Поле памяці Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны  Святаслаў Асіноўскі

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
54.16 МБ
Свотаслаў Асіноўскі
Я9ЯЯ ЯЗЙЯ!5!
ГІОСТАЦІI ПАДЗЕІ БЕЛАРУСКАЙ
ОМІНУ ўпічьіны 31
Святаслаў Асіноўскі
 
ПОСГАЦІI ПАДЗЕІ БЕЛАРУСКАЙ МШУЎШЧЫНЫ
МІНСК “ПОЛЫМЯ” 1999
УДК 947.6 (476)
ББК 63.3 (4 Бен)
A 90
Асіноўскі С. М.
A 90 Поле памяці: ІІостаці і падзеі беларускай мінуўшчыны.— Мн.: Полымя, 1999. —176 с.: іл.
ISBN 985-07-0299-0
Гартаіочы етаронкі гэтай кнігі, вы пабываеце ў таямнічай Артыі, на славутым Оршынскім полі, наведаеце старадаўняе беларускае мястэчка, зазірнеце на шумны кірмаш і ў вясёлы цыганскі табар, пройдзеце па старых мінскіх вуліцах і зробіце экскурсію па псршых айчынных мануфактурах.
Для шырокага кола чытачоў.
УДК 947.6 (476)
ББК 63.3 (4Бен)
ISBN 985-07-0299-0 © С. М. Асіноўскі, 1999
© Афармленне. В. I. Казлоў, 1999
Дочкам
Вользе і Ганне прысвячаю гэту кнігу
АД АЎТАРА
Абшары, шпго прывольна разлегліся паміж Дзвіною і Прыпяццю, Бугам іДняпром, здавён называюць Беларуссю, а людзей, якія спакон веку жывуць тут, у свеце ведаюць як беларусаў. Доўгі час панавала абыходкавае меркаванне, што беларусы — народ ціхмяны, памяркоўны, пазбаўлены пачуцця нацыянальнай адметнасці. Той-сёй з вучоных мужоў сягаў у сваіх разважаннях яшчэ далей, сцвярджаючы, што ў тпутэйшага люду ніколі не існавала ні сваёй мовы, ні сваіх герояў і мудрацоў, ні сваёй дзяржавы, ні нават сваёй гісторыі.
Але час усё расстаўляе на свае месцы. Сёння і ўвесь свет і, галоўнае, самі беларусы пачалі нарэшце ўсведамляць, што яны — народ адметны, самабытны; што многія стагоддзі ў іх была свая дзяржава; што гэтыя абшары далі ceemy tie адзін дзеся так найславуцейшых людзей, сярод якіх былі і мужныя ваяры, і апантаныя асветнікі, і мудрыя дзяржаўныя дзеячы; штояны, беларусы, могуць na праву ганарыцца сваёй найбагацейшай гісторыяй, у летапісе якой было досыць падзей самага высокага еўрапейскага кшталту.
Лёс нашай айчыны і гераічны, і трагічны адначасова. Іншы раз ён можа ў нечым падацца алагічным. Нашы продкі не аднойчы са зброяй у руках адстойвалі свае годнасць і незалежнасць, перамагалі ў безлічы бітваў. А вось гублялі і годнасць, і незалежнасць, як правіла, у выніку палітычных інтрыг — шмат-
лікіх уній, падзелаў, мірных дамоў. Яны «падарылі» суседзям многіх славупіых людзей — вучоных, палітыкаў, пісьменнікаў, кампазітараў, палкаводцаў — сапраўдную эліту грамадства, а самі надоўга набылі статус сялянскай нацыі.
I тым не менш зямля, дзе жывуць беларусы, уні,кальная. Тутп перакрыжоўваліся і мірныя гандлёвыя шляхі, і дарогі крыважэрных заваёўнікаў; mym сутыкаліся, уплываючы адна на адну, заходняяіўсходняя культуры; тут досыць спагадна суіснавалі розныя рэлігіі; тут знаходзілі надзейны прытулак адусюль гнаныя народы; тут маглі даверліва адчыніць браму красамоўнаму прыхадню або здаць уладам паўстанца, але і былі здатныя ўпарта вытрымаць доўгія аблогі і ўійчэнт разбіць у безнадзейнай бітве ўпірая пераўзыходзячага ворага.
У падарожжа па старонках беларускай мінуўшчыны, на сустрзчу з яе героямі, святымі і грэшнымі, аўтар і запрашае чытачоў гэтай кнігі.
ф
тдямшцы легендлрнлй
ДРТЫІ
Чым болып старажытнае тое ці іншае паселішча, тым цяжэй высветліць час яго заснавання. Археолагі, як правіла, вызначаюць гэту дату даволі прыблізна, наколькі дазваляюць іх метады. Дастаткова рэдкія выпадкі, калі даследчыкам трапляюцца дакументы, дзе называецца дакладная дата (і то гэта датычыцца паселішчаў, якія заснаваны не раней XIV стагоддзя). Прыняты сёння за аснову метад вызначэння ўзросту горада па яго першаму ўпамінанню ў летапісных крыніцах вельмі недасканалы. Па-першае, далёка не ўсе старажытныя летапісы да нас дайшлі (верагодней за ўсё, што якраз болыпая іх частка ці загінула ў полымі шматлікіх войнаў, ці яіпчэ не знойдзена). Падругое, няма ніякай гарантыі, што ўпамінанне таго ці іншага горада ў вядомым нам летапісе з’яўляецца менавіта першым. Па-трэцяе, “першае ўпамінанне” далёка не заўсёды тычыцца заснавання горада, як гэта было ў выпадках з Віцебскам ці Барысавам, а часцей за ўсё якой-небудзь, падкрэслім, важнай падзеі, што звязана з горадам (прыклады — Полацк, Мінск, Орша), і можа быць аддалена ад даты яго заснавання на які заўгодна тэрмін.
Звернемся да прыкладаў, якія пацвярджаюць гэту выснову.
He так даўно сусветная супольнасць, згодна з рашэннем ЮНЕСКА, шырока адзначыла 1500-годдзе Кіева. А між тым у рускіх летапісах ён вядомы толькі з 862 года. Перасунуць дату заенавання горада больш чым на тры стагоддзі назад дазволілі, па-першае, шматгадовыя археалагічныя раскопкі, што вяліся ў горадзе,
і, па-другое, смеласць украінскіх даследчыкаў, якія навукова пацвердзілі верагоднасць легенды аб заснаванні Кіева братамі Кіем, Шчэкам і Харывам. Такім чынам «дзень нараджэння» украінскай сталіцы быў перанесены з IX у VI стагоддзе.
Як вядома, у «Аповесці мінулых гадоў» наш Полацк згадваецца таксама пад 862 годам — у сувязі з захопам яго Аскольдам і Дзірам. Але даследчыкам вядома ісландская «Сага аб Дзітрыку Бернскім», каралі остготаў, які жыў у 493—526 гадах. У гэтым творы згадваецца полацкі князь Уладзімір, які абараняў Полацк ад войска саюзніка правадыра гунаў Атылы, конунга готаў Тэадорыка (Дзітрыка). Гэта згадка перасоўвае магчымую дату заснавання Полацка на мяжу V—VI стагоддзяў і робіць яго, па меншай меры, равеснікам Кіева.
Але пойдзем далей. Да апошняга часу ў айчыннай гістарыяграфіі ўпарта замоўчвалася так званая «Вялесава кніга», таму што яна была аднадушна абвешчана фальсіфікацыяй. Кнігу гэту напісалі на драўляных брусочках язычніцкія жрацы ў Ноўгарадзе ў IX стагоддзі. Яе выратаваў ад знішчэння ў часы грамадзянскай вайны белагвардзейскі палкоўнік Ізенбек і вывез за мяжу. Вось што пісалася ў «Вялесавай кнізе» нра рассяленне славян: «За 1500 год да Дзіра (IX стагоддзе.— A. С.) прадзеды нашы дайшлі да Карпацкай гары і там яны аселі... і так жылі 500 год, а потым пайшлі на ўсход сонца, і ішлі да Непры (Дняпра.— A. С.)... і там мы пасяліліся» (за 1000 гадоў да Дзіра, значыць, на мяжы I стагоддзя да нашай эры і I стагоддзя нашай эры, а не ў VI стагоддзі, як вынікае з версіі, што пануе сёння.
Аналізуючы «Вялесаву кнігу», некаторыя даследчыкі прыходзяць да высновы, што той жа Полацк узнік ужо ў I стагоддзі нашай эры як племянны цэнтр крывічоў.
Полацк — не адзіны беларускі горад, наконт даты заснавання якога можна спрачацца. Возьмем, напрыклад, Слонім. Афіцыйнай датай яго «нараджэння» лічыцца 1242 год, калі горад упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе. Але ці адпавядае гэта рэчаіснасці? ГІаводле другіх гістарычных крыніц, каля Слоніма адбылася бітва войска кіеўскіх князёў з моцнай літоўскай заслонай, пасля чаго былі надоўга, да сярэдзіны XIII стагоддзя, спынены паходы паўднёварускіх дру-
жын на беларускія землі. Цікава, што падзея гэта адбылася ў 1103 годзе.
Далей — больш... Аналізуіочы ў свой час старыя хронікі і, у прыватнасці, летапісы XV стагоддзя, некаторыя даследчыкі (М. Балінскі, Т. Ліпінскі, Бр. Александровіч) звярнулі ўвагу на такі гістарычны факт: кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч, «спаткаўшыся на палях слонімскіх з літвінамі, перамог іх так, што затым, пераехаўшы ўласна Літву да самага Нёмана, прымусіў яе да падпарадкавання на час...».
Заўважым, што ўзброенае спатканне «на палях слонімскіх» адбылося ў 1040 годзе. Такім чынам, Слонім, атрымліваецца, старэй за свой «афіцыйны» ўзрост мінімум на два стагоддзі.
Дарэчы, існаванне гэтага горада ўжо ў XI стагоддзі пацвярджаюць і археалагічныя раскопкі.
Ці яшчэ прыклад... У 1997 годзе адзначыў адметны юбілей Пінск. 3 «Аловесці мінулых гадоў» вядома, што ў 1097 годзе ўладзімірскі (на Валыні) князь Давыд Ігаравіч папярэджваў кіеўскага князя пра захоп яго тураўскіх уладанняў: «Пабачыш, зойме гарады твае Тураў і Пінск і другія, тады памянеш мяне». Такім чынам, грунтуючыся на згаданым вышэй летапісе, пінчукі шырока адзначылі 900-годдзе свайго горада. I мала хто звяртае ўвагу на пярэчанні мясцовага краязнаўца Ігара Раманчука, які ў другіх летапісных крыніцах знайшоў сведчанні, што Пінск ужо існаваў больш чым на стагоддзе раней.
На карысць гэтай версіі сведчаць і апошнія даследаванні археолага Алега Іова, які выказвае меркаванне аб магчымасці існавання папярэдніка Пінска на гарадзішчы VIII—X стагоддзяў, што знаходзіцца ў дванаццаці кіламетрах ад сучаснага горада.
Ці возьмем Навагрудак... У тым жа Іпацьеўскім летапісе ён упершыню згадваецца пад 1252 годам у сувязі з паходам галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васілька Раманавічаў у панёманскія землі. Але ж ёсць летапісныя згадкі, звязаныя з Навагрудкам, пазначаныя 1235, 1119, 1116 і нават 1044 годам, калі горад, як лічыцца, заснаваў кіеўскі князь Яраслаў Мудры...
Але настаў, нарэшце, час, прааналізаваўшы згаданыя вышэй аналогіі, звярнуцца да Оршы — мэты нашага невялічкага даследавання.
Адразу папярэдзім: нічога не збіраемся адназначна сцвярджаць, а ўзгадаем сабраныя па розных крыніцах звесткі і факты, якія могуць прывесці да высновы, што і Орша, магчыма, старэй, чым прынята сёння лічыць.
Як вядома з археалагічных даследаванняў, у XI— VIII тысячагоддзях да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Аршаншчыны жылі плямёны грэнскай культуры (атрымала назву ад стаянкі старажытнага чалавека Грэнск, якую археолагі выявілі паблізу вёскі Ворнаўка Кармянскага раёна). Плямёны гэтыя засялілі Аршаншчыну, прасоўваючыся на поўнач услед за адступаючым пад націскам пацяплення ледавіком.
У 1984 годзе археолаг Уладзімір Ксяндзоў выявіў, а ў 1987—1988 гадах даследаваў найбольш старажытную на Аршаншчыне стаянку чалавека каменнага веку (грэнскай культуры). Яна знаходзілася за 500 метраў на захад ад вёскі Берасценава. Яшчэ раней, у 1978 годзе, той жа Ксяндзоў выявіў аналагічную стаянку за 500 метраў на поўдзень ад Оршы, на правым беразе Дняпра. Стаянкі датуюцца IX—VIII тысячагоддзямі да нашай эры. Ён жа ў 1980 годзе знайшоў на ўскраіне Оршы, на леВым беразе Дняпра, стаянку чалавека верхнедняпроўскай археалагічнай культуры, датаваную V — пачаткам II тысячагоддзя да нашай эры.
На думку археолага Аляксандра Ляўданскага, у канцы III — пачатку II тысячагоддзя да нашай эры на тэрыторыі Аршанскага гарадзішча існавала стаянка чалавека эпохі бронзы.
Цікавым з’яўляецца меркаванне гомельскага даследчыка Аляксандра Рогалева, які лічыць, што прыкладна ў гэты ж час паўночны ўсход Беларусі, у тым ліку і Аршаншчыну, насялялі плямёны угра-фінаў. Вельмі верагодна, што наогул тапонім «Орша» — фіна-угорскага паходжання і абазначае паняцце «праточная вада, рака, або вада, якая цячэ ў рэчышчы». Так лічыць і аршанскі краязнавец Эдуард Навагонскі, які знайшоў у Марый Эл (былая Марыйская АССР) сем населеных пунктаў і адну раку з назвай Орша. Наогул, у марыйскай мове, якая адносіцца да фінаугорскіх моў, «ор» — гэта рэчышча, а «ша» — рачны суфікс, які азначае ваду.
Ёсць меркаванне, якое, хутчэй, носіць легендарны, чым навуковы характар, што Оршу заснавалі... скіфы,
чые сляды археолагі іншым разам знаходзяць на поўдні Беларусі, у тым ліку ў Падняпроўі. «Жывапісная Расія», 12 тамоў якой выйшлі ў свет у 1881—1901 гадах пад рэдакцыяй знакамітага вучонага П. СямёнаваЦяныпаньскага, так апісвае герб Оршы, нададзены ёй у 1781 годзе: «...у блакітным полі пяць стрэл, таму што гэты горад пабудаваны яшчэ старажытнымі скіфамі, якія такой зброяй пахвальна валодалі...».
Наўрад ці скіфскі след у гісторыі Оршы можна абмяркоўваць усур’ёз, хаця некаторыя даследчыкі лічаць ранніх славян, у першую чаргу ўсходніх, спадкаемцамі скіфаў. Давайце лепш перанясёмся ў VI стагоддзе, калі ўжо існаваў Кіеў і, як ужо было адзначана, вельмі верагодна, быў Полацк.
У 1873 годзе на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Чаркасова (15 кіламетраў. на паўночны ўсход ад Оршы), на левым беразе ракі Пачаніца, ва ўрочышчы з сімвалічнай назвай Замчышча (ці Гарадок) было знойдзена старажытнае гарадзішча, якое пазней было дэталёва аоследавана (у 1928 годзе — Сяргеем Дубінскім, у 1971 — Леанідам Побалем і ў 1989 годзе — Вольгай Ляўко). Гарадзііпча мела магутны культурны пласт больш чым у гры метры і датавалася VI—XI стагоддзямі.
У Чаркасова мы яшчэ вернемся, а пакуль адзначым двафакты: адзін — малавядомы, адругі — вядомыдастаткова. У VI—IX стагоддзях па тэрыторыі крывічоў і радзімічаў (па Заходняй Дзвіне і Дняпры) праходзіў так званы «Austrvegr» — «усходняя дарога» або «ерусалімскі шлях», па якім паломнікі са Скандынавіі і Англіі падарожнічалі ў Святую зямлю. Паломніцкія «дэлегацыі» часам налічвалі па некалькі тысяч чалавек. Цэлых пяць стагоддзяў да хрышчэння нашых продкаў пілігрымы бесперапынна рухаліся па мясцінах, дзе сёння стаяць Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Рагачоў. Вядомы факт, што ў 1103 годзе па «ўсходняй дарозе» ішлі на поўдзень крыжакі на чале з дацкім каралём Эрыхам Добрым.
Недзе ў прамежку паміж 800 і 830 гадамі пачаў актыўна дзейнічаць Вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які праходзіў па ўжо згаданым вышэй маршруце. У рэгіёне паміж Віцебскам і Оршай у той час існавалі волакі, якія злучалі Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Вядо-
Паход князя Брачыслава на Ноўгарад Вялікі. Мініяіаюра Радзівілаўскага летапісу
ма, што ў свой час вышэй Оршы, па Дняпры, у бок Гнёздава цягнуліся на ўсход парогі. Такія ж парогі ішлі па Заходняй Дзвіне, на ўсход ад Віцебска. Такім чынам, Віцебск і Орша кантралявалі абодва канцы (дзвінскі і дняпроўскі) найбольш зручнага волака, які з Заходняй Дзвіны — праз Лучосу і Аршыцу — вёў у Дняпро. Пра актыўную дзейнасць шляху «з варагаў у грэкі» ў ваколіцах Оршы сведчаць, напрыклад, арабскі манетны скарб VIII стагоддзя, знойдзены паблізу вёскі Засценкі. і назва возера Пярэвалачна — у басейне Аршыцы.
Прыведзеныя вышэй факты даюць падставы сцвярджаць, што ўжо з VI стагоддзя мясцовасць, дзе сёння знаходзіцца Орша, была даволі бойкім рэгіёнам, дзе, вядома ж, існавалі буйныя паселішчы.
Упамінанне аб існаванні Оршы ўжо ў сярэдзіне IX стагоддзя сустракаецца ў Усевалада Ігнатоўскага, які пісаў у «Кароткім нарысе гісторыі Беларусі», што «яшчэ да закліканьня вядомых нам князёў-варагаў (862) пачалі тут складацца воласьці-княствы». Сярод згаданых у летапісе валасцей Ігнатоўскі назваў і Ар шанскую. На жаль, невядома, які летапіс меў на ўвазе слынны вучоны, але, па Ігнатоўскаму, ужо ў сярэдзіне IX стагоддзя Орша існавала і была цэнтрам удзельнага княства.
Яшчэ да Ігнатоўскага, у 1910 годзе, гэты ж гістарычны момант разглядаў у «Кароткай гісторыі Белару-
сі» Вацлаў Ластоўскі, які сцвярджаў, што Аршанскае княства згадвалася, сярод іншых, ужо ў X стагоддзі.
У 1021 годзе кіеўскі князь Яраслаў Мудры ўступіў полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу Віцебск і Усвяты. Якое дачыненне мае гэта падзея да аршанскай мінуўшчыны? Некаторыя даследчыкі, напрыклад, лічаць, што менавіта ў гэты час Брачыслаў мог заснаваць Оршу як адзін з памежных фарпостаў на ўсходзе Полацкага княства.
Знакаміты краязнавец Мікола Ермаловіч звязвае Оршу з 1060 годам, калі, як ён лічыць, полацкі князь Усяслаў Брачыславіч (Чарадзей) прыняў удзел у паходзе кіеўскіх князёў на торкаў — угорскае качавое племя, за што князі, магчыма, перадалі ў яго валоданне Оршу і Копысь.
I вось, нарэшце, 10 ліпеня 1067 года... «Аповесць мінулых гадоў» так апісвае падзеі гэтага дня: «...месяца ліпеня ў 10 дзень, Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад (сыны Яраслава Мудрага.— A. С.), цалаваўшы крыж святы да Усяслава, гаварылі яму: «Прыдзі да нас, і не ўтворым табе зла». Ён жа, спадзеючыся на цалаванне крыжа, пераехаў у ладдзі Дняпро. Да Ізяслава ў шацёр прыйшоў, і там схапілі Усяслава на Ршы каля Смаленска, пераступіўшы крыж. Ізяслаў жа прывёў Усяслава ў Кіеў, пасадзіў у поруб з двума сынамі...».
Усяслаў Полацкі з сынамі. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
Летапісец даволі прыблізна вызначыў месца, дзе Усяслаў з сынамі быў узяты ў палон. Як вядома, ад сучаснай Оршы да Смаленска — каля 110 кіламетраў. Напрыклад, аўтар знакамітай «Гісторыі дзяржавы Расійскай» Мікалай Карамзін лічыў, іпто ў летапісе ідзе гаворка аб больш блізкай да Смаленска мясцовасці, якая мае назву Аршанскі Ям і знаходзіцца каля Краснага.
Вядомы расійскі гісторык Васіль Тацішчаў у сваю чаргу пісаў, што Усяслаў «прыехаў лодкаю па Дняпры да Оршы, дзе Яраславічы стаялі». На думку ж расійскага вучонага I. Барсава, Усяслаў каля вусця Аршыцы, дзе знаходзіўся дзядзінец Оршы, пераправіўся на левы бераг Дняпра, да стану Яраславічаў, і тут быў схоплены іх дружыннікамі.
Нечаканым з’яўляецца меркаванне сучаснага даследчыка А. Мяцельскага, які лічыць, што ў 1067 годзе горада Оршы наогул... не было: на яго месцы знаходзілася невялікае неўмацаванае паселішча, якое толькі ў XII стагоддзі пачало пераўтварацца ў горад.
Тут трэба зазначыць, што археалагічныя раскопкі Аршанскага гарадзішча, праведзеныя ў 1928 годзе Аляксандрам Ляўданскім, у 1964 годзе — Георгіем Штыхавым, у 1965—1968 гадах — Юрыем Драгуном і ў 1987—1989 гадах — Вольгай Ляўко, сведчаць: тут з XII стагоддзя існавала паселішча. Але, напрыклад, той жа Штыхаў лічыць, што яно і сапраўды было невялікім.
А як жа тады сведчанні Ігнатоўскага і Ластоўскага аб Оршы, якая ў IX—I стагоддзях была цэнтрам княства?
Давайце паразважаем на гэты конт. А пачнем з равесніка Оршы — Мінска, які згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 3 сакавіка 1067 года, калі адбылася знакамітая бітва на Нямізе, пасля якой Усяслаў якраз і накіраваўся пад Оршу, на сустрэчу з Яраславічамі.
Па версіі Эдуарда Загарульскага, Мінск узнік у XI стагоддзі ў сутоцы Нямігі і Свіслачы. Але ёсць і другое, менш вядомае меркаванне, якое належыць беларускаму гісторыку А. Ясінскаму і падтрымліваецца Георгіем Штыхавым і маскоўскім археолагам Леанідам Аляксеевым. Ясінскі лічыць, што Менск быў перанесены з гарадзішча на рацэ Менка, што знаходзіцца ў
16 кіламетрах на паўднёвы захад ад Менскага замчышча, пасля таго, як у 1084 годзе Уладзімір Манамах разбурыў горад, той, што знаходзіўся не на Нямізе, а на Менцы. Такім чынам, сучасная сталіца Беларусі — як бы працяг даўнейшага Мінска.
А пры чым тут Орша? — спытаеце вы... Вельмі нават пры тым, калі ўспомніць ужо згаданае гарадзішча VI—VIII стагодцзяў у Чаркасове, а яшчэ — звярнуцца да арабскай геаграфічнай літаратуры. Каля 920 года арабскі вучоны Аль-Істархі, спасылаючыся на не дайшоўшыя да нас крыніцы VIII—IX стагоддзяў, называў тры раннефеадальныя цэнтры старажытнай Русі VIII— IX стагоддзяў — Куявію (Кіеўскую зямлю), Славію (зямлю наўгародскіх, ці ільменскіх, славян) і, нарэшце, Артанію, або Арсанію ці Арту. Вось што пісаў АльІстархі: «...Яшчэ племя завецца Артаніяй, а цар яго жыве ў Артыі». 3 гэтай самай Артаніі людзі «спускаюцца па вадзе» (верагодна, па Дняпры) у Куяву (Кіеў). Патрапіць у Артанію вельмі цяжка, бо тутэйшыя насельнікі забіваюць іншаземцаў.
Дзе ж знаходзілася легендарная Артанія-Арсанія? Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ў міжрэччы Заходняй Дзвіны і Дняпра, паміж Славіяй і Куявіяй, і атаясамляюць яе з Полацкай зямлёй. Паводле апісанняў арабскіх географаў, цэнтр Арсаніі — Арта, ці Арса— знаходзіўся недзе ў басейне Дняпра. Арабскія і персідскія аўтары па-рознаму перадаюць назву гэтага горада: першыя — як «Ар-са», другія — як «У-ртаб».«Арса» — «Орша» — сутучча вельмі паказальнае, што наводзіць на пэўныя развагі. А ці не Орша была той самай легендарнай Арсай VIII—IX стагоддзяў?
Сучасная Орша, размешчаная пры зліцці Аршыцы з Дняпром, відаць, не магла, аб чым сведчаць археалагічныя раскопкі. Але ў XI стагоддзі (успомнім Мінск) на гэта месца мог быць перанесены на дняпроўскі бераг другі горад, што да гэтага знаходзіўся ў іншым месцы. Дзе? Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што або каля вёскі Лучоса, якая знаходзіцца ў вярхоўях Аршыцы і Лучосы, дзе ў свой час былі знойдзены чатыры скарбы арабскіх дырхемаў VIII—IX стагоддзяў агульнай вагой каля 40 кілаграмаў, або каля згаданай ужо вёскі Чаркасова, дзе ў 1873 годзе былі выяўлены рэшткі стара-
жытнага ўмацаванага паселішча VI—VIII стагоддзяў. Вельмі верагодна, што тая ці другая Арса-Орша і была «перадыслацыравана» на бераг паўнаводнага Дняпра.
Але трэба заўважыць, што гэту версію падтрымліваюць далёка не ўсе. Ёсць даследчыкі, якія лічаць, што Арса знаходзілася далёка ад Падняпроўя і нават ад Беларусі: на поўдні Украіны ці на Паўночным Каўказе.
Цікавымі з’яўляюцца археалагічныя даследаванні, праведзеныя ў Чаркасове Вольгай Ляўко. Аналізуючы іх вынікі, археолаг прыйшла да высновы, што ў XI стагоддзі Чаркасова, як цэнтр акругі ці пагоста, спыніў сваё існаванне, і яго функцыі перайшлі да крэпасці, што да таго часу з’явілася ў сутоцы Аршыцы і Дняпра, дзе і сёння стаіць старажытная Орша. Але яна лічыць, што ў дадзеным выпадку можна гаварыць аб пераносе з паселішча каля Чаркасова ў паселішча на Дняпры менавіта адміністрацыйных (валасных) функцый, а не самога паселішча.
Прыведзеныя вышэй разважанні даюць магчымасць спалучыць легенды і рэаліі і выказаць меркаванне, што Орша, вельмі верагодна, з’явілася на нашай зямлі раней, чым лічыцца сёння.
Калі? Хочацца спадзявацца, што адказ на гэта пытанне з часам будзе знойдзены.
«...ГРЫМЯЦЬ мячы БуЛАТНЫЯ»
Іншым разам мне сніцца гэта поле, і зусім не таму, што тут некалі адбылася падзея векапомная, якая сёння па праву заняла годнае месца ва ўсіх падручніках па айчыннай гісторыі. У снах я бачу яго па другой прьгчыне: з ім, самым звычайным беларускім полем, звязана колькі гадоў майго дзяцінства...
Пашынскія ваколіцы запомніліся мне сваёй адметнай маляўнічасцю. Сама вёска цягнулася на які кіламетр уздоўж левага берага Дняпра. На процілеглым беразе ўзвышалася паросшая лесам Кабыляцкая гара, каля падножжа якой сіметрычна Пашыну прытулілася вёска Кабылякі (сённяшняе Прыдняпроўе). За паўднёвай жа ваколіцай Пашына, у бок яшчэ меншай вёсачкі з заліхвацкай назвай Шугайлава, ляжала прасторнае ўзгорыстае поле...
Прызнаюся шчыра: у часы, калі жыў у Пашыне, не ведаў і ніхто мне тады не казаў, што тут, на полі паміж Пашынам і Шугайлавам некалі адбылася бітва, якая ўвайшла ў гісторыю як Аршанская і пра якую праз многа-многа гадоў, гартаючы старонкі Пскоўскага летапісу, я прачытаю наступныя радкі: «...і закрычалі і залемантавалі жонкі Аршанкі на трубы Маскоўскія, і чуцен быў грукат вялікі паміж Масквічамі і Літвою. I ўдарылі Маскавіты на Літву, ... на моцную раць Літоўскую, і трэснулі дзіды Маскоўскія і грымяць мячы булатныя на полі Оршынскім і была недапамога Божая Масквічам».
Вось ён перада мною — план баявых дзеянняў супрацьлеглых бакоў у бітве, што адбылася тут, у дняп-
Канстанцін Астрожскі.
Невядомы мастак першай паловы XVII ст.
роўскай лукавіне «ў пятніцу на Раство Прасвятой Багародзіцы», у вераснёўскі дзень далёкага 1514 года... Вось маё Пашына (дарэчы, колішняе ўладанне княаёў Любамірскіх), пакінуўшы якое ззаду, выстраіліся ў чаканні атакі харугвы беларуска-літоўскай конніцы пад началам Канстанціна Астрожскага і Юрыя Радзівіла. А вось і Шугайлава (на плане чамусьці Путайлава), злева і справа ад яго застылі ў напружаным чаканні коннай лавы маскоўскія палкі пад кіраўніцд’вам ваяводаў Булгакава-Голіцы і Чалядніна. Тут і лес, дзе, верагодна, я ў свой час буду збіраць грыбы,— у ім прытаіліся гарматы Астрожскага, якія ў многім вырашаць зыход бітвы. Ёсць на плане і яры, што і тады збягалі да левага берага Дняпра. Менавіта на іх схілах і разгарнуліся драматычныя падзеі, пра якія «Хроніка літоўская і жамойцкая» раскажа так: «Літоўскае войска, ведаючы, што пераадолець Дняпро яны могуць не іначай як толькі тут, хутка наладзіла масты з плытоў, цераз якія гарматы і гакаўніцы ў цэласці пераправіла. Вершнікі ж літоўскія, якіх было 16 000, тыя проста цераз Дняпро, уброд пад Оріпай парадным шыкам з вясёлым сэрцам пераправіліся ўсе ў цэласці, толькі адзін з іх патануў. Убачыўшы гэта, і польскае войска, над якім быў гетман Ян Свіршчэўскі (на плане — Свярчкоўскі.— С. А.), за Літвой шчасліва Дняпро пераадолела.
А Масква ў трубы і бубны свае ўдарыла, прапары і харугвы свае распусціла і скочыла на Літву...
А Канстанцін Астрожскі хутка ім даў адпор, мужна стоячы на полі, напамінаючы сваім, што сорамна з бою ўцякаць, гінуць па лясах і дарогах, лепш на полі легчы з бессмяротнай славай. А тая вайна была ў пятніцу на Раство Прасвятой Багародзіцы (дарэчы, некаторыя даследчыкі абгрунтавана аспрэчваюць вядомую дату 8 верасня; у нашы дні, напрыклад, Раство Прасвятой Багародзіцы, ці Багач, прыходзіцца на 21 верасня.— С. А.) і была вайна вялікая, бо масквы было ў пяць разоў больш (сучасныя гісторыкі лічаць, што беларуска-літоўска-польскае войска налічвала 30 000 ваяроў, а маскоўскае — 80 000.— С. А.), чым палякаў, русі (беларусаў.— С. А.) ілітвы. I дапамог бог войску польскаму і літоўскаму, і ўсю маскву ўшчэнт пабілі і галоўных ваявод іх злавілі... А дзяцей баярскіх жывых пры-
ведзена 596... А іншыя маскалі ўсе пабіты, і сам гетман іх Іван Андрэевіч Чаляднін застаўся на полі забіты (па другіх звестках, ён трапіў у налон і памёр у Вільні.— С. А.)>>.
Пра гэту бітву я, ураджэнец Аршаншчыны, даведаўся не ў школе, не ва універсітэце і не падчас службы ў войску, і дзіўнага тут нічога няма, калі ўлічыць, нгго нават у пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР», выдадзенай у брэжнеўскія часы, аб іэтай адной з буйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча не ўзгадана аніводным (!) радком.
Густы туман зацятага замоўчвання вакол гэтай падзеі, безумоўна, адной з самых адметных у беларускай гісторыі, развеяўся толькі на мяжы 80-ых і 90 ых гадоў. He прайшло яшчэ і дзесяцігоддзя, як беларусы ў шырокай сваёй масе са здзіўленнем даведаліся, што намаганнямі пэўнага кшталту вучоных ад іх былі схаваны, па меншай меры, пяць стагоддзяў (!) айчыннай мінуўшчыны, чамусьці аднесенай імі да гісторыі Літвы і Польшчы. Нават з уздоўж і ўпоперак працытаваных класікаў было рашуча выкраслена ўсё, што хоць нейкім чынам, прама ці ўскосна, нагадвала аб нейкай там самастойнасці, адметнасці беларускай гісторыі ад расійскай. Для вельмі многіх аматараў айчыннай даўніны стала адкрыццём выказванне Фрыдрыха Энгельса з напісанай ім у 1889—1890 гадах працы «Знешняя палітыка рускага царызму», якуіо У. Ленін лічыў творам, напісаным «у духу матэрыялістычнага разумення гісторыі». У сваёй працы Энгельс падкрэсліваў: «У тыя часы, калі Вялікаросія трапіла пад мангольскі прыгнёт, Беларусь і Маларосія знайшлі сабе абарону ад азіяцкага нашэсця, далучыўшыся да так званага Літоўскага княства». I далей: «Гэтае княства потым добраахвотна аб’ядналася з Польшчай».
Некаторыя гісторыкі (відаць, з тых, хто ўважліва чытаў класікаў) небеспадстаўна лічылі, што ў XIII— XIV стагоддзях не толькі Масква, але нават у большай ступені Вільня прэтэндавала на ролю цэнтра, вакол якога маглі аб’ядноўвацца (і аб’ядноўваліся) раздробленыя етаражытнарускія землі. А доктар гістарычных навук з Масквы ІГар Грэкаў выказваў думку, што на той час правячыя колы Вялікага кляства
Літоўскага «адстойвалі агульнарускую праграму». Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае разам з Маскоўскім вялікім княствам і нават значна раней за яго з поўным правам прэтэндавала на ролю спадкаемца Кіеўскай Русі.
Гэта досыць працяглая гістарычная спрэчка ўрэшце рэшт завяршылася на карысць Масквы, што паступова акрыяла ад болып чым двухвекавога мангола-татарскага іга. Вільня яе прайграла. Але войны, якія на працягу XIV—XVI стагоддзяў вялі паміж сабой дзве суседнія дзяржавы (ды і, з некаторай папраўкай на палітычныя абставіны, пазнейшыя ваенныя канфлікты паміж Масквой і Варшавай), сёння, відаць, трэба разглядаць менавіта ў гэтым кантэксце. I памятаць пры гэтым, што, па вялікаму рахунку, ваявалі паміж сабой не суседнія народы, а правячыя колы памежных дзяржаў — князі, каралі, цары, гетманы, ваяводы. Высвятляць сёння, хто болып, а хто менш вінаваты ў тым, што былі праліты рэкі крыві дзеля таго, каб сілай абгрунтаваць сваё права на ролю аб’яднальніка некалі раз’яднаных земляў,— справа няўдзячная, а пры пэўных абставінах — і небяспечная.
3 гэтай нагоды ўспамінаецца двухсерыйны французскі мастацкі фільм «Сямейнае жыццё». У ім аналізу юцца прычыны развода адной сямейнай пары, прьгіым у першай серыі з пункту гледжання жонкі, а ў другой — мужа. Напрыканцы фільма глядач са здзіўленнем усведамляе, што і мужчына, і жанчына... маюць рацыю. Абодва і правыя, і вінаватыя адначасова.
У нашым выпадку, як здаецца, сітуацыя вельмі падобная. Асабліва калі разглядаць яе ў кантэксце «вялікай палітыкі», якая рабілася на той час на абшарах паміж Вільняй і Смаленскам і на ўжо згаданым «полі Оршынскім»...
Але пры гэтым заўсёды трэба памятаць і не забываць надалей, што добрую палову другога тысячагоддзя нашы продкі нараджаліся, жылі, кахалі, ваявалі, паміралі на зямлі, якая называлася Вялікім княствам Літоўскім.
Усяго хапала на гэтых шматпакутных абшарах: і шчасця, і гора, і геройства, і здрады, і справядлівасці і гвалту... Як хапала, дарэчы, і да часоў Вялікага княс тва...
Ужо першая згадка пра Оршу ў «Аповесці мінулых гадоў» напрамую звязана са здрадай. Яшчэ амаль два стагоддзі заставалася да ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага, да першага ваеннага канфлікта паміж Mac квой і Вільняй — больш за тры стагодцзі, а пад Оршай ужо рабілася палітыка. Рабілася не за сталом перамоваў і не на ратным полі. «На Ршн у Смолнньска» князі Святаслаў, Ізяслаў і Усевалад, «цалаваўшы крыж святы» да полацкага князя Усяслава, «пераступіўшы крыж», захапілі таго разам з двума малалетнімі сынамі ў палон.
Чаго не зробіш дзеля падпарадкавання вольналюб нага Полацка ўжо слабеючаму Кіеву! 3-за прагі бязмежнай улады не грэх і святы крыж пераступіць...
Далёка яшчэ было да часоў Міндоўга і Гедзіміна, да мангола-татарскага нашэсця на Русь, калі славалюбны мінскі князь Глеб, сын Усяслава Полацкага, які імкнуўся вырвацца з-пад улады цяпер ужо слабеючага Полацка, у 1113 годзе авалодаў Оршай, Копыссю і Друцкам і далучыў іх да свайго княства.
Але ўжо праз тры гады смаленскі ўладар Вячаслаў прыступам узяў Оршу, далучыўшы яе да Смаленскага княства.
Праз два стагоддзі адноснага спакою, у 1320 годзе, у часы Альгерда, Орша разам з Віцебскім княствам на доўгія стагоддзі ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Дарэчы, не ў выніку заваёўнага пахода, a пасля шлюбу літоўскага князя, сына легендарнага Гедзіміна, з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай. Падзея гэта на доўгія часы вызначыла далейшы шмат пакутны лёс і Оршы, і ўсёй нашай зямлі...
Зімой 1397 года памежную са Смаленскам Оршу аблажыў тамтэйшы князь Святаслаў Іванавіч. «Хроніка літоўская і жамойцкая» так засведчыла тую шматгадовай даўнасці падзею: «Потым року 1397 смаленскі князь учыніў раду з Андрэем, князем полацкім, Літву ваяваць. Андрэй да Літвы з войскам і Святаслаў да Оршы падышлі і многа зла хрысціянам, як і паганым, учынілі, такога, што не толькі хрысціянскае, але і паганскае войска перад тым не чыніла; запіралі ў хаты і палілі, смалу гарачую на іх льючы, другіх, падважыўшы хаты, клалі шыямі пад сцены, а потым вагі прымалі і людзей сцены давілі, іншых мужчын,
жаячын і дзяцей на палі (калы.— С. А.) устыкалі, і так тым здзекам усіх мучыцеляў цэсараў рымскіх перавышалі, замку нічога не ўчыніўшы, у сваю зямлю адышлі».
На пачатку XV стагоддзя падзеі вакол Оршы на пэўны час вызначаліся больш чым непрыязнымі — варожымі адносінамі паміж тагачасным уладаром Вялікага княства Літоўскага Вітаўтам і малодшым дванаццатым сынам Альгерда Свідрыгайлам (у праваслаўі — Якавам, а ў каталіцтве — Баляславам), які некалькі дзесяцігоддзяў змагаўся за ўладу ў дзяржаве — спачатку з Вітаўтам, а потым і з яго наступнікам — Жыгімонтам Кейстутавічам.
Яшчэ ў 1396 годзе князь Свідрыгайла захапіў Оршу і прызначыў туды свайго намесніка — князя Івана Міхайлавіча. Кантраляваў горад ён, відаць, нядоўга, бо ў 1401 годзе яму зноў прыйшлося, пасля аблогі браць Оршу, пра што сведчыць «Хроніка літоўская і жамойцкая»: «Убачыўшы, што Вітаўт вотчыну яго асеў, а потым Ягайла яго мацярынскае дзедзіцтва сабе адабраў, Свідрыгайла, узяўшы войскі ад магістра прускага і баяраў рускіх, таксама казакоў многіх узбунтаваўшы, рушыў да Віцебска, які хутка здабыў... А потым здабыў Оршу і іншыя замачкі рускія пабраў».
Але радасць ад перамогі была вельмі кароткай, бо яшчэ да наступлення восені, як працягвае леталіс, .Вітаўт, сабраўшы войска літоўскае і рускае, рушыў найперш да Оршы, якую за колькі дзён здабыў... Потым Вітаўг, маіочы аршанцаў і княжат друцкіх, сабраных на дапамогу, рушыў да Віцебска, які адусюль аблажыў... і хіавіў Свідрыгайлу...».
Згаданыя вьшіэй ваенныя канфлікты XII—XIV стагоддзяў, безумоўна, выходзілі аршанцам бокам: горад руйнавалі, рабавалі, палілі. Напрыканцы гэтага перыяда аршанскай гісторыі, у 1398 годзе, запрошаны з Крулеўца (Кёнігсберга) майстар пачаў узводзіць у горадзе пяцівежавы замак, завяршыўшы яго будаўніцтва ў 1407 годзе. Па розных прычынах дамураваць замак да канца гараджане не змаглі і ў XV стагоддзі дабудавалі яго з дрэва. Галоўны ўваход у замак быў з захаду — праз мост, перакінуты цераз роў, напоўнены вадой з Аршыцы. На ўзбраенні замкавага гарнізона было некалькі гармат, 33 гакаўніцы, 20 арке-
Выява Жыгімонта I Старога на медалі. 1527 г.
буз. Яго мураваны перыметр складаў 354 метры. Даглядалі замак сяляне замкавай воласці, якія разам з гараджанамі рамантавалі мураваныя і драўляныя сцены і мост...
Першы год XVI стагоддзя паклаў пачатак, бадай што, самаму драматычнаму перыяду гісторыі Оршы. Амаль што два стагоддзі горад і яго ваколіцы знаходзіліся ў самым эпіцэнтры крывавых разборак паміж Масквой і Вільняй, Масквой і Кракавам (Варшавай), мэтай якіх былі беларускія землі. У XVI і XVII стагоддзях адбыліся чатыры вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537 гады) і чатыры вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1558—1583,
1609—1618, 1632—1634, 1654—1667 гады). Толькі падзеі першай паловы XVII стагоддзя неяк абмінулі Оршу — тэатр баявых дзеянняў знаходзіўся за межамі Аршаншчыны. Полымя ж астатніх пяці войнаў не абышло прыдняпроўскія абшары. I Оршы, і Аршаншчыне дасталася спаўна...
Каб падрабязна расказаць аб гэтых крывавых падзеях, не хопіць і некалькіх соцень старонак, таму звернемся да найболып трагічных з іх. Адзначым толькі, што з амаль сарака аблог, руйнаванняў, рабаванняў, спаленняў Оршы дзве трэці прыходзяцца якраз на XV— XVII стагоддзі.
Восенню 1500 года маскоўскі вялікі князь Іван III паслаў на Смаленск, які на той час належаў Вялікаму княству Літоўскаму, войска пад началам свайго сына Дзмітрыя. У адказ туды ж рушыла войска Вялікага княства Літоўскага на чале з старостам жамойцкім Станіславам Яноўскім. Як вынікае з «Хронікі Быхаўца», Оршы на той раз пашанцавала, бо яна ацалела: «Войска ж вялікага князя Аляксандра пан староста жамойцкі з усімі сіламі прывёў да горада Оршы і, перайшоўшы раку Дняпро, павёў яго к гарам (яны цягнуліся па правым беразе ракі ў бок Смаленска.— С. A.). I як пачуў князь Дзмітрый Жылка, будучы пад Смаленскам, што літва ідзе супраць яго, ён, не ўзяўшы горада Смаленска, вярнуўся да Масквы, да бацькі свайго... Войска ж літоўскае, даведаўшыся, што масквічы адступілі ад Смаленска, спынілася і стала на гарах (у ваколіцах Оршы.— С. А.) і там ляжала на гарах усю восень».
Але ўжо ў ліпені 1502 года князь Дзмітрый узяў рэванш за колішнія ўцёкі. Яго войска захапіла. разрабавала і спаліла Оршу. Даследчыкі мяркуюць, што аблога горада была непрацяглай. Войска Дзмітрыя з’явілася пад сценамі Оршы нечакана. Вельмі верагодна, што аршанцы, незадаволеныя непрыхільным стаўленнем вялікага князя Аляксандра да праваслаўных вернікаў і ўражаныя тагачаснымі ваеннымі поспехамі Масквы, самі адчынілі замкавую браму. Гэта, аднак, не ўратавала горад ад рабункаў і агню.
У чэрвені 1508 года пад сцены Оршы прыйшоў князь Даніла Шчэня з наўгародскімі палкамі. Некалькі дзён
ён абстрэльваў асаджаны горад з гармат. Праз колькі часу да абложнікаў далучыліся атрады ваяводы Васіля Шамякіна і нядаўняга героя Клецкай бітвы князя Міхаіла Глінскага, якія здрадзілі Вялікаму княству Літоўскаму і перайшлі на бок Масквы. На гэты раз Оршу выратавала ад руйнавання набліжэнне войска вялікага князя Жыгімонта. Зняўшы аблогу, Шчэня з паплечнікамі спешна пераправіўся на левы бераг Дняпра.
13 ліпеня войска Вялікага княства Літоўскага падыйшло да Оршы і стала лагерам на дняпроўскім правабярэжжы. Узначальвалі беларуска-літоўскія харугвы сам Жыгімонт і гетманы Мікалай Фірлей і Канстанцін Астрожскі. Праз колькі дзён яны ў двух месцах патаемна фарсіравалі Дняпро і атакавалі маскоўскі абоз якраз падчас снедання. Разграміўшы абознікаў, ваяры дружна ўдарылі па маскавітах, якія прыйшлі на дапамогу сваім. Як засведчыў польскі храніст Марцін Бельскі, «...і там над берагам Дняпроўскім вельмі многа Масквы паразыЬ.
Пераправіўся цераз раку і Жыгімонт. За ім «...жыва, з крыкам, гукам, ахвотна, як на вяселле» рушыла ўсё войска. Сеча была страшнай і крывавай, і толькі ноч выратавала маскоўскае войска ад поўнага разгрому.
Рашаючай бітвы, якая чакалася назаўтра, не адбылося. He зважаючы на заклікі Міхаіла Глінскага да рэваншу, маскоўскія ваяводы апоўначы зняліся з месца і, пакінуўшы абоз і трафеі, рушылі на паўднёвы ўсход, да Старадуба. Раніцай Жыгімонт намерваўся ўсчаць пагоню, але паны-рада адгаварылі вялікага князя.
Праз шэсць год на гэтых жа абшарах адбылася знакамітая Аршанская бітва, якая прынесла Канстанціну Астрожскаму агульнаеўрапейскую славу.
Перад гэтым, у 1512 і 1513 гадах, Орша была двойчы разбурана і спалена маскоўскім войскам...
У жніўні 1519 года Оріпу аблажыла 50-тысячнае войска ваяводаў Васіля Шуйскага, які прыйшоў ад Смаленска, Міхайлы Гарбатага, што прывёў свой атрад з-пад Пскова, і Сямёна Курбскаіа, які прывёў ваяроў ад Старадуба. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, пад-
час аблогі ваколіцы Оршы былі спустошаны «ўздоўж і ўпоперак». «Але ж Літоўцы панове з немалым войскам, Маскву дагнаўшы, вельмі многа іх паразілі і вялікую частку лупаў (трафеяў.— С. А.) адабралі».
3 нагоды гэтай даволі значнай перамогі у кракаўскіх і віленскіх касцёлах былі адслужаны ўдзячныя малебны.
Рэванш за гэта паражэнне Масква ўзяла толькі праз шаснаццаць, падчас апошняй вайны двух вялікіх княстваў, ініцыятарам якой было Вялікае Княства Літоўскае. Гэту падзею занатаваў «Рускі летапіс аб часах Івана Васілевіча Грознага». У верасні 1535 года Орша была абложана маскоўскім войскам. Адбылася гэта падзея пасля таго, як «у лета 7046 (1535.— С. А.) князь Іван Васілевіч усяе Русі і яго маці вялікая княгіня Алена раіліся з баярамі, каб паслаць Літоўскія землі ваяваць за каралёву няпраўду...». «Ваяводы ж вялікага гасудара,— працягвае летапіс,— пачалі ваяваць каралёву дзяржаву ад Смаленскага рубяжа: Дуброўну, Оршу, Друцк, Барысаў, Прыхабы, Сакалень, Бабынічы, Забароўе, Свясінавічы, Баравічы і іншыя месцы».
Паход на Літву-Беларусь узначальвалі князі Васіль Шуйскі і фаварыт Алены Іван Целяпнёў-Аболенскі. Летапіс сведчыць: «Ад межаў Смаленска запалалі сёлы і прадмесці гарадоў Літоўскіх — Дуброўны, Оршы, Друцка, Барысава». Вядома, што Оршу паліў Васіль Шуйскі...
Высвятленне адносін паміж Масквой і Вільняй вельмі дорага абышлося Оршы і аршанцам. Засведчана, што яшчэ ў 1551 годзе (а ўжо прайшло чатырнаццаць гадоў, як завяршылася чарговая вайна) горад, улічваючы папярэднія спусташэнні, на дзесяць гадоў вызвалілі ад выплаты падаткаў у дзяржаўную казну.
Нядоўта панавала цішыня на аршанскіх абшарах. У 1558 годзе пачалася самая працяглая з войнаў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі,— Лівонская вайна Рускай дзяржавы супраць Швецыі, Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы (з 1569 года — Рэчы Паспалітай) за выхад да Балтыйскага мора, якая працягвалася да 1583 года.
Зноў, як кажуць, і пайшло, і паехала...
Ужо ў 1562 годзе, як сведчыш. «Хроніка літоўская і жамойцкая», «...Іван Васілевіч, цар маскоўскі, паслаў сваё войска на мяжу літоўскую, тое войска Віцебск, Дуброўну, Оршу, Копысь і Шклоў захапіла». Шматпакутная Орша ў які ўжо раз бвіла спалена.
He прайшло і года, як аршанскія ваколіцы пакаліў князь Андрэй Міхайлавіч Курбскі (які, дарэчы, ужо 30 красавіка 1564 года, каб пазбегнуць царскага гневу за паражэнне пад Невелем, збег у Вялікае княства Літоўскае).
У гэты год падзеі вакол Оршы віравалі, як тялая вада ў нашынскіх ярах. Ужо ў студзені, як сведчаць рускія летапісныя крыніцы, «...хадзілі ваяводы князь Пётр Іванавіч Шуйскі, Сямён Васілевіч Якаўля і іншыя з Полацка (захопленага раней.— С. А.) у Літоўскую зямлю... I загадаў цар і вялікі князь ваяводам Вяземскім зняцца з баярынам з кііязем Пятром Іванавічам Шуйскім з таварышы і, не дайшоўшы да Оршы пяць вёрстаў, сесці ў Барані».
A 2 лютага 1564 года паблізу Оршы адбылася бітва паміж авангардам маскоўскага войска і атрадам войска Вялікага княства Літоўскага, пра якую «Хроніка літоўская і жамойцкая» распавядае так: «Ся рэбраны (маскоўскі ваявода князь Пётр СярэбраныАбаленскі.— С. А.) стаў абозам у дзвюх мілях ад Оршы, над ракою Крапіўнаю. Другое войска, у якім 80 000 з Сярэбраным, што на Оршы ў дзвюх мілях ляжала, Філон Кміта, ваявода смаленскі (будучы аршанскі староста.— С. А.) тым фартэлем ўстрывожыў (спецыяльна напісаў ліст з надзеяй, што яго перахопяць маскавіты, у якім паведамлялася, што 26 студзеня гетман Мікалай Радзівіл Руды разбіў 24-тысячнае войска Пятра Шуйскага; з гэтага ж ліста, які, натуральна, маскавіты перахапілі, яны даведаліся, што сам Шуйскі, уцякаючы з поля бою, загінуў.— С. А.)». Сярэбраны, «прачытаўшы лісты тыя, так устрывожыўся, што, пакінуўіяы ўсе абозы, адразу пачаў уцякаць.
А Філон Кміта, ваявода смаленскі, і Юрый, ваявода мсціслаўскі (Осцікавіч.— С. А.), маючы не больш за
2000 войска добрага, гналі іх, б’ючы... Нашы ўзялі вазоў 25 000... грошай два мільёны... вязняўбыло маскоўскіх 6000».
Карціну бітвы дапаўняе веставая запіска невядомага літвіна,складзеная 11 лютага 1564 года: «...А тое войска непрыяцельскае, што пад Дуброўнаю было, мы ўжо было справадзілі на гэты бок Оршы і Дняпра. Але хутка аб войску гаспадара нашага (Жыгімонта II Аўгуста.— С. A.), а таксама аб паражэнні Шуйскага з войскам даведаліся. Узяў іх страх і, пакінуўшы ўвесь кош (стан.— С. А.), пабеглі і праз тры дні каля Смаленска сталі; а бегучы, дабро і маёмасць свае кідалі, і там, Аршанцы раскажуць, такой вялікай здабычы і пры вялікай бітве Аршанскай (1514 год.— С. А.) не ўзята».
Ужо напрыканцы Лівонскай вайны, у сакавіку 1581 года, Орша зноў была абложана і спалена. На гэты раз з-пад Мажайска маскоўскае войска вялі ў паход ваяводы Міхайла Каштыроў-Растоўскі, Шчарбаты, Турэнін, Бутурлін і Дзмітрый Хварасцінін. Рускі летапіс сведчыць: «А былі каля Дуброўны, і каля Оршы. I каля Копысі, і каля Шклова, і каля Радамля, пасады папалілі, і пад Шкловам быў бой».
За ўдалы паход Іван Грозны ўзнагародзіў сваіх ваявод «залатой казной».
У ліпені гэтага ж года пацярпелі ваколіцы Оршы. 27 ліпеня папскі нунцый Калігары пісаў з Вільні кардзіналу Комскаму: «...Войска яго вялікасці (Стэфана Баторыя.— С. А.) было стройным і шматлікім і, вярбуючы больш і больш салдат, усё ўзрастала. Большую частку з іх павядзе з сабою Трокскі кашталян, сын Віленскага ваяводы (Крыштоф Мікалай Радзівіл Пярун.— С. А.) да Оршы, каб спыніць набегі татараў, якія служаць маскоўскаму цару...
У дзень святога Якава, пасля вялікай імшы ў езуіцкім касцёле, дзе знаходзіўся і я, было адпета Те Deum. На пытанне аб прычыне гэтага я атрымаў адказ, што гэта зроблена па распараджэнні ваяводшы Мсціслаўскай, якая пражывае ў сямі мілях адсюль, з той нагоды, што масквіцяне з татарамі, у вялізнай колькасці, на-
падалі на Оршу, ва ўладаннях яе (ваяводшы) мужа, але не змаглі яе ўзяць і адышлі».
Пачатак XVII стагоддзя быў пазначаны набегам на Оршу ўкраінскіх казакоў. «Баркулабаўскі летапіс» занатаваў яго пад 1603 годам: *...і былі казакі заларожскія — нейкі гетман на імя Іван Куцковіч. Пры ім было люду казацкага каля 4 тысяч... Пасля таго Івана Куцкі быў гетманам Іван Касы. Тыя казакі бралі прыстаўствы ў Полацку, Віцебску, на Оршы, у Мсціслаўлі, у Крычаве...»
Чарговым актам аршанскай ваеннай гісторыі стала вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Украіну і Беларусь (1654—1667).
Ужо 16 лютага 1654 года тагачасны гетман Вялікага княства Літоўскага Януш Радзівіл даў ваяводам універсал аб прывядзенні войскаў пад Оршай у баявую гатоўнасць у сувязі з пагрозай наступлення маскоўскага войска. A 20 ліпеня невядомы ўдзельнік баёў пад Оршай напісаў сябру ліст, дзе расказаў аб цяжкім стане войска Радзівіла: «На гэтым тыдні пан паручнік літоўскага харужага Ліпніцкі з чатырмя перадавымі ротамі разбіў ушчэнт спярша 600, а потым 300 чалавек непрыяцеля і прывёў знатных палонных...
Немалыя страты панеслі і нашы. Забіты некалькі таварышаў, дзесятак з лішнім іх прыслугі і адзін абозны, а пад самім Ліпніцкім пала трое коней і ўжо чацвёрты яго вынес.
Адна частка 50-тысячнага войска (маскоўскага.— С. А.), што выйіпла раней, накіроўваецца ў Віцебск, другая — у Мсціслаў, а сам яго вялікасць цар (Аляксей Міхайлавіч.— С. А.) — да нас. Што ж тут рабіць? Разарваць 4000 на кавалкі і даць адпор? Ці абараняць усю Літву (Беларусь.— С. А.)? Няхай хто параіць. Адна надзея на Госпада Бога...».
Бог быў не надта літасцівы не толькі да ваяроў, але і да мірных жыхароў, аб чым яскрава сведчыць чалабітная аршанскіх сялян да Аляксея Міхайлавіча, з якой яны звярнуліся да яго 13 верасня 1654 года. Аршанцы слёзна прасілі цара: «...у нас, у сірот тваіх, жонкі і дзеткі ўсе без вестак распрапалі, таму што пабралі твае
гасударавы ратныя людзі і развезлі па розных палках і да цябе, гасудар, пад Смаленск... Статкі ўсе ў нас і скаціну і хлеб забралі, і хаткі папалілі, бадзяемся па лясах голыя і босыя, з голаду і холаду зусім згінулі і абрабаваны ўшчэнт; а тых сваіх жонак і дзетак без твайго гасударава ўказу і без граматы па тваіх гасударавых станах і па баярскіх усіх палках, пад Дуброўнаю і па сёлах і па вёсках шукаць не смеем, усюды нас б’юць.
Загадай, гасудар, нам, бедным, даць сваю гасудараву грамату».
Паводле даных Васіля Мялеіпкі, трынаццацігадовая вайна каштавала Аршанскаму павету амаль сямідзесяці працэнтаў яго насельніцтва. У яе полымі, як лічыць польскі даследчык Юзаф Можы, згарэла каля 540 тысяч жыхароў павета. Дакументы тых часоў сведчаць, што Орша была «бясконцымі маскоўскімі нападамі не раз спалена і цалкам зруйнавана», ляжала «пустой» яіпчэ напрыканцы XVIII стагоддзя.
Два наступных стагоддзі аршанскай ваеннай гісторыі пазначаны падзеямі Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў і напалеонаўскім нашэсцем 1812 года.
Падчас першай вайны, з 4 па 27 лютага 1706 года, у Оршы знаходзіўся цар Пётр I. Пад яго наглядам у горадзе ўзводзіліся абарончыя збудаванні. Згодна падання, Пётр Аляксеевіч маліўся аб дараванні яму перамогі над шведамі ў драўлянай царкве, якая знаходзілася на месцы сучаснай Ілынскай.
Царскія малітвы, як паказалі далейіпыя падзеі, не былі дарэмнымі. А вось малітвы аршанцаў аб захаванні ў цэласці іх горада, відаць, не дапамаглі. Адступаючы пад націскам шведаў на Украіну, пятроўскія ваяры ў верасні 1708 года спалілі Оршу, што засведчыў «Летапіс Панцырнага і Аверкі»: «...капітан Саловаў з 2500 казакоў і калмыкаў... 28 верасня выпалілі ўвесь Віцебск... Ён жа с тымі казакамі выпаліў перад тым Магілёў, Быхаў, Дуброўну, Оршу і Кадзін, панскія дамы, не пашкадаваў нікога».
Праз сто з лішнім гадоў тое ж зрабілі салдаты напалеонаўскіх маршалаў Луі Мішэля Даву і Мішэля
Нея. Адступаючы з Оршы пад націскам казакоў генерала Матвея Платава, французы падпалілі горад. Дым ад палаючай Оршы быў бачны за пятнаццаць вёрстаў. Казакі палка Паісія Сяргеевіча Кайсарава з дапамогай аршанцаў патушылі пажары і выратавалі горад ад поўнага вынішчэння. Пасля гэтага ваенных пажараўу Оршы не было аж да чэрвеня 1941 года...
Вось такі лёс, які доўгія стагоддзі вызначала тое, што горад знаходзіўся на мяжы канфрантацыі: спачатку паміж суседнімі, але не вельмі дружалюбнымі ў адносінах паміж сабой удзелыіымі княствамі; пасля — паміж дзвюмадзяржавамі, якія адначасова прэтэндавалі на ролю збіральніка земляў былой Кіеўскай Русі; нарэшце, паміж краінамі, што былі занадта рознымі і па дзяржаўнаму ўладкаванню, і па рэлігійнай скіраванасці, і па многіх другіх параметрах. Вынікам гэтага сталася тое, што Орша дзесяткі разоў станавілася аб’ектам карыслівых памкненняў рознага калібра ўладароў — князёў, каралёў, цароў, імператараў і ўсякага кшталту палкаводцаў — ваяводаў, гетманаў, атаманаў, генералаў. Горад палілі і рабавалі палякі, маскавіты, літвіны, казакі, татары, калмыкі, шведы, французы, немцы... А цярплівыя і цягавітыя да жыцця аршанцы раз за разам узнімалі яго з руінаў і попелу. А калі было трэба, то і выходзілі на «поле Оршынскае» з мячамі булатнымі.
«ЧОРНМ СМвРЦЬ»
Лета 1346 года не абяцала генуэзскаму гандлёваму люду, што атабарыўся ў чарнаморскіх калоніях залатаардынскага Крыма, нічога добрага. Ужо першыя караваны, што прыйшлі ў Кафу з Сарай-Берке і Харэзма, прынеслі благія весткі. Справы ў хана Джанібека, што ўсяго чатыры гады таму назад стаў гаспадаром у Сарай-Берке, ідуць не лепшым чынам. Хістасцца залатаардынскі трон над сынам слаўнага Узбека, які ўмеў трымаць сваіх васалаў жалезнай рукой. А цяпер вось многія царэвічы з роду Узбека пачалі квапіцца на залатаардынскі пасад і нават не хаваюць сваіх хцівых намераў. Джаяібеку ўсё цяжэй стрымліваць іх памкненні. Чым заткнуць глотку неразумным хціўцам, як адцягнуць іх увагу ад спакусы? Выйсце адно: удалы набег і багатая здабыча, якая ўлагодзіць нават самых няўрымслівых. А дзе ўзяць яе, гэту здабычу, як не ў багатых генуэзскіх калоніях, што яшчэ з часоў легендарнага Батыя бойка гандлююць з усім светам... Так што не сёння-заўтра трэба чакаць пад сценамі Кафы некага з Джанібекавых туманаў, а, можа, і аглана — галоўнага начальніка аб’ яднанага мангольскага войска. Наўрад ці ханскі намеснік у Крымскім юрце будзе супраць таго, каб ваяры Джанібека сапсавалі генуэзцам сёлетні гандлёвы сезон. Так што трэба рыхтавацца да самага горшага — доўгай і цяжкай аблогі...
Разам з веегкамі пра немінучы паход манголаў на Кафу гандлёвыя людзі прынеслі яшчэ адну страшную навіну: у далёкім Кітаі лютуе «чорная смерць», якая ўжо выкасіла ці то дзесяць, ці то пятнаццаць мільёнаў
чалавек. Кітай, вядома ж, далёка, але чума аб’явілася і за Каспіем, а таксама ў Арменіі, у землях Абазінскай, Яскай і Чаркескай. I што самае горшае — у самой Ардзе, пры вусці Дона, у Бездзежы, Астрахані і нават у Сараі. А гэта ўжо зусім блізка ад сытай і спакойнай Кафы.
Праз які тыдзень пад сценамі калоніі і на самой справе з’явіліся мангольскія дазорцы. А праз колькі дзён Кафа ўжо была шчыльна абложана манголамі з усіх бакоў...
Аблога абяцала быць доўгай. Кафскія муры былі непрыступныя, правіянту і вады ў калоніі не бракавала, да таго ж генуэзцы былі не толькі добрымі купцамі, але і ўмелі трымаць у руках зброю. Пасля некалькіх няўдалых спроб адолець сцены Кафы залатаардынскія ваяры пачалі наракаць: узяць багатую здабычу імклівым набегам не выпадала. А ў адзін са спякотных дзён абложны лагер абляцела страшная вестка: у мангольскім войску — «чорная смерць»!
Супраць чумы былі бяссільныя нават жалезныя стэпавыя вершнікі. Яіпчэ колькі дзён — і яна пачне бязлітасна касіць ваяроў, і толькі Алах, калі яму стане заўгодна, здольны спыніць гэту жудасную пошасць. Але ці будзе на тое яго воля?.. А можа. ён, Алах, падкажа, што рабіць, калі багатая здабыча становіцца недасягальнай мрояй?
Хто ведае, можа, і Алах падказаў манголам, як усё ж такі адолець няверных... Але неяк рапіцой абаронцы Кафы знайшлі на вуліцах горада некалькі трупаў мангольскіх ваяроў, якіх ужо, відавочна, кранула крыло «чорнай смерці».
Hi самы адчайны штурм, ні адсутнасць вады і харчу, амаль нішто не магло пахіснуць волю генуэзцаў да супраціву залатаардынцам. Але пагроза «чорнай смерці» многіх з іх пазбавіла і гэтай волі, і розуму. Ужо ноччу ад прычалаў Кафы адплылі першыя галеры, бітком набітыя дрыжачымі ад страху каланістамі, якія захапілі з сабой толькі харч, пітво і золата.
Галеры ратавалі іх ад «чорнай смерці». На сваіх палубах і ў трумах галеры неслі ў Еўропу «чорную смерць»...
«Генуэзскія караблі,— занатаваў у «Гісторыі дзяржавы Расійскай» Мікалай Карамзін,— прывезлі яе (чуму.— С. А.) у Італію, дзе, як і ў Францыі, у Англіі, у Германіі, цэлыя гарады апусцелі. У Лондане на адных з могілак было пахавана 50 000 чалавек. У Парыжы роспачны народ патрабаваў пакарання смерцю ўсіх жыдоў, думаючы, што яны сыплюць атруту ў калодзежы. У 1349 годзе пачалася пошасць і ў Скандынавіі; адтуль, ці з нямецкай зямлі, перайшла яна ў Пскоў і Ноўгарад: у першым праявілася вясною 1352 года і лютавала ад зімы з такою сілаю, што ледзь засталася трэць жыхароў. Хвароба выявілася язвамі ў мяккіх ямінах цела: чалавек харкаў крывёю, і на другі ці на трэці дзень канаў. Нельга, кажуць летапісцы, уявіць відовішча настолькі жахлівага: юнакі і старыя, мужы і жонкі, дзеці ляжалі ў трунах
Танец смерці. Гравюра М. Водьгемута і В. Плэйдэнвурфа з «Сусветнай хронікі» Г. Шэдэля. 1493 г.
адзін каля другога; у адзін дзень знікалі сем’і шматлікія...
Хутка язва наведала і Ноўгарад, дзе ад 15 жніўня да Вялікадня памерла мноства людзей. Тое ж было і ў другіх абласцях расійскіх: у Кіеве, Чарнігаве, Смаленску, Суздалі не засталося ніводнага жыхара...»
У 1360 годзе чума зноў выкасіла Пскоў. Яшчэ праз чатыры гады купцы завезлі яе з нізоўяў Дона ў Ніжні Ноўгарад, Каломну, Пераяслаў, дзе штодзённа канала ад 20 да 100 чалавек. У 1365 годзе пошасць праявілася ў Растове, Цвяры, Таржку, у Маскве. Смаленск яна наведвала тройчы; у выніку ў жывых у горадзе засталося толькі пяць жыхароў, якія, як сведчаць летапісы, «выйшлі і зачынілі горад, напоўнены трупамі».
Сучаснікі так апісвалі сімптомы чумы: «Раптам ударыць як нажом у сэрца, у лапатку, ці паміж плячамі; агонь палае ўнутры; кроў цячэ горлам; выступае моцны пот і пачынаецца дрыготка. У другіх робяцца язвы на шыі, сцягне, пад скулою, пазухаю, ці за лапаткаю. Вынік адзін: смерць непазбежная, хуткая, але пакутлівая...».
«Чорная смерць» лютавала ў Еўропе з 1347 па 1374 год. Гэта эпідэмія чумы была жахлівейшай у еўрапейскай гісторыі і каштавала жыцця кожнаму трэцяму еўрапейцу — 25 мільёнам чалавек.
Натуральна паўстае пытанне: ці пацярпелі і ў якой меры ад «чорнай смерці» землі тагачаснага Вялікага княства Літоўскага, дзе за два гады да агульнаеўрапейскага паморку ўладаром стаў знакаміты Альгерд?
Карта распаўсюджання эпідэміі, змешчаная ў «Гісторыі Еўропы» Фрэдэрыка Дэлуша, сведчыць, што абшараў Вялікага княства Літоўскага «чорная смерць» дасягнула недзе паміж 1351 і 1353 гадамі. У памежных з Княствам Пскове, Ноўгарадзе, Смаленску, Цвяры, Таржку, Кіеве, Чарнігаве яна неаднойчы лютавала ў перыяд з 1352 па 1387 (!) год. Калі верыць згаданай вышэй карце, страшцая пошасць абмінула толькі землі Каралеўства Польскага (абшары ў міжрэччы Лабы, Одры і Віслы).
Ускосныя звесткі пра тое, што паморкі ўсё ж такі былі ў той перыяд і ў Вялікім княстве Літоўскім, ёсць. Прынамсі, аб гэтым сведчаць некаторыя сучасныя даследчыкі. Як вядома, у 1350-ыя гады досыць актыўна сапернічалі паміж сабой Пскоў і Полацк, які на той час ужо ўваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага. Восьштопішаз гэтай нагоды Мікола Ермаловіч: «...Паміж Полацкай і Пскоўскай землямі разгарэлася жорсткая барацьба, бо ў 1358 г. пскоўскі князь Астафій з войскам хадзіў да Полацка і парабаваў яго воласці. Мабыць, такія ўзаемныя паходы былі б часцейшымі, каб не паморкі, якія ахоплівалі Пскоўскую зямлю ў 1352 і 1360 гг. (пра іх мы згадвалі вышэй.— С. А.). He выключана, што ад гэтага пацярпела і Полацкая зямля...».
Цяжка не пагадзіцца з Міколам Ермаловічам, бо кантакты паміж суседзямі (і ваенныя, і гандлёвыя, і простыя чалавечыя), безумоўна, былі вельмі цесныя. I малаверагодным было б, калі б паморкі, што лютавалі ў тым жа Пскове (і другіх памежных з Вялікім княствам Літоўскім гарадах), ніякім чынам не закранулі хаця б Полацк.
Так, паморкі — адгалоскі агульнаеўрапейскай эпідэміі ў Вялікім княстве Літоўскім усё ж былі. Гэта пацвярджае і Вітаўт Чаропка, які піша: «Новы 1360 год прынёс на Літву бяду. У гарадах і сёлах лютаваў мор. Тысячы людзей забірала ў магілу смерць».
Трэба ўлічваць і яшчэ адну акалічнасць. Большасць так званых літоўска-беларускіх летапісаў складалася значна пазней трагічных часоў «чорнай смерці», і ўказаныя ў іх даты некаторых падзей могуць не адпавядаць сапраўднасці. Вось як, напрыклад, апісваюцца падзеі 1320 года ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» (складзенай, дарэчы, у XVII стагоддзі, гэта зн'ачыць, каля 300 гадоў пасля часоў «чорнай смерці»): «Дзве каметы ў дзень Раства Хрыстова за тры месяцы разам паказаліся, і каметы аж да апошняга дня месяца лютага палалі на небе, потым быў вялікі голад у Польшчы, у Русі, у Літве і іншых краінах прылягаючых такі, што людзям
зёлак, карэння з зямлі і іншага пракорму не хапала, маткі і бацькі ўбогія дзяцей сваіх елі, другія трупы памёршых і розны гной і плюгаўствы людскія елі, і голад невыносны свой тым наталялі нават: дзе ішоў хто, або муж які сам, або жанчына якая, хлопец або дзеўка вуліцаю, выскоквалі з хат, з двароў другія людзі, хапалі іх, забівалі і елі. Гэты голад два гады цэлых трымаўся».
He выключана, што падзеі, пазначаныя ў «Хроніцы» пад 1320 годам, адбываліся значна пазней, магчыма, падчас згаданай вышэй эпідэміі чумы, якая, як ужо гаварылася, дасягнула абшараў Вялікага княства Літоўскага недзе ў І350-ыя гады і якой папярэднічаў страшэнны голад — заўсёдны спадарожнік любога тагачаснага паморку.
Дарэчы, надчас работы над гэтым артыкулам аўтару давялося сутыкнуцца з яшчэ адным несупадзеннем, на гэты раз адваротнага плану. Як ужо згадвалася, Каралеўства Польскае, калі верыць карце з «Гісторыі Еўропы» Фрэдэрыка Дэлуша, пазбегла трагічньгх наступстваў «чорнай смерці» 1347—1374 гадоў. Але ці так гэта было на самой справе?
Вось пра што, напрыклад, сведчыць «Летапіс Панцырнага і Аверкі»: «Року 1358. Пошасць амаль шэсць месяцаў лютавала і палову палякаў вымерла найлеп шай шляхты і мяшчан заможньгх. У самім Кракаве 20 тысяч людзей вымерла».
Воеь вам і не пацярпеўшае ад чумы Каралеўства Польскае!..
Эпідэмія чумы другой паловы XIV стагоддзя была, безумоўна, самай жахлівай у Сярэднявечнай Еўропе. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць дайшоўшы да нас «Жыццяпіс папы рымскага Клямента VI»: «У год 1348 ад нараджэння Хрыстова амаль па ўсёй паверхні зямлі назіраецца такая смяротнасць, якой раней не бачылі. Жывых ледзь хапала, каб закапаць мёртвых, або жывыя адварочваліся ад іх з агідаю. Страшэнны жах авалодаў усімі, што калі ў каго-небудзь з’яўлялася язва або пухліна звычайна ў пахвіне ці падпахай, то гэтаму чалавеку не аказвалі ніякай дапамогі, і родныя адварочваліся ад яго... I многія
паміраліадтаго, штоім адмаўлялі ў лячэнні... Многіх яшчэ, якіх лічылі асуджанымі... на смерць... адвозілі да ямаў, дзе іх закопвалі, і многія былі пахаваны зажыва... I чума гэтая працягвалася два гады запар...» (нагадаем, штс«Жыццяпіс» быў, верагодна, складзены ў Авіньёне, на поўдні Францыі, дзе з 1309 па 1377 год знаходзілася рэзідэнцыя папы рымскага).
Што ж стала прычынай гэтай панеўрапейскай катастрофы, што паспрыяла таму, што завезеная з Кафы «чорная смерць» ахапіла ўвесь кантынент? Гэтаму паспрыяла спалучэнне цэлага шэрагу фактараў. Бадай што, галоўны з іх — гэта так званая Стогадовая вайна (1337—1453 гады), у якую былі ўцягнуты Англія, Францыя, Фландрыя, Шатландыя, Германія, Бургундыя. Якраз у яе разгар і ўспыхнула жудасная эпідэмія. Да цяжкіх наступстваў вайны дадаўся нябачаны раней збожжавы крызіс, які ўдарыў па найбольш абяздоленых слаях насельніцтва. Чума найперш паражала тых, хто недаядаў і, натуральна, быў найбольш уразлівым.
Дарэчы, адным з наступстваў эпідэміі стала ўспыхнуўшае ў Францыі ў 1358 годзе грандыёзнае сялянскае паўстанне, вядомае пад назвай Жакерыя, у якім удзельнічала 100 тысяч чалавек — колькасць па тым часе велізарная.
Жахаючыся з катастрафічных наступстваў эпідэміі 1347—1374 гадоў, трэба мець на ўвазе, што паморкі ў выглядзе чумы, оспы, халеры, дызентэрыі і нават грыпу наведвалі Еўропу, у тым ліку і абшары паміж Бугам і Дняпром, як раней, так і пазней апісаных вышэй падзей.
У згаданай ужо «Гісторыі дзяржавы Расійскай» ёсць сведчанні, што «ў 1187 годзе лютавала нейкая агульная хвароба ў гарадах і сёлах; летапісцы кажуць, што ніводзін дом не пазбегнуў заразы, і ў многіх некаму было прынесці вады». Ці яшчэ: «У 1318 годзе лютавала ў Цвяры нейкая бязлітасная, смертаносная хвароба».
У «Летапісе Панцырнага і Аверкі» ёсць сведчанне, што «паморак быў у тыя гады цяжкі ў Польшчы року
1205». Там жа ёсць спасылкі на тое, што Полыпча цярпела ад пошасцей у 1210, 1211, 1314, 1315, 1318 гадах. Дарэчы, калі верыць летапісу, ад паморку 1318 года, акрамя Польшчы, пацярпелі таксама Прусы, Літва, Белая Русьі, што адзначана асобна, Віцебск. У таго ж Мікалая Карамзіна ёсць сведчанне, якое тычыцца князя Даўмонта, бацькі знакамітага Давыда Гарадзенскага, які ў 1299 годзе «...сканаў ад нейкай заразлівай хваробы, смертаноснай тады для многіх пскавіцян».
He можа не прыцягнуць нашай увагі і сведчанне, сустрэтае аўтарам у двух летапісах — «Валынскім кароткім» і «Радзівілаўскім>. Яно тычыцца падзей 1092 года ў Полацку. Вось што, напрыклад, занатаваў «Радзівілаўскі летапіс»: «Цуд быў у горадзе Полацку, чуцен быў ноччу тупат, енкі па вуліцах, нібы чалавечыя, гойсалі бесы. I калі хто вылазіў з хаты, жадаючы бачыць, то ўражаны былі нябачна ад бесаў язваю і з таго паміралі, і не смелі выхадзіць з хатаў...».
«Валынскі кароткі летапіс» назваў гэтыя дзіўныя падзеі «карай на палачанаў», у выніку якой «былі ўражаны людзі полацкія і з таго паміралі».
Дык што ж здарылася ў Полацку больш за тысячу гадоў таму назад? Некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць, што летапісныя расказы пра «полацкія дзівосы» — нішто іншае, як своеасаблівае выказванне варожасці Кіева і яго ўладароў да незалежнай палітыкі, якую праводзіў у тыя часы Полацк і яго гаспадар — князь Усяслаў Брачыславіч. Безумоўна, гэта меркаванне мае пад сабой грунт. Але не ўступаючы ў палеміку з прыхільнікамі гэтага меркавання, хацелася б выказаць і такі пункт гледжання: не выключана, што летапісцы занатавалі паморак, які абрынуўся на Полацк у гэтым самым 1092 годзе, бо, як працягваў, апісаўшы полацкія падзеі той жа «Радзівілаўскі летапіс», «у гэтыя ж часы многія людзі паміралі ад розных хваробаў».
Думаецца, што абодва меркаванні якраз не выключаюць адно другое: у 1092 годзе ў Полацку сапраўды лютаваў нейкі паморак (калі мець на ўвазе
Віленская царква Святога Ауха.
Тут гараджане ратаваліся падчас эпідэміі чумы 1661 г.
ўспамін пра «язвы», то, хутчэй за ўсё, гэта была чума), а летапісцы засведчылі, што «полацкія дзівосы» былі божай карай за «грахі нашы і няпраўды», якія навёў бог на людзей полацкіх, «наказваючы ім пакаянне мець і пазбавіцца ад граху, і ад зайздрасці, і ад іншых злых спраў непрыязных».
Занатоўваючы падзеі XV—XVIII стагоддзяў, летапісы досыць часта ўзгадваюць паморкі на абшарах Вялікага княства Літоўскага. Аналіз летапісаў прыводзіць да высновы, што розныя пошасці, якія час ад часу лютавалі тут, па сваіх негатыўных наступствах саступалі, бадай што, толькі ваенным бедствам. Дарэчы,
досыць часта гэтыя няшчасці крочылі па нашай зямлі поруч.
Каб мець лепшае ўяўленне аб, так бы мовіць, эпідэміялагічным становішчы ў тагачасным Вялікім княстве Літоўскім, перагорнем разам з вамі старонкі лета пісаў...
«Летапіс Панцырнага і Аверкі» сведчыць: *Року 1424. Такі цяжкі быў паморак, што Уладзіслаў Ягела з князем Вітаўтам хаваліся ў лясах».
Працягвае жудасны мартыралог «Яўрэінаўскі летапіс»: «Лета 1434... I многа ліха ў той год учынілася ва ўсёй зямлі Літоўскай... і паморкі былі моцныя».
А вось сведчанне з «Хронікі літоўскай і жамойцкай»: «Року 1448. Голад быў вельмі вялікі ў Літве, такі, пгго людзей па сёлах елі сабакі, свінні, ваўкі, мядзведзі, памёршых, што не было каму хаваць, бо пасля голаду паўстаў паморак вялікі і ў самім месце Смаленску трупы людскія сабакі цягалі, і з голаду вялікага людзі людзей елі, таксама маці дзяцей сваіх».
Звяртае на сябе ўвагу запіс з «Летапісу Рачынскага»: «Лета божага нараджэння 1506. Кароль Аляксандр расхварэўся, бо яго паморак паруіпыў». Адсюль не выключана, што ўладар Вялікага княства Літоўскага стаў ахвярай чарговай эпідэміі, што наведала ў той час Літву.
Вельмі верагодна, што паморак каштаваў жыцця яшчэ аднаму знакамітаму чалавеку. Спалучым у адно цэлае два летапісныя факты. «Хроніка літоўская і жамойцкая» сведчыць, што ў 1530 годзе «...у Вільні пошасць маравая... панавала». Яе дапаўняе «Яўрэінаўскі летапіс»: «Пасад і горад Віленскі гарэў лета божага нараджэння 1530-га... А князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі памёр лета божага нараджэння 1530-га, жніўня месяца».
Калі верыць Вітаўту Чаропку, Канстанцін Астрожскі памёр 8 жніўня 1530 года ў Тураве. Але Алег Лойка ў рамане-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» сцвярджае, што славуты палкаводзец сканаў «у Віленскіх палацах падчас мору».
Занатаваны паморкі і ў «Баркулабаўскім летапісе»: «Року божага нараджэння 1588...у збожжы няўрод,
голад моцны, дарагоўля мбцная, паморкі, пошасці... Таго ж року 88 у месце Віленскім там у тых краях, таксама ў Кіеве і ў многіх краінах вялікі паморак быў».
Віленскі паморак 1588 года, дарэчы, стаў свайго роду зорным часам для тамтэйшых езуітаў, якія выказалі невымерную самаахвярнасць, змагаючыся з наступствамі эпідэміі. Ратуючы хворых, мужныя манахі самі амаль усе сталі ахвярамі эпідэміі.
Страшнымі паморкамі быў пазначаны ў Вялікім княстве Літоўскім пачатак XVII стагоддя. Няўрод 1601 года, голад наступнага 1602-га далі свой жудасны плён, які засведчыў «Баркулабаўскі летапіс»: «Таго ж року 1603. У месце Віленскім, у Менску, у Радашковічах, на Оршы, у Шклове і па іншых многіх замках быў паморак вялікі ў пост Піліпаў; а ў якіх замках паморку не было, у тых месцах па дарогах, па вуліцах стражу вялікую дзень і ноч мелі аж да Раства Хрыстова...».
Летапіс малюе жахлівыя карціны эпідэміі: «страшна было бачыць, як па вуліцах, па дарогах, па гумнах, у равах сабакі мёртвых многіх целы елі», «па пяць, па трыццаць у яму хавалі», «страх бачыць гневу божага».
Згаданы вышэй паморак, відаць, так уразіў летапісца, што некалькі наступных гадоў той, быццам не верачы ў адсутнасць якіх бы то ні было катаклізмаў, штогод занатоўваў: «Той рок з ласкі божай быў здаровы на людзі...». Але ўжо ў 1608 годзе яму давялося запісаць: «Многа дзетак малых з воспы памёрла».
Многія віленчукі ратаваліся ад «чорнай смерці» ў храмах і там паміралі. Пахаванні ахвяр чумы (відаць, эпідэміі 1661 года) да сённяшняга дня захаваліся ў сутарэннях царквы Святадухава манастыра.
Пачатак наступнага XVIII стагоддзя быў азмрочаны не толькі крывавай віхурай Паўночнай вайны, але і прышэсцем заўсёдных спадарожнікаў ваенных бедстваў — паморкаў. Іх занатаваў ужо згаданы «Летапіс Панцырнага і Аверкі». Пошасць 1709 года выкасіла 10 тысяч жыхароў Львова. Праз год ахвярамі паморку сталі 26 тысяч гданьскіх месцічаў і
Паморак у Вільні ў 1710 г. Малюнак Ф. Пелікана з гравк
Спаленне яўрэяў 14 лютага 1493 г. у Сен-Вельтэне Гравюра з «Нюрнбергскіх хронік». 1493 г.
12 тысяч насельнікаў Варміі. У гэты ж час «чорная смерць» прыйшла і на нашу зямлю. Летапісец засведчыў: «Року 1710. Маравая пошасць лютавала ў Віцебску год цэлы»; «у Вільні хрысціян вымерла 20 тысяч, жыдоў чатыры тысячы».
Паморак вясны 1708 года ў Вільні згадвае Адам Кіркор у «Жывапіснай Расіі»: «Зноў голад, маравая пошасць, пажары! Адных езуітаў загінула 117 чалавек. Налічваюць да 34 000 загінуўшых жыхароў. Людзі елі сабак, кошак, мышэй. У ваколіцах злоўлена 8 чалавек, якія, забіўшы сваіх жонак і дзяцей, з’елі іх трупы, а потым нападалі на праезных, забівалі і пажыралі».
Апісанне ўсіх гэтых жудасцей можна было б працягваць яшчэ: прыкладаў, на жаль, стае. Але самае страшнае тое, што няшчасныя людзі былі зусім безабаронныя перад паморкамі. «Чорная смерць» забірала столькі ахвяраў, колькі ёй было патрэбна. Тая ж чума ў бубоннай сваёй форме (яе распаўсюджвалі пацукі) забірала 80 працэнтаў захварэўшых, а ў
лёгачнай (яна перадавалася ад чалавека да чалавека) — усе 100 працэнтаў.
Падчас эпідэмій звар’яцелыя ад жаху людзі ў лепшым выпадку лічылі паморкі божай карай, а ў горшым — спісвалі іх на яўрэяў, якія, бьіццам бы, склалі змову і атручваюць калодзежы, каб знішчыць усіх хрысціян. Вынікам людскога невуцтва і жывёльнага жаху былі жудасныя яўрэйскія пагромы. Напрыклад, падчас паморку ў французскім горадзе Сен-Вельтэн 14 студзеня 1493 года 2000 яўрэяў, «вінаватых» у ім, спалілі жывымі.
Дарэчы, менавіта пасля эпідэміі чумы XIV стагоддзя, а канкрэтна — з 1350 года яўрэям у Заходняй Еўропе дазвалялі жыць толькі ў спецыяльна вызначаных гарадскіх кварталах, якія атрымалі назву гета. Тагачасны пераслед яўрэяў, дарэчы, выклікаў іх масавыя перасяленні ў Полыпчу і Вялікае княства Літоўскае, дзе цемрашалаў, відаць, было менш.
Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што людзі ўсё ж такі спрабавалі ажыццяўляць нейкія прафілактычныя меры падчас эпідэмій. Каб пазбегнуць заражэння чумой, у Сярэднявечнай Еўропе, напрыклад, абкурвалі памяшканні, палячы палын, мяту, дзягілевы корань, ягады ядлоўцу, або выкарыстоўвалі камфару.
Продкі ж беларусаў падчас паморкаў звычайна апелявалі да Бога, а то і да звышнатуральных сіл, якія, на іх думку, толькі і маглі абараніць іх ад страшнай бяды. Калі чалавека апаноўвала якая-небудзь пошасць, напрыклад, тая ж чума, мясцовы шаптун тварыў над ім замову: «Чума-чумішча, ведзьма-вядзьмішча, сучка-сучышча, ідзі ты на мох, на балоты, на сухі лес, на чортавую люльку, ад раба божага, ад ягонай жоўтай косткі і чырвонай крыві. Хух, святы дух!>.
Існавалі і другія сродкі, так бы мовіць, калектыўнай абароны ад паморкаў. Прадвесцем бяды лічылася так званая маравая панна — маладая жанчына з чорнай хусткай у руцэ, якая, быццам бы, лятала па небе над асуджаным на паморак населеным пунктам. Найперш бяда пагражала той хаце, у вакно ці дзверы
якой маравая панна прасуне руку і ўзмахне хусткай. Таму людзі падчас эпідэмій старанна зачынялі дзверы і вокны.
Ратаваліся і па-іншаму. Дзяўчаты, сабраўшыся познім вечарам у адной з хат, павінны былі за ноч саткаць палатно, з якім з узыходам сонца яны хадзілі з тужлівым спевам вакол вёскі. Паеля пад палатном, якое трымалі ў руках, разводзілі касцёр з трэеак, прынесеных з кожнага двара. Праз своеасаблівую вогненную браму павінен быў прайсці кожны жыхар. Напрыканцы на кастры спальвалі і само магічнае палатно.
Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя з маравой паннай змагаліся з дапамогай абворвання паселішчаў. У саху запрагалі трох голых цнатлівых дзяўчат, якія ў суправаджэнні старых жанчын, што ўзнімалі неверагодны лямант, каб адагнаць маравую панну, павінны былі пракласці вакол вёскі баразну.
Былі і больш «цывілізаваныя* сродкі абароны ад эпідэмій: усталяванне на рагах паселішча так званых збярог-камянёў з выбітымі на іх шасціканцовымі праваслаўнымі крыжамі. Адзін з такіх валуноў захаваўся каля вядомай вёскі Крэва. Лічыцца, што яго ўсталявалі падчас эпідэміі халеры 1871 года.
На жаль, усё гэта дапамагала мала. Заразіўшыся чумой або халерай, чалавек быў, за рэдкім выключэняем, асуджаны на смерць.
Болып-менш паспяхова змагацца з паморкамі людзі навучыліся толькі ў другой палове XIX стагоддзя, а пра перамогу над яекаторымі з гэтых страшных хваробаў урачы загаварылі япічэ праз некалькі дзесяцігоддзяў. Але ці можна быць упэўненым, што гэтыя перамогі — канчатковыя?..
Ёсць сведчанні аб эпідэміях, што адбываліся на Беларусі і не ў такі ўжо далёкі час. Так, напрыклад, у 1893 годзе параходы з Кіева завезлі ў Пінск халеру. Эпідэмія хутка распаўсюдзілася па Мінскай губерні, ахапіўшы Пінскі, Бабруйскі, Рэчыцкі, Мазырскі, Ігуменскі, Барысаўскі і Навагрудскі ўезды. Было выяўлена 1311 хворых, 527 з іх (40 працэнтаў) памёрлі.
Эпідэмія халеры, якая распаўсюдзілася па той жа Мінскай губерні ў 1910 годзе, уразіла 1315 чалавек.
Ахвярамі паморку на гэты раз сталі 456 чалавек (кожны трэці з захварэўшых).
Лічбы, безумоўна, не такія жахлівыя, як у XIV— XVIII стагоддзях, але досыць красамоўныя. I ў недалёкім мінулым стагоддзі паморкі былі страшным бедствам. Але, на шчасце, мясцовыя ўлады і медыкі навучыліся іх лакалізаваць...
Дарэчы, з паморкам звязана і гісторыя ўзвядзення аднаго з адметных архітэктурных помнікаў беларускай сталіцы — касцёла святога Роха.
Далёка не ўсе ведаюць, што якраз святы Рох вядомы ў католікаў як абаронца людзей і жывёл ад паморкаў. Мінскі краязнавец Васіль Каляда занатаваў наступнае паданне. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску люгавала халера, якая забрала шмат ахвяраў. Многіх з памерлых хавалі на каталіцкіх могілках. Пасля аднаго з адпяванняў ксёндз, зняўшы рызу, паклаў на яе некалькі залатых манет. Тое ж зрабілі і прысутныя парафіяне. Хутка на рызе вырасла цэлая залатая горка з ахвяраваных грошай. На іх і пабудавалі ў 1861—1864 гадах касцёл, асвечаны ў гонар святога Роха.
«о* *
спрдва вяліклй сліеллсці IP03YMY ВЫШЭЙШЛГЛ
W £2 год 6906 (1399) было пабоішча вялікага князя Wy Вітаўта з царом Цімір-Кутлуем. Князь вялікі W Вітаўт сабраў войска незлічонае, і з ім цар Тах1 тамыш са сваім войскам, і літва, паляне, немцы, ляхі, жамойць, татары, волахі і пяцьдзесят рускіх князёў, і з усімі сіламі ўзброіўшыся, пайшоў Вітаўт на цара Цімір-Кутлуя, каб захапіць царства ягонае, і, хвалячыся перад Ардою, сказаў так: «Пойдзем палонім зямлю татарскую, паб’ём цара Цімір-Кутлуя, пасадзім замест яго хана Тахтамыша, а ён нас пасадзіць па ўсёй Рускай зямлі»; і, пра тое ўмовіўшыся, пайшлі татараў ваяваць.
Тым часам падыйшоў цар Цімір-Кутлуй са шматлікімі палкамі ратнымі, з усімі сваімі ардынскімі сіламі. I сустрэўся ён з Вітаўтам на полі каля ракі Ворсклы, і адбыўся паміж імі бой вялікі дванаццатага жніўня, у аўторак. Доўта яны біліся — ледзь не ўвесь дзень. I дапамог Бог татарам, і пабілі яны вялікага князя Вітаўта і ўсё яго войска, сам жа вялікі князь уцёк з малою дружынаю.
«Хроніка Быхаўца»
Іначай пачалася бітва на крыле татараў. Татарскія панцыры з гартаванай скуры буйвалаў і іх абцягнутыя такой жа гартаванай скурай шчыты не маглі б вытрымаць удару дзідаў, і татары хана Багардзіна, сутыкаючыся з харугвамі наёмнікаў, якіх вялі Крыштаф фон Герсдорф, Фрыдрых фон Бланкенштэйн, Ганс фон Вальдаў, Ота фон Носціц, пусцілі ў ход нечаканую для немцаў зброю. Калі дваццацьтрыццаць крокаў аддзяляла ўзрадаванае рыцарства ад
тагараў, раптам узляцелі ў паветра арканы, і амаль увесь першы шэраг пакрытых бранёй перадхаруі венных быў ганебна звалены, быццам здуты ветрам пад капыты сваіх жа таўстаногіх, магутных коней. Карыстаючыся замяшаннем крыжакоў, татарскія сотні ірвануліся ўперад і ўдарылі ў мячы і шаблі. Лучнікі, якія ішлі следам, выпусцілі насустрач рыцарам завесу стрэлаў і, у імгненне вока скінуўшыся з сёдлаў, перарэзалі аглушаных падзеннем наёмнікаў. Знііпчэнне татараў, якое здавалася забавай, абярнулася з першай жа хвіліны стратамі і нялёгкім боем. Моц мячоў, якія разрубалі немудрагелістыя даспехі, ураўнаважвалася змяінымі абдымкамі арканаў, што метка падалі на галаву і здымалі з каня грозных немцаў. Вяроўкай быў крыўдна вырваны з рук харунжага і нібыта сам паляцеў у гушчу татараў сцяг харугвы Герсдорфа — чырвоны крыж на белым полі: рыцары завылі ад ярасці і сораму.
Побач з татарамі стаялі супраць крыжакоў віленскія харугвы Войцеха Манівіда і Мінігала, а плячо ў плячо з імі — троцкая харугва Яўніса і крамянецкая харугва, і харугва Жыгімонта Кейстутавіча, і ратненцы Сангушкі Фёдаравіча, і ваўкавысцы, і віцябчане, і аршанская харугва князёў Друцкіх, і два смаленскія палкі, якія вялі Вяземскі, Бельскі, Дарагабужскі.
Кастусь Тарасаў. «Пагоня на Грунвальд»
Падзеі, пра якія я ўспомніў на пачатку свайго аповяду, пастаўлены мною побач не толькі таму, што яны — бітва на Ворскле і Грунвальдская бітва — блізкія па часе ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага: першую ад другой аддзяляюць усяго адзінаццаць гадоў. Звярнуць увагу хацелася б на іншыя акалічнасці, якія тьвіацца месца і ролі татараў у айчыннай гісторыі. Дакладней, на тое, наколькі заблытанымі, неадназначнымі былі стасункі гэтага адметнага народа з нашай дзяржавай. На Дубровенскім полі харугвы Вітаўта і татарская конніца Джэлал-эд-Дзіна мелі агульнага ворага — немцаў. А незадоўга да гэтага на берагах Ворсклы расклад сіл быў наогул арыгінальным: з аднаго боку былі тумены татарскага хана Цімір-Кутлуя, а з другога — Вітаўтава раць, падмацаваная атрадам нямецкіх рыцараў і тымі ж татарамі на чале з ханам Тахтамышам.
Па вялікаму рахунку, тут няма нічога дзіўнага: абарона дзяржаўных інтарэсаў часта штурхала ўладароў на самыя нечаканыя альянсы, а гістарьгчныя абставіны іншы раз складваліся настолькі непрадказальна, што ўчарашні люты вораг раптоўна станавіўся лепшым сябрам, а нядаўні верны саюзнік аказваўся па другі бок барыкад.
Стасункі вялікага князя Вітаўта (ды і іншых уладароў Вялікага княства Літоўскага) з татарамі — яскравае сведчанне гэтага. Тут было ўсё: і вераломства, і здрада, і вернасць, і сяброўства...
А яшчэ з татарамі звязана адна з найвялікшых таямніц беларускай, давітаўтавых часоў, гісторыі.
У пачатку ХПІ стагоддзя вольныя стэпавыя качэўнікі Цэнтральнай Азіі (меркіты, караіты, айраны, найманы, татары, манголы і іншыя) былі згуртаваны жалезнай рукой Чынгісхана ў магутяы баявы кулак. Натэрыторыі сучасных Манголіі, Паўночна-Усходняга Кітая і Паўднёвай Сібіры паўстала велізарная дзяржава, якая ледзьве не ўвайшла ў гісторыю як сусветная імперыя. Першы свой удар Чынгісхан скіраваў на Азію. У самы кароткі тэрмін дзікія, але сцэментаваныя жалезнай дысцыплінай орды паставілі на калені народы Сібіры, Паўночнага Кітая, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Малой Азіі, Блізкага Усходу. У прах рассыпаліся пад капытамі коней бязлітасных заваёўнікаў тысячагадовыя, здавалася, непераможныя азіяцкія дзяржавы, што самі неаднойчы выступалі ў ролі крыважэрных агрэсараў.
Ад легендарнага Чынгісхана заваёўную эстафету прыняў Батый. Качэўнікі крывавай хваляй хлынулі ў Еўропу...
На Русі аб'яднаныя ў магутную армію азіяцкія плямёны (да згаданых вышэй меркітаў, караітаў, айранаў, найманаў, татараў, манголаў далучыліся пакораныя тангуты, чжурджэні, харэзмійцы, туркмены, таджыкі, кіргізы, полаўцы, кіпчакі, волжскія булгары, печанегі, берандзеі, хазары, каўказскія народы) называлі мангола-татарамі, а часцей — проста татарамі. Хаця, як сведчаць даследчыкі, сапраўднымі, гэта значыць этнічнымі, мангола-татарамі ў велізарным войску
качэўнікаў былі толькі военачальнікі і феадальная знаць. Створаная імі магутная дзяржава, якая распасціралася ад Ціхага акіяна да Чорнага мора, была унікальнай з’явай таго часу. Па сутнасці, гэта быў агромністы рухомы ваенны лагер, падзелены на надзвычай мабільныя тумены ў 10 000 вершнікаў кожны. Галоўнай мэтай гэтай велізарнай ваеннай машыны былі бясконцыя захопніцкія войны.
У 1237 годзе страшная татарская лавіна наблізілася да межаў старажытнарускіх княстваў, а ўжо на наступны год пераступіла іх...
Усяго чатыры гады спатрэбілася Батыю, каб накарыць раз’яднаную міжусобіцамі Русь — Разань, Уладзімір, Чарнігаў, Кіеў... Наступнымі ахвярамі заваёўнікаў, па логіцы рэчаў, павінны былі б стаць Полацк, Орша, Вільня, Менск, Навагрудак, Тураў, Пінск, Брэст... Але на беларускія землі татары не пайшлі. Чаму?..
Адназначнага адказу на гэта пытанне няма да гэтай пары. На думку даследчыкаў, яны па меншай меры двойчы маглі зрабіць гэта: першы раз пасля захопу Чарнігава, калі рукой было падаць да неабароненага якімі б то ні было лясамі і балотамі Гомеля, другі — калі пасля ўзяцця Кіева на паўночным захадзе Украіны, у ваколіцах Уладзіміра-Валынскага Батый сканцэнтраваў адборнае 50-тысячнае войска, якое рыхтавалася да ўварвання на землі Польшчы, Венгрыі і Чэхіі. Да Турава, Пінска, Бярэсця было ўсяго нічога... Чаму Батый не аддаў загад развярнуць коней на поўнач?..
Шэраг даследчыкаў лічыць, што ракавы для Беларусі загад Батый не аддаў таму, што яго войска было моцна аслаблена адчайным супрацівам рускіх княстваў. Аднак гэта гіпотэза не вытрымлівае ніякай крытыкі, калі ўспомніць, што гэта «аслабленае» войска ў хуткім часе трыумфальна дайшло да Адрыятычнага мора, пакінуўшы за спіной не адну пакорануіо еўрапейскую дзяржаву.
Сумніўна выглядаюць спасылкі на непраходнасць палескіх балот — па тых часах такіх «перашкод» хапала ў любым усходне-рускім княстве, будзь то ваколіцы Масквы або абшары вакол Бранска.
He вельмі пераканаўча гучаць разважанні пра тое, што татараў спыніла ўяўная ваенная моц маладой дзяржавы, якую толькі што пачаў ствараць на абшары Панямоння літоўскі князь Міндоўг. Няма ў летапісных крыніцах і сведчанняў пра быццам бы пераможныя тагачасныя бітвы нашых продкаў з ваяўнічымі качэўнікамі. Першае дакументальна засведчанае ўварванне татараў у Беларускае Панямонне адбылося праз тры гады пасля смерці легендарнага Батыя і амаль праз два дзесяцігоддзі пасля пакарэння ім Русі. Зімой 1258— 1259 гадоў, калі Вялікае княства Літоўскае сапраўды пачало станавіцца на ногі і ўяўляць сабой больш-менш сур’ёзную ваенную сілу, татарскі хан Бурундай, узяўшы ў хаўруснікі васальных галіцка-валынскіх князёў, страшэнна спустошыў панямонскія абшары.
Да канца XIII стагоддзя татары здзейснілі яшчэ некалькі набегаў на беларускія землі, але ні адзін з іх не прывёў да іх падпарадкавання ваяўнічымі суседзямі...
Калі строга трымацца гістарычнай праўды, то першыя стасункі татараў з нашымі продкамі, не абцяжараныя ваенным супрацьстаяннем, адносяцца да пачатку XIV стагоддзя і звязаны з родзічамі цемніка Нагая. Менавіта яго ваяры паміж 1280 і 1288 гадамі здзейснілі набегі на Бярэсце, Навагрудак і Гародню. Але калі падчас міжусобнай барацьбы, якая разгарнулася паміж Нагаем і ханам Такта, цемнік у 1300 годзе загінуў, яго паплечнікі вымушаны былі шукаць прытулку на поўначы. Гісторык Ібрагім Канапацкі спасылаецца на арабскі летапіс Рукнайдына Бэйбарса, у якім занатаваны наступны факт: калі ў 1301 годзе хан Такта падчас мяцяжу забіў свайго брата Сарайбугу і сына Нагая Турая, унук Нагая Каракісэк і два яго родзічы — Джэрактэмір і Юлукутлу вырашылі не выпрабоўваць лёс. Разам з трыма тысячамі падуладных ім вершнікаў яны прыбылі ў краіну Шэшымэн, у мясцовасць, якая называлася Будуль, недалёка ад Кракава. 3 арабскага летапісу вынікае, што Каракісэк з паплечнікамі сталі наёмнымі ваярамі ўладароў Шэшымэна, вандруючы па розных мясцінах і пракормліваючы сябе мячамі.
Ібрагім Канапацкі выказвае слушнае меркаванне, што вандроўнікі маглі прывесці татарскіх наёмнікаў і
ў Літву, дзе ў тыя часы ўладарыў вялікі князь Віцень. Часы ўладарання Віценя (1295—1316) прайшлі ў бесперапынных войнах княства з польскімі і жамойцкімі феадаламі, прускімі і лівонскімі крыжакамі. Сведчанняў пра тое, што вялікі князь падчас сваіх паходаў карыстаўся паслугамі татарскіх наёмнікаў, пакуль што не знойдзена, але гэта, безумоўна, не значыць, што ў яго пераважна конным войску не маглі быць татарскія вершнікі. Як сведчыць Ібрагім Канапацкі, у 1319 годзе татары складалі перадавы атрад у войску пераемніка Віценя вялікага князя Гедзіміна падчас вайны з тэўтонцамі.
На думку некаторых даследчыкаў, менавіта Гедзіміну прыйшла ў галаву думка запрасіць на службу ў сваё войска адмысловых конных ваяроў — татараў і кіпчакоў. Ужо ў 1316 годзе ў бітве з крыжакамі пад мястэчкам Жэймы на баку Гедзіміна змагаліся татарскія загоны. Гэты факт засведчаны ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай». Вялікі князь шырока выкарыетоўваў татараў і для абароны межаў Вялікага княства Літоўскага.
Заслутоўваюць увагі сведчанні прафесара Пецярбургскага універсітэта, ураджэнца Навагрудчыны Антона Мухлінскага, які ў сваёй працы «Даследаванне аб паходжанні і стане літоўскіх татараў» (1857) пісаў: «Вядома таксама, што Гедзімін, гэты заснавальнік моцы Літоўскай дзяржавы, умеў здабыць дружбу Манголаў: ён ніколі не ваяваў з імі і не плаціў ім дані, наадварот, у шэрагах яго войска служылі Татары». I далей: «Па ўсёй верагоднасці, частка Татараў, што служылі ў Гедзіміна, засталася ў яго дзяржаве і пасля вайны і ва ўзнагароду атрымала ў валоданне землі».
Антон Мухлінскі ўзгадвае сведчанне храніста францысканскага ордэна, якое адносіцца да 1324 года, дзе расказваецца, што ў Літоўскіх землях місіянеры-францысканцы сустрэлі «скіфаў, прышэльцаў з уладанняў нейкага хана» (Узбека.— С. А.), якія «ў сваіх малітвах выкарыстоўваюць Азіяцкую мову».
Як мяркуе Антон Мухлінскі, менавіта гэтыя «скіфы» і «склалі першыя паселішчы Татараў у Вялікім княстве Літоўскім».
Вітаўт
Трэба адзначыць, што і акадэмік Яўхім Карскі таксама лічыў, што татары з’явіліся на Беларусі ў пачатку XIV стагоддзя, прычым добраахвотна, для ўдзелу ў барацьбе з крыжакамі.
У часы саўладарання наступнікаў Гедзіміна Кейстута і Альгерда прысутнасць татараў на велікакняжацкай ваеннай службе была ўжо звыклай з’явай. Іх даволі часта і паспяхова выкарыстоўвалі ў паходах супраць маскавітаў, палякаў, крыжакоў. Так, у 1350 і 1352 гадах загоны хана Джанібека прымалі ўдзел у паходах Алыерда супраць польскага караля Казіміра Вялікага.
Па сведчанні Антона Мухлінскага, той жа Альгерд у 1362 годзе, «накіроўваючыся для заваёвы Падоліі, дзе пасля Батыя ўсталяваліся Татары, прывёў туды і Татараў, якія складаліся, па меркаваннях гісторыкаў, з тых, што засталіся ў Літве з часоў Гедзіміна». Калі браць пад увагу гэта сведчанне, то вельмі верагодна, што ў знакамітай бітве каля Сініх Водаў супраць аб’яднанага войска ханаў Хачыбея і Кутлубуга на баку Альгерда, вельмі верагодна, змагаліся адзінакроўцы «отчычаў і дзедзічаў Падольскай зямлі» — літоўскія татары.
Вядома, што, вяртаючыся з ваенных паходаў, тыя з татараў, хто пажадаў, атрымлівалі права аседласці ў межах Вялікага княства Літоўскага каля гарадоў і замкаў.
Традыцыю дружалюбных стасункаў з татарамі працягваў і вялікі князь Ягайла. Магчыма, гэта ў пэўнай меры падштурхнула яго да прыняцця рашэння, якое многія даследчыкі лічаць неразумным. Падчас пахода цемніка Мамая на Маскву (1380) Ягайла не падтрымаў князя Дзмітрыя, якому абяцаў дапамогу, і, больш таго, меў намер прыняць бок Мамая.
Войска Ягайлы (некалькі татарскіх палкоў) да Кулікова поля не дайшло, і Дзмітрый разграміў Мамая. А Ягайла ў хуткім часе парадніўся з яго сынам Кайданам. Ужо пры Вітаўце ўнук Мамая Лекса будзе ў Літве, прыме хрысціянства пад імем Аляксандра, атрымае ў Падняпроўі зямельныя ўладанні і пакладзе пачатак знакамітаму магнацкаму роду Глінскіх.
Незадоўга да Кулікоўскай бітвы, у 1378 годзе, чынгізід (прамы наследнік легендарнага хана) Тахтамыш аб’яднаў Белую і Сінюю Арду і, скарыстаўшыся дапамогай сярэднеазіяцкага ўладара — вялікагаЦімура, усталяваўся на пасадзе Залатой Арды.
4 жніўня 1392 года ў Астраўцы Ягайла і Вітаўт падпісалі пагадненне, згодна якому апошні стаў вялікім князем літоўскім і рускім, уладаром Вялікага княства...
Тахтамышу і Вітаўту было наканавана адыграць вызначальную ролю ў лёсе татараў, іх месцы ў беларускай гісторыі.
Перш чым працягнуць наш аповяд, вернемся на
колькі часу назад, у XIII стагоддзе, каб расказаць пра Залатую Арду. Без гатага, бадай, немагчыма разабрацца ў стасунках Вялікага княства Літоўскага з татарамі.
У 1241 годзе памёр трэці сын Чынгісхана, уладар велізарнай імперыі Угэдэй. Як лічаць многія даследчыкі, менавіта гэта падзея выратавала Еўропу ад канчатковага пакарэння ваяўнічымі качэўнікамі, якія, дасягнуўшы Трыеста, ужо вялі разведку шляхоў на Рым.
Смерць Угэдэя вымагала абрання новага ўладара. A паколькі прэтэндэнтаў на гэту пасаду не бракавала, выбары абяцалі быць вельмі складанымі, абцяжаранымі інтрыгамі. Адным з прэтэндэнтаў на высокую пасаду мог бы стаць і пляменнік вялікага Угэдэя Батый. Але легендарны палкаводзец вырашыў не выпрабоўваць лёс. Ён не вярнуўся на берагі Керулена, а прывёў сваё стомленае паходамі войска ў нізоўе Іціля (Волгі).
3 1224 года туг ужо існавала ўдзельнае княства — Залатая Арда, так званы улус Джучы, сына Чынгісхана, бацькі Батыя. Ён займаў велізарны абшар — Заходнюю Сібір, Паўночны Харэзм, Волжскую Булгарыю, Паўночны Каўказ, прывольныя стэпы ад Дуная да Boa­ri. Тут, у бацькоўскіх уладаннях (Джучы памёр у 1227 годзе), Батый і вырашыў спыніцца.
Менавіта пры Батыі Залатая Арда стала самастойнай магутнай дзяржавай, незалежнай ад далёкай метраполіі. Падчас уладарання малодшага брата Батыя — хана Берке (1258—1266) Залатая Арда канчаткова адасобілася ад імперыі чынгізідаў. Сам хан прыняў іслам.
Сталіца Залатой Арды — Сарай Бату — спачатку знаходзілася паблізу сучаснай Астрахані, а ў першай палове XIV етагодцзя, атрымаўшы назву Сарай-Берке, была перанесена ў ваколіцы цяперашняга Валгаграда.
Росквітам Залатой Арды лічыцца перыяд з 1313 па 1357 год, калі дзяржавай адзін за другім правілі хан Узбек і яго сын Джанібек. Як адзначалася вышэй, менавіта падчас іх уладарання і пачаліся дастаткова актыўныя стасункі татараў з Вялікім княствам Літоўскім: у войску Гедзіміна, а потым і Алыерда з’явіліся саюзныя татарскія атрады, якія ваявалі на баку Вялікага княства Літоўскага супраць палякаў, маскавітаў і крыжакоў.
Пасля смерці ў 1357 годзе хана Джанібека ў Залатой Ардзе пачаліся бязладдзе і смута. У выніку прыдворных інтрыг і змоў канца 1350-ых гадоў былі забіты многія царэвічы з роду Узбека. 3 1357 да 1380 года на залатаардынскім пасадзе перабывала дваццаць ханаў. Унутраныя разборкі паміж ханамі падрывалі Залатуіо Арду знутры. У 1370 ьія гады яна фактычна распалася на дзве часткі: у Заволжы правіў цемнік Мамай, на ўсходзе — Урусхан. Менавіта ў гэты час залатаардынцам былі нанесены два страшэнныя ўдары (1362 год — Сінія Воды, 1380 год — Кулікова поле), ад якіх яны так і не ачуліся. Якраз пасля гэтых падзей клопатамі Цімура ўладаром Залатой Арды і стаў хан Тахтамыш.
Улада чынгізіда сягала ад Крыма да Аральскага мора. У краіне расквітнеў гандаль, бурна развіваліся рамёствы. Залатая Арда, здавалася, перажывала другое нараджэнне. Упэўнены ў сваіх сілах, Тахтамыш, быццам забыўшыся пра Мамаеў сорам на Куліковым полі, у 1382 годзе паліць Маскву і зноў застаўляе яе плаціць даніну Залатой Ардзе.
Адчуванне ўласнай моцы і значнасці настолькі ўскружыла Тахтамышу галаву, што ён у 1384 годзе зрабіў непрадуманы крок — выступіў супраць самога Цімура...
Адзінаццаць гадоў спатрэбілася легендарнаму эміру для таго, каб паставіць мяцежнага хана на месца. 14 сакавіка 1395 года адбылася апошняя і рашаючая бітва. Арабскі гісторык Шэраф-эд-Дзін Йездзі ў сваёй «Кнізе перамог» так апісаў яе вынікі: «...Тахтамыш кінуў ханства, дом, усё, што меў, і, ратуючы сваё жыццё, з некалькімі людзьмі ўцёк, пайшоў у бок Булара (так арабы называлі Полыпчу.— С. А.), у лясную мясцовасць, хаваючыся ад ільвіных кіпціороў Цімура...».
Новы ўладар Вялікага княства Літоўскага Вітаўт наўрад ці зведваў асабліва цёшіыя пачуцці да Залатой Арды наогул і да Тахтамыша ў прыватнасці. Вялікі князь быў жорсткім, прагматычным палітыкам, які ўсе свае рашэнні і ўчынкі сувымяраў з тым, карысць ці шкоду яны прынясуць яго дзяржаве. Вітаўту не была патрэбна моцная і агрэсіўная Залатая Арда, якая па-
Руіны Лідскага замка. Мастак В. Гразноў. Першая палова XIX ст.
гражала паўднёвым межам Вялікага княства. Відавочна, што, зыходзячы менавіта з такіх меркаванняў, вялікі князь і здзейсніў два паходы ў Залатую Арду. У 1397 годзе Вітаўтавы харугвы, пераадолеўшы кіпчацкія стэпы, фарсіравалі Дон, выйшлі да Волгі і нанеслі ўдар па асноўных залатаардынскіх улусах. Праз год, узяўшы ў дапамогу крыжакоў, Вітаўт скіраваў удар па крымскіх ордах татараў...
I вось тут настаў час для былога залатаардынскага ўладара Тахтамыша. Як вядома з летапісных крыніцаў, у 1397 годзе Тахтамыш, які так і не змог прымірыцца са стратай залатаардынскага пасада, вырашыў вярнуць хаця б частку страчаных уладанняў. Сабраўшы войска, ён накіраваўся ў Крым, спрабаваў узяць багатую прычарнаморскуіо Кафу (сучасную Феадосію), але быў разбіты стаўленікам Цімура ханам Цімір-Кутлуем — новым ханам былога улуса Джучы.
Пасля разгрому Тахтамыш з рэшткамі свайго войска аб’явіўся ў Кіеве. Тут хан і папрасіў прытулку і дапамогі ў Вітаўта. Вялікі князь не адверг просьбаў уцекача, a
пайшоў яму насустрач. У справу ўступіла вялікая палітыка.
Вітаўт добра ведаў, што Тахтамыш — прамы нашчадак Чынгісхана, які мае законнае права на залатаардынскі пасад. Старажытны летапіс данёс да нас тагачасныя планы вялікага князя, якія, як відаць з яго разважанняў, сягалі вельмі далёка: «Пасадзім у Ардзе на царства яго цара Тахтамыша... і тое ўсё будзе наша, і цар наш, і мы не толькі Літоўскай зямлёй і Полыпчай валодаць будзем... але і ўсімі вялікімі княжэннямі рускімі».
Нагадаем, што «вялікія княжэнні рускія», пад якімі Вітаўт, відавочна, меў на ўвазе Вялікае Уладзіміра-Суздальскае княства, на той час знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад аслабленай, але ўсё яшчэ дастаткова грознай Залатой Арды.
Зыходзячы з гэтых дастаткова меркантыльных меркаванняў, Вітаўт выдзеліў Тахтамышавым татарам землі ў ваколіцах Чаркасаў і Канева. Сам хан пасяліўся ў Лідзе. Ён жыў у асобным доме, які і пасля яго ад’езду доўгі час называўся Тахтамышавым дваром. Па некаторых звестках, Тахтамыш нейкі час нават быў лідскім старостам.
Узвядзенню хана на залатаардынскі пасад хутчэй за ўсё перашкодзіла трагедыя на Ворскле, дзе 12 жніўня 1399 года Вітаўт (а разам з ім і Тахтамыш) быўушчэнт разбіты войскам трох залатаардынскіх ханаў. Тахтамышу ўдалося ўратавацца. Лёс закінуў яго ў далёкую Сібір. Пасля яіпчэ адной няўдалай спробы самастойна захапіць залатаардынскі пасад ён у 1406 годзе быў забіты.
На абшарах Вялікага княства Літоўскага засталіся жыць уцалелыя ў бітвах ваяры Тахтамыша, для якіх гэта зямля стала другой радзімай.
Праз тры гады пасля гібелі Тахтамыша ва ўладанні Вітаўта.прыбыў з невялікім атрадам сын хана Джэлалэд-Дзін, які 15 ліпеня 1410 года прыняў удзел у знакамітай Грунвальдскай бітве. Удзячны Вітаўт дапамог сыну Тахтамыша, і той у 1412 годзе пры яго падтрымцы захапіў Крым, перамогшы ў рашаючай бітве хана Ці-
Тахтамыш.
Мініяцюра з «Ліцэвога летапіснага зводу». XVI ст.
мір-Кутлуя, таго самага, які за пятнаццаць гадоў да таго разбіў пад Кафай яго бацьку.
У гэтым жа годзе ў выніку змовы эміра Едыгея Джэлал-эд-Дзін быў забіты, і ханам у Крыме стаў яго брат Керым-Берды.
Але Вітаўг, як кажуць, упарта гнуў сваю лінію, і ў 1413 годзе ў Вільні ханам Залатой Арды быў вылучаны малодшы сын Тахтамыша Бетсуб-Улан. Цікава, што ўпершыню за доўгую гісторыю Залатой Арды яе ўладар
быў каранаваны ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага і атрымаў ханскую шапку з рук вялікага князя.
Вітаўт да самай сваёй смерці ў 1430 годзе прымаў актыўны ўдзел у інтрыгах вакол залатаардынскага пасада.
У 1416 годзе ўладу ў Залатой Ардзе на кароткі час захапіў каранаваны Вітаўтам у Вільні сын Тахтамыша Ерымфердэн. У 1422 годзе на залатаардынскі пасад быў узведзены стаўленік Вітаўта Дэўлет-Берды. За год да смерці вялікага князя пасля доўтай барацьбы ханам Залатой Арды стаў падтрыманы ім унук Джэлал-эдДзіна Улуг-Мухамед.
Існуе легенда, згодна якой народжаны ў Троках Хаджы-Гірэй пры падтрымцы вялікага князя Казіміра Ягайлавіча захапіў Крым і заснаваў знакамітую дынастыю Гірэяў, якая ўладарыла ў Крымскім ханстве да 1783 года...
Але гэта ўжо другая гісторыя. Закончыць наш аповяд хацелася б яіігчэ адным зваротам да працы Антона Мухлінскага, які пісаў: «Калі ўся Еўропа ўзброілася мячом і нянавісцю супраць Мусульманаў, тады разважлівая палітыка ўладароў Літоўскіх, з любоўю і гасціннасцю, запрашала ў свае ўладанні Татараў, якія вымушаны былі ў выніку збегу розных акалічнасцей пакідаць сваю радзіму і добраахвотна перасяляліся ў Літву.
Якраз тут менавіта мудрая прадбачлівасць Літоўскіх уладароў надзяляла Татараў землямі, спрыяла іх веры і, з цягам часу, зраўняла іх з тутэйшымі дваранамі, пазбавіўшы ад усіх амаль падаткаў. Для тагачаснай сучаснай эпохі гэта было справай вялікай смеласці і розуму вышэйшага, моцнага...».
дзвці BGTPV
Кажуць, што чалавек мацней за ўсё запамінае тое, сведкам чаго быў у раннім дзяцінстве. Мабыць, так яно і ёсць. Таму што вось ужо больш за сорак гадоў прайшло, а я памятаю той дзень так, быццам усё адбывалася толькі ўчора...
Яны прыйшлі ў вёску вечарам, калі выцвілае за доўгі летні дзень неба ўжо пацямнела, налілося густой халоднай сінечай. Вясковыя кабеты, што скончылі хатнія справы, паўсядаліся на лавачках пры палісадніках, каб у чаканні позняга статку крыху памянціць языкамі...
Дзіўны абоз — вялізныя, шэрыя ад дарожнага пылу кібіткі — узнік на дарозе, што вяла з суседняга мястэчка, неяк нечакана, як міраж: гэтакі караван, што патрывожыў зялёную пустыню нашай лясной вёсачкі. Адчайна загергеталі спуджаныя абозам гусі, што мірна драмалі пасярод вуліцы, як па ланцугу нанёсся па вёсцы залівісты сабачы брэх...
Наперадзе ўсёй гэтай экзатычнай працэсіі горда крочылі барадатыя, чарнавалосыя мужчыны ў белых, расхрыстаных на грудзях кашулях. Побач з кібіткамі, неяк па-асабліваму віхляючы крутымі клубамі (нашы дзеўкі і жанчыны так не хадзілі), басанож ішлі смуглявыя кабеты, многія з дзецьмі на руках.
Сівабароды стары з вялікай завушніцай у вуху, які крочыў першым, раз-пораз гучна абвяшчаў:
— Традэн рома! (Цыганы прыехалі!)
Сенсацыйная для нашай глухамані вестка мігам абляцела вёску. I калі кібіткі, узняўшы густыя клубы пылу, перавалілі за пагорак, дзе ўся вёска трымала
склепы, і накіраваліся за ваколіцу, на вялікі луг, за якім пачынаўся лес, мы, хлапчукі, паімчаліся следам.
У імгненне вока на лузе раскінулі белыя крылы вялізныя шатры, каля якіх у адначас запылалі кастры — жанчыны распачалі гатаваць вячэру.
Самае вялікае вогнішча ўспыхнула пасярэдзіне цыганскага табара. Праз якую гадзіну, калі зусім сцямнела і неба густа расквецілі яркія зоркі, каля вогнішча пачалося такое, чаго я, відаць, не забуду да канца свайго жыцця.
Ах, як спявалі і танцавалі цыганы! To звонка смяяліся, то надрыўна плакалі гітары і скрыпкі, пад грукат бубнаў і звон цяжкіх маністаў у шалёнай віхуры круціліся, спакусліва агаляючы ногі, квяцістыя спадніцы. I пелі, і танцавалі яны так, быццам рабілі гэта ў апошні раз, быццам ведалі, што заўтра нічога гэтага — кібітак, кастроў, маністаў, гарачых коней, вандровак — ужо не будзе ніколі...
Знаходжу на кніжнай паліцы томік ранняга Максіма Горкага, адкрываю старонку з цудоўным яго апавяданнем «Старая Ізергіль», чытаю: «Яны ішлі, пелі і смяяліся; мужчыны — бронзавыя, з пышнымі чорнымі вусамі і густымі кучарамі да плячэй, у кароткіх світках і шырокіх шараварах; жанчыны і дзяўчаты — вясёлыя, гібкія, з цёмна-сінімі вачамі, таксама бронзавыя. Іх валасы, шаўковыя і чорныя, былі распушчаны, вецер, цёплы і лёгкі, іграючы імі, бразгаў манетамі, ўплеценымі ў іх. Вецер цёк шырокай, роўнай хваляй, але іншы раз ён быццам скакаў цераз нешта нябачнае і, нараджаючы моцны парыў, развяваў валасы жанчын у фантастычныя грывы, што ўздымаліся вакол іх галоў. Гэта рабіла жанчын дзіўнымі і казачнымі. Яны адыходзілі ўсё далей ад нас, а ноч і фантазія апраналі іх усё дзівосней...».
Што ж гэта за народ такі, які абуджае ў сэрцы нейкае шчымлівае пачуццё трывогі і радасці адначасова?
У «Бібліі», надрукаванай у 1990 годзе ў Мінску (выдавецтва «Беларусь»), на старонцы 765-ай знайшоў
радкі — зварот прарока Іерэміі да сыноў дома Рэхавітаў, аднаго з неяўрэйскіх плямёнаў Іудзеі: «...і дамоў не будуйце, і насення не сейце, і вінаграднікаў не разводзьце, і не майце іх, але жывіце ў шатрах ва ўсе дні жыцця вашага, каб вам доўгі час пражыць на той зямлі, дзе вы вандроўнікамі».
Сыны Рэхава паслухаліся прарока і, як яны кажуць, з той пары «...у нас няма ні вінаграднікаў, ні палёў, ні пасеваў; а жывём у шатрах...».
Так апісвае біблейская легенда падзеі часоў 700— 600-ых гадоў да новай эры, і некаторыя даследчыкі атаясамліваюць іх са з’яўленнем на свеце цыганоў...
У сваім даследаванні «Цыганы на Беларусі» Вальдэмар Калінін успамінае легенду, згодна з якой «...цыганы — гэта продкі згубленых у час перасяленняў і ганенняў ізраільскіх плямён». Ен жа спасылаецца і на легенду, дзе гаворыцца, што «ў часы Ісуса Хрыста цыганы былі цвікарамі ў Іудзеі, і ім даводзілася вырабляць цвікі для крыжоў, на якіх распіналі асуджаных судамі рымскіх намеснікаў. Калі ўкрыжавалі Ісуса Хрыста, адзін цыган нават як быццам выкраў і схаваў адзін цвік, каб аблегчыць пакуты Збавіцеля. Таму Бог спрыяў да цыганоў і не надта жорстка пакарае іх за крадзёж на Страшным судзе».
Але, як сцвярджае В. Калінін, легенды яны і ёсць легенды і не знаходзяць пацверджання ў старажытных дакументах. Спасылка на біблейскіх Рэхавітаў — не болып чым здагадка, якіх існуе даволі. Між імі і такая, што называе цыганоў рэшткамі ўратаваўшыхся насельнікаў легендарнай Атлантыды...
Найбольш распаўсюджанай па гэтым часе з’яўляецца версія, па якой прарадзімай усіх сучасных цыганоў з’яўляецца Індыя, дакладней — Раджастан і штат Дэлі. Аўтарам гэтай версіі з’яўляецца цыган па нараджэнні, парыжскі прафесар Ян Каханоўскі, які, вывучаючы паходжанне цыганоў, доўга жыў у Індыі. На думку Каханоўскага, тамтэйшыя цыганы былі надзвычай здатныя да музыкі, спеваў, танцаў, славіліся як адмысловыя кавалі і належалі да адной з вышэйшых кастаў, блізкай да саслоўя жрацоў і брахманаў.
Але ў кнізе «Падарожжа па Беларусі і беларускаму краю» Павел Шпілеўскі спасылаецца на працу нямецкага вучонага Г. М. Грэльмана па гісторыі цыганоў у Еўропе. Ён, як піша Шпілеўскі, сцвярджаў, што «...цыганы належалі да касты Судэрс, або Судра, самай пагарджанай іншымі кастамі».
Калі ж цыганы пакінулі Індыю? I на гэтае пытанне існуюць розныя адказы. Той жа В. Калінін піша, што «спусташальныя набегі на паўночна-заходнюю Індыю плямёнаў гурджараў і эфталітаў у V—VII стагоддзях (новай эры.— A. С.) садзейнічаюць рассяленню продкаў цыганоў па ўсёй вялізнай тэрыторыі сасанідскага Ірана, уключаючы тэрыторыю Старажытнай Арменіі і Малой Азіі, якія ў канцы VI стагоддзя пераходзяць у рукі візантыйцаў».
На думку ж Грэльмана, цыганы пакінулі Індыю куды пазней. Як адзначае, спасылаючыся на яго, Шпілеўскі, «прыгнечаныя і гнаныя ў 1408 і 1409 гадах Цімур ха нам, што змушаў іх да ісламізму, цыганы, якія не любілі ніякага пэўнага веравызнання, кінулі родныя папялішчы Індыі і збеглі ў Аравію».
Калі супаставіць розныя версіі эміграцыі цыганоў на Беларусь, то шлях іх на нашу зямлю выглядае прыкладна так: Аравія — Егіпет — Еўрапейская Турцыя — Балканы — Багемія — Малдавія — Вала хія — Галіцыя. У Польшчы яны з’явіліся недзе ў XV стагоддзі. У сярэдзіне гэтага ж стагоддзя цыганы прыйшлі і ў Вялікае княства Літоўскае.
Трэба адзначыць, што большасць краін, дзе атабарыліся цыганы, сустрэла іх даволі непрыязна — яны былі ізгоямі. Забойства цыгана па заканадаўству не лічылася сур’ёзным злачынствам.
Вялікае княства Літоўскае было прыемным выключэннем. Тут цыганы пачувалі сябе няблага.
Даследчыкі лічаць, што першы вядомы дакумент, які тычыцца цыганоў на Беларусі, датаваны 25 мая 1501 года. Гэта прывілей вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча. Згодна з ім цыганскі войт Васіль атрымаў права на свой асобны суд і на евабодныя вандроўкі па тэрыторыі Вялікага княства і Полыпчы. У прывілеі гаварылася (прыводзіцца па
Ыыганскі табар.
Сярэдзіна XIX ст. Малюнак з натуры В. Герсана
працы В. Калініна): «Біў нам (вялікаму князю) чалом старшы войт Васіль і яго цыганы і прасілі нас, гаспадара, каб мы іх просьбу і чалабіцце задаволілі і каб таго войта зацвердзілі. Дзеля таго гэтым лістом нашым выбранага Васіля войта цыганскага, зацвердзіўіпы і ўстанавіўшы, даём яму сілу і права судзіць цыганоў і разбіраць усялякія спрэчкі паміж імі. Войт Васіль і яго цыганы ва ўсіх землях Вялікага княства Літоўскага і ў яго воласцях павінны мець поўную свабоду згодна з старымі правамі, звычаямі і даўнімі княскімі граматамі».
Дарэчы, спасылка на «старыя правы» і «даўнія княскія граматы» дае падставы меркаваць, што цытаваны прывілей — далёка не першы дакумент, якім у Вялікім княстве рэгламентаваўся цыганскі побыт...
Атрымаўшы ад вялікіх князёў права на свабоднае перамяшчэнне, цыганы з надыходам цёплай пары вандравалі па землях княства. Як сведчаць сучаснікі, галоўнымі месцамі іх агульнага збору былі найперш Зэльва, пазней — Хальч, Ветка, Віцебск, Гомель. Адыход цыганоў з захаду Беларусі на яе ўсход звязаны, як
5. Зак. 1177.
65
мяркуюць даследчыкі, з тым, што ў 1586 годзе сейм (адбыўся ў Гародні) прыняў рашэнне выгнаць цыганоў, якія не пажадаюць весці аседлы лад жыцця, за межы дзяржавы.
Якім жа было жыццё вандроўных цыганоў? Яго даволі яскрава апісвае ў згаданай вышэй кнізе Павел Шпілеўскі, і, хаця яго назіранні адносяцца да сярэдзіны XIX стагоддзя, трэба думаць, што цыганскі побыт таго часу мала чым адрозніваўся ад іх жыцця, скажам, у XVI—XVII стагоддзях.
«Ведучы раней вандроўнае жыццё,— пісаў Шпілеўскі,— цыганы, відавочна, падобныя былі на дзікуноў: яны жылі ў лясах, у шатрах, зямлянках і нават ямах. У іх не было ні сталоў, ні крэслаў, ні ложкаў, ні сталовага посуду. Усё майно іх складалася з торбаў, мяхоў, чыгунных гаршкоў, драўляных лыжак і бляшаных патэльняў. Сілкаваліся яны чым Бог паслаў, бывалі дні, калі мелі ўсяго ўдосталь, асабліва свінога сала (любімага іх ласунку), але бывалі і такія тыдні, на працягу якіх у іх не было нічога, акрамя кавалка хлеба, і ўсю ўцеху яны знаходзілі ў курэнні тытуню, якім усімі магчымымі сродкамі запасаліся... Вопратка цыганоў была жабрацкая: нездарма іх называлі лахмотнікамі...
Заняткі цыганоў складалі кавальства і слясарнае рамяство. Але... яны абмяжоўваліся толькі самымі лёгкімі вырабамі якіх-небудзь падкоў, кольцаў, спражак, цвікоў, ланцугоў, патэльняў і нажоў. Майстэрня іх складалася з каменя, які замяняў месца жалезнага кавадла, абцугоў, закрутак і раздувальнага мяха. 3 гэтай маленькай паходнай майстэрняй цыган размяшчаўся пад адкрьггым небам... Вырабленыя рэчы ён разносіў на продаж... па вакольных вёсках...
Музыка і танцы ў цыганак служылі прынадай для запрашэння іх у панскія дамы, дзе яны, выглядзеўшы ўсе дэкарацыі задніх двароў, пасля напаміналі ім пра сваё прабыванне... 3 тымі ж прынадамі з’яўляліся цыганкі і на кірмашах, дзе, завабліваючы лагодных беларусцаў і праставатых палешукоў краснабайствам і варажбой, ачышчалі і апаражнялі іх вазы і мяхі з усялякім дабром.
Руіны замка ў Міры — сталіцы беларускіх цыганоу. Малюнак сярэдзіны XIX ст.
Пры такім разгульным, шалапутным і безалаберным жыцці, відавочна, цыганы не падпарадкоўваліся ніякім формам законаў...»
Але, кажучы пра адсутнасць у цыганоў якіх бы то ні было формаў законаў, Шпілеўскі быў не зусім правы. Былі у цыганоў і свой закон, і нават свае цыганскія каралі...
Так, 17 жніўня 1780 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіелаў-Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў лідскага шляхціца Якуба Знамяроўскага каралём над усімі цыганамі Беларусі, Літвы, Украіны і Полыпчы і даў яму адпаведны прывілей. Сталіцай караля Якуба было мястэчка Эйшышкі (цяпер гэта літоўская тэрыторыя).
Караляванне Якуба Знамяроўскага цягнулася да 1795 года. Кажуць, ён быў казачна багаты: кожны дзесяты цыганскі конь, кацёл, талер былі яго ўлас насцю.
Але найбольш трывала ўвайшоў у беларускую гіс-
торыю цыганскі кароль Ян Марцінкевіч. На «трон» ён быў узведзены ў 1778 годзе Каролем Станіславам Радзівілам, вядомым як Пане Каханку. Сваёй сталіцай Ян меў мястэчка Мір і правіў цыганамі да 1790 года.
«Гэты Марцінкевіч,— пісаў Шпілеўскі,— жыў надзвычай раскошна і задаваў пышныя піры, на якіх прысутнічалі знатныя дваране польскія і нават сам Карл Радзівіл. Марцінкевіч пабудаваў у Міры прыгожы палац і, акружыўшы сябе шматлікай світай прыдворных, стараўся ва ўсім капіраваць яснавельможнага свайго патрона Пане Каханку. Старыя мірскія памятаюць яшчэ, да якой ступені вычварны быў Марцінкевіч. Кажуць, ён раз’язджаў у расфарбаванай і пазалочанай карэце, запрэжанай дванаццаццю коньмі, з фарэйтарамі, кур’ерамі і вершнікамі. Калі ж выходзіў ён куды-небудзь пешшу, яго суправаджала ў такой жа колькасці пешая світа. Цыганы, якія праходзілі той парой, абавязаны былі скідаць шапкі і ў пачціва-наклонным стане чакаць, пакуль пройдзе міма іх Бацю Ян».
Мір наогул лічыўся сталіцай беларускіх цыганоў. Менавіта ў яго ваколіцах, на так званым Мірскім полі, куды ў прызначаны час сыходзіліся цыганскія табары з усяго Вялікага княства Літоўскага, адбываліся выбары старшыны, а пазней і караля. Як адзначыў Адам Кіркор у «Жывапіснай Расіі», «...мірскія цыганы былі аседлымі жыхарамі Міра і не толькі займаліся рамёствамі, але нават засноўвалі фабрыкі суконныя, палатняныя і гарбарныя».
Але цыганскі каларыт меў не толькі Мір. Польскі даследчык Ежы Фіцоўскі адзначаў: «Гетман Карл Радзівіл узяў на сябе клопат пра некаторыя групы цыганоў, што знаходзіліся ў яго маёнтках у Літве. Многія з іх пасяліліся ў XVIII стагоддзі і нават раней жылі аседла ў ваколіцах горада Смаргоні, які праславіўся сваім мядзвежым гарадком...».
«Гарадок» гэты ў свой час быў вядомы на ўсю Еўропу як так званая «мядзвежая акадэмія», якую абслугоўвалі мясцовыя цыганы-дрэсіроўшчыкі.
Дарэчы, навучанне ў смаргонскай «акадэміі» працяг-
валася аж шэсць гадоў. Дрэсіроўка цягнулася з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны сакавіка. Пасля гэтага пачыналіся вандроўныя гастролі цыганоў з мядзведзямі па Беларусі, Літве, Украіне, Полыпчы, Расіі, Аўстрыі, Германіі, Францыі, якія завяршаліся да 1 лістапада, калі артысты вярталіся ў Смаргонь.
Але найбольш цыганы славіліся як адмысловыя знаўцы коней і азартныя гандляры імі. Быў час, калі кірмашы Зэльвы, Міра, Свіслачы, Мінска, Клецкабылі літаральна запоўнены конскімі табунамі, што прыганялі на продаж цыганы...
Звернемся яшчэ раз да Шпілеўскага. «Бяззубага каня-калеку,— піша ён,— цыган умее перарабіць у статнага, вогненнага і жвавага бегуна. Увагнанне ў конскую спіну шпілек, запаленая губка пад хвастом і ўздыманне скуры жывёліны цераз зробленую ў ёй адтуліну ёсць звычайныя сродкі, якія ўжываюць цыганы для падману пакупнікоў... Заўзятасць да абмену коней у вышэйшай ступені развітая ў цыганоў...»
Той больш чым саракагадовай даўнасці табар, бачаны мной у роднай вёсцы, быў, відаць, адным з апошніх на Беларусі. Беларускія цыганы — «беларуска рома», «бежанцыцка рома», «ліпенцы», «сякі», «габалы», «вэшытка», «бернікі» — у залежнасці ад рэгіёна пражывання — даўно ўжо перасталі вандраваць і вя дуць аседлы лад жыцця, атабарыўшыся, часцей за ўсё, на ўскраінах вялікіх гарадоў. Як адзначае В. Калінін, «асноўную масу нашых цыганоў можна назваць напалову вытворцамі, напалову кааператарамі». Падчас «рынкавага сацыялізму» апошні занятак усё болып пераважае.
I гэта, відаць, дае свой плён: у прыгарадных мінскіх пасёлках вы можаце пабачыць нямала дыхтоўных цыганскіх катэджаў, да якіх раз-пораз пад’язджаюць новенькія «іншамаркі» іх гаспадароў...
Створаны Пушкіным і Лермантавым, Горкім і Лясковым, Ясеніным і Блокам, Шэкспірам і Мерыме, Сервантэсам і Лоркам узнёсла-рамантычны вобраз цыганскага народу застаўся толькі ў напісаных імі кнігах. Цыганы, якіх мы бачым у канцэртах Мікалая Слічэнкі, Рады Валшанінавай, Дуфуні Вішнеўскага,
у спектаклях тэатра «Рамэн»,— гэта ўсё ж такі мінулае, якое людзі схільныя ідэалізаваць.
Сённяшняе цыганскае жыццё куды больш празаічнае і будзённае, часам нават раздражняючае нас (каму могуць падабацца назойлівыя варажбіткі на беларускіх вакзалах і базарах?).
Але ёсць і нешта невынішчальна прыцягальнае ў гэтых не падобных да нас смуглявых людзях, мінулае якіх сягае ледзь не ў біблейскія часы, у таямнічы Раджастан, на легендарнае Мірскае поле, у лясную вёсачку майго дзяцінства, дзе некалі пачуў я гартанны крык старога цыгана:
— Традэн рома!..
 
«глрады адчынялі ім БРАМЫ...»
Із-пад Слуцка, із-пад Клецка Едзе дружба маладзецка, Ад княжаці із-пад Мінска Ваяваці места Пінска — Меега Пінска ваяваці, Ад ляхоў абараняці.
Хоць прыйшлі — не далі рады, Усе пагінулі ад здрады. А я пайду ў Пост Вялікі Да Турова, да Владыкі, Каб малебен адслужыці, Ды пакаюсь за грахі, Дзень і ноч буду маліці, Дзень і ноч буду прасіці, Каб загінулі Ляхі.
Песню гэту, па сведчанні Вацлава Ластоўскага, яшчэ на пачатку нашага стагоддзя спявалі на Беларусі, у першую чаргу — у Прыпяцкім Палессі. Падзеі, пра якія распавядала песня, адбываліся тут восенню 1648 года, а дакладней — у кастрычніку, калі падчас так званай казацкай вайны ўзбунтаваўся і быў жорстка пакараны горад Пінск...
Перш чым расказаць пра гэтыя драматычныя падзеі, хацелася б зрабіць спробу, так бы мовіць, расставіць кропкі над пэўнымі меркаваннямі, якія існуюць на іх конт. I не столькі з нагоды канкрэтных пінскіх узрушэнняў восені 1648 года, колькі наконт перыяду беларускай гісторыі, які ў розных крыніцах атрымаў назвы «вызваленчай барацьбы беларускага народа», «народнага паўстання», «казацкага бунта», «казацка-сялян-
скай вайны» і, нарэшце, «антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў».
Пры самых розных меркаваннях, якія тычацца сутнасці гэтых падзей, даследчыкі, што давалі ім ацэнку (Мікалай Кастамараў, Вацлаў Ластоўскі. Усевалад Іг натоўскі, Лаўрэнцій Абэцэдарскі, Васіль Мялешка, Адам Залескі — не сакрэт, гісторыкі даволі адрозных поглядаў), у адным згодныя паміж сабой: «кіруючай і напраўляючай сілай», ужываючы сучасны тэрмін, маторам «бунта—паўстання—барацьбы—вайны» былі ўкраінскія казакі на чале з легендарным Багданам Хмяльніцкім.
Безумоўна, сацыяльна-палітычныя варункі на Беларусі ўжо з канца папярэдняга стагоддзя (асабліва пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г.) таілі ў сабе пэўную небяспеку выбуху, але спрадвечная «памяркоўнасць» беларусаў, відаць. і на гэты раз стала б амартызатарам спеючага бунта, калі б не казакі — ваяўнічыя, адчайныя, бесшабашныя, не абцяжараныя халопскай псіхалогіяй. Менавіта на канцах іх вострых шабляў і былі прынесены на Беларусь іскры непакоры і волі. Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што ўпалі яны, так бы мовіць, не ў сырое палескае балота, а ў сухі баравы мох...
Казацтва як з’ява да гэтага часу з’яўляецца свайго роду гістарычным феноменам. Спрэчкі вакол паходжання казакоў вядуцца даўно. Большасць даследчыкаў схіляецца да таго, што іх продкі мелі неславянскае паходжанне. Так, Вітаўт Чаропка выказвае меркаванне. што «... заснавальнікамі казацкага руху былі чар касы або пяцігорцы. Гэта нашчадкі хазараў, якія жылі на Доне і Кубані, каля прадгор’яў Каўказа — у раёне Пяцігорска».
Вядомы руска-ўкраінскі гісторык Мікалай Кастамараў лічыў, што «казацтва — бясспрэчна татарскага паходжання, як і сама назва казак, што абазначае па-татарску бадзягу, вольнага ваяра, вершніка. Пасля заснавання крымскага царства і заняцця ордамі чарнаморскіх краін татарскія вершнікі сталі трывожыць рускіх жыхароў абедзвюх існаваўшых тады дзяржаў — Маскоўскай і Літоўскай. Яны адпраўляліся на ваенныя подзвігі па сваёй волі і без загаду і часта без дазволу сваіх старшых. Такіх называлі казакамі».
«Рускія, прымушаныя адбіваць татарскія набегі,працягваў Кастамараў,— мімаволі павінны былі засвойваць і тыя спосабы і прыёмы, што ўжывалі іх ворагі, і, такім чынам, у рускіх з’явілася такое ж казацтва, якое было ў татар. Узніклі і рускія казакі».
Недзе з XIV стагоддзя казакамі сталі называць воль ных людзей з ліку вызваленых ад падаткаў сялян, якіх рассялялі ў памежных раёнах. Галоўнай іх задачай было нясенне вартавой службы супраць набегаў ваяўнічых качэўнікаў.
Па сведчанні Вітаўта Чаропкі, у дачыненні да Вя лікага княства Літоўскага казакі ўпершыню згадваюцца «Хронікай Літоўскай і Жамойцкай» пад 1429 годам, калі войска Вялікага княства Літоўскага хадзіла ў паход на Волгу.
Калі верыць Кастамараву, ужо ў канцы XV стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім казаком лічылі ваяра, які, аднак, займаўся рамёствамі і гандлем. «Пры Жыгімонце I і Жыгімонце Аўгусту,— адзначаў гісторык,— былі два роды казакоў: адных набіралі старосты з каралеўскіх мястэчак і валасцей; другія збіраліся ў вольныя шайкі і выбіралі самі сабе правадыроў».
Але па-сапраўднаму ўплывовай і дастаткова самастойнай сілай казацтва стала тады, калі ўзнікла легендарная Запарожская Сеч — своеасаблівы правобраз вольнай казацкай дзяржавы. Дакладная дата яе ўзнікнення не вядома. Але засведчаны факт, што ў 1533 годзе канеўскі староста Яўстафій Дашковіч на пётркаўскім сейме прапанаваў размясціць на астравах у ніжнім цячэнні Дняпра пастаянную казацкую варту ў 2000 чалавек. Прыкладна праз 30 гадоў князь Дзмітрый Вішнявецкі пабудаваў на востраве Хорціца ўмацаванне і размясціў там казакоў. Нарэшце, у грамаце Жыгімонта Аўгуста пад 1568 годам паведамляецца, што казакі на ніжнім Дняпры «не толькі ходзяць, як раней бывала, але і перамешківаюць, гэта значыць, жывуць».
Якім чынам фарміравалася казацтва? Вось мерка ванні на гэты конт Усевалада Ігнатоўскага: «Ня маючы сілы змагацца з панам, мужык уцякаў ад яго туды, дзе аблогам ляжалі вольныя землі, куды панская дзяржава яшчэ не працягнула сваіх рук,— на поўдзень, у шырокія дняпроўскія стэпы. Там толькі станавіўся ён воль-
ным чалавекам, казаком. 3 цягам часу ўсё больш і больш народу шукала паратунку ад уціску на поўдні, і к пачатку XVII сталецця паўднёвыя стэпы на сваім абшары сабралі вялікую грамаду казацкага люду».
На думку Вітаўта Чаропкі, які грунтуецца на меркаванні В. Ластоўскага і У. Пічэты, што менавіта беларускія сяляне стварылі Запарожскую Сеч, «добрая частка запарожскіх казакоў паходзіла з літвінскіх земляў — тысячы і тысячы ўцекачоў з Літвы (Беларусі) папаўнялі казацкія шэраг! .. часта казакі-літвіны вярталіся на Літву паквітацца са сваімі ворагамі — панамі і шляхтай».
Набліжаючыся да высвятлення прычын казацкіх узрушэнняў канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя варта ўспомніць меркаванне Усевалада Ігнатоўскага, які бачыў значную розніцу паміж казацкімі бунтамі Масковіі і Літвы. На яго думку, прыволжскія і данскія казакі абураліся «проці свайго гаспадарства з прычын палітычна-сацыяльных». У адрозненне ад іх украінскія казакі, сярод якіх, як мы ўжо адзначалі, было многа беглых сялян з Беларусі, бунтавалі не толькі «з прьгчын палітычна-сацыяльных, але і з прычын рэлігійных і нацыянальных». «Яма паміж заходнім казаком і гаспадарствам,— заўважае Ігнатоўскі,— была куды глыбей, чым яма паміж гаспадарствам і ўсходнім казаком».
Адносіны да казакоў з боку ўлад у Літве і Полыпчы былі дастаткова складаныя. 3 адкаго боку, яны, як ужо адзначалася, неслі вельмі важную для дзяржавы памежную службу. 3 другога, як сведчыў Вацлаў Ластоўскі, «яны жылі з вайны, ад часу да часу нападаючы на туркаў і татараў і вызываючы гэтым войны паміж Польшчай і Турцыяй. Турцыя, выведзеная з цярпення казацкімі напасьцямі, не раз гатовілася да вялікай вайны з Польшчай, хочучы зваеваць заадно і Полыпчу, і яе казакоў...».
I вось яна — прычына казацкага бунта. Ластоўскі бачыў яе ў наступным: «Каб не дапусьціць да вайны, Польшча пастанавіла прыціснуць казакоў, адбіраючы ім прывілеі караля Батораго і ўсе тыя правы, якія яны дагэтуль мелі. Тады казакі ўзбунтаваліся і напалі на Польшчу».
Казацкія паўстанні канца XVI стагоддзя (кіраўнікі — Севярын Налівайка, Рыгор Лабада, Крыштаф
Бом вомска Рэчы Паспалітам з казакамі. Барэльеф з Сен-Жэрменскага сабора. XVII ст.
Касінскі) і пачатку XVII стагоддзя (пад началам Тараса, Паўлюка, Астраніцы), згодна з Ластоўскім, былі адказам на спробу ўлад зрабіць замах на вольнасці і прывілеі казакоў. Як вядома, гэтыя крывавыя падзеі, закрануўшы, дарэчы, і Беларусь, скончыліся для казакоў паражэннем і новым, яшчэ больш жорсткім наступам на іх правы. Вынікам яго стала тое. што ў лютым 1638 года каля ўкраінскага мястэчка Трохцяміраў была склікана вялікая рада, на якой казакі вымушаны былі даць прысягу ў тым, што яны будуць слухаць урад, не стануць хадзіць на мора, не будуць заводзіць чарнячых рад, не асмеляцца прымаць нікога ў сваё саслоўе і будуць гатовыя ўціхамірваць свавольства халопаў, як толькі будзе патрэбна.
Дадзім яшчэ раз слова Мікалаю Кастамараву, што так апісвае далейшае развіццё падзей, якія ён называе «знявагай казацтва». «Па просьбе казакоў,— сведчыў гісторык,— 9 верасня (1638 г.— A. С.), былапрызна чана рада ў прысутнасці кароннага гетмана. Зразумела, разважанні казакоў не маглі быць вольнымі. На гэтай радзе выбралі чатырох паслоў да караля: Рамана Полаўца, Івана Баярына, Яца Ваўчанка і Багдана
Хмяльніцкага. У інструкцыі, дадзенай ім, яны не смелі ўжо, як рабілася раней, прасіць вяртання старадаўніх вольнасцей, малілі толькі пакінуць ім зямлю і маёмасць і абяцалі ва ўсім падпарадкоўвацца волі ўрада».
«Праз тры месяцы, 4 снежня,— працягваў Каста мараў,— польны гетман сабраў казакоў ва ўрочышчы Маслаў-Стаў слухаць рашэнне караля і Рэчы Паспалітай. Казакі пазбаўляліся сваіх ранейшых правоў і не маглі выбіраць сабе начальнікаў. Замест выбранага з іх асяроддзя гетмана, як яны самі яго называлі, або старшага, як тытулавалі яго раней палякі, прызначылі ім камісара шляхціца... Палкоўнікі на шэсць палкоў прызначаны былі таксама з асоб шляхецкага звання... вайсковымі есауламі былі асобы з казакоў, але з тых, што асабліва вызначыліся вернасцю Рэчы Паспалітай... Ранейшы пісар, Багдан Хмяльніцкі, пазначаны ў ліку сотнікаў чыгірынскага палка; ён, можа быць, быў паніжаны ў годнасці за ўдзел у двух апошніх паўстаннях...»
Абраза, знявага для вольналюбнага казацтва была страшэнная. «Ні гонару ім, ні славы не было,— адзначалася ў адным з украінскіх летапісаў,— бяда іх сталася горш турэцкай няволі; палкоўнікі і ўсе старшыны шляхціцы аоыходзіліся з імі як з рабамі і загадвалі тапіць свае печы, даглядаць коней і сабак, чысціць двары свае. Гэта ж рабілі з імі старосты і падстаросты».
Адзін з непасрэдных сведкаў «казацкай знявагі» Barflan Хмяльніцкі (па сведчанні Вітаўта Чаропкі, сын літвінскага шляхціца, забітага ў бітве з туркамі каля Цацоры) да таго ж быў страшэнна абражаны асабіста: чыгірынскі падстароста Чаплінскі напаў на хутар Хмяльніцкага Суботаў, разрабаваў яго, захапіў палюбоўніцу гетмана — польку, чатыры дні пратрымаў у кайданах гаспадара; зяць Чаплінскага — Камароўскі люта высек дзесяцігадовага сына Хмяльніцкага, і на другі дзень хлопчык памёр...
Шматлікія звароты Хмяльніцкага ў суд, нават да караля Уладзіслава IV, вынікаў не далі — нахабнае свавольства Чаплінскага засталося непакараным.
Знявагу казакі цярпелі дзесяць гадоў... Вясной 1648 года япы ўзнялі паўстанне. Узначаліў казацкі рух Багдан Хмяльніцкі.
Чаго хацелі паўстаўшыя ўкраінскія казакі? Афіцый-
ны пункт гледжання на гэты конт у свой час выказаў Лаўрэнцій Абэцэдарскі, які, адзначаючы, што «рэлігійная процілегласць паміж народнымі масамі праваслаўнага веравызнання і іх прыгнятальнікамі, пераважна католікамі, жорсткі нацыянальна-рэлігійны прыгнёт мас шмат у якіх выпадках надавалі вызваленчай барацьбе рэлігійную афарбоўку», сцвярджаў, што барацьба казакоў і падтрымаўшых іх беларусаў «мела класавы характар».
Больш канкрэтным выглядае меркаванне Вацлава Ластоўскага, які лічыў, што Хмяльніцкі «паетанавіў адамсьціць... паном за сябе і за свой народ».
Блізкае да гэтага меркаванне Усевалада Ігнатоўскага: «3 вялікай збройнаю сілаю ішоў Хмяльніцкі на помсту ў Полыпчу, маючы на мэце выбіць з панскай няволі як казакоў, так і просты народ».
Згодна з Кастамаравым, Хмяльніцкі «вырашыў адпомсціць панам-ляхам вайною, не за сваю толькі крыўду, але за зневажанне веры рускай і за ганьбаванне народа рускага» (тут, відавочна, маюцца на ўвазе праваслаўныя ўкраінцы і беларусы.— A. С.).
Цікавыя высновы робіць сучасны даследчык Васіль Мялешка. Ён аспрэчвае ранейшае меркаванне, што і казакі, і беларускія сяляне змагаліся супраць «польскіх паноў, за ўз’яднанне з Расіяй». На яго думку, барацьба ішла «не за змягчэнне феадальнага прыгнёту, паслабленне тых або іншых павіннасцей, самавольстваў пануючага класа. У названыя гады мэтай іх барацьбы было вынішчэнне шляхты, незалежна ад яе этнічнага паходжання, як галоўнага віноўніка няшчаднага прыгнёту. He было сярод палітычных мэтаў народнага руху і нацыянальнага вызвалення, ён меў ярка выражаны антыфеадальны характар».
Якраз у гэтым відавочнае супадзенне інтарэсаў казацкага і сялянскага рухаў...
Натуральна паўстае і другое пытанне: чаго шукалі ўкраінскія казакі на Беларусі? Пануючым меркаваннем на гэты конт з’яўляецца наступнае: казакі прыйшлі на Беларусь, каб дапамагчы тугэйшым сялянам і гарадской беднаце ў іх класавай барацьбе з польскімі панамі і каталіцкім і уніяцкім духавенствам. Але гэта, здаецца, толькі палова праўды, а, можа, і значна меншая яе частка. Безумоўна, Хмяльніцкі шукаў на Беларусі nan-
лечнікаў у сваёй барацьбе. Непакоілі яго і значныя вайсковыя сілы, якія мела тут Вялікае княства Літоўскае,— яны ўяўлялі з сябе пагрозу для казакоў і іх трэба было нейтралізаваць.
Праўда, ёсць яшчэ адно меркаванне наконт мэтаў «беларускага рэйда» казацкіх загонаў. Безумоўна, яно дастаткова спрэчнае, але, як і любое другое, мае права на жыццё. Гісторыкі, якія ў 1993 годзе падрыхтавалі вучэбны дапаможнік для вайскоўцаў «Гісторыя Беларусі», высоўваюць наступную версію: «Украінскі гетман і казацкая старшына мелі нланы стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-усходняй Беларусі. Б. Хмяльніцкі яшчэ ў маі 1648 г. пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны для пачатку ваенных дзеянняў. Такім чынам у паветах, якія былі найбольш патрэбны казацкай старшыне, інспіраваўся вызваленчы рух мясцовага насельніцтва».
Як жа разгортваліся падзеі на Беларусі? Звернемся да сведчанняў Мікалая Кастамарава. «Першы, хто прынёс у Белую Русь заклік да вызвалення,— пісаў гісторык,— быў шляхціц Галавацкі, які згуртаваў аналчэнне каля Старадуба... Галавацкі з Старадуба ўступіў у Беларускі край, хутка пайшоў адтуль, але наведванне яго пакінула сляды; сяляне, распаленыя адозвамі Хмяльніцкага, аддавалі агню і мячу ўладальніцкія сядзібы і рымска-каталіцкуто святыню. Паўстанне распаўсюдзілася па Беларусі з хуткасцю. Сяляне аб’ядналіся ў загон пад началам Нябабы, родам з Карыстышэва, і кінуліся вынішчаць неправаслаўных. Разам з ім бушавалі другія загоны Напаліча, Хвяська, Міхенкі, Крывашапкі, Гаркушы. Гарады Гомель, Лоеў, Брахін (Брагін.— A. С.) адчынялі ім брамы. Літоўскі гетман (Януш Кішка.— A. С.) ляжаў пры смерці; памочнік яго (Януш Радзівіл.— A. С.) быў у адлучцы. Паўстанцы доўга не сустракалі ніякага супраціву; толькі аршанская шляхта пад началам Друцкага-Горскага вяла з імі партызанскую вайну; яарэшце, польны гетман Януш Радзівіл паслаў супраць іх Мірскага і польскага пісара літоўскага Валовіча ў розныя бакі з дружынамі некаторых паноў. Мірскі быў разбіты ўшчэнт пры вёсцы Горвалі на Бярэзіне. Валовіч пайшоў супраць Нябабы. Мяцежнікі пераправіліся цераз Пры-
Януш Радзівіл.
Малюнак В. Герсана з партрэта XVII ст.
пяць; у гэты ж час ўдарыў нечакана на іх Валовіч і загнаў у горад Пінск...»
Пад сценамі Пінска затрымаемся на колькі часу і кінем позірк на шэрагі супрацьлеглых бакоў. Хто ж і супраць каго ўзняў зброю?
На Беларусі да ўкраінскіх казакоў далучыліся самыя розныя колы мясцовага насельніцтва — сяляне, гарадскія рамеснікі або мяшчане (нават заможная іх частка), дробная праваслаўная шляхта і праваслаўнае духавенства (па сведчанні Ігнатоўскага, у Папрыпяцці «згуртавалася ўзброеная сіла каля 70 тысяч чалавек»).
Па другі бок барыкадаў былі магнаты і шляхта каталіцкага веравызнання, каталіцкае і уніяцкае духавенства і, зразумела, войска Вялікага княства Літоўскага (к восені 1648 года яно налічвала каля 14 000 ваяроў), у складзе якога знаходзілася многа наёмнікаў.
Можна адназначна сцвярджаць, што ні паўстанцы, ні іх супраціўнікі падчас гэтай «антыфеадальнай вайны» не прытрымліваліся аніякіх, нават самых элементарных правілаў вядзення ўзброенай барацьбы. Як слушна заўважыў Вітаўт Чаропка, і на Украіне, і ў Літве «казакі лютавалі».
Вось што пісаў пра «казацкія забавы» на Украіне Мікалай Кастамараў, аб’ектыўнасць якога наўрад ці можна падвергнуць сумненню: «Яны рэзалі, вешалі, тапілі, распілоўвалі напалам, вырывалі кавалкамі мяса, свідравалі вочы або абкручвалі галаву па пераноссю цецівой лука, варочалі галаву і потым спускалі лук, так што ў ахвяры выскаквалі прэч вочы, здзіралі з жывых скуры, разбівалі аб сцены немаўлят, гвалтавалі жанчын; нярэдка на вачах у мужоў, бацькоў і братоў, па некалькі казакоў задавальнялі пажаднасць над няшчаснаю паненкаю і потым забівалі яе. Ііасля крывавых сцэн звычайна ішла гулянка: выкачвалі з панскіх склепаў бочкі з вінамі, пілі, танцавалі, пелі песні пасярод папялішчаў і трупаў».
«Нянавісць да ўсяго польскага распасціралася да таго,— працягваў Кастамараў,— што гінулі праваслаўныя рамеснікі і гандляры толькі за тое, што, трымаючыся тагачаснага звычаю, насілі польскую адзежу або закідвалі ў гаворцы польскія словы».
«Рымска-каталіцкая святыня аддавалася ганьбаванню,— пісаў Кастамараў,— касцёлы рабавалі і палілі; абразы каталіцкіх святых прастрэльвалі, рубілі, нявечылі; ксяндзы і манахі былі асуджаны на пакуты без міласэрнасці і без выключэння. Іх талілі, вешалі, здзіралі з іх скуры; нярэдка нападалі на іх пасярод богаслужэння і засякалі да смерці перад алтаром, насілавалі манашак у храмах...»
«Але няўмольней за ўсё,— сведчыў гісторык,— абыходзіліся паўстанцы з іудзеямі». Ён прыводзіў сведчанне тагачаснага равіна: «Скруткі закона былі выцягнуты з сінагог; казакі танцавалі на іх і пілі гарэлку, а потым
клалі на іх іудзеяў і рэзалі без міласэрнасці; тысячы немаўлят былі кінуты ў студні і засыпаны пяском».
Метады вядзення вайны з боку войска Вялікага княства Літоўскага былі адэкватныя — нянавісць, лютасць, бязлітаснасць, гвалт. Вось некаторыя сведчанні гэтага. У Брэсце жаўнеры «маёмасць рабуюць і скарбы мяшчанскія і жыдоўскія шукаюць, і ўсюды зямлю капаюць, і застаўшыхся мяшчан і мяшчанскіх дзяцей з-за скарбаў катуюць і агнём паляць».
Жахлівы лёс напаткаў тураўцаў, якія засталіся ў горадзе пасля адыходу паўстанцаў. Усе яны былі перабіты жаўнерамі. Тое ж было і ў Чачэрску, дзе жаўнеры, «казакоў выбраўшы паугараста чалавек, адсеклі правыя рукі да запясця, a 50 чалавек на калы пасадзілі, а астатніх казакоў і іх жонак і дзяцей пасеклі ўсіх», у Лоеве, Давыд-Гарадку.
У Бабруйску жаўнеры адсеклі рукі васьміста мяшчанам, сто пасадзілі на палі, пяцідзесяці адсеклі галовы.
Адным словам, нянавісць, лютасць, гвалт, рабаванне былі ўзаемныя, але, на жаль, да апошняга часу асвятляліся аднабакова. Рэзалі, рабавалі, гвалцілі польскія паны, жаўнеры Януша Радзівіла, наёмнікі. Паўстанцы помсцілі за прыгнёт, здзекі, уціск праваслаўнай веры. Украінскія казакі, што прыйшлі на дапамоіу пакрыўджаным беларусам, паказваліся гэтакімі «робін гудамі», якія рабавалі багацеяў і раздавалі няправедна нажытае дабро беднякам.
Каб жа так...
Але вернемся ў Пінск. Гэты горад стаў першым з тых, што прыняў на сябе ўдар сабранага к восені 1648 года войска польнага гетмана Януша Радзівіла.
Што ўяўляў з сябе Пінск XVII стагоддзя?
Недзе ў сярэдзіне І870-ых гадоў ксёндз Антон Машынскі знайшоў у архівах пінскага дамініканскага кляштара рукапіс. Высветлілася, што кляштарны летапісец Кляменцій Жаброўскі ў свой час атрымаў гэты рукапіс без пачатку ад пінскага земскага рэгента Васіля Трухмоўскага. Рукапіс меў назву «Пра бунт горада Пінска і пра ўціхаміранне яго ў 1648 г.». Менавіта гэты дакумент з’яўляецца найбольш поўным сведчаннем пра падзеі, якія адбываліся ў горадзе той восенню. 3 яго вынікае, што на той час Пінск «... над ракою Пінаю з аднаго боку, якая на ўсход цячэ ад хутара яго міласці,
ксяндза ўладыкі Пінскага, на захад да самага Ляшча манастыра Ляшчынскага... якія знаходзяцца на ўсходзе сонца, густа пабудаваўся ў даўжыню з лішкам на паўмілі і меў ад многіх каралёў вялікія правы і вольнасці; колькасць дамоў у ім прасціралася да пяці або шасці тысяч. Жыхары набылі такуіо сілу і багацце, што было мноства гараджап, якія мелі ў таргу (у абароце.— A. С.) па сто тысяч».
I вось, як сведчыць рукапіс, «усе без выключэння, знаходзячыся ў добрым стане, пры патуранні начальства, узганарыўшыся і грэбуючы спярша начальствам, яго міласцю каралём, ужо выбраным (тут памылка: Ян Казімір змяніў памёршага Уладзіслава IV толькі 20 лістапада.— A. С.), сенатам і князем, яго міласцю панам канцлерам, сваім староетаю (маецца на ўвазе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл,— A. С.), нават правамі і вольнасцямі сваімі, з дзёрзкасці, па-здрадніцку аддалі горад бунтаўшчыкам казакам, увёўшы іх тайна ў горад раней нашага войска, зрабілі самі з казакамі змову бараніць з імі горад ад апошняй крайнасці і біць ляхаў».
3 «Маніфеста», складзенага францысканскімі ксяндзамі 12 студзеня 1649 года, пасля падаўлення паўстання, нам вядомы імёны яго завадатараў. Гэта бурмістры Багдан Стаяновіч і Якаў Паршуціч Суліч, ратманы Дзям’ян Казарэзавіч, Васіль Івацэвіч, Фёдар Міхайловіч, Іван Левашчэвіч, Восіп Гомзіч, Ждан Астаф’евіч, лантвойт Іван Сулкоўскі, лаўнікі Багдан Сінецкі, Фёдар Казаковіч, Лаўрэнцій Лянковіч, Павел Красоўскі, Лаўрэнцій Касцюковіч, цэхмістр кушняроў Багдан Сачыўка, цэхмістр краўцоў Ермалай Велясніцкі, цэхмістр сёдзельнікаў Іван Шаненя, цэхмістр шапавалаў Рыгор Мяшковіч.
Як жа развіваліся падзеі пінскай драмы?
Яшчэ 20 жніўня 1648 года пінскі падстароста даносіў падканцлеру Казіміру Льву Сапегу, што паўстанцысяляне «нападаюць на шляхецкія маёнткі, паляць іх, шляхціцаў караюць смерцю, больш багатых купцоў да бедных раўняюць».
Недзе ў канцы верасня паўсталі і пінскія рамеснікі. На ўціхаміранне мяцежнага горада Януш Радзівіл паслаў вялікі атрад пад началам стражніка літоўскага князя Юрыя Мірскага. У пачатку кастрычніка авангард
атрада заняў Хомск, што ў дзесяці мілях ад Пінска. Тут Мірскі чакаў падыходу асноўных сіл і артылерыі.
Як трапілі ў Пінск казакі? Як памятаем, Мікалай Кастамараў пісаў, што казацкі загон пад началам Нябабы нечаканым ударам загнаў за пінскія сцены пісар літоўскі Уладзімір Валовіч.
Васіль Мялешка высоўвае другую версію развіцця падзей: на яго думку, Пінск захапілі, разбіўшы войска таго ж Валовіча, казацка-сялянскія атрады Гладкага.
Аляксандр Нятылькін у свой час сцвярджаў, што казацкі атрад Антона Нябабы ўступіў у горад ужо пасля таго, як паўстаўшыя гараджане выбілі з горада жаўнераў і шляхту на чале з войтам — палкоўнікам Лукашом Ельскім.
Як бы там ні было, але ў пачатку кастрычніка горад быў у руках паўстаўшых гараджан і казакоў. Пінчукі паабяцалі казакам «7000 войска для боя ў полі, самі ж абяцалі заставацца для абароны пры сцяне, у горадзе». Як сведчыць згаданы вышэй рукапіс, «казакі дамовіліся з пінскімі мяшчанамі бараніцца ў Пінску да апошняга; а каб казакі да Раства Хрыстова не адступалі з горада, то гараджане абяцалі ім дзесяць тысяч злотых і пэўнае жалаванне, кожнаму па дзесяць капеек, кажухі, боты і шапкі».
Як бачым, казакі збіраліся абараняць горад не бескарысна...
7 кастрычніка да Пінска падышлі галоўныя сілы Мірскага з артылерыяй і наёмныя нямецкія рэйтары пад началам палкоўніка Шварца. На наступны дзень дзве сотні казакоў зрабілі смелую, але безвыніковую вылазку ў поле. Агнём артылерыі іх загналі за гарадскія сцены.
Напярэдадні штурма горада Лукаш Ельскі накіраваў абаронцам Пінска пісьмо. Абвінаваціўшы пінчукоў у здрадзе каралю, змове з казакамі, рабаванні касцёлаў і шляхецкіх дамоў, «палкоўнік Пінскага павета і войт горада Пінска» пагражаў пакараць бунтаўшчыкоў і здраднікаў агнём і мячом.
Як «чалавек хрысціянін, будучы войтам вашым і не жадаючы, каб дзеці нявінныя і пол жаночы такой строгай, але справядлівай карай абцяжараны былі», Ельскі заклікаў паўстанцаў пакінуць здрадніцкія намеры і схі-
ліць галовы ў пакоры. У адваротным выпадку палкоўнік пагражаў строгай карай справядлівасці Божай.
Але, як сведчыць рукапіс, «гараджане Пінскія, пагрэбаваўшы пісьмом і ўгаворамі яго міласці, пана Map­mana і палкоўніка Пінскага, засталіся пры казаках і абяцалі пры іх стаяць да крайнасці».
9 кастрычніка войска князя Мірскага пачало штурм Пінска. Ён пачаўся з моцнага артылерыйскага абстрэлу горада. Пасля гэтага на прыступ пайшлі 120 драгунаў Вінцэнта Гасеўскага, пешцы Пятра Падлеўскага, 2000 ваяроў прыступілі да Северскай брамы. Дзве харугвы пад началам Лукаша Ельскага кінуліся да Лешчынскай брамы.
Рукапіс сведчыць: «... уварваўшыся, пры дапамозе харугваў яго міласці, пана Гасеўскага, і яго міласці, пана Паўловіча, яго міласці пана Шварца, у горад, уціхамірылі ў запаленым горадзе рыцарскаю рукою, з дапамогай Божай фанабэрыстую думку казацкую і здраду Пінчукоў і пакаралі бунтаўіпчыкоў агнём і мячом».
Адбылося гэта пад вечар. Але паўстанцы і казакі адчайна супраціўляліся ўсю ноч і наступны дзень. I толькі калі горад запалаў з усіх бакоў, супраціўленне спынілася. Невялікі казацкі атрад, які вырваўся з ахопленага агнём Пінска, быў загнаны ў балота і амаль поўнасцю знішчаны...
Вынікі штурма былі жахлівыя. Як гаворыцца ў данясенні маскоўскага пасла Рыгора Кунакова цару Аляксею Міхайлавічу, Мірскі «мяшчан пабіў больш 3000 чалавек і жонак іх і дзяцей загадаў пабіць без міласці».
Але, калі верыць Адаму Кіркору, трагедыя Пінска была куды больш жудаснай. У «Жывапіснай Расіі» ён пісаў: «Радзівіл аблажыў горад, пачаўся доўгі штурм горада, падчас якога, як сведчаць сучаснікі, загінула чатырнаццаць тысяч жыхароў і згарэла пяць тысяч дамоў».
У рукапісе, знойдзеным ксяндзом Антонам Машынскім, ёсць цікавае сведчанне, якое, хаця і падобна на легенду, тым не менш заслугоўвае таго, каб яго прывесці.
9 кастрычніка (у рукапісе чамусьці занатавана 9 лістапада) у 11 гадзін вечара над Пінскам быццам бы з’явілася «страшная камета» ў выглядзе мяча, скіраванага вастрыём уніз. «... Гэты крывавы меч,— свед-
чыць рукапіс,— прабыў час з лішкам, на што гараджане і казакі доўга глядзелі».
Пасля ўзяцця горада Мірскім камета з’явілася над Пінскам яшчэ раз. У рукапісе зроблена выснова наконт прычын пінскай трагедыі: «Таму так атрымалася, што меч і мятла нябесныя знііпчылі горад Пінск».
Падчас «казацкай вайны» пацярііеў не адзін Пінск. Такому ж вынішчэнню войска князя Друцкага-Горска га падвергла Чэрыкаў, дзе «беларусцаў усіх пасеклі». У руінах застаўся ляжаць Брэст, якому спаўна дасталася ад разлютаваных казакоў, якія, як сведчыць маскоўскі пасол Рыгор Кунакоў, спустошылі горад да падмурка, «палякаў і жыдоў і жонак іх і дзяцей пабілі без рэшты, і харомы і муры каменныя разбурылі і раскідалі, a драўляныя папалілі і ўчынілі з полем роўна».
У сваю чаргу, як сведчаць сучаснікі тых трагічных падзей, «літоўскае войска высекла Мазыр і Тураў». Жорстка накараў Януш Радзівіл і абаронцаў Бабруйска.
Паўстанне сялян і гарадскіх нізоў на поўдні Беларусі было падаўлена Радзівілам к восені 1651 года.
А пачалося ўсё з таго, што 8 жніўня 1649 года Хмяльніцкі і кароль Ян Казімір падпісалі ў Збораве дагавор, які ўсталяваў аўтаномію (уладу ўкраінскага гстмана) Правабярэжнай Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. Казакі атрымалі права на 40 тысячнае запарожскае войска, якому вярталіся ранейшыя і гаранта валіся новыя нрывілеі. Дагавор акрэсліў межы, дзе маглі знаходзіцца казакі. Яго другі артыкул падкрэсліваў, што яны не павінны з’яўляцца далей «паказаных месцаў».
Поўдзень Беларусі ў «паказаныя месцы» не ўваходзіў.
У ліпені 1651 года пад Берастэчкам аб’яднанае войска Багдана Хмяльніцкага і крымскага хана Іслам-Гірэя III было разгромлена арміяй Яна Казіміра. Вынікам паражэння казакоў стаў цяжкі для іх Белацаркоўскі трактат, падпісаны 18 верасня літоўскімі і ўкраінскімі камісарамі. Цяпер сваю волю дыктавалі гетман каронны Мікалай Патоцкі і гетман польны Януш Радзівіл. Трактат скарачаў да 20 000 колькасць рэестравых казакоў, значна ўразаў казацкія прывілеі. У дзесятым артыкуле трактата было запісана: <Як войска яго Ka-
ралеўскай міласці запарожскае, пры складанні свайго рэестра, ніколі не краналася межаў Вялікага княства Літоўскага, так і цянер не павінна кранацца». Украінскія казакі павінны оылі «верна і дбайна выконваць усялякую службу яго каралеўскай міласці і Рэчы Паспалітай».
Хаця ўмовы Белацаркоўскага трактата і былі ануляваны пасля таго, як у маі 1652 года Хмяльніцкі ўсё з тым жа Іслам-Гірэем разграміў войска кароннага гетмана Каліноўскага, але для Беларусі гэта ўжо не мела аніякага значэння.
Але гэта — на той час...
У маі 1654 года з Масквы выступіла велізарная руская армія. Мэтай гэтага паходу былі землі Вялікага княства Літоўскага, у першую чаргу — Беларусь. На яе паўднёвым усходзе з’явілася дваццацітысячнае войска пад началам паплечніка Хмяльніцкага, наказнога гетмана Івана Залатарэнкі.
Якую ж мэту ставілі казакі на гэты раз?
Яе адназначна вызначыў у свой час ні хто іншы, як Лаўрэнцій Абэцэдарскі: «... частка старшыны імкнулася, выкарыстаўшы вайну, далучыць да Украіны паўднёва-усходнюю Беларусь, устанавіць там сваё палкавое адміністрацыйна-тэрытарыяльнае кіраванне, захапіць зямельныя ўладанні і прыгонных сялян».
Такая вось казацкая палітыка...
 
ДАРДГОв МН6 словд «ЛІЯСТЭЧКА»
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР 27 верасня 1938 года спарадзіў, я лічу, не самы ўдалы свой указ — «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». He ведаю, доўга ці не вельмі раіліся тагачасныя народныя абраннікі, пакуль на свет божы з’явіўся дакумент, згодна з якім на Беларусі ў адначассе зніклі ўсе... мястэчкі. Неяк вечарам усе да аднаго беларускія местачкоўцы ляглі спаць местачкоўцамі, a прачнуліся раніцай хто гараджанамі, а хто вяскоўцамі.
Ніякіх рэферэндумаў адносна скасавання мястэчкаў як адміністрацыйных адзінак, вядома ж, не было. Вельмі верагодна, што нехта на самым версе ўладных структур палічыў, што паняцце «мястэчка» не адпавядае рэаліям савецкай сучаснасці і з’яўляецца свайго роду перажыткам капіталістычнага мінулага. Гараджане — гэта рабочы клас, вяскоўцы, адпаведна,— калгаснае сялянства. А хто ж такія местачкоўцы? Гандляры і рамеснікі, якія не ўпісваюцца ў структуру новага сацыялістычнага грамадства? А паколькі прыватнікі да таго часу былі паспяхова ліквідаваны як клас і многія з іх падзялілі горкі лёс заможных сельскіх гаспадароў, то скасаванне самога паняцця «мястэчка» як асяродка прыватнаўласніцкай псіхалогіі было, на думку тых, хто яго скасоўваў, лагічным акордам у велічным гімне калектыўнай працы.
Горкая іронія, якая гучыць у маіх разважаннях аб незайздросным лёсе беларускіх мястэчкаў, безумоўна, не ўсім будзе зразумелай. У людзей маладых, тых, каму сёння 20—30 гадоў, яны, хутчэй за ўсё, наогул не выклічуць аніякіх эмоцый. Людзям жа сталага веку і тым, хто нарадзіўся адразу ласля апошняй вайны, слова
«мястэчка» гаворыць вельмі многа, будзіць у сэрцы тужлівыя, але светлыя ўспаміны, накшталт вось гэтых, што належаць пяру вядомага беларускаіа паэта, карэннага палесскага местачкоўца Сяргея Грахоўскага:
«Сярод мноства страт знікла дарагое мне слова мястэчка, страціла свой непаўторны, вякамі складзены побыт, шчырыя адносіны сумлення і даверу, яскравы каларыт мудрых і прыгожых традыцый.
Што такое мястэчка?
Дакладнае і ёмістае слова замянілі калекамі абрэвіятур «гарпасёлак», «ПГТ» (пасёлак гарадскога тыпу), а найчасцей — «райцэнтр», з поўным наборам «раёў» — райкам, райвыканкам, райваенкам, райаддзелы, райканторы, райупраўленні, райзагі, райбальніцы, райміліцыі (які там рай?).
Гэты «рай», што ўжо не вёска і яшчэ не горад, спрадвеку звалі мястэчкам. 1 адразу ўзнікала ўяўленне пра ціхае, невялічкае, часта далёкае ад чыгункі паселішча з дзвюма-трыма брукаванымі вуліцамі, з вялікаю рыначнаю плошчаю пасярэдзіне, з доўгім шэрагам крам і крамак, з шумнымі асеннімі кірмашамі, з адною або дзвюма цэрквамі, некалькімі сінагогамі...»
Мы яшчэ вернемся да местачковых уражанняў Сяргея Грахоўскага, а пакуль зробім больш падрабязны экскурс у тыя далёкія часы, калі на беларускай зямлі з’явіліся першыя мястэчкі. А для гэтага нам неабходна перанесціся гадоў так на шэсцьсот назад, у XIV стагоддзе, калі, як сведчаць даследчыкі, узніклі гэтыя, паГрахоўскаму, ужо не вёскі, але яшчэ не гарады...
У нашых заходніх суседзяў-палякаў горад да гэтай пары называюць «място», у украінцаў гэта слова гучыць як «місто». Ды і многія старадаўнія беларускія дакументальныя крыніцы вызначаюць гэты тып паселішча як «места» (або, больш сучасна, «месца»).
Адсюль мястэчка — гэта гарадок. Такія гарадкі і пачалі ўзнікаць на Беларусі ва ўжо азначаным XIV стагоддзі каля праваслаўных манастыроў і каталіцкіх кляштароў, паблізу магнацкіх маёнткаў, на скрыжаваннях гандлёвых шляхоў.
Ад гарадоў мястэчкі адрозніваліся, перш за ўсё, меншай колькасцю насельнікаў, а таксама тым, што ў іх побач з рамеснікамі і гандлярамі — мяшчанамі жылі і сяляне, якія карміліся з зямлі і працы на ёй. Адмет-
насцю мястэчкаў, у параўнанні з гарадамі, была, на думку некаторых сучасных даследчыкаў, адсутнасць у іх абарончых збудаванняў.
Трэба адзначыць, што нават самае нязначнае мястэчка ўжо не лічылася выключна сельскім паселішчам, бо, як адзначаюць даследчыкі, ад 6 да 32 працэнтаў іх насельнікаў займаліся самымі разнастайнымі рамёствамі і промысламі (аб чым крыху пазней).
Бадай што не было на Беларусі мястэчка, у якім бы рэгулярна (бывала, па два разы на тыдзень) не праводзіліся таргі, a то і буйныя кірмашы.
Як і ў расійскім сяле, у кожным мястэчку абавязкова былі храмы, іншы раз нават некалькі, прычым — розных канфесій: праваслаўныя цэрквы, каталіцкія касцёлы, іудзейскія сінагогі, мусульманскія мячэці. Гэта сведчыць аб даволі стракатым нацыянальным складзе местачковага люду — у мястэчках жылі беларусы, палякі, рускія, яўрэі, татары, цыганы...
А цяпер кінем позірк на карту сучаснай Беларусі. Калі б на ёй пазначыць усе населеныя пункты, то можна было б налічыць больш за 27 000 гарадоў, гарадскіх і рабочых пасёлкаў, вёсак, станцый і г. д. Але наўрад ці можна пагадзіцца з тым, што ў шырока вядомых тапанімічных слоўніках Я. Рапановіча, прысвечаных сістэматызацыі назваў населеных пунктаў Беларусі, у якасці былых мястэчкаў названа толькі 41 паселішча (у Гродзенскай вобласці — 13, Мінскай — 12, Віцебскай — 8, Магілёўскай — 5, Брэсцкай і Гомельскай — па 3). Некаторыя дакументальныя крыніцы, якія нам ўдалося прааналізаваць, сведчаць, што на працягу прыкладна пяці стагоддзяў у рангу мястэчкаў пабывалі наступныя населеныя гіункты Беларусі:
Абольцы, Адэльск, Ажунічы, Азарычы, Азёры, Азярніца, Албея, Альбярцін, Амговічы, Антопаль, Анчыжа, Асвея, Астравец, Астраглядавічы, Астрашыцкі Гарадок, Астроўна, Астрошыцы, Астрына, Ашмяны;
Бабоўня, Бабры, Бабынічы, Багданава, Багушэвічы, Багушэўск, Баранавічы, Барань, Баркулабава, Басея, Бездзеж, Беліца (2), Бельмакі, Бельчыцы, Беразвеч, Беразіно, Бешанковічы, Біюцішкі, Блотна, Блудзень, Бобр, Брагін, Браслаў, Будслаў, Буйнічы, Быстрыца, Быхаў, Быцень, Бягомль, Бялавічы, Бяларучы, Бялынічы, Бяроза;
Вуліца Вялікая ў мястэчку Аюбаі
Ваверка, Ваганаў, Валожын, Валынцы, Варанцэвічы, Варапаева, Варняны, Варонеч, Варонічы, Васілевічы, Васілішкі, Ваўкалата, Ветка, Ветрына, Відзінічы, Відзы, Вілейка, Вішнева, Войстам, Волма, Востраў, Воўпа, Воўчын, Вугор, Выганашч, Вызна, Высокае, Вязавец, Вязынь, Вялікая Бераставіца, Вяляцічы, Вята;
Гавязна, Гайна, Галавачы, Галамысль, Галоўчын, Галубічы, Галынка (2), Гальшаны, Ганцавічы, Гара дзец (2), Гарадзея, Гарадзішча, Гарадок (4), Гародна, Геранёны, Гервяты, Глуск Дубровіцкі, Глуск Пагарэлы, Глыбокае, Гожа, Гомель (2), Горваль, Горкі, Горы, Граўжышкі, Грозава, Груздава, Грэск;
Давыд-Гарадок, Давячоравічы, Дамачава, Дараў, Даўгінава, Дашкаўка, Дзевяткавічы, Дзераўна, Дзераўная, Дзівін, Дзісна, Дзятлава, Дзяцелавічы, Добасна, Докшыцы, Драгічын, Друйск, Друцк, Друя, Дрыбін, Дрыса, Дрысвяты, Дуброўна, Дудаковічы, Дукора, Дунілавічы;
Езярышча, Ельск;
Жалудок, Жараслаўка, Жлобін, Жодзішкі, Жупраны, Журавічы, Жырмуны, Жыровіцы;
Забалацце, Забор’е, Забярэззе, Загалле, Задзеў, Зазер’е, Залессе, Замошша, Занарач, Заслаўе, Зацэнь, Здзітаў, Задзяцель, Зембін, Зубрэвічы, Зэльва;
Іванава, Івянец, Ігумен, Ілья, Індура, Іўе, Ішкалдзь, Ішчальна;
Кабыльнік, Кадзін, Кажан-Гарадок, Казяны, Калінкавічы, Камаі, Камарын, Каменка, Камень, Камень Харэцкі. Капаткевічы, Капыль, Капцэвічы, Караліш чавічы, Карма, Карэлічы, Касцюковічы, Касцяневічы, Кахаповічы, Клецк, Клясціцы, Княжыцы, Койданава, Кольна, Косава, Копысь, Котра, Коханава, Крайск, Крамяніца, Краснае, Краснае Сяло, Краснаполле, Красны Стаў, Крошын, Круглае, Крупа, Крупкі, Круча, Крывічы, Крычаў, Крэва, Кудзін, Кунаса, Куранец, Кухцічы;
Лагішын, Лагойск, Лазавіцы, Лапеніца, Лахва, Лебедзева, Лебяда, Лемніца, Ленін, Лёзна, Ліпа, Ліпічна, Ліпнішкі, Ліпск (2), Лоеў, Лоск, Лотва, Лошніца, Лукомль, Луконніца, Лунінец, Лунна, Лучай, Лушнева, Лынтупы, Любавічы, Любанічы, Любань, Любашаны,
Любішчыцы, Любча (2), Люшаў, Лявонпаль, Ляды, Ляхавічы;
Магільна, Майсеевічы, Маладзечна, Малышычы, Маляцічы, Маркава, Масты, Машчаніца, Межава, Межырэч, Мёры, Мікалаева, Мікалаевічы, Мікалаеўшчына, Мільча, Мір, Міхалішкі, Мосар, Моталь, Моўчадзь, Мсцібогаў, Муравана-Ашмянка, Мыш, Мядзведзічы, Мядзел, Мяніца;
Навасёлкі, Нарач, Нача (2), Нароўля, Нешчарда, Нізгалаў, Нобель, Новы Быхаў, Новы Двор, Новы Лепель, Новы Свержань, Нягневічы;
Опса, Орава, Осін;
Пагост (2), Падароск, Палонка, Палонна, Парычы, Парэчча, Паставы, Пачэпаў, Пеліканы, Пераброддзе, Пералом, Пескі (2), Петрыкаў, Плешчаніцы, Пліса, Побалава, Полава, Поразава, Прапойск, Пружаны, Псуя, Пухавічы, Пяршаі, Пярэжыр, Пясочная;
Раванічы, Рагачоў, Раготная, Радамля, Радашковічы, Радзівілаў, Радунь, Радча, Ражанка, Ракаў, Расосна, Росіца, Рось, Рубяжэвічы, Ружаны, Рэпухава, Рэчкі;
Саколіна, Саламярэч, Самахвалавічы, Сапоцкін, Сваятычы, Свержань, Свір, Свіслач (2), Свяцк, Семежава, Сенеўка, Сітцы, Скароднае, Скідаль, Скрыгалаў, Слабада, Славені, Славенск, Слонім, Смаляны, Смалявічы, Смаргонь, Смілавічы, Сноў, Сорыца, Станькава, Стараселле, Старобін, Старое Сяло, Стары, Стары Лепель, Старынкі (2), Старыя Дарогі, Стваловічы, Столін, Стоўбцы, Стрэшын, Суботнікі, Сурвілішкі, Сцяпкова, Сынковічы, Сэрвач, Сяліба, Сямёнавічы, Сянно;
Талачын, Тарасава, Тонава, Трабы, Тракелі, Тураў, Турын, Турэйск, Турэц (2);
Узда, Ула, Укольск, Урэчча, Усялюб, Усая, Ушачы;
Халопенічы, Холмеч, Хомск, Хоўхла, Хоцімск, Худава;
Целяханы, Цётча, Цімкавічы, Цітва, Ціхінічы, Цырын, Цяпін, Цяцерын;
Чавусы, Чарнаўчыцы, Чарсвяты, Чарэя, Чашнікі, Чачэрск, Чыркавіцы;
Шарашова, Шаркоўшчына, Шацілкі, Шацк, Шклоў, Шупені, Шчара, Шчучын, Шышова;
Юравічы, Юрацішкі, Юр’ева, Юхновічы;
Явар, Ярашэвічы, Ятвезь, Ятра.
У гэтым спісе больш за 450 назваў населеных пун-
ктаў. Безумоўна, ён не зусім поўны. Як было ўжо адзначана, першыя мястэчкі з’явіліся на Беларусі ў XIV стагоддзі. Пік актыўнасці іх узнікнення прыпадае на XVI — пачатак XVII стагоддзя. Ужо ў XVI стагоддзі, на думку В. Шура, іх было больш за 300. К канцу гэтага перыяду, як сцвярджае С. Шчарбакоў, толькі буйных і сярэдніх мястэчкаў на Беларусі было каля 250. Да канца XIX стагоддзя іх налічвалася 464 і пражывала ў іх амаль 700 тысяч чалавек — кожны 6—7-ы жыхар Беларусі (праўда, некаторыя крыніцы называюць колькасць местачкоўцаў амаль у пяць разоў меншую — усяго каля 150 тысяч чалавек).
Ёсць і другія меркаванні наконт колькасці беларускіх мястэчкаў. Як адзначаў у сваім гістарычным нарысе «Беларуская нацыя» Я. Карнейчык, «... у 5 паўночназаходніх губернях у 1858 г. з 594,6 тыс. чалавек насельніцтва гарадскіх саслоўяў у гарадах пражывала 321,6 тыс., а астатнія 273 тыс. пражывалі ў 1113 мястэчках».
Што ж уяўлялі сабой беларускія мястэчкі ў мінулым?
Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што, напрыклад, заходнебеларускія мястэчкі значна адрозніваліся ад усходнебеларускіх. В. Шур у кнізе «3 гісторыі ўласных імёнаў» так падае гэтуіо розніцу: «Заходнебеларускія мястэчкі былі нешматвулічнымі, з цэнтральнай плошчай, кампактныя па забудове. Склад насельніцтва стракаты: беларусы, палякі, яўрэі, татары, цыганы. Жылі ў такіх мястэчках пераважна рамеснікі-гандляры. На местачковых плошчах месціліся самыя разнастайныя культавыя, адміністрацыйныя, гандлёвыя, забаўляльныя і іншыя будынкі. Заходнебеларускія мястэчкі мелі будынкі з цэглы і каменю, галоўныя вуліцы былі брукаваныя.
Мястэчкі Усходняй Беларусі мелі адну доўгую вуліцу, у розных канцах якой жылі рамеснікі-гандляры і сяляне. Забудоўваліся яны звычайна драўлянымі аднапавярховымі будынкамі. У большасці выпадкаў у такіх пасяленнях адсутнічала цэнтральная плошча, колькасць культавых і адміністрацыйных будынкаў была звычайна абмежавана. Асноўны будынак такіх мястэчкаў — царква, радзей касцёл ці сінагога. У такіх mac-
тэчках быў надзвычай развіты сялянскі сектар і амаль адсутнічалі прамысловыя прадпрыемствы».
Пагаджаючыся ў асноўным з В. Шурам наконт ад розненняў паміж заходнімі і ўсходнімі беларускімі мястэчкамі, нельга не заўважыць таго, што паказанае ім усходнебеларускае мястэчка не было тыповым. Возь мем хаця б Смаляны. У гэтым былым мястэчкуда гэтай пары захавалася досыць прасторная цэнтральная плошча, якую мясцовыя жыхары называюць Базарнай. Адметна, што на гэтую плошчу выходзяць шэсць вуліц. Як засведчыў у свой час М. Без-Карніловіч, «у мястэчку ёсць каменныя гандлёвыя крамы».
3 «Опыта опнсання Могнлёвской губерніін» А. Дэмбавецкага вынікае, што на мяжы 1870—1880-ых гадоў у Смалянах працаваў цагельны завод, дзейнічала сыраварня, было шмат майстроў-меднікаў. У мястэчку меліся чатыры царквы, касцёл і сінагога.
Або возьмем другое ўсходнебеларускае мястэчка — Чашнікі. Там, па сведчанні М. Без-Карніловіча, было дзве плошчы. Меліся яны і ў Любавічах, Бешанковічах, многіх другіх мястэчках.
Усе беларускія мястэчкі падзяляліся на тры групы: дзяржаўныя (або, па С. Шчарбакову, каралеўскія), прыватнаўласніцкія (прыватнаўладальніцкія свецкія) і царкоўныя. Каралям польскім (яны ж — вялікія князі літоўскія), напрыклад, належалі Азёры, Гомель, Дрысвяты, Лунна, Сураж, Ушачы. Многімі мястэчкамі ва лодалі буйныя магнаты Радзівілы — Любчай, Лагішынам, Койданавам, Сапегі — Чашнікамі, Беіпанковічамі, Стараселлем, Сангушкі — Смалянамі, Абольцамі, Кішкі — Докшыцамі, Глябовічы — Зэльвай, Астрожскія — Баранню, Смалявічамі, Заслаўскія — Свіслаччу, Тызенгаузы — Паставамі. Былі мястэчкі, якія зна ходзіліся ва ўласнасці царквы,— Ігумен, Відзы, Пяр шаі, Жыровіцы.
Аб значнай ролі мястэчкаў у тагачасным эканамічным жыцці дзяржавы (Вялікага княства Літоўскага, пазней — Рэчы Паспалітай) сведчыць і такі факт: некаторыя з іх мелі ўласны герб (Крэва, Ружаны, Ігумен, Браслаў) і карысталіся Магдэбургскім правам на гарадское самакіраванне — Высокае (з 1494 г.), Браслаў (1501), Слонім (1531), Радашковічы (1564), Мір (1579), Любча (1590), Крэва (XVI ст.), Друя (1618),
Ганчары мястэчка Гародна Пінскага павета. Пачатак XX ст.
Капыль (1632), Ружаны (1637), Чэрыкаў і Астрына (1641), Бешанковічы і Лагішын (1643), Радунь (1649), Жыровіцы (1652), Копысь (XVII ст.), Стоўбцы (1729), Ушачы (1758).
Памеры беларускіх мястэчкаў былі рознымі. Згодна даных С. Шчарбакова, у першай палове XVII стагоддзя колькасць дамоў у некаторых з іх была наступнай: Варонічы — 27, Барань — 38, Паставы — 43, Капцэвічы — 81 (па сённяшніх мерках, гэта не самыя вялікія вёскі), Небель — 108, Смалявічы — 120, Смаргонь — 133, Зэльва — 143, Любча — 144. Вылучаліся сваімі памерамі Бабры — 180 дамоў, Расосна — 183, Семе-
жава — 195, Беліца — 200, Койданава — 220, Лагішын — 290.
Значная колькасць местачкоўцаў жыла з рамяства і промыслаў. Той жа С. Шчарбакоў адзначаў, што ў 1620 годзе 32 працэнты жыхароў Койданава былі рамеснікамі — кавалямі, слесарамі, бондарамі, ганчарамі, шаўцамі, краўцамі, рэзнікамі (усяго каля 20 спецыяльнасцей). У Косаве ў першай палове XVII стагоддзя 24 працэнты насельнікаў рамеснічалі. У Скідалі, Смаргоні, Беліцы, Адэльску гэтыя лічбы складалі адпаведна 21, 20, 19 і 6 працэнтаў.
Славілася сваімі адмысловымі майстрамі Смаргонь: тут у першай палове XVII стагоддзя працавалі рамеснікі аж 24 спецыяльнасцей — ганчары, гарбары, гадзіншчыкі, кавалі, стальмахі, кушняры, краўцы, муляры, маляры, пекары, рымары, сталяры, ткачы, цесляры, шабельнікі, шаўцы, шкляры.
У некаторых прыватнаўласніцкіх мястэчках іх улацальнікі-магнаты ўзводзілі невялікія прамысловыя прадпрыемствы. Напрыклад, у Лебедзеве і Быстрыцы працавалі рудні, у Радашковічах дзейнічала васкабойня, у Волме — паперня. А ў Цяпіне, Іўі, Любчы, Бялынічах, Лоску, Заслаўі нават былі друкарні. Чашнікі ж былі адметныя тым, што тут будаваліся стругі — гандлёвыя судны.
Неад’емнай прыналежнасцю мястэчкаў з’яўляліся заезныя двары і корчмы. У некаторых з іх гэты промысел займаў амаль ці не цэнтральнае месца. Так, у Радашковічах на 96 дамоў былі 63 заездныя дамы і корчмы, у Лебедзеве гэтыя суадносіны складалі 149 і 48, Косаве — 79 і 26, Паставах — 42 і 29, Відзах — 25 і 15. Такая колькасць піцейных устаноў тлумачылася тым, што ў мястэчках, дзе быў развіты гандаль збожжам, выраблялася даволі шмат алкагольных напояў. Іх актыўнаму ўжыванню, безумоўна, спрыялі рэгулярныя таргі і кірмашы, што праходзілі ў мястэчках.
3 вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што местачковы гандаль трымаўся на яўрэях. Упершыню на Беларусі яны з’явіліся ў канцы XIV стагоддзя (дарэчы, адначасова з узнікненнем першых мястэчкаў). Прыкладна з другой паловы XVI стагоддзя яўрэі пачалі адыгрываць даволі значную ролю ў эканамічным
жыцці тагачаснага грамадства (на гэты час зноў жа нрыпадае беларускі местачковы бум).
Пасля таго як у канцы XVIII стагоддзя беларускія губерні ўвайшлі ў так званую мяжу аседласці яўрэяў, яны наогул сталі дамінаваць сярод местачковых насель нікаў і занялі вядучае месца ў гандлі і рамёствах. У 1863 годзе на Беларусі жыло 350 тысяч яўрэяў і большая іх частка — якраз у мястэчках. У некаторых з іх яўрэі складалі 50 і больш працэнтаў жыхароў.
У 1880 годзе ў Смалянах, напрыклад, жыло 2315 чалавек (1173 жанчыны і 1142 мужчыны). Крыху раней, у пачатку 1850-ых гадоў, у гэтым мястэчку налічвалася больш за 1000 яўрэяў-мужчын. Параўнанне гэтых лічбаў дае падставы меркаваць, што тагачасныя Смаляны з’яўляліся пераважна яўрэйскім паселішчам.
Перагартаем згаданую вышэй кнігу М. Без-Карніловіча. Як адзначае яе аўтар, з 800 насельнікаў Ушачаў сёмую частку складалі яўрэі. У Чашніках — «жыхары хрысціяне і яўрэі; апошнія пераважаюць колькасцю». Насельніцтва Асвеі — «хрысціяне і яўрэі». «Шклоў,— адзначае аўтар,— смела можна назваць яўрэйскім мястэчкам». У Чэрыкаве «яўрэяў мужчынскага полу 570 душ», у Крычаве іх — 710 душ. «Па колькасці яўрэяў,— працягвае М. Без-Карніловіч,— Дуброўну смела можна назваць яўрэйскім мястэчкам». У Любавічах яўрэяў-мужчын — болыл 600, у Бялынічах — больш 630, у Талачыне — каля 1000, а ў Краснаполлі — нават больш за 1000 душ.
М. Без-Карніловіч, як бы падсумоўваючы свае падлікі, называе яўрэяў «пануючым насельніцтвам» усіх мястэчкаў на Беларусі. Ён жа дае ім даволі ёмістую характарыстыку, якая і сёння выклікае інтарэс: «Прадпрымальныя, цікаўныя, праніклівыя. 3 першага позірку, з першых слоў зразумеюць, з кім маюць справу. Каб дасягнуць пажаданага, лічаць дазволенымі ўсе сродкі: прыніжаюцца, ліслівяць, просяць, падкупляюць, і рэдка не дасягаюць поспеху ў сваіх намерах. Наперад разлічваюць барышы, якія можа прынесці распачатая аперацыя; падлічаць расходы, і толькі тады возьмуцца за справу. На Беларусі ўвесь гандаль у іх руках... Вінныя водкупы, паштовыя станцыі, перавозы цераз рэкі ўтрымліваюць яўрэі; для іх ніякая праца не цяжкая, калі толькі ад яе прадбачаць для сябе ка-
7. Зак. 1177.
Былое мястэчка Жыровіцы (Слонімскі раё
рысць... Яўрэі, народ, які глыбока ведае нораў, схіль насці і звычкі людзей і ўмее карыстацца іх слабасцямі. Пазбягаюць утомнай працы: паміж імі знойдзеце многа краўцоў, шаўцоў, шапачнікаў, шкляроў, лудзілыпчыкаў, бляхароў, разносчыкаў, разьбяроў пячатак, залатых і сярэбраных спраў майстроў; рэдка сустрэнеце каваля, цесляра, пілыпчыка...».
3 некаторымі высновамі М. Без-Карніловіча можна не пагадзіцца, але многае ім падмечана вельмі дакладна.
У некаторых беларускіх мястэчках асобнымі абшчы намі — канцамі (ці пасадамі) жылі татары, якія пачалі сяліцца на Беларусі ў часы вялікага князя літоўскага Вітаўта. Татарскія абшчыны былі ў Клецку, Ляхавічах, Мядзелі, Міры, Слоніме, Відзах, Докшыцах, Смілаві чах, Уздзе, Капылі, Смалявічах, Іўі. У лепшыя часы татарскае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага дасягала 100 тысяч чалавек. Татары прынеслі на Беларусь рамёствы, звязаныя з конегадоўляй і авечкагадоўляй, а таксама высокуіо культуру агародніцтва, якім і сёння вызначаюцца іх нашчадкі, што жывуць, напрыклад, у былым мястэчку Іўі.
Яшчэ раз звернемся да ўспамінаў Сяргея Грахоўскага, які дакладна і маляўніча апісаў непаўторны местач ковы дух, каларыт местачковага побыту:
«Усё неабходнае чалавеку рабілася на месцы здат нымі майстрамі — стальмахамі, кавалямі, гарбарамі, шаўцамі, краўцамі і кажушнікамі, ткачамі і бляхарамі, мулярамі і малярамі, былі маслабойкі і воўначоскі, a якія мастакі жылі ў мястэчках!..
.. .Найбольшаю абразаю для майстра было слова тандэтнік — бракароб. Найвышэйшаю пахвалою — совесны чалавек...
У мястэчку было дзве-тры так званыя перапечкі. На досвітку яны пяклі белыя булкі, халы, абаранкі і пер нікі, і ўсё гарачанькае ў плеценых кашах, прыкрытых кужэльным уціральнікам або сурвэткаю, разносілі па мястэчку...
Усе местачкоўцы ведалі адзін аднаго, памяталі бацькоў і дзядоў, былі ў блізкім ці далёкім сваяцтве...
Кожнае мястэчка жыло сваімі непаўторнымі традыцыямі, сваім укладам, сваімі кепікамі, нязлоснымі байкамі пра дзікаватыя ўчынкі, а ў кожнага местачкоўца
была дасціпная мянушка, і яна пераходзіла з пакалення ў пакаленне. He існавала тады ніякіх анкет, ніхто ні на каго не пісаў характарыстыкі. Яны былі вусныя і безапеляцыйныя — сумленны чалавек або тандэтнік і паскуднік. Часам вярнуць добрую рэпутацыю і жыцця не хапала...»
На жаль, адрадзіць гэты местачковы дух сёння, бадай што, ужо немагіыма — на тое ёсць і аб’ектыўныя, і суб’ектыўныя прычыны. А вось вярнуць сённяшнім гарадскім пасёлкам (а іх на Беларусі звыш 90) і буйным вёскам накшталт Смалянаў іх спрадвечнае найменне — мястэчка і можна, і нават патрэбна. Яны ўсё ж такі наша гісторыя.
Дарэчы, 78 з 118 раённых цэнтраў Беларусі — былыя мястэчкі. I далёка не ўсе яны (нават да гэтай пары), як кажуць, цягнуць на гарады.
А я асабіста ганаруся тым, што нейкі сельсавецкі пісар (відаць, не тандэтнік, а летуценнік і «совесны чалавек») запісаў у маёй метрыцы (праз трынаццаць гадоў пасля згаданага на пачатку указа!), што месцам майго нараджэння з’яўляецца мястэчка Смаляны.
Ганаруся і тым, што мой дзед Васіль быў лешпым местачковым кавалём і, кажуць, мог давесці да ладу любы «механізм» — ад паляўнічай стрэльбы і швейнай машыны да калаўрота і гармоніка.
Таму і сёння я — местачковец...
ехлўдзвдкл нл кірмлш...
ецвярджаюць, што быў час, калі ўсе на свеце дарогі вялі ў Рым. He магу сказаць дакладна, ці ведалі аб гэтым мае землякі гадоў так 150—200 таму, але тое, што ўсе вуліцы ў Смалянах выводзілі рыхтык на Базарную плошчу, для кожнага жыхара старажытнага беларускага мястэчка з’яўлялася фактам відавочным. Ці ішоў ты па Аршанскай, ці шыбаваў па Віцебскай, ці шпацыраваў па Талачынскай, ці мясіў гразь па Ганышаўскай, ці макрэў спінаю, уздымаючыся па Замкавай,— вынік быў адзін: праз колькі часу трапляў на шырокі пляц, які і быў Базарнай плошчай.
Нельга сказаць, што ў Смалянах і тых, і крыху пазнейшых часоў не было другіх адметнасцей. Уладальнік Смалянаў тайны саветнік Аляксей Сямёнаў яіпчэ не паспеў прадаць на цэглу ўжо значна пашкоджаны, але пакуль што велічны замак, узведзены ў 1626 годзе князем Сямёнам Сангушкам-Ковельскім. Побач з самой плошчай радаваў вока адмысловымі архітэктурнымі формамі зафундаваны ў 1680 годзе князем Геранімам Сангушкам і яго жонкай княгіняй Канстанцыяй касцёл святой Марыі. На ўсю ваколіцу славілася сваімі цудоўнымі дванаццаццю апосталамі, намаляванымі ва ўвесь рост на блакітным купальным барабане, драўляная Спаса-Праабражэнская царква, якую, як казалі, пабудаваў князь Павел Сангушка ў 1792 годзе.
I ўсё ж такі асмелюся выказаць меркаванне, што і замкавыя муры, і касцёльныя шпілі, і царкоўныя купалы былі не болып чым прыгожым дапаўненнем да смалянскай Базарнай плошчы. Бо менавіта тут быў цэнтр местачковага жыцця, якраз гэты прасторны пляц
вызначаў яго паўсядзённы рытм і, галоўнае, тут час ад часу віравалі славутыя смалянскія кірмашы, самымі вядомымі з якіх лічыліся штогадовыя Крыжаўзвіжанскі, што праходзіў 14 верасня, і Мікалаеўскі, які збіраў навакольны люд 6 снежня.
Аб іх, беларускіх кірмашах, і пойдзе гаворка...
«Пераважаючай формай таварнага абмену ў Бела русі на працягу першай паловы XIX ст. быў кірмашовы гандаль. Кірмашы існавалі ва ўсіх беларускіх гарадах і ў значнай частцы мястэчкаў. На местачковых кірмашах сяляне бліжэйшых вёсак вялі гандаль збожжам, жывёлай, птушкай, сырымі скурамі, іпчацінай, ільном, пянькой, палатном, мёдам, воскам і іншымі прадуктамі, а таксама прадметамі сельскага і местачковага рамяства. Значная частка тавараў скуплялася прыезджымі скупшчыкамі і адпраўлялася на прыстані, у гарады для аптовага гандлю».
Гэтыя радкі з досыць даўняй ужо, выдадзенай у 1969 годзе кнігі Яфрэма Карнейчыка, коратка, але дастаткова ёміста вызначаюць сутнасць беларускага кірмашовага гандлю. Але, натуральна, паўстае пытанне аб значэнні слова «кірмаш» і шырока вядомых яго сінонімаў — «базар», «ярмарка», «рынак».
Як сведчаць даследчыкі, найбольш раннім абазначэннем месцаў, дзе вёўся гандаль, было не пазначанае ў нашым пераліку слова «торг». Недзе ў XV стагоддзі праз Полыпчу на Беларусь трапіла нямецкае слова «рынак». Менавіта яно паступова выцесніла з шырокага ўжытку паняцце «торг».
Прыкладна ў гэты ж час да нас трапіў яшчэ адзін германізм такога ж кшталту — слова «ярмарка» (або, як гаварылі ў тыя часы, «ярмарок»). Якраз у XV стагоддзі ў Вялікім княстве Літоўскім пачалі праводзіцца вялікія святочныя таргі, якія суправаджаліся народным гуляннем. Мерапрыемства гэтае, запазычанае ў немцаў, натуральна, атрымала і нямецкае абазначэнне, якое хутка трывала ўвайшло ў мову не толькі беларусаў, але і ўкраінцаў і маскавітаў. Доктар філалагічных навук Аляксандр Булыка ў свой час выказаў меркаванне, што першым пісьмовым дакументам, дзе згадваецца слова «ярмарка» і раскрываецца яго сутнасць, з’яўляецца прывілей на магдэбургскае права, які вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч надаў у 1498 годзе По-
Аляксандр Казіміравіч
лацку. «Дозволяем теж тому месту первореченному,— гаварылася ў дакуменце,— трожды до году ярмарок держатн ку пожнтку нх, подлуг нншых мест обычая: первьш ярмарок на Светого Якуба день, а другнн на креіценье, а третнн по Велнцеднн у тындзень; а кождьш ярмарок маеть стоятн две неделн».
Але слова «ярмарка» так і не замацавалася ў лексіцы беларусаў (у рускай мове яно, дарэчы, атрымала сталую прапіску) і ў XVII стагоддзі амаль што поўнасцю выйшла з шырокага ўжытку, саступіўшы першынство нямецкаму ж слову «кірмаш» (kirmes), якое стала абазначаць святочна абстаўлены перыядычны гандаль, пры-
меркаваны да пэўнага храмавага свята, або, як гаварылі на Беларусі, фэсту.
He падумайце, што мы забыліся на названае першым у нашым пераліку слова «базар». Гэты цюркізм трапіў на Беларусь з рускай мовы, якая папоўнілася гэтым паняццем пасля заваявання тамтэйшых земляў татараманголамі. Тым не менш, па-за межамі беларускіх Падзвіння і Падняпроўя слова «базар» шырокага распаўсюджвання не атрымала, бо на большай частцы Беларусі ўжо стала замацавалася прыйшоўшае з захаду слова «рынак», якое, як ужо было адзначана вышэй, з цягам часу было заменена паняццем «кірмаш».
Чужароднасць слова «базар» у лексіцы нашых продкаў пацвярджаецца, напрыклад, тым, што яго ўжыванне пакуль што не зафіксавана ў старабеларускіх пісьмовых крыніцах. Сённяшняе ж яго панаванне ў сучаснай беларускай лексіцы трэба, хутчэй за ўсё, разглядаць як вынік шматгадовай настойлівай русіфікацыі нашага краю...
Але пакінем мовазнаўчыя развагі і вернемся на наш беларускі кірмаш...
Каб атрымаць найбольш яскравае ўяўленне аб беларускім кірмашы як з’яве, лепш за ўсё перанесціся ў Зэльву канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. На гэты час прыходзіцца найбольшы росквіт тутэйшага кірмаша, што, як лічаць даследчыкі, з’яўляўся унікальным па тым часе гандлёвым мерапрыемствам. 26 ліпеня ў Зэльве штогод пачынаўся знакаміты Анненскі кфмаш (у гонар храмавага свята святой Ганны), які доўжыўся амаль месяц. Зэльвенскі кірмаш па ўсіх параметрах не меў сабе роўных на Беларусі. Як пісаў ужо згаданы Яфрэм Карнейчык, «па абаротах і велічыні гандлёвых сувязей зэльвенскі кірмаш выходзіў за межы ўнутры-губернскага мясцовага рынку; ён з’яўляўся на працягу рада дзесяцігоддзяў важнейшым камерцыйным цэнтрам усяго Паўночна-Заходняга краю Расіі».
Але і гэта сведчанне не дае поўнай характарыстыкі таго, што адбывалася ў гэтым невялікім мястэчку Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні паўтара стагоддзя таму. Некаторыя даследчыкі меркавалі, што тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знака-
мітым лейпцыгскім. Каб гэтае меркаванне не падалося галаслоўным, звернемся да лічбаў і фактаў...
Так, архіўныя крыніцы 1840 года сведчаць, што на тагачасны Зэльвенскі кірмаш было прывезена тавараў на 584,4 тысячы рублёў. Павел Баброўскі, вядомы гісторык і этноіраф, аўтар выдадзенай у 1860 годзе працы «Несколько слов о Зельвенской ярмарке», паведамляў, што ў канцы 50-ых гадоў XIX стагоддзя гэта сума дасягала двух мільёнаў рублёў. Наўрад ці такая лічба пакажацца нейкім перабольшаннем, калі вы даведаецеся, што на Зэльвенскі кірмаш лічылі за гонар патрапіць купцы не толькі з Беларусі і Літвы, але і гандлёвыя людзі з Масквы і Пецярбурга, Варшавы і Рыгі, з Смаленскай, Калужскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай, Кіеўскай, Палтаўскай, Валынскай, Чарнігаўскай губерняў, з Прусіі. У гірацы «Матерпалы для географнн н статмстнкн Росснн. Гродненская губерння» Павел Баброўскі паведамляе, што за 1857—1859 гады Зэльвенскі кірмаш наведалі купцы з 20 расійскіх губерняў, якія прывезлі сюды тавараў на 2 038 865 руолёў.
Давайце разам з вамі пройдземся па гандлёвых радах Зэльвенскага кірмаша, кінем вокам на прывезеныя сюды тавары...
Кіпіць, віруе кірмаш... I ёсць тут усё, што толькі пажадае душа. Барадатыя маскавіты і ніжагародцы прапаноўваюць футра, жалеза, шкло. Вясёлыя віславусыя хахлы і смуглявыя балканскія купцы запрашаюць купіць віно, бакалею, хлеб, тытунь, чай. Паважныя прыбалты гандлююць селядцамі, соллю, тканінай... На кірмашы многа коней: у продажы іх заўзята сапернічаюць паміж сабой расіяне і ўкраінцы. Дарэчы, конскі гандаль у Зэльве — адмысловы. Як сведчаць дакументы, бывалі гады, калі на кірмашы іх прадавалі па некалькі тысяч...
Завяршаючы аповяд аб Зэльвенскім кірмашы, трэба заўважыць, што, як адзначае Адам Кіркор у «Жывапіснай Расіі», Ваўкавыскі павет, дзе знаходзілася Зэльва, «...яшчэ нядаўна славіўся на ўсю Літву сваімі кірмашамі».
He паспяваў адвіраваць Зэльвенскі кірмаш, як ужо 15 жніўня пачынаўся кірмаш у суседняй Свіслачы. Купцы, якім не надта пашчасціла ў Зэльве, маглі тут пап-
8. Зак. 1177.
равіць свае справы. Праўда, тутэйшы кірмаш не ў якіх адносінах нельга было параўнаць з Зэльвенскім.
У першай палове XIX стагоддзя шырока быў вядомы і кантрактавы кірмаш у Мінску. Галоўнай яго адметнасцю было тое, што гандаль праходзіў туг у форме заключэння камерцыйных кантрактаў і дагавораў на аптовую куплю-продаж, прычым у буйных памерах. Аб гэтым сведчаць лічбы, прыведзеныя вядомым статыстам I. Зяленскім у кнізе «Мннская губерння» (1864). Прааналізаваўшы памер казённых пошлінаў, сабраных на Мінскім кантрактавым кірмашы ў 1818 годзе, ён выказвае меркаванне, што такую суму (70 040 рублёў) можна было сабраць з кантрактаў і дагавораў на больш чым 14 мільёнаў рублёў. Наўрад ці такая сума выкліча здзіўленне, калі мы даведаемся, што на той час тавары ў Мінск прывозілі з Вільні і Варшавы, Кёнігсберга і Данцыга, Масквы і Казані, Ніжняга Ноўгарада і Кіева.
У 50-ых гадах XIX стагоддзя Мінск стаў буйнейшым на Беларусі цэнтрам аптовага гандлю. Вядомы этнограф Павел Шпілеўскі ў кнізе «Путешествне по Полесью н Белорусскому краю» (1858) не без падстаў называў тагачасны Мінск гандлёвай «сталіцай Беларусі».
Працягваючы падарожжа па беларускіх кірмашах, зазірнем на колькі часу ў старажытны Нясвіж. Як адзначае Яфрэм Карнейчык, «размешчаны на перакрыжаванні дзвюх гандлёвых дарог — Масква—Мінск—Вар шава і гужавага шляху з Палесся ў Прыбалтыку, a таксама паблізу ад прыстаняў верхняга Нёмана, Нясвіж у 40—50 гадах (XIX стагоддзя.— С. А.) стаў важным пунктам кірмашовага гандлю для цэнтральнай і паўднёвай паласы Беларусі». Гэтую выснову сучаснага даследчыка пацвярджае і Павел Шпілеўскі, які пісаў у згаданай ужо кнізе, што «нясвіжскі кірмаш для Беларускага краю — амаль тое ж, што ніжагародскі (найбуйнейшы па тым часе ў Расіі.— С. А.) для вялікарускіх губерняў». Дакументы сведчаць, што на кірмаш у Нясвіжы прыязджалі купцы не толькі з усіх гарадоў і буйных мястэчкаў паўднёвай Беларусі, але і з Мінска, Брэста, Гродна, Вільні, Кіева, Варшавы, з многіх гарадоў цэнтральнай Расіі.
На той жа час буйным цэнтрам кірмашовага гандлю быў Гомель. Адам Кіркор адзначыў у «Жывапіснай
Расіі», што ў гэтым горадзе праводзіцца «тры кірмашы ў год: на Новы год, у Духаў дзень і Узвіжанне крыжа>. Гэтыя кірмашы «прыцягваюць многа іншагародніх купцоў, асабліва з Масквы, Тулы і другіх месцаў». Гомель у сярэдзіне XIX стагоддзя стаў свайго роду перавалачнай базай у гандлі паміж Беларуссю і Украінай. Як адзначаў Павел Шпілеўскі, у 1858 годзе на гомельскі кірмаш было прывезена тавараў на 1 050 000 рублёў.
Нельга не сказаць колькі слоў і аб такім буйным гандлёвым цэнтры таго часу, як Шклоў, куды, як адзначаў Адам Кіркор, «на кірмашы... з’язджаліся купцы з Пецярбурга, Масквы і Ніжняга Ноўгарада». 3 даследавання М. Раеўскага «Западный район экспеднцнн по нзученню хлебной торговлн п пронзводнтельностн Росснн» (1876) вынікае, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя Шклоў быў «кармільцам» Падняпроўя і Падзвіння. А. Дэмбавецкі ў «Опыте опнсання Могнлёвской губершш» (1884) адзначае, што да 50-ых гадоў XIX стагоддзя Шклоў быў «адным з найбольш гандлёвых месцаў Расіі», на кірмашах якога можна было набыць украінскую пшаніцу, крымскую соль, муку, жалеза, фарфоравы і фаянсавы посуд, тэкстыль. Падчас росквіту шклоўскага гандлю (1840—1850) гадавы абарот мясцовых кірмашоў, паводле А. Дэмбавецкага, дасягаў 50 мільёнаў рублёў.
Ведучы размову аб беларускіх кірмашах сярэдзіны XIX стагоддзя, трэба адзначыць, што ўжо ў той час яны вызначаліся, так бы мовіць, па сваёй спецыялізацыі. Так, у Мсціславе можна было набыць пяньку і скуры, у Пінску — сырыя і вырабленыя скуры, шчаціну, воск, мёд, сметанковае масла і алей, у Мазыры — жывёлу і коней, у Слоніме — збожжа і лес, у Пружанах — адмысловую гарэлку. Знакаміты Зэльвенскі кірмаш славіўся сукном з Альбярцінскай, Слонімскай, Ваўкавыскай і Косаўскай фабрык. У Хальчы бойка гандлявалі сукном з Клімавіцкай фабрыкі. Мерач была вядомым цэнтрам гандлю грыбамі.
Варта зазначыць і тое, што буйных кірмашоў на Беларусі было не так ужо і многа. Акрамя ўжо згаданых зэльвенскіх, свіслацкіх, гомельскіх, нясвіжскіх, мінскіх, шклоўскіх, можна назваць буйныя кірмашы ў Асвеі, Бешанковічах, Пінску, Стоўбцах, Любавічах. Апісваючы Літоўскае і Беларускае Палессе, Адам Кіркор
Кірмаш у Шклове. Пачатак XX
палічыў патрэбяым згадаць аб кірмашах у Жыровіцах, Міры. Мазьгры, Давыд-Гарадку, Капаткевічах, Горвалі, Суражы, Смалянах, Лядах, Мсціславе, Журавічах, Ветцы.
3 справаздачы міністра ўнутраных спраў Расіі за 1856 год вынікае, што на той час у Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай і Мінскай губернях налічваўся 351 кірмаш з прывозам тавараў на 7,4 мільёна рублёў. Вызначаліся па тым часе кірмашы ў Зэльве, Бешанковічах і Любавічах (адпаведна 721, 664 і 500 тысяч рублёў). Яшчэ 15 кірмашоў мелі прывазнога тавару больш чым на 10 тысяч рублёў. Але, як адзначаў у сваёй «Гісторыі Беларусі» Мітрафан Доўнар-Запольскі, «велізарная колькасць з іх была вельмі нязначная».
Некаторыя мястэчкі яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай атрымалі права праводзіць штогадовыя кірмашы, якія звычайна прымяркоўваліся да таго ці іншага рэлігійнага свята. Так, у «Актах Віленскай археаграфічнай камісіі» прыводзіцца дакумент, з якога вынікае, што ва ўжо згаданых Жыровіцах кфмашы нраводзіліся «...месяца сентебра осмого дня, в суботу... на день нароженья Панны Марьш (Багародзіцы.— С. А.)». Буйныя конскія кірмашы ў Міры адбываліся ў дні святога Мікалая — 9 мая і 6 снежня.
Кірмашы адыгрывалі настолькі важную ролю ў эканамічным жыцці той ці іншай мясцовасці, што некаторыя магяаты на дзень іх правядзення нават вызвалялі сваіх сялян ад абавязковай паншчыны. Так, сяляне маёнтка Ражанка ў пачатку XVIII стагоддзя кожны тыдзень у аўторак мелі вольны дзень для гандлю.
Найболыпага росквіту местачковыя кірмашы дасягнулі ў перыяд паміж сярэдзінай XVIII і сярэдзінай XIX стагоддзя. Менавіта ў беларускіх мястэчках адбываліся самыя буйныя з іх на Беларусі (Зэльва, Бешанковічы, Любавічы). Але не менш бойкі гандаль, так бы мовіць, мясцовага, a то і рэгіянальнага значэння ішоў і ў другіх мястэчках. Далёка славіліся кірмашы, што наладжваліся ў Расонах, Валынцах, Петрыкаве. Па два кірмашы ў год адбывалася ў Астроўне, Ушачах, Дуброўне, Высокім. Тры разы на год зоіраўся вакольны люд на кірмашы ў Лядах і Чачэрску. У 1786 годзе атрымаў права на штогадовыя кірмашы, якія хутка сталі шырока вядомымі, Сапоцкін. Прыкладна ў гэты ж час набылі
вядомасць кірмашы ў Глыбокім і Відзах, Чашніках і Геранёнах, Ліпнішках і Івянцы. А ў Жлобіне, які на той час таксама меў статус мястэчка, акрамя штотыднёвых таргоў, аж чатыры разы на год праводзіліся адмысловыя кірмашы, на якіх можна было набыць ці не лепшыя на Беларусі кажухі...
Што ж уяўляла сабой беларускае мястэчка як цэнтр гандлю? Зазірнем на хвілінку хаця б у Скрыгалаў, «беднае мястэчка», як ахарактарызаваў яго ў «Жывапіснай Расіі» Адам Кіркор. Дык вось, гэта «беднае» надпрыпяцкае мястэчка мела ў канцы XIX стагоддзя 102 двары і больш 600 жыхароў. Кожны тыдзень тут праводзіліся таргі, а згодна прывілея Станіслава-Аўгуста ад 28 мая 1782 года 9 мая і 6 снежня тут штогод адбываліся кірмашы. «Беднае мястэчка» кожны год адпраўляла з мясцовай прыстані каля 500 тысяч пудоў (каб было больш зразумела — 8000 тон) грузаў.
«Нязначным мястэчкам, з кірмашамі» назваў Адам Кіркор і Смаляны, якія гэты статус атрымалі ў 1678 годзе. 3 дакументаў вядома, што ўжо ў XVIII стагоддзі на згаданай у пачатку нашага аповяда Базарнай плошчы меліся гандлёвыя рады і важніца. У 1742 годзе на ёй узвялі драўляную ратушу.
Цікава, што ў «нязначным», на думку Кіркора, мястэчку, у 1880 годзе, як сведчыць А. Дэмбавецкі, было 2315 жыхароў, 252 драўляныя хаты, 55 крамаў, чатыры царквы, касцёл, сінагога, бальніца, аптэка, працавалі цагельны завод, сыраварня, была сажалка плошчай у 22 дзесяціны, дзе развадзілі карпаў. Смаляны на ўсю ваколіцу славіліся сваімі майстрамі-меднікамі.
Такіх «нязначных» і «бедных», з пункту гледжання Адама Кіркора, мястэчкаў на Беларусі, відаць, было шмат і менавіта яны, на наш погляд, былі для нашага краю тыповымі і вызначалі яго, так бы мовіць, гандлёвае аблічча. Сюды, аддаючы належнае зэльвенскім і любавіцкім кірмашам, не грэбавалі прыязджаць купцы з буйных па тым часе беларускіх гарадоў. Напрыклад, магілёўскія купцы былі пастаяннымі наведвальнікамі таргоўікірмашоўу Бабры, Копысі, Шклове, Смалянах, Талачыне, Прапойску, Чачэрску. Полацкія і віцебскія гандляры скупалі пяньку і воск у Чашніках і Капцэвічах, а потым адпраўлялі іх на экспарт.
Ды і самі местачкоўцы вялі досыць актыўны замеж-
ны гандаль, росквіт якога прыходзіцца на XVI—XVII стагоддзі. Дакументальна засведчана, што, напрыклад, у 1605 годзе мешчанін Гаўрыла Шамбялевіч з Беліцы вывез у Крулевец (Кёнігсберг) 100 локцяў (амаль 700 метраў) палатна, 15 мяхоў попелу, 8 бочак ільнянога семя і 8 «барылак» (бочачак) лою. Полацкія мытнікі ў 1616 годзе зарэгістравалі 205 гандлёвых суднаў з 14 беларускіх мястэчкаў, якія трымалі курс на Рыгу. Паспяхова вялі гандлёвыя справы мяшчане з мястэчкаў Мікалаеўшчына, Ігумен, якія адпраўлялі па Нёмане лой, воск, пяньку, проса, ільняное і канаплянае семя, скуры, попел. 3 Прусіі яны прывозілі на мясцовыя кірмашы селядцы, соль, волава, шкло.
Варта зазначыць, што высокія пошліны, якія дзяржава ўводзіла на экспарт і імпарт тавараў, прыводзілі да таго, што гандляры з памежных мястэчкаў не грэбавалі і кантрабандай. Нашы прадпрымальныя продкі ўжо ў канцы XVIII стагоддзя навучыліся па-майстэрску мінаць мытні ў Віцебску, Суражы, Полацку, Дзісне і бяспошлінна прадавалі замежныя тавары на мясцовых кірмашах. Асноўныя шляхі кантрабанднага гандлю, напрыклад, з Расіі ў Прыбалтыку праходзілі праз беларускія мястэчкі Асвея і Юхновічы.
У ліпені 1765 года быў складзены цікавы дакумент пад назвай «Апісанне гандлёвых шляхоў, кірмашоў і тавараў, якія правозяць кантрабандай з-за мяжы ў Полацкім ваяводстве ў Аршанскім павеце». У «Апісанні...» згаданы кантрабандысты, якія, мінаючы мытню ў Лядах (дзе, нагадаем, праходзілі тры значныя кірмашы), «...без уплаты ў казну перавозяць тавары ў в. Гусіна, а потым транспарціруюць па Дняпры да г. Дуброўны. Там жа гусінскі арандатар скупае ў Аршанскім і Віцебскім паветах гарэлку ў бочках па некалькі тысяч, якія ноччу прадае маскавітам, за адну ноч 7 і болей бочак гарэлкі. Казне ж ад гэтага ён нічога не плаціць...»,
Дзяржаўная казна, відаць, на самой справе многа страчвала ад кантрабанднага гандлю. Найбольш прадбачлівыя дзяржаўныя дзеячы гэта добра разумелі і спрабавалі змагацца з ім, у тым ліку і дастаткова прагрэсіўнымі метадамі. Так, яшчэ ў 1570 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст усталяваў у памежным з Масковіяй мястэчку Сураж «...бяспош-
Так выглядае сёння Базарная плошча ў Смалян На заднім плане — руіны касцёла Свя
лінныя для прыезджых купцоў кірмашы, паменшыў пошліну з солі і воску».
Апошні ўзлёт кірмашовага гандлю прыходзіцца на 50-ыя гады XIX стагоддзя, калі колькасць кірмашоў на Беларусі дасягала трох з паловай сотняў у год. Крызіс яго (які, дарэчы, не датычыцца гандлю наогул) звязаны з развіццём так званага крамнага гандлю прамысловымі таварамі. Калі, напрыклад, у Мінску ў 1833 годзе было ‘263 крамы, то ў 1860 годзе іх налічвалася ўжо 600. Колькасць крамаў у Віцебску з 1825 па 1859 год вырасла з 135 да 340, а ў Магілёве — адпаведна з 260 да 620.
Сфера гандлёвага ўплыву кірмашоў (як дробных, так і буйных) паступова змяншалася. Звычайна яна ахоплівала вёскі, што знаходзіліся ў радыусе 15—20 вёрстаў ад таго ці іншага мястэчка. Местачковыя кірмашы набывалі ўсё болыл выразны мясцовы характар. На іх часцей за ўсё гандлявалі сельскагаспадарчымі прадуктамі і выраоамі сялянскіх промыслаў. Тут можна было набыць косы, сярпы, гліняны посуд, розную бакалею.
Ураджэнец вялікага палескага мястэчка Нобель (былы Пінскі павет, цяпер — украінская тэрыторыя), вядомы беларускі літаратар Сяргей Грахоўскі ў артыкуле, надрукаваным у другім нумары часопіса «Полымя» за 1992 год, вельмі падрабязна акрэсліў «таварны асартымент» нобельскіх кірмашоў і мясцовых крамаў. На кірмашы можна было набыць «...гаршкі, глякі, збанкі, гарлачы, спарышы, макатры, дзежкі і даёнкі, цэбры і ражкі, біклагі і бочачкі». А вось у крамах местачкоўцы і сяляне з навакольных вёсак разжываліся так званым крамам, або «чырвоным таварам». Тут яны куплялі «...фабрычныя тканіны, газу, дзёгаць, каломазь, соль, цвікі, селядцы, цукар, голкі, каснікі, гузікі, косы, паласавое жалеза на шыны для воза, чыгункі, патэльні, халву і цукеркі, юшкі і дзверцы для грубак, парцяную і суконную фарбы».
Кірмашовы гандаль нейкі час існаваў і пры савецкай уладзе, ды гэта ўжо было, як кажуць, зусім не тое. Але як бы там ні было, смалянскія кірмашы нават сярэдзіны 50-ых гадоў ужо нашага стагоддзя з’яўляюцца адным з найярчэйшых успамінаў майго дзяцінства. Заўзятая барацьба савецкіх і партыйных уладаў з прыватным
рамеснікам і, натуральна, з прыватным гандляром прывяла да іх «знішчэння як класа» і знікнення кірмашоў як сацыяльнай і эканамічнай з’явы.
Што ж засталося? Хіба што радкі вядомай байкі Кавдрата Краігівы. Памятаеце?.. «Ехаў дзедка на KipMam, з ім на возе баба...»
Можна, зразумела, суцяшаць сябе тым, што местачковыя кірмашы, як і самі мястэчкі, скасаваныя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1838 годзе, зніклі натуральным чынам, памерлі, так бы мовіць, сваёй смерцю. Але, упэўнены, што настальгія па тых вірлівых, вясёлых, адмысловых кірмашах, многія з якіх нарадзіліся яшчэ пры вялікіх літоўскіх князях, квітнелі пры польскіх каралях і расійскіх царах і адыйшлі ў нябыт пры так і не дабудаваным сацыялізме, вярэдзіць не толькі маю душу. Што ні кажыце, а пераўтвораныя ў «барахолкі» гарадскія плошчы і стадыёны і застаўленыя «камкамі» тратуары — гэта не КІРМАШ...
ПЛНСКЛЯ ЗАБАВА
^^осень 1780 года ў Гродна была надзвычай цёплай, Ка ў апошнія дні бабінага лета надвор’е стаяла і ЛЛзусім летняе. Гараджане радаваліся гэтым нечаканым лагодным дзянькам, але кожны разумеў — усё гэта ненадоўга...
У адзін з такіх пагодлівых дзён Гродна пакідаў чалавек. Было яму пад пяцьдзесят, але тыя, хто не ведаў яго, маглі б, каб іх спыталі, даць яму намнога болып — настолькі змучаным, счарнелым быў яго твар і цяжкой, зусім старэчай — павольная хада. Чалавек, апрануты ў брудныя лахманы, босы, панура плёўся па пыльнай вуліцы, стомлена абапіраючыся на жабрацкі кій. Сустрэчныя праводзілі яго позіркамі, і розныя пачуцці адбіваліся ў іх: звьвіайная абывацельская цікаўнасць, спачуванне, тупая абыякавасць (колькі іх, такіх вось брудных жабракоў, бадзяецца па гродзенскіх вуліцах...). Але былі і такія, у чыіх позірках гарэла зларадства, а некаторыя нават плявалі чалавеку ўслед, абразліва лаяліся, здзекліва свісталі. Таму чалавеку, нягледзячы на лагодны сонечны дзень, было холадна і тужліва...
Звалі чалавека Антоній Тызенгаўз. Ён быў кавалерам ордэна Святога Станіслава, меў графскі тытул, займаў некалі высокія пасады канюшага літоўскага, падскарбія надворнага літоўскага, гродзенскага старосты, упраўляючага каралеўскімі эканоміямі, пра якога праз сто гадоў Адам Кіркор у сваёй «Жывапіснай Расіі» напіша наступнае: «Да ліку выдатнейшых дзеячоў царавання Станіслава-Аўгуста належыць Антоній Тызенгаўз, вялікі падскарбі літоўскі ... інтрыгі, зайздрасць,
а асабліва бесхарактарнасць караля, загубілі Тызенгаўза, і ўсе яго пачынанні не маглі прынесці плёну...».
А яшчэ граф і жабрак у адной асобе быў вялікім летуценнікам. Можа, якраз таму пройдзе болып за два стагоддзі з той цёплай і адначасова халоднай восені — і яго імем назавуць адну з цэнтральных плошчаў Гродна...
Прычынай жа таго. што ён пакідаў горад, кіруіочыся ў езуіцкі кляштар, былі гародзенскія каралеўскія мануфактуры...
Але перш чым прадоўжыць наш аповяд пра Антонія Тызенгаўза і яго горкі лёс, зробім даволі падрабязны экскурс у мінулае, зазфнем туды крыху далей, скажам, у 1635 год, калі ў мястэчку Урэчча (цяпер гэта гарадскі пасёлак у Любанскім раёне), якое на той час належала Радзівілам, была заснавана гута, па-другому шкляная мануфактура, бадай ці не першае прадпрыемства такога кшталту на Беларусі.
Гэта прадпрыемства, якое праіснавала да 1846 года, пастаўляла на мясцовы і замежны рынак аконнае шкло, хрусталёвыя і звычайныя люстры, разнастайны посуд, каляровае шкло. У гісторыю Урэцкай шкляной мануфактуры ўвайшоў такі факт: калі ў 1707 годзе, падчас Паўночнай вайны, расійскі цар Пётр I наведаў суседні Слуцк, шкладувы з Урэчча адлілі цудоўны шкляны келіх з яго ініцыяламі. Келіх быў урачыста ўручаны Пятру Аляксеевічу, і цар быў прыемна здзіўлены высокім майстэрствам беларускіх майстроў.
У 1738 годзе адбылася карэнная рэканструкцыя Урэцкай шкляной мануфактуры. Фактьгчна тут быў пабудаваны новы завод «на ўзор фабрыкі каралеўскай Саксонскай і Фрыдрыхштацкай». Вядома, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя толькі люстэркаў ва Урэччы выраблялася на 25 000 злотых. На думку аўтарыгэтных спецыялістаў Кракаўскай акадэміі мастацтваў, шкляныя вырабы гэтага прадпрыемства былі аднымі з лепшых у краіне і ні ў чым не саступалі самым якасным еўрапейскім узорам.
Дык што ж такое мануфактура? Гэта назва паходзіць ад лацінскіх слоў manus — рука і factlira — выраб і ў слоўніку тлумачыцца як «форма прамысловай вытворчасці, характэрным для якой з’яўляецца выкарыстанне ручных прылад і падзел працы». З’яўленне nep-
Беларуская шкляная мануфактура (гута) XVIII ст.
шых мануфактур на Беларусі (першая палова XVIII стагоддзя) самым цесным чынам звязана з мястэчкамі. Яно і не дзіўна, бо менавіта мястэчкі, у тым ліку і магнацкія, былі асяродкам высокага развіцця рамяства самага рознага кшталту. Такія прадпрыемствы ў навуковым асяроддзі атрымалі назву вотчынных мануфактур. Некаторыя з іх былі даволі буйныя (іх нават называлі заводамі), а прадукцыя — шырока вядомая далёка ад месцаў вытворчасці. Напрыклад, фарфоравы «завод» у Свержані, Налібоцкая
шкляная мануфактура Радзівілаў. Апошняя пачала працаваць у вёсцы Налібакі ў 1717 годзе (па суседству, у Янкавічах, дзейнічаў яе шліфавальны цэх) і выпускала прадукцыю больш ста найменняў — посуд, люстры, люстэркі, падсвечнікі, жырандолі, кандэлябры з каляровага і бясколернага шкла, хрусталю. У 1776 годзе тут працавала звыш 100 рабочых.
Наогул, Беларусь славілася якраз шкляной вытвор часцю. Акрамя згаданых вышэй Урэцкай і Налібоцкай мануфактур, шырокую вядомасць атрымалі шкляныя заводы ў Крычаве, графа Яна Салагуба ў мястэчку Ілья і гетмана Масальскага ў маёнтку Мыш Наваградскага павета.
Сярод іншых вотчынных мануфактур сваімі памерамі і аб’ёмамі вытворчасці вылучаліся жалезаробчы завод графа Іяхіма Храптовіча ў маёнтку Вішнева Ашмянскага павета, суконная фабрыка Бярновіча ў мястэчку Бабоўня і такое ж прадпрыемства ў вёсцы Падласосня, якое належала Нясвіжскаму бернардзінскаму кляштару. У Ружанах працавалі суконная і палатняная фабрыкі, якія належалі князям Сапегам. Даволі буйным прадпрыемствам быў фаянсавы завод князя Міхала Казіміра Агінскага ў Целяханах.
Але асобнай, яркай старонкай у гісторыю беларускай прамысловасці ўвайшла дзейнасць Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, вядомай яшчэ як Слуцкая персіярня.
Належала яна Радзівілам, якія блізу 1760 года ўзбуйнілі сваё прадпрыемства, далучыўшы да яго такую ж мануфактуру, што дзейнічала ў прыгарадзе Нясвіжа — Альбе. Слуцкія паясы з самага пачатку іх вытворчасці карысталіся вялікім попытам, але росквіт мануфактуры звязаны з імем Яна (Аванеса) Маджарскага (Маджаранца) — армянскага майстра-ткача, які нарадзіўся ў Стамбуле (па іншых звестках, у Венгрыі). У часы, калі з’явілася мануфактура ў Слуцку, ён ужо ткаў залатыя паясы ў Станіславе (цяпер Івана-Франкоўск) і быў адмысловым майстрам сваёй справы, вядомым не толькі на Украіне. Менавіта яго Міхал Казімір Радзівіл і запрасіў у 1758 годзе спачатку ў Нясвіж, a потым у Слуцк кіраваць мануфактурай. Ян Маджарскі прывёз у Слуцк вопытных майстроў з Турцыі (вельмі верагодна, што якраз тады мануфактура і стала назы-
вацца персіярняй; відаць, для тагачасных случан Турцыя і Персія былі паняццямі амаль тоеснымі), якія перадалі сваё майстэрства ручнога шаўкаткацтва мясцовым рамеснікам, тым самым багдановічаўскім «слуцкім ткачыхам». Хаця, як вядома, найбольш знакамітымі майстрамі з беларусаў былі слуцкія ткачы — Хаецкі, Гадоўскі, Баранцэвіч, Барсук, Капчыла, Лойка, Канановіч. Больш таго, «слуцкія ткачыхі», як лічаць некаторыя даследчыкі,— прыгожая фантазія або проста памылка Багдановіча. «Залатыя паясы» ткалі выключна мужчыны.
Шаўковыя слуцкія паясы праславілі беларускіх майстроў на ўсю Еўропу. На доўгія дзесяцігоддзі яны сталі своеасаблівым сімвалам Беларусі. I сёння слуцкія паясы (у якасці экспанатаў) з’яўляюцца гордасцю музеяў Лондана, Ныо-Йорка, Парыжа, Амстэрдама, Варшавы, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Вільні, Львова (на Беларусі іх, на жаль, вельмі мала). I ў гэтым няма нічога дзіўнага. Арыгінальны залататканы слуцкі шаўковы пояс — сапраўдны мастацкі шэдэўр. ,3а год вопытны майстар звычайна вырабляў не больш васьмі паясоў з залатых і сярэбраных нітак на шаўковай аснове. Здаралася, што над асобнымі, найбольш адмысловымі паясамі прыходзілася працаваць больш за паўгода. На тое ёсць прычыны: некаторыя з іх дасягалі болып чым двухмятровай даўжыні і мелі шырыню да сарака сантыметраў. Да таго ж адзін выраб вельмі рэдка паўтараў другі — кожны з іх быў арыгінальным экзэмплярам.
Справу Яна Маджарскага атрымаў у спадчыну яго сын Лявон, які з 1777 па 1807 год арандаваў мануфактуру і зрабіў яе буйным прадпрыемствам. У 1793 годзе тут працавала 60 ткачоў, мелася 28 станкоў. На персіярні выраблялася да 200 паясоў у год, у яе асартыменце да таго ж былі шаўковыя пакрывалы, махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габелены, дываны, спецыяльныя тканіны для літургічнага ўжытку.
3 далучэннем Беларусі да Расійскай імперыі Слуцкая мануфактура паступова прыходзіла ў заняпад. У 1828 годзе на персіярні ўжо былі толькі адзін станок і два майстры, якія ткалі некалі знакамітыя паясы, а ў 1844 годзе мануфактура перастала існаваць...
Завяршаючы аповяд пра знакамітую персіярню, трэба адзначыць, што паясы, падобныя да слуцкіх, выраб лялі таксама на мануфактурах у Нясвіжы, Гародні, Ружанах.
Адной са старэйшых беларускіх мануфактур была і Маларыцкая металургічная мануфактура, якая працавала з 1768 па 1790 год ва ўрочынгчы Рудня. Гэта было вельмі буйное па тым часе прадпрыемства. У 1780 годзе тут працавала 180 рабочых, было выпушчана 18 000 пудоў (288 тон) жалеза. Мануфактура была абсталявана вадзянымі рухавікамі, тут былі домна для вып лаўкі чыгуну з мясцовай руды, дзве домніцы для яго пераплаўкі ў сталь і дзве плавільныя печы для адліўкі форм з гатовага металу. Мясцовыя майстры выраблялі катлы для вінакурэння, лемяшы, калёсныя восі, малаткі.
Вельмі арыгінальную характарыстыку «мануфактурнаму руху» на Беларусі даў у свой час М. ДоўнарЗапольскі, які называў яго «спробай укаранення прамысловасць і лічыў гэтую справу «не болей як панскай забавай, за якой часта хаваўся добры намер ці перайманне захаду, але адсутнічала здаровае разуменне існуючай рэчаіснасці...».
Пра тое, што Доўнар-Запольскі меў рацыю. робячы такія высновы, яскрава сведчыць драматычны лёс Антонія Тызенгаўза, да якога якраз настаў час вярнуцца...
Кар’ера графа Антонія Т'ызенгаўза складвалася бліскуча — сын шмельцінскага старосты, сябар юнацтва будучага караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, што вельмі дапамагло Антонію ў ажыццяўленні сваіх грандыёзных планаў, калі ў 1764 годзе Панятоўскі стаў манархам Рэчы Паспалітай.
Тызенгаўзу на той час быў усяго 31 год, і неўтаймоўная энергія маладога графа патрабавала ад яго нечага большага, чым каралеўская дружба і высокія дзяржаўныя пасады. Ён, як незадоўга да яго расійскі рэфарматар Пётр Вялікі, вырашыў дабіцца, здавалася б, немагчымага — пераўтварыць заняпалую ў эканамічных і культурных адносінах Рэч Паспалітую (і ў першую чаргу — Беларусь і Літву) у квітнеючы край. Месцам для свайго экеперымента Тызенгаўз выбраў Гродна.
Антонім Тызенгаўз
Для пачатку ён паабяцаў Панятоўскаму ў тры разы павялічыць прыбытак, які на той час давалі каралеўскія эканоміі. А гэта былі досыць буйныя гаспадаркі. У склад толькі Гродзенскай эканоміі ўваходзіла больш за 20 фальваркаў, 13 гарадоў і мястэчкаў, дзе жыло болып за 40 000 чалавек. Трэба сказаць, што справы ў эканоміях ішлі не сказаць каб добра, калі не дрэнна. Паколькі ж у напалову пустой дзяржаўнай казне сродкаў на эканамічныя эксперыменты, натуральна, не было, Станіслаў Аўгуст, які паверыў у планы сябра юнацтва, дазволіў Тызенгаўзу небывалае — для ажыццяўлення іх узяць у Галандыі крэдыт у 9 000 000 залатых пад заклад маёнткаў...
Хутка ў ціхай і соннай Гродне разгарнулася грандыёзная будоўля, якая літаральна перавярнула жыццё правінцыйнага горада, ахапіўшы трэцюю яго частку. Свайго рода сімвалам будоўлі стала новая вуліца даўжынёй у паўтары вярсты і шырынёй 15 метраў. Тызенгаўз даў ёй прыгожуіо і шматабяцаючую назву — Раскоша (цяпер гэта вуліца Элізы Ажэшкі). Як вокам міргнуць — уздоўж Раскошы, нібыта грыбы пасля дажджу, адзін за другім выраслі 20, як бы сёння сказалі, катэджаўдля запрошаных з-за мяжы майстроў. У адначассе былі ўзведзены рэстаран, кафэ, гасцініца, кузня, школы, адміністрацыйныя будынкі. Усё гэта — па праекце самых адмысловых замежных архітэктараў.
Усяго за 15 гадоў у Гродне вырасла каля паўсотні будынкаў самага рознага прызначэння: жыллё для рабочых (а іх на графскіх аб’ектах працавала каля 3000 — колькасць па тым часе велізарная), крамы, склады. Клопатамі Тызенгаўза ў Гродне з’явіліся тэатр, капэла, музычна-тэатральная школа.
Але асаблівай гордасцю графа-будаўніка сталі 17 заснаваных ім каралеўскіх мануфактур — шаўковых, суконных, палатняных, васковых, збройных, гарматных, металургічных, карэтных, залататкацкіх, панчошных. У 1766 годзе Тызенгаўз даў жыццё «Кампаніі шарсцяных мануфактур», якая адкрыла суконныя фабрыкі ў Гарадніцы, Ласосне, Брэсце.
На прадпрыемствах, пабудаваных графам, працавала каля 1500 чалавек і столькі ж надомных прадзільшчыц. Кіравалі імі каля 70 вопытных майстроў (часцей, наёмных), якіх Тызенгаўз прывёз у Гродна з усіх куткоў Еўропы — з Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, Расіі...
Чаго толькі ні выраблялі на тызенгаўзавых мануфактурах: дываны, шаўковыя і «літыя» паясы, дарагія экіпажы і конскую збрую, тонкія залатыя і сярэбраныя ніткі, ордэны, галуны, ювелірныя ўпрыгожанні, жалезныя і медныя цвікі, замкі, лапаты, завесы, налільнікі, іголкі, шпількі, шарсцяныя і шаўковыя шкарпэткі, разнастайныя тканіны, халодную і агнястрэльную зброю. Літаральна на вачах Гародня, брудны і сонны гарадок, ператварылася, прымяняючы сучасную тэрміналогію, у буйны прамысловы цэнтр, які амаль не саступаў Вільні.
А далей усё стала адбывацца амаль як сёння...
Існуе думка, што Гродзенскія каралеўскія мануфактуры збанкрутавалі з-за таго, што іх прадукцыя не мела збыту. Але гэта не адзіная і, вельмі магчыма, не галоўная прычына трагедыі Антонія Тызенгаўза. Пабудаваныя графам прадпрыемствы, як сведчаць сучаснікі, прыносілі мільённыя прыбыткі. Але, як ні дзіўна, у дзяржаўную казну за год трапляла ўсяго каля 300 000 злотых. Астатняе асядала ў бяздонных кішэнях велізарнай арміі чыноўнікаў, якія карміліся вакол справы, распачатай прадпрымальным графам. Чынавенства крала нахабна і многа. Імкнучыся навесці парадак у сваёй клопатнай гаспадарцы, Тызенгаўз разам звольніў усю гэту зграю казнакрадаў і набраў новую адміністрацыю. Але эфект ад гэтай акцыі быў кароткатэрміновы: скеміўшы, што да чаго, новыя сталі красці яшчэ больш вытанчана, чым старыя. Тыя ж, каго граф звольніў, ператварыліся ў яго заклятых ворагаў і цярпліва чакалі зручнага моманту, каб адпомсціць яму...
Праз колькі часу па Гродне, як вужакі, папаўзлі чуткі: Тызенгаўз бессаромна абкрадае свайго апекуна — караля, заключае падазроныя здзелкі з замежнымі купцамі, жорстка абьіходзіцца з падначаленымі рабочымі. Была тэрмінова створана камісія — і чыноўнікі больш высокага рангу (але, без сумніву, такія ж злодзеі, як і іх малодшыя калегі) адхілілі Тызенгаўза ад спраў. Ад суда графа выратавала толькі выступленне караля ў яго абарону на пасяджэнні сейма.
Жадаючы канчаткова дабіць і прынізіць «занадта разумнага» графа-будаўніка, злейшы яго вораг — Ржэвускі аплаціў усе графскія пазыкі, купіў яго пасады, у тым ліку кіраўніцтва каралеўскімі эканоміямі і мануфактурамі...
Антонія Тызенгаўза з ганьбай прагналі з Гродна. У надзеі на аднаўленне справядлівасці ён звярнуўся з пратэстам у сейм. Але дарэмна — пратэст былога каралеўскага ўлюбёнца быў адхілены. На гэты раз ад яго адвярнуўся і сам Панятоўскі.
Апошнія гады жыцця (а іх пасля тых трагічных падзей Бог дараваў графу ўсяго пяць) Антоній Тызенгаўз правёў у поўнай адзіноце і нястачы. Ён цяжка хварэў і 31 сакавіка 1785 года памёр у Варшаве, пражыўшы ўсяго 52 гады. Пахавалі яго ў графскай вот-
чыне — у Жалудку (цяпер — Шчучынскі раён), у мясцовым касцёле, які, на жаль, да нашага часу не захаваўся.
Пры новым гаспадару тызенгаўзавы мануфактуры хутка прыйшлі ў заняпад і разарыліся. Ужо ў канцы 1780-ых гадоў амаль усе яны былі зачынены. Мары Антонія Тызенгаўза так і не ажыццявіліся. «Эканамічны цуд» у Гродне не адбыўся. Чыноўнікі загубілі таленавітага чалавека і яго справу.
Звычайная, па сённяшніх мерках, гісторыя. Але плошча Антонія Тызенгаўза ў Гродне ўсё ж такі ёсць...
Праз дзесяць гадоў пасля смерці «гародзенскага летуценніка» ўся тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі, якая на той час у эканамічных адносінах знаходзілася на болып высокім узроўні, чым Рэч Паспалітая. Тыя ж самыя мануфактуры не лічыліся тут нейкім замежным новаўвядзеннем. Ужо напрыканцы XVIII стагоддзя на далучаных землях сталі з’яўляцца новыя, цяпер расійскага кшталту мануфактуры. ІІекаторыя з іх заслугоўваюць таго, каб сказаць пра іх колькі слоў.
У 1772 годзе Кацярына II падарыла свайму фаварыту графу Рыгору Пацёмкіну Крычаў — невялікае мястэчка на толькі што далучанай да імперыі беларускай тэрыторыі. Як вядома, граф быў не толькі адметным спецыялістам у амурных і дзяржаўных справах. Рыгор Аляксандравіч ведаў толк і ў эканоміцы, дакладней, у абароннай прамысловасці. Паколькі царыца даручыла свайму фаварыту клопаты пра стварэнне Чарнаморскага флоту, Пацёмкін стаў думаць пра яго найлепшае аснашчэнне. Таму ў 1783 годзе ў пацёмкінскім Крычаве і з’явілася парусінавая мануфактура.
У 1791 годзе Пацёмкін памёр. Але справа генералфельдмаршала стала квітнець. Ужо ў 1797 годзе на мануфактуры было 112 станкоў, працавалі 224 прыгонныя, якія вырабілі ў згаданы год 45 000 аршынаў (31 984 метры) парусіны. Менавіта з крычаўскай парусіны былі пашытыя ветразі пераможнай эскадры легендарнага расійскага адмірала Фёдара Ушакова, якая здабыла для імперыі Чорнае мора.
У Крычаве клопатамі Пацёмкіна з 1785 года працавала і даволі буйная суднаверф. У 1786 годзе тут
было спушчана ў воды Сожа 13 яхтаў і 12 ластавых (грабных) суднаў для Чарнаморскага флоту.
Але граф Пацёмкін не абмежаваўся вырабам парусіны і будаўніцтвам суднаў. У 1789 годзе ў вёсцы Беражань Копыскага павета Рыгор Аляксандравіч заснаваў ... гадзіннікавую мануфактуру. За пяць гадоў да гэтага ён выдзеліў піведу Нордштэйну пяціпрацэнтную пазыку ў 12 000 рублёў для будаўніцтва мануфактуры і навучання 39 хлопчыкаў гадзіннікаваму рамяству.
Самае адметнае ў. гэтай справе тое, што гадзіннікі, вырабленыя беларускімі майстрамі, па якасці ніколькі не саступалі лепшым заходнееўрапейскім узорам таго часу. I ўжо зусім неверагодна, што ў Швейцарыі (той самай Швейцарыі, якая, здавалася б, заўсёды дыкта вала моду на сусветным гадзіннікавым рынку і дзе сёння вырабляецца, лічы што, трэць усіх гадзіннікаў у свеце!) на той час прадпрыемстваў, аналагічных Беражанскай гадзіннікавай мануфактуры, яшчэ не было!..
На жаль, на Беларусі гэта прадпрыемства існавала зусім нядоўга — да 1793 года. Ужо ў 1794 годзе па загаду Кацярыны II мануфактуру перавялі спачатку на Украіну, у Екацярынаслаў, а пасля ў падмаскоўную вёску Купава.
Яшчэ на пачатку XIX стагоддзя на Беларусі знайшліся паслядоўнікі графа Антонія Тызенгаўза. Сярод іх — буйныя землеўласнікі, слонімскія памешчыкі Пуслоўскія. У сваёй сядзібе Альбярцін маршалак слонімскі В. Пуслоўскі ў 1813 годзе распачаў справу, якая па размаху мала ў чым саступала тызенгаўзавым летуценням. Менавіта ў гэтым годзе ў Альбярціне была заснавана суконная мануфактура, якая выпускала прадукцыю на працягу амаль стагоддзя (да 1905 ro­fla). Прадукцыю, трэоа зазначыць, адмысловую: у 1857 годзе на выставе ў Варшаве, а ў 1882 годзе на Усерасійскай выставе ў Маскве высокая якасць альбярцінскіх сукна, драпу, трыко, корту, фланэлі была адзначана сярэбранымі медалямі.
У 1828 годзе ў Альбярціне пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, які дзейнічаў тут аж да першай сусветнай вайны і вырабляў сячкарні, веялкі, турбіны для вадзяных млыноў, малатарні, абсталяванне для млыноў і крупадзёрак.
Яшчэ праз чатыры гады тут вырабіла першую пра-
дукцыю дывановая мануфактура. Яе век быў даволі кароткім (мануфактура працавала да 1850 года). У год яна вырабляла 1500 аршынаў (1065 метраў) дываноў.
3 лёгкай рукі Пуслоўскіх Альбярцін на мяжы XIX і XX стагоддзяў стаў даволі буйным прамысловым цэнтрам. Як сведчыць слонімскі краязнавец Сяргей Чыгрын, «на базе вытворчых і падсобных будынкаў былой фабрыкі (маецца на ўвазе суконная фабрыка, якая дзейнічала з 1813 па 1905 год.— A. С.) былі збудаваны новыя прамысловыя прадпрыемствы: чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы бельгійца Барэ, шоўкакруцільная фабрыка французскай фірмы «Баньфуа», запалкавая фабрыка «Шчара», цвіковы завод Пінуса, электралямпавая фабрыка «Альба», цагельня, тартак і млын Пуслоўскага». Да гэтых прадпрыемстваў трэба дадаць лесапільна-сталярную фабрыку і кардонную фабрыку графа Ксаверыя Пуслоўскага, заснаваную пазней — у 1927 годзе.
Лёс «мануфактурнага» Альбярціна ў нечым тыповы. Ён пацвярджае даўнюю выснову К. Маркса, які, характарызуючы капіталістычную мануфактуру як з’яву, назваў яе архітэктурным упрыгожаннем «на эканамічным будынку, шырокай асновай якога было гарадское рамяство і сельскія пабочныя промыслы». На гэтай «шырокай аснове» ўжо ў пачатку 60-ых гадоў XIX стагоддзя на Беларусі дзейнічала 127 мануфактур, на якіх працавалі 3480 рабочых. Да 1879 года іх колькасць павялічылася да 456 (рабочых, адпаведна, да 6156). У 1900 годзе на 233 беларускіх мануфактурах працаваў 8191 рабочы. Але за дваццаць апошніх гадоў XIX стагоддзя ўдзельная вага мануфактур у агульнай колькасці прамысловых прадпрыемстваў Беларусі скарацілася з 27,4 да 17,5 працэнта. Пачаўся імклівы працэс пераходу ад мануфактуры да фабрыкі. Час тызенгаўзаў, агінскіх, пацёмкіных, пуслоўскіх назаўсёды адыйшоў у нябыт. Але гэта ўжо не было трагедыяй. Так і павінна было стацца.
ПРДЙДГ ПА ГуЕвРНАТАРСКАЙ, звярну нл ллдгдзінную...
Учасы, калі Масква яшчэ не была замежжам, я даволі часта бываў у «белакаменнай». Калі не быў заняты справамі, больш за ўсё любіў паблукаць па старых маскоўскіх кварталах. Адно з самых прыемных уражанняў ад гэтых шматгадзінных шпацыраў — прывабныя, арыгінальныя назвы тамтэйшых вуліц, завулкаў, праездаў. Удумайся, услухайся, чытач, у чароўную музыку гарадской тапанімікі Масквы: Арбат, Астожанка, Ардынка, Варварка, Няглінная, Цвярская-Ямская, Матроская Цішыня, Сіўцаў Вражак... У тыя хвіліны не раз прыходзілі на памяць паэтычныя радкі (можа, яны і банальныя, але па тым часе вельмі адпавядалі майму ўзнёсламу настрою): тут кожны камень гісторыяй дыхае... Другім пачуццём, якое валодала мной, памяркоўным оеларусам, была, даруйце, зайздрасць: вось змаглі ж маскавіты ў шалёнай, бязлітаснай віхуры войнаў і рэвалюцый, насуперак бескампраміснаму духу адмаўлення і разбурэння («... до основанья, а затем...») зберагчы гэтыя тапанімічныя рэлікты, без якіх Масква, няма сумненняў, страціла б сваю цудоўную адметнасць, якая так прываблівае і зачароўвае тых, хто трапляе сюды, у таямнічыя лабірынты маскоўскай мінуўшчыны...
Праз нейкі час, хаваючы, песцячы ў сэрцы светлае пачуццё замілавання, вяртаўся ў свой Мінск. Нібы стараючыся адшукаць нешта страчанае, падтрымаць кволы агеньчык гэтага замілавання, ішоў у цэнтр горада, дзе яшчэ захаваліся старыя, часам дарэвалюцыйнай
забудовы кварталы. У параўнанні з занядбанай па тым часе Масквой выглядалі яны вельмі нават няблага — чыстыя, дагледжаныя, утульныя, не пазбаўленыя, так бы мовіць, гістарычнага шарму. Але чытаў назвы вуліц на акуратных бела-сініх шыльдах — Камуністьпіная, Рэвалюцыйная, Савецкая, Інтэрнацыянальная, Камсамольская, Чырвонаармейская, Кастрычніцкая, Першамайская, Маркса, Энгельса, Кірава, Свярдлова, Валадарскага — і пачуццё замілаванасці пакрысе знікала. У старажытным Мінску, які згадваўся ў летапісах на 80 гадоў раней Масквы, камяні, на жаль, гісторыяй не дыхалі. Там, у не такой ужо і далёкай Маскве, грэлі сэрца Сіўцаў Вражак і Матроская Цішыня, тут, у Мінску, рвалі яго рэвалюцыя, саветы, камсамол і Першамай з Кастрычнікам...
Калі б «машына часу» магла перанесці сённяшняга жыхара беларускай сталіцы на стагоддзе назад і ён, «прызямліўшыся», скажам, на Губернатарскай вуліцы, гадзіну-другую паблукаў па цэнтральных кварталах тагачаснага губернскага Мінска, наш «падарожнік у часе» прачытаў бы на шыльдах зусім іншыя назвы вуліц і завулкаў — Падгорная, Белацаркоўная, Правіянцкая, Магазінная, Хрышчэнская, Малалютэранская, Міхайлаўская (паблізу ад вуліцы радавала вока царква Марыі Магдаліны), Праабражэнская, Юр’еўская, Захар’еўская, Паліцэйская, Яўрэйская, Кацярынінская, Архірэйская, Залатагорская (апошнюю ўнрыгожваў адмысловы касцёл Святога Роха). На той час у горадзе было каля 150 вуліц і завулкаў, даўжыня іх складала амаль 80 кіламетраў.
Так, гэта быў стары Мінск, але не старажытны, той, што ўзнік у доугой палове XI стагоддзя. Менавіта тады на правым оеразе Свіслачы, пры ўпадзенні ў яе Нямігі, быў узведзены замак, які меў важнае абарончае значэнне. На працягу двух наступных стагоддзяў вакол замчышча вырас пасад, дзе жылі мясцовыя рамеснікі. На гандлёвай плошчы тагачаснага Мінска па святах весела віраваў Нямігскі рынак, які ў XVI стагоддзі атрымаў назву Ніжняга. На рынку сыходзіліся гандлёвыя шляхі, гасцінцы з навакольных паселішчаў — Ракава, Койданава, Лошыцы. Сюды ж выводзілі дарогі, што злучалі горад з Вільняй, Полацкам, Лагойскам, Барысавам, Смаленскам. Самай старажытнай вуліцай была
Вуліца Магазінная (Кірава) на перасячэнні з Губернатарскай (Леніна). Пачатак XX ст.
Няміга — цэнтральная, так бы мовіць, магістраль пасада (на вялікі жаль, знесеная ў 1970 г.).
Прыкладна тады ж выраслі пасады на левабярэжжы Свіслачы, каля Траецкай гары, на паўночным захадзе ад замчышча, названыя Пятніцкім канцом. Да XV стагоддзя былі ў асноўным выбудаваны кварталы двух мінскіх прадмесцяў — Ракаўскага і Траецкага. Яшчэ праз стагоддзе на правым беразе Нямігі, на ўзгорку, паўстаў новы гандлёвы цэнтр горада — Верхні рынак. Хутка побач выраслі кварталы Верхняга горада.
Такім чынам, архітэктурнае аблічча горада ў XVI стагоддзі вызначалі драўляныя дамы знаці, багатых рамеснікаў і гандляроў, драўляныя храмы — каталіцкія і праваслаўныя, манастыры і кляштары.
Стаць з большага мураваным Мінску «дапамаглі» знішчальныя пажары 1547, 1552 і 1569 гадоў. Новабудоўлі часцей за ўсё былі з каменя і цэглы.
На той час якога-небудзь дэталёвага плана забудовы горада не было. Першы праект з’явіўся толькі ў канцы XVIII стагоддзя, калі Мінск стаў губернскім цэнтрам 9. Зак. 1177.
Расійскай імперыі. Яго аўтарам быў губернскі архітэктар Фёдар Аляксандравіч Крамер.
Былі і другія планы — у 1809, 1817, 1858 гадах. Пры ўсёй іх відавочнай карысці для горада яны неслі ў сабе і негатыўныя тэндэнцыі: цэнтр горада паступова страчваў сваю сярэднявечную ўгульнасць, суразмернасць з чалавекам, многія пабудовы, якія доўгі час упрыгожвалі горад, надавалі яму адметнасць, новыя ўлады сталі перарабляць на свой капыл, мяняць іх прызначэнне. Паказальны ў гэтым плане лёс ратушы, так бы мовіць, будынка нумар адзін любога еўрапейскага горада, у тым ліку і Мінска.
Мінчукі любілі сваю ратушу, ганарыліся ёй, бо яна «... сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулых часоў, пра Магдэбургскае права...». Безумоўна, якраз гэта і стала прычынай таго, што ў 1851 годзе цар Мікалай I асабіста падпісаў загад аб зносе гэтага сімвала былой незалежнасці Мінска. Але вось што сімвалічна: калі былі аб’яўлеяы таргі дзеля выдачы падраду на разборку ратушы, на іх ніхто не з’явіўся — ні ў аднаго мінчука не падяялася рука на гонар горада. Ратупіу руйнавалі вайскоўцы па загаду.
Тагачасны Ратушны пляц упрыгожваў яшчэ адзін шэдэўр — уніяцкая царква Святога Духа. Пасля 1839 года, калі унія была скасавана, яе таксама напаткаў незайздросны лёс: храм быў перароблены амаль да непазнавальнасці. Новыя гаспадары вырашылі, што былая уніяцкая святыня і архітэктурна павінна адпавядаць шавіністычнай трыядзе: «самодержавне, православность, народность».
Такім чынам, страціўшы ратушу і царкву Святога Духа, галоўная плошча Мінска пазбавілася сваёй адметнасці. Гэта архітэктурная незавершанасць і сёяня адчуваецца, калі ступаеш на сучасную плошчу Свабоды...
«Ахвярамі» самадзяржаўя сталі і каталіцкія кляштары. Да іх ліквідацыі і пераробкі царскіх чыноўнікаў найперш падштурхнулі паўстанні 1830—1831 і 1863— 1864 гадоў. Пасля іх падаўлення ўлады закрылі кляштары бенедыкцінак, бернардзінак і бернардзікцаў, баніфратаў і дамініканцаў, кармелітаў і францысканцаў. Многія з кляштарных пабудоў сталі выкарыстоўваць у іншых мэтах. Так, напрыклад, у 1869 годзе ў мурах
Вуліца Захар'еўская (Савенкая, праспект Ф. Скарыны да ГУМа). Пачатак XX ст.
дамініканскага кляштара ўлады размясцілі вайсковыя казармы і склады.
Але ўсё ж такі гэтыя пературбацыі, звязаныя са зменай дзяржаўнасці і канфесійнай арыентацыі, на іпчасце, не набылі незваротнага характару. Сапраўдны генацыд у адносінах да старога Мінска (і архітэктурны, і тапанімічны) быў яшчэ наперадзе. А пакуль горад жыў...
Мінчукі яго любілі, ён падабаўся гасцям. Вось што, напрыклад, пісаў пра Мінск сярэдзіны XIX стагоддзя знакаміты паэт Уладзіслаў Сыракомля: «Усё тут такое чыстае, новае, прыгожае, што напраўду імпануе сваёй еўрапейскасцю таму, хто, як мы, прыехаў з Вільні і чыё вока прывыкла да беспрэтэнзійнай фізіяноміі сціснутых, заслоненых адзін адным дамоў... Менскімі мужчынамі і жанчынамі надаецца большая ўвага строям, але тутэйшая прыгожая палова мае на тое сваё бясспрэчнае права, бо — прабачце нам, мілыя жыхаркі Гедымінавага маста! — Мінск, адносна свайго насельніцтва, можа пахваліцца вельмі значнай колькасцю цудоўных дзявочых вочак».
Будынак Мінскага Дваранскага сходу на рагу вуліі і Петрапаўлаўскай (Ф. Энгельса). Пачат
Але давайце крыху прыспешым час, каб патрапіць у такі Мінск, якім ён быў на мяжы XIX і XX стагоддзяў, у тыя часы, калі, прашпацыраваўшы па Губернатарскай, можна было звярнуць на Магазінную...
Тагачасныя мінскія вуліцы, акрамя ўскраінных, былі брукаванымі. У 1910 годзе на старажытны брук тамсям пачалі класці яшчэ рэдкасны для таго часу асфальт. Тратуары цэнтральных вуліц горада, дзе па вечарах любіла гуляць мінская эліта, выкладвалі гранітам. Бетон жа на тратуарах быў звычайнай справай. I хоць у пачатку XX стагоддзя на фасадах дамоў з’явіліся шыкоўныя блакітныя шыльды з белымі літарамі назваў вуліц — Губернатарская, Захар’еўская, Падгорная, Магазінная, мінчукі, аддаючы павагу традыцыям, між сабой называлі іх па-старому: Губернатарскую — Францішканскай, Праабражэнскую — Зборавай або Турэмнай, Петрапаўлаўскую — Дамініканскай, Гандлёвую — Зыбіцкай або Балотнай, Скобелеўскую — Батальённай...
А потым была рэвалюцыя з яе «...до основанья, a затем». 3 ліпеня 1919 года газета «Звязда» апублікавала пастанову Мінскага савета аб перайменаванні вуліц і плошчаў горада. Па волі новай ўлады з жыцця мінчукоў у адначассе быў вырваны цэлы пласт гістарьгчнай памяці. Галоўная вуліца горада, Захар’еўская, стала Савецкай, Губернатарская — вуліцай Леніна, Скобелеўская — Чырвонаармейскай, Паліцэйская — Пралетарскай, Праабражэнская — Інтэрнацыянальнай, Багадзельная — Камсамольскай, Аляксандраўская — Горкага, Вясёлая — Ульянаўскай, Георгіеўская — Чычэрына, Даўгінаўскі тракт — Чарвякова, Ігуменскі тракт — Маякоўскага, Каломенская — Свярдлова, Магазінная — Кірава, Мала-Лютэранская — Карла Лібкнехта, Міхайлаўская — Камуністычнай і гэтак далей.
Дарэвалюцыйныя «імёны» сёння маюць лічаныя вуліцы Мінска — Аранская, Чырвоная, Маскоўская, Суражская, Слясарная, Саломенная, Бабруйская, Вакзальная, Гандлёвая, Грушаўская, Кальварыйская (назва вернута нядаўна), Няміга, Ракаўская, Старажоўская, Юбілейная плошча. I віной таму далёка не заўсёды дзве сусветныя вайны і звязаныя з імі разбурэнні. Старых назваў Мінск пазбавіўся ў выніку «тапаніміч-
нага генацыду» мясцовай улады — партыйнай і савецкай. Гэта яе «стараннямі» карту горада «ўпрыгожылі» тапанімічныя «перлы» кшталту Авангардная, Індустрыяльная, Інжынерная, Калектарная, Магнітная, Меліярацыйная, Нафтавая, Палярная, Прамысловая, Рабкораўская... I, як апафеоз чыноўнай дураты,— праспекты газеты «Правда» і газеты «Нзвестня»...
Сумна і брыдка... Як сумна і тое, што цяперашнія нясмелыя спробы вярнуць Мінску «тапанімічны твар» іншым разам сустракаюць заўзяты супраціў. Аргументаў, як правіла, два: «нежаданне» грамадскасці штонебудзь мяняць у гарадской тапаніміцы і «велізарныя сродкі», у якія быццам абыйдуцца гэтыя мерапрыемствы.
Наконт «велізарных сродкаў» я пацікавіўся ў спецыялістаў з трэста «Гардармеханізацыя». Па іх звестках, выраб і ўстаноўка аднаго аншлага (шыльды з назвай вуліцы) абыходзіцца гарадской казне ў 9 долараў. Калі, напрыклад, у 1994 годзе ў Мінску з’явілася каля сотні новых аншлагаў, то лёгка падлічыць, што абышліся яны гораду ўсяго ў 900 долараў. Самыя ўніклівыя могуць прыкінуць, колькі ж каштуюць усе мінскія вулічныя аншлагі (іх у горадзе каля 8000 і служыць аншлаг прыкладна 75 гадоў).
Прааналізаваўшы гэту інфармацыю, можна зрабіць выснову: і абнаўленне, і вяртанне старой тапанімікі наўрад ці сур’ёзна падарвала б гарадскі бюджэт...
Тады ў чым справа? Можа, у грамадскай думцы, на якую ў нас вельмі любілі і любяць спасылацца? Адказ на гэта пытанне я вырашыў пашукаць ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
Самае цікавае, аб чым я даведаўся там, было зусім не тое, што сёння на гарадскім, так бы мовіць, балансе знаходзіцца больш 300 праспектаў, трактаў, вуліц, завулкаў і плошчаў. Уразіла другое: аказваецца, да нядаўняга часу рашэнні адпаведных інстанцый аб найменаванні або перайменаванні вуліц з’яўляліся... сакрэтнымі (?!) дакументамі. Без «благаслаўлення» гаркама партыі ў Мінску не мог з’явіцца ні адзін аншлаг з новай назвай вуліцы ці нават самага захудалага завулка — «кіруючая і напраўляючая» ў свой час трымала пад сваім кантролем літаральна ўсё.
Сакрэтнасць прывяла да таго, што сёння ў прынцыпе
немагчыма вызначыць «хросных бацькоў» нашых авангардных, магнітных і калектарных. Але адно абсалютна відавочна: ні спецыялістаў (гісторыкаў, філолагаў, тапанімістаў), ні тым больш грамадскасць на «хрэсьбіны» не запрашалі. Усё вырашаў яго вялікасць чыноўнік. Пачынаючы з 1919 года, гарадская тапанімія Мінска папоўнілася трыма сотнямі новых назваў. Кожная з іх (да 1991 года) была зацверджана ў партыйных калідорах.
Першыя спробы спецыялістаў умяшацца ў гэты «сакрэтны» працэс адносяцца да 1986 года, калі пры ўпраўленні культуры гарвыканкама і рэдакцыі газеты «Вячэрні Мінск» была ўтворана грамадская камісія па найменаванню і перайменаванню вуліц і плошчаў. Аб тым, як гарадскія ўлады «прыслухоўваліся» да думкі спецыялістаў і грамадскасці, сведчыць хаця б такі факт. У тым жа 1986 годзе адну з новых вуліц у мікрараёне Ангарская-4, вядомым сваім «сібірскім каларытам», было прапанавана назваць імем ураджэнца Беларусі, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, знакамітага географа і падарожніка (дарэчы, даследчыка Сібіры) Яна Дамінікавіча Чэрскага. Вуліцы Чэрскага ў Мінску няма да гэтай пары...
Але часы, як быццам, мяняюцца. Рашэннем гарсавета № 430 ад 9 снежня 1992 года было зацверджана «Палажэнне аб найменаванні вуліц і плошчаў г. Мінска». Дакумент паклаў канец ідэалагізацыі гэтага працэса і прызнаў мэтазгодным адрадзіць гістарычныя назвы вуліц і плошчаў старажытнага горада. Права прыняцця рашэнняў у гэтай вобласці нададзена выключна гарвыканкаму. Адпаведныя прапановы могуць уносіць дзяржаўныя органы, дэпутацкія камісіі і групы, грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы, сродкі масавай інфармацыі, жыхары горада. Іх павінны вывучаць і разглядаць камісія гарвыканкама па найменаванню і перайменаванню вуліц і плошчаў і пастаянная камісія гарсавета па культуры, ахове і адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны. Заключэнне камісій выносіцца на разгляд гарсавета і зацвярджаецца яго рашэннем.
У склад камісіі ўваходзяць сапраўдныя спецыялісты сваёй справы, шырока вядомыя ў краіне вучоныя — дактары філалагічных навук Адам Мальдзіс, Валянціна
Лемцюгова, вучоны сакратар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Міхаіл Кошалеў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ала Галубовіч, гісторык Захар Шыбека і другія, усяго 13 чалавек.
Залатая Горка, Кальварыйская, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада — толькі першыя крокі на шляху вяртання старажытнаму Мінску страчанага тапанімічнага аблічча. Слушна гучаць з гэтай нагоды развагі доктара гістарычных навук Леаніда Лыча: «Патрэбны больш раіпучыя і смелыя захады. Рэканструкцыю урбаніміі неабходна праводзіць цэлымі блокамі, якімі могуць быць раёны ці падраёны, кварталы гарадоў».
«Зонай асаблівай увагі,— падкрэслівае вучоны,— павінны быць іх гістарычныя цэнтры. Калі ўсур’ёз удумацца, дык проста нелагічна, абсурдна, што нават самыя старажытныя вуліцы нашых гарадоў маюць назвы, якія звязаны з падзеямі параўнальна нядаўняга часу: Кастрычніцкай рэвалюцыяй, практыкай сацыялістьгчнага будаўніцтва, героікай Вялікай Айчыннай вайны... У гістарычныя цэнтры гарадоў належыць максімальна вярнуць назвы, што ўжываліся ў дакастрычніцкі перыяд, каб, глянуўшы на шыльды, чалавек ведаў, што ходзіць ён па спрадвечнай зямлі сваіх далёкіх продкаў... Дзейнічаючы так, мы будзем спрыяць далучэнню беларусаў да іх гістарычных каранёў, адраджэнню нацыянальнай свядомасці, якая так моцна ў нас дэфармавана».
Хочацца верыць, што настане час, калі, гуляючы па мінскіх вуліцах, можна будзе прайсці па Губернатарскай, а яшчэ лепей — па Францішканскай, звярнуць на Магазінную, потым скіраваць на Дамініканскую...
ТЛКІЯ Р03НЫЯ лднолькоыя лёсы
¥невялічкай, двароў на трыццаць, заходнебеларускай вёсачцы, дзе дажываюць свой век бацькі маёй жонкі, наўрад ці асабліва задумваюцца над прынцыповымі адрозненнямі праваслаўнай веры ад каталіцкай. Насельнікі вёскі, якім у пераважнай большасці ўжо даўно за шэсцьдзесят, а вельмі многім — і за семдзесят, круглы год занятыя іншымі, так бы мовіць, мірскімі клопатамі: ходзяць за скацінай, корпаюцца на бульбяных сотках ці ў агародах, ламаюць галовы над тым, дзе і як разжыцца сенам і дровамі на зіму.
Рэлігійныя абрады тут, праўда, даволі строга блюдуць. Ніводная маці або цешча не дазволяць сыну або зяцю, што завіталі ў вёску на выхадныя ці ў водпуск, узяцца за сякеру або касу ў нядзелю ці — крый Божа! — на Вялікдзень або Тройцу: грэх і сорам!
Між іншым, гэты кансерватызм вяскоўцаў мяне асабліва і не здзіўляў. Што б там ні пісалі асобныя вучоныя аб нібыта ледзь не спрадвечнай непавазе беларусаў да Бога, іх не вельмі цвёрдай прыхільнасці да веры наогул, мы з вамі, асабліва тыя, хто нарадзіўся і вырас у вёсцы ці жыве там сёння, ведаем, што гэта далёка не так. Прызнаемся: вельмі многія з нас сённяшніх, як правіла, і самі хрышчоныя, і дзяцей і ўнукаў стараемся не пакінуць у нехрысцях. А ўспомнім, што нават у самы разгар пабудовы «развітога сацыялізму» большасць з нас адзначала і Раство, і Вялікдзень, і Радуніцу. Без выканання рэлігійных абрадаў, але ўсё ж... У цешчынай вёсцы здзіўляе мяне зусім іншае:
поўны кансенсус паміж праваслаўнымі і католікамі, якіх у вёсцы прыкладна пораўну. I «польскія», і «рускія* святы тут шануюць аднолькава. I праваслаўных, і католікаў, што адыходзяць у нябыт, хаваюць на адных могілках. Бывае, што бабулі-каталічкі ходзяць паставіць памінальную свечку ў царкву (балазе, яна пад бокам).
Я падазраю, што і цешчы, і яе немаладым ужо сяброўкам, па вялікаму рахунку, не так ужо і важна, якую веру, «польскую» ці «рускую», яны спавядаюць. Галоўнае для іх, відаць, у іншым: у тым, што недзе там, на небе ёсць Бог, які ўсім кіруе і без ведама якога нічога не адбываецца тут, на зямлі...
Аналізуючы ўсё гэта, я часта задумваіося: чаму ж стагоддзямі людзі варагавалі гіаміж сабой і нават забівалі адзін аднаго толькі за тое, што яны, суседзі спрадвеку, спавядаюць розныя веры? I галоўнае — хто вінаваты ў людскіх пакутах і пралітай крыві?..
Хрысціянства амаль палову сваёй гісторыі не падзялялася на праваслаўе і каталіцызм. Трагічны па сваёй сутнасці раскол адзінага па тым часе веравызнання на дзве галіны — усходнюю і заходнюю — быў вынікам палітычных супярэчнасцей і, галоўнае, тэрытарыяльных прэтэнзій паміж двума тагачаснымі сусветнымі цэнтрамі — Рымам і Візантыяй. Больш моцная на той час Візантыя не хацела саступаць у гэтых спрэчках ужо заняпаламу Рыму. Гэта супрацьстаянне прывяло да Ta­ro, што ў Канстанцінопаль, сталіцу Візантыі, прыехалі паслы рымскага папы Льва IX і 16 ліпеня 1054 года абвясцілі з царкоўных амбонаў анафему (пракляцце, адлучэнне ад царквы) канстанцінопальскаму патрыярху Міхаілу Керуларыю. Рэакцыя візантыйскіх улад была адэкватнай: з вуснаў канстанцінопальскіх святароў прагучала анафема папскім легатам, а Рым быў абвешчаны «ерэтычнай сталіцай».
3 часам за заходняй, рымскай, царквой замацавалася назва каталіцкай (ад лацінскага catholicus — сусветны, усеагульны). Усходняя, візантыйская, або грэчаская, царква стала называцца праваслаўнай, або артадаксальнай (ад грэчаскага orthodoxos — прававерны, праваслаўны).
Заўважым, што напачатку Кіеўская Русь адмовілася прызнаць царкоўны падзел. Дарэчы, вялікі кіеўскі
князь Яраслаў Мудры, які на той час якраз знаходзіўся з візітам у Канстанцінопалі, з пашанай прыняў у сваёй рэзідэнцыі паслоў рымскага папы, якія толькі што абвясцілі анафему канстанцінопальскаму патрыярху.
Між іншым, працэс падзелу хрысціянства, пачаты ў 1054 годзе двухбаковай анафемай, скончыўся толькі ў 1204 годзе. Але менавіта тыя канстанцінопальскія падзеі далі старт то зацятай варожасці, то непрыхаванай непрыязнасці праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, што, з рознай ступенню напалу, доўжыцца і па сёнгіяшні дзень...
На жаль, Беларусь не аднойчы станавілася арэнай (бывала, і крывавай) высвятлення адносін паміж дзвюма канфесіямі, якія часта пераходзілі ў міждзяржаўныя ваенныя сутычкі. Сведчанне таму — трагічныя падзеі сярэдзіны XVII стагоддзя, што адбываліся ў Пінску і яго ваколіцах (і наогул, на поўдні Беларусі), і не менш трагічныя лёсы двух знакамітых святароў, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі і сталі ахвярамі гэтых падзей...
Хутчэй за ўсё жыццёвыя шляхі гэтых людзей, па сутнасці, зацятых ворагаў, ніколі не перасякаліся. Прынамсі, пісьмовых сведчанняў або згадак сучаснікаў на гэты конт пакуль не знойдзена. Але, на наш погляд, у даным выпадку не так ужо і важна — сустракаліся ці не Афанасій Філіповіч і Андрэй Баболя. Уражвае другое: у абодвух — такія розныя ... аднолькавыя лёсы. I перш чым закрануць гэту трагічную аднолькавасць, трэба ўсё ж разгледзець іх рознасць.
Галоўнае ж адрозненне гэтых двух адметных хрысціян у тым, што адзін з іх — Афанасій Філіповіч — быў праваслаўным, другі ж — Андрэй Баболя — католікам.
Большая палова жыцця Афанасія Філіповіча — ці не суцэльная белая пляма. Дакладны год яго нараджэння невядомы. Дата гэта губляецца недзе паміж 1595 і 1600 гадамі. Некаторыя ўскосныя даныя дазваляюць меркаваць, што адбылося гэта ў 1597 годзе. Калі ўлічыць, што пастрыг у манахі ў праваслаўнай царкве XVII стагоддзя мог адбыцца не раней, чым у трыццаць год, а Афанасій Філіповіч быў «рукапаложаны» ў манахі айцом Іосіфам Бабрыковічам у Вільні, пры царкве Святога Духа ў 1627 годзе, то вышэйназваная дата нараджэння можа быць вельмі верагоднай.
Дзе нарадзіўся Філіповіч — невядома наогул. Ёсць меркаванне, што на Гродзеншчыне, але яно нічым не падмацавана. Больш таго, няма адназначнай думкі наконт таго прозвііпча Філіповіч ці імя па бацьку. У дакументальных крыніцах, якія тычацца Мінскай губерні і Літоўскай епархіі, называюцца асобы шляхецкага паходжання і святары па прозвішчу Філіповіч, але гэта не дае падстаў лічыць, што Афанасій адносіцца да іх шэрагу.
Невызначаным застаецца і паходжанне Філіповіча. Вядомы рускі і ўкраінскі гісторык Мікалай Кастамараў яшчэ ў мінулым стагоддзі лічыў, што ён паходзіў з сям’і беднага шляхціца. Беларускі даследчык Аляксандр Коршунаў, не згаджаючыся з Кастамаравым, спасылаўся каля трыццаці гадоў таму на вядомы «Дыярыуш» Філіповіча, дзе ён сам называў сябе простым чалавекам, гарбаром, калугерам (манахам-пустэльнікам), і адносіў яго да выхадцаў з сям’і гарадскога рамесніка. Пісьменнік Кастусь Тарасаў ужо сёння схіляецца да версіі Кастамарава, падмацоўваючы сваё меркаванне тым, што толькі шляхціца, якім, на яго думку, з’яўляўся Філіповіч, канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега мог запрасіць у 1620 годзе ў выхавацелі да «царэвіча маскоўскага», нібыта сына Лжэдзмітрыя I і Марыны Мнішак, якога рыхтавалі да ўзвядзення на маскоўскі прастол.
У паходжанні Філіповіча бясспрэчным уяўляецца толькі адно: ён — беларус (аб чым сведчыць мова яго «Дыярыуша»), а тое, што ён быў брэсцкім ігуменам, гаворыць на карысць яго, хутчэй за ўсё, заходнебеларускага паходжання, бо па царкоўных правілах XVII стагоддзя гэты досыць высокі пост у праваслаўнай іерархіі мог займаць, за рэдкім выключэннем, толькі чалавек, які паходзіў з гэтай жа тэрыторыі...
Што тычыцца Андрэя Баболі, то наша малая дасведчанасць пра яго лёс тлумачыцца тым, што да апошняга часу ён быў «персонай нон грата» ў нашай гісторыі. Чаму? Па-першае, ён быў палякам, па-другое — католікам, да таго ж — езуітам. Пры гэтым не ўлічвалася, што значная частка яго жыцця і святарскай дзейнасці (няхай сабе і спрэчнай з праваслаўных пазіцый) праходзіла на беларускіх абшарах — у Вільні, Нясвіжы,
Святы Андрэм Баболя. Малюнак Л. Навотнага
Бабруйску і, даволі працяглы тэрмін — у Пінску і яго ваколіцах.
Польскія даследчыкі называюць датай нараджэння Баболі 30 лістапада 1591 года, дзень святога апостала Андрэя. Нарадзіўся ён у Страхоціне, каля Санака (паўднёвы ўсход Полыпчы, цяперашняе Жэшуўскае ваяводства). Шляхецкі род Баболяў належаў да гербу Ляліва і быў вядомы ўжо на мяжы XIII—XIV стагоддзяў. Продкі Баболі былі людзьмі ваяўнічымі, не раз вызначаліся ў бітвах з туркамі, валахамі, маскавітамі і з’яўляліся іпчырымі католікамі.
I Баболя, i Філіповіч былі высокаадукаванымі для свайго часу людзьмі. Але калі першы з іх прайшоў поўны курс навук у Бранеўскім езуіцкім капітуле і Віленскай езуіцкай акадэміі (1608—1622), то дзе, як і чаму вучыўся другі — невядома. Кастусь Тарасаў мяркуе, што пачатковую адукацыю Філіповіч мог атрымаць у адной з праваслаўных брацкіх школ (а яны ў маладыя гады Філіповіча дзейнічалі ў Вільні, Магілёве, Брэсце, Мінску, Слуцку, у тым жа Пінску), а прадоўжыў яе ў Віленскай езуіцкай акадэміі, куды прымалі моладзь любога хрысціянскага веравызнання. Гісторык жа праваслаўнай царквы Аляксей Мельнікаў прама ўказваў, што атрыманая ў брацкім вучылішчы адукацыя не задавальняла юнака, і ён «прайшоў навучанне ў Віленскай езуіцкай калегіі».
Як вядома, з 1613 па 1616 год Андрэй Баболя вывучаў у Віленскай акадэміі філасофію, а з 1618 па 1622 год — тэалогію. Тут, у мурах акадэміі, Баболя і мог сустрэцца з Філіповічам. Прынамсі, катэгарычна адмовіць такой магчымасці нельга. Давайце крыху паразважаем на гэты конт...
Першы раз Баболя прыехаў у Вільню, маючы дваццаць два гады, а скончыў курс навук, калі яму быў ужо трыццаць адзін год.
Відавочна, што Філіповіч мог вучыцца ў Вільні не пазней 1620 года, калі ён прыняў пад апеку «царэвіча маскоўскага» (дарэчы, вядомы рускі агіограф Міхаіл Талстой называў болып познюю дату гэтай падзеі — 1622 год). У 1613—1616 гадах Філіповіч па прычыне свайго маладога ўзросту наўрад ці мог вучыцца ў акадэміі (успомнім, што Баболя пачаў сваю адукацыю тут у дваццаць два гады). А вось пасля 1618 года сумеснае навучанне Андрэя Баболі і Афанасія Філіповіча ў Віленскай езуіцкай акадэміі (безумоўна, у выпадку, калі апошні там вучыўся на самой справе) вельмі верагоднае...
Як ужо адзначалася, з 1620 па 1627 год Філіповіч быў выхавацелем так званага «царэвіча маскоўскага» — на самой справе сына польскага шляхціца з Падляшша Дзмітрыя Лубы Яна Фаустына, якога, як адзначае той жа М. Талстой, «езуіты рыхтавалі на самазванства, каб зноў узняць смуту ў Расіі».
Сем гадоў правёў Філіповіч побач са сваім гадаван-
Абраз святога Афанасія (Філіповіча)
цам у адным з брэсцкіх манастыроў. Ці ведаў ён, каго вучыў навукам «царкоўнарускім» на самой справе? Адзін з ранніх біёграфаў Філіповіча, ужо згаданы М. Талстой, не абмовіўся аб гэтым ні словам. А. Коршунаў, разважаючы на гэты конт, катэгарычных высноў не зрабіў, ужываючы выразы кшталту «верагодна», «трэба меркаваць», «відаць». А. Мельнікаў лічыў, што Філіповіч паступова прыходзіў да высновы, што яго выхаванец — чарговы самазванец. К. Тарасаў сцвяр-
быў грамадзянінам сваёй краіны — і заклік да вайяы супраць яе і выдача вядомай яму дзяржаўнай тайны.. Як ацаніць гэты ўчынак?
Як бы там ні было, але, абцяжараны шчодрымі ахвяраваннямі для Купяціцкай царквы, у Вербную нядзелю 1638 года Філіповіч развітаўся з Масквой. 16 чэрвеня ён ужо быў у Вільні, а ў ліпені пераступіў парог Купяціцкай абіцелі...
А праз два гады, калі вырашалася пытанне аб прызначэнні ігумена ў Брэсцкі Сімяонаўскі манастыр, выбар паў на Афанасія Філіповіча. Тут і пачаўся апошні, самы бурны перыяд жыцця будучага прападобнамучаніка...
Першы пінскі перыяд у святарскай дзейнасці Баболі працягваўся да ліпеня 1646 года, калі ён з прычыны хваробы быў пераведзены ў Вільню. Тут, у Пінску, Андрэй Баболя, шчыруючы ў езуіцкім калегіуме, выконваў абавязкі прапаведніка, кіраўніка навучання і мадэратара Марыінскай Сандаліцыі мясцовых землеўладальнікаў. У хроніцы Пінскага калегіума тых часоў засталіся сведчанні, што езуіты, сярод якіх быў і Баболя, вылучаліся вялікай актыўнасцю ў справе пераводу тутэйшых праваслаўных вернікаў у каталіцтва. гэта значыць, займаліся звычайнай «лоўляй душ».
Як можна ацаніць падобную дзейнасць? 3 пункту гледжання каталіцкай царквы, безумоўна, станоўча. Але мясцоваму праваслаўнаму святарству езуіцкія пам кненні наўрад ці былі даспадобы. Хроніка Пінскага калегіума, называючы дзейнасць езуітаў плённай, тым не менш указвае на шматлікія факты процідзеяння з боку праваслаўнай царквы і нават пагрозы ў адрас каталіцкіх місіянераў.
Адным словам, адна канфесія даволі бесцырымонным чынам умешвалася ў справы другой (а праваслаўныя, заўважым, былі ўсё ж такі не язычнікі), маючы, відаць, падтрымку з боку ўлад. Галоўным натхніцелем езуітаў быў айцец Андрэй Баболя...
У гэтыя ж гады брэсцкі ігумен Афанасій Філіповіч апантана змагаўся з уніятамі і іх прыхільнікамі — католікамі. Да сучаснікаў дайшлі сведчанні, што барацьба гэта была надзвычай вострай і бескампраміснай з абод-
вух бакоў. Змагаючыся з уніятамі, Філіповіч апеляваў да самога Уладзіслава IV, караля польскага і вялікага князя літоўскага. Адзначым, што патрабаванні брэсцкага ігумена да кіраўніка дзяржавы часта гучалі ва ультыматыўнай форме. У сваёй шырока вядомай супліцы, якую Філіповіч напісаў у 1643 годзе, ён фактычна ставіў Уладзіславу ультыматум, патрабуючы ад яго, каб «вера праўдзівая грэцкая грунтоўна была супакоена, а унія праклятая вынішчана». «Калі не супакоіце веры праўдзівае грэцкае і не знясеце уніі праклятай,— пагражаў Філіповіч,— то спазнаеце абавязкова гневу божага». Заканчвалася супліка катэгарычным патрабаваннем: «Выбірай жа сабе, што хочаш, пакуль час маеш!».
Дзякуючы сваёй бескампраміснай дзейнасці, якая часта нрымала, так бы мовіць, экстрэмісцкі характар, Афанасій Філіповіч быў шырока вядомы ў краіне. Яго тройчы арыштоўвалі, садзілі ў калодкі, высылалі ў Кіеў пад нагляд мітрапаліта Пятра Магілы. У 1645 годзе ён аказаўся ў цэнтры скандала вакол «царэвіча маскоўскага» Яна Фаустына Лубы...
Апантанасць Афанасія Філіповіча, якая не можа не выклікаць своеасаблівай павагі, аднак не знайшла, як сведчаць тагачасныя крыніцы, падтрымкі кіраўніцтва праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага. Безумоўна, былі спагада, імкненне змякчыць наступствы яго бурнай дзейнасці (у першую чаргу, з боку мітрапаліта Пятра Магілы), але, відаць, не больш таго. Відавочна, што для тых жа праваслаўных іерархаў Філіповіч быў нязручным чалавекам. Яго неўтаймаванасць, няўрымслівасць, разам з той жа спагадай, усё часцей выклікалі пачуццё прыкрасці, непаразумення. Заўважым: людзей, якім «болып за ўсіх трэба», як правіла, недалюбліваюць, a то і ненавідзяць. Прызнанне, а парой і абагаўленне да іх звычайна прыходзяць пасля адыходу ў нябыт, калі яны нарэшце перастаюць трывожыць і бударажыць навакольных...
Але вернемся да нашых падзей. 1 студзеня 1647 года памёр мітрапаліт Пётр Магіла, які, як бы там ні было, сімпатызаваў Філіповічу. У сакавіку 1648 года ўспыхнула паўстанне на чале з Багданам Хмяльніцкім.
20 мая гэтага ж года не стала Уладзіслава IV, які, трэба прызнаць, ставіўся да ультыматумаў брэсцкага ігумена больш-менш цярпіма. Наступны ўладар — Ян Казімір — быў абраны толькі 20 лістапада 1648 года. Якраз у кароткі прамежак «безкаралеўя» і адбыліся трагічныя падзеі, аб якіх крыху ніжэй. А пакуль перакінем позірк у лета 1652 года, калі ў Пінску зноў з’явіўся Андрэй Баболя. Тут ён, з невялікімі перапынкамі, і правёў апошні адрэзак свайго жыцця, прапаведуючы ў касцёле святога Станіслава і выконваючы місіянерскія абавязкі ў ваколіцах горада.
Нагадаем, што падчас найболып актыўнай дзейнасці Афанасія Філіповіча на Беларусі Андрэй Баболя знаходзіўся ў Вільні, дзе займаўся звычайнымі святарскімі справамі. Ці ведаў ён аб дзейнасці няўрымслівага брэсцкага ігумена? Хутчэй за ўсё ведаў, бо неардзінарныя ўчынкі Філіповіча, безумоўна, мелі шырокі рэзананс. Безумоўна і тое, што Баболя, як зацяты езуіт і шчыры католік, паслядоўны прыхільнік уніі, не ўхваляў дзейнасці Філіповіча. Па сутнасці, яны былі непрымірымымі ворагамі.
Філіповіч жа, верагодней за ўсё, не ведаў аб існаванні Баболі, бо той не займаў якой-небудзь высокай пасады ў каталіцкай езуіцкай іерархіі і быў усяго толькі адным з шэрагу ненавісных яму езуітаў...
Што ж рабіў гэты езуіт падчас свайго другога — і апошняга — знаходжання ў Пінску. Паводле сведчанняў, прыведзеных у працы Яна Попляткі, выдадзенай у Кракаве ў 1936 годзе, Андрэй Баболя вандраваў у ваколіцах Пінска і Янава, хрысціў дзяцей, асвячаў шлюбы, спавядаў і з найбольшай ахвотай працаваў з занядбанай моладдзю. Дыскутуючы з вучонымі праваслаўнымі манахамі, Баболя, як адзначаецца, перамагаў іх.
Яго місіянерскія вандроўкі давалі свой плён. Вядомы факт, што клопатамі Баболі праваслаўныя вернікі вёсак Т>аландзічы і Уздрожын перайшлі ў каталіцтва. Амаль поўнасцю каталіцкім стала і праваслаўнае мястэчка Янаў. Місіянерская дзейнасць Андрэя Баболі мела досыць шырокі рэзананс на Піншчыне і, зноў жа, часта ацэньвалася з супрацьлеглых пазіцый: правас-
Капліца на месцы гібелі Афанасія Філіповіча ў в. Аркадзія Брэсцкага раёна, дзе знаходзішна частка яго мошчаў
лаўныя лічылі яго «душахватам», католікі называлі «лаўцом дуіп» і нават «апосталам Палесся».
Як адзначаў Ян Поплятка, Баболя падчас сваіх вандровак наведваў пераследаваныя уніяцкія цэрквы, прапаведаваў там каталіцкую веру і рабіў усё магчымае, каб злучыць праваслаўных з каталіцкім касцёлам. Даследчык жыцця айца Андрэя не рабіў розніцы паміж каталіцкай і уніяцкай цэрквамі. Таму і «акаталічванне» Баболем праваслаўных палешукоў, магчыма, трэба разглядаць як іх пераход ва уніяцтва.
У 1654 годзе пачалася доўгая і крывавая вайна па-
між Рэччу Паспалітай і Рускай дзяржавай за беларускія і ўкраінскія землі. На баку Расіі выступілі і ўкраінскія казакі (як вядома, у свой час Афанасій Філіповіч быў іх шчырым прыхільнікам). У пачатку мая 1657 года дзвюхтысячны казацкі атрад Івана Ліхога захапіў Пінск. Праваслаўныя насельнікі горада падтрымалі ка закоў. Католікі і уніяты вымушаны былі шукаць паратунку ў лясах, бо ваенныя дзеянні з боку казакоў даволі часта прымалі характар бязлітаснай рэлігійнай разні. Пакінулі Пінск і езуіты, якіх казакі не шкадавалі заўсёды. Сярод уцекачоў быў і Андрэй Баболя. Ён знайшоў сховішча ў Перадзеле, паміж Пінскам і Янавам. Быў май 1657 года...
За дзевяць гадоў перад гэтым адбыўся першы акт трагедыі ў двух актах, аб якой ідзе наш аловяд. 1 ліпеня 1648 года па даносу капітана каралеўскай гвардыі Шумскага быў арыштаваны Афанасій Філіповіч. Былі следства і суд, які палічыў, што брэсцкі ігумен заслугоўвае смяротнай кары за свае ўчынкі. Пакуль з Варшавы чакалі канчатковай санкцыі, закаваны ў калодкі Філіповіч быў звязенены ў цэйхгаузе.
У ноч на 5 верасня 1648 года Філіповіча прывялі да брэсцкага ваяводы Масальскага, які прамовіў: «Навошта яго да мяне прывялі? Маеце ўжо яго ў сваіх руках, дык рабіце ж сабе з ім, што хочаце!».
I гайдукі павялі ігумена на расправу...
Манахі Сімяонаўскага манастыра запісалі сведчанні аднаго з відавочцаў смерці Афанасія Філіповіча (пераклад аўтара з кнігі К. Тарасава «Памяць пра легенды»): «Калі ён тады ўжо быў выданы ад старшага, узялі яго да сябе тыя, што крыві яго даўно прагнулі, і павялі яго да барку, што недалёка быў ад абозу, ад места ў чвэрць мілі, ідучы да сяла Гершановічы, па леваму боку. Там яго найперш пяклі агнём. А гайдук адзін стаяў там на той час непадалёку і чуў голас нябожчыка айца ігумена. А ён ім штосьці адказваў пры тых муках. Потым паклікалі і гайдука таго. I казалі яму мушкет набіць дзвюма кулямі. Таксама перад ім і магілу загадалі падрыхтаваць. Наперад жа запытаўшы яго, каб адмовіўся ад слоў сваіх супраць уніі. А калі ім адказаў: «Што ўжо
сказаў, тое сказаў, і з тым паміраю», казалі таму гайдуку, каб у лоб яму стрэліў з мушкета.
... Нябожчык, ўжо падстрэлены дзвюма кулямі ў лоб навылёт, яіпчэ, абапіраючыся аб хвою, стаяў нейкі час па сваёй моцы, пакуль яго ўпіхнулі ў гэту магілу казакі. Але і там, расказвае, яшчэ сам тварам павярнуўся, рукі на грудзях на крыж склаў і ногі выцягнуў»...
Айца Андрэя Баболю, як сведчыў Ян Поплятка, выдалі казакам праваслаўныя янаўцы. Схапілі яго ў той момант, калі той на возе Яна Даманоўскага спрабаваў пакінуць Перадзел. Паводле Попляткі, Баболя быў падвергнуты жудасным катаванням, якія адбываліся па дарозе ў Янаў і ў мясніцкай краме. Яго паласавалі бізунамі, калолі пікамі, секлі шаблямі, палілі агнём, засоўвалі пад пазногці трэскі, зразалі скуру з далоняў, галавы і плячэй. ГІраз разрэз у шыі Баболю вырвалі язык. Пасля падвесілі за ногі да столі і, нарэшце, забілі двума ўдарамі ў шыю.
Сканаў Андрэй Баболя а трэцяй гадзіне 16 мая 1657 года...
Недзе паміж 1658 і 1666 гадамі брэсцкі ігумен быў кананізаваны праваслаўнай царквой як святы прападобнамучанік Афанасій Брэсцкі. Перад гэтым, у маі 1649 года, астанкі ігумена былі перазахаваны ў царкве Сімяона Столпніка, дзе ён быў настаяцелем. Пасля яны захоўваліся ў Леснінскім жаночым манастыры ў Польшчы. У канцы другой сусветнай вайны манастыр пераехаў спачатку ў Сербію, а потым у Францыю, дзе (у ста дваццаці кіламетрах ад Парыжа) размяшчаецца і цяпер.
У 1995 годзе частка гэтых мошчаў была прывезена ў Беларусь і перададзена ў брэсцкія Сімяонаўскі сабор і Брацкую царкву і ў Святаафанасьеўскую капліцу ў вёску Аркадзія пад Брэстам...
Кананізацыя Андрэя Баболі каталіцкай царквой зацягнулася амаль на тры стагоддзі: згодна дэкрэта папы Пія IX яна адбылася толькі 17 красавіка 1938 года.
Будучы святы ў маі 1657 года быў пахаваны перад вялікім алтаром пінскага езуіцкага касцёла. Згубленыя мошчы Андрэя Боболі ў 1719 годзе былі адшуканы. У 1808 годзе іх перавезлі ў тагачасную езуіцкую «сталі-
Капліца Андрэя Баболі ў Янаве (Іванаве). Малюнак
цу» — Полацк. У 1922 годзе яны патрапілі ў Рым, а з 1938 года захоўваюцца ў Варшаве, у касцёле святога Андрэя Баболі.
Такія вось розныя і адначасова аднолькавыя лёсы...
Няма нічога дзіўнага, што Філіповіч і Баболя высока ацэньваюцца цэрквамі, да якіх яны належалі. Аб гэтым яскрава сведчаць факты кананізацыі брэсцкага ігумена і пінскага езуіта. Але нельга не падкрэсліць і таго, што яны, па сутнасці, былі зацятымі ворагамі і святасць аднаго ў вачах другога выглядала як цяжкая загана.
Аднак паспрабуем зірнуць на гэтых двух, безумоўна, годных увагі і павагі людзей, вачыма сучаснага свецкага чалавека, які не можа не заўважыць ні палітызаванасці Філіповіча, ні крывадушша Баболі, ні ваяўнічага фанагызму абодвух, іх апантанасці, нежадання шукаць кампрамісы.
Яшчэ сучаснікі Андрэя Баболі, яго духоўныя настаўнікі адзначалі яго прыроджаную халерычнасць, схільнасць да раптоўных выбухаў нецярплівасці, празмерную прывязанасць да сваіх меркаванняў, няўменне стрымліваць эмоцыі і пачуцці. Нагадаем: праваслаўныя вернікі, безумоўна, не без падстаў, называлі Баболю «душахватам». Ды і характарыстыка, дадзеная яму паплечнікамі-езуітамі («лавец душ»), калі падумаць, мае не толькі станоўчае адценне, але гаворыць і аб хітрасці айца Андрэя, яго ўменні ўвайсці ў давер, акруціць чалавека. Адным словам, Баболя быў тыповым езуітам.
А што ж Афанасій Філіповіч? Цікавай уяўляецца характарыстыка, дадзеная брэсцкаму ігумену згаданым ужо Кастамаравым: «Асоба Афанасія Філіповіча не прадстаўляецца выходзячай з шэрагу сучаснікаў ні па разумоваму багаццю здольнасцей, ні па важнасці спраў, здзейсненых ім у гістарычным жыцці народа, але яна ў высокай ступені дастойна ўвагі як тып свайго часу і свайго краю. Гэта быў гарачы фанатык, які адносіўся да тагачасных ворагаў праваслаўя з такімі ж бязлітаснасцю і злосцю, з якімі адносіліся гэтыя ворагі да праваслаўя. Праваслаўе ў рускіх краях, якія належалі польскай Рэчы Паспалітай, было прыгнечаным бокам, а таму фанатызм Афанасія Філіповіча выявіўся галоўным чынам у гатоўнасці пацярііець самому за веру. Але
калі б ролі перамяніліся і праваслаўе стала бокам пераможным — той жа Афанасій Філіповіч стаў бы, можа быць, у адносінах да уніятаў і католікаў такім жа мучыцелем, якім быў у адносінах да праваслаўных які-небудзь Іясафат Кунцэвіч» (нагадаем: забіты ў 1623 годзе віцебскімі праваслаўнымі Кунцэвіч быў, як і Баболя, кананізаваны ў 1867 годзе каталіцкай царквой).
Невыпадкова некаторыя сучасныя даследчыкі жыцця і дзейнасці Афанасія Філіповіча праводзяць паралель паміж брэсцкім ігуменам і яго сучаснікам, знакамітым пратапопам Авакумам — галавой стараверства, ідэолагам драматычнага расколу Рускай праваслаўнай царквы. Авакум, як вядома, быў асуджаны афіцыйнай царквой, пятнаццаць гадоў правёў у земляной турме і, урэшце рэшт, быў спалены паводле царскаіа указа.
На крайні радыкалізм Філіповіча ўказвае і К. Тарасаў. Адной з яго рысаў, нетыповых для рэлігійнага дзеяча, ён лічыць адмаўленне пакоры, далучаючы да яе кансерватыўнасць брэсцкага ігумена, яго наіўнаснь і ідэалізм...
А што ж унія, апантаным праціўнікам і гарачым прыхільнікам якой былі, адпаведна, Афанасій Філіповіч і Андрэй Баболя?
Зацятыя спрэчкі вакол яе вядуцца да гэтай пары. Апошнім часам многія даследчыкі сталі называць уніяцтва нацыянальнай рэлігіяй беларусаў. Як бы там ні было, а яно праіснавала на нашай зямлі амаль два з паловай стагоддзі. Напярэдадні далучэння Беларусі да Расійскай імперыі яго спавядала абсалютная большасць беларусаў...
Дарэчы, у вёсцы, дзе жыве мая цешча, і сёння яшчэ памятаюць, што Міхайлаўская царква, куды ходзяць па святах вяскоўцы, некалі была уніяцкай.
MGGTA HA SAP AHI
Ублізкіх мінскіх ваколіцах (усяго дванаццаць кіламетраў на захад ад сталіцы), паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы. Гарадзішча і Строчыца, каля маляўнічага Воўчкавічскага вадасховішча болып за дваццаць гадоў таму быў заснаваны унікальны, да гэтай пары адзіны ў нашай краіне такога кшталту музей. Сёння ён носіць назву Беларускі дзяржаўны музей народнага доіілідства і побыту, займае плошчу ў 180 гектараў, налічвае звыш 12 000 музейных экспанатаў і стаў любімым месцам адпачынку мінчукоў і гасцей сталіцы.
Бадай што, найболыпую цікавасць наведвальнікаў музея выклікаюць адметныя, парой унікальныя аб’екты беларускай драўлянай архітэктуры, звезеныя сюды з усёй краіны (іх тут каля трыццаці). Асабіста ж для мяне самы цікавы і нават самы дарагі адзін з іх — драўляная Спаса-Праабражэнская царква, якая дзесяць гадоў таму «пераехала» сюды з невялічкага гарадка Барань, што пад Оршай.
Гэты драўляны храм, пабудаваны ў 1704 годзе, прыцягвае маю ўвагу не сваім даволі сталым узростам і не нейкімі там архітэктурнымі адметнасцямі (будынак царквы — тыповы для свайго часу і месца ўзвядзення). Справа ў тым, што сорак восем гадоў таму, за сталінсжім яшчэ часам, я меў гонар быць ахрышчаным менавіта ў Бараньскай Спаса-Праабражэнскай царкве. Але выкажу меркаванне, што і царква, і колішняе мястэчка Барань і без факта хрышчэння там аўтара заслугоўваюць таго, каб больш падрабязна расказаць аб іх.
Гісторыя гэтага населенага пункта цесна пераплецена з жыццём і дзейнасцю прадстаўнікоў двух Haft-
славуцейшых у беларускай гісторыі княжацкіх родаў — Астрожскіх і Радзівілаў. А першая згадка сяла Барань (вядомага потым як Старая Барань) звязана з імем таленавітага палкаводца, пераможцы 63 бітваў, героя знакамітай Аршанскай бітвы 8 верасня 1514 года гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Іва навіча Астрожскага. Менавіта яму ў 1518 годзе і належала сяло Барань.
Канстанцін Астрожскі быў адным з буйнейшых магнатаў Вялікага княства Літоўскага свайго часу (па звестках на 1528 год, па колькасці падданых ён саступаў толькі віленскаму ваяводзе Альбрэхту Гаштольду). Значная частка ўладанііяў князя знаходзілася на Вальпгі, але вялізныя абшары належалі яму і на Беларусі: гэта маёнткі Дзяцел (сучаснае Дзятлава), Тураў, Ахонава, Свіцязь.
Багаты пасад гетман атрымаў за сваёй першай жонкай — Таццянай Сямёнаўнай Гальшанскай: гэта частка Гальшанаў і Глуска, Смалявічы, Жыцін на Пцічы, Шашолы, Свіраны. Карыстаючыся правам унука князя Івана Уладзіміравіча Бельскага (мужа Васіліны Гальшанскай), у 1516 годзе Канстанцін Астрожскі атрымаў сваю долю ў спадчыне Фядоры Рагацінскай. Да ўладанняў гетмана былі далучаны Славенск каля Валожына, Лемніца, Палонна і Копысь у Віцебскай зямлі. У 1522 годзе князь прыдбаў Смаляны, купіў Тарасаў пад Мінскам, Нізгалаў і Сушу ў Полацкай зямлі.
Пазней, у 1524 годзе, князь узяў другі шлюб — на гэты раз з Аляксандрай Слуцкай. Пасля гэтага зямельныя ўладанні Канстанціна Астрожскага на Беларусі яшчэ больш пашырыліся, і ён стаў, як было ўжо адзначана, другім пасля Альбрэхта Гаштольда землеўладальнікам Вялікага княства Літоўскага.
Верагодна, што Барань стала ўласнасцю гетмана разам з Копыссю. Можна меркаваць, што сяло ўваходзіла ў склад Копыскага маёнтка (прынамсі, у 1541 годзе яно адназначна належала да замка Копысь).
Калі верыць дакументам, а таксама звесткам, прыведзеным у 1 томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у 1541 годзе ўладальнікам Барані стаў сьш Канстанціна Астрожскага Ілья (Эліяш). Але прыведзеная дата небеспадстаўна выклікае недавер: у 1539 годзе, не дасягнуўшы і трыццацігадовага ўзросту, малады князь памёр, пакінуўіпы пасля шлюбу з Беатай з роду Касцянецкіх адзіную
Крыштоф Мікалай Радзівіл Пярун.
Малюнак Войцеха Герсана са старога партрэта
спадчынніцу — дачку Альжбету (Галыпку). Яна стала адзіным нашчадкам велізарнай маёмасці.
У 1573 годзе Альжбета завяшчала свае беларускія маёнткі дзядзьку — Канстанціну Васілю Астрожскаму. Валынскія ўладанні Альжбеты, верагодна, адышлі ва ўласнасць польскага караля.
Памерла дачка Ільі Астрожскага ў 1582 годзе.
Даследчыкам вядомы прывілей гетмана Вялікага княства Літоўскага князя Крыштофа Мікалая Радзівіла Перуна, датаваны 30 кастрьгчніка 1598 года. У дакуменце паведамляецца, што гетман «...залажыў на гас-
цінцы ад Барысава да Оршы места на Барані, а каб тыя прышлыя людзі ў ім асядалі і валокі прыняўшы распрацоўвалі. назначыў ім, людзям, якія будуць прыходзіць, асядаць у месце, свабоду ад даты ліста, напісанага на 15 гадоў, уласныя падданыя гэтыя абавязаны выконваць павіннасці, апісаныя ў інвентары».
У гэты ж дзень Крыштоф Радзівіл пісаў: «... пацвярджаем, што Кліму Храловічу даў у м. Бараньскім валоку... на свабоднае трыманне 15 гадоў».
3 прыведзенага вышэй вынікае, што ў 1598 годзе Баранню валодаў ужо князь Крыштоф Мікалай Радзівіл Пярун — староста барысаўскі, гаенскі, жыжморскі, мейжагольскі, з 1589 года — гетман вялікі літоўскі.
Гетман праславіў Барань тым, што заснаваў тут знакамітую кульню, вядомую як Бараньскі кульны двор. Адбылося гэта ў 1597 годзе. Як сведчыў Міхась Ткачоў у кнізе «Замкі і людзі» (праўда, часам заснавання кульні тут чамусьці названы 1587 год, што, відавочна, памылкова), майстроў у кульню набіралі з мясцовых сялян. Кульнікаў надзялялі валокай (21,36 гектара) зямлі і за гэта абавязвалі капаць балотную руду, выпальваць драўляны вугаль, варыць жалеза і адліваць ядры-кулі.
Да нас дайшлі імёны і прозвішчы двух першых бараньскіх кульнікаў. Гэта Ходар Бяляк і Панцялей Абрамовіч, якіх 14 кастрычніка 1597 года прызначылі «на вырабленне куль» на ўмове «кожны год да замку Копыскага даваць куль жалезных вялікіх да дзела (гарматы.— С. А.)... Біржанскае... дзесяць; кулі для дзел тых, якія на замку Копыскім, капу адну, а да гакаўніц куль капа адна і пяцьдзесят».
У абавязкі кулыгікаў уваходзіла таксама хадзіць «да аправы (рамонту.— С. А.) замку Копыскага і парканаў мейскіх роўна з другімі падданымі воласці Копыскай».
Праз год да кульні былі ўзяты дванаццаць сялян з Барані: ужо згаданы Клім Храловіч, Нічыпар, Панцялей і Андрэй Ульчонкі, Жора Мішоніч, Саўка і Раман Храловічы (Хруловічы), Іван Дзінка, Юрка Зямля, Івашка Іона, Аўсей Цярэнцьеў і Якаў Калацаніч.
Заснаванне кульнага двара ў Барані было, відавочна, звязана з тым, што радзівілаўскія замкі ў Копысі і Біржах (сучасны літоўскі Біржай) мелі вострую патрэбу ў ядрах і кулях. Часы былі трывожныя, копыскія і біржанскія гарматы і гакаўніцы павінны былі мець
дастатковы запас боепрыпасаў. Вось чаму бараньскія кульнікі мелі павіннасць «... на кожны год даваць да замку Копыскага з кожнай валокі куль жалезных вялікіх да гармат Біржанскіх па 15, пад тымі меншымі таксама да гармат Біржанскіх па 25, да гармат Копыскіх па 30, да гакаўніц Копыскіх куль па капе».
Вядома, што на патрэбы Біржанскага замка бараньскі кульны двор штогод вырабляў 195 вялікіх і 325 меншых ядраў, а замку ў Копысі пастаўляў 390 меншых ядраў і 780 гакаўнічных куль.
Акрамя заняткаў сваім непасрэдным рамяством, бараньскія кульнікі рэгулярна давалі грошы «на выправу выбранцаў», «жыта на гарматнікаў замкавых» і стацыю на выпадак прыезду ў Копысь яснавяльможных Радзівілаў. Тыя, відаць па ўсім, цанілі сваіх адмысловых майстроў. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць тое, што на тэрыторыі ўсёй замкавай воласці толькі бараньскія кульнікі мелі права капаць руду, выпальваць вугаль і варыць жалеза.
Да нас дайшлі звесткі, што, разам з тым, да кульнікаў прад’яўляліся жорсткія, так бы мовіць, экалагічныя патрабаванні. Пад пагрозай канфіскацыі вугалю і руды яны павінны былі абавязкова закопваць за сабой усе ямы, таму што, як сведчаць тагачасныя дакументальныя крыніцы, ад самавольных дзеянняў сялян воласці «ўсе лясы спустошаны і ў нішто ператвораны ёсць». Парушальнікі караліся штрафам — «вінырубель грошай», а ўсё нарыхтаванае (вугаль, руда, жалеза) забіралася на карысць Копыскага замка.
Знакаміты Бараньскі кульны двор праіснаваў да сярэдзіны XVIII стагоддзя, амаль да часоў далучэння Беларускага Падняпроўя да Расійскай імперыі.
Хто валодаў Баранню ў пазнейшыя часы? Яна, як вядома, належала да Копыскай замкавай воласці. Дакументальныя крыніцы сведчаць, што, напрыклад, у 1655 годзе, падчас руска-польскай вайны 1654— 1667 гадоў, Копыссю (натуральна, і Баранню) валодаў гетман вялікі літоўскі Януш Радзівіл (памёр, а, верагодна, быў атручаны, у гэтым жа 1655 годзе), пасля — магчыма, яго сын Багуслаў, які памёр у 1669 годзе.
Інвентар Копысі, складзены 18 кастрычніка 1684 года, сведчыць, што на той час у Копысі (а, значыць, і ў Барані) уладарыла дачка Багуслава Радзівіла
Людвіка Караліна, якая, у сваю чаргу, была жонкай князя Караля Філіпа Нейбургскага і памёрла ў 1699 годзе, у трыццацідвухгадовым узросце.
Пасля гэтага Копысь (і, адпаведна, Барань) была ўладаннем яе дочак — прынцэс Нейбургскіх.
Вельмі верагодна, што на час валодання Баранню адной з прынцэс і прыпадае ўзвядзенне тут драўлянай Спаса-Праабражэнскай царквы.
Продкі бараньцаў амаль трыста гадоў таму выказалі добры густ і ўзвялі адмысловы драўляны храм у маляўнічым месцы, якое з’яўлялася дамінантай тагачаснага паселішча — на пагорку, што прылягаў да правага берага ракі Адроў.
Час быў не вельмі спрыяльны для ўзвядзення божых храмаў: ужо чатыры гады доўжылася крывавая Паўночная вайна (1700—1721) Расй ў саюзе з Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім супраць Швецыі за выхад да Балтыйскага мора. Менавіта ў 1704 годзе беларускія абшары ад Полацка і Магілёва да Смаргоні, Ліды і Гродна сталі арэнай зацятых баявых дзеянняў, якія суправаджаліся пажарамі і рабаваннем мірных жыхароў.
Вельмі верагодна, што новы драўляны храм быў асвечаны ў гонар аднаго з найбольшых праваслаўных святаў — дня Праабражэння Гасподняга. Як вядома, ён штогод адзначаецца 19 жніўня (па старому стылю — 6 жніўня) і ў народзе называецца «Спасам яблычным». У гэты дзень у храмах прынята асвячаць яблыкі. Раней асвечанай садавінай надзялялі бедных і хворых.
Месца для храма бараньцы выбралі, відаць, не толькі з-за яго маляўнічасці. 3 паўднёвага ад царквы боку існавалі даўнія пахаванні мясцовых жыхароў. He выключана, што некалі тут знаходзіўся больш старажытны храм, каля якога і былі гэтыя могілкі.
У непарушным выглядзе царква прастаяла да другой паловы XIX стагоддзя, калі яе перабудавалі. У новым абліччы храма былі адлюстраваны кампазіцыйныя прыёмы, характэрныя для ярусных драўляных культавых пабудоў Беларусі.
У першыя пасляваенныя гады царква яшчэ дзейнічала (хрысцілі тут і напрыканцы 1950-ых гадоў), a закрылі храм у 1962 годзе. Менавіта ў «хрушчоўскую эпоху» пачаўся паступовы заняпад унікалыіага драўлянага храма. Ён аказаўся пад пагрозай прамога зніш-
Спаса-Праабражэнская царква ў Барані. Пачатак XX ст.
чэння (мясцовыя маладыя бязбожнікі наладзіліся па начах паліць тут кастры), храмавае начынне, каштоўныя абразы пачалі расцягваць (ёсць сведчанні, што тыя ж вялікія абразы, напрыклад, той-сёй з мясцовых жыхароў выкарыстоўваў у якасці дзвярзй у хлявах і склепах).
У той крытычнай сітуацыі рашэнне аб разборцы Бараньскай Спаса-Праабражэнскай царквы і перавозе яе ўствараемы пад Мінскам музей, вельмі верагодна, было адзіна правільным. Доктар гістарычных навук Аляксандр Іванавіч Лакотка, непасрэдны выканаўца гэтага праекта, лічыць, што калі б не гэты пераезд — унікальны драўляны храм мог быць назаўсёды страчаны для нашчадкаў.
Усе перыпетыі перавозу царквы і ўсталявання яе на новым месцы — тэма асобнай размовы. Галоўнае — царква захавана: калі не як храм, то як унікальны помнік беларускага драўлянага дойлідства.
Захаваўся і цудоўны абраз «Узнясенне», выяўлены
ў 1974 годзе ў гібеючай Бараньскай Спаса-Праабражэнскай царкве 27-ай экспедыцыяй тагачаснага Дзяржаўнага музея БССР. У 1989 годзе Пётр Рыгоравіч Журбей з вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя» раскрыў гэты шэдэўр беларускага іканапісу, і сёння ён захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
На вялікім па памеры (93 на 147 сантыметры) абразе захаваўся надпіс: «Пнсалт» Снлннмчь 1808 года». Вядома, што ў 1765 годзе ў Магілёве працавалі мастакі Лявон і Пётр Сілінічы. He выключана, што менавіта аднаму з іх ці некаму з нашчадкаў магілёўскіх іканапісцаў і належыць адмысловы абраз беларускай школы, які, як і царкву, я лічу «сваімі»...
Дарагая мне і Барань, якая ў 1998 годзе адзначыла 480-годдзе з дня першага яе ўспаміну ў дакументальных крыніцах. Калі ў радзівілаўскія часы, у першай палове XVII стагоддзя, тут было ўсяго 38 дамоў, дзе жылі знакамітыя бараньскія кульнікі, то ў другой палове XIX стагоддзя ў Барані налічвалася 300 жыхароў, працавалі крухмальны завод, млын, дзейнічала народнае вучылішча. А ў 1873 годзе тут быў заснаваны даволі значны па тым часе драцяна-цвіковы завод, на якім была арганізавана «вытворчасць драцяна-валачыльная, цвіковая і вытворчасць жалезнага купарвасу».
Той невялікі заводзік — спадкаемца знакамітай Бараньскай кульні паклаў пачатак буйному прадпрыемству ваенна-прамысловага комплекса, шырока вядомаму ў былым СССР заводу «Чырвоны Кастрычнік» (цяпер — аграрна-прамысловае прадпрыемства «Лёс»). Дарэчы, з дапамогай фірмы «Лёс» у паўднёвай частцы горада, на беразе маляўнічага разліва Адрова, побач са старадаўнім сасновым паркам у 1992 годзе ўзведзены часовы храм, які таксама названы Спаса-Праабражэнскім. Побач узводзіцца галоўная царква горада — але ўжо Свята-Сергіеўская (па праекту 1806 года).
Чвэрць стагоддзя таму старажытная Барань — былое ўладанне князёў Астрожскіх і Радзівілаў — атрымала статус горада. Сёння яго насельніцтва налічвае каля 15 000 чалавек. He так ужо і многа, нават па сціплых беларускіх мерках. Але ж слаўнай гісторыі гэтага невялікага гарадка могуць пазайздросціць і гарады куды больш вялікія...
... і вялікле княствл V прыдлчу
Падзея, якая адбылася ў Расіі 28 чэрвеня 1762 года, на некалькі дзесяцігоддзяў наперад прадвызначыла лёс гэтай магутнай еўраазіяцкай імперыі. У выніку палацавага перавароту, здзейсненага маладымі гвардзейскімі афіцэрамі, на расійскім троне ўсталявалася жонка тагачаснага імператара Пятра III нямецкая прынцэса Софья Фрэдэрыка Аўгуста Анхальт-Цэрбстская, што ўвайшла ў гісторыю як імператрыца Кацярына II Аляксееўна.
Вось як апісвае гэту падзею слынны расійскі гісторык Васіль Ключэўскі: «... Вечарам 28 чэрвеня Кацярына на чале некалькіх палкоў, вярхом, у гвардзейскім мундзіры старога пятроўскага пакрою і ў капелюшы, упрыгожаным зялёнай дубовай галінкай, з распушчанымі доўгімі валасамі, побач з княгіняй Дашкавай таксама вярхом і ў гвардзейскім мундзіры рушыла ў Пецяргоф, куды ў той жа дзень павінен быў прыехаць з Араніенбаума імператар са світай... Былога імператара выдалілі ў Ропшу, загарадную мызу, падораную яму імператрыцай Лізаветай, а Кацярына на другі дзень урачыста ўступіла ў Пецярбург».
У выніку гэтай, як называлі яе сучаснікі, вясёлай і далікатнай, сапраўднай дамскай рэвалюцыі быў пакладзены пачатак аднаму з самых слаўных перыядаў расійскай гісторыі, які атрымаў назву кацярынінскай эпохі і многімі гісторыкамі быў названы «залатым векам» імперыі.
Стаўшы расійскай імператрыцай, Кацярына не забылася пра тых, хто, рызыкуючы не толькі прыдворнай
кар’ерай, але і самім жыццём, дапамог ёй узыйсці на трон. Граф Мікіта Панін узначаліў Калегію замежных спраў. Княгіня Кацярына Дашкава стала першым — і адзіным у гісторыі Расіі — жанчынай-прэзідэнтам Акадэміі навук. Галавакружную кар’еру зрабілі амаль усе бравыя гвардзейцы. Капітан Пётр Пасек у хуткім часе выбіўся ў генерал-губернатары. Унтэр-афіцэр Рыгор Пацёмкін стаў генерал-фельдмаршалам, святлейшым князем Таўрычаскім, галоўнакамандуючым рускай арміяй, бліжэйшым памочнікам і, нарэшце, што было даражэй за ўсе пасады і званні, фаварытам імператрыцы. Ужо праз сем гадоў пасля перавароту атрымаў званне генерал-аншэфа Аляксей Арлоў, які да таго ж стаў графам, камандаваў рускай эскадрай у Міжземлым моры. Высока ўзляцеў і яго брат Рыгор, стаўшы генерал-фельдцэхмейстарам (ужо ў 1763 годзе) рускай арміі, а таксама фаварытам імператрыцы.
Але найбольш неверагодным чынам чэрвеньскія падзеі 1762 года паўплывалі на лёс чалавека, які да палацавага перавароту, што ўзвёў нямецкую прынцэсу на расійскі трон, хутчэй за ўсё, не меў ніякіх адносін; у лепшым выпадку, дзякуючы сваёй тагачаснай пасадзе, ён мог ведаць, што такая падзея выспявае.
Тым не менш менавіта Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў выніку тых драматычных падзей узляцеў так высока, як ніхто з самых блізкіх паплечнікаў і нават фаварытаў Кацярыны. Прайшло крыху больш за два гады пасля перавароту — і менавіта дзякуючы расійскай імператрыцы Панятоўскі стаў польскім каралём і вялікім князем літоўскім — манархам Рзчы Паспалітай...
Хто ж быў гэты шчаслівец, і з якой нагоды спадарыня Фартуна такім неверагодным чынам паспрыяла яму?
Ужо згаданы вышэй Васіль Ключэўскі называў яго разумнікам, але не без іроніі браў гэта слова ў двухкоссе. Характарызуючы гэтага, па яго меркаванні, «стаўленіка» Кацярыны, слынны гісторык з сарказмам сцвярджаў, што «...Станіслаў Панятоўскі... не мог кроку ступіць без таго, каб не сказаць прыгожага слоўца і не зрабіць глупства...».
Пакінем гэту з’едлівую характарыстыку на сумленні Ключэўскага, заўважыўшы, што, вельмі верагодна, ён меў нейкія падставы на менавіта такую ацэнку будучага
караля і вялікага князя. He забудзем пры гэтым нагадаць, што сын вясковага святара, які ўсяго ў жыцці дасягнуў сам, наўрад ці мог спагадна адйосіцца да галавакружнага ўзлёту нашчадка магнацкага роду, што ўжо нарадзіўся, як кажуць, з залатой лыжкай у роце і быў проста асуджаны на бліскучую кар’еру.
Усё ж такі цяжка пагадзіцца з Ключэўскім, што такую высокую пасаду выпадкова заняў «разумнік» і досыць пасрэдны дамскі ўгоднік. Да таго ж расійскаму гісторыку было вельмі добра вядома, чым скончыў гэты «ўлюбёнец лёсу» і які лёс нагіаткаў дзяржаву, што з лёгкай рукі Кацярыны II Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзначаліў. Ведаў бы той, у якасці каго навечна ўвойдзе ў гісторыю, наўрад ці згадзіўся б на гэту міласць імператрыцы... А так «разумнік», фаварыт, што ўзвысіўся не па заслугах,— для расіян, бязвольны здраднік, які загубіў тысячагадовую дзяржаву,— для палякаў. А для беларусаў?.. Кім жа быў (і з’яўляецца) гэты чалавек для нас? Давайце паразважаем над гэтым вельмі не простым пытаннем.
17 студзеня 1732 года ў маёнтку Воўчын (цяпер гэта вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) нарадзіўся хлопчык. Бацькам яго быў вядомы ў тагачаснай Рэчы Паспалітай чалавек — Станіслаў Панятоўскі, сын Францішка, прыхільнік караля Станіслава Ляшчынскага, генерал шведскай арміі, удзельнік славутай Палтаўскай бітвы, генерал-лейтэнант войска літоўскага, падскарбі вялікі літоўскі, ваявода мазавецкі, кашталян кракаўскі, буйны магнат герба Цёлак. На той час быў ён ужо чалавекам досыць сталага веку, меў за плячыма 55 гадоў (дарэчы, Бог адпусціць яму аж 86 гадоў жыцця, і памрэ ён у 1762 годзе, праз два месяцы пасля ўсталявання на расійскім троне Кацярыны, якая, гэтага стары ўжо не пабачыў, крута зменіць лёс яго старэйшага сына).
Жыццё хлопчыку дала Канстанцыя з роду князёў Чартарыйскіх, пачатак якому, паводле генеалагічнай традыцыі, паклаў яшчэ ў XIV стагоддзі сын легендарнага Альгерда — Канстанцін. Была яна дачкой Казіміра Чартарыйскага, падканцлера літоўскага. Менавіта ён у свой час стане стваральнікам так званай «фаміліі» — прарасійскай магнацкай групоўкі, якая ў свой
час паспрыяе ўзвядзенню сына Канстанцыі на трон Рэчы Паспалітай.
Як бачым, нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Станіславам Аўгустам, на, як цяпер прынята гаварыць, этнічна беларускай тэрыторыі, у Падляшшы.
Кім быў гэты чалавек па крыві? He памятаю ўжо, хто з маладых гісторыкаў у адным са сваіх артыкулаў назваў Станіслава Аўгуста Панятоўскага беларускім шляхціцам. Заява гэта, на першы погляд, аж залішне смелая, тым не менш мае пад сабой такі-сякі грунт. I не толькі таму, што маёнтак Воўчын — спрадвеку беларуская (ці, правільней, літвінская) зямля. Упершыню пісьмовыя крыніцы згадваюць пра гэта паселішча ў самым пачатку XVI стагоддзя. На той час яно належала шляхецкаму роду Солтанаў. Вядома, што ў 1586 годзе староста астрынскі Яраслаў Солтан заснаваў тут царкву святых Мікалая і Георгія. У XVII стагоддзі Воўчын належаў Гасеўскім. У 1708 годзе маёнтак перайіпоў да гетмана польнага літоўскага Казіміра Сапегі. Але валодаў ён Воўчынам нядоўга — у 1719 годзе прадаў маёнтак канюшаму вялікаму літоўскаму Якубу Флемінгу.
I вось тут — супярэчнасць... Паводле адной з крыніц, у 1721 годзе падскарбі літоўскі Станіслаў Панятоўскі набыў Воўчын у Флемінга, а ў 1738-ым маёнтак стаў уладаннем Чартарыйскіх. Паводле другой — узяўшы ў 1721 годзе шлюб з Канстанцыяй Чартарыйскай, Панятоўскі атрымаў за ёй Воўчын у якасці пасагу.
Больш верагодным нам уяўляецца першы варыянт, якога прытрымліваюцца і даследчыкі В. Міронаў і В. Шаблюк.
Падскарбі ў 1729 годзе пабудаваў у Воўчыне мураваны касцёл святой Тройцы. He выключана, што менавіта ў гэтым храме і быў ахрышчаны будучы манарх Рэчы Паспалітай. Такім чынам, нарадзіўся і вельмі верагодна хрысціўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі на нашай зямлі.
Цяжка сказаць з поўнай упэўненасцю, што бацькі хлопчыка былі палякамі. Наўрад ці выклікае сумненне тое, што яны сябе імі лічылі. Але ж Станіслаў — старэйшы, як ужо адзначалася, займаў высокі пост падскарбія вялікага літоўскага, меў званне генерал-лейтэнанта войска літоўскага. Дзед яго па маці, Казімір Чар-
тарыйскі, знаходзіўся ў свой час на ўплывовай пасадзе падканцлера літоўскага. Ды і радавод свой Чартарыйскія вялі, як было згадана, ад Канстанціна Альгердавіча, зусім не лаляка.
Нагадаем, што і род Панятоўскіх (праўда, не такі славуты і старажытны) вядомы з XV стагоддзя і меў адгалінаванне на Мсціслаўіпчыне. А Чартарыйскія перайшлі з праваслаўя ў каталіцызм толькі ў канцы XVI стагоддзя.
Зыходзячы з прыведзеных вышэй фактаў, можна ўсё ж такі выказаць меркаванне, што калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і быў палякам, то, так бы мовіць, па грамадзянству, калі гаварыць шырэй — па духу, па мове, па адукацыі, у пэўнай ступені — па выхаванню. Па паходжанні ж ён, відавочна, быў, як і яго.не менш знакаміты сучаснік Тадэвуш Касцюшка, усё ж такі літвінам (паняцце «беларус» у тыя часы ўжывалася вельмі рэдка і то, часцей за ўсё, у адносінах да людзей нізкага сацыяльнага стану).
Так, бліскучая кар’ера радавітаму літвіну была амаль шТо наканавана. Ужо ў дваццаць два гады ён меў званне стольніка (падкрэслім) Вялікага княства Літоўскага. Перад гэтым Станіслаў Аўгуст многа падарожнічаў па Англіі і Францыі. Натуральна, што тагачасная асветніцкая культура Еўропы аказала моцны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду. Палітычныя прыхільнасці маладога стольніка былі на баку ўжо згаданай партыі Чартарыйскіх. He выключана, што менавіта гэта прадвызначыла тое, што ў 1757 годзе ён атрымаў прызначэнне ў Пецярбург на пасаду сакратара, а потым і пасла Саксоніі і Рэчы Паспалітай у Расіі.
Малады, адукаваны і, відаць, дастаткова дасціпны прыгажун хутка стаў сваім чалавекам пры двары. Дыпламатычныя абавязкі, хутчэй за ўсё, не вельмі абцяжарвалі Панятоўскага, заставалася досыць часу і на актыўнае свецкае жыццё, на амурныя прыгоды. He выключана, што менавіта яны далі першы штуршок яго нечаканаму ўзлёту. У Пецярбургу, дзе Панятоўскі, дарэчы, правёў каля сямі гадоў, ён вельмі блізка сышоўся з вялікай князёўнай Кацярынай, жонкай спадчынніка расійскага трона Пятра III, вядомай сваёй схільнасцю да любоўных уцех. У хуткім часе малады
дыпламат ужо быў у ліку фаварытаў гэтай неардынарнай жанчыны.
Настане час — і расійская імператрыца ўспомніць пра свайго фаварыта. Аддзячыць яна свайму ўлюбёнцу сапраўды па-царску: якуіо там палову царства — Каралеўства і Вялікае княства ў прыдачу атрымае колішні хлопчык з Воўчына!..
Безумоўна, эпоха каралявання і княжання Станіслава Аўгуста Панятоўскага стала самым трагічным перыядам у гісторыі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага (пра трагедыю апошняіа доўгія часы гаварыць не было прынята). Завяршылася яна гібеллю Рэчы Паспалітай, якая стала вынікам трох драпежніцкіх падзелаў гэтай некалі магутнай дзяржавы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Пра гэтыя траіічныя падзеі напісаны агромністыя тамы даследаванняў і мемуараў, у якіх падзелам Рэчы Паспалітай і знішчэнню гэтай дзяржавы амаль аднагалосна дадзена негатыўная ацэнка. Хаця, заўважце, той жа Васіль Ключэўскі, аналізуючы цараванне Кацярыны II і налічыўіпы амаль 500 вялікіх спраў, якія здзейсніла імператрыца; сярод несумненных заслуг не пра мінуў адзначыць і тое, што яна «адваявала ў Полыпчы і Турцыі землі з насельніцтвам амаль 7 млн душ абодвух палоў».
Але мы акрэслім «эпоху Панятоўскага» толькі некалькімі штрыхамі. Аднак перш чым зрабіць гэта, адзначым, што ўжо падчас праўлення ў Рэчы Паспалітай Аўгуста II Моцнага (1697-—1706, 1709—1733) Расія пачала актыўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы. Стаўшы польскім каралём і вялікім князем літоўскім, саксонскі курфюрст, які імкнуўся да абсалютнай улады і быў праціўнікам шляхецкай «залатой вольнасці», увесь час канфліктаваў са шляхтай, што вельмі непакоіла Расію, якая не хацела мець у суседзях нестабільную краіну.
Спадкаемца курфюрста, яго сын Аўгуст III стаў уладаром Рэчы Паспалітай ужо пры непасрэднай дапамозе Расіі, якая ўзяла яго бок у барацьбе за трон са Станіславам Ляшчынскім. Менавіта Аўгуст III давёў падуладную яму краіну да глыбокага палітычнага крызісу, абумоўленага феадальнай анархіяй.
5 кастрычніка 1763 года Аўгуст III пакінуў гэты
Элекныя Станіслава Аўгуста Панятоускага.
Фрагмент карціны Бернарда Белота. 1760-ыя гады
свет. Амаль год у Рэчы Паспалітай панавала бескаралеўе, якое суправаджалася жорсткай барацьбой затрон паміж магнацкімі групоўкамі Чартарыйскіх і Патоцкіх. Натуральна, што ў польска-літоўскія справы ўмяшалася толькі што стаўшая імператрыцай Кацярына II, падтрыманая прускім каралём Фрыдрыхам II. Менавіта з іх дапамогай 6 верасня 1764 года на выбарчым сейме Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім — уладаром Рэчы Паспалітай.
Дарэчы, кіраўнікі згаданай вышэй прарасійскай
«фаміліі» рыхтавалі на трон Аўгуста Чартарыйскага ці, на крайні выпадак, яго сына Адама Казіміра. I толькі энергічнае ўмяшанне Кацярыны II прадвызначыла перамогу другараднага прадстаўніка партыі, да таго ж не Чартарыйскага.
Калі коратка акрэсліць прычыну, якая прывяла да падзелу Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гадах, то гэта была незадаволенасць Расіі і Прусіі палітыкай праводзімых там даволі дэмакратычных па тым часе рэформ. Намеры гэтых дзвюх дзяржаў у свой час досыць выразна ахарактарызаваў Ф. Энгельс: «... Кацярына і Фрыдрых заклгочылі ў Пецярбургу дагавор, па тайнаму артыкулу якога абодва ўзялі на сябе абавязак ахоўваць сілаю зброі польскую канстытуцыю, гэты лепшы сродак для разбурэння Полынчы, ад усялякіх спроб рэформы. Гэтым быў прадвызначаны будучы падзел Польшчы».
Апошнія акты трагедыі Рэчы Паспалітай, што вельмі знамянальна, адбыліся на беларускай зямлі, у Гродне. Менавіта тут праходзіў у 1793 гОдзе апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў другі падзел краіны. У гэтым горадзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перажыў самыя горкія часіны свайго жыцця, менавіта гродзенскія дзеі манарха далі падставы назваць яго здраднікам, які спрьвіыніўся да пагібелі дзяржавы.
Вось як апісвае стан Панятоўскага падчас Гродзенскага сейма польскі пісьменнік, лаурэат Нобелеўскай прэміі Уладзіслаў Рэймант у сваім знакамітым рамане «Апошні сейм Рэчы Паспалітай»: «... Ён сядзеў быццам прыкаваны да ганебнага стаўба, выстаўлены пад град пякучых папрокаў апазіцыянераў, іх пагардлівых позіркаў і злосных усмешак,— сядзеў, разумеючы страшэннае значэнне гэтага дня, сядзеў, пакутуючы ад няшчасця, якое перажывала радзіма, і першым схіляў галаву, падстаўляючы шыю пад ярмо, кіруемы слабасцю, няздольны ні на барацьбу, ні на супраціўленне, ні на жыццё, ні на смерць.
На руінах Рэчы Паспалітай грунтаваўся яго трон, які ўзвышаўся толькі над ганьоай, прадажніцтвам здраднікаў, слязамі і горам прададзеных. Самаго ж яго глыбока хвалявала толькі адно пытанне: ці заплоцяць, ва ўзнагароду за яго пакорлівасць, дзяржавы, што разабралі па частках яго краіну, яго даўгі і ці забяспечаць
Касцёл Святом Тромцы ў Воўчыне (Камянецкі раён). 1930-ыя гады
яму магчымасць спакойна пражыць астатак яго гадоў?».
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі, выкліканага другім падзелам, Панятоўскі быў адхілены ад улады, a 25 лістапада 1795 года, знаходзячыся ў Гродне, куды няшчасны манарх пераехаў па патрабаванню Расіі, ён пакорліва выканаў волю той, якая 33 гады таму ўзвяла яго на трон,— адрокся ад прастола.
Сваю благадзейку Станіслаў Аўгуст перажыў на якіх два гады. Жыццё сваё ён скончыў 12 лютага 1798 года
ў Пецярбургу, там, адкуль пачаўся яго нечуваны ўзлёт да вяршынь улады. Рэшткі свайго жыцця ёылы кароль і вялікі князь бавіў у поўнай роскашы, але ўсімі заоьіты і пракляты на радзіме.
Пахавалі былога манарха без залішняга шуму — хоць сціпла, але з каралеўскімі ўшанаваннямі (Кацярыны, што ні кажы, ужо не было на гэтым свеце) — у пецярбургскім касцёле святой Кацярыны (дзіўнае супадзенне)...
I ляжаць бы праху Панятоўскага туг вечна, але лёс, які не быў да яго літасцівым, распарадзіўся па-свойму.
Праз 140 гадоў, здавалася б, вечнага спакою труну з парэшткамі Станіслава Аўгуста забралі з касцёла і, пагрузіўшы ў спецыяльны вагон, павезлі на захад. 9 ліпеня 1936 года на памежнай станцыі Стоўбцы збянтэжаныя польскія чыгуначнікі прынялі ад сваіх усходніх суседзяў дзіўны груз. Што рабіць з ім далей — ніхто не ведаў. Паляцелі запыты ў ваяводскі Навагрудак, адтуль — у саму Варшаву. Са сталіцы далі каманду перагнаць вагон у Брэст, а ўжо адтуль парэшткі Панятоўскага перавезлі ... у Воўчын, дзе і пакінулі ў занядбаным касцёле святой Тройцы.
Чаму так адбылося? Сваю версію гэтых падзей (і яна не пазбаўлена грунту) прапанаваў археолаг Алесь Краўцэвіч: «Улетку 1938 г. Савецкаму Саюзу патрабавалася згода палякаў прапусьціць праз сваю тэрыторыю савецкія войскі для абароны Чэхаславаччыны ад Германіі. Як вядома, дамовіцца з польскім урадам не ўдалося, хоць Сталін і прыкладаў намаганьні ў гэтым кірунку. Відавочна, адным з ягоных крокаў быў жэст зь вяртаньнем палякам труны з прахам іхнага караля. Разгубленасьць, якую выклікаў гэты падарунак, тлумачыцца стаўленьнем тагачаснага польскага грамадзтва да асобы Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Нашага земляка лічылі за здрадніка, які прывёў да пагібелі Рэч Паспалітую. Адсюль, відавочна, і таямнічасьць пры перавозцы труны, і адсутнасьць хоць колькі-небудзь урачыстай сустрэчы, і рашэньне зьмясьціць парэшткі караля не на Вавэлі, а на ягонай Радзіме, у сьціплым Воўчыне».
Але і «сьціплы Воўчын» не стаў апошнім прытулкам шматпакутнага манарха...
Дзесяць гадоў таму стаўленне палякаў да асобы Ila-
нятоўскага пакрысе пачало мяняцца. У ім ужо бачылі не здрадніка, а ахвяру абставін, вышэй якіх ён, на жаль, не здолеў узняцца. Якраз тады ж, увосень 1987 года ў Воўчыне і з’явіліся гродзенскія даследчыкі Міхась Ткачоў, Алесь Мілінкевіч і Уладзімір Кіслы, якія ў паўразбураным касцёле святой Тройцы знайшлі рэшткі труны Станіслава Аўтуста. Інфармацыя пра гэта трапіла ў Полыпчу і ўзняла такую хвалю цікавасці, што летам 1989 года ў Воўчыне пачаліся сумесныя польска-беларускія даследаванні (пра іх, дарэчы, у свой час пісалася) , у выніку якіх парэшткі Панятоўскага склалі ў спецыяльна зробленую труну і перавезлі ў Польшчу, паставіўшы яе, праўда, не ў Вавелі, а ў Варшаўскім каралеўскім замку, у касцёле Святога Яна...
3 аднаго боку — шырокі жэст тагачасных беларускіх улад, з другога — надзіва непрадуманы, паспешны крок, які яскрава выяўляе і гістарычную недасведчанасць тых, хто прымаў гэта рапіэнне, і поўную адсутнасць у гэтых людзей такіх якасцей, як нацыянальная свядомасць і патрыятызм.
Так, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў апошнім польскім каралём, але — і апошнім вялікім князем літоўскім. На нашай беларускай зямлі ён упершыню пабачыў свет; на ёй жа адбыліся, несумненна, самыя трагічныя падзеі яго жыцця. Сюды, на радзіму, воляю лёсу былі прывезены яго парэшткі (дзе ім бы ляжаць вечна). I, нарэшце, усё ж такі ён, і гэта вельмі верагодна, быў літвінам, сынам нашай зямлі.
Але што зроблена, тое зроблена. Труна Станіслава Аўгуста Панятоўскага стаіць у Варшаве. У беларускім Воўчыне стаіць занядбалы да неверагоднасці касцёл святой Тройцы, які, хоць і цвёрда паабяцалі палякам, так і не пачалі аднаўляць.
I ў гэтым мы — такія, як мы ёсць...
 
ЛІТАРАТУРА
Абецедарскнй Л. С. Белоруссня н Росспя. Очеркн русскобелорусскнх связей второй половпны XVI—XVIII вв. Мн., 1978.
Абэцэдарскі Л. С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века. Мн., 1954.
Адельбер Ж., Бендер Й.. Груша Н. н др. Нсторня Европы. Мн., 1996.
Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очеркп по нсторюі Северной Белоруссші в IX—XII вв. М., 1966.
Арлоў Ул. Таямніцы Полацкай гісторыі. Мн., 1994.
Без-Корннловнч М. О. ІІсторнческне сведенмя о прнмечательнейшнх местах в Белоруссші. СПб., 1855.
Беларускія летаігісы і хронікі. Мн., 1997.
Белорусспя в эпоху феодалнзма. Сборнмк документов н матерііалов в 3 т. Мн., I960.
Бнб.шя: Кннгн свяіценного пнсання Ветхого п Нового завета.
Мн., 1990.
Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс. Мн., 1993.
Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т. 1, 2.
Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Мопілевской губерннн. Могіілев, 1884.
Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
Думін С. У., Канапацкі I. Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. Мн., 1993.
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990.
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд. Мн., 1994.
Загорульскнй Э. М. Древняя нсторня Белоруссші. Мн., 1977.
Зеленскнй 14. Мннская губернвя. СПб., 1884.
Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991.
Калінін В. Цыганы на Беларусі // 3 гісторыяй на «Вы». Вып. 2. Мн., 1994.
Карамзнн Н. М. Предання веков. М., 1988.
Карнейчык Я. I. Беларуская нацыя. Мн., 1969.
Ключевскнй В. О. РІсторнческне портреты. М., 1988.
Коршунов А. Ф. Афанаснй Фплнповнч: жнзнь н творчество. Мн., 1965.
Костомаров Н. 14. Богдан Хмелышцкнй. СПб., 1904.
Лакотка A. I. Бераг вандраванняу, ці адкуль v Беларусі мячзці. Мн„ 1994.
Ластоўскі В. Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1999.
Левко О. Н. Средневековая Орша п ее округа: Нсторііко-археолопіческнй очерк. Оріпа, 1993.
Лознцкнй А. 14. Пішск XVI столепія. Мн., 1994.
Лочмель 14. Ф. Очерк нсторші борьбы белорусского народа протав польскііх панов. М., 1940.
Ляўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.
Ма'ртос А. Беларусь в іісторнческой, государственной н церковной жнзнн. Буэнос-Айрэс, 1966.
Мннск: нсторнческмй очерк. Мн., 1994.
Мухлннскнй А. Нсследованне о пронсхожденнн н состояннн лнтовскмх татар. СПб., 1887.
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклаледьгчны даведнік. Мн., 1995.
Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы. Мн., 1993.
Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1962. Т. 1—2; 1975. Т. 32; 1980. Т. 35; 1989. Т. 38.
Поплятка Я. Благаславёны А'дрэй Баболя. Жыццё, пакуты, культ. Кракаў, 1936.
Раевскнй М. Западный район экспедпцнн по нзученню хлебной торговлн н проіізводательностн Россіш. СПб., 1876.
Реймонт В. Последннй сейм Речн Посполнтой. Мн., 1994.
Рогалев А. Белая Русь н белорусы (в понсках нстоков). Гомель, 1994.
Сагановіч Г. М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992.
Семенов П. П. Жнвоппсная Россіія. Лнтовское н Белорусское Полесье. Т. 3. СПб., 1882.
Соловьев С. М. Чтення н рассказы по нсторнн Россіш. М., 1989.
Супрун В. За смугою часу. Мн., 1994.
Тарасаў К. Памяць пра легенды. Мн., 1990.
Тарасов К. Погоня на Грюнвальд. Мн., 1992.
Татаіцев В. Н. йсторня Росснйская. Т. 2. М.-Л., 1963.
Ткачоў М. Замкі і людзі. Мн., 1991.
Цярохін С. Ф. Многія прыйдуць пад імем тваім. Мн., 1995.
Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1994.
Чаропка В. Уладары Вялікага княства. Мн., 1996.
Шшілевскіій П. М. Путешествііе по Полесью н Белорусскому краю. Мн., 1992.
Штыхов Г. В. Города Полоцкой землн IX—XIII вв. Мн., 1978.
Шур В. 3 гісторыі ўласных імёнаў. Мн., 1993.
Шчарбакоў В. К. Сялянскі рух і казадтва на Беларусі ў эпоху феадалізма. М., 1935.
Шыбека В. 3., Шыбека С. Ф. Мінск: старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мн., 1994.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мн., 1993. Т. 1; 1994.
Т 2; 1996. Т. 3; 1997. Т. 4
3 М Е С Т
АД АЎТАРА 3
ТАЯМНІЦЫ ЛЕГЕНДАРНОЙ АРТЫІ 5
«... ГРЫМЯЦЬ МЯЧЫ БУЛАТНЫЯ» 15
«ЧОРНАЯ СМЕРЦЬ» 31
СПРАВА ВЯЛІКАЙ СМЕЛАСЦІ I РОЗУМУ ВЫШЭЙШАГА ... 47
ДЗЕЦІ ВЕТРУ 61
«ГАРАДЫ АДЧЫНЯЛІ ІМ БРАМЫ...» 71
ДАРАГОЕ МНЕ СЛОВА «МЯСТЭЧКА» 87
ЕХАЎ ДЗЕДКА НА КІРМАШ 101
ПАНСКАЯ ЗАБАВА 115
ПРАЙДУ ПА ГУБЕРНАТАРСКАЙ, ЗВЯРНУ НА МАГАЗІННУЮ... 127
ТАКІЯ РОЗНЫЯ АДНОЛЬКАВЫЯ ЛЁСЫ 137
МЕСТА НА БАРАНІ 155
...I ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА Ў ПРЫДАЧУ 163
ЛІТАРАТУРА 174
Навукова-папулярнае выданне
АСІНОЎСКІ СВЯТАСЛАЎ МАРКАВІЧ
ПОЛЕ ПАМЯЦІ поетаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Загадчыца рэдакцыйнай групы В. М. Пінчук
Адказная за выпуск Т. I. Паснянкова Рэдактар В. А. Барушка Мастацкі рэдактар В. 1. Казлоў Тэхнічны рэдактар Т. А. Тарасенка Карэктары Г. В. Алешка, Л. К. Сямёнава
Набор і вёрстка выкананы на кама’ютэрваіі тэхніцы Дзяржаўнага прадпрыемства «Выдавецтва «Полымя». Падпісяна да друку з арыгшал-макета 06.09.99. Фармат 84 х 108 /32Папера афсетная. Гарпітура «Бодонн». Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,24. Ум. фарб.-адб. 9,66. Ул.-выд. арк. 8,7. Тыраж 3000 экз. Выд. № 287.
Зак. 1177
Дзяржаўяае прадпрыемства «Выдавецтва «Полымя» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэіізія ЛВ № 6 ад 31.12.97. 220600, Мшск, пр. Майіэрава, 11
Друкарня «Перамога* Дзяржаувага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку.
222310, Маладзсчна, В. Таўлая, 11

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.