Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
 
X
пожня
Выданне
Галоўкага праўленая
Беларускага грамадска-культурнага таварыства
Беласток 1987 у.
Рэдактар
ЯРАСЛАЎ ЯНОВІЧ
Карэктар
ВАЛЯНЦІНА ЖЭШКА
Wydawca: Zarz^d Glowny Bialoruskiego Towarzystwa Spoleczno-Kulturalnego. Ark. druk. 15, ark. wyd. 13,2. Przyiqto do skladania 28.IX.1984 r. Druk ukonczono w sierpniu 1987 r.
Zam1748/84 r. R-4.
Слова аб запгсаным жыцці
— Перш адбылося маё знаёмства з салім Васглём Петручуком.
Гэты, на выгляд спакойны, чалавек нічым асаблівым не занепакоіў мяне. У мітусні рэдакцыйнай работы, за якую быў я тады, гадоў тры-чатыры назад, на коратка ўзяўся ў „Ніве“, егдаць забыў бы гэтую сустрэчу, калг б не... Васілёвы ўспаміны, пастушыныя, з якімг ён зачтяоў да мяне. Звярпула маю ўвагу мова, відазочнае мастацтва слова, апавядальнасць запгсанага ім.
3 часам я намовіў яго напгсаць кніжку. Наглядаў час аб часу за яе нарадзінамг і, потым, цешыўся, крыху пышлгвай забаволенасцю, ёю і тым, што не памылгўся ў сваіх добрых прадчуваннях...
Свет Петручука сардэчна блгзкі майму, заварожанаму чарадзейным шкельцам ча лугах сялянскага дзяцгнства ды юначасці. Але, на гэтым г канчаюцца падабенствы нашых лёсаў. Ён гадаваўся сіратою: у палешуцкай сям’г, у грабавецкай старонцы, сярод людзей старажытйых, некранутых сучаснай цыеілгзацыяй, мяккасцю.
Памятаю я тую халодную ашаломленасць, з якой учытваўся ў гхты непадроблены запіс цвёрдага побыту малога, што вырае на сгнняшняга аўтара. Трэба, яенавіта, учытвацца ў пгсанае Петручуком. У ім усенька сапраўднае, з дакументальпай дакладнасцю кажнюткага здарэння... Я веру Васглю, з
той балючай упэўненасцю, з якой веру жахлівым словам дзяцей, жанчын і яужчын з таго свету ў агульнавядомай беларускай кнгзе „Я з вогнепнай вёскі“. I думаю сабе не раз: „Як гэта добра, што тыя часы праяінулі ўжо беззваротна!“ У іх не знаходзіць Петручук нічога, што выклгкала б пачуццг шкадавання, хоць бы экзгстэнг^ыянальнага. Няўжо гэта было магчымае такое дзяцінсгва, такія гады, якгя пакідалі па сабе толькі крыўдавапне? Аказваецца, так!
Вобраз колішпяй вёскг, яе тадышніх нораваў і псіхалоггі, светапогляду г спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кніжцы чымсьцг ў чавуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль баводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайча ўспамгны, але і мастацка паглыблены аналгз рэчаіснасці, на фоне якой набываем здольнасць разумець актуальны наш дзень, турботы ды радасці, удачы з марамі.
Я ўдзячны яму за гэта'
Сакрат Яновіч
Увесну 1978 г.
ПОЖНЯ
*
Нарадзіўся я ў 1926 годзе, але ніхто не ведаў, у якім месяцы; і мяне таксама гэта не цікавіла. Дзядзіна гаварыла, што ..дзесьці летам...“ Вёдаю, што калі жыву, значыць, нарадзіўся я, — і тое, што бьтло мне ўсяго паўтара года, калі памерла мая маці. Пасля смерці маёй маці, мой лёс цікавіў сваякоў столькі, колькі леташні снег.
Аднак усё пачынаецца — і я хачу свой расказ ад нейкага лачатку. Зімою 1976 года быў я ў сваёй вёсцы і гутарыў пра сваё жыццё з цёткай Усцініяй. Яна мне сказала, што мой бацька, Валодзя, застаўся адзін. бо ягоны бацька і брат паўміралі заўчасна. Тады мусіў ён хутчэй жаніцца, каб было каму працаваць на гаспадарцы, Гаспадарка была прыгожая: восем гектараў добрэй зямлі, добрая сядзіба, а толькі хатка старая. Бацька быў даволігожы, але меў ён якісьці такі характар, што дзяўчаты не прападалі за ім.
„Наш бацька пабачылі, што ў яго такая добрая гаспадарка.і сам жыве, давай яму сватаць сваю дачку, Ганну. Яна не хацела за яго выходзіць замуж, але, што мела рабіць, кал.і бацька так вырашыў", — расказвала мне цётка.
Валодзі і ў галаву не прыйшло тое, што ён не павінен быў браць дзяўчыну, якая не хацела яго. Вяселле адбылося; мая маці так і ніколі не згадзілася з тым, што засталася жонкаю чалавека, якога яна не любіла. Пастанавіла памерці; хадзіла яна дрзнна апранутай і ^іасіком па марозе.
У лістападзе памыла ля калодзежа бялізну, будучы ў адной сарочцы і спадніцы; захварэла на запаленне лёгкіх і на
сухоты. Даведалася, што зацяжарыла і тады забаялася. Хацела яна ўжо ратавацца, але не меў хто памагаць ёй у гэтым: муж быў „не вашым і не нашым“, а бацька за гарэлкаю свету не бачыў. Іншыя таксама не дбалі. Ведала, што памрэ, але горача малілася, каб хоць сын выжыў. У гэтым месцы хачу; ад сябе сказаць, што каб мама ведала аб тым, як я буду жыць паміж сваякоў, дык яна малілася б за тое, каб я памёр перш. Яна нават не падумала мусіць ніколі, што я — у нармальных умовах, без вайны і канцлагераў, прайду пекла. Адкуль ма~ ма магла ведаць тое, што я буду паранены нажом за бульбіну, якую хацеў з’есці на снеданне, што тварог, якім карміла сваё дзіцё мачаха, будзе растоптаны яе нагою, калі я нагнуся, каб яго падняць з падлогі і з’есці...!
Застаўся я з бацькам. He ведаіо — доўга мы так жылі, ці не? Аказваецца, што да чатырох гадоў гадавалі мяне маміныя бацькі. Найбольш гора са мною мела цётка Матрона; быў я зусім сляпы. Увесь час ляжаў у калысцы абвешанай плахтамі, каб не даходзіла сонца. Твар у мяне быў пакрыты вялізным струпам і ўсе даўно забыліся, якога колеру былі мае вочы. У мяне была „залатуха". He ведаю, якая гэта хвароба, але яшчэ і цяпер цётка так называла яе. Людзі гаварылі: „Васька застаўся, каб яшчэ памучыцца і вас памучыць, але ён доўга не пацягне і пойдзе туды, дзе маці“ — успамінае цётка.
Знайшоўся хтосьці, хто нараіў, каб мне, гніляку, даваць рыбін тлушч. Пастараліся дастаць той тлушч і я хутка стаў бачыць. Я ўжо хадзіў, але хто ж будзе вадзіць сляпога? Няхай ляжыць у калысцы і: хоча — жыве, а не, то не.
Бацька тым часам ажаніўся з Аксенькаю, якую ён не хацеў браць, але: „нашы ўпярлі яе яму, бо думалі, што яна будзе глядзець цябе, як свайго, яна ж таксама была сіратою".
Зрэшты, вось што цётка сказала ў канцы нашай гутаркі: „Было табе чатыры гады, калі нашы аддалі цябе бацькаві. Ты ўжо быў там патрэбны, бо Аксенька „прывяла“ Івана і трэба ж камусьці яго няньчыць. ТЯы ўсе думалі, што яна будзе найлепшаю мачахаю, бо то і сама была сіратою, і вельмі ж блізкая сваячка, а яна. бачыш, якою аказалася..."
Мне ўжо пяцьдзесят год і я ўсё думаю, як можна было выжыць у такіх умовах? Задумоўваюся над лікам 13; такі быў нумар майго роднага дома, у якім я нарадзіўся і патраціў шмат свайго жыцця. Пад гэтым нумарам я быў усім, але не дзіцём. Ніхто ніколі не ўзяў мяне на калена і не пагладзіў па галаве (чужыя гладзілі), ніколі не называлі мяне Васяй. Я называў бацьку татам, а мачаху мамай, а яны, калі былі ў добрым гумары, называлі мяне як старога — Васыль, але і то рэдка. Я не мог хацець есці і не мсг хацець спаць. Мне нельга было вучыцца чытаць і думаць пра школу. Мне нельга было марыць пра боты або гуляць з сябрамі. Я меў права толькі, стоячы на нагах, ,.рызаваць“, гэта значыць калыхаць дзяцей без розніцы на тое. спалі яны ці не! Удзень і ўначы.
ВЯРТАННЕ
Дык вось, ва ўзросце чатырох год, я вярнуўся — лепш будзе сказаць — мяне вярнулі дзядуля і бабуля ў маю родную хату і роднаму бацьку. У дзеда бьтла вялікая сям’я і я замінаў ёй. А бацька жыў толькі з жонкаю і дзіцём.
Вярнуўхлыся ў родную хату, знайшоўся я на сваім, але як жа чужым і невядомым! Хата з нумарам 13 патанала ў зелені ліп, вязаў і іншых дрэў, груш, яблыняў, сліў, вішань. Сад прасціраўся да пуні. Сядзіба была абсаджана арэшнікам і слівамі, якіх называлі любашкамі; апрача таго, быў высокі плот. Дзед любіў прыгажосць і парадак. Ненавідзеў ён тых, хто без пьттання браў чужое. Я не памятаю дзеда; людзі гаварылі: Трахімаў сад мог абысціся без усякай агароджы — ніхто не палез бы туды. Калісьці знайшоўся адзін адважны, які на~ хапаў за пазуху яблыкаў, але потым шкадаваў гэтага цэлае жыццё.
‘ He забуду птушак, якія выводзіліся ў садочку, спявалі. Вялікім кантрастам тут была мая рсдная хацінка, згорбленая, прытуленая да дрэў, бы ад страху перад бураю. Стаяла ў ёй печ; паміж печай і франтовай сцяною ўбудаваны быў, так званы, „запык“. Гэта былі дошкі ўкладзепыя. на „стаякох“; на
іх спалі бацькі і большыя дзеці, апрача, зразумела, мяне. Уздоўж ды ў нагах запечка былі прымацаваныя дзве жэрд~ кі, да столі. На гэтых жэрдках віселі калыскі, у якіх калыхаліся трохгадовы Іван і маленькая Нінка. Каля бакавое сцявы стаяла лава, на якой я спаў; ля стала, у кутку, знаходзіўся кульгавенькі столачак, бьг маленькае, заморанае жарабятка. на якім мы „ездзілі“. У канцы лавы стаяла вядро з вадбю, пад лаваю -— гаршкі, іпаплік ды смецце, якое згарталася венікам у куток. Каля печы, з другога боку дзвярэй, віееў ручнік, які быў падобны да шлакавае стужкі; Ціхан вы~ ціраўім таксама нос ды рану, якая нарывалася яму пад празым вбкам. Мела гэта хатка яшчэ тры аконцы з гнілымі падваконнікамі, якія не адчыняліся; ад бэлькі да задняе сцяны. пад столлю, вісела паліца, на якую маці ставіла масла, каўбасу і тварог, калі ёй не хацелася выносіць таго ў камору, ляжалі лыжкі і гліняная міска. На франтавой сцяне вісела шэсць, а мо і сем, свягых абразоў: карычневы крыж стаяў на прыбітай падстаўцы. ГІад запечкам, для выгоды, ляжала бульба. на якую паскудзіў кот, а мы, набіраючы яе, пэцкалі рукі. Бедны быў тады кот, калі ўпэцкала рукі мачаха. Яна біла яго, выцірала рукі аб спадніцу і далей рабіла сваё. Усе мы ніколі не мылі рук. Раніцай, калі хто хацеў памыцца, рабіў гэта так: квартачкай набіраў вадьт з вядра, а з квартачкі ў рот і паліваў сабе на рукі, якімі мыў твар. Мыццё адбывалася без мыла.
Нельга забыць і пра такі прыбытак у хаце, якім з’яўляецца падпечак. Там, таксама захоўвалася бульбу, а калі ўжо яна .,выходзіла“ — несліся куры.
Падлога ў нашай хаціне бьтла гнілая, на голым пяску, заўсёды мокрым, бо будынак стаяў на нізкім месцы. Дошкі падлогі ляжалі проста на зямлі і моцна цятнула ад іх холадам. На здароўе гэта не выходзіла, а найгорш было мне, бо я заўсёды хадзіў басанож. Цэлым упрыгожаннем хаціны былі прусакі, акружаючыя капцілку, і размазіны па клапах, якіх мачаха раздушвала на сценах. У хаце пахла раздушанымі клапамі і безупынна быў чад, ад якога моцна балела галава.
Былі яшчэ сенцы і камора, у якіх памяшчалася ўсё, што толькі магло быць прыдатным у гаспадарцы. Хавалі тут: і жыта, і сечку, і цэбрыкі, і бульбу; кармілі тут курэй і рыхтавалі жывёліне ежу. Падлогі не было зусім. Замяняў яе ток, але і той быў паломаны ды перамешаны з пяском, у якім купаліся куры. У гэтых сенцах я трымаў сваю пасцель. У каморы стаялі куфрьт на вопратку, засекі на збожжа, розныя кошыкі ды каробкі. Было тут заўсёды цёмна і халаднавата. Каб я не дабраўся да мяса ці хлеба, што таксама тут хавалі, камора заўсёды была замкнёная на ключ,
Вось якая яна мая родыая старэнькая хатка. Аддалі мяне сюды бабуля ды дзядуля, бо: „комусь жэ трэба няньчыты Оксэніны діеты...“.
ПАСЦЕЛЬ
Вярнуўшыся ў сваю родную хату, спаў я ўвесь час на лаве, што стаяла ля сцяны, ад панадворка. Маёй пасцеллю было радно і падушка. Навалочкі з падушкі ніхто ніколі не мыў і не выбіваў, і нагадвала яна сабою халяву чаравіка. Кожнай раніцай выносіў я гэтую пасцель у сенцы і клаў на мяшок, дзе ляжала яна аж да вечара. Часта грабліся ў ёй курьт, a прытым неаднойчы і напаскудзілі. I толькі вечарам, калі ўжо мне дазволілі, зноў рассцілаў я сваю пасцель на лаве ды лягаў спаць. Часам браў да сябе свайго коціка, але ён, наогул, не хацеў. Звечара, калі яшчэ было цёпла ў хаце, і я не спаў, коцік ахвотна прытуляўся да мяне ды ціха мурлыкаў, але як толькі я засынаў — ён уцякаў на печ. Коцік любіў цяпло, a пад маім радном яго не хапала.
Але, нават, і ў такой пасцелі ніколі мне не даводзілася праспаць спакойна ноч. Усе мачашыны дзеці, якіх бьтло шасцёра, былі прывучаныя да безупыннага калыхання. Як толькі калыска пераставала гойдацца — будзіліся і пачыналі плакаць. А калі дзіця плакала, дык, вядома. — мусіў уставаць я. Часам, калі я моцна засынаў і не чуў плачу, мачаха ўставала з-за пячы і, падыйшоўшы да майго логава, частавала мя-
не кулаком у бок або галаву. Я зрываўся на ногі і ішоў, плачучы, да калыскі. Нават бацька мне не спагадаў і не спыняў мачашыных здзекаў.
Найгоршае пачалося тады, калі Іван яшчэ ляжаў у калысцы, а на свет ужо прыйшла Ніна. Іван моцна хварэў і да трох год не мог хадзіць. I давялося мне калыхаць двое. I то стоячы, бо калыскі былі падвешаныя да столі. Мачаха не мела ніякае спагады. Дзіця мусіла спаць столькі, колькі хацела яна. Калі дзіця пачынала варушыцца, браў я з печы цвёрдую, быццам бляха, пялёнку і прьікрываў яму вочы. I даставаў я тады не толькі за тое, што яно прачнулася, але і за тое, што нібыта хацеў яго задушыць. Дзеці, што праўда, вельмі мяне любілі, але гэтая любоў не раз была для мяне аграмаднай цяжкасцю. Часта прачыналіся яны ноччу і крычалі: „Я хочу, коб Васыль мэнэ поколыхаві" He заўсёды я мог пачуць гэтую просьбу. Тады мачаха крычала: „Ты баструку, нэ чуеш, шчо дытя плачэ і просыт тэбэ, коб' поколыхав? Як хоч, то я тэбэ зараз пудыму!“. Часам, нават, і мачашына лупцаванне не дапамагала — так моцна хацелася спаць. Толькі праз сон я адчуваў, як баляць бокі.
Вось! А меў гаварыць пра пасцель. Ды што тут скажаш?... Спаў я на ёй, аж пакуль з дому не пайшоў. Радно стала звычайнай анучай, а падушка — дранікам з падгніўшае бульбы. Калісьці запытаў я ў мачахі, чаму яна не вымые мне пасцелі, так як робіць гэта сабе, то яна мне адказала: „Ныхай тобіе тёты полошчут. Воны забралі твою постіель, а нэ я. Я тобіе нэ об’язана анэ мыты, анэ даваты, бо я на твою постіель нэ прышла. Як умэрла твоя сука, то тётьі всё ограбілі. To тэпэр ныхай дадут“.
КУДЗЕЛЬНІЦЫ
Кудзельніцы ў напіай хаце былі для мяне заўжды вялікай падзеяй. He меў я, што праўда, ад гзтага вялікае палёгкі, але цешыўся, што ёець у ыас нехта чужы. Ыайчасцей прыходзілі да нас: Шэшкава Аксеня, Дзямянкава Даміначка і Ціханава
Дамінка. Сядалі яны бліжэй стала, на якім курылася капцілка, і пачыналі прасці: хто лён, хто пакулле на мяшкі, хто воўну. Пры гэтым спявалі, расказвалі. Любіў я слухаць іхныя песні. Многіх і сам навучыўся. Да кудзельніц прыходзілі мужчыны — найчасцей Петрык са скрыпкаю і Кірыла „Гусак“ з-за гаю. Расказвалі яны розныя рознасці. Прьттым часта праслаўлялі інтымныя часткі людскога цела. Іншы раз Петрык пачынаў іграць на скрыпцы: „Ліпа ліпавая ўсю ноч прашумела...“ Апошнія адразу падхоплівалі словы песні і як найгаласней падпявалі яму па-свойму: „...а я, маладая, на х... сядзела". Петрыку не падабалася такое грубае слова, унесенае да прыгожай народнай песні, але што ён мог зрабіць, калі ўсе рагаталі. Далей іграў вядомыя яму куплёты, а астатнія, не ведаючы слоў, выгойквалі за ім. У час гэтых вечарынак мужчыны часта выводзілі жанчын „на двор“, але ніколі яе ішлі далей як у сені. Адтуль даносіўся нейкі стукат і стогн і ў хаце гаварылі: „Вуон ійе задушыць". Я вельмі баяўся. Чакаў, каб хутчэй вярнуліся. I калі ўваходзілі — цешыўся, што жывыя і цэлыя.
Апрача Ніначкі — разведзенай, і Петрыка — удаўца ўсе мелі свае сем’і. Петрык быў ужо старым, але вельмі здаровым мужчынам. Быў гэта разумны, ветлівы і заўсёды вясёлы чалавек. Кірыла „Гусак“ прыходзіў з-за гаю. „На двор’’ выводзіў Ніначку і маю мачаху. А ў тым часе ягонаю жонкаю. там за гаем, апекаваўся Тофель. Мой бацька нічога не ведаў і нічым не цікавіўся. Праседжваў увесь час з мужчынамі на вечарынках і толькі знаў курыць махорку. Дамоў прыходзіў познай ноччу, калі ўжо ў хаце былі толькі адны жанчыны.
Бацька ішоў да пуні, браў акалот саломы і, прынёсшы ў хату, распальваў у пліце ды пачынаў варыць вячэру. Вячэра ў нас была амаль заўжды аднолькавая: бульба ды бульба. Розніца толькі такая, што раз з квасам, іншы раз з вадою, у якой яна варылася і якую ў нас „картахлянкай" называюць. А ўжо вельмі добра было, калі мачаха прыносіла з каморы галоўку квашанае капусты, або пасыпала бульбу тоўчаным
ільняным семем. Пасля такой бульбяной вячэры ўсе маглі яшчэ есці хлеб, але я даставаў толькі сімвалічна — каб закусіць. Найгорш было, калі бульба прымерзла. Рабілася яна тады салодкай і нясмачнай. Хто як хто, але я, хаця і вельмі не любіў, есці яе мусіў. Калі мачаха. заўважала, што выкідаю сапсаваную бульбу, дык адразу выганяла мяне з-за стала і біла за тое, што я быццам бы так і прывык адзін толькі хлеб есці. Называла мяне панскім сабачкаю і ўсім расказвала, што я толькі і еў бы адны прысмакі.
Вялікім ужо святам здаваўся той вечар, калі бацька, прьтйшоўшы з вечарынак, пачынаў дзерці бульбу. Відаць было, што тата ў добрым настроі і хоча зрабіць сям’і застольную бяседу. Надраўшы бульбы, распальваў у пліце і чакаў, пакуль яна нагрэецца аж да чырвані. Потым лыжкаю кідаў на яе бульбяное цеста і пёк дранікі. Так папраўдзе то найбольшую ахвоту меў на іх бацька, які прагаладаўся на вечарынках, ну і я. Я, проста, дачакацца не мог. Дзеці, напіўшыся малака, спалі, а мачаха пра каго-каго, але пра сябе то дбала. Вячэрала яна з намі толькі для людскога вока.
Кудзельніцы праседжвалі ў нас цэлую ноч. Разыходзіліся толькі тады, калі праспявалі трэція або і пятыя пеўні. Жанчынам можа і хутка праходзіў час — яны пралі, жартавалі, спявалі, але мне гэтая ноч была сапраўднай катоўняй. Я мусіў увесь час стаяць і калыхаць дзяцей. He адзін раз я чакаў, калі прыдзе бацька з вечарынак і, можа, мяне выручыць. Але яму і ў галаву гэта не прыходзіла. Наадварот, каб паказаць прысутным сваю дасціпнасць і рассмяшыць іх, вельмі нетактоўна з мяне паджартоўваў. Калі агартаў мяне сон і я абсоўваўся на абамлелых нагах ці, проста, сядаў на столак і спаў, бацька вымаў з пліты галавеньку, або куль запаленай саломы і тыкаў мне пад нос, выкрыкваючы: — „Гу!“ Я схопліваўся і, плачучы ад крыўды, далей калыхаў. Апошяія рагаталі. Найбольш было смёху тады, калі бацька, замест агню браў у рот вады і шпаваў мне ў твар. Я тады, відаць, не толькі схопліваўся, але і пырхаў, бо прысутныя рагаталі аж да слёз. Мяне распіраў, перамешаны са злосцю.
жаль, але адзывацца баяўся. Маўчаў. Абы толькі не білі. Хаця пры чужых людзях мяне, наогул, не білі.
Я бьтў найстарэйшым. Калі нарадзіўся Іван, мне было чатыры гады. Ён сядзеў у калысцы, а я быў ягонаю нянькаю. Але можаце сабе ўявіць, што гэта за апякун з чатырохгадо вага дзецюка. I сам мучыўся і яго мучыў. Усё было добра, калі дзеці — Іван і Ніна, спалі. Найгорш як трэба было іх падпіраць. Іван, хаця і вялікі каніска, рабіў пад сябе. He ведаю, ці таму, што не мог хадзіць, ці праз сон. Калі я яго пачну „ха.лучыць“, дык так абое ўпэцкаемся, што адзін толькі смурод ад нас ідзе. Ніна была прыгожаю дзяўчынай, падобнай да бацькі. Пачала хадзіць, як і ўсе здаровыя дзеці, і мне з ёю было лягчэй. А Іван меў тонкія, з паморшчанай скурай, ногі, вялізны жывот ды такую ж галаву. Калі яшчэ не хадзіў, дык вельмі смешна поўзаў, так як людзі гаварылі — сракаю па зямлі.. Летам, бывала, бегаем па панадворку, а ён за намі суне і верашчыць, каб спыніліся. Спачатку чужыя дзеці з гэтага смяяліся, але хутка прывыклі ўсё стала нармальным. Найгорш мне было выцягаць яго з калыскі і выносіць на панадворак.
Апрача пільнавання дзяцей, — да маіх абавязкаў прыналежала кармленне курэй, свінней і цяляці. Летам цяля і свінней кармілі зеллем, па якое трэба было хадзіць аж пад Рутку, бо мачаха казала, што там найлепшы малачай. Рутка — гэта вёска, да якой ад нас два кіламетры. Там было нашае по~ ле. Туды з пустым мяшком ісці было лёгка, але1 назад — ледзь ногі цягнуў. Аднак, лепш мне было хадзіць па тое зелле чым „шчупатьг' курэй. Гэтая праца, што праўда, не патрабавала ніякіх намаганняў, але я, проста, не мог; па-періпае, саромеўся хлопцаў, якія крычалі: — „О, Васька склікае куры і зараз будэ іх мацаты!“, а па-другое — рвала мяне на самую думку. што трэба курцы пхаць свой палец і мацаць, ці яна з яйцом» Хаця гэта і было маім штодзённым абавязкам, го выконваў я яго абыякава. Такая непаслухмянасць заўсёды мяне каштавала, але што ж я меў рабіць, калі не любіў мацаць курзй. А па-другое. то яны не надта трымаліся седала і
шчупай ці не шчупай, то і так уцячэ ды знясецца, дзе захоча: то ў зелле пойдзе, то ў хлеў зашыецца. Ніяк не хацелі сядзець пад печаю, куды я іх сілаю запіхаў. Такія „зладзейкі“ не збягаліся на крьтк: тю-тю-тю, Яны хадзілі „облудом" і трэба было „даводзіць", гэта значыць дагледзець, дзе такая нясецца. He заўсёды такія „даводзіны" ўдаваліся і часам было так, што гэтакая „зладзейка" выводзіла ў свой час куранят і, з квактушынаю гордасцю, вадзіла сваго грамадку па садзе.
СМЕРЦЬ БУРКА
Я вельмі любіў сабак. Свайго ў нас не было і я мусіў задавальняцца чужымі. Познім вечарам, калі ўсе лягалі спаць, выходзіў я ў сад і клікаў: —• „Бурык! На-на-на!“ На гэты, знаёмы ўжо кліч, прыбягаў да мяне Хведаркаў сабака. Але ўбачыўшы, што нічога не маю яму з ежы, бег праз агароды назад, да свае хаты. Я зноў заставаўся адзін і з цяжкім сумам вяртаўся пад свой дашок ды лягаў спаць. Аднак, як гаварыў Іванок -— „Гасподзь не без міласці, а казак не без долі“. Нажыў і я свайго сабаку. He памятаю ўжо, ад каго, але прынёс, аднойчы, дахаты рыжанькага шчанюка. Колькі гэта радасці было! Усе дзеці цешыліся. Назвалі мы яго Буркам. Сабачка быў вясёлы і вельмі смешна цягаў усіх за нагавіцы. Цяжкае, аднак, жыццё было яму ў мяне. Мачаха моцна мяне не любіла, а праз гэта цярпеў і ён. Карміў я яго дрэнна — памыямі ды вадою „забеленаю“ малаком, якое мусіў пакрысе падкрадваць. Калі гэта не ўдавалася мне, падгаворваў мачашыных дзяцей. Але, калі зладзейства выходзіла наверх, мачаха моцна мяне біла — раз за тое, што краў, другі — што ьучыў меншых. Бурак падрастаў, але быў вельмі худы. 3 голаду ён не раз з’ядаў гаўно. Ад ягонага жаласнага скавытання мне аж сэрца сціскалася ў грудзях. А дапамагчы яму мог толькі тым, што спускМў яго з ланцуга, каб сам сабе пашукаў ежыва.
Як было, так было, але Бурак, усё ж такі, вырас і стаў добрым вартаўніком. Быў ён надта ж злосны. Усе яго баяліся.
Але таму жыццё ягонае стала яшчэ больш цяжкім — перасталі спускаць яго з ланцуга, каб часам некага не пакусаў. Гэта азначала галадоўку.
Аднойчы, вясною, здарылася бяда. Бурак з самае раніцы сваім жаласлівым скавытаннем прасіў есці. Але мачаха, быццам бы незнарок не ішла ў поле і. пільнавала, каб я не ўкраў хлеба ды не занёс сабацы. Раптам, у абсяг Буркавага ланцуга забегла куранятка і ён, на мачашыных вачах, кінуўся на яго ды з’еў. Смерць двухднёвага куранятка была смяротным прысудам майму чатырохногаму сябру. Мачаха схапіла кол ды і давай бязлітаснгі лупцаваць сабаку. Я спачатку маўчаў. Думаў, ударыць раз-другі ды перастане. А па-другое, сам баяўся, каб не дастаць. Але, бачачы, што пераставаць яна і не думае, давай плакаць ды прасіць: — „Мамо! Мамочко! Нэ біетэ Бурчыка! Заб’етэ ёго!“ Тады мачаха — да мяне. Я •— ходу! А яна — зноў давай сваё рабіць. Бедны сабака ўжо і енчыць перастаў. Адно толькі хроп. Я, каб пераняць на сябе мачашыну злосць, пачаў яе празываць. — „Мама-срама“, — верашчаў на ўсё горла, абы толькі яго жывым пакінула. Аднак, нічога не памагло. Забіла мачаха Бурка. Потым кінула кій і сказала: — „Закопай ёго, баструку, бо і тобіе тое будэ“. Доўга я яшчэ яго гладзіў ды плакаў. Але, калі ўбачыў, што мачаха выходзіць з хаты і ідзе з матыкаю ў маім напрамку, -схапіўся ды пачаў адвязваць з Бурка ашыйнік. Яна падбегла да мяне ды замахнулася, каб даць, але, калі я ўцёк да Улляны за плот, ўзяла сабаку за заднія лапы і пацягнула на тое месца, дзе казала закапаць. Завалакла і крычыць да мяне: — „Я тэпэр іду огортаты картохлі, але як прыду і ты ёго шч'э нэ закопаеш, то з тобою будэ тое самэ“. Закапаў я Бурка разам са сваёю верай у чалавека, зрабіў магілу і, паплакаўшы над сваім лёеам, вярнуўся да штодзённых заняткаў. Больш у нас сабакі не было. Застаўся мне да гульні дзедаў Рэбчык, але ён быў якісьці дурны. Знаёмы ці незнаёмы — кусаць пачынаў. Бывала, бегаю я з ім па дзедавым панадворку ці лузе, дзе пасвіліся йаровы, і толькі адбягу на нечый кліч, а ён даганяў, хапаў зубамі і разрываў цела. Калісьці я яго гладзіў, а ён pan-
там як не кінецца на мяне. Цэлую руку пакусаў. I то на вачах усяе дзедавае сям’і. 3 таго часу я стаў яго баяцца. Гавораць, што тахвіляне яго на сала, для хворага на сухоты, забілі.
ШЭШКАЎ БУРЫК
Праз адну хату ад нас жыла сям’я Шэшкавых — бацька. маці і пяцёра, а мо шасцёра дзяцей. Бацьку, які назьтваўся Іван, празывалі ў вёсцы Немцам. Добра не ведаю, але бадай таму, што ён, бывала, як зойдзе да суседа дахаты, дык стане і маўчыць. — „Сядай, Іван,“ — запрашаюць. — „Ныэ, постою“, — адказваў той. I так стаяў паўдня, а гаспадар, чакаючы, што Іван скажа, мусіў сядзець цэлы час у хаце. Ягоная жонка Аксеня была добрай жанчынай, але „вліетіела“ выходзячы замуж за такога прыдуркаватага „ніэмця". Здаровы нагула быў і вельмі любіў біць слабейшых за сябе. Найчасцей біў жонку і мяне. Жонку за тое, што была ягонаю жонкай а мяве за што — не ведаю. Біў, проста, як гаварыў, „з ласкі на пацеху“. Дзе не спаткаў, хапаў мяне за шыю і „малаціў“ па галаве ды мордзе. Бывала і так, што даводзілася мне сустракацца з ім у чыстым полі, або на пашы. Тады я, проста, уцякаў. Немец не паддаваўся, даганяўмяне і адбываў сваю павіннасць. Уцякаць ад яго мне не было куды. Скардзіцца таксама не было каму і я быў вымушаны з усім гадзіцца. Пры гэтакай сустрэчы аддаваў „кантыгент“ — і ўсё нармальна.
Аднойчы зімою, а мо і ранняю вясною, ужо не памятаю, ано толькі ведаю, што было многа балота і стаялі лужыны, мне неяк удалося выйсці на двор пагуляць з сябрамі. Абуты я бьтў у башмакі, якія ў вадз.е вельмі хутка прамакалі. Але лічыў за лепшае быць у мокрых башмаках на дварэ, чым суха сядзець у хаце і пільнаваць мачашыных дзяцей. На дварэ быў нас цэлы гурт, бадай што з паловы вёскі пазыходзіліся. I вырашылі мы, што будзем дражніць Шэшкавага Бурка. Бы-, лі мы малымі хлопцамі — ва ўзросце ад пяці да васьмі год. ПІэшкаў Бурык быў злосны, але заўсёды баяўся вялікай колькасці людзей. Мы былі ўпэўнены, што ён і нас будзе ба-
яцца і падыходзілі да самых варот ды верашчалі: „Бурык, ксы! Бурык, ксы! Бурык, бэры ёго!“ Бурык брахаў, але за вароты не выбягаў. Сын Немца, Міця, выглядаў праз акно і таксама крычаў: „Бурык, бэры йіх“. Тады мы, нібы курапаткі, разбягаліся па панадворках, а Бурык выбягаў за вароты і дурнеў. He ведаў за кім бегЧы, і так ні з чым вяртаўся зноў на панадворак. Усяму гэтаму прыглядаліся мужчыньт, якія сядзелі ў Панаска, што жыве насупраць Шэшкавых. Быў з імі і Немец. Яму, відаць, абрыдла на ўсё гэта глядзець і вырашыў нас разагнаць. Калі мы гэтак стаялі задам да Панаскавай хаты і планавалі чарговае „наступленне“, Немец паціху выйшаў на двор і, хаваючы за спіною кій, падыйшоў да нас. Сабака, убачыўшы гаспадара, пераскочыў вароты і кінуўся ў наш бок. Мы — у ногі! Але ўдалося гэта не ўсім. Я нават не паспеў скумекаць, у чым рэч, як пачуў на спіне Шэшкаў кій. Упаў у лужыну ,і раву на чым свет стаіць, a HeMen трэпле мяне кіем дзе папала, ды сабакаю кскуе, які і так ужо рваў мяне зубамі. Каб не тое, што мяне нехта абараніў, дык Немец можа бы і забіў. He памятаю ўжо. хто адвёў мяне дахаты. бо сам я з лужыны ўстаць не мог, але памятаю, што потым мой бацька з Немцам кідаліся каменнем. Відаць, бацька за мяне заступаўся.
На другі дзень хачу ўстаць, а тут ні рукою, ні нагою паварушыць не магу ды да таго акрываўлены цэлы. Чую ў хацё — пра лекара гавораць. Бацька кажа, што завязе мяне да Кляшчэляў, бо і так усё роўна на рынак едзе. Мне моцна балела, але адначасова цешыўся, што буду ў горадзе, куды людзі з усіх вёсак з’язджаюцца. Буду на рынку, дзе ўсё прадаюць, купляюць ды п’юць гарэлку. Чаго добрага — думаю, — можа ў Кляшчэлях тата купяць булачку або ражка.
Заехалі мы да Кляшчэляў, бацька паставіў воз, выпраг каОылу, павесіў ёй на галаву торбу ды столькі я яго і бачыў. Гірыйшоў, калі ўжо дамоў трэба было ад’язджаць, і кажа: „Дохтора нэ було дома. I сам вычуняеш. Я лепш за тые грошы, шчо трэба було б оддаты дохторовы, купыв следзюв
Зайедэмо до дому то ззымо“. Дахаты мы заехалі, але селядцоў гэтых мне есці не давялося. Далі мне палізаць толькі адну галаву.
Хаця ўвесь час праляжаў я ў возе, то аднак гэтага не шкадаваў. Наадварот, цешыўся, што быў у „міэсты“ і бачыў, як людзі стукалі адзін другога ў дгглоні, пілі гарэлку і елі сальцэсон. Я не ведаў, што гэта такое, але памятаю, як адзін з іх гаварыў: „Максім! Пуйды до склепу, купы бутэлёк горыэлкі і на закуску сальцэсона...“
МАКСІМ
Максім жыў ад нас праз чатыры хаты, але памятаю я яго добра. Часта прыходзіў да нас. Быў ён моцна цудакаваты. Любіў праклінаць і вастрасловіць. А ў той час часта ездзілі па вёсках жыды, якія скуплялі куры, яйкі. анучы. Памятаю. быў такі Шайко з Орлі, які „калядаваў" па ўсёй Арлянскай і Кляшчэлеўскай гмінах. Наездзіўшыся па вёсках, прыедзе, дзесьці каля поўдня, да нас і, купіўшы сёе-тое, адпачывае. Бывала, каля Зборшчыкавага Паўла выпражэ свайго гнедага, напоіць смачнай вадою з калодзежа, што стаяў проста на вуліцы, павесіць каню на галаву торбу з сечкаю, а сам ляжа ў цяньку ды і засне. Але адпачываць Шайку даводзілася толькі датуль, пакуль Максім новага „фокусу“ не прыдумае. Аднойчы стаяла цёплае надвор’е. Вельмі прыгожа свяціла сонейка. Усе людзі працавалі ў полі. У вёсцы былі толькі дзеці, якія купціліся ў пяску, і Максім, які пільнаваў свайго прыгожага саду. У той летні, запоўнены птушыным спевам, дзень зноў прыехаў да нас Шайко, якога мы называлі анучнікам. Максім, быццам бы таго і чакаў. Калі Шайко выпраг каня і лёг, каб адпачыць, Максім закраўся за Паўлаў плот і чакаў. Шайко быў стомлены і хутка задрамаў. Тады Максім выцягнуў з калодзежа вядро халоднае вады і, схаваўшыся ў зеллі, шурануў на спячага Шайка. Той ускочыў на ногі, нібы рыба выкінутая з вады, і аддыхацца не можа. Урэшце схапіў паветра і давай клясці вінаватага. Праклінаў
тлуста. Нават Богам страшыў. А Максім ціха ляжаў у зеллі, бо, відаць, баяўся, каб ПІайко яго не ўбачыў. Мы паразбягаліся па панадворках і, таксама, баючыся, выглядалі з-за вуглоў, ці Шайко не бяжыць у нашым кірунку. Але Шайко, выкрычаўшыся ўволю, запрог каня і паехаў на Елянкі. Максім вылез з-за плоту, а мы ўсе адразу да яго. Ён спецыяльна назбіраў нас многа, каб было каму здзіўляцца з ягоных „фокусаў“. Калі ўжо ўсе мы збегліся, Максім, заходзячыся ад смеху, расказваў нам аб усім, што мы і самі бачылі. Але смяяліся за ім, хаця, зразумела, не ўсім хацелася.
А Шайку зусім было не да смеху. Яму хацелася плакаць, тым больш, што ўжо не раз спатыкалі яго ў Грабаўцы прыкрасці. Па Максімавых расказах відаць было, што „анучнік" пацярпеў ад яго не толькі маральна, але і матэрыяльна. „Раз, пара ліет тому назад, — расказваў „чудак“, — Шайко прыехав до Грабувця з повнымі скрьтнкамі йіець. Затрымався протів Багруовського Грышы і мэнэ. Я тогды в сэбэ з садка давай лупыты по тых скрьшках каменнямі. Шайко як зобачыў, шчо яйця брызгают, то зачав ражаты гвалт і бычом по конёвы. Коб віетэ, сучы сьтны, бачылі, як вуон утыкав...“, — расказваючы рагатаў, а мы за ім пішчалі, нібы камары. А вечарам кожны расказваў сваім бацькам, які то Максім „чудак“.
He ведаю, як і дзе ён памёр, бо я ўжо тады служыў у арміі, але памятаю, як ён кожнае лета хадзіў, у квітнеючы жоўты лубін, паміраць. Бывала, паснедае, завядзе кабылу ў „шалешак“ і, замест ісці памагаць сям’і ў полі, працаваць, клаўся ў пахучым лубіне, Чакаў, пакуль прыдзе смерць. Мы спачатку баяліся, што сапраўды ён памрэ, але смерць не прыходзіла і, украінцы, перасталі ў яе верыць. Аднак, бегалі воддаль і, хаваючыся, хіхікалі. А Максім ляжаў на спіне, з аброццю пад галавою, і кляў смерць за тое, што не прыходзіць. Калі дзень схіляўся да вечара, уставаў і ішоў дамоў, дзе даставаў лаянку ад жонкі за гультайства. Тады зноў праклінаў: „Костуха! Коб ійе огонь спалів! Прыдэ, суча доч, зімою, колі з хаты носа страшно показаты, і зарыэжэ. Коб ты, выш-
чырко, ногі поламала! Дэ ж ты, холеро, лазіш? Як завтра нз прыдэш, то мать твою в’ёб, і ўмыраты нэ хочу!“
„Вышчырка", аднак, не прыходзіла ні назаўтра, ні на пазаўтра. Ужо і лубін перацвіў. А людзі смяяліся, што, моў, і сёлета Максіма смерць падманула.
ГУЛЬНЯ У ІНТЭЛІГЕНЦЫЮ
Было гэта тады. калі я быў зусім малым хлопчыкам і, стоячы на табурэце, калыхаў чарговае мачашынае дзіцё. He памятаю, ці гэта быў яшчэ Іван або Ніна, ці можа ўжо Маня? У мачахі іх было ж шасцёра.
Калі не лічыць меншых дзяцей, вечарамі ў хаце быў толькі я з мачахаю. Бацька, падаваўшы жывіне нанач, адразу ішоў на вечарынкі, або ў краму да Барана, дзе збіраліся сяляне і рагаталі, „узяўшы каго-небудзь на зуб“. Бацька расказваў, што часам нават ішлі ў заклад, хто з’есць кілаграм салёных селядцоў, або папяровую мухалоўку з мухамі. Былі такія, што з’ядалі. Абы ано нешта выйграць. Барана неаднойчы гэта каштавала, бо мусіў мыць падлогу па тых, штв не вытрымалі. Адзін толькі Максім туды не хадзіў. Нанач ён заўсёды даваў, калі яшчэ свяціла сонца, і, падаваўшы, пёр адразу да нас. Убягаў у хату і пачынаў. на чым свет стаіць, клясці мароз. — „Коб ёго огонь спаліў з морозом! — праклінаў. — Усёму на свіэты халера тая докучае — і людём, і скотыны, і дэрэвам. Усё на свіэты ёго бойітця. Оно одны туолько сморкаліэ ныэ. Воны, сволочы, заміэст ховатыся, то вылазят." Гаворачы гэтак, прыціскаў пальцам то адну, то другую ноздру і голасна сморкаў на падлогу. Высмаркаўшыся, расціраў усё гэта лапцем, a hoc выціраў ручніком, які служыў нам усім да ранняга туалету. Затым выціраў ён ім рану, якая гнаілася пад ягоным правым вокам. Пры гэтым моцна кляў. Максім любіў праклінаць. Кляў ён усё і ўсіх. Ходзячы па хаце, што вельмі любіў рабіць, спыняўся каля мяне і пачынаў: „А ты, цыганэ чорноокі, добрэ колышы дытя, коб нэ плакало". Мачаха, па-
чуўшы гэта, адзывалася: „Коб ёго ліхорадка колыхала, як вуон йіх колышэ. Вуон оно ждэ, коб я дэ-нэбудь з хаты вышла. А потум хліэб спуд обруска крадэ. Жэрэ, гад, як корова“. I так завязвалася размова. — „То ты, Оксэня, бый гада, бо як нэ будэш быты, то вуон тобіэ цьтэлу булку ўпрэ,“ — раіў Максім. Потым, на хвіліну, абое заціхалі. Але, памаўчаўшы, Максім адзываўся: „Давай, Оксэня, хто буольш на ёго пруозвіскув выдумае". I пачыналася. Што „эпітэт“, то і рогат. „Сыч, Цыган чорноокі, Бэрко губаты, Бутэль смэрдячы, Цвэлько смэрдячы, Дурное бурыло, Куоньска голова, Баструк“, — сыпалася ў мой адрас характарыстыка. Яны рагаталі, а я плакаў. Насмяяўшыся даволі, выціралі слёзы і мачаха дадавала: „То ж нэ прывэдэ сова сокола, оно такого, як і сама. Мойе усыэ дыэті біеленькі, a то чорны, як цыган, і шчэ хочэ, коб ёго любыты. Дэж можна ёго любыты, як вуон до всыэх звыруов подобны“. Але Максім ужо чамусьці яе не слухаў. Мармычучы нешта пад носам, пачаў распранацца. Зняў лапці і пінжак, і палез на печ начаваць. Ён ніколі ў нікога не пытаў, ці можна пераначаваць. Заўсёды, калі не хацелася ісці дамоў, а хацелася спаць, улазіў на печ і засынаў. A я, пакуль засну, вельмі баяўся, каб дзядзька мяне не апляваў або не абсморкаў, бо ён жа дзеля такога ,.глупства“ з печы не злазіў.
ДЗЕД
Дзядоў з боку бацькі я не памятаю. Людзі гаварылі, што дзед Трахім быў вельмі працавітым, шчырым, адважным, пачэсньтм і справядлівьтм чалавекам. Успамінаюць, што калісьці, вядучы з пашы каня, убачыў, як двое царскіх салдат у Кірыла Сапёравага мёд выбіраюць. Пад’ехаў, узяў кій, ды і „выгвоздыв" па спінах, як смаркачоў нейкіх. А, бывала, як паедзе жаць жыта і настане час адпачынку, дык ён сядзе і ладзіць абутак, або вопратку. Вось, які быў ён працавіты.
Вельмі любіў ён і сад і пчолы. Пчолы, відаць, па смерці дзеда пагінулі і я іх не памятаю, але затое сад ламятаю вель-
мі добра. Сапраўды, быў ён прыгожы. Былі там розныя гатункі груш, яблыняў, сліваў. Калі б мне трэба было падзякаваць некаму за тое, што жыву, дык падзякаваў бы гэтаму саду. Удосталь наесціся мне ніколі не давалі, і я тады ратаваўся' садавінаю. Еў яе аж да глыбокае восені, да часу, пакуль не паападалі з дрэў апошнія грушы, якіх ніхто, апрача мяне, не хацеў есці. А мне яны мёдам здаваліся. У садзе мне шхто нічога не мог зрабіць. He павесяць жа на дрэвах замкоў. Але нямала я і перажыў праз гэты сад. Найгорш было тады, калі пачынала даспяваць садавіна. Пастушкі, прыгнаўшы каровы, так і наляталі цэлай чарадога ды валілі па дрэвах кіямі. Часта абрывалі яблыкі разам з галінамі. Я іх праганяў, празываў, страшыў бацькам. Але мяне і майго бацькі не ўсе баяліся. Замест уцякаць, то возьмуць наб’юць мяне ды яшчэ і прыкажуць, што, моў, „скажы оно туолькі, то і шча доложымо". Я баяўся і маўчаў. А вечарам бацькі, прыйшоўшы з поля, білі мяне за тое, што не ўпільнаваў саду.
Другі мой дзед, Павал, быў чалавекам багатым. Яго памятаю вельмі добра. Любіў ён гадаваць быкоў і жарабцоў. I на гэтым многа зарабляў. Сяло вялікае, а часам яшчэ і з другіх вёсак „прыводзілі“. Колькі ў дзеда было дзяцей — не ведаю, памятаю толькі двое сыноў і тры дачкі. А колькі ўнукаў, то дзед і сам не ведаў. Толькі ў аднаго Тофеля было дваццаць і ў Ігната шаснаццаць. Тофель і Ігнат са сваімі сем’ямі жылі пры бацьках. Нягледзячы на вялікую сям’ю, жылося ім добра. Зямля ў дзеда была добрая, а да таго і „свой“ лес. Лес, па-праўдзе, быў дзяржаўны, але паколькі Тофель быў ляснічым, знаходзіўся ён у дзедавых руках. Я, нават, там дзедавы (і сваю адну) каровы пасвіў, чаго іншым рабіць было нельга. Каровы былі тлустыя, таму што травы ў лесе было многа. I таму давалі многа малака, з якога дзядзіны рабілі сыры і масла. Але мне, наколькі я памятаю, то толькі адзін раз дзядзіна _Барбара хлеб маслам памазала. Па сённяшні дзень адчуваю смак таго хлеба.
Калісьці зайшоў я да дзеда. У хаце быў толькі Ігнат з жонкаю Лідай. Дзядзька Тгнат хіба здагадаўся, што хачу ес-
ці, бо сказаў жонцы, каб наліла мне малака. Але Ліда на ягоную праблему адказала: „Шчо ты?! Вуон того молока йесты нэ будэ“. Дзядзька больш просьбы не паўтарыў, а дзядзіна такім спосабам зберагла квартачку малака. У мяне ніхто з дзедавае сям’і ніколі не пытаў, як я жыву. Іх толькі цікавіла, ці дббра напасеныя каровы. Але, якім коштам я гэта раблю, іх ужо не цікавіла.
Хадзіў я заўжды босы. Ногі ад бруду аж патрэскалі. Цэлай маёй вопраткай была адзіная льняная сарочка і такія ж нагавіцы. Калі падаў дождж, накладаў на галаву бульбяны мяшок. Пасвіўшы кароў, жывіўся, пераважна, чарніцамі і суніцамі. Ніхто ў мяне ніколі не пытаў — галодны я ці не. Бабуля ахвотна дала б, але баялася сваіх нявестак. А дзеда пры сустрэчы са мною цікавілі ано каровы — дзе пас, як пас, чаму так мала малака далі.
Аднойчы раніцай устаў я выганяць кароў і, ідучы па сваю худобіну, заснуў на дрэварубіску. Калі пралупіў вочы, сонца ўзыходзіла. I зрабілася мне сорамна, што праспаў. Схапіўся, быццам ёы апантаны, выгнаў з хлява сваю каровіну, і бягом да дзеда. Але дзед, відаць, злітаваўся над каровамі і выгнаў сам. Я сваю таксама пагнаў, але не ў лес, а на супольную пашу. На гэты раз быў разам з сябрамі.
Майго дзеда баялася цэлая вёска. Хадзіў ён заўсёды з уваткнёнаю за пояс сякераю. Аднойчы яму прыдумалася, што можа заняць у навакольньіх суседзяў паплавы. Як задумаў, так і зрабіў. Нацягаў са „свайго" лесу дрэва, абгарадзіў усё высачэзным плотам і карыстаўся, як сваім. „Пуцяўкаю“ гэта называлася. Раслі там вялікія салодкія маліны. А тыя, чые паплавы дзед заняў, баяліся і словам адазвацца, бо так бы і дасталі. Вымушаныя былі пагадзіцца з дзедавай акупацыяй. Каб пасвіў я іхныя каровы дарма, сказаць гэтага не магу. Плацілі. Як сёння памятаю, як атрымаў на заплату Паўлікаў пінжак і боты. Што праўда, старыя і завялікія, бо Паўлік быў на тры гады старэйшы, але ўсё ж такі заплата. Магчыма, што ўсё гэтае выцягнулі недзе з закуткаў, але на зіму мяне апранулі.
Беручы гэтую плату, мне зрабілася крыху сорамна. Прыпомнілася, як ашукаў я раз дзедавы, другі раз дзядзькавы надзеі. Як выйшла з дзедам, я ўжо ўспамінаў. А з дзядзькам Ігнатам было так. На панадворку ў іх было заўжды шмат балота. Толькі булькала пад нагамі. Некалі там дошкі ляжалі. Але дзе ў такой макрэчьі нешта выляжыць. Згнілі. Раніца была вельмі халодная і мне, з патрэсканымі нагамі, так не хацелася туды лезці. На дзедаў панадворак прыйшоў я вельмі рана, але так замерзлі ногі, што прысеў пагрэцца. I крыху засядзеўся. Устаў, калі па спіне заскакалі мурашкі ад холаду. Давай выганяць кароў. Жану я гэтую заспаную жывёліну, па калені ў балоце, аж гляджу — адчыняюцца дзверы і на ганак выходзіць дзядзька Ігнат у адных сподніках і давай ліць на камень аж брызгі разліваюцца. Калі я з ім зраўняўся, дык пачуў, накіраваныя ў мой адрас, дзядзькавы словы: „От твою мать з пастухом. Хутко еонце будэ сходыты, а вуон ііічэ оно коровы выганяе." Сказаўшы гэта, кінуў сцаць і пайшоў далей спаць.
Як сёння памятаю той дзень, калі знайшоўся я ўпершыню ў Дубічах Царкоўных. Было гэта на Пятра і Паўла — царкоўны фэст. Народу — аж кішма кішыць. 3 суседніх вёсак — пехатою папрыходзілі, з далейшых — вазамі папрыязджалі. Усё гэта было для мяне надта цікавае. А найбольш захаплялі ларкі з цукеркамі, пранікамі і рознымі цацкамі. Мне вельмі хацелася мець пеўніка, які, калі падзьмухаць, свістаў. Сябры мае куплялі розныя цацкі. Яны свісталі, мычалі, стралялі. Пра пісталет мне і не думалася, а свістка-пеўніка так хацелася мець. Хадзіў я і заглядаў: то на ларкі, то дзецям у вочы, то натоўп мужыкоў, у якім стаяў мой дзядуля, разоў з дзесяць абышоў. Яны там пра гарэлку гаварылі, а мне толькі свістка жадалася. He ведаю, ці, можа, хто падказаў дзеду, ці мо ён сам убачыў мяне і сціснулася яму сэрца, але памятаю, як дзед выняў дзесяць грошы і сказаў: „на, купы собіэ ядёр“. Я ад радасці аж падскочыў! Дзесяць грошы!.. Цяпер ужо і я мог купіць сабе свісток ды яшчэ палову чвэрці дынявых „ядёр“.
Памятаю і сваю бабусю Юлісю. Яна таксама дзеда баялася, як агшо. Яна, бедная вельмі, цяжка працавала. I ў полі і дома. А да таго дзед часта яе біў. Памятаю, як спрацаваныя былі ейныя рукі і якія згорбленыя плечы. Бабуся ўжо была пры смерці, а яшчэ працавала. Памятаю — быў Вялікдзень. • Зайшоў я да іх, каб смачней паесці, чым дома. Уся сям’я сядзела кругом стала і з’ядала ўсё тое, што падавала бабуся. Я сядзеў на ложку і мне па кавалку падавалі. Бабуся тады ўжо нічога не ела. Прынясе з кухні, што трэба, і сядзе ля мяне на ложак, павесіць галаву ды маўчыць. Вечарам таго ж дня і памерла. Усе гаварылі, што Макаціха святою будзе, бо памерла ў той дзень, калі рай адчынены.
А вось і яшчэ адна падзея, звязаная са смерцю бабусі. Калі чалавек памрэ, яго ўбіраюць, запальваюць свечкі, збіраюцца з вёскі людзі. Сядзяць пры нябожчыку цэлую ноч. Спяваюць песні. чытаюць псалтыр. Прыходзяць сваякі, суседзі. Мая мачаха, хаця была блізкай сваячкай памершае, на вечар не прыйшла. Раніцаю. калі прабудзілася, знайшла поруч з са•бою нежывога свайго сына Грышку. Яна яго проста задушыла ў час сну. Палажыла ля сябе, каб накарміць, заснула і прыдушыла. А ў вёсцы зноў сенсацыя, што, моў, Бог пака-раў Аксеньку за тое, што не пайшла Улісі апошні раз адвеДаць.
Дзед мой вельмі шанаваў і паважаў ураднікаў. Абыякава адносіўся да сваіх аднавяскоўцаў. Хіба, што былі за яго багацейшымі. Услужваў усім, ад каго быў залежны: судовым выканаўцам, паліцыі.
Калі ў Грабаўцы ўзяліся мерыць поле і рьіхтавацца да падзелу хутара, мне давялося вазіць мярнічага. Усе, хто з ім хадзіў, мелі з сабою торбачкі з ежаю: хто хлеб з салам, хто каўбасу. Я нават сухога хлеба не меў. Мужьткі, разам з мярнічым, сеўшы на траве абедалі, а я адыходзіў на бок і страшна саромеўся, што не маю чаго есці. Вечарам, калі работа была закончанай, людзі разбіралі з воза прылады, а я яшчэ адвозіў мярнічага на начлег. Ехалі моўчкі. Што я мог гаварыць
— ён пан, а я абарваны мужыцкі сын? Але, відаць, ён меў добрае сэрца, бо пачаў мною цікавіцца.
— Поведз, длячэго маш таке подартэ сподне?
— Бо подэрлісь, — кажу.
— А коня напаслэсь?
— Напас.
— Але сам то хыба не напаслэсь се, бо не відзялэм, жэбЬісь цось ядл?
Я маўчу. Мне так есці хацелася, што гатоў выймаць і есш з-пад яго салому. Мярнічы, пэўна, гэта зразумеў, бо змоўк. I так прыехалі мы ў вёску. Трэба было затрымацца насупраць Рыгоравае хаты. Але, вядома, кабыла не „закаўзаная" і пакуль спынілася, то мы крыху і праехалі. Усё было б добра. Мярнічы ўжо высеў. Але якраз дзед надыйшоў і пачаў: „Шчо ж ты вжэ так замучывся, шчо нэ можэш кобылы пэрэд фурточкою затрыматы, так коб мырнычы з шыком выскочыв з воза і попав в ійе? I.., ты нэволоханы, за шчо тэбэ хліебом кормлят?" Потым плюнуў дзед на брук, аж пляснула, і пайшоў сваёю дарогаю. 3 гэтае пары мяне і пачалі празываць „нэволоханым".
Дзед вельмі любіў жарабцоў. Калі немцы напалі на Савецкі Саюз, у дзеда быў прыгожы сівы жарабец. Дзед спачатку можа і цешыўся прыходам немцаў. Але нядоўга. Ад сенакосу да жніва. Едучы ў жніўны час на поле, наткнуўся на групу нямецкіх салдатаў. Затрымалі. Дзед думаў, што хочуць пад’ехаць, і з ахвотаю спыніўся. Але немцы ездзіць і самі ўмелі. Дзед, нібы мячык, выскачыў з воза і — толькі і бачыў свайго прыгажуна. Нават сказаць не паспеў, што ён іхны саюзнік.
Калі дзядуля астаўся ўдаўцом, меў яшчэ адну нязамужнюю дачку. Зінай яе звалі. Засталася яна, лічыць, круглаю сіратою. Браты мелі свае сем’і і там яна была непатрэбная, a бацька (мой дзед) — за бабамі аглядаўся. Жаніцца яшчэ думаў. Зіна ведала, што як бацька ажэніцца, дык яна застанецца служанкай у сваіх братавых. Так яно і было. Бацька пачаў яўна хадзіць да аднае ўдавы, якая жыла з малым сынам; ёй было гэтак выгадна. Мужчына яшчэ здаровы, мог смела
заняцца гаспадаркаю. А і „даваць“ не мусіла пакрыёму суседзям. Ну, а Зіна засталася жыць пры братах. Працавала, як конь.
Але маладосць ёсць маладосць. Зіна расла, прыгажэла. Прыйшоў час, што за ёю пачалі жаніхі азірацца. Штораз пачаў заходзіць, слаўны ў вёсцы, Кузьмоў Сашка. Вельмі сабе яны спадабаліся. I ўрэшце мусіць вырашылі пажаніцца, бо аднойчы Саша, узяўшы паўлітроўку, у ,,дывоснубэ“ прышоў. Пакуль пілі гарэлку, дык усё было добра. Але, падвыпіўшы, давай сват за свае абавязкі брацца. „Дядьку Павол, — каж:а (бо дзед, хаця і жыў у ўдавы, то лічыўся поўным гаспадаром), — мы в дывоснубэ до вашэі Зіны прышлі. Сашу ожэнытьт трэба. Зіна дыэвчына хороша, але самым хороством чоловіек нэ жывэ. Трэба, коб і посаг якісь далі. Ну, скажэм, корову і тры гектары“. „Ого-го! Шчо то, то ныэ! Корову, то можэ і дам, але за зэмлю выбачайтэ. У мэнэ шчэ і двох сынуов е. Як хочут жэнытыся, то нэхай знайдут спосуб, як і прожыты. Я ім зэмліэ нэ дам“ — адказаў дзед.
Доўга ў гэты вечар у Макацёвай хаце гарэла святло. Зіна баялася, што бацька не дасць пасагу і Саша яе не возьме, бо ягоны бацька без пасагу браць не дазволіць. Саша таксама баяўся за свайго бацьку. Прыціх і маршалак. Ён таксама баяўся, што вяселле можа рассыпацца. Працягнулася ўсё гэта да позняе ночы. Так і нічога не вырашылі. Саша далей, па-старому, любіўся з Зінаю, а дзед жыў з удавою і кіраваў сваёю гаспадаркай. Пра пасаг слухаць не хацеў. Упёрся, нібы каза, што не дасць ні пядзі і ўсё! А без гэтага маладыя не маглі збудаваць свайго шчасця. I вырашылі падыйсці з іншага боку.
Аднойчы ў вёсцы была забава. Былі на ёй і Зіна з Сашам. Яны танцавалі, прытуляліся, шапталі сабе цёплыя словы. A бабы, стоячыя па баках, углядаліся і, успамінаючы сваю маладосць, зайздросцілі ім. Іншыя і спачувалі, бо ведалі, хто стаіць перашкодаю іхнаму шчасцю. А тыя танцавалі і нічога вакол сябе не бачылі. А іхныя думкі і бязмежнае каханне прывяло да таго, што, нягледзячы на нішто, вырашылі пай-
сці ў пуню. Што будзе, то будзе. Можа тады ўсё пойдзе іншаю дарогай. Музыка перастала іграць. Зрабілі перапынак на вячэру. Усе памалу разыходзіліся. Хто ішоў на выпіўку, хта прагульваўся па вёсцы. А Саша з Зінаю вырашылі, што сёння поўнасцю аддадуцца каханню і зробяць... дзіцё. Можа тады бацька, каб не ўзялі на язык, згодзіцца даць пасаг. Але, калі зайшлі ў пуню, Зіна вярнулася да рэальнасці і пачала бараніцца. Баялася, што бацька не згодзіцца і Саша пакіне яе з дзіцём. Аднак, гарачыя пацалункі і Сашавы абяцанні перамаглі. Зіна змагалася ўжо не з ім, а з сабою. I сталася.
Прыйшоўшы на забаву, зноў танцавалі разам. Але, стаячыя пад сценамі, відаць, нешта пранюхалі, бо пачалі падспеўваць дакучлівую песню.
Яны ведалі ў чый бок была накіравана гэтая песня, але напляваць ім на яе. Яны ж будуць мужам і жонкаю. Адвагі ім дадала іншая песня, якая паплыла з другога кутка, дзе сядзела група дзяўчат і хлопцаў. Па пакоі расплыліся словы:
Розлука ты розлука, Чужая стброна.
Ныхто нас нэ розлучыт, Як магь — сыра зэмля. Зачэм нам розлучаться, Зачэм в розлуке жыть? He лутшэ обзенчатыя I друг друга любіть?
Закончылася забава, а з ёю і прапала Зініна дзявоцтва. Зіна пачала баяцца, што яна цяжарная. Прыйшоў час і яна пачала закругляцца. Бацька яе кляў на чым свет стаіць, а пасагу як не даваў, так і не даў. Нарадзілася дачушка. Зіна моцна плакала. 3 Сашам яны далей кахаліся, але да вяселля не дайшло. Ён ажаніўся з пасажнаю, а Зіна засталася з дзіцём. Пасля выйшла яна замуж за іншага, які „дарабіў11 ёй яшчз грое, і памёр.
Як ужо я ўспамінаў, дзед любіў чыноўнікаў і багатых. Любіў таксама і дужых, асабліва тых, якія білі слабейшых за сябе. Любіў і тых, хто паіў яго самагонкаю. Калі прыйшло ў
1944 годзе вызваленне, мне было тады амаль васемнаццаць год. Я залічаўся да дарослых. Пачаў сам гнаць самагонку. Частаваў і дзеда. Занясу, бывала, паўлітроўку ўдаве, то і есці дастану, і дзед са мною гаворыць, як з дарослым. Дайшло да таго, што як адыходзіў у армію, то дзед мне зелля нейкага даў. „Бэры, — гаворыць, — сёе зыэле і завшэ носы з собою. Воно од пуль тэбэ сохраніт. To зыэле помочное, мы ёго провіэрылі. Гаёвы клалі в шапку і цылялі з дубэльтовкі. I куолько нэ стрылялі, а в шапці аны дзюрочкі*’. Насіў я гэтае зелле, пакуль не паступіў у афіцэрскую школу. Потым выкінуў гэтага дзедавага „абаронцу“.
Памёр дзядуля неспадзявана. Жыў ужо тады пры другой удаве. Гавораць, што прыйшоў ад арання, паабедаў, лёг адпачыць і больш не ўстаў.
ЗАКАЛЯДАВАЎ
Было мне шэсць год і вельмі хацелася пайсці .калядаваць.. Атрымаў ад бацькі дзесяць грошы і пабег да дзядзькі Ванькі прасіць, каб прыняў да свае групы. Зайшоў, зняў шапку, сказаў „здраствуйте“ і сеў на лаўцы, бо дзядзька са сваёю жонкай Маняю на печы ў карты гулялі. Спачатку не звярталі яны на мяне ўвагі. Нават на прывітанне не адказалі. Але загнаўшы адзін другога ў дурня, Ванька глянуў у мой бок і запытаў: „Чего ты прішёл і сыдыш, нэ бачыш, жэ Колі нэма?“ (Коля быў іхным сынам — старэйшым за мяне на тры гады). Ванька калечыў рускую мову, хочучы патрапіць за сваёй жонкаю, якая была рускай. „Да, да, — паўтарыла Маня, — чего ж ты сндншь, еслм Колп нет, мы тебе не друзья“. „А я до Колі нэ прышов, — гавару, — я прышов до вас, просыты,. коб віетэ прынялі мэнэ колядоваты11. „Га-га-га“ — зарагаталі Ванька з Маняю на печы, а я пачырванеў, бо мне зрабілася сорамна. Высмеяўшыся і павыціраўшы кулакамі вочы, дзядзька сказаў: „Дэ ж ты прэшся, як ты шчэ мэншы од мого Колі, куолько тобіе ліет?“ „Ліетом будэ сыэм, — адказваю. Бо осэнью трэба будэ іты до школы“. „О, бачыш, старуха-репе-
туха, мае шыэсть ліет і хочэ іты коледоваты“. „Да, старухрепетух, он еіцё слншком мал, что бы ндтн co звездой. Ведь там надо петь н звезду носнть. а ты мал, ты мал...“ „А петь ты умееш хоч шчо-ннбудь?“ — зноў пытае Ваня. „Уміэю дужо пісэнь руздвяных, бо научывся од бабуов, як булі в нас на прадках.“ Ваня з Маняю яшчэ мяне высмяялі, але, бачачы, што не ўступаю, Ваня пытае' „А грошы маеш на г’язду?11 „Да, да, — паўтарае Маня, — а деньгн у тебя есть? Надо ж купнть бумагу, свечкн, чтоб звезду сделать краснвой“. „Маю, — гавару, — дэсэть грошы“ і хучэй вымаю з кішэні, каб часам не раздумаліся, бо мне ўжо і так аж плакаць хацелася. Ваня, убачыўшы, што маю грошы, злез з печы і гаворыць: „Ну, то прымэмо тэбэ, бо ты кумув сын і сырота. Коб хто другі, нз прынялі б. Твоя нэбушчыця маты хрыстыла мого Колю, то і прымэмо.“ „Да, да, — як папугай паўтарала Маня, — ты смрота п кумов сын, так мы co старухом-репетухом тебя прнмем м ты уже будеш чужой десятый, хватнт“. Мяне аж распірала радасць. Аддаў я ім грошы, якія Ваня перадаў Мані, а тая, палажыўшы ў торбачку, у куфар схавала, і пабег дадому цешыцца, што пайду калядаваць. Але ніхто на маю радасць не зважаў. Мачаха злосная, аж кіпіць, і толькі дулі мне пад нос совае. Толькі бацька запытаў: „Ну шчо, Ванька Срайко прыняў коледоваты?" „Прыняв, таточку, прыняв, — крычу, — і зобачытэ куолькі грошы зароблю. Куплю ядёр і цукеркув собіе і Іванові з Ніною.“ „Гамно ты заробыш, — набар-' мушаны адказаў бацька, — оно дэсэть грошы, як у сраку усадыв.“ Я рады, што пайду калядаваць, так і чакаў каляд. Начамі спаць не мог. I вось прычакаў. Заўтра ідзем калядаваць. Будуць грошы.
Ад самое раніцы ў Ванькі сядзелі.
Праўду гаворачы, то „г’язда“ не была ўжо такая прыгожая. На ўпрыгожванне Ванька выдаў усяго толькі дваццаць грошы, Купіў два аркушы паперы. Адным аклеіў перад, а з другога — кутасы парабіў. 3 заду — газетай пазаклейваў. I ўсё, цэлая „г’язда“. Хтосьці са старэйшых назваў яе барабанам (бубен). Ну, але ідзем калядаваць.. Жыў Ванька больш-менш
па сярэдзіне вёскі. Сабраліся мы ўсе ў яго і Ванька гаворыць: „Я буду носыты г’язду, а віэтэ туолькі голосно співайтэ. А хто будэ грошы носыты -— выбірайтэ“. Усе хлопцы выбралі мяне, бо я найменшы, то не абману. „Ладно, — згадзіўся Ванька, — но смотры, як згубыш, то уб’ю“. „Ніэ, — думаю — нэ згублЮ, дайтэ но мніэ носыты.“
Ванька злапаў „бубна“, а мы купаю за ім пайшлі пачынаць ад пачатку вёскі. Ванька ў нікога не пытаў, спяваць ці не, a адразу заходзіў у хату і мы за ім пачыналі спяваць. Пакуль дайшлі да мае хаты (жыў я пад трынаццатым нумарам) мелі ўжо дужавата грошай. Ванька, выйшаўшы з нашага панадворка, абсудзіў, што я яшчэ замалы, каб насіць грошы і забраў ад мяне торбачку і аддаў свайму Колі. Калядавалі мы з вялікай ахвотаю. I дайшлі да Банькавае хаты. Тут адпачылі, пакінулі заробленае да паловы сяла і пайшлі далей. Калядаваць кончылі позна ў вечары. Усе асіплыя і змучаныя. Я змёрз моцна ў ногі, бо мае башмакі прамоклі. Рукі таксама адубелі, бо бьтў без рукавіц. Зайшлі да Еанькі ў хату і давай дзяліцца грашыма. Ваня з Маняю пра тыя, што да паловы сяла, забылі і да падзелу высыпалі ано другую частку. Забрашчалі грошы і мне зрабілася адразу цяплей. Ванька пачаў раскладаць на купкі. Выйшла трынаццаць купак. Хтосьці сказаў, што нас толькі дванаццаць, але Ванька сказаў, што трэба даць таксама той, што хаты пільнавала. У канцы канцоў выйшла ўсім па сорак два грошы, а мне сорак адзін. Але не было каму адняць, каб мне дакласці. А па-другое — я найменшьт, то і так яшчэ добра. Я таксама на гэтае згадзіўся і пабег дадому, каб хутчэй пахваліцца. Але там ніхто на мяне не чакаў. Павячэралі і ляглі спаць. Я, змучаны і галодны, але рады, што маю свае грошы, прынёс з сенцаў пасцель, паслаў на лаўцы ля акна і лёг. Заснуць, аднак, не мог. Схапіўся ранютка, калі нашыя яшчэ спалі, і — хутчэй да дзядзькі Ігната. Забег і крычу: „Дядьку! Зобачтэ, куолько в мэнэ грошы! Я вчора заколядовав. Шчэ міэв буолып, оно вуон мэнэ ошукав, бо сваюой Мані дав сорок два і то до пув сёла, мніэ — сорок одін“. „Ого-го, но й в тзбэ і грошы! — падахвоціў Ігнат. — A
шчо ж ты будэш з імі робыты?“ „Куплю в Барана ядёр і цукеркув," — адказваю. „А можэ дасы мніэ, я куплю тытёну,“ — сказаў дзядзька і забраў усе мае грошы. Вось табе я і закалядаваў на цукеркі і „ядра“.
OX, I НАЕЎСЯ!
Аднойчы я дамовіўся з адным, што ён папасе маіх кароў, а я, хаця адно свята, пабуду дома. He памятаю, якое гэта было свята, але мусіць вялікае, бо прыгожа свяціла сонца і людзі валілі ў царкву. Прыгнаў я з поранку кароў і цешуся, што цэлы дзень у мяне свабодмы. Хаця выснлюся ўдосталь. А потым, можа, і пад царкву з сябрамі схаджу. Але гэта былі голькі планы. Толькі я ўвайшоў у хату. як бацька даў ужо мне работу. Кабылы яшчэ не паспеў ён вывесці, і мусіў я яе весці аж у „Вэрбыннык“. Я так налазіўся і так мне ногі балелі ды спаць хацелася, бо ўставаў я далёка да ўсходу сонца, што ледзь жыў. Але ж кабыла ні ў чым не вінаватая. Яна ж гаспадара сабе не. выбірала.
Калі прыйшоў я з аброцькаю дамоў, бацька з мачахаю ўжо паснедалі. Галодны я ці не — у мяне яны не пыталі. У іх былі свае дзеці і я ім не быў патрэбны. Бацька, паснедаўшы, ляжаў на „запыку“, а мачаха рыхтавалася ісці ў царкву. На мяне ніхто не звяргаў увагі. Заплакаў я ад жалю і прашу: „Дайтэ мнгэ йесты, бо я ж голодны". Бацька не адазваўся, а мачаха, зацяўшы зубамі вывалены на бараду язык, так як гэта патрапіла яна рабіць, давай мне дулямі пад нос соваць ды галавою аб сцяну таўчы. Таўчэ, нібы вінавайцу нейкага і прыгаворвае: „На о, Сычуго! Дулю тобіэ, а нэ йесты. Іды жэры туды, чыйе коровы пасэш“. I я моцна заплакаў. Ужо не ад крыўды, а ад болю.
Сядзеў я на лаве і хліпаў, чакаючы на бацькаву літасць. Думаў, што ўстане і дасць ён мне хаця сухога хлеба. Але бацька ляжаў і ні на што не звяртаў увагі. А мачаха зашнуроўвала свае доўгія, да каленяў чаравікі і прасіла ў Бога прабачэння: „Господы! Чэрэз того баструка шчэ до цэрквы
спузьнюсь“. I расшырыўшы ноздры, бы конь храпы, павяла дзікімі вачыма па хаце ды бразнула дзвярыма і пайшла. Пайпіла маліцца і прасіць Бога, каб забраў гэтага „баструка". Так, гэта было б ёй вялікае шчасце. „А нуж буог выслухае мою молітву“, — думала дарогаю, напэўна.
•Бачачы, што бацька спіць і не чуе майго плачу, павыціраў  я кулакамі вочы і думаю: „побачым, хто выйграе“. Прыйшоў мне ў галаву цікавы план. Падумаў я, што вазьму ды залезу ў камору і наемся, колькі ўлезе, хлеба з саланінаю. Мачаха ж пайшла, а бацька спіць. А тут і ключ якраз у дзвярах. Відаць, мачаха з усяго гэгага забыла схаваць. Мне аж цяпло па целе пайшло на думку, што неўзабаве буду снедаць. Але адразу ісці ў камору баяўся. Мог жа прабудзіцца бацька. Аднак голад рабіў сваё. I склаў я сабе такі план, што цяперака пайду паем, потым пагуляю з сябрамі, а вечарам, калі не будзе нічога цікавейшага, зашыюся недзе пад дашок і пасплю.
Да каморы я вырашыў дабрацца з гарышча. Залез я на свініннік і, па жэрдцы над стайняй кабылы, дабраўся на гару. Крыху было мне страшнавата — калі б жэрдка паламалася, я паляцеў бы ў хлеў да кабылы. Мусіў бы тады сядзець там, пакуль аж кабылы з поля не прывялі б. Колькі то смеху было б, бо што-што, а падсмейвацца то яны ўмелі. Але неяк за~ лез. I тады пачалі мяне палохаць думкі, ці добра зраблю, калі палезу красці сваім сала. На ўсё жыццё застануся злодзеем. Але жалудак даваў аб сабе знаць, усё роўна так, як бы падказваў: „Лезь, паясі, а потым пойдзеш у царкву, памолішся і Бог табе ўсё прабачыць“. I я паціху спусціўся ў сені ды на пальчыках увайшоў у камору. Ад запаху свежага хлеба аж у жываце забурчэла. Выняў я з кішэні ножык і ўжо хацеў адрэзаць кавалак сала, як заскрыпелі дзверы. Відаць, бацька выспаўся і вырашыў пайсці да мужчынаў пакурыць чужае махоркі. Але, відаць, так як і я ўбачыў ён у дзвярах да каморы ключ і перакруціў яго ды засунуў засаўку. Потым павесіў яшчэ замок і як бы ніколі нічога выйшаў з хаты, а я застаўся замкнёны. Адрэзаў усё ж такі кавалак сала, адламаў
хлеба і пачаў супакойваць жалудак. А, згодна з мачашынай тэорыяй, жалудак у мяне патройны. Каб неяк яго супакоіць, трэба было б палавіну бохана з’есці і сала дэкаграмаў дваццаць, Прасядзоў я так — аж мачаха вярнулася з царквы —у той цямніцьт. Раптам зноў скрыпнулі дзверы і я пазнаў, што гзта мачаха. Яе распазнаць было вельмі лёгка, заўсёды так неяк дзіўна косам шмаргала. Праз гэта яе „Сморкуовкою“ празываюць. Мне аж валасы дыбам сталі. А тут яшчэ мачаха, чую, камору адмыкаць пачынае. Прытаіўся я за дзвярыма і стаю не дьтхаючы. Аднак. мачаха пачула, што там нехта ёсць, і заглянула. I пачалося. „Ты Сычу! Шчо ты робыш в коморы, коб тэбэ спрутыло?!“ — верашчыць на ўсё горла. „Мамо, —гавару, — я пэрэд хлопцямі сховався, бо воны хотыэлі мэнэ набыты. Коб вы зналі, што в сэліе робытся". Але яча знаць не хацела. Яна ведала, што як сяджу ў каморы дьж несумненна еў. Паглядзела на хлеб і давай мяне кіём лупіць, дзе папала. „Мамочко, — плачу — нэ біэтэ, я ж нэ вьшоваты“. „Нэ выноваты? А нашчо ты йев солоныну і хліэб? Думаеш, нэ пузнала? А дэ ж крыж з булкі, коб тэбэ груом забыў, баструку ты: ты ж ёго разом з хліебом впэр, коб ты удавывся!“ Я і забыў, што яна, усё тое, што да ежы, сваімі знакамі значыла. Адтрапала яна мяне там колькі ўлезла, што аж я не рады быў, што на свет нарадзіўся, ды паўтарыла сказанае рана: „Я ж тобе казала, што іды жэрты туды, у ko­to пас. У мэнэ тобіе йедла нэма. I як хоч, то нэ ражы, бо заб’ю“.
I так я наеўся хлеба з салам. На другі дзень ужо ўсе суседзі зналі, што я злодзей. Мачаха раетрубіла, што не толькі ўсю саланіну, але і пшаніцу з каморы павыносіў. Пакуль што не знае толькі, хто маім супольнікам. Яна ніяк не магла дадумацца, як я мог знайсціся ў замкнёпай каморы і вырашыла, што памагае мне „діявол“. I з гэтае пары, як толькі штонебудзь у вёсцы згіне пачалі прыпісваць мне. Ці авечка недзе адбілася, ці сабэкі мяшкі паразвалакалі — усяму быў вінаваты я. Калісьці, як у Багроўскага Грышкі мяшок жыта прапаў, дык ягоная жонка Тэкелька яўна сказала, што гэта я.
А мая мачаха так і даносіла на пастарунак у Кляшчэлі, Крыўдна мне было гэтую напасць перанос.’ць.
Вярнуўшыся ад „пана“, пасля вызвалення ў ліпёні 1944 ro­fla часткі Беласточчыны, адразу прыняўся я за гаепадарку. Мачаха, убачыўшы, што ўваходжу на панадворак, схашла за вілы ад гною і да мяне. Але, відаць, ейную зверскую злосць стрымаў мой упарты, пазбаўлены страху, позірк. Яна думала, што, як раней, згорблюся і буду чакаць яе ўдараў. Закончылася толькі на плюгавых праклёнах. Але я вытрымаў і не адступіў. I так застаўся гаспадарыць ды гадаваць ейных дзяцей. Яна мяне ніколі не любіла, а цяпер гэтую нянавісць паглыбляў у ёй страх, што я буду перашкаджаць у яе палавым жыцці з Кірылам Сапёравым, якога Гусаком празывалі. Па смерці майго бацькі, Гусак не толькі стаў часцей да нас прыходзіць, але і заставаўся да позняе ночы. А потым перагнаў да нас свае авечкі. Быццам бы каб лягчэй было да стада далучаць. Бо жыў ён на хутары і, калі пастух заіграе на „бэкаўцы“ ды закрычыць -— „выганяй“, то ён мусіў гнаць іх аж у вёску. I так пра.гаспадарыў я, пасля вяртання ад таго гаспадара, дзе быў на службе, аж да зімы. Надыходзілі Каляды, a ў мяне. васемнаццацігадовага хлопца, ні вопраткі, ні абутку. Сорамна гаспадару хадзіць аборваным і ў лапцях. „Давай, —• думаю, — прадам парасятка і чаравікі сабе куплю ды нейкага мультану на касцюм“. Так і зрабіў. Запрог аднойчы каня, укінуў парасятка, і паехаў у Гайнаўку. Там яго і прамяняў у Агафона на боты. Вярнуўся дамоў, а там пекла. Калі ад’язджаў — не гаварыла нічога, а як вярнуўся — кляла на чым свет стаіць! Але боты'. засталіся. Касцюм мне пашыў, з мультану, дваюрадны брат Полік. Так што на святы меў я ў што апрануцца. Але не дачакаўшы Каляд, прыйшла павестка мне на пастарунак у Кляшчэлі ехаць. Камендант, нічога не пытаючы, накінуўся на мяне, як шуляк на курку. „Ты... сыну, украдлэсь у маткі вепша і яконсь жупіцэ по ойцу! Есьлі ты, знайдо, не звруціш тэго вшысткего і то до ютра, то згніеш в вензеню! Матка цалэ лято вепша карміла, а ты злодзею украдлэсь і спшэдалэсь, абы собе убрань накуповаць ,і убраць
то злодзейске цельско!“ — верашчаў ён. „Пане ко..., — хацеў я ўсё вытлумачыць, але той як не заверашчыць, што ён такіх падлюгаў добра ведае! Плакаць я ўжо не плакаў. Быў завялі,кі каб гэта рабіць. Але не мог зразумець, за што на мяне ён крычыць. Нават такі камендант, чалавек адукаваны, і той нічога не хацеў слухаць. Яшчэ раз паспрабаваў я, але той як крыкне: „Вымятай до дому і звруць матцэ вшыстко, цо скрадлэсь!“ Выскачыў я з гэтага пастарунку, як нейкі страшны зладзюга. А я ж нічога не ўкраў. Прадаў я аніякага „вепша“, a маленькае парасятка. Агафон жа можа тое сказаць. Ён скажа праўду, ён жа баптыст. I „жупіцы“ таксама я не браў. Я нават забыў, што ў бацькі такая была. А была, была, — цяпер памятаю, — з башлыком. Але ад часу, калі вярнуўся ад гаспадара, я яе не бачыў.
Мне было прыкра, што працую, як вол. каб ейныя дзеці мелі што есці, а яна мяне па пастарунках ганяе. Быў злосны, але адзывацца не адзываўся. Затое мачаха лаяла ўсіх на свеве, не выключаючы і каменданта. „О, подывіетэсь, людковэ, шчо робыцця на свіеты! Обыкрав мэнэ дошчэнтне і ныць ёму нэ зробылі. Але дэ ж злодый злодыёві шчо зробыт! Воны ж одна рука, коб йіх груом побыв!“ „Мамо! Нэ вэрыэшчыэтэ, бо то нэ правда, жэ я в вас украв жупыцю. Порося взяв на чоботы і віэтэ ж бачылі, але жупыці ныякейі нэ брав. Нэ лжыэтэ. А шчо віэтэ комэндантові наговорылі, шчо я в вас вэпрука і жупыцю вкрав?4I завязалася спрэчка.
— А хто, Сычуго, муог вкрасты як нэ ты? — верашчала мачаха.
— Мамо! Нэ грыэшытэ, бо за лгане Буог вас накажэ і в пэклі будэтэ кіпіэты.
— To тэбэ, баструку, Буог в пэкло впакуе, бо окрадаеш свою матэру і ныколі до цэрквы свіэчкі нэ занэсэш. Я до цэрквы ходжу шчонэдіелі і ставлю свіэчку, коб тэбэ спрутыло, і віэдаю, жэ будэш ходыты покручаны, як твоя Сычыха.
He хацеў я з ёю далей свэрыцца, а і часу не было, бо трэба было ісці да пуні малаціць.
Настала доўгачаканае Руздво, як у Нас называлі Каляды.
Чалавек думаў, што хаця цяпер мяса паеець, бо кормніка закалоў. Учора ногі на квашаніну варылі, а ў каморы каўбасы вісяць. На куццю, падаваўшы нанач, узяў я падрыхтаваную каляду і вязку сена ды панёс у хату. Усім неяк стала весела на душы. Цешыўся і я, што зараз павячэраю і пайду да сяброў адносна ўсяночнае, хто і калі пойдзе. Мачаха дасмажвала селядцы. Я, управіўшыся з раскладаннем сена, сеў на лаве і, узяўшы на рукі Сярожу, пытаю: „То як, подобаецця тобіэ Коляда?“ Сярожа згодна кіўнуў галавою. Мачаха тады, убачыўшы, што я нечага чакаю, злосна сказала: „А ты, Сычу, нэ бэры дытята на рукі і нэ прымыляйся до мэнэ, бо і так следзя нэ дустанэш. Ты свойе пожэр!“ „Як то, — гавару, — то я поорав, посыэяв, з поля позбырав, Коляду зробыв і віэтэ нэ дастэ мніэ есты? To ж з вас будут людэ смыятысь, шчо господарові йесты нэ даетэ“. „Ныхай смыютця, а я тобіе і так нэ дам“, — адказала са злосцю. Нашай размове прыслухоўваўся Іван. I, урэшце, не вытрымаў: „Ты, твою мать, пэрэстань дзёвкаты, бо коб нэ вуон, то мы бы з голоду поздыхалы“. Гэтага я ад яго не чакаў. Мачаха плакала, але я свайго селядца зеў.
На ўсяночнай было весела. Папрыходзіла шмат моладзі. Нас там, што праўда, болып цікавілі дзяўчаты, чым Божае слова. У царкву заходзілі ано пагрэцца. А так стаялі, жартавалі. Ну, а вярнуўшыся дамоў, зноў пачалося. Зноў мачаха есці не дае. Толькі пасля вялікай авантуры дала мне пахлёбаць таго, што на квашаніну мела быць і не застыгла. Каўбасы і не панюхаў. Ды чорт з каўбасою! Добра, што хаця нечага тлустага паеў. Пасля снедання спаць я не лягаў. Пайшоў да Багроўскага Грьтшы. Там ужо была поўная хата. Вядома, як моладзь. Зараз Колька прынёс губны гармонік і пачйў вытрындыківаць полькі ды кракавячкі, аж ногі самі хацелі скакаць. Але танцаваць ніхто не танцаваў. Можа, на першы дзень Каляд забаронена? Жартавалі, падсмейваліся адзін з другога. Я таксама, забыўшы пра раннія непрыемнасці, цешыўся разам з усімі. Але, усё ж такі, нібы шылам калола думка — што будзе з абедам? Але, раптам, нехта з сяброў
угледзеў праз акно праязджаючую вуліцай ваенную машыну. Усе кінуліся да вокан. Пасажыры „газіка“, убачыўшы прыліпшыя да шыбін твары, спьтнілі машыну. Выйшла з яе трох савецкіх афіцэраў і накіраваліся проста да нас. Прывітаўшыся, адразу запыталі пра мяне. Я ўстаў.
— Ну что же, брат, пройдёмся!
— Пойдём, — гавару, а душа ў пяткі мне пабегла. „Чаго яны ад мяне хочуць? — думаю. — Няйначай, як зноў махача нешта ўчаўпла“.
— Да ты не торопмсь. Возьмн надень пальто, — гаворыць адзін з афіцэраў.
— Какое пальто?
— Ну, какое нмееш.
-— У меня пальто нет.
— Как это нет? Разве ты сюда вот так прншёл?
— Да. Пальто у меня вообіце нет.
— Ну ладно. Пойдём, немножко погуляем, а там посмотрлм
Вышлі мы на вуліцу. У вокнах відаць твары людзей. Усе ўглядаюцца на мяне, як на нейкага злачынцу. А яны давай мяне пра „отцовскую шубу“ выпытваць. Ыавошта я яе ўкраў і што з ёю зрабіў? Я ім расказваю тое. што хацеў каменданту расказаць. Але адзін гаворыць: „На дворе холодно, а он в одном костюме. Пойдём лутше к Тофнлюку н там во всём розберомся, хотя тут н так всё ясно“. Ндём, Вася. Ннчего не бойся“, — сказаў другі. Зайшлі мы да Хведарка (мачашынаіа брата) у хату, а там ужо і мачаха сядзіць. Я зрзумеў, штс ўсе яны аб усім ведалі і толькі чакалі, калі па мяне прыедуць. I тут пачалася размова.
— Ты что нам набрехал, что Вася обокрал твою сестру? Отвечай!.— звярнуўся адзін афіцэр да Хведарка.
Але тут умяшалася мачаха:
— Таварыш начальнік, вуон шчэ малым був, то вжэ сало крав. А тэпэр мэнэ біедну обокрав нанет.
— To, что сало воровал это правлльно. Наверно вы ему кушать ке давалп. A то, что вы говорнте, что сн вас тепер обокрал, это вы врёте. Вася, парень большой н боснкбм ходлть
не буд.ет. Хорошо сделал, что продал поросёнка н кушіл себе сапогн.
— Таварыш охвыцэр! А шчо віэтэ про жупыцю нэ пытаетэ? — выскачыў Хведарка.
— Что это такое, Вася? ІТрмзнайся, украл?
— Жупыця — это такая врсде шннель. Отец её надевал, когда в лес млм в город ехал. Что с ней случнлось — не знаю. Вмдеть я её не вмдел уже давно.
— Вася, это зверы, а не людн. Счастье пх, что онн здесь.. Вот тебе адрес н, еслн онм в дальнейшем будут над тобой нздеваться — скажн. Мы тогда с ннмн разделаемся. А теперь ступай гулять. А мы тут немножкс с ннмн побеседуем.
He ведаю, якой была далейшая размсва паміж маімі абаронцамі і „зверамі", якія, убачыўшы, што камендант нічога не зрабіў, пабеглі ў НКВД, што тымчасова размяшчаўся ў Кляшчэлях. Відаць, яны думалі, што там сядзяць падобныя да іх і хопіць толькі паведаміць, а прыедуць і мяне „з’ядуць'1. Вярнуўся я да дзяўчат і хлопцаў, але не  вярнуўся са мною мой ранейшы спакой. Усе пачалі распытваць, але — мне было> не да расказвання. Крыўдна, што цярплю, і сам не ведаю, за. што!?
Афіцэры хутка выйшлі. Дзяўчаты і хлопцьт таксамэ па~ чалі разыходзіцца. Час абедаць. Але куды ісці мне? Так не хацелася паказвацца мачасе на вочы, ды і не сядзець жа ў чужых, заглядаючы, што яны абедаюць. Толькі выйшаў я на вуліцу, аж тут і мачаха. I адразу яна да мяне, ды бух мне кулаком у нос, ажно чырвонае пацякло. Людзі ідуць вуліцай ды смяюцца, што кавалер даўся, каб баба набіла. Аднак, ваяваць з ёю я не пачаў. Закрыў далоняю нос і пайшоў да дзядзіэкоў: не пыталі ў мяне, што здарылася, але я ім расказаў сам. Тады дзядзіна Надзя злезла з печы і да свае швагрыхі Барбы: „О, бачыш, якая холера? Йесты хлопцёвы нз дае“. Жанчыны, хаця ўжо былі па абедзе, хутка падрыхтавалі мне перакусіць. Зноў я стаў вясёлым і пайшоў на вёску, дзе прабыў да самога вечара. Дамоў вярнуўся позна вечарам і, узбуджаны словамі афіцэраў, пачаў, без ніякае просьбы сам
•сабе шукаць есці. Заглянуў у печ, але гаршкоў з ежаю там не было. „Дзе мяса? — пытаю. — Есьті мніэ хочэцця". А яна мне ў адказ: „В ... баструку! Коб ты быў там і зогныв! Дзісь йесты нэ дустанэш. Іды до тых кацапув, ныхай тэбэ накормлят“. Я хацеў выйсці ў камору і пашукаць нечага, але, дзе там — камора, як заўсёды, замкнёная. „Чорт з табою, — думаю, — перасплю неяк. У жыцці горш бывала. Я ж сёння і абед з’еў“. I лёг спаць з надзеяй, што заўтра будзе лепш.
Падаваўшы жывіне на поранак, пайшоў я да Улляны, дзе заўжды найболып збіралася моладзі. Зірнуў я ў печ, дзе нешта варьтлася, і падумалася: „як жа маё снеданне? Ці зноў сілком трэба будзе яго здабываць“. А есці ўжо мне хацелася моцна, але я быў да гэтага прывыклы.
— Ну шчо, Васька, энкавэдэ тэбэ нэ забрало? — звярнулася да мяне Улляна, выціраючы аб фартух рукі.
— А за шчо міэлі мэнэ забраты? За тое, шчо хтось набрэхав?
— Ой, коб ты віэдав, як людэ тэбэ шкодовалі, жэ такое сьвято. а ты нэ маеш чого йесты! Ныхай вжэ будэ бэз мяса, але йесты трэба даты хоч шчо-ныбудь. A то, бачыш, як тая Сморкавка... Хлопэць працюе, як куонь, а вона йесты шкодуе... Дэ ты вчора обіедав?
— У дядынув.
— Нычого, зарака пспрыходят хлопці, прынэсут горыэлкі, то вып’еш і закусыш разом з намы.
Мне стала вельмі прыемна, што чужьія людзі, а так пра мяне дбаюць. Аднак, амбіцыя: як гэта так есці чужое, калі сам гаспадаром з’яўляешся?!
— Прынэсут хлопці, то я дэ-ныбудь росстараюся, — гавару ёй.
На гетую нашу размову надышоў Амельянаў Фонька і Васілёў Іван. Відаць было, што ў кішэнях маюць яны бутэлькі. Вачачы, што сапраўды нешта будзе, я пачаў памалу адыходзіць, каб недзе паўлітра таго пашукаць. Хлопцы, відаць, падумалі, што я саромеюся, што нічога не маю, і давай мяне прьтпрашаць: — Останься, Васька, мы маем самогуонку, то
разом вып’емо. Шчо будэш з тэю... за кусок хліэба сварытыся! А так, поправды, то ты дурак, бо коб так на мэнэ, — прадаўжаў Амельянаў Фонька, —то я б йіе научыв бы, як мніэ за мою роботу йесты нэ даваты. I завязалася размова.
— Хлопці, — кажу, — віэтэ можэтэ так говорыты, бо маетэ всё, шчо оно туолькі захочэтэ, але зобачылі б як віэтэ жылі б з такімі батькамі, як мойе.
— Ой так, — умяшалася Улляна. — Віетэ даліей жывэтэ. то мэнш бачытэ, але я всё бачу і віэдаю. Оксыэнька, вядомо, мачаха, то ныколі добрэю нэ будэ, але шчэ як жыв покойнік Володя, а Вася быў маленькім, то воны ёго як старого лупьтлі А мало то Оксыэнька попобіэгала до Клешчэль, коб ёго ўпэрты на роботы. Але забыжыт, там йіе ныхто нэ поймэ, чого вона хочэ, той выжэнут, бы тую суку. Нэ продала ныэмцям, то хочэ, коб свойе над ім знушчалісь, Мало того, чы ты, Васька, віэдаеш, шчо вона в цэркві свычкі крутыт?
— ІІІчо то такое, свычкі крутыты?
— Свычкі крутят і пры туом молятся, коб когось покрутыло.
— Ныхай крутыт, можэ накрутыт на сэбэ...
— Але Буог всё бачыт і чуе і будэ віедаты, кого наказаты. Коб вона бьтла розумна, то нэ віедала б, як тэбэ шкодоваты. Ты ж годуеш еі дыэты. А Гусак шчо, прыходыт туолько спаты і то мусыт хутко втыкаты, бо за гаём друга ждэ — засмяялася Улляна.
— А я знаю, шчо Васька дурны, бо нэ б’е, — адазваўся Фонька. — Коб раз добрэ вылупыв, то на другі раз бы знала, як хліэб ховаты.
— Ныэ, я, хлопці, йе быты нэ буду. Ныхай йе судьба поб’е, але трэба будэ оддылітысь. Тогды ныхай погосподарыт сама.
— Ну, сядайтэ, хлопці, до стсла, бо віэтэ заговорылісь, a колбаса стыгнэ, — сказала Манька, Улляніна дачка. — A віэтэ, мамо, горыэлку прынэсіэтэ.
— Ныэ, тёто. У нас самогуонка своя йе, — спыніў Улляну Васілёў Іван і выняў з кішэні паўлітроўку.
Улляна расставіла шклянкі. У хату заходзіла ўсё больш
і больш нашых сяброў. Кожны з паўлітроўкаю. Разгарэлася сапраўдная п’янка. У час гэтага „піра“ нехта пра музыкі нагануў.
— Але скуоль музыканта взяты?
— Музыкант будэ, онс пувмэтра пшэныці хочэ.
— Добрэ! Ныхай прыйіжджае, а мы зараз склічэмо хлопціў і пшэныця будэ.
Дапілі тое, што было на стале, і разышліся пшаніцу збіраць. А Валодзя па музыканта ў Кляшчэлі паехаў. I хату пад музыкі знайшлі: Багроўскі Грыша згадзіўся ўпусціць. Усё, значыць, будзе добра. Але не ўсім. Што мне з пшаніцаіо зрабіць. Як я яе прынясу, калі яна ў каморы, а камора замкнёная. Прыйшоў дамоў і пачаў чысціць чаравікі ды касцюм. На забаву рыхтуюся. Ніхто нічога не гаворыць. He адзываюся і я. Мачаха бачыць, што падвыпіўшы я. дык ведае, што не трэба будзе есці даваць, бо калі піў, то і еў. Апрануўшыся і, нібы то да сябе гавару, што сёння, моў, забава, але трзба пшаніцаю плаціць і не ведаю, ці дастану ад мамы кілаграм, так як усе хлопцы, ці не... Мачахай аж страсянула. „Шчо, ты. баструцька твоя морда, обыкрав мэнэ і шчэ хоч, коб тобіэ дала пшэныці?! О, ныэ! Згорыш ты огнём! Заб’ю, а нэ дам пшэныпі на музыкантув! Бачытэ, баструк. Сычуга, коб ёго спрутыло, украв вэпрука, жупыцю і шчэ пшэныці хочэ. Іды до Клішчэль, ныхай тые кацапы, шчо з тобою мойім добром дылілісь, тобіэ дадут. I той, сучы сын, мытіэжнік казав, шчо посадыт, а нэ посадыв, коб ёго грома забыла, коб вуон ныколі нычого добррго нэ дождався..."
— Чого віэтэ ражытэ? — адазваўся ейны сын Іван. — Як трэба, то трэба, ныхай людэ нэ смыюцця.
— От і нэ дам. А ты, бахуру, мовчы, бо дустанэш. Вжэ й ты за йім?
— О ныэ! Пшэныці то я возьму. Нэ дастэ дзісь, то позычу і оддам. Нэ доволі, шчо йесты нэ даетэ, то шчэ і хлопціў одбываетэ?
— Бачтэ? Вуон за мою пшэныцю вэсэлітыся хочэ. Тьт баструку! Вышывныку ты! Коб ты був в ... зогньтв! Дэ тобіэ вэ-
сэлітыся, як ты до всіэх звыруов подобны. Ты чорны ціганэ, тэбэ ніяка діэвчына нэ схочэ! Але дэ ж вуон будэ хорошы?! Нэ прывэдэ ж сова сокола. Якая маты, такі і сын.
Я бразнуў дзвярыма і выйшаў з хаты. I забавы адхацелася. Але трэба быць каменем, каб не падпарадкавацца такой вясёлай атмасферы, якая панавала на вуліцы. Усе весяліліся. Пайшоў я да Сямёна, дваюраднага брата, пазычыў у яго пшаніцы ды занёс і ўплаціў ёю на музыканта. Вечар быў сапраўды вясёлы. Танцавалі, спявалі. Некаторыя выходзілі выпіваць. У адным з чарговых перапынкаў між танцамі я таксама спяваў. А калі зноў пачаліся танцы, я першы аддзяліўся ад групы і хацеў папрасіць танцаваць Верку, якая хадзіла з Фонькам, а мне вельмі падабалася. Але толькі выйшаў на сярэдзіну хаты, як ад аднаго з маіх, нядаўна купленых ботаў, адляцеў абцас. Дзяўчаты гэта заўважылі і пачалі смяяцца. Мне зрабілася сорамна і я ўцёк пад сцяну, і пачаў прыбіваць. ІІеяк сабе там прыбіў. Забава прадаўжалася далей. Нават з Веркаю патанцаваў. Толькі на баптыста Агафона быў злосны, што прадаў мне старыя боты. Значыць, і ён мяне ашукаў.
Але я ўжо пераскочьтў аж у пасляваенны час. Мне, проста, хацелася расказаць аб усіх маіх „зладзейскіх" учынках. Пра „зладзейства", якое пачалося ў дзяцінстве, а кончылася... Ды дзе там! У мачашыных вачах я па сённяшні дзень злодзей, хаця добра ведае яна, хто ў яе краў авечкі. Я бьтў тады такі дурань, што як знайшоў у крапіве яйка, то і тое нёс хутчэй дахаты. каб мама пахваліла. Але мяне яна ніколі не хваліла. Быў я ёй толькі перашкодаю.
НАСТАЎШК
3 малых год, калі пачаў адрозніваць прадметы і крышку разумець, я вельмі палюбіў коней. Браў кій, сядаў на яго і ўяўляў, што еду на кані. Каб выглядала гэта больш сапраўдна, паганяў другім кіёчкам ды крычаў — но, Сівы, но! I так пёр, колькі ў нагах сілы было, аж да Зборшчыкавае хаты. Гулялі гэтак і ілшыя. Калі нас назбіралася чатырох, мы гу-
лялі ў „рускую тройку“. Адзін з нас нібыта запрагаў рэшту ў сані і гнаў так, як сам паспяваў бегчы. Бывала так, што „коні“ былі слабейшыя ад паганяючага і тады было з імі дрэнна, бо ён шпарыў іх сапраўднаю лазою ды моцна цягаў за лейцу-шнурок, якую тыя трымалі ў роце. Такая гульня часта канчалася плачам, а нават даходзіла да бойкі паміж бацькамі. Нягледзячы на ўсё гэта, я пры кожнай гульні стараўся быць канём. Уяўляў я сябе прыгожым, здаровым жарабцом, які бяжыць па вёсцы з паднятаю галавою і іржыць. Бывала, так забегаешся, што ног не чуеш. He тое, што замучышся, але і пальцы аб брук пазбіваеш. Але ўсё гэта глупства, што баляць ногі і губы ад шнурка папухлі. Цешышся тым, што ты пабыў гожа выраслым жарабцом.
Аднойчы маёй гульні прыглядаўся Зборшчыкаў Павал, які сядзеў на прызьбе дя свае хаты. Ён што нейкі час мяне падхвальваў, а тады я яшчэ больш задзіраў галаву, гроб нагамі ды іржаў на ўсё горла. Урэшце, відаць, абрыдла яму гэта і ён паклікаў мяне да сябе.
— Васька, ходы, я тэбэ спываты научу. Але з тэбэ і огерыско, такі як у Мікіты, ну, але вжэ пэрэстань. Ты чув, як куе зазуля?
— Чув.
— А чуом вона куе?
— Нэ знаю.
— Зазуля куе, бо в йіе потка е.
— А я нэ знаю, шчо то потка, але знаю, шчо віэтэ лжэтэ, бо... мают туолько людэ. Я чув, як Шэшкув Іван, сэдячы на загоны, всё просыв: „Оксэня, дай поткі, бо мніэ барзо хочэцпя“. Але вона ёму нэ дала і говорыла, шчо вуон дурны, бо пры дытятовы брэшэ, як собака. Тогды Іван мэнэ прогнав і назвав сучым сыном.
— Бачыш, халера, ньтмчура, пры дыэтюх у бабы поткі про2ыт. I шчэ сучым сыном называе. А в зазулі, ты дурню, таіая самая потка, як і в бабы, оно в зазулі пуд хвоетом, а в ба5ы пуд спудныітею,
... ?
— А знаеш, чуом соловіей свышчэ?
— Бо ёму Буог послав свысточок.
— Ныэ, ты нэ понімаеш. Соловіей свышчэ, бо в ёго та~ кое х..., — паказаў Павал, сагнуўшы руку. — А тэпэр, колі ты понятлівы, то я тэбэ навучу однэйі піесні. Оно добрэ слухай:: Поза кузьнею ходыла і пудсвыстывала, Жопу козыром носыла, сікню выставыла.
— Ну як, хороша?
— Хороша, оно я шчэ нэ навучывся.
— To повторай за мною.
I так, слова па слове, я навучыўся. Калі Зборшчык пераканаўся, што ўжо ўмею, Дык сказаў: „А тэпэр іды до дому і жды,. покуоль батько з поля нэ-прыдэ. Як прыдэ, то ёму засыіывай".
Бацька вазіў жыта і, пакуль я не ўмеў песні, мяне зусім не цікавіла: ёсць бацька дома ці не. Але, калі навучыўся —< дачакацца яго не мог! Прыбег я дамоў і чакаю. Ужо і парабіў усё, як трэба. Толькі па зелле яшчэ не схадзіў. I калі вяртаўся з мяшком з-за клуні, дык бацька ўжо жыта выкідаў. Кінуў мяшок я і да яго, што, моў, песню прыгожую знаю. I хадзіў каля яго датуль, пакуль той не згадзіўся паслухаць. Праспяваў я і бачу, што бацька не смяецца, а злазіць з воза. Злез, узяў пугу і давай мне спевы з галавы выбіваць. Я аж прасіцца пачаў. Выхвастаў мяне бацька, сеў на воз і паехаў у поле. Больш ужо я ніколі не хваліўся, што песню ўмею. Аж да 1941 года. Пасвячы ў Тафілаўцах авечак, я аднойчы пачаў гутарыць з Назаруковым Іванам пра дрэннае жыццё бедных людзей і оірот. He ведаю, ці Іван падтрымоўваў мяне, бо ён. Зыў вельмі багаты, але заспяваў мне вось такую песню:
Вырыта заступом яма глубокая, Жйзнь невесёлая, жйзнь одйнокая, Жйзнь беспргіютная, жйзнь терпелйвая, Жйзнь, как осенняя ночь молчалйвая.
Горько она, моя бедная шла, Раннее, как огонькй, замерла.
Что же, уснй моя доля суровая:
Крепко закроется крышка сосновая.
Іілотно сырою землёю прйдасйтся, Только одннм человеком убавйтся.
Убыль его нйкому не больна, Память о нём нйкому не нужна...
He ведаю, ці бацька слухаў мае песні, калі я яму потым спяваў. Ляжаў і маўчаў. У Тафілаўцах я і жыў. Толькі час ад часу прыходзіў дамоў. Асабліва тады, калі яек назбіралася, бо апрача таго, што кармілі, то яшчэ і гасцінца давалі. Асабліва тыя, чыя авечка ягнятка прывяла. Я ведаў, што каб я паміраў у тых Тафілаўцах і ад смерці магло мяне ўратаваць яйка, то бацькі напэўна б не прынеслі. А мне яйкі былі непатрэбныя, мяне ж там кармілі. А з Тафілаўцаў у Грабавец усяго толькі тры кіламетры. Што мне значыла прабегчыся.
МЯЧ
Калі я быў завялікі, каб толькі няньчыць дзяцей, а замалы, каб хадзіць за плугам, да маіх абавязкаў дапісалі пасвенне каровы. Выганяў я сваю чырвоную сухотніцу раніцаю, a прьіганяў вечарам. Яна мне зрабілася нейкаю блізкаю. Хаця б таму, што мы абое жывіліся на лузе. Толькі яна ела траву, а я шчаўе. Час праходзіў весела. Карова пасвілася, а я лазіў па кустах ды балоце, шукаючы птушыных гнёздаў. He, я іх не нішчыў. Мяне толькі цікавіла, як яны выглядаюць, дзе знаходзяцца. А і сябрам было мне чым пахваліцца.
Гэтая вясна была для мяне неблагой. Мяне не так білі. Але не значыць гэта, што не білі зусім. Аднойчы, у панядзелак, добра памятаю, што ў панядзелак, бо торгі ў Кляшчэлях толькі ў панядзелкі бываюць, — бацька мусіў нешта гладка прадаць, таму, што купіў мне ножык-складанчык, а меншым цзецям мячык. Што за радасць была! Сапраўдны ножык! Аўторку дачакаць пе мог. Хутчэй бы кароў пагнаць. Кіёчка сабе
выкарбую, свісточкаў ды бэкавак нараблю. Але аўторак не быў для мяне шчаслівы. Загнаў я сваю каровіну ў Круцькі груд і гайда ў кустарнік — кія да карбавання шукаць. Шукаў, шукаў, аж лап за кішэнь — ножыка няма. Думаў, што ад жалю здурэю! Колькі я там слёз выліў... Лажу па тым меспы, дзе згубіць мог бы, і плачу. Але, у канцы канцоў, знайшоў.
Бэкаўкі мне неяк не выходзілі, а свісточкаў нарабіў. Нават Івану і Ніне па адным прынёс. Вельмі ўсцешыліся яны, а і мне было прыемна, што тата з мамаю пахваляць мяне. Толькі даў я ш гэтыя свісточкі, як тут і нашыя з поля ідуць. Нінка з Іванам адразу насустрач кінуліся, хваліцца пабеглі. Мачаха, відаць, здагадалася, што гэта ад мяне і нічога не сказала. ішла ў кірунку хаты, каб матыку ля парога паставіць. Але, не даходзячы да дзвярэй, убачыла мячык, які ёй нейкім падазроным выдаўся. Падняла і пытае: „Хто прабіў?“ Я нічога не ведаў, а дзеці не прьтзнаваліся, бо баяліся, каб не дастаць. Аднак, мачаха настойвала на сваім. Вадзіла па нас, поўнымі злосці, вачыма. I, урэшце, Нінка, каб самой не дастаць, сказала, што гэта я. Мачасе нічога больш не трэба было. Як трымала ў руках матыку, так і пачала мяне ёю акладаць. Я кляўся, што гэта не я, але яна і слухаць не хацела. Біла мяне, пакуль аж не ўпаў я і не страціў прытомнасці. Што далей было, не памятаю. Прачнуўся я толькі над раніцай. Расплюшчваю вочы, але нічога не бачу. Што здарылася? Паспрабаваў устаць, але востры боль зноў паваліў мяне на ток. I тады прыпомніў я ўчарашні вечар. Плачучы ад крыўды, болю і голаду палез да цялятка ў стойла, дзе заўсёды знаходзіў прытулак, калі не меў выгаднейшага месца. Крыху заснуў, але калі прачнуўся другі раз — балела яшчэ мацней. Баяўся, каб не здурэць, бо чуў, што гэта магчымае, калі б’юць па галаве. Людзі тады б смяяліся. Ляжу і чую — куры ўжо кудакаюць, карова мычыць. Позна ўжо мусіць, а вочы ніяк не расплюшчваюцца. Нічога не бачу. Перапалохаўся! Схапіўся рукамі за галаву — мяккая. Апухла, значыць. Устаў неяк і, прытрымоўваючыся рукамі сцяны, пайшоў у сені. Аж чую,
аднекуль голас суседкі Луцы даносіцца; „Васька, чого ты вчора так крычав, жэ аж в нас в хаты було чуты? Мусыт, тэбэ былі?“ Відаць, прыгледзелася да мяне, бо дадала: „Ой! Дытя! To ж ты цыэлы опухшы“. Але адразу заціхла, бо ў дзвярах паказалася мачаха. Убачыўшы мяне, вярэснула: „Ото, Сычу, другі раз будэш знаты, як пробываты мячыкі. А тэпэр жэны коруов, коб тэбэ спрутыло, баструку тьт! А тая бздуныха ныхай нэ мышаетцЦя до когось. Свойіх бздынят ныхай пыльнуе“.
КАРУЗЭЛІК
Быў у нас конік, якога называлі Карузэлікам; як на мой погляд, вельмі разумны. Ён, бывала, п’янага бацьку з горада дахаты прывязе; і з фураю снапоў на панадворку сам завернецца; і вароты пераскочыць, каб на выган уцячы, ды ўсё такое рабіў, што мне падабалася і я ім ганарыўся. Хаця раз здарылася, што каля калодзежа ён зубамі мяне за руку схапіў і моцна ўкусіў (дастаў за тое тычкаю ад бацькі). Ездзіў я на коніку ў поле, вазіў ім снапы і што толькі трэба, а таксама вадзіў яго на начлег на луг, або ў чужы авёс. Ён быў нізенькі, але і так мне быў завысокі; падводзіў я коніка да плоту або пянька і сядаў на яго вярхом.
Аднойчы, бацька гаворыць да мяне, каб з Шалешка прывёў я Карузэліка, бо трэба ехаць па снапы. Я пакінуў няньчыць дзяцей і з ахвотаю пабег па каня. Пасвячыся цэлую ноч, ён завандраваў аж пад Рутку. Без кантара, а толькі з путам, якім паганяў, прыімчаўся я на панадворак і аддаў каня бацьку. Бацька запрог Карузэліка ў воз ды паехаў ім у поле. Дзень быў жніўны, гарачы, і ўсе, мусіць, аслабелі ад спёкі, бо калі бацька вяртаўся з фурай, адразу спыніў каня перад сенямі і пайшоў напіцца вады. Ён доўга не выходзіў з хаты, але, напэўна, — напіўшыся — яму захацелася пакурыць, Тым часам конь — мухі яму дакучалі — пайшоў сабе пуд пуню і, з поўным возам, завярнуўся там ды ізноў прыйшоў пад хату, быццам з мэтай адвезці снапы назад. Бацьку гэ-
та надта ўгнявіла, і ён не забыў „крыўды“, якую зрабіў яму Карузэлік. Выкінуўшы жыта, выпраг каня з аглобляў і, трымаючы за лейцы, падышоў да тарпы дроў, дзе выбраў палена, і давай біць ім жывёлу. Спачатку Карузэлік скакаў, вырываўся, а пасля толькі стагнаў і дрыжэў. Бацька зноў запрог каня ў воз і, шпарачы бічом, каб добра бег, паехаў ім у поле. Ён кульгаў і плакаў, не могучы нічога сказаць свайму гаспадару. Зрэшты, ці гаспадар яго зразумеў бы?
У тарговы панядзелак бацька павёў Карузэліка на рынак, каб прадаць, бо ведаў, што з яго нічога ўжо не будзе. Купцы давалі за каня два злоты... А мо людзі так толькі смяяліся?
Конік далей жыў у нас і цяжка працаваў.
Пачалі будаваць шашу ў Кляшчэлі. Аднагс разу выпала мне, па загадзе дарожніка, прывезці трыццаць вазоў пяску. Пад гарою каля Грабаўца мужыкі насыпалі той пясок і я хутчэй вёз яго пад Дубічы, над рэчачку, дзе была даліна. Дарожнік з Сухавольцаў усё прыгаворваў: „Упраўляйся, бо не выканаеш плану“.
Прывалакліся мы дамоў пад вечар. Я накарміў свайго сябра: у 'цэбры насёк яму секачом сырое бульбы і, змяшаўшы з сечкаю, даў есці. Конь з вялікім апетытам выпаражніў торбу і... ахваціўся. Што мы з ім не рабілі.— і нафтаю націралі, і клікалі шаптуноў, якіх хто нам ні падказаў, і, нават, старая Дамінка выцірала яго сваёю спадніцай, аднак, нічога не памагала. Казалі мне, каб вадзіць яго без перапынку па садку ды вуліпы, дзень і ноч. Ён, ад болю, лягаў і стагнаў. Мая дурната давяла да таго, што на трэці дзень конь сканаў. Можна сабе ўявіць, што ў нас пасля таго выраблялася дома!
КАРОВА
Колькі я памятаю, увесь час была ў нас карова чырвонае пароды, нізенькая, худая, спакойная і бедная. Ейная доля ў такіх гаспадароў, як мы, нічым не адрознівалася ад беспрацоўных, якіх тады, у капіталістычнай Полыпчы пакутвала
мноства, ходзячых ад вёскі да вёскі, каб паесці хлеба і пад страхой паспаць. Маё параўнанне можа і нятрапнае ў іншых адносінах, але і людзі ў багатай краіне і жывёла ў нас, беднякоў, галадалі аднолькава. Мне здаецца, што больш прыкра было б чытаць успаміны нашае кароўкі, чымсьці людзей, якія розумам наганяюць. Калі яшчэ і цяпер успамінаю я жыццё тае кароўкі, дык хочацца плакаць. Плакаць сорамна, а сэрца цісне з жалю, што чалавек можа так знуткавацца над жывёлай. Ёй бьтло нават горш, чым Карузэліку, бо Карузэлік час ад часу еў сечку з бульбай, жытам, а нават аўсом, а тая мусіла задавальняцца мешанкай ды мешанкай. Што такое мешанка? Гэта жытняя салома акрашаная балотнім сенам, якое звалі .,рызыхой“. Гэтую траву мы прывозілі з-пад малочкаўскае дрыгвы, дзе былі нашы сенажаці. Цяперашняя карова такой травы не хацела б і панкзхаць, а тая бедная мусіла есці і пакорна даваць малако. Праў прыроды не ашукаеш. Ад галоднае каровы малака не надоіш. Летам, на пашы, давала вядзёрка, а зімою, на саломе, — квартачку. Гэта хапала ўсяго на тое, каб дзецям страву забяліць. Пасля запускалася яна зусім. Вясною прыводзіла цялятка, а сама не магла ўстаяць на нагах. Хадзіў бацька з іншымі мужчынамі, падымаў яе на ногі і прывязваў да балька, каб цялятка магло вымя ссаць. Часам даваў ёй нейкае пойла, каб мела з чаго даваць малако. Карова і цялятка жылі, але з ног валіліся, пакуль не выйіплі ў поле. lie такой ужо і незаўважальнай бядой для каровы было і тое, штс зімавала яна ў нібьтта хляве; былі чатыры сцяны і пад нагамі салома, але зверху нічога не было. Дах, усяго толькі захоўваў ад дажджу, а вецер гуляў, як хацеў, і снегу ў хлеў наносіў колькі мог. Бедная, не магла ўцячы, бо дзверы затыкаліся палкаю. Стаяла і'дрыжэла.
Рана і пад вечар заўсёды яе паілася ля калодзежа. Выйдзе з хлява на растапыраных нагах, закляклых ад марозу, ды ка~ рабкаецца па вострых ухабінах змерзлага балота, або па галалёдзе, як на хадулях. Дарэчы, калодзеж меў драўляны зруб і да таго нізкі, шго кожны раз можна было разам з тьтчкаю, якою цягалася ваду, нырнуць туды галавой і ўтапіцца. Тым
болып, што зімою вада з марозам фармавалі горку вакол зруба. Аж дзіўна, што ніхто не ўтапіўся.
Падыйдзе каровіна да вядра, панюхае (ёй есці, а не піць хочацца) і згорбленая, каб не раздзерціся, варочаецца назад, у хлеў, дзе лепш, бо не слізка. Часам піла яна з голаду, як і я.
Калі ўжо прыйдзе вясна, каровінка не можа вылезці з нары, з дзвюх прычын: па-першае, цяжка ўжо ўстаць ёй на ногі, а па-другое, за зіму ў хляве назбіраецца столькі гною, што дзверы робяцца дзіркаю, праз якія кават такая худзінка не вылезе. У такой сітуацыі нехта з нас віламі нару крыху пашырыць і выганяе Чырвоную. Але яна ж са скірды злезці не можа. Карабкаецца і падае на нас. Рассыпалася б, але скура трымае. Устае пад гоман хатніх, сваіх гаспадароў, якія ахвотна пілі б малачко; сіл няма ў яе падняцца. Ляжыць, ласкава на ўсіх паглядае і з сорамам памыквае: „падыміце і прабачце, што я такая няўклюда“. 3 праклёнамі падымаем яе і — на траву ў Бусельнік. Божанькі, колькі я з ёю заўсёды мучыўся, \ пакуль ад’елася. Нават у маленькім балоце застрагала і падала. Ляжа і мычыць, просіць паратунку, а я стаю над ёю і плачу, бо дзе ж мне яе выцягнуць на бераг. Цягаю: перавярну на бок і раз за хвост, раз за рогі гізую. Уцягаюся да Ta­ro, што сам падаю, і абое ляжым у балоце, пакуль нехта прыйдзе і паможа. Часам прыдзе пару мужчын, рагочупь, ім выцягнуць лёгка, бо яна хіба не важыла больш ста кілаграмаў. Іншы раз памагалі пастушкі, бывала, хвост падарвуць...
БОЖАЯ МАЦІ ПРЫЛЯЦЕЛА
У адзін сонечны дзень, яшчэ перад вайною, грабаўляне ўбачылі нейкі дзіўны пункцік на захадзе неба. Нашыя былі дома. Якраз на абед з поля прыйшлі. Пакуль яны елі, я, пасёрбаўшы „кулешу“ з малаком, выбег з хаты, каб дапоўніць жывот грушамі „вінуўкамі“, якія раслі ля самага плоту, што пры вуліцы. Толькі стаў я на плот, як бачу — прэ стачковаіо дарогаю суседка Казімера на сваіх кароценькіх ножках, толькі ейны вялізны жывот трасецца. Спацела, змучаная ды яш-
чэ чагосьці страшна перапалоханая. Дабегла да нас і, угледзеўшы мяне на плоце, спынілася.
— Васечка! Злазь з плоту і быжы до хаты, скажы батькам, шчо будэ кунэць свіэта. Ун — дывысь, шчо на нас ідэ!
Я з плоту не злез, а саскочыў. Глянуў у той бок, куды яна рукою паказвала, і ўбачыў якісьці, вісячы, бліскучы прадмет. I адразу ў плач, што, моў, патоп ідзе. Бацькі, пачуўшы крык Казімеры і мой плач, выбеглі на панадворак. Павыбягалі і суседзі. Паверыўшы ў словы Казімеры, адны падалі на калені і білі паклоны, другія стаялі і плачучы маліліся, а яшчэ іншыя, здагадваліся, відапь, у чым справа, рагаталі аж заходзіліся. Паўстаў такі гармідар, што аж страх! Молячыяся крычалі на тых, што смяяліся, каб перасталі бязбожнічаць, бо гэтаг ж самая Божая Маці ляціць, каб абвясціць канец свету. A гэтая цудоўная з’ява ўсё нрыбліжалася ды прыбліжалася. Я таксама роў, седзячы зноў на варотах, але мяне ніхто не пацяшаў. He да мяне ім там было. Тады прыйшла мне ў галаву думка, каб уцячы. I даў я ходу за пуню ў каноплі, дзе расла вялікая ліпа. Калі вада патопам агарод зойме, дык я ўлезу на дрэва і чакацьму, калі Божая Маці канец свету абвесціць. Памру разам з усімі і, можа, у рай пападу. To нічога, што ніводнае і^алітвы не знаю, але ж Божая Маці ведае, што маю на гйта ахвоту і напэўна памесціць мяне сярод анёлаў. Рознае мне там думалася. Ляжаў я ў тэтых каноплях, ляжаў і заснуў. Калі прачнуўся, вакол было ўсё нармальна — так, як бы нічога не здарылася. Пачалі ўсякія думкі ў галаву прыходзіць. Думаў, што можа Божая Маці ўсіх забрала і застаўся тут я адзін. Увайшоў у хату — усе жывыя, толькі злосныя, бо не мелі з кім пакінуць дзяцей, каб ісці ў поле.
— Дэ ты, сучы сынэ, лазіш? — запытала ў мяне мачаха. — Вжэ, мусыт думав, шчо на нас погыбэль прышла? О, ныэ, цвэльку смэрдячы, хучыэй ты сам згынэш. А тэпэр пыльнуй дыэты!
Астаўся я пільнаваць меншых, але ніяк уцяміць не мог, што гэта было. Што гэта такое на Грабавец наляцела? Толькі зечарам прьінёс бацька ў хату тлумачэнне. Аказалася, што
.,Ядьміэр“ (так называлі Уладзіміра Трафімюка) збагацеў. Завёз у Кляшчэлі на вакзал двух афіцэраў, якія ляцелі балонам і селі на грабавецкім полі. А мы думалі, што Божая Ma­ui наведала Грабавец.
„ПЧОЛЫ ПАКУСАЛІ“
Аднаго разу не хапіла ў хаце вады. Бацькі ў полі, а дзень такі спякотны — піць хочацца, а выцягнуць самі не дамо рады. Па-першае — не. падолеем, а па-другое — баяўся, каб вядра не згубіць. Тады ж ужо, вядома, лупцаванне... А вядро згубіць было вельмі проста. Тычкаю ў нас ваду цягалася. A смага — горш голаду! Узяў я кубачак, павесіў на тычцы і — думаю — пакрысе нацягаю. Толькі ано кубачак дакрануўся да гладзі вады, як вуха — файт і зляцела з цвіка. Набраўся вады і пайшоў на дно. Іііто я не рабіў у гэтым калодзежы, a кубачка злапаць ніяк не мог. Мне і піць адхацелася са страху. Лупцаванне ж будзе, як бацькі з поля прыйдуць. А тут і меншых шкада, што без вады сядзяць. Што я там не выплакаў, як не хітраваў, каб яго вылавіць, але так і не змог. PamTa дня была мне чыстаю пакутаю. Лупцаванне! I, як толькі ўбачыў, што бацькі вяртаюцца з поля, са страху я да бабулі ўцёк. Бабуля, падаіўшы каровы, дала мне паесці „кулешу'" з малаком. Паеў і сяджу. Дамоў ісці баюся. Бабулі, таксама, нічога не гавару. Але, відаць, гэтым сваім доўгім прабываннем надакучыў ёй, бо сказала: „Іды до дому, бо полягают спаты і тэбэ нэ пустят. А й мы, тожэ, будэм вжэ лягаты“. Іншага мне выхаду не было. Толькі ано ступіў я на панадворак, як мачаха і давай пытаць пра кубачак. „Мамочко, — гавару, — я хотыэв вытягнуты з колодэця воды, бо Іван з Нінкаю барзо пыты хотіэлі“. Думаў, што за маю дабрату для ейных дзяцей, мачаха злітуецца нада мною і ўсё выбачыць. Я ж не хацеў утапіць гэтага кубачка. Але яна адразу хапіла за тычку, якою я хацеў выцягнуць вады, і да мяне! Я драпануў у сенцы. Мачаха за мною. Схапіла кій, што стаяў у кутку, і мяне ім па галаве. Зваліўся я на ток, а яна мяне лупцуе, дзе папала, бы
таго Бурка. Я ні то з болю, ні то ад страху, што можа забіць, пачаў крычаць. На гэты крык увайшоў бацька і, замест мяне бараніць, схапіў за горла і пачаў душыць. Я яшчэ больш спалохаўся, бо ўжо і крычаць не мог. Злажыў толькі рукі так, як да малітвы, і гляджу яму ў вочы. Пусціў. I я тады выгаварыў: „За шчо ж вы мэнэ, таточку, б’етэ? Мніэ ж так шчэ пожыты кроху хочэцця. А і дыэты хто вам будэ пылноваты, як мэнэ заб’етэ?“ Бацька моўчкі пайшоў у хату. Павячэраўшы, палягалі яны спаць, а я так і застаўся ляжаць на таку. Потым да цяляці перабраўся.
Абудзіў мяне голас мачахі, якая склікала курэй, каб пашчупаць. Спаць ужо не сплю, а бачыць нічога не бачу. Паспрабаваў працерці вочы, але толькі ано дакрануўся да шчок. як востры боль прайшоў па твары. Запухлі, значыць. Выйшаў я неяк на двор і чую, што сонца свеціць, а бачыць яго не бачу. Няйначай, як сляпым стаў. Стаў я пры сценцы і плачу. Выплакаўся крыху і пайшоў, трымаючыся сцяны, да хаты. Толькі дайшоў да сенцаў, як выйшла з іх мачаха і на ўвесь голас: „Господы! Побачтэ, людковэ, вжэ тая Сычуга в ппічолы дэсь вліэзла. Добрэ, шчо хоч гада покусалі!"
ЗАПУСТЫ
Запусты ў нашай вёсцы заўсёды былі вельмі важным днём. Панаваў тады нейкі святочны настрой. Таксама было і ў нашай хаце. Гэта ж канец мясніц і ўступанне ў шчыры пост. Апошняя, перад Вялікаднем, тлустая вячэра. Сем доўгіх тыдняў за нішчымніцаю.
У нас смачнасцямі гэтае вячэры былі: смажанае сала і — часам — каўбаса. He так, як у іншых, што аб’ядаліся ўсім, іпто толькі было ў хаце. Ды адцягвалі з гэтай вячэрай чамусьці да пазна. Можа думалі: чым пазней чалавек наесца, тым даўжэй заўтра вытрымае без ежы? Павячэраўшы, лягалі спаць. Назаўтра мачаха шаравала попелам гаршкі. Вялікі грэх быў бы для' яе, каб нагатавала стравы ў гаршку, у якім
гатавалася скаромнае. Часам нават і шараванню не давярала яна і, каб быць упэўненай, перш варыла свінням.
Асноўным харчаваннем была бульба; бульба з вадою, у якой гатавалася, бульба з хлебным кваеам, бульба з квашанай капустай, бульба з лякам. Вялікай падзеяй было, калі на сгале паяўлялася страва з фасоляй, або крупамі, а яшчэ болып святочна — калі былі дранікі. Найрадзей паяўляўся боршч, бо да яго трэба было даваць хлеб, а хлеба ў нас заўсёды было малавата. Часам бацька прывозіў з Орлі алей. Тады можна было з’есці акрашанае бульбы або „кулешу".
Але з тае пары мне давалі ў асобнай пасудзіне. Справа была ў розніцы акрашэння. Супольную страву мачаха красіла нармальна, паліваючы з лыжкі, а маю — толькі дакраналася амочанай лыжкай. I гэта называлася акрасаю. Час-часом па паверхні стравы плывала ано адна скалка, але еў за акрашаную.
Пост быў для нас найцяжэйшым часам. Бульба прыядалася. Хацелася наесціся хлеба, але быў ён пад мачашыным замком. Я, прыкладна, даставаў яго, каб закусіць бульбу, але і то, калі ўсе былі ў добрым настроі.
Дык вось запусты — усімі чаканы вечар. I, калі мачаха ставіла на стол скавараду са смажаным салам, мне здавалася, што нічога лепшага ў цэлым свеце быць не можа. На ўсю хату ў жываце бурчала. Кожны займаў сваё месца. Маё было пад абразамі. Так і не цярпелася хутчэй схапіць кавалак хлеба, ды, амакаючы ў тлушч, есці і есці. Але гэта не так проста. Мачаха з расшыранымі ад злоспі ноздрамі, гаварыла: ,,А ты, баструку, куды ліэзэш? Ты не віэдаеш, шчо двіэ годыны по сранёвы йесты нэ можна?!“ I выкідала мяне з-за стала. Найгорш было крыўдна, што нават, каб апраўдаць сваю неасцярожнасць, цераз „кацюбу“ мне не дазвалялі скакаць. Я яшчэ спрабаваў прасіцца. „Мамо, — кажу, — я нэ ходыв сраты, але як віэтэ нэ віэрытэ, то дайтэ буду чэрэз коцюбу скакаты, оно нэ шкодуйтэ вэчэраты". Але мачаха празывала мяне смярдзячым Цвэлькам і да стала не падпускала. На гэтым мая вячэра канчалася.
Скакаць цераз ,.кацюбу“ мне даводзілася даволі часта. Калі мачаха не хацела даць есці, а не было за што зачапіцца, дык выдумоўвала, што я нядаўна хадзіў за хлеў. I было дзве магчымасці: праз дзве гадзіны не есці, або скакаць цераз тую „кацюбу“. Выбіраў я скаканне. He ведаю, наколькі былр патрэбнае Богу маё скаканне, але мачаха заўсёды рабіла гэта ў імя-Усявышняга.
НАЙГОРШ СВЯРБЯЦЬ КУРЫНЫЯ ВОШЫ
Існаваў я яшчэ і дзеля таго, каб быць кормам для вошай. Елі яны мяне колькі хацелі, а каб пазбыцца — магчымасці не было. Што праўда, то дзе ж тут не будзе вошай, калі насіў я на сабе вопратку, пакуль дашчэнту не парвецца. Прыкладна, сарочка — гэта адно шмаццё, якім акручваўся я і запіхаў за шнурочак, што служыў мне паяском. Але адкуль жа цэлае ўзяць?
Начаваць мне даводзілася ўсюды. Найчасцей з цялём. Але, аднойчы, здарылася так, што было там вельмі мокра, а адзіным сухім месцам быў дашок, дзе сядзелі куры. Я баяўся, што напаскудзяць на мяне, але іншага выхаду не меў. Хаця і быў змучаны, ночы пераначаваць не давялося. Аблезлг мяне курыныя вошы, хаця і сваіх у мяне хапала. Ад маіх то толькі свярбела, а гэтая лк укусіць, дык пячэ страшэнна. He ведаю, як яны потым пагінулі. Можа мае іх пазагрызалі, а можа ад недахопу курынае крыві? Больш я туды ўжо спаць не пайшоў. Да суседзяў хадзіў, але ў салому гэтую больш не палез.
ГОРШЫ ЗА МЯНЕ
Так было заўсёды — адзін пастух пас кароў з аднае палавіны вёскі, другі з другой. Дапамагалі і „калейнікі“. Паслі па чарзе. Пераважна малыя дзеці або старэнькія бабулі, якія не мелі сіл працаваць у полі. Зразумела, як дапамога пастуху.. Але, што гэта за дапамога? Ты бегаеш, язык на бораду вываліўшы, а яна абапрэцца на кіёк і стаіць. А часам дойдзе д«
вываду, што пастух і сам дасць рады, забярэцца і пойдзе сабе дахаты. А за цэлае лета пасвення кароў пастух зарабляў пуд жыта ад штукі. Але, калі надыходзіў час заплаты, дык што багацейшы гаспадар пачынаў абы чаго чапляцца, каб толькі поўнасцю табе не заплаціць. I заўжды трохі кілаграмаў не дадавалі.
Дванаццатага лістапада пас я пад Высранкаю стада з нашага канца. Холад! I гаспадар, у якога была чарга, вырашыў, што не пашле ён свайго дзіцяці на такі „зёмб“. Ён не мусіў, a я мусіў, бо хаця і позняя восень, то снегу яшчэ не было. Меў я на сабе парваную льняную сарочку, поўную вошай, ад якіх ніякага цяпла, такі ж пінжак і з пакулля нагавіцьт. На нагах не было нічога. У торбачцы было кавалак хлеба і пару яек. Цяжка мне было. Захілю кароў, каб не лезлі ў маладое жыта, і прысяду сагрэць ногі. Холадна. Пакуль так сядзеў, Сімёнкава Рабая зноў у жыта забегла. Трэба было ўставаць і выганяць яе з азіміньт. Я і кіём лупцаваў яе і каліеннямі кідаў, але зялёнае жыта за ракою больш яе прыцягвала, чым палохалі мае каменні і кій. Я злаваў, што нават такая карова і тая не давала мне адпачыць і пагрэць ногі. Што зноў трэба ўлазіць у раку і мачыць у халоднай вадзе ногі. I я яе біў, біў бязлітасна. Пры гэтым мацюгаўся і плакаў. Ад гэтага ўсяго мне і есці адхацелася. Ну, але што зробіш, да вечара дапасці трэба. Але гляджу, хлопчык нейкі ідзе ў маім кірунку. Апрануты яшчэ горш за мяне. Ніводнага гузіка. Таксама па~ стушок. Там, пад Чэхамі Арлянскімі пасе, але, відаць, свае, бо толькі некалькі. Жаль мяне за сэрца сціснуў.
— Хліэба з яйцём хочзш? — пытаю.
— Давай.
Схапіў ён яйка, аб камень ім і ў рот. Ён еў, а я паціху плакаў. Зрэшты, плакаць можна было адкрыта, абы толькі не ўсхліпаць. Ён і так не пазнаў бы, бо вочы былі мокрыя ад дажджу. He памятаю ягонага імя, але ведаю, што ён Паўлікаў сын, таго ІІаўліка, які потым вазіў яго ў лес, каб загінуў. Але не загінуў, бо знайшлі яго савецкія салдаты, якія якраз прыехалі па дровьт. Прывязлі да Чэхаў і „прыказалі“
бацьку, каб гэта больш не паўтарылася, бо расстраляюць. He ведаю, што з ім цяпер, але ў той дзень, што нас злучыў, быў ён бяднейшы чым я. Агульна ўзяўшы, то наша доля была па~ добная.
Аднойчы, вяртаючыся' з вёскі, пачуў я праз адчыненае акно размову мачакі з бацькам.
— А на чорта вуон тобіэ потрыэбны? У нас есць свойе дыэты. Возьмі дэ пуд халеру забы, або вывэзы, коб згынув. To ж вуон і обжырае нас, і трэба ж убраты, а скуоль мы маемо на тое браты грошы. To шчэ тэпэр і^алый, то можэ ходыты і в згрэбных нагавыцях, а як пудростэ, то схочэ убыратысь, як каваліеры, і шчо тогды зробыш?
— Я нэ знаю, дэ ёго подыэты, а ты як хочэш, то возьмі забы, — адказаў бацька.
Слухаць далей мне не хацелася і я пачаў стукаць нагою аб сцяну. Пачулі і заціхлі. У хату не пайшоў. Вывеў з хлява кабылу і Павёў яе на чужыя аўсы. Можа там хто мяне злапае і без іх заб’е. Але кабыла наелася і драмала. Гаспадары таксама, відаць, спалі, бо ніхто не прыходзіў.
УРАГАН
Ураганы бываюць розныя, і слабейшыя і мацнейшыя. Бываюць і такія, што дрэвы з карэннем вырываюць і нясуць іх, быццам бы запалку. Нас, пастушкоў, заставалі яны на адкрытым полі. Вось такія два ўраганы запамяталіся мне на ўсё жыццё.
Была жніўная пара. Памятаю, жыты раслі тады ў той бок, дзе Дубічы Царкоўныя. Вырашыў я, што можна кароў паміж ,.мыдлямі“ пусціць. Хай пад’ядзяць. Трава і зелле там рознае ёсць. Спякота была страшэнная. Мушня спакою не давала. Каровы, адганяючыся ад яе, бегалі паміж „мыдлямі" і толькі фучалі адна на другую. Я бегаў за імі, каб часам не зглумілі жыта, за што пагражала мне лупцаванне.
У той дзень пасвіў я сваё стада пад Высранкаю. На выпадак дажджу не было дзе схавацца. Над рачулкаю раслі толькі
невялікія кусцікі, пад якія немагчыма было ўлезці. I вось на небе паявілася воблачка. Трохі прыкрыла сонца і зрабілася лягчэй. Але сонпа зноў вылезла і прыгрэла мацней. I раптам, над Белавежскаю пушчаю, стала цёмная-цёмная хмара. Падзьмуў вецер, але такі моцны, што снапы жыта, нібы нейкія пушынкі, ляцелі далёка, на суседнія палі. Каровы, гнаныя бураю і градам, паспускалі галовы і ішлі ў вёску. Давай я іх запыняць. Смяяцца ж будуць, што пастух каровы на поўдзень прыгнаў. Але толькі падняўся я з зямлі, дзе ляжаў, павалены ветрам і маліўся, каб Бог на мяне не сварыўся, як схапілі мяне нейкія сілы і, нібы камяк смецця, панеслі ў кірунку вёскі. Данесла так мяне да вёскі і, нібы п’яніцу, ламянула мазгаўнёю аб плот, якім былі агароджаны тры крыжы, што стаялі пры ўваходзе ў вёску. Месца малітваў у мяне злосць заняла! У той момант падбегла да мяне канцавая Матрона. Памагла мне ўстаць і павяла да хаты. Пасядзеў я там, пакуль бура прайшла. Адыйшла і злосць. Сорамна толькі было, што даўея ветру несці. А цётка Матрона, смеючыся расказвала, што думала, што гэта вецер куль саломы нясе. Толькі потым, калі ўбачыла каровы, — упэўнілася.
Другі ўраган застаў мяне пад Руткаю. На гэты раз мяне не нясло, але вакол моцна білі перуны. Каровы, згорбіўшыся, збіліся ў купу, а я залез у кусты, каб хаця крыху схавацца ад дажджу. Сядзеў і, плачучы, маліўся. Вецер, аднак, быў такі дужы, што расхіляў дрэвы і дождж ліў проста на мяне. He маючы дзе схавацца, вьтлаяўся як след па-вясковаму і пайшоў над рэчку, дзе найбольш біў гром. Можа заб’е? Але гром толькі напалохаў, а забіць не забіў. Відаць, такі чалавек, як я, ні людзям ні Богу не патрэбны. 3 тае пары да святых пачаў я адносіцца абыякава. Проста, перастаў любіць іх. Ніякае ад іх дапамогі. Яны ж усемагутныя! Дык чаму не кінуць на поле, па якім я хаджу, хаця нейкае гарошыны? Чаму анёл-храніцель не зробіць. каб на маіх нагах не рабіліся нарывы, і не зробіць добрымі тых, што мне шкадуюць кавалка хлеба? Праўда, знайшоў я калісьці ў дзеда, за хлеўчыкам, дзе за сваёю патрэбай выходзяць, кавалак высмактанага ле-
дзянца. Але ж гэта не Бог тудьт паклаў, гэта каторамусь з. дзядзькавых дзяцей выляцеў з рота... He клаў бы Бог цукерку за хлеўчыкам!
Быў я тады ў бабулі. Пачуў, што мяне прэ. Дык — за хлеўчык! Зняў нагавіцы і давай дуцца. I вынік быў такі, што вылезла мне кішка. Усадзіў я знойдзенуіо цукерку ў рот, а кішку — у майткі і папёр да бабулі, каб ратавала. Увапхнула мне яе бабуля, куды трэба, і першы раз у жыцці сказала: „Ляж, дытя, полежы,. бо ты такі худый, шчо ны мают на чуом кішкі дэржатысь." He ведаю, што было гэтага прычынай. I з гэтае пары Бога я не любіў. Пачаў баяцца яго так, як і чорта. Хапіла, каб толькі бацюшку ўбачыў. Са страшэнным плачам тады ўцякаў і хаваўся за гумном. А калі нябожчыка выводзілі, дык у чыстае поле я ўцякаў. Поп у сутане і з крыжам на шыі быў, паводле мяне, святым і я яго баяўся. Найсвяцейшым такім быў бацюшка Мірон. Я яго добра памятаю. Быў гэта надта высокі і тоўсты мужчына. Важыў сто восем кілаграмаў і, калі ехаў на ровары, то той пад ім пішчаў. Прыхаджане гаварылі, што Мірон перайшоў з ксяндза і называлі ягб „вуніятам“. Да нас прыбыў ён ужо жанатым. Ці меў дзяцей — не памятаю. Але, бадай, што не. Быў ён надта энергічным і суровым чалавекам. Мог нават лупіць! Калісьці, у часе шлюбу, убачыўшы, што старэйшы сват п’яны і бярэцца трымаць венчык, дык узяў яго за каўнер і выкінуў з царквы. Баявы быў з яго бацюшка.
Прыйшоў час, што і я пераканаўся ў гэтым. На Вербніцу. калі вербы свянцілі. Пасля службы, хлопцы, павыходзіўшы з царквы, давай біцца свянцонымі лозамі. Мірон, прыкінуўшыся, што не бачыць, што робіцца, падыйшоў да Панасовага Івана, які стаяў найбліжэй, выхапіў яму лазу ды давай яго „рэзаць“, дзе папала. Многім тады „дагадзіў", вучачы, што свянцонымі біцца нельга. Потым паламаў ён гэтую галінку і шпурнуў набок, быццам яна была зусім не свянцонай.
Настаў 1939 год. Пасвіў я тады толькі пяць кароў — сваю 1 чатыры Рыгоркавьтя. Было мне лягчэй і выгадней, бо Рыгорка плаціў за адну не пуд, а цэлы „мэтар“. Настала і лета. У ба-
цечкі, як заўжды, аж голле гнулася ад прыгожае садавіны.. Пастушкі заглядалі туды часценька. Хадзіў і я, але мэтаю майго налёту былі агуркі, якія раслі побач. Калі хацелася есці, пракрадаўся ў бацечкаў агарод, вырываў кукурузу або агурок і даваў драпака. Аднаго разу ў галаву мне прышло, каб зноў ісці ў агароды. Пас я недалёка глухога Хведарка, які даў мне паесці. Сядзелі мы сабе і гутарылі. Хведар, хаця і быў глухі, але крычаць да яго не трэба было. Разумеў усё з руху губоў. Ажно бачым — бацечка ідзе да нас.
— О, жара тэбэ одлупчуе, бо выдно хтош вжэ яблыка обырвав, — гаворыць Хведар.
Я, што праўда не быў вінаваты, але спалохаўся. А Мірон падыйшоў і адразу да мяне, навошта я яблыкі ў ягоным садзе рваў!
— Я, батюшка, нэ рвав.
— Я нэ знаю хто, но оборваны.
— To нэ я.'
— А хто?
— Я нэ знаю.
— He лжы, бо моя служанка відела.
— Напраўду, батюшка, я нэ рвав, ныхай Хвэдур скажэ...
Але той не хацеў больш нічога ведаць. Служанка сказала і ўсё. Узяў мяне за вашыўнік і, быццам сабачку, занёс і кінуў у рэчку. Біць ке біў, але таксга нарабіў сораму, што мне брыд• ка было Хведару паказацца.
Хведар гаварыў, што будзе неўзабаве вайна. He ведаю, як ён да гэтага дайшоў, але, калі на платах паявіліся плакаты з вінтоўкамі і самалётамі, дык вырас ён у маіх вачах на шпіёна і нейкага разумаку, якога трэба баяцца і яму служьтць. Вайна пачалася. 3 нашае вёскі забралі ўсяго толькі некалькі чалавек і то не ўсіх давезлі на месца фармавання атрадаў. На другі дзень бачу, ад Чэхаў Арлянскіх едзе на ровары Кірылачка і, усміхаючыся да мяне, гаворыць: „Пшэпэндзілісьмы Гітлера і едземы з войны“.
Яшчэ Варшав'а баранілася, а ў нас ужо былі немцы. Пасвіў я тады якраз каля плябаніі, як да бацечкі прыехалі немцы.
ІЛафёр спыніў машыну ля саду, а афіцэр пайшоў на панадворак, дзе яго і сустрэў Мірон. Падалі сабе рукі і, нешта сказаўшы, голасна смяяліся. Потым афіцэр выняў з палявой торбы нейкую паперу і пачалі яе супольна разглядаць. Пасля кароткай абмяркоўкі, накіраваліся на Дубічы. Калі праходзілі каля мяне, я ўбачыў, што ў афіцэра ў руках карта. 3 Міронам размаўлялі яны па-нямецку.
Мінула некалькі дзён і прыйшла да нас Чырвоная Армія. У адзін прыгожы, сонечны дзень прыехала двух савецкіх афіцэраў і забралі бацечку Мірона ў Бельск. Дамоў вярнуўся ён вечарам і гэтай жа ноччу прыехала нямецкая машына ды забрала яго ў Варшаву. Відаць, быў ён ім вельмі патрэбны. Знаў дзевяць моваў. Загінуў у час варшаўскага паўстання.
НАЧЛЕГ
Мне ў дзяцінстве трэ было не толькі пасвіць кароў, свінней ці авечак, але ўночы коней сваіх або дзядзькі Ігната вадзіць на, так званы, начлег. Хітруны вадзілі іх у дубіцкую, тафілаўскую ці рудніцкую ярыну, калі былі ласкавь’мі і не глумілі аўсоў аднавяскоўцаў. Здаралася, што, выпадкова, TaKi Іван Нымчура, Васіль Бусел ці Валодзька Мазур убачылі каго з коньмі ў сваім аўсе, дык не сварьтліся ано прасілі, каб выпасалі не толькі іхныя аўсы. Адзін Бусел часамі праклінаў, а народы смяяліся, „шчо, дурны калдунач, ражыт на всё сэло, а баіцсе заявіты в поліцыю“.
Мой бацька быў такі, што не любіў рабіць другім гідасці, а мо, звычайна, баяўся? Ён пасылаў мяне вадзіць коней на начлег толькі таму, што раніцаю не трэба было тады хадзіць яму па ваколіцы ды шукаць іх (меў двое).
Дзядзька Ігнат, калі пасылаў на начлег, гаварь^ў мне: „Йедь до того в сэрдэлю і пасы. Як зачнэ булвіэты, то втыкай, оно нэ забудь взяты з собою вязкі“.
Мыжыравы, гэта поплаў, які цягнуўся ад Дворскае дарогі, пачынаючы ад Матронінае пуні, паміж палямі да рэчачкі, якая аддзяляла грабавецкае поле ад дубіцкага. Поплаў гра-
баўляне касілі тады, калі на навакольных палях мелі яны жыта або ярыну. Быў ён агульны, а не толькі тых, чыё поле там знаходзілася. У адну нядзелю солтыс збіраў усіх ды ішлі дзяліць Мыжыравы. Хітрэйшыя няслі з сабою дубінкі. Заўсёды крычаў Хадун. а біў дзядзька Ігнат. Гэта быў сігнал да бойкі: лупіў кожны кожнага, хто да каго меў якуюсьці прэтэнзію. Бабы вішчалі, а разумакі смяяліся.
— Кроху одын одному бокі облатае, а і так начнут, дыліты од Матроны, — гаварылі.
Давалі перш Матроне, бо баба, Мішаніну, бо баяўся адазвацца. Рыгору, бо ў вёсцы цанілі яго за розум, баптыстам, бо не сварыліся, — і так аж да канца.
Матрона гаварыла, што ад дарогі павінны даваць тым, хто начамі пас тут свае коні. Яна, жывучы ў канцы вёскі, добра ўсё бачыла, але ведала, што пакажы на кагосьці, дык пуню табе спаліць.
Вельмі запамятаўся мне адзін летні вечар, калі прынялі мяне ў сваю кампанію старэйшыя, якія намерваліся весці коней на начлег. Як бы тайна. Сабралася чалавек дзесяць, апрача мяне. На Стачковай дарозе ўставіліся тройкамі, як кавалерысты, а я — ззаду. Выехалі мы за вёску і нехта з яздакоў крыкнуў: „Васыль, запівай!"
Мы растём, как дубы суковые.
Мы не ўмеем чйтать нй пгісать,
Как заглянем до свэйй руднэй хаты, To аж хочется сердцу сказать:
, Мужйкй без землй пропадают, А помей^йкй рады тому...
... Соберомся мы, братья, гурбою
14 выганнм з землй палачей.
Завладеем лы самй землёю Н не будем платйть падатей.
Заспявалі яшчэ польскую песню і Васіль пачаў гаварыць: — Эх, хлопці, прыдэ час, жэ нэ бўдэ попуов, ны пануов, ны поміэшчыкуов.
— А дэ ж іх холера побэрэ?
— Эх, чудак ты, чудак, Пэтро. Ты нэ знаеш такейі страны, дэ ныма пануов? — іранічна запытаў Васіль. — To ж матушка Росія.
— Віэдаем, віэдаем, але, говорат, там всыэ йідят з одного котла і спят, хто туолько з кім хочэ, гі-гі-гі...
— Ну і шчо в .туом кепського? — спытаў Мішка, які быў яшчэ не жанатым.
— Ты, Мішка, нэ слухай дурного Пэтра, которого в буржуйськум.вуойськові так научылі...
Даехалі мы да Вярбіннікаў, папуталі коней, назбіралі галля і, расклаўшы вогнішча, слухалі Васіля.
— Ой, браткі, хватыт розговору, бо спаты хочэцься, — закляў невядома хто, а хтосьці другі яго падтрьтмаў.
КАЎБАСА
Вядома, як на вёсцы бывае з мясам. Кожны нешта гадуе, коле. У нас такія здарэнні да вайны былі рэдкія. I вось, аднойчы, перад Калядамі бацька паклікаў дзядзьку Трахіма, які быў у гэтых справах спецыялістам, каб закалоў. Такі дзень, асабліва дзецям, быў вялікім святам, бо то, вядома, частавацьмуць чаркаю, то і свежаніны насмажаць, а пры тым і яны, малыя, скарыстаюць. Цешыўся і я. Тым болып, што дзядзька Трахім быў братам мае мамы, дык нашым будзе брыдка адганяць мяне. Пакуль дзядзька калоў, бацька, каб не чуць свінячага віску, сядзеў у хаце, трымаючы галаву пад падушкаю. Выйшаў толькі тады, калі трэба было смаліць. Потым свежавалі. Калі дзядзька выпускаў свінячае нутро і дзяліў нажом мяса, мы, дзеці, скакалі вакол яго, каб дазволіў нам хаця дакрануцца. Трахім адрэзваў і даваў нам па кавалку саланіны. Мы яе салілі і елі. Убачыла гэта мачаха і адагнала, а мне наказала пільнаваць, каб не лезлі, бо іначай дастану!.. Але дзе іх там упільнуеш, калі яны лезуць да свінні, нібы тыя парасяты. Калі мяса і саланіна былі па-
дзеленыя, бацька прыносіў бутэльку гарэлкі, а мачаха ставіла на стол смажаную свежаніну. Што праўда, мяса мне не давалі, але, прынамсі, мог есці хлеб з тлушчам. „Свята“ канчалася разам з адыходам дзядзькі. Мачаха пачынала чысціць кішкі і рыхтаваць каўбаснае мяса. Будуць каўбасы, кішка печаная. Ах, як памятаецца той дзень, калі мачаха выймала з печы абсушаныя каўбасы і печаную кішку. Хата зменьвалася ў крыніцу араматаў, аж у страўніку сціскала ад казытання. Аднойчы мачаха, выняўшы з печы каўбасы і кішкі з кашаю ды дранаю бульбаю, сказала: „Ну, дыэты, сядайтэ за стуол і йежтэ кішку, а Васылёвы подам на запык, бо вуон колышэ Маню“. Мною аж пакалыхала ад гэтых слоў! I, сапраўды, прынесла мне кішку, даўжынёю з паўметра, з абодвух канцоў ніткамі завязаную. „На, нажэрыся, — кажа, — коб пры людях нэ скакав до очы. бо подумают, жэ нэ даемо тобіе йесты“. 3 вялікаю радасцю схапіў я гэтую кішку і адразу СУНУЎ адзін канец у рот. Але, толькі ўеўся зубамі і вочы палезлі мне на лоб. Начынена яна была чымсьці горкім. Бацькі ўбачылі, што я крыўлюся і плюю, і давай смяяцца. „А шчо ты думаў, Сычу, жэ дустанэш кішкі за тое, шчо прэд Трохімом голодным прытвораўся? — гаворыць мачаха. — Йеш і мовчы, бо укамэную". He толькі, што свайго не давалі, то яшчз і тое, што хто-небудзь дасць забіралі. Раз прынесла цётка Юстына мне каўбасу, дык яны з’елі. З’елі ды яшчэ смяюцца: „О, зобач. Устынчыну колбасу куот так уплюов, жэ нэгдэ і сліэда нэ зостало. А вуон зара скажэ, жэ то мы, гі-гі-гі“.
Ведаў я, што гэта не кот.
ЯК МЯНЕ МАЧАХА МАЛІТВЫ I ШСАЦЬ ВУЧЫЛА
Аднойчы мачаха, будучы ў добрым настроі ці мо баючыся адказнасці перад Богам, вырашыла заняцца маёй адукацыяй. Яна часамі бачыла, як ставаў я перад абразамі і маліўся: „Господы, дай мныэ хліэба'1. Іншых малітваў я не знаў. Бо і адкуль, калі ніхто гэтым не пераймаўся.
У той дзень мачаха ткала нейкае палатно, а я сукаў цэўкі і матаў на матавіле маткі. Даўшы нам паабедаць, сказала.
—• Васыль, ходы, я тэбэ пысаты научу, a то бачу, шчо ты ксёнжкі ворочаеш, а за пысане нэ бэрэшся.
— Мамо, я з іванглійі чытаты кроху вмыэю, а пысаты нэ маю чым. Карандаша в нас нэма.
— Бо ты — дурная булава! Карандаша нэ вмыэты прыобрэты? Пушов бы до Пэтрыковых хлспціў, або шчэ дэ-ныбудь, украв бы і міэв карандаш.
Мачаха крыху падумала і выняла з печы вугельчык, якім напісала на_ дошчачцы нейкую літару, што запамятала сама са школь’.
— А якая то, мамо, літэра?
— Якая? Одразу якая! Сама нэ віэдаю, але помэнтаю, шчо учытэльніця шчось подобнэ пысала.
— To мы зара в іванглійі подобну знайдэмо і побачымо.
— Ныэ, нэ шукай. Давай лепый пацера тэбэ навчу, бо ставаты на коліэна, то ты стаеш, але шэпчэш, то чорт віэдае шчо. Найпэчур научысь хрыстытыся. О, так; зложы пальці і говоры —; імя отца, і тогды пальпі клады на лоб...
— To ж я так і хрышчуся.
— Гамно ты так хрыстышся! Прытвораешся оно.
— Пэвно, шчо так. Я оно пацера нэ вмыэю.
— Ну то становысь на коліэна, буду учыты. Говоры: „Господы Сусе Хрысьце...
— Мамо! Мамо! Ніна угіэль йесць!
<— Ой, мое ты дытятко, шчо ж ты выробыло!? Я того Цвэлька пацера учу, а нэ бачу, шчо з дытьмі робыцця. Вытры йе, коб ты выхворыв!
На гэтым мая адукацыя закомчылася.
— Тьг лепы. голово бараня, пыльнуй дыэты, бо як віэчно в ксёнжках будзш сыдыэты, то гамно йесты дустанэш.
Аж смепіна падумаць — „в ксёнжках сыдыэты“. Я, проста. у дзядуліным куфэрку знайшоў Евангелле і, пазнаўшы некалькі літарак, адшукоўваў іх у тэксце.
РАЗУМАК
Усе мае калегі, нават ІПэшкаў Міцька, даўно ўжо хадзілі ў школу, толькі я або пасвіў кароў, або пільнаваў дзяцей. Інакш бы зусім есці не далі. Але, аднойчы, выслаў мяне бацька ў Дубічы па гарэлку. У краме былі якраз нейкія паны, якія і спыталі ў мяне, ці хаджу ў школу. Я сказаў праўду. I пасля некалькіх дзён прыйшла бацьку павестка, каб ставіцца ў Бельск у суд. Mae ўмовы яшчэ больш пагоршыліся. Мне крыху было і сорамна, што праз мяне бацьку пакараюць. Паснедаўшы, бацька паехаў, а я, частаваны мачашынымі дулямі, баяўся, што, калі бацьку пасадзяць, мачаха мяне заб’е. Ужо і сцямнела. Мачаха запаліла капцілку, а бацькі ўсё не было. Нават суседзі цікавіцца пачалі. Чым было пазней, тым страшнейшыя сыпаліся на мяне праклёны. Я, здаецца, пад зямлю схаваўся б, так было сорамна. А тут, як на злосць, што нейкі час прыходзілі даведацца, што з бацькам. Мачаха хадзіла, як аса. „Ны досыць, шчо гада кормыш, убыраеш, то шчэ тэбэ карают. Коб ёго спрутыло разом з тымі мытіэжныкамі!“ — вурчала яна.
Далей я нічога не памятаю. Зачадзеў. Я быў надта падатлівы на чад. 3 лепрытомнасці вывеў мяне нёйкі гоман. Першае, што ўбачыў, гэта, уваходзячага ў хату бацьку. Схапіўся я з падлогі і чакаю, што будзе. Але бацька не звяртаў на мяне ўвагі. Быў ён у нейкім вясёлым настроі, бо нават зацягнуў: „...Шынкарочка трэцца, мнэцца, обэрнэцца, засмяецца...11 Мне зрабілася лягчэй. Мачаха пачала лаяць яго за тое, што напіўся, але ён, смеючыся, паўтараў сваю „Шынкарачку“. У канцы не сцярпеў і кажа: „Эх ты, п...! Чого ты до мэнэ чэпляешся? Хыба лепый, шчо пропыв, як міэв платыты? А і пропыв мэнш, чым кара“. Мачаха пачала крыху мякчэць. „То пэвко, жэ лепый, але то всё чэрэз ёго — Бэрка губатого, коб вуон быв в п... зогныв, докуль вуон будэ мэнэ мучыты? Шчэ і тые віэшальнікі за ім, коб вас выпрутыло! Коб вас муор заморыв!“ — праклінае і плача. I так, слова па слове, праклён па праклёне, завязалася размова.
— Ны плач, якого х... буняеш? Я нэ дурны, коб справу пройграты!
— А як то столось, шчо ты, такое чучало, выйграв?
— Нэ прозывай, бо, ёб твою мать, так і дам!
— Ыу, то хучыэй жэ росказуй, воротыло ты!
— Кажу, нэ прозывай, бо дустанэіп. Я, брат, тяжку справу выйграв. Коб так Ныэмцёві, або калдуноватому Буслові — рыгав бы, а платыв To нэ хахонькі тобіэ Суд в Біэльську, то ого! Коб ты побачыла, якіе там калдуны сідят. Як чоловіэк вуойдэ, то аж волосы пудымаюцця. Сыдыт такі одын з другім вьшасэны бык і глыдыт спуд лоба, бы бандіт. Вжэ і так віэдае, бо папэры трымае, то шчэ про назвіско пытае. Нэ віэрыт, коб вуон згорыэв! Пуднёс пуд нос якіесь папэры і пытае: „Длячэго дзецко не ходзі до школы?“ Дытя! Коб ёго груом забыв! Вжэ хутко дэвэть будэ, а вуон дытятем называе, — загаласіла маці. I кажу: „Кто вам то пов.едзял? Юж цалы тыдзень ходзі“. Ну і одослалі мэнэ до хаты. Прыказалы туолькі, шчо другім разом укарают. Я з тэйі радосьці зайехав до Вуорлі, той выпыв в сэстрыэ. I шчо тут такого?
— О, то, то розумак. А я думала, шчо ты пропыв чэрэз того гада.
ЦЫГАНЫ
Як свет светам, дзяцей палохаюць ваўкамі ды цыганамі. Пакуль я іх не бачыў, дык думаў, што гэта круглатварыя з чорнай барадою людзі. Апранутыя яны ў чырвоныя сарочкі, з чорнае скуры нагавіцы і сядзяць на тлустых конях. Так уяўляў я сабе разбойнікаў і зладзеяў. Але, пачуўшы ад нашага суседа Рыгора расказ, адчуў да іх сімпатыю. А было так, што быццам бы тады, калі распіналі Хрыста, то падыйшоў да іх цыган і ўкраў цвік ды схаваў у рот. За гэтакі ўчынак Бог дазволіў ім красці.
Аднойчы зімою, калыхаючы дзяцей, убачыў я праз акно як вуліцай ехалі нейкія буды. Шукалі солтыса. Убачыўшы такое дзіва, усе павыбягалі на вуліцу. Пераважна дзеці. Я
таксама вылецеў у адной сарочцы і босы, каб пабачыць, што гэта за людзі; якія яны гэтыя цыганы.
Солтыс пачаў разводзіць цыганоў па хатах. Да нас папала чатырохасабовая сям’я — старыя бацькі і дзве дочкі. Прыйшлі з пасцеляю і ўсімі сваімі багажамі. Маю ўвагу звярнула вялізная патэльня. Навошта гэтакая патэльня? Але вечар усё паказаў. Цыганы не так, як у нас, — варылі бульбу, а потым красілі. Яны яе смажылі разам з салам. Мне аж слінка кацілася! Ніколі я такое бульбы не еў.
Спалі яны на падлозе, на якой бацька парассцілаў салому. Але было ім цёпла і мякка, бо мелі з саббю пярыны і падушкі. Гэтага я ім і зайздросціў.
Паехалі яны на другі дзень, дзесьці пасля поўдня. Мне зрабілася сумна. што ў нашай хаце няма чужых людзей. ЦыганЬт мне здаліся добрымі людзьмі, бо дарма варажылі ды яшчэ сабаку за жмут сена пакінулі. Што праўда, не было з яго ніякае пацехі, бо зараз уцёк.
Настала лета. Я яшчэ быў малы, каб пасвіць кароў і мусіў сядзець дома і пільнаваць дзяцей ды рабіць усю работу каля хаты. To цяля накарміць, то свінням даць, то яшчэ нешта. Маім абавязкам было таксэма выводзіць і прыводзіць коней. Часамі яны начавалі, але гэта было небяспечнае, бо пачалі гінуць, або, прынамсі, губляць хвасты. Аднойчы вечарам абегаў я ўвесь Шалешак, а коней нідзе няма. Давай бегчы над рэчкаю аж пад Барок. Бягу-бягу, прыслухаюся, ці не чуваць, каб дзе хадзілі, і зноў бягу. I так дабраўся аж да Суралёвага крьтжа, што каля рэчачкі, на мяжы тафілаўскага лугу. Прыслухоўваюся — ходзяць на другім беразе рэчкі. Перайшоў я праз вадапой, аж бачу — не двое, а цэды табун там ходзіць. Цыганы, значыць, — і давай я ўзад адпаўзаць. Але не паспеў.
— Чэго ты, хлопчыку, шукаш? — пачуў я за спіною.
— Коні пропалі, — кажу, плачучы.
— А яке твое коне?
— Чорны куонь і сыва кобыла.
— He плач. Я таке коне відзялэм на цмэнтажу. Ідзь то дрого і там знайдзеш.
Цыган мяне крыху супакоіў, але, калі я пачуў, што яны на могілках, дык мне зрабілася страшна. Людзі гаварылі, што, якраз каля могілак, выходзіць на дарогу чорт у выглядзе' чорнага ката. Але ісці трэба, ну бо як жа быць і не прывесці. Іду, трымаючыся каляіны. Але чорная сцяна магільных дрэў спыніла мяне і, хоць ты халеры дай, далей баюся ісці. Прыпомнілася, як расказвалі, што душы ходзяць па вёсках, а тут жа столькі мерцвякоў ляжыць. Ды тут яшчэ нешта запішчала. Я хрышчуся, шэпчучы па-свойму кавалкі малітваў, і слухаю, ці голуб буркуе. Калі буркуе, значыць, Бог мяне не заўважае, бо голуб — гэта ж сам дух святы. А тут яшчэ баюся, каб часам чорт не перапыніў ды ў блуд не завёў.
Коней знайшоў сапраўды на могілках. Распутаў, каня пусціў вольна, сам сеў на галаву кабылы. якая закінула мяне на сваю спіну і паехаў. У вёсцы ўжо ўсе спалі.
СУШЫЛЬНЯ
He ведаю, чаму ў нас злачынства называлі „аказіяй“? Памятаю, як аднаго дня, раніцаю, недзе ў тысяча дзевяцьсот трыццаць сёмым годзе прыйшоў да нас мачашын брат, Іванок, і, убачыўшы, што мы спімо, сказаў: „Віэтэ спытэ і нэ знаетэ, якая в сэліэ наробылась оказія“.
— Господы, шчо такое? — азвалася мачаха.
— Нычого, •—• адказаў Іванок, — оно Баранюк Баранянку зарубав, — сказаў гэта і выйшаў.
Мы, усе, пачалі апранацца, каб пабегчы і ўбачыць, ці сапраўды здарылася тое, што Іванок сказаў. Мне найменш трэба было апранацца; хадзіў я ў тых жа нагавічках, што і спаў. У сарочцы таксама. Згарнуў сваю, так званую, пасцелю і вынес яе, як заўсёды, у сені і хутчзй ад усіх апынуўся на панадворку Рыгора Баранкжа. Там былі ўжо людзі і паліцыя. Баранянка ляжала з разрубанай галавою і страшэнна сіняя. Вочы вываліла яна наверх і ўперла іх у столь, быццам
нешта страшнае там убачыла... Злачынца сядзеў на запечку і тупа глядзеў па людзях ды ўсміхаўся. Дзядзька Трахім, які быў кумам Баранюкоў, падыйшоў да яго і загаварыў: „Кумэ, шчо віэтэ наробылі? Жуонка нэ жывэ, віэтэ пуйдэтэ в тюрму, а шчо з дытьмы? Ой кумэ, кумэ.
Рыгор адказаў:
— А шчо, кумэ, міэв я з ею робыт, як вона мэнэ змыняла?
— А з кім жэ вона вас змыяяла? To ж вона ныгдэ з дому нэ выходыла...
Увайшоў паліцыянт, наклаў Баранюку кайданы і павёз. Параску пахавалі. Дзяцей, Якава і Маню, забралі да сябе Мікіціны. Рыгор не вярнуўся. Пакінутая ім хацінка стаяла, згорбіўшыся, пад грушаю за варотамі і сумнымі вокнамі гля-дзела на вуліцу, быццам кагосьці чакаючы, і баючыся, што не вернецца. Божа, страшна было! Найгорш. калі хацелася есці, а страх не дазваляў залезці ў суседавы агуркі. Пасля гэтага выпадку, вечарамі людзі не хадзілі.
Было так да 1939 года, калі прыйшла да нас Чырвоная Армія і савецкая ўлада. Мой дзядзька, ад часу вяртання з Расіі ў 1922 годзе, быў лесніком. Ён не толькі сцярог лес, але і садзіў яго. Каб сеяць, трэба мець насенне, а каб мець насенне, трэба збіраць і сушыць шышкі (за гэта плацілі). Я сушыў іх яму дарма, бо, вядома, быў замалы, каб зарабляць грошьт, але добры, каб начамі сядзець і паліць печку ў сушыльні ды яшчэ дзе! Гэту сушыльню зрабілі ў той хаціне. Цэлым асвятленпем там быў толькі агонь, што гарэў у печы. На адмысловых паліцах ляжалі шышкі. У выпадку ўваходу якогасьці злога духа, пасланага Параскай, або і яе самой — уцякаць не было куды (вокны застаўлены паліцамі). Удадатак, кожную ноч нейкі чорт бегаў па гарышчы і стукаў, ажно з^авалася, што столь абарвецца. Усё-такі менш баяўся я тае стукатні, чымсьці дзвярэй, з якіх не зводзіў вачэй у чаканні чагосьці, што можа ўвайсці і не ведаю, што зробіць са мною! Здавалася мне, што Параска змовілася з чэрцямі і ведзьмамі.
V такія ночы, здаралася, заходзілі да мяне вясковыя вартаўнікі. каб пагрэцца.
— Васька, браток, то ты тут можэш сыдыэты? Ейбогу, коб мэнэ, старого, загнаў сюды і сказав: пэрэсыды нуоч, то дам •сто рублей— клінусь богом — нэ згодывся б! To мы, о, удвох ідэм і бачым, свіэтыцця і віэдаем, шчо ты тут, і то, браткі, аж волосы на головіэ дубаса становляцця. А ты добровольно... Юго, шчо то значыт, як нэма кому за хлопцём упомэнутысь, — здзіўляюцца.
Пасядаюць, бывала, на падлогу, пакураць, нагрэюцца, ды пойдуць далей. Аднойчы зайшлі да мяне двое савецкіх сал,даг. Пагаварылі, выпыталі, хто я і што тут раблю. Больш дзядзька не прасіў мяне, каб уночы я качагарыў там.
Я, нават, да гэтага ўсяго прывьтк і не страхі былі маёй бядою, а тое, што, калі варочаўся дамоў, мачаха не давала мне -есці.
Гаварыла: — Сныданя нэ дустанэш. Іды, жэры там, дэ робыв.
У школе, у час урокаў, я заўсёды думаў аб тым, дзе дастаць кавалачак хлеба. У апошнюю зіму мае адукацыі настаўнікі арганізоўвалі ёлку. Я, якраз перад тым, дзяжурыў у той хаце і зноў не дастаў есці; але на ёлку бацька даў мне рубель. Я падмог упрыгожыць дрэўка, якое першы раз у жыцці цешыла сэрца. Пачалі ўсе мы спяваць. .Мне хацелася есці і, калі я атрымаў пакунак цукеркаў, па адной клаў у рот. Еў я іх і ўсё баяўся, што калі мала занясу іх дадому, будуць бацькі крычаць. „Давай, — думаю, — пакіну іх і ім па адной“. Рэшту з’еў. Прыйшоў дадому, а мачаха пачала:
— Давай, дэ тые цукеркі?
Я адказаў, а яна:
— Баструку, вэчзраты нэ дустанэш!
Я расплакаўся і бразнуў тымі цукеркамі, што трымаў у жмені, аб падлогу. Пачалася сумятня.
КАМУНІСТ
Я вельмі любіў спяваць і мне хапіла пачуць песню адзін
раз, каб навучыцца яе. Сяброў я не меў, бо да мяненіхто не прыходзіў,.а калі мне ўдавалася вырвацца з хаты, то бацькі калегаў выганялі, баяліся, што магу папрасіць есці. А калі трэба было рабіць лекцыі, дык таксама вьтганялі — не хацелі, каб я падказваў іхнім дзецям.
Найгоршым быў дзядзька Вусач. Ён, як толькі заўважыў, што я ў нечым падказаў ягонаму Колі, або Паўлу, браў мяне за вуха і выкідаў вон. He магу сказаць, што гэта былі дрэнньтя людзі, не. Гэта адпавядала ўсяму тадышняму жыццю.
Зайшоў я ў адзін са святых вечароў, якія бываюць ад Ка~ ляд да Новага года, да Вусачовых хлопцаў, каб пагуляць з імі; застаў толькі гаспадара. Сядзеў ён каля печы і чытаў «вангелле.
— Сядай, пагаворым, — сказаў.
Я сеў на лаўцы і слухаў, што напісанае ў евангеллі. Слухаў і думаў: „Чаму ў іх пад абрусам ляжыць хлеб і яны яго не ядуць? Hi ж ім, сапраўды, есці не хочацца?"
Хадзіў я і да Кярдзельскіх таму, што было там трох хлопцаў. Іхны бацька быў вельмі малы і хадзіў хістаючыся; называлі яго „кіэрдяло“. Меў маленькія вочы, доўгі гарбаты нос, любіў дасціпнасць і, нават, дазваляў пасмяяцца з сябе. На трохрадцы ўмеў ён іграць польку „Ой, нэй-бы, нэй-бы, бо тыельна", (хто выдумаў гэта ягонай польцы — застанецца невядомым). Больш нічога Кярдзельскі не ўмеў.
Хадзіў я да гэтае сям’і паглядзець на людзей; у іх, Кярдзельскіх, была крама. Уцякаў, калі пачыналі там біцца.
— Хлопці, пэрэстаньтэ, нэ дэрыэтэсь, бо воно, віэдаетэ, нэ хорошэ, шчэ возьмэтэ і повыбіваетэ мні окна, та піч розвалітэ, пу, пэрэстаньтэ, бо як возьму віныка, як дам одному і другому по горбові... —• спробвала часамі ўгаворваць гаспадыі-ія.
— Замовчьт, бо як будэш мышатысь. то поломлю тобіэ тые сухіе рэбра. Колі хлопці б’юцца, то, мусыт, віэдают, за шчо, і нэхай б’юцца. Воны вжэ далі крыху заробыты, а як поб’юцца, і посля будут ладытысь, то шчэ дадут. Ты пыльнуй дытый
і горчкуов, а нэ свуой сухый нуос прэш, дэ нэ трэба, — піскліва супакойваў сваю жонку Кярдзельскі. *
Бывала і так, што ў хаце, апрача дзяцей, нікога не было і тады мы гулялі па-дзіцячаму. Хлопцы сядалі вакол стала, ды я давай спяваць ім:
Солнце сходйт й заходйт, А е моёй тюрме темно.
Днём й ночью часовые Стерегут моё окно.
Как хотйте стерегйте, Всё равно я убегу.
Ведь мне хочется на волю, Цепь порвать я не могу.
Ох, вы цепй, мой гі,епй, Вы железны сторожа.
He порвать вас, не порезать, Доля горькая моя...
Я паўтараў яе не раз, так заўзята паўтараў, што, нават, не пачуў, як увайшоў іхны бацька, сеў і слухаў. Ён пахвэліў песню і запытаў, хто мяне навучыў яе. Я і сам не ведаў. Але, заахвочаны пахвалай, яшчэ адну заспяваў.
Ах, здравствуй, вйленская крыша, Ах, здравствуй, здравствуй, прокурор. Ах, здраветвуй, здравствуй, ты, начальнйк, Н ты, гарага часоеой...
... В тюрме нам петь не разрешают, Смотреть в окошхо яе дают.
Скажы, за что нас в карцерй сажают?
Скажы, за что нас в морду б’ют?
Спяваў я так, як ведаў, і колькі ўмеў. Летам, а мо вясною, не ведаю. я нявельмі яшчэ адрозніваў поры года — убачыў, як да Кярдзельскага прыехаў паліцыянт. Пасля нейкага часу, бачу, паліцыянт выйшаў ад крамара і накіраваўся да мяне.
— Як ты се назьтваш? — пытае ў мяне.
— Васыль.
— Поведз мі, Васыль, яке ты умеш сьпеваць пёсэнкі?
— У, пысэнь то вмыэю мнуого.
— А кто цебе іх ваучыл?
— От, бабы на прадках, то кроху старыэйшы хлопці.
— А яко мі тэраз засьпеваш?
— Якую хочэтэ.
— Сыіевай, яке умеш.
— „Ніне Адама возвеселіся, дево прэдмать слюозомі утрыся...“
— He, таке пёсэнкі сьпеваё зімо. Ты мі засьпевай якось * інно.
— Я буольш нэ вміэю, бо мойе дыэты в город поліэзлі. Як я іх нэ буду пільноватьт, то мама прыдэ з поля і мэнэ наб’е
— Но то юж ідзь і пільнуй тэ свое дзеці ты, комуністо. Я ці дам! ‘
Так мы і разышліся.
Мой бацька быў два разы караны: восем злоты за тое, што не пераставіў дошчачкі з надпісам „Варта1’ да другога гаспадара, і той не выйшаў на начную варту. Ён праклінаў солтыса Панаса, не ведаючы, што пачаткам злога быў я. Другі раз — што дрэнна вартаваў.
Кярдзельскі, неўзабаве, украў у нас жыта. Сляды на снезе завялі бацьку да ягонае пуні. аж тут і крамны з яе выходзіць ды адразу пытае: „Шчо, Володя, мусыт і ў тэбэ жыто ўкралі?“ А бацька яму: „Слухай, а чом то од мойіх сыэны до твэйі клуні есьць сліды, а од твойейі клуні даліэй нэ вэдут?“ I бацька заявіў у паліцыю. Праз некалькі дзён паліцыянт, сапраўды, прыехаў да Кярдзельскага. Прыбег пад акно да нас сьш крамнога, Мікалайка, і крыкнуў: „Мазур, іды до нас, бо поліцыянт ждэ“. Бацька пайшоў. Вярнуўся злосны, як чмель, і давай мяне лупцаваць: „За што? А хто то в того Кердяля спйвав комуністычны пысне? Ны доволі, шчо жыто пропало, то шчэ поліцыянт чуть нэ забрав мэнэ до Картуз Бэрозы“. Тут і мачаха ўмяшалася ды пачала паддаваць злосці ды за-
ахвочваць біць мяне. Але бацька быў так моцна раздражнены, што кінуўся на мачаху і пачалі яны дзерціся між сабою.
I НА БЕЛАРУСКАЙ“
Было мне трынаццаць гадоў, калі савецкая ўлада адкрыла ў нас школу. I першы раз пайшоў я ў яе глыбокай восенню 1939 года, калі павінен быў вучыцца ў шостым класе. Да вайны пра школу я толькі чуў. Памятаю, загадала мне аднойчы мачаха пайсці да споведзі і дала дзесяць грошы на свечку. Пайшоў разам з вучнямі, бо яны не плацілі, а толькі ставілі свечкі і гэта намнога танней выходзіла. Дык вось, пайшоўшы, пабываў заадным і ў школе, пабачыў, дзе сядзяць Паўлік, Колька. Ванька і іншыя хлопцы. На ўсё жыццё запамятаўся мне вершык, які вісеў на сценнай газетцы:
Чыстэ дзецко цо дзень мые — Мые зэмбы, мые ушы.
Брудно рэнко ніц не рушы. А кто мыдла не ужыва, Тэн брудасэм се называ.
Чытаць і пісаць я навучыўся яшчэ да сямі год. Па-польску — з „Элемэнтажа", які купіў за чатыры грошы ў Антонікавага Мікалайка, а на рускай мове — з евангелля, што знайшоў у дзедавым куфэрку. Аднак хадзіць у школу, пры санацыі, мне не давялося.
Аднойчы восенню, у 1939 годзе, у Грабавец прыехаў афіцэр Савецкай Арміі і склікаў сход. Гаварыў пра ўтварэнне ў вёсцы беларускае школы. Я аж дрыжэў ад радасці, што, урэшце, пайду ў школу. Гаварыў ён, што ўсе беларусьт па~ вінны вывучаць беларускую і рускую мовы, што гэта іхны гонар і абавязак. Але, калі папрасіў, каб нехта з жыхароў выказаўся на гэтую тэму, дык усе маўчалі. Тады запытаў, на якой мове хацелі б вучыцца — на рускай ці беларускай? Усе хорам закрычалі, што „на руськуй“, і раптам замоўклі. Пачуўся адзіны пісклівы голас — „і на беларуськуй“. Гэта сказаў я. Я, проста, думаў, што ўсе крыкнуць „і на руськуй
і на беларуськуй“. Але выйшла інакш. Па маім „выступленнГ' афіцэр, з цеплынёю ў вачах, паглядзеў на мяне. Толькі аднавяскоўцы ніякага задавальнення не праяўлялі. Наадварот,. Антонікаў Мікалай пачаў мяне шчыпаць за жывот і бакі. Мне вельмі балела, але я маўчаў, бо ведаў, што вінаваты перад аднавяскоўцамі і мушу несці кару. Усе паглядвалі на мяне, як на паршывую авечку; сам таксама быў я на сябе злосны.
Праз некалькі дзён у Саламеінай хаце адкрылі беларускуіО' школу. Адным з настаўнікаў быў Аляксей Краўчук. Ён правяраў веды і раздзяляў дзяцей па класах. Калі дайшоў да мяне, паказаў буквар і сказаў прачытаць. Я адразу — „буквар“. Але дзядзька хацеў па літарах, Дык я яму на гэта: „Дзядзьку, я вжэ давно вміэю чытаты по-пуольські і руські і хочу пуйты до старшойі клясы“. Аляксей тады адкрыў кнігу далей. Я чытаў без ніякага заікання, але дзядзька Аляксей вышэй другога класа мяне пусціць не мог, бо я не хадзіў у школу.
У школе я ўпершыню пачуў смак навукі і як бы вярнуў сабе сваё дзяцінства. Вучыўся я толькі зімою, бо вясною, летам і восенню трэба было памагаць у гаспадарцы і пасвіпв чужых кароў, зарабляючы на хлеб. Настаўнікі ведалі маю сітуацыю. Хаця вучыўся я толькі зімовымі месяцамі, то быў вучнем добрым і часта мяне ставілі як прыклад іншым. Сябры называлі сяне Сталінам. Разам са мною вучылася Таня Кулік, якую называлі маёю жонкаю, бо яна не ўступала мне ў навуцы.
Вучыўся я толькі дзве зімы і закончыў тры класы. Летам 1941 года пачалася вайна, якая перарвала маю адукацыю на доўгія гады.
ЧОРТ
У школе пачалі запісваць моладзь і дзяцей да піянерскіх і камсамольскіх арганізацыяў. У піянеры я запісаўся адзін з першых, таму што мною пачала апекавацца настаўніца На=
дзея Афанасеўна, якая, не ведаю і сам чаму, неяк мяне да сябе прыгарнула. Мне было крыху і сорамна, бо яна заўсёды чыста апранутая, з доўгімі косамі, а я — абарванец нейкі. Але яна мяне заўсёды хваліла і ставіла ў прыклад іншым, як’м не бракавала ні ежы, ні вопраткі, ні бацькоў. Адзін раз, праўда, нават за валасы пацягала. Але гэта за тое, што надта голасна я смяяўся з Сярожкавага чытання, які, відаць, зусім не падрыхтаваўся, бо перакручваў словы. I тады яна мяне пацягнула за валасы, але, відаць, гэта больш забалела яе чым мяне, бо пасля ўрокаў падыйшла яна да мяне і сказала: „Вася, почему ты смотрншь на поведенне в классе некоторых свомх ровесннков м вместе с ннмп смеётеся над какйм-то чудаком? Ты здесь должен быть прнмером. Вестя себя достойно, потому что ты снрота11. Выслухаў я гэтых слоў з сорамам, але глыбока да сэрца не браў, бо ведаў, як я Ma­ry быць лепшым, калі я горшы. Яны маюць што есці, апранутыя, а я — абарванец нейкі. Калі пачну задавацца, дык і калегаваць са мною не захочуць. Я лепш ведаў сваіх сяброў і сялянаў, чым яна. Сябры і так з мяне вечна смяяліся і празывалі. Хапіла толькі, каб узяў я ад чужога хлеб, а гаварылі: ,,О, Мазур у чужого йесты нэ встыдаецца". А калі бацечкавай матцы „здравствуйте" сказаў, дык не толькі яны смяяліся з мяне, але і адлупцавалі. „Э, ты дурное тэля, — кажа мне Шэшкаў Міця, — кому ты „здрастуйтэ говорыш? To ж попадя з чужога сэла, я навэт до когось до хаты зайшоўшы нэ говору...“ А старэнькая тая на гэта: „То ты дурное тэля, а не он. Он как вырастёт — человеком станет, а ты — пастухом“. I за гэта я дастаў. Як толькі яна адыйшла, Міця крыкнуў: „Хлопці, віэтэ чулі, р'.чо чэрэз того Мазура попадя мэнэ тэлятом назвала? Давайтэ, покажэмо ёму якій я дурны“. I кінуліся на мяне разам з Антанкжовым Мікалайкам і Рыгоркавымі сынамі ды пачалі мяне ад ветлівасці адвучваць.
Вучыўся я добра, але сваімі паводзінамі стараўся не адрознівацца ад іншых. Надзея Афанасеўна пачала размякчаць гэтую маю закамянеласць, хацела зрабіць з мяне добрага ча-
лавека — змяніць аблог на добрае ўрадлівае поле. Зрабіла яна з мяне піянера. Я вельмі гэтым ганарыўся, хаця не меў ані белай кашулі, ані чорных нагавіцаў, ані чырвонага гальштука. Нічога не меў, але цешыўся, што буду камсамольцам. He ведаў я яшчэ тады, што гэта такое, але верыў словам настаўніцы і ейнай песенцы, якую нам заўсёды прапанавала спяваць на зборах. Гаварылася ў ёй:
Плывёт параход, вода пенамй, Нагруженныіі флот пйонерамй. Плывёт параход, вода кольцамн, Нагружеппыіі флот комсомольцамй. Плывёт параход, вода пеннтся, Советская власть не йзменйтся.
Дабілася Надзея Афанасеўна і таго, што я пачаў разам са старэйшымі хлопцамі хадзіць у Дубічы на фізкультурныя заняткі, дзе зімою з 1940 на 1941 год атрымаў значок БГТО — Будь Готов к Труду н Обороне. Заняткі праводзіў чалавек па клічцьг Паўстанец. Якое было яго сапраўднае прозвішча — не ведаю па сённяшні дзень. Знаю толькі, што быў жьтхаром Дубічаў і працаваў у савецкай міліцыі, або нейкіх інтых органах, бо хадзіў у ваеннай форме. Падрыхтоўваў ён будучых салдатаў. Праўда, не вучыў ён ваеннае тэхнікі, але вучыў маршыраваць, бегаць, спяваць. Бывала, у нядзелю — у царкве моляцца — мы ідзем вуліцаю і спяваем: „Еслм завтра война, еслн завтра в поход — будь сегодіія к походу гстов...“ Людзі называлі нас бязбожнікамі, а мы гэтым ганарыліся. Я, калісьці, у час гэтых вучэнняў падумаў, што і так дома не дастану есці, дык лепш, калі зайду да бабы Грабыхі, то можа мёдам пачастуе. Грабыха была вядомай у цэлай акрузе, бо была „бабкай“ і ўсіх нас прымала на гэты свет. Да гэтага была нейкай нашай сваячкай.
ІТасадзіла яна мяне ў кухні, гаворачы „Сядь, нагрыэйся, бо, мусіт, змэрз з тым стадом чортуов? Ого, в тэбэ ціэлы нагавыпі і ботінкі мокры — добрэ вас Пувстанэць выцьвычыт, одразу пуойдэтэ до пэкла...“ Я спрабаваў бараніць Паўстанца, але „бабка“ знала сваё: „Ну пэвно, — гаварыла зласнава-
та, — сатана знае, як такіх. дурмануов, як ты, опутаты. В цэрквы служба, а вы ходытэ і спываетэ большэвіцькі пісніэ. Чы ж воны ліэпшы од цэрковных? Як будэш до йіх ходытьд то до мэнэ буольш нэ прыходь. Я тогдьт тэбэ знать нэ знаю’ На, зійеш мэду і быжы додому батькам помогаты, замісь лазіты, як пруйдук по Дубычах і ражаты чорт віэдае чого“.
Мне нават і мёду адхацелася, але што мёд то мёд, пакідайь шкада. Даеў, і пабег памагаць бацькам ды рыхтаваць лекцыі. Думаў, што ўжо больш туды не пайду, але — як расказаў сваёй настаўніцы, дык зноў усё вярнулася на старое месца. Яна мне ўсё вытлумачыла — і пра чорта і пра царкву, гаварыла пра сумленнае жыццё. Я ёй паверыў і зноў пачаў хадзіць на заняткі, але больш да „бабкі" не заходзіў.
Здарылася і яшчэ адзін раз, што мяне настаўніца засароміла, але і шмат навучыла. Гэта было тады, калі настаўнікі па чарзе сталаваліся. Надзея Афанасеўна якраз ішла ў наш канеп і ўбачыла, як я круціў у дрэве дзірку. Падыйшла і пачала мяне ўстыдаць. Мела яна на мяне такі ўплыў, што я мог бы зрабіць усё. Але нядоўгае было маё выхаванне.
Прыйшлі немцы і навука закончылася.
НАРЫЎ
Скулы і нарывы з мяне амаль не сходзілі. Мянялі толькі месца. Зімою абсядалі патыліцу і жывот, а летам пакрывалі ногі. Найгорш было, калі сядалі на ступнях. На адной назе было вельмі цяжка скакаць па палях за жывёлаю або за свіннямі. Бывала і так, што гнаяк сядзе якраз пад пальцам’. Тады трэба было хадзіць на пятах, а свінні вечна чагосьці шукаюць, безупынна кудысьці бягуць. А, здаецца, лепш, каб правалілася гэтае жыппё, чым бегаць з такімі нагамі па пожні. А я, хаця і быў бедны і хворы, страшэнна не любіў, калі нехта гаварыў, што прыгнаў я галодную жывёлу. Прыкладаўся я колькі мог, а якім гэта коштам, дык вядома. А каровам, вядома, не накажаш жа, каб хадзілі толькі па пожні і не чапалі „мыдляў“. Лезуць, а ты чыкілдыкай за імі — адною
нагою на пяце, а другою на пальцах. Часам нарыў прарвецца і гтацячэ, але чы ёсць час на яго прыглядацца? Бяжыш. Mae нарывы даспявалі як хацелі. Ніхто іх не лячыў. Хаця не, няпраўда, лячылі, я, проста, забыў. Ішоў я аднойчы праз вёску, каб выганяць кароў. Накульгваў. Каровы ў нас выганялася двойчы — раз ранюсенька і прыганялася іх на снеданне, а другі раз каля поўдня і паслася аж да вечара. Іду і на ўзгорку, каля Ерыявага Паўла, убачылі мяне жанчыны, і Анопрыча мне параіла прарэзаць, каб мог выцячы гной. Ma­ne ўпрошваць не трэба было, згадзіўся. Тады Анопрыча папрасіла, каб мой дзядзька Раман, якому было да хаты ўсяго толькі некалькі крокаў, пабег і прынёс брытву. Дзядзька не паспеў надобра мяне прытрымаць, як я пачуў нейкі вецярок, там, дзе была балячка. Палягчэла. А нарыў, сапраўды, быў страшны. Цэлая лужына гною нацякла. Потым нехта прынёс палатна і пачалі рану завіваць. Я быў здзіўленьт. Самі ялы ў мяне прарываліся, самі гаіліся. Ніхто мне ніколі не завіваў, але тут Параска паставіла на сваім. Мне адразу зрабілася весялей і нават дзень выдаўся прьтгажэйшым. Я не мог зразумець, як гэта так можа быць — Параска, зусім чужая, і мяне палечыла, а мачаха рагатала, калі я круціўся з болю, як мне нехта папаў у нарыў каменем. Смяялася ды яшчэ і цешылася, як быццам бы ёй была ад гэтага нейкая палёгка, што мне баліць. А тут зусім чужыя людзі... Праўда, быў там і дзядзька, але гэта не ягоная была прапанова, каб мяне лячыць.
„Лячылі" яшчэ мяне і пастушкі, але гэта было лячэнне зусім іншае. Перакідалі яны мяне на траву, а калі ўцякаў, дык даганялі і дужэйшыя трымалі, а нехта з іншых валіў кіём па нарыве. Пры кожнай гэтакай „апэрацыі“ думаў я, што cap­ita з мяне выскачыць. Верашчаў, як чорт, а яны гаварылі. што нарыў неабходна адбіваць, то тады ён хутчэй даспее. He ведаю, ад каго яны такое навукі хапнулі, ведаю толькі, што ніякага арлягчэння я пасля гэтага не адчуваў.
Апошнім нарывам, які мне запамятаўся, быў нарыў, які сеў восенню 1941 года. Пас я тады ў Тафілаўцах авечак. He
вядома ад чаго, на маёй левай пяце сеў вялізны нарыў, конскі нейкі. Цэлуіо пяту і аж да сярэдзіны ступні заняў. Боль страшны. але хадзіць трэба. Часамі, хіба, і абамляваў, бо не заўважаў.. калі мае авечкі злучаліся з другім стадам. Мы тады ўжо мусілі аж да вечара пасвіць разам, бо авечак раз дзяліць было немагчыма. Тафілаўцы за гэтэ злавалі, бо мусілі потым хадзіць і шукаць сваіх авечак. Клялі мяне за гата і празывалі, а я ўжо хадзіць не мог. Дайшло да таго, што ад пяты пайшла чырвоная паласа і ў пахвіне зрабілася скула жоўта-сіняга колеру, якая таксама пачала нарываць. Л часта траціў прытомнасць, а выручыць, хаця на адзін дзеш.-. ніхто ^яне не хацеў. Гаспадары ўсё больш гневаліся, што авечкі злучаліся з другім стадам. Пачалі пагражаць, into дапасуць самі, а мяне выганяць дамоў.
Назаўтра, жанучы сваё сгада з Бабкі, упаў я каля самой вёскі і страціў прытомнасць. Авечкі паразбягаліся па агародах, але людзі ўбачылі тое і хутка павыганялі іх. Мяне нех-та абудзіў і я, паўсвядомы, пайпюў да Васіля, дзе быў на чарзе. Лёг на лаўцы і стагнаў ад пякельнага болю. На маё шчасце была ў гэтага гаспадара сястра — старая дзеўка. Была яна вельмі нізкай і гарбатай. Яна адна мне паспачувала і зацікавілася маімі нарывамі, якія мяне так мучылі. Яна прыклала мне да нарыву нейкую масць. Прайшло з паўгадзіны, а мне не толькі не палегчала, але пачало так рваць, што думаў, што нагу вырве. Яна гэта заўважыла, выцерла гэтую масць і прыклала іншай. Прыклала і, сказаўшы, што ўсё будзе добра, адыйшла да сваіх заняткаў. He ведаю, што сталася, але раніцаю прабудзіўся я крыху здаравейшым. Mae гнайнякі пачалі выцякаць і мне палягчэла, але не настолькі, каб мог хадзіць у поле. Сёння канчалася мая чарга ў Васіля і трэба было пераходзіць да вельмі багатага Назарука. Але я быў надта аслаблены.
Відаць, было ўжо добра па снеданні, бо Назарук не вытры-
маЎ і прыйшоў. Убачыўшы мяне на лаўцы, загаварыў: „А ты докуоль будэш спаты, шчо дзісь нэ думаеш гнаты овэчок? Мусыт ты барзо хочэш, коб мы тэбэ выгналі і самі допаслі?
Всгавай і жэны, нэма тут чого прытворатысь!“ Я ўстаў і мусіў гнаць. Было цяжка, але можа гэта і дапамагло, бо, ступа ючы, я выціскаў гной, што ачышчала рану.
Дапас да канца. Зарабіў трыццаць пудоў жыта, гэта значыць пяць цэнтнераў. He ведаю, ці было пяць ці не, вядома толькі, што ў пяці мяшках.
КАРОСТА
Калі тафілякі нанялі мяне пасвіць авечак, дык прыгаварылі, што есці і спаць буду па чарзе. He памятаю, ад каго пачалося, але па нейкім часе хлопцы, мае аднагодкі, мяне папярэдзілі, што ў кагосьці з вяскоўцаў ёсць кароста і каб я асцерагаўся. Але мне, здавалася, што ніякая халера мяне не возьме і не прыкладаў вагі да іхных перасцярогаў. Летам спаў у гумнах і было ўсё добра, а восенню. перабраўся ў хаты і — папаў. Аднаго прыгожага дня адчуў, што мне свярбіць цела, а найбольш рукі. Я нікому не прызнаўся, але хлопцы і самі ўбачылі, і пачалі ад мяне адхіляцца. Мне зрабілася сорамна ды і страшна, іпто як даведаіоцца вяскоўцы. дык могуць выгнаць з вёскі і не заплаціць.
Ад часу, як хапіў каросту, я ў хатах не спаў. Баяўся, каб не заразіць іншых, а таксама, каб не даведаліся людзі. Але хлопцы -дакучалі і мне, і тым, ад каго хапіў. Як ад іх адчапіцца? Пад прычынаю, што іду лячыцца, збегаў я дахаты і, вярнуўшыся, усё расказваў, што болыіг каросты ў мяне няма, бо якраз мачаха пякл'а хлеб і ўсадзіла мяне ў печ. Там і вьтгарала ўся кароста. He ведаю, наколькі гэта дапамагло але дакучаць мне перасталі. Толькі не надоўга.
Mae нагавіцы былі надта парваныя, але гэта так, што ссрамна было сярод людзей прабываць. Але — разява разяваю. Савецкае войска, адступаючы, пакінула ў лесе, званым Княжыною, шмат рознага дабра. У тым ліку і вопраткі. Некаторыя з тафілаўцаў можа нават па сённяшні дзеыь гэтым карыстаюшіа, а я не ўзяў нічога, апрача ручнога кулямёта і бя~
рэмя вінтовак, якія потым пахаваў па кустах і, пасля — ох, як страляў!
Аднойчы ўбачыў я за вёскаю, на плоце, салдацкія нагавіцы. Былі вельмі зношаныя, але намнога лепшыя за мае. Узяў і надзеў іх, а свае кінуў пад плот. Прыйшоў у вёску, а хлопцы глядзяць на мяне, як на нейкага чорта рагатага. Выявілася, што гэта нагавіцы „Мысіэёвы“. Павесіў ён іх на плоце таму. што былі карасцяныя. „Знов побыжыш п... до мачохі, коб в піэч саджала,“ — сказаў Федзька. Я спалохаўся. Але пераапрануцца не меў у што, бо свае пакінуў на лузе, а падругое, то і так прахадзіў у іх цэлы дзень. Дахадзіў я ў гэтых нагавіцах да канца свае пастушынае павіннасці. Пасля меў нават шынель і шапку. Шынель атрымаў ад бацькоў другога пастушка, а шапку купіў ад Міхаля з Руткі, за нейкую бліскучую скрыначку. Дамоў вярнуўся я ў вайсковай форме, толькі босы і з каростаю. He давала яна мне спакою, пакуль не пайшоў у армію. У вёсцы ўсе мяне баяліся і стараліся, каб не прыходзіў да іх у хаты.
У той час памёр Петрыкаў Рыгор. Зайшоў і я да яго ў хаціну, каб апошні раз развітацца. Я праціскаўся, каб быць бліжэй памёршага, а калегі ад мяне ўсё аддаляліся. I так мы мітусіліся паміж людзьмі. Я зразумеў у чым справа і перастаў праціскацца. Дома я нікога не заразіў, бо ані нашыя пасцелі, ані вопраткі не сутыкаліся.
Пе ведаю чаму і дакладна калі, але памятаю, што быў такі час, калі гэтая праклятая хвароба прапала. Але я ёй не давяраў, баяўся, што можа ў кожнай хвіліне паявіцца. Асабліва баяўся, калі паклікалі ў РКУ на вайсковую камісію. Баяўся, што згледзяць. Але камісіто прайшоў і ўсё аказалася ў поўным парадку. Нават у армію прынялі. Думаў, што ніколі не пакажацца мая праследавальніца. Мяне там вымылі, далі чыстую сарочку, кальсоны, пасцель. Адчуваў сябе я, як пан. Потым — пайшоў у падафіцэрскую школу. I тады паявілася яна зноў. Давялося паляжаііь ды пацярпець пячэння, выкліканага шэрай мазяй.
3 Тафілаўцамі звязаная і яшчэ адна прыкрая гісторыя —
напад гітлераўцаў на Савецкі Саюз. Было гэта так. У суботу, дваццаць першага чэрвеня, прыгнаўшы з поля авечкі захацелася мне пабегчы ў Грабавец наведаць сваіх ды знаёмых. Пераначаваўшы, схапіўся раніцаю, каб бегчы ў Тафілаўцы і паспець там выгнаць авечак. Бягу праз Шалешак і чую — ад усходу гул самалётаў набліжаецца. Цэлая хмара ляцела. Вайна, значыць. „Але, калі такая колькасць самалётаў на немцаў наляціць, дык не будзе чаго ад іх збіраць**, — думаў сабе. Бег і цешыўся. Раней, чым заўсёды, выгнаў я ў гэты дзень авечак. Нават снедання не чакаў. Пасу ды спяваю. Раптам, дзесьці каля поўдня, ад Орлі пачаў набліжацца гуч аўтамабільных матораў. Ён то ўзрастаў, то заціхаў. А самалётьі таксама лётаюць то на ўсход, то на захад. Стада маё пайшло ў лазіннік і я пабег яго запыняць, каб не паразлазілася, аж раптам чую — кліча мяне нехта: „Мальчнк, мдм сюда“. Нікога не бачу, але іду. Падьтйіпоў бліжэй і ўбачыў у траве салдата, напіцца хацеў. Выявілася, што гэта не савецкія самалёты, а нямецкія пасля бамбардзіроўкі вяртаюцца „Да, сынок, война“, — сказаў салдат. Я расплакаўся і пабег у поле.
Вечарам у сяле гаварылі, што хутка прыйдуць немцы, бо саветы адступаюць. На другі дзень уцёк я ў Грабавец. Прыбет і пытаю ў хлопцаў пра настаўніцы. Даведаўся, што адступаючьгя часці Чырвонае Арміі забралі іх з сабою. Значыць, яны вь’ратаваны. Шкада мне было, што я іх не ўбачыў. Яны былі для мяне такія добрыя.
Байна прадаўжалася. Цэлую ноч ехалі нашай вёскай машыны з пагашаным святлом. Гэта адступалі. Мужыкі стаялі ля Міхальковае хаты і прыглядаліся гэтай трагічнай сітуацыі. Маіпыны ехалі ўсляпую. Вёска нашая была падзелена раўчаком, на якім так і не зрабілі мосціка. Мы стаялі там і перасцерагалі тых, хто хутка ехаў. Прастаялі мы так нават і даўгавата, але вайна вайною, а да працы заўтра трэба іспі. Трэба ж выспацца.
Раніпаю ў вёсцьт было ўжо поўна немцаў. Потым пачаўся бой. Каля Дубіч стаялі яшчэ савепкія часці. Даўжылася гэ-
та. бадай што, нэлы дзень. Дубічы згарэлі, загінула многа нямецкіх і савелкіх салда гаў. Грабавоц таксама загарэўся. У сенях Антоніявага Рыгора разарваўся снарад, але на шчасце нікога не забіла, бо ўсе пахаваліся ў пограбы. Частка сялян паўйякала ў суседнія вёскі. Мой бацька ўвесь час насіў з калодзежа ваду і паліваў сваю пуню. Ён чамусьці вайны ле баяўся.
Пад вечар немцы прарвалі абарону і паіішлі ўперад. Настала ноч. He ведаю. як выглядала сітуацыя на фронце, але ў нашай вёсцы было поўна немцаў, а ў нашым садзе размясціўся эскадрон конніцы. Калі я вяртаўся ад дзеда, вартаўнік не хацеў пусціць мяне на свой панадворак. Трымаў, пакуль аж старшы не прыйшоў. Пабалбаталі мешта і той у мяне запытаў па-польску. чаго я сюды іду. Калі я адказаў, завёў мяне аж да дзвярэй і прыказаў лягаць спаць і не выходзіць на двор. Я яшчэ надобра і не заснуў, як пачуў, як конніца пачідае наш панадворак і падаецца дзесьці ў кірунку Дубіч. На другі дзель раніцай пачулі мы стральбу і крыкі — ура! Пахаваліся і чакаем, што будзе. Аж бачым, едзе ла кані бельгійскае пароды, на Кляшчэлі, у адных кальсочах чалавек нейкі. Голіць гэтага каня. што той ледзь духу не пускаецца. Вокрык — .,ура“ — праляцеў над нашаю вёскай, але салдатаў мьт не бачылі, бо яны, зрабіўшы сваё. пабеглі ў кірунку Чэхаў Арлянскіх. Гэта былі тыя часні, якія я бачыў у Княжыне ў першы дзень вайны. Яны трымалі тэлефонную сувязь з часцямі, што размяшчаліся каля Дубіч, і мелі заданне затрымапь немцаў. He ўдалося. бо тафілаўскі здраднік перабіў кабель і савецкія салдаты трапілі ў акружэнне, але немцы пра іх не ведалі. Яны валілі ўсімі дарогамі, каб толькі хутчэй пад Маскву. Акружаныя ле мелі іншага выхаду, апрача бою. Падаліся ў Орлю, але, там — ужо немцы; кінуліся ў пушчу — таксама. А прарвацца леабходна. Толькі пушча можа іх схаваць. Разведаўшы, што ў Дубічах стаіць варожая конніца, якое пільнуюць ано чатыры пасты, вырашылі яны зняць вартаўнікоў і разбінь падраздзяленне. Так і было. Знялі, і ўсёй сілаю рынуліся ла конніцу. Уцалеў ано адзін
немец, які ад страху пёр у адных кальсонах на Кляшчэлі. Пасля гэтага цэлы дзень немцы часалі танкамі ваколіцу, шукагочы вінаватых, але савецкія Салдаты былі ўжо ў пушчы.
Вайна то вайна, а жыць трэба. Вярнуўся я зноў у Тафілаўцы і пагнаў сваё авечае стада ў Бабку. На дарозе, што з Дубіч у Карыціскі, убачыў пяць прабітых савецкіх тапкаў. Салдатаў не было. Памятаю, быў прыгожы дзень. Цішыня ў вушах звоніць. Здавалася, што ўсё гэтае, што здарылася, не што іншае як змань. Вось авечкі, я. сонца цудоўна свеціць, трава зялёная, а вайна — сон нейкі апрыкры... Але, што гэта? Нехта крыкнуў. Азірнуўся — нікога не відаць. Падумаў, што мне гэта ад цішыні так здалося, бывае часам. Але, аднак, нехта ў кустах быў. Зноў пачулася нейкае — „гоп“. Падышоў бліжэй і ўбачыў савецкага танкіста. Цэлы ў крыві і балоце.
— Вы ранены? — спытаў.
— Да. Пять очень хочется. А где напш?
Я яму сказаў, схапіў кацялок, які трымаў ён у выцягнутай руц-з, і хутчэй пабег да рэчкі. Чырвонаармеец напіўся і, закрыўшы вочы, упаў на траву. Я злякаўся, што ён памёр, але гляджу — дыхае. Потым падняўся на локцях і прастагнаў:
— Значмт, говорншь, нашн отступают... Пусть, но это не долго. Мы снова сюда вернёмся.
Гэтыя словы мяне моцна пацешылі. Я не ведаў, як яму дапамагчы, што з ім зрабіць? У кожнай хвіліне маглі над’ехаць немпы, ды і памерці мог таксама. Алё мой страх быў непатрэбны. Невядома адкуль надыйшла група савецкіх салдатаў. Убачыўшы нас, спыніліся. Зразумеўшы, у чым справа, яны зрабілі з бярозавага галля насілкі і ўкладавілі на іх параченага ды адыйшлі, відаць, у Белавежскую пушчу. Я глядзеў і мне здавалася, што з іхнім адыходам неяк пацямнела, лрыгасла сонца. Пачаў я зноў плакаць і наракаць на свой лёс. Я ведаў, што калі не будзе еавецкае ўлады, ке мецьму магчымасці вучыцца і назаўсёды застануся пастухом. Успомніў пра сваіх настаўніц — Надзею Афанасеўну і Сару
Львоўну. Дзе яны цяпер? I яшчэ большы жаль схапіў мяне за сэрца.
ХРЫСЦІНЫ
Калі я зайшоў да дзядзькі, каб напіцца вады, у носе заказытаў мне прыемны пах варанага мяса, печаных пірагоў і тушанае капусты. Піць то мне не хацелася, але я ведаў, што ў дзядзькі заўтра будуць хрысціць дзіцё, дык сёння прыгатаўляюць смачную ежу. Можа, хаця лізнуць дадуць? А мьт якраз пілавалі бярвёны ў другога дзядзькі, які хацеў аддзяліцца. Вось я і прыкінуўся, што мне моцна піць хочацца. Зачарпнуў кварту вады ды і п’ю памаленьку, прыслухоўваючыся. Ці не скажа нехта, каб паспрабаваў я мяса ці нечага іншага. Але ніхто ў мяне не спытаў, хачу я есці ці не. Паставіў кварту я і выйшаў, бо ж не выпадала даўжэй піць. Дзядзька і так падумаў, што я не піў, а еў, бо доўга не выходзіў. Пачалі зноў пілаваць — дзядзька зверху, а я, з другім мужыком, знізу. Пілавалі таўшчэзныя пушчанскія сосны, якія дзядзька начамі краў.
Неяк дачакаўся абеду. Дзядзіна падала скаромнай капусты і таўканіцы. Я так наеўся, што не шкадаваў ні таго, што рана ўставаў, ні таго, што холадна было ў ногі, бо меў толькі парваныя трэпкі. А потым — вячэра, і зноў дадуць паесці, бо ўсё ж такі дылёў многа напілавалі. Чакаў, таксама, і заўтрашняга дня. Хрысціны! Калі зайду, да дзядзькоў, дык несумненна мяне ўчастуюць.
На хрысціны збіраліся бацькі, а я павінен быў застацца дома з дзяцьмі. Гэта для мяне было магілаю — там будуць есці мяса, а тут сядзі галодны. Аднак, неяк, выйшла так, што бацькі не пайшлі. Відаць „забылі" іх папрасіць. Карыстаючыся гэтым, выбег я з хаты і памчаўся туды, дзе спадзяваўся наесціся. За сталы ўжо сядалі.
Дзядзька быў лесніком і госці ў яго былі слаўныя — non і дзяк з жонкамі, леснікі з цэлага ваяводства. Вядома, былі і мужыкі, якія сваякамі прыходзіліся. На сталах стаялі міскі
з гарачымі каўбасамі і мясам, ляжалі скірды белага хлеба і стаялі літроўкі з гарэлкаю. Я плёўся паміж людзьмі і чакаў, пакуль госці пасядаюць за сталы. Можа — папросяць?
Сталы стаялі на вялікай хаце, а ежу насілі з кухні праз спальню. Стаяў я ў дзвярах ды прыглядаўся, як людзі п’юць ды ядуць. А дзядзька толькі стаяў і прыпрашаў: „Піэтэ, пускайтэ .хучыэй кілішок в pyx, a то людэ ждут“. I людзі пускалі. Па нейкім часе ўжо non з мужыком і мужык з панам ляснічым былі між сабою ,,на ты“. Гоман, крык і дым. Столькі дыму, што газоўка была, нібы сонца ў зацменні. Раптам нехта заспяваў. Госці павярнуліся ўбок спяваючага. Дзячок, не зважаючы ні на што спяваў: „Мы, перша брыгада, Пілсудскего дзяда, на стос жуцілісьмы свуй жыця лёс, на стос, на стос!“ Нехта іншы перапыніў і крыкнуў: „Эй, дячок, пэрэстань выскокваты із свойімы легіёнамі, бо мы йіх добрэ знаем!“
— А цо, вам легёны се не подобаё? — бараніўся дзяк.
— А як воны могут мныэ подобатысь, колі всыэ бачат, шчо воны з намі роблят? — пачаў той самы і заспяваў.
...Эх, выручай мяне, сйлугйка вольная, Я в тюрме за решёткой сйжу.
Дайте, дайте решётку железную...
Усе глядзелі на спяваючага, але дзяк таксама не паддаваўся. „Еслі нельзя петь пра легіёны, то кто тебе позволіл петь камуністічэскіе?“ — прыпадняўся ён з-за стала. Поп пачаў яго супакойваць. Дзяк, хаця быў злосны, але папа паслухаў. Пачаў гаварыць ляснічы. Ён, нібы хочучы падтрымаць дзяка, пачаў вьтхвальваць заслугі легіёнаў і самога Пілсудскага. Слухалі толькі non і дзяк, апошнія цікавіліся гарэлкаю.
Калі за сталамі ішлі спрэчкі, жанчыны падрыхтавалі міску з кашаю і, паставіўшы насупраць кумоў, заспявалі:
Ой, чый то город нэ городжаны, Нэ городжаны, нэ тынованы...
і тыя, якім спявалі, падыходзілі і кідалі грошы. Калі больш
іхвотных не было, дзядзіна завязала грошы ў хустачку, а кашу аддала мне. Надоўга запамятаўся мне смак тае кашы.
САЛДАЦКі МУНДЗІР
Калі немцы напалі на Польшчу, мне было трыпаццаць гадоў. Пасвіў я кароў. Восень, памятаю, была цудоўная, алс прыгажосць прыкрывалі крылы нямецкіх самалётаў, якія рвалі сваімі бомбамі грудзі зямлі. Людзі касілі тады траву не тры, а толькі два разы. Пасля атавы можна было адразу пасвіць там кароў. Сваё стада пасвіў я на лугах каля Руткі. Хадзіў па полі і збіраў гарох, але ці такога гароху наясіся. Задумаў бульбы напячы. Пакуль усё падрыхтаваў, дык ужо і вечар. Каровы пад вечар заўсёды добра ходзяць. Бульба ўпяклася і тслькі я пачаў яе есці — нехта да мяне набліжаецца. Я крыху спалохаўся, але лупіць бульбу не пакінуў, ано спаглядаю, хто гэта можа быць. Падыйшоў да мяне польскі салдат.
— Цо, земнякі печэш? — пытае.
— А пэчу, бо йесты хочэцца.
— А мне позволіш з тобо есць земнякі?
— Бэрыэтэ, дуставайтэ і йежтэ, я ж вам лупыты нэ буду.
Салдат узяў кій, выграб з попелу бульбу і пачаў ножыкам аскробваць. Я глядзеў на яго з зайздрасцю, бо ягоная бульба была чыстая, а я еў напалавіну з прыгарам. Ён, відаць, не быў такі галодны, як я, бо з’еў толькі адну ці дзве і збіраўся адыходзіць. Але адыходзіў неяк нерашуча, як бьіццам яго нешта трымала. А потым сказаў: „Слухай, хлопчэ, а не заменілбысь зэ мно убраня?“ „Ныэ, — кажу, — бо ваш вавэлікі“. Сказаў я і сам прыпалохаўся, што больш ён гэтае прапановы не паўторыць. Я ніколі і не думаў, што мог бы займець такую вопратку. Але салдат паўтарыў. I то тах паўтарыў, што я крыху спалохаўся. Зняў ён мундзір, паклаў на траву і чакаў.
— Чэго патпіыш? Здэймуй. ІПкода тылько, жэ порткі маш подаргэ.
—Еоны і тая на вас нэ наліэзлі б, бо малые.
— Якэсь там бьш наложыл, бо на цебе онэ збыт дужэ, пэвію зэ старшэго брата?
• Мойе, сно мама бэз міэры шыла.
— Но добра. давай тэн свуй літнік. як го там называш, a вкладай муй.
Пінжак'мой яму пасаваў, бо быў бацькаў. Адзеў ён мой лахман, а я ягоны мундзір, падпаясаўся паскам і стала мне эдразу цяплей. Салдат пайшоў ка Дубічы, а я, выграбшы бульбу ды паклаўшы ў кішэні мундзіра, пагнаў кароў. У вёсны па мундзіры пазналі, што хутка прыйдуць немцы.
Немцы прыйшлі сапраўды хутка. Я ў тэй дзень пасвіў сваю рагаціну ў Бусельнікаві, калі ўбачыў, як Дворскаю дарогаю ехалі нямецкія машыны. На гэтай дарозе, праз рэчку, быў пракладзены драўляны мосцік,.і адна, відаць, была цяжкая, бо мосцік заваліўся. Салдаты пазлазілі і нешта шваргіталі. Урэшце адзін падыйшоў да мяне і прыказаў развязаць торбачку. Хацеў паглядзець на мой абед. У мяне ў той дзень, як ніколі, быў кавалак хлеба і бараняя скабка; ке ведаю. чым заслужыў я ў мачахі, што дала мне трохі мяса. Баранійы ў нас было многа, бо бапька', як даведаўся, што прыйдуць немцы, узяўся рэзаць авечкі. Немец, убачыўшы мой абед, начаў паказваць яго салдатам. Тыя глядзелі і рагаталі. Я баяўся, што возьмуць ды выкінуць! Але не. Пасмяяліся, нешта пабалбаталі і аддалі назад. Але на гэтьтм не закончылася. Той салдат, які прынёс мне торбачку, тыкнуў пальцам у мой жывот. Я апусціў галаву, каб пабачыць, чаго, а той, як не сцісне мяне за нос, аж слёзы пацяклі. Ён гэта заўважыў і ўжо не смяючыся, а сур’ёзна пачаў цягаць мяне за гузікі мундзіра і крычаць нешта па-няыецку. Відаць, пра гузікі так пытаў. Я спачатку маўчаў, а потым не сцярпеў і гавару: „То ж гузікі то, шчо нэ бачыш, коб тобіэ повылазілі тыі сліпакі“. Дык прьтчапіўся ён да слова: павылазілі. „Вас іст пофілазілі?. Яны, відаць, здагадаліся, што я сказаў нешта дрэннае, але ніхто ім не мог вытлумачыць, бо малыя стаялі, вырачыўшы вочы, а калі падыходзілі старэйшыя, дык не ведалі ў
чым рэч. I стаю я нібы слуп нейкі. Урэшце, немцы сваю машыну выцягнулі і пачалі закурвапь ды адпачываць. А той бегае злосны — ніяк даведацца не можа, што я сказаў. I, наКанец, калі надыйшоў час ад’езду, падыйшоў да мяне і паабрэзваў гузікі, якія кінуў пад ногі. Пазбіраў я іх і пайшоў за рэчачку. Ад’язджаючы, немцы паклікалі ўсіх дзяцей, што прыглядаліся, як яны выцягвалі машыну, паставілі ў чаргу і пачаставалі шакаладам. Мяне не клікалі.
Кінуў я мундзір насіць. Па-першае, баяўся прыкрасці ад немцаў, а па-другое — сапраўды ён быў вялікі. Закінуў яго ў камору, каб чакаў лепшага часу, а сам апрануўся ў стары бацькаў пінжак.
Праляжаў ён да вясны 1942 года, пакуль не выпала чарга везці ў Кляшчэлі вясковае малако. Трэба было ў нешта лепшае апрануцца. Горад! Я выцягнуў свой мундзір. У малачарні сустрэў я галандскага салдата. які так, як у 1939 годзе немец, пачаў тыкаць пальцам на мае гузікі. Тьжае і нешта шваргіча па-свойму. Я зразумеў, чаго ён хоча, і паказаў пальцам на ягоны мундзір ды запрапанаваў: „Калі хочаш майго гузіка, дык дай мне свайго“. Салдат, быццам бы ўсё зразумеў, адхіліў свой пояс і адрэзаў адзін гузік ды падэў мне. Тое самае зрабіў я з маім гузікам.
Здаў я малако, адабраў ваду, якая па ім засталася, і пайшоў шукаць краму, каб купіць нафты. Знайшоў адну, але на дзвярах вісеў замок. 3 цікавасці захацелася заглянуць у сярэдзіну і я падыйшоў да акна, але толькі прыліп тварам да шыбы, як дастаў чымсьці па спіне. Адвярнуўся — жандар стаіць і нешта злосна гаворыць. Потым сарваў ён з мяне шапку і, кінуўшы пад ногі, патаптаў яе. Я зразумеў, у чым рэч, шапкі, значыць, перад ім не зняў. Потым дабраўся ён да мундзіра. Пачаў на гузікі пальцам тыцкаць; паадрэзваў іх і са злосцю шпурнуў у агарод, а мне даў па мордзе. Я падняў з зямлі патоптаную шапку і, расхлістаны, вярнуўся да воза. За царквою зноў зачапіў мяне нейкі галандзец. Я знаў ужо, у чым рэч; мужыкі гаварылі, што галандскія салдаты патрабуюць, каб здымаць перад імі шапкі. Стукнуў я бічом па кані і.
паказаўшы галандцу дулю, памчаўся на Елянку. Ведаў, штд ён страляць не будзе,.бо не меў чым. Немцы ім не давяралі і не дазвалялі насіць вінтовак. 3 лапатамі толькі маглі хадзіць. Пачаткова, праўда, мелі вінтоўкі, але, калі іхняя каралева адмовіла Гітлеру паслаць войска на Савецкі Саюз, дык немцы ім іх забралі.
Аднае нядзелі прыехалі ў вёску немцы за яйкамі і самагонкаю. Панапіваліся і пачалі шукаць прычыны, каб некага набіць, або згвалціць нейкую жанчыну. Адзін такі прыблытаўся аж у наш канец вёскі. Мы стаялі гуртам каля Улянінае хаты. Ён, быццам бы некім насланы, адразу да мяне. Штосьці там балбатаў, але хто яго зразумее. Закурыў і тупа паглядаў на нас. Урэшце запатрабаваў, каб я зняў „опасач“. Я прыкінуўся, што нічога не разумею, але хлопцы пачалі прасіць, каб зняў я гэты паясок, бо яшчэ, чаго добрага, хату падпаліць! Але мне было шкада аддаваць яго. Тады ён узяўся сам расшпіляць. Я вырваўся, то ён за вінтоўку і загадаў адыйсці мне пад плот. Спалохаўся я. Вядома, што.п’янаму ў галаву прыйсці можа? Але, калі ён пачаў штурхаць мяне вінтоўкай у жывог і паказваць, куды маю ісці, у маёй галаве бліснула думка. Мігам выхапіў яму я вінтоўку ды кінуў яе ў агарод, а сам, колькі ў нагах было сілы, пабег. Схаваўся ў сваіх будынках. Хлопцы таксама рассыпаліся, нібы курапаткі. Немец застаўся адзін.
Потым Улляна гаварыла, што хаця яна і баялася, то ледзь не плакала са смеху, калі „хрыц“ тарабаніў цераз плот па тую вінтоўку.
СЕНАЖАЦЬ
Было гэта ў 1942 годзе. Ішоў мне шаснаццаты год і працаваў я з бацькам на гаспадарцы, але ён ужо адчуваў сябе дрэнна. Нялечаныя сухоты самі не праходзяць. Выйшлі мы ранняю вясною сеяць авёс. Бацька сеяў, а я валачыў. Палоскі нашыя былі вузкія, але надта доўгія. Бацька ўзяў у радно аўсу і пачаў сеяць. Я пачакаў, пакуль ён засее ў адзін бок,
і пайшоў з бараною. Дайшоў да канца, завярнуўся і іду назад. Аж глядіку — бацька'на загоне сядзіць. Падыходжу да яго, a ён: „Васыль, умыраю“. Я хутчэй каня ў аглоблі, бацьку паклаў у воз і дамоў. Укладавіў я бацьку на запечку і стала яму крыху лягчэй. Навыціраў яму пот і сліну, і пайшоў дасяваць. 3 таго часу ўся гаспадарская работа і турботы ляглі на мяне.
Настала пара сенакосу. Лугі грабаўлякоў былі аж за Маскоўцамі. пад Малочкамі, — кіламетраў пятнаццаць. Узяў я з сабою квасу і лусту хлеба ды пайшоў касіць. Сядзеў там, пакуль усё не выкасіў і на сухое месца не павыносіў. Была 4 там адна дрыгва, па калені трэба было стаяць у чырвонай вадзе. Найгорш было выносіць. Нават не было каму падаць вязкі на плечы. А рабіць трэба было — жывёла не мецьме чаго есці. Час ад часу прысылала мачаха іншымі людзьмі, едучымі на балота, скібу сухога хлеба. Працаваў, як катаржнік. Толькі раз здарылася, што перадала яна мне кавалак нутранага сала. He ведаў, як да яго прыступіць, каб на даўжэй хапіла. Але. калі чалавек галодны, дык чорта з рагамі з:еў бы. Праўда, сала было напалавіну перамешанае з соллю, але ўсё ж такі хлеб з ім праходзіў лягчэй. Соль гэтая ад сярэдзіны, а сонца зверху так пяклі, што ледзь вадою я не заліўся. Прайду пакос ды і бягу піць. А вада брудная, вядома, як у балоце.
Калі вечарам людзі збіраліся ля вогнішча вячэраць, я саромеўся сядаць з імі, бо яны мелі каўбасы, мяса, яйкі, а я ано хлеб. Заўсёды гаварыў, што ўжо павячэраў. Вымучыўся я на гэтьтх сенакосах, як на катарзе нейкай, але цешыўся, што працаваў не горш ад іншых. Паскладаў сена ў стагі, узяў касу на плечы і пайшоў вяртацца дамоў. Прывалокся ледзь жывы ад стомы і голаду. Даходзячы да Кірылкавае хаты пачуў, як Тэкля спытала ў Варачкі: „Чы то Васька пушов?“ „Мусыт Васька. — адказала тая, — але такі худы, жэ трудно пузнаты‘\
Увайшоў на панадворак, павесіў касу на ліпе, якая бьтццам бы была на гэта падрыхтаваная, і зайшоў у хату. Якраз елі
варэнне з чорных ягадаў. Убачыўшы мяне, мачаха сказала: „Ну, бэрыэтэ, дыэты, шчэ по ложці, бо вынэсу“. I вынесла.
ГІадыйшоў я да чыгуна, які стаяў на пліце, а з яго мух цэлы рой выляцеў. Стаяла бульба там ад раніцы, ад раніцы елі яе мухі, а цяпер я.
ГОРКІ ХЛЕБ
Хто не еў зялёнага хлеба, той і не ведае, што гэта голад. Каб ратавацца ад галоднае смерці, хапаўся я найцяжэйшых работ і выконваў іх за кавалак хлеба. Калі людзі наймалі мяне за „калейніка", дык давалі снеданне і ў торбачку, але бывала. наймалі валачыць або маторам малаціць. От, нехта сустрэне на вуліцы і папросіць, каб пайшоў з ім у поле. Ён будзе сеяць, а я валачыць, гэта значыць: баранаваць. Гадзіўся я на гэта, бо думаў, вярнуўшыся вечарам дамоў, — пакорміць. Бывала, што і давалі павячэраць, калі заехаў з гаспадаром на панадворак, але ўжо ніхто не зніжыўся, каб папрасіць мяне на вячэру тады, калі я пайшоў дамоў, пакуль ён распрог коні і падаваў нанач. Я саромеўся чакаць у хаце на вячэру ў чужых людзей і ішоў дамоў з думкаю, што прыдзе той і пакліча. Папавыглядаю, бывала, і найчасцей іду спаць галодны. Найгорш было позняю восенню, калі сеялі азімае жыта. Тады, вядома, холадна ў ногі. Намерзнешся цэлы дзень і ляжаш спаць, пакуль мачаха з’есці дазволіць. Аднойчы, было гэта зімою, перад Калядамі адзін з багацейшых гаспадарбў у вёсцы і добры наш сусед папрасіў мяне да малацьбы — жыта малацілкаю малаціць. Я надта ўсцешуўся, бо ведаў, што там без добрага абеду не абыдзецца. Маім заданнем было падцягаць снапы да бэлькі таму, хто падаваў іх на „стол“. Залезлі мы з адным дзядзькам аж пад енткі, а калі матор загудзеў, пачалося маё змаганне за абед. Матор безупынна тарашчэў, а я цягаў снапы да дзядзькі, дзядзька падаваў іх на „стол“ таму, хто пускаў іх у малацілку. Мне ўвесь час было холадна ў рукі, але не было калі пагрэцца, бо трэба ж хутчэй спраўляцца. А ад работы яны чамусьці ў мяне не грэліся.
Калі вечарам падалі мы на „стол“ апошні сноп, які са свістам праціснуўся праз малацілку і матор заціх, усе з палёгкай уздыхнулі. Надта натаміліся, бо ў машыну пускаў снапы сам гаспадар. Ён не дазваляў ёй працаваць напуста. Так, што ўсе былі залежны ад нас з дзядзькам. Бо гэта мы стараліся, каб у гаспадаровых руках заўсёды быў сноп. Цяпер толькі памацаў я свае халодныя пальцы, якія балелі, што аж за сэрца мяне ціснула. Гляджу, а яны цвёрдыя, нібы памерзлая бульба. Нічога нікому не гавару, бо і што тут гаварыць, — кожны заняты сабою. Усе крыху ад пылу абтрэсліся і пайшлі дахаты, дзе чакаў нас абед. Mae пальцы ўжо так балелі, што не мог я сесці за стол. Тады пацікавілася мною гаспадыня. Паглядзела, што ў мяне памарожаныя пальцы, ды сказала: Ой, Божэ, Васечка, у тэбэ всіе пальцы твэрды, як орыэхі, ты іх одморозыў!" Учуўшы гэта, нехта параіў, каб патрымаць іх у снезе. Выйшаў я на панадворак і абедзве рукі ў снег. Трымаю, а палёгкі няма. Наадварот, ужо і ў галаве стала шумець, а ў вачах паказаліся чорныя колы. Апошнімі сіламі ўвайшоў я дахаты і сычэў, бы ад болю ўсіх зубоў. Нехта ізноў параіў, каб мо спрабаваць усадзіць пальцы ў хлебны квас. Марыся адразу чарпанула міскаю з дзежкі квасу і паставіла на лаўцы. Патрымаў я крыху ў квасе і пачуў аблягчэнне. Вядома, квас быў цяплейшы ад снегу на дварэ, і рукі пачалі абагравацца. У хаце было цёпла, то і сам нагрэўся. За сталом стала ўжо весела, бо гаспадар, мусіць, прыгатаваў пару літраў гарэлкі і, хаця і пост, то, апрача Паўліка, усе елі тлустую капусту, мяса, і запівалі гарэлкаю. Паўлік, пры газавай лямпе, не бачыў, што капуста з мясам і раз сярбануў яе. Але ўсмакаваў, што скаромная яна, і перастаў есці. На просьбу гаспадыні, каб еў, адказаў, што ён, як гуска, салёнага есць не можа. Усе здагадаліся, з якое прычыны ён кінуў есці бо капуста не была надта салёная. 1 вось цяперака, трымаючы рукі ў квасе, паглядзеў я на стол і чакаў, каб гаспадыня сказала, што, моў, ідзі ўжо еш, а пальцы самі адтануць. Яна сапраўды была добрая, але мусіла дагледзець стол. Людзі, добра паабедаўшы, пачалі разыходзіцца. У мяне пальцы
памягчэлі і, хаця балелі, то ўжо не так, як перад абедам. Гаспадыня пасадзіла мяне каля стала і накарміла. Пасля памазала кожны палец гусіным тлушчам, паабвівала латкамі, і пайшоў я дамоў. Пасля хадзіў яшчэ да яе на перавязкі і так пальцы засталіся цэлымі, хаця гнілі доўга. Вось столькі я нацярпеўся, бо захацелася мне добра паабедаць.
КАРЫСНАЯ ДУРНОТА
Калі гітлераўскі фашызм напаў на Савецкі Саюз, мне было амаль 15 гадоў. Гэта многа, як на вясковыя ўмовы. Ужо давялося шмат напрацавацца і пражьшь усяго найгоршага. Паспеў я ўжо адмарозіць пальцы на нагах і на руках, выкарміць мільёны вашэй, выгадаваць сотні нарываў і скулаў на сваім чырвона-крапкаваным, нібы голкаю паколатым, целе; паспеў паспрабаваць зялёнага хлеба, ды не падумайце, што такога5 як цяпер вы бачыце ў сваіх хлебніцах, о не, мой зялёны хлеб быў зялёны зверху і ўсярэдзіне, з яго курыла. Быў ён горкі, але я ж ведаў, што гэта, дапусцім, не што-небудзь дрэннае а хлеб і з голаду еў. Пасля, каб горыч і пыл гэтага хлеба выпаласкаць з рота, проста піў ваду і ўсё сплывала ў страўнік. Я ж не пытаў у страўніка, як яму гэта смакуе. Раз ён дамагаўся есці сваім бурчэннем ды смактаннем ўсярэдзіне, я яму даваў. Аднак, злосць мяне брала, што ня можа ён, гэты пракляты страўнік, быць без ежы, а яшчэ горш злаваў, што ўсе людзі маюць па адным, а ў мяне аж тры страўнікі, бо так сказала мачаха, а старым людзям трэба ж верыць. Нават ёсць на гэта довады, што ў мяне больш страўнікаў, чым у маіх сяброў. Вось, напрыклад, Коля. Возьме ў торбачку пірог (белы, пшанічны хлеб, бо ён жытняга не мог есці), пруток каўбасы, бутэльку малака. Носіць усё гэта з сабою і яму нават у галаву не прыходзіць ежыва. Таксама Фоньку і іншым. А я, бессумленны, толькі і думаю пра гэта, каб як наесціся. Яны гуляюць у нейкія гульні, калі каровы добра ходзяць, а я лажу па карчах, каб знайсці дзе ягаду або шчаўе. Прыйдзе пара абеду, хлопцы сядуць, ды і з’ядуць тое, што маюць у
торбачках, і зноў толькі ходзяць на тафілаўскае да крыніцы па смачную ваду. А мне, чорт вазьмі, піць не хочацца, ано есці.
*
Аднаго па сённяшні дзень не магу сабе прабачыць. Калісьці давялося мне пасвіць сам-насам з Колем. Хацелі мы добра напасці рагаціну і тафілякам не зрабіць шкоды, бо Колеў бацька таксама і на та.філаўскім меў свой луг, то мог даведацца і, прынамсі мне ўлупіць?.. Дык вось каровы „шмагаюць“ добрую траву на грабавецкай палавіне луга, не, нават на грабавецкай а таксама на тафілаўскай, але там, дзе не касілі, і ўсё дастаюць, хоць языком, тую большую, тафілаўскую. Мы з колем вызначылі мяжу, дакуль можна дапусціць іх і стаялі з кіямі, пільнуючьт, каб яго сем і мая адна ды тры Рьтгоркавы, якіх я пасвіў, не нарушылі парадку. Каровы нас зразумелі, і перасталі парушаць тую мяжу. Карыстаючыся цішынёю і спакоем, Коля пачаў абедаць. Выняў ён з торбачкі пірог, нібы сонца, і пруток каўбасы вэнджанае. Пачаў есці, хутчэй з абавязку, чым з голаду. Укусіў раз каўбасы, укусіў другі і скрывіўшыся, шпурнуў яе ў кусты са словамі „салона, халера“. Мне вочы на верх вылазілі ад зайздрасці яму.
Гэта было калісьці, а цяпер 1941 год. Я пасу ў Тафілаўцах авечак. Гэта адна з найбагатшых вёсак, і я тут не галадаю. Як ёсць, так ёсць, а есці даюць па чарзе, і даюць тое, што і самі ядуць. Адступаўшыя савецкія войскі і наступаўшыя нямецкія пакінулі шмат усялякіх снарадаў. Ляжалі яны, як парасяты, на палях купамі і паасобку. Пастушкі, і не толькі пастушкі, спачатку абыходзілі іх баючыся. Але калі яны так сабе моўчкі ляжалі і нікому нічога дрэннага не рабілі, то мы пачалі ім прыглядацца ўсё бліжэй, з нарастаючым зацікаўленнем. Мы пачалі думаць, як бы іх пачаць разбіраць або разрываць. Мы бачылі, як немцы разарвалі горбу снарадаў, ляжаўшых ля самой Стаўкавай дарогі, у Сапёлкі за клуняю. Але не ведалі, чым, не ведалі, што трэба зрабіць, каб узарваць зараз такую колькасць гэтых „парасят“, Пачалі мы намалу самі
дабівацца праўды і вывучаць тэхніку разбірання снарадаў. А былі сярод нас мазгаўні, былі.
Міцька, абышоўшы снарадьт, звочыў, што пістоны ў гільзы ўвінчваюцца. Давай мы, пры дапамозе каменя і цвіка, спрабаваць гэтыя пістоны выкручваць. Гэта ж „невялікі“ страх, бо ззаду. Спераду, там, дзе галоўка, мь? не чапалі, бо ведалі ўжо, што гэта ўзрывальнікі. Калі нам удалося выкруціць пістон, мы ўбачылі, што там ёсць порах, але не такі, як у патронах выкапаных намі на дубіцкіх палях, дзе ў час першае сусветнае вайны гірабягала лінія акопаў рускіх войск. Гэты порах, па-першае, быў нейкага саламянага колеру і пе высыпаўся. Эгэ, хлопцы, справа штораз цікавейшая. Нам жа абавязкова трэба пабачыць, што гэта за порах. А як пабачыць? Каб выняць порах, трэба выбіць снарад. Давай; мы ўзялі аднаго ўдвух і ледзь пруцаем з ім да пянька. (Аднаго аб другі біць баяліся). Прынеслі і яшчэ баімося: біць, ці не? Але. шго нам шкодзіць паспрабаваць? Давай! Ну, то давай. Зноў абхапілі мы абодва гільзу гэтага снарада і — аб пянёк: раз, раз, раз ! Білі і стараліся, каб не ўдарыць узрывальяікам. Гільза хутка здалася і снарад, бы вялізная цыгара, высунуўся з яе, а за ім і порах, нібы вермішэль высунуўся. Вось, бачым, які доўгі і тоўсты порах! Давай мы яго выпрабаваць, ці гарыць. Выслалі з яго дарожку і падпалілі. Пабег агонь з дымам па нашай дарожцы перуном. Значыць, гарыць. Вось будзе цяпер весела, бо мьт, пры дапамозе пораху, будзем узрываць снарады. А разрьтў снарада, гзта ж не трэск з біча. Той, брат ты мой, як грукне, то аж у вушах зазвініць, а вароны, як ашалелыя ўцякаюць...
Мы сваім „адкрыццём" пахваліліся калегам, што, моў, так і так, можна даставаць порах са снарадаў. Але, дзе там, мы зусім не былі першымі. Вечарам даведаліся, што Рыгор разбіраў гранату з цікавасці і дастаў па нагах ды адарвала яму правую руку... Жыве. Трахімка дзесьці так, як мы, біў снарадам аб пянёк, цяжка параніла яго, памёр удома вечарам. Мой сябра, паляк, які ў Тафілаўцах з маткаю пасвіў кароў, таксама паспеў ужо страпянуць кішкамі недзе пад хмарамі... Ну,
не пад хмарамі, але сведкі гаварылі, што бачылі, як пасля выбуху снарада падалі з неба кавалкі цела і вопраткі. Галавы яго так і не знайшлі.
Усё гэта накінула мне нейкую асцярожнасць і я пачаў шукаць спосабу, ^аб рабіць выбухі не паддаючыся небяспецы, або, чаго добрага, — то і смерці. Думаў, думаў і выдумаў. Менавіта, клаў я снарад да сябе галоўкаю і пападаў у яе, страляючы з вінтоўкі. Надта некарысная справа, бо не ведаў, з якой адлегласці можна да снарадаў страляць, каб у выпадку разрыву не дастаць па клешнях асколкамі. Страляў здалёк, a здалёку папасці ў такі кружок, як дзесяць грошы, гэта можа быць толькі выпадак. Аднак, я на такі выпадак не спадзяваўся. Наклаў тады гэтых смерцяносных парасят такім спосабам, што насамі глядзелі яны на сябе. А гэтага аднаго між імі, узрывальнікам да мяне. Гэта было лагічна, бо калі б я папаў ва ўзрывальнік выбранага снарада, то ён, рвучыся сам, узарваў бы і Іншыя. Але, страляў, страляў і ніяк не пападаў. Божа ж ты мой, дзе галавы я не меў то не меў, але тут, дзеля здзіўлення калег сваёй вынаходлівасцю, прыдумаў я цудоўны і просты спосаб! Замест пападаць куляю з вінтоўкі ва ўзрывальнік снарада, лягчэй жа папасці ў шырокую дошку. Дык вось прыдумаў я, што калі ў дошку ўб’ю цвік і пастаўлю яго проста ў нос снарада і стрэлю ў дошку, то абавязкова снарад рассыплецца. Так і было. Але, вядома, тут жа няма ніякага сакрэту, усе даведаліся, што гэта я выклікаю дэтанацыі. Прыяцелі гаварылі: „О, брат Васька дае! Усіе снарады порозрывае і нэ будут людыэй забываты“. Скептыкі і непрыяцелі гаварьтлі; „О, зноў дурны Мазур снарады рвэ! Страх коло ёго проходыты!"
Гэта нічога дзіўнага, тая мая рацыяналізацыя гэта звычайнае мужыцкае дасягненне насупраць таго, што выдумаў Аляксееў Федзя! Ён браў снарад у цэласці, выбіваў з яго тую частку, што мусіла праціскацца цераз ствол гарматы ў час выстралу, ды з абыякавасцю кідаў яе на бок. Гэта значыць, снарад. А гільзу з порахам ставіў, бы чыгун з макаронамі, на
сцежцы. Усё гэта зрабіўшы, сеў на гіль'зу і глядзіць на Ma­ne знізу ды ўсміхаецца.
— Ну і шчо далей, — пытаю я.
— Шчо? Зара зобачыш.
Бярэ Федзя нейкую жалезіну і капае ёю ямку. Выкапаў, выцягнуў з кішэні запалкі, падпаліў прыгатоўленую вату і кінуў яе ў ямачку. 3 ваты, якая ў ямцы тлее, выплывае маленькая, хісткая стужка дыму. Федзя ізноў паглядае на мяне і ўсміхаецца, бачачы, што я не адгануў сакрэту ягонага фокусу. Потым хапае ён гільзу з порахам, убівае яе ў яму ўверх дном (робіць гэта хутка) і... становіцца на дно гільзы! Валасы ў мяне надыбіліся ад таго, але ён угару з гільзаю не паляцеў. Ано вакол яго і гільзы зямля выпучылася, ды засвістаў дым. Выглядала гэта так, як бы вакол гарэла трава. Ё'н сабе спакойна стаяў на гільзе і гаварыў, што робіць гэта ўжо не першы раз і яшчэ ніколі яго не выкінула нават на вышыню алешыны.
Ну, раз Федзю нічога не сталася, то і я ж не горшьт. Аднак, ніколі не вырвала гільзы з зямлі і не вынесла нас пад нябёсы — як мы маглі таго спадзявацца.
Набраўшыся смеласці да снарадаў, гранатаў і ўсялякай такой чартаўні, здавалася, што ўсё гэта і засталося, як бракі. Іду карчамі, бачу, тырчыць у пяньку ўверх крыламі міна. Ну, калі тырчыць, значыць, ніхто яе яшчэ не бачыў. Я першы буду змагацца. Як яе тут выхістаць з пня, калі відаць толькі крылы. Што да выбуху, то я не баяўся, бо ведаў: калі трахнула ў пянёк з такою сілаю, што аж цэлая ў яго ўлезла, то і не разарвецца яна пры выцягванні яе. Давай яе і цягнуць. He даецца, падла, нават не паварушыцца. Тады пачаў я пянёк даўбсці. Крыху паддоўб, і зноў цягну. Удалося, вьг цягнуў і шпурнуў у балота — маўчыць. Далёка я яе не адкінуў, бо цяжкая. Ну, думаю, пачакай. я і так цябе давяду да роспуку. Нанасіў галля і распаліў вогнішча, і міну — тудьт. А я, здалёк, авечак пасу і ўсё чакаю выбуху. Бачу, ужо
агонь пагасае, а ўсё эфекту ніякага няма, але баюся падыходзіць, каб падкінуць дроў. Еыло гэта на Барыса, бо памятаю, што жабракі ішлі да Корніна нанач пад заўтрашняе свята Ганну. Адзін з іх, мусіць, меў папяросы або махорку і падумаў, што скарыстае з агню, убачанага ў карчах ядлаўцу. Я нават не звочыў, калі ён апынуўся ля вогнішча. Бачу, а тоіі сядзіць у почапкі над агнём і галавешкаю прыкурвае папяросу. — А бадай цябе агонь спаліў! — крыкнуў я і да яго. — „Дядьку, утыкайтэ од огню, бо там мына!“ Тыя.^хто з ім ішлі, але засталіся на дарозе, калі ён пайшоў да агню, пачуўшы крык ..,мына“ патрухцелі бягом у бок Карыціскаў. А ён, нібы ніколі нічога, прыкурыў папяросу і спакойна ідзе да дарогі. Я да яго з гоманам, што. моў, магло вас пашкуматаць, бо ў агні ляжыць міна. Дзед быў добра глухаваты і, відаць. толькі з мае насцярожанасш ўцяміў, што чакала яго небяспака. Зразумеў, і таксама пабег за сваімі. А я рагатаў, што ўцякае, калі ўжо яе трэба. Міна, аднак, не разарвалася, бо сухое галлё, відаць, хутка згарэла і яна не паспела нагрэцца. Трахкнула другога дня, гэта знача, на свята Ганны. Так я зусім несвядома адзначыў імяніны свае Мамы, якая мусіла пакінуць мяне трынаццаць год раней, лічачы да 1941. Вось якім я быў снарадарванцам! Адным словам, дурням шанцуе, або такіх абарванцаў, як я, то і Бог не хацеў да сябе прымаць, бо яшчэ б анёлаў папсавалі.
Каторагасьці дня цяпер маскоўскае радыё ў перадачы для моладзі загаварыла пра гераізм пры разміноўванні палёў сапёрскімі падраздзяленнямі Савецкае Арміі. Гэтая перадача называлася „Оставь свой след“. Там расказвалі вельмі прыгожа пра аднаго камсамольца, які загінуў у часе разміноўвання, але гэтым выратаваў невядома колькі людзей. Праўда, што гэта смерць гераічная і хлапец малады пройдзе „праз вякі ў славе“. Але, бачце, вучылі яго, як гэта рабіць, і ўсё адно загінуў. Відаць, быў добрым семянінам, бо кажуць, што дрэнь, то ў агні не гарыць і ў вадзе не тоне. Толькі цяперака мяне цікавіпь, колькі б Рыгоркаў, Трахімкаў і Паўлікаў разнясло б па палях і лугах, калі б не пару такіх дурняў, як Васька?
БЫЛО ГЭТА Ў ПІЛІПАЎКУ
Падвечар аднаго вясенняга дня ў Піліпаўку 1942 г. у вёску заехаў эскадрон нямецкае кавалерыі. Цяжка мне сёння сказаць, чаму камандаванне эскадронам пастанавіла кватараваць у Сурэля. Гэта значьтць, амаль пасярэдзіне вёскі. Людзі баяліся — бяда, калі немцы прыехалі нанач: могуць акружыць і спаліць вёску, выстраляць народ, і хто ведае, чаго яшчэ можна бьтло па іх спадзявацца!...
Змяркалася. Ніхто нічога не ведаў, што рабілася ў вёсцы, кожны баяўся высадзіць нос на вуліцу. Мы таксама сядзелі дома пры капліцы і цягаліся, нібьі цьмы па хаце. Перад абразамі стаялі наладжаныя кросны, на якіх мачаха ткала раднянае палатно. Кросны гэтыя занялі амаль усю хату. Стол' стаяў ля парога, бацька сядзеў на запечку. У пліце гудзеў агонь, варылася бульба на абед. Было ўжо на абед надта поз • на, але ў нас яксьці заўсёды так бывала. Я сядзеў за сталом і нецярпліва чакаў, каб хутчэй паесці, бо цэлы дзень у пуні малаціў.
Раптам бачым, што хтосьці ў акно заглянуў і зараз жа адчыніліся дзверы ў сені. У хату ўвайшло трое мужчын з вінтоўкамі дзесяцістрэльнымі, стужкамі патронаў скрьтжаваньтмі цераз плечы. Мы ўсе злякаліся. Госці сказалі „здравствуйте“ і папрасілі: „можна?“ Бацька ^казаў, што можна. Госці селі, паздымалі шапкі і папрасілі есці. Маці адказала, што незадоўга зварыцца бульба.
— Картошка? Ох, как хорошо, a то мы ўже два месяца картошкі не пробовалн.
Загаманілі са мною. Пыталіся, ці я за савецкай улады хадзіў у школу, ці быў піянерам. У сваю чаргу запытаў я, хто яны такія. Адказалі, што савецкія партызаны. Тады я гавару, што ў вёсцы ёсць немцы. „Мы знаем, — адказалі, — но онн нас не тронут. Нас больше, н еслн бы онн нас зацепплм, было б плохо не с намп, а с ннмп“.
— To чаму ж вы да іх не страляеце, — запытаўся я.
— А мы нх тоже не хотнм здесь трогать, потому что в те-
ченмн боя пострадает деревня. Онм прмведут подкрепленне п деревню сожгут, а вас постреляют.
Толькі цяпер я ўгледзеў, што на іх шапках, лежачых на стале, чырванеюць зоркі. Мне стала лягчэй. Нейкі час здавалася, што няма вайны. Сядзяць жа перада мною людзі, якія па-руску гавораць і пра школу пытаюць... Але гэта і была трагедыя. Яны ж былі толькі маленькім праменьчыкам савепкай улады. Сапраўдная савецкая ўлада была там, недзе пад Масквою, і змагалася за мяне. Яны добраахвотна ўзялі ў рукі зброю і б’юць захопнікаў. У глыбокім тыле, дзе ніхто з нас і не падумаў, што савецкая ўлада прыйдзе. Я добра памятаю афіцэра, які летам шпацыраваў ля Панасавае хаты і прыслухоўваўся, што гавораць мужыкі. А мужыкі, гледзячы на гітлераўскія войскі, якія толькі што напалі на Савецкі Саюз, гаварылі: „О, брат, дывысь, якіі нэмэцькі танкі!“ „Ого, і солдаты выпасены!“ — крычаў другі, каб перакрычаць гул матораў. Яны гэта так здзіўляліся нямецкай тэхніцы і культуры, пра якую .,Гусак“ ім намякнуў. А афіцэр усё — нібы зацікаўлены войскамі — прыслухоўваўся да размовы мужыкоў. Пачуў, што тыя нічога дрэннага на немцаў не гавораць, падыйшоў да іх і спытаў: „Што, хорошм нашн танкн?“
— О, хорошн! — першы, як заўсёды, адазваўся „Гусак“. 3 такімі танкамі можна свет пройтьт, — цягнуў далей.
Афіцэр сказаў: „Да, через пару недель возьмём Москву н в Россйй восстановнм новый порядок. Такой же порядок будет й у вас“. Мужыкі цяпер агледзеліся, што немец гаворыць чыста па-руску, і вырачылі вочы. А ён працягваў: „У нас н танкк хорошне, н людй хорошме. Еслн русскне будут умнымн м сдадутся нашей доблестной армнн, мы нх прммем, как свойх братьев. Но еслк останутся под вЛмянмем евреев н полнтруков, прндётся обойтмсь с ннмн по мере нашнх снл. Мы всегда стремлмся к гуманному закліоченмю дела, но мы же не впноваты за смерть русскнх, еслн перебьем мх на лнннн фронта. Мы все время просмм, чтобы сдавалнсь“.
Танкі ўсё паўзлі, а ён прапаведваў. — Правду віэтэ кажэтэ, піто такеі армыі ныхто нэ розоб’е, — адазваўся адзін з тых,
якому савецкая ўлада была не па душы, і прадоўжыў: — Повынны пуддатысь руські і нэ проліваты кровліе за жыдуоў і комуністуў".
Афіцэр адсалютаваў, ускокнуў у машыну і паехаў на Дубічы, каб хутчэй дабрацца да Масквы.
Усё гэта ўспомнілася мне, калі я згледзеў тыя чырвоныя зоркі на іхйых шапках.
Зварылася бульба і мачаха, адцадзіўшы яе, высыпала ў верцеху. Адзін з гасцей паглядзеў на гэта ўсё і спытаў, ці маці не мае чым яе акрасіць. Пры тым папрасіў, каб патаўкла. Маці, хаця і ў пост, але не пасмела адмовіць ім сала. Пабегла ў камору і адтуль прынесла кавалак сала, ды наскварыла скварак і яшчэ заправіла цыбуляй. Божа, яшчэ ніколі сала гак не пахла, як цяпер, у Піліпаўку. Яно пахла мусіць на ўсю вёску і аж страх агартаў, каб за ягоным запахам немцы не прыйшлі. Партызаны ўвесь час назіралі за адносінамі мачахі да мяне і, калі яна паставіла верцеху на стол з акрашанай бульбай, якое сама не ела, глянула на мяне так, што я адразу ад стала ўстаў. Але госці, як бы ні ў чым не было, прыпрасілі мяне да стала, а ў маці папрасілі мне лыжку. Мачаха, узяўшы з паліцы маю аб’едзеную да ручкі лыжку, бразнула на стол. Адзін з іх паглядзеў на яе, а мне сказаў: „Еш, еш, Вася. Меньше обраіцай вннмання на окружаюіцуіо среду, a то будеш всегда голодный, еслн чьн-то взгляды будеш воспрмнямать как запрет. Мы, вяднш, мдём за едой даже туда, где фашнсты находятся, а ты бомшся с намп сесть за стол у себя дома“.
У той вечар, у прысутнасці савецкіх партызанаў ды акрашанае салам бульбы, здавалася, што няма вайны, няма пажараў і няма смерці. Іхны адыход з нашае хаты ў глыбокую цемру лістападаўскае ночы прывёў мяне зноў у рэальнасць акупацыйнага жыцця. Да таго яшчэ ніткі сухое на мяне не засталося за яду акрашанае бульбы ў Піліпаўку. Ох, бурчала ім, бацькам, у жыватах, бурчала ад запаху скаромнага, але як жа маглі яны быць такімі нягоднікамі, як тыя з лесу або Цвэлько Губаты?!
-Заўтра раніцай у вёсцы гоман: адзін у другога пытае, ці ўчора вечарам быў хто ў яго. А калі гэты прызнаўся, та й той пахваліўся, што і ў яго былі партызаны. Людзі пачалі затрымоўвацца ля дошкі аб’яваў, дзе ўчора немцы павесілі плакат з надпісам: „Жыд вам не сябра“. Сёння ўжо гэтага плаката не было. На ягоным месцы вісела лістоўка з паведамленнем Інфармбюро, і пад ёю вершык:
Бьём мы Гйтлера no ребрам.
Знай, безмозглый йдйот, М не суй свйную морду В наш советскйй огород.
Гэта было для насельніцтва вялікаю падтрымкай. Тым больш, што нямецкая прапаганда крычала пра заваяванне Масквы.
МУЧЫЦЕЛЬ I МУЧАНІК
У 1942 годзе мая суседка Улляна пастанавіла святкаваць Ка* ляды з мясам. Вядома, у той час акупанты не дазвалялі калоць парсюкоў. Але Улляна ў каморцы выгадавала не парсю ка, а жарабца, калі мерыць па сіле. Трэба было ўпотай яго закалоць. Ды як жа паціху гэта зрабіць, каб, барані Божа, ніхто не пачуў, а асабліва солтыс, які жыў побач нашае хаты. Я не хачу гэтым сказаць, што солтыс зараз жа пабег бы з даносам, але якраз у той час тае калацьбы, мог чорт прынесці немцаў. Улляна хадзіла бы курка, якая хоча недзе ў зеллі знесці яйка, і меркавала — калоць ці не калоць? Пры гэтым бедавала, хто ёй заколе. Баялася, бедная ўдава! Сваёй бядою падзялілася яна са мною. Я ахвотна згадзіўся, — ужо меў практыку. Калісьці ў дзеда быў парсюк метраў два на мяса пад Каляды. А спецыялістам дзеля гэтага ў дзедавай хаце быў Трахім. Я пачуў, што дзед гаварыў да Трахіма, каб „сёння закалоць вепрука". Дзядзька Трахім сказаў: „Добра, але пад вечар, бо цяперака няма часу“. Я рубаў у іх дровы. Пачуўшы такую размову, падумаў, што заб’ю яму кормніка і за гэта дзед мяне пахваліць. Узяў я сякеру, зайшоў у хлеўчык.
Вяпрук ляжаў, ды толькі рохкаў і паглядаў на мяне злосна. Падыйшоў я да яго бліжэй і падумаў, што, можа, мне не ўдасца „аперацыя", бо выразна баюся. Але трэба ж дзеду падлізацца, бо ён усе мае дасягненні пускае бокам. Ніколі ў жыцці мяне не пахваліў. Падняў я сякеру над галавою і з усяе сілы гакнуў кормніка ў лоб. Той і не піснуў, толькі ляжаў з заплюшчанымі вачыма, нібы спаў.
Найгорш было адвярнуць яго, каб дастацца да сэрца. Пры дапамозе дручкоў усё ж удалося мне пакласці яго бокам і ўбіць у сэрца швайку. Зрэшты, не ведаю, ці швайка была ў сэрцы; я яго забіў абухам. На тое ўсё надыйшоў дзядуля і, пасля мяне, паправіў швайкаю, каб зыйшла кроў, а на мяне сказаў „маладзец11. He паклікалі мяне на свежаніну, але і так цяплей мне было ад дзедавых слоў пахвалы.
Ну, раз сказаў Улляне, што закалю, дык назад лезці не выпадала —• уладзіўся грыбом, лезь у каробку. Давай я збірацца да аперацыі свінабойства. Узяў драўляную шлягу ў рукі, а швайку за пояс і ўвайшоў у камору, якая была прызначана на хлеў. У той каморы відна, а парсюк стаіць ды, рохкаючы, на мяне пазірае. Я падняў шлягу і хацеў яго трахнуць у лоб, а ён у той момант падскочыў уперад, калі шляга ляцела ўніз і я заместа па лобе, даў яму па спіне. Парсюк, пачуўшы боль, завішчаў, а я злякаўся, што пачуюць суседзі. Каб хутчэй справіцца з віскам, я яго атакаваў. Ганяў яго і біў, але міяк не мог папасці ў лоб. Улляна ў той час стаяла ў сенях і са страхам глядзела, што з гэтага выйдзе!? Абое мы саплі ад стомы. Урэшце, яксьці мне ўдалося ўдарыць бедную жывёлу па галаве і парсюк на хвіліну страціў прытомнасць. Тады я выхапіў швайку з-за пазухі і ўшпіліў яе, куды арэба, — у сэрца. Парсюк, адчуўшы боль, схапіўся ды пабег пад сцяну. Я дабраўся да яго і ўчапіўся за заднія ногі. Ён моцна крывавіў і ўсё вййчаў. Калі мне ўдалося яго, аслабленага, перавярнуць на бок. аказалася, што з раны вылецела швайка. Валасы мне пасталі ад страху, што парсюк будзе доўга мучыцца. Шкада жывёлы ды сорам перад удавою, што сівее за дзвярыма. Выхапіў я ў роспачы з кішэні ножык і распраставаўшы яго...
усадзіў у рану, ды пхнуў пальцам. Парсюк затрос нагамі і, цяжка ўздыхнуўшы, замоўк.
ПРАРОЧАЯ ДАРОГА
У вёсцы, дзе я, між іншым, служыў парабкам у акупацыю, жыў Сава. Гэта быў (зрэшты, ёсць і па сённяшні дзень) надта здольны чалавек. Ён усё рабіў сам,’ ад іголкі да плуга. Меў сваю кузню, у якой выконваў усё патрэбнае ў гаспадарцы, не толькі сабе, але і ўсім жыхарам вёскі. Мушу сказаць, што Сава і ўся ягоная сям’я былі і ёсць баптыстамі, гэта важна якраз тут, бо ўсё гэта якраз датычыць прарочае дарогі. Пакуль, аднак, пра дарогу раскажу, хачу сказаць пару слоў аб сям’і, якая жыла, працавала і пакутавала ў адной з беларускіх вёсак. У вёсцы з пясчанымі палямі, з саламянымі дахамі. У вёсцы, дзе жылі людзі багацей і бядней, ды зусім бедна. У Е., так як і ўсюды, былі людзі добрыя і дрэнныя. Выводзяцца адтуль папы, бандыты і папы-бандытьт. Жывуць там таксама людзі спакойныя і добрыя.
Сям’я Савы складалася з некалькіх асобаў. He памятаю, колькі ў іх было дзяцей, — памягаю Язэпа, які аказаўся яшчэ здальнейшым ад бацькі і, здаецца, Сёму, якога гром забіў у лесе пад сасною. Быў гэта прыемны і добразычлівы хлопец год васемнаццаці-дзевятнаццаці.
Сава, будучы баптыстам і страшэнна працавітым чалавекам, у дадатак і памятлівым і без рэшты адданым евангеллю і веры, ведаў усё напамяць. Гэтыя веды ды безупыннае іх паглыблянне прычыніліся да таго, што Сава захварэў на псіхічную хваробу. Нешта такое на яго надыходзіла, што рабіў ён нейкія прадметы: скрынкі, кіе, невядома што абазначаючыя, ды ішоў басіком, нягледзячы на пару года, па вёсках і прапаведваў. Ходзячы па вёсках, крэмзаў ён па сценах хатаў урыўкі з евангелля і запісваў свае думкі. Напрыклад, да сённяшняга дня памятаю ягоныя словы, напісаныя ў Сасіне на кузні: „Не ругайтесь ругательнымм словамн“.
Былі і такія, што смяяліся з ягонае цудакоўшчыны, а былі і такія, што бачылі ў ім святога.
У час акупацыі Сава прасвідраваў сцены свае хаты і пуні?. ды абшнураваў цэлы панадворак ніткамі і шнуркамі. Гэта была тэлефонная сувязь з Масквою — са Сталінам. Сава назваў сябе царом Беларусі і прыняў прозвішча Агнёў. Гаварыў: „Я, цар Белорусснп Огнёв, вместе co Сталннам освободжу Белоруссню". I ўсё кудысьці хадзіў і прапаведваў. Йалі яму „адыходзіла'-, зноў браўся за гаспадарку і, як бы нічога не бывала, гаспадарыў. Немцы на яго не звярталі ўвагі, ну бо вядома, — дурны. Восенню 1943 года Саву зноў палепшала. Запрог ён коней да плуга, які сам сканструяваў. Гэта быў плуг, за якім не трэба хадзіць, а толькі ездзіць на тарадайцы, якую таксама Сава адпаведна прыстасаваў для свае выгоды. Дык вось Сава сеў на свае прылады і паехаў у поле араць „чарнуху". Едучы дарогаю, што ў Сасіна, прыйшло Саве да галавы, што трэба ўпоперак усіх палёў праараць дарогу з усходу на захад. каб немцы мелі кудою ўцякаць, калі пад націскам савецкіх войскаў не змесцяцца яны на звычайным гасцінцы. Завярнуў ён коней і падуў цераз палі прасцюсенька, як стрэліць. Ішоўшы на захад, скібу адваліў у адзін бок, а варочаючыся на ўсход, — у другі, і дарога гатовая. Але пра ейнае прызначэнне Сава не маўчаў. Ён усюды і ўсім гаварыў, што ў 1944 годзе ёю будуць уцякаць немцы. Даведаліся пра гэта і тыя, каму яна была зроблена. Зімою з К. прыехала санкамі ў вёску двух жандараў. Сава жыў недалёка солтыса і выйшаў на вуліцу басіком, хаця было поўна снегу і мароз, каб пабачыць, чаго немцы шукаюць. Тыя з расказаў здагадаліся, што гэта стваральнік дарогі і вораг „тысячагадовага, непераможнага рэйху“, падыйшлі да яго і пачалі біць. Таўклі яны Саву прыкладамі вінтовак, а той, звалены з ног, гаварыў: „Амннь, слава тебе Господн. Воньу мэнэ б’ют, а ўсё руўно будут хутко утыкаты тэю дорогою, што я выораў! Господн, уразумп нх, коб нэ біеглі чэрэз нашэ сэло до Бэрліна, ано тэю дорогою, што я ім вызначыў. Вона коротка і хучый добыжат до Германіі. А сіх катуў уразумі.
коб пэрэсталі мэнэ быты, бо ўжэ мніе рэбра і голова так болят, што морозу нэ чую!“ Жандары з ягонае мовы нічога не разумелі, бо яны не ведалі нават рускае, а той мяшаў яе з мясцоваю гаворкаю, якою там гавораць і цяпер. Жандары не хацелі рабіць сабе сораму і застрэліць хворага чалавека на вачах усяе вёскі, але скатавалі яго за прапаганду супроць іх. Смешна гэта нават выглядала: прадстаўнікі непераможнага народу душаць голас дурнога Савы! Аж дзіва, чаму яго яны не забралі ў лагер, як палітычнага дзеяча? Папалупцавалі небараку і пайшлі да солтыса на самагонку.
Пасля гэткага лупцавання Саву пагоршала, лепш будзе сказаць: Сава ўактыўніў дзейнасць. Ён цяпер пачаў выдумляць новую зб'рою. Намаўляў людзей і адначасова навучаў, што кожная сасна можа быць зброяй, толькі трэба адпаведна яе гатовіць. Менавіта, ведаўшы, дзе ёсць немцы, навазіць у лес горбы камення і тады нагібаць сосны, прывязваць дэ іх тое каменне ды... раптоўна пускаць. Сасна, выпрастоўваючыся, вышпурне камень так далёка, як мы захочам; гэта будзе вынікам адпаведнага падліку і вугла нахілення сасны. Вядома, Савы ў ягонай ваяўнічасці ніхто не падтрымаў, з соснаў гармат ніхто не рабіў, бо ўсе ведалі, што камень гэта не снарад і не рвецца, а папасці ў нейкі аб’ект, ці чалавека каменем „выстрэленым11 з Е. надта цяжка. Час ішоў і прыйшоў ліпень сорак чацвёртага. Каб вы ведалі, як немцы рынуліся дарогаю прыгатаванаю Савам. Пры тым ён, яксьці так цудоўна яе нарыхтаваў, проста па-інжынерску, што калёсы машынаў якраз беглі баразною. Вось прарок!
АГОНІЯ
Сорак другі год дапоўніў маё горд. Застаўся я круглай сіратою. Многа я дрэннага гаварыў пра бацьку, але ўсё гэта было вынікала з ягонай унутранай слабізны, ягонага падпятніцтва. А магчыма і тое, што ўсялякаю цаною стараўся ён захоўваць дом і сямейнае жыццё. Праўда, маўчаў, калі біла мяне мачаха, біў нават сам, але хіба шкадаваў мяне...
Гэтае лета было цяжкае. Уся праца амаль зусім была на маіх плячах. А восенню бацька аслабеў ужо нарыхтык. Папухлі яму ногі, рукі. Жонка, убачыўшы, што з яго нічога не будзе, пачала ад яго хавацца з ежаю. Памятаю, калі хацеў ён есці, дык браў халодную ваду, забяляў яе малаком і еў з хлебам. Часам — варыла нам пшаніцу. Дайшло ўжо да таго, што не мог ён устаць з запечка. Я, прадчуваючы ягоную блізкую смерць, цалаваў ягоныя апухлыя рукі і моцна плакаў. Бацька ано стагнаў. А, адяойчы, раптоўна ўскочыў ён з пасцелі і пачаў хутка хадзіць па хаце, ды трасучы ад болю галавою, крьгчаў: „Ганна! Ганна! Васыль!“ Гэта ўжо была агонія, у якой бачыў сваю першую жонку і мяне. Успамінаў толькі нас. Я „памагаў“ яму толькі плачам, бо больш нічога зрабіць не мог. Было гэтак некалькі дзён. Добрая смерць абарвала ягоныя пакуты. Прыйшлі жанчыны і, сяк-так абмыўшы цела ў балеі, убралі і паклалі на покуце. Цэлую ноч спявалі набожныя песні, а я сядзеў ды плакаў. Ніхто з прысутных не азваўся да мяне ніводным пацяшальным словам. Ніхто не падзяляў майго болю. Раніцаю мужыкі збілі з сасновых дошак труну, а Аніська зрабіў, як заўсёды, крыж і выразаў на ім нейкія словы. Нехта прывёз бацюшку і пачаліся хаўтуры. Бацюшка гаварыў вельмі моцна. Людзі не вытрымалі і таксама заплакалі. Я верашчаў і прасіў Бога, каб бацька хачя на хвіліну адкрыў вочы і сказаў мне, што хутка ўбачымся. Аднак нічога такога не здэрылася. Святар закончыў прамову і на труну наклалі века. Бацька так і не паглядзеў на мяне, а я так чакаў, так чакаў...
Вынеслі мужчыны труну з целам найдаражэйшага мне чалавека і паставілі і-іа воз. Нават Сіўка нейкаю сумнаю была. Закапалі на могілках, паставілі .крыж і пайшлі гуртам дамоў. Я, як плакаў, так і застаўся -сядзець па бацькавай магіле. Нікому, бадай што, і ў галаву не прыйшло, каб мяне забраць. Кожны быў заняты сваёю думкай. Вярнуўся я калі сцямнела. Дайшоў да хаты і ўбачыў, што людзі сядзяць за сталом і цягаюць гарэлку. He ведаў — заходзіць у хату ці не? Стаў пад акном і слухаю, што гавораць. Аж чую: „...дэ
ж вуон будэ робыты, як ёму в головіэ одын хліэб і косцюмы...“ Далей я стаяў і тросся ад холаду ды перажывання. Ужо не толькі не ведаў, што рабіць, але і баяўся ўваходзіць. Было мне крыўдна, што на мне толькі каўнерык ад сарочкі, да якога прычэплена некалькі „страпянёў“, каб мелі дзе гнездзіцца вошы, а яна, мачаха, гавора пра касцюмы. Увайшоў я ў хату, але з жалю не мог нічога сказаць. Заплакаў і зноў выйшаў.
Людзі паелі, паспявалі набожных песняў за супакой душы памерлага, ды рады, што здарылася гзта не ў іх, пачалі разыходзіцца. Я валачыўся вакол хаты і не ведаў, што далей рабіць. Зайшоў да пуні і толькі тады здагадаўся, што ўся жывёла галодная. Занёс кабыле сена. Сіўка, убачыўшы мяне, радасна заіржала, быццам хацела падзякаваць, што, нават у такім горы, не забыў я пра яе. Я пачуў, што і авечкі бляюць., і карова мычыць; усё жывое есці хоча. Падаў і ім.
* *
Па смерці бацькі стаў я поўным гаспадаром, але толькі да работы. Мачасе выгадна было, што я рэжу сечку, малачу, важу дровы, але адначасова лічыла, што замінаю ёй у ейных адносінах з „Гусаком“, з якім спатыкалася яна яшчэ пры жыцці бацькі. Ён меў сваю жонку, але не было ў іх дзяцей. Мачаха пакладала ўсе сілы, каб мяне прагнаць, або яшчэ лепш — паслаць у Нямеччыну.
Неяк перамучыўся я да сорак трэцяга года. У красавіку прыйшоў да мяне солтыс і сказаў, што павінен я ехаць на работу ў Нямеччыну, але таму, што мы суседзі, ён загадае мне не ехаць, а ісці. Я нічога не разумеў і солтыс, відаць, зразумеў тое, бо і сказаў: так, не паедзеш, а пойдзеш. Толькі мусііп, бо мачаха хоча прадаць цябе немцам. Я не быў бы супраць гэтага, але ведаю, іпто яна лжэ. Яна гаворыць, што ты захоўваеш зброю. Паказвала мне вінтоўку, але яна непрыдатная для стральбы, паіржавелая. Ты яе выкінь. У Е. псйдзеш, да Яна.
Я напалохаўся. бо яшчэ на Вялікдзень разам з іншымі натрапаў тамашніх хлопцаў. Сын солтыса ў Е., зяць і яшчэ іншыя прыехалі да нас з агнястрэльнай зброяй і гранатамі, каб пабіцца. Нашы якраз рыхтаваліся ісці на забаву і групаю стаялі ля Хведарковае хаты і думалі, да каго тут увесці музыкантаў. А тыя хлопцы пад’ехалі і, злезшы з воза, адразу пачалі правакацыйна падштурхваць. Спярша мы думалі, што яны жартуюць, але калі той і другі дасталі па мордзе, было не да жартаў. Пачалі адбівацца. Іх было чалавекаў шэсць, a нас цэлы натоўп. Давай іх лупцаваць. Пайшло ў ход каменнэ. Ім стала цяжкавата. Кінуліся яны да воза і пачалі даставаць вінтоўкі. 3 нашага боку пасыпаўся на іх град каменняў. Янаў брат, да якога я меў ісці за парабка, схапіў гранату і замахнуўся, каб кінуць, але ўпаў, як падкошаны, ад удару лома, які нанёс яму сын нашага солтыса, Грышка. Апошнія, убачыўшы гэта, пакідалі вінтоўкі і пачалі ўцякаць хто куды. Адзін даляцеў да воза і заверашчаў: — Хлопцы, хто жывы ўцякайце! Завярнуўпіы каня, пагнаў у кірунку Руткі. Бойка заціхла, Праз некалькі хвілін Янаў Мішка. падняўся і, хістаючыся, падаўся за сваімі сябрамі. Можа ён пайшоў бы дамоў, але дарога бьіла перагароджана мурам нашых. Што праўда, мы яму не перашкаджалі — дастаў, дык ідзі. Потым хлопцы з Руткі гаварылі, што папрыязджалі — акрываўленыя, змучаныя. Памыліся і паехалі дамоў. Праз некалькі дзён прыехалі немцы і ўсіх іх арыштавалі. Хутка, аднак, выпусцілі, бо, вядома, — зяць і сын нямецкага солтыса. Мо дасталася толькі апошнім, але хто яго ведае, — ніхто гэтым не хваліўся і не наракаў. Мішка нават „укруціўся“ ў партызаны, але загінуў, не паспеўшы паслужыць захопнікам.
Куды ж ён мяне пасылае на службу? Жыўцом з’ядуць! Але справа была ўжо абгаворана не толькі з Янам, але і з дзядзькам Ігнатам. Пайшоў я яшчэ таго самага дня. Гаспадар прыняў мяне суха, але талкова. Сказаў, што работы ў яго многа, бо зямлі аж но трыццаць гектараў. Гаспадыня адразу дала чыстую сарочку і я, каб пахваліцца, пабег у сваю вёску. Працы я не баяўся, каб толькі есці давалі. Ян паказаў мне
сваё поле, дзе і што на ім рабіць. Арання было шмат, але я пачаў старацца. Ён пайшоў дамоў, а я прыняўся за работу. Зямля там лёгкая — адзін пясок, і коням не было цяжка Заараў я ўсё гэта за палавіну вызначанага часу і змучаны, як дзікі асёл, вярнуўся дамоў. Гаспадар аж не паверыў, думаў, што я ашукоўваю яго.
Так пачалася мая праца на чужым гюлі і жыццё ў чужой хаце. Баяўся ано сустрэчы з хлопцамі, у якіх кідаў каменнем. — „Кот ведае, што сала з’еў“, як гавора старая прымаўка. Але сустрэча была непазбежная. Спаткаўся, і то вельмі хутка. Першага спаткаў солтысавага зяця Валодзю, які і смагануў мяне бічом. Пазней сустрэўся з солтысавым сынам. Той спачатку мяне вылаяў, а потым паабяцаў, што мне гэтага не выбачыць. Сын солтыса быў ужо жанатым. Зяць, само сабото зра-зумела, таксама. Яны былі, несумненна, мацнейшыя за мяне. А па-другое, у сябе дома. Баяўся я. Лёс хацеў, што знайшоў я ў гаспадара спружыну даўжынёю з мэтар, на якой вісела паўкілаграмовая гірка. Гэта была тая спружына, з якою брат гаспадара хадзіў на музыкі. Калісьці я пахваліўся сваёй знаходкай перад сябрамі і пастрашыў ёіо сваіх праследвальнікаў. Праца не дазваляла на частыя такія сустрэчы — то сенакос пад Малочкамі, то іншыя палявыя работы. Пераважна былі мы разам з гаспадаром. Найгоршымі былі нядзелі, вольныя нядзелі. Я ўжо добра пазнаёміўся з сябрамі j паспеў, з узаемнасціо, палюбіць Олю. Жыццё стала весялейшым. Вялікую заслугу ў гэтым мела і самагонка.
Аднойчы ў нядзелю, дзесьці ў жніво, вырашылі мы пайсці да Васі выпіць. Вася быў нашым аднагодкам, але не меў ён свайго бацькі і жьтў пры айчыме, якога Пятром называлі. Вася нарэзаў жоўтага сала і хлеба, ды пусцілі ў ход шклянку. Шклянка і аднаго круга не зрабіла, як у хату ўвайшоў солтысаў сын Пеця.
— To шчо, хлопці, п’етэ? — спытаў. — П’етэ, то п’етэ, оно нашчо прынялі до сэбэ того Макаця, которы нас быв камэнямі?
— Ай, Пецька, дай спокуй. Вуон добры хлопэць і вжэ прой-
шло туолькі часу, — прымірэнча адазваўся Коля. — Лепы сядь з намы і выпы.
— Выпыты то я з вамы вып’ю, але ёму .всё руовно атомшчу!
— Пецька, — гавару, — за шчо ж ты будэш мніэ отомшчаты? Всё врэмя мэнэ гоныш з Валодею, як собаку, і шчэ мало? Шчо я тобіэ зробыв?
*— Шчо зробыв? А хто помогав нас быты, ты х...?
— Я помогаты помогав, але нашчо віэтэ нас напалі і то пгчэ з оружыём?
— To як помогав, то маеш! — і з усяе сілы трахнуў ён мяне па мордзе.
Я хацеў яму аддаць, але нават не паспеў падняць рукі, як ён мяне піхнуў, Падаючы, я выбіў калок, які падпіраў бандуру ў хлебнай печы. Упасці, аднак, не ўпаў. Да далейшае бойкі хлопцы не дапусцілі. He хацелі, каб я ўдарыў яго, бс праз гэта ўсе маглі б паехаць у Нямеччыну, а па-другое, Пецька меў сястру Олю, да якой заляцаўся Коля. Ім жа не балела тое, што я дастаў. Чаму тады мелі дзерціся за мяне?
Напружанасць трывала далей. Ім ніхто не перашкаджаў мсціцца на мне, а я і нікому не скардзіўся. Лета канчалася. Аднае прыгожае нядзелі Пецька хрысціў дзіцё. Дзень, як сёння памятаю, быў сонечны і цёплы. Мы гуртам сядзелі ў Лукаша на ганку і дзяліліся сваімі ўражаннямі, вынесенымі з чыгункі, якую хадзілі ахоўваць ад партызанаў. Адзін перад адным расказвалі найцікавейшыя здарэнні. Раптам — гледзімо — двух жандараў на роварах да солтыса паехала.
— О. на хрыстыны прыехалі ныэмці, — азваўся Грыша.
— О, дзісь то там поп’ют, — з нейкай зайздрасціо прагаварыў Коля.
— Ага, дадут в чад як сліедуе, бо Пецька ціэлы тыждэнь гнав самогуонку, — пацвердзіў Пеця.
3 солтысавай хаты пачуліся песні. Мужыкі, пацягнуўшы па некалькі шклянак, не гледзячы на нямецкіх салдатаў, па.чалі „Кацюшу“. Гэтая песня стала так вядомаю, што слявалі яе на кожных хрэсьбінах, на кожнай забаве, на кожным вя-
селлі. He ведаю, што на гэга немцы, якія былі таксама добра падпіўшы, але нічога не паказвала на тое, каб нехта ўмешваўся і замінаў.. Яны спявалі, а мы слухалі і кожны аб нечым думаў.
— А знаетэ што, хлопці? — азваўся раптам Коля. — Давайтэ штось прыдумаем, коб тые хрыстыны розогнаты.
— Файно было б, але шчо ты прыдумаеш. Там ныэмці, — задумаўся Грыша.
— Прыдуматы, то я вжэ прыдумав, оно хто пуойдэ?
— Говоры, зобачым, шчо ты прыдумав?
— Я, браткі, прыдумав, коб когось з нас пэрэбраты за партызана і даты ёму з воза осю, нібы пулімёт. Зобачым, як будут утыкаты.
— О, ныэ, того робыты нэ можна, бо пуд холеру заб’ют. Там жэ жандармы з вінтоўкамьт. Зачнут стрыляты, — запярэчыў нехта разумнейшы.
— Дэ там воны будут стрыляты. Воны подумают, шчо іх дужо прыйшло і будут пэртьт, аж будэ курыты, — не паддаваўся Коля.
— Ну то давай, оно хто пуойдэ?
—Я пайду, — адазваўся найдурнейшы, гэта значыць я.
Грыша прынёс шынель і савецкую фуражку. Коля выцягнуў восго. Я апрануўся і. павесіўшы ,.пулімёт“ на плячо, хаця й басанож, пайшоў. Сонца якраз свяціла за маімі плячыма і ніхто не мог мяне распазнаць. Людзі, убачыўшы „ўзброенага партызана“, пачалі хавацца па сваіх панадворках, бо ведалі, штс> ў вёсцы немцы і зараз пачнецца стральба. Я ішоў, каб, такім чынам, адпомсціць за крыўду. Раптам песня абарвалася і людзі пачалі — хто вокнамі, хто дзвярыма — уцякаць з хаты ды бегчы пад пуні. Толькі тычкі ад фасолі і каноплі калыхаліся. Я крыху спалохаўся, але ішоў. Выбеглі і немцы. Мне аж валасы пачалі расці, але немцы таксама кінуліся ўцякаць. Я ўжо не ішоў, а бег у канец вёскі і, загарадзямі вярнуўся да сяброў. Яны аж заходзіліся ад смеху, а мне было не да гэтага, баяўся. Хлопцы таксама гаварылі, што можа быць дрэнна і пачалі разыходзіцца. Госці за сталы ўжо не се-
лі. Немцы, пакінуўшы ровары, уцяклі ў гарнізон, а мясцовыя да вечара прасядзелі ў каноплях.
У вёсцы было ціха і ніхто нічога не ведаў, толькі я хадзіў, як душа без цела, і чакаў, што будзе. Аднойчы, падыйшоў да мяне солтыс і сказаў: „То ты, машэйніку, був тым партызаном. Маеш шчасце, шчо встыдно ныэмцям мэльдоваты, a то воны показалі б тобіэ партызана'*.
Ад таго часу, не ведаю чаму, перасталі на мяне нападаць, але затое дастаў я сваю порцыю пры сустрэчы ў лесе.
— Ты что хрэсьбнны разогнал?
— Воны самі розбіэглісь, мы хотіелі іх туолькі настрашыты.
— Напугать хотел вооружённых немцев, смотрн герой!
— Гэрой нэ гэрой, але вжэ мніэ надойело тэрпіэты іх поштурхуване. Воны всё мэяэ гонят і б’ют. Ныэ, нэ ныэмці, оно сын і зять солтыса. Воны колісь напалі з оружыём на нашу дерэвню, і мы іх трэпонулі. а тэпзр мсцяцца.
— Мы о нападеніш на вашу деревню слышалм н всё знаем, но кто тебе дал право глупо рпсковать жмзню? Ты пропал бы, как собака. А' еслн бы тебя поймалн н началн допрос? Ты бы выдал нас, своііх друзей, м сам не ушёл бы с жнзныо. Фашмсты ведь не проіцают.
Я толькі стаяў, як баран, слухаў ды чакаў канца. He мог толькі перанесці таго, што дзядзька Андрэй назваў мяне здраднікам.
— Коб мэнэ ніэмці навэт на кускі рвалі і то нічога бы не сказаў, а вы мэнэ здрадніком называетэ.
— Сынок, ты мало опытный й не знаешь немцев. Онн не такмх ломалм. Мы, вообіце, будем за тобой наблюдать.
Слухаючы ўсяго гэтага мне было так сорамна, што я гатоў быў сябе біць. Абяцаў, што болып такога чагосьці без іх ведама не зраблю. Пасля гэтакае споведзі мне стала лягчэй.
Час ішоў. Надыйшлі Каляды 1944 года. На другі дзень — пасля запітага самагонкай абеду, які быў ужо пасля захаду сонца, вырашыў я пайсці да дзяўчат і хлопцаў. Ведаў, што ўсе яны ў „мае“ Олі. Выйшаў толькі ў адным мультанавым
касцюмчыку. Верхняе вопраткі не меў. На працу хадзіў у гаспадаровай. Ідучы вуліцай, сустрэў Валодзю і Пятра, пра якога ўжо ўспамінаў раней. Яны мяне таксама пазналі. Валодзя са словамі: „А, то ты, Макаць, туды тваю маць, о тэпэр то я тобіэ дам“ паспрабаваў схапіць мяне за „дзюбу“. Пятро хацеў зайсці мяне ззаду. Я, доўга не думаючы, смальнуў кулаком Валодзю ў зубы і сам драпануў. Але стукнуў я яму неяк так нялоўка, што адзін мой палец папаў яму між зубоў. Каб мігам не вьітузнуў, дык мог бы ён і адкусіць мне яго. 3 параненым пальцам пабег я хутчэй да Олі, якая мне яго перавязала. Там я і застаўся. Сядзелі дзяўчаты, хлопцы. Але я ведаў, што ў вёсцы будзе забава і яны на яе збіраюцца. Я ахвотна застаўся б з Оляю дома, бо ведаў, што Валодзя з Пятром. калі не чакаюць мяне пад дзвярыма, дык абавязкова ўлупяць мне на забаве. Але каму там праз мяне ахвота сядзець дома! Оля таксаэда ’збіралася. Баялася плётак. Мне вельмі не хацелася выходзіць, але што зробіш, калі ніхто пра нішто не ведаў. Я ж ім не гаварыў, што рана гэта ад Валодзевых зубоў. Выйшаў і я, але выходзячы, намацаў у кутку палена, ды прыхапіў яго з сабою. А як жа, не .памыліўся, — чакалі мяне. Як толькі ўбачылі мяне, дык і адразу напалі, але я, доўга не чакаючы, смальнуў Валодзю паленам па галаве. Хапеў яшчэ і Пятру, але той, убачыўшы, што Валодзя выпрасціўся на зямлі, даў драпака на вуліцу і так папёр дадому, што ніхто не падумаў бы, што ён сёння піў гарэлку. Я таксама пабег да сябе і засунуў сені. Праз некалькі хвілінаў Валодзя ўсадзіў нос у акно і пачаў крычаць, каб я выйшаў, бо ён хоча мне нешта сказаць. Я схапіў нож і збіраўся выходзіць, але гаспадыня здагадалася ў чым справа і давай не пускаць. Аднак убачыўшы, што я мацнейшы, стала ў дзвярах і, моў, пойдзеш толькі. пасля мае смерці! Мне зрабілася нялоўка і сорамна, і я палажыў нож. Хопіць ужо біцца, ды і Валодзя можа адумаўся і падабрэў. Але, раптам, з грахітаннем пасыпалася шыба. Жанчыпы і дзеці завішчалі. Незадоўга паляцела і другая. Мне не было чаго чакаць, схапіў я зноў нож і выбег на панадворак. Гляджу, а Валодзі няма, пабег ён
на забаву. Я — за ім! Мне ўжо стала смяшыць, што жанаты чалавек уцякае перада мыою, як заяц. Убеглі мы на забаву. Я адразу і гавару гаспэдару, што Валодзя выбіў дзве шьтбы. Ян пабялеў на твары і за яго! Але той пачаў прасіць, што, моў, заўтра ўсё выправіць. Забава працягвалася, але мы з гаспадаром пайшлі ратаваць сям’ю ад маразоў.
Гэта быў наш апошні бой. Валодзя, як абяцаў, паўстаўляў шыбы і ад мяне таксама адчапіўся раз назаўжды. He адчапіўся толькі Пецька, але апрача таго, што скрыгітаў зубамі, чапаць мяне баяўся. Толькі раз, у хаце гаспадара, неспадзявана ўдарыў мяне матавілам па галаве. He мог я яму аддаць, бо Ян умяшаўся.
I так надышоў сорак чацвёрты год. Немцаў біла ўжо не толькі рэгулярнае войска, але і партызаны. Яны з вялікім поспехам разбівалі нямецкія гарнізоны, падрывалі цягнікі, якія цягнуліся на ўсходні фронт. Вялікай дапамогаю для іх была разведка. Мелі яны сваіх сувязных амаль у кожнай вёспы. Падбіралі сабе такіх, якім не надта прыглядаліся акупанты. Але і захопнікі часта падсылалі ў партызанскія атрады сваіх „узнікоў“ або „палоннікаў“, якія нібы ўцяклі з Нямеччыны. Гэта былі людзі нізкае маралі — зладзеі, разбсйнікі, тыя, што баяліся бальшавізму, якія бачылі перад сабою будучыню толькі на нямецкі лад.
Лупцаванне захопнікаў з двух бакоў — рэгулярнымі войскамі і партызанамі — давяло іх да вяршыні зверства. Ад фашыстаў ніколі нельга было спадзявацца нічога добрага, a тады асабліва. Толькі адно — немцы не маглі ўжо забяспечыцца людзьмі зусім адданымі фюрэру і задавальняліся тым, чым мелі. Прыкладна, да аховы чыгункі выкарыстоўвалі тых, якія не кваліфікаваліся на фр&нт. А тыя ўжо ведалі, што такое вайна з „русам“ і ягонымі „катушамі". Часам расказвалі яны нам у зямлянках, на калечанай польскай мове: „Стгах пачэч, сачнэ глач катуша. По пшэйшчу ляфіны огня, по нэмэцкі шольнэш нэ пылё цо збегач. I научылісва сэнь муфіч, жэ гды загга катуша, то з наша сольнэш зостае тылько ту-
іпа“. Мы не надта разумелі гэты сказ. Невядома, ці апавядаючіл меў на думцы „тушу“ ў сэнсе цела, ці можа душу?
Мала, аднак, было такіх, што хацелі з намі гаварыць. Пераважна лупцавалі нас або бралі ў казарму ў Дабрываду, дзе трэба было цэлы дзень рубаць дровы.
Аднойчы, пры дзяленні вартаў, выпала мне зацішная саламяная будка. Была зіма. Завартаваў я ў ёй — з’еў хлеба з салэм. ухутаўся ў кажух і прылёг крышку, абапёршыся аб ло^аця. Быў змучаны працаю горш, чым іншыя, бо хадзіў я на гэтую варту падвойна — раз за сябе, раз за гаспадара. Хутка заснуў. Раптам сніцца мне, што гару. Расплюшчваю вочы, a я сапраўды гару! Выскачыў з будкі, а адзін з немцаў крычыць: „Чэпа былё талей спач“. Апрача гэтага, яшчэ здорава мяне вылупцавалі.
Былі і смешныя здарэнні. Аднойчы, недзе падвесну 44 года, не паспеў я сабрацца, каб разам з усімі пайсці на чарговую варту. Каб паспець перад праверкай, усю дарогу бег я бягом і ля самаё чыгункі пайшоў наўпрасткі. Убег я на насып, а, стаяўшы з маім сябрам, афіцэр так і падняў рукі. Я стаў і не ведаю, у чым справа, ён — таксама. Растлумачыў усё солтысаў Пецька. з дапамогаю рук, што гэта не партызан, а штраіхвахэ“. Бедны немец апусціў рукі і пайшоў сваёю дарогаю. Mae сябры глядзелі злосна на мяне і гаварылі, што мне пашчасціла; каб іншы, то мог бы застрэліць. Я не надта і цяпер ведаю, за што мяне меў бы застрэліць? Ці ж гэта мая віна, што яны пачалі ўсяго баяцца? Баяліся і нашыя іх, ой баяліся! Ніколі не здарылася, каб нехта на варце заснуў. Я даставаў па скабах, але спаў. Аднойчы лёг, паклаўшы галаву на шпалу, і не аглянуўся, калі заснуў. I сніцца мне, што нясу я нейкі аграмадны цяжар. Прачнуўшыся, убачыў сядзеўшага на мне салдата. Другі — стаяў побач. Я ляжу, а ён сядзіць на мне і глядзім сабе ў вочы.
— Спалесь, чы бэндзеш се выперал?
— Спалэм, бо за цало ноц змэнчыл се.
— Но то тэраз выберай, цо хцэш — двадзесьця кіюв, чы цалы дзень ромбаць джэво?
— Я не хцэ ані тэго ані тэго.
— О так то не бэндзе. Мільч, бо достанеш додатково.
Я змоўк, а ён аж пеніцца ад злосці. Другі нешта лагодна яму гаворыць і ўсміхаецца да мяне. Немец пастаяў, паверашчаў, паштурхаў мяне, але надобра не прыгрэў. Да рубання ' дроў таксама не забраў.
Зноў жа я маім не дагадзіў! Кірыла, які быў маім суседам па пільнаванні, падыйшоў да мяне з такімі словамі: „Ты довэдэш жэ нас всіэх, чэрэз тэбэ пострыляют“.
He ведаю, хто з нас быў няўдачнікам, я ці Кірыла, але аднаго разу зноў прыйшлося яму са мною вартаваць і то не толькі ў адной групе, але і па-суседску. He ведаю, можа спецыяльна давалі, каб ён за мною наглядаў? Партызаны ж, каб ратаваць становішча вартаўнікоў (калі б цягнік пайшоў у адкос, немцы расстралялі б дзесяць чалавекаў) падпаўзалі да іх і наказвалі ім маўчанне, Калі цягнік набліжаўся да міны, дык загадвалі крьтчаць: „Гооо“ — умоўны знак паміж немцамі і вартаўнікамі. Цягнік ляцеў у адкос, а немцы нічога не маглі зрабіць, бо ж сігналілі.
Менавіта ў тую ноч, калі мне выпала пільнаваць з Кірылам. варта нашая выпала там, дзе рэйкі праходзяць высокім насыпам. Ноч бьтла халодная, вецер дзьмуў страшэнна. Адзіным ратункам была будка. Залез я туды і сяджу, заняты сваімі 'думкамі пра Олю, сяброў, дом... Адначасова назіраю, ці не набліжаецца патруль. Іх здалёк можна было пачуць таму, што заўжды ішлі групаю ў пяці-дзесяці кроках адзін ад другога і голасна балбаталі. Хтосьці з нашых выдумаў, што калі пачуе, як яны гавораць, то яму здаецца, што ў чыгуне булькочуць лупіны, якія жонка варьшь свінням.
Раптам уціснуўся ў будку нейкі чалавек і сказаў: „Молчать“! Я падумаў, што гэта сусед, і сказаў яму, што трэба. Але ж чуіо голас:
— Вася, это ты?
— Або што?
— Ты меня не ўзнаёш? Здравствуй.
— Ой, тэпэр познаю. Здрастуйтэ. Я думав, шчо то колега.
— Ну ладно, сейчас увмдншь феерверк, только пдн на полотно., Пусть все вндят, что всё в порядке.
Я дрыжаў з цікаўнасці і страху. Тым часам ад Дабрывад паявіўся вартаўнік. На гзта былі патрулі. Ішлі, утуліўшы голавы ў каўняры. Нічога не спадзяваючыся. Напружанасць расла з кожнаю хвілінай. Здавалася, што сэрца мне выскачыць! Цягнік не прыходзіў. Але гэтак толькі здавалася. Гэта толькі нервы. Я дрыжаў і прыціскаў да сябе бурку, каб быле цяплей, і не хадзіў, а скакаў. Я дадумоўваўся, што можа быць нейкая страляніна. Але, чаму партызаны нічога не робяць, калі каля іх праходзяць немцы? Ага, праўда, ён жа гаварыў, што калегі будуць мінаваць. Значыць, паляціць у адкос цягнік.
Ад Чаромхі пачалося характэрнае стукатанне. Набліжаўся цягнік, — аб’ект партызанскага зацікаўлення і мае бязмежнае цікаўнасці. Прайшлі дзве платформы, якія паравоз пхаў перад сабою. Прайшоў і паравоз. Раптам нехта тузануў мяне і крыкнуў: „Удкрай!“ He паспелі надобра адбегчыся, як раздаўся страшэнны гук! Япаў я на зямлю і прасіў, каб яна расступілася. Такая ляскатня была. Падбег да мяне „дзядзька" і загадаў, каб хутчэй я бег на чыгунку і верашчаў. Я верашчаў, не ўвайшоўшы яшчэ на чыгунку, а калі ўбег на насып, убачыў горбы бітага камення. Паравоз ляжаў на баку. Машыніст, які толькі што выбраўся, ляскаючы зубамі, кінуўся чыгучкаю ў Чаромху. Толькі буркнуў: „ІОж чварты раз“. Папераварочваліся і вагоны. Рэйкі паскручваліся, бы тыя дроцікі. Неўзабаве прыбеглі немцы і прынялі кругавую абарону. Аднак, ваяваць не было з кім, бо партызаны, зрабіўшы сваё, адыйшлі ў лес. Шкада толькі, што якраз папаў цягнік з бітым каменнем, а не з танкамі. Набліжалася агонія трэцяга рэйху.
* *
Настала вясна. Партызаны сталі яшчэ актыўнейшымі. Паболыпала работы і сувязным. Цяперака сустрэчы адбываліея часта і заданні былі штораз іншыя. Я цікавіўся гэтым і ведаў
аб хуткім вызваленні. Цешыўся, бачачы, як самалёты з чырвонымі зоркамі б’іспь немцаў на нашай зямлі. Тады насела на мяне новае няшчасце. У адну прыгожую красавіцкую ноч паехалі мы з гаспадаром у лес гнаць самагонку. Наладзілі ўсё як трэба. Расклалі агонь і Ян, зрабіўшы' сабе бярлогу, улёгся спаць. Ён спаў, а я сядзеў ды пільнаваў. Аж злосць мяне агартала, што нават свабоднай ад варты ночай не магу паспаць, як чалавек. Цемра, хоць нажом ты яе рэж! Адны толькі зоры пабліскваюць, быццам гірлянды на чорным небасхіле. На душы было неяк спакойна-спакойна. Вярнулася раўнавага. Часам далятаў далёкі грукат разрываўшыхся снарадаў. Ян спаў, а я сядзеў і чакаў, калі пацячэ пяршак, Што мы за людзі? Дзесьці рвуцца снарады, нехта памірае, нехта мучыцца ад ранаў, а мы спакойна гонім самагонку. Недзе людзі за жыццё змагаюцца, а мы тут сядзімо сабе спакойна. I калі гэтаму ўсяму канец будзе? Адны ано птушкі не пераймаюцца ні вайною, ні чалавекам. Калі пачало віднець, мне захацелася спаць. Ды яшчэ птушкі падспеўвалі. Я стараўся думаць пра нешта прыгожае і тады сон адыходзіў. Чую — бочка ўжо пачынае „хадзіць“. Хутка пацячэ „смярдзюха". Раптам чую, праз века пара праходзіць, бо псычаць пачало. Трэба зайсці насупраць агню і пабачыць, кудыма ўцякае яна ды заткнуць нарьтхтаваным пакуллем. Калі я толькі нагмуўся над векам, яго вырвала .і шуганула на мяне брагаю. Выбух бочкі і мой крык абудзілі Яна, які схапіў за вядро з халоднай вадою і лінуў мне ў bobbl Можа гэта і ўратавала мяне ад слепаты. Ляжаў я і енчыў. Гпаць не было чаго, — паклаў прылады на воз, мне таксама сказаў легчы ў кельню, і мы паехалі. Прыехаўшьт дамоў, пры дапаьтозе гаспадара ўвайшоў я неяк у хату, але ахапіў мяне такі жар, што, здавалася, быццам бьт нехта ў распаленуго хлебную печ усадзіў! Я рваўся назад. Тады Ян завёў мяне пад дашок. Дашок ахоўваў мяне ад дажджу. Але вецер, які свістаў паміж астраколінаў, мёў на мяне пяском і іншым смеццем. Салома таксама курыла. Ляжаў я там, як Лазар. Доўга ляжаў. •Пры тым страшэнна пахуднеў. Мой твар нагадваў нейкую дрыгву. He было відаць ані воч, ^ні рота. Як карміць?
Неяк прадзяўблі дзірачку паміж загноенымі губамі і праз яе ўлівалі вадкасці, каб не дапусціць да галоднае смерці. Хаця, каб я і памёр, то Яну ніхто нічога не сказаў бы. Але яго, відаць, мучыла сумленне, або, можа, хацеў, каб людзі бачылі, што Ян мною апякуецца. Але рана, замест гаіцца, пачала гніць і смярдзець. Я чуў, што за плотам збіраюцца сабакі і, нібы *гіены чакаюць падла. Агартаў мяне страх, каб не пралезлі праз плот і не пачалі рваць жыўцом. Але плот быў высокі і сабаку было пераскочыць яго цяжка. Паміж частаколінаў такеама праціснуцца не мог. Калі Ян убачыў, што са мною бяда, пастанавіў выкарыстаць апошнюю магчьімасць. На маё шчасце ці няшчасце ў вёску прыехалі чагосьці галандцы — некалькі афіцэраў. Адзін з іх быў лекарам. Прыйшоў, паглядзеў на мяне і сказаў, што быццам бы гатоў я на лом, але можа яшчэ нешта з мяне будзе... Каб паспрабаваць намазаць мяне льняным алеем. Праз некалькі тыдняў паявіліся струпы, якія пачалі адпадаць ад маладзенькай скуры. Калі я мог глядзець. дык паглядзеў на сябе ў люсгэрка. He пазнаў. Там, дзе пазлазілі струпы, скура была чырвсная-чырвоная, а месцамі былі яшчэ раны, якія кагадвалі сабою вытаптаныя каровамі лужайкі, з якіх высахла іржавая вада. Загаілася ці не, але калі ўжо магу хадзіць, дык трэба ісці ў поле бульбу садзіць. Якраз я прыворваў, як адчуў што моцна пячэ мне твар. Мала — пячэ, на вочы ледзь бачу! Што за халера? Калі дома паглядзеў у люстра, на твары ўбачыў страншы струп. Гэта нарабіў вецер і сонца. Вядома, скура яшчэ маладая. Трэба было зноў мазацца алеем. Зноў хадзіў, як нейкі багамаз.
I так я лячыўся і працаваў. Усё нібы ішло сваёй дарогай, толькі вайна ніяк не магла кончыцца. Ляжаў і чуў, як недзе блізка бамбілі самалёты. Відаць, Чаромху. Дзе савецкае войска, калі яно прыйдзе? Чаму мяне ніхто не адведае? Няўжо ўсіх немцы пабілі? Розныя думкі прыходзілі ў галаву.
Аднойчы прыйшла чарга ехаць гаспадару пад Сухавольцы адрабляць шарварак, канкрэтна: каменне вазіць. Вядома, паехаў я. Мне надта не хацелася хадзіць па полі і збіраць каменне. Ехаў я ў лес, клаў карпіны. абкладаў каменнямі яе ды
вёз на шашу. Там пільнаваў, каб блізка нікога не было і ўкладваў тое ў прызмы, нагадваючыя сабою кубічныя метры. Калі наклаў такую прызму, прыводзіў дарожніка і здаваў яе. Гой, нічога не падазраючы, прыймаў работу і канчалася тым, што я, не мучыўшьтся, выконваў план. Гэта было так, як калісьці з калодкаю. Акупанты загадалі ехаць у пушчу і вазіць адтуль у Чаромху, на вакзал калодкі. Усе заехалі і панагружвалі соснаў, што ледзь коні цягнуць. Адзін толькі я паклаў на свой воз — метраў пяць даўжыні і таўшчынёй сантыметраў дваццаць. Еду ў калоне вазоў і абое з Сіўкаю смяемся. Яна ўдзячная мне за лёгкасць воза, а я ёй за гдта, што мяне вязе. А ўсе толькі злосна паглядваюць ды ўсміхаюцца: „От, коб надьехав ніэмэць, а дав Мазурковы по морды за тое, жэ жэнэ пусто коня“.
— За шчо, дядьку, мэнэ прозываетэ? Якое вашэ діэлог куолько я вэзу?
—От, бо к...а ёго мать, як йедэш, то вэзы. як всіэ, а нэ будэш дурня ва'ляты і зубы лупыты...
Даехаў я да Чаромхі разам з усімі. Чалавек, які на дарозе мяне празываў, кінуў лейцы і пабег кудысьці паміж фурманкамі. Апошнія таксама збіліся ў купу і пачалі закурваць. Мая кабыла паскубвае траву і ходзіць з „калодкай". Раптам прыйшоў нейкі пан і пачаў спісваць, хто колькі прывёз. Падыйшоў да мяне першага, бо так было па чарзе. Я паказаў рукок> ўздоўж воза і ён нешта запісаў разам з маім прозвішчам. Таксама рабіў і пры іншых. Атрымалі мы па пятнаццаць марак, толькі той, хто мяне лаяў, тры. Урадніку проста паблыталіся нашыя вазы, а прозвішчы мы мелі аднолькавыя. Таксама было j з гэтым каменнем. Бог яго вёдае, пра што я тады думаў. Вазіў я гэтак, вазіў, аж раптам бачу — хтосьці едзе на ровары ў кірунку Сухавольцаў. Я спалохаўся, што нейкая зараза выкрые маё ашуканства і налупіць па свежа загоенай мордзе. Але той, параўняўшыся са мною, спытаў:
— Вася?
— Так, а шчо?
’Завтра вечером будь на мзвестной опушке леса.
Сказаў і паехаў у лес. Чаму ён не паслужыўся вядомым мне паролем? Але ўсё ж такі на вызначанае месца пайшоў. Там сустрэлі мяне мае „дзядзькі“ і пачалі пытаць, у чым справа. Пачуўшы пра тое, што я перажыў, паспачувалі. He маглі яны мною заняцца, бо былі на важных заданнях. Паведамілі, што хутка прыйдзе Чырвоная Армія, але ўлада будзе тут польская. Яны са мною хацелі развітацца, бо адыходзілі ў напрамку Брэста. „Яны ідуць у Брэст савецкую ўладу будаваць, а я далей буду батраком". Мне аж сэрца сціскалася ад гэтае думкі. Але маўчаў, ведаў, што нікуды не падзенуся. Успомніўся мне non, якога калісьці зімою прывозіў да старога Ганса. А было так. Бацька майго гаспадара заўжды сядзеў у хлеўчыку, быццам нейкая жывёла. Ляжаў там у гноі і стагнаў ад болю. Гаспадар насіў яму туды есці ў чарапку, быццам нейкаму паршываму сабаку ды, праклінаючы, чакаў, каб хутчэй яго халера задушыла. Стары. аднак, як на злоець жыў і кляў у сваю чаргу сына за такія ўмовы і марэнне голадам Маці мо і шкадавала мужа, які мучыўся, але была сляпая і нікуды з хаты не выходзіла, а сыну баялася нешта сказаць, каб не знайсціся ў падобных умовах. Але, калі прыйшлі маразьт, старому пачаў дакучаць холад і ён выў, быццам бы яго абдзіралі са скуры. Потым сказаў, што памірацьме і папрасіў бацюшку. Сын злітаваўся і паслаў мяне ў Кляшчэлі. Я падрыхтаваў санкі, укінуў два снапы саломы, адзін бацюшку, другі сабе, і паехаў. Каб было прыгажэй, бацюшкаў сноп прыкрыў радзюжкаю.
Заехаў, і падганяю папа, каб часам стары Ганс не памёр, не дачакаўшыся. Але non, не сняшаючыся, збіраў патрэбныя рэчы. Мне было спешна. Калі толькі той сеў у санкі, давай я гнаць каня. Конь імчаўся на сумную ўрачыстасць, а я расказваў папу, як мучыцца бацька майго гаспадара. Але той не адзываецца. Сядзіць, як пень, пучок саломы пад каленямі трымаючы, а не так, як трэба. Добра, што мог спіной аб шчыток абаперціся, a то лежачы бы ехаў. He адзываецца ён, дык і я маўчу. Прыпёр, як чорта, на панадворак — і пад хлеў. Памог бацюшку выбрацца з кельні. 3 хаты выйшаў Хведар і паве-
даміў, што стары ў хаце. Перанеслі, значыць, каб перад смерцю разагрэцца мог. Напэўна яшчэ і таму, каб абласкавіць хворага, бо калі заляціць да раю злосны, то яшчэ начаўпе чорт ведае чаго першаму сустрэтаму святому! Мсціцца пачнуць. Стары ляжаў у ложку, прыкрыты кажухом, і толькі павойкваў. Невядома было, ці ён стогне ад болю ці з уцехі, што ўрэшце ў хаце. Поп адправіў усё. што прынята і, узяўшы грошы, выйшаў з хаты. Конь стаяў ужо запрэжаны: сядай і едзь. I цяпер бацюшка прагаварыў. Першае — гэта падрыхтаваць лепшае сядзенне. Я звязаў цяпер два снапы саломы. Потым запытаў, ці я з’яўляюся сынам Яна.
— Ніэ, я парубок, — адказаў.
— Ааа, это оченв хорошо. Это мужыцкому хлопцу самая хорошая школа. Он тебя научнт жнть н работать лучше, чем все школы взять вместе.
— Ніэ, батюшка, я всё ж такі учытіся хотіэв бы.
— Брось ерунду. Зачем мужыку школа? Его дело землю управлять н властн подчнняться. Для хожденмя в школу есть другне людн, те, у кого землн нет. Да пусть благославнт тебя Господь ныне н прмсно...
Гаворачы гэта бацюшка падняўся з сядзення і пацалаваў мяне ў шчаку. Гэтая падзея мільганула мне перад вачыма, калі развітваўся я з савецкімі партызанамі. Партызаны далі мне спраўку пра супрацоўніцтва, выпісаную на маіх вачах і, уручыўшы, наказалі берагчы, як дакумент. Я тады яшчэ не вельмі ўяўляў, да чаго яна мне магла б быць ііатрэбная. He меў я ў Яна свайго месца, дзе мог бы нешта схаваць. Паклаў я гэтае пасведчанне ў евангелле, піто дала мне ягоная маці для чытання. Потым кніжка недзе загінула, а з ёю і пасведчанне. Але гэта ўжо было не ў яго, а ў мяне дома, калі ўцёк я са службы.
Пасля апошняе сустрэчы ў лесе неўзабаве прыйшло і вызваленне. Адною прыгожай раніпай убачыў я двух савецкіх салдатаў, якія падкрадаліся Шчуроваю дарогаю з лесу ў вёску. Я якраз выводзіў коней на поплаў. Байцы паклікалі мяне да сябе і спыталі, ці ў вёсцы няма немцаў. Я адказаў, што ве-
чарам акопваліся яны вакол вёскі, а ў вёсцы іх'няма. Пачуўся грукат матацыкла. Салдаты паўцякалі ў лес. На матацык-лах пад’ехалі чатырох мадзяраў з кулямётам. Пастаялі, паглядзелі, і паехалі зноў у Кляшчэлі. Раптам уварвалася ў вёску конніца. За конніцай увайшла пяхота. Мясцовыя думалі, што гэта дэсант, але хутка пераканаліся, што гэта рэгулярнае савецкае войска, якое ўрэзалася клінам. Пачалі ісці самаходы і танкі. Валілі пад Кляшчэлі, дзе немцы рыхтавалі абарону. Каля поўдня савецкія часці пачалі адступаць. „Назад, назад“ — раздаваліся каманды. А снарадьт так і свісталі над вёскаго ды рваліся недзе пад лесам. Даўжылася гэта нядоўга — мінут пяць, зноў усе паехалі на Кляшчэлі.
У той самы дзень зайшоў да нас салдат, які прынёс новыя чаравікі. Прадаваў іх за хлеб. Есці яму хацелася. Гаспадар узяў чаравікі і даў яму чвэрць „падпалоніка", які жонка раніцаю спякла. Той крыху скрывіўся, але, відавочна, моцна яму есці хацелася ды і часу ён не меў таргавацца, бо схапіў хлеб і пабег. Я падумаў, што гэтыя чаравікі будуць мае.
Дакуль Яну людзей ашукоўваць?
Пайшлі мы касіць жыта — ён абуты, а я босы. Падвечар паслаў ён мяне ў вёску, каб запрог я каня і прыехаў па жыта. Ідучы праз вёску ўбачыў я групу мужыкоў, ля якое стаяў савецкі афіцэр. Пра нешта ён распытваў.
— О, ідэ ёго парубок, — паказаў адзін з мужчын на мяне.
— Ты батрак Марцінкевіча?
— Так, я.
— А где он?
— В полі. жыто косіт.
— Ну, а как он с тобсй обрагцается?
— Нормальне.
— Что это „нормальне"? Хорошо?
— Разно.
— Я прпшёл его арестовать, как врага советской властн. Он говорнт скверные слова протнв нашей властн н вождя.
— Так, вуон завшэ говорыт: „Велнка вош товаршц Сталнн". — Ну вндншь, надо судмть сукнного сына!
— Вуон нэ любіт совіэтув, але і з ніэмцямі нэ дружыв. Як вы ёго арыштуетэ, то останэцця трое малых, жуонка і сліпая маты- ’іШН
— Да ты что, хотнш его загцніцать? Он же тебя эксплуатпрует л мало жнзнл не лншмл. Ты же еіце больной.
—. Так, але сімйе шкода.
— Ну, ладно, ндн позовн его. Я хочу с ннм поговорнть.
Я пабег у поле і прывёў гаспадара, які ад страху ляскаў зубамі. Афіцэр пачаткова пытаў пра прозвішча, год і месца нараджэння, ды запісваў усё тое, што той гаварыў. Потым запытаў пра коней. Мне адразу і падумалася, што няйначай, як забірацьме. Гаспадар адказаў, што конь стаіць у гумне.
— А кто вам разрешял прмсвочть её себе м прятать?
— Я сам взяв, бо вона ходыла самопас.
— Сейчас отдай, бо застреліо, как собаку.
Гаспадар трушком пабег да пуні і прывёў каня. Я вырачыў вочы, бо нават сам не ведаў, што той яго прыхаваў. Афіцэр узяў каня і павёў за вёску, а Ян стаяў і баяўся. Але ад арышту я яго абараніў.
Назаўтра, выходзячы ў поле, я абуў новыя чаравікі, што гаспадар купіў ад салдата, і думаў уцячы. Належаліся яны мне за шаснаццаць месяцаў цяжкае працы, і боль, які перанёс. Але гаспадар, убачыўшы чаравікі на маіх нагах, загадаў зняць. Я аддаў іх і' пайшоў у сваю вёску босы.
ЧАСТКА 2
НА РОДНЫМ ПАНАДВОРКУ
КаЛі ішоў я вуліцаіо роднае вёскі, сэрца да горла мне падыходзіла. У скронях кроў пульсавала ні то ад пачуцця радасці, што іду дадому, ні то ад страху перад сустрэчаю з мачахай. Пэўна — ад аднаго і ад другога. Бо сапраўды я цешыўся, што іду з прымусовае працьт, але, адначасова, і баяўся, нібы чорта, сустрэчы з жанчынаю, якая з нянавісці да мяне магла ўсё зрабіць. У часох, калі быў я яшчэ малы — думаў я ішоўшы — штодзень яна мяне лупцавала і груба празывала, а як будзе цяпер? Гэтая думка то піхала мяне ўперад, нібыта да чагосьці новага, нязнанага, то адпіхала да старога, якое можа вярнуцца разам з маім вяртаннем дадому. Ішоў я і адчуваў сябе віноўнікам, нейкім гультаём, што шаснаццаць месяцаў прапрацаваў у Яна, а дамоў іду басанож. Чаго ж я хачу, прыйшоўшы да мачахі? Можа, каб яна мяне прыгарнула да сябе, апранула і абула? Можа хачу, каб прытуліла да сэрца і сказала, добра, што вярнуўся? Так раздумваючы, прыйшоў аж пад хату свайго дзеда. А савецкія войскі ўсё ішлі, ды ішлі недзе ў кірунку Кляшчэляў. Па дарозе сустракаў я іх шмат, але яны мяне не чапалі, то і я не меў чаго іх чапляцца. Тым болып, іпто я саромеўся свае басаты, дрэннае вопраткі ды папаранае фізіяноміі. Ішоў праз вёску, йле не знайшоў ні аднае цёткі, якіх хаты мне сустракаліся. Ведаў, што калі не ўзялі мяне з сабою партызаны, не ўзялі рэгулярныя войскі, то і тут я нікому непатрэбны.
Насупраць дзедавае хатьт напаткаўся мне салдат, які вёў двое коней. На адным ён сядзеў, а другі ішоў побач. У пяці хатах ад роднае паспрабаваў я апошняга шчасця. • Папрасіў салдата, каб падвёз ён мяне на другі канец вёскі, Той затрымаўся ахвотна і сказаў „саднсь в седло“. Конь для мяне не навіна. а вось сядло... Ускочыў я на яго мігам. Але аказалася, што ў страмёны ног не магу паставіць, яны надта доўгія, або ў мяне ногі да іх кароткія. Зборшчыкаў Павел, які калісьці вучыў мяне „прыгожых песняў“, і што мае зязюля пад хвастом, убачыўшы, што сядаю я на каня, крыкнуў: „А гляды, добра герзай у седловы, бо бойцовы встыду наробіш“. Але не трэба было мне трымаць кавалерыйскага фасону, салдат убачыў маю сітуацыіо і не пагнаў коней бягом. Я. карыстаючыся нагодай, дзеля якое сеў на каня, гавару салдату, што таксама коней люблю, а асабліва вайсковых... От. каб удалося крыху паслужыць у арміі! А можа завязеце мяне да Кляшчэляў? Баец глянуў на мяне з усмешкай і сказаў: „Еіце навоюешся, a пока будь здоров, а то я тороплюсь — меня там ждут“. Навач я зразумеў, што мушу саскакваць з каня. А што яму залежала на тым, каб мяне не завезці да Кляшчэляў? От, хіба проста, ён жа таксама чалавек і я, відаць, яму не спадабаўс'я са сваім знявечаным тварам. Затрымаў ён коней у канцы вёскі і я мусіў яго пакінуць. '
Ізноў іду ўздоўж вёскі, у кірунку хаты, ды не ведаю, які лёс там мяне чакае. А Павал сядзіць на прызбе ўжо не адзін. Да яго яшчэ нехта на мінутку далучыў, ішоў з поля на абед, або па каня, каб жыта прывезці. Калі я з імі параўнаўся, Hex­Ta спытаў: „Шчо, Васька, кончылася твоя служба ў Яна, тэпэр ідэш служыты мачосі?“ „А йдэ, йдэ, — адазваўся Павал, — але якось ногі ёго тягнут назад. Замяст іты хучыэй помогаты матэры пры жнывах, то вуон з бойцамі катаецца“.
Я пасаромеўся свайго ўчынку і хутчэй пайшоў дамоў. Тут. вядома, кветкамі мяне не прывіталі, як кагосьці блізкага і роднага. На родным гумне спаткаў я з віламі ад гною, якімі маці падавала снапы з воза ў астаронак. Я ўжо ў папярэдняй частцы сказаў, што яна не ўдарыла мяне, бо злякаласй май-
го рашучага позірку, але так кляла за вяртанне, што страшна было, нават мне, прывучанаму да таго, слухаць. Але я не бачыў інійага выхаду, як застацца на гаспадарцы за кожную цану, і пачаў угаворваць мачаху, каб прыняла мяне і абяцаў, што буду добрым гаспадаром. Яна пра гэта і слухаць не хацела, толькі крычала: „Утыкай з мого пуодвуорка ты, баструку, бо так і всаджу вылкі ў бэбэх! Людковэ, што робыцця? Прыдэ такая сволоу чорт знае з куоль і ты ёго кормы, коб вуон удавывся! Бач, злодюга, ныгдэ лепьт нэ знайшоў і мусыў прыліэзты до мэнэ, коб тэбэ спрутыло, коб ты божого свіэта нэ оглядаў, коб ты буў ізчэз, ныж меў вэрнутыся, ты — баструцка морда'“
Хаця я і ўвык ужо да гэткіх слоў, то, аднак, адчуваў сябе так, быццам нехта паліваў мяне наперамену гарачай і халоднай вадою. Затрэсла мною, як. ад ліхаманкі, але я не аказваўся. Ыават узяў на сябе ў думцы віну за тое, што жыву, за тое, што я брыдкі, за' тое, што ў Яна працаваў, і за ўсё іншае, абы ано мець спакой. Я ж ужо амаль васемнаццацігадовы хлопец, — думаў, — гаспадарынь навучыўся, а тут зямля добрая, можна будзе жыць. Пасля ажанюся, значыць, прыступлю да нейкае ўдавіцы і адыду ад г-этага чорта...
Сілаю застаўся я на гаспадарцы нябожчыка бацькі, але вядома, што гвалтам мілым не будзеш. Хаця працаваў, як вол, a ўсё роўна быў нспатрэбны.
А якім жа быў мой будні і святочны дзень на гаспадарцы? Свайго бацькі, а не свае маці?
Спачатку, нягледзячы на ўмовы, узяўся я за працу так, каб аднавяскоўцы не сказалі, што з мяне дармаед. Гонар мой не дазволіў хадзіць мне засунуўшы рукі ў кішэні, і чакаць, пакуль нехта пакліча на абед. Дарма — вядома, ніхто не пакліча. Цяжар усяе гаспадаркі ўзяў я на сябе, хаця гэтага маці не хацела. Відавочна, яна мела сваю мэту, але Івану — ейнаму сыну — было лягчэй. Я сам касіў ярыну і толькі з мачахай капаў бульбу, але мяшкоў ніхто мне не памагаў класці на воз. Я іх стаўляў над баразною, і пасля, адзін бок воза вёўхтак, што толькі абатраў аб дручкі мяшок, падымаў яго, упёршы-
ся аднізу, і ўсё. Праўда, што неаднойчы закалола мне недзе ў спіне, але хто тады перай.чаўся такімі дробязямі, важна, што ідзе паспяхова.-
Сабраўшы ўсё з поля і пасеяўшы азіміну, пачаў я крыху думаць пра сябе. Я ж застаўся амаль голы. Адкуль узяць мне абутак і вопратку? Ужо ж васемнаццаць год мне, сорамна хадзіць басанож, Тым болып, што ўжо „прыстаў“ да кавалераў і трэба ўдзельнічаць у жыцці моладзі. Хаця яшчэ вайна была ў поўным разгары, але наша моладзь ужо арганізавала забавы ў вызваленай вёсцы. Тут ніхто не ведаў, якая ў нас будзе ўлада — польская ці савецкая. У войска з нашых вёсак не бралі ні адны. ні другія, а самі хлопцы, вядома, не спяшаліся, каб недзе над Віслаю накласці галавою. Ім было выгадней чакаць, — хай гэта зробіць хто іншьт. Я не хачу гэтым сказаць, што беларусы не ваявалі супраць нямецкіх захопнікаў. Вая' валі, але не тая моладзь, якая засталася ў вёсцы на гаспадарцы. Іх вызваліла Савецкая Армія і яны, вушы стуліўшы, засталіся так, як бы нічога не здарылася. Войскі прайшлі і пайшлі пад Варшаву, а ў нас стала ціха. Асталося па вёсках па некалькі салдатаў з аўтаматамі для аховы і гэта была цэлая ўлада. Мы ўсе думалі, што тут будзе савецкая ўлада і чакалі, што будзе мабілізацыя. Але, пакуль працягваліся перагаворы, каму дастанецца Беласточчына, у нас было безграма-. дзянства. Моладзь па-сторому працавала і гуляла таксама па-даўнейшаму. Пад восень мясцовыя актывісты пачалі арганізоўваць уладу самі, на савецкі лад. Памятаю, што Павал Якімкж стаў ні то солтысам, ні то старшынёю Грабаўца і ўзяўся арганізоўваць дастаўкі збожжа на патрэбы фронту. Аднойчы прыехаў у вёску савецкі капітан і разам з Паўлам хадзіў да паасобных гаспадароў, ды загадвалі яны, каб пастаўляць кантынгенты ў Кляшчэлі. Калі яны так хадзілі з хатьг ў хату, у вёску прыйшлі нейкія салдаты ў савецкай форме і, убачыўшы кяпітана, пачалі па ім страляць. Той нічога не спалохаўся, ускочыў на каня і, з пісталетам, кінуўся на іх. Яны ўцякалі за вёску ў авёс, адстрэльваючыся. Капітан стаў за тоўстую ліпу ля Дзямянчынай хаты і страляў да ворагаў, што ляжалі ў
аўсе і стракацелі з ППШы па ліпе. Пасля, мусіць, не хапіла ім патронаў і пачалі ўцякаць за Антонаў млын, а адтуль — у алешнік. Тым часам стральбу пачулі байцы Яцэнка і Лалэка, якія, як я ўжо гаварыў, засталіся ахоўваць у вёсцы парадак. Пабеглі яны на дапамогу і, супольна з капітанам, вывалаклі з алешніку двух нямецкіх „герояў". якіх расстралялі ў Елянцы.
Незадоўга пасля тае падзеі ў нашай вёсцы затрымалася ў лясах — паміж вёскамі Елянка, Грабавец, Арлянскія Чэхі і Курашава — запасная дывізія савецкіх войскаў. I вось тады мы даведаліся, што ў нас будзе польская ўлада.
А было гэта так. Аднае нядзелі нашая моладзь арганізавала забаву, на якую прыйшлі і савецкія маладыя салдаты. Ім таксама хацелася пабыць сярод цывільнага насельніцтва і падыхаць свежым, без парахавога дыму, паветрам, ды патанцаваць з дзяўчатамі. На гэту забаву, конна, прыехаў камандзір дывізіі генерал-маёр у кампаніі штабных афіцэраў. Уехаў на ланадворак і сказаў, хто ён такі. Пасля загадаў аднаму з афіцэраў, каб той увайшоў у хату і выклікаў салдат. Салдаты выйшлі і з сорамам пабеглі ў лес, да сваіх зямлянак, а генерал загаварыў да нас: „Как вам не стыдно гулять н веселнться тогда, когда на фронте льётся кровь н гмбнут людм!..“ Ён яш~ чэ даўжэй гаварыў, але цяжка было ўсё запамятаць. Памятаю яшчэ толькі тое, што ён дадаў: „Счастье ваше, что сдесь будет польская власть, a то мы бы вас сразу мобллнзлровалп н на фронт!..“
Нам, вядома, стала сорамна і забава разыйшлася. Пакуль стаяла гэта дывізія, у нас больш пра забаву ніхто не падумаў.
Яу, вось, я ізноў адбег ад тэмы, але маё жыццё не адбегла ад агульнае сітуацыі ў тадышні час, і таму мусіць пераплятацца адно з другім. А вярнуўшыся да мае думкі пра вопратку, трэба сказаць, што запасная дывізія, хацела таго ці не хацела. а ўсё ж дапамагла мне ў гэтым.
Усе людзі зямлі ведаюць, што салдат ёсць салдат, і раскошы ён не мае, а выпіць яму хочацца. Тым болып, што лёс няроўны і людзі няроўныя. Адзін хоча, але чалавечая мараль і ваенная дысцыпліна бярупь у ім верх, і чалавек-салдат вядзе ch-
бе як трэба, а іншы, калі не вып’е, то й не лічыць, што яму добра дзень прайшоў. I, вось, такія трапляліся ўсюды. Але, каб выпіць, мусіў ён нешта ўкрасці ў часці і мяняць у сялян на самагонку. Я пабачыў, што справа можа быць мне карысная, бо — той мае ўжо новыя чаравікі, той шынель, а я, як гаворыцца, у шапцы сплю і голы хаджу. Давай я брацца за выраб самагонкі. А знаўца я добры, як яе гнаць, бо ў Яна не адзін цэнтнар прапусціў быў праз трубы, і нават паспеў абгарэць. Расчыніў я пуд мукі, якое намалоў у жорнах ва Улляны, і чакаў, пакуль „выпрацуе", — а гандаль ішоў! Я ўжо ад кагосьці купіў нямецкі мундзір, падношаны і не свайго размеру, але трэба было нешта на хрыбет накласці.
Кн быў нейкі цікавы і не надта запэцканы. Я яго адкупіў ужо з другіх рук — ад свайго аднавяскоўца. Ён не меў бы аніякага значэння ў жыцці, каб не тое, што праз яго ніхто на мяне не глядзеў з сімпатыяй, а ўжо найменш байцы. I, вось. калі я ўжо ў агародзе гнаў самагонку, прыйшлі да мяне двух салдат і запрапанавалі пару бялізны за літр пяршаку. Самагонка якраз пацякла, яны яе пасмакавалі і некуды пайшлі. Праз гадзіну вярнуліся і спьтталі, ці згаджаюся я на такі інтэрас. Я ахвотна згадзіўся і гавару: „Давайтэ мніе більё, а я вам дам літэр самогонкі". Яны таксама ахвотна далі б, але не мелі яго з сабою, дык гавораць: „Знаеш, у нас нет много временн, что б іідтіі в часть н снова вернуться к тебе. Давай лучше сделаем так: ты возьмм с собой самогонку м, вместе с намн, пойдёшь в лес. Там, рядом в роіце, подождёшь, а мы пойдём, прннесём бельё“. Наліў я літроўку і пайшоў з імі дарогаю за вёску. Па дарозе сустракаліся нам байцы і маіх кліентаў асвяціла новая думка. Менавіта — запрапанавалі, каб я пераліў сваіо літроўку ў іхнія „баклажкі“, бо ім сорамна са мною сустракаць сваіх. Ну, я, нічога не падазраючы, пераліў, бо і сапраўды сорамна было ісці з самагонкаю ў кампаніі байцоў. Дайшлі мы да хвойніку ля Сакоўскае дарогі і тады адзін з іх застаўся са мною. а другі пайшоў па „бельё“. Сядзімо мы ўдзаіх пад хвойкаю і гутарым пра нешта — паўгадзіны, тадзіну, а той усё не прыходзіць з бялізнаю, якую я меў купіць.
'Пры тым. сваю „баклажку“ ён з сабою забраў. Калі ўжо зусім сонейка пачало хіліцца да захаду, мой сябра сказаў. „Чорт □зозьмм, что с нпм случллось, что так долго не прлходлт? Ты здесь останься, только нлкуда не уходл, а я сам пойду л скоро прлнесу“. I таксама пайшоў з „баклажкаю". Я ўжо бачу, што сонца зайшло, а іх усё няма, дык думаю: давай, выйду я на дарогу і пабачу, яны можа недзе чакаюць, не могуць мо знайсці мяне?
Бысунуўся я з хвойніку на дарогу ў сваім нямецкім мундзіры, а тут вартаўнік вінтоўку з пляча і крыкнуў: „Стой!“ Я хацеў яму растлумачыць, што і да чаго, але гэты чуваш паўтарыў: „Стой! Рукл в верх!“ Падняў я рукі і стаю, ды гляджу ў ствол нацэленае на мяне вінтоўкі і думаю: „попався". Вартаўнік паклікаў другога салдата і штосьці яму сказаў. Той бягом пабег некуды ў лес. Пасля некалькіх хвілінаў, прыйшлі два байцы з вінтоўкамі і пагналі мяне да зямлянкі. Тут сустрэў. мяне старшы лейтэнант і спытаў па-нямецку, хто я такі. 'Увёў мяне ў другую зямлянку і пачаў распытваць. Я яму ўсё раеказаў, што ведаў, тады ён нешта напісаў на паперы і даў байцу, а другога пакінуў, каб мяне пільнаваў. Сам таксама кудысьці выйшаў. Пасля нейкдга часу, калі стала ўжо зусім цёмна, старшы лейтэнант увайшоў у зямлянку і спытаў мяне, ці назнаю я тых, што мяне ашукалі. Я сказаў, што не пазнаго, і што нічога ке хачу. Тады афіцэр рказаў, што я свабодны і магу ісці дамоў, але павучыў, каб у другі раз не займаўся з незнаёмымі.
Вярнуўся я ў сваю вёску і адразу ўбачыў, даходзячы да свае хаты, што перад Уллянінай стаіць вайсковая фура і нэ возе ляжыць нейкая вопратка. Схапіў я яе і драла на свой панадворак! I тут разгледзеў, што гэта рэчавы мяшок з вялікай колькасцю запалак. Узрадаваўся я, што адны мяне абдурылі на самагонцы, а я другога абакраў з запалак, якія ён, напэўна, прывёз мяняць на гарэлку.
Як было, то было, але крыху бялізны я купіў на зіму. Аднак, не быў я такі пранырлівы, бо не прыдбаў ні абутку, ні
вопраткі. А з шынялёў краўцы шылі прыгожыя пінджакі і галіфэ.
На пачатку зімы 44 года запасную дывізію перакінулі кудысьш пад Чэхаславакію, ці куды, а сяляне з навакольных вёсак зноў мелі поўныя рукі работы. Войскі пакінулі па сабе шмат розных палявых збудаванняў з „круглякоў11. У зямлянках і байраках былі пастаўлены цагляныя печы. Трэба ж было ўсё гэта раскідаць і вывезці з лесу, а пры тым, карыстаючыся свабодай, вазілі і бярвёны, проста, здавалася, увесь лес вырубаюць.
Я асабіста навазіў цэглы, бо думаў аддзяліцца ад мачахі і ўбіць сабе печ у каморы. Пасля, аднак, разахвочаны ўсеагульнымі рабункамі, пачаў вазіць бярвенні. Многа не мог закінуць, бо кабыла так была недагледжаная, што ледзь ногі валачыла, а я таксама не мог тоўетых соснаў класці на воз. Але, ведаўшы розныя для гэтага с.посабы, бо з дзядзькам Раманам не адну сасну ў сваім жыцці клаў, «навазіў і я на паўхаты і думаў яе будаваць, але пасля папілаваў калоды ў дровы, а цэглу пазычыў у мяне Валодзя з Заляшан і так яна ў яго засталася.
Пра гэта яшчэ скажу пасля, а цяпер жа хачу . вярнуцца крыху назад, значыць, да лета 44 года, калі', як я ўжо гаварыў, яшчэ не было ніякае ўлады, а толькі трохі салдатаў стаяла па вёсхах.
У Грабаўцы прадстаўнікамі ўлады былі два маладыя байцы — украінцы, Яцэнка і Лалэка, пра якіх я ўжо ўспамінаў. Яны былі старэйшыя за мяне на год, а мо і не былі, але, на маю зайздрасць, насілі ваенную форму і аўтаматы, ды ўдадатак мелі заданне ахоўваць насельніцтва ад розных нечаканасцяў, — а я — што? Забыты Богам і пагарджаны людзьмі, абдзерты і яшчэ са слядамі на твары пасля апарання самагонкай у Яна, спрабую гаспадарьтць там, дзе мяне таксама не хочуць. Аде, што рабіць, калі мой такі лёс і розуму ў мяне малавата, мават на адну галаву. Іншы на маім месцы ўпёрся б, каб узялі яго ў войска, а я: „не, то не“. He ведаю і сам цяпер, ці гэта была „вьшослівасць“ беднага, ці хутчэй, як я ўжо ска-
заў, камплекс непатрэбнасці нікому. Я ад малога ўвык, што немаю права ад нікога нічога патрабаваць. Я мог толькі ціха чакаць ласкі.
Згадзіўшыся з умовамі жыцця, пастанавіў, што трэба ж яксьці жыць.
Яцэнка і Лалэка ні ў чым не былі да сябе падобныя. Першы быў чорны, з арліным носам і праніклівымі, свідруючымі вачыма ды смуглым тварам, а другі — льнянавалосы, з кароценькім носікам і ружовым тварам. Але абодва былі вясёлыя і добразычлівыя хлопцы. He ведаю: чаму якраз ім захацелася пасябраваць са мною? Можа таму, што я быў найгорш апрануты і найбяднейшы? He ведаю, але яны заўжды да мяне прыходзілі, калі толькі ўбачылі, што я вярнуўся з поля. Нават дазвалялі мне пастраляць з аўтаматаў. I калі мне ўдалося пацэліць у вераб’я, сядзеўшага на вязе, то хвалілі яны мяне за „меткае“ вока, але ўсім нам неяк няёмка было, ілто я застрэліў птушку без ніякае патрэбы. Больш мы ўжо дзікіх птушак не стралялі, але курку аднойчы „зжылі“. Я не памятаю, як Яцэнка і Лалэка жывіліся, ці ім нехта прывозіў ежу з вайсковае кухні, ці здабывалі яны хлеб на сваю руку. Проста гэтага я. не прыкмеціў, бо вядома, не сачыў а працаваў у полі. Але аднойчы прыйшоўшы з поля застаў на панадворку седзячых салдатаў.
— Здаровы, хлопцы!
— Здароў, Вася!
— Чого сыдытэ, носы повіесіўшы, чы шчо-ныбудь случылось?
— Да йет, ннчего, просто кушать хочется.
— Як хочэтэ йесты, то дайтэ автомат, я застрыэлю курку і будэ обіед. Оно нэ говорыэтэ маме, што я застрыэліў. Скажыэтэ, што в плотові задушылась.
Хлопцы глянулі адзін на аднаго, усміхнуліся, і Яцэнка працягнуў да мяне аўтамат: „Застріль, Вася, то й ты поісы, a то пыпічыть в сэрэдыны, як поросята в свынынцёвы. Тількы, коб шчэ картоплі булы, то ты бы супу наварыв".
Я распрог кабылу, пусціў яе ў садок, каб паела там травы.
а сам узяўся абед рыхтаваць. Для мяне, праўду кажучы, гэта быў абед не просты. Я да гэтага часу ніколі ў жыцці не каштаваў кураціны, і ніколі нічога не варыў.
Нацэліўся я ў гэту няшчасніцу і бахнуў. Пер’е пасыпалася, а курка пачала скакаць і фарбаваць зелле начырвана. Задушыў я яе, і мы ўдваіх скубалі, а трэці скробаў бульбу. Ачысціўшы з большага мяса ла калодзежа, распаліў я ў пліце і ўзяўся варыць. Курка была, відавочна, надта старая, бо мо па дзвюх гадзінах бульба разварылася, а мяса — як сталь! Ужо нам языкі ўцякалі ад паху варанага, а мне, удадатак, шкада было часу, але візія добрага абеду падмацоўвала. Урэшце, адзін з маіх сяброў не вытрымаў і загадаў падаваць абед, бо мо нешта перазменіцца і амаль гатовы абед можа ўцячы з-пад носа. Зняў я чыгун з пліты і пачалі мы есці, кожны сваё і драўлянаю лыжкаю. Яны — кругленькімі вайсковымі, а я — амаль лапаткаю. Курку дзялілі мы рукамі і, рагочучы, цягалі зубамі, як гуму. Адзін з байцоў нават пажартаваў, што лепш было б яе цвіком прыбіць да сцяны і, без дапамогі рук, цягаць зубамі.
Меў нюх той хлапчук, што сказаў, каб есці, бо, сапраўды, незадоўга пасля абеду прыехала машына і столькі я іх пабачыў.
Прыйшла зіма, а з ёю наступныя цяжкасці. Найгоршая мне была малацьба цэпам, бо я вельмі не любіў малаціць у адзіночку, але што было рабіць? Днямі цэлымі „кошкаўся", аж недзе да вялікага посту, пакуль усё вымалаціў. Прытым часта мусіў адкладваць малацьбу, бо дзядзька пілаваў дрэва на хату, дык я мусіў яму дапамагаць. Ён не пытаў у мяне, ці я сва~ бодны, проста гаварыў: „Прыходзь узаўтра рыэзаты, бо Кошковець наганяе, коб хучыэй хату ставыў“. Я ішоў, а ён будаваў хаты і прадаваў іх за вялікія грошы. А калі ён усё выпілаваў, то ўначы дакрадваў з пушчы, а я таксама, мусіў яму дапамагаць. Ён мяне выкарыстоўваў так, як бы я быў яму нешта вінаваты. Уначы прыходзіў, бубніў у акно, будзіў мяне, каб ехаць у лес. Ніколі вечарам не прыйшоў, ды не сказаў, каб у яго павячэраць і тады паехаць. Толькі чакаў,
пакуль вёска засне, і тады прыходзіў будзіць, ды яшчэ не раз дакараў мяне, што доўга мусіў стукаць. „Як так можна спаты, — гаварыў, — то ж вас можна спаліты і нэ ўчуетэ, а халера вас знае, што вы за людэ“. Я не адбрэхваўся, хаця ведаў, што ён з вечара выспіцпа, потым абуецца ў валянкі і апранецца ў кажух, і яму —што? Тым больш, што ён бачыў у гэтым заробак, а я выходзіў з хаты ў лахмане без гузікаў, у гумовых башмаках ды ў парцяных нагавіцах, і дрыжэў. Дзядзька, бывала, пагляне на мяне і засмяецпа: „Чого дрыжьчп, як барані хвуост? Запрагай кобылу і хучыэй йедэмо, бо зара будэ розвыдняты". Так, так. Яму мала было сваіх дзвюх фураў, мьг ехалі ў тры, і прывозілі адразу тры калоды. Вывальвалі іх у яго на панадворку. а калі ён баяўся (бо ўжо ж была ўлада), дьтк вёз за Гай і скідаў іх -у. „Гусака“ пад плотам, каб у выпадку чаго не быць вінаватым, а няхай адказвае „Гусак“. I было ж неаднойчы з гэтым „каніцелі“! Ляснікі, па слядах санак, даходзілі да „Гусака“ і яго каралі, хаця той на ўсіх святых прысягаўся, што гэта не яго. Ляснікі, вядома, усё апішуць і паедуць, а дзядзька зноў мяне ўночы кліча; кладзем калоды на санкі і — гайда ў Орлю. Там ён прадасць іх і, урэшцерэшт, ні ляснікі, ні „Гусак“ не ведаюць, куды яны падзеліся.  Мо „Гусак“ і чуе, як іх забіраем, але баіцца нос вьтсадзіць з хаты, бо ведае, што ў дзядзькі размова кароткая; аб тым ужо не адзін ён пераканаўся. Пасля ляснікі пазналі, з кім маюць дачыненне, але дзядзька і далей краў^ а сядзець — не сядзеў і не плаціў ніякіх штрафаў. Зрэшты, што яму такі прасцякляснік? Дзядзька Раман, па вызваленні, вазіў дзяржаўны лес тымі коньмі, якіх не адзін раз нёмцы „мабілізавалі і адпраўлялі“ на фронт. He ўсміхайцеся пад носам, — так было сапраўды, што немцы ў Кляшчэлі зганялі гаспадароў з коньмі і выбіралі прыдатных для ваенных патрэбнасцяў. I Раманавы коні заўжды былі сярод тых, якія ішлі на фронт. Раман, прайшоўшы камісію, атрьімоўваў квітанцыю за каня і ставаў у чарзе па заплату. Браў грошы, сядаў на воз і... ад’язджаў тым жа канём дамоў. Як гэта яму ўдавалася, мог бы сказаць толькі ён сам, але ўжо не ж:ыве. Смешна гэта, але таксама
„здаваў“ і свінней. He верыце? Запытайце ў вёсцы, не адзінчалавек пра гэта вам скажа.
А калі набліжаўся да нас фронт, то дзядзька схаваў сваю прыгожую кабылу ў астронку Уллянінае пуні, заставіўшы яе саломаю. I так яна засталася ў яго да канца свайго жыц— ця
Нязручна мне пра гэта гаварыць, але, як не 'дзіўна, што звер можа быць так падобны на чалавека і наадварот. Дзядзька мог вылупцаваць кожнага чалавека за абы-што, але ніколі не ўдарыў сваіх дзяцей і коней, нават жартуючы. Кабыла біла і кусала чужых людзей і коней, а свае маглі пад ёю класціся.
I так, сярод непрыхільных сабе людзей, розных дзядуляў, дзядзькоў, дзядзінаў і мачахаў, ваюючы за кожную лусту хлеба і кожную лыжку крупніку, датоўкся я да сорак пятага года.
Гэты год быў надта інтэнсіўны ў самагонніцтве. Я яе ўжо добра навучыўся гнаць і не горш піць яшчэ ў Елянцы, а ця-_ пер я ўжо кавалер, дык як жа ісці да кампаніі без бутэлькі. Мачаха не дазваляла сваёй гнаці, дык я зарабляў працаю. А. піць мусіў не для таго, што не ыог жыць без гарэлкі, але для таго, што пры гарэлцы заўжды непіта лепшае з’елася. Бо, калі я да кагось занёс паўлітроўку, то той нарэзаў сала і мне ўжо не трэ бьтло думаць пра вячэру ў хаце. He раз бывала і так, што гарэлка была, а закусі не было, і сорамна ісці да кагосьці прасіць. Тады ўдвох-трох, недзе пад варотамі па паўлітра выпілі і пайшлі танцаваць. А так, як хто мацнейшы, та тоўкся, як Марко па пекле. а галоднага паўлітроўка разбірала і валіла пад лаўку або пад ложак, і там ён спаў. Ніхто аба мне і вухам не вадзіў, а мяне і так не ўхапіў. Калісыц, яшчэ ў Елянцы, на Каляду ў адной сарочцы я ляжаў пад плотам на снезе і таго нават не адхварэў. Толькі, калі прь'вялі мяне дахаты і ўкладавілі ў пасцель, то так я дрыжэў, што аж выскачыў з ложка. Напаілі мяне палыном і — усё добра.
А вось цяперачы, у сорак пятым, то ўжоі дзед са мною
рады быў выпіць і нават ішлі мы да ягонае каханкі дахаты, дзе заўжды была і каўбаса і кішка. Жыццё зносным стала, толькі ўдома ўсё скандалы. Валодзя ўкрадзе авечку, а „Гусак" з мачахаю да мяне з сякераю скачуць. Мне крыўдна, бо невінаваты, а людзі ёй вераць тым больш, што я не апраўдваўся. Курка згіне, зноў на мяне, — і так наўкола. Але я далей працаваў, каб мець свае грошы. Пасля вызвалення Заходніх Земляў, у Кляшчэлях і Гайнаўцы паявілася шмат „шабраўнікоў" з рознай вопраткай і абуткам. Там я ўжо і чаравікі купіў сабе нямецкія з цвікамі ў падэшвах, значыць, вайсковыя, і касцюм чорны з блішчачымі бартамі, і пальто з паяском, і зялёны шалік. Апрануўся, бы нейкі пан! Саромеўся. што праўда хадзіць у гэтым, бо яно для вёскі не падыходзіла, але ўвочьт ніхто з мяне не смяяўся, дык я і ўвык ,да свайго „буржуйскага" выгляду. Носа я ніколі не задзіраў, бо вядома, заўсёды быў найгоршы, а цяпер: „вунь, пагляньце., што з яго вырасла". He, наадварот. Я ўсё толькі саромеўся і быў вельмі нясмелы, калі трэ было ўпамянуцца за сябе. Аднак, з цягам часу, „абрастаў“ я такою самай скураю, як і ўсе. Сябры насілі штьтхі і я насіў, сябры пад царквою шукалі каб з кім-небудзь пабіцца, то і я быў гатовы налупцаваць кагосьці, або самому дастаць у лыч. Калісьці, хіба на Вялікдзень, грабавецкім хлопцам, не ведаю чаму, заманулася натрапаць чахаўцоў. Тых было менш і яны баяліся з намі пачынаць, прытым у кожнага з нас блішчаў сталяй нямецкі штых, а яны да бойкі не былі гатоўлены, Калі чахаўцы пачалі выходзіць з царквы, мы пачалі іх ганяць са штыхамі ў руках. Адзін мой былы сусед, Павал, які пайшоў у прыступы ў Тафілаўцы, убачыў у маіх руках штых, падыйшоў і сказаў: „Васька, кінь таго кінджала і нэ бысь“. Мне стала так сорамна, што ад таго часу яго і ў рукі не ўзяў, але заўжды меў з сабою „Магннтную лошадь“ — гэта былі савецкія нажы з адным вастрьіём, якія служылі для падручных спраў. Гзта, ж йе гонар не мець пры сабе ніякага нажа, калі ўсе хлопцы маюць іх, і, гатовы рэзацца з усімі і за нішто, па прыкладзе Валодзі. У яго не было забавьт ці вяселля, каб ён
каго не парэзаў. У самога на галаве таксама поўна розных „месяцаў", „капытцаў" і іншых значкоў па нажах, якія залавіў, найбольш ад Мікалая. Толькі з тым, што Мікалай біў яго ва ўласнай абароне.
Так час і праходзіў, жыццё стала нармальнець у вёсцы, хаця на свеце (як мы называлі ўсё тое, што далей ад нашае вёскі) спакою не было, бо пачалі лютаваць бандьл Нас яны, аднак, цікавілі ано тады, калі былі ў вёсцы. А і нельга было пазнаць, ці то банды, ці войска. Усе яны былі апрануты ў польскія вайсковыя мундзіры.
Розніца толькі ў тым, што салдаты польскага войска не білі насельніцтва, а войска акоўскае біла і за кардон выганяла. Я аднойчы ішоў ад сваякоў і напаткаў „шпіцу“ з двух салдат. He злякаўся, бо гэта ж свае. Але тыя „свае“ запыталі ў мяне, адкуль я іду? Я адказаў, што ад дзядзькоў. А яны далей: „колькі войска ёсць у вёсцы і ў каго?“ — Войска? Якое войска? — перапытаў я.
Пакуль мы так гутарылі, наблізіўся да нас цэлы пададдзел, і афіцзр запытаў: „У чым справа, каго маец.е?“ Салдаты сказалі, а ён: „Што будзеце з с...сынам гаварыць, дайце яму па мордзе і скажыце, каб узаўтра яго тут не было. Да кацапаў сваіх вон! Або пастаўце яго пад плот, і ўсё“.
У той момант паехаў дзядзька Раман, які варочаўся з Гайнаўкі, і ўбачыўшы, што здарылася, пачаў іх прасіць, каб мяне адпусцілі. Яны пакінулі мяне, а ўзяліся за дзядзьку. Але ўсё неяк наладзілася, бо колькі з іх у дзядзькі кватаравала. Па чарговых днях стаянкі ў Грабаўцы, заказалі яны падводы і выехалі імі ў напрамку Кляшчэляў. Пасля мы даведаліся, што „героі“ спалілі вёску Залешаны разам з яе жыхарамі. Між іншымі, згарэла жанчына па прозвішчы Нічыпарук, у якой з прагарэлага жывата вызірала, таксама спаленая, галоўка яшчэ не народжанага дзіцяці.
Пасля аказалася, што гэта былі тыя самьтя „прыяцелі“ народу, польскія „патрыёты", якія засталіся з-заду і палілі беларускія вёскі, замест ісці дабіваць фашыстаў у Берліне. Між
іншым, спалілі яны вёску Вілюкі на другі дзень пасля падпісання безагаворачнай капітуляцыі Нямеччыны.
Я далей працаваў цяжка, хаця быў слабы. У мяне, падаўнейшаму, часта кроў з носа цякла, ад стомы ці то яшчэ з іншае прычыны, але памятаю, што ўсё балела мне галава і ледзь я цягаў ногі. Аднойчы ляжу я на траве і чакаю, пакуль кроў перастане цячы, але хтосьці, ішоўшы дарогаю, сказаў, што Манька Трахімава з Нямеччыны прыйшла. Кроў адразу, з мае ўцехі, затаймавалася, бо гэта была мая дваюрадная сястра. Чакаў толькі, каб хутчэй яе пабачыць. Гэта была першая ластаўка, якая абвяшчала вяртанне хлопцаў і дзяўчат у родную вёску з прымусовае працы ў захопнікаў. Нядоўга па ёй прыйшоў і Васька Якімюк, але са шпіталю. Ён пад Кэнігсбергам, у радах Савецкае Арміі змагаўся з ворагам, там і пакінуў сваю нагу. Мінамётны снарад адарваў яму нагу па калена, але пасля, пакуль даставілі ў шпіталь, пачалася гангрэна і адрэзалі Ваську нагу высока за каленам. Прыйшоў ён без нагі, але вельмі шчаслівы, што.жывы, і цяпер, седзячы ў роднай хаце, вітае ўсіх нас усмешкаю. Я прыйшоў пасля ўсіх. Калі набліжаўся дахаты, сэрца трапятала, што ўбачу сябра заплаканага, без нагі і нешчаслівага. Уваходжу ў хату я і вачам сваім не веру: Васька сядзіць сярод сяброў і... з абедзвгома нагамі, абутымі ў чаравікі.
— Здоров, Васька! А в сэліе говорылі, што ты вэрнуўся бэз ногі!
Васька ўсміхнуўся, падаў мне руку і сказаў:
— Так, бэз ногі, але угадай, бэз которэі?
Думаю, што ён дурня з мяне робіць? Стаіць жа на абедзвюх нагах! Ногі нічым не розняцца ад сябе, і гаворыць, што без нагі. Але зараз аказалася, што гэта добра зроблены пратэз.
Пасля нейкага часу прыйшло яшчэ больш хлопцаў і дзяўчат да сваіх родных сядзібаў і ў вёсцы стала зусім добра. Вярнуліся нават тыя, што ў Нямеччыне працавалі, як у сябе. Так там выдатнічалі яны, што заслужылі сабе на адпачынак у разгары вайны. Пабылі дома і былі зноў паехалі. Але', цяпер, ужо прыйшлі назаўжды. Сцяпан нават паспеў паваяваць
і залавіць кулю ў правае плячо. Рука ў яго па сённяшні дзень мала ўладная. Аднак, многа' і не вярнулася — загінула, Hex­Ta застаўся жыць дзесьці ў свеце. Аляксейкава Надзя выйшла замуж за літоўца, і там жыве. Сцяпанава Верка — недзе ў Бельгіі ці ў Галандыі...
Разам з вяртаннем моладзі з радоў Савецкае Арміі, прыйшло да нас нямала новых савецкіх песняў. Найбольш ведаў іх Васька і вучыў нас. Але вучыў вечарамі, недзе на лавачцы пад вокнамі, бо ў дзень кожны працаваў, як той вол.
Сяляне пракліналі нас у жывое каменне, бо, вядома, напрацаваўнПлся за цэлы дзень хацелася імадпачыць. А як ты адпачнеш, калі грамада малайцоў цэлую ноч гарланіць „войною“ і прыпеўкамі, што аж вушы пухнуць? А калі ж мы спалі, я таго і сам не ведаю.
Аднак, маладосць маладосцю, радасць радасцю, а арганізм, як і ўсё, мае свае межы. Пад восень захварэў я на западенне ямінаў. Ужо не крсў цякла мне з носа, а нейкая вадкасць. Га, я цяпер ведаю, што гэта было, а тады ведаў столькі, што страшэнна балела мне галава і цёк гной з носа. Хвароба, гэта голькі ўмоўнае слова, бо я ж не ляжаў і да лекараў не хадзіў. Працаваць трзба было і толькі час ад часу нос выціраў. Злосць брала мяне на ўсё гэта, бо цяжка, а спачування ніякага. Наадварот, кожны здзекваецца. А тым „кожным“ вядома, хто быў. Той, хто пры маёй дапамозе будаваў хаты і гадаваў сям’ю. Як жа гэта так? I снеданне часам дасць, і на абед таўканіцаю накорміць, то і працы вымагае. У дзядзькі ёжа цанілася вельмі дорага: за капусту, таўканіцу і часам малако трэ было цэлы дзень завіхацца, як у кіпені. I калоды вазіць, і „трачаваць“, і ўсё апошняе, як у гаспадарцы. A дзядзька быў востры і трэба бьтло за ім паспяваць. Я спраўляўся, але не хапала мне сілы, тых калорыяў, як цяпер кажуць. Ён здаровы, чырвоны і ад ягоных рук снег раставаў, а я, нібы тая бэтка, нейкі сіні, на марозе дрыжу і ў рукі мерзну. Ён заўсёды хадзіў у дубленым кажусе, суконных нагавіцах і валенках, а з мяне смяяўся, штб да кавалераў я падрастаю і мерзну.
Бось гэтага я і саромеўся і не ведаў, што я за чалавек. Дзядзька старэйшьт за мяне мо на якіх 16 год і мае заўжды цёплыя рукі, а я хутка буду кавалерам, а ўсё ў маразы мерзну. He ведаў я толькі аднаго, што дзядзька заўсёды сыты, а я галодны і таксама не ведаў, што паміж кажухом і летнікам такая розніца.
Так мне абрыдла гэтае жыццё, што маліўся, як умеў я да Бога, каб хоць доўга пе дазволіў мне так мучыцца. Я нічога не хацеў, толькі каб памерці. Але дзе там! Паеля нейкага часу і гной з носа перастаў цячы, хаця галава далей балела і на вечарынкі хадзіў, хаця і смех і размова для мяне былі чужымі.
Аднойчы, перад Калядамі сустрэў мяне Арцём Сцяпанавіч, які на роварьт ехаў з Кляшчэляў. Ён у той час быў.там сакратаром партыйнае арганізацыі. Затрымаўся, паздароваўся са мною і гаворыць: „Дакуль ты будзеш гнуць карк на тых эксплуататараў? To ж ты ледзь ногі валочыш ад катаржнае працы, а яны нават вопраткі табе не дадуць, гэтыя дзядзькі. Мачаха, гэта вядома, як мачаха, яна ніколі добраю не будзе, але дзядзька, каб такім гадам, гэта сволач“.
He ведаючы чаму, але Арцём Сцяпанавіч быў мне заўжды прыхільны. I тады, калі я за тае Польшчы ў школу не хадзіў, ю мусіць ён прычыніўся, што бацьку ў суд паклікалі, бо аднойчьт запытаў у мяне, ці я хаджу ў школу. I за савецкай улады, калі быў настаўнікам у Грабаўцы, таксама мне спачуваў, і вось цяпер: чалавек на такой пасадзе захацеў зыйсці з ровара і пагаварыць са мною.
Слухаў я яго з зацікаўленнем і нейкай надзеяй. Але не бачыў выхаду са свае сітуацыі. Ён мне дапамог. У канцы раз'к.овы сказгў больш-менш так: „Пяпер настаў такі час, што тыя, хто бь.ў нічым, стэнуць усім і ты кінь слугаваць дзядзькам за скібіну гаротнага хлеба. а ідзі шукаць хлеба, які будзеш есці без нічые ласкі. Ідзі на працу ў міліцыю або УБ.
— Дзядзьку, — гавару я, — хто мяне прыме на працу ў міліцыю або да таго ўбэ, як воны віедают, шчо я злодый.
— Прыедзь заўтра ў Кляшчэлі, дастанеш адпаведную характарыстыку і паедзеш у Бельск.
На тым і разышліся мы, але ягоная прапанова не давала мне спакою. Я ў ёй бачыў новы і надта цікавы для сябе свет. Вядома: бачыў мундзір, зброю, стралянне і, мо нават, сталовую або палявую кухню. Я ж не ведаў, як гэта ўсё ёсць.
На кудзельніцах у той вечар быў я такі вясёлы, што аж дзяўчаты здзіўляліся, што гэта са мною!? Скідаў я шнуркі з калёсаў калаўроткаў, згартаў каросту з каленяў дзяўчат і, нават, кульбачку схаваў адной, каб паляжаць з ёю ў ложку, бо гэта было такое права. Ацным словам, рабіў усё тое, што і іншыя хлопцы. Цешыўся, uito хутка я буду ўбоўцам.
А ўжо ведаў я, дзе ёсць Бельск, бо восенню вазіў туды жэрдкі. А было гэта так. Солтыс выслаў мяне і Панасавага Івана, каб заехаць у лес, нарубаць жэрдкаў і завезці кудысьці ў Бельск. Паехалі мы ў елянскі лес, нарубалі там фуры гэтага матэрыялу, і едзем, а ўжо сонца косіцца на захад. Іван сваім гнядым, добрым канём паперадзе, а я за ім. Есці хочацца як халера, але няма чаго. Іван як бы адгануў маю думку, выняў з торбачкі кавалак мяса і есць, а мне ажно язык уцякае. Але ў нас з малых год была такая мода, што адны саромеліся даваць, а ікшыя браць ежу. Але ж мы ўжо хлоппы дарослыя. Іван старэйшы за мяне на адзін год. Ён хіба ўбачыў той мой позірк, бо адарваў трошкі мяса і скупа даў мне яго са скібкаю хлеба. Я адразу тое і глынуў, бы сабака. Раз, што з голаду, а па-другое, я гусінага мяса яшчэ не каштаваў.
Перакусілі мы, і Іван падцяў свайго каня, ды пагнаўся, a мая сівенькая старушьтнка ледзь ішла. У Орлі яшчэ дзе-недзе быў агонь у акне, калі мы давалакліся туды, але як ехаць далей, я не ведаў. Па Іване і след прапаў і да сённяшняга дня я не ведаю, куды ён тады падзеўся, але думаю, што ён гэтыя жэрдкі давёз да Рэдутаў (там была ягоная цётка) і выкінуў іх пад халеру, бо па дарозе не сустрэўся я з ім. Мая кабылка зусім знемаглася і плялася нага за нагу, часта прыстаючы, быццам шукаючы чаго. Мясцовасць для мяне чужая, не ве-
даю, дзе знаходжуся, навокал цёмная ноч, але давезці трэба ж. Бачу дапляліся мы ўжо да нейкае чыгункі, але не вы'глядае гэта на Бельск, бо бачу ано адну хатку. Іду туды, буджу гаспадара і пытаю, ці гэта Бельск. Гаспадар злосньг, што яго разбудзіў, адказаў: .,Ого, захацеў Бельска! Засэрэшся, покуль да Бельска даедзеш“.
Еду далей, бачу: Парцава, а пра Парцава я чуў, бо ў Мікіткі была карова з Парцава, якой я не мог утрымаць, калі захацелася ёй уцячы да цялятка. Ведаў. што Парцава пад Бельскам. ,
Урэшце-рэшт даехаў я да Бельска. Але тут новая праблема: дзе шукаць месца, куды мелі быць дастаўлены жэрдкі? Бачу, дарога і на лева, і направа, і проста. Чорт адзін ведае, якою мне ехаць?! Выратаваў мяне нейкі вартаўнік. Калі я так разглядаўся і цягнуўся па скрыжаванні, раптам нехта крыкнуў: „Стуй, рэнцэ до гуры“.
Я аслупянеў, але падняў рукі і гавару: чаго верашчыш уначы, я ж жэрдкі ў Бельск прывёз, толькі не ведаю, дзе іх скінуць! А той нічога, толькі крычыць, каб я лягаў на зямлю. Думаю, застрэліць, калі лЯжу, а яму гавару, што па загаду солтыса з Грабаўца прывёз я сюды жэрдкі і цяпер не ведаю, што з імі зрабіць.
Вартаўнік, мусіць, паверыў, што я не бандыт, бо сказаў’ „Выжуць е ту і спепшай, скондсь пшыехал, бо достанеш впердоль!“
Вьткінуў я з радасцю гэтыя жэрдкі і пакалыхаліся мы з сіўкаю назад. Калі прыпхнуліся дамоў, было ўжо позняе снеданне. Намучыліся даволі, а задання не выканалі, бо гэтых „капальнікаў" ніхто ад нас (мяне і кабылы) фармальна не прыняў.
Вось так я „пазнаў" Бельск, але выбачайце, што я адбегся ад гэмы.
Лкогасьці дня, пасля размовы з Арцёмам Сцяпанавічам, усё ж пабег я ў Кляшчэлі і то адразу на пастарунак міліцыі. Зайшоў, і напароўся на ,,каменданта“, які нядаўна вызываў мяне ад розных за „зладзейства“ ў мачахі. Зрабілася мне непры-
емна, але гэты чалавек быў зусім інакшы. Сказаў мне сесці і пачакаць, а сам кудысьці выйшаў. Пасля нейкага часу вярнуўся і даў мне паперу. Гэта была характарыстыка, з якою я паехаў у Бельск. Характарыстыка была вельмі добрая і я яе доўга меў у сябё, але цяпер не ведаю, куды яна падзелася. Ён пісаў, як відаць, пад дыктоўку Арцёма. Яшчэ ў той самы дзень, але ўжо падвечар, паехаў я ў Бельск шукаць лёгкага хлеба, бо ж і цыганка мне гаварыла, што ў войску служыць не буду, але вайсковы хлеб есці буду.
Ці ж хто цяпер паверыць, што я ўжо амаль кавалер, а яшчэ не ехаў у цягніку? Цягнікоў я бачыў шмат, калі „асцерагаў“ іх ад партызанаў, а вось ехаць у іх не ехаў. На чыгуначнай станцыі ў Кляшчэлях купіў я білет, і калі цягнік прыехаў з Чаромхі, сеў у яго і з цікавасцю пачаў разглядаць усе куткі ў ім. Добра, што ў ім не было жывое душы, a то глядзелі б на мяне, як на дзікага. Цягнік імчаў, ,і я ўсё адважнеў, і зацікавіўся, што ў ім і да чаго. Бачу, над акном вісіць нейкая ручка, а над ёю напісана ,.тормаз бяспекі". Што гэта такое, — думаю — і... пацягнуў за яе! Цягнік затрымаўся ў полі, a я праз акно выглянуў, чаму ён стаіць. Праз хвіліну ўвайшло да майго вагона двое чыгуначнікаў і запыталі, навошта я затрымаў цягнік. „Я ж яго не затрымоўваў, ён сам затрымаўся'", — гавару.
— Але ты пацягнуў за гэту ручку?!
— Пацягнуў.
— Ну вось, плаці кару, а калі не заплаціш, пойдзеш з намі ў міліцыю.
— У мяне няма грошы, я еду, каб паступіць на працу ў УБ.
— Нас гэта не абыходзіць, куды ты едзеіп, вінаваты і плаці штраф!
— У мяне ўсяго толькі пяцьдзесят злоты, — прызнаўся я шчыра.
— Гэтага мала на штраф, але калі больш не маеш, то давай хоць гэтыя.
Што я меў рабіць? Аддаў ім апопшія залатоўкі, якія меў на хлеб у „чужой старане“.
У Бельск даехаў я аптымістам, спадзяваўся, мо есці дастану ў УБ, і чорт іх бяры гэтых пяцьдзесят злотьт!
Выйшаўшы з цягніка, запытаў у кагосьці, „дзе стаіць УБ“. Даведаўшыся, што ў касцёле, пайшоў шукаць. Сапраўды, уоачыў вартаўніка, які стаяў з аўтаматам ля брамы, якая вядзе ў нейкія мураваныя, вялізныя „платы“, за якімі відаць нейкія таямнічыя будынкі.
Пытаю я ў вартаўніка, ці гэта тут УБ?
— Тут, а чаго хочаш?
— Хачу на работу, во тут мая характарыстыка.
Вартавы ўзяў ад мяне паперу, прачытаў яе памалу і, вярнуўшы мне яе назад, сказаў: „Сёння ўжо позна, нікога з тых няма, але прыдзі заўтра ў восем гадзін, то напэўна цябе прымуць".
Узяў я ад яго тую сваю рэкамендацыю і падумаў: ужо вечар. Што мне цяпер рабіць, дзе б пераначаваць?
Іду па горадзе і аглядаюся за бедненькімі хаткамі, каб не трапіць да нейкага багача, бо той насмяецца і прытулку не дасць, а бедны можа і дазволіць. Пытаю сям-там, дзе святло гарыць, ці магу пераначаваць, але людзі, вядома, як людзі, і не хочуць і баяцца. Бо хто яго ведае, што за чалавек тут просіцца нанач. Мо бандыт які падасланы, а мо ўцякач з турмы, мо канфідэнт... Выгляд мой больш паказваў на нейкага зладзеіка, або на жабрака, чым на канфідэнта, або іншага бандыта. Але людзі адных і другіх не любяць, і за імі не прападаюць. Так ідучы вуліцаю дайшоў я аж дачыгункі. Ужо адхацелася мне лёгкага хлеба і ўсяго на свеце, бо спалохаўся, што нікуды нанач не прымуць і давядзецца ўночы „трапаць" дамоў, або яшчэ — думаў — якое убэ злапае мяне на вуліцы і возьме за бандыта, ды расстраляе, -бо дакумен~ таў у мяне няма, апрача тае „рэкамендацыі“, якая акажацца добраю тады, калі ведаюць каменданта ў Кляшчэлях, або захочуць праверыць мае словы. Так памазгаваўшы, пастанавіў я зайсці вось сюды, да апошняй прыкмечанай хаты. Ужо вельмі нясмела, але ўсё ж такі зайшоў туды, дзе яшчэ гарэў агонь і хаціна рыхтык нагадвала хатку Хведарчае, дзе была
замужам мая цётка Матрона. На панадворку ўбачыў я жанчыну, якая іпіла ў клуню, і загаварыў: „Тёто, дайтэ дэ-ныбудь пэрэночоваты, бо я сюды прыехаў шукаты роботы і до ночы ныгдэ нэ знайшоў, і нэ маю дэ дыетысе".
Жанчына не надта ў цемнаце магла разгледзець маю фігуру, але, мусіць, па голасе пазнала, што малады я, і па мове, што тутэйшы. He задумваючыся доўга і ні пра што не пытаўшы, адказала: „Ідзі, вунь, пад дашок, там ёсць сена і сабе начуй, хадзем, пакажу дзе“.
Распірала мяне радасць, што ў „чужыне“ знайшоў жанчыну, якая гаворыць па-нашаму, хаця не так, як я, і дала пераначавапь.
Прадрыжэў я пад гэтым дашком да раніцы, але не ведаю, ці ўжо убэ тое працуе, ці не? Ля пуні паявіўся нейкі мужчына, аД якога я даведаўся, што яшчэ толькі пяць гадзін ран:цы, а ён даведаўся, адкуль я, і сказаў, што грабаўлякоў ён ведае, бо ў кожны чацвер прыязджаюць яны сюды на торг. Прьт тым параіў мне, каб кінуў я шукаць працу ў горадзе і заняўся гаспадаркаю, ды паспрабаваў ажаніцца з якой багатай удавою.
Вылез я з тае бярлогі і пацёгся па вуліцы, нібы чорт ведае хто, бо можна мяне было параўнаць да ўсяго, толькі не да будучага працаўніка убэ.
Хто з сустрэчных ведаў, што я ад учарашняга дрэннага снедання нічога ў роце не меў? Зрэшты, якая мне там розніца, ведае хто пра тое, ці не? Кожны заняты сваімі справамі і не будзе ж ён нейкага сустрэчнага, кожнага абарванца пытаць, ці хоча ён есці’?
Ходзячы так па горадзе, раздумваў я пра сваё жыццё. Ha­ro я тут блытаюся, калі і сапраўды трэба ўзяцца за гаспадарку? Я ж ужо кавалер! А тады, калі быў па-панску апрануты, ужо двойчы гуляў на вяселлі старшым дружбантам. Гэта ж у вёсцы слава сярод калегаў. Ах, як добра быць прыгожа апранутым, тады і людзі цябе цэняць! Памятаю, як у час сватання Сямёна ў Насці я танцаваў польку са старшаю дружкаю, а Гарасімаў Валодзя, той злыдзень ад зайздрасці
падставіў мне нагу і я ламануў на падлогу. He мог я з ім біцца, бо ён папароў бы мяне нажом. Пры тым. ён за мяне старэйшы на тры-чатыры гады і мацнейшы. Устаўшы з зямлі, з выглядам напэўна дурнаватым, пачаў я ізноў-танцаваць. Цяпер думаў: „Чаму я такі дурны, што не бараніў свайго гонару і не трэснуў яму неспадзявана па зубах? Што было б, няхай было б, а людзі пахвалілі б мяне за стойкасць, бо ў нас не любяць тых, што паддаюцца".
А ў час вяселля, калі ехалі ад шлюбу, Гарасімаў заеўся, што буДзе везці маладых. Хаця Насця і баялася, аднак не магла нічога зрабіць, бо Валодзя быў надта ўпарты і толькі сілаю можна было ад яго адабраць лейцы. Прасілі, каб ехаў асцярожна, але дзе там! Стаў ён на возе, ды як заверашчаў на коней і даў кожнаму бічом, дык з месца рванулі яны, 'быццам адурэўшы! Ну і сталася: выкінуў усіх у роў, і маладая парвала панчохі ды параніла сабе нагу. Вярнулася яна з царквы з болем і плачам. ІТасля, аднак, усё наладзілася і вяселле было гуллівае, а я ў ім — старшым дружбантам. Праўда, што я не сядзеў каля маладога, але пры гэтым самым стале, насупраць. Калі, згодна са звычаем, уночы падалі на стол яечню і ўсе кінуліся да яе, каб жменяю схапіць і, быццам галодныя, з’есці, то тлушч капаў з іх рук не толькі на маю галаву і мой чорны нямецкі касцюм, але і на чаравікі. Калі скончыўся скандал з яечняю, я агледзеўся, што жаўток уцэліў за каўнер мае сарочкі.
I зноў, ходзячы па Бельску, назваў я сябе дурнем, бо — і тым разам не дастаў вышытэга ручніка. Проста, у абодва разы не ведаў, у які момант мне яго забяруць. Памятаю, спаў я ў каморы там, дзе ляжала пасцель маладое, прывезеная з пасагам. Пільнаваў, каб дружкі не ўкралі, бо трэба яе адкупляць/ Хтосьці мяне разбудзіў на снеданне, ці на вячэру, — не ведаю, бо і так цёмна было. Выйшаў я з камору ў рурыку на булаве. Усе госці, разам з маладым зарагаталі, а я, не ведаючы з чаго, сеў за стол, апёрся рукамі і далей драмаў. У гэты час нехта звязаў пасцель маім ручніком і з тае пары я яго не ўгледзеў.
Сустракаю я на вуліцы нейкага чалавека ў чорным мундзіры і пытаю ў яго, колькі гадзін. Палавіна сёмае, — адказвае ён.
Паморак ліхі! — думаю, яшчэ столькі трэба чакаць, пакуль убэ пачне працу, а мне ўжо ўсяго адхацелася.
Нават думка пра былыя вяселлі не зманула голаду, а наадварот: узмагла яго так, што аж на нагах ледзь стаяў. Што тут рабіць? — думаў, — чакаць, ці ісці назад, адкуль прыйіпоў? He, паўтары гадзіны, гэта дробязь у параўнанні з тым, што ўжо перажыў, і як жа можна дурнымі гадзінамі знявечыць сваю будучыню. О не, згінь, прападзі, а я буду чакаць і пайду служыць ва ўбэ. Мо мне таксама дадуць аўтамат і вайсковую вопратку, ды паставяць сцерагчы ўваходу за мураваную сцяну? Пісаць, то мне не дадуць, бо я ж хадзіў у піколу ўсяго дзве зімы і кснчыў тры класы савецкае школьт. Але добра і гэта. Вунь чалавек, які ўчора стаяў у варотах, напэўна лепшы за мяне і пісьменнейшы. А я? Каб ано прынялі. . Што было б, каб так апранулі ў ваенную форму, далі аўтамат і, калісьці на. нядзелю, пуецілі ў вёску? Хіба ўсе сябры вочы вырачылі б, а дзяўчаты ласкава' ўсміхаліся б, і мо нават сама Верка кінула б Фоньку? Ах, не, не, ведаю, што было б з дзяўчатамі, але адчапіўся б я ад мачахі і, можа, меў бы свой хлеб? Вось, сёлета працаваў, як той вол, усё аддаючы мачасе і дзядзьку Раману, а яны вялікую ласку мне рабілі, калі часам далі паесці нейкае нішчымніцы. Ах, туды тваю маць, з такім жыццём!
Так пра ўсё горка раздумваючы, знайшоўся я зноў, не ведаю каторы раз, насупраць вартаўніка ўбэ. Падыйшоў я да яго і пытаю, ці ўжо ёсць той чалавек, што мае мяне прыняць на работу?
— Ёсць, — адказаў ён. — Пауакай, я зараз спытаю, ці дазволіць ён табе ўвайсці. Вярнуўся, і паказаў, кудою трэба ісці.
Увайшоў я, і сказаў: дзень добры, аддаў стаяўшаму насупраць мяне салдату паперу, якая была пропускам у новае жыццё. Сяржант моўчкі і пабегаў вачыма па дакуменце і спы-
таў мяне, якую я маю адукацыю. Пачуўшы мой адказ, абвёў мяне позіркам з ног да галавы, ды сказаў, што дзве зімы хадзіць у школу, гэта надта мала, каб быць працаўніком убэ. „Нам трэба людзей, каб умелі чытаць і пісаць па-польску, а ты ленаваўся да вайны вучыцца, а цяпер хочаш у нас працаваць. Прытым я мушу табе сказаць, што вартаўнік у нас ёсць. а на аперацыйнага прапаўніка, сам ведаеш, што не падыходзіш, праўда? Ідзі ў міліцыю, можа там такога патрабуюць?'1
Аддаў ён мне паперу і сказаў. каб я адышбў?
He маючы грошай на цягйік, на сваіх дваіх патрапаў я дадому ўжо крыху знаёмаго дарогаю. Калі дайшоў да Парцава, здавалася, што я ўжо ва сваёй зямлі, бо нават у нас ёсць з Парцава карова. У Орлі быў, нібы ў сябе, бо ж у Кляшчэлях бацькава сястра замужам. А Кашалі ад Орлі блізка, вунь за рэчкаю. але не зайшоў я да цёткі, каб дала есці, бо сорамна мне было прызнацца, што не прынялі ва ўбэ. Па-другое, ведаў, што цётка скупая і пашкадуе даць есці. Са злосцю прыпомніў сабе, што калісьці, у нейкае вялікае свята, прыйшла яна да нас у госці і, пагробшыся ў торбе, дала мне кавалачак бруднага цукру. Я тады быў яшчэ такі малы, што і гэтым „подарком“ не мог нацешыцца, але цяпер не зайду да яе, каб глытаць сліну і вырачаць вочы на ейны хлеб, а цётка здагадаецца, або і не здагадаецца, каб мяне пакарміць.
Прывалокся я дамоў ледзь жывы і зноў усё папаўзло пастарому. Зноў прапа не для сябе, зноў вайна за кожную скібку хлеба, нават з майго жыта. Зноў пакута і мары пра штосьці лепшае, але што? Аб чым лепшым, аб якой будучыні мог думаць такі хлопец, як я? Каб мо быў менш сарамлівым і болып адкрытым, то, напэўна, не перэжыў бы столькі ўсяго, бо па натуры не быў я горшы ад іншых. Прынамсі Так цяпер гавораць людзі. Але што ж ты зробіш, калі мачаха ўсё паўтарала, што падобны я да ўсіх звяроў, то я і паверыў у гэта. 3 цяжкім сэрцам і з вялікім сорамам паверьтў мачасе, што „нэ прывэдэ сова сокола, оно такого, як і сама“. Ведаў, што зноў, як і даўней, вясковыя жулікі будуць лупцаваць
мяне пры кожнай нагодзе, каб толькі ў вёсцы нешта чаўпло<ся. Калісьці, толькі пасля вызвалення, нават старыя забіякі ганялі мяне па вёсцы, сам не ведаю за што. I Сідар Шыкалоўскі і Язэп „Булава“ з Руткі і Пасік, раз у танцы, ні з таго ні з сяго, трэснуў мне ў морду. He ведаю, можа за тое, што ў акупацыю дапамагаў я яму на балоце касіць сена і замнога мяса на абед яму з’еў? Устыдаецца гэты чалавек па сённяшні дзень таго свайго ўчынку, але што ж ты зробіш, калі яму тады хацелася з кімсьці пабіцца. Я яму не аддаў, бо як жа старэйшага біць, і на тым усё кончылася. He маю я да яго ніякае прэтэнзіі, але ён устыдаецца.
Прыйшла суровая зіма сорак пятага-шостага гадоў. Прыняўся я за звычайную сялянскую работу. Трэба было цэпам усё памалаціць у сябе і дзядзьку ўспамагчы. А тут яшчэ, адітойчы біяком я нязручна вымахнуў і жахнуў ім сябе насторч па пазногці вялікага пальца. Потым палец доўга мне гніў і пазногаць злез. Але гэта балела аднаго мяне, іншыя насмейваліся яшчэ з мяне. іпто неўдалота я, і палёгкі ў працы не меў.
Аднак нягледзячы на ўсё, работу закончыў і катэгарычна пастанавіў, што пайду вучыцца на шаўца. Дзядзька Раман, будучы ў Орлі, на маю просьбу пашукаў быў шаўца, які зга' дзіўся мяне вучыць. Аднойчы наклалі мы ў санкі дзевяць пудоў жыта з майго заробку ў чужых людзей (каб вы не падумалі, што яно дзядзькава або мачашына) і паехалі да рыжага Мішкі ў Орлю, які меў мяне вучыць прафесіі „дзякуючы якой буду мець лёгкі хлеб“. Кульгавы шавец прыняў маё збожжа з радасцю, а мяне звычайна. Вучыўся ў яго ўжо ягоны швагер і нейкі мясцовы Сярожка, які і па сённяшні дзепь хіба ж з ім працуе.
У той час цётка з дзядзькам нарыхтык перабраліся з Кашалёў у Орлю і я меў ціхую надзею, што ў час навукі шавецтву буду ў іх жыць. Але нічога падобнага. Дзядзька з жонкаю занялі сабе адзін пакой, а ў апошніх памяшканнях пасялілі каня, карову, свінкі і куры. Шавец мяне і свайго швагра клаў спаць проста ў сенях, на падлозе. Прыкрываліся мы сва-
імі лахманамі і ад холаду да сябе туліліся. Аднак немагчыма было гэта вытрымаць і мы задумалі, што тртба нам уцякаць, і так зрабілі. He было ў нас адвагі, каб дамагацца лепшага спання недзе ў кухні. Што еталася са шваграм шаўца, я не ведаю, але я ўцёк, пакінуўшы рыжаму дзевяць пудоў жыта.
Прыйшоў я ў сваю вёску і адразу зайшоў да свайго дваюрадпага брата Сямёна, які ўжо аддзяліўся ад бацькоў і жыў з жонкаю ў каморы. Прьіемна ў кафлянай печы гудзеў агонь і я, абапёршыся спіной аб тыя гарачыя кафлі, стаў так.кашляць, што аж кроў пырскала мне з носа. Я так у Орлі прамерз, што балела ў грудзях і трасло мяне, бы ліхаманка. Пасядзеў вечар і пайшоў да роднага дому нанач...
Тады ўжо мая нямецкая вопратка зусім патрапалася, толькі ўспамін ейнае панскасці застаўся, і я ізноў мусіў абуцца ў хадакі з гумы колаў вайсковых самаходаў. Кавалак гэткага кола даў мне Петрыкаў Коля замест пўда жыта. Прыкра мне было, але што ж зрабіць, калі адзін бядняк другога абдурыць і думае, што ён разумнейшы. а не ведае, што толькі застаецца нахабнікам.
Дык вось прыйшоў я дамоў ад Сямёна і, нічога нікому негаворачы, пасцяліўся за сталом на лаўцы і лёг спаць. Сон, аднак, доўга не прыходзіў, а я ляжаў, скуліўшыся пад радном, і раздумваў, як мне далей жыць? А дакладней сказаць, думаў, як жыцця пазбыцца. Думаў: у Амельяніска быў адзін сын і 'гой забіўся на лёдзе, калі ездзіў „ліфтам", а наша Ніна памерла ад Карузэлікавага ўдару, Маня чагосьці захварэла і памерла, Рыгорыка, яшчэ маленькага, мачаха задушыла. 3 шэсцярых мачашыных, чацвёра не жыве, хаця бацькі пра іх лепш дбалі, чым пра мяне, а я жыву, хоць, неаднойчы, ад болю траціў прытомнасць. Калісьці, памятаю, вельмі забалела мне галава і ў грудзях, а мачаха загадала, каб танцаваў я перад дзіцём, бо яно смяялася з гэтага. Я танцаваў і баяўся. каб у грудзях нешта не абарвалася, бо надта ж балела. Так гопаў, гопаў, смеючыся праз слёзрі... і ўпаў.
Дастаў за тое, што прыкідваюся, ды палез на печ. He, не ўдалося мне залеЗці на печ, дык лёг на запечку. Тады, праў-
да, ужо яны злезлі з мяне і вечарам пачуў, як гаварылі, штоўжо памру.
Дзе там, бачыш, яшчэ пакутую, а ўжо ж кавалер!
Ляжаў я так і ў сваіх думках шукаў нечага прыгажэйшага, лепшага, каб жыць было лепш, калі ўжо чорт мяне не бярэ. Нядарма мачаха гаварьтла, калі, бьтвала, прасіў я Бога, плачучы, каб памерці, што чорт мяне не возьме, а Богу я непатрэбны. I праўда, што непатрэбны...
Рана разбудзіў нас Яшка, які ад імя мае хрышчонае маці, прыйшоў прасіць мяне на ейнае вяселле. На дварэ было яшчэ цёмна. Я Хутчэй падаваў жывёле на поранак і падаўся да Краўцовага Пятра, каб ён пазычыў мне „чоботы“, бо на вяселле ў хадаках ісці сорамна. Пятро меў ня'мецкія сапёркі з шырокімі халявамі і я пра іх ведаў. Калі ён хацеў пазбыцца Ma­ne, што быццам бы не мае чаравікаў пазычыць, я яму прыпомніў пра іх і што калісьці абяцаў мне заплаціць за „калейяіка“/
Пятро больш не спрачаўся, ён ведаў, што я дарма не хачу і пазычыў. Я апрануўся, як найлепш у тое, што меў, і патэпаў у Дубічы на маміна вяселле, бо там жа паем мяса з пірагом. Забег туды, каб паспець на снеданне, але ніхто на мяне не звяртаў найменшай увагі. Маладая і дружкі былі занятыя рыхтаваннем да шлюбу, бабуля займалася кухняй, з якой даносіўся пах варанага і смажанага. Тут чалавеку нават і паснедаўшаму сліна пацячэ, а што ж гаварыць пра мяне, які яшчэ нядаўна нішчымнічаў у шаўца, дый тых ягоных макаронаў не мог наесціся. Каб звйрнуць на сябе чыю-небудзь увагу, пачаў я хадзіць з кутка ў куток, нібы чымсьці зацікаўлены, але ўсё думаў, каб хтосьці мне сказаў: сядзь да стала, дзе ўжо ад рання сядзяць, і паеш. А ад рання за вясельным сталом сядзелі „прыпадобныя": дыякан — бацька маладое, мой дзядуля і ягоныя слаўныя сябры. Там пры кожнай чарцы і гаварылася: Іван Іванавіч, Павал Дзямянавіч і г.д., вып’ем за наша даўнейшае, вып’ем за здароўе маладой.., Вядома, піццё без тостаў гэта п’янства, а з тостамі — гонар. Пілі і елі, ды ўспаміналі добрьтя царскія „врэмяна“. Так я
:прашвэндаўся сярод сваякоў аж да змроку, пакуль маладая, усё абтупаўшы, села на ганаровае месца за сталом. Тады я ўжо наеўся, колькі хацеў... і пайшоў дамоў. He ведаю, чаму так я зрабіў, можа са злосці, што ніхто цэлы дзень не звяртаў на мяне ўвагі, ці проста падумаў, што наеўся, то і хопіць на пару дзён, ці для чагосьці іншага, але ўсе пайшлі ў царкву глядзець, як маладыя будуць браць шлюб, а я — дамоў. Думаю, што ўчарашняя пракашленая ноч і сённяшняе чаканне ў голадзе на вясельны каравай змучылі мяне да таго, што нават адхацелася мне далей гасцяваць.
У Пятровых сапёрках фарсіў я яшчэ пару дзён, аж пакуль ён не напамянуў, каб я іх аддаў. Шкада мне было аддаваць, але ж ён мне іх пазычыў толькі .на вяселле.
Мясніцы плылі, а мы, моладзь, праводзілі іх па-рознаму, хто як умеў. Больш падобнымі адны да другіх былі вечары і святочныя дні. 3 тым, што вечарам хлопцы пілі самагонку самі, а ў святы — з рудуцкімі. He ведаю чаму, але грабавецкія хлопцы найлепш сардэчна сябравалі менавіта з рудуцкімі, Ніхто не памятае, каб гэтыя дзве вёскі калі-небудзь пабіліся з сабою. Кожная нядзеля ці свята былі гасцінай, калі не ў нас, то ў Рудутах. Усіх іх не пералічыць, але такія, як Маркавы Валодзя і Ванька, Дзёма, Ванька Майстровіч, Сямёнаў Мішка і ягоны брат, ніколі не прамінулі, каб мяне не пачаставаць. Я іх не мог занрасіць да сябе дахаты выпіваць, бо хто ж дасць закусіць? Заўсёды далучаўся я да іншых 1, разам з усімі, іх частаваў. А яны ніколі мяне не прамінулі, нават пыталі, калі не бачылі, дзе я. Гэтыя адносіны засталіся па сённяшні дзень цёплымі ўспамінамі.
Аднак маё штодзённае жыццё не настройвала мяне аптыміетычна. Я, як і раней, змагаўся за хлеб, але ўжо менпі утойваў перад цёткай Матронай. Супольна мы разважалі, як далей жыць мне. Усе нагаварвалі мяне, каб ішоў я ў „прыступы* і, раз назаўжды адчапіўся ад мачахі. Але я не надта выразна бачыў сябе ў ролі жанатага. Шкадаваў маладосці і •баяўся, што не патраплю жыць з жанчынай, якая ўсё будзе дакараць, што яна мяне корміць, як цяпер мачаха. Незалеж-
на ад гэтага бачыў я, як прымакі жывуць, і баяўся таго. Аднак, людзі мне ўсё кагосьці сваталі. Як не Ольгу Панасікаву, то Ольку Васілёву або Яўдоську, якая толькі што вярнулася з Нямеччьтны. Урэшце ўзяўся за гэта дзядзька Раман, які быў „спецыялістам" ад жаніцьбы. Зайшлі мы да адна.е Олькі ў сваты. Там выпілі паўлітра ці літар і скончылася на тым, што адклалі ўсё да вясны, пакуль не ўб’ю сабе печы ў каморы. Але я печы ў каморы рабіць не збіраўся, бо ведаў, што і так з мачахай не вытрымаю, і прапановы болей Олі не паўтарыў.
Аднаго вечара быў я ў цёткі Матроны, і прыйшоў туды, на вечарынкі, Гарасім. Зноў пачалі мяне жаніць! Цяпер Гарасім раіў мне сваю суседку Гандзю, якая ў час акупацыі страціла мужа. Яна выйшла замуж за Яшку, у вёску Рутку, a калі немцы забілі ейнага мужа, вярнулася ў Грабавец, і з дзіцём жыла пры сваіх бацьках. Гандзя бьтла ад мяне на шэсць год старэйшая. Але гэта не замінала паводле Гарасіма, у нічым. Старэйшая, то і разумнейшая, — гаварьтў. I далей раіў: — Ты нічога і не думай, ано зараз ідзі да яе і запытай. А калі станеш перад яе сяньмі, перахрысціся і папрасі Бога, каб дапамог справу давясці да скутку.
ТІадтрымала ягоную прадмову і цётка, і я паслухаўся ды пайшоў, не адкладаючы. Але перад тымі сяньмі не перахрысціўся, бо забаяўся. што сапраўды Бог можа ўспамагчы!
Пасядзеў я з ёю крыху, пагаварыў, пра ўсё і нішто, ды вярнуўся і сказаў цётцы і Гарасіму, што яна не захацела за мяне ісці.
Так зімою сорак шостага года я і не ажаніўся.
Прыйшла вясна, трэ было брацца за поле. Але ўжо хопіць працаваць на сям’ю, якая мяне не 'хоча! Зайшоў я ў поле і пугай адмераў сваю долю, ды давай пазычаць коней, каб заараць. Аднак, што ж гэта за зямля без гною? Узяў я ў дзядзькі Трахіма кабылу, якую савецкія войскі пакінулі, а я любіў яе вадзіць пасці, бо была падкавана на ўсе чатыры ногі і, калі раніцай гнаўся на ёй, то здавалася, што шыбы ў вокнах у людзей павыпадаюць. так цакатала па бруку!
Заехаў я гэтай прыгажуняй пад хлеў, каб набраць гною, a мачаха да мяне з віламі!
У мяне ў руках таксама вілы. Сказаў ёй, каб кінула вільг, бо сваімі праб’ю, і так зазлаваў, што быў бы трэснуў! Але і яна пабачыла, што не прамахнуся, дый хутка ўцякла з хлява.
Аддзяленне ад мачахі прычынілася да таго, што ейныя сваякі пачалі мяне ізноў праследваць: Хведарок, мачашын брат, які зімою сорак чацвертага-пятага наслаў на мяне афіцэраў НКВД (без рэзультату), ды ягоны брат, Ігнаток, і Юрыеў Дзміцёр, сваяк мачахі, якія пачалі мяне падштурхоўваць і называць фашыстам. На іхным баку стаяў таксама Пятро, Дзмітраў брат, але агулавата, не адкрыта. Ён ніколі мяне не чапаў пры людзях, аднак злосць якуюсь на мяне меў. Выявілася гэта аднаго вечара вясною, калі Пятро, дзядзька Раман і я стаялі ля дзядзькавае хаты і свабодна аб чымсьці гутарылі. Раптам Пятро адарваў астраколіну і ляснуў мяне. Пакуль я ачомаўся, Пятро ўжо сядзеў на зямлі, залавіўшы тым самым астракалам ад дзядзькі. Калі ён у сваю чаргу „дайшоў да сябе“, схапіўся і папёр дамоў, хаця ўжо не было ахвотных лупцаваць яго. Ён проста баяўся, што я яму папраўлю, але я быў ашаломлены і нават не падумаў пра помсту. I так з Пятром засталося. Горш было з Ігнатам і Дзмітрам. Яны ганялі мяне ўсюды і пагражалі штыхамі. Я як мог, так агрызаўся, але нікога за сабою не меў і кожнае сустрэчы з імі баяўся. Я тады ўжо быў сам сабе панам і задумоўваўся над прыгажэйшай сабе вопраткай, бо сорамна ў кампаніі, што кавалер з мяне неахайны. Купіў я сабе нейкі касфюм, чаравікі і пінжак у спекулянтаў, а, удадатак, Арцём даў мне „унраўскую“ белую кашулю без рукавоў, і зноў я падпанак! Але што з гэтага, калі няма мне паратунку ад злыдняў? Пачаў я хадзіць на другі канец вёскі да хлопцаў і дзяўчат, дзе хлопцы з нашага канца менш заглядалі. Аднак і тут яны мяне знайшлі. Аднойчы вечарам сядзеў я ў Бярэзняковае Мані, куды, крыху выпіўшы, прыйшлі мае неадчэпныя „сябры“. Пачалі — не ведаю за што — мяне лаяць і мацюгаць ды пад носам махаць
штыхамі, паўтараючьі, што я фашыст. He пабілі яны мяне і не парэзалі, але Дзміцёр прарэзаў мае новыя нагавіцы. Парнуў штыхом яксьці так, што нагавіцы мне распароў, а цела нават і не зачапіў. Пачаў я ў іх пытаць: чаго яны ад мяне хочуць? Тады Ігнаток вылаяўёя на мяне і пагразіў, што я яшчэ пабачу, чаго яны хочуць, але не сёння.
гІас ішоў, а я ўсё жыў пад страхам. Але, аднойчы, прыйшло паведамленне, што маю стаць на вайсковую камісію. Усцешыўся я гэтым вельмі, але, калі прыпомніў, што могуць мяне не ўзяць, адразу пасумнеў. Аднак, у вызначаны дзень, паехаў я пазычаным роварам у Бельск, дзе не бьіло ніякае камісіі, ано рэгістрацыя. У РКУ паспісвалі нашы прозвішчы, і ўсё.
Вярнуўся я дамоў, і далей гаспадарыў. Хадзіў з хлопцамі, піў самагонку, ды чакаў, калі са мною будуць распраўляцца мачашыныя сваякі. Адным словам выходзіла так, -як у байцы Крылова: „Сабака, чаго брэшаш? Ваўкоў пужаю. А чаго хвост падціснуў? Ваўкоў баюся*’.
Перад рэферэндумам пачаўся перыяд вялікай палітычнай актыўнасці, і то заадно з боку дэмакратычнага фронту, як і яго праціўнікаў. Адны і другія агітавалі мужыкоў на свой бок. Я таксама крыху ўдзельнічаў у гэтым: распаўсюджваў па вёсках плакаты з лозунгамі „ЗХТАК“, якія пісьманосец з Кляшчэляў прывозіў у Грабавец. Гэта праца мяне захапляла і яксьці святочна настройвала. Урэшце штосьці цікавае чаўплося! Людзі чагосьці чакалі, выглядалі і разважалі, што дасць ім рэферэндум. Як заўжды ў такіх выпадках, погляды былі падзелены, але народ больш стаяў за дэмакратамі. Аднак, праца ў полі не дазваляла на вялікую палітыку. Я яксьці перастаў баяцца сваіх праследвальнікаў, бо мне здавалася, што гэты ўрачысты настрой (як на нашу сітуацыю) падзейнічаў на ўсіх і людзі пашалелі. Але памыляецца той, хто сваёй меркай іншых мерае, Я, калісьці пасвячы дзедавага быка, падумаў, што калі я яго люблю, дык і ён палюбіць мяне, калі пачастую яго хлебам. Даваў яму пакрысе сваю цэладзённую порцыю і бык прымаў усё, ступаючы за мною. Але калі хлеб скончыўся,
бык падчапіў мяне рагамі і хацеў ,,заплаціць“ за пачастунак. Ледзь я паспеў ляснуць яму нагою ў вока! Бык заміргаў, а я адскочыў, і ад гэтага часу далей сябраваў з ім з дапамогаю ядлоўцавага кія.
Так было і з жывымі, разумнымі лю^зьмі, якія характарам няшмат адрозніваюцца ад жывёліны.
ТРАГІЧНАЯ ПАКРОВА
Прайшло лета. На маім полі, як і ў іншых, засталася яшчз толькі нявыкапаная бульба. To скачучы, то плачучы, як у нас гавораць, сабраў я ўсё з поля і пасеяў азіміну. У маім жыцці нічога не змянілася, хіба толькі тое, што „запісаўся" ў ППР, і наіўна думаў, што гэта праўдэ. Я не ведаў, што быць членам партыі гэта абазначала мець партыйны білет, плаціць складчыны і прымаць удзел у сходах. „Ты лічы сябе членам Польскай рабочай партыі“ — сказаў за гарэлкай Паўлюсёк, тб я і лічыў. Пасля аказалася, што яшчэ раз трэба было мне уступаць у яе, але ўжо на сходзе.
Ну, дык вось прыйшло вялікае свята, Пакрова, — прынамсі ў Дубіцкім прыходзе. У кожнай хаце госці, хлопцы згадзілі музыкантаў і, як заўжды, нарыхтавалі шмат самагонкі, каб ,.з гонарам“ прыняць гасцей. Аднак трэба сказаць, што нашы хлопцы былі гасціннымі тады, калі кагосьці запрашалі, але менш да тых, што самі прыходзілі. Патрапілі нават адлупцаваць такіх ды прагнаць з забавы.
Я гэтым летам быў пад „апякунскім" крылом дзядзькі PaMana, які меркаваў, што і так усё яму застанецца, хаця ў полі мне не памагйў.
У той дзень і дзядзька насклікаў гасцей. Быў у яго святар з Дубіч, і цесць Тарас, таксама з Дубіч. Ну, вось, сядзелі мы ў кухні і гасцявалі. Тарас, падпіўшы, паспрачаўся з папом на тэму ягонае функцьй і празываў папоў і ксяндзоў „кожадзёрамі“. Смаркаўся ён проста як сядзеў, нікуды не нахіляючыся. а ўсе слухалі і не звярталі на гэ'та ўвагі. Я сядзеў з імі і так, як яны, піў, але іхняя размова мяне не цікавіла, — я
думаў пра забаву. Калі добра „разагрэўся", то і пайшоў, ведаючы, што забава ў Васілёвага Івана ўжо грыміць. Ідучы туды, насупраць Міхалькавае хаты сустрэў Петраградчынага Валодзю, які ехаў з Бельска, нібы з партыйнага сходу. Сам ён жыве, і тады жыў у Палічнай.
— Здароў, Валодзька'
— Здароў, Васька!
— Адкуль ідзеш?
— 3 Бельска. з партыйнага сходу, а ты куды?
— Я іду на забаву.
— Ну, то і я з табою пайду.
— . He ідзі, бо нашы хлопцы цябе не ведаюць і могуць набіць.
— Хай паспрабуюць, у мяне ёсць пісталет за халяваю.
Я памацаў, а там нейкі ключ, але думаю, хай яму будзе пісталет, — і мы пайшлі.
Даходзячы да хаты Дэмчуковага Васіля, пачулі „нарэзванне“ полькі, аж ногі самі заскакалі. Валодзя абапёр ровар аб плот і ўвайшлі мьі ўсярэдзіну'. He паспелі разглянуцца, што і да чаго, як наваліліся на нас надта ахвочыя пабіцца, і бачу, ужо лупяць Валодзю. Я хутчэй дастаў „магнітную лошадь“ з кішэні і ўдарыў гэтым нажом Дзмітра ў голаў. Канец нажа зламаўся і я гэта ўбачыў ды пачаў уцякаць, спалохаўшыся, што мог ён застацца ў галаве. Удараны мною мачашын сваяк кінуў біць Валодзю, а пусціўся са штыхом за мною Я ўцёк. Ііа забаву ўжо не вярнуўся, і не ведаў, чым усё гэта скончылася, але напаткаў я Олю з Елянкі і яна сказала, што ў выніку бойкі ўсе дзяўчаты паўцякалі з забавы і забава „раскідалася“. Я ёй паказаў нож з адломаньгм канцом і з жалем прызнаўся, чаго начоўп. Яна нічога мне не сказала, развіталася і пайшла ў Елянку, а я дахаты.
Лёг я за сталом пад іконамі і заплакаў: чаго я начвэрыў. чаго пайшоў на гэту праклятую забаву!9 Лепш, каб быў даў Бог ногі паламаць, чымсьці ісці туды, дзе абавязкова будуць біцца! Няхай біліся б, але навошта мне было паказваць, што я таксама штосьці значу? Хацеў пёрад Валодзем паказаць
сябе героем і бараніць яго. Чаму я малым не здохнуў, а цяпер — усе людзі скажуць, што мачаха мела рацыю, глуміўшы мяне? У яе памерла чацвёра дзяцей, а я — бач — халера! — застаўся, каб разбойнічаць!!
Ведаў, што нікому і ў голаву тое не прыйдзе, што сабака, якога загналі ў кут, мусіць жа згінуць або кагосьці ўкусіць, каб вырвацца з акружэння і выратаваць сваё сабачае жыццё. Ведаў, што ўсім можна біць мяне і здзеквацца, але мне адбівацца нельга. Яшчэ з дзяцінства памятаю, як мяне білі Рыгоравы хлопцы ўтрох, а маці глядзела — і нічога. Але, калі мне ўдалося аднаму даць і ён пачаў плакаць, то і апошнія двое заверашчалі, а іхняя маці гаварыла: „О, сыруотка, бачылі людэ?! To ж то розбуойнік ростэ. Дайтэ, дыеты, халеры, коб знаў, як бытыся“. Да.ш, бо іх было трох, ды адзін старэйшы за мяне. Чаму, думаў, не ўзяў з сабою мяне Хрыстос, калі я ляжаў у дзядзькоў на падлозе, а ён стаяў у дзвярах і да мяне прыглядаўся?! Гэта ж не сон, а праўда. Хрыстос да мяне сапраўды прьтглядаўся! Усе спалі і ніхто гэтага не бачыў. Толькі я ляжаў ціхенька з вырачанымі вачыма, не мог заснуць, бо вельмі есці хацелася, і тады бачыў яго, як жьтвога. А мо ўжо ён тады ведаў, што я буду разбойнікам і прыйшоў мяне перасцерагчы? Мо ведаў ён і тое, што я і ў Каляды сорак пятага года, замест у царкву ісці маліцца, шчьтпацьму дзяўчат і, як усе хлопцы, клубавацьмуся, аж крыж, на якім ён быў распяты, са сцяны зляціць?! Так было. Калі хваля людзей гурнула назад, каб даць адпор нашаму націску, нас прыціснулі да сцяны і я плячыма закрануў той крыж, які ледзь на цвіку трымаўся. Крыж упаў на галовы маліўшыхся, а я падняў яго ды і яшчэ раз „паправіў“ па галовах. Гэта нікому не балела, бо ён быў лёгкі, але я яго зняважыў, а мо каму і балела, хто быў вышэйшы...
Круціўся я за тым сталом і сон мяне не браў. Ведаў я, што Бог мяне за штосьці пакараў і, адняўшы розум, паслаў на забаву ды і падбухторыў, каб свайго ворага нажом ударыць. He лепш было б раней папрасіць хлопцаў, каб адсталі ад мяне, бо я ім нічога дрэннага не зрабіў? Яны ж намнога старэйшыя
за мяне. Ігнаток мо на якіх 6-7 гадоў, і не гонар жа ім было мне паддавацца. Але я гэтага не зрабіў, бо яны мяне дражнілі, называючы фашыстоўскай мордай. Яны самі не ведалі значэння слова „фашыст“, але, калі вымахвалі нажамі, крычалі: „Ты, фашысцкая морда, погоді, прыдэ час, што будэш шкодоваты, жэ на сьвет народыўся!“
Так, я сапраўды ўжо неаднойчы гэтага шкадаваў, а сёння найболып. бо стаўся нажоўшчыкам, так... каб хоць лекар выняў яму гэты зломак з галавы, тады Дзміцёр будзе жыць і мо ўсё будзе добра... Але, ці хто здагадаецца, каб завезці яго да лекара?
Калі я пра ўсё гэта раздумваў, па вуліцы паплыла песня: „Последннй нонешннй денёчек, гуляю с вамн я друзья, а завтра рано, чуть светочек, заплачет вся моя семья. Заплачут братья мой, сёстры, заплачет мать моя, отец, еіцё заплачет дорогая, с которой трн года гулял...“
Тым хлопцам, што спявалі гэтую песню, было весела, хаця яны не ўсведамлялі сабе, чаму ім весела. Яны могуць спяваць, бо маюць чыстыя рукі — зноў забедаваў я — і чыстыя сумленні, нікога не парэзалі, і не зарэзалі. Мне гэтая песня гучэла, як прысуд, прыпамінэючы, што не заплача па мне ніхто. Зрэшты, гэтую песню заўжды спявалі навабранцы, а я ж пайду ў астрог, як злачынца, ды хто ж па такім заплача. Сам горка заплачу на сваю ліхую долю і дурную булаву!
Песня абціхала, а я ўсё ляжаў і бедаваў: чаго я начоўп, і што будзе?
Раніцай пайшоў я на сяло разведаць, дзе і што. Першы сустрэў мяне Дзмітраў швагер, Валодзя з Залешанаў, якому я калісьці аддаў сваю цэглу, і спытаў: „Чаго ты, Васька, нарабіў? Дзмітра павязлі ў Кляшчэлі, да лекара. Дрэнна з Ta6010 будзе, калі акажацца, што рана смяротная!"
„Ведаю, чаго я нарабіў, але ён сам даскакаўся“, — адцяў я, і пайшоў да дзядзькоў.
На другі дзень даведаўся, што ўсё будзе добра: рана неглыбокая, выгаіцца.
Палягчэла мне на душы, але ні на хвіліну не пакідаў мяне
сорам і жаль, не ведаю да каго, за ўсё, што сталася. Няхай ён вораг, няхай несправядліва на мяне накінуўся з мачашыным братам Ігнатам, — яна іх падбухторыла. — але, аднак я, менавіта я, не павінен быў вымаць з кішэні нажа. Я думаў так і саромеўся глядзець людзям у вочы. Але, што ж ты зробіш, сталася, і цяпер толькі, каб Бог даў ён жывым застаўся, a то вёска мяне пракляне! Нічога, што ўсе мяне білі. Ім можна, бо ім можна, а вось мне нельга і ўсё, — злаваў. я ў думках.
Дакараў я сябе, а найбольш Бога, што дапусціў да гэтага! Чаму — думаў — у Амельяна быў адзін каханы сын, ды і таго на ледзяным „ліфце“ смерць сустрэла, а я нікому непатрэбны, жыву па сённяшні дзень? А колькі разоў падаў я з дрэваў, з коней, нават прытомнасць траціў, а ўсё ж душою не загавеў, чаму?!
Чаму, калі служыў я ў Яна і паехаў у лес красці сушкі, ды якраз падчас палявання, на шум падаючай сасны прыбег да мяне ляснічы, а не немцы? Ён ано прагнаў мяне, ды абяцаў, што ў свой час „пагаворыць" са мною, бо цяперака заняты, а немцы адразу пастанавілі б, што з такім зрабіць. I добра было б, каб былі забілі! Шкадаваў, піто ўсе мае пакуты і перажыванні не скончыліся смерцю. Тады ўсі'м было б лепш...
АРЫШТ
На трэці ф чацвёрты дзень пасля Пакровы, прыйшлі з Кляшчэляў двое міліцыянтаў, забралі мяне і Андрэя, ды пагналі на пастарунак.
Чаму разам са мною гоняць Андрэя? — думаў я. — Ці ён таксама кагось парэзаў? Хачу спытаць у яго, у чым справа, але гаварыць нам не дазваляюць. У Кляшчэлях аказалася, што нас падазраюць у параненні Дзмітра. Там замкнулі мяне ў адным памяшканні, Андрэя ў другім. Спярша дапытвалі яго. He ведаю, што ён ім сказаў, але праз хвіліну адвялі яго ў прызначаны яму пакой, а ўзялі мяне. Нейкі цывільны запытаў у мяне: „Хто парэзаў Дзмітра? Прызнаешся, ці не?!“ ,
I
— Прызнаюся.
Андрэя адправілі дахаты, а мяне заперлі ў арышт. Тут ізноў мне свет завіраваў і ўсе думкі ды праклёны роем закруціліся ў галаве. Ужо не ведаю, каторы раз хацелася праваліцца пад зямлю. Вокны ў арышпе былі забіты дошкамі і праменьчыкі сонца мог глядзець я толькі праз шчыліны.
На другі дзень прыклаў я вока да акенца ў дзвярах і ўбачыў прыхільнага мне чалавека, які гаварыў з камендантам пастарунку, ківаючы галавою ў мой бок. Цешыўся я, бо ведаў, што зараз мяне выпусцяць, і так яно і сталася. Камендант прыйшоў і сказаў: „Ідзі дамоў, а калі будзе трэба — паклічам".
Пабег я дамоў з радасцю, хаця цешыцца не было чаго. У вёсцы ўсё абціхла, хворы ўсё яшчэ быў у Кляшчэлях і я прыняўся за гаспадарку — канчаць звозку з поля, ды сеяць азіміну. Пасля Дзмітра прывезлі дамоў, але з хаты ён не выходзіў.
Аднаго прыгожага дня я „трачуваў" у Марысінага Міцькі. Сонца, хоць і асенняе, але прыгожа грэла, а мы пілавалі калоды. Недре пад абед зноў прыйшлі міліцыянты і, проста ад пілы, забралі мяне і павязлі ў Бельск, у „павятоўку". Там аддалі мяне дзяжурнаму, і я засеў у кампаніі некалькіх хлопцаў-астрожнікаў, падобных на мяне. Яны сваім становішчам не пераймаліся. Спявалі савецкія ваенныя песні і елі, што мелі з сабою. Вечарам арыштанты пачалі ў мяне распытваць: „Зарэзаў, ці толькі парэзаў?“ „Парэзаў“, — гавару. „Э, то гамно... У нас, брат, як різалісь, то юха рыкою тэкла, було на шчо подывытысь! А куолько нэ жывэ, то мы і нэ віедаем, бо нас забралі просто з забавы11.
Мяне гэта супакоіла, бо я ж толькі раз цопнуў ножыкам, і паранены жыве. Яны гавораць, што кроў ракою цякла, і то яшчэ спяваюць...
На другі дзень рана прынеслі нам па скібе хлеба з салам на снеданне. Я вачам сваім не верыў, што можна, нічога не рабіўшы, дастаць такую каўрыгу сала' Але, бяруць „старыя“ астрожнікі, то бяру і я. Дзяжурны выйшаў, а яны адзін да дру-
гога гавораць, але, каб я тое чуў: „Бачыш, які дурны, бояўся браты солоныну“. — „Вуон думае. што ёму мэду прынэсут“ — адазваўся другі, і яны зарагаталі.
Я не адзываўся да іх, толькі думаў, што, калі б не сорам перад людзьмі, то лепш было мне тут і застацца, чым ісці дамоў і кожнаму чорту служыць нават не за „дзякую"! Пасля снедання прыйшоў да нас нейкі хлопец з аўтаматам і ў вайсковай вопратцы, ды заявіў, што пойдзем на станцыто разгружаць вагон. Папярэдзіў ён нас прытым, што калі хто з нас захоча ўцякаць, заловіць кулю ў лоб.
Думаю: чалавеча, ты хоць не праганяй мяне адсюль! Калі ўжо давялося сесці, дык хай гэта будзе ў Бельску.
Гоніць ён нас сярэдзінаю вуліцы, а людзі глядзяць, бы на гнілых сабак. Сорамна мне, аж валасы дыбяцца! He гляджу я па баках, бо баюся, каб не сустрэць каго знаёмага. Іду, як па гарачым жалезе, і зноў у думках кляну лёс свой і дурацкую сваю галаву!
Выгрузілі мы вагоны, усе, колькі было іх, — і назад. Абедаць таксама далі добра, бо мясную страву з хлебам. Божа, думаю, як гэта тад? Тут перад працаю паснедаць далі, а пасля працы — не найбольш яе там было — зноў далі есці! Удома, бывала, працуеш, бы конь, і вялікую табе ласку зробяць, калі таўканіды дадуць, а мачаха і таго шкадавала.
Панаядаліся хлопцы і давай:
В бой за родйну, в бой за Сталйна!
Боевая честь нам дорога!
Танкй новые, в бой готовые,
Розобьём по-сталйнскй врага!
Спявалі песні, якія хто ведаў, аж да вячэры. Ніхто нам у тым не замінаў. Пасля вячэры, з вялікім гоманам і лаянкамі ўвапхнулі да нас нейкага чалавека ў шапцы-рагатыўцы, вайсковай блузе, а ў цывільных нагавіцах. Упаў ён на падлогу і прабурчэў: „Буркі, ешчэ зобачыце“.
Мы яго з падлогі не падымалі і нічога з ім не мелі. Ён нібыта супакоіўся і, зашыўшыся ў куток, ціха сядзеў, а мы займа-
J70
ліся сваімі справамі: то анекдоты расказвалі, то спявалі, аж горла балела. '
Наступнага дня мы даведаліся, што прывязлі нейкіх бандытаў, а „нашага“ ўчарашняга ад нас ужо забралі. Чуем у дзяжурцы размову. Паціхлі мы і слухаем. Нехта пытае:
— Прозвішча!
Так і так.
— Імя!
— Валодзя.
А мне аж кроў у пяткі ўцякла — калега!
— Нацьтянальнасць!
— Беларус.
— Ты беларус? А дзе ж ты бачыў, каб беларусы арганізавалі банды і накладалі на сялян кантрыбуцыі?!
Па тых словах чую, як лупйць у „дзюбу“ майго аднавяскоўца, які, ад нажа і гвалтаў, перайшоў да накладання кантрыбуцыяў.
Пасля кароткага допыту — замкнулі яго ў адной з камераў і больш я ўжо пра яго не чуў.
Удзень наведаў мяне дзядзька Раман, прывёз нешта есці ды запытаў, што са мною будзе. Я не ведаў, што яму адказаць, і ён паехаў на рынак, бо гэта быў чацвер. Мы ежу раздзялілі паміж сабою і з’елі. У той дзень нехта нам сказаў, што банда забіла Сітку, нейкага партыйнага дзеяча. Але мы гэтым не цешыліся.
Да нас ніхто не заходзіў і не дапытваў. Толькі, час-часам, мы недзе крыху папрацавалі і зноў чакалі ежы, згодна з парадкам дня, шпарылі савецкія песні.
Пасля некалькіх дзён, перад абедам, у камеру ўвайшоў чалавек, апрануты ў міліцэйскую форму з адной зоркаю на пагонах, ды звярнуўся да мяне са словамі:
— Ну, Васіль, скончылася твая пабыўка ў нас. Мы ўсё праверылі і ведаем, што ты не бандыт, ані разбойнік. Паводле сведкаў, каб ты быў не ўдарыў свайго праследвальніка, то палічука былі б забілі. Параненаму нічога не пагражае, але памятай, каб больш нажа на нікога не падымаў!
У гэты момант мільганула мне ў галаве думка, што Панасюк Антон таксама калісьці пры выпіўцы гаварыў нам, каб не біліся, а тым больш не рэзаліся. А я не паслухаў яго і вось што мяне сустрэла!
Тым часам афіцэр працягваў: „Вось табе прызванне ў армію. Восьмага лістапада маеш прыехаць у Бельск да РКУ і пойдзеш у армію. Пакінеш усіх, і няхай іх трасца возьме! А, між іншым кажучы, злапалі мы твайго земляка, які,. разам з іншымі бандытамі, кантрыбуцыі накладаў на сялян“.
— Мы чулі, як яго прывезлі, — адазваўся Ваня. — Гэта той самы, які ў 44 годзе з кляшчэлеўскай турмы ўцёк дамоў. Яго там пасадзілі, бо не хацеў ісці ў войска, каб не паслалі на фронт біць немцаў...
— Вось з такімі мы будзем гаварыць! Абы толькі, — паўтараю, — не захацелася вам яшчэ Халі спатрэбіць ножыка, а то пойдзеце сядзець, як бандыты!
Кончыў афіцэр сваю прамову і даў мне ў рукі паперу, якая, магчыма, вырашыла мой далейшы лёс, або і цэлае жыццё. He ведаў, што рабіць. У сэрцы кіпела радасць, але я баяўся гэта паказаць, думаючы, што афіцэр і калегі пачнуць мяне празываць, як у вёсцы, калі чагось я цешыўся. Але, відаць, мае вочы не змаглі затаіць таго і афіцэр запытаў: „Што ж, не цешышся?“
— От, каб адразу згэтуль у войска, .то было б добра, а так яшчэ мушу ісці дамоў... Зрэшты, мяне ў войска і так не прымуць.
— Прымуць, прымуць, — усміхнуўся афіцэр і хацеў выйсці, але хлопцы загаварылі: „Пане паручніку, дэ ж вуон ітуойдэ до дому бэз обіду, ныхай шчэ з’ісць і тогды йдэ“.
— He, забірай манаткі і ўцякай! I, каб больш у арышт нс пападаў. Выйшаў чалавек, які першы трохі разабраўся ў маім жыцці, і я збіраўся адыходзіць.
Калегі гаварылі, шго мне пашчаслівіла, а што будзе з імі — нёвядома, бо ў іх былі нябожчыкі.
На развітанне гукнулі мне песню:
Средй лесов дремучйх разбойнйкй йдут, В свойх руках могучйх товарнгца несут. Носйлкй былй чепростые, с оружья сложены, На поперок стальные мечй положены...
He памятаю, каб гаварыў я сваім сябрам пра сваё дагэтуляшняе жыццё, а мо і расказаў, бо пераспяваўшы адну песню, адзін з іх пачаў наступную, а апошнія падцягнулі, як умелі, але прыгожымі галасамі:
Стояла бероза высская, тонка, Чаго заплагмла салдацкая жонка. Таго заплакала, горка зарыдала, Што сваё сэрдэнька у салдаты аддала.
Аддала ў салдаты шчэ й в город Варшаву, Шчэ й у город Варшаву, бэ б’ют барабаны. Б’ют оні, б’ют, громко выбівают,
А нашых парнгшэк у салдаты прымают.
По богахым сыну плу.чэ вся родына.
A no сыротыне мрлода дывчына.
По богатым сыну батько, маты плачэ, A no сыротыне чорны ворон крачэ.
He надта хацелася мне ісці дамоў, бо ведаў, што нікому я там непатрэбны, асабліва цяпер. Ды яшчэ еў мяне сорам на самую думку пра сустрэчу з землякамі. Але йуды пойдзеш? Ды трэба ж ісці і далей жыць сярод тых, што і дагэтуль.
Выйшаў я на вуліцу і нібы стаў свабодным, але думка пра маё няслаўнае вяртанне глуміла ўсю радасць, а і пагода добра не настройвала — ліў асенні, халодны дождж. А перада мною больш, чым дваццаць кіламетраў дарогі.
Орлю абыйшоў і зноў цёткі не наведаў, каб пакарміла, бо баяўся, што пачне гаварыць пра маё злачынства. На ростані дарог у Рэдуты і Дубічы сустрэў мяне Васька з Рэдутаў, які яшчэ тады хіба не быў баптыстам, бо сказаў: „Шчо, е... твою мать, выпусцілі? Маеш шчасце. што жывы, бо бы ў турме згніў. Хто тобіе позволіў рэзацца, дурню?! Б’юць якогось там палічука, няхай б’юць, чаго ён лезе на чужую забаву...“
Вядома, што Васька выказаў усіхнюю думку. Ён жа не ведаў усяго, што я перажыў, бо тое, што мяне білі і ганялі, бы сабаку, нікога не цікавіла і пра гэта не гаварылася. Што каму значыў такі Васька Мазурыкаў, яго ўсе маглі таўчы.
Пасля такой сустрэчы яшчэ горай мне было вяртацца дамоў. Зайшоў проста да дзядзькоў, увесь брудньт, бо ў арышце ні разу не памыўся. Тут мяне ніхто не дакараў, але адчувалася якуюсьці напружанасць.
Прьтйшоў восьмы лістапада, дзень ад’езду навабранцаў. Учора ўсе налівалі горлы і спявалі, а родныя плакалі. Сёння таксама хлопцы падвыпіўшы хадзілі адзін да другога, a бацькі прыгатаўлялі фуры ды чамаданы. Я чакаў у дзядзькі Трахіма ў хаце, пакуль усе збяруцца да выезд’у. Дзядзькі Рамана чамусьці не было дома і дзед таксама не паказаўся He было каму даць мне на дарогу хлеба. Калі прыйшоў час выходзіць з хаты, я вельмі заплакаў, што іду ў войска, мо назаўсёды пакідаю вёску, а ніхто не дае нават хлеба за маю працу. Дзядзька холадна падаў мне руку, а Антоніяў Трахімец, які якраз чагосьці туды прыйшоў, сказаў: „Чаго трубіш, ты павінен астрожнічаць, а не ісці да войска. Знянацку можаш кожнага парэзаць! Чаму ты, бакі склаўшы, уцякаў, калі цябе лупцавалі хлопцы, бачыш, герой засраны!"
3 гэтым я і адправіўся ў Бельск, разам з іншымі.
Фуры ехалі, везучы чамаданы, а хлопцы ішлі гуртам і спявалі: „Последнмй нонешннй денёчек гуляю с вамі-і я друзья...“ Праводзячыя ішлі з імі і плакалі. Мяшалася песня з Лямантам. Дзіўна, але тады адчуў сябе я лепш. Мне шкада было вёскі агульна, але паасобна шкадаваць не ведаў чаго і'каго. Ішоў за ўсімі ззаду і бяздумна разглядаўся па ваколіііы. У канцы вёскі пачалі ўсе развітвацпа ды мацней плакаць, а я прыглядаўся гэтаму ды шкадаваў іх: адны праводзілі сваіх сыноў у армію, а другія пакідалі родных бацькоў. Тыя, што мелі нас адставіць у РКУ падганялі апошніх, каб хутчэй расставаліся, бо можам спозніцца. На развітанне селі мы на вазы і далей спявалі: „Последняй нонешнмй...“ Гаспадары — кучары, падцялі коней і пагналіся мы ў Бельск. У Бельску
гіаўным-паўно было маіх равеснікаў. Чакалі ў РКУ і вакол* будынку, дзе камісія прымала. Я забаяўся, што могуць не прыняць, бо ж бачыў, што надта я худы. А там мітусня: адных прымаюць, другім кажуць прыехаць яшчэ раз, трэціх наогул не прымаюць. Аж ужо і мяне клічуць перад камісію. Распрануўся я дагала, і нібыта той сухотнік, з стырчачымі рэбрамі падыходжу да доктара. Той заглянуў мне ў рот, у вочы, спытаў, што баліць і паставіў на вагу. Я стаю на вазе, a ён падышоў да стала, дзе сядзела камісія, і нешта ціха гаворыць. Пасля вярнуўся ён да мяне, ляпнуў рукою па плячах і сказаў: „Здольны!“
Увечары паказалася, што з нашае вёскі прынялі толькі Васілёвага Івана, у якога ў хаце на Пак^ову была бойка, і мяне.
Калі камісія скончыла набор, камендант РКУ капітан Міхаляк паставіў нас у дзве шарэнгі і сказаў, што ідзем служыць у вельмі важныя і ганаровыя войскі. Гэтыя войскі праявілі свой гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі, а цяпер перад намі заданне аховы ўмацавання дэмакратыі.
Пасля прамовы загадаў ён нейкаму ўзводнаму, каб павёў ён нас у кіно на начлег. У зале кіна хлопцы-навабранцы, даведаўшыся ўжо, куды пойдуць служыць, пачалі зноў збірацца і частавацца. Чую ўжо гоман на ўсю залу. Няма ніякага плачу, усе весяляцца. Рьтгор, з якім я ўжо паспеў пазнаёміцца, пачынае кудахкаць па-курынаму, нехта спявае па-авечаму, апошнія спяваюць. хто савецкія, хто польскія песні, а я думаю, куды б пайсці. Грошы меў, але не ведаў, як сабе даць рады? Выйшаў на вуліцу і ў краме купіў буханку хлеба. Вось цяпер то і я буду вясёлы! Рассеўся я ў крэсле і давай есці гэты найдаражэйшы ў свеце хлеб. Упёр палавіну, далей не ідзе. Няхай застанецца назаўтра, бо невядома, калі нам дзенебудзь дадуць вайсковае ежьт, — падумаў, і пачаў меркаваць: як гэта будзе ў тым войску? Дзядзька гаварьтў, што ў войску нельга быць разяваю і скардзіцца, калі нешта згіне, бо абсмяюць і плаціць будзеш. Укралі табе, то і ты паціху ўкрадзі другому. Вінтоўку навучыся апісваць, бо ты маеш добрую памяць, і ўсё. Маршыраваць таксама навучаць і —
S
ужо поўны салдат! Дзядзька служыў у войску, не ведаючы аніводнае літары, а я ж ведаю і польскія і рускія. Толькі навсшта мне рускія, я ж іду ў польскую армію і там трэ будзе ўсё па-польску. Мусіць там вельмі дрэнна, калі Вэлодзя ў турму пайшоў, каб не ваяваць? Гэта ж войска не нашае, a панскае. Там, напэўна, афіцэрамі паны, бо і тое дзядзька гаварыў. Нават часам патрапяць па мордзе даць. Ат, што мае бьшь, хай будзе, усе ідуць, то і я пайду!
. Глыбокай ноччу гоман абціх — навабранйы задрамалі, хто дзе сядзеў.
На другі дзень рана наш узводны „сагнаў“ нас і загадаў выстраіцца ў два шэрагі. Божа, як гэтае брацтва варушылася! Жаль і смех было на нас глядзець. Лезлі, як мухі ў смале, a вопраткі ніхто не браў найлепшае. Тады лёгка дадумацца, як мы, маладыя навабранцы, выглядалі. Ён чакаў, чакаў пару мінут, аж урэшце закамандаваў: „Бачнасць, раўняй на права!“ Натоўп заварушыўся і ціснуліся свае да сваіх, каб быць разам, ды не ўсе ведалі, што гэта тако^ раўняць на права. Узводны Ванцлавэк, бо такое ягонае прозвішча, пачакаў яшчэ і выясніў: „Калі пачуеце каманду „бачнасць", трэба выструніцца ды маўчаць, а рукі апусціць уздоўж швоў. А калі камандзір крыкне: „раўняй на права“, тады ўсе, як адзін, павінны звярнуць галсвы на права і глядзець трэцяму на гузік“.
Пасля гэтага тлумачэння закамандаваў: „Бачнасць, раўняй ка права!“
Хлоішы ажывіліся і выканалі каманду не найгорш. Ён пахваліў, але паўтаралі мы гэта яшчэ пару разоў. Пасля закамандаваў адлічыць. Лічэнне ў нас спярша таксама выйшла ляніва. Тады Ванцлавэк сказаў: „Лічь’ць трэба хутка і выразна. Вось я буду ісці хуткім крокам, а вы каб паспелі за мною лічыць“, I тут хлопцы не падвялі.
Па гэтай уступнай вайсковай цырымоніі, загадаў нам давесці да парадку вопратку і наесціся, бо хутка паедзем.
У цягніку зноў парабіліся групкі, працягваючыя развітальны рытуал. Я рана з’еў апошні кавалак хлеба і быў свабодны ды лёгкі. як гаворыцца: „Яко наг, яко благ, яко нет нмчего“.
Усе пілі, ел’ і спявалі, а я стаяў у акне і спісваў прьтынкі на цэлым шляху аж да Варшавы. У Варшаве ішлі з Віленскага вакзала на І’алоўны пехатою, па „грузах". На Галоўным вакзале прыліп да нас нейкі п’яны амерыканскі, ці англійскі салдат і пачаў біць сябе ў грудзі, ды крычаць, што ён „дэмакрацыя“. Нашы хлопцы яго абступілі з цікавасцю, што мо хоць дасць закурыць амерыканскую папяросу, але ўзводны крыкнуў, што сядзем у цягнік і мы „дэмакрата" пакінулі.
У Катавіцы, месца нашае службы, даехалі мы 11 лістапада. Там адразу параздзялялі нас па залах па восем чалавек, але ўжо не пытаючы, хто з кім хоча, ды папрыдзялялі камандзіраў аддзяленняў. Тыя, як чэрці, схяпілі нас і пачалі распараджацца. Зараз паставілі нас у шэрагі і паклікалі палонных немцаў, каб нас пастрыглі. Немцы агалілі нам галовы „пад нуль“, а затым пачалі бяспечнымі брытвамі галіць пад пахамі і гэтак далей. Я пад пахамі дазволіў галіць немцу, але ніжэй галіўсл сам, бо саромеўся. Пасля гэтай аперацыі збор усяе роты ў лазню. Але яшчэ перад гэтым — шэф роты загадаў, каб па чарзе падыходзілі да магазіну і бралі абмундзіраванне, дьт бялізну. Сам стаў на горбу тае вопраткі і кідаў нам мундзіры, як папала, а мы павінны былі між сабою падбіраць паводле росту. I зноў усе замітусіліся. Мне блюза папалася нічога сабе, але нагавіцы цэлыя ў крыві спераду. Я гзта ўбачыў і пачаў дамагацца, каб змяніць. Аднак шэф і слухаць не хацеў, толькі рабіў сваё, а на мяне злосна паглядаў. Я ўпёрся, што такіх нагавіцаў не вазьму і звярнуўся з просьбай да стоячага побач афіцэра. А той, што — сваіх жа не скше і мне не аддасць! От, паморак, што рабіць? Але ў гэты момант прыйшла мне на думку дзядзькава навука, каб у нікога нічсга не прасіць і нікому нічога не гаварыць, калі чагосьці не хапае. Вярнуў я ўсё гэта назад і замаўчаў, а суматня ішла далей. a
У лазні, вядома, кожны паклаў сваё, дзе папала, і пад душ. Я прыкмеціў сабе хлопца майго росту і сачыў, куды ён пакладзе свой мундзір. Вось як я выкарыстаў дзядзькаву навуку на самым парозе вайсковага жыЦця. А што з гэтымі на-
гавіцамі зрабіў ён, я не ведаю, але на зборы нічога не было відаць у „маіх“.
Калі мы вярнуліся з лазні, шэф пачаў выдаваць пасцель. Атрымаў і я бярэмя гэтага ўсяго. Прынёс, паклаў на вызначаны мне ложак, ды не ведаю, што рабіць? Асабліва захапіла мяне прасціна. Такая была белая і гладзенькая, што я гатоў яе за пазуху схаваць, а не класці на саламяны сяннік і мяць. От, каб была тут краўчыха, — думаў я, — дык мне з гэтае прасціны пашьтла б прыгожую кашулю. У Грабаўцы ніхто такой і ў жыцці не меў! Шкада, што мачаха не бачыць. На мае роздумы надыйшоў яфрэйтар, знача камандзір аддзялення, і крыкнуў, чом вароню і не сцялю ложка, бо зараз збор на вячэру. Гэтыя ягоныя словы пра вячэру ўсцешылі мяне болып, чым тая беленькая прасціна. Я ж усё ж такі, ад заўчарашняе раніцы нічога не еў. Прывыкшы, то прывыкшы, але ж ужо другі дзень не пад’еўшы як след.
На вячэру былі салёныя селядцы, хлеб і кава. Селядцы кожнаму па аднаму. Хлопцы пачалі імі біцца, бо не былі галодныя, а селядцы салёныя, не вымачаныя. А я. свайго з’еў і адчуваю, што і яшчэ ўпёр бы не аднаго, але саромеюея прасіць, а спагадлівых няма. А яшчэ якісьці жулік выкарыстаў, што я заняты селядцамі, і свайго вымачыў у маёй каве. Калі я яе хліснуў, то думаў, што напіўся атруты. Крыўдна мне было, але розум падказваў, што ўжо з голаду не памру. Дзяжурны ўбачыў, што войска не есць, ано селядцамі кідае, што аж свішчуць па сталах, абвясціў канец вячэры, выгнаў нас на панадворак ды павёў на кватэры.
Тут кожны камандзір аддзялення пачаў вучыць сваіх падначаленых, як павінен выглядаць ложак у войску, і як трэба завіваць анучы, каб не нарабіць на пятах пухіроў ды не паабціраць ног. Думаю: чалавеча, дай мнефолып анучаў, а не па адной, то я і цябе кавучу. Я ж ніколі нічога больш не меў на нагах, апрача ануч, але слухаю. Ён растлумачыў, а пасля, па чарзе, мы паказвалі, як зразумелі. Усе зразумелі добра, бо якраз былі з Беласточчыны. Пасля давай нам тлумачыць, як трзба складаць блюзы і нагавіцы, як ставіць чаравікі. Тут вы-
падала горш, бо мы прывыклі інакш, і так аж да дзесяці гадзін нас мучыў. А нам толькч каб хутчэй спаць, a то ледзь ногі валочым.
Урэшце „Бог даў“, дзяжурны крыкнуў: „цапштык“, і мы палезлі пад свае пледы. Ах, як добра быць памытым і спаць у чыстай пасцелі! — цешыўся я і заснуў, бы нованароджаны...
Здавалася, што толькі вочы заплюшчыліся, а тут нейкі шум і гоман. Пралупіў я вочы і гляджу, што стаіць наш камандзір сярод залы і чагось верашчыць. — Што такое, — з перапалоху пытаю я, — вайна ці пажар?
— Алярм! Значыць трывога, — раве тоіі і здзірае з нас пледы, каб хутчэй апраналіся, і скача, бы чорт. Мы тут не ведаем ад страху, што на сябе перш класці, але найгорш за ўсё было з анучамі. Кожны матаў абы хутчэй. А пасля — у адных па ўсходах цягнуліся, або ў часе маршу адзін другому наступаў, а той кляў і агрызаўся. Вярнуліся мы з маршу ў дзевяць гадзін раніцы. Значыць, сем гадзін далі нам загартоўкі пасля чатырох сну, пасля чатырох дзён турботаў.
Так я стаў абаронцам дэмакратыі, пакінуўшы дзядзьку ўсё сабраўшае з поля і засеянае на зіму. Значыць — учарашні гаспадар — сёння салдат.
Пасля сямігадзіннага маршу кожны кінуўся да чамадана і хапаў, .што яшчэ засталося ад бацькоўскіх ласункаў, замест ісці мыцца, як загадаў камандзір роты. Пасля кантакту з чамаданам, многія зноў не кранулі вайсковае ежы. У час абеду зайшоў у сталоўку шэф штабу батальёна паручнік Палас. Пахадзіў паміж сталоў, паглядзеў, паківаў галавою і пайшоў. Пэўна, здзіўляўся ў думках, што гэта за народ прыехаў, які так мала есць? Небарака і не падазраваў, што амаль кожны прывёз з сабою шмат каўбас, кішак і іншых смачнасцяў. Нябойсь, варшавяне не прывезлі столькі. Яны былі з тым крыху падобныя да мяне. У выніку кантролю сталоўкі шзфам штабу, порцыі значна зменшыліся. А калі скончылася ў нашых сяброў каўбаса, а добра паганялі, дык і пачалася амаль галадоўка. Каб было ясней: абед складаўся з паўталеркі стравы з лустаю хлеба і лыжкаю бульбы з нейкім соусам. Але няхай
вам не здаецца, што лыжка гэта нейкі апалонік, не, гэта такая лыжка, якою ёлі, і нам як найменш стараліся ёю захаітіць тае бульбы. Адным словам, другое складалася з аднаго глытка. Гэта амаль гэтулькі, як сабацы муха. Давай хлопцы пісаць дадому. Пачалі прыходзіць пачкі, стала лягчэй. Сцяпану бацька ыават самагонкі прыслаў. Ён нас пачаставаў, але пасля сказаў заплаціць яму за яе. Мы ахвоча плацілі, бо гэта такое айчыннае, свойскае, кожнаму з нас прыбліжала родную вёску і напамінала месцы, дзе яе гналася.
Напісаў і я пісьмо Мані, дваюраднай сястры, і пахваліўся, якую я зброю займеў. He напісаў, што ручны кулямёт Дзехцярова, бо нельга, толькі даў зразумець, што не страляе па адным, а страчыць тра-та-та! Ведаў, што яна зразумее, а вайсковая цэнзура нічога не пойме. Бо ўжо ведаў пра вайсковую цэнзуру, што правярае нашы пісьмы. Толькі і праз галаву мне не прайшло, што ў войску ручны кулямёт не з’яўляецца тайнаю зброяй, і, — як цэнзары з гэтага пісьма маглі рагатаць!...
Маня адказала, што жыццё ідзе па-старому, моладзь гуляе, хто застаўся дома, і ўсё. А дома засталося шмат моладзі, бо вярнуліся з Нямеччыны і вярталіся з войска. Хаця многа і загінула. У тым часе ў войску нас было ўсяго чатырох. Іван і Коля ад сорак пятага года, а мы цяпер.
Наступнае пісьмо „пасмеў“ я напісаць дзядзьку, якому пакінуў жыта і пшаніцу, бульбу і сена, каб прыслаў мне пачку. Пасля нейкага часу прыйшла, а як жа, пасьтлка на маё прозвішча. Пайшоў я на пошту і з радасцю яе атрымаў. Калі развязаў мяшок, убачыў у ім з пуд хлебных сухароў і дзядзькаў, знаёмы мне, світар з дзіркаю на жываце, з дзіравымі локцямі і абцёпаным сподам, быццам сабакі яго парвалі. Кроў гарачая мяне заліла, каб хоць калегі не звочылі мае пачкі! Світар выцягнуў і пад шынель, а мяшок з хлебам і адрасам занёс за кухню і па-зладзейску пакінуў. Вайсковыя свінкі хрумсцелі сухары і хвалілі дзядзьку за пасылку...
Заняткі ішлі інтэнсіўна, бо ж трэба нас хутчэй падрыхтаваць да змагання з варожым падполлем. Незалежна ад што-
дзённых практыкаванняў ды начных трывогаў, камусыр прыйшло ў галаву, каб тых, хто не мае пачатковае адукацыі, паслаць у вечаровую школу. Сярод іх, вядома, знайшоўся і я. У школе мне ішло добра. Пасля нейкага часу настаўнік казаў мне падвучваць свайго сябра, Івана, геаграфіі. Аднак доўга вучыцца не прыйшлося, бо войска і, перад усім, трэба было вучыцца вайсковага рамяства. А вучыцца было нялёгка, хаця ахвоты шмат, бо холадна, а вопратка ліхая. Цэлым нашым 'адзеннем была звычайная сарочка, мундзір з ціку і шынель з нейкае крапівы. Нават так званьт галоўны пояс быў парчовы ды яшчэ я меў адмарожаньтя пальцы ног і рук, I таму, як толькі трохі халадней, яны ўжо баляць! Але гэта мяне не бянтэжыла. Я ж ад калыскі марыў пра войска і цдпер ведаў, што яно суровае. He падабаліся мне адносіны некаторых яфрэйтараў. Гэта былі людзі найніжэйшага рангу, a найбольш здольныя зневажаць салдатаў. У іх гэта кожны „дзед кальварыйскі", „цюль“, „разявака" і г.д.. Я, асабіота, вылучаўся сярод усіх, бо мяне „мой“ Эдак (прозвішча не падам, каб не ганарыўся, а калі прачытае, то і так будзе ведаць, што пра яго гаворка) называў „Асам“. А ўпершыню „падпаў“ я ў яго за тое, што падчас ранняе гімнастыкі, замест бегаць, я адлучыўся ад узводу і пабег трэніраваць на жэрдцы. Я яшчэ ў саракавым годзе бачыў, як у Гайнаўцы практыкавалі савецкія салдаты. Мне гэта вельмі спадабалася, а ніколі нас на такія практыкаванні не пускалі, толькі ганялі, як каму захацелася. Ну, вось, я крыху папрактыкаваў, але „зняважыў“ свайго камандзіра на ўсё жыццё, чым вельмі пашкодзіў сабе. Ад таго часу стаў я „Асам“ і гэта цягнулася доўга. I горка я адчуў гэта на сваёй скуры. Калі хто-небудзь у шэрагу загаворыць, або што, дык Эдак адразу: „Ас выступ!“ I тады кажа мне лазіць па лужынах, або „сядзь-устань“. Прытым не камандаваў голасам, а пальцам: палец уніз — сядзь, палец уверх — устань. Зрэшты. ён усіх гнаіў. Калісьці зрабіў збор і на каманду: „За мной зборка“, адзін дасціпны варшавянін, па прозвііпчы Клос, дабег да яго першы і стаў за плячыма ў паўкроку, а не на тры, як кажа правіла. Той агледзеўся і
ўбачыў, што Клос не так стаяў, як трэба, заверашчаў, залаяўся і вечарам мусіў нагаварыць на яго, бо небараку пакаралі. He было б у тым нічога дрэннага, каб не тое, што Клос удзельнічаў у варшаўскім паўстанні, а той „старшы пісталет“, як мы яго называлі, нідзе не быў і так хлопца зняважыў. Ох, як мы яго сардэчна ненавідзелі! Нават аднаго разу, у час стральбы з халастых патронаў, нехта гукнуў з вострага, але, відаць, не папаў. „Старшы пісталет“ злякаўся, перапыніў заняткі, і нейкі час быў лепшы, але пасля зноў паказаў свой характар. Спачатку было так дрэнна, што салдаты не вытрымоўвалі: чуем, што нехта бомкае аб дэзерцыі, і праўда, двое дэзарціравала, але знайшлі іх, прывезлі ды паўтара года прысудзілі.
Справа ў тым, што ў польскае войска напхалася, куды магчыма, усякага элементу, які рабіў усё, каб згідзіць нам жыццё. Камандзірам нашае роты быў афіцэр, які да вайны служыў у войску. Ён быў добрым, в-етлівым чалавекам, сур’ёзным і справядлівым, ды вельмі любіў войска. Ягоным мамеснікам для спраў палітычна-выхаваўчых быў старшы сяржант падхарунжы, варшавянін, які браў удзел у паўстанні. Я чуў, як ён пра гэта гаварыў са сваімі сябрамі, радавымі Стшалецкім і Крулякам. Камандзіры ўзводаў усе былі падхарунжымі афіцэрскае школы і ў нас праходзілі практыку. А вось шэфам роты быў стары чалавек у званні старшага сяржанта. Ён, як мала хто, не любіў людзей. Яму вельмі хацелася здзеквацца над намі і дзе мог, там і паказваў сваю волю. Камандзіры аддзяленняў бралі з яго прыклад, бо хацелі яму дагадзіць, чакаючы за гэта ад яго пахвалы. Вышэйшае камандаванне пра гэта не ведала, бо на штодзень яно з намі не было, а з нас ніхто не пасмеў пайсці ды паскардзіцца, і так жыццё ішло.
У мяне, каб ке той Эдак, то ўсё ішло б вельмі добра. За кожнае стралянне з вострай амуніцыі ў мішэні, вечарам пахвалы чыталі ў эагадзе перад усёй ротай, а іншыя заняткі таксама ішлі добра. А што мне бегаць цяжка, ці па-пластунску поўзаць — думаў — я ж яшчэ радавы рэкрут, а ўжо на-
месніка маю. Я кулямётчык, а ён за мною носіць дыскі з кулямі! Ох, дзіўны гэта быў салдат. Калі толькі на занятках у яго хто-небудзь пра штосьці запытаў, ён адразу даставаў такога кашлю, што зала дрыжэла. He чапалі яго, бо ён і так нічога не ведаў.
He ведаю чаму, але да прысягі назначалі мяне двойчы дзяжурным па роце, ці то была кара, ці заслуга, цяжка здагадацца. Але ведаю, што чамусьці мною цікавіліся. Аднойчы дзяжурны саказаў мне, што маю зайсці ў кабінет камандзіра роты. Я зайшоў, а там сядзела двое афіцэраў. Далажыў я, як навучылі, а ён пытае сёе-тое пра маё жыццё. Але відавочна сарыентаваўся, што я нават па-польску не ўмею гаварыць, спытаў, у якога я Бога веру: у каталіцкага, ці ў праваслаўнага? Я, каб быць лаяльным, адказаў, што Бог адзін, і яны на гзтым размову са мною перапынілі. Я не хачу сказаць, што ўж:о тады не верыў у Бога, можа і верыў, але, пачуўшы гэтае пытанне, падумаў, што яны мяне дапытваюць. Баяўся, што могуць пакараць за гэта, што сталася ў першую нядзелю. Калі рота збіралася ў касцёл, дзяжурны закамандаваў: „Хто не хоча ісці ў касцёл, выступі!" Як пачалі выступаць, то мала хто ў шарэнзе застаўся. I зноў выступалі не дзеля таго, што не верылі. Проста беларусы выступілі, бо вялі ў касцёл, а не ў царкву. А нас у гэтай роце бьтло 65 чалавек. Калі столькі народу дало тры крокі наперад, то і не адзін католік выступіў, думаючы, што выступіць цэлая рота! He скажу, больш мы ўжо не выступалі, бо лепш было ісці ў касцёл і паўзірацца, бы баран, на святых, ды пасля ісці ў кіно, чым застацца ў казарме і чысціць калідоры. Нават да споведзі, аднойчы, нае завялі. Ой, Божа, мой Божа! Пытае ў мяне ксёндз, ці многа я награшыў, маючы на думцы канкрэтную справу, a я адказаў, што: вельмі многа, нават не палічыў бы! Святар са здзіўленнем глядзіць на мяне і павучае, што так нельга, маўляў, ты яшчэ малады, а калі пачнеш так марнаваць сваё здароўе з дзяўчатамі, то хутка пастарэеш, а і хваробы можна набрацца, якое ніхто не вылечыць...
Здагадаўся я, пра што ён гаворыць, бо ўжо нас лекар па-
пярэдзіў, што ў горадзе 80 працэнтаў жанчын хворых на „тыпра" і кілу. Так нас успалохалі, што хлопцы баяліся і глядзець на дзяўчат, не толькі яшчэ чагосьці хацець.
Аднойчы, было гэта ўжо па прысязе, калі я вяртаўся ля брамы ад гарадское вуліцы, здарылася, што ўвайшла мне ў будку дзяўчына і пачала намякаць, каб дамовіцца на вечар у кіно. А я і слухаць не хацеў! Сказаў ёй, што нам пропускаў не даюць, і каб хутчэй адыйшла, бо зараз прыйдзе кантроля і мяне пакарае. Яна пайшла, бо нехта з гаража прывітаў яе брыдкім словам, а я доўга яшчэ цешыўся, што не дамовіўся з ёю і не... заразіўся.
I ЗНОЎ „ПАДКАЧАЎ“
Прыйшлі каталіцкія Каляды. На Куццю сабралі нас усіх у агромністай зале на супольную вячэру. Аж сліна цякла, калі чалавек пабачыў на стале столькі смачйбе ежы! Там былі і селядцы, і капуста, і молатыя катлеты, якія еў я толькі раз у жыцці ў Мілейчыцах,. калі, за савецкае ўлады, як адзін з лепшых вучняў, паехаў на экскурсію, а... да гэтага ўсяго яіпчэ штосьці такое ляжала, чаго я і ў вочы ніколі не бачыў. Што гэта такое? — зацікавіўся я, і ўжо думка мая ад таго не адрываецца. Але на зале шум, пакуль увайшлі ўзводы, давай, думаю, паспрабую, як гэта смакуе, бо калі ляжыць яно на стале, значыць, для яды. Мала гэтага, то мала, але, мусіць, вельмі смачнае, — падумаў і, узяўшы ў рукі, пачаў хрумстаць. Убачыў гэта намеснік камандзіра роты для спраў палітычнага выхавання і гаворыць: „Пачакай ты, заморнік, гэта ж не для яды! Ці ж ты ніколі „аплаткі“ не бачыў, э-э“, — і махнуў рукою. Я з сораму амаль пад стол не схаваўся, a „аплатку", якая мне зусім не смакавала, паклаў. Усе хадзілі ля сталоў, ламалі гэты „аплатак“ і жадалі сабе ўсяго добрага, пасля прамовы камандзіра роты, а я ўсё саромеўся. Калі падыходзілі да мяне, я ім даваў адламаць свайго і браў ад іх, бо ўжо ўбачыў, але — не ведаў. што пры тым гаварыць. I каб не тая „аплатка", то і надта было б добра, бо вячэра, як трэба,
і ўсё. Але што ж ты пачнеш з вароняю цікавасцю? Ух, злосны быў я на сябе, хаця той, што звярнуў увагу, мо ўжо даўно пра гэта забыў.
Пасля вячэры прыйшлі мы ў закватараванне роты, дзе на зале збору была пастаўлена ёлка. А беларусы, хлопцы адважныя. Нехта крыкнуў: „Хлопцы, давайце заспяваем свае калядныя песні!“ Доўга прасіць не прыйшлося, тым больш, што католікі падтрымалі прапанову: „Но, но, засьпевайце". I грымелі адну за адной калядныя песні, з якімі ў дзяфі-істве хадзілі з „гвяздаю".
Служба рэкруцкая далей праходзіла памаленьку, бо надта ж нявыгадная. Даросламу чалавеку не хацелася слухаць, як яго празываюць і паніжаюць яфрэйтары, якія таксама былі на нізкім узроўні, але ўсё ж бьглі шэфамі дружынаў, значыць. аддзяленняў. Ворагі, якія ў выніку ваенных дзеянняў змаглі ўціснуцца ў польскае войска, не толькі знуткаваліся над намі, але і спрабавалі асмяшаць падафіцэраў у нашых вачах.
Я ўжо ўспамінаў, што наш шэф роты быў з вермахту. Ён выкідаў з трэцяга паверху нашы гаршчочкі і загадваў скакаць жабкамі за імі і з імі па ўсходах. Паспрабуйце жабкай ускочыць на трэці паверх, тады адчуеце, якая гэта кара. Мучыў салдатаў як толькі мог, а тыя яму дапамагалі ды і шчыравалі, каб шэф пахваліў. Аднойчы мы атрымалі новае абмундзіраванне. Ужо нібыта суконнае, ці не суконнае, але прыгожае і новае. Кожны быў задаволены і толькі пытаў адзін у другога, павярнуўшыся задам: „Ну, як?“
У суботу папрышывалі мы беленькія каўнерыкі да блузаў (зрэшты, паводле загаду), каб у нядзелю быць гатовымі ў касцёл і ў кіно. Прыйшлі з кіна, памыліся, і збор на абед. Вёў нас шэф. Увайшоў ён у сталоўку і крыкнуў: „Сядзь!“ Селі.
— Э, э, панове, датуль будзем сядаць, пакуль не навучыцеся сядаць разам, бы адзін.
I зноў: „Сяд, повстань! Сядзь, устань..!“ Аж ногі ў каленях забалелі.
А тут на стале страва чакае і молатыя катлеты, якія я вель'мі любіў, а не меў да іх шчасця.
Урэшце, шэф прызнаў, што мы не ўмеем разам сядаць, або з яго жартуем. „Але зобачымы, кто з кого насмее се. Выходзіць!"
Выгнаў нас на пляц і, у ыовенькіх мундзірах, пачаў вучыць нас па-пластунску поўзаць на дзындравай дарозе. Лазілі мы, лазілі, і бегалі, аж папацелі і ў неграў ператварыліся. Ужо нельга было пазнаць нікога, а мундзіры дзе-ні-дзе празіралі зялёным колерам. Урэшце, пэўна і самому яму абрыдла... Затрымаў роту і аднаму загадаў, каб той паклікаў дзяжурнага. Калі прыйшоў дзяжурны, шэф распарадзіўся: „Прыгатовіць прылады (шуфлі, лапаты) і — вядзі роту выгружаць з вагонаў вугаль!“
Дзяжурны сказаў: „Так ест!“ і, узяўшы нас пад сваю каманду, павёў да вагонаў.
Да вечара мы з вугалем справіліся, але з мундзірамі ўжо ніколі не змаглі.
Той самы шэф аднойчы ноччу ўвайшоў у памяшканне роты і зрабіў трывогу, пра якую і самі камандзіры ўзводаў не ведалі.
Паставіў усіх у шэрагі і прачытаў „загад“ пра павышэнне рангу некаторых яфрэйтараў і капралаў. Пасля загадаў разыйсціся і лягаць спаць.
Рана выходзяць на збор учарашнія капралы ўжо ўзводнымі, а яфрэйтары капраламі. Камандзір роты глядзіць і думае: „Якая халера, ці я нешта тут празяваў, а ці што? Калі гэта яны атрымалі павышэнні?" Але да аднаго гаворыць: „Узводны К. выступі! Хто і калі авансаваў вас?“
— Обыватэлю паручніку, мэльдуе, жэ дзісяй в ноцы шэф комгіаніі пшэчытал розказ о авансах і я отшымалэм плютоновэго!
Камандзір роты пачырванеў са злосці і загадаў, каб праз пяць мінут сталі ўсе на збор са сваімі рангамі з учарашняга дня. Праз пяць мінут збянтэжана вяртаюцца „героі“ ў шэрагі роты, а войска хіхікае.
ЗНОЎ АБУХАМ ПА ГАЛАВЕ I НАЖОМ ЛА СЭРЦЫ!
Усе хлопцы атрымліваюць пісьмы, а я дастаў ано ад Мані, дваюраднае сястры, і ўсё. Ужо прайшло столькі часу, а яна не піша. Аднойчы вечарам на пераклічцы камандзір роты загадаў пісару, каб ён прачытаў загад, як заўсёды гэта рабілася вечарам. Але сёння быў сам камандзір роты. Пэўна будзе нешта важнае?
У загадзе пісар вычытаў маё прозвішча першым у ліку ўзнагароджаньтх пахваламі за меткае стралянне. Я вельмі ўсцешыўся, і ганарыўся гэтым. Калі ротны пісар кончыў сваю справу, узяў голас сам кайандзір. У прамове ён падкрэсліў, што самым добрым салдатам з’яўляецца той, хто добра выконвае загады сваіх начальнікаў і камандзіраў і метка страляе. У краіне становішча такое, што, на жаль, яшчэ трэба страляць. I вы, як салдаты Унутранае бяспекі, таксама хутка выедзеце ваяваць з варожым падполлем. I, вось, сярод вас ёсць радавы (тут прывёў маё прозвішча), які ні аднае кулі дарма не змарнаваў. — Ужо больш двух месяцаў служыце ў войску, за той час правялі мы многа вострых стралянняў і вось не здарылася, каб ён не трапіў.
Я рос ад радасці і прыемна мне было ад пахвалы на вачах усяе роты ды і сяброў сваіх.
Камандзір скончыў сваё і сказаў пісару ды дзяжурнаму, каб яны далей вялі пераклічку. Пісар нічога ўжо да нас не меў, апрача пісьмаў. Сярод тых, што атрымалі пісьмы, быў і я. 3 вялікаю радасцю ды зацікаўленнем адчыніў канверт і... прачытаў, ніто паранены мною Дзміцер не жыве! Можаце сабе ўявіць, як я адчуваў сябе тады (і адчуваю па сённяшці дзень). Свет закруціўся ўваччу і нішто мяне ўжо не цешыла. Цяпер ано чакаў, калі па мяне прыедуць і забяруць у астрог. Ыа заняткі і з заняткаў узводы ішлі і спявалі, а мне плакаць хацелася. Зноў да мяне чапляліся, чаму я не спяваю, і каралі за непаслухмянасць, а я нічога не гаварыў. Так даслужыў да першага лютага. Бо, менавіта, у той дзень, рана, па пераклічцы камандзір роты сказаў, што сёння пачынаецца
падафіцэрская школа і загадаў: „Хто мае сярэднюю адукацыю — выступі тры крокі наперад!“
Крыху салдатаў выступіла.
— Хто мае сем класаў, выступі! Больш выступіла.
— Хто мае шэсць класаў, выступі! — Яшчэ больш выступіла.
—Да правага далучай! — закамандаваў камандзір. — PamTa — на заняткі!
Нас павялі ў поле на вучэнне, а тых, што выступілі — як з адпаведнай адукацыяй, павялі пад распараджэнне каменданта падафіцэрскае школы.
Другога лютага, вечарам, была мая чарга наводзіць парадкі. Мыю я анучаю калідор, аж на гэта ўваходзіць намеснік камандзіра роты, старшы сяржант, падхарунжы Копка, які вучыў нас лалітыкі і, убачьтўшы мяне, запытаў: „А вы цо ту робіце?
— Спшонтам.
— Длячэго не на школе подофіцэрскей!?
— Бо я не мам выкшталцэня.
— Я вем, але я вас сам на нё вызначылэм, бо вем, жэ естэсыі.е добрым жолнежэм. Ор’ентуеце се в політыцэ і добжэ стшэляне.
— Але я мам тылько тшы клясьт школы радзецкей.
— Добжэ. Поведзьце мі, цо сен в Польсцэ выдажыло дзевентнастэго стычня?
— Дзевентнастэго стычня одбылі се выборы до Сейму Уставодавчэго (нічагуткі я не ведаў, што гэта значыць, але „выкуваў“ на памяць).
— А можэ повеце, кеды повстала ППР і які был ей програм? Тылько цалым зданем.
— Польска Партыя Роботніча повстала пёнтэго стычня 1942 року, а програмэм ей было організоване народу до валькі з окупантэм о народовэ і сполэчнэ вызволене (таго таксама не ведаў, што гэта „народовэ і сполэчнэ", але навучыўся, бы папугай, і, не заікваючыся, адказаў на ягоныя пытанні)
— А можэ повеце, цо то ест ПСЛь і кто стоі на чэле тэй •організацыі?
— ІІСЛь ест то Польске Стронніцтво Людовэ, ктурэ донжы до обаленя Жонду Едносці Народовэй. На чэле ПСЛь стоі Міколайчык, слугус жонду лёндынскего.
— Но, мувілэм, холера ясна, жэ естэсьце добрым політыкем, — зажартаваў Копка і загадаў мне далажыць камандзіру ўзводу.. што заўтра іду ў падафіцэрскую школу. Рана я .далажыў камандзіру, якога, між іншым, я вельмі любіў. Узводны падхарунжы Пшыбышэўскі нічога не меў супраць і я пачаў збірацца да адыходу.
Усё было дббра: зброю здаў, пасцель таксама, але цяжка было знайсці спосаб, каб выцягнуць з сянніка дзядзькаў світар, які я там хаваў ад яфрэйтара. С.права ў тым, што ён таксама ішоў са мною ў гэтую школу на камандзіра аддзялення і таксама прыгатаўляўся.
Кружыў я, кружыў вакол ложка і ўсё прыбіраўся, як тут схітрыць, бо світар, хаця і парваны, а ўсё ж такі ў плечы ад яго цяплей. Бачу, яфрэйтар нахіліўся над сваім ложкам і звівае плед. (Я спаў над ім). Тады я падыйшоў да сянніка, выцягнуў світар і ў — адзежавы мяшок! Удалося.
Зайшоў да каменданта школы, адрапартаваў мэту свайго прыбыцця. Камендант школы, паручнік Градоўскі накіраваў мяне ва ўзвод, якім камандаваў падпаручнік Дудзінскі, і так я стаў выхаванцам падафіцэрскае школы.
Тут, апрача таго, што добра вучыўся, пачала праяўляцца ўва мне дзядзькава хітрасць і нейкая звярыная чутнасць. Калісьці, у час выкладу пра кулямёт, я слухаў і задрамаў. Пакуль спаў ціха, выкладчык не звяртаў на тое ўвагі і выклікаў, паводле свае думкі, салдатаў, каб паўтаралі тое, што ён сказаў пра зброю. Але, калі я захроп, ён сказаў: „Далей апісвае Петручук“. Я рвануў з лаўкі і, падыйшоўшы да стала, пачаў: „Цэлёвнік склада се з подставы цэлёвніка, подзялкі цэлёвніка, шчэрбінкі,..“
—Поведзьце мі, Петручук, як вы то робіце: сьпіце і веце, о чыл мова? Сядайце, але не стйце.
і.
Я сеў і сам не ведаў, чаму я пачаў апісваць, якраз з таго местта, дзе папярэдні скончыў. Відавочна, спаў і чуў.
Другі раз быў выклад з тапаграфіі. Бёў яго мой камандзір уззоду. На другой гадзіне — паўтарэнне матэрыялу. He ведаю, што яму лрыйшло ў голаву, каб задаць пытанне: „Што тькое рэльеф“. I пачаў ад першага раду. Тыкаў пальцам і гаварыў: „Вы поведзьце, цо то ест рэльеф?“
Салдат уставаў і шчыра прызнаваўся, што не ведае. Даетаваў двойку і сядаў. Дайшло да мяне. Я таксама не ведаў, але схапіўся на смірна і гавару: „рэльеф ест то...“
—-Сядайце, пёнтка!
Пасля мяне — прапытаў ён яшчэ пару і ўсім уляпіў па двойцы. I запытаў: кто, опруч Петручука, ве, цо то есг рэльеф?
Многа рук паднялося ўверх. Але болып ужо ў нікога ён не пытаў, толькі сам растлумачыў, што такое той рэльеф. Мяне пахваліў і падаў да ўзнагароды, але ўзнагароду атрымаў... іншы Васіль. Нічога я і не ведаў бы пра тое, але сам камандзір мне сказаў, што ўжо другі раз падае мяне, а атрымлівае другі. Пры тым мацюгаў ён пісара, што блытае прозвішчы!
Трэцяя хітрасць, яксй я дапусціўся ў шкрле, гэта жывое нахабства.
У час варты, якая нашай школе выпала з суботы на нядзелю (памятаю таму, што школа вартавала толькі ў святочныя дні, бо ў будзённыя трэба было вучыцца) нейкі капраЛ, вызначаны з іншае часці на кама'ндзіра варты, будзіў нашую змену, каб ішлі на „пастарункі". Усе ўсталі, а я не. Думаю: яшчэ крыху паляжу, бо надта спаць хочацца! Ну і ляжу.
Уваходзіць капрал і пытае:
— Петручук ту ест?
— He ма, — адказваю я сам.
Капрал пайшоў шукаць, дзе я.
— Пасля зноў ён прыходзіць, а я таксама адказваю, штс няма, што ўжо пайшоў...
Трэці раз уваходзіць ён і пытае:
— А вы як се называце?
Што ж мне было рабіць, прызнаўся, бо ўсе ж калегі мяне ведалі.
Капрал, замест на варту, паслаў мяне на чатыры гадзіны ў арышт, дзе я добра праспаўся. Быў ён надта паблажлівы, бо дурнату маю мне дараваў і нават нікому нічога не сказаў. Гэта быў чалавек франтавы і, пэўна, усялякае бачыў. А я нават сёння саромеюся гэтага праступку. На шчасце, больш гэтае не паўтарылася. Дабрата невядомага мне капрала вылечыла мяне ад гэтых хітрыкаў.
Школу гэту закончыў я на дваццаць першым месцы, на дзевяноста сем чалавек. Меў ано адну тройку з плюсам са статутаў, бо не ведаў, што ў час салдацкіх паховінаў, салдат нясе крыж. А гэтае пытанне якраз задаў мне камандзір аперацыйнага батальёна, які дастаўся ў польскае войска з СС. Пасля савецкая контрразведка выкрыла гэта і паведаміла адносныя ўлады Полыпчы, і ён засеў у астрозе.
У суботу — канец школы. Прачыталі загад, урачыста ўручылі атэстаты. Многія з нас атрымалі ранг капрала, але і многія яфрзйтара. Камандзір Войскаў Унутранай Бяспекі, стройны, невысокага росту маёр Путэчны, якога мы ўсе вельмі шанавалі, уручыўшы мне атэстат, запытаў, ці цешуся я заканчэннем школы. Я адказаў, што вельмі, і што аж не ве~ рыцца, што я ўжо капрал!
Камандзір паціснуў мне руку і дадаў: — Бачыце, адна ано тройка, а вы баяліся, іпто з трыма класамі школы не зможаце тут вучыцца. Жадаю ўдач у далейшай службе.
У нядзелю далі нам усім пропуск у горад. Я лазіў па парку і не мог нацешыцца дзвюма „бэлькамі" на пагонах. Хадзіў і думаў, што я ж толькі хацеў служыць у войску, без ніякіх рангаў, а тут, бачыш, капрал я і, удадатак, буду ад заўтра камандзірам аддзялення. Цешыўся і прытым гараваў, што маю нячыстае сумленне, што я капрал, а Дзміцёр ляжыць у зямлі з мае прычыны, — як жа мне далей жыць, як жыць?..
У гэты момант прыйшло мне ў галаву, не ведаю чыё вы-
казванне, якое я чуў сярод салдат і яно мне па сённяшні дзень падабаецца:
Чаму дурны? Бо бедны.
А чаму бедны? Бо дурны.
Так яно і ёсць, — думаў пра сябе, жартуючы: каб быў не чапаў Лярчышынага Мяфода з Дубічаў, які ляжаў у бабіньм ложку з Гарасімаваю Тонькаю, то не дастаў бы чобатам у грудзі і не апынуўся б аж у кухні ў гаршчках! Былі ў хаце дзядзіны, дзяцькі і бабуля мая і ніхто не аказаўся. Ляжаць, няхай ляжаць, — думалі напэўна, — няхай іх халера возьме, бо зачапі гада, то яшчэ наб’е! Д я, па сваёй дурнаце, ішоўшы з Паўлам, сказаў: „О, бачыш, як Тоньку душыт?“
А калі ўпаў у гаршчкі, вельмі саромеўся перад Паўлам, што васьмігадовы кавалер не вытрымаў удару чобата дарослага чалавека. 3 дзедавае сям’і таксама ніхто не заступіўся, бо Мяфод быў слаўны сваім разбойніцтвам. Гэта раз, а падругое, каб быў разумны, то не аддаваў бы мачасе яек, якія знаходзіў у зеллі, а высмоктваў бы іх сам. A то аддаваў ды яшчэ ілгаў, што даставаў ад дзёда. Дзед мне не дзякаваў, што падымаю ягоны ранг у вачах ма.чахі, бо ён нічога пра гэта не ведаў. Мачаха забірала ад мяне яйкі і хавала ў камору, меўшы майго дзеда „дзесьці“, а я — ні славы, ні ежы. Патрэцяе, каб я быў, як іншыя дзеці, то не хадзіў бы бакі склаўшы і не чакаў бы, аж хтосьці злітуецца нада мною і дасць паесці, а даіў бы каровы і піў свежае, цёплае, здаровае малако, свістаючы на ўсіх „дабрадзеяў“. Або, як Полік, Іван, Лавал, ці Сямён: „заглядалі“ да бабулі і, нібы саранча, рвалі з гаршчкоў, што пападзе! Наеўшыся, яны ізноў беглі на вуліцу і гулялі з сябрамі. Яны не баяліся, што з іх будуць смяяцца Антонікавы сыны з таго, што ў чужога ядуць. А... Туман Туманавіч усяго ж баяўся і саромеўся. Нават, калі дзядзька Раман прыпрашаў да стала, то і то заўжды адмаўляўся, што не галодны (а сліна цякла да хлеба!). Па-чацвертае, разумны хлопец у пракляты дзень Пакровы не бараніў бы Петраградчынага Валодзі, бо ён жа мае „пісталет“ за халяваю, вяхай даставаў бы яго і, падняўшы ўверх, зароў: „Pa-
зайдзісь, страляць буду!“ Ён, „герой“, хваліўся ж, што мае пісталет, а меў... ключ ад ровара. А я, дурань, хацеў паказаць сваю салідарнасць з членамі партыі і сваё значэнне перад калегамі. А выйшла на тое, што Петраградчынага Валодзі ніколі больш не сустрэў, а кроў на руках засталася. Вось тут якраз і падыходзіць пагаворка, што дурны. бо бедны, а бедны, бо дурны.
Так мяне ўсё гэта расшматала, што кінуў я шпацыраваць па парку ў прыгожым, вясняным сонцы, вярнуўся ў казарму і лёг у ложак. Праспаў да' вячэры, Пасля вячэры ізноў.думаў пра тое, але выхаду ніякага пакуль што не бачыў.
У панядзелак, зараз пасля снедання, сабралі ўсю школьную роту і раздзялілі па асобных часцях. Першым ,,купцом“ быў паручнік Слабаш, намеснік камандзіра аперацыйнага батальё4 на. Гэта быў стары, яіпчэ даваенны афіцэр. Хадзіў ён перад шарэнгамі і, паказваючы пальцам, гаварыў: „Вы, выстомп". Выбіраў найвысокіх падафіцэраў. Але, калі такіх не хапіла, пачаў тыцкаць пальцам у меншых. Я саромеўся Сцёпы і Васі, што ён іх выбраў, а мяне не. Па-другое, я вельмі хацеў ісці ў гэты батальён, бо ён жа аперацыйны, значыць, будзе ваяваць з бандамі, — а, не дай Бог, накіруюць кудысьці ў іншую часць, і вечна хадзі тады з тымі рэкрутамі. Ды не, паручнік Слабаш тыцнуў і ў мяне.
У батальёпе адразу адбылася нарада „новаспечаных" падафіцэраў з камандзірам, які прьтйшоў у кампаніі іншых афіцэраў. Нічога добрага ён нам не абяцаў. Наадварот. Перш за ўсё абвясціў, што ніколі не атрымаем пропускаў у горад, што за найменшую правіннасць будзе караць і ўсё паўтараў: „Іле мам, тыле дам“. Гэта абазначала, што нікому не пашкадуе найвышэйшае кары, якую можа даць камандзір батальёна.
Хлопцы вушамі стрыглі, а ў душу запаў страх перад такой перспектывай. Тым больш, што паабяцаў нас караць не толькі за нашыя правіннасці, але і за рэкрутаў, якіх „сёння атрымаем пад сваю апеку“.
Пасля такое споведзі пашкадавалі мы, што дасталіся ў аперацыйны. Нашы сябры пайшлі, напрыклад, у батальён аховы.
Там ведай ахоўваць давераныя аб’екты, і ўсё, а тут і падпасці лёгка, бо камандзір не выглядаў на такога, што кідае словы на вецер. Ды нічога, што будзе, то будзе.
Выйшлі мы на пляц, дзе ў калонах стаялі новабранцы. Некаторым з нас, прыкладна мне, яны былі равеснікамі. Крыху баяўся я, шчыра кажучы, прымаць аддзяленне, бо войска войскам, а гаварыць па-польску не надта патраплю, і я гэта браў пад увагу. Іншыя хлопцы не пераймаліся моваю, абы ано дачакацца рэкрутаў і залезці ім так пад скуру, як залазілі нам.
Ну і пачалося, хай Бог бароніць: дастаў я дванаццаць чалавекаў, сваіх аднагодкаў, і ні адзін з іх не меў меншай адукацыі, чым сем класаў. Былі гэта людзі з Варшавы, яе ваколіцаў, з Любліншчыны і курпі з Астралэнкі. Былі спакойныя і цванікі, якія прадалі б мяне і грошы палічылі б, але вайсковая дысцыпліна давала мне перавагу, а іх, наадварот, утаймавала. Спісаў я іхныя прозвішчы і ўсё, што трэба, у сшытак і ііачаліся заняткі. Вайсковасць ішла мне добра, бо тэрміналогіі крыху навучыўся, але гутарка на іншыя тэмы была — Госпадзі абарані! Яны гаварылі кожны сваім дыялектам, а я сваім, на палавіну з грабавецкаю беларушчынаю. Аказалася, што не толькі я так гаварыў і ведаў польскую мову. Сярод нас быў капрал з Любліншчыны, Аляксандр Гогач, які гаварыў добра, але мы з яго смяяліся і празывалі „Кобеты млуцілы". Ён нешта расказваў і сказаў гэта, а мы падхапілі і рагаталі, бо для нас яно гучэла: кобеты млуцілі. Пасля і ён пачаў гаварыць на ,,-лі“. Аднаго з нас камандзір узводу назваў „Посуда“, бо ён не гаварыў „начыне“, толькі пасуда, хаця называўся Пякарскі. Адным словам, тут усё перамяшалася, што толькі існавала ў граніцах Польшчы. Навабранцы думалі, што іх прывучаюць савецкія падафіцэры ў польскіх мундзірах. I вось так я пачаў вучыцца польскае мовы, але з рознымі дыялектамі, не ведаючы граматыкі.
Пачаліся вучэнні на ўсю нагу. Трэба было пісаць канспекты на кожны дзень навукі. Але, як іх пісаць, мы не ведалі, з часам, аднак, навучыліся і то хутка, бо патрэба гнала.
Сцяпан, Васіль і я, капралы, ды Рыгорка — яфрэйтар папалі ў адну роту. Мы, капралы, не мучылі салдатаў так, як нядаўна нас, а той „даваў па ўсіх правілах*'. Бывала — мы ўжо і спімо. Давай заглянем і пабачым, што ён там чаўпе? Калі мы ўвайшлі ў залу, пабачылі чорт ведае што: ложкі стаяць дыбам, сяннікі памешаньі з вопраткамі, боты раскіданы, а салдаты скачуць, бы чэрці, атакукэчы стаячую пад сцяною жалезную печку. А ён — стаіць у кашулі і камандуе: „Пад ложак бягом, марш!“
Салдатьт, спацелыя як трэ, улазяць пад ложак. He паспелі яны ўлезці, а той крычыць: ,,Смірна!“
Салдаты ўстаюць пад ложкамі, а тыя становяцца дубаса і з агромністым ляскатам ляцяпь на падлогу, бо яны ж павярховыя (на адной зале спалі па два-тры аддзяленні). Ложкі ламянулі, тады Рыгорка камандуе: „На печ бягом, марш!“ I вось, калі салдаты атакавалі печ, увайшлі мы. Ён толькі з-пад вока на нас глянуў і далей сваё робіць. На печы памерамі 60x60 сантыметраў змясцілася сем чалавек, а апошнія скакалі, каб давесці, іпто яны таксама ахвотна ўлезлі б, але ўжэ немагчыма. He маглі мы надзівавацца, прыйшоўшы ў сваю залу, як на такой малой печцы магло змясціцца сем чалавек, і рагаталі!
Другі раз чуем нейкія выбухі ў ягонай зале. Ужо па адбоі, нельга нічога рабіць, а там бух-— каманда — бух! Які чорт, ідзем ізноў пабачыць! Выйшлі мы ў калідор і, праз адчыненыя дзверы, глядзімо. А ў яго адбываецда мыццё залы. Стаіць кацёл вады, а салдаты вакол яго. Па камандзе салдаты хапаюць кацёл за берагі і — уверх! А ён крычыць, каб падымалі на вышыню выцягнутых рук. Тыя, з чырвонымі тварамі і страхам у вачах, хапаюць кацёл на далоні і як мага выцягваюць рукі.
— Нізка! — крычыць камандзір. — Бярыце на пальцы!
Салдаты змяняюць рукі, каб узяць кацёл на пальцы, а той ляціць на падлогу, вада распырскваецца і лужа расплываецца па зале. Салдаты адскокваюць, каб не дастаць па нагах.
Ну і працягвалася гэта так доўга, пакуль Рыгорка сам не
змучыўся сваім крыкам. Пасля — рабілі парадак і ўсё супакойвалася.
Мы, іншы раз таксама павыдурняліся, але гэта было толькі ў выпадку няроўнага складвання вопраткі ў „костку“, або ботаў у шэраг, ці не дакладнага пратання. Мы цешыліся, што мы, учарашнія мужыкі, пасгухі і парабкі сталі панамі. Бо і сапраўдьт распанелі! Елі ў афіцэрскай сталоўцы, чаравікі чысцілі нам салдаты. Так, намеснік камандзіра батальёна сабраў нас і сказаў, што, калі ўбачыць каго-небудзь з падафіцэраў як чысціць сам свой абутак, будзе караць арыштам. Ну то навошта нам быць каранымі, няхай салдаты чысцяць. Мы палягаем і глядзімо, як дзяжурны па зале глянцуе нашыя чаравікі. Нават прывыклі да такога віду.
I, наогул, мы ўжо надта пакультурнелі. Спярша, калі хлопцы ішлі ў прыбіральшо — неслі з сабою цэлую газету. У выніку чаго, кожны дзень у прыбіральні было плываць у паскудзінах, а гідраўлікі, прапіхаючы газеты, пракліналі нас да дзесятых пакаленняў! А цяпер — мы ўжо і мыліся добра і брьіліся кожны дзень (трэба, ці не трэба, бо борады яшчэ былі слабыя) і каўнерыкі да мундзіраў прышывалі заўжды беленькія, і г.д.
Між іншым, каб цяпер так некаторыя з нас трымаліся, то і вельмі добра было б, але, на жаль, вайсковая навука не прыжылася.
ЗЛАСЛІВАСЦЬ ЛЁСУ
Аднойчы, у час баявоіа практыкавання, у майго кулямётчыка зацяўся дыск. Я зноў сабе купіў ножык падобны да Ta­ro, якім раніў „сябра“. I вось тады, не маючы пад рукою адвёрткі, я хутчэй, каб памагчы салдату, выхапіў яго і хацеў адкруціць ім шрубку. Канец ножыка — трах і адламаўся! Паладзіў я ім дыск, бо ўжо можна было ім карыстацца, як адвёрткай, і схаваўшы ў кішэню паперлі мы абодва далей ,,ваяваць“.
Аднае нядзелі, пасля снедання, прыходзіць у нашу роту
дзяжурны з вартоўні і шукае мяне. Дзяжурны па роце знаходзіць мяне на аглядзе салдат перад выхадам у горад. Паведамленне, што ля вартоўні чакаюць мяне два салдаты. Хто гэта можа быць? — думаю. Mae ўсе сябры ў нашым жа палку, а гэта нехта чужы... Бягу я да варот і бачу — стаяць: Іван, у якога бацькоў малаціўшы памарозіў я рукі, і Коля, які кінуў каўбасу ў кусты, бо была салёная, калі мы разам пасвілі кароў.
Усцешыўся я не ў жарты, што хлопцьт зрабілі мне такую прыемнасць і прыехалі аж з Кажухова. Яны абодва служылі ў артылерыі. He ведаю, ці яны прыехалі мяне наведаць і пабачыць, ці сказаць навіну з леташняе восені? Яны напэўна думалі, што не было каму напісаць мне і я пра тую смерць нічога не ведаю. Аднак, пабачыўшы, што я ўжо капрал, выструніліся на смірна ні то жартам, ні то ўсур’ёз... Я сказаў ім. каб не выдурніваліся, прывітаўся з прьтемнасцю і нейкім задавальненнем, што я так коратка ў войску, а ўжо — капрал! 3 другога боку баяўся, што аднавяскоўцы пачнуць гаварыць, выпытваць, як гэта было на Пакрову. Хаця яны болып ведалі за мяне, але самі ў тым не ўдзельнічалі, бо тады ўжо ў войску служылі.
Прайшлі мы ў размяшчэнне ротьт, яны пачакалі, пакуль я ўправіўся з салдатамі, і павёў я іх у сталовы. He памятаю, як гэта было, але штосьці трэба было перарэзаць, а нажоў нам афіцыянтка не падала. Выняў я, міжвольна, свой ножык з кішэні, распрастаў яго і... толькі цяпер кроў мне бухнула ў твар, што яны ўбачылі гэты нож, які зламаўся ў Дзмітравай галаве. Апетыт і гумар адняло мне, як рукамі. Хлопцы ні словам пра гэта не згадвалі, аднак настрой у мяне спаганіўся зусім. Я ўжо не хацеў ні гаварыць, ні бачыць іх. Чакаў ано, каб хутчэй сказалі, што мусяць ужо ехаць. Я па сённяшні дзень перакананы, што яны ўбачылі гэты нож і ім было таксама нязручна. Хутка ад’ехалі — і мы, пры сустрэчы, ніколі пра гэта не гаварылі.
Хутка пасля тае сустрэчы вывезлі наш батальён змагацца з рэакцыйным падполлем. I вось там я цвёрда верыў, што за-
гіну і, урэшце, скончыцца маё шматпакутнае жыццё! Пахаваюць, як салдата, з вайсковым цырыманіялам, і ўсё. He дай Божа, — думаў, — вярнуцца па службе дамоў! Што я там буду рабіць, не маючы ні кала, ні двара?!
Ваяваў стоячы, не лягаў перад свістам варожых куляў. Але смерць на тое самае не прыходзіла да мяне. Замест гэтага., ужо пасля месяца стаў я намеснікам камандзіра ўзводу і камандаваў не дванаццаткаю, а паўсотняю салдатаў. Калі выходзіў узвод на аперацыю, дадавалі мне яшчэ радыётэлеграфіста і салдата з сабакаю. Пяжка было ваяваць супраць бандаў, якія дасканала ведалі сваю тэрыторыю, мелі добрую разведку, добрую зброю і неаднойчы нюхалі порах. Добра ўмелі маскавацца і мелі зямлянкі так пахаваныя, што, бывала, тапталіся мы па іх нічога не падазраючы. Мы былі пераважна з нізінаў і не мелі ніякае практыкі ў такой вайне,-асабліва ў горах. Яны ж, наадварот, дасканала ведалі горы і былі старымі, як гаворыцца, ваўкамі. Таму, іншы раз, здараліся прыкрыя выпадкі. Пра адзін коратка ўспомню. Хаця ён і даволі смешны.
Аднае раніцы, а мы гады ўжо стаялі ў Ціснай, выклікаў мяне камандзір роты і загадаў неадкладна падымаць узвод. і ісці на аперацыю (мы так называлі шуканне бандаў і сутычкі з імі). Дастаў ён карту і хутка паказаў, куды ўзвод павінен ісці, дзе рабіць засады, і г.д. Даў мне гэты план, загадаўіпы, каб на пяць дзён узяць сухі правіянт ды праз дзесяць хвілінаў выйсці. Калі ўзвод вьтходзіў, акардэаніст, здаецца Левандоўскі, зайграў нам марш на дарогу, а тыя, піто заставаліся, махалі нам рукамі на развітанне. Сонца свяціла так прыгожа і птушкі спявалі весела, што ідзем, здавалася, быццам на гульню або ў сваты, а не ваяваць. Толькі прайшлі мы раку, калі ад маіх чаравікаў адляцелі абцасы. Вядома, абутак ніколі не сушыўся і, відаць, быў згніўшы. Убачылі гэта салдаты ды пачалі прадказваць нешта дрэннае. Ішоў я як у лапцях. Пад поўдзень пагода раптам змянілася і неба зацяг-* нула хмарамі, пачаў ліць дождж. Нічога, аднак, па марпіруце нашага маршу не здарылася і накіраваліся мы ў вёску,
дзе ўначы арганізуем засаду. Вопратка на нас змокла да сухое ніткі і ўжо думалі мы толькі, каб хутчэй да вёскі, каб як прасушыцца. Выходзім з лесу, які зусім не быў нам прыхільны ў дажджлівую пагоду, бо ўдадатак цвікаў нас па тварах мокрымі галінкамі, і я бачу на гарызонце царкву. Ну, вось і ёсць вёска, да якой мы павінны незадоўга дабрацца. Трэба ж пранюхаць, ці не чакаюць нас якіясьці неспадзяванкі, бо калі бесцырымонна ўвайсці, можна напароцца на кулямётную чаргу. Але толькі выйшлі мы з лесу на польную дарогу, што змяілася па-пад лесам да „нашае“ вёскі, калі па нашым пярэднім забеспячэнні застракатаў кулямёт. Салдаты заляглі, э я падбег да іх, каб пабачыць, што здарылася. Бачу, што бандыты на ўзгорку таксама заляглі і па адным падбягаюць у нашым кірунку. He чакаючы, што яны зробяць, загадаў я разгарнуць узвод у абаронны ланцуг і страляць па праціўніку. Янка дакладвае мне, што ягоны ручны кулямёт засекся. Можа хлопец знерваваўся, двойчы пацягнуў за ручку і ўвагнаў кулю на кулю, — не ведаю, але я ўзяў ад яго кулямёт, выняў стаяўшую ўпоперак кулю, ды паставіўшы машыну на ягоных плячах шпарнуў па праціўніку. Потым аддаў яму яго і загадаў весці агонь кароткімі чэргамі, каб не дазволіць во~ рагам адарвацца ад зямлі, а сам пабег з аўтаматам ад левага боку, каб адрэзаць ім дарогу да ракі. У гэты момант капрал Антоні Блашчык з часткай узводу, вёўшы агонь з аўтаматаў, забягаў ім дарогу ад лесу. Калі я бег да ракі — не чуў стральбы і не бачыў бягучых за мною салдатаў. Азарт бою апанаваў мяне цалкам! Думаў толькі пра адно: каб не раніла, а адразу забіла! Ёсць яшчэ чатырох капралаў, яны разаб’юць банду, а мяне, свайго камандзіра, пахаваюць на вайсковых магілках у Баліградзе, дзе стаіць савецкі танк.
He ведаю, калі салдаты майго ўзводу апынуліся на ўзгорку, дзе толькі што залягалі салдаты варожага падполля. Я праклінаў лёс, што кінута пад мяне варожая граната не аказалася смяротнай, а толькі паабдзірала мне жывот, ногі і адзін асколак ушпіліўся ў палец правае рукі. Атрахнуўшыся ад уражання я скамандаваў, каб бегчы ўдагон за бдндай і, аба-
вязкова, узяць палоннага. Усё дажджылася і пацямнела ўжо. Дабеглі мы да кустоў, а банды ні следу. Падыходжу я да правадніка і загадваю, каб пусціў сабаку, а ён пакажа нам, дзе сляды. Салдат не хоча выканаць майго загаду, апраўдваючыся, што калі сабаку заб’юць, яму прыйдзецца плаціць 60 тысяч злотых за яго. Я „аргументую“ салдату рукою ў твар і ён са злосці ды страху, што магу самога яго застрэліць, пускае свайго любімца вольна. Сабака ва ўсе ногі пусціўся ў кусты, а мы за ім. Дабег да рзчкі і, нюхаючы сляды, таптаўся па траве то сюды, то туды. Стала ясна, што банда перайшла рэчку і падалася ў лес, пакідаючы прытым, на маю бяду, сляды вайсковага абутку, хоць падчас бою мы бачылі іх апранутых па-цыв і льнаму.
На карце віднела вёска, а сапраўды быў гэта адзін друз і царква. Загадаў я, каб узвод увесці ў царкву, а сам паклікаў Антона, каб дапамог мне паперавязваць жывот, бо бялізна трэ, і пячэ ды крывавіць. Пры перавязцы я сказаў яму, каб маўчаў пра мае раны. У царкве салдаты пачалі распальваць вогнішчы і суіпыць вопратку ды гатаваць каву, а я загадаў радыётэлеграфісту, каб перадаў ён камандзіру роты даклад. Гэты мой даклад гучэў больш-менш так: „У такой та вёсцы ўзвод разбіў банду ў ліку дваццаці пяці чалавек. Банда ў цывільнай вопратцы і вайсковым абутку..."
Такі мой недарэчны даклад давёў да гэтага. што ў наступны дзень, раненька, камандзір роты прыпёрся з цэлым асабовым складам па палонных. Прыбег — і з радасцю да мяне:
— Дзе іх маеш?
— Каго?
— Но, тых еньцув?
— Я не мам жадных еньцув.
— Як то не маш, холега ясна, (ён „р“ не вымаўляў) то ж подалэсь, жэ co в цывільных цюхах і в войсковых бутах?!
— Так, але то зостало ствердзонэ по сьлядах.
— Ох, кугва, чэго ж ты нагобіл? Я мусялэм в ноцы гобіць аля<гм, жэбы пшыйсць му з помоцо, а он собе в найлепшэ
пшэсядуе в цэгкві, задоволёны, жэ впговадзіл в блонд довудцэ компаніі!
Паглядзеў на мяне коса і, з усмешкаю, спытаў:
— А цо то, в вальцэ обцасы погубілэсь, холега ясна?
— He, онэ мі поодпадалы, гДы тылько вырушылісьмы з; Ціснэй, по пшэйсцю жэкі.
— I так лазіш? Кавалег, холега ясна! За кагэ, жэ не злапалэсь бандзёга, бэндзеш ходзіць ешчэ пенць дні згодне з заданем, а так юж бысь вгуціл з плютонэм до кошаг.
Камандзір з ротаю пайшоў у байракі, якія шумна назваў казармаю, а мы далей аперавалі. Пасля пяці дзён вярнуліся. без нічога. Палец мне доўга гніў, пакуль асколачак выплыў.
Каб даць пасведчанне праўдзе, вярнуся крыху назад, і ў пару словах скажу, як я авансаваў на намесніка камандзіра Ўзводу.
Калі я заехаў у Дуклю, увайшлі мы ў склад вылучанага аперацыйнага батальёна. Лета было ў поўнь’м разгары, а заняткаў шмат. Умсвы франтавыя. Апрача няспынных трывогаў і маршаў у пагоні за бандамі, трэба было таксама няспынна практыкаваць з маладымі салдатамі. Яны па-праўдзе аднагодкі са мною, але ж я ўжс лічыўся старым салдатам, а. удадатак, лагер напі размяшчаўся на „жывой“. незагаспадаранай гары, з лесам, травою, узгоркамі і далінамі. Трэба было яе зраўнаць так, каб можна было роўна пастаўляць там палаткі, парабіць дарожкі, пляц для збораў, розныя лозунгі,. выкладзеныя з каменю і жвіру, і гэта ўсё адпаведна пабяліць. (або пакрэсліць, залежна ад патрэбы).
Аднойчы выклікаў нас, капралаў, камандзір узвода і запрапанаваў, каб мы сярод сябе выбралі яго намесніка. Вася Сахарчук і Сцёпа Вілюк выбралі мяне. Пасля і яны былі намеснікамі камандзіраў узводаў. (Але няхай яны самі аб сабе пішуць).
Зараз, пасля таго авансу, здарылася вялікая непрыемнасць,. у якой я адыграў галоўную ролю. А было гэта так. У адну з нямногіх начэй, якія я праводзіў у палатках, хтосьці мяне
разбудзіў, каб падмяніць камандзіра кругавой абароны, бо той дастаў курынае слепаты. He ведаў я, і па сённяшні дзень не ведаю, ці капрал Млынарэк сапраўды быў аслёп, ці была гэта чыясь хітрасць, каб яго абараніць, а мяне ўкапаць. Факт-фактам, што ў нікога не пытаючы, як добры салдат (у гэтым выпадку дурань) устаў я і пайшоў на месца аслёпшага Млынарка. Толькі пераняў я камандаванне, разгледзеў, дзе якое аддзяленне, дзе якая зброя ўстаўленая, як адзін з падафіцэраў дакладвае мне, што „здарылася дэзерцыя11.
— Кеды?!
— He вем, але нема в окопе еднэго жолнежа.
— Можэ пошэдл на стронэ? Почэкаймы.
Прачакалі мы адпаведны час, а яго няма. Давай я бегчы да дзяжурнага афіцэра і дакладваць яму пра сітуацыю. Той, доўга не думаўшы, загадаў, каб падняць увесь склад лежачых у акопах салдатаў і часаць лес (мо ўдасца злапаць). Чаеалі мы гэты лес аж да снедання, але дарэмна. Салдат з аўтаматам, амуніцыяй і гранатамі, нібы ў ваду кануў.
He прывяду тут ягонага прозвішча, бо не ведаю, ці ён дэзерціраваў, ці, такім спосабам, наша контрразведка паслала яго ў бандаўскія рады. Скажу ано, што гэта быў адзін з лепшых салдатаў і меў сярэднюю адукацыю.
Недзе ў поўдзень прыехалі з Падгрупы „С“ афіцэры Інфармацыі і пачалося дапытванне.
Вынік тае тэрмезіі быў такі, што камандзір аддзялення, у якім служыў дэзерцір, атрымаў тры дні арышту. стрыжку валос дагала, пад нуль, як мы гэта называлі. Валасы яму знялі, але ў арышце не сядзеў, бо не было часу на такія роскаіпы.
3 усяго відаць, што гэта не была дэзерцыя чыстая. Але што ж, розныя спосабы трэба было выкарыстоўваць, каб разграміць рэакцыю.
Шкада толькі, што некаторыя „хітрыя“ пачынанні іншы раз даводзілі да стратаў сваіх салдат, а банда свабодна адыходзіла. Напрыклад, па сённяшні дзень невядома, як загінуў аперацыйньі афіцэр батальёна, паручнік Налівайка. 3 раз-
моваў афіцэраў, якія бралі ўдзел у засадзе, вынікала, што там было нешта на руку бандзе, але не мая справа дашукоўвацца праўды. Гэтым займаліся афіцэры Інфармацыі.
Пасля, увосень, наш узвод, як найлепшы, перавялі ахоўваць штаб Падгрупы „С“ у Саноку. Тут мы крыху адпачылі. На зіму штаб перабраўся ў Горліцы, і мы з ім, але ўжо доўга не прыйшлося нам адпачываць, бо ацерацыйны абавязак казаў нам ісці ў вёску Ганьчова, недзе пад самай славацкай граніцай. Там адзін салдат, па прафесіі кравец, пачаў нам, падафіцэрам, дапасоўваць шынялі, каб выглядалі яны, як афіцэрскія. Раптам, уночы, трывога і марш назад, у Горліцы. He памятаю, хто з нас, але не я, нёс папораты шынель у руцэ.
Недзе ў вёсцы сабралася цэлая рота, якая была падзелена на, так званыя, пляцоўкі і наш камандзір роты паручнік Сабутка здаў сваё падраздзяленне іншаму каман^зіру, пра якога я ўжо крыху ўспамінаў і яшчэ пэўна ўспамінацьму.
Прайшлі мы 38 кіламетраў, у Горліцы. Я вёў роту і ўсю дарогу ідучы, спалі. Я таксама спаў, але ніводнага разу не ўпаў у прыдарожны роў, а толькі носам стукаўся ў кагосьці з шарэнгаў і прачынаўся. У Горліцах даў па нас густы дождж, і трошкі ажывіў. Пасля снедання падставілі нам цягнік з цялячымі вагонамі і павезлі ў кірунку Леска. У вагонах хлопцы спалі, хто як: хто дзе сеў, а хто абапёршыся аб сцяну стаяў і махаў галавою. Я спаў стоячьт, галава аб галаву з Васем Сахарчуком, але ўжо ногі не хацелі трымаць цяжару цела — проста гнуліся. Тады я сеў, звычайна на падлозе вагона, а ногі звесіў за вагон і дыцаў носам. Здзіўляюся і цяпер, як я тады не вываліўся з вагона. Даехалі мы да Загужа і адтуль ізноў марш ноччу ў Баліград. He хачу гаварыць, колькі кіламетраў ад Загужа да Баліграду, але салдаты ўжо былі так знямоглыя, што пачалі мармытаць, каб даць ім адпачыць. Час, аднак, не дазваляў на гэта і камандзір роты не згадзіўся. Калі ўжо стала аж надта ясна, што салдаты не хочуць далей рухацца, камандзір роты паклікаў усіх падафіцэраў і загадаў зрабіць парадак у сваіх узводах, угаварыць
салдатаў, што за ўсякую цану павінны ноччу дабрацца да Баліграду. Гэта было паміж Загужам і Лескам, а да Баліграду ад Леска яшчэ 24 кіламетры, вось і паспрабуй угавары тут каго, калі ўжо і нам самім ногі павялі. Але яксьці ўдалося нам дабіцца парэдку, і пад раніцу дапягнуцца да Балтраду. Калі толькі ўвайшлі мы ў будынак, які быў нам прызначаны, салдаты адразу пападалі і спалі, хто як, не зважаючы на холад.
Пралупіў я вочы і гляджу, іпто здарылася? Нада мнок> стаяць нейкія невядомыя падафіцэры. і нешта „аруць'Ч
— Цо се стало, чэго одэ мне хцэце?!
— Цо до холеры, іле можна цебе будзіць!
— Цёнгамы за яогі. Як трупа, а ты ніц. Ты се называш Петручук?
— Я, або цо?
— 3 розказу довудцы компаніі маш пшыёнць од нас табо— ры.
— Яке таборы, я ніц о нічым не вем.
— Вставай, то зобачыш. Мы тэж ніц не вемы. Твуй довудца казал, жэ маш пшыёнць.
Расчмухаўся я крыху і кляў, што пасля двух ночаў і цяжкіх доўгіх маршаў не дадуць паспаць! Паглядзеў я па зале: усе спяць, як пабітыя, ано пагорбіліся ад холаду, а я павінен ісці ды прымаць нейкі табар. Але што ж ты зробіш, калі той халерны загад камандзіра роты?! „Адкуль, — думаю, — ён мяне в.едае, і за якія грахі карае мяне якімсьці табарам, а галоўнае, не дасць паспаць?!“
Аказалася, што мы падмянілі кялецкую часць, якая была перав.едзена з Баліграду ў другое месца, а кбні, вазы, і ўсё з тым звязанае пакінута нам. I вось я ўсё гэта прыняў пратаколам, які пасля даў мне нават крыху задавальнення, бо гэта ж быў першы важны дакумент, які я падпісаў. Дык, вось, паралельна да свае папярэдняе пасады, застаўся я яшчэ і шэфам табару. Зараз навыбіраў хлопцаў. якія нават хацелі ездзіць коньмі і імі апекавацца. А мне прыбыў новы клопат
пра забеспячэнне корму і ўсяго, што патрэбнае, каб табар мог выконваць сваё заданне.
Нічога асаблівага ў тым няма, калі не ўлічыпі процьму падвойнае работы, але пару эпізодаў раскажу, якія здарыліся мне, як шэфу табару.
Аднойчы салдаты паехалі ў лес па дровы. Ну, то і мне ніхто не забараніў-з імі ехаць. Паеду, — думаю, — прыпомню сабе вясковае, нядаўняе жьтццё і крыху папілую ды парубаю соснаў.
У час, калі я пілаваў сасну з салдатам, аўтамат паклаў на пянёк, бо ж з аўтаматам пілаваць не буду. Сасна не хацела падаць тудьт, дзе мы думалі, а ўпала паводле свае задумы... і проста на мой аўтамат! Выгнула яго дугою, ано кулі, бы сабачыя зубы вышчарыліся з дыска. Паморак ліхі, — злякаўся я, — што цяпер будзе?! На добры лад, не было чаго баяцца, бо гэтага ж не зрабілася наўмысна, а проста — выпадак. Але дзе там, я баяўся, што зараз прыедуць і пасадзяць мяне. Што рабіць? Ажно сівею! А салдаты пацяшаюць, гавораць мне, каб я не пераймаўся, яны ж усё ведаюць і будуць сведкамі, што ніхто гэтага зрабіць не хацеў. А я найгорш баяўся камандзіра роты. Але — што рабіць? Едзем назад, мой аўтамат схавалі мы ў дровы, каб ніхто яго не бачыў, а мне яны ўеё паўтаралі, што няма чаго бедаваць...
Наступнага дня знайшоў я свой аўтамат такім, якім ён быў пазаўчора. Вось якія былі салдаты Корпуса Унутранай Бяспекі! Я і па сённяшні дзень не ведаю, дзе і хто яго выпрастаў. Толькі магу здагадвацца, што мае салдаты зрабілі гэта супольна са сваімі сябрамі з Войскаў Аховы Граніцы. Бо ў нас не было ні збройніка, ні прыладаў для гэтых справаў.
2. Частка роты стаяла аж у вёсцы Ветліна, дзе калісьці была афіцэрская школа УПА (Украінская Паўстанская Армія). Гэта ад Баліграду ў 35 кіламетрах. 30 снежня давялося мне паехаць туды з правіянтам, і заадным праверыць, як там справы. Салдаты пагрузілі ўсё, што было прызначана нашым сябрам пад Новы Год, і трое з нас возам паехала раненька, каб паспець на час. Былс многа снегу, але іншага выхаду не
было, трэ было ехаць тым, што маем. Да Ціснае мы яксьці з бядою дабраліся. Коні добрыя, але пасля сямнаццаці кіламетраў па снезе, у якім хаваліся калёсы, з’явілася на іх пена. Далей, браткі, возам не паедзеш, хоць ты плач! Пачалі мы па Ціснай шукаць санак. Знайшлі іх у нейкага рэпатрыянта з Англіі (прынамсі, так гаварыў), але ён не хоча даць. Мы гаворым, што ўзамен пакінем яму воз, а ён сваё — не дам і ўсё! Варочацца ж не будзем, бо раз, што людзі будуць галоднымі, а па-другое, невыкананне загаду пагражала суровай карай. Тады я перастаў яго слухаць, а салдатам сказаў, каб запраглі коні ў санкі — забіраем без дазволу.
Пералажылі мы тавар на санкі, пад акампаніямент пагрозаў мужыковых, і паехалі. Снегу было столькі, што коні жыватамі шаравалі па ім, а ў гурбах проста скакалі, каб выбрацца. Мы баяліся, што ў чарговай гурбе парвуць вупраж. А гэта была б хана! Каб не збіцца з дарогі, мы прытрымліваліся тэлефоннае лініі. Коні былі запеніліся, але ехаць трэба было. Недзе каля гадзіны другой уночы, у адной з незлічоных гурбаў снегу санкі паламаліся ўшчэнт, усе палазы трэснулі. Ну, — думаю, — тут нам хана! Але, салдатаў не палохаю, бо вучылі нас, каб... без панікі. Яшчэ не хапае толькі таго, каб банда нас адкрыла. Аднак і далей не ведаем, што рабіць. Але ж стаяць і наракаць таксама нічога не дасць. Давай мы разгружаць санкі, мо іх як паладзім... Дзе там, не толькі палазы паламаліся але і ўдоўбіны пакалоліся.
— Метэк, сядай на каня і едзь шукаць плютону, можэ там co яке сане. Паментай тылько, абысь се не дал заскочыць бандзе! Гды зобачыш, жэ ктось се збліжа — скач з коня в снег і жывым не дай се взёнсьць.
— Так ест, пане капралю.
Адрапартаваў Метэк Таргоньскі і паехаў, а я з Сыкутам, Юзкам застаўся ахоўваць дабро. Гэта былі хлопцы, з якімі можна — і ў агонь і ў ваду! Для таго я і іх выбраў з сабою ў дарогу. Ведаў, што ні Юзэк ні Метэк не падвядуць.
Пасля доўгіх трох гадзінаў прыехаў Метэк яшчэ з двума салдатамі на санках, зложаных „на хуткую руку“. Ну, і апош-
нія восем кіламетраў праехалі мы ўжо па слядах Меткавага каня, без большых перашкодаў. Дабраліся да ўзводу на снеданне. Хлопцы дагледзелі коней, а я тым часам даведаўся, як жывецца ўзводу, і яны ляглі спаць, а я з аўтаматам, без шынеля, каб лягчэй было, пастанавіў ісці назад пехатою, Сказаў ім ано, каб у Ціснай аддалі санкі, якія ёсць, і абавязкова забралі свой воз. „Але перш за ўсё добра выспіцеся, каб едучы не пазасыналі“. Я „мусіў“ ісці, бо дамовіўся з дзяўчынаю на навагоднюю забаву (таму дату так добра памятаю).. Бормаў па снезе цэлы дзень і аж вечарам наткнуўся на нейкую групу людзей. Ну, думаю, калі гэта банда, урэшце прыйшоў мой канец, але ўцякаць няма куды. Здымаю аўтамат з пляча і, падыйшоўшы бліжэй, крычу:
— Стуй, кто ідзе?
— Войска Аховы Граніцы, а там хто? •
—• Корпус Унутранай Бяспекі. Збліжыць се едэн до роспознання!
Група затрымалася, а да мяне падыйшоў афіцэр.
— Сам естэсь, чы венцэй вас?
— Венцэй, там з тылу компанія, а я шпіца.
— Бо ежэлі сам, то уважай, досталісьмы сыгнал, жэ гдзесь ту банда грасуе.
He ведаю, ці ён гаварыў праўду, ці хацеў мяне налякаць, але напэўна дагадаўся, што я адзін, бо паляпаў мяне рукою па плячах і сказаў: „Эх ты, Корпус Унутранай Бяспекі".
За ягоным прыкладам і іншыя з мяне пасмяяліся і таксама па-сяброўску паляпалі мяне па спіне, і так мы пайшлі кожны ў свой бок.
Да Баліграду дабраўся я позна вечарам, Адразу з дарогі зайшоў да дзяўчыны. Але яе ўжо ў хаце не было. He чакала мяне, пайшла на забаву з цывільным, які х'ацеў з ёю жаніцца. Ейная маці хутчэй наліла ў мядніцу вады і сказала мне сесці на ложак ды памыць ногі з дарогі. Але памятаю толькі тое, што апусціў я ногі ў ваду. Больш не ведаю нічога, заснуў адразу. Пасля даведаўся, што яна мне памыла ногі і ўкладавіла ў ложак, бы сноп.
Трэцяе здарэнне ў маім шэфстве над табарам было болыіі складанае і выступіла тут больш людзей. Менавіта, той жа зімою ехаў да нас самаход з кашаю і рыбаю з Жэшава і недзе на дзесятым — дванаццатым кіламетры, напала на яго банда. У выніку бою пашкоджана матор і далей ехаць было немагчыма. Салдат з канвою забег у Баліград і далажыў камандзіру нашае роты пра ўсё і папрасіў, каб ежу давезлі сваім транспартам. Камандзір роты выклікаў мяне і загадаў арганізаваць транспарт. Абодва мы ведалі, што нашы фурманкі ў раз’ездзе. Што рабіць?
—• Пане поручніку, можэ бы пуйсць по радэ до солтыса, можэ он зорганізуе кілька фурманэк?
— О, кугва, ые дагмо цебе вызначылэм на шэфа табогув, але маш гловэ тйэсць на дзевенць. Магш до солтыса і з нім п8 хлопах!
Зайшоў я да солтыса і гавару яму ў чым справа, ды прашу .дапамогі.
Ідзем з солтысам з хаты ў хату, у каго ёсць коні, і просім. Але кожны гаспадар выкручваецца нейкімі сваімі „важнымГ справамі. Бяда, ніхто не хоча ехаць! Тады я пайшоў на дзядзькаву хітрасць. Усім абяцаў заплату, ды не грашыма. а натурай. Каму абяйаў сала, а каму мёду, і мужыкі паехалі з салдатамі, ды ўсё прывезлі на месца. Калі яны заехалі на панадворак, я схаваўся, бо ведаў, што ў нас саміх няма сала, а пра мёд і не кажы. Выгрузілі мужыкі тое, што прывезлі, і чакаюць платы, бо ім „якісь капраль обецал“. Салдаты шукаюць мяне і „знайсці не могуць“, бо я ім сказаў, каб перадалі мужьткам, што мяне няма, але калі знойдуць мяне, тады і палічымся. Але мужыкі заўпарціліся. Свае крыўды не хацелі дараваць. Пайшлі яны да камандзіра роты дамагацца. Той, нічога не ведаўшы, вырачыў вочы і пытае, якое хочуць платы і хто ім яе абяцаў?
— Як то кто? Паньскі капраль обецал, жэ заплаці нам слоніно люб мёдэм, цо кто зэхцэ.
— Добга, едзьце до дому, а я его змушэ жэбы з вамі се розлічыл. Мужыкі пачухаліся за вушамі, памармыталі і паехалі,
здагадаўшыся, што нічога з гой платаю не будзе, а камандзір роты паклікаў мяне ў кабінет.
— Чэгось ты ім напепшыл? Сконд вэзьмеш хлопом слоніны і мёду, ктурэго наобецывалэсь?!
— А цо мялэм робіць, кеды бэз заплаты не хцелі ехаць’ Мусялэм обецаць, і поехалі.
— А ежэлі напішо до довудзтва, жэ ошукалісьмы іх то кого повешо, цебе чы мне? Пукі мне то зробё, то я цебе хыба забіе.
— А як оні мого на нас напісаць скаргэ, жэ помоглі пшывезць жывносць войску? ІІо то, наша віна, жэ банда самохуд розбіла?
—• Но, добга. Ідзь, кугва, до своіх заенць, але паментай, жэ бэндзеш за вшьтстко одповядал, бо я ці не казалэм хлопув ошуківаць.
Пайшоў я ад камандзіра і, здавалася, што на гэтым усё закончыцца. Я, па-праўдзе, баяўся і саромеўся выходзіць на вуліцу праз нейкі час, але пасля прывык і жыццё ішло сваім парадкам.
Раптам, аднаго вечара дзяжурны па роце гаворыць мне, што маю ісці да камандзіра роты. Я хуценька апрануўся, бо ўжо ўсе спалі, і я таксама. Зайшоў у кабінет і далажыў, што прыйшоў я паводле загаду.
А той, як не зараве:
— Заволайце мі тэго х..!
— Якего х.., пане поручніку?
— Тэго з вонсамі, кугва!
Тут я ўжо і баюся і смех бярэ, бо не ведаю, чаго ён хоча, але пытаю далей:
— Якего з вонсамі?
— Цо, не веш, кому мюд обецалэсь?! Магш, і загаз мі ту го сцёнгній, я му дам мёду!
Што мне засталося рабіць, каб ухіліцца ад яшчэ горшых прыкрасцяў? Пайшоў я і прывёў упартага мужыка, які дзесьці дабіваўся свайго. Толькі цяпер я ўбачыў, што ў яго сапраўды вялізньтя чорныя вусы.
Камандзір роты ў маёй прысутнасці з ім так пагаварыў, што пасля не я саромеўся, а ён, што захацеў таго мёду ад салдатаў, якія самі ядуць рыбу ды кашу з кукурузы, званую мамалыгаю.
I чацверты, апошні выпадак, здарыўся ўжо пры канцы мае функцыі шэфа табару.
На вясну сорак восьмага года атрымалі з брыгады загад, каб здаць табар. Камандзір роты клікнуў мяне і загадаў: паеду з цэлым дабром у Жэшаў і здам яго ў брыгаду. Павучыў ён мяне, як гэта аформіць з начальнікам станцыі ў Лукавіцы, каб усё адбылося згодна з правам. Казаў мне запоўніць якісьці фармуляр і я мучыўся з ім, не могучы разабрацца ў ягоных рубрыках.
Узяў я адпаведную колькасць салдатаў і паехалі мы фу~ рамі ў Лукавіцу. Калі заехалі, ужо вагоны чакалі ля рампы. Салдаты пагрузілі коней, вазы і ўсё патрэбнае, ды непатрэбнае ў вагоны, а я аформіў справы папяровыя з начальнікам. Пасля пытаю ў яго, ці доўга будзем чакаць ад’езду. Начальнік станцыі адказаў, што напэўна не ведае, але гэтую ноч прыйдзецца чакаць. Мы вагоны пазамыкалі і, як добрыя дурні, пайшлі па вёсцы шукаць, дзе б гарачага паесці. Аказалася, што ў клубе моладзь арганізавала танцы.
Э, хлопцы, жывем! Паелі, а цяпер пойдзем пагуляць. I пайшлі, але перад тым пастанавілі, што па чарзе трэба нам хадзіць на станцыю і наглядаць за той маёмасцю. Ведалі, што ніхто яе не ўкрадзе, бо на станцыі людзі працуюць і дзяжурны ёсць, але паводле вайсковага парадку, што гадзіну трэба наглянуць.
Іншая справа, што, як усё на свеце, заўжды ля вагонаў з ваеннай маёмасцю павінен стаяць вартаўнік. Але, вось у тым і заключалася мая лёгкадумнасць. што абмежаваўся я толькі да нагляду раз у гадзіну.
У час забавы ўсе мы, каб не адставаць ад агулу, паздымалі шапкі, як „культурныя“ людзі. Раптам чарговы салдат прыбягае і вьтклікае мяне ў сені. Пакідаю я дзяўчыну і выходжу
спалоханы, што, напэўна, нешта здарылася, але нават у галаву мне ніколі не прыйшло б тое, што пачуў:
— Пане капралю, не ма вагонув!
— Як то не ма, а гдзе се псдзелі?
— He в.ем, гдзе се подзялы, але на станцыі не ма.
— Зберай хлопцув.
Хлопцы сабраліся, а я шапкі не маю. Аказалася, нехта мне яе ўхапіў.
— Пане капралю, чапка то не беда, беда, жэ не ма вагонув.
— Як то чапка не беда? А цо бэндэ ходзіл з голо глово?
— Зараз бэндзе чапка, ормовцы ту co і відзялэм, жэ маё .ладнейшэ рогатывкі од нашых.
Праз пару мінутаў, нікуды не выходзячы, атрымаў я рагатыўку якраз на маю галаву, і новую.
Цяпер ідзем мы на станцыю даведаода, дзе вагоны з нашымі коньмі і вазамі. Дзяжурны на станцыі вырачае на нас вочы і пытае, адкуль мы ўзяліся? Ён, прыняўшы службу, думаў, што мы ў вагонах спімо і, калі прыехаў адкульсь дадатковы цягнік, ён сказаў, каб дачапіць нашыя вагоны і везці ў Жэшава.
— А кеды бэндзе поцёнг настэмпны, жэбы нам се забраць до Жэшова?
— Рано.
— Hex пан подзвоні по лініі і дове се, гдзе тэн поцёнг тэраз <ест.
Дзяжурны, са спачуваннем хутчэй, просьбу маю выканаў і даведаўся, што цягнік ужо мінуў Новы Загуж. Тады я яго папрасіў, каб звязаўся ён з Яслам і, калі даедзе туды цягнік, хай правераць, ці ёсць там такія вагоны з коньмі. Дзяжурны і гэту просьбу выканаў. Чакаем. Уначы тэлефон з Ясла, што — ёсць такія вагоны і коні, але ўжо паехалі ў Жэшава.
Халера мяне бярэ, але што рабіць, сядзімо і чакаем цягніка, што мае быць рана. Перад вачыма сорам і... астрог! Плакаць хочацца за дурную галаву і за распусту, але ўжо нічога не вернеш'.
Раніцай прыехаў пасажырскі цягнік і мы ўсе паехалі ім у Жэшава. Заехалі, і хутчэй да дзяжурнага:
—• Дзе co вагоны товаровэ з коньмі з Луковіцы?
— To вашэ? О, там, на бочніцы.
Мы з уцехаю да вагонаў, а там усё, як трэба, толькі коні іржуць, бо піць хочуць.
Салдаты зараз узяліся за работу, а я пайшоў званіць кватэрмайстру, што мы прыбылі.
Праз пару хвілінаў прыехаў з кватэрмайстрам нейкі Васілеўскі са сваімі салдатамі і прыняў ад мяне ўсё, што я прывёз. Запрасіў ён нас на абед, і на гэтым усё скончылася. Вярнуліся мы ў Баліград, як бы ніколі нічога не было. Ажно дзіўна, што інфармацыя гэтым не занялася. Дурны мае шчасце!
Прыйшла вясна сорак восьмага года. Банды яшчэ лютавалі, але ўжо не так, як раней. Цяпер яны былі больш абмежаваны нашымі войскамі. Калісьці, у выпадку нявытрымкі, уцякалі яны ў Чэхаславакію — хаваліся, а цяпер чэхаславацкія ўлады паднялі супраць іх акпыю ў супрацоўніцтве з намі. Тут ганялі іх мы, а там славакі. На тэрыторыю Украіны яны рэдка пераходзілі, бо баяліся. Савецкія ўлады не чакалі, аж ворагі кагосьці заб’юць, або засабатажаць. Калі толькі адкрылі іхную прысутнасць на сваёй тэрыторыі, адразу арганізавалі аблаву і грамілі іх агнём. У іх, відавочна, не трэба было піеаць рапарту на кожную выстраленую кулю, як у нас.
У такой сітуацыі аблягчыліся ўмовы нашым войскам Корпуса Унутранай Бяспекі. Цяперачы ўжо камандаванне брыгады магло запрапанаваць капітану Прышкульнікаву, камандзіру роты цяжкага ўзбраення, лячыць свае сухоты, бо дагэтуль не было часу. Але ён і так не згадзіўся. Сказаў, што пойдзе лячыцца, калі ўжо не будзе ў Польшчы ні аднаго. бандыта. I гэтак зрабіў.
Гэтага слаўнага камандзіра роты добра ведала ўся брыгада і я ведаў, хаця ён з намі супрацоўнічаў пасрэдна. Таму хачу расказаць пра адно смешнае здарэнне, якое гэтага мужнагаг і цвёрдага чалавека амаль не прывяло да інфаркту.
Менавіта, аднойчы арганізавана засаду каля чэшскае граніцы. Паводле дадзеных разведкі аказалася, што на тэрыторыі ЧССР паявілася банда ўкраінскіх нацыяналістаў у ліку роты, або і больш. У такім выпадку, каб яе разбіць, нашы дамовіліся з чэхамі на супольную акцьтю: мы будзем сядзець у засадзе, а яны зробяць аблаву. Калі банда пяройдзе на наш бок, разбіць яе! — гучэў загад. Салдатам вызначана месцы і ўсё апошняе зроблена паводле ўсіх правілаў сучаснае вайны. Калі ўжо было ясна, што на лініі ёсць парадак, а салдаты, занепакоеныя набліжаючымся боем, сочаць за сітуацыяй на перадполлі, камандзіры ж аддзяленняў і ўзводаў на сваіх пастах, то і камандзіры рот маглі прытаіцца ў шалашы з галля ды закурыць, адпачыць. Выпала ім якраз быць у маім шалашы. Капітан Прышкульнікаў выкурыў папяросу і пасля мусіць крыху драмнуў, бо змоўк. Раптам схапіўся ён і верашчыць ды лаецца! Мы не ведаем, у чым справа, бо цёмна, і таксама схапіліся з аўтаматамі. А той нічога, толькі лаецца. Урэшце, нешта кінуў ад сябе і сеў. Аказалася, што, калі ён абапёрся аб локаць і задрамаў, у рукаў яму ўпоўз вуж.
. *
I вось, у гэтым аблегчаньтм становішчы, мне, як аднаму з найлепшых падафіцэраў роты, давялося паехаць на Познаньскі кірмаш, што было чымсьці накшалт узнагароды.
Па кірмашы мы хадзілі не заўжды арганізавана, толькі ведалі, а якой гадзіне маем прыходзіць есці і ўсё. Гэта быў сапраўдны адпачынак! Але ніхто з нас не блытаўся па горадзе і не ўваходзіў у рэстараны, бо і не меў за што. Так і я, нават не падумаў, каб дзесьці хадзіць апрача кірмашу. Нічога я там не разумеў, але ўсяму прыглядаўся ашаломлены. Нават, неяк, ішоў я ў адзін з павільёнаў, з якога выходзіў маршал Роля-Жымерскі. Пабачыць яго зблізку было мне вялікай нечаканасцю. Я пачуў сябе годным усіх людзей. Выструніўся перад ім, але ён са світаю хуткім крокам пайшоў да другога павільёну. У павільёне, да якога я ўвайшоў, прыбліжыўся да мяне нейкі цывіль і пачаў распытваць, — адкуль .я, дзе служу ў войску, і што раблю тут? Мне адразу стук-
нула ў галаву: шпіён! I пачаў я скупаваць размоваю, бо нае вучылі, што трэба сцерагчы ваенную тайну наогул, а асабліва нічога нельга гаварыць з незнаёмымі. Той мяне запрасіў у кабінет, паставіў піва і сказаў, што ён свой, няма чаго баяцца.
Пачуўшы мой акцэнт, „здагадаўся“, што я з Віленшчыны, і пачаў мяне „шкадаваць" ды паддабрацца: — У войску трэба мець галаву на шыі, а тым больш у такім, у якім вы служыце. Але маўчаць з прыяцелямі гэта не абазначае вялікай галавы. Салдат Корпусу Унутранай Бяспекі павінен усё ведаць... Я ж вам не вораг, вось, бачыце, у мяне ў кабінеце арол вісіць, бо я сапраўдны паляк, а не як тыя там, што хочуць усё ўверх нагамі перавярнуць, а людзям гавораць жа іншае. Дарэчы, нап’емся гарэлкі?
— He, бо камандзір пачуе і будзе лаяць.
— А ты не слухай гэтых камандзіраў. Ты ж разумны хлапец і павінен ведаць, што ў вашым войску няма сапраўдных палякаў — немцы або ўкраінцы, якія хочуць Полыпчу разграбіць. Такіх, піто найбольш крычаць пра дэмакратыю і камунізм, ты павінен ведаць і нам паказваць. Мы са шпіёнамі палічымся па-свойму, але мусіш гэта рабіць так скрытна, каб не ведаў пра тое твой найлепшы сябра, бо нават маці не можна аб гэтым гаварыць.
— Я не маю маці.
— Тым больш ты павінен быць цвёрдым і не падкупным. Такім чынам дапаможаш нам дабіцца сапраўднай дэмакратыі і, мо нават, будзеш афіцэрам...
— Дзе там я буду афіцэрам, калі не маю аніякае адукацыі, бо ўсяго дзве зімы хадзіў да савецкае школы.
— А чытаць умееш, і пісаць?
— Умею чытаць, але пішу, напэўна, з памылкамі і „уламкаў“ не ўмею.
— Нам хопіць, каб ты ведаў, як сказаць нам тое, пра што калісьці запытаем.
— He, я не магу вам нічога гаварыць, бо мне нельга, у нас
абавязвае ваенная таямніца і, калі я яе здраджу — пападу пад ваенны суд.
— Ідзі ты, дурны чубарык, з тваім судом! Падпадзеш пад яго, калі каму-колеч скажаш пра нашую размову!
Я толькі цяпер магу ўздагадвацца, што ён хацеў мяне завс-рбаваць, але ўбачыў нізкі ўзровень мае інтэлігенцыі і адступіўся ад такога намеру.
Ад майго выезду з Валіграду да прыезду з Познані ў Санок прайшло трынаццаць дзён. Калі я далажыў у Саноку начальніку штаба батальёна, што вярнуўся, ён прывітаўся са мною : запытаў:
— Кеды ты, цюлю, поедзеш на урлёп? Інні добіяён се, a ты мільчыш.
— Я могэ і зараз ехаць.
— Но то беж картэ урлёпово і злецэне на білет і едзь!
— Так, але я мушэ се замэльдоваць у довудцы компаніі в Балігродзе, жэ вруцілэм.
— Позволіш, жэ зробе то я за цебе. а гы сунь на двожэц, бо поцёнг ці уцекне.
He паспеў я памыцца і пераапрануцца ў свежую бялізну, але ўсё апошняе для туалету ўзяў з сабою, ды адправіўся ў далёкую дарогу з Санока ў Грабавец на адпачынак.
He вельмі так хацелася мне ехаць у гэтую вёску, туды, дзе марнавалася маё дзяцінства і раныяя маладосць, ды і не меў да каго, а хацеў дзядзькам паказаць, што я капрал, што не галодны і не абарваны, і тое, што ў кішэні ў мяне пасведчання падафіцэрскай школы з адною толькі тройкаю, з „няважнага“ прадмету.
Сеўшы ў цягнік, адчуў я сябе неяк далёка ад справаў, якія яшчэ вырашаліся са зброяй у руках у некаторых раёнах Польшчы. Добра, што еду дамоў! Пабачу дзяўчат, хлопцаў, і пакажуся ім капралам, але там, у горах, засталіся хлопцы, з якімі не адно трэба было перажыць. Паклаў на калені рапартоўку, „здабычную", з тым пасведчаннем і іншымі дробязямі. ды, абапершыся аб сценку купэ і, заплюшчыўшы вочы, пачаў раздумваць аб усім, пад грукат калёсаў. Прыпомніў, як
калісьці быў я дзяжурным у Падгрупе „С“ у Саноку, як, нават, перадаваў шыфрам даклад у штаб у Жэпіаве, і як вельмі хацелася, каб у тым палкоўнікавым кабінеце, сярод тэлефон ных апаратаў, пісьмовых сталоў на ўзорыстым дыване, пабачыла мяне цётка Матрона! Ой, сорамна мне крыху ехаць такім часам на адпачынак, але ж я не енчыў, мяне проста выгнаў паручнік Юхімэк, — апраўдваўся я ў думках. Але яксьці да мяне гэта не даходзіла, усё здавалася, што раблю нешта дрэннае — нязгоднае з сумленнем: там, у Познані, трынацпаць дзён прабаламуціў, і тут зноў дастаў сем? Але ж не, гэта ўсё паводле права, ніхто не супраць!
Недзе побач праляцеў „кукурузнік“, ягоны гул напомніў мне, што і ў нас, у Саноку, быў такі самалёт. Пілот гэтага самалёта не раз заахвочваў салдат, каб з ім ляцелі на аблёт. Аднойчы ўзяў ён з сабою кватэрмайстра Падгрупы, афіцэра. Паляцеў з ім па-над горад, над Сан, і вярнуўся. Пасля прызямлення, кватэрмайстар чамусьці не хоча выйсці з кабіны? Пасля аказалася, што самалёт не з’яўляецца ягоным полем дзейнасці, ён проста па-чалавечаму злякаўся і меў мокрьтя нагавіцы...
Якія яны — гэтыя афіцэры? — раздумваў я крытычна: адзін баіцца смерці ад бандытаў, бо ў час акцыі, на кожны трэск галінкі падаў носам у зямлю, а другі, са страху ў са~ малёце, змачыў нагавіцы. Ці ж афіцэру можна баяцца чагосьці? Я яшчэ з дзяцінства звыкся з тым, што дарослы чалавек пра ўсё ведае — яго трэба слухаць, і ён нічога не баіцца. He хацеў я думаць крытычна пра сябе, калі баяўся „даказваць“ на шугаўцы, як гэта іншыя хлопцы-пастушкі. Мы з Уладзікам пабудавалі высокую шугаўку на Купе ля рэчкі Арлянкі, што не кожны асмеліўся на яе сесці. Я мог гойдацца на якіх 60-70 градусаў ад гарызантальнага ўзроўню, а былі такія, што гойдаліся б кружка, каб не тая дошка, якая спалучала слупьт. Мяне пры тым нудзіла і калола мне ў жываце.
У час абыходу палёў з працэсіяй, пэўна на Юрыя, святар назваў „вісельніцай“ наіп твор, якім мы ганарыліся перад калегамі не толькі са свае вёскі. Ну, а вядома, калі святар ска-
заў, што гэта „вісельніца", значыць, ёй засталося жыць нядоўга і мы мусілі зрэзаць свае „качэлі“. Ніхто і не падумаў, што мы гэтыя слупы рэчкаю гналі аж з Масткоў, а пасля з рэчкі на ўзгорак валаклі, аж хрыбты нам трашчалі. Уладзік быў хлопец майстраваты і так гэту гушкалку адрабіў, што пікада было раскідаць, але сіла вышэйшая...
Таксама, як незалежна ад сябе, знайшоўся я ў Корпусе Унутранай Бяспекі, так і цяпер капралам еду дадому адпачываць. Людзі пабачаць, што я ў жаўнерскім мундзіры і з двума лычкамі на пагонах. Гэта ж нешта небывалае: учарашні пастух і парабак, сёння падафіцэр у прыгожай ваеннай форме. I так, колы цягніка стукалі па рэйках, а ўва мне клубаваліся розныя думкі пра мінулае. Зноў успомніў я, як у трыццаць дзевятым годзе не маглі мы дачакацца Савецкае Арміі. У вёсцы пабудавалі прывітальную браму з заклікам на чырвоным палотнішчы. Мы ўжо, не ведаю адкуль, зналі, што немцы выведуць свае войскі з Беласточчыны і беларусы ды ўкраінцы застануцпа пад савецкай уладаю. У вёсцы людзі нават варту трымалі ля трыумфальнілх варот, каб не празяваць нагодьт прывітання. Як толькі нехта ўбачыць які-небудзь самаход, адразу б’е ў гонг і сяляне бягуць да вёскі. Я пасвіў кароў і, адначасова, памагаў капаць бульбу ў Пагарэльцы. Памятаю, што — толькі пра гэта людзі і гаварылі, а я, пачуўшы гул машынаў, падскокваў, каб выглянуць за ўзгорак, ці не едуць саветы Бахматаваю дарогай. Так. ездзілі, але немцы. Гэта яны аглядалі, як мы, беларусы, чакаем Чырвонай Арміі. Аднак, з намі яны не цешыліся, а глядзелі на нас ні то сумна, ні то злосна. Савецкая Армія прыехала да нас з Кляшчэляў, на адной машыне і ў колькасці двух салдатаў. He ведаю нават, ці прадстаўнікі Чырвонай Арміі звярнулі ўвагу на трыумфальныя вароты, якія былі накіраваны заклікам на ўсход, бо яны ж прыехалі з паўднёвага захаду. Абыйшлося без прывітанняў і ўрачыстых прамоваў. Дзятва акружыла першая сваіх доўгачаканых гасцей, а затым і дарослыя пасходзіліся. А салдаты, нібы даўно з намі азнаёмленыя, запрашалі ў кіно. Людзям, вядома, кіно было нейкай нечаканай дзіко™
вінкай. Ніхто яго, дарэчы, не бачыў. Калісьці, нейкі аматар у Саламеі паказваў фільм. як паліцыя коньмі тратавала бастуючых, але ж хацеў ён за гэта грошы. Старэйшыя і багацейшыя заплацілі яму і ўвайшлі, а мы, дзеці, адкуль мелі ўзяць грошы? Выхад знайшла сама гаспадыня Саламея. Яна адчыніла нам дзверы ад агароду і мы рынуліся ў кухню. Саламея параспіхала нас: каго на печ, каго за дзверы і ўсе мы, цераз дзірачкі ды шчылінкі, глядзелі кавалкі фільму, бо трэба ж было пры гэтых дзірачках нам змяняцца. Шум быў такі, што ўладальнік „кіна“ мусіў нас супакоіць, а пасля выгнаў за ўваход „на гапэ“. А цяпер нас запрашаюць у Дубічы, дзе „высвятляць“ будуць фільм. Мы не ведалі: верыць гэтаму, ці не, але як пачалі ісці старэйшыя, то пабеглі і дзеці. Я, нават, баяўся прызнацца, што хачу ў кіно, калі яшчэ бьтў дзень. Але, калі пацямнела, пабег і я. Узяў з сабою дваццаць пяць грошы, якія хтосьці мне даў, як бескарысны кружок металу. Падыйшоў я да салдата, стаяўшага пры самаходзе, і запытаў, ці магу ісці ў кіпо. Салдат адказаў„Конечно можеш, только почему так поздно? Уже скоро фнльм кончнтся“.
— А платыты трэба?
— Да нет, что ты. Мы прнехаля показать вам кнно бесплатно.
— А ў мэнэ есць дваццаць пяць грошы і я могу вам даты.
— Ну, еслн у тебя есть лншнне деньгн п хочешь мне дать, я пх возьму, как нумнзмат, а не как заплату за кнно.
Даў я яму гэтыя грошы не шкадуючы, а нават з радасцю, толькі не мог прабачыць яму за названне сябе „нумізматам". Мне выдалася, што гэта брыдкае слова і я нават, пасля, так празываў кароў, калі непаслухмяна кудысьці ішлі.
Салдат упусціў мяне ў залу, дзе стаялі людзі, як у бочцы селядцы. Мне давялося аперціся барадою аб экран і я нічога не бачыў, ано чуў, як на сцэне гаварылі, і запамятаў пару слоў старога чалавека. Ён сказаў: ,,Я уже стар, но еіце впнтовку держать могу...“
У тым, што людзей напхалася ў залу, не былі вінаватыя салдаты. Кожны селянін Дубіч, Грабаўца і Тафілаўцаў, які
ўжо прыйшоў у кіно, хацеў пабачыць яго. Тым больш, што задарма. „Салдаты нычога нэ моглі зробыты, як мы гурнулі на плябанію", — расказваў нехта, вяртаючыся дамоў.
А як было з грузавіком? Смех цяпер падумаць, які я быў дурны, але ж што ты зробіш, калі дурната пакрывала ўсё прыгожае.
Гэтым грузавіком з Дубіч да Грабаўца ехаў гайнаўскі Пецька, які ўжо паспеў дастаць працу шафёра. Мы яго ведалі, бо ён быў сваяком нашае вёскі — здаецца, меў за жонку Гарасімаву Тоньку, тую, што перад вайною ляжала ў ложку з Ляршчышыным Мяфодам, які даў мне ботам у грудзі.
3 Дубіч да Грабаўца, глыбокай восенню нават жалезняком было цяжка даехаць, а самаходам тым больш. Застраг ён каля крыжа, што быў на ростанях, нібы адзінокі вартаўнік, каб у вёску не дасталася халера, ці іншыя хваробы Стаяў ён на ўзгорку, так як і ў Пагарэльцы, ды і ў іншых кірунках кіламетар ад вёскі (мо крыху больш?). Другая лінія крыжоў-абаронцаў стаяла на дарогах ля самое вёскі. Усе яны былі ўжо надта старыя, бо халера ўжо даўно звялася. А як людзі перасталі баяцца хваробы, to j не апекаваліся крыжамі.
Пецька нешта ў кабіне рабіў, а матор гудзеў, аж мы баяліся ля самахода стаяць, каб нас не пабіла, калі разарвецца. Матор выў, калёсы коўзаліся, а цэлы самаход гойдаўся то ўперад, то назад. Ужо і мы зразумелі, чаму коўзаюцца, але пацяміць не маглі, што гэтакі шум не можа выцягнуць самахода з гліньт. Але зайздросціць Пецьку не пераставалі, што ён шафёр.
Пецька рэйдаў, рэйдаў тым грузавіком, але, усё-ж такі, не паехаў. Выйшаў ён з кабіны і спытаў: „Хто папільнуе самахода, бо я пайду да Грабаўца?“
Я першы падняў руку. I то не таму падняў руку першы, што быў найразумнейшы, — паводле свае думкі, а таму, што аказаўся найдурнейшым.
Залез я ў кабіну і сяджу, як сапраўдны шафёр, учапіўшыся рукамі за баранку. Калі Пецька адыйшоў далёка, я пачаў усё часцей націскаць на клаксон і з уцехай, але баяўшыся
трукаць. Хлопцы прасілі: „Васька, дай потрубыты", але я іх у кабіну не ўпускаў, згодна з Пецькавым загадам. Тут было цёпла і суха, нават ляжала пірожнае. Але пірожнага я і пальцам не крануў, толькі зайздросціў, што людзі ядуць такія прысмакі.
Клаксон трубіў, але ўсё цішэй. Я, гэта адчуўшы, з няёмкаю мінай вылез з кабіны і, разам з усімі, стаяў ля самахода. Каровы хадзілі па полі, а я баяўся, што Пецька вернецца з вёскі і адлупцуе мяне за тое, што папсаваў яму самаход. Пецька прыйшоў, сеў у кабіну і паварушыў стартэрам. Матор маўчаў. Хлопцы ўсе смела стаялі ля самахода, а я, нібы злачынца, стаяў ззаду і валасы мне на галаве раслі...
„Калі ж я даеду да свайго Грабаўца, калі ўжо еду столькі часу, а яшчэ да Любліна не даехаў, — падумаў я, і далей раздумваў: — Еду ў родную вёску, дзе жывуць мае цёткі і дзядзькі. Як яны мяне прымуць, калі я ім заўжды быў абыякавы? Як цяпер, пасля вызвалення, жывуць з сабою браты, мае дзядзькі, Ігнат і Тофель? Тофель жа ведае, што Ігнат данёс немцам, што ён закалоў парсюка, і Ігнат ведае, што Тофель ведае пра ягонае свінства, якое магло даканаць брата. Аднак да трагедыі не дайшло дзякуй Тофелрвай хітрасці! Менавіта Тофель, закалоўшы пэрсюка, даведаўся, што Ігнат паехаў у Кляшчэлі. Знаўшы Ігнатаў характар, Тофель ведаў, што ён данясе немцам на яго. А мо яшчэ ведаў што-небудзь большае? Так ці іначай, хуценька недзе схаваў ён надзейна заколатага і асмаленага парсюка, а на тое месца зарэзаў малое парасятка.
Увечары прыехалі жандары і ў Тофеля знайшлі... чатыры маленькія ножкі парасячыя.
— Гэта той парсюк, што нам далажылі? —• спытаў жандар.
— Tax, я зарэзаў пад свята маленькае парасятка, але не парсюка, —• адказаў. Жандары падзіваваліся, пакруцілі галовамі над прадажнасцю нейкіх людзей, выпілі самагонку са знаёмым гаёвым і паехалі назад.
Як яны цяпер жывуць, ці Тофель, як сувязны партызанскага атрада дакарае Ігната, ці пусціў усё ў няпамяць? А шго
ён яму зробіць, калі мае іншы ад яго характар — добры. Тофель лагодньт, а Ігнат быў бязлітасны і свінаваты... але, абодва яны мяне выкарыстоўвалі. Ён, Ігнат, мог усё зрабіць з чалавекам. бо нікога не шкадаваў. Сябраваў з нашым солтысам у Грабаўцы і з Янам, у якога я служыў. Яны былі прыхільнікамі немцаў“.
Прыйшла мне ізноў у галаву думка пра Яна, і прыпомніўся мне наступны эпізод з самагонкаю.
Калісьці, вясною, Ян гнаў самагонку пад Грэцюшчынаю ў лесе і я з ім. Пасля ён кажа: „Едзь па рэшту брагі і вазьмі з сабою авёс, то пасееш каля лесу“. Прыехаў я, узяў бочку з брагаю, мяшок аўсу, барану, — і ў лес. Там ужо пачаў цурчаць пяршак. Мы яго паспрабавалі з алюмініевай квартачкі. У выніку тае спробы, я пралупіў вочы і не ведаю, што са мною і дзе я?! Вакол лес, цёмна, а я — на возе. Углядаюся, — перада мною конь у аглоблях. Што за халера, дзе я?! Урэшце, усё ясна, як на далоні; я ўпіўся, і не пад’еўшы зразу — мяне даканала. Заснуў я на возе, яшчэ не вьтехаўшы з лесу. Конь зачапіў колам за сасну і, вядома, далей ісці не мог — стаяў. Тут мяне абліло халодным потам — хутчэй адкінуў я задок воза і гайда дадому! Янава жонка пытае мяне, а дзе гаспадар, а я ў сваю чаргу:
— О, шчэ нэма?
—• Нэма, коб вас халера подушыла, п’яныці! А дэ ж ты був до сеі поры, а овэс хоч посыэяў?
Я, нічога не адзываючыся, заварочваю каня і назад у лес.
Запёрся ў лес, як той шалёны, і бачу, што агонь пад бакам пагас, бочка з брагаю халодная, літроўка ў ямачцы стаіць перапоўненая, а Ян, выцягнуўшыся на кажусе. храпе, бы ў жонкі пад пярынаю.
Нічога мне не заставалася, як рызыкнуць разбудзіць яго, Схапіўся ён, бы апараны, калі я, са злосці, яго страпянуў, і сеўшы запытаў, што здарылася. „Што здарылася, то пабачыш дома, а цяпер распальвайма агонь і даганяйма самагонку", — гавару я — баючыся, што дастану „матаў“ за непасеяны авёс.
— А овэс ты посыэяў?
— Посыэяў, посыэяў... Дэ ж там посыэяў, я st таксама ў ліесы заснуў. Кобыла, холера, зачэпыла колесом за хвуойку і стояла почті до сеі поры, замяст трыматысь дорогі і іты до дому, — прызнаўся я, — але віну спрабаваў скінуць на кабылу.
Гаспадар пабурматаў. але многа не абвінавачваў мяне, бо і сам быў яшчэ большым віноўнікам, — чорт ведае, колькі самагонкі ўцякло па-за літар?! Раз-два мы распалілі агонь, дагналі рэшту самагонкі і павалакліся дамоў з мяшком аўсу, бараною і самагонкаю ў кельні...
Людзі на станцыях і паўстанках сядалі ў цягнік і высядалі, а я то драмаў, то раздумваў пра розныя глўпоты, ды чакаў, калі давалакуся хоць да Любліна. Раптам цягнік востра затармазіў і затрымаўся. Людзі кінуліся ў вокны, пабачыць, што сталася. Я таксама высадзіў сваю „кабэвяцкую“ шапку і бачў, што цягнік акружаны нейкімі людзьмі ў ваеннай і цывільнай вопратцы са зброяй у руках. Адзін з іх звочыў мяне і крыкнуў:
— Сховай тэ мордэ ты, сталіновскі пахолку, бо ці ёў пшэстшэле!
— Поцалуй мне в д..., ты бандыто — адказаў я і са злосцю сеў на сваё месца. Насупраць мяне сядзеў нейкі мужчына, які запытаў, ці я манэ пісталет, або нейкія тайныя дакументы.
— Нічога такога не маю, апрача атэстату заканчэння падафіцэрскае школы.
— To нех пан мі то да, бо мого вэйсьць до вагону і з панэм росправіць се за образэ. Длячэго пан назвал го бандыто? Он не выбачы!
Я спалохаўся не ў жарты, але падзецца мне няма куды — сяджу і чакаю. што будзе. Доўта не давялося мне чакаць, зараз увайшлі некалькі бандытаў і паказалі, як „лясныя“ б’юць.
Было гэта ў Майдане, іпто я паспеў убачыць, калі высунуў галаву. Яны затрымалі цягнік і забралі касу. Такая была іхная мэта. 3 людзьмі нічога не рабілі, бо баяліся, што ад Любліна можа надыйсці войска.
У Любліне зайшоў я на станцыю і вайсковаму патрулю да-
лажыў, што здарылася. Зараз, невядома адкуль, прыехала вайсковая хуткая дапамога і мяне ачысцілі ад крыві, ды панаклейвалі пляйстраў, і сказаўшы, што да вяселля загоіцца, ад’ехалі.
Пасля перасадкі ў Любліне, прыматкабожыўся я ў цягніку, які бадай ехаў у Беласток, і ў сіняках, нібы з п’янай бойкі, сядзеў сярод цывіляў. Быў я нявыспаны і змораны так, што, не зважаючы на эмацыянальныя перажыванні ў Майдане, заснуў, як малакасос, лёгшы на полку.
У Грабаўцы ніхто мяне не чакаў і вялікае здзіўленне малявалася на тварах дзядзькавае сям’і, калі „адкрылі“ яны мяне ў ложку, у горбе падушак.
А здзіўляцца не было чаму, бо да Грабаўца дабраўся я на другі дзень ноччу. He хацеў рабіць шуму вакол свае асобы, паціху зайшоў пад Ігнатавы дзверы, націснуў на клямку, бо не былі засованы на засаўку. Ну, вось я і ў знаёмай хаце, у пакоі, дзе ніхто якраз не спаў. Ложак быў прыгожа пасланы і ля шчыткоў ляжалі па дзве агромныя падушкі з „ясікамі“. Лёг я паміж іх і спаў да раніцы.
Адпачынак правёў я, наліваючы горла з сябрамі ды дзядзькамі, але не быў ён вясёлы і не мог, зрэшты, быць. Я ж усё думаў пра тое, што здарылася два гады таму, хаця ніхто мне пра гэта не ўспамінаў. He ўспаміналі ні дзядзькі ні сябры, але ў паветры чулася, што ўсе пра гэта думаюць. Справа выявілася тады, калі да групы выпіваючых далучыўся Ярык, Дзмітраў брат. Ён быў падпіўшы і схапіў нож, каб увагнаць яго ў маю галаву. Паўлік, мой дваюрадны брат, і Васька, які пад Кэнігсбергам пакінуў нагу, схапілі яго за рукі і не дапусцілі да мяне. Але на тым не скончылася. У нядзелю, на забаве, чую, што вакол мяне снуе група хлопцаў, у якой верхаводзіць другі брат нябожчыка, Косця, і гаёвы Драбік. Аднак за мною стаяла такая еіла, што ніхто не змог мяне і пальцам крануць. У такой атмасферы я адчуваў сябе дрэнна і весяліцца не мог, хаця, каб не паказаць, што баюся, на забаве застаўся да канца. Тут хлопцы частавалі мяне самагонкай і салам ды гаварылі: „Васька, нычого нэ буойся! Ныхай
"оно хто на тэбэ пуднымэ руку, то душа з ёго вон, а кішкі на тэлефон!“
Відавочна, аж надта было відаць, што вісіць нада мною бура, але крывавага дажджу не было. Найбольш незадаволены з гэтага быў п’яніца Драбік, бо яму вельмі хацелася пабіць мяне, каб 'такім чынам заплаціць за пачастунак Кастусю, як гэта вьшадае добраму кампаньёну. Бо не было тут іншае прычыны. Я нават не ведаю, адкуль ён, і, бадай, і ён мяне не ведаў. Але, вось, пэўна яму расказалі, хто я і чаго ад мяне трэба, а ён пабачыў, што я капрал у мундзіры Корпусу Унутранай Бяспекі, то і ахвотна за гарэлку забіў бы „сталіноўскага халуя“.
Яксьці так складвалася, што адны мяне мо баяліся, а друг’Я чакалі падтрымкі. На забаве ніхто мяне не крануў, бо чуў за мною сілу, а вось дзядзька Ігнат у свайго брата ў хаце пачаў пра штосьці спрачапца з Паўлюськом. У час тае сваркі Ігнат раптам схапіў нож і хацеў ударыць ім Паўлюська ў грудзі. Але я, яшчэ хутчэй. схапіў яго адною рукою за каўнер, а другою з-заду за нагавіцы і так шпарка выкінуў за дзверы, што ён і сам не ведаў, у чым справа! Ігнат, па-мойму, пры мне не баяўся схапіць нажа, бо быў перакананы, што я, як панажоўшчык, не буду супраць. Але я пачуўся пакрыўджаны тым, што ён пры мне, падафіцэры КБВ, хапае за нож і яшчэ мо спадзяваецца падтрымкі?! Дык, вось, за гэта я яго і вышпурнуў, не зважаючы на тое, хто з іх меў рацыю.
Дзядзька, апамятаўшыся за дзвярыма, напэўна пакляўся ў душы адплаціць мне за знявагу, не падумаўшы, што мяне зняважаў ён і дагэтуль. А Паўлюсёк нават не здагадаўся; што гэта яму пагражала і не падзякваў мне. Адзін і другі былі людзьмі з душою без вачэй і без уражлівасці. Адзін — за самагонку ўсё аддаў бы, каму хочаш, а другі — у абароне свайго „гонару", кожнага набіў бы!
Дарогі ад Вітава да Баліграда не памятаю, мусіць тады я адаспаў свой адпачынак... Дык, вось, я ізноў сярод сваіх сяброў па зброі. Зноў змаганне з бандамі за народную ўладу. Але гэта ўжо трывала нядоўга, бо многіх з нас накіравалі ў Чуд-
ца з мэтай, каб абвучаць навабранцаў. Там нічога асаблівага не здарылася, калі не лічыць мае асабістай няўдачы. Менавіта, аднаго разу камандзір батальена, капітан Біскуп, вырашыў правесці практыкаванні з камандзірамі ўзводаў і аддзяленняў. Пабачыць, якяны падрыхтаваныя, ці могуць адпаведна школіць маладых рэкрутаў. Практыкаванне адбывалася так спраўна, што капітан не мог мець аніякіх заўвагаў, бо кожны з нас стараўся паказаць перад камандзірам, што патрапіць. Гэта працягвалася пару гадзінаў. Урэшце, камандзір загадаў, каб мы ляглі ў шарэнзе і... хто першы да яго дапаўзе па-пластунску. Я дапоўз першы, але ўстаць першым не здо~ 'леў. Поўз хутка і згодна з правіламі, бо ён загадаў і глядзеў.
Аднак, яшчэ некалькі метраў ад камандзіра, нешта хруснула мне ў спіне і так ногі абамлелі, што я ледзь мог іх за сабою валачы. Давалокся, а ўстаць не магу. Камандзір пачакаў, аж дапаўзуць іншыя. Дапаўзлі і паўставалі, а я ўсё ляжу. Ён здагадаўся, што са мноіо нешта не так, загадаў перапынак. Хлопцы ўзяліся за папяросы, а я, тым часам, падняўся на ногі.
Пасля капітан сабраў нас у дзве шарэнгі, ды пачаў абмяркоўваць ход практыкаванняў. Спачатку запытаў у мяне, ці быў я на фронце. Я адказаў, што не. Гэта яму яшчэ больш спадабалася, што я не быў на фронце, а так умела акопваўся і маскіраваўся. Вось ён і завёў гутарку, ставячы мяне ў прыклад.
Гэты эшзод не меў бы месца ў маіх успамінах, каб не тое,. што са спіной у мяне клопат і па сённяшні дзень. Мо, каб быў я тады паказаўся лекару, — вылечылі б, а так...
Недзе ў канцы верасня або на пачатку кастрычніка сорак восьмага году закончыліся абучэнні маладых салдатаў. Палаткі і ўсё патрэбнае для жыцця і навукі пагрузілі мы на самаходы, якія ўсё гэта павезлі да Жэшава, а войска ішло пехатою і са спевамі. Жыхары маршрутных вёсак сустракалі нас з кветкамі. Я гэтага ніколі не бачыў. Ганарыста вёў.. я сваё падраздзяленне, але не ведаў, як паводзіць сябе ў такім выпадку. Салдаты лапалі ў паветры кветкі, якія кідалі ім дзяўчаты, і затыкалі іх у прыцэлы вінтовак ці аўтаматаў, а я
крочыў, бы індык дурны, і баяўся, каб хаця ніхто да мяне не падбег і не даў мне кветак, бо што я з імі зраблю? Але якой жа дзяўчыне хочацца даць кветку нейкаму надзьмутаму малакасосу ў жаўнерскім мундзіры? Так сапраўды, то я ніколі не ўмеў пучыцца, але саромеўся часта і не любіў, калі пра мяне хтосьці нешта дрэннае гаварыў. Тут таксама баяўся пасмешак сяброў.
Жэшаў сустрэў нас дажджом.
Вось так многія з нас упершыню знайшліся ў вялікім горадзе, пасля двух гадоў жыцця ў бяшчадскіх лясах.
РАЗВІТАННЕ
Калі брыгада вярнулася з практыкаванняў і баёў з рэакцыйнымі бандамі, прыйшоў час развітацца з тымі, што адслужылі двухгадовы вайсковы абавязак. Трэба сказаць, што банды яшчэ хадзілі і выконвалі загады сваіх лонданскіх і іншых шэфаў, але гэта не палохала польскага ўраду і не замінала яму зрабіць дэмабілізацыю тых, хто два гады „адбубніў“ у войску і хоча вярнуцца ў родную вёску ці горад і заняцца мірнай працай. Яшчэ да дэмабілізацыі некаторых вучылі бухгалтэрыі, шафёрства ці рамяства, каб даць народнай гаспадарцы крыху кваліфікаванае сілы, а былым салдатам, адразу па выхадзе з войска, хлеб. He мелі гэтакіх праблемаў хлопцы вясковыя, якія ведалі, што вернуцца дамоў і будуць працаваць на зямлі. Аднак планы кожнага з нас гэта адно, а жыццё бяжыць паводле сваіх правілаў. Усе з нас, папаўшы ў войска, думалі. што неяк адслужаць сваю павіннасць і вернуцца дамоў. Трэба без фальшу сказаць, што вайсковую, цяжкую павіннасць не кожны добра пераносіць. Большасць у тадыіпнія гады службу несла нармальна, хаця неаднойчы трэба было заціснуць зубы, нават заплакаць, але слабыя адзінкі не маглі вытрымаць нагрузкі псіхічнай і фізічнай. А хітруны ў сваю чаргу выдумвалі розныя спосабы; абы іх з войска выгналі, як непрыгодных, калі ўжо неяк не ўдалося ім выкруціцца ад войска. Але лекары ці іншыя спецыялісты такіх асобеняў хутка „раскусвалі“ і заклікалі да
парадку. Ім не заставалася нічога, апрача падпарадкавання загадам камандзіраў і служэння згодна з Законам. Разумеецца, што такіх было нямнога і не варта было б іх успамінаць, каб не тое, што ў змаганні за ўмацаванне народнай улады гінулі не толькі верныя сыны бацькаўшчыны, але даводзілася гэта і хітрунам. I вось жыццё пакіравала нашымі лёсамі па-рознаму, але не зусім так, як хацеў бы кожйы з нас. Многія назаўжды засталіся на Жэшаўшчыне або Кракаўшчыне, ці Любліншчыне, і толькі адзінокія крыжы значаць іхны след, або зборныя магілы сведчаць пра не так яшчэ далёкую мінуўшчыну. Хто застаўся ў жывых, падпадаў пад дэмабілізацыю, але не заўсёды варочаўся туды, куды думаў раней. Трэба было абвучанымі 'Салдатамі ўзмоцніць органы службы бяспекі і міліцыі. I вось у час дэмабілізацыі ў брыгаду прыязджалі афіцэры гэтых органаў і падбіралі адпаведных кандыдатаў ды падгаворвалі іх, каб згадзіліся ісці туды на працу. Хлопцы да гэтых прапаноў адносіліся па-рознаму, так, як у кожнага свой характар і меркаванні: адны ішлі, бо ведалі, што дастануць хлеб і вопратку, — у горад, усё роўна які, калі многія былі адзінокімі, бо бацькоў патрацілі ў час вайны. Іншыя сумавалі па сваіх вёсках і родных — варочаліся туды, а пасля ішлі ў міліцыю ці УБ. Яшчэ іншыя проста ехалі дамоў і гаспадараць на вёсках па сённяшні дзень. Але былі і такія, да іх належыў і я, што ішлі найлягчэйшым шляхам, гэта знача: заставаліся ў войску на прафесіянальную службу. Я баязліва падпісаў абавязанне служыць яшчэ ано адзін год, што называлася службай „надтэрміновай".
I вось прыйшоў час развітацца з калегамі, з якімі два гады разам елі мамалыгу, часам доршу і амерыканскія кансервы з конскага мяса, пра што я зусім не ведаў, бо ніколі не чуў, што каня можна есці і дзіваваўся. чаму салдаты заўжды, калі мелі гэтыя кансервы ўскрываць для ежы — іржалі (як коні!). Ехалі дамоў тыя, з якімі не раз прыйшлося лаяцца ў пагонях за бандамі і марыць у засадах, пад палаткаю. Раз’язджаліся хлопцы ва ўсе канцы краіны, а мне так не хацелася
аднаму заставацца і служыць далей сярод незнаёмых. У апошні вечар пайшлі мы з Васем Сахарчуком у нейкі другарадны рэстаран, дзе п’яны народ жужчэў, як пчолы ў вулліг і сядзеўшы над чаркаю гарэлкі сумна цадзілі мы рэдкімі словамі свае думкі. Маёй мэтай было падгаварыць Васю, каб застаўся ў войску са мною, бо ніхто з Беласточчыны не застаецца, са знаёмых. Думаў, што ён лёгка на гэта пойдзе, бо ўдома мае таксама мачаху. Але Вася сказаў, што ягоная мачаха добрая, і не адрознівае яго з сяетрою ад сваіх дзяцей, a жыве прытым яшчэ і бацька.
„Так, але тут ходзіш у прыгожай афіцэрскай вопратцы і бярэш заплату, а там у зямлі будзеш капацца, бы рабак“, — спрабаваў я яго нагаварыць, без пераканання. Але Вася мне адказаў, што ён за ніякія грошы не хоча стаяць на „бачнасць" ды слухаць, як на яго „арэ“ нейкі шэф з роўнай адукацыяй, або такі „зупак“, якім і быў шэф роты, дзе нам, на жаль, давялося служыць. „Удома, брат, — працягваў Вася, — устанеш рана, выйдзеш у поле, а там, як у раі: птушкі спяваюць і шчабечуць, усё зеляніцца і ніхто на цябе не крычыць, ды не гоніць“. Гэтыя ягоныя словы цяжка заляглі ў маім сэрцы, бо і я адчуваў гэтакую прыгажосць вясковага жыцця, але маё, як жа ж рознае было ад ягонага! На мяне менавіта ў войску менш крычалі, чым дома. Наадварот, дома мяне білі, а тут абяцалі, што буду атрымоўваць афіцэрскую вопратку і зарплату, прытым я ж ужо падпісаў згоду і, нават, уласнаручна напісаў просьбу, каб пакінулі мяне ў войску.
У такіх абставінах развіталіся мы, я з Васем, і ён паехаў у свае Сухавольцы, а я пару дзён не мог сабе месца знайсці ад суму за роднымі сцежкамі, якія цяпер здаваліся не такімі ўжо цяжкімі, як тады, у маладосці. Шкада мне было дзяўчат і хлопцаў з мае і суседніх вёсак. I ўсё сталася мне такое блізкае і роднае, што цяперака так далёка! Нават Шэшкаў Іван, які заўжды мяне лупцаваў, цяпер здаваўся быць добрым... Баяўся аднае толькі мачахі і ейных спагадальнікаў, якім я сам даў у рукі аргументы супраць сябе, ударыўшы нажом Міцю.
Пад акампаніямент п’янага гоману, сам меўшы лёгкі шаламок у галаве, пачаў я заводзіць песню, якую калісьці заспяваў мне сябра дзядулі, Баніфац: „Ой, Божэ муой, Божэ, шчо чужая маты, головонька боліт, вона кажэ встаты“. Думаў, што Васіль падтрымае мяне спачуваннем і „раскісне", ды застанецца ў войску. Але ён, змерыў мяне сваёй меркай. Замест спачування, сказаў, што хацеўшы, то і на вёсцы можна жыць добра, а мачахі не ўсе яны дрэнныя. Даў мне зразумець, што не верыць маёй прычыне прадаўжання вайсковае службы. Я, крыху збянтэжаны толькі што праспяванаю ціхім голасам строфкаю „недарослае“ песні, пачаў апраўдвацца, што я яе ніколі не спяваў, а толькі сёння чамусьці прыпомніў. Я можа і зразумеў, што ў маю балючую праўду рэдка хто верыць, і лепш пра тое не гаварыць. бо людзі плаксай або і дурнем назавуць. А я ж, як бы яно не было, капрал, ды і дваццацідвухгадовы хлопец! „Давай, Васька, — гавару, — заспяваем якую песню нашай маладосці, значыць: савецкую або народную?" Але Васіль рады, што заўтра або паслязаўтра найпазней, знойдзецца дома, дзе кожную нядзелю і свята, напіўшыся самагонкі, будзе магчы спяваць удоваль, — адмовіўся.
— Што, — гаварыў, — хочаш, каб нас тут п’яніцы адлупцавалі?
— За што, за спяванне нашых песняў?
— He, падумаюць, што калі спяваем, то ўжо папілі добра, а наш мундзір, на жаль, яшчэ не аднаму ў вочы коле.
— Ну, добра: спяваць не будзем. Але, скажы мне, як ты сябе адчуваеш у цывільнай вопратцы і ці не шкада табе ваеннай?
— Браток, адчуваю я сябе вольным чалавекам, а цывільная вопратка нібы менш цісне і нейкая лягчэйшая, — пры гэтых словах сябра не забыўся, каб яшчэ лішні раз дакараць мяне за тое, што дрэнна я абышоўся з ягонаю сястрою, калі паехаў на адпачынак.
Мне было сорамна за гэта, але слоў апраўдання знайсці не мог. I нат не ведаў, ці з такое ганьбы можна апраўдацца.
Аказваецца, што можна, бо я ж не ведаў, што яна аж з Сухавольцаў прыйдзе пытацца пра свайго брата і, нармальна, з калегамі недзе піў. А калі ўжо п’яны, як чалавек, вярнуўся да дзядзькі Трахіма дахаты, убачыў, што сядзіць нейкая дзяўчына. Мусіць павёў па ёй непрытомным позіркам і паваліўся на ложак. Яна нават сказала, хто яна і чаго прыйшла, але ў мяне язык адубеў, а вочы плюшчыліся да сну. У пару словах, здаецца, прамармытаў, што ў Васі ўсё ў парадку, і — паляцеў у цемру. Дзяўчына ўбачыла, што нічога з ейнага візіту не будзе і з жалю, што непатрэбна пратупала шмат дарогі, напісала брату пісьмо са скаргаю на мяне. Нічога тады дзіўнага, што Вася за гэта пагневаўся на мяне, і таксама цяжка паверыць у тое, што нічога нікому ён на мяне дрэннага не сказаў у злосці, калі ў яго т.зв. „хтосьці“ запытаў.
Што было і як было, — няважнае. Важнае, што ўсё добра скончылася. Мы з Васем адзін за другім не прападалі, але ў той момант было нам добра разам сядзець у рэстаране і гутарыць, хаця кожны з нас думаў пра што іншае, хоць думкі нашы напэўна крыжаваліся вакол знаных нам вёсак.
Аднак, Вася не вытрымаў і падцягнуў за мною, калі я інтанаваў;:
На горйзонте зоря догоряет.
Красйвый багровый закат, А у сестры на руках умйрает Красйвый балтййскйіі моряк...
Вася падцягнуў:
Доктор, спасайте, доктор, спасайте, Это едйнственный брат.
Голос услышав родной й знакомый Зашевелйлся моряк:
„Тйхо, не плачте, плакать не надо.
Тйхо, не надо рыдать.
Мх там осталась целая рота
М каждый готов умйрать...
— Эх, Вася, ці ты піў ваду з капытніка?.. Такую іржавістую... ,дзе, брат, густа ад рознае рабачні? А я піў у Пагарэльцы, гэта, брат, такі луг, дзе калісьці выводзіліся качкі і была процьма карасёў. Пасля той луг усё высыхаў і высыхаў...
— To ж, наколькі я ведаю, у вас, у Грабаўцы, вады ўдосгаль, — перапыніў мяне Вася, думаючы, што я, падвыпіўшы, хлушу.
— Вады ў нас дастаткова ў вёсцы і пад Рутку ці Дубічы. Там не толькі рэчка, але і крыніцы ёсць. А тут, у Пагарэльцы, няма ні табе ні каровам. I вось з таго лугу смакталі каровы і я... А цяпер, Вася, я буду атрымоўваць грошы і есці ў афіцэрскай сталоўцы. У афіцэрскай, ты сабе ўяві! Мы ўжо, праўда, елі пару тыдняў у такой, але тады нам плацілі толькі „жолд“, а цяпер абяцаюць тысячы, разумееш, тысячы! Пры тым, за нішто не буду плаціць! А ты едзь у свае Сухавольцы і капайся ў зямлі, бы той рабак. Едзь, чаго сядзіш і, вырачыўшы вочы, глядзіш на мяне?! Едзь, бо ўсе дзяўчаты павы-, ходзяць замуж і табе нічога не застанецца, а ты ж уцякаеш дадому, бо ж жаніцца пара. Едзь і зноў накладай хадакі, бо абрыдлі табе вайсковыя чаравікі!
— Браце, я лепей хадзіцьму ўдома ў хадаках, чым дзесьці ў чаравіках, — агрызаўся Вася, і дадаў, што прамінуў ужо час хадакоў.
— А памятаеш, Вася, як старшы „пісталет касавокі" вучыў нас, як завіваць на ногі анучы? Ён нас меўся вучыць, як ногі анучамі акручваць. Гэта ж смех! Нас было ў роце 65 чалавекаў і я не памятаю, каб хтосьці абцёр пяту ў час доўгіх маршаў, а ён, гэты Эдак, які „асамі“ нас называў, заўждьі хадзіў кульгаючы. Добра яму так, гэтаму сабаку! Я б яму морду пабіў за таго варшаўскага паўстанца, якому абстрыглі валасы! Памятаеш, як на пляцы практьікаванняў касы Эдак рабіў збор і Клос, значыць, гэты хлопец з паўстання, гумарыст, замест стаяць у трох кроках ад ягонае спіны, стаў зараз жа за яго плячыма? Той адвярнуўся і гдворыць: „А, асе, хцэш зэ мно жартоваць?! To дрого бэндзе цебе коштовало".
I вечарам хлопцу абстрыглі галаву „пад нуль“. Плакаў ён ад жалю, што такая бэтка пасмяялася з яго.
— Чым горшая халера, тьтм горш надакучыць! — згадзіўся са мною Вася і запытаў, ці памятаю я харунжага ў аперацыйным батальёне, які сам быў падобны на чорт ведае каго а ўсіх „афэрмамі" і „лайзамі;‘ празываў?'
— Я памятаю, бо неаднойчы гэта чуў і бачыў, як салдаты з ягонае дурнаты смяяліся.
— Яны ўсе былі адзін да аднаго падобныя, і ўсё рабілі, каб авансаваць, ісці ўверх нават па трупах.
— Мы ж таксама падафіцэры, а нікога не мучым ды не празываем.
—• Бо мы, то мы. А што з войскам чоўп Рьтгорка?
— О, даваў! Яго, бачыш, і на банды не павязлі, бо мог бы загінуць не з таго боку... Бач, у Эдка хтосьці выстраліў з вострага, у час практыкаванняў з халастых. He папаў, а шкада: аднаго хама было б менш на зямлі. Яго таксама пакінулі ў казарме абучаць новых рэкрутаў. Бо, калі б ён выехаў з намі на аперацыю, то ўсе, хто хутчэй, стараліся б, каб заперці яму кулю ў лоб! Яго ніхто не любіў, ні салдаты, ні падафіцэры.
Размову нашу перапыніла група цыганоў, якая ўвайшла ў гэтую „канчальню“ з музычнымі інструментамі, каб зарабіць крыху грошай. Ігралі, ходзячы ад століка да століка. Грошай ім ніхто не спяшаўся даваць, але гарэлку прапаноўвалі. Падыйшлі яны і да нашага століка і сказалі, што панам падафіцэрам зайграюць дарма, і зайгралі нам „Очы чорные“, ды „Хрызантэмы злацістэ", модную тады сентыментальную песню. Зайгралі дзве, бо, відавочна, не хацелі аднае дзяліць між нас дваіх. Скланіліся, пажадалі нам добрае службы і адыйшлі.
— Бачыш, Вася, удома чэ.лавек прагнуў лусты хлеба і сінеў ад холаду, а тут яму цыганьт іграюць ,,хрызантэмы“. А, так, шчыра прызнайся, ці табе рукі сінелі і дзеравянелі пальцы ў хаце?
— He, змерз то я не раз, але пальцы драўлянымі не былі.
— А ў мяне былі, і то часта! Я, мусіць, ад пальцаў паміраў, але ніхто гэтага не бачыў, бо я іх і не паказваў; не баяўся, бо не ведаў, ці трэба баяцца. Пасля адыходзілі — і зноў было ўсё нармальна, калі гэта можна назваць яармальным. Ведаеш, як у нас было холадна? А так, што ў вядры вада замярзала да дна ў вялікія марозы. А я на той самай лаўцы, што вядро, спаў пад радном і, бачыш, не замерз, жыву, ды і яшчэ капралам стаў. Тут, брат, як ні як, а чалавека так цэняць, што іншы раз ажно сорамна! Лепш было б, каб тут таксама білі і празывалі, то выглядала б усё па-хатняму. A то: „абыватэлю капралю“, або „пане капралю1'! I так чалавека тут-ка навучылі, што нават і сам думае часамі пра сваю важнасць і ўжо аж да жывога кранае, калі хто назаве цябе толькі капралам, без „пане“, або „абыватэлю“.
— Я не хачу, каб мяне называлі панам ці абыватэлем. Я рады, што верабей вырваўся з курыных кіпцюроў.1) Цяперака хутчэй бы дамоў, а там, брат, зноў будзем спяваць!
I тут Вася паўголасам „зацёг“ песню:
Бывалй днй весёлые, Гулял я молодец.
He знал тоскй-круій.йнушкй, Как вольный удалец...
Я яму дапамог і нават весела выйшла, але, калі задумаўся н4д ейным сэнсам, аказалася, шго не было ў мяне вясёлых дзён і не гуляў я, як вольны „удалец", не ведаўшы ніякага суму.
I ў сваю чаргу я пачаў:
У саду зэлэнэнькім зазуля ковала, Гэй, гэй! A то нэ зазуля, но родная маты. Посылала сына до войска страдаты.
Я думала, сыну, тэбэ ожэныты,
*) Аб сказе: „Я рады, што верабей вырваўся з курычых кіпціороў...'< ведае толькі Вася і я, у чым справк.
А ты гдэш, сыну, do войска служыты.
Я думала, сыну, нэвестоньку ўзяты, А ты ідэш, сыну, до войска страдаты...
Тут у нас горлы неяк паглухлі і ў вачах зрабілася нейкая сетка, у якой заблішчэлі ўсе барвы спэктру электрычнай лямпачкі. Але ні адзін з нас не хацеў паказаць па сабе, што расклейваецца.
Сябра мусіў крыху высіліцца, каб сказаць, што пара нам развітацца.
На гэтым закончу я частку сваіх успамінаў. Усім яны крыўдныя. Але за пачыны трэба браць плату. Мне і самому прьтямней было б пісаць добра пра мачаху і ўсіх апошніх, Ka­ro тут „пакрыўдзіў“, але ў маім узросце ілгаць не выпадае.
Можна было б толькі не сказаць нічога.
Ну, што ж: пакуль яшчэ хаджу, буду пісаць і далей пра сваё жыццё, але ўжо інакш, хаця таксама прыкра. Давялося перажыць не адну бяду, але:
Чом ты, жыце хутко так гмчышся, Чом быжыш ты стрымголоў уперэд?
Нэ спышай, пожды, кэ торопыся, Всё руомно ўмру, як прыдэ муой чэрэд.
Я шчэ ж вовсі добрэ нэ нажыўся, Людём мало доброго зробыў!
Як умру, то ўсыэ мэнэ забудут, Будто вцале хтось такі й нэ жыў.
Так што ты подумай і згодыся,
3 тым жэ я шчэ летьмы молоды,
I нэ пхай мэнэ смэртіе пуд косу, Глянь, які наш сёй свіет голубы!
А ты прэш і прэш б.эз пэрэдышкі, Нэ дывывшысь, куолько хто жывэ! Пробыжыш, кульгаючы, no бэздорожжах, Врэштг спотыкнэшся і зо мною ўмрэш.
Кажны дэнь, годына і мінута Пролетят, як куля гз руж’я!
Добрэ, шчо нэ разом всыэ родылгсь
I нэ умрут, колі умру вжэ я.
— 11 лістапада 1979 года
ВАСІЛЬ ПЕТРУЧУК
.. *
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.