Прыгоды мураша Ферды  Ондржэй Секара

Прыгоды мураша Ферды

Ондржэй Секара
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 176с.
Мінск 1990
52.85 МБ

 

Мінск «Юнацтва» 1990

ББК 84.4 Че

С 28

 

Для малодшага школьнага ўзросту

Пераклад A. М. МІМРЫК

Мастак С. А. ВОЛКАЎ

 

4804010100—132

С----------- 120—90

М 307(03) — 90

ISBN 5 7880 0425 X

© О. Секара, 1981

© Пераклад A. М. Мімрык, 1990

Мураш Ферда

Спачатку пра аднаго хлопчыка, які ішоў па лесе     

Па лясной сцяжынцы ішоў хлопчык і нешта ціхенька напяваў. He ведаю, як яго звалі. I якую ён спяваў песеньку, я таксама не ведаю. Але выходзіла ў яго накшталт: «Тра-ля-ля-ля-ля». Вам гэта мелодыя не знаёмая?

Хлопчык, напяваючы так, напэўна, дайшоў бы да самага ўзлеску, але штосьці раптам уплялося ў яго песеньку. Нейкі дзіўны пошум: «Ш-ш-ш-ш-шш-шшйі» — падобны на шапаценне ці дождж. А можа, гэта і сапраўды пайшоў дождж? Хлопчык працягнуў руку і зірнуў угору. Дажджу няма. На небе ні аблачынкі. Сінь яго чыстая, як вокладка новага сшытка. На руцэ ні кроплі!

Аднак гукі не сціхалі: «Ш-ш-ш-ш-шшшшш...» Адкуль яны, што ж гэта такое? Ага, яны вунь адтуль, злева, з той кучы пад дрэвам. Пагля-дзі!

Хлопчык вытрашчыў вочы. Пад елкай быў высокі-высокі мурашнік, амаль у рост хлопчыка. А на ім знізу даверху поўнымпоўна мурашоў, якія і шапацелі: ш-ш».

Мурашоў было так многа, што ажно мітусілася ў вачах. Адны беглі туды, другія — сюды, кожны нешта цягнуў, нешта рабіў, усе некуды спяшаліся. Ну, зірніце вунь на таго мураша, які спяшаецца ў мурашнік з празрыстым каменьчыкам. Ну, куды ты бяжыш з гэтым скарбам? Можа, ты думаеш, што гэта брыльянт? Ці хочаш зашкліць ім акно?

А паглядзіце сюды! Гэты мураш,напэўна, нянька. Ен нясе кукалку — мурашынае дзіцятка ў коўдрачцы — пагрэцца на сонейку, ды натыкаецца на сухі ліст, кранае яго ножкай, але не ведае, як цераз яго пералезці. Ідзі ўправа, нянечка. Там дарога лепшая. Або пралезь пад лістом!

А там! Глядзіце! Тры мурашы-асілкі цягнуць мёртвую асу. Яны ледзь перастаўляюць ногі, ніяк не могуць справіцца з гэтай работай. Хто б мог падумаць, што столькі цікавага можна ўбачыць каля мурашніка!

Пра мурашыныя лыжы і пусты карабок

Раптам пачуўся крык, ад якога ажно ігліца на мурашнік пасыпалася: «Ува-га!»

Хлопчык агледзеўся па баках, стараючыся ўгадаць, адкуль даносіцца крык, але нікога наўкол не было. Зноў чуе: «Ува-га!

Ува-га!» — і зноў ігліца сыплецца на мурашнік. Што ж гэта такое? Хлопчык яшчэ раз азірнуўся па баках. Зноў нікога. А калі ён выпрастаўся, крык пацішэў: «Ува-га!»

Ды гэта ж нехта крычыць з мурашніка! I праўда, з мурашніка! На самым версе мурашынай кучы стаяў мураш з хусцінкай на шыі і ранцам за спінай. У руках ён трымаў бліскучую яловую іголку і з усяе сілы крычаў: «Гэй, там! 3 дарогі!»

He паспеў хлопчык аглянуцца, як мураш стаў на яловую іголку — ф’ю-і-і-ць! — і з’ехаў, быццам на лыжах. Па дарозе, калі імчаўся ўніз, ён наскочыў на цесляроў, якія неслі бервяно ў мурашнік. Мураш збіў іх з ног, бервяно ўпала, ды веселуну хоць бы што. Ен зноў ускочыў на іголку і — ф’ю-іі-ць! — стрымгалоў з’ехаў на сваёй дзіўнай «лыжы» ўніз. I як хвацка выкручваўся ён на паваротах!

Вы здагадаліся, хто гэта быў? Ну, вядома, мураш Ферда!

«Які цудоўны мураш! — усклікнуў хлопчык і запляскаў у ладкі.— Я вазьму яго сабе дахаты!» Ен тут жа злавіў мураша і схаваў яго ў карабок ад запалак.

«Няхай жыве сярод маіх цацак. Пабудую хатку і прыручу!» Вось што прыдумаў наш хлопчык. I не толькі гэта. Паслухайце, што ён яшчэ прыдумаў: «Вазьму мураша з сабою ў школу. Ен там будзе катацца з парты. Будзе са мною вучыцца, а можа, і падказваць!»

Вось гарэза! Хіба настаўнік дазволіць такое! А што ён можа з ім зрабіць? Ен жа мураша можа і не разгледзець! «Пабудую для яго хатку з карабка ад запалак і буду насіць яго на плячы,— фантазіраваў хлопчык далей.— Дзеці скажуць: «Гэй, ці не забыў ты на плячы карабок?» А я ім у адказ: «Што вы! Гэта не карабок, а вучоны мураш!» Як усе будуць мне зайздросціць!..»

Хто ведае, што б яшчэ выдумаў хлопчык, каб не заўважыў, што ён прыйшоў ужо дадому і што ў садзе Слава, Гана і Здэна нешта дзеляць паміж сабою. Нешта чырвонае. Суніцы, цэлы кубак. Яны пачаставалі яго і сказалі, што ён можа заўтра пайсці з імі ў лес па ягады. Павядзе іх Анічка Латалава, а тая ведае, дзе іх бывае болын за ўсё.

Толькі з’еўшы ягады, хлопчык успомніў пра свайго дзівоснага мураша і адкрыў карабок.

Але мураша Ферды ў ім ужо не было.

Пра тое, як Ферда не меў парасона і як злаваў смоўж

А навошта яму, уласна кажучы, было заставацца ў карабку? Для чаго? Вы проста не ведаеце мураша Ферду! Усю дарогу ён

шукаў хады-выхады з карабка. Каля самага саду яму ўдалося нарэшце непрыкметна выслізнуць з яго. Ледзь дакрануўшыся да зямлі, ён кінуўся наўцёкі. He азіраючыся па баках, ён бег так хутка, што ранец, які матляўся ззаду, малаціў яго па спіне.

Раптам — кап! кап! кап! Што такое? Ферда спыніўся і толькі цяпер заўважыў, што паліў дождж. Кожная кропля падала на зямлю і рассейвалася на дробныя пырскі.

Пачалася сапраўдная залева.

Кап! — і Ферда ўпаў на зямлю. Вось дык кропля! Ферда дрыгаў нагамі ў паветры і выплёўваў ваду з рота. А ледзь устаў — кап! — і новая кропля так стукнула яго па спіне, што ён ажно два разы перакуліўся.

Калі Ферда ачуўся, сеў і працёр вочы, ён убачыў перад сабой дом, на якім вісела шыльда: «Смоўж».

«Вось добра!—узрадаваўся Ферда.— Тут я схаваюся ад дажджу. Спадзяюся, гаспадар пусціць мяне ў дом».

Спачатку Ферда асцярожна пастукаў у дзверы адным пальцам, але ніхто не адгукнуўся, потым двума пальцамі, зноў ніхто не адгукнуўся. Тады Ферда загрукаў кулаком і папрасіў: «Калі ласка, адчыніце дзверы, на дварэ моцны дождж!» — але зноў ніхто не адгукнуўся.

«Напэўна, гаспадар заснуў. Паспрабую яго пабудзіць,— вырашыў Ферда і зноў загрукаў кулаком у дзверы.— Паважаны гаспадар, паважаны гаспадар!» — крычаў ён і так грукаў, што дзверы затрашчалі. Можа, цяпер хто адчыніць.

Але трэба было бачыць, што адбылося потым. Дамок спераду прыўзняўся, і адтуль выглянула галава смаўжа з рожкамі.

«Гэй ты, хуліган, распуснік,— засоп смоўж,— разбойнік, мокрая пачвара! Прэч адсюль, брыдота, а то я паклічу на дапамогу! Як ты смееш лезці ў чужы дом?» — лаяўся смоўж, пырскаючы слінай. Ён хацеў яшчэ дадаць: «Ты, чорнае чарцяня!»— ды толькі разявіў рот, як туды трапіла вялікая кропля. Смоўж захлынуўся, схаваў галаву і болып не высоўваў яе з дамка.

Ферда стаяў перад дамком смаўжа мокры да апошняй нітачкі. Вада струменілася

па спіне, намоклі туфлі, ранец. Кроплі дажджу беглі па нагах, нібы спяшаючыся навыперадкі. «Ну, пачакай, я з табой яшчэ расквітаюся!» — пагразіў Ферда смаўжу і хацеў быў рушыць далей. Ды раптам непадалёк, за дзвюма травінкамі, ён заўважыў пад каменьчыкам шчыліну. Яна нібыта знарок была прызначана для таго, каб у ёй схаваўся мокры мураш. Доўга не думаючы, Ферда хуценька шмыгнуў туды. Там было суха і цёпла.

Ферда паклаў ранец пад галаву і соладка заснуў. Так ён праспаў усю ноч.

Пра тое, як Ферда правучыў смаўжа Дў

Як жа здзівіўся Ферда, калі прачнуўся раніцай. Доўга круціўся ў шчыліне, пакуль сцяміў, дзе ён знаходзіцца. Калі вылез з-пад каменя, то ўбачыў, што даўнымдаўно развіднела. Стаяў ясны дзень. Конікі стракаталі, блакітныя і зялёныя мушкі ляталі, жучкі кружыліся, кветкі ўсміхаліся. А ля каменя зіхацеў на сонцы дамок смаўжа. Сам гаспадар яшчэ спаў, храпучы так, што аж звінелі шыбы ў вокнах.

У Ферды заблішчалі вочкі ад радасці. «Вось я зараз яго правучу»,— сказаў ён і

нешта зашаптау павуку, які сядзеу на суседнім кусціку. Неўзабаве з павуціны спусціўся сам канатных спраў майстар з тоўстымі вяроўкамі з павуціны. «Ну як, хопіць?» — спытаў ён.

«Хопіць!» — адказаў Ферда, узяў вяроўкі і прывязаў імі дамок смаўжа да куста шыпшыны. Потым ён — хутчэй-хутчэй! — адкрыў свой ранец, дастаў адтуль сякеру, пілу, малаток і цвікі — словам, увесь падручны інвентар. Пасля ён вырваў травінку, пакруціў, пакруціў, і — калі ласка — атрымалася кола. Узяў яшчэ травінку — зрабіў другое кола.

Навошта яму спатрэбіліся колы? Як навошта? Для каляскі. Ферда знайшоў палову шкарлупіны арэшка, вылажыў яе ўсярэдзіне мохам і зрабіў зручнае сядзенне. Знізу ў шкарлупіне ён пракалоў калючкамі шыпшыны чатыры дзірачкі. У дзве заднія ён замацаваў колы, а ў дзве пярэднія ўставіў аглоблі. Атрымалася каляска, у якую ён запрог, нібыта каня, смаўжа.

Потым ён змайстраваў пугу, адвязаў вяроўкі ад куста шыпшыны, сабраў свой ранец і — лясь! лясь! — хвасянуў па смаўжы пугай. Усё гэта Ферда зрабіў з такой хуткасцю, што нават пчолка не паспела міргнуць вокам. А ў яе ж з кожнага боку амаль не па сто вачэй!

Ох, як весела было далей! Смоўж прачнуўся і не мог зразумець, што адбываецца. Высунуў галаву і паспрабаваў разгледзець,

што робіцца ў яго ззаду, але нічога не бачыў. Што ж гэта такое, што так грукоча ў сцены дамка? Смоўж круціўся, спрабуючы злавіць парушальніка. Гэта яму не ўдавалася. Што рабіць? Уцякаць! I смоўж пабег, але вы ж ведаеце, як бегае смоўж!

3 усіх бакоў збегліся жучкі. Прымчаліся маленькія лістаеды, божыя кароўкі, з травы выглядваў шчаўкун, у сваіх сямімільных ботах прыбег прыгажун майскі жук. Усе гучна смяяліся: «Вось табе і маеш! Ну і ну! Глядзіце! Смоўж уявіў сябе трактарам. А мураш у калясцы сядзіць, важнічае!»

А Ферда і сапраўды сядзеў у калясцы, задраўшы нос, і грымаснічаў. Божыя кароўкі клікалі ўсіх хутчэй узлезці на сцяб-

лінкі і з вышыні палюбавацца гэтым відовішчам, бо зверху лепей відаць. Шчаўкун забег наперад смаўжа, строіў яму смешныя міны і гучна крычаў: «Куды вы гэтак спяшаецеся, дзядзечка? Вы ж задыхнецеся, я не магу вас ніяк дагнаць!»

Усё, можа б, і абышлося без асаблівага шуму, каб усё гэта не бачыў свавольнік жужаль. Ён прыбег на паляну, убачыў запрэжанага мурашом смаўжа, ляпнуў у далоні і запрасіў музыкаў — зялёнага коніка, шэрага авадня, двух камароў і чмяля — сыграць што-небудзь з такой нагоды.

Конік адразу падхапіў жарт. Ён са сваёй скрыпкай стаў наперадзе аркестра, за ім размясціліся два камары з кларнетамі, справа — авадзень з трубой, злева — чмель з барабанам. Пачулася: «Бум-бум! Тра-тата!» — зайгралі ўсе весела і гучна амаль на ўсю акругу.

Жучкі пачулі музыку і збегліся на паляну. Яны пастроіліся перад музыкамі і крочылі ў такт марша.

Цяжка сабе ўявіць, як узлаваўся смоўж. Ён імчаўся па палях, па гарах з кур’ерскай хуткасцю чарапахі, пакуль не дабраўся да мяжы з грудай камянёў. Гэта была звычайная, нічым не прыкметная груда камянёў, але Ферду яна нечым зацікавіла. Ён зірнуў направа, налева, узяў свой ранец і непрыкметна выскачыў з каляскі.

Апынуўшыся на зямлі, Ферда паслаў смаўжу паветраны пацалунак і сказаў:

«Дзякуй вам, пан смоўж, за тое, што вы прывезлі мяне туды, куды трэба!» Але смоўж соп ад абурэння, нічога не бачыў і не чуў. Ён імчаўся з усяе сілы далей. А за ім весела маршыравалі пад музыку астатнія жукі і казюлькі. Кажуць, ішлі яны ледзь не да самага стаўка, але я не ўпэўнены ў гэтым.

Ферда знаёміцца з божай кароўкай Берушкай

Праз некалькі дзён на мяжы каля груды камянёў стаяў новенькі дамок. Яго падмурак Ферда пабудаваў з пяску і будаўнічага раствору са сліны смаўжа. У кожным кутку было па бэльцы з галін, сцены аплецены травою, а столь зроблена з кавалачкаў кары. На дзвярах вісела шыльдачка з надпісам: «Мураш Ферда, майстар на ўсе рукі». Каля дамка на лавачцы сядзеў Ферда і з захапленнем нешта майстраваў.

А што яму было рабіць? He плакаць жа, што ён заблудзіўся і не можа знайсці родны мурашнік! He! Лепей пастарацца як-небудзь наладзіць сваё новае жыццё.

Раптам у паветры нешта зашумела, потым села на камень, склала крыльцы і паправіла сукеначку. Гэта была божая кароў-

ка Берушка. Яна рабіла выгляд, што не заўважае мураша Ферду, але чакала, калі ён да яе падыдзе.

«Гэта вы ўчора,— сказала яна раптам,— каталіся ў калясцы?» Яна дастала люстэрка і пачала папраўляць сваю грыўку.

«Так, гэта оыў я,— адказаў Ферда.— Някепская ў мяне каляска, праўда?» Берушка яму здалася сімпатычнай.

«Ага! Я вельмі хацела б мець такую каляску, толькі каб запрэжаны ў яе быў не смоўж, як гэта было ў вас»,— паспешліва дадала яна.

«Смаўжа я запрог проста так,— растлумачыў ёй Ферда,— дзеля смеху. Калі вы хочаце пакатацца, вам трэба запрэгчы зялёнага коніка. Карычневыя крыху дзікаватыя. Калі хочаце, я вам такога коніка злаўлю»,— з радасцю прапанаваў Ферда.

«Я спытаю дазволу ў матулі»,— адказала Берушка, расправіла крыльцы і — фррр! — паляцела. Ферда доўга глядзеў ёй услед, пакуль яна не знікла. Берушка яму вельмі спадабалася.

2 Зак. 165

17

Пра тое, як у цвыркуна сапсавалася радыё і як засаромелася клапіха

«Цяпер варта пазнаёміцца з суседзямі»,— вырашыў наш герой і пайшоў уніз па сцяжынцы. Неўзабаве ён апынуўся каля маленькай, але глыбокай нары. Нара была незвычайная. Штохвіліны з яе хтосьці вылазіў, рыпеў і зноў знікаў у нары.

Гэта быў цвыркун з доўгімі прамымі вусамі і вылупленымі вачамі, якія гнеўна блішчалі.

«Добрай раніцы, сусед!» — павітаўся мураш.

Цвыркун у адказ нешта прарыпеў, павярнуўся і зноў схаваўся ў сваёй норцы. Потым, відаць, перадумаў, выглянуў з нары і спытаў: «А хто вы такі?»

Ферда выструніўся і з гордасцю адказаў: «Мураш Ферда, майстар на ўсе рукі — усё адрамантую, пабудую, прынясу...»

«А радыё рамантаваць вы ўмееце?» — не даў дагаварыць, спытаў цвыркун.

«А як жа!—зарадаваўся Ферда.— У нас у мурашніку радыёпрыёмнікі былі на кожным паверсе».

«Тады хадзіце сюды! — паклікаў цвыркун.— Учора тут разыгралі невялікую камедыю. Нейкі хуліган ездзіў на смаўжы і, па-мойму, сарваў маю антэну».

Ферда нават выгляду не падаў, што ён віноўнік гэтага беспарадку. Ен хуценька

збегаў у дамок і вярнуўся з ранцам. I праўда, антэна была сарвана, зазямленне выдрана, а на дроце матляліся касмылі нечай поўсці.

Ферда адразу ж узяўся за работу. Цвыркун не паспяваў сачыць за ім вачамі — то ўгору, то ўніз, тут пастукаў, там ляснуў абцугамі — раз, два — і, калі ласка, цвыркун, гатова!

Сапраўды, радыё працавала. Цвыркун націснуў кнопку — і злавіў Кошыцэ, пакруціў рэгулятар настройкі — на хвалі Браціслава, а потым — Рым. Ен круціў далей, і там, дзе ўжо не было назваў, пачуліся гукі цудоўнай музыкі. Такой цудоўнай музыкі ў гэтых краях яшчэ не чулі. Цвыркун уладкаваўся каля дзвярэй і з захапленнем слухаў яе.

Міма ляцеў матылёк і спытаў: «Хацеў бы я ведаць, што гэта за цудоўная музыка?»

Прыпаўзла яшчарка і сказала: «Як хораша сёння іграе цвыркун!» Крыху далей спынілася маці-клапіха Румяна і, затаіўшы дыханне, слухала музыку.

«Алё! Алё! —пачулася раптам з рэпрадуктара.— Гаворыць радыёстанцыя «Стратасфера». Мы перадавалі канцэрт залатых цвыркуноў. А цяпер аб’яўляецца пяціхвілінны перапынак».

«Паважаны цвыркун, чым растлумачыць, што ў вас сёння асабліва добра іграе радыёпрыёмнік?» — спытала Румяна.

Цвыркун паказаў на мураша: «Гэта ён — майстар на ўсе рукі. Ён умее ўсё адрамантаваць, усё настроіць, усё прынесці...»

Мураш заззяў ад шчасця і зноў выцягнуўся ў струнку.

Румяна больш нічога не сказала, але з павагай паглядзела на Ферду. I было відаць, што яна вельмі хоча нешта сказаць мурашу. Цікава, што ж ёй хацелася сказаць Ферду? Усё гэта яна раскажа яму ў свой час. Вось пабачыце.

 

Жук Хвалько і пра тое, як кідаюць ласо

Назаўтра да дамка Ферды прыляцела божая кароўка Берушка. Яна пакружыла-

ся-пакружылася над дамком, раздумваючы, ці сесці ёй на зямлю, але не села. He прамовіла ні гуку і зноў паляцела.

«Яна, напэўна, атрымала дазвол у маці,— разважаў Ферда,— і прыляцела паглядзець, ці не злавіў я коніка. Трэба нарэшце ўзяцца за работу і выканаць абяцанне».

Ферда выйшаў з дамка і пачаў майстраваць ласо, каб злавіць коніка. Ён узяў доўгую вяроўку-павуціну, зрабіў на канцы вялікую пятлю і тут жа падумаў: « А як трэба кідаць ласо? Спачатку паспрабую!» Ферда раскруціў ласо над галавой, выпісваючы ім у паветры петлі, змейкі, абаранкі, хістаючыся з боку ў бок, і кінуў яго наперад. Ласо заблыталася на рамонку так, што ён доўга не мог яго разблытаць.

Якраз у гэты момант і з’явіўся жук Хвалько. Вы не ведаеце, хто такі жук Хвалько? Гэта дзівосны жук. Дзе ён жыве — нікому невядома, але папулярнасцю ён карыстаецца вялікай, бо пра ўсё нешта знае і цікава расказвае.

Справа ў тым, што жук Хвалько, калі яшчэ быў чарвячком... Вы не ведаеце, што жук спачатку бывае чарвячком і толькі потым жуком? Ай-ай-ай! Тады я павінен вам пра гэта расказаць.

Як толькі маці-жук захоча мець дзяцей, яна знясе малюсенькія яечкі. Гэтыя яечкі такія маленькія, што каб з іх адразу нараджаліся гатовыя жучкі, дык іх не было б

відаць. I нават гаварыць пра іх не варта было б.

Але гаварыць пра іх варта і трэба. Спачатку з гэтых яечак нараджаюцца чарвячкі-вусені, якія з’ядаюць наўкол усё, што ім трапляецца. Яны растуць, растуць, ядуць, ядуць, пакуль не стануць вялікімі і тоўстымі кукалкамі, якія захутваюцца ў кокан, як у пярынку, і засынаюць. Спяць, спяць, а калі прачнуцца ад трэску абалонкі кокана,— трах! бах! — вылазяць ужо вялікімі і дужымі прыгожымі жукамі і адразу ж далёка ляцяць.

Ну зусім так, як бывае ў вусеняў і матылькоў.

Жук Хвалько нарадзіўся так. Яго маці знесла яечкі ў ствале дрэва. Як на злосць, назаўтра прыйшлі лесарубы і гэта дрэва ссеклі. Потым ствол адвезлі на лесапільню і распілавалі на дошкі. Цесляры дошкі абчасалі, прыбілі адну да адной і павезлі. Адна з дошак, дзе былі адкладзены яечкі, трапіла на балкон новага кінатэатра «Асвета».

А што было далей? 3 яечка вылупіўся чарвячок, які называецца лічынкай. Гэтая лічынка тачыла і тачыла дрэва да таго часу, пакуль не прагрызла дзірку і не выглянула вонкі.

I што ж яна ўбачыла? Перад ёй была вялікая цёмная зала, у канцы якой свяціўся экран, а на тым экране скакаў смешны чалавечак. У зале ўсе смяяліся да слёз.

Паказвалі фільм з удзелам Чарлі Чапліна.

Чарвячку гэта вельмі спадабалася, і ён заўсёды, калі пачынаўся сеанс, вылазіў з дзірачкі і глядзеў шмат розных фільмаў столькі разоў, колькі іх паказвалі. Таму не здзіўляйцеся, што жук Хвалько ведаў іх на памяць.

А потым надышла пара доўгай спячкі. Чарвячок захутаўся ў коўдрачку і спаў, спаў, пакуль не лопнула абалонка кукалкі, а лічынка не ператварылася ў жука Хвалько. Хвалько вылез з кукалкі, расправіў крыльцы і — фррр! — паляцеў проста ў поле. А там ён толькі тое і рабіў, што ўсім расказваў пра тое, што бачыў у кіно.

Гэты самы жук Хвалько і падышоў да

Ферды, калі той спрабаваў зняць з рамонку заблытанае ласо.

^<Што вы робіце? — спытаўся Хвалько.— Вы што, змея запускаеце?»

«Якога змея?! — здзівіўся Ферда.— Вучуся кідаць ласо»,— і ён крыху пачырванеў.

Вы б толькі бачылі ў гэты час Хвалько!

«Ласо! Ласо! Вы не ўмееце кідаць ласо і хочаце навучыцца? Дарагі мой, я ў кіно бачыў каўбояў, якія лавілі мустангаў. Паглядзіце, як гэта робіцца! Вось так!»

Жук Хвалько стаў на пальчыкі, як балерына. «Спачатку ласо трэба раскруціць,— тлумачыў ён і размахваў рукамі, нібы адганяў мух,— а потым спрытна кінуць».

Хвалько выгнуўся, зрабіў рух, быццам кідае ласо, але ў тую ж хвіліну пахіснуўся і паваліўся, заблытаўшыся ў траве.

«Прабачце мне, прабачце,— залепятаў Хвалько.— Я вам зараз пакажу, як гэта робіцца на практыцы». Цяпер ён узяў ласо, згарнуў яго ў кольца і раскруціў над галавой.

«Увага! Цяпер кідаю!» Ласо раскруцілася, узляцела ўгору, адным канцом абвіло Ферду, другім — Хвалько, і абодва яны пляснуліся на зямлю. Хвалько зваліўся на галаву Ферды, ногі якога трапілі на плечы Хвалько. Жук пішчаў: «Прабачце, прабачце, я павінен паказаць яшчэ раз!»

Ён разблытаў ласо, Ферда адышоўся

ўбок, і Хвалько зноў раскруціў ласо. На гэты раз яно прыгожа круцілася над галавой, а Хвалько крычаў: «Бачыце вунь той калок? Зараз я накіну ласо на яго!» I кінуў.

Ласо засвісцела, узвілося, але паляцела не наперад, а назад і апусцілася на комін дамка Ферды. Хвалько тузануў ласо, і комін паляцеў на зямлю. Да таго ж у дамку зламалася лесвіца, што вяла на гарышча, і разбіўся кубак з ягадамі.

«Прабачце, прабачце,— зноў залепятаў Хвалько.— Паспрабуем яшчэ разок. Цяпер я ўжо ведаю, як трэба кідаць ласо».

Ен ачьісціў ласо ад абломкаў коміна, разбіў пры, гэтйім слоік з кансерваванымі яечкамі матылька і зноў раскруціў вяроўку.

«Глядзіі^, зЛраз зловім вунь тую кветачку!» . у Д-

Ласо засвісцела і ўзвілося ў паветра. Жук гучна ўсклікнуў: «Гоп!» Але што такое? ,Што здарылася?

Якраз у гэты момант каля іх пралятала страказа. Пятля трапіла ёй на галаву, і страказа павалакла Хвалько па траве і камянях.'

Жук Хвалько закрычаў на ўсё горла: «Прабачце, прабачце!» Але страказа нічога не чула і цягнула яго далей.

«Дык вось, аказваецца, як кідаюць ласо!» — сказаў Ферда і адразу пачаў рабіць новае. Пад вечар ён злавіў маладога коніка.

Пра тое, як прыручыць дзікага коніка

Гэта быў прыгожы зялёны конік з доўгімі вусамі і вачамі, якія гарэлі агнём. Ад нецярплівасці ён біў капытамі. Ферда прывязаў коніка каля хлява і ўсю ноч майстраваў вакол яго плот. Ранічкай, хоць і не зводзіў вачэй, мураш пайшоў на луг здабываць корм для свайго коніка. Хутка ён вярнуўся з вялікім ахапкам сена, які ледзьве нёс. Конік убачыў Ферду, зноў пачаў біць капытом, а калі мураш паклаў да яго ног корм, пацёр нагамі аб крылы і весела застракатаў. Ферда добра карміў коніка, кожны раз пасля яды ласкава гладзіў яго па спіне. Ай-ай-ай! Колькі сена з’ядае адзін такі конік, проста збегаешся! Але Ферда працаваў недарэмна.

Неўзабаве мураш заўважыў, што конік з кожным разам усё болыл і болып хіліцца да яго. Ён дазваляў гладзіць сябе ўжо не толькі па спіне, але і па галаве. А праз некалькі дзён Ферда спакойна надзеў на яго аброць.

Аднойчы Ферда надумаў вывесці коніка на прагулку. Конік скакаў, выпростваў ногі, як струны, і здавалася, вось-вось пабяжыць.

Аднак ён усяго баяўся. Убачыў белы каменьчык — спалохаўся, убачыў лісток кветкі — спалохаўся, убачыў маленеч-

кую фіялку — зноў адскочыў, а калі перад ім з-за дзядоў нехта выйшаў, так перапалохаўся, што ледзь не збіў з ног Ферду.

Тут было каго спалохацца! 3-за дзядоў выйшаў незнаёмец. Ён быў увесь у пыле, галава абматана бінтамі, адну руку падтрымлівала павязка, а другою ён абапіраўся на мыліцу. Убачыў ён, што конік перапалохаўся, і вінавата зашаптаў: «Прабачце, прабачце!»

Як вы думаеце, хто гэта быў? Ну, вядома, жук Хвалько, які вяртаўся з далёкіх краёў, куды яго тыдзень таму назад зацягнула страказа. Колькі сінякоў ён атрымаў пры гэтым!

Як толькі Хвалько пазнаў мураша Ферду, ён адразу падскочыў да коніка. «Вы хочаце прыручыць яго? Я ведаю, як гэта робіцца! Я ў кіно бачыў, як ездзяць на такіх коніках!» I перш чым Ферда змог што-небудзь сказаць, Хвалько адкінуў мыліцу ўбок і — гоп! — сеў вярхом на коніка.

Конік адчуў на сваёй спіне нязвыклы цяжар, падняўся на заднія ногі, адштурхнуўся і, як страла, праляцеў з аднаго Kanpa палянкі на другі, пакінуўшы ў руках Ферды аброць. Праз секунду да Ферды падпоўз збянтэжаны Хвалько, якога конік скінуў са спіны.

«Хвіліначку, хвіліначку,— пачаў быў Хвалько,— гэта непаразуменне. Конік мяне не зразумеў. Я зараз вам пакажу, як

трэба ездзіць на коніку». Але конік прапаў, як скрозь зямлю праваліўся. Знік бясследна.

Ферда вельмі раззлаваўся. Ён не сказаў ні слова, адпіхнуў ад сябе выхваляку жука і пайшоў дадому. Вочы яго былі поўныя слёз, а дома ён так расплакаўся, што ўвесь у слязах і заснуў.

Назаўтра ён прачнуўся і ўбачыў пад акном коніка, які стаяў і весела стракатаў. Ферда ад радасці ажно закрычаў: «Мой мілы, харошы конік!» — і кінуўся яму на шыю.

Пра тое, як Берушка смяялася і не звяртала на Ферду ніякай увагі

Цяпер усё было іначай. Як толькі Ферда заўважыў, што конік любіць яго, ён пачаў запрагаць яго і вучыць вазіць каляску. Ох, як гэта было цудоўна!

Ферда сядзеў у калясцы, трымаў лейцы, як сапраўдны фурман, а конік бегаў так хутка, як на скачках. Ну, вядома, маленькія жукі чапляліся ззаду на каляску і каталіся. Яны думалі, што Ферда іх не бачыць. Аднак Ферда ўсё бачыў, але нічога ім не гаварыў. «Няхай катаюцца сабе на здароўе,— думаў ён,— абы не трапілі пад колы». Ды хваляванні былі дарэмныя: ніхто пад колы не трапіў.

Аднойчы, калі Ферда рабіў чарговую паездку, раптам над ім нешта зашумела, закружылася, нехта сеў на камень, склаў крыльцы і пачаў прыхарошвацца.

Гэта была Берушка. Ферда абмінуў KaMani і падкаціў да яе, але яна не звярнула на яго ніякай увагі. Маўчала і толькі пахіхіквала.

Ферда не вытрываў, спытаў у яе: «Дык вы пыталіся ўжо ў сваёй мамы?» Але яна нічога не адказала, толькі прахіхікала: «Хі-хі-хі-хі!»

Тады Ферда напяў лейцы, і конік спыніўся як укапаны. «Можа, вы хочаце пакатацца ў калясцы?» — спытаў ён зноў. А Берушка зноў у адказ: «Хі-хі-хі-хі!» Аднак спусцілася з каменя. «Калі ласка»,— запрасіў Ферда і падаў ёй руку, памагаючы

сесці ў каляску. Берушка ўсё маўчала і толькі хіхікала. Ферда ляснуў пугай, конік уздрыгнуў і памчаўся на ўсю моц. Ах, якая гэта была цудоўная прагулка!

«Паспрабуйце кіраваць самі!» — прапанаваў Ферда і перадаў Берушцы лейцы. Берушка крыху пабойвалася, але калі ўбачыла, што конік слухаецца, супакоілася і толькі весела ляскала пугай.

Калі каляска зноў пад’ехала да каменя, Ферда выйшаў з яе і ўрачыста прамовіў: «Берушка, калі хочаце, гэты конік і каляска — вашы!»

I што ж, вы думаеце, адказала Берушка? Яна толькі хіхікнула, ляснула пугаю і паехала, нават не зірнуўшы на Ферду.

Ферда стаяў і чакаў. Ен думаў, што Берушка вернецца, саскочыць з каляскі, скажа: «Дарагі Ферда, я так цябе кахаю!» — і пацалуе. Або прыйдзе і хоць бы ласкава паглядзіць. Але Берушка не прыехала.

Пра цудоўныя цацкі для малышоў

Зноў вярнуўся дадому Ферда сумны, зноў у слязах заснуў. Ранічкай яго пабудзіў грукат у дзверы. Ен думаў, што вярнуўся конік. Але каля дзвярэй стаяў цвыркун, ды не адзін. 3 ім прыйшла матухна клапіха Румяна.

Небарака, яна так хвалявалася, што была ўся чырвоная, а цвыркун упрошваў яе: «Ну што вы, не саромейцеся, цётухна!»

«Уставайце, уставайце, майстар,— звярнуўся цвыркун да мураша.— У мяне да вас просьба, але майце на ўвазе, вам давядзецца паспяшацца!»

Ферда ўсхапіўся з ложка і — раз-два!— стаяў ужо ў дзвярах. Цвыркун па-сяброўску паляпаў Ферду па плячы і сказаў: «Паслухайце, у Румяны шмат дзяцей і мала сродкаў на іх выхаванне. He бянтэжцеся, грамадзяначка! Дык вось, Ферда, глядзіце сюды, калі ласка, плачў,— цвыркун дастаў з кішэні бумажнік, які быў туга напакаваны грашамі, як стручок гарошынамі.— Нарабіце, калі ласка, яе дзецям шмат-шмат цацак. Няхай яны павесяляцца! Вы, матухна, бяжыце па дзяцей, а вы, мураш, бярыцеся за работу».

Цвыркун зноў дружалюбна паляпаў мураша па плячы і, задаволены сабою, пайшоў да сваёй норкі. Матухна Румяна, зачырванелая ад радасці, хуценька пабегла дадому па дзяцей.

«Паважаны мураш, паважаны мураш!» — пачуў Ферда крык за плотам. Гэта быў жук Хвалько. Ен ачуняў ужо. Хвалько чуў усю гэту размову і паспяшаўся пералезці цераз агароджу.

«Вам патрэбна рабочая сіла? Гэта цудоўна, мы такія цацкі зробім... Я ведаю

двух шчаўкуноў, выдатных майстроў. Хочаце, мы запросім іх памагчы?» — крычаў ён узбуджана.

He паспеў Ферда нічога адказаць, як Хвалько прывёў двух шчаўкуноў, якія адразу ўхапіліся за работу. А Хвалько скакаў каля іх, даваў парады і расказваў пра тое, якія ён бачыў цацкі ў кіно.

А ў гэты час уся сям’я матухны Румяны рухалася да дамка Ферды. Усё вакол, куды ні глянь, было чырвоным-чырвоным, быццам нехта паліў зямлю крывёю.

Перад гэтым шэсцем усе разбягаліся ў розныя бакі. Сваімі крыкамі яны пабудзілі начнога матылька, які спаў у траве. Той нічога не зразумеў, узляцеў, тры разы перакуліўся ў паветры, сутыкнуўся з майскім жуком і ўпаў разам з ім на зямлю.

Што здарылася з імі далей, ніхто не ведае. Калі праз месяц касілі траву, на тым месцы ўжо не было ні начнога матылька, ні майскага жука.

А ў Ферды ўсё было гатова. Каб вы толькі бачылі! Каля яго дамка раскінуўся сапраўдны парк культуры і адпачынку. На самым краі, на дзьмухаўцы, узвышалася карусель з сядзеннямі і кабінамі, якія пагойдваліся; вакол каруселі былі расстаўлены лодачкі. Яны таксама пагойдваліся. Дваццаць маленькіх дрэвавых клапянят ускочылі на сядзенні, а дваццаць іншых пачалі іх гушкаць. Ах, як усё атрымлівалася цудоўна!

3 Зак. 165

33

Калі нагушкаліся адны, яны памяняліся месцамі з тымі, хто іх гушкаў.

Побач з каруселлю Ферда пабудаваў вялікую гушкалку. Ён паклаў востры камень пад сцяблінку травы, на адзін канец гэтай сцяблінкі селі дзесяць клапянят, на другі — таксама дзесяць. Пасярэдзіне сцяблінкі стаў клоп з дзвюма булкамі. Калі ён кусаў булку, якую трымаў у правай руцэ, то правы канец гушкалкі падымаўся ўгору. Калі кусаў булку, якую трымаў у левай руцэ, то падымаўся ўгору левы. Так яны гушкаліся доўга-доўга.

Вы сабе не ўяўляеце, як штурхаліся і лезлі наперад карапузы, перабягаючы то да каруселяў, то да гушкалак, каб быць бліжэй да сярэдзіны. Кожны з іх хацеў пагушкацца і атрымаць булку, якія раздаваў добры цвыркун. Ен закупіў з такой нагоды шмат смачных булачак.

Але гэта было не ўсё. Мураш і шчаўкуны прынеслі на паляну гладка абструганы вус гароху, скручаны ў колца. Адзін канец яны замацавалі на зямлі, другі ўзнялі ўгору і падперлі галінкай, потым прыставілі да горкі, якая ўтварылася такім чынам, лескі. Па лесках карапузы ўзбіраліся ўгору і з рогатам спускаліся ўніз, нібы са снежнай гары.

А ўнізе былі размешчаны басейны для купання. Шчаўкуны прынеслі некалькі кветачак бярозкі, якія напоўнілі расой. Малыя з’язджалі ўніз з горкі і траплялі ў гэтыя

кветкі, нібы ў басейн. Яны радасна вішчалі і пырскаліся. Ах, як было весела!

Быў там і павільён з аўтамабілямі. Хоць аўтадром быў неэлектрыфікаваны і кожную машыну павінны былі штурхаць самі малыя, але там таксама было весела. Жадаючых пакатацца было шмат! Як толькі адны казюлькі злазілі з машыны, другія адразу ж садзіліся на іх месца.

Усім гэтым вясёлым натоўпам кіраваў шчаўкун, які важна пахаджваў з павязкай на грудзях. Ен ледзь паспяваў сачыць за публікай.

Калі сцямнела, шчаслівая матухна Румяна павяла дзяцей дадому, а мураш Ферда склаў усе цацкі, дошкі, лескі, каменьчы-

кі ў сваім двары, каб расставіць іх зноў у святочны дзень.

Пра ўсё тое, што зрабіў Ферда для дзяцей матухны Румяны, яшчэ і цяпер расказваюць жучкі гэтага краю.

Пра тое, як камары апладзіравалі Ферду, , а Берушка пакрыўдзілася

«А цяпер, паважаны майстар, хадземце пакупаемся!» — прапанаваў назаўтра раніцай Хвалько, злазячы з гарышча.

«Што вы там рабілі?» — здзівіўся Ферда.

«Спаў. Учора вечарам не хацелася ісці дадому, вось я і надумаў выспацца ў вас на гарышчы».

Хвалько павёў Ферду да стаўка. Па дарозе ён расказваў пра вадалазаў, падводныя лодкі, пра самыя вялікія ў свеце спаборніцтвы па плаванні і пра ўсё, што ён бачыў у кіно. Але калі падышлі да стаўка, ён не адважыўся ўлезці ў ваду, а толькі акунаў у ваду кончыкі пальцаў нагі. Затое Ферда смела забраўся на сцябліну чароту, разгайдаўся і — шабулдых! — у ваду, зрабіўшы ў паветры трайное сальта. Ен уляцеў у ваду, не распырскаўшы пры гэтым ні кропелькі.

Некалькі камароў, якія бачылі гэты скачок, шумна запляскалі ў ладкі. Бо так у ваду можа скакаць толькі жаба або выдатны спартсмен.

Усім жа вядома, калі скача ў ваду той, хто не ўмее скакаць, ён уздымае пырскі, як палівальная машына.

Ферда вынырнуў з вады і паплыў, як сапраўдны плывец, разразаючы грудзьмі ваду.

«Як ён добра плавае! — хваліла яго страказа.— Ён мог бы паехаць нават на алімпіяду!»

Мураш перавярнуўся на спіну, удыхнуў у сябе паветра і лёг на ваду. «Глядзіце, глядзіце, ён не плыве, а ўсё роўна не To­ne!» — крычалі камары з чароту, уражаныя майстэрствам Ферды. Мураш заціснуў нос і некалькі разоў перакуліўся ў вадзе так, што толькі ногі мільгалі.

«Ха-ха-ха!» — гучна смяяліся камары. Пачуўшы смех, збегліся задыханыя вадамеры і не маглі зразумець, што тут робіцца. А Ферда паднырнуў пад аднаго з іх і пачаў казытаць яму жывот. «Ой-ой-ой!» — запішчаў вадамер і кінуўся наўцёкі. Тады Ферда падплыў да другога, паказытаў яму жывот. Вадамер, які не бачыў Ферду пад вадою, таксама спужаўся і ўцёк.

Ох, як было весела! Калі Ферда ўволю накупаўся і вылез з вады, то ўбачыў, што Хвалько ўсё яшчэ прабуе ваду то адной, то другой нагой, прымаўляючы, што яна ха-

лодная. Пры гэтым ён расказваў тром камарам пра Ніягарскі вадаспад, які ён бачыў у кіно. Хіба можа іхні ставок параўнацца з Ніягарай!

Раптам Ферда некага заўважыў. He можа быць! Няўжо праўда? У траве мільганула чырвоная сукеначка Берушкі. Так! Гэта яна! Берушка збірала букецік малюсенькіх кветачак. У Ферды перахапіла дыханне. Як хацелася яму сказаць Берушцы што-небудзь прыемнае, чым-небудзь здзівіць яе! Трэба нешта прыдумаць... Ферда ціхенька падкраўся да яе ззаду і па-сяброўску ляпнуў па спінцы так, што ў божай кароўкі ўнутры нібы ўсё абарвалася.

Берушка ўзняла крык, быццам яе рэзалі. Яна павярнулася і сярдзіта закрычала на Ферду: « Агідны хлапчук, мурза! Я цярпець цябе не магу! Прэч адсюль!» Яна крычала так гучна, што на яе лямант зляцеліся камары, жучкі, стракозы. Нават Хвалько перапыніў свой расказ і хуценька схаваўся.

Небарака Ферда спрабаваў супакоіць Берушку, растлумачыць ёй усё, але Берушка закрычала яшчэ гучней: «Дапамажыце! Ратуйце!» Нібы ён немаведама як крыўдзіў яе.

Пра тое, як смаўжу падабалася,

калі Ферда казытаў яму спіну г

Раптам ні адсюль, ні адтуль на Ферду накінуліся чатыры вухавёрткі — чатыры ахоўнікі парадку на лужку. Яны селі на зямлю, склалі доўгія празрыстыя крылы і дасталі з-пад хітонаў паліцэйскія дубінкі, якія тут жа выпрабавалі на Фердзе.

«Што тут робіцца?»

«Ах, паны стражнікі, на мяне зроблены замах,— пачала скардзіцца Берушка.— Вось гэты злодзей ні з таго ні з сяго напаў на мяне!» Вы толькі паслухайце, што Берушка гаворыць: «Ен накінуўся на мяне ззаду і пачаў біць-малаціць. Ен напэўна мог мяне забіць, каб не наймілейшыя камары, якія прыйшлі на дапамогу і выратавалі мяне!»

Гэта была відавочная мана. Ферда ж усяго толькі ляпнуў яе па спінцы. Аднак камары, задаволеныя тым, што іх хваляць перад стражнікамі, адразу заганарыліся, быццам сапраўды выратавалі ад смерці не менш як сто божых каровак.

«Ах ты, разбойнік! — загаварылі да Ферды вухавёрткі.— Ты, аказваецца, паводзіш сябе непрыстойна. Па тваіх вачах адразу відаць, што ты свавольнік!»

Ферда глядзеў на іх, як невінаватае ягня, не сказаў ні слова ў сваю абарону.

«Ну, пачакай! Зараз мы цябе пасадзім

у турму! — Адна вухавёртка выняла з ранца наручнікі і — пстрык! — надзела іх на рукі Ферды.— А цяпер адвядзём цябе ў турму!»

«Ага, ага! Пасадзіце яго ў турму, паважаныя стражнікі,— зарадавалася Берушка.— Я вам раскажу пра тое, што ён яшчэ нарабіў».

Падумаць толькі, якая нагаворшчыца божая кароўка Берушка!

«Вы яго даўно шукаеце. Гэта ён запрог смаўжа ў каляску», — усё скардзілася Берушка.

«Дык гэта ты? — закрычалі на Ферду вухавёрткі.— Ну, пачакай! Ты яшчэ пашкадуеш! А цяпер хутчэй да смаўжа. Ен будзе задаволены, што мы цябе злавілі!»

Стражнікі адкрылі свае ранцы, дасталі адтуль доўгія крылы, узялі Ферду пад рукі і — ф’ю-ііць! — паляцелі да смаўжа, які ў гэты час ішоў у агарод. Ён чуў, што там паспела смачная салата. Смоўж вельмі спяшаўся і раз-пораз аблізваўся, ды так апетытна, што сорамна было на яго глядзець.

«Паважаны смоўж, мы яго злавілі, мы яго знайшлі. Хутчэй адчыняйце ваш дамок, мы яго пасадзім туды ў турму!»

О, гэта была навіна! Смоўж рэзка затармазіў і спыніўся. « Ану, пакажыце яго!— сказаў ён.— Дык вось ты які, распуснік! — і, усміхаючыся, агледзеў Ферду з галавы

да пят.— Добра, садзіце яго!» — прамовіў задаволена смоўж.

Ферда апынуўся ў дамку смаўжа. Ён пачаў тупаць, грукаць, трэсці дзверы, каб уцячы. Ен драпаўся, біў у сцены сваёй турмы — усё дарэмна. Затое старому смаўжу было прыемна, бо Ферда казытаў яму спіну.

Чаму шаноўная пацярпеўшая асцярожна дзьмула на дзьмухаўца

Назаўтра Ферду павялі судзіць. Прывялі яго ў наручніках да высахлай ракавінкі. Каля ўвахода сабраўся натоўп жучкоў. Яны штурхаліся, шумелі, падымаліся на пальчыкі, і калі з’явіўся Ферда, загулі: «Гэта ён, гэта ён!»

За сталом сядзелі суддзі — тры жукідаўганосікі, у кутку тоўпіліся камары, якіх выклікалі ў суд як сведкаў. Каля стала грамадскага абвінаваўцы сядзела Берушка. Там павінен быў сядзець яшчэ смоўж, але ён не ўмеў скардзіцца так, як Берушка, і, апрача таго, ён не прайшоў бы ў дзверы ракавінкі са сваім дамком.

Як толькі прывялі Ферду, старшыня, самы высокі даўганосік, пазваніў у званочак, а калі ўсе сціхлі, устаў і абвясціў:

«Сёння мы разглядаем справу небяспечнага злачынцы, парушальніка парадку і гультая мураша Ферды. Пра яго злачынствы зараз нам раскажа шаноўная Берушка».

I шаноўная Берушка, напудраная, нафарбаваная, апранутая ў прыгожую сукенку, пачала расказваць пра тое, як Ферда запрог смаўжа, як катаўся на' ім, ператварыўшы яго ў пасмешышча для ўсіх казюлек, як ён падарыў ёй каляску з конікам і як конік уцёк, ледзь толькі яна хацела яго адхвастаць пугай...

«Дазвольце спытаць, а чаму паважаная пацярпеўшая хацела адхвастаць коніка пугай?» — асмеліўся ветліва спытаць старшыня.

«Ён шмат еў!» — спакойна адказала пацярпеўшая і паскардзілася на тое, што цяпер яна не можа ездзіць у калясцы. Каляска стаіць у двары і замінае. I ва ўсім гэтым вінаваты Ферда. Потым яна, не шкадуючы фарбаў, расказала гісторыю пра тое, як Ферда на беразе стаўка напаў на яе і як яе выратавалі камары, якія тут прысутнічаюць і могуць усё гэта пацвердзіць.

«Ну што, прызнаяце вы сябе вінаватым?» — звярнуўся да Ферды старшыня. Ферда спачатку хацеў расказаць праўду, але гіерадумаў. Ён бачыў, што камары ажно ззялі ад шчасця, калі Берушка назвала іх выратавальнікамі, і сцвярджальна ківалі

галовамі ўсяму, што гаварыла божая кароўка.

Тады прынеслі стары дзьмухавец з пушыстай шапкай.

«Падзьміце», — загадаў старшыня Ферду. Той падзьмуў з усяе сілы, і з дзьмухаўца зляцела амаль палова пушынак. Потым падзьмулі суддзі і таксама сёе-тое здзьмулі.

Цяпер надышла чарга Берушкі, але яна дзьмула так асцярожна, што пушынкі на кветачцы амаль не зварухнуліся.

Потым падлічылі, колькі пушынак засталося на дзьмухаўцы. Іх аказалася роўна дваццаць пяць.

«Выслухайце прысуд! — урачыста прамовіў старшыня суда і ўстаў. Усе сціхлі, стаіўшы дыханне.— Мураш Ферда прыгаворваецца да дваццаці пяці розаг. Прысуд выканае жук-рагач. Прысутных запрашаем палюбавацца заўтра гэтым відовішчам!»

Прысутныя зашумелі, пачуліся галасы, якія выказвалі адабрэнне справядліваму прыгавору. Усе з нецярплівасцю чакалі заўтрашняй забавы.

А Ферду зноў адвялі і зачынілі ў дамку смаўжа.

<Пра тое, як бронзаўцы не ўдаўся рэпартаж па радыё

Трыбуна, пабудаваная з новенькіх дошак, якія яшчэ пахлі лесам, была набіта бітком, і шмат жадаючых засталося без месца. Як там было прыгожа! Залатыя мушкі, жучкі ў чырвоных, сініх і фіялетавых сурдутах, лістаеды ў стракатыя крапінкі, пчолы, напудраныя жоўтым пылком. Сярод іх вылучалася Берушка, якая сядзела ў асабістай ложы.

Над трыбунай была пабудавана кабіна для славутага радыёкаментатара — бронзаўкі. О, як умела яна па радыё ўзрушыць публіку! Зараз бронзаўка смактала мятныя цукеркі, каб лепей гучаў яе голас.

Унізе, на ніжніх радах трыбун, тоўпіліся брудныя, запыленыя жукі, чарвякі, жужалі. У самым цэнтры пляцоўкі стаяла доўгая лаўка, накрытая да самай зямлі прасціной. Гэта і было лобнае месца. Каля лаўкі стаялі шчаўкуны, якія пабудавалі яе.

«Не можа быць! Шчаўкуны? Няўжо яны?»

Так, менавіта шчаўкуны, тыя самыя, што заўсёды памагалі Ферду ў працы. Ах вы, каварныя здраднікі! Ен вас так любіў, а вы памагаеце яго ненавіснікам.

Раптам натоўп зашумеў, усе пачалі азірацца, падняліся на пальчыкі, каб разгледзець асуджанага. Пачуўся шэпт: «Вядуць, вядуць!»

Наперадзе ішоў спалатнелы Ферда, за ім — жук-рагач з розгамі. Ферда ўбачыў каля лаўкі шчаўкуноў і збянтэжана спыніўся. А тыя заміргалі, быццам парушынка ім у вочы трапіла, і зрабілі выгляд, што не ведаюць Ферду.

«Лажыся на лаўку!» — загадаў жук-рагач, які выконваў абавязкі ката.

Ферда лёг. Шчаўкуны пачалі прывязваць яго да лаўкі, каб не тузаўся, калі будуць біць розгамі. Ферда зноў паглядзеў ім у вочы, але шчаўкуны зноў зрабілі выгляд, што не ведаюць яго, і толькі падміргнулі. Адзін з іх непрыкметна схіліўся да лаўкі і нешта прашаптаў. Ніхто нічога не заўважыў.

«Усё гатова?» — спытаў кат.

«Гатова!» — адказалі шчаўкуны і адышліся ўбок.

Ну, а цяпер паслухайце, што вяшчала па радыё бронзаўка:

« Алё, алё, зараз волат-рагач бярэ ў руку гнуткую розгу. Ох, не хацелася б мне, каб ён выцяў мяне розгай хоць адзін раз, ужо не кажучы пра дваццаць пяць...

Увага, увага. Вось рагач размахнуўся. Чароўная Берушка дастае насоўку і смаркаецца... Увага, увага, рагач... О-о-о-о□!..»— раптам прарыкаў каментатар і замоўк.

Па радыё чуліся трэск, крык, гудзенне, і толькі праз некалькі хвілін зноў прарэзаўся голас бронзаўкі:

«Прабачце, паважаныя слухачы, за паўзу ў перадачы. Адбылося тое, чаго я дагэтуль не магу зразумець. He паспеў кат размахнуцца і нанесці ўдар, як лаўка разам з асуджаным паднялася ўгору і паляцела. Некаторыя паспелі заўважыць, што лаўка знізу была зялёная. Відаць, пад ёй быў схаваны конік, які ўцёк разам з мурашом Фердам.

Унізе, проста пада мною, страшная паніка. Памочнікі ката, шчаўкуны, у гэтым пярэпалаху заблыталіся ў нагах рагача так, што той, замест таго каб лупцануць Ферду, з усяе сілы аперазаў Берушку.

Жук-бамбардзір, які сядзеў побач з ёю, з перапуду — бум! чуеце? — стрэліў ёй проста ў твар. Берушку падхапілі пад рукі

плывунцы і пацягнулі да ракі, каб змыць смярдзючую вадкасць. Берушка крычыць, што не хоча купацца, а жук-бамбардзір бясконца паўтарае, што ён невінаваты, што гэта незнарок.

Брудныя мурзатыя жучкі, якія сядзелі ўнізе, патрабуюць вярнуць грошы за білеты, хоць яны нічога і не плацілі. Жужаль скуголіць, што набраўся блох. А цяпер якраз пад намі некалькі гнаевікоў распачалі бойку і зламалі...»

У гэты момант радыё змоўкла. Відаць, нехта абарваў правады ў мікрафоне.

Пра тое, як было на самай справе Ф

Ферда не мог зразумець, што адбываецца. Ен толькі адчуў, як лаўка падскочыла і раптам паляцела. Потым зноў падскочыла і спынілася. Ферда апынуўся на зямлі. Вяроўкі, якімі ён быў прывязаны да лаўкі, нехта перагрыз, і яны аслаблі.

Уявіце сабе, як здзівіўся мураш, калі ўбачыў перад сабою свайго коніка, які ўцёк ад Берушкі і зноў вярнуўся да яго. Ферда ад радасці кінуўся яму на шыю і расплакаўся. Ен нават не чуў, як каля яго загуло і no634 апынуліся шчаўкуны.

Ферда павярнуўся да іх толькі тады, калі пачуў пытанне: «Ну, як вам усё гэта спадабалася?»

Мураш нічога не мог зразумець. Дзіва што! Недарэмна шчаўкуны стараліся зрабіць так, каб ніхто нічога не заўважыў! I толькі цяпер яны яму ўсё растлумачылі.

Шчаўкуны самі прапанавалі змайстраваць лаўку. Ім, як адмысловым майстрам, і даручылі яе зрабіць. А калі нікога наўкол не было, яны прывялі і пасадзілі пад лаўку коніка. Як толькі кат занёс над Фердам розгу, шчаўкуны шапнулі: «Уперад!» Конік падскочыў і паляцеў разам з Фердам. Вось і ўсё.

«Але цяпер,— раілі яны Ферду,— табе лепш за ўсё з’ехаць адсюль як мага далей. Рагач зняславіўся і прагне помсты. Смоўж таксама злуецца. Кажуць, ён пасадзіў у свой дамок узброеных валацуг жукоў, але ніхто не ведае якіх, і яны выправіліся шукаць Ферду. I, нарэшце, кажуць, жукідаўганосікі выдалі ордэр на яго арышт, пра што быццам паведамяць па радыё. Таму будзе лепш за ўсё пакінуць гэтыя мясціны».

Такое паведамленне засмуціла Ферду, але ў рэшце рэшт ён вымушаны быў прызнаць, што шчаўкуны маюць рацыю.

«Нічога не зробіш,— згадзіўся Ферда.— Што ж, тады на развітанне наладзім сапраўднае начное свята!»

4 Зак. 165

49

«Ага, наладзім!—падтрымалі яго шчаўкуны.— Мы ўсё самі арганізуем». I яны разляцеліся ў розныя бакі.

ЎІ Пра цудоўнае начное свята

Ферда таксама ўзяўся за работу, пачаў расстаўляць сталы і крэслы. Ледзь ён паспеў іх расставіць, як пачалі збірацца госці. Шчаўкуны прывялі пчол з ранцамі, поўнымі мядовых ватрушак. Прыйшоў цвыркун і прынёс радыёпрыёмнік. Ен быў такі цяжкі, што цвыркун, цяжка дыхаючы, сеў на крэсла і адразу ж папрасіў піць.

Але пітва яшчэ не было. Затое наезнік прыцягнуў на спіне вялізнага вусеня, адкормленага, як парася, трэба было толькі яго засмажыць.

Пра свята даведаліся камары. Як яны шкадавалі, што паслухаліся Берушку і сказалі няпраўду на судзе! Цяпер яны раскайваліся і прасілі ў Ферды прабачэння. У знак прымірэння яны гатовы былі іграць на свяце.

Ферда згадзіўся. Няхай па чарзе іграюць — то радыё, то камары.

Неўзабаве з’явіліся чмялі з вялізнымі бочкамі смачнага мядовага напітку. Свята можна было пачынаць.

Прыйшлі на свята і чырвоныя клапы. Адны смажылі вусеня, другія разносілі ватрушкі, калачы, медавуху.

Пачуліся гукі музыкі, і пары закружыліся ў танцы. Ферда танцаваў з пчалой, цвыркун вытанцоўваў з начным матыльком, шчаўкуны і чмялі запрасілі на танец дзяўчат-клапіх. Тыя вельмі саромеліся і яшчэ больш чырванелі, але танцавалі з імпэтам.

Асабліва чырванела матухна Румяна, але гэта ўсім падабалася, і таму яе часцей за іншых запрашалі танцаваць.

На шум ні адсюль, ні адтуль прыляцелі светлячкі. Яны хацелі паглядзець на свята. А калі ўбачылі, што тут весела, усю ноч свяцілі сваімі ліхтарыкамі.

Калі ўсе наеліся ўдосталь і натанцаваліся да ўпаду, пачалі гуляць у розныя гульні — у жмуркі, квача, «трэці лішні», бегаць навыперадкі — і гэтак весяліліся да самай раніцы.

Пра дзіўныя фокусы

4? павука Блытаніка і пра развітанне з Фердам

Ну, а цяпер настаў галоўны момант. Шчаўкуны прывялі павука Блытаніка. Апрануты ў чорны фрак і цыліндр, ён выглядаў як сапраўдны фокуснік з цырка. Павук стаў на крэсла, закасаў рукавы і адразу пачаў свае фокусы, звяртаючыся пры гэтым да публікі:

«Паважаныя гледачы, зрабіце ласку, пераканайцеся ў тым, што ў мяне нічога няма ў руках! Хто хоча, можа падысці бліжэй!»

Адзін шчаўкун падышоў да яго, і — о дзіва! — фокуснік дастаў у яго з носа дзве костачкі даміно. Публіка пачала рагатаць, а шчаўкун толькі вылупіў вочы.

«Хто яшчэ хоча паглядзець?»

Наперад выйшаў клоп. Па праўдзе кажучы, ён не выйшаў, а яго выпхнулі. Увесь чырвоны, ён сарамліва стаяў перад фокуснікам. «Хвіліначку, што ў вас за вухам?» — спытаў павук і нешта дастаў адтуль. Клоп заміргаў вачамі і збянтэжыўся, а прысутныя заліваліся рогатам. Фокуснік пачаў размотваць тое, што дастаў з-за вуха. Што? He можа быць! Гэта быў зялёны фартух у белыя бубкі.

«Пачакайце, пачакайце! — закрычаў фокуснік і дастаў з другога вуха жоўтую хустку, а з носа туфельку.— А што ў вас

там у рукаве?» Ён зазірнуў у рукаў, выняў адтуль маленькага светлячка з аранжавым ліхтарыкам і выпусціў яго ў паветра.

Публіка не верыла сваім вачам. Гледачы сядзелі, разявіўшы — вось та-ак! — ад здзіўлення раты.

«Ну, а цяпер пераходзім да галоўнага нумара нашай праграмы!» — сказаў фокуснік, схаваў рукі за спіну і нахіліў галаву. Усе замаўчалі і чакалі, што будзе далей. Спачатку ніхто нічога не заўважыў, але потым усе зашапталі: «Глядзіце, глядзіце!»

Над павуком узнялося маленькае воблачка, якое павялічвалася з кожнай хвілінай.

Цяпер ужо ўсе бачылі, што яно саткана з найтанчэйшых павуцінак і падобна на паветраны шар.

Так, гэта быў сапраўдны паветраны шар з тонкіх нітачак. Павучок спрытна прывязаў да яго лавачку і паклікаў Ферду.

«Ура! Слава!» — крычалі прысутныя з усяе сілы, і ніхто з іх не заўважыў, як Ферда аддзяліўся на паветраным шары ад зямлі. А калі яны заўважылі, вецер падхапіў яго і панёс.

Ферда стаяў на лавачцы і махаў усім на развітанне хусцінкай.

«Куды ён ляціць? Куды?» — пыталіся разгубленыя жучкі і казюлькі.

«Далёка, сябры, далёка адсюль!» — адказвалі шчаўкуны.

«Ён жа з намі не развітаўся!» — засмуціліся ўсе.

«А навошта яму з намі развітвацца! Лепш адразу знікнуць, чым доўга развітвацца. Так і яму, і нам лепей. Ен жа ляціць дадому, там яму сярод сваіх родных і сяброў будзе добра!» — суцяшалі шчаўкуны.

«Ой-ой-ой! Я не падзякаваў яму за фарТУ*> хусцінку і туфелькі»,— сказаў клоп і пабег за паветраным шарам, які ляцеў усё далей і далей.

«А я за хусцінку і туфелькі»,— далучыўся да яго другі.

«Пастойце, куды вы? Усё роўна яго не дагоніце!» — спынілі іх шчаўкуны.

«Ён знік ужо. Яго не відаць»,— сказаў конік. I не памыліўся. Паветраны шар схаваўся з поля зроку.

Госці развіталіся адно з адным і разышліся па хатах. Толькі клапы засталіся, каб прывесці ўсё ў парадак. Усё, што засталося на сталах, яны аднеслі дадому. А Ферда ляцеў, ляцеў і ляцеў.

Пра што гаварылі шчаўкуны? Пра тое, што дома яму будзе лепей. Вядома, лепей.

Камары ў той жа дзень сустрэлі каля стаўка Берушку. Яны схаваліся ў чароце, наляпілі з гразі шарыкаў, і калі яна ішла паўз іх, закідалі яе гэтымі шарыкамі. Так што неўзабаве на спіне Берушкі было не сем, а цэлых пятнаццаць плямак.

Божая кароўка раўла.

Падарожжы Ферды

Пра тое, на што скардзіліся паклёпнікі ?, і што ўбачыў соня Карлічак

Дзяцей там было поўным-поўна. У лесе, каля самага стаўка, знаходзіўся лагер, заліты промнямі сонца, якое толькі-толькі ўзыходзіла.

«Стук-стук-стук!»—пастуквала яно па палатках, але ўсярэдзіне ўсе яшчэ спалі. А знадворку, каля палатак, стаялі начальнік лагера і зусім маленькі хлопчык.

«Ну, давай, хутчэй пачынай!»—ціхенька сказаў начальнік. I малы пачаў: «Традра-кха-кха...»

«Ээ, не! Гэта ж кашаль нейкі. Давай спачатку».

«Тра... та... кхі... хі...»

«Ну, а цяпер гэта проста конскае ржанне. Паспрабуй яшчэ раз».

«Тра-дра-та-дра-дррр...»

«Ой-ой-ой, проста нібы бормашына ў зубнога ўрача. Няўжо цяжка пратрубіць так, як трэба?»

« Та-дра-та-дра-там-та-дра-та-та-та!»

«Ну вось, нарэшце!» Толькі цяпер удалося малому пратрубіць пабудку так, што

труба яго ні разу не закашляла, не зарыпела, не зараўла. Хлопчык задаволена выцер рот і стаў каля начальніка.

3 палатак пачалі высоўвацца ўскудлачаныя галовы, а потым сталі вылазіць і самі дзеці. Яны пабеглі да стаўка ўмывацца. Начальнік лагера быў задаволены.

Ды тут пачуліся і скаргі: «Ой, Йірка ўпусціў маё мыла ў ваду!», «Ай, Бедзя смаркаецца ў ваду!», «А навошта Ладзя трубіць у ваду, як слон?».

Але начальнік быццам не чуў ніводнай скаргі. «Няхай дзеці пасваволяць,— думаў ён,— абы памыліся добра».

I тут прыбег яшчэ адзін даносчык: «А Карлічак яшчэ спіць!»

Тут начальнік закрычаў: «Дзеці, сюды!

Вазьміце кожны свой кацялок, набярыце ў яго вады і — за мною!» Ен і сам зачэрпнуў поўную каструлю. За ім ціхенька, на пальчыках, рушылі дзеці з поўнымі кацялкамі вады. Яны краліся да палаткі, дзе яшчэ спаў Карлічак. Начальнік ціхенька адхінуў полаг палаткі, і ў тую ж секунду на соню вылілася ўся прынесеная вада.

«Іііі-ііі-іі!»— заверашчаў Карлічак і выскачыў з палаткі. Ен хацеў уцячы ад дзяцей, але спатыкнуўся, заблытаўся і паваліўся. Тут на яго абрынулася вада з каструлі начальніка. Яна заліла яму вушы, вочы, нос. Мокры Карлічак махаў рукамі і дрыгаў нагамі, потым працёр вочы, выплюнуў ваду і закрычаў: «Ой, сябры, глядзіце, што гэта?!»— і паказаў на неба.

Усе ўзнялі галовы і паглядзелі ўгору. Што гэта, што такое? Там нешта ляцела: штосьці цёмнае, незразумелае, і пасярод была нейкая чорная пляма. I ўсё гэта спускалася да зямлі.

« Дырыжабль! Падае на зямлю!— закрычаў мокры Карлічак.— Хутчэй туды, да яго!»— і, як быў у адной мокрай кашулі, кінуўся да дырыжабля.

Пра самае галоўнае, пра што мы забыліся, і яшчэ пра тое, як гналіся за дырыжаблем

Ай-ай-ай! Я ж забыўся сказаць вам самае галоўнае. Вось толькі цяпер, калі я гляджу на гэтыя рыжыя галоўкі і вусікі, мне прыйшло ў галаву — гэта ж ніякія не дзеці, а сапраўдныя рыжыя мурашы!

I праўда, гэта былі мурашыныя дзеці, якіх бацькі адправілі ў лагер, каб яны там навучыліся працаваць, займацца фізкультурай, чысціць, прыбіраць і адпачываць.

I вось яны беглі да дырыжабля. Ён падаў, і цяпер яго можна было добра разгледзець. Так! Гэта быў дырыжабль з павуціны, такі, на якім лятаюць маленькія павучкі.

Але хто гэта сядзіць у ім? Нейкая мурзатая істота! Ці не камінар гэта? He, больш падобны на негрыцяня! Ды не ж! Ніякае гэта не негрыцяня, а чорны мураш!

Трэба было вам пачуць, які радасны крык узнялі нашы мурашы, калі пазналі ў падарожніку чорнага мураша! Вось яны яго зараз зловяць, і ён будзе ў іх за палоннага. Як ён спалохаецца, можа, нават задрыжыць ад страху, а яны толькі пасміхвацца будуць!

I вось дырыжабль апусціўся на зямлю. Чорны мураш падрыхтаваўся саскочыць. Хоць бы ён не збег ад іх! Рыжыя мурашы

закрычалі так, што ажно дрэвы пахіснуліся! А чорны мураш саскочыў на зямлю і пусціўся наўцёкі без аглядкі. Вось будзе сорам, калі ён уцячэ ад ix! I ён сапраўды ўцёк бы, каб начальнік лагера не кінуў у яго палкай. Гэтая палка была падобна на бумеранг — зброю аўстралійскіх дзікуноў. Начальнік раскруціў яе над галавой і кінуў. Бумеранг-палка засвістаў у паветры і — бум!— падкасіў ногі ўцекачу. Пераможны крык рыжых мурашоў скалануў паветра, a мокры Карлічак першы схапіў чорнага мураша. Астатнія скруцілі яму рукі-ногі, а самы маленькі рыжы мураш схапіў яго за вусікі.

«Не бойся, дружа, мы з табою трошкі пазабаўляемся!»

Ох, як змагаўся чорны мураш! Ен скінуў з сябе палову рыжых мурашоў, але перш чым яму ўдалося вызваліцца, падышоў начальнік лагера. Тут сілы былі ўжо зусім няроўныя, і неўзабаве чорны мураш не мог нават варухнуцца.

 

Што рабіць з палонным?

I яны павялі яго дадому. Мурашы радасна скакалі вакол яго, пераміргваліся і перашэптваліся: «Што мы з ім зробім?»

«Ен будзе нам прыслугоўваць!»— радаваўся Славек.

«Ён будзе падмятаць сцежкі каля палатак!»—дадаў Здэнек.

«Ён будзе насіць нам галлё і раскладваць вогнішча!»—смяяўся Йірка.

«Ён будзе хадзіць па пакупкі, гатаваць абед і мыць посуд!»—дадаў Павел.

«Ну, хопіць!— умяшаўся начальнік лагера.— He будзе ён вам служыць. Усё, што трэба, вы павінны рабіць самі, зразумела? Дык вось, Здэнек падмяце сцежкі паміж усімі палаткамі, Мірэк засцеле ўсе ложкі, Йірка ўвесь тыдзень будзе насіць галлё, a Павел увесь тыдзень — мыць посуд. Гатаваць абед мы яго прымушаць не будзем. Можна сабе ўявіць, як ён гатуе! А Іван са Славекам сёння ўвечары вычысцяць увесь абутак».

«Hy, a што ж мы зробім з чорным мурашом?»— пыталіся дзеці.

«Нічога рабіць не будзем. Адпусцім яго на волю. Уявім сабе, што мы яго прадалі»,— дадаў начальнік лагера ціхенька.

Рыжыя мурашы сціхлі і здзіўлена паглядзелі на свайго камандзіра. Як прадалі? Мурашоў жа не прадаюць. Хіба гэта рэч або што-небудзь падобнае? А калі гэта прыдумаў начальнік, паглядзім!

А цяпер зірнем ?, на аднаго чмяля

Ну, няхай рыжыя мурашы ламаюць галовы! А нам трэба зірнуць на аднаго кума чмяля. Недалёка ад лагера ў густой траве брыў калматы няўклюдны чмель з вялікай трубой цераз плячо. У руках ён трымаў аб’яву, у якой было напісана: «Патрабуецца добры трубач у чмяліны рой». Чмель прабіраўся праз зараснікі і не пераставаў гусці і бубнець:

«Ну і дарога! Хоць бы сцежку якую зрабілі, a то даводзіцца ўвесь час або пералазіць цераз што-небудзь, або падлазіць пад што-небудзь. I яшчэ гэтая труба, з-за якой я і павярнуцца як след не магу!» Тут ён спатыкнуўся аб тоўстую сцябліну,— бац!— паваліўся проста на трубу і балюча выцяў галаву.

«Навошта я зрабіў такое глупства і наняўся ў такую далеч? Быццам яны самі ў гэтым роі не могуць трубіць!— бурчаў чмель, спрабуючы выпрастаць памятую трубу.— I ўсё праз тое, што я пайшоў па гэтай аб’яве. Цяпер кожны дзень уставай першы, будзі чужых чмялёў ды цярпі ўсё, што яны прыдумаюць, каб паспаць!—усё бурчаў ён.— Добра яшчэ, што заплацілі наперад!»— тут ён пакаўзнуўся, і ў яго ў кішэні зазвінелі манеты.

«Няхай бы хоць хто-небудзь памог мне з гэтай недарэчнай трубой! Я ж ледзь ногі перастаўляю».

Ну і чмялі... Будзіць іх, бачыце, трэба. Пабудуюць сабе рой, выбіраюць трубача, і ён іх кожнае раніцы павінен будзіць, каб яны ў час вылецелі на палі, лугі, у сады. А наш чмель будзе іхнім будзільнікам.

Вось ён даплёўся да лагера, спыніўся і пачаў глядзець, што там робіцца.

Пасярод лагера на пляцоўцы між палаткамі стаяў прывязаны да флагштока чорны мураш. Вакол яго тоўпіліся рыжыя мурашы, Над палонным вісела аб’ява: «Танна прадаецца». Чмель зайшоў у лагер і падаўся проста да натоўпу.

«Хм-хм,— прамовіў ён,— вы прадаяце гэтага хлопца? Ен мне падыходзіць. Якраз такога я шукаю,— чмель спыніўся перад прывязаным мурашом.— Што ты ўмееш рабіць?»— спытаў ён у яго.

«Усё ўмею,— прашаптаў чорны мураш,— будаваць, цягаць груз, рамантаваць...»

«Добра, падыходзіць, — прабурчаў чмель.— А ты дужы?»— і памацаў у яго мускулы. Ой, як козытна, а паварушыцца немагчыма! Чмель мацаў рукі, потым грудзі і нарэшце ногі: ці досыць яны дужыя. Чорны мураш не вытрымаў козыту, гучна рассмяяўся.

«А ты, аказваецца, яшчэ і весялун,— узрадаваўся чмель,— ты мне падыходзіш, будзеш насіць маю трубу!»

Чмель заплаціў за мураша, колькі трэба было, і павёў яго за сабою.

Рыжыя мурашы былі ўзрушаны: яны і сапраўды прадалі чорнага мураша!

I толькі начальнік лагера, як быццам нічога і не было, пацёр рукі і закрычаў падарожнікам услед: «Гэй, кум чмель, ці ведаеш ты, што купіў мураша Ферду?»

Так, таго самага мураша Ферду, які ўсё ўмеў, ва ўсё ўлазіў, нічога не баяўся і да ўсяго ставіўся сур’ёзна.

«Цяпер я павінен яму служыць, раз мяне яму прадалі,— падумаў Ферда, паслухмяна ідучы за чмялём.— Ну, нічога, і з гэтай гісторыі я выкараскаюся!»

Пра тое, як кум чмель так наспрачаўся, што заснуў

Павінен вам сказаць, што наш чмель не вызначаўся добрымі паводзінамі. Пяцёркі ён за паводзіны не атрымаў бы і нават, мусіць, тройкі. Наш кумок любіў салодкія напіткі. Салодкага соку ў чмяліны рой ён не прынёс бы, а хутчэй выпіў бы сам.

I вось цяпер ён павесіў трубу на шыю Ферды і тут жа пабег да кветачкі.

«Паб’ёмся аб заклад, Ферда, што я залезу на яе на руках!»—радасна заявіў ён. Ферда ўладкаваў трубу зручней і пачаў назіраць за чмялём, час ад часу гучна дзівіўся, каб зрабіць яму прыемнае. А той абхапіў сцябліну кветкі рукамі, без дапамогі ног забраўся на кветку, уваткнуў хабаток і выпіў увесь салодкі нектар.

«Ах, так! Вось ты які! Гэта ты робіш не для таго, как паказаць, якія ў цябе дужыя рукі, а проста каб напіцца салодкага соку!— сказаў сам сабе Ферда.— Ну што ж, пі!»

Чмель напіўся, адсопся і падаўся да другой кветкі. «Давай пойдзем у заклад, Ферда, што на гэту кветку ўзлезу ўніз галавой!»

«Які хітрун!»— падумаў Ферда, а ўголас, каб зрабіць яму прыемнае, сказаў: «Гэта ж немагчыма, пан чмель. Напэўна, да

5 Зак. 165

65

гэтага часу ніводнаму чмялю, ніводнаму жуку такое не ўдавалася. Можа, гэта мог бы зрабіць рак, ён жа заўсёды ходзіць задам наперад, але ён не здолеў бы ўзлезці ні на адну кветку!»

«Авось я залезу, пабачыш!»— закрычаў радасна чмель і сапраўды праз секунду быў на кветцы і, вядома, зноў напіўся салодкага соку. I не адзін раз — на сцябліне было шмат кветак, чашачкі якіх былі поўныя соку. Чмель выпіў усё да апошняй кроплі.

«Цікава, што ён цяпер прыдумае, каб пабіцца са мною аб заклад?»— падумаў сам сабе Ферда, калі ўбачыў, як заіскрыліся вочкі чмяля і як ён рушыў да наступнай кветкі.

«Давай ппойддзем у ззаклад, Фферда, шшто я на гэ...ту кветтт..жу ззале...ззу носсам»,— запінаючыся і блытаючыся ў словах, сказаў чмель.

«Ну, ужо гэтаму я зусім не магу паверыць»,— сказаў Ферда, бо сапраўды не паверыў. Куды такому чмялю залезці носам. Ён і сам не ведае, што гаворыць. Ды чмель ужо не гаварыў, а спяваў:

«Тры ў тры — будзе дзевяць, а хто бурчыць, той мяяядзведдзь!— але тут жа заспрачаўся сам з сабой:— Чаму, уласна кажучы, мядзведзь? Чмель жа таксама бурчыць... А хіба мядзведзі лазяць носам? He лазяць, гэта толькі я...»

Ды потым у рэшце рэшт быў рады, што

Ферда памог яму забрацца на кветку самым звычайным спосабам. А наверсе ён зноў выпіў увесь нектар. Піў ён доўга, а калі напіўся, зноў нібы чорт усяліўся ў яго.

«Ферда, давай біцца аб заклад, што я прастаю на галаве да шасцідзесяці!»

«Тады б вы маглі спакойна выступаць у цырку»,— падкалоў Ферда, бо хацеў даведацца, чым гэта скончыцца.

«А я ўсё ўмею, ну — лічы!»— разышоўся чмель і стаў на галаву.

«Раз...»—пачаў Ферда, але перш чым ён паспеў сказаць «два», чмель зваліўся ў траву і да ліку «тры» заснуў як забіты.

ja тое, як пажарныя прыехалі дарэмна

А што цяпер рабіць? Бадай, Ферда мог бы кінуць гэтага пустамелю і п’янчужку, але што будзе з яго работай? Ен жа павінен заняць месца трубача, і яму нельга тут заставацца.

«Ці не пабудзіць мне яго? Можа, ён узрадуецца. Але як яго пабудзіць?»— думаў Ферда. Ен паднёс да губ трубу, надзьмуў шчокі і затрубіў у вуха кума чмяля адзінае, што ўмеў: «Траа та-тра-та-та-та!» Ну, якраз так, як пажарная машына.

Чмель заварочаўся ў сне, забубніў:

«Тры ў тры... мядзведзь... а хто бурчыць — чмель!»— і зноў заснуў.

Ферда яшчэ затрубіў: «Траа-та-тра-тата-та!»—нібы пажарная машына, але чмель прашаптаў скрозь сон: «Хто бурчыць — дзевяць!»—і больш не паварушыўся.

Ферда зноў паднёс трубу да губ, каб ўсе ж пабудзіць чмяля, але не затрубіў, бо здарылася нешта, чаго ніхто не чакаў. 3 боку лесу ціхенька данеслася: «Траа-та-та...»— быццам рэха. Потым усё сціхла, але праз хвіліну зноў мацней загучала: «Траа-татра-тата-та!» Гэта, вядома, было не рэха.

3 лесу вылецела на поўнай хуткасці пажарная машына, якую цягнулі дзве чырвоныя саранчы, і рушыла проста да чмяля. На машыне сядзелі жукі-бамбардзіры, якія крычалі: «Гарыць, гарыць!» I перш чым Ферда паспеў іх спыніць, яны спусцілі вадаспад проста на чмяля. Яны думалі, што гэта агонь, бо Ферда не паспеў ім растлумачыць, што ў чорных чмялёў на жываце заўсёды бываюць вогненна-жоўтыя палоскі, якія можна палічыць за пажар. Жукі, нягледзячы ні на што, палівалі чмяля так, што прачнуўся б нават мёртвы.

Чмель падхапіўся. Ён пакрыўдзіўся на Ферду і не хацеў яго нават бачыць. Аддавай, маўляў, сюды трубу, я з табою не хачу знацца. Навошта табе было, маўляў, клікаць пажарных... і ўсякае такое.

I перш чым Ферда паспеў апамятацца, чмель прадаў яго жуку-жужалю, які якраз праходзіў міма. Ферда пайшоў за ім паслухмяна, як авечка, паколькі зноў вырашыў, што трэба слухацца новага гаспадара.

Пра тое, як не трэба ' абыходзіцца са стрэльбай г

Жук-жужаль нёс вялізную стрэльбу, на нагах у яго былі паляўнічыя боты-скараходы, а на спіне — сумка з патронамі.

«Давай, давай!— прыспешваў ён Ферду.— Увечары я іду на паляванне, варушыся, трэба яшчэ дадому завітаць. Гэта тут недалёчка». У сваіх ботах-скараходах жужаль рабіў крок, а Ферду даводзілася бегчы, каб не адстаць.

«Ану, патрымай!»—сказаў ён Ферду і павесіў мурашу цераз плячо стрэльбу і патранташ. Ой, як цяжка стала! Цяпер за даўганогім жужалем Ферда і зусім не паспяваў.

«Гэй, як там цябе зваць, а каманду «Апорт!» ты ведаеш?»— на бягу звярнуўся жужаль да Ферды.

«Апо... што?»—залепятаў Ферда. Ен засопся і ледзь пераводзіў дыханне.

«Ну, прыносіць дзічыну, як сабака прыносіць гаспадару тое, што ён падстрэліць,— незадаволена растлумачыў жук.— He разу-

мееш? Я табе зараз растлумачу. Калі паляўнічы ўбачыць дзічыну, ён бярэ стрэльбу і страляе. Бац! Дзічына забіта, і сабака бяжыць па яе, бярэ ў зубы і прыносіць. Зразумеў? Вось і ты павінен так рабіць, ясна?»

«Хм...»—засумняваўся Ферда, якога балюча біла па спіне стрэльба.

«Ну, што за «хм», якое там яшчэ «хм»? Ах, які ты някемны! Давай паспрабуем разам. Я за дзічыну буду, і ты мяне падстрэліш. Потым ты замест сабакі падбяжыш да мяне. Ну, хутчэй пачынай!»

Жужаль нагнуўся да зямлі і ўзняў свае вусікі, нібы той алень, які то скубе траву на палянцы, то горда акідвае позіркам свае ўладанні.

А Ферда, выходзіць, быў паляўнічы. Ен узняў стрэльбу, прыцэліўся ў аленя і... «Бааа-бааах!»

Які гэта быў стрэл! Ферду адкінула на зямлю, ад удару прыкладам балела плячо.

Ен зусім забыўся, што стрэльба была зараджана.

Яшчэ трошкі, і ён бы застрэліў жужаля. Калі воблака дыму рассеялася, Ферда ўбачыў, што жук сядзіць на зямлі ашаломлены. Зарад праляцеў над яго галавой, ледзь не закрануўшы яе. Вусікі жужаля трымцелі, нібы антэны на ветры.

«Расцяпа!— прашыпеў жук, варочаючы страшэнна вачамі.— Ты ж мог мяне забіць! Хіба ты не ведаеш, што стрэльба страляе, а курок нельга спускаць нават жартам? Ніводзін прыстойны чалавек нават незараджаны пісталет, нават незараджаную стрэльбу ні на кога не наставіць. Чуеш, ніколі!»

Потым жужаль трошкі ачуняў і сказаў спакойна: «Каб я ведаў, што ты такі дурны, я нізавошта б не даверыў табе стрэльбы. Абяцай мне, што ты ніколі больш так рабіць не будзеш!»

«Не буду, клянуся, ніколі больш не буду!»—паабяцаў Ферда і асцярожна пацёр плячо, якое ўсё яшчэ балела ад удару прыкладам.

«Чуеш, ніколі ні ў кога ні са стрэльбы, ні з пісталета болып не цэлься! Бо ніколі не

ведаеш, што з гэтага можа выйсці. Я толькі хацеў, каб ты зрабіў выгляд, што страляеш. Ну, давай паўторым!»

Пра тое, як не трэба абыходзіцца з дзічынай

Жужаль зноў прыгнуўся да зямлі і пачаў падскокваць, нібы той заяц. Ен варушыў вусікамі, як вушамі, хадзіў на задніх лапах, паскубваў траўку і зноў падскокваў.

Раптам пачулася: «Бах!», але на гэты раз Ферда не стрэліў са стрэльбы, а проста крыкнуў. Жук выцягнуўся на зямлі як забіты. Цяпер Ферда ператварыўся ў сабаку. Ён паклаў стрэльбу і патранташ і забрахаў: «Гаў, гаў!» Потым падбег да жука, загыркаў і ўчапіўся зубамі яму ў нагу.

«Ой-ой-ой!— залямантаваў жук.— Няўклюда, што ты робіш?»

«Я хацеў, пан паляўнічы, схапіць зайца!»—пачаў апраўдвацца мураш.

«I, вядома, учапіўся ў нагу. А зайца ж трэба хапаць за горла!— зноў зазлаваў жук і тут жа прыкрыў горла, каб Ферда не ўчапіўся ў яго.— Ты проста нейкі дурань. Нічога нельга з табою зрабіць!»—дадаў жужаль, і яны рушылі далей — жук сваімі гіганцкімі крокамі, а Ферда ледзь паспяваючы за ім.

Неўзабаве яны дабраліся да вялікага каменя, пад якім знаходзіўся дамок жужаля. «Цяпер адпачнём. Да вечара крыху падрэмлем,— сказаў жук, кладучыся на ложак.— У мяне галоўнае паляванне — ноччу. Лажыся каля гаспадара».

Ферда ўлёгся на падлозе і хутка заснуў, каб да сваёй начной службы набрацца сілы.

Пра тое, як Ферда памагаў на паляванні, і пра злую нявесту

Наш жук, як і ўсе жужалі, быў начны паляўнічы. Пад вечар ён выходзіў на здабычу. Ен паляваў на жукоў, якія, замест Ta­ro каб у час легчы спаць, гулялі, а таксама на чарвякоў, смаўжоў. Жужаль лавіў усіх, хто яму трапляўся. Ен падпаўзаў бліжэй, хаваўся ў траве або за каменем, і — бабах!— Ферда бег па чарговую ахвяру. А ненажэрны жук усё еў і еў. Потым яны прылеглі адпачыць, жук трошкі падрамаў, і зноў пайшлі на паляванне. Ніхто не паверыць, што жужаль можа столькі з’есці за ноч! Часам нават цэлага смаўжа.

Ферду ў жужаля было някепска. Ён хутка навучыўся ўсім хітрыкам палявання, спрытна насіў стрэльбу і патранташ, аку-

ратна прыносіў падстрэленую дзічыну. Хадзіць на паляванне, відаць, усім спадабалася б: тут здараліся розныя забаўныя прыгоды.

Можа, Ферда жыў бы ў жужаля і дагэтуль. Але аднойчы жук прывёў у дом сваю нявесту. Ужо здалёку ён закрычаў Ферду:

«Гэй, дружа, я вяду табе новую гаспадыню. Сёння застаешся дома, заўтра я жанюся!» I Ферда не пайшоў на паляванне, застаўся дома і памагаў прыбіраць.

А прыбіраць трэба было добра. У Ферды нават забалелі рукі, а ў нявесты — галава. Але гэта было не самае горшае. Нявеста жужаля выгаладалася за работай, і гэта было жахліва! Бо яна можа з’есці столькі, колькі сам жук. Спачатку нявеста аблізвалася, потым пачала прагна паглядаць на Ферду і нарэшце кінулася на яго.

Ферда рынуўся да дзвярэй, нявеста — за ім. Яна налева, ён — направа, яна направа, ён — налева і наўцёкі. Ферда ўяўляў сабе, чым усё можа скончыцца, і бег з усяе сілы.

Яшчэ ніводны мураш на свеце не бегаў гэтак шпарка! Ен блытаўся ў траве, пераскокваў цераз камяні,— бац!— і Ферда паваліўся на зямлю.

«Зараз яна мяне схопіць»,— падумаў ён, але ніхто яго не хапаў, і ён зноў кінуўся бегчы. Потым на яго ўпала шышка і ледзь не прыдушыла. « Ага, яна кідае ў мяне

шышкі»,— вырашыў Ферда, але зноў нічога не адбылося. Потым ён упаў у гразь. «Ой, яна мяне злавіла!»— застагнаў ён, але гэта была не нявеста жужаля, а сам жук. Ен схапіў Ферду за хусцінку і выцягнуў яго з гразі.

«На шчасце, я ішоў тут побач. Што ты мне нясеш, дружа?»— спытаў жук і вельмі здзівіўся, калі пачуў расказ Ферды.

«Так, гэта кепска. Шкада з табою расставацца, але іншага выйсця няма: альбо цябе з’есць мая жонка, альбо так і будзеш увесь час хавацца. Давай лепш я цябе адвяду да жука-плывунца!»

I ён прадаў Ферду плывунцу за дзве жабіныя ножкі.

Пра тое, як Ферда працаваў у жука-плывунца каля помпы і слухаў вершы

Плывунец насіў доўгае карычневае паліто са светлым каўняром, рукавы ў якога тапырыліся. Hori ў жука былі вельмі валасатыя. Ён моўчкі адвёў Ферду да стаўка, на беразе якога стаяла помпа. Такая сімпатычная помпачка, можна гуляць з ёю цэлы дзень. Плывунец паказаў на яе і сказаў Ферду: «Помпа!» Потым два разы пампянуў,— бульк-бульк-бульк!— пад вадой з’явіліся вялізныя паветраныя бурбалкі, як у шклянцы з газіраванай вадой, калі ў яе падзьмеш праз саломінку. Гэта была помпа, каб пампаваць не ваду, а паветра, якое плывунцам патрэбна пад вадой для дыхання.

Потым плывунец паказаў на шнурок, адзін канец якога быў прывязаны да званочка, а другі апускаўся пад ваду, і сказаў:

«Пазваню — падпампуеш паветра, зразумеў?»— і, не чакаючы адказу, нырнуў у ваду.

О, як выдатна ён плаваў! Ён гроб HaraMi з такой хуткасцю, што ў Ферды закружылася галава. Плывунец імгненна ўхапіў пад вадою нейкага чарвячка, праглынуў яго і пацягнуў за шнурок званка. «Дзінь-дзілінь-дзінь!»—зазвінеў званочак.

Ферда пачаў пампаваць, пад вадой за-

булькалі бурбалкі, але ніводная не ўсплыла наверх, плывунец усе злавіў і запхнуў пад паліто. Потым ён вынырнуў, высунуў галаву над вадой і сказаў: «Добра!»

Ледзь ён высунуў галаву, пачуўся тоненькі смяшок, і нейкія галасы заспявалі:

«Татулька, татачка!»

У вадзе пялёскаліся тры вясёлыя дзяўчынкі ў дзіўных купальных касцюмах. Плывунец шчасліва ўсміхнуўся, паказаў на іх і сказаў: «Mae дочкі. Падрастуць, стануць такімі самымі жукамі, як я». I ён зноў схаваўся пад вадой.

Гэта былі лічынкі жука-плывунца. Яны падміргвалі Ферду, спявалі нейкія смешныя песенькі, рагаталі і пакеплівалі з Ферды за яго касцюм, хусцінку і чаравікі:

«Ой, мурашык, ой, вандроўнік, носіць туфлі, як дзядоўнік!»

«Якое вы глупства выдумляеце!— бурчаў Ферда, разглядаючы свае туфлі.— Mae туфлі, бачыце, ім не падабаюцца». Лічынкі падплылі і зноў пачалі дражніць:

«Хусцінка ў бубкі, вусы служаць Ферду для красы!»

«Ну вось, а цяпер ім не падабаецца мая хусцінка!»—не пераставаў бубніць каля

помпы Ферда. Ён паправіў на шыі сваю чырвоную хусцінку ў бубкі і агледзеўся па баках. А лічынкі звонка смяяліся і спявалі:

«У Ферды тра-ра-ра-ра-ра сілы, як у камара!»

Гэта ўзлавала Ферду. «Я вам пакажу, які я слабы!» Ён пагразіў ім і закрычаў: «Усё гэта глупства! Ану, ціха!»

Лічынкі спалохаліся і пачалі клікаць на дапамогу татульку. Той не адгукнуўся, толькі патузаў за шнурок. Званочак зазвінеў, Ферда падпампаваў паветра, але плывунец не з’яўляўся. Лічынкі смяяліся ўжо з нечага іншага і пакінулі Ферду ў спакоі.

Так міналі дні. Ферду было добра. Плывунец кожны дзень лавіў шмат усякіх мошак, чарвячкоў, жукоў і апалонікаў, што хапала не толькі яму і яго дочкам, але і Ферду. Яму цяпер перападала столькі ўсяго смачнага, што можна было б пракарміць цэлы мурашнік. I, вядома, Ферда дзяліўся ядою з усімі, хто прыходзіў да іх.

3 лічынкамі ён болып не сварыўся і нават часам падражніваў іх, палохаючы гусянятамі і качкамі:

«Лічынкі-дзяўчынкі, гусяняты плывуць!»

Гусянят яны вельмі баяліся і адразу ж хаваліся, ныралі пад ваду, каб іх не з’елі.

Потым, калі здагадваліся, што Ферда пажартаваў, даймалі яго:

«Не верце ашуканцу Ферду!»

Але Ферда ўжо не крыўдаваў і таксама пакепліваў з іх.

Пра пераапранутых сяброў

<                             і пра тое,

як зламалася помпа

Аднойчы да Ферды падышлі два дзіўныя вандроўнікі. Яны былі падобны на капуцынаў, але маленькага росту. Вопратка на іх была велікаватая.

He, гэта былі не капуцыны. Калі яны падышлі бліжэй і адзін з іх прыўзняў капюшон, Ферда ўбачыў, што гэта пераапрануты чорны мураш. I другі вандроўнік быў таксама чорны мураш, апрануты так, каб яго ніхто не пазнаў.

«Ідзіце адсюль хутчэй, пакуль вас не ўбачыў плывунец,— сказаў Ферда.— Я тут пампую яму паветра, і ён можа ўзлавацца, калі даведаецца, што я з вамі баўлю час».

Пераапранутыя мурашы ўсміхнуліся: «Не бойся, Ферда. Мы ўцячом, але, вядома, толькі разам з табою. Мы ж і прыйшлі сюды, каб цябе вызваліць. А каб нас не пазналі, нашы краўчыхі пашылі нам і табе таксама плашчы з капюшонам».

Адзін з мурашоў дастаў плашч, прызна-

чаны для Ферды. I калі Ферда надзене яго, ён будзе выглядаць якраз як капуцын, і ніхто яго не пазнае.

Вочы Ферды загарэліся. Як цудоўна! Ён пераапранецца ў капуцына, пойдзе да рыжых мурашоў і папалохае іх як мае быць! Вось будзе весела!

Ферда працягнуў ужо рукі, каб узяць плашч, але ў гэты час пад вадой мільгануў чорныцень і зазвінеў званочак. Пэўна, плывунец падымаецца, каб глынуць паветра. Толькі б ён нічога не заўважыў! Адзін з пераапранутых мурашоў падскочыў да помпы і пачаў пампаваць.

Але гэта была жахлівая памылка! Трэба было яму спачатку паглядзець у ваду: бо гэта быў не плывунец, а тоўсты цікаўны дурны апалонік. Яму захацелася даведацца, што гэта за шнурок і ці нельга яго з’есці. Ён пацягнуў за шнурок, і ў рот яму ўляцела куча паветраных бурбалак.

Што зрабілі б вы, каб такое здарылася з вамі? Напэўна, закрычалі б, а можа, нават і заплакалі! Апалонік жа не ўмеў ні крычаць, ні плакаць. Паветра заказытала яго, і ён гучна чхнуў. I што-небудзь больш жахлівае за гэта цяжка было прыдумаць!

Калі ён чхнуў, паветра памкнулася назад у помпу, і — бах-тара-рах!— помпа з грукатам разляцелася на кавалачкі. Вада хлынула на бераг, збіла з ног мурашоў. Прачнуліся лічынкі. Яны падумалі, што ад-

былося землетрасенне, і пачалі клікаць бацьку:

«Мілы тата, выбух разнёс тваю помпу на шматкі!»

Адразу ж з’явіўся плывунец з поўным ротам ежы і, нават не перажаваўшы яе, накінуўся на Ферду: «Ах ты, разява! Што ты нарабіў! Разбіў маю каштоўную помпу. Дзе я вазьму яшчэ такую!» I адразу сказаў Ферду, што ён болып яму не патрэбны. Ферда і не думаў апраўдвацца, толькі агледзеўся па баках — а дзе ж яго прыяцелі? Але іх і след прастыў. Плашч з капюшонам яны прыхапілі з сабою, так і не вызваліўшы Ферду.

Праз усю ноч цвыркуны тэлеграфавалі па ўсім лесе, што жук-плывунец хоча прадаць мураша.

< Пра страшнага абжору, бацькам якога быў Малыш

На другі дзень з’явілася малюсенькае стварэнне, падобнае на страказу, паглядзела на Ферду, паміргала маленькімі вочкамі. Гэта, вядома, была не страказа, бо мела вусікі і крылы, якія, калі яно садзілася,

складваліся ззаду. I садзілася яно зусім інакш, чым страказа. Звалі яго Малыш, па мянушцы «Мурашыны леў».

Казюлька ўзяла Ферду на павадок і паціхеньку ляцела над ім. Выглядала гэта даволі забаўна, быццам Ферда вёў яе на павадку, а не наадварот. Нібы ён купіў яе, як купляюць паветраныя шарыкі і ўсякія цацкі, якія могуць лятаць. Урэшце, ніхто з цікаўных жучкоў, што беглі побач, не асмеліўся спытаць у Ферды, дзе ён купіў такую дзіўную цацку.

«Леў! Які я леў,— шчыра казаў Ферду яго новы гаспадар,— гэта імя зусім мне не падыходзіць. Хіба я, такі маленькі, падобны на льва? Мяне так называюць праз майго сына. Вось гэта леў дык леў! Мурашыны леў! Сапраўдны дзікі мурашыны леў!»

«Уаааа!..» — пачулася недзе здалёк. Уся машкара, якая суправаджала Ферду і казюльку, умомант знікла, і толькі Ферда застаўся на месцы: ён быў на павадку.

«Чуеш?— з гордасцю спытаў яго гаспадар.— Гэта мой сын!» Ферда спалатнеў. Ён і ў мурашніку чуў пра маленькага мурашынага льва, які пажырае мурашоў, але заўсёды думаў, што гэта казкі.

«Уааа!..»— зноў разнеслася па наваколлі, ды так, што трава зашапацела. Божухна, няўжо мурашынага льва вядуць проста да яго! Няўжо ён яго з’есць?

«Уааа... Уаааа!»—пачуўся такі роў, што пасыпаліся камяні.

«Які цудоўны галасок!— расплыўся ад радасці горды бацька.— Такі гучны... Пэўна, ён прагаладаўся!»

«Уааа... Уааа... Уааа!..» Ферда ад страху не мог нават ісці далей. Яго новаму гаспадару давялося валачы яго за сабою.

«Не бойся,— супакойваў ён Ферду,— гэта мой сынок радуецца, што я іду да яго!»

«Уааа!..»— пачуўся роў так блізка, што Ферда ледзь не ўпаў.

«Вось мы і прыйшлі,— радаваўся гаспадар,— зараз ты яго ўбачыш, майго маленькага. Зараз-зараз ты ўбачыш маю Лапачку!— выняў ключ і адчыніў лаз між камянёў.— Ну, Лапачка, хадзі!»

Трэба было бачыць гэтага Лапачку! Між камянёў праціснулася страшыдла з вялізнай пашчай, доўгімі вострымі зубішчамі, з ланцугом на шыі і адразу рынулася на Ферду. Добра, што бацька моцна трымаў ланцуг!

«Пачакай, малы, не хапай яго, ён цяпер будзе цябе карміць!»

Лапачка выгінаўся, выў і ўсё лез на Ферду. «Ты дурненькі,— угаворваў яго бацька,— ты не павінен яго есці. Гэта ён будзе прыводзіць табе самых смачных тоўстых мурашоў. Зразумеў, Лапачка? Ты будзеш сядзець у сваёй пясчанай ямцы, a Ферда будзе прыводзіць найлепшых мура-

шоў проста табе ў роцік, зразумела? Так што табе застанецца іх толькі глытаць. Ну, бачыш, як усё будзе добра. Я ж табе якраз для гэтага яго і купіў, хе-хе-хе-хе!»

«Ха-ха-ха-ха!»—зарагатала дзіцятка і перастала лезці да Ферды.

«Вось добра, што ты такі паслухмяны. Цяпер я магу зняць з цябе ланцуг. Вазьмі Ферду за руку і выпраўляйцеся на паляванне,— загадаў новы гаспадар.— А ты, Ферда, слухайся добранька і прыводзь Лапачку смачную ежу, а то я адпраўлю цябе да жонкі жужаля»,— прыгразіў ён услед.

Пра тое, як страшны абжора напалохаў мурашоў, але нічога з гэтага не выйшла

I Ферда пайшоў з Лапачкам. Ен ішоў спакойна, а мурашыны леў раз-пораз прымаўся грэбці зямлю, мацаць яе і потым спыніўся. «Тут я наладжу засаду»,— сказаў ён і пачаў закопвацца ў пясок. Ен разграбаў яго і лез усё глыбей і глыбей, пакуль на паверхні пясчанай варонкі не засталася галава са страшнымі сківіцамі.

«Ацяпер, Ферда, прывядзі хутчэй мураша, я есці хачу!»— заявіў мурашыны леў і прыплюшчыў вочы.

Лёгка сказаць, прывядзі! А што скажуць іншыя? Як гэта сабе ўявіць, што Ферда будзе заганяць сюды на з’ядзенне мурашынаму льву сваіх супляменнікаў? У самай страшнай казцы такога не прыдумаеш! Гэта была б такая здрада, што Ферда нават падумаць пра гэта не мог. Лепш ужо цяпер загарнуць кніжку і больш яе не разгортваць!

Але пачакайце, можа, усё ж здарыцца што-небудзь такое, нечаканае. Вось паглядзіце: ідуць дзве нейкія незнаёмыя казюлькі. Яны падыходзяць да Ферды, вітаюцца з ім. Хто ж гэта такія? Апрануты ў чорныя доўгія плашчы, на галаве маленькія шапачкі з доўгімі вусікамі.

Ферда размаўляе з імі. I, глядзіце, адзін

з жучкоў здымае шапачку, і ў Ферды святлее твар. Чаму гэта?

А ведаеце, чаму? Ведаеце, хто гэта? Гэта яго сябры, чорныя мурашы. Цяпер яны прыйшлі, апрануўшыся па-іншаму.

«Ну, Ферда, хадзем. Мы табе прынеслі вопратку. Вунь там, за тым каменем, схаваны твой плашч, мы зараз на цябе яго надзенем»,— шэпчуць яны.

«А я яго крыху баюся»,— адказвае ім Ферда і паказвае ў бок Лапачкі.

«Што? Ты баішся? Такі герой!»— і адзін з мурашоў ляпае Ферду па плячы.

А вось гэтага рабіць не трэба было! Ферда стаяў на краі варонкі, і калі прыяцель ляпнуў яго па плячы, Ферда з’ехаў па схіле варонкі ўніз. Хутчэй наверх, далей ад зубоў Лапачкі!

«А, ха-ха-ха! Вось і мураш!— радасна ўсклікнуў Лапачка.— Зараз мы яго пакаштуем!»— прыцмокнуў ён. Лапачка быў упэўнены, што гэта Ферда прыгнаў яму тоўстага мураша. Ён пачаў шпурляць пад ногі Ферду пясок, ногі ў таго падкасіліся. Толькі ён зробіць крок наверх, як пясок збівае з ног. Ферда зноў спаўзае ўніз.

«Таварышы, на помач! Ёнмянез’есць!»— у роспачы кліча Ферда.

«А, ха-ха-ха-ха!»—радасна смяецца Лапачка і ляскае вялікімі сківіцамі. Яшчэ секунда — і Ферды не будзе!

«Хутчэй, хутчэй, трэба выратаваць Ферду!— крычаць спалоханыя сябры.— Ану,

падан мне руку, я палезу да яго, a то мы ўжо ніколі яго не ўбачым!»

Адзін з мурашоў стаў на самы край варонкі, другі ўхапіўся за яго руку, спусціўся да Ферды па схіле. Ферда выкруціўся ад Лапачкі. Цяпер прэч з варонкі! Сябры могуць спакойна ўздыхнуць.

«А зараз падкінем што-небудзь Лапачку!»—радасна крычаць выратавальнікі. Ддзін з іх прыносіць добры каменьчык, цэліцца ў Лапачку,— бац!— камень ляціць проста ў разяўленую пашчу. Лапачка прадчувае смачненькае і адразу пачынае рухаць сківіцамі— хрусь-хрусь!— каменьчык крышыцца ў яго ў пашчы. Лапачка прагна глытае разжаванае.

Людзі добрыя, можаце сабе ўявіць, якую ён атрымаў асалоду. «Тфу, аааа!— аж зайшоўся Лапачка.— Што гэта ты мне прынёс, нават выплюнуць не магу? Я хачу мураша. Сапраўднага мураша! Зразумеў?»

«Зараз, зараз будзе табе мураш!— крычыць Ферда ў адказ.— Я злавіў такога вялікага, чорнага. Зараз я табе яго спушчу!» Ён падміргвае сябрам, і тыя падаюць яму падрыхтаваны чорны плашч. Ферда прывязвае яго да вяроўкі і спускае ўніз.

«Оооо! Нарэшце я наемся. Ну і яда!»— радуецца Лапачка і падаецца да плашча, але Ферда цягне плашч назад. Вось гэта было відовішча! Плашч папоўз угору. Лапач-

ка не паспеў яго ўхапіць, ён роў, скуголіў. Ферда тузаў вяроўку, а яго сябры тым часам будавалі вежу над Лапачкам. Там, над «малышом», яны павесяць плашч, і той, зубасты, будзе выць і раўці, бо не зможа яго дастаць. «Так, цяпер вось гэту палку, вось гэты сук і вось гэты яшчэ...» Ура, нехта ім памагае ўжо! Нейкі майскі жук носіць паленцы — адно за адным і ледзь не прытанцоўвае ад радасці, што можа насаліць мурашынаму льву.

«Так яму і трэба. Пабудуем такую вежу, што пра яе будуць расказваць усюды!»— радаваўся жук.

А Лапачка ўсё крычаў і падскокваў. Варонка пачала асыпацца. Спачатку трошкі, потым больш і больш, і раптам усё абвалілася. Упалі ўніз вежа, палкі, сучкі і прыціснулі сабою Ферду.

Горшага здарыцца нічога не магло.

«Ты мяне ашукаў! Я надта галодны! А цяпер я цябе за гэта з’ем!»—захрыпеў паўмёртвы ад голаду Лапачка. Вочы яго наліліся крывёю, увесь ён дрыжаў, але ў яго яшчэ хапіла сілы, каб дастаць да Ферды. Вось ён, вось ляжыць гэты няшчасны чорны мураш! Ужо цягнуцца да яго вострыя зубы, яшчэ трошкі — і Лапачка схопіць і праглыне Ферду...

Але ў апошняе імгненне да Ферды падляцеў незнаёмы майскі жук. «Ферда, выратаваць цябе? Ты спрытны, жвавы хлопец. Паможаш мне дома?»

«Вядома, памагу,— узрадаваўся Ферда,— толькі выцягні мяне адсюль!»

Майскі жук абапёрся аб бэлькі і пруцікі, дужымі рукамі раскідаў іх і выцягнуў Ферду. У тое ж імгненне за спінай мураша пачулася — пстрык! Гэта стуліліся вострыя сківіцы Лапачкі, ды — упустую.

Пра малышоў, якія будавалі дамкі пад вадой

 

Пакуль майскі жук ляцеў над зямлёю і нёс на спіне Ферду, яны разгаварыліся.

«А ты ўмееш будаваць? — спытаў жук Ферду, калі яны праляталі над дзевяццю жучынымі гарамі, дзевяццю чарвячынымі далінамі, шасцю жабінымі балотамі і нарэшце прызямліліся.— I пад вадою ўмееш будаваць?»

«Вядома, умею, але навошта?»—здзівіўся Ферда.

«Ну, гэта ты пабачыш! Я адвязу цябе да нашых дзяцей»,— сказаў майскі жук, зноў пасадзіў Ферду на спіну, і яны зноў паляцелі, пакуль не даляцелі да маленькага хуткаплыннага раўчука.

«Ну вось, цяпер мы дома. Я тут жыву са сваёй раднёй: побач — дзядзька, там—дзядуля, а вунь там — кум. А тут,— ён пака-

заў на дно чыстага, празрыстага раўчука,— тут жывуць нашы дзеці...»

О, гэта быў проста цуд! Вам трэба было б калі-небудзь таксама на гэта зірнуць! Па дне раўчука поўзалі маленькія чарвячкі. Кожны насіў на сабе свой дамок. Чарвячок сядзеў у гэтым дамку ўвесь, толькі галава і пярэднія ножкі, якія раслі адразу за шыяй, былі звонку, усё астатняе было быццам у футляры. I кожны такі дамок не быў падобны на другі.

Адзін дамок быў з пруцікаў, другі — з каменьчыкаў, трэці — з пясчынак. Як я вам ужо казаў, гаспадары гэтых дамкоў сядзелі ўсярэдзіне, схаваўшыся амаль цалкам. Але калі ім здавалася, што набліжаецца небяспека, яны хаваліся ў свае дамкі па ву-

шы, так што не было відаць нічога, апрача самога дамка. А калі было ціха і спакойна, яны высоўвалі з дамкоў галоўкі і ножкі і поўзалі па дне ў пошуках ежы.

Сапраўды, ніколі ў жыцці Ферда не бачыў нічога падобнага.

«Я мог бы любавацца гэтым з раніцы да вечара»,— уздыхнуў ён і зноў схіліўся над вадой.

«Тое, што ты бачыш,— дробязь. Гэта дзеці майго кума, ды і іншыя таксама будуюць аднолькавыя дамкі. А ў маіх лічынак павінны быць дамкі ў сто разоў лепшыя і прыгажэйшыя, і ты зробіш іх. Зрабі ім штонебудзь такое, пра што загаварыў бы ўвесь свет і адусюль хадзілі б сюды паглядзець на гэта! Вось тут,— паказаў ён Ферду, адвёўшы яго як мага далей,— тут ужо мае дзеткі. Яны таксама паціхеньку пачынаюць пакрывацца пясочкам!»

I сапраўды, крышку далей у ручаі можна было ўбачыць зусім малюсенькіх чарвячкоў, якія поўзалі па дне. Іхнія цельцы былі ўжо трошкі аблеплены пяском.

«Ну, давай бярыся за работу, заўтра прыйду паглядзець»,— сказаў яшчэ раз шчаслівы бацька і паляцеў.

Пра тое, як Ферда

Л не мог затуліць нос пад вадой і таму расказваў казкі

«Ну што ж, пабудаваць можна, але як я туды дабяруся, да гэтых чарвячкоў? Яны ж пад вадой!— думаў Ферда.— Трэба спачатку іх змераць. Лепш за ўсё будзе, калі я затулю нос, каб туды не трапіла вада».

Ён затуліў нос і — скок!— у ваду. Але як толькі ён пачаў пад вадой абмяраць лічынак рукамі, нос, вядома, давялося растуліць, і туды адразу трапіла вада.

«Гэтак нічога не выйдзе. Трэба што-небудзь прыдумаць». Ферда сеў на беразе і глыбока задумаўся. I прыдумаў. Ен узяў доўгую полую сцябліну, адзін канец яе апусціў у ваду, бліжэй да лічынак, і затрубіў у гэту трубу:

«Алё, алё, хачу я ўсіх сабраць, алё, алё, хачу я ўсім сказаць: грызню канчайце. 3 нашай ласкі прыходзьце лепей слухаць казкі!»

Як толькі лічынкі пачулі яго, яны адразу павыпаўзалі з вады. Ферда пасадзіў іх радком і ўсіх змераў. А калі яны сціхлі, пачаў расказваць ім першую казку.

Калі хочаце, вы таксама можаце паслухаць.

Пра тое. як аднойчы павялічылася колькасць майскіх жукоў

Гэта казка пра аднаго хлопчыка, які пайшоў лавіць майскіх жукоў, але не ўзяў з са бою зручнага карабка. Апрача таго, гэты хлопчык не ўмеў як мае быць пісаць лічбы.

У кішэні ў яго быў карабок, але ён быў дзіравы. Дно ў яго адставала ад сценак. Карацей кажучы, калі ён злавіў першага жука і пасадзіў у карабок, майскі жук хутка знайшоў дзірку і папоўз па куртачцы хлопчыка. Праўда, у апошнюю хвіліну, калі ён падрыхтаваўся ўжо разгарнуць крылы, хлопчык паспеў схапіць яго, сказаў: «Ага, вось і другі жук у мяне будзе!»— і засунуў у карабок.

Ну, што там доўга расказваць! Майскі жук зноў вылез і залез пад куртачку. Хлопчык зноў злавіў яго. Потым ён лавіў яго на штоніках, на панчосе, на шапачцы. Каб не збіцца з ліку, колькі злавіў жукоў, ён пачаў ставіць палачкі. Ен нават не здагадваўся, што гэта той самы жук, які ўвесь час вылазіць з яго карабка!

Хлопчык падумаў, што карабок поўны, і захацеў палічыць палачкі. Іх было васемнаццаць. «Ого, вось колькі ў мяне жукоў»,— падумаў ён і напісаў на карабку лічбу 18. Аднак, як мы ўжо казалі, быў ён неакуратны і ўсё рабіў абы-як, і лічбу Hani-

саў неразборліва — не, каб зрабіць у адзінкі рысачку ўнізе, як ножку, і носік уверсе, а ён проста паставіў палачку, а за ёй напісаў васьмёрку. Потым пабег дадому і ўжо здалёку закрычаў: «Матуля! Адгадай, колькі я злавіў майскіх жукоў?» Маці, зразумела, не ведала і здагадацца не магла. Тады хлопчык адкрыў карабок, але ён быў пусты. Нават адзіны жук, якога хлопчык увесь час вяртаў у карабок, на гэты раз уцёк канчаткова і беспаваротна. Хлопчык расплакаўся: «Ах, матуля, каб ты толькі ведала, колькі ў мяне іх было!» Ен узяў карабок і праз слёзы прачытаў лічбу, бо не памятаў, колькі ён там напісаў. «Я злавіў восемдзесят аднаго жука! Матуля, восемдзесят аднаго, я ставіў палачкі!»

«Колькі?—спытала маці і ўзяла ў яго з рук карабок, каб пералічыць палачкі.— Іх жа было толькі 18. Вось бачыш, гэта ўсё ад тваёй няўважлівасці. Ты дрэнна напісаў адзінку, а калі перавярнуў карабок, дык прачытаў лічбу наадварот — і атрымаў 81».

Хлопчык выцер слёзы: «Значыць, ix, MaTy ля, было не восемдзесят адзін.— I перастаў плакаць. Пасля гэтага ён заспакоена ўздыхнуў:— Ну, тады я нават рады, што іх ад мяне ўцякло толькі васемнаццаць, а не восемдзесят адзін!»

«Які ж гэта быў дурны хлопчык,— закрычалі лічынкі,—ён быў няўважлівы і нічога не зразумеў!» Яны рагаталі, і ніводная з іх не заўважыла, што Ферда ў час расказу

над кожнан зманстравау з водарасцен, травы і пруцікаў нешта падобнае на будаўнічыя рыштаванні. У кожнага чарвячка гэтыя рыштаванні выглядалі па-рознаму.

Ферда пашукаў вачамі іх бацьку, але не ўбачыў яго. He ўбачыў ён і яшчэ сяго-таго. Ён не прыкмеціў двух мурашоў, апранутых на гэты раз як моль, праўда, крыльцы ў іх віселі неяк дзіўна. Яны таксама слухалі тайком казку і гаварылі між сабою, што ўжо на гэты раз абавязкова вызваляць Ферду.

Назаўтра Ферда нанасіў адусюль травінак, прыгожых каменьчыкаў, якія блішчалі і свяціліся, як агеньчыкі. А яшчэ прынёс некалькі стракатых надкрылляў розных жукоў.

Ен склаў усё гэта на беразе, зноў узяў сваю трубку, апусціў яе ў ваду і паклікаў лічынак слухаць казкі. Усе лічынкі навыперадкі ўсплылі ўгору. Усе хацелі быць бліжэй да Ферды, які распачаў новую казку.

Ä                            Пра тое,

-' як вусень вязаў кофту

За дзвюма пасекамі і трыма лясамі жыўбыў адзін вусень, які вельмі любіў прыхарошвацца. Кожны дзень гэты моднік расчэсваў свае валасы, уплятаў у іх банцікі, а калі сустракаўся з якім-небудзь вусенем, ён гаварыў толькі пра тое, што цяпер носяць.

Калі ён падрос і надышоў час ператварацца ў матылька, вусень узяўся вязаць кофту. Гэта, бачыце, павінен зрабіць кожны вусень, які рыхтуецца стаць матыльком. Як толькі такая кофта гатова, вусень ухутваецца ў яе і засынае. Калі ён прачынаецца, кокан-кофта на ім лопаецца. I на белы свет з’яўляецца ўжо не вусень, а матылёк, які адразу ляціць, куды яму хочацца. Так бывае з усімі вусенямі.

Але наш вусень вельмі хваляваўся. «Парай, калі ласка, якую мне звязаць кофту, каб я стаў прыгожым матыльком!»— звярнуўся ён да маленькага вусеня, якога сустрэў.

«Не ведаю,— адказаў той,— я сабе звяжу такую, якую мне захочацца».

«А што вы скажаце, матылёк-капусніца?— спытаў ён у капусніцы, якая пралятала міма.— Вы ж шмат лятаеце па свеце!»

«А вы паглядзіце на мяне, я ўся белая. Сёлета будзе ў модзе белы колер».

I вусень пачаў вязаць белую кофту. Ды тут прыляцела божая кароўка. Яна сказала: «Якое там белае! Зірніце на мяне, я — чырвоная ў чорных крапінках, мы ўсе ходзім так».

I вусень парашыў вязаць чырвоную кофту ў крапінку, а той белы кавалак пакінуць.

Ды тут ні адсюль, ні адтуль прыляцеў прыгажун махаон. «Вы, даражэнькі, вяжаце чырвоную кофту ў крапінку? He ведаю, не ведаю, але я нічога б іншага не надзеў,

як жоутае у палоску»,— сказау ен і зшк, нібы той прывід.

Вусень паслаў па жоўтую і чорную шэрсць і пачаў падвязваць да папярэдніх колераў кавалачак жоўтага ў чорную палосачку. Але праз хвіліну з’явілася бронзаўка і пачала павучаць вусеня: «Зірніце, мілы, на мяне. Я толькі што з кокана. Я — самае новае з усяго, што тут ёсць, хіба не так? Ну, паглядзіце, што на мне! Зялёнае, пералівістае!»— і пакруцілася перад вусенем на адной ножцы.

Вусень падумаў, падумаў, потым узяў зялёную шэрсць і пачаў падвязваць яе да ранейшых кавалкаў.

Ішоў міма цвыркун. «Я дзіўлюся, паважаны, што вы гэтак ускладняеце сабе жыццё. Паглядзіце на мяне — бачыце, які прыгожы чорны колер. А каб вы яшчэ бачылі маю жонку!»

Што было рабіць вусеню? Чорны колер сапраўды вельмі прыгожы, і ён давязаў кофту чорным колерам. Потым надзеў яе на сябе.

Ляцеў міма пісжлівы камар. «Ой-ой-ой, хто гэта вас так выпацкаў?— запішчаў ён, але падляцеў бліжэй і ўбачыў, што гэта стракатая кофта.— А дазвольце даведацца, які ж будзе з вас матылёк?— пацікавіўся камар. Але вусень нічога не адказаў, ён паціхеньку ўжо засынаў.— Спытаю, бадай, у матылькоў»,— вырашыў камар і паляцеў далей.

Але матылькі гэтага не ведалі. «Нам і самім цікава, які матылёк вылезе з гэтага кокана, калі лопне абалонка!»—сказалі яны і пачалі сачыць за ім, каб убачыць, якога колеру вылеціць матылёк: белы, чырвоны ў крапінку, жоўты ў палоску, зялёнаіскрысты або чорны?

Яны чакалі, чакалі, дзяжурылі па чарзе ля кукалкі. Але аднойчы яны знайшлі кокан пусты. Гэта фарсісты вусень ператварыўся ў начнога матылька, які лятаў толькі ў цемры. Так ніхто і не ўбачыў, якога ён колеру. I мудрагеліў ён са сваёй кофтай, значыць, марна.

Лічынкі гучна смяяліся. А потым заспрачаліся, якога ж колеру быў начны матылёк. Яны, відаць, нават пасварыліся б, каб раптам адна з іх не паглядзела на другую і не ўсклікнула: «Ой, што гэта на табе? Нейкая вежа»,— на што тая адказала: « А ў цябе нейкая веранда!» Трэцяй сказалі: «А на табе з’явілася нейкае кола!» Яны абмяркоўвалі між сабою навіну, пакуль іх не паклікаў з чароту бацька: ^<Шагам марш у ваду!»

Цяпер і Ферда ўбачыў яго, але зноў не заўважыў двух незнаёмцаў, што выглядалі як моль, якія і сёння слухалі яго расказ. Яны зноў хаваліся. Адзін з іх сказаў: «Ну, сёння — за работу. Ферда хутка будзе на свабодзе!»

У гэту ноч Ферда спаў кепска. Ен увесь

час чуў каля сябе нейкія гукі і шум. Раніцай ён зноў сабраў будаўнічага матэрыялу і пачаў расказваць лічынкам трэцюю казку.

Пра блыху, якая ператварылася ў хлопчыка Й1

Жыла-была адна блыха, якой вельмі хацелася хоць ненадоўга ператварыцца ў чалавека. Але як гэта зрабіць? Яна пайшла да чараўніка і расказала яму пра сваё жаданне.

«Паважаная блыха,— сказаў ёй чараўнік,— не так проста стаць чалавекам. Ты ж будзеш, як і цяпер, скакаць туды-сюды, a гэта нікуды не варта. Трэба спачатку навучыцца добра хадзіць, так, як ходзяць людзі».

Калі блыха зноў прыйшла да чараўніка, той ператварыў яе ў чалавека. I таму што была яна яшчэ маладзенькая, дык стала маленькім хлопчыкам у вялікіх чаравіках, у якіх былі схаваны розныя гіркі, каб яна не скакала. Праз тры гады яна, па дамоўленасці, павінна была зноў стаць блыхой.

Такім чынам, хлопчык у вялікіх чаравіках пачаў хадзіць у школу. Хадзіў ён, як і належыць, не спяшаючыся. Але часам усё ж забываўся, і калі аднойчы яго выклікалі да дошкі, ён усхапіўся і разліў чарніла, а другі раз выцяўся галавой аб дошку. А не-

як раз, пераходзячы вуліцу, па якон ездзілі трамваі і машыны, ён пераляцеў яе так хутка, што людзі падумалі, быццам нешта здарылася, спалохаліся і закрычалі: «На дапамогу! Пажар!»

Тады давялося хлопчыку прыбіць да чаравікаў падковы і пакласці яшчэ розных жалязяк, каб яны былі цяжэйшыя і ён не мог так скакаць.

Але неяк у школе на ўроку фізкультуры былі скачкі ў вышыню. Некаторыя дзеці скакалі на паўметра, некаторыя — усяго на чвэрць метра, а наш хлопчык скочыў на цэлы метр. Потым ён выкінуў з чаравікаў дзве жалезкі і — гоп! — скочыў роўна на два метры.

Настаўнік убачыў гэта і сказаў, што хлопчыку трэба заняцца спортам сур’ёзна, і запісаў яго ў самы лепшы спартыўны клуб. Зразумела, хлопчык выйграваў усе спаборніцтвы па скачках у вышыню. Пра яго пісалі ва ўсіх газетах свету, дзеці сярод любімых цацак трымалі яго фатаграфіі. А калі здаралася, што пра яго на некалькі дзён забываліся, ён вымаў з чаравікаў яшчэ аднудзве жалязякі і зноў скакаў на паўметра вышэй.

Калі ж падышлі Алімпійскія гульні, ён заявіў, што скочыць вышэй самай высокай вежы. 3 яго пасмяяліся і сказалі, што ён вялікі выдумшчык. Аднак паклікалі інжынераў, прывезлі краны і пажарныя лесвіцы і паставілі планку на вышыню вежы, нават

яшчэ трошкі вышэй. Што ж, няхай скача, калі можа!

Ой-ой-ой, колькі людзей прыйшло паглядзець на гэта спаборніцтва! Давялося прыбудаваць пяціпавярховыя трыбуны, але і іх не хапіла. Хлопчык прыйшоў, убачыў, што яму паставілі планку трохі вышэй вежы, і ўсміхнуўся. Ен зняў чаравікі з усімі жалязякамі, разбегся і пераскочыў планку без усякай цяжкасці.

Колькі было радасці, воплескаў і крыкаў! Добра, што ад тупату і шуму не абвалілася трыбуна! Хлопчык атрымаў залаты алімпійскі медаль, а гледачы вырашылі падарыць яму на памяць самую высокую жывёліну на свеце — жырафу.

Хлопчык быў вельмі рады і цяпер скакаў заўсёды басанож да таго часу, пакуль зноў не ператварыўся ў блыху. I ён яшчэ не раз скакаў вышэй за вежу. У апошні дзень свайго жыцця сярод людзей ён падарыў сваю жырафу самаму маладому заапарку краіны, і дзеці вельмі радаваліся.

Калі ж ён вярнуўся да сваіх супляменнікаў, дык пра ўсё расказаў таварышам. Усе блохі яму вельмі зайздросцілі.

«Каб я ўмела гэтак скакаць,— уздыхнула адна лічынка,— я пераскочыла б ручай».

« А каб я ўмела гэтак скакаць,— сказала другая,— я пераскочыла б вунь той пагорак і скочыла б у той даліне ў другі ручай».

«А я,— дадала трэцяя,— скочыла б ку-

ды-небудзь у школу, там бы скочыла ў ваду — і няхай бы на мяне глядзелі дзеці! Вось яны здзівіліся б!»

і:                    Чаму ўсе хацелі,

каб Ферда будаваў ім дамкі

Так, тут было чаму дзівіцца! Дзеці маглі б здзівіцца нават таму, якія адмысловыя дамкі робяць сабе з пяску і трэсак звычайныя лічынкі. Але каб яны ведалі, што іх пабудаваў Ферда, дык проста былі б у захапленні.

Якраз тады, як Ферда скончыў сваю трэцюю казку, усе дамкі лічынак былі ўжо гатовы. I праўда, адзін дамок быў лепшы за другі, і не толькі прыгожы, а і дзівосны. Ферда ж будаваў не проста трубачкі і футлярчыкі, як у іншых лічынак. Ен зрабіў сваім лічынкам сапраўдныя дамкі — з дахамі, вокнамі, нішамі і вежамі. Перад вокнамі ён размясціў агародчыкі для ўсіх водарасцей, а дахі ўпрыгожыў стракатымі надкрыллямі жучкоў і змайстраваў нават флюгеры. А некаторым лічынкам, якія былі самыя паслухмяныя, Ферда прыдумаў усякія цуды.

Так, адной лічынцы ён зрабіў паравоз, ды такі доўгі, які не купіш ні ў адным магазіне цацак. Лічынка магла выглядваць спераду, а ў бакавых сценках былі дзі-

рачкі для ножак. Калі яна хацела праехацца, дык круціла нагамі колы, і паравоз ехаў. О, гэта было цудоўна! Да паравоза прыплыла процьма рыбак, першая з іх павісла над трубой паравоза, нібы дым. Дзіўна! I ўсе рыбкі хацелі быць першымі і выглядаць дымам.

Лічынцы, якая была самая ўважлівая і заўсёды ведала пра ўсё, што адбываецца наўкол, Ферда зрабіў дамок з каланчой і званочкам, каб яна магла званіць, калі наблізіцца які-небудзь непрыяцель. Па гэтым сігнале ўсе лічынкі хаваліся ў свае дамкі.

А яшчэ адной лічынцы, якая ўсяго баялася, Ферда пабудаваў сховішча як з бетону, ды яшчэ паўтыкаў у яго вожыкавы іголкі. 3 такім дамком яе наўрад ці хто захоча праглынуць.

Была там яшчэ адна лічынка, якой хацелася, каб у яе ўсё было самае прыгожае, самае лепшае. Для яе Ферда зрабіў сапраўдны замак-бельведэр з накрытай верандай. Па баках — нішы з балконамі. Ззаду размяшчаўся жылы пакой з фіранкамі на вокнах. Была там і маленькая кухня з такім малюсенькім посудам, што міску для супу, напрыклад, трэба было разглядваць у павелічальнае шкло. Калі вада ўся прасвечвалася сонцам, лічынкі маглі раскрыць над сабой чырвоны парасон.

Гэта было дзівоснае відовішча, і жукі з усёй аколіцы прыходзілі паглядзець на замак. Яны вельмі хацелі, каб і іхнім дзецям Ферда пабудаваў такія ж дамкі, прасілі гаспадара Ферды, каб той пазычыў яго ім, абяцалі за гэта залатыя горы. Але гаспадар сказаў, што не дасць ім Ферду, а адпусціць яго на волю. Вось толькі трэба дачакацца вялікай радаснай падзеі, калі яго лічынкі ператворацца ў жукоў.

Ферда пабудаваў сабе на беразе дамок, якраз такі, у якім жыў раней, і жыў-пажываў у ім без турбот. Жучкі кожны дзень прыносілі яму розныя ласункі, а ён за гэта расказваў ім вечарамі казкі. Слухалі яго ўсе ад малога да вялікага, слухалі і лічынкі, якія павырасталі ўжо так, што ў дамках ім было цеснавата. Але аднойчы яны пазачынялі ўсе вокны і дзверы ў сваіх дамках і заснулі моцным сном, у час якога ў іх пачалі расці новыя шкуркі, доўгія насы і

крыльцы. Яны ператвараліся ў сапраўдных майскіх жукоў.

А да Ферды кожны дзень прыходзілі, прыпаўзалі і прыляталі камары, вадамеркі, клапы, майскія жучкі, нават вялікая сараканожка завітала неяк, і Ферда кожны дзень прыдумляў ім новыя казкі.

Пра радасны дзень майскіх жукоў, ганаровых гасцей і пра вясёлыя забавы

Уся акруга ўжо ведала, што набліжаецца радасная падзея. Вадамеркі разнеслі ўсім па вадзе вестку, што лічынкі хутка выйдуць са сваіх дамкоў у новых сукенках, блакітныя стракозы панеслі гэтую навіну па лугах і палях.

Гаспадар Ферды не меў ні хвіліны спакою. Ен рыхтаваў да гэтай падзеі вялікае свята. Яму памагалі і астатнія майскія жукі.

Прыйшлі і жукі-залатавочкі, апранутыя як «шаферкі» — з вяночкамі на галаве і з кошыкамі кветак у руках. Прыляцела некалькі матылькоў у такіх прыгожых сукенках, што ўсе азіраліся на іх. Былі тут і жукібронзаўкі, надушаныя нават залішне.

Усюды ігралі аркестры насякомых. Тля прадавала асвяжальныя салодкія сокі.

Пчолы разносілі мядовыя калачы, восы адкрылі кіёск з ласункамі і прадавалі рахат-лукум, цукеркі з лакрыцы, марцыпаны, ледзянцы і ўсякія іншыя смачныя рэчы, якія ім удалося злізнуць, адкусіць і забраць з бліжэйшага кірмашу. Яны прынеслі адтуль, верце не верце, ледзь не палову запасаў. Вось чаму каля іх тоўпіўся народ!

На свяце было шмат розных атракцыёнаў. Некалькі павучкоў хадзілі, напрыклад, па канаце, а пад ім не было нават ахоўнай сеткі. Шчаўкуны спаборнічалі ў бегу з чорна-залацістымі бегунамі, а сінія блошкі змагаліся з карычневымі блохамі за першынство ў скачках у вышыню. Больш за ўсё публіка пляскала ў ладкі, калі яны скакалі цераз ручай і некаторыя пры гэтым плюхаліся ў ваду. Прыляцела на свята і рослая даўганожка, апранутая пудзілам. Яна напалохала ўсіх так, што многія ўцяклі.

Былі там і спаборніцтвы па вольнай барацьбе сярод тоўстых жукоў-гнаевікоў, a таксама па падняццю цяжару, якія выйгралі два асілкі ў масках. Усе хацелі ведаць, хто яны такія, бо ім удалося, нібы пёрка, падняць штангу ў дваццаць разоў цяжэйшую за іх уласную вагу. Гэта маглі быць толькі мурашы. Але ніхто іх не пазнаў, апрануты ж яны былі як моль. Калі яны скінулі свае плашчы, здагадкі апраўдаліся: яны сапраўды больш за ўсё былі падобныя на чорных мурашоў.

Ферда таксама вырашыў паспрабаваць свае сілы ў спаборніцтвах па падняццю штангі, і — паглядзіце ж!—яму ўдалося падняць такую ж вагу, як і тым двум асілкам. Усе вельмі здзівіліся і зацікавіліся яшчэ больш, хто яны такія.

А потым зазвінеў званок, які запрашаў усіх на галоўную падзею свята — на нараджэнне жукоў. 3 дамкоў, у якіх некалі заснулі лічынкі, павінны былі вылецець жукі з крыльцамі.

Усе гледачы сабраліся каля вады, наперадзе стаялі «шаферкі» нявест, за імі — конікі ў фраках і цыліндрах, потым — матылькі-прыгажуны, а за імі астатнія. Словам, народу там было вельмі шмат.

I раптам у вадзе нешта заварушылася.

Загрымелі фанфары трутняў, чмялёў і шэршняў; хор камароў, апранутых у белае, тоненькімі галасамі зацягнуў радасную песню, а ў задніх радах некалькі жукоўбамбардзіраў далі залп.

Позіркі ўсіх прысутных скіраваліся да вады. На бераг пачалі выходзіць дзіўныя таямнічыя істоты, захутаныя ў доўгія плашчы. Яны выходзілі памаленьку, спыняліся, як статуі, і расхіналі свае плашчы.

«Ааааах!» — разнеслася па натоўпе. Гэта былі не плашчы, а крылы юных жукоў, пакуль яшчэ вільготныя і памятыя, але як толькі на іх падалі промні сонца, крылы высыхалі і разгладжваліся. Жукі тут жа ўзляталі ўгору.

Пачуліся прывітальныя крыкі і воклічы. «Шаферкі» раскідвалі наўкол кветкі, конікі падкідвалі цыліндры ў паветра, а матылькі ў захапленні махалі крыльцамі.

Публіка ледзь паспявала за ўсім сачыць. I тут — новы цуд. Што гэта плавае ў вадзе? Там, у ручаі? Паглядзіце, гэта ж цудоўны двухпарусны карабель, а на ім — вы толькі зірніце! — тыя самыя два асілкі ў масках, што нядаўна выйгралі спаборніцтвы па падняццю цяжару. Хто ж гэта такія? А вось яны ўжо здымаюць маскі!

«Сябры!» — закрычаў Ферда, і гэта сапраўды былі яго сябры, якія ўжо два разы спрабавалі яго вызваліць!

Цяпер можна зразумець, чаму Ферда так кепска спаў апошнюю ноч. Гэта ж яго

сябры будавалі непадалёк цудоўны карабель. I вось, паглядзіце, наперад выходзіць гаспадар Ферды і, відаць, нешта хоча сказаць. Усе сціхаюць, нават чуваць, як ляціць муха, але і на яе прыкрыкнулі, і яна заціхла.

Бацька нованароджаных майскіх жукоў адкашляўся і важна прамовіў: «Дарагія сябры, мы вітаем вас ва ўрачысты момант нараджэння нашых маленькіх жукоў. Я вельмі рады, што маім дзецям дамкі пабудаваў самы лепшы будаўнік, якога мы толькі калі-небудзь ведалі. Ды калі б ён толькі будаваў! Ен жа пры гэтым яшчэ і казкі расказваў, якія мы ўсе з задавальненнем слухалі. Вось з такіх работнікаў, вясёлых і ўмелых, трэба браць прыклад. Ты, вядома, хочаш з намі развітацца, табе хочацца дадому. Але мы заўсёды будзем помніць цябе і заўсёды любую работу будзем рабіць гэтак жа добра і весела, як ты!»

«Урррааа!» — панеслася над натоўпам. Усе ад душы жадалі Ферду, каб ён шчасліва дабраўся дадому. Ферда лёгка скочыў з берага на карабель.

Але што гэта? Няўжо сёння нечаканасцям не будзе канца? Усе азіраюцца, глядзяць назад, крычаць, шумяць. I ёсць чаму. 3 усіх бакоў да іх бягуць рыжыя мурашы: «Пачакай, Ферда, мы яшчэ хочам паслаць цябе да кума-магільшчыка!» Яны размахваюць рукамі, бягуць усё бліжэй і бліжэй.

Што? Да магільшчыка? Такую сумную работу рабіць Ферду? Нізавошта! Ферду трэба вярнуцца дадому! I там для яго знойдзецца работа, я вам клянуся!

Карабель адплывае ад берага, а тыя рыжыя мурашы, што ледзь не ўскочылі на яго, падаюць у ваду. Яны размахваюць рукамі, дрыгаюць нагамі, выплёўваюць ваду, якая трапіла ў рот, выбіраюцца на бераг.

Вецер надзімае ветразі, і ўсе сябры Ферды на беразе жадаюць яму шчаслівай дарогі і ўсяго найлепшага.

«Гэй, Ферда, пачакай!—крычаць рыжыя мурашы з берага.— Мы ж хочам яшчэ пажартаваць!»

Але карабель плыве ўсё далей і далей. Некаторыя рыжыя мурашы пачынаюць хныкаць, некаторыя сярдуюць і нават кідаюць у карабель камякамі зямлі. «Спыніцеся,— крычаць яны,— чуеце, мы ж хацелі!..» — і зноў кідаюць камяні і зямлю.

«Ах, дык вы супраць Ферды! — зазлавалі астатнія на рыжых мурашоў.— Ну не, вам гэта не ўдасца!»

3 вады вылазяць апошнія лічынкі майскіх жукоў, распростваюць свае крыльцыплашчы, не чакаюць, пакуль яны высахнуць, узлятаюць хмарай у неба і прыкрываюць сабою карабель Ферды да таго часу, пакуль ён не знікае з вачэй рыжых праследавацеляў.

Але і гэта яшчэ не ўсё. 3 лічынак жукаплывунца таксама вылазяць жукі і з кры-

камі: «I мы паможам Ферду!» — кідаюцца на рыжых мурашоў. Яны гудуць над імі так моцна, што самыя маленькія з рыжых мурашоў валяцца з ног. Натоўп гледачоў бурна радуецца — такога задавальнення яны яшчэ ніколі не атрымлівалі.

Але хто гэта яшчэ ляціць? Ды гэта ж мурашыны леў Лапачка, толькі цяпер ён ператварыўся, як і яго татка Малыш, у нешта падобнае на страказу. I вось ён ляціць, хоча адпомсціць Ферду. Ён крычыць: «Гэй, Ферда, пачакай! Ты думаеш, што я забыўся, як ты мяне ашукаў, калі я яшчэ маленькі быў. А як ты хацеў пасадзіць мяне ў вежу, забыўся? Ну, пачакай, я табе адплачу! Вось будзе ў мяне сын, ён цябе з’есць!»

А вось і не! Ніхто Ферду не з’есць. Ніякага сына ў былога Лапачкі не будзе. Ён нават і не жэніцца, бо, перш чым ён знойдзе сабе добрую нявесту, яго праглыне птушачка.

А Ферда плыў дадому. I ніякім мурашам не ўдалося яго злавіць. У ветразі дзьмуў свежы вецер, і дагнаць карабель было проста немагчыма.

Ну, а што здарылася з апусцелымі дамкамі лічынак майскага жука пад вадой? Яны ж былі такія прыгожыя і такія незвычайныя. Іх было б шкада.

Ды ўсё абышлося добра. Іх знайшлі дзеці і гулялі з імі. I ў нас нават ёсць адзін такі дамок. Нам прынесла яго маленькая дзяўчынка.

Ферда ў мурашніку

Пра таямнічы карабель

Нешта дзіўнае рабілася ў нашым раўчуку. Нават маленькія рыбкі, велічынёю, можа, з іголку, не маглі нічога зразумець і плылі касяком за таямнічым прадметам.

Ен нагадваў невялікую парусную лодку з вокнамі і маленькай каютай для экіпажа.

«Што ж гэта такое? — пытала рыбкамалышка.— Мне здаецца, гэта карабель».

«А па-мойму, гэта яхта прынца, які надумаўся зрабіць кругасветнае падарожжа».

«Не,— пярэчыла ёй другая,— прынца абавязкова павінен суправаджаць канвой караблёў».

«А калі гэта не прынц, тады гэта... — сказала рыбка і закалацілася ад страху,— марскія разбойнікі!» — скончыла яна і хацела ўцячы.

У гэты час караблік пачаў прычальваць да берага. Рыбкі вырашылі пачакаць і паглядзець, хто сыдзе на бераг.

«Здаецца, мы прыплылі, капітан, і зусім блізка ад роднага мурашніка»,— пачуўся зверху голас матроса.

«Ці так яно, на гэта глянем, калі да берага прыстанем!» —

адказаў у рыфму вясёлы голас капітана.

«Ціха, не шуміце,— шапталі рыбкі,— хутка мы яго ўбачым».

«Цяпер, панове, вы ўбачыце ўзорны скачок з карабля на бераг»,— гучаў вясёлы голас капітана, які быў яўна ў добрым настроі.

Рыбкі таксама хацелі паглядзець на незвычайны скачок, але ў гэты час нешта страшнае і вялізнае раскідала іх, падплыло пад карабель, учапілася ў яго гіганцкімі сківіцамі і нырнула разам з караблём у глыбіню. Рыбкі разбегліся ў розныя бакі. Ад карабля не засталося і следу, і толькі ў тым месцы, дзе затануў карабель, плюхаліся ў вадзе тры мурашы, боўтаючы рукамі і нагамі і пырскаючы вадой.

«Паслухайце, гэта пэўна быў разбойнік-плывунец. Паверце мне, што гэта так, калі гаворыць вам мураш Ферда»,— пачуўся голас аднаго з іх, з чырвонай хусцінкай на шыі. Неўзабаве яны даплылі да берага.

«Ох, як ён здзівіцца, калі ўбачыць, што нас няма на караблі, і раззлуецца, што там няма ежы!» — прамармыталі, заікаючыся, яго таварышы. Вада была ледзяная — б-ррр! — і мурашы дрыжалі ад холаду. Яны былі падобныя адзін на аднаго, толькі замест чырвонай хусцінкі ў бубку, як у Фер-

ды, у двух астатніх меліся на шыі жоўтыя стужачкі.

Але, паслухайце, гэта ж Ферда і яго таварышы, якія плылі на караблі да роднага мурашніка! I ледзь-ледзь не сталі ахвярай драпежнага плывунца.

«Няхай забірае сабе наш карабель, няхай грызе дрэва. Нас ён усё роўна не знойдзе»,— сказаў Ферда на беразе, калі абсох.

«Глядзіце, глядзіце, вось дрэва з ляснымі пчоламі. Сюды мы заўсёды бегалі па мёд!—радаваліся сябры Ферды.— Значыць, мы ўжо амаль дома!»

Пра пчолку, якая махлявала, і пра рыцара, які хаваў шарыкі ў даспехі

О, ледзь Ферда пачуў пра мёд, у яго ад асалоды закружылася галава!

«Ферда, хадзем трошкі паласуемся»,— спакушалі яго таварышы. Ферду і самому дужа хацелася мёду. У думках ён бачыў ужо, як патанае ў ім. «Пасядзіце, я хутка вярнуся з мёдам. Толькі сачыце, каб мяне ніхто не заўважыў»,— паспеў сказаць ён і знік у дупле дрэва.

Сябры паселі на траве і пачалі з нецярплівасцю чакаць мёду, не зводзячы вачэй з дрэва. Паўз іх праляцела пчолка. Яна не-

даверліва паглядзела на мурашоу і спытала: «Што вы тут робіце?»

«Нічога, сядзім».— Мурашы зрабілі выгляд, што нічога не адбываецца.

«Не ўздумайце красці мёд!» — прагула пчала і паляцела. Але адляцела недалёка. Яна не выпускала іх з поля зроку, увесь час азіралася і раптам вярнулася.

«Вы не хочаце згуляць са мною ў шарыкі?» — спытала яна.

«Ах,— узрадаваліся мурашы,— з задавальненнем». Яны баяліся, што пчала хоча злавіць іх на месцы злачынства.

Кожны з іх выняў па дзесяць шарыкаў. Пчала таксама дастала свой, ён быў у яе адзіны.

«Так, пачынаем!» — сказала пчала, закружылася на пятцы і зрабіла ямку. He паспелі мурашы апамятацца, а яна ўжо кінула свой шарык так, што ён упаў побач з ямкай. Мурашам не шанцавала, яны адразу прайгралі два шарыкі.

Потым прыйшла чарга мурашоў. Цяпер яны абавязкова выйграюць! He, пчала так хітравала, скачучы між шарыкаў, што кожны раз непрыкметна падштурхоўвала свой бліжэй да ямкі, а іхнія ўтоптвала ў зямлю. А калі мурашы стукалі па шарыках — цюк! цюк! — яны з цяжкасцю адрываліся ад зямлі. I зноў выйграла пчолка.

«Вы махлюеце. Так не гуляюць!» — расхваляваўся ў рэшце рэшт адзін з мурашоў

ледзь не да слёз. Але не паспеў ён дагаварыць, як — лясь! — атрымаў па карку.

«Паўтары, як не гуляюць?» — зноў — лясь! — па карку.

«Аддайце нам нашы шарыкі!» — умяшаўся ў размову другі мураш і схапіў пчалу за крылы, ухіліўшыся ад аплявухі. Пачалася сапраўдная бойка.Дзве пчалы, якія прыляцелі ў гэты час, закрычалі: «Што тут адбываецца?»

«Вось гэтыя два хуліганы хочуць адабраць мае шарыкі, якія яны прайгралі. Злавіце іх!»

Пчолы кінуліся лавіць мурашоў.

«Няпраўда, няпраўда! — крычалі мурашы.— Яна маніць. Гэта нашы шарыкі!»

«Не, не! Гэтыя шарыкі я выйграла»,— паўтарала пчала і клікала астатніх пчол на падмогу. Неўзабаве тут сабралася столькі пчол-рабочых, што іх з цяжкасцю можна было палічыць.

Раптам з дрэва пачуўся гучны голас: «Ціха, работнікі! Што там адбываецца з шарыкамі?»

Усе павярнуліся да дрэва. Каля ўвахода ў вулей лясных пчол стаяў дзіўны рыцар у даспехах са шчытом і доўгім мячом. О, гэта было відовішча! Усе сціхлі, уражаныя пчолы расступіліся, далі дарогу мурашам.

«Што тут адбываецца?» — загрымеў рыцар, падняў меч і падаўся да мурашоў.

«Э-э-э... прайгралі, а цяпер хочуць ада.браць»,— мармытала пчала і паказвала шарыкі, якія яна выйграла.

«Дайце іх сюды. Я адвяду мурашоў у турму. Потым, калі мы іх выпусцім, я загадаю кожнаму з іх прынесці вам па тысячы шарыкаў,— ён забраў шарыкі, высыпаў іх у даспехі, а мурашам сказаў: — Шагам марш, хуліганы, а то я вас засяку!»

Ашаломленыя пчолы не маглі зразумець, адкуль узяўся рыцар. Але ўсе былі задаволены, што мурашоў павялі ў турму, а пчала, якая махлявала, крычала ўслед: «Няхай прынясуць мне шкляныя шарыкі!»

Пра тое,

як рыцар напаў на мурашнік at і як яго ў рэшце рэшт гушкалі

«Навошта было вам у гульню ўвязвацца!» — бурчаў рыцар, ведучы мурашоў, якія дрыжалі ад страху, за кусты чарнічніку. Там ён прыўзняў забрала.

Мурашы не верылі сваім вачам: пад забралам усміхаўся Ферда!

«Ферда, гэта ты?»— закрычалі яны ад радасці і кінуліся яму на шыю.

« Асцярожна, a то вы прыліпнеце да даспехаў! — спыніў іх Ферда.— Бо ўсё, што на мне, з мёду!»

Як? 3 мёду? I праўда, перад імі стаяў Ферда, а яго даспехі былі цалкам з мядовых сотаў. Шлем з мёду, панцыр з мёду, шчыт з мёду і нават меч — таксама з мёду!

«Усё гэта я сам зрабіў у пчаліным вуллі, нарэзаў і зляпіў,— хваліўся Ферда,— пакаштуйце!» — і даў ім кавалачак пакаштаваць.

«Ферда, даспехі вельмі смачныя,— смяяліся сябры з напханымі мёдам ратамі. Неўзабаве мёд пацёк па іхніх падбародках.— Мы пачастуем увесь мурашнік!»

Удалечыні ўжо віднеўся іх родны мурашнік: высокая куча сухіх галінак і ігліцы, у якой мільгалі муляры, цесляры, нянькі, паляўнічыя, падарожнікі і дзятва. Словам, як любы мурашнік на свеце. Кожны нешта нёс, некуды спяшаўся.

«Мой родны, любы мурашнік, як даўно я цябе не бачыў! — радасна ўсклікнуў Ферда і хацеў кінуцца да яго. Але раптам спыніўся і зашаптаў сваім сябрам: — О, я нештачка прыдумаў!»

Калі яго таварышы схаваліся, Ферда склаў рупарам далоні ў цяжкіх мядовых рукавіцах і гучна затрубіў:

«Здавайцеся на літасць рыцара ў латах, іначай усіх ён парэжа булатам!»

«Трывога! Трывога! Усе на свае месцы! Каля варот непрыяцель. Усе на абарону роднага мурашніка!» У мурашніку ўзняўся пярэпалах.

«Тра-та-та-та! Усе ў мурашнік! Зачыніць дзверы і вокны! Хутчэй бяжыце ў палату, дзе спяць мурашы-асілкі, і пабудзіце іх! Уперад, на ворага!»

Трубач уляцеў у палату асілкаў і затрубіў: «Тра-та-та-та!» Асілкі ўсхапіліся з ложкаў і працерлі вочы.

«Тра-та-та-та! Каля варот непрыяцель!» — клікала труба ў бой. Мурашы разявілі вострыя пашчы і кінуліся да варот.

А Ферда грукаў у іх з усяе сілы і крычаў: «Адчыняйце, пусціце, а то я разнясу ўвесь ваш мурашнік!»

«Тра-та-та!» — залівалася труба і клікала ў бой. Вароты з трэскам разляцеліся —

дарога вяла проста ў мурашнік. Але да варот набліжаўся вялікі атрад мурашоў-салдат, якія гатовы былі кінуцца на рыцара і разадраць яго на часткі. Цяпер мы пачуем, як — хрась! хрась! — і з Фердам будзе скончана. Салдаты ж бязлітасныя.

Даспехі затрашчалі. Салдаты ўчапіліся ў іх і адкусвалі па кавалачку. Некаторыя з іх адносілі кавалкі ўбок, іх месца займалі новыя асілкі.

Але што такое? Мурашы, якія адносілі кавалкі даспехаў убок, ужо не вярталіся да Ферды. Кожны з іх прагна глытаў кавалкі даспехаў. А Ферды, якога мурашы абляпілі з галавы да ног, нават не было відаць! Мурашы ўжо не кусалі яго, а аблізвалі мёд, які сцякаў па яго целе. Чым жа ўсё скончыцца?

Раптам нехта радасна закрычаў: «На ім хусцінка Ферды!» Другі падтрымаў: «Гэта сам Ферда!» Трэці спытаў: «А хто тады рыцар?»

Усюды сядзелі мурашы і даядалі рэшткі мёду. Усе яны выпацкаліся мёдам, і толькі Ферда быў чысценькі, бо мурашы аблізалі яго з галавы да ног.

«Я і ёсць той самы рыцар, якога вы так спалохаліся»,— з усмешкаю і гонарам сказаў Ферда і паказаў на сябе пальчыкам.

«Дык ты нас ашукаў? Ты нас перапужаў? Сябры, гушкаць яго за гэта!» — радасна закрычалі мурашы і зноў кінуліся да Ферды.

Нашто Ферду спатрэбілася ласо f.

Колькі радасці было там! Нарэшце мурашы пасадзілі Ферду на плечы і са словамі: «Наш дарагі Ферда, як мы па табе засумавалі!» — аднеслі яго ў мурашнік.

Ах, як змяніўся яго родны дом! За час, пакуль Ферда адсутнічаў, мурашы пабудавалі шмат калідорчыкаў, пакояў і розных пераходаў. Ферда нават не мог у іх разабрацца.

«Ферда,— запішчаў нехта высокім пісклявым голасам,— б’ёмся аб заклад, ты цяпер не знайшоў бы дарогі дадому!» Гэта быў Піскун. Ен, небарака, тушыў запалку, якую нехта кінуў у мурашнік, моцна абгарэў, а галоўнае, пашкодзіў язык. Але ўсе разумелі ўсё, і ніхто не смяяўся з яго. Мы ведаем, Піскун, ты невінаваты, што не можаш гаварыць, як мы! Няхай толькі паспрабуе хто-небудзь пасмяяцца з цябе!

Ферда адказаў: «Абавязкова знайшоў бы, бо яна ўся вымазана мёдам!»

Пачуўшы гэта, мурашы апусцілі Ферду на зямлю. Вы толькі падумайце! Дарога, вымазаная мёдам! Такога яшчэ ніхто не чуў! Трэба неадкладна ўсю дарогу вылізаць.

Зноў загучаў сігнал: «Увага, увага! Усе хуценька па сваіх месцах!»

3 усіх бакоў збягаліся мурашы з венікамі, шчоткамі для падлогі і шуфлікамі. Яны пачалі чысціць, скрэбці, падмятаць.

Але Ферда сказаў: «Разыдзіцеся ўсе спакойна па хатах, лажыцеся спаць, а раніцай усё будзе блішчаць, як шкельца!» Ферда вам пакажа, чаму ён навучыўся, смяяўся наш герой.

Мурашы прыбралі мётлы, шчоткі, венікі і шуфлікі і леглі спаць. Леглі спаць і астатнія. Тыя, што выпацкаліся мёдам, замест вячэры аблізалі сябе і заснулі як забітыя.

А Ферда выбег з мурашніка, знайшоў паблізу павуціну, зрабіў з яе моцную вяроўку і скруціў у ласо. Потым ён уважліва ўсё агледзеў наўкол, не забыў праверыць кожную травінку, кожную шчылінку пад каменьчыкам. Часам адтуль чуліся нездаволеныя галасы сонных жучкоў: «Няўжо нават ноччу нельга не турбаваць?»

У адным месцы ён наткнуўся на жужаля, які выйшаў на начное паляванне. Ферда хуценька шмыгнуў убок ад небяспечнага драпежніка, ад якога можна чакаць усяго.

Раптам з-пад аднаго каменьчыка вылезла сараканожка і памчалася, змятаючы ўсё на шляху. Усе сорак ножак яе так і мільгалі, нагадваючы каласы ў буру.

Ферда кінуўся за ёй. Ен раскруціў ласо, але не так, як вучыў жук Хвалько, і кінуў яго. Ласо ўзвілося і ўпала проста на шыю сараканожкі. Пачалася жорсткая бітва. Спачатку сараканожка цягнула Ферду па зямлі, але ён не ўступаў. Ферда стараўся з усяе сілы ўтрымаць яе на аркане, упіраў-

ся, рабіў выгляд, быццам цягне яе, а сам спрытна паварочваў сараканожку ў мурашнік. Вы проста не паверыце, што за бесталач сараканожка! Яна папалася на хітрасць і адступіла проста ў мурашнік.

Менавіта тады, калі сараканожка думала, што змарыла Ферду і далёка адцягнула яго ад роднага дома, яна раптам убачыла перад сабою доўгі калідор мурашніка. Небарака! У яе закружылася галава і падкасіліся ногі. Ферда асцярожна абышоў вакол яе на пальчыках і прывязаў да травы. Потым ён знайшоў кусцік чабору і сунуў сараканожцы пад нос. Панюхаўшы траўкі, ад якой усе адразу засынаюць, яна імгненна заснула як забітая.

Было цёмна, на небе ні зорачкі, і толькі то там, то тут пралятаў светлячок. У святле

яго ліхтарыка было відаць, як Ферда вынес з мурашніка мётлы, шчоткі для падлогі, венікі, шуфлікі і прывязаў іх да ног сараканожкі. Потым адвязаў яе і крыкнуў: «Но, конік, уперад!»

«Дзе я, што адбываецца?» — спытала здзіўлена сараканожка. Яна нічога не разумела і спалохана замітусілася. I перш чым яна апамяталася, Ферда пацягнуў яе па росных кветках проста ў калідор мурашніка.

«Ой-ой-ой!» — дзіка закрычала сараканожка. Яна прачнулася і ўстала на ўсе свае сорак ног, да якіх былі прывязаны шчоткі і венікі. Якраз гэтага і хацеў дамагчыся Ферда. Ен пацягнуў сараканожку па калідоры.

«Увага! Увага! Дарогу палацёру!» — крычаў Ферда, звяртаючыся да мурашоў, што выглядвалі са сваіх пакояў. Сараканожка сапраўды нагадвала палацёра. Яна ўпіралася нагамі ў падлогу, і калі Ферда цягнуў яе па калідоры, усе яе сорак ножак чысцілі, скрэблі, падмяталі ўсё да адзінай парушынкі. Час ад часу Ферда трос яе мокрыя ад расы вусікі і апырскваў падлогу.

Неўзабаве калідор быў чысценькі і блішчаў, як люстэрка. А калі развіднела, мурашы спяшаліся на свае месцы па чыстых калідорах, якія ніколі яшчэ не былі такія прыбраныя.

Затое потым, калі пачалі шукаць свае шчоткі, мётлы і венікі, ніхто нічога не мог

знайсці. Сараканожка ўцякла і забрала іх з сабою. Ферду давялося яе зноў злавіць і забраць усё назад. I толькі тады ён назусім адпусціў яе.

Пра злосную Бабу Ягу, ' якая атрымала па заслугах

«ПІкада, што ты адпусціў сараканожку, мне хацелася на яе паглядзець»,— запішчаў Піскун.

«Хутчэй да сараканожкі! Дзе яна? Пачакайце, мы абяцалі паказаць яе малышам!» — прыбеглі запыханыя нянькі, убачылі, што сараканожкі няма, і вельмі засмуціліся.

«Шкада, што малышы яе не ўбачаць. Ім так хацелася на яе паглядзець»,— жаласна сказала самая старая і самая добрая нянька.

Тут і пачалося. Малышы даведаліся, што сараканожкі няма, і ўзнялі такі лямант: «У-у-у-а!», якога яшчэ ў мурашніку ніколі не чулі. Падумаць толькі, адпусцілі сараканожку, не паказаўшы яе дзецям! Які жаль!

Што рабіць? Нельга ж, каб дзеці так плакалі. Трэба хутчэй нешта прыдумаць. Ферда спусціўся да малышоў і сказаў: «Паслухайце, дзеткі, калі вы перастанеце крычаць і плакаць, я пакажу вам цікавы спектакль. Хочаце?»

О, гэтага мурашыныя дзеці вельмі хацелі. Яны адразу змоўклі, выцерлі слёзы, і, калі ласка, Ферда, мы будзем сядзець ціха — пачынай!

Калі вы думаеце, што мурашыныя дзеці такія ж, як мурашы, толькі маленькія, дык памыляецеся. Гэта зусім не так. Мурашынае дзіцятка падобна на чарвячка, і толькі потым, калі нянькі ўхутаюць іх у коўдрачкі і пакладуць спаць, у іх вырастаюць ножкі, галоўка, вусікі і ўсё астатняе. Словам, кукалка ператвараецца ў сапраўднага мураша. Гэтым чарвячкам-карапузам і вырашыў Ферда наладзіць спектакль, каб іх супакоіць і павесяліць. Неўзабаве ён быў гатовы. Ферда змайстраваў з дошак сцэну і пачаў дэкламаваць:

«А я далей маўчаць не магу.

Хачу расказаць пра Бабу Ягу, як днямі па лесе яна блукала, дзяцей шукала, дзяцей хапала...»

Ферда змайстраваў з зялёнай хусцінкі Енічка, а з сіняй Маржэнку, спрытна насадзіў іх на пальцы і пачаў паказваць, як яны гуляюць па лесе.

«Якія высокія дрэвы!» — сказаў Енічак і паказаў на бэлькі ў столі.

«А якія грыбы!» — падхапіла Маржэнка, ківаючы на малышоў. Дзеці пачалі смяяцца.

«Сарву я вось гэту ягадку»,— сказаў

Енічак і пацягнуў за чубок карапуза, што сядзеў на лаўцы. «І-і-і-і!» — запішчаў той і адхіснуўся ад яго.

«Вы толькі паглядзіце на цікаўных BapBap, як яны лезуць наперад, ледзь не на сцэну!» — смяяліся мурашы з суседняга калідора. Яны тоўпіліся за рогам і хацелі пабачыць спектакль хоць краёчкам вока. Сярод іх стаяў і Дурнічка, крыху бесталковы, але добры мураш.

На сцэне перад Фердам з’явіўся дамок Бабы Ягі.

«Ах, дарагі Енічак, давядзецца нам схавацца ў гэтым дамку»,— гаварыў Ферда тоненькім голасам, перасоўваючы сіненькую хусцінку — Маржэнку.

«Ага, давай пастукаем у дзверы!» — адказала басам зялёная хусцінка-Енічак, падыходзячы да дамка Бабы Ягі.

«Не хадзі туды, там Баба Яга!» — папярэджвалі Енічку гледачы. Яны забыліся, што гэта ўсяго толькі спектакль. Ды Енічак іх не паслухаў і зноў пастукаў у дзверы Бабы Ягі.

«Енічак, не хадзі туды, будзе бяда!»

Малышы ад страху прытуліліся адно да аднаго. Гледачы ў калідоры таксама перажывалі тое, што адбывалася на сцэне. А Дурнічка закрычаў: «Няхай толькі паспрабуе Баба Яга высунуць галаву. Яна атрымае па заслугах!» — і схапіў вялікую палку. Астатнія таксама хапалі камяні і палкі.

У гэты момант з’явілася Баба Яга. Гэта быў Ферда з размаляваным гаршком на галаве.

«Шурум-бурум, я вас з’ем,— хрыпеў сіплы голас з гаршка,— але спачатку звару!»

Што тут пачалося! «Нікога ты не з’ясі і не зварыш!» — раптам закрычаў Дурнічка, і ў Ферду паляцелі камяні і палкі. Неўзабаве гаршчок быў разбіты, дамок Бабы Ягі разляцеўся на друзачкі, а мурашы рынуліся на сцэну і павалілі яе. Дурнічка малаціў Ферду палкай. Ох, і дасталося ж яму! Небарака, на ім не было жывога месца. I ўсё таму, што ён гэтак добра сыграў сваю ролю. Каб ён крышку, зусім крышачку, сыграў горш або гаварыў сваім голасам, усе пазналі б, што гэта Ферда. Але таму што ён іграў так добра, усе думалі, што гэта злосная чарадзейка, і набілі яго.

Пра тое, як Ферда выглядаў, нібы сонная муха, і як нараджаюцца мурашы

Усім было шкада, што так адбылося. Дурнічка безупынна прасіў у Ферды прабачэння, але нічога не памагала. Спектакль скончыўся, і горш за ўсё было тое, што Ферда не мог нават зварухнуцца. Ен ляжаў, як мёртвы, і толькі пазіраў, нібы сонная муха.

Нянькі асцярожна паклалі яго на насілкі і панеслі ўніз, у самы ціхі пакой у мурашніку. Ён знаходзіўся побач з пакоямі царыцы. Там Ферду палажылі кампрэс на галаву, і ён заснуў.

Маленькі пакой быў амаль пусты. У ім не было нічога, апрача крылаў царыцы з яе вясельнага ўбору, якія захоўваліся як памяць пра гэтую падзею.

Тут было вельмі ціха. Служанкі царыцы хадзілі на пальчыках, каб не перашкаджаць яе вялікасці выконваць ганаровы абавязак — адкладваць яечкі. У мурашніку ніхто гэтага не ўмеў, толькі царыца. Яна ўжо знесла вялікую колькасць яечак, ніводная з яе служанак не памятала, калі яна пачала іх адкладваць. Штохвіліны прыбаўлялася яечка, і служанкі перадавалі яго нянькам.

У той момант, калі з’явіўся Ферда, царыца пачала іх адкладваць яшчэ больш; служанкі не ведалі, куды іх падзець.

«Ферда, у цябе тут цёпла. Можна пакласці некалькі яечак? А можа, ты хочаш пакаштаваць іх усмятку?» — нясмела спытала запыханая служанка.

«Не хачу нават крутых»,— уздыхнуў Ферда, увесь у сіняках, павярнуўся на бок і адразу ж заснуў. Тут і сапраўды было ціха і цёпла.

Як жа ён здзівіўся, калі прачнуўся і ўбачыў, як з яечак выпаўзаюць маленькія чарвячкі-лічынкі, якіх нянькі адносяць у дзіцячы пакой карміць.

Вы нічога не ведаеце пра дзіцячы пакой? Ну, добра. Напэўна, вы хочаце ведаць, як з’яўляюцца мурашыныя дзеці? Тады слухайце. 3 яечка вылупліваюцца маленечкія чарвячкі-лічынкі, маленечкія і бездапаможныя спавівашкі. Калі бачаць іх у дзіцячым пакоі, з іх жартуюць:

«Нашы дзеці — спавівашкі не хочуць есці рэдкай кашкі».

Малыя спачатку вельмі бездапаможныя. Яны смокчуць з соскі мёд, ядуць самае смачнае. Потым, калі яны крыху падужэюць, выйдуць з пялёнак,— хто б мог падумаць! — у іх з’яўляюцца першыя валаскі. Цяпер іх называюць немаўляткамі і пераносяць у вышэйшы пакой, пры гэтым прыгаворваюць:

«Немаўляткі будуць самі хутка варушыць вусамі».

Немаўляткі крыўдуюць, ды нічога зрабіць не могуць, бо іхнія шчацінкі потым сапраўды робяцца вусікамі. Пазней, калі немаўляткі ператвараюцца ў вялікіх тоўу стых чарвякоў, іх называюць малышамі і дражняць так:

«Тра-та-та, тру-ру-ру — мы вязём дзетвару , іх загорнем у пялёнкі, хай растуць наперагонкі».

I сапраўды, набраўшыся сілы і наеўшыся ўволю, яны зноў трапляюць да нянек, якія ўкручваюць іх у пялёнкі, пакуль яны не стануць гладкімі нерухомымі кукалкамі. Іх ніхто не турбуе, яны спяць у дзіцячым пакоі мёртвым сном і прачнуцца, калі ператворацца ў мурашоў. А потым настае надзвычай цудоўны дзень, кукалкі лопаюцца, і з іх вылазяць сапраўдныя мурашы. Вось як.

Бяда! У нас няма малака Mt

Гэта было цудоўна! Ферда быў у захапленні. «Я хачу вам памагаць»,— зашаптаў ён, каді зразумеў, што можа рухацца. Ен ужо мбг сядзець і адчуваў сябе дужым. Ферду не цярпелася быць карысным.

«Вельмі добра,— узрадаваліся нянькі,— хадзі сюды». Ферда ўсхапіўся з ложка з павязкай на галаве, быццам турак у турбане, і пачаў насіць малышоў.

«Пахаладала,— заклапочана ўвіхаліся нянькі,— трэба перанесці малышоў у цёплыя пакоі». Гэтак часта бывае ў мурашніку. Ферда памагаў насіць дзяцей з халодных пакояў у цёплыя. Але неўзабаве выглянула сонейка, пачало прыграваць, і ў цёплых пакоях зрабілася душна. Тады Ферда ўзяўся пераносіць малышоў у халадок.

«Можна сказаць, мне пашанцавала, што мяне набілі,— падумаў Ферда,— інакш я

сюды не трапіў бы і ніколі не ўбачыў, як нараджаюцца мурашы. А гэта вельмі цікава!»

«Ведаеце што,— сказаў Ферда, пазіраючы на кучу дзяцей.— Я іх даглядаць буду!»

Цудоўна, Ферда будзе даглядаць нашых дзяцей! Малышы закруцілі галоўкамі.

«Ферда, хутчэй бяжы да сваіх дзяцей, яны прагаладаліся»,— закрычалі нянькі, і Ферда адразу ж падаў кожнаму малышу бутэлечку з ежай.

Але дзеці елі марудна.

«Добра было б даваць ім больш малака»,— параілі нянькі.

«Я схаджу па яго»,— сказаў Ферда і кінуўся да дзвярэй.

«Не хадзі, Ферда, у нас мала малака, бо няма кароў.— Але Ферда ўжо выбег.—

Ферда, не хадзі, няма кароў! Ферда-а-а, каро-о-оў»,— неслася яму ўслед.

«Я ведаю, што няма кароў, але я іх знайду!» Ён уляцеў у пакой, дзе маладыя мурашы рыхтаваліся да свайго першага палявання. Піскун высокім голасам расказваў, што ведае лепей за ўсіх мурашыныя сцежкі, бо аднойчы ён бегаў па іх сорак восем разоў туды і назад.

«Хлопцы, хто пойдзе са мною паляваць на кароў?» — спытаў у іх Ферда. Тыя, збітыя з панталыку, збянтэжыліся і не асмеліліся вымавіць слова. Затое Піскун радасна закрычаў:

«Ура, усе за Фердам!»— і ўзяў у рукі вялікую палку.

Астатнія мурашы падтрымалі яго, схапілі вяроўкі, палкі і з крыкам: «Ферда, наперад!» — з шумам выбеглі ў калідор. Яны патурбавалі царыцу, і яна адразу ж загадала захоўваць цішыню, бо шум перашкаджаў ёй адкладваць яечкі.

Але не думайце, што яны ішлі паляваць на звычайных кароў. Мурашыная карова — гэта зялёная тля, якая выдзяляе салодкі сок, а яго вельмі любяць мурашы.

«Вось яны!» — крыкнуў адзін з мурашоў, які заўважыў у траве і на кветках мурашыных кароў. Іх было не злічыць.

Некалькі мурашоў кінуліся да кветак, астатнія — у траву. Неўзабаве яны паганялі кароў, стараючыся сабраць іх у кучу. Каровы брыкаліся, разбягаліся', супраціў-

ляліся. Мурашы кружыліся вакол іх, як пёры ў паветры.

Пра грандыёзны бой быкоў

«Ой-ой,— здзівіўся Ферда,— гэта ж падобна на бой быкоў. Паспрабую стаць тарэадорам». Ён зняў з шыі чырвоную хусцінку і замахаў ёю ў паветры. Каровы пачалі збягацца.

Тля з вострымі вусікамі-рагамі кінулася насустрач Ферду. Піх-піх! Забадаю, падыму на рогі! Але Ферда размахваў перад сабою хусцінкай, спрытна выкручваўся ад тлі, якая з шаленствам кідалася на яго. Яна ківала галавой, нібы ўжо трымала Ферду на рагах. Але ў сапраўднасці гэта быў разматаны турбан, які зляцеў з галавы Ферды. О, што за відовішча! Маладыя мурашы забыліся на ўсё, акружылі іх і сачылі за боем быкоў, вылупіўшы вочы, каб нічога не прапусціць.

Тля скінула турбан з вусікаў і зноў разбеглася, але Ферда ў апошні момант спрытна выкруціўся.

«Ну, кароўка, бу-бу! — забадай мяне, ку-ку! — дражніў тлю гарэза Ферда.— Вось табе, бадай!» — прымаўляў ён, размахваючы чырвонай хусцінкай. Тля зноў разбеглася, Ферда зноў выкруціўся, махнуў хусцінкай і «пагладзіў» тлю крапівой па спіне.

Ой-ой-ой, як яна раззлавалася! Але якраз гэтага і хацеў Ферда. Ён адкінуў убок крапіву, злавіў тлю ззаду за хвосцік і пачаў з ёю кружыцца. Як на сапраўднай карыдзе. Яны кружыліся так, што пыл слупам стаяў. Тля аж кіпела ад злосці, у яе ў рэшце рэшт закружылася галава.

«Ферда, асцярожна, яна хоча зачапіць цябе правым вусікам!» — пішчаў Піскун. Вакол сабралася шмат гледачоў — жучкоў, клапоў, чарвячкоў і маладзенькіх конікаў. Усе з цікавасцю сачылі за тым, што адбываецца.

Але тля не злавіла Ферду. У яе ўжо MiTy сілася ў вачах. Затое Ферда, заўважыўшы столькі гледачоў, злавіў коніка, сеў на яго верхам, узяў у рукі хвойную іголку, нібы кап’ё, і з крыкам: «Но, конік!» — кінуўся насустрач тлі. Цяпер і сапраўды ўсё нагадвала бой быкоў. Конік лёгка выбег наперад, затое тля сапла як цяжкі паравоз.

«Бум!» — сутыкнуліся яны. Ферда не паспеў кальнуць тлю кап’ём, як зваліўся, і бароўся ўжо на зямлі. Тля, конік і Ферда спляліся ў адну кучу, тут цяжка было разабраць, дзе галава, дзе ногі і рукі.

Першы апамятаўся конік. Ён кінуўся бегчы без аглядкі. Увесь у пыле, ён імчаўся, не азіраючыся. Потым устала тля, паправіла свае вусікі і пачала разглядаць, каго на іх падчапіць. Але як толькі ўбачыла, што з зямлі падымаецца Ферда, падхапілася і

кінулася ўцякаць. Разам з ёй беглі і астатнія мурашыныя каровы.

«Ха-ха-ха! — весяліліся гледачы.— Яна ніколі ў жыцці не забудзе бою быкоў!» Усе пляскалі ў ладкі і радаваліся шчасліваму канцу. Маладыя мурашы пры гэтым кланяліся, як артысты на сцэне.

Але што там такое? На месцы бою ляжаў мураш і не варушыўся. Гэта ж Ножка, самы лепшы скакун у мурашніку! Што здарылася? Хутчэй да яго!

Небарака Ножка! Вось бяда, ён вывіхнуў нагу. He паспеў адбегчы, і тля з конікам упалі на яго.

«Хутчэй насілкі! Хутчэй! Што, Ножка, вельмі баліць?» — шкадаваў яго Ферда.

«Вядома, баліць, але я пацярплю»,— шаптаў мужна Ножка.

«Ножка, калі ласка, не крыўдуй на мяне. Гэта я вінаваты»,— гаварыў Ферда.

«Ну, не, Ферда. Я сам вінаваты. Я хацеў, як і ты, пацягнуць тлю за хвост,— прызнаўся Ножка,— і калі я ўлез паміж вамі, вы на мяне і ўпалі».

Прынеслі насілкі, асцярожна паклалі на іх Ножку і хутчэй пабеглі ў мурашнік.

Пра тое, як у рэшце рэшт усе мурашыныя каровы соладка спалі

^<Што за непарадак! Усе разбегліся,— уздыхнуў Ферда,— цяпер хоць сам лаві кароў!»

Але не думайце, быццам ён не ведаў, што рабіць. Ен падышоў да куста ружы і адарваў галінку з маладзенькімі лісточкамі. Тля больш за ўсё любіць садзіцца на лісце ружы. Ферда трошкі пацёр лісточкі, каб яны мацней пахлі, і схаваўся за кустамі. Нікога навокал не было. I толькі лісце прыемна пахла.

Неўзабаве мурашыныя каровы адчулі водар. «Што такое? Хто гатуе смачны абед?» Яны раптам адчулі голад.

«О, як хочацца есці!» — прабурчала тля з вострымі вусамі. Пасля бою з Фердам яна вельмі прагаладалася.

Навокал стаяў цудоўны пах, ён прыцягваў усіх туды, дзе зусім нядаўна адбываўся

бой быкоў. Але цяпер там нікога не было. Нават мурашоў. Узвышаўся толькі невялікі куст з лісцем, якое цудоўна пахла. Хутчэй да яго! Тля з вострымі вусікамі праціскалася наперад, збіваючы астатніх на зямлю, пакуль не дабралася да верхавінкі куста.

Неўзабаве насякомыя абляпілі ўвесь кусцік так, што не было відаць ніводнага лісточка. Усе кінуліся ласавацца, не зважаючы на тое, што адбываецца навокал. Ферда непрыкметна ўстаў і рушыў з кустом дадому.

Ферда ішоў асцярожна, як толькі мог. Спачатку ён ледзь перастаўляў ногі, потым паскорыў крок і нарэшце амаль памчаўся бягом. Некаторыя мурашыныя каровы зляцелі з куста, але яны так наеліся, што не маглі нават ускрыкнуць.

Ферда дабег да мурашніка, спыніўся каля ўвахода і закрычаў, як кандуктар трамвая: «Канцавая! Выходзьце!» Але тлі так наеліся, што не маглі зварухнуцца. Іх без супраціўлення знялі з куста і адвялі ў хлеў. Дабраўшыся да саломы, яны захраплі, быццам гром загрымеў.

<Пра ліфт, які ездзіў уверх і ўніз

«Ферда,у нас цяпер столькі кароў, што малака будзе хоць заліся!» — радаваліся мурашы, любуючыся вялікім статкам.

«Развязём малако па ўсім мурашніку,— горда размахваў рукамі Ферда,— так, па ўсім мурашніку».

«А як?» — пыталіся мурашы. Яны хацелі ведаць, як ён гэта зробіць.

«Вельмі проста,— буркнуў Ферда,— пачакайце, убачыце».

Вечарам ён пачаў ажыццяўляць свой план. Ен прасвідраваў дзірку праз усе паверхі мурашніка. Гэта дзірка праходзіла і праз хлеў, дзе спалі каровы. Потым ён прынёс цыліндр і змясціў у яго тлю з самымі вялікімі вусамі.

Ферда вырашыў выпрабаваць сваё вынаходства. Для гэтага ён паказытаў тлю падбародкам і зашаптаў ёй на вуха:

«Уставай, кароўка, хутка развіднее!»

Карова прачнулася, спалохалася, што Ферда зноў пачне з ёю бароцца, і паспрабавала ўцячы. Але як толькі яна ўстала на ногі і пабегла, цыліндр пачаў круціцца, быццам вавёрчына кола.

Цыліндр, паводле задумы вынаходніка, і павінен быў рухаць «ліфт». Тля, якую Ферда казытаў падбародкам і ласкава называў «тлячай», была за рухавік.

Раніцай, калі даілі кароў, ліфт ездзіў па ўсіх паверхах мурашніка. У кабіне стаялі бітоны з малаком, і там, дзе хацелі малака, бітон здымалі. Дзеці Ферды атрымлівалі самае лепшае малако, амаль адны вяршкі.

Ну, а хто быў ліфцёрам? Ножка — той

самы мураш, які вывіхнуў нагу і не мог хадзіць.

Ен сядзеў на мяккім крэсельцы з нагою ў гіпсе і націскаў на кнопкі. Націснуў адну і — у-у-у! — ліфт паехаў з трэцяга паверха на сёмы, націснуў другую і — у-у-у! — паехаў у падвал, націснуў яшчэ і — у-у-у! — ліфт імчаўся на дваццаты паверх проста да выхада з мурашніка.

Ох, як весела было Ножку! Усе яму зайздросцілі. Піскуну таксама хацелася націскаць кнопкі і ездзіць — у-у-у! — уніз, у-уу! — уверх, але Ферда не дазволіў.

«Не, не,— сказаў ён.— Тут можа сядзець толькі Ножка, пакуль не паправіцца».

Піскун не пярэчыў, таму што быў разважлівы мураш. Дурнічку, відаць, не ўдалося б так хутка ўгаварыць.

Дурнічка, бяжы, за табой гоніцца нячыстая сіла

 

Куды гэта прапаў Дурнічка? А вось ён!

«Памажы.це!» — бяжыць ён з крыкам. За ім нешта ляціць, а можа, гоніцца. Падобна на змяю. Вось яна ўжо злавіла яго. Памажыце Дурнічку!

He паспеў ніхто кінуцца на дапамогу, як Дурнічка спатыкнуўся, расцягнуўся на зямлі, і змяя — о жах! — плюхнулася на

яго і аблытала з галавы да ног. Усе з перапуду здранцвелі. Ніхто не асмеліўся яму памагчы, ніхто не паварушыўся. Толькі Ферда асцярожна, на пальчыках, наблізіўся да Дурнічкі, баючыся, каб яго не ўкусіла змяя. Але змяя ляжала нерухома, яна не варухнулася нават тады, калі Ферда дакрануўся да яе.

«А цяпер скончым са змяёй»,— сказаў Ферда, мацаючы рукой. Ен шукаў зброю. Мурашы падавалі яму малаток, сякеру і нават дзверы, каб Ферда мог імі абараніцца замест шчыта.

Але Ферда нічога гэтага не ўзяў. Ен схапіў дубец. Падымаючы яго, Ферда нізенька прыгнуўся, каб ніхто не бачыў, як ён смяецца.

«Паглядзіце, ён на змяю ідзе з дубцом. Вось гэта герой!» — шапталі ўражаныя мурашы.

Ферда і сапраўды падышоў з дубцом да змяі і пачаў яе — бах-бабах! — хвастаць так, як выбіваюць дываны.

«Ой-ой-ой!» — пачуўся лямант, але не змяі, а Дурнічкі.

«Не раві, я ж павінен адплаціць табе за гісторыю з Бабай Ягой!» — гаварыў Ферда і пляжыў дубцом нібы змяю, а ў сапраўднасці — Дурнічку.

Як вы зразумелі, гэта была зусім не змяя, а доўгая пялёнка, у якую захутваюць кукалак, кладучы іх спаць. А цяпер я вам растлумачу, што здарылася.

Вы ўжо ведаеце, што мурашыны малыш, наеўшыся ўдосталь, засынае мёртвым сном. I ніхто яго не можа пабудзіць, што 6 ён ні рабіў. Нянькі бяруць яго на рукі, нясуць у спальню і закручваюць у пялёнкі. Тут падрыхтаваны доўгія кавалкі матэрыі, змазаныя трошкі па краях клеем, каб у іх можна было шчыльна закруціць дзіцяня з галавы да ног, не пакідаючы звонку нават валаска.

Няма патрэбы гаварыць, што ў нянек шмат клопатаў і работы. Яны возяць кукалак на прагулку і грэюць іх на сонейку, пакуль з іх не вылупяцца сапраўдныя мурашы.

Што ж адбылося? Непаседа Дурнічка, які ўсюды лез, ва ўсё ўмешваўся і якога за гэта заўсёды лаялі, у той дзень забраўся ў дзіцячую спальню і пачаў будзіць дзіцянят, што соладка спалі. Ен гладзіў іх па галоўцы, адплюшчваў вочы, казытаў.

«Бачылі вы такога распусніка?»—спытала нянька, не адрываючыся ад сваёй работы.

«Праганіце гарэзу!»— сказала другая.

«Усыпце гэтаму свавольніку!—далучылася да іх трэцяя і замахнулася пялёнкай, канец якой быў намазаны клеем. Плясь!— аперазала яна ёю Дурнічку па спіне і сказала:— Бяжы, a то дагоніць цябе нячыстая сіла!»

Дурнічка — ён быў сапраўды трошкі

дурнаваты — паверыў таму, што на яго нападзе злы дух, і пабег з усіх ног.

Пялёнка, якая прыліпла да яго, развявалася на ветры, быццам змяя, і кожны думаў, што яна гоніцца за Дурнічкам і хоча яго праглынуць. I толькі Ферда зразумеў, што гэта пялёнка, і з задавальненнем пляжыў Дурнічку — помсціў за кухталі, якія дасталіся яму ў час спектакля.

Як гаворыцца ў прыказцы, кожнаму сваё. Дурнічка атрымаў па заслугах не толькі за тое, што турбаваў малышоў, але і за тое, што некалі набіў Ферду. I гэта пайшло яму на карысць. Яго не давялося несці на насілках. Толькі і бяды было, што тры дні ён чухаў свой задок.

43 Пра тое, як укралі кукалак, а Піскун быў невінаваты ІЯ*

Усе, хто памятаў гэту гісторыю, потым гаварылі: «Гэта было тады, калі ў Піскуна меліся непрыемнасці...» Але Піскун тут быў ні пры чым.

Ен проста ў гэты дзень дзяжурыў. «Піскун, ты сёння працуеш у нянек!»— сказалі яму. I Піскун пайшоў. Нянек, якія вывозілі кукалак на прагулку, заўсёды хто-небудзь суправаджаў. Дзяжурны абавязаны быў сачыць за тым, каб ніхто іх каштоўную ношу не ўкраў. Бо варта толькі захапіцца гутаркай, і бяда тут як тут. Праціўнік падпільноўвае на кожным кроку, можа, нават за бліжэйшым каменьчыкам. А потым паспрабуйце яго дагнаць з украдзенай кукалкай.

Піскун дзяжурыў першы раз. Гэта была для яго незвычайная работа. «Я не разумею, што можа зрабіць грабежнік з украдзенай кукалкай?»— пытаў ён нянек пісклівым голасам.

«Што зробіць? Тое самае, што і мы, Будзе грэць кукалак на сонейку, пакуль з іх не вылезуць гатовыя здаровыя мурашы»,— растлумачыла старшая нянька.

«Ну, дык мураш можа ад іх збегчы!»— перапыніў яе з радасцю ў голасе Піскун.

«Дзе там!— адказала нянька.— Маладзенькі мураш, які вылазіць з лічынкі, лічыць сваім домам той, дзе нарадзіўся. Ен

адразу ж пачынае працаваць у тым мурашніку, дзе апынуўся. Яму нават у галаву не прыйдзе думка пра тое, што гэта не яго родны дом. Таму з мурашніка, дзе мала работнікаў, ходзяць красці кукалак. Тыя ўбачаць свет у іхнім мурашніку і стануць там работнікамі».

Вось так. Цяпер мы ведаем, чаму з нянькамі заўсёды ходзіць дзяжурны.

У той самы дзень, як заўсёды, нянькі не спяшаючыся выехалі з кукалкамі на прагулку і пачалі грэць іх на сонейку.

Раптам Піскун запішчаў: «Хадзіце сюды, паглядзіце, у кукалкі відаць крылы!»— і паказаў на адну з іх. Ён забыўся пра свой абавязак сачыць за малышамі.

Ой-ой-ой, якая выдатная падзея! У мурашынай лічынкі віднеліся крылы. Значыць, хутка можна чакаць радаснай хвіліны, калі з лічынак вылупяцца мурашы.

«Нянькі, хадзіце сюды, паглядзіце, вы нештачка не заўважылі!» Нянькі збегліся і пачалі разглядаць кукалак. Пад пялёнкамі ўгадваліся крылы.

«I праўда, Піскун мае рацыю. I тут, і там прасвечваюць крылы. Як жа мы гэтага не заўважылі! Ура, значыць, і ў астатніх кукалак таксама будуць крылы!» Аднак у тое ж імгненне яны аглянуліся і абамлелі ад жаху: кукалак на месцы не было. Іх укралі. Нянькі пачалі плакаць, галасіць. «Гэта ты, Піскун, вінаваты,— накінуліся яны на Піскуна.— Навошта ты адарваў нас ад рабо-

ты? Мы паскардзімся на цябе»,— пагражалі яны і ледзь яго не набілі.

Вы ж ведаеце, калі здараецца бяда, адразу шукаюць вінаватага, на каго можна ўсё зваліць.

I толькі Піскун нікога не абвінавачваў і ўвесь час пісклівым голасам шаптаў: «Якое няшчасце, якое няшчасце!»

Мурашы ў роспачы вярнуліся дадому.

П Мы вас перахітрым

У мурашніку ручаём ліліся слёзы. Мурашы ад хвалявання бегалі ўзад і ўперад. Усюды толькі і гаварылі пра грабежнікаў. Але царыцы вырашылі пакуль што нічога не гаварыць: яна б гэтага не перажыла.

Што ж рабіць? Бегчы з мурашніка ці аб’явіць вайну, але каму? Ніхто ж бандытаў не бачыў.

Мацней за ўсіх плакаў Піскун. Ен, напэўна, захлынуўся б ад слёз, каб да яго не падышоў Ферда і не сказаў: «Не плач, Піскун, усё будзе ў парадку. Хадзем са мною, мы што-небудзь прыдумаем і зробім так, каб ніхто нічога не заўважыў».

Піскун перастаў плакаць і сказаў, што выканае любое заданне Ферды. Спачатку яны падрыхтавалі некалькі драўляных цурбачкоў велічынёю з кукалку, зайшлі ў дзіцячую спальню, узялі там пялёнкі і спавілі ў іх цурбачкі, каб іх нельга было адрозніць

ад сапраўдных мурашыных кукалак. Потым яны звязалі іх вяроўкай, узялі слоік з клеем і падаліся на месца грабяжу.

Там яны намазалі драўляных кукалак клеем, расклалі на зямлі, а самі быццам леглі спаць.

Неўзабаве з’явіліся мурашы-зладзеі. «Якія прыгожанькія кукалкі!»—захапляліся яны, але ніхто не асмеліўся падысці да іх.

«Пачні храпці!— загадаў Ферда.— Яны пасмялеюць».

«Слухаюся»,— адказаў ціхенька Піскун, і абодва пачалі храпці, нібы спаборнічалі, хто мацней. Адзін з іх хроп басам, другі высокім голасам — здавалася, тут іграе цэлы аркестр.

«Уперад!»—скамандаваў важак мурашоў-зладзеяў. Ён падумаў, што Ферда і Піскун моцна заснулі і іх не пабудзіць нават залп гарматы. Па загаду камандзіра мурашы вылезлі з засады і кінуліся на кукалак. Кожны схапіў па адной...

Плясь, плясь!— падалі яны на зямлю, таму што кукалкі былі звязаны.

«Кіньце, тут нешта не так!— загадаў галоўны мураш.— Усе па хатах!»— ён хацеў кінуць сваю кукалку і ўцякаць, але марна...

Ах ты злодзей! Мы цябе не адпусцім! Застанешся ў нас, ты цяпер моцна прыклеіўся!

«Памажыце!»— крычаў перапалоханы важак мурашоў.

«Памажыце!»— крычалі астатнія прыліплыя да прынады зладзеі так, што іх чулі ў сваім мурашніку.

Кожны, хто пачуў бы іх крык, напэўна, спалохаўся б, але ў гэтым мурашніку ўсе радаваліся. «О, цудоўна! Відаць, нашы смельчакі знайшлі там столькі кукалак, што клічуць нас на падмогу. Напэўна, яны іх не данясуць»,— радаваліся яны і кінуліся на падмогу, не слухаючы мурашоў-пакутнікаў.

«Мы ведаем, ведаем, але што зробіш»,— крычалі яны і хапалі кукалак, каб аднесці іх дадому. Ой, бяда! Кукалкі былі ліпкія, ніхто не ведаў, як ад іх адчапіцца. Цяпер і новыя мурашы прасілі аб дапамозе. «Памажыце!»— і да іх беглі свежыя сілы, і з імі было тое ж самае.

Неўзабаве Ферда трымаў на вяроўцы больш за пяцьдзесят мурашоў.

«А цяпер марш у наш мурашнік!»— загадаў ён. Зладзеі супраціўляліся, ды Ферда цягнуў іх з усяе сілы. А вось і родны мурашнік!

«Ура!—закрычалі ўсе, убачыўшы Ферду.— Мы выратаваны. Ферда вядзе да нас палонных, мы абмяняем іх на кукалак!»

Такім чынам, за палонных мурашоў яны атрымаюць назад сваіх кукалак. Аднаго мураша неяк удалося адляпіць ад астатніх сарака дзевяці. Тых, што засталіся, адвялі ў палон.

«А ты пойдзеш дадому і ўсё там раска-

жаш. I яшчэ скажаш, што калі вы не вернеце нам нашых кукалак і не заплаціце штраф — дваццаць сваіх кукалак, мы пакінем вашых палонных у нас і накучаравім ім вусікі!» Накучаравіць вусікі — гэта самая вялікая знявага ў мурашоў. 3 такімі вусамі ім да самай смерці не выйсці на вуліцу.

«Ідзі і прынясі нам заўтра адказ. Бяжы, позна ўжо, мы зачыняем мурашнік і кладзёмся спаць!»

Пра царыцу, якая села на звычайнае крэсла

 

Раніцай мурашнік прачнуўся ад моцнага грукату ў варотьіКалі іх адчынілі, усе

ўбачылі, што перад мурашнікам стаіць вялікі натоўп насільшчыкаў з кукалкамі — о, вы не паверыце!— на чале са сваёй царыцай. Царыца была апранута ў параднае адзенне з доўгім шлейфам, на грудзях у яе віселі пацеркі з абломкаў надкрылляў жукоў, а на галаве красавалася карона з каляровых лускавінак матыльковых крылаў. 3 абодвух бакоў яе падтрымлівалі фрэйліны. Небарака царыца была ўжо старая. Яна ледзь трымалася на нагах.

«Я прыйшла прасіць за сваіх падданых,— сказала яна дрыготкім голасам.— Мы вяртаем вашых дзіцянят. Вось яны. Але штраф заплаціць не можам».

«Не, мы не згодны. Так лёгка вам ад нас не адчапіцца»,— умяшаўся Дурнічка, але яго адразу ж абарвалі: «Хіба ты не ведаеш, што трэба маўчаць, калі гаворыць царыца?»

«Мы вам сапраўды не можам даць дваццаць кукалак, як вы патрабуеце. У нас іх проста няма,— гаварыла царыца амаль шэптам.— Я ўжо старая, яечак у мяне HaMa, а таму ў нас няма і дзіцянят. Наш мурашнік разбураецца — няма муляраў. У нас мурашы галадаюць — няма паляўнічых. Уся надзея на дзве кукалкі, з якіх, магчыма, народзяцца новыя царыцы,— сказала яна з пяшчотаю.— Тады мы будзем выратаваны,— дадала яна са ззяючымі вачамі.— Новыя царыцы пачнуць адкладваць яечкі, у мурашніку зноў будзе поўна чар-

вячкоў і кукалак, якія ператворацца ў новых мурашоў.

He крыўдуйце на нас за тое, што мы хацелі забраць некалькі вашых кукалак. У нас не было іншага выйсця. Мы хацелі выратаваць свой мурашнік». Ад слабасці царыца ледзь трымалася на нагах. Яна сарамліва ўсміхнулася і села на звычайнае крэсла, якое прынёс адзін з яе падданых.

Нянькі з мурашніка Ферды расчулена выціралі слёзы, а Дурнічка гучна смаркаўся.

«Дык вы, ваша вялікасць, вяртаеце нам нашых кукалак і хочаце ўзамен вашых палонных?»—спытаў Ферда, які адзін з нямногіх быў спакойны.

«Але, вяртаем»,— з болем у голасе зашаптала царыца, затуліўшы вочы рукою.

«Ведаеце, што мы зробім,— сказаў далей Ферда,— мы вам паможам. Дурнічка, пералічы прынесеныя кукалкі і, калі яны ўсе, выведзі палонных»,— загадаў Ферда. Мурашнік радасна загудзеў.

«Але, паможам!»— згадзіліся ўсе. Чужая царыца не верыла сваім вушам і толькі здзіўлена ўсміхалася.

Неўзабаве прыйшоў Піскун з палоннымі. Яны ўсе былі памытыя, ад клею не засталося і следу. I толькі Дурнічка ніяк не мог палічыць кукалак. To ў яго выходзіла сорак тры, то шэсцьдзесят пяць, а пад канец нават сорак дзевяць з паловай. Давялося прасіць Піскуна палічыць. «Пяцьдзесят

сем»,— прапішчаў той. Значыць, усё ў парадку. Кукалак аднеслі ў дзіцячую спальню.

«Мы вас правядзём і паможам»,— сказаў з нецярплівасцю ў голасе Ферда.

Падданыя паднялі насілкі царыцы, і шэсце рушыла ад мурашніка.

У спешцы ніхто не звярнуў увагі на тое, што ў вернутых кукалак праглядваліся крылы.

I вельмі добра, што не звярнулі.

A то тады ўсе зноў збегліся б да кукалак, і зноў магло б здарыцца няшчасце.

Пра тое, як Дурнічку гушкалі, L, Ўд. а царыца намацала ў кукалак крылы Й

Іх мурашнік быў і сапраўды недагледжаны, чаго добрага, вось-вось разваліцца. Але мурашы былі да гэтага гатовыя. Па дарозе яны збіралі трэскі і каменьчыкі.

Усе адразу ўхапіліся за работу. Ферда кіраваў работай муляраў, якія не толькі адрамантавалі калідоры, але і пабудавалі для малышоў фізкультурную залу з арэлямі, а ў калідорах са схілам — горкі для катання. Піскун камандаваў паляўнічымі, якія неўзабаве вярнуліся з вялікім статкам мурашыных кароў. На самай буйнай з іх сядзеў Дурнічка і распяваў:

«Едзе, едзе смелы воін на коніку адразу ў бой!»

Мурашы хацелі ўрачыста сустрэць яго, але перад самым уваходам карова раптам затармазіла. Дурнічка пераляцеў вароты і пляснуўся каля іхніх ног. «Не пашанцавала>,— вішчаў Піскун. Мурашы падхапілі Дурнічку і пачалі падкідваць яго ў паветра — нібы тыя маладыя салдаты, што, дурэючы, гушкаюць сваіх таварышаў.

Неўзабаве ўсё было пароблена, а кладоўка набіта прыпасамі. Царыца запрасіла іх паглядзець самае каштоўнае, іх адзіную надзею — дзве апошнія кукалкі.

Яны ляжалі ў дзіцячай спальні. Абедзве кукалкі былі вельмі вялікія. Царыца любоўна пагладзіла іх і здзіўлена здрыганулася.

«Крылы!»—радасна ўсклікнула царыца. Яна не магла болып нічога вымавіць і толькі глядзела на ўсіх са слязамі ў вачах ад шчасця. Крылы! Яна намацала іх пад покрывам кукалак. Гэта значыць, абедзве народзяцца з крыламі, стануць крылатымі нявестамі, а пазней — царыцамі. I яны адкладуць шмат яечак у сваім мурашніку!

«Вы чуеце, у нас будуць нявесты. Якое гэта шчасце!— радавалася царыца.— О, як было б добра, каб жаніхі былі з вашага мурашніка, дзе нараджаюцца такія дужыя, здаровыя мурашы, як ты!>— сказала яна, звяртаючыся да Ферды.

«А калі будуць у нас жаніхі? Ці ёсць крылы ў нашых кукалак?»— спытаў Ферда мурашоў са свайго мурашніка.

«Не ведаем, не ведаем»,— адказалі тыя, пераглядваючыся адно з адным.

«Тады хутчэй дадому!— скамандаваў Ферда.— Ваша вялікасць, мы вам хутка пазвонім, няхай цвыркун сядае да апарата!» У мурашнік яны вярнуліся за рэкордны час. Ферда прыбег першы ў выдатным тэмпе за 15 мінут 27,3 секунды. Дурнічка ад спаборніцтва адмовіўся, бо па дарозе трапіў у смалу і цяпер у яго ўвесь час прыліпалі да зямлі ногі. Словам, яму не пашанцавала.

Пра тое, як малышы адмовіліся ісці ў школу, о а Ферду ўшанавалі

«Крылы! Крылы!»—крычалі мурашы, агледзеўшы сваіх кукалак дома. Амаль ва ўсіх пад абалонкай угадваліся крылы. У дваццаці кукалак яны былі вельмі вялікія. 3 іх выйдуць нявесты. У трыццаці іншых крылы былі меншыя. Значыць, гэта — жаніхі.

«Тук-тук-тук»,— тэлеграфаваў у суседні мурашнік цвыркун, які жыў побач з мурашнікам. Зразумела, без кропак і косак:

«У нас жаніхоў колькі хочаце кропка».

Неўзабаве прыйшоў адказ: «Хопіць двух дзякуй кропка».

Ферда загадаў патушыць святло ў дзі-

цячай спальні і пакінуць яе, каб не турбаваць кукалак, пакуль не настане іхні час.

He ведаю, колькі часу мінула з той пары, але ў адзін цудоўны дзень увесь мурашнік адчуў, што настаў урачысты момант.

У гэты дзень малышы заявілі: «Сёння свята, мы ў школу не пойдзем!»— і кабінет прыродазнаўства, дзе выкладаў Ферда, аказаўся пусты.

Нянькі прынеслі ў мурашнік ахапкі кветак і расклалі іх усюды. Дурнічка змайстраваў з паперы генеральскую фуражку і важна хадзіў у ёй па мурашніку.

У гэты дзень усе раптам адчулі ўзнёсласць, урачыстасць таго, што адбывалася. Цесляры, муляры, жывёлаводы і садоўнікі — усе пакінулі работу і прагульваліся ў чыстых касцюмах, з вымытымі рукамі. На кухні гатавалі, смажылі, пяклі, варылі, баючыся, каб нічога не сапсаваць.

I тут па радыё зайграў марш, ды так весела, што ўсе зразумелі: адбываецца нешта незвычайнае. «Ідуць, ідуць!» — закрычалі ўсе і кінуліся па калідоры да дзіцячай спальні.

Насустрач ім па ўсыпанай кветкамі дарожцы ішлі жаніхі — прыгожыя, рослыя, стройныя юнакі, і ў кожнага за спінай шапацелі новенькія крылы. Іх жываты і спінкі блішчалі, нібы лакіраваныя, а на шыі пунсавелі маленькія чырвоныя хусцінкі ў

бубку. Якраз такія, як у Ферды, толькі меншыя.

«Глядзіце, глядзіце, гэта ж Ферды!»— закрычаў Дурнічка, хапаючыся за галаву ў генеральскай фуражцы. Тыя, хто стаяў no634, хацелі яго абарваць, але не здолелі вымавіць ні слова. I сапраўды, па калідоры ішлі адны Ферды!

Што такое? Што адбываецца? Тут жа былі і нявесты ў вясельных уборах з вясельнымі вяночкамі на галаве, і ў кожнай з іх таксама пунсавела на шыі чырвоная хусцінка ў бубку. Маленькая, меншая, чым у Ферды, але якраз такая ж самая, як у яго. Што гэта значыць?

«Ой-ой-ой! Няўжо вы не разумееце!— усклікнула старэйшая нянька.— Гэта ж выхаванцы Ферды!» Як жа раней мы не ўспомнілі пра гэта! Ну, вядома, гэта тыя самыя немаўляты, пра якіх старанна клапаціўся Ферда,— лепш за ўсіх карміў, лепш за ўсіх вучыў, лепш за ўсіх з імі гуляў!

«Такога яшчэ не было ў нашым мурашніку!»—радаваліся нянькі.

«Слава Ферду, ён гэта заслужыў!»— усклікнуў Ножка, які якраз сёння пачаў зноў бегаць.

«Вядома, заслужыў!»—падхапілі ўсе.

Пра тое, d як рыхтаваліся да вяселля ф і як потым усе паляцелі

Каля мурашніка пачалося гулянне. Тут ігралі некалькі аркестраў, а гіганцкая тля круціла карусель. Нянькі пахаджвалі сярод гасцей, частавалі іх пірагамі, пячэннем, бутэрбродамі, цукеркамі з фруктовай начынкай, сітро, шакаладам, малінавай і апельсінавай вадой. Прынеслі саломку і абаранкі. Потым пабеглі па марожанае, вяршкі і рахат-лукум. He забыліся і пра арэшкі. Кожны мог узяць усяго столькі, колькі хацеў. Ножка браў усяго па дзве порцыі.

Сярод гасцей разгульвалі жаніхі і нявесты, але яны нічога не елі. Хіба можна думаць пра яду перад вяселлем? Усе наперабой прапаноўвалі ім свае паслугі, кожны хацеў наглядзецца на іх, пакуль яны не паляцяць.

«Яшчэ трошкі, і не будзе ніводнага Ферды»,— сказала старэйшая нянька. Яна не раз бачыла жаніхоў і нявест, якія разляталіся па ўсёй зямлі.

«Ну, малады чалавек, адкуль ты выбераш сабе нявесту, з якога мурашніка?— дражнілі муляры жаніха.— He бяры з глінянага, запэцкаеш туфлі. Давядзецца ўвесь час іх чысціць».

«Ну, а вы, нявесты?— у сваю чаргу церабілі дзяўчат нянькі і папраўлялі на іх Ba-

люм і вясельныя вяночкі.— Адкуль па вас прыляцяць жаніхі? 3 Амерыкі? Ці адтуль, куды Макар цялят ганяў?»

Нявесты чырванелі і сарамліва адказвалі: «Хіба мы ведаем?»

Два жаніхі-прыгажуны былі выбраны для суседняга мурашніка. Да іх прыйшлі пасланцы і расказалі пра тое, якія дзве прыгажуні нявесты нарадзіліся ў іхнім мурашніку. Старая царыца вачэй з іх не спускае, каб яны не паляцелі. Вяселле павінна адбыцца ў іхнім мурашніку, дзе яны застануцца назаўсёды, каб адразу пасля вяселля маглі адкладваць яечкі. Таму, як толькі жаніхі навучацца лятаць, будзьце ласкавы да іх у мурашнік.

Чысцільшчыкі чысцілі жаніхоў шчоткамі, наводзілі глянец, каб яны былі яшчэ прыгажэйшыя. Царыца прыслала крыху духоў, каб яны надушыліся.

Раптам нехта крыкнуў: «Ляцяць! Ляцяць!»— і паказаў у бок лесу. Над высокай ялінай развяваўся вэлюм, ён кружыўся і разлятаўся на ўсе бакі. Крыху далей, але таксама вельмі высока, ляцеў яшчэ адзін, потым яшчэ адзін... Яны былі падобныя на лёгкі дымок. Гэта раіліся жаніхі і нявесты, якія вылецелі з усіх мурашнікаў.

«Жу-жу-жу-ж-ж»,— прагуло над нашым мурашнікам, і ўсе прыгнуліся, заплюшчылі вочы. А калі разагнуліся і азірнуліся, не было ўжо ні жаніхоў, ні нявест. Яны

паляцелі высока-высока над зямлёй і цяпер ужо не вернуцца.

Два прыгажуны жаніхі паляцелі ў суседні мурашнік, дзе ў замкнёнай каморцы іх чакалі нявесты, будучыя царыцы.

«Добра было б паглядзець у бінокль»,— сказаў усхвалявана Ножка і паскакаў на здаровай назе ў мурашнік па бінокль. За ім пабеглі і іншыя, і неўзабаве наверсе ззяла мноства бінокляў.

«Бачыце, вунь там пяць нашых нявест»,— паказвалі нянькі на карагод над высокай ялінай.

«I вунь тая — наша. Зірніце, колькі жаніхоў увіваецца за ёй, не менш як дзесяць. Адкуль, цікава, яны родам?»— разважалі цесляры, якія сачылі за вясельным карагодам.

«Нашы юнакі таксама стараюцца. Куды ні глянь, да іх ляцяць самыя прыгожыя нявесты»,— з гонарам падтаквалі ім паляўнічыя.

Карацей кажучы, дзе з’яўляліся жаніх або нявеста ў чырвонай хустачцы ў бубку, там было ажыўленне. Усе хацелі парадніцца з імі.

Да самага вечара назіралі мурашы ў біноклі раенне жаніхоў і нявест: як яны выбіралі сабе таго, хто ім больш падабаўся, як яны абдымаліся, а потым знікалі, каб недзе разам будаваць свой мурашнік.

  • V Пра вялікую тайну Ферды,

-якую Дурнічка выдаў У-

I толькі Ферда не ўдзельнічаў у праводзінах. Ен працаваў унізе, працаваў на ўсіх паверхах, вазіў каляскі з-пад малака, перабудоўваў мурашнік. Ен паклікаў да сябе Піскуна, Дурнічку і Ножку і папрасіў памагчы дакончыць задуманае. Пры гэтым папрасіў іх захаваць усё ў тайне, каб потым мурашнік убачыў такое, чаго яшчэ ніколі не бачыў.

Раніцай, калі ўсе зноў узяліся за работу, Ферда ўрачыста заявіў, што вяселлі ў іхнім мурашніку павінны святкавацца іначай і што жаніхам і нявестам з суседняга мурашніка трэба наладзіць вясельнае падарожжа.

«Якое падарожжа? Куды? Царыца ж іх нікуды не пусціць!»— гаварылі ўсе ў адзін голас.

«Гэта мая справа,— адказаў Ферда,— ваша задача — прывесці іх сюды!»

Ганцы адразу пайшлі па маладых. Старая царыца спачатку пра гэта і слухаць не хацела, але потым, калі ёй паабяцалі, што маладыя абавязкова вернуцца, яна згадзілася.

Жаніхі і нявесты не паспелі яшчэ скласці крылы і вясельныя ўборы. Яны прыехалі ў дзвюх калясках, поўныя нецярплівасці. Цікава, што іх чакае? Які сюрпрыз падрыхтаваў ім Ферда? Маладыя крыху саромеліся, бо да калясак збегся амаль не ўвесь мурашнік.

Ферда ўзяў іх за рукі і сказаў: «Я вас паклікаў, дарагія маладыя, каб запрасіць у вясельнае падарожжа. Але мы не пойдзем ні ў лес, дзе магла б вас здзяўбці птушка, ні на ставок, дзе вамі мог бы паласавацца плывунец, і нават не палезем у горы, каб там не заблудзіцца. Я падрыхтаваў вам падарожжа па нашым мурашніку, каб вы нікуды не прапалі».

«Па мурашніку?— расчаравана спыталі мурашы.— Але ж мы яго ведаем!»

«Нічога вы не ведаеце. Пачакайце, убачыце,— сказаў Ферда.— Па месцах!»

У той самы момант Піскун выкаціў з мурашніка каляску, потым другую. Абедзве яны былі двухмесныя.

«Дзын-дзын, едзем!»—сказаў Ферда, калі пары расселіся, і піхнуў каляскі да ўвахода.

«Ой, што ж будзе?— здзіўлена пыталіся маладыя, тулячыся адно да аднаго.— Што Ферда прыдумаў?»

Неўзабаве ўсё пачало праясняцца. 3 цемры раптам выступіў шчыт з надпісам: «Вясёлы атракцыён Ферды».

Пад надпісам адчыніліся вароты, упрыгожаныя кветкамі, у якія — ф’ю-ю-ю!— маладыя ўехалі і памчаліся ў цемры. Раптам перад імі замігцела святло, і яны ўбачылі сапраўдны спектакль. У асветленым пакоі бегаў Дурнічка з трыма каструлямі на галаве і ганяў сараканожку. Ен нічога не бачыў, бо каструлі спаўзлі яму на плечы, а ў

сараканожкі былі завязаны вочы. Так яны і ганялі адно аднаго туды-сюды, туды-сюды. Дурнічка кожны раз хапаў няньку або кукалку, якія гучна пішчалі.

А потым зноў — ф’ю-ю-ю!—у цемру, зноў замігцела святло. На гэты раз Піскун гучна лаяўся з чмялём. Ох, як было весела! Піскун лаяўся пісклява, чмель — нізкім голасам. Выходзіла так забаўна, што мурашы заліваліся смехам.

Крышку далей, у наступным асветленым пакоі, чакала новае відовішча — піраміда з маленькіх чарвячкоў, як на спартыўным свяце. Толькі чарвячкі выстраіліся няроўна і некаторыя ледзь трымаліся на нагах, баючыся зваліцца.

Потым зноў цёмна, зноў светла. Госці са здзіўленнем сачылі за Фердавымі выдумкамі: за боем быкоў, дзе Ножка паказваў сваё майстэрства, як на сапраўднай карыдзе. Жаніхі і нявесты смяяліся ад душы і мчаліся далей. Неўзабаве яны пачулі цудоўную музыку. Гэта маленькія чарвячкі ігралі на розных інструментах — хто на расчосках, хто на прутках, двое трубілі ў каструлю. 3 такімі музыкамі можна было б раз’язджаць па ўсім свеце.

Маладыя не паспявалі апамятацца, як зноў імчаліся далей. Раптам іх нехта паляпаў па плячы. Яны азірнуліся, а ім плюхнулі за каўнер вады.

Неўзабаве мурашы выбраліся наверх. Уф! Вось гэта падарожжа! «Хто б мог па-

думаць, што будзе так цудоўна!»— смяяліся маладыя, абтрэсваючыся.

I каб Дурнічка не выдаў сакрэт, яны так і не даведаліся б, што ў цемры іх ляпаў па плячы Піскун, а ваду выліў за каўнер Ножка. Напэўна, лічылі б, што гэта цуды!

I нарэшце пра адну ? арыфметычную задачу &

А цяпер паслухайце, што было потым. Вестка пра цудоўны атракцыён Ферды разнеслася хутчэй за пушынкі дзьмухаўца, што ляцелі ў паветры. Да мурашніка цягнуліся цэлыя калоны маладых.

«Калі ласка, Ферда, мы ж знаёмыя. Ты памятаеш, як тады, каля стаўка...», або «...тады, каля жоўтага каменьчыка», або «...калі дождж ліў...» Усе пазнаёміліся з Фердам у розных мясцінах, але ўсе хацелі аднаго і таго ж. «Калі ласка, Ферда, пакатай і нас!»

Ферда ледзь не разрываўся. Ен не паспяваў катаць маладых, прытым, вядома, бясплатна. Ён вымушаны быў перабудаваць пакой, дзе кармілі малышоў. Там да слупа прымацавалі веласіпед, на якім сядзеў і бесперапынна круціўся Ножка. Навокал яго стаялі малышы, якіх ён карміў мёдам. О, як усім гэта падабалася! Аба-

вязкова трэба ўвесці гэта і ў іншых мурашніках.

У першы дзень хацеў частаваць мёдам малышоў Дурнічка, але ўпаў і так перапэцкаўся мёдам, што малыя цэлыя два дні аблізвалі яго, пакуль ён не стаў чысты.

«А малышоў ты не пакатаеш?» Вядома, пакатае. I пакатаў. А яшчэ Ферда прыдумаў для іх нешта асаблівае — табліцу, якая свяцілася і на якой быў напісаны прыклад па арыфметыцы з няправільным адказам. Побач з табліцай стаяў карапуз, пакараны за гэту грубую памылку. Кожны, хто бачыў табліцу, не верыў сваім вачам.

Але Ферда ведаў, каму ўсё паказваў. Яго сябры таксама не верылі сваім вачам. Фэ! Так лічыць! Проста жах!

О, цяпер усе малыя вучыліся старанна! Бо нездарма яны былі гадаванцамі самога Ферды. Кім жа яны сталі потым? Тыя, што нарадзіліся без крылаў? Выдатнымі рабочымі, якія ўмелі будаваць, прынесці, адрамантаваць. Кожны з іх быў майстар на ўсе рукі, кожны з іх стараўся прыдумаць штонебудзь карыснае. Ва ўсіх у іх на шыі чырванела хусцінка ў бубку.

«Мураш, ты не Ферда?»

«Так, мураш Ферда».

«А ты?»

«Я таксама мураш Ферда».

«Не можа быць, каб вы абодва былі сапраўднымі Фердамі!»

«Бывае. Мы ўсе — сапраўдныя Ферды.

Хіба вы не бачыце? Мы ўсё ўмеем, усё пабудуем, усё адрамантуем...»

«Ах, гарэзы! Я ведаю, што вы ўсё ўмееце. Але я шукаю сапраўднага, адзінага ў свеце мураша Ферду».

Памажыце мне, дзеткі, знайсці яго! Я не магу яго адшукаць. Як толькі ўбачыце ў лесе мураша, спытайце, а можа, завуць яго Ферда? Але будзьце асцярожныя, мурашы цяпер хітрыя. Калі не будзе ў яго на шыі чырвонай хусцінкі ў бубку, напэўна скажа, што зняў і пакінуў дома, каб не запэцкаць.

I абавязкова яшчэ скажа, што ўсё ўмее, усё адрамантуе, усё прынясе, усё ведае.

Але сапраўднага Ферду вы адразу пазнаеце. Таму што ён умее рабіць ўсё лепш за іншых.

Гэта праўда.

ЗМЕСТ

МУРАШ ФЕРДА

Спачатку пра аднаго хлопчыка, які ішоў па лесе — 5

Пра мурашыныя лыжы і пусты карабок — 6

Пра тое, як Ферда не меў парасона і як злаваў смоўж — 8

Пра тое, як Ферда правучыў смаўжа — 11

Ферда знаёміцца з божай кароўкай Берушкай — 15

Пра тое, як у цвыркуна сапсавалася радыё і як засаромелася клапіха — 18

Жук Хвалько і пра тое, як кідаюць ласо — 20

Пра тое, як прыручаць дзікага коніка — 27

Пра тое, як Берушка смяялася і не звяртала на Ферду ніякай увагі — 29

Пра цудоўныя цацкі для малышоў — 31

Пра тое, як камары апладзіравалі Ферду, а Берушка пакрыўдзілася — 36

Пра тое, як смаўжу падабалася, калі Ферда казытаў яму спіну — 39

Чаму шаноўная пацярпеўшая асцярожна дзьмула на дзьмухаўца — 42

Пра тое, як бронзаўцы не ўдаўся рэпартаж па радыё — 45

Пра тое, як было на самай справе — 48

Пра цудоўнае начное свята — 50

Пра дзіўныя фокусы павука Блытаніка і пра развітанне з Фердам — 52

ПАДАРОЖЖЫ ФЕРДЫ

Пра тое, на што скардзіліся паклёпнікі і што ўбачыў соня Карлічак — 56

Пра самае галоўнае, пра што мы забыліся, і яшчэ пра тое, як гналіся за дырыжаблем — 59

Што рабіць з палонным? — 60

А цяпер зірнем на аднаго чмяля — 62

Пра тое, як кум чмель так наспрачаўся, што заснуў — 65

Пра тое, як пажарныя прыехалі дарэмна — 68

Пра тое, як не трэба абыходзіцца са стрэльбай — 70

Пра тое, як не трэба абыходзіцца з дзічынай — 73

Пра тое, як Ферда памагаў на паляванні, і пра злую нявесту — 74

Пра тое, як Ферда працаваў у жука-плывунца каля помпы і слухаў вершы — 77

Пра пераапранутых сяброў і пра тое, як зламалася помпа — 80

Пра страшнага абжору, бацькам якога быў Малыш — 83

Пра тое, як страшны абжора напалохаў мурашоў, але нічога з гэтага не выйшла — 87

Пра малышоў, якія будавалі дамкі пад вадой — 91

Пра тое, як Ферда не мог затуліць нос пад вадой і таму расказваў казкі — 94

Пра тое, як аднойчы павялічылася колькасць майскіх жукоў — 95

Пра тое, як вусень вязаў кофту — 97

Пра блыху, якая ператварылася ў хлопчыка — 102

Чаму ўсе хацелі, каб Ферда будаваў ім дамкі — 105

Пра радасны дзень майскіх жукоў, ганаровых гасцей і пра вясёлыя забавы — 108

ФЕРДА У МУРАШШКУ

Пра таямнічы карабель — 116

Пра пчолку, якая махлявала, і пра рыцара, які хаваў шарыкі ў даспехі — 118

Пра тое, як рыцар напаў на мурашнік і як яго ў рэшце рэшт гушкалі — 122

Нашто Ферду спатрэбілася ласо — 125

Пра злосную Бабу Ягу, якая атрымала па заслугах — 129

Пра тое, як Ферда выглядаў, нібы сонная муха, і як нараджаюцца мурашы — 133

Бяда! У нас няма малака — 136

Пра грандыёзны бой быкоў — 139

Пра тое, як у рэшце рэшт усе мурашыныя каровы соладка спалі — 142

Пра ліфт, які ездзіў уверх і ўніз — 143

Дурнічка, бяжы, за табою гоніцца нячыстая сіла — 146

Пра тое, як укралі кукалак, а Піскун быў невінаваты — 150

Мы вас перахітрым — 152

Пра царыцу, якая села на звычайнае крэсла — 155

Пра тое, як Дурнічку гушкалі, а царыца намацала ў кукалак крылы — 158

Пра тое, як малышы адмовіліся ісці ў школу, а Ферду ўшанавалі — 161

Пра тое, як рыхтаваліся да вяселля і як потым усе паляцелі — 164

Пра вялікую тайну Ферды, якую Дурнічка выдаў — 167

I нарэшце пра адну арыфметычную задачу — 171

 

  

Выданне для дзяцей і юнацтва

СЕКАРА Ондржэй

ПРЫГОДЫ МУРАША ФЕРДЫ

Аповесць-казка

Загадчык рэдакцыі М. М. Зарэмба

Рэдактар 3. П. Петрушэня

Малодшы рэдактар М. А. Паддубская

Мастацкі рэдактар У. М. Жук

Тэхнічны рэдактар Н. П. Дасаева

Карэктар Д. Р. Лосік

ІБ № 1445

Здадзена ў набор 26.02.90. Падпісана да друку 31.07.90. Фармат 6ОХ9О'/іе. Папера кн.-часопісная. Гарнітура Кудрашэўская энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 11,0. Ум. фарб. адб. 44.50. Ул.-выд. арк. 6,37. Тыраж 80 000 экз. Зак. 165. Цана 30 к.

Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

30 к.

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.