Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ

ДДжэйн Qc™h
аіыхА
I ПЕРАДУЗЯТАСЦЬ
Jane Austen
PRIDE
AND PREJUDICE
Джэйн Остэн
ПЫХА
I ПЕРАДУЗЯТАСЦЬ
Раман
Пераклад з англійскай
Мінск Выдавец A. М. Янушкевіч 2019
УДК 821.111-31
ББК 84(4Вел)-44
079
Пераклад з англійскай Ганны Янкуты паводле выдання: Jane Austen. Pride and Prejudice. Collins Classics, 2010.
Мастак Наталля Паваляева
Остэн, Дж.
079 Пыха і перадузятасць : [раман] / Джэйн Остэн ; пер.
з англ. Г В. Янкуты. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2019. — 396 с. : іл.
ISBN 978-985-7165-98-8.
«Пыха і перадузятасць» — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775-1817), які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў
УДК 821.111-31
ББК 84(4Вел)-44
ISBN 978-985-7165-98-8
© Янкута Г. В., пераклад на беларускую мову, 2019 © Выданне на беларускай мове, афармленне. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2019
ПЫХА
I ПЕРАДУЗЯТАСЦЬ
ЧАСТКА
ПЕРШАЯ
Раздзел I
Ніхто не будзе аспрэчваць ісціну, што любы заможны халасцяк мае патрэбу ў жонцы.
Як бы мала ні былі вядомыя пачуцці і погляды такога чалавека, які кагадзе пасяліўся побач, гэтая ісціна так трывала сядзіць у галовах усіх суседзяў, што яго адразу ж пачынаюць разглядаць як законную ўласнасць не той, дык іншай сваёй дачкі.
— Мой дарагі містар Бэнэт, — сказала аднае раніцы жонка мужу, — ці чулі вы, што Нэзэрфілд-парк урэшце арандавалі?
Містар Бэнэт адказаў, што пакуль не чуў.
— Дык вось, яго арандавалі, — працягнула місіс Бэнэт. — Толькі што прыходзіла місіс Лонг і ўсё мне расказала.
Містар Бэнэт прамаўчаў.
— Хіба вы не хочаце ведаць, хто наш новы сусед? — нецярпліва ўсклікнула яго жонка.
— Вы хочаце расказаць, а я не супраць таго, каб паслухаць.
Гэтага было дастаткова.
— Дык вось, мой дарагі, місіс Лонг сказала, што Нэзэрфілд арандаваў вельмі багаты малады чалавек з Паўночнай Англіі. Ен прыязджаў у панядзелак у карэ-
це, запрэжанай чацверыком, каб агледзець маёнтак, і быў у такім захапленні, што адразу ж дамовіўся з містарам Морысам. Ен хоча пераехаць да Міхайлава дня\ а некаторыя слугі будуць там ужо пры канцы наступнага тыдня.
— Як яго завуць?
— Бінглі.
— Ен жанаты?
— Ах, дарагі мой, у тым і рэч, што халасты! Халасты і багаты, чатыры ці пяць тысяч гадавога прыбытку. Якая ўдача для нашых дзяўчатак!
— Удача? А пры чым тут нашы дзяўчаткі?
— Мой дарагі містар Бэнэт, — адказала яго жонка, — як вы можаце быць такім нудным? Вы ж разумееце, што я маю на ўвазе яго жаніцьбу з адной з нашых дачок.
— Думаеце, ён пераязджае сюды з такім намерам?
— Намерам? Глупства, як вы можаце так гаварыць! Але цалкам магчыма, што ён закахаецца ў адну з іх, і таму вы мусіце наведацца да яго, як толькі ён прыедзе.
— He бачу ніякай падставы гэта рабіць. Але вы можаце схадзіць да яго з дзяўчатамі ці адправіць іх саміх. Так будзе нават лепей, a то раптам містар Бінглі найбольш упадабае вас. Вы ж нічым не горшая за нашых дачок.
— Мой дарагі, вы мяне перахвальваеце! Калісьці, безумоўна, і я не была пазбаўленая прыгажосці, але цяпер ужо не лічу сябе незвычайнай красуняй. Калі ў жанчыны пяць дарослых дачок, яна мусіць забыць пра ўласную прыгажосць.
— Думаю, у жанчыны на той час застаецца няшмат пра што забываць.
— Але, мой дарагі, вы абавязкова мусіце паехаць да містара Бінглі, як толькі ён тут паселіцца.
— He сумнявайцеся — на гэта я не пагаджуся.
* 29 верасня.
— Але падумайце пра вашых дачок. Толькі ўявіце, як добра адна з іх можа ўладкавацца. Сэр Уільям і лэдзі Лукас адразу ж кінуцца туды выключна з гэтай мэтай. А яны ж ніколі не наведваюць новых суседзяў! Вы абавязкова паедзеце да містара Бінглі, бо іначай мы не зможам яго наведваць.
— О, вы занадта далікатная. Асмелюся дапусціць, што містар Бінглі будзе вельмі рады бачыць вас. Да Ta­ro ж я перадам яму з вамі цыдулачку са сваім бацькоўскім блаславеннем на яго шлюб з любой маёй дачкой — на яго густ. Мабыць, варта закінуць слоўца-другое за маю маленькую Лізі.
— Спадзяюся, вы гэтага не зробіце. Лізі нічым не лепшая за астатніх, і я ўпэўненая, што яна нават напалову не такая прыгожая, як Джэйн, і напалову не такая вясёлая, як Лідыя. Але вы заўсёды аддаяце перавагу ёй.
— Ніводная з іх не мае асаблівых пераваг, — адказаў ён. — Яны такія ж дурныя і цёмныя, як іншыя дзяўчаты. Проста Лізі крыху болыіі кемлівая за астатніх.
— Містар Бэнэт, як вы можаце так зневажаць уласных дзяцей? Вам проста падабаецца раздражняць мяне! Вы зусім не шкадуеце мае бедныя нервы!
— Вы памыляецеся, дарагая. Я вельмі пачціва стаўлюся да вашых нерваў. Яны мае старыя сябры. Вы няспынна расказваеце мне пра іх апошнія дваццаць гадоў.
— Ах, вы нават не ўяўляеце, як я пакутую!
— Але я спадзяюся, усё палепшыцца, і вы дажывяце да таго часу, калі ў ваколіцы паселіцца безліч маладых людзей з прыбыткам чатыры тысячы на год.
— Хай іх будзе нават дваццаць, ніякае нам з гэтага карысці. Вы ж не захочаце да іх паехаць!
— He сумнявайцеся, дарагая: калі іх будзе дваццаць, я аб’еду іх усіх за раз.
Містар Бэнэт так незвычайна спалучаў у сабе жывы розум, саркастычны гумар, стрыманасць і дзівацтва,
што яго жонка нават пасля дваццаці трох гадоў сумеснага жыцця не магла ў ім разабрацца. Зразумець яе характар было нашмат прасцей. Яна была жанчынай пасрэднага розуму, недастатковых ведаў і няўстойлівага настрою. Калі яна раздражнялася, то лічыла, што ў яе праблемы з нервамі. Мэтай яе жыцця было выдаць дачок замуж, а яго ўцехай — візіты і навіны.
Раздзел II
Містар Бэнэт наведаў містара Бінглі адным з першых. Ен ад пачатку збіраўся гэта зрабіць, хаця і ўпэўніваў жонку ў адваротным. Да самага вечара таго дня, калі візіт адбыўся, місіс Бэнэт нічога не ведала. Праўда адкрылася, калі, назіраючы, як яго другая дачка ўпрыгожвае капялюшык, містар Бэнэт нечакана прамовіў:
— Спадзяюся, Лізі, містару Бінглі ён спадабаецца.
— Мы ніколі не даведаемся, што падабаецца містару Бінглі! — пакрыўджана сказала маці. — Мы ж не зможам яго наведаць.
— Але вы забылі, мама, — сказала Элізабэт, — што мы сустрэнем яго на балі і што місіс Лонг абяцала нас пазнаёміць.
— Наўрад ці місіс Лонг гэта зробіць. У яе самой дзве пляменніцы. Яна двудушная эгаістка, вось што я пра яе думаю!
— Цалкам з вамі згодны, — сказаў містар Бэнэт, — і вельмі рады, што ў гэтай справе вы не будзеце ад яе залежаць.
Місіс Бэнэт не дала сабе клопату адказаць, але, не маючы сіл стрымлівацца, накінулася на адну з дачок.
— Богам прашу, Кіці, перастань так кашляць! Пашкадуй урэшце мае нервы! Ты проста раздзіраеш іх сваім кашлем!
— Кіці ставіцца да кашлю несур’ёзна, — сказаў бацька, — і кашляе так несвоечасова.
— Я кашляю не таму, што мне гэта падабаецца, — раздражнёна адказала Кіці.
— Лізі, калі ў вас наступны баль?
— Праз два тыдні.
— Вось бачыце! — усклікнула маці. — Місіс Лонг вернецца толькі за дзень да балю, а значыць, не зможа нас прадставіць. Яна і сама не паспее з ім пазнаёміцца!
— Тады, дарагая, вы зможаце зрабіць ёй паслугу і пазнаёміць яе з містарам Бінглі.
— Гэта немагчыма, містар Бэнэт, проста немагчыма, я ж яго не ведаю. Як вы можаце так з мяне кпіць?
— Я паважаю вашу абачлівасць. Два тыдні — гэта, безумоўна, зусім няшмат. За два тыдні ў чалавеку пасапраўднаму не разбярэшся. Але калі мы не пазнаёмім яе з містарам Бінглі, гэта зробіць хто-небудзь яшчэ. Думаю, яе дзяўчаты таксама могуць паспытаць шчасця. Упэўнены, яна будзе вельмі ўдзячная, і калі вы адмовіцеся ад гэтага пачэснага абавязку, я згодны ўзяць яго на сябе.
Дзяўчаты здзіўлена паглядзелі на бацьку. Місіс Бэнэт сказала толькі:
— Якое глупства!
— Што гэтае абурэнне значыць? — усклікнуў ён. — Няўжо вы лічыце глупствам неабходнасць знаёміцца з новым чалавекам, трымаючыся пры гэтым пэўных усталяваных традыцыяй правілаў? He магу з вамі цалкам пагадзіцца. Што ты думаеш з гэтай нагоды, Мэры? Ты ж у нас паненка глыбокага розуму, чытаеш сур’ёзныя кнігі і робіш выпіскі.
Мэры хацела адказаць што-небудзь разважнае, але не ведала, што.
— Пакуль Мэры збіраецца з думкамі, — працягваў бацька, — давайце вернемся да містара Бінглі.
— Гэты містар Бінглі мне ўжо дадзеў! — усклікнула яго жонка.
— Шкада, што вы не сказалі гэтага крыху раней. Калі б вы папярэдзілі мяне ўранку, я нізашто б да яго не паехаў. На жаль, я яго ўжо наведаў, і цяпер пазбегнуць знаёмства немагчыма.
Містар Бэнэт атрымаў тое, чаго жадаў: дамы былі надзвычай уражаныя, і місіс Бэнэт — болып за ўсіх. Калі крыкі радасці крыху сцішыліся, яна пачала сцвярджаць, што менавіта гэтага і чакала.
— О, які вы добры, мой дарагі містар Бэнэт! Я ведала, што ўрэшце вас пераканаю! Я не сумнявалася, што вы любіце дачок і не адмовіцеся ад такога знаёмства. О, як жа я радая! Як добра вы пажартавалі, пабываўшы ранкам у Нэзэрфілдзе і нічога нам не сказаўшы!
— Цяпер, Кіці, можаш кашляць колькі хочаш, — сказаў містар Бэнэт і пакінуў пакой, стомлены бурнай радасцю жонкі.
— Які цудоўны ў вас бацька, дзяўчаткі! — сказала яна, як толькі дзверы зачыніліся. — Нават не ведаю, як вы аддзячыце яму за такую дабрыню, ды і мне таксама. У нашы гады, мушу прызнацца, не так і прыемна кожны дзень заводзіць новыя знаёмствы. Але дзеля вас мы мусім ісці на ахвяры. Лідыя, мілая, хоць ты і малодшая, думаю, містар Бінглі на наступным балі з табой патанчыць.
— Ну і што! — смела прамовіла Лідыя. — Хай сабе я малодшая, затое я самая высокая.
Рэшта вечара прайшла ў абмеркаванні таго, ці хутка містар Бінглі наведае іх у адказ і праз які час варта запрасіць яго на абед.
Раздзел III
Колькі ні спрабавала місіс Бэнэт з дапамогай пяці дачок выцягнуць з мужа апісанне містара Бінглі, прымальнага адказу дабіцца не ўдалося. Яны выкарысталі ўсе магчымыя тактыкі: прамыя пытанні, адцягненыя меркаванні, размовы здалёк — але марна: містар Бэнэт не трапляў ні ў адну пастку, і ім давялося задаволіцца звесткамі з другіх рук, атрыманымі ад суседкі, лэдзі Лукас. Яе водгук прагучаў вельмі ўхвальна: сэр Уільям быў ад містара Бінглі ў захапленні — той аказаўся досыць маладым, надзвычай прывабным, бязмежна прыязным і ў дадатак збіраўся быць на наступным балі разам з вялікай кампаніяй.
Лепшага нельга было і чакаць! Той, хто любіць танчыць, лёгка можа закахацца, і таму на сэрца містара Бінглі строіліся самыя смелыя планы.
— Калі адна з маіх дачок стане шчаслівай гаспадыняй Нэзэрфілда, — казала місіс Бэнэт мужу, — і астатнія знойдуць сабе не горшую партыю, мне большага і не трэба.
Праз некалькі дзён містар Бінглі наведаў містара Бэнэта і дзесяць хвілін праседзеў з ім у бібліятэцы. Micrap Бінглі цешыўся надзеяй быць дапушчаным да маладых паненак, пра прыгажосць якіх так шмат чуў, але змог сустрэцца толькі з іх бацькам. Паненкам пашчасціла больш, бо, пазіраючы з верхняга акна, яны мелі магчымасць даведацца, што госць прыехаў на чорным кані і на ім быў сіні сурдут.
Неўзабаве містару Бінглі даслалі запрашэнне на абед. Місіс Бэнэт ужо склала меню, якое мусіла зрабіць гонар яе ўменню весці дом, калі раптам прыйшоў адказ, які руйнаваў яе планы. Містар Бінглі мусіў ад’ехаць на наступны дзень у Лондан і таму, на вялікі жаль, быў пазбаўлены шчасця прыняць запрашэнне, і г. д., і г. д.
Місіс Бэнэт занепакоілася: яна не магла ўявіць, якія такія справы клічуць яго ў горад адразу пасля прыезду ў Хартфардшыр, і пачала хвалявацца, што ён будзе пераязджаць з месца на месца, так і не ўладкаваўшыся ў Нэзэрфілдзе як мае быць. Лэдзі Лукас крыху супакоіла яе, сказаўшы, што, магчыма, ён паехаў у Лондан па сяброў, з якімі збіраецца наведацца на баль. Праз некаторы час разышлася пагалоска, нібыта ён прывязе з сабой дванаццаць дам і сем джэнтльменаў. Колькасць дам надзвычай засмуціла дзяўчат, але за дзень да балю іх суцешыла вестка, што дам будзе не дванаццаць, а ўсяго шэсць — пяць яго сясцёр і адна кузіна. Калі ж кампанія ўвайшлаў бальную залу, выявілася, што прыехалаўсяго пяць чалавек — сам містар Бінглі, дзве яго сястры, муж старэйшай з іх і яшчэ адзін малады джэнтльмен.
Містар Бінглі быў вельмі прыемным і шляхетным мужчынам прывабнага выгляду і з нязмушанымі манерамі, яго сёстры — вытанчанымі і свецкімі. Яго зяць, містар Хёрст, выглядаў як джэнтльмен і толькі, затое сябар Бінглі, містар Дарсі, хутка забраў увагу прысутных дзякуючы высокай і статнай паставе, правільным рысам твару, арыстакратычнаму абліччу, а таксама чутцы пра маёнтак, які прыносіць дзесяць тысяч фунтаў на год — ужо праз пяць хвілін пасля яго з’яўлення яна абляцела ўсю залу. Джэнтльмены абвясцілі яго вартай асобай, дамы пастанавілі, што ён нават прывабнейшы за містара Бінглі, і амаль палову вечара глядзелі на яго з глыбокім захапленнем. Аднак неўзабаве ўсеагульнае захапленне сышло на нішто: высветлілася, што ён пыхлівы, што цураецца кампаніі і забаваў, і нават значная маёмасць у Дэрбішыры не магла ўпрыгожыць яго змрочны і непрыязны выгляд і ўратаваць ад незайздросных параўнанняў з сябрам.
Містар Бінглі хутка пазнаёміўся амаль з усімі значнымі персонамі сярод прысутных. Ен быў жыццяра-
дасны і адкрыты, не прапусціў ніводнага танца, засмуціўся, што баль мусіць скончыцца так рана, і сказаў, што варта было б зладзіць яшчэ адзін у Нэзэрфілдзе. Яго выключныя якасці гаварылі самі за сябе. Як жа ён адрозніваўся ад свайго сябра! Містар Дарсі танчыў толькі двойчы — адзін раз з місіс Хёрст і адзін раз з міс Бінглі, — адмовіўся знаёміцца з іншымі дамамі і большую частку вечара прашпацыраваў па зале, зрэдку перакідваючыся словам-другім з сябрамі. Ніхто больш не сумняваўся, што ён — самы пыхлівы, самы непрыемны ў свеце чалавек, і ўсе спадзяваліся, што больш ніколі яго не ўбачаць. Самым лютым яго ворагам выявілася місіс Бэнэт, і яе абурэнне паводзінамі містара Дарсі вырасла яшчэ больш, калі ён пагрэбаваў адной з яе дачок.
Праз недахоп кавалераў Элізабэт Бэнэт давялося праседзець два танцы. Непадалёк ад яе стаяў містар Дарсі, і яна выпадкова пачула яго размову з містарам Бінглі, які скарыстаўся хвіліннай перадышкай, каб угаварыць сябра далучыцца да танцаў.
— Давай, Дарсі, — сказаў ён. — Я павінен прымусіць цябе танчыць. Глядзець не магу, як ты стаіш тут нібы слуп. Напраўду, запрасі каго-небудзь.
— Гэта абсалютна немагчыма. Ты ж ведаеш, я не люблю танчыць з дамамі, з якімі блізка не знаёмы. А на такім балі гэта будзе ўвогуле нясцерпна. Твае сёстры ўжо ангажаваныя, а апроч іх тут няма ніводнае жанчыны, танчыць з якой не было б для мяне пакутай.
— Як цудоўна, што я не такі прыдзірлівы, як ты! — усклікнуў містар Бінглі. — Слова гонару, я ніколі раней не сустракаў столькі прывабных паненак, і некаторыя з іх напраўду прыгажуні.
— Ты танчыш з адзінай прывабнай паненкай у гэтай зале, — сказаў містар Дарсі, пазіраючы на старэйшую міс Бэнэт.
— О, яна — самае чароўнае стварэнне, якое я бачыў! Але акурат за табой сядзіць адна з яе сясцёр, таксама мілая і, асмелюся сказаць, вельмі прыемная. Дазволь я папрашу маю даму пазнаёміць вас.
— Каторую ты маеш на ўвазе? — павярнуўшы галаву, Дарсі зірнуў на Элізабэт, але, заўважыўшы, што яна таксама на яго глядзіць, тут жа адвярнуўся і холадна заўважыў: — Цярпець можна, але яна не настолькі прыгожая, каб мяне завабіць. У мяне няма настрою суцяшаць паненку, якой пагрэбавалі іншыя кавалеры. А таму лепш вяртайся да сваёй дамы, якая так міла табе ўсміхаецца, і не марнуй на мяне часу.
Бінглі скарыстаўся парадай, яго сябар адышоў у іншы бок залы, а ў сэрцы Элізабэт засталіся не самыя прыязныя пачуцці да містара Дарсі. Тым не менш яна з вялікім запалам пераказала гэтую гісторыю сяброўкам, бо мела жыццярадасны і гарэзлівы нораў і знаходзіла прыемнасць ва ўсім смешным.
Сям’я Бэнэтаў прыемнапрабавіла вечар. Місіс Бэнэт бачыла, што нэзэрфілдская кампанія прыязна прымае яе старэйшую дачку: містар Бінглі двойчы танчыў з ёй, яго сёстры таксама добра да яе паставіліся. Джэйн была задаволеная не менш за маці, хаця і не так бурна выказвала радасць. Элізабэт была радая за Джэйн. Мэры пачула, як нехта ў размове з міс Бінглі назваў яе самай адукаванай паненкай у ваколіцы. Кэтрын і Лідыі пашчасціла не прапусціць ніводнага танца — жадаць ад балю большага яны пакуль не навучыліся. Такім чынам, усе вярнуліся ў Лонгбарн — вёску, у якой жылі і дзе былі самай паважанай сям’ёй — у найлепшым настроі. Містар Бэнэт яшчэ не спаў. Сеўшы з кнігай, ён не заўважаў, як ляціць час, да таго ж яму было цікава, як прайшоў вечар, на які яго сям’я так разлічвала. Ен амаль спадзяваўся, што жонка вернецца расчараванай, але хутка зразумеў, што пачуе нешта зусім іншае.
— О, мой дарагі містар Бэнэт! — усклікнула жонка, ледзь зайшоўшы ў пакой. — Гэта быў надзвычай цудоўны вечар і надзвычай чароўны баль! Як шкада, што вас там не было! Вы нават не ўяўляеце, якое захапленне выклікала Джэйн! Усе казалі, што яна добра выглядае, а містар Бінглі ўвогуле палічыў яе красуняй і двойчы запрасіў на танец! Падумаць толькі, мой дарагі, ён і праўда танчыў з ёй два разы! I яна была адзінай, каго ён запрасіў двойчы! Спачатку ён танчыў з міс Лукас. Я так абурылася, калі ўбачыла іх у пары! Аднак насамрэч ён не звярнуў на яе ўвагі — ды і хто б звярнуў! Здаецца, Джэйн уразіла яго, як толькі пачаліся танцы. Таму ён дазнаўся, хто яна такая, папрасіў іх пазнаёміць і адразу ж запрасіў на два танцы! Пасля ён запрасіў міс Кінг, а за ёй — Марыю Лукас, наступныя два танчыў зноў з Джэйн, пасля — з Лізі, а вось буланжэ ён танчыў...
— Калі б у яго было да мяне хоць крыху літасці, — нецярпліва перабіў яе муж, — ён танчыў бы ўдвая меней! Богам малю, хопіць пералічаць усіх яго дам. Хай бы ён вывіхнуў нагу пасля першага танца!
— Але мой дарагі, я ад яго ў захапленні! Ен надзвычай прыемны малады чалавек! I яго сёстры такія чароўныя! Я ніколі не бачыла болып вытанчаных строяў! Адны карункі на ўбранні місіс Хёрст...
Тут яе зноў перарвалі: містар Бэнэт быў рашуча супраць апісання строяў. Яго жонцы давялося шукаць іншую тэму, і яна з усёй зласлівасцю і пэўным перабольшаннем абрынулася на містара Дарсі і яго абуральную грубасць.
— Але не сумнявайцеся, — скончыла яна, — Лізі няшмат страціла ад таго, што не дагадзіла яго густу, бо гэты Дарсі — надзвычай непрыемны і агідны чалавек, зусім не варты ўвагі. Ен такі пыхлівы і саманадзейны, што яго тут ніхто не трывае! Шпацыраваў сабе то тут, то там, думаючы, які ён вялікі! He настолькі прыгожая,
каб з ім танчыць... Хацела б я, каб вы былі там і асадзілі яго, як вы гэта ўмееце! Цярпець яго не магу!
Раздзел IV
Застаўшыся сам-насам з Элізабэт, Джэйн, да гэтага стрыманая ў пахвалах містару Бінглі, адкрыла сястры, як моцна ён ёй спадабаўся.
— Ен акурат такі, якім мусіць быць малады чалавек, — сказала яна, — разумны, добры, жыццярадасны. Hi ў кога раней я не бачыла такіх цудоўных манер — нязмушаных, але разам з тым такіх выкшталцоных!
— Да таго ж ён прыгожы, — адказала Элізабэт, — якім і мусіць быць малады чалавек, калі толькі можа. А значыць, ён дасканалы.
— Мне было вельмі прыемна, калі ён другі раз запрасіў мяне на танец. Я гэтага не чакала.
— He чакала? Затое я чакала. Гэтым мы з табой і адрозніваемся. Прыязнасць і ўвага заўсёды здаюцца табе нечаканасцю, мне ж — ніколі. Гэта было так натуральна — запрасіць цябе на другі танец: ён не мог не заўважыць, што ты разоў у пяць прыгажэйшая за любую іншую ў зале. А таму рэч не ў яго ветлівасці. Хаця, вядома, ён вельмі прыемны, і я не супраць, што ты яго ўпадабала. Табе падабаліся і болыпыя дурні.
— Мілая Лізі!
— О, ты ж ведаеш, у цябе сапраўдны талент захапляцца людзьмі. Ты ніколі не бачыш у іх недахопаў — у тваіх вачах увесь свет добры і прыемны. Ты ні разу ў жыцці ні пра коГа не сказала кепска!
— He варта спяшацца кагосьці асуджаць. Але я заўсёды гавару тое, што думаю.
— А як жа іначай? Менавіта гэта найбольш мяне ўражвае. Як ты са сваім здаровым сэнсам можаш
не бачыць безразважнасці і бязглуздасці некаторых людзей? Паказная дабрыня нікога не здзівіць — яна ўсюды. Але толькі ты ўмееш з усёй шчырасцю, без аніякага разліку ці крывадушнасці заўважаць у чалавеку толькі найлепшыя якасці, нават пераболыпваць іх і абмінаць дрэннае. А сёстры містара Бінглі табе таксама спадабаліся? Яны паводзілі сябе зусім не так, як ён.
— Безумоўна, не з першага погляду. Але пагаварыўшы з імі, я зразумела, што яны таксама вельмі прыязныя. Міс Бінглі збіраецца пасяліцца разам з братам і весці яго дом. Наўрад ці я памылюся, калі скажу, што мы знойдзем у яе асобе вельмі прыемную суседку.
Хаця Элізабэт не пярэчыла сястры, пагадзіцца з ёй яна не магла: сёстры містара Бінглі нават не спрабавалі стварыць на балі добрае ўражанне. Больш назіральная і менш памяркоўная, чым яе сястра, да таго ж не атлумленая збыткоўнай увагай да сваёй асобы, Элізабэт была далёкая ад таго, каб захапляцца імі. Сёстры містара Бінглі напраўду былі вытанчанымі дамамі, не пазбаўленымі прыязнасці, пакуль іх усё задавальняла, і нават ветлівасці, калі ім самім так хацелася, але пры гэтым ганарлівымі і фанабэрлівымі. Яны абедзве былі досыць гожыя, атрымалі выхаванне ў адным з найлепшых прыватных пансіёнаў, валодалі дваццаццю тысячамі фунтаў, трацілі больш, чым варта, стасаваліся толькі з людзьмі свайго кола і мелі, такім чынам, усе падставы трымацца высокага пра сябе і нізкага пра ўсіх астатніх меркавання. Яны паходзілі з паважанай сям’і з Паўночнай Англіі — і гэтая акалічнасць нашмат лепш замацавалася ў іх памяці, чым тое, што сваім багаццем яны і іх брат абавязаныя гандлю.
Містар Бінглі атрымаў у спадчыну каля ста тысяч фунтаў. Яго бацька збіраўся набыць маёнтак, але не паспеў. Сам Бінглі меў той жа намер і нават пачынаў
часам выбіраць графства. Але цяпер, калі ён пасяліўся ва ўтульным доме і займеў права паляваць на сваіх землях, ніхто з яго сяброў, якія добра ведалі яго бестурботны характар, не сумняваўся, што ён застанецца ў Нэзэрфілдзе да канца сваіх дзён і пакіне куплю маёнтка нашчадкам.
Сёстры містара Бінглі хацелі, каб брат займеў уласны маёнтак, але — хоць пакуль ён быў толькі арандатарам — міс Бінглі не збіралася адмаўляцца ад ролі гаспадыні за яго сталом. Місіс Хёрст, якая выйшла замуж за чалавека хутчэй знатнага, чым багатага, таксама была схільная лічыць братаў дом сваім, калі ёй гэта пасавала. Містару Бінглі не споўнілася яшчэ дваццаці трох, калі ён па выпадковай рэкамендацыі наведаў Нэзэрфілд-хаўз. Ен за паўгадзіны агледзеў дом і, цалкам задаволены яго размяшчэннем і ўбраннем пакояў, а таксама тымі перавагамі, пра якія паведаміў гаспадар, адразу ж арандаваў маёнтак.
Нягледзячы на розныя характары, Бінглі і Дарсі яднала цеснае сяброўства. Дарсі цаніў Бінглі за адкрыты, бестурботны і памяркоўны нораў, хоць сам вылучаўся процілеглымі якасцямі і ніколі не меў падставаў быць імі незадаволеным. Бінглі заўсёды давяраў ацэнкам Дарсі і лічыўся з любымі яго думкамі. Дарсі разважаў глыбей за яго, і хаця Бінглі зусім не быў чалавекам абмежаваным, з іх дваіх менавіта Дарсі быў сапраўды разумным. У той жа час Дарсі быў напышлівы, замкнёны і пагардлівы, а яго манеры не выклікалі прыхільнасці, хоць і сведчылі пра добрае выхаванне. У гэтым плане яго сябар меў перад ім значную перавагу. Бінглі любілі ўсюды, дзе б ён ні з’явіўся, Дарсі ж усіх ад сябе адштурхоўваў.
Іх меркаванні пра мэрытанскі баль цалкам адпавядалі іх характарам. Бінглі ніколі ў жыцці не сустракаў такіх прыемных людзей і такіх мілых паненак, усе
паставіліся да яго надзвычай добра і ўважліва, ён не адчуў ніякай няёмкасці і цырымоннасці і вельмі хутка сышоўся з прысутнымі. Што да міс Бэнэт, то ён такой анёльскай прыгажосці не мог і ўявіць. Дарсі ж, наадварот, убачыў вакол сябе людзей непрыемных і безгустоўных, сярод якіх не было нікога, хто зацікавіў бы яго ці паставіўся б да яго з прыхільнасцю. Міс Бэнэт ён прызнаў мілаю, але яна зашмат усміхалася.
Місіс Хёрст і яе сястра дапусцілі, што Дарсі мае рацыю, але прызналі, што міс Бэнэт ім спадабалася, і, абвясціўшы яе чароўнай, паведамілі, што не супраць падтрымліваць з ёй знаёмства. Такім чынам, з гэтага моманту міс Бэнэт лічылася чароўнай, і іх брат мог ставіцца да яе як яму захочацца.
Раздзел V
Непадалёк ад Лонгбарна жыла сям’я, з якой Бэнэты сябравалі асабліва цесна. Сэр Уільям Лукас калісьці займаўся ў Мэрытане гандлем і дабіўся такогасякога дастатку. Калі ён выконваў абавязкі мэра, то аднойчы звяртаўся ад імя гараджан да караля і атрымаў з гэтай нагоды рыцарскае званне. Такі гонар ён прыняў надта блізка да сэрца і пачаў пагардліва ставіцца да ранейшага занятку і ладу жыцця ў маленькім гандлёвым гарадку. Кінуўшы і тое, і тое, ён разам з сям’ёй пераехаў у дом, які з таго часу пачаў звацца Лукас-лодж, за мілю ад Мэрытана. У гэтым доме ён мог з прыемнасцю аддацца думкам пра ўласную значнасць і, вызваліўшыся ад неабходнасці весці справы, заняцца на самоце выкананнем абавязкаў самага ветлівага ў свеце гаспадара: нягледзячы на новы статус, сэр Уільям зусім не зафанабэрыўся. Наадварот, ён ставіўся да ўсіх з нязменнай увагай. Прадстаўлен-
не да двара ў Сэнт-Джэймсе* зрабіла яго, па прыродзе сваёй бяскрыўднага, добразычлівага і далікатнага, яшчэ болып вытанчана пачцівым.
Лэдзі Лукас была добрай, але не надта разумнай жанчынай, а таму каштоўнай суседкай для місіс Бэнэт. Лукасы мелі некалькі дзяцей. Старэйшая дачка, разважлівая і кемлівая маладая жанчына гадоў дваццаці сямі, блізка сябравала з Элізабэт.
Паненкі Лукас і паненкі Бэнэт абавязкова мусілі пагаварыць пра баль, а таму ўжо наступнай раніцай першыя апынуліся ў Лонгбарне, гатовыя слухаць і расказваць.
— Для вас, Шарлота, вечар пачаўся проста цудоўна, — з зайздроснай вытрымкай сказала місіс Бэнэт, — бо менавіта вясмістар Бінглі запрасіў на першы танец.
— Але, здаецца, другая дама спадабалася яму больш.
— Ах, я так разумею, гэта вы пра Джэйн, бо ён танчыў з ёй двойчы. Выглядае на тое, што ён сапраўды ўпадабаў яе — і я схіляюся да думкі, што так яно і было. Я нешта пра гэта чула, але не помню, што дакладна... нешта пра містара Робінсана.
— Вы, мабыць, маеце на ўвазе яго размову з містарам Робінсанам, якую я выпадкова пачула. Няўжо я не расказвала? Містар Робінсан пачаў яго распытваць, ці спадабаўся яму наш мэрытанскі баль, і ці ж не шмат у зале прыгожых паненак, і якая з іх здаецца яму найпрыгажэйшай, і містар Бінглі тут жа адказаў на апошняе пытанне: «Безумоўна, старэйшая міс Бэнэт — двух меркаванняў быць не можа».
—Дальбог, вельмі рашуча сказана! Здаецца нават, што... хаця не, ведаеце, з гэтага можа нічога не атрымацца...
* Сэнт-Джэймскі двор — афіцыйная назва двара брытанскіх манархаў, паходзіць ад Сэнт-Джэймскага палаца, які з 1698 года з'яўляецца галоўным каралеўскім палацам Вялікабрытаніі. Менавіта там праходзілі цырымоніі пасвячэння ў рыцары.
— Здаецца, у падслухоўванні мне пашчасціла болып за цябе, Эліза, — сказала Шарлота. — Містар Дарсі менш за свайго сябра заслугоўвае таго, каб яго падслухалі. Бедная Эліза — цябе ўсяго толькі «можна цярпець».
— Прашу вас, не ўбівайце ёй у галаву, што варта зважаць на яго дурныя словы. Ен такі непрыемны чалавек! Спадабацца яму было б сапраўдным няшчасцем. Місіс Лонг мне ўчора вечарам сказала, што ён паўгадзіны сядзеў побач з ёй і за гэты час не сказаў ні слова.
— Вы ўпэўненая? Ці няма тут памылкі? — спытала Джэйн. — Я сама бачыла, як містар Дарсі размаўляў з ёй.
— Дык гэта яна ўрэшце спытала, як яму спадабаўся Нэзэрфілд, і яму давялося адказаць. Паводле яе словаў, пытанне яго моцна раздражніла.
— Міс Бінглі гаварыла мне, — сказала Джэйн, — што ён ніколі не размаўляе шмат ні з кім, апроч блізкіх знаёмых. Але з імі ён неймаверна прыязны.
— Я ніколі ў гэта не паверу, дарагая. Калі б ён быў такі прыязны, то пагутарыў бы з місіс Лонг. Але я здагадваюся, у чым тут рэч. Кажуць, яго аж раздзімае ад пыхлівасці. Падазраю, ён неяк дазнаўся, што місіс Лонг не трымае экіпажа і прыбыла на баль у найманай карэце.
— Мне ўсё адно, размаўляў ён з місіс Лонг ці не, — сказала міс Лукас, — але хай бы ён патанчыў з Элізай.
— Я б на тваім месцы, Лізі, — сказала маці, — наступным разам сама адмовілася з ім танчыць.
— Думаю, я магу ўпэўнена паабяцаць вам ніколі з ім не танчыць.
— Пыха ў дадзеным выпадку, — сказала міс Лукас, — дапякае мне менш, чым звычайна, бо яе можна дараваць. Чаго тут дзівіцца, калі такі гожы малады чалавек, у якога ёсць імя, маёмасць і ўсё, чаго яму зажадаецца, трымаецца пра сябе высокага меркавання. Ен, так бы мовіць, мае поўнае права ганарыцца сабой.
— Усё гэта так, — адказала Элізабэт, — і я з лёгкасцю прабачыла б яго пыху, калі б ён не зачапіў маю.
— Пыха, — заўважыла Мэры, якая захаплялася грунтоўнасцю ўласных разваг, — падаецца мне вельмі распаўсюджанай заганай. Усе кнігі, якія я прачытала, пераканалі мяне, што яна напраўду шырока распаўсюдзілася: чалавек мае да яе надзвычайную прыродную схільнасць, і мала хто сярод нас не песціць у душы пачуцця самазадаволенасці, якое нам дае тая ці іншая Ha­ma якасць, сапраўдная ці выдуманая. Пыха і славалюбства, між іншага, — вельмі розныя рэчы, хоць гэтыя словы часта ўжываюцца як сінонімы. Чалавек можа быць пыхлівым і не быць славалюбам. Пыха — гэта пачуццё, звязанае з нашым меркаваннем пра сябе, славалюбства — з тым меркаваннем пра нас, якога мы прагнем ад іншых.
— Калі б я быў такі багаты, як містар Дарсі, — выкрыкнуў юны Лукас, які прыйшоў разам з сёстрамі, — то не хваляваўся б наконт пыхі, а завёў бы зграю лісіных ганчакоў і кожны дзень выпіваў бы бутэлечку віна!
— Калі б ты піў больш, чым трэба, — сказала місіс Бэнэт, — і я б гэта заўважыла, то адразу б адабрала ў цябе бутэльку!
Хлопчык запярэчыў, гаворачы, што не адабрала б, яна настойвала, што адабрала б, і спрэчка скончылася толькі з ад’ездам гасцей.
Раздзел VI
Лонгбарнскія лэдзі ў хуткім часе наведалі нэзэрфілдскіх. Належным чынам прайшоў і візіт у адказ. Добрыя манеры міс Бэнэт прыемна ўразілі місіс Хёрст і міс Бінглі, і хаця маці яны палічылі нязноснай, а малодшых сясцёр — не вартымі таго, каб з імі гаварыць, старэйшым
дочкам далі зразумець, што з імі жадаюць пазнаёміцца бліжэй. Джэйн прыняла такую ўвагу з вялікай прыемнасцю, аднак Элізабэт усё яшчэ адчувала ў іх стаўленні да іншых, у тым ліку да яе сястры, фанабэрлівасць, таму ставілася да іх з недаверам. Тым не менш яна ацаніла іх добразычлівае абыходжанне з Джэйн, вырашыўшы, што яго прычына — цёплыя пачуцці Бінглі. Іх заўважаў любы, хто бачыў яго побач з Джэйн, а Элізабэт — яшчэ і тое, што сястра пачынае паддавацца прыхільнасці, якую адчувала ад пачатку знаёмства, і гатовая вось-вось закахацца. Але, на радасць Элізабэт, астатні свет такой жа назіральнасцю пахваліцца не мог: моцнае пачуццё ў душы Джэйн суседнічала з ураўнаважанасцю і заўсёднымі нязмушанымі манерамі, а гэта мусіла адвесці ад яе падазрэнні з боку залішне цікаўных. Элізабэт падзялілася думкамі з сяброўкай, міс Лукас.
— Напэўна, гэта прыемна, — адказала Шарлота, — умець добра трымацца ў такой сітуацыі на людзях. Але часам вытрымка — гэта хутчэй перашкода. Калі жанчына ўмела хавае пачуцці не толькі ад свету, але і ад Ta­ro, на каго яны скіраваныя, яна губляе магчымасць як след ім завалодаць, і наўрад ці яе суцешыць думка, што свет таксама нічога не заўважыў. Любая прыхільнасць мае шмат агульнага з удзячнасцю ці пыхай, а таму пакідаць пачуццё на волю лёсу небяспечна. Мы ўсе лёгка захапляемся, бо мімалётная сімпатыя — гэта так натуральна, але каму з нас хопіць смеласці на сапраўднае каханне, калі яно не сустракае падтрымкі? У дзевяці выпадках з дзесяці жанчыне лепш выказваць больш прыхільнасці, чым яна напраўду адчувае. Бінглі, несумненна, упадабаў тваю сястру, але калі яна яму не дапаможа, справа далей не пойдзе.
— Але яна дапамагае яму наколькі дазваляе яе характар. Калі я магу заўважыць яе сімпатыю, а ён — не, то ён проста недарэка.
— Эліза, не забывай, што ён не ведае яе так добра, як ты.
— Калі жанчына вылучае мужчыну сярод іншых і не хавае гэтага, ён мусіць нешта зразумець.
— Магчыма, ён зразумее, калі будзе шмат з ёй сустракацца. Бінглі з Джэйн бачацца, вядома, досыць часта, але ніколі не бываюць разам па некалькі гадзін: сустракаючыся падчас баляў і візітаў, яны не могуць кожны момант сустрэчы прысвяціць адно аднаму. А таму Джэйн варта як мага лепш выкарыстоўваць час, калі яна можа завалодаць яго ўвагай. Сама яна яшчэ паспее закахацца — так глыбока, як ёй захочацца, — калі пераканаецца ў яго пачуццях.
— Някепскі план, — адказала Элізабэт, — для тых, чыя адзіная мэта — удала выйсці замуж. I калі б я вырашыла здабыць багатага мужа — ці мужа ўвогуле, — я б, мабыць, так і зрабіла. Але Джэйн адчувае іначай — у яе няма разліку. Пакуль яна не ўпэўненая ні ў глыбіні сваёй прыхільнасці, ні ў яе дарэчнасці. Яна ведае яго толькі два тыдні — пратанчыла з ім чатыры танцы ў Мэрытане, пасля правяла з ім адзін ранак у яго доме і яшчэ чатыры разы абедала з ім у вялікай кампаніі. Гэтага мала, каб зразумець яго характар.
— Мала, калі глядзець тваімі вачыма. Калі б яна проста абедала з ім, то магла б меркаваць толькі пра яго апетыт. Але не забывай, што пры гэтым яны чатыры вечары прабавілі разам — а чатыры вечары могуць значыць вельмі шмат.
— Так, чатырох вечароў цалкам дастаткова, каб упэўніцца, што абое больш любяць гуляць у «дваццаць адно», чым у «трыццаць адно»*. Але калі казаць пра ін-
* «Дваццаць адно», «трыццаць адно» — папулярныя картачныя гульні, разлічаныя на некалькі чалавек. Абедзве гульні прадугледжвалі стаўкі і не вылучаліся складанасцю.
шыя, не менш важныя, якасці, баюся, часу на значныя адкрыцці было замала.
— Што ж, — сказала Шарлота, — я ад усяго сэрца зычу Джэйн поспеху, і калі б вяселле прызначылі на заўтра, думаю, у яе было б не менш шанцаў зрабіцца шчаслівай, чым калі б яна год вывучала яго характар. Шчаслівае замужжа — не больш як удача. Нават калі характары абодвух бакоў загадзя добра вядомыя і пасуюць адзін аднаму, шлюб неабавязкова будзе паспяховым. 3 часам муж і жонка заўсёды змяняюцца ў розныя бакі, і гэтага хапае, каб атрымаць сваю долю раздражнення. А таму лепш як мага меней ведаць пра недахопы чалавека, з якім збіраешся звязаць жыццё.
— Гэта дасціпна, Шарлота, але ўсё ж няправільна. Ты сама гэта ведаеш, бо ніколі ў жыцці так не зробіш!
Сочачы за знакамі ўвагі, якімі містар Бінглі адорваў яе сястру, Элізабэт не падазравала, што сама зрабілася прадметам цікавасці яго сябра. Спачатку містар Дарсі быў далёкі ад таго, каб палічыць яе прывабнай: на балі ён назіраў за ёй без прыязнасці, ды і падчас наступнай сустрэчы пачаў назіраць толькі для таго, каб знайсці недахопы. Але варта было яму ўпэўніць сябе і сяброў, што ў яе твары цяжка знайсці хоць адну правільную рысу, як ён адразу ж заўважыў, што цудоўны выраз цёмных вачэй надае гэтаму твару незвычайную праніклівасць. Гэтае адкрыццё пацягнула за сабой іншыя, не менш крыўдныя. I хаця яго пільны позірк адшукаў у яе выглядзе не адно адхіленне ад дасканалай гармоніі, ён быў вымушаны прызнаць яе фігуру зграбнай і прыцягальнай. Насуперак свайму сцверджанню, што яе манеры не цалкам свецкія, ён захапіўся яе жартаўлівасцю. Элізабэт нічога пра гэта не ведала. Для яе Дарсі заставаўся чалавекам, які ўсюды трымаецца з непрыязнасцю і які палічыў яе не настолькі прыгожай, каб запрасіць на танец.
Дарсі захацеў пазнаёміцца з ёй бліжэй і, перш чым з ёй загаварыць, пачаў прыслухоўвацца да яе размоваў з іншымі. Такая цікаўнасць не засталася па-за ўвагай Элізабэт. Гэта адбылося ў сэра Уільяма Лукаса, дзе сабралася шмат гасцей.
— Цікава, з якой нагоды, — спытала яна ў Шарлоты, — містар Дарсі так прыслухоўваўся да маёй размовы з палкоўнікам Форстэрам?
— На гэтае пытанне можа адказаць толькі сам містар Дарсі.
— Калі ён зробіць так яшчэ раз, я абавязкова дам яму зразумець, што заўважыла яго хітрыкі. У яго вельмі з’едлівы погляд, і калі я не буду трымацца з ім дзёрзка, то хутка пачну яго баяцца.
Калі неўзабаве містар Дарсі да іх наблізіўся, зрэшты, пакуль не збіраючыся завязваць размову, міс Лукас параіла сяброўцы не кранаць гэтую тэму, чым адразу ж падштурхнула Элізабэт павярнуцца да яго і спытаць:
— Вы пагодзіцеся, містар Дарсі, што калі я падахвочвала палкоўніка Форстэра даць баль у Мэрытане, мае словы гучалі надзвычай пераканаўча?
— Вы гаварылі з вялікай палкасцю. Аднак баль — гэта тая тэма, якая заўсёды запальвае паненак.
— Вы ставіцеся да нас вельмі сурова.
— А цяпер паспрабуем падахвоціць цябе, — сказала міс Лукас. — Я зараз адчыню інструмент, Эліза, а што будзе далей, ты ведаеш.
— Для сяброўкі ты паводзішся вельмі дзіўна — заўсёды прымушаеш мяне граць і спяваць перад усімі і кожным! Калі б маё славалюбства тычылася музычнай сферы, цаны б табе не было, але ў нашым выпадку мне не хочацца сядаць за інструмент перад тымі, хто прызвычаіўся да лепшага выканання.
Аднак пасля настойлівых просьбаў міс Лукас Элізабэт дадала:
— Што ж, трэба — значыць трэба, — і, змрочна зірнуўшы на містара Дарсі, працягнула: — Ёсць старая добрая прыказка, якую кожны тут, несумненна, ведае: «Лепш змаўчаць, чым сказаць». Таму я буду лепш спяваць, чым гаварыць.
Спявала Элізабэт прыемна, хаця зусім не выбітна. Пасля песні-другой, калі яна яшчэ не паспела адказаць на шматлікія просьбы працягнуць, з-за інструмента яе выцесніла яе сястра Мэры, якая значна саступала сёстрам прыгажосцю і настойліва імкнулася пашыраць веды і ўдасканальвацца, а таму заўсёды была гатовая паказаць сябе.
У Мэры не было ні таленту, ні густу, і хаця славалюбства зрабіла яе стараннай, разам са стараннасцю ў ёй развілася педантычнасць і такія самазадаволеныя манеры, што ўсе яе поспехі зводзіліся на нішто. Просты і нязмушаны спеў Элізабэт слухалі з болыпай асалодай, хаця грала яна і напалову не так добра, як сястра. А таму пасля доўгага выступу Мэры была радая пачуць пахвалу і падзякі хаця б за шатландскія і ірландскія песенькі, сыграныя на просьбу маладзейшых сясцёр, якія разам з малодшымі Лукасамі і двума ці трыма афіцэрамі зладзілі ў іншым канцы пакоя танцы.
Містар Дарсі стаяў непадалёк, маўкліва абураючыся такім спосабам прабавіць вечар, што выключае мажлівасць любой размовы. Ен быў занадта глыбока занураны ў думкі, каб заўважыць, што побач з ім стаіць сэр Уільям Лукас, пакуль сам сэр Уільям не звярнуўся да яго.
— Якая чароўная забава для моладзі, містар Дарсі! Што можна параўнаць з танцамі? Мне здаецца, яны — адна з найлепшых аздобаў вытанчанага грамадства.
— Несумненна, сэр. А яшчэ танцы вядомыя тым, што іх шануюць у найменш вытанчаных грамадствах у свеце. Танчыць можа любы дзікун.
Сэр Уільям толькі ўсміхнуўся.
— Ваш сябар танчыць проста чароўна, — працягнуў ён неўзабаве, убачыўшы, што Бінглі далучыўся да моладзі, — і я не сумняваюся, што ў гэтай справе вы, містар Дарсі, таксама майстар.
— Мяркую, вы бачылі, як я танчыўу Мэрытане, сэр.
— Натуральна, бачыў, і гэтае відовішча прынесла мне немалую асалоду. Вы часта танчыце ў Сэнт-Джэймсе?
— Ніколі не танчыў.
— Вы не лічыце танцы годным спосабам выказаць павагу да двара?
— Па магчымасці я пазбягаю такога спосабу выказаць павагу чаму б там ні было.
— Як я разумею, у вас у горадзе свой дом?
Містар Дарсі кіўнуў.
— Калісьці я падумваў асталявацца ў горадзе, бо захапляюся свецкімі коламі. Але я не ўпэўнены, што лонданскае паветра будзе карысным для лэдзі Лукас.
Ен спыніўся, чакаючы адказу, але суразмоўца не быў схільны задаволіць яго чаканні. У гэты момант да іх наблізілася Элізабэт, і сэр Уільям, пажадаўшы праявіць галантнасць, звярнуўся да яе:
— Чаму вы не танчыце, дарагая міс Эліза? Містар Дарсі, дазвольце адрэкамендаваць вам гэтую маладую лэдзі як надзвычай чароўную танцорку. Я ўпэўнены, вы не адмовіцеся ад танца, калі перад вамі такая прыгажуня.
I, узяўшы яе руку, ён намерыўся ўкласці яе ў руку містара Дарсі, які, хаця і выглядаў у найвышэйшай ступені здзіўленым, не выяўляў жадання адмовіцца. Але Элізабэт рэзка адхінулася і з пэўнай збянтэжанасцю сказала сэру Уільяму:
— Папраўдзе, сэр, у мяне няма жадання танчыць. Прашу вас, не думайце, што я падышла да вас, шукаючы партнёра.
Містар Дарсі з сур’ёзнай пачцівасцю папрасіў яе зрабіць яму гонар, прыняўшы запрашэнне, але марна: Элізабэт упарта трымалася свайго, і ўгаворы сэра Уільяма яе ўпартасці не пахіснулі.
— Міс Эліза, вы танчыце проста выключна, жорстка пазбаўляць мяне асалоды глядзець на ваш танец. I хаця гэты джэнтльмен не аматар такіх забаваў, я ўпэўнены, нават ён не запярэчыць таму, каб парадаваць нас, патраціўшы паўгадзіны часу.
— Містар Дарсі — сама ветлівасць, — з усмешкай сказала Элізабэт.
— Так яно і ёсць, дарагая міс Эліза, аднак улічваючы абставіны, мы не можам здзіўляцца яго ветлівасці. Бо хто б адмовіўся ад такой партнёркі?
Элізабэт хітравата ўсміхнулася і рушыла прэч. Яна нічога не страціла ў вачах джэнтльмена, і ён працягваў думаць пра яе з той жа прыязнасцю, калі да яго звярнулася міс Бінглі.
— Я магу адгадаць, пра што вы разважаеце.
— Мяркую, што не.
— Вы думаеце, як нясцерпна бавіць гэтак вечар за вечарам, у атачэнні такіх людзей, і я цалкам з вамі згодная. Мне яшчэ ніколі так не дадзявалі! Гэтая шумная нудота, гэтая самазадаволеная нікчэмнасць прысутных! Вось бы пачуць, як вы сурова іх раскрытыкуеце!
— Паверце, вы моцна памыляецеся. Мой розум заняты нашмат больш прыемнымі думкамі. Я разважаў пра вялікую асалоду, якую можа прынесці назіранне за парай чароўных вачэй на твары прывабнай жанчыны.
Погляд міс Бінглі тут жа застыў на яго твары, і яна пажадала даведацца, якая лэдзі мела гонар натхніць яго на такія развагі. Містар Дарсі бясстрашна адказаў:
— Міс Элізабэт Бэнэт.
— Міс Элізабэт Бэнэт? — паўтарыла міс Бінглі. — Я ўся здзіўленне. I даўно яна выклікае такую прыхіль-
насць? Прашу вас, папярэдзьце мяне, калі трэба будзе пажадаць вам шчасця!
— Менавіта гэтых словаў я ад вас і чакаў. У дам імклівае ўяўленне — яно мігам пераскоквае ад захаплення да кахання, ад кахання да шлюбу. Я не сумняваўся, што вы захочаце пажадаць мне шчасця.
— Калі вы ставіцеся да гэтага так сур’ёзна, я буду лічыць пытанне вырашаным. Вы прыдбаеце чароўную цешчу, якая, несумненна, заўсёды будзе з вамі ў Пэмбэрлі.
Містар Дарсі безуважна слухаў кпіны міс Бінглі, і паколькі яго вытрымка даводзіла, што прычынаўхвалявацца няма, плынь дасціпнасці яшчэ доўга не спынялася.
Раздзел VII
Амаль усю ўласнасць містара Бэнэта складаў маёнтак з прыбыткам дзве тысячы ў год, але на бяду яго дачок гэты маёнтак перадаваўся ў спадчыну толькі па мужчынскай лініі, а значыць, мусіў перайсці далёкаму сваяку. Сродкаў місіс Бэнэт пакуль цалкам хапала, аднак у выпадку страты маёнтка іх аказалася б недастаткова. Яе бацька быў павернікам у Мэрытане і пакінуў ёй чатыры тысячы фунтаў.
Сястра місіс Бэнэт была замужам за містарам Філіпсам, клеркам іх бацькі, які атрымаў у спадчыну яго справу, а брат уладкаваўся ў Лондане і валодаў паважанай гандлёвай канторай.
Мястэчка Лонгбарн знаходзілася ўсяго за мілю ад Мэрытана — зручная адлегласць для юных лэдзі, якіх тры ці чатыры разы на тыдзень цягнула туды жаданне засведчыць павагу цётцы, а таксама моднай лаўцы, што мясцілася акурат па дарозе. Асабліва часта такое
паломніцтва здзяйснялі малодшыя дзяўчаты, Кэтрын і Лідыя: яны былі бесклапотнейшыя за іншых сясцёр і, не маючы болын цікавага занятку, абавязкова мусілі забавіць сябе ранішнім шпацырам да Мэрытана, каб запасціся тэмамі для вечаровых размоваў Якой бы беднай на навіны ні была гэтая мясцовасць, у цёткі сёстры ўсё адно ўмудраліся нешта разведаць. Але ў дадзены момант ім хапала як навінаў, так і прычынаў для радасці дзякуючы палку міліцыі*, які нядаўна размясціўся побач і мусіў заставацца тут да канца зімы. У Мэрытане раскватараваліся афіцэры.
Цяпер візіты да місіс Філіпс узбагачалі дзяўчат найцікавейшымі падрабязнасцямі. Кожны новы дзень прыносіў новыя звесткі пра імёны афіцэраў і іх узаемадачыненні. Адрасы вайскоўцаў нядоўга заставаліся ў таямніцы, і хутка пачалі завязвацца новыя знаёмствы. Містар Філіпс наведаў кожнага з афіцэраў, падарыўшы пляменніцам крыніцу нязнанага раней шчасця. 3 таго часу дзяўчаты маглі размаўляць толькі пра афіцэраў, і нават надзвычайны прыбытак містара Бінглі, адна згадка пра які так узрушала іх маці, быў у іх вачах нічога не варты ў параўнанні з мундзірам прапаршчыка.
Наслухаўшыся адным ранкам балбатні малодшых дачок, містар Бэнэт холадна адзначыў:
— 3 усяго, што вы нагаварылі, я зразумеў, што маю справу з дзвюма самымі дурнымі паненкамі ў краіне. Я даўно гэта падазраваў, але цяпер упэўніўся канчаткова.
Кэтрын збянтэжылася і замаўчала, Лідыя ж з усёй бесклапотнасцю прадоўжыла захапляцца капітанам
* Міліцыя — вайсковыя часткі, якія мусілі абараняць краіну ад знеіпняга нападу. Звычайна ўзімку, калі пагроза ўварвання ворага была найменшая, яны размяшчаліся ў горадзе.
Картэрам і расказваць, як яна спадзяецца сёння яшчэ раз яго ўбачыць, перш чым ён заўтра з’едзе ў Лондан.
— Мой дарагі, мяне здзіўляе, што вы так адразу называеце сваіх дзяцей дурнымі, — адгукнулася місіс Бэнэт. — Калі я і пачну ставіцца да чыіхсьці дзяцей з пагардай, то дакладна не да сваіх.
— Калі мае дзеці нарадзіліся дурнымі, я мушу ўвесь час трымаць гэта пад увагай.
— Вядома, але насамрэч усе яны вельмі разумныя.
— Цешу сябе надзеяй, што гэта адзінае пытанне, у якім мы не знойдзем паразумення. Я спадзяваўся, што нашы меркаванні супадаюць дарэшты, але пакуль мушу з вамі не пагадзіцца і паўтарыць, што нашы малодшыя дзяўчаты — безнадзейныя дурніцы.
— Дарагі містар Бэнэт, не варта чакаць ад дзяўчат, што яны будуць разумныя як іх бацька і маці. Мяркую, дажыўшы да нашага ўзросту, яны будуць думаць пра афіцэраў не болып, чым мы з вамі. Мне калісьці і самой вельмі падабаліся чырвоныя мундзіры — варта прызнацца, у глыбіні душы яны падабаюцца мне дагэтуль. А таму калі бойкі малады палкоўнік з пяццю-шасцю тысячамі ў год папросіць рукі маёй дачкі, я не буду яму адмаўляць. Некалькі вечароў таму ў сэра Уільяма палкоўнік Форстэр так добра глядзеўся ў форме.
— Мама! — закрычала Лідыя. — Цётка сказала, што палкоўнік Форстэр і капітан Картэр бываюць у міс Уотсан нашмат радзей! Цяпер яна часта бачыць іху бібліятэцы Кларка.
Але адрэагаваць місіс Бэнэт не паспела: лёкай прынёс міс Бэнэт цыдулку з Нэзэрфілда, якая чакала неадкладнага адказу. Вочы місіс Бэнэт радасна загарэліся, і пакуль дачка чытала, маці палка выпытвала:
— Ну, Джэйн, ад каго ж гэта? Што там такое? Пра што ён напісаў? Ну, Джэйн, давай жа, раскажы нам хутчэй, дарагая!
— Гэта ад міс Бінглі, — сказала Джэйн і прачытала ўголас:
«Дарагая сяброўка!
Калі Вы не злітуецеся і не пагодзіцеся з намі сёння паабедаць, мы з Луізай рызыкуем узненавідзець адна адну да канца жыцця, бо дзень, праведзены дзвюма жанчынамі тэт-атэт, абавязкова мусіць скончыцца сваркай. Прыязджайце як мага хутчэй. Брат і яго сябры абедаюць з афіцэрамі.
Шчыра Ваша,
Кэралайн Бінглі»
— 3 афіцэрамі! — усклікнула Лідыя. — Цікава, чаму цётка не сказала пра гэта.
— Абедаюць не дома? — прагаварыла місіс Бэнэт. — Як не пашанцавала!
— Можна я вазьму экіпаж? — спытала Джэйн.
— He, дарагая, лепей едзь конна. Падобна, будзе дождж, і табе давядзецца застацца на ноч.
— Някепская ідэя, — прамовіла Элізабэт. — Вось толькі яны могуць прапанаваць ёй свой экіпаж.
— Але экіпаж містара Бінглі павязе джэнтльменаў у Мэрытан, а ў Хёрстаў сваіх коней няма.
— I ўсё ж мне лепей паехаць у калясцы.
— Але, дарагая, бацька цяпер без коней не абыдзецца. Яны патрэбныя на ферме, праўда, містар Бэнэт?
— На ферме яны патрэбныя нашмат часцей, чым атрымліваецца іх здабыць.
— I калі вы здабудзеце іх сёння, — сказала Элізабэт, — маці якраз даб’ецца чаго хоча.
Урэшце ад бацькі дабіліся пацвярджэння, што сёння коні занятыя, і Джэйн давялося ехаць верхам. Праводзячы яе да дзвярэй, маці радасна прадказвала кепскае надвор’е. Яе надзеі спраўдзіліся: не паспела Джэйн далёка ад’ехаць, як пачалася залева. Сёстры
моцна ўстурбаваліся, але місіс Бэнэт была задаволеная. Дождж бесперастанку ліў увесь вечар, і ў Джэйн не было магчымасці вярнуцца дадому.
— Як добра я ўсё прыдумала! — зноў і зноў паўтарала місіс Бэнэт, нібы ўчарашні дождж быў выключна яе заслугай.
Аднак да наступнага ранку яна нават не ўяўляла ўсёй паспяховасці сваёй задумы. Ледзь паспела сям’я скончыць са сняданкам, як слуга з Нэзэрфілда прынёс Элізабэт пасланне:
«Дарагая Лізі!
Сёння ранкам я адчула сябе вельмі кепска мабыць, праз тое, што ўчора моцна прамокла. Mae добрыя сябры не хочуць і чуць прамой ад’езд, пакуль мне незробшйа лепей. Яны настойваюць, кабмяне агледзеў містар Джонс, таму не хвалюййеся, калі пачуеце, што ён мяне наведаў, бо са мной нічога страшнага не здарылася, проста баляць горла і галава.
Твая і г. д.»
— Ну што ж, дарагая, — прамовіў містар Бэнэт, калі Элізабэт зачытала цыдулку, — калі вапіа дачка моцна захварэе і нават памрэ, вы зможаце суцяшаць сябе думкай, што ўсё гэта рабілася дзеля містара Бінглі і згодна з вашымі наказамі.
— Я зусім не баюся, што яна памрэ! Ад лёгкай прастуды яшчэ ніхто не памёр. Пра яе там паклапоцяцца, і пакуль яна там, усё будзе добра. Я б з’ездзіла да яе, калі б магла ўзяць экіпаж.
Элізабэт, якую стан сястры моцна турбаваў, вырашыла адправіцца да яе, а паколькі ўзяць экіпаж было немагчыма, а ездзіць конна яна не ўмела, трэба было ісці пешшу. Яна агучыла сваё рашэнне.
— He рабі глупстваў! — усклікнула маці. — Як ты можаш ісці пешшу па такой гразі?! На цябе і зірнуць будзе страшна, калі ты туды дойдзеш!
— Я змагу пабачыць Джэйн, мне гэтага дастаткова.
— Дык што, Лізі, — спытаў бацька, — пасылаць па коней?
— He трэба, мне насамрэч хочацца прайсціся пехатой. Што такое тры мілі, калі ёсць важкая прычына? Да абеду я вярнуся.
— Я захапляюся тваёй дабрынёй, — зазначыла Мэры, — але кожны парыў душы варта падпарадкоўваць розуму. На маю думку, высілкі заўжды мусяць адпавядаць патрэбе.
— Мы пойдзем з табой да Мэрытана, — сказалі Кэтрын і Лідыя.
Элізабэт пагадзілася, і тры маладыя лэдзі выйшлі з дому разам.
— Калі мы паспяшаемся, — сказала Лідыя па дарозе, — то паспеем убачыць капітана Картэра.
У Мэрытане яны рассталіся: дзве малодшыя скіраваліся да жонкі некага з афіцэраў, і далей Элізабэт пайшла сама, хуткім крокам перасякаючы адно поле за адным, пераадольваючы пералазы і няўрымсліва пераскокваючы лужыны, пакуль не аказалася перад Нэзэрфілдам, стомленая, у запэцканых панчохах і з расчырванелым ад доўгай хадзьбы тварам.
Яе правялі ў пакой для сняданкаў, дзе акурат сабраліся ўсе, апроч Джэйн. З’яўленне госці зрабіла надзвычайнае ўражанне. Місіс Хёрст і міс Бінглі ніяк не маглі паверыць, што тая магла прайсці тры мілі пешшу ў такую рань, у такое надвор’е і прытым зусім адна. Нягледзячы на ветлівы прыём, Элізабэт не сумнявалася, што гэта выклікала ў іх пагарду. У паводзінах іх брата адчувалася нешта больш важнае за ветлівасць: гэта былі прыязнасць і дабрыня. Містар Дарсі амаль нічога не сказаў, а містар Хёрст не сказаў увогуле нічога: першы разрываўся паміж захапленнем яе прыгажосцю, якая пасля прагулкі зрабілася ярчэйшай, і сумненнем,
ці апраўдваюць абставіны такі доўгі самотны шпацыр, другі ж думаў толькі пра сняданак.
Звесткі пра здароўе сястры былі не надта суцяшальныя. Міс Бэнэт кепска спала, прачнулася ў ліхаманцы і не мела сіл выйсці з пакоя. Элізабэт неадкладна папрасілася да сястры, і Джэйн вельмі ўзрадавалася яе прыходу, хоць і не напісала ў цыдулцы, як пра яго марыць, баючыся ўстрывожыць ці напалохаць родных. На доўгую размову Джэйн, аднак, была не здольная, а таму калі міс Бінглі пакінула сясцёр сам-насам, змагла толькі з удзячнасцю расказаць пра надзвычайную дабрыню, з якой пра яе клапоцяцца. Элізабэт моўчкі занялася хворай.
Калі сняданак скончыўся, сёстры Бінглі наведалі іх, і як толькі Элізабэт убачыла, колькі ўвагі і пяшчоты яны аддаюць Джэйн, яе сэрца пацяплела. Потым прыехаў аптэкар і, агледзеўшы хворую, пацвердзіў, што яна прастыла і патрабуе пільнага догляду, прапісаў ёй пасцельны рэжым і паабяцаў прыслаць лекі. Яго парады тут жа выканалі, бо ліхаманка і галаўны боль рабіліся ўсё мацнейшымі. Элізабэт ні на хвіліну не пакідала пакоя, астатнія лэдзі таксама надоўга не сыходзілі — што праўда, ім усё адно не было чым заняцца, бо джэнтльмены адсутнічалі.
Калі гадзіннік прабіў тры, Элізабэт неахвотна паведаміла, што мусіць ісці. Міс Бінглі прапанавала ёй экіпаж, і Элізабэт была амаль гатовая скарыстацца ім. Але навіна пра ад’езд сястры так засмуціла Джэйн, што міс Бінглі давялося да старой прапановы дадаць новую і запрасіць Элізабэт таксама застацца ў Нэзэрфілдзе. Тая з удзячнасцю пагадзілася, і ў Лонгбарн замест яе выправіўся слуга, каб папярэдзіць родных і прывезці неабходнае адзенне.
Раздзел VIII
У пяць гадзін сёстры містара Бінглі пайшлі пераапранацца, і а палове на сёмую Элізабэт запрасілі на абед. За сталом на яе адразу ж пасыпаліся ветлівыя пытанні, на якія яна, з прыемнасцю адзначыўшы шчыры клопат містара Бінглі, суцяшальнага адказу даць не магла. Лепей Джэйн не рабілася. Пачуўшы гэта, сёстры тры ці чатыры разы сказалі, як ім шкада, якая гэта жахлівая рэч — прастуда, як моцна яны самі не любяць хварэць, і пасля пра Джэйн не ўспаміналі. Элізабэт адчула да іх ранейшую непрыязнасць, заўважыўшы, што яны робяцца абыякавымі да хворай, як толькі тая знікае з іх поля зроку.
Адзіным у кампаніі, да каго яна ставілася з цеплынёй, быў містар Бінглі. Ен відавочна трывожыўся за Джэйн і быў вельмі ўважлівы да Элізабэт, што не давала паненцы адчуць сябе нязванай госцяй, якой яе, відаць, лічылі астатнія. Ніхто, апроч яго, асабліва на яе не зважаў. Міс Бінглі была цалкам занятая містарам Дарсі, як, зрэшты, і яе сястра, а што да містара Хёрста, які сядзеў побач з Элізабэт, то гэты млявы чалавек цікавіўся толькі ежай, віном і картамі, а таму, калі ён дазнаўся, што ростбіф яна любіць болып за рагу, гаварыць ім болып не было пра што.
Адразу пасля абеду Элізабэт адправілася да Джэйн, і як толькі яна пакінула пакой, міс Бінглі пачала яе абгаворваць. Яна абвясціла, што ў госці жахлівыя манеры, якія ўяўляюць сабой спалучэнне пыхі і нахабства, што яна не ўмее падтрымліваць размову і не мае ніякага густу, вытанчанасці ці прыгажосці. Місіс Хёрст з усім пагадзілася і дадала:
— Карацей кажучы, адзіная яе вартасць — гэта тое, што яна выключны хадок. Ніколі не забуду, як яна прыйшла да нас сёння ранкам. Сапраўдная дзікунка.
— Маеш рацыю, Луіза. Я ледзь стрымалася. Прыйсці сюды — бязглуздая ідэя! Навошта ёй бегаць па ваколіцах, калі сястра прастыла? У яе такія растрапаныя валасы і абветраны твар!
— А ўспомні яе ніжнюю спадніцу! Спадзяюся, ты звярнула на яе ўвагу — шэсць цаляў бруду, не менш! Яна спрабавала схаваць гэта пад сукенкай, але нічога не атрымалася.
— Можа, так яно і было, Луіза, — сказаў Бінглі, — але я нічога не заўважыў. Як на мяне, сёння ранкам міс Элізабэт Бэнэт выглядала цудоўна. Бруд на яе падоле мне ў вочы не кінуўся.
— Але вы, містар Дарсі, несумненна, яго заўважылі, — сказала міс Бінглі. — Мяркую, вы не хацелі б убачыць у такім выглядзе сваю сястру.
— Безумоўна, не.
— Ісці тры, не, чатыры, не, нават пяць ці колькі там міляў па калена ў брудзе, прычым у поўнай самоце! Што ўсё гэта значыць? Мне тут бачыцца абуральная самаўпэўненасць, гэткая правінцыйная абыякавасць да прыстойнасці.
— А мне — надзвычай прыемная прывязанасць да сястры, — сказаў Бінглі.
— Баюся, містар Дарсі, — гучным шэптам падсумавала міс Бінглі, — сённяшняя прыгода сапсуе вашае меркаванне пра яе чароўныя вочы.
— Зусім не, — адказаў Дарсі, — пасля прагулкі яны гарэлі яшчэ ярчэй.
Наступіла кароткая паўза, і місіс Хёрст прадоўжыла:
— Я добра стаўлюся да Джэйн Бэнэт, яна сапраўды мілая дзяўчына, і я ад усяго сэрца жадаю ёй шчасліва ўладкавацца ў жыцці. Аднак, баюся, з такімі бацькамі і астатняй раднёй у яе няма шанцаў.
— Ты, здаецца, казала, што яе дзядзька — павернік у Мэрытане.
—Так, а яшчэ адзін дзядзька жыве недзеў Чыпсайдзе*.
— Цудоўна! — усклікнула міс Бінглі, і яны абедзве ад душы рассмяяліся.
—Хай нават іхдзядзькі заселяцьуе^сьЧыпсайд, — усклікнуў Бінглі, — паненак гэта менш прывабнымі не зробіць!
— Але істотна зменшыць іх шанец выйсці замуж за чалавека хоць з якім становішчам у свеце, — адгукнуўся Дарсі.
Бінглі нічога не адказаў, але яго сёстры шчыра падтрымалі Дарсі і яшчэ некаторы час з прыемнасцю абмяркоўвалі бязродных сваякоў сваёй дарагой сяброўкі.
Аднак скончыўшы абедаць, яны з новай пяшчотай адправіліся да Джэйн і праседзелі з ёй, пакуль іх не паклікалі піць каву. Хворая яшчэ была ў кепскім стане, таму Элізабэт не пакідала яе да позняга вечара і толькі пераканаўшыся, што тая заснула, адчула калі не жаданне, то неабходнасць спусціцца да астатніх. Зайшоўшы ў гасцёўню, яна ўбачыла, што ўсе гуляюць у «мушку»**, і адразу ж атрымала запрашэнне далучыцца, аднак мяркуючы, што гульня ідзе на высокія стаўкі, адмовілася, спаслаўшыся на хваробу сястры і сказаўшы, што нядоўгі час адпачынку ёй хочацца прабавіць з кнігай. Містар Хёрст здзіўлена зірнуў на яе.
— Кнігі вам мілейшыя за карты? Што за дзіва!
— Міс Эліза Бэнэт картамі пагарджае, — сказала міс Бінглі. — Яна ўвесь час чытае, а ад іншых радасцяў адмаўляецца.
— Я не заслугоўваю ні такой пахвалы, ні такіх папрокаў! — усклікнула Элізабэт. — Я не вельмі люблю чытаць і знаходжу радасць у многіх рэчах.
* Чыпсайд — вуліца і раён у Лондане, гістарычны дзелавы цэнтр горада, у якім жылі пераважна людзі, што вялі гандлёвыя справы, а значыць, не належалі да найвышэйшых колаў.
** «Мушка» — старадаўняя картачная гульня, падобная да покера з абменам і брыджа, у якую маглі гуляць ад 3 да 8 чалавек.
— He сумняваюся, што клопат пра сястру — адна з іх, — прамовіў Бінглі. — Спадзяюся, хутка яна паправіцца, і радасць зробіцца яшчэ большай.
Элізабэт шчыра яму падзякавала і падышла да стала, дзе ляжала некалькі кніг. Бінглі тут жа прапанаваў ёй прынесці з бібліятэкі ўсё, што яна захоча.
— Хацеў бы я, каб дзеля вашай карысці і майго гонару збор аказаўся болып грунтоўным, але ж я гультай. Кніг у мяне няшмат, але ўсё адно болып, чым я калінебудзь прачытаю.
Элізабэт упэўніла яго, што ёй хопіць тых, што ляжаць у пакоі.
— Проста неверагодна, што наш бацька пакінуў такі невялікі кнігазбор, — сказала міс Бінглі. — Але якая цудоўная бібліятэка ў вас у Пэмбэрлі, містар Дарсі!
— Інакш : быць не магло, — адказаў той. — Яе збірала шмат пакаленняў.
— I вы зрабілі вялікі ўнёсак — вы ж увесь час купляеце кнігі.
— Я не магу занядбаць сямейную бібліятэку ў такі час, як наш.
— Занядбаць?! Думаю, вы не занядбаеце ніводнай магчымасці зрабіць свой велічны маёнтак яшчэ прыгажэйшым. Чарлз, калі ты збярэшся будаваць уласны дом, хай ён будзе хоць напалову такім шыкоўным, як Пэмбэрлі.
— Я і сам бы гэтага хацеў.
— Раю табе купіць маёнтак там побач і ўзяць Пэмбэрлі за ўзор. У Англіі няма лепшай мясціны, чым Дэрбішыр.
— Ды я ахвотна куплю нават Пэмбэрлі, калі толькі Дарсі прадасць.
— Я кажу пра магчымае, Чарлз.
— Шчыра кажучы, Кэралайн, мне здаецца, Пэмбэрлі прасцей купіць, чым пабудаваць нешта падобнае.
Размова так зацікавіла Элізабэт, што яна амаль перастала аддаваць увагу кнізе, а хутка ўвогуле яе адклала і села да картачнага століка, паміж містарам Бінглі і яго старэйшай сястрой, каб паназіраць за гульнёй.
— Міс Дарсі моцна падрасла з мінулай вясны? — пацікавілася міс Бінглі. — Ці вырасце яна такой жа высокай, як я?
— Думаю, так. Цяпер яна ростам амаль як міс Элізабэт, можа, нават трошкі вышэйшая.
— Як я хачу зноў яе ўбачыць! Мяне яшчэ ніхто так не захапляў! Такая пастава, такая манера трымацца — для яе ўзросту гэта сапраўдная дасканаласць. А як бліскуча яна грае на фартэпіяна!
— Мяне ўражвае, — сказаў Бінглі, — як усім маладым лэдзі хапае цярпення зрабіцца такімі выкшталцонымі.
— Усе маладыя лэдзі выкшталцоныя? Дарагі Чарлз, што ты маеш на ўвазе?
— Ну вядома, усе! Яны распісваюць столікі, аздабляюць шырмы і плятуць кашалькі. He магу прыгадаць ніводнай паненкі, якая не ўмее гэта рабіць, і калі мне расказваюць пра нейкую юную лэдзі, то заўжды ўдакладняюць, што яна вельмі выкшталцоная.
— Ваш пералік дзявочых талентаў занадта падобны на праўду, — сказаў Дарсі. — Многіх паненак называюць выкшталцонымі, хоць яны толькі і ўмеюць, што плесці кашалькі і аздабляць шырмы. Я не згодны з вашым меркаваннем пра жанчын. He магу пахваліцца, што ў маім атачэнні знойдзецца хаця б паўтузіна сапраўды выкшталцоных лэдзі.
— Цалкам з вамі згодная, — сказала міс Бінглі.
— Тады, — адзначыла Элізабэт, — вы мусіце шмат укладаць у гэтае паняцце.
— Вядома, я шмат у яго ўкладаю.
— Няма сумнення, — усклікнула яго верная саюзніца, — што жанчына не можа лічыцца сапраўды
выкшталцонай, калі яе ўзровень істотна не перасягае ўзроўню звычайных паненак! Яна мусіць разбірацца ў музыцы, спяваць, маляваць і ведаць замежныя мовы, а таксама вылучацца нечым няўлоўным у абліччы, хадзе, голасе, у мове і манеры гаварыць, а інакш такога вызначэння яна заслугоўвае толькі напалову.
— Усё гэта, вядома, неабходна, — прамовіў Дарсі, — але варта дадаць і нешта больш важнае — развіты шырокім чытаннем розум.
— Тады я не здзіўляюся, што вы ведаеце не больш за шэсць выкшталцоных жанчын. Дзіўна, што яны ўвогуле знайшліся.
— Вы так сурова ставіцеся да свайго полу і не верыце, што такое магчыма?
— Я такой жанчыны ніколі не сустракала, — сказала Элізабэт. — Ніколі не сутыкалася са згаданымі вамі якасцямі — і густам, і стараннасцю, і вытанчанасцю — у адной асобе.
Місіс Хёрст і міс Бінглі абурыліся несправядлівасцю яе прыхаванага сумнення і пачалі сцвярджаць, што абедзве ведаюць дастаткова жанчын, якія падыходзяць пад апісанне, пакуль містар Хёрст не заклікаў гульцоў да парадку, пажаліўшыся на іх няўважлівасць да партыі. Размова скончылася, і неўзабаве Элізабэт пакінула пакой.
— Эл іза Бэнэт належыць да тых маладых л эдзі, — прамовіла міс Бінглі, як толькі дзверы зачыніліся, — якія спрабуюць вылучыцца перад супрацьлеглым полам, прыніжаючы ўласны, і ў іх гэта, скажу я вам, нярэдка атрымліваецца. Але на маю думку, гэты спосаб варты жалю.
— Няма сумнення, — адказаў Дарсі, якому заўвага і прызначалася, — што жалю варты любы спосаб, якім жанчыны часам заваёўваюць увагу. Усё, што спараджаецца хітрасцю, — гідкае.
Яго адказ задаволіў міс Бінглі не да канца, а таму працягваць яна не стала.
Элізабэт зазірнула да іх яшчэ раз толькі каб паведаміць, што сястры пагоршала і яна не можа болып яе пакідаць. Бінглі тут жа вырашыў зноў паклікаць містара Джонса, а яго сёстры, упэўненыя, што ў правінцыі добрага лячэння не дачакаешся, раілі паслаць у горад па знанага доктара. Пра гэта Элізабэт не хацела і чуць, але ад прапановы Бінглі не адмовілася. Вырашылі, што калі міс Бэнэт не палепшае, ранкам пашлюць па містара Джонса. Бінглі нерваваўся, яго сёстры сцвярджалі, што яны зусім няшчасныя. Праўда, іх нядрэнна суцешылі спевы дуэтам пасля вячэры, тым часам як іх брат трошкі супакойваўся толькі наказваючы дварэцкаму быць як мага больш уважлівым да хворай лэдзі і яе сястры.
Раздзел IX
Болыпую частку ночы Элізабэт правяла ў пакоі сястры і, на шчасце, ужо ранкам перадала гаспадарам дому суцяшальныя навіны праз пакаёўку, ледзь не на досвітку прысланую містарам Бінглі, а пасля і праз дзвюх вытанчаных паненак, што прыслужвалі яго сёстрам. Але нягледзячы на паляпшэнне, Элізабэт настойліва прасіла адправіцьу Лонгбарн цыдулку, каб Ma­ui прыехала да Джэйн і сама ацаніла яе стан. Цыдулку тут жа адправілі, і місіс Бэнэт імкліва выканала згаданую там просьбу, неўзабаве пасля сняданку з’явіўшыся ў Нэзэрфілдзе з дзвюма малодшымі дочкамі.
Калі б маці заспела Джэйн у небяспечным стане, то, вядома, моцна б засмуцілася. Але місіс Бэнэт з прыемнасцю адзначыла, што хвароба дачкі трывог не выклікае, таму зусім не жадала яе неадкладнага вы-
здараўлення, якое, несумненна, прывядзе да ад’езду з Нэзэрфілда. Калі Джэйн папрасіла адвезці яе дадому, маці пра гэта не захацела і слухаць; зрэшты, аптэкар, які прыехаў тады ж, пераязджаць пакуль таксама не раіў. Трошкі пасядзеўшы з хворай, маці і тры дачкі атрымалі ад міс Бінглі запрашэнне спусціцца да кампаніі ў пакой для сняданкаў. Бінглі сустрэў іх са словамі спадзявання, што стан міс Бэнэт не горшы, чым чакала місіс Бэнэт.
— Вядома, горшы, сэр! — прагучала ў адказ. — Яна занадта слабая, каб ехаць дадому. Містар Джонс кажа, што думаць пра гэта рана. А таму давядзецца яшчэ трошкі злоўжыць вашай дабрынёй.
— Ехаць дадому? — усклікнуў Бінглі. — I чуць пра гэта не хачу! Думаю, сястра таксама будзе супраць.
— Можаце не сумнявацца, мадам, — з халоднай ветлівасцю сказала міс Бінглі, — што пакуль міс Бэнэт у нас, мы з найвялікшай увагай будзем пра яе клапаціцца.
Падзякі місіс Бэнэт былі надзвычай шчодрымі.
— Я ўпэўненая, — дадала яна, — што калі б не добрыя сябры, невядома, што б з ёй было, бо яна напраўду хворая і пакутуе, хоць і трымаецца з найвялікшым у свеце цярпеннем. Яна заўсёды такая — самая лагодная сярод усіх, каго я ведаю. Я часта кажу астатнім сваім дзяўчатам: куды вам да яе. Ой, які мілы пакой, містар Бінглі, і гэты чароўны від на гравійную сцяжынку. У ваколіцах няма месца, роўнага Нэзэрфілду. Вам не варта хутка ад’язджаць, хоць вы і арандавалі яго ненадоўга.
— Я ўсё раблю хутка, — адказаў Бінглі, — а таму калі вырашу пакінуць Нэзэрфілд, то збяруся за пяць хвілін. Але пакуль я маю намер тут абжыцца.
— Менавіта такім вы мне і здаяцеся, — сказала Элізабэт.
— Вы ўжо добра ўва мне разабраліся, праўда? — усклікнуў ён, павярнуўшыся да яе.
— Так, я цалкам вас разумею.
— Мне хочацца лічыць вашы словы кампліментам, але, баюся, быць бачным наскрозь усё ж варта жалю.
— Гэта як атрымаецца. Скрытныя і складаныя характары неабавязкова вартыя болыпай ці меншай павагі, чым такі, як ваш.
— Лізі! — усклікнула яе маці. — He забывай, дзе ты знаходзішся! Хопіць гэтага свавольства, ад якога мы так пакутуем дома.
— Я і не думаў, — тут жа прадоўжыў Бінглі, — што вы цікавіцеся чалавечай прыродай. Гэта, мабыць, вельмі займальна.
— I складаныя характары — самыя займальныя. У іх ёсць прынамсі гэтая перавага.
— Правінцыя дае небагаты матэрыял для такой цікаўнасці, — сказаў Дарсі. — У правінцыі вы сутыкаецеся з вузкім і нязменным колам.
— Але людзі мяняюцца: заўсёды можна заўважыць у іх нешта новае.
— Безумоўна! — усклікнула місіс Бэнэт, абражаная тонам Дарсі, калі ён казаў пра правінцыйнае кола. — Mary вас упэўніць, што ў правінцыі ўсяго гэтага ніяк не менш, чым у горадзе.
Усе здзівіліся, і Дарсі, зірнуўшы на яе, маўкліва адвярнуўся. Місіс Бэнэт вырашыла, што ён канчаткова пераможаны, і захацела замацаваць перамогу.
— Я, са свайго боку, не лічу, што Лондан мае перавагі перад правінцыяй, хіба што крамы і забаўляльныя ўстановы. Правінцыя нашмат лепшая, праўда, містар Бінглі?
— Калі я прыязджаю ў правінцыю, — адказаў той, — мне не хочацца яе пакідаць, калі ж я ў горадзе, то адчуваю тое самае. Усюды свае перавагі, і я магу быць аднолькава шчаслівы і тут, і там.
— Аўсё таму, што вы правільна гледзіце на рэчы. Але гэты джэнтльмен, — тут яна зірнула на Дарсі, — відаць, ставіцца да правінцыі як да пустога месца.
— Вы памыляецеся, мама, — сказала Элізабэт, чырванеючы за маці. — Вы зусім не зразумелі містара Дарсі. Ен толькі хацеў сказаць, што ў правінцыі сустракаеш не такіх розных людзей, яку горадзе, і вы мусіце прызнаць, што ён мае рацыю.
— Ну вядома, дарагая, ніхто і не спрачаецца, але што да невялікага кола людзей у нашых мясцінах, то я сумняваюся, што вы шмат дзе знойдзеце большае. Мы абедаем з дваццаццю чатырма сем’ямі.
Толькі клопат пра пачуцці Элізабэт дапамог Бінглі захаваць сур’ёзны выраз твару. Яго сястра аказалася не такой далікатнай і з выразнай усмешкай паглядзела на містара Дарсі. Элізабэт, спрабуючы скіраваць маці на іншую тэму, пацікавілася, ці не зазірала ў Лонгбарн падчас яе адсутнасці Шарлота Лукас.
— Так, учора яны з бацькам да нас заходзілі. Сэр Уільям — такі прыемны чалавек, праўда, містар Бінглі? Што за манеры! Аякі высакародны і прыязны! Заўсёды знойдзе слоўца для кожнага. Вось гэта — сапраўднае выхаванне, а тыя, што лічаць сябе самымі важнымі і ніколі не раскрываюць рота, проста нічога не разумеюць.
— Шарлота засталася з вамі абедаць?
— He, пайшла дадому. Мабыць, трэба было дапамагаць з піражкамі. Што да мяне, містар Бінглі, то я трымаю толькі тых слуг, якія спраўляюцца з працай, і мае дочкі выхаваныя зусім інакш. Але кожны сам сабе гаспадар, і вы можаце не сумнявацца: дзяўчаты Лукас сапраўды вельмі някепскія. Шкада толькі, што непрыгожыя! Але я не хачу сказаць, што Шарлота зусім несамавітая — яна ж наша блізкая сяброўка.
— Мне яна здаецца вельмі прыемнай маладой жанчынай, — сказаў Бінглі.
— Ах, ну вядома, але вы мусіце прызнаць, што яна зусім несамавітая. Гэта прызнае нават лэдзі Лукас, якая зайздросціць красе маёй Джэйн. He хочацца хваліцца ўласным дзіцем, але што рабіць — нячаста ўбачыш такую прыгажуню, як яна. Так лічаць усе — сабе самой я б не паверыла. Калі ёй было толькі пятнаццаць і мы гасцілі ў горадзе ў майго брата Гардынера, адзін джэнтльмен так у яе закахаўся, што мая нявестка была перакананая: яшчэ да нашага ад’езду ён зробіць ёй прапанову. Але гэтага не здарылася. Можа, ён падумаў, што яна занадта маладая. Тым не менш ён прысвяціў ёй некалькі вершаў, прытым вельмі мілых.
— Тым усё і завяршылася, — нецярпліва сказала Элізабэт. — Падазраю, гэта не адзіны выпадак, які скончыўся такім чынам. Цікава, хто першы ўбачыў у паэзіі сродак пазбавіцца ад кахання.
— Я заўсёды лічыў паэзію пажыткам для кахання, — адзначыў Дарсі.
— Магчыма, калі гэтае каханне — сапраўднае, моцнае і здаровае. Такое з чаго хочаш будзе мець пажытак. Калі ж вядзецца пра лёгкую, кволую цікавасць, то адзін добры санет, несумненна, дарэшты яе спустошыць.
Дарсі толькі ўсміхнуўся, і запанавала цішыня, якая ўстрывожыла Элізабэт: маці зноў магла паказаць сябе ва ўсёй красе. Элізабэт прагнула нешта сказаць, але не магла прыдумаць, што. Пасля непрацяглага маўчання місіс Бэнэт пачала дзякаваць містару Бінглі за яго дабрыню да Джэйн, просячы прабачэння за турботы, звязаныя з Лізі. Бінглі адказваў са шчырай ветлівасцю, што прымусіла быць ветлівай і яго малодшую сястру, якая сказала ўсё, што ў такіх сітуацыях трэба. Сваю ролю яна выканала без асаблівай велікадушнасці, але місіс Бэнэт засталася задаволеная і неўзабаве папрасіла падаць экіпаж. Тут, як па сігнале, выступіла яе малодшая дачка. Падчас візіту дзяўчаты ўвесь час пе-
рашэптваліся і дамовіліся, што Лідыя нагадае містару Бінглі пра яго абяцанне зладзіць у Нэзэрфілдзе баль, якое ён даў падчас першага знаёмства з мясцовай супольнасцю.
Лідыя была рослай і крэпкай пятнаццацігадовай дзяўчынай з жыццярадасным выразам на свежым твары. Місіс Бэнэт любіла яе болып за астатніх, а таму дазваляла выходзіць у свет у такім раннім узросце. Дзякуючы ўвазе афіцэраў, якіх прываблівалі добрыя абеды ў яе дзядзькі і лёгкі характар самой Лідыі, яе заўсёдная бойкасць і прыродная ўпэўненасць у сабе ператварыліся ў саманадзейнасць. А таму яна спакойна звярнулася да містара Бінглі, нагадаўшы яму пра баль і дадаўшы, што не датрымаць слова — значыць зганьбавацца на ўвесь свет. Адказ Бінглі на такое нечаканае наступленне быў прыемны для вушэй яе маці.
— He сумнявайцеся, што я гатовы выканаць свой абавязак. Як толькі ваша сястра паправіцца, вы самі зможаце выбраць дату. Вы ж не захочаце танчыць, пакуль яна хварэе.
Лідыя абвясціла, што цалкам задаволеная.
— Вядома, лепш пачакаць, пакуль Джэйн выздаравее, а да таго часу капітан Картэр хутчэй за ўсё вернецца ў Мэрытан. А пасля вашага балю, — дадала яна, — я прымушу іх зладзіць свой. Скажу палкоўніку Форстэру, што адмаўляцца сорамна.
На гэтым місіс Бэнэт з малодшымі дочкамі з’ехала, а Элізабэт вярнулася да Джэйн, даючы магчымасць дзвюм лэдзі і містару Дарсі абмеркаваць паводзіны яе самой і яе радні. Зрэшты, ніякія кпіны міс Бінглі з нагоды чароўных вачэй не маглі прымусіць апошняга хоць нешта ў ёй асудзіць.
Раздзел X
Рэшта дня нічым не адрознівалася ад мінулага. Місіс Хёрст і міс Бінглі прабавілі некалькі ранішніх гадзін з хворай, якая хоць і марудна, але папраўлялася, а ўвечары Элізабэт далучылася да кампаніі ў гасцёўні. Аднак гэтым разам картачнага століка не было. Містар Дарсі пісаў, а міс Бінглі, седзячы побач, сачыла за яго рукой і ўвесь час адцягвала яго ўвагу, просячы перадаць тое ці іншае яго сястры. Містар Хёрст і містар Бінглі гулялі ў пікет*, а місіс Хёрст назірала за гульнёй.
Элізабэт, узяўшыся за шытво, ад душы забаўлялася, прыслухоўваючыся да размовы паміж Дарсі і яго суседкай. Дзіўнаваты дыялог, у якім Дарсі абыякава прымаў бясконцыя захапленні міс Бэнэт то почыркам, то роўнасцю радкоў, то даўжынёй ліста, цалкам пацвярджаў уяўленні Элізабэт пра кожнага з суразмоўцаў.
— Як жа ўзрадуецца міс Дарсі, калі атрымае такі ліст!
Ніякага адказу.
— Вы так хутка пішаце.
— Вы памыляецеся. Пішу я даволі марудна.
— Колькі лістоў вам даводзіцца пісаць за год! А яшчэ ж дзелавыя лісты! Уяўляю, як гэта надакучвае!
— На шчасце, гэтая доля выпала мне, а не вам.
— Калі ласка, напішыце сваёй сястры, як я хачу яе бачыць.
— Вы пра гэта ўжо прасілі, і я напісаў.
— Мне здаецца, у вас нязручнае пяро. Давайце я яго завастру. Я цудоўна ўмею вастрыць пёры.
— Дзякуй, але я заўсёды раблю гэта сам.
* Пікет — картачная гульня з біткамі на два чалавекі, адна з найстарэйшых у Еўропе. Упершыню згадваецца ў 1535 годзе ў кнізе «Гарганцюа і Пантагруэль» Ф. Рабле. Была надзвычай папулярная ў Францыі, а ў Вялікабрытанію трапіла пасля шлюбу англійскай каралевы Марыі I з іспанскім каралём Філіпам II у 1554 годзе.
— Як у вас атрымліваецца пісаць так роўна?
Ніякага адказу.
— Напішыце сястры, як я радая чуць пра яе поспехі ў ігры на арфе, а таксама што я ў захапленні ад яе дзівоснага ўзору для століка і думаю, што ён у шмат разоў лепшы за ўзор міс Грэнтлі.
— Вы дазволіце мне адкласці вашы захапленні да наступнага ліста? Тут у мяне ўжо няма годнага месца для іх.
— О, ніякай тэрміновасці! Я ўбачуся з ёй у студзені. Вы заўсёды пішаце ёй такія чароўныя доўгія лісты, містар Дарсі?
— Звычайна яны доўгія, але ці заўсёды чароўныя, вызначаць не мне.
— Я перакананая, што чалавек, здольны лёгка напісаць такі доўгі ліст, не можа напісаць яго кепска.
— Гэты камплімент не для Дарсі, Кэралайн, — усклікнуў яе брат, — бо ён піша лісты зусім не лёгка! Ён занадта любіць вышукваць разумныя доўгія словы, праўда, Дарсі?
— Стыль маіх лістоў вельмі адрозніваецца ад тваіх.
— О! — выгукнула міс Бінглі. — Чарлз піша самыя неахайныя лісты, якія толькі можна ўявіць. Палову словаў ён прапускае, а ў астатніх ставіць кляксы.
— Mae думкі такія хуткія, што я не паспяваю іх выказаць, таму часам мае лісты не даносяць адрасатам ніякіх думак.
— Ваша сціпласць, містар Бінглі, — сказала Элізабэт, — абяззброіць любы папрок.
— Няма нічога больш падманлівага за штучную сціпласць, — сказаў Дарсі. — Часам гэта ўсяго толькі нядбайнасць думкі, а часам — прыхаваная пахвальба.
— Чым жа з гэтага ты лічыш маё сціплае прызнанне?
— Прыхаванай пахвальбой, бо папраўдзе ты ганарышся недахопамі сваіх лістоў і лічыш, што яны
апраўдваюцца імклівасцю думкі і бесклапотнасцю выканання — якасцямі калі і не вартымі пахвалы, то, як ты мяркуеш, прынамсі не пазбаўленымі цікавасці. Уменне рабіць нешта хутка заўсёды цэніцца тым, хто яго мае, хоць вынік звычайна аказваецца недасканалым. Калі сёння ранкам ты сказаў місіс Бэнэт, што вырашыўшы пакінуць Нэзэрфілд, збярэшся за пяць хвілін, ты ж хацеў проста пакрасавацца, пахваліць сябе. Але хіба ёсць што добрае ў спешцы, якая не прынясе карысці ні Ta66, ні камусьці яшчэ і праз якую важныя справы могуць застацца няскончанымі?
— Ну не, гэта ўжо занадта, — закрычаў Бінглі, — памятаць да вечара сказаныя ранкам глупствы! Шчыра кажучы, тады я верыў, што гэта праўда, ды і цяпер веру. У любым разе пра сваю празмерную паспешлівасць я расказваў не для таго, каб пакрасавацца перад дамамі.
— Думаю, ты сапраўды ў гэта верыш. Але я зусім не ўпэўнены, што ты мог бы так імкліва з’ехаць. Твае паводзіны залежалі б ад абставін не менш, чым паводзіны любога іншага чалавека, і калі б ты, ускокваючы на каня, пачуў параду сябра: «Гэй, Бінглі, а можа, застанься яшчэ на тыдзень», — ты, імаверна, так бы і зрабіў і не паехаў, а атрымаўшы наступную параду, затрымаўся б яшчэ на месяц.
— Гэта даказвае толькі тое, — усклікнула Элізабэт, — што містар Бінглі несправядлівы сам да сябе! Вы пахвалілі яго нашмат больш, чым ён.
— Я шчыра вам удзячны, — сказаў Бінглі, — што словы майго сябра вы ператвараеце ў пахвалу майму дабрадушнаму нораву. Але, баюся, гэты джэнтльмен зусім не меў на ўвазе тое, пра што кажаце вы. Ен, безумоўна, быў бы пра мяне лепшай думкі, калі б я ў такім выпадку катэгарычна адмовіўся і на ўсёй хуткасці паскакаў прэч.
— Няўжо тады, на думку містара Дарсі, паспешлівасць вашага рашэння згладзілася б упартасцю, з якой вы яго выканалі б?
— Шчыра кажучы, нічога растлумачыць не магу — хай Дарсі гаворыць за сябе.
— Вы чакаеце, што я растлумачу меркаванне, якое вы мне прыпісалі і якога я сам ніколі не агучваў. Але нават калі дапусціць, што вы маеце рацыю, міс Бэнэт, не забывайце, што сябар, які прапанаваў яму адкласці планы і застацца дома, проста выказаў пажаданне, нічым яго не аргументаваўшы.
— Вы не бачыце заслугі ў тым, каб лёгка пагадзіцца на прапанову сябра?
— Сляпая згода ў дадзеным выпадку гаворыць не на карысць абодвух.
— Здаецца, вы, містар Дарсі, не ўлічваеце ўплыву, які робіць на нас сяброўства ці прыхільнасць. Само стаўленне да просьбіта часта змушае выканаць просьбу, не чакаючы аргументаў. Я не кажу менавіта пра апісаную вамі сітуацыю з містарам Бінглі. Мы можам пачакаць, калі нешта падобнае здарыцца з ім насамрэч, і тады абмяркоўваць разумнасць яго паводзін. Але ўвогуле, калі адзін сябар папросіць у іншага змяніць досыць нязначнае рашэнне і той, не чакаючы довадаў, пагодзіцца, хіба мы будзем яго асуджаць?
— Ці не варта нам тады спярша вызначыць, наколькі важную просьбу мы абмяркоўваем і наколькі блізкія стасункі звязваюць сяброў?
— Абавязкова! — закрычаў Бінглі. — Давайце вызначымся з усімі падрабязнасцямі, не забыўшы параўнаць рост і памер сяброў, бо для нашай спрэчкі, міс Бэнэт, гэта больш важна, чым вы думаеце. Калі б Дарсі не выглядаў побач са мной такім высачэзным, я б на яго словы так не зважаў. Ведайце ж, што ў пэўных месцах і пры пэўных абставінах — у прыватнасці, ня-
дзельным вечарам у яго ўласным доме, калі яму няма чіям заняцца — гэта самы жудасны чалавек з усіх, каго я ведаю.
Містар Дарсі ўсміхнуўся, але Элізабэт адчула, што яго зачапіла, і таму стрымала смех. Міс Бінглі трошкі паабуралася такой абразай і мякка паўшчувала брата за бязглуздыя словы.
— Я зразумеў твой намер, Бінглі, — прамовіў яго сябар. — Табе не падабаецца гэтая спрэчка, і ты хочаш яе спыніць.
— Магчыма. Спрэчкі надта падобныя на сваркі. Я буду ўдзячны, калі вы з міс Бэнэт адкладзяце іх да таго часу, як я пакіну пакой. А тады можаце гаварыць пра мяне ўсё, што захочаце.
— Ваша просьба не патрабуе ад мяне ахвяраў, — сказала Элізабэт. — А містару Дарсі лепш скончыць ліст.
Містар Дарсі скарыстаўся яе парадай і заняўся пасланнем.
Скончыўшы яго, ён папрасіў міс Бінглі і Элізабэт зрабіць прысутным ласку і памузіцыраваць. Міс Бінглі ахвотна рушыла да фартэпіяна і, ветла прапанаваўшы Элізабэт пачаць першай і атрымаўшы такую ж ветлую, хоць і больш шчырую, адмову, села за інструмент.
Місіс Хёрст спявала з сястрой, і пакуль яны былі занятыя, Элізабэт, пераглядаючы ноты, што ляжалі ля фартэпіяна, не магла не заўважыць, як часта містар Дарсі спыняе на ёй погляд. Яна з цяжкасцю ўяўляла, як у яе атрымалася забраць увагу такой важнай асобы, але думка пра тое, што ён глядзіць на яе, бо яна яму не падабаецца, здавалася яшчэ больш дзіўнай. Урэшце Элізабэт вырашыла, што ён глядзіць на яе, бо сярод прысутных яна найменш адпавядае, нават супярэчыць, яго ўяўленням пра правільнасць, і такое дапушчэнне зусім яе не засмуціла. Дарсі выклікаў у яе так мала прыхільнасці, што яна не турбавалася пра яго ўхвалу.
Сыграўшы некалькі італьянскіх песень, міс Бінглі перайшла да вясёлай шатландскай мелодыі, і містар Дарсі неўзабаве наблізіўся да Элізабэт.
— Ці не жадаеце вы, міс Бэнэт, скарыстацца магчымасцю і станчыць рыл?
Яна ўсміхнулася, але нічога не адказала. Здзіўлены яе маўчаннем, ён паўтарыў пытанне.
— О, я добра вас пачула, — прамовіла яна, — але не змагла адразу прыдумаць адказ. Думаю, вы чакалі, што я пагаджуся і дам вам прыемнасць паставіцца да майго густу з пагардай. Але мне заўсёды падабалася разбураць такія планы і абыгрываць тых, хто іх прыдумаў, пазбаўляючы чаканага выніку. Таму я вырашыла сказаць вам, што не хачу танчыць рыл, а цяпер пагарджайце мной, калі зможаце!
— I праўда не магу.
Такая прыязнасць уразіла Элізабэт, бо яна меркавала, што ён пакрыўдзіцца, але насмешлівасць у яе Manepax заўжды спалучалася з добразычлівасцю, так што пакрыўдзіць кагосьці ёй было цяжка. Да таго ж яшчэ ніводная жанчына так Дарсі не зачароўвала. Калі б не яе паходжанне і сваякі, ён, несумненна, быў бы ў небяспецы.
Міс Бінглі заўважыла ці западозрыла дастаткова шмат, каб адчуць рэўнасць, а таму жаданне пазбавіцца ад Элізабэт яшчэ больш узмацніла яе вялікі клопат пра найхутчэйшае выздараўленне Джэйн.
Яна не раз спрабавала ўнушыць Дарсі непрыязь да госці, разважаючы пра іх магчымае вяселле і зычачы яму шчасця ў шлюбе.
— Спадзяюся, калі гэтая чаканая падзея здарыцца, вы намекняце цешчы, — сказала яна яму на наступны дзень, калі яны прагульваліся між прысадаў, — што часам някепска трымаць язык за зубамі. А калі вы з гэтым справіцеся, адахвоцьце яе малодшанькіх бегаць за
афіцэрамі. I яшчэ, калі мне будзе дазволена зачапіць такую далікатную тэму, паспрабуйце адвучыць сваю лэдзі балансаваць на мяжы дзёрзкасці і фанабэрыстасці.
— Можа, параіце яшчэ чаго для майго сямейнага шчасця?
— О, вядома! Загадайце павесіць партрэты дзядзькі і цёткі Філіпс у галерэі ў Пэмбэрлі, дзе-небудзь побач з суддзём — братам вашага дзеда. Яны ж адной прафесіі, толькі працуюцьурозныхсферах. Што да партрэта вашай Элізабэт, то яго і замаўляць не варта — бо які мастак зможа годна перадаць яе чароўныя вочы?
— Будзе і праўда нялёгка злавіць іх выраз, але вось колер і форму, а таксама такія цудоўныя вейкі адлюстраваць магчыма.
У гэты момант яны сустрэлі місіс Хёрст і саму Элізабэт, якія ішлі іншай сцяжынай.
— Я не ведала, што вы збіраецеся гуляць, — сказала міс Бінглі, трохі збянтэжыўшыся, бо іх маглі пачуць.
— 3 вашага боку было недапушчальна збегчы з дому не папярэдзіўшы нас, — адказала місіс Хёрст.
3 гэтымі словамі яна ўзяла містара Дарсі пад незанятую руку, пакінуўшы Элізабэт ісці адну — сцяжынкі хапала толькі на траіх. Містар Дарсі, заўважыўшы яе бестактоўнасць, тут жа сказаў:
— Гэтай дарожкі для нашай кампаніі недастаткова. Давайце выйдзем на цэнтральную алею.
Але ў Элізабэт не было жадання заставацца з імі, і яна са смехам адказала:
— Не-не, заставайцеся тут. Якая цудоўная група — вы выдатна гледзіцеся разам. Чацвёртая сапсуе ўсю прыгажосць. Да пабачэння!
Яна весела збегла прэч і, блукаючы па садзе, радавалася, што праз дзень ці два зноў будзе дома. Джэйн так акрэпла, што збіралася ўвечары на пару гадзін пакінуць пакой.
Раздзел XI
Калі пасля абеду сёстры Бінглі перайшлі ў гасцёўню, Элізабэт паднялася да сястры і, праверыўшы, ці добра тая захуталася, далучылася з ёй да лэдзі, якія прывіталі Джэйн і бурна выказалі радасць з нагоды яе з’яўлення. Яшчэ ніколі Элізабэт не бачыла іх такімі прыязнымі, як у тую гадзіну да прыходу мужчын. Сёстры містара Бінглі ўмелі бліскуча падтрымаць размову, маглі дакладна апісаць званы вечар, з гумарам расказаць анекдот і ад душы высмеяць кагосьці са знаёмых.
Але як толькі ў пакой увайшлі джэнтльмены, Джэйн перастала быць цэнтрам увагі: погляд міс Бінглі адразу ж прыкаваўся да Дарсі, і не паспеў той зрабіць і некалькі крокаў, як ёй ужо было што яму сказаць. Дарсі адразу звярнуўся да міс Бэнэт з ветлівымі віншаваннямі, містар Хёрст жа ўшанаваў яе лёгкім паклонам, сказаўшы, што ён «вельмі рады». Але якімі цёплымі і шматслоўнымі былі вітанні Бінглі! Ен быў сама радасць і ўвага. Першыя паўгадзіны ён распальваў агонь, каб Джэйн у новым пакоі не было холадна, потым запатрабаваў, каб яна перасела на іншы бок ад каміна, як мага далей ад дзвярэй. Пасля сам размясціўся побач і размаўляў амаль толькі з ёй. Элізабэт, якая сядзела з шытвом у процілеглым куце, адзначыла гэта з асаблівай прыемнасцю.
Пасля гарбаты містар Хёрст нагадаў швагерцы пра картачны стол — але марна. Міс Бінглі прыватным чынам дазналася, што містар Дарсі ў карты гуляць не хоча, а таму адхіліла адкрытае хадайніцтва містара Хёрста, запэўніўшы яго, што карты нікога не цікавяць. Маўчанне прысутных пацвердзіла яе словы. Містару Хёрсту засталося толькі расцягнуцца на адной з канапаў і заснуць. Дарсі ўзяўся за кнігу, міс Бінглі зрабіла тое самае, а місіс Хёрст, якая забаўлялася, гуляючы
пярсцёнкамі і бранзалетамі, час ад часу далучалася да размовы брата з міс Бэнэт.
Міс Бінглі пароўну дзяліла ўвагу паміж чытаннем сваёй кнігі і назіраннем за тым, як містар Дарсі чытае сваю, увесь час пра нешта яго пытала і зазірала ў разгорнутыя перад ім старонкі. Уцягнуць яго ў размову ў яе, аднак, не атрымлівалася: ён коратка адказваў на пытанне і чытаў далей. Стаміўшыся ўрэшце ад спробаў заняць сябе кнігай, абранай толькі таму, што гэта быў другі том выдання, якое чытаў Дарсі, міс Бінглі пазяхнула і сказала:
— Як прыемна так бавіць вечар! Я ўпэўненая, што няма асалоды, большай за чытанне! Стаміць можа ўсё — толькі не кніга. Калі я займею ўласны дом, то буду няшчаснай, пакуль не абзавядуся цудоўнай бібліятэкай.
Ніхто не адказаў. Міс Бінглі зноў пазяхнула, адкінула кнігу і агледзела пакой, шукаючы, чым заняцца. Пачуўшы, што брат гаворыць міс Бэнэт пра баль, яна рэзка павярнулася да яго і сказала:
— Дарэчы, Чарлз, ты што, і праўда сур’ёзна думаеш пра танцы ў Нэзэрфілдзе? Перш чым вырашыць канчаткова, я раю абмеркаваць гэта з прысутнымі, бо, калі я не памыляюся, сярод нас знойдуцца тыя, каму баль падасца хутчэй не прыемнасцю, а пакараннем.
— Калі ты маеш наўвазе Дарсі, — усклікнуўяе брат, — то хай ён проста ідзе спаць яшчэ да пачатку танцаў, калі яму так хочацца, бо баль — справа вырашаная! Як толькі Нікалс нагатуе дастаткова белага супу, я адразу ж разашлю запрашэнні.
— Я нашмат болып любіла б балі, — прамовіла міс Бінглі, — калі б яны ладзіліся неяк іначай. Звычайныя прыёмы нясцерпна нудныя. Было б разумней ладзіць балі не дзеля танцаў, а дзеля размоваў.
— Вядома, разумней, дарагая Кэралайн, але сумняваюся, што гэта быў бы баль.
Міс Бінглі нічога не адказала. Неўзабаве яна паднялася і пачала хадзіць па пакоі. У яе была цудоўная фігура і прыгожая хада, але Дарсі, які мусіў гэта заўважыць, усё яшчэ быў заняты кнігай. Даведзеная да адчаю, міс Бінглі скарыстала апошні сродак: павярнулася да Элізабэт і сказала:
— Міс Эліза Бэнэт, дазвольце запрасіць вас пераняць мой прыклад і прагуляцца па пакоі. Паверце, пасля доўгага сядзення гэта вельмі бадзёрыць.
Элізабэт здзівілася, але адразу дала згоду. Асноўная мэта ветлівай прапановы таксама была дасягнутая: містар Дарсі адарваў вочы ад старонкі. Увага міс Бінглі, скіраваная ў такі нечаканы бок, уразіла яго не менш, чым Элізабэт, і ён несвядома загарнуў кнігу. Яму тут жа прапанавалі далучыцца, але ён адмовіўся, адзначыўшы, што прагулка па пакоі можа мець толькі дзве мэты, і яго згода перашкодзіць дамам дасягнуць абедзвюх. «Але што ён мае на ўвазе? Гэта ж можна памерці ад цікаўнасці!» Міс Бінглі спытала ў Элізабэт, ці ў стане яна гэта зразумець.
— He да канца, — прагучаў адказ, — але паверце мне: ён хоча праявіць строгасць, а таму найлепшы спосаб яго расчараваць — адмовіцца ад роспытаў.
Аднак міс Бінглі ніяк не магла расчараваць містара Дарсі, а таму настойвала, каб ён агучыў абедзве мэты.
— У мяне няма прычын маўчаць, — сказаў той, як толькі яму далі магчымасць. — Вы выбралі такі спосаб бавіць час таму, што давяраеце адна адной і мусіце абмеркаваць сакрэт, альбо таму, што прагулка, на вашу думку, падкрэслівае прыгажосць вашых паставаў. У першым выпадку я, несумненна, вам перашкоджу, а ў другім мне лепш любавацца вамі, седзячы ля каміна.
— Які жах! — усклікнула міс Бінглі. — Нічога больш абуральнага я ніколі не чула. Як мы яго пакараем?
— Калі вы сапраўды хочаце яго пакараць, ёсць вельмі просты спосаб, — адказала Элізабэт. — Мы ўсе здольныя мучыць і караць адно аднаго. Дражніце яго, смейцеся з яго. Вы з ім блізкія сябры і мусіце ведаць, як гэта зрабіць.
— Клянуся вам, не ведаю. Наша сяброўства тут не дапаможа. Дражніць увасабленне стрыманасці і самавалодання? He, не, баюся, нам яго не праняць. Што да смеху, дык, я думаю, нам не варта выстаўляцца, смеючыся без прычыны. Містар Дарсі можа сябе павіншаваць.
— 3 містара Дарсі нельга смяяцца! — усклікнула Элізабэт. — Рэдкая перавага, якая, я спадзяюся, так і застанецца рэдкай, бо для мянемець такіх знаёмых — вялікая непрыемнасць. Я надзвычай люблю смяяцца.
— Міс Бінглі, — сказаў Дарсі, — верыць у мяне больш, чым варта. Тыя, для каго галоўнае ў жыцці — насмешка, могуць высмеяць нават наймудрэйшых і найлепшых з людзей, больш за тое, нават наймудрэйшыя і найлепшыя іх дзеі.
— Такія насмешнікі, безумоўна, існуюць, — адказала Элізабэт, — але я, спадзяюся, не адна з іх. Спадзяюся, я ніколі не высмейвала мудрае і добрае. Прызнаю, мяне забаўляюць дурасці і бязглуздзіцы, прыхамаці і супярэчлівасці, і я смяюся з іх, калі магу. Але акурат гэтага вы, відаць, і пазбаўлены.
— Думаю, такое немагчыма. Але ўсё жыццё я спрабую пазбягаць тых слабасцяў, якія часам робяць смешнымі нават вельмі разумных людзей.
— Напрыклад, пыхі і славалюбства.
— Славалюбства — гэта сапраўды слабасць, але пыха... Той, хто надзелены моцным розумам, заўжды будзе трымаць пыху ў межах.
Элізабэт адвярнулася, каб схаваць усмешку.
— Вывучэнне містара Дарсі, як я разумею, скончылася, — сказала міс Бінглі. — Прашу вас, падзяліцеся вынікам.
— Я пераканалася, што недахопаў у містара Дарсі няма. Ен і сам гэтага не хавае.
— He, на гэта я не прэтэндую, — сказаў Дарсі. — У Ma­ne таксама ёсць слабасці, але я спадзяюся, што гэта не слабасці розуму. А вось за свой нораў паручыцца не магу. Думаю, ён недастаткова мяккі — безумоўна, з гледзішча свету. Я не забываю пра дурасці і заганы іншых так хутка, як было б варта, гэтак жа як і пра абразы. He кожная спроба крануць мяне абудзіць ува мне пачуцці. Думаю, мяне можна назваць крыўдлівым. Калі хтосьці страчвае маё добрае стаўленне, то назаўсёды.
— Вось гэта сапраўды недахоп! — усклікнула Элізабэт. — Непрымірымая крыўдлівасць — сапраўды пляма на любым характары. Але вы добра выбралі сабе слабасць. 3 яе я смяяцца не магу. Вы ў бяспецы.
— Думаю, у любога чалавека знойдзецца той ці іншы недахоп, прыродная загана, якую не пераможа нават найлепшае выхаванне.
— I ваш недахоп — гатоўнасць ненавідзець усіх.
— А ваш, — з усмешкай адказаў Дарсі, — гатоўнасць наўмысна разумець усіх няправільна.
— Мне хочацца музыкі! — выгукнула міс Бінглі, стомленая размовай, у якой яна не ўдзельнічала. — Луіза, ты не супраць, калі я пабуджу містара Хёрста?
Луіза была не супраць, і яе сястра тут жа падняла вечка фартэпіяна. Трошкі падумаўшы, Дарсі вырашыў пра гэта не шкадаваць. Ен пачаў разумець, як небяспечна дарыць Элізабэт столькі ўвагі.
Раздзел XII
Згодна з дамоўленасцю паміж сёстрамі наступным ранкам Элізабэт напісала маці, просячы яе цягам дня адправіць па іх экіпаж. Аднак місіс Бэнэт разлічыла,
што дочкі мусяць заставацца ў Нэзэрфілдзе да аўторка — каб Джэйн правяла там цэлы тыдзень, — і не мела ахвоты бачыць іх дома раней. А таму яе адказ не задаволіў Элізабэт, якая прагнула вярнуцца ў Лонгбарн. Місіс Бэнэт адпісалася, што адправіць экіпаж раней за аўторак не атрымаецца, а ў канцы ліста дадала, што калі містар Бінглі і яго сёстры запросяць іх застацца яшчэ, яна някепска абыдзецца без дачок і надалей. Аднак Элізабэт рашуча настроілася супраць даўжэйшага гасцявання і не надта спадзявалася на згаданае маці запрашэнне — болып за тое, баючыся, што гаспадары, наадварот, палічаць непатрэбную затрымку дакучлівай, пачала ўгаворваць Джэйн неадкладна пазычыць экіпаж у містара Бінглі. Урэшце сёстры вырашылі сказаць гаспадарам, што хочуць тым жа ранкам пакінуць Нэзэрфілд, і агучыць адпаведную просьбу.
Просьба выклікала мноства хваляванняў. Прагучала прапанова застацца хаця б яшчэ на дзень, да поўнага выздараўлення Джэйн, і ў выніку ад’езд адклаўся на заўтра. Міс Бінглі адразу ж пашкадавала, што падтрымала гэтую ідэю, бо яе непрыязнасць і рэўнасць да адной з сясцёр нашмат пераважвала прыхільнасць да другой.
Гаспадар дому засмуціўся, што яны так хутка пакідаюць Нэзэрфілд, і неаднаразова спрабаваў пераканаць міс Бэнэт, што гэта небяспечна, што яна яшчэ не зусім паправілася. Але Джэйн умела трымацца цвёрда, калі ведала, што мае рацыю.
Містара Дарсі навіна пра іх ад’езд парадавала: Элізабэт прабыла ў Нэзэрфілдзе дастаткова доўга. Яна вабіла яго больш, чым яму хацелася, а міс Бінглі абыходзілася з ёй недалікатна і чаплялася да яго часцей, чым звычайна. Ен мудра вырашыў быць асцярожным і не выяўляць цікавасці, каб не абудзіць у ёй надзею, быццам яго шчасце залежыць ад яе, разумеючы, што калі
такія думкі ўжо прыйшлі ў галаву Элізабэт, то менавіта яго паводзіны напярэдадні ад’езду могуць іх пацвердзіць ці абвергнуць. Разважыўшы так, ён не сказаў ёй суботнім вечарам і дзесяці словаў: нягледзячы на тое, што яны паўгадзіны правялі сам-насам, усю ўвагу ён аддаваў кнізе і ні разу не зірнуў на Элізабэт.
У нядзелю пасля ранішняй службы надышоў час чаканага амаль усімі ад’езду. Добразычлівасць міс Бінглі да Элізабэт і прыязнасць да Джэйн прыкметна ўзраслі, і калі яны развітваліся, апошнюю пяшчотна абнялі і запэўнілі, што заўсёды будуць радыя сустрэцца з ёй у Лонгбарне ці Нэзэрфілдзе, а першай нават паціснулі руку. Элізабэт развіталася з усёй кампаніяй у найлепшым настроі.
Маці сустрэла іх дома не надта сардэчна. Яна дзівілася іх вяртанню і не сумнявалася, што дочкі не мусілі ствараць столькі клопату і што Джэйн неўзабаве прастыне зноў. Бацька ж, хоць і стрымліваў праявы радасці, быў шчыра ўсцешаны прыездам дачок, бо напоўніцу адчуў, як не хапала іх у сямейным коле. Вечаровыя размовы, якія збіралі сямейнікаў разам, трацілі без Джэйн і Элізабэт значную частку жывасці і ці не ўвесь сэнс.
Заняткі Мэры за гэты час не змяніліся: яна вывучала гармонію і чалавечую натуру і да прыезду сясцёр падрыхтавала колькі цытат, якія мусілі іх захапіць, і зацяганых заўваг маральнага характару, якія трэба было выслухаць. У Кэтрын і Лідыі навіны былі іншага кшталту. 3 мінулай серады ў палку шмат чаго сказалі і шмат чаго зрабілі: хтосьці з афіцэраў абедаўу іх дзядзькі, кагосьці з шарагоўцаў выхвасталі, а палкоўнік Форстэр, калі верыць чуткам, надумаў ажаніцца.
Раздзел XIII
— Спадзяюся, дарагая, — сказаў містар Бэнэт жонцы наступнай раніцай за сняданкам, — што вы паклапаціліся пра добры абед, бо сёння, я мяркую, у нашым сямейным коле чакаецца папаўненне.
— Што вы маеце на ўвазе, дарагі містар Бэнэт? Я не чула, каб нехта да нас збіраўся, хіба што Шарлота Лукас, але мае абеды, спадзяюся, для яе дастаткова добрыя. He думаю, што ў іх такія бываюць часта.
— Асоба, пра якую я кажу, — джэнтльмен, прычым нетутэйшы.
— Нетутэйшы джэнтльмен! — вочы місіс Бэнэт заблішчэлі. — He сумняваюся, што гэта містар Бінглі! Якая ты падступная, Джэйн: ніколі і слоўца не скажаш! Ах, я буду бясконца радая бачыць містара Бінглі. Але Божа, які жах — у нас на сёння няма рыбы! Лідыя, дарагая, тузані званочак. Я неадкладна мушу пагаварыць з Хіл.
— Гэта мемістар Бінглі, — сказаў яе муж, — а чалавек, якога я ніколі ў жыцці не бачыў.
Яго словы выклікалі ўсеагульнае здзіўленне: на радасць містару Бэнэту, жонка і пяць дачок тут жа пачалі прагна засыпаць яго пытаннямі. Пазабаўляўшыся крыху іх цікаўнасцю, ён урэшце растлумачыў:
— Каля месяца таму я атрымаў гэты ліст і тыдні два таму адказаў на яго, бо справа падалася мне надзвычай далікатнай і патрабавала асэнсавання. Аўтар ліста — мой кузэн містар Колінз, які пасля маёй смерці можа выгнаць вас з гэтага дома як толькі яму захочацца.
— О, мой дарагі! — закрычала місіс Бэнэт. — Я і чуць пра гэта не магу! Прашу, не згадвайце гэтага гнюснага чалавека. Адабраць вашу маёмасць у вашых уласных дзяцей — што можа быць больш жахлівым? Я б на вашым месцы даўно нешта прыдумала.
Джэйн і Элізабэт паспрабавалі растлумачыць ёй тонкасці парадку наследавання. Такія спробы рабіліся і раней, але гэты прадмет выходзіўза межы разумення місіс Бэнэт, і яна працягвала горка жаліцца на жорсткасць законаў, паводле якіх дом адбіраецца ў сям’і з пяццю дочкамі на карысць чалавека, да якога нікому няма справы.
— Усё гэта сапраўды жудасна несправядліва, — пагадзіўся містар Бэнэт, — і нішто не вызваліць містара Колінза ад віны ў наследаванні Лонгбарна. Але паслухайце, што ён напісаў: раптам яго манера выказвацца трошкі вас змякчыць?
— Вядома, не змякчыць! I ўвогуле, гэты ліст — нахабства і крывадушнасць. Ненавіджу такіх ілжывых сяброў! Хай бы варагаваў з вамі далей, як рабіў яго бацька.
— Што ж, здаецца, ён як сын свайго бацькі і праўда вагаецца на гэты конт. Зараз вы самі пачуеце.
«Хансфард, ля Уэстэрхэма, Кент, 15 кастрычніка
Дарагі сэр,
Нязгода, што існавала паміж Вамі і маім шаноўным нябожчыкам бацькам, заўсёды вельмі мяне засмучала, і з таго часу як я, на вялікае гора, яго страціў, я прагнуў гэты разлад вылекаваць. Аднак некаторы час мянеўсё ж стрымлівалі пэўныя сумненні: ці не абражу я яго памяць, наладзіўшы стасункі з тымі, з кім сам ён меў жаданне быцьу сварцы».
— Вось яно, місіс Бэнэт.
«I вось цяпер рашэнне прынятае, бо калі на Вялікдзень я атрымаў пастырскі сан, мне неверагодна пашанцавала: высокашаноўная лэдзі Кэтрын дэ Бур, удава сэра Льюгса дэ Бура, адзначыла мяне сваім заступніцтвам дзякуючы яе шчодрасці і дабрадзейству мне аддалі перавагу падчас пошуку новага святара для прыхода, у якім я цяпер з усяе моцы
буду захоўваць самую ўдзячную павагу да яе светласці і з гатоўнасцю выконваць абрады і цырымоніі, вызначаныя англіканскай царквой. Як святар я лічу за абавязак усталёўваць, падтрымліваць і бласлаўляць мір ва ўсіх сем ’ях, якіх сягае мой уплыў, і таму цешу сябе надзеяй, што Вы высока ацэніце маё цяперашняе выяўленне добрай волі, ласкава закрыеце вочы на тое, што я з ’яўляюся наступным спадчыннгкам Лонгбарна, і не адштурхняце працягнутай аліўкавай галінкі. Я магу толькі бедаваць пра шкоду, якую мімаволі раблю Вашым чароўным дочкам, і маліць пра дазвол прасіць прабачэння, а таксама запэўніць Васу гатоўнасці гэтую шкоду хоць нейкім чынам выкупіць, але пра тое пазней. Калі Вы не будзеце супраць майго візіту, я дазволю сабе прыемнасць наведаць Вас і Вашу сям ’ю 18 лістапада, у панядзелак, у чатыры гадзіны, і злоўжыць Вашай гасціннасцю да суботы наступнага тыдня, прычым ніякай нязручнасці для мяне ў гэтым не будзе, бо лэдзі Кэтрын не пярэчыць супраць маёй адсутнасці ў нядзелю, калі, безумоўна, нейкі іншы святар зможа выканаць мае абавязкі. На тым, дарагі сэр, далучаю найлепшыя пажаданні Вашай жонцы і дочкам і застаюся Вашым добразычліўцам і сябрам.
Уільям Колінз»
— Такім чынам, у чатыры мы чакаем гэтага міралюбівага джэнтльмена, — прамовіў містар Бэнэт, складваючы ліст. — Ен, відаць, надзвычай сумленны і ветлівы маладзён, таму гэта, несумненна, вельмі каштоўнае знаёмства, асабліва калі лэдзі Кэтрын дэ Бур ласкава дазволіць яму наведаць нас зноў.
— У тым, што ён піша пра нашых дзяўчат, нейкі сэнс ёсць, і калі ён схільны ім дапамагчы, я не буду яго адгаворваць.
— Цяжка ўявіць, як ён зможа выкупіць шкоду, якую, на яго думку, нам робіць, — сказала Джэйн, — але само жаданне, безумоўна, гаворыць на яго карысць.
Элізабэт найбольш уразілі незвычайныя рэверансы містара Колінза ў бок лэдзі Кэтрын і дабрачынны намер па меры неабходнасці хрысціць, жаніць і хаваць парафіян.
— Мабыць, зусім дзівак, — прамовіла яна. — He магу яго зразумець. У яго стылі ёсць нешта вельмі напышлівае. I навошта ён просіць прабачэння за спадчынныя правы? Наўрад ці ён нешта б змяніў, нават калі б мог. Як вы думаеце, сэр, ці можа ён аказацца разумным?
— He, дарагая, думаю, што не. Я спадзяюся ўбачыць акурат процілеглае — сумесь рабалепства і самазадаволенасці ў яго лісце даюць на гэта падставы. 3 нецярпеннем чакаю яго прыезду.
— 3 гледзішча кампазіцыі, — прамовіла Мэры, — заганаў у лісце я не знаходжу. Вобраз аліўкавай галінкі, можа, і не зусім свежы, але скарыстаны досыць удала.
Кэтрын і Лідыя не зацікавіліся ні лістом, ні яго аўтарам. He варта было чакаць, што кузэн прыедзе ў пунсовым мундзіры, а кампанія мужчын у адзенні іншага колеру некалькі тыдняў таму перастала іх радаваць. Што да місіс Бэнэт, то ліст містар Колінза амаль развеяў яе варожасць, і яна ўзялася рыхтавацца да сустрэчы з вытрымкай, якая нямала здзівіла яе мужа і дачок.
Містар Колінз пунктуальна прыбыў у Лонгбарн і быў надзвычай ветліва прыняты ўсёй сям’ёй. Містар Бэнэт гаварыў няшмат, затое лэдзі аказаліся дастаткова гаваркімі, ды і містар Колінз не меў патрэбы ў заахвочванні да размовы і не збіраўся маўчаць. Гэта быў высокі, цяжкаватага выгляду малады мужчына гадоў дваццаці пяці з паважнымі манерамі і пачуццём уласнай годнасці. Трымаўся ён вельмі афіцыйна. He прайшло і некалькі хвілін, як ён зрабіў місіс Бэнэт камплімент з нагоды прыгажосці яе дачок, пра якіх ён столькі чуў, але чуткі ўсё адно аказаліся прыменшанымі, і дадаў, што ў свой час яна, несум-
ненна, збудзе іх замуж. Такая далікатнасць не ўсім яго слухачам прыйшлася даспадобы, але місіс Бэнэт, гатовая прыняць любую пахвалу, ахвотна адказала:
— Вельмі ласкава з вашага боку так казаць, сэр, і я ад усёй душы жадаю, каб вы мелі рацыю, бо інакш іх чакае галеча. Усё склалася так бязглузда.
— Думаю, вы намякаеце на наследаванне гэтага маёнтка.
— Вядома, сэр! Вы і самі мусіце прызнаць, што маім небаракам не пашанцавала. He хачу казаць, што ў гэтым вінаваты менавіта вы — я разумею, што ўсё залежыць ад чыстай выпадковасці. Калі маёнтак перадаецца па мужчынскай лініі, ніколі не ведаеш, каму ён дастанецца.
— Я цалкам усведамляю, якое выпрабаванне выпала на лёс мілых кузін, і маю што з гэтай нагоды сказаць, але забягаць наперад не варта. Mary толькі запэўніць юных лэдзі, што я прыехаў сюды, гатовы імі захапляцца. Пакуль я нічога не дадам, але, магчыма, калі мы пазнаёмімся бліжэй...
Тут яго перарвала запрашэнне на абед, і дзяўчаты з усмешкай пераглянуліся. Містар Колінз быў гатовы захапляцца не толькі імі. Госць агледзеў і пахваліў вітальню, сталовы пакой і мэблю, і яго пахвала кожнай рэчы абавязкова кранула б сэрца місіс Бэнэт, калі б яе не тачыла думка, што госць ацэньвае сваю будучую маёмасць. Абед таксама атрымаў высокую ўхвалу, і містар Колінз пажадаў ведаць, намаганням якой з мілых кузін яны абавязаныя такім выключным пачастункам. Але місіс Бэнэт паставіла госця на месца, з некаторай рэзкасцю запэўніўшы яго, што яны могуць дазволіць сабе добрага кухара і яе дочкам на кухні няма чаго рабіць. Містар Колінз папрасіў прабачэння, што не дагадзіў ёй. Змякчыўшыся, гаспадыня заявіла, што яна не пакрыўдзілася, але госць яшчэ хвілін пятнаццаць працягваў выбачацца.
Раздзел XIV
За абедам містар Бэнэт амаль нічога не казаў, але калі слугі сышлі, вырашыў, што час размовы з госцем настаў, і, спадзеючыся, што такая тэма прымусіць містара Колінза праявіць сябе напоўніцу, адзначыў, што таму надзвычай пашанцавала з апякункай. Увага лэдзі Кэтрын дэ Бур да яго жаданняў і клопат пра яго зручнасць падаюцца напраўду незвычайнымі. Лепшага пачатку нельга было і прыдумаць. Містар Колінз тут жа пачаў рассыпацца ў пахвалах. Яго манеры зрабіліся яшчэ болып урачыстымі: з самым сур’ёзным выразам твару ён зазначыў, што яшчэ ніколі ў жыцці не назіраў у высокапастаўленых асобаў такіх паводзін, такой паблажлівасці і ветласці, з якімі прыняла яго лэдзі Кэтрын. Яна літасціва ўхваліла абедзве казані, якія ён меў гонар прачытаць у яе прысутнасці, а таксама двойчы запрасіла на абед у Розінгз і не далей як у мінулую суботу паслала па яго, каб ён склаў ёй кампанію ў гульні ў кадрылю'. Многія яго знаёмыя лічаць лэдзі Кэтрын занадта пыхлівай, але ў дачыненні да яго яна заўсёды была выключна прыязнай. Яна размаўляла з ім як з любым іншым джэнтльменам і ніколі не была супраць ані яго далучэння да мясцовага кола, ані патрэбы час ад часу пакідаць прыход на тыдзень-два дзеля паездак да сваякоў. Яна нават ушанавала яго парадай як мага хутчэй ажаніцца, аднак да выбару паставіцца з асцярожнасцю, а аднойчы яшчэ і наведала яго сціплы прытулак, дзе ўхваліла зробленыя змяненні і ласкава зрабіла каштоўныя прапановы адносна паліц у пакоі на другім паверсе.
— Усё гэта, безумоўна, вельмі годна і прыязна, — прамовіла місіс Бэнэт. — Асмелюся сказаць, што яна над-
* Кадрыля — падобная на брыдж картачная гульня, пік папулярнасці якой прыпаў на XVIII стагоддзе.
звычай прыемная жанчына. Шкада, што большасць высокіх лэдзі зусім на яе не падобная. Яна жыве побач з вамі, сэр?
— Сад, у якім месціцца маё сціплае жытло, усяго адной дарожкай аддзяляецца ад Розінгз-парка, рэзідэнцыі яе светласці.
— Мне здаецца, вы сказалі, што яна ўдава, сэр. Ці ёсць у яе дзеці?
— Адзіная дачка, спадчынніца Розінгза і надзвычай значнай маёмасці.
— Ах! — усклікнула місіс Бэнэт, пакачаўшы галавой. — Дык яна ўладкаваная лепш за многіх дзяўчат. А якая яна, гэтая юная лэдзі? Прыгожая?
— Яна надзвычай чароўная паненка. Сама лэдзі Кэтрын сцвярджае, што калі казаць пра сапраўдную прыгажосць, то міс дэ Бур абышлаў ёй найлепшых прадстаўніц свайго полу, бо нешта ў яе рысах адразу выдае жанчыну выключнага паходжання. На жаль, яна крохкага целаскладу, і гэта перашкодзіла ёй удасканаліцца ў многіх сферах, а інакш яна б ні ў чым не цярпела паразы, — так мне паведаміла дама, што наглядае за яе навучаннем і дагэтуль жыве ў Розінгзе. Але яна дзівосна прыязная і часта ўшаноўвае візітам маё сціплае жытло падчас прагулкі ў маленечкім запрэжаным поні фаэтоне.
— Яе прадставілі пры двары? Я не памятаю яе імені сярод прыдворных дам.
— На жаль, кепскі стан здароўя не дазваляе ёй бываць у горадзе, пазбаўляючы брытанскі двор, як я аднойчы сказаў лэдзі Кэтрын, яго самага яркага ўпрыгожання. Здаецца, мая думка спадабалася яе светласці, і вы можаце ўявіць, як радуе мяне кожная магчымасць сказаць ёй маленькі вытанчаны кампліменцік, якія заўсёды падабаюцца дамам. Я ўжо не раз гаварыў яе светласці, што яе чароўная дачка нарадзілася, каб стаць герцагіняй, і што самы высокі тытул нічога ёй
не дадасць, бо яна сама зробіцца яго аздобай. Менавіта такія дробязі прыносяць лэдзі Кэтрын радасць, і я лічу сваім абавязкам гэткім чынам яе ўшаноўваць.
— Вельмі слушна, — сказаў містар Бэнэт. — Вам пашанцавала з талентам так далікатна ліслівіць. А дазвольце спытаць, нараджаюцца гэтыя мілыя знакі ўвагі самі сабой, пад уплывам моманту, ці з’яўляюцца вынікам папярэдняга роздуму?
— Звычайна яны з’яўляюцца пад уплывам канкрэтных здарэнняў, і хоць часам я загадзя дзеля забавы прыдумляю і рыхтую выкшталцоныя кампліменцікі, якія могуць прыдацца пасля, я заўсёды стараюся паднесці іх з усёй магчымай нязмушанасцю.
Чаканні містара Бэнэта спраўдзіліся напоўніцу: кузэн аказаўся такім дурным, як ён і спадзяваўся. Гаспадар атрымліваў найвялікіпую асалоду, з бездакорна спакойным тварам слухаючы госця, і не меў патрэбы дзяліць з кімсьці забаву, а таму толькі зрэдчас кідаў погляды на Элізабэт.
Бліжэй да вечаровай гарбаты містар Бэнэт вырашыў, што на першы раз хопіць, і з прыемнасцю суправадзіў кузэна ў гасцёўню, а пасля гарбаты з яшчэ большай прыемнасцю папрасіў яго пачытаць дамам уголас. Містар Колінз ахвотна пагадзіўся, і хутка перад ім з’явілася кніга (усё сведчыла пра тое, што яна з грамадскай бібліятэкі), зірнуўшы на якую, ён скалануўся, папрасіў прабачэння і заявіў, што раманаў ніколі не чытае. Кіці ўтаропілася ў яго, а Лідыя здзіўлена ўскрыкнула. Прынеслі іншыя кнігі, і, павагаўшыся, ён выбраў казані Фордайса*. Як толькі кузэн разгарнуў том, Лідыя пача-
* Джэймс Фордайс (1720—1796) — шатландскі прэсвітарыянскі святар і паэт, вядомы перадусім дзякуючы сваім «Казаням для маладых жанчын» (1765), якія звычайна называюць «Казанямі Фордайса».
ла пазяхаць, і не паспеў ён урачыста і манатонна прачытаць тры старонкі, як яна яго перарвала:
— А вы ведаеце, мама, што дзядзька Філіпс хоча звольніць Рычарда? Тады палкоўнік Форстэр тут жа яго возьме. Цётка сама сказала пра гэтаў суботу. Заўтра я мушу пайсці ў Мэрытан і дазнацца пра ўсё падрабязней, а яшчэ спытаць, калі містар Дэні вернецца з горада.
Дзве старэйшыя сястры папрасілі Лідыю прытрымаць язык, але містар Колінз пакрыўджана адклаў кнігу і сказаў:
— Я часта бачыў, як мала юныя лэдзі цікавяцца кнігамі сур’ёзнага зместу, напісанымі выключна дзеля іх карысці. Прызнаюся, мяне гэтадзівіць, бо для паненак няма нічога болын карыснага за настаўленні. Але назаляць маладым кузінам я не хачу.
Павярнуўшыся да містара Бэнэта, госць прапанаваў згуляць у трыктрак*. Містар Бэнэт прыняў прапанову, зазначыўшы, што той робіць мудра, пакідаючы дзяўчатам іх дробязныя забавы. Місіс Бэнэт і дочкі ветліва папрасілі прабачэння за паводзіны Лідыі і паабяцалі, што калі ён вернецца да чытання, такога болып не паўторыцца, але містар Колінз, запэўніўшы прысутных, што крыўды на юную кузіну ў яго няма і што яе ўчынак ніякім чынам яго не зачапіў перасеў з містарам Бэнэтам за іншы столік і падрыхтаваўся да гульні.
Раздзел XV
Містар Колінз асаблівым розумам не вылучаўся, а выхаванне і таварыства амаль не выправілі гэты яго
* Трыктрак — вядомая з XV стагоддзя французская настольная гульня, у якой шашкі рухаліся па доіпцы ў адпаведнасці з колькасцю ачкоў, што выпадала на ігральных касцях.
прыродны недахоп. Болыпую частку жыцця ён правёў пад наглядам неадукаванага і сквапнага бацькі і нават праседзеўшы колькі патрабавалася на лекцыях ва ўніверсітэце, не займеў хоць якіх карысных знаёмстваў. Залежнасць ад бацькі прывіла яму пакорлівыя манеры, якія пасля жыцця на самоце і ранняга нечаканага поспеху, што напоўніў яго адчуваннем уласнай значнасці, ураўнаважыліся самазадаволенасцю абмежаванага розуму. Шчаслівы выпадак пазнаёміў яго з лэдзі Кэтрын дэ Бур акурат тады, калі ў Хансфардзе вызваліўся прыход. Павага да высокага становішча яе светласці і трымценне перад ёй як перад апякункай разам з высокім меркаваннем пра ўласную персону, аўтарытэт духоўнай асобы і правы прыходскага святара зрабілі яго характар мяшанкай з пыхі і рабалепства, самаўпэўненасці і самапрыніжэння.
Атрымаўшы добры дом і някепскі даход, ён вырашыў ажаніцца і, жадаючы прымірыцца з сям’ёй містара Бэнэта, надумаў шукаць жонку сярод яго дачок, калі яны сапраўды акажуцца такімі прыгожымі і ветлымі, як выяўляла іх пагалоска. Такім і быў яго план выкуплення шкоды, якую рабілі сям’і яго спадчынныя правы, і ён лічыў гэты план выдатным, надзвычай зручным і цалкам адпаведным сітуацыі, а да таго ж у найвышэйшай ступені велікадушным, бо сам ён не атрымліваў з яго ніякай карысці.
Пасля знаёмства з дзяўчатамі план зусім не змяніўся. Больш за тое, прыгожы твар міс Бэнэт умацаваў не толькі намеры, але і найстражэйшыя перакананні містара Колінза што да права старшынства, і таму ў першы ж вечар ён спыніў выбар на ёй. Аднак наступнай раніцай сітуацыя змянілася, бо перад сняданкам містар Колінз меў пятнаццаціхвілінны тэт-а-тэт з місіс Бэнэт, і размова, што пачалася з пастырскага дома, натуральна перайшла да надзеі самога пастыра знайсці ў Лонг-
барне для гэтага дома гаспадыню і скончылася перасцярогай місіс Бэнэт супраць кандыдатуры Джэйн у суправаджэнні самай прыязнай усмешкі і агульнай ухвалы яго намераў. Наконт малодшых дзяўчат яна нічога сказаць не магла, бо, магчыма, проста чагосьці не ведала, хаця ўвогуле яна не чула, каб у іх былі нейкія душэўныя схільнасці, але што да старэйшай, то яна мусіла згадаць і была проста абавязаная намякнуць, што Джэйн неўзабаве можа заручыцца.
Містару Колінзу давялося перанесці ўвагу з Джэйн на Элізабэт, і пакуль місіс Бэнэт мяшала ў каміне вуглі, ён тут жа гэта зрабіў. Элізабэт, наступная пасля Джэйн па ўзросце і красе, пераняла ўсе яе правы.
Місіс Бэнэт высока ацаніла намёк госця і займела цвёрдую надзею, што дзве яе дачкі хутка выйдуць замуж, а таму чалавек, пра якога дзень таму яна і чуць не хацела, мог цяпер пахваліцца яе выключнай прыхільнасцю.
Лідыя не забыла пра намер прагуляцца да Мэрытана, і ўсе яе сёстры, апроч Мэры, пагадзіліся пайсці з ёй. На просьбу містара Бэнэта да іх далучыўся і містар Колінз: гаспадар дому марыў ад яго пазбавіцца і завалодаць уласнай бібліятэкай, у якую госць увязаўся за ім пасля сняданку і ў якой нібыта зацікавіўся адным з тоўстых тамоў, — але насамрэч амаль бесперастанку расказваў пра свой дом і сад у Хансфардзе. Усё гэта дарэшты раздражніла містара Бэнэта, бо ў бібліятэцы ён звычайна спакойна бавіў вольны час. Ен сказаў Элізабэт, што гатовы сутыкацца з дурасцю і самазадаволенасцю ў любым іншым пакоі, але тут ён прывык да іх адсутнасці. Таму ветлівасць, з якой ён прапанаваў містару Колінзу суправаджаць дзяўчат, была надзвычай рашучай. Містар Колінз, лепш прыстасаваны да прагулак, чым да чытання, ахвотна пагадзіўся і загарнуў важкую кнігу.
Дарога да Мэрытана мінала ў пустой напышлівай балбатні містара Колінза і ветлівых адказах яго кузін. Але ў самім мястэчку трымаць увагу малодшых гнужо не здолеў. Яны тут жа пачалі шукаць на вуліцы афіцэраў, і адцягнуць ад гэтага іх мог хіба што выстаўлены на вітрыне асабліва прыгожы капялюшык ці напраўду новы муслін.
Хутка ўвагу паненак забраў малады чалавек высакароднага выгляду, якога яны ніколі раней не бачылі і які ў кампаніі афіцэра прагульваўся па іншым баку вуліцы. Афіцэрам аказаўся той самы містар Дэні, чыё вяртанне з Лондана так цікавіла Лідыю, і, убачыўшы іх, ён пакланіўся. Усіх уразіла аблічча незнаёмца, усе прагнулі дазнацца, хто ён, і Кіці з Лідыяй вырашылі тут жа праясніць гэта і скіраваліся на той бок вуліцы, удаючы, што ім трэба ў размешчаную там крамку. На шчасце, на ходнік яны ступілі якраз тады, калі джэнтльмены, павярнуўшы назад, падышлі да таго ж месца. Містар Дэні адразу ж загаварыў і папрасіў у дзяўчат дазволу прадставіць сябра, містара Уікхэма, які прыехаў з ім напярэдадні з горада і, як ён рады паведаміць, залічаны ў іх полк. Усё ішло як мае быць: каб канчаткова зрабіцца чароўным, маладому мужчыну не хапала толькі мундзіра. Выгляд містара Уікхэма сведчыў на яго карысць, бо ўсё ў ім было надзвычай прыгожае: рысы твару, пастава, прыемныя манеры. Пасля знаёмства ён выявіў прыемную гатоўнасць пагаманіць — гатоўнасць, у якой спалучаліся выключная ветлівасць і сціпласць. Кампанія вяла мілую гаворку, як раптам іх увагу забраў цокат капытоў: на вуліцы з’явіліся вярхамі Дарсі і Бінглі. Пазнаўшы паненак, яны скіраваліся да іх, каб павітацца. Гаварыў у асноўным Бінглі, звяртаючыся найболып да міс Бэнэт. Ен сказаў, што якраз ехаў у Лонгбарн пацікавіцца яе здароўем. Містар Дарсі пацвердзіў гэта кіўком і тут жа вырашыў не спыняць погляд на Элізабэт. Раптам ён заўважыў незнаёмца. Яны
зірнулі адзін на аднаго, і Элізабэт, выпадкова паглядзеўшы на іх твары, са здзіўленнем убачыла, што колер абодвух змяніўся: першы збялеў, другі ж пачырванеў. Счакаўшы некалькі імгненняў, містар Уікхэм дакрануўся да капелюша — на гэтае вітанне містар Дарсі ледзь адказаў. Што б гэта ўсё значыла? Адгадаць было немагчыма, стрымаць цікаўнасць — таксама немагчыма.
Праз хвіліну містар Бінглі, не заўважыўшы, відаць, таго, што адбылося, адвітаўся і разам з сябрам з’ехаў.
Містар Дэні і містар Уікхэм праводзілі юных лэдзі да дома містара Філіпса і раскланяліся, нягледзячы на настойлівыя просьбы Лідыі зайсці і нават на тое, што яе гучна падтрымала сама місіс Філіпс, высунуўшыся з акна гасцёўні.
Місіс Філіпс была заўсёды радая пляменніцам, а паколькі дзве старэйшыя некаторы час адсутнічалі, сёння іх віталі з асаблівай сардэчнасцю. Цётка горача здзівілася іх нечаканаму вяртанню дадому, пра якое яна б і не даведалася, бо іх прывёз чужы экіпаж, калі б не сустрэла на вуліцы хлопчыка з аптэкі містара Джонса, які сказаў, што ў Нэзэрфілд лекі болып не адпраўляюць, бо міс Бэнэт яго пакінула. У гэты момант Джэйн скіравала яе ўвагу на містара Колінза, прадставіўшы кузэна. Місіс Філіпс прыняла яго прыязна, на што той адказаў яшчэ больш прыязна: папрасіў прабачэння за ўварванне без папярэдняга знаёмства і паспадзяваўся, што яго можа апраўдаць сваяцтва з юнымі лэдзі, якія і прадставілі яго гаспадыні дому. Такая надмерная ветлівасць госця прымусіла місіс Філіпс затрымцець, але шумныя роспыты адразу ж перацягнулі яе ўвагу з аднаго незнаёмца на другога, пра якога яна пляменніцам нічога сказаць не магла — хіба толькі тое, што містар Дэні прывёз яго з Лондана і што ён збіраецца паступіць лейтэнантам у ***шырскі полк. Яна сказала, што ўжо гадзіну назірае, як ён шпацыруе ўверх і ўніз па ву-
ліцы, і калі б ён з’явіўся зноў, Кіці і Лідыя, несумненна, далучыліся б да яе занятку. На жаль, міма іх акна прайшло толькі некалькі афіцэраў, якія ў параўнанні з новапрыбылым аказаліся «нуднымі і непрыемнымі». Некаторых з іх чакалі ў містара Філіпса на заўтрашнім абедзе, і цётка паабяцала ўгаварыць мужа зазірнуць да містард Уікхэма і перадаць яму запрашэнне, калі сваякі з Лонгбарна здолеюць да іх вечарам далучыцца. Так яны і дамовіліся, і місіс Філіпс паабяцала, што яны змогуць міла і цудоўна пагуляць у латарэю“, а потым пачаставацца сціплай гарачай вячэрай. Такая перспектыва падалася ўсім вельмі прывабнай, і яны рассталіся ў найлепшым настроі. Пакідаючы дом, містар Колінз зноў папрасіў прабачэння, і яго з нязменнай ветласцю запэўнілі, што ніякай патрэбы ў гэтым няма.
Па дарозе дадому Элізабэт расказала Джэйн, што адбылося паміж двума джэнтльменамі, але паколькі Джэйн была гатовая абараняць ад магчымых абвінавачанняў кожнага з іх паасобку і абодвух разам, растлумачыць такія паводзіны яна здолела яшчэ менш, чым сястра.
Містар Колінз надзвычай усцешыў місіс Бэнэт, пазахапляўшыся манерамі і ветлівасцю місіс Філіпс. Ен заявіў, што, калі не лічыць лэдзі Кэтрын і яе дачкі, ён ніколі не сустракаў такой вытанчанай дамы, бо яна не толькі прыязна яго прыняла, але і запрасіла на заўтрашні вечар, хоць зусім не ведала яго раней. Часткова гэта можна растлумачыць яго сваяцтвам з Бэнэтамі, і ўсё ж ён ніколі ў жыцці не сутыкаўся з такой увагай да ўласнай персоны.
* Латарэя — картачная гульня на любую колькасць гульцоў. Правілы гэтай гульні вельмі простыя і заснаваныя на чыстай выпадковасці: фішкі выйграе той гулец, якому трапілася ўдалая камбінацыя карт.
Раздзел XVI
Паколькі містар і місіс Бэнэт нічога супраць цётчынага запрашэння не мелі і сумненні містара Колінза, які не хацеў пакідаць гаспадароў дому нават на адзін вечар, былі рашуча развеяныя, у дарэчны час брычка даставіла пяцярых сясцёр і іх кузэна ў Мэрытан. Увайшоўшы ў гасцёўню, дзяўчаты з прыемнасцю дазналіся, што містар Уікхэм прыняў запрашэнне іх дзядзькі і ўжо таксама прыбыў.
Калі ўсе выслухалі гэтую навіну і селі на свае месцы, містар Колінз атрымаў урэшце магчымасць агледзецца і выказаць захапленне. Памеры і мэбліроўка пакоя так яго ўразілі, што ён, паводле яго словаў, амаль уявіў сябе ў маленькім летнім пакоі для сняданкаў у Розінгзе. Параўнанне спачатку было прынятае без асаблівай радасці, але калі місіс Філіпс растлумачылі, што такое Розінгз і хто ім валодае, а таксама апісалі ўсяго адну з гасцёўняў лэдзі Кэтрын дэ Бур, у якой толькі камінная паліца каштавала васямсот фунтаў, гаспадыня дому спасцігла важкасць камплімента, і яе б ужо не пакрыўдзіла нават параўнанне з пакоем ахмістрыні.
Расказваючы місіс Філіпс пра веліч лэдзі Кэтрын і яе ўладанняў і калі-нікалі робячы адступленні ў гонар уласнага сціплага жытла і яго апошніх удасканаленняў, містар Колінз цудоўна прабавіў час да прыходу мужчын. Гаспадыня аказалася вельмі ўважлівай слухачкай, чыё меркаванне пра асобу апавядальніка расло з кожным пачутым словам і якая прагнула як мага хутчэй распаўсюдзіць атрыманыя веды сярод суседзяў. Дзяўчатам, якія ўжо не маглі слухаць кузэна і якім не заставалася нічога, як толькі чакаць музыкі і разглядаць на каміне талеркі, распісаныя імі ж пад кітайскую парцаляну, чаканне падалося вельмі доўгім. Але ўрэшце яно скончылася. Джэнтльмены прыйшлі, і калі ў пакоі
з’явіўся містар Уікхэм, Элізабэт зразумела, што захапленне, якое яна адчула, убачыўшы яго мінулым разам, а таксама думаючы пра яго пасля, было цалкам заслужаным. Афіцэры ***шырскага палка ўвогуле былі добра выхаваныя і вартыя даверу, ды і на вячэры прысутнічалі толькі выбраныя, але містар Уікхэм гэтак жа перасягаў кожнага з іх абліччам, паставай, манерамі і паходкай, як кожны з іх перасягаў шыракатварага і задышлівага дзядзьку Філіпса, ад якога пахла партвейнам: ён зайшоў у пакой услед за імі.
Містар Уікхэм быў тым шчаслівым мужчынам, на якога скіраваліся погляды амаль усіх прысутных жанчын, а Элізабэт была той шчаслівай жанчынай, ля якой ён урэшце прысеў і з якой адразу ж завязаў размову. Яна вялася ўсяго толькі вакол сырога вечара, але яе прыемны характар прымусіў Элізабэт зразумець, што нават звычайную і занудлівую, надзвычай банальную тэму ўмелы суразмоўца можа зрабіць цікавай.
Такія сур’ёзныя супернікі за ўвагу жаночага полу, як містар Уікхэм і іншыя афіцэры, адразу ж адсунулі містара Колінза на другі план: для юных лэдзі ён проста перастаў існаваць. Але часам уважлівая слухачка ў асобе місіс Філіпс да яго ўсё ж вярталася, і дзякуючы яе пільнасці містар Колінз быў шчодра забяспечаны кавай і кексамі.
Калі прынеслі картачныя сталы, ён атрымаў магчымасць аддзячыць гаспадыні, далучыўшыся да гульні ў віст*.
— Пакуль што гулец з мяне ніякі, — сказаў ён, — але я буду рады ўдасканаліцца, бо ў маёй сітуацыі...
Місіс Філіпс была ўдзячная яму за згоду, але тлумачэння яе прычыны чакаць не стала.
* Віст — вядомая з XVIII стагоддзя камандная картачная гульня, папярэдніца брыджа і прэферанса.
Містар Уікхэм у віст не гуляў, і яго з радасцю прынялі за іншым сталом, дзе ён сеў паміж Элізабэт і Лідыяй. Спачатку існавала небяспека, што надзвычай балбатлівая Лідыя завалодае яго ўвагай, але, захапіўшыся латарэйнымі білетамі, яна заглыбіліся ў гульню і з такой жарсцю рабіла стаўкі і ўскрыквала пры выйгрышах, што ні на кога болып не зважала. Містару Уікхэму ж гульня не перашкаджала гутарыць з Элізабэт, якая ахвотна яго слухала, хоць і не спадзявалася пачуць тое, што цікавіла яе найбольш: гісторыю знаёмства з містарам Дарсі. Яна не наважвалася нават згадаць гэтага джэнтльмена. Аднак яе цікавасць нечакана была задаволеная. Містар Уікхэм сам звярнуўся да гэтай тэмы. Ен удакладніў, ці далёка ад Мэрытана да Нэзэрфілда, і, атрымаўшы адказ, няўпэўнена спытаў, ці даўно тут знаходзіцца містар Дарсі.
— Каля месяца, — сказала Элізабэт і, не жадаючы ўпусціць тэму, дадала: — Наколькі я ведаю, ён валодае вялікім маёнткам у Дэрбішыры.
— Так, — адказаў містар Уікхэм, — маёнтак у яго выдатны, чыстыя дзесяць тысяч на год. Вы наўрад ці сустрэнеце чалавека, які дасць вам дакладнейшыя звесткі, чым я, бо я з дзяцінства шчыльна звязаны з іх сям’ёй.
Элізабэт не стрымала здзіўлення.
— Вядома, вас гэта дзівіць, міс Бэнэт, пасля таго як вы маглі бачыць учора нашу халодную сустрэчу. Вы блізка ведаеце містара Дарсі?
— Дастаткова блізка, каб бліжэй не хацелася! — горача ўсклікнула Элізабэт. — Я чатыры дні правяла з ім пад адным дахам і лічу яго вельмі непрыемным.
— Я не маю права выказваць меркаванне пра яго прыемнасць, — сказаў Уікхэм. — Ды і скласці яго не Ma­ry, бо ведаю містара Дарсі надта даўно і надта добра, каб быць справядлівым суддзём. Быць бесстароннім
у мяне не атрымаецца. Аднак ваша ацэнка здаецца мне даволі нечаканай, і, магчыма, вы не давалі б яе так адкрыта ў іншым месцы. Але тут вы сярод сваіх.
— Mary вас упэўніць, што тутя кажу не болып, чым у любым іншым доме ў ваколіцы, за выключэннем Нэзэрфілда. У Хартфардшыры яго не любяць: усіх абражае яго пыха. Вы не знойдзеце тут чалавека, які адгукаўся б пра яго прыхільней, чым я.
— He буду прыкідвацца засмучаным, — пасля кароткай паўзы сказаў Уікхэм, — што яго ці любога іншага чалавека ацэньваюць не вышэй, чым ён таго заслугоўвае. Але думаю, што з ім такое здараецца нячаста. Свет аслеплены яго знатнасцю і багаццем ці баіцца яго велічных і паважных манер і бачыць яго такім, якім ён хоча каб яго бачылі.
— Нашага павярхоўнага знаёмства дастаткова, каб зразумець, што ў яго непрыемны характар.
Уікхэм пакачаў галавой.
— Цікава, ці надоўга ён тут, — сказаў ён, калі ў яго зноў з’явілася магчымасць уставіць фразу.
— Увогуле не ведаю, але калі я была ў Нэзэрфілдзе, то пра яго ад’езд нічога не чула. Спадзяюся, вашы планы наконт ***шырскага палка такое суседства не зменіць.
— О не, не мне саступаць містару Дарсі месца. Калі ён хоча пазбягаць мяне, хай з’язджае сам. Мы з ім не сябры, і мне заўжды балюча з ім бачыцца, але пра адзіныя прычыны ўнікаць яго я магу расказаць усяму свету — гэта пачуццё моцнай крыўды і пакутлівыя шкадаванні, што ён зрабіўся такім, якім ён ёсць. Яго бацька, міс Бэнэт, нябожчык містар Дарсі, быў адным з найлепшых людзей, што хадзілі па гэтай зямлі, і маім самым верным сябрам, і калі я сутыкаюся з маладым містарам Дарсі, маю душу мучаць тысячы мілых мне ўспамінаў. Ён абышоўся са мной ганебна, але я сапраўды
ўсё б яму дараваў, калі б ён не падмануў надзеі і не зняславіў памяць свайго бацькі.
Цікавасць Элізабэт яшчэ больш вырасла. Яна захоплена слухала Уікхэма, але далікатнасць не дазваляла ёй распытваць далей.
Містар Уікхэм перайшоў да больш-менш агульных тэмаў — да Мэрытана, ваколіц і мясцовага кола, — захапляючыся ўсім, што паспеў пабачыць, і хвалячы апошняе з мяккай, але тым не менш відавочнай прыхільнасцю.
— Менавіта надзея знайсці пастаяннае і прытым прыемнае кола знаёмстваў схіліла мяне паступіць у ***шырскі полк, — дадаў ён. — Я ведаў, што ён годны і варты пашаны, але мой сябар Дэні ўгаварыў мяне, бо расказаў пра горад, дзе полк раскватараваўся, і асабліва пра ўвагу, з якой цудоўныя жыхары Мэрытана ставяцца да вайскоўцаў. Мушу прызнацца: без таварыства мне не абысціся. Я расчараваўся ў жыцці і не пераношу самоты. Забавы і прыемнае кола мне неабходныя. Да ваеннага жыцця мяне не рыхтавалі, але цяпер гэта найлепшае, на што я магу спадзявацца. Маёй справай мусілазрабіцца царква, для гэтага мяне і выхоўвалі, і калі б джэнтльмен, пра якога мы толькі што гаварылі, захацеў, я б ужо меў цудоўны прыход.
— Вось як?
— Так, нябожчык містар Дарсі прызначаў мне найлепшы прыход, што быў у яго распараджэнні, як толькі там адкрыецца вакансія. Ён быў маім хросным бацькам, і яго прывязанасць да мяне была бязмежнай. Я не здольны апісаць яго дабрыню. Ен збіраўся шчодра мяне забяспечыць і думаў, што зрабіў гэта, але калі прыход вызваліўся, яго аддалі іншаму.
— Божа мой! — усклікнула Элізабэт. — Як такое магчыма? Як ён мог пакінуць волю бацькі без увагі? Чаму вы не дабіваліся сваіх законных правоў?
— У фармулёўках тэстамента былі недакладнасці, якія не давалі мне надзей на закон. Чалавек гонару ў волі памерлага б не сумняваўся, але містар Дарсі пажадаў засумнявацца ці проста паставіўся да яе як да ўмоўнай парады і заявіў, што я страціў усе правы праз марнатраўства і безразважнасць — карацей кажучы, праз усё і ні праз што. Дакладна вядома, што два гады таму, акурат калі я па ўзросце мог яго атрымаць, прыход вызваліўся, але ўзялі туды іншага. He менш дакладна вядома і тое, што за мной няма віны, якая апраўдала б такую страту. Я чалавек нястрымны і легкадумны і, магчыма, занадта свабодна выказваў сваё меркаванне пра яго, а таксама яму ў твар. На горшае я не здольны. Па сутнасці, мы проста вельмі розныя, і ён мяне ненавідзіць.
— Усё гэта так агідна! Ён заслугоўвае публічнай ганьбы!
— Рана ці позна ён яе не пазбегне — але не праз мяне. Пакуль я памятаю бацьку, выкрываць яго сына ці кідаць яму выклік я не буду.
Элізабэт паставілася да такіх пачуццяў з павагай і падумала, што яны робяць яго яшчэ прыгажэйшым.
— Але навошта ён гэта зрабіў? — спытала яна праз некаторы час. — Што падштурхнула яго да такой жорсткасці?
— Глыбокая і рашучая непрыязь да мяне — непрыязь, якую я не магу ў пэўнай ступені не прыпісваць рэўнасці. Калі б нябожчык містар Дарсі любіў мяне менш, яго сын абышоўся б са мной лепш, але незвычайная прывязанасць да мяне бацькі раздражняла сына, відаць, з самага дзяцінства. Ен не мог вытрымаць узніклае паміж намі суперніцтва і тую перавагу, якая часам аддавалася мне.
— Я і ўявіць не магла, што містар Дарсі такі нягоднік, хаця ён ніколі мне не падабаўся. Так кепска я пра
яго не думала, бо лічыла, што ён пагарджае людзьмі ў цэлым. Але я і не падазравала, што ён можа прынізіцца да такой зласлівай помсты, да такой бесчалавечнасці і несправядлівасці!
Некалькі хвілін падумаўшы, яна прадоўжыла:
— Прыгадваю, як аднойчы ў Нэзэрфілдзе ён пахваліўся сваёй непрымірымай крыўдлівасцю і няўменнем выбачаць. У яго, відаць, невыносны нораў.
— Я не маю права пра гэта казаць, — прамовіў Уікхэм, — бо наўрад ці магу быць справядлівым.
Элізабэт зноў заглыбілася ў думкі і неўзабаве ўсклікнула:
— Так абысціся з хрэснікам, сябрам, улюбёнцам свайго бацькі! — яна магла б дадаць «з такім маладым чалавекам, як вы, чыё аблічча само гаворыць пра мілы нораў», але абмежавалася словамі: — 3 чалавекам, які з дзяцінства быў яго таварышам і з якім яго, відаць, многае звязвае!
— Мы нарадзіліся ў адным прыходзе, і нашы дамы стаялі ў межах аднаго парку; большую частку юнацтва мы правялі разам, жывучы ў адным доме, гуляючы ў адны гульні, цешачыся адной бацькоўскай пяшчотай. Мой бацька ў юнацтве абраў прафесію, якой з такім поспехам займаецца ваш дзядзька, містар Філіпс, але кінуў справы, каб дапамагаць старэйшаму містару Дарсі, дарэшты аддаўшыся клопату пра Пэмбэрлі. Старэйшы містар Дарсі высока цаніў яго як самага блізкага і надзейнага сябра і часта прызнаваўся, як многім ён абавязаны нястомнай працы майго бацькі. Незадоўга да яго смерці містар Дарсі з уласнай волі паабяцаў яму мяне забяспечыць, і я ўпэўнены, што ён зрабіў гэта не менш з удзячнасці да майго бацькі, чым з любові да мяне.
— Як дзіўна! — усклікнула Элізабэт. — I як гнюсна! Здавалася б, ужо сама пыха малодшага містара Дарсі прымусіла б яго выканаць свой доўг перад вамі. Калі
лепшага пабуджальніка ў яго няма, дык чаму пыха не дапамагла яму пазбегнуць ганебнага ўчынку? Бо інакш як ганебным назваць яго нельга.
— Гэта сапраўды дзіўна, — адказаў Уікхэм, — бо амаль усе яго ўчынкі кіруюцца пыхай, і менавіта яна часта аказвалася яго найлепшым сябрам. Сярод усіх пачуццяў яна найбольш наблізіла яго да цноты. Але ніхто не бывае паслядоўным да канца: у маім выпадку ім кіравалі мацнейшыя матывы.
— Няўжо такая гідкая пыха магла прынесці яму хоць нейкую карысць?
— Вядома. Яна часта прымушала яго быць велікадушным і паблажлівым — шчодра раздаваць грошы, быць гасцінным, дапамагаць арандатарам, падтрымліваць бедных. Усё гэта — сямейная і сыноўская пыха, бо ён вельмі ганарыцца бацькам. Ім рухае страх зганьбаваць род, прычыніцца да яго выраджэння, страціць уплыў дому Пэмбэрлі. Ёсць у ім і братэрская пыха, якая ў спалучэнні з пэўнай прыхільнасцю да сястры робіць яго добрым і клапатлівым апекуном. Яго ўсюды славяць як самага ўважлівага і найлепшага сярод братоў.
— Раскажыце мне пра міс Дарсі.
Ён пакачаў галавой.
— Хацеў бы я назваць яе прыемнай! Мне вельмі балюча гаварыць кепскае пра кагосьці з Дарсі. Але яна занадта падобная на брата — яна вельмі, вельмі пыхлівая. У дзяцінстве яна была мілай і пяшчотнай і надзвычай мяне любіла, а я гадзіна за гадзінай забаўляў яе. Цяпер мы адно аднаму ніхто. Яна вельмі адукаваная і, як я разумею, прыгожая дзяўчына гадоў пятнаццаці ці шаснаццаці. 3 таго часу як памёр яе бацька, яна жыве ў Лондане, і пры ёй пастаянна знаходзіцца адна лэдзі, што займаецца яе выхаваннем.
Пасля многіх паўзаў і спробаў знайсці іншую тэму Элізабэт не магла не вярнуцца да містара Дарсі:
— Мяне дзівіць яго блізкасць з містарам Бінглі. Як можа містар Бінглі, які здаецца самой добразычлівасцю і які, я ўпэўненая, насамрэч вельмі прыязны, сябраваць з такім чалавекам? Як яны могуць стасавацца? Вы ведаеце містара Бінглі?
— Зусім не ведаю.
— Гэта вельмі мяккі, прыемны, цудоўны чалавек. Ён, відаць, не ўяўляе, які містар Дарсі насамрэч.
— Магчыма, не ўяўляе — калі містар Дарсі хоча, ён умее падабацца. Здольнасцяўу яго хапае. Ен можа быць прыемным суразмоўцам, калі лічыць, што на гэта варта траціць час. Сярод роўных ён паводзіцца зусім інакш, чым сярод менш заможных. Пыха яго не пакідае ніколі, але з багатымі ён цярпімы, справядлівы, шчыры, разумны, высакародны і, магчыма, нават прыемны, беручы пад увагу яго становішча і грошы.
Гульня ў віст неўзабаве скончылася, гульцы перабраліся за іншы стол, і містар Колінз заняў пазіцыю паміж кузінай Элізабэт і місіс Філіпс, якая не забыла пацікавіцца яго поспехамі. Апошнія аказаліся не надта значнымі — ён страціў усе стаўкі, але варта было місіс Філіпс паспачуваць, як ён з самай сур’ёзнай урачыстасцю пачаў прасіць яе не перажываць і запэўніў, што гэта не мае значэння, бо грошы ён лічыць дробяззю.
— Я цудоўна ведаю, мадам, — сказаў ён, — што калі чалавек сядае за картачны столік, ён мусіць быць гатовы да рызыкі, ды і я, на шчасце, не ў тым становішчы, калі пяць шылінгаў граюць ролю. Несумненна, ёсць нямала людзей, якія не маглі б сказаць тое самае, але дзякуючы лэдзі Кэтрын дэ Бур я не маю патрэбы турбавацца пра такія драбніцы.
Гэтыя словы забралі ўвагу містара Уікхэма, і ён, паглядзеўшы на містара Колінза, шэптам спытаў у Элізабэт, ці блізка яе сваяк знаёмы з сям’ёй дэ Бур.
— Лэдзі Кэтрын дэ Бур, — адказала яна, — нядаўна дала яму прыход. He ўяўляю, як містар Колінз трапіўся ёй на вочы, але знаёмства іх дакладна зусім нядоўгае.
— Вы, безумоўна, ведаеце, што лэдзі Кэтрын дэ Бур і лэдзі Анна Дарсі былі сёстрамі. Цяперашні містар Дарсі, такім чынам, — пляменнік лэдзі Кэтрын.
— He, гэтага я не ведала. Пра сваякоў лэдзі Кэтрын я нічога не чула, а да ўчарашняга дня не падазравала і пра яе існаванне.
— Яе дачка, міс дэ Бур, атрымае велізарную спадчыну, і ёсць надзея, што яна і яе стрыечны брат аб’яднаюць уладанні.
Навіна прымусіла Элізабэт усміхнуцца. Бедная міс Бінглі! Марна яна да яго заляцаецца, марна і бессэнсоўна прывязваецца да яго сястры і хваліць яго самога — ён прызначаны іншай!
— Містар Колінз узносіць і лэдзі Кэтрын, і яе дачку, — сказала яна, — але асобныя дэталі яго аповедаў прымусілі мяне западозрыць, што ўдзячнасць увяла яго ў зман і яго апякунка насамрэч — фанабэрыстая і самазадаволеная жанчына.
— Думаю, вы маеце рацыю, — адказаў Уікхэм. — Я не бачыў яе шмат гадоў, але вельмі добра памятаю, што яна мне ніколі не падабалася, а яе манеры заўсёды былі ўладнымі і пагардлівымі. Яна лічыцца жанчынай надзвычай разважлівай і кемнай, але мне здаецца, што гэтым яна часткова абавязаная становішчу і багаццю, часткова — дэспатычным паводзінам, а ў астатнім — пыхлівасці пляменніка, якому хочацца, каб яго сваякі лічыліся выдатнымі асобамі.
Элізабэт прызнала, што апісанне выглядае вельмі праўдападобным. На радасць абаіх, іх гутарка прадоўжылася да таго часу, пакуль вячэра не перарвала гульню ў карты і не дала іншым дамам шанец атрымаць увагу містара Уікхэма. За шумнай вячэрай місіс Філіпс
надзеі на размову не было, але манеры новага афіцэра выставілі яго ў добрым святле. Што б ён ні сказаў — усё гучала добра, што б ні зрабіў — усё выглядала зграбна. Элізабэт з’ехала, яе галава поўнілася развагамі пра містара Уікхэма. Усю дарогу дадому яна магла думаць толькі пра яго і пра тое, што ён расказаў, але не здолела нават вымавіць яго імя, бо ні Лідыя, ні містар Колінз не далі ёй такой мажлівасці. Лідыя бесперастанку гаварыла пра гульню ў латарэю, пра фішкі, якія прайграла, і фішкі, якія выйграла. Містар Колінз жа распісваў ветлівасць містара і місіс Філіпс, пераконваў усіх, што ён зусім не турбуецца пра картачны пройгрыш, пералічваў з’едзеныя стравы, зноў і зноў хваляваўся, ці не пацясніў ён кузінаў, і ў выніку не паспеў выказаць усё, што хацеў, да таго моманту як экіпаж спыніўся перад домам у Лонгбарне.
Раздзел XVII
На наступны дзень Элізабэт расказала Джэйн, пра што яны з містарам Уікхэмам гаварылі. Джэйн слухала са здзіўленнем і неспакоем. Яна не магла паверыць, што містар Дарсі настолькі не варты павагі містара Бінглі, аднак сумнявацца ў шчырасці маладога чалавека з такім прыемным абліччам, як Уікхэм, было не ў яе натуры. Адной думкі пра тое, што ён пацярпеў ад нядобразычлівасці, хапіла, каб абудзіць яе пяшчотныя пачуцці, і ёй не заставалася нічога, як толькі думаць добра пра абодвух, абараняць паводзіны кожнага і спісваць на выпадковасць ці памылку ўсё, што нельга было растлумачыць іншым чынам.
— Я думаю, што яны абодва нейкім невядомым нам чынам падмануліся. Магчыма, камусьці трэба, каб яны адзін аднаго не разумелі. I ў выніку мы не можам уявіць
прычыны ці абставіны, у якіх яны разышліся, не абвінаваціўшы пры гэтым адзін з бакоў.
— Ты цалкам маеш рацыю. А цяпер, мілая Джэйн, што ты скажаш у абарону тых, хто перашкодзіў ім паразумецца? Абялі яшчэ і іх— альбо давядзецца падумаць пра кагосьці кепска.
— Смейся з мяне колькі хочаш — смех не прымусіць мяне змяніць меркаванне. Дарагая Лізі, толькі падумай, у якім ганебным святле выставіўся містар Дарсі, калі абышоўся так з бацькавым улюбёнцам пасля таго, як бацька паабяцаў яго забяспечыць. Гэта ж немагчыма! Той, хто мае чалавечыя якасці і даражыць рэпутацыяй, не будзе на такое здольны. Хіба могуць яго найлепшыя сябры так жорстка ў ім памыляцца? Вядома, не!
— Мне прасцей паверыць, што містар Бінглі падманваецца, чым што містар Уікхэм выдумаў гісторыю, якую ўчора вечарам расказаў мне — з імёнамі, фактамі, без аніякай змушанасці. Калі гэта няпраўда, хай містар Дарсі яе аспрэчыць. Да таго ж містар Уікхэм — сама шчырасць.
— Гэта так прыкра і складана. Што пра ўсё гэта думаць — незразумела.
— Даруй, калі ласка, але я добра разумею, што пра ўсё гэта думаць.
Але Джэйн была перакананая толькі ў адным—у тым, што калі містара Бінглі падманулі, то ён, дазнаўшыся праўсе акалічнасці, будзе вельмі пакутаваць.
Размова маладых паненак адбывалася на абсаджанай кустоўем алеі, і ў гэты момант іх выклікалі ў дом, бо акурат прыехалі асобы, пра якіх яны гаманілі. Містар Бінглі прыбыў разам з сёстрамі ў Лонгбарн, каб асабіста запрасіць Бэнэтаў на даўно чаканы баль у Нэзэрфілдзе, прызначаны на найбліжэйшы аўторак. Абедзве лэдзі былі радыя зноў сустрэць сваю дарагую сяброўку, згадвалі, што не бачыліся з ёй цэлую вечнасць, і беспе-
растанку распытвалі яе, чым яна займалася пасля іх разлукі. На рэшту сям’і яны амаль не звярталі ўвагі, старанна пазбягаючы місіс Бэнэт, амаль не размаўляючы з Элізабэт і зусім не зважаючы на астатніх. Неўзабаве яны са жвавасцю, якая вельмі здзівіла іх брата, падскочылі з месцаў і паспяшаліся прэч, быццам прагнучы ўнікнуць ветлівага развітання з місіс Бэнэт.
Думкі пра нэзэрфілдскі баль неймаверна радавалі ўсіх жанчын сям’і Бэнэтаў. Місіс Бэнэт схілялася да меркавання, што яго дадуць у гонар яе старэйшай дачкі, і надзвычай цешылася, што містар Бінглі сам прыехаў да іх, а не даслаў пісьмовае запрашэнне. Джэйн уяўляла шчаслівы вечар у кампаніі дзвюх сябровак і знакі ўвагі іх брата, Элізабэт думала пра цудоўную магчымасць натанчыцца з містарам Уікхэмам і знайсці пацверджанне яго словам на твары і ў паводзінах містара Дарсі. Прыемнасці, якія прадчувалі Кэтрын і Лідыя, менш залежалі ад пэўнай падзеі ці асобы, і хаця абедзве яны, як і Элізабэт, збіраліся палову вечара пратанчыць з містарам Уікхэмам, ён зусім не быў для іх адзіным жаданым партнёрам: баль — гэта заўсёды баль. Нават Мэры запэўнівала родных, што яна не супраць імпрэзы.
— Дастаткова таго, што мне належаць раніцы, — сказала яна. — Думаю, час ад часу далучацца да вечаровых забаваў — не такая і ахвяра: таварыства выстаўляе нам свае патрабаванні. Я адношу сябе да людзей, якія лічаць, што своечасовы адпачынак і трохі ўцехаў нікому не зашкодзяць.
Элізабэт была ў выдатным настроі: нягледзячы на тое, што яна рэдка звярталася да містара Колінза без неабходнасці, гэтым разам яна не стрымалася і спытала, ці збіраецца ён прыняць запрашэнне містара Бінглі, і калі так, то ці лічыць прыстойным далучыцца да танцаў. На сваё здзіўленне, у адказ яна пачула, што на гэты
конт у яго няма сумненняу: ен зусім не хвалюецца, што яго жаданне патанчыць выкліча папрокі арцыбіскупа ці лэдзі Кэтрын дэ Бур.
— Mary вас запэўніць, — сказаў ён, — што я ніякім чынам не лічу, быццам такога кшталту баль, які малады джэнтльмен з выдатнай рэпутацыяй дае для паважаных людзей, можа быць хоць у чымсьці заганным. Я зусім не збіраюся цурацца танцаў а таму спадзяюся мець гонар затанчыць цягам вечара з усімі маімі чароўнымі кузінамі і, карыстаючыся выпадкам, прашу дазволу ангажаваць вас, міс Элізабэт, на два першыя танцы — перавагу гэтую, спадзяюся, мая кузіна Джэйн зразумее правільна і не палічыць непавагай да сябе.
Элізабэт адчула расчараванне. Яна не сумнявалася, што на гэтыя танцы яе запросіць містар Уікхэм, а замест гэтага ёй дастаўся містар Колінз! Яшчэ ніколі яе гаварлівасць не была такой несвоечасовай. Аднак нічога не паробіш. Іх з містарам Уікхэмам шчасце гвалтоўна адклалася на трошкі пазнейшы час, і прапанова містара Колінза была прынятая з усёй ветласцю, на якую ў Элізабэт хапіла душэўных сіл. Пачцівасць кузэна не рабілася больш прыемнай ад таго, што ў ёй праслізгвала нешта сур’ёзнейшае за простую галантнасць. У гэты момант Элізабэт упершыню з жахам падумала, што сярод сясцёр менавіта яе палічылі вартай звання гаспадыні хансфардскага дому і чацвёртага гульца за картачным сталом у Розінгзе пры адсутнасці больш годных гасцей. Яна ўсё больш пераконвалася, што мае рацыю, заўважаючы штораз часцейшыя знакі ўвагі да свае асобы і спробы пахваліць яе жывасць і дасціпнасць. Сіла ўласных чараў хутчэй трывожыла яе, чым радавала, асабліва пасля таго, як маці дала ёй зразумець, што магчымасць такога шлюбу падаецца ёй больш чым прымальнай. Элізабэт добра ўсведамляла, што любы яе адказ выкліча ў доме сур’ёзныя спрэчкі,
а таму вырашыла не заўважаць намёкаў. Містар Колінз можа ніколі не зрабіць ёй прапановы, і пакуль гэтага не адбылося, сварыцца не мае сэнсу.
Калі б у малодшых сясцёр Бэнэт не было нэзэрфілдскага балю, да якога можна рыхтавацца і пра які можна гаварыць, увесь гэты час яны б адчувалі сябе няшчаснымі: ад самага дня, каліяны атрымалі запрашэнне, іда дня балю ліў такі дождж, што пра прагулкі ў Мэрытан не было і гаворкі. Hi цёткі, ні афіцэраў, ні навін — нават ружачкі са стужак для бальных чаравічак прынёс пасыльны! Гэты было выпрабаваннем нават для цярпення Элізабэт, бо надвор’е перашкодзіла ёй працягнуць знаёмства з містарам Уікхэмам, Кіці ж і Лідыі ператрываць пятніцу, суботу, нядзелю і панядзелак дапамаглі толькі чаканыя ў аўторак танцы.
Раздзел XVIII
Пакуль Элізабэт не зайшла ў нэзэрфілдскую гасцёўню і не пачала безвынікова шукаць сярод прысутных чырвоных мундзіраў містара Уікхэма, яна не сумнявалася, што ён там будзе. Яе ўпэўненасць у сустрэчы не пахіснулі нават развагі, якія зусім небеспадстаўна маглі яе насцярожыць. Яна з большай, чым звычайна, стараннасцю ўбіралася да балю і ў найлепшым настроі рыхтавалася захапіць усё, што заставалася незаваяваным у яго сэрцы, перакананая, што працы засталося не больш чым на адзін вечар. Аказаўшыся ў Нэзэрфілдзе, яна тут жа з жахам западозрыла, што гаспадар дому знарок прапусціў містара Уікхэма ў запрашэнні для афіцэраў, каб зрабіць прыемнае містару Дарсі. I хаця ўсё было не зусім так, бясспрэчны факт адсутнасці містара Уікхэма пацвердзіў яго сябар містар Дэні, да якога з прагнымі роспытамі звярнулася Лідыя. Афіцэр
паведаміў, што Уікхэму давялося напярэдадні адправіцца па справах у горад, адкуль ён яшчэ не вярнуўся, і са шматзначнай усмешкай дадаў:
— Наўрад ці справы выклікалі б яго менавіта цяпер, калі б ён не хацеў пазбегнуць сустрэчы з адным джэнтльменам.
Лідыя гэтую заўвагу прапусціла міма вушэй, аднак Элізабэт усё зразумела і пераканалася, што Дарсі не менш вінаваты ў адсутнасці Уікхэма, чым калі б яе першая здагадка пацвердзілася. Расчараванне яшчэ больш паглыбіла непрыхільнасць Элізабэт, і яна ледзь прымусіла сябе хоць з нейкай ветлівасцю адказаць на прыязныя пытанні, з якімі звярнуўся да яе містар Дарсі. У дачыненні да Уікхэма ўвага, спагадлівасць, цярпімасць да Дарсі былі абразай. Яна настроілася супраць любой размовы і адвярнулася ад яго з такім раздражненнем, якое не здолела дарэшты перамагчы ў сабе нават гутарачы з містарам Бінглі, чыя слепата яе злавала.
Але Элізабэт не была створаная для раздражнення, і хаця яе спадзяванні на вечар не спраўдзіліся, гэта не магло доўга ўплываць на яе настрой. Расказаўшы пра сваю бяду Шарлоце Лукас, якую Элізабэт тыдзень не бачыла, яна хутка здолела дабравольна перайсці да расказу пра дзівоты кузэна, прадставіўшы яго ўвазе сяброўкі. Аднак першыя два танцы зноў яе засмуцілі: гэта было сапраўднае прыніжэнне. Нязграбны і напышлівы містар Колінз, які ўвесь час выбачаўся замест таго, каб сачыць за танцам, і часта рабіў памылкі, нават іх не заўважаючы, прымусіў яе адчуць увесь сорам і пакуту, якія могуць прынесці некалькі танцаў з непрыемным партнёрам. Вызваліўшыся ад яго, яна адчула невымоўную палёгку.
Потым Элізабет патанчыла з адным афіцэрам, асвяжыўшыся размовай пра Уікхэма і даведаўшыся, што ён усеагульны ўлюбёнец. Калі гэтыя танцы скончыліся,
яна вярнулася да Шарлоты Лукас, і пакуль размаўляла з ёй, да яе раптам звярнуўся містар Дарсі. Яго запрашэнне патанчыць было такім нечаканым, што яна, не паспеўшы нічога зразумець, прыняла яго. Ён адразу ж адышоўся, і Элізабэт атрымала магчымасць панаракаць, што яе заспелі знянацку. Шарлота паспрабавала яе суцешыць.
— Думаю, ён будзе прыемным.
— Божа барані! Палічыць прыемным чалавека, якога трэба ненавідзець! Горшае і ўявіць немагчыма! Ты не можаш жадаць мне такога зла.
Калі танцы ўзнавіліся і Дарсі наблізіўся да паненак, падаючы Элізабэт руку, Шарлота не ўтрымалася і шэптам заклікала сяброўку не быць дурніцай і, нягледзячы на сімпатыю да Уікхэма, не выстаўляць сябе няветлівай у вачах у дзесяць разоў болып значнага чалавека. Элізабэт нічога не адказала. Заняўшы месца сярод іншых танцораў, яна не пераставала здзіўляцца аказанаму ёй высокаму гонару стаяць насупраць містара Дарсі і чытала такое ж здзіўленне ў вачах людзей побач. Некаторы час яны танчылі моўчкі, і Элізабэт пачала ўжо думаць, што маўчанне прадоўжыцца да канца двух іх танцаў. Спачатку яна вырашыла яго не перарываць, аднак раптам ёй прыйшло ў галаву, што неабходнасць размаўляць будзе для яе партнёра найгоршай карай, і яна тут жа зрабіла дробную заўвагу наконт танца. Ен адказаў і зноў запанавала цішыня. Праз некалькі хвілін яна звярнулася да яго другі раз:
— Цяпер ваша чарга нешта сказаць, містар Дарсі. Я выказалася пра танец, вам жа варта звярнуць маю ўвагу на прасторнасць пакоя ці на колькасць параў.
Ен усміхнуўся і паабяцаў ёй сказаць усё, што яна хоча каб ён сказаў.
— Цудоўна. Для пачатку гэтага адказу дастаткова. Мабыць, неўзабаве я адзначу, што прыватныя балі
нашмат лепшыя за публічныя. Але пакуль мы можам памаўчаць.
— Падчас танца вы звычайна размаўляеце?
— Бывае, што і размаўляю. Трэба ж часам нешта сказаць, праўда? Калі два чалавекі бавяць разам паўгадзіны ў поўным маўчанні, гэта выглядае дзіўна. Аднак дзеля зручнасці аднаго з іх размову лепш весці так, каб не давялося турбаваць сябе лішнімі словамі.
— I вы цяпер патураеце ўласным жаданням ці спрабуеце парадаваць мяне?
— I тое, і другое, — насмешліва адказала Элізабэт. — Я заўсёды заўважала пэўнае падабенства ў нашым ладзе мыслення. Мы абое не надта таварыскія, любім маўчаць і не любім гаварыць, калі толькі не спадзяемся, што нашы словы ўразяць увесь пакой і зробяцца прыказкай, якая перажыве вякі.
— Я б сказаў, што такая характарыстыка вам не надта падыходзіць, — сказаў ён. — Наколькі яна апісвае мяне, меркаваць не рызыкну. Вы ж, несумненна, лічыце партрэт дакладным.
— Я не мушу ацэньваць сваё ўменне.
Ён нічога не адказаў, і яны зноў замаўчалі, пакуль падчас адной з наступных фігур ён не пацікавіўся, ці часта яна з сёстрамі ходзіць у Мэрытан. Яна адказала станоўча і, не здольная справіцца са спакусай, дадала:
— Калі мы з вамі сустрэліся там некалькі дзён таму, у нас акурат завязвалася новае знаёмства.
Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. На твар Дарсі лёг глыбокі цень пагарды, аднак адказу не прагучала, і Элізабэт не змагла прадоўжыць, хоць лаяла сябе за слабасць. Урэшце Дарсі загаварыў, і яго словы здаваліся вымушанымі:
— Містару Уікхэму пашчасціла мець манеры, якія дапамагаюць лёгка заводзіць сяброў, аднак яго здольнасць захоўвацьіх выклікае менш пэўнасці.
— Яму не пашчасціла страціць ваша сяброўства, — з націскам адгукнулася Элізабэт, — і ў выніку ён можа пакутаваць ад гэтага да канца жыцця.
Дарсі не адказаў: здавалася, ён прагне змяніць тэму. У гэты момант побач з імі аказаўся сэр Уільям Лукас, які прабіраўся праз танцораў на іншы бок залы, аднак, пазнаўшы містара Дарсі, з найдасканалейшай ветлівасцю пакланіўся і пачаў расхвальваць яго ўменне танчыць і выбіраць партнёрку.
— Дарагі сэр, я напраўду атрымаў найвялікшую прыемнасць. Нячаста даводзіцца бачыць такі выключны танец. Ваша прыналежнасць да найвышэйшых колаў відавочная. Аднак дазвольце сказаць, што ваша чароўная партнёрка зусім вас не ганьбуе, і я спадзяюся як мага часцей атрымліваць такую асалоду, асабліва пасля таго, як здарыцца адна вельмі чаканая падзея, міс Эліза (тут ён зірнуў на яе сястру і Бінглі). Колькі тады будзе віншаванняў! Але не дазваляйце мне — я звяртаюся да містара Дарсі — перашкаджаць вам, сэр. Вы наўрад ці падзякуеце мне за перарваную размову з чароўнай маладой лэдзі, у ясных вачах якой я ўжо таксама чытаю папрок.
Апошнюю частку гэтай прамовы Дарсі хутчэй за ўсё не пачуў, аднак намёк сэра Уільяма яго моцна зачапіў, і яго сур’ёзны погляд адразу ж скіраваўся да Бінглі, які акурат танчыў з Джэйн. Але Дарсі хутка ўзяў сябе ў рукі, павярнуўся да свае дамы і сказаў:
— Умяшанне сэра Уільяма прымусіла мяне забыць, пра што мы гаварылі.
— He думаю, што ў нас была нейкая гутарка. Сэр Уільям не знайшоў бы ў гэтай зале пары, у якой было б менш тэмаў для абмеркавання. Мы зрабілі дзве ці тры беспаспяховыя спробы, і я не магу ўявіць, пра што яшчэ мы можам пагаварыць.
— Што вы думаеце пра кнігі? — з усмешкай спытаў ён.
— Кнігі? О не, я ўпэўненая, што мы з вамі ніколі не чыталі тых самых кніг ці прынамсі з тымі самымі пачуццямі.
— Шкада, што вы так думаеце. Але калі б вы мелі рацыю, нам не давялося б болып шукаць тэмы для размовы. Мы маглі б параўнаць розныя меркаванні.
— He! Я не магу абмяркоўваць кнігі ў бальнай зале, мая галава забітая іншым.
— У такой абстаноўцы вы заўсёды думаеце пра тое, што вакол? — з сумненнем спытаў ён.
— Так, заўсёды, — адказала яна, не засяроджваючыся на сэнсе словаў, бо яе думкі луналі далёка, што неўзабаве пацвердзіла яе нечаканая заўвага: — Памятаю, аднойчы вы, містар Дарсі, сказалі, што наўрад ці камусьці нешта прабачылі і што абуджанае ў вас абурэнне не пераадолець. Мяркую, да яго абуджэння вы ставіцеся абачліва.
— Так, — упэўнена сказаў ён.
— I вы ніколі не дазваляеце перадузятасці асляпіць вас?
— Спадзяюся, ніколі.
— Для тых, хто ніколі не мяняе меркавання, надзвычай важна адразу ж рабіць правільныя высновы.
— Mary я спытаць, у чым сэнс гэтых пытанняў?
— Толькі ў жаданні разабрацца ў вашым характары, — сказала яна, намагаючыся не выглядаць занадта сур’ёзнай. — Я спрабую вас зразумець.
— Паспяхова?
Яна адмоўна пакачала галавой:
— Гэтая задача мне не па сілах. Я чула пра вас такія супярэчлівыя меркаванні, што дарэшты заблыталася.
— Ахвотна веру, — сур’ёзна адказаў ён, — што сведчанні пра мяне будуць вельмі адрознівацца. Міс Бэнэт, я хацеў бы, каб вы пакуль не рабілі накід майго характару, — у мяне ёсць падставы асцерагацца, што вынік не зробіць гонару ні мне, ні вам.
— Але калі я не разгледжу вашы рысы цяпер, іншай магчымасці можа не быць.
— Я ні ў якім разе не хачу пазбавіць вас хоць якой прыемнасці, — холадна прамовіў ён.
Больш яна нічога не сказала, і калі танец скончыўся, яны моўчкі разышліся. Кожны быў незадаволены, хаця і ў рознай ступені, бо ў грудзях Дарсі ўжо цяплілася даволі моцнае пачуццё, дзякуючы якому ён хутка знайшоў ёй апраўданне, скіраваўшы гнеў на іншую асобу.
Неўзабаве пасля таго як яны разышліся, да Элізабэт падышла міс Бінглі і з ветліва-пагардлівым выразам твару сказала:
— Я чула, міс Эліза, што вы ў захапленні ад Джорджа Уікхэма! Ваша сястра размаўляла са мной і задала пра яго тысячу пытанняў, і тады я зразумела, што гэты малады чалавек забыў вам сярод іншага паведаміць, што ён сын старога Уікхэма, які служыў аканомам у нябожчыка містара Дарсі. Дазвольце мне па-сяброўску параіць вам не даваць веры ўсяму, што ён скажа. Гэта поўная няпраўда, што містар Дарсі кепска з ім абышоўся: наадварот, ён заўсёды ставіўся да яго з надзвычайнай дабрынёй, хоць сам Джордж Уікхэм паводзіўся вельмі несумленна. Я не ведаю падрабязнасцяў, затое дакладна ведаю, што містар Дарсі ні ў чым не вінаваты і не трывае нават згадкі пра Джорджа Уікхэма. I хаця мой брат ніяк не мог абмінуць яго ў запрашэнні для афіцэраў, ён быў неймаверна шчаслівы, што Уікхэм сам устрымаўся ад прыезду сюды. Яго з’яўленне ў гэтых ваколіцах — нечуванае нахабства, і я дзіўлюся, як ён на гэта асмеліўся. Мне шкада, міс Эліза, што даводзіцца выкрываць перад вамі заганы вашага ўлюбёнца, аднак з улікам яго паходжання чакаць лепшага не выпадае.
— 3 вашых словаў атрымліваецца, што яго загана — яго паходжанне, — гнеўна сказала Элізабэт, — бо пакуль найгоршае абвінавачанне, якое я пачула, — гэта тое,
што ён сын аканома, які служыў у містара Дарсі, і магу вас запэўніць, што пра гэта ён сам мне паведаміў.
— Даруйце, — адказала міс Бінглі і з пагардлівай усмешкай адвярнулася. — Прашу прабачэння за ўмяшанне. Mae пабуджэнні былі добрыя.
«Нязносная паненка! — прамовіла самой сабе Элізабэт. — Але вы вельмі памыляецеся, калі думаеце паўплываць на мяне такімі нікчэмнымі закідамі. Яны сведчаць толькі пра вашу добраахвотную слепату і пра зласлівасць містара Дарсі».
Тут яна пайшла шукаць старэйшую сястру, якая ўжо распытала пра тое самае Бінглі. Джэйн сустрэла яе з такой задаволенай усмешкай і такім шчаслівым румянцам, што было адразу бачна: вечар прайшоў найлепшым чынам. Элізабэт імгненна зразумела, што сястра адчувае, і ў гэты момант трывога за Уікхэма, абурэнне яго ворагамі і іншыя рэчы адступілі перад спадзяваннем на хуткае шчасце Джэйн.
— Мне, вядома, цікава, што ты разведала пра містара Уікхэма, — сказала яна, усміхаючыся гэтак жа задаволена, як і сястра. — Але, магчыма, ты занадта добра бавілася, каб думаць пра кагосьці яшчэ. У маім дараванні можаш не сумнявацца.
— He, я не забыла, — адказала Джэйн. — Але нічога суцяшальнага паведаміць не магу. Містар Бінглі не ведае яго гісторыі і нават не ўяўляе, у якіх абставінах містар Уікхэм так сур’ёзна пакрыўдзіў містара Дарсі, аднак ручаецца за годныя паводзіны, сумленнасць і гонар сябра. Ен перакананы, што містар Уікхэм заслугоўваў нашмат менш увагі, чым атрымаў ад містара Дарсі. Мне шкада пра гэта гаварыць, але мяркуючы як са словаў містара Бінглі, так і са словаў яго сястры, містара Уікхэма нельга назваць прыстойным маладым чалавекам. Баюся, ён паводзіўся вельмі безразважна і страціў давер містара Дарсі цалкам заслужана.
— Містар Бінглі ведае містара Уікхэма асабіста?
— He, ён ніколі не бачыў яго да таго ранку ў Мэрытане.
— Значыць, яго меркаванне грунтуецца на тым, што ён пачуў ад містара Дарсі. Я задаволеная. А што ён сказаў пра прыход?
— Ен не надта памятае абставіны справы, хоць не раз чуў пра іх ад містара Дарсі, але яму здаецца, што прыход Уікхэму абяцалі толькі пры пэўных умовах.
— У шчырасці містара Бінглі я не сумняваюся, — цёпла сказала Элізабэт, — але, даруй, простыя запэўненні мяне не пераканаюць. Ен, асмелюся сказаць, пераканаўча абараняе сябра, аднак паколькі ён не ведае некаторых дэталяў гэтай гісторыі, а пра іншыя дазнаўся ад містара Дарсі, я дазволю сабе ставіцца да абодвух джэнтльменаў па-ранейшаму.
Пасля гэтага Элізабэт змяніла тэму на больш прыемную для іх абедзвюх, адносна якой у іх не магло быць разыходжанняў. Яна з радасцю слухала, колькі шчаслівых, хоць і сціплых, надзеяў абуджае ў Джэйн увага Бінглі, і як магла спрабавала падтрымаць у іх сястру. Калі да іх далучыўся сам містар Бінглі, Элізабэт адышла да міс Лукас і ледзь паспела адказаць на пытанне сяброўкі, ці спадабаўся ёй яе апошні партнёр, як да іх падышоў містар Колінз і з бязмежнай урачыстасцю абвясціў, што яму толькі што пашанцавала зрабіць надзвычайнае адкрыццё.
— Дзякуючы неверагоднай выпадковасці, — сказаў ён, — я даведаўся, што ў гэтай зале знаходзіцца блізкі сваяк маёй апякункі. Мне пашчасціла наўласныя вушы пачуць, як у размове з маладой лэдзі, якая выконвае ролю гаспадыні дому, сам гэты джэнтльмен згадаў імя свае кузіны міс дэ Бур і яе маці лэдзі Кэтрын. Як цудоўна ўсё можа часам скласціся! Хто б мог падумаць, што на гэтым балі я сустрэнуся з пляменнікам лэдзі Кэтрын
дэ Бур! Як я ўдзячны за тое, што даведаўся пра гэта своечасова і магу цяпер выказаць яму пашану, — якраз гэта я і збіраюся зараз зрабіць. Спадзяюся, ён даруе, што я дагэтуль да яго не падышоў, — мяне апраўдвае толькі поўнае няведанне пра іх сваяцтва.
— Вы ж не збіраецеся прадставіцца містару Дарсі?
— Вядома, збіраюся і буду прасіць яго прабачыць, што я не зрабіў гэтага раней. Думаю, ён насамрэч пляменнік лэдзі Кэтрын. Я змагу запэўніць яго, што тыдзень таму здароўе яе светласці было ў поўным парадку.
Элізабэт настойліва спрабавала адгаварыць яго ад гэтага плана, пераконваючы, што містар Дарсі палічыць такі зварот без папярэдняга знаёмства хутчэй недарэчнай вольнасцю, чым знакам пашаны да цёткі, што ў абодвух бакоў няма неабходнасці ўдзяляць адзін аднаму ўвагу, а калі б неабходнасць і з’явілася, першы крок мусіў бы зрабіць містар Дарсі як вышэйшы паводле становішча. Містар Колінз выслухаў яе з выглядам чалавека, які вырашыў не адступаць ад сваіх намераў, і калі яна замаўчала, адказаў:
— Дарагая міс Элізабэт, я трымаюся найвышэйшага ў свеце меркавання наконт вашай выдатнай разважлівасці ў тым, што ляжыць у межах вашага разумення, але дазвольце сказаць, што існуе вялікая розніца паміж этыкетнымі нормамі, усталяванымі для звычайных людзей, і тымі, якімі кіруюцца духоўныя асобы. Бо, калі дазволіце, царкоўнае служэнне з гледзішча пачэснасці я лічу роўным найвышэйшым пасадам у каралеўстве — вядома, з умовай, што пры гэтым захоўваецца адпаведная сціпласць. А таму вы мусіце дазволіць мне кіравацца патрабаваннямі свайго сумлення, якое заклікае мяне выканаць тое, што я лічу сваім абавязкам. Прашу дараваць мне адмову скарыстацца вашай парадай, якая ў любым іншым выпадку была б маёй нязменнай пуцяводнай зоркай, бо ў дадзенай справе
я лічу, што мая адукацыя і штодзённыя назіранні дазваляюць мне меркаваць пра правільнасць сваіх паводзін лепш за юную лэдзі накшталт вас.
3 глыбокім паклонам містар Колінз пакінуў кузіну і пайшоў у атаку на містара Дарсі. Элізабэт прагна назірала за рэакцыяй апошняга на такія знакі ўвагі і выразна бачыла, што зварот яго дарэшты агаломшыў. Містар Колінз пачаў прамову з урачыстага паклону, і хаця да Элізабэт не даносілася ні слова, ёй здавалася, што яна ўсё чуе і па руху яго вуснаў адгадвае словы «прабачыць», «Хансфард» і «лэдзі Кэтрын дэ Бур». Было прыкра глядзець, як ён выстаўляецца перад такім чалавекам. Містар Дарсі пазіраў на яго з бязмежным здзіўленнем, і калі містар Колінз урэшце даў яму магчымасць нешта сказаць, то адказаў з халоднай ветлівасцю. Аднак гэта не перашкодзіла містару Колінзу зноў звярнуцца да яго, і пагардлівасць у манеры містара Дарсі істотна ўзмацнілася цягам другой прамовы — пасля яе ён толькі злёгку пакланіўся і пайшоў прэч. Містар Колінз вярнуўся да Элізабэт.
— Mary вас упэўніць, — сказаў ён, — што ў мяне няма падставаў наракаць на тое, як мяне прынялі. Містар Дарсі выглядаўзадаволеным маёйувагай. Ен надзвычай ветла размаўляў са мной і нават зрабіў камплімент у адказ, адзначыўшы, што ён дастаткова знаёмы з праніклівасцю лэдзі Кэтрын, каб не сумнявацца, што абы-каму яна сваю прыхільнасць не дорыць. Сапраўды цудоўная думка! У цэлым ён мне вельмі спадабаўся.
Паколькі сваіх інтарэсаў на балі ў Элізабэт не было, яна амаль усю ўвагу перанесла на сястру і містара Бінглі, і чарада радасных разважанняў, абуджаных гэтым сузіраннем, зрабіла яе амаль такой жа шчаслівай, як Джэйн. У думках яна бачыла сястру гаспадыняй гэтага дому, якая цешыцца ўсімі радасцямі шлюбу, заснаванага на іпчырым пачуцці. У такіх абставінах Эліза-
бэт адчула, што здольная зрабіць спробу ўпадабаць дзвюх сясцёр Бінглі. Думкі яе маці — яна дакладна гэта бачыла — круціліся вакол таго ж, і таму Элізабэт вырапіыла надта да яе не набліжацца, каб не пачуць лішняга. Аказаўшыся падчас вячэры зусім блізка ад місіс Бэнэт, яна палічыла гэта сапраўднай няўдачай і адчула няёмкасць, калі зразумела, што тая свабодна і непрыхавана абмяркоўвае з лэдзі Лукас не што іншае, як хуткае вяселле Джэйн з містарам Бінглі. Тэма гэтая так жыва хвалявала місіс Бэнэт, што яна не стамлялася пералічваць перавагі іх саюзу. Найперш яна віншавала сябе з тым, што містар Бінглі — такі чароўны і багаты малады чалавек і жыве ўсяго за тры мілі ад іх, а да Ta­ro ж ёй надзвычай прыемна думаць, што Джэйн спадабалася дзвюм яго сёстрам і яны дакладна гэтак жа мараць парадніцца з ёй, як і яна з імі. Больш за тое, гэты саюз абяцаў шмат добрага і малодшым сёстрам Джэйн, бо такі ўдалы шлюб абавязкова звядзе іх з іншымі багатымі мужчынамі. Урэшце, у яе веку будзе так прыемна даручыць неўладкаваных дачок клопату іх сястры і самой выходзіць у свет толькі тады, калі гэтага напраўду хочацца. Згаданую акалічнасць яна выдавала за Harofly парадавацца, аднак у дадзеным выпадку гэта была чыстая ўмоўнасць, бо ў свеце наўрад ці знайшлася б асоба, менш ахвочая сядзець дома, чым місіс Бэнэт у любым узросце. Скончыла яна пажаданнямі, каб лэдзі Лукас неўзабаве гэтак жа пашанцавала, аднак увесь яе трыумфальны выгляд несумненна гаварыў пра тое, што спадзявацца на гэта не варта.
Дарэмна Элізабэт спрабавала стрымаць імклівы паток матчыных словаў ці пераканаць яе хваліцца сваім шчасцем менш чутным шэптам, бо насупраць сядзеў містар Дарсі і, да бязмежнай прыкрасці Элізабэт, амаль усё чуў. У адказ місіс Бэнэт толькі бурчала, што дачка гаворыць глупствы.
— Хто мне гэты містар Дарсі, што я мушу яго баяцца? У нас, здаецца, няма прычын з ім цырымоніцца і не казаць нічога, што можа яму не спадабацца.
— Богам прашу, мама, гаварыце цішэй. Які сэнс абражаць містара Дарсі? Гэта не зробіць вам гонару ў вачах яго сябра.
Аднак што б яна ні гаварыла, выніку гэта не давала. Маці працягвалаўсё гэтак жа выразна агучваць свае чаканні. Элізабэт зноў і зноў чырванела ад прыкрасці і сораму. Яна не магла ўтрымацца і кідала позіркі на містара Дарсі, раз за разам знаходзячы падмацаванне сваім страхам: ён, вядома, не ўвесь час глядзеў на яе Ma­ui, але ёй, несумненна, аддавалася ўся яго ўвага. Выраз яго твару пакрысе змяняўся ад абурэння і пагарды да рашучай і непарушнай сур’ёзнасці.
Аднак урэшце місіс Бэнэт вычарпала тэму, і лэдзі Лукас, якая даўно пазяхала, чарговы раз слухаючы яе захапленні, раздзяліць якія не магла, здолела цалкам прысвяціць сябе курыцы і халоднай вяндліне. Элізабэт пачала ажываць, але перадышка была нядоўгай. Як толькі вячэра скончылася, загаварылі пра музыку, і Элізабэт чакала новая пакута: пасля нядоўгіх просьбаў Мэры пагадзілася парадаваць прысутных. Яе сястра пусціла ў ход усе магчымыя шматзначныя погляды і маўклівыя просьбы, аднак прадухіліць такую паслужлівасць не ўдалося. Мэры намёкаў не зразумела і, узрадаваўшыся магчымасці пакрасавацца, пачала спяваць. Элізабэт, не адводзячы вачэй, прыгнечана назірала за сястрой і сачыла, як яна пераходзіць ад аднаго куплета да наступнага з нецярпеннем, якое ў канцы не атрымала ўзнагароды. Пачуўшы сярод падзяк намёк на надзею, што яна яшчэ раз забавіць слых прысутных, Мэры пасля паўхвіліннага перапынку зноў пачала спяваць. Аднак у яе не хапала здольнасцяў для такога выступу: яе голас быў слабы, а манера
выканання — ненатуральнай. Элізабэт зусім адчаялася. Яна зірнула на Джэйн, каб паглядзець, ці яна таксама перажывае, аднак тая спакойна гутарыла з Бінглі. Тады яна кінула позірк на яго сясцёр і ўбачыла, што тыя робяць насмешлівыя знакі адна адной і містару Дарсі, які, аднак, заставаўся непарушна спакойным. Потым яна зірнула на бацьку, поглядам угаворваючы яго ўмяшацца, інакш Мэры будзе спяваць увесь вечар. Ен зразумеў намёк і, калі Мэры скончыла другую песню, гучна сказаў:
— Досыць, дзіця маё, ты дастаткова нас забавіла. Дазволь цяпер і іншым паненкам паказаць сябе.
Мэры зрабіла выгляд, што нічога не пачула, але трохі збянтэжылася. Элізабэт, адчуваючы сорам і за яе, і за бацькавы словы, спалохалася, што ўмяшанне не прынясе нічога добрага. Прысутныя пачалі шукаць новага выканаўцу.
— Калі б мне пашчасціла ўмець спяваць, — сказаў містар Колінз, — я з вялікай прыемнасцю дагадзіў бы шаноўнай кампаніі якой песенькай, бо лічу, што музыка — гэта нявінная забава і яна да твару асобе духоўнага стану. Але я зусім не сцвярджаю, што нам варта ўдзяляць музыцы занадта шмат часу — безумоўна, нельга забываць і пра астатнія справы. Прыходскаму святару ёсць чым заняцца! Па-першае, яму трэба ўсталяваць царкоўную дзесяціну, турбуючыся пра сябе і не парушаючы пры гэтым інтарэсаў патрона; Па-другое, ён мусіць пісаць уласныя казані. Таго часу, што застаецца, ледзь хапае для выканання царкоўных абавязкаў і Kaonary пра паляпшэнне свайго жытла, утульнасцю якога святар не можа пагарджаць. Да таго ж я не лічу дробязямі такія рэчы, як уважлівае і прымірэнчае стаўленне да ўсіх прыхаджан, а асабліва да тых, каму пастыр абавязаны пасадай. Вызваліць сябе ад гэтага доўгу я не магу, як не магу з павагай паставіцца да таго, хто не
выкарыстае любую магчымасць засведчыць шанаванне любому члену сям’і свайго патрона.
Тут ён пакланіўся містару Дарсі, чым і завяршыў прамову, такую гучную, што яе чула палова пакоя. Шмат хто ўтаропіўся ў яго, шмат хто ўсміхнуўся, але нікога гэтыя словы не павесялілі так, як містара Бэнэта, тым часам як яго жонка ўрачыста адзначыла розум містара Колінза, паўшэптам паведаміўшы лэдзі Лукас, які ён выдатны малады чалавек.
Элізабэт здавалася, што калі б яе родзічы спецыяльна дамовіліся выставіць сябе ў гэты вечар у найгоршым выглядзе, у іх не атрымалася б сыграць свае ролі больш натхнёна і паспяхова. На шчасце для яе сястры і Бінглі, некаторыя з сённяшніх нумароў не трапілі пад увагу маладога чалавека, ды і ён быў не з тых, хто моцна цярпіць ад сузірання чалавечае дураты. А вось яго сёстры і містар Дарсі акурат мелі магчымасць высмеяць яе сваякоў, і гэта было дрэнна. Элізабэт не магла вырашыць, ад чаго яна пакутуе болып: ад маўклівай пагарды джэнтльмена ці фанабэрлівых усмешак дзвюх лэдзі.
Рэшта вечара прынесла ёй няшмат прыемнасці. Да яе заляцаўся містар Колінз, які, настойліва цягаючыся следам, не мог угаварыць яе на яшчэ адзін танец, аднак і не даваў магчымасці патанчыць з кім-небудзь яшчэ. Яна марна раіла яму іншае таварыства і прапаноўвала пазнаёміць з любой юнай паненкай у зале. Ен пераконваў яе, што абыякава ставіцца да танцаў і яго галоўная мэта — з дапамогай далікатных знакаў увагі як найлепш зарэкамендавацца ў яе вачах, а таму ён вырашыў не адыходзіць ад яе да канца вечара. Запярэчыць такому намеру яна не магла. Найвялікшай палёгкай Элізабэт была абавязаная міс Лукас, якая часта да іх далучалася і па-сяброўску брала на сябе цяжар размовы з містарам Колінзам.
Аднак Элізабэт прынамсі вызвалілася ад нежаданай увагі містара Дарсі, які часта прапускаў танцы і аказваўся непадалёк ад яе, але ні разу не наблізіўся, каб пачаць гаворку. Яна адчувала, што імаверная прычына гэтага — яе намёкі на містара Уікхэма, і радавалася.
Лонгбарнскія госці пакінулі баль апошнімі. Дзякуючы манеўру місіс Бэнэт іх экіпаж падалі праз чвэрць гадзіны пасля таго, як усе з’ехалі, і гэта дало Бэнэтам магчымасць убачыць, як шчыра асобныя жыхары Нэзэрфілда чакалі іх ад’езду. Місіс Хёрст і яе сястра пачыналі гаворку толькі для таго, каб пажаліцца на стому, і, відавочна, прагнулі застацца дома адны. Яны ўхіляліся ад спробаў місіс Бэнэт пачаць размову, і праз гэта ў кампаніі запанавала маркота, бо ўсе моцна цярпелі ад доўгіх прамоваў містара Колінза, што захапляўся вытанчанасцю забаваў у доме містара Бінглі і яго сясцёр, а таксама гасціннасцю і ветласцю, якімі вызначалася іх стаўленне да гасцей. Дарсі не казаў увогуле нічога. Містар Бэнэт, такі ж маўклівы, атрымліваў ад усяго, што адбывалася, асалоду. Містар Бінглі і Джэйн стаялі побач, трошкі адасоблена ад астатніх, і размаўлялі толькі паміж сабой. Элізабэт захоўвала такое ж настойлівае маўчанне, як місіс Хёрст і міс Бінглі, і нават Лідыя стамілася настолькі, што не казала нічога, апроч свайго звычайнага «Божа, як жа я выдыхнулася!», і шалёна пазяхала.
Калі яны ўрэшце падняліся, каб сысці, місіс Бэнэт з рашучай ветлівасцю паспадзявалася неўзабаве ўбачыць усё нэзэрфілдскае сямейства ў Лонгбарне. Звяртаючыся найперш да містара Бінглі, яна паведаміла, што яго прысутнасць на любым з іх сямейных абедаў — без усякіх цырымоній і афіцыйных запрашэнняў — зробіць яе шчаслівай. Бінглі, сама прыязнасць і ўдзячнасць, ахвотна паабяцаў скарыстацца першай жа магчымасцю і зрабіць ёй гэтую прыемнасць пасля
вяртання з Лондана, куды ён вымушаны наступным ранкам ненадоўга з’ехаць.
Місіс Бэнэт была задаволеная: яна пакідала гэты дом з радасным перакананнем, што пасля ўсёй неабходнай мітусні з фармальнасцямі, новымі экіпажамі і вясельнымі строямі яе дачка праз тры-чатыры месяцы пераселіцца ў Нэзэрфілд. Пра хуткі шлюб другой дачкі з містарам Колінзам яна думала з не меншай упэўненасцю і з заўважнай, аднак усё ж меншай, прыемнасцю. Элізабэт яна любіла менш за іншых дачок, і хаця такі жаніх і такі дамок былі для яедастаткова добрымі, вартасць і таго, і другога значна цьмянелі ў параўнанні з містарам Бінглі і Нэзэрфілдам.
Раздзел XIX
На наступны дзень у Л онгбарне пачала разыгрывацца новая сцэна. Містар Колінз зрабіўафіцыйную прапанову. Ен вырашыў не губляць час, бо мусіў вярнуцца ў прыход у наступную суботу, а паколькі сарамлівасцю, якая магла б скаваць яго прынамсі ў такі момант, не вылучаўся, то ўзяўся за справу з усёй грунтоўнасцю і цырымоннасцю, якіх, на яго думку патрабавала сітуацыя. Заспеўшы місіс Бэнэт, Элізабэт і адну з яе малодшых сясцёр пасля сняданку, ён звярнуўся да маці з наступнымі словамі:
— Ці магу я спадзявацца, мадам, на вашу зацікаўленасць у справах вашай чароўнай дачкі Элізабэт, калі папрашу пра гонар прыватна перагаварыць з ёй цягам гэтага ранку?
Элізабэт паспела толькі пачырванець ад нечаканасці, а місіс Бэнэт тут жа адказала:
— Ах, ну вядома! Безумоўна! Я ўпэўненая, што Лізі будзе шчаслівая! Я ўпэўненая, што ніякіх пярэчанняў не будзе. Хадзем, Кіці, ты мне патрэбная наверсе.
I, сабраўшы шытво, яна паспяшалася прэч. Элізабэт паспрабавала яе спыніць:
— Калі ласка, не сыходзьце! Я прашу вас! Хай містар Колінз мне даруе. Ен не скажа мне чагосьці, чаго не могуць пачуць іншыя. Лепш я сама сыду.
— Не-не, Лізі, гэта глупства. Я хачу, каб ты заставалася на месцы, — і, заўважыўшы, што збянтэжаная і разгубленая Элізабэт сапраўды можа збегчы, дадала: — Лізі, я настойваю, каб ты засталася і выслухала містара Колінза.
Запярэчыць такому загаду Элізабэт не змагла. Пасля кароткіх разваг яна зразумела, што наймудрэйшым рашэннем будзе скончыць з гэтым як мага хутчэй і цішэй, і таму зноў села і ўзялася за бясконцае шытво, спадзеючыся, што праца дапаможа ёй схаваць разгубленасць і весялосць, якія выклікала ў яе гэтая сітуацыя. Як толькі місіс Бэнэт і Кіці сышлі, містар Колінз пачаў:
— Паверце мне, дарагая міс Элізабэт, што ваша сціпласць не толькі не шкодзіць вам, але і падкрэслівае вашу бездакорнасць. Калі б не гзтведробнае нежаданне, вы не былі б у маіх вачах такой чароўнай. Але дазвольце запэўніць вас, што я ўжо атрымаў дазвол ад вашай шаноўнай маці. Наўрад ці вы не разумееце сэнсу маіх дзеянняў, хоць праз прыродную далікатнасць можаце гэта і адмаўляць: мае знакі ўвагі былі занадта відавочнымі. Як толькі я ўвайшоў у ваш дом, я амаль адразу пазнаў у вас сваю будучую спадарожніцу жыцця. Але перш чым я дам волю пачуццям, варта, відаць, выкласці перад вамі прычыны, якія схіляюць мяне жаніцца, — болып за тое, якія прымусілі мяне ў пошуках жонкі выправіцца ў Хартфардшыр, што я ўрэшце і зрабіў.
Думка пра тое, што містар Колінз з яго ўрачыстай вытрымкай можа даць волю пачуццям, ледзь не прымусіла Элізабэт рассмяяцца, а таму яна не змагла скарыстацца кароткай паўзай, каб спыніць яго, і ён працягнуў:
— Па-першае, я збіраюся ажаніцца, бо лічу, што кожны дастаткова забяспечаны, як я, святар мусіць быць прыкладам сем’яніна ў прыходзе. Па-другое, я перакананы, што гэта зробіць вялікі ўнёсак у маё шчасце. Па-трэцяе — і, магчыма, мне варта было згадаць гэтую прычыну раней, — такой была прыватная парада і рэкамендацыя высакароднай лэдзі, якую я маю гонар называць апякункай. Яна без аніякай просьбы з майго боку двойчы літасціва выказвала меркаванне на гэты конт. I нават у вечар суботы напярэдадні майго ад’езду з Хансфарда, калі паміж дзвюма партыямі ў кадрылю місіс Джэнкінс папраўляла міс дэ Бур услончык для ног, шаноўная лэдзі сказала: «Містар Колінз, вы мусіце ажаніцца. Такі святар, як вы, павінен быць жанаты. Выбірайце правільна, выбірайце жанчыну добрага паходжання дзеля маёй зручнасці, а дзеля вашай хай яна будзе дзейная і практычная, выхаваная не ў раскошы і здольная весці дом нават пры сціплым дастатку. Вось вам мая парада. Як мага хутчэй знайдзіце такую жанчыну, прывязіце яе ў Хансфард, і я наведаю яе». Дарэчы, дарагая кузіна, дазвольце заўважыць, што я зусім не лічу ўважлівасць і дабрыню лэдзі Кэтрын дэ Бур апошнімі з пераваг, якія я магу прапанаваць. Вы ўбачыце, што яе манеры вышэйшыя за ўсе мае апісанні, і, я думаю, яна прыме вашу дасціпнасць і жывасць, асабліва калі яны будуць змякчацца стрыманасцю і пашанотай, якія непазбежна ўнушае яе высокае становішча. Гэта былі асноўныя довады на карысць жаніцьбы, засталося толькі сказаць, чаму мае погляды скіраваліся менавіта на Лонгбарн, а не на хансфардскія ваколіцы — паверце мне, там жыве шмат прыемных маладых жанчын. Рэч у тым, што пасля смерці вашага паважанага бацькі (які, аднак, можа пражыць яшчэ шмат гадоў) я атрымаю ў спадчыну яго маёмасць, і каб адчуваць сябе цалкам спакойна, я вырашыў выбраць жонку сярод яго
дачок, каб, калі гэтае няшчасце здарыцца — а яно, як я ўжо сказаў, можа адбыцца не ў найбліжэйшыя гады, — яны як мага менш пацярпелі ад страты. Такім было маё памкненне, дарагая мая кузіна, і я цешу сябе надзеяй, што яно не пагоршыць вашага меркавання пра мяне. А цяпер мне не застаецца нічога, як толькі ў самых палкіх выразах давесці вам нястрымнасць сваіх пачуццяў. Да грошай я абыякавы, а таму ніякіх патрабаванняў ставіць перад вашым бацькам не буду, бо добра разумею, што задаволіць іх немагчыма. Я таксама ведаю, што вы можаце спадзявацца хіба што на тысячу фунтаў пад чатыры працэнты гадавых, ды і тое толькі пасля смерці маці. На гэты конт я заўсёды буду маўчаць, і вы можаце быць упэўненая, што пасля нашага вяселля з маіх вуснаў не сарвецца ніводнага дробязнага папроку.
Было абсалютна неабходна зараз жа яго перарваць.
— Вы занадта спяшаецеся, сэр! — усклікнула Элізабэт. — Вы забылі, што я яшчэ не дала адказу. Дазвольце ж даць яго цяпер, не трацячы часу. Прыміце маю ўдзячнасць за ўсе ўхвалы ў мой адрас. Я разумею, які гонар робіць мне ваша прапанова, але адзінае, што я Ma­ry зрабіць, — гэта адхіліць яе.
— Я не раз чуў, — тэатральна махнуўшы рукой, адказаў містар Колінз, — што маладыя лэдзі часта адхіляюць прапанову мужчыны, за якога таемна мараць выйсці замуж, калі ён упершыню просіць іх рукі, прычым адмова можа паўтарацца двойчы і нават тройчы. А таму вашы словы не збілі мяне з тропу, і я ўсё адно спадзяюся неўзабаве павесці вас да алтара.
— Дальбог, сэр, — сказала Элізабэт, — пасля маіх словаў ваша надзея выглядае празмернай. Кажу вам дакладна, я не з тых маладых лэдзі (калі яны ўвогуле існуюць), якія гатовыя дзёрзка рызыкаваць шчасцем, чакаючы, што прапанову зробяць і другі раз. Мая адмова цалкам сур’ёзная. Вы не зможаце зрабіць мяне шчаслівай, і я
перакананая, што я апошняя ў свеце жанчына, якая зробіць шчаслівым вас. Я ўпэўненая, што калі б лэдзі Кэтрын мяне ведала, яна абавязкова палічыла б мяне ва ўсіх адносінах кепскай кандыдатурай.
— Няўжо лэдзі Кэтрын і праўда так падумала б? — вельмі сур’ёзна прамовіў містар Колінз. — Але я не магу ўявіць, каб яе светласць не ўхваліла вас. He сумнявайцеся, калі я буду мець гонар зноў яе пабачыць, я ва ўсіх фарбах расхвалю вашу сціпласць, гаспадарлівасць і іншыя прывабныя якасці.
— У такіх пахвалах, містар Колінз, сапраўды няма патрэбы. Вы мусіце дазволіць мне самой вырашаць за сябе і зрабіць мне ласку, паверыўшы ў мае словы. Я жадаю вам шчасця і дабрабыту і, адмаўляючы вам, раблю ўсё, што ў маіх сілах, каб гэтыя пажаданні спраўдзіліся. Зрабіўшы мне прапанову, вы можаце супакоіцца наконт далікатнай сітуацыі з маёй сям’ёй і без аніякіх пакутаў сумлення валодаць лонгбарнскім маёнткам, калі ён да вас пяройдзе. Гэтую справу, такім чынам, мы можам лічыць канчаткова вырашанай.
3 гэтымі словамі яна паднялася і ўжо збіралася пакінуць пакой, як містар Колінз зноў звярнуўся да яе:
— Калі я буду мець гонар размаўляць з вамі на гэтую тэму наступным разам, я спадзяюся атрымаць адказ, болып прыхільны за цяперашні. Пакуль я далёкі ад Ta­ro, каб абвінавачваць вас у бессардэчнасці, бо ведаю пра трывалы звычай вашага полу адмаўляць мужчыну, калі ён першы раз прапануе руку і сэрца. Магчыма, вы нават заахвоцілі мяне да далейшага сватаўства, наколькі гэта дазваляе ваша вытанчаная жаночая натура.
— Вы сапраўды моцна мяне бянтэжыце, містар Колінз — з пэўнай запальчывасцю ўскрыкнула Элізабэт. — Калі нешта ў маіх словах хоць нейкім чынам вас заахвоціла, то я не ведаю, як мне пераканаць вас у шчырасці сваёй адмовы.
— Вы мусіце дазволіць мне, дарагая кузіна, цешыцца думкай, што вы, вядома, адмовіліся прыняць маю прапанову толькі на словах. Я не сумняваюся ў гэтым, калі коратка, з наступных прычын: мне не здаецца, што мае рука і сэрца не вартыя таго, каб вы іх прынялі, ці што дабрабыт, які я магу прапанаваць, не выглядае надзвычай прывабным. Маё становішча ў жыцці, мае сувязі з сямействам дэ Бур і нашае з вамі сваяцтва — усё гэта сведчыць на маю карысць, і вам варта прыняць да ўвагі, што, нягледзячы на безліч вашых цнотаў, няма ніякай пэўнасці, што вы калі-небудзь атрымаеце яшчэ адну прапанову выйсці замуж. Ваша спадчына такая сціплая, што, на жаль, яе памер хутчэй за ўсё сапсуе станоўчае ўражанне ад вашай мілавіднасці і прыязнасці. Таму я вымушаны зрабіць выснову, што ваша адмова несур’ёзная, і буду бачыць у ёй толькі вашу прагу ўзмацніць маё каханне, дзеля чаго вы і трымаеце мяне ў невядомасці, як гэта звычайна робяць вытанчаныя паненкі.
— Паверце мне, сэр, я зусім не прыпісваю сабе ніякай вытанчанасці, якая палягала б у здзеку з годнага чалавека. Мне б хутчэй хацелася, каб мяне лічылі шчырай. Я зноў і зноў дзякую вам за гонар атрымаць вашу прапанову, але прыняць яе для мяне немагчыма. Mae пачуцці ва ўсіх адносінах забараняюць гэта. Ці Ma­ry я растлумачыць больш зразумела? А таму ўспрымайце мяне не як вытанчаную паненку, якая намерылася вас памучыць, а як разумнае стварэнне, якое ад усяго сэрца гаворыць вам праўду.
— Вы такая мілая! — з няўклюднай галантнасцю ўсклікнуў ён. — Я перакананы, што калі вашы выдатныя бацькі ўхваляць маю прапанову, яна непазбежна будзе прынятая.
На такі свядомы і настойлівы самападман Элізабэт не знайшла што адказаць, а таму тут жа моўчкі
выйшла з пакоя, вырашыўшы, калі містар Колінз будзе і далей успрымаць яе нязменную нязгоду як ліслівае заахвочванне, звярнуцца да бацькі, чыя адмова прагучыць так, што яе палічаць канчатковай, і чые паводзіны прынамсі не зблытаюць са штучнай манернасцю і какецтвам вытанчанай паненкі.
Раздзел XX
Містар Колінз нядоўга заставаўся сам-насам з развагамі пра свае любоўныя поспехі. Місіс Бэнэт затрымалася ў вітальні, каб пабачыць вынік перамоваў, і як толькі Элізабэт адчыніла дзверы і хуткім крокам прамінула яе, спяшаючыся да лесвіцы, маці ўвайшла ў пакой для сняданкаў і цёпла павіншавала містара Колінза і сябе з тым, што неўзабаве іх сваяцтва шчасліва зробіцца яшчэ бліжэйшым. Той прыняў віншаванні і з не меншай радасцю павіншаваў місіс Бэнэт у адказ, а потым пераказаў усе падрабязнасці размовы, вынікі якой, як ён меркаваў, мусілі яго цалкам задаволіць, бо цвёрдая адмова кузіны, несумненна, тлумачылася жаночай сціпласцю і сапраўднай далікатнасцю натуры.
Аднак місіс Бэнэт гэтая навіна спалохала: яна б таксама ахвотна задаволілася тлумачэннем, што яе дачка адмовіла містару Колінзу, каб падштурхнуць яго да далейшых спробаў аднак верыць у гэта не асмельвалася, пра іпто тут жа яму паведаміла.
— Але даверцеся мне, містар Колінз, — дадала яна, — я вярну Лізі да розуму. Зараз я сама з ёй пагавару. Яна такая натурыстая і дурная, што не разумее ўласнага шчасця, але я прымушу яе зразумець.
— Даруйце, што перарываю, мадам, — усклікнуў містар Колінз, — але калі яна напраўду натурыстая і дурная, то я не ведаю, ці можа яна быць пажаданай жонкай
для асобы духоўнага стану, што шукае ў жаніцьбе шчасця! А таму калі яна насамрэч настойвае на адмове, можа, будзе лепш не змушаць яе да шлюбу, бо схільная да такіх заганаў жонка наўрад ці зробіць мяне шчаслівым.
— Вы мяне няправільна зразумелі, сэр, — устрывожана сказала місіс Бэнэт. — Лізі натурыстая толькі ў такіх выпадках, як гэты. Увесь астатні час яна самая дабрадушная дзяўчына ў свеце. Я зараз жа іду да містара Бэнэта і ўпэўненая, што мы хутка ўсё з ёй залагодзім.
I не даўшы яму часу адказаць, яна паспяшалася да мужа. Забегшы ў бібліятэку, яна закрычала:
— О, містар Бэнэт, як вы мне патрэбны! У нас тут поўны гармідар! Вы мусіце зараз жа прымусіць Лізі выйсці замуж за містара Колінза, бо яна клянецца, што не пойдзе за яго, і калі вы не паспяшаецеся, ён перадумае і не захоча з ёй жаніцца!
Містар Бэнэт падняў позірк ад кнігі і перавёў яго на твар жонкі са спакоем, на які ніяк не паўплываў змест яе прамовы.
— Я не магу пахваліцца, што зразумеў вашы словы, — сказаў ён, калі яна замоўкла. — Пра што вы гаворыце?
— Пра містара Колінза і Лізі. Лізі сцвярджае, што яна за містара Колінза не пойдзе, а містар Колінз пачынае ўжо казаць, што не ажэніцца з Лізі.
— I што я ў гэтай сітуацыі мушу рабіць? Па-мойму, яна безнадзейная.
— Пагаварыце з Лізі! Скажыце ёй, што настойваеце на гэтым шлюбе!
— Хай яе паклічуць. Яна пачуе маё меркаванне.
Місіс Бэнэт пазваніла ў званок, і міс Элізабэт запрасілі ў бібліятэку.
— Падыдзі сюды, дзіця! — усклікнуў бацька, калі яна з’явілася ў пакоі. — Я паслаў па цябе дзеля важнай справы. Як я зразумеў, містар Колінз зрабіў табе прапанову. Гэта праўда?
Элізабэт сказала, што праўда.
— Добра. I ты яму адмовіла?
— Адмовіла, сэр.
— Добра. Мы падыходзім да галоўнага. Твая маці настойвае, каб ты прыняла прапанову. Слушна я кажу, місіс Бэнэт?
— Слушна, а інакш я і бачыць яе не хачу.
— Перад табой, Элізабэт, стаіць нялёгкі выбар. 3 гэтага дня ты зробішся чужой для аднаго з бацькоў. Твая маці не захоча цябе бачыць, калі ты не выйдзеш за містара Колінза, а я не захачу цябе бачыць, калі выйдзеш.
Такое заканчэнне пасля такога пачатку прымусіла Элізабэт усміхнуцца, аднак місіс Бэнэт, якая ўпэўніла сябе, што муж ставіцца да праблемы гэтак жа, як яна, дарэшты разгубілася.
— Што вы хочаце гэтым сказаць, містар Бэнэт? Вы абяцалі мне, што настаіцена гэтым шлюбе.
— Мая дарагая, — адказаў ёй муж, — у мяне да вас дзве маленькія просьбы. Дазвольце мне ў дадзеным выпадку свабодна распараджацца, па-першае, сваім розумам, а па-другое, сваім пакоем. Я буду вельмі рады, калі бібліятэка як мага хутчэй зноў зробіцца маёй аднаасобнай вотчынай.
Хаця муж яе і расчараваў, місіс Бэнэт не здалася. Яна зноў і зноў загаворвала з Элізабэт, пераходзячы ад угавораў да пагрозаў і назад, спрабавала знайсці падтрымку ў Джэйн, але тая з усёй магчымай мяккасцю ўхілілася ад умяшання, сама ж Элізабэт то сапраўды строга, то весела і з жартам адбівала матчыны напады. Спосабы абароны мяняліся, рашучасць заставалася нязменнай.
Містар Колінз тым часам самотна разважаў пра тое, што адбылося. Ен быўзанадта высокага меркавання пра сябе, каб зразумець, чаму кузіна яму адмовіла, і хаця яго самалюбства пацярпела, у астатнім ён зусім не пакута-
ваў. Яго пачуцці да Элізабэт былі ўяўныя, а паколькі ён дапускаў, што матчыны папрокі яна заслужыла, гэтая думка ахоўвала яго ад любога шкадавання.
Пакуль у доме панаваў пярэпалах, у госці прыйшла Шарлота Лукас. У вітальні да яе падляцела Лідыя і гучным шэптам паведаміла: «Як добра, што ты прыйшла! У нас тут так весела! Як ты думаеш, што ў нас сёння было?! Містар Колінз зрабіў Лізі прапанову, і яна яму адмовіла!»
He паспела Шарлота адказаць, як да іх далучылася Кіці, прагнучы паведаміць тую ж навіну, а як толькі яны зайшлі ў пакой для сняданкаў, місіс Бэнэт, якая дагэтуль сядзела там адна, загаварыла пра тое самае, просячы ў міс Лукас паспачуваць і заадно ўгаварыць Лізі падпарадкавацца жаданням усёй яе сям’і.
— Малю вас, дарагая міс Лукас, зрабіце гэта, — роспачным тонам дадала місіс Бэнэт, — бо ўсе супраць мяне, ніхто мяне не падтрымлівае. Яны такія бязлітасныя, зусім не шкадуюць мае бедныя нервы.
Тут у пакой увайшлі Джэйн і Элізабэт, перашкодзіўшы Шарлоце адказаць.
— А вось і яна, — прадоўжыла місіс Бэнэт, — ёй да нас і справы няма, думае пра нас не болып, чым калі б мы жылі ў якім Ёрку, толькі пра сябе і клапоціцца. Але вось што я табе скажу, міс Лізі: калі ты збіраешся і далей адмаўляць кожнаму жаніху, у цябе ніколі не будзе мужа — і павер мне, я не ведаю, хто будзе ўтрымліваць цябе, калі твой бацька памрэ. Лгэтага зрабіць дакладна не змагу — я цябе папярэдзіла. Ад сёння можаш на мяне не спадзявацца. Я ўжо сказала ў бібліятэцы, што больш ніколі не буду з табой размаўляць, і ты ўбачыш, што я слова трымаю. Што за радасць размаўляць з непаслухмянымі дзецьмі? I ўвогуле, што за радасць з кімсьці размаўляць? Людзі, якія гэтак жа, як я, пакутуюць ад нерваў, не надта маюць ахвоту да размоваў. Ніхто не
разумее, як мне кепска! Але так заўсёды. Хто сам не жаліцца, тых ніхто і не шкадуе.
Дочкі маўкліва слухалі гэты паток скаргаў, разумеючы, што любая спроба пераканаць маці ў адваротным ці супакоіць яшчэ болып яе раздражніць. А таму місіс Бэнэт ніхто не перарываў, і яна не змаўкала, пакуль у пакой не зайшоў містар Колінз, яшчэ болып напышлівы, чым звычайна. Убачыўшы яго, місіс Бэнэт сказала дзяўчатам:
— А цяпер я хачу і настойваю, каб вы ўсе прытрымалі языкі і дазволілі нам з містарам Колінзам трошкі пагаварыць.
Элізабэт ціха пакінула пакой, за ёй следам пайшлі Джэйн і Кіці, аднак Лідыя засталася на месцы, вырашыўшы пачуць як мага болей. Шарлота, якую спачатку затрымала ветлівасць містара Колінза — ён падрабязна распытаў яе пра ўсю яе сям’ю, — а пасля і ўласная цікаўнасць, абмежавалася тым, што адышла да акна і зрабіла выгляд, што нічога не чуе. Поўным пакуты голасам місіс Бэнэт пачала задуманую размову: «О, містар Колінз!..»
— Дарагая мадам, — адказаў той, — давайце больш не будзем вяртацца да гэтай тэмы. Я далёкі ад думкі, — тут у яго голасе пачулася незадаволенасць, — абурацца паводзінамі вашай дачкі. Мы ўсе павінныя скарыцца перад непазбежным злом — асабліва гэта тычыцца маладога мужчыны, якому, як і мне, пашчасціла рана дабіцца поспеху, — і я веру, што здолеў скарыцца. Магчыма, у гэтым мне дапамагла і доля сумнення, ці зрабіла б мая чароўная кузіна мяне шчаслівым, калі б выйшла за мяне, бо я часта назіраў, што пакора робіцца самай поўнай тады, калі жаданае шчасце пачынае ў нашых вачах патроху траціць прывабнасць. Але я спадзяюся, дарагая мадам, што ў маёй адмове далей шукаць прыхільнасці вашай дачкі, не патрывожыўшы вас з міста-
рам Бэнэтам просьбай ужыць на маю карысць свой бацькоўскі ўплыў, вы не ўбачыце непавагі да вашай сям’і. Баюся, мае паводзіны можна назваць няўхвальнымі, бо я палічыў дастатковай адмову з вуснаў вашай дачкі, а не вас саміх. Але мы ўсе, бывае, робім памылкі. Прынамсі я ў гэтай справе хацеў зрабіць як найлепш. Маёй мэтай было знайсці прыемную спадарожніцу жыцця, не забыўшы пры гэтым пра зручнасць вашай сям’і, і калі мае паводзіны заслугоўваюць асуджэння, я прашу дазволіць мне прасіць у вас прабачэння.
Раздзел XXI
Вэрхал вакол прапановы містара Колінза амаль суцішыўся, і Элізабэт пакутавала цяпер толькі ад непрыемнага адчування, якое зазвычай застаецца ў такіх выпадках, і рэдкіх буркатлівых намёкаў маці. Што да самога джэнтльмена, то яго пачуцці праяўляліся зусім не ў збянтэжанасці, ці засмучанасці, ці спробах пазбягаць Элізабэт, а толькі ў чапурыстых манерах і пакрыўджаным маўчанні. 3 Элізабэт ён амаль не размаўляў і да канца дня дарыў сваю нястомную ўвагу, якую сам так высока цаніў, толькі міс Лукас, чыя ласкавая гатоўнасць слухаць яго прынесла ўсім, і асабліва сяброўцы Шарлоты, адчувальную палёгку.
Наступны дзень не палепшыў ні настрою, ні здароўя місіс Бэнэт. Самалюбства містара Колінза таксама заставалася абражаным. Элізабэт спадзявалася, што крыўда скароціць яго гасцяванне, але выглядала на тое, што яго план не пацярпеў зменаў. Містар Колінз ад пачатку збіраўся з’ехаць у суботу, і менавіта да суботы збіраўся зараз застацца.
Пасля сняданку дзяўчаты адправіліся ў Мэрытан дазнацца, ці не вярнуўся містар Уікхэм, і панаракаць
на яго адсутнасць на нэзэрфілдскім балі. Ён сустрэў іх на ўскрайку горада і праводзіў да цёткі, дзе яго засмучэнне і шкадаванне, а таксама прыкрыя пачуцці кожнай з прысутных былі ўсебакова абмеркаваныя. Аднак Элізабэт ён прызнаўся, што тэрміновую прычыну ад’езду ён выдумаў.
— Калі баль ужо набліжаўся, — сказаў ён, — я зразумеў, што нам з Дарсі лепш не сустракацца. Шмат гадзін знаходзіцца з ім у адным пакоі, у адным таварыстве — не, я б такога не вытрымаў, і гэта магло б прывесці да сцэн, непрыемных не толькі для мяне.
Элізабэт высока ацаніла яго дальнабачнасць, і ў іх было дастаткова часу грунтоўна гэта абмеркаваць і прыязна абмяняцца кампліментамі, пакуль Уікхэм і іншы афіцэр праводзілі паненак да Лонгбарна. Па дарозе дадому Уікхэм быў да яе асабліва ўважлівы. Яго гатоўнасць суправаджаць яе мела дзве перавагі: па-першае, Элізабэт разумела, наколькі гэта важна само па сабе, а па-другое, у яе з’явілася прыдатная магчымасць пазнаёміць яго з бацькамі.
Неўзабаве пасля таго як яны вярнуліся, міс Бэнэт атрымала ліст з Нэзэрфілда, які тут жа адкрылі. У канверце ляжаў дробны аркуш вытанчанай глянцаванай паперы, густа спісаны акуратнай і лёгкай жаночай рукой. Элізабэт заўважыла, як змяняўся выраз твару сястры, калі тая чытала ліст, уважліва затрымліваючыся на асобных фразах. Але Джэйн хутка ўзяла сябе ў рукі і, схаваўшы пасланне, паспрабавала з заўсёднай жывасцю ўключыцца ў агульную размову. Аднак Элізабэттакустрывожылася, што забыла нават праУікхэма, і калі той разам з таварышам адбыў, Джэйн поглядам запрасіла яе падняцца наверх. Калі сёстры аказаліся ў сваім пакоі, Джэйн дастала ліст і сказала:
— Гэта ад Кэралайн Бінглі, і змест моцна мяне здзівіў. Да гэтага момантуўсе яны ўжо, відаць, пакінулі Нэзэр-
філд. Цяпер яны едуць у горад і не збіраюцца вяртацца назад. Паслухай, што яна піша.
Тут Джэйн прачытала ўголас першую фразу, у якой гаварылася, што сёстры містара Бінглі вырашылі зараз жа ехаць з братам у горад і што сёння яны збіраюцца абедаць у доме містара Хёрста на Гросвенар-стрыт. Далей Кэралайн пісала: «Мая дарагая сяброўка, я не хачу рабіць выгляд, што, пакінуўшы Хартфардшыр, буду сумаваць па нечым, апроч твайго таварыства. Будзем спадзявацца, што калі-небудзь мы з прыемнасцю вернемся да нашага цудоўнага знаёмства, а пакуль зменшым боль разлукі самай частай і шчырай перапіскай. У гэтым я на цябе спадзяюся».
Элізабэт недаверліва і абыякава выслухала гэтыя напышлівыя словы, і хаця такі нечаканы ад’езд здзівіў яе, у лісце яна не ўбачыла важкіх прычын для слёз: у яе не было падставаў думаць, што адсутнасць сясцёр у Нэзэрфілдзе перашкодзіць містару Бінглі бываць там. Што да міс Бінглі і місіс Хёрст, то Элізабэт была перакананая: цешачыся таварыствам іх брата, Джэйн хутка перастане перажываць праз іх ад’езд.
— Шкада, — сказала яна, трохі памаўчаўшы, — што ты не пабачылася з сяброўкамі перад тым, як яны пакінулі нашы мясціны. Але хіба не можам мы спадзявацца, што шчаслівая будучыня, на якую разлічвае міс Бінглі, прыйдзе раней, чым яна думае, а цудоўнае знаёмства з тымі, што дагэтуль былі сяброўкамі, яшчэ цудоўнейшым чынам прадоўжыцца з імі як сёстрамі. Яны не затрымаюць містара Бінглі ў Лондане.
— Кэралайн ясна піша, што ніхто з іх не вернецца ў Нэзэрфілд гэтай зімой. Зараз я табе прачытаю:
«Пакідаючы нас учора, брат думаў, што справе, якая выклікала яго ў Лондан, ён дасць рады за трычатыры дні, але мы ўпэўненыя, што гэта не так. Да Ta­ro ж мы ведаем, што, трапіўшы ў горад, Чарлз не будзе
спяшацца адтуль з’язджаць, а таму вырашылі паехаць за ім, каб яму не давялося бавіць вольны час у няўтульным заезным доме. Многія з маіх знаёмых ужо прыехалі ў горад на зіму, і я б хацела пачуць, што ты, мая дарагая сяброўка, збіраешся папоўніць іх колькасць, аднак не магу на гэта разлічваць. Шчыра спадзяюся, што Каляды ў Хартфардшыры прынясуць вам усе радасці, на якія багаты гэты сезон, і шматлікія кавалеры не дадуць адчуць страту тых трох, якіх мы ў вас адабралі».
— 3 гэтага зразумела, — дадала Джэйн, — што зімой ён не вернецца.
— 3 гэтага зразумела толькі адно: міс Бінглі не хоча, каб ён вярнуўся.
— Чаму ты так думаеш? Гэта мусіць быць яго ўласнае рашэнне, ён сам сабе гаспадар. Але ты пакуль не ведаеш усяго. Заразя прачытаю табе кавалак, які зачапіў Ma­ne найбольш. Ад цябеў мяне таямніц няма.
«Містару Дарсі не цярпіцца пабачыць сястру, і, шчыра кажучы, мы чакаем сустрэчы з ёй амаль гэтак жа, як ён. He думаю, што нехта зможа зраўняцца з Джарджыянай Дарсі прыгажосцю, вытанчанасцю і талентамі, і тое пачуццё прывязанасці, якое яна выклікае ў нас з Луізай, перарастае ў нешта болып істотнае, бо мы цешым сябе надзеяй, што ў будучыні яна зробіцца нашай сястрой. He помню, ці расказвала я табе пра свае прадчуванні на гэты конт, аднак мне не хочацца пакідаць Нэзэрфілд, не падзяліўшыся імі з табой, і, я спадзяюся, ты не палічыш іх беспадстаўнымі. Мой брат ужо моцна ёй захапляецца, а зараз ён займее магчымасць часта сустракацца з ёй у самым цесным коле. Усе сваякі Джарджыяны прагнуць гэтага саюзу не менш, чым сваякі Чарлза, і калі сястрынская прывязанасць не ўводзіць мяне ў зман, я думаю, мой брат здольны заваяваць сэрца любой жанчыны. Пры ўсіх абставінах, якія дапамогуць разгарэцца гэтай прыхільнасці, калі
нічога не будзе ёй перашкаджаць, хіба не маю я рацыі, дарагая Джэйн, спадзеючыся на падзею, якая столькіх зробіць шчаслівымі?»
— Што ты думаеш пра гэты пасаж, мілая Лізі? — сказала Джэйн, скончыўшы чытаць. — Хіба тут не ўсё ясна? Хіба не наўпрост гаворыцца, што Кэралайн не хоча і не чакае, каб я зрабілася яе сястрой, што яна цалкам упэўненая ў абыякавасці да мяне брата, здагадваецца пра прыроду маіх пачуццяў і хоча мяне далікатна асцерагчы? Хіба можа тут быць іншае меркаванне?
— Так, можа. Маё, прынамсі, зусім іншае. Хочаш яго пачуць?
— Ахвотна.
— Калі коратка, то вось яно. Міс Бінглі бачыць, што яе брат у цябе закахаўся, але хоча ажаніць яго з міс Дарсі. Яна едзе за ім у горад, спадзеючыся яго там затрымаць, і спрабуе ўпэўніць цябе, што яму няма да цябе справы.
Яе сястра пакачала галавой.
— Джэйн, ты мусіш мне паверыць. Hi адзін з тых, хто хоць раз бачыў вас побач, не будзе сумнявацца ў яго пачуццях. I я ўпэўненая, што міс Бінглі таксама. He такая яна прасцячка. Калі б яна заўважыла ў містару Дарсі хоць палову такога пачуцця да сябе, то ўжо замаўляла б вясельную сукенку. Але рэч вось у чым. Мы для іх недастаткова багатыя ці радавітыя, і яшчэ яна прагне ажаніць брата з міс Дарсі, бо разлічвае, што пры наяўнасці адной сваяцкай сувязі ўсталяваць другую будзе прасцей — і свая вынаходлівасць у гэтым ёсць. Я б нават сказала, што яна дабілася б поспеху, калі б на яе шляху не стаяла міс дэ Бур. Але, дарагая Джэйн, табе не варта ўсур’ёз думаць, што калі міс Бінглі кажа табе, як моцна яе брат захапляецца міс Дарсі, гэта значыць, што твае вартасці ён цэніць хоць трошкі менш, чым калі развітваўся з табой у аўторак, ці
што ў яе сілах пераканаць яго, нібыта ён закаханы не ў цябе, а ў яе сяброўку.
— Калі б мы думалі пра міс Бінглі аднолькава, — адказала Джэйн, — тваё тлумачэнне ліста мяне б супакоіла. Але я ведаю, што ты грунтуешся на памылковых высновах. Кэралайн не можа наўмысна кагосьці падманваць, і таму мне застаецца толькі спадзявацца, што яна падманваецца сама.
— Вось і добра. Ты не магла прыдумаць нічога лепшага, калі ўжо цябе не суцяшае маё меркаванне. Калі ласка, вер у тое, што яна падманваецца. Свой доўг у дачыненні да яе ты выканала — і больш няма прычын хвалявацца.
— Але, дарагая сястра, нават калі ўсё здарыцца як найлепш, ці змагу я быць шчаслівай з мужчынам, чые сёстры і сябры хочуць, каб ён ажаніўся з іншай?
— Тут табе давядзецца вырашаць самой, — сказала Элізабэт. — Калі пасля сталых разваг ты зразумееш, што пакуты дзвюх яго незадаволеных сясцёр значаць для цябе болып за шчасце быць яго жонкай, я раю табе адмовіць яму.
— Як ты можаш так гаварыць? — са слабай усмешкай сказала Джэйн. — Ты ж ведаеш, што я не буду вагацца з адказам, нават калі іх асуджэнне надзвычай мяне засмуціць.
— Я ў гэтым упэўненая, а таму не надта спачуваю твайму цяжкаму становішчу.
— Але калі гэтай зімой ён не вернецца, мой адказ і не спатрэбіцца. За шэсць месяцаў можа ўзнікнуць тысяча новых абставін!
Да меркавання пра тое, што ён не вернецца, Элізабэт паставілася з найвышэйшай пагардай, назваўшы яго выдумкай зацікаўленай Кэралайн. Элізабэт ні на імгненне не маглаўявіць, што гэтая выдумка паўплывае на цалкам самастойнага містара Бінглі, як бы — адкрыта ці спадцішка — ні ўгаворвала яго сястра.
3 усёй рашучасцю Элізабэт пераконвала сястру ў сваёй рацыі і неўзабаве радасна адзначыла станоўчы вынік. Джэйн не была схільная падаць духам і паціху зноў пачала спадзявацца на лепшае, хоць часам яе няўпэўненасць у сабе зноў брала верх над надзеяй, што Бінглі вернеццаў Нэзэрфілд і задаволіць любое жаданне яе сэрца.
Сёстры пагадзіліся на тым, што місіс Бэнэт варта сказаць толькі пра ад’езд сям’і, не трывожачы маці прычынамі такога рашэння. Аднак нават частковыя звесткі моцна яе засмуцілі, і яна пачала наракаць на няшчасны ад’езд лэдзі акурат у той момант, калі іх сем’і так блізка сышліся. Трошкі над гэтым пагараваўшы, яна, аднак, суцешылася думкай, што містар Бінглі хутка вернецца і паабедае ў Лонгбарне, і, падсумоўваючы, задаволена заявіла, што хаця яго запрасілі ўсяго толькі на сямейны абед, яна паклапоціцца пра дзве поўныя змены страваў.
Раздзел XXII
Лукасы запрасілі Бэнэтаў на абед, і міс Лукас зноў болыпую частку дня ласкава выслухоўвала містара Колінза. Элізабэт скарысталася магчымасцю падзякаваць сяброўцы.
— Гэта трымае яго ў гуморы, — сказала яна. — У мяне не хапае словаў, каб выказаць табе ўдзячнасць.
Шарлота запэўніла яе, што яна радая быць карыснай і што гэта дастатковая ўзнагарода за нядоўгі ахвяраваны час. 3 яе боку гэта было надзвычай міла. Аднак дабрыня Шарлоты сягала нашмат далей, чым магла ўявіць Элізабэт: сяброўка рабіла не што іншае, як абараняла яе ад новых заляцанняў містара Колінза, перанакіроўваючы іх на сябе. Такім быў план міс
Лукас, і абставіны аказаліся настолькі спрыяльнымі, што, расстаючыся з містарам Колінзам увечары, яна магла б амаль не сумнявацца ў перамозе, калі б не яго хуткі ад’езд з Хартфардшыра. Аднак яна недаацаніла гарачнасць і незалежнасць містара Колінза, якія ўжо наступным ранкам прымусілі яго з цудоўным спрытам збегчы з лонгбарнскага маёнтка і паспяшацца ў Лукас-лодж, каб упасці да яе ног. Ён зрабіў усё, каб не трапіцца на вочы кузінам, упэўнены, што калі яны заўважаць яго ўцёкі, то беспамылкова разгадаюць і яго задуму, а ён не хацеў, каб пра сватанне даведаліся раней, чым пра яго паспяховы вынік. I хоць у поспеху містар Колінз амаль не сумняваўся, прычым небеспадстаўна, бо Шарлота дастаткова яго заахвоціла, пасля нядаўняй прыгоды ён усё ж пачуваўся даволі няўпэўнена. Аднак прынялі яго самым пахвальным чынам. Заўважыўшы праз верхняе акно, што ён ідзе ў бок іх дома, міс Лукас тут жа спусцілася, каб выпадкова сустрэць яго на сцяжынцы. Яна і ўявіць не магла, колькі красамоўства і кахання яе там чакае.
За самы кароткі час, які толькі дазвалялі шматслоўныя прамовы містара Колінза, усё вырашылася да задавальнення абаіх, і калі яны ўвайшлі ў дом, ён настойліва ўпрошваў яе назваць дзень, які зробіць яго найшчаслівейшым сярод людзей. I хаця пакуль гэтая просьба мусіла быць адхіленая, паненка зусім не збіралася ставіцца да яго шчасця легкадумна. Недалёкасць, якой прырода ўзнагародзіла жаніха, пазбаўляла перадвясельны час той прывабнасці, дзякуючы якой жанчыны прагнуць, каб ён цягнуўся як мага даўжэй. Міс Лукас прыняла прапанову толькі таму, што хацела ўладкаваць жыццё, і ёй было ўсё адно, калі гэта здарыцца.
У сэра Уільяма і лэдзі Лукас тут жа спыталі пра дазвол, і тыя з радаснай гатоўнасцю яго далі. Нават у цяперашнім становішчы містар Колінз быў надзвычай
пажаданай партыяй для іх дачкі, якой яны маглі даць невялікі пасаг, а перспектыва будучага багацця рабіла такую партыю яшчэ больш прывабнай. Лэдзі Лукас адразу ж пачала з нашмат болыпай цікавасцю, чым дагэтуль, падлічваць, колькі гадоў яшчэ можа пражыць містар Бэнэт, а сэр Уільям рашуча заявіў, што як толькі містар Колінз завалодае лонгбарнскім маёнткам, цалкам імаверна, што і ён, і яго жонка змогуць з’яўляцца ў Сэнт-Джэймскім палацы. Карацей кажучы, уся сям’я надзвычай радавалася заручынам. Маладзейшыя сёстры пачалі спадзявацца, што іх вывезуць у свет на год-два раней, чым гэта здарылася б пры іншым раскладзе, а браты адчулі палёгку, што Шарлота не памрэ векавухай. Сама Шарлота трымалася даволі спакойна. Яна дабілася свайго і цяпер магла ўсё абдумаць. Высновы яе ў цэлым задавальнялі. Вядома, містара Колінза нельга было лічыць ні разумным, ні прыемным, яго таварыства надакучвала, а яго прывязанасць да яе, несумненна, была выдуманая. I ўсё ж ён будзе яе мужам. Пра мужчын і замужжа яна трымалася невысокага меркавання, аднак шлюб заўсёды быў яе мэтай як адзіная годная магчымасць забяспечыць добра адукаваную жанчыну са сціплым даходам: ён, можа, і не прынясе шчасця, затое будзе найлепшай абаронай ад галечы. Гэтай абароны яна зараз і дабілася. Ей было дваццаць сем, прыгажосцю яна ніколі не вылучалася, а таму разумела, што ёй пашанцавала. Найгоршым было тое, якое ўражанне яе рашэнне мусіла зрабіць на Элізабэт Бэнэт, чыю прыхільнасць Шарлота цаніла вышэй за астатнія сяброўскія стасункі. Элізабэт здзівіцца і, магчыма, будзе яе асуджаць, і хаця намер Шарлоты ад гэтага не зменіцца, такое неўхваленне можа моцна яе параніць. Яна вырашыла сама апавесці ўсё сяброўцы, а таму загадала містару Колінзу, каб, вярнуўшыся ў Лонгбарн на абед, ён нікому з сям’і не
расказваў пра тое, што адбылося. Безумоўна, яна атрымала паслухмянае абяцанне, выканаць якое, аднак, было не так і проста: цікаўнасць, узбуджаная доўгай адсутнасцю містара Колінза, выбухнула па яго вяртанні такой лавінай пытанняў, што яму давялося з пэўнай вынаходлівасцю ад іх ухіляцца, а паколькі яму хацелася расказацьусямусветупрасвой поспеху каханні, яго чакала вялікае выпрабаванне.
Наступным ранкам містар Колінз мусіў выехаць да таго, як сям’я прачнецца, а таму цырымонія развітання прайшла тады, калі лэдзі зазбіраліся спаць. Місіс Бэнэт з вялікай ветласцю і сардэчнасцю сказала, што яго будуць вельмі радыя зноў бачыць у Лонгбарне, як толькі іншыя справы дазволяць яму наведацца сюды.
— Дарагая мадам, — адказаў ён, — гэтае запрашэнне для мяне асабліва прыемнае, бо я спадзяваўся яго атрымаць, а таму можаце не сумнявацца, што я скарыстаюся ім так хутка, як толькі змагу.
Усё вельмі здзівіліся, а містар Бэнэт, які зусім не прагнуў імклівага вяртання сваяка, тут жа сказаў:
— Але ці не будзе вам тады пагражаць неўхваленне лэдзі Кэтрын, дарагі сэр? Лепш пакінуць без увагі сваяцкія сувязі, чым абразіць апякунку.
— Дарагі сэр, — адказаў містар Колінз, — я надзвычай абавязаны вам за сяброўскую перасцярогу. Вы можаце разлічваць, што я не зраблю ніводнага сур’ёзнага кроку, калі яго не блаславіць яе светласць.
— Ніякая пільнасць не будзе лішняй. Рызыкуйце ўсім, але толькі не яе ўхвалай. I калі вы ўбачыце, што ваш прыезд сюды яна не ўхваляе — а гэта я лічу вельмі імаверным, — спакойна заставайцеся дома і не сумнявайцеся, што мы не пакрыўдзімся.
— Паверце мне, дарагі сэр, такая шчырая ўвага выклікае ў мяне самую гарачую ўдзячнасць, і вы можаце быць упэўнены, што неўзабаве атрымаеце ад мяне
ліст з падзякамі за гэты і ўсе іншыя знакі павагі падчас майго гасцявання ў Хартфардшыры. Што да маіх цудоўных кузін, то, хаця мая адсутнасць працягнецца не так доўга, каб зрабіць гэта неабходным, я ўсё ж дазволю сабе пажадаць шчасця і здароўя ім усім, не выключаючы кузіны Элізабэт.
Пасля гэтага лэдзі з усімі адпаведнымі цырымоніямі сышлі, аднолькава здзіўленыя, што містар Колінз разважае пра хуткае вяртанне. Місіс Бэнэт хацелася тлумачыць гэта тым, што ён задумаў пасватацца да адной з малодшых дзяўчат, і Мэры можа паддацца ўгаворам і даць станоўчы адказ. Мэры ацэньвала яго здольнасці нашмат вышэй, чым астатнія, і важкасць яго разваг часта яе ўражвала. Хоць яна зусім не лічыла яго розум роўным свайму, ёй здавалася, што калі заахвоціць яго сваім прыкладам да чытання і самаўдасканалення, ён зможа зрабіцца прыемным суразмоўцам. Але наступным ранкам усе надзеі развеяліся. Неўзабаве пасля сняданку прыйшла міс Лукас і ў прыватнай размове з Элізабэт паведаміла пра падзею мінулага дня.
Думка пра тое, што містар Колінз уяўляе сябе закаханым у яе сяброўку, ужо наведвала Элізабэт цягам апошняга дня-двух, але ёй здавалася, што Шарлота будзе заахвочваць яго не болып, чым яна сама. А таму яе здзіўленне было такім вялікім, што ў першае імгненне перайшло ўсе межы прыстойнасці — Элізабэт не стрымалася і ўсклікнула:
— Ты заручылася з містарам Колінзам! Дарагая Шарлота, гэта ж немагчыма!
Калі міс Лукас пачула такі прамы папрок, ціхамірны выраз яе твару, з якім яна расказала сваю гісторыю, на імгненне саступіў месца збянтэжанасці, аднак рэакцыя аказалася не горшай, чым яна чакала, а таму Шарлота хутка ўзяла сябе ў рукі і спакойна адказала:
— Чаму ты так здзіўляешся, дарагая Эліза? Ты думаеш, што калі містару Колінзу не пашчасціла з табой, то ён не здольны заслужыць добрае стаўленне ніводнай жанчыны?
Але Элізабэт ужо апамяталася і, зрабіўшы намаганне, здолела з дастатковай стойкасцю запэўніць сяброўку, што неймаверна радая з ёй парадніцца і жадае ёй усякага магчымага шчасця.
— Я ўяўляю, што ты адчуваеш, — адказала Шарлота. — Ты, мусіць, здзівілася, вельмі здзівілася, бо нядаўна містар Колінз хацеў ажаніцца з табой. Але калі ты спакойнаўсё абдумаеш, то, спадзяюся, зразумееш, што я зрабіла правільна. Ты ведаеш, я не надта рамантычная і ніколі такой не была. Я проста хачу мець утульны дом, аўлічваючы характар, сувязі і становішча містара Колінза, я ўпэўненая, што ў мяне ёсць такі ж шанец на шчаслівы шлюб, якім, уступаючы ў сямейнае жыццё, можа пахваліцца большасць людзей.
Элізабэт ціха адказала: «Несумненна», — і пасля няёмкай паўзы яны вярнуліся да астатніх. Шарлота хутка сышла, і Элізабэт засталася разважаць над пачутым. Прайшло нямала часу, перш чым яна змірылася з думкай пра такі недарэчны саюз. Нават тое, што містар Колінз зрабіў дзве прапановы за тры дні, было не такім дзіўным, як тое, што другая прапанова была прынятая. Элізабэт заўсёды адчувала, што стаўленне Шарлоты да шлюбу адрозніваецца ад яе ўласнага, але і падумаць не магла, што калі дойдзе да справы, тая зможа ахвяраваць найлепшымі пачуццямі дзеля штодзённага дабрабыту. Шарлота ў ролі жонкі містара Колінза ўяўляла сабой такое прыніжальнае відовішча! Боль ад таго, піто сяброўка так сябе зганьбавала і страціла яе павагу, узмацняўся змрочнай перакананасцю, што абраны лёс не прынясе Шарлоце хоць нейкага прымальнага шчасця.
Раздзел XXIII
Элізабэт сядзела з маці і сёстрамі, разважаючы пра пачутае і не ведаючы, ці мае яна права гэта пераказаць, калі да іх прыйшоў сэр Уільям Лукас. Дачка адправіла яго паведаміць сям’і Бэнэтаў пра заручыны. Сказаўшы нямала прыемных словаў і павіншаваўшы сябе з тым, што дзве іх сям’і неўзабаве пародняцца, сэр Уільям абвясціў навіну гаспадарам, якія нават не здзівіліся, а проста не паверылі. Місіс Бэнэт занадта ўпэўнена і недастаткова ветліва запярэчыла, што ён, мусіць, памыляецца, а заўсёды нястрымная і часта недалікатная Лідыя ўзбуджана ўсклікнула:
— Божа мой! Сэр Уільям, як вы можаце так казаць? Хіба вы не ведаеце, што містар Колінз хоча ажаніцца з Лізі?
Толькі ветласць прыдворнага магла без раздражнення вытрымаць такія выпады. Але добрыя манеры сэра Уільяма не здрадзілі яму: ён угаворваў Бэнэтаў паверыць яго словам і цярпліва выслухоўваў іх недарэчныя заўвагі.
Элізабэт зразумела, што госця ў такім непрыемным становішчы трэба выручаць, і пацвердзіла яго расказ, спаслаўшыся на Шарлоту, ад якой ужо чула навіну, а пасля паспрабавала спыніць шумную рэакцыю маці і сясцёр шчырымі віншаваннямі сэра Уільяма, да якіх тут жа далучылася Джэйн, і заўвагамі наконт шчасця, якое гэты саюз абавязкова прынясе, а таксама наконт выдатнага характару містара Колінза і зручнай адлегласці ад Хансфарда да Лондана.
Місіс Бэнэт была настолькі агаломшаная, што падчас візіту сэра Уільяма амаль нічога не казала, але як толькі ён адправіўся дадому, яе пачуцці тут жа знайшлі сабе выхад. Па-першае, яна пачала настойваць на неверагоднасці навіны, па-другое, была ўпэўненая, што містара
Колінза абдурылі, па-трэцяе, што разам яны ніколі не будуць шчаслівыя, а па-чацвёртае, што заручыны яшчэ можна разарваць. 3 усяго гэтага відавочна вынікалі дзве высновы: першая — што сапраўднай віноўніцай няшчасця была Элізабэт, а другая — што з самой місіс Бэнэт абышліся бесчалавечна. Да канца дня яна выказвалася пераважна на дзве гэтыя тэмы. Нішто не магло яе ўціхамірыць, нішто не магло ўлагодзіць. Калі дзень скончыўся, яе абурэнне не скончылася разам з ім. Прайшоў тыдзень, перш чым яна перастала папракаць Элізабэт, мінуў месяц, перш чым яна здолела размаўляць з сэрам Уільямам і лэдзі Лукас без грубасцяў, і праляцела шмат месяцаў, перш чым яна змагла дараваць Шарлоце.
Містар Бэнэт паставіўся да навіны нашмат болып абыякава: свае перажыванні на гэты конт ён апісаў як дастаткова прыемныя. Паводле яго словаў, найбольш яго парадавала адкрыццё, што Шарлота Лукас, якую ён заўсёды лічыў даволі разумнай, аказалася такой жа дурной, як яго жонка, і нават дурнейшай за яго дачку!
Джэйн прызналася, што гэты саюз яе трохі дзівіць, але пра здзіўленне яна гаварыла нашмат менш, чым пра тое, як шчыра яна жадае маладым шчасця, — нават Элізабэт не змагла пераканаць яе, што шчасця ў гэтым шлюбе будзе няшмат. Кіці і Лідыя нават не думалі зайздросціць міс Лукас, бо містар Колінз быў усяго толькі святаром, і яго заручыны ўсхвалявалі іх выключна як навіна, якую варта распаўсюдзіць у Мэрытане.
Лэдзі Лукас цудоўна разумела, якая гэта перамога — хваліцца добра ўладкаванай дачкой у адказ на грубасці місіс Бэнэт. Цяпер яна зазірала ў Лонгбарн нават часцей, чым дагэтуль, каб расказаць, якая яна шчаслівая, хоць змрочных поглядаў і нядобразычлівых заўваг місіс Бэнэт хапіла б на тое, каб разбурыць любое шчасце.
У адносінах паміж Элізабэт і Шарлотай з’явілася стрыманасць, якая прымушала абедзвюх маўчаць пра
заручыны, і Элізабэт была перакананая, што ніякай сапраўднай блізкасці паміж імі болып не будзе. Расчараванне ў Шарлоце прымусіла яе яшчэ болын прывязацца да сястры: яна не сумнявалася, што ніколі не зменіць меркавання пра яе сумленнасць і далікатнасць, і з кожным днём усё больш хвалявалася пра яе шчасце — Бінглі не было ўжо тыдзень, і ніякіх вестак пра яго вяртанне не паступала.
Джэйн хутка адказала на ліст Кэралайн і лічыла дні, калі ўжо будзе мець сэнс чакаць новага паслання. Абяцаны ліст з падзякамі ад містара Колінза прыйшоў у аўторак. Ен быў адрасаваны бацьку і напісаны з такой цырымоннай удзячнасцю, якая можа ўзнікнуць не менш як праз дванаццаць месяцаў карыстання чыёйсьці гасціннасцю. Аблягчыўшы такім чынам сумленне, містар Колінз у самых захопленых выразах паведамляў пра сваё шчасце здабыць прыхільнасць іх чароўнай суседкі міс Лукас і пасля тлумачыў, што толькі дзеля магчымасці цешыцца яе таварыствам ён так ахвотна прыняў іх ласкавае запрашэнне зноў наведаць Лонгбарн, куды спадзяецца прыбыць праз два тыдні ў панядзелак. Лэдзі Кэтрын, дадаваў ён, сардэчна ўхваліла яго заручыны і пажадала, каб шлюб адбыўся як мага хутчэй, і ён верыць, што гэтая акалічнасць акажацца для яго цудоўнай Шарлоты неаспрэчнай нагодай наблізіць дзень, які зробіць яго самым шчаслівым чалавекам на зямлі.
Прыезд містара Колінза ў Хартфардшыр ужо не радаваў місіс Бэнэт. Наадварот, яна жалілася на яго не менш, чым яе муж. Як дзіўна, што ён вырашыў спыніцца ў Лонгбарне, а не ў Лукас-лоджы, і прынесці ім столькі нязручнасці і турботаў. Яна цярпець не можа прымаць у доме гасцей, калі ў яе не надта добра са здароўем, а да таго ж закаханыя — самыя невыносныя з усіх людзей. Так мармытала сабе пад нос місіс Бэнэт, і яе скаргі саступалі месца толькі глыбейшым пакутам з нагоды доўгай адсутнасці містара Бінглі.
Джэйн і Элізабэт таксама пачуваліся неспакойна. Дні ішлі, а ад Бінглі не было і почуту, калі не лічыць плётак, якія неўзабаве разнесліся па Мэрытане, што гэтай зімой ён у Нэзэрфілд не вернецца. Плёткі гэтыя асабліва злавалі місіс Бэнэт, і яна ніколі не стамлялася абвяргаць іх як самую абуральную ману.
Нават Элізабэт пачала баяцца — не таго, што Бінглі абыякавы, а таго, што яго сёстрам удалося яго затрымаць. Яна з усяе моцы адганяла ад сябе гэтую думку, якая магла знішчыць шчасце Джэйн і зняславіць вернасць яе каханага, але думка вярталася да яе зноў і зноў. Калі дзве яго бяздушныя сястры і ўсёмагутны сябар з’яднаюць сілы і возьмуць у дапамогу чары міс Дарсі і лонданскія забавы, то гэтага, баялася Элізабэт, для яго пачуцця будзе зашмат.
Што да Джэйн, то яе, безумоўна, невядомасць мучыла мацней, чым Элізабэт, аднак яна імкнулася хаваць усё, што б ні адчувала, а таму размоваў на гэтую тэму паміж сёстрамі не было. А вось іх маці, якую ніякая тактоўнасць не стрымлівала, не радзей чым раз на гадзіну загаворвала пра Бінглі і пра тое, з якім нецярпеннем яна чакае яго прыезду, і нават прымушала Джэйн прызнацца, што калі ён усё ж не прыедзе, тая адчуе сябе жорстка падманутай. Спатрэбілася ўся непахісная мяккасць Джэйн, каб дастаткова ўраўнаважана вытрымаць гэтыя напады.
Містар Колінз без спазненняў прыбыў праз два тыдні ў панядзелак, але прынялі яго ў Лонгбарне зусім не так сардэчна, як першы раз. Аднак ён быў занадта шчаслівы, каб патрабаваць асаблівай увагі, і, на шчасце для Бэнэтаў, яго любоўныя справы збольшага вызвалілі іх ад яго таварыства. Большую частку дня ён бавіў у Лукас-лоджы і часам вяртаўся ў Лонгбарн так позна, што сям’я ўжо збіралася спаць, і ён ледзь паспяваў папрасіць прабачэння за сваю адсутнасць.
Стан місіс Бэнэт папраўдзе выклікаў шкадаванне. Любая згадка, якая мела хоць нейкае дачыненне да гэтага шлюбу, дарэшты псавала ёй настрой, а куды б яна ні пайшла, яна ўсюды толькі гэтыя згадкі і чула. Бачыць міс Лукас было для яе нясцерпна — да будучай спадчынніцы свайго дому яна ставілася з рэўнасцю і агідай. Варта было Шарлоце зайсці да іх у госці, як місіс Бэнэт пачынала здавацца, што тая толькі і чакае, калі маёнтак пяройдзе да яе. Варта было Шарлоце шапнуць нешта містару Колінзу, як місіс Бэнэт пераконвалася, што яны абмяркоўваюць лонгбарнскае ўладанне і дамаўляюцца выгнаць яе з дочкамі прэч, як толькі містар Бэнэт памрэ. Яна горка жалілася на ўсё гэта мужу.
— Ах, як цяжка, містар Бэнэт, — казала яна, — думаць пра тое, што аднойчы Шарлота Лукас загаспадарыць у гэтым доме, што мне давядзецца саступіць месца ёй і глядзець, як яна тут распараджаецца!
— Дарагая, не давай такім змрочным думкам волі. Будзем спадзявацца на лепшае і цешыць сябе надзеяй, што я пражыву даўжэй за вас.
Гэта не надта суцешыла місіс Бэнэт, а таму яна пакінула словы мужа без увагі і прадоўжыла:
— Я не магу вынесці думкі, што яна завалодае маёнткам. Калі б спадчына не сыходзіла чужым людзям, я б нават не хвалявалася.
— Пра што не хвалявалася б?
— Ды ні пра што!
— Будзем тады ўдзячныя, што вы ўратаваліся ад такога абыякавага стану.
— Я ніколі не буду ўдзячная за такія парадкі. Я не разумею, як у кагосьці хапае сумлення наследаваць нешта ў абыход родных дачок памерлага. I ўсё дзеля містара Колінза! Хіба ён заслугоўвае гэтага больш за іншых?
— Гэтае пытанне я пакіну вам, — сказаў містар Бэнэт.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Раздзел XXIV
Ад міс Бінглі прыйшоў ліст, які развеяў усе сумненні. У першым жа сказе яна паведамляла, што зіму яны правядуць у Лондане, і перадавала шкадаванне брата, які не паспеў перад ад’ездам у горад засведчыць павагу сябрам з Хартфардшыра.
Надзея памерла, цалкам памерла, і калі Джэйн змагла дачытаць пасланне, яна не знайшла там нічога суцяшальнага, апроч прызнанняў у сяброўскай прыхільнасці. Большая частка ліста адводзілася ўслаўленню міс Дарсі. Кэралайн зноў пералічвала яе цноты, радасна хвалілася блізкасцю, якая расце, і брала на сябе смеласць прадказаць здзяйсненне ўсіх мараў, пра якія вялося ў мінулым лісце. 3 вялікай прыемнасцю міс Бінглі пісала, што яе брат зусім свой у доме містара Дарсі, і захоплена расказвала пра планы апошняга наконт новай мэблі.
Элізабэт, якой Джэйн неўзабаве пераказала змест ліста, слухала сястру з маўклівым абурэннем. Яе сэрца разрывалася паміж спачуваннем сястры і раздражненнем наўсіх астатніх. Словам Кэралайн, што яе брат неабыякавы да міс Дарсі, веры яна не давала. У тым, што ён сапраўды захоплены Джэйн, яна сумнявалася не больш, чым раней, і хаця заўсёды ставілася да яго доб-
ра, цяпер не магла без гневу і нават без пэўнай пагарды думаць пра мяккасць яго нораву і пра недахоп рашучасці, праз які ён зрабіўся рабом падступных сяброў і ахвяраваў шчасцем дзеля іх выпадковых прыхамацяў. Калі б вялося толькі пра яго ўласнае шчасце, хай бы ён рабіў з ім што хоча, але справа тычыцца і яе сястры, і ён мусіў гэта ўсведамляць. Карацей кажучы, яна магла доўга разважаць на гэтую тэму, але карысці з таго не было ніякай. Hi пра што іншае ёй не думалася, аднак стан яе сястры не паляпшаўся і яе спакой заставаўся парушаным незалежна ад таго, памерлі пачуцці Бінглі самі ці іх выкаранілі яго сябры, ведае ён пра адданасць Джэйн ці яе прывязанасць выпала з-пад яго ўвагі.
Прайшоў дзень ці два, перш чым Джэйн набралася смеласці расказаць Элізабэт пра свае перажыванні. У нейкі момант, калі місіс Бэнэт пасля даўжэйшых, чым звычайна, раздражнёных развагаў пра Нэзэрфілд і яго гаспадара ўрэшце пакінула сясцёр саміх, Джэйн не вытрымала і сказала:
— Ох, калі б толькі наша дарагая матуля лепш трымала сябе ў руках! Яна не ўяўляе, як балюча мне ад гэтых няспынных размоваў. Але не буду жаліцца. Хутка ўсё пройдзе. Я забуду яго, і мы зажывём як раней.
Элізабэт паглядзела на сястру з сумненнем і турботай, але прамаўчала.
— Ты мне не верыш! — усклікнула Джэйн, злёгку пачырванеўшы. — Але для гэтага няма прычын. Ен застанецца ў маёй памяці як самы прыемны сярод знаёмых, вось і ўсё. Мне няма чаго чакаць ці баяцца і няма ў чым яго папракнуць. Дзякуй Богу, такі боль мяне не мучыць. А таму яшчэ трошкі часу — і я абавязкова адчую сябе лепш... — тут яна трошкі памаўчала і рашучым тонам дадала: — Цяпер жа я суцяшаю сябе тым, што ўсё гэта — не больш як мая памылка ці фантазія і што яна не прынесла шкоды нікому, апроч мяне.
— Мілая Джэйн, — усклікнула Элізабэт, — ты занадта добрая! Твая ціхамірнасць і бескарыслівасць сапраўды анёльскія, і я не ведаю, што табе сказаць. Мне здаецца, што я ніколі не цаніла і не любіла цябе так, як ты заслугоўваеш.
Міс Бэнэт палка адмовілася ад такіх надзвычайных вартасцяў і растлумачыла пахвалу цёплымі сястрынскімі пачуццямі.
— He, — сказала Элізабэт, — гэта несправядліва. Ты хочаш думаць, што ўвесь свет вакол варты павагі, і маркоцішся, калі я кепска пра кагосьці адгукнуся. Але варта было мне назваць дасканалай цябе, як ты пачала спрачацца. He бойся, ніякай празмернасці ўацэнках я не дапушчу і не пакваплюся на тваю прывілею заўсёды быць бязмежна добразычлівай. За гэта ты дакладна не хвалюйся. Ёсць няшмат людзей, якіх я сапраўды люблю, і яшчэ менш — пра якіх добра думаю. Чым болып я назіраю за светам, тым больш ім незадаволеная, і кожны новы дзень умацоўвае маю перакананасць у непастаянстве чалавечай натуры і ў тым, як мала можна давяраць вонкавым сведчанням пра цноту і розум. У апошнія дні я атрымала два доказы: пра адзін згадваць не буду, а другі мне дало вяселле Шарлоты. Гэта ж невытлумачальна! Як ні зірні, невытлумачальна!
— Дарагая Лізі, не давай волі такім пачуццям! Яны знішчаць тваё шчасце. Ты не хочаш прызнаць, што сітуацыі і характары бываюць розныя. Падумай пра становішча містара Колінза ў свеце і спакойны, узважаны нораў Шарлоты. Успомні яе вялікую сям’ю і тое, што з матэрыяльнага гледзішча гэта вельмі прыстойны для яе саюз. Паспрабуй дзеля ўсіх нас паверыць, што яна можа ставіцца да нашага кузэна з пэўнай прыхільнасцю і павагай.
— Каб задаволіць цябе, я магу паспрабаваць паверыць у што хочаш, але такая спроба нікому карысці не прыня-
се. Бо калі я ўпэўнюся, што Шарлота адчувае да містара Колінза хоць нейкую павагу, я буду думаць пра яе розум яшчэ горш, чым думаю цяпер пра яе сэрца. Дарагая Джэйн, містар Колінз — самазадаволены, вузкалобы, напышлівы дурань, і ты ведаеш гэта не горш за мяне, а таму мусіш не горш за мяне разумець, што жанчына, якая выходзіць за яго замуж, абачлівасцю не вылучаецца. He варта абараняць яе, нават калі гэта Шарлота Лукас. He варта дзеля аднаго чалавека здраджваць прынцыпам і паслядоўнасці поглядаў ці пераконваць сябе ці мяне, што самалюбства — гэта разважнасць, а абыякавасць да небяспекі — гарантыя шчасця.
— Я не магу не лічыць, што ты гаворыш пра іх абаіх у занадта суровых выразах, — адказала Джэйн, — і спадзяюся, што ты са мной пагодзішся, убачыўшы іх no634 шчаслівымі. Але хопіць пра гэта. Кажучы пра два доказы, ты намякнула на нешта яшчэ, і я не магла гэтага не зразумець. Прашу цябе, дарагая Лізі, не муч мяне, асуджаючы таго чалавека і кажучы, што ён упаўу тваіх вачах. Нам не трэба так адразу ўяўляць сябе наўмысна абражанымі. Нельга чакаць, што жыццярадасны малады мужчына заўсёды будзе стрыманы і асцярожны. Нас часта падманвае не што іншае, як уласная пыха. Жанчынам здаецца, што захапленне сведчыць пра нешта большае, — і дарма.
— I мужчыны іх старанна ў гэтым падтрымліваюць.
— Калі яны робяць гэта наўмысна, то апраўдання ім няма. Але я не думаю, што ў свеце аж столькі разліку, як здаецца некаторым.
— Я зусім не шукаю ў паводзінах містара Бінглі разлік, — сказала Элізабэт, — аднак нават там, дзе няма злых намераў і жадання зрабіць кагосьці няшчасным, могуць быць памылкі і могуць быць пакуты. Бо за справу бяруцца легкаважнасць і недахоп увагі да пачуццяў іншых людзей, а таксама недахоп рашучасці.
— I ты нешта з гэтага тут бачыш?
— Так, апошняе. Але хопіць, бо ты засмуцішся, калі дазнаешся, што я думаю пра людзей, якіх ты цэніш. А таму пакуль можаш — спыні мяне.
— To бок ты настойваеш, што на яго ўплываюць сёстры?
— Так, прычым разам з яго сябрам.
— У гэта я паверыць не магу. Навошта ім уплываць на яго? Яны ж жадаюць яму шчасця, і калі ён прывязаны да мяне, іншая жанчына нічога з гэтым не зробіць.
— Ты памыляешся ў зыходнай пасылцы. Яны могуць жадаць яму шмат чаго апроч шчасця — напрыклад, яшчэ большага багацця і ўплывовасці ці шлюбу з дзяўчынай, у якой ёсць грошы, радавітыя сваякі і пыха.
— Несумненна, яны хочуць, каб ён выбраў міс Дарсі, — адказала Джэйн, — але, магчыма, з лепшых пачуццяў, чым ты падазраеш. Яны ведаюцьяе нашмат даўжэй, чым мяне — нічога дзіўнага, што і любяць больш. Аднак чаго б ім ні хацелася, не думаю, што яны будуць перашкаджаць брату. Якая сястра палічыць, што мае на гэта права, калі толькі ён не зробіць нешта зусім няўхвальнае? Калі б яны былі ўпэўненыя, што ён прывязаны да мяне, то не спрабавалі б нас разлучыць, а калі б і спрабавалі, то поспеху б не дабіліся. Дапускаючы такую прыхільнасць, ты прыпісваеш ім усім ненатуральныя і кепскія ўчынкі і засмучаеш мяне. He рабі мне балюча. Мне не сорамна, што я памылілася, ці, прынамсі, гэты сорам — дробязь, нішто ў параўнанні з тым, што я перажыла б, калі б падумала пра яго ці яго сясцёр дрэнна. Таму дазволь мне бачыць іх у лепшым святле — у святле, якое дапамагае ўсё зразумець.
Запярэчыць такой просьбе Элізабэт не магла, і з таго моманту імя містара Бінглі паміж імі амаль не згадвалася.
Місіс Бэнэт усё яшчэ здзіўлялася і наракала, што ён ніяк не вяртаецца, і хаця рэдкі дзень мінаў без таго,
каб Элізабэт дакладна ёй усё не тлумачыла, было мала шанцаў, што маці аднойчы пачне ставіцца да сітуацыі з меншым неўразуменнем. Яе дачка, сама не верачы ў свае словы, намагалася запэўніць яе, што ўвага Бінглі да Джэйн была не больш як сведчаннем звычайнай і мімалётнай сімпатыі, якая знікла, як толькі яны перасталі бачыцца, і хаця магчымасць такога тлумачэння неаднаразова прызнавалася, кожны дзень усё даводзілася паўтараць нанова. Місіс Бэнэт суцяшалася толькі тым, што містар Бінглі мусіць вярнуцца сюды ўлетку.
Містар Бэнэт паставіўся да сітуацыі інакш:
— Такім чынам, Лізі, — аднойчы сказаў ён, — каханне тваёй сястры неўзаемнае. Я яе віншую. Дзяўчаты любяць час ад часу злёгку неўзаемна закахацца — амаль гэтак жа, як выходзіць замуж. Бо тады ім ёсць пра што падумаць і ёсць як выдзеліцца сярод сябровак. А калі твая чарга? Няўжо ты будзеш адставаць ад Джэйн? Час прыйшоў — афіцэраў у Мэрытане хопіць, каб расчараваць усіх юных лэдзі ў ваколіцы. Выбірай Уікхэма! Прыемны хлопец, і ён кіне цябе як мае быць.
— Дзякуй, сэр, але мяне задаволіць і горшы кавалер. He ўсім шанцуе так, як Джэйн.
— I тое праўда, — сказаў містар Бэнэт. — Але як прыемна думаць, што ў цябе ёсць клапатлівая маці. 3 любой такой сітуацыі яна выцягне ўсё, што магчыма.
Таварыства містара Уікхэма істотна дапамагала рассеяць хмары, якія навіслі над многімі з лонгбарнскага сямейства пасля апошніх непрыемных падзеяў. Бэнэты часта з ім бачыліся, і да іншых яго станоўчых якасцяў цяпер дадалася яшчэ адна — поўная шчырасць. Усё, што Элізабэт калісьці ад яго чула пра крыўды на Дарсі і панесеныя ад яго страты, цяпер агучвалася і абмяркоўвалася публічна, і мясцовыя з прыемнасцю згадвалі, як моцна яны неўзлюбілі містара Дарсі, нават не ведаючы яшчэ пра дэталі справы.
Міс Бэнэт была адзінай, хто верыўу існаванне змякчальных абставін, пра якія хартфардшырцы не ведаюць. Яна з мяккай, але непахіснай дабрынёй заўсёды шукала іншыя тлумачэнні і нагадвала пра магчымыя памылкі — аднак усе астатнія асуджалі містара Дарсі як закаранелага нягодніка.
Раздзел XXV
Надыход суботы прымусіў містара Колінза пасля тыдня любоўных прызнанняў і планавання будучага шчасця расстацца з чароўнай Шарлотай. Аднак боль разлукі, які мучыў жаніха, мусіла змякчыць падрыхтоўка да прыёму нявесты, бо містар Колінз меў усе падставы спадзявацца, што неўзабаве пасля яго наступнага прыезду ў Хартфардшыр будзе прызначаны дзень, які зробіць яго самым шчаслівым сярод людзей. 3 лонгбарнскімі сваякамі ён адвітаўся гэтак жа ўрачыста, як і раней, зноў пажадаўшы чароўным кузінам шчасця і здароўя і паабяцаўшы іх бацьку чарговы ліст з падзякамі.
У наступны панядзелак місіс Бэнэт мела прыемнасць прымаць брата і яго жонку, якія прыбылі, як звычайна, сустракаць у Лонгбарне Каляды. Містар Гардынер быў разумным чалавекам з добрымі манерамі і прыкметна перасягаў сястру і прыроднымі здольнасцямі, і выхаваннем. Нэзэрфілдскія дамы з цяжкасцю паверылі б, што чалавек, які жыве з гандлю ў цені ўласных складоў, можа быць такім прыемным і далікатным. Місіс Гардынер, маладзейшая на некалькі гадоў за місіс Бэнэт і місіс Філіпс, была прыязнай, разумнай, вытанчанай жанчынай і любімай цётачкай усіх сваіх лонгбарнскіх пляменніц. 3 дзвюма старэйшымі яе звязваді асабліва цёплыя стасункі, і тыя часта гасцявалі ў яе ў горадзе.
Па прыездзе ў Лонгбарн місіс Гардынер першым чынам мусіла раздаць падарункі і расказаць пра самыя модныя сталічныя навінкі. Калі з гэтым разабраліся, яна перайшла да выканання спакайнейшай ролі: цяпер была яе чарга слухаць. У місіс Бэнэт хапала нягодаў, якімі можна было падзяліцца і на якія варта было пажаліцца: з часу апошняй сустрэчы іх столькі разоў пакрыўдзілі. Дзве яе дачкі амаль выйшлі замуж, але ў выніку ўсё пайшло ў глум.
— Джэйн я не віню, — расказвала яна, — бо калі б Джэйн магла, яна б містара Бінглі не ўггусціла. Але Лізі!.. Ах, сястра, як цяжка ведаць, што толькі яе сапсаванасць перашкодзіла ёй стаць жонкай містара Колінза. Ён зрабіў ёй прапанову ў гэтым самым пакоі, а яна адмовіла! I ў выніку дачка лэдзі Лукас выйдзе замуж раней за любую з маіх, а Лонгбарн так і застанецца абы-каму. Гэтыя Лукасы, сястра, — насамрэч такія праныры. Ніколі свайго не ўпусцяць. Мне сумна казаць пра гэта, але так яно і ёсць. Вось чаму я так знервавалася і расхварэлася: мая сям’я блытае мне планы, а суседзі думаюць найперш пра сябе. Вы прыехалі вельмі своечасова, і я радая пачуць, што ў модзе цяпер доўгія рукавы.
Місіс Гардынер, якой Джэйн і Элізабэтужо напісалі пра апошнія навіны, адказала сястры як мага карацей і, спачуваючы пляменніцам, змяніла тэму размовы.
Застаўшыся потым сам-насам з Элізабэт, яна пагаварыла з ёй падрабязней:
— Мне здаецца, для Джэйн гэта быў бы сапраўды пажаданы шлюб, — сказала яна. — Шкада, што да гэтага не дайшло. Але такое здараецца на кожным кроку! TaKia маладыя людзі, якім вы апісалі містара Бінглі, могуць лёгка закахацца ў мілую паненку на некалькі тыдняў, а калі абставіны іх разлучаць, гэтак жа лёгка пра яе забыць. Такое непастаянства — не рэдкасць.
— Гэта па-свойму цудоўнае суцяшэнне, — сказала Элізабэт, — але нам яно не падыходзіць. Абставіны тут ні пры чым. Сябры нячаста ўмешваюцца ў справы незалежнага маладога чалавека і пераконваюць яго болып не думаць пра дзяўчыну, у якую ён усяго некалькі дзён таму быў шалёна закаханы.
— Але гэты выраз — «шалёна закаханы» — такі зацяганы, такі сумнеўны, такі недакладны, што ні пра што мне не гаворыць. Пачуццё, якое ўспыхнула пасля паўгадзіннага знаёмства, ім апісваюць не радзей, чым сапраўдную моцную прывязанасць. Скажы, наколькі шалёна быў закаханы містар Бінглі?
— Я ніколі яшчэ не бачыла такой шматабяцальнай прыхільнасці. Ен усё менш зважаў на іншых людзей і цалкам захапіўся ёю. 3 кожнай іх сустрэчай гэта рабілася ўсё болып выразным і заўважным. Наўласным балі ён абразіў дзвюх ці трох юных лэдзі, не запрасіўшы іх на танец, і я сама двойчы не атрымлівала ад яго адказу на пытанне. Xi63 бываюць дакладнейшыя прыкметы? Хіба няветласць да людзей навокал не ёсць праўдзівай сутнасцю кахання?
— О, так — менавіта такой закаханасці, якую я падазраю ў ім. Бедная Джэйн! Мне так яе шкада, бо дзяўчына з яе характарам акрыяе не адразу. Лепш бы гэта здарылася з табой, Лізі: ты вельмі хутка пачала б з сябе смяяцца. Як ты думаеш, мы ўгаворым яе паехаць з намі ў горад? Змена абстаноўкі можа дапамагчы, ды і ёй будзе карысна адпачыць ад дому.
Элізабэт вельмі ўзрадавалася прапанове і была перакананая, што сястра ахвотна пагодзіцца.
— Спадзяюся, — дадала місіс Гардынер, — на яе не паўплываюць чаканні наконт гэтага маладога чалавека. Мы жывём у розных частках горада і маем розныя колы знаёмстваў, да таго ж, як ты ведаеш, так рэдка выязджаем, што ў яе амаль няма шанцаў сустрэцца з ім, калі толькі ён сам не прыйдзе з ёй пабачыцца.
— Акурат на гэта шанцаў зусім няма, бо за ім наглядае яго сябар, а містар Дарсі нізашто не дазволіць яму наведаць Джэйн у такой частцы Лондана! Мілая цётухна, як вы маглі пра гэта падумаць? Містар Дарсі, можа, і чуў пра існаванне такога месца, як Грэйсчорч-стрыт, аднак ён напэўна засумняваецца, ці здолее ён, наведаўшы такі раён, нават за месяц ачысціцца ад бруду. А містар Бінглі, паверце мне, без яго дазволу нават не варухнецца.
— Гэта нават лепш. Спадзяюся, яны ўвогуле больш не сустрэнуцца. Але Джэйн хіба не перапісваецца з яго сястрой? Міс Бінглі дакладна давядзецца нас наведаць.
— Яна проста цалкам разарве знаёмства.
Але як бы рашуча ні выказвалася Элізабэт на гэтую, а таксама на яшчэ цікавейшую тэму пра тое, што містара Бінглі адгавораць ад сустрэчы з Джэйн, нейкая трывога ўнутры падказвала ёй, што пасля пільнага разгляду абставін сітуацыя не выглядае зусім безнадзейнай. Магчыма, а можа, нават і вераемна, прыхільнасць містара Бінглі ажыве, і ўплыў сяброў паспяхова адступіць перад больш натуральным уплывам красы Джэйн.
Міс Бэнэт ахвотна прыняла цётчына запрашэнне. Сям’я Бінглі ў яе думках усплыла з нагоды толькі аднаго спадзявання: паколькі Кэралайн жыла асобна ад брата, Джэйн магла час ад часу сустракацца з ёй уранку, не рызыкуючы сутыкнуцца з містарам Бінглі.
Гардынеры пражылі ў Лонгбарне тыдзень, і дзякуючы Філіпсам, Лукасам і афіцэрам ніводнага дня не прайшло без запрашэння. Місіс Бэнэт так старалася забавіць брата і яго жонку, што тыя ні разу не паабедалі ў сямейным коле. Калі госці заставаліся дома, на абед абавязкова запрашаўся нехта з афіцэраў — найперш, безумоўна, містар Уікхэм, і таму місіс Гардынер, якой цёплыя водгукі Элізабэт пра яго падаліся падазронымі,
змагла пільна за абаімі паназіраць. 3 таго, што яна ўбачыла, нельга было сказаць, што яны моцна адно ў адно закаханыя, аднак іх узаемная зацікаўленасць трошкі яе ўстурбавала, а таму яна вырашыла пагаварыць з Элізабэт да ад’езду з Хартфардшыра і давесці, што з яе боку безразважна заахвочваць такія заляцанні.
Місіс Гардынер зацікавілася містарам Уікхэмам з яшчэ адной прычыны, не звязанай з яго абаяльнасцю. Дзесяць-дванаццаць гадоў таму, яшчэ да замужжа, яна даволі доўгі час жыла ў той частцы Дэрбішыра, адкуль ён быў родам. Такім чынам, у іх было шмат агульных знаёмых, і хаця пасля смерці старэйшага Дарсі пяць гадоў таму Уікхэм бываў у тых краях нячаста, ён мог расказаць ёй болып свежыя навіны пра даўніх сяброў, чым тыя, якія даходзілі да яе.
Місіс Гардынер бачыла Пэмбэрлі і вельмі добра ведала характар бацькі містара Дарсі, а таму мела невычарпальную крыніцу тэмаў для размовы. Параўноўваючы свае ўспаміны пра Пэмбэрлі з дасканальным апісаннем, якое мог прапанаваць Уікхэм, і ўзносячы хвалу былому ўладальніку маёнтка, яна радавала і суразмоўцу, і сябе. Дазнаўшыся, як кепска малады Дарсі абышоўся з містарам Уікхэмам, яна паспрабавала ўспомніць усё, што чула пра характар будучага спадчынніка, калі ён быў яшчэ падлеткам, і што магло пацвердзіць гэтую гісторыю. Урэшце яна ўпэўнілася, што сапраўды чула, быццам містар Фіцуільям Дарсі — вельмі ганарлівы хлопчык з дрэнным характарам.
Раздзел XXVI
Місіс Гардынер скарыстала першую ж зручную магчымасць пагаварыць сам-насам з Элізабэт і, падзяліўшыся з ёй думкамі, прадоўжыла:
— Ты занадта разумная, Лізі, каб закахацца проста таму, што цябе супраць гэтага перасцерагаюць, а таму я не баюся гаварыць з табой адкрыта. Сур’ёзна кажучы, я хачу, каб ты была пільнай. He ўцягвайся сама і не ўцягвай яго ў стасункі, якія пры вашых сціплых сродках падаюцца безразважнымі. Я нічога не маю супраць яго самога: ён надзвычай цікавы малады мужчына, і калі б ён меў тыя сродкі, якія мусіў бы, я б палічыла, што лепшага і жадаць не варта. Але ў цяперашніх абставінах ты не павінная даваць волю прыхамацям. Галава на плячах у цябе ёсць, і мы ўсе чакаем, што ты яе не страціш. Я ведаю, як твой бацька спадзяецца на тваю цвёрдасць і разважныя паводзіны. He расчаруй яго.
— Мілая цётухна, вы гаворыце так сур’ёзна.
— Так, і спадзяюся цябе таксама схіліць да сур’ёзнасці.
— Што ж, тады вам не варта турбавацца. Я паклапачуся пра сябе, ды і пра містара Уікхэма. Калі ўсё будзе залежаць ад мяне, ён у мяне не закахаецца.
— Элізабэт, гэта пакуль несур’ёзна.
— Прашу прабачэння. Паспрабую яшчэ раз. Пакуль што я ў містара Уікхэма не закаханая, дакладна не закаханая. Але ён самы прыемны мужчына з усіх, каго я ведаю, няма чаго і параўноўваць, і калі ён сапраўды да мяне прывяжацца... He, хай гэта лепш не здарыцца. Я разумею, што гэта было б легкадумна. Ах, гэты гнюсны містар Дарсі! Меркаванне бацькі робіць мне вялікі гонар, і ўпасці ў яго вачах будзе недаравальна. Аднак да містара Уікхэма ён ставіцца добра. Карацей кажучы, мілая цётухна, я вельмі засмучуся, калі зраблю кагосьці з вас няшчасным, але ж мы кожны дзень бачым, што калі маладымі людзьмі кіруе пачуццё, адсутнасць сродкаў рэдка ўтрымлівае іх ад заручын. А таму як я магу паабяцаць быць мудрэйшай за столькіх маіх бліжніх, калі сутыкнуся з такой спакусай, і як магу быць упэўненая, што супраціўляцца ёй — гэта і ёсць мудрасць? Усё, што
я магу паабяцаць, — гэта не спяшацца. Я не буду спяшацца рабіць выснову, што ён мной дарэшты захоплены, і не буду жадаць гэтага, знаходзячыся побач з ім. Карацей, зраблю ўсё, што змагу.
— Будзе таксама някепска, калі ты прасочыш, каб ён не бываўу вас занадта часта. Прынамсі не нагадвай Ma­ui запрашаць яго на абед.
— Як я зрабіла некалькі дзён таму? — з разуменнем усміхнуўшыся, сказала Элізабэт. — Маеце рацыю, было б мудрэй гэтага нерабіць. Але вы не думайце, што ён бывае тут занадта часта. Гэта праз вас яго рэгулярна запрашаюць на гэтым тыдні. Вы ж ведаеце, як маці клапоціцца, каб нашы сябры заўсёды мелі кампанію. Але даю вам слова, я паспрабую рабіць тое, што лічу разумным, і спадзяюся, вас гэта задаволіць.
Цётка запэўніла яе, што задаволіць, і пасля таго як Элізабэт падзякавала ёй за добрыя падказкі, яны разышліся, паказаўшы свету цудоўны прыклад, як можна даць такую далікатную параду і прыняць яе не пакрыўдзіўшыся.
Містар Колінз вярнуўся ў Хартфардшыр неўзабаве пасля таго, як яго пакінулі Гардынеры і Джэйн. Але паколысі гэтым разам ён пасяліўся ў Лукасаў, яго прыезд не прынёс місіс Бэнэт асаблівай нязручнасці. Вяселле імкліва набліжалася, і місіс Бэнэт урэшце змірылася з яго непазбежнасцю і нават не раз зласліва адзначала, што хацела б, каб яны былі шчаслівыя. Шлюбную цырымонію прызначылі на чацвер, і ў сераду міс Лукас нанесла ім развітальны візіт. Калі яна паднялася, каб сысці, Элізабэт, саромеючыся матчыных няветлівых і вымушаных віншаванняў і шчыра хвалюючыся, праводзіла сяброўку да выхаду. Калі яны разам спускаліся палесвіцы, Шарлота сказала:
— Я разлічваю, Эліза, што ты будзеш часта мне пісаць.
— На гэта ты дакладна можаш разлічваць.
— I ў мяне ёсць яшчэ адна просьба. Ты прыедзеш наведаць мяне?
— Я спадзяюся, што мы будзем часта бачыццаў Хартфардшыры.
— Наўрад ці я змагу найбліжэйшым часам пакінуць Кент. Паабяцай мне, што прыедзеш у Хансфард.
Адмовіць Элізабэт не змагла, хоць візіт асаблівай прыемнасці не абяцаў.
— Бацька з Марыяй збіраюцца да мяне ў сакавіку, — працягнула Шарлота, — і я спадзяюся, ты пагодзішся да іх далучыцца. Павер, Эліза, я буду радая табе не менш, чым ім.
Вяселле адбылося, маладыя ад царкоўных дзвярэй адправілісяўКент, і кожны, якзаўсёды, меўштопрагэта сказаць ці пачуць. Элізабэт хутка атрымала ад сяброўкі ліст, і яны абменьваліся навінамі гэтак жа рэгулярна, як і раней, хаця ранейшая адкрытасць была немагчымая. Сядаючы за ліст, Элізабэт не магла пазбавіцца думкі, што іх утульная блізкасць знікла, і нават вырашыўшы не ленавацца ў перапісцы, разумела, што робіць гэта не дзеля таго, што ёсць цяпер, а дзеля таго, што было раней. Першыя лісты Шарлоты разгортваліся з інтарэсам: было цікава даведацца, што яна раскажа пра новы дом, як ёй спадабаецца лэдзі Кэтрын і наколькі шчаслівай яна асмеліцца сябе назваць. Аднак чытаючы іх, Элізабэт адчувала, што Шарлота гаворыць пра ўсё менавіта так, як і трэба было чакаць. Пісала яна весела, з лістоў вынікала, што яна жыве ў выгодзе і ўсё навокал вартае найвышэйшай пахвалы. Дом, мэбля, суседзі, дарогі — усё было ў яе гусце, а лэдзі Кэтрын трымалася ўважліва і прыязна. Гэта была такая ж карціна Хансфарда і Розінгза, якую маляваў містар Колінз, толькі разумна змякчаная, і Элізабэт адчула, што каб дазнацца пра рэшту, давядзецца адправіцца туды самой.
Джэйн таксама напісала некалькі радкоў, каб паведаміць пра шчаслівы прыезд у Лондан, і Элізабэт спадзявалася, што ў наступным лісце сястра раскажа нешта і пра сям’ю Бінглі.
Нецярплівасць, з якой яна чакала другога паслання ад Джэйн, была ўзнагароджаная гэтак жа, як звычайна ўзнагароджваецца любая нецярплівасць. Сястра тыдзень правяла ў горадзе, аднак ні разу не сустрэлася з Кэралайн і не атрымала ад яе ніякай весткі. Джэйн апраўдвала гэта тым, што ліст, які яна даслала сяброўцы яшчэ ў Лонгбарне, мог выпадкова згубіцца.
«Цётухна збіраецца заўтра ў тую частку горада, — працягвала Джэйн, — і я выкарыстаю магчымасць наведацца на Гросвенар-стрыт».
Сустрэўшыся з міс Бінглі, яна зноў напісала сястры:
«Кэралайн, відаць, была не ў гуморы, але парадавалася майму візіту і папракнула, што я не паведаміла ёй пра прыезд у Лондан. Такім чынам, я мела рацыю: мой ліст да яе не дайшоў. Безумоўна, я спытала яе пра брата. Ен у добрым здароўі, але столькі часу праводзіць з містарам Дарсі, што сёстры з ім амаль не бачацца. У той дзень з імі мусіла абедаць міс Дарсі — хацела б я яе ўбачыць. Візіт быў кароткі, бо Кэралайн і місіс Хёрст збіраліся сыходзіць. Думаю, хутка яны наведаюць мяне ў адказ».
Прачытаўшы ліст, Элізабэт пакачала галавой. Яна ўпэўнілася, што містар Бінглі даведаецца пра гасцяванне яе сястры ў Лондане хіба што выпадкова.
Прайшло чатыры тыдні, а Джэйн з ім так і не ўбачылася. Яна спрабавала пераканаць сябе, што зусім пра гэта не шкадуе, аднак ужо не магла заставацца сляпой да няўважлівасці міс Бінглі. Джэйн два тыдні прабавіла ўсе ранкі дома, выдумляючы ўвечары новыя апраўданні для Кэралайн, і ўрэшце яе дачакалася. Аднак міс Бінглі пабыла ў Гардынераў зусім нядоўга і трымалася
не так, як раней. Усе ілюзіі Джэйн развеяліся. Ліст, які яна напісала з гэтай нагоды, адлюстроўваўусё, што яна адчувала:
«Яўпэўненая, што мая дарагая Лізі, чыё меркаванне аказалася мудрэйшым за маё, не будзе трыумфаваць, калі я прызнаюся, што цалкам падманулася ў сяброўстве з міс Бінглі. Але хоць апошнія падзеі пацвердзілі тваю, дарагая сястра, рацыю, спадзяюся, ты не палічыш мяне ўпартай, калі я ўсё яшчэ буду сцвярджаць, што з улікам яе тагачасных паводзін мой давер быў не менш натуральным за тваю падазронасць. Я зусім не разумею, навошта яна хацела са мной зблізіцйа, і калі б сітуацыя паўтарылася, я не ўпэўненая, што не падманулася б зноў. Да ўчарашняга дня Кэралайн не наведвала мяне ў адказ, і за гэты час я не атрымала ад яе ані цыдулкі, ані радка. Калі яна ўрэшце прыйшла, я адразу ўбачыла, што ёй гэта не ў радасць: яна абыякава і суха папрасіла прабачэння, што не завітвала раней, і не сказала ні слова пра тое, што будзе радая бачыць мяне зноў. Яна так моцна змянілася, што пасля яе адыходу я рашуча пастанавіла больш знаёмства не падтрымліваць. Шкада толькі, што я не магу яе не асуджаць. 3 яе боку было велыіі кепска выдзяляць мяне сярод іншых: павер, на нашым збліжэнні настойвала менавіта яна. Але мне яе шкада, бо яна мусіць адчуваць, што нешта рабіла не так, і я цалкам упэўненая, што да гэтага яе схіліла трывога за брата. Гаварыць далей не мае сэнсу. Мы ведаем, што трывожыцца яна дарма, але гэтая трывога лёгка тплумачыць, чаму Кэралайн так са мной абыходзіцца. Паколькі містар Бінглі заслугоўвае такой сястрынскай любові, яе клопат пра яго падаецца мне натуральным і ўхвальным. Аднак мяне здзіўляюць яе цяперашнія страхі, бо калі б яму ўвогуле была да мяне справа, мы бужо даўным-даўно сустрэліся. Я перакананая, што ён ведае пра мой прыезд, бо нешта такое яна казала, і ўсё ж яе манера гаварыць падштурхоўвае мяне да думкі, што яна
сама хоча ўпэўніць сябе ў яго неабыякавасці да міс Дарсі. Гэтага я не разумею. Калі б я не баялася занадта рэзкіх суджэнняў, то была б амаль гатовая сказаць, што ўсё гэта вельмі нагадвае крывадушнасць. Алея пастараюся адагнаць балючыя думкі і думаць пра тое, што прыносіць мне шчасце пра тваю прывязанасць і нязменную дабрыню дарагіх цётухны і дзядзькі. Напішы мне як мага хутчэй. Міс Бінглі казала нешта пра тое, што яны не вернуцца ў Нэзэрфілд і адмовяцца ад яго, але не надта ўпэўнена. Лепш пакуль пра гэта дома не гаварыць. Я вельмі радая, што ты атрымала цудоўныя весткі ад нашых сяброў з Хансфарда. Прашу цябе, з’ездзі да іхразам з сэрам Уільямам і Марыяй. He сумняваюся, што табе там будзе вельмі добра.
Твая і г. д.»
Чытанне ліста прынесла Элізабэт боль, аднак яе настрой палепшыўся, калі яна зразумела, што Джэйн болып не будзе падманвацца прынамсі наконт сястры містара Бінглі. Усе звязаныя з ім чаканні дарэшты расталі. Элізабэт не хацела і спадзявацца на новыя заляцанні: яго характар з любога гледзішча нічога не варты. А ў якасці пакарання для яго і канчатковага ратавання Джэйн яна ад душы пажадала яму як мага хутчэй ажаніцца з сястрой містара Дарсі, якая, мяркуючы з расказаў Уікхэма, прымусіць яго жорстка пашкадаваць пра тое, ад чаго ён адмовіўся.
У гэты ж час Элізабэт атрымала ліст ад місіс Гардынер, дзе цётка нагадвала ёй пра абяцанне наконт Уікхэма і патрабавала навінаў. Тое, пра што магла расказаць пляменніца, задаволіла б хутчэй цётку, чым яе саму. Яго відавочная прыхільнасць убывала, знакі яго ўвагі скончыліся, цяпер ён аддаваў перавагу іншай. Элізабэт была дастаткова назіральнай, каб усё гэта заўважыць, але магла сачыць за зменамі і апісваць іх без адчувальнай пакуты. Яе сэрца мала пацярпела, а сама-
любства суцяшалася тым, што калі б у яго былі грошы, ён, безумоўна, выбраў бы яе. Раптоўная спадчына ў памеры дзесяці тысяч фунтаў была найлепшай з вабнотаў юнай лэдзі, якую ён цяпер абдорваў прыхільнасцю, і хоць у гэтым выпадку Элізабэт была больш перадузятай, чым у гісторыі з Шарлотай, яна не асуджала яго жаданне быць незалежным. Наадварот — што можа быць больш натуральным? Нават дапускаючы, што адмова ад яе каштавала яму пэўнай унутранай барацьбы, яна была гатовая прызнаць яго рашэнне мудрым і прымальным для абаіх і шчыра жадала яму шчасця.
Усё гэта яна паведаміла місіс Гардынер, а расказаўшы пра ўсе абставіны, дадала:
«Цяпер, дарагая цётухна, я пераканалася, што яшчэ не была моцна закаханая, бо калі б я і праўда спазнала гэтае чыстае і ўзнёслае пачуццё, то цяпер бы ненавідзела яго імя і жадала б Уікхэму зла. Аднак я не толькі ўспамінаю ягоз сардэчнасцю, але і бесстаронна стаўлюся да міс Кінг. Я не магу знайсці ў сабе нянавісць да яе і першая скажу, што яна добрая дзяўчына. Што гэта тады за каханне? Мая асцярожнасць мела плён, і хоць шалёная закаханасць зрабіла б мяне нашмат цікавейшай у вачах знаёмых, я не магу сказаць, што мая непрыкметнасць у гэтай справе мяне хвалюе. Прыкметнасць часам купляецца занадта дарагой цаной. Сэрцы Кіці і Лідыі пацярпелі ад яго здрады нашмат мацней, чым маё. Яны зусім мала бачылі ў жыцці і пакуль яшчэ не здагадваюцца, што прывабным маладым мужчынам сродкі для жыцця патрэбныя не менш, чым звычайным».
Раздзел XXVII
Ніякіх больш значных падзей студзень і люты лонгбарнскай сям’і не прынеслі; жыццё разнастаілі хіба
што прагулкі ў Мэрытан, часам па слаце, а часам і па холадзе. У сакавіку Элізабэт мусіла адправіцца ў Хансфард. Спачатку яна не думала пра гэта ўсур’ёз, але неўзабаве зразумела, што Шарлота моцна на яе разлічвае, і паступова пачала ставіцца да паездкі не толькі з большай пэўнасцю, але і з большай прыемнасцю. Доўгая разлука з Колінзамі прымусіла яе засумаваць па Шарлоце і аслабіла агіду да кузэна. Паездка абяцала нешта новае, бо з такой маці і такімі цяжкімі ў дачыненнях сёстрамі дом нельга было назваць утульным месцам, і невялікая змена абстаноўкі сама па сабе была вельмі пажаданай. Болып за тое, падарожжа давала магчымасць сустрэцца з Джэйн, і калі наблізіўся час ад’язджаць, любая затрымка падалася б Элізабэт прыкрай. Аднак усё прайшло гладка і ўрэшце вырашылася ў адпаведнасці з папярэдняй задумай Шарлоты. Элізабэт выехала разам з сэрам Уільямам і яго другой дачкой. План своечасова палепшыла прапанова правесці ноч у Лондане, і ад гэтага ён зрабіўся самым дасканалым з усіх магчымых планаў.
Элізабэт турбавала хіба што расстанне з бацькам, якому напэўна будзе яе не ставаць і які, калі дайшло да справы, так засмуціўся, што загадаў напісаць яму ліст і амаль паабяцаў адказаць на яго.
Развітанне з містарам Уікхэмам прайшло па-сяброўску, з яго боку нават болып чым па-сяброўску. Заляцаючыся да іншай, ён не забыў, што Элізабэт была першай паненкай, якая яго зацікавіла і заслужыла яго ўвагу, першай, якая яго выслухала і пашкадавала, і першай, якой ён захапіўся. Ен пажадаў ёй добрай дарогі і вясёлага гасцявання, нагадаў, чаго варта чакаць ад лэдзі Кэтрын дэ Бур, і выказаўупэўненасць, што іх меркаванні пра яе, ды і пра астатніх, заўсёды будуць супадаць. Ваўсім гэтым было столькі клопату і прыязнасці, што Уікхэм, як здавалася Элізабэт, навечна заслужыў
яе самую шчырую прыхільнасць, і яна рассталася з ім, упэўненая, што, жанаты ці халасты, ён заўжды будзе для яе ўзорам абаяльнасці і прывабнасці.
Спадарожнікі, з якімі яна выправілася ў паездку на наступны дзень, былі не здольныя выцесніць з яе думак прыемны ўспамін пра Уікхэма. Сэр Уільям Лукас і яго дачка Марыя, дзяўчына з лёгкім характарам, але такая ж пустагаловая, як і яе бацька, не маглі сказаць нічога, што было б варта пачуць, і Элізабэт слухала іх з такой жа асалодай, як грукат карэты. Глупствы ёй звычайна падабаліся, аднак сэра Уільяма яна ведала занадта даўно, і ён не мог здзівіць яе гісторыямі пра сваё цудоўнае прадстаўленне да двара і рыцарскае званне, а яго кампліменты былі такія ж зацёртыя, як і аповеды.
Яны мусілі праехаць усяго дваццаць чатыры мілі і, рана выправіўшыся з дому, апоўдні дабраліся да Грэйсчорч-стрыт. Калі яны наблізіліся да дзвярэй містара Гардынера, Джэйн ужо выглядала іх з акна гасцёўні, а як толькі яны аказаліся ў доме, выйшла ім насустрач. Элізабэт уважліва ўгледзелася ў твар сястры і парадавалася, што яна такая ж здаровая і мілавідная, як раней. На лесвіцы іх чакала чародка хлопчыкаў і дзяўчатак, якім так не цярпелася ўбачыць кузіну, што яны не маглі сядзець у гасцёўні, аднак сарамлівасць — яны ж не бачылі яе цэлы год! — перашкодзіла ім спусціцца ніжэй. Усюды кіпелі радасць і добразычлівасць. Дзень мінуў самым прыемным чынам: першая яго частка — у мітусні і беганіне па крамах, а другая — у адным з тэатраў.
Элізабэт злаўчылася сесці побач з цёткай. Галоўнай тэмай іх размовы была Джэйн, і Элізабэт хутчэй засмуцілася, чым здзівілася, у адказ на падрабязныя роспыты пачуўшы, што хоць яе сястра і змагаецца з журбою, перыяды прыгнечанасці ў яе ўсё ж здараюцца. Аднак былі падставы спадзявацца, што гэта ненадоўга.
Місіс Гардынер таксама падрабязна апісала ёй візіт міс Бінглі на Грэйсчорч-стрыт і пераказала свае гутаркі з Джэйн, якія сведчылі пра шчырае жаданне апошняй разарваць непрыемнае знаёмства.
Затым місіс Гардынер падражніла пляменніцу з нагоды дэзерцірства Уікхэма, аднак пахваліла яе за годную вытрымку.
— Скажы мне, дарагая Элізабэт, — дадала цётка, — што за дзяўчына гэтая міс Кінг? Мне не хочацца лічыць нашага сябра карысталюбцам.
— Мілая цётухна, дзе ў шлюбных справах ляжыць мяжа паміж карысталюбствам і разважлівасцю? Дзе заканчваецца абачлівасць і пачынаецца сквапнасць? На мінулыя Каляды вы баяліся, што ён ажэніцца са мной, бо гэта было б неразважліва, а цяпер, калі ён заляцаецца да дзяўчыны, у якой усяго толькі дзесяць тысяч фунтаў, вы гатовая бачыць у ім карысталюбца.
— Калі ты скажаш мне, якая яна, гэтая міс Кінг, я буду ведаць, што пра яго думаць.
— Думаю, яна вельмі добрая. Я не чула пра яе нічога кепскага.
— Але ён зусім на яе не зважаў, пакуль смерць дзеда не прынесла ёй багацце.
— 3 чаго яму было на яе зважаць? Калі ён не меў права дабівацца майго кахання, бо ў мяне няма грошай, навошта яму заляцацца да такой жа беднай дзяўчыны, якая яму яшчэ і не падабаецца?
— Табе не здаецца, што пераводзіць увагу на дзяўчыну, якая толькі што атрымала спадчыну, недалікатна?
— Чалавек у цяжкіх абставінах не мае часу на вытанчаныя піруэты, каб дагадзіць староннім назіральнікам. Калі яна не супраць, што можам сказаць мы?
— Тое, што яна не супраць, яго не апраўдвае, а толькі даказвае, што ёй самой чагосьці не хапае — у галаве ці ў сэрцы.
— Што ж, — усклікнула Элізабэт, — хай будзе як вы хочаце! Ён — карысталюбец, а яна — дурніца.
— Гэтага я, Лізі, зусім не хачу. Ты ж разумееш, што мне сумна думаць кепска пра маладога чалавека з Дэрбішыра.
— Ах так! Калі рэч толькі ў гэтым, то я трымаюся вельмі нізкага меркавання пра маладых людзей з Дэрбішыра і не нашмат лепшага — пра іх блізкіх сяброў што жывуць у Хартфардшыры. Яны мне надакучылі. Дзякуй Богу, заўтра я еду ў госці да чалавека, які не мае ніводнай добрай рысы характару і не вылучаецца ні розумам, ні манерамі. Стасавацца варта толькі з дурнямі.
— Асцярожней, Лізі, у тваіх словаў моцны прысмак расчаравання.
Перш чым фінал п’есы перарваў іх размову, цётка нечакана парадавала Элізабэт, запрасіўшы яе далучыцца да іх з містарам Гардынерам летняга падарожжа.
— Мы яшчэ не вызначыліся, як далёка яно нас завядзе, — сказала місіс Гардынер. — Магчыма, да самага Азёрнага краю.
Ніводзін план не мог узрадаваць Элізабэт больш, і яна ахвотна і з удзячнасцю прыняла запрашэнне.
— Мілая, мілая цётухна, — захоплена ўсклікнула яна, — як гэта цудоўна! Якое шчасце! Вы падарылі мне новае жыццё і свежыя сілы. Бывайце, расчараванне і меланхолія! Што значаць маладыя людзі ў параўнанні са скаламі і горамі? О, колькі нас чакае дзівосных гадзін! А калі мы вернемся, то не будзем падобнымі да іншых вандроўнікаў, якія не могуць і слова сказаць пра свае прыгоды. Мы запомнім, дзе былі, згадаем усё, што бачылі. Азёры, горы і рэкі не пераблытаюцца ў нашых галовах, і калі мы паспрабуем апісаць асаблівы пейзаж, то не будзем спрачацца, дзе яго сузіралі. I тады наш бурны аповед будзе не такім нясцерпным, як аповеды большасці вандроўнікаў.
Раздзел XXVIII
На наступны дзень усё ў дарозе было для Элізабэт новым і цікавым, усё цешыла душу: сястра выглядала так добра, што страхі за яе здароўе расталі, а чаканне паездкі на поўнач сталася невычарпальнай крыпіцай радасці.
З’ехаўшы з гасцінца на сцежку, што вялаўХансфард, падарожнікі пачалі выглядаць дом святара — кожны паварот мог адкрыць яго вачам. Ад Розінгз-парку іх аддзяляла жывая агароджа, і Элізабэт усміхнулася, успомніўшы, што яна чула пра жыхароў маёнтка.
Урэшце яны ўбачылі дом святара. Сад, што спускаўся да дарогі, дом у садзе, зялёная загарадзь і сцяна з лаўраў — усё сведчыла пра тое, што яны амаль прыехалі. Ля дзвярэй з’явіліся містар Колінз і Шарлота, экіпаж спыніўся ля невялікай брамкі, ад якой да дома вяла кароткая гравійная сцяжынка; усе кланяліся і ўсміхаліся. Яшчэ імгненне — і госці выйшлі з карэты. Усе радаваліся сустрэчы са сваякамі. Місіс Колінз з найвялікшай прыемнасцю прывітала сяброўку, і Элізабэт, бачачы, з якой любоўю яе прымаюць, была ўсё болып задаволеная, што рашылася на паездку. Яна адразу ж заўважыла, што жаніцьба не змяніла манераў яе кузэна: яго ўрачыстая ветлівасць засталася той жа, і ён на некалькі хвілін затрымаў Элізабэт ля брамы, распытваючы пра сямейнікаў. Пасля гэтага гасцей без затрымкі (калі не лічыць таго, што містар Колінз звярнуў іх увагу на ахайнасць увахода) правялі ў дом, і калі яны аказаліся ў гасцёўні, гаспадар зноў з усімі падкрэсленымі фармальнасцямі прывітаў іх у сціплым жытле і даслоўна паўтарыў запрашэнне жонкі падсілкавацца.
Элізабэт падрыхтавалася ўбачыць містара Колінза ва ўсёй яго велічы, але нават не ўяўляла, што, паказваючы на значныя памеры пакоя, від з акна і мэблю,
ён будзе звяртацца выключна да яе, быццам хочучы паказаць, як шмат яна страціла. I хаця ўсё ў доме здавалася акуратным і ўтульным, яна не магла пацешыць гаспадара ніводным уздыхам шкадавання і са здзіўленнем паглядала на сяброўку, якая магла заставацца ў гуморы нават побач з такім мужам. Калі містар Колінз казаў нешта, ад чаго яго жонка несумненна мусіла збянтэжыцца — а такое здаралася нярэдка, — Элізабэт мімаволі кідала позірк на Шарлоту. Раз ці два тая злёгку пачырванела, аднак збольшага мудра прапускала ўсё міма вушэй. Калі яны дастаткова пазахапляліся кожным прадметам абстаноўкі ў пакоі, ад буфета да каміннай рашоткі, і расказалі пра падарожжа і пра тое, што бачылі ў Лондане, містар Колінз запрасіў іх прагуляцца па садзе, вялікім і цудоўна спланаваным: ім уласнаручна займаўся сам гаспадар. Працаў садзе была адной з яго самых вартых павагі радасцяў, і Элізабэт ацаніла здольнасць Шарлоты валодаць сабой, калі тая нязмушана разважала пра карысць такіх практыкаванняў для здароўя і прызналася, што шчыра заахвочвае мужа да гэтага занятку. Паказваючы ўсе сцежкі і сцяжынкі саду, містар Колінз не даваў гасцям вымавіць і слова пахвалы, якой так чакаў, і звяртаў іх увагу на кожны новы від з дробязнасцю, якая забівала ўсю прыгажосць. Ен мог пералічыць усе лужкі ў кожным кірунку і назваць колькасць дрэваў у любой аддаленай купцы. Аднак ніводзін з відаў, якімі мог пахваліцца сад містара Колінза, ці ваколіцы, ці ўсё каралеўства, не маглі зраўняцца з тым відам на Розінгз, які адкрываўся амаль ля самага ўвахода ў дом святара, у прагале паміж дрэвамі, што аблямоўвалі парк. Розінгз быў прыгожым сучасным будынкам, удала размешчаным на ўзвышэнні.
Пасля агляду саду містар Колінз хацеў павесці гасцей на два свае лугі, аднак абутак лэдзі быў не прыстасаваны да блізкага знаёмства з шэранню, а таму яны
вярнуліся ў дом, і пакуль сэр Уільям аглядаў разам з зяцем лугі, Шарлота паказала сястры і сяброўцы астатнія пакоі, задаволеная, што можа гэта зрабіць без дапамогі мужа. Дом быў невялікі, аднак добра пабудаваны і ўтульны; прадуманасць і акуратнасць яго ўладкавання Элізабэт прыпісала Шарлоце. Забыўшы пра містара Колінза, у абстаноўцы можна было адчуць надзвычайны дух утульнасці, а паколькі Шарлота відавочна цешылася ім, Элізабэт падумала, што забывае яна пра мужа часта.
Элізабэт ужо ведала, што лэдзі Кэтрын у Розінгзе. Пра гэта зноў загаварылі за абедам, і містар Колінз зазначыў:
— Так, міс Элізабэт, вас чакае гонар пабачыць лэдзі Кэтрын дэ Бур у найбліжэйшую нядзелю ў царкве, і мне не трэба казаць, што вы будзеце ад яе ў захапленні. Яна — сама ласкавасць і паблажлівасць, і я перакананы, што калі служба скончыцца, яна абдорыць вас пэўнай увагаю. У мяне няма ніякіх сумненняў, што яна ўключыць вас і маю сястру Марыю ва ўсе запрашэнні, якімі ўшануе нас падчас вашага гасцявання. Яна выдатна ставіцца да маёй дарагой Шарлоты. Двойчы на тыдзень мы абедаем у Розінгзе, і нам ніколі не дазваляюць вяртацца дадому пешкі. Кожны раз для нас замаўляецца экіпаж яе светласці. Ці, мне варта было сказаць, адзін з экіпажаў яе светласці, бо ў яе іх некалькі.
— Лэдзі Кэтрын сапраўды вельмі паважная і разумная жанчына, — дадала Шарлота, — і надзвычай уважлівая суседка.
— Слушна, дарагая, менавіта гэта я і хацеў сказаць. Яна з тых асобаў, пашана да якіх ніколі не можа быць збыткоўнай.
Вечар прайшоўу асноўным за абмеркаваннем навін з Хартфардшыра і пераказам таго, што ўжо згадвалася ў лістах, і калі ён скончыўся, у цішыні свайго пакоя Элі-
забэт мела магчымасць асэнсаваць, наколькі Шарлота задаволеная жыццём, узважыць той спрыт, з якім яна кіруе мужам, і вытрымку, з якой яго цярпіць, і ўрэшце прызнала, што сяброўка ўсё робіць як найлепш. Яшчэ яна ўявіла, як будзе працякаць гасцяванне ў Хансфардзе: павольны ход штодзённых заняткаў, прыкрыя назалянні містара Колінза і сумесныя забавы з насельнікамі Розінгза. Усё гэта вельмі жыва паўстала перад яе вачыма.
У сярэдзіне наступнага дня, калі яна рыхтавалася ў сваім пакоі да прагулкі, знізу данёсся шум: у доме нібытаўсчаўся гармідар. Прыслухаўшыся, яна пачула, як нехта ў шалёнай спешцы ўзбягае па лесвіцы і гучна яе кліча. Яна адчыніла дзверы і ўбачыла на лесвічнай пляцоўцы Марыю, якая, ледзь дыхаючы ад хвалявання, закрычала:
— Ах, дарагая Эліза, прашу вас, хутчэй! Бяжыце ў сталовы пакой, бо там з акна вы ўбачыце такое! Толькі я вам не скажу, што! Давайце хутчэй, бяжыце зараз жа!
Усе роспыты Элізабэт былі марныя. Марыя нічога не сказала, і яны разам забеглі ў сталовы пакой, акно якога выходзіла на лужок, каб убачыць цуд — дзвюх лэдзі, чый нізкі фаэтон спыніўся ля садовай брамы.
— I гэта ўсё? — усклікнула Элізабэт. — Я думала, у сад хаця б забраліся свінні, а гэта ўсяго толькі лэдзі Кэтрын і яе дачка!
— Ты што, дарагая Эліза, — сказала Марыя, моцна ўражаная яе памылкай, — гэта ж не лэдзі Кэтрын! Тая старая лэдзі — гэта місіс Джэнкінсан, якая з імі жыве. Другая — гэта міс дэ Бур. Вы толькі паглядзіце на яе. Якая маленечкая! Хто б мог падумаць, што яна такая дробная і худая!
— 3 яе боку жахліва непрыстойна трымаць Шарлоту на ветры. Чаму яна не ўвойдзе?
— Ах, Шарлота кажа, што яна амаль ніколі не заходзіць. З’яўленне міс дэ Бур у гэтым доме — найвышэйшая міласць.
— Мне яна падабаецца, — сказала Элізабэт, у якой акурат з’явілася новая думка. — Выглядае хваравітай і зласлівай. Так, яна цудоўна яму падыдзе. Зробіцца яму добрай жоначкай.
Містар Колінз і Шарлота стаялі ля брамы, размаўляючы з лэдзі, а сэр Уільям, на пацеху Элізабэт, размясціўся на парозе, урачыста сузіраючы веліч, што знаходзілася перад ім, і ўвесь час кланяючыся, калі міс дэ Бур глядзела ў яго бок.
Урэшце тэмы для размоваў вычарпаліся, лэдзі з’ехалі, і ўсе вярнуліся ў дом. Калі містар Колінз убачыў дзяўчат, ён адразу ж пачаў віншаваць іх з вялікай удачай, якая, як растлумачыла Шарлота, палягала ў тым, што іх усіх запрасілі паабедаць заўтра ў Розінгзе.
Раздзел XXIX
Атрыманае запрашэнне зрабіла трыумф містара Колінза поўным, бо той якраз марыў пра магчымасць прадэманстраваць здзіўленым гасцям грандыёзнасць апякункі і даць ім убачыць, з якой ветласцю яна ставіцца да яго з жонкай. Тое, што магчымасць надарылася так хутка, сведчыла пра бязмежную ласку лэдзі Кэтрын, і ён не ведаў, як яе належным чынам усхваліць.
— Мушу прызнацца, — сказаў ён, — што я б зусім не здзівіўся, калі б яе светласць запрасіла нас у нядзелю выпіць з ёй гарбаты і прабавіць вечар у Розінгзе. Болып за тое, ведаючы пра яе прыязнасць, я гэтага нават чакаў. Але хто мог прадбачыць, з якой увагай яна да нас паставіцца? Хто мог уявіць, што мы атрымаем
запрашэнне (прычым запрашэнне для ўсіх) паабедаць там адразу ж па вашым прыбыцці!
— Мяне гэта так не здзіўляе, — адказаў сэр Уільям. — Маё становішча дазволіла мне дазнацца, што такое манеры сапраўды вялікіх людзей. Калі казаць пра двор, то выпадкі такой выкшталцонай далікатнасці там зусім не рэдкасць.
Цягам усяго дня і наступнага ранку ў доме абмяркоўвалі толькі візіт у Розінгз. Містар Колінз старанна настаўляўгасцей, чаго варта чакаць, расказваў, як выглядае той ці іншы пакой, колькі там слуг і які шыкоўны іх чакае абед, каб яны дарэшты не разгубіліся.
Перш чым лэдзі разышліся пераапрануцца, ён звярнуўся да Элізабэт:
— He адчувайце сябе няёмка, дарагая кузіна, з нагоды вашага ўбрання. Лэдзі Кэтрын далёкая ад таго, каб патрабаваць ад нас вытанчанасці строяў, якой вылучаюцца яна сама і яе дачка. Я б параіў вам проста надзець найлепшую з вашых сукенак, а пра болыпае і думаць не варта. Калі вы будзеце сціпла апранутая, меркаванне пра вас лэдзі Кэтрын не зробіцца горпіым. Ей падабаецца, калі захоўваецца розніца ў становішчы.
Пакуль усе апраналіся, містар Колінз двойчы ці тройчы падыходзіў да іх дзвярэй і раіў паспяшацца, бо лэдзі Кэтрын не любіць, калі абеду даводзіцца чакаць. Грозны вобраз яе светласці і яе ладу жыцця так напалохаў Марыю Лукас, якая не прывыкла да таварыства, што яна чакала знаёмства з насельнікамі Розінгза з не меншай асцярогай, чым тая, з якой яе бацька чакаў прадстаўлення да Сент-Джэймскага двара.
Надвор’е было цудоўнае, а таму яны з прыемнасцю прайшлі недзе паўмілі праз парк. Кожны парк мае сваё хараство і свае віды, і Элізабэт было чым палюбавацца, хоць яна і не адчувала таго апантанага захаплення, якое, на думку містара Колінза, мусіла выклікаць сузі-
ранне гэтых пейзажаў, і былаўсяго толькі злёгку ўражаная безліччу вокнаў на фасадзе будынка і звесткамі пра тое, у колькі сэру Льюісу дэ Буру абышлося ў свой час поўнае іх шкленне.
Калі яны падняліся да параднага ўвахода, трывога Марыі імгненна ўзрасла, і нават сэр Уільям ужо не выглядаў зусім спакойным. Элізабэт страху не адчула. Яна не ведала пра лэдзі Кэтрын нічога, што сведчыла б пра яе надзвычайныя таленты ці дзівосныя цноты, а сузіраць багацце і высокае становішча яна магла без трымцення.
3 вітальні, у якой містар Колінз захоплена паказаў ім на выдатныя памеры памяшкання і вытанчаныя аздобы, слуга правёў іх праз пярэдні пакой туды, дзе сядзелі лэдзі Кэтрын, яе дачка і місіс Джэнкінсан. Яе светласць з вялікай паблажлівасцю паднялася павітаць іх, і паколькі місіс Колінз дамовілася з мужам, што абавязак прадставіць гасцей яна возьме на сябе, цырымонія прайшла годным чынам, без прабачэнняў і падзяк, якія ён палічыў бы неабходнымі.
Нягледзячы на знаёмства з Сент-Джэймскім дваром, сэр Уільям быў настолькі агаломшаны навакольнай раскошай, што адвагі яму хапіла толькі на тое, каб нізка пакланіцца і, ні слова не сказаўшы, сесці. Яго дачка, напужаная ледзь не да страты ўсіх пачуццяў, прымасцілася на краі крэсла, не ведаючы, куды і глядзець. Элізабэт жа адчувала сябе цалкам да месца і спакойна разглядала трох лэдзі, што сядзелі перад ёй. Лэдзі Кэтрын была высокай мажной жанчынай з рэзкімі рысамі твару, якія калісьці маглі быць прыгожымі. Яе аблічча не выклікала прыхільнасці, а ў манерах не адчувалася жадання прыняць гасцей так, каб яны забылі пра сваё ніжэйшае становішча. Маўчанне не рабіла яе грознай, аднак што б яна ні казала, у яе словах гучаў загадны тон, які выдаваў ганарлівасць і прымусіў Эліза-
бэт адразу ж прыгадаць аповеды містара Уікхэма. 3 назіранняў таго дня яна зрабіла выснову, што яго апісанне лэдзі Кэтрын цалкам адпавядае рэчаіснасці.
Разгледзеўшы маці, у рысах і паводзінах якой лёгка знаходзілася пэўнае падабенства з містарам Дарсі, Элізабэт перавяла погляд на дачку і амаль раздзяліла здзіўленне Марыі наконт яе дробнасці і худзізны. Лэдзі не нагадвалі адна адну ні тварам, ні фігурай. Міс дэ Бур выглядала бледнай і хваравітай, яе рысы хоць і сведчылі пра высокае паходжанне, але былі невыразнымі, і яна амаль нічога не казала, звяртаючыся шэптам толькі да місіс Джэнкінсан, у абліччы якой не было нічога асаблівага і якая займалася толькі тым, што слухала шэпт міс дэ Бур і ставіла экран на належнай адлегласці ад яе вачэй.
Праз некалькі хвілін гасцей адправілі да аднаго з вокнаў палюбавацца пейзажам, і да іх далучыўся містар Колінз, каб паказаць на самыя прыгожыя яго дэталі, а лэдзі Кэтрын ласкава паведаміла, што ўлетку від варты яшчэ большага захаплення.
Потым іх чакаў шчодры абед, падчас якога яны ўбачылі ўсіх абяцаных містарам Колінзам слуг і ўсе прадметы сервіроўкі, а яго самога, згодна з яго прадказаннем і на жаданне лэдзі Кэтрын, пасадзілі насупраць яе светласці ў канцы стала, і містар Колінз выглядаў так, быццам нічога лепшага з ім у жыцці не магло здарыцца. Ен з радасным запалам рэзаў мяса, і еў, і хваліў ежу: кожная страва атрымлівала спачатку водгук ад яго, а пасля і ад сэра Уільяма, які настолькі прыйшоў у сябе, што мог як рэха паўтараць сказанае зяцем. Элізабэт здзіўлялася, як лэдзі Кэтрын гэта вытрымлівае. Аднак тую, здавалася, іх надзвычайныя пахвалы цешылі, і яна адказвала самымі міласцівымі ўсмешкамі, асабліва калі нейкая страва аказвалася гасцям невядомай. Размова за сталом не надта клеілася. Элізабэт была
гатовая падтрымаць гутарку, хто б яе ні пачаў, але яна сядзела паміж Шарлотай і міс дэ Бур, і першая слухала лэдзі Кэтрын, а другая за ўвесь абед не сказала суседцы ні слова. Місіс Джэнкінсан у асноўным назірала, як мала есць міс дэ Бур, угаворвала яе пакаштаваць чагонебудзь яшчэ і хвалявалася, што лэдзі занядужала. Марыя адмовілася б гаварыць пры любых умовах, а джэнтльмены толькі елі і захапляліся ежай.
Калі лэдзі вярнуліся ў гасцёўню, Элізабэт не заставалася нічога, яктолькі слухаць лэдзі Кэтрын, і тая бесперастанку гаварыла, пакуль не падалі каву. Меркаванні гаспадыні дому на любую тэму выказваліся так упэўнена, што было зразумела: яна не прывыкла, каб нехта іх аспрэчваў. Яна бесцырымонна і падрабязна распытвала Шарлоту пра хатнія справы, засыпала яе парадамі, як з імі спраўляцца, расказвала, як весці такую маленькую гаспадарку, і тлумачыла, як клапаціцца пра птушку і кароваў. Элізабэт зразумела, што няма рэчаў, не вартых увагі гэтай вялікай лэдзі, калі толькі яны даюць ёй магчымасць пакамандаваць іншымі. У перапынках паміж размовамі з місіс Колінз яна задавала пытанні Марыі і Элізабэт, асабліва апошняй, пра сваякоў якой ведала найменш і якая падалася ёй, як яна тут жа паведаміла місіс Колінз, надзвычай выхаванай і прыемнай паненкай. У розныя моманты лэдзі Кэтрын пытала ў Элізабэт, колькі ў той сясцёр, старэйшыя яны за яе ці малодшыя, хто з іх збіраецца замуж, ці прыгожыя яны, ці адукаваныя, ці трымае іх бацька экіпаж і якім было дзявочае прозвішча іх маці. Элізабэт разумела недарэчнасць такіх пытанняў, аднак стрымана на іх адказвала. У нейкі момант лэдзі Кэтрын адзначыла:
— Маёмасць вашага бацькі атрымае ў спадчыну містар Колінз. За вас я радая, — тут яна павярнулася да Шарлоты, — аднак у іншым выпадку не бачу ніякага сэнсу ў пазбаўленні жанчын права наследавання. У сям’і
сэра Льюіса дэ Бура гэта не лічылася патрэбным. Міс Бэнэт, вы граеце і спяваеце?
— Трошкі.
— Тады раней ці пазней мы будзем радыя вас паслухаць. У нас выдатны інструмент, відаць, нашмат лепшы за... Але аднойчы вы самі ўбачыце. Вашы сёстры таксама граюць і пяюць?
— Адна з іх.
— А чаму ўсе не навучыліся? Трэба вучыцца. У містараУэбса граюцьусе, аўяго прыбытак меншы, чыму вашага бацькі. Вы малюеце?
— He, зусім не малюем.
— Што, ніводная з пяці?
— Ніводная.
— Вельмі дзіўна. Але я думаю, у вас проста не было магчымасці. Вашай маці варта кожную вясну вывозіць вас у горад, бо там ёсць настаўнікі.
— Мая маці была б не супраць, але бацька ненавідзіць Лондан.
— А ваша гувернантка ўжо вас пакінула?
— У нас ніколі не было гувернанткі.
— He было гувернанткі! Як гэта магчыма? У доме выхоўваліся пяць дачок без гувернанткі! Ніколі пра такое не чула. Ды ваша маці мусіла быць проста нявольніцай вашай адукацыі.
Элізабэт ледзь стрымала ўсмешку, пераконваючы лэдзі Кэтрын, што гэта не так.
— Хто вас тады вучыў? Хто за вамі наглядаў? Без гувернанткі вы ўсе, відаць, былі занядбаныя.
— У параўнанні з асобнымі сем’ямі, можа, і так, але тыя з нас, што хацелі вучыцца, мелі для гэтага ўсё патрэбнае. Нас заўсёды заахвочвалі да чытання і ў нас былі неабходныя настаўнікі. Тыя ж з нас, што хацелі ленавацца, мелі на гэта поўную волю.
— О, так, не сумняваюся, гувернантка акурат гэта б і папярэдзіла, і калі б я ведала вашу маці, то настойліва б параіла ёй наняць гувернантку. Я заўсёды паўтараю, што нічога нельга дасягнуць без пастаянных, штодзённых настаўленняў, і даваць іх можа толькі гувернантка. Неверагодна, колькім сем’ям я змагла з гэтым дапамагчы. Я заўсёды радая, калі юныя асобы добра прыстроеныя. 3 маёй дапамогай чатыры пляменніцы місіс Джэнкінсан знайшлі цудоўныя месцы, і літаральна некалькі дзён таму я параіла яшчэ адну маладую асобу, якую пры мне выпадкова згадалі, і тая сям’я надзвычай ёй задаволеная. Місіс Колінз, я расказвала вам, што ўчора да мяне заехала лэдзі Мэткалф і вельмі дзякавала? Яна лічыць, што міс Поўп — сапраўдны скарб. «Лэдзі Кэтрын, — сказала яна, — вы падарылі мне сапраўдны скарб». Нехта з вашых малодшых сясцёр выходзіць у свет, міс Бэнэт?
— Так, мадам, усе.
— Усе? Што, усе пяць адначасова? Вельмі дзіўна! А вы ж толькі другая. Малодшыя дзяўчаты выходзяць у свет толькі пасля таго, як старэйшыя выйшлі замуж! Вашы малодшыя, мабыць, зусім юныя.
— Так, самай маладой яшчэ няма шаснаццаці. Магчыма, яна і занадта маладая, каб часта бываць у свеце. Аднак, шчыра кажучы, мадам, я думаю, малодшым сёстрам будзе цяжка, калі яны пазбавяцца сваёй долі таварыства і забаваў толькі таму, што ў старэйшых няма магчымасці ці жадання рана выходзіць замуж. Тая, што нарадзілася апошняй, мае такое ж права радавацца маладосці, як і тая, што нарадзілася першай. Быць адсунутай назад з такой прычыны! Думаю, гэта не ўмацуе сястрынскую прывязанасць і душэўную чуласць.
— Шчыра кажучы, — сказала яе светласць, — вы надта рашуча выказваецеся для такога юнага ўзросту. Скажыце, колькі вам гадоў.
— У мяне тры малодшыя сястры ў досыць дарослым узросце, — усміхнулася Элізабэт, — а таму ваша светласць наўрад ці спадзяецца на мой адказ.
He задаволіўшы сваёй цікаўнасці, лэдзі Кэтрын, відаць, разгубілася, і Элізабэт западозрыла, што да яе ніхто не асмельваўся аджартоўвацца ад ганарлівай бесцырымоннасці яе светласці.
— Я ўпэўненая, што вам не можа быць болып за дваццаць, а таму няма чаго хаваць узрост.
— Мне дваццаць.
Калі да іх далучыліся джэнтльмены і гарбата была дапітая, з’явіліся картачныя столікі. Лэдзі Кэтрын, сэр Уільям, містар і місіс Колінз заселі за кадрылю, міс дэ Бур жа захацела згуляць у касіна*, і дзве паненкі мелі гонар дапамагчы місіс Джэнкінсан скласці ёй партыю. За іх столікам панавала непераносная нудота. Ніхто з гульцоў не выдаў і слова, якое б не мела дачынення да гульні, калі не лічыць таго, што місіс Джэнкінсан час ад часу з трывогай пытала ў міс дэ Бур, не холадна ёй ці не горача, а можа, занадта светла ці цёмна. За іншым сталом усё было інакш. Гаварыла ў асноўным лэдзі Кэтрын, паказваючы траім астатнім на іх памылкі ці апавядаючы пра нейкі выпадак з жыцця. Містар Колінз пагаджаўся з кожным яе словам, дзякаваў за кожны выйгрыш і прасіў прабачэння, калі яму здавалася, што ён выйграў зашмат. Сэр Уільям быў нешматслоўны. Ен запасаў у памяці анекдоты і высакародныя імёны.
Калі лэдзі Кэтрын і яе дачка нагуляліся, сталы былі прыбраныя, а экіпаж — прапанаваны місіс Колінз. Тая з удзячнасцю прыняла прапанову, і яго тут жа загадалі падаць. Таварыства сабралася вакол каміна паслухаць,
* Касіна — італьянская картачная гульня, якая патрабуе пэўных навыкаў, аднак не вымагае ад гульцоў значных высілкаў, што як найлепш падыходзіць міс дэ Бур.
якое надвор’е выбрала для іх на заўтра лэдзі Кэтрын. Пададзеная карэта адарвала іх ад прадказанняў, і пасля шматлікіх падзяк містара Колінза і паклонаў сэра Уільяма яны адправіліся дадому. He паспелі яны ад’ехаць ад дзвярэй, як містар Колінз пачаў распытваць кузіну пра яе ўражанні ад Розінгза, і дзеля Шарлоты яна выказалася больш прыхільна, чым магла б. Аднак водгук Элізабэт, хоць ён і каштаваў ёй пэўных высілкаў, не задаволіў містара Колінза, і неўзабаве яму давялося ўзяць усхваленне яе светласці ў свае рукі.
Раздзел XXX
Сэр Уільям заставаўся ў Хансфардзе толькі тыдзень, аднак гэтага часу хапіла, каб упэўніцца, што дачка добра ўладкавалася: такога мужа і такую суседку ўдаецца здабыць не кожнай жанчыне. Пакуль сэр Уільям гасцяваў у Колінзаў, гаспадар раніцамі ездзіў з цесцем на двухколцы і паказваў яму ваколіцы, аднак як толькі той з’ехаў, сям’я вярнулася да штодзённых заняткаў. Элізабэт узрадавалася, зразумеўшы, што такая перамена не прымусіць яе бачыцца з кузэнам часцей: амаль увесь час паміж сняданкам і абедам ён праводзіў цяпер у садзе альбо ў бібліятэцы, дзе чытаў, пісаў і проста глядзеў у акно, якое выходзіла на дарогу. Памяшканне ж, у якім сядзелі лэдзі, было ў задняй частцы дома. Спачатку Элізабэт здзіўлялася, чаму Шарлота не абярэ для штодзённых заняткаў сталовы пакой — большы паводле памераў і з лепшым відам з акна, — але хутка зразумела, што ў сяброўкі ёсць для гэтага важкая прычына: містар Колінз, несумненна, бавіў бы ў бібліятэцы нашмат менш часу, калі б лэдзі сядзелі ў такім жа прыемным памяшканні. Так што рашэнне Шарлоты падалося Элізабэт найлепшым.
Са сваёй гасцёўні яны бачылі толькі лужок, на якім нічога цікавага не адбывалася, а таму звесткамі пра экіпажы, што праязджалі міма дома, былі абавязаныя містару Колінзу. Асабліва гэта тычылася фаэтона міс дэ Бур: містар Колінз заўсёды паведамляў пра яго, хоць лэдзі праязджала міма ці не кожны дзень. Міс дэ Бур нярэдка спынялася ля дома святара і колькі хвілін размаўляла з Шарлотай, але амаль ніколі не пагаджалася выйсці да яе.
Мала ў які дзень містар Колінз не выпраўляўся ў Розінгз. Яго жонка амаль заўсёды лічыла патрэбным скласці яму кампанію, і пакуль Элізабэт не ўспомніла, што ў распараджэнні лэдзі Кэтрын могуць быць і іншыя царкоўныя прыходы, яна не магла зразумець, навошта ахвяраваць столькімі гадзінамі. Час ад часу яе светласць ушаноўвала Колінзаў візітам, падчас якога ніводная дэталь не магла схавацца ад яе пільнага позірку. Яна ўмешвалася ў іх справы, сачыла за іх працай і раіла рабіць яе інакш, знаходзіла недахопы ў расстаноўцы мэблі і выкрывала нядбайнасць служанкі, а калі пагаджалася чымсьці падмацавацца, то толькі дзеля Ta­ro, каб зрабіць місіс Колінз заўвагу, што прыгатаваны кавалак мяса занадта вялікі для яе сям’і.
Элізабэт хутка зразумела, што хаця гэтая вялікая лэдзі не была абцяжараная адказнасцю за мір у сваім прыходзе, містар Колінз дакладаў ёй пра найдрабнейшыя непаразуменні, што здараліся ў ваколіцах, і яна выконвала ролю самай дзейнай суддзі і міратворцы. Калі нехта з сялян меў жаданне пабыць сварлівым, ці незадаволеным, ці занадта бедным, яна тут жа адпраўлялася ў вёску, каб улагодзіць спрэчкі, суцішыць жальбы і змусіць усіх да згоды і дастатку.
Прыемнасць паабедаць у Розінгзе выпадала ім прыблізна двойчы на тыдзень, і калі не лічыць адсутнасці сэра Уільяма і, адпаведна, другога картачнага століка,
кожны абед нічым не адрозніваўся ад першага. Іншых забаваў яны амаль не мелі: звычайны лад жыцця гэтай ваколіцы быў Колінзу недаступны. Элізабэт, аднак, гэтым не пераймалася і ў цэлым дастаткова прыемна бавіла час: яна магла па паўгадзіны міла гутарыць з Шарлотай, і паколькі надвор’е для гэтай пары было добрае, часта цешыла сябе прагулкамі. Болып за ўсё яна любіла шпацыраваць у адкрытым гаі, які межаваў з бліжнім краем парку, і звычайна ішла туды, калі астатнія выпраўляліся з візітам да лэдзі Кэтрын. Праз гай вяла маляўнічая, закрытая з усіх бакоў сцяжынка, якую, здавалася, ніхто, апроч яе, не ацаніў і на якой яна адчувала сябе надзейна абароненай ад цікаўнасці лэдзі Кэтрын.
Так спакойна прамільгнулі два тыдні гасцявання. Надыходзіў Вялікдзень, і за тыдзень да свята розінгзскае сямейства, дагэтуль зусім не шматлікае, мусіла адчувальна папоўніцца. Адразу пасля прыезду Элізабэт даведалася, што ў найбліжэйшыя тыдні ў Хансфардзе чакаюць містара Дарсі, і хаця ў яе было няшмат знаёмых, з якімі яна б сустрэлася менш ахвотна, яго візіт мусіў забяспечыць яе адносна новым матэрыялам для назіранняў падчас абедаў у Розінгзе. Да таго ж яна разлічвала паглядзець, як ён трымаецца з кузінай, якую лэдзі дэ Бур відавочна рыхтавала яму ў жонкі, і ўпэўніцца, якімі беспадстаўнымі былі надзеі міс Бінглі. Гаспадыня Розінгза надзвычай задаволена гаварыла пра яго хуткі прыезд, а пра самога пляменніка адгукалася з вялікім захапленнем і амаль раззлавалася, дазнаўшыся, што Элізабэт і міс Лукас не раз бачылі яго раней.
Прыезд містара Дарсі адразу ж заўважылі ў Хансфардзе, бо містар Колінз увесь ранак прагульваўся па хансфардскай сцежцы, не губляючы з вачэй вартоўню, каб першым даведацца пра прыбыццё гасцей. Па-
кланіўшыся экіпажу, які павярнуў у бок парку, святар з вялікай навіной пабег дадому, а наступным ранкам паспяшаўся ў Розінгз, каб засведчыць там сваю павагу. Яго прывітанне прынялі адразу два пляменнікі лэдзі Кэтрын, бо містар Дарсі прывёз палкоўніка Фіцуільяма, малодшага сына свайго дзядзькі, лорда ***. На вялікае здзіўленне Шарлоты, Марыі і Элізабэт, містар Колінз вярнуўся ў суправаджэнні абодвух джэнтльменаў. Шарлота ўбачыла іх з акна мужавага кабінета, калі яны пераходзілі дарогу, і тут жа пабегла да дзяўчат расказаць, які гонар іх чакае, дадаўшы:
— Гэтым знакам увагі я абавязаная табе, Эліза. Мяне б містар Дарсі ніколі так хутка не наведаў.
У Элізабэт амаль не было часу, каб аспрэчыць свае правы на такі гонар, бо дзвярны званок абвясціў прыход гасцей, і неўзабаве трое мужчын зайшлі ў пакой. Палкоўніку Фіцуільяму, які з’явіўся першым, было каля трыццаці. He вельмі прывабны з твару, ён па характары і ў абыходжанні быў сапраўдным джэнтльменам. Містар Дарсі выглядаў гэтак жа, як у Хартфардшыры. Са звычайнай стрыманасцю ён павітаў місіс Колінз і, якімі б ні былі яго пачуцці да яе сяброўкі, прывеціў яе цалкам ураўнаважана. Элізабэт моўчкі зрабіла лёгкі рэверанс.
Палкоўнік Фіцуільям з ахвотай і лёгкасцю добра выхаванага чалавека завязаў прыемную для ўсіх размову, але яго кузэн, зрабіўшы некалькі нязначных заўваг пра дом і сад місіс Колінз, доўгі час сядзеў, не кажучы ні слова. Аднак урэшце ў яго хапіла ветлівасці пацікавіцца ў Элізабэт здароўем яе сям’і. Яна адказала яму як звычайна і пасля секунднай паўзы дадала:
— Мая старэйшая сястра правяла апошнія тры месяцы ў Лондане. Можа, вы з ёй сустракаліся?
Яна цудоўна ўсведамляла, што адказ будзе адмоўны, але хацела даведацца, ці чуў ён пра тое, што адбылося
паміж сёстрамі Бінглі і Джэйн, і спадзявалася, што ён неяк гэта выдасць. Ей падалося, ён трошкі збянтэжыўся, адказваючы, што не меў шчасця пабачыцца з міс Бэнэт. Больш на гэтую тэму яны не гаварылі, і абодва джэнтльмены неўзабаве пакінулі Хансфард.
Раздзел XXXI
У доме святара манеры палкоўніка Фіцуільяма вельмі спадабаліся, і лэдзі пагадзіліся, што ён зробіць іх забавы ў Розінгзе нашмат болып прыемнымі. Аднак прайшло некалькі дзён, перш чым яны атрымалі новае запрашэнне: у маёнтку былі госці, а таму патрэба ў жыхарах Хансфарда знікла. Толькі на Вялікдзень, амаль праз тыдзень пасля прыезду джэнтльменаў, Колінзы і іх госці былі ўшанаваныя ўвагай лэдзі Кэтрын, якая, выходзячы з царквы, запрасіла іх прыйсці ўвечары. За апошні тыдзень яны амаль не бачылі гаспадыню Розінгза і яе дачку. Затое палкоўнік Фіцуільям некалькі разоў зазірнуў у дом святара, а вось містара Дарсі яны сустрэлі толькі ў царкве.
Запрашэнне, безумоўна, было прынятае, і ў патрэбны час уся кампанія далучылася да таварыства ў гасцёўні лэдзі Кэтрын. Яе светласць прыняла іх ветліва, але было ясна, што яны тут далёка не такія чаканыя госці, як у дні, калі побач больш нікога не было. Лэдзі Кэтрын абдорвала ўвагай перадусім пляменнікаў і звярталася да іх, асабліва да Дарсі, нашмат часцей, чым да любой іншай асобы ў пакоі.
Палкоўніка Фіцуільяма з’яўленне гасцей відавочна цешыла: у Розінгзе ён радаваўся любой палёгцы, а да таго ж мілая сяброўка місіс Колінз захапіла яго ўяўленне. Таму цяпер ён сеў ля Элізабэт і прыемна размаўляў з ёй пра Кент і Хартфардшыр, падарожжы
і дамаседства, новыя кнігі і музыку — ніколі дагэтуль Элізабэт не бавіла ў гэтым пакоі час і напалову так добра, як цяпер. Яны гутарылі з такой жывасцю і запалам, што прыцягнулі ўвагу і лэдзі Кэтрын, і містара Дарсі: апошні зноў і зноў кідаў на іх зацікаўленыя погляды, яе светласць жа ў нейкі момант таксама адчула цікаўнасць і тут жа яе выдала, без ваганняў гучна спытаўшы:
— Што вы там кажаце, Фіцуільям? Аб чым гаворыце? Што вы расказваеце міс Бэнэт? Я таксама хачу пачуць.
— Мы размаўляем пра музыку, мадам, — адгукнуўся той, бо пазбегнуць адказу было немагчыма.
— Пра музыку? Тады гаварыце гучней! Гэтая мая любімая тэма. Я мушу ўдзельнічаць у размове пра музыку. Думаю, у Англіі знойдзецца мала людзей, якія атрымліваюць ад музыкі болыпую асалоду, чым я, і маюць лепшы густ. Калі б я вучылася музыцы, то зрабілася б вялікай музыканткай. I мая Эн таксама, калі б здароўе ёй дазволіла. Я ўпэўненая, што яна магла б выдатна граць. А як поспехі Джарджыяны, Дарсі?
Містар Дарсі з пяшчотай пахваліў майстэрства сястры.
— Я радая чуць пра яе такі добры водгук, — сказала лэдзі Кэтрын, — і прашу ёй перадаць, што яна нічога не дасягне, калі не будзе шмат займацца.
— He сумнявайцеся, мадам, — адказаў той, — што TaKia парады ёй без патрэбы. Яна займаецца ўвесь час.
— Чым больш, тым лепш. Заняткаў шмат не бывае. Калі я буду пісаць ёй наступны ліст, то нагадаю ні ў якім разе іх не закідваць. Я часта кажу маладым лэдзі, што без пастаянных практыкаванняў вялікіх поспехаў у музыцы не даб’ешся. Я ўжо некалькі разоў казала міс Бэнэт, што яна ніколі не будзе граць сапраўды добра, калі не пачне займацца болып, а паколькі ў місіс Колінз інструмента няма, яна можа, як я ёй шмат разоў
казала, прыходзіць у Розінгз хоць кожны дзень і граць на фартэпіяна ў пакоі місіс Джэнкінсан. У той частцы дома яна нікому не перашкодзіць.
Містар Дарсі выглядаў трохі засаромленым кепскімі манерамі цёткі і нічога не адказаў.
Пасля кавы палкоўнік Фіцуільям нагадаў Элізабэт, што тая абяцала сыграць, і яна села за інструмент. Ен падсунуў крэсла бліжэй. Лэдзі Кэтрын праслухала палову песні, а потым зноў загаварыла з любімым пляменнікам, пакуль ён не пакінуў яе і са звычайным задуменным выглядам не перамясціўся да фартэпіяна, абраўшы пазіцыю, якая дазваляла яму трымаць у полі зроку твар прыгожай выканаўцы. Элізабэт заўважыла гэты манеўр і пры першай жа зручнай паўзе звярнулася да містара Дарсі з гарэзлівай усмешкай:
— Вы думаеце напалохаць мяне, містар Дарсі, калі так урачыста рыхтуецеся мяне слухаць? Але хоць ваша сястра грае так цудоўна, мяне вам не застрашыць. Мая ўпартасць не дае мне напалохацца, калі гэтага хочуць іншыя. Любая спроба мяне прыпужнуць заўжды абуджае ўва мне смеласць.
— Я не буду казаць, што вы памыляецеся, — адказаў ён, — бо вы ж не можаце сапраўды верыць, што я вырашыў вас напалохаць. Я дастаткова доўга маю прыемнасць быць з вамі знаёмым, каб разумець, што часам вы атрымліваеце асалоду, гаворачы не тое, што думаеце.
Такі намаляваны ім вобраз ад душы павесяліў Элізабэт, і яна сказала палкоўніку Фіцуільяму:
— Добра ж ваш кузэн мяне апісвае, калі вучыць вас не верыць ніводнаму майму слову. Мне страшэнна не пашчасціла сустрэць чалавека, здольнага выкрыць маю сапраўдную сутнасць, у той частцы свету, дзе я спадзявалася знайсці да сваёй асобы давер. Містар Дарсі, з вашага боку неміласэрна раскрываць мае недахопы,
пра якія вы даведаліся ў Хартфардшыры. Да таго ж гэта, дазвольце сказаць, безразважна, бо ў мяне можа з’явіцца жаданне адпомсціць, і вашы сваякі будуць уражаныя, пачуўшы тое, што я пра вас раскажу.
— Я вас не баюся, — з усмешкай сказаў ён.
— Прашу вас, дазвольце мне пачуць вашы абвінавачанні! — усклікнуў палкоўнік Фіцуільям. — Я хачу ведаць, як ён трымаецца сярод чужых.
— Вы пра гэта дазнаецеся, але падрыхтуйцеся да сапраўды жахлівага. Вы, мабыць, ведаеце, што ўпершыню я ўбачыла яго на балі — і як вы думаеце, што ён там рабіў? Ен танчыў толькі чатыры танцы! Я не хачу рабіць вам балюча, але гэта праўда. Ен танчыў толькі чатыры танцы, хоць джэнтльменаў не хапала, і я дакладна ведаю, што не адной юнай лэдзі давялося тады сядзець, бо не было партнёра. Містар Дарсі, вы не зможаце аспрэчыць гэты факт!
— На той час я не меў гонару ведаць хоць адну лэдзі ў таварыстве, апроч тых, з якімі прыйшоў.
— Ваша праўда, у бальным пакоі яшчэ ж ніхто нікога нікому не прадставіў. Ely, палкоўнік Фіцуільям, што мне граць далей? Mae пальцы чакаюць вашых загадаў.
— Магчыма, — сказаў Дарсі, — пра мяне меркавалі б лепш, калі б я сам шукаў знаёмстваў, аднак я кепска ўмею прадстаўляцца тым, каго бачу першы раз.
— Можа, мы спытаем у вашага кузэна пра прычыну гэтага? — сказала Элізабэт, усё яшчэ звяртаючыся да палкоўніка Фіцуільяма. — Можа, спытаем, чаму разумны і выхаваны мужчына, які пажыў у свеце, кепска ўмее прадстаўляцца тым, каго бачыць першы раз?
— Я адкажу на ваша пытанне, — сказаў Фіцуільям, — нават не звяртаючыся да яго. Усё гэта таму, што ён не дае сабе лішняга клопату.
— У мяне, несумненна, няма таленту некаторых людзей, — сказаў Дарсі, — лёгка заводзіць гутарку з не-
знаёмцамі. Я не магу злавіць у такіх размовах патрэбны тон ці зрабіць выгляд, што цікаўлюся чужымі справамі, як гэта часта робяць іншыя.
— Mae пальцы, — сказала Элізабэт, — не рухаюцца па клавішах з майстэрствам, якім валодаюць многія жанчыны, не маюць такой жа сілы ці хуткасці і не ствараюць такое ж добрае ўражанне. Аднак я заўсёды меркавала, што гэта мая віна: я не даю сабе лішняга клопату з практыкаваннямі. I я не лічу, што мае пальцы менш здольныя за пальцы іншых жанчын, якія граюць нашмат лепш за мяне.
Дарсі ўсміхнуўся і сказаў:
— Вы цалкам маеце рацыю. Свой час вы бавіце больш карысным чынам. Усе, хто карыстаецца прывілеяй слухаць вас, наўрад ці заўважаць, што вам чагосьці не стае. Але мы з вамі не граем перад незнаёмцамі.
Тут іх перарвала лэдзі Кэтрын, якая пажадала ведаць, пра што яны размаўляюць. Элізабэт адразу ж пачала граць зноў. Лэдзі Кэтрын падышла бліжэй і, паслухаўшы некалькі хвілін, сказала Дарсі:
— Міс Бэнэт грала б не так і кепска, калі б займалася больш і карысталася дапамогай лонданскага настаўніка. У яе вельмі добрая аплікатура, хаця яе густу далёка да густу Эн. Эн зрабілася б выдатнай музыканткай, калі б здароўе дазволіла ёй вучыцца.
Элізабэт зірнула на Дарсі, каб убачыць, наколькі шчыра ён пагаджаецца з пахвалой кузіне, аднак ні ў той момант, ні пасля яна не заўважыла ніводнай прыкметы закаханасці. Яго паводзіны ў дачыненні да міс дэ Бур маглі б суцешыць міс Бінглі хаця б тым, што калі б яна была яго сваячкай, то гэтак жа добра прыдалася б ямуў нявесты.
Лэдзі Кэтрын працягвала рабіць заўвагі майстэрству Элізабэт, чаргуючы іх з парадамі адносна манеры і густу. Элізабэт прымала іх з ветлівай цярпімасцю
і на просьбу джэнтльменаў заставалася за інструментам да таго часу, пакуль экіпаж яе светласці не быў гатовы даставіць іх дадому.
Раздзел XXXII
Наступным ранкам, калі місіс Колінз і Марыя пайшлі па справах у вёску, а Элізабэт сядзела адна і пісала ліст Джэйн, яе нечакана патрывожыў гук дзвярнога званка, які паведаміў пра госця. Грукату экіпажа яна не чула, а таму падумала, што гэта можа быць лэдзі Кэтрын, і адклала ўбок напалову напісаны ліст, каб пазбегнуць бестактоўных пытанняў. Калі дзверы адчыніліся, у пакой, на вялікае здзіўленне Элізабэт, зайшоў містар Дарсі — адзін містар Дарсі.
Здавалася, ён уразіўся, убачыўшы яе на самоце, і папрасіў прабачэння за ўварванне, дадаўшы, што чакаў заспець у пакоі ўсіх лэдзі.
Яны селі, і калі яна распытала яго пра жыхароў Розінгза, запанавала маўчанне, якое пагражала зацягнуцца. Трэба было нешта тэрмінова прыдумаць, і пад ціскам абставін Элізабэт успомніла, калі апошні раз бачыла яго ў Хартфардшыры, адчула цікаўнасць, захацеўшы даведацца, што ён скажа пра той паспешлівы ад’езд, і адзначыла:
— У мінулым лістападзе вы ўсе так нечакана пакінулі Нэзэрфілд, містар Дарсі! Для містара Бінглі было, відаць, прыемным сюрпрызам так хутка зноў вас убачыць, бо, наколькі я памятаю, ён з’ехаўусяго за дзень да вас. Спадзяюся, ён і яго сёстры былі ў добрым здароўі, калі вы пакідалі Лондан.
— У цудоўным, дзякуй.
Зразумеўшы, што іншага адказу не будзе, яна трошкі памаўчала і дадала:
— Я правільна зразумела, што містар Бінглі не збіраецца вяртацца ў Нэзэрфілд?
— Я ніколі не чуў, каб ён пра гэта казаў, аднак магчыма, што ў будучыні ён будзе праводзіць там няшмат часу. У яго хапае сяброў, і цяпер ён у тым узросце, калі іх колькасць, а таксама колькасць запрашэнняў пастаянна расце.
— Калі ён збіраецца зазіраць туды толькі ненадоўга, яго суседзям будзе лепш, калі ён увогуле адмовіцца ад Нэзэрфілда і там паселіцца іншая сям’я. Але, мабыць, містар Бінглі арандаваў маёнтак дзеля сваёй зручнасці, а не дзеля зручнасці суседзяў, і нам варта чакаць, што ён пакіне яго за сабой ці адмовіцца, кіруючыся тымі ж матывамі.
— Я не здзіўлюся, — сказаў Дарсі, — калі ён ад яго адмовіцца, як толькі з’явіцца добрая магчымасць набыць іншы дом.
Элізабэт нічога не адказала. Далейшая размова з сябрам містара Бінглі яе палохала, і, не маючы чаго дадаць, яна вырапіыла пакінуць яму пошук тэмы для гутаркі.
Ен зразумеў намёк і неўзабаве сказаў:
— Дом выглядае вельмі ўтульным. Мяркую, лэдзі Кэтрын шмат з ім папрацавала, калі містар Колінз пасяліўся ў Хансфардзе.
— Думаю, так — і наўрад ці яна магла знайсці для сваёй дабрыні больш удзячны аб’ект.
— Містару Колінзу, здаецца, вельмі пашанцавала з жонкай.
— Сапраўды, яго сябры мусяць радавацца, што ён сустрэў адну з рэдкіх разважлівых жанчын, якая змагла прыняць яго прапанову і зрабіць яго шчаслівым. У маёй сяброўкі выдатны розум, хоць я і не ўпэўненая, што шлюб з містарам Колінзам быў наймудрэйшым з яе рашэнняў. Але яна выглядае цалкам шчаслівай,
і з практычнага гледзішча гэта, несумненна, вельмі добры для яе саюз.
— Яна, відаць, радая, што пасялілася побач са сваёй сям’ёй і сябрамі.
— Вы называеце гэта побач? Тут амаль пяцьдзясят міляў.
— Што такое пяцьдзясят міляў добрай дарогі? Трошкі болып чым паўдня падарожжа. Так, я лічу, што гэта зусім побач.
— Я і не ўяўляла, што адлегласць да дому можа лічыцца адной з перавагаў гэтага шлюбу! — усклікнула Элізабэт. — I ніколі не сказала б, што місіс Колінз пасялілася побач з сям’ёй.
— Гэта даказвае вашу прывязанасць да Хартфардшыра. Усё, што ляжыць за межамі лонгбарнскіх ваколіц, здаецца вам далёкім.
Сказаўшы гэта, ён злёгку ўсміхнуўся, і Элізабэт яго ўсмешка падалася шматзначнай: мабыць, ён упэўнены, што яна намякае на Джэйн і Нэзэрфілд. Яна пачырванела і сказала:
— Я зусім не мела на ўвазе, што жанчына заўсёды мусіць жыць як найбліжэй да сваякоў. Далёкае і блізкае — паняцці адносныя і залежаць ад многіх абставін. Калі дастатак сям’і робіць кошт дарогі неістотным, адлегласць асаблівага значэнне не мае. Аднак гэта не той выпадак. У Колінзаў дастатковы прыбытак, аднак яго не хопіць на частыя паездкі, і таму, я ўпэўненая, мая сяброўка не скажа, што жыве побач з сям’ёй, нават калі адлегласць да Хартфардшыра зробіцца ўдвая меншай.
Містар Дарсі падсунуў крэсла трошкі бліжэй і сказаў:
— Вы не маеце права так прывязвацца да дому. Вы не можаце заўсёды жыць у Лонгбарне.
Элізабэт сумелася. Аднак настрой джэнтльмена змяніўся: ён адсунуў крэсла, узяў са стала газету і, паглядаючы паўзверх яе, халаднейшым тонам спытаў:
— Вам спадабаўся Кент?
Рэпліка пацягнула за сабой гутарку пра ваколіцы, з абодвух бакоў абыякавую і нешматслоўную, якую неўзабаве перарвала з’яўленне Шарлоты і яе сястры, іпто акурат вярнуліся з прагулкі. Іх вельмі здзівіў такі нечаканы тэт-а-тэт. Містар Дарсі растлумачыў сваю памылку, праз якую яму давялося патрывожыць міс Бэнэт, і, праседзеўшы яшчэ некалькі хвілін і амаль нічога не сказаўшы, сышоў.
— Што б гэта магло значыць? — сказала Шарлота, як толькі ён іх пакінуў. — Дарагая Эліза, ён, мусіць, у цябе закахаўся, а інакш ніколі б так проста да нас не прыйпюў.
Але калі Элізабэт расказала пра яго маўклівасць, нават зацікаўленая Шарлота не магла больш трымацца агучанага меркавання, і, перабраўшы шмат версій, яны спыніліся на адзіным магчымым тлумачэнні візіту: мабыць, містар Дарсі проста не мог прыдумаць сабе іншага занятку. У гэтую пару года такое цалкам імаверна. Паляўнічы сезон скончыўся. У Розінгзе ёсць лэдзі Кэтрын, кнігі і більярдны стол, аднак не могуць жа джэнтльмены ўвесь час сядзець дома. Дзякуючы блізкасці дома святара, ці прыемнасці сцяжынкі да яго, ці яго насельнікаў абодва кузэны прыахвоціліся да ледзь не штодзённых шпацыраў у гэтым кірунку. Яны заходзілі раніцай у розныя гадзіны, часам паасобку, часам разам, а бывала нават, і ў таварыстве цёткі. Усе разумелі, што палкоўнік Фіцуільям наведваецца сюды, бо яму прыемна бавіць з імі час, і гэтая ўпэўненасць яшчэ болып гаварыла на яго карысць. Асалода, якую прыносілі размовы з ім, а таксама яго захапленне яе таварыствам нагадвалі Элізабэт пра яе ранейшага абранніка, Джорджа Уікхэма, і хаця ў манерах палкоўніка было менш чароўнай мяккасці, ёй здавалася, што ён лепш адукаваны.
Зразумець жа, навошта ў дом святара так часта зазірае містар Дарсі, было цяжэй. Наўрад ці дзеля Ta-
варыства, бо ён, бывала, праседжваў у іх, па дзесяць хвілін не размыкаючы вуснаў, а калі і пачынаў гаворку, то рабіў гэта, здавалася, хутчэй дзеля неабходнасці, чым на ўласнае жаданне, у ахвяру прыстойнасці, а не прыемнасці. Ен рэдка выглядаў сапраўды ажыўленым. Місіс Колінз не ведала, што пра яго і думаць. Палкоўнік Фіцуільям, калі была нагода, пасмейваўся з яго нязграбнасці, і гэта даказвала, што звычайна містар Дарсі паводзіцца інакш, аднак місіс Колінз была з ім недастаткова знаёмая, каб рабіць уласныя высновы. Ей хацелася верыць, што перамена сталася вынікам яго закаханасці і што аб’ектам закаханасці была яе сяброўка Эліза, і яна рашуча настроілася знайсці гэтаму доказ. Яна назірала за ім і тады, калі яны завітвалі ў Розінгз, і тады, калі ён сам зазіраў у Хансфард, — але без аніякага поспеху. Ен, бясспрэчна, часта глядзеў на Элізабэт, аднак яго позіркі маглі тлумачыцца па-рознаму. Яны былі сур’ёзныя і ўважлівыя, аднак Шарлота часта сумнявалася, ці ёсць у іх нейкае пачуццё: часам яны проста здаваліся ёй рассеянымі.
Раз ці два яна намякала Элізабэт, што містар Дарсі, магчыма, да яе нераўнадушны, аднак тая толькі смяялася. Місіс Колінз не лічыла патрэбным настойваць на падазрэннях, бо баялася абудзіць надзеі, якія прывядуць да расчаравання. Яна была перакананая, што непрыязь яе сяброўкі адразу ж знікне, як толькі яна падумае, што містар Дарсі скарыўся яе ўладзе.
Добразычліва разважаючы пра будучыню Элізабэт, місіс Колінз часам разлічвала выдаць яе замуж за палкоўніка Фіцуільяма. Той быў, несумненна, надзвычай прыемны, відавочна ёю захапляўся, і яго становішча ў грамадстве здавалася цалкам прыдатным, аднак у супрацьвагу гэтым выдатным якасцям містар Дарсі апекаваўся многімі царкоўнымі прыходамі, а яго кузэн не мог пахваліцца ніводным.
Раздзел ХХХШ
Блукаючы ў парку, Элізабэт не раз нечакана сутыкалася з містарам Дарсі. Першую сустрэчу ў закутках, дзе раней нікога не было, яна прыпісала прыкрай выпадковасці, і, каб пазбегнуцьтакогаўдалейшым, Элізабэт адразу ж паклапацілася сказаць яму, што гэта яе любімае месца для прагулак. Таму яна не разумела, як такая сустрэча можа паўтарыцца. I ўсё ж яна паўтарылася — і другі, і трэці раз. Гэта нагадвала наўмыснае назалянне ці добраахвотнае самакатаванне, бо падчас сустрэчаў Дарсі не абмяжоўваўся ветлівым прывітаннем і не сыходзіў пасля няёмкай паўзы, а лічыў неабходным звярнуць са сваёй дарогі і далей ісці з Элізабэт. Ен ніколі не гаварыў з ёй шмат, ды і яна не турбавала сябе слуханнем ці размовамі, але, на яе здзіўленне, падчас трэцяй сустрэчы пачаў задаваць ёй нязвязныя пытанні: ці падабаецца ёй Хансфард, ці любіць яна гуляць на самоце, што яна думае пра шчасце Колінзаў. Гаворачы з ёй пра Розінгз і пра тое, што ў яе склалася не зусім правільнае ўяўленне пра гэты дом, містар Дарсі, як ёй здалося, меркаваў, што, калі ёй зноў давядзецца быць у Кенце, яна спыніцца акурат там. Яго словы гэта быццам падразумявалі. Няўжо ён пра палкоўніка Фіцуільяма? Яна лічыла, што калі ён нешта і мае на ўвазе, то, відаць, намякае на менавіта такое развіццё падзей. Гэта яе трошкі ўстрывожыла, і яна вельмі ўзрадавалася, аказаўшыся ля брамы, што вяла да дома святара.
Калі аднойчы Элізабэт прагульвалася, перачытваючы апошні ліст Джэйн і засяроджваючыся на абзацах, у якіх асабліва адчувалася туга, яе здзівіла чарговая сустрэча, але гэтым разам не з містарам Дарсі, а з палкоўнікам Фіцуільямам, які ішоў насустрач. Тут жа схаваўшы ліст і праз сілу ўсміхнуўшыся, Элізабэт сказала:
— Я і не думала, што магу сустрэць вас на гэтай сцяжынцы.
— Я раблю штогадовы абход парку, — адказаў ён, — і на зваротным шляху збіраўся зазірнуць у дом святара. Вы збіраецеся кудысьці далей?
— He, я якраз хацела вяртацца.
Тут яна павярнула, і яны разам пайшлі ў Хансфард.
— Вы сапраўды мусіце ў суботу пакінуць Кент? — спытала яна.
— Так, калі Дарсі зноў не адкладзе ад’езд. Я ў яго ўладзе, а ён усё плануе так, як яму зручна.
— I калі зручна спланаваць не атрымліваецца, для зручнасці ў яго прынамсі ёсць права выбіраць. Я не ведаю нікога, хто атрымліваў бы болыпую асалоду ад магчымасці рабіць што яму хочацца, чым містар Дарсі.
— Ен сапраўды любіць трымацца свайго, — адказаў палкоўнік Фіцуільям. — Але хто з нас не такі? У яго хіба што для гэтага болып магчымасцяў, бо ён багаты, а многія іншыя — бедныя. Я кажу так, бо добра ведаю. Малодшы сын, як вы разумееце, мусіць прывыкаць да самаахвярнасці і залежнасці.
— Мне здаецца, малодшы сын графа ведае і пра першае, і пра другое няшмат. Ну, раскажыце ж, ці шмат чым вы ахвяравалі і ці шмат ад каго залежалі. Вам калінебудзь даводзілася праз недахоп грошай адмаўляцца ад задуманай паездкі ці жаданай пакупкі?
— Вы добра пацэлілі: я сапраўды не магу сказаць, што часта сутыкаюся з цяжкасцямі такога кшталту. Што да болып сур’ёзных рэчаў, то на іх мне часам грошай не хапае. Малодшыя сыны не могуць жаніцца як ім уздумаецца.
— Калі толькі не ўпадабаюць багатую жанчыну — а гэта, я думаю, яны часта робяць.
— Наш лад жыцця робіць нас надта залежнымі, і мала хто ў маім становішчы можа дазволіць сабе ажаніцца не зважаючы на грошы.
«Няўжо гэта ён пра мяне?» — падумала Элізабэт і ад такой думкі пачырванела, аднак, узяўшы сябе ў рукі, вясёлым голасам сказала:
— Дык скажыце мне: колькі звычайна каштуе малодшы сын графа? Калі старэйшы брат не зусім хворы, вы, мабыць, запросіце тысяч пяцьдзясят?
Ён адказаў у тым жа тоне, і тэма вычарпалася. Каб парушыць маўчанне, якое ён мог палічыць вынікам размовы, яна сказала:
— Думаю, ваш кузэн узяў вас з сабой пераважна для Ta­ro, каб хтосьці быў у яго ўладзе. He разумею, чаму ён не жэніцца, каб назаўсёды задаволіць гэтую патрэбу. Зрэшты, магчыма, пакуль яму хапае і сястры, бо калі ён — адзіны яе апякун, то можа камандаваць ёй колькі захоча.
— He, — сказаў палкоўнік Фіцуільям, — гэтую прывілею ён мусіць дзяліць са мной. Я таксама апякун міс Дарсі.
— Праўда? Тады раскажыце, як вы ёй апякуецеся. Вашы абавязкі моцна вас абцяжарваюць? Часам не так і лёгка кіраваць юнымі лэдзі яе ўзросту, і калі яна сапраўдная Дарсі, то таксама любіць трымацца свайго.
Сказаўшы гэта, яна злавіла на сабе вельмі сур’ёзны позірк, і тон наступнага пытання палкоўніка Фіцуільяма — чаму яна думае, што міс Дарсі можа прынесці нязручнасці — запэўніў яе, што так ці інакш яна наблізілася да праўды. Элізабэт шчыра адказала:
— He бойцеся, я ніколі не чула пра яе нічога дрэннага і гатовая прызнаць яе самым ціхмяным стварэннем у свеце. Яна вялікая ўлюбёнка дзвюх маіх знаёмых лэдзі, місіс Хёрст і міс Бінглі. Мне здаецца, вы казалі, што ведаеце іх.
— Трошкі ведаю. Іх брат — вельмі прыемны джэнтльмен, вялікі сябар Дарсі.
— О, так! — суха сказала Элізабэт. — Містар Дарсі ставіцца да містара Бінглі з неймавернай дабрынёй і аж занадта клапоціцца пра яго.
— Клапоціцца пра яго! Так, выглядае, што Дарсі сапраўды пра яго паклапаціўся — акурат тады, калі клопат быў вельмі неабходны. 3 яго словаў, калі мы ехалі сюды, я зрабіў выснову, што Бінглі яму вельмі абавязаны. Але, магчыма, мне давядзецца прасіць у Дарсі прабачэння, бо я не магу сказаць дакладна, што вялося менавіта пра Бінглі. Гэта толькі мая здагадка.
— А пра што была гаворка?
— Пра нядаўнія абставіны, якія Дарсі, безумоўна, не хацеў бы разнесці па ўсім свеце, бо калі чуткі дойдуць да сям’і лэдзі, атрымаецца непрыемнасць.
— Паверце, я нікому не скажу.
— I памятайце, што ў мяне няма асаблівых прычын думаць, што гэта пра Бінглі. Дарсі сказаў мне толькі, што нядаўна ўратаваў сябра ад нязручнага і надзвычай неабдуманага шлюбу, з чым сябе і віншуе, але не згадаў ні імені, ні іншых акалічнасцяў. Я толькі падазраю, што вядзецца пра Бінглі, бо ён акурат з маладых людзей, якія трапляюць у гісторыі такога кшталту, да Ta­ro ж я ведаю, што ўсё мінулае лета яны прабавілі разам.
— Містар Дарсі растлумачыў сваё ўмяшанне?
— Як я разумею, лэдзі выклікала сур’ёзныя пярэчанні.
— I якія ўменні ён выкарыстаў, каб разлучыць іх?
— Пра свае ўменні ён не расказваў, — з усмешкай адгукнуўся Фіцуільям. — Сказаў толькі тое, пра што вы ўжо ведаеце.
Элізабэт нічога не адказвала, а толькі ішла далей, і яе сэрца поўнілася абурэннем. Крыху счакаўшы, Фіцуільям спытаў, чаму яна такая задуменная.
— Я думаю цяпер пра гэтую гісторыю, — сказала яна. — Учынак вашага кузэна засмучае мяне. Хто ён TaKi, каб судзіць?
— Вы схіляецеся да таго, што ён умяшаўся не ў сваю справу?
— Я не разумею, якое права містар Дарсі меў ацэньваць прыхільнасць сябра і навошта яму было, кіруючыся выключна ўласнымі суджэннямі, вырашаць, якім чынам містар Бінглі мусіць зрабіцца шчаслівым. Але, — прадоўжыла яна, апамятаўшыся, — падрабязнасцяў мы не ведаем, а таму не будзем несправядліва асуджаць яго. Магчыма, у тым выпадку закаханасці было няшмат.
— Ваша версія падаецца досыць імавернай, — сказаў Фіцуільям, — хоць, на жаль, не дадае гонару трыумфу майго кузэна.
Яго словы былі жартам, аднак Элізабэт убачыла ў іх такі дакладны вобраз містара Дарсі, што, не давяраючы сабе, прамаўчала, а пасля, рэзка перамяніўшы тэму на менш значную, трымалася яе, пакуль яны не дайшлі да дома святара. Як толькі палкоўнік Фіцуільям сышоў, яна зачынілася ў сваім пакоі, каб спакойна асэнсаваць усё, што пачула. He варта было і думаць, што гісторыя палкоўніка тычылася не яе блізкіх. У свеце не магло існаваць двух чалавек, на якіх містар Дарсі мог так бязмежна ўплываць. Элізабэт ніколі не сумнявалася, што ён мае дачыненне да разлукі містара Бінглі і Джэйн, аднак асноўную задуму і выкананне заўсёды прыпісвала міс Бінглі. Аднак калі ўласнае славалюбства яго не падманвала, то прычынай пакутаў Джэйн, якія дагэтуль не скончыліся, быў менавіта ён, яго пыха і прыхамаць. Ен на некаторы час разбурыў усе надзеі на шчасце, якія песціла самае адданае і высакароднае сэрца ў свеце, і невядома, як доўга зробленае ім зло будзе нагадваць пра сябе.
«Лэдзі выклікала сур’ёзныя пярэчанні», — так сказаў палкоўнік Фіцуільям, і гэтыя сур’ёзныя пярэчанні былі, відаць, у тым, што адзін яе дзядзька — правінцыйны адвакат, а другі — лонданскі камерсант.
«Сама Джэйн, — усклікнула ў думках Элізабэт, — пярэчанняў выклікаць не можа. Яна ўся — чароўнасць
і дабрыня! У яе выдатны розум і цудоўныя манеры, яна добра адукаваная. Супраць майго бацькі таксама нічога не скажаш: нягледзячы на яго дзівацтвы, нават містар Дарсі не будзе пагарджаць яго здольнасцямі і наўрад ці калі дасягне яго паважнасці». Але падумаўшы пра маці, яна адчула сябе менш упэўнена, хоць усё адно не магла дапусціць, што пярэчанні містара Дарсі на гэты конт былі такімі істотнымі. Яна не сумнявалася, што яго пыха пацярпела б хутчэй ад таго, што сваякі яго сябра маюць недастаткова высокае становішча, чым ад таго, што ў іх недастаткова розуму, і ўрэшце вырашыла, што паводзінамі Дарсі часткова кіравала пыха найгоршага гатунку і часткова — жаданне прытрымаць містара Бінглі для сваёй сястры.
Ад турботных думак і пралітых з гэтай нагоды слёз у Элізабэт разбалелася галава. Увечары боль узмацніўся і разам з нежаданнем бачыць містара Дарсі прымусіў яе прапусціць візіт у Розінгз, куды Колінзаў запрасілі на гарбату. Місіс Колінз, бачачы, што ёй сапраўды кепска, не ўгаворвала яе і як магла ратавала ад угавораў мужа, аднак той усё адно не ўтрымаўся ад папроку, што лэдзі Кэтрын будзе вельмі незадаволеная адсутнасцю Элізабэт.
Раздзел XXXIV
Калі ўсе сышлі, Элізабэт, нібыта хочучы раззлавацца на містара Дарсі яшчэ мацней, вырашыла перагледзець лісты Джэйн, атрыманыя падчас гасцявання ў Кенце. Адкрытых скаргаў у іх не было, не было і згадак пра мінулыя падзеі і аповедаў пра цяперашнія пакуты. Аднак ва ўсіх лістах, у кожным іх радку, не хапала той бадзёрасці, якая звычайна вызначала манеру пісьма сястры і крыніцай якой быў спакойны розум,
што жыў у міры з сабой, і добрае стаўленне да іншых — азмрочыць іх было вельмі нялёгка. 3 увагай, якая амаль немагчымая пры першым прачытанні, Элізабэт адзначала кожны трывожны сказ. Ганебная пахвальба містара Дарсі, які змог зрабіць Джэйн такой няшчаснай, яшчэ мацней прымушала Элізабэт адчуць пакуты сястры. Яе суцяшала толькі тое, што гасцяванне Дарсі ў Розінгзе паслязаўтра скончыцца, а яшчэ болып — тое, што менш чым праз два тыдні яна зноў убачыць Джэйн і з усёй пяшчотай зможа дапамагчы ёй ачуняць.
Думаючы пра ад’езд Дарсі з Кента, яна не забывала, што разам з ім мусіць з’ехаць і яго кузэн, аднак палкоўнік Фіцуільям выразна даў ёй зразумець, што ніякіх намераў у яго няма, а таму, якім бы прыемным ён ні быў, яна зусім не збіралася праз яго тужыць.
Калі Элізабэт разбіралася з гэтымі думкамі, яе патрывожыў нечаканы званок у дзверы, і яна крыху захвалявалася, вырашыўшы, што гэта палкоўнік Фіцуільям: аднойчы ён ужо зазіраў да іх у такую познюю гадзіну і мог цяпер зноў зайсці, каб спытаць пра яе здароўе. Хутка, аднак, гэтая здагадка была абвергнутая, а настрой змяніўся на адваротны, бо, на сваё вялікае здзіўленне, Элізабэт убачыла, што ў пакой увайшоў Micrap Дарсі. Ен адразу ж паспешліва запытаў, як яна пачуваецца, прыпісаўшы візіт жаданню ўпэўніцца, што ёй ужо лепш. Элізабэт дала яму халодны ветлівы адказ. Некалькі хвілін пасядзеўшы, містар Дарсі ўстаў і пачаў хадзіць туды-сюды. Уражаная Элізабэт нічога не казала. Памаўчаўшы некалькі хвілін, ён з хваляваннем падышоў да яе і пачаў:
— Я марна змагаўся. Нічога не атрымаецца. Я не здольны справіцца з пачуццямі. Вы мусіце дазволіць мне прызнацца, як я вамі захапляюся і як вас кахаю.
Немагчыма перадаць, як гэтыя словы агаломшылі Элізабэт. Яна глядзела на яго, пачырванелая і разгуб-
леная, і маўчала. Дастаткова гэтым абнадзеены, ён тут жа прызнаўся ёй ва ўсім, што адчувае і даўно адчуваў да яе. Ён гаварыў прыгожа, аднак выказваў не толькі пачуцці, якія ідуць ад сэрца: яго красамоўства служыла выяўленню не толькі пяшчоты, але і пыхі. Ён спыніўся на яе ніжэйшым паходжанні, на ўласным падзенні, на цяжкасцях, звязаных з сям’ёй, якая будзе супраць яго выбару, з запалам, што, відаць, адпавядаў значнасці яго становішча, якое аказалася пад пагрозай, аднак зусім не рабіў яго прапанову прывабнай.
Нягледзячы на глыбока ўкаранёную непрыязь да яго, Элізабэт не магла не разумець, як шмат значыць прыхільнасць такога чалавека, і хаця з выбарам адказу яна ні імгнення не вагалася, спачатку ёй было шкада рабіць містару Дарсі балюча, пакуль яго наступныя выказванні не абудзілі ў ёй абурэнне, а спачуванне не патанула ў гневе. Аднак яна вырашыла супакоіцца і цярпліва адказаць яму, калі ён скончыць. Ён завяршыў прамову апісаннем той магутнай прывязанасці, якую, нягледзячы на высілкі, не змог перамагчы, і надзеяй, што згода Элізабэт зробіцца яму ўзнагародай. На гэтых словах Элізабэт зразумела, што ў яе станоўчым адказе ён не сумняваецца. Гаворачы пра страхі і трывогі, ён насамрэч выглядаў упэўненым і спакойным. Усё гэта яшчэ больш яе раззлавала, і калі ён замаўчаў, яна, пачырванелая ад гневу, сказала:
— У такіх выпадках, як гэты, лічыцца патрэбным падзякаваць за прызнанне ў пачуццях незалежна ад Ta­ro, узаемныя яны ці не. Удзячнасць — натуральнае для такой сітуацыі пачуццё, і калі б я магла яе адчуць, я б вам цяпер падзякавала. Але я не магу: я ніколі не шукала вашай прыхільнасці, і вы ўдзялілі мне яе насуперак сваёй волі. Мне шкада, калі хтосьці праз мяне пакутуе. Але я зрабіла вам балюча несвядома, і, спадзяюся, гэты боль хутка пройдзе. Тыя ж пачуцці, якія, паводле вашых
словаў, доўга не дазвалялі вам прызнаць сваю прыхільнасць, пасля гэтай размовы лёгка яе перамогуць.
Здавалася, містара Дарсі, які абапёрся на камінную паліцу і не зводзіў вачэй з яе твару, гэтыя словы абурылі не менш, чым здзівілі. Ен збялеў ад гневу, кожная рыса яго твару выдавала моцнае замяшанне. Ен пастараўся ўзяць сябе ў рукі і нічога не казаў, пакуль не палічыў, што ў яго гэта атрымалася. ЕІавіслая паўза падалася Элізабэт жахлівай. Урэшце змушана спакойным голасам ён сказаў:
— I гэта ўвесь адказ, які я маю гонар атрымаць? Я хацеў бы прынамсі ведаць, чаму вы, не надта спрабуючы быць ветлівай, адмаўляеце мне. Зрэшты, гэта не мае значэння.
— Я магла б гэтак жа запытаць, — адказала яна, — чаму вы з такім відавочным намерам прынізіць і абразіць мяне гаворыце, што кахаеце мяне насуперак сваёй волі, насуперак свайму розуму і нават насуперак сваёй натуры. Хіба гэта не выбачае маю няветлівасць — калі я быланяветлівая? Аднаку мяне ёсць і іншыя прычыны. Вы іх ведаеце. Калі б супраць вас не паўставалі мае ўласныя пачуцці, калі б я ставілася да вас абыякава і нават з прыхільнасцю, як вы думаеце, ці змусілі б мяне хоць нейкія меркаванні прыняць прапанову чалавека, які зруйнаваў — магчыма, назаўсёды — шчасце маёй любімай сястры?
Калі яна гэта сказала, Дарсі змяніўся ў твары, аднак успышка была кароткай, і ён, не спрабуючы яе перарваць, слухаў далей. Элізабэт працягвала:
— У мяне ёсць усе магчымыя прычыны думаць пра вас кепска. He існуе матываў, якія маглі б апраўдаць вашу несправядлівую і нізкую ролю ў гэтай справе. Вы не можаце, вы не асмеліцеся адмаўляць, што вы — асноўная, калі не адзіная, прычына іх расстання, і Ta­ro, што ў вачах свету адзін з іх выставіўся ветраным
і легкадумным, другая заслужыла насмешку з няспраўджаных надзей, і абое самым жахлівым чынам зрабіліся няшчаснымі.
Яна спынілася і з немалым абурэннем заўважыла, што ён слухае яе так, быццам не адчувае ніякага раскаяння. Ен нават пазіраў на яе з усмешкай, поўнай паказнога недаверу.
— Ці вы адмаўляеце, што зрабілі гэта? — спытала яна.
3 удаванай абыякавасцю ён адказаў:
— Я не буду адмаўляць, што зрабіўусё магчымае, каб разлучыць сябра з вашай сястрой, і што радуюся поспеху. Пра ягоя паклапаціўся лепш, чым пра сябе.
Элізабэт палічыла недарэчным зважаць на гэтую заўвагу, аднак не прапусціла яе міма вушэй і зусім не супакоілася.
— Аднак мая непрыязь, — працягнула яна, — нарадзілася не толькі праз гэты выпадак. Маё меркаванне пра вас склалася нашмат раней. Я зразумела вашу натуру дзякуючы гісторыі, пачутай многа месяцаў таму ад містара Уікхэма. Што вы можаце сказаць на гэты конт? Якой уяўнай сяброўскай спагадай будзеце апраўдвацца? Якім чынам будзеце ўводзіць знаёмых у зман?
— Вы так жыва цікавіцеся справамі гэтага джэнтльмена, — сказаў Дарсі менш абыякавым тонам, злёгку пачырванеўшы.
— А хто, дазнаўшыся пра яго нягоды, не пачне яму спачуваць?
— Яго нягоды! — пагардліва адказаў Дарсі. — Ен сапраўды перажыў столькі нягодаў!
— I вы — іх прычына! — запальчыва ўсклікнула Элізабэт. — Гэта вы давялі яго да цяперашняй беднасці, адноснай беднасці. Вы адмовілі яму ў выгодах, якія, як вы мусілі ведаць, яму прызначаліся. Вы пазбавілі найлепшыя гады яго жыцця незалежнасці, якая была BroHaft па праве і па заслугах. Усё гэта зрабілі вы — і тым
не менш ставіцеся да згадак пра яго нягоды з пагардай і насмешкай.
— Дык вось як вы пра мяне думаеце! — усклікнуў Дарсі, мераючы хуткімі крокамі пакой. — Такое ў вас пра мяне меркаванне! Дзякуй, што так падрабязна яго выклалі. Калі верыць гэтым разлікам, мае грахі і праўда цяжкія! Аднак, можа, — дадаў ён, спыняючыся і паварочваючыся да яе, — вы не надалі б маім злачынствам такой увагі, калі б вашу пыху не зачапілі мае шчырыя прызнанні ў сумненнях, якія доўга перашкаджалі мне вызначыцца з намерамі. Гэтых горкіх абвінавачанняў магло б і не быць, калі б я з найвялікшай дальнабачнасцю схаваў ад вас барацьбу і пацешыў словамі пра тое, што мной кіравалі безумоўныя і нічым не азмрочаныя пачуцці, розум, разважлівасць, — што ўсё было за вас. Але любы падман выклікае ў мяне агіду. Я не саромеюся пачуццяў пра якія расказаў. Яны шчырыя і натуральныя. Хіба я мушу радавацца нізкаму становішчу вашых блізкіх? Віншаваць сябе з новымі сваякамі, чыё месца ў жыцці так істотна ніжэйшае за маё?
Гнеў Элізабэт рос з кожным імгненнем, і ўсё ж яна з усіх сілаў спрабавала гаварыць спакойна:
— Вы памыляецеся, містар Дарсі, калі лічыце, што тон вашага прызнання паўплываў на мой адказ. Ен проста пазбавіў мяне спачування, якое я б адчула, калі б вы трымаліся больш высакародна.
Яна заўважыла, як ён сцепануўся. Але ён нічога не сказаў, і яна прадоўжыла:
— Якім бы з усіх магчымых спосабаў вы ні зрабілі мне прапанову, вы не схілілі б мяне яе пріяняць.
На яго твары зноў з’явілася непрыхаванае здзіўленне: Дарсі глядзеў на яе з выразам адначасова недаверу і прыкрасці. Яна працягвала:
— 3 самага пачатку — можа, нават з першага моманту знаёмства — вашы манеры прымусілі мяне ўпэўніцца
ў вашай фанабэрыі, вашай пыхлівасці і вашай самазакаханай пагардзе да пачуццяў іншых людзей і абудзілі ўва мне непрыязь, якую пазнейшыя падзеі зрабілі такой непераможнай. Я не ведала вас яшчэ і месяца, калі зразумела, што вы — апошні ў свеце чалавек, за якога мяне можна ўгаварыць выйсці замуж.
— Вы сказалі дастаткова, мадам. Я цалкам зразумеў вашы пачуцці і цяпер магу толькі адчуць сорам за свае. Даруйце, што адабраў столькі часу, і прыміце мае самыя шчырыя пажаданні шчасця і здароўя.
3 гэтымі словамі ён паспешліва пакінуў пакой, і ў наступнае імгненне Элізабэт пачула, як ён адчыняе дзверы і выходзіць з дома. Яе розум быў пакутліва ўсхваляваны. Яна не ведала, як узяць сябе ў рукі, і, дарэшты аслабелая, паўгадзіны праплакала. Калі яна прыгадвала тое, што адбылося, яе здзіўленне ўсё расло. Яна атрымала прапанову ад містара Дарсі! Ен столькі месяцаў у яе закаханы! Так закаханы, што хацеў з ёй ажаніцца, нягледзячы на ўсе пярэчанні, якія прымусілі яго перашкодзіць сябру пабрацца шлюбам з яе сястрой і якія ў яго выпадку значылі прынамсі не менш! Гэта неверагодна! Было прыемна несвядома выклікаць такія моцныя пачуцці. Аднак яго пыха, яго гідкая пыха, яго бессаромнае прызнанне ў тым, як ён нашкодзіў Джэйн, яго недаравальная ўпэўненасць, што ён меў рацыю, хоць і не мог гэта даказаць, і яго бяздушныя згадкі пра містара Уікхэма, жорсткае стаўленне да якога ён і не спрабаваў адмаўляць, хутка перасілілі спачуванне, якое на імгненне выклікала думка пра яго прыхільнасць.
Яна аддавалася неспакойным развагам да таго часу, пакуль грукат розінгзскага экіпажа не нагадаў ёй, што паказвацца зараз на вочы Шарлоце не варта, і тады паспяшалася ў свой пакой.
Раздзел XXXV
Наступным ранкам Элізабэт прачнулася з тымі ж думкамі і развагамі, якія ўночы ўрэшце яе ўсыпілі. Яна ўсё яшчэ не ачулася ад здзіўлення і магла думаць толькі пра тое, што здарылася. He здольная ўзяцца хоць за якую справу, неўзабаве пасля сняданку яна вырашыла парадаваць сябе свежым паветрам і прагулкай і рушыла да ўлюбёнага закутка. Аднак думка пра тое, што містар Дарсі таксама часам там бывае, спыніла яе, і замест таго каб ісці ў парк, Элізабэт павярнула на сцяжынку, што адгаліноўвалася ад галоўнай дарогі, і пайшла ўздоўж паркавай агароджы. Хутка Элізабэт мінула адну з брамак, якія вялі ў парк.
Ранак быў чароўны, і калі Элізабэт прайшлася два ці тры разы па сцяжынцы, яе пацягнула спыніцца ля брамкі і зазірнуць у парк. За пяць тыдняў, якія яна правяла ў Кенце, наваколле моцна змянілася: кожны дзень дадаваў рана зазелянелым дрэвам усё больш колеру. Элізабэт ужо сабралася ісці далей, як раптам убачыла, што ў гаі на ўскрайку парку нехта мільгануў. Гэта быў джэнтльмен, які рухаўся ў бок Элізабэт, і тая, баючыся, што ён акажацца містарам Дарсі, павярнула назад. Аднак джэнтльмен быў ужо досыць блізка і ўбачыў яе, а таму, прыспешыўшы крок, гукнуў па імені, і хаця голас сапраўды належаў містару Дарсі, Элізабэт зноў рушыла да брамкі. Містар Дарсі падышоў туды адначасова з ёй і, падаўшы ліст, які яна мімаволі ўзяла, з напышлівай стрыманасцю сказаў:
— Я некаторы час прагульваўся па гаі ў надзеі сустрэць вас. Зрабіце мне ласку, прачытайце гэты ліст.
Пасля ён злёгку пакланіўся, павярнуў у парк і хутка знік з вачэй.
3 вялізнай цікавасцю, хоць і не чакаючы нічога прыемнага, Элізабэт ускрыла канверт і, на здзіўленне,
якое рабілася ўсё мацнейшым, знайшла ў ім два аркушы паштовай паперы, цалкам спісаныя дробным почыркам. Гэта жа быў спісаны і сам канверт. Крочачы сцяжынкай, Элізабэт пачала чытаць. У лісце пазначалася, што яго напісалі ў Розінгзе ў восем раніцы, і ён меў наступны змест:
«Атрымаўшы гэты ліст, мадам, не бойцеся, што знойдзецеў ім выяўленне пачуццяў йі паўтарэнне прапановаў, якія ўчора вечарам так Вам не дагадзілі. У мяне няма намеру зрабіць Вам балюча ці прынізіцца згадкай жаданняў, якія дзеля нашага агульнага дабра варта як мага хутчэй забыць. Высілкаў, якія сптпрэбяцца, каб напісаць і пасля прачытаць гэты ліст, можна было б пазбегнуць, калі б толькі мая натура не патрабавала, кабліст быў напісаны і прачытаны. А таму даруйце мне, калі ласка, свабоду, з якой я паквапіўся на Вашу ўвагу. Я ведаю, Вашы пачуцці ўдзеляць мне яе неахвотна, алея спадзяюся на Вашу прагу справядлівасці.
Учора вечарам Вы выставілі мне два вельмі розныя па прыродзе і зусім нероўныя па цяжкасці абвінавачанні. Першае з іх што я разлучыў Бінглі з Вашай сястрой, не палічыўшыся з пачуццямі абаіх, другое што я, пагарджаючы ўсімі патрабаваннямі прыстойнасці, пагарджаючы гонарам і чалавечнасцю, зруйнаваў дабрабыт містара Уікхэма і знішчыў яго надзеі на буду чыню. Наўмысна і беспрычынна адрынуць сябра дзіцячых гадоў, прызнанага ўлюбёнца бацькі, юнака, чыя адзіная апора ў жыцці наша заступніцтва і які вырас са спадзяваннем на яго, было б сапраўдным злачынствам, параўнаць з ім разлуку дваіх маладых людзей, чыёй узаемнай прыхыьнасці не больш за пару тыдняў, проста немагчыма. Алея спадзяюся, што, растлумачыўшы свае дзеянні і іх матывы, я, з улікам усіх акалічнасцяў, неўзабаве вызвалюся ад цяжару так лёгка высунутых учора вечарам абвінавачанняў. Калі ў сваіх тлумачэннях мне давядзецца згадаць пачуцці, якія могуць Вас абразгць, я магу хіба што
папрасіць у Вас даравання. Я падпарадкуюся неабходнасйі, і далейшыя выбачэнні тут не маюць сэнсу.
Досыць хутка пасля прыездуў Хартфардшыр я, зрэшты, як і ўсе астатнія, заўважыў, што Бінглі сярод усіх юных паненак ваколіцы аддае перавагу Вашай старэйшай сястры. Аднак да самага балю ў Нэзэрфілдзе я не хваляваўся, што яго прыхільнасць сур ’ёзная. Я і раней часта бачыў яго закаханым. Але на тым балі, дзе я меў гонар танчыць з Вамі, з выпадковай заўвагі сэра Уільяма Лукаса я ўпершыню дазнаўся, што ўвага Бінглі да Вашай сястры прымусіла ўсіх спадзявацца на іх шлюб. Сэр Уільям гаварыў пра яго як пра вырашаную справу нявызначанай заставалася толькі дата. 3 таго моманту я пачаў вельмі ўважліва назіраць за паводзінамі сябра і ўрэшце прызнаў, што яго прывязанасць да міс Бэнэт нашмат глыбейшая за тыя, што я назіраў дагэтуль. За Вашай сястрой я таксама сачыў. Яе паводзіны і манеры здаваліся такімі ж адкрытымі, вясёлымі і чароўнымі, як і раней, без прыкметаў асаблівага пачуцця, і пасля цэлага вечара назіранняў я пераканаўся, што яна з прыемнасцю прымае знакі яго ўвагі, але не падахвочвае ўзаемнасцю. Калі Вы не памыляецеся, значыць, гэта мая аблуда. Вы лепш ведаеце сястру, а таму я дапускаю такую магчымасць. Калі Вы маеце рацыю і я сапраўды незнарок зрабіў ёй балюча, тады Вашае абурэнне небеспадстаўнае. Але з усёй пэўнасцю магу сказаць: Ваша сястра выглядала і трымалася так ціхамірна, што нават самы пільны назіральнік быў бы ўпэўнены: нягледзячы на пяшчотнасць яе натуры, крануць яе сэрца нялёгка. Няма сумненняў, я спадзяваўся на яе абыякавасць, але рызыкну сказаць, што страхі і надзеі звычайна не ўплываюць на мае развагі і рашэнні. Я палічыў, што яна ставіцца да Бінглі абыякава, не таму, што мне гэтага хайелася; маё перакананне бшо бесстароннім і такім жа шчырым, як жаданне, каб так яно і было. Mae пярэчанні супраць гэтага шлюбу крыху адрозніва/ііся ад тых, якіяўмаім выпадку, як прызнаў я ўчора вечарам, здолела адмесці толь-
кі празмерная сіла жарсці: няроўнасць такога саюзу была б для майго сябра меншым злом, чым для мяне. Але былі іншыл перашкоды. Яны і цяпер нікуды не зніклі і істотныя як для мяне, так і для майго сябра, аднак я вырашыў не зважаць на іх, таму што апошнім часам з імі не сутыкаўся. Я згадаю тут гэтыя перашкоды, але коратка. Становішча Вашай радні па матчынай лініі, безумоўна, можа выклікаць нараканні, але гэта дробязі ў параўнанні з поўнай адсутнасцю такту, якую так часта і так паслядоўна выяўляюць і сама місіс Бэнэт, і тры Вашы малодшыя сястры, і нават час ад часу Ваш байька. Даруйце мне гэтую заўвагу. Мне сапраўды балюча Вас абражаць. Але турбуючыся пра недахопы сваіх найбліжэйшых сваякоў і злуючыся, што я пра іх кажу, паспрабуйце суйейшцйа думкай, што тое, як трымаецеся Вы і Ваша старэйшая сястра, ніякім чынам не можа наклікаць на вас такога кшталту вымовы, з’яўляец-ца нагодай для ўсеагульнага захаплення і найлепшым чынам сведчыць пра ваш розум і густ. Засталося толькі дадаць, што падзеі таго вечара далі мне канчатковае ўяўленне пра прысутных і ўзмацнілі прагу ўберагчы сябра ад саюзу, які ўяўляўся мне нешчаслівым. Як Вы, несумненна, памятаеце, на наступны дзень ён з ’ехаў у Лондан, плануючы неўзабаве вярнуцца.
Зараз я мушу расказаць пра сваю ролю ў гэтай гісторыі. Сёстры Бінглі хваляваліся не менш за мяне. Мы досыць хутка зразумелі, што нашы трывогі супадаюць, і, усведамляючы, што час губляць нельга, адразу ж вырашылі адправіцца ў сталіцу следам. Прыехаўшы ў Лондан, я рашуча ўзяўся раскрыць сябру вочы на недахопы яго выбару. Я пераканаўча апісваў іх і нават узмацняў. Але хаця мае ўгаворы і маглі пахіснуцьяго і прымусіць адкласці рашэнне, не думаю, штояны канчаткова прадухілілі б вяселле, ка/іі б я не падмацаваў іх запэўненнямі (я гаварыў пра іх без ваганняў) у абгмкавасці Вашай сястры. Да таго ён быў перакананы, што яна адказвае на яго пачуцці калі не такой жа моцнай, дык не менш шчырай прыхільнасцю. Аднак Бінглі па прыродзе вельмі сці-
плы і ад маіх суджэнняў залежыць больш, чым ад сваіх. А таму даш:ці яму, што ён падманваецца, аказалася не надта складана, настроіць жа супраць вяртання ў Хартфардшыр пасля таго, як ён са мной пагадзіўся, было хвіліннай справай. I я не магу сябе за гэта вінаваціць. Ва ўсёй сітуацыі толькі пра адзін свой учынак я ўспамінаю без задавальнення. Мне давялося пайсш на хітрыкі схаваць ад Бінглі, што Ваша сястра ў горадзе. Мы з міс Бінглі ведалі пра яе прыезд, сам жа ён дагэтуль ні пра што не здагадваеу,ц,а. Магчыма, іх сустрэча не прывяла бда кепскіх вынікаў, але яго пачуццё не здавалася мне дастаткова пагаслым, і я лічыў іх сустрэчу небяспечнай. Магчыма, гэтае ўтойванне праўды, гэты падман быў мяне не варты, аднак справа зробленая, прычым з найлепшымі намерамі. Большмне няма чаго сказаць і нямаяк выбачацца. Кмі я і параніў пачуцці Вашай сястры, то зрабіў гэта незнарок, і хаця мае матывы, вядома, могуць падацца Вам непрымальнымі, сам я пакуль не бачу прычын іх асуджаць.
Што да другога, больш сур’ёзнага, абвінавачання, што я нашкодзіў містару Уікхэму, то тут я магу апраўдацца толькі расказаўшы ўсю гісторыю яго дачыненняў з маёй сям ’ёй. У чым канкрэтна ён мяне абвінавачвае, я не ведаю, аднак праўдзівасу,ь майго наступнага расказу могуць засведчыць некалькі вартых даверу сведак.
Бацька містара Уікхэма быў вельмі паважаным чалавекам і шмат гадоў кіраваў гаспадаркай маёнтка Пэмбэрлі; яго выдатныя паводзіны падчас выканання абавязкаў схілілі майго бацьку са шчодрай дабрынёй паклапаціцца пра яго самога і яго сына, свайго хрэсніка Джорджа Уікхэма. Мой бацька аплаціў яго навучанне ў школе, а пасля і ў Кембрыджы істотная падтрымка з улікам таго, што старэйшы Уікхэм не мог даць сыну годнай адукацыі, бо праз марнатраўства жонкг зусім не меў сродкаў. Мой бацька не толькі цаніў таварыства юнака, чые манеры заўсёды былі чароўныя, але і меў пра яго самае высокае меркаванне, спадзеючыся, што той абярэ прафесію святара, і плануючыяму
ў гэтым дапамагчы. Што да мяне, то я ўжо шмат гадоў таму пачаў думаць пра малодшага Уікхэма зусім іначай. Ён рабіў усё, каб найлепшы сябар не дазнаўся пра яго заганныя схільнасці і адсутнасць прынцыпаў, але не мог стаіцца ад вачэй юнака адных з ім гадоў, які меў магчымасць назіраць за ім у моманты бесклапотнасці, у містара Дарсі такой магчымасці не было. Тут я зноў зраблю Вам балюча наколькі моцна, ведаеце толькі Вы. Алеякія б пачуцці ні выклікаў у Вас містар Уікхэм, падазрэнні ў іх прыродзе не перашкодзяць мне адкрыць Вам яго сапраўдную натуру, а толькі зробяцйа дадатковым стымулам.
Мой выбітны бацька памёр каля пяці гадоў таму, і яго прыхільнасць да хрэсніка да канца заставалася такой непахіснай, штоў тэстаменце ён настойваў, кабусімі магчымымі спосабамі я садзейнічаў абранай Уікхэмам кар ’еры. Калі ён зробіцца святаром, бацька пажадаў, каб ён шпрымаў багаты прыход, якім апякуецца наша сям ’я, як толькі той вызваліцца. Таксама містар Уікхэм атрымаў тысячу фунтаў. Яго бацька ненадоўга перажыў майго, і праз паўгода пасля гэтых сумных падзеяў містар Уікхэм напісаў мне пра рашэнне адмовіцца ад духоўнай кар’еры, спадзеючыся пры гэтым, што я не палічу неабгрунтаванымі яго чаканні тут жа атрымайь грашовую ктпенсацыю замест прыхода, на які ён ужо не зможа прэтэндаваць. Паводле яго словаў, ён намерваўся вывучаць права, і, як я мусіў зразумець, тысячы фунтаў было для гэтага недастаткова. Я не так яму верыў, як хацеў верыйь, алеў любым выпадку адразу ж прыняў прапанову, бо разумеў, што містару Уікхэму не варта рабіцца святаром. Неўзабаве справа была зробленая: ён адмовіўся ад дапамогі ў духоўнай кар ’еры нават у тым выпадку, калі аднойчы ў яго з ’явіцца магчымасць яе прыняць, а замест гэтага атрымаў тры тысячы фунтаў. Здавалася, на гэтым любая сувязь паміж намі мусіла перарвацца. Я занадта кепска пра яго думаў, кабзапрашаць у Пэмбэрлі цг стасавацца з ім у Лондане. Мяркую, жыў ён пераважна ў сталіцы, аднак
вывучэнне права было не больш як адгаворкай. Вольны ад аб межаванняў, ён вёў бяздзейнае і разгульнае жыццё. Наступныя тры гады я амаль нічога пра яго не чуў, але калі святар прызначанага для яго калісьці прыхода памёр, містар Уікхэм зноў напісаў мне, патрабуючы гэтае месца. Ён паведаміў мне, што знаходзіцца ў вельмі цяжкай сітуацыі, і я лёгка яму паверыў. Вывучэнне права нічога яму не прынесла, і ён канчаткова вырашыў прыняць сан, калі толькі я пагаджуся выдзеліць яму згаданы прыход, пярэчанняў супраць гэтага ён не бачыў, бо быўупэўнены, штоў мяне няма іншых кандыдатураў і што я не мог забыць пра намеры свайго святой памяці бацькі. Наўрад ці Вы асудзіце мяне за адмову выканаць яго просьбу ў гэты, а таксама ва ўсе наступныя разы. Яго абурэнне расло гэтак жа хутка, як пагаршаліся яго справы, і ён, несумненна, няславіў мяне пры іншых людзях неменшлюта, чым папракаўу твар. 3 таго часуўсякае знаёмства паміж намі спынілася. 3 чаго ён жыў, я не ведаю. Але мінулым летам ён зноў вельмі балюча нагадаў пра сябе.
Зараз я мушу напісаць пра падзеі, якія сам хайеў бы забыць і пра якія ніколі не расказаў бы ніводнай жывой істоце, калі б не важкая прычына, што прымусіла мяне напісаць Вам ліст. Адзначыўшы гэта, я не сумняваюся, што Вы захаваеце таямніцу. Мы разам з пляменнікам мае маці, палкоўнікам Фіцуільямам, апякуемся маёй сястрой, на дзесяць гадоў маладзейшай за мяне. Год таму мы забралі яе са школы і спярша ўладкавалі ў Лондане, а пасля мінулым летам разам з лэдзі, якая мусіла за ёй прыглядаць, адправыі ў Рамсгейт. Туды ж адправіўся і містар Уікхэм відавочна, наўмысна: потым высветлілася, што ён быў даўно знаёмы з місіс Янг, у характары якой мы так жахліва памыліліся. Дзякуючы яе патуранню ён здабыў прыхільнасць Джарджыяны, у чулым сэрцы якой захаваліся ўспаміны пра яго добрае стаўленне да яе ў маленстве, пераканаў яе ў тым, што яна закахалася, і ўгаварыў уцячы. Тады ёй было ўсяго пятнаццаць, і гэта яе апраўдвае, а да таго ж, расказаўшы
пра яе неасцярожнасць, я мушу з радасцю дадаць, што ведамі пра ўцёкі я абавязаны ёй самой. Я прыехаў да яе за дзень ці два да планаваных уцёкаў, і Джарджыяна, не здольная засмуціць ці пакрыўдзіць брата, на якога глядзела амаль як набацьку, ва ўсім мне прызналася. Вы лёгка зразумееце, што я адчуў і што зрабіў. Клопат пра гонар і пачуцці сястры не дапускаў публічнага выкрыцця, але я, вядома, вызваліў місіс Янг ад яе абавязкаў і напісаў містару Уікхэму, які тут жа пакінуў тыя мясціны. Галоўнай мэтай містара Уікхэма была, несумненна, маёмасць маёй сястры, трыццаць тысяч фунтаў, алея немагу пазбавіцца ад думкі, што прага адпомсці/ць мне паслужыла дадатковым матывам. I ён бы адпомсціў мне сапраўды поўнай мераю.
Вось і ўся праўдзівая гісторыя, мадам, пра стасункі, якія звязваюць мяне з містарам Уікхэмам, і калі Вы не западозрыце мяне ў суцэльным падмане, то, спадзяюся, вызваліце ад абвінавачанняў у жорсткім абыходжанні з сябрам. Я не ведаю, якім чынам містар Уікхэм Вас падманваў і што менавіта ён Вам казаў, але яго поспехам не варта здзіўляцца. Да сёння Вы амаль нічога пра гэта не ведалі і таму не маглі выкрыць яго хлусню, а падазраваць кагосьці проста так Вы не схыьная.
Вы, магчыма, здзіўляецеся, чаму я не сказаў усё гэта ўчора ўвечары. Але тады я недастаткова валодаў сабой, каб разабрацца, пра што можна і неабходна расказаць. Праўдзівасць усяго напісанага вышэй можа засведчыць перадусім палкоўнік Фіцуільям: ён мой блізкі сваяк, даўні сябар і, больш за тое, адзін з выканаўцаў волі майго нябожчыка бацькі, а таму я непазбежна мусіў паведаміць яму пра ўсе дэталі гэтай справы. Калі Ваша агіда да мяне абясцэньвае любыя мае тлумачэнні, тая ж прычына не перашкодзіць Вам паверыць майму кузэну, і каб Вы мелі магчымасць з ім пагаварыць, я паспрабую перадаць Вам гэты ліст сённяшнім ранкам. Застаецца толькі дадайь: блаславі Вас Бог!
Фіцуільям Дарсі»
Раздзел XXXVI
Паколькі атрымаўшы ад містара Дарсі ліст, Элізабэт не чакала знайсці там новую прапанову рукі і сэрца, яна зусім не ўяўляла, пра што ён мог ёй напісаць. Улічваючы змест ліста, лёгка здагадацца, як прагна яна яго праглынула і якія супярэчлівыя эмоцыі ён выклікаў. Яе пачуцці падчас чытання наўрад ці можна апісаць. Спачатку яна са здзіўленнем адзначыла, што містар Дарсі спадзяецца апраўдацца, хоць сама Элізабэт была цалкам перакананая, што ён не можа мець тлумачэнняў, за якія прыстойнаму чалавеку не было б сорамна. 3 вялікай перадузятасцю да ўсяго, што ён мог паведаміць далей, янаўзялася за апісанне падзей у Нэзэрфілдзе. Яна чытала так нецярпліва, што не надта паспявала зразумець прачытанае, і прага ведаць, што ж будзе ў наступным сказе, перашкаджала ёй разабраццаўтым, які быў перад вачыма. Яна адразу ж палічыла падманам веру містара Дарсі ў абыякавасць яе сястры, а пералік сапраўдных, найгоршых, пярэчанняў супраць шлюбу дарэшты раззлаваў яе, забіўшы любое жаданне быць да яго справядлівай. Ен не шкадаваў пра зробленае, і гэта яе задавольвала: ліст сведчыў не пра раскаянне, а пра фанабэрлівасць. Усё ў ім дыхала пыхай і пагардай.
Але калі Элізабэт дайшла да аповеду пра містара Уікхэма, які падазрона нагадваў тое, што расказваў ён сам, і пачала чытаць уважлівей, яна адчула яшчэ вастрэйшы боль і засумнявалася. Калі ліст не маніў, яна мусіла адмовіцца ад любых добрых уяўленняў пра Уікхэма. Здзіўленне, прадчуванне кепскага, нават страх ціснулі на Элізабэт. Ей хацелася ўсё абвергнуць, і яна пастаяннаўсклікала: «Гэта ж хлусня! Такога не можа быць! Гэта мусіць быць жудасная хлусня!» — а дайшоўшы да канца ліста і наўрад ці асэнсаваўшы апошнія старонку ці дзве, паспешліва схавала аркушы, усклікаючы, што яна
не будзе ставіцца да ліста сур’ёзна і больш ніколі ў яго не зазірне.
Усхваляваная і не здольная ні на чым засяродзіцца, яна вырашыла прайсціся, але не змагла, бо праз паўхвіліны зноў разгарнула ліст і, узяўшы сябе, наколькі магчыма, у рукі, з жахам вярнулася да гісторыі Уікхэма. Цяпер самавалодання Элізабэт хапіла на тое, каб уважліва разабрацца ў кожным сказе. Звесткі пра стасункі афіцэра з сям’ёй Дарсі цалкам адпавядалі таму, што расказваў сам Уікхэм, дабрыня памерлага містара Дарсі таксама адпавядала яго словам, хоць дагэтуль Элізабэт не ведала пра яе маштабы. Пакуль версіі пацвярджалі адна адну, але калі яна дайшла да тэстамента, пачаліся істотныя разыходжанні. У яе памяці жылі словы Уікхэма пра прыход, і калі яна пачала іх прыгадваць, то не магла не зразумець, што нехта з двух бакоў моцна крывіць душой. Першыя некалькі хвілін Элізабэт спадзявалася, што пачуцці не далі ёй памыліцца. Але ўважліва чытаючы і перачытваючы апісанне абставін, у якіх Уікхэм адмовіўся ад прэтэнзій на прыход і атрымаў у якасці кампенсацыі такую важкую суму, як тры тысячы фунтаў, яна пачала вагацца. Адклаўшы ліст, яна паспрабавала бесстаронна ацаніць падзеі, дапускаючы, што кожная версія можа аказацца праўдзівай, але без асаблівага поспеху. Абодва бакі нічым свае словы не пацвярджалі. Тады яна зноў пачала чытаць і з кожным радком усё болып разумела, што гісторыя, у якой, як ёй здавалася, нават самы вынаходлівы розум не здолеў бы назваць паводзіны містара Дарсі інакш як ганебнымі, можа раптам перавярнуцца так, што ён акажацца ні ў чым не вінаватым.
Словы пра марнатраўства і распуснасць, на якія ён не скупіўся, гаворачы пра містара Уікхэма, дарэшты збянтэжылі яе — асабліва таму, што давесці іх несправядлівасць яна не магла. Яна нічога не чула пра Уікхэма да таго, як той з дапамогай выпадкова сустрэтага ў гора-
дзе не надта блізкага знаёмца паступіў у ***шырскі полк. У Хартфардшыры пра ранейшы лад жыцця Уікхэма ведалі толькі тое, што расказваў ён сам. Нават калі б Элізабэт мела магчымасць распытаць кагосьці пра яго сапраўдную сутнасць, ёй ніколі не прыйшло б гэта ў галаву. Яго аблічча, голас і манеры адразу ж стварылі ў яе ўражанне, што ён надзелены ўсімі магчымымі цнотамі. Яна паспрабавала прыгадаць хоць які яго добры ўчынак, хоць якія сведчанні пра незвычайную шчырасць ці велікадушнасць, што адбілі б нападкі містара Дарсі, ці прынамсі нейкі знак вялікай дабрадзейнасці, якая выкупляла жыццёвыя памылкі, якімі яна хацела палічыць тое, што Дарсі апісаў як шматгадовую бяздзейнасць і заганнасць. Але нічога прыдатнага не прыгадвалася. Яна лёгка ўяўляла Уікхэма ва ўсёй чароўнасці яго аблічча і манераў, але не магла ўспомніць пра яго нічога сур’ёзнейшага, чым добрае ўражанне, якое ён зрабіў у ваколіцы, і павага, якую выклікала сярод саслужыўцаў яго абыходлівасць. Пасля працяглых развагаў на гэты конт Элізабэт вярнулася да чытання. На жаль, наступная гісторыя — пра яго намер адносна міс Дарсі — часткова пацвярджалася ўчарашняй размовай Элізабэт з палкоўнікам Фіцуільямам. Да таго ж у канцы ліста ёй прапаноўвалася звярнуцца па пацвярджэнне праўды да самога палкоўніка, ад якога яна ўжо чула, што ён і праўда блізка знаёмы з усімі справамі кузіны, і чыя рэпутацыя не давала падставаў для сумненняў. У нейкі момант яна ўжо амаль наважылася звярнуцца да яго, але няёмкасць такіх роспытаў пахіснула яе рашучасць, і ўрэшце яна адмовілася ад задуманага, перакананая, што містар Дарсі ніколі не рызыкнуў бы спаслацца на кузэна, калі б не быў упэўнены ў яго падтрымцы.
Яна цудоўна памятала ўсе падрабязнасці размовы з Уікхэмам падчас іх першай сустрэчы ў доме містара Філіпса. Многія яго фразы дагэтуль былі свежыя ў яе
памяці. I цяпер Элізабэт раптам адчула ўсю недарэчнасць такой шчырасці з незнаёмкай і здзівілася, што ўпусціла гэта раней. Яна зразумела, як бестактоўна ён выстаўляўся ў таварыстве і як супярэчылі яго словы ўчынкам. Успомніла, як ён сцвярджаў, што не баіцца сустрэчы з містарам Дарсі, што гэта містар Дарсі мусіць пакінуць ваколіцы, сам жа ён нікуды не збіраецца, — і як пры гэтым прапусціў баль у Нэзэрфілдзе на наступным жа тыдні! Успомніла яна і тое, што да ад’езду нэзэрфілдскай кампаніі ён не расказваў сваю гісторыю нікому, апроч яе, затое як толькі яны з’ехалі, пра яго нягоды пачалі пляткарыць усе. Уікхэм зневажаў імя містара Дарсі без сораму і ваганняў, хаця раней пераконваў яе, што павага да старэйшага Дарсі ніколі не дасць яму выкрыць ганебныя паводзіны Дарсі-малодшага.
Як па-новаму цяпер выглядалаўсё, што рабіўУікхэм! Яго заляцанні да міс Кінг тлумачыліся выключна гідкай карыслівасцю: сціпласць яе дастатку сведчыла не пра ўмеранасць яго патрэбаў, а пра гатоўнасць схапіцца за любую здабычу. Яго стаўленне да самой Элізабэт не магло ўжо тлумачыцца хоць якім прымальным матывам: ён альбо памыліўся з ацэнкай яе пасагу, альбо цешыў сябелюбства, падтрымліваючы яе прывязанасць, якую яна, відаць, неасцярожна выдала. Яна яшчэ спрабавала абяліць яго, але ўсё слабей і слабей, і, усё больш апраўдваючы містара Дарсі, не магла не прыгадаць, што аднойчы містар Бінглі ў адказ на пытанне Джэйн засведчыў бездакорнасць паводзін сябра ў гэтай справе, што хоць містар Дарсі трымаўся ганарыста і непрыемна, цягам іх знаёмства, якое апошнім часам зрабілася нашмат бліжэйшым і ў пэўным сэнсе дало ёй магчымасць дазнацца пра яго жыццё, яна ніколі не бачыла, каб ён здрадзіў сваім прынцыпам ці свайму разуменню справядлівасці, сваёй веры ці маральным
абавязкам, што сябры і знаёмыя яго цэняць і шануюць, што нават Уікхэм адзначыў яго любоў да сястры і што яна сама не раз чула, з якім цяплом ён гаварыў пра Джарджыяну, выяўляючы такім чынам здольнасць на нейкія добрыя пачуцці, што калі б ён дзейнічаў менавіта так, як расказваў Уікхэм, такое жорсткае парушэнне чалавечай прыстойнасці наўрад ці не стала б вядомае ўсяму свету, і што сяброўства паміж нягоднікам і такім цудоўным чалавекам, як містар Бінглі, было б проста незразумелае.
Ёй зрабілася вельмі сорамна. Яна не магла думаць ні пра Дарсі, ні пра Уікхэма, не ўсведамляючы, што была сляпой, небесстаронняй, перадузятай і проста бязглуздай.
— Як ганебна я паводзілася! — усклікнула яна. — А яшчэ ганарылася сваёй праніклівасцю! Цаніла сваю здагадлівасць! Глядзела звысоку на добразычлівасць сястры і патурала ўласнаму самалюбству, бессэнсоўна і неапраўдана ўсіх падазраючы. Якое прыніжальнае адкрыццё! Так, якое прыніжэнне! Нават калі б я закахалася, я ўсё адно б так жудасна не аслепла! Але гэта ўсё не праз каханне, а праз пыхлівасць. Задаволеная ў пачатку знаёмства ўвагай аднаго і абражаная абыякавасцю другога, я песціла бяздумную перадузятасць і адкідала разумныя довады ва ўсім, што тычылася іх абодвух. Як жа я сябе дагэтуль не ведала!
Пераходзячы ў думках ад сябе да Джэйн, ад Джэйн да Бінглі, яна неўзабаве вярнулася да тлумачэнняў містара Дарсі, якія спачатку падаліся ёй непераканаўчымі, і перачытала іх. Вынік аказаўся не такі, як пасля першага чытання. Як яна магла не давяраць яго сведчанням у адным пытанні, хоць была вымушаная давяраць у другім? Паводле яго словаў, ён зусім не падазраваў, што яе сястра моцна прывязалася да Бінглі, — і Элізабэт не магла не ўспомніць, што на гэты конт ду-
мала Шарлота. He магла яна і не пагадзіцца, што ён правільна апісаў паводзіны Джэйн. Элізабэт зразумела, што, якімі б гарачымі ні былі пачуцці сястры, вонкава яны амаль не праяўляліся і што ўласцівая Джэйн нязменная лагоднасць у настроі і паводзінах нячаста спалучаецца з вялікай чуллівасцю.
Калі яна дайшла да месца ў лісце з балючымі і тым не менш заслужанымі папрокамі яе сям’і, яе сорам зрабіўся яшчэ мацнейшым. Іх справядлівасць занадта моцна яе ўразіла, каб яна магла іх адмаўляць: усе абставіны, на якія Дарсі спасылаўся і якія ўмацавалі яго пярэчанні супраць шлюбу, сапраўды мелі месца на нэзэрфілдскім балі і запомніліся яму наўрад ці лепш, чым ёй самой.
He прапусціла яна і тое месца, дзе ён іх з Джэйн пахваліў. Гэта змякчыла яе абурэнне паводзінамі ўласнай сям’і, але сцішыць яго не здолела. Яна зразумела, што ў расчараванні Джэйн вінаватыя яе найбліжэйшыя сваякі, і, падумаўшы, як цярпіць рэпутацыя іх абедзвюх ад непрыстойных манераў радні, адчула сябе такой няшчаснай, як ніколі раней.
Яна праблукала па сцяжынцы каля дзвюх гадзін, даўшы волю ўсім пачуццям: успамінала мінулыя здарэнні, узважвала наступствы, прывыкала, наколькі гэта было магчыма, да такіх нечаканых і істотных зменаў — але ўрэшце стамілася і ўспомніла, як доўга адсутнічае, а таму павярнула назад. У дом яна ўвайшла з намерам выглядаць такой жа вясёлай, як звычайна, і стрымліваць усе думкі, што перашкодзяць ёй удзельнічаць у размовах.
Ей адразу ж паведамілі, што пакуль яе не было, у дом святара па чарзе заходзілі абодва джэнтльмены з Розінгза. Містар Дарсі зазірнуў толькі на некалькі хвілін развітацца, палкоўнік Фіцуільям жа праседзеў не менш за гадзіну, чакаючы, што яна вернецца, і ледзь не адправіўся шукаць яе. Элізабэт заставалася толькі
зрабіць выгляд, што яна засмуцілася, не сустрэўшыся з ім, хоць насамрэч яе гэта нават парадавала. Палкоўнік Фіцуільям яе больш не цікавіў — яна магла думаць толькі пра ліст.
Раздзел XXXVII
Абодва джэнтльмены наступным ранкам пакінулі Розінгз, і містар Колінз, які чакаў іх ля вартоўні, каб яшчэ раз засведчыць сваю павагу, прынёс дадому радасную вестку, што яны ад’язджаюць у добрым здароўі і не ў найгоршым настроі, наколькі гэта магчыма пасля такога нядаўняга і, несумненна, сумнага развітання са сваячкамі. Пасля ён адразу ж паспяшаўся ў Розінгз, каб суцешыць лэдзі Кэтрын і яе дачку, і, задаволены, вярнуўся дадому з пасланнем ад яе светласці: ёй так маркотна, што яна нецярпліва чакае іх усіх на абед.
Гледзячы на лэдзі Кэтрын, Элізабэт не магла адагнаць думку, што калі б яна захацела, яе цяпер прадстаўлялі б шаноўнай даме як будучую пляменніцу. Абурэнне яе светласці немагчыма было ўявіць без усмешкі. «Што б яна тады сказала? Як бы яна трымалася?» — такімі пытаннямі забаўляла сябе Элізабэт.
Спачатку размова вялася вакол змяншэння розінгзскага таварыства.
— Паверце мне, я адчуваю гэта асабліва востра, — сказала лэдзі Кэтрын. — He думаю, што хтосьці пакутуе ад разлукі з сябрамі гэтак жа глыбока, як я. А я ж так прывязаная да гэтых маладых людзей і ведаю, што яны не менш прывязаныя да мяне! Ім зусім не хацелася з’язджаць! I так заўсёды. Бедны палкоўнік трымаўся да апошняй хвіліны, а вось Дарсі, здаецца, перажываў ад’езд цяжэй, чым летась. Ен відавочна палюбіў Розінгз яшчэ мацней.
У містара Колінза якраз знайшлася дарэчная пахвала, і схаваны ў ёй намёк прымусіў маці і дачку паблажліва ўсміхнуцца.
Пасля вячэры лэдзі Кэтрын зазначыла, што міс Бэнэт не ў настроі, і тут жа прапанавала гэтаму тлумачэнне: Элізабэт не хоча так хутка вяртацца дадому.
— Але калі праблема сапраўды ў гэтым, — дадала яна, — вы мусіце напісаць маці, каб яна дазволіла вам застацца даўжэй. Я ўпэўненая, ваша таварыства радуе місіс Колінз.
— Я вельмі ўдзячная вашай светласці за ласкавае запрашэнне, — адказала Элізабэт, — але не магу прыняць яго. У наступную суботу мне трэба быць у Лондане.
— Але ў такім выпадку вы прагасцюеце тут усяго шэсць тыдняў. Я ж чакала, што вы застаняцеся на два месяцы. Я казала пра гэта місіс Колінз яшчэ да вашага прыезду. Вам няма патрэбы з’язджаць так хутка. Місіс Бэнэт напэўна абыдзецца без вас яшчэ два тыдні.
— Але бацька не абыдзецца. На мінулым тыдні ён пісаў, каб я хутчэй вярталася.
—Ах, калі маці справіцца без вас, дык бацька і пагатоў. Дочкі ніколі не маюць для бацькі асаблівага значэння. Калі ж вы застаняцеся на цэлы месяц, я змагу адвезці адну з вас да самага Лондана, бо збіраюся туды на тыдзень у пачатку чэрвеня. Доўсан не будзе супраць чатырохмеснай каляскі, таму для адной паненкі месца хопіць — а калі яшчэ надарыцца прахалоднае надвор’е, я буду гатовая ўзяць вас абедзвюх — вы ж зусім невялічкія.
— Вы сама дабрыня, мадам, але, баюся, мы мусім трымацца ранейшых планаў.
Лэдзі Кэтрын, відаць, вырашыла саступіць.
— Містар Колінз, вы мусіце адправіць з імі слугу. Вы ведаеце, я заўсёды кажу што думаю і не магу дапусціць, каб дзве юныя паненкі самі падарожнічалі на паштовых. Гэта ж так непрыстойна. Вы мусіце пастарацца
і кагосьці адправіць. Я такое ненавіджу болып за ўсё ў свеце. Маладых паненак заўсёды трэба годным чынам ахоўваць і суправаджаць, безумоўна, у адпаведнасці з іх становішчам у грамадстве. Калі мінулым летам мая пляменніца Джарджыяна адправілася ў Рамсгейт, я наказала, каб з ёй паехалі два слугі мужчынскага полу. Міс Дарсі, дачка містара Дарсі з Пэмбэрлі і лэдзі Анны, не магла з’явіцца на людзях неналежным чынам. Я з надзвычайнай увагай стаўлюся да такіх рэчаў. Вы мусіце адправіць з юнымі лэдзі Джона, містар Колінз. Я радая, што мне прыйшло ў галаву гэта сказаць, бо з вашага боку было б ганебна аправіць іх адных.
— Мой дзядзька прышле па нас слугу.
— Ах, ваш дзядзька! Ен трымае слугу? Я радая, што ў вас ёсць нехта, хто думае пра такія рэчы. Дзе вы будзеце мяняць коней? Ах, вядома, у Бромлі! Згадайце маё імя ў «Звоне», і пра вас паклапоцяцца.
У лэдзі Кэтрын было яшчэ шмат пытанняў пра іх падарожжа, і паколькі не на ўсе з іх яна адказвала сама, трэба было пільнавацца — на шчасце Элізабэт, якая так заглыбілася ў думкі пра нядаўнія падзеі, што магла забыць, дзе знаходзіцца. Разважанні варта было адкласці на вальнейшы час — і ў адзіноце яна магла аддацца ім з найвялікшай палёгкай. He было і дня, калі яна не адпраўлялася на самотную прагулку, падчас якой цешылася ўсімі радасцямі непрыемных успамінаў.
Ліст містара Дарсі Элізабэт ужо амаль вывучыла на памяць. Яна асэнсавала ў ім кожны сказ, і яе стаўленне да аўтара ў розныя часы было розным. Калі яна ўспамінала, як ён рабіў ёй прапанову, у ёй закіпаў гнеў, а калі думала пра несправядлівасць сваіх абвінавачанняў і папрокаў, то скіроўвала гэты гнеў на сябе і пачынала спачуваць расчараванню містара Дарсі. Яго прыхільнасць выклікала ўдзячнасць, яго характар — павагу, і ўсё ж яна не магла захапляцца ім, ні імгнення не раскайва-
лася ў адмове і не мела ніякага жадання яшчэ хоць раз з ім сустрэцца. Яе ўласныя паводзіны ў мінулым былі для яе прычынай пастаяннай прыкрасці і шкадавання, а злашчасныя недахопы яе сям’і — яшчэ больш горкага засмучэння. Надзеяў на іх выкараненне не было. Бацька, якому падабалася пакепліваць з малодшых дачок, ніколі не патурбуецца пра тое, каб зацугляць іх шалёную безразважнасць, маці ж, чые манеры таксама далёкія ад дасканаласці, проста не разумее, што з дочкамі нешта не так. Элізабэт і Джэйн часта аб’ядноўвалі высілкі, каб змагацца з легкадумнасцю Кэтрын і Лідыі, але хіба маглі яны спадзявацца на поспех, калі маці малодшым патурала? Слабахарактарная і раздражняльная Кэтрын знаходзілася пад уплывам Лідыі і на заўвагі старэйшых сясцёр толькі крыўдзілася, а натурыстая і бесклапотная Лідыя прапускала ўсё міма вушэй. Яны былі дурныя, лянівыя і фанабэрлівыя. Пакуль у Мэрытане застаецца хоць адзін афіцэр, яны будуць з ім какетнічаць, а пакуль да Мэрытана можна дабрацца з Лонгбарна пехатой, яны ніколі не перастануць гэта рабіць.
Другой крыніцай яе трывог была Джэйн: тлумачэнні містара Дарсі вярнулі ёй добрае меркаванне пра Бінглі, і яна зразумела, як шмат страціла сястра. Яго пачуцці аказаліся шчырымі, а паводзіны — вышэйшымі за ўсе абвінавачанні, калі толькі не вінаваціць яго ў безагаворачным даверы да сябра. Як балюча было разумець, што праз дурасць і бестактоўнасць яе сям’і расстроіўся такі пажаданы ва ўсіх адносінах шлюб, які абяцаў Джэйн столькі шчасця і іншых перавагаў!
Калі да ўсіх успамінаў дадаць выкрыццё сапраўднай сутнасці Уікхэма, было лёгка зразумець, чаму Элізабэт, чый звычайна добры настрой дагэтуль рэдка пагаршаўся, зрабілася цяпер прыгнечанай і з вялікай цяжкасцю захоўвала хаця б вонкавую жыццярадаснасць.
Цягам апошняга тыдня ў доме Колінзаў у Розінгз іх запрашалі гэтак жа часта, як у першы тыдзень пасля прыезду. Там яны прабавілі і апошні вечар. Яе светласць зноў да дробязяў распытвала іх пра хуткае падарожжа, тлумачыла, як найлепш запакоўваць рэчы, і так упарта настойвала, каб яны склалі сукенкі згаданым ёй адзіна правільным спосабам, што, вярнуўшыся дадому, Марыя палічыла неабходным перарабіць ранішнюю працу і зноў запакаваць дарожны куфар.
Калі яны ад’язджалі, лэдзі Кэтрын надзвычай паблажліва пажадала ім добрай дарогі і запрасіла зноў наведаць Хансфард у наступным годзе, а міс дэ Бур абцяжарыла сябе ні больш ні менш рэверансам і нават падала абедзвюм паненкам руку.
Раздзел XXXVIII
Суботнім ранкам Элізабэт і містар Колінз спусціліся на сняданак на некалькі хвілін раней за астатніх, і апошні скарыстаўся магчымасцю нагаварыць ёй абсалютна неабходных, з яго гледзішча, развітальных кампліментаў.
— Я не ведаю, міс Элізабэт, — пачаў ён, — ці казала вам місіс Колінз, як яна цэніць вашу ласкавую згоду наведаць нас, але ўпэўнены, што вы не пакінеце гэты дом, не атрымаўшы сведчанняў яе ўдзячнасці. He турбуйцеся, ваша таварыства было вельмі прыемным. Я цудоўна разумею, як мала прынадаў абяцае наша сціплае жытло. Наш просты быт, маленькія пакоі, нешматлікая абслуга, а таксама тое, як мала мы выходзім у свет, несумненна, робіць Хансфард маркотным месцам для такой юнай лэдзі, як вы, але я цешу сябе надзеяй, што вы не сумняваецеся ў нашай удзячнасці за ваша цярпенне, як і ў тым, што мы зрабілі ўсё Mar-
чымае, каб прабаўлены ў нас час не напоўніў ваша сэрца журбой.
Элізабэт пачала дзякаваць яму ў адказ і пераконваць у адваротным. Гэтыя шэсць тыдняў прынеслі ёй шмат асалоды: радасць ад гутарак з Шарлотай і ўвага гаспадароў дому прымушаюць яе адчуваць сябе абавязанай. Містар Колінз усцешыўся і з яшчэ больш самазадаволенай усмешкай адказаў:
— Мне вельмі прыемна чуць, што вы прабавілі час не без прыемнасці. Мы стараліся з усіх сіл. На вялікае шчасце, мы здолелі ўвесці вас у вышэйшае таварыства і, дзякуючы сувязям з Розінгзам, змаглі ажывіць сціплае хатняе жыццё, а таму я маю надзею, што паездка ў Хансфард не была для вас дарэшты нуднай. Блізкасць да сям’і лэдзі Кэтрын сапраўды дае нам неймаверныя прывілеі — такім шчасцем рэдка хто можа пахваліцца. Вы і самі бачыце, якое ў нас трывалае становішча. Бачыце, як часта нас туды запрашаюць. Шчыра кажучы, я ўпэўнены, што, нягледзячы на ўсе недахопы гэтага сціплага прыходу, яго госці, якія дзеляць з намі выгоды ад сувязяў з Розінгзам, не маюць патрэбы ў спачуванні.
Яму не хапала словаў, каб выказаць высокія пачуцці, і ён пачаў хадзіць па пакоі. Элізабэт тым часам спрабавала ўціснуць ветлівасць і шчырасць у некалькі кароткіх фраз.
— А ўвогуле, мая дарагая кузіна, у Хартфардшыры вы можаце даць нашаму ладу жыцця самыя станоўчыя ацэнкі. Прынамсі, я цешу сябе такой думкай. Вы амаль штодня былі сведкай той увагі, якой лэдзі Кэтрын абдорвае місіс Колінз, і я веру, што лёс вашай сяброўкі нельга назваць нешчаслівым, — але пра гэта мне лепш памаўчаць. Дазвольце толькі запэўніць вас, дарагая міс Элізабэт, што я ад усяго сэрца шчыра жадаю вам такога ж шчаснага замужжа. У нас з дарагой Шарлотай на ўсё адзін погляд і адно меркаванне. Нашы характары
і погляды надзвычай падобныя. Мы, відаць, былі створаныя адно для аднаго.
На гэта Элізабэт магла без ваганняў сказаць, што такія выпадкі — вялікае шчасце, і з не меншай шчырасцю дадаць, што яна не сумнявалася ў хатнім дабрабыце містара Колінза. Аднак яна зусім не засмуцілася, калі яе адказ перарвала з’яўленне лэдзі, ад якой гэты дабрабыт залежаў. Бедная Шарлота! Як сумна было пакідаць яе ў такім таварыстве! Але яна ведала, на што ідзе, і хоць ад’езд гасцей яе відавочна маркоціў, яна не паказвала, што мае патрэбу ў спачуванні. Свой дом і гаспадарка, прыход і птушнік, а таксама звязаныя з імі клопаты яшчэ не страцілі для яе чараў.
Урэшце паштовая карэта прыбыла, куфры былі замацаваныя, пакункі — раскладзеныя, і ўсе пацвердзілі гатоўнасць рушыцьу дарогу. Цёпла развітаўшыся з сяброўкай, Элізабэт пайшла да экіпажа ў суправаджэнні містара Колінза, які, пакуль яны ішлі праз сад, упаўнаважваў яе перадаць сям’і Бэнэтаў яго шанаванне, не забыўшы падзякаваць за дабрыню, з якой яго прымалі ў Лонгбарне зімой, а таксама прывітаць ад яго імені незнаёмых яму містара і місіс Гардынер. Затым ён дапамог ёй забрацца ў экіпаж, побач села Марыя, і калі дзверцы амаль зачыніліся, ён раптам з жахам успомніў, што яны забылі перадаць што-небудзь розінгзскім лэдзі.
— Зрэшты, — разважыў ён, — вы ж напэўна хочаце, каб я перадаў ім ваш найніжэйшы паклон разам са шчырымі падзякамі за іх дабрыню.
Элізабэт не пярэчыла, дзверцам урэшце дазволілі зачыніцца, і экіпаж рушыў з месца.
— Божа літасцівы! — усклікнула праз некалькі хвілін маўчання Марыя. — Здаецца, быццам мы ўсяго дзень ці два таму прыехалі! Але колькі ўсяго адбылося!
— Твая праўда, — уздыхнула яе спадарожніца.
— Мы дзевяць разоў вячэралі ў Розінгзе і яшчэ двойчы пілі там гарбату! Мне будзе пра што расказаць!
« А мне будзе пра што прамаўчаць», — дадала Элізабэт сама сабе.
Дарога не прынесла ні асаблівых размоваў, ні трывог, і праз тры гадзіны пасля ад’езду з Хансфарда яны дабраліся да дома містара Гардынера, дзе мусілі застацца на некалькі дзён.
Джэйн выглядала добра, і ў Элізабэт амаль не было магчымасці разабрацца ў яе настроі, бо цётка з усёй сваёй дабрынёй напланавала для іх шмат розных забаваў. Але сёстры мусілі разам ехаць дадому, і там у Элізабэт будзе дастаткова часу для назіранняў.
He без пэўных высілкаў яна стрымлівала сябе, каб не расказаць Джэйн пра прапанову містара Дарсі яшчэ да вяртання ў Лонгбарн. Ведаць, што яе гісторыя надзвычайна ўразіць Джэйн, і ў той жа час цешыць сваё сябелюбства, не могучы ўтаймаваць яго разумнымі довадамі, было вялікай спакусай, якая пабуджала да размовы, і Элізабэт наўрад ці б яе адолела, калі б не сумнявалася ў дапушчальных межах шчырасці і не баялася, што закрануўшы нядаўнія падзеі, яна будзе вымушаная расказаць пра Бінглі і гэта яшчэ больш засмуціць сястру.
Раздзел XXXIX
Ішоў другі тыдзень траўня, калі тры маладыя лэдзі пакінулі Грэйсчорч-стрыт і скіраваліся да гарадка *** у Хартфардшыры. Наблізіўшыся да карчмы, дзе іх, паводле дамоўленасці, мусіў чакаць экіпаж містара Бэнэта, яны адразу ж пераканаліся ў спраўнасці фурмана, бо ўбачылі Кіці і Лідыю, што вызіралі з акна ядальні на другім паверсе. Дзве гэтыя паненкі прыехалі каля
гадзіны таму і паспелі наведаць мадыстку насупраць, паназіраць за вартавым і прыгатаваць салату з латуку і агуркоў.
Павітаўшыся з сёстрамі, Кіці і Лідыя ўрачыста паказалі ім на стол з закускамі, якія звычайна прапануе карчомная камора, і закрычалі:
— Праўда, міла? Хіба не прыемны сюрпрыз?
— Мы збіраемся вас пачаставаць, — дадала Лідыя, — толькі вы мусіце пазычыць нам грошай, бо мы ўсё патрацілі ў той крамцы, — тут яна пачала хваліцца пакупкамі: — Зірніце, я набыла капялюшык! Ен, вядома, не такі і прыгожы. Можна было не купляць, а можна было і купіць. Як толькі прыеду дадому, распару яго і зірну, ці атрымаецца яго палепшыць.
Калі сёстры сышліся на тым, што ён брыдкі, Лідыя бесклапотна прадоўжыла:
— Але там, у крамцы, былі два-тры яшчэ горшыя, і калі прыкупіць прыемнага атласу, каб па-новаму абшыць яго, думаю, ён будзе вельмі нічога. Зрэшты, якая розніца, што мы будзем насіць летам, калі праз два тыдні ***шырскі полк пакідае Мэрытан.
— Няўжо? — усклікнула Элізабэт, надзвычай задаволеная навіной.
— Яны збіраюцца стаць лагерам пад Брайтанам, і я хачу, каб тата павёз нас туды на лета! Было б так цудоўна, і я ўпэўненая, што нам бы гэта амаль нічога не каштавала. Нават мама хоча туды паехаць! А інакш уявіце, якое жудаснае лета нас чакае!
«Праўда што, — падумала Элізабэт, — якая выдатная ідэя! I, галоўнае, якусім нам пасуе! Божа мой! Брайтан і цэлы лагер салдат, калі ў нас і так гармідар — і гэта ад аднаго няшчаснага палка ды баляў у Мэрытане раз на месяц!»
— I яшчэ ў мяне ёсць для цябе навіна, — сказала Лідыя, калі яны селі за стол. — Давай, паспрабуй адга-
даць! Выдатная, проста грандыёзная навіна — а да Ta­ro ж пра чалавека, якога мы ўсе любім!
Джэйн і Элізабэт пераглянуліся, і прыслужніку паведамілі, што ён можа ісці. Лідыя засмяялася і сказала:
— Ах, усе гэтыя твае цырымоніі і асцярогі! Думаеш, як бы ён не падслухаў? Ды яму ж усё адно! Я ўпэўненая, яму даводзілася чуць і горшыя рэчы, чым тое, што я хачу расказаць. Але ж ён такі страшыдла! Добра, што ён пайшоў. Ніколі ў жыцці не бачыла такога доўгага падбароддзя. Але вернемся да навін — яны пра нашага мілага Уікхэма. Занадта добра для прыслужніка, праўда? Пагрозы, што Уікхэм ажэніцца з Мэры Кінг, болып няма. Як вам такое, га? Яна з’ехала да дзядзькі ў Ліверпуль і назад не вернецца. Уікхэм у бяспецы.
— I Мэры Кінг таксама! — дадала Элізабэт. — Яна пазбегла неабдуманага з матэрыяльнага гледзішча шлюбу.
— Калі ён ёй падабаўся, яна сапраўдная дурніца, што з’ехала.
— Спадзяюся, яны не моцна прывязаліся адно да аднаго, — сказала Джэйн.
— Думаю, ён — не моцна. Mary паспрачацца, што яна яго ні каліўца не цікавіла — каму патрэбная такая рабаціністая гадаўка?
Элізабэт з жахам падумала, што хоць сама яна на такія грубыя выразы не здольная, яе нядаўняе стаўленне да сітуацыі, якое яна лічыла велікадушным, было амаль такім жа грубым!
Як толькі сёстры паелі і старэйшыя за гэта заплацілі, уся кампанія папрасіла падаць экіпаж, і спатрэбілася немалая вынаходлівасць, каб змясціцца ў ім разам з кардонкамі, торбамі з рукадзеллем і пакункамі, а таксама несвоечасовымі пакупкамі Кіці і Лідыі.
— Як зручненька мы ўціснуліся! — усклікнула Лідыя. — Добра, што я купіла капялюш: было так ве-
села зацягваць сюды яшчэ адну кардонку! А цяпер давайце выгодна размяшчацца, рассаджвацца, і балбатаць, і смяяцца ўсю дарогу дадому. Але спярша мы хочам паслухаць, што з вамі ўвесь гэты час адбывалася. Ці сустрэлі вы мілых кавалераў? Ці фліртавалі з імі? Я так спадзявалася, што хоць адна з вас знойдзе сабе да вяртання мужа. Джэйн у нас, дальбог, хутка зробіцца векавухай. Ёй амаль дваццаць тры! Божа, ды я памру ад сораму, калі да дваццаці трох не прыдбаю мужанька! Вы не ўяўляеце, цётка Філіпс так хоча выдаць вас замуж! Яна кажа, што Лізі мусіла пайсці за містара Колінза, але я не думаю, што гэта было б так ужо забаўна. Божа, як я хачу выйсці замуж раней за ўсіх і вывозіць вас пасля ў свет! Ой мамачкі, як добра мы надоечы павесяліліся ў палкоўніка Форстэра! Мы з Кіці прабавілі ў іх цэлы дзень, і місіс Форстэр паабяцала зладзіць увечары танцы (дарэчы, мы з місіс Форстэр такія сяброўкі!), і вось яна запрасіла абедзвюх сясцёр Харынгтан, але Харыет захварэла, і Пэн давялося ісці адной. I як вы думаеце, што мы тады зрабілі? Мы апранулі Чэмберлена ў жаночае, каб ён быў дамай, — уяўляеце, як смешна! I ніхто пра гэта не ведаў, толькі палкоўнік і місіс Форстэр, а яшчэ мы з Кіці і цётка — трэба ж было пазычыць у яе сукенку, і вы нават не ўяўляеце, як добра ён выглядаў! Калі прыйшлі Дэні, і Уікхэм, і Прат, і яшчэ два ці тры чалавекі, яны яго ўвогуле не пазналі! Божа, як я нарагаталася, і місіс Форстэр таксама! Я думала, што памру ад смеху. Толькі гэта і прымусіла іх нешта западозрыць, і яны ўрэшце дацямілі, у чым рэч.
Такімі гісторыямі пра вечарынкі і выхадкі Лідыя з дапамогай Кіці, якая часам устаўляла заўвагі, спрабавала забавіць спадарожніц усю дарогу да Лонгбарна. Элізабэт старалася не слухаць, але ўсё адно заўважыла, як часта згадваецца імя Уікхэма.
Дома іх сустрэлі вельмі цёпла. Місіс Бэнэт парадавалася, што прыгажосць Джэйн не паблякла, а падчас абеду містар Бэнэт не раз шматзначна казаў Элізабэт:
— Як я рады, Лізі, што ты вярнулася.
За сталом сабралася шмат людзей, бо Лукасы амаль поўным складам прыйшлі сустрэць Марыю і дазнацца пра навіны, і таму падчас абеду ўздымаліся самыя розныя тэмы: лэдзі Лукас распытвала малодшую дачку пра дастатак і птушнік старэйшай, місіс Бэнэт удзельнічала адразу ў дзвюх размовах, выведваючы ў Джэйн, якая сядзела далекавата ад яе, звесткі пра навінкі моды і тут жа пераказваючы іх малодшым сёстрам Лукас, а Лідыя, чый голас быў гучнейшы за астатнія, пералічвала шматлікія радасці гэтай раніцы, звяртаючыся да ўсіх, хто хацеў яе слухаць.
— Ах, Мэры, — казала яна, — як шкада, што ты з намі не паехала! Было так весела! Спачатку мы з Кіці завесілі шторы і рабілі выгляд, што ў экіпажы нікога няма. Я б так ехала да канца, але ў выніку Кіці зрабілася блага, а калі мы дабраліся да Джорджа, думаю, мы трымаліся малайцамі, бо пачаставалі іх траіх найлепшым другім сняданкам у свеце, і калі б ты з намі выбралася, мы пачаставалі б і цябе. А калі мы сабраліся ехаць, было яшчэ цікавей! Я баялася, што мы ніколі не ўлезем у экіпаж, і ледзь не памерла ад смеху! А потым мы так весела ехалі дадому! Мы так гучна балбаталі і смяяліся, што нас, напэўна, чулі на дзесяць міляў вакол!
— Дарагая сястрыца, — змрочна адказала на гэта Мэры, — траціць час на такія забавы — не для мяне! Яны, несумненна, знойдуць водгук у большасці жаночых розумаў, але мне яны, мушу прызнацца, не цікавыя: я аддаю перавагу кнізе.
Але Лідыя не пачула ні слова з яе адказу. Яна рэдка слухала кагосьці даўжэй чым паўхвіліны, а на Мэры дык увогуле ніколі не зважала.
Па абедзе Лідыя настойліва ўгаворвала рэшту паненак прагуляцца ў Мэрытан і паглядзець, што там і як, але Элізабэт рашуча працівілася яе плану: пра малодшых Бэнэт не павінныя казаць, што яны не здольныя і паўдня пасядзець дома, не ганяючыся за афіцэрамі. Але яе пярэчанні мелі і іншую прычыну. Яна баялася зноў убачыць містара Уікхэма і пастанавіла пазбягаць яго як мага даўжэй. Хуткі адыход палка з Мэрытана невымоўна яе радаваў. Праз два тыдні іх не будзе, і тады, спадзявалася яна, ёй больш не давядзецца праз яго мучыцца.
He прабыўшы дома і некалькі гадзін, яна зразумела, што бацькі часта абмяркоўваюць ідэю паехаць у Брайтан, якую Лідыя згадвала ў карчме. Было відавочна: бацька не збіраецца здавацца, але яго адказы гучаць так цьмяна і двухсэнсоўна, што маці, нягледзячы на частыя расчараванні, не адчайваецца і спадзяецца на перамогу.
Раздзел XL
Элізабэт не магла больш стрымліваць жаданне расказаць Джэйн пра нядаўнія падзеі, і ўрэшце наступным ранкам, падрыхтаваўшы сястру да незвычайнай гісторыі, апісала ёй сцэну, якая адбылася паміж ёй і містарам Дарсі, апусціўшы ўсё, што тычылася самой Джэйн.
Здзіўлялася Джэйн нядоўга: яна так моцна любіла Элізабэт, што лічыла натуральным любое захапленне ёю. Неўзабаве яе ўражанне патанула ў іншых пачуццях. Яна засмуцілася, што містар Дарсі зрабіў прапанову ў стылі, які не надта натхняў яе прыняць. Але яшчэ больш Джэйн маркоцілася, уяўляючы, якім няшчасным зрабіла містара Дарсі адмова яе сястры.
— Яго ўпэўненасць у поспеху была памылковай, — сказала яна. — He варта было яе дэманстраваць. Праз гэта расчараванне толькі мацнейшае!
— Маеш рацыю, — адказала Элізабэт. — Мне шчыра яго шкада, але я думаю, што ініпыя яго пачуцці хутка дапамогуць яму справіцца з гэтай прыхільнасцю. Ты не асуджаеш мяне за адмову?
— Асуджаю? Вядома, не!
— Але ж асуджаеш за цёплыя словы пра Уікхэма?
— He, бо не ведаю, ці сапраўды ты памылялася, калі казала яму тыя словы.
— Але ты даведаешся, калі я раскажу табе, што здарылася на наступны дзень.
Тут яна апавяла пра ліст — пра тую яго частку, дзе вялося пра Джорджа Уікхэма. Якім ударам гэтая гісторыя аказалася для беднай Джэйн, што была гатовая абысці ўвесь свет і не знайсці сярод людзей столькі заганаў колькі іх раптам выявілася ў адной асобе! Нават такая мілая яе сэрцу магчымасць апраўдаць Дарсі не здолела суцешыць яе пасля гэтага адкрыцця. Яна горача пачала даказваць Элізабэт, што тут схавалася нейкая памылка, якая апраўдвае аднаго з іх, не няславячы другога.
— Нічога ў цябе не атрымаецца! — сказала Элізабэт. — Ты ніколі не зможаш давесці, што яны абодва аднолькава добрыя. Рабі свой выбар, але абмяжуйся толькі адным з іх. Той годнасці, якая ёсць у іх дваіх, якраз хапіла б на аднаго прыстойнага чалавека, і за апошні час гэтае званне занадта часта пераходзіла ад аднаго да другога. Я са свайго боку схіляюся да думкі, што ўся яна належыць Дарсі, але ты можаш меркаваць як хочаш.
Аднак мінуў пэўны час, перш чым Джэйн здолела выціснуць з сябе ўсмешку.
— He прыгадваю, калі яшчэ я была так моцна ўражаная, — сказала яна. — Каб Уікхэм аказаўся такім ня-
годнікам! Паверыць у гэта амаль немагчыма. А бедны містар Дарсі! Мілая Лізі, толькі ўяві, як ён мусіў пакутаваць. Гэта ж такое расчараванне, а тут яшчэ і ты так кепска пра яго думаеш! I ён вымушаны быў расказаць тую гісторыю пра сястру! Як жа гэта балюча. Я ўпэўненая, ты гэта адчуваеш.
— О не, мае шкадаванне і спачуванне збеглі, калі я ўбачыла, як яны перапаўняюць цябе. 3 кожным момантам я раблюся ўсё больш спакойнай і абыякавай, бо ведаю, з якім размахам за Дарсі патурбуешся ты. Твая шчодрасць змушае мяне да сквапнасці, і калі ты яшчэ трошкі пааплакваеш яго лёс, маё сэрца зробіцца лягчэйшым за пёрка.
— Бедны Уікхэм! Але які добры ў яго твар, якія ветлыя і адкрытыя манеры!
— Выхаванне двух гэтых джэнтльменаў, відаць, вялося памылковым спосабам, і ў выніку адзін з іх атрымаў усю велікадушнасць, а другі — усе яе вонкавыя праявы.
— Ніколі не пагаджуся з табой, што містар Дарсі зусім гэтых праявау пазбаўлены.
— I ўсё ж я лічыла сябе неймаверна разумнай, калі ставілася да яго з упэўненай, хоць і неабгрунтаванай, непрыяззю. Такая непрыязь — цудоўная шпора для розуму, выдатны выхад для дасціпнасці. Можна бесперастанку лаяць чалавека, не сказаўшы нічога вартага, але нельга заўсёды кпіць з яго, каб час ад часу не выдаць нешта дасціпнае.
— Лізі, калі ты першы раз чытала той ліст, ты напэўна яшчэ не ставілася даўсяго так, як цяпер.
— Вядома, не. Я адчувала сябе досыць засмучанай. Нават вельмі засмучанай, можна сказаць, няшчаснай. А побач не было нікога, каму я магла адкрыцца, ніякай Джэйн, якая б мяне супакоіла і сказала, што я зусім не такая безразважная, самалюбная і недарэчная, якой я насамрэч была! Ах, як мне цябе не хапала!
— Як шкада, што ў размове з містарам Дарсі пра Уікхэма ты выкарыстала такія моцныя выразы, бо пасля яны выявіліся цалкам незаслужанымі.
— Менавіта. Аднак такая нягода, як несвоечасова рэзкі тон, — гэта натуральны вынік маёй перадузятасці. Мне патрэбная парада. Скажы, як ты думаеш, ці трэба мне адкрыць нашым знаёмым сапраўдную сутнасць Уікхэма?
Джэйн на хвілінку задумалася і адказала:
— У нас напэўна няма прычын так жудасна яго выкрываць. А што думаеш ты сама?
— Што рабіць гэтага не варта. Містар Дарсі не ўпаўнаважыў мяне распаўсюджваць яго гісторыю. Наадварот, ён прасіў захоўваць у таямніцы ўсе акалічнасці, што тычацца яго сястры, а калі я паспрабую адкрыць людзям вочы на іншыя падкопы Уікхэма, хто мне паверыць? Усеагульная перадузятасць супраць містара Дарсі такая вялікая, што палова нашых добрых суседзяў з Мэрытана лепш памрэ, чым зірне на яго добразычліва. Пераканаць іх мне не пад сілу. Неўзабаве Уікхэм з’едзе, і тады нікому тут не будзе справы да таго, які ён насамрэч. Рана ці позна ўсё адкрыецца, і мы яшчэ пасмяёмся з недалёкасці тых, хто ні пра што не здагадваўся. А пакуль я не буду нічога расказваць.
— Маеш рацыю. Калі адкрыць людзям яго заганы, гэта назаўжды яго знішчыць. А ён, магчыма, якраз раскайваецца і думае, як бы выправіцца. He варта даводзіць яго да адчаю.
Гэтая размова суцішыла хваляванне Элізабэт. Яна вызвалілася ад дзвюх з таямніц, якія абцяжарвалі яе пару тыдняў, і ўпэўнілася, што Джэйн заўсёды ахвотна яе выслухае, калі ў яе зноў з’явіцца патрэба пагаварыць. Але абачлівасць прымусіла яе ўсё ж нешта ўтаіць. Элізабэт не наважылася пераказаць сястры тую частку ліста містара Дарсі, дзе вялося пра шчырую прыхіль-
насць яго сябра да Джэйн. Падзяліцца гэтым нельга было ні з кім: Элізабэт усведамляла, што адкрыць свой апошні сакрэт ёй дазволіць толькі поўнае ўзаемаразуменне паміж абаімі закаханымі. «I калі гэтая неверагодная падзея раптам здарыцца, — казала яна сабе, — я змагу паведаміць ёй толькі тое ж, што і сам Бінглі, але ён зробіць гэта нашмат больш прыемным чынам. Шчырасць мне забароненая да таго часу, пакуль яна не страціць каштоўнасці».
Цяпер, вярнуўшыся дадому, Элізабэт мела час паназіраць за душэўным станам сястры. Джэйн не была шчаслівай і яшчэ захоўвала пяшчотнае стаўленне да Бінглі. Яна ніколі не перажывала нават уяўнай закаханасці, а таму яе пачуццё гарэла ўсім палам першай любові ў спалучэнні з уласцівым для такога ўзросту і нораву пастаянствам, якім першая любоў звычайна пахваліцца не можа. Джэйн горача трымалася за ўспаміны і аддавала Бінглі перавагу перад астатнімі маладымі людзьмі, таму ёй спатрэбіўся ўвесь яе здаровы сэнс і ўся чуласць да пачуццяў сяброў, каб устрымацца ад шкадавання, якое магло кепска паўплываць на яе здароўе і іх спакой.
— Ну, Лізі, — сказала аднойчы місіс Бэнэт, — што ты цяпер скажаш пра няшчасны лёс Джэйн? Я са свайго боку вырашыла больш ніколі і ні з кім гэта не абмяркоўваць. Так я надоечы сястрыцы Філіпс і сказала. Але я дагэтуль не разумею, ці бачылася з ім Джэйн у Лондане. Ён зусім няварты чалавек, і я не думаю, што цяпер у яе ёсць хоць нейкі шанец выйсці за яго. Пра яго вяртанне ў Нэзэрфілд гэтым летам ніхто не гаворыць, а я ж распытала ўсіх, хто можа пра гэта нешта ведаць.
Я не думаю, што ён калі-небудзь яшчэ паселіцца ў Нэзэрфілдзе.
— Ну што ж, хай робіць як хоча. Ніхто яго тут і не чакае. Я заўсёды буду казаць, што ён абышоўся з маёй
дачкой надзвычай нізка, і на яе месцы я б гэтага не перажыла. Я суцяшаю сябе толькі тым, што праз разбітае сэрца Джэйн памрэ, і ён пашкадуе, што так з ёй абышоўся.
Але Элізабэт такая перспектыва зусім не суцяшала, і яна нічога не сказала.
— Што ж, Лізі, — неўзабаве прадоўжыла маці, — значыць, Колінзы выгодна ўладкаваліся? Так-так, спадзяюся, гэта надоўга. А як у іх з кухняй? He сумняваюся, Шарлота — выдатная гаспадыня. Калі яна хоць напалову такая ж кемлівая, як яе маці, то нешта нават наэканоміць. Думаю, яны там не надта марнуюць грошы.
— Зусім не марнуюць.
— I гэта вельмі важна, ад гэтага залежыць гаспадарка. Так-так, яны ўжо пастараюцца жыць па сродках. 3 грашыма ў іх праблем не будзе — абы на здароўе! А што, я думаю, яны часта гавораць пра Лонгбарн, які дастанецца ім пасля смерці твайго бацькі. Напэўна глядзяць на наш дом як на сваю ўласнасць.
— Пры мне яны на гэтую тэму не маглі гаварыць.
— Было б дзіўна, калі б маглі, але я не сумняваюся, што паміж сабой яны часта пра гэта плявузгаюць. Што ж, калі яны так лёгка абыходзяцца з маёмасцю, якая па законе ім не належыць, тым горш для іх. Я б пасаромелася прыняць спадчыну па мужчынскай лініі.
Раздзел XLI
Першы тыдзень пасля вяртання праляцеў хутка. Пачаўся другі. Гэта былі апошнія дні ***шырскага палка ў Мэрытане, і юныя лэдзі з ваколіц зусім пасмутнелі. Скруха была амаль усеагульная. Толькі старэйшыя міс Бэнэт усё яшчэ маглі есці, піць, спаць і весці звычайнае жыццё. Такая чэрствасць рэгулярна асуджалася Ki-
ці і Лідыяй, чые пакуты сягнулі вышыняў і якія не маглі прыняць такую бяздушнасць уласных сваячак.
— Божачкі, што нас чакае? Што мы будзем рабіць? — нярэдка з пакутлівай горыччу ўскрыквалі яны. — Як ты можаш так усміхацца, Лізі?
Адданая маці раздзяляла іх гора і прыгадвала, як дваццаць пяць гадоў таму сама мучылася з той жа прычыны.
— Я ўпэўненая, што праплакала два дні, — сказала яна, — калі ад нас з’ехаў полк палкоўніка Мілера. Я думала, у мяне разаб’ецца сэрца.
— Але маё сэрца дакладна разаб’ецца, — сказала Лідыя.
— Калі б мы толькі маглі адправіцца ў Брайтан! — зазначыла місіс Бэнэт.
— Ах, калі б мы маглі адправіцца ў Брайтан!.. Але TaTa такі няўмольны.
— Калі я пару разоў пакупаюся ў моры, мяне гэта вельмі падтрымае.
— Цётка Філіпс лічыць, што для мяне гэта таксама было б карысна, — дадала Кіці.
Такія галашэнні раз-пораз напаўнялі сцены Лонгбарна. Элізабэт спрабавала ставіцца да іх з гумарам, але сорам паглынаў усю прыемнасць ад жартаў на гэты конт. Яна зноў адчула справядлівасць папрокаў містара Дарсі і ніколі яшчэ так не схілялася дараваць яму ўмяшанне ў справы сябра.
Але змрочныя прадчуванні Лідыі хутка развеяліся: місіс Форстэр, жонка палкоўніка з ***шырскага палка, запрасіла яе паехаць з імі ў Брайтан. Гэтая бясцэнная сяброўка была яшчэ зусім юнай жанчынай і толькі нядаўна выйшла замуж. Лёгкасць і нязменна добры настрой абедзвюх прывялі да збліжэння, і з трох месяцаў знаёмства два яны лічыліся задушэўнымі прыяцелькамі.
Наўрад ці можна апісаць захапленне Лідыі з гэтай нагоды, яе палкую любоў да місіс Форстэр, задаволенасць місіс Бэнэт і роспач Кіці. Нячулая да пачуццяў сястры, Лідыя лётала па доме ў бясконцым экстазе, патрабуючы ад усіх віншаванняў і яшчэ больш бурна, чым звычайна, балбочучы і смеючыся. Няшчасная Кіці ў гэты час кляла лёс у гасцёўні — у празмерна жаласлівых выразах і не менш капрызным тонам.
— Я не разумею, чаму місіс Форстэр не запрасіла мяне разам з Лідыяй, — казала яна. — Я, вядома, не самая блізкая яе сяброўка. Але ў мяне не менш правоў атрымаць запрашэнне — і нават болып, бо я на два гады старэйшая.
Элізабэт марна заклікала яе быць разумнай, а Джэйн — змірыцца. Што да самой Элізабэт, то яна нашмат менш радавалася запрашэнню, чым маці і Лідыя, бо баялася, што яно акажацца смяротным прысудам апошнім кроплям здаровага сэнсу сястры. Яна таемна параіла бацьку не адпускаць Лідыю, хоць ведала, як яе ўзненавідзяць у сям’і, калі дазнаюцца пра гэты крок. Яна нагадала містару Бэнэту, як часта Лідыя паводзіцца неналежным чынам, і паспрабавала пераканаць, што сяброўства з такой жанчынай, як місіс Форстэр, прынясе сястры мала карысці: з такой кампаньёнкай у яе будзе шмат выпадкаў паказаць сябе ў Брайтане, дзе спакусаў нашмат больш, чым дома, з яшчэ горшага боку. Бацька ўважліва яе выслухаў і сказаў:
— Лідыя не супакоіцца, пакуль не зняславіцца дзе-небудзь на людзях, і цяперашнія абставіны даюць нашай сям’і цудоўны шанец перажыць гэта з найменшымі цяжкасцямі і затратамі.
— Калі б вы ведалі, — сказала Элізабэт, — колькі шкоды нам усім можа прынесці... не, ужо прынесла кепскае ўражанне пра безразважныя і нясціплыя паводзіны Лідыі, якое склалася ў свеце, вы б не ставіліся да гэтай паездкі так абыякава.
— Ужо прынесла? — перапытаў містар Бэнэт. — Яна што, распужала кагосьці з тваіх кавалераў? Бедная Лізі! Але не журыся. He варта шкадаваць пра пераборлівых маладзёнаў, што не пераносяць на дух і намёку на чалавечую дурасць. Давай, агуч мне спіс няшчасных, каго адштурхнула недалёкасць Лідыі.
— Вы памыляецеся — мне няма на што жаліцца. Я кажу не пра асобныя выпадкі, а пра агульную шкоду. Наша рэпутацыя, наша паважнасць у вачах свету цярпяць праз пагарду да любых правілаў, шалёную непрадказальнасць і нахабства, якімі так славіцца Лідыя. Даруйце, але я скажу наўпрост. Калі вы, дарагі бацька, не возьмеце на сябе клопат стрымаць яе бурную натуру і растлумачыць, што яе цяперашнія памкненні не могуць зрабіцца справай яе жыцця, хутка на яе ўвогуле нельга будзе паўплываць. Яе характар сфармуецца, і да шаснаццаці яна ператворыцца ў безнадзейную какетку, выстаўляючы на смех і сябе, і сваю сям’ю, какетку самага нізкага, найгоршага тыпу, што не мае іншых перавагаў, апроч юнага ўзросту і прымальнай знешнасці. Яе недалёкасць і пустата не дадуць ёй хоць неяк абараніцца ад усеагульнай пагарды, якую выкліча яе прага быць у цэнтры ўвагі. Тая ж небяспека чакае і Кіці, якая ва ўсім прыпадабняецца да пыхлівай, дурной, лянівай і абсалютна нястрыманай Лідыі! Дарагі мой татачка, няўжо вы лічыце, што іх не будуць асуджаць і ганьбаваць усе, хто іх ведае, і што гэтая няслава не кране іх сясцёр?
Містар Бэнэт зразумеў, што яна ўклала ў словы ўсю душу, узяў яе за руку і цёпла адказаў:
— He хвалюйся, мая дарагая. Усе, хто ведае вас з Джэйн, ставяцца да вас з любоўю і павагай, і твае вартасці не зменшацца праз дзвюх — ці, я б сказаў, трох — вельмі дурных сясцёр. У Лонгбарне не будзе спакою, калі Лідыя не паедзе ў Брайтан. Ну дык
хай едзе! Палкоўнік Форстэр — разумны чалавек, ён прасочыць, каб яна не трапіла ў сапраўдную бяду. На шчасце, Лідыя занадта бедная, каб зрабіцца для кагосьці ласым кавалкам. У Брайтане яна нават у якасці простай какеткі будзе забіраць менш увагі, чым тут. Афіцэры знойдуць там нашмат цікавейшых жанчын. А таму будзем спадзявацца, што паездка туды дапаможа ёй усвядоміць сваю нязначнасць. У любым разе, калі яна здолее паводзіцца нашмат горш, чым нават цяпер, то гэта ўжо будзе нагодаю пасадзіць яе да канца жыцця пад замок.
Элізабэт давялося задаволіцца такім адказам, аднак яе меркаванне не змянілася, і яна адчувала сябе засмучанай і расчараванай. Але песціць прыкрасць, надоўга на ёй засяроджвацца было не ў яе натуры. Яна не сумнявалася, што выканала свой абавязак, аднак ёй не было ўласціва пераймацца наконт непазбежных бедаў, узмацняючы іх трывогамі.
Калі б Лідыя і яе маці дазналіся, пра што яна гаварыла з бацькам, пры ўсёй сваёй балбатлівасці яны наўрад ці знайшлі б словы, каб выказаць абурэнне. Ва ўяўленні Лідыі паездка ў Брайтан звязвалася з усімі магчымымі зямнымі радасцямі. Яе вынаходлівая фантазія малявала поўныя афіцэраў вуліцы вясёлага курорта. Яна бачыла сябе аб’ектам прыхільнасці дзесяці, дваццаці невядомых ёй пакуль вайскоўцаў. Бачыла лагер ва ўсім яго бляску — чароўныя шэрагі аднастайных намётаў, вакол якіх тоўпяцца юныя і вясёлыя афіцэры, асляпляльна ўбраныя ў чырвонае. I, каб карціна была поўнай, бачыла сябе ў адным з намётаў, дзе яна пяшчотна буркуе не меніп як з шасцю афіцэрамі адначасова.
Што б яна адчула, калі б даведалася, што сястра спрабуе пазбавіць яе такіх далёкіх і ўсё ж такіх блізкіх магчымасцяў? Зразумець Лідыю магла толькі яе маці,
якая адчувала амаль тое самае. Яна змрочна падазравала, што муж ніколі не адвязе яе ў Брайтан, і таму паездка дачкі была яе адзіным суцяшэннем.
Але пра размову, якая адбылася, яны не ведалі і таму радаваліся, з невялікімі перапынкамі, да самага ад’езду Лідыі з дому.
Элізабэт чакала апошняя сустрэча з містарам Уікхэмам. Пасля вяртання яна не раз бачылася з ім, а таму не хвалявалася: былая прыхільнасць знікла. Элізабэт нават навучылася заўважаць у яго мяккасці, якая раней так ёй падабалася, штучнасць і аднастайнасць, што раздражнялі і стамлялі. Больш за тое, у яго цяперашніх паводзінах яна знаходзіла ўсё новыя падставы для незадаволенасці: яго намер узнавіць знакі ўвагі, якія вызначалі пачатак іх знаёмства, мог яе цяпер, пасля ўсяго, што адбылося, толькі адштурхнуць. Яна страціла да яго ўсю павагу, зразумеўшы, што ён скіраваў на яе сваю марную і павярхоўную прыязнасць. Але рашуча адрынуўшы яе, Элізабэт убачыла папрок сваім ранейшым паводзінам ва ўпэўненасці Уікхэма, што як толькі ён зноў да яе пацягнецца, яе сябелюбства ўсцешыцца, і яна аддасць яму перавагу незалежна ад таго, як даўно і з якой прычыны яго залёты перарваліся.
У апошні дзень пастою палка ў Мэрытане Уікхэм разам з іншымі афіцэрамі абедаў у Лонгбарне. На яго пытанне, як Элізабэт бавіла час у Хансфардзе, тая, зусім не настроеная расстацца з ім у добрых адносінах, згадала пра палкоўніка Фіцуільяма і містара Дарсі, што тры тыдні прагасцявалі ў Розінгзе, і спытала Уікхэма, ці знаёмы ён з палкоўнікам.
Уікхэм, відаць, збянтэжыўся, засмуціўся і ўстрывожыўся, але тут жа ўзяў сябе ў рукі і з усмешкай адказаў, што калісьці часта яго бачыў, зазначыў, што палкоўнік Фіцуільям выглядае сапраўды прыстойным чалавекам, і спытаў у Элізабэт, ці спадабаўся ён ёй. Яна вельмі
цёпла адгукнулася пра палкоўніка, і неўзабаве Уікхэм з абыякавым выглядам дадаў:
— Колькі, вы сказалі, ён прабыўу Розінгзе?
— Каля трох тыдняў.
— I вы часта з ім бачыліся?
— Амаль кожны дзень.
— Ен паводзіцца не так, як яго кузэн.
— Так, зусім па-іншаму. Але маё меркаванне пра містара Дарсі пасля бліжэйшага знаёмства палепшылася.
— Восьяк! —усклікнуўмістарУікхэм, іяназаўважыла, як ён на яе зірнуў. — Прашу вас, скажыце... — але тут ён спахапіўся і прадоўжыў весялейшым тонам, — няўжо ён зрабіўся лепшым у абыходжанні? Няўжо ў яго звычайных манерах з’явіўся пробліск ветласці? Бо я і не спадзяюся, — працягнуў ён цішэйшым і больш сур’ёзным голасам, — што ён зрабіўся лепшым па сутнасці.
— О не! — сказала Элізабэт. — Па сутнасці ён, я думаю, застаўся самім сабой.
Пасля гэтай фразы Уікхэм відавочна пачаў вагацца, радавацца яму ці паставіць яе сэнс пад сумненне. Нешта ў выразе твару Элізабэт прымусіла яго слухаць яе наступныя словы з надзвычайнай увагай і заклапочанасцю.
— Калі я сказала, што маё меркаванне пра яго палепшылася, я не мела на ўвазе, што палепшыліся яго погляды ці манеры. Але пазнаёміўшыся з ім бліжэй, я пачала лепш разумець яго нораў.
Пачырванелы твар і ўстрывожаны погляд выдавалі стан Уікхэма. Некалькі хвілін ён маўчаў, пасля ж, пераадолеўшы збянтэжанасць, зноў павярнуўся да яе і самым пяшчотным голасам сказаў:
— Вы так добра ведаеце маё стаўленне да містара Дарсі, што напэўна разумееце, як шчыра я рады, што яму ўрэшце хапіла розуму хаця б вонкава паводзіцца прыстойна. У гэтым плане яго пыха можа саслужыць
службу калі не яму, то іншым людзям, бо стрымае яго ад дурныхучынкаў ад якіх я сам колісь пацярпеў. Баюся толькі, што згаданая вамі асцярожнасць — не больш як маска для візітаў да цёткі, меркаванне і добрае стаўленне якой ён глыбока цэніць. Ен заўсёды яе трошкі пабойваўся, найперш праз намер звязаць сваё жыццё з міс дэ Бур, якога ён, несумненна, трымаецца і дагэтуль.
На гэтых словах Элізабэт не стрымала ўсмеіпкі і адказала Уікхэму толькі лёгкім кіўком галавы. Яна разумела, што ён хоча ўцягнуць яе ў старую размову пра свае злыбеды, але не мела настрою патураць яму. Рэшта вечара прайшла пад знакам яго заўсёднай вонкавай весялосці, але без далейшых спробаў пазаляцацца да Элізабэт. Урэшце яны развіталіся — з узаемнай ветлівасцю і, відаць, узаемнай надзеяй больш ніколі не сустракацца.
Калі кампанія разышлася, Лідыя адправілася разам з місіс Форстэр у Мэрытан, адкуль наступным ранкам яны мусілі выехаць у Брайтан. Расстанне з роднымі было хутчэй шумным, чым кранальным. Слёзы ліла толькі Кіці, ды і тое ад злосці і зайздрасці. Місіс Бэнэт шчодра жадала дачцэ ўцехаў і настойліва наказвала не губляць ніводнай магчымасці добра павесяліцца — не было прычын сумнявацца, што гэтая парада не застанецца без увагі, — а мяккія словы на дарогу старэйшых сясцёр цалкам патанулі ў шчаслівых развітальных воклічах самой Лідыі.
Раздзел XLII
Калі б Элізабэт абапіралася толькі на досвед бацькоў яе меркаванне пра шлюбнае шчасце і хатні дабрабыт было б не надта добрым. Яе бацька, зачараваўшыся маладосцю і хараством, а таксама ўражаннем пра добры нораў якое яны звычайна ствараюць, ажаніўся
з жанчынай, чый недалёкі розум і кепскае выхаванне вельмі хутка знішчылі яго прыхільнасць. Павага, узаемаразуменне, давер зніклі назаўсёды, як і спадзяванні на шчаслівую сям’ю. Аднак ратавацца ад прынесенага неасцярожнасцю расчаравання з дапамогай радасцяў, якім звычайна праз дурасць ці заганнасць аддаюцца няшчасныя, было не ў характары містара Бэнэта. Ён любіў свае ваколіцы і кнігі, і гэтыя цікавасці зрабіліся яго асноўнымі крыніцамі асалоды. Жонцы ён не быў абавязаны нічым, апроч магчымасці пасмяяцца з яе невуцтва і дурасці. Гэта, вядома, не тое шчасце, якім звычайна мужчына хацеў бы быць абавязаным жонцы, але калі іншых нагодаў для радасці няма, сапраўдны філосаф знойдзе пажытак у тым, што даюць.
Аднак Элізабэт заўжды цудоўна бачыла, што бацька паводзіцца не як найлепшы муж. Ад гэтага ёй было балюча, але павага да яго розуму і ўдзячнасць за пяшчотнае стаўленне да яе самой прымушалі яе паспрабаваць забыць пра тое, што яна бачыла, і гнаць ад сябе думку, наколькі ганебна з яго боку пастаянна парушаць сямейныя абавязкі і правілы прыстойнасці, няславячы жонку пры дзецях. Але яшчэ ніколі яна так выразна не ўсведамляла шкоду, якую могуць нанесці дзецям неналежныя стасункі паміж бацькамі, і не разумела, як недарэчна містар Бэнэт выкарыстоўвае здольнасці, якія пры правільным падыходзе маглі б калі не ўдасканаліць розум жонкі, дык дапамагчы выгадаваць больш абачлівых дачок.
Задаволеная ад’ездам Уікхэма, Элізабэт мела няшмат іншых прычын радавацца адсутнасці палка. Вечарынкі ў горадзе зрабіліся менш разнастайнымі, а дома яе заўсёды чакалі маці і сястра, чые несупынныя нараканні на скруху навокал рабілі хатняе жыццё сапраўды маркотным. I калі Кіці магла з часам вярнуцца да свайго звычайнага здаровага сэнсу, бо зніклі акаліч-
насці, што баламуцілі ёй розум, яе малодшая сястра, у чыім характары праглядаліся большыя заганы, напэўна закаранее ў саманадзейнасці і легкадумстве, аказаўшыся ў падвойнай небяспецы, якую таілі лагер і курорт. Так Элізабэт зрабіла адкрыццё, якое неаднаразова рабілася да яе: падзея, якой так нецярпліва чакаеш, не прыносіць абяцанае патолі. А таму ёй давялося прызначаць новы тэрмін, пасля якога да яе мусіла прыйсці сапраўднае шчасце, паставіць іншую мэту, каб засяродзіць на ёй усе мары і надзеі, і зноў забаўляцца чаканнем, суцяшаючы сябе пасля мінулага і рыхтуючыся да наступнага расчаравання. Цяпер крыніцай яе радасных прадчуванняў зрабілася паездка ў Азёрны край — гэта была яе ўцеха ва ўсе тыя непрыемныя гадзіны, якія яна няўхільна мусіла бавіць у кампаніі раздражнёных маці і сястры, і калі б у паездку можна было ўзяць Джэйн, будучыня выглядала б зусім дасканалай.
«Але як цудоўна, — думала Элізабэт, — што мне ёсць чаго жадаць у дадатак. Калі б план падарожжа быў ідэальны, я б пасля абавязкова расчаравалася. Але цяпер, забяспечыўшы сябе трывалай прычынай для шкадавання, якой з’яўляецца расстанне з сястрой, я маю ўсе падставы спадзявацца, што чаканні спраўдзяцца. Калі кожная частка плана абяцае суцэльную асалоду, ён ніколі не будзе выкананы — уратаваць ад поўнага расчаравання можа толькі нейкая прыкрая дробязь».
Ад’язджаючы, Лідыя паабяцала маці і сястры часта і падрабязна пісаць, але ім давялося падоўгу чакаць кожнага ліста, і ўсе яны былі кароткія. Маці яна пісала амаль выключна пра тое, што яны толькі што вярнуліся з бібліятэкі, куды іх суправаджалі тыя і тыя афіцэры і дзе яна ледзь не ашалела ад захаплення, убачыўшы чароўныя арнаменты, што ў яе з’явілася новая сукенка ці парасон і яна б хацела паўней апісаць іх, але, на жаль, мусіць спяшацца, бо місіс Форстэр паклікала яе
ў лагер, з лістоў жа да Кіці дазнацца можна было яшчэ менш: яны былі даўжэйшыя за лісты да маці, але ў іх занадта шмат радкоў былі падкрэсленыя як не прызначаныя для чытання ўголас.
Праз два-тры тыдні пасля ад’езду Лідыі ў Лонгбарне пачалі ўзнаўляцца здаровы дух, добры настрой і весялосць. Усё паўстала ў больш радасных тонах. Сем’і, што з’ехалі ў горад на зіму, вярнуліся, на вуліцах з’явіліся летнія ўбранні і пачаліся летнія забавы. Місіс Бэнэт вярнулася да звычайнай буркатлівай ціхамірнасці, Кіці ж да сярэдзіны чэрвеня ачуняла настолькі, што змагла з’явіцца ў Мэрытане без слёз, і гэтая шматабяцальная падзея дала Элізабэт нагоду спадзявацца, што бліжэй да Раства разважлівасці сястры ўжо хопіць на тое, каб згадваць афіцэраў не часцей чым раз на дзень, калі толькі нейкае жорсткае і шкоднае распараджэнне ваеннага міністэрства не прычыніцца да з’яўлення ў Мэрытане новага палка.
Час, прызначаны для паўночнага падарожжа Элізабэт, імкліва набліжаўся, але калі да ад’езду засталося ўсяго два тыдні, ад містара Гардынера прыйшоў ліст, у якім пачатак вандроўкі пераносіўся, а яе працягласць скарачалася. Справы змушалі містара Гардынера адкласці выезд яшчэ на два тыдні, да ліпеня, а праз месяц пасля пачатку падарожжа яму трэба было вярнуцца ў Лондан, і паколькі такія абмежаванні ў часе не давалі ім шанцу ехаць так далёка, як яны хацелі, і пабачыць усё, што збіраліся, ці, прынамсі, зрабіць гэта з такой расслабленасцю і зручнасцю, як яны планавалі, было лепш адмовіцца ад намеру ехаць у Азёрны край і абраць карацейшы маршрут, не заглыбляючыся на поўнач далей за Дэрбішыр. У тых ваколіцах хапала цікавых мясцін, каб заняць іх аглядам тры тыдні, што ў іх ёсць, і місіс Гардынер мела да гэтага краю асаблівую прыхільнасць. Гарадок, у якім яна калісьці пражыла не-
калькі гадоў і ў якім яны мусілі спыніцца на колькі дзён, напэўна вабіў яе не менш, чым знакамітыя дзівотамі Матлак, Чатсуарт, Даўдэйл ці Пік.
Элізабэт надзвычай засмуцілася, бо прагнула ўбачыць Азёрны край, і ёй здавалася, што часу на гэта хапіла б. Але становішча вымусіла яе пагадзіцца з новай прапановай, а нораў — застацца пры гэтым шчаслівай, і неўзабаве ўсё было як раней.
Згадка пра Дэрбішыр выклікала ў яе шмат развагаў. Яна не магла думаць пра гэтае графства і не ўспамінаць Пэмбэрлі і яго ўладальніка. «Але ж я напэўна змагу беспакарана прабрацца ў яго вотчыну, — думала яна, — сцягнуць адтуль некалькі скамянелых кавалкаў шпату' і сысці незаўважанай».
Цяпер чакаць трэба было ўдвая даўжэй. Да прыезду дзядзькі і цёткі мусілі мінуць чатыры тыдні. Але мінулі і яны, і вось урэшце містар і місіс Гардынер з чатырма дзецьмі прыбылі ў Лонгбарн. Дзеці — дзве дзяўчынкі шасці і васьмі гадоў і два малодшыя хлопчыкі — мусілі застацца з кузінай Джэйн, усеагульнай улюбёнкай, чые здаровы сэнс і пяшчотны характар рабілі яе найлепшай апякункай для малых, якая будзе вучыць іх, гуляць з імі і любіць іх.
Гардынеры правялі ў Лонгбарне ўсяго адну ноч і наступным ранкам разам з Элізабэт выправіліся на пошук новых уражанняў і забаваў. Адна прыемнасць — адпаведныя спадарожнікі — была ім ужо забяспечаная: характар і фізічны стан дазвалялі кожнаму з іх вытрым-
* Элізабэт спалучае ў адну дзве турыстычныя цікавосткі Дэрбішыра XVIII стагоддзя: скамянеласці, якія збіраліся мясцовымі і прадаваліся падарожнікам, і дэрбішырскі шпат, вядомы таксама пад назвай «Блакітны Джон» — паўкаштоўны мінерал, разнавіднасць флюарыту, з палоскамі фіялетава-сіняга або жаўтаватага колеру, які ў XVHI і XIX стагоддзях выкарыстоўваўся для вырабу пахавальных урнаў і элементаў дэкору накшталт талерак і вазаў.
ліваць нязручнасці, вясёлы нораў — цаніць радасці вандроўкі, а ўзаемная прывязанасць і розум — добра бавіць час у адсутнасць вонкавых уражанняў.
Мэтай гэтага аповеду не ёсць апісанне Дэрбішыра ці знакамітых мясцін, праз якія ляжала дарога вандроўнікаў: Оксфард, Блэнхейм, Уорык, Кенілварт, Бірмінгем і г. д. і без таго добра вядомыя. Нас цікавіць толькі невялікая частка Дэрбішыра. Агледзеўшы асноўныя дзівоты краю, яны скіраваліся да маленькага гарадка Лэмбтан, дзе калісьці жыла місіс Гардынер і дзе, як яна нядаўна дазналася, дагэтуль заставаліся некаторыя яе знаёмыя. Місіс Гардынер паведаміла Элізабэт, што Пэмбэрлі знаходзіцца за пяць міляў ад гарадка. Маёнтак ляжаў не зусім па дарозе, але не болып чым за мілю ці дзве ад яе. Абмяркоўваючы папярэднім вечарам заўтрашні маршрут, місіс Гардынер выказала жаданне зноў зірнуць на Пэмбэрлі. Містар Гардынер ахвотна зёй пагадзіўся, заставалася толькі атрымаць згоду Элізабэт.
— Дарагая, ты ж не супраць убачыць месца, пра якое так шмат чула? — спытала цётка. — 3 гэтым месцам звязаныя многія твае знаёмыя. Ты ж ведаеш, тут прайшло дзяцінства Уікхэма.
Элізабэт засмуцілася. Яна лічыла, што ў Пэмбэрлі ёй няма чаго рабіць, і сказала, што не хоча туды ехаць. Яна мусіла прызнацца, што стамілася ад маёнткаў: пасля агляду столькіх багатых дамоў раскошныя дываны ці атласныя фіранкі яе больш не радуюць.
Місіс Гардынер назвала яе дурніцай.
— Калі б гэта быў проста багата абстаўлены дом, — сказала яна, — я б і сама туды не паехала. Але там такі цудоўны парк. Іх лес — ці не найлепшы ў краіне.
Элізабэт нічога не адказала, хоць унутры з цёткай не пагаджалася. Існавала імавернасць, што, аглядаючы маёнтак, яны сустрэнуцца з містарам Дарсі, а гэта было б так жудасна! Яна пачырванела ад адной думкі
і разважыла, што, мабыць, лепш адкрыцца цётцы, чым пайсці на рызыку. Аднак супраць такога рашэння таксама былі пярэчанні, і ў выніку Элізабэт вырашыла, што раскажа ўсё цётцы ў крайнім выпадку — калі на пытанне, ці дома цяпер гаспадары, яна атрымае непажаданы адказ.
Кладучыся спаць, яна распытала пра Пэмбэрлі пакаёўку. Ці сапраўды гэта такое цудоўнае месца? Як завуць яго ўласніка? I (з немалой трывогай) ці вярнуліся туды на лета яго насельнікі? На шчасце, адказ на апошняе пытанне быў адмоўным, і яе хваляванні развеяліся. Цяпер яна ўрэшце магла спакойна і з цікаўнасцю думаць пра наведванне дома, і калі наступным ранкам Гардынеры, вярнуўшыся да папярэдняй размовы, зноў спыталі яе пра жаданне заехацьу Пэмбэрлі, яна змагла абыякава адказаць, што не мае нічога супраць. А таму менавіта туды яны і адправіліся.
ЧАСТКА
ТРЭЦЯЯ
Раздзел XLIII
Па дарозе Элізабэт чакала першага з’яўлення парка Пэмбэрлі з пэўным хваляваннем, і калі ля вартоўні яны ўрэшце павярнулі да маёнтка, яе ўзрушанасць дайшла да крайнасці.
Парк быў агромністы і спалучаў размаітыя краявіды. Гардынеры з Элізабэт заглыбіліся ў яго ў адным з самых нізінных месцаў і некаторы час ехалі праз чароўны вялікі гай.
Думкі Элізабэт былі занадта занятыя, каб яна магла ўдзельнічаць у размове, але яна з захапленнем заўважала кожны зваблівы куток і від парку. Паўмілі яны рухаліся ўгору і ўрэшце аказаліся на вяршыні пагорка, дзе дрэвы заканчваліся; там іх погляды прыцягнуў сам дом Пэмбэрлі на процілеглым баку даліны, куды досыць рэзка паварочвала дарога. Гэта быў велічны і прыгожы каменны будынак, удала размешчаны на ўзвышэнні; за ім уздымалася града лясістых узгоркаў, а перад ім цёк паўнаводны паток, які без заўважнага штучнага ўмяшання рабіўся ў гэтым месцы яшчэ шырэйшым. Яго берагі не здаваліся ні празмерна роўнымі, ні занадта дагледжанымі. Элізабэтбылазачараваная.Янаяшчэніколі не бачыла месца, якое прыродатак шчодраўпрыгожыла і дзе натуральную прыгажосць так мала сапсаваў чый-
небудзь бязглузды густ. Спадарожнікі Элізабэт выказвалі самыя гарачыя захапленні, і ў гэты момант яна адчула, што значыць быць гаспадыняй Пэмбэрлі!
Яны спусціліся з пагорка, пераехалі мост і наблізіліся да дзвярэй будынка. Разглядаючы яго, Элізабэт зноў затурбавалася, што сутыкнецца з яго гаспадаром. Яна баялася, што пакаёўка магла памыліцца. Атрымаўшы дазвол агледзець дом, яны зайшлі ў вестыбюль, і, пакуль чакалі ахмістрыню, Элізабэт мела час падзівіцца, як яна тут урэшце апынулася.
З’явілася ахмістрыня, шаноўнага выгляду пажылая жанчына, нашмат менш важная і нашмат больш прыветная, чым можна было чакаць. Яна павяла іх у сталовы пакой, вялікі, з добрымі прапорцыямі і прыгожа абстаўлены. Мімаходзь агледзеўшы яго, Элізабэт падышла да акна палюбавацца відам. Увянчаны лесам пагорак, з якога яны спусціліся, здаваўся здалёк нашмат больш стромкім і выглядаў чароўна. Кожная дэталь карціны, што адкрылася перад ёй, была дарэчнай, і Элізабэт з прыемнасцю аглядала пейзаж — раку, раскіданыя па яе берагах дрэвы і выгін даліны, што гублялася за даляглядам. Калі яны пераходзілі з пакоя ў пакой, часткі карціны аказваліся ў розных месцах, аднак з кожнага акна адкрываўся неверагодны від. Пакоі былі высокія і прыгожыя, а мэбля адпавядала дастатку гаспадара, і Элізабэт, захапляючыся яго густам, адзначыла адсутнасць кідкасці ці празмернай пышнасці: абстаноўкаў Пэмбэрлі выглядала не так велічна, аднак нашмат больш вытанчана, чым у Розінгзе.
«I я магла стаць гаспадыняй гэтага месца! — думала яна. — Магла добра ведаць гэтыя пакоі! Замест таго каб аглядаць іх вачыма вандроўніцы, магла радавацца, што яны мае, і вітаць тут дзядзьку з цёткай як гасцей. Але не, — апамяталася яна, — такога б ніколі не здарылася:
цётку з дзядзькам я б страціла, бо мне не дазволілі б іх запрашаць».
Думка была своечасовай і ўратавала яе ад чагосьці вельмі падобнага да шкадавання.
Элізабэт карцела спытаць у ахмістрыні, ці праўда гаспадар адсутнічае, але ёй не ставала духу. Урэшце пра гэта спытаў містар Гардынер, і калі місіс Рэйналдс пацвердзіла яго адсутнасць, дадаўшы: «Але мы чакаем яго заўтра з вялікай кампаніяй сяброў», — Элізабэт устрывожана адвярнулася. Як добра, падумала яна, што ніякія акалічнасці не адтэрмінавалі іх паездку на дзень!
Цётка паклікала яе зірнуць на адну з карцін. Элізабэт наблізілася і сярод мініяцюр над каміннай паліцай убачыла партрэт містара Уікхэма. Місіс Гардынер, усміхаючыся, спытала пляменніцу, ці падабаецца ёй выява. Тут да іх падышла ахмістрыня і расказала, што гэта партрэт сына колішняга аканома, выхаванага былым гаспадаром за ўласныя сродкі.
— Цяпер ён у войску, — дадала ахмістрыня, — але, баюся, нічога добрага з яго не атрымалася.
Місіс Гардынер з усмешкай зірнула на Элізабэт, але тая не змагла ўсміхнуцца ў адказ.
— А вось гэта, — сказала місіс Рэйналдс, паказваючы на іншую мініяцюру, — цяперашні гаспадар. Ён тут як жывы. Абодва партрэты маляваліся адначасова — каля васьмі гадоў таму.
— Я чула шмат добрага пра вашага гаспадара, — сказала місіс Гардынер, зірнуўшы на партрэт. — Які прыгожы твар. Скажы нам, Лізі, падобны ён тут на сябе ці не?
Павага місіс Рэйналдс да Элізабэт яўна ўзрасла, калі яна дазналася, што тая ведае гаспадара маёнтка.
— Гэтая юная лэдзі знаёмая з містарам Дарсі?
Элізабэт пачырванела і адказала:
— Трошкі.
— Ці не згодная вы, што ён вельмі прывабны джэнтльмен, мадам?
— Так, вельмі прывабны.
— Я дакладна не бачыла нікога прывабнейшага. На галерэі ўверсе ёсць яшчэ большы і лепшы яго партрэт. А гэты пакой мацней за ўсё любіў мой памерлы гаспадар, і мініяцюры вісяць тут гэтак жа, як віселі пры ім. Ен іх вельмі любіў.
Гэта растлумачыла Элізабэт прысутнасць партрэта містара Уікхэма.
Місіс Рэйналдс звярнула іх увагу на партрэт міс Дарсі, на якім ёй усяго восем.
— Міс Дарсі такая ж прывабная, як яе брат? — спытала місіс Гардынер.
— О, яна самая прывабная юная лэдзі, якую бачыў свет, а яшчэ і такая выхаваная! Яна цэлымі днямі музіцыруе і спявае. У наступным пакоі стаіць новы інструмент, які для яе толькі што прывезлі, — гэта падарунак ад майго гаспадара. Заўтра яна прыедзе разам з ім.
Нязмушаныя і ветлівыя роспыты і заўвагі містара Гардынера падахвочвалі ахмістрыню да размовы, і яна пад уздзеяннем ці то пыхі, ці то шчырай прывязанасці да сям’і з прыемнасцю расказвала пра гаспадара і яго сястру.
— Ваш гаспадар часта бывае цягам года ў Пэмбэрлі?
— He так часта, як хацелася б, сэр. Але ён бадай жыве тут палову часу, а міс Дарсі заўсёды прыязджае сюды на лета.
«За выключэннем таго, — падумала Элізабэт, — якое яна пражыла ў Рамсгейце».
— Калі ваш гаспадар ажэніцца, вы будзеце бачыць яго часцей.
— Так, сэр, але хто ведае, калі тое здарыцца. He ўяўляю, хто будзе для яго дастаткова добрай парай.
Містар і місіс Гардынер усміхнуліся, а Элізабэт, не стрымаўшыся, сказала:
— Мне здаецца, такое меркаванне шмат гаворыць на яго карысць.
— Я кажу толькі праўду, і ўсе, хто яго ведае, пагодзяцца са мной, — адказала ахмістрыня.
Элізабэт падумала, што размова зайшла надта далёка, але яе здзіўленне яшчэ больш узрасло, калі місіс Рэйналдс дадала:
— Ён за ўсё жыццё не сказаў мне ніводнага злога слова, а я ж ведаю яго з таго часу, як яму было чатыры.
Гэтая пахвала падалася Элізабэт самай неверагоднай, бо рашуча супярэчыла яе ўласнаму меркаванню. Яна была цвёрда ўпэўненая, што добрым норавам містар Дарсі не вылучаецца. У ёй абудзілася глыбокая цікавасць, і яна захацела пачуць больш, а таму была ўдзячная дзядзьку, які сказаў:
— Няшмат знойдзецца людзей, пра якіх можна так сказаць. Вам пашанцавала з гаспадаром.
— Так, сэр, я ведаю. Лепшага я ва ўсім свеце не знайду. Я заўсёды заўважала, што добразычлівыя дзеці робяцца добразычлівымі дарослымі, а ён жа быў самым сардэчным і велікадушным хлопчыкам на зямлі.
Элізабэт ледзь у яе не ўтаропілася. «Няўжо гэта пра містара Дарсі?» — падумала яна.
— Яго бацька быў чалавекам выключным, — сказала місіс Гардынер.
— Так, мадам, вы маеце рацыю, і яго сын вырас такі самы — такі ж уважлівы да беднякоў.
Элізабэт слухала, здзіўлялася, сумнявалася і хацела слухаць яшчэ. Місіс Рэйналдс не магла зацікавіць яе нечым іншым. Марна ахмістрыня расказвала пра змест карцін, памеры пакояў і кошт мэблі. Містар Гардынер прыпісаў яе празмерныя пахвалы гаспадару фамільнай перадузятасці, якая яго надзвычай забаўляла, і Ta-
му неўзабаве вярнуўся да гэтай тэмы. Калі яны падымаліся па шырокай лесвіцы, місіс Рэйналдс зноў пачала палка апісваць шматлікія вартасці містара Дарсі.
— Ен найлепшы землеўласнік і найлепшы гаспадар у свеце, — казала яна, — не тое што цяперашнія шалапуты, якія дбаюць толькі пра сябе. Ніводны яго арандатар ці слуга не скажа пра яго і кепскага слова. Некаторыя лічаць яго пыхлівым, але я нічога такога ў ім не бачу. Мне здаецца, уся яго пыха — у тым, што ён не балбоча абы-чаго, як іншыя маладыя людзі.
«Яе апісанне выстаўляе яго ў такім выгадным святле!» — падумала Элізабэт.
— Гэты бліскучы водгук, — шапнула ёй па дарозе цётка, — не надта стасуецца з тым, як ён абышоўся з нашым бедным сябрам.
— Магчыма, нас падманулі.
— У гэта цяжка паверыць — крыніца вельмі надзейная.
Місіс Рэйналдс правяла іх праз прасторны пярэдні пакой на другім паверсе, паказала нядаўна абстаўленую вельмі мілую гасцёўню, нашмат больш вытанчаную і светлую, чым памяшканні ўнізе, і паведаміла, што пакой якраз перарабілі, каб парадаваць міс Дарсі, якая ў мінулы прыезд у Пэмбэрлі вельмі яго ўпадабала.
— Містар Дарсі, несумненна, добры брат, — сказала Элізабэт, падыходзячы да аднаго з вокнаў.
Місіс Рэйналдс загадзя прадчувала, як усцешыцца міс Дарсі, зайшоўшы сюды.
— Ён заўсёды такі, — дадала яна. — Калі нешта можа парадаваць яго сястру, ён тут жа гэта робіць. Гатовы дзеля яе на ўсё.
Ім заставалася агледзець карцінную галерэю і дзве ці тры вялікія спальні. У галерэі было шмат сапраўды добрых карцін, але Элізабэт не разбіралася ў мастацтве, і пасля ўсяго, што яна пабачыла ўнізе, ёй захацелася
пазнаёміцца з нашмат больш зразумелымі і цікавымі для яе малюнкамі міс Дарсі, зробленымі алоўкамі.
Было ў галерэі і нямала сямейных партрэтаў, якія наўрад ці маглі забраць увагу чужога чалавека. Элізабэт шукала сярод іх выяву таго адзінага твару, чые рысы былі ёй знаёмыя, а знайшоўшы, спынілася ля яе — і адразу ж адзначыла дзівоснае падабенства з арыгіналам і тую ўсмешку, з якой, як яна помніла, ён часам глядзеў на яе. Некалькі хвілін яна засяроджана пастаяла перад карцінай і потым зноў да яе вярнулася, калі яны пакідалі галерэю. Місіс Рэйналдс паведаміла, што партрэт быў напісаны яшчэ пры жыцці бацькі містара Дарсі.
У гэты момант Элізабэт, несумненна, адчувала да арыгінала партрэта нашмат цяплейшае пачуццё, чым калі-небудзь за ўсё іх знаёмства. Пахвалы місіс Рэйналдс былі відавочна не пустыя. Чый водгук можа быць каштоўнейшы за водгук разумнай прыслугі? Брат, землеўласнік, гаспадар маёнтка — шчасце столькіх людзей залежала ад яго апекі! Колькі радасці і болю быў ён у сілах прынесці іншым! Колькі мог зрабіць дабра і зла! Кожная згадка ахмістрыні пра характар містара Дарсі гаварыла на яго карысць. Элізабэт стаяла перад палатном, з якога на яе глядзелі яго вочы, і думала пра яго пачуццё з нашмат большай удзячнасцю, чым раней, успамінала яго палкасць і змякчала недарэчнасць яго выразаў.
Агледзеўшы ўсе даступныя наведнікам памяшканні, яны вярнуліся ўніз і, развітаўшыся з ахмістрыняй, аддаліся ў рукі садоўніка, які ўжо чакаў іх ля дзвярэй пярэдняга пакоя.
Калі яны ішлі праз двор да ракі, Элізабэт павярнулася, каб зірнуць на дом яшчэ раз. Дзядзька з цёткай таксама спыніліся, і пакуль першы разважаў пра ўзрост будынка, на дарожцы, што зварочвала да стайняў, раптам паказаўся сам яго ўласнік.
Паміж імі было ўсяго дваццаць ярдаў, і ён з’явіўся так нечакана, што Элізабэт не паспела ўнікнуць яго погляду. Іх вочы тут жа сустрэліся, і шчокі абаіх густа пачырванелі. Містар Дарсі сцепануўся і на імгненне, здавалася, здранцвеў ад нечаканасці, але хутка апамятаўся, падышоў да іх і звярнуўся да Элізабэт калі яшчэ не дасканала валодаючы сабой, дык прынамсі з дасканалай ветлівасцю.
Спачатку яна мімаволі адступілася, але калі ён наблізіўся, спынілася і з бязмежнай збянтэжанасцю выслухала яго вітанні. Калі яго з’яўленне, а таксама падабенства да ўбачанага нядаўна партрэта не адразу пераканалі Гардынераў, што перад імі сам містар Дарсі, то выраз твару садоўніка, якога ўразіў нечаканы прыезд гаспадара, пазбавіў іх апошніх сумненняў. Яны пастаялі трохі ўбаку, пакуль містар Дарсі размаўляў з іх пляменніцай, якая настолькі здзівілася і разгубілася, што не магла падняць вочы і сама ледзь разумела, як адказвала на яго ветлыя роспыты пра сям’ю. Уражаная тым, наколькі моцна з іх апошняй сустрэчы змяніліся яго манеры, яна з кожнай яго фразай усё больш бянтэжылася. 3 яе галавы не ішла думка пра тое, як недарэчна ён яе тут заспеў, і некалькі хвілін размовы падаліся ёй самымі няёмкімі ў яе жыцці. Яму, здавалася, было не лягчэй, бо ў яго тоне не адчувалася звычайнай паважнасці, і ён зноў і зноў паспешліва перапытваў яе, калі яна пакінула Лонгбарн і як надоўга застанецца ў Дэрбішыры, выдаючы такім чынам сваё замяшанне.
Пад канец містар Дарсі ужо не ведаў, што сказаць, і, пастаяўшы трошкі ў маўчанні, раптам спахапіўся і развітаўся.
Тады да Элізабэт наблізіліся Гардынеры і пачалі захапляцца яго абліччам, але тая ні слова не чула і, заглыбіўшыся ў перажыванні, маўкліва ішла за імі. Яе прыгняталі сорам і прыкрасць. Вяртанне містара
Дарсі здавалася ёй самай несвоечасовай, самай недарэчнай падзеяй у свеце. Як ён, напэўна, здзівіўся! Якое ганебнае ўражанне пра яе магло скласціся ў такога ганарлівага чалавека, як ён! Яму ж магло падацца, што яна спецыяльна трапляецца яму на вочы! Ах, чаго ж ён прыехаў? Навошта прыбыў на дзень раней, чым яго чакалі? Калі б ён з’явіўся хоць на дзесяць хвілін пазней, ён бы ўжо іх не заспеў — гэта ж ясна, што ён толькі-толькі вярнуўся, толькі-толькі злез з каня ці выйшаў з экіпажа. Элізабэт зноў і зноў чырванела, думаючы пра непрыстойнасць іх сустрэчы. А яго паводзіны і гэтыя невераемныя змены ў Manepax — што ўсё гэта значыць? Дзіўна, што ён увогуле з ёй загаварыў, прычым так ветліва, і нават распытаў пра сям’ю! Ніколі раней яна не бачыла ў яго манерах такой сціпласці, ніколі раней ён не размаўляў з ёй так цёпла, як падчас гэтай неспадзяванай сустрэчы. Як гэта адрознівалася ад іх апошняга спаткання ў Розінгзе, калі ён аддаў ёй ліст! Яна не ведала, што думаць і як усё растлумачыць.
Цяпер яны ішлі прыгожай сцяжынкай ля самай вады, і кожны крок адкрываў перад імі ўсё болып велічныя схілы, усё болып чароўныя віды на лес, да якога яны набліжаліся, але Элізабэт не адразу пачала ўспрымаць навакольнае хараство. Яна механічна адказвала на паўторныя цётчыны і дзядзькавы роспыты і рабіла выгляд, быццам любуецца краявідамі, на якія яны паказваюць, але думкі яе луналі зусім не тут. Яны круціліся вакол невядомага ёй месца ў маёнтку ГІэмбэрлі, дзе цяпер знаходзіўся містар Дарсі. Яна прагнула ведаць, што адбываецца ў яго галаве, як ён да яе ставіцца і ці захаваліся — нягледзячы ні на што — яго цёплыя пачуцці. Магчыма, ён быў ветлівы толькі таму, што адчуваў сябе тут спакойна, хоць і было ў яго голасе нешта, што ніяк не сведчыла пра спакой. Элізабэт не ведала, глядзеў ён
на яе з болем ці з радасцю, але выразна разумела, што не з абыякавасцю.
Аднак урэшце заўвагі спадарожнікаў наконт яе няўважлівасці разварушылі яе, і яна зразумела, што час вяртацца ў звычайны стан.
Яны зайшлі ў лес і, ненадоўга развітаўшыся з ракой, падняліся на ўзвышэнне, дзе прасветы паміж дрэвамі давалі вачам прастор для сузірання, адкрываючы раскошныя віды на даліну, процілеглы пагорак з доўгімі пасмамі лясоў і бачны тут і там паток. Містар Гардынер выказаў жаданне абысці ўвесь парк, але пабаяўся, што аднаго шпацыру для гэтага не хопіць. Садоўнік з урачыстай усмешкай паведаміў, што тады ім давялося б прайсці каля дзесяці міляў. На гэтым пытанне вырашылася, і яны рушылі далей абранай сцяжынай, якая неўзабаве прывяла іх да аточанага пахілымі дрэвамі спуску да ракі. Гэта было самае вузкае яе месца, і яны прайшлі яго па мосце, прастата якога адпавядала агульнаму настрою вакольнага пейзажу, найменш прыхарошанага чалавечай рукой з усіх месцаў у парку, дзе яны ўжо былі. Даліна ператваралася тут у лагчыну, у якой хапала месца толькі для патоку і вузкай, аблямаванай дзікім зараснікам сцяжыны. Элізабэт прагнула даследаваць лукавіны ракі, але калі яны перайшлі мост і прыкінулі адлегласць да дома, місіс Гардынер, не вялікая аматарка пешых прагулак, адмовілася ісці далей: яна марыла як мага хутчэй вярнуцца да экіпажа. Пляменніцы давялося падпарадкавацца, і яны павярнулі назад, у бок дома на іншым беразе ракі, абраўшы самую кароткую дарогу, аднак рухаліся павольна, бо містар Гардынер, які заўзята любіў рыбалку, але рэдка мог дазволіць сабе гэтую асалоду, захапіўся назіраннем за стронгамі, што час ад часу паказваліся на паверхні вады, і размовай пра іх з садоўнікам, таму моцна затрымліваў кампанію. Павольна ідучы такім чынам праз парк, яны ўба-
чылі містара Дарсі, які набліжаўся да іх, — і гэта зноў моцна іх здзівіла, асабліва Элізабэт, якая была ўражаная амаль гэтак жа, як падчас іх першай сустрэчы ў Пэмбэрлі. Дарожка на гэтым баку ракі не так хавалася між дрэваў, як на іншым, і яны ўбачылі містара Дарсі да таго, як сутыкнуліся з ім. Дзякуючы гэтаму Элізабэт, нягледзячы на здзіўленне, паспела прынамсі лепш падрыхтавацца да размовы і, калі ён сапраўды думаў да іх падысці, была гатовая ўзяць сябе ў рукі і спакойна з ім пагаварыць. На некалькі імгненняў ёй падалося, што ён павярнуў на іншую сцяжынку, але як толькі ён мінуў чарговы звіў дарогі і паказаўся перад іх вачыма, гэтая думка растала. Элізабэт з першага погляду зразумела, што яго нядаўняя ветлівасць нікуды не знікла, і, пераймаючы яго абыходлівасць, выказала захапленне навакольнай прыгажосцю, але дайшоўшы да эпітэтаў «дзівосны» і «чароўны», успомніла колішнія прыкрыя падзеі і спужалася, што яе пахвалу Пэмбэрлі ўспрымуць няправільна. Яна пачырванела і замоўкла.
Місіс Гардынер стаяла трошкі воддаль, і, выкарыстаўшы замінку, містар Дарсі папрасіў Элізабэт ласкава прадставіць яго яе сябрам. Да такой надмернай далікатнасці яна была не гатовая: яго жаданне пазнаёміцца з людзьмі, супраць якіх паўставала яго пыха, калі ён рабіў ёй прапанову, ледзь не прымусіла Элізабэт усміхнуцца. «Ці здзівіцца ён, — падумала яна, — калі даведаецца, хто яны такія? Пакуль жа ён лічыць іх прадстаўнікамі свецкіх колаў».
Тым не менш знаёмства тут жа адбылося, і, паведаміўшы, якое сваяцтва звязвае яе з Гардынерамі, Элізабэт цішком кінула на містара Дарсі хітраваты позірк, каб зразумець, як ён да гэтага паставіцца, не выключаючы, што ён пастараецца як мага хутчэй збегчы ад такой не вартай яго кампаніі. Згадка пра сваяцтва яго відавочна здзівіла, аднак ён прыняў яе стойка і, нават
не думаючы збягаць, далучыўся да іх і завёў з містарам Гардынерам размову. Элізабэт не магла не ўсцешыцца, не магла не трыумфаваць. Ей было прыемна, што ён урэшце пазнаёміўся з яе раднёй, за якую не давядзецца чырванець. Яна ўважліва прыслухоўвалася да іх гаворкі і ганарылася кожным выразам, кожнай рэплікай дзядзькі, бо яны як найлепш характарызавалі яго розум, густ і добрыя манеры.
Неўзабаве яны загаварылі пра рыбалку, і Элізабэт пачула, як містар Дарсі надзвычай ветла запрасіў яе дзядзьку, пакультой бавіцьчасуДэрбішыры, рыбачыць у яго ўладаннях, паабяцаўшы забяспечыць рыбацкай снасцю і паказаць самыя прыдатныя для лоўлі часткі ракі. Місіс Гардынер, якая крочыла поплеч з Элізабэт, кінула на пляменніцу выразны запытальны погляд. Тая нічога не сказала, але была бязмежна задаволеная: усё гэта, безумоўна, рабілася дзеля яе. Аднак здзіўленне Элізабэт расло, і яна не пераставала задаваць сабе пытанні: «Чаму ён так змяніўся? Чым гэта тлумачыцца? Гэта ж не праз мяне, не дзеля мянеён так памякчэў? Mae папрокі ў Хансфардзе не маглі так яго перайначыць. Ен жа не можа дагэтуль мяне кахаць».
Пэўны час яны так і ішлі: лэдзі — наперадзе, джэнтльмены — трошкі ззаду, але пасля таго як ім давялося спусціцца да краю ракі, каб лепш разгледзець цікавую водную расліну, у іх шэрагу адбылася перастаноўка. Яе ініцыятаркай зрабілася місіс Гардынер, якая, стаміўшыся пасля ранішняга мацыёну, адчула, што рука пляменніцы — недастатковая для яе апора, і пажадала абаперціся на руку мужа. Містар Дарсі заняў яе месца каля Элізабэт, і далей яны крочылі побач. Крыху памаўчаўшы, Элізабэт загаварыла першай. Яна хацела давесці, што перад наведваннем Пэмбэрлі спецыяльна дазнавалася, ці дома гаспадар, і, адпаведна, пачала з заўвагі пра нечаканасць яго прыезду.
— Ваша ахмістрыня, — дадала яна, — сказала, што да заўтра вас тут дакладна не будзе, ды і пакідаючы Бэйкуэл, мы ведалі, што вас у гэтых краях сёння не чакаюць.
Містар Дарсі пацвердзіў што яго напраўду не чакалі, і растлумачыў сваё раптоўнае з’яўленне неабходнасцю да прыезду сяброў пагаварыць з аканомам.
— Яны будуць тут заўтра раніцай, — прадоўжыў ён, — і сярод іх вы знойдзеце знаёмых — містара Бінглі і яго сясцёр.
Элізабэт адказала лёгкім кіўком. Яе думкі перанесліся ў той дзень, калі яны апошні раз згадвалі ў размове імя містара Бінглі, і, наколькі можна было меркаваць з твару містара Дарсі, яго думкі былі там жа.
— 3 імі будзе яшчэ адна асоба, — памаўчаўшы, прадоўжыў ён, — якая шчыра хоча з вамі пазнаёміцца. Ці дазволіце вы, калі толькі я прашу не занадта шмат, прадставіць вам падчас вашага побыту ў Лэмбтане маю сястру?
Гэтая просьба сталася для Элізабэт такой нечаканасцю, што яна і не ведала, у якой форме выказаць згоду. Яна адразу ж зразумела, што жаданне пазнаёміцца з ёй з’явілася ў міс Дарсі не без братавага ўплыву, і гэта было добра. Элізабэт цешыла думка, што крыўда не сапсавала яго стаўлення да яе.
Цяпер яны ішлі моўчкі, глыбока занурыўшыся ў думкі. Яна не пачувалася ўтульна — гэта было немагчыма, — але была ўсцешаная і задаволеная. Жаданне містара Дарсі пазнаёміць з ёй сястру было найвышэйшай пахвалой. Хутка яны апярэдзілі Гардынераў — аказаўшыся ля экіпажа, яны заўважылі, што тыя адсталі ярдаў на сто.
Тады ён запрасіў яе зайсці ў дом, але яна сказала, што не стамілася, і яны засталіся стаяць на лужку. У такіх сітуацыях, калі сказаць можна шмат чаго,
маўчанне бывае асабліва няёмкім. Элізабэт хацелася загаварыць, але ёй здавалася, што любая тэма — пад забаронай. Урэшце яна ўспомніла пра падарожжа, і яны пачалі вельмі рашуча абмяркоўваць Матлак і Даўдэйл. Аднак час і яе цётка рухаліся так павольна, што бліжэй да канца гэтага тэт-а-тэт цярпенне Элізабэт і тэмы для гутаркі амаль скончыліся. Калі Гардынеры ўрэшце дабраліся да іх, падарожнікаў настойліва запрасілі ў дом перакусіць, але прапанова была адхіленая, пасля чаго ўсе з выключнай ветлівасцю развіталіся. Містар Дарсі дапамог абедзвюм лэдзі сесці ў экіпаж, і калі яны паехалі, Элізабэт убачыла, што ён марудна ідзе ў дом.
Дзядзька з цёткай пачалі абменьвацца назіраннямі, і абое прызналі, што містар Дарсі аказаўся непараўнальна лепшым, чым яны чакалі.
— Паводзіцца ён выдатна, ветліва і сціпла, — сказаў містар Гардынер.
—У ім, несумненна, ас^ьпэўная велічнасць, — адказала яго жонка, — але гэта тычыцца хутчэй паставы і не псуе яго. I таму я пагаджуся з яго ахмістрыняй: хоць некаторыя і лічаць яго пыхлівым, я нічога такога ў ім не бачу.
— Яго стаўленне да нас вельмі мяне здзівіла. Ён быў не проста ветлівым — ён быў уважлівым, хоць не меў у гэтым патрэбы. Яго знаёмства з Элізабэт — зусім павярхоўнае.
— Ведаеш, Лізі, — сказала цётка, — ён, вядома, не такі прыгожы, як Уікхэм, ці, хутчэй, робіць не такое ўражанне, але яго аблічча цалкам прывабнае. Чаму ты гаварыла, што ён такі непрыемны?
Элізабэт апраўдвалася як магла і казала, што пасля сустрэчы ў Кенце ставіцца да яго нашмат лепш і што ніколі раней не бачыла яго такім прыязным, як гэтым ранкам.
— Магчыма, у яго ветлівасці ёсць нешта ад прыхамаці, — адказаў дзядзька. — 3 гэтымі вялікімі людзьмі та-
кое здараецца, і таму яго прапановай я не скарыстаюся — раптам у іншы дзень ён перадумае і выганіць мяне са сваіх уладанняў.
Элізабэт падумала, што яны няправільна зразумелі яго характар, але прамаўчала.
— Пасля таго, што мы ўбачылі, — прадоўжыла місіс Гардынер, — я ніяк не магу зразумець: няўжо ён і праўда мог абысціся з кімсьці так жорстка, як з бедным Уікхэмам? Ён зусім не выглядае злоснікам. Наадварот, калі ён гаворыць, у яго вуснах бачыцца нешта добрае. Аў яго паставе столькі годнасці, і гэта не дазваляе Ken­exa думаць пра яго сэрца. Ды і тая прыемная жанчына, што паказвала нам дом, так расхвальвала нораў яго ўласніка! Часам мне нават хацелася засмяяцца! Мяркую, ён шчодры гаспадар, і ў вачах слуг гэта замяняе ўсе астатнія дабрадзейнасці.
Элізабэт адчула неабходнасць сказаць нешта ў абарону яго паводзін у дачыненні да Уікхэма, і яна так асцярожна, як магла, дала Гардынерам зразумець, што чула ад сваякоў містара Дарсі ў Кенце зусім іншае тлумачэнне яго ўчынкаў і пераканалася, што ён зусім не такі сапсаваны, а Уікхэм — далёка не такі мілы, як лічылі ў Хартфардшыры. Каб пацвердзіць свае словы, яна падрабязна пераказала ім гісторыю фінансавых стасункаў паміж Уікхэмам і Дарсі, не называючы крыніцы, але запэўніваючы сваякоў, што тая вартая даверу.
Місіс Гардынер здзівілася і засмуцілася, але паколькі яны якраз набліжаліся да мясцін, дзе яна колісь была шчаслівая, кожная думка абуджала ў ёй усё больш радасных успамінаў, і яна занадта захапілася імі, паказваючы мужу дзівоты сваіх былых ваколіц, каб думаць пра нешта яшчэ. I хаця падчас ранішняй прагулкі яна вельмі стамілася, адразу ж па абедзе яны адправіліся да яе старых знаёмых і прабавілі з імі вечар у прыемнай размове пасля шматгадовай разлукі.
Падзеі дня так усхвалявалі Элізабэт, што яна не магла ўдзяліць шмат увагі новым сябрам: у той вечар яна была здольная думаць, прычым думаць са здзіўленнем, толькі пра ветласць містара Дарсі і перадусім пра яго жаданне пазнаёміць яе са сваёй сястрой.
Раздзел XLIV
Элізабэт разважыла, што містар Дарсі прыйдзе да яе з Джарджыянай на наступны дзень пасля яе прыезду ў Пэмбэрлі, і пастанавіла не губляць заезны дом з віду. Але разлікі аказаліся памылковымі: візіт адбыўся тым самым ранкам, у які міс Дарсі прыбыла ў Лэмбтан. Прагуляўшыся па ваколіцах з новымі сябрамі, Элізабэт і Гардынеры якраз вярнуліся ў заезны дом, каб пераапрануцца да абеду з той жа сям’ёй, калі за акном пачуўся грукат экіпажа, і яны ўбачылі, што на вуліцу павярнула брычка, у якой сядзелі джэнтльмен і лэдзі. Элізабэт тут жа пазнала ліўрэі, зразумела, хто гэта, і дарэшты здзівіла родных весткай пра пашану, якую акажа ім усім містар Дарсі. Гардынеры былі агаломшаныя, і збянтэжанасць, з якой пляменніца паведаміла ім навіну, а таксама неверагоднасць таго, што іх чакала, разам з абставінамі ўчарашняга дня далі ім магчымасць зірнуць на падзеі ў новым святле. Яны ніколі не думалі пра гэта раней, але цяпер знаходзілі знакам увагі з боку такой асобы толькі адно тлумачэнне — прыхільнасць да іх пляменніцы. Пакуль гэтая здагадка замацоўвалася ў іх свядомасці, замяшанне Элізабэт з кожным імгненнем расло. Яна сама здзіўлялася, што так хвалюецца, і сярод іншых прычын для страху найгоршай ёй здавалася тое, што праз сваю прыхільнасць містар Дарсі мог занадта яе перахваліць. Болып чым звычайна прагнучы быць прыемнай, Элізабэт, вядома, баялася, што гэтае ўменне сёння ёй здрадзіць.
Янаадышлаад акна, хвалюючыся, што яе заўважаць, і, каб супакоіцца, пачала хадзіць туды-сюды па пакоі, аднак злавіўшы запытальныя погляды цёткі і дзядзькі, адчула сябе яшчэ горш.
Міс Дарсі і яе брат зайшлі ў пакой, і застрашлівае гірадстаўленне адбылося. Элізабэт са здзіўленнем зразумела, што новая знаёмая бянтэжыцца не менш за яе. У Лэмбтане Элізабэт чула, што міс Дарсі надзвычай пыхлівая, але некалькіх хвілін назірання хапіла, каб пераканацца, што насамрэч яна ўсяго толькі надзвычай сарамлівая. 3 яе было цяжка выціснуць хоць слова, даўжэйшае за адзін склад.
Міс Дарсі была высокай дзяўчынай буйнейшага целаскладу, чым Элізабэт, і, нягледзячы на свае шаснаццаць, ужо цалкам сфармавалася і выглядала вытанчана і па-жаноцку. Яна была не такая прыгожая, як яе брат, але рысы яе твару сведчылі пра розум і дабрадушнасць, а манеры вылучаліся сціпласцю і мяккасцю. Элізабэт, якая чакала знайсці ў ёй не менш дасціпнага і нязмушанага назіральніка, чым містар Дарсі, адчула палёгку, адзначыўшы паміж імі такую розніцу.
Неўзабаве містар Дарсі паведаміў Элізабэт, што Бінглі таксама збіраўся яе наведаць, і не паспела яна выказаць з гэтай нагоды радасць і падрыхтавацца да з’яўлення новага госця, як на лесвіцы пачуліся яго таропкія крокі, і праз імгненне ён быў у пакоі. Гнеў Элізабэт на містара Бінглі даўно растаў, але нават калі б нейкія рэшткі яго захаваліся, яны наўрад ці перажылі б сугыкненне з непадробнай радасцю гэтага чалавека, калі ён зноў сустрэў яе. Ен цёпла, хоць і ў агульных выразах, распытаў яе пра сям’ю і падчас размовы трымаўся з той жа добразычлівай лёгкасцю, што і раней.
Містараі місіс Гардынер ён цікавіўне менш, чым Элізабэт. Яны даўно хацелі пабачыць яго і разглядалі гасцей з самай жывой увагай. Толькі што ўзніклыя падаз-
рэнні наконт містара Дарсі і іх пляменніцы прымусілі Гардынераў уважліва, хоць і асцярожна, назіраць за абаімі і неўзабаве прыйсці да высновы, што прынамсі адзін з іх ведае пра каханне не па чутках. Пачуцці пляменніцы заставаліся для іх пад сумненнем, джэнтльмена ж перапаўняла досыць заўважнае захапленне.
Элізабэт таксама было чым заняцца. Яна хацела разабрацца ў думках кожнага з гасцей, упарадкаваць свае і быць з усімі мілай — і ў выкананні гэтай апошняй задачы, дзе яна чакала найбольшага правалу, поспех быў самы несумненны, бо тыя, з кім яна хацела быць мілай, ад пачатку ставіліся да яе прыхільна. Бінглі быў гатовы, Джарджыяна горача хацела, а Дарсі меў цвёрды намер атрымаць ад сустрэчы асалоду.
Убачыўшы Бінглі, Элізабэт, натуральна, тут жа пачала думаць пра сястру, і як жа ёй карцела дазнацца, ці не пра тое ж думае ён сам. Часам ёй здавалася, што ён цяпер не такі гаваркі, як раней, а раз ці два яна парадавала сябе назіраннем, што ён углядаецца ў яе, шукаючы пэўнага падабенства. Але калі ўсё гэта магло ёй проста падацца, было прынамсі немажліва падмануцца ў яго стаўленні да міс Дарсі, якую называлі суперніцай Джэйн. Бінглі і міс Дарсі глядзелі адно на аднаго без нейкага асаблівага пачуцця. Паміж імі не адбывалася нічога, што магло б абнадзеіць Кэралайн. На гэты конт Элізабэт неўзабаве супакоілася, а перад тым як яны рассталіся, заўважыла два ці тры моманты, якія, як ёй хацелася думаць, сведчылі пра пяшчоту, што не знікла з яго ўспамінаў пра Джэйн, і пра жаданне павярнуць размову так, каб згадаць яе — жаданне, ажыццявіць якое ён не асмельваўся. Калі астатнія былі занятыя агульнай размовай, Бінглі тонам, у якім чулася шчырае шкадаванне, сказаў Элізабэт што «даўно не меў шчасця сустрэцца з ёй», і перш чым яна паспела адказаць, дадаў:
— Мінула больш за восем месяцаў. Мы не бачыліся з 26 лістапада, калі ўсе разам танчылі ў Нэзэрфілдзе.
Элізабэт узрадавалася, што ён так дакладна ўсё памятае, да таго ж пазней ён выкарыстаў магчымасць незаўважна для астатніх спытаць у яе, ці ўсеяе сёстры цяпер у Лонгбарне. Hi ў гэтым пытанні, ні ў папярэдняй заўвазе не было нічога асаблівага, але погляд і манеры Бінглі надавалі ім пэўнае значэнне.
Ей рэдка ўдавалася зірнуць на містара Дарсі, але калі б яна ні кінула на яго погляд, яго твар быў вельмі прыветны, і ва ўсім, што ён казаў, не было нічога ад фанабэрлівасці ці пагарды да суразмоўцаў. Гэта пераканала яе, што заўважанае ўчора паляпшэнне манераў, калі нават яно і часовае, доўжыцца прынамсі другі дзень. Калі яна зразумела, што ён шукае знаёмства з людзьмі, размову з якімі некалькі месяцаў таму палічыў бы ганьбай, і дабіваецца іх прыхільнасці, калі ўбачыла, як ветліва ён абыходзіцца не толькі з ёй, але і з яе сваякамі, якімі ён адкрыта пагарджаў, і ўспомніла іх апошнюю бурную размову ў Хансфардзе — гэтая розніца, гэтыя вялізныя змены так моцна яе ўразілі, што яна ледзь магла схаваць здзіўленне. Ніколі раней, нават у кампаніі яго блізкіх сяброў у Нэзэрфілдзе ці высакародных крэўных у Розінгзе, яна не бачыла, каб ён так хацеў спадабацца, так мала важнічаў і трымаўся так нязмушана, як цяпер, калі яго высілкі не маглі прывесці да істотнага выніку, а само яго знаёмства з тымі, каму ён цяпер так дагаджаў, наклікала б на яго насмешкі і папрокі дам як з Нэзэрфілда, так і з Розінгза.
Госці прабавілі ў іх болей за паўгадзіны і калі падняліся, каб сысці, містар Дарсі папрасіў сястру далучыць свой голас да запрашэння, якое ён адрасаваў містару і місіс Гардынер, а таксама міс Бэнэт, паабедаць у Пэмбэрлі да ад’езду. Міс Дарсі сарамліва — бо ёй няшмат даводзілася кагосьці запрашаць, — але ахвот-
на падпарадкавалася. Місіс Гардынер зірнула на пляменніцу, спрабуючы зразумець, як яна ставіцца да запрашэння, бо яно найперш тычылася яе, але Элізабэт адвярнулася. Зрабіўшы выснову, што наўмыснае ўніканне адказу сведчыць хутчэй пра імгненнае замяшанне, чым пра незадаволенасць прапановай, а таксама ўбачыўшы, што муж, які любіў таварыства, згодны яе прыняць, місіс Гардынер рызыкнула дамовіцца пра час, і абед у выніку быў прызначаны на паслязаўтра.
Магчымасць зноў сустрэцца з Элізабэт узрадавала Бінглі, бо ён хацеў шмат чаго ёй сказаць і падрабязней распытаць пра сяброў з Хартфардшыра. Элізабэт усцешылася, бо растлумачыла яго радасць жаданнем пачуць нешта пра Джэйн, і калі госці сышлі, з гэтай, а таксама з шэрагу іншых прычын падумала, што апошнія паўгадзіны былі не такія і кепскія, хоць дагэтуль яна адчувала няшмат прыемнасці. Прагнучы самоты і баючыся пытанняў і намёкаў, якімі яе засыплюць цётка і дзядзька, яна засталася з імі роўна настолькі, каб пачуць станоўчыя водгукі пра Бінглі, а пасля збегла пераапранацца.
Але ёй не варта было баяцца цікаўнасці містара і місіс Гардынер: тыя не хацелі змушаць яе да размовы. Было відавочна, што яна нашмат лепш знаёмая з містарам Дарсі, чым яны меркавалі раней, і што той моцна ў яе закаханы. Яны ўбачылі дастаткова, каб зацікавіцца, але недастаткова, каб пачаць роспыты.
Цяпер ім хацелася думаць пра містара Дарсі добра: за час знаёмства яны не ўбачылі ў ім заганаў. Яго пачцівасць не магла не кранаць, і калі б яны апісалі яго характар толькі на аснове ўласных уражанняў і расказу ахмістрыні, без уліку іншых меркаванняў, тыя, хто ведаў яго ў Хартфардшыры, наўрад ці пазналі б яго ў апісанні. Цяпер ім хацелася верыць місіс Рэйналдс, і яны хутка прыйшлі да высновы, што не варта паспешлі-
ва адмятаць сведчанні служанкі, якая ведае яго з чатырох гадоў і чые ўласныя манеры вылучаюцца добрапрыстойнасцю. Іх лэмбтанскія сябры таксама не маглі расказаць нічога, што абвяргала б словы ахмістрыні. Абвінаваціць містара Дарсі можна было толькі ў пыхлівасці, і, магчыма, ён сапраўды быў пыхлівы, а калі і не быў, жыхары невялікага гарадка, якім яго сям’я не наносіла візітаў, цалкам маглі яго такім назваць. Аднак усе прызнавалі яго шчодрасць і казалі, што ён шмат дапамагае беднякам.
Што да Уікхэма, то падарожнікі хутка высветлілі, што яго тут не надта паважаюць, і хаця сутнасць яго справаў з сынам яго апекуна ніхто да канца не разумеў, усе цудоўна ведалі, што, збегшы з Дэрбішыра, ён пакінуў пасля сябе мноства даўгоў, якія містар Дарсі потым аплаціў.
Думкі Элізабэт круціліся ў гэты вечар вакол Пэмбэрлі нават больш, чым у мінулы. Нягледзячы на тое, што вечар, здавалася, цягнуўся доўга, яго не хапіла, каб разабрацца з пачуццямі да аднаго з насельнікаў маёнтка, і яна яшчэ некалькі гадзін не магла заснуць, спрабуючы ўнесці ў іх яснасць. Нянавісці дакладна не было — яна знікла даўно, і амаль столькі ж часу Элізабэт было сорамна за тую сваю непрыязь да містара Дарсі, якую можна было назваць нянавісцю. Павага, якая спачатку мімаволі ўзнікла з прызнання яго выдатных якасцяў, неўзабаве перастала здавацца ёй агіднай супярэчнасцю і цяпер, пасля столькіх сведчанняў на яго карысць, перарасла ў больш сяброўскае пачуццё і прадставіла характар містара Дарсі ў самым выгадным святле. Але важнейшай прычынай яе прыхільнасці, якую немагчыма прапусціць, важнейшай нават за павагу і шанаванне, было іншае. Гэта была ўдзячнасць, удзячнасць не проста за тое, што ён калісьці яе кахаў, а за тое, што ён дагэтуль кахае яе дастаткова
моцна, каб дараваць злыя словы і з’едлівасць, з якой яна яму адмовіла, а таксама несправядлівыя абвінавачанні, якімі гэтая адмова суправаджалася. Здавалася, што падчас выпадковай сустрэчы ён, які відавочна мусіў пазбягаць яе як найгоршага ворага, прагнуў зберагчы іх знаёмства і, стараючыся тактоўна схаваць пачуцці, без ніякага намёку на справы, што тычыліся толькі іх дваіх, заваёўваў добрае стаўленне яе сяброў і зрабіў усё, каб пазнаёміць яе з сястрой. Такія змены ў паводзінах настолькі пыхлівага чалавека выклікалі не толькі здзіўленне, але і ўдзячнасць, бо тлумачыліся каханнем, палкім каханнем, і адчуванне, якое яно выклікала ў Элізабэт, было пакуль кволым, але зусім не прыкрым, хоць і не паддавалася вызначэнню. Яна паважала Дарсі, цанілаяго, была ямуўдзячная, шчыра жадала шчасця — і толькі марыла зразумець, наколькі ёй самой хочацца, каб гэтае шчасце залежала ад яе, і ці можа яна зрабіць шчаслівымі іх абаіх, выкарыстаўшы ўладу, якая, як ёй здавалася, у яе яшчэ ёсць, каб прымусіць яго зноў зрабіць ёй прапанову.
У той жа вечар цётка і пляменніца пагадзіліся паміж сабой, што такая неверагодная пачцівасць з боку міс Дарсі, якая наведала іху дзень прыезду ў Пэмбэрлі, хоць дабралася туды толькі да позняга сняданку, патрабавала ад іх абыходлівасці ў адказ. I хаця ў іх не было магчымасці ў поўнай меры вярнуць доўг ветлівасці, яны вырашылі абавязкова наведаць наступным ранкам новую знаёмую. Такім чынам, яны паедуць у Пэмбэрлі. Элізабэт была радая і, хоць задавалася пытаннем, чаму, адказу знайсці не магла.
Містар Гардынер пакінуў іх неўзабаве пасля сняданку. Запрашэнне парыбачыць прагучала ўчора другі раз, і, даўшы згоду, ён мусіў каля полудня сустрэцца з джэнтльменамі з Пэмбэрлі.
Раздзел XLV
Перакананая цяпер, што непрыязь да яе з боку міс Бінглі выкліканая рэўнасцю, Элізабэт не магла не думаць, што яе з’яўленне ў Пэмбэрлі зусім гэтую лэдзі не парадуе. Было цікава даведацца, ці хопіць у той ветлівасці для годнага ўзнаўлення знаёмства.
Калі Элізабэт з місіс Гардынер дабраліся да маёнтка, іх праз вестыбюль правялі ў салон, які выходзіў на noyHan і быў праз гэта надзвычай прыемным улетку. 3 яго вокнаў адкрываўся чароўны від на парк — высокія лясістыя пагоркі за домам і прыгожыя дубы з высакароднымі каштанамі, што раслі тут і там на лужку ля будынка.
У гэтым пакоі іх і прыняла міс Дарсі, седзячы ў атачэнні місіс Хёрст, міс Бінглі і лэдзі, з якой жыла ў Лондане. Яна прыняла наведніц з надзвычайнай пачцівасцю, але тыя, што адчувалі сябе ніжэйшымі за яе, маглі з лёгкасцю палічыць яе збянтэжанасць, якая тлумачылася сарамлівасцю і бояззю зрабіць нешта не так, пыхлівасцю і замкнёнасцю. Місіс Гардынер з пляменніцай, аднак, усё разумелі і шкадавалі яе.
Місіс Хёрст і міс Бінглі ўганаравалі іх толькі рэверансам, і калі госці селі, у пакоі на некаторы час запанавала няёмкае, як заўсёды ў такіх выпадках, маўчанне. Першай яго перарвала місіс Энслі, абыходлівая, прыязнага выгляду жанчына, чыя спроба падтрымаць хоць нейкую размову выдавала ў ёй больш выхаваную за абедзвюх сясцёр асобу. Гутарка вялася паміж ёй і місіс Гардынер; час ад часу іх падтрымлівала Элізабэт. Міс Дарсі паводзілася так, быццам ёй не хапае смеласці далучыцца, і толькі ў тыя моманты, калі небяспека быць пачутай здавалася мізэрнай, яна наважвалася на кароткую фразу.
Неўзабаве Элізабэт адзначыла, што міс Бінглі пільна за ёй сочыць і звяртае ўвагу на кожнае яе слова, асаб-
ліва да міс Дарсі. Гэтае назіранне не перашкодзіла б госці завязаць з Джарджыянай гаворку, калі б толькі адлегласць паміж імі не была такой нязручнай. Аднак яна не шкадавала, што не можа шмат размаўляць, бо заглыбілася ў думкі. Кожнае імгненне яна чакала, што ў пакой увойдуць джэнтльмены. Яна і хацела, і баялася таго, што гаспадар дому далучыцца да іх кола, але што было мацнейшым — жаданне ці страх, — зразумець ніяк не атрымлівалася. Праседзеўшы ў салоне ўжо з чвэрць гадзіны і ні разу не пачуўшы голасу міс Бінглі, Элізабэт была заспетая знянацку яе безуважным пытаннем пра здароўе сям’і, з такой жа абыякавасцю і сцісласцю адказала на яго, і на гэтым размова скончылася.
Наступны раз іх таварыства ажывілася пасля з’яўлення слуг, якія прынеслі халоднае мяса, пірог і найлепшую садавіну гэтай пары года, але каб тое здарылася, місіс Энслі давялося шмат разоў выразна зірнуць на міс Дарсі і ўсміхнуцца ёй, нагадваючы пра абавязкі гаспадыні дому. Цяпер ваўсіх прысутных з’явіўся занятак — бо калі гаварыць маглі не ўсе, есці была здольная кожная, і цудоўныя піраміды з вінаграду нектарынаў і персікаў хутка з’ядналі іх усіх за сталом.
Занятая такім чынам, Элізабэт атрымала выдатную магчымасць урэшце разабрацца, хоча яна, каб містар Дарсі з’явіўся, ці баіцца гэтага, калі ён урэшце зайшоў у пакой. I хаця за імгненне да яго прыходу яна вырашыла, што, напэўна, ёй гэтага ўсё ж хочацца, яна тут жа зразумела, што памылілася.
Містар Дарсі прабавіў некаторы час з містарам Гардынерам і двума ці трыма іншымі джэнтльменамі з маёнтка, якія лавілі рыбу, і пакінуў іх толькі дазнаўшыся, што абедзве лэдзі вырашылі гэтым ранкам наведаць Джарджыяну. Як толькі ён прыйшоў, Элізабэт мудра разважыла трымацца свабодна і нязмушана—і прыняць такое неабходнае рашэнне было, відаць, прасцей, чым
выканаць, бо са з’яўленнем містара Дарсі падазрэнні кампаніі наконт яго і Элізабэт толькі ўзмацніліся: не засталося ніводнай пары вачэй, якая не пачала б прыглядацца да яго паводзін. Але найбольшыя ўвага і цікаўнасць чыталіся на твары міс Бінглі, нягледзячы на ўсе ўсмешкі, якія яна дарыла містару Дарсі і Элізабэт кожны раз, калі да іх звярталася. Рэўнасць яшчэ не давяла яе да роспачы, і яна не пераставала аблашчваць містара Дарсі прыхільнасцю. Са з’яўленнем брата міс Дарсі пачала часцей уключацца ў размову, і Элізабэт заўважыла, што ён вельмі стараецца ўмацаваць іх знаёмства і ўсімі сіламі падтрымлівае спробы пагаварыць адна з адной. Міс Бінглі, відавочна, таксама гэта заўважыла і, раззлаваўшыся, скарысталася першай жа нагодай, каб з насмешлівай ветлівасцю адзначыць:
— Дарэчы, міс Эліза, няўжо ***шырскі полк сапраўды пакінуў Мэрытан? Якая страта для вашай сям’і!
У прысутнасці Дарсі яна не асмелілася згадаць імя Уікхэма, але Элізабэт тут жа зразумела, што падразумяваўся менавіта ён, і самыя розныя ўспаміны, звязаныя з ім, на імгненне засмуцілі яе. Але пастанавіўшы рашуча змагацца супраць зласлівага нападу, яна тут жа дала на пытанне досыць бясстрасны адказ. Кінуты ў гэты момант выпадковы погляд дазволіў ёй заўважыць, як збянтэжана і сур’ёзна глядзіць на яе містар Дарсі і як яго сястра ад няёмкасці не падымае вачэй. Калі б міс Бінглі ведала, як балюча яе дарагой сяброўцы, яна б напэўна ўстрымалася ад намёкаў. Аднак ёй проста хацелася дадзець Элізабэт, згадаўшы мужчыну, да якога тая, як яна думала, была неабыякавая, і прымусіць яе страціць раўнавагу, што мусіла б сапсаваць меркаванне Дарсі пра госцю ці прынамсі нагадаць яму пра звязаныя з палком бязглуздыя паводзіны асобных членаў сям’і Бэнэт. Міс Бінглі і слова не чула пра запланаваныя колісь уцёкі міс Дарсі. Гэтую таямніцу схавалі ад
усіх, ад каго маглі, за выключэннем Элізабэт, і асабліва гэта тычылася сям’і містара Бінглі, якую, як даўно здагадалася Элізабэт, містар Дарсі спадзяваўся бачыць будучай сям’ёй сястры. У яго сапраўды была раней такая задума, і хоць яго старанні раздзяліць містара Бінглі і Джэйн неабавязкова тлумачыліся менавіта ёй, яна, магчыма, узмацняла яго жывую цікавасць да дабрабыту сябра.
Стрыманыя паводзіны Элізабэт неўзабаве супакоілі містара Дарсі, а паколькі раздражнёная і расчараваная міс Бінглі не асмелілася падступіцца да тэмы Уікхэма бліжэй, Джарджыяна з часам таксама акрыяла, хоць і не магла больш уключацца ў размову. Містар Дарсі, з позіркам якога яна баялася сустрэцца, наўрад ці зразумеў, што яе ўсхвалявала, а той паварот у размове, які, паводле плана міс Бінглі, мусіў адштурхнуць яго ад Элізабэт, здавалася, наадварот прымушаў яго думаць пра яе ўсё лепш і лепш.
Хутка пасля згаданага пытання і адказу на яго госці адбылі, і пакуль містар Дарсі праводзіў іх да экіпажа, міс Бінглі дала выхад пачуццям, раскрытыкаваўшы саму Элізабэт, яе паводзіны і ўбранне. Але Джарджыяна да яе крытыкі не далучылася. Ухвалы яе брата хапала, каб забяспечыць новай знаёмай яе добрае стаўленне: меркаванні містара Дарсі былі ў яе вачах беспамылковымі, а пра Элізабэт ён расказваў так, што Джарджыяне не заставалася нічога, як толькі палічыць яе мілай і чароўнай. Калі Дарсі вярнуўся ў салон, міс Бінглі не стрымалася і часткова пераказала яму тое, што паведаміла Джарджыяне.
— Як кепска міс Эліза Бэнэт выглядала сёння ранкам, праўда, містар Дарсі? — усклікнула яна. — Я яшчэ ніколі ў жыцці не бачыла, каб нехта з зімы так моцна змяніўся. Яна так загарэла і пагрубела! Мы з Луізай пагадзіліся, што ніколі б яе не пазналі.
Хаця яе словы былі містару Дарсі непрыемныя, ён абмежаваўся стрыманым адказам, сказаўшы, што не заўважыў ніякіх зменаў, апроч загару — натуральнага выніку летняга падарожжа.
— Я са свайго боку мушу прызнаць, — запярэчыла міс Бінглі, — што ніколі не бачыла ў ёй нічога прыгожага. У яе занадта тонкі твар, не вельмі добрая скура і ніякай прывабнасці ў рысах. Яе носу не хапае выразнасці — яго лініі нічым не вылучаюцца. Зубы ў яе прымальныя — але нічога асаблівага, а што да вачэй, якія часам называюць чароўнымі, то я ніколі не бачыла ў іх чагосьці надзвычайнага. Іх погляд рэзкі і свавольны, чаго я вельмі не люблю, аў яе паводзінах занадта шмат нязноснай самаўпэўненасці — і ніякіх манераў.
Для міс Бінглі, якая не сумнявалася, ілто містару Дарсі Элізабэт падабаецца, гэта быў не самы ўдалы спосаб паказаць сябе з найлепшага боку, але раззлаваным часта бракуе мудрасці. У выніку яна дабілася толькі таго, што ўбачыла яго трохі абражаным. Аднак ён рашуча маўчаў, і, пастанавіўшы выклікаць яго на размову, міс Бінглі працягвала:
— Я памятаю, як, пазнаёміўшыся з ёй у Хартфардшыры, мы здзівіліся, што яна славіцца там як прыгажуня, і мне асабліва прыгадваюцца вашы словы, якія вы сказалі аднойчы вечарам пасля таго, як Бэнэты ў нас паабедалі: «Гэта яна — красуня? Хутчэй ужо яе маці — дасціпніца!» Але потым, здаецца, вашае меркаванне палепшылася, і пэўны час вы нават лічылі яе даволі мілай.
— Так, — адказаў Дарсі, які больш не мог стрымлівацца, — але тое было толькі ў пачатку нашага знаёмства, бо ўжо шмат месяцаў я лічу яе адной з найпрыгажэйшых жанчын у маім атачэнні.
3 гэтымі словамі ён выйшаў, пакінуўшы міс Бінглі задавольвацца выцягнутым з яго прызнаннем, якое толькі яе і параніла.
Па дарозе дадому місіс Гардынер і Элізабэт абгаварылі ўсё, што адбылося падчас візіту, апроч таго, што насамрэч цікавіла іх абедзвюх. Яны абмеркавалі паводзіны ўсіх, з кім пабачыліся, апроч асобы, якая найболып займала іх думкі. Яны пагаварылі пра яго сястру, яго сябровак, яго дом, яго садавіну — пра ўсё, апроч яго самога, хоць Элізабэт прагнула дазнацца, што місіс Гардынер пра яго думае, а місіс Гардынер была б вельмі радая, калі б пляменніца першай закранула гэтую тэму.
Раздзел XLVI
Элізабэт моцна расчаравалася, калі па прыездзе ў Лэмбтан не знайшла там ліста ад Джэйн, і такое ж расчараванне чакала яе некалькі наступных праведзеных у гарадку раніц — толькі на трэцюю з іх яе засмучэнні скончыліся і сястра была апраўданая. Ад яе прыйшлі адразу два лісты, штамп на адным з якіх сведчыў, што спачатку яго адправілі па памылковым адрасе. Элізабэт гэта не здзівіла, бо почырк Джэйн на канверце і праўда быў неразборлівы.
Калі прынеслі лісты, падарожнікі якраз збіраліся на шпацыр, і Гардынеры вырашылі пайсці без Элізабэт, пакінуўшы яе насалоджвацца весткамі ад сястры на самоце. Спярша яна ўзялася за заблукалае пасланне, якое напісалі пяць дзён таму. Яно пачыналася расказам пра сціплыя вечарынкі і заняткі, а таксама няхітрымі сельскімі навінамі, аднак другая частка ліста, пазначаная наступным днём, была напісаная ўжо з несумненным хваляваннем, і ў ёй паведамляліся важнейшыя навіны. Змест яе быў наступны:
«Дарагая Лізі, з таго часу як я напісала папярэднюю частку ліста, здарылася нешта нечаканае і надзвычай
сур ’ёзнае. Я не хачу цябе палохаць, не хвалюйся, мы ўсе здаровыя. Тое, што я мушу сказаць, тычыцца беднай Лідйі. Учора ноччу, каля дванаццаці, калі мы ўжо леглі спаць, прыбыў пасланец з лістом ад палкоўніка Форстэра, дзе паведамлялася, што Лідыя збегла ў Шатландыю з адным афіцэрам ды што там хаваць, з Уікхэмам! Уяві, як мы здзівіліся. Але для Кіці навіна, здаецца, не была нечаканай. Я так моцна засмугшася! Які неабдуманы для абодвух бакоў шлюб! Але я хачу спадзявацца на лепшае што мы проста памыляліся ў Уікхэме. Я магу лёгка паверыць у яго безразважнасць і легкадумства, аднак такі крок (і нам варта гэтаму радавацца) не здаецца дрэнным у самой сваёй сутнасці. У выбары Уікхэма прынамсі няма разліку: ён, несумненна, ведае, што наш бацька нічога за ёй не дасць. Бедная мама ў жудасным горы. Бацька трымаецца лепш. Як добра, што мы не пераказалі ўсім тую гісторыю пра Уікхэма: яе трэба начыста забыць! Мяркуюць, што яны збеглі ў суботу ноччу, каля дванаццаці, але іх хапіліся толькіўчора ранкам, у восем, і адразу ж адправілі пасыльнага. Дарагая Лізі, яны. мусілі праехаць усяго за дзесяць міляў ад нас! Палкоўнік Форстэр даў нам зразумець, што хутка прыедзе сам. Лідыя пакінула яго жонцы некалькі радкоў пра свой намер. Трэба заканчваць, бедная мама доўга без мяне не вытрымае. Баюся, табе будзе цяжка разабрацца маіх словах, я і сама ледзь разумею, што пішу».
He даючы сабе часу на разважанні і амаль не разумеючы, што адбываецца, Элізабэт праглынула пасланне, тут жа схапілася за наступнае і, надзвычай нецярпліва разгарнуўшы яго (ліст быў напісаны назаўтра пасля другой часткі першага), прачытала наступнае:
«На гэтычас, дарагая сястра, тыўжо мусіла атрымаць мой папярэдні паспешлівы ліст, і я спадзяюся, што гэты акажа/цца больш чытэльным. Аднак я цяпер, хоць і не аб-
межаваная ў часе, настолькі збітая з панталыку, што большай звязнасці паабяцаць немагу. Дарагая Лізі, я не ведаю, як пра гэта напісаць, алеў мяне жудасная навіна, і я не магу яе адкладаць. Якім бы безразважным ні здаваўся нам шлюб паміж містарам Уікхэмам і беднай Лідыяй, цяпер мы найбольш хацелі бпераканацца, што ён быў заключаны, бо ёсць надта шмат прычын баяцца, што ў Шатландыю яны не паехалі. Учора да нас прыбыў палкоўнік Форстэр, які пакінуў Брайтан дзень таму, праз некалькі гадзін пасля пасланца. Хоць Лідыя ў цыдулцы да місіс Ф. дала ёй зразумець, што яны збіраюцца у Грэтна-Грын, Дэні выказаў камусьці меркаванне, што У. зусім не планаваў туды ехаць і ўвогуле не думаў жаніцца з Лідыяй, і калі гэтыя словы перадалі палкоўніку Ф., той тут жа падняў трывогу і пакінуў Б., каб адшукаць іх сляды. Ён лёгка прасачыў іх маршрут да Клэпхэма, але не далей, бо, дабраўшыся туды, яны выйшлі з паштовай карэты, якая везла іх з Эпсама, і пераселі ў шасцімесны экіпаж. Пра іх далейшы маршрут вядома толькі тое, што іх бачылі на лонданскай дарозе. Я не ведаю, што і думаць. Правёўшы ўсе магчымыя росшукі на тым бакуЛондана, палкоўнік Ф. скіраваўся ў Хартфардшыр, трывожна распытваючы пра ўцекачоў на кожнай заставе і ў заезных дамах Барнэта і Хатфілда, але безвынікова: ніхто падобны да іх там не праязджаў. Глыбока засмучаны, ён прыбыў у Лонгбарн і ў манеры, якая робіць яго сэрцу гонар, падзяліўся з намі кепскімі прадчуваннямі. Мне так шчыра шкада яго і місіс Ф. іх ні ў чым нельга папракнуць. Дарагая Лізі, мы ўсе тут у вялікай роспачы. Мама з татам баяцца найгоршага, але я не магу думаць пра яго так дрэнна: шэраг абставін мог прымусіць іх адмовіцца ад пачатковага плана і аддаць перавагу таемнай жаніцьбе ў горадзе. Нават калі ён задумаў нешта падобнае (што ўжо малаімаверна) у дачыненні да Лідыі, маладой жанчыны з прыстойнымі сувязямі, няўжо яна сама настолькі страціла сорам ? Гэтага не можа быць! Але, намой вялікі жаль, палкоўнік Ф. не надта
спадзяецца на іх шлюб: калі я адкрыла яму свае надзеі, ён толькі пакачаў галавой і сказаў, што У., відаць, не той чалавек, якому можна давяраць. Бедная мама па-сапраўднаму злегла і не выходзіць са свайго пакоя. Было блепш, калі бяна ўзяла сябеў рукі, алечакаць гэтага не варта. Што да бацькі, то я ніколі не бачыла яго такім маркотным. Усе злу юцца на бедную Кіці, бо яна маўчала пра іх прыхільнасць, але чаго тут здзіўляцца, яна ж ахоўвала таямніцу. Я так радая, дарагая Лізі, што ты не бачыла гэтых гнятлівых сцэнаў, аднак цяпер, калі першаеўзрушэнне мінула, ці магу я прызнацца, шточакаю твайго вяртання?Алея нетакая сябелюбка, каб настойваць, калі табе гэта будзе нязручна. Бывай!
Я зноў узялася за пяро, каб зрабіць тое, чаго толькі што абяцала не рабіць: абставіны склаліся так, што я вымушаная настойліва прасіць вас усіх як мага хутчэй сюды прыехаць. Я добра ведаю дарагіх цётку і дзядзьку, а таму не баюся звярнуцца да іх з гэтай просьбай, тым больш што ў дзядзькі мне давядзецца прасіць пра яшчэ болыаае. Бацька зараз жа адпраўляецца з палкоўнікам Форстэрам у Лондан, каб паспрабаваць яе знайсці. Я не надта разумею, што ён збіраецца рабіць, але роспачны стан не дазволіць яму дзейнічаць дастаткова ўмела і асцярожна, а палкоўнік Форстэр мусіць заўтра ўвечары быць у Брайтане. У такой надзвычайнай сітуацыі дапамога і парады дзядзькі былі б бясцэннымі. Ен адразу ж зразумее, што я адчуваю, і я вельмі спадзяюся наяго дабрыню».
— Але ж дзе, дзе цяпер дзядзька?! — ускочыўшы з месца, ускрыкнула Элізабэт, як толькі дачытала ліст, і ледзь не кінулася шукаць Гардынераў, каб не згубіць ніводнага каштоўнага моманту. Але як толькі яна дабегла да дзвярэй, слуга адчыніў іх — на парозе стаяў містар Дарсі. Яе бледны твар і парывістасць прымусілі яго сцепануцца, але не паспеў ён прыйсці ў сябе і за-
гаварыць з ёй, як яна, не могучы думаць ні пра іпто, апроч гісторыі з Лідыяй, паспешліва выгукнула:
— Прашу вас, даруйце, але мне трэба бегчы. Трэба зараз жа знайсці містара Гардынера, справа не можа цярпець! Нельга губляць ні секунды!
— Божамой, што здарылася? — усклікнуўён, іўгэтым ускліку пачуцця было больш, чым ветлівасці. Але тут ён апамятаўся і сказаў: — Я не буду вас затрымліваць. Але давайце я пайду шукаць містара і місіс Гардынер альбо адправім слугу. Вы не надта добра сябе адчуваеце і не можаце ісці сама.
Элізабэт завагалася, але заўважыўпіы, як дрыжаць яе калені, зразумела, што яе пошукі наўрад ці будуць паспяховымі. Паклікаўшы слугу, яна — задыхаючыся, а таму ледзь чутна — даручыла яму як мага хутчэй прывесці гаспадара з гаспадыняй назад.
Калі слуга выйшаў, Элізабэт, не здольная больш трымацца на нагах, села. Яна выглядала такой хворай, што містар Дарсі не мог пакінуць яе ці стрымацца ад выяўлення цеплыні і спачування:
— Дазвольце я паклічу пакаёўку. Можа, вам трэба падмацавацца? Можа, глыток віна — падаць вам? Вы зусім хворая.
— He, дзякуй, — адказала яна, спрабуючы ачуцца. — Са мной нічога не здарылася. Я зусім здаровая, аднак мяне засмуціла жахлівая вестка, якую я толькі што атрымала з Лонгбарна.
Згадаўшы пра гэта, яна тут жа расплакалася і некалькі хвілін не магла вымавіць і слова. Дарсі, пакутуючы ад трывогі, змог сказаць толькі нешта невыразнае пра свой жаль і глядзеў на яе ў маўклівым спачуванні. Урэшце яна зноў загаварыла:
— Я толькі што атрымала ад Джэйн ліст з жудаснай навіной. Схаваць яе не атрымаецца. Мая малодшая сястра кінула ўсіх сваіх сяброў... і збегла, аддаўшы ся-
бе ў рукі містара... містара Уікхэма. Яны разам уцяклі з Брайтана. Вы ведаеце яго дастаткова добра, каб зразумець, што гэта значыць. У яе няма грошай, няма сувязяў — нічога, што магло б яго спакусіць. Яна назаўсёды загінула.
Дарсі здранцвеў ад здзіўлення.
— Падумаць толькі, — працягвала яна яшчэ больш усхваляваным голасам, — а я ж магла гэта прадухіліць! Я ж ведала, што ён за чалавек. Варта было расказаць родным нешта з таго... нешта з таго, што я ведала! Калі б яны ўяўлялі, які ён насамрэч, гэтага б не здарылася. Але цяпер... цяпер ужо запозна.
— Мяне і праўда гэта так засмучае! — усклікнуў Дарсі. — Засмучае і ўражвае. Але вы ўпэўненая, вы абсалютна ўпэўненая ў гэтым?
— О, так! Яны пакінулі Брайтан ноччу ў суботу, і іх след прасачылі да самага Лондана, але далей ён згубіўся — яны дакладна не паехалі ў Шатландыю.
— Ці рабіліся нейкія крокі, нейкія спробы вярнуць яе?
— Бацька паехаў у Лондан, а Джэйн у лісце просіць мяне звярнуцца да дзядзькі па тэрміновую дапамогу. Спадзяюся, праз паўгадзіны мы выедзем. Але тут ужо нічога не зробіш — я цудоўна разумею, што нічога не зробіш. Як з такім чалавека можна дамовіцца? Як іх увогуле знайсці? У мяне няма і найменшай надзеі. Усё так жахліва!
Дарсі моўчкі пакачаў галавой на знак згоды.
— Калі мне адкрылі вочы на яго сапраўдную сутнасць — ах, каб я ведала, што мне варта... не, што я павінная рабіць! Але я тады не ведала, баялася зрабіць зашмат. Страшная, страшная памылка!
Дарсі нічога не адказваў. Ен, здавалася, нават не чуў яе, а толькі засяроджана хадзіў па пакоі туды-сюды, нахмураны, змрочны. Элізабэт хутка гэта заўважыла і ўсё зразумела. Яе ўлада над ім слабла — усё мусіла скончыц-
ца пад уплывам такога доказу нявартасці яе сям’і, такога сведчання пра іх найглыбейшую ганьбу. Тут не было чаму дзівіцца і ў чым яго папракаць, аднак думка пра тое, што ён перамог сябе, ніяк не магла яе суцешыць і не давала палёгкі ў пакутах. Наадварот, Элізабэт урэшце здолела разабрацца з уласнымі жаданнямі і як ніколі раней шчыра адчула, як моцна магла б яго пакахаць, — адчула цяпер, калі нічога не мела значэння.
Аднак думка пра сябе, хоць і з’явілася ў Элізабэт, не змагла ёй завалодаць. Усе яе хваляванні былі звязаныя з Лідыяй, з прыніжэннем і пакутай, якія яна ім прынесла. Уткнуўшыся тварам у насоўку, Элізабэт хутка забыла пра астатняе, і толькі праз некалькі хвілін яе вярнуў да рэчаіснасці голас суразмоўцы, які прагучаў досыць стрымана, хоць і спачувальна:
— Падазраю, вы даўно марыце, каб я сышоў, і маю прысутнасць тут нельга апраўдаць нічым, акрамя шчырага, хоць і бездапаможнага, спачування. Божа, калі б толькі я мог нешта сказаць ці зрабіць, каб хоць неяк падтрымаць вас у горы! Але навошта катаваць вас марным суцяшэннем — хіба для таго, каб заслужыць падзяку? Баюся, гэты няшчасны выпадак пазбавіць маю сястру асалоды бачыць вас сёння ў Пэмбэрлі?
— Так, вядома. Будзе так ласкавы, папрасіце ў міс Дарсі за нас прабачэння. Скажыце, што тэрміновыя справы неадкладна выклікалі нас дадому. Хавайце жахлівую праўду як мага даўжэй, хоць я ведаю, што доўга хаваць яе не атрымаецца.
Ён з гатоўнасцю паабяцаў ёй захоўваць таямніцу, яшчэ раз паспачуваў у горы, пажадаў, каб справы вырашыліся больш шчасліва, чым пакуль на гэта можна спадзявацца, перадаў паклоны яе сваякам і, кінуўшы на яе апошні сур’ёзны погляд, сышоў.
Калі ён пакінуў пакой, Элізабэт падумала, што яны наўрад ці яшчэ сустрэнуцца з такой цеплынёй, якой
вылучаліся іх спатканні ў Дэрбішыры, і калі яна азірнулася на ўсё іх знаёмства, такое зменлівае і супярэчлівае, то ўздыхнула над непастаянствам пачуццяў, якія цяпер патрабавалі яго захаваць, а нядаўна падштурхоўвалі да заканчэння.
Калі ўдзячнасць і павага — добрая аснова для прыхільнасці, змена ў стаўленні Элізабэт да містара Дарсі не пакажацца непраўдападобнай ці заганнай. Калі ж, наадварот, лічыць прыхільнасць, што нарадзілася з такіх крыніц, неразумнай ці ненатуральнай у параўнанні з пачуццём, пра якое часта гавораць, што яно ўзнікае з першай жа размовы і нават да таго як закаханыя абмяняюцца парачкай словаў, у апраўданне Элізабэт можна сказаць толькі тое, што яе прыхільнасць да Уікхэма выпрабавала гэты падыход, і, магчыма, якраз яго правал змусіў яе абраць іншы, менш цікавы, спосаб закахацца. У любым разе адыход Дарсі напоўніў яе шкадаваннем, і калі яна зразумела, што гэта першы вынік ганебных паводзін яе сястры, яе думкі пра злашчасную гісторыю зрабіліся яшчэ больш пакутлівымі. Прачытаўшы другі ліст Джэйн, яна ні імгнення не спадзявалася, што Уікхэм плануе з Лідыяй ажаніцца. Цешыць сябе такой надзеяй магла толькі Джэйн. Ход падзеяў не выклікаў у Элізабэт здзіўлення. Здзіўленне, нават неўразуменне, з’явілася толькі тады, калі яна, прачытаўшы першы ліст, дазналася, што Уікхэм нібыта жэніцца з дзяўчынай, якую ён не мог абраць дзеля грошай: яна не разумела, чым Лідыя магла яго прывабіць. Але цяпер усё было відавочна. Для таго кшталту прыхільнасці чараў у яе хапала, і хаця Элізабэт не думала, што Лідыя пагадзілася на ўцёкі, не маючы на ўвазе шлюбу, яна без цяжкасці магла паверыць, што ні цнота, ні здаровы сэнс не перашкодзяць яе малодшай сястры зрабіцца лёгкай здабычай.
Пакуль полк стаяў у Хартфардшыры, Элізабэт не заўважала ў Лідыі ніякай цікавасці да Уікхэма. Але яна не сумнявалася, што той хапіла б любога заахвочвання, каб тут жа прывязацца да каго хочаш. Яе ўлюбёнцам быў то адзін афіцэр, то другі — у залежнасці ад таго, хто звяртаў на яе больш увагі. Яе прыхільнасці ўвесь час змяняліся, ніколі не пакідаючы яе сэрца ў спакоі. Як жа добра Элізабэт цяпер усведамляла, што патураць такой дзяўчыне — памылка, а пакідаць яе без нагляду — бяда!
Элізабэт прагнула аказацца дома, каб усё бачыць і чуць і каб дзяліць з Джэйн турботы, якія цяпер ляжалі на ёй адной, калі ў сям’і разлад, бацька з’ехаў, а маці не здольная ўзяць сябе ў рукі і сама патрабуе догляду. I хаця Элізабэт была перакананая, што для Лідыі ўжо нічога не зробіш, ёй здавалася вельмі важным, каб дзядзька далучыўся да пошукаў, і яна знемагала ад нецярпення, пакуль ён не зайшоў у пакой. Устрывожаныя містар і місіс Гардынер паспешліва вярнуліся, зразумеўшы са словаў слугі, што іх пляменніцы раптам зрабілася блага, але супакоіўшы іх на гэты конт, тая тут жа растлумачыла, навошта іх паклікала, прачытаўшы абодва лісты і з асаблівым хваляваннем выдзеліўшы пастскрыптум да другога з іх. I хоць Лідыя ніколі не была іх улюбёнкай, місіс і містар Гардынер не маглі не засмуціцца. Шкода была нанесеная не толькі Лідыі, але і ўсёй сям’і, а таму калі першае здзіўленне і жах прайшлі, містар Гардынер паабяцаў Элізабэт зрабіць усё, што ў яго сілах. I хоць тая іншага ад яго і не чакала, яна падзякавала яму са слязамі на вачах, і, ахопленыя адзіным парывам, яны тут жа дамовіліся наконт ад’езду, які мусіў адбыцца як мага хутчэй.
— Але што нам рабіць з Пэмбэрлі? — усклікнула місіс Гардынер. — Джон сказаў, што містар Дарсі быў тут, калі ты паслала яго па нас. Гэта праўда?
— Так, і я сказала яму, што прыехаць мы не зможам. 3 гэтымусё вырашылася.
— Усё вырашылася? — паўтарыла за ёй місіс Гардынер, калі Элізабэт пайшла ў свой пакой збірацца. — Няўжо яны ў такіх адносінах, што яна можа расказаць яму праўду? Каб жа я толькі ведала!
Але яе жаданне было марным і магло хіба што заняць яе розум у наступную гадзіну спешкі і замяшання. Калі б у Элізабэт быў час на бяздзейнасць, яна, імаверна, праз усе нягоды адчула б сябе ні на што не здольнай, але ў яе, як і ў місіс Гардынер, былі справы: трэба было апроч іншага напісаць цыдулкі тутэйшым сябрам, прыдумаўшы прычыну раптоўнага ад’езду. Аднак праз гадзіну ўсё было гатовае, і паколькі за гэты час містар Гардынер заплаціў па рахунку, яны маглі выязджаць. Урэшце пасля ўсіх ранішніх трывог Элізабэт нашмат раней, чым спадзявалася, сядзела ў экіпажы, які вёз яе ў Лонгбарн.
Раздзел XLVII
— Я зноў абдумаў сітуацыю, Элізабэт, — сказаў яе дзядзька, калі яны з’язджалі з Лэмбтана, — і, добра ўсё ўзважыўшы, сапраўды схіляюся да высновы, якую зрабіла твая старэйшая сястра. Мне здаецца малаімаверным, што малады чалавек мог задумаць подласць у дачыненні да дзяўчыны, якую ніяк нельга назваць безабароннай ці самотнай і якая якраз гасцявала ў сям’і яго камандзіра, таму я сур’ёзна спадзяюся на лепшае. Няўжо ён не думае, што сябры не прыйдуць ёй на дапамогу? Няўжо чакае, што, так абразіўшы палкоўніка Форстэра, ён і далей будзе заставацца часткай палка? Спакуса такой рызыкі не вартая!
— Вы праўда так лічыце? — на імгненне ажывіўшыся, усклікнула Элізабэт.
— Шчыра кажучы, — сказала місіс Гардынер, — я пачынаю схіляцца да меркавання твайго дзядзькі. Гэта і праўда занадта сур’ёзнае для Уікхэма злачынства супраць прыстойнасці, гонару і ўласнай выгады. Я не магу думаць пра яго так кепска. Няўжо ты сама, Лізі, настолькі ў ім расчаравалася, што верыш, быццам ён на такое здольны?
— На пагарду да ўласнай выгады ён, відавочна, не здольны, а на астатняе — так. Ах, каб жа вы мелі рацыю! Але я не смею спадзявацца. Чаму яны ў такім разе не паехалі ў Шатландыю?
— Для пачатку, — адказаў містар Гардынер, — у нас няма дакладных доказаў, што яны не ў Шатландыі.
— Але ж іх перасадка з паштовай карэты ў наёмны экіпаж выклікае столькі падазрэнняў! I ў дадатак іх слядоў на барнэцкай дарозе не знайшлі.
— Што ж, будзем лічыць, што яны ў Лондане. Яны маглі заехаць туды і для таго, каб схаваць сляды, і з нейкіх іншых, такіх жа нявінных, прычын. Ен, відаць, не багацейшы за яе, таму ім магло прыйсці ў галаву, што ў Лондане вянчанне будзе таннейшае, хоць і не такое паспешлівае, як у Шатландыі.
— Але нашто такая сакрэтнасць? Чаго яны баяцца — што іх знойдуць? Чаму жаніцьба мусіць быць таемнай? He, не, я ў гэта не веру. Нават найлепшы сябар Уікхэма, як піша Джэйн, упэўнены, што той ніколі не думаў з ёй жаніцца. He, ён не возьме жонку без пасагу. Ён не можа сабе гэтага дазволіць. Што ён мог знайсці ў Лідыі, чым, апроч маладосці, здароўя і лёгкага нораву, яна магла яго прывабіць, каб ён адмовіўся ад надзеі палепшыць сваё становішча з дапамогай удалага шлюбу? Я не здольная ацаніць, наколькі боязь зняславіцца ў палку магла стрымаць яго ад ганебных уцёкаў, бо не ведаю, да чаго гэты крок прывядзе. Што да вашага другога доваду, то я, баюся, не магу лічыць яго сур’ёзным.
У Лідыі няма братоў, якія б за яе заступіліся, а з паводзін бацькі і з яго абыякавасці і няўвагі да ўсяго, што адбываецца ў сям’і, Уікхэм мог зрабіць выснову, што ў выпадку чаго той, выконваючы бацькоўскі доўг, не будзе надта высільвацца і нават асабліва пра гэта думаць.
— Але няўжо ты думаеш, што Лідыя настолькі страціла галаву ад кахання, што пагадзілася жыць з ім без шлюбу?
— Падобна, што так, — са слязамі на вачах адказала Элізабэт. — Як жахліва, што яе ўяўленні пра прыстойнасць і цноту могуць выклікаць сумненні! Я і праўда не ведаю, што сказаць. Магчыма, я да яе несправядлівая. Але яна зусім юная, яе ніколі не вучылі думаць пра сур’ёзныя рэчы, а ў апошнія паўгода — не, нават год — яе не займала нічога, акрамя самалюбавання і забаваў. Ей дазволілі марнаваць час на дробязі і ляноту і прымаць любыя погляды, якія трапяць ёй у галаву. А з таго моманту як у Мэрытане размясціўся ***шырскі полк, у яе ў галаве адно каханне, флірт і афіцэры. Думаючы і размаўляючы толькі на гэтую тэму, яна зрабіла ўсё магчымае, каб развіць у сабе большую... як бы гэта назваць... успрымальнасць да пачуццяў, якой у яе і раней хапала. А мы ўсе ведаем, што Уікхэму стае абаяльнасці і абыходлівасці, каб зачараваць жанчыну.
— Але ж бачыш, — сказала яе цётка, — Джэйн думае пра яго зусім не так кепска і не верыць, што ён здольны на такі ўчынак.
— А пра каго Джэйн увогуле думае кепска? I каго б яна ўвогуле палічыла здольным на такі ўчынак, грунтуючыся выключна на яго паводзінах і не маючы доказаў? Але Джэйн гэтак жа, як я, ведае, хто такі Уікхэм. Мы абедзве ведаем, што ён распуснік у кожным сэнсе слова, што ў яго няма ні шчырасці, ні гонару, што ён наскрозь фальшывы і вераломны, хоць і ўмее ўбіцца ў ласку.
— I ты дакладна ва ўсім гэтым упэўненая? — усклікнула місіс Гардынер, якая зноў жыва зацікавілася крыніцамі такой дасведчанасці.
— Дакладна, — пачырванеўшы, адказала Элізабэт. — Я неяк расказвала, як несумленна ён абышоўся з містарам Дарсі, ды і ў мінулы прыезд у Лонгбарн вы самі чулі, як ён гаворыць пра чалавека, што паставіўся да яго так спагадліва і велікадушна. Есць і іншыя акалічнасці, пра якія я не маю... пра якія не варта расказваць. Ён бясконца хлусіць пра сям’ю з Пэмбэрлі. Праз яго расказы пра міс Дарсі я рыхтавалася сустрэцца з пыхлівай, скрытнай, непрыветнай асобай. А ён жа ведаў, якая яна насамрэч, мусіў ведаць, што яна мілая і сціплая — якой мы яе і ўбачылі.
— Але хіба Лідыя пра ўсё гэта не ведала? Няўжо не ўсведамляла таго, у чым вы з Джэйн былі так перакананыя?
— He ведала, і гэта самае жахлівае! Я і сама ні пра што не здагадвалася да паездкі ў Кент, дзе часта бачылася з містарам Дарсі і яго сваяком, палкоўнікам Фіцуільямам. А калі я вярнулася дадому, ***шырскі полк мусіў праз тыдзень-два пакінуць Мэрытан. Вось чаму ні я, ні Джэйн, якой я ўсё расказала, не палічылі патрэбным распаўсюджваць гэтыя звесткі, бо якая карысць людзям з таго, што добрае імя чалавека, якога любіла ўся ваколіца, насамрэч нічога не вартае. А калі вырашылася, што Лідыя едзе ў Брайтан, мне ніколі не прыходзіла ў галаву, што я мушу адкрыць ёй вочы. Я не ўяўляла, што ёй нешта пагражае. Вы ж разумееце, я і блізка не думала, што ўсё гэта можа прывесці да такіх вынікаў.
— Значыць, калі яны з’язджалі ў Брайтан, у цябе не было прычын лічыць, што яны цікавяцца адно адным?
— Ніводнай. Я не помню ніякіх прыкметаў іх узаемнай сімпатыі, і калі б нешта такое можна было заўважыць, не сумнявайцеся: у нашай сям’і гэтага б не
прапусцілі. Калі ён толькі паступіў у полк, яна цалкам магла ім захапіцца — зрэпіты, як і ўсе мы. Першыя два месяцы ўсе дзяўчаты з Мэрытана і ваколіц трацілі ад яго розум, але ён ніколі яе не выдзяляў, і таму, нядоўгі час надмерна і дзіка ім пазахапляўшыся, яна супакоілася і знайшла новых улюбёнцаў сярод афіцэраў, што ставіліся да яе з большай увагай.
* * *
Лёгка здагадацца, што пра дарозе дадому яны не маглі ўтрымацца ад бясконцых размоваў, хоць тыя дадавалі так мала новага да страхаў, надзеяў і здагадак, якія не выходзілі з галавы Элізабэт. Аддаўшыся найглыбейшай з пакутаў — самакатаванню, яна не спадзявалася ні на палёгку, ні на забыццё.
Яны ехалі так паспешліва, як маглі, і, правёўшы ноч у дарозе, аказаліся ў Лонгбарне да абеду наступнага дня. Думка пра тое, піто Джэйн не надта змучылася ў чаканні, суцяшала Элізабэт.
Калі яны пад’ехалі да лугу ля дома, малодшыя Гардынеры, прывабленыя ўбачаным экіпажам, ужо стаялі на прыступках, а калі карэта спынілася ля дзвярэй, твары дзяцей пасвятлелі ад прыемнага здзіўлення: яно адчувалася нават у іх паставах і ва ўсіх іх скачках і свавольствах і было першым радасным прадвесцем цёплай сустрэчы.
Элізабэт саскочыла на зямлю і, хутка расцалаваўшы дзяцей, паспяшалася ў вітальню, дзе тут жа сустрэлася з Джэйн, якая ўжо бегма спускалася з матчынага пакоя.
Пяшчотна абняўшы сястру і тут жа разам з ёй расплакаўшыся, Элізабэт, не губляючы ні хвіліны, спытала, ці ёсць навіны пра ўцекачоў.
— Пакуль няма, — адказала Джэйн, — але цяпер, калі прыехаў дарагі дзядзька, думаю, усё наладзіцца.
— Бацька ў горадзе?
— Так, з аўторка, як я табе і пісала.
— Шмат ад яго лістоў?
— Толькі два. Ён напісаў мне некалькі радкоў у сераду, што бяспечна дабраўся да Лондана, і пасля даслаў распараджэнні, пра якія я прасіла, і дадаў толькі, што не будзе больш пісаць, пакуль не даведаецца штонебудзь важнае.
— А мама — як яна? Як вы тут усе?
— Здаецца, мама ў прымальным стане, хоць яе душэўны спакой моцна пахіснуўся. Яна наверсе і будзе радая вас усіх бачыць. Яна пакуль далей за свой гардэробны пакой не выходзіць. Мэры і Кіці, дзякуй Богу, у парадку.
— А ты? Як ты сама? — усклікнула Элізабэт. — Ты так пабляднела. Колькі ж табе давялося перажыць!
Сястра запэўніла яе, што адчувае сябе зусім добра, але тут размову давялося перарваць — містар і місіс Гардынер, якія ўвесь гэты час займаліся дзецьмі, зайшлі разам з імі ў дом. Джэйн кінулася прывітаць дзядзьку з цёткай і дзякавала ім абаім, то ўсміхаючыся, то плачучы.
Калі ўсе сабраліся ў гасцёўні, Гардынеры пачалі распытваць Джэйн пра тое ж, што і Элізабэт, і хутка зразумелі, што навін у той няма. Аднак яна ўсё яшчэ цешыла сябе шчаслівымі надзеямі, так уласцівымі яе велікадушнаму сэрцу, спадзеючыся, што ўсё скончыцца добра і любы ранак можа прынесці ліст ад бацькі ці Лідыі, які тлумачыць яе паводзіны і, магчыма, паведамляе пра вяселле.
Місіс Бэнэт, у чый пакой яны пасля некалькіх хвілін размовы перабраліся, прыняла іх менавіта так, як і варта было чакаць: са слязамі і жаласлівымі галашэннямі, лаянкай з нагоды нягоднага ўчынку Уікхэма і скаргамі на ўласныя пакуты і на тое, што з ёй так Ken-
ска абыходзяцца, — вінавацячы ўсіх, апроч той адзінай асобы, чыё безразважнае патуранне і падштурхнула Лідыю да такой памылкі.
— Калі б толькі я магла настаяць, — сказала яна, — каб у Брайтан паехалі мы ўсе, гэтага б ніколі не адбылося. Ніхто пра маю бедную дарагую Лідыю не паклапаціўся. Чаму гэтыя Форстэры згубілі яе з вачэй? Я ўпэўненая, што яны нешта недагледзелі, бо мая дзяўчынка не з тых, хто наважыцца на такое, калі за ёй добра сачыць. Я заўсёды ведала, што яны не здольныя за ёй прыгледзець, але мяне, як заўсёды, ніхто не слухаў. Беднае маё дзіця! А вось цяпер ад нас з’ехаў містар Бэнэт, і я ведаю, што ён будзе біцца з Уікхэмам, як толькі яны сустрэнуцца, і яго заб’юць, і што тады з намі будзе? Колінзы выкінуць нас адсюль яшчэ да таго, як ён астыне ў труне, і калі ты, братка, нас не пашкадуеш, я не ведаю, што мы будзем рабіць.
Усе адразу ж запярэчылі, што такіх жахаў не здарыцца, а містар Гардынер, запэўніўшы сястру ў адданасці і прыхільнасці да яе і яе сям’і, паведаміў, што заўтра ж збіраецца ў Лондан, каб дапамагчы містару Бэнэту ў спробах знайсці Лідыю.
— He паддавайся пустой паніцы, — дадаў ён. — Мы павінныя рыхтавацца да найгоршага, але няма прычын лічыць, што яно непазбежна здарыцца. He прайшло яшчэ і тыдня, як яны пакінулі Брайтан. Праз некалькі дзён мы можам ад іх нешта пачуць, і пакуль мы не пераканаемся, што яны не ажаніліся і не збіраюцца жаніцца, не варта думаць, што ўсё страчанае. Як толькі я дабяруся да горада, то пайду да брата, прывязу яго дадому на Грэйсчорч-стрыт, і мы разам падумаем, што тут можна зрабіць.
— Ах, дарагі братка, — адказала місіс Бэнэт, — якраз гэтага я болып за ўсё і хацела. Калі ты трапіш у горад, знайдзі іх там, дзе б яны ні былі, і калі яны яшчэ не жана-
тыя, прымусь іх гэта зрабіць. Што да вясельнага ўбрання, то праз гэта хай вянчанне не адкладаюць! Скажы Лідыі, што калі яна выйдзе замуж, грошай на сукенкі ў яе будзе колькі хочаш. Але самае важнае — утрымайце містара Бэнэта ад дуэлі. Раскажыце яму, у якім я жудасным стане, што я сама не свая ад страху і ўся так дрыжу так калачуся, што ў мяне сутаргі ў баку, і баліць галава, і тахкае сэрца, і мне ні днём ні ноччу няма спакою. I перадайце дарагой Лідыі, каб не замаўляла сукенак не пабачыўшыся са мной, бо яна ж не ведае, дзе там найлепшыя крамы. Ах, братка, які ж ты добры! Я ведаю, ты ўсё залагодзіш.
Містар Гардынер зноў паабяцаў ёй зрабіць усё магчымае, але не змог утрымацца і ад парады не заходзіць занадта далёка — як у страхах, так і ў надзеях. Прагаварыўшы такім чынам да абеду, яны пакінулі місіс Бэнэт выліваць пачуцці пакаёўцы, якая даглядала гаспадыню ў адсутнасць яе дачок.
Хаця містар і місіс Гардынер былі ўпэўненыя, што місіс Бэнэт зусім неабавязкова так адасабляцца ад сям’і, яны не спрабавалі яе ад гэтага адгаварыць, бо ведалі, што ёй не хопіць разважнасці трымаць за сталом, пры слугах, язык за зубамі, — хай яна лепш выспаведае страхі і хваляванні толькі адной з прыслужніц, вартай найбольшага даверу.
У сталовым пакоі да іх неўзабаве далучыліся Мэры і Кіці, якія былі занадта занятыя, каб паказацца раней. Адна не магла адарвацца ад кніг, другая — ад туалетнага століка. Твары абедзвюх былі, аднак, досыць ціхамірнымі: выглядала, што сёстры амаль не змяніліся, толысі Кіці здавалася больш раздражнёнай, чым звычайна, — праз абурэнне сваякоў яе паводзінамі ў гэтай сітуацыі ці праз страту любімай таварышкі. Што да Мэры, то яна дастаткова валодала сабой, каб з глыбакадумным выглядам прашаптаць Элізабэт неўзабаве пасля таго, як яны селі за стол, наступнае:
— Пра гэты няшчасны выпадак будзе, відаць, шмат размоваў. Але мы мусім стрымаць паток зла і праліць на сардэчныя раны адна адной бальзам сястрынскага суцяшэння.
Заўважыўшы, што Элізабэт не збіраецца адказваць, Мэры дадала:
— 3 нешчаслівых абставін, у якія трапіла Лідыя, мы можам вынесці карысны ўрок: што для жанчыны страта цноты — непапраўная, што адзін памылковы крок вядзе да вечнае гібелі, што добрае імя не толькі прыгожае, але і крохкае, і што ў дачыненнях з нягоднікамі іншага полулюбыя асцярогі нялішнія.
Элізабэт агаломшана падняла на яе вочы, але была занадта прыгнечаная, каб нешта адказаць. Мэры ж працягвала суцяшаць сябе такімі своечасовымі маральнымі сентэнцыямі.
У другой палове дня старэйшыя міс Бэнэт змаглі правесці паўгадзіны сам-насам, і Элізабэт тут жа скарысталася магчымасцю распытаць сястру, а тая з не меншай ахвотай задаволіла яе цікаўнасць. Пасля абмену роспачнымі суджэннямі пра жахлівыя наступствы падзеі, якія Элізабэт лічыла амаль няўхільнымі, а Джэйн прызнавала не зусім немагчымымі, першая працягнула:
— Але раскажы мне падрабязней, пра што я яшчэ не чула. Я хачу ведаць кожную дробязь. Што сказаў палкоўнік Форстэр? Няўжо да самых уцёкаў ён ні пра што не здагадваўся? Іх жа, напэўна, увесь час бачылі разам.
— Палкоўнік Форстэр прызнаўся, што падазраваў у іх узаемную схільнасць, асабліва з боку Лідыі, але не бачыў нагоды для хвалявання. Як мне яго шкада! Ён трымаўся так па-добраму, такуважліва і збіраўся да нас, каб выказаць сваё засмучэнне, яшчэ да таго як зразумеў, што яны не ў Шатландыі, а дазнаўшыся пра гэта, прыспешыў прыезд.
— А Дэні перакананы, што Уікхэм не жэніцца? Ён ведаў, што яны хочуць збегчы? Сам палкоўнік Форстэр яго бачыў?
— Так, але ў размове з ім Дэні адмаўляў, што ведаў нешта пра іх планы, і свайго меркавання наўпрост не выказваў. Ен не пацвердзіў падазрэння, быццам яны не пажэняцца, і гэта, я спадзяюся, сведчыць, што тады яго няправільна зразумелі.
— А да прыезду палкоўніка Форстэра ніхто з вас, мабыць, не сумняваўся, што яны жанатыя?
— Як такая думка магла ўвогуле прыйсці нам у галаву? Мне было трошкі неспакойна, я крыху баялася за шчасце сястры ў такім шлюбе, бо ведала, што Уікхэм не заўсёды паводзіцца годна. Але мама з татам не ведалі нічога, хоць і разумелі, што гэта вельмі неабачлівае рашэнне. I тады Кіці, вядома, гордая такой глыбокай дасведчанасцю, прызналася, што ў апошнім лісце Лідыя яе да чагосьці такога падрыхтавала. Відаць, яна ўжо шмат тыдняў ведала пра іх узаемную закаханасць.
— Але ж гэта пачалося не да ад’езду ў Брайтан?
— Думаю, што не.
— А што пра Уікхэма думае палкоўнік Форстэр? Ен зразумеў, што той за чалавек?
— Мушу прызнацца, што ён адгукаецца пра яго не так прыхільна, як раней. Лічыць яго безразважным марнатраўцам. 3 таго часу як здарылася бяда, у Мэрытане пачалі гаварыць, быццам Уікхэм пакінуў пасля сябе шмат даўгоў, але я спадзяюся, што гэта хлусня.
— Ах, Джэйн, калі б мы менш сакрэтнічалі і расказалі ўсім, што пра яго ведаем, гэтага магло б не здарыцца!
— Можа, так было б і лепш, — адказала яе сястра. — Але выкрываць мінулыя грахі чалавека, не ведаючы пра яго цяперашнія пачуцці, несправядліва. У нас былі найлепшыя намеры.
— Палкоўнік Форстэр пераказаў вам, што Лідыя напісала яго жонцы?
— Ён нават прывёз цыдулку з сабой.
Джэйн выцягнула лісток з нататніка і падала Элізабэт. Змест быў наступны:
«Мая дарагая Гарыет!
Ты будзеш смяяцца, калі даведаешся, куды я паехала, іясама немагу стрымаць смех, уяўляючы тваё заўтрашняе здзіўленне, калі мяне хопяцца. Я адпраўляюся ў ГрэтнаТрын, і калі ты не здагадваешся, з кім, то ты проста дурніца, бо ў свеце ёсйь толькі адзін чалавек, якога я кахаю, і ён сапраўдны анёл. Я ніколі не буду без яго шчаслівая, а таму нічога страшнага, што мы збеглі. Калі не хочаш, можаш пра гэта ў Лонгбарн не пісаць. Калі я сама адпраўлю ім ліст з подпісам «Лідыя Уікхэм», яны здзівяцца яшчэ больш. Гэта будзе так забаўна! Я і йяпер ад смеху ледзь пішу. Калі ласка, папрасі за мяне прабачэння ў Прата, бо я не выканаю абяцання вечарам з ім патанчыць. Скажы яму, што калі ён пра ўсё дазнаецца, ён мне даруе, і скажы яшчэ, што я ахвотна патанчу з імна наступным балі, дзе мы сустрэнемся. Я пашлю па сукенкі, калі ўжо вярнуся ў Лонгбарн, але я б хацела, каб ты сказала Салі зацыраваць маю аздобленую вышыўкай муслінавую сукенку перад тым як яе запакуюць. Бывай! Перадавай мае сардэчныя вітанні палкоўніку Форстэру. Спадзяюся, вы вып ’еце за нашае шчаслівае падарожжа.
Твая адданая сяброўка,
Лідыя Бэнэт»
— Ах, неразважная, неразважная Лідыя! — усклікнула, скончыўшы чытаць, Элізабэт. — У такі момант напісаць гэткі ліст! Аднак ён прынамсі даводзіць, што яна да мэты паездкі ставілася сур’ёзна. Да чаго б Уікхэм яе потым ні схіліў, пра ганьбу яна не думала. Бедны бацька! Як ён гэта перажыў?
— Я ніколі не бачыла кагосьці настолькі ўражанага. Хвілін дзесяць ён не мог вымавіць і слова. Мама тут жа злегла, і дома ўсчаўся такі вэрхал!
— Ах, Джэйн! — усклікнула Элізабэт. — Ці засталася тут хоць адна служанка, якая да вечара не пачула б усе падрабязнасці гэтай гісторыі?
— He ведаю. Спадзяюся, што засталася. Але ў такой сітуацыі цяжка быць асцярожнымі. Маці была ў істэрыцы, і хоць я з усяе моцы спрабавала ёй дапамагчы, баюся, я не зрабіла ўсяго, што магла б! Страх перад тым, што можа здарыцца, адабраўу мяне сілы.
— Даглядаючы яе, ты зрабіла больш, чым магла. Ты выглядаеш нездаровай. Калі б я толькі была побач! На твае плечы ўпалі ўсе клопаты і трывогі!
— Мэры і Кіці былі вельмі добрыя і, я ўпэўненая, раздзялілі б са мной цяжкасці, але не думаю, што гэта было б правільна. Кіці слабая і чуллівая, а Мэры столькі вучыцца, што я не магла пазбавіць яе адпачынку. У аўторак, пасля татавага ад’езду, у Лонгбарн прыбыла цётка Філіпс і ласкава засталася тут да чацвярга. Гэта так нам дапамагло і так падтрымала! Лэдзі Лукас таксама была вельмі добрая і зайшла раніцай у сераду, каб паспачуваць і сказаць, што яна і яе дочкі заўжды побач, калі нешта спатрэбіцца.
— Лепш бы яна сядзела дома, — усклікнула Элізабэт, — можа, намерыў яе былі добрыя, але ў такой бядзе суседзяў хочацца бачыць як мага радзей. Дапамога тут немагчымая, а суцяшэнні — невыносныя. Хай бы яны трыумфавалі здалёк і гэтым задаволіліся.
Затым яна распытала сястру, што бацька планаваў рабіць у горадзе, каб адшукаць дачку.
— Здаецца, ён збіраўся адправіцца ў Эпсам, — адказала Джэйн, — месца, дзе яны апошні раз змянілі коней, сустрэцца там з фарэйтарамі і паспрабаваць у іх нешта выпытаць. Яго галоўная мэта — даведацца ну-
мар экіпажа, на якім яны пакінулі Клэпхэм. Карэта прыехала з Лондана з пасажырам, і тата падумаў, што нехта мусіў заўважыць джэнтльмена і лэдзі, якія перасаджваліся з аднаго экіпажа ў іншы, а таму хацеў параспытваць пра іх у Клэпхэме. Ен вырашыў, што калі дазнаецца, ля якога дома фурман высадзіў таго пасажыра, то зойдзе туды з роспытамі, і спадзяваўся разведаць нешта пра месца стаянкі і нумар экіпажа. Больш пра яго планы я нічога не ведаю, бо ён так спяшаўся з ад’ездам і быў такі замаркочаны, што я з цяжкасцю выпытала нават гэта.
Раздзел XLVIII
Наступным ранкам усе чакалі ліста ад містара Бэнэта, але пошта не прынесла ад яго ні радка. Сям’я ведала, што звычайна ён ставіцца да перапіскі нядбайна і не спяшаецца з адказамі, але спадзявалася, што ў такой сітуацыі ён зробіць над сабой высілак. Даводзілася думаць, што добрых навін няма, але нават гэта ім хацелася ведаць дакладна. Містар Гардынер, які чакаў толькі пошты, адразу ж з’ехаў.
Ад’езд дзядзькі прынёс хаця б пэўнасць, што іх будуць пастаянна трымаць у курсе падзей, а развітваючыся, містар Гардынер паабяцаў таксама пераканаць містара Бэнэта як мага хутчэй вярнуцца ў Лонгбарн, супакоіўшы такім чынам сястру, якая бачыла ў гэтым адзіны шанец мужа ўратавацца ад смерці на дуэлі.
Місіс Гардынер вырашыла застацца разам з дзецьмі ў Хартфардшыры япічэ на пару дзён, разважыўшы, што яе прысутнасць будзе пляменніцам карысная. Яна раздзяліла іх клопаты пра місіс Бэнэт, і ім было прыемна бавіць з ёй вольны час. Другая іх цётка таксама часта наведвалася ў Лонгбарн, жадаючы, паводле яе сло-
ваў, падбадзёрыць іх і развесяліць. Але яна ніколі не прыходзіла без свежых звестак пра марнатраўства і непрыстойнасць Уікхэма і таму, развітваючыся са сваячкамі, амаль заўсёды пакідала іх яшчэ болып маркотнымі, чым да яе прыходу.
У Мэрытане, здавалася, пачалося змаганне за тое, каб як мага мацней ачарніць чалавека, які яшчэ тры месяцы таму лічыўся ледзь не светлым анёлам. Было абвешчана, што ён вінны кожнаму гандляру ў горадзе, а яго інтрыжкі, кожная з якіх называлася цяпер спакушэннем, закранулі кожную гандлярскую сям’ю. Усе пагаджаліся, што ён самы сапсаваны мужчына ў свеце, і наўзахваткі даводзілі, што ніколі не давяралі яго штучнай дабрадзейнасці. Элізабэт, хоць і не верыла больш як палове сведчанняў, пачула дастаткова, каб пераканацца, што рэпутацыя сястры дарэшты знішчаная, і нават Джэйн, якая верыла чуткам япічэ менш, амаль страціла надзею, асабліва з улікам таго, што калі б яны і праўда збеглі ў Шатландыю (а яна ўсё яшчэ не пераставала на гэта спадзявацца), ад іх ужо дакладна прыйшлі б навіны.
Містар Гардынер выехаўуЛондану нядзелю, іўаўторак жонка атрымала ад яго ліст, дзе ён пісаў, што ў горадзе адразу ж знайпюў містара Бэнэта і пераканаў яго перабрацца на Грэйсчорч-стрыт, што той да яго прыезду пабываў у Эпсаме і Клэпхэме, але нічога абнадзейлівага там не разведаў і што цяпер ён збіраецца весці росшукі ў вялікіх заезных дамах горада, бо, магчыма, па прыездзе ў Лондан уцекачы спыніліся ў адным з іх да таго як арандавалі кватэру. Сам містар Гардынер поспеху ад такіх росшукаў не чакае, але паколькі яго брат рашуча на іх настроены, будзе яму дапамагаць. Таксама ён дадаў, што пакуль містар Бэнэт не збіраецца вяртацца дадому, і паабяцаў неўзабаве зноў напісаць. Ліст заканчваўся наступным пастскрыптумам:
«Я напісаў палкоўніку Форстэру, каб ён распытаў, калі гэта мажліва, палкавых сяброў Уікхэма, ці ёсць у таго сваякі ці знаёмыя, якія маглі б ведаць, дзе ён цяпер хаваецца. Калі мы зможам звярнуцца да кагосьці з надзеяй атрымаць такі ключ, гэта будзе бясцэннай дапамогай. Пакуль жа ў нас няма на што абаперціся. Мяркую, палкоўнік Форстэр зробіць усё, што ў яго сілах, каб падтрымаць нас у пошуку. А яшчэ я падумаў, што, магчыма, Лізі лепш чым хто іншы ведае, якіяў яго ёсць сваякі».
Элізабэт не магла не здагадвацца, адкуль у дзядзькі такое высокае меркаванне пра яе дасведчанасць, аднак забяспечыць яго патрэбнымі звесткамі, каб гэтае меркаванне апраўдаць, было не ў яе сілах. Яна ніколі не чула, каб у Уікхэма была нейкая радня, за выключэннем бацькі і маці, а яны абое памерлі шмат гадоў таму. Але, магчыма, хтосьці з яго таварышаў у ***шырскім палку будзе ведаць болын, і хоць яна не асабліва верыла ў поспех, можна было прынамсі спадзявацца на адказ ад палкоўніка.
Цяпер кожны дзень у Лонгбарне быў чарговым днём трывогі, а чаканне пошты — найболып трывожнай яго часткай. Прыбыццё лістоў зрабілася найважнейшай падзеяй нецярплівых раніц. У лістах прыходзілі весткі ад сваякоў — добрыя ці дрэнныя, — і кожны наступны дзень мог прынесці важныя навіны.
Але перш чым яны атрымалі наступную вестку ад містара Гардынера, на імя бацькі прыйшоў ліст ад яшчэ аднаго знаёмца — містара Колінза, і паколькі бацька наказаў Джэйн ускрываць усю яго карэспандэнцыю, пасланне кузэна было належным чынам прачытанае. Элізабэт, уяўляючы, як кур’ёзна ён звычайна піша, з-за пляча сястры таксама пазнаёмілася са зместам ліста. У ім гаварылася наступнае:
«Мой дарагі сэр!
Нашае з Вамі сваяцтва і мае жыццёвыя абставіны прымушаюць мяне лічыць сябе абавязаным выказаць Вам ma­ny ваннез нагоды гора, адякога Вы цяпер пакутуеце, -учора мне паведамілі пра яго лістом з Хартфардшыра. He сумнявайцеся, дарагі сэр: і місіс Колінз, і я сам шчыра спачуваем Вам і Вашай паважанай сям ’і ў гэтай самай горкай з нягодаў, бо ніякі час не вылечыць яе прычыну. 3 майго боку вы не зазнаеце недахопу ў развагах, якія змогуць палегчыць Ваш больу такім жорсткім няшчасці ці суцешыць Вас у абставінах, якія горш за іншыя катуюць бацькоўскае сэрца. У параўнанні з гэтым смерць дачкі была б для Вас сапраўдным блаславеннем. Але Вы маеце яшчэ больш прычын для скрухі: як паведаміла мне дарагая Шарлота, ёсць усе падставы лічыць, што распусныя паводзіны Вашай дачкі тлумачацца заганнйм патураннем яе схгльнасцям. У той жа час я схіляюся да думкі, што яе нораў ад прыроды быў сапсаваны, бо інакш яна б не здзейсніла гэткі пачварны ўчынак у такім юным узросце, хай гэта служыць суцяшэннем Вам і місіс Бэнэт. Як бы яно ні было, Вы вартыя глыбокага шкадавання, і да гэтага меркавання далучаецца не толькі місіс Колінз, але і самалэдзі Кэтрын з дачкой, якім я ўсёрасказаў. Яны пагаджаюцца з маёй асцярогай, што гэты хібны крок аднае з Вашых дачок нанясе шкоду дабрабьту ўсіх яе сясцёр, бо хто, як спагадліва выказалася сама лэдзі Кэтрын, захоча парадніцца з такой сям ’ёй ? Гэтая акалічнасць прымушае мяне з тым большай прыемнасцю згадаць пэўную падзею, якая мела месца ў мінулым лістападзе: калі б тады справы склаліся іншым чынам, цяпер мне б давялося дзяліць з Вамі скруху і ганьбу. А таму дазвольце ж мне, дарагі сэр, параіць Вам, наколькі гэта магчыма, суцешыцца, назаўжды пазбавіць нягодную дачку бацькоўскае прыхільнасці і пакінуць яе саму пажынаць плады свае гнюснае віны.
На гэтым, дарагі сэр, застаюся, і г. д., і г. д.»
Містар Гардынер не пісаў ім, пакуль не атрымаў адказ ад палкоўніка Форстэра, але і тады не змог іх нічым парадаваць. Ніхто не ведаў, ці ёсць у Уікхэма хоць якая радня, з якой ён падтрымліваў бы сувязь, і было зразумела, што ўсе яго блізкія сваякі памерлі. Калісьці ён меў безліч знаёмых, аднак выглядала на тое, што, уступіўшы ў полк, асаблівага сяброўства ён ні з кім не захаваў. А таму не знайшлося чалавека, да якога можна было звярнуцца ў пошуку новых звестак. Выявілася таксама, што апроч боязі сустрэцца са сваякамі Лідыі ў яго ёсць яшчэ адна важкая прычына хавацца: варты жалю стан яго фінансаў. Ен пакінуў пасля сябе велізарныя картачныя даўгі. Палкоўнік Форстэр лічыў, што на пакрыццё пазыкаў Уікхэма ў Брайтане не хапіла б і тысячы фунтаў. Містар Гардынер не спрабаваў схаваць гэтыя абставіны ад лонгбарнскага сямейства. Джэйн яны па-сапраўднаму жахнулі:
— Карцёжнік! — усклікнула яна. — Як гэта нечакана! Я пра такое і не думала.
У сваім лісце містар Гардынер дадаваў, што яны могуць чакаць бацьку дома ўжо на наступны дзень, у суботу. Дарэшты зломлены няўдалымі спробамі, ён саступіў настойлівым парадам швагра вярнуцца да сям’і і пакінуць яму самому ў адпаведнасці з абставінамі працягваць росшукі. Калі пра гэта паведамілі місіс Бэнэт, яна выказала нашмат менш радасці, чым чакалі ад яе дзеці з улікам яе ранейшых трывог за яго жыццё.
— Ен што, вяртаецца дадому без беднай Лідыі?! — пракрычалаяна. — Ая думала, ён не пакіне Лондан, пакуль яе не знойдзе. Калі ён з’язджае, хто будзе біцца з Уікхэмам, хто прымусіць яго жаніцца?
Паколькі місіс Гардынер ужо засумавала па доме, было вырашана, што яна адправіцца з дзецьмі ў Лондан у той жа дзень, калі адтуль выедзе містар Бэнэт.
Першы этап іх падарожжа прайшоўу экіпажы, які мусіў пасля даставіць гаспадара ў Лонгбарн.
Місіс Гардынер пакінула Хартфардшыр, азадачаная адносінамі паміж Элізабэт і яе дэрбішырскім сябрам, пра якія яна пасля ад’езду з тых мясцін увесь час думала. Пляменніца ніколі не згадвала яго імя па сваёй волі, не было і ліста, які ён мог паслаць ім услед і якога місіс Гардынер амаль чакала. Вярнуўшыся дадому, Элізабэт не атрымлівала нічога, што магло быць адпраўленае з Пэмбэрлі.
Цяперашні стан рэчаўу сям’і пазбаўляў Элізабэт неабходнасці апраўдвацца за кепскі настрой: у яго прычынах ніхто не сумняваўся, хоць сама Элізабэт, якая на той момант ужо някепска разабралася з уласнымі пачуццямі, цудоўна разумела, што калі б не знаёмства з Дарсі, жудасную ганьбу Лідыі яна перанесла б трошкі лягчэй. Колькасць бяссонных начэй, на яе думку, скарацілася б тады ўдвая.
Калі містар Бэнэт прыехаў у Лонгбарн, да яго, здавалася, вярнуўся звычайны філасофскі спакой. Ен трымаўся ранейшай звычкі мала гаварыць і зусім не згадваў справу, якая выклікала яго ў сталіцу, а таму дочкам спатрэбіўся час, каб набрацца смеласці і загаварыць пра гэта самім.
Толькі ў другой палове дня, калі бацька далучыўся да іх за гарбатай, Элізабэт адважылася закрануць гэтую тэму. На нешматслоўныя спачуванні дачкі з нагоды Ta­ro, што яму давялося перажыць, містар Бэнэт адказаў:
— He будзем пра гэта. Каму яшчэ цярпець, як не мне? Сам вінаваты — сам і пакутую.
— He судзіце сябе так строга, — адказала Элізабэт.
— Ты слушна перасцерагаеш мяне ад такога ліха. Самакатаванне так уласцівае чалавечай натуры! He, Лізі, дазволь мне хоць раз у жыцці ўсвядоміць сваю віну. Я не хвалююся, што яна мяне дарэшты адолее. Усё неўзабаве пройдзе.
— Думаеце, яны ў Лондане?
— А дзе яшчэ яны маглі так схавацца?
— Лідыя вельмі хацела ў Лондан, — дадала Кіці.
— Тады яна мусіць радавацца, — суха сказаў бацька, — ёй давядзецца там на пэўны час затрымацца.
Трохі памаўчаўшы, ён дадаў:
— Лізі, я не злуюся на цябе за папярэджанне ў траўні, якое ўрэшце спраўдзілася: з улікам абставінаў яно сведчыць пра выдатны розум.
Тут іх перарвала Джэйн, якая прыйшла па гарбату для маці.
— Што за шыкоўнае прадстаўленне! — усклікнуў містар Бэнэт. — Яно дадае няшчасцю столькі вытанчанасці! Аднойчы я зраблю тое самае: засяду ў бібліятэцы ў начным каўпаку і халаце і пастараюся прынесці столькі турбот, колькі змагу. Зрэшты, я магу пачакаць, калі збяжыць Кіці.
— Тата, я не збіраюся збягаць, — раздражнёна сказала Кіці. — Калі я калі-небудзь паеду ў Брайтан, то буду паводзіцца лепш за Лідыю.
— Калі ты паедзеш у Брайтан? Ды я і за пяцьдзясят фунтаў не адпушчу цябе нават у Істбарн! He, Кіці, урэшце я навучыўся асцярожнасці, і табе давядзецца спазнаць гэта на ўласным досведзе. Ніводны афіцэр болып не ўвойдзе ў мой дом — і нават не пакажацца ў вёсцы. Усе балі будуць забароненыя, калі толькі ты не будзеш танчыць там з кімсьці з сясцёр. Ты і за парог цяпер не ступіш, пакуль не дакажаш, што можаш хоць дзесяць хвілін у дзень паводзіцца разумна.
Кіці, якая сур’ёзна паставілася да яго словаў, расплакалася.
— Ціха, ціха, — сказаў тады бацька, — не бядуй. Калі наступныя дзесяць гадоў ты будзеш добрай дзяўчынкай, я вазьму цябе на які-небудзь ваенны парад.
Раздзел XLIX
Калі праз два дні пасля прыезду містара Бэнэта Джэйн і Элізабэт прагульваліся па алеі за домам і раптам убачылі, як да іх спяшаецца аканомка, яны вырашылі, што тая хоча паклікаць іх да маці, і пайшлі насустрач. Але замест таго каб перадаць распараджэнні ад місіс Бэнэт, аканомка, наблізіўшыся, сказала Джэйн:
— Прашупрабачэння, мадам, што перашкаджаю, але я спадзявалася, што з горада прыйшлі добрыя навіны, і таму ўзяла на сябе смеласць знайсці вас і спытаць.
— Што вы маеце на ўвазе, Хіл? Вестак з горада не прыходзіла.
— Але дарагая мадам, — уражана ўсклікнула Хіл, — хіба вы не ведаеце, што да гаспадара прыскакаў пасланец ад містара Гардынера? Ен быў тут паўгадзіны таму і перадаў містару Бэнэту ліст.
Сёстры тут жа кінуліся дадому, занадта прагнучы навін, каб нешта ёй адказаць. Яны праз вітальню забеглі ў пакой для сняданкаў, адтуль — у бібліятэку, але бацькі нідзе не было. Яны ўжо былі гатовыя шукаць яго наверсе, у маці, але тут сустрэлі дварэцкага, які сказаў:
— Калі вы шукаеце гаспадара, мэм, то ён прагульваецца ля гайка.
Кіруючыся гэтымі ўказаннямі, яны тут жа зноў перасеклі вітальню і праз луг пабеглі за бацькам, які паволі крочыў у бок невялікага лесу.
Джэйн, не такая лёгкая і не так звыклая да бегу, як Элізабэт, хутка адстала, тая ж, дагнаўшы бацьку і запыхаўшыся, нецярпліва закрычала:
— Што там, якія навіны, тата? Нешта ад дзядзькі?
— Так, пасланец прывёз ад яго ліст.
— I што ў ім за навіны — добрыя ці кепскія?
— Чаго добрага мы можам чакаць? — сказаў ён, дастаючы ліст з кішэні. — Але, магчыма, ты сама хочаш прачытаць.
Элізабэт нецярпліва выхапіла ліст. Тым часам падышла і Джэйн.
— Прачытай уголас, — сказаў бацька. — Я і сам яшчэ не зразумеў, што да чаго.
«Грэйсчорч-стрыт, панядзелак, 2 жніўня
Дарагі браце!
Урэшцеў мяне ёсць навіны пра маю пляменніцу, прычым такія, якія, спадзяюся, у цэлым Вас парадуюць. Неўзабаве пасля Вашага ад’езду ў суботу мне пашчасціла даведацца, у якой частцы Лондана яны хаваюцца. Падрабязнасці яраскажу пры сустрэчы, пакуль жа хопіць і таго, што яны знайшліся. Я бачыў іх абаіх...»
— Усё як я спадзявалася! — усклікнула Джэйн. — Яны жанатыя!
Элізабэт прадоўжыла:
Я бачыў іх абаіх. Яны не жанатыя, і я не заўважыў, каб яны намерваліся ўступіць у шлюб, але калі Вы пагодзіцеся на прапановы, якія я ўзяў на сябе смеласць зрабіць ад Вашага імені, думаю, вяселле адбудзецца досыць хутка. Усё, што ад Вас патрабутца, гэта пісьмова гарантаваць Лідыі роўную долю ад пяці тысяч фунтаў, што дастануцца дзецям пасля Вашай смерці і смерці маёй сястры, а таксама забяспечыць ёй выплату ў сто фунтаў на год, пакуль Вы жывы. 3 улікам усіх абставінаў я без ваганняў пагадзіўся у той ступені, наколькі адчуваў, што маю права вырашаць за Вас. Гэты ліст я адправіў з пасланцом, бо Ваш адказ мне патрэбны як мага хутчэй. 3 напісанага вышэй Вы можаце зразумець, што становішча містара Уікхэма не настолькі
безнадзейнае, як усе думаюць. На гэты контп свет памыляўся, і я рады паведаміць, што пасля таго як Уікхэм заплайіць па даўгах, у яго нават застанецца трохі грошай, якімі ён зможа забяспечыць пляменніцу ў дадатак да яе ўласных сродкаў. Калі Вы ўпаўнаважыце мяне дзейнічаць ад Вашага імені -ая разлічваю, што такяно і будзе, -я адразу ж даручу Хагерстану падрыхтаваць адпаведнае пагадненне. Вам няма патрэбы зноў прыязджацьу Лондан спакойна заставайцеся ў Лонгбарне і даверцеся маім старанням і клопату. Як мага хутчэй дашліце мне адказ, і хай ён будзе напісаны ў самых ясных выразах. Мы пастанавілі, што пляменніцы лепш ісці замуж. з майго дому, і я спадзяюся, Вы гэта ўхваліце. Сёння яна пераедзе да нас. Я напішу зноў, як толькі нешта ўдакладніцца.
3 павагай і г. д.,
Э. Гардынер»
— Няўжо гэта праўда? — усклікнула, дачытаўшы, Элізабэт. — Няўжо ён насамрэч з ёй ажэніцца?
— Уікхэм не такі нягоднік, як мы пра яго думалі, — сказала сястра. — Тата, дарагі, віншую!
— Вы ўжо адказалі на ліст? — спытала Элізабэт.
— He, але трэба хутчэй гэта зрабіць.
Элізабэт пачала горача ўгаворваць яго не губляць часу і зараз жа сесці за адказ.
— Ах, дарагі тата, — усклікнулаяна, — давайце вяртацца, каб вы селі пісаць! Падумайце, які важны ў такой справе кожны момант.
— Дазвольце я напішу за вас, — сказала Джэйн, — калі вы самі не хочаце хвалявацца.
— Зразумела, што не хачу, — адказаў той, — але мушу гэта зрабіць.
3 гэтымі словамі яны павярнулі назад і рушылі да дома.
— Але я б хацела спытаць, — сказала Элізабэт, — ці пагодзіцеся вы з прапанаванымі ўмовамі.
— Ці пагаджуся я? Ды мне сорамна, што ён так мала папрасіў!
— I яны мусяць ажаніцца! А ён жа такі чалавек!
— Так, яны мусяць жаніцца. Больш нічога не застаецца. Але мне хацелася б ведаць дзве рэчы: па-першае, колькі грошай ваш дзядзька патраціў на ўлагоджанне справы, а па-другое, як мне з ім цяпер расплаціцца.
— Грошай? Дзядзька? — усклікнула Джэйн. — Што вы маеце на ўвазе?
— Я маю на ўвазе тое, што ніводзін мужчына пры сваім розуме не ажэніцца з Лідыяй дзеля такой сціплай спакусы, як сто фунтаў штогод пры маім жыцці і пяцьдзясят — пасля маёй смерці.
— Маеце рацыю, — сказала Элізабэт. — Я пра гэта не падумала. Ен выплаціць усе даўгі — і ў іх яшчэ нешта застанецца! Ах, гэта ўсё дзядзька! Ен такі добры і шчодры, але, баюся, яго гэта давядзе да галечы. Малой сумай тут не абыдзешся.
— He абыдзешся, — сказаў бацька. — Уікхэм быў бы дурнем, калі б узяў яе менш чым за дзесяць тысяч фунтаў. Мне не хочацца думаць пра яго так кепска яшчэ да таго, як мы парадніліся.
— Дзесяць тысяч фунтаў! Божа барані! Як вярнуць хоць палову такой сумы?
Містар Бэнэт нічога не адказаў, і яны моўчкі, занурыўшыся ў думкі, ішлі далей, пакуль не дабраліся да дома. Там бацька адправіўся ў бібліятэку пісаць адказ, а дзяўчаты перайшлі ў пакой для сняданкаў.
— I яны напраўду ажэняцца! — усклікнула Элізабэт, як толькі яны засталіся адны. — Як дзіўна! I за гэта мы яшчэ мусім дзякаваць. Яны ажэняцца, амаль не маючы надзеі на шчасце, нягледзячы на яго паскудную натуру, — і мы павінныя радавацца. Ах, Лідыя!
— Я суцяшаюся тым, — адказала Джэйн, — што ён напэўна не жаніўся б, калі б па-сапраўднаму яе не любіў.
I хоць наш добры дзядзечка дапамог яму разабрацца з даўгамі, я не веру, што гаворка ідзе пра дзесяць тысяч фунтаў ці нешта такое. У дзядзькі ж ёсць свае дзеці і, магчыма, будуць яшчэ. Як ён можа пазбавіць іх і паловы ад дзесяці тысяч?
— Калі б мы ведалі памеры даўгоў Уікхэма, — сказала Элізабэт, — а таксама колькі ён адкладзе на карысць нашай сястры, мы б падлічылі, колькі яму даў містар Гардынер, бо ўУікхэма няма і медзяка за душой. Мы ніколі не зможам аддзячыць цётцы і дзядзьку за іх дабрыню. Тое, што яны забралі Лідыю дадому, забяспечыўшы падтрымкай і абаронай, — гэта такая ахвяра, за якую не разлічышся і гадамі ўдзячнасці. Яна ж якраз ужо мусіць быць у іх! Калі такая велікадушнасць не прымусіць яе раскаяцца, яна ніколі не будзе вартая шчасця! Як яна ўвогуле можа глядзець цётцы ў вочы?
— Трэба паспрабаваць забыць усё, што Лідыя з Уікхэмам нарабілі, — сказала Джэйн. — Я спадзяюся, я веру, што яны будуць шчаслівыя. Я ўпэўненая, яго згода на вяселле сведчыць, што ён выпраўляецца. Узаемная прыхільнасць зробіць іх больш сталымі, і я цешу сябе надзеяй, што яны зажывуць спакойна і разважліва, а іх былая легкадумнасць забудзецца.
— Яны паводзіліся так, — адказала Элізабэт, — што ні ты, ні я, ні ўсе астатнія ніколі гэтага не забудуць. Тут няма пра што і гаварыць.
Раптам сёстры зразумелі, што маці, відаць, дагэтуль нічога пра апошнія навіны не ведае. А таму яны адправіліся ў бібліятэку і спыталі ў бацькі, ці не супраць ён, каб яны ёй усё расказалі. Той якраз пісаў ліст і, не падымаючы галавы, холадна адказаў:
— Рабіце што хочаце.
— Можна нам узяць дзядзькаў ліст, каб прачытаць ёй?
— Бярыце што хочаце і ідзіце адсюль.
Элізабэт узяла са стала ліст, і яны з Джэйн падняліся наверх. Побач з місіс Бэнэт сядзелі Мэры і Кіці, а таму вестку можна было перадаць адразу ўсім. Падрыхтаваўшы маці і сясцёр да добрых навін, Джэйн прачытала ім ліст. Місіс Бэнэт ледзь справілася з пачуццямі. Як толькі Джэйн прачытала, што містар Гардынер спадзяецца на хуткае вяселле, маці авалодала захапленне, якое з кожным наступным сказам рабілася ўсё болып збыткоўным. Яе шчаслівае ўзбуджэнне было такім жа неўтаймоўным, як раней хваляванне праз нягоды і трывогі. Ей было дастаткова таго, што яе дачка выходзіць замуж. Місіс Бэнэт зусім не баялася за шчасце Лідыі і не саромелася згадак пра яе непрыстойныя паводзіны.
— Дарагая, дарагая Лідыя! — крычала яна. — Як гэта цудоўна! Яна выйдзе замуж! Я зноў яе ўбачу! Яна выйдзе замуж у шаснаццаць! Мой добры, мілы братка! Я ведала, што так і будзе. Ведала, што ён усё вырашыць! Як жа я хачу з ёй убачыцца! 3 ёй і дарагім Уікхэмам! Але сукенка, вясельная сукенка! Я зараз жа напішу пра гэта сястрыцы Гардынер. Лізі, дарагая, бяжы хутчэй да бацькі і спытай, колькі ён ёй дасць. Стой, стой, я сама. Кіці, пазвані, каб прыйшла Хіл. Я зараз хуценька апрануся. Дарагая, дарагая Лідыя! Як весела мы прабавім час, калі сустрэнемся зноў!
Старэйшая дачка паспрабавала сцішыць яе неўтаймоўнае захапленне, нагадаўшы, колькі абавязкаў накладае на іх шчодрая дапамога містара Гардынера.
— За шчаслівае завяршэнне гэтай гісторыі, — дадала яна, — мы павінныя дзякаваць перадусім яго дабрыні. Мы перакананыя, піто ён узяў выдаткі Уікхэма на сябе.
— I правільна! — усклікнула маці. — Хто яшчэ гэта зробіць, як не родны дзядзька? Ты ж ведаеш, калі б у яго не было сям’і, нам з дзяўчатамі дасталіся б усе яго грошы, і гэта першы раз, калі мы атрымліваем ад яго
нешта апроч падарункаў. Ах, я так радая! Неўзабаве мая дачка выйдзе замуж. Як гэта гучыць — місіс Уікхэм! А ёй у чэрвені толькі споўнілася шаснаццаць. Дарагая Джэйн, я так хвалююся, што напэўна не змагу пісаць, а таму пісаць пад маю дыктоўку будзеш ты. Наконт грошай мы дамовімся з бацькам пазней, а вось замаўляць сукенку трэба тэрмінова.
Тут яна пачала ўзважваць перавагі паркалю, мусліну і батысту і ўжо была гатовая надыктаваць некалькі багатых замоваў, калі б Джэйн не без цяжкасці не ўгаварыла яе пачакаць, што на гэта скажа бацька. Адзін дзень затрымкі, зазначыла яна, вялікай ролі не адыграе, і місіс Бэнэт, якая была занадта шчаслівая, каб, па сваёй завядзёнцы, упарціцца, пагадзілася. Яе думкі ўжо займалі іншыя планы.
— Як толькі апрануся, — сказала яна, — пайду ў Мэрытан і раскажу гэтую цудоўную, цудоўную навіну сястрыцы Філіпс. А па дарозе назад можна будзе зазірнуць да лэдзі Лукас і місіс Лонг. Кіці, бяжы ўніз і скажы, каб закладалі экіпаж. Я ўпэўненая, што свежае паветра пойдзе мне на карысць. Дзяўчаты, вам трэба нешта ў Мэрытане? О, сюды ідзе Хіл! Дарагая Хіл, вы чулі гэтую цудоўную навіну? Міс Лідыя выходзіць замуж! Вас усіх пачастуюць кубкам пуншу, каб вы парадаваліся яе вяселлю.
Місіс Хіл тут жа выказала захапленне. Элізабэт разам з іншымі выслухала віншаванні і, стомленая такой дурасцю, збегла ў свой пакой, каб свабодна пра ўсё падумаць. Становішча беднай Лідыі нават у найлепшым выпадку выглядала незайздросным, але трэба было дзякаваць, што ўсё не скончылася яшчэ горш. I Элізабэт радавалася: хаця ў будучыні не варта было чакаць для сястры асэнсаванага шчасця ці хатняга дабрабыту, азіраючыся на тое, чаго яны баяліся яшчэ дзве гадзіны таму, яна цаніла атрыманую перамогу.
Раздзел L
Да гэтага выпадку містар Бэнэт часта думаў пачаць штогод адкладаць нешта з даходаў, каб лепш забяспечыць дачок і жонку, калі яна яго перажыве, а не траціць усё дачыста. Цяпер яму гэтага хацелася болып, чым раней. Калі б ён раней выконваў свой доўг, Лідыі не давялося б быць абавязанай дзядзьку за выкуп яе гонару і добрага імені. Тады шчасце змусіць самага нягоднага мужчыну ў Брытаніі зрабіцца яе мужам займеў бы той, хто павінен быў яго займець.
Містар Бэнэт сур’ёзна хваляваўся, што расходы ў такой нявыгаднай для ўсіх бакоў угодзе аднаасобна пацягнуў швагер, і вырашыў, калі атрымаецца, дазнацца пра аб’ём аказанай дапамогі і па магчымасці разлічыцца па рахунку.
Калі містар Бэнэт толькі ажаніўся, беражлівасць здавалася яму бессэнсоўнай, бо, безумоўна, у іх мусіў нарадзіцца сын, які, пасталеўшы, атрымаў бы ў спадчыну маёнтак і забяспечыў бы ўдаву і малодшых дзяцей. У свет па чарзе прыйшлі пяць дачок, а сына ўсё не было. Яшчэ доўга пасля нараджэння Лідыі місіс Бэнэт была ўпэўненая, што ўсё наперадзе, і калі ўрэшце яна адчаялася, ашчаджаць было позна. Місіс Бэнэт не мела схільнасці да эканоміі, і толькі любоў яе мужа да фінансавай незалежнасці перашкодзіла іх выдаткам перавысіць даход.
Паводле шлюбнай дамовы місіс Бэнэт і іх дзеці мусілі атрымаць пяць тысяч фунтаў. Але іх размеркаванне паміж апошнімі залежала ад волі бацькоў. Містар Бэнэт мусіў зараз прыняць рашэнне адносна долі Лідыі, і ён не вагаючыся пагадзіўся з прапановай містара Гардынера. Шчыра, хоць і надзвычай лаканічна, выказаўшы брату ў лісце ўдзячнасць за дабрыню, містар Бэнэт ухваліў усё, што той зрабіў, і засведчыў гатоўнасць выка-
наць абавязкі, узятыя містарам Гардынерам ад яго імені. Ён ніколі не думаў, што шлюб яго дачкі з Уікхэмам, калі той пагодзіцца ажаніцца, прынясе яму так мала нязручнасці, як гэта вызначалася цяперашнім пагадненнем. Плацячы маладым сто фунтаў у год, ён будзе губляць не болып за дзесяць, бо з улікам утрымання Лідыі, яе кішэнных расходаў і бясконцых грашовых падарункаў, якія рабіла ёй маці, затраты на дачку і так амаль супадалі з гэтай сумай.
Тое, што справа патрабуе ад яго такіх сціплых высілкаў, было яшчэ адной прыемнай неспадзяванкай, бо цяпер яму хацелася як мага менш турбот. Калі першая ўспышка гневу, якая падштурхнула яго кінуцца шукаць дачку, прайшла, містар Бэнэт натуральным чынам вярнуўся да ранейшае млявасці. Пасланне неўзабаве адправілася да адрасата, бо калі за справу ён браўся марудліва, то рабіў хутка. У лісце містар Бэнэт прасіў падрабязна расказаць, чым ён швагру абавязаны, але быў занадта злы на Лідыю, каб напісаць нешта і ёй.
Добрая навіна імкліва разышлася па доме і — з не меншай хуткасцю — па наваколлі, дзе яе прынялі досыць стрымана. Размовы суседзяў, несумненна, зрабіліся б цікавейшымі, калі б міс Лідыя Бэнэт раптам вярнулася з горада ці, для поўнага шчасця, яе б схавалі ад свету на аддаленай ферме. Аднак яе замужжа ўсё адно было добрай нагодай для плётак, і тыя добразычлівыя пажаданні, што сыпаліся на яе адрас з боку зласлівых старых лэдзі Мэрытана, у сувязі са зменай абставінаў не надта змянілі сэнс, бо з такім мужам нягоды Лідыі былі гарантаваныя.
Місіс Бэнэт вось ужо два тыдні не спускалася на першы паверх, але ў гэты шчаслівы дзень яна, знаходзячыся ў прыгнятальна ўзнёслым настроі, зноў узначаліла сям’ю за сталом. Яе трыумф не азмрочвалі ніякія думкі пра ганьбу. Мара пра вяселле адной
з дачок, што апанавала яе з таго моманту, як Джэйн споўнілася шаснаццаць, урэшце спраўджвалася, і ўсе развагі і размовы місіс Бэнэт круціліся вакол гасцей на вытанчанай цырымоніі, выдатнага мусліну, новых экіпажаў і слуг. Яна ліхаманкава шукала ў ваколіцах дом, які падышоў бы дачцэ, і, яшчэ не ведаючы і не задумваючыся пра тое, колькі ў маладых будзе сродкаў, адкінула некалькі варыянтаў як неадпаведныя па памеры і велічнасці.
— Хэй-парк мог бы і падысці, — сказала яна, — калі Голдынгі з яго выедуць, ці яшчэ той вялікі дом у Стоку, калі б у ім гасцёўня была большая, а вось да Эшварта надта далёка! Я не вытрымаю, калі яна паселіцца далей чым за дзесяць міляў, а што да Палвіс-лоджа, то там проста жудасны другі паверх.
Муж не перарываў яе да таго моманту, пакуль у пакоі заставаліся слугі. Але як толькі яны выйшлі, ён сказаў:
— Місіс Бэнэт, перш чым вы арандуеце нейкі з гэтых дамоў ці ўсе іх для дачкі і яе мужа, давайце праяснім сітуацыю. У нашых ваколіцах ёсць Лкдом, куды іх ніколі не пусцяць. Я не буду патураць іх бессаромнасці і прымаць іх у Лонгбарне.
Гэтая заява выклікала доўгую спрэчку, але містар Бэнэт заставаўся цвёрдым. Адна спрэчка перарасла ў наступную, бо місіс Бэнэт са здзіўленнем і жахам высветліла, што яе муж не выдзеліць на ўборы дачкі ні гінеі. Ен паведаміў, што Лідыя ні пры якіх умовах не атрымае ад яго знакаў увагі. Місіс Бэнэт не магла гэтага зразумець. Тое, піто яго ярасць разраслася да такіх неспасцігальных памераў і ён гатовы адмовіць Лідыі ў прывілеях, без якіх вяселле наўрад ці чаго вартае, было вышэйшым за яе разуменне. Недахоп на даччыным вяселлі новых убораў здаваўся ёй большай ганьбай, чым уцёкі Лідыі з Брайтана два тыдні таму і сумеснае жыццё з Уікхэмам да вянчання.
Цяпер Элізабэт шчыра шкадавала, што пад уплывам моманту падзялілася з містарам Дарсі страхамі за сястру: паколькі вяселле неўзабаве годным чынам завершыць гісторыю з уцёкамі, у сям’і з’явіўся спадзеў схаваць яе несамавіты пачатак ад усіх, хто не прысутнічаў тады на месцы дзеяння.
Яна не турбавалася, што ён распаўсюдзіць праўду ў сваіх колах. Было няшмат людзей, чыйму ўменню захоўваць таямніцу яна б даверылася больш, і ў той жа час не было нікога, чыя дасведчанасць у гэтай ганебнай гісторыі прыносіла ёй столькі ж пакутаў, прычым не таму, што яна страшылася пацярпець сама, бо цяпер іх у любым разе раздзяляла непераадольная прорва. Нават калі б Лідыя выйшла замуж самым прыстойным чынам, не варта было чакаць, што містар Дарсі парадніцца з сям’ёй, што пры ўсіх астатніх недахопах цяпер яшчэ ўлучае чалавека, якім ён так справядліва пагарджае.
Элізабэт не сумнявалася, што думка пра такое сваяцтва прымусіла б містара Дарсі скалануцца. Яго жаданне заслужыць яе прыхільнасць, якое ў Дэрбішыры засведчыла сілу яго пачуцця, не магло, як падказваў ёй здаровы сэнс, вытрымаць такі ўдар. Яна адчувала сорам, яна гаравала, яна шкадавала, хоць не да канца разумела, пра што. Ей так хацелася, каб ён зноў яе цаніў, — якраз тады, калі ў гэтым не магло быць ніякай карысці. Яна прагнула ад яго навін, хоць цяпер мела так мала шанцаў іх атрымаць. Яна зразумела, што магла б быць з ім шчаслівай, калі амаль не засталося надзеяў зноў з ім сустрэцца.
Як бы ён трыумфаваў, часта думала Элізабэт, калі б ведаў, што прапанова, якую яна ганарліва адрынула ўсяго чатыры месяцы таму, цяпер была б з прыемнасцю і ўдзячнасцю прынятая! Яна не сумнявалася, што ён не саступае высакароднасцю найлепшым прадстаў-
нікам свайго полу, але ён такі ж смяротны, як усе, таму не мог бы не трыумфаваць.
Цяпер яна пачынала разумець, што ён якраз той чалавек, які па схільнасцях і нораве падыходзіць ёй найлепш. Яго розум і характар хоць і адрозніваліся ад яе, але адпавядалі ўсім яе жаданням. Гэты саюз шмат даў бы ім абаім: яе лёгкасць і жывасць змякчылі б яго характар і палепшылі б манеры, а яго суджэнні, досвед, веданне свету прынеслі б ёй яшчэ большую карысць.
Але гэты ўдалы шлюб, які мог бы паказаць захопленым назіральнікам, што такое сапраўднае сямейнае шчасце, не будзе заключаны. Затое ў іх сям’і чакаецца вяселле зусім іншага кшталту, якое зробіць той шлюб немагчымым.
Элізабэт не ўяўляла, як Уікхэм з Лідыяй забяспечаць сабе хоць нейкую незалежнасць. Затое яна лёгка здагадвалася, як мала сапраўднага шчасця чакае пару, якую з’яднала толькі жарсць, мацнейшая за дабрадзейнасць.
* * *
Містар Гардынер неўзабаве зноў напісаў містару Бэнэту. У адказ на падзякі швагра ён сцісла засведчыў гатоўнасць клапаціцца пра дабрабыт кожнага члена яго сям’і і скончыў мальбой больш ніколі гэтай тэмы не кранацца. Але асноўнай мэтай яго ліста было паведаміць, што містар Уікхэм вырашыў пакінуць міліцыю.
«Гэта было маё галоўнае жаданне з таго часу, — дадаваў ён, — як пытанне з жаніцьбай улагодзілася. I я думаю, Вы пагодзіцеся, што яго рашэнне сысці з міліцыі карыснае як для яго, так і для маёй пляменніцы. Сам ён намерваец-
ца ўступіць у рэгулярныя сілы, і сярод яго колішніх сяброў ёсць тыя, хто хоча і можа яму з гэтым дапамагчы. Яму паабяцалі званне прапаршчыка ў палку генерала ***, які цяпер стаіць на поўначы. Такая аддаленасць палка ад нашай часткі карстеўства здаецца мне перавагай. Уікхэм дае прымальныя абяцанні, і я спадзяюся, што сярод новых людзей, дзе ім абаім давядзецца стрымліваць свой нораў, яны зробяцца больш абачлівымі. Я напісаў палкоўніку Форстэру, каб расказаць, што тут адбываецца, і папрасіць яго супакоіць шматлікіх крэдытораў Уікхэмаў Брайтане і ваколіцах, паабяцаўшы, што ім хутка заплацяць, адказнасць за гэта я бяру на сябе. Ці паклапоціцеся Вы дайь такія ж гарантыі крэдыторам Уікхэма ў Мэрытане (да ліста я далучаю іх спіс у адпаведнасці з атрыманымі ад яго звесткамі)? Ён пералгчыў мне ўсе свае даўгі, і я спадзяюся, што ён прынамсі нас не падманвае. Хагерстан атрымаў нашы ўказанні, і праз тыдзень усё будзе гатова. Пасля гэтага яны адправяцца полк, калі толькі іх спачатку не запросяць у Лонгбарн: са словаў місіс Гардынер я зразумеў, што пляменніца прагне вас усіх да ад ’езду пабачыць. 3 ёй усёў парадку, і яна просіць пачціва нагадаць пра яе Вам і маці.
3 павагай і г. д.,
Э. Гардынер»
Містару Бэнэту і яго дочкам звальненне Уікхэма з ***шырскага палка, таксама як і містару Гардынеру, падалося перавагай. Але місіс Бэнэт гэтая навіна зусім не парадавала. Тое, што Лідыя пераедзе на поўнач, у той час як яе маці спадзявалася на яе радаснае і ганаровае таварыства і ўсё яшчэ не адмаўлялася ад плана пасяліць маладых у Хартфардшыры, было жорсткім расчараваннем. Дарэчы, як шкада, што Лідыі давя-
* У адрозненне ад міліцыі, рэгулярныя сілы былі разлічаныя
на вядзенне баявых дзеянняў у тым ліку за межамі краіны.
дзецца расстацца з палком, дзе яна ўсіх ведае і дзе ў яе столькі ўлюбёнцаў.
— Яна ж так прывязаная да місіс Форстэр! — казала місіс Бэнэт. — Як гэта жорстка — высылаць яе адтуль! Да таго ж там столькі хлопцаў, якіх яна любіць! У палку генерала *** афіцэры могуць быць не такія мілыя.
Просьбу Лідыі — калі толькі гэта можна назваць просьбай — дазволіць ёй наведаць сям’ю перад ад’ездам на поўнач бацька спярша рашуча адрынуў. Але Джэйн і Элізабэт сышліся ў меркаванні, што дзеля спакою і добрага імені сястры бацькам варта ўшанаваць яе шлюб, і пасля настойлівых, аднак надзвычай мяккіх і ўзважаных угавораў яны пераканалі містара Бэнэта прыняць Лідыю з мужам у Лонгбарне адразу пасля вяселля, дабіўшыся таго, што бацька пачаў думаць так, як думаюць яны, і дзейнічаць так, як яны хочуць. Місіс Бэнэт, на сваю радасць, даведалася, што зможа пакрасавацца з замужняй дачкой перад суседзямі перад тым, як тая з’едзе ў выгнанне на поўнач. Містар Бэнэт зноў напісаў швагру, даючы маладым дазвол прыехаць, і было вырашана, што яны адразу пасля цырымоніі адправяцца ў Лонгбарн. Элізабэт здзівілася, што Уікхэм на гэта пагадзіўся, і калі б яна магла лічыцца толькі з уласнымі жаданнямі, яна б з усіх сіл пастаралася пазбегнуць такой сустрэчы.
Раздзел LI
Калі надышоў дзень вяселля Лідыі, Джэйн і Элізабэт хваляваліся за яе нават больш, чым яна сама. Па маладых адправілі экіпаж, які мусіў сустрэць іх у ***, і меркавалася, што яны прыедуць у абедзенны час. Старэйшыя міс Бэнэт з жахам чакалі іх прыбыцця, асабліва Джэйн, бо яна прыпісвала Лідыі пачуцці, якія
ў такой сітуацыі валодалі б ёй самой, і маркоцілася ад думак пра тое, праз што яе сястры давялося прайсці.
Урэшце маладыя прыбылі. Сям’я сабралася ў пакоі для сняданкаў, каб прывітаць іх. Калі экіпаж пад’ехаў да дзвярэй, твар місіс Бэнэт расквітнеў усмешкай, бацька застаўся няўмольна сур’ёзным, а дочкі адчулі сябе збянтэжана, трывожна і няёмка.
У вестыбюлі пачуўся голас Лідыі, дзверы адчыніліся, і яна забегла ў пакой. Маці зрабіла крок насустрач дачцэ, абняла яе і горача павітала, потым з прыхільнай усмешкай падала руку Уікхэму, які зайшоў следам за жонкай, і з такой упэўненасцю пажадала абаім шчасця, што ўсе зразумелі: яна ў ім не сумняваецца.
Містар Бэнэт, да якога яны падышлі ў другую чаргу, прыняў іх не так сардэчна. Яго твар, наадварот, зрабіўся яшчэ больш строгім, і ён амаль нічога не сказаў. Маладая пара трымалася настолькі легкадумна і самаўпэўнена, што ён раззлаваўся. Элізабэт адчула агіду, і нават Джэйн была ўражаная. Лідыя заставалася Лідыяй: неўтаймоўнай, бессаромнай, дзікай, шумнай і бясстрашнай. Яна пераходзіла ад адной сястры да іншай, патрабуючы віншаванняў, і калі ўсе ўрэшце селі, прагна агледзела пакой, адзначыла найдрабнейшыя змены ў ім і са смехам згадала, як даўно яе тут не было.
Уікхэм выглядаў не больш прыгнечаным, чым яго жонка. Але яго манеры заўсёды вылучаліся прыемнасцю, і калі б характар нядаўняга вяселля і нораў самога Уікхэма былі прыстойныя, яго ўсмешкі і тая лёгкасць, з якой ён сцвердзіў сваяцтва, парадавалі б усіх. Элізабэт ніколі раней не думала, што ён можа быць настолькі самаўпэўненым, але села на сваё месца, пастанавіўшы ў будучыні не верыць у межы нахабства нахабных людзей. I яна, і Джэйн пачырванелі, шчокі ж дваіх, што зрабіліся прычынай гэтага замяшання, колеру не змянілі.
Недахопу ў размовах не было. I нявеста, і яе маці балбатаць маглі доўга, Уікхэм жа, якому выпала сесці побач з Элізабэт, пачаў распытваць яе пра знаёмых з ваколіц з такой дабрадушнай лёгкасцю, з якой яна не была здольная яму адказваць. Здавалася, быццам маладая пара можа пахваліцца самымі шчаслівымі ў свеце ўспамінамі — нішто ў мінулым не рабіла ім балюча. Лідыя ахвотна заводзіла гаворку на тэмы, якія яе сёстры нізашто не хацелі б зачапіць.
— Толькі падумайце, — усклікнула яна, — я з’ехала адсюль тры месяцы таму! А мне здаецца, што мінула ўсяго два тыдні, хоць за гэты час столькі ўсяго адбылося. Божа мой, калі я з’язджала, то не падазравала, што паспею да вяртання выйсці замуж, хоць мне і здавалася, што гэта было б вельмі забаўна!
Тут бацька падняў на яе вочы, а Джэйн зусім засмуцілася. Элізабэт шматзначна зірнула на Лідыю, але сястра ніколі не бачыла і не чула таго, што вырашыла не заўважаць, таму весела працягнула:
— Ах, мама, а суседзі ведаюць, што я сёння выйшла замуж? Баюся, што не, і таму калі мы абганялі брычку Уільяма Голдынга, я падумала, што ён мусіць ведаць, апусціла з яго боку шкло, і зняла пальчатку, і паклала руку на раму, каб ён убачыў пярсцёнак, а потым кіўнула яму і ўсміхнулася так шырока, як магла.
Элізабэт была не здольная трываць гэта даўжэй. Яна паднялася, выбегла з памяшкання і не вярталася, пакуль не пачула, што ўсе праз вітальню перайшлі ў сталовы пакой. Яна далучылася да іх якраз каб убачыць, як Лідыя з мітуслівай урачыстасцю ўселася па правую руку ад маці, і пачуць, як яна сказала старэйшай сястры:
— Э, Джэйн, зараз я буду тут сядзець, а ты сядай далей, бо я цяпер замужняя жанчына.
He варта было чакаць, што Лідыя з часам зробіцца сціплай: гэтай якасці яна ад пачатку была пазбаўле-
ная. Яна адчувала сябе ўсё болып весела і нязмушана, прагнула ўбачыцца з місіс Філіпс, Лукасамі і іншымі суседзямі і пачуць, як яны называюць яе «місіс Уікхэм». Адразу па абедзе яна пабегла паказваць пярсцёнак і хваліцца замужжам місіс Хіл і дзвюм пакаёўкам.
— Ну, мама, — сказала яна, калі яны вярнуліся ў пакой для сняданкаў, — што ты думаеш пра майго мужа? Хіба ён не чароўны? Сёстры напэўна мне зайздросцяць. Спадзяюся, ім пашчасціць хоць напалову так, як мне. Ім трэба ехаць у Брайтан. Вось дзе можна здабыць мужа! Як шкада, мама, што мы не паехалі ўсе разам.
— Сапраўды шкада, і калі б была мая воля, мы б паехалі. Але, дарагая Лідыя, мне зусім не падабаецца, што ты з’язджаеш так далёка. Няўжо гэта абавязкова?
— О Божа, ну вядома, ды і што тут такога? Мне там спадабаецца. Ты, і тата, і ўсе сёстры проста абавязаныя нас наведаць. Мы ўсю зіму правядзём у Ньюкасле, дзе, я думаю, будуць балі, і я пастараюся знайсці для іх усіх добрых кавалераў.
— Як бы я гэтага хацела! — сказала маці.
— А калі будзеце з’язджаць, можаце адну ці дзвюх сястрыц пакінуць у нас, і я ўпэўненая, што да канца зімы знайду ім мужоў.
— Дзякуй за такі клопат пра маю асобу, — сказала Элізабэт, — але мяне не надта захапляе твой спосаб здабыць мужа.
Госці засталіся з імі ўсяго на дзесяць дзён. Перад ад’ездам з Лондана містар Уікхэм атрымаў месца ў войску і праз два тыдні мусіў далучыцца да палка.
Місіс Бэнэт была адзінай, хто шкадаваў, што яны прыехалі так ненадоўга. Гэты час маці з дачкой прабавілі пераважна ў візітах да суседзяў і частых прыёмах у сябе дома. Такія прыёмы задавальнялі ўсіх: пазбегнуць сустрэч у вузкім сямейным коле было нават важ-
ней для тых, хто пра нешта думаў, чым для тых, хто ні пра што думаць не жадаў.
Стаўленне Уікхэма да Лідыі аказалася менавіта такім, якога чакала Элізабэт, і было зусім не роўнае пачуццям самой Лідыі. Наўрад ці трэба было шукаць доказы таго, што прычынай уцёкаў зрабілася хутчэй моц яе кахання, чым яго, і Элізабэт не змагла б уразумець, чаму ён, не маючы да Лідыі асабліва палкіх пачуццяў, увогуле на гэта пагадзіўся, калі б не падазравала, што яму давялося ўцякаць праз іншыя праблемы. Калі яна мела рацыю, значыць, Уікхэм проста не змог устаяць супраць магчымасці прыхапіць з сабой спадарожніцу.
Лідыя ад яго проста вар’яцела. 3 нагоды і без яна клікала яго «дарагім Уікхэмам», і ніхто не мог з ім зраўняцца. Ен усё рабіў лепш за іншых, і яна не сумнявалася, што першага верасня ён настраляе больш птушак, чым япічэ хтосьці ў краіне.
Аднаго ранку, неўзабаве пасля іх прыезду, Лідыя, седзячы ў кампаніі дзвюх старэйшых сясцёр, сказала Элізабэт:
— Здаецца, Лізі, табе пра сваё вяселле я яшчэ не расказвала. Цябе не было тады, калі я апісвала ўсё маме і астатнім. Няўжо табе не цікава, як яно было?
— Па шчырасці, не, — адказала Элізабэт. — Чым менш мы будзем вяртацца да гэтай тэмы, тым лепш.
— Ха! Ну ты і дзівачка! Але я мушу табе расказаць. Ты ведаеш, што мы пажаніліся ў царкве святога Клімента — жытло Уікхэма было ў тым прыходзе. Усе мусілі прыехаць туды ў адзінаццаць. Я прыйшла разам з цёткай і дзядзькам, а астатнія сустракалі нас ужо ля царквы. Дык вось, надышоў ранак панядзелка, і я так хвалявалася! Ведаеш, я баялася, што здарыцца нешта, і вяселле давядзецца адкласці, і я тады зусім замаркочуся. А тут яшчэ цётка — пакуль я апраналася, яна ўвесь час павучала мяне і балбатала так, быццам чытала Ka-
зань. Праўда, я чула хіба што адно слова з дзесяці, бо, як ты здагадваешся, увесь час думала пра дарагога Уікхэма. Мне так хацелася ведаць, ці надзене ён на вяселле той свой сіні сурдут.
Мы селі снедаць як звычайна, у дзесяць, і я думала, гэта ніколі не скончыцца, бо, дарэчы, мушу табе сказаць, што пакуль я жыла ў дзядзькі з цёткай, яны былі да мяне зусім не ласкавыя. Ты можаш паверыць, што я за гэты час ні разу не выйшла з дому, хоць прабыла ў іх два тыдні? Hi прыёмаў, ні гасцей — нічога! Лондан, што праўда, увогуле амаль апусцеў, але ж Малы тэатр заставаўся адчынены. Дык вось, яктолькі экіпаж пад’ехаўда дзвярэй, дзядзьку якраз выклікаў па справах гэты жудасны містар Стоўн. Ну, ты ж ведаеш, калі яны сыдуцца, то гэта надоўга. Я так напалохалася і не ведала, што рабіць, бо дзядзька мусіў весці мяне да алтара, і калі б мы цягам гадзіны туды не трапілі, то ў той дзень нас бы не пажанілі. Але, на шчасце, дзядзька вярнуўся праз дзесяць хвілін, і мы паехалі. А потым я зразумела, што калі б ён не змог пайсці, ніхто б вяселле не адкладаў, бо яго мог замяніць містар Дарсі.
— Містар Дарсі? — уражана паўтарыла Элізабэт.
— Так, вядома, ён мусіў прыйсці з Уікхэмам — ну, ты разумееш. Але Божа літасцівы, я зусім забыла! Я не мусіла пра гэта казаць! Я ж ім шчыра паабяцала! Што скажа Уікхэм! Гэта быў такі сакрэт!
— Калі гэта мусіць быць сакрэтам, — сказала Джэйн, — то болып нічога пра гэта не кажы. He сумнявайся, я нічога выпытваць не буду.
— Так, вядома, — сказала Элізабэт, хоць і згарала ад цікаўнасці, — мы ні пра што цябе пытаць не будзем.
— Дзякуй, — сказала Лідыя, — бо калі вы пачняце распытваць, я ўсё раскажу, і тады Уікхэм раззлуецца.
Такое заахвочванне да пытанняў прымусіла Элізабэт тут жа збегчы, каб уратавацца ад спакусы.
Ал е заставацца ў няведанні был о немагчыма — гэтак жа як не спрабаваць пра нешта дазнацца. Містар Дарсі прысутнічаў на вяселлі яе сястры. Гэта ж якраз такое мерапрыемства і кампанія якраз такіх людзей, дзе яму відавочна не было чаго рабіць і куды не было чаго ісці. У яе галаве пранесліся здагадкі, імклівыя і дзікія, што ўсё гэта магло б значыць, але ніводная з іх яе не задаволіла. Тыя, што найбольш яе парадавалі б і паказалі б паводзіны містара Дарсі ў найлепшым святле, здаваліся самымі неверагоднымі. Такая нявызначанасць была невыносная, і, паспешліва схапіўшы аркуш, Элізабэт напісала цётцы кароткі ліст, просячы растлумачыць словы Лідыі, калі толькі сітуацыя гэта дазваляе.
«Вы мусіцелёгка зразумець, — дадала яна, — наколькі мне цікава, як чалавек, ні з кім з нас не звязаны і параўнальна чужы для нашай сям ’і, мог у такую хвіліну аказацца сярод вас. Калі ласка, адкажыце мне як мага хутчэй і ўсё растлумачце, калі толькі з нейкіх вельмі пераканаўчых прычын праўду насамрэч не варта трымаць у таямніцы, як гэта лічыць неабходным Лідыя, у такім разе я паспрабую неяк задаволіцца няведаннем».
«Але ў мяне неабавязкова атрымаецца, — дадала яна самой сабе, скончыўшы ліст. — Дарагая цётка, калі вы не адкрыеце мне праўду прыстойным чынам, я напэўна буду змушаная скарыстаць розныя хітрыкі і падкопы, каб усё адно яе выведаць».
Далікатнасць Джэйн перашкодзіла ёй абмеркаваць з Элізабэт выпадковую агаворку Лідыі, і Элізабэт была толькі радая: да таго як яна атрымае ад цёткі адказы на пытанні, якія яе задаволяць, ёй хацелася абысціся без канфідэнткі.
Раздзел LII
На радасць Элізабэт, адказ на ліст прыйшоў так хутка, як было магчыма. Атрымаўшы яго, яна паспяшалася ў гаёк, дзе ёй менш за ўсё маглі перашкодзіць, села на адну з лавак і падрыхтавалася да радаснага чытання: даўжыня ліста сведчыла пра тое, што ў ім — не адмова.
«Грэйсчорч-стрыт, 6 верасня
Дарагая пляменніца!
Я толькі што атрымала твой ліст і прысвячу адказу на яго ўсю раніцу, бо прадбачу: тое, што я мушу табе паведаміць, у некалькіх словах не апішаш. Шчыра кажучы, твой зварот заспеў мяне знянацку: ад цябе я такога пытання не чакала. Але не думай, што яно мяне раззлавала: насамрэч я проста неўяўляла, што адказ на яго можа быць патрэбны табе. Калі ты пажадаеш зрабіць выгляд, што не зразумела мяне, то даруй маё нахабства. Твой дзядзька здзіўлены не менш за мяне, і толькі яго перакананасць, што ты маеш да ўсяго гэтага дачыненне, дазволіла яму дзейнічаць так, як ён дзейнічаў. Але калі ты і праўда ні пры чым і нічога не ведаеш, мне варта расказаць усё да канца.
У той дзень, калі я вярнулася з Лонгбарна, да твайго дзядзькі прыйшоў вельмі нечаканы наведнік. Гэта быў містар Дарсі, і яны прагаварылі некалькі гадзін. Гэта ўсё здарылася да майго прыезду, а таму мне не давялося мучыцца ад у,ікаўнасй,і гэтак жахліва, як табе. Ён прыйшоў паведаміць містару Гардынеру, што знайшоў, дзе хаваюцца твая сястра і містар Уікхэм, і што ён бачыў іх і гаварыў з імі абаімі: з Уікхэмам некалькі разоў, з Лідыяй -раз. Як я зразумела, ён пакінуў Дэрбішыр на дзень пазней, чым мы, і адправіўся ў горад з намерам іх высачыць. Прычына яго ўчынку палягае нібыта ў тым, што ён у свой час не адкрыў свету вачэй на ганебную сутнасць Уікхэма, а гэта перашкодзіла б
прыстойнай юнай паненцы закахацца ў яго і даверыцца яго гонару. Містар Дарсі высакародна абвінаваціў ваўсімлішак уласнай пыхі і прызнаўся, што раней лічыў ніжэйшым за сваю годнасць расказваць камусьці пра свае прыватныя справы. Яго рэпутацыя нібыта мусіла гаварыць сама за сябе. А таму ён палічыў абавязкам прапанаваць дапамогу і паспрабаваць выправіць зробленае ім зло. Калі ён меў і іншы матыў, я ўпэўненая, што гэта яго ніяк не ганьбіць. Містар Дарсі прабыу у горадзе некалькі дзён, перш чым яму ўдалося іх знайсці: у яго было больш ключоў для пошуку, чым у нас, і ўсведамленне гэтай перавагі было другой прычынай, якая падштурхнула яго адправіцца следам за намі.
Здаецца, ім дапамагала адналэдзі, місісЯнг, якая калісьці служыла гувернанткай пры міс Дарсі і страціла месца праз нейкую правінку, хоць ён і не сказаў, якую. Тады яна выкупіла вялікі дом на Эдвард-стрыт і з таго часу зарабляе на жыццё, здаючы кватэры. Містар Дарсі ведаў, што гэтая місіс Янг блізка знаёмая з Уікхэмам, і адправіўся да яе па звесткі, як толькі прыбыў у Лондан. Але мінула два ці тры дні, перш чым ён чагосьці ад яе дабіўся. Падазраю, што яна не хацела здраджваць аказанаму ёй даверу без хабару, але яна і праўда ведала, дзе шукаць яе сябрука. Уікхэм насамрэч пабываў у яе, як толькі яны прыехалі ў Лондан, і калі б яна магла пасяліць іх у сваім доме, яны б там і засталіся. Аднак урэшце наш сябар атрымаў у яе патрэбныя звесткі. Уцекачы спыніліся на вуліцы ***. Містар Дарсі сустрэўся з Уікхэмам і пасля настаяў на сустрэчы з Лідыяй. Ен прызнаўся, што спярша паспрабаваў пераканаць яе адмовіцца ад свайго ганебнага становішча і вярнуцца да родных, як толькі яны пагодзяцца яе прыняць, паабяцаўшы, наколькі гэта магчыма, дапамагчы. Але ён зразумеў, што Лідыя рашуча настроілася заставацца там, дзе яна знаходзілася. Родныя яе не хвалявалі, дапамогі яна не жадала і нават чуць не хацела пра тое, каб пакінуць Уікхэма. Яна не сумнявалася, шторана ці познаяны ажэняцца, а калі гэта
здарыцца, ёй было ўсё адно. Паколькі яна стаяла на сваім, ён разважыў, што адзіны выхад з дадзенай сітуацыі як Ma­za хутчэй дамовіцйа пра вясеме, якое, як ён зразумеу з першай жа размовы з Уікхэмам, у намеры таго ніколі не ўваходзіла. Уікхэм прызнаўся, што яму давялося пакінуць полк, бо на яго ціснулі празмерныя даўгі гонару, і без ваганняў спісаў усе кепскія для Лідыі наступствы ўцёкаў на яеўласную прыхамаць. Ён планаваў падаць у адстаўку і меў пра будучыню вельмі цьмяныя ўяўленні. Трэба было кудысьці з ’ехаць, але ён не ведаў, куды, і разумеў, што яму няма на што жыць.
Містар Дарсі пацікавіўся, чаму ён адразу не ажаніўся з тваёй сястрой. Хаця містар Бэнэт не стварае ўражання вельмі багатага чалавека, ён напэўна мог бы чымсьці дапамагчы, і гэтая жаніцьба станоўча паўплывала б на дабрабыт Уікхэма. 3 адказу на гэтае пытанне містар Дарсі зразумеў, што Уікхэм усё яшчэ цешыцца надзеяй грунтоўна палепшыць сваю сітуацыю, выгадна ажаніўшыся ў іншай частцы краіны. Аднак у такіх абставінах ён не мог доўга працлвіййа спакусе неадкладна паправіць справы.
Яны сустракаліся некалькі разоў, бо мусыі шмат чаго абмеркаваць. Уікхэм, вядома, хацеў больш, чым мог атрымаць, але ўрэшце яго запыты дасягнулі разумных межаў.
Калі яны пра ўсё дамовіліся, наступным крокам містара Дарсі было адправіцца на Грэйсчорч-стр'ыт і пазнаёміць з навінамі твайго дзядзьку гэта здарылася ў вечар напярэдадні майго прыезду. Але містара Гардынера не было дома, да таго ж, распытаўшы слуг, містар Дарсі даведаўся, што твой бацька ўсё яшчэ тут ён мусіў пакінуць Лондан наступным ранкам. Разважыўшы, што дамовіцйа з містарам Бэнэтам будзе не так проста, як з тваім дзядзькам, містар Дарсі з гатоўнасцю адклаў сустрэчу да таго часу, калі твой бацька з ’едзе. Свайго імені містар Дарсі не назваў, а таму да наступнага дня было вядома толькі тое, што нейкі джэнтльмен заходзіў да містара Гардынера па справах.
У суботу ё'н прыйшоу зноў. Твой бацька ўжо з ’ехаў, дзядзька быў дома, і, як я пісала вышэй, паміж імі адбылася вельмі доўгая размова.
Яны зноў сустрэліся ў нядзелю, і тады я таксама яго бачыла. Аднак усё вырашылася толькі ў панядзелак, і адразу пасля гэтага да вас у Лонгбарн адправіўся ліст. Наш госць аказаўся вельмі ўпартьім. Думаю, Лізі, упартасць гэта ўсё ж яго адзіны істотны недахоп. У розныя часы яго абвінавачвалі ў розных заганах, але толькі гэтая сапраўды ў ім ёсць. Усё, што трэба было зрабіі^ь, мусіў зрабіць ён сам, хоць я не сумняваюся (толькі не трэба мне дзякаваць, я пішу не для гэтага), што твой дзядзька ахвотна залагодзіў бы ўсё самастойна.
На гэты конт яны доўга спрачаліся нашмат даўжэй, чым тыя джэнтльмен і лэдзі вартыя. Але ўрэшце твайму дзядзьку давялося здацца: замест таго каб сапраўды дапамагчы пляменніцы, ён супраць жадання быў вымушаны толькі. атрымаць за гэта ўсю пашану, і таму я думаю, што твой ранішні ліст напраўду яго парадаваў, бо ты патрабуеш тлумачэнняў, якія пазбавяць яго несправядлівых лаўраў і ўзнясуць хвалу таму, хто яе насамрэч заслугоўвае. Але хай гэта не пойдзе далей за цябе, Лізі, ці прынамсі не далей заДжэйн.
Мяркую, ты цудоўна ведаеш, што ён зрабіў для маладых. Трэба было выплаціць даўгі Уікхэма, агульная сума якіх, відаць, істотна перавышала тысячу фунтаў, яшчэ адна тысяча, у дадатак да яе ўласнай, паййіла на імя Лідыі, а таксама быў куплены афіцэрскі патэнт. Прычыну, чаму містар Дарсіўсёгэтаўзяў на сябе, я напісала вышэй. Менавіта праз містара Дарсі, праз яго скрытнасць і недальнабачнасць мы ўсе няправільна ацэньвалі характар Уікхэма і адпаведным чынам да яго ставіліся. Магчыма, нейкая праўда ў гэтым і ёсць, аднак я сумняваюся, што яго ці чыясьці яшчэ скрытнасць хойь неяк прычынілася да тых падзей. Але нягледзячы на ўсе гэтыя цудоўныя развагі, не сумнявайся, дарагая Лізі,
што дзядзька ніколі б не здаўся, калі б не быў упэунены і ў іншых матывах містара Дарсі.
Калі ўсё вырашылася, ён вярнуўся да сяброў, якія яшчэ заставаліся Пэмбэрлі, але паабяцаў прыехаць у Лондан у дзень вяселля, каб канчаткова ўлагодзіць фінансавыя пытанні.
Здаецца, цяпер ты ведаеш усё. 3 твайго ліста я зразумела, што мой расказ моцна цябе ўразіць, але. спадзяюся, ён не прымусіу,ь цябе адчуць прыкрасць. Лідыя перасялілася да нас, і Уікхэм быў нашым частым госцем. Ён трымаўся так, як і раней, кмімы пазнаёміліся ў Хартфардшыры, але я нічога не сказала б табе пра тое, як мала нас парадавалі паводзіны Лідыі, пакуль яна жыла ў нас, калі б з ліста Джэйн, што прыйшоў у мінулую сераду, я не зразумела, што дома яна паводзілася абсалютна гэтак жа, і таму мае словы не могуць прынесці табе новае засмучэнне. Я ўвесь час спрабавала з ёй сур’ёзна пагаварыць, каб яна ўцяміла, якім непрыстойным быў яеўчынак і колькі пакутаў ён прычёс яе сям ’і. Але калі яна мяне і пачула, то хіба выпадкова, бо відавочна зусім не слухала. Часам я пачынала злавацца, ам пасляўспамінала дарагіх Элізабэт іДжэйн і дзеля іх старалася быць з ёй цярплівай.
Містар Дарсі прыехаў у прызначаны час і, як паведаміла табе Лідыя, прысутнічаў на вяселлі. На наступны дзень ён у нас паабедаў і мусіў пакінуць горад у сераду ці чацвер. Спадзяюся, дарагая Лізі, ты не надта раззлуешся, калі я скарыстаю момант і напішу (у мяне не хапала духу сказаць табе гэта раней), як моцна ён мне падабаецца. Ён ставіўся да нас з той жа павагай, якая так парадавала нас у Дэрбішыры. Яго розум і погляды здаюцца мне выдатнымі, і яму не хапае хіба што жывасці а гэтаму, калі ён разважліва паставіцца да шлюбу, яго навучыць жонка. Я падумала, што ён надзвычай скрытны, бо ні разу не згадаў тваё імя. Але скрытнасць ця пер у модзе.
Даруй мне, калі я дазволіла сабе зашмат, ці, прынамсі, не карай мяне забаронай наведнаць цябеў П. Я больш не зазнаю
шчасця, пакуль не зраблю кола вакол парку. Нізенькі фаэтон з парай мілых поні быў бы вельмі дарэчы.
Больш пісаць не магу ужо недзе паўгадзіны мяне чакаюць дзеці.
Шчыра, шчыра твая,
М. Гардынер»
Змест прачытанага выклікаў у Элізабэт замяшанне, і яна не магла зразумець, што адчувае мацней — радасць ці боль. Няўпэўненасць наконт ролі, якую містар Дарсі адыграў у нядаўнім вяселлі, абудзіла ў ёй цьмяныя і невыразныя падазрэнні, пра якія яна баялася і думаць, бо тады давялося б дапусціць, што ён праявіў зусім ужо неверагодную дабрыню; калі б, на жах Элізабэт, такія падазрэнні аказаліся небеспадстаўнымі, то яны вельмі сур’ёзна яе абавязалі б. I цяпер яны ў найвышэйшай ступені пацвердзіліся! Ен спецыяльна адправіўся за ўцекачамі ў горад, узяў на сябе ўсе турботы і прайшоў праз усе прыніжэнні, якія мусілі пацягнуць за сабой такія росшукі, калі яму давялося звяртацца з просьбай да жанчыны, якую ён ненавідзеў і якой пагарджаў, і сустракацца, прычым не раз, гутарыць, дамаўляцца і ў выніку падкупляць чалавека, якога ён больш за ўсё хацеў бы пазбягаць, бо нават вымавіць яго імя было для яго пакараннем. I ўсё гэта ён зрабіў для Лідыі, якую ніколі не паважаў і не цаніў. Сэрца Элізабэт падказвала, што ўсё гэта ён зрабіў дзеля яе. Але іншыя развагі хутка зацуглялі гэтую надзею: Элізабэт зразумела, што пры ўсёй сваёй саманадзейнасці яна, жанчына, якая аднойчы яму адмовіла, не можа разлічваць, што каханне дапаможа яму пераадолець натуральную ў яго выпадку агіду да перспектывы парадніцца з Уікхэмам. Зрабіцца зяцем Уікхэма! Супраць такога сваяцтва паўстане любы гонар. Містар Дарсі, вядома, зрабіў шмат. Ен было сорамна думаць, наколькі шмат. Але ён назваў прычыну
ўмяшання, у якую можна было без вялікай цяжкасці паверыць. Тлумачэнне, што ён вінаваціць сябе за памылку, выглядала цалкам разумным, да таго ж ён велікадушны чалавек і мае сродкі гэтую велікадушнасць праявіць, і хоць ёй не варта лічыць сябе асноўнай прычынай яго клопату, яна цалкам можа верыць, што рэшткі яго прыхільнасці падштурхнулі яго рашучасць у справе, ад якой так моцна залежаў яе спакой. Было балюча, папраўдзе вельмі балюча, ведаць, што яе сям’я абавязаная чалавеку, якому ніколі не зможа вярнуць доўг. Яны мусілі быць яму ўдзячныя за ратаванне Лідыі, яе рэпутацыі — за ўсё. Ах, як шчыра яна шкадавала пра кожную кінутую яму няветлую фразу, пра кожную скіраваную супраць яго дзёрзкую прамову. Ей было сорамна за сябе, але ім яна ганарылася. Ганарылася, што ў справе гонару і спачування ён змог перасягнуць сябе. Яна зноў і зноў перачытвала цётчыны пахвалы ў яго адрас. Іх наўрад ці было дастаткова, але яны яе радавалі. Яна нават чэрпала прыемнасць, хоць і перамяшаную са шкадаваннем, у цвёрдай упэўненасці сваякоў, што паміж ёй і містарам Дарсі існуюць давер і прывязанасць.
Чыесьці крокі паднялі яе з месца і адарвалі ад думак, і перш чым яна паспела павярнуць на іншую сцяжынку, яе перахапіў Уікхэм.
— Баюся, дарагая сястра, я перарваў вашу самотную прагулку, — сказаў ён, далучыўшыся да яе.
— Безумоўна, перарвалі, — з усмешкай адказала яна, — але гэта не значыць, што я вам не радуюся.
— Было б напраўду сумна, калі б не радаваліся. Мы заўсёды былі добрымі сябрамі, а цяпер — і болей за тое.
— Маеце рацыю. Хтосьці яшчэ выйшаў на шпацыр?
— He ведаю. Місіс Бэнэт з Лідыяй адправіліся экіпажам у Мэрытан. Дык што, дарагая сястра, вы, як я даведаўся ад вашых дзядзькі з цёткай, усё ж наведалі Пэмбэрлі?
Яна дала станоўчы адказ.
— Я амаль зайздрошчу такой прыемнасці, хоць для мяне гэтага, відаць, было б зашмат, а інакш я б зазірнуў туды па дарозе ў Ньюкасл. Мяркую, вы бачылі старую ахмістрыню. Бедная Рэйналдс, яна заўжды так мяне любіла. Але ж яна, вядома, нічога вам пра мяне не казала.
— Ды не, казала.
— I што?
— Што вы пайшлі ў войска і што з вас, на жаль, нічога добрага не атрымалася. Але вы ж ведаеце, на такой адлегласці ўсё дзіўным чынам скажаецца.
— Безумоўна, — адказаў ён, прыкусваючы губу.
Элізабэт спадзявалася, што прымусіла яго замаўчаць, але ён неўзабаве зноў загаварыў:
— Я быў уражаны, калі ў мінулым месяцы сустрэў у горадзе Дарсі. Мы бачыліся некалькі разоў. Цікава, чым ён там займаўся.
— Магчыма, рыхтаваўся да вяселля з міс дэ Бур, — сказала Элізабэт. — Толькі нешта вельмі важнае магло прывесці яго туды ў такую пару.
— Несумненна. Вы ж бачыліся з ім, калі былі ў Лэмбтане? Здаецца, са словаў Гардынераў я зразумеў, што бачыліся.
— Так, ён прадставіў мне сястру.
— I як яна вам спадабалася?
— О, вельмі.
— Я таксама чуў, што за тыя год ці два яна зрабілася нашмат лепшай. Калі я бачыў яе апошні раз, яна не асабліва падавала надзеі. Я рады, што яна вам спадабалася. Спадзяюся, з ёй усё будзе добра.
— Я ў гэтым не сумняваюся: найцяжэйшы ўзрост яна ўжо перажыла.
— Ці праязджалі вы вёсачку Кімтан?
— He магу такую прыгадаць.
— Я пытаю, бо гэта менавіта той прыход, які я мусіў атрымаць. Дзівоснае месца! Чароўны дамок святара! Ён так бы мне пасаваў.
— Як вы думаеце, атрымалася б у вас чытаць казані?
— Яшчэ як! Яны зрабіліся б часткай маіх абавязкаў, і неўзабаве я б лёгка з імі спраўляўся. Але чаго ўжо жаліцца — хоць, па шчырасці, гэта было б так цудоўна! Зацішша і адасобленасць такога жыцця як найлепш адпавядаюць маім уяўленням пра шчасце! Але гэтага не будзе. Дарсі згадваў пры вас тыя акалічнасці, калі вы гасцявалі ў Кенце?
— 3 не менш вартых даверу крыніц я чула, што прыход пакінулі вам умоўна: усё залежала ад волі новага апекуна.
— Зразумела. У нейкім сэнсе гэта праўда, і я, калі помніце, так вам ад пачатку і казаў.
— А яшчэ я чула, што калісьці чытанне казаняў не здавалася вам такім прывабным, як цяпер: вы абвясцілі, што ніколі не прымеце сан, і справы ўлагодзіліся ў адпаведнасці з вашым рашэннем.
— Вось як! Зрэшты, гэтае сцверджанне не зусім беспадстаўнае. Вы, напэўна, памятаеце, што падчас нашай першай размовы нешта такое я вам казаў.
Яны ўжо дабраліся амаль да дзвярэй дома, бо Элізабэт увесь час прыспешвала крок, каб пазбавіцца ад Уікхэма. Дзеля сястры не хочучы яго раздражняць, яна толькі дабрадушна яму ўсміхнулася і адказала:
— Ну, містар Уікхэм, мы ж цяпер з вамі брат і сястра. He варта сварыцца праз мінулае. Думаю, у будучыні мы з вамі будзем у поўнай згодзе.
Яна падала яму руку, якую ён, не ведаючы, куды хаваць вочы, з пяшчотнай пачцівасцю пацалаваў, і яны ўвайшлі ў дом.
Раздзел LIII
Містар Уікхэм быў настолькі задаволены размовай, што ніколі больш не абцяжарваў сябе і не раздражняў дарагую сястру Элізабэт скаргамі налёс, і яна ўсцешылася, зразумеўшы, што сказала дастаткова, каб ён замоўк.
Неўзабаве надышоў яго і Лідыі дзень ад’езду, і місіс Бэнэт давялося змірыцца з разлукай, якая мусіла працягнуцца не менш за год, бо яе муж ні слова не хацеў чуць пра тое, каб усім разам паехаць у Ньюкасл.
— О мая дарагая Лідыя! — крычала місіс Бэнэт. — Калі мы зноў з табой убачымся?
— О Божухна, адкуль я ведаю! Можа, гады праз дватры.
— Але ты, дарагая, часта мне пішы.
— Буду пісаць так часта, як змагу. Але ты ж ведаеш, у замужніх жанчын рэдка ёсць час на лісты. Хай сёстры пішуць мне. Ім якраз болып няма чаго рабіць.
Містар Уікхэм развітаўся з усімі нашмат цяплей, чым яго жонка. Ен усміхаўся, выглядаў чароўна і гаварыў мноства прыемных рэчаў.
— Выдатны хлопец, — сказаў містар Бэнэт, як толькі яны з’ехалі, — найлепшы з усіх, каго я бачыў. Ён вымучвае ўсмешкі, хмыліцца і так нас усіх любіць. Я страшэнна ім ганаруся. Нават сэр Уільям Лукас не змог бы здабыць такога бясцэннага зяця.
Расстанне з дачкой на некалькі дзён зрабіла місіс Бэнэт маркотнай.
— Я часта думаю, — казала яна, — што няма нічога горшага за разлуку з сябрамі. Без іх так самотна.
— Бачыце, мадам, да якіх вынікаў можа прывесці замужжа дачкі, — сказала Элізабэт. — Але вас мусіць радаваць, што астатнія чацвёра яшчэ ў дзеўках.
— Нічога такога! Лідыя з’ехала ад мяне не таму, што выйшла замуж, а толькі таму, што полк яе мужа
далёка знаходзіцца. Калі б ён стаяў бліжэй, яна б так хутка не з’ехала.
Але неўзабаве місіс Бэнэт выйшла з маркотнага стану, выкліканага ад’ездам дачкі, і аддалася новым узрушальным надзеям, пачуўшы навіну, што якраз распаўсюдзілася ў ваколіцы. Ахмістрыня Нэзэрфілда атрымала загад падрыхтаваць маёнтак да вяртання гаспадара, які мусіў прыехаць праз два ці тры дні, каб некалькі тыдняў папаляваць. Місіс Бэнэт уся трымцела. Яна глядзела на Джэйн і то ўсміхалася, то качала галавой.
— Ну-ну, сястрыца, — місіс Філіпс была першай, хто паведаміў ёй навіну, — значыць, сюды едзе містар Бінглі. Што ж, тым лепш. Але мяне гэта зусім не турбуе. Ты ж ведаеш, нам ён ніхто, і якраз мне зусім не хочацца яго бачыць. Аднак мы будзем радыя зноў вітаць яго ў Нэзэрфілдзе, калі ўжо ён сюды едзе. Хто ведае, што можа здарыцца. Хоць нам да ўсяго гэтага справы няма. Ты ж ведаеш, сястра, мы даўно дамовіліся не згадваць яго ў размовах. Дык ты ўпэўненая, што ён прыедзе?
— Можаш у гэтым не сумнявацца, — адказала місіс Філіпс. — Місіс Нікалс была мінулым вечарам у Мэрытане, і як толькі я ўбачыла, што яна ідзе міма, то тут жа выбегла, каб пра ўсё дазнацца, і яна сказала, што гэта чысцюткая праўда. Ен прыязджае не пазней за чацвер, а хутчэй за ўсё ў сераду. Яна сказала, што была ў мясніка, каб заказаць мяса на сераду, і ў яго якраз знайшліся тры пары гусак, якіх самы час адправіць пад нож.
Міс Бэнэт не змагла выслухаць вестку пра прыезд містара Бінглі не пачырванеўшы. Яна ўжо шмат месяцаў не згадвала яго ў размовах з Элізабэт, але цяпер, калі яны засталіся сам-насам, сказала:
— Я заўважыла, Лізі, як ты на мяне сёння глядзела, калі цётка пераказвала нам свежыя навіны, і я, мабыць, падалася табе засмучанай. Але не думай, што гэта праз
нейкія глупствы. Я проста на хвіліну збянтэжылася, бо падумала, як усе пачнуць глядзець на мяне. Будзь упэўненая, навіна мяне ні ўзрадавала, ні ўкалола. Мне толькі прыемна, што ён прыязджае адзін, бо так мы будзем менш бачыцца. He тое каб я баялася за сябе— мяне страшыць, што скажуць іншыя.
Элізабэт не ведала, што і падумаць. Калі б яна не сустрэлася з ім у Дэрбішыры, то магла б меркаваць, што ён сапраўды збіраецца ў Нэзэрфілд выключна з агучанай прычыны, аднак яна ўсё яшчэ верыла ў яго прыхільнасць да Джэйн і не магла толькі вызначыцца, едзе ён сюды з дазволу сябра ці яму хапіла смеласці зрабіць насуперак волі апошняга.
«Але як гэта цяжка, — часам думала яна. — Небарака не можа прыехаць у законна арандаваны дом, каб не выклікаць усіх гэты плётак! Прынамсі я пакіну яго ў спакоі».
Нягледзячы на тое, што Джэйн сцвярджала, быццам ставіцца да прыезду містара Бінглі абыякава, і сама ў гэта верыла, Элізабэт лёгка заўважыла, што сястра чакае яго з хваляваннем. Яна зрабілася больш неспакойнай і трывожнай, чым калі-небудзь раней.
Тэма, якую так горача абмяркоўвалі іх бацькі год таму, зноў вярнулася ў іх размовы.
— Мой дарагі, — сказала місіс Бэнэт, — як толькі містар Бінглі прыедзе, вы мусіце да яго, вядома ж, завітаць.
— Не-не. Вы змусілі мяне да гэтага летась і паабяцалі, што калі я наведаю яго, ён ажэніцца з адной з нашых дачок. Але ўсё гэта скончылася нічым, і я такімі глупствамі болып займацца не буду.
Тут жонка пачала яму даводзіць, што ўсе джэнтльмены з ваколіц проста павінныя выказаць Бінглі пачцівасць, калі ён вернецца ў Нэзэрфілд.
— Цярпець не магу ўсе гэтыя этыкетныя штучкі, — адказаў містар Бэнэт. — Калі ён прагне нашага
таварыства, гэта яго клопат. Ён ведае, дзе мы жывём. Я не збіраюся губляць час і бегаць да суседзяў кожны раз, калі яны з’язджаюць і потым зноў вяртаюцца.
— Я магу сказаць толькі адно: з вашага боку будзе жудасна груба не наведаць яго цяпер. Але я пастанавіла, што гэта не перашкодзіць мне запрасіць яго на абед. Неўзабаве ў нас будуць абедаць місіс Лонг і Голдынгі. Разам з намі гэта будзе трынаццаць чалавек, так што месца за сталом яму акурат застанецца.
Суцешыўшыся такім рашэннем, яна змагла змірыцца з няветлівасцю мужа, хоць і пакутавала ад думкі, што суседзі пабачацца з містарам Бінглі раней, чым яны. Калі дзень яго прыезду наблізіўся, Джэйн сказала сястры:
— Я пачынаю шкадаваць, што ён увогуле прыязджае. Усё б нічога, я магу спакойна з ім сустрэцца, але мне цяжка трываць гэтыя пастаянныя абмеркаванні. Наша мама хоча як лепш, але яна не ведае, ніхто не ведае, як я ад гэтых гутарак пакутую. Я буду так радая, калі ён зноў пакіне Нэзэрфілд!
— Як бы мне хацелася цябе падтрымаць, — адказала Элізабэт, — але гэта не ў маіх сілах. Ты і сама ўсё разумееш. I я не магу нават памаралізаваць, як гэта звычайна робяць, пра цярпенне, бо яго табе заўсёды хапала.
Містар Бінглі прыбыў. 3 дапамогай слуг місіс Бэнэт ухітрылася адразу ж пра гэта дазнацца і атрымаць такім чынам шанец папакутаваць і пахвалявацца так доўга, як толькі магчыма. Яна пачала вылічваць, праз колькі дзён можна будзе даслаць запрашэнне, не спадзеючыся ўбачыць яго раней. Але на трэцюю раніцу пасля яго прыезду ў Нэзэрфілд яна ўбачыла з акна свайго гардэробнага пакоя, як ён заязджае на іх луг і набліжаецца да дома.
Яна тут жа паклікала дачок, каб раздзяліць з імі радасць. Джэйн рашуча засталася за сталом, Элізабэт жа, каб залагодзіць маці, падышла да яе, зірнула ў акно, убачыла побач з Бінглі містара Дарсі і села ля сястры.
— Там побач з ім адзін джэнтльмен, мама, — сказала Кіці. — Хто гэта можа быць?
—Адкуль мне ведаць, дарагая? Думаю, нехта са знаёмых.
— А! — адказала Кіці. — Ен падобны да чалавека, што раней прыязджаў сюды разам з ім. Містар-як-там-ягозавуць. Такі высокі пыхлівы мужчына.
— Божа літасцівы, гэтаж містар Дарсі! Клянуся, гэта ён. Ну што ж, мы радыя бачыць тут любых сяброў містара Бінглі, хоць напраўду мяне раздражняе ўжо сам яго выгляд.
Джэйн са здзіўленнем і трывогай зірнула на Элізабэт. Яна амаль нічога не ведала пра іх сустрэчу ў Дэрбішыры, а таму падумала, што сястра адчувае сябе няёмка, ці не ўпершыню ўбачыўшы яго пасля таго ліста з тлумачэннямі. Абедзвюм сёстрам было ніякавата. Кожная з іх хвалявалася за іншую і, безумоўна, за сябе, і таму ніводная не пачула тырады маці пра яе нелюбоў да містара Дарсі і рашэнне быць з ім ветлівай толькі таму, што ён сябар містара Бінглі. Але Джэйн не магла здагадвацца пра прычыну збянтэжанасці сястры, якая так і не асмелілася паказаць ёй ліст ад місіс Гардынер ці расказаць, як змяніліся яе пачуцці. Джэйн бачыла ў ім толькі мужчыну, чыю прапанову яе сястра адрынула і чые вартасці недаацаніла, Элізабэт жа ведала нашмат больш і бачылаў ім чалавека, якому яе сям’я абавязаная найважнейшай з дабротаў і да якога яна сама ставілася з прыхільнасцю калі не такой пяшчотнай, як тая, што Джэйн адчувала да Бінглі, дык прынамсі такой жа ўзважанай і абгрунтаванай. Яго прыезд, спярша ў Нэзэрфілд, а пасля і ў Лонгбарн, яго свядомае жаданне зноў з ёй сустрэцца — усё гэта ўразіла яе не менш, чым змены ў яго паводзінах, якія яна заўважыла ў Дэрбішыры.
Румянец, які толькі сышоў з яе твару, на паўхвіліны вярнуўся, зрабіўшыся яшчэ мацнейшым, а шчаслівая ўсмешка дадала ззяння вачам, бо ўвесь гэты час Эліза-
бэт думала, што яго прыхільнасць і жаданні застаюцца нязменнымі. Але яна не хацела быць занадта самаўпэўненай.
«Паглядзім, як ён будзе паводзіцца, — сказала яна сабе, — пакуль яшчэ рана на нешта спадзявацца».
I яна засяродзілася на працы, стараючыся трымаць сябе ў руках і не наважваючыся падняць вочы, але калі за дзвярыма пачуліся крокі слугі, трывожная цікаўнасць прымусіла яе зірнуць на сястру. Джэйн была бляднейшай, чым звычайна, але спакайнейшай, чым чакала Элізабэт. Калі джэнтльмены ўвайшлі, сястра трошкі пачырванела, але прыняла гасцей дастаткова нязмушана — у яе годных паводзінах не адчувалася ні намёку на крыўду ці на празмерную пачцівасць.
Элізабэт сказала кожнаму з наведнікаў роўна столькі, колькі патрабавала ветлівасць, і з рэдкім для яе запалам зноў схапілася за працу. Толькі раз яна наважылася зірнуць на Дарсі. Ен выглядаў гэтак жа сур’ёзна, як звычайна, і яна падумала, што такім яна памятае яго хутчэй з часоў іх сустрэч у Хартфардшыры, чым у Пэмбэрлі. Але, магчыма, у прысутнасці яе маці ён не мог трымацца так, як пры яе дзядзьку з цёткай. Такое дапушчэнне было пакутлівым, але цалкам верагодным.
На Бінглі яна зірнула таксама мімаходзь, але за гэтае імгненне заўважыла, што ён адначасова і збянтэжаны, і радасны. Місіс Бэнэт прыняла яго з такой пачцівасцю, што абедзве дачкі адчулі няёмкасць, асабліва калі параўналі гэтую пачцівасць з халоднай і цырымоннай ветлівасцю матчыных рэверансаў і зваротаў да яго сябра.
Такая розніца ў стаўленні асабліва балюча параніла і засмуціла Элізабэт, якая ведала, чым маці абавязаная містару Дарсі за нядаўняе ўратаванне ад непапраўнай ганьбы яе любімай дачкі.
Дарсі спытаў Элізабэт, як маюцца містар і місіс Гардынер, на што яна ад збянтэжанасці ледзь змагла яму
адказаць, і больш амаль нічога не гаварыў. Ён сядзеў не побач з ёй, магчыма, таму і маўчаў, аднак у Дэрбішыры ўсё было іначай. Там ён размаўляў з яе сябрамі, калі не мог размаўляць з ёй самой. Але мінула некалькі хвілін, а яго голас так і не прагучаў, і калі Элізабэт час ад часу, не здольная пераадолець цікаўнасць, падымала вочы на яго твар, яна заўважала, што на Джэйн ён глядзіць гэтак жа часта, як і на яе, а часцей за ўсё проста пазірае ўніз. Яго заглыбленасць у думкі і меншае, у параўнанні з мінулай сустрэчай, жаданне зрабіць ёй прыемнасць былі відавочныя. Элізабэт расчаравалася і за гэта злавалася на сябе.
«Няўжо я чакала іншага? — казала яна сабе. — Але чаго ён тады прыйшоў?»
У яе не было настрою размаўляць з кімсьці яшчэ, а звярнуцца да яго не хапала смеласці.
Яна спытала ў яго пра сястру і болын нічога не прыдумала.
— 3 вашага ад’езду, містар Бінглі, прайшло столькі часу, — сказала місіс Бэнэт.
Той ахвотна пагадзіўся.
— Я ўжо баялася, што вы больш ніколі не вернецеся. Тут у нас казалі, быццам вы ўвогуле збіраліся да Міхайлава дня адмовіцца ад арэнды, але я спадзяюся, што гэта не так. 3 таго часу як вы з’ехалі, у ваколіцах шмат чаго змянілася. Міс Лукас выйшла замуж і добра ўладкавалася. Адна з маіх дачок — таксама. Спадзяюся, вы пра гэта чулі — так, вы мусілі прачытаць у газетах. Прагэта былі аб’явы ў «Таймз» іў «Кур’еры», хоць і не так, як яно мусіла быць. Паведамлялася толькі, што «надоечы Джордж Уікхэм, эсквайр, з міс Лідыяй Бэнэт» — і ні слова пра яе бацьку, ці пра тое, дзе яна жыла, ці яшчэ што. Гэта ўсё мой братка Гардынер, і я дзіўлюся, як ён умудрыўся нарабіць такіх глупстваў. Вы бачылі аб’яву?
Бінглі адказаў, што бачыў, і павіншаваў яе. Элізабэт не асмельвалася падняць вочы, а таму не ведала, як у гэты момант выглядаў містар Дарсі.
— Ведаеце, містар Бінглі, як цудоўна, калі дачка ўдала выходзіць замуж, — працягвала маці, — хоць у той жа час было бязлітасна так далёка звезці яе ад мяне. Яны адправіліся ў Ньюкасл, здаецца, гэта на поўначы, і застануцца там невядома як надоўга. Там стаіць яго полк — думаю, вы чулі, што ***шырскі ён пакінуў і перайшоў у рэгулярнае войска. Дзякуй Богу, у яго ёсць сябры, хоць і не так шмат, як ён заслугоўвае.
Элізабэт зразумела, што апошнія словы прызначаюцца містару Дарсі, і, паміраючы ад сораму, ледзь утрымалася на месцы. Аднак яны лепш чым штосьці падштурхнулі яе да ўдзелу ў размове, і яна спытала ў Бінглі, ці надоўга ён спыніўся ў іх краях. Ён адказаў, што на некалькі тыдняў.
— Калі вы, містар Бінглі, перастраляеце ў сябе ўсіх птушак, — сказала маці, — прашу вас, прыязджайце сюды і страляйце колькі захочаце ва ўладаннях містара Бэнэта. Я ўпэўненая, ён будзе надта рады вамуслужыць і захавае для вас найлепшыя вывадкі.
Такая празмерная, такая дакучлівая ўвага да госця паглыбіла пакуты Элізабэт. Яна была перакананая, што калі б спадзяванні, якімі яны цешыліся год таму, зноў ажылі, усё б зноў гэтак жа прыкра і імкліва скончылася. У такія моманты ёй здавалася, што нават гады шчасця не кампенсуюць ім з Джэйн гэтыя хвіліны нясцерпнае няёмкасці.
«Больш за ўсё мне хочацца, — сказала сабе Элізабэт, — ніколі больш не аказвацца ў таварыстве гэтых двух. Яно не прыносіць мне той радасці, дзеля якой варта ўсё гэта цярпець! Каб жа мы больш ніколі не сустрэліся!»
Аднак пакута, якую не маглі б выкупіць і гады шчасця, неўзабаве здалася істотна лягчэйшай, калі Эліза-
бэт заўважыла, як хараство яе сястры зноў распальвае пачуцці яе былога прыхільніка. Адразу па прыходзе ён з ёй амаль не размаўляў, але цяпер здавалася, што кожныя пяць хвілін яго ўвага ўзрастала. Ён убачыў яе такой жа прывабнай, як год таму, такой жа добразычлівай і нязмушанай, хоць і не такой гаваркой. Джэйн жа вельмі турбавалася, каб ён не заўважыў ніякіх зменаў, і была перакананая, што гаворыць столькі ж, колькі звычайна. Але яе думкі былі так занятыя, што яна не заўжды заўважала, што маўчыць.
Калі джэнтльмены падняліся, каб сысці, місіс Бэнэт з усё той жа штучнай ветлівасцю запрасіла іх праз некалькі дзён паабедаць у Лонгбарне.
— Вы ж, містар Бінглі, павінны мне адзін візіт, — дадала яна, — бо мінулай зімой, ад’язджаючы ў горад, паабяцалі папрысутнічаць па вяртанні на нашым сямейным абедзе. Бачыце, я не забыла, і, паверце мне, я тады вельмі засмуцілася, што вы не вярнуліся і не выканалі абяцання.
Бінглі прыняў гэтую заўвагу з вартым жалю выглядам і паспрабаваў апраўдацца, спаслаўшыся на справы. На гэтым яны і развіталіся.
Місіс Бэнэт карцела запрасіць іх застацца на абед у той жа дзень, але хоць у яе заўсёды быў вельмі добры стол, каб задаволіць госця, на якога ў яе былі такія сур’ёзныя планы, ці наталіць пыху і апетыт уладальніка дзесяці тысяч у год, яна палічыла неабходным забяспечыць не менш за дзве змены страваў.
Раздзел LIV
Як толькі яны сышлі, Элізабэт адправілася на прагулку, каб упарадкаваць думкі ці, дакладней, без перашкодаў засяродзіцца над тым, што іх найбольш
расстройвала. Паводзіны містара Дарсі здзівілі і абурылі яе.
«Калі ён прыехаў толькі для таго, каб памаўчаць і пабыць змрочным і абыякавым, — сказала яна сабе, — то нашто было ўвогуле прыязджаць?»
Ніводнае з тлумачэнняў не прыносіла ёй задавальнення.
«Калі ён быў у горадзе, то здолеў быць мілым і прыемным з цёткай і дзядзькам, — чаму ж не можа са мной? Калі ён асцерагаецца мяне, чаго тады набліжацца? Калі яму болып няма да мяне справы, чаго маўчыць? Здзеклівы, здзеклівы чалавек! He буду больш пра яго думаць».
Пэўны час яна і праўда магла стрымліваць сваё абяцанне, бо да яе з жыццярадаснай усмешкай падышла сястра, якую госці, відаць, задаволілі болып, чым Элізабэт.
— Цяпер, — сказала яна, — калі наша першая сустрэча скончылася, я адчуваю палёгку. Я ацаніла ўласныя сілы, і яго прыход мяне ўжо ніколі не збянтэжыць. Я радая, што ён абедае ў нас у аўторак. Усе ўрэшце зразумеюць, што для абодвух бакоў гэта не больш як звычайнае будзённае знаёмства.
— Так-так, зусім будзённае, — са смехам сказала Элізабэт. — Ох, Джэйн, сцеражыся.
— Дарагая Лізі, няўжо ты думаеш, нібыта я такая слабая, што дагэтуль у небяспецы?
— Я думаю, ты ў вялікай небяспецы закахаць яго ў сябе болып чым калі.
* * ❖
Да аўторка абодвух джэнтльменаў яны не бачылі. Місіс Бэнэт тым часам дала волю самым шчаслівым надзеям — іх ажывілі добры настрой і звычайная ветлівасць Бінглі падчас яго паўгадзіннага візіту.
У аўторак у Лонгбарне сабралася вялікая кампанія, і двое гасцей, якіх чакалі з асаблівым нецярпеннем, прыйшлі своечасова, што зрабіла гонар пунктуальнасці заўзятых паляўнічых. Калі ўсе рушылі ў сталовы пакой, Элізабэт з цікаўнасцю назірала, ці зойме Бінглі ранейшае месца каля яе сястры. Дальнабачная маці, турбуючыся пра тое самае, устрымалася ад таго, каб пасадзіць яго побач з сабой. Увайшоўшы ў пакой, Бінглі, здавалася, завагаўся, але Джэйн якраз азірнулася і ўсміхнулася — і справа была вырашаная. Ен сеў побач з ёй.
Элізабэт пераможна зірнула на яго сябра. Той перанёс гэта з высакароднай абыякавасцю, і яна магла б падумаць, што Бінглі ўжо атрымаў ад яго дазвол на шчасце, калі б не заўважыла, што той таксама паглядае на містара Дарсі з выразам жартаўлівае трывогі.
Паводзіны Бінглі з яе сястрой падчас абеду сведчылі пра яго захапленне, і хоць яно было болып асцярожным, чым раней, Элізабэт не сумнявалася, што калі пакінуць іх самім сабе, яны з Джэйн хутка здабудуць шчасце. He асмельваючыся яшчэ ні на што спадзявацца, Элізабэт атрымлівала асалоду, назіраючы за Бінглі. Толькі гэтай радасцю яна і магла цяпер пахваліцца, бо добры настрой яе пакінуў. Містар Дарсі сядзеў ад яе так далёка, як гэта магчыма за адным сталом — побач з яе маці. Элізабэт уяўляла, як мала радасці гэта магло прынесці ім абаім і з якога кепскага боку іх абаіх паказаць. Яна не магла расчуць, пра што яны размаўляюць, але бачыла, як рэдка яны адно да аднаго звяртаюцца і як холадна і цырымонна пры гэтым трымаюцца. Непрыязнасць маці зноў балюча нагадала Элізабэт, як многім яны абавязаныя містару Дарсі, і ў нейкія моманты яна была гатовая на ўсё, каб здабыць права сказаць яму, што прынамсі нехта ў іх сям’і ведае і цэніць яго дабрыню.
Яна спадзявалася, што цягам вечара які-небудзь выпадак звядзе іх разам і што гэты візіт не абыдзецца без чагосьці больш падобнага на размову, чым звычайны рытуал абмену вітаннямі ля парога. Устрывожаная і неспакойная, яна чакала ў гасцёўні вяртання мужчын так стомлена і панура, што гэта выглядала амаль няветліва. Яна спадзявалася на іх прыход як на апошнюю надзею атрымаць ад гэтага вечара хоць нейкую радасць.
«Калі ён да мяне не падыдзе, — сказала яна сабе, — я перастану на нешта спадзявацца».
Джэнтльмены ўвайшлі, і ёй падалося, што ён збіраецца апраўдаць яе надзеі, але, на жаль, лэдзі такімі шчыльнымі шэрагамі сталі вакол стала, дзе старэйшая міс Бэнэт запарвала гарбату, а Элізабэт разлівала каву, што побач не знайшлося ніводнага вольнага месца, каб паставіць крэсла. Да таго ж з прыходам джэнтльменаў адна з паненак прысунулася да Элізабэт бліжэй і прашаптала ёй:
— Я вырашыла, што гэтыя мужчыны нас не разлучаць. Нам жа яны не патрэбныя, праўда?
Дарсі адышоў у іншую частку пакоя. Яна праводзіла яго вачыма, зайздросцячы тым, да каго ён звяртаўся, і ёй ледзь хапіла цярпення, каб забяспечыць усіх кавай. Урэшце яна пачала злавацца на ўласную дурасць.
«Я ж ужо раз яму адмовіла! I ў мяне яшчэ хапае розуму чакаць, што ён зноў у мяне закахаецца? Няўжо сярод прадстаўнікоў яго полу знойдзецца хоць адзін, што пагодзіцца паказаць слабасць і зрабіць другую прапанову той самай жанчыне? Горшага прыніжэння для іх, відаць, не існуе!
Аднак яна трошкі ажывілася, калі ён сам прынёс кубак назад, і выкарыстала шанец загаварыць з ім.
— Ваша сястра ўсё яшчэ ў Пэмбэрлі?
— Так, яна застанецца там да Раства.
— Зусім адна? Няўжо сябры яе пакінулі?
— 3 ёй місіс Энслі. Астатнія з’ехалі тры тыдні таму ў Скарбара.
Больш яна не прыдумала што сказаць, але калі б ён хацеў пагаварыць з ёй, то меў бы ўсе шанцы на болыпы поспех. Ен жа хвілін пяць моўчкі пастаяў побач і ўрэшце, калі тая юная паненка зноў ёй нешта зашаптала, адышоў.
Калі прыбралі посуд для гарбаты і паставілі картачныя столікі, лэдзі падняліся, і Элізабэт паспадзявалася хутка аказацца ля яго, аднак яе чаканні зноў не спраўдзіліся: яна ўбачыла, што ён зрабіўся ахвярай місіс Бэнэт, якая палявала на гульцоў у віст, і праз некалькі імгненняў ужо сядзеў у яе кампаніі. Цяпер Элізабэт канчаткова страціла ўсе надзеі. Да канца вечара яны мусілі сядзець за рознымі столікамі, і яна магла толькі спадзявацца, што ён будзе гэтак жа часта паварочвацца ў яе бок і акажацца ў выніку такім жа няўдачлівым гульцом, як і яна.
Місіс Бэнэт планавала пакінуць абодвух нэзэрфілдскіх джэнтльменаў на вячэру, але іх экіпаж, на бяду, падалі раней за астатнія, і ў яе не было магчымасці іх затрымаць.
— Ну, дзяўчаткі, — сказала яна, як толькі яны засталіся адны. — Што вы скажаце пра сённяшні дзень? Мне здаецца, усё прайшло надзвычай цудоўна. Абед сервіравалі лепш чым калі. Аленіна засмажылася як мае быць, і ўсе пагадзіліся, што ніколі раней не бачылі такога тлустага кавалка. Суп быў разоў у пяцьдзясят лепшы за той, што мы елі ў Лукасаў на мінулым тыдні, і нават містар Дарсі прызнаў, што курапаткі атрымаліся выдатна, аў яго самога, я думаю, два ці тры кухары-французы, не менш. А ты, дарагая Джэйн, выглядала такой гожай, як ніколі. Місіс Лонг сказала тое самае, бо я спытала, ці згодная яна са мной. Дарэчы, ведаеш,
што яна выдала? «Ах, місіс Бэнэт, урэшце яна запануе ў Нэзэрфілдзе». Так і сказала. Думаю, місіс Лонг — найдабрэйшае стварэнне ў свеце, а яе пляменніцы вельмі добра выхаваныя, хоць зусім не красуні. Яны мне надзвычай спадабаліся.
Карацей кажучы, місіс Бэнэт была ў найлепшым настроі: яна дастаткова паназірала за тым, як Бінглі паводзіцца з Джэйн, каб упэўніцца, што ўрэшце дачка яго атрымае. А паколькі яна была ў гуморы, яе чаканні адносна шчасця яе сям’і разрасліся так непамерна, што яна расчаравалася, калі Бінглі наступным жа ранкам не прыйшоў рабіць Джэйн прапанову.
— Гэта быў вельмі прыемны дзень, — сказала міс Бэнэт сястры. — Так добра падабранае таварыства, усе адно аднаму падыходзілі. Спадзяюся, мы будзем бачыцца часцей.
Элізабэт усміхнулася.
—Лізі, не трэба. Ты не мусіш мяне падазраваць. Мяне гэта крыўдзіць. Будзь упэўненая, я цяпер магу радавацца размовам з ім як з прыемным і разумным маладым чалавекам і не мару ні пра што большае. Я цалкам супакоілася, бо зразумела цяпер з яго манераў, што ён ніколі не думаў мяне дабівацца. Ен проста больш, чым астатнія, адораны пяшчотнай абыходлівасцю і жаданнем падабацца.
— Ты такая жорсткая, — адказала ёй сястра. — He дазваляеш мне ўсмешку, хоць кожнае імгненне спрабуеш яе з мяне выціснуць.
— У некаторых выпадках так цяжка прымусіць людзей табе паверыць!
— А ў іншых дык увогуле немагчыма!
— Але чаму ты хочаш мяне ўпэўніць, што я адчуваю больш, чым сама прызнаю?
— Адказу на гэтае пытанне я не ведаю. Мы ўсе любім настаўляць іншых, хоць можам навучыць хіба таму, чаго
і ведаць не варта. Даруй мне. Але калі ты настойваеш на сваёй раўнадушнасці да Бінглі, не рабі мяне канфідэнткай.
Раздзел LV
Праз некалькі дзён пасля таго візіту містар Бінглі наведаўся да іх зноў, гэтым разам адзін. Яго сябар ранкам якраз з’ехаў у Лондан, але збіраўся праз дзесяць дзён вярнуцца. Бінглі праседзеў у іх каля гадзіны і быў у выдатным настроі. Місіс Бэнэт запрасіла яго на абед, але ён, на вялікі жаль, мусіў прызнацца, што запрошаны ў іншае месца.
— Спадзяюся, наступным разам, — сказала яна, — нам пашчасціць больш.
Ен будзе надзвычай рады ў любы час, і г. д., і г. д., і калі яму зараз дазволяць сысці, ён абавязкова скарыстае найбліжэйшую магчымасць зайсці да іх яшчэ раз.
— Можа, заўтра?
Так, на заўтра ён нікому абяцання не даваў — і запрашэнне было ахвотна прынятае.
Ен прыйшоў, прычым у такі ўдалы час, калі ўсе паненкі яшчэ пераапраналіся. Місіс Бэнэт у адной капоце і з напалову скончанай прычоскай забегла ў пакой старэйшай дачкі і закрычала:
— Джэйн, дарагая, заканчвай тут і паспяшайся ўніз. Ен прыйшоў — містар Бінглі прыйпюў! Так, прыйшоў! Давай, хутчэй, хутчэй. Сара, сюды, зараз жа ідзі да міс Бэнэт і дапамажы ёй апрануцца. А пра валасы міс Лізі забудзь.
— Мы спусцімся, як толькі будзем гатовыя, — сказала Джэйн, — але я думаю, Кіці ўсіх апярэдзіць, бо яна паднялася да сябе паўгадзіны таму.
— Ах, к чорту Кіці! Яна тут пры чым? Хутчэй давай, хутчэй! Дарагая, дзе твой пояс?
Але калі маці сышла, Джэйн пастанавіла без сясцёр уніз не сггускацца.
Жаданне маці пакінуць іх сам-насам зноў праявілася ўвечары. Пасля гарбаты містар Бэнэт па звычцы адправіўся ў бібліятэку, а Мэры паднялася да піяніна. Калі такім чынам дзве перашкоды з пяці зніклі, місіс Бэнэт пачала настойліва паглядаць на Элізабэт і Кіці і падміргваць ім, на што яны зусім не звярталі ўвагі. Элізабэт рабіла выгляд, што нічога не заўважае, а калі гэтаўрэшце заўважыла Кіці, яна нявінна спытала:
— Што здарылася, мама? Чаго ты мне падміргваеш? Што я мушу зрабіць?
— Нічога, дзіцятка, нічога. Зусім я табе не падміргваю.
Наступныя пяць хвілін яна сядзела спакойна, але ўрэшце, не могучы страціць такую бясцэнную магчымасць, паднялася і, сказаўшы Кіці: «Ідзём, мая мілая, мне трэба нешта табе сказаць», — выцягнула яе з пакоя. Джэйн кінула на Элізабэт погляд, у якім чыталася пакута ад такой мэтанакіраванасці і мальба да сястры, каб тая не паддавалася. Праз колькі хвілін місіс Бэнэт прачыніла дзверы і паклікала дачку:
— Лізі, дарагая, мне трэба з табой пагаварыць.
Элізабэт давялося сысці.
— Мы цалкам можам пакінуць іх саміх, — сказала ёй маці, як толькі яна выйшла ў вітальню. — Мы з Кіці ідзём наверх у мой гардэробны пакой.
Элізабэт вырашыла не спрачацца, а ціха пасядзела ў вітальні, пакуль маці з Кіці не сышлі, і вярнулася ў гасцёўню.
У той дзень план місіс Бэнэт праваліўся. Бінглі быў сама чароўнасць, вось толысі ў сваіх пачуццях да Джэйн не прызнаўся. Яго лёгкасць і весялосць зрабілі яго таварыства прыемным дадаткам да іх вечаровых пасядзелак: ён цярпеў дурную дакучлівасць місіс Бэнэт
і з годнай вытрымкай выслухоўваў яе бязглуздыя заўвагі, чым заслужыў асаблівую ўдзячнасць Джэйн.
Ён з прыемнасцю пагадзіўся застацца на вячэру, і перад тым як ён з’ехаў, было дамоўлена — пераважна паміж ім і місіс Бэнэт, — што наступнай раніцай ён папалюе з містарам Бэнэтам.
Пасля гэтага дня Джэйн пра сваю абыякавасць больш не казала. Сёстры не згадалі Бінглі ні словам, але Элізабэт легла спаць у шчаслівай надзеі, што ўсё хутка вырашыцца, калі толькі містар Дарсі не вернецца раней, чым сказаў. Папраўдзе, аднак, яна схілялася да думкі, што ўсё адбываецца са згоды гэтага джэнтльмена.
Бінглі прыйшоў роўна ў прызначаны час і правёў раніцу, як і было ўмоўлена, з містарам Бэнэтам, які аказаўся нашмат больш прыемным суразмоўцам, чым чакаў яго спадарожнік. Бінглі не вылучаўся саманадзейнасцю ці дурасцю, што цвялілі б з’едлівасць містара Бэнэта ці змушалі да пагардлівага маўчання, і той быў нашмат болып гаваркі і не такі дзівакаваты, якім звычайна бачыў яго Бінглі. Госць, вядома, вярнуўся з гаспадаром на абед, і ўвечары місіс Бэнэт зноў пусціла ў ход усю сваю вынаходлівасць, каб пакінуць яго сам-насам з дачкой. Элізабэт, якая мусіла напісаць ліст, адправілася нёўзабаве пасля гарбаты ў пакой для сняданкаў, бо, паколькі астатнія сабраліся сесці за карты, яна палічыла, што патрэбы супрацьдзейнічаць матчыным хітрыкам няма.
Але калі, скончыўшы ліст, яна вярнулася ў гасцёўню, то, на сваё бязмежнае здзіўленне, зразумела, што маці не варта было недаацэньваць: яна аказалася хітрэйшай. Адчыніўшы дзверы, Элізабэт убачыла, што яе сястра і Бінглі стаяць ля каміна і сур’ёзна размаўляюць, і нават калі б гэта падазрэнняў не выклікала, выраз іх твараў, калі яны тут жа паспешліва абяр-
нуліся і адступіліся адно ад аднаго, адкрыў бы ёй усю праўду. Іх становішча было досыць няёмкім, але яе — яшчэ горшым. Ніхто не сказаў ні слова, і Элізабэт была гатовая сысці, калі Бінглі, які ўжо, як і яе сястра, прысеў, раптам падняўся і, шапнуўшы Джэйн некалькі словаў, выбег з пакоя.
Джэйн была не здольная хаваць нешта ад Элізабэт, калі ведала, іпто шчырасць прынясе асалоду, і таму ў радасным хваляванні тут жа абняла сястру і прызналася, што яна самая шчаслівая ў свеце.
— Для мяне гэта зашмат! — дадала яна. — Больш чым зашмат! Я такога не заслугоўваю. Ах, чаму ўсе не могуць быць такімі ж шчаслівымі?
Элізабэт павіншавала яе са шчырасцю, палкасцю і захапленнем, якія не магла змясціць у словы. Кожнае яе добрае слова рабілася для Джэйн новай крыніцай шчасця. Але яна не дазволіла сабе застацца з сястрой надоўга і расказаць ёй хоць палову таго, што мусіла цяпер расказаць.
— Я мушу зараз жа ісці да мамы! — усклікнула яна. — He варта забываць пра яе пяшчотную клапатлівасць і дазволіць ёй пачуць навіну ад кагосьці, апроч мяне. Ён ужо адправіўся да бацькі. Ах, Лізі, як цудоўна ведаць, што мае словы прынясуць столькі радасці сям’і! Як мне вытрымаць столькі шчасця?
I яна паспяшалася да маці, якая знарок перарвала картачную гульню і цяпер сядзела з Кіці наверсе.
Застаўшыся адна, Элізабэт з усмешкай думала, як хутка і лёгка вырашылася справа, якая столькі месяцаў трымала іх у напружанні і трывозе.
«Вось і канец усім разважлівым клопатам яго сябра! — сказала яна сабе. — Канец хітрыкам і падманам яго сясцёр! Шчаслівы, мудры, такі разумны канец!»
Праз некалькі хвілін да яе далучыўся Бінглі, чые перамовы з іх бацькам былі кароткія і паспяховыя.
— А дзе ваша сястра? — спешна сказаў ён, толькі адчыніўшы дзверы.
— Наверсе, з маці. Думаю, вось-вось спусціцца.
Тады ён зачыніў дзверы і, падышоўшы да Элізабэт, папрасіў у яе добрых пажаданняў і сястрынскай прыхільнасці. Элізабэт шчыра і сардэчна парадавалася таму, што яны хутка пародняцца. Яны цёпла паціснулі адно аднаму рукі, і пасля гэтага ёй давялося выслухоўваць усё, што ён мусіў сказаць пра свой шчасны лёс і вартасці яе сястры, да таго часу, пакуль тая не спусціцца. I хоць гэта былі словы закаханага, Элізабэт сапраўды верыла, што яго спадзяванні на шчасце разумным чынам спраўдзяцца, бо для гэтага была трывалая аснова: выдатны розум і надзвычай цудоўны характар Джэйн і падабенства паміж ёй і Бінглі ў пачуццях і густах.
Гэта быў вечар незвычайнай усеагульнай радасці. Задаволенасць міс Бэнэт надавала яе твару такое чароўнае ажыўленне, што яна выглядала яшчэ прыгажэйшай, чым звычайна. Кіці ўсміхалася і хіхікала, спадзеючыся, што хутка яе чарга. Місіс Бэнэт, даючы згоду і выказваючы захапленне, не адыходзіла ад Бінглі не менш як паўгадзіны і ўсё адно ніяк не магла падабраць такіх палкіх словаў, якія падаліся б ёй дастатковымі. I калі за вячэрай да кампаніі далучыўся містар Бэнэт, яго голас і паводзіны адразу ж выдалі, які ён шчаслівы.
Аднак з яго вуснаў не вырвалася ніводнага слова на гэты конт, пакуль госць позна ўвечары не сышоў. Як толькі гэта здарылася, містар Бэнэт павярнуўся да дачкі і сказаў:
— Віншую цябе, Джэйн. Ты будзеш вельмі шчаслівая.
Джэйн тут жа да кінулася да бацькі ў абдымкі, пацалавала яго і падзякавала за дабрыню.
— Ты добрая дзяўчынка, — адказаў ён, — і я з радасцю думаю, як цудоўна ты ўладкуешся. Я не сумняваюся,
што вам будзе вельмі добра разам. Нораў у вас аднолькавы. Вы абое такія падатлівыя, што ніколі нічога не вырашыце, такія памяркоўныя, што кожны слуга будзе вас падманваць, і такія шчодрыя, што вашы расходы заўжды будуць перавышаць прыбыткі.
— Спадзяюся, вы памыляецеся. Легкадумнасць і безразважнасць у грашовых справах з майго боку былі б недаравальныя.
— Перавышаць іх прыбыткі! Дарагі містар Бэнэт, — усклікнула яго жонка, — што вы гаворыце! У яго ж чатыры ці пяць тысяч у год, а можа, і больш, — тут яна звярнулася да дачкі: — Ах, мая дарагая, дарагая Джэйн, я так радая! Сёння ноччу я напэўна вачэй не звяду. Я ведала, што ўсё так і будзе. Заўсёды казала, што гэтым ўрэшце і скончыцца. Я ж ведала, што з тваёй прыгажосці будзе нейкі толк! Помню, калі ён упершыню прыехаў у Хартфардшыр і я яго ўбачыла, то адразу падумала, што вы напэўна будзеце разам. Ах, ён самы прывабны малады мужчына, які ёсць на свеце!
Уікхэм з Лідыяй былі забытыя. Яе незраўнанай улюбёнкай зрабілася Джэйн. У гэты момант іншымі дочкамі місіс Бэнэт не цікавілася. Малодшыя ж сёстры Джэйн неўзабаве задумаліся, колькі прыемнага прынясе ім у будучыні шлюб сястры.
Мэры прасіла яе дазволу карыстацца бібліятэкай у Нэзэрфілдзе, Кіці ж маліла ладзіць узімку як мага болып баляў.
Адгэтуль Бінглі, безумоўна, штодня наведваўся ў Лонгбарн, часта прыязджаючы яшчэ да сняданку і заўсёды застаючыся да вячэры, калі толькі нейкі бесчалавечны сусед, які, несумненна, заслугоўваў найглыбейшай пагарды, не дасылаў яму запрашэнне на абед, якое Бінглі пачуваўся абавязаным прыняць.
У Элізабэт цяпер было мала часу на размовы з сястрой, бо калі да іх прыходзіў Бінглі, Джэйн не магла
ўдзяляць увагу камусьці яшчэ, але яна аказалася надзвычай карыснай для абаіх закаханых у тыя выпадковыя гадзіны, калі яны былі не разам. У адсутнасць Джэйн Бінглі не адыходзіў ад Элізабэт і з прыемнасцю з ёй размаўляў, калі ж Бінглі з’язджаў, Джэйн шукала ў разлуцы тую ж крыніцу патолі.
— Ен зрабіў мяне такой шчаслівай! — сказала яна адным вечарам. — Бо, як выявілася, ён зусім не ведаў, што мінулай вясной я была ў горадзе! Я і не думала, што гэта магчыма.
— А я падазравала, — адказала Элізабэт. — Але як ён гэта растлумачыў?
— Гэта ўсё яго сёстры. Яны напэўна не ўхвалялі нашае знаёмства, і мяне гэта не дзівіць, бо ён мог выбраць нашмат лепшую. Але калі яны ўбачаць — а я веру, што яны ўбачаць, — які іх брат са мной шчаслівы, яны супакояцца, і мы зноў будзем у добрых стасунках, хоць ніколі не зробімся такімі сяброўкамі, як раней.
— Гэта самыя бязлітасныя словы, — сказала Элізабэт, — якія я ад цябе чула. Добрая дзяўчынка! Але мне папраўдзе было б непрыемна зноў бачыць цябе ахвярай штучнай прыхільнасці міс Бінглі.
— Ты паверыш, Лізі, што калі ён у мінулым лістападзе з'язджаў у горад, ён па-сапраўднаму кахаў мяне, і толькі перакананасць у маёй абыякавасці перашкодзіла яму вярнуцца сюды зноў?
— Ен і праўда трошкі памыліўся, але гэта робіць гонар яго сціпласці.
Натуральна, гэтыя словы пацягнулі з боку Джэйн панегірык сарамлівасці Бінглі і яго стрыманасці ў ацэнцы ўласных добрых якасцяў. Элізабэт парадавалася, што ён не расказаў яе сястры пра ўмяшанне містара Дарсі, бо хоць Джэйн мела самае велікадушнае і ўсёдаравальнае сэрца ў свеце, такія абставіны маглі настроіць яе супраць сябра жаніха.
— Я дакладна самая шчаслівая сярод смяротных! — усклікнула Джэйн. — Ах, Лізі, чаму я так вылучаюся ў нашай сям’і і больш за ўсіх узнагароджаная? Я б хацела бачыць такой жа шчаслівай цябеі Калі б толькі існаваў другі такі мужчына для цябе!
— Нават калі ты знойдзеш мне сорак такіх мужчын, я ніколі не буду такой шчаслівай, як ты. Пакуль я не займею твайго нораву і дабрыні, я не атрымаю і твайго шчасця. Не-не, дазволь мне застацца сабой, і калі мне вельмі пашанцуе, аднойчы я, магчыма, сустрэну новага містара Колінза.
Падзеі ў лонгбарнскай сям’і не маглі доўга заставацца ў таямніцы. Місіс Бэнэт дазволіла сабе шапнуць пра іх місіс Філіпс, а тая ўзяла на сябе смеласць, нават не пытаючыся пра дазвол, шапнуць пра іх усім знаёмым у Мэрытане.
Неўзабаве Бэнэтаў назвалі самай удачлівай сям’ёй у свеце, хоць яшчэ некалькі тыдняў таму, калі Лідыя толькі збегла, усе аднагалосна прызнавалі іх самай няшчаснай.
Раздзел LVI
Аднае раніцы, праз тыдзень пасля заручын Бінглі з Джэйн, калі ён разам з дамамі сям’і Бэнэт сядзеў у вялікім сталовым пакоі, іх увагу забраў грук экіпажа, і яны ўбачылі за акном запрэжаны ў чацвярык фаэтон, што заязджаў на лужок. Для наведнікаў было зарана, ды і экіпаж не нагадваў ніводны з суседскіх. Коні былі паштовыя, і ні сам фаэтон, ні ліўрэі слуг, што суправаджалі яго, пазнаць не атрымлівалася. Аднак было відавочна, што нехта ўсё ж прыехаў, і Бінглі тут жа ўгаварыў міс Бэнэт прагуляцца па алеі, каб пазбегнуць умоўнасцяў, якія цягнула за сабой такое ўварванне. Яны сышлі, а рэшта без асаблі-
вай прыемнасці працягвала здагадвацца, хто б гэта мог быць, пакуль дзверы не расчыніліся і госця не ўвайшла ў пакой. Гэта была лэдзі Кэтрын дэ Бур.
Усе, безумоўна, рыхтаваліся здзівіцца, але здзіўленне перавысіла чаканні, прычым місіс Бэнэт і Кіці, якія зусім яе не ведалі, уразіліся ўсё ж менш, чым Элізабэт.
Лэдзі Кэтрын зайшла ў пакой з болып, чым звычайна, непрыветным выглядам, на вітанне Элізабэт адказала толькі лёгкім кіўком галавы і, ні слова не сказаўшы, села. Элізабэт назвала маці імя яе светласці, як толькі госця ўвайшла, хоць тая нават не папрасіла яе прадставіць.
Місіс Бэнэт моцна здзівілася, але ўсцешылася, што іх наведала такая важная асоба, і таму прыняла яе надзвычай пачціва. Некалькі хвілін пасядзеўшы моўчкі, лэдзі Кэтрын чапурыста звярнулася да Элізабэт:
— Спадзяюся, з вамі ўсё добра, міс Бэнэт. Мяркую, гэтая лэдзі — ваша маці.
Элізабэт коратка адказала, што гэта сапраўды яна.
— А гэта, мяркую, адна з вашых сясцёр.
— Так, мадам, — сказала місіс Бэнэт, радуючыся, што можа пагаварыць з лэдзі Кэтрын. — Гэта адна з маіх малодшых. Самая малодшая нядаўна выйшла замуж, а старэйшая цяпер дзесыді ў садзе, прагульваецца з маладым чалавекам, які, спадзяюся, неўзабаве ўвойдзе ў нашу сям’ю.
— У вас тут зусім маленькі парк, — вярнулася да размовы лэдзі Кэтрын, трошкі памаўчаўшы.
— Паверце, мілэдзі, што хоць яго нельга параўнаць з паркам у Розінгзе, ён нашмат большы, чым парк сэра Уільяма Лукаса.
— Улетку ў гэтым пакоі напэўна нязручна вечарамі — усе вокны на захад.
Місіс Бэнэт запэўніла яе, што яны ніколі не сядзяць тут па абедзе, і дадала:
— Ці магу я спытаць у вашай светласці, як маюцца містар і місіс Колінз?
— Цалкам някепска. Я бачыла іх пазаўчора ўвечары.
Элізабэт чакала, што зараз яна выцягне ліст ад Шарлоты, бо гэта магло быць адзінае верагоднае тлумачэнне візіту. Але ліст не з’яўляўся, і Элізабэт была дарэшты збянтэжаная.
Місіс Бэнэт з найвялікшай пачцівасцю прапанавала яе светласці трошкі падмацавацца, але лэдзі Кэтрын вельмі ўпэўнена, але не вельмі ветліва адмовілася нешта з’есці і, падняўшыся, сказала Элізабэт:
— Міс Бэнэт, мне здалося, што з аднаго боку вашага лужка я заўважыла досыць прыемны дзікі куток. Я б хацела туды прагуляцца, калі вы не адмовіце мне ў таварыстве.
— Ідзі, дарагая, — усклікнула маці, — і пакажы яе светласці ўсе сцяжынкі! Думаю, наша зацішнасць ёй спадабаецца.
Элізабэт падпарадкавалася і, забегшы ў свой пакой па парасон, правяла высокапастаўленую госцю ўніз. Калі яны ішлі праз вітальню, лэдзі Кэтрын адчыніла дзверы ў маленькі сталовы пакой і гасцёўню і, пасля кароткага агляду назваўшы іх прыстойнымі, рушыла далей.
Экіпаж, унутры якога госцю чакала служанка, стаяў ля дзвярэй. Элізабэт разам з лэдзі Кэтрын маўкліва ішлі гравійнай сцяжынкай у бок гайка, бо першая вырашыла не пачынаць размову з дамай, якая цяпер паводзілася больш непрыветна і груба, чым звычайна.
«Як я ўвогуле магла лічыць яе падобнай да пляменніка?» — спытала яна сябе, зірнуўшы на твар госці.
Калі яны зайшлі ў гаёк, лэдзі Кэтрын пачала гаворку:
— Вы, міс Бэнэт, мусіце цудоўна разумець, навошта я сюды прыехала. Ваша сэрца, ваша сумленне мусілі вам гэта падказаць.
Элізабэт паглядзела на яе са шчырым здзіўленнем.
— Вы памыляецеся, мадам. Я не ўяўляю, чаму мы абавязаныя гонарам бачыць вас тут.
— Міс Бэнэт, — сярдзіта адказала яе светласць, — вы мусілі б ведаць, што жартаваць са мной не варта. Калі вы вырашылі быць няшчырай, то я такім займацца не буду. Мой нораў заўжды быў слаўны шчырасцю і просталінейнасцю, і ў такую хвіліну, як гэтая, я сабе не здраджу. Два дні таму да мяне дайшлі надзвычай трывожныя чуткі. Мне сказалі, што не толькі ваша сястра збіраецца неўзабаве ўдала выйсці замуж, але і вы, міс Элізабэт Бэнэт, па ўсёй імавернасці, плануеце хутка пасля яе ўступіць у шлюб з маім пляменнікам, маім уласным пляменнікам містарам Дарсі. Хоць я і ведаю, што гэта абуральная хлусня, хоць і не збіраюся крыўдзіць пляменніка дапушчэннем, што гэта нават троіпкі магчыма, я тут жа разважыла прыехаць сюды і давесці да вашага ведама сваё меркаванне.
— Калі вы думаеце, што гэта не можа быць праўдай, — сказала Элізабэт, пачырванеўшы ад здзіўлення і пагарды, — мне незразумела, навошта турбаваць сябе такім падарожжам. Чаго вы, ваша светласць, ад мяне хочаце?
— Хачу настаяць, каб вы зараз жа гэтыя чуткі абверглі.
— Але ваш прыезд у Лонгбарн да маёй сям’і іх хутчэй пацвердзіць, — холадна сказала Элізабэт, — калі толькі такія чуткі сапраўды ходзяць.
— «Калі»? Вы хочаце зрабіць выгляд, што не чулі іх? Хіба не вы іх так старанна распаўсюджваеце? Вы не ведаеце, што ўсе гэта абмяркоўваюць?
— Ніколі нічога такога не чула.
— I вы можаце пацвердзіць, што падставаў для такіх чутак няма?
— Я не прэтэндую на такую просталінейнасць, як у вашай светласці. Некаторыя вашы пытанні я хачу пакінуць без адказу.
— Я гэтага не пацярплю. Міс Бэнэт, я патрабую тлумачэнняў! Ці рабіў вам ён, мой пляменнік, прапанову?
— Ваша светласць абвясціла, што гэта немагчыма.
— Гэта павінна, гэта мусіць быць немагчымым, калі толькі яму не здрадзіў розум. Але вашы чары і прынады маглі прымусіць яго ў хвіліну жарсці забыць доўг перад сабой і сям’ёй. Вы маглі зацягнуць яго ў пастку.
— Калі гэта так, то я нізашто не прызнаюся.
— Міс Бэнэт, вы ведаеце, хто я такая? Я не прывыкла, каб са мной так гаварылі. Я яго найбліжэйшая сваячка і маю права ведаць пра ўсе яго таемныя турботы.
— Але вы не маеце права ведаць пра мае, і вашы паводзіны не схіляюць мяне да адкрытасці.
— Скажу вам наўпрост. Саюз, якога вы маеце нахабства дамагацца, немагчымы. Ніколі. Містар Дарсі заручаны з маёй дачкой. I што вы цяпер скажаце?
— Толькі тое, што калі гэта праўда, у вас няма прычын падазраваць, што ён зрабіў прапанову мне.
Лэдзі Кэтрын імгненне павагалася і тады адказала:
— Іх заручыны носяць асаблівы характар. Яны з самага дзяцінства прызначаліся адно аднаму. Такім было найвялікшае жаданне яго маці, зрэшты, яе маці таксама. Калі яны былі ў калысках, мы планавалі іх шлюб, і цяпер, калі жаданне абедзвюх сясцёр мусіць спраўдзіцца, усё руйнуе бязродная дзяўчына, без ніякай вагі ў свеце і чужая нашай сям’і! Няўжо вы не паважаеце жаданні яго сяброў? Яго маўклівы абавязак перад міс дэ Бур? Вы страцілі ўсю прыстойнасць і далікатнасць? I хіба вы не чулі ад мяне, што ён з першых гадзін жыцця прызначаны сваёй кузіне?
— Я чула гэта і раней. Але што мне з таго? Калі іншых пярэчанняў супраць майго саюзу з вашым пляменнікам няма, мяне напэўна не стрымае тое, што яго Ma­ui і цётка хацелі ажаніць яго з міс дэ Бур. Вы абедзве зрабілі ўсё, што маглі, плануючы яго шлюб. Але заклю-
чыць яго мусіце не вы. Калі містар Дарсі ні гонарам, ні пачуццём не звязаны са стрыечнай сястрой, чаму ён не можа зрабіць іншы выбар? I калі гэты выбар падзе на мяне, чаму б мне не прыняць яго прапанову?
— Бо гэта забараняюць гонар, выхаванне, прыстойнасць, урэшце — вашы ўласныя інтарэсы. Так, міс Бэнэт, вашы інтарэсы, бо не чакайце ўвагі з боку яго сям’і і сяброў, самавольна дзейнічаючы супраць іх намераў. Вас будуць асуджаць, ганьбаваць і ненавідзець усе яго сваякі. Ваш саюз будзе знявагай, і ніхто з нас ніколі не згадае вашае імя.
— Якое цяжкае няшчасце, — адказала Элізабэт. — Але ў жонкі містара Дарсі будзе столькі крыніц для радасці, звязаных з яе становішчам, што ў яе ў цэлым не будзе прычын жаліцца на лёс.
— Упартая, самаўпэўненая дзеўка! Мне так за вас сорамна! I гэта ўдзячнасць за маю ўвагу да вас мінулай вясной? Думаеце, вы нічога мне не павінная? Давайце прысядзем. Вы мусіце зразумець, міс Бэнэт, што я прыехала сюды з цвёрдым намерам дабіцца мэты, і мяне не адгаварыць. Я ніколі не патурала чужым прыхамацям. Расчароўвацца — не ў маёй звычцы.
— I таму цяперашняе вашае становішча вартае жалю. Але што мне да гэтага?
— He трэба мяне перабіваць. Слухайце мяне моўчкі. Mae дачка і пляменнік створаныя адно для аднаго. Па матчынай лініі яны паходзяць з аднаго высокага роду, а іх бацькі належалі да паважаных, годных і старажытных, хоць і нетытулаваных сем’яў. Абодва бакі дзівосна багатыя. Кожны член іх шаноўных родаў прызначае іх адно аднаму — і што іх можа разлучыць? Нахабства маладой паненкі без сям’і, сувязяў ці грошай. Як такое можна вытрымаць? Гэтага не мусіць быць і не будзе. Калі вас турбуе ўласны дабрабыт, вы не захочаце выйсці з колаў, у якіх выраслі.
Я не лічу, што, выйшаўшы за вашага пляменніка, я гэтыя колы пакіну. Ен джэнтльмен, а я — дачка джэнтльмена, і значыць, мы роўня.
— Вы сапраўды дачка джэнтльмена, але хто ваша маці? Хто вашы дзядзькі і цёткі? He думайце, што я нічога пра іх не ведаю.
— Кім бы ні былі мае сваякі, — сказала Элізабэт, — калі ваш пляменнік не мае нічога супраць, то гэта не мусіць хваляваць і вас.
— Скажыце мне ўрэшце: ці заручаныя вы з ім?
Элізабэт не адказала б на гэтае пытанне толькі дзеля таго, каб дагадзіць лэдзі Кэтрын. Але пасля хвіліннага вагання яна не змагла не сказаць:
-He.
Лэдзі Кэтрын была, відаць, задаволеная.
— I вы абяцаеце, што ніколі з ім не заручыцеся?
— Такога абяцання я вам не дам.
— Міс Бэнэт, я ўражаная і абураная. Я чакала, што вы акажацеся больш абачлівай паненкай. Але не падманвайце сябе надзеяй, што я адступлюся. Я не з’еду, пакуль не пачую ад вас таго, што хачу.
— Але вы дакладна ніколі гэтага не пачуеце. Ніхто не змусіць мяне да такога глупства. Ваша светласць хоча, каб містар Дарсі ажаніўся з вашай дачкой, але калі я дам такое патрэбнае вам абяцанне, няўжо гэта зробіць іх шлюб болып імаверным? Мяркуючы, што ён да мяне прыхільны, вы спадзеяцеся, што мая адмова падштурхне яго зрабіць прапанову стрыечнай сястры? Дазвольце мне сказаць, лэдзі Кэтрын, што довады, якімі вы падмацоўваеце сваё незвычайнае патрабаванне, настолькі ж бессэнсоўныя, наколькі само патрабаванне — недарэчнае. Вы моцна памыляецеся ў маім характары, калі думаеце, што такія пераконванні на мяне падзейнічаюць. Я не ведаю, ці ўхваляе ваш пляменнік такі клопат пра яго справы, але вы дакладна не маеце
права ўмешвацца ў мае. Таму я прашу больш мне такімі размовамі не дакучаць.
— Калі ласка, не так хутка. Я яшчэ не скончыла. Да ўсіх згаданых пярэчанняў я мушу дадаць яшчэ адно. Падрабязнасці ганебных уцёкаў вашай малодшай сястры для мяне не таямніца. Я ведаю ўсё — і што для маладога вяселле было спешнаўладжанай угодай, і што вашы бацька і дзядзька панеслі ў сувязі з гэтым расходы. I такая паненка будзе майму пляменніку сястрой? А яе муж, сын аканома яго бацькі, будзе яму братам? Пра што вы, дальбог, думаеце? Няўжо цені Пэмбэрлі будуць так апаганеныя?
— Можаце больш нічога не казаць, — абурана прамовіла Элізабэт. — Вы абражалі мяне ўсімі магчымымі спосабамі. Я мушу прасіць дазволу вярнуцца дадому.
3 гэтымі словамі яна паднялася. Лэдзі Кэтрын паднялася таксама, і яны пайшлі назад. Яе светласць была ў гневе.
— I вы не думаеце пра гонар і рэпутацыю майго пляменніка! Нячулая, карыслівая дзеўка! Няўжо вы не разумееце, што такі шлюб зганьбуе яго ў вачах усяго свету?
— Лэдзі Кэтрын, мне больш няма чаго сказаць. Вы маё меркаванне ведаеце.
— Дык вы вырапіылі дабіцца яго?
— Я нічога такога не сказала. Я вырашылаўсяго толькі рабіць тое, што, на маю думку, прынясе мне шчасце, не зважаючы на вас і ўсіх астатніх настолькі не звязаных са мной людзей.
— Што ж, добра. Значыць, вы адмаўляецеся дагадзіць мне. Адмаўляецеся падпарадкавацца патрабаваннямдоўгу, гонару іўдзячнасці. Вы пастанавілі знішчыць яго ў вачах усіх яго сяброў і наклікаць на яго пагарду ўсяго свету.
— Hi доўг, ні гонар, ні ўдзячнасць, — адказала Элізабэт, — нічога ад мяне ў дадзеным выпадку не патрабуюць. Мой шлюб з містарам Дарсі ніякіх прынцыпаў бы не парушыў. А што да абурэння яго сваякоў ці асуджэння свету, то калі першых наша вяселле не надта ўзрадуе, мяне гэта ні на імгненне не засмуціць, другі ж для гэтага занадта разумны.
— Дык вось якое ваша сапраўднае меркаванне! Вось ваша канчатковае рашэнне! Выдатна. Зараз я буду ведаць, як дзейнічаць. I не думайце, міс Бэнэт, што вашы намеры здзейсняцца. Я прыехала вас выпрабаваць. Я спадзявалася, што вы будзеце разважлівай, але будзьце ўпэўненая: я свае мэты даб’юся.
Лэдзі Кэтрын працягвала так гаварыць, пакуль яны не дайшлі да экіпажа, дзе яна, паспешліва павярнуўшыся,дадала:
— Я не буду з вамі, міс Бэнэт, развітвацца. He перадам паклонаў вашай маці. Вы такой увагі не заслугоўваеце. Я вельмі вамі незадаволеная.
Элізабэт нічога не адказала і не паспрабавала ўгаварыць яе светласць вярнуцца ў дом, а спакойна пайшла туды сама. Падымаючыся па сходах, яна чула, як з’язджае экіпаж. Маці нецярпліва сустрэла яе ля дзвярэй гардэробнага пакоя, каб дазнацца, чаму лэдзі Кэтрын не прыйшла з ёй, каб адпачыць.
— Яна адмовілася, — сказала яе дачка, — бо мусіла ехаць.
— Яна так прыемна выглядае! Які дзівосна ветлівы візіт! Відаць, яна завітала да нас толькі каб паведаміць пра здароўе Колінзаў. Думаю, яна кудысьці ехала і, мінаючы Мэрытан, вырашыла, што можа наведацца да цябе. Мяркую, Лізі, яна нічога асаблівага табе не сказала?
Элізабэт давялося трошкі зманіць, бо прызнацца ў тым, пра што яны размаўлялі, было немагчыма.
Раздзел LVII
Элізабэт было нялёгка справіцца з замяшаннем, выкліканым надзвычайным візітам, і яшчэ шмат гадзін яна не магла перастаць напружана пра яго думаць. Як высветлілася, лэдзі Кэтрын узяла на сябе клопат прыехаць з Розінгза выключна для таго, каб разарваць яе меркаваныя заручыны з містарам Дарсі. Разумны план, нічога не скажаш! Але Элізабэт ніяк не магла ўявіць, адкуль пайшлі чуткі пра заручыны, пакуль раптам не здагадалася, што яго блізкага сяброўства з Бінглі, а яе блізкага сваяцтва з Джэйн цалкам дастаткова для таго, каб плётка з’явілася, асабліва ў час, калі ўсе, чакаючы хуткага вяселля, ужо спадзяюцца на наступнае. Яна і сама разумела, што пасля вяселля будзе часцей бачыцца з містарам Дарсі. Відаць, суседзі з Лукаслоджа (а Элізабэт прыйшла да высновы, што менавіта з іх перапіскі з Колінзамі лэдзі Кэтрын атрымала адпаведныя звесткі) назвалі вырашаным і ўжо хутка чаканым тое, іпто сама Элізабэт лічыла магчымым калінебудзь у будучыні.
Разважаючы над словамі лэдзі Кэтрын, Элізабэт не магла пазбавіцца трывожнага адчування, якое тычылася магчымых наступстваў такога ўпартага ўмяшання. 3 таго, што яе светласць сказала пра сваё рашэнне прадухіліць вяселле, Элізабэт разумела, што цётка задумала паўплываць на пляменніка, і было страшна ўявіць, як ён успрыме пададзены ёй спіс недахопаў яго шлюбу з міс Бэнэт. Яна не зусім дакладна ўяўляла ступень яго прывязанасці да цёткі і залежнасць ад яе суджэнняў, але было натуральна чакаць, што яго меркаванне пра яе светласць нашмат вышэйшае, чым яе. Элізабэт не сумнявалася, што, пералічваючы заганы шлюбу з той, чыё паходжанне настолькі ніжэйшае за ягонае, лэдзі Кэтрын будзе цэліць у яго самыя слабыя месцы,
і ён, са сваімі ўяўленнямі пра годнасць, цалкам можа палічыць пераканаўчымі і важкімі тыя аргументы, якія Элізабэт здаюцца смешнымі і слабымі.
Калі ён і раней вагаўся (а ёй часта здавалася, быццам ён вагаецца), што яму рабіць, просьбы і парады блізкай сваячкі могуць перамагчы сумненні і ўрэшце схіліць да рашэння дазволіць сабе столькі шчасця, колькі дасць незаплямленая годнасць. У такім выпадку ён больш сюды не прыедзе. Лэдзі Кэтрын напэўна сустрэнецца з ім у сталіцы, і яму давядзецца забыць пра абяцанне містару Бінглі вярнуцца ў Нэзэрфілд.
«Такім чынам, калі праз некалькі дзён ён папросіць сябра дараваць яму нявыкананае слова, — у думках дадала яна, — я буду ведаць, што гэта значыць. Я адмоўлюся ад усіх надзей, усіх мар пра яго пастаянства. Калі ён, маючы магчымасць атрымаць маю руку і сэрца, задаволіцца тым, што пашкадуе пра мяне, я шкадаваць пра яго хутка ўвогуле перастану».
* * *
Рэшта сям’і, пачуўшы, хто да іх уранні наведаўся, вельмі моцна здзівілася, але ласкава пагадзілася задаволіцца тым жа тлумачэннем, якое ўтаймавала цікаўнасць місіс Бэнэт, і Элізабэт вызвалілася ад занадта дакучлівых роспытаў.
Наступнай раніцай, спускаючыся па прыступках, яна сустрэлася з бацькам, які выйшаў з бібліятэкі з лістом у руцэ.
— Я якраз збіраўся цябе шукаць, Лізі, — сказаў містар Бэнэт. — Хадзем у мой пакой.
Элізабэт пайшла за ім, і яе прага даведацца, што ж ён хоча ёй сказаць, рабілася яшчэ мацнейшай ад разумення, што гэта мусіць быць неяк звязана з лістом у яго руцэ. Нечакана ёй падумалася, што ліст напісаны
лэдзі Кэтрын, і яна з жахам уявіла, як яна зараз будзе вытлумачвацца.
Яны селі побач ля каміна, і тады бацька сказаў:
— Гэтым ранкам я атрымаў ліст, які надзвычай мяне здзівіў. Паколькі ён тычыцца пераважна цябе, ты мусіш дазнацца, што ў ім. Я і не ведаў, што на парозе замужжа знаходзяцца аж дзве мае дачкі. Дазволь павіншаваць цябе з такой важнай перамогай.
Шчокі Элізабэт пачырванелі, бо яна тут жа вырашыла, што ліст не ад цёткі, а ад пляменніка, і не магла разабрацца, радуецца яна, што ён урэпіце адкрыўся, ці крыўдзіцца, што ліст даслалі бацьку, а не ёй самой. Містар Бэнэт тым часам працягваў:
— Здаецца, ты ведаеш, пра што гаворка. У такіх справах маладыя лэдзі звычайна надта праніклівыя, але, баюся, нават твая кемлівасць капітулюе, калі ты пачуеш імя свайго прыхільніка. Ліст прыйшоў ад містара Колінза.
— Ад містара Колінза? I што ж ён мог напісаць?
— Безумоўна, толькі самае дарэчнае. Ен пачынае з віншаванняў з нагоды хуткага шлюбу мае старэйшае дачкі, пра які яму, відаць, паведаміў хтосьці з гэтых дабрадушных плеткароў Лукасаў. Я не буду падаграваць тваю цікаўнасць і зачытваць усё, што ён напісаў на гэты конт. Вось тое, што тычыцца цябе:
«Такім чынам, шчыра павіншаваўшы Вас ад свайго імя і ад імя місіс Колінз са шчаслівай падзеяй, я, з Вашага дазволу, злёгку намякну на іншыя абставіны, пра якія я дазнаўся з тых самых крыніу,. Мяркуецца, што пасля таго як Ba­rna старэйшая дачка зменіць прозвішча Бэнэт на іншае, яго нядоўга праносіць і Элізабэт, прычым яе абраннік можа абгрунтавана лічыйца адной з выбітных асобаў гэтага краю».
— Паспрабуй, Лізі, здагадацца, каго ён мае на ўвазе.
«Гэты малады джэнтльмен надзвычай шчодра адораны ўсім, чаго можа пажадаць смяротны: выдатнай маёмасцю, высакародным паходжаннем і вялікім уплывам. Аднак нягледзячы на ўсе спакусы, дазвольце мне папярэдзіць кузіну Элізабэт і Вас пра шкоду, якую можа пацягнуць за сабой неабдуманая згода прыняць прапанову гэтага джэнтльмена, прывабную настолькі, што Вам, несумненна, захочацца яе прыняць».
— Ты ўжо здагадваешся, Лізі, што гэта за джэнтльмен? Зараз усё зразумееш:
«Прычына такіх перасцярог хаваецца ў наступным. У нас ёсць нагода падазраваць, што яго цётка, лэдзі Кэтрын дэ Бур, глядзіць на гэты шлюб не надта прыхільна».
— To бок гэта ён пра містара Дарсі! Цяпер, Лізі, я думаю, што здзівіў цябе. Хіба маглі Лукасы ці Колінз выбраць сярод нашых знаёмых кагосьці, чыё імя лепш выкрывала б іх хлусню? Містар Дарсі, які не можа зірнуць на жанчыну, каб адразу ж не ўбачыць усе яе недахопы, і які, верагодна, ні разу ў жыцці не зірнуў на цябе! Як гэта чароўна!
Элізабэт паспрабавала зрабіць выгляд, што ёй гэтак жа весела, але змагла выціснуць з сябе толькі штучную ўсмешку. Кірунак бацькавых досціпаў яшчэ ніколі не быў для яе настолькі непрыемны.
— Няўжо табе не смешна?
— Вельмі смешна. Але, калі ласка, чытайце далей.
«Калі ўчора вечарам я паведаміў яе светласцг пра магчымасць такога галюбу, яна тут жа, з уласцівай ёй паблажлівасцю, выказала свае пачуцці з гэтай нагоды, і мы зразумелі,
што праз пэўныя непрымальныя сямейныя сувязі маёй кузіны яна ніколі не дасць згоды на гэты, як яна сказала, ганебны саюз. Я лічу абавязкам як мага хутчэй паведаміць кузіне, каб яна і яе высакародны кавалер ведалі, што іх чакае, і не спяшаліся звязваць сябе йілюбам, якг не быў годна ўхвалены».
Больш за тое, містар Колінз дадае:
«Я шчыра радуюся, што сумны ўчынак кузіны Лідыі ўдалося так добра замаўчаць, і толькі шкадую, што звесткі пра іх сужыццё да жаніцьбы разышліся так шырока. Аднак я не павінен грэбаваць пастырскімі абавязкамі, а таму не магу не выказаць здзіўлення тым, што Вы прынялі маладых у сваім доме неўзабаве пасля вяселля. Гэта ж патуранне граху, і на месцы лонгбарнскага святара я б настойліва гэтаму запрацівіўся. Вам як хрысціяніну, безумоўна, варта было ім дараваць, алеяны ніколі немусілі бз’яўляцца на Вашы вочы, а іх імё'ны турбаваць Ваш слых».
— Вось дык хрысціянская ўсёдаравальнасць! Рэшта пісьма прысвечаная выключна дарагой Шарлоце і чаканню юнага аліўкавага атожылка. Але, бачу, Лізі, ліст цябе не надта павесяліў. Ты ж, спадзяюся, не збіраешся надзімацца і ўдаваць крыўду з нагоды пустой балбатні? Бо хіба мы жывём не для таго, каб даваць суседзям нагоду пакпіць і пасля ў сваю чаргу смяяцца з іх?
— Ах, мне вельмі смешна! — усклікнула Элізабэт. — Але гэта так дзіўна!
— Так, і менавіта таму гэта так забаўна. Калі б ён спыніўся на любым іншым чалавеку, было б не настолькі весела, аднак поўная абыякавасць да цябе містара Дарсі і твая відавочная нелюбоў да яго робяць ліст такім дзівосна бязглуздым! Хоць я і ненавіджу пісаць, я нізашто не адмоўлюся ад перапіскі з містарам Колінзам. Калі я чытаю яго пасланні, то пачынаю аддаваць яму пера-
вагу нават перад Уікхэмам, нягледзячы на тое, як высока я цаню нахабства і двудушнасць зяця. Але скажы мне, Лізі, што пра гэта ўсё сказала сама лэдзі Кэтрын? Яна прыехала паведаміць табе пра сваю нязгоду?
У адказ Элізабэт толькі засмяялася, і паколькі бацька нічога не падазраваў, ён не стаў мучыць яе далейшымі роспытамі. Яшчэ ніколі раней Элізабэт не даводзілася з такой цяжкасцю ўдаваць пачуцці, якіх у яе не было. Яна мусіла смяяцца, калі ёй хацелася плакаць. Найбольш яе паранілі словы бацькі пра абыякавасць містара Дарсі, і ёй заставалася толькі здзіўляцца, які яе бацька неназіральны, ці баяцца, што гэта не ён так мала заўважае, а ёй хочацца бачыць занадта шмат.
Раздзел LVIII
Неўзабаве пасля візіту лэдзі Кэтрын містар Бінглі не толькі не атрымаў ад сябра ліста з выбачэннем, як таго амаль чакала Элізабэт, але і прывёз яго самога ў Лонгбарн. Джэнтльмены прыехалі рана, і перш чым місіс Бэнэт паспела паведаміць містару Дарсі, што яны бачылі яго цётку (Элізабэт баялася, што гэта вось-вось здарыцца), Бінглі, які прагнуў застацца з Джэйн тэт-атэт, прапанаваў прагуляцца. Прапанова была прынятая. Місіс Бэнэт звычкі да прагулак не мела, у Мэры ніколі не ставала вольнага часу, астатнія ж пяцёра выправіліся на шпацыр. Бінглі з Джэйн хутка дазволілі рэшце абагнаць сябе і марудна ішлі ззаду, а Элізабэт, Кіці і Дарсі мусілі неяк адно аднаго забаўляць. Яны размаўлялі вельмі мала, бо Кіці вельмі баялася з ім загаварыць, Элізабэт цішком наважвалася на адчайнае рашэнне, містар Дарсі ж, відаць, рабіў тое самае.
Яны крочылі ў бок Лукасаў, бо Кіці хацела зазірнуць да Марыі, і паколькі Элізабэт не мела прычын далучац-
ца да візіту, яны з Дарсі ўпэўнена рушылі без Кіці далей. Надышоў час выканаць рашэнне, і, набраўшыся смеласці, Элізабэт паспешліва сказала:
— Я вялікая эгаістка, містар Дарсі і, каб даць палёгку сваёй душы, не буду хвалявацца, ці моцна гэта параніць вашу. Я не магу больш стрымліваць жаданне падзякаваць вам за неверагодную дабрыню да маёй беднай сястры. 3 таго часу як я даведалася пра вашу ролю ў гэтай справе, я прагнула прызнацца, як глыбока я вам удзячная. Калі б пра вашу дапамогу ведала рэшта сям’і, я дзякавала б вам цяпер не толькі ад свайго імені.
— Мне шкада, надзвычай шкада, — здзіўлена і ўсхвалявана адказаў Дарсі, — што вы даведаліся пра рэчы, якія, калі іх падалі ў няправільным святле, маглі вас збянтэжыць. Я не думаў, што місіс Гардынер так мала заслугоўвае даверу.
— Вам не варта вініць маю цётку. Пра ваш удзел я дазналася праз балбатлівасць Лідыі і, безумоўна, не супакоілася, пакуль не выведала падрабязнасці. Дазвольце ж мне зноў і зноў дзякаваць вам ад нашай сям’і за велікадушнае спачуванне, з якім вы ўзялі на сябе такі клопат і прайшлі праз столькі непрыемнасцяў, каб знайсці ўцекачоў.
— Калі вы хочаце мне падзякаваць, — адказаў ён, — то дзякуйце толькі ад сябе. He буду адмаўляць, што жаданне зрабіць вас шчаслівай магло ўзмацніць іншыя мае пабуджэнні. Вашы сваякі нічым мне не абавязаныя. Пры ўсёй павазе да іх, я думаў толькі пра вас.
Элізабэт моцна збянтэжылася і не магла сказаць ні слова. Трошкі памаўчаўшы, яе спадарожнік дадаў:
— Вы занадта велікадушная, каб гуляцца са мной. Калі вы ставіцеся да мяне гэтак жа, як у красавіку, скажыце адразу. Mae пачуцці і жаданні не змяніліся, але адно Ba­rna слова прымусіць мяне замаўчаць аб гэтым назаўжды.
Элізабэт, адчуваючы ўсю надзвычайную няёмкасць і пакутлівасць яго становішча, прымусіла сябе
загаварыць і адразу ж, хай і не надта бойка, дала яму зразумець, што за час, які мінуў са згаданых падзеяў, яе пачуцці істотна змяніліся, і цяпер яна гатовая з радасцю і ўдзячнасцю прыняць яго прызнанні. Гэты адказ зрабіў яго такім шчаслівым, якім ён, напэўна, ніколі раней не быў, і ён адкрыў ёй сваё сэрца настолькі цёпла і разважліва, наколькі гэтага можна чакаць ад шалёна закаханага чалавека. Калі б Элізабэт магла злавіць погляд містара Дарсі, яна ўбачыла б, як упрыгожвае яго шчырая радасць, але, не здольная на яго глядзець, яна слухала, як ён расказвае ёй пра свае пачуцці, даводзячы, наколькі яна для яго важная, і з кожным момантам яго прывязанасць рабілася ёй усё даражэйшай.
Яны ішлі наперад, не ведаючы куды. Ім трэба было так шмат аб чым падумаць, так шмат чаго адчуць і абмеркаваць, што яны не маглі засяродзіцца ні на чым іншым. Элізабэт хутка зразумела, што цяперашнім узаемаразуменнем яны абавязаныя лэдзі Кэтрын, якая па дарозе праз Лондан заехала да яго і расказала пра паездку ў Лонгбарн, пра яе прычыны і пра размову з Элізабэт, асабліва падкрэсліўшы тыя фразы, якія, на думку яе светласці, найболып сведчылі пра ўпартасць і самаўпэўненасць гэтай паненкі. Цётка спадзявалася, што такі расказ дапаможа ёй атрымаць ад пляменніка абяцанне, якое адмовілася даць Элізабэт. Але, на бяду яе светласці, вынік аказаўся супрацьлеглы.
— Гэта дало мне надзею на тое, — сказаў містар Дарсі, — на што раней я амаль не смеў спадзявацца. Я дастаткова ведаю ваш нораў, каб не сумнявацца, што калі б вы рашуча і безагаворачна былі супраць, то шчыра і адкрыта далі б лэдзі Кэтрын гэта зразумець.
Элізабэт пачырванела і са смехам адказала:
— Вы і праўда дастаткова ведаеце маю шчырасць, каб верыць, што я на такое здольная. Пасля таго як я так
ганебна абражала вас проста ў твар, я б, вядома ж, без ваганняў аблаяла вас і перад вашымі сваякамі.
— Але хіба вы сказалі нешта, чаго я не заслугоўваў? Бо хоць вашы абвінавачанні былі беспадстаўныя і тлумачыліся няведаннем сапраўдных акалічнасцяў, мае тагачасныя паводзіны заслугоўваюць самых суровых папрокаў. Гэта было недаравальна. Я не магу ўспамінаць той вечар без агіды.
— He будзем спрачацца, хто тады заслужыў болынае асуджэнне, — сказала Элізабэт. — Кожны з нас, калі разважыць, трымаўся небездакорна, але з таго часу, спадзяюся, мы абое зрабіліся больш ветлівымі.
— Я не магу сабе так лёгка дараваць. Успаміны пра тое, што я тады нагаварыў пра мае паводзіны, мае манеры, пра выразы, якія я тады ўжываў, ужо шмат месяцаў робяць мне невымоўна балюча. Ніколі не забуду гэтага вашага дарэчнага папроку: «калі б вы трымаліся болып высакародна». Такімі былі вашы словы. Вы не ведаеце, не можаце ўявіць, як яны мяне катавалі, хоць, мушу прызнацца, спатрэбіўся пэўны час, каб мне хапіла розуму прызнаць іх слушнасць.
— Я і падумаць не магла, што яны так моцна вас уразілі. Мне не прыходзіла ў галаву, што вы так іх успрымеце.
— Лёгка магу паверыць. Я ўпэўнены, вы тады лічылі, што я пазбаўлены хоць якіх прыстойных пачуццяў. Я ніколі не забуду, як змяніўся ваш твар, калі вы сказалі, што я не мог зрабіць прапанову так, каб вам захацелася яе прыняць.
— О, не згадвайце, што я вам тады нагаварыла. Што нам цяпер з тых згадак? Паверце, мне даўно пічыра за ўсё гэта сорамна.
Дарсі ўспомніў пра свой ліст.
— Ці хутка ён палепшыў ваша меркаванне пра мяне? Прачытаўшы яго, вы паверылі чамусьці з таго, што я напісаў?
Элізабэт расказала, як на яе паўплываў ліст і як паступова знікла яе колішняя перадузятасць.
— Я ведаў, — сказаў ён, — што мае словы зробяць вам балюча, але гэта было неабходна. Спадзяюся, вы той ліст знішчылі. Там ёсць адно месца, у пачатку, і я баюся, што вы захочаце яго калі-небудзь перачытаць. Мне прыгадваюцца асобныя выразы, праз якія вы справядліва можаце мяне ўзненавідзець.
— Я, безумоўна, яго спалю, калі вы лічыце гэта неабходным для захавання мае прывязанасці, але яна, спадзяюся, не знікне так лёгка, хоць мы абое маглі пераканацца, што мае пачуцці часам не такія ўжо і нязменныя.
— Калі я яго пісаў, — адказаў Дарсі, — то лічыў сябе дарэшты спакойным і халодным, хоць цяпер ведаю, піто насамрэч быў надзвычай узлаваны.
— Вы, магчыма, пачалі яго, калі былі ў злосці, але скончылі спакойна. Апошняя яго фраза — сама добразычлівасць. Але больш пра гэта не думайце. Пачуцці таго, хто пісаў ліст, і той, што яго чытала, цяпер надзвычай змяніліся, а таму звязаныя з ім непрыемныя акалічнасці варта забыць. Вы мусіце пазнаёміцца з маімі філасофскімі поглядамі: думаць пра мінулае толькі тады, калі згадкі пра яго прыносяць радасць.
— Я невысокага меркавання пра філасофію такога кшталту. Вам у сваіх успамінах няма за што сябе папракнуць, а таму супакаенне вам дае не філасофія, а, што нашмат лепш, чыстае сумленне. Але ў маім выпадку ўсё не так. Я не магу, не маю права адганяць назойлівыя пакутлівыя ўспаміны. Я ўсё жыццё быў сябелюбцам калі не паводле прынцыпаў, дык паводле ўчынкаў. У дзяцінстве мне растлумачылі, што такое дабро, але не растлумачылі, як выпраўляць свой нораў. У мяне заклалі добрыя прынцыпы, але я кіраваўся імі з пыхай і фанабэрлівасцю. Я быў, на жаль, адзіным сынам (а шмат гадоў — яшчэ і адзіным дзіцем), і велі-
кадушныя бацькі мяне сапсавалі — бацька увогуле быў сама добразычлівасць і спагадлівасць, — бо дазвалялі мне быць уладным эгаістам, не клапаціцца ні пра кога, апроч блізкіх сваякоў, з пагардай думаць пра рэшту людзей і прынамсі хацець з пагардай думаць пра іх здаровы сэнс і годнасць як пра ніжэйшыя за свае — і не проста дазвалялі, а заахвочвалі да гэтага і амаль вучылі. Такім я быў ад васьмі да дваццаці васьмі гадоў і быў бы дагэтуль, калі б не вы, найдаражэйшая, найцудоўнейшая Элізабэт! Чым я вам толькі не абавязаны! Вы далі мне ўрок, які спярша быў напраўду цяжкім, але ён прынёс мне карысць. Вы як след мяне прысаромілі. Я прыйшоў да вас, не сумняваючыся ў перамозе. Вы ж давялі мне, якія недарэчныя мае прэтэнзіі на каханне жанчыны, вартай таго, каб яе кахалі.
— Значыць, вы не сумняваліся, што я прыму вашу прапанову?
— Вядома ж, не сумняваўся. Як вы цяпер ацэньваеце маю пыхлівасць? Я быў перакананы, што вы чакаеце маіх прызнанняў, марыце пра іх.
— Мабыць, тут вінаватыя мае манеры, але паверце, гэта было ненаўмысна. Я ніколі не хацела падмануць вас, але мой настрой мог часта весці мяне не туды, куды трэба. Як жа вы мусілі мяне пасля таго вечара ненавідзець!
— Ненавідзець? Спярша я, можа, і злаваўся, але злосць неўзабаве пачала скіроўвацца ў правільны бок.
— Амаль баюся спытаць, што вы пра мяне падумалі, калі мы сустрэліся ў Пэмбэрлі. Вы асуджалі мяне за тое, што я прыехала?
— Зусім не — я ўсяго толькі здзівіўся.
— Вы не маглі здзівіцца больш, чым я, калі вы праявілі столькі ўвагі. Сумленне падказвала мне, што ніякай асаблівай ветлівасці я не заслугоўваю, і таму, прызнаюся, я не чакала, што атрымаю больш, чым мне належала.
— Маім клопатам тады было прыняць вас як мага больш прыветна, — адказаў Дарсі, — каб паказаць, што я не такі дробязны, каб крыўдзіцца праз мінулае. I я спадзяваўся, што вы мне даруеце, што кепскае ўражанне пра мяне згладзіцца, калі вы ўбачыце, што я прыслухаўся да вашых заўваг. Я не магу дакладна сказаць, як хутка ў мяне з’явіліся і іншыя спадзяванні — думаю, недзе праз паўгадзіны пасля таго, як я вас убачыў.
Тут ён расказаў Элізабэт, як усцешыла знаёмства з ёй Джарджыяну і як тая засмуцілася, калі яно раптоўна перарвалася, пасля чаго гаворка натуральна перайшла на прычыны перапынку. Элізабэт хутка даведалася, што ён вырашыў з’ехаць з Дэрбішыра на пошукі яе сястры яшчэ да таго, як выйшаў з заезнага дома, і змрочная задуменнасць на яго твары была знакам выключна тых разваг, якіх вымагала сітуацыя.
Яна зноў пачала яму дзякаваць, але гэта была вельмі балючая тэма для абаіх, каб яны доўга яе трымаліся.
Занадта занятыя адно адным, каб на нешта зважаць, яны павольна прайшлі некалькі міляў і ўрэшце, зірнуўшы на гадзіннікі, зразумелі, што час вяртацца дадому.
Пытанне, куды маглі знікнуць містар Бінглі і Джэйн, дало пачатак размове пра гэтую пару. Дарсі радаваўся іх заручынам — сябар нядаўна яму пра іх расказаў.
— Мушу спытаць, ці моцна вы здзівіліся, — сказала Элізабэт.
— Зусім не здзівіўся. З’язджаючы, я быў перакананы, што гэта хутка здарыцца.
— To бок вы, можна сказаць, далі яму дазвол. Так я і думала.
Нягледзячы на яго пярэчанні, Элізабэт зразумела, што ўсё амаль так і было.
— У вечар перад ад’ездам у Лондан, — сказаў ён, — я прызнаўся Бінглі ў тым, у чым даўно мусіў прызнацца.
Я расказаў пра ўсё, што адбылося, каб ён зразумеў, наколькі нахабна і недарэчна я ўмешваўся ў яго справы. Ен вельмі здзівіўся, бо ніколі нічога такога не падазраваў. Больш за тое, я сказаў яму, што, відаць, памыліўся, думаючы, быццам ваша сястра ставіцца да яго абыякава, і, тут жа зразумеўшы, што яго прыхільнасць да яе не аслабла, ужо болып не сумняваўся, што разам яны будуць шчаслівыя.
Элізабэт не стрымала ўсмешкі ад таго, як лёгка ён распараджаецца сябрам.
— Гаворачы яму, што мая сястра яго кахае, — сказала Элізабэт, — вы кіраваліся ўласнымі назіраннямі ці выключна тым, што я казала вам мінулай вясной?
— Назіраннямі. Я ўважліва сачыў за ёй падчас апошніх двух візітаў сюды і пераканаўся ў яе пачуццях.
— Ваша ўпэўненасць, відаць, адразу ж пераканала і яго.
— Так і было. Бінглі сапраўды надзвычай сціплы, і гэта перашкодзіла яму даверыцца ў такой сур’ёзнай справе ўласнаму меркаванню, аднак яго давер да мяне ўсё спрасціў. Мне давялося адкрыць яму адну акалічнасць, якая на пэўны час яго справядліва пакрыўдзіла. Я не мог дазволіць сабе ўтаіць ад яго, што мінулай зімой ваша сястра правяла ў сталіцы тры месяцы і што я, ведаючы пра гэта, наўмысна нічога яму не казаў. Ен моцна раззлаваўся. Але я перакананы, што яго злосць сціхла, як толькі ён упэўніўся ў пачуццях вашай сястры. Цяпер ён мне ад усяго сэрца дараваў.
Элізабэт карцела зазначыць, які выдатны сябар гэты містар Бінглі: ім так лёгка камандаваць, што ён робіцца проста неацэнным. Але яна стрымалася, бо ўспомніла, што містару Дарсі яшчэ трэба звыкнуцца з тым, што з яго могуць смяяцца, і пачынаць пакуль рана. Да самага дома ён разважаў пра шчасце Бінглі, якое, несумненна, саступіць толькі яго ўласнаму. У вітальні яны рассталіся.
Раздзел LIX
— Дарагая Лізі, дзе вы столькі гулялі? — такое пытанне Элізабэт пачула ад Джэйн, калі зайшла ў пакой. Тое ж спыталі ў яе і астатнія, калі яны сядалі за стол, яна ж змагла толькі адказаць, што яны заблукалі ў невядомыя ёй мясціны. На гэтых словах яна пачырванела, але ні колер яе шчок, ні нешта яшчэ не выклікала падазрэнняў.
Вечар прайпюў ціха, без надзвычайных здарэнняў. Абвешчаная пара смяялася і балбатала, неабвешчаная маўчала. Дарсі быў не з тых, каго шчасце робіць празмерна вясёлым, Элізабэт жа, усхваляваная і збянтэжаная, хутчэй ведала пра сваё шчасце, чым адчувала яго: яе трывожыла не толькі ўласнае замяшанне, але і іншыя нягоды. Яна ўяўляла, як да яе заручын паставіцца сям’я, бо ўсведамляла, што нікому, апроч Джэйн, Дарсі не падабаецца, і нават баялася, што ўсё яго багацце і становішча ў грамадстве не пераважаць гэтую непрыязь.
Позна ўвечары яна адкрыла сэрца Джэйн. I хоць недаверлівасць не была агулам уласцівая старэйшай міс Бэнэт, цяпер яна проста адмаўлялася верыць сястры.
— Лізі, ты жартуеш. Гэтага не можа быць! Заручыцца з містарам Дарсі! Не-не, ты мяне не надурыш. Я ведаю, што гэта немагчыма.
— Вось дык цудоўны пачатак! А я толькі на цябе і спадзявалася, бо калі мне не паверыш ты, значыць, не паверыць ніхто. I ўсё ж гэта сур’ёзна — я гавару чыстую праўду. Ен усё яшчэ мяне кахае і мы заручаныя.
Джэйн з сумневам паглядзела на яе.
— Ох, Лізі, гэтага не можа быць! Я ж ведаю, як моцна ён табе не падабаецца.
— Нічога ты насамрэч не ведаеш. Усё гэта варта забыць. Магчыма, я не заўсёды кахала яго так моц-
на, як цяпер. Але добрая памяць у такіх выпадках недаравальная. Цяпер апошні раз, калі я пра гэтаўспамінаю.
Міс Бэнэт усё яшчэ была само здзіўленне. Элізабэт зноў, яшчэ сур’ёзней, запэўніла яе, што не хлусіць.
— Божа ўсёмагутны! Няўжо гэта праўда? — усклікнула Джэйн. — I ўсё ж я мушу табе паверыць. Дарагая, дарагая Лізі, я хацела б... я віншую цябе — але ты ўпэўненая? Даруй мне гэтае пытанне, але ты цалкам упэўненая, што будзеш з ім шчаслівая?
— У гэтым няма ніякіх сумненняў. Мы ўжо вырашылі, што будзем самай шчаслівай парай у свеце. Але ты задаволеная, Джэйн? Ты будзеш радая займець такога брата?
— Вельмі, вельмі радая. Нічога не ўзрадуе нас з Бінглі мацней. Але мы з ім думалі пра гэта і пагадзіліся, што гэта немагчыма. I ты праўда дастаткова моцна яго кахаеш? Ах, Лізі, рабі што хочаш, толькі не выходзь замуж без кахання. Тваё пачуццё дакладна такое глыбокае?
— Так, дакладна! Калі я раскажу табе ўсё, ты яшчэ падумаеш, што яно занадта глыбокае.
— Што ты маеш на ўвазе?
— Мушу табе прызнацца, што люблю яго больш, чым Бінглі. Баюся, ты раззлуешся.
— Сястрычка, дарагая, пабудзьхоць гртерсур’ёзнай! Я хачу з табой сур’ёзна пагаварыць. Зараз жа раскажы мне ўсё, што я мушу ведаць. Ты даўно яго кахаеш?
— Гэта адбывалася так паступова, што я наўрад ці магу сказаць, калі ўсё пачалося. Але, думаю, адлік можна пачаць з таго дня, калі я ўбачыла ў Пэмбэрлі яго прыгожы парк.
Чарговы заклік да сур’ёзнасці ўрэшце прывёў да жаданага выніку, і, на радасць Джэйн, Элізабэт неўзабаве ўрачыста пераканала яе ў сваіх пачуццях да Дарсі. Супакоіўшыся на гэты конт, міс Бэнэт ужо не магла жадаць нічога лепшага.
— Цяпер я цалкам шчаслівая, — сказала яна, — бо такой жа шчаслівай будзеш і ты. Я заўсёды вельмі яго цаніла. Ужо адно каханне да цябе мусіла зрабіць яго ў маіх вачах годным чалавекам, але цяпер даражэйшымі за яго, сябра Бінглі і твайго мужа, для мяне будзеце толькі ты і сам Бінглі. Але якая ты хітрая, Лізі, столькі ад мяне хавала! Як мала ты мне расказвала пра тое, што адбылося ў Пэмбэрлі і Лэмбтане! Усім, што я ведаю, я абавязаная іншым, не табе.
Элізабэт растлумачыла ёй прычыны сваёй скрытнасці: ёй не хацелася згадваць Бінглі, а няўпэўненасць ва ўласных пачуццях прымушала яе не згадваць і імя яго сябра. Аднак цяпер ёй больш не трэба было хаваць ролю містара Дарсі ў замужжы Лідыі. Элізабэт прызналася ва ўсім, і паўночы прамінула ў размовах.
* * *
— Божа літасцівы! — усклікнула місіс Бэнэт, стоячы наступнай раніцай ля акна. — Няўжо гэты непрыемны містар Дарсі зноў едзе сюды з нашым дарагім Бінглі? Чаго ён так дакучае нам візітамі? Я была б не супраць, калі б ён адправіўся папаляваць ці кудысьці яшчэ і не турбаваў нас сваім таварыствам. Што будзем з ім рабіць? Лізі, ты павінная зноў адправіцца з ім на прагулку, каб ён не перашкаджаў Бінглі.
Элізабэт, атрымаўшы такі зручны наказ, ледзь стрымала ўсмешку. Аднак яе напраўду засмучала, што маці заўсёды ўшаноўвае містара Дарсі гэтым эпітэтам.
Як толькі госці ўвайшлі, Бінглі так выразна зірнуў на яе і з такім запалам паціснуў руку, што ў Элізабэт не засталося сумненняў: Дарсі ўсё яму расказаў. Неўзабаве Бінглі гучна прамовіў:
— Місіс Бэнэт, а ці няма тут у вас яшчэ якіх сцежак, дзе Лізі магла б зноў заблукаць?
— Я раю містару Дарсі, Лізі і Кіці прагуляцца сёння да пагорка Оўкам, — сказала місіс Бэнэт. — Гэта будзе выдатны доўгі шпацыр, а містар Дарсі ніколі не бачыў таго віду.
— Гэта добрая ідэя для першых дваіх, — адказаў містар Бінглі, — але я ўпэўнены, што для Кіці гэта занадта далёка. Праўда, Кіці?
Кіці пацвердзіла, што яна лепш застанецца дома, Дарсі выказаў вялікую цікавасць да віду з пагорка Оўкам, а Элізабэт моўчкі кіўнула. Калі яна пайшла да сябе наверх, каб падрыхтавацца, місіс Бэнэт, выйшаўшы за ёй, сказала:
— Мне шкада, Лізі, што табе даводзіцца займацца гэтым непрыемным чалавекам. Але я спадзяюся, ты не супраць: ты ж ведаеш, гэта ўсё дзеля Джэйн. I ты зусім не мусіш з ім размаўляць, так, скажы час ад часу якое слоўца. He трэба надта сябе турбаваць.
Падчас прагулкі было вырашана ў той жа вечар прасіць згоды містара Бэнэта. Размову з маці Элізабэт узяла на сябе. Яна не магла прадказаць, як тая прыме навіну, і часам увогуле сумнявалася, што яго багацце і знатнасць пераважаць яе пагардлівае стаўленне. Але незалежна ад таго, будзе яна люта супраць іх саюзу ці люта за яго, яе манеры ў гэты момант у любым разе не зробяць гонару яе розуму, і ведаць, што містар Дарсі сутыкнецца з першым наплывам яе захаплення, было для Элізабэт гэтак жа нясцерпна, як ведаць, што на яго абрынецца першы парыў яе абурэння.
* * *
Калі ў той жа вечар містар Бэнэт адправіўся ў бібліятэку і містар Дарсі неўзабаве таксама падняўся і пайшоў за ім, Элізабэт адчула надзвычайную трывогу. Бацькавых пярэчанняў яна не баялася, але ёй
было нясцерпна думаць, што яго чакае расчараванне, прычынай якога зробіцца яна, яго любімая дачка, бо яе выбар напэўна яго засмуціць, а хуткая разлука абудзіць шкадаванне і страх. Яна пакутавала да самага вяртання містара Дарсі — усмешка на яго твары трошкі палегчыла яе стан. Праз некалькі хвілін ён падышоў да стала, за якім яна сядзела разам з Кіці, і, зрабіўшы выгляд, што любуецца яе шытвом, шапнуў: «Ідзіце да бацькі, ён чакае вас у бібліятэцы». Яна тут ж адправілася туды.
Бацька, устрывожаны і змрочны, мераў крокамі пакой.
— Лізі, — сказаў ён, — што ты робіш? Ты ў сваім розуме, што прымаеш яго прапанову? Ты ж заўсёды цярпець яго не магла.
Як бы ёй цяпер хацелася, каб яе ранейшыя меркаванні пра яго былі больш узважанымі, а яе выразы — больш памяркоўнымі! Гэта пазбавіла б яе неабходных, але такіх няёмкіх тлумачэнняў і прызнанняў! Трохі збянтэжана Элізабэт запэўніла бацьку ў сваіх пачуццях да містара Дарсі.
— Іншымі словамі, ты цвёрда вырашыла за яго пайсці. Ен багаты, не спрачаюся, і ў цябе напэўна будзе больш прыгожых сукенак і дарагіх экіпажаў, чым у Джэйн. Але ці зробіць цябе гэта шчаслівай?
— У вас ёсць іншыя пярэчанні, — сказала Элізабэт, — апроч маёй меркаванай абыякавасці?
— Зусім няма. Мы ўсе ведаем, што ён пыхлівы і непрыемны чалавек, але якая розніца, калі ён табе напраўду падабаецца.
— Але ён мне падабаецца, сапраўды падабаецца, — са слязамі на вачах адказала яна. — Я кахаю яго. У ім няма ніякай недарэчнай пыхі. Ён надзвычай добразычлівы. Вы не ведаеце, які ён насамрэч, а таму, прашу вас, не рабіце мне балюча, так пра яго гаворачы.
— Лізі, — сказаў яе бацька, — згоду я яму даў. Ён з тых людзей, якім я ніколі і ні ў чым не змагу адмовіць, калі ўжо яны зробяць мне ласку пра нешта ў мяне папрасіць. Цяпер я даю згоду і табе, калі ты намерылася за яго пайсці. Але дазволь параіць табе добра ўсё ўзважыць. Я ведаю твой нораў, Лізі. Ведаю, што ты ніколі не будзеш шчаслівай ці спагадлівай, калі не будзеш шчыра паважаць мужа, калі не будзеш лічыць яго ў чымсьці лепшым за сябе. У няўдалым шлюбе ты праз сваю адоранасць акажашся ў вялікай небяспецы і наўрад ці пазбегнеш ганьбы і пакутаў. Дзіця маё, пазбаў мяне гора бачыць цябе не здольнай паважаць свайго спадарожніка ў жыцці. Ты не разумееш, на што ідзеш.
Элізабэт, усё яшчэ ўсхваляваная, адказвала ўпэўнена і сур’ёзна. Некалькі разоў паўтарыўшы бацьку, што містар Дарсі — сапраўды яе абраннік, апісаўшы, як паступова змяняліся яе пачуцці, палка пералічыўшы ўсе яго вартасці і запэўніўшы, што яго прыхільнасць — не мімалётнае захапленне і вытрывала шматмесячнае чаканне, яна ўрэшце адолела бацькаў недавер і прымірыла яго з думкай пра гэты шлюб.
— Што ж, дарагая, — сказаў ён, калі яна замаўчала, — больш мне няма чаго сказаць. Калі ўсё гэта праўда, ён заслугоўвае цябе. Я не расстаўся б з табой, Лізі, дзеля кагосьці менш годнага.
Каб дапоўніць станоўчае ўражанне, Элізабэт расказала бацьку пра добраахвотную дапамогу містара Дарсі ў справе Лідыі. Містар Бэнэт слухаў яе са здзіўленнем.
— Гэта сапраўдны вечар цудаў! Значыць, гэта ўсё Дарсі — дамовіўся пра вяселле, даў грошай, аплаціў даўгі жаніха, купіў яму месца ў войску! Тым лепш: гэта вызваліць мяне ад мноства турбот і расходаў. Калі б усё было справай рук твайго дзядзькі, я мусіў бы адплаціцца — і адплаціўся б, але гэтыя ўтрапёныя закаханыя
заўжды дзейнічаюць па-свойму. Заўтра я прапаную яму вярнуць грошы, ён горача выкажацца пра сваё каханне — і на гэтым усё скончыцца.
Тут ён успомніў, як бянтэжылася яна некалькі дзён таму, калі ён чытаў ліст містара Колінза, і, удосталь насмяяўшыся, дазволіў ёй ісці. Калі яна выходзіла з пакоя, ён сказаў:
— Калі хтосьці прыйшоў па Мэры ці Кіці, адпраўляй іх сюды, у мяне якраз ёсць час.
3 душы Элізабэт зваліўся вялікі цяжар, і, паўгадзіны пасядзеўшы ў сваім пакоі за спакойнымі развагамі, яна дастаткова прыйшла ў сябе, каб далучыцца да астатніх. Радавацца было яшчэ рана, але вечар мінуў ціха і мірна, бо прычыны для страху зніклі, а з часам мусілі прыйсці і лёгкасць са свойскасцю.
Калі позна ўвечары маці адправілася рыхтавацца да сну, Элізабэт пайшла за ёй і расказала важную навіну. Вынік быў ашаламляльны: выслухаўшы дачку, місіс Бэнэт спярша здранцвела, не здольная вымавіць і слова. Мінула шмат, шмат хвілін, перш чым да яе дайшоў сэнс пачутага, хоць звычайна яна хутка разумела тое, што абяцала карысць яе дочкам ці прынамсі неяк тычылася іх кавалераў. Урэшце яна пачала вяртацца ў прытомнасць, круціцца на крэсле, ускокваць, зноў сядаць, дзівіцца і бласлаўляць лёс.
— Святыя нябёсы! Божа блаславі! Толькі падумаць! Божа! Містар Дарсі! Хто б мог падумаць! Няўжо гэта праўда? Ах, мая найдаражэйшая Лізі! Якой багатай і вялікай ты зробішся! Колькі ў цябе будзе грошай на дробныя траты, а каштоўнасцяў, а экіпажаў! Нават Джэйн з табой не зраўняецца — куды ёй да цябе! Якая ж я шчаслівая! А ён такі чароўны, такі прыгожы, такі статны! Ах, дарагая Лізі! Калі ласка, перапрасі яго, што я раней так яго не любіла. Спадзяюся, ён пра гэта забудзе. Дарагая, дарагая Лізі! Дом у гора-
дзе! Усё толькі найлепшае! Тры дачкі замужам! Дзесяць тысяч у год! О Божа! Што са мной будзе? Я проста звар’яцею.
Гэтага хапіла, каб не сумнявацца ў яе згодзе, і Элізабэт, радуючыся, што матчыны воклічы чула яна адна, неўзабаве адправілася да сябе. Але не прабыла яна ў сваім пакоі і трох хвілін, як да яе забегла маці.
— Маё дарагое дзіця! — закрычала яна. — Я больш і думаць ні пра што не магу! Дзесяць тысяч у год, а можа, нават болып! Гэта ж як выйсці замуж за лорда! I яшчэ спецыяльны дазвол!* Так, ты мусіш, ты будзеш выходзіць замуж паводле спецыяльнага дазволу! Але дарагая мая дзяўчынка, якую страву містар Дарсі любіць больш за ўсё? Я замоўлю яе заўтра на абед.
Гэта была кепская прыкмета будучага стаўлення маці да містара Дарсі, і Элізабэт зразумела, што нават калі ён горача яе кахае і блізкія згодныя на яе шлюб, у яе ўсё яшчэ ёсць пра што марыць. Але наступны дзень прайшоў нашмат лепш, чым яна чакала, бо, на шчасце, місіс Бэнэт так трымцела перзд будучым зяцем, што не асмельвалася да яго звяртацца — хіба што ў тых выпадках, калі яна магла неяк яму дагадзіць ці выказаць пашану да яго меркавання.
Элізабэт была задаволеная, калі заўважыла, што бацька намагаецца лепш пазнаёміцца з містарам Дарсі. Неўзабаве містар Бэнэт запэўніў дачку, што яго павага да яе жаніха з кожнай гадзінай расце.
* Спецыяльны дазвол — дазвол на шлюб, які даваўся арцыбіскупам Кентэрберыйскім, кіраўніком англіканскай царквы. Такі дазвол даваў права жаніцца ў любы час і ў любым месцы, у тым ліку ў прыватным памяшканні, а не ў царкве. Атрымаць яго маглі толькі вельмі знатныя і заможныя людзі. Шлюб паводле спецыяльнага дазволу сведчыў пра настолькі высокае становішча ў грамадстве, што нават містар Дарсі, нягледзячы на спддзяванні місіс Бэнэт, не мог на такі дазвол прэтэндаваць.
— Я высока цаню ўсіх трох сваіх зяцёў, — сказаў ён. — Маім улюбёнцам, мабыць, застанецца Уікхэм, але я думаю, што твой муж будзе падабацца мне не менш за мужа Джэйн.
Раздзел LX
Неўзабаве настрой Элізабэт зноў зрабіўся жартаўлівым, і яна запатрабавала ў містара Дарсі тлумачэнняў, як ён здолеў у яе закахацца.
— 3 чаго ўсё пачалося? — спытала яна. — Я магу ўявіць, як вы, закахаўшыся, зачароўваліся ўсё мацней, але што з самага пачатку абудзіла ў вас гэтае пачуццё?
— Я не магу вызначыць тую гадзіну, ці месца, ці погляд, ці фразу, з якой усё пачалося. Гэта здарылася занадта даўно. Калі я зразумеў, што закахаўся, то быў ужо на сярэдзіне дарогі.
— Перад маёй красой вы спярша лёгка маглі ўстаяць, а што да маіх манераў, то я заўжды трымалася з вамі на мяжы няветлівасці і часцей звярталася да вас з жаданнем укалоць, чым без яго. Скажыце шчыра: вы захапляліся маім нахабствам?
— Я захапляўся жывасцю вашага розуму.
— Вы можаце лёгка называць яе і нахабствам. Гэта амаль яно і было. Рэч у тым, што вы проста стаміліся ад ветласці, пачцівасці, дакучлівай увагі. Вы пачалі гідзіцца жанчын, якія ўвесь час гаварылі, выглядалі, нават думалі так, каб атрымаць вашаўхваленне. Я раскатурхала вас і зацікавіла, бо моцна ад іх адрознівалася. Калі б вы не былі насамрэч добрым, вы б мяне за гэта ўзненавідзелі, але хоць вы ўвесь час спрабавалі схаваць сваю сапраўдную сутнасць, вашы пачуцці заўжды былі справядлівыя і высакародныя, і ў глыбіні душы вы дарэшты пагарджалі тымі, хто так старан-
на вам дагаджаў. Такім чынам, я пазбавіла вас неабходнасці пра ўсё расказваць самому і цяпер схіляюся да думкі, што выдатна з гэтым справілася. Я не сумняваюся, што пра мае сапраўдныя дабрадзействы вы яшчэ не ведалі — але хто, закахаўшыся, думае пра такія дробязі.
— Хіба ваш адданы клопат пра Джэйн, калі яна захварэла ў Нэзэрфілдзе, не быў дабрадзействам?
— Наймілейшая Джэйн! Хто не зрабіў бы для яе Ta­ro самага? Але згода, хай гэта будзе дабрадзействам. Mae найлепшыя якасці цяпер пад вашай абаронай, таму вам варта іх з усіх сіл перабольшваць, а мне, у сваю чаргу, трэба шукаць магчымасцяў як мага часцей кпіць з вас і сварыцца з вамі, і я зараз жа за гэта вазьмуся, спытаўшы, чаму вы так неахвотна перайшлі ўрэшце да справы. Чаго вы так асцярожна са мной трымаліся падчас першага візіту і на наступным абедзе ў нас? А найбольш мяне цікавіць, чаму вы тады выглядалі так, быццам вам няма да мяне справы!
— Таму што вы былі такой панурай і маўклівай і зусім мяне не заахвочвалі.
— Але я збянтэжылася.
— Я таксама.
— Вам варта было больш са мной гаварыць, калі вы прыехалі на абед.
— Калі б маё пачуццё было слабейшым, я напэўна быў бы на гэта здольны.
— Вось бяда, у вас на ўсё ёсць разумны адказ, і мне даводзіцца таксама быць разумнай і пагаджацца з вамі! Але цікава, ці доўга вы б трымаліся гэтай тактыкі, калі б я дазволіла вам дзейнічаць самастойна. Цікава, калі б вы загаварылі, не падштурхні я вас да гэтага! Маё рашэнне падзякаваць вам за дабрыню да Лідыі відавочна дало някепскі вынік. Баюся нават, занадта добры, бо што станецца з мараллю, калі наш дабрабыт
будзе грунтавацца на нявыкананых абяцаннях? Я ж не мела права з вамі пра гэта гаварыць. Болып такога не паўторыцца!
— He трэба так пераймацца. 3 мараллю ўсё будзе цудоўна. Недаравальныя спробы лэдзі Кэтрын разлучыць нас дапамаглі мне пазбавіцца сумненняў. Цяперашнім шчасцем я абавязаны не вашай празе выказаць удзячнасць. Я не збіраўся чакаць ад вас прызнанняў. Весткі ад цёткі далі мне надзею, і я пастанавіў тут жа ва ўсім разабрацца.
— Лэдзі Кэтрын можа радавацца, што так бясконца нам дапамагл a—яна ж так л юбіць дапамагаць. Але скажыце, дзеля чаго вы прыехалі ў Нэзэрфілд? Хіба толькі для таго, каб з’ездзіцьу Лонгбарн і там збянтэжыцца? Ці вы разлічвалі на сур’ёзнейшыя вынікі?
— Маёй сапраўднай мэтай было ўбачыцца з вамі і, калі атрымаецца, разабрацца, ці ёсць у мяне надзея дабіцца вашага кахання. Але сам сабе я тады казаў, што мая мэта — паглядзець, ці захавала ваша сястра прыхільнасць да Бінглі, і калі захавала, прызнацца яму ў тым, пра што вы ўжо ведаеце.
— Ці хопіць вам калі-небудзь смеласці паведаміць лэдзі Кэтрын, што яе чакае?
— Мне хутчэй не хопіць на гэта не смеласці, а часу. Але зрабіць гэта варта, і таму калі вы, Элізабэт, дасце мне аркуш, я зараз жа ёй напішу.
— Калі б мне самой не трэба было пісаць ліст, я магла б сесці ля вас і захапляцца роўнасцю вашага почырку, якужо рабіла калісьці адна лэдзі. Але ў мяне таксама ёсць цётка, і я болып не магу пра яе забываць.
Элізабэт яшчэ не адказала на доўгі ліст місіс Гардынер, бо спярша не хацела прызнавацца, наколькі тая пераацаніла яе блізкасць з містарам Дарсі. Цяпер жа, калі ў яе было столькі навін, якія напэўна ўсцешаць сваякоў, яна з сорамам разумела, што дзядзька з цёткай
страцілі ўжо тры дні, калі яны маглі радавацца разам з ёй. I яна тут жа напісала наступнае:
«Дарагая цётачка, я даўно мусіла падзякаваць Вам за Ваш добразычлівы, доўгі і вычарпальны адказ, але, па шчырасці, я адчувала сябе занадта прыкра, каб пісаць. Вашы дапушчэнні не адпавядалі рэальнасці. Аднак цяпер дапускайце ўсё што вам заманецйа, дайце волю фантазіі, дазвольце ўяўленню лётаць у любых сферах, у якія яго можа ўзнесці мой ліст, усё гэта будзе недалёка ад праўды, калі толькі Вы не вырашыце, што я ўжо выйшла замуж. Вы мусіце як мага хутчэй зноў мне напісаць і ўсхваліць яго яшчэ больш, чым Вы зрабілі гэтаўмінулым лісце. Я зноў і зноў дзякую Вам, што мы не паехалі ў Азёрны край. Якой дурасцю было гэтага жадаць! Ваша ідэя наконт поні выдатная. Мы будзем ездзіць вакол парку хоць кожны дзень. Я самая шчаслівая ў свеце. Магчыма, нехта ўжо такое пра сябе казаў, але ніхто не меў на гэта столькі падставаў, колькі я. Я нават шчаслівейшая за Джэйн: яна толькіўсміхаецца, ая смяюся. Містар Дарсі перадае Вам усю сваю любоў, якую ён змог ашчадзіць на мне. Вы ўсе мусіце прыехаць у Пэмбэрлі на Раство. Шчыра Ваша і г. Ь.»
Ліст містара Дарсі да лэдзі Кэтрын вылучаўся іншым стылем, а адказ містара Бэнэта містару Колінзу адрозніваўся ад абодвух пасланняў.
«Дарагі сэр!
Вам давядзецца яшчэраз патурбавацца з віншаваннямі. Элізабэт неўзабаве зробіцца жонкай містара Дарсі. Суцешцелэдзі Кэтрын, наколькі гэтаў Вас атрымаецца. Алея на вашым месцы паставіў бы на пляменніка. Даць ён можа больш.
Шчыра Ваш і г. д.»
Міс Бінглі павіншавала брата з нагоды блізкага вяселля надзвычай горача і няшчыра. Яна нават напісала Джэйн, каб выказаць ёй радасць, і паўтарыла ў лісце ўсе колішнія сяброўскія прызнанні. Джэйн не падманулася, але была кранутая і, не надта давяраючы Кэралайн, усё ж не стрымалася і адказала ёй нашмат цяплей, чым тая, як яна ведала, заслугоўвала.
Радасць міс Дарсі, калі яна атрымала навіну, была не менш шчырай, чым тая, з якой брат пісаў ёй ліст. Джарджыяне не хапіла і чатырох старонак, каб выказаць захапленне і прагу заслужыць любоў свае будучае сястры.
Перш чым да іх мог дайсці любы адказ ад містара Колінза ці віншаванні для Элізабэт ад яго жонкі, сям’я з Лонгбарна даведалася, што Колінзы самі завіталі ў Лукас-лодж. Прычына раптоўнага прыезду была відавочная. Ліст ад пляменніка выклікаў у лэдзі Кэтрын такую ярасць, што Шарлота, напраўду цешачыся хуткаму шлюбу, паспяшалася пакінуць дом да таго, як узнімецца бура. Прысутнасць сяброўкі ў такі час шчыра ўзрадавала Элізабэт, аднак пасля некалькіх сустрэч яна падумала, іпто гэтая радасць даецца высокай цаной, бо ўбачыла, колькі містару Дарсі дастаецца штучнай і ўгодлівай увагі мужа Шарлоты. Зрэшты, містар Дарсі трываў яго з чароўнай спакойнасцю. Ен нават праявіў здольнасць з прыстойным выразам твару выслухоўваць сэра Уільяма Лукаса, што віншаваў яго са здабычай самай яркай каштоўнасці гэтага краю і выказваў спадзяванні на частыя сустрэчы ў Сэнт-Джэймсе. Калі містар Дарсі і паціскаў плячыма, то толькі тады, калі сэр Уільям не мог таго бачыць.
Яшчэ адным — магчыма, нават большым — выпрабаваннем для яго вытрымкі была нявыхаванасць місіс Філіпс, і хаця яна, як і яе сястра, занадта перад ім трымцела, каб размаўляць з тым жа панібрацтвам, да якога заахвочваў дабрадушны нораў Бінглі, усё, што яна Ka-
зала, не магло гэтай нявыхаванасцю не патыхаць. Нават павага да Дарсі, якая рабіла яе больш маўклівай, не дапамагала стварыць лепшага ўражання. Элізабэт старалася як магла, каб абараніць яго ад празмернай увагі абедзвюх жанчын, і трымала бліжэй да сябе і да тых сваякоў, размовы з якімі не патрабавалі ад яго надзвычайнага цярпення. Нягледзячы на ўсе прыкрасці, што пазбавілі перадвясельны час ладнай часткі звязаных з ім радасцяў, яе надзеі на будучыню ўмацоўваліся, і яна з нецярплівай прыемнасцю чакала, калі яны пакінуць таварыства, якое нясе так мала асалоды ім абаім, і аддадуцца радасцям утульнага і вытанчанага сямейнага жыцця ў Пэмбэрлі.
Раздзел LXI
Якім шчаслівым для матчыных пачуццяў місіс Бэнэт зрабіўся дзень, калі яна пазбавілася ад дзвюх самых годных сваіх дачок! Можна лёгка ўявіць, з якой самазадаволенасцю і пыхлівасцю яна пасля наведвала місіс Бінглі і расказвала пра місіс Дарсі. Дзеля яе сям’і я б хацела сказаць, што калі яе гарачая мара — уладкаваць столькіх дзяцей — спраўдзілася, пад дабратворным уплывам гэтае акалічнасці місіс Бэнэт зрабілася болын разважлівай, ветлівай і мудрай жанчынай, аднак яна і далей вылучалася нязменнай дурнотай і гэтак жа часта раздражнялася — магчыма, на шчасце для мужа, які напэўна не змог бы насалоджвацца сямейным дабрабытам у такой нязвыклай для сябе форме.
Містару Бэнэту моцна не хапала другой дачкі, і прывязанасць да яе прымушала яго выязджаць з дому часцей, чым любая іншая прычына. Ен з прыемнасцю наведваўся ў Пэмбэрлі, асабліва тады, калі яго найменш там чакалі.
Містар Бінглі і Джэйн пражылі ў Нэзэрфілдзе ўсяго год. Такога блізкага суседства з місіс Бэнэт і сваякамі з Мэрытана было занадта нават для яго лёгкага характару і ягадданага сэрца. Так запаветная мара яго сясцёр урэшце здзейснілася — ён купіў маёнтак у графстве no634 з Дэрбішырам, і Джэйн з Элізабэт, у дадатак да іншых крыніц радасці, аказаліся цяпер усяго за трыццаць міляў адна ад адной.
Кіці з вялікай карысцю для сябе бавіла цяпер шмат часу са старэйшымі сёстрамі. У таварыстве, якое настолькі перасягалаўсё, што яна ведала раней, яе характар адчувальна палепшыўся. Яна не была такой неўтаймоўнай, як Лідыя, і, пазбавіўшыся ўплыву старэйшае сястры, зрабілася дзякуючы правільнаму клопату і кіраўніцтву менш раздражнёнай, дурной і млявай. Яе, безумоўна, старанна аберагалі ад шкоднага таварыства Лідыі, і хоць місіс Уікхэм часта запрашала сястру ў госці, абяцаючы балі і маладых кавалераў, бацька ніколі не дазваляў Кіці паехаць да яе.
Мэры была адзінай дачкой, што засталася дома, і абставіны змусілі яе адарвацца ад самаўдасканалення, бо місіс Бэнэт была не здольная заставацца на самоце. Мэры давялося больш часу бавіць з людзьмі, але яна магла і далей маралізаваць з нагоды кожнага ранішняга візіту, і паколькі яна больш не мучылася, параўноўваючы сябе з прыгожымі сёстрамі, бацька падазраваў, што дачка скарылася абставінам без асаблівай агіды.
Што да Уікхэма і Лідыі, на іх характарах замужжа яе старэйшых сясцёр ніяк не адлюстравалася. Уікхэм філасофскі паставіўся да таго, што Элізабэт цяпер, відаць, паўней дазнаецца пра яго няўдзячнасць і хлуслівасць, аднак усё адно не страчваў надзеі, што Дарсі ўрэшце забяспечыць яго будучыню. Віншавальны ліст, які Элізабэт атрымала ад Лідыі з нагоды вяселля, сведчыў, што калі не ён сам, дык яго жонка цешыць
сябе такімі спадзяваннямі. У лісце вялося пра наступнае:
«Дарагая Лізі!
Жадаю табе радасці. Калі ты кахаеш містара Дарсі хоць напалову так моцна, як я дарагога Уікхэма, ты мусіш быць вельмі шчаслівай. Як добра, што ты зробішся такой багатай! Калі табе не будзе чым заняцца, спадзяюся, ты ўспомніш пра нас. Я ўпэўненая, што Уікхэм марыць пра месца пры двары, алеў нас не хопіць сродкаў, каб весці такое жыццё без пэўнай дапамогі. Нам падышло блюбое месца на тры-чатыры сотні ў год, але калі ты супраць, не расказвай нічога містару Дарсі.
Твая і г. д.»
Паколькі Элізабэт была рашуча супраць, у адказе яна паспрабавала пакласці канец просьбам і надзеям такога кшталту. Але яна часта дасылала ім тое, што змагла адкласці, ашчаджаючы на ўласных тратах. Яна заўжды разумела, што іх даходаў не хопіць, каб пакрыць выдаткі дзвюх марнатраўных асобаў, што так бесклапотна ставяцца да будучыні, і кожны раз, калі яны пераязджалі на новае месца, Элізабэт ці Джэйн атрымлівалі ліст з просьбай трохі дапамагчы ў аплаце рахункаў. Лад жыцця Уікхэмаў, нават калі прыпыненне ваенных дзеянняў дазволіла ім вярнуцца на радзіму, заставаўся ў найвышэйшай ступені няўстойлівым. Яны ўвесь час шукалі таннейшае жытло і заўсёды трацілі больш, чым мелі. Прыхільнасць Уікхэма да жонкі неўзабаве ператварылася ў абыякавасць, яе пачуцці пражылі не нашмат даўжэй, і, нягледзячы на маладосць і абыходлівасць, яна так і не пазбавілася ад рэпутацыі, якую прынесла ёй замужжа.
Хоць Дарсі ніколі не пагаджаўся прыняць Уікхэма ў Пэмбэрлі, дзеля Элізабэт ён і далей дапамагаў яму
ў кар’еры. Час ад часу Лідыя прыязджала да іх у адведзіны, пакуль яе муж бавіўся ў Лондане ці Баце, а вось у Бінглі яны абое гасцявалі так падоўгу, што супраць гэтага паўставаў нават дабрадушны гаспадар дому: даходзіла да таго, што ён загаворваў пра неабходнасць намякнуць гасцям на ад’езд.
Шлюб Дарсі моцна ўразіў міс Бінглі, але паколькі яна палічыла за лепшае захаваць за сабой права наведвацца ў Пэмбэрлі, крыўды ёй давялося адкінуць. Яна больш чым калі захаплялася Джарджыянай, ставілася да Дарсі з той жа ўвагай, што і раней, і аддавала Элізабэт неабходны доўг ветлівасці.
ІДяпер Пэмбэрлі зрабіўся для Джарджыяны домам, і паміж ёй і Элізабэт узнікла тая прыхільнасць, на якую спадзяваўся Дарсі. Яны змаглі палюбіць адна адну так моцна, як і збіраліся. Джарджыяна была найвышэйшага ў свеце меркавання пра Элізабэт, хоць спярша прыслухоўвалася да яе жывой і вясёлай манеры размаўляць з мужам са здзіўленнем, якое межавала са страхам. Містар Дарсі, які заўсёды выклікаўу самой Джарджыяны павагу, што часта перасягала любоў, цяпер увесь час рабіўся мішэнню непрыхаваных жартаў. Так яна зразумела тое, пра што ніколі раней не задумвалася. Элізабэт дапамагла ёй усвядоміць, што з мужам жанчына можа трымацца з вольнасцю, якую ніколі не дазволіць сабе ў адносінах са старэйшым на дзесяць гадоў братам сястра.
Шлюб пляменніка надзвычай абурыў лэдзі Кэтрын, і, адказваючы на ліст пра хуткае вяселле, яна дала волю сваёй нястрымнай просталінейнасці, абраўшы такія абразлівыя, асабліва ў дачыненні да Элізабэт, словы, што на некаторы час стасункі паміж сваякамі перапыніліся. Але ўрэшце пасля ўгавораў Элізабэт Дарсі пагадзіўся закрыць вочы на крыўду і шукаць прымірэння, і цётка, трошкі пасупраціўляўшыся, ці то праз прывя-
занасць да пляменніка, ці то праз жаданне паглядзець, як паводзіцца яго жонка, адкінула гнеў і ўшанавала Пэмбэрлі візітам, нягледзячы на тое, што абшары маёнтка былі апаганеныя прысутнасцю не толькі новай гаспадыні, але і яе лонданскіх цёткі з дзядзькам, якія часта прыязджалі ў госці.
3 Гардынерамі іх ядналі найлепшыя адносіны. Дарсі любіў іх не менш, чым сама Элізабэт, і яны абое захавалі самую цёплую ўдзячнасць да сваякоў, якія прывезлі пляменніцу ў Дэрбішыр і такім чынам паспрыялі гэтаму саюзу.
ЗМЕСТ
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Раздзел I 9
Раздзел II 12
Раздзел III 15
Раздзел IV 20
Раздзел V 23
Раздзел VI 26
Раздзел VII 34
Раздзел VIII 41
Раздзел IX 47
Раздзел X 53
Раздзел XI 60
РаздзелХІІ 64
Раздзел XIII 67
Раздзел XIV 72
Раздзел XV 75
Раздзел XVI 81
Раздзел XVII 91
Раздзел XVIII 95
Раздзел XIX 111
Раздзел XX 117
РаздзелХХІ 122
Раздзел XXII 128
Раздзел XXIII 134
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Раздзел XXIV 141
Раздзел XXV 147
РаздзелХХУІ 151
Раздзел XXVII 158
Раздзел XXVIII 163
Раздзел XXIX 167
РаздзелХХХ 175
РаздзелХХХІ 179
Раздзел XXXII .....184
Раздзел XXXIII 189
Раздзел XXXIV 194
PaздзeлXXXV 201
Раздзел XXXVI 209
Раздзел XXXVII 215
Раздзел XXXVIII 219
Раздзел XXXIX 222
Разд.зел XL 227
Раздзел XLI 232
РаздзелХЫІ 239
ЧАСТКАТРЭЦЯЯ
РаздзелХЫІІ 249
Раздзел XLIV 264
Раздзел XLV 271
Раздзел XIVI 276
PaздзeлXLVII 285
Раздзел XLVIII 297
Раздзел XLIX 304
Раздзел L 311
Раздзел LI 317
Раздзел LII 324
Раздзел LIII 333
Раздзел LIV 341
Раздзел LV 347
Раздзел LVI 354
Раздзел LVII 363
Раздзел LVIII 368
Раздзел LIX 376
Раздзел LX 384
Раздзел LXI 389
Літаратурна-мастацкае выданне
Остэн Джэйн
ПЫХА I ПЕРАДУЗЯТАСЦЬ
Раман
Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Антон Францішак Брыль Карэктар Кацярына Маціеўская Камп’ютарная вёрстка АндрэйЯнушкевіч
Дызайн вокладкі Наталля Паваляева
Падпісана да друку 05.01.2019. Фармат 60x90/16. Папера Holmen Book. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 22,9. Уа.-выд. арк. 15,8.
Наклад 1000 экз. Заказ PRO00096.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https://januskevic.by
Акцыянернае таварыства «Спаўда».
Пр-т Лайсвес, 60, LT-05120 г. Вільнюс, Літоўская рэспубліка. https: / / www.spauda.com


0
V О ЯНУШКЕВІЧ
л А выдавецтва 0

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.