Расейска-польскі баль і беларускае пахмельле

Расейска-польскі баль і беларускае пахмельле

Выдавец: Адраджэнне
Памер: 14с.
Мінск 1993
2.26 МБ

А. БЯРОЗА.
„РДСЕЙСКД-ПОЛЬСК! БДЛЬ
БЕЛДРЧССКДЕ ПДХМЕЛЬЛЕ"
Пінск
Друкарня „Haslo“ 1921.
Z pozwoleniem wojskowej cenzury.
У даўно мінулыя часы жорсткіх войнаў, калі адно з дзікіх плямёнаў перамагала другое слабейшае племя, тагды пераможцы тут-жа на пляцу бітвы так сьвяткавалі сваю перамогу: ўсім палонным скручывалі вяроўкамі рукі і ногі, пасьля раскладалі на зямлі і клалі на іх дошкі, пакрывалі тыя дошкі каберцамі, а затым садзіліся самі, пяялі песьні, пілі хмельны напітак і напіўпіыся пьянымі, танцавалі на гэтых дошках. Стогны і крыкі бяздольных палонных, лежачых над дошкамі, яшчэ болын весялілі падгуляўшых пераможцаў і заглушаліся музыкай, сьмехам і пьянымі крыкамі...
Гісторыя апавядае нам, як ў пазьнейшыя гады, досьць блізкія да нас, ужо не маленькія плямёны, але цэлыя народы, якія дарэчы сказаць, лічылі сябе „культурным!“, калі перамагалі ў вайне слабейших за сябе,—так сама сьвяткавалі сваю перамогу, амаль што не надобна да дзікіх плямён. Толькі працяг сьвяткаваньня трываў ня дзень і ня два, а два-тры сталецьця і спосабы морду і зьдзеку над пераможанымі былі хітрэйшыя і больш прадуманыя. I зьдзекаваліся не над некалькімі дзесяткамі палонных, а над цэлым мільённым народам.
Быў час, калі расейскі царскі урад, з дапамогай немцаў і аўстрыякаў паняволіў слабейшы польскі на­род. Ў працягу 20 гадоў Полыпчу дзялілі тры разы j ў апошні раз, каб зусім аслабіць польскую нацыю і
аднянь ў яе надзею на магчымасьць ськінуць сваіх панявольнікаў,-—падзялілі Польшчу на тры часткі. Адна частка адышла да Pacei, другая да Нямеччыны, трэцьцяя да Аўстрыі. I кожны з пераможцаў пачаў на яго частцы Польшчы сьвяткаваць перамогу.
Але не маглі яны, як тыя дзікія барбары, сабраць у адну кучу ўвесь паняволены народ, зьвязаць яго і палажыўшы на яго дошкі, сесьці на тых дошках, піць І танцаваць. Не маглі таму, што ня было-ж магчымасьці (а надта хацслась, ікаб здалелі— вельмі радасна было-б ix сэрцу)—зьвязяць некалькі мільёнаў людзей i naкласьці іх над дошкі. Дык яны, ўжо як „культурный“ пераможцы, прыдумалі іншыя сіюсабы дзеля свайго ганебнага сьвяткаваньнян ад пераможанымі.
Замест дошак налажылі яны на пераможаны на­род і яго зямлю свае дзяржаўныя установи, сваю чужацкую культуру, мову і рэлігію. Тыя „культурный“ дошкі аказаліся такія таўстыя і цяжкія, што, седзючы на іх і сьвяткуючы, пераможцы нават ня чулі стогнаў і крыкаў прыціснутага народу. Асабліва і расейскі царызм палажыўшы гэткія „культурный* дошкі на польскі народ, зўсім засьвяткаваўся і нават забыўся, што ён сядзіць на жывым народным целе. Яму часамі здавалася, што лежучы пад дошкамі польскі народ зусім прыдушаны і можа ўжо сканаў. Але скора зварухнуліся „дошкі“ і паляцелі баляваўшыя на іх расейцы: сярод польскага народу пачаліся паўстаньня пад сьоягам вызваленьня Польшчы ад расейскага ярма.
Тут трэба адзначыць, што расейскі ўрад прыціскаючы палякоў, так сама душыў і беларускі народ, бо
з даўных часаў расейцы лічылі Беларусь ня рускай зямлёй, а так званай „Расейскай акраінай", дзе жывуць якіясь беларусы, размаўляючыя на сваей асобнай мове і якія ня вельмі прыхільна адносяцца да Расеі. Дзеля гэтага расейскі урад лічыў патрэбным таксама і беларусоў перарабляць на маскоўскі капыл.
Прыгнечаны польскі народ тры разы ў пранягу 30 гздоў падымаў паўстаньне ўсё жарсцьей душыў і накідаў на польскі народ ўсё новыя ланцугі. Шмат польскіх грамадзян было забіта, навешана і яшчэ больш выслана ў Сібір на катаргу.
Тут зноў трэба успомніць, што карэючы налякаў за паўстаньне расейскі урад пачаў душыць і беларусаў і ўсё беларускае, нават горш, чым палякаў. Гаксама шмат беларускіх грамадзян было выслана разам з палякамі на катаргу.
Спыніўшы і ўмацаваўшы сваю ўладу на польскай зямлі, расейскі ўрад пачаў сыстэматычную „русыфікацыю* паняволенага краю. Гэта „русыфікацыя“ пашыраляся таксама і на беларускі народ. 3 мэтай гэтай „русыфікацыі“ панасылалі ў Польшчу і Беларусь чыноўнікаў, узятых з цэнтральных расейскіх губэрніяў, умацавалі істнаваўшыя расейскія дзяржаўныя установы. Тыя чыноўнікі зусім не разумелі мяйсцовай—ні польскай, ні беларускай--мовы і ва ўсіх установах пісалі і гутарылі толькі на расейскай мове і нават забаранялася зварачывацца да чыноўнікаў на польскай ц: на беларускай мове.
Ва ўсіх школах вучням срога забаранялася гута-
рыць на роднай польский qi беларускай мове і чытаць па гэтых мовах кніжкі.
3 причины таго, што ні ў воднай установе не ўжывалася ні беларуская ні польская мова і ўсе чыноўнікі не разумел! мяйсцовай мовы,-для народу, а асаблша для селян насталі вельмі цяжкія варункі жыцьця. куды ні кінься з якой небудзь справай, ўсюды цябе не разумеюць і нават пя хочуць знаць у чым твая справа, калі ты ня ўмееш гутарыць па расейску...
Многа гадоў так зьдзекаваўся расейскі ўрад і сьвяткаваў сваю перамогу над слабейшим польскім народам. I апьянеўшы ад безупыннага зьдзеку ён разам ужо глу.міўся і высьмеваў чужы і не зразумелы яму беларускі народ. I ія гледзячы на мукі гэтых двух народаў палякаў і беларусаў,—ня чуючы іх стогнаў і крыкаў ад моцных расейскіх клешчаў, расейскія патриоты галасілі на ўвесь сьвет: „Німа ніякай Польшчы’ Німа ніякай Беларусі! А ёсьць ядыная і недзялімая матушка Русь!“
У пьяным томане і самаздаволенай радасьці расейскія патриоты не заўважылі, як падышоў крывавы 1914 год...
Иачынаецца ванна з немцамі. Ў працягу трох гадоў гэтай страшэннай вайны амаль што ня ўвесь час лінія фронту і самый жорсткія бітвы, якія спустошылі цэлыя мяйсцовасьці, былі на землях палякоў і беларусоў. Уцякаючы ад вайны мільёны беларускіх і польскіх бягунцоў кідалі свае вёскі і гаспадаркі 1 выежджалі ў Расею, дзе іх спаткалі голад і холад.
— / —
Сустрэлі так сама і варожыя адносіны расейскіх жыхароў, якія прычынаю ўселякіх няшчасьцяў (недарод, посуш, дарагоўля, пошесьці),—углядалі ў тых няшчасных уцекачох, абзываючы іх паганымі і не нускаючы нават ў хату.
Тысячы палякаў і беларусаў служыўшых у расейскай арміі і бараніўшых Расею ад немцаў—былі пакалечаны і забіты.
У 1917 гаду ў Расеі сталася рэвалюцыя, армія рассйская распалася і немцы акупавалі залігыя сьлязьмі і крывёю польскія і беларускія землі. Заняўіпы ўсю Польшчу і Беларусь, немцы пачалі сыстэматычна выматываць з іх усё, што можна яшчэ было вынягнуць: збожжа, лес, лён і працоўную сілу.
А тая самая, за я кую Беларусь! Полынча цярпелі ў часе вайны,-—„едзіная і недзелімая Расея“ стаяла цяпер у старонны і нічым не цярпела ад акупантаў.
У тэты час Польшча з дапамогай немцаў абвясьціла сябе незалежнай і аддзялілася зусім ад Pacei, а так сама і беларускі народ, без усялякай дапамогі абвясьціў сваю Бацькаўшчыну незалежнай Народнай Республікай. Да гэтага часу доля пераможных польскага і беларускага народаў была адналькова і прышла для іх нарэшпе шчасьлівая гадзіна вызваленьня ад расейскага ярма.
Але што сталася далей — так дзіўна, што зусім не надобна да праўды.
Толькі што вырваўшыся з расейскіх ціскоў і ня-
мецкай акупацыі, толькі крышачку набраўшыся моцы, Польшча пачынае паўтараць ганебны прыклад сваіх расейскіх прыгнетачоў.
Польскі урад зложаны з буржуазна-шавіністычнай клясы стаў пхаць свае легіоны на ўсход і пад відам барацьбы з бальшавікамі заняў амаль што ня ўсю Беларусь, кажучы сабе і ўсяму сьвету, што польскія войскі займаюць не беларускія землі, а „ўсходнія“ землі Польшчы. 3 другога боку савецкі ўрад лічучы Беларусь, „заходняй обласьцю Pacei“ так сама пхае сваю чырвоную армію на беларускія землі.
У выніку ўсяго гэтага паміж Польшчай і Расеяй пачалася вайна і ўрэшце яны падзялілі Беларусь на дзьве часткі, ня гледзючы на тоя, што беларускі ўрад крычаў на ўвесь сьвет аб гэтай непраўдападобнай і жорсткай справе і заяўляў свае пратэсты савецкаму і польскаму ўрадам проці падзелу беларускага народу.
Ня дзіва было-б бачыць імкненьне захапіць частку Беларусі зноў ў свае лапы з боку маскоўшчыны: яна шмат гадоў прыгнятала беларускі народ, спыняла беларускі рух і абмаскалівала Беларусь на ўсе староны. Гэтую палітыку расейскія патриоты выссалі з малаком мацеры.
Але ня толькі дзіўна, а й зусім незразумела, як Польшча, тая самая Польшча столькі гадоў цярпеўшая мукі ад Маскоўшчыны, так добра выпрабаваўшая на сваей ўласнай скуры гнёт пераможцаў, столькі часу адчуваўшая як ея ворагі сядзелі і балявалі на яе жи­вым целе і крычалі: „Німа ніякой Польшчы! Ёсць вя-
лікая Расея“!? Тая Польшча, так дасканала пазнаўшая як цяжка быць пад чужой няволяй і ня мець нават права гутарыць і адукавацца на роднай мове, — як жа-ж тая самая Польшча магла дайсьці да таго, што пасылае свае легіоны займаць землі беларускага на роду? Як жа-ж магла тая самая многапакутная Поль­шча сьціснуўшы яшчэ больш многапакутную Беларусь, ссаць з замучанага і часова слабейшага беларускага народу апошнія сокі і ўпадабляючыся расейскім патрио­там крычаць на ўвесь сьвет: „Нема жаднэй Бялорусі! Ёсьць толькі вялікая ад можа да можа Польшча!“??
Якім жа чынам Польшча з прыгнечанай зрабілася прыгнятаючай? Якія стасункі прымусілі Польшчу стацца прыгнетчыцай беларускага народу, які разам з ею быў столькі гадоў „пад дзяржаўным вокам“ царскай Расеі, разам з ею цярпеў расейскае ярмо і разам з ею хаваў і кукобіў ідэю свайго нацыянальнага адраджэньня і цярпяліва чакаў шчасьлівай гадзіны сваяго вызваленьня.
Чаму Польшча пачала душыць беларускі рух? Чаму польская ўлада ў 1919 гаду разагнала беларускі Урад у Менску і сяброў яго кінула ў турму? Чаму польская адміністрапыя зачыняе ў Горадзеншчыне беларускія коопэратывы, арэштоўвае коопэратыўных працаўнікоў—беларусаў і канфіскуе склады тавараў, якіх так жадае беларуская веска? 3 якой прычыны зачынены ў Горадні беларускі Нацыянальны камітэт і польскія 'кандары арэштавалі беларускіх дзеячоў і пасадзілі ў турму? Чаму-ж арэштовываюць беларускіх
вучыцялёў і высылаюць у концэнтрацыйныя лагеры? Чаму польская ўлада так перашкаджае адчыняць беларускія школы і польскія жандары так зьбіваюць гых селян, якія выносяць пастановы аб адкрыцьці ў ініх весках беларускіх школ? Чаму, ўрэшце, польская ўлада зачыняе беларускія газэты і, наагул кажучы, не дае свабодна разьвівацца нацыянальным беларускім арганізацыям і ня хочэ істнаваньня незалежнай Бе­дару сі?
Перш чым дань адповедзь на тыя пытаньні, uiкава зьвярнуць увагу яшчэ раз на тое, што польскі урад, толькі пачаўшы ўзмацовывацца, толькі, можна казаць, яшчэ нарадзіўся і ўжо захоплівае чужыя землі і так моцна уціскае беларускі народ. I ўжо нецікава, а жудасна памысьліць аб тым, гпто будзе, калі Полынча ўзмацуецца і вырасьце?
Гледзючы і разважаючы цяперашнія варункі і крокі шовіністычнай Польшчы, можна быць пэўны.м, можна бяз рыску ўпзсьць ў абмылку, прадсказаць, што ня толькі ў самой Польшчы, але і побач з ею, кожнаму не паляку, — будзь то літвін, беларус, жыд, ці украінец,— жыцьця ўжо ня будзе... Углядаючыся ў будучыну, пачынае здавацца, шго вяртаюцца назад даўно мінулыя дзікія часы і зноў мы ў 20-м веку ўбачым, як дужэйшы народ пачынае скручывань слабейшы народ вяроўкамі, кідае яго пад дошкі і на дошках гэтых спраўляе ганебную урачыстасьць і танцуе свой ведзьмарскі танец...
Але адкажам на вышэйпастаўленыя намі пытаньня.
На Беларусі шмат зямлі і лясоў, болып, я к 60% яўляюцца асабістай ўласнасьцю польскіх паноў, якія баяцца, каб гэтыя землі і лясы не дасталіся і не былі падзелены паміж бяднейшымі беларусамі селянамі, калі Беларусь вызваліцца ад ворагаў сваіх і пачне сваё незалежнае істнаваньне. А ў польскім урадзе, ды ў ва ўсіх галоўных установах шмат сядзіць тых самых паноў. Яны добра ведаюць, што калі на Беларусі будзе панаваць сам працоўны бсларускі народ — тагды разьвітайцеся паночкі з вашымі абшарамі зямлі, вялізарнымі лясамі і пекнымі палацамі!..
Дзеля гаго-ж тыя паны і кіруюць увесь польскі урад, каб не даваць умацавацца незалежнасьці Бела­русь Дзеля ратаваньня сваіх багацьцяў яны ўгаварываюць увесь нольскі народ і нават увесь сьвет, што німа ніякай Беларусі і што той народ, які жыве на ўсходніх землях Полыпчы не беларусы, а абмаскаленыя палякі і мова іх ёсьць не беларуская, а сапсутая расейцамі польская мова.
Друіая прычына, чаму Польшча жадае як найбольш праглынуць Беларускіх зямель маецца вось у чым.
Насяленьне ў лольскіх землях і цяперака ўжо давол! густое і дзеля гэтага становіцна мала аромай зямлі, а яшчэ менш лесу для будовы. А праз 50 гадоў лік жыхароў ў Польшчы павялічыцца ў два разы. Значыцца, к таму часу ў Польшчы зусім ня будзе хапаць польскім селянам зямлі і лесу. Дык каб павялічыць свае зямельныя і лясныя абшары і гэтакім
чынам мець запас іх на будучыну, Польшча пашырае свае панаваньне за кошт Беларусі, дзе яшчэ лічба жыхароў не так вяліка і ёсьць яшчэ шмат лясоў, а зямлі калі ня будзе панскай ўласьнасьці і асушаны будуць балоты—хопіць яшчэ на многа гадоў.
На гэтыя захопленыя беларускія землі Польшча будзе пасылаць сваіх беззямельных сялян, а гэта польскім шовіністам вельмі па сэрцу, бо такім чынам лягчэй і хутчэй магчыма будзе апалячыць Беларусь і ў будучыне зрабіць яе част каю Польшчы. Так вось ў чым крыюцца прычыны таго, чаму польскі урад пхаў войска Жэлігоўскага на Літву і на Беларусь!
Але яшчэ ня ўсе.
Полынча памятаючы стасункі нямецка рускай вайны, калі яна лічылася акраінай Расеі, зьведаўшы на сабе ўсю нягату фронта і чужацкай акупацыі навучаная ўжо горкім досьледам забірае Беларусь яшчэ і дзеля таго, каб мець яе сваей акраінай з боку Pacei.
1 на здарэньне вайны, фронт безумоўна будзе больш адбывацца на беларускіх землях, а не ў самай Польшчы. I што самае галоўнае — калі Польшчы прыйдзецца цяжка і трэба будзе замірыцііа,—яна каб выратаваць сябе з бяды, аддасьць беларускія землі, як быццам уступаючы частку сваей ўласнай тэрыторыі.
Пад канец трэба азначыць, што расейскі гнёт над польскім народам узгадаваў ў яго сэрцы, асабліва ў сэрцы польскай арыстакрацыі, якая цяпер кіруе польскай палітыкай — страшэнны шовінізм, г. з., сьляпую
ненавісьць да ўсяго расейскага і наагул да ўсяго ня польскага. Польскія палітыкі асьлепленыя тым шалёным шовінізмам стараюцца памсырцца над усім што ляжыць на ўсход ад ІІолыпчы і валяць ў адну кучу з маскоўцамі і беларусаў.
У злосьці палякі і беларусаў лічуць „маскалямі“ і ня маючы сілы памсьціцца запраўдным расейцам,— зьдзекуюцца над часова бсзбаронным беларускім на­родам. I гэтая часовая яго безбароннасьць толькі больш распаляе сэрца катаў, якія спраўляюць сваю перамогу, як калісь спраўляў расейскі царызм над польскім народам. I ад абодвух баляў у беларускага народа цяжкае нахмельле, не заслужаны боль і цярпеньне. Г эты боль, гэта цяжкае пахмельле, якія беларускі народ адчувае ад расейскага і гюльскага балю ляпей ўсяго пакажуць беларускаму народу яго шлях.
„Беларускае пахмельле" не павінна прамінуць бязсьледна. Няхай ведае і памятуе многапакутны беларускі народ, хто вінен у яго цяперашніх нярпеньнях, няхай уразумее, што яго шлях ідзе ні да Расеі, якая балявала над ім прыдушаным разам з польскім народам, ні да Польшчы, якая толькі што выкараскаўшыся з расейскіх лап сама ўжо душыць беларусаў і стараецца атруціць нацыянальны іх дух і загубіць веру ў адраджэньне сваей Банькаўшчыны!
Няхай яркім агнем гарыць у грудзёх беларускіх сыноў шчырая і глыбокая любоў да сваей грубападзелянай і мардаванай маці-Беларусі!
А калі прыдзе час і пачнуць пытацца да каго хоча
прылучыцца беларускі народ, калі ці Расея ці Польшча будуць працягаць да яго свае „прыхільныя“ рукі, —тагды ўвесь беларускі народ павінен з агідай адрынуць ад сябе гэтыя запэнканыя ў беларускай крыві рукі і казаць, што з імі ён ніколі не захоча злучацца. што ён будзе безустанку і безупынна змагацца за абьеднаньне разорванай на часткі сваей Бацькаўшчыны і за ноўную волю і незалежнасьць яе і ня ціха даваць адказ, а голасна крычаць і крычаць так, каб учулі ня толькі Масква і Варшава, але каб учуў весь сьвет і ведаў, што не сканаў многапакутны беларускі народ, а жыве, хоча і будзе жыць і дабьецца поўнага вызваленьня сваей роднай Беларусь
 
0 БЕЛАРУСКАЕ КООПЭРАЦЫЙНА ВЫДАВЕЦКАЕ ТАВАРЫСТВА „АДРАДЖЭНЬНЕ". МЕНСК, (993
И заказ 31 наклад 500 лі цэнзі я №500

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.