Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ

 

A 66

УДК 087.5:911.2 (038) = 82=826

Андрыеўская 3. Я., Галай I. П.

A 66 Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік.— Мн.: Нар. асвета, 1994.— 367 с.

ISBN 985-03-0054-Х.

Вывучэнне геаграфіі на беларускай мове ўскладняецца з-за адсутнасці літаратуры, якая дапамагла б засвоіць геаграфічныя тэрміны. Дадзены слоўнік запоўніць гэты прабел.

Адрасуецца школьнікам, а таксама ўсім, хто вывучае геаграфію на беларускай мове.

0870500000—083

А 5—94 ББК 26.82я2

М 303(03)—94

© 3. Я. Андрыеўская, I. П. Галай.

ISBN 985-03-0054-Х 1994

ПРАДМОВА

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам Беларусі принята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, якая адрадзіла яе дзяржаўнасць. Паводле Дэкларацыі, Беларусь— ёсць суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу. У жніўні 1991 г. Дэкларацыі нададзены статус канстытуцыйнага закону. 15 сакавіка 1994 г. принята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая зацвердзіла незалежнасць і самастойнасць новай краіны свету. Приняты Вярхоўным Саветам і законы аб мовах (1990 г.) і адукацыі (1991 г.) у Рэспубліцы Беларусь. Канстытуцыя і законы замацавалі за беларускай мовай статус дзяржаўнай мовы. Згодна з імі ствараецца нацыянальная сістэма адукацыі і выхавання, нацыянальная школа з новым зместам навучання. Беларуская мова павінна быць асноўнай мовай навучання і вы­хавання ва ўсіх тыпах навучальных устаноў. Адукацыя і выхаванне, паводле Закона аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, павінны ажыццяўляцца на аснове культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, садзейнічаць захаванню і памнажэнню яго інтэлектуальнай уласнасці і культурных каштоўнасцей, фарміраванню і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці і забяспечыць авалоданне дзяржаўнай мовай.

Адным з галоўных пытанняў на шляху стварэння нацыянальнай шко­лы, якое патрабуе неадкладнага вырашэння, з’яўляецца распрацоўка бе­ларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў, выданне тэрміналагічных слоўнікаў. Менавіта гэтым мэтам і служыць прапануемы чытачам руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік.

Слоўнік утрымлівае паняцці і тэрміны па фізічнай геаграфіі, картаграфіі, ахове прыроды і сумежных з фізічнай геаграфіяй навуковых дысцыплінах (геалогіі, астраноміі і інш.). Ен з’яўляецца адначасова перакладным і тлумачальным. Тэрміны і паняцці даюцца ў алфавітным парадку наступным чынам: спачатку на рускай мове, затым праз працяжнік іх пераклад на беларускай мове і, нарэшце, тлумачэнне тэрміна ці паняцця. Калі апошнія маюць некалькі значэнняў, то гэтыя значэнні даюцца ў тэксце артыкулаў лічбамі. Напрыклад: Грот —грот, 1) неглыбокая пячора з купалападобнай столлю і шырокім уваходам; 2) значна расшыраная з павышаным скляпеннем частка пячоры пасля вузкага переходу; 3) ніша ў канцы ледавіковага языка, адкуль выцяка-

юць расталыя воды. Калі тэрмін паўтараецца ў тэксце артыкула, ён абазначаецца толькі пачатковай літарай або пачатковымі літарамі — калі складаецца з некалькіх слоў (напрыклад, абразія — А., вулканічныя астравы — В. а.).

Пры складанні слоўніка выкарыстана наступная літаратура: Аношко В. С., Мееровский А. С. Справочник по мелиоративной географии. Мн., 1981; Быков Б. А. Экологический словарь. Алма-Ата, 1983; Геогра­фический энциклопедический словарь. М., 1988; Галай I. П. Сідор С. I. Геаграфічны слоўнік школьніка. Мн., 1986; Малашевич Е. В. Краткий словарь-справочник по охране природы. Мн., 1987; Мелиорация. Энцик­лопедический справочник. Мн., 1984; Охрана ландшафтов. Толковый словарь. М., 1982; Прох Л. 3. Словарь ветров. Л., 1983; Реймерс Н. Ф Природопользование. Словарь-справочник. М., 1990; Словарь ботани­ческих терминов. Киев, 1984; Энциклопедический словарь географи­ческих терминов. М., 1968; Четырехъязычный энциклопедический сло­варь терминов по физической географии. М., 1980; Беларуская савецкая энцыклапедыя (т. 1 —12). Мн., 1969—1976 гг.; Энцыклапедыя приро­ды Беларусь Мн., 1983—1986 гг. (т. 1—5); Русско-белорусский словарь (т. 1—2). Мн., 1982; Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (т. 1—5) Мн., 1977—1984 гг

Слоўнік прызначаны для шырокага кола чытачоў — у першую чаргу для настаўнікаў школ, выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных І вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцаў, школьнікаў і студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца фізічнай геаграфіяй, прыродазнаўствам і аховай прыроды.

A

Абаза абаза, моцны паўночна-ўсходні або ўсходні вецер на Ніжнім Дунаі і каля заходніх берагоў Чорнага мора. Іншы раз дасягае сілы шторму. Зімой суправаджаецца буранамі і моцнымі маразамі.

Абиотическая среда — абіятычнае асяроддзе, сілы, з’явы і аб’екты, якія акружаюць жывыя арганізмы і прама не звязаны з імі сваім паходжаннем; частка акаляючага чалавека прыроднага асяроддзя. Знаходзіцца ў цесным адзінстве і ўзаемадзеянні з біятычным асяроддзем.

Абиотические факторы — абіятычныя фактары, фактары нежывой прыроды, якія ўплываюць на жыццё і распаўсюджанне жывых арганізмаў (клімат, салёнасць вады, рэльеф і г. д.).

Абиссаль, абиссальная зона — абісаль, абісальная зона, зона найбольшых марскіх глыбіняў (звыш 2000 м), якая адпавядае ложу акіяна. Характарызуецца адносна слабай рухомасцю вады, пастаянна нізкай тэмпературай, адсутнасцю сонечнага святла, спецыфічнасцю жывёльнага свету (жывёлы сляпыя або маюць вялікія вочы). Раслінныя арганізмы, за выключэннем бактэрый і сапрафітных водарасцей, адсутнічаюць.

Абиссальные отложения, глубоководные отложения — абісальныя адклады, глыбакаводныя адклады, сучасныя і старажытныя марскія і акіянічныя асадкі (пераважна вапняковыя і крамяністыя ілы, чырвоная гліна), якія адкладаюцца на глыбінях звыш 3000—4000 м.

Абиссальные равнины — абісальныя раўніны, глыбакаводныя раўніны, якія развіты ў катлавінах ложа акіяна і ва ўпадзінах пераходнай зоны. Па характеру паверхні бываюць плоскімі, узгорыстымі і хвалістымі.

Абляция — абляцыя, памяншэнне масы ледавіка або снежнага покрыва (раставанне, выпарэнне, утварэнне айсбергаў, зное снегу .вет­рам і г. д.).

Аборигены — абарыгены, віды раслін або жывёл, якія ўзніклі або са старажытнага часу існуюць на дадзенай тэрыторыі; часта рэліктавыя.

Абразионная платформа — абразійная платформа, берагавая плат­форма, паката нахіленая ў бок вадаёма, прыбярэжная частка паверхні дна возера, мора або акіяна, выпрацаваная абразіяй. Участкі А. п. без наносаў называюцца бенчам.

Абразионная терраса — абразійная тэраса, берагавая марская або азёрная тэраса абразійнага паходжання.

Абразионный берег — абразійны бераг, высокі, круты, адступаючы бераг акіяна, мора, возера, вадасховішча, з развіццём абразійных форм рэльефу, які разбураецца прыбоем. Асноўныя формы рэльефу А. б.: абразійны падводны схіл, або бенч, кліф (берагавы ўступ), які абмяжоўвае берагавую тэрасу з боку сушы, хвалепрыбойная ніша І надводная прыхіленая намытная акумуляцыйная тэраса.

Абразия — абразія, разбурэнне берагоў акіянаў, мораў, азёр І буй­ных вадасховішчаў над уздзеяннем хваль І прыбою. А. распаўсюджваецца і на дно вадаёмаў акіянах — да 100 м і болей).

Абрего — абрэга, умераны вільготны паўднёва-заходні вецер на паўднёвым захадзе Іспаніі. Суправаджаецца непраняглым, але моцным дажджом.

Абсолютная влажность — абсалютная вільготнасць, колькасць вадзяной пары, якая ўтрымліваецца ў 1 м3 паветра ў момант назірання. Выражаецца ў г/м3. Узрастае ад полюсаў да экватара. На Беларусі бывае мінімальная зімою (каля 0,1 г/м3), максімальная летам—да 20 г/м3 і болей.

Абсолютная высота — абсалютная вышыня, вышыня любога пункта зямной паверхні над узроўнем акіяна. Вызначаецца нівеліраваннем. Бывае дадатнай (мясцовасць ляжыць вышэй узроўню акіяна) і адмоўнай (мясцовасць размешчана ніжэй узроўню акіяна, напрыклад у Прыкаспійскай нізіне). А. в. Беларусі вагаецца ад 80 м (Нёманская нізіна) да 345 м (г. Дзяржынская, Мінскае ўзвышша).

Абсолютный возраст горных пород — абсалютны ўзрост горных парод, узрост горных парод, выражаны ў абсалютных адзінках часу (гадах, тысячагоддзях, мільёнах гадоў). Указвае на колькасць гадоў, што прайшлі з часу ўтварэння горнай пароды. Вызначаецца па колькасных суадносінах радыеактыўных элементаў (урану, торыю) 1 прадуктаў іх распаду (свінцу, гелію, аргону). Радыеактыўны распад элементаў у горных пародах ідзе з пастаяннай скорасцю І не змяняецца пад уздзеяннем знешніх умоў.

Абсолютный максимум — абсалютны максімум, найбольшае значэнне якога-небудзь метэаралагічнага элемента (тэмпературы паветра, атмасфернага ціску І г. д.) за шматгадовы перыяд назіранняў.

' Абсолютный минимум — абсалютны мінімум, найменшае значэнне якога-небудзь метэаралагічнага элемента (тэмпературы паветра, атма­сфернага ціску і г. д.) за шматгадовы перыяд назіранняў.

Авал — авал, устойлівы нізавы вецер на атлантычным узбярэжжы Францыі. Дзьме ўверх па далінах рэк: на паўночным захадзе Францыі пераважна з захаду, на паўднёвым усходзе — з паўднёвага ўсходу.

Австралийский муссон — аўстралійскі мусон, вецер, які дзьме ле­там з акіяна ў бок Аўстралійскага кантынента, а зімой — з кантынента ў бок акіяна. На поўначы Аўстраліі цёплы і вільготны паўночна-за-

ходні А. м. іншы раз пранікае да Квінсленда, а на поўдні халодны паўднёвы А. м.— да Сіднея.

Автрофное озеро — аўтрофнае возера, возера, вада якога забяспечвае населения ў ім арганізмы пажыўнымі рэчывамі, якія ўтварыліся ў самім вадаёме.

Автотрофы — аўтатрофы, арганізмы, якія здольны сінтэзаваць з неарганічных рэчываў неабходныя для жыцця арганічныя рэчывы за лік сонечнай энергіі (фотасінтэз) або энергіі хімічных рэакцый (хемасінтэз). Гэта зялёныя расліны і некаторыя бактэрыі.

Автохоры — аўтахоры, расліны, якія распаўсюджваюцца без садзейнічання знешніх фактараў (раскідаюць насенне, скідаюць плады і г. д.).

Автохтоны — аўтахтоны, 1) у біялогіі — арганізмы, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў дадзенай мясцовасці і жывуць там у цяперашні час (тое ж самае, што абарыгены). Напрыклад, качканос і яхідна ў Аўстраліі; 2) у геалогіі — участкі зямной кары, якія залягаюць над на­сунутым! на іх тэктанічнымі покрывамі — алахтонамі і не маюць значных гарызантальных перамяшчэнняў.

Агроклиматология, сельскохозяйственная климатология — агракліматалогія, сельскагаспадарчая кліматалогія, раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці.

Агроландшафты — аграландшафты, антрапагенныя ландшафты з перавагай у іх біятычнай часткі суполак жывых арганізмаў, штучна створаных чалавекам і замяніўшых прыродныя раслінныя і жывёльныя суполкі на большай частцы тэрыторыі. У больш вузкім сэнсе пад А. разумеюць ландшафты, на большай частцы якіх натуральная расліннасць заменена пасевамі і пасадкамі сельскагаспадарчых раслін.

Агрометеорология, сельскохозяйственная метеорология — аграметэаралогія, сельскагаспадарчая метэаралогія, раздзел метэаралогіі, які вывучае метэаралагічныя, кліматычныя і гідралагічныя ўмовы сельска­гаспадарчай вытворчасці.

Агрономические руды — агранамічныя руды, горныя пароды, якія служаць сыравінай для атрымання мінеральных угнаенняў (апатыты, фасфарыты, калійныя солі, салетра і інш.), мікраўгнаенняў (утрымліваюць медзь, бор, марганец і інш.) або выкарыстоўваюцца для паляпшэння глебы (карбанатныя пароды для вапнавання глебы; гіпс — для гіпсавання). На Беларусі такія руды — калійныя солі, фас­фарыты, даламіт і мел.

Адвекция адвекция, перамяшчэнне паветраных і водных мае у гарызантальным напрамку.

Адвентивные растения — адвентыўньія расліны, заносныя расліны, з’яўленне якіх на дадзенай тэрыторыі не звязана з натуральным развіццём мясцовай флоры і з’яўляецца вынікам выпадковага іх пранікнення з воднымі ці паветранымі цячэннямі, жывёламі ці раслінамі, у выніку выпадковага занясення чалавекам. А. р.— адзін з відаў біялагічнага забруджвання асяроддзя.

Адриатическая бора — адрыятычная бара, халодны і моцны (да 60 м/с) паўночны або паўночна-ўсходні вецер, які дзьме з горных перавалаў паміж Альпамі і Дынарскім нагор’ем у бок Адрыятычнага мора. Можа працягвацца ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў А. б. вялікай сілы называюць барацыя, а малой — барына.

Азиатская депрессия, Южно-Азиатская депрессия — Азіяцкая дэпрэсія, Паўднёва-Азіяцкая дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску над Паўднёвай, Заходняй і часткова Цэнтральнай Азіяй з цэнтрам над Іранскім нагор’ем; часцей назіраецца летам. Абумоўлена моцным летнім награваннем мацерыка.

Азиатский антициклон, Сибирский антициклон — Азіяцкі антыцыклон, Сібірскі антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над Паўночнай, Сярэдняй І Цэнтральнай Азіяй; назіраецца галоўным чынам зімой у выніку моцнага ахаладжэння ўнутрымацерыковых раёнаў

Азиатский муссон — азіяцкі мусон, зімовы паўночна-ўсходні і летні паўднёва-заходні мусон на поўначы Індыйскага акіяна.

Азимут — азімут, вугал паміж напрамкам на поўнач і напрамкам на вызначаемы прадмет Вымяраецца па ходу гадзіннікавай стрэлкі ў градусах ад 0 да 360. Адрозніваюць сапраўдны (геаграфічны) А. і магнітны А. Сапраўдны А.— вугал паміж паўночным напрамкам сапраўднага (геаграфічнага) мерыдыяна і напрамкам на вызначаемы прадмет Па картах вымяраюць сапраўдныя А. Магнітны А.— вугал паміж паўночным напрамкам магнітнага мерыдыяна і напрамкам на дадзены прадмет Магнітны А. вызначаецца з дапамогай компаса (паўночны канец магнітнай стрэлкі паказвае паўночны напрамак магнітнага ме­рыдыяна)

Азональная растительность — азанальная расліннасць, расліннасць, якая не ўтварае самастойнай зоны, аднак сустракаецца як уключэнне сярод занальнай расліннасці (напрыклад, заліўныя лугі і тугайныя зараснікі ў пустынях)

Азональность — азанальнасць, распаўсюджанне якога-небудзь геаграфічнага аб’екта ці з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі дадзенай тэрыторыі. Звычайна А. абумоўлена геалагічнай структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктонікі, характарам рэльефу і іншымі эндагеннымі фактарамі. Сумесна з занальнасцю вызначае асноўныя рысы прыроды тых ці іншых рэгіёнаў.

Азональные почвы — азанальныя глебы, глебы са слаба выражанымі рысамі занальнага глебаўтварэння. Часта ўяўляюць сабой пераходныя ўтварэнні паміж глебамі і горнымі пародамі, якія захоўваюць свае ўласцівасці ў розных прыродных зонах (напрыклад, глебы камяністых схілаў і рачных пойм)

Азорский антициклон — Азорскі антыцыклон, субтрапічная вобласць высокага атмасфернага ціску над Атлантычным акіянам з цэнтрам не­далёка ад Азорскіх астравоў Асабліва яскрава выражана летам.

Айсберги, ледяные горы — айсбергі, ледзяныя горы, вялікія глыбы мацерыковага лёду, якія плаваюць у акіяне, моры. Утвараюцца шляхам абломвання канцоў ледавікоў сушы, што спускаюцца ў ваду. Даўжыня А. звычайна да 1,5 км (сустракаюцца да 100 км і больш), вышыня над паверхняй вады 70—100 м (іншы раз да 300 і нават 500 м), асноўная частка (5/е) — знаходзіцца над вадой. А. у Сусветны акіян пастаўляюцца ў асноўным ледавікамі Антарктыды, Грэнландыі, Канадскага Арктычнага архіпелага. Небяспечныя для мараплавання; могуць служыць крыніцай прэснай вады для чалавека.

Аквакультура — аквакультура, прамысловае вырошчванне карысных арганізмаў у водным асяроддзі. Асноўныя аб’екты А.— жывёлы, расліны (даюць амаль 100 % здабываемых вустрыц, звыш 80 % мідый, 30 % марскога грабянька)

Акватория — акватория, прастора вадаёма або яго частка ў нату­ральных, штучных або ўмоўных граніцах (напр., А. мора, возера, бух­ты, порта і г. д.).

Акклиматизация — акліматызацыя, прыстасаванне жывых арганізмаў да новых умоў існавання, у тым ліку да новых біяцэнозаў, а таксама комплекс мерапрыемстваў па рассяленню відаў у новый месцы жыхарства. А. садзейнічае ўзбагачэнню мясцовай флоры і фауны, але патрабуе дасканалага навуковага абгрунтавання, інакш здольна на­неси! экалагічную і гаспадарчую шкоду.

Аккумулятивные равнины — акумулятыўныя раўніны, раўніны, створаныя ў выніку працяглага назапашвання асадкавах тоўшчаў у буйных паніжэннях рэльефу (Вялікая Кітайская раўніна, ІндаГангская, Месапатамская, Паданская нізіны і інш.). Адрозніваюць А. р.: алювіяльныя (утвораны наносамі і адкладамі рэк), азёрныя (узніклі на месцы былых азёр), ледавіковыя (утвораны наносамі ледавікоў і іх расталых вод) і інш.

Аккумулятивные формы рельефа — акумулятыўныя формы рэльефу, формы рэльефу зямной паверхні, якія ўтвараюцца ў выніку назапаш­вання (акумуляцыі) марскіх, рачных, азёрных, ледавіковых, золавых і другіх адкладаў, прадуктаў вывяржэння вулканаў (попелу, лаў 1 інш.) Гэта акумулятыўныя раўніны, марэнныя грады, барханы, камы, друмліны, падводныя берагавыя валы, марскія раўніны і іншыя формы рэльефу

Аккумулятивный берег — акумулятыўны бераг, наступаючы бераг (акіяна, мора, возера, вадасховішча), складзены наносамі, якія прыносяцца хвалямі і прыбоем.

Аккумуляция горных пород, осадконакопление — акумуляцыя гор­ных парод, асадканазапашванне, назапашванне рыхлых мінеральных і арганічных адкладаў у буйных паніжэннях рэльефу. Вядзе да ўтварэння асадкавых горных парод і акумулятыўных раўнін. На Беларусі ў антрапагене актыўна адбывалася ледавіковая акумуляцыя, у выніку якой узнік сучасны рэльеф.

Акультурные ландшафты — акультурныя ландшафты, антрапа-

генныя ландшафты, якія стварыліся ў выніку нерацыянальнага ўмяшання чалавека ў прыроду і страцілі ў сувязі з гэтым здольнасць выконваць функцыі па ўзнаўленню здаровага асяроддзя.

Аласы — аласы, плоскія, акруглай формы паніжэнні на паверхні сушы ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў у дыяметры. Утвараюцца шляхам раставання шматгадовай мерзлаты і прасадкі грунту. Пакрыты лугава-стэпавай расліннасцю, іншы раз маюць астаткавыя азёры. Распаўсюджаны ў Якуціі.

Алеврит — алеўрыт, рыхлая дробнаабломкавая асадкавая парода, якая складаецца з мінеральнага зерня (кварц, палявы шпат, слюда і інш.), памерам 0,01—0,1 мм (па іншых класіфікацыях — 0,005— 0,05 мм).

Алеутская депрессия — Алеуцкая дэпрэсія, вобласць нізкага атмасфернага ціску над паўночнай часткай Ціхага акіяна з цэнтрам неда­лёка ад Алеуцкіх астравоў; назіраецца галоўным чынам зімой.

Аллотрофное озеро — алатрофнае возера, возера, вада якога (у адрозненне ад аўтатрофнага возера) атрымлівае ў значнай колькасці біягенныя, мінеральныя і арганічныя рэчывы з вадазбору.

Аллохоры — алахоры, расліны, якія распаўсюджваюцца ветрам, вадой, жывёламі або чалавекам і сілай уласнай вагі.

Аллювиальные равнины — алювіяльныя раўніны, раўніны, якія ўтвараюцца ў выніку акумуляцыйнай дзейнасці вялікіх рэк на месцы значных апусканняў зямной кары (Вялікая Кітайская раўніна, Паданская раўніна і інш.). Складзены алювіем магутнасцю ў дзесяткі (радзей — сотні) метраў.

Аллювий, аллювиальные отложения — алювій, алювіяльныя адклады, адклады рэчышчавых водных патокаў (рэк, ручаёў). Прадстаўлены пяскамі, супесямі, суглінкамі, глінамі, жвірам, галькай, валунамі. Складаюць поймы і тэрасы рэк, алювіяльныя раўніны.

Алмаз алмаз, самы цвёрды мінерал, чысты крысталічны вуглярод. Бясколерны або мае сіні, жоўты, буры, чорны колер. 3 празрыстых бясколерных алмазаў вырабляюць дарагія ўпрыгожанні (брыльянты). А. шырока выкарыстоўваюцца для вырабу звышцвёрдых буравых і рэжучых прылад. Самыя буйныя месцараджэнні А. знаходзяцца ў краінах Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі (ПАР, Заір, Гана і інш.). У цяперашні час вырабляюць і штучныя А., якія па цвёрдасці не ўступаюць прыродным.

Алунит — алуніт, мінерал, адзін з відаў алюмініевай руды. Змяшчае каля 20 % гліназёму. Пры комплекснай перапрацоўцы А., апрача гліназёму, атрымліваюць калійныя ўгнаенні, соду, серную кіслату. Месцараджэнні А. вядомы ў Расіі, Азербайджане, ЗША, Кітаі, Аўстраліі і іншых краінах.

Альбедо — альбеда, адносіны адбітай сонечнай радыяцыі да прыходзячай, выражаныя ў працэнтах. Альбеда 3. як планеты каля 40%.

Альпийская растительность — альпійская расліннасць, тып высакагорнай расліннасці, распаўсюджаны ў альпійскім поясе гор. Расліны больший часткай нізкарослыя, прыземістыя, многія маюць яркія кветкі. Альпійскія лугі з перавагай дзірваністых злакаў — тыповыя фітацэнозы. А. р. характэрна для Альпаў, Каўказа, часткова для Алтая, ЦяньШаня, Гімалаяў і інш.

Альпийская складчатость — альпійская складкаватасць, гораўтварэнне ў кайназойскую эру геалагічнай гісторыі Зямлі. У А. с. утварыліся горы Альпійска-Гімалайскага складкаватага пояса (Атлас, Пірэнеі, Альпы, Апеніны, Карпаты, Стара Планіна, Крымскія, Каўказ, горы Малаазіяцкага, Армянскага і Іранскага нагор’яў, Капетдаг, Памір, Гімалаі і інш.) і Ціхаакіянскага (Каракскі хрыбет, горы Камчаткі, Сахаліна, Новай Гвінеі, Новай Зеландыі, часткова Кардыльеры і Анды).

Альпийские луга — альпійскія лугі, высакагорныя нізкатраўныя лугі, звычайна з дзірваністых злакаў і асокаў; расліны часта ў выглядзе падушак і разетак, многія — з вялікімі яркімі кветкамі (альпійскія ане­моны, казяльцы, горныя макі, прымулы, рададэндраны, цюльпаны і інш.). Распаўсюджаны ў альпійскім поясе гор умераных і субтрапічных шырот вышэй субальпійскіх лугоў і хмызнякоў (Альпы, Пірэнеі, Карпа­ты, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.). Выкарыстоўваюцца як летнія горныя пашы.

Альпийский ледник — альпійскі ледавік, тып простых горна-далінных ледавікоў, якія спускаюцца за межы горнага цырка па адной даліне. Характарызуецца рэзка выражаным марфалагічным адасабленнем вобласці жыўлення (у межах увагнутай часткі ледавіковага цырка) і вобласці раставання (язык ледавіка). Асабліва характэрны для Альпаў, аднак сустракаюцца і ў іншых горных краінах (на Каўказе, Паміры, Цянь-Шані і інш.).

Альпийский пояс — альпійскі пояс, прыродны вышынны пояс у добра ўвільготненых тарах умераных і субтрапічных шырот. Размяшчаецца вышэй субальпійскага пояса. Клімат халодны, высакагорны, з моцнымі снегападамі (снежнае покрыва існуе на працягу большай часткі года), увільгатненне дастатковае пры добрым дрэнажы паверхні. Расліннасць горна-лугавая (нізкатраўныя лугі і зараснікі хмызнякоў) на горна-лугавых глебах. А. п, характэрны для Альпаў (адсюль назва), Пірэнеяў, Карпат, Каўказа, гор Сярэдняй Азіі і інш.

Альпийский рельеф, альпийские формы рельефа — альпійскі рэльеф, альпійскія формы рэльефу, тып рэльефу гор, ахопленых сучасным горным аледзяненнем або перанёсшым больш значнае аледзяненне ў чацвярцічны перыяд. Характарызуецца панаваннем фізічнага выветрывання, лёду і снегу, глыбокім і рэзкім расчляненнем, крутасцю і скалістасцю схілаў, вострымі пікамі, грабянямі, вяршынямі. А. р. характэрны Альпам (па імені гор атрымаў сваю назву), Каўказу, Паміру, Гімалаям і інш.

Алюминиевые руды — алюмініевыя руды, горныя пароды і мінера-

лы, якія служаць сыравінай для атрымання алюмінію. Якасць А. р. залежыць ад іх саставу, перш за ўсё ад працэнтнага ўтрымання гліназёму (АІгОз)Галоўныя А. р.— баксіты, нефеліты і алуніты.

Амбы — амбы, агульная назва плоскіх вяршынь Эфіопскага нагор’я ў Афрыцы. Вышыня да 4—4,5 тыс. м. Складзены гарызантальнымі пластамі горных парод і раздзяляюцца глыбокімі далінамі.

Андезит — андэзіт, эфузіўная сярэдняя цёмнаафарбаваная горная парода, якая складаецца з украпінаў сярэдняга плагіёклазу і іншых мінералаў і вулканічнага шкла. Разам з базальтамі ўтварае галоўную масу магматычных парод у многіх абласцях старажытнага і сучаснага вулканізму. Выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага каменю, кіслотатрывалага матэрыялу.

Анемометр анемометр, прыбор для вызначэння скорасці (часам і напрамку) ветру.

Анероид — анероід, барометр, асноўнай часткай якога з’яўляецца металічная скрыначка, пазбаўленая паветра і вельмі адчувальная да змянення атмасфернага ціску. Дэфармацыі скрыначкі пры дапамозе нескладанай канструкцыі перадаюцца стрэлцы, якая і паказвае на шкале атмасферны ціск. Прылада градыруецца па ртутнаму барометру.

Антарктические воздушные массы, антарктический воздух — антарктычныя паветраныя масы, антарктычнае паветра, паветраныя масы, якія ўтвараюцца над Антарктыдай; маюць вельмі нізкія тэмпературы, нязначную вільготнасць, высокую празрыстасць. Ад паветра ўмераных шырот Паўднёвага паўшар’я аддзяляюцца антарктычным фрон­там. Па сваіх уласцівасцях падобны да арктычнага паветра Паўночнага паўшар’я.

Антарктические пустыни, ледяные пустыни — антарктычныя пустыні, ледзяныя пустыні, природная зона антарктычнага пояса; ахоплівае Антарктыду, зблізку ляжачыя астравы і прылягаючыя акваторыі. Клімат антарктычны — самы суровы на Зямлі (ва ўнутраных раёнах мацерыка сярэдняя тэмпература паветра летам —25°, —35°, зімой —60°, —70°, ападкаў менш за 100 мм у год). Пануюць покрыўныя І шэльфавыя леДавікі. Расліннасць бедная (імхі, лішайнікі, водарасці, некалькі відаў кветкавых раслін); развіта галоўным чынам у антарктычных аазісах паблізу ўзбярэжжа (на свабодных ад лёду ўчастках) і не ўтварае самкнутага покрыва. У антарктычных водах жывуць кіты, цюлені, ры­бы; на ўзбярэжжы і астравах гняздзяцца пінгвіны, буравеснікі, паморнікі, бакланы.

Антарктический антициклон Антарктычны антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над Антарктыдай; існуе на працягу ўсяго года. Абумоўлена галоўным чынам нізкай тэмпературай ледзянога шчыта мацерыка.

Антарктический климат, климат антарктических пустынь — антаркгычны клімат, клімат антарктычных пустынь, клімат Антарктиды, са­мы халодны клімат Зямлі. Пануе кантынентальнае антарктычнае па-

ветра і антыцыклон. Тэмпературы нізкія на працягу ўсяго года (ва ўнутраных раёнах летам —25°, —35°, зімой —60°, —70°, абсалютны мінімум —89,2°, самая нізкая тэмпература на Зямлі) Слабый вятры ўнутры мацерыка І моцныя сцёкавыя вятры на яго ўскраінах. Колькасць ападкаў нязначная (ва ўнутраных раёнах — дзесяткі мм у год, для ўсяго мацерыка — 200 мм у год).

Антарктический пояс — антарктычны пояс, самы паўднёвы геаграфічны пояс Зямлі. Ахоплівае Антарктыду, бліжэйшыя астравы І прылягаючыя часткі акіянаў. Клімат антарктычны, самы халодны на планеце (сярэднія тэмпературы паветра ва ўнутраных раёнах мацерыка летам —25°, — 35°, зімой —60°, —70°). Пояс заняты прыроднай зонай антарктычных пустынь.

Антарктический фронт — антарктычны фронт, атмасферны фронт паміж антарктычным паветрам і марскім паветрам умераных шырот Паўднёвага паўшар’я. Размяшчаецца вакол Антарктыды над акіянам, звычайна паміж 60° і 63° пд. ш. Утварае некалькі галін, якія пастаянна мяняюць сваё становішча.

Антеклиза — антэкліза, адна з асноўных тэктанічных структур платформы, пакатае купалападобнае ўзвышэнне зямной кары з вы­ступам фундамента платформы (процілегласць сінеклізам), памерамі да некалькіх соцень км у папярочніку. Утвараецца ў выніку павольных падняццяў участкаў зямной кары, якія працягваюцца амаль без перапынку дзесяткі і сотні мільёнаў гадоў. Асадкавы чахол на купале А. невялікі, часам яго няма. На крылах А. да прылеглай сінеклізы магутнасць чахла павялічваецца.

Антиклиналь — антыкліналь, складка слаёў горных парод, накіраваная выпукласцю ўверх. У рэльефе звычайна адпавядае горнаму хрыбту. А. чаргуецца з супрацьлеглымі ім па форме выгінамі сінкліналямі.

Антиклинальные долины — антыклінальныя даліны, рачныя даліны, якія цягнуцца ўздоўж скляпення антыкліналяў Скляпенні антыкліналяў звычайна моцна парушаны трэшчынамі і падвяргаюцца эрозіі (асабліва, калі яны складзены размываемымі пародамі), што палягчае ўтварэнне А. д.

Антиклинорий — антыклінорый, буйны, працягласцю ў дзесяткі і сотні км, складана пабудаваны падоўжны комплекс складак зямной кары. Характарызуецца агульным падняццем слаёў у цэнтральнай частцы, нярэдка наяўнасцю буйных інтрузіўных цел, развіццём на крылах зон насоўванняў. А. узнікае звычайна ў межах геасінклінальных сістэм у выніку працяглых падняццяў зямной кары (напрыклад, А. Вялікага Каўказа).

Антильский ураган — антыльскі ураган, трапічны цыклон у Атлантычным акіяне, які ўзнікае ў раёне Антыльскіх астравоў. У радзе выпадкаў дасягае Ісландыі і Скандынавіі. Сярэдняя паўторнасць А. у. складае 10 разоў у год, часцей усяго бываюць у верасні.

Антимуссон — антымусон, верхняя галіна мусоннай цыркуляцыі,

паветранае цячэнне над мусонам, супрацьлеглага яму напрамку. З’яўляецца часткай пануючага на гэтых вышынях занальнага (заходняга) патоку.

Антипассат, контрпассат — антыпасат, контрпасат, паветранае цячэнне над пасатам у верхний трапасферы і ніжняй стратасферы трапічных широт, якое мае пераважна заходні і паўднёва-заходні напрамак у Паўночным паўшар’і і паўночна-заходні — у Паўднёвым. Пачынаецца на вышыні 2—4 км у паласе 600—700 км ад экватара. А. лепей развіты ў Паўночным паўшар’і. Рэгулярных І бесперапынных А. не існуе.

Антициклоны — антициклоны, вобласці павышанага атмасфернага ціску з замкнутым! авальнымі ізабарамі і наибольшим ціскам у цэнтры. Характарызуюцца апусканнем І павольным расцяканнем паветра ад цэнтра А. да яго перыферыі (па ходу гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і і супраць'руху гадзіннікавай стрэлкі — у Паўднёвым). Часцей узнікаюць ва ўмераных і высокіх шыротах. Дасягаюць у папярочніку тысячы км, перамяшчаюцца з захаду на ўсход са скорасцю 30— 40 км/г, адхіляюцца пры руху да больш нізкіх шырот. Нярэдка А. прымаюць маларухомы, стацыянарны стан (напрыклад, антыцыклоны над мацерыкамі зімой, субтрапічныя антыцыклоны). А. па прычыне сыходных рухаў паветра нясуць яснае і сухое надвор’е (зімой з моцнымі маразамі, летам з высокімі тэмпературамі), са слабым! вятрамі і штылямі.

Антрацит — антрацыт, вугаль высокай ступені вуглефікацыі (метамарфізму). Змяшчае 94—98 % вугляроду; высокакаларыйны (звыш 34 МДж/кг, або 8100—8200 ккал/кг). Цвёрды, мае чорны колер з металічным бляскам. Утварае пласты рознай магутнасці. Энергетычная і тэхналагічная сыравіна. Найбольш значнымі агульнымі запасам! А. валодаюць ЗША, В’етнам і Паўднёвая Карэя.

Антропогенная нагрузка — антрапагенная нагрузка, велічыня прамога і апасродкаванага антрапагеннага ўздзеяння на прыроднае асяроддзе ў цэлым і асобныя яго кампаненты. Па падліках вучоных, у сучасны перыяд А. н. у цэлым на прыроднае асяроддзе ўзрастае двойчы праз кожныя 10—15 гадоў.

Антропогенная пустыня — антрапагенная пустыня, пустынная тэрыторыя, якая ўтварылася ў выніку ўздзеяння людзей на прыроду. Есць думка аб антрапагенным паходжанні існуючых пустынь.

Антропогенный ландшафт — антрапагенны ландшафт, геаграфічны ландшафт, створаны як у выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека, так і ў ходзе ненаўмыснага змянення прыроднага ландшафту.

Антропогенный рельеф — антрапагенны рэльеф, сукупнасць форм рэльефу, створаных або значка змененых гаспадарчай дзейнасцю ча­лавека. Свядомае пераўтварэнне рэльефу адбываецца пры меліярацыі зямель (тэрасаванне і абвалоўванне схілаў, пабудова арашальнай І дрэнажнай сеткі), будаўніцтве (насыпы, дамбы, выемкі, каналы), рэкультывацыі парушаных ландшафтаў. Стыхійна ўзнікаючыя формы А. р. часта

ўтвараюцца ў выніку нерацыянальнага гаспадарання (яры, прасадкі пад горнымі выпрацоўкамі і інш.). Непажаданы, аднак часта непазбеж ны вынік некаторых відаў горных і будаўнічых работ — стварэнне ад валаў, кар'ераў, тэрыконаў.

Антропосфера — антрапасфера, 1) зямная сфера, дзе жыве ці куды пранікае чалавек; 2) частка біясферы, выкарыстоўваемая чалавекам; 3) сфера Зямлі і бліжняга Космасу, якая ў наибольшая ступені зменена чалавекам у мінулым або якая будзе зменена ў блізкім будучым.

Антропофйты — антрапафіты, расліны, уведзеныя ў склад мясцовай флоры чалавекам. Гэта віды іншаземнага паходжання. У флору Беларусі ўведзена каля 1000 інтрадукаваных відаў дрэў, хмызнякоў, травяністых харчовых і дэкаратыўных раслін.

Апатит — апатыт, мінерал, які змяшчае кальцый, фосфар, фтор і інш. элементы; мінеральная сыравіна, якая выкарыстоўваецца для атрымання фосфарных угнаенняў Змяшчае да 30 % пяцівокісу фосфа­ру. У прыродзе сустракаецца розных колераў і адценняў, аднак часцей зеленаватага. Буйныя месцараджэнні на Кольскім паўвостраве.

Апвеллинг — апвелінг, падняцце глыбінных марскіх вод (звычайна з глыбінь 100—300 м) на паверхню. Узнікае пад уздзеяннем згонных вятроў (вятры адганяюць паверхневыя воды ад берагоў сушы і на іх месца ўзнімаюцца глыбінныя воды), а ў адкрытым акіяне назіраецца ў зонах дывергенцыі (зонах разыходжання паверхневых цячэнняў) і цэнтрах цыкланічных кругаваротаў. Глыбінныя воды багаты пажыўнымі рэчывамі (злучэннямі азоту і фосфару і інш.), іх падняцце садзейнічае развіццю фітапланктону і зоапланктону, які служыць кормам для рыб. Зоны А.— важныя рыбапрамысловыя акваторыі акіяна.

Апогей — апагей, найбольш удалены ад Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі.

Ареал — арэал, участак тэрыторыі або акваторыі, у межах якога распаўсюджаны аб’екты ці з’явы, што адсутнічаюць па суседніх участ­ках. Раней гэтым тэрмінам абазначалі толькі плошчы распаўсюджання асобных жывёл ці раслін.

Аридная зона — арыдная зона, агульная назва геаграфічных зон з нязначным увільгатненнем, у якіх земляробства магчыма толькі пры штучным арашэнні (зоны пустынь і паўпустынь)

Аридная пустыня — арыдная пустыня, занальны тып пустыні ва ўмовах субтрапічных і трапічных паясоў.

Аридный климат, сухой климат — арыдны клімат, сухі клімат, клімат абласцей з недастатковым атмасферным увільгатненнем, высокімі тэмпературамі паветра і іх вялікімі сутачнымі ваганнямі; выпаральнасць значна перавышае гадавую суму ападкаў. Пераважаюць ландшафты пустынь і паўпустынь, земляробства магчыма толькі пры штучным арашэнні.

Аридный рельеф арыдны рэльеф, тып рэльефу, уласцівы пусты­ням, паўпустыням, сухім стэпам; ствараецца пад уплывам дзейнасці

ветру (эолавыя працэсы), выветрывання, плоскаснага змыву, эрозіі ча­совых вадацёкаў.

Арктический антициклон — Арктычны антыцыклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску над Сібірскім, Канадскім і Грэнландскім сектарамі Арктыкі. Абумоўлена вельмі нізкімі тэмпературамі паветра на працягу большая часткі года.

Арктический климат, климат арктических пустынь — арктычны клімат, клімат арктычных пустынь, халодны клімат з нізкімі тэмпературамі паветра на працягу ўсяго года (ад —40° зімой да 0° летам, месцамі вышэй 0°, але ніжэй +5°), працяглымі палярнай ноччу і палярным днём, нязначнай колькасцю ападкаў (200—300 мм у год). Пануе арктычнае паветра, нярэдкі цыклоны і пранікненне паветраных мае умераных шырот. А. к. уласцівы асноўнай частцы Арктыкі.

Арктический пояс — арктычны пояс, самы паўночны геаграфічны пояс Зямлі. Ахоплівае большую частку Арктыкі. Клімат арктычны халод­ны (сярэднямесячныя тэмпературы ад +5° да —40°), з працяглай халоднай зімой і кароткім халодным летам. Пояс заняты зонай арктыч­ных пустынь.

Арктический фронт — арктычны фронт, атмасферны фронт паміж арктычным паветрам І паветрам умераных шырот у Паўночным паўшар’і. Размяшчаецца звычайна паміж 60° і 75° пн. ш.

Арктические воздушные массы, арктический воздух — арктычныя паветраныя масы, арктычнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца ў асноўным над Арктыкай (Паўночным Ледавітым акіянам). Характарызуюцца нізкай тэмпературай, малой вільготнасцю, празрыстасцю. Пранікаючы ва ўмераныя шыроты, у тым ліку і на тэрыторыю Беларусі, выклікаюць значныя і рэзкія пахаладанні. Ад паветра умера­ных шырот Паўночнага паўшар’я аддзяляюцца арктычным фронтам. Падобны да антарктычных паветраных мае у Паўднёвым паўшар’і.

Арктические пустыни, ледяные пустыни — арктычныя пустыні, ледзяныя пустыні, природная зона арктычнага пояса. Ахоплівае астраўную І мацерыковую сушу Арктыкі. Клімат арктычны, халодны (сярэднія тэмпературы ўсіх месяцаў ніжэй 4-5°), ападкаў 200—300 мм у год. Пануюць ледавікі і шматгадовая мерзлата. На свабодных ад лёду участ­ках сушы — камяністыя пустыні з вельмі беднай І разрэджанай (у выглядзе дзярнінак і курцінак) расліннасцю (імхі, лішайнікі). Глебы пераўвільготненыя, слаба развітыя, размешчаны на шматгадовай мерзлаце. Водзяцца белыя мядзведзі, пясцы, лемінгі; на скалах летам — птушыныя кірмашы.

Арктические тундры арктычныя тундры, самая паўночная і найбольш суровая частка зоны тундр. Рэдкая расліннасць (імхі, лішайнікі, дрыяды, асокі, злакі, палярныя макі) пакрывае толькі да 60 % паверхні зямлі.

Артезианские воды — артэзіянскія воды, напорныя падземныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Размяшчаюцца ў прагінах 16

і ўпадзінах зямной кары. Пры наяўнасці шчылін могуць фантанаваць. Шырока распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Заходняй Еўропе і інш. Назву атрымалі ад правінцыі Артуа ў Францыі, дзе А. в. выкарыстоўваліся ўжо ў XII ст.

Архейская эра, архей — архейская эра, архей, пачатковы, вельмі вялікі адрэзак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі, працягласцю ў 1000 млн гадоў. Для А. э. характэрны: старажытнейшае гораўтварэнне, актыўны вулканізм, з’яўленне першых жывых арганізмаў (прымітыўных аднаклетачных і некаторых бактэрый), утварэнне жалезных і поліметалічных руд.

Архипелаг — архіпелаг, астравы, якія размешчаны недалёка адзін ад аднаго і разглядаюцца як адно цэлае. Напрыклад, Зямля ФранцаІосіфа, Шпіцберген, Японскія, Філіпінскія, Вялікія Антыльскія астравы. Па паходжанню бываюць мацерыковымі і акіянічнымі.

Асбест — азбест, мінерал валакністай будовы, вогнетрывалы, кіслотаўпорны, не праводзіць электрычнасць. Яго вобразна называюць «гор­ным ільном». Якасць А. вызначаецца даўжынёй валокнаў. 3 А. атрымліваюць вогнетрывалыя тканіны і ўжываюць пры вырабе шыферу, азбестацэментных труб, ізаляцыйных матэрыялаў. Буйнейшыя месцараджэнні ў Расіі, Канадзе, ПАР.

Астеносфера — астэнасфера, слой паніжанай вязкасці ў верхний мантыі Зямлі. Размешчаны пад мацерыкамі на глыбіні каля 100 км, пад дном акіяна — 50 км. Ніжняя граніца на глыбіні 250—300 км. А.— асноўная крыніца магмы.

Атмосфера — атмасфера, паветраная абалонка Зямлі. Складаецца з азоту (78%), кіслароду (каля 21 %), вуглякіслага (0,03 %) і іншых (1 %) газаў; прысутнічаюць таксама вадзяная пара (у ніжніх слаях ад 0,01 да 4%), цвёрдыя і вадкія часцінкі. Заканчваецца прыкладна на вышыні 3000 км (тут шчыльнасць паветра прыбліжаецца да шчыльнасці рэчыва ў міжпланетнай прасторы). Асноўная маса А. сканцэнтравана ў яе ніжніх слаях — трапасферы і стратасферы.

Атмосферная вода — атмасферная вада, вада, якая знаходзіцца ў атмасферы ў выглядзе вадзяной пары або завіслых прадуктаў кандэнсацыі (кропляў, ледзяных крышталёў).

Атмосферное давление — атмасферны ціск, ціск атмасфернага па­ветра на прадметы, якія знаходзяцца ў ім, і на зямную паверхню. Вызна­чаецца масай вышэйляжачага слоя паветра. Выражаецца ў мм ртутнага слупка, мілібарах і гектапаскалях. Вымяраецца барометрамі. Сярэдняя велічыня А. ц. на ўзроўні мора — 760 мм рт. сл. (нармальны атмасферны ціск).

Атмосферные аэрозоли — атмасферныя аэразолі, цвёрдыя і вадкія часцінкі, якія знаходзяцца ў ніжніх слаях атмасферы. Гэта кроплі вады, ледзяныя крышталікі, вулканічны попел, дым і г. д.

Атмосферные осадки атмасферныя ападкі, вільгаць, якая выпа­дав з атмасферы на зямную паверхню. Утвараюцца ў выніку кандэнса-

цыі вадзяной пары. Вымяраюцца ападкамерам. Выражаюцца таўшчынёй слоя выпаўшай вады ў мм. Асноўная частка А. а. выпадае з воблакаў (дождж, снег, крупа, град і інш.). Пры кандэнсацыі вадзяной пары у прыземных слаях А. а. выдзяляюцца прама на глебу і наземныя прадметы (раса, іней і інш.). А. а. па фізічнаму стану бываюць цвёрдымі (снег, крупа, град, іней) і вадкімі (дождж, раса); па характару выпадзення аблажнымі, ліўневымі і імжачымі. Максімальная колькасць А. а. выпадае на востраве Гаваі і ў Чарапунджы (Індыя)—да 14 000— 12 000 мм у год, мінімальная — у трапічных пустынях (Сахара — 10— 40 мм, Атакама — 0,1—5 мм у год). Сярэднегадавая колькасць А. п. у Беларусі 600—650 мм.

Атмосферный лёд — атмасферны лёд, ледзяныя часцінкі, якія завісаюць у атмасферы або выпадаюць на зямную паверхню (цвёрдыя ападкі), а таксама ледзяныя крышталікі або аморфны налёт, якія ўтвараюцца на зямной паверхні, на паверхні наземных прадметаў 1 на лятальных апаратах у паветры (абледзяненне самалётаў і інш.).

Атмосферный фронт — атмасферны фронт, пераходная зона паміж паветранымі масамі з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі. Даўжыня А. ф.— тысячы км, шырыня — дзесяткі км, таўшчыня па вертыкалі — сотні м. 3 А. ф. звязана ўтварэнне воблакаў, выпадзенне франтальных ападкаў, змяненне надвор’я. Адрозніваюць А. ф.: арктычны, палярны, трапічны, цёплы, халодны.

Атоллы — атолы, нізкія кольцападобныя каралавыя астравы з мелкаводным унутраным вадаёмам і пралівам. Дыяметр А. ад 200 м да 60 км і больш, шырыня кальца да 100—200 м. Асновай для вострава служаць звычайна невялікія падводныя ўзвышшы, часта падводны вулкан. А. у асноўным размяшчаюцца ў далечыні ад берагоў, сярод адкрытых водных прастораў, ва ўмовах нармальнай салёнасці чыстай цёплай вады. Найбольш характэрны для Ціхага і Індыйскага акіянаў.

Ауро — аура, мяккі, вільготны, умераны заходні вецер на поўдні Францыі. Зімой суправаджаецца ліўневым дажджом ці снегам, летам — навальніцай і градам.

Афганец афганец, мясцовы сухі моцны паўднёва-заходні або паўднёвы вецер, накіраваны з раёна Заходняга Паміра і вярхоўяў Амудар’і. У Тэрмезе назіраецца да 70 дзён у годзе. Дзьме да 2 сутак безупынна ўверх па далінах Амудар’і, Сырдар’і, Вахша. А. звязаны з уварваннем халодных паветраных мае у паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі. Нясе многа пылу, засыпае пяском палі, іншы раз зносіць урадлівы слой глебы.

Аэрокосмические методы изучения Земли — аэракасмічныя метады вывучэння Зямлі, сукупнасць метадаў даследавання і картаграфавання планеты ў цэлым, геаграфічных зон і рэгіёнаў, прыродных 1 сацыяльнаэканамічных аб’ектаў і з’яў з лятальных паветраных і касмічных апаратаў. Асноўныя з іх — фатаграфічныя, электронныя, геафізічныя і візу-

альныя. У А. м. в. 3. уваходзіць здымка зямной паверхні, апрацоўка і дэшыфраванне здымкаў.

Аэросъёмка — аэраздымка, здымка (фатаграфаванне) зямной паверхні з лятальных апаратаў у розных зонах спектра электрамагнітных хваль і з выкарыстаннем розных здымачных сістэм. Асноўны від — аэрафотаздымка. Здымкі бываюць чорна-белыя, каляровыя І спектразанальныя.

Б

«Бабье лето» — «бабіна лета», перыяд сухота і цёплага надвор’я ў Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, Паўночнай Амерыцы (дзе называецца «індзейскім летам») у канцы верасня — пачатку кастрычніка. Звязаны з пераносам цёплага паветра па перыферыі антыцыклонаў, якія фарміруюцца ў тэты час года над цэнтральнымі абласцямі мацерыкоў. Бывае амаль штогод на працягу 1—3 тыдняў, часцей пасля працяглага халоднага і дажджлівага надвор’я.

Базальт базальт, шырока распаўсюджаная магматычная горная парода звычайна цёмнага колеру. Мае хімічны састаў, блізкі да габра, аднак адрозніваецца тым, што ўтварылася пры застыванні магмы не на глыбіні, а на зямной паверхні. Не мае крышталічнай структуры, уласцівай для габра. Б. утвараюць велізарныя покрывы на сушы І на дне акіянаў: у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на паўвостраве Індастан, у Ціхім акіяне і інш.

«Базальтовый» слой — «базальтавы» слой, ніжні слой зямной кары, размешчаны паміж «гранітным» слоем і верхний мантыяй Зямлі. Складаецца, верагодна, з высокаметамарфізаваных парод асноўнага складу. Магутнасць «Б», с. вагаецца ад 5 да 35 км.

Базис аккумуляции — базіс акумуляцыі, паверхня, вышэй якой акумуляцыя адбывацца не можа і змяняецца дэнудацыяй.

Базис денудации, денудационный уровень — базіс дэнудацыі, дэнудацыйны ўзровень, ніжні ўзровень паверхні, да якога перамяшчаюцца (звальваюцца або змываюцца) абломкі і другія прадукты разбурэння горных парод на схіле. Звычайна адпавядае падэшве горнага схілу, дзе ўхілы паверхні рэзка памяншаюцца і адбываецца акумуляцыя знесенага зверху матэрыялу. Мясцовымі Б. д. могуць служыць вадацёк або задаём, скальны астанец на паверхні схілу і іншыя перашкоды на шляху сыходнага пераносу прадуктаў выветрывання.

Базис оледенения — базіс аледзянення, ніжняя граніца магчымага спаўзання языкоў ледавікоў, адпавядаючая вышыні днішчаў далін у дадзеным горналедавіковым раёне.

Базис эрозии — базіс эрозіі, узровень вадаёма (возера, мора, галоўнай ракі), куды ўпадае рака. На гэтым узроўні вадацёк (рака, ручай)

траціць сваю сілу і не можа далей паглыбляць сваё ложа. Адрозніваюць: 1) агульны (галоўны) Б. э.— узровень Сусветнага акіяна (гэта канчатковы Б. э. для ўсіх рэк Зямлі); 2) мясцовыя Б. э.— азёры, месцы ўпа дзенчя прытокаў у галоўную раку.

Байкальская складчатость байкальская складкаватасць, гораўтварэнне ў канцы пратэразою — пачатку палеазою. Да Б. с. адносяцца, напрыклад, горы Прыбайкалля, частка Саян, Ціманскі Краж і інш. Б. с. шырока праявілася на ўсіх мацерыках, асабліва ў Паўночнай Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі.

Баланс массы ледника — баланс масы ледавіка, суадносіны паміж назапашваннем (акумуляцыяй) ільду ў ледавіку і яго расходам (абляцыяй). Можа быць дадатным (пры перавазе акумуляцыі і павелічэнні ледавіка) або адмоўным (пры перавазе абляцыі і скарачэнні ледавіка).

Баланс снежного покрова баланс снегавога покрыва, вынік працэсаў назапашвання І страты снегу, звычайна дадатны ў перыяд снеганазапашвання і адмоўны ў перыяд снегараставання І пры моцных адлігах.

Балка — лагчына, сухая або з часовым вадацёкам даліна з плоскім дном і пакатымі, часта з хмызняком або лесам схіламі. Глыбіня Л.— да дзесяткаў м, шырыня — да 100 м, даўжыня — да 30 км. З’яўляецца канчатковай стадыяй развіцця яроў. У сувязі з паслабленнем свайго жыўлення яры спыняюць свой рост, іх схілы трацяць крутасць І зарастаюць. Л. найбольш характэрны для стэпавых і лесастэпавых раёнаў.

Банка — банка, асобна размешчаныя водмелі, утвораныя мясцовымі падняццямі марскога дна. Адрозніваюць наносныя, вулканічныя, тэктанічныя, каралавыя і інш. Б. Звычайна з’яўляюцца раёнамі рыбнага промыслу (Н’юфаўндлендская банка, Догербанка); прадстаўляюць небяспеку для суднаходства.

Бар — бар, перашкода, водмель. Адрозніваюць берагавы і прывусцевы Б. Берагавы Б.— вузкая, выцягнутая ўздоўж берага наносная паласа сушы з пяску або ракушачніку, радзей — галькі, валуноў, якая аддзяляецца ад берагоў воднай прасторай — лагунай. Утвараецца ў выніку перамяшчэння наносаў да берага са дна мора. Прывусцевы Б.— пясчаны падводны вал у прыбярэжнай паласе марскога дна перад вусцем ракі. Утвараецца ў працэсе пераразмеркавання марскімі хвалямі цвёрдага рачнога сцёку, які адкладаецца перад вусцем ракі.

«Бараньи лбы» — «барановыя лбы», скалістыя выступы карэнных парод акруглай або авальнай формы, распаўсюджаныя ў раёнах старажытнага і сучаснага аледзянення (Скандынаўскі і Кольскі паўастравы, Карэлія). Уяўляюць сабой пагоркі вышынёй да 50 м, іх схілы, звернутыя ў бок, адкуль рухаўся ледавік, звычайна пакатыя, адпаліраваныя, з ледавіковымі драпінамі і шрамамі на паверхні; супрацьлеглыя схілы — больш крутыя, няроўныя. Арыенціроўка схілаў «Б. л.» — адзін з надзей-

ных індыкатараў руху старажытных ледавікоў. Трупы «Б. л.» утвараюць «кучаравыя скалы».

«Барашки» — «баранчыкі», грабяні хваль, якія ўтвараюць белую пену пры іх перакульванні. З’яўленне «Б.» на паверхні хваль назіраецца пры ўмераным (трох-чатырохбальным) хваляванні.

Баргузин — баргузін, мясцовы халодны ўсходні або паўночна-ўсходні вецер тылу бары ў сярэдняй частЦы Байкала, які дзьме з боку даліны ракі Баргузін. Скорасць Б. звычайна меншая' за 20 м/с, працягласць меншая за суткі (часцей бывае ў начныя часы); самай вялікай сілы дасягае восенню.

Барисфера барисфера, унутраная частка зямнога шара, якая складаецца з зямнога ядра і мантыі Зямлі. Іншы раз лад Б. разумеюць толькі ядро Зямлі.

Барит — барыт, мінерал, сульфат барыю. Утварае бясколерныя або светлаафарбаваныя крышталі, зярністыя і пласцінчатыя агрэгаты, канкрэцыі, зямлістыя масы і інш. Па паходжанню гідратэрмальны і гіпергенны. Галоўная руда барыю.

Барическая депрессия — барычная дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску (циклон, барычная лагчына).

Барическая ложбина — барычная лагчына, паласа паніжанага атмасфернага ціску. Размяшчаецца ў перыферыйнай частцы циклону або паміж двума антыцыклонамі; звычайна без замкнутых ізабар. Тэрмін ужываецца таксама ў прымяненні да вялікай вобласці паніжанага ціску, якая ўключае некалькі цэнтраў з замкнутым! ізабарамі (напр., экватарыяльная дэпрэсія).

Барическая ступень, барометрическая ступень — барычная сту­пень, бараметрычная ступень, адлегласць па вертыкалі ў метрах, адпавядаючая змяненню атмасфернага ціску на 100 Па. 3 памяншэннем атмасфернага ціску І ростам тэмператур Б. с. павялічваецца (напр., на ўзроўні мора пры ціску ў 1000 гПа (Паскаль) І тэмпературы паветра 0 °C Б. с. адпавядае 8 м, а на вышыні 5 км, дзе атмасферны ціск зніжаецца прыкладна двойчы, блізка да 15 м).

Барические системы — барычныя сістэмы, сукупнасць вялікіх рухомых абласцей павышанага і паніжанага ціску ў барычным полі атмасферы Зямлі. Адрозніваюць Б. с. з замкнутым! ізабарамі (цыклоны і антыцыклоны) і Б. с. з незамкнутым! ізабарамі (барычныя лагчыны, грабяні высокага ціску і інш.). Памеры Б. с. параўнальны з памерамі асобных мацерыкоў і акіянаў або іх крупных частак.

Барический градиент — барычны градиент, паказчык, які характарызуе змяненне атмасфернага ціску над зямной паверхняй на адзінку адлегласці як па вертыкалі — вертикальны градиент, так і па гарызанталі — гарызантальны градиент. Апошні вызначаецца ў напрамку, перпен­дикулярным ізабары.

Барическое поле — барычнае поле, прасторавае размеркаванне ціску ў атмасферы Зямлі, якое характарызуецца сістэмай ізабарычных

паверхняў. Б. п. Зямлі няспынна змяняецца, у сувязі з чым адбываецца змена паветраных цячэнняў.

Бароградиентное течение — бараградыентнае цячэнне, рух вады, які выкліканы нераўнамернасцю атмасфернага ціску над рознымі абласцямі мора (акіяна). Павелічэнне ціску атмасферы на 1 мбар выклікае паніжэнне ўзроўню прыкладна на 1 см і прыводзіць да перамяшчэння водных мае з дадзенага раёна ў суседнія.

Барометр барометр, прылада для вымярэння атмасфернага ціску. Часцей за ўсё карыстаюцца ртутным барометрам і барометраманероідам.

Барханы барханы, пясчаныя ўзгоркі ў пустынях, навеяныя вет­рам. Маюць форму сярпа ці паўмесяца. Характарызуюцца доўгім і пакатым наветраным с.хілам, падветраны — кароткі і стромкі. Вышыня Б.— ад 5—6 м (пустыні Сярэдняй Азіі) да 40 м (Сахара) і болей. Могуць перамяшчацца пад дзеяннем ветру, засыпаць палі, сады, паселішчы. Пры асваенні пустынь замацоўваюцца шляхам пасадкі раслін (джузгун, саксаул і інш.).

Барьерные рифы — бар’ерныя рыфы, каралавыя рыфы, якія знаходзяцца на некаторай адлегласці ад берагоў мацерыка ці вострава і аддзелены ад іх шырокай паласой вады (да дзесяткаў км). Шырыня Б. р.— сотні м. Самы буйны Б. р.— Вялікі Бар’ерны рыф каля ўсходніх берагоў Аўстраліі, даўжынёй звыш 2000 км.

Бассейн ледника — басейн ледавіка, тэрыторыя, якая ахоплівае ледавік з яго прытокамі, а таксама акаляючую прастору, з якой зносіцца снег і фірн на паверхню ледавіка.

Бассейн океана (моря) басейн акіяна (мора), тэрыторыя, з якой рэкі збіраюць і нясуць воды ў дадзены акіян (мора). Абмяжоўваецца водападзеламі. Усе рэкі зямнога шара размяркоўваюцца паміж басейнамі чатырох акіянаў; частка сушы не мае сцёку ў акіян. Рачная сетка Беларусі належыць басейну Чорнага (58 % тэрыторыі) і Балтыйскага мораў (42 %).

Бассейн полезных ископаемых — басейн карысных выкапняў, замкнутая вобласць няспыннага або амаль няспыннага распаўсюджання пластавых, пераважна асадкавых карысных выкапняў. Гэта басейны нафтагазаносныя, вугальныя, саляныя, рудныя, надземных вод (напрыклад, Заходне-Сібірскі нафтагазаносны басейн, Данецкі каменнавугальны і інш.).

Бассейн реки (озера) — басейн ракі (возера), тэрыторыя, з якой рака, рачная сістэма (возера) збірае ваду. Часта называюць вадазборам. Аддзяляецца ад іншых басейнаў водападзеламі. Самыя буйныя басейны маюць рэкі Амазонка (7,2 млн км2), Конга (3,7 млн км2) і Місісіпі (3,2 млн км2); у Беларусі — Днепр з Прыпяццю.

Батиаль, батиальная зона — батыяль, батыяльная зона, зона ў акіяне па.між сублітараллю і абісаллю, прыкладна адпавядае мацерыковаму схілу (глыбіні ад 200 да 3000 м). Характарызуецца слабай асвет-

ленасцю, нязначнымі ваганнямі тэмпературы і салёнасці вады. Пераважаюць разнастайныя прадстаўнікі заабентасу, многа рыб, раслінны свет бедны.

Батиальные отложения — батыяльныя адклады, адклады прамежнай вобласці (батыялі) паміж шэльфам і ложам акіяна; умерана глыбакаводныя адклады, якія ўтварыліся на мацерыковым схіле на глыбінях ад 200 да 3000 м. Прадстаўлены галоўным чынам тэрыгеннымі асадкамі і іламі.

Батиграфическая кривая — батыграфічная крывая, крывая адпаведнасці плошчы вадаёма і яго аб’ёму глыбіням ці вышынным адзнакам, што адлюстроўваюць розныя ўзроўні запаўнення вадаёма.

Батиметрия — батыметрыя, вымярэнне глыбінь мораў і акіянаў спецыяльнымі акіяналагічнымі прыборамі (лот, рэхалот і інш.). На аснове дадзеных вымярэнняў складаюцца спецыяльныя батыметрычныя карты.

Батискаф — батыскаф, самаходны апарат для даследавання глыбінь мораў і акіянаў; кіруецца даследчыкамі, якія знаходзяцца ў ім.

Батисфера — батысфера, стальная камера для глыбакаводных даследаванняў мораў і акіянаў. Апускаецца з судна на стальным тросе.

Батолит — баталіт, буйное інтрузіўнае цела (плошча звычайна звыш 200 км2) няправільных абрысаў, складзенае галоўным чынам гранітаідамі і залягаючае сярод асадкавых тоўшчаў складкаватых абласцей у яд­рах атыКлінорыяў.

Бедленд, буквально дурные земли — бедленд, літаральна кепскія землі, землі якія звычайна непрыдатныя для земляробства, з моцна расчлененым цяжкапраходным рэльефам. Асабліва характэрны для перадгор’яў ці нізкагор’яў, складзеных рыхлымі гліністымі і сугліністымі пародамі. Б. уласцівы шматлікія разгалінаваныя яры, раздзеленыя вузкімі водападзеламі, часта ў форме зубцоў, пірамід, вострых грабянёў. Утвараюцца ў выніку дзейнасці часовых вадацёкаў ва ўмовах разрэджанай расліннасці. Узмацненню эрозіі садзейнічае няўмераны выпас. Б. распаўсюджаны ў многіх раёнах з засушлівым кліматам (напрыклад, у Сярэдняй Азіі, Казахстане, Арменіі).

Безморозный период — безмарозны перыяд, прамежак часу паміж сярэднімі датамі апошняга замаразку вясной і першага восенню. (У Беларусі Б. п. ад 136 дзён на поўначы рэспублікі да 174 дзён на поўдні.)

Белки, белогорьй — бялкі, белагор’і, горныя вяршыні і хрыбты, пакрытыя снегам нават летам. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Паўднёвай Сібіры (Алтай, Саяны), іншы раз у значэнні «ледавікі», «лапіна снегу».

Белогорья — белагор’і, 1) тое ж, што Белки — бялкі; 2) вяршыні і схілы гор з агаленнямі белых горных парод, напрыклад вапнякоў, мергеляў, або пакрытыя белым імхом і лішайнікам.

Бенталь — бенталь, зона вадаёма, населеная арганізмамі, якія жывуць на грунце або ў яго тоўшчы.

Бентос, донная фауна — бентас, донная фауна, арганізмы, якія

жывуць на дне і ў донных адкладах марскіх і мацерыковых вадаёмаў, галоўным чынам на мелкаводдзі. Важнае прамысловае значэнне маюць крэветкі, вустрыцы, амары, крабы, марскія грабяні і інш.

Бенч — бенч, марская або азёрная тэраса, выпрацаваная абразіяй у карэнных пародах у падножжа берагавога ўступа (кліфа).

Бергштрнхн — бергштрыхі, рыскі на карце, якія ўказваюць паніжэнне схілу. Праводзяцца перпендыкулярна гарызанталям.

Берег, береговая зона — бераг, берагавая зона, паласа ўзаемадзеяння паміж сушай і вадаёмам (акіянам, морам, возерам, вадасховішчам) або паміж сушай і вадацёкам (ракой, часовым рэчышчавым патокам) Складаецца з уласнага берага (яго надводнай часткі) і з падводнага берагавога схілу. Галоўныя фактары фарміравання Б.— хвалі і хвалепрыбойны паток, а таксама рэчышчавы паток.

Береговая линия берагавая лінія, умоўная граніца паміж сушай і водным басейнам (морам, возерам). Паколькі ўзровень многіх вадаёмаў непастаянны, рэальная Б. л. знаходзіцца ў бесперапынным змяненні па прычыне хістання ўзроўню вады ў басейне пад уздзеяннем прыліваў і адліваў, згонна-нагонных з’яў і інш. Выдзяляюць таксама старажытную Б. л., якая знаходзіцца вышэй або ніжэй сучаснай зоны, прыбою; марфалагічна выяўляецца комплексам старажытных берагавых форм рэльефу (берагавых валоў і да т. п.).

Береговая морена берагавая марэна, марэна, якая ўтвараецца пры раставанні бакавых ускраін даліннага ледавіка ў гарах і працягваецца ўздоўж схілу даліны ў выглядзе грады або ступені. Іншы раз утвараецца некалькі Б. м., размешчаных адна над адной.

Береговая равнина берагавая раўніна, раўніна, што акружае з боку сушы берагавую зону. Прадстаўляе сабой або асушаную ўзбярэжную паласу мінулага дна, або мае акумуляцыйнае ці акумуляцыйнаабразійнае паходжанне; нярэдка тэрасіравана. Прыклад Б. р.— Прыкаспійская нізіна.

Береговая полоса берагавая паласа, паласа сушы, што прымыкае да воднага аб’екта; прызначана для забеспячэння патрэб водакарыстання і аховы вод. На водных шляхах, выкарыстоўваемых для суднаходства і сплаву лесу, устанаўліваецца шырынёй у 20 м ад узроўню вады. Усе работы ў межах Б. п. павінны забяспечваць захаванасць водна-транспартных збудаванняў і выключаць шкоднае ўздзеянне гаспадарчай дзейнасці на водныя і другія прыродныя аб’екты.

Береговой вал — берагавы вал, акумуляцыйная форма рэльефу, утвораная хвалявай дзейнасцю мора або возера. Выцягнуты ўздоўж аднаўзроставай яму берагавой лініі. Складзены пяском, галькай, жвірам, ракушкавымі астанкамі. Б. в. валодае звычайна асіметрычным папярочным профілем з больш пакатымі схіламі, звернутымі да вадаёма.

Береговой риф, окаймляющий риф — берагавы рыф, акаймляючы рыф, каралавае збудаванне, якое непасрэдна прымыкае да мацерыковай ці астраўной сушы. Уяўляе сабой узбярэжную водмель (часткова асуша-

ецца ў адліў) з няроўнай ступеньчатай паверхняй. Б. р. паступова зніжаюцца ў бок акіяна.

Береговые процессы — берагавыя працэсы, прыродныя працэсы, якія адбываюцца ў берагавой зоне пад уздзеяннем рухомай вады (хвалі, прыліўна-адліўныя і іншыя хістанні ўзроўню воднага басейна, цячэнні). Гэта абразія, перамяшчэнне, сціранне, сарціроўка і акумуляцыя наносаў. У выніку Б. п. адбываецца фарміраванне папярочнага профілю і контуру берага, узнікаюць абразійныя і акумуляцыйныя формы рэльефу берагавой зоны.

Берегоукрепительные насаждения — берагаўмацавальныя насаджэнні, палосы дрэвавай, хмызняковай або травяністай расліннасці, якія створаны зноў або захаваліся па берагах вадаёмаў у мэтах прадухілення або спынення працэсаў берагавой эрозіі і абразіі. Замацоўваюць грунт, затрымліваюць змыў у рэкі і вадаёмы ўрадлівай глебы і ўгнаенняў, паляпшаюць умовы жыцця карысных жывёл, павышаюць санітарнааздараўленчыя і рэкрэацыйныя якасці прылягаючых да вадаёма тэрыторый і саміх водных аб’ектаў. У залежнасці ад рэльефу шырыня Б. н. устанаўліваецца ў 50—300 м. Найбольш эфектыўны комплексный Б. н, з вербаў, хмызнякоў і густасцябловых травяністых мнагалетнікаў (чарот, асокі, далёкаўсходні рыс і інш.).

Бермудский антициклон — Бермудскі антыцыклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску над заходняй часткай Атлантычнага акіяна з цэнтрам паблізу Бермудскіх астравоў. ^’яўляецца заходнім адгалінаваннем Азорскага антыцыклону або самастойным утварэннем, якое існуе (у некаторых сінаптычных сітуацыях) нароўні з Азорскім антыцыклонам.

Бессточная область, область внутреннего стока — бяссцёкавая воб­ласць, вобласць унутранага сцёку, як правіла, вобласць з засушлівым або сухім кліматам; не мае сцёку паверхневых вод у Сусветны акіян. Толькі буйныя рэкі, якія пачынаюцца ў вільготных абласцях, могуць перасякаць Б. в. і даносіць свае воды да мора (напрыклад, Ніл). Б. в. размяшчаюцца звычайна ўнутры мацерыкоў і займаюць 21 % плошчы сушы, У Еўразіі, напрыклад, Арала-Каспійская Б. в., з рэкамі Волгай, Уралам, Курой, Амудар'ёй і Сырдар’ёй, Каспійскім і Аральскім мораміазёрамі.

Бессточные озёра — бяссцёкавыя азёры, азёры, якія не маюць паверхневага сцёку. Вада такіх азёр траціцца на выпарэнне і падземны сцёк і звычайна саланаватая ці салёная. Б. а. характэрны для раёнаў недастатковага ўвільгатнення і шматгадовай мерзлаты (напрыклад, для поўдня Заходняй Сібіры, Казахстана, Якуціі).

Бессточный бассейн, бассейн внутреннего стока — бяссцёкавы басейн, басейн унутранага сцёку, басейн ракі ці возера, якія не маюць сцёку ў акіян, мора. Размяшчаюцца ў межах бяссцёкавых абласцей. Да Б. б. адносяцца басейны многіх азёр, якія ляжаць ва ўнутраных частках мацерыкоў з засушлівым і сухім кліматам (басейны Каспія, Арала, Балха-

ша. Ісык-Куля ў Еўразіі, возера Чад у Афрыцы, Эйр у Аўстраліі, Ціцікака ў Паўднёвай Амерыцы, Вялікага Салёнага возера ў Паўночнай Амерыцы).

Биогенные горные породы, органогенные горные породы — біягенныя горныя пароды, арганагенныя горныя пароды, асадкавыя пароды, якія складаюцца з прадуктаў жыццядзейнасці живых арганізмаў (жывёл і раслін) або іх рэшткаў. Бываюць карбанатнымі (вапнякі і інш.), крамяністымі (дыятаміт і інш.), фасфатнымі (гуана і інш.). Сюды адносяцца таксама выкапнёвыя вугалі і гаручыя сланцы.

Бйогеносфера — біягенасфера, сфера ўзнікнення жыцця, абалонка, у межах якой існуюць умовы для развіцця матэрыі ад неарганічных форм да з’яўлення жыцця. Б. іншы раз разглядаецца як сінонім геаграфічнай абалонкі на Зямлі і як яе магчымы аналаг на другіх планетах.

Биогеография — біягеаграфія, навука аб заканамернасцях распаўсюджання біяцэнозаў і складаючых іх раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Адносіцца да геаграфічных навук і навук аб біясферы. Б. -уключае: геаграфію мікраарганізмаў, геаграфію раслін, геаграфію раслінных суполак, геаграфію жывёл, геаграфію жывёльнага насельніцтва і агульную геаграфію арганізмаў.

Биогеосфера — біягеасфера, абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты; размешчана на кантакце літасферы, прыземнага слоя атмасферы і гідрасферы. Б.— адзіная абалонка Зямлі, у якой магчымы пастаяннае знаходжанне і нармальная жыццядзейнасць чалавека.

Биогеоценоз — біягеацэноз, прасторава абмежаваная природная сістэма ўзаемазвязаных жывых арганізмаў і акаляючага іх абіятычнага асяроддзя, якая характарызуецца абменам рэчываў і энергіі. У склад Б. уваходзіць біяцэноз як арганічны комплекс і біятоп (экатоп) як сукупнасць кампанентаў нежывой прыроды. Граніцы Б. у вертыкальным і гарызантальным напрамку супадаюць часцей за ўсё з граніцамі раслінных суполак.

Бногеоценологйя — біягеацэналогія, навука аб узаемазвязаных і ўзаемадзеючых комплексах жывой і нежывой прыроды — біягеацэнозах і іх планетарнай сукупнасці — біягеасферы.

Биологическая очистка сточных вод — біялагічная ачыстка сцёкавых вод, адзін з найбольш распаўсюджаных метадаў ачысткі вады, пры якім адбываецца мінералізацыя арганічных рэчываў мікраарганізмамі — сапрабіёнтамі. Для гэтага выкарыстоўваюцца мелкаводныя сажалкі і другія басейны (біяфільтры).

Биологическая продуктивность — біялагічная прадукцыйнасць, здольнасць жывых арганізмаў і іх суполак даваць за адзінку часу (звычайна за год) біялагічную прадукцыю (біямасу).

Биологическая рекультивация — біялагічная рэкультывацыя, узнаўленне з дапамогай біялагічных сродкаў і метадаў асяроддзеўтвараючых, гаспадарчых, рэкрэацыйных, эстэтычных і іншых карысных уласцівас-

цей і якасцей зямельных тэрыторый, парушаных гаспадарчай дзейнасщо чалавека.

Биологические ресурсы — біялагічныя рэсурсы, сукупнасць біялагічных асяроддзеўтвараючых кампанентаў біясферы, пэўнай геаграфічнай зоны, тэрыторыі (рэгіёна, краіны, вобласці), ландшафту або яго часткі (лесу, вадаёма і г. д.). Від природных рэсурсаў. Рэальная і патэнцыяльная крыніца атрымання ўсіх неабходных чалавеку біялагічных прадуктаў, жывёльнай і расліннай сыравіны і рэчываў. Маюць эстэтычны і рэкрэацыйны аспекты. Аб’ект інтэнсіўнага выкарыстання і эксплуатацыі і звязанай з гэтым прыродаахоўнай дзейнасцю.

Биологический круговорот — біялагічны кругаварот, кругаварот рэчываў, які забяспечваецца жыццядзейнасцю арганізмаў на Зямлі. У яго аснове — працэс утварэння і пераўтварэння першаснай біялагічнай прадукцыі ў другасную і іх распад. Галоўныя кампаненты, якія забяспечваюць Б. к. у межах экасістэмы: прадуцэнты (стваральнікі першаснага арганічнага рэчыва — зялёныя расліны), кансументы (спажыўцы гатовага арганічнага рэчыва — незялёныя расліны і жывёлы) і рэдуцэнты (мінералізуюць арганічнае рэчыва — мікраарганізмы).

Биологический мониторинг — біялагічны маніторынг, назіранні за станам, развіццём і змяненнямі біялагічнага асяроддзя. Дае інфармацыю, якая неабходна для планавання і распрацоўкі мерапрыемстваў па ахове расліннага і жывёльнага свету.

Биологическое выветривание, органическое выветривание — біялагічнае выветрыванне, арганічнае выветрыванне, працэс разбурэння горных парод, які працякае пад уплывай жыццядзейнасці арганізмаў. Уключае некаторыя рысы фізічнага (механічнае разбурэнне парод растучымі каранямі раслін, рыючая дзейнасць жывёл) і хімічнага выветрывання (уздзеянне на горныя пароды арганічных кіслот, кіслароду, вуглекіслаты, якія выдзяляюцца раслінамі і жывёламі).

Биом — біём, сукупнасць суполак раслін і жывёл, а таксама ася­роддзя іх пражывання ў межах адной прыроднай зоны (напрыклад, Б. тундры, Б. стэпаў).

Биомасса — біямаса, агульная маса жывога рэчыва або відаў, папуляцый ці суполак у цэлым, якая прыходзіцца на адзінку паверхні або аб’ёму месцапражывання. Часцей за ўсё выражаецца ў масе сырога або сухога рэчыва (г/м2, кг/га, г/м3 і г. д.). Адрозніваюць Б. раслін (фітамаса), жывёл (заамаса) і агульную Б. Агульныя Б. Зямлі 1841 ■ 109 т.

Биосфера — біясфера, паверхневая абалонка Зямлі, дзе існуюць жывыя арганізмы і праяўляецца іх уплыў на горныя пароды, ваду, паветра. Уключае трапасферу, гідрасферу і верхнюю частку зямной кары да глыбіні 3—4 км, але асноўная маса жывых арганізмаў сканцэнтравана на паверхні Зямлі.

Биосферный заповедник — біясферны запаведнік, 1) тэрыторыя, на якой ажыццяўляецца пастаяннае назіранне (маніторынг) і кантроль за

антрапагеннымі змяненнямі прыроднага асяроддзя. Гэта т. зв. маніторынгавы запаведнік; 2) строга ахоўваемы значны па памерах прыродны ўчастак, які практычна не падвяргаецца лакальным уздзеянням акаляючых антрапагенных ландша^таў, а таксама прамым антрапагенным уздзеянням.

Биота — біёта, гістарычна абумоўленая сукупнасць жывых арганізмаў на якой-небудзь тэрыторыі, г. зн. фауна і флора гэтай тэрыторыі. У адрозненне ад біяцэнозаў экалагічныя сувязі паміж відамі могуць адсутнічаць.

Биотические факторы — біятычныя фактары, фактары жывога ася­роддзя, якія ўздзейнічаюць на жыццядзейнасць арганізмаў. У адрознен­не ад абіятычных фактараў дзеянне Б. ф. выражаецца ў форме ўзаемных уплываў арганізмаў, як прамых, так і ўскосных (напрыклад, адны віды могуць служыць крыніцай корму для другіх, быць асяроддзем іх пражывання, садзейнічаць размнажэнню, уздзейнічаць хімічна, механічна або іншым чынам на арганізмы або на асяроддзе іх пражывання).

Биотоп — біятоп, участак, тэрыторыя з аднароднымі біятычнымі фактарамі, заняты пэўным біяцэнозам (напрыклад, ілістае дно вадаёма). Падобныя Б. аб’ядноўваюцца ў біяхор.

Биохор — біяхор, сукупнасць падобных біятопаў (напрыклад, су­купнасць пясчаных, гліністых і камяністых пустынь складае Б. пустынь). Б. аб’ядноўваюцца ў біяцыклы.

Биоценоз — біяцэноз, сукупнасць узаемазвязаных раслін, жывёл і мікраарганізмаў, якія насяляюць участак зямной паверхні з аднароднымі абіятычнымі фактарамі; адно з асноўных паняццяў біягеаграфіі.

Биоцикл, жизненная область — біяцыкл, жыццёвая вобласць, вышэйшая адзінка экалагічнага падраздзялення біясферы: суша, акіян і кантынентальныя вадаёмы. Кожны Б. падзяляецца на біяхоры, якія ўключаюць значную колькасць біятопаў (напрыклад, біятопы пясча­ных, гліністых, камяністых пустынь аб’ядноўваюцца ў біяхор пустынь, які сумесна з біяхорамі лясоў, стэпаў і інш. складае Б. сушы).

Бифуркация рек — біфуркацыя рэк, раздзяленне рэчышча ракі і яе даліны на дзве галіны, якія ў далейшым не злучаюцца зноўку і ўтвараюць самастойныя вусці. Часцей усяго Б. р. узнікае ў выніку размыву няясна выражаных водападзелаў. Назіраюцца таксама сезонныя Б. р.. калі пераліванне вады з аднаго басейна ў другі адбываецца ў час разводдзяў. Класічны прыклад Б. р.— рака Касік’яра ў Венесуэле і рака Кулой на паўночным усходзе Еўрапейскай тэрыторыі Расіі.

Блинчатый лёд — блінчаты лёд, ледзяныя дыскі ад 30 см да 3 м у дыяметры, таўшчынёй 10—15 см. Узнікаюць пры змярзанні ледзянога сала, шугі, дробных ільдзін і ўсплыўшага ўнутрыводнага льду. З’яўляюцца ў пачатку замярзання ва ўмовах слабага хвалявання на паверхні мораў, азёр, вадасховішч і на рэках пад уздзеяннем цячэнняў.

Блуждающая река — блукаючая рака, участак ракі, які прадстаўляе сабой сетку часта змяняючых сваё становішча рукавоў, або рака, 28

якая характарызуецца частымі зменамі напрамку свайго цячэння ў цэлым (напрыклад, рэкі Тарым і Амудар’я ў ніжнім цячэнні).

Блуждающее озеро — блукаючае возера, бяссцёкавае возера на плоскай раўніне, якое мяняе сваё месцазнаходжанне, памеры І салёнасць з году ў год. Звязана гэта галоўным чинам са значнай зменлівасцю паступлення вады ў мнагаводныя і малаводныя гады і перыяды, а таксама з мноствам прыносімых рэкамі наносаў. Сустракаюцца ў засушлівых унутрымацерыковых раёнах (напрыклад, возера Лабнор у Кітаі).

Богара, богарные земли — багара, багарныя землі, землі ў раёнах арашаемага земляробства, на якіх вырошчванне сельскагаспадарчых культур магчыма без арашэння. На Б. вырошчваюць пераважна засухаўстойлівыя збожжавыя, кармавыя і бахчавыя культуры.

Боковая долина — бакавая даліна, даліна прытока галоўнай ракі.

Боковая морена, поверхностная морена — бакавая марэна, паверхневая марэна, вялікая колькасць шчэбню і буйных абломкаў горных парод, якія працягваюцца ўздоўж краёў горнадалінных ледавікоў ніжэй снегавой лініі; могуць перамяшчацца ўніз сумесна з ільдом. Б. м. звычайна размешчаны па краях ледавіковых языкоў, дзе ўтвараюць валы вышынёй ад 1—2 м да 20—30 м, іншы раз маюць ледзяное ядро. Пры раставанні ледавікоў на месцах Б. м. утвараюцца берагавыя марэны.

Боковая эрозия бакавая эрозія, размывание ракой, часовым водным патокам бакоў рэчышча. Вядзе да адступання берагоў, пашырэння рачной даліны, утварэння лукавін і іх перамяшчэння. Найбольш характэрна для сярэдняга цячэння ракі. Працякае адначасова з глыбіннай эрозіяй.

Боксит — баксіт, горная парода, якая складаецца з гідратаў вокісу алюмінію, жалеза, крэменязёму і іншых мінералаў; лепшы від алюмініевай руды. Змяшчае да 50 % гліназёму. Звычайна чырвонага і шэрага колераў. Па паходжанню галоўным чынам латэрытныя (астаткавыя) і асадкавыя (пераадкладзеныя). Буйныя месцараджэнні — у Гвінеі, Аўстраліі, Бразіліі, на Ямайцы.

Болота — балоты, участкі сушы з павышанай вільготнасцю, своеасаблівай балотнай расліннасцю і назапашваннем торфу. Узнікаюць у паніжэннях і на водападзелах шляхам зарастания вадаёмаў ці пры застоі вады ў лясах, на лугах, высечках, тарах; развіццю балот спрыяе раўнінны, слабарасчлянёны рэльеф, залішняе ўвільгатненне, водатрываласць грунтоў, шматгадовая мерзлата, неглыбокае заляганне грунтавых вод. Б. найбольш широка распаўсюджаны ў тундры і ў лясной зоне ўмеранага пояса; у залежнасці ад характеру мінеральнага жыўлення Б. падзяляецца на нізінныя, верхавыя І пераходныя. У Беларусі займаюць звыш 20 % тэрыторыі рэспублікі: тут ёсць тры тыпы белот, аднек найбольш распаўсюджаны нізінныя балоты.

Болотные почвы — балотныя глебы, глебы, якія ўтвараюцца пры пастаянным залішнім увільгатненні пад вільгацелюбівай балотнай рас-

ліннасцю. Распаўсюджаны ў асноўным у халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Характарызуюцца развіццём агляення, часта маюць тарфяны гарызонт. Прадстаўлены ў асноўным тарфяна-балотнымі глебамі. Пасля асушэння ператвараюцца ў высокапрадукцыйныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Б. г. шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі.

Болотный заказник — балотны заказнік, заказнік, які выдзелены ў мэтах захавання унікальных або тыповых балотных масіваў як месцаў жыхарства рэдкіх або каштоўных раслін і жывёл, рэгулятараў натуральнага воднага рэжыму або рэзерватаў каштоўных відаў прыроднай сыравіны — пераважна торфу і сапрапеляў. Б. з. могуць сумяшчаць у сабе асаблівасці батанічных, гідралагічных, паляўнічых, ландшафтных заказнікаў і рэзерватаў. У Беларусі прыкладамі Б. з. з’яўляюцца балотныя масівы: Дзікае (7,4 тыс. га — Пружанскі р-н Брэсцкай і Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.), Ельня (16,4 тыс. га — Міёрскі р-н Віцебскай вобл.), Выганашчанскае (43 тыс. га — Ляхавіцкі і Івацэвіцкі р-ны Брэсцкай вобл.), Заазер’е (3,6 тыс. га — Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл.).

Бора бара, халодны, парывісты ведер каля марскіх узбярэжжаў, які дзьме з сушы на мора праз невысокія горныя хрыбты, часцей за ўсё ў халодны перыяд года і выклікае значнае пахаладанне. Утвараецца пры вялікіх розніцах тэмператур і ціску на сушы і на моры, па абодва бакі горных хрыбтоў. Халоднае паветра сушы, пераваліўшы праз прыморскі хрыбет, пры апусканні мала награваецца па прычыне невялікай вышыні гор і накіроўваецца з вялікай сілай да мора, дзе пануе цёплае паветра. Дзьме Б. ад адных сутак да тыдня, прычыняе разбурэнні гарадам і партам. Назіраецца на Чорным моры каля Новарасійска, на Новай Зямлі і ў іншых раёнах.

Бореальный климат — барэальны клімат, клімат у межах умеранага пояса з добра акрэсленымі сезонамі года — снежнай зімой і адносна кароткім цёплым (іншы раз гарачым) летам. У раёнах з Б. к. пераважаюць ландшафты тайгі і змешаных лясоў.

Ботаническая география, фитогеография — батанічная геаграфія, фітагеаграфія, навука аб заканамернасцях геаграфічнага распаўсюджання расліннага покрыва ў сувязі з рэльефам, глебамі, кліматам і іншымі кампанентамі ландшафту. Уключае геаграфію раслін і геаграфію раслінных суполак.

Ботанические памятники природы — батанічныя помнікі прыроды, асобныя аб’екты расліннага покрыва і флоры (унікальныя дрэвы, суполкі раслін), якія маюць асаблівае навуковае, культурна-пазнавальнае, гістарычнае або эстэтычнае значэнне і ахоўваюцца ў сувязі з гэтым дзяржавай. У Беларусі да Б. п. п. належаць 19 старадаўніх паркаў, больш за 100 векавых і рэдкіх парод дрэў. Рэжым аховы Б. п. п. прадугледжвае захаванне ў натуральным стане саміх аб'ектаў, створаных вакол іх ахоўных зон і месцазнаходжання ў цэлым.

Ботанический заказник — батанічны заказнік, заказнік, створаны ў мэтах захавання або ўзнаўлення расліннага покрыва, тыповых або унікальных раслінных суполак, месцаў масавага росту лекавых раслін, а таксама рэдкіх, знікаючых і іншых каштоўных прадстаўнікоў флоры (у прыватнасці, занесеных у Чырвоную кнігу).

Ботанический резерват — батанічны рэзерват, ахоўваемы ўчастак тэрыторыі (з запаведным або заказным рэжымам), які выдзелены для захавання існуючага на ім расліннага покрыва або канкрэтных фларыстычных аб’ектаў (месцаў росту і папуляцыі рэдкіх, знікаючы'х, лекавых, асабліва каштоўных і іншых раслін).

Ботанический сад — батанічны сад, калекцыя раслін мясцовай і іншаземнай флоры, якая займае значную тэрыторыю адкрытага і закрытага грунту. Уключае дэндрарыі, участкі сістэматыкі, аранжарэі, экспазіцыі лекавых, харчовых, тэхнічных, ахоўваемых і іншых раслін. Прызначаны для правядзення навукова-даследчай і культурна-асветнай рабо­ты, а таксама прапаганды ведаў па прыродазнаўству і ахове прыроды. Б. с. адначасова з’яўляюцца аб’ектамі рэкрэацыі.

Брекчия — брэкчыя, буйнаабломкавая горная парода, якая складаецца са сцэментаваных вуглаватых абломкаў розных парод (памерам ад 10 мм і больш) і цэменту. Б. адрозніваюцца па генезісу (асадкавыя, вулканічныя, тэктанічныя, апоўзневыя і інш.) і памерах (глыбавыя — звыш 100 см, дробнаабломкавыя—100—10 см і інш.).

Бризы — брызы, вятры каля берагоў мораў і вялікіх азёр, якія двойчы мяняюць свой напрамак на працягу сутак. Абумоўлены розніцамі тэмператур і атмасфернага ціску над сушай і вадой днём і ноччу. Дзённы Б. дзьме з мора (возера) на больш цёплую сушу, начны — з больш ахалоджанай сушы на мора. Захопліваюць параўнальна вузкую паласу ўзбярэжжа (да некалькіх дзесяткаў км). Асабліва добра выраже­ны ў тропіках, вядомы таксама ва ўмераных шыротах (напрыклад, на ўзбярэжжы Чорнага, Азоўскага, Каспійскага, Белага мораў, азёраў Ладажскага, Анежскага, Севана, Ісык-Куль і інш.).

Бровка — броўка, рэзкі пералом схілу, які аддзяляе вышэй размешчаную пакатую яго частку або гарызантальную паверхню (плато, рачной тэрасы і т. п.) ад размешчанага ніжэй больш крутога участка.

Бугристые пески, кустовые бугры — узгорыстыя пяскі, куставыя пагоркі, невялікія ўзгоркі пяскоў круглявай або падоўжанай формы вакол асобна размешчаных хмызнякоў. Адрозніваюць сыпучыя кучавыя пяскі і ўшчыльненыя пагоркі. Шырока распаўсюджаны ў пустынях Цэнтральнай Азіі.

Булгунняхн — булгуняхі, значныя па памерах узгоркі купалападобнай формы, якія ўзніклі пры прамярзанні моцна ўвільготненых горных парод і павелічэнні іх аб’ёму за кошт утварэння лёду. Пераважаючыя вышыні 1—2 м, максімальныя — 30—40 м (гідралакаліты). Сустракаюцца ў абласцях распаўсюджання шматгадовамёрзлых парод, галоўным чынам у зонах тундры і лесатундры, існуюць ад некалькіх месяцаў да некалькіх год.

Буран — буран, мяцеліца (завіруха) пры моцным ветры і нізкай тэмпературы паветра. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у стэпавых раёнах Сібіры І Казахстана.

Бурозёмы — буразёмы, трупа лясных глеб, якія не маюць у профілі асветленага элювіяльнага гарызонту (бурыя лясныя глебы і інш.).

Буруны — буруны, марскія хвалі, якія разбураюцца (у адрозненне ад прыбою) не каля самага берага, а на некаторай адлегласш' ад яго або ў адкрытым моры, на водмелі або на рыфах.

Бурые’лесные почвы, бурозёмы — бурыя лясныя глебы, буразёмы, глебы зоны шыракалістых лясоў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Заходняя Еўропа, поўдзень Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, усход ЗША). Маюць камкаватую структуру, слаба раздзелены на глебавыя гарызонты, багатыя гліністымі часцінкамі, вокісламі жалеза, гумусам (да 8—10 %), кіслыя, афарбоўка бурая. У Паўднёвым паўшар’і (поўдзень Чылі, Тасманіі і Новай Зеландыі) сустракаюцца невялікімі ўчасткамі.

Бурые полупустынные почвы, бурые пустынно-степные почвы — бу­рыя паўпустынныя глебы, бурыя пустынна-стэпавыя глебы, глебы зоны паўпустынь умеранага пояса. Распаўсюджаны ва ўнутраных раёнах Еўразіі (ад нізоўяў Волгі да Паўночнага Кітая) і Паўночнай Амерыкі (найбольш сухія раўніны на поўдні Канады і поўначы ЗША). Утвараюцца пад разрэджанай пустынна-стэпавай расліннасцю. Слаба раз­дзелены на глебавыя гарызонты, багатыя мінеральнымі солямі (карбанаты, сульфаты, хларыды), бедныя перагноем (0,5—2%); афарбоўка светла-бурая.

Бурый железняк — буры жалязняк, мінеральнае ўтварэнне, у склад якога ўваходзіць жалеза (30—50%), адзін з відаў жалезнай руды. Апрача жалеза, утрымлівае крэменязём, гліністыя рэчывы, марганец, ванадый і інш. Асноўныя месцараджэнні Б. ж. асадкавыя І выветрывання. Найбольш буйныя месцараджэнні — Керчанскае на Крымскім п-ве, Лісакоўскае ў Казахстане, Маяры на Кубе, Латарынгскае ў Францыі.

Бурый уголь — буры вугаль, від выкапнёвага вугалю. Адрозніваецца ад каменнага вугалю меншай цеплатворнай здольнасцю (5—6 тыс. ккал/кг), пры згаранні дае больш попелу. Выкарыстоўваецца ў якасці паліва і як сыравіна для хімічнай прамысловасці. У Расіі значныя басейны Канска-Ачынскі і інш. У Беларусі разведана Жыткавіцкае месцараджэнне ў Гомельскай вобласці.

Буря, шторм бура, шторм, вельмі моцны (звыш 20 м/с) працяглы вецер, які выклікае вялікія хваляванні на моры і разбурэнні на сушы. Б. звычайна звязана з праходжаннем атмасферных франтоў, глыбокіх цыклонаў або смерчаў. Моцны вецер з мяцеліцай і нізкімі тэмпературамі называецца буранам.

Бухта бухта, невялікі заліў, адасоблены ад адкрытых вод часткамі берага або астравамі і захаваны ад вятроў (Новарасійская і Севастопальская Б. у Чорным моры). Зручныя месцы стаянкі суднаў.

Вади — вадзі, сухія эразійныя даліны ў пустынях Аравійскага паўвострава і Паўночнай Афрыкі. Іншы раз дасягаюць у даўжыню сотняў км, часта маюць крутыя схілы. Запаўняюцца вадой толькі пасля моцных ліўняў. Многія з іх лічацца рэліктавымі далінамі рэк, якія існавалі ва ўмовах больш вільготнага клімату, чым сучасны. В. звычайна заканчваюцца ў бяссцёкавых упадзінах. Сінонімы В.— уэд, крык, узбой (ужываюцца ў розных рэгіёнах).

Валдайская ледниковая эпоха (ледниковье) — валдайская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха познечацвярцічнага аледзянення УсходнеЕўрапейскай раўніны, у час якога ледавікі даходзілі да сучаснага Валдайскага ўзвышша. Адпавядае па часе вюрмскаму і віслінскаму аледзяненням Заходняй Еўропы і віскансінскаму аледзяненню Паўночнай Амерыкі.

Валуны — валуны, акругленыя аблбмкі горных парод, якія могуць дасягаць значных памераў. На тэрыторыі Беларусі валуны маюць ледавіковае паходжанне. Яны засталіся з часоў старажытнага аледзянення І прынесены ледавіком з поўначы — са Скандынавіі, Фінляндыі і Карэліі. У межах рэспублікі яны пашыраны ў Паазер’і і ў раёнах Беларускай грады. Наяўнасць вялікай колькасці валуноў на палях і лугах стварае перашкоды для сельскагаспадарчых работ. Выкарыстоўваюцца для падмуркаў, на брук, для атрымання шчэбню.

Варзеа — варзея, ландшафты высокіх (6—18 м) рачных пойм у басейне ракі Амазонкі ў Бразіліі. Заліваецца вадой толькі ў самыя высокія паводкі. Развіваюцца звычайна высокія мнагаярусныя вільготныя вечназялёныя лясы, багатыя па відавому складу (асноўны раён лясных промыслаў).

Ватты ваты, нізкая ўзбярэжная паласа марскога дна, якая заліваецца пры прыліве і асушаецца пры адліве; акумуляцыйная форма, якая ўтвараецца шляхам назапашвання дробнапясчаністых і ілістых наносаў. Расце ў шырыню і вышыню да таго часу, пакуль не ператворыцца ў паверхню, якая заліваецца вадой толькі пры самых высокіх (сізігійных) прылівах (марты). В. распаўсюджаны на берагах Паўночнага, Белага, Баранцава, Ахоцкага, Берынгава мораў, на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва і ў іншых месцах.

Вегетационный период — вегетацыйны перыяд, прамежак часу, на працягу якога адбываецца рост і развіццё раслін. Вызначаецца колькасцю дзён з сярэднясутачнымі тэмпературамі не ніжэйшымі -4-5 °C. На тэрыторыі Беларусі працягласць В. п. вагаецца ад 175—180 дзён на паўночным усходзе да 210 дзён на паўднёвым захадзе.

Велд — велд, выраўнаваныя або ўзгорыстыя ўзвышшы ў Паўднёвай Афрыцы, пакрытыя ксерафітнымі злакамі і хмызнякамі. Выкарыстоўваюцца галоўным чынам як пашы.

Великие географические открытия — Вялікія геаграфічныя адкрыц-

2 Рус.-бел. слоўнік. 33

ці, сукупнасць важнейших геаграфічных адкрыццяў, якія былі зроблены еўрапейскімі падарожнікамі ў сярэдзіне XV — сярэдзіне XVII ст. Буйныя дасягненні належаць X. Калумбу (адкрыў у 1492 г. Америку), Васка да Гама (праклаў у 1497—1499 гг. марскі шлях з Еўропы ў Індыю), Ф. Магелану (ажыццявіў у 1519—1522 гг. першае кругасветнае плавание), а таксама рускім землепраходцам (арганізатары і ўдзельнікі падарожжаў у Сібір і на Далёкі Усход).

Венд венд, верхние падраздзяленне верхняга пратэразоя агульнай стратыграфічнай шкалы. Непасрэдна папярэднічае кембрыю. Характарызуецца багатым комплексам бесшкілетных жывёл (гідроідныя, меду­зы, чэрві, членістаногія і інш.) і розным мікрафітапланктонам. Ніжняя граніца мае ўзрост 650 + 20 млн гадоў (верхняя каля 570 + 20 млн гадоў).

Верещатники, вересковые пустоши — верашчатнікі, верасковыя пустэчы, тып расліннасці з перавагай вечназялёных хмызнякоў і хмызнячкоў (галоўным чынам з сям’і верасовых) і мохава-лішайнікавым покры­вай на бедных пясчаных або тарфяністых глебах. Распаўсюджаны пераважна ва ўмераных широтах, ва ўмовах халаднаватага і вільготнага клімату, галоўным чынам у прыбярэжных раёнах (узбярэжжа Паўночнага і Балтыйскага мораў і інш.). Часта з’яўляюцца другаснымі ўтварэннямі, якія фарміруюцца на месцы зведзеных лясоў і асушаных тарфянікаў.

Вертисоли — верцісолі, трупа цёмнаафарбаваных злітных глебаў, пераважна гліністых, з нізкім утрыманнем гумусу і глыбокім яго пранікненнем у глебавую тоўшчу. Рэакцыя нейтральная або слабашчолачная. В. фарміруюцца ў паніжэннях рэльефу ва ўмовах сухога клімату пры рэзкай змене сухога і вільготнага сезонаў года.

Верхняя мантия Земли — верхняя мантыя Зямлі, геасфера, размешчаная паміж зямной карой і ніжняй мантыяй Зямлі да глыбіні каля 900 км. Складзена, напэўна, гранатавымі перыдатытамі з дамешкай эклагіту. 3 ёй цесна звязаны тэктанічныя рухі, магматизм, вулканізм і іншыя эндагенныя працэсы.

Верховодка — верхаводка, бліжэйшыя да зямной паверхні безнапор­ный падземныя воды, якія не маюць суцэльнага распаўсюджання. Перыядычна назапашваюцца галоўным чынам за лік інфільтрацыі атмасферных ці паверхневых вод, а затым знікаюць у выніку выпарэння 1 перацякання ў ніжнія гарызонты.

Верховые болота — верхавыя балоты, балоты, якія жывяцца ў асноўным атмасфернымі ападкамі. Маюць вялікі слой торфу (да 6—10 м і болей), звычайна выпуклую форму (цэнтральная частка балотнага масіву ўзвышаецца над ускраінамі на 3—4 м) і бедную расліннасць (у асноўным сфагнавыя імхі, якія растуць лепш у цэнтральнай частцы, а таксама падвей, багун, журавіны, нізкарослыя і чахлыя сосны, бярозы і інш.). Прадстаўляюць канечную стадыю развіцця балот, якія затым змяняюцца ўчасткамі лугавой ці лясной расліннасці. Займаюць вялікія плошчы

лясной зоны ўмеранага пояса (напрыклад, у Пячорскай нізіне і на Заходне-Сібірскай раўніне) і размяшчаюцца часцей за ўсё на плоскіх водападзелах. Торф В. б. выкарыстоўваецца звычайна як паліва, а таксама як угнаенне і сыравіна для хімічнай прамысловасці. В. б. сустракаюцца і ў Беларусі.

Вершина — вяршыня, вышэйшы пункт або самая высокая частка якога-небудзь падняцця (узгорка, гары, горнага масіву ці хрыбта), адкуль мясцовасць зніжаецца ва ўсе бакі. Востраканцовыя вяршыні — пікі. Самая высокая В. зямнога шара — Джамалунгма (Эверэст) у Гімалаях (8848 м), у Беларусі — гара Дзяржынская (345 м) на Мінскім узвышшы.

Весеннее равноденствие — вясенняе раўнадзенства, момант часу, калі Сонца перасякае нябесны экватар пры руху з Паўднёвага паўшар’я ў Паўночнае (20 або 21 сакавіка). Лічыцца пачаткам астранамічнай вясны ў Паўночным паўшар’і.

Весна — вясна, пара года, пераходны перыяд паміж зімой і летам. У астранамічным разуменні — прамежак часу ад моманту вясенняга раўнадзенства да летняга сонцастаяння (з 20—21 сакавіка да 21—• 22 чэрвеня ў Паўночным паўшар’і, з 23 верасня да 22 снежня — у Паўднёвым). Звычайна вясеннімі месяцам! лічацца сакавік, красавік, май (у Паўночным паўшар’і); верасень, кастрычнік, лістапад (у Паўднёвым). Ва ўмераных шыротах, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, В. характарызуецца хуткім павышэннем (у гадавым ходзе) тэмпературы паветра, што суправаджаецца знікненнем снегавога покрыва, крыгаходам на рэках, сезонным! зменамі ў жыцці жывёл і раслін (пералёт птушак, разгортванне лістоў, цвіценне раслін і інш.).

Ветер — вецер, рух паветра над зямной паверхняй у гарызантальным напрамку. Выклікаецца нераўнамерным размеркаваннем атмасфернага ціску. Характарызуецца напрамкам і скорасцю. Напрамак устанаўліваецца па той старане гарызонту, адкуль дзьме вецер і вызначаецца пры дапамозе флюгера. Скорасць ветру прама прапарцыянальная рознасці атмасфернага ціску ў розных участках зямной паверхні, вымяраецца пры дапамозе флюгера і інш. прыладамі, выражаецца ў м/с, км/г і ў балах шкалы Бафорта. Па ўстойлівасці вятры бываюць пастаяннымі, пануючымі і пераменнымі. Нагляднае ўяўленне аб паўтаральнасці вятроў за пэўны перыяд часу на той ці іншай тэрыторыі дае ружа вятроў.

Ветровая эрозия почвы, дефляция — ветравая эрозія глебы, дэфляцыя, выдзіманне і разбурэнне глебы і падсцілаючых яе парод ветрам. Вядзе да зніжэння ўрадлівасці глебы або нават да поўнага разбурэння сухога глебавага покрыва. Выклікае пылавыя буры, механічнае забруджванне прыроднага асяроддзя. Штогод ад дэфляцыі траціцца каля 0,06 млрд т арганічнага рэчыва.

Ветровое течение — ветравое цячэнне, рух паверхневых вод акіянаў і мораў, як! ўзнік у выніку дзеяння ветру на водную паверхню. Ахоплівае паверхневы слой вады да глыбіні каля 100 м.

Ветровые волны — ветравыя хвалі, вагальныя рухі вады, якія выклікаюцца энергіяй ветру пры яго непасрэдным уздзеянні на паверхню вады. Назіраюцца ў паверхневым слоі да глыбіні ў сярэднім 50—60 м. Вышыня В. х. у адкрытай частцы мора можа дасягаць 10 м і больш, у акіянах ад 13—18 м да 25 м, скорасць распаўсюджвання—да 14— 15 м/с.

Вечная мерзлота вечная мерзлата, умоўны нявызначаны (няпэўны) тэрмін, які выкарыстоўваецца ў розных значэннях. Можа абазначаць: 1) з’яву працяглага ахалоджання горных парод верхний часткі зямной кары да нулявой тэмпературы; 2) слой ці вобласць распаўсюджання горных парод, якія доўгі час не растаюць; 3) горныя пароды, сцэментаваныя замерзшай у іх вільгаццю; яны называюцца шматгадовамерзлымі горнымі пародамі.

Вечнозелёные леса — вечназялёныя лясы, лясы, якія ўтвораны вечназялёнымі драўлянымі раслінамі. Растуць ва ўмовах вільготнага трапічнага і экватарыяльнага, субтрапічнага міжземнаморскага клімату і ва ўмераных шыротах (хвойныя лясы).

Вечнозелёные растения вечназялёныя расліны, шматгадовыя расліны, пакрытыя зялёнымі лістамі на працягу ўсяго года (лісце мяняюць паступова). Распаўсюджаны пераважна ў трапічных шыротах з вільготным кліматам (лаўр, алеандр, масліна, магнолія і інш.), а таксама ў больш высокіх шыротах з умераным і халодным кліматам (хвойныя, апрача лістоўніцы, верасовыя і інш.).

Вечные снега — вечныя снягі, снягі 1 льды, якія ляжаць круглы год. У цёплых 1 ўмераных шыротах распаўсюджаны на вяршынях высокіх гор, у палярных — таксама і на нізінах.

Взброс — ускід, змяшчэнне горных парод па разлому, звязанае з падняццем аднаго блока зямной кары адносна другога.

Визуальные наблюдения — візуальныя назіранні, непасрэдныя назіранні вывучаемых з’яў і аб’ектаў (галоўным чынам прыродных), якія ажыццяўляюцца проста вокам або з дапамогай аптычных прыбораў (бінокль, тэлескоп), што павялічваюць зоркасць вачэй. Гэта найбольш просты і аператыўны спосаб назіранняў, аднак параўнальна малой дакладнасці.

Висконсинская ледниковая эпоха (ледниковье) — віскансінская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), познеплейстацэнавая ледавіковая эпоха Паўночнай Амерыкі, пачалася звыш 70 тыс. гадоў назад. Супастаўляецца з вюрмскай ледавіковай эпохай (ледавікоўем) Еўропы.

Висячая долина — вісячая даліна, бакавая (рачная або ледавіковая) даліна, якая абрываецца ўступам да дна размешчанай ніжэй больш буйной (галоўнай) даліны. Часта ўтвараецца ў горных раёнах у выніку пераўглыблення дна галоўнай даліны інтэнсіўнай воднай эрозіяй або магутным ледавіком пры адставанні ўразання бакавых далін.

Висячий ледник — вісячы ледавік, горны ледавік, размешчаны на крутых схілах у слаба выражанай упадзіне; заканчваецца высока на 36

схіле і не дасягае падэшвы хрыбта. Для В. л. характэрны абвалы і ледавіковыя лавіны.

Вихрь — віхор, маса паветра, утвораная вярчальным рухам паветра (напрыклад, цыклон). Дыяметр В.— ад соцень і тысяч км да некалькіх метраў.

Влагооборот на Земле, круговорот воды — вільгацезварот на Зямлі, кругаварот вады, няспынны замкнуты працэс перамяшчэння вады ў атмасферы, гідрасферы І зямной кары, які адбываецца пад уплывай сонечнай радыяцыі і ўздзеяннем сілы цяжару. Уключае выпарэнне вады з паверхні акіянаў, мораў, азёр, рэк і паверхні сушы, перанос вадзяной пары паветранымі плынямі, кандэнсацыю пары і выпадзенне ападкаў, перамяшчэнне вады на паверхні сушы, у тоўшчы зямной кары і ў вадаёмах. Колькасна выражаецца водным балансам Зямлі.

Влагосодержание воздуха — вільгацеўтрыманне паветра, утрыманне ў паветры вады ва ўсіх трох агрэгатных станах (вадкім, цвёрдым, парападобным).

Влажность воздуха — вільготнасць паветра, колькасць вадзяной па­ры ў паветры. Залежыць ад наяўнасці вады для вьшарэння і тэмпературы паветра. В. п. выражаецца ў г/м3 ці працэнтах; вымяраецца гігрометрамі. Адрозніваюць максімальную, абсалютную і адносную В. п.

Влажность почвы — вільготнасць глебы, наяўнасць вільгаці ў глебе ў цвёрдым, вадкім і газападобным стане. Часта выражаецца ў мм воднага слупка, што зручна для параўнання з колькасцю выпаўшых ападкаў. Ад суадносін вільгаці і паветра ў глебе ў значнай ступені залежыць рост і развіццё раслін.

Влажные субтропические леса, влажные субтропики — вільготныя субтрапічныя лясы, вільготныя субтропікі, прыродная зона субтрапічнага пояса на ўсходзе мацерыкоў (паўднёвы ўсход ЗША, Бразіліі, Афрыкі, Аўстраліі, поўнач Індыі, поўдзень Карэі, Кітая, Японіі і інш.) Клімат субтрапічны вільготны (гарачае лета, цёплая зіма, гадавая сума ападкаў большая за 1000 мм; ападкі размяркоўваюцца раўнамерна на працягу года або выпадаюць у асноўным летам). Лясы густыя, вечназялёныя, з мноствам ліянаў і эпіфітаў, часта з дамешкай лістападных дрэў. Глебы чырваназёмы і жаўтазёмы.

Влажные тропические леса, тропические дождевые леса — вільготныя трапічныя лясы, трапічныя дажджавыя лясы, прыродная зона трапічнага пояса ва ўсходніх раёнах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі. Клімат трапічны, вільготны, з пастаянна высокімі тэмпературамі (сярэднямесячныя ад +18 да +28°) і багатымі, галоўным чынам летнімі, ападкамі (1000—2000 мм у год). Лясы пастаян­на або пераменна (сезонна) вільготныя, вечназялёныя або лістападнавечназялёныя, багатыя па відавому складу, падобныя да вільготных экватарыяльных лясоў. Глебы фералітныя, у асноўным чырвона-жоўтыя і чырвоныя. Жывёльны свет прадстаўлены малпамі, драпежнікамі, птушкамі, змеямі, насякомымі.

Влажные экваториальные леса — вільготныя экватарыяльныя лясы, природная зона экватарыяльнага пояса. Распаўсюджаны ў Амазонскай нізіне, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва, у катлавіне Конга, Паўднёва-Усходняй Азіі (Філіпінскія і Малайскія a-вы). Клімат экватарыяльны, з пастаянна высокімі тэмпературамі і багатымі ападкамі на працягу ўсяго года. Лясы пастаянна вільготныя, вечназялёныя, густыя і цяжкапраходныя, з бесперапынным развіццём расліннасці на працягу ўсяго года і выключна разнастайным відавым саставам дрэў. Глебы чырвона-жоўтыя фералітныя. Жывёльны свет прадстаўлены малпамі і іншымі млекакормячымі, змеямі, птушкамі, насякомымі.

Влажный климат — вільготны клімат, клімат, у якім ападкі перавышаюць выпарэнне. Пры В. к. звычайна расце лясная расліннасць.

Внетропические муссоны — пазатрапічныя мусоны, мусоны ва ўмераных і палярных шыротах. Утвараюцца ў выніку рознага награвання мацерыкоў і акіянаў і сезоннага адрознення атмасфернага ціску над імі. Зімовы мусон дзьме з ахалоджанай сушы на мора, нясе сухое кантынентальнае паветра і малавоблачнае надвор’е, летні накіраваны з мо­ра на нагрэтую сушу, нясе вільготнае марское паветра і багатыя ападкі. Асабліва добра П. м. выражаны на Далёкім Усходзе Расіі, у ПаўночнаУсходнім Кітаі, Карэі і Японіі (тут суседнічаюць самы вялікі мацярык Еўразія і самы вялікі акіян Ціхі). Далёкаўсходнія мусоны — паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія вятры летам, паўночныя і паўночна-заходнія зімой.

Внетропические циклоны — пазатрапічныя цыклоны, цыклоны, якія ўзнікаюць ва ўмераных і палярных шыротах. Развіваюцца часцей усяго на палярным і арктычным (антарктычным) атмасферных франтах, у паласе паміж 40—60° пн. і пд. ш. у кожным паўшар’і. Дасягаюць у папярочніку 1000—3000 км, перамяшчаюцца з захаду на ўсход са скорасцю 30—40 км/г і адхіляюцца пры руху да больш высокіх шырот. Выклікаюць утварэнне вялізных і магутных воблакаў і выпадзенне ападкаў. Вядуць да рэзкіх змяненняў надвор’я (змена напрамкаў вятроў, ападкі, пацяпленні і пахаладанні).

Внешние процессы — знешнія працэсы, працэсы на зямной паверхні, выкліканыя ў асноўным прамянёвай энергіяй Сонца, г. зн. энергетычнай крыніцай, якая знаходзіцца па-за межамі нашай планеты. Адсюль назва. Супрацьпастаўляюцца ўнутраным працэсам, крыніца энергіі якіх ляжыць унутры самой нашай планеты. Да 3. п. адносіцца выветрыванне, работа цякучых і надземных вод, ледавікоў, мора, ветру, жывых арганізмаў і інш.

Внешняя среда — знешняе асяроддзе, сілы, з’явы і аб’екты абіятычнага, біятычнага, а таксама антрапагеннага асяроддзя, якія знаходзяцца звонку пэўнага аб’екта ці суб’екта, аднак не абавязкова з ім канкрэтна кантактуюць. У адносінах да чалавека 3. а. можа разглядацца як усе акаляючыя яго сілы, з’явы і аб’екты і прыроднага, і сацыяльнага асяроддзя.

Внутреннее питание ледника — унутранае жыўленне ледавіка, паў-

торнае замярзанне талай вады ў тоўшчы фірны (зярністага снегу) і лёду; залежыць ад тэмпературнага рэжыму ледавіка і тыпу лёдаўтварэння. 3 гідралагічнага пункту гледжання прадстаўляе сабой страту талай вады са сцёку.

Внутренние волны — унутраныя хвалі, вагальныя рухі вады, якія ўзнікаюць на паверхні раздзелу слаёў вады рознай шчыльнасці. Вышыня іншы раз дасягае некалькіх дзесяткаў м. Скорасць іх распаўсюджання меней, а амплітуда болей, чым у паверхневых хваляў. Выклікаюцца рознымі працэсамі, якія адбываюцца на граніцах слаёў вады рознай шчыльнасці.

Внутренние моря унутраныя моры, моры, якія глыбока ўразаюцца ў сушу і злучаюцца з акіянам або прылягаючым морам адным ці некалькімі пралівамі (моры Балтыйскае, Чорнае, Міжземнае, Чырвонае і інш.). Рэжым У. м. вызначаецца значным уздзеяннем сушы.

Внутренние процессы — унутраныя працэсы, працэсы на зямной паверхні, выкліканыя ўнутрыземнымі сіламі, у асноўным радыеактыўным цяплом Зямлі. Адсюль назва. Супрацьпастаўляюцца знешнім працэсам, энергетычная крыніца якіх (Сонца, сонечная радыяцыя) знаходзіцца за межамі нашай планеты. Да У. п. адносіцца гораўтварэнне, вулканізм, землетрасенні, векавыя ваганні зямной кары, разломы, расколы, метамарфізацыя горных парод і інш.

Внутриматериковое море — унутрымацерыковае мора, мора, якое глыбока ўдаецца ў сушу ў межах аднаго мацерыка (напрыклад, Азоўскае, Балтыйскае). Утвараецца ў выніку апускання сушы І яе затаплення водамі акіяна.

Внутритропическая зона конвергенции — унутрытрапічная зона канвергенцыі, зона зліцця (сыходжання) у атмасферы пасатаў Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў або пасату і мусону. Размешчана недалёка ад экватара (большую частку года на некалькі градусаў на поўнач ад яго); перамяшчаецца ў тое паўшар’е, у якім лета. Шырыня У. з. к. над сушай — некалькі соцень км, над акіянам — некалькі дзесяткаў км. Характарызуецца высокімі тэмпературамі паветра, перавагай паніжанага атмасфернага ціску, слабымі пераменнымі вятрамі, частымі штылямі, моцнымі ўзыходзячымі плынямі паветра, магутнай воблачнасцю і шчодрымі ліўневымі ападкамі. Зблізку гэтай зоны ўтвараюцца большай часткай трапічныя цыклоны.

Вода вада, хімічнаезлучэнне вадароду з кіслародам (Н2О). У чыстым выглядзе бясколерная вадкасць без паху, смаку і колеру. На паверхні Зямлі сустракаецца ў трох агрэгатных станах (вадкім, цвёрдым І газападобным). Найбольшая шчыльнасць—I г/см3 пры тэмпературы 3,98 °C. В;— галоўная частка гідрасферы. Утрымліваецца таксама ў паветры, уваходзіць у склад усіх жывых арганізмаў, а таксама многіх мінералаў і горных парод. У прыродных умовах заўсёды мае раствораныя солі, газы і арганічныя рэчывы.

Водная масса — водная маса, параўнальна вялікі аб’ём вады, які

адрозніваецца ад акаляючай воднай тоўшчы сваімі фізічнымі, хімічнымі і біялагічнымі ўласцівасцямі, набытымі ў пэўных раёнах акіянаў і мораў. Гэтыя ўласцівасці захоўваюцца пры перамяшчэнні В. м. за межамі вобласці яе ўтварэння. Адрозніваюць В. м. па раёну іх утварэння (палярныя, трапічныя, экватарыяльныя) і па глыбіні размяшчэння (паверхневыя, прамежкавыя, глыбінныя і прыдонныя). Па меры распаўсюджання з раёна фарміравання В. м. паступова трансфарміруюцца.

Водное сечение, поперечное сечение водного потока — воднае сячэнне, папярочнае сячэнне воднага патоку, сячэнне патоку, перпендыкулярнае раўнадзейнай скорасці патоку і абмежаванае папярочным профілем дна рэчышча і воднай паверхняй, а пры ледзяным покрыве — яго ніжняй паверхняй. Адрозніваюць жывое сячэнне (частка В. с., дзе назіраецца цячэнне вады) і мёртвае сячэнне (цячэнне вады адсутнічае).

Водные животные — водныя жывёлы, жывёлы, якія пастаянна жывуць у вадзе. Разам з воднымі раслінамі ўтвараюць групоўку гідрабіёнтаў

Водные объекты водныя аб’екты, месцы сканцэнтравання паверхневых вод на зямным шары. Падраздзяляюцца на вадаёмы (моры, акіяны, азёры, вадасховішчы, сажалкі) і вадацёкі (рэкі і каналы) Да В. а. адносяцца таксама ледавікі, падземныя ваданосныя гарызонты.

Водные растения — водныя расліны, расліны, якія растуць у вадзе. Адрозніваюць гідрафіты (у вадзе толькі ніжняя частка раслін) і гідрабіёнты (у вадзе поўнасцю або большай часткай) Разам з воднымі жывёламі ўтвараюць групвўку гідрабіёнтаў

Водные ресурсы водныя рэсурсы, воды рэк, азёр, вадасховішчаў, падземныя воды, што выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці, адзін з відаў прыродных рэсурсаў. Да В. р. адносяцца таксама воды Сусветнага акіяна, запасы вады ў горных і палярных ледавіках, вадзяная пара атмасферы, глебавая вільгаць. Аднак у вузкім значэнні да В. р. адносяць толькі воды паверхневага і падземнага сцёку

Водный баланс — водны баланс, суадносіны за які-небудзь прамежак часу (год, месяц, дэкаду І г. д.) прыходу, расходу і акумуляцыі вады для рачнога басейна або ўчастка тэрыторыі, для возера, балота або другога аб’екта. Уліку падлягаюць атмасферныя ападкі, кандэнсацыя вільгаці, гарызантальны перанос І адкладанне снегу, паверхневы І падземны прыток, выпарэнне, змены запасаў вільгаці ў глебагрунтах.

Водный баланс Земли — водны баланс Зямлі, суадносіны колькасці вады, паступаючай на паверхню зямнога шара ў выглядзе ападкаў, і колькасці вады, якая выпараецца з паверхні сушы і Сусветнага акіяна за пэўны перыяд часу У сярэднім за год з акіянаў выпараецца колькасць вады, роўная колькасці выпаўшых на яго паверхню ападкаў плюс рачны сцёк. У сярэднім за шматгадовы перыяд гадавая сума ападкаў на зямным шары складае 1020 мм, выпарэнне з паверхні

Сусветнага акіяна роўна 880 мм, з сушы — 140 мм. В. б. 3,— колькаснае выражэнне вільгацезвароту на Зямлі.

Водный баланс снежного покрова — водны баланс снежнага покрыва, суадносіна і структура прыходнай і расходнай частак агульнага ўтрымання вільгаці ў снегавым покрыве ў перыяды яго раставання.

Водный кадастр — водны кадастр, сістэматызаваны звод звестак аб водных рэсурсах краіны. В. к. абагульняе матэрыялы гідралагічных назіранняў і даследаванняў і забяспечвае неабходнымі звесткамі навуковыя, праектныя і гаспадарчыя арганізацыі.

Водный режим почвы водны рэжым глебы, адносна ўстойлівае спалучэнне працэсаў паступлення вільгаці ў глебу (з атмасферных ападкаў, паверхневых І надземных вод), яе перамяшчэнне ў глебавай тоўшчы і расходу (выпарэнне, прасочванне ў падсцілаючую горную паро­ду, бакавы адцёк).

Водный режим рек и водоёмов — водны рэжым рэк і вадаёмаў, змяненне ў часе ўзроўняў і аб’ёмаў вады ў рэках, азёрах, вадасховішчах, балотах і ледавіках. Гадавы цыкл воднага рэжыму рэк дзеліцца на фазы: разводдзе, межань (летняя і зімовая), паводка.

Водоворот — вір, водаварот, участак у водным патоку з вярчальным рухам вады. Узнікае ў выніку рэзкага расшырэння рэчышча, абцякання водным патокам выступаў берага, зліцця двух патокаў Можа быць пастаянным або часовым, напрыклад, у разводдзе.

Водоём — вадаём, пастаянны або часовы збор бяссцёкавых або з замаруджаным сцёкам вод у натуральных (азёры) або штучных (вадасховішчы, сажалкі) паглыбленнях зямной паверхні. Водная маса І катлавіна В. прадстаўляюць сабой адзіны прыродны комплекс. У шырокім разуменні — моры і акіяны.

Водонепроницаемые горные породы, водоупорные горные породы — воданепранікальныя горныя пароды, водатрывалыя горныя пароды, горныя пароды, якія практычна не прапускаюць ваду (гліна, граніт, пясчанік, гліністы сланец, іншыя шчыльныя пароды без трэшчын, мёрз­лый пароды). Утвараюць водатрывалыя (воданепранікальныя) слаі.

Водоносность реки, водность реки — ваданоснасць ракі, воднасць ракі, колькасць вады, якую пераносіць рака за які-небудзь перыяд часу (дэкаду, месяц, сезон, асобны год або рад гадоў). Выражаецца звычайна велічынёй шматгадовага расходу вады ці сярэднім шматгадовым аб’ёмам сцёку.

Водоносный горизонт — ваданосны гарызонт, тоўшча водапранікальных горных парод, якая ўтрымлівае падземныя воды. Залягае звы­чайна над водатрывалым пластом. Пры выхадзе на зямную паверхню ўтварае крыніцы.

Водоотдача снежного покрова — водааддача снегавога покрыва, паступленне на паверхню глебы са снегу лішняй (якая не ўтрымліваецца снегам) талай ці дажджавой вады. Наступав пасля пачатку снегараставання і працягваецца іншы раз пасля яго заканчэння.

Водоохранная зона — водаахоўная зона, тэрыторыя з асаблівым рэжымам гаспадарчай дзейнасці або аховы, накіраванымі на прадухіленне апусташэння, забруджвання і засмечвання водных аб’ектаў. Рэжым В. з. могуць мець лясныя насаджэнні на вадазборах, на берагах вадаёмаў і рэк або прылягаючыя да вадаёмаў нелясныя тэрыторыі; да В. з. адносяцца таксама зоны санітарнай аховы водных крыніц.

Водоохранные леса — водаахоўныя лясы, лясы, якія размяшчаюцца ў водаахоўнай зоне (уздоўж берагоў вадаёмаў і рэк). Рэгулююць гідралагічны рэжым рэк, садзейнічаюць памяншэнню эрозіі глебы (асабліва ў стэпавай і лесастэпавай зонах).

Водопад — вадаспад, падзенне вады ракі з уступа, утворанага ў яе рэчышчы. Пры наяўнасці некалькіх уступаў у рэчышчы ўтвараецца каскад. В. даволі часта сустракаюцца на горных рэках, на вялікіх раўнінных рэках параўнальна рэдкія.

Водопроницаемость горных пород — водапранікальнасць горных па­род, здольнасць горных парод прапускаць праз сябе ваду. Залежыць ад памераў, характару і велічыні пораў у рыхлых асадкавых пародах, наяўнасці трэшчын і пустот у шчыльных пародах. Па водапранікальнасці горныя пароды раздзяляюцца на водапранікальныя і воданепранікальныя, або водатрывалыя. Некаторыя пароды раствараюцца вадой (вапнякі, даламіты, гіпс, каменная соль і інш.).

Водопроницаемые горные породы — водапранікальныя горныя паро­ды, горныя пароды, якія легка прапускаюць праз сябе ваду (галечнікі, жвір, пясок, трэшчынаватыя вапнякі і інш.). Утвараюць водапранікальныя і ваданосныя слаі.

Водораздел — водападзел, граніца паміж басейнамі рэк, азёр, мораў, акіянаў. У горных краінах В. звычайна супадаюць з грабянямі хрыбтоў; на раўнінах, асабліва плоскіх і забалочаных, выражаны няясна. Галоўны В. рачных басейнаў Беларусі праходзіць па найбольш узвышанай частцы тэрыторыі з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — на Аршанскім і Мінскім узвышшах, цераз Капыльскую граду і па паўднёва-заходняй ускраіне Палесся, ён падзяляе басейны Дняпра, з аднаго бо­ку, і басейны Заходняй Дзвіны, Нёмана, Буга, з другога.

Водосбор, водосборный бассейн — вадазбор, вадазборны басейн, тэ­рыторыя, з якой у раку ці яе сістэму або возера сцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Абмежаваны водападзеламі. 3 рэк Беларусі найбольшы В. у Дняпра з Прыпяццю (118 тыс. км2), Нёмана (звыш 44 тыс. км2) і Заходняй Дзвіны (больш за 32 тыс. км2).

Водоток — вадацёк, водны паток з рухам вады ў напрамку ўхілу мясцовасці па рэчышчы або па паніжэнні ці паглыбленні зямной паверхні. В. могуць быць пастаяннымі і часовымі, натуральным! (рэкі, ручаі) і штучнымі (каналы).

Водоупор — водаўпор, верхняя паверхня воданепранікальнага (водатрывалага) слоя горных парод, над якой размяшчаецца ваданосны гарызонт.

Водохранилище — вадасховішча, штучны вадаём, які ствараецца звычайна на рэках шляхам узвядзення плацін (Вілейскае, Заслаўскае, Асіповіцкае і інш. В. у Беларусі).

Воды суши, материковые воды, внутренние воды — воды сушы, мацерыковыя воды, унутраныя воды, воды рэк, азёр, вадасховішчаў, балот, ледавікоў і зямной кары. Падзяляюцца на паверхневыя І падземныя. Дзякуючы бесперапыннаму кругавароту вады ў прыродзе десна звязаны з водамі Сусветнага акіяна.

Возвратные воды — зваротныя воды, паверхневыя і падземныя воды, сцякаючыя ў рачное рэчышча, канал або ў ваданосныя гарызонты з арашаемых тэрыторый, а таксама воды, скідваемыя прамысловымі прадпрыемствамі, устаноўкамі бытавога водазабеспячэння і інш. Неачышчаныя 3. в.— асноўная прычына забруджвання водных аб’ектаў.

Возвышенность — узвышша, раўнінны ўчастак сушы, прыўзняты ў адносінах да прылеглай тэрыторыі і размешчаны на вышынях ад 200 да 500 м над узроўнем акіяна (у Беларусі — Мінскае, Навагрудскае, Аршанскае, Віцебскае У. і інш.).

Воздух — паветра, натуральная сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі. Складаецца (у % па аб’ёму) галоўным чынам з азоту (78,08) і кіслароду (20,95); ёсць таксама вуглякіслы газ (0,03 %), аргон (0,94 %) і іншыя газы. Утрыманне вадзяной пары ў сярэднім ад 0,2 да 2.6 % залежнасці ад шыраты месца). Апрача таго, у П. заўсёды прысутнічаюць розныя цвёрдыя і вадкія завіслыя часцінкі. Каля 4/5 усёй масы П. канцэнтруецца ў трапасферы.

Воздушные массы — паветраныя масы, асобныя, вялікія аб'ёмы па­ветра трапасферы з параўнальна аднолькавымі ўласцівасцямі (тэмпературай, вільготнасцю, празрыстасцю і г. д.). Утвараюцца пры працяглым знаходжанні над аднароднай тэрыторыяй ці акваторыяй, дзе набываюць свае ўласцівасці, перамяшчаюцца як адно цэлае; пры руху паступова губляюць свае ўласцівасці і трансфармуюцца. Займаюць па плошчы мільёны квадратных кіламетраў. Бываюць марскімі (ствараюцца над морам, акіянам) і кантынентальнымі (фарміруюцца над сушай). Акрамя таго, падзяляюцца на арктычныя, антарктычныя, умераныя, трапічныя і экватарыяльныя. Адрозніваюць таксама П. м. цёплыя і халодныя. П. м. раздзяляюцца паміж сабой атмасфернымі франтамі. Клімат Беларусі фарміруецца ў асноўным пад уплывам марскіх умераных П. м., якія прыходзяць з Атлантычнага акіяна; пэўны ўплыў робяць таксама кантынентальныя ўмераныя П. м., арктычныя і трапічныя П. м.

Возобновимые природные ресурсы — аднаўляемыя прыродныя рэсурсы, прыродныя рэсурсы (расліннасць, жывёльны свет і інш.) здольныя да самаўзнаўлення за тэрміны, сувымерныя з тэмпамі гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Возраст ландшафта — узрост ландшафту, адрэзак часу, за які ланд­шафт набыў структуру, блізкую да сучаснай. Перабудова структуры

ландшафту выклікаецца змяненнямі клімату, тэктанічнымі і вулканічнымі працэсамі, антрапагеннымі ўздзеяннямі і да т. п.

Возраст рельефа — узрост рэльефу, працягласць існавання рэльефу, прамежак часу ад пачатку фарміравання асноўных элементаў сучаснага рэльефу да цяперашняга часу. Адрозніваюць абсалютны У. р. (у мільёнах або тыс. год) і адносны У. р. (з дакладнасцю да геалагічных перыяду, эпохі, веку).

Возрождённые горы, эпиплатформенные горы — адроджаныя горы, эпіплатформавыя горы, горы, якія ўзніклі ў выніку новых тэктанічных рухаў на месцы старажытных, пенеплізаваных горных абласцей. Утварэнне А. г. адбывалася шматразова. Для сучасных А. г. характэрна чаргаванне выраўнаваных высокаўзнятых паверхняў з участкамі рэзка расчлененага рэльефу (напрыклад, Цянь-Шань, Алтай у Азіі, у Паўночнай Амерыцы — Скалістыя горы).

Война-дега — война-дэга, пояс Эфіопскага нагор’я на вышыні ад 1700—1800 м да 2400 м. Натуральный ландшафты саванны і лясы. Найбольш населены раён Эфіопіі з развітым земляробствам.

Воклюзы — ваклюзы, тып крыніц у карставых абласцях з вялікім, рэзка зменлівым і няспынным сцёкам вады.

Волнение — хваляванне, складаныя вагальныя рухі паверхневага слоя вадаёмаў галоўным чынам пад уздзеяннем ветру. Вызначаецца ў балах.

Волноприбойная ниша — хвалепрыбойная ніша, паглыбленне, якое ўтворана марскім прыбоем у аснове абразійнага ўступа (кліфа).

Волны холода — хвалі холаду, значныя і рэзкія пахаладанні, якія звязаны з уварваннем халодных мае арктычнага (антарктычнага) паветра ў сярэднія шыроты. Выклікаюцца таксама пранікненнем у больш паўднёвыя шыроты зімой халоднага кантынентальнага паветра з больш паўночных раёнаў, напрыклад з Паўночнай Азіі ў Еўропу. Назіраюцца і на тэрыторыі Беларусь

Ворота — вароты, рускі тэрмін, які мае некалькі значэнняў: праход, які раздзяляе суседнія горныя краіны (напрыклад, Джунгарскія В.); адносна вузкія пралівы з высокімі берагамі і прыкметным цячэннем вады (напрыклад, Карскія В.); часам — скразныя цясніны.

Восстановление земли — аднаўленне зямлі, зварот землям былой урадлівасці, парушанай дзейнасцю чалавека або прыроднымі фактарамі. Пры натуральным узнаўленні парушаных біягеацэнозаў А. з. працякае марудна. У гаспадарчай практыцы выкарыстоўваюцца метады паскоранага А. з. шляхам стварэння на паверхні тэхнагеннага рэльефу насыпнога слоя глебы, выкарыстання гумусавых прэпаратаў, фітамеліярацыі і іншымі спосабамі.

Восстановление природных ресурсов — аднаўленне прыродных рэсурсаў, давядзенне запасаў тых або іншых відаў прыродных рэсурсаў да ўзроўню, што папярэднічаў іх спусташэнню ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека (напрыклад, аднаўленне лясных рэсурсаў штучным

лесаразвядзеннем, аднаўленне запасаў капытных пасля забароны іх здабычы і да т. п.). А. п. р. уключае таксама працэсы натуральнага самааднаўлення прыродных рэсурсаў.

Восстановление растительности — аднаўленне расліннасці, 1) ком­плекс мерапрыемстваў па забеспячэнню ўмоў для аднаўлення раней знішчанага расліннага покрыва з уласцівай для яго спецыфікай фларыстычнага складу; 2) працэс натуральнага аднаўлення парушаных ці знішчаных фітацэнозаў.

Восстановленные виды — адноўленыя віды, віды жывых арганізмаў, колькасць асобін і памеры арэалаў якіх дзякуючы ўмяшанню чалавека даведзены да памераў, што выключаюць пагрозу іх раптоўнага знікнення са складу мясцовай, рэгіянальнай або агульнапланетнай фауны і флоры (напрыклад, зубры, марскія коцікі, ільвы) Акрамя гаспадарчых і навуковых мэтаў, аднаўленне відаў мае і задачу захавання прыроднага генафонду.

Восток, точка Востока — Усход, пункт Усходу, адзін з чатырох галоўных пунктаў гарызонту, пункт перасячэння матэматычнага (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам. У. размешчаны справа ад назіральніка, які стаіць тварам да поўначы. Абазначаецца літарамі У., О (ням. Ost), або Е. (англ. East).

Восточный перенос воздушных масс — усходні перанос паветраных мае, пераважаючы перанос паветра з усходу на захад у ніжніх частках трапасферы ў трапічных шыротах (пасаты) і ва ўсёй трапасферы паблізу экватара, а таксама ў ніжніх слаях трапасферы ў палярных шыротах (усходнія і паўночна-ўсходнія вятры ў Арктыцы, усходнія і паўднёва-ўсходнія вятры у Антарктыцы).

Впадина — упадзіна, паніжэнне на зямной паверхні, большай часткай тэктанічнага паходжання, замкнутае з усіх або амаль з усіх бакоў. Памеры ў папярочніку звычайна дзесяткі і сотні (радзей тысячы) км. Адрозніваюць бяссцёкавыя У. і У., што маюць сцёк. Вузкія глыбокія У. на дне акіяна звычайна называюцца глыбакаводнымі жалабамі.

Времена года поры года, вясна, лета, восень і зіма, змена і паслядоўнасць якіх вызначаюцца рухам Зямлі вакол Сонца і нахілам зямной восі да плоскасці зямной арбіты (пад вуглом 66°33'). Гэты нахіл у час гадавога руху Зямлі застаецца низменным, пастаянным. У выніку Зямля бывав звернутай да Сонца то паўночным, то паўднёвым полюсам і кожны пункт зямной паверхні сустракае сонечныя прамяні пад вугламі, якія змяняюцца на працягу года; змяняецца таксама працягласць дня і ночы і асвятлення. У Беларусі (56°—51° пн. ш.) вясна пачынаецца ў канцы сакавіка і цягнецца да сярэдзіны мая, лета канчаецца ў сярэдзіне верасня, зіма пачынаецца ў сярэдзіне лістапада. Самы доўгі дзень прыкладна 17 г 35 мін на поўначы і 16 г 35 мін на поўдні, а самы кароткі адпаведна 6 г 57 мін і 7 г 54 мін.

Временный заказник — часовы заказнік, заказнік, заснаваны на тэрмін да 10 год.

Вселенная — Сусвет, увесь існуючы матэрыяльны свет, не абмежаваны ў часе і прасторы і бясконца разнастайны па тых формах, якія набывае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.

Всемирная метеорологическая организация (ВМО) — Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), міжурадавая спецыялізаваная ўстанова ААН (з 1947). Да стварэння СМА гэтыя функцыі выконвала Міжнародная метэаралагічная арганізацыя (заснавана ў 1873). Колькасць членаў СМА (1985) — 158 краін (у тым ліку Беларусь). Мэта СМА — садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў развіцці метэаралагічных назіранняў і даследаванняў і каардынацыя дзейнасці нацыянальных метэаралагічных і гідралагічных служб. Вышэйшы орган — Сусветны метэаралагічны кангрэс, які склікаецца адзін раз у чатыры га­ды. Месца знаходжання кіраўнічых органаў — Жэнева (Швейцарыя).

Вскрытие рек — ускрыццё рэк, разбурэнне лёдавага покрыва на рэках вясной. Адбываецца пад уздзеяннем цяпла і механічных сіл, якія ўзнікаюць пры інтэнсіўным прытоку вады. Суправаджаецца крыгаходам.

Вторичная растительность — другасная расліннасць, раслінны покрыў, які фарміруецца на тэрыторыях, дзе немагчыма прамое аднаўленне зыходных фітацэнозаў. Апошнія могуць быць знішчаны катастрафічнымі прыроднымі або антрапагеннымі ўздзеяннямі. Аднаўленне карэнных раслінных суполак магчыма толькі цераз рад прамежкавых фаз і можа быць паскорана правядзеннем агратэхнічных, біялагічных, лесаводчых мерапрыемстваў.

Вулканизм — вулканізм, сукупнасць працэсаў, звязаных з укараненнем магмы ў зямную кару або яе выхадам на зямную паверхню. Уплывае на рэльеф (стварае горы і раўніны), атмасферу (паступленне пры вывяржэнні вуглякіслага і іншых газаў, вадзяной пары, пылавых часцінак у паветра), глебы, расліннасць, жывёльны свет і гаспадарчую дзейнасць чалавека.

Вулканическая впадина — вулканічная ўпадзіна, упадзіна вулканічнага паходжання (кратэр, маары і інш.).

Вулканическая пыль — вулканічны пыл, вельмі дробны піракластычны матэрыял (з памерамі часцінак да 0,05 мм), выкінуты вулканам пры вывяржэнні і разнесены паветранымі плынямі на вялікія адлегласці. Напрыклад, пры вывяржэнні вулкана Кракатау (Інданезія) у 1883 г. драбнюткія вулканічныя пылінкі абляцелі вакол Зямлі амаль 2 разы, пыл ад вулкана Безыменнага (паўвостраў Камчатка) у 1956 г. даляцеў праз Паўночны Ледавіты акіян да Англіі.

Вулканические бомбы — вулканічныя бомбы, кавалкі лавы, выкінутыя пры вывяржэнні вулканаў і прыняўшыя пры палёце ў паветры круглявую, верацёнападобную або іншую форму. Папярочнік В. б. ад некалькіх см да 5—7 м.

Вулканические газы — вулканічныя газы, газы, якія выдзяляюцца вулканам! пры вывяржэнні і ў час іх спакойнага стану. У іх складзе 46

вызначаны пары HjO, Ha, HC1, HF, HaS, SOa, CO, COa i інш.

Вулканические горные породы, изверженные горные породы — вулканічныя горный пароды, вывержаныя горныя пароды, горныя па­роды, што ўтварыліся пры застыванні магмы (лавы), якая вылілася на дзённую паверхню (базальты, вулканічныя туфы і інш.) Адносяцца да магматычных горных парод. Выкарыстоўваюцца часта як будаўнічыя матэрыялы.

Вулканические горы — вулканічныя горы, горы, якія ўтварыліся ў выніку вулканічных вывяржэнняў. Маюць звычайна конусападобную форму, круцізна схілаў залежыць ад характару лавы. Вадкая лава ўтварае покрывы з вельмі пакатымі схіламі (шчытавыя вулканы на Гавайскіх астравах, у Ісландыі); пры густой лаве ўзнікаюць высокія горы з крутымі схіламі (Ключаўская Сопка на Камчатцы, вулканы Кіліманджара і Кенія ва Усходпяй Афрыцы).

Вулканические извержения — вулканічныя вывяржэнні, вывяржэнне расплаўленай магмы (лавы), цвёрдых і газападобных вулканічных прадуктаў на зямную паверхню па вертыкальных каналах (жаралом вулканаў) або трэшчынах і разломах зямной кары (трэшчынныя вулканічныя вывяржэнні).

Вулканические озёра, кратерные озёра — вулканічныя азёры, кратэрныя азёры, азёры, якія размяшчаюцца ў кратэрах вулканаў (Краноцкае на Камчатцы, многія азёры Явы, Новай Зеландыі). Адрозніваюцца невялікімі памерамі, круглай формай, слаба расчлененай берагавой лініяй і адносна вялікімі глыбінямі.

Вулканические острова — вулканічныя астравы, астравы, якія ўзніклі ў выніку вулканічных вывяржэнняў на дне акіянаў і мораў. Звычайна невялікія па памерах, іншы раз падымаюцца з вялікіх глыбінь на значную вышыню над паверхняй вады. Маюць форму, якая нагадвае вулкан. Асабліва характэрны В. а. для Ціхага акіяна (Курыльскія, Гавайскія і інш.). Самы вялікі В. в. Зямлі — Ісландыя (плошча 103 тыс км2)

Вулканический конус — вулканічны конус, вулканічная пабудова ў выглядзе конуса са зрэзанай вяршыняй. Утвараецца ў выніку назапашвання вулканічных прадуктаў вакол жарала. Форма В. к. вызначаецца галоўным чынам тыпам вулканічнага вывяржэння; на яго вяршыні звычайна знаходзіцца кратэр. Тонкі матэрыял утварае склоны круцізной ад 30° да 35°, а больш грубы, які назапашйаецца зблізку кратэра,— часам звыш 40°. Большасць буйных вулканаў свету з’яўляюцца, складанымі конусамі, на схілах якіх размяшчаюцца дробныя паразітычныя конусы і трэшчыны. Найбольш значныя В. к. дасягаюць у вышыню некалькіх км (напрыклад, вулкан Фудзіяма ў Японіі — 3776 м)

Вулканический очаг — вулканічны ачаг, ізаляваная камера або рэзервуар магмы ў верхняй мантыі Зямлі ці ў зямной кары, адкуль адбываецца жыўленне вулкана. Размяшчаюцца на розных глыбінях, напрыклад, на паўвостраве Камчатка ў Ключаўской Сопцы — на глыбінях 50—70 км, вулкана Безыменнага — як мяркуюць, на глыбіні 15— 20 км.

Вулканический пепел — вулканічны попел, дробныя часціцы (0,1 — 2 мм) абломкаў лавы (іншы раз таксама іншых парод). Утвараецца ў выніку раздраблення ўзрывамі вадкіх або цвёрдых лаваў. Попел разносіцца ветрам на многія сотні км (напрыклад, пры вывяржэнні ў 1975 г. вулкана Плоскі Талбачык на паўвостраве Камчатка — да 1000 км).

Вулканический туф — вулканічны туф, горная парода, якая складаецца з ушчыльненых і сцэментаваных вулканічнага пылу, пяску, бомбаў, кавалкаў лавы з дамешкамі абломкавых невулканічных парод. Па складу В. т. бываюць базальтавыя, андэзітавыя, ліпарытавыя і інш. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял (напрыклад, В. т. Арменіі).

Вулканический шлак — вулканічны шлак, пузырчатыя і порыстыя кускі лавы, якія выкінуты з кратэра вулкана пры ўзрывах і ўспучаны газамі, што выдзяляюцца пры застыванні вельмі рэдкай магмы асноўнага складу. Узнікаюць таксама на паверхні лававых патокаў, якія застываюць з бурным выдзяленнем газаў. Утвараюцца практычна пры ўсіх тыпах вывяржэння вулканаў.

Вулканогенно-осадочные месторождения — вулканагенна-асадкавыя месцараджэнні, паклады карысных выкапняў, якія ўтварыліся на дне старажытных і сучасных мораў пры выпаданні цвёрдых, вадкіх і газападобных прадуктаў вулканічных вывяржэнняў. Залягаюць у тоўшчах парод, складзеных з астылых лаваў, попелаў, слаёў крамяністых парод, сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Да В.-а. м. належаць некаторыя месцараджэнні руд жалеза, марганцу, медзі, цынку, свінцу, баксітаў, фасфарытаў.

Вулканология — вулканалогія, навука аб вулканах. Вывучае працэсы і прычыны ўтварэння вулканаў, іх развіццё, будову і склад прадуктаў вывяржэння, заканамернасці распаўсюджання вулканаў на зямной паверхні, змяненне характару іх дзейнасці ў часе.

Вулкан вулкан, тара, якая ўтвараецца пры падняцці з нетраў Зямлі і вывяржэнні на яе паверхню лавы і іншых прадуктаў. Адрозніваюць дзеючыя і патухлыя В. Дзеючых В. звыш 600, найбольш актыўных — больш чым 50, патухлых — дзесяткі тысяч. Найбольшая колькасць дзеючых В. (400) сканцэнтравана ў Ціхаакіянскім раёне. Другая вобласць вулканізму — Альпійска-Гімалайскі пояс складкаватых гор.

Вулканологические станции — вулканалагічныя станцыі, станцыі, якія вядуць пастаянныя назіранні за дзеючымі вулканам! (Камчацкая В. с. у Расіі, В. с. Везувій у Італіі і інш.).

Выветривание — выветрыванне, механічнае разбурэнне і хімічнае змяненне горных парод на зямной паверхні або паблізу яе пад уплывай ваганняў тэмпературы, паветра, вады і арганізмаў. Адрозніваюць фізічнае, хімічнае і арганічнае В. У выніку В. утвараецца слой рыхлых парод на зямной паверхні.

Вымирающие виды — выміраючыя віды, віды, біялагічныя асаблівасці якіх не адпавядаюць сучасным прыродным або змененым чалавекам 48

умовам існавання, а здольнасці прыстасавання да іх вычарпаны. Без мэтанакіраванай падтрымкі чалавекам (поўнага акультурвання) В. в. асуджаны на пагібель. Усе В. в. заносяцца ў Чырвоную кнігу рознага рангу.

Выполаживание склонов — выпалажванне схілаў, зніжэнне і ўплашчэнне схілаў пад сумесным уздзеяннем працэсаў іх дэнудацыі і акумуляцыі матэрыялу ў іх падножжа. Праяўляецца ва ўмовах адносна стабільнага становішча базіса дэнудацыі, пераважна ў раёнах з вільготным кліматам.

Высокие горы — высокія горы, горы, якія звычайна падымаюцца вышэй за 2000—2500 м (Альпы, Каўказ, Памір, Гімалаі і інш.). Характарызуюцца альпійскім рэльефам.

Высокие широты — высокія шыроты, умоўная назва палярных і прыпалярных абласцей зямнога шара ад полюсаў прыкладна да 65° паўночнай і паўднёвай шыраты.

Высокогорные пустыни — высакагорныя пустыні, пустыні ў высакагор’ях з халодным і сухім кліматам (Тыбет, Цэнтральны Цянь-Шань, Усходні Памір, пласкагор’і Анд). Расліннасць разрэджаная, пераважаюць паўхмызнячкі і падушкападобныя расліны.

Высокогорье, высокогорный рельеф — высакагор’е, высакагорны рэльеф, часткі высокіх горных краін, размешчаных вышэй снегавой граніцы. Характарызуюцца панаваннем фізічнага выветрывання, лёду і снегу, мноствам грубага абломкавага матэрыялу, глыбокім і рэзкім расчляненнем, буйнымі схіламі, шматлікімі вострымі, аголенымі скалістымі вяршынямі, глыбока ўрэзанымі і вузкімі далінамі. Рэкі В. адрозніваюцца крутым падзеннем і ўхіламі, імклівым цячэннем, мноствам парогаў і вадаспадаў, што абумоўлівае і вялікую разбуральную сілу. Такія формы рэльефу называюцца альпійскімі (па назве Альпаў, дзе іх вывучэнне пачалося ўпершыню).

Высококучевые облака — высокакучавыя воблакі, белыя, шэрыя або бела-шэрыя воблакі ніжніх і сярэдніх слаёў трапасферы. Маюць выгляд слаёў і град, як бы пабудаваных з ляжачых адна над адной пласцінак, круглявых мае, валоў, камякоў. Утвараюцца пры інтэнсіўнай канвекцыйнай дзейнасці і звычайна складаюцца з пераахалоджаных кропелек вады.

Высокослоистые облака — высокаслаістыя воблакі, шараватыя або сіняватыя воблакі валакністай або аднароднай структуры. Назіраюцца ў сярэдняй трапасферы, прасціраюцца на некалькі км у вышыню і часам на тысячы км у гарызантальным напрамку. Звычайна ўваходзяць у склад франтальных воблачных сістэм, звязаных з узыходзячымі рухамі паветраных мае.

Высокотравье — высакатраўе, ярус ці суполка высокіх (2—4 м) травяністых раслін, якія развіваюцца пры павышанай вільготнасці паветра і глебы. Часцей за ўсё В. называюць субальпійскую расліннасць, асноўныя прадстаўнікі В.— баршчэўнік, дзягіль, маркоўнік і інш. Часам

В. (другасным) называюць высокія травы, характэрныя для расліннага покрыва раўніннай мясцовасці (прэрый, паўсаваннаў, лугоў і інш.)

Высота сечения рельефа — вышыня сячэння рэльефу, розніца вышынь паслядоўных гарызанталяў на тапаграфічнай карце або плане. У залежнасці ад маштабу і прызначэння карты (плана) ужываюцца В. с. р., роўныя 0,5, 1; 2,5, 10 м і інш.

Высотная климатическая поясность — вышынная кліматычная пояснасць, заканамернае змяненне клімату ў тарах з вышынёй. 3 вышынёй памяншаецца шчыльнасць паветра, узрастае інтэнсіўнасць сонечнай радыяцыі, узмацняецца зямное выпраменьванне, паніжаюцца тэмпература і ціск, колькасць ападкаў да пэўнай вышыні ўзрастае, а затым паніжаецца, вецер складана мяняецца па напрамку і скорасці, вільготнасць убывав, змяняюцца і ўсе астатнія метэаралагічныя элементы. Усё гэта прыводзіць да ўтварэння вышынных кліматычных паясоў. Іх размяшчэнне і колькасць залежаць ад шыраты месца, вышыні гор, клімату, напрамку і экспазіцыі схілаў.

Высотная поясность, высотная зональность, вертикальная зональ­ность — вышынная пояснасць, вышынная занальнасць, вертыкальная занальнасць, заканамернае змяненне клімату, рэльефу, вод, глебаў, расліннасці, жывёльнага свету і прыродных комплексаў у тарах з вышынёй. Звязана галоўным чынам з памяншэннем цяпла і змяненнем колькасці ападкаў з павелічэннем вышыні над узроўнем мора. Залежыць ад геаграфічнай шыраты месца, вышыні гор, 1х рэльефу, кантынентальнасці клімату, напрамку схілаў.

Высотное разделение гор — вышыннае раздзяленне гор, 1) выдзяленне высотных ступеняў у тарах, гіпсаметрычнае становішча якіх вызначаецца галоўным чынам інтэнсіўнасцю навейшых тэктанічных рухаў. Агульнапрынятай класіфікацыі няма, звычайна выдзяляюць высокія (вышэйшыя за 2000—3000 м), сярэдневысотныя (ад 600—1000 м да 2000—3000 м) і нізкія (ніжэйшыя за 600—1000 м) горы; 2) выдзяленне марфалагічных тыпаў гор (высакагорнага, сярэднягорнага і нізкагорнага), якія адрозніваюцца па вышыні, глыбіні расчлянення схілаў, іх стромкасці і скалістасці, наяўнасці або адсутнасці ледавіковых форм рэльефу. Адны і тыя ж тыпы гор сустракаюцца на розных вышынях у залежнасці ад шыраты мясцовасці, становішча снегавой лініі, экспазіцыі схілаў, асаблівасцей геалагічнай будовы і іншых геалагічных і геаграфічных фактараў.

Высотные отметки — вышынныя адзнакі, абсалютныя вышыні пунктаў мясцовасці, падпісаныя на карце, гіпсаметрычных профілях і інш.

Высотные пояса, вертикальные пояса — вышынныя паясы, вертыкальныя паясы, паясы (палосы) у тарах, часта перарывістыя, з адносна аднароднымі прыроднымі ўмовамі і аднолькавымі прыроднымі комплек­сам!. Змяняюць адзін аднаго ад падножжа гор да вяршыняў падобна змене прыродных зон на раўнінах з поўдня на поўнач. Звязаны галоўным чынам з памяншэннем цяпла і змяненнем колькасці ападкаў з па-

велічэннем абсалютнай вышыні. Становішча, паслядоўнасць і колькасць В. п. залежаць ад геаграфічнага становішча, шыраты месца, вышыні гор, іх рэльефу, напрамку схілаў, кантынентальнасці клімату. 3 набліжэннем да экватара колькасць паясоў павялічваецца, іх граніцы павышаюцца. Прыклады В. п.: горна-тундравы, альпійскі, субальпійскі, горна-лясны, горны пустынна-стэпавы і інш.

Вытаптывание — вытоптванне, ушчыльненне глебы ў выніку механічнага ўздзеяння на яе жывёл ці людзей. Узнікае пры празмерным выпасе жывёлы, няправільнай арганізацыі масавага турызму, перавышэнні гранічна дапушчаных рэкрэацыйных нагрузак у зонах адпачынку, парках. Вядзе да паступовай дэградацыі глеб і расліннасці.

Вьюга — завіруха, завея, мяцеліца, гл. Метелица — мяцеліца.

Вюрмская ледниковая эпоха (ледниковье), вюрм — вюрмская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), вюрм, эпоха познеплейстацэнавага аледзянення Альпаў (ад 70 да 11 тыс. гадоў)). Адпавядае валдайскай ледавіковай эпосе на Усходне-Еўрапейскай раўніне і віскансінскай — у Паўночнай Амерыцы.

г

Габбро — габра, магматычная горная парода, прадукт застывания і крышталізацыі базальтавай магмы. Складаецца з палявых шпатаў, алівінаў і інш. мінералаў. Колер чорны або цёмна-шэры. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны камень. Месцазнаходжанні — на Урале, у Закаўказзі, на Украіне і ў інш. раёнах.

Гавайский антициклон, Северо-Тихоокеанский антициклон — Гавайскі антыцыклон, Паўночна-Ціхаакіянскі антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над субтрапічнымі і трапічнымі шыротамі Паўночнага паўшар’я ў Ціхім акіяне, з цэнтрам недалёка ад Гавайскіх астравоў. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва моцна летам.

Гавайский тип извержения — гавайскі тып вывяржэння, адносна спакойнае вывяржэнне вулкана ў выглядзе вылівання вадкай базальта­вай лавы. Суправаджаецца слабым! ўзрывамі, фантанаваннем, выкідамі бомбаў, пырскаў вадкай лавы. Пры Г. п. в. зблізку кратэра ўтвараюцца маленькія конусы І валы распырсквання, а ў палёце — ніткі вулканічнага шкла.

Гавань — гавань, узбярэжная частка воднай прасторы, укрытая ад ветру, хваль і цячэнняў, месца стаянкі суднаў. Г. бываюць натуральный і штучный.

Гай, дубрава — гай, дуброва, ліставы лес або зараснікі хмызнякоў у лесастэпах 1 стэпах. Тэрмін ужываецца галоўным чынам на Украіне, у Беларусі І Паволжы.

Гайоты, гийоты — гаёты, гіёты, ізаляваныя плоскавяршынныя падводныя горы, звычайна вулканічнага паходжання. Мяркуюць, выраў-

ноўванне вяршынь абумоўлена абразіяй або субаэральнай дэнудацыяй з наступным апусканнем старажытных вулканічных астравоў у воды акіяна. Распаўсюджаны галоўным чынам у Ціхім акіяне. Знаходзяцца на глыбіні ад 200 да 2500 м (пры глыбіні меншай за 200 м ужываюць тэрмін «банка»).

Галенит — галеніт, мінерал, сульфід свінцу. Утварае свінцова-шэрыя з яркім металічным бляскам крышталі, зярністыя агрэгаты, суцэльныя масы. Адзін з галоўных мінералаў алавяна-цынкавых руд.

Галерейные леса—галерэйныя лясы, вузкія палосы пойменных лясоў па берагах рэк, якія цякуць сярод бязлесных прастораў стэпаў, прэрый, саваннаў, пустынь і да т. п. Тыповыя Г. л.— трапічныя прыбярэжныя лясы ў саваннах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. У Сярэдняй Азіі іх называюць тугаямі, або тугайнымі лясамі.

Галечник—галечнік, рыхлая буйнаабломкавая асадкавая парода, якая складаецца ў асноўным з галькі, прамежкі паміж якой могуць быць запоўнены дробнаабломкавым матэрыялам (пясчаным, алеўрытавым). Г. адрозніваюць па складу, форме і памеру галькі і па іх паходжанню. Найбольш шырока распаўсюджаны Г. алювіяльныя (галоўным чынам горных рэк), узбярэжна-марскія (галечнікавыя пляжы, косы і інш.), марскія (на шэльфе і ў пралівах), лёдава-марскія.

Галит, каменная соль—галіт, каменная соль, мінерал, хларыд натрыю. Празрысты або белага колеру. Дамешкі афарбоўваюць Г. у шэры, буры і чорны кодеры. У радовішчах Беларусі сустракаюцца буйныя крышталі сіняга колеру. Складае пласты ў тоўшчах асадкавых парод, штокападобныя целы ў саляных купалах і інш. Сыравіна для хімічнай і харчовай прамысловасці. На Беларусі магутныя паклады каменнай солі дэвонскага ўзросту адкрыты ў Прыпяцкім прагіне на плошчы каля 26 тыс. км2. Галоўныя здабываючыя краіны — ЗША, Кітай, Расія, Германія, Украіна, Польшча і інш.

Галогенные породы, эвапориты — галагенныя пароды, эвапарыты, горныя пароды хімічнага паходжання (хларыды, сульфаты), якія ўзніклі ў выніку выпарэння вады салёных азёр і лагун (каменная соль, калійныя і магніевыя солі, гіпс і інш.) ва ўмовах сухога клімату. Найбольш значныя назапашванні Г. п. аднесены да неагенавай, юрскай, пермскай, дэвонскай, кембрыйскай сістэм.

Галоклин — галаклін, слой вады ў акіяне (моры) з рэзка выражаным вертыкальным градыентам салёнасці, як правіла, дадатным (салёнасць павялічваецца да дна).

Галофиты — галафіты, расліны, якія растуць на засоленых глебах і горных пародах. Распаўсюджаны ў арыдных пустынях, паўпустынях і сухіх стэпах, на саланчаках і саланцах, а таксама на ўзбярэжжах мораў і салёных азёр. Асноўныя прадстаўнікі Г.— палыны, салянкі, тамарыск, салярос.

Галька галька, абкатаныя і адшліфаваныя цякучай вадой або хвалямі абломкі горных парод ад 10 да 100 мм. Форма Г. залежыць ад 52

рэчыўнага складу і будовы парод, а таксама ад умоў переносу і назапашвання. Шырока распаўсюджана сярод сучасных і старажытных асадкавых тоўшчаў.

Гари тары, участкі лесу, пашкоджаныя або знішчаныя агнём. Звычайна цяжкапраходныя з-за паваленых дрэў і часта забалочаныя.

Гарига, гаррига — гарыга, зараснікі нізкарослых, пераважна вечназялёных дрэў і хмызнякоў (кермесавы дуб, карлікавая пальма, жаўтазель, размарын, фісташка і інш.). Распаўсюджаны ва ўмовах субтрапічнага міжземнаморскага клімату, галоўным чынам у краінах Заходняга Міжземнамор’я. Растуць на сухіх камяністых схілах ніжняга пояса гор, звычайна на месцы знішчаных жорсткаліставых лясоў. Ад маквіса Г. адрозніваецца меншай вышынёй (не болей чым 2—3 м) і большай разрэджанасцю. Пры ўзмацненні выпасу жывёлы часта пераходзіць у фрыгану.

Гармсйль — гармсіль, сухі і гарачы вецер (тыпу фёну), які дзьме пераважна летам у перадгор’ях Капетдага і Заходняга Цянь-Шаня з поўдня і паўднёвага ўсходу (тэмпература паветра часам вышэйшая за 43 °C). Высушвае пасевы.

Гаруа — гаруа, шчыльны імжачы туман, які прыносіцца брызам на пустыннее Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі (Эквадор, Перу, Чылі). Г.— важнейшая крыніца ўвільгатнення глеб і расліннасці ў гэтым раёне. Утвараецца ў выніку ахаладжэння марскога паветра над халодным Перуанскім цячэннем галоўным чынам зімой і вясной у Паўднёвым паўшар’і. Паняцце «клімат Г.» ужываецца для абазначэння клімату любых прыбярэжных пустынь, якія абмываюцца халоднымі марскімі цячэннямі.

Гафы — гафы, назва лагун у вусцях рэк паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора.

Геесты, гесты — гэсты, плоскія, амаль нерасчлянёныя пясчаныя нізіны недалёка ад узбярэжжа Паўночнага мора, у Германіі і Нідэрландах. Гэта зандравыя раўніны са шматлікімі балотамі і азёрамі. Многа верашчатнікаў, тарфянікаў, сасновых лясоў.

Гейзер гейзер, перыядычна фантануючыя гарачыя крыніцы. Выкідваюць перыядычна гарачую ваду і пару. Характэрны для абласцей нядаўняга або сучаснага вулканізму (Ісландыя, Камчатка, Новая Зеландыя, Японія і інш.). Вадзяная пара і гарачая вада Г. выкарыстоўваюцца для ацяплення будынкаў, цяпліц і выпрацоўкі электраэнергіі.

Гелиофиты, светолюбивые растения — геліяфіты, святлолюбівыя расліны, расліны адкрытых месцаў, якія для нармальнага росту і развіцця патрабуюць інтэнсіўнага сонечнага або штучнага асвятлення. У іх актыўна працякае працэс фотасінтэзу (у адрозненне ад ценелюбівых раслін).

Гематит — гематыт, мінерал, вокіс жалеза. Утварае скрытакрышталічныя масы (чырвоны жалязняк), чорныя зярністыя (жалезны бляск) і

ліставатыя (жалезная слюда) агрэгаты, ааліты, зямлістыя зборы і інш. Важнейшая жалезная руда. Асноўныя месцараджэнні Г.— у жалезістых кварцытах.

Гемйгйлея, полугнлея — гемігілея, паўгілея, вільготныя вечназялёныя і летнезялёныя змешаныя лясы на чырвона-бурых, жаўтазёмных і чырваназёмных глебах. Распаўсюджаны ў субтрапічных, часткова ў тра­гичных і ўмераных паясах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў.

Геоантиклиналь — геаантыкліналь, лінейнае, часта асіметрычнае падняцце зямной кары (шырынёй 50—150 км, даўжынёй да 2000 км), якое раздзяляе геасінклінальныя прагіны. У рэльефе Г.— астраўныя вулканічныя або невулканічныя дугі. Асобныя часткі Г.— зоны працяглай і інтэнсіўнай дэнудацыі.

Геоботаника — геабатаніка, навука, якая вывучае раслінныя суполкі, іх склад, будову, развіццё, залежнасць ад асяроддзя, класіфікацыю і асаблівасці фітацэнатычнага асяроддзя. Аб’ект Г.— фітацэнозы і ствараемае імі расліннае покрыва.

Географическая долгота — геаграфічная даўгата, вугал на захад або ўсход паміж плоскасцямі пачатковага мерыдыяна і мерыдыяна дадзенага пункта. Г. д. на картах адлічваюцца ад пачатковага мерыдыяна на захад (заходняя даўгата) і ўсход (усходняя даўгата), ад 0° да 180°. Крайні заходні пункт тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ля Буга, у Ваўкавыскім раёне, пад 23° 1 Г усходняй даўгаты, а крайні пункт на ўсходзе — недалёка ад Хоцімска пад 32°45' усходняй даўгаты.

Географическая зональность — геаграфічная занальнасць, заканамернае змяненне ад экватара да полюсаў клімату, рэльефу, вод і іх рэжыму, а таксама глеб, расліннасці і жывёльнага свету, геаграфічных паясоў І зон. Абумоўлена галоўным чынам занальна-шыротным размеркаваннем сонечнага цяпла і нераўнамернасцю ўвільгатнення. Найбольш ярка выражана на буйных раўнінах (напрыклад, на Усходне-Еўрапейскай, Заходне-Сібірскай); у гарах ускладняецца вышыннай пояснасцю.

Географическая оболочка — геаграфічная абалонка, абалонка Зямлі, у якой непасрэдна сутыкаюцца і цесна ўзаемадзейнічаюць атмасфера, гідрасфера, літасфера і біясфера. Складаецца з ніжніх слаёў атмасферы (трапасферы), гідрасферы, зямной кары і сукупнасці жывых арганізмаў (біясферы). Сфарміравалася на стыку касмічных і зямных упльіваў. Адрозніваецца найбольшай складанасцю свайго саставу і будовы, найбольшымі запасамі свабоднай энергіі ў параўнанні з іншымі зямнымі абалонкамі. На Зямлі толькі ў геаграфічнай абалонцы маюцца арганізмы, асадкавыя пароды, глебы, розныя формы рэльефу, назапашваецца сонечнае цяпло, існуе чалавечае грамадства. Тут цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой горныя пароды, вада, паветра, глеба, расліны, жывёлы і мікраарганізмы. Вялікі ўплыў на Г. а. аказвае гаспадарчая дзейнасць чалавека. Вывучэннем Г. а. займаецца фізічная геаграфія.

Географическая среда — геаграфічнае асяроддзе, сілы, аб’екты і

з’явы прыроды, у тым ліку змененыя чалавекам, якія характарызуюць умовы той ці іншай тэрыторыі.

Географическая широта — геаграфічная шырата, вугал паміж вертыкальнай лініяй у дадзеным пункце і плоскасцю экватара. Г. ш. на кар­тах адлічваюцца ад экватара на поўнач (паўночная шырата) і на поўдзень (паўднёвая шырата), ад 0 да 90°. Тэрыторыя Беларусі размешчана паміж 51°16' (некалькі вышэй вусця Прыпяці) і 56°10' (на поўнач ад Асвейскага возера) паўночнай шыраты.

Географические зоны, природные зоны — геаграфічныя зоны, прыродныя зоны, буйныя занальна-шыротныя падраздзяленні зямной паверхні, якія выдзяляюцца ў межах геаграфічных паясоў. Характарызуюцца агульнасцю тэмпературных умоў і ўвільгатнення, што прыводзіць да агульнасці знешніх працэсаў, расліннасці, глеб, жывёльнага свету. Г. з. размяшчаюцца пераважна ў шыротным напрамку і змяняюць адна адну ад экватара да полюсаў, а ўнутры геаграфічных паясоў, акрамя таго,— ад прыакіянічных раёнаў мацерыкоў да ўнутрыкантынентальных.

Географические карты — геаграфічныя карты, паменшаныя абагуленыя адлюстраванні зямной паверхні на плоскасці з дапамогай умоўных знакаў. Г. к. адрозніваюць паводле тэрытарыяльнага ахопу (сусветныя, мацерыкоў, асобных краін); маштабу (буйнамаштабныя, сярэднемаштабныя, дробнамаштабныя); зместу (агульнагеаграфічныя і тэматычныя); прызначэння (вучэбныя, турысцкія і інш.).

Географические координаты — геаграфічныя каардынаты, гэта геаграфічная шырата і геаграфічная даўгата. Вызначаюць становішча любога пункта на зямной паверхні.

Географические меридианы — геаграфічныя мерыдыяны, умоўна прынятыя лініі на паверхні зямнога шара, якія злучаюць геаграфічныя полюсы. Утвараюцца ў выніку сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі, што праходзяць праз любы пункт зямной паверхні і зямную вось. Указваюць дакладны напрамак з поўначы на поўдзень; супадаюць з напрамкам паўдзённага ценю (адсюль назва); аднолькавыя па даўжыні. Па Г. м. адлічваюцца геаграфічныя даўготы.

Географические памятники природы — геаграфічныя помнікі пры­роды, ахоўваемыя адасобленыя геаграфічныя комплексы ці аб’екты, якія займаюць невялікую плошчу і ахоўваюцца як унікальныя прыклады природных тэрыторый і ўтварэнняў (напрыклад, пікі і вяршыні гор). У Беларусі налічваецца звыш 130 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.

Географические параллели — геаграфічныя паралелі, умоўна прынятыя лініі на паверхні зямнога шара, паралельныя экватару. Утвараюц­ца ў выніку сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі, перпендыкулярнымі зямной восі. Указваюць дакладны напрамак з захаду на ўсход. Даўжыня Г. п. памяншаецца ад экватара да полюсаў; па Г. п. адлічваюцца геаграфічныя шыроты.

Географические полюсы — геаграфічныя полюсы, пункты перася-

чэння зямной восі з паверхняй зямнога шара. Адзін Г. п.— Паўночны, другі, супрацьлеглы,— Паўднёвы. Толькі гэтыя пункты зямной паверхні не апісваюць акружнасці пры сутачным вярчэнні Зямлі. Тут сходзяцца мерыдыяны і няма звычайных старой гарызонту (ёсць толькі поўдзень або поўнач). Сонца каля паўгода не апускаецца за гарызонт (палярны дзень) і каля паўгода не ўзыходзіць (палярная ноч). Паўночны Г. п. знаходзіцца ў цэнтральнай пакрытай лёдам частцы Паўночнага Ледавітага акіяна, Паўднёвы — у Антарктыдзе, бліжэй да яе ціхаакіянскага ўзбярэжжа.

Географические пояса — геаграфічныя паясы, буйныя шыротна-занальныя падраздзяленні зямной паверхні, якія характарызуюцца аднароднасцю тэмпературных умоў. Увільгатненне можа быць розным. Адрозніваюць Г. п.: экватарыяльны, субэкватарыяльныя, трапічныя, субтрапічныя, умераныя, субарктычны і субантарктычны (агульная назва — субпалярныя паясы), арктычны і антарктычны (палярныя па­ясы). У межах Г. п. выдзяляюцца геаграфічныя зоны.

Географические реликты — геаграфічныя рэлікты, віды жывёл і раслін, якія захаваліся ў невялікіх па плошчы месцапражываннях і зніклі ва ўсіх іншых геаграфічных месцах былога распаўсюджання. Як правіла, Г. р. адносяцца да ліку рэдкіх, знікаючых або выміраючых відаў і бяруцца пад ахову

Географический атлас — геаграфічны атлас, сістэматызаваны набор геаграфічных карт у выглядзе альбома або кнігі. Як і геаграфічныя карты, атласы бываюць розныя ў залежнасці ад памераў адлюстраванай на картах тэрыторыі, зместу І прызначэння. Есць Г а. свету, асобных мацерыкоў, акіянаў, краін і г. д. Адрозніваюць вучэбныя, турысцкія, даведачныя атласы і інш.

Географический ландшафт — геаграфічны ландшафт, канкрэтная тэрыторыя, аднародная па свайму паходжанню і развіццю, кліматычных умовах, аднолькавых спалучэннях форм рэльефу, вод, глеб, расліннасці і жывёльнага свету. Г. л. таксама прыродна-тэрытарыяльны комплекс любой велічыні — ад цэлых природных зон (ландшафт тайгі, ландшафт пустыні) да невялікіх участкаў (балотны ландшафт, камяністая або пясчаная пустыня).

Географический объект — геаграфічны аб’ект, натуральнае або створанае чалавекам цэласнае і адносна стацыянарнае ўтварэнне ў межах геаграфічнай абалонкі, якое характарызуецца геаграфічным становішчам і ўдзельнічае ў фарміраванні і функцыяніраванні геасістэм (або ў іх змяненні).

Географический цикл, геоморфологический цикл — геаграфічны цыкл, геамарфалагічны цыкл, цыкл эрозіі, заканамерная змена форм рэльефу (стадыі юнацтва, сталасці і састарэласці), у выніку якой першапачаткова выраўнаваны рэльеф пад уздзеяннем галоўным чынам тэктанічных падняццяў пераўтвараецца ў моцна расчленены горны. Наступнае развіццё эрозіі і дэнудацыі вядзе да паніжэння рэльефу і яго выраўноў-

вання і заканчваецца ўтварэннем пенепленаў. Паўторнае падняцце зямной кары можа пакласці пачатак новаму Г. ц. У залежнасці ад кліматычных умоў і вядучага фактару пенепленізацыі адрозніваюцца воднаэразійны (нармальны), арыдны, ледавіковы, марскі і іншыя Г. ц.

Географическое описание — геаграфічнае апісанне, 1) гістарычна традыцыйны метад геаграфічнага даследавання і выклад яго вынікаў; 2) адзін з вынікаў сыходнага этапу геаграфічнага аналізу і неабходная перадумова ўсіх наступных этапаў даследавання пэўнай тэрыторыі (акваторыі). Фактычны матэрыял, назапашаны ў выніку асобных назіранняў, абагульняецца ў пэўным парадку і ўяўляе сабой новыя веды аб аб’екце даследавання. Адрозніваюць: 1) краіназнаўчае Г. а. (у традыцыйнай структуры — геаграфічнае становішча, канфігурацыя, рэльеф, клімат, воды, глебы, раслінны і жывёльны свет, мінеральныя і іншыя рэсурсы, насельніцтва, гаспадарка, іх тэрытарыяльная арганізацыя і ўнутраная дыферэнцыяцыя); 2) праблемнае, або мэтавае Г. а. (пры якім парадак адбору, узаемаўвязкі і выкладання фактаў падпарадкаваны пэўнай навуковай або практычнай заданы). Правільна складзенае мэтавае Г. а. можа змяшчаць указанні на спосабы рацыянальнага рашэння праблем або дасягнення пастаўленых мэт даследавання.

Географическое положение — геаграфічнае становішча, становішча геаграфічнага аб’екта адносна паверхні Зямлі, а таксама адносна іншых аб’ектаў, з якімі ён знаходзіцца ва ўзаемадзеянні. Гэта характарыстыка аб’екта ў значнай ступені дае ўяўленне аб прыродных і сацыяльнаэканамічных умовах і асаблівасцях месца яго лакалізацыі. Г. с.— дынамічная характарыстыка, якая змяняецца ў сувязі са змяненнем роз­ных уласцівасцей геаграфічнага аб’екта і яго ўзаемасувязей з іншымі аб’ектамі і з’явамі. Звычайна выдзяляюць фізіка-геаграфічнае становішча, эканоміка-геаграфічнае становішча, транспартна-геаграфічнае становішча і г. д.

Географическое прогнозирование — геаграфічнае прагназіраванне, выяўленне і прадказанне тэндэнцый развіцця прыродных геаграфічных сістэм, змянення іх стану і ўласцівасцей, у тым ліку абумоўленае наўмыснымі і ненаўмыснымі антрапагеннымі ўздзеяннямі.

География — геаграфія, сістэма цесна звязаных прыродазнаўчых (фізічная геаграфія) і грамадскіх (сацыяльна-эканамічная геаграфія) навук, якія вывучаюць прыроду, насельніцтва і гаспадарку асобных краін, раёнаў, Зямлі ў цэлым. З’яўляецца адной з навуковых асноў рацыянальнага і ўсебаковага выкарыстання, разумнага пераўтварэння чалавекам прыроднага асяроддзя і рэсурсаў, іх аховы, расшыранага ўзнаўлення, развіцця вытворчых сіл і планавага размяшчэння вытворчасці.

География животных — геаграфія жывёл, навука, якая вывучае распаўсюджанне асобных відаў, родаў, сем’яў жывёл, а таксама фауну розных рэгіёнаў. Уваходзіць у склад зоагеаграфіі.

География почв — геаграфія глеб, навука, якая вывучае заканамер-

насці фарміравання і тэрытарыяльнага размяшчэння глеб. Падзяляецца на агульную і рэгіянальную Г. г. Агульная Г. г. уключае даследаванне фактараў глебаўтварэння і дае ўяўленне аб асноўных заканамернасцях геаграфічнага размяшчэння глеб; рэгіянальная Г. г. займаецца апісаннем, картаграфаваннем і даследаваннем прасторавага размя­шчэння глеб розных частак зямной паверхні (ад мацерыкоў да асобных гаспадарак).

География природных ресурсов — геаграфія природных рэсурсаў, навука, якая вывучае размяшчэнне асобных відаў і спалучэнняў при­родных рэсурсаў, праблемы іх ацэнкі, комплекснага выкарыстання і ўзнаўлення.

География растений, фитогеография — геаграфія раслін, фітагеаграфія, навука, якая вывучае заканамернасці геаграфічнага распаўсюджання відаў раслін і больш буйных сістэматычных катэгорый (родаў, сем’яў і да т. п.) як у мінулым, так і сёння; раздзел батанікі і фізічнай геаграфіі. Асноўныя аб’екты Г. р.: арэалы асобных відаў, а таксама флора розных раёнаў Зямлі. Выяўляе генезіс флоры і яе асоб­ных элементаў, а таксама распрацоўвае фларыстычнае раяніраванне.

Геодезия — геадэзія, навука аб вызначэнні фігуры, памераў і гравітацыйнага поля Зямлі, вымярэнні аб’ектаў мясцовасці ў мэтах стварэння карт і планаў, а таксама для правядзення праектна-разведвальных работ інжынернага прызначэння.

Геологические карты —геалагічныя карты, карты, якія адлюстроўваюць геалагічную будову якой-небудзь тэрыторыі (узрост, састаў горных парод, умовы іх залягання і г. д.). Да Г. к. адносяцца таксама і тэктанічныя карты.

Геологические периоды — геалагічныя перыяды, менш буйныя ў параўнанні з эрамі адрэзкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі. Адрозніваюць Г. п.: кембрыйскі, ардовікскі, сілурыйскі, дэвонскі, каменнавугальны, пермскі — у палеазоі; трыясавы, юрскі і мелавы — у мезазоі; палеагенавы, неагенавы і чацвярцічны (антрапагенавы) —■ у кайназоі. Адпаведна перыядам названы і горныя пароды, якія ўтварыліся ў дадзены геалагічны адрэзак часу.

Геологическое летосчисление, геохронология — геалагічнае летазлічэнне, геахраналогія, вызначэнне абсалютнага і адноснага ўзросту гор­ных парод зямной кары, паслядоўнасці геалагічных падзей у гісторыі Зямлі. Адрозніваюць адносную і абсалютную геахраналогію. Адносная геахраналогія — вызначэнне адноснага ўзросту горных парод, абсалютная — іх сапраўднага (абсалютнага) узросту.

Геология — геалогія, навука пра Зямлю. Вывучае састаў, будову і развіццё нашай планеты, яе знешнія і ўнутраныя працэсы, утварэнне, састаў і размяшчэнне горных парод і карысных выкапняў, змяненне фізіка-геаграфічных умоў зямной паверхні і развіццё арганічнага свету.

Геоморфологическая съёмка — геамарфалагічная здымка, адзін з асноўных метадаў вывучэння рэльефу. Пры Г. з. праводзяць аэравізу58

альныя і непасрэдныя ў полі назіранні, складаюць геамарфалагічныя профілі, дэшыфруюць касмічныя аэраздымкі, апрацоўваюць матэрыялы даследаванняў і складаюць дробна-, сярэднеі буйнамаштабныя геамарфалагічныя карты.

Геоморфологические уровни — геамарфалагічныя ўзроўні, узроўні існуючых або існаваўшых раней (аднак расчлянёных пазней) выраўнаваных паверхняў, якія фарміраваліся ва ўмовах працяглай тэктанічнай стабілізацыі або слабых узыходных рухаў, кампенсуемых працэсамі дэнудацыі.

Геоморфологические факторы, факторы рельефообразования — геамарфалагічныя фактары, фактары рэльефаўтварэння, сукупнасць эндагенных (тэктоніка, вулканы) і экзагенных (эрозія, дэфляцыя, карст і інш.) працэсаў, якія фарміруюць рэльеф якога-небудзь рэгіёна або ўсяго зямнога шара.

Геоморфологический профиль — геамарфалагічны профіль, графічны наказ сячэння рэльефу якога-небудзь участка зямной паверхні вертыкальнай плоскасцю. Верхняя лінія Г. п. адлюстроўвае гіпсаметрычнае становішча паверхні, ніжэй наказана геалагічная будова. Профіль можа таксама мець звесткі аб узросце і генезісе рэльефу.

Геоморфологическое районирование — геамарфалагічнае раяніраванне, раздзяленне паверхні зямнога шара або якога-небудзь рэгіёна на ўчасткі, што валодаюць некаторай аднароднасцю знешняга выгляду і гісторыі развіцця рэльефу. Г. р. звычайна бывае шматступеньчатым, з выдзяленнем таксонаў рознага рангу (напрыклад, геамарфалагічных правінцый, абласцей, раёнаў). Тэрыторыя Беларусі ў геамарфалагічных адносінах падзяляецца на Беларускае Паазер’е, Беларускую граду і яе прыледавіковыя раўніны і нізіну Беларускага Палесся, у межах якіх выдзяляюцца геамарфалагічныя раёны і падраёны.

Геоморфология — геамарфалогія, навука аб рэльефе зямной паверхні. Даследуе знешні выгляд рэльефу сушы і марскога дна, паходжанне, узрост, асаблівасці будовы, развіцця і распаўсюджання тых або іншых яго форм, уздзеянне эндагенных і экзагенных працэсаў, а таксама антрапагенных фактараў на фарміраванне рэльефу.

Геоморфология моря, морская геоморфология — геамарфалогія мора, марская геамарфалогія, навука, якая вывучае будову, паходжанне і развіццё рэльефу берагоў і дна акіянаў і мораў.

Геоморфология суши — геамарфалогія сушы, раздзел геамарфалогіі, які вывучае рэльеф сушы.

Геосинклиналь — геасінкліналь, доўгі, на многія дзесяткі і сотні км, адносна вузкі і глыбокі прагін зямной кары, што ўзнік на дне марскога басейна і запоўнены магутнымі тоўшчамі асадкавых і вулканічных горных парод. У выніку працяглых і інтэнсіўных тэктанічных дэфармацый пераўтвараецца ў складаную складкаватую структуру — складкаватае горнае збудаванне. Размяшчаецца звычайна або ў зоне пераходу ад акіяна да мацерыка, у межах іх актыўных ускраін, або паміж

кантынентамі. Разглядаецца як вобласць пераўтварэння акіянічнай зямной кары ў кантынентальную. Сучасныя аналагі Г.— сістэмы астраўных дуг (сумесна з глыбакаводнымі жалабамі) ускраінных і ўнутраных мораў (заходняя перыферыя Ціхага акіяна, Антыльска-Карыбская і Інданезійская вобласці, Міжземнамор’е).

Геосинклинальная область — геасінклінальная вобласць, буйны, адносна адасоблены ўчастак геасінклінальнага пояса. Ад сумежных абласцей адрозніваецца ўзростам складкаватасці і асаблівасцямі гісторыі развіцця. Складаецца са складкаватых сістэм аднаго або блізкага ўзросту (напрыклад, каледонскіх або герцынскіх). Прыклады Г. а.: ЦяньШаньская, Алтай-Саянская, Антыльска-Карыбская.

Геосинклинальная система — геасінклінальная сістэма, высокарухомы, лінейна выцягнуты і рэзка расчленены на прадоўжаныя прагіны і падняцці ўчастак зямной кары, у межах якога кара акіянічнага тыпу пераўтвараецца ў кантынентальную. Характарызуецца павышанай скорасцю, вялікім размахай і кантрастнасцю тэктанічных рухаў, інтэнсіўнай складкаватасцю, разнастайнымі і напружанымі магматычнымі працэсамі, метамарфізмам і ўтварэннем руд металаў. Г. с. пераўтвараецца ў складкаватыя горныя збудаванні.

Геосинклинальный пояс — геасінклінальны пояс, шырокі высокарухомы лінейна вьщягнуты пояс зямной кары. Размяшчаецца або паміж старажытнымі кантынентальнымі платформамі, або паміж кантынентальнымі платформам! і ложам акіяна. Даўжыня дасягае некалькіх дзесяткаў тысяч км, шырыня — парадку соцень (радзей тысяч) км. Прыкладамі Г. п. з’яўляюцца Ціхаакіянскі, які кольцам акружае Ціхі акіян і аддзяляе яго ложа ад платформ Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі і Антарктыды, і Міжземнаморскі, які працягнуўся цераз Паўночны Захад Афрыкі, Паўднёвую Еўропу, Малую Азію, Армянскае і Іранскае нагор’і, горы Гімалаі і Індакітая і злучаецца з Ціхаакіянскім на Малайскім архіпелагу.

Геосистема, географическая система — геасістэма, геаграфічная сістэма, геаграфічнае ўтварэнне, якое складаецца з цэлага мноства ўзаемазвязаных, узаемадзеючых кампанентаў геаграфічнай абалонкі. Могуць быць прыроднымі, сацыяльна-эканамічнымі і сумеснымі. Прыклады Г.: геаграфічная абалонка, геаграфічныя ландшафты, тэрытарыяльнавытворчыя комплексы, біягеацэнозы, тэрытарыяльна-рэкрэацыйныя сістэмы і г. д.

Геострофический ветер — геастрафічны вецер, раўнамерны прамалінейны гарызантальны рух паветра пры адсутнасці сілы трэння, пры раўнавазе гарызантальнага барычнага градыента і адхіляючай сілы вярчэння Зямлі. Г. в. накіраваны па паралельных прамалінейных ізабарах і адхіляецца ад барычнага градыента на прамы вугал у Паўночным паўшар’і — направа, у Паўднёвым — налева.

Геострофическое течение — геастрафічнае цячэнне, рух марскіх вод, выкліканы градыентам ціску і ўраўнаважаны адхіляючай сілай сутачнага 60

вярчэння Зямлі. Г. ц. вызначаецца па картах дынамічнай тапаграфіі паверхні акіяна, складзеных па назіраннях за тэмпературай і салёнасцю вод.

Геосферы — геасферы, канцэнтрычныя, суцэльныя або перарывістыя абалонкі Зямлі, якія адрозніваюцца паміж сабой па хімічнаму складу, агрэгатнаму стану і фізічных уласцівасцях (атмасфера, гідрасфера, літасфера, мантыя, ядро, геаграфічная абалонка, біясфера і інш.).

Геотектоника, тектоника — геатэктоніка, тэктоніка, галіна геалогіі, якая вывучае развіццё глыбінных структур зямной кары і іх змяненні пад уплывам рухаў і дэфармацый Зямлі ў цэлым.

Геотектуры, морфотектуры — геатэктуры, морфатэктуры, самыя буйныя формы рэльефу зямной паверхні (мацерыкі, акіянічныя ўпадзіны, найбольш значныя горныя краіны, раўніны). Узніклі галоўным чынам у выніку планетарных геафізічных працэсаў і адлюстроўваюць важнейшыя прасторавыя адрозненні ў будове зямной кары. Падзяляюцца на формы меншых памераў — морфаструктуры і морфаскульптуры.

Геотопология — геатапалогія, напрамак у ландшафтазнаўстве, які вывучае падраздзяленні геаграфічнай абалонкі нізкіх таксанамічных рангаў, т. зв. геатопы (прыкладна адпавядаюць фацыі і біягеацэнозу).

Геофизика — геафізіка, комплекс навук аб Зямлі, які вывучае ўнутраную будову, фізічныя ўласцівасці і працэсы, што адбываюцца ў геасферах (атмасферы, гідрасферы, літасферы, мантыі і інш.).

Геофизика ландшафта, физика ландшафта — геафізіка ландшафту, фізіка ландшафту, напрамак у ландшафтазнаўстве, які вывучае фізічныя працэсы ў ландшафце, галоўным чынам працэсы пераносу і пераўтварэння рэчыва і энергіі ў ходзе абмену паміж элементам! і кампанентамі ландшафту.

Геохимия — геахімія, навука, якая вывучае хімічны склад Зямлі, распаўсюджанне ў ёй хімічных элементаў і іх стабільных ізатопаў, заканамернасці размеркавання хімічных элементаў у розных геасферах, за­коны іх паводзін, спалучэння і міграцыі (канцэнтрацыі і рассеянні) у прыродных геасістэмах.

Геохимия ландшафта — геахімія ландшафту, навука, якая вывучае хімічны склад, заканамернасці міграцыі хімічных элементаў у ландшаф­це. Даныя Г. л. шырока выкарыстоўваюцца пры пошуках карысных выкапняў; у медыцынскай геаграфіі — пры вызначэнні якасці акаляючага чалавека асяроддзя, а таксама для вывучэння ландшафтаў мінулых геалагічных эпох.

Геохронологическая таблица — геахраналагічная табліца, адзіная шкала часу і падзей геалагічнай гісторыі Зямлі. Складзена на аснове вызначэння абсалютнага і адноснага ўзросту горных парод і вывучэння развіцця арганічнага свету. Падзяляецца на эры, перыяды і іншыя адрэзкі часу, якія адрозніваюцца рухамі зямной кары, утварэннем адпаведных горных парод і карысных выкапняў, рэльефам зямной паверхні, асаблівасцямі клімату, расліннасці і жывёльнага свету.

Герцинская складчатость — герцынская складкаватасць, гораўтварэнне ў верхнім палеазоі (карбон, перм). У Г. с. утварыліся горы Сярэдняй Еўропы (Цэнтральны Французскі масіў, Рэйнскія Сланцавыя горы і інш.), Урал, складкаваты фундамент Заходне-Сібірскай раўніны, частка Алтая, Цянь-Шань, многія горы Цэнтральнай Азіі (Куньлунь і інш.), большая частка Апалачаў, Капскія горы ў Афрыцы, Вялікі Водападзельны хрыбет у Аўстраліі і інш.

Гетеротрофы — гетэратрофы, арганізмы, для жыўлення якіх неабходны гатовыя арганічныя рэчывы, створаныя аўТатрофамі (галоўным чынам зялёнымі раслінамі). Да Г. належаць усе жывёлы І чалавек, некаторыя расліны (грыбы, многія паразіты і сапрафіты), мікраарганізмы.

Гигрометр — гігрометр, прылада для вымярэння вільготнасці паветра. Існуе некалькі відаў, найбольш распаўсюджаны — валасяны Г., які служыць для непасрэднага вызначэння адноснай вільготнасці. Асноўная частка валасянога Г.— абястлушчаны чалавечы волас, які змяняе сваю даўжыню ў залежнасці ад вільготнасці паветра. Змены даўжыні воласа пры дапамозе стрэлкі фіксуюцца на шкале, дзе нанесены дзяленні адноснай вільготнасці ў працэнтах.

Гигрофилы — гіграфілы, наземныя расліны і жывёлы, прыстасаваныя да існавання ва ўмовах высокай вільготнасці (дажджавыя чэрві, жабы і інш.). Жывуць і растуць на забалочаных тэрыторыях, у вільготных лясах, на поймах рэк, па берагах вадаёмаў, у глебе.

Гигрофобы — гіграфобы, наземныя жывёлы, якія пазбягаюць залішняй вільготнасці ў канкрэтных месцах пражывання (напрыклад, на вільготных лугах мурашкі-лазіі пасяляюцца на больш сухіх купінах).

Гидрогеология — гідрагеалогія, навука аб падземных водах, якая вывучае іх састаў, уласцівасці, паходжанне, умовы фарміравання рэсурсаў падземных вод, узаемадзеянне з горнымі пародамі, паверхневымі водамі і атмасферай.

Гидрограф — гідрограф, графік змянення расходаў вады за год або частку года (сезон, разводдзе або паводка) у дадзеным створы вадацёку. Будуецца па сярэднясутачных расходах вады.

Гидрографическая сеть — гідраграфічная сетка, сукупнасць рэк, азёр, балот на якой-небудзь тэрыторыі. Залежынь галоўным чынам ад клімату, характару горных парод і рэльефу.

Гидрография — гідраграфія, раздзел гідралогіі сушы, які апісвае рэкі, азёры, вадасховішчы і іх асобныя часткі з якаснай і колькаснай характарыстыкай іх становішча, фізіка-геаграфічных умоў, рэжыму і гаспадарчага выкарыстання, а таксама вывучае суднаходныя трасы.

Гидрократические движения земной коры — гідракратычныя рухі зямной кары, рухі зямной кары, якія садзейнічаюць пашырэнню плошчы мора (трансгрэсіі). Буйныя апусканні зямной кары і трансгрэсіі назіраліся ў кембрыі, ардовіку, сілуры, дэвоне, карбоне і меле.

Гидролакколит — гідралакаліт, пагорак у выглядзе купалападобнага ўзвышэння (вышынёй 30—40 м, дыяметрам 300—400 м) з ледзяным 62

ядром. Утвараецца ў абласцях развіцця шматгадовамёрзлых горных парод у выніку павелічэння аб’ёму падземных вод пры іх замярзанні. Звычайна існуюць на працягу некалькіх год. У Расіі, напрыклад, характэрны для некаторых раёнаў Якуціі і Забайкалля.

Гидрологическая сеть — гідралагічная сетка, сукупнасць гідралагічных станцый і пастоў, размешчаных у межах якой-небудзь тэрыторыі (рачнога басейна, адміністрацыйнага раёна) такім чынам, каб забяспечыць вывучэнне і назіранне за воднымі аб’ектамі і іх рэжымам.

Гидрологическая станция — гідралагічная станцыя, установа, якая вывучае гідралагічны рэжым рэк, азёр, мораў, вадасховішч, балот, ледавікоў на пэўнай тэрыторыі з мэтай аператыўнага абслугоўвання народнай гаспадаркі. Г. с. звычайна падпарадкавана сетка гідралагічных пастоў.

Гидрологический год — гідралагічны год, бесперапынны дванаццацімесячны перыяд, выбраны такім чынам, каб у яго межах завяршыўся поўны гадавы гідралагічны цыкл кругавароту вады. Ва ўмовах умеранага клімату за пачатак Г. г. умоўна прымаецца 1 кастрычніка або 1 лістапада, калі пераходзячыя з году ў год запасы вільгаці найменшыя; зімняе паўгоддзе— з 1 кастрычніка (лістапада) па сакавік (красавік), лет­ние— з красавіка (мая) па верасень (кастрычнік).

Гидрологический режим — гідралагічны рэжым, сукупнасць характэрных змяненняў стану водных аб’ектаў у часе, абумоўленых кліматычнымі асаблівасцямі басейна.

Гидрологический сезон — гідралагічны сезон, частка гідралагічнага года, на працягу якой водны або лёдавы рэжым рэк характарызуецца радам агульных рыс фарміравання, абумоўленых сезоннымі зменамі клімату. Ва ўмераных шыротах, напрыклад у Беларусі, выдзяляюць 4 се­зоны: вясна (разводдзе), лета (межань), восень (паводкавы перыяд) і зіма (межань).

Гидрологическое районирование — гідралагічнае раяніраванне, раздзяленне паверхні мацерыка, краіны, рэгіёна або іх частак на асобныя ўчасткі (раёны), аднародныя па характару воднага балансу і гідралагічнаму рэжыму паверхневых і грунтавых вод. Ажыццяўляецца па ўліку колькасных і якасных адрозненняў воднага балансу, воднага або лёдавага рэжыму розных тэрыторый.

Гидрология — гідралогія, навука, якая вывучае прыродныя воды; з’явы і працэсы, што ў іх адбываюцца. Прадметам Г. у шырокім яе разуменні з’яўляюцца ўсе віды вод гідрасферы: акіяны, моры, рэкі, азёры, вадасховішчы, балоты, падземныя воды, а таксама воды атмасферы. Падраздзяляецца на Г. сушы і акіяналогію.

Гидрология ледников — гідралогія ледавікоў, напрамак у гідралогіі, на стыку яе з гляцыялогіяй. Вывучае водаабмен паміж ледавікамі і акаляючым асяроддзем, фізічныя працэсы назапашвання і перамяшчэння вады па паверхні ледавікоў, у тоўшчы лёду і пад ім, водны баланс ледавікоў, уплыў талых вод на рэжым рэк з ледавіковым жыўленнем.

Гидрология рек — гідралогія рэк, раздзел гідралогіі сушы, які вывучае заканамернасці фарміравання рэк і працэсаў, што ў іх адбываюцца, у цеснай узаемасувязі з фізіка-геаграфічнымі і кліматычнымі ўмовамі, а таксама гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Гидрология суши — гідралогія сушы, навука, якая вывучае паверхневыя воды сушы: рэкі, азёры, вадасховішчы, балоты і ледавікі; раздзел гідралогіі. Адпаведна аб’ектам вывучэння Г. с. падзяляецца на гідралогію рэк (вучэнне аб рэках, патамалогію), лімналогію (азёразнаўства), балотазнаўства і гляцыялогію (навука аб ледавіках).

Гидросфера — гідрасфера, водная абалонка Зямлі. Аб’ём звыш 1800 млн км3. Складаецца з водаў Сусветнага акіяна (1370 млн км3) і водаў сушы (звыш 90 млн км3); астатнія воды знаходзяцца ў атмасферы і ў звязаным стане ў зямной кары, жывых істотах. Багацце вадой — касмічная асаблівасць Зямлі. Галоўная маса вады (97,2 %) —салёная акіянічная. Прэсныя воды складаюць толькі 2,8 %; 2,15 % знаходзіцца ў ільдах і толькі 0,65 % у вадкім стане (рэкі, азёры, падземныя воды).

Гидротермальные месторождения — гідратэрмальныя радовішчы, залежы карысных выкапняў, якія ўтвараюцца пры асаджэнні ў нетрах Зямлі рэчываў, раствораных у рухомых гарачых мінералізаваных водах. Г. р. складзены комплексам мінералаў, у склад якіх уваходзяць сярністыя злучэнні, вокіслы, карбанаты і сілікаты. Да Г. р. належаць месцараджэнні руд каляровых металаў, а таксама радыеактыўных руд.

Гидрофизика — гідрафізіка, раздзел геафізікі, які вывучае фізічныя працэсы ў гідрасферы (цячэнні, хвалі, узаемадзеянне водных аб’ектаў з атмасферай, уласцівасці вады і г. д.).

Гидрохимия — гідрахімія, раздзел геахіміі, які вывучае хімічныя працэсы ў гідрасферы. З’яўляецца часткай акіяналогіі (хімія акіяна) або гідралогіі сушы (хімія вод сушы).

Гипергенез — гіпергенез, сукупнасць працэсаў фізічнага 1 хімічнага пераўтварэння горных парод і мінералаў у верхніх частках зямной кары і на яе паверхні. Адбываецца пад уздзеяннем атмасферы, гідрасферы і жывых арганізмаў. Садзейнічае ўтварэнню кары выветрывання, асадкавых парод, глеб; фарміруе склад паверхневых і падземных вод.

Гипотеза Вегенера — гіпотэза Вегенера, гіпотэза перамяшчэння мацерыкоў у гарызантальным напрамку. У яе аснове ляжыць уяўленне аб тым, што мацерыкі, складзеныя пародамі гранітнага слоя, ізастатычна «плаваюць» на падсцілаючым базальтавым слоі. Гіпотэза прапанавана нямецкім геафізікам А. Вегенерам (1912).

Гипс—гіпс, 1) мінерал, водны сульфат кальцыю; утварае бясколерныя або светлаафарбаваныя крышталі і шчыльныя дробназярністыя або валакністыя агрэгаты; 2) асадкавая парода, якая складаецца галоўным чынам з мінералу гіпсу. Утварае гнёзды, праслойкі і лінзы ў розных адкладах. На Беларусі трапляецца сярод горных парод рознага ўзросту. Нярэдка на месцы залягання гіпсавых парод развіваецца карст. Будаўнічы матэрыял, сыравіна для вытворчасці ўгнаенняў.

Гипсографическая кривая — гіпсаграфічная крывая, кривая, якая паказвае ў прамавугольных каардынатах адноснае плошчавае размер каванне вышынь сушы і глыбінь мора на паверхні Зямлі. Будуецца шляхам адкладання па восі ардынат вышынь і глыбінь, а па восі абсцыс — плошчаў распаўсюджання пэўных вышынь і глыбінь. Частка Г. к., якая адлюстроўвае профіль дна акіяна, называецца батыграфічнай крывой.

Гирло— гарлавіна, назва рукавоў або пратокаў у дэльтах буйных рэк, якія ўпадаюць у Чорнае і Азоўскае моры (напрыклад, Кілійская гарлавіна ў дэльце Дуная).

Главные атмосферные фронты — галоўныя атмасферныя франты, атмасферныя франты, якія раздзяляюць паветраныя масы асноўных (занальных) геаграфічных тыпаў. Да іх належаць арктычны (антарктычны), палярны і трапічны атмасферныя франты.

Главный (мировой) водораздел Земли — галоўны (сусветны) водападзел Зямлі, водападзел, які разгранічвае басейны рэк, упадаючых у Атлантычны і Паўночны Ледавіты акіяны, ад басейнаў рэк Ціхага і Індыйскага акіянаў. Праходзіць цераз усе мацерыкі, за выключэннем Аўстраліі.

Глаз бури, бычий глаз, иллюминатор — вока буры, бычынае вока, ілюмінатар, вобласць праяснення ў цэнтры трапічнага цыклону дыяметрам 20—30 км (часам да 60 км), якая адрозніваецца слабымі вятрамі, часам поўным штылем. Утварэнне В. б. звязана з сыходным рухам адносна цёплага і сухога паветра са стратасферы, што ўтварае ў цэнтры цыклону ўстойлівую тэмпературную стратыфікацыю.

Глазомерная съёмка — вакамерная здымка, упрошчаны спосаб тапаграфічнай здымкі, ажыццяўляецца з мэтай атрымання нагляднага, аднак прыблізнага па дакладнасці схематычнага плана ўчастка мясцовасці. Выконваецца на планшэце з дапамогаю компаса, візірнай лінейкі і цыркуля.

Глауберова соль, мирабилит — глаўберава соль, мірабіліт, водны сульфат натрыю, мінерал, які лёгка раствараецца ў вадзе. Утрымліваецца ў вадзе мораў, салёных азёр, зімой можа асядаць на дно. Вялізныя залежы Г. с. назапасіліся ў возеры Кара-Багаз-Гол (да нядаўняга часу заліў Каспійскага мора), дзе вядзецца яе здабыча. Выкарыстоўваецца ў шкляной, цэлюлозна-папяровай, хімічнай прамысловасці.

Глее-подзолистые почвы — глее-падзолістыя глебы, падтып падзолістых глеб, якія фарміруюцца пад паўночна-таежнымі хвойнымі і змешанымі лясамі пры паверхневым пераўвільгатненні. Маюць падзолісты гарызонт, абагачаны рухомымі формам) жалеза, з прыкметамі агляення ў верхний частцы (да глыбіні 15 см); рэакцыя кіслая.

Глеевые почвы — глеевыя глебы, глебы, якія маюць глеевы гарызонт або аглеены па ўсім профілю (разрэзу). Утвараюцца ва ўмовах перыядычнага або ўстойлівага залішняга ўвільгатнення. Выдзяляюцца ў роз­ных тыпах глеб (на Беларусі — у дзярнова-падзолістых, дзярновых і тарфяна-балотных глебах).

3 Рус.-бел. слоўнік

Глеевый горизонт, глей — глеевы гарызонт, глей, глебавы гарызонт шызаватага (блакітна-шэрага), блакітнага, сіняга колераў. Утвараецца пры перыядычным ці ўстойлівым залішнім увільгатненні ў выніку агляення. Неспрыяльны для росту і развіцця большасці дзікіх і культурных раслін. Характэрны для забалочаных тундравых, падзолістых, дзярновападзолістых, дзярновых і іншых тыпаў глеб. На Беларусі ёсць ва ўсіх тыпах забалочаных глеб.

Глетчер — глетчар, сінонім больш шырока распаўсюджанага тэрміна «Ледник — ледавік».

Глина — гліна, плітчатая асадкавая горная парода, якая складаецца з вельмі тонкіх часцінак (менш за 0,01 мм, па другіх класіфікацыях — менш за 0,001 мм) гліністых мінералаў. Па генезісу выдзяляюць абломкавыя і хімічныя Г. Выкарыстоўваецца для вырабу керамікі, вогнетрывалых матэрыялаў, для глінавання глебы, а таксама ў папяровай, гумавай, фармацэўтычнай і іншых галінах прамысловасці. Складаюць каля 50 % усіх асадкавых парод зямной кары. Вялікімі запасам! Г. валодаюць Расія, Кітай, Англія, Германія і іншыя краіны. Гліны шырока распаўсюджаны і ў Беларусь

Глинистая пустыня — гліністая пустыня, шырока распаўсюджаны тып пустынь, якія развіты на марскіх, азёрных, рачных і пралювіяльных гліністых адкладаннях. Да Г. п. належаць саланчакі з галафітамі, такыры (амаль без расліннасці), гліністыя палынныя (палынна-салянкавыя) і іншыя пустыні. Г. п. вядомы ў Казахстане, у заходняй частцы пустыні Бетпак-Дала, на плато Усцюрт, у іншых раёнах; выкарыстоўваюцца галоўным чынам як пашы.

Глинистые минералы — гліністыя мінералы, водныя сілікаты і алюмасілікаты, галоўны.м чынам алюмінію, магнію, а таксама жалеза, калію і натрыю. Для Г. м. характэрны слаістыя або псеўдаслаістыя крышталічныя структуры. Уваходзяць у склад розных горных парод, кор выветрывання, глеб.

Глинистый карст, глиняный карст — гліністы карст, гліняны карст, тып псеўдакарста, які фарміруецца ў гліністых пародах за лік падземнага размыву па трэшчынах, што ўзніклі ў выніку выветрывання і суфозіі. Для Г. к. характэрны яры на горных схілах; яны размешчаны над надзем­ным! галерэямі і злучаюцца з імі ланцужком калодзежаў. Г. к. распаўсюджаны галоўным чынам у раёнах з сухім кліматам пры наяўнасці несамкнутага расліннага покрыва (перадгор’і Капетдага, Ісык-Кульская катлавіна і інш.).

Глинистый сланец — гліністы сланец, метамарфічная горная парода. Утварылася ў выніку ўшчыльнення і частковай перакрышталізацыі гліны. Цёмна-шэрага колеру; шчыльная, мае выразную слаістасць і можа расшчапляцца на тонкія пліткі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Глинование почв — глінаванне глеб, метад меліярацыі пясчаных глеб шляхам унясення ў іх гліны з мэтай паляпшэння іх водна66

фізічных уласцівасцей. Прымяняецца звычайна ў арашаемых аазісах, дзе Г. г. садзейнічае павышэнню эфектыўнасці арашэння і зніжэнню расходаў арашальнай вады.

Глинт — глінт, працяглы круты абрыў структурнага плато, які ўзнік у выніку дэнудацыі або абразіі (напрыклад, Балтыйска-Ладажскі ўступ, Г., абмяжоўваючы Канадскі крышталічны шчыт Паўночнай Амерыкі) Складзены глінамі і пясчанікамі, якія перакрываюцца вапнякамі

Глобус глобус, мадэль зямнога шара, якая паказвае ўсю зямную паверхню без скажэння адлегласцей, вуглоў, плошчаў і геаметрычных форм геаграфічных аб’ектаў. Маштабы Г. часцей за ўсё 1 : 30 млн — 1 : 80 млн. Адзін з першых Г. створаны ў XV ст. нямецкім географам Бехаймам.

Глобальное загрязнение, фоново-биосферное загрязнение — глабальнае забруджванне, фонава-біясфернае забруджванне, забруджванне асяроддзя фізічнымі, хімічнымі або біялагічнымі агентамі, якое выяўляецца далёка ад іх крыніц і практычна ў любым пункце планеты (напры­клад, забруджванне ДДТ). У найбольшай ступені характэрна для паветранага асяроддзя.

Глобальный мониторинг — глабальны маніторынг, назіранне за пла­нетарным! працэсамі і з’явамі ў біясферы, у тым ліку за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Ажыццяўляецца з мэтай вырашэння глабальных праблем аховы акаляючага асяроддзя, авалодвання механізмам кіравання рэгіянальнымі прыроднымі працэсамі і біясферай у цэлым.

Глубинная изморозь — глыбінны іней, вялікая колькасць буйных прызматычных крышталёў унутры снежнай тоўшчы, якія ўтвараюцца пры інтэнсіўным руху вадзяной пары з больш цёплых слаёў у больш халодныя. Памер крышталёў да 8 мм. Снег з наяўнасцю гарызонту Г і рыхлы і нетрывалы, амаль не вытрымлівае бакавога ціску і лёгка абрушваецца з крутых схілаў у выглядзе лавін.

Глубинная эрозия — глыбінная эрозія, паглыбленне, уразанне рэчышча ракі, часовага воднага патоку. Працякае адначасова з бакавой эрозіяй. Найбольш характэрна для верхняга цячэння ракі.

Глубинные течения — глыбінныя цячэнні, абагульненая назва цячэнняў, якія развіваюцца ў тоўшчы вод акіяна (мора) ніжэй слоя вады, што знаходзіцца пад непасрэдным уздзеяннем ветру (ніжэй за 100—200 м).

Глубоководные животные — глыбакаводныя жывёлы, жывёлы, якія жывуць у морах і акіянах на глыбінях ад 500 м і больш (максімальная глыбіня каля 11 тыс. м). У выніку асаблівых умоў жыцця фауна глыбінь якасна і колькасна бяднейшая, чым у верхніх слаях. Пераважаюць ігласкурыя, ракападобныя, малюскі і інш.

Глубоководные желоба глыбакаводныя жалабы, доўгія, вузкія паніжэнні дна акіянаў з вельмі крутымі схіламі і глыбінямі большымі за 6000 м. Размяшчаюцца ўздоўж горных узбярэжжаў мацерыкоў

(напрыклад, каля заходняга берага Амерыкі) або са знешняга боку астраўных дуг (Алеуцкія, Курыльскія, Японскія, Філіпінскія і інш астравы) Да Г ж. прыстасаваны максімальныя глыбіні Сусветнага акіяна

Глыбовые горы, сбросовые горы — глыбавыя горы, скідавыя горы, горы, якіг ўтварыл'ся v выніку скідаў, г. зн. перамяшчэння ўчасткаў (глыбаў) зямной кары па трэшчынах у вертыкальным або блізкім да яго напрамку. Адрозніваюцца масіўнасцю, крутымі схіламі і параўнальна слабай расчлянёнасцю. Сустракаюцца параўнальна рэдка (Драконавыя горы ў паўднёва-ўсход.чяй Афрыцы, Заходнія і Усходнія Гаты ў Індыі, горы паўднёвага ўсходу Бразіліі і некаторыя іншыя).

Гляциальные сели — гляцыяльныя селі, гразева-каменныя патокі, якія гдчынаюцца ў снежна-ледавіковым (гляцыяльна-нівальным) поясе гор. Утвараюцца ў выніку інтэнсіўнага раставання горных ледавікоў, часта суправаджаюцца прарывам прыледавіковых азёр, размывам свежых марэн і пясчаных адкладанняў.

Гляциодислокация — гляцыядыслакацыя, парушэнне залягання горных парод, складаючых ложа ледавіка, якое выклікана ціскам лёду Звычайна ўзнікаюць пры наяўнасці прыкметных няроўнасцей рэльефу карэннага ложа, якія перашкаджаюць руху ледавіка. У рэльефе Г. звы­чайна выражаны ў выглядзе дугападобных або валападобных марэн напору, а таксама асобнымі адасобленымі ўзвышшамі, апрацаванымі ледавіком.

Гляциоизостазия — гляцыяізастазія, вертыкальныя рухі зямной ка ры ў абласцях сучасных і старажытных абледзяненняў. Адбываюцца ў выніку парушэння ізастатычнай раўнавагі пры з’яўленні або знікненні ледавіковай нагрузкі.

Гляциология — гляцыялогія, навука аб природных ільдах на паверхні Зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Вывучае рэжым і дынаміку іх развіцця, узаемадзеянне з акаляючым асяроддзем, ролю лёду ў развіцці Зямлі, даследуюцца таксама снежна-ледавіковыя рэсурсы, масаабмен снежна-лёдавых сістэм з акаляючым асяроддзем, дэфармацыі і рух ледавікоў, лавін, ледзяных палёў, асаблівасці покрыўных ледавікоў, ваганні ледавікоў і гісторыя абледзянення, інжынернагляцыялагічныя праблемы.

Гляцйосфера — гляцыясфера, сукупнасць снежна-лёдавых утварэнняў на паверхні Зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Спецыфічныя ўласцівасці Г.— наяўнасць вады ў цвёрдай фазе, замаруджаны масаабмен, высокая адбівальная здольнасць, вялікія затраты цеплыні на переход рэчыва з адной фазы ў другую і г. д. Г. вельмі зменлівая ў часе і на некаторых этапах гісторыі Зямлі магчыма знікала зусім.

Гнейс гнейс, метамарфічная горная парода. Як і граніт, складаецца з палявых шпатаў, кварцу і слюды, але адрозніваецца добра выражанай слаістасцю. Выкарыстоўваецца як будаўнічы камень.

Гномон — гноман, інструмент, які складаецца з вертыкальнага стрыжня з завостраным канцом (вышынёй — 5—6 см), размешчанага на гарызантальнай пляцоўцы (размерам — 40X 30 см). Пляцоўка ўстанаўліваецца на вертикальным слупе (вышынёй каля 1 м). Г служыць для вызначэння паўдзённай лініі (мясцовага мерыдыяна), старой гарызонту; па даўжыні ценю стрыжня можна меркаваць аб вышыні Сонца над гарызонтам.

Год —год, прамежак часу, прыблізна роўны перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Поўны абарот Зямлі вакол Сонца адбываецца за 365 дзён 6 гадзін. Для прастаты принята лічыць тры гады па 365 дзён, а чацвёрты — 366 дзён. Тэты чацвёрты год носіць назву высакоснага, люты яго мае не 28, а 29 дзён.

Годовая амплитуда температуры — гадавая амплітуда тэмпературы, рознасць паміж сярэднімі тэмпературамі самага цёплага і самага халоднага месяцаў года (у Паўночным паўшар’і на сушы — паміж сярэднімі тэмпературамі ліпеня і студзеня). Вылічваецца па шматгадовых даных. У Беларусі, напрыклад, Г. а. т. ад 22,7° на захадзе (Гродна) да 26° і вышэй на ўсходзе (Чэрыкаў).

Годовое движение Земли — гадавы pyx Зямлі, pyx Зямлі вакол Сонца на працягу года. Зямля праходзіць шлях вакол Сонца з сярэдняй скорасцю 29,8 км/с і робіць поўны абарот прыблізна за 365 дзён 6 гадзін (год). Шлях гадавога руху Зямлі вакол Сонца называецца зямной арбітай.

Годовой ход метеорологического элемента — гадавы ход метэаралагічнага элемента, змяненне метэаралагічнага элемента (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці паветра, воблачнасці, ападкаў) на працягу года. Выклікаецца ў асноўным зменай награвання зямной паверхні Сонцам у сувязі са зменай пораў года.

Гололёд — галалёд, слой шчыльнага лёду, які ўтвараецца на зямной паверхні і наземных прадметах пры выпаданні пераахалоджаных кропляў дажджу або імжы на ахалоджаную ніжэй 0° паверхню. Звычайна назіраецца пры тэмпературах ад 0° да —3°, радзей — пры больш нізкіх (да —15°). Шкодны для транспарту, азімых культур і жывёл. У Беларусі бывае найчасцей у снежні сярэднім 8—14 дзён на нізінах, 29—27 дзён за год на ўзвышшах).

Гололедица — галалёдзіца, тонкі слой лёду на зямной паверхні, які ўтварыўся пасля адлігі або дажджу ў выніку пахаладання, а таксама ў выніку замярзання мокрага снегу, кропель дажджу або імжы ад судакранання з моцна ахалоджанай паверхняй. Небяспечная з’ява для руху транспарту і пешаходаў. За год на Беларусі з Г. бывае ў сярэднім 22—39 сутак.

Голоцен, послеледниковая эпоха — галацэн, пасляледавіковая эпо­ха, верхняе падраздзяленне чацвярцічнай сістэмы, што адпавядае сучаснай геалагічнай эпосе; складае апошні, яшчэ не закончаны адрэзак чацвярцічнага (антрапагеннага) перыяду геалагічнай гісторыі Зям-

лі Пачаўся з часу заканчэння апошняга мацерыковага абледзянення на поўначы Еўропы і працягваецца каля 10 тыс. год. За тэты час суша і мора набылі сучасныя абрисы, у асноўным склаліся сучасныя геаграЛічныя зоны.

Гольцовый рельеф — гальцавы рэльеф, горны рэльеф, уласцівы раёнам з умерана халодным, субарктычным і арктычным кліматам (горы Паўночнага Урала, Усходняй і Паўднёвай Сібірьі, Канады, Аляскі, астравоў Арктыкі і Антарктыкі). Распаўсюджаны вышэй верх­ний граніцы лесу. Характэрны згладжаныя водападзелы і своеасаблівыя формы рэльефу ў выглядзе шматвугольнікаў. Фарміраванне Г р. адбываецца пад моцным уздзеяннем працэсаў марознага выветрывання і павольнага цячэння расталых пераўвільготненых глеб і грунтоў

Гольцы — гальцы, назва горных вяршынь у Сібіры, якія падымаюцца вышэй граніцы лесу і ў асноўным пазбаўлены расліннасці.

Гомогенный слой — гамагенны слой, верхні аднародны па тэмпературы і шчыльнасці слой вады ў возеры, моры, акіяне; у ім адсутнічае рух вады, выкліканы адрозненнямі ў шчыльнасці.

Гомотермйя — гоматэрмія, аднолькавая тэмпература і адпавядаючая ёй шчыльнасць па ўсёй таўшчыні вады вадаёма (возера, вадасховішча) ці вадацёку ракі.

Гомохалннность — гомахаліннасць, аднароднае размеркаванне салёнасці марской вады па глыбіні.

Гондвана—Гандвана, гіпатэтычны мацярык, /,кі існаваў на працягу сярэдняга і позняга палеазою і ў пачатку мезазою галоўным чынам у Паўднёвым паўшар'і. Уключаў Паўднёвую Амерыку (без Анд), Афрыку (без Атласа), Аравію, Індастан, Аўстралію (без гор усходняй часткі) і, магчыма, большую частку Антарктыды. Распаўся ў мезазоі.

Гора гара, параўнальна невялікае па плошчы падняцце з яскрава выражанымі схіламі, падэшвай і вяршыняй, якое значна ўзвышаецца над агульным узроўнем мясцовасці. У горных краінах — гэта найбольш высокія часткі гор, называемый вяршынямі.

Горизонт — гарызонт, частка зямной паверхні, якую бачыць вакол сябе назіральнік на адкрытай мясцовасці. Уяўляе сабой круг, у цэнтры якога знаходзіцца назіральнік. Абмяжоўваецца лініяй гарызонту, г. зн. лініяй, па якой здаецца, што неба гранічыць з зямной паверхняй. Паступова расшыраецца з вышынёй месца назірання; на вышыні вачэй дарослага чалавека радыус бачнага гарызонту складае каля 4—5 км.

Горизонтали, изогипсы — гарызанталі, ізагіпсы, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты мясцовасці з аднолькавай абсалютнай вышынёй. Прадстаўляюць сабой лініі сячэння няроўнасцей сушы гарызантальнымі плоскасцямі праз пэўныя вышыні. Служаць для паказу рэ­льефу на картах.

Горло — горла, пралівы, якія злучаюць заліў або ўнутранае мора

са знешнім морам. Тэрмін ужываецца галоўным чынам на поўначы Расіі (напрыклад, Г. Белага мора).

Горная вершина горная вяршыня, найбольш высокая частка гары, горнага хрыбта, масіву, краіны, нагор’я. Востраканцовыя вяршыні называюцца пікамі.

Горная группа горная трупа, частка горнай сістэмы, абмежаваная ўнутрыгорнымі ўпадзінамі, глыбокімі далінамі, пераваламі. Можа раздзяляцца на асобныя хрыбты і міжгорныя даліны.

Горная долина горная даліна, паніжэнне паміж двума горнымі хрыбтамі. Нярэдка Г. д. разразае хрыбет ад аднаго схілу да другога; такія даліны называюцца папярочнымі, у адрозненне ад першых, падоўжных.

Горная река горная рака, рака, якая цячэ ў тарах у вузкай, глыбокай, слаба распрацаванай даліне з крутымі схіламі і камяністым рэчышчам, загрувашчаным абломкамі горных парод. Характарызуецца вялікімі ўхіламі і скарасцямі цячэння, нязначнымі глыбінямі. Часта сустракаюцца парогі і вадаспады. Г. р. валодае вялікім гідраэнергетычным патэнцыялам, у сухіх раёнах з малым увільгатненнем выкарыстоўваецца для арашэння.

Горная система горная сістэма, буйное падняцце, частка гор­нага пояса, якая ўтварылася на працягу адной геатэктанічнай эпох! і валодае прасторавым і марфалагічным адзінствам (напрыклад, сістэма гор Паўднёвай Сібіры). Уключае сукупнасць хрыбтоў, ланцугоў, нагор’яў і міжгорных упадзін.

Горная фауна горная фауна, сукупнасць відаў жывёл, насяляючых горныя вобласці зямнога шара. У вузкім разуменні пад Г. ф. маюць на ўвазе толькі фауну высакагор’яў. Размеркаванне Г. ф. у цэлым адпавядае вышыннай пояснасці, хаця жывёлы маюць часта больш шырокія (чым пояс) вобласці рассялення. Значная частка відаў эндэмікі. Пры інтэнсіўным асваенні зямель горы нярэдка адыгрываюць ролю апошніх прыстанішчаў для некаторых відаў жывёл (знішчаных на раўнінах).

Горная цепь — горны ланцуг, сістэма горных хрыбтоў, якія працягваюцца на вялікую адлегласць у адным напрамку. Кожны Г. л. аддзяляецца ад суседніх падоўжнымі далінамі буйных рэк горнай краіны.

Горно-долинные ветры — горна-далінныя вятры, мясцовыя вятры ў горных далінах, якія змяняюць свой напрамак двойчы ў суткі. 1х фарміраванне абумоўлена адрозненнямі ў награванні і ахаладжэнні атмасферы над гарамі і прылягаючымі раўнінамі. Над хрыбтамі і ў далінах ніжэй снегавой лініі паветра днём награваецца больш і болей расшыраецца, чым над раўнінамі. Гэта прыводзіць да падзення ціску ад раўнін да гор і ўтварэння ўзыходнага даліннага ветру. Ноччу ўмовы размеркавання тэмпературы і ціску адваротныя. што выклікае сыходны горны вецер.

Горно-лесной пояс — горна-лясны пояс, прыродны вышынны пояс з перавагай лясной расліннасці. Добра развіты ў дастаткова ўвільготненых тарах. У тарах з больш сухім кліматам лясы часта не ўтвараюць суцэльнай паласы, а сустракаюцца ў спалучэнні з лугамі і стэпамі (горны лесастэп). Размяшчаецца вышэй пояса горных стэпаў і лесастэпаў ці горных саваннаў. Найбольшага развіцця дасягае ў экватарыяльных шыротах і паступова звужаецца да высокіх шырот.

Горно-луговые почвы — горна-лугавыя глебы, глебы альпійскіх і субальпійскіх лугоў. Фарміруюцца пад лугавой расліннасцю, ва ўмовах халоднага і вільготнага клімату ў межах альпійскага і субальпійскага вышынных паясоў (Альпы, Пірэнеі, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.). Адрозніваюцца вялікай колькасцю шчэбню, маюць добра выражаны гумусавы гарызонт з высокім утрыманнем перагною (да 20—24 %), ніжэй — утрыманне гумусу рэзка памяншаецца, глебы кіслыя.

Горно-луговые пояса горна-лугавыя паясы, вышынныя паясы ў тарах, у прыродных ландшафтах якіх пераважаюць лугі. Уключаюць субнівальны, альпійскі і субальпійскі паясы. Горныя лугі ўваходзяць і ў склад леса-лугава-стэпавага пояса кантынентальных горных краін.

Горно-степные почвы — горна-стэпавыя глебы, зборная назва глеб, якія ўласцівы для ніжняга пояса гор і перадгор’яў у стэпавай і часткова паўпустыннай зонах (горна-каштанавыя глебы, горныя чарназёмы і інш.). У многім падобны да глеб прылягаючых раўнін, аднак адрозніваюцца меншай магутнасцю, скарочаным профілем, павышанай шчабністасцю і эрадзіраванасцю, што робіць цяжкім іх выкарыстанне ў земляробстве. Выкарыстоўваюцца як пашы.

Горно-таёжные почвы — горна-таежныя глебы, глебы, якія развіваюцца пад горна-таежнымі лясамі і не маюць яскрава выражаных прыкмет падзолістага працэсу. Сугліністыя Г.-т. г. з тарфяністым паверхневым гарызонтам маюць кіслую рэакцыю, часта глеяватыя, значную частку года знаходзяцца ў мёрзлым стане. Г.-т. г. лёгкага механічнага складу з дзярновым паверхневым гарызонтам маюць звычайна кіслую, слабакіслую або нейтральную рэакцыю, характарызуюцца назапашваннем асноў у верхняй частцы профілю.

Горно-тундровые почвы — горна-тундравыя глебы, глебы, якія фарміруюцца ў тарах арктычнага, субарктычнага і ўмеранага паясоў пад тундравай расліннасцю. Сугліністыя Г.-т. г. адрозніваюцца наяўнасцю ў іх агляення, тарфяніста-перагнойнага рэчыва, мярзлотнымі дэфармацыямі. Для Г.-т. г. лёгкага механічнага складу характэрны кіслая рэакцыя, слабая дыферэнцыяцыя мінеральнай тоўшчы, часам слабая ападзоленасць, адсутнасць агляення І мярзлотных дэфармацый у глебавым профілі.

Горно-тундровый пояс — горна-тундравы пояс, прыродны вышынны пояс у тарах субарктычных і ўмераных шырот. Змяняе горна-лясны пояс ці раўнінныя тундры, у больш цёплых раёнах умераных шырот ляжыць вышэй альпійскіх лугоў. Клімат суровы горны, расліннасць

бедная (імхі, лішайнікі, хмызнячкі і паўхмызнячкі). Глебы горна-тундравыя.

Горные ландшафты — горныя ландшафты, ландшафты горных мясцовасцей, дзе назіраюцца вышынная пояснасць і яруснасць рэльефу. Для іх характэрна кантрастнасць природных умоў, выкліканая рознай экспазіцыяй схілаў, асаблівасцямі геалагічнай будовы, стракатасцю глебавага покрыва, разнастайнасцю змен расліннасці і іншымі прычынамі. Г. л. дзеляцца на высакагорныя, сярэднягорныя і нізкагорныя.

Горные ледники горныя ледавікі, ледавікі ў горных краінах. У адрозненне ад покрыўных ледавікоў маюць меншыя памеры і адрозніваюцца разнастайнасцю форм, якая залежыць ад рэльефу. Найбольш распаўсюджаны далінныя горныя ледавікі, якія рухаюцца ад абласцей жыўлення па горных далінах уніз. Яны могуць прымаць прытокі і мець ледаспады. Магутнасць Г. л. звычайна 200—400 м, скорасць руху — 20—80 см у суткі (100—300 м у год), іншы раз 2—3 м у суткі (700— 1300 м у год).

Горные массивы — горныя масівы, асобныя ўчасткі горнай краіны, размешчаныя параўнальна ізалявана і якія маюць прыкладна аднолькавую шырыню і даўжыню (напрыклад, Манблан у Альпах). Адрозніваюцца адносна слабым расчляненнем і аддзяляюцца ад астатняй часткі горнай краіны шырокімі і глыбока ўрэзанымі далінамі.

Горные отроги горныя адгор’і, бакавыя адгалінаванні горнага хрыбта; адыходзяць ад яго пад рознымі вугламі. Месцы аддзялення Г. а. ад галоўнага хрыбта звычайна супадаюць з яго найбольш высокімі пунктамі.

Горные породы горныя пароды, прыродныя мінеральныя злучэнні, з якіх складаецца зямная кара. Г. п. складаюцца з мінералаў. Іх састаў залежыць ад паходжання. Паводле паходжання Г. п. падзяляюцца на тры вялікія групы: магматычныя, асадкавыя і метамарфічныя Г п.

Горные почвы горныя глебы, глебы, развітыя ў тарах. Для іх характэрны шчабністасць, невялікая магутнасць і багацце першаснымі слабавыветранымі мінераламі, што абумоўлена становішчам гэтых глеб на схілах значнай круцізны. Размеркаванне Г. г. падпарадкавана вышыннай пояснасці; у залежнасці ад змянення з вышынёй кліматычных умоў, ад шыротнага становішча гор, экспазіцыі схілаў фарміруюцца горна-тундравыя, горна-таежныя, горна-лугавыя, горна-стэпавыя і іншыя глебы, большасць якіх з’яўляюцца горнымі аналагамі адпаведных раўнінных глеб.

Горные страны горныя краіны, вялікія ўчасткі зямной паверхні, якія высока ўзняты над прылягаючымі раўнінамі і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь. Распасціраюцца ў даўжыню да некалькіх тысяч км і дасягаюць вышыні некалькіх км. Ад навакольных раўнін звычайна адмяжоўваюцца лініяй падэшвы. Галоўнымі формамі рэльефу Г. к. з’яўляюцца горныя хрыбты, ланцугі, грабяні, даліны,

вузлы, масівы і нагор’і. У межах Г. к. выдзяляюць нізкагор’е, сярэднягор'е і высакагор’е, якія адрозніваюцца вышынёй і формамі рэльефу.

Горный гребень — горны грэбень, лінія перасячэння схілаў горнага хрыбта. Звычайна расчленены паніжэннямі (седлавінамі) на асобныя вяршыні.

Горный климат — горны клімат, кліматычныя асаблівасці горных мясцовасцей. Вызначаюцца значнай вышынёй над узроўнем мора І рэзкай кантрастнасцю прыродных умоў на невялікім працягу. Агульныя асаблівасці Г. к.— зніжэнне атмасфернага ціску, павышаная інтэнсіўнасць сонечнай радыяцыі і багацце яе ультрафіялетавымі прамянямі, чысціня паветра (выключаючы міжгорныя катлавіны), паніжаныя тэмпературы і абсалютная вільготнасць паветра, рост з вышынёй (да некаторага рубяжа) колькасці ападкаў, наяўнасць горна-далінных вятроў.

Горный пояс горны пояс, 1) найбольш буйная араграфічная І геамарфалагічная адзінка ў класіфікацыі горнага рэльефу, адпавядаючая буйнейшым горным збудаванням, якія аб'ядноўваюцца прасторава і па гісторыі развіцця. Звычайна выцягнуты на многія тысячы км (напрыклад, Альпійска-Гімалайскі Г. п.. Кардыльеры-Анды Амерыкі); 2) сінонім вышыннага пояса (Гл. Высотные пояса — вышынныя паясы).

Горный проход горны праход, навылётнае глыбокае паніжэнне ў горным хрыбце або паміж блізка размешчанымі хрыбтамі. Шырыня некалькі км, часам — некалькі соцень м. Часта мае важнае транспартнае або стратэгічнае значэнне (напрыклад, Тамерланавы Вароты ў гарах Гісара-Алая ва Узбекістане).

Горный пустынно-степной пояс горны пустынна-стэпавы пояс, прыродны вышынны пояс у гарах з сухім кліматам і перавагай пустыннай і стэпавай расліннасці. Можа займаць усе схілы гор ад падножжаў да вяршынь (напрыклад, у пустыннай, паўпустыннай І стэпавай зонах) ці змяняцца іншымі вышыннымі паясамі, а таксама сустракацца ў спалучэнні з лугамі і лясамі.

Горный узел горны вузел, вобласць перасячэння двух або некалькіх горных хрыбтоў ці ланцугоў. Г. в. звычайна высокі і цяжкадаступны.

Горный хребет — горны хрыбет, лінейна выцягнутая група гор, агульная аснова якой высока ўзнята над суседнімі раўнінамі. Абмежаваны схіламі, нахіленымі ў супрацьлеглыя бакі. Нярэдка Г. х. называюць цэлую горную краіну (Верхаянскі хрыбет, хрыбет Чэрскага).

Горообразование — гораўтварэнне, сукупнасць узыходных тэктанічных рухаў і дэнудацыйных працэсаў (з перавагай першых), якія прыводзяць да утварэння горных збудаванняў. Г. развіваецца як на месцы геасінкліналяў, так І на месцы платформ. Навейшыя тэктанічныя гіпотэзы звязваюць вобласці Г. з пагранічнымі зонамі паміж літасфернымі плітамі, што перамяшчаюцца ў гарызантальным напрамку.

Горст горст, прыўзняты ўчастак зямной кары, абмежаваны скі-

дамі. У даўжыню можа дасягаць соцень км, у шырыню — многіх дзесяткаў км.

Горы горы, участкі зямной паверхні, якія ўзняты над узроўнем мора вышэй за 500 м і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь на параўнальна кароткіх адлегласцях. Бываюць: нізкімі, сярэднімі і высокімі (па вышыні), складкаватымі, глыбавымі, складкаватаглыбавымі, вулканічнымі (па паходжанню).

Горы-свидетели, останцы — горы-сведкі, астанцы, ізаляваныя ўзвышшы рознага паходжання, участкі некалі больш высокай паверхні, якія захаваліся ад разбурэння. Складаюцца або пакрываюцца з паверхні больш цвёрдымі пародамі, чым пароды, якія складаюць акаляючую мясцовасць. Могуць з’яўляцца таксама ўчасткамі плоскавяршынных узвышшаў, адчлененых ад мінулага плато, або быць яго рэшткай.

Горючий сланец — гаручы сланец, асадкавы карысны выкапень, які складаецца з мінеральнай (гліністай, крамяністай, вапняковай і інш.) і арганічнай (кераген) частак. Утрыманне арганічнай часткі ад 10 да 50 % (радзей да 60%). Удзельная цеплыня згарання керагену 29—37 МДж/кг (7000—8900 ккал/кг). Найбольш буйныя месцараджэнні знаходзяцца ў Расіі, ЗША, Бразіліі, Канадзе, Кітаі. На Беларусі Г с. знойдзены ў Прыпяцкай упадзіне.

Государственный заповедник — дзяржаўны запаведнік, 1) ахоўваемая дзяржавай тэрыторыя (акваторыя) або выключаны з традыцыйных форм прыродакарыстання ўчастак прыроды (у Беларусі — Бярэзінскі біясферны, Белавежская путча, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны); 2) навуковая ўстанова, створаная на базе пэўнага запаведніка для яго вывучэння і аховы.

Грабен грабен, апушчаны па скідах участак зямной кары. У межах многіх Г. знаходзяцца буйнейшыя азёры Зямлі (напрыклад, Байкал, Вялікія Паўночнаамерыканскія, Танганьіка, Ньяса).

Гравий — гравій, жвір, рыхлая, буйнаабломкавая горная парода, складзеная абкатанымі абломкамі горных парод і мінералаў велічынёй 1 —10 мм. Г. адрозніваюць па памерах абломкаў (буйны, дробны і г. д.) Выкарыстоўваецца галоўным чынам як будаўнічы матэрыял.

Гравитационные процессы — гравітацыйныя працэсы, рэльефаўтвараючыя працэсы, якія працякаюць у тарах і абумоўлены ўздзеяннем сілы цяжару на зямную паверхню. Выклікаюць спалучэнні з выветрываннем, эрозіяй і іншымі фактарамі рэльефаўтварэння) лавіны, восыпы, абвалы, апоўзні і да т. п.

Град град, цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе ледзяных часцінак няправільнай формы. Утвараецца ў цёплую пару года ў магутных кучава-дажджавых воблаках з інтэнсіўным вертыкальным рухам паветра; звычайна выпадае пры навальніцы і з ліўнем. Наносіць шкоду сельскай гаспадарцы. У сярэднім штогод у кожным пункце Беларусі бывае 1—2, у асобныя гады да 5—7 сутак з градам.

Градусная сеть Земли — градусная сетка Зямлі, сістэма мерыдыянаў і паралеляў на геаграфічных картах і глобусах. Служыць для адліку геаграфічных каардынат пунктаў зямной паверхні — даўгаты і шыраты або нанясення на карту аб’ектаў па іх каардынатах. Усе пункты дадзенага мерыдыяна маюць аднолькавую даўгату, а ўсе пункты паралелі — аднолькавую шырату.

Гранит—граніт, магматычная горная парода зярністай будовы, якая складаецца з палявых шпатаў, кварцу і слюды. Г.— адна з найбольш распаўсюджаных горных парод, што складаюць зямную кару. Вельмі трывалы будаўнічы матэрыял. Выкарыстоўваецца для абліцоўкі збудаванняў, вырабу скульптур; пры здрабненні — у дарожным будаўніцтве, як састаўная частка бетонаў. У Беларусі распрацоўваецца Мікашэвіцкае месцараджэнне Г.

«Гранитный» слой, гранитно-гнейсовый слой, гранитно-метамор­фический слой — «гранітны» слой, гранітна-гнейсавы слой, гранітнаметамарфічны слой, слой мацерыковай зямной кары, выдзелены па сейсмічных даных і размешчаны паміж асадкавым і базальтавым слаямі. Выходзіць на паверхню Зямлі ў межах крышталічных шчытоў. Скла­даецца з гранітаў, гнейсаў і іншых метамарфічных і вывержаных горных парод. Яго магутнасць — 5—15 км.

Граница оледенения — граніца абледзянення, 1) лінія, якая раздзяляе пакрытыя снегам і лёдам горныя схілы і вяршыні ад частак гор без снегу і лёду; звычайна паралельна мясцовай снегавой лініі, аднак вышэй яе на 100—300 м; 2) граніца максімальнага распаўсюджання старажытных горных або мацерыковых ледавікоў (напрыклад, граніца валдайскага, вюрмскага абледзянення).

Граница питания ледника — граніца жыўлення ледавіка, умоўная лінія на ледавіку, якая раздзяляе вобласці жыўлення і расходу лёду, а таксама вобласці з рухам часцінак лёду ўнутр ледавіка і з яго.

Графит — графіт, мінерал, разнавіднасць чыстага вугляроду. Колер вагаецца ад чорнага да сталёва-шэрага, мае металічны бляск, нізкую цвёрдасць. Вогнетрывалы, характарызуецца высокай цеплаі электраправоднасцю, пластычнасцю. Выкарыстоўваецца ў атамнай тэхніцы, ліцейнай справе і іншых галінах вытворчасці. Радовішчы ў Расіі, на Украіне, у Мексіцы, КНДР, Паўднёвай Карэі.

Грейзен — грэйзен, метасаматычная светлаафарбаваная горная парода, якая складаецца ў асноўным з кварцу і слюды (мускавіту і інш.). Часта ўтрымлівае касітэрыт, вальфраміт, танталіт, тапаз, флюарыт і іншыя каштоўныя мінералы ў прамысловых канцэнтрацыях. Утвараецца пры высокатэмпературным змяненні алюмасілікатных парод.

Гренландский антициклон — Грэнландскі антыцыклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску над Грэнландыяй на працягу ўсяго года. Абумоўлена галоўным чынам нізкай тэмпературай і значнай вышынёй ледавіковага шчыта вострава.

Гривы — грывы, вузкія, пакатыя, лінейна выцягнутыя ўзвышшы

рознага паходжання (воднага, ледавіковага, ветравога і інш.). Часам утвараюць грывісты рэльеф. Даўжыня Г. ад некалькі соцень м да дзесяткаў і соцень км, вышыня ад некалькіх м да 100—160 м. Найбольш вядомы ў Кулундзінскай і Барабінскай стэпах Заходняй Сібіры, дзе маюць пераважна эразійнае паходжанне і часта пакрыты стужкавымі барамі.

Гринвичский меридиан, начальный (нулевой) меридиан — Грынвіцкі мерыдыян, пачатковы (нулявы) мерыдыян, мерыдыян, ад якога вядзецца адлік даўгот на Зямлі. Праходзіць цераз Грынвіч (Англія) Ад Г м. вядзецца адлік даўгот ад 0° да 360° у напрамку з захаду на ўсход або ў абодва бак! ад 0° да 180° з прыпіскай адпаведна слова «ўсходняя» або знака плюс і «заходняя» або знака мінус.

Гроза — навальніца, атмасферная з’ява, пры якой у магутных кучава-дажджавых воблаках і паміж аблокамі і зямлёй узнікаюць шматразовыя электрычныя разрады — маланкі, якія суправаджаюцца гро­мам. Н. звычайна спадарожнічаюць шквалістыя вятры, ліўневыя ападкі, нярэдка і град. На Беларусі за год у кожным пункце бывае ў сярэднім 25—30 сут з Н.

Гром — гром, гукавая з’ява ў атмасферы, якая суправаджае раз­рады маланкі пры навальніцы. Выклікаецца награваннем і хуткім расшырэянем паветра ўздоўж шляху маланкі. Г. мае характар працяглага грукату і чуцен на адлегласці да 15—20 км.

Грот — грот, 1) неглыбокая пячора з купалападобнай столлю і шырокім уваходам; 2) значка расшыраная з павышаным скляпеннем частка пячоры пасля вузкага пераходу; 3) ніша ў канцы ледавіковага языка, адкуль выцякаюць расталыя воды.

Грунт —грунт, 1) горная парода, якая залягае непасрэдна пад глебай; 2) зборная назва горных парод (уключаючы і глебу), якія ў натуральным заляганні з’яўляюцца аб’ектам інжынерна-будаўнічай дзейнасці і прадметам вывучэння грунтазнаўства.

Грунтовые воды — грунтавыя воды, падземныя воды першага ад паверхні зямлі пастаяннага ваданоснага гарызонту, не прыкрытага суцэльным воданепранікальным слоем. Распаўсюджаны амаль паўсюдна, звычайна прэсныя, слабанапорныя, вобласць іх жыўлення ў асноўным супадае з вобласцю распаўсюджання, перамяшчаюцца паволі (у буйназярністых пясках са скорасцю 1,5—2 м/сут, у суглінках і лёсах —■ 0,1—0,3 м/сут). Служаць асноўнай крыніцай водазабеспячэння ў сельскай мясцовасці. На Беларусі сярэдняя глыбіня залягання Г в,— 10—15 м, у паніжэннях (поймы рэк, балоты) —да 0,5 м, нярэдка яны змыкаюцца з паверхневымі водамі.

Грядовые пески — градавыя пяскі, масівы пяскоў, размешчаных у выглядзе вузкіх паралельных град і арыентаваных па напрамку пануючых вятроў. Адна з галоўных форм рэльефу пясчаных пустынь. Даўжыня да некалькіх дзесяткаў км, вышыня ад некалькіх м да 80 м (часам да 200 м).

Гряды — грады, агульная назва выцягнутых, адносна невысоких узвышшаў рознага памеру І паходжання (напрыклад, марэнныя, пясчаныя, астраўныя, падводныя і іншыя Г.).

Грязевое озеро — гразевае возера, возера, дно якога пакрыта магутным слоем ілу або гразі, што складаюцца з минеральных злучэнняў з дамешкай арганічнага рэчыва. Адклады нярэдка выкарыстоўваюцца ў лекавых мэтах (напрыклад, Сакскае і Майнакскае азёры ў Крыме).

Грязевые вулканы, сальзы, макалубы — гразевыя вулканы, сальзы, макалубы, разнастайныя па форме геалагічныя ўтварэнні, якія пастаянна або перыядычна вывяргаюць на паверхню Зямлі гразевыя масы І газы, часта з вадой і нафтай. Невялікія Г. в. называюцца гразевымі сопкамі. Распаўсюджаны галоўным чынам у нафтаносных і вулканічных абласцях, а таксама ў дэльтах рэк (напрыклад, на Апшэронскім, Керчанскім паўастравах, востраве Сахалін, у Новай Зеландыі і інш.).

Гуано — гуана, расклаўшыйся ва ўмовах сухога клімату памёт марскіх птушак. Выкарыстоўваецца як каштоўнае азотнае і фосфарнае ўгнаенне. Паклады Г. знаходзяцца на астравах зблізку ўзбярэжжа Чылі, Перу, на астравах Карыбскага мора і інш.

Губагуба, назва марскіх заліваў на Поўначы і Далёкім Усходзе Расіі, якія далёка ўдаюцца ў сушу і ў якія звычайна ўпадаюць буйныя рэкі (Анежская, Пячорская, Обская губы). Звычайна мелкаводныя, іх воды моцна апрэснены, на Поўначы большую частку года скаваны лёдам.

Гумидный климат — гумідны клімат, клімат абласцей з залішнім увільгатненнем (галоўным чынам зоны вільготных экватарыяльных лясоў, тайгі і тундры).

Гумус, перегной гумус, перагной, арганічная частка глебы, звы­чайна цёмнаафарбаваная. Утвараецца ў выніку пераўтварэння раслінных і жывёльных рэшткаў. Змяшчае асноўныя элементы жыўлення раслін (азот, фосфар, калій і інш.). З’яўляецца галоўным фактарам урадлівасці глеб. Назапашваецца ў верхніх глебавых гарызонтах у роз­ных колькасцях: чарназёмы— 10—12 %, падзолістыя глебы — 3—4 %, у дзярнова-падзолістых верных глебах Беларусі ад 0,7 % на пясчаных да 2 % на сугліністых глебах і г. д.). Па колеру гумусу і гумусавага гарызонту звычайна глебы атрымліваюць сваю назву.

Гумусовый горизонт, перегнойный горизонт — гумусавы гарызонт, перагнойны гарызонт, верхні, найбольш урадлівы слой глебы, які змяш­чае найбольшую колькасць арганічнага рэчыва 1 гумусу, звычайна цёмнай афарбоўкі. Тут адбываецца ўтварэнне І накапленне гумусу ў выніку пераўтварэння арганічных (пераважна раслінных) рэшткаў, якія паступаюць у глебу. Наибольшая магутнасць (да 1 м і болей) Г. г.— у чарназёмах. Мінеральныя глебы Беларусі маюць нязначны па магутнасці (да 20—30 см) Г. г.

Густота речной сети — гушчыня рачной сеткі, адносіна даўжыні ўсіх рэк басейна або любой тэрыторыі да плошчы басейна, тэрыторыі.

Выражаецца ў km/kmv. Характарызуе развіццё паверхневага сцёку. Залежыць ад колькасці атмасферных ападкаў, водапранікальнасці паверхневых парод, рэльефу і расліннага покрыва. У Беларусі Г. р. с. складае 0,44 км/км2.

Гюнц-миндельское межледниковье—гюнц-міндэльскае міжледавікоўе, раннеплейстацэнавая міжледавіковая эпоха пацяплення (700— 500 тыс. гадоў назад), якая раздзяляе гюнцкае і міндэльскае абледзяненні Альпаў. Супастаўляецца з налібоцкім міжледавікоўем на торыторыі Беларусь

Гюнцская ледниковая эпоха (ледниковье), гюнц — гюнцкая ледавіковая эпоха (ледавікоўе), гюнц, час пашырэння плошчы абледзянення Альпаў у канцы неагену або ў пачатку ранняга плейстацэну (800—900 тыс. гадоў назад). Некаторыя даследчыкі супастаўляюць з беларускім абледзяненнем, якое было на тэрыторыі Беларусь

д

Дайка дайка, плітаабо жылападобнае геалагічнае цела ў трэшчынах зямной кары, якое рэзка адрозніваецца ад умяшчальных парод і сячэ іх пад тым ці іншым вуглом. Могуць узнікаць пры запаўненні трэшчын зямной кары магмай або асадкавым матэрыялам.

Далматинский берег — далмацінскі бераг, тып падтопленага мо­рам падоўжнага берага складкаватай вобласці. Утвараецца ў выніку пранікнення мора ў рашотчата-расчлененыя горы; узнікае складаная рашотчатая сетка шырокіх падоўжных і вузкіх папярочных праліваў і заліваў, астравоў і паўастравоў, у тым ліку молатападобнай формы. У тыповым выглядзе прадстаўлены на ўсходнім узбярэжжы Адрыятычнага мора ў Далмацыі (адсюль назва).

Дамба дамба, 1) у геамарфалогіі — высок! натуральны прырэчышчавы вал. Вышыня над поймай да 6—8 м. Утвараецца звычайна ў далінах вялікіх рэк, якія цякуць па алювіяльных раўнінах і нясуць многа наносаў; 2) д. штучная — гідратэхнічнае збудаванне з зямлі, каменю і бетону, якое прадухіляе берагі рэк і мораў ад размыву і залівання або садзейнічае падпору на вадасховішчах.

Дацит — дацыт, эфузіўная кіслая горная парода. Колер шэры, бураваты або чырванаваты. Складаецца з тонказярністай, мікралітавай або шклістай асноўнай масы і парфіравых выдзяленняў плагіяклазу, кварцу, радзей рагавой абманкі, біятыту, піраксену і інш. Распаўсюджана ў асноўным у абласцях старажытнага вулканізму; вядома сярод сучасных лаў Камчаткі.

Движение ледника pyx ледавіка, вязкапластычнае або блокавае (глыбавае) перамяшчэнне (цячэнне) лёду пад уплывам сілы цяжару з вобласці жыўлення да канца ледавіка. У канцы некаторых ледавікоў рух спыняецца і ўтвараецца зона т. зв. мёртвага лёду. Скорасць зале-

жыць ад магутнасці лёду, нахілу ложа ледавіка, тэмпературы і наяўнасці вады ў ледавіку; вагаецца ад некалькіх м да некалькіх соцень м у год, часам (вывадныя ледавікі Грэнландыі і Антарктыды) дасягае некалькіх тысяч м у год.

Двухслойное озеро, меромиктическое озеро — двухслойнае возера, мераміктычнае возера, возера, якое характарызуецца наяўнасцю двух слаёў вады, якія не перамешваюцца паміж сабой і падзелены слоем хімічнага скачка, або хемаклінам. Ніжні слой адрозніваецца павышанай мінералізацыяй, верхні — перамяшчэннем вады. Д. а. утвараюцца ў выніку асабліва інтэнсіўнага наступления мінеральных солей у вадаёмы, у прыватнасці ў выніку скідвання ў іх прамыслова-камунальных сцёкаў.

Дебит — дэбіт, колькасць вадкасці (вады, нафты і інш.) або газу, якія паступаюць у адзінку часу з прыроднай або штучнай крыніцы. Д. падземных вод звычайна выражаюцца ў л/с або м3/сут.

Девонский период, девон — дэвонскі перыяд, дэвон, чацвёрты перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 405 млн гадоў назад і працягваўся 55 млн гадоў. Для Д. п. характэрны: узрастанне плошчы сушы і змяншэнне плошчы мораў, гарачы клімат, першыя пустыні, шырокае распаўсюджванне наземных раслін, узнікненне папарацей, выхад пазваночных з вады на сушу, узнікненне земнаводных, утварэнне многіх карысных выкапняў (нафта, гаручы газ, солі, расолы і мінеральныя лячэбныя воды).

Дегидратация, обезвоживание — дэгідратацыя, абязводжванне, выдзяленне вады з мінералаў, горных парод і глеб. Адбываецца ў зоне глыбіннага метамарфізму горных парод (пад уплывам высокіх ціску і тэмпературы) або ў глебах ці верхніх гарызонтах кары выветрывання (пад уплывам сухога і гарачага клімату).

Деградация ландшафта — дэградацыя ландшафту, працэс паступовага разбурэння структуры ландшафту, які суправаджаецца стратай яго здольнасці выконваць рэсурсаі асяроддзеўзнаўляючыя функцыі. Часцей за ўсё з’яўляецца вынікам нерэгуліруемай у прыродаахоўным аспекце чалавечай дзейнасці, у радзе выпадкаў можа выклікацца і прыроднымі прычынамі (напрыклад, землетрасеннямі, ураганамі і т. п.).

Деградация оледенения, дегляциация дэградацыя абледзянення, дэгляцыяцыя, скарачэнне ледавікоў пры пацяпленні і ўзрастанні сухасці клімату. Суправаджаецца адступаннем канцоў горных ледавікоў, скарачэннем таўшчыні і плошчаў покрыўных ледавікоў. У выніку Д. а. памяншаецца ледавіковы сцёк. На вызваленых ад лёду плошчах ствараецца ледавіковы рэльеф.

Деградация почвы дэградацыя глебы, паступовае пагаршэнне ўласцівасцей глебы пад уплывам натуральных прычын або гаспадарчай дзейнасці чалавека (няправільная апрацоўка, забруджванне глебы І т. п.). Уключае працэсы разбурэння глебы; суправаджаецца змяненнямі глебавых арганізмаў, паніжэннем урадлівасці, неспрыяльнымі

зменамі ў наглебавым раслінным покрыве, фарміраваннем пустэчаў і няўдобіц.

Деградация среды — дэградацыя асяроддзя, разумеецца звычайна як агульнае пагаршэнне асяроддзя (прыроднага або прыроднага і сацыяльнага). Часцей выкарыстоўваецца ў адносінах да канкрэтных аб’ектаў і кампанентаў асяроддзя.

Действующие вулканы — дзеючыя вулканы, вулканы, вывяржэнні якіх адбываюцца ў цяперашні час або назіраліся ў гістарычным мінулым. Вядома звыш 600 Дз. в., з якіх 400 адносіцца да Ціхага акіяна і яго берагоў (Ціхаакіянскае вулканічнае, або вогненнае, кольца). Самы высокі Дз. в. у Еўразіі — Ключаўская Сопка на Кам­чатцы (4750 м).

Делль — дэль, пласкадонная лінейна выцягнутая лагчына без пастаяннага вадацёку, аднак часам з зародкавым рэчышчам. Даўжыня — дзесяткі і сотні м, глыбіня да 1 м. Утвараецца ў выніку сумеснага дзеяння расталых і дажджавых вод і спаўзання грунту. Д.— пераходная форма ад плоскаснага змыву да лінейнай эрозіі — разор, калдобін, размешчаных звычайна ніжэй па цячэнню.

Дельта — дэльта, вусце ракі, што ўтвараецца пераважна на мелкаводных участках мора ці возера пры ўпадзенні ў іх рэк, якія нясуць вялікую колькасць наносаў. Многія Д. маюць форму трохвугольніка. У межах Д. рака падзяляецца на рукавы і пратокі, якія часцей за ўсё размяшчаюцца веерападобна. Д. буйных рэк іншы раз дасягаюць вялікіх памераў (плошча Д. Амазонкі— 100 тыс. км2, Місісіпі— каля 32 000 км2, Лены — каля 30 тыс. км2) і часам растуць вельмі хутка ў бок мора (рака Хуанхэ ў Кітаі штогод павялічвае дэльту да 300 м, Місісіпі ў ЗША — да 100 м).

Дельтовые озёра — дэльтавыя азёры, азёры, якія размешчаны ў дэльтах буйных раўнінных рэк. Прадстаўляюць сабой або затопленыя ўчасткі дэльты пры прарыве ракі ў разводдзе праз прырэчышчавы вал, або адасобленыя ўчасткі мора ці возера.

Делювиальный шлейф, делювиальный плащ — дэлювіяльны шлейф, дэлювіяльны плашч, пакатанахіленая паверхня ля падножжа схілу, якая ўтварылася ў выніку назапашвання змытага са схілу матэрыялу — ДЭЛІОВІЮ.

Делювий — дэлювій, адкладанні часовых вадацёкаў, якія ўзнікаюць на схілах у выніку назапашвання рыхлых прадуктаў выветрывання, змытых дажджавымі і расталымі снегавымі водамі. Механічны склад Д. змяняецца ўніз па схіле ад шчэбню да глін.

Дендрарий, дендрологический парк (сад) — дэндрарый, дэндралагічны парк (сад), калекцыя дрэў і хмызнякоў, якія вырошчваюцца ў адкрытым грунце. Выкарыстоўваецца ў навуковых, пазнавальнаасветніцкіх і гаспадарчых мэтах. Адна з задач Д.— правядзенне работ па пераносу і вырошчванню новых для дадзенай мясцовасці раслін.

Дендрология — дэндралогія, раздзел батанікі, які даследуе біялагіч-

ныя і іншыя ўласцівасці дрэвавых і хмызняковых раслін і распрацоўвае метады іх гаспадарчага выкарыстання.

Дендритовый ледник, древовидный ледник — дэндрытавы ледавік, дрэвападобны ледавік, складаны далінны горны ледавік, які мае ў плане выгляд галінастага дрэва. Складаецца з галоўнага ледавіка, які спаўзае па крутой даліне, і бакавых ледавікоў-прытокаў. Да Д. л. належыць буйнейшыя горныя ледавікі: Федчанка на Паміры, Тасмана ў Новай Зеландыі і інш.

Денудационные поверхности — дэнудацыйныя паверхні, плоскія або злёгку хвалістыя паверхні, што ўтвораны працэсамі дэнудацыі, якія зразаюць горныя пароды пад адзін узровень. Фарміруюцца пры паслабленні тэктанічнай актыўнасці і адносна пастаянным становішчы базіса дэнудацыі, г. зн. узроўню, да якога ідзе разбурэнне паверхні. Да Д. п. належаць пенеплены, педыплены, эквіплены і інш.

Денудационные равнины дэнудацыйныя раўніны, раўніны, што ўзніклі на месцы горных краін у выніку іх разбурэння. У адрозненне ад першасных і акумуляцыйных раўнін складаюцца з цвёрдых горных парод. Прыкладам Д. р. з’яўляюцца Казахскі драбнасопачнік, Данецкі краж і інш.

Денудационные формы рельефу дэнудацыйныя формы рэльефу, сукупная форма рэльефу, што ўзнікае ў выніку працэсаў дэнудацыі. Адрозніваюць: 1) уласна Д. ф. р., якія ўзніклі ў выніку выдалення прадуктаў выветрывання гравітацыйнымі перамяшчэннямі і плоскасным змывам (слупы, нішы, карнізы і інш.); 2) Д. ф. р. у шырокім разуменні. Яны ўтвараюцца ў выніку дзеяння экзагенных працэсаў. Тэта нагорныя тэрасы, дэнудацыйныя раўніны, пенеплены. Акрамя наземных, вядомы падводныя Д. ф. р.— падводныя апоўзні, даліны і інш.

Денудация — дэнудацыя, сукупнасць працэсаў зносу і переносу прадуктаў разбурэння горных парод у больш нізкія ўчасткі вадой, ветрам, лёдам, пад дзеяннем сілы цяжару, дзе адбываецца іх назапашванне — акумуляцыя. Вядзе да выраўноўвання рэльефу зямной паверхні.

Депопуляция — дэпапуляцыя, памяншэнне колькасці папуляцыі віду жывых арганізмаў пад уплывай прыродных або антрапагенных фактараў.

Депрессия — дэпрэсія, 1) у геамарфалогіі — любое паніжэнне зям­ной паверхні, большай часткай замкнутае; у вузкім сэнсе — адмоўная форма рэльефу (упадзіна, катлавіна і інш.); 2) у тэктоніцы — вобласць прагінання зямной кары, поўнасцю або часткова запоўненая асадкамі; 3) у метэаралогіі — вобласць паніжанага атмасфернага ціску; 4) у гляцыялогіі — зніжэнне снегавой лініі ў гарах пры пахаладанні клімату, а таксама пры павелічэнні цвёрдых ападкаў.

Депрессия снеговой линии — дэпрэсія снегавой лініі, паніжэнне снегавой лініі ў тарах у час пахаладання клімату або павелічэння колькасці цвёрдых ападкаў. Выражаецца звычайна ў метрах. У ледавіковыя эпохі Д. с. л. суправаджаецца павелічэннем абледзянення

горных краін і ўзнікненнем мацерыковых абледзяненняў.

Деревья-памятники — дрэвы-помнікі, асобныя дрэвы або іх групы, якія ахоўваюцца дзяржавай як каштоўныя культурна-гістарычныя выдатнасці або батанічныя помнікі прыроды. Ахова Д.-п. уключае іх пашпартызацыю, перадачу землекарыстальнікам пад ахоўнае абавязацельства, агараджэнне, прафілактычнае і бягучае лячэнне; мае істотнае навуковае і выхаваўчае значэнне. У Беларусі — дуб Суворава ў Кобрынскім раёне, дуб Міцкевіча ў Навагрудскім раёне, нясвіжскія дубы-веліканы, новабаярскія сосны-гіганты.

Дерезняки — дзеразнякі, зараснікі дзеразы, цёрну, бабоўніку, спірэі, ракітніку і іншых стэпавых хмызнякоў. Распаўсюджаны ў лесастэпавай, стэпавай і паўпустыннай зонах Усходняй Еўропы. Захаваліся ад ворыва і выпасу галоўным чынам на камяністых пародах, а таксама на схілах лагчын і яроў.

Дернина, дёрн —дзярніца, дзёран, паверхневы слой глебы, пераплецены жывымі і мёртвымі каранямі, парасткамі і карэнішчамі раслін. Утрымлівае павялічаную колькасць арганічных рэчываў, служыць істотным сродкам затрымання і паглынання атмасферных ападкаў і глебавага сцёку. Дз. найбольш характэрна для лугоў, а таксама травяных балот і цалінных стэпаў.

Дерново-глеевые почвы — дзярнова-глеевыя глебы, глебы, якія ўтвараюцца на раўнінах у паніжэннях пад травяністымі лясамі і лугамі ва ўмовах перыядычнага (часовага) залішняга ўвільгатнення паверхневымі ці грунтавымі водамі. Распаўсюджаны ва ўмераным поясе Еўразіі, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі і Паўночнай Амерыкі. Характарызуюцца добра развітым гумусавым гарызонтам (з утрыманнем перагною ад 3 да 14 %), агляеннем і наяўнасцю глеевага гарызонту. Адрозніваюцца высокай урадлівасцю, але маюць патрэбу ў асушэнні і рэгуляванні воднага рэжыму. Дз.-г. г. маюць значнае пашырэнне ў Беларусі на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне, у Полацкай і Палескай нізінах.

Дерново-карбонатные почвы, перегнойно-карбонатные почвы, рендзйны—дзярнова-карбанатныя глебы, перагнойна-карбанатныя глебы, рэндзіны, глебы, якія фарміруюцца на вапняках і іншых карбанатных пародах пад травяністымі хваёвымі і змешанымі лясамі і лугамі. Распаўсюджаны асобнымі ўчасткамі ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; у Беларусі сустракаюцца ў розных абласцях і раёнах невялікімі ўчасткамі. Характарызуюцца камякаватай структурай, добра развітым гумусавым гарызонтам утрыманнем перагною — 5—9%), нейтральнай ці слабакіслай рэакцыяй, адсутнасцю гарызонту назапашвання і высокай урадлівасцю.

Дерново-подзолистые почвы — дзярнова-падзолістыя глебы, глебы зоны змешаных лясоў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (поўдзень Фенаскандыі, Германа-Польская нізіна, сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу,

паўднёвы ўсход Канады і паўночны ўсход ЗША). Добра прамываюцца, маюць выразныя глебавыя гарызонты (перагнойны, падзолісты і накаплення), бедныя пажыўнымі рэчывамі і гумусам, кіслыя. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны тып глеб, размешчаны вялікімі масівамі ва ўсіх частках рэспублікі, пераважна на павышаных элементах рэльефу.

Дерновые почвы, дерновые лесные почвы — дзярновыя глебы, дзярновыя лясныя глебы, тып глеб, які развіваецца пад лясамі ўмеранага пояса (галоўным чынам таежнымі і травяністымі бярэзнікамі) на багатых асновамі глебаўтвараючых пародах. У гэтых умовах падзолісты працэс глебаўтварэння замяняецца дзярновым працэсам. Для Дз. г. характэрны: назапашванне перагною (магутнасць гумусавага гарызонту да 30—40 см, утрыманне гумусу ад 2—4 % да 6—9 %), біялагічнае назапашванне зольных элементаў і шчолачназямельных асноў. Сярод Дз. г. выдзяляюцца насычаныя, кіслыя і ападзоленыя. Распаўсюджаны на Урале, у тарах Паўднёвай Сібіры, Забайкалля, Камчаткі.

Дерновый процесс — дзярновы працэс, працэс глебаўтварэння, абумоўлены жыццядзейнасцю раслін і мікраарганізмаў. Вынікам Дз. п. з’яўляецца назапашванне ў верхніх гарызонтах глебы гумусу, зольных элементаў, шчолачназямельных асноў і стварэнне трывалай камякаватай або зярністай глебавай структуры. Развіты пераважна пад травяністай расліннасцю, аднак назіраецца і пад лясамі, часта ў спалучэнні з падзолістым працэсам. Дз. п. садзейнічае фарміраванню розных варыянтаў дзярновых глеб.

Деструкция ландшафта — дэструкцыя ландшафту, парушэнне структуры і стабільнасці ландшафту пад уплывам прыродных або антрапагенных фактараў. Узнікае, напрыклад, у выніку эрозіі і дэградацыі глеб, нерацыянальнага выкарыстання расліннага покрыва і г. д. У найбольшай ступені праяўляецца ў акультураных ландшафтах.

Детериорация — дэтэрыярацыя, працэс агульнага пагаршэння акаляючага асяроддзя, уключаючы ўсе віды забруджвання, а таксама страту эстэтычнай прывабнасці прыроды.

Детрит — дэтрыт, абломкавы матэрыял; агульная назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэння рыхлых утварэнняў і мінеральных назапашванняў. З’яўляецца вынікам механічнага разбурэння больш старажытных парод і арганічных рэшткаў.

Дефицит влажности — дэфіцыт вільготнасці, 1) Д. в. паветра — рознасць паміж максімальна магчымым парцыяльным ціскам вадзяной пары і фактычным пры дадзенай тэмпературы і ціску паветра (звычайна на вышыні 2 м — на ўзроўні ўстаноўкі псіхаметрычнай будкі). Выражаецца ў гПа; 2) Д. в. глебы рознасць паміж найменшай вільгацяёмістасцю і фактычнай вільготнасцю глебы ў дадзены час. Характарызуе недахоп вільгаці ў глебе; выражаецца ў мм слоя вады або ў працэнтах ад масы (або аб’ёму) сухой глебы.

Дефлорация — дэфларацыя, знішчэнне кветак раслін з дапамогай

хімічных сродкаў (дэфларантаў) у мэтах папярэджання ўтварэння пладоў і насення. Выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах або для папярэджання распаўсюджвання непажаданых відаў раслін.

Дефляционное озеро, эоловое озеро — дэфляцыйнае возера, эолавае возера, возера, катлавіна якога ствараецца галоўным чинам працэсамі дэфляцыі і размяшчаецца ў паніжэннях паміж барханамі і дзюнамі. Д. а. сустракаюцца ў засушлівых раёнах (Казахстан, Сярэдняя Азія) і па берагах мораў (Прибалтика).

Дефляция, развевание — дэфляцыя, развяванне, разбурэнне горных парод і глеб пад уздзеяннем ветру. Суправаджаецца пераносам цвёрдых часцінак (часам на значную адлегласць) і іх сціраннем. Асабліва моцна праяўляецца ў пустынях, аднак можа адбывацца і ў іншых природных зонах.

Деятельная поверхность, подстилающая поверхность — дзейсная паверхня, падсцілаючая паверхня, паверхня Зямлі (глеб, расліннасці, снегу, вады, лёду), якая ўзаемадзейнічае з атмасферай у працэсе цеплаі вільгацеабмену. Адрозненні ў характары Дз. п. (суша, вада, горы, раўніны і г. д.) робяць істотны ўплыў на надвор’е і клімат.

Деятельный слой — дзейны слой, 1) у глебазнаўстве—-слой глебы з раслінамі на ёй і глебаўтваральныя пароды, цеплавы стан якіх абумоўлены награваннем сонечнымі прамянямі і цеплаабменам з атмасфе­рай, а тэмпература мае сутачныя І сезонный ваганні; 2) у мярзлотазнаўстве верхні слой глеб і мёрзлых парод, якія растаюць летам у вобласці распаўсюджання шматгадовай мерзлаты і замярзаюць зімой па-за межамі гэтай вобласці; 3) у акіяналогіі — паверхневы слой вады мора (акіяна), які знаходзіцца ў непасрэдным узаемадзеянні з атмасфе­рай (прыкладна да глыбіні 200—300 м).

Джеспилит, железистый кварцит — джэспіліт, жалезісты кварцыт, палосчатая метамарфічная горная парода, складзеная праслойкамі (таўшчынёй 0,5—3 мм) кварцу, яшмы, гематыту і магнетыту. Асадкавага або вулканагенна-асадкавага паходжання. Цёмна-шэрая або фіялетава-чырвоная. Ж. к. складаюць буйнейшыя ў свеце пластавыя жалезарудныя месцараджэнні і басейны (напрыклад, Крыварожскі, КМА і інш.).

Джунгли — джунглі, цяжкапраходныя лясы, густа перавітыя ліянамі, і густыя дрэвава-хмызняковыя зараснікі з вялікай прымессю бамбукаў і высакатраўя. Характэрны для мусонных субтропікаў і тропікаў (Індастан, Індакітай, Зондскія астравы і інш.).

Джут джут, бяскорміца жывёлы ў раёнах адгоннай жывёлагадоўлі, выкліканая стыхійнымі бедствамі. Звычайна бывае зімой (у выніку галалёдзіцы, магутных снегападаў, калі пашы робяцца цяжкадаступнымі для жывёлы), аднак можа назірацца і летам (па прычыне засухі, пылавых бур і да т. п.).

Диабаз — дыябаз, поўнакрышталічная цёмнаафарбаваная вывергнутая горная парода, блізкая па саставу да базальту. Ужываецца

як будаўнічы камень, для пакрыцця дарог (брук). На Беларусі трапляецца ў крышталічным фундаменце каля Шчучына, Жыткавіч, Радашковіч.

Диагенез — дыягенез, сукупнасць природных фізіка-хімічных працэсаў пераўтварэння рыхлых асадкаў (на дне вадаёмаў І на сушы) у асадкавыя горныя пароды ва ўмовах верхний зоны зямной кары.

Диатомовый ил — дыятомавы іл, глыбакаводны крамяністы біягенны асадак, багаты панцырамі дыятомавых водарасцей і іх абломкаў. Найбольш шырока распаўсюджаны ў паўднёвых частках Ціхага, Індыйскага і Атлантычнага акіянаў у выглядзе суцэльнага пояса вакол Антарктыды; сустракаецца таксама ў некаторых залівах (напрыклад, у Каліфарнійскім).

Дигрессия природных комплексов — дыгрэсія природных комплексаў, пагаршэнне стану біятычных суполак, ландшафтаў або іншых прыродных сістэм па прычынах унутранага або знешняга характару (напрыклад, пры працяглым затапленні, перавыпасе, экалагічна не абгрунтаваным умяшанні ў прыродныя працэсы і т. п.).

Дикая природа — дзікая природа, тэрмін, які выкарыстоўваецца для вызначэння непарушаных гаспадарчай дзейнасцю чалавека ўчасткаў природы, на якія ён уплывае толькі як біялагічная істота або апасродкавана — праз глабальныя змены асяроддзя. Адноснасць паняцця Дз. п. звязана з хуткім ростам і інтэнсіфікацыяй антрапагеннага ўздзеяння на прыроду, якое ў той ці іншай ступені закранае ўсе зоны і ўчасткі біясферы. Эталонный ўчасткі Дз. п. выкарыстоўваюцца для арганізацыі на іх тэрыторыі запаведнікаў і заказнікаў.

Динамика ландшафта — дынаміка ландшафту, змяненне стану ландшафту, якое не суправаджаецца змяненнем яго структуры.

Динамическая ось потока — дынамічная вось патоку, лінія, якая злучае ў напрамку цячэння пункты з найбольш высокімі значэннямі скорасці ў папярочным сячэнні патоку. Гэта лінія на паверхні патоку называецца стрыжнем ракі.

Диорит — дыярыт, інтрузіўная сярэдняя цёмнаафарбаваная гор­ная парода, якая складаецца з сярэдняга плагіяклазу, рагавой абманкі, часам біятыту і аўгіту, радзей кварцу. Прымяняецца як будаўнічы камень і для пакрыцця дарог (брук). На Беларусі пашыраны ў ніжнепратэразойскіх пародах крышталічнага фундамента, на поўдні вядзецца прамысловая распрацоўка на патрэбы будаўніцтва.

Дирекционный угол — дырэкцыйны вугал, вугал паміж паўночным напрамкам прямой, паралельнай восі абсцыс у сістэме прамавугольных каардынат на плоскасці, і напрамкам на дадзены пункт.

Дискордатный берег, поперечный берег — дыскардатны бераг, папярочны бераг, бераг, агульны напрамак якога сячэ пад прямым вуглом распасціранне геалагічных структур прыбярэжнай сушы. Звычайна расчленены залівамі і бухтамі, якія ўразаюцца ў сушу па далінах.

Дистрофное озеро — дыстрофнае возера, звычайна неглыбокі ва-

даём, бедны кіслародам і пажыўнымі рэчывамі для арганізмаў. Вада слаба мінералізаваная, адрозніваецца павялічанай кіслотнасцю, малой празрыстасцю, жоўтым або бурым колерам па прычыне багацця ў ёй арганічных рэчываў. Д. а. распаўсюджаны ў моцна забалочаных раёнах.

Длина реки — даўжыня ракі, адлегласць у кіламетрах ад вытокаў ракі да яе вусця па лініі цячэння ракі. Вымяраецца па картах. Дакладнасць вымярэння залежыць ад маштабу карты і спосабу вымярэння. Агульная даўжыня рэк Беларусі — 48,8 тыс. км (лічачы рэкі даўжынёй звыш 10 км).

Днепровская ледниковая эпоха (ледниковье) — дняпроўская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха максімальнага абледзянення УсходнеЕўрапейскай раўніны ў сярэднім плейстацэне (каля 320—250 тыс. гадоў назад). Паўднёвая граніца ледавіка двума языкамі спускалася да шыраты горада Днепрапятроўска (па даліне Дняпра) і да вусця ракі Мядзведзіцы (па даліне Дона). Ледавік пакрываў усю тэрыторыю Беларусі. Адпавядае заальскаму абледзяненню Заходняй Еўропы і самараўскаму Заходняй Сібіры.

«Дождевая тень» — «дажджавы цень», абедненыя ападкамі падветраныя схілы і прылягаючыя да іх тэрыторыі буйных горных хрыбтоў, якія перахопліваюць вільготныя паветраныя плыні і атрымліваюць ападкі ў асноўным на наветраным баку.

Дождевые леса — дажджавыя лясы, вечназялёныя лясы экватарыяльных і трапічных паясоў.

Дождемер — дажджамер, прылада для вымярэння колькасці выпаўшых атмасферных ападкаў. Складаецца з дажджамернага вядра, у якое пападаюць ападкі, і дажджамернай шклянкі, куды зліваюцца ападкі з вядра. Градуіраваная шклянка паказвае таўшчыню слоя ападкаў у мм. Некалькі зменены Д. называецца ападкамерам.

Дождливый сезон, влажный сезон — дажджавы сезон, вільготны сезон, штогадовы перыяд у адзін або некалькі месяцаў, з рэзка выражаным максімумам ападкаў у выглядзе дажджу. Характэрны для абласцей з мусонным, субэкватарыяльным і міжземнаморсйм кліматам.

Дождь — дождж, вадкія атмасферныя ападкі з воблакаў у выглядзе кропель дыяметрам 0,5 мм і больш. Адрозніваюць аблажны дождж са слаіста-дажджавых воблакаў і ліўневы дождж (лівень) з кучавадажджавых воблакаў.

Докембрий — дакембрый, пачатковы, самы працяглы адрэзак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які працягваўся да кембрыйскага перыяду палеазойскай эры. Уключае архейскую (працягласцю 1000 млн гадоў) і пратэразойскую (2000 млн гадоў) эры. У Д. сфарміраваўся фундамент старажытных платформ, зарадзілася жыццё на Зямлі і ўтварыліся найстаражытнейшыя горныя пароды.

Долгота дня — працягласць дня, прамежак часу паміж узыходам і захадам Сонца, на працягу якога Сонца бывав над гарызонтам. Залежыць ад геаграфічнай шыраты месца і схілення Сонца; змяняецца

на працягу года. На тэрыторыі Беларусі розніца ў П. д. паміж зімой і летам дасягае звыш 10 гадзін.

Долерйт — далярыт, магматычная горная парода, поўнакрышталічная разнавіднасць базальту. Утварае цэнтральныя часткі буйных лававых патокаў, дайкі.

Долинно-балочный рельеф — далінна-лагчынны рэльеф, эразійны рэльеф, створаны спалучэннем рачных далін з шырокімі пакатымі задзірванелымі схіламі, у межах якіх утворана разгалінаваная сістэма лагчын, раздзеленых акруглымі водападзеламі. Д.-л. р. уласцівы для высокіх раўнін, у зоне стэпаў і лесастэпаў, якія складзены гліністымі пародамі. У Беларусі найбольш пашыраны на Аршана-Магілёўскай раўніне.

Долинный ледник — далінны ледавік, тып ледавікоў, спаўзаючых па горных далінах, якія вызначаюць форму, характар і напрамак руху першых. Падзяляюцца на вобласць жыўлення (фірнавы басейн і вобласць раставання (ледавіковы язык). Адрозніваюць Д. л.: простыя, языкі якіх займаюць адну даліну; складаныя (утвараюцца пры зліцці двух або некалькіх ледавіковых языкоў з уласнымі абласцямі жыўлення); дрэвападобныя, або дэндрытавыя, і інш. Самы доўгі Д. л. Хабард на Алясцы (112 км). Максімальная скорасць руху Д. л. дасягае 1,9 км/год.

Долины — даліны, выцягнутыя ў даўжыню паніжэнні сушы з аднастайным, часта нераўнамерным ухілам. Утвараюцца размываючай рабо­тай водных патокаў. Першапачатковыя формы далін — яры і лагчыны, сталыя формы — рачныя даліны.

Доломит — даламіт, мінерал, двайная вуглякіслая соль кальцыю і магнію. Колер — шаравата-белы, іншы раз з жаўтаватым або бурым адценнем. Сярэдняй цвёрдасці, крохкі. Даламітам называюць таксама горную пароду, што на 90 % і больш складзена з аднайменнага мінералу. Выкарыстоўваецца як будаўнічы камень, у вытворчасці вогнетрывалых вырабаў. Даламітавая мука ўжываецца для вапнавання кіслых глеб. У Беларусі выяўлена 10 радовішчаў Д. з агульнымі запасам! каля 1 млрд т.

Доминантные виды, доминанты — дамінантныя віды, дамінанты, віды раслін ці жывёл, што колькасна пераважаюць у расліннай суполцы ці ў групе жывёл (стаі, статку і г. д.). Вынікам знішчэння Д. в. можа быць карэнная перабудова біяцэнозаў (напрыклад, пры высечцы лясоў).

Донная морена, основная морена — донная марэна, асноўная марэна, тып марэнных адкладаў, якія ўяўляюць сабой грубаабломкавую, несартыраваную горную пароду, моцна ўшчыльненую пад ціскам лёду. Адкладаецца пры раставанні покрыўных і горных ледавікоў. Шырока распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі.

Донные осадки, донные отложения — донныя асадкі, донныя адклады, асадкі, мінеральныя адклады, якія пакрываюць дно акіянаў, мораў, азёр І рэк.

Донный лёд — донны лёд, лёд, які адкладваецца на дне водных

аб’ектаў (рэк, вадасховішч, азёр, мораў) на апушчаных у ваду прадметах і ў неглыбокіх месцах. Мае рыхлую пористую структуру.

Драгоценные камни — каштоўныя камяні, бясколерныя або прыгожа афарбаваныя мінералы (пераважна крышталі), з яркім бляскам, вялікім светарассейваннем, празрыстасцю, высокай цвёрдасшо, чысцінёй тону афарбоўкі, аднароднасцю колеру або арыгінальнымі светлавымі эфектамі, здольнасцю прымаць агранку. Да Кк. належаць таксама мінеральныя ўтварэнні арганічнага паходжання — жэмчуг, бурштын. Вырабляюцца таксама і сінтэтычныя К. к. (рубін, сапфір і інш.).

Древнее оледенение — старажытнае абледзяненне, накапленне при­родных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў геалагічным мінулым. Назіралася ў дакембрыі, палеазоі (дэвон, верхні палеазой) і кайназоі (чацвярцічны перыяд). Асабліва важнае значэнне мела чацвярцічнае абледзяненне. У чацвярцічным перыядзе ледавікі неаднаразова наступалі і адступалі і ў цэлым пакрывалі вялікую тэриторыю (каля 38 млн км2 — 26 % сучаснай сушы). Яны сфарміравалі ледавіковы рэльеф на шырокіх раўнінах паўночных частак Еўразіі, у тым ліку Беларусі і Паўночнай Амерыкі.

Древние платформы — старажытныя платформы, платформы, якія ўтварыліся ў дакембрыйскі час, больш за 1600 млн гадоў назад. Іх крышталічны фундамент складаюць пароды архея і пратэразоя. Да Ст. п. адносяцца Руская, Сібірская, Кітайская, Індастанская, Афрыкана-Аравійская, Аўстралійская, Паўночнаамерыканская, Паўднёваамерыканская і Антарктычная. Яны ўтвараюць касцяк, ядра мацерыкоў, да якіх пазней далучыліся болып маладыя ўчасткі зямной кары.

Дрейф — дрэйф, пасіўнае перамяшчэнне якога-небудзь прадмета (крыгі, судна), якое адбываецца пад уздзеяннем ветру або цячэння.

Дрейф льдов дрэйф ільдоў, pyx марскіх ільдоў пад дзеяннем вятроў і цячэнняў, прычым у Паўночным Ледавітым акіяне льды пры руху адхіляюцца ўправа ад напрамку ветру, у антарктычных водах — улева (дзякуючы адхіляючаму ўплыву сутачнага вярчэння Зямлі). Таму ў Арктыцы паўночныя і заходнія вятры звычайна наганяюць лёд да берагоў, перашкаджаючы плаванию па паўночнаму марскому шляху, а паўднёвыя і ўсходнія — адганяюць.

Дрейфовое течение — дрэйфавае цячэнне, рух вод пад уздзеяннем на паверхню вадаёма працяглых або пануючых вятроў.

Дренаж — дрэнаж, спосаб асушэння пераўвільготненых зямель шляхам адвядзення паверхневых і падземных вод з дапамогай спецыяльных каналаў і падземных труб — дрэн. Дрэнажныя сістэмы — важнейшае звяно меліярацыі зямель у дастаткова ўвільготненых рэгіёнах (напрыклад, у Нечарназёмнай зоне Расіі, Беларусі). У засушлівых раёнах Д. выкарыстоўваецца для рассалення засоленых глеб. У ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах Д. называюць любы від асушэння зямель.

Дресва — жарства, рыхлая маса з неабкатаных абломкаў горных

парод і мінералаў памерамі ад I да 10 мм. Утвараецца ў выніку фізічнага выветрывання галоўным чинам магматычных горных парод.

Друза — друза, трупа крышталёў, наросших адным канцом на агульную аснову — сценку поласці або адкрытай трэшчыны ў горнай пародзе. Сустракаецца Д. кварцу (горнага хрусталю, аметисту), кальци­ту і інш.

Друмлины — друмліны, падоўжныя ў плане ўзгоркі абцякальнай эліптычнай формы, размешчаныя групамі ў раёнах распаўсюджання старажытных покрыўных ледавікоў. Складзены пераважна марэнным матэрыялам. Даўжыня ад некалькіх соцень м да 2—3 км, шырыня 100—200 м (часам да 700 м), вышыня ад некалькіх м да некалькіх дзесяткаў м. Выцягнуты ў напрамку руху старажытных ледавікоў, прычым пакатыя згладжаныя схілы Д. звернуты да былога ледавіка, а больш крутыя — у супрацьлеглы бок. Паходжанне Д. звязваюць часцей за ўсё з працэсамі падлёднай акумуляцыі і ледавіковай эрозіі. Часам Д. утвараюць т. зв. друмлінныя палі, у самым вялікім з якіх (штат Нью-Йорк, ЗША) налічваецца каля 10 тыс. Д. У Беларусі Д. сустракаюцца ў Паазер’і.

Дубравы дубравы, лістападныя лясы з перавагай дубу і дамешкай ясеню, ліпы, клёну і іншых шыракалістых парод. Характэрны падлесак з арэшніку, брызгліны, рабіны і густы травяны покрыў. У Беларусі Д. найбольш характэрны для Палесся.

Дуговой шквал — дугавы шквал, бура разбуральнай сілы з навальніцай, звязаная з дугападобным кучава-дажджавым воблакам. Працягласць воблачнага вала да 400 км, віхор у воблаку можа дасягаць да 300 км у дыяметры.

Дунай — гюнцское межледниковье — дунай — гюнцкае міжледавікоўе, час пацяплення клімату, які раздзяляе дунайскае І гюнцкае абледзяненні Альпаў. Адносіцца да позняга пліяцэну або да пачатку чацвярцічнага перыяду.

Дунайская ледниковая эпоха (ледниковье) — дунайская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха старажытнейшага абледзянення Альпаў у познім пліяцэне (каля 1,5—1,8 млн гадоў назад).

Дымка — смуга, слабае памутненне паветра каля зямной паверхні. Выклікаецца рассеянием святла на завіслых драбнюткіх кропельках вады або крышталях лёду. Бачнасць пры С. больш за 1 км (пры тумане — да 1 км). У свабоднай атмасферы С.— гэта слабае памутненне паветра, звязанае з прадуктамі кандэнсацыі вадзяной пары.

Дунит — дуніт, інтрузіўная ультраасноўная поўнакрышталічная гор­ная парода, якая складаецца ў асноўным з алівіну. Колер чорны, цёмна-зялёны. Утварае цэнтральныя часткі масіваў ультраасноўных парод (напрыклад, ва Уральскіх тарах), слаі і інтрузіі. 3 Д. звязаны месцараджэнні руд хрому і плаціны. Вогнетрывалы матэрыял.

Дюны — дзюны, пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам. Утвараюцца на тэрыторыях, пакрытых сыпучымі, не замацаванымі расліннасцю

пяскамі (пустыні, узбярэжжы мораў, рэк, азёр) ларактэрны, напрыклад, для паўднёвых і паўднёва-ўсходніх берагоў Балтыйскага мора, нізоўяў рэк Волгі і Дона. Вышыня Дз. да 30 м, іншы раз да 100 м і больш, іх наветраныя схілы пакатыя, падветраныя — стромкія. Могуць перамяшчацца ў напрамку пануючага ветру.

Е

Евтрофйкацйя — эўтрафікацыя, працэс абагачэння вадаёмаў пажыўнымі рэчывамі, галоўным чынам біягеннымі элементам!, якія выкарыстоўваюцца воднымі раслінамі. Антрапагенная Э. развіваецца ў выніку скідання сцёкавых вод, што рэзка пагаршае якасць вод.

Евтрофное болото, низинное болото, травяное болото — эўтрофнае балота, нізіннае балета, травяное балота, балоты, якія жывяцца галоўным чынам за лік грунтавых вод, багатых солямі. Размешчаны ў поймах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц, у паніжэннях, якія часова або пастаянна заліваюцца вадой. Маюць плоскую паверхню, невялікі слой торфу (да 1 —1,5 м) і разнастайную расліннасць (вольха, вярба, бяроза, елка, піхта, чарот, рагоз, асака, зялёныя імхі). У раёнах з умераным кліматам — гэта лясныя (з бярозай, вольхай) або травяныя (з асокамі, трыснягом, рагозам) балоты. Травяныя балоты ў дэльтах Дняпра, Дона, Волгі, Кубані, Дуная называюцца плаўнямі. Э. б. широка распаўсюджаны ў вобласці палессяў, у тым ліку ў Беларускім Палессі, на поймах вялікіх рэк Заходняй Сібіры (Обі і інш.).

Евтрофное озеро — эўтрофнае врзера, возера з вялікім утрыманнем у вадзе пажыўных рэчываў, звычайна неглыбокае (10—15 м), добра праграваецца. Колер вады ад зялёнага да бурага. Утрыманне кіслароду рэзка паніжаецца бліжэй да дна, зімой часам бываюць заморы. Дно травяністае або пакрытае арганічным ілам. Летам назіраецца «цвіценне» вады за лік моцнага развіцця фітапланктону. Валодае спрыяльнымі ўмовамі для развіцця расліннага і жывёльнага свету.

Египетский ветер — егіпецкі вецер, усходні вецер (лявант), які часта дзьме зімой у Егіпце 1 на Суэцкім канале. Суправаджаецца туманам або пыльнай імглой.

Елань елань, назва лясных лугоў, прагалін у сярэдняй Расіі, Башкірыі, на Алтаі, у Саянах. Е. называюць таксама светлыя, з травяным покрывай бярозава-асінавыя лясы ў Заходняй Сібіры. На поўначы гэта слова ўжываюць у значэнні «нізіна», «вялікая паляна».

Ёмкость ландшафта — ёмістасць ландшафту, здольнасць ландшаф­ту забяспечваць умовы для нармальнай жыццядзейнасці пэўнай колькасці арганізмаў без адмоўных вынікаў для іх нармальнага развіцця рэкрэацыйнай сферы для здароўя чалавека), а таксама для самога ландшафту. Вымяраецца дапушчальнай колькасцю асоб аднаго або некалькіх відаў на адзінку плошчы або на ўсю плошчу дадзенага

ландшафту. Пая Е.л. разумеюць таксама здольнасць ландшафту задавальняць патрэбнасці чалавека.

ёмкость среды — ёмістасць асяроддзя, здольнасць прыроднага або прыродна-антрапагеннага асяроддзя забяспечваць нармальную жыццядзейнасць пэўнай колькасці жывых арганізмаў або іх суполак без прыкметных парушэнняў біягеацэнозаў або дэградацыі асяроддзя.

Ереванский норд-ост — ерэванскі норд-ост, моцны І пыльны паўночна-ўсходні вецер у Ерэване, які дзьме з боку возера Севан па даліне ракі Раздан, звычайна ў цёплы перыяд. Суправаджаецца рэзкім пахаладаннем, ападкаў не нясе. Звычайна пачынаецца раптоўна пасля 17 гадзін, ноччу паволі слабее і раніцай амаль поўнасцю сціхае. Е.н.-о. паніжае дзённую гарачыню, таму вечары і ночы ў Ерэване халаднаватыя. Ветру папярэднічае рост атмасфернага ціску на паўночны ўсход ад возера Севан.

Ерники — ернікі, нізкарослыя зараснікі хмызнякоў з карлікавай бярозкі, палярнай вярбы і іншых раслін у паўднёвай частцы тундравай зоны Расіі і ў тарах Сібіры.

Естественная защищённость подземных вод — натуральная абароненасць надземных вод, сукупнасць гідралагічных умоў, якія забяспечваюць без удзелу чалавека прадухіленне пранікнення забруджваючых рэчываў у ваданосныя гарызонты. Любыя парушэнні такой абароненасці ў месцы забірання падземнай вады забаронены, а санітарная ахова такіх месцаў забяспечваецца стварэннем вакол іх водаахоўных зон.

Естественное загрязнение — прыроднае забруджванне, забруджванне асяроддзя, крыніцай якога з’яўляюцца прыродныя працэсы І з’явы, не абумоўленыя дзейнасцю чалавека (напрыклад, вывяржэнні вулканаў, стыхійныя пажары, навадненні і г. д.).

Естественное равновесие, природное равновесие — натуральная раўнавага, природная раўнавага, стан адносна пастаяннага саставу І функций природных сістэм, заснаваны на нязмененым або слаба змененым чалавекам балансе асяроддзеўтвараючых кампанентаў і при­родных працэсаў. Пры антрапагенным уздзеянні можа неабарачальна парушыцца з распадам экасістэм, якія склаліся гістарычна, або перайсці ў прыродна-антрапагенную раўнавагу.

Естествознание, естественные науки — прыродазнаўства, прыродазнаўчыя навукі, сукупнасць навук аб жывой і нежывой прыродзе. Мэта П.— раскрыццё сутнасці з’яў прыроды, выяўленне найбольш агульных законаў яе развіцця, пошукі шляхоў выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці чалавека. П. даследуе розныя па маштабу аб’екты прыроды — ад касмічных сістэм да мікрасвету.

ж

Жаркий пояс, тропический пояс — гарачы пояс, трапічны пояс, цеплавы пояс Зямлі, размешчаны паміж паўночным і паўднёвым тропікамі. Больш дакладнай граніцай служыць гадавая ізатэрма 4-20°, якая праходзіць каля 30° пн. і пд. ш. Пояс атрымлівае многа сонечнага цяпла: прамяні ў поўдзень увесь час падаюць пад вялікім вуглом, а паміж паралелямі 23°27' пн. і пд. ш. Сонца двойчы ў годзе бывае ў зеніце. Розніца ў працягласці дня і ночы невялікая. Тэмпературы высокія на працягу ўсяго года. Тут няма, па сутнасці, дзялення года на сезоны па тэмпературных умовах. Гэта самы цёплы пояс Зямлі. У межах Г. п. размешчаны экватарыяльны, субэкватарыяльны і трапічныя геаграфічныя паясы.

Железная шляпа — жалезны капялюш, верхняя частка рудных цел, якая выходзіць на паверхню Зямлі. Складзена вокісламі і гідравокісламі жалеза. Утвараецца ў выніку хімічнага выветрывання. Глыбіня распаўсюджання Ж. к. абмежавана ўзроўнем грунтавых вод і дасягае дзесяткаў і соцень м.

Железные руды — жалезныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для выплаўкі чыгуну і сталі. Галоўныя рудныя мінералы: магнетыт, гематыт, тытанамагнетыт і інш. Адрозніваюць багатыя (звыш 55 % жалеза), звычайныя (55—25 %) і бедныя (менш за 25 % жалеза) Ж. р. Месцараджэнні эндагенныя (магматычныя і інш.), экзагенныя (асадкавыя) і метамарфічныя. Буйнейшыя жалеза-рудныя басейны Крыварожскі (Украіна), Курская магнітная анамалія (Расія), Мінас — Жэрайс (Бразілія), паўвостраў Лабрадор (Канада), Хамерслі (Аўстралія) і інш. На Беларусі ў дакембрыйскіх пародах крышталічнага фундамента выяўлены Аколаўскае і Навасёлкаўскае радовішчы Ж. р.

Железо-марганцевые конкреции — жалеза-марганцавыя канкрэцыі, мінеральныя ўтварэнні (сцяжэнні) гідравокіслаў жалеза і марганцу. Утвараюцца на дне сучасных мораў і акіянаў. Нярэдка ўзбагачаны нікелем, кобальтам, меддзю, свінцом, малібдэнам і іншымі элементам!. На паверхні дна Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў утвараюць скопішчы (каля 10 % усёй плошчы акіянічнага ложа). Ж.-м. к.— перспектыўная мінеральная сыравіна.

Жёлоб — жолаб, доўгае вузкае паніжэнне з адносна крутымі схіламі. Адрозніваюць наземныя Ж., утвораныя дэфляцыйнымі, карставымі і іншымі рэльефаўтвараючымі працэсамі, і глыбакаводныя Ж.

Жёлтая пыльная буря, жёлтый ветер, хуанфын — жоўтая пылавая бура, жоўты вецер, хуанфын, сухі паўночна-заходні або заходні шквал, вецер з Гобі ў Паўночным Кітаі, у пустынях і лёсавых стэпах Азіі. Суправаджаецца пылавымі бурамі. У перыяд зімовага мусону парывы ветру часам паўтараюцца штодзённа на працягу паўтарамесячнага часу. Узнікае раптоўна і таксама нечакана сціхае. Губіць расліннасць, моцна высушвае глебу.

Желтозёмы — жаўтазёмы, глебы субтрапічных вільготных і мусонных лясоў (паўднёвы ўсход Паўночнай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, Новая Зеландыя, Тасманія, Усходні Кітай, Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, Заходняе Закаўказзе і Ленкаранская нізіна). Бедныя пажыўнымі рэчывамі, кіслыя, з колькасцю перагною да 2—7 %, павышаным утрыманнем жалеза і алюмінію; афарбоўка пераважна жоўтая.

Жёлто-коричневые субтропические почвы — жоўта-карычневыя субтрапічныя глебы, глебы, якія ўтвараюцца пад лясамі паўвільготных субтропікаў. Утрыманне гумусу ў верхнім гарызонце да 8 %, у ніжнім напрамку назіраецца асвятленне глебавага профілю. Ілювіяльна-карбанатны гарызонт адсутнічае. Адрозніваюцца высокай урадлівасцю, шырока выкарыстоўваюцца ў земляробстве (пад рыс, пшаніцу). Сустракаюцца ў Кітаі (міжрэчча Янцзы і Хуанхэ), Індыі (ля падножжа Гімалаяў) і іншых раёнах.

Жемчуг — жэмчуг, утварэнні шарападобнай або няправільнай фор­мы з перламутру. Развіваецца ў целе некаторых малюскаў. Колер белы, ружовы або жаўтаваты, часам чорны. Памеры ад мікраскапічных да галубінага яйка. Дабыча марскога Ж. вядзецца ў Чырвоным моры і Персідскім заліве, каля берагоў Шры Ланкі, Японіі, Аўстраліі, Вене­суэлы. Прэснаводны Ж. з даўніх часоў здабываўся ў Расіі, Шатландыі, Германіі, Кітаі і краінах Паўночнай Амерыкі. Штучны Ж. вырошчваюць галоўным чынам у морах, якія абмываюць Японію. Выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў.

Жеода — жэода, замкнутая поласць у горнай пародзе, запоўненая скрытакрышталічнымі або яўна крышталічнымі агрэгатамі мінералаў, якія ўтвараюць канцэнтрычна занальныя слаі (напрыклад, агаты). Часам унутры Ж. маецца пустата, сценкі якой пакрыты друзамі крышталёў.

Жерло вулкана — жарало вулкана, вертыкальны ці амаль верти­кальны канал, праз які магма выводзіцца з нетраў Зямлі і выліваецца на яе паверхню.

Жерловина, некк — жарлавіна, нек, вулканічная форма рэльефу. Магматычнае цела слупападобнай формы, дыяметрам ад некалькіх м да 1,5 км і больш, утворанае вулканічнымі пародамі. Гэта лавы, туфалавы, туфы, якія першапачаткова запаўняюць жарало вулкана і агаляюцца ў выніку дэнудацыі прылягаючых да жарала больш падатлівых парод.

Жестокий ветер — жорсткі вецер, вельмі моцны вецер са скорасцю 25 м/с і больш. Характарызуецца рэзкімі скачкамі скорасці, тэмпературы, пераносіць пыл, пясок, снег.

Жестколистные леса — жорсткаліставыя лясы, вечназялёныя лясы пераважна з ксерафітных, жорсткаліставых парод. Распаўсюджаны ў субтрапічным поясе. Найбольш тыповыя для Міжземнамор’я, дзе прадстаўлены лясамі коркавага і каменнага дубоў, сунічнага дрэва, верасу, мірту і інш. У Амерыцы (ЗША, Чылі) пераважаюць вечназялёныя дубы і сунічныя дрэвы. У Аўстраліі пануюць эўкаліпты, акацыі і

казуарыны. У выніку антрапагенных уздзеянняў змяняюцца жорсткаліставымі хмызнякамі (маквіс, гарыга, чапараль, скрэб).

Жизненность — жыццёвасць, ступень устойлівасці жывых арганізмаў да парушэнняў акаляючага асяроддзя. Паказчыкамі Ж. могуць служыць: інтэнсіўнасць размнажэння і выжыванне патомства, здольнасць да канкурэнцыі, аптымальная колькасць асобін, прыстасаванасць да ўмоў абіятычнага асяроддзя і г. д.

Жила — жыла, мінеральнае цела, якое ўтвараецца ў выніку запаўнення трэшчын зямной кары магмай і яе прадуктамі. Форма залягання горных парод, якія змяшчаюць руды каляровых, чорных, рэдкіх і высакародных металаў.

Журавчнкн — жураўчыкі, шчыльныя цвёрдыя карбанатныя канкрэцыі, якія ўтварыліся ў выніку дыягенезу ў глебах і рыхлых горных пародах (лёсах, лёсападобных суглінках). Маюць розную форму, іх памеры не перавышаюць 10 см. Уласцівы абласцям з недастатковым увільгатненнем.

Жюран, жоран, монтан — журан, жаран, мантан, халодны, моцны, парывісты заходні або паўночна-заходні вецер са снегам на паўднёваўсходніх схілах Швейцарскай Юры. Дзьме ў бок Жэнеўскага возера. Дасягае сілы шквалу. У цёплую частку года суправаджаецца навальніцамі. Утвараецца пры перавальванні праз Швейцарскую Юру халоднага атмасфернага фронту.

3

Заальская ледниковая эпоха (ледниковье) — заальская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха сярэднеплейстацэнавага (230—100 тыс. гадоў назад) абледзянення раўнінных абласцей Сярэдняй Еўропы. Прыблізна адпавядае рыскаму абледзяненню Альпаў, дняпроўскаму і маскоўскаму абледзяненням Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Забереги — заберагі, палосы тонкага нерухомага лёду, якія ўтвараюцца ўздоўж берагоў рэк, азёр, вадасховішч, мораў перад замярзаннем вадаёмаў.

Заболачивание — забалочванне, 1) зарастание вадаёмаў балотнай расліннасцю; 2) пераўвільгатненне глеб і грунтоў у выніку застойвання паверхневых або падняцця грунтавых вод і змяненне ўласцівасцей глеб (назапашванне торфу, памяншэнне ўтрымання кіслароду, з’яўленне прымет агляення); 3) пагаршае глебы. Суправаджаецца змяненнямі ў саставе расліннасці. Вядзе да ўтварэння забалочаных і балотных глеб.

Заболоченные земли — забалочаныя землі, залішне ўвільготненыя ўчасткі сушы са слоем торфу менш чым 0,3 м або яго адсутнасцю.

Заболоченные почвы забалочаныя глебы, глебы, якія перыядычна падвяргаюцца пераўвільгатненню. Могуць мець слой торфу да 30 см. Шырока распаўсюджаны на раўнінах лясной зоны ўмераных шырот. Патрабуюиь асушэння.

Завал — завал, вялікая колькасць несартаванага абломкавага матэрыялу, які ўтварыўся на дне горнай ракі ў выніку абвалу. Можа перагарадзіць раку часткова або поўнасцю. У тарах 3. могуць быць утвораны апоўзнямі або ледавікамі пры іх зрушэнні. Пры вулканічных вывяржэннях 3. утвараюцца часам патокамі лавы.

Завальное озеро — завальнае возера, возера, якое ўтварылася ў выніку перагароджвання вузкай часткі горнай даліны завалам. (Напрыклад, Сарэзскае возера на Паміры.)

Заводь — завадзь, невялікі заліў у рэчышчы ракі з павольным, часта са зваротным цячэннем.

Загрязнение атмосферы — забруджванне атмасферы, паступленне ў паветранае асяроддзе забруджвальнікаў (аэразоляў, газаў, цвёрдых часцінак і г. д.) у колькасцях і канцэнтрацыях, якія змяняюць састаў і ўласцівасці паветраных мае у дадзеным рэгіёне і негатыўна ўздзейнічаюнь на жывыя арганізмы. Можа быць природным (паступ­ленне ў асяроддзе касмічнага пылу, вулканічных прадуктаў, часцінак глебы, пылку пры масавым цвіценні раслін) і антрапагенным. АнтрапагеннаеЗ. а. абумоўлена інтэнсіўнымі выкідамі і ўздзеяннем на атмасферу розных галін гаспадарчай дзейнасці чалавека. Асноўныя антрапагенныя забруджвальнікі паветра — аксіды азоту, серы, вугляроду і іншыя газападобныя злучэнні, пыл, аэразолі, вуглевадароды.

Загрязнение вод забруджванне вод, паступленне ў водныя аб'екты забруджвальнікаў асяроддзя ў колькасцях І канцэнтрацыях, якія парушаюць састаў і ўласцівасці вады, робяць іх непрыдатнымі для водакарыстання, пагаршаюць умовы жыцця жывых арганізмаў. Можа быць прыродным ці антрапагенным. Крыніцай прыроднага 3. в. з’яўляюцца паводкі, размыў берагоў, забруджаныя атмасферныя ападкі, рэчывы, якія вымываюцца з глебы. Антрапагеннае 3. в. звязана з паступленнем у вадаёмы вадкіх, цвёрдых і калоідных рэчываў, якія выкідваюцца ў асяроддзе ў працэсе бытавой, сельскагаспадарчай, прамысловай і іншай дзейнасці. Па характару 3. в. можа быць біялагічным, хімічным, механічным і фізічным. 3. в. вядзе да паніжэння біялагічнай прадукцыйнасці вадаёмаў, гаспадарчых і экалагічных страт.

Загрязнение почв забруджванне глеб, паступленне ў глебу хімічных, механічных, біялагічных забруджвальнікаў у колькасцях І канцэнт­рацыях, якія парушаюць глебы, змяняюць іх фізіка-хімічныя і біялагічныя ўласцівасці. Асноўныя забруджвальнікі — гербіцыды, пестыцыды, дэфаліянты, злучэнні металаў, злучэнні серы і азоту, якія паступаюць з кіслотнымі дажджамі. Забруджвальнікамі могуць быць і мінеральныя ўгнаенні пры ўнясенні іх у дозах, якія перавышаюць здольнасць раслін да іх засваення. Стыхійнае 3. г. мае рэгіянальны ці лакальны характар. (Напрыклад, 3. г. пры пылавых бурах, паводках.)

Загрязнение среды — забруджванне асяроддзя, унясенне ў акаляючае асяроддзе або ўзнікненне ў ім новых, звычайна не характэрных рэчываў і злучэнняў, а таксама перавышэнне шматгадовага ўзроўню

канцэнтрацыі гэтых рэчываў і злучэнняў. 3. а. адбываецца пераважна ў выніку антрапагенных уздзеянняў. Па велічыні забруджанай тэрыторыі адрозніваюць глабальнае, рэгіянальнае і лакальнае 3. а.

Зажор зажор, назапашванне ў рэчышчы ракі вялікай колькасці ўнутрыводнага лёду і шугі. Узнікае перад ледаставам. 3. памяншае плошчу жывога сячэння, выклікае ўздым узроўню і затапленне поймы вышэй 3. Утвараецца звычайна ніжэй парогаў.

Заиление — заіленне, 1) адкладанне ў арашальных каналах, вадасховішчах і іншых водных аб’ектах з застойнай ці павольнай цякучай вадой завіслых наносаў (ілу, пяску, гравію, гліны, рэшткаў раслін). Інтэнсіўнае 3. прыводзіць да ліквідацыі вадасховішч; 2) адкла­данне на пойме паводкавых наносаў ракі або яроў; 3) метад меліярацыі пясчаных зямель.

Заказники — заказнікі, тэрыторыі, дзе ахоўваецца не ўвесь прыродны комплекс, а асобныя яго аб’екты (жывёлы, расліннасць, карысныя выкапні і інш.). Могуць быць пастаяннымі і часовымі. Часцей за ўсё сустракаюцца паляўнічыя заказнікі, якія ствараюцца для захоўвання і размнажэння паляўніча-прамысловых жывёл. У 3. дазволены тыя віды гаспадарчага карыстання, якія не шкодзяць ахоўваемым аб’ектам У Беларусі звыш 50 3., з іх больш за 10 рэспубліканскага значэння (возера Свіцязь, Блакітныя азёры, Налібоцкая пушча і інш.).

Закраина — закраіна, паласа адкрытай вады паміж ледзяным по крывам і берагам. Утвараецца на рэках перад пачаткам крыгалому, а на морах і азёрах — пры адрыве прыпаю ад берага пад уздзеяннем ветру або цячэнняў, а таксама ў выніку навылётнага раставання лёду

Закрепление песков — замацаванне пяскоў, умацаванне паверхні рухомых пяскоў з дапамогай апрацоўкі іх хімічнымі рэчывамі або сяўбы ці пасадкі раслін.

Залегание горных пород — заляганне горных парод, становішча форма і ўзаемаадносіны геалагічных цел у зямной кары. Для асадкавых і некаторых вулканічных парод характэрна пластападобная форма І пакатае, амаль гарызантальнае, першаснае заляганне. Пад уздзеян­нем тэктанічных працэсаў адбываецца парушэнне пластоў і ствара­юцца другасныя структуры (складкі, скіды І г. д.). Магматычныя горныя пароды ўтвараюць у зямной кары баталіты, штокі, лакаліты і інш.

Залежные земли, залежь — абложныя землі, аблога, ворныя землі якія не апрацоўваюцца на працягу некалькіх год (звычайна звыш 10) За тэты час на паверхні з’яўляецца травяністая расліннасць, утвараецца дзярніна. У некаторых выпадках узнікаюць хмызнякі і нават лясы Глеба становіцца больш шчыльнай і структурнай, у ёй назапашваюцца арганічныя рэчывы, у значнай ступені аднаўляецца яе ўрадлівасць

Залежь полезного ископаемого — паклад карыснага выкапня, наза пашванне мінеральнага рэчыва ў нетрах або на паверхні зямлі, прыдатнае для прамысловай распрацоўкі. Складзена або толькі карыс

4 Рус.-бел. слоўнік

97

нымі мінераламі, або іх сумессю са звычайнымі мінераламі горных парод. Памеры ад некалькіх м да дзесяткаў км.

Залив — заліў, частка акіяна, мора ці возера, якая ўразаецца ў сушу, аднак мае свабодны водаабмен з астатняй часткай вадаёма і слаба адрозніваецца ад яе па рэжыму. Знешняя граніца 3. праводзіцца большай часткай умоўна (па ізабатах ці лініях, якія злучаюць уваходныя мысы). Адрозніваюць 3.: бухты, фіёрды, ліманы, лагуны.

Заливные луга, пойменные луга — заліўныя лугі, пойменный лугі, лугі, развітыя ў поймах рэк. Штогод затапляюцца веснавымі паводкавымі водамі. Маюць параўнальна ўрадлівыя глебы і разнастайную расліннасць. З’яўляюцца каштоўнымі сенажацямі. '

Заложение горизонталей, заложение склона — залажэнне гарызанталей, залажэнне схілу, прамежак (адлегласць) паміж суседнімі гарызанталямі на тапаграфічнай карце ці плане. Залежыць ад круцізны схілу і прынятай для дадзенай карты вышыні сячэння рэльефу. Чым больш круты схіл, тым меншае залажэнне (пры аднолькавай вышыні сячэння). Вымярэнне 3. г. дазваляе вызначыць крутасць схілу ў дадзеным месцы без непасрэдных назіранняў на мясцовасці.

Залужение — залужэнне, натуральнае 3.— працяглы правде самазарастання травяністай расліннасцю аголеных участкаў, выбітых паш і іншых угоддзяў. Штучнае 3.— сяўба траў для павышэння прадукцыйнасці натуральных кармавых угоддзяў і для барацьбы з глебавай і ветравой эрозіямі.

Замор замор, масавая гібель рыб і іншых водных жывёл у рэках і азёрах. Выклікаецца недахопам кіслароду ў вадзе пад суцэльным ледзяным покрывай у слабаабо непраточных вадаёмах, пры інтэнсіўным забруджванні і інш.

Заморозки — замаразкі, ахаладжэнне, звычайна вечарам і ноччу, прыземных слаёў паветра ніжэй 0°, у той час як сярэднясутачныя тэмпературы застаюцца дадатнымі. Назіраюцца вясной і восенню, звычайна ў ясныя ціхія ночы, калі глеба траціць многа цяпла шляхам выпраменьвання. 3., асабліва позняй вясной, прыносяць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. На тэрыторыі Беларусі познія вясеннія 3. магчымы ў канцы мая і нават у першай палавіне чэрвеня, а раннія асеннія — у канцы жніўня і ў пачатку верасня.

Зандры зандры, раўнінныя паверхні недалёка ад ускраін старажытных і сучасных ледавікоў. Складзены пяскамі, шчэбнем, галькай. Шырока развіты ў абласцях плейстацэнавага покрыўнага абледзянення. У Беларусі займаюць вялікія плошчы на Палессі. У далінах горных ледавіковых рэк часам утвараюць зандравыя тэрасы.

Запад, точка запада — захад, пункт захаду — адзін з галоўных пунктаў гарызонту; пункт перасячэння матэматычнага (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам. Размяшчаецца злева ад назіральніка, які стаіць тварам на поўнач. Абазначаецца літарамі 3. або W (West захад).

Западный перенос — заходні перанос, пераважаючы перанос паветраных мае з захаду на ўсход у трапасферы і стратасферы ва ўмераных шыротах. Абумоўлены паніжэннем тэмпературы паветра і атмасфернага ціску ад субтропікаў (дзе пераважаюць вобласці павышанага атмасфернага ціску) да палярных широт. 3. п. назіраецца таксама ў верхніх частках трапасферы І стратасферы ў трапічных і палярных шыротах.

Запасы подземных вод — запасы падземных вод, колькасць падземных вод, якія знаходзяцца ў ваданосным гарызонце.

Заповедники — запаведнікі, тэрыторыі, на якіх захоўваецца ў натуральным стане ўвесь прыродны комплекс. Звычайна выдзяляюць мясцовасці, найбольш тыповыя для дадзенай прыроднай зоны або з вельмі каштоўнымі прыроднымі аб’ектамі (раслінамі, жывёламі, рудамі, мінераламі і г д.). Выкарыстоўваюцца для ўсебаковага навуковага даследавання прыроды. У Беларусі чатыры 3. (Белавежская пушча, Бярэзінскі, Прыпяцкі і Палескі). У Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным 3., напрыклад, захоўваецца і вывучаецца типовая палеская природа, вядуцца назіранні за зменамі воднага рэжнму Палесся ў сувязі з яго асушэннем.

Заповедно-охотничье хозяйство — запаведна-паляўнічая гаспадарка, участак ахоўваемай прыроднай тэрыторыі (бестэрміновы заказнік), які выдзяляецца для акліматызацыі, клеткавага развядзення і інтэнсіўнага аднаўлення паляўнічых відаў жывёл. Паляванне строга рэгулюецца.

Заповедный лес — запаведны лес, лясны масіў на асобна ахоўваемай прыроднай тэрыторыі, выключаны са сферы гаспадарчага выкарыстання. Гэта звычайна масівы векавых дрэвастояў, слаба змененых гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Запрудные озёра, плотинные озёра — запрудныя азёры, плацінныя азёры, азёры, якія ўтварыліся ў выніку перакрыцця, запруды, загрувашчвання даліны ў якім-небудзь месцы горным абвалам, лававым патокам, ледавіком і яго адкладаннямі. Гэта і азёры Сарэзскае на Паміры, Севан у Арменіі, Тана на Эфіопскім нагор’і, многія азёры Альпаў, Гімалаяў і іншых горных краін.

Зарегулированный сток — зарэгуляваны сцёк, рачны сцёк, рэжым якога характарызуецца адносна выраўнаваным размеркаваннем на працягу года (са згладжанымі паводкамі і адносна высокімі рас­ходам! ў межань). 3. с.— вынік вялікай азёрнасці, а таксама агратэхнічных (снегазатрыманне, стварэнне лясных палос і інш.) і інжынерных (стварэнне гідратэхнічных збудаванняў, вадасховішч) мерапрыемстваў

Зарница — зарніца, бліскавіца, успышка святла на гарызонце при аддаленай навальніцы. Па прычыне аддаленасці маланкі не бачна, а грому не чутна. Назіраецца вечарам або ноччу.

Заря — зара, сукупнасць маляўнічых светлавых з яу у атмасферы при захадзе Сонца або перад яго ўсходам. Назіраецца заканамерная

змена афарбоўкі неба, якая залежыць ад становішча Сонца адносна лініі гарызонту. Інтэнсіўнасць афарбоўкі і фарб залежыць ад утрымання ў паветры пылу, вільгаці і метэаралагічных умоў. Адрозніваюць вячэрнюю 3. і ранішнюю 3.

Засолённые почвы — засоленыя глебы, глебы з павышаным утрыманнем (больш за 0,25 %) лёгкарастваральных солей. Узнікаюць у засушлівых і сухіх раёнах у выніку назапашвання солей у глебе і глебава-грунтавых водах. Прадстаўлены саланчакамі, саланцамі і іншымі відамі.

Заструги — застругі, 1) выцягнутыя ў напрамку ветру вузкія і цвёрдыя снежныя грады даўжынёй ад некалькіх см да некалькіх м і вышынёй звычайна 20—30 см (часам да 1,5 м). Скорасць руху каля 5 см/с Фарміруюцца шляхам развявання гурбаў снегу. Маюць крутыя наветраныя і пакатыя падветраныя схілы. 3. тыповыя для палярных абласцей; 2) скопішчы наносаў у рэчышчы ракі ў форме прыбярэжных град.

Засуха засуха, працяглы і значны недахоп ападкаў вясной і ле­там, пры павышаных тэмпературах і паніжанай вільготнасці паветра. Назіраецца пры ўстойлівых антыцыклонах, у якіх паветра пры ясным надвор’і моцна праграваецца і аддаляецца ад насычэння. Асабліва характэрна для стэпавай зоны.

Засушливая зона, область — засушлівая зона, вобласць, тэрыторыя, на якой бываюць засухі (стэпавыя зоны Паўночнай Амерыкі і Еўразіі)

Затмения солнечные и лунные — зацьменні сонечныя і месячныя, астранамічная з’ява, пры якой зямному назіральніку Месяц або Сонца нябачныя часткова або поўнасцю. 3. адбываюцца пры праходжанні Месяца праз зямную цень або таму, што Месяц, які праходзіць перад дыскам Сонца, закрывав яго. Сонечныя 3. могуць адбывацца толькі ў час маладзіка, а месячныя 3.— у час поўні і толькі тады, калі Сонца і Месяц знаходзяцца блізка ад вузлоў месячнай арбіты іх перасякаюцца бачныя шляхі Месяца і Сонца на небе). Поўныя 3. Месяца І Сонца ў адным і тым жа месцы Зямлі паўтараюцца ў сярэднім 1 раз у 300—400 год.

Затон — затока, 1) доўгі непрацечны заліў ракі, які ўтварыўся са старыцы, пратокі або які аддзяліўся ад асноўнага рэчышча ракі касой; 2) натуральная або штучная рачная акватория для стаянкі і рамонту суднаў. Абаронена ад цячэння і крыгаходу.

Затопление территории — затапленне тэрыторыі, пакрыццё вадой прылягаючай да ракі мясцовасці ў перыяды паводак або ў выніку будаўніцтва плаціны.

Затор льда — затор лёду, нагрувашчванне крыг у час крыгаходу ў звужэннях і лукавінах рэчышча ракі, на водмелях і ў іншых месцах, дзе праход крыг цяжкаваты. Выклікае рэзкі ўздым узроўню вады, часам значныя паводкі. Асабліва характэрны для рэк, якія цякуць з поўдня на поўнач (напрыклад, Паўночнай Дзвіны)

Защитная корка, пустынный загар — ахоўная (засцерагальная) корка, пустынны загар, бліскучая цёмна-карычневая або чорная плёнка, корачка таўшчынёй ад 0,5 да 5 см. Утвараецца на паверхні добра асветленых сонцам скал і абломкаў горных парод у пустынных абласцях. Складаецца галоўным чынам з вокісных злучэнняў жалеза (да 36 %) і марганцу (да 30 %) з дамешкай гліназёму І крэменязёму. Прадухіляе горныя пароды ад хуткага выветрывання.

Защитные лесные насаждения, защитные лесонасаждения — ахоўныя лясныя насаджэнні, ахоўныя лесанасаджэнні, сістэма штучных насаджэнняў дрэў і хмызнякоў у выглядзе лясных палос і лясных масіваў. Служаць для аховы сельскагаспадарчых угоддзяў, глеб, вадаёмаў, каналаў, аўтамабільных і чыгуначных шляхоў і населеньях пунктаў ад неспрыяльных прыродных уздзеянняў сухавеяў, засухі, воднай і ветравой эрозій, снежных заносаў і паляпшаюць гідралагічны рэжым глеб пераважна ў стэпавых, лесастэпавых і паўпустынных раёнах. Да А. л. належаць водаахоўныя, полеахоўныя, ярыста-лагчынныя і насаджэнні на пясках.

Звёздное небо — зоркавае неба, сукупнасць свяцілаў, бачных на купале неба ноччу. Малюнак 3. н. утвараюць каля 6 тыс. зорак, якія бачны звычайным, неабсталяваным вокам у двух паўшар’ях. Для зручнасці арыенціроўкі З.н. падзелена на асобныя ўчасткі — сузор’і.

Звёзды — зоркі, шарападобныя нябесныя целы, якія складаюцца з распаленых газаў (дакладней плазмы), выпраменьваюць святло (свецяцца) і па сваёй прыродзе падобныя Сонцу. Крыніцай энергіі большасці 3. з’яўляюцца працякаючыя ў іх нетрах тэрмаядзерныя рэакцыі. Памеры 3. вялікія, аднак па прычыне вялікіх адлегласцей яны маюць выгляд светлых пунктаў. У склад нашай Галактыкі (да якой належыць і Сонца) уваходзіць звыш 100 млрд 3., з якіх толькі каля 6 тыс. бачны звычайным, неабсталяваным вокам.

Звуковой канал — гукавы канал, зона ў тоўшчы вады акіяна, у якой скорасць гуку спачатку памяншаецца з глыбінёй да нейкага мінімуму, а затым павялічваецца за лік росту ціску і гукавыя хвалі могуць распаўсюджвацца на звышдалёкія адлегласці (тысячы км). Г. к. у Сусветным акіяне выкарыстоўваецца для звышдалёкай перадачы гукавых сігналаў.

Зелёная зона — зялёная зона, тэрыторыя вакол вялікіх гарадоў у выглядзе шырокіх паясоў (да 50 км), занятая пераважна лясамі І лесапаркамі. Выконвае ахоўныя і санітарна-гігіенічныя функцыі, а таксама з’яўляецца месцам для адпачынку насельніцтва.

Зеленокаменные породы, грюнштейны — зялёнакаменныя пароды, грунштэйны, агульная назва змененых магматычных горных парод пера­важна асноўнага (дыябазы, парфірыты) і сярэдняга, радзей кіслага (рыяліты) саставу. Характэрна зялёная афарбоўка. Гэта абумоўлена значным утрыманнем другасных зялёных мінералаў (хларыт, амфібол і інш.). Распаўсюджаны галоўным чынам у складкаватых абласцях.

Земельные ресурсы — зямельныя рэсурсы, від природных рэсурсаў Характарызуюцца тэрыторыяй, якасцю глеб, кліматам, рэльефам, гідралагічнымі ўмовамі, расліннасцю і г. д. 3. р.— база для размяшчэння народнагаспадарчых аб’ектаў, рассялення насельніцтва, галоўны сродак вытворчасці ў сельскай і лясной гаспадарцы.

Земельный кадастр — зямельны кадастр, зводка дакладных сістэматызаваных звестак аб природным, гаспадарчым і прававым становішчы зямель (зямельных рэсурсаў краіны або якога-небудзь рэгіёна). Уключае даныя аб землекарыстанні, катэгорыі ўгоддзяў, ацэнку зямель і кадастравыя карты, якія адлюстроўваюць важныя для сельскай гаспадаркі ўласцівасці і класы зямель. Неабходны для эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання зямель, распрацоўкі патрэбных мерапрыемстваў для іх паляпшэння і аховы.

Земельный фонд зямельны фонд, тэрыторыя сушы, за выключэннем плошчы ўнутраных вадаёмаў. 3. ф. уключае сельскагаспадарчыя ўгоддзі, лясы, землі пад пабудовамі, дарогамі і землі, якія не выкарыстоўваюцца. Вымяраецца ў млн га. 3. ф. свету — 13 422 млн га, Беларусі — 20,7 млн га.

Землеведение, общее землеведение — землязнаўства, агульнае землязнаўства, раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае заканамернасці геаграфічнай абалонкі, яе прасторавую арганізацыю і дыферэнцыяцыю, кругаварот рэчываў, энергіі, дынаміку і эвалюцыю, ролю чалавецтва ў трансфармацыі геаграфічнай абалонкі.

Землепроходцы — землепраходцы, казакі, гандлёвыя або «прамысловыя» рускія людзі, якія ў XVI—XVII стст. зрабілі геаграфічныя адкрыцці ў Сібіры, на Далёкім Усходзе і інш. Падарожнічалі па сушы, рэках і морах. Імі былі пройдзены і даследаваны ў самых агульных рысах велізарныя прасторы новых зямель. Вядомыя 3.: С. I. Дзяжнёў, I Ю. Масквіцін, У. В. Атласаў, Е. П. Хабараў і інш.

Землетрясение землетрясение, падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоўных, амаль імгненных разрываў і змяшчэнняў мае горных парод у зямной кары і ў верхний частцы мантыі Зямлі. Месца ўзнікнення штуршкоў — ачаг 3. Ачагі 3. знаходзяцца на глыбіні ад 5—10 км да 500—600 км. Энергія 3. вызначаецца ў адносных адзінках магнітудах (ад 0 да 9). Уздзеянне 3. на паверхню Зямлі (сіла 3.) ацэньваецца па міжнароднай 12-бальнай шкале. 3. на зямной паверхні распаўсюджаны нераўнамерна і часцей за ўсё назіраюцца ў глыбакаводных жалабах, на ціхаакіянскіх астравах і ўзбярэжжы, у Альпійска-Гімалайскім поясе гор Еўразіі, у месцах глыбокіх упадзін сушы (возера Байкал, вобласць Усходне-Афрыканскіх азёр і інш.). Назіранні за 3. вядуць сейсмічныя станцыі.

Землеустройство — землеўпарадкаванне, сістэма мерапрыемстваў па рэгуляванню зямельных адносін і арганізацыі аховы і выкарыстанню зямлі як сродку вытворчасці.

Земля — Зямля, трэцяя ад Сонца планета Сонечнай сістэмы. Ся-

рэдняя адлегласць 3. ад Сонца — 149,6 млн км, аб'ём 3.— 1,083 • 1012 км3, сярэдні радыус — 6371 км, маса — 5,98 • 1024 кг, сярэдняя шчыльнасць — 5,52 г/см3, плошча паверхні — 510 млн км2, узрост — 5—6 млрд гадоў. Складаецца з канцэнтрычных абалонак: атмасферы, гідрасферы, літасферы, мантыі і ядра; выдзяляюць таксама біясферу і геаграфічную абалонку. Мае адзін спадарожнік — Месяц. Робіць гадавы pyx вакол Сонца І сутачнае вярчэнне вакол зямной восі, што выклікае змену пор года, дня І ночы. Характарызуецца шарападобнай формай, дзякуючы чаму прыток сонечнага цяпла на зямную паверхню памяншаецца ад экватара да полюсаў, што з’яўляецца прычынай геаграфічнай занальнасці.

Земляные пирамиды — земляник піраміды, форма рэльефу ў выглядзе няправільных вузкіх конусаў, слупоў або пірамід. Складзены валуннымі або шчэбеневымі суглінкамі рознага паходжання. Вышыня ад некалькіх м да 10—15 м. Утвараюцца ў выніку размыву рыхлых адкладанняў дажджавымі водамі. Уласцівы горным і перадгорным раёнам з засушлівым ці сухім кліматам.

Земная кора — зямная кара, верхняя цвёрдая каменная абалонка Зямлі. Абмежавана зверху атмасферай і гідрасферай, знізу — мантыяй Зямлі. Яе магутнасць на раўнінах 35—40 км, у гарах — да 70—80 км, пад акіянам — 5—15 км. Утворана галоўным чынам магматычнымі пародамі; маюцца таксама асадкавыя і метамарфічныя горныя пароды. Складаецца са слоя асадкавых парод, гранітнага і базальтавага; гранітны слой маецца толькі ў межах мацерыкоў. Адрозніваюць мацерыковую і акіянічную кару. 3. к. падраздзяляецца таксама на ўстойлівыя (платформы) і рухомыя (геасінкліналі) участкі.

Земная ось зямная вось, умоўная прамая, якая праходзшь праз цэнтр Зямлі і перасякае зямную паверхню ў геаграфічных полюсах. Нахілена да плоскасці зямной арбіты пад вуглом 66°33', які ў час гадавога руху нашай планеты застаецца низменным. Вакол 3. в. адбываецца сутачнае вярчэнне Зямлі.

Земной магнетизм, геомагнетизм — зямны магнетызм, геамагнетызм, 1) магнітнае поле Зямлі; 2) раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне ў прасторы 1 змяненне ў часе магнітнага поля Зямлі, а таксама звязаныя з ім працэсы.

Земной сфероид, земной эллипсоид, референц-эллипсоид — зямны сфероід, зямны эліпсоід, рэферэнц-эліпсоід, эліпсоід вярчэння, які найлепшым чынам прадстаўляе фігуру Зямлі. З’яўляецца дапаможнай матэматычнай паверхняй з пэўнымі памерамі і становішчам у целе Зямлі. Да 3. с. адносяць усе геадэзічныя вымярэнні (з увядзеннем паправак на рэльеф мясцовасці і адхіленне ад лініі адвеса, гэта значыць напрамку на цэнтр цяжару планеты), а таксама ўсе тапаграфічныя здымкі і геаграфічныя карты.

Зенит — зеніт, пункт небасхілу, які знаходзіцца прама над галавой назіральніка.

Зенитальные дожди — зенітальныя дажджы, багатыя дажджы з частымі навальніцамі ў трапічных шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў. Прыкладна адпавядаюць часу, калі Сонца апоўдні стаіць амаль у зеніце. У экватара — два перыяды 3. д., вясенні і асенні, гэта т.зв. раўнадзенственныя дажджы. Па меры ўдалення ад экватара працягласць З.д. скарачаецца, а іх перыяды збліжаюцца і недалёка ад тропікаў аб’ядноўваюцца ў адзін летні дажджлівы сезон.

Зима — зіма, пара года, кліматычны сезон з найбольш нізкімі для дадзенай тэрыторыі тэмпературамі паветра. У астранамічным разуменні — прамежак часу ад моманту зімовага сонцастаяння да вясенняга раўнадзенства (з 21—22 снежня да 20—21 сакавіка ў Паўночным паўшар’і, з 21—22 чэрвеня да 23 верасня ў Паўднёвым). Ва ўмераных шыротах зімовымі месяцам! ўмоўна лічацца ў Паўночным паўшар’і снежань, студзень, люты, а ў Паўднёвым — чэрвень, ліпень, жнівень. Працягласць 3. як кліматычнага і феналагічнага сезону ўзрастае ад нізкіх геаграфічных шырот да высокіх. 3. у Беларусі надыходзіць у лістападзе і працягваецца па сакавік, яе працягласць ад 104 на паўднёвым захадзе да 142 дзён на паўночным усходзе.

Зимнее солнцестояние — зімовае сонцастаянне, момант часу, калі Сонца праходзіць праз самы паўднёвы пункт экліптыкі, які мае схіленне 23°27' (21 або 22 снежня). Лічыцца пачаткам астранамічнай зімы.

Злаковннкй — злакоўнікі, участкі лугоў, лугавых стэпаў і стэпаў, у раслінным покрыве якіх пераважаюць злакі. Да 3. належаць многія травастоі стэпавай і лесастэпавай зон Еўразіі, а таксама амерыканскія прэрыі і пампы, многія стэпавыя травастоі Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі.

Золлй — золі, круглявыя ўпадзіны глыбінёй у некалькі м і дыяметрам у некалькі дзесяткаў м, запоўненыя вадой або торфам. Пераважна маюць тэрмакарставае паходжанне. Сустракаюцца ў абласцях развіцця плейстацэнавага покрыўнага абледзянення паблізу ўскраін старажытных ледавікоў. Шырока распаўсюджаны на Сярэднееўрапейскай раўніне.

Золотые руды — залатыя руды, руды золата, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца чалавекам для прамысловай здабычы золата. Золата знаходзіцца галоўным чынам у самародным выглядзе, рэдка — у выглядзе тэлурыдаў. Асноўныя месцараджэнні па паходжанню карэнныя (гідратэрмальныя) і другасныя (россыпныя, галоўным чынам алювіяльныя). Радовішчы ў Расіі, ПАР, Канадзе, ЗША, Аўстраліі і інш.

Зона затишья (штилей) зона зацішша (штыляў), зона са слабым! вятрамі і штылямі ў абласцях перавагі субтрапічных антыцыклонаў Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў, а таксама каля экватара.

Зона избыточного увлажнения — зона залішняга ўвільгатнення, участкі паверхні сушы, у межах якіх атмасферных ападкаў выпадае больш, чым можа іх выпарыцца (тундры і лесатундры, большасць лясных ландшафтаў у межах умераных, трапічных, субэкватарыяльных і экватарыяльных паясоў).

Зона комфорта — зона камфорту, тэрыторыя, якая валодае аптымальнымі для арганізма чалавека спалучэннямі сонечнага цяпла, тэмпературы, вільготнасці паветра, скорасці ветру.

Зона недостаточного увлажнения — зона недастатковага ўвільгатнення, участкі паверхні сушы, у межах якіх атмасферных ападкаў выпадае менш, чым іх можа выпарыцца (пустыні, паўпустыні і сухія стэпы).

Зона (область) неустойчивого увлажнения — зона (вобласць) няўстойлівага ўвільгатнення, зона (вобласць) зямной паверхні, дзе ападкаў у асобныя гады дастаткова, у іншыя — недастаткова для нармальнага развіцця сельскагаспадарчых культур; здараюцца таксама і засухі.

Зона оптимального увлажнения — зона аптымальнага ўвільгатнення, участкі паверхні сушы, у межах якіх гадавая сума атмасферных ападкаў прыкладна роўная або некалькі вышэйшая за велічыню іх магчымага вьшарэння (шыракалістыя лясы, лесастэпы, вільготныя са­ванны і інш.).

Зона (пояс) западных ветров — зона (пояс) заходніх вятроў, умераныя шыроты (35—65°) абодвух паўшар’яў Зямлі, дзе пануюць заходнія вятры. 3 вышынёй 3. з. в. пашыраецца і паўторнасць заходніх вятроў павялічваецца. У верхний трапасферы і ніжняй стратасферы 3. з. в. адзначаецца на ўсіх шыротах, за выключэннем вузкай экватарыяльнай паласы. Ва ўмераных шыротах гэта зона актыўнай цыкланічнай дзейнасці. Асабліва ўстойлівыя заходнія вятры ў паўднёвых умераных шыротах (на поўнач ад 60° пд. ш.), тут яны пануюць на працягуўсяго года пры сярэдняй скорасці 7—13 м/с і нярэдка дасягаюць сілы ўраганаў, асабліва ў маі — кастрычніку. Таму паўднёвыя ўмераныя шыроты называюць равучымі саракавымі і выючымі пяцідзесятымі.

Зональная растительность — занальная расліннасць, расліннасць, характэрная для дадзенай прыроднай зоны (напрыклад, імхі і лішайнікі — для зоны тундры, хваёвыя лясы для зоны тайгі, змешаныя лясы — для зоны змешаных лясоў умеранага пояса і г. д.). Найбольш ярка рысы 3. р. выражаны на раўнінах.

Зональное течение — занальнае цячэнне, рух вады ў акіянах t морах, пераважна ў шыротным напрамку з захаду на ўсход або з усходу на захад пад уздзеяннем пераважаючых вятроў (напрыклад, Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне).

Зональные ветры — занальныя вятры, вятры, пануючыя ў пэўных зонах Зямлі. Да іх адносяцца пасаты (вятры трапічных шырот), заходнія вятры (умераныя шыроты), паўночна-ўсходнія і паўднёваўсходнія (палярныя вобласці). У экватарыяльнай паласе размяшчаецца зона зацішша і штыляў. 3. в. абумоўлены запальным размеркаваннем атмасфернага ціску.

Зональные почвы — занальныя глебы, глебы, характэрныя для да­дзенай прыроднай зоны (напрыклад, падзолістыя глебы зоны тайгі, дзярнова-падзолістыя зоны змешаных лясоў, чарназёмы зоны стэпаў

умеранага пояса). Фарміруюцца пад тыповай занальнай расліннасцю, звычайна на раўнінах.

Зональный перенос — занальны перанос, перанос паветра ў агульнай цыркуляцыі атмасферы над той ці іншай зонай або над усім зямным шарам з занальнай складаючай (заходняй або ўсходняй) ветру, рэзка пераважаючай над мерыдыянальнай складаючай.

Зондирование атмосферы — зандзіраванне атмасферы, даследаванне размеркавання тэмпературы. вільготнасці, ціску паветра, вятроў і іншых параметраў атмасферы на розных вышынях. Ажыццяўляецца з дапа.могай радыёзондаў, самалётаў, ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі.

Зоны ветров зоны вятроў, зоны ў сістэме агульнай цыркуляцыі атмасферы з рознымі рэжымамі вяіроў. Адрозніваюць 3. в.: экватарыяльная зона зацішшаў (штыляў), трапічныя зоны пасатаў, умераныя зоны заходніх вятроў, палярныя зоны ўсходніх вятроў.

Зоны дивергенции в океане — зоны дывергенцыі ў акіяне, зоны разыходжання паверхневых цячэнняў і пад’ёму вод з глыбіні акіяна (мера). Развіваюцца пад уздзеяннем нераўнамернасці ветравога поля, асаблівасці рэльефу дна або канфігурацыі берагавой лініі. Характэрны таксама для центральных частак цыкланічных кругаваротаў вод (супраць гадзіннікавай стрэлкі — у Паўночным паўшар’і, па гадзіннікавай стрэлцы — у Паўднёвым). Устойлівыя 3. д. адзначаюцца ва ўсходніх частках Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў ва ўмераных і субтрапічных шыротах.

Зоогеографическое районирование, фаунистическое районирова­ние — зоагеаграфічнае раяніраванне, фауністычнае раяніраванне, падзел паверхні Зямлі і асобных яе тэрыторый і акваторый на рэгіёны, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго жывёльным светам і фаунай.

Зоогеография — зоагеаграфія, раздзел біягеаграфіі, які вывучае заканамернасці геаграфічнага распаўсюджання жывёл і іх суполак (зоацэнозаў) на зямным шары як у цяперашні час, так і ў мінулым, даследуе сучасныя і гістарычныя фактары і заканамернасці, якія вызначаюць гэта распаўсюджанне.

Зоонозы — заанозы, інфекцыйныя і паразітарныя захворванні жы­вёл. Некаторымі з іх ад жывёл можа заразіцца чалавек (бруцэлёз, чума, сібірская язва і інш.). Характерна залежнасць 3. ад адпаведных природных ландшафтаў або паселішчаў чалавека.

Зоопланктон — зоапланктон, сукупнасць дробных жывёл, якія насяляюць усю тоўшчу вады марскіх і прэсных вадаёмаў, не здольных супрацьстаяць пераносу цячэннямі. 3.— састаўная частка планктону.

Зоофаги — заафагі, арганізмы, для якіх кормам служаць жывёлы (звычайна маецца на ўвазе расліна — заафаг).

Зоофенология — зоафеналогія, навука аб сезонных з’явах у жывёль­ным свеце.

Зооценоз — зоацэноз, сукупнасць узаемазвязаных відаў жывёл,

насяляючых пэўны біятоп (напрыклад, 3. пясчанай пустыні).

Зыбучие пески — зыбучыя пяскі, незамацаваныя дробназярністыя пяскі, перанасычаныя вадой. Сустракаюцца на многіх марскіх і рачных берагах, а таксама ў вусцях рэк.

Зыбь — зыб, хвалі на паверхні акіянаў і мораў, якія ўтвараюцца з ветравых хваль пасля спынення дзеяння ветру або ў выніку выхаду ветравых хваль з раёна іх узнікнення ў вобласць, дзе ветру няма. 3. пры бязветранасці называецца мёртвай 3. (хвалі маюць правільную форму і малую круцізну).

Зырянская ледниковая эпоха (ледниковье) — зыранская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха познеледавіковага абледзянення Заходняй Сібіры (каля 80—10 тыс. гадоў назад). Супастаўляецца з валдайскім ледавікоўем Усходне-Еўрапейскай раўніны.

И

Игапо — ігапа, нізкія поймы ўздоўж вялікіх рэк у басейне Амазонкі. У выніку працяглых дажджоў і разліваў большую частку года знаходзяцца пад вадой. Тут многа азёр, балот, часовых пратокаў. Пераважаюць вільготныя трапічныя лясы (гілеі) з багаццем ліян і эпіфітаў Сустра­каюцца ўчасткі лугоў.

Игла — іголка, вострая з крутым! схіламі горная вяршыня, горны пік або верхняя частка піка. Уласцівы высакагор’ям з развітым абледзяненнем. Тэрмін асабліва часта ўжываецца ў Альпах.

Игнимбрит — ігнімбрыт, 1) вулканічная горная парода кіслага або сярэдняга саставу. Складаецца са сплаўленых абломкаў лавы і попелу з даволі буйнымі, падобнымі на полымя свечкі лінзападобнымі ўключэннямі цёмнага вулканічнага шкла. Сустракаецца ў Новай Зеландыі, Арменіі, на Камчатцы; 2) геалагічнае цела, падобнае па форме залягання лававым покрывай. Займае вялікія плошчы, валодае такой будовай, як і ігнімбрыт.

Известкование почвы — вапнаванне глебы, унясенне вапны ў кіслыя глебы, галоўным чынам падзолістыя, дзярнова-падзолістыя і тарфяныя. Вапна нейтралізуе кіслотнасць глеб, шкодную для большасці культурных раслін, паляпшае агульныя ўласцівасці і структуру глебы. Большая частка беларускіх глеб патрабуе вапнавання.

Известковая кора пустынь — вапняковая кара пустынь, тып пустыннай кары выветривания, якая складаецца ў асноўным з карбанату кальцыю (СаСОз), што выдзяляецца з грунтавых І атмасферных вод. Прадстаўляе сабой шчыльныя покрыўныя ўтварэнні, часта з афарбаванымі паверхнямі. Магутнасць іх месцам! перавышае 0,5 м. В. к. п. сустра­каецца ў пустынях Афрыкі, Заходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, Цэнтральнай Аўстраліі, у паўпустынях тых жа раёнаў і Паўднёвай Амерыцы.

Известняк — вапняк, асадкавая горная парода, якая складаецца

пераважна з кальцыту з дадаткамі іншых мінералаў. Большасць В. мае марское паходжанне (рэшткі марскіх істот, якія ўтрымлівалі вапну). Выкарыстоўваецца В. для атрымання вапны і цэменту— вяжучых будаўнічых матэрыялаў, у металургіі ў якасці флюсаў, у сельскай гаспадарцы — для вапнавання глебы. Шырока распаўсюджаны ў нетрах Беларусі.

Извилистость реки — звілістасць ракі, звілістасць абрысаў рэчышча ракі, якая ўзнікае пры руху воднага патоку. Характарызуецца каэфіцыентам 3. р.— адносінай даўжыні ракі паміж вытокам і вусцем або паміж двума пунктамі з усімі яе лукавінамі да адлегласці паміж імі па прамой лініі.

Изверженные горные породы — вывержаныя горныя пароды, магматычныя горныя пароды, што ўтварыліся пры застыванні магмы (лавы), якая вылілася на дзённую паверхню (базальты, вулканічныя туфы І інш.) Належаць да вулканічных горных парод.

Излучины, меандры — лукавіны, меандры, выгіны рэчышча раўнінных рэк, якія ўтвараюцца пад дзеяннем воднага патоку. Рака падмывае ўвагнуты бераг І адкладае наносы ў выпуклага. Форма Л. паступова змяняецца, і яны змяшчаюцца ўніз па цячэнню.

Изменение ландшафта — змяненне ландшафту, набыццё ландшаф­там новых або страта папярэдніх уласцівасцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння або самаразвіцця.

Изменение природной среды — змяненне прыроднага асяроддзя, набыццё прыродным асяроддзем і яго кампанентамі новых колькасных і якасных уласцівасцей у выніку яго самаразвіцця або пад уплывай знешніх (пераважна антрапагенных) фактараў.

Изменения климата — змяненні клімату, працяглыя змяненні кліматычных умоў на Зямлі ў цэлым або ў межах буйных раёнаў. Бываюць геалагічнымі, гістарычнымі і сучаснымі. Сучасныя 3. к. назіраюцца на працягу апошніх дзесяткаў (часам сотняў) гадоў, маюць цыклічны характар.

Изморозь — шэрань, намаразь, рыхлыя снегападобныя дробныя крышталі лёду, якія нарастаюць на галінах дрэў, правадах і іншых прадметах. Утвараюцца пры тумане ў выніку сублімацыі (ператварэння ў лёд) вадзяной пары пры зніжэнні тэмпературы паветра, звычайна зімой у ціхае марознае надвор’е.

Изобарические поверхности — ізабарычныя паверхні, умоўныя паверхні ў атмасферы, якія характарызуюцца аднолькавым ціскам паветра. У адносінах да ўзроўню мора або іншага паралельнага яму ўзроўню валодаюць невялікім нахілам (сотні доляў градуса).

Изобары — ізабары, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавым атмасферным ціскам.

Изобаты — ізабаты, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавай глыбінёй. Служаць для паказу падводнага рэльефу і глыбінь.

Изогалины, изохалины — ізагаліны, ізахаліны, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты Сусветнага акіяна з аднолькавай салёнасцю марской вады.

Изогипсы — ізагіпсы, тое ж самае, што Горизонтали — гарызанталі.

Изолинии — ізалініі, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавым значэннем якой-небудзь велічыні, напрыклад атмасфернага ціску (ізабары), тэмпературы (ізатэрмы) і інш.

Изопикны — ізапікны, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты Сусветнага акіяна з аднолькавай шчыльнасцю марской вады.

Изоповерхности — ізапаверхні, паверхні аднолькавых значэнняў велічынь якіх-небудзь характарыстык, якія даюць уяўленне аб іх прасторавым размеркаванні: напрыклад, у акіяне — ізатэрмічная паверхня (для тэмпературы вады), ізахалінная (для салёнасці вады), ізапікная (для шчыльнасці вады), ізабарычная (для ціску), ізастэрычная (для аб’ёму)

Изотермы — ізатэрмы, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавымі тэмпературамі.

Ил — іл, драбнейшыя мінеральныя часцінкі, якія пераносяцца вадой у завіслым стане і адкладаюцца ў спакойнай вадзе (марской, рачной, азёрнай).

Иллимеризация почв, лессиваж — ілімерызацыя глеб, лесіваж, перамяшчэнне ілістых (тонкадысперсных) часцінак глебы ў форме водных суспензій (без іх хімічнага разбурэння) з верхніх гарызонтаў у ніжнія. Адзін з важнейщых працэсаў фарміравання глеб, якія маюць зыходны рух вільгаці. I. г. выяўлена ў шэрых лясных, падзолістых глебах, а таксама ў соладзях, саланцах і інш.

Иллинойская ледниковая эпоха (ледниковье) — ілінойская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха сярэднеплестацэнавага абледзянення Паўночнай Амерыкі. Супастаўляецца з рыскім абледзяненнем альпійскай стратыграфічнай схемы.

Илозадерживающие насаждения — ілазатрымліваючыя насаджэнні, глебаі водаахоўныя дрэвава-хмызняковыя насаджэнні, якія прызначаны для затрымання і асаджэння дробнадысперсных часцінак, якія пераносяцца паверхневымі водамі, а таксама для паляпшэння ўмоў фільтрацыі вады праз глебагрунты. Ствараюцца ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, на дне яроў, лагчын, часовых вадацёкаў. Маюць супрацьэразійнае значэнне, перашкаджаюць размыву грунту, заіленню і забруджанню вадаёмаў.

Иллювиальный горизонт, горизонт накопления — ілювіяльны гарызонт, гарызонт назапашвання, глебавы гарызонт, у якім накопліваюцца розныя рэчывы, што вымываюцца вадой з верхніх слаёў глебы. Звычайна шчыльны, з паніжанай водапранікальнасцю.

Иллювий — ілювій, арганічныя і мінеральныя рэчывы, якія вышчалачаны дажджавымі і расталымі снегавымі водамі з верхніх глебавых гарызонтаў (гумусавага і элювіяльнага) і адкладзены ў ніжэйразмешчаным ілювіяльным гарызонце.

Имбьерно, инвьерно — імб'ерна, інв'ерна, перыяд зімовага ўзмацнення дажджлівага мусону ў трапічных шыротах Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, які падзяляе доўгі (верана) і кароткі (веранельё) сухія сезоны года.

Иммиграция — іміграцыя, працэс натуральнага пранікнення і рассялення жывых арганізмаў у месцы, дзе раней яны не існавалі. Непажаданай з’яўляецца I. відаў, якія здольны нанесці гаспадарчую або экалагічную шкоду (напрыклад, каранцінных відаў).

Импактный мониторинг — імпактны маніторынг, назіранне за при­родным! працэсамі і з’явамі, а таксама за іх змяненнямі над уплывам антрапагенных фактараў у асабліва небяспечных для прыроднага асяроддзя зонах і пунктах.

Па памеру тэрыторыі можа мець характар пунктавага, лакальнага або радзей рэгіянальнага маніторынга.

Инверсия ландшафтов — інверсія ландшафтаў, размеркаванне ландшафтаў на вышыні, якое не адпавядае закону вышыннай пояснасці. Асабліва характэрна для горных раёнаў пры наяўнасці ў іх унутрыгорных і міжгорных катлавін. Выклікана інверсіяй тэмпературы, інверсіяй ападкаў, а таксама мясцовымі змяненнямі воднага рэжыму, напрыклад паляпшэннем дрэнажу на схілах. У выпадку I. л. пры руху ўверх па схіле фарміруюцца больш цеплалюбівыя ландшафты.

Инверсия осадков — інверсія ападкаў, памяншэнне колькасці атмасферных ападкаў з вышынёй у тарах вышэй пояса іх максімальнага выпадзення. Адпавядае звычайна ўзроўню найбольшага развіцця воблакаў. У Альпах (на Манблане) максімальная колькасць ападкаў на вышыні 2500 м, у Гімалаях — на вышыні 1300 м (у час летняга мусону) На меншых вышынях колькасць ападкаў з падняццем у горы звычайна павялічваецца.

Инверсия рельефа — інверсія рэльефу, рэльеф, формы якога адваротныя геалагічным структурам. Выклікаецца дзейнасцю розных знешніх фактараў ва ўмовах рэзкай змены літалагічнага саставу, асабліва пры чаргаванні стойкіх і падатлівых да размыву горных парод. На­прыклад, са шчыльных ядраў прагінаў (сінкліналей) утвараюцца гор­ный хрыбты, а ў падатлівыя скляпенні падняццяў (антыкліналей) уразаюцца рачныя даліны, ствараючы т.-зв. перавернуты рэльеф.

Инверсия температуры, температурная инверсия — інверсія тэмпера­туры, тэмпературная інверсія, павышэнне тэмпературы паветра з вышы­нёй. Звязана часцей за ўсё з ахаладжэннем прыземных слаёў паветра ад падсцілаючай паверхні. Утварэнню I. т. садзейнічае катлавінны рэльеф. У замкнутый паніжэнні сцякаецца са схілаў падняццяў і застойваецца ахалоджанае паветра. Прыклад таму — Верхаянская І Аймяконская катлавіны на Паўночным Усходзе Сібіры, дзе тэмпературы паветра зімой зніжаюцца да —60° 1 нават —70°, тады, калі на схілах гор яны значна вышэйшыя.

Ингрессионные берега — інгрэсійныя берагі, марскія і азёрныя бера-

ri ca зрэзанай берагавой лініяй, якія ўтварыліся ў выніку затаплення прыбярэжнай сушы (інгрэсіі).

Ингрессия — інгрэсія, павольнае (векавое) пранікненне марскіх і аэёрных вод у паніжэнні рэльефу прыбярэжнай сушы. Адбываецца пры павышэнні ўзроўню вадаёма або апусканні ўзбярэжжа. У выніку I. утвараюцца інгрэсійныя берагі.

Индикаторы — індыкатары, прыродныя аб’екты рознага паходжання (расліны, выкапнёвыя арганізмы, некаторыя мінералы), якія характэрныя для пэўных геалагічных, глебавых, гідралагічных, кліматычных умоў. Уласцівасці многіх I. маюць практычнае значэнне (напрыклад, па некаторых I. можна меркаваць аб глыбіні залягання і ступені мінералізацыі грунтавых вод, пакладах руд медзі, цынку і інш.).

Иней — іней, цвёрдыя наземныя ападкі (ападкі на паверхні глебы, травы, розных прадметаў) у выглядзе ледзяных крышталікаў. Утвараюц­ца пры тэмпературы павет’ра ніжэй 0°, часцей за ўсё пры ясным ціхім надвор’і ноччу, калі наземныя прадметы выхалоджваюцца, аддаючы цяпло ў атмасферу, і на іх паверхні кандэнсуецца вадзяная пара прыземнага слоя паветра.

Инерционное течение — інерцыйнае цячэнне, астаткавыя рухі вады ў акіянах і морах. Назіраюцца пасля спынення дзеяння ўсіх іншых сіл, якія выклікалі рух.

Инженерная геология — інжынерная геалогія, навука, якая вывучае састаў, будову і дынаміку верхніх гарызонтаў зямной кары ў сувязі з інжынернай дзейнасцю чалавека. I. г. распрацоўвае прагнозы працэсаў і з’яў, якія ўзнікаюць у грунтах пры будаўніцтве і эксплуатацыі збудаванняў, вызначае найбольш спрыяльныя месцы для размяшчэння збудаванняў, праводзіць разлікі ўстойлівасці горных парод пры будаўніцтве, у тым ліку ва ўмовах шматгадовай мерзлаты, залішняга ўвільгатнення, у сейсмічных, апоўзневых раёнах, разглядае пытанні рацыянальнага выкарыстання і аховы прыроднага асяроддзя.

Инсоляция — інсаляцыя, апраменьванне зямной паверхні сонечнай радыяцыяй. Залежыць ад геаграфічнай шыраты, вышыні Сонца над гарызонтам і інш. Выражаецца ў калорыях на адзінку плошчы ў адзінку часу.

Интергляциал, межледниковье — інтэргляцыял, міжледавікоўе, прамежак часу, які падзяляе дзве ледавіковыя эпохі (ледавікоўі). У чацвярцічным перыядзе характарызаваўся вызваленнем ад ледавіка ўмераных шырот, пацяпленнем клімату, распаўсюджаннем цеплалюбівых раслін і жывёл.

Интразональность — інтразанальнасць, асобны выпадак азаналь насці — распаўсюджанне якога-небудзь ландшафту або з’явы прыроды на асобных участках, якія ўтвараюць украпіны ў межах адной або некалькіх суседніх прыродных зон, аднак нідзе не пераважаюць (на­прыклад, сфагнавыя балоты ў тайзе і тундры, саланчакі ў зонах пустынь і стэпаў). I. абумоўлена мясцовымі прычынамі, напрыклад

наяўнасцю засоленых горных парод, мясцовым пераўвільгатненнем і г. д. Тэрмін часцей за ўсё ўжываецца ў адносінах да глеб і расліннага покрыва.

Интродукция — інтрадукцыя, мэтанакіраванае або выпадковае ўвядзенне відаў або сартоў раслін, відаў або парод жывёл на тэрыторыю, дзе яны раней ніколі не сустракаліся.

Интрузивные горные породы, глубинные горные породы — інтрузіўныя горныя пароды, глыбінныя горныя пароды, магматычныя гор­ный пароды, якія ўтварыліся пры павольным застыванні магмы ў глыбінях зямной кары, г. зн. пры інтрузіях (граніты і інш.). Залягаюць у выглядзе буйных масіваў, лакалітаў і жыл. На Беларусі разам з метамарфічнымі горнымі пародамі I. г. п. складаюць крышталічны фундамент.

Интрузия — інтрузія, укараненне магмы ў тоўшчу горных парод зямной кары. I. называюць таксама І магматычнае цела, якое ўтварылася ў зямной кары ў выніку застывания пранікшай магмы.

Инфауна — інфауна, сукупнасць відаў водных жывёл, якія жывуць у донных адкладаннях мораў, рэк, азёр і сажалак. Састаўная частка бентасу. У адносінах да тыпаў грунтоў выдзяляюць: пелафілы (жы­вуць у іле), псамафілы (у пяску), літафілы (у камянях), аргілафілы гліне).

Инфильтрация — інфільтрацыя, пранікненне паверхневых і атмасферных вод праз глебу І горныя пароды да грунтавых вод па капілярах, порах, трэшчынах, пустотах горных парод. Назіраецца ў перыяды працяглага ўвільгатнення (пры моцных ліўнях, інтэнсіўным раставанні снегу). Адносіна колькасці інфільтраванай вады да сумы выпаўшых ападкаў (у працэнтах) называецца каэфіцыентам інфільтрацыі.

Информационная географическая система, геоинформационная систе­ма — інфармацыйная геаграфічная сістэма, геаінфармацыйная сістэма, комплекс узаемазвязаных сродкаў атрымання, перадачы, захоўвання, адбору даных і выдачы геаграфічнай інфармацыі. Перапрацоўка інфармацыі ў сучасных I. г. с. ажыццяўляецца на аснове матэматычных мадэлей з дапамогай метадаў матэматычнага і картаграфічнага мадэліравання на ЭВМ. Выдача інфармацыі можа быць у лічбавай, тэкставай, графічнай або картаграфічнай форме.

Информационная ёмкость карты — інфармацыйная ёмістасць карты, колькасная мера нагрузкі карты геаграфічнымі элементам!. Залежыць ад ліку паказаных на карце аб’ектаў, з’яў, паказчыкаў, колькасці назваў і надпісаў, падрабязнасцей геаграфічнай асновы і іншых элементаў картаграфічнага адлюстравання. I. ё. к. характарызуе нагрузку карты, аднак не дае ўяўлення аб аб’ёме і каштоўнасці інфармацыі, якая змешчана на карце.

Ионный сток — іонны сцёк, вынас цякучымі водамі з водазборнага басейна хімічных злучэнняў, якія знаходзяцца ў вадзе ў выглядзе

іонаў. Яны складаюць асноўную масу раствораных солей. Велічыня I. с. выражаецца ў тонах (т/сут, т/мес., т/год).

Ионосфера — іанасфера, верхні слой атмасферы, размешчаны на вышыні ад 50—80 км да некалькіх тысяч км. Характарызуецца высокім утрыманнем малекулярных і атамных іонаў і свабодных электронаў. Верхняя граніца I,—знешняя частка магнітасферы Зямлі. Часціцы I. утвараюць разрэджанае І высокаэлектраправоднае асяроддзе. Тут назіраюцца палярныя ззянні і магнітныя буры. Дзякуючы наяўнасці I. магчыма радыёсувязь.

Иризация облаков — ірызацыя воблакаў, з’яўленне вясёлкавай афарбоўкі на краях т. зв. ірызуючых воблакаў (высокакучавых або слаістакучавых, часам перламутравых), якія знаходзяцца ў баку ад Сонца, але не закрываюць яго. Звычайна можна распазнаць чырвоныя І зялёныя кодеры. З’ява I. в. тлумачьщца дыфракцыяй святла ў воблачных кропельках.

Ирригационная система, оросительная система — ірыгацыйная сістэма, арашальная сістэма, тэрыторыя з размешчанымі на ёй гідратэхнічнымі і эксплуатацыйнымі збудаваннямі, якія забяспечваюць яе арашэнне. Важнейшы элемент I. с.— арашальная сетка, гэта значыць сетка пастаянных і часовых каналаў і трубаправодаў, якія падаюць ваду на арашаемыя землі з крыніцы арашэння. I. с. часта з’яўляюцца асноўнай часткай буйных гідратэхнічных комплексаў.

Ирифи — ірыфі, моцныя пылавыя буры. Маюць усходні, паўночна-ўсходні або паўднёва-ўсходні напрамкі ў Заходняй Сахары і Марока. Звычайна назіраюцца вясной і восенню. Наносяць шкоду пасевам. Часам прыносяць на Канарскія астравы хмары пылу.

Ископаемые органические остатки, окаменелости — выкапнёвыя арганічныя рэшткі, акамянеласці, асобныя часткі арганізмаў (ракавіны, косці, шкарлупіна яек і інш.), якія захаваліся ў асадкавых гор­ных пародах у акамянелым стане, а таксама сляды жыццядзейнасці арганізмаў (хаджэння, поўзання і інш.).

Ископаемые почвы, погребённые почвы, палеопочвы — выкапнёвыя глебы, пахаваныя глебы, палеаглебы, рэшткі глебавага покрыва мінулых геалагічных эпох. Сустракаюцца ў тоўшчах кантынентальных, пераважна чацвярцічных, адкладанняў. Найбольш поўна захаваліся ў лёсавых пародах. Паказваюць на істотныя змяненні прыродных умоў.

Ископаемый лёд — выкапнёвы лёд, падземны лёд, які залягае ў выглядзе лінзаў, слаёў, жыл або цел няправільнай формы ў мёрз­лых верхніх гарызонтах зямной кары. Утварыўся ў геалагічным мінулым — у ледавіковую эпоху чацвярцічнага перыяду кайназою.

Ископаемый рельеф, погребённый рельеф — выкапнёвы рэльеф, пахаваны рэльеф, рэльеф мінулых геалагічных эпох, які пакрыты тоўшчамі пазнейшых асадкавых і вулканічных адкладанняў. Да В. р. часта адносяць рэльеф, перакрыты мацерыковым лёдам, рэльеф, запоўнены вадой мораў і вялікіх азёр пры іх трансгрэсіях. Формы В. р. складзены

цвёрдымі горнымі пародамі; у выніку дэнудацыйных працэсаў могуць быць зноў выведзены на зямную паверхню (т. зв. адкапаны або выкапнёвы рэльеф). В. р.— гэта і формы рэльефу пахаванага карсту.

Искусственные спутники Земли — штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя апараты, выведзеныя на арбіту вакол Зямлі ў навуковых мэтах з дапамогай ракет і абсталявання рознымі прыладамі. Для вываду Ш. с. 3. на арбіту неабходна прыдаць ракеце скорасць 7,9 км/с паблізу зямной паверхні.

Искусственный дождь — штучны дождж, атмасферныя ападкі, якія выкліканы шляхам апрацоўкі воблакаў спецыяльнымі рэчывамі. Дазваляюць папярэдзіць адмоўныя вынікі працяглай засухі.

Исландская депрессия, исландский минимум — Ісландская дэпрэсія, ісландскі мінімум, вобласць нізкага атмасфернага ціску над паўночнай часткай Атлантычнага акіяна з цэнтрам непадалёку ад Ісландыі. Праяўляецца галоўным чынам зімой.

Испаряемость — выпаральнасць, максімальна магчымае выпарэнне пры дадзеных умовах надвор’я і дастатковай наяўнасці вільгаці, напрыклад выпарэнне з воднай паверхні або залішне ўвільготненай глебы. Звычайна В. большая за фактычнае выпарэнне, таму што ў большасці выпадкаў няма дастатковай колькасці вады на паверхні сушы. Выражаецца таўшчынёй слоя выпаранай вады ў мм і з’яўляецца адным з паказчыкаў увільгатнення тэрыторыі.

Исполиновы котлы — велічэзныя катлы, натуральный котлападобныя паглыбленні, утвораныя ў цвёрдых пародах вярчальным рухам вады, якая нясе камяні і абломкі лёду. Узнікаюць ля рачных парогаў, падножжаў вадаспадаў, у днішчах ледавіковых далін (пад дзеяннем расталых вод, якія падаюць па трэшчынах у лёдзе да ледавіковага ложа), на марскіх берагах (у выніку прыбою). Могуць дасягаць некалькіх м у папярочніку і ўглыбіню.

Исток, начало реки — выток, пачатак ракі, месца, адкуль бярэ пачатак рака і дзе з’яўляецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы. В. могуць быць возера, балота, крыніцы, ледавікі. Для вялікіх рэк нярэдка за выток умоўна прымаецца месца зліцця дзвюх рэк рознай назвы (Об лічыцца ад месца зліцця рэк Біі і Катуні, Амур — Шылкі і Аргуні).

Историческая география — гістарычная геаграфія, вобласць ведаў на стыку геаграфіі і гісторыі. Геаграфія пэўнай тэрыторыі на пэўным этапе яе гістарычнага развіцця. Вывучае змяненні ў геаграфічнай абалонцы Зямлі, якія адбываюцца як па натуральных прычынах, так і пад уздзеяннем чалавека.

Историческая геология — гістарычная геалогія, раздзел геалогіі, які вывучае гісторыю і заканамернасці развіцця Зямлі з моманту ўтварэння зямной кары да сучаснага яе стану.

Историческая экология — гістарычная экалогія, раздзел экалогіі, які даследуе развіццё природных сістэм на працягу ўсяго гістарычнага

перыяду развіцця і ўздзеяння чалавецтва на акаляючае асяроддзе.

Исторический подход в географическом исследовании — гістарычны падыход у геаграфічным даследаванні, сукупнасць метадаў, якія выяўляюць стан і працэсы змянення геаграфічных аб’ектаў у часе. На аснове Г. п. сфарміраваліся палеагеаграфія і гістарычная геаграфія.

Источник — крыніца, натуральны выхад на зямную паверхню над­земных вод. Утвараецца звычайна ў паніжаных месцах, дзе зямную паверхню перасякаюць ваданосныя слаі горных парод. Бываюць халоднымі (з тэмпературай вады не вышэйшай за 20°), цёплымі (ад 20° да 37°) і гарачымі, або тэрмальнымі (вышэйшай за 37°). Кз утрыманнем у вадзе значнай колькасці (ад I да 50 г/л) раствораных рэчываў і газаў называюцца мінеральнымі.

Истощение почвы — спусташэнне глебы, абядненне глебы пажыўнымі рэчывамі, якое вядзе да зніжэння яе ўрадлівасці. Можа быць выклікана натуральным! прычынамі (забалочваннем, засаленней глеб і інш.), аднак часцей з’яўляецца вынікам дзейнасці чалавека (парушэнне севазваротаў, нездавальняючая агратэхніка і г. д.).

Исчезающие виды — знікаючыя віды, віды, якія знаходзяцца пад пагрозай поўнага вымірання ў выніку скарачэння колькасці папуляцый у натуральных умовах (часта пад уздзеяннем антрапагенных фактараў). Патрабуюць аховы або штучнага павелічэння колькасці да бяспечных памераў. Усе 3. в. заносяцца ў Чырвоную кнігу.

Исчезнувшие виды — знікшыя віды, віды жывых арганізмаў, што не сустракаюцца на працягу доўгага часу ў месцах былога распаўсюджання, аднак якія,магчыма,захаваліся ў цяжкадаступных месцах або ў няволі. Усе 3. в. заносяцца ў Чырвоную кнігу.

К

Каатинга — каацінга, трапічнае рэдкалессе на паўночным усходзе Бразільскага нагор’я ў Паўднёвай Амерыцы. Растуць пераважна сухалюбівыя дрэвы і хмызнякі, многа сукулентаў і калючых раслін.

Каверны каверны, пустоты ў горных пародах (памёрам ад некалькіх мм да некалькіх см), круглявай або няправільнай формы. Маюць галоўным чынам карставае паходжанне, аднак могуць утварацца і іншым чынам (напрыклад, пры застыванні лавы, насычанай газамі).

Кадастр — кадастр, сістэматызаваная зводка даных па колькаснай і якаснай характарыстыцы аб’ектаў і з’яў, у шэрагу выпадкаў з сацыяльна-эканамічнай ацэнкай. Складаецца перыядычна. Адрозніваюць К.: водны, зямельны, кліматычны, ландшафтны, лясны, медыка-біялагічны, мінеральных рэсурсаў, асабліва ахоўваемых аб’ектаў і тэрыторый, паляўніча-прамысловы, рэкрэацыйны і інш.

Кайнозойская эра, кайнозой — кайназойская эра, кайназой, на-

вейшая эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая наступіла пасля мезазойскай эры; працягваецца ў сучасную эпоху. Працягласць — 67 млн гадоў. Падраздзяляецца на тры перыяды: палеагенавы, неагенавы і чацвярцічны, або антрапагенавы. Для К. э. характэрны: альпійская складкаватасць, з’яўленне і развіццё чалавека, росквіт пакрытанасенных раслін і млекакормячых, утварэнне некаторых відаў карысных выкапняў (бурых вуглёў, нафты, гаручых сланцаў, торфу, каменных солей, руд металаў).

Каледониды — каледаніды, вобласці развіцця калядонскай складкаватасці.

Каледонская складчатость — калядонская складкаватасць, гораўтварэнне ў ніжнім палеазоі (сілурыйскі — дэвонскі перыяды). У К. с. утварыліся горы Грэнландыі, частка Брытанскіх астравоў, Шпіцбергена, горы Скандынаўскія, Алтай, Саяны і інш.

Калийная соль — калійная соль, асадкавая горная парода, складзеная з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш.; з’яўляецца сыравінай для вытворчасці калійных угнаенняў. У Беларусі Старобінскае і Петрыкаўскае месцараджэнні, размешчаныя на поўдні рэспублікі. Старобінскае месцараджэнне распрацоўваецца вытворчым аб’яднаннем «Беларуськалій» у Салігорску. Буйныя радовішчы Кс. таксама ў Расіі, на Украіне, у Канадзе, Германіі, ЗША.

Кальдера — кальдэра, вялікая авальная або круглая катлавіна на вяршыні вулкана з крутымі, часта ступеньчатымі схіламі. Яе папярочнік — да 20 км і больш, глыбіня — да некалькіх соцень метраў Узнікаюць звычайна ў выніку выбухаў газаў у жарале вулкана (напрыклад, К. вулкана Кракатау ў Інданезіі) або пры асяданні па кальцавых разломах даху падземнага вулканічнага ачага ў выніку выкіду з яго матэрыялу пры вывяржэннях (напрыклад, Квулкана Мауна-Лоа на Гаваях).

Кальцит, известковый шпат — кальцыт, вапняковы шпат, мінерал, карбанат кальцыю. Утварае крышталі, часам празрыстыя (ісландскі шпат); ліставыя і зярністыя агрэгаты; нацечнай формы (сталактыты, сталагміты). Бясколерны, белы, жоўты і іншых адценняў. Галоўны пародаўтвараючы мінерал карбанатных парод (вапнякоў, мармураў, мергелю і інш.). Па паходжанню галоўным чынам асадкавы (у тым ліку біягенны), радзей гідратэрмальны, магматычны.

Каменистые почвы — камяністыя глебы, глебы, якія ўтрымліваюць разнастайныя па велічыні абломкі горных парод.

Каменистые пустыни, гамады, хамады — камяністыя пустыні, гамады, хамады, пустыні з камяністай паверхняй (скалы, камяні, шчэбень, галька), якая ўтвараецца пры выхадзе шчыльных карэнных парод і іх фізічнага выветрывання. Глебава-расліннае покрыва тут амаль адсутнічае.

Каменная соль, галит — каменная соль, галіт, гл. Галит, камен­ная соль — галіт, каменная соль.

Каменноугольный период, карбон — каменнавугальны перыяд, карбон, пяты перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 350 млн гадоў назад і працягваўся каля 65 млн гадоў. Для Кп. характэрны: пачатак герцынскага гораўтварэння, гарачы вільготны клімат, развіццё пышнай расліннасці з дзеразы, хвашчоў і дрэвападобных папарацей, з’яўленне паўзуноў, росквіт земнаводных, утварэнне багатых месцараджэнняў каменнага вугалю (напрыклад, Данбас, Кузбас) і нафты, а таксама іншых карысных выкапняў (медных, алавяна-вальфрамавых, поліметалічных руд).

Каменные кольца, каменные венцы — каменныя кольцы, каменныя вянцы, круглявыя, роўныя або злёгку выпуклый ўчасткі драбназемістай масы, акружаныя ўзвышаным невысокім борцікам з камянёў. папярочнік 1—2 м. Распаўсюджаны ў раёнах сезонна-мёрзлых і шматгадовамёрзлых горных парод.

Каменные многоугольники — каменныя многавугольнікі, выпуклый ўчасткі драбназёму, акружаныя прыўзнятымі борцікамі з грубага абломкавага матэрыялу (шчэбню). Маюць форму многавугольнікаў памерамі 1—2 м. Размешчаны ў раёнах сезонна-мёрзлых І шматгадовамёрзлых горных парод.

Каменные моря — каменныя моры, вялікая колькасць каменных россыпаў на шырокіх плоскіх вяршынях гор, якія не дасягаюць снегавой граніцы. Утвараюцца ў выніку фізічнага выветрывання ва ўмовах кантынентальнага клімату (Урал, Саяны і інш.).

Каменные реки — каменныя рэкі, вялікая колькасць у неглыбокіх лагчынах абломкавага матэрыялу, які павольна перамяшчаецца з пакатаакруглых або пляскатых вяршынь, пакрытых каменнымі россыпамі. Распаўсюджаны ў горных раёнах з кантынентальным кліматам (горы Уральскія, Саяны і інш.).

Каменные россыпи — каменныя россыпи, вялікія па плошчы назапашванні грубага абломкавага матэрыялу, каменных глыб на пакатых схілах, у неглыбокіх лагчынах і на плоскіх вяршынях гор. Узнікаюць у тарах халодных і сухіх абласцей у выніку інтэнсіўнага фізічнага выветрывання. Утвараюць каменныя моры, каменныя рэкі, курумы.

Каменные столбы — каменныя слупы, адасобленыя слупападобныя формы разбурэння скалістых масіваў, разбітых вертыкальнымі трэшчынамі. Утвараюцца галоўным чынам ва ўмовах пустыннага клімату. Часта з’яўляюнна аб’ектамі турызму, помнікамі прыроды.

Каменный уголь — каменны вугаль, від вугалю, прамежкавы паміж бурым вугалем і антрацытам. Адносіцца да цвёрдых паліўных карысных выкапняў. Утрымлівае 74—92 % вугляроду, цеплыня згарання 23,8—35,4 МДж/кг. Залягае ў выглядзе пластоў рознай магутнасці (ад доляў да некалькіх дзесяткаў метраў) на рознай глыбіні (ад выхадаў на паверхню да 2500 м і глыбей). Найбольш шырока распаў-

сюджаны ў адкладаннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Буйнейшыя каменнавугальныя басейны ў Расіі (Тунгускі, Ленскі, Куз­нецк!, Пячорскі, Паўднёва-Якуцкі), ЗША, Казахстане, на Украіне, у Аўстраліі, Канадзе, Вялікабрытаніі і Кітаі.

Каменькамень, 1) абломак горнай пароды рознай формы і велічыні (звычайна больш за 3 мм у дыяметры); 2) скалістыя горныя вяршыні, грады і ўцёсы. Тэрмін у гэтым значэнні ўжываецца галоўным чынам на Урале.

Камины — каміны, вельмі вузкія вертыкальныя трэшчыны-расколіны ў скалістых гарах. Выкарыстоўваюцца альпіністамі для пад’ёму на цяжкадаступныя вяршыні.

Камнепад — каменяпад, падзенне з крутых схілаў гор каменных абломкаў, якія аддзяліліся ад мацярынскай масы пароды ў выніку выветрывання.

Кампос — кампас, назва саваннаў на Бразільскім нагор’і ў Паўднёвай Амерыцы. Адрозніваюць саванну з разрэджаных нізкарослых (2— 3 м) дрэў, хмызнякоў і жорсткіх дзірваністых злакаў на чырвоных глебах (кампас серадас) і травяніста-злакавую саванну без дрэў і хмызнякоў (кампас лімпас).

Камы камы, узгоркі круглявай або прадаўгаватай формы з кру­тым! схіламі. Пераважаючая вышыня — 6—12 м, часам да 30 м. Сустракаюцца адзіночна ці групамі. Складзены пяскамі, суглінкамі з уключэннямі жвіру і асобных валуноў, зверху часта прыкрыты марэнай. Развіты ў абласцях апошняга мацерыковага абледзянення. На Беларусі пашыраны пераважна ў Паазер’і.

Канадский антициклон, Североамериканский антициклон — Канадскі антыцыклон. Паўночнаамерыканскі антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над большей часткай Паўночнай Амерыкі, з цэнтрам над Канадай. Утвараецца галоўным чынам зімой у выніку ахаладжэння мацерыка.

Канализированная река — каналізаваная рака, рака або яе ўчастак, рэчышча якой штучна ператворана ў канал. Гэта з’ява назіраецца на многіх рэках Беларусі, асабліва малых, дзе прайшло асушэнне.

Каналы — каналы, штучна створаныя рэчышчы для вады. Служаць для суднаходства, лесасплаву, арашэння, асушэння і іншых патрэб. Буйнейшым у Беларусі суднаходным каналам з’яўляецца ДняпроўскаБугскі.

Каньон — каньён, глыбокая рачная даліна з вельмі крутым! схіламі і параўнальна вузкім дном, якое звычайна цалкам займае рэчышча ракі. Адзін з буйнейшых у свеце — Вялікі Каньён р. Каларада ў ЗША (даўжыня звыш 320 км, глыбіня да 1800 м).

Каолин — каалін, белая або светлаафарбаваная гліністая горная парода, асноўнай састаўной часткай якой з’яўляецца мінерал каалініт Валодае высокай вогнетрываласцю, нізкай пластычнасцю і параўнальна буйнымі памерамі гліністых часцінак. Карысны выкапень. Выкары-

стоўваецца для вогнетрывалых фарфора-фаянсавых вырабаў, у вытворчасці паперы, гумы і інш. Радовішчы — у ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Кітаі і іншых краінах. Месцараджэнні К. ёсць на поўдні Беларусі.

Каолинит — каалініт, гліністы мінерал, слаісты сілікат алюмінію (АІ2Оз • 28іОг • 2НгО). Утварае белыя парашкападобныя тонкалускаватыя агрэгаты, зярністыя масы. Моцна гіграскапічны. Галоўны кампанент многіх глін, у тым ліку вогнетрывалых і каалінаў.

Кар, цирк, кресловина кар, цырк, крэславіна, прыроднае чашападобнае паглыбленне ў прывяршыннай частцы гор. Утвараецца пры марозным выветрыванні паглыбленняў І наступным марозным выветрыванні толькі іх краявых частак. Некаторыя Кзапоўнены каравымі ледавікамі, іншыя — сезонным снегам або вадой (каравыя азёры).

Карбонатные горные породы — карбанатныя горный пароды, асадкавыя горныя пароды, галоўнай састаўной часткай якіх з'яўляюцца природный карбанаты. Гэта вапнякі, даламіты, мергель і інш. Складаюць па масе каля 20 % усіх асадкавых горных парод. Широка выкарыстоўваюцца ў розных галінах прамысловасці (вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, металургіі, хімічнай, харчовай і інш.) і ў сельскай гаспадарцы.

Карбонатные почвы карбанатныя глебы, глебы са значным утрыманнем карбанатаў кальцию і магнію, асабліва ў верхнім гумусавым гарызонце, Развіваюцца галоўным чынам ва ўмовах недастатковага ўвільгатнення. На Беларусі сустракаюцца дзярновыя перагнойнакарбанатныя глебы.

Карбонатный горизонт — карбанатны гарызонт, глебавы гарызонт, які характарызуецца назапашваннем карбанатаў, звычайна кальцыю. Магутнасць — звычайна некалькі дзесяткаў см. Часта вельмі шчыльны. Утвараецца ў глебах пры недастатковым увільгатненні (чарназёмы, каштанавыя глебы і інш.).

Карбонаты карбанаты, мінералы, прыродныя солі вугальнай кіслаты. Вядома каля 80 мінералаў. Найбольш распаўсюджаны кальцит, даламіт, магнезіт, сідэрыт, цэрусіт, малахіт. Усе К. раствараюцца ў кіслотах з выдзяленнем вуглякіслага газу. Складаюць тоўшчы асад­кавых (вапнякі, даламіты і інш.) і метамарфічных (мармур і інш.) парод.

Карлинг — карлінг, востраканцовая горная вяршыня пірамідальнай, больший часткай трохграннай формы са злёгку выгнутымі схіламі.

Карналлит — карналіт, мінерал, водны хларыд калію і магнію. Утварае белыя, чырванаватыя зярністыя масы. Моцна гіграскапічны, на паветры расплываецца. Характэрны горкі смак. Сустракаецца ў саляных месцараджэннях.

Каровая лестница каравая лесвіца, рад ледавіковых цыркаў (караў), размешчаных у некалькі ярусаў адзін над адным. Кожны ярус ледавіковых цыркаў адпавядае пэўнай фазе абледзянення горнай краіны і вышыні кліматычнай снегавой граніцы. Цыркі адрозніваюцца марфалагічна, у залежнасці ад узросту і стадыі развіцця.

Каровая терраса — каравая тэраса, тэрасападобная пляцоўка на схіле горнага хрыбта, якая ўзнікла ў выніку злучэння днішч сумежных ледавіковых цыркаў (караў).

Каровое озеро — каравае возера, невялікае ледавіковае возера, звычайна круглявай формы, на дне кара. Не мае ясна акрэсленага прытоку ці сцёку вады. Жывіцца галоўным чынам за кошт дажджоў.

Каровый ледник — каравы ледавік, параўнальна невялікі, з кароткім языком горны ледавік, які размяшчаецца вышэй кліматычнай снегавой граніцы на дне глыбокага кара (ледавіковага цырка) — чашападобнага паглыблення на схіле горнага хрыбта.

Карры — кары, дробныя формы карставага рэльефу. Уяўляюць сабой разоры з крутымі схіламі (глыбінёй ад некалькіх см да 1—2 м), раздзеленымі вузкі.мі вострымі грабянямі. Размяшчаюцца паралельнымі радамі або лабірынтамі. К. шырока распаўсюджаны там, дзе на паверхню выходзяць растваральныя горныя пароды. Часам К. займаюць вялікія плошчы і ўтвараюць каравыя палі.

Карст карст, сукупнасць працэсаў, звязаных з растварэннем паверхневымі і падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных солей), што складаюць тую ці іншую мясцовасць. Звычайная ўсюды разбуральная дзейнасць вод спалучаецца з хімічным іх уздзеяннем. У такіх раёнах своеасаблівыя формы рэльефу (гл. Карсто­вый рельеф — карставы рэльеф), клімат, рэкі і азёры, глебы, расліннасць І жывёльны свет. К. даволі шырока распаўсюджаны на зямной паверхні.

Карстовая пропасть — карставая бездань, сістэма вертыкальных карставых поласцей галоўным чынам у тарах, якія чаргуюцца з амаль гарызантальнымі ці нахіленымі праходамі (галерэямі); пачынаецца натуральнай шахтай. Глыбіня К. б. можа дасягаць 1,5 км.

Карстовая река карставая рака, рака, вытокам якой з’яўляецца карставая крыніца або якая цячэ ў карставай мясцовасці.

Карстовые воды — карставыя воды, падземныя воды ў трэшчынах, порах і пустотах, якія ўзніклі ў растваральных горных пародах (вапняках, даламітах, каменных солях, гіпсах) пад уздзеяннем вады. Утвараюць крыніцы, часта з вялікім, аднак рэзка зменлівым дэбітам (ваклюзы), часам фарміруюць падземныя рэкі і азёры невялікіх памераў.

Карстовые воронки — карставыя варонкі, замкнутый ўпадзіны ў выглядзе чашы, конуса або няправільнай формы, якія ўтвараюцца вадой у растваральных горных пародах (вапняках, даламітах, гіпсах, каменнай солі). Дыяметр звычайна да 50 м (іншы раз да 400 м), глыбіня да 15 м (іншы раз да 200 м). Размяшчаюцца адзінкава або тру­пам!, нярэдка ланцужком уздоўж тэктанічных трэшчын або падземнага воднага патоку.

Карстовые озёра — карставыя азёры, азёры, катлавіны якіх (кар­ставыя варонкі) утварыліся ў выніку растварэння паверхневымі 1 падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных

солей) і вынасу раствораных парод воднымі патокамі. К. а. звычайна невялікія, аднак часам глыбокія, з празрыстай І жорсткай вадой.

Карстовый колодец — карставы калодзеж, вертикальны вузкі канал з амаль вертикальным! сценкамі, звычайна няправільнай формы. Глыбіня часцей за ўсё не больш за 40—60 м, шырыня — 5—10 м. Утвараецца ў выніку растварэння па трэшчынах вапнякоў і гіпсаў і абвальвання скляпення падземнай поласці.

Карстовый ландшафт — карставы ландшафт, ландшафт у раёнах развіцця карсту. Ва ўмераных широтах адрозніваецца няроўнай паверхняй, з замкнутым! паглыбленнямі і катлавінамі, адсутнасцю значных паверхневых вадацёкаў, глыбокім заляганнем грунтавых вод, наяўнасцю падземных пустот, пячор, знікаючых рэк, магутных крыніц, адносна беднай расліннасцю і іншымі своеасаблівымі ўмовамі. Глебы часта пе ра гнойна-карбанатныя.

Карстовый рельеф, карстовые формы рельефа — карставы рэльеф, карставыя формы рэльефу, формы рэльефу, звязаныя з растварэннем паверхневымі і падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных солей), што складаюць мясцовасць. Звычайная ўсюды эразійная работа цякучых вод спалучаецца тут з хімічным іх уздзеяннем. У выніку з’яўляюцца своеасаблівыя формы рэль­ефу: карставыя катлавіны, варонкі, калодзежы, шахты, пячоры, правалы; маюцца падземныя рэкі і азёры.

Карта — карта, паменшанае, абагульненае ўмоўнае адлюстраванне зямной паверхні, іншых нябесных цел або нябеснай сферы і іх аб’ектаў і з’яў на плоскасці. Гэта важнейшы сродак фіксацыі і перадачы інфармацыі, навуковага пазнання ў геаграфіі і многіх іншых навуках.

Карта-основа — карта-аснова, геаграфічная карта, якая выкарыстоўваецца для нанясення спецыяльных аб’ектаў і стварэння тэматычных карт.

Картоведение — картазнаўства, раздзел картаграфіі, які вывучае геаграфічныя і іншыя карты, іх элементы, уласцівасці, віды і развіццё, а таксама спосабы выкарыстання карт.

Картограмма — картаграма, карта, на якой штрыхоўкай або афарбоўкай паказана сярэдняя інтэнсіўнасць ці дынаміка якой-небудзь з’явы ў межах тэрытарыяльных, найчасцей палітыка-адміністрацыйных адзінак (К. шчыльнасці насельніцтва, напрыклад).

Картографирование — картаграфаванне, сукупнасць мэт і працэсаў стварэння геаграфічных карт. Адрозніваюць палявое К. (здымка на мясцовасці природных і сацыяльна-эканамічных аб’ектаў і з’яў) і лабараторнае, ці камеральнае, К. (апрацоўка палявых даных, іншых крыніц інфармацыі і на іх аснове стварэнне канчатковых карт).

Картографическая сетка — картаграфічная сетка, сістэма мерыдыянаў і паралелей на карте. Служыць асновай для пабудовы карт, неабходна для вызначэння геаграфічных каардынат і нанясення іх на карту, дае магчымасць меркаваць аб велічыні і характары скажэнняў у розных частках карты. 121

Картографические источники — картаграфічныя крыніцы, матэрыялы (фотаграфічныя, лічбавыя, тэкставыя, картаграфічныя і інш.), на аснове якіх састаўляюцца і абнаўляюцца геаграфічныя карты.

Картографические проекции — картаграфічныя праекцыі, матэматычныя спосабы адлюстравання зямной паверхні на карце. Зямная паверхня пры гэтым прымаецца за паверхню шара або эліпсоіда вярчэння. Так як паверхню шара немагчыма развярнуць на плоскасць без складак і разрываў, то на картах непазбежны некаторыя скажэнні ў адлюстраванні паверхні. Адрозніваюць К. п. роўнавугольныя (без скажэння вуглоў), роўнавялікія (без скажэння плошчы), адвольныя (застаюцца ўсе віды скажэнняў у невялікіх памерах). Апрача таго, К. п. бываюць цыліндрычныя, канічныя і азімутальныя (у залежнасці ад віду выкарыстаных дапаможных геаметрычных паверхняў).

Картографические произведения — картаграфічныя творы, творы, галоўнай часткай якіх з’яўляецца картаграфічнае адлюстраванне (геаграфічныя карты і атласы, блок-дыяграмы, карты Месяца, планет, зоркавага неба і г. д.).

Картографические способы изображения — картаграфічныя спо­сабы адлюстравання, асноўныя сістэмы картаграфічных умоўных знакаў, якія распрацоўваюцца з улікам сутнасці і характеру размяшчэння картаграфуемых з’яў і аб’ектаў. Да К. с. а. належаць: спосаб значкоў. спосаб лінейных знакаў, спосаб ізаліній, спосаб якаснага фону, спосаб колькаснага фону, спосаб лакалізаваных дыяграм, спосаб арэалаў, пунктавы спосаб, спосаб знакаў руху, картадыяграма І картаграма.

Картографическое изображение — картаграфічнае адлюстраванне, картаграфічны паказ, паменшанае, абагульненае адлюстраванне паверхні Зямлі, Месяца, планет і іншых нябесных цел, пабудаванае па пэўнаму матэматычнаму закону. Паказвае з дапамогай умоўных знакаў размяшчэнне і ўласцівасці розных аб’ектаў і з'яў.

Картография — картаграфія, навука аб геаграфічных картах і іншых картаграфічных творах, метадах іх пабудоэы і выкарыстання. Паказвае і даследуе прасторавае размяшчэнне, спалучэнне і сувязі з'яў прыроды і грамадства шляхам картаграфічнага адлюстравання.

Картодиаграмма картадыяграма, карта, на якой з дапамогай дыяграмных фігур паказана сумарная велічыня якой-небудзь з’явы, часам яе дынаміка ў межах кожнай адзінкі нанесенага на карту тэрытарыяльнага дзялення (часцей за ўсё палітыка-адміністрацыйнага), напрыклад колькасці насельніцтва, валавой прадукцыі прамысловасці ці сельскай гаспадаркі, плошчы лясоў, сельскагаспадарчых угоддзяў, ворыўных зямель па абласцях ці раёнах краіны.

Картометрия — картаметрыя, раздзел картаграфіі, які вывучае спо­сабы вымярэння па карце каардынат, адлегласцей, плошчаў, вуглоў, вышынь, глыбінь і іншых колькасных характарыстык аб’ектаў і з'яў. З'яўляецца часткай картаграфічнага метаду даследавання.

Картосхема — картасхема, схематычная, спрошчаная карта, часта

без картаграфічнай сеткі. Дае ў нагляднай форме агульнае ўяўленне аб паказанай на карце з’яве ці падзеі, падкрэсліваючы найболын істотныя яе рысы.

Карты барической топографии карты барычнай тапаграфіі, карты, на якіх ізагіпсамі нанесены вышыні той ці іншай ізабарычнай паверхні над узроўнем мора (карты абсалютнай барычнай паверхні) ці над узроўнем ніжэйразмешчанай ізабарычнай паверхні (карты адноснай барычнай паверхні).

Карты-врезки — карты-ўрэзкі, дадатковыя невялікія карты, якія змяшчаюцца ўнутры асноўнай карты і дапаўняюць яе (напрыклад, паказваюць становішча адлюстраванай на карце вобласці адносна акаляючых яе тэрыторый).

Карты использования земель карты выкарыстання зямель, карты, на якіх наказана размяшчэнне зямельных угоддзяў і іх выкарыстанне (сельскагаспадарчыя землі, землі дзяржлясфонду, землі, занятыя населенымі пунктамі, аб’ектамі прамысловасці і транспарту).

Карты лесов карты лясоў, карты, на якіх наказана размяш­чэнне лясоў на зямной паверхні і даюцца іх розныя характарыстыкі.

Карты охраны природы — карты аховы прыроды, карты, якія даюць ацэнку сучаснага становішча акаляючага асяроддзя і яго кампанентаў, меру антрапагеннага ўздзеяння на прыроду, раскрываюць магчымыя вынікі гэтага ўздзеяння і паказваюць у тэрытарыяльным аспекце сістэму навукова-тэхнічных і адміністрацыйна-прававых мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў і акаляючага асяроддзя.

Карты полезных ископаемых — карты карысных выкапняў, карты, на якіх паказана размяшчэнне, памер запасаў, састаў, умовы ўтварэння і іншыя характарыстыкі карысных выкапняў.

Карты природных зон — карты прыродных зон, карты, на якіх паказ­ваюць размяшчэнне прыродных зон па зямной паверхні.

Карты природы — карты прыроды, карты, на якіх ' арактарызуюцца аб’екты, з’явы і працэсы прыроднага асяроддзя ў цэлым І асобныя яго кампаненты. Гэта фізіка-геаграфічныя, акіяналагічныя, геалагічныя, кліматычныя, метэаралагічныя, гідралагічныя, глебавыя, геабатанічныя, зоагеаграфічныя, ландшафтныя і іншыя карты.

Карты районирования карты раяніравання, карты, на якіх па­казана дзяленне тэрыторыі па адной ці па сукупнасці прыкмет (прыродных ці сацыяльна-эканамічных) у адпаведнасці з мэтавым прызначэннем раяніравання.

Карты рельефа — карты рэльефу, карты, якія адлюстроўваюць рэльеф сушы, акіянічнага дна ці паверхню іншых нябесных цел. Гэта гіпсаметрычныя, батыметрычныя, геамарфалагічныя, морфаметрычныя і іншыя карты.

Каскад — каскад, натуральны або штучны вадаспад, дзе вада падае некалькімі ўступамі.

Касситерит, оловянный камень — касітэрыт, алавяны камень, мінерал, дыаксід волава (SnO2). Утварае бясколерныя, чорныя, бурыя (да жоўтых і чырвоных) крышталі, умацаваныя зярняты, зярністыя і нацечныя масы. Назапашваецца ў россыпах. Важнейшая алавяная руда.

Катаракты — катаракты, буйныя вадаспады, дзе вялікая маса вады падае шырокім фронтам з адносна невялікай вышыні.

Каулифлория — кауліфлорыя, развіццё суквеццяў ці асобных кветак у дрэвавых раслін непасрэдна на ствале ці старых галінах. Сустракаецца галоўным чынам у раслін вільготных тропікаў (хлебнае дрэва, шакаладнае дрэва, многія фікусы і інш.); ва ўмераным поясеу воўчага лыка.

Каустобиолиты — каўстабіяліты, паліўныя карысныя выкапні арганічнага паходжання (торф, вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы і інш.).

Качественная оценка земель — якасная ацэнка зямель, вызначэнне прадукцыйнасці зямель. Уключае класіфікацыю зямель, іх баніціроўку і зямельны кадастр, а таксама эканамічную ацэнку зямель.

Качественный фон — якасны фон, спосаб паказу на карце якаснай характарыстыкі з’яў, якія маюць суцэльнае або рассеянае распаўсюджанне, пры дапамозе раяніравання картаграфуемай тэрыторыі з наступнай афарбоўкай ці штрыхоўкай выдзеленых тэрытарыяльных адзінак па выбранай шкале (карты глеб, расліннасці, геалагічныя, нацыянальнага складу насельніцтва і інш.).

Каштановые почвы — каштанавыя глебы, глебы зоны стэпаў і паўпустынь умеранага пояса. Распаўсюджаны ў Еўразіі ў выглядзе перарывістай паласы ад узбярэжжа Чорнага мора праз Казахстан да Манголіі і Паўночнага Кітая, у Амерыцы — на раўнінах поўдня Канады і поўначы ЗША. Утвараюцца пад сухой злакавай і палынна-злакавай стэпавай расліннасцю ва ўмовах умерана засушлівага клімату. Характарызуюцца камякаватай структурай, невысокім утрыманнем перагною (1,0—5 %), наяўнасцю ў ніжніх гарызонтах глебы карбанатаў, гіпсу, хларыдаў; афарбоўка каштанавая. Падраздзяляюцца на цёмнакаштанавыя, уласна каштанавыя, і светла-каштанавыя.

Квадратура квадратура, становішча якой-небудзь планеты Сонечнай сістэмы, пры якім вугал паміж напрамкамі на яе і Сонца складае 90°.

Квадратурные приливы квадратурный прылівы, прылівы ў акіяне, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем сілы прыцяжэння Месяца і Сонца ў выпадку размяшчэння іх адносна Зямлі пад прамым вуглом (квадра­туры). Назіраюцца кожныя два тыдні ў часе першай квадры (маладзіка) і апошняй чвэрці (поўня) Месяца. Кп. маюць найменшыя велічыні прыліваў.

Кварц кварц, адзін з самых распаўсюджаных мінералаў, аксід крэмнію (SiO2), крышталічны крэменязём. Утварае прызматычныя 124

крышталі, зярністыя агрэгаты, суцэльныя масы і інш. Афарбоўка разнастайная: белая, шэрая, фіялетавая, дымчатая, чорная і інш. Бясколерны, празрысты К.— горны хрусталь. Мае высокую цвёрдасць, крохкі. Устойлівы да выветрывання. Пародаўтвараючы мінерал кіслых магматычных, метамарфічных (гнейсы, сланцы, кварцыты і інш.) і асадкавых (пясчанікі і інш.) парод. Складае розныя жылы. Выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы і оптыцы; афарбаваны К. ідзе на ювелірныя вырабы.

Кварцит — кварцыт, зярністая шчыльная метамарфічная горная па­рода, якая складаецца амаль цалкам з крэменязёму (утрыманне SiO2 да 97—98 %). Прадукт перакрышталізацыі кварцавых пясчанікаў і другіх крамяністых адкладаў або замяшчэнне кварцам парод іншага зыходнага саставу. Устойлівы да фізічнага і хімічнага вывет­рывання. Выкарыстоўваецца як будаўнічы камень, для вытворчасці вогнетрывалай цэглы, у якасці дапаможнага матэрыялу ў металургіі. Жалезістыя К. часта ўтвараюць значныя месцараджэнні, у якіх змяшчаюцца жалезныя руды (Курская магнітная анамалія ў Расіі, басейн Верхняга возера ў Паўночнай Амерыцы).

Кевйр — кэвір, плоская, гліністая, пустынная раўніна з участ­кам! саланчакоў. У перыяды дажджоў набывае характар непраходнага балота або мелкаводнага возера з топкім дном. Тэрмін распаўсюджаны ў Іране і Сярэдняй Азіі, уваходзіць у склад рада геаграфічных назваў (напрыклад, пустыня Дэштэ-Кэвір у Іране).

Кембрийский период, кембрий — кембрыйскі перыяд, кембрый, першы перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 570 млн гадоў назад і працягваўся 70 млн гадоў. Для Кп. характэрны: заканчэнне байкальскага гораўтварэння, шырокія падняцці адных участкаў зямной кары (Ціман, Урал, Паўночны Усход Расіі), прагінанне і затапленне морамі другіх (Сярэдняя Сібір), панаванне сярод раслін водарасцей, росквіт марскіх беспазваночных жывёл, утварэнне такіх карысных выкапняў, як баксіты, фасфарыты, асадкавыя руды марганцу і жалеза, каменная соль і гіпс.

Керн — керн, цыліндрычная калонка (слупок) горнай пароды, атрыманы ў выніку калонкавага свідравання і падняты на паверхню. Дае магчымасць меркаваць аб будове, саставе і зменлівасці горных парод на розных глыбінях (да некалькіх км), што мае важнае значэнне для вывучэння будовы зямной кары, пошукаў карысных выкапняў.

Километровая сетка — кіламетровая сетка, каардынатная сетка на тапаграфічных картах. Утвараецца лініямі, паралельнымі восям прамавугольных каардынат. Дае магчымасць нанесці на карту аб’екты па іх прамавугольных каардынатах ці вызначаць па карце каардынаты аб’ектаў.

Кимберлит — кімберліт, шчыльная ультраасноўная магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы. Складаецца з многіх мінералаў (алівіну, кальцыту, храміту, ільменіту і інш.). Колер зеленаватачорны, цёмны. Сустракаецца галоўным чынам на старажытных плат­

формах, звычайна ў выглядзе трубкападобных цел (кімберлітавых трубак). Вядомы ў ПАР, Расіі (Якуція) і іншых краінах.

Киммерийская складчатость — кімерыйская складкаватасць, гораўтварэнне ў пачатку і сярэдзіне мезазойскай эры. Адрозніваюць раннекімерыйскую (або старажытнакімерыйскую) складкаватасць у канцы трыясу — пачатку юры (праявілася ў горных збудаваннях Крыма, Паўночнай Дабруджы, Таймыра, Паўночнага Афганістана, ПаўднёваУсходняй Азіі, Патагонскіх Андаў, Паўночна-Усходняй Аргенціны) і познекімерыйскую (або юна-, новакімерыйскую) складкаватасць у кан­цы юры пачатку мелу (Каўказ, Верхаяна-Чукоцкая вобласць, Цэнтральны Іран, Афганістан, Тыбет, Заходнія Кардыльеры, Анды і інш.).

Киноварь — кінавар, мінерал, сульфід ртуці. Утварае чырвоныя крышталі, украпіны, зярністыя і парашковыя агрэгаты, налёты. Асноўная руда ртуці.

Кислая магма (лава) — кіслая магма (лава), магма (лава), якая ўтрымлівае больш за 64 % крэменязёму. Пры вывяржэнні характарызуецца большая вязкасцю і меншай рухомасцю, чым асноўная магма (лава). Адзін з асноўных тыпаў магмаў (лаў). Пры застыванні ўтварае граніты, гранадыярыты, ліпарыты і іншыя горныя пароды.

Кислотность почв — кіслотнасць глеб, уласцівасць глеб, абумоўленая наяўнасцю вадародных іонаў у глебавым растворы. Вызначаецца канцэнтрацыяй вадародных іонаў і выражаецца праз pH (адмоўны лагарыфм канцэнтрацыі вадародных іонаў). Залішняя Кг. адмоўна адбіваецца на развіцці большасці сельскагаспадарчых раслін. Ліквідуецца шляхам вапнавання глебы. Па кіслотнасці адрозніваюць глебы кіслыя (pH менш за 7), шчолачныя (pH больш за 7) і нейтраль­ный (pH роўна 7). Большасць глеб Беларусі кіслыя.

Кислые горные породы — кіслыя горныя пароды, магматычныя горныя пароды, якія ўтрымліваюць больш за 64 % крэменязёму (напрыклад, граніты, гранадыярыты, ліпарыты і інш.).

Кластические горные породы — кластычныя горныя пароды, тое самае, што обломочные горные породы — абломкавыя горныя пароды.

Климакс — клімакс, адносна ўстойлівая (карэнная) раслінная суполка, што ў значнай ступені адпавядае экалагічным умовам дадзенай мясцовасці. Узнікае ў выніку змен (сукцэсій) расліннага покрыва.

Климат — клімат, шматгадовы рэжым надвор’я ў тым ці іншым раёне Зямлі. Характарызуецца сукупнасцю значэнняў метэаралагічных элементаў (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў) за шматгадовы перыяд. Залежыць ад колькасці сонечнага цяпла, цыркуляцыі атмасферы, геаграфічнай шыраты, размеркавання сушы і мора, аддаленасці тэрыторыі ад акіянаў і мораў, акіянічных цячэнняў, вышыні над узроўнем мора, рэльефу і падсцілаючай паверхні. Мае выключна важнае значэнне для прыродных працэсаў, жыцця і дзейнасці чалавека.

Климат приземного слоя воздуха — клімат прыземнага слоя паветра, кліматычныя ўмовы ў самым ніжнім слоі паветра, непасрэдна над глебавым покрывай (вышыня 1,5—2 м). Адрозніваецца ад клімату свабоднай атмасферы павялічанымі ваганнямі тэмпературы, паменшанымі скарасцямі ветру, больш значнай вільготнасцю і г. д. Модна ўплывае на расліны (у тым ліку культурный), часта атаясамліваецца з мікракліматам.

Климат свободной атмосферы — клімат свабоднай атмасферы, кліматычныя ўмовы ў трапасферы і ніжняй стратасферы (да вышыні 20—25 км). Адрозніваецца ад клімату прыземнага слоя паветра паменшанымі значэннямі атмасфернага ціску, тэмператур, іх сутачных амплітуд, вільготнасці, большай скорасцю ветру і ўстойлівасцю яго напрамкаў.

Климатическая аномалия — кліматычная анамалія, значнае адхіленне таго ці іншага метэаралагічнага элемента ад шматгадовага сярэдняга яго значэння (кліматычнай нормы). У залежнасці ад знака адхілення бывае адмоўнай ці дадатнай.

Климатическая геоморфология — кліматычная геамарфалогія, раздзел кліматалогіі, які вывучае рэльефаўтвараючыя працэсы пераважна ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі розных прыродных зон і выву­чае формы рэльефу, утвораныя галоўным чынам знешнімі працэсамі,— морфаскульптуры.

Климатическая граница, климатораздел — кліматычная граніца, клі* матападзел, граніца (лінія ці паласа) на зямной паверхні, уздоўж якой кліматычныя ўмовы рэзка і істотна змяняюцца. Часцей за ўсё гэта араграфічны бар’ер (напрыклад, Галоўны хрыбет Вялікага Каўказа) або граніца паміж сушай і морам, якая раздзяляе паверхні з рознымі тэрмічнымі ўмовамі.

Климатическая норма — кліматычная норма, колькасная характарыстыка клімату па даных шматгадовых (звычайна больш за 20 гадоў) назіранняў (месячный, сезонный і гадавыя кліматычныя паказчыкі, іх сярэднія і крайнія значэнні, тэрміны пачатку ці спынення з’яў, іх паўторнасць і г. д.). Значныя адхіленні ад К. н.— кліматычныя анамаліі.

Климатическая область — кліматычная вобласць, вобласць Зямлі з пэўным тыпам клімату. З’яўляецца часткай кліматычнай зоны (пояса).

Климатические зоны — кліматычныя зоны, буйныя падраздзяленні зямной паверхні па кліматычных умовах (радыяцыйнаму балансу, сярэдніх і крайніх тэмпературах, гадавых сумах І рэжыму выпадзення атмасферных ападкаў і іншых паказчыках). Маюць звычайна шыротнае ці субшыротнае пашырэнне, суцэльнае або перарывістае распаўсюджанне. У некаторых класіфікацыях клімату атаясамліваюцца з кліматычнымі паясамі.

Климатические карты — кліматычныя карты, карты, на якіх наказа­ны асаблівасці клімату той ці іншай тэрыторыі, размяшчэнне тыпаў клімату на зямной паверхні.

Климатические пояса — кліматычныя паясы, шыротныя паясы зямнога шара, якія выдзяляюцца па размеркаванню'сонечнага цяпла І тыпах паветраных мае. Адрозніваюць Кп. асноўныя: экватарыяльны, па два трапічныя, умераныя і палярныя (арктычны І антарктычны) і переходный: па два субэкватарыяльныя, субтрапічныя і субпалярныя (субарктычны і субантарктычны). У асноўных паясах на працягу года пануе адзін тып паветранай масы, у переходных — тыпы паветраных мае мяняюцца зімой І летам. У межах К. п. выдзяляюцца кліматычныя вобласці вобласці Зямлі з аднолькавым тыпам клімату.

Климатические ресурсы — кліматычныя рэсурсы, прыродныя рэсурсы, якія ўключаюць сонечную энергію, цяпло, вільгаць і энергію ветру. Агракліматычныя і рэкрэацыйныя К. р. характарызуюцца колькасцю ападкаў за вегетатыўны перыяд, паказчыкамі гадавой сумы ападкаў, тэмпературы паветра, інтэнсіўнасцю сонечнай радыяцыі, ультрафіялетавай забяспечанасцю і г. д.

Климатические сезоны — кліматычныя сезоны, перыяды года працягласцю ў некалькі месяцаў з пэўнай агульнасцю кліматычных умоў (напрыклад, сухі і вільготны К. с. у субэкватарыяльным клімаце; вясна, лета, восень і зіма ва ўмераных шыротах).

Климатические факторы — кліматычныя фактары, 1) фактары, якія вызначаюць характер семоге клімету, гэте значыць кліматаствараючыя фектары (гееграфічная шырата, резмеркевенне сушы і море, аддаленасць сушы ед море, екіянічныя цячэнні, вышыня мясцовасці і рэльеф, харектвр педсцілеючай паверхні, гаспадарчея дзейнесць челавеке); 2) асеблівасці клімету, якія вызначоюць ебо ўплывоюць не ход тых ці іншых прыродных або гремедскіх працэсеў.

Климатические циклы — кліматычныя цыклы, хістанні клімату на працягу шматгадовага прамежку часу, якія паўтараюцца з пэўнай рэгулярнасцю, аднак не строга перыядычна.

Климатический оптимум — кліматычны оптымум, пацяпленні клімату на працягу міжледавікоўяў чацвярцічнага перыяду і ў пасляледавіковы час. Адбывалася хуткае адступленне ледавікоў, раставанне ледавіковага покрыва, павышэнне ўзроўню акіяна.

Климатическое районирование — кліматычнае раяніраванне, падзел зямной паверхні на часткі (паясы, зоны, вобласці і больш дробныя адзінкі) з больш ці менш аднароднымі кліматычнымі ўмовамі або па асобных кліматычных паказчыках.

Климатограмма — кліматаграма, графічны паказ гадавога ходу двух якіх-небудзь элементаў клімату, напрыклад тэмпературы і ападкаў.

Климатография — кліматаграфія, раздзел кліматалогіі, які вывучае тыпы кліматаў і іх распаўсюджанне на зямным шары, займаецца апісаннем клімату пэўных тэрыторый ці акваторый.

Климатология — кліматалогія, навука аб кліматах зямнога шара, іх тыпах, фактарах фарміравання, распаўсюджанні і змяненні ў часе.

Климатообразующие процессы — кліматаўтвараючыя працэсы, атмасферныя працэсы, якія вызначаюць характар клімату зямной паверхні ў цэлым або асобных яе рэгіёнаў. Гэта цеплазварот (радыяцыйныя ўмовы на зямной паверхні і цеплаабмен паміж ёй І атмасферай), вільгацезварот паміж атмасферай І зямной паверхняй, агульная І мясповая цыркуляцыя атмасферы.

Климаты прошлого — кліматы мінулага, кліматычныя ўмовы ў мінулыя эпохі існавання Зямлі.

Кобальтовые руды — кобальтавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы ко­бальту. Утрымліваюць звычайна ад сотых доляў працэнта да некалькіх працэнтаў (1—2 %) металу. Выдзяляюць мыш’яковыя, сярністыя і акісленыя Кр.

Ковыльные степи — кавыльныя стэпы, стэпы, у травяным покрыве якіх пануюць розныя віды кавылёў (Лесінга, чырванаваты, украінскі і інш.). Размяшчаюцца на поўдзень ад разнатраўных стэпаў і ўтвараюць паўднёвую падзону стэпаў.

Колебания климата — хістанні (ваганні) клімату, цыклічныя змяненні клімату з перыядам у дзесяткі і сотні гадоў.

Колебания ледников — хістанні (ваганні) ледавікоў, змяненні становішча канца ледавікоў. Адбываюцца пры пераменным іх наступанні і адступанні. Звязаны са змяненнямі балансу рэчыва ў ледавіку або фізічным станам самога лёду і характарам руху ледавіка. Бываюць перыядычнымі (сезонным!, векавымі; першыя абумоўлены жыўленнем ледавікоў, другія звязаны з перыядычнымі зменамі клімату) і неперыядычнымі, выпадковымі (вызываюцца тэктанічнымі, вулканічнымі і іншымі прычынамі).

Колебания уровня моря — хістанні (ваганні) узроўню мора, ваганні свабоднай паверхні вады Сусветнага акіяна за які-небудзь прамежак часу, вымяраемыя па вертыкалі.

Колебательные движения земной коры, осцилляционные движе­ния — хістальныя (вагальныя) рухі зямной кары, асцыляцыйныя рухі, павольныя падняцці і апусканні зямной кары, якія адбываюцца паўсюдна і бесперапынна і змяняюць адно аднаго ў часе і прасторы. 1х скорасць — ад сотых доляў мм да некалькіх см у год. Адбываюцца на працягу ўсёй геалагічнай гісторыі Зямлі і працягваюцца ў сучасны перыяд. Вызначаюць размеркаванне і змяненне абрысаў сушы і мора, абумоўліваюць утварэнне і развіццё рэльефу.

Колки — колкі, бярозавыя, радзей асінавыя лясы ў лесастэпах і паўночным стэпе Заходняй Сібіры. Звычайна размяшчаюцца ў паніжэннях рэльефу.

Коллювий — калювій, 1) у шырокім сэнсе — усе адкладанні ў ніжняй частцы схілаў у выглядзе шлейфаў. Утвараюцца шляхам назапашвання спаўзаючых уніз па схіле прадуктаў разбурэння горных парод; 2) у вузкім сэнсе — толькі грубашчабняватыя абвальныя і во-

сыпныя адклады ля падножжа стромкіх схілаў; у гэтым разуменні супрацьпастаўляецца дэлювію.

Колчеданы — калчаданы, агульная назва руд, якія складаюцца пераважна з сярністых (сульфідных) злучэнняў жалеза, медзі, нікелю, кобальту і іншых металаў.

Кольматаж — кальматаж, натуральнае або штучнае запаўненне (заіленне) пор горных парод і грунтоў дробнымі ілістымі або гліністымі часцінкамі, якія ўносяцца ў грунт шляхам фільтравання вады. Змяняе вільгацяёмістасць і водапранікальнасць горных парод. Ужываецца для барацьбы са стратай вады праз грунт са штучных вадаёмаў і для павышэння ўрадлівасці пераважна пясчаных глеб.

Компас компас, прылада для вызначэння старой гарызонту і азімутаў. Асноўнай часткай магнітнага К. з’яўляецца магнітная стрэлка, якая свабодна рухаецца на вастрыі. Яна паказвае напрамак поўнач — поўдзень, што супадае з напрамкам мясцовага магнітнага мерыдыяна.

Компасные растения — компасныя расліны, расліны, лісце якіх размяшчаецца ў напрамку з поўначы на поўдзень (напрыклад, латук, эўкаліпт).

Компенсационные течения — кампенсацыйныя цячэнні, гарызантальнае перамяшчэнне водных мае, якое пакрывае страты вады, і паніжэнне ўзроўню ў якой-небудзь частцы акіяна, мора, возера (на­прыклад, міжпасатныя, ці экватарыяльныя, супрацьцячэнні ў Сусветным акіяне).

Комплексные атласы комплексный атласы, геаграфічныя атласы, якія даюць разнастайную І шматбаковую характарыстыку тэрыторыі (акваторыі). Уключаюць розныя па тэматыцы карты: прыроды, насельніцтва, эканомікі і інш.

Комплексные географические исследования — комплексный геаграфічныя даследаванні, усебаковае вывучэнне канкрэтнай тэрыторыі (ці акваторыі), неабходнае для рашэння тых ці іншых навуковых і народнагаспадарчых задач. Ажыццяўляюцца сумесна спецыялістамі роз­ных галін ведаў па фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, у экспедыцыях або на стацыянарах на аснове адзінай праграмы.

Комплексные карты комплексный карты, карты, на якіх сумесна паказана некалькі ўзаемазвязаных з’яў (або ўласцівасцей адной з’явы), аднак кожная паказана паасобку, у сваіх паказчыках (тапаграфічныя, сінаптычныя і іншыя карты).

Компоненты ландшафта, географические компоненты — кампаненты ландшафту, геаграфічныя кампаненты, асноўныя састаўныя часткі ландшафту і геаграфічнай абалонкі ў цэлым: горныя пароды, формы рэльефу, паверхневыя і падземныя воды, паветраныя масы, глебы, расліннае покрыва, жывёльны свет.

Конвективные облака — канвекцыйныя воблакі, воблакі, якія ўтвараюцца ў працэсе ўзыходных рухаў паветра (г. зн. канвекцыі). Да іх 130

належаць кучавыя і кучава-дажджавыя воблакі. Асабліва характэпны для трапічных шырот і летам над мацерыкамі для ўмераных.

Конвективные осадки — канвекцыйныя ападкі, ападкі, якія выпадаюць з канвекцыйных воблакаў, галоўным чынам кучава-дажджавых. Гэта кароткачасовы, але вельмі інтэнсіўны дождж ліўневага харак­теру (зімой — мокры снег і ледзяная крупа). Лівень нярэдка суправаджаецца навальніцай, часам з градам.

Конвекция — канвекцыя, 1) у атмасферы — вертыкальнае перамяшчэнне паветра, выкліканае рознасцю тэмператур. Больш нагрэтае ад зямной паверхні (і менш шчыльнае) паветра ўзнімаецца ўверх, адначасова больш халоднае (і больш шчыльнае) паветра апускаецца ўніз; 2) у Сусветным акіяне — вертыкальны рух вады, выкліканы змяненнем яе шчыльнасці ў выніку змянення тэмпературы або салёнасці. Вядзе да перамешвання вады і выраўноўвання па вертыкалі яе фізічных і хімічных уласцівасцей, да ўзбагачэння кіслародам ніжніх слаёў і пажыўнымі рэчывамі — верхніх.

Конгломерат — кангламерат, асадкавая абломкавая горная парода, складзеная з галькі, пяску, валуноў, якія сцэментаваны вапняковымі або гліністымі часцінкамі. Па спосабу назапашвання абломкавага матэрыялу адрозніваюць марскія, азёрныя і рачныя К.

Конденсация, сгущение водяных паров — кандэнсацыя, згушчэнне вадзяной пары, пераход яе ў вадкі стан і ўтварэнне кропелек вады. Адбываецца пры насычэнні і перанасычэнні паветра вадзяной парай, галоўным чынам па прычыне яго ахаладжэння. К. можа адбывацца на наземных прадметах (утвараюцца раса, іней, галалёд) і ў паветры (утвараюцца туман, воблакі).

Конечная морена — канцавая марэна, абломкавы матэрыял у выглядзе дугападобных град, прынесены і адкладзены ледавіком у яго ніжняй частцы пры раставанні. Можа быць некалькі град К. м., што ўказвае на неаднаразовыя адступленні ледавіка. К. м. складаюцца з пяскоў, супескаў, суглінкаў, жвіру, галькі, валуноў. У Беларусі К. м. пашыраны ў межах Свянцянскіх, Ашмянскіх град, Гродзенскага ўзвышша, Мазырскай грады і інш.

Конечно-моренный рельеф — канцова-марэнны рэльеф, рэльеф валападобных або ўзгорыстых град, складзеных марэнай. Грады ўзнікаюць у выніку назапашвання абломкавага матэрыялу пры раставанні канцоў горных і покрыўных ледавікоў у перыяды іх часовага прыпынку. У тарах гэта дугі канцавых марэн, укладзеных адна ў адну У вобласці старажытных покрыўных абледзяненняў — адзін або некалькі паралельных ланцугоў марэн. К-м.р. шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусь

Конкордатный берег, согласный берег, продольный берег — канкардатны бераг, згодны бераг, падоўжны бераг, бераг, агульны напрамак якога супадае з распасціраннем геалагічных структур прыбярэжнай часткі сушы (напрыклад, з распасціраннем восей складак). У па-

раўнанні з дыскардатным (папярочным) берагам характарызуецца малой расчлянёнасцю і меншай разнастайнасцю берагавых форм.

Конкреция, стяжение — канкрэцыя, сцяжэнне, мінеральнае ўтварэнне круглявай ці няправільнай формы, якое ўзнікае пераважна ў асадкавых горных пародах і глебах. Ад змяшчаючай пароды адрозніваецца сваім саставам і ўнутранай будовай. Па памерах вагаецца ад мікрона да 3 м у дыяметры. У сучасных акіянічных асадках распаўсюджаны жалезамарганцавыя К.

Конские широты — конскія шыроты, субтрапічныя шыроты над акіянамі паміж 30—35° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях. Размяшчаюцца ва ўнутраных частках субтрапічных антыцыклонаў са слабымі вятрамі і частымі штылямі. У часы паруснага мараплавання з-за доўгіх вымушаных прыпынкаў у гэтых шыротах суднаў і недахопу прэснай вады і фуражу выкідаліся часам коні, якіх перавозілі з Еўропы ў Амерыку. Адсюль іх назва.

Консументы — кансументы, арганізмы, якія з’яўляюцца спажыўцамі гатовага арганічнага рэчыва, створанага і назапашанага прадуцэнтамі (у асноўным зялёнымі раслінамі). Гэта жывёлы і незялёныя расліны.

Континентальность климата — кантынентальнасць клімату, сукупнасць характэрных уласцівасцей клімату, якія вызначаюцца ўплывам мацерыка на працэсы кліматаўтварэння. Залежыць у першую чаргу ад напрамку пануючага пераносу паветра ў агульнай цыркуляцыі атмасферы і аддаленасці тэрыторыі ад акіяна. Асноўны паказчык К. к. гадавая амплітуда тэмпературы паветра: чым яна большая, тым і клімат больш кантынентальны.

Континентальные воздушные массы, континентальный воздух — кантынентальныя паветраныя масы, кантынентальнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца над кантынентамі і пакрытымі лёдам акіянамі і морамі. Адрозніваюцца нязначнай вільготнасцю, звычайна запыленасцю, вялікімі сутачнымі і гадавымі амплітудамі тэмператур. Кантынентальнае паветра летам цяплейшае, зімой халаднейшае за марское.

Континентальные отложения кантынентальныя адкладанні, асадкавыя адклады, якія ўтварыліся на сушы, часцей за ўсё ў вадаёмах (азёрныя адклады, рачныя наносы, ледавіковыя адклады і інш.). К. а. змяшчаюць радовішчы вугалю, жалезных руд, кааліну, вогнетрывалых глін, будаўнічых матэрыялаў, россыпы высакародных металаў і алмазаў.

Континентальный водораздел, материковый водораздел — кантынен­тальны водападзел, мацерыковы водападзел, лінія (або водападзельная прастора) на мацерыку, якая раздзяляе басейны рэк розных акіянаў; галоўны водападзел мацерыка (напрыклад, водападзел басейнаў рэк Атлантычнага і Ціхага акіянаў у Андах Паўднёвай Амерыкі).

Континентальный климат — кантынентальны клімат, клімат унутраных частак мацерыкоў з невялікай колькасцю ападкаў, значнымі гада132

вымі і сутачнымі ваганнямі тэмператур. Чым большая гадавая амплітуда, тым клімат больш кантынентальны. Фарміруецца пры панаванні кантынентальных паветраных мае. Можа быць умерана кантынентальным (пры значным уздзеянні марскога паветра), кантынентальным і рэзка кантынентальным. Проціпастаўляецца марскому клімату, які фарміруецца пры панаванні марскіх паветраных мае.

Контурные карты — контурныя карты, вучэбныя карты, якія маюць элементы геаграфічнай асновы 1 каардынатную сетку.

Конус выноса — конус вынасу, акумуляцыйная форма рэльефу ў выглядзе плоскага паўконуса, складзеная рыхлым абломкавым матэрыялам. Мае слабавыпуклую паверхню, данізу пашыраецца. На паверхні сушы звычайна ўтвараецца ў месцах выхаду горных рэк на раўніны, у вусцях часовых патокаў, у морах і акіянах — у вусцях рэк, якія нясуць значную колькасць наносаў

Концевое озеро — канцавое возера, возера, якое ўтварылася ў бяссцёкавай сухой вобласці, дзе рака заканчваецца ў якой-небудзь замкнутай катлавіне на сушы і ўтварае азёрны разліў (напрыклад, возера Лабнор у Тарымскай катлавіне ў Кітаі)

Кора выветривания — кара выветрывання, слой рыхлых парод на зямной паверхні. Утвараецца ў выніку выветрывання. Магутнасць К. в. звычайна 30—60 м, пры гарачым вільготным клімаце — да 200 м І больш; яе верхні слой — глеба. 3 К. в. звязана ўтварэнне многіх карысных выкапняў. У Беларусі К. в. развіта на пародах крышталічнага фунда­мента і асадкавай тоўшчы.

Коралловые острова — каралавыя астравы, астравы, якія ўзніклі ў выніку жыццядзейнасці марскіх арганізмаў з вапнавым шкілетам, галоўным чынам каралавых паліпаў. Размешчаны ў трапічных шыротах (каралавыя паліпы могуць жыць толькі ў цёплай вадзе, з тэмпературай не ніжэй чым 20°) Асабліва характэрны для Ціхага акіяна. Прадстаўлены каралавымі рыфамі і атоламі.

Коралловые рифы каралавыя рыфы, надводныя і падводныя гра­ды на мелкаводных участках трапічных мораў, утвораныя галоўным чынам вапнавымі шкілетамі каралавых паліпаў Прадстаўлены берагавымі і бар’ернымі рыфамі.

Коренная порода — карэнная парода, горная парода, якая залягае на месцы свайго ўтварэння і мала зменена працэсамі выветры­вання.

Коренное месторождение — карэннае радовішча, месцараджэнне карысных выкапняў у карэнных пародах. Знаходзіцца на месцы яго першапачатковага ўтварэння.

Коренной берег — карэнны бераг, частка водападзела, што прымыкае да рачной даліны, мора ці возера. Складзена карэннымі горнымі пародамі, часта прыкметна ўзвышаецца над рачной далінай, морам, возерам і ўтварае месцамі абрывы і ўцёсы.

Коренной лес — карэнны лес, лес, які не закрануты дзейнасцю

чалавека і ўяўляе сабой сфарміраваную, устойлівую да знешніх умоў, вельмі слабазменлівую раслінную суполку.

Коричневые почвы — карычневыя глебы, глебы субтрапічных цвердалістых вечназялёных лясоў і хмызнякоў (узбярэжжа Міжземнага мора — Міжземнамор’е, паўднёвы захад Афрыкі, Каліфорнія, Сярэдняе Чылі, Паўднёвы бераг Крыма, Усходняе Закаўказзе, горы Сярэдняй Азіі). Звычайна цяжкага механічнага саставу, чырвонага колеру, не кіслыя (рэакцыя нейтральная або шчолачная), з колькасцю перагною ад 3—4 % да 8—9 % і значным утрыманнем карбанатаў. Выкарыстоўваюцца ў земляробстве (вінаград, пладовыя, зерневыя і іншыя культуры).

Коричнево-красные почвы, красно-коричневые почвы — карычневачырвоныя глебы, чырвона-карычневыя глебы, глебы сухіх субэкватарыяльных і трапічных лістападных лясоў, рэдкалессяў і зараснікаў хмызнякоў Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Пясчаныя і супясчаныя, з утрыманнем перагною 3—5 % і наяўнасцю карбанатаў у ніжніх гарызонтах. Выкарыстоўваюцца ў земляроб­стве гарачага пояса.

Кормовые угодия — кармавыя ўгоддзі, участкі зямной паверхні, расліннае покрыва якіх выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі для выпасу жывёлы і вытворчасці кармоў (сена, сенажу, сіласу, травяной мукі і інш.). Адрозніваюць натуральный, акультураныя і культурныя пашы, сенакосы і іншыя К. у.

Коротковолновая радиация — кароткахвалевая радыяцыя, тэта прамая і рассеяная сонечная радыяцыя з даўжынёй хваль ад 0,17 да 4 мкм (уключае блізкае ультрафіялетавае, бачнае і блізкае інфрачырвонае выпрамяненні).

Корразия — каразія, механічнае ўздзеянне на горныя пароды абломкавага матэрыялу, які перамяшчаецца вадой, ветрам, лёдам або пад дзеяннем сілы цяжару. К. ажыццяўляецца ў форме шліфоўкі, паліроўкі, свідравання падсцілаючых парод, у выніку чаго на паверхні парод утвараюцца разоры, шрамы, лагчыны і іншыя паглыбленні; абточваюцца і самі абломкі.

Коррозия — карозія, разбурэнне горных парод шляхам хімічнага (растваральнага) дзеяння прыродных вод і вынасу рэчываў у водным растворы. У месцах распаўсюджання лёгкарастваральных парод вядзе да ўтварэння розных форм карставага рэльефу (разор, упадзін, каналаў, пячор і інш.).

Корунд — карунд, мінерал, аксід алюмінію (АІ2О3). Па цвёрдасці ўступае толькі алмазу. Утварае сіняватаабо жаўтавата-шэрыя, зялёныя або іншыя крышталі, зярністыя масы. Невялікія каменьчыкі аксідаў жалеза і хрому афарбоўваюць Ку чырвоны (рубін) і сіні (сапфір) кодеры. Па паходжанню К. бывае метамарфічны, метасаматычны, магматычны; назапашваецца ў россыпах. Выкарыстоўваецца як абразіўны матэрыял (наждак). Рубін, сапфір — каштоўныя камяні.

Коса — каса, нізкая і вузкая намыўная паласа суши на беразе мора, возера, ракі, якая складаецца з пяску, гравію, ракушніку і адным канцом злучаецца з берагам. Утвараецца ў выніку накаплення наносаў, перамяшчаемых хвалямі і цячэннямі ўздоўж берага.

Космическая съёмка — касмічная здымка, метад атрымання інфармацыі аб Зямлі, іншых планетах Сонечнай сістэмы, нябесных целах, туманнасцях і розных касмічных з’явах пры дапамозе здымачных сістэм, размешчаных на штучных спадарожніках Зямлі, касмічных станцыях і караблях. Заснавана на вымярэнні і рэгістрацыі ўласнага і адбітага электрамагнітных выпраменьванняў Зямлі.

Космические лучи — касмічныя прамяні, паток часціц высокіх энергій (галоўным чынам пратонаў), якія паступаюць на Зямлю ад Сонца і з касмічнай міжзоркавай прасторы (гэта т. зв. першасныя К. п.), а таксама паток часціц і фатонаў, народжаных узаемадзеяннем з атамамі атмасферных газаў першасных К. п. (другасныя К. п.); у іх састаў уваходзяць усе вядомыя элементарный часціцы.

Космическое землеведение — касмічнае землязнаўства, сукупнасць даследаванняў Зямлі з космасу з дапамогай аэракасмічных метадаў і візуальных назіранняў. Уключае вывучэнне атмасферы, гідрасферы, літасферы, біясферы, геаграфічнай абалонкі, природных рэсурсаў з мэтай іх рацыянальнага выкарыстання і аховы і распрацоўвае прагнозы природных працэсаў і з’яў.

Космополиты — касмапаліты, віды, роды, сем’і раслін і жывёл, якія шырока распаўсюджаны на ўсіх мацерыках (акрамя Антарктиды) ці акіянах (напрыклад, злакі, крапіва, ластаўкі, вераб’і).

Космос, Вселенная — космас, Сусвет, увесь існуючы і акружаючы нас свет, неабмежаваны ў часе і прасторы, бясконца разнастайны па формах матэрыі; знаходзіцца ў бесперапынным руху, змяненні, развіцці.

Котидальная линия — катыдальная лінія, лінія на карце прыліваў, якая злучае пункты з аднолькавымі фазамі прыліву. Звычайна характарызуе становішча грэбеня прыліўнай хвалі для кожнай гадзіны, г. зн. паказвае хуткасць распаўсюджання прыліўнай хвалі за 1 гадзіну.

Котловина — катлавіна, замкнутае паніжэнне сушы з параўнальна пакатымі схіламі і плоскім дном (Кузнецкая катлавіна, Мінусінская, Тувінская). Глыбіні і памеры Крозныя. К. таксама называюцца шырокія паніжэнні дна акіянаў (напрыклад, Усходне-Ціхаакіянская катлавіна).

Кочующие реки и озёра — вандроўныя рэкі і азёры, рэкі і азёры, якія змяняюць сваё месцазнаходжанне з году ў год. Характэрны для сухіх унутрымацерыковых абласцей, звязаны з нераўнамерным размеркаваннем ападкаў і багаццем наносаў.

Кошава — кашава, моцны паўночны, паўночна-ўсходні або ўсходні вецер у басейне сярэдняга цячэння Дуная. Назіраецца пераважна ў халодны час года, іншы раз дасягае скорасці звыш 35 м/с. Часта

суправаджаецца завеямі або пылавымі бурамі, як.я ахопліваюць іншы раз вялікія прасторы. Развіваецца звычайна пры нізкім атмасферным ціску над Адрыятычным морам і высокім — над паўднёва-заходняй часткай Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Коэффициент неравномерности стока — каэфіцыент нераўнамернасці сцёку, адносіны найбольшага з сярэднямесячных расходаў вады за год да найменшага. Характарызуе нераўнамернасць размеркавання ўнутрыгадавога сцёку ракі. Звычайна ўзрастае з памяншэннем плошчы вадазбору і павелічэннем засушлівасці клімату.

Коэффициент стока — каэфіцыент сцёку, адносіна сцёку да ападкаў для адной і той жа тэрыторыі за пэўны тэрмін, выражаная ў працэнтах. К. с. узрастае з павелічэннем колькасці ападкаў, адноснай вільготнасці паветра, вільготнасці глеб, інтэнсіўнасці выпадзення ападкаў і снегараставання і памяншаецца з павелічэннем водапранікальнасці глеб і гушчыні расліннасці.

Коэффициент увлажнения — каэфіцыент увільгатнення, адносіна гадавой колькасці ападкаў да выпаральнасці за той жа перыяд. З’яўляецца важным паказчыкам клімату: чым меншы Ку., тым клімат сушэйшы. Пры К. у., большим чым 1, увільгатненне залішняе, меншым чым 1,— недастатковае, роўным або блізкім да 1,— дастатковае.

Краеведение — краязнаўства, вывучэнне прыроды, насельніцтва, гаспадаркі, гісторыі і культуры невялікіх тэрыторый і населеных пунктаў з іх наваколлем (у адрозненне ад краіназнаўства — вывучэнне значных тэрыторый). Падраздзяляецца на галіновае (гістарычнае, этнаграфічнае, тапанімічнае і інш.) і комплекснае геаграфічнае К(вывучае ўзаемадзеянне прыродных і сацыяльных з’яў).

Краевой прогиб — краявы прагін, лінейна выцягнуты перадгорны прагін на мяжы складкаватых горных збудаванняў і жорсткіх участкаў зямной кары (платформ). Запаўняецца звычайна прадуктамі разбурэння гор.

Красная глубоководная глина — чырвоная глыбакаводная гліна, шырока распаўсюджаны тып донных адкладанняў найбольш глыбокіх частак акіянаў (на глыбінях 4000—6000 м). Складаецца з вельмі дробнага матэрыялу; колер абумоўлены вокісламі жалеза. Назапашваецца вельмі павольна (1 мм за 1000 гадоў). Пакрывае каля 35 % паверхні дна Ціхага акіяна 1 каля 25 % — Атлантычнага і Індыйскага. 3 Ч. г. г. звязаны багатыя рудныя паклады жалеза — марганцавых канкрэцый.

Красная книга — Чырвоная кніга, назва спісаў рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, для аховы якіх павінны быць прыняты асобыя меры. Прадстаўляе сабой анатаваны пералік відаў і падвідаў, даныя аб іх біялогіі з паказам сучаснага і мінулага распаўсюджання, колькасці і прычын скарачэння, асаблівасцей узнаўлення, прынятых і неабходных мер аховы. Маюцца міжнародныя, нацыянальныя (у маштабах дзяржаў) і лакальныя Ч. к.

Красно-бурые почвы — чырвона-бурыя глебы, глебы тыловых саваннаў Афрыкі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі. Характарызуюцца малой колькасцю перагною (1,5—3 %), назапашваннем у ніжніх гарызонтах злучэнняў жалеза, алюмінію, марганцу і карбанатаў. Выкарыстоўваюцца ў земляробстве пры арашэнні.

Красновато-бурые почвы — чырванавата-бурыя глебы, глебы апустыненых саваннаў і трапічных паўпустынь Афрыкі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі. Распаўсюджаны ў пераходнай зоне ад саваннаў да трапічных пустынь. Адрозніваюцца нязначнай колькасцю перагною (1 —1,5 %) і багаццем мінеральнымі солямі (карбанатамі і інш.). Выкарыстоўваюцца ў земляробстве пры арашэнні.

Красновато-чёрные почвы — чырванавата-чорныя глебы, глебы субтрапічных лесастэпаў і стэпаў (захад Цэнтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы, усход Пампы ў Паўднёвай Амерыцы, паўднёвы ўсход Афрыкі і інш.). Урадлівыя, камякаватай структуры, кіслыя, з утрыманнем перагною да 2—5 %. Утвараюцца пад багатай травяністай расліннасцю ў раёнах з паўвільготным субтрапічным кліматам.

Красно-жёлтые ферраллитные почвы — чырвона-жоўтыя фералітныя глебы, глебы вільготных экватарыяльных і вільготных трапічных лясоў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Адрозніваюцца значнай таўшчынёй, невялікай колькасцю перагною і высокім утрыманнем жалеза і алюмінію, чым і тлумачыцца іх колер. Выкарыстоўваюцца для вырошчвання рысу, какавы, гевеі, кавы і іншых трапічных культур.

Краснозёмы — чырваназёмы, глебы субтрапічных вільготных і мусонных лясоў (паўднёвы ўсход ЗША, Бразіліі, Афрыкі, Аўстраліі, Усходні Кітай, Карэя, Японія, Заходняе Закаўказзе, Ленкаранская нізіна). Бедныя пажыўнымі рэчывамі (фосфарам, каліем, азотам), кіслыя, з колькасцю перагною да 6—9 %. Чырвоны колер звязаны з высокім утрыманнем жалеза і алюмінію. Выкарыстоўваюцца ў земля­робстве.

Красно-коричневые почвы — чырвона-карычневыя глебы, глебы сухіх трапічных лясоў і хмызнякоў Бразільскага нагор’я, басейнаў рэк Конга і Замбезі, цэнтральнай часткі Індакітая. Лёгкага механічнага саставу (супясчаныя і пясчаныя), утрымліваюць 3—5 % перагною, маюць добра выражаны ілювіяльны карбанатны гарызонт і часта прыкметы саланцаватасці, рэакцыя нейтральная. Афарбоўка пераважна чырванаватая. Выкарыстоўваюцца пад трапічныя культуры.

Краснолесье — чырваналессе, хвойныя, галоўным чынам сасновыя лясы. Паходжанне тэрміна, відаць, звязана з чырванавата-жоўтым ко­лерам кары сасны.

Красные ферраллитные почвы — чырвоныя фералітныя глебы, глебы субэкватарыяльных змешаных лістападна-вечназялёных лясоў і высакатраўных саваннаў Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Характарызуюцца значнай магутнасцю, зярніста-

камякаватай структурай, залішняй кіслотнасцю, высокім утрыманнем жалеза, алюмінію і марганцу, іх шчыльнымі ўтварэннямі і праслойкамі і колькасцю перагною да 6—8 %. Шырока выкарыстоўваюцца ў земляробстве.

Кратер — кратэр, чашападобнае або лейкападобнае паглыбленне на вяршыні ці схіле вулкана, праз якое вывяргаюцца лава, гарачыя газы, пара вады, абломкі горных парод,, вулканічны попел, дробныя камяні. На дне К-— адно або некалькі жаролаў, праз якія паступае магма з нетраў Зямлі. К. могуць дасягаць значных памераў (да некалькіх кіламетраў у дыяметры); у некаторых з іх утвараюцца кратэрныя азёры.

Кратерное озеро — кратэрнае возера, возера, якое ўзнікла ў кратэры вулкана ў выніку назапашвання атмасферных вод. Мае невялікія памеры, звычайна круглую форму, слаба расчлянёную берагавую лінію і адносна вялікія глыбіні (дзесяткі, іншы раз сотні м).

Краткосрочный прогноз погоды — кароткатэрміновы прагноз надвор’я, прадказанне надвор’я на тэрмін ад 1 да 3 сутак, звычайна на 24—36 гадзін. Даецца ў выніку вывучэння змяненняў надвор’я на вялікай тэрыторыі з дапамогай сінаптычных карт. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў замежнай геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.

Кремень — крэмень, мінеральнае ўтварэнне, якое складаецца з квар­цу і халцэдону, рэдка з апалу. Колер ад жоўта-шэрага да чорнага. Шырока распаўсюджаны ў выглядзе канкрэцый, жаўлакоў, пластоў, радзей лінзаў і пражылак сярод вапнякоў і пісчага мелу. Утвараецца пры дыягенезе асадкаў, катагенезе горных парод і выветрыванні. У каменным веку выкарыстоўваўся чалавекам для вырабу прылад працы, наканечнікаў стрэл, а пазней як крэсіва (для высякання агню). На Беларусі каля г. п. Краснаселькі Ваўкавыскага раёна захаваліся старажытныя шахты па здабычы крэменю (археалагічны помнік).

Кремнистые породы, силициты — крамяністыя пароды, сіліцыты, трупа асадкавых горных парод, у саставе якіх больш чым 50 % мінералу крэменязёму (БЮг).

Криволесье — крывалессе, зараснікі нізкарослых (да 10 м) дрэў і хмызнякоў з крывымі стваламі і галінамі. Развіваюцца ва ўмовах нізкіх тэмператур паветра, моцных вятроў, моцных снегападаў, а таксама пры наяўнасці шматгадовай мерзлаты. Распаўсюджаны ў раўніннай і горнай лесатундры, у верхний частцы ляснога пояса і ў субальпійскім поясе горных краін.

Крики — крыкі, назва перасыхаючых рэк і часовых водных патокаў у Аўстраліі.

Криогенез, криогенные процессы — крыягенез, крыягенныя працэсы, сукупнасць фізічных, хімічных і іншых працэсаў, якія адбываюцца ў межах крыясферы і суправаджаюцца ўтварэннем лёду.

Криогенная морфоскульптура, криогенный рельеф, мерзлотный рельеф — крыягенная морфаскульптура, крыягенны рэльеф, мярзлотны 138

рэльеф, сукупнасць форм рэльефу, паходжанне і развіццё якіх звязана з прамярзаннем і адтайваннем грунту (пагоркі ўспучвання, тэрмакарставыя катлавіны, паліганальныя грунты, курумы, нагорныя тэрасы і інш.). Характэрна галоўным чынам для палярных абласцей, сустракаецца таксама ў высакагор’ях.

Криолитозона, литокриосфера — крыялітазона, літакрыясфера, верхні слой зямной кары, які характарызуецца адмоўнай тэмпературай горных парод і глеб і наяўнасцю (або магчымасцю існавання) падземных ільдоў; утварае частку крыясферы. Кхарактэрны працэсы крыялітагенезу (растрэскванне і дэфармацыя горных парод, успучванне глеб і рыхлых парод, соліфлюкцыя, тэрмакарст і інш.) і ўтварэнне форм рэльефу мярзлотнага паходжання.

Криосфера — крыясфера, абалонка Зямлі ў вобласці ўзаемадзеяння атмасферы, гідрасферы і літасферы, якая адрозніваецца адмоўнай або нулявой тэмпературай і наяўнасцю вады ў цвёрдым або пераахалоджаным стане. Ніжняя граніца праходзіць па падэшве мёрзлых і ахалоджаных горных парод (да 4—5 км у Антарктыдзе І 1,5—2 км у паляр­ных абласцях), верхняя — на вышыні да 100 км. У яе склад уваходзяць ледзяныя воблакі, снежнае покрыва, ледзяное покрыва вадаёмаў, ледавікі, марскія льды, шматгадовая мерзлата, сезонна-мёрзлыя глебы і горныя пароды з падземнымі льдамі.

Криофилы — крыяфілы, арганізмы, якія жывуць у талых водах, на паверхні снегу і лёду, а таксама ў вадзе, што насычае лёд (аднаклетачныя водарасці, некаторыя чэрві і насякомыя). Масавае размнажэнне водарасцей іншы раз выклікае афарбаванне снегу або лёду ў чырвоныя, жоўта-бурыя і іншыя кодеры.

Криофиты — крыяфіты, расліны сухіх і халодных месцапражыванняў. Сумесна з псіхрафітамі (раслінамі халодных вільготных месцазнаходжанняў) утвараюць аснову расліннага покрыва тундр, альпійскіх лугоў, горных восыпаў і скал у высакагор’ях.

Крип — крып, павольнае няспыннае змяшчэнне (спаўзанне) рыхлага грунту ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару.

Криптодепрессии — крыптадэпрэсіі, катлавіны азёр, дно якіх размешчана ніжэй узроўню акіяна, а водная паверхня ляжыць вышэй яго (катлавіны азёр Байкал, Танганьіка і інш.).

Криптозойский эон, криптозой — крыптазойскі эон, крыптазой, буйнейшы прамежак геалагічнага часу, калі ствараліся дакембрыйскія тоўшчы без яўных рэшткаў шкілетнай фауны. Ахоплівае дакембрый.

Криптофиты — крыптафіты, шматгадовыя травяністыя расліны, надземный органы якіх адміраюць у сувязі з наступлением неспрыяльных умоў для вегетацыі, а пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца пад зямлёй у цыбулінах, клубнях, карэнішчах ці пад вадой (белы гарлачык, напрыклад).

Кристалл — крышталь, цвёрдае цела, якое мае форму правільнага многавугольніка, што абумоўлена заканамерным размяшчэннем атамаў у

выглядзе крышталічнай рашоткі. Большасць цвёрдых матэрыялаў з’яўляюцца полікрышталямі, адзінкавыя К-— монакрышталі.

Кристаллизация — крышталізацыя, працэс росту крышталёў з моманту іх зараджэння; можа адбывацца з вадкага стану (раствору, расплаву, магмы), газападобнага і цвёрдага (шклоўтварэнне).

Кристаллические горные породы — крышталічныя горныя пароды, магматычныя і метамарфічныя горныя пароды, якія складаюцца ў асноўным або цалкам з буйных, добра распазнавальных крышталёў розных мінералаў.

Кристаллические сланцы — крышталічныя сланцы, метамарфічныя горныя пароды, якія характарызуюцца крышталічнай будовай і сланцаватай тэкстурай. Складаюцца пераважна з кварцу, палявога шпату і цёмнаколерных мінералаў (слюды, амфіболаў і інш.). Адрозніваюць артасланцы (узніклі пры метамарфізме вывержаных горных парод) І парасланцы (вынік метамарфізацыі асадкавых парод). Кс. складаюць фундамент платформ і ніжні, структурны паверх складкаватых збудаванняў.

Кромерское межледниковье — кромерскае міжледавікоў’е, міжледавіковая эпоха, якая выдзелена на тэрыторыі Заходняй Еўропы і адпавядае гюнц-міндэльскаму міжледавікоўю альпійскай стратыграфічнай схемы.

Круговорот веществ — кругаварот рэчываў, працэсы пераўтварэння і перамяшчэння рэчыва ў прыродзе, якія шматразова паўтараюцца І маюць больш ці менш цыклічны характар. Забяспечвае шматразовасць працэсаў і іх высокую сумарную эфектыўнасць пры абмежаваных зыходных колькасцях рэчыва і энергіі. Канечная стадыя кругавароту не супадае поўнасцю з яго пачаткам; разрыў паміж імі з’яўляецца вектарам накіраванага змянення, г. зн. развіцця. Агульны К. р. на Зямлі складаецца з асобных яго відаў і працэсаў: кругавароту вады, біялагічнага кругавароту, кругавароту газаў, хімічных элементаў і г. д. Значны ўплыў на яго робіць гаспадарчая дзейнасць чалавека.

Круговорот воды кругаварот вады, няспынны pyx вады на зямной паверхні, які суправаджаецца зменай яе фізічнага стану і праходжаннем праз вадкую, газападобную і цвёрдую фазы. Адбываецца пад уздзеяннем сонечнага цяпла і сілы цяжару. Адрозніваюць малы, або акіянічны, Кв. (выпарэнне вады з паверхні акіяна і выпадзенне атмасферных ападкаў на паверхню акіяна) і вялікі, або сусветны, К. в. (выпарэнне вады з паверхні акіяна — перанос вадзяной пары паветранымі плынямі на мацерыкі, выпадзенне ападкаў — паверхневы і падземны сцёкі вод сушы ў акіян). Выпарэнне вады і выпадзенне ападкаў паўтараюцца шматразова.

Крупа — крупа, цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе акругленых ядзерак — або мяккіх (снежная крупа), або цвёрдых з белым ядром (ледзяная крупа). Выпадае з кучава-дажджавых воблакаў, пераважна вясной і восенню пры тэмпературах, блізкіх да нуля.

Кругосветные плавания — кругасветныя плаванні, плаванні, пры якіх перасякаюцца ўсе мерыдыяны Зямлі. Першае К. п. было зроблена ў 1519—1522 гг. іспанскай эспедыцыяй Ф. Магелана.

Крупномасштабные карты — буйнамаштабныя карты, геаграфічныя карты маштабу 1 : 200 000 і буйнейшыя.

Крутизна склонов — крутасць схілаў, вугал паміж гарызантальнай плоскасцю і паверхняй схілу. На тапаграфічных картах вызначаецца з дапамогай шкалы залажэння.

Крылья складки — крылы складкі, часткі складкі па абодва бакі ад шарніра — месца выпуклага ці выгнутага перагіну пластоў горных парод.

Кряж — краж, лінейна выцягнутае ўзвышша, часта з мяккімі круглявымі абрысамі. Звычайна гэта рэшткі старажытных, моцна разбураных горных краін (Ціманскі краж, Данецкі і інш.).

Ксеротермический период — ксератэрмічны перыяд, перыяд з сухім і цёмплым кліматам, які адпавядае суббарэальнай фазе пасляледавікоўя (каля 4500—2500 гадоў назад).

Ксерофилы — ксерафілы, жывёлы, якія прыстасаваны да жыцця ў сухіх раёнах, пры недахопе вільготнасці (напрыклад, суслікі, якія ўпадаюць у спячку ў сухі перыяд, вярблюды і інш.).

Ксерофиты — ксерафіты, расліны, якія растуць ва ўмовах недастатковага ўвільгатнення і якія ўстойлівыя да атмасфернай і глебавай засухі. Распаўсюджаны ў стэпах, паўпустынях і пустынях і горных абласцях (напрыклад, кавыль, ціпчак, палын, астрагал і інш.). Асобную групу Кутвараюць сукуленты — расліны, якія назапашваюць вільгаць у сцяблах ці лістах.

Култук — култук, назва вузкіх закрытых заліваў на берагах Каспійскага і Азоўскага мораў, возера Байкал.

Культурно-поливные почвы — культурна-паліўныя глебы, глебы, якія доўгі час выкарыстоўваюцца чалавекам ва ўмовах арашэння і значна ім зменены. Характарызуюцца аднародным механічным саставам, нязначнай колькасцю перагною, невыразнасцю ілювіяльнага гарызонту.

Культурныя растения культурный расліны, расліны, якія вырошчваюцца чалавекам.

Культурный ландшафт культурны ландшафт, геаграфічны ланд­шафт, мэтанакіравана і моцна зменены гаспадарчай дзейнасцю чалавека (напрыклад, аазісы ў пустынях).

Культурный слой — культурны слой, слой глебы і грунтоў на месцах старажытных паселішчаў, які ўтрымлівае сляды дзейнасці чалавека (рэшткі вогнішчаў, каменныя вырабы, косці жывёл і т. п.). Таўшчыня ад некалькіх см да 30—35 м.

Купол купал, 1) у геалогіі — паднятая структура, у тым ліку і антыклінальнага тыпу, якая мае ў плане круглыя або эліптычныя абрысы і ў якой пароды паката падаюць ад цэнтра да перыферыі ва

ўсіх напрамках; 2) у геамарфалогіі — любая форма рэльефу ці масіву горных парод купалападобнай формы; 3) у акеаналогіі — раён пад’ёму тэрмакліна да паверхні. Тэрмаклін — слой вады ў акіяне са значным вертыкальным адмоўным градыентам тэмпературы ў параўнанні з сумежнымі слаямі.

Куприт — купрыт, чырвоная медная руда, мінерал, аксід медзі. Утварае чырвоныя дробназярністыя агрэгаты, зямлістыя масы, радзей — крышталі. Сустракаецца ў зоне акіслення медных месцараджэнняў.

Курвиметр — курвіметр, прыбор для вымярэння даўжыні крывых ліній на картах і планах. Асноўныя часткі — колца і лічыльны механізм. Колца К. пракатваюць па крывой лініі, яго вярчэнне праз зубчастую перадачу перадаецца лічыльнаму механізму, які і паказвае даўжыню вымеранай лініі.

Курган курган, штучны ўзгорак, насып над старажытнай магілай. Звычайна земляны, іншы раз складзены з камянёў.

Курорты курорты, мясцовасці, якія валодаюць прыроднымі лекавымі фактарамі і неабходнымі ўмовамі (наяўнасцю лекавых устаноў, транспартнай даступнасцю і г. д.) для іх выкарыстання ў лекавапрафілактычных мэтах. Адрозніваюць К. бальнеалагічныя (у месцах мінеральных вод), гразевыя і кліматычныя. Многія Квалодаюць комплексам лекавых фактараў. На Беларусі дзейнічаюць 11 К., у тым ліку 6 рэспубліканскага значэння.

Курумы, корумы,— курумы, карумы, вялікія і суцэльныя камяністыя россыпы і нагрувашчванні камянёў на пакатых схілах і плоскіх вяршынях гор. Вынік інтэнсіўнага фізічнага выветрывання. Нярэдка ўтвараюць каменныя рэкі. К. найбольш характэрныя для гор халодных і сухіх абласцей.

«Курчавые скалы» — «кучаравыя скалы», сукупнасць скалістых выступаў — «барановых ілбоў», згладжаных і адпаліраваных ледавіком. Іх схілы, звернутыя ўбок, адкуль рухаўся ледавік, пакатыя, супрацьлеглыя — крутыя. Здалёку часта нагадваюць статак ляжачых авечак (адсюль назва)

Кустарники — хмызнякі, шматгадовыя дравяністыя невысокія расліны (0,8—6 м), якія галіняцца ля самай паверхні глебы і не маюць галоўнага ствала (у адрозненне ад дрэў). Распаўсюджаны амаль ва ўсіх раслінных зонах; утвараюць розныя хмызняковыя суполкі, а ў лясах — падлесак.

Кустарниковая тундра — хмызняковая тундра, тундра, расліннасць якой складаецца ў асноўным з хмызнякоў і хмызнячкоў (карлікавая бярозка, вярба, вольха, буякі, брусніцы, багун і інш.). Добра развіта мохава-лішайнікавае покрыва. Распаўсюджана ў паўднёвай частцы зоны тундры.

Кустарнички — хмызнячкі, нізкарослыя (да 60 см) з невялікай працягласцю жыцця (5—10 гадоў) хмызнякі, часта падушкападобныя або якія сцелюцца. Шырока распаўсюджаны ў тундры, тайзе, высака-

гор’ях і пустэчах (брусніцы, буякі, чарніцы, журавіны, багун, верас і інш.).

Кустарничковая тундра — хмызнячковая тундра, тундра з перавагай хмызнячкоў, галоўным чынам карлікавых бяроз і вербаў, і ніжнім масава-лішайнікавым покрывай. Найбольш характэрна для падзоны тыповых тундр.

Кучево-дождевые облака — кучава-дажджавыя воблакі, воблакі ў выглядзе купалаў, пагоркаў, вежаў у ніжняй частцы і ў выглядзе кувалды ў верхний. Утвараюцца ў выніку ўзыходзячых струменяў паветра. Маюць велізарныя памеры, іх аснова на вышыні 1—2 км, а вяршыні распасціраюцца да 5—8 км і больш. Даюць ліўневыя ападкі, звычайна з навальніцамі.

Кучевые облака — кучавыя воблакі, воблакі ў выглядзе купалаў, пагоркаў, вежаў ярка-белага колеру, звычайна з гарызантальнай асновай, вышынёй 2—5 км і больш; звязаны з узыходзячымі струменямі паветра, вельмі частыя ў цёплы сезон года; асабліва характэрныя для тропікаў. 3 К. в. узнікаюць кучава-дажджавыя воблакі.

Кучевые пески, бугристые пески — кучавыя пяскі, узгорыстыя пяскі, пяскі ў выглядзе невялікіх узгоркаў (вышынёй да 1, радзей 2 м) круглявай або падоўжнай формы вакол асобна размешчаных хмызнякоў. Утварыліся дзякуючы перавяванню пяскоў ветрам. Шырока распаўсюджаны ў пустынях Цэнтральнай Азіі.

Куэсты куэсты, несіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, якія ўтвораны размывам нахіленых у адзін бок (монаклінальных) горных парод, складзеных пластамі рознай цвёрдасці. Пакаты схіл супадае з падзеннем стойкіх пластоў, круты схіл зразае гэтыя пласты. К. нярэдка размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў і ўтвараюць куэставы тып рэльефу (горны Крым, Паўночны Каўказ, Парыжскі і Лонданскі басейны і інш.).

Кяриз — кярыз, падземная гарызантальная або слабанахіленая галерэя для збірання грунтавых вод і вываду іх на паверхню з мэтай арашэння, абваднення і водазабеспячэння. Даўжыня да некалькіх км, вышыня 1—1,5 м. Будуецца на невялікай глыбіні ў межах ваданоснага пласта на паверхні водатрывалага слоя. К. характэрны для горных і перадгорных раёнаў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, а таксама для Закаўказзя, краін Блізкага і Сярэдняга Усходу.

л

Лабрадорит — лабрадарыт, крышталічная інтрузіўная горная па­рода, якая амаль палкам складаецца з лабрадору — мінералу з групы палявых шпатаў. Мае чорны колер, часам утрымлівае буйныя крышталі з каляровымі пералівамі ў сіне-зялёных тонах. Выкарыстоўваецца як абліцовачны камень. Радовішчы вядомы ў Расіі, ЗША, Канадзе, на Украіне.

Лава — лава, вогненна-вадкі (тэмпература 700—1400 °C), пераважна сілікатны расплаў, які выліўся на зямную паверхню пры вулканічных вывяржэннях. Адрозніваецца ад магмы адсутнасцю многіх лятучых рэчываў. Па саставу Л. бываюць асноўныя, сярэднія і кіслыя. Пры іх застыванні ўтвараюцца розныя эфузіўныя горныя пароды (напрыклад, базальты).

Лавина — лавіна, маса снегу або лёду, якая звальваецца з крутых схілаў гор і захоплівае на сваім шляху снежныя масы. Адрозніваюць снежныя і ледзяныя Л. Снежныя Л. узнікаюць пры парушэнні ўстойлівасці снежнага покрыва на схіле па прычыне моцных снегападаў, інтэнсіўнага раставання снегу, дажджоў, перакрышталізацыі снежнай тоўшчы і г. д.; яны валодаюць вялікай разбуральнай сілай (іх аб’ём можа дасягаць 2 млн м3, а сіла ўдару 60—200 т на 1 м2). Ледзяныя Л., як правіла, гэта абвалы лёду з крутых вісячых ледавікоў у выніку іх пастаяннага руху ўніз.

Лавйноведенйе — лавіназнаўства, навука, якая вывучае ўтварэнне і сход лавін, іх будову, заканамернасці руху, уздзеянне лавін на акаляючае асяроддзе, распрацоўвае спосабы папярэджвання сходу лавін і меры барацьбы з імі.

Лавовое извержение — лававае вывяржэнне, выліванне лавы (галоўным чынам базальтавай), пры якім выкід рыхлых абломкавых прадуктаў амаль адсутнічае. У выніку Л. в. узнікаюць лававыя плато.

Лавовое озеро лававае возера, возера ў вулканічным кратэры або пагльібленні, запоўненае вогненна-вадкай, звычайна базальтавай лавай; тэрмін часам адносіцца І да зацвярдзелых Л. а.

Лавовое плато, вулканическое плато — лававае плато, вулканічнае плато, плато, якія ўтвараюцца пры выліванні на зямную паверхню вялікіх мае пераважна базальтавай лавы. Дзякуючы моцнай вертыкальнай трэшчынаватасці лаў адрозніваюцца слабым развіццём рачной сеткі. Даліны (каньёны) — вузкія і глыбокія. Прыклады В. п.: Калумбійскае плато ў Паўночнай Амерыцы, плато Дэкан у Індыі і інш.

Лавовые покровы лававае покрыва, форма распаўсюджання ла­вы, якая вылілася ў вялікіх колькасцях на значных плошчах, пераважна ва ўмовах раўніннага рэльефу. Нярэдка ўтварае лававыя плато. Звы­чайна характэрна для трэшчынных выліванняў рэдкіх базальтавых лаў

Лавовый поток — лававы паток, форма распаўсюджання лавы ў выглядзе патоку. Характарызуецца значнай даўжынёй і адносна невялікай шырынёй, якія залежаць ад вязкасці лавы і ўхілу мясцовасці. Патокі кіслых лаў звычайна кароткія (да 10 км) і магутныя (да 30 м), базальтавыя патокі доўгія (да 60—80 км) і нязначнай таўшчыні.

Лавразйя — Лаўразія, гіпатэтычны мацярык Паўночнага паўшар’я Зямлі, які існаваў з сярэдзіны палеазою і аддзяляўся шырокім марскім басейнам — акіянам Тэціс ад мацерыка Паўднёвага паўшар’я Гандваны. У сярэдзіне мезазою распаўся на дзве часткі — Паўночнаамерыканскую і Еўразіяцкую з утварэннем паміж імі Атлантычнага акіяна.

Лагуна — лагуна, 1) выцягнуты ўздоўж берага мелкаводны заліў з салёнай або саланаватай вадой, які аддзяляецца ад мора барам, касой, каралавым рыфам і злучаецца з ім вузкім пралівам або некалькімі пралівамі. Л. добра развіты, напрыклад, на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва; 2) участак мора паміж каралавым рыфам і берагам або вадаём унутры атола.

Лагунный берег — лагунны бераг, бераг з шырокім развіццём лагун, якія выцягнуты ўздоўж берага і аддзяляюцца ад адкрытага мора пясчанымі барамі, косамі або каралавымі рыфамі. Л. б. можа распаўсюджвацца на тысячы км (напрыклад, ля берагоў Мексіканскага заліва).

Лайда лайда, паласа ўвільготненых нізінных раўнін уздоўж узбярэжжаў мораў на поўначы Расіі. Заліваецца вадой пры высокіх (сігізійных) прылівах і асушаецца пры адлівах. Шырыня да некалькіх км. Часта пакрыта лугавой і балотнай галафітнай расліннасцю. У шырокім разуменні Л.— плоскія забалочаныя ўчасткі тундры і лесатундры са шматлікімі дробнымі азёрамі.

Лакколит — лакаліт, магматычнае цела акруглай формы, якое залягае на нязначнай глыбіні сярод асадкавых тоўшчаў. Узнікае ў выніку ўкаранення і застывания магмы. Магма прыўзнімае верхнія слаі горных парод у выглядзе купала, утвараючы купалападобную гару.

Ландшафтная сфера ландшафтная сфера, 1) сінонім геаграфічнай абалонкі; 2) частка геаграфічнай абалонкі, дзе найбольш актыўна ўзаемадзейнічаюць літасфера, гідрасфера і атмасфера, т. зв. біялагічны фокус Зямлі (па Ф. М. Мількову); 3) сфера, якая ахоплівае прыродныя і антрапагенныя ландшафты і само чалавецтва ў біясацыяльным аспекце (па Ю. К. Яфрэмаву).

Ландшафтная съёмка ландшафтная здымка, палявое даследаванне ландшафтаў, асноўным вынікам якога з’яўляецца стварэнне ландшафтнай карты. Пры гэтым выкарыстоўваюцца тапаграфічныя кар­ты, аэрафотаздымкі і касмічныя здымкі.

Ландшафтные исследования ландшафтный даследаванні, комплекснае вывучэнне паходжання, сучаснага стану, будовы, функцыяніравання, дынамікі і развіцця ландшафтаў.

Ландшафтные карты ландшафтный карты, карты, на якіх паказаны размяшчэнне і структура ландшафтаў. Бываюць агульнанавуковымі (адлюстроўваюць існуючыя ландшафты), ацэнкавымі (утрымліваюць ацэнку ландшафтаў з пункту погляду канкрэтных гаспадарчых задач, умоў жыцця і дзейнасці насельніцтва) і прагнознымі (паказваюць магчымыя змяненні ландшафтаў пад уздзеяннем чалавека). Ствараюцца таксама Л. к. мінулых эпох.

Ландшафтоведенйе — ландшафтазнаўства, галіна фізічнай геаграфіі, якая вывучае прыродныя і антрапагенныя ландшафты. Падзяляецца на раздзелы: структура, марфалогія, тыпалогія, дынаміка, развіццё, геахімія, геафізіка ландшафтаў і інш. Важнейшая задача Л.— распра-

цоўка асноў рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыроды.

Ландшафтообразующие факторы — ландшафтаўтвараючыя фактары, фактары, якія прымаюць удзел у фарміраванні ландшафтаў і іх важных уласцівасцей. Падзяляюцца на занальныя (клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет) і азанальныя (рэльеф, геалагічная будова). Да Л. ф. належыць і гаспадарчая дзейнасць чалавека.

Ландшафты-аналоги — ландшафты-аналагі, геаграфічныя ланд­шафты, не сумежныя тэрытарыяльна, аднак падобныя па якіх-небудзь прыкметах (напрыклад, рачныя ландшафты розных зон, пустынныя ландшафты ўмеранага, субтрапічнага і трапічнага паясоў).

Ланды — ланды, пустэчы ў прыморскіх абласцях Заходняй Еўропы з вільготным кліматам. У саставе расліннасці пераважаюць вечназялёныя хмызнякі і травы. У вузкім разуменні — паласа дзюн (часта з пасадкамі сасны) і балот уздоўж узбярэжжа Біскайскага заліва ў Францыі.

Лапилли — лапілі, дробныя (ад гарошыны да грэцкага арэха) кусочкі порыстай лавы, якія выкідаюцца пры вывяржэнні вулканаў і застываюць у паветры.

Ларамийская складчатость — ларамійская складкаватасць, гораўтварэнне ў канцы мелавага — пачатку палеагенавага перыядаў. Найбольш інтэнсіўна і поўна праявілася ў Скалістых гарах Паўночнай, а таксама ў Андах Паўднёвай Амерыкі, уздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Азіі і ў шэрага складкаватых сістэм Еўразіі.

Латерит — латэрыт, гліністая ці порыстая, шлакападобная камяністая горная парода чырвонага колеру, складзена пераважна з гідравокіслаў алюмінію і жалеза з дамешкамі мінералаў тытану. Узнікае ў выніку працэсу латэрызацыі. Утвараецца ў абласцях з вільготным трапічным і субтрапічным кліматам. Магутнасць вагаецца ад некалькіх м да 50 м. 3 Л. звязаны руды алюмінію, жалеза, нікелю, марганцу і інш.; на іх фарміруюцца латэрытныя глебы.

Латеризация — латэрызацыя, працэс глыбокага і працяглага хімічнага выветрывання алюмасілікатных горных парод, які суправаджаецца вынасам шчолачных і шчолачназямельных элементаў і крэменязёму. У выніку Л. ва ўмовах вільготнага трапічнага клімату выносіцца звыш 90 % SiO2, Na, К, Са, Mg, а аксіды Al, Fe, Ti i часткова Si застаюцца на месцы ў выглядзе латэрыту. Тэрмін «Л.» часта ўжываецца як сінонім тэрміна «фералізацыя».

Латеритные почвы латэрытныя глебы, чырвоныя і жоўтыя глебы пад вільготнымі экватарыяльнымі і вільготнымі трапічнымі лясамі. Займаюць вялікія прасторы ў Паўднёвай Амерыцы, Цэнтральнай Афрыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі і ў Паўночнай Аўстраліі. Характарызуюцца высокім утрыманнем жалеза і алюмінію, нізкім — крэменязёму і зусім малым шчолачных і шчолачназямельных элементаў. 3 канца 50-х гадоў XX ст. іх часцей называюць фералітнымі глебамі, а тэрмінам «Л. г.» абазначаюць глебы, якія маюць у вертыкальным разрэзе гарызонт латэрыту.

Лахар — лахар, гразевы паток на схілах вулкана, які ўзнікае пры змяшанні абломкавага вулканічнага матэрыялу з водамі кратэрных азёр, дажджавымі або расталымі водамі. Даўжыня Л. дасягае дзесяткаў км (напрыклад, пры вывяржэнні вулкана Ключаўская Сопка на Камчат­цы гразевы паток дасягнуў у даўжыню 30 км, вулкана Безыменнага — 85 км).

Левада — лявада, назва пойменных лугоў і вільготных ліставых лясоў (з вольхі, вярбы, таполі, вязу) з багатым лугавым травастоем, размешчаных у далінах рэк на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, а таксама ў Румыніі, Балгарыі, Грэцыі.

Легенда карты легенда карты, звод выкарыстаных на карце ўмоўных абазначэнняў з неабходнымі да іх тлумачэннямі. Раскрывав ў пэўнай ступені змест карты і служыць для яе чытання.

Лёд лёд, вада ў цвёрдым стане. Л. звычайна чысцейшы, чым вада, аднак можа ўтрымліваць механічныя прымесі — цвёрдыя часцінкі, кропелькі раствораў, пузыркі газу. Асноўны від прыродных ільдоў — ледавіковы (у выглядзе ледавікоў). Галоўныя запасы Л. на Зямлі сканцэнтраваны ў палярных краінах (галоўным чынам у Антарктыдзе).

Ледники — ледавікі, натуральныя скопішчы лёду на зямной паверхні, якія валодаюць самастойным рухам. Утвараюцца з цвёрдых атмасферных ападкаў вышэй снегавой лініі, дзе выпадзенне снегу на працягу многіх год перавышае яго раставанне і выпарэнне (гэта вобласць жыўлення ледавіка), і рухаюцца ўніз па нахіле паверхні (вобласць сцёку, або ледавіковы язык), дзе адбываецца раставанне і механічная разгрузка Л. Адрозніваюць покрыўныя Л. і горныя Л., сучаснае і старажытнае абледзяненні. Аб’ём сучасных Л. Зямлі — 30 млн. км3, плошча — звыш 16 млн км2 (каля 11 % плошчы сушы); найбольш шырока распаўсюджаны ў палярных шыротах.

Ледниковая денудация — ледавіковая дэнудацыя, сукупнасць працэсаў зносу і переносу ледавіком прадуктаў разбурэння горных парод.

Ледниковая теория, гляциолизм — ледавіковая тэорыя, гляцыялізм, сістэма навуковых уяўленняў аб старажытных абледзяненнях Зямлі. Згодна Л. т., у гісторыі Зямлі неаднаразова паўтараліся халодныя перыяды рознай працягласці, якія садзейнічалі развіццю вялікага ледавіковага покрыва ў тарах, на мацерыковых раўнінах і кантынентальных шэльфах у высокіх і ва ўмераных шыротах, а таксама рэзкаму пашырэнню плошчы плывучых ільдоў у Сусветным акіяне. Напрыклад, у чацвярцічным перыядзе геалагічнай гісторыі Зямлі было не менш за чатыры буйныя абледзяненні ў Паўночным паўшар’і.

Ледниковая эрозия, экзарация — ледавіковая эрозія, экзарацыя, паглыбленне карэннага ложа ледавіка абломкамі горных парод, якія ўмерзлі ў лёд. Садзейнічае выпрацоўцы многіх ледавіковых форм рэльефу (далін, катлавін і інш.).

Ледниковые дислокации, гляциодислокации — ледавіковыя дыслакацыі, гляцыядыслакацыі, парушэнні залягання горных парод пад ціскам

ледавіка, што рухаецца. У адрозненне ад тэктанічных парушэнняў Л. д. ахопліваюць толькі паверхневыя слаі і маюць абмежаванае распаўсюджанне.

Ледниковые озёра — ледавіковыя азёры, азёры, катлавіны якіх утварыліся старажытнымі ледавікамі. Ледавікі пры сваім руху вырывалі катлавіны і апрацоўвалі раней існаваўшыя паглыбленні, а пры раставанні адкладалі цвёрды матэрыял, утваралі ўзгоркі, грады, узвышшы, паніжэнні паміж якімі запаўняліся ледавіковымі водамі. Азёры ледавіковага паходжання шырока распаўсюджаны на паўночным захадзе УсходнеЕўрапейскай раўніны, у Фінляндыі, на Таймыры, у Канадзе. Многа Л. а. у паўночнай частцы Беларусі, Беларускім Паазер’і.

Ледниковые отложения — ледавіковыя адклады, адклады, утвораныя дзейнасцю ледавіка. Ледавік пры руху захоплівае абломкі розных горных парод, крышыць і дробіць іх і адкладае пры раставанні. Л. а. (пяскі, супескі, суглінкі, жвір, галька, валуны, гліны) складаюць марэнныя і пясчаныя раўніны, узгоркі, грады, узвышшы. Беларусь — тыповая вобласць марэннага рэльефу і Л. а., з якімі звязаны месцараджэнні цагельных глін і суглінкаў, будаўнічых пяскоў, жвіру, галькі, валуноў, падземных вод.

Ледниковые покровы, покровные ледники — ледавіковае покрыва, покрыўныя ледавікі, ледавікі, галоўным чынам наземныя, магутнасцю да некалькіх км і плошчай да мільёнаў км2, форма І напрамак руху якіх не залежаць ад характеру падсцілаючага рэльефу, а абумоўлены размеркаваннем жыўлення І расходу лёду. Вобласць жыўлення размяшчаецца ў центральных, найбольш узвышаных частках, адкуль лёд расцякаецца радыусам да перыферыі і абломваецца ў мора ў выглядзе айсбергаў. Л. п. прадстаўлена ледавіковымі шчытамі, ледавіковымі купаламі, вываднымі і плывучымі шэльфавымі ледавікамі і інш.

Ледниковые трещины — ледавіковыя трэшчыны, вертыкальныя або крутанахіленыя разломы ў ледавіках глыбінёй да 60 м (максімальна да 150 м), што выкліканы разрывам! лёду ў працэсе яго руху. Бываюць папярочнымі, падоўжнымі і дыяганальнымі. Зімой і вясной многія з іх перакрыты снежнымі мастамі. Л. т. робяць ледавік цяжкапраходным.

Ледниковые эпохи, ледниковья, гляциалы — ледавіковыя эпохі, ледавікоўі, гляцыялы, прамежкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі са значным пахаладаннем клімату і развіццём магутных мацерыковых ледавікоў не толькі ў палярных, але і ва ўмераных шыротах. Л. э. раздзяляліся эпохамі амаль поўнага знікнення льдоў — міжледавікоўямі (інтэргляцыяламі). Устаноўлены ў дакембрыі, палеазоі і кайназоі, найбольш вывучаны Л. э. у плейстацэне.

Ледниковый антициклон — ледавіковы антыцыклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая ўзнікла ў выніку ахалоджваючага ўздзеяння вялікіх покрыўных ледавікоў, галоўным чынам над Антарктыдай і Грэнландыяй.

Ледниковый барьер, ледяной барьер — ледавіковы бар ер, ледзяны

бар’ер, знешні вертикальны ледзяны абрыў шэльфавага або іншага, што знаходзіцца на плаву, ледавіка. Вышыня над узроўнем мора ад некалькіх м да дзесяткаў м. Становішча Л. б. пастаянна змяняецца ў сувязі з рэгулярным адколваннем айсбергаў.

Ледниковый бассейн — ледавіковы басейн, тэрыторыя, занятая ледавіком, яго прытокамі, шматгадовымі снежнікамі і пэўнымі ўчасткамі, з якіх адбываецца зное снегу і фірну ў вобласць жыўлення ледавіка.

Ледниковый ветер — ледавіковы вецер, паток халоднага паветра, якое распаўсюджваецца над паверхняй ледавікоў у напрамку іх руху. Назіраецца над многімі вялікімі ледавікамі. Ахоплівае слой паветра ў некалькі дзесяткаў, часам соцень м, у значнай ступені абумоўлены ахаладжэннем паветра над ледзяной паверхняй. Асаблівай сілы дасягае над ледавікамі Антарктиды і Грэнландыі на ўчастках, што прылягаюць да марскіх узбярэжжаў (Гл. стоковые ветры — сцёкавыя вятры).

Ледниковый комплекс — ледавіковы комплекс, 1) ледавіковае цела, якое складаецца з ледавікоў розных марфалагічных тыпаў, што ўтвараюць адзінае цэлае. Так, мацерыковы Л. к. складаецца з ледавіковых шчытоў, купалаў, выпадных ледавікоў, шэльфавых ледавікоў; 2) сукупнасць заканамерна размешчаных ледавіковых форм рэльефу і ледавіковых адкладаў, якія ўтварыліся ў канцавой частцы ледавіка (напрыклад, узгорыста-марэнная раўніна, грады канцавых марэн, водналедавіковая пясчаная раўніна).

Ледниковый купол — ледавіковы купал, пласкавыпуклы купалападобны ледавік, які падобны ледавіковаму шчыту, аднак меншых памераў (таўшчыня менш за 1000 м і плошча менш чым 50 тыс. км2). Л. к. утвараюцца на адносна роўнай паверхні, маюць параўнальна крутыя схілы, часам цалкам пакрываюць астравы ў высокіх широтах.

Ледниковый лёд — ледавіковы лёд, лёд, які складае ледавікі сушы. Утвараецца ў выніку назапашвання і пераўтварэння цвёрдых атмасферных ападкаў у вобласці жыўлення ледавікоў, дзе выпадзенне снегу на працягу многіх гадоў перавышае яго раставанне і выпарэнне. Прэсны, мае зярністую і слаістую будову, у верхняй частцы ледавікоў малочнабелы (ад прысутнасці пузыркоў паветра), ніжэй, па меры ўшчыльнення лёду, становіцца блакітным.

Ледниковый период — ледавіковы перыяд, адносна працяглы этап геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога на фоне агульнага пахаладання клімату шматразова чаргаваліся вельмі халодныя адрэзкі ча­су — ледавіковыя эпохі (ледавікоўі), калі ўзнікалі буйныя мацерыковыя абледзяненні, і адрэзкі часу з болыл цёплым кліматам — міжледавікоўі, калі значная частка мацерыковых ільдоў раставала.

Ледниковый рельеф — ледавіковы рэльеф, рэльеф, створаны работай ледавікоў (старажытных і сучасных). Ледавікі пры руху паглыбляюць і пашыраюць сваё ложа, зносяць рыхлыя пароды, сціраюць няроўнасці, вырываюць катлавіны, паліруюць і шліфуюць скалы, пакідаюць на іх шрамы, штрыхі, драпіны і разоры, пераносяць цвёрды матэрыял і

адкладаюць яго пры раставанні, утвараючы раўніны, узгоркі, грады, узвышшы і азёры. За межамі ледавікоў за лік назапашвання ў буйных паніжэннях рэльефу пясчаных наносаў, якія прыносяцца расталымі ледавіковымі водамі, узнікаюць пясчаныя раўніны. Л. р. характэрны для паўночнай часткі Усходне-Еўрапейскай раўніны, якая ў чацвярцічным перыядзе неаднаразова пакрывалася покрыўнымі ледавікамі. Шырока развіты Л. р. і ў Беларусь Асабліва яскрава ён выражаны ў Беларускім Паазер’і.

Ледниковый сток — ледавіковы сцёк, сцёк расталых вод, якія паступаюць у рачную сетку з паверхні ледавіка. Асабліва ўзрастае ў летні перыяд.

Ледниковый цирк, кар — ледавіковы цырк, кар, натуральнае чашападобнае паглыбленне ў прывяршыннай частцы гор. Мае крутыя скалістыя схілы і пакатаўвагнутае дно. Утвараецца пры марозным выветрыванні.

Ледниковый щит — ледавіковы шчыт, выпуклы плоскакупалападобны ледавік, які характарызуецца значнай (звыш 1000 м) таўшчынёй, вялікай (звыш 50 тыс. км2) плошчай, прыкладна ізаметрычнай планавай формай і радыяльным («цэнтрабежным») цячэннем лёду. Марфалогія і рух лёду ў Л. шч. амаль не залежаць ад рэльефу ложа. Буйнейшыя сучасныя Л. шч.— Антарктычны і Грэнландскі. У плейстацэне Л. шч. пакрывалі вялікія тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.

Ледниковый язык, область стока ледника — ледавіковы язык, вобласць сцёку ледавіка, частка горнага ледавіка, якая ляжыць ніжэй снегавой граніцы. Гэта ледавіковы паток, які спускаецца ўніз па даліне. Тут адбываецца раставанне і выпарэнне лёду І адкладаецца абломкавы матэрыял, прынесены ледавіком.

Ледовитость морей — ледавітасць мораў, развіццё і распаўсюджанне льдоў у морах і акіянах. Характарызуецца плошчай і магутнасцю ледзянога покрыва, яго працягласцю ў часе, тэрмінамі замярзання і ўскрыцця і г. д. Залежыць ад клімату і тэмпературных умоў, прытоку рачных вод, вятроў, цячэнняў, прыліваў.

Ледовые явления — лёдавыя з’явы, лёдавыя ўтварэнні і фазы ўзнікнення і знікнення розных відаў ільдоў на рэках і вадаёмах (шуга, донны лёд, паверхневы лёд, заберагі і т. п.).

Ледовой режим — лёдавы рэжым, сукупнасць працэсаў утварэння, развіцця і разбурэння ледзянога покрыва ў акіянах, морах, рэках, азёрах і вадасховішчах. Адрозніваюць тры фазы Л. р.: замярзанне, ледастаў і ўскрыццё. Асаблівасці Л. р. для кожнага ўчастка вадацёку вызначаюцца кліматам, умовамі жыўлення ракі, будовай рэчышча і дынамікай патоку.

Ледопады — ледаспады, участкі ледавіка, якія разбіты глыбокімі трэшчынамі на асобныя глыбы. Утвараюцца ў месцах крутых уступаў ложа ледавіка; тут павялічваецца скорасць руху лёду, што ў сваю чаргу выклікае расколы.

Ледораздел — лёдападзел, лінія наибольшей вышыні, якая раздзяляе часткі ледавіковага шчыта ці покрыва, лёд якіх рухаецца ў супрацьлеглых або розных напрамках (напрыклад, у Антарктыдзе, Грэнландыі і інш.).

Ледостав — ледастаў, 1) працэс утварэння ўстойлівага ледзянога покрыва на рэках і вадаёмах. Працягласць Л. і таўшчыня лёду залежаць ад тэмпературных умоў, характеру воднага аб’екта, вятроў, цячэнняў; 2) перыяд, на працягу якога назіраецца нерухомае ледзяное покрыва на рацэ, вадаёме. Л. на рэках Беларусі ўстанаўліваецца звычайна з сярэдзіны снежня і трымаецца ў сярэднім каля 100 сутак (найбольш працяглы на рэках басейна Заходняй Дзвіны — да 160 сутак і больш, самы кароткі на рэках басейна Нёмана і Прыпяці — да 10—20 сутак).

Ледяная крупа — ледзяная крупа, цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе круглявых белых зярнят лёду не больш за 5 мм у дыяметры. Выпадае з кучава-дажджавых воблакаў пры невысокай дадатнай тэмпературы паветра, часцей у пераходныя сезоны.

Ледяная пещера — ледзяная пячора, карставая пячора, сцены, столь 1 дно якой пакрыты ледзянымі крышталямі, коркамі, сасулькамі і іншымі ледзянымі ўтварэннямі, а тэмпература паветра на працягу ўсяго года ніжэй за 0 °C (напрыклад, Кунгурская пячора на Урале).

Ледяной дождь — ледзяны дождж, дробныя (1—3 мм у дыяметры) празрыстыя няправільнай формы ледзяныя шарыкі. Узнікае пры замярзанні кропель дажджу, калі яны праходзяць праз ніжні слой паветра з адмоўнай тэмпературай.

Ледяной заберег — ледзяны забераг, паласа нерухомага тонкага лёду шырынёй ад некалькіх м да 100—200 м, якая ўтвараецца ўздоўж берага вадаёмаў перад узнікненнем суцэльнага ледзянога покрыва.

Ледяной массив — ледзяны масіў, вялікая колькасць ільдоў у акіяне, якія займаюць сотні км2 і захоўваюцца летам доўгі час у адным І тым жа раёне. Л. м. фарміруецца пад уздзеяннем пераважаючых вятроў у зоне прыносу льдоў, у зоне вынасу ўтвараюцца палонкі. Выдзяляюць акіянічныя, марскія і лакальныя Л. м.

Ледяной покров — ледзяное покрыва, ільды, якія ўтвараюцца ў халодны перыяд года на паверхні акіянаў, мораў, рэк, азёр, вадасховішч, а таксама льды, якія былі прынесены з суседніх раёнаў. У высокашыротных абласцях існуе на працягу ўсяго года. Устойлівае Л. п. на рэках Беларусі ўзнікае ў пачатку снежня на поўначы і ў канцы таго ж месяца на поўдні.

Ледяной туман — ледзяны туман, памутненне паветра з памяншэннем бачнасці да 1 км. Выклікаецца наяўнасцю ў паветры вялікай колькасці ледзяных іголак, замёрзлых кропелек і ледзяных крышталёў. Утвараецца пры бязвоблачным надвор’і і моцных маразах (звычайна ніжэй за — 30 °C). Пры яшчэ больш нізкіх тэмпературах, калі колькасць ледзяных утварэнняў у атмасферы памяншаецца, можа ўзнікнуць ледзяная смуга (бачнасць да 10 км). Л. т. уласцівы абласцям з рэзка кантынентальным суровым кліматам.

Ледяные жилы, жильные льды — ледзяныя жылы, жылавыя льды, ледзяныя ўтварэнні ў трэшчынах горных парод, якія ўзніклі пры замярзанні вады ў трэшчынаватых ваданосных пластах або ў маразабойных трэшчынах. Дасягаюць іншы раз таўшчыні 8 м пры вертикальным працягу да 15 км. Звычайны ў абласцях распаўсюджання шматгадовамёрзлых горных парод.

Ледяные иглы — ледзяныя іголкі, 1) вельмі дробныя (ад сотых доляў мм да 1 мм) крышталі лёду, якія ўтвараюцца зімой у прыземным слоі паветра звычайна пры бязвоблачным небе або высокай воблачнасці (зіхацяць днём на сонцы, ноччу пры святле ліхтароў); 2) крышталі лёду ў выглядзе іголак або пласцінак, якія ўтвараюцца пры замярзанні вады на яе паверхні або ў яе тоўшчы.

Ледяные облака, кристаллические облака — ледзяныя воблакі, крышталічныя воблакі, воблакі, якія складаюцца з дробных ледзяных крышталёў. Гэта перыстыя, перыста-слаістыя, перыста-кучавыя, а таксама вяршыні кучава-дажджавых воблакаў.

Ледяные острова ледзяныя астравы, вялікія масівы плывучых абломкаў шэльфавых ледавікоў у морах і акіянах. Дасягаюць у папярочніку некалькіх дзесяткаў км. Іх плошча ад некалькіх тысяч м2 да 500 км2 і больш. Таўшчыня — 30—50 м, узвышаюцца над узроўнем акіяна на 3—5 м. Маюць роўную ці хвалістую паверхню. Дрэйфуюць пад уздзеяннем ветру і цячэнняў. Асабліва характэрныя для антарктычных вод.

Ледяные поля ледзяныя палі, вялікія папярочніку да 10 км і больш) ільдзіны ў морах і акіянах. Дрэйфуюць пад уздзеяннем ветру і цячэнняў. Утвараюцца ў моры самастойна пры замярзанні марской вады і ў выніку разломвання прыбярэжнага ледавіковага покрыва, якое выносіцца ў адкрытае мора.

Ледяные пустыни — ледзяныя пустыні, халодныя, амаль без расліннага покрыва, з вельмі нізкімі тэмпературамі паветра і шырокім распаўсюджаннем ледавікоў пустыні. Характэрныя для Антарктиды, Грэнландыі і многіх астравоў Паўночнага Ледавітага акіяна і высакагор’яў.

Ленточные боры — стужкавыя бары, сасновыя лясы ў лесастэпавай і стэпавай зонах Заходняй Сібіры і Паўночнага Казахстана. Цягнуцца вузкімі палосамі (стужкамі) па грывах і пясчаных берагах буйных рэк (Обі, Іртыша, Табола і інш.). Сумесна з сасной у С. б. сустракаюцца бяроза і асіна, травастой месцамі моцна астэпаваны. С. б. маюць важнае водаі глебаахоўнае значэнне.

Ленточные глины стужкавыя гліны, адклады прыледавіковых азёр, якія складаюцца з тонкіх слаёў тонказярністага пяску (летні слой) і гліны (зімні слой) — прадуктаў асядання ледавіковай муці. Кожная пара слаёў утварае гадавую «стужку» магутнасцю ад доляў мм да некалькіх см. Распаўсюджаны ў абласцях плейстацэнавага абледзянення (паўночныя часткі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі).

Лес — лес, адзін з асноўных тыпаў расліннага покрыва Зямлі. Гэта раслінная суполка, у складзе якой пераважаюць дрэвы з больш ці менш самкнутымі кронамі. Звычайна ў Л. бывае некалькі ярусаў (дрэвы, хмызнякі, травы, імхі і лішайнікі), сустракаюцца пазаярусныя расліны — ліяны і эпіфіты. У залежнасці ад саставу і развіцця выдзяляюць Л.: вечназялёныя, хвойныя, светлахвойныя, цемнахвойныя, лісцёвыя, лістападныя, жорсткалістыя, шыракалістыя, драбналістыя, трапічныя лясы, мусонныя, мангравыя, летнезялёныя, зімнезялёныя, карэнныя, штучныя, другасныя і інш.

Лесистость — лясістасць, адносіна лесапакрытай плошчы да агульнай плошчы тэрыторыі (мацерыка, краіны, асобнага рэгіёна); выражаецца ў працэнтах. Сярэдняя Л. сушы Зямлі — 27 %, Беларусі — каля 34 %. Практична бязлесныя тундры, пустыні ўмеранага і субтрапічнага паясоў, альпійскія лугі, нівальна-гляцыяльныя ландшафты.

Лесная фауна — лясная фауна, сукупнасць відаў жывёл, прыстасаваных да жыцця ў лесе. Найбольш багатая фауна вільготных трапічных лясоў, умовы жыцця ў якіх (галоўным чынам клімат) для многіх жывёл аптымальныя. Разнастайны жывёльны свет лясоў Беларусі (млекакормячыя, птушкі, паўзуны, земнаводныя, насякомыя і інш.).

Лесной кадастр — лясны кадастр, звод навуковых звестак аб лясных рэсурсах (іх колькасці, якасці, прыналежнасці, эканамічнай ацэнцы). З’яўляецца састаўной часткай зямельнага кадастру.

Лесные горные пояса — лясныя горный паясы, вышынныя прыродныя паясы з перавагай лясных ландшафтаў. Найбольш развіты па вертыкалі ў экватарыяльных шыротах, адкуль паступова звужаюцца пры руху на поўнач і поўдзень. Распаўсюджаны галоўным чынам у тарах лясных абласцей, аднак ёсць і ў горных сістэмах засушлівых раёнаў.

Лесные зоны — лясныя зоны, прыродныя зоны ўмераных, субтрапічных, трапічных, субэкватарыяльных паясоў і экватарыяльнага поя­са, у натуральных ландшафтах якіх пераважае лясная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Распаўсюджаны галоўным чынам у Паўночным паўшар’і і размешчаны звычайна ва ўмовах дастатковага або залішняга ўвільгатнення.

Лесные зоны умеренного пояса — лясныя зоны ўмеранага пояса, агульная назва зоны тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, а таксама ўмеранага пояса Паўднёвага паўшар’я — поўдзень Чылі, Тасманіі, Новай Зеландыі.

Лесные полосы, ветрозащитные полосы — лясныя палосы, ветраахоўныя палосы, штучныя лясныя насаджэнні (дрэвы і хмызнякі) у выглядзе стужак (на палях, у ярах, лагчынах, уздоўж дарог, арашальных і суднаходных каналаў і т. п.). Садзейнічаюць затрыманню і назапашванню снегу і вільгаці, прадухіляюць глебавую эрозію, ахоўваюць палі ад засухі і сухавеяў, а дарогі і каналы ад снежных і пясчаных заносаў.

Лесные ресурсы лясныя рэсурсы, адзін з важнейшых відаў пры-

родных біялагічных рэсурсаў. Сюды ўключаюцца запасы драўніны і разнастайныя недраўняныя рэсурсы — тэхнічныя (жывіца, корак і інш.), кармавыя, паляўніча-прамысловыя, харчовыя (грыбы, плады, ягады, арэхі і інш.), лекавыя расліны. Лес мае таксама важнае прыродаахоўнае, аздараўленчае і эстэтычнае значэнне. Л. р. належаць да ўзнаўляемых рэсурсаў. Лясы пакрываюць больш за 1/4 плошчы сушы Зямлі, запасы драўніны перавышаюць 300 млрд м3. Лясістасць Беларусі — 33,9 % (8 млн га), эксплуатацыйныя запасы драўніны 300 млн м3.

Лесомелиорация — лесамеліярацыя, паляпшэнне прыроднага асяроддзя або мэтанакіраванае змяненне яго асобных кампанентаў шляхам лесанасаджэння, змены пароднага і ўзроставага саставу дрэвава-хмызняковых раслін, аптымізацыі суадносін лесапакрытых плошчаў і бязлесных і іншых лесаводчых мерапрыемстваў. Ажыццяўляецца галоўным чынам для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур (агралесамеліярацыя).

Лесопарк — лесапарк, лясны масіў, які знаходзіцца ў зялёнай зоне гарадоў, прамысловых цэнтраў, рабочых пасёлкаў і іншых населеных пунктаў і выкарыстоўваецца ў мэтах адпачынку насельніцтва.

Лесостепи — лесастэпы, прыродная зона ўмеранага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў, размешчаная на поўдзень ад лясных зон (Сярэдне-Дунайская нізіна, сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, поўнач Вялікіх і захад Цэтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы). Клімат Л.— умераны, кантынентальны, пераходны ад вільготнага да сухота, з халоднай, звычайна снежнай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ніжэй за —5 °C), цёплым, параўнальна вільготным летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да + 25 °C) і гадавой сумай ападкаў 400—1000 мм. Расліннасць—• лясная (шыракалістыя, драбналістыя і хваёвыя віды дрэў) і травяная, стэпавая (карэнішчавыя злакі, разнатраўе). Глебы — шэрыя лясныя і чарназёмы. Водзяцца лясныя і стэпавыя жывёлы. Зона моцна зменена чалавекам.

Лесотундра — лесатундра, прыродная зона субарктычнага пояса ў паўночных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Размяшчаецца паміж тундрай і тайгой. Клімат субарктычны, халодны, з доўгай марознай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —10 да —40 °C, кароткім халаднаватым летам (сярэдняя тэмпература ліпеня ад + 10 да + 14 °C) і гадавой колькасцю ападкаў да 400 мм; ападкі перавышаюць выпарэнне. Многа рэк і азёр, распаўсюджана шматгадовая мерзлата. Расліннае покрыва — чаргаванне тундраў (імхі, лішайнікі, нізкія злакі, хмызнякі і хмызнячкі), рэдкалессяў (часцей за ўсё з невысокіх лістоўніц, елак і бяроз), балот і лугоў. Глебы тундрава-глеевыя, падзолістыя і тарфянабалотныя. Водзяцца жывёлы тундры і тайгі. Развіта аленегадоўля, пушны і зверабойны промыслы.

Лёсс — лёс, аднародныя, звычайна неслаістыя, порыстыя, злёгку сцэментаваныя, мергелістыя або сугліністыя покрыўныя адклады. Па 154

колеру бываюць ад палевых да светла-жоўтых або жаўтавата-карычневых. Магутнасць ад некалькіх м да 100—200 м. Пры абвалах утвараюць вертыкальныя схілы. Валодаюць прасадачнымі ўласцівасцямі. Шырока распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Усходне-Еўрапейскай раўніны, у Сярэдняй Азіі, у Паўночным Кітаі, у некаторых абласцях Цэнтральнай Еўропы, у Паўночнай Амерыцы. На Л. развіваюцца ўрадлівыя глебы.

Лёссовые отложения — лёсавыя адклады, асадкавыя пароды, якія па знешняму выгляду напамінаюць лёс, а па складу адносяцца да пылаватых суглінкаў і супесяў. Ад лёсаў адрозніваюцца наяўнасцю слаістасці і праслоек галечнікаў, больш гліністым складам, меншай порыстасцю і прасадачнасцю. У цэнтральнай і паўночнай частках Усходне-Еўрапейскай раўніны Л. а. вядомы пад назвай покрыўных суглінкаў, распаўсюджаных на поўнач ад абласцей развіцця тыповых лёсаў. Л. а. на Беларусі распаўсюджаны пераважна ў цэнтральнай частцы і на ўсходзе. Нярэдка Л. а і лёс аб’ядноўваюць пад назвай лёсападобных парод.

Летнее время — летні час, час, пераведзены на адну гадзіну ўперад адносна асноўнага часу, выкарыстоўваемага ў той або іншай краіне. Уводзіцца ў многіх краінах свету ў летні перыяд з мэтай больш рацыянальнага выкарыстання насельніцтвам светлавой часткі сутак. Пераход да Л. ч. ажыццяўляецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.

Летнее солнцестояние — летняе сонцастаянне, момант часу, калі Сонца праходзіць цераз самы паўночны пункт экліптыкі, схіленне якога 23°27' (21 або 22 чэрвеня). Лічыцца пачаткам астранамічнага лета ў Паўночным паўшар’і.

Летний паводок летняя паводка, кароткачасовы ўздым узроўню вады ў рацэ летам у выніку раставання высакагорных снягоў і ледавікоў, выпадзення дажджоў.

Лето — лета, пара года, кліматычны сезон з найбольш высокімі для дадзенай тэрыторыі тэмпературамі паветра. У астранамічным разуменні — прамежак часу ад летняга сонцастаяння да асенняга раўнадзенства (з 21—22 чэрвеня да 23 верасня ў Паўночным паўшар’і, з 21—22 снежня да 20—21 сакавіка ў Паўднёвым). Летнімі месяцам! ў Паўночным паўшар’і лічацца чэрвень, ліпень, жнівень, у Паўднёвым — снежань, студзень, люты. На Беларусі Л.— самая працяглая пара года (пачынаецца ў пачатку мая і заканчваецца ў другой палове верасня).

Лианы — ліяны, пазаярусныя, паўзучыя і павойныя расліны. У якасці апоры выкарыстоўваюць акаляючыя расліны (прычэпліваюцца да апоры, абвіваюцца вакол яе або прымацоўваюцца пры дапамозе спецыяльных каранёў). Могуць быць дрэвамі і травамі. Распаўсюджаны пераважна ў тропіках і субтропіках (пальма ратанг, ваніль і інш.); асобныя віды (хмель, ламанос і інш.) сустракаюцца ў лясах умеранага пояса. Важнейшыя культурный Л.— хмель, вінаград, некаторыя бабовыя (гарох).

Ливень, ливневые осадки — лівень, ліўневыя ападкі, кароткачасо-

выя, аднак інтэнсіўныя атмасферныя ападкі (дождж, снег, крупа) Выпадаюць звычайна з кучава-дажджавых воблакаў на невялікай плошчы, пачынаюцца і заканчваюцца рэзка: кроплі і сняжынкі буйныя.

Ливневый сток — ліўневы сцёк, сцёк рэк і часовых вадацёкаў, які ўзнікае ў выніку выпадзення ліўняў. Характарызуецца больш хуткім, чым у час разводдзя, уздымам і спадам узроўняў.

Лигнит — лігніт, паліўны карысны выкапень. Слабавуглефікаваная драўніна (галоўным чынам хвойных раслін), бурага колеру, якая захавала анатамічную будову раслінных тканак і па знешняму выгляду падобна да звычайнай драўніны.

Лиман — ліман, мелкаводны марскі заліў, які ўтварыўся ў расшыраных вусцях рэк пры апусканні берагавой сушы (ліманы Дняпроўскі, Днястроўскі Чорнага мора).

Лиманные озёра — ліманныя азёры, адасобленыя пры дапамозе кос прыбярэжныя ўчасткі мора. Распаўсюджаны, напрыклад, на берагах Чорнага і Азоўскага мораў.

Лимнология, озероведение — лімналогія, возеразнаўства, раздзел гідралогіі сушы, які вывучае азёры, вадасховішчы, сажалкі і ўвесь комплекс працякаючых у іх фізічных, хімічных і біялагічных працэсаў.

Лймнофйлы — лімнафілы, жывёлы мацерыковых вадаёмаў, галоўным чынам азёр і сажалак.

Лйманйт — ліманіт, зборная назва парашкападобных, зямлістых природных агрэгатаў — гідравокіслаў жалеза. Утварае буйныя прамысловыя месцараджэнні жалезных руд. На Беларусі адзначаны ў шматлікіх рудапраяўленнях і невялікіх радовішчах балотных і жалезных руд.

Линейная эрозия, русловая эрозия — лінейная эрозія, рэчышчавая эрозія, размыў горных парод і глеб цякучымі водамі лінейна, уздоўж рэчышча. Водны паток паглыбляе рэчышча (глыбінная эрозія) і пашырае яго (бакавая эрозія), выпрацоўваючы лінейныя формы размыву (разоры, яры, лагчыны, даліны). Прадукты эрозіі адкладаюцца ў ніжняй частцы воднага патоку, дзе памяншаецца яго скорасць і жывая сіла.

Линейные извержения, трещинные извержения — лінейныя вывяржэнні, трэшчынныя вывяржэнні, выліванне вадкай, галоўным чынам базальтавай, лавы па лінейных трэшчынах зямной кары.

Линейный масштаб — лінейны маштаб, прямая лінія, падзеленая на роўныя адрэзкі з надпісамі, якія паказваюць даўжыню адпаведных ім адрэзкаў у натуры. Выкарыстоўваецца для вымлрэння адлегласцей на карце.

Линза — лінза, геалагічнае цела сачавіцападобнай (лінзападобнай) формы. Магутнасць да краёў памяншаецца, а цела выкліноўваецца.

Линия перемены даты — лінія перамены даты, умоўная лінія на паверхні зямнога шара для размежавання месцаў, дзе ў адзін і той жа момант часу каляндарныя даты розняцца на адзін дзень. Праведзена на Ціхім акіяне, у значнай сваей частцы па мерыдыяну 180°. На ўсход ад Л. п. д. каляндарная дата на адзін дзень меншая, чым на захад. Калі

судна ці самалёт перасякае Л. п. д. з захаду на ўсход, у ліку каляндарных дат вяртаюцца на адзін дзень назад; пры руху з усходу на захад к каляндарнай даце прыкладаюць адзін дзень.

Липарит, риолит — ліпарыт, рыаліт, кіслая эфузіўная горная парода; па складу адпавядае граніту. Асноўная маса звычайна шклопадобная, радзей скрытакрышталічная. Украпінкі прадстаўлены кварцам, палявымі шпатамі, біятытам і іншымі мінераламі. Утварае вулканічныя патокі, купалы і дайкі. Напаўняльнік бетонаў, сценавы і абліцовачны камень.

Лиственничные леса — лістоўнічныя лясы, светлахвойныя лясы з добра развітым травяністым покрывай, утвораныя рознымі відамі лістоўніцы. У Расіі распаўсюджаны галоўным чынам у Сібіры і на Далёкім Усходзе, у Еўропе ўтвараюць пояс у тарах на вышыні звыш 1200 м у Альпах І Карпатах.

Лиственные леса — лісцевыя лясы, лясы з ліставых парод дрэў І хмызнякоў. Бываюць вільготнымі вечназялёнымі (лясы тропікаў), лістападнымі (лясы ўмераных шырот), шыракалістымі (з перавагай буку, дубу, клёну, ліпы, грабу і інш.), драбналістымі (у асноўным з бярозы і асіны), жорсткалістымі (лясы міжземнаморскіх субтропікаў) і інш. Распаўсюджаны ў многіх геаграфічных паясах.

Листинги — ліствягі, сібірская назва лістоўнічных лясоў.

Листовые суккуленты — ліставыя сукуленты, сукуленты, якія назапашваюць вільгаць у мясістых лісцях (агавы, алоэ і інш.).

Листопадные леса — лістападныя лясы, лясы, утвораныя дрэвамі, якія скідаюць лісце на неспрыяльны для іх развіцця перыяд года (халодны ў пазатрапічных шыротах або сухі ў трапічных). Гэта летнезялёныя лісцевыя лясы ўмеранага пояса (без лісця зімой) і зімнезялёныя лясы ў трапічных і субэкватарыяльных шыротах (скідаюць лісце на сухі летні перыяд года).

Листопадные растения — лістападныя расліны, дрэвы і хмызнякі, якія скідаюць лісце на неспрыяльны для іх развіцця перыяд года. Адрозніваюць зімне-зялёныя расліны (зімуюць з зялёнымі лісцямі, аднак скідаюць іх у сухі перыяд; распаўсюджаны галоўным чынам у субтропіках і тропіках) і летне-зялёныя расліны (скідаюць лісце на зіму, распаўсюджаны ва ўмераных шыротах).

Литогенез — літагенез, сукупнасць прыродных працэсаў утварэння асадкаў і асадкавых горных парод, іх наступных змяненняў. Залежыць ад тэктанічных рухаў, кліматычных умоў і развіцця арганізмаў.

Литология — літалогія, галіна геалогіі, навука аб асадкавых горных пародах, іх складзе, будове, паходжанні і заканамернасцях тэрытарыяльнага размяшчэння.

Литолого-фациальные карты — літолага-фацыяльныя карты, карты, якія паказваюць склад, умовы ўтварэння, размяшчэнне тыпаў асадкавых і вулканічных парод пэўнага ўзросту.

Литораль — літараль, прыбярэжная зона марскога дна, якая затап-

ляецца ў час прыліву і асушаецца пры адліве. Размешчана паміж узроўнямі вады ў самы нізкі адліў і самы высокі прыліў. Шырыня Л.— ад некалькіх м да многіх км. У азёрах Л.— зона, занятая доннай расліннасцю.

Литоральная фауна — літаральная фауна, сукупнасць відаў жывёл, насяляючых літараль (рыбы, губкі, кішачнаполасцевыя, чэрві, ракападобныя, малюскі, мшанкі, ігласкурыя і інш.). Жывёлы прыстасаваны да рэзкіх сутачных і сезонных ваганняў тэмпературы і салёнасці, уздзеяння прамой сонечнай радыяцыі і прыбою. Найбольш багатая і разнастайная Л. ф. тропікаў.

Литоральная флора — літаральная флора, раслінны свет літаралі (галоўным чынам зялёныя, бурыя, чырвоныя і сінезялёныя водарасці, прымацаваныя да грунту). Найбольш багата Л. ф. ва ўмераных широ­тах; у тропіках прадстаўлена мангравымі зараснікамі, радзей травамі і водарасцямі.

Литоральные отложения — літаральныя адклады, адклады прыбярэжнай паласы мораў і акіянаў, што перыядычна асушаецца ў час адліваў — літаралі. Разнастайныя па складу (валуны, галька, жвір, пясок, ілы); нярэдка назіраецца высокае ўтрыманне арганічных рэшткаў.

Литосоли — літасолі, слабаразвітыя маламагутныя глебы, якія фарміруюцца па шчыльных пародах, пераважна ў гарах. Характарызуюцца слабай дыферэнцыяцыяй профілю і значнай камяністасцю.

Литосфера — літасфера, верхняя каменная абалонка Зямлі. Уключае зямную кару і верхнюю частку падсцілаючай яе верхняй мантыі Зямлі. Ніжняя граніца праходзіць над астэнасферай. Магутнасць Л. складае, напэўна, 50—200 км. Да 60-х гг. Л. разумелася як сінонім зямной кары.

Литосферные плиты — літасферныя пліты, буйныя (некалькі ты­сяч км у папярочніку) жорсткія блокі літасферы Зямлі, абмежаваныя сейсмічна і тэктанічна акгыўнымі зонамі разломаў. Знаходзяцца ў пастаянным руху і перамяшчаюцца па астэнасферы ад зон расцяжэння (сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў) да зон сціскання (зон усмоктвання).

Литофиты — літафіты, расліны, якія селяцца і растуць на камянях і скалах (галоўным чынам лішайнікі і водарасці). Часта ўтвараюць падушкі, дзярніны або сцелюцца па зямлі.

Лихвинское межледниковье — ліхвінскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая раздзяляе окскае і дняпроўскае абледзяненні УсходнеЕўрапейскай раўніны. Адпавядае табольскаму міжледавікоўю Заходняй Сібіры, гальштынскаму міжледавікоўю Паўночнай Еўропы і ярмуцкаму міжледавікоўю Паўночнай Амерыкі.

Лишайниковая тундра — лішайнікавая тундра, сухая і камяністая тундра з наземным раслінным покрывай, у якім пераважаюць лішайнікі.

Лог лог, даліна з пакатымі, заросшымі вільгацялюбнай раслін-

насцю схіламі і плоскім дном; часта атаясамліваецца з лагчынай, ярам.

Ложбина — лагчына, агульная назва неглыбокіх (ад некалькіх дзесяткаў см да некалькіх м) лінейна выцягнутых паніжэнняў рэльефу з пакатымі мяккімі схіламі, якія плауна пераходзяць у дно і да водападзелу. Зніжаецца ў адным напрамку. Л. маюць пераважна эразійнае паходжанне.

Ложе океана ложа акіяна, акіянічнае дно з зямной карой акіянічнага тыпу. Размяшчаецца ніжэй мацерыковага схілу на глыбінях звыш 2500 м і займае асноўную частку дна Сусветнага акіяна. Характарызуецца шырокімі глыбакаводнымі катлавінамі, падводнымі ўзвышшамі, магутнымі сярэдзінна-акіянічнымі хрыбтамі, падводнымі вулка­нам!, глыбакаводнымі жолабамі. Мае велізарныя запасы мінеральных рэсурсаў.

Локальная морена, местная морена — лакальная марэна, мясцовая марэна, асноўная марэна, якая складаецца пераважна з абломкаў мясцовых карэнных горных парод.

Локальная терраса — лакальная тэраса, тып рачных тэрас, утварэнне якіх абумоўлена мясцовымі прычынамі (напрыклад, паступовым змяшчэннем рачных лукавін уніз па цячэнню, прарывам запруд і т. п.), што аказвае ўплыў на параўнальна невялікія ўчасткі даліны.

Локальное загрязнение — лакальнае забруджванне, забруджванне невялікага раёна (звычайна вакол прамысловага прадпрыемства, населенага пункта і іншых месц).

Локсодромия—лаксадромія, лінія на зямным эліпсоідзе (шары), якая перасякае ўсе мерыдыяны пад пастаянным вуглом.

Лопастный берег — лопасцевы бераг, бераг скідавага паходжання; мае расчлянёную берагавую лінію з буйнымі выступамі і залівамі вуглаватых абрысаў. Утвараецца пранікненнем мора ў паніжэнні, што ўзніклі ў выніку старажытных тэктанічных рухаў.

Лопастная дельта — лопасцевая дэльта, дэльта, якая складаецца з вузкіх прырэчышчавых адкладаў у выглядзе лопасцей. Утвараецца пры значным цвёрдым сцёку ракі. Рачныя наносы адкладаюцца ўздоўж рукавоў дэльты ў выглядзе параўнальных вузкіх акумуляцыйных палос і выцягваюцца ў мора.

Лопастная конечная морена лопасцевая канцавая марэна, канцова-марэнныя грады чацвярцічнага покрыўнага абледзянення Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; утвараюць у сукупнасці фестоны ці гірлянды, што абмяжоўваюць лопасці мінулага ледавіка.

Лот лот, навігацыйны інструмент для вымярэння глыбінь мора (ракі, возера) з борта судна. Асобным відам Л. з’яўляецца рэхалот, ёсць таксама ручныя і механічныя Л.

Лощина лагчына, лінейна выцягнутае эразійнае паніжэнне, утворанае часовымі воднымі патокамі (ліўневымі або расталымі водамі). У папярочным сячэнні звычайна карытападобная, з плоскім, часта

забалочаным дном і пакатымі задзернаванымі схіламі, месцамі з хмызнякамі. Пры далейшым развіцці можа ператварыцца ў яр.

Луга — лугі, участкі сушы з самкнутай травяной расліннасцю, якая складаецца галоўным чынам з больш ці менш высокіх злакаў і разнатраўя. Адрозніваюць Л.: мацерыковыя (размешчаны на раўнінах па-за поймамі рэк), пойменныя, або заліўныя (у поймах рэк) і горныя (субальпійскія і альпійскія Л.). Лугі найбольш шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, галоўным чынам у зоне лясоў. Усе тыпы Л. ёсць у Беларусь Выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы.

Луговой берег — лугавы бераг, нізкі бераг ракі — пакаты схіл асіметрычнай рачной даліны з добра развітай поймай і невысокімі надпоймавымі тэрасамі. Звычайна пакрыты лугавой расліннасцю і хмызняком. Супрацьпастаўляецца нагорнаму берагу — высокаму абрывістаму берагу ракі або схілу рачной даліны, часта пакрытаму лесам.

Лугово-болотные почвы — лугава-балотныя глебы, тып глеб, які фарміруецца пераважна ў лесастэпавай і стэпавай зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі пад вільгацелюбівай травяністай расліннасцю ў паніжэннях на плоскіх раўнінах і на тэрасах рэк ва ўмовах працяглага ўвільгатнення. Выдзяляюцца гарызонты: тарфяністы маламагутны (ча­сам адсутнічае); гумусавы (перагнойны) з прыкметамі агляення ў ніжняй частцы; глеевы, які паступова пераходзіць у аглееную мацярынскую пароду. Рэакцыя ад слабакіслай да шчолачнай.

Лугово-каштановые почвы — лугава-каштанавыя глебы, тып глеб, якія фарміруюцца ў межах стэпавай зоны (большай часткай у падзоне сухіх стэпаў) сярод каштанавых глеб у западзінах ва ўмовах дадатковага паверхневага або грунтавога ўвільгатнення пад разнатраўна-злакавахмызняковай стэпавай і лугава-стэпавай расліннасцю. Характарызуюцца значнай гумуснасцю (магутнасць гумусавага гарызонту 20—30 см, утрыманне гумусу — 3—8 %), у ніжняй частцы адзначаюцца карбанаты, часам назіраюцца прыкметы агляення. Валодаюць добрай структурай І высокай урадлівасцю. Выкарыстоўваюцца пад зернявыя, сады, агароды, а таксама як высокапрадукцыйныя сенажаці і пашы.

Лугово-сероземные почвы — лугава-шэразёмныя глебы, глебы, якія фарміруюцца ў зоне паўпустынь сярод шэразёмаў ва ўмовах дадатковага грунтавога ўвільгатнення. Характарызуюцца большай гумуснасцю, чым шэразёмы, часам агляеннем ніжніх гарызонтаў. Развіваюцца звычайна на лёсах і лёсападобных суглінках. Урадлівыя, амаль цалкам узараны.

Лугово-степные бурые почвы, лугово-бурые полупустынные почвы — лугава-стэпавыя бурыя глебы, лугава-бурыя паўпустынныя глебы, тып глеб, які фарміруецца сярод бурых паўпустынных глеб пад лугавастэпавай расліннасцю ва ўмовах дадатковага паверхневага або грунта­вога ўвільгатнення. Характарызуюцца павышанай гумуснасцю (да 3 %), магутнасцю гумусавага гарызонту да 15—30 см, агляеннем ніжніх гарызонтаў. Нярэдка саланцаваты і саланчакаваты. Часам выкарыстоўваюцца ў земляробстве (галоўным чынам пры арашэнні).

Лугово-черноземные почвы — лугава-чарназёмныя глебы, глебы лугавых стэпаў. Фарміруюцца ў стэпавай зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі пад лугава-стэпавай расліннасцю, ва ўмовах павышанага паверхневага і грунтавога ўвільгатнення. Ад чарназёмаў адрозніваюцца больш магутным гумусавым гарызонтам, большим утрыманнем перагною і слабым агляеннем у ніжняй частцы.

Луговые почвы — лугавыя глебы, глебы розных природных зон і вышынных паясоў, развітыя пад лугавой расліннасцю. Маюць звычайна добра акрэслены гумусавы гарызонт, часта аглеены ці засолены. При­клады Л. г.: горна-лугавыя глебы альпійскіх і субальпійскіх лугоў, лугава-чарназёмныя глебы лугавых стэпаў.

Луговые степи, разнотравные степи — лугавыя стэпы, разнатраўныя стэпы, стэпы з самкнутым травяным покрывай І ярка квітнеючым разнатраўем. Распаўсюджаны ў паўночнай частцы стэпаў умеранага пояса.

Луды луды, камяністыя водмелі або слаба прыўзнятыя над вадой камяністыя астраўкі са слядамі ледавіковай апрацоўкі, звычайна без расліннасці. Тэрмін сустракаецца ў мясцовасцях па берагах мораў, буйных азёр і рэк у паўночных і паўночна-заходніх раёнах Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Лука лука, дугападобны паварот, выгін ракі (напрыклад, Са­марская Л. на Волзе), а таксама мыс, паўвостраў у выгіне ракі. Мэр­ская Л., або лукамор’е,— выгін марскога берага.

Луна Месяц, прыродны спадарожнік Зямлі; бліжэйшае да нас нябеснае цела (сярэдняя адлегласць ад Зямлі — 384 400 км). Форма М. блізкая да шара, дыяметр 3476 км, маса 7,35 • 1022 кг (у 81,5 раза менш за масу Зямлі). Перыяд звароту М. вакол Зямлі дакладна раўняецца часу яе аднаго абароту вакол восі, таму М. заўсёды звернуты да Зямлі адным і тым жа бокам.

Льянос — льянас, назва высакатраўных саваннаў у Арынокскай нізіне (Паўднёвая Америка).

м

Маары маары, лейкападобныя або цыліндрычныя ўпадзіны вулканічнага паходжання, якія ўзніклі на зямной паверхні пры газавым узрыве без вылівання лавы. Дыяметр М. да 3,5 км, глыбіня да 300— 400 м. Часам акружаны кальцавым валам з абломкаў горных парод. Ва ўмовах вільготнага клімату часта запаўняюцца вадой і ўтвараюць т. зв. мааравыя азёры.

Магма магма, расплаўленая вогненная маса, насычаная парай вады і газамі, якая ўтвараецца ў глыбінях нашай планеты. Можа ўкараняцца ў тоўшчу зямной кары або вылівацца на зямную паверхню, утвараючы вулканы.

6 Рус.-бел. слоўнік 161

Магматизм — магматизм, працэсы ўтварэння магмы, яе далейшага" развіцця, перамяшчэння, узаемадзеяння з цвёрдымі горнымі пародамі і застывания. М.— гэта праява глыбіннай актыўнасці Зямлі.

Магматические горные породы — магматычныя горныя пароды, па­роды, якія ўтвараюцца з магмы пры яе застыванні на зямной паверхні або ў глыбінях зямной кары. Падзяляюцца на эфузіўныя (утвараюцца з магмы, якая вылілася на дзённую паверхню) і глыбінныя, або інтрузіўныя (узнікаюць з магмы на глыбіні, пры яе ўкараненні ў тоўшчу горных парод зямной кары). Да М. г. п. належаць базальты, вулканічныя туфы, граніты і інш., з іх у асноўным складаецца зямная кара. На Беларусі ёсць усе тыпы і трупы М. г. п.

Магматические месторождения — магматычныя радовішчы, залежы (паклады) карысных выкапняў, якія ўтварыліся ў нетрах зямной кары пры застыванні і крышталізацыі магмы, якая ўтрымлівала павышаныя канцэнтрацыі каштоўных мінералаў. Да М. р. належаць, напрыклад, месцараджэнні тытанамагнетытавых з ванадыем руд Качканара (Урал), медна-нікелевых руд Нарыльска (Усходняя Сібір), апатытаў Хібін (Кольскі паўвостраў), алмазаносных кімберлітаў Усходняй Сібіры і Паўднёвай Афрыкі і інш.

Магнетит, магнитный железняк — магнетыт, магнітны жалязняк, мінерал, складаны аксід жалеза. Утварае чорныя з металічным бляскам крышталі, украпіны, зярністыя масы. Распаўсюджаны мінерал магматычных, метамарфічных і асадкавых парод. Буйныя назапашванні — у жалезістых кварцитах, скарнах, карбанатытах. Важнейшая жалезная руда. На Беларусі М. пашыраны ва ўсіх крышталічных і асадкавых пародах, у тым ліку ў Навасёлкаўскім радовішчы жалезных руд (Карэліцкі раён).

Магниевые руды — магніевыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы магнію і розных яго злучэнняў. Важнейшая сыравіна — магнезіт, магнезіяльнакалійныя солі, расолы і марская вада. Найбольшыя радовішчы М. р. у Расіі, на Беларусі, Украіне, ЗША і іншых краінах.

Магнитные полюса Земли — магнітныя полюсы Зямлі, пункты на зямной паверхні, у якіх магнітная стрэлка размяшчаецца вертикальна (магнітнае схіленне роўна 90°). Каардынаты двух галоўных М. п. 3. (1985): 77°36' пн. ш., 102°48' з. д., 65°06' пд. ш., 139°00' у. д.

Магнитосфера — магнітасфера, вобласць калязямной прасторы, фізічныя ўласцівасці якой вызначаюцца магнітным полем Зямлі і яго ўзаемадзеяннем з патокам зараджаных часціц сонечнага паходжання. М. Зямлі распасціраецца з дзённага боку на адлегласць 8—14 зямных радыусаў, з начнога — выцягнута, утварае гэтак званы хвост Зямлі ў некалькі соцень зямных радыусаў.

Магнитуда землетрясения — магнітуда землетрасення, умоўная велічыня, якая характарызуе колькасць энергіі, што выдзяляецца ў ачагу землетрасення. Гэта адносныя паказчыкі ад 0 да 9, што характарызуюць

энергію землетрасенняў. Самыя разбуральныя землетрасенні мелі М. з. каля 9, што адпавядае энергіі 1018 Дж.

Маквис, маккия — маквіс, макія, групоўка ксерафітных вечназялёных жорсткалістых і калючых хмызнякоў (вышынёй звычайна 1,5—2,5 м, часам да 4 м) і невысокіх (да 8—10 м) дрэў (мірт, масліна, сунічнае дрэва, фісташка, ядловец і інш.). Уласцівы галоўным чынам краінам Міжземнамор’я, дзе сустракаюцца на схілах гор да вышыні 700 м і ўтвараюць месцамі густыя цяжкапраходныя зараснікі. М. фарміруецца звычайна на месцы высечаных лясоў.

Макроклимат — макраклімат, клімат Зямлі ў цэлым, буйных рэгіёнаў (мацерыкоў, акіянаў) або іх значных частак (природных зон і абласцей), які разглядаецца ў сваіх асноўных рысах (напрыклад, М. Антарктыды, Усходняй Сібіры). Супрацьпастаўляецца мясцоваму клімату і мікраклімату.

Макрорельеф — макрарэльеф, буйныя формы рэльефу (горныя хрыбты, пласкагор’і, раўніны, нізіны), якія створаны галоўным чынам эндагеннымі працэсамі і якія вызначаюць асноўныя асаблівасці прыроды буйнога рэгіёна.

Максимальная влажность — максімальная вільготнасць, наиболь­шая колькасць вадзяной пары, якую можа змясціць паветра пры дадзенай тэмпературы. Так, 1 м3 паветра пры тэмпературы 30° можа ўтрымліваць 30 г вадзяной пары, а пры 10° — толькі 9,4 г. М. в. мае насычанае вадзяной парай паветра.

Максимальная температура — максімальная тэмпература, самая вы­сокая тэмпература паветра, глебы ці вады ў дадзеным месцы за пэўны час назіранняў (суткі, месяц, год, шматгадовы перыяд). Вымяраецца максімальным тэрмометрам. У Беларусі абсалютныя М. т. у летні перыяд дасягаюць 34—35 °C; у выглядзе выключэння — да 38 °C (Гомель).

Малая вода — малая вада, самы нізкі ўзровень вады ў моры ці акіяне пры адліве.

Малая река — малая рака, рака, якая размяшчаецца ў адной геаграфічнай зоне, мае даўжыню не болей за 100 км 1 плошчу басейна звычайна ў межах 1—2 тыс. км2. На гідраўлічны рэжым М. р. значны ўплыў маюць мясцовыя фактары. М. р. складаюць пераважную частку ўсіх рэк Зямлі, у тым ліку 1 Беларусь

Малые планеты, астероиды — малыя планеты, астэроіды, нябесныя целы, размешчаныя паміж Марсам і Юпітэрам. Адрозніваюцца ад 9 вялікіх планет Сонечнай сістэмы сваімі невялікімі памерамі. Самыя буйныя з іх маюць папярочнік: Цэрэра — 1025 км, Палада — 583 км. Веста — 555 км; размеры большасці М. п. значна меншыя. Агульная іх колькасць складае каля 40 тыс.

Малый ледниковый период — малы ледавіковы перыяд, перыяд хуткага наступания ледавікоў у Альпах, Паўночнай Еўропе, Ісландыі, на Алясцы. Адзначаецца з XV ст. (па некаторых даных, з XIV ст.) да канца XIX ст. Адначасова адбывалася паніжэнне снегавой лініі (на 100—

150 м) і павелічэнне плошчы марскіх ільдоў у высокіх шыротах.

Мангровые леса, мангровые заросли, мангры, мангровы — мангравыя лясы, мангравыя зараснікі, мангры, мангровы, вечназялёныя невысокія (да 10 м) лясы і хмызнякі марскіх трапічных узбярэжжаў, якія заліваюцца пры прыліве. Небагатыя расліны па складу, маюць розныя прыстасаванні для росту і развіцця ў вільготным і засоленым грунце. Дрэвы маюць хадульныя (замацоўваюць расліны ў ілістым грунце) і паветраныя (забяспечваюць кіслародам) карані. Найбольш распаўсюджаны ўздоўж нізкіх ілістых узбярэжжаў Афрыкі, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі і астравоў у трапічных і экватарыяльных шыротах.

Мантия Земли — мантыя Зямлі, зямная абалонка, размешчаная паміж зямной карой і ядром Зямлі. Магутнасць — 2900 км, шчыльнасць рэчыва — ад 3,5 г/см3 у верхніх слаях да 5,7 г/см3 у ніжніх; тэмпература ў ніжняй граніцы М.— 2000—2500°, ціск — 1,4 млн атмасфер. Мяркуюць, што М. цвёрдая і ў той жа час пластычная. У верхний яе частцы размяшчаюцца ачагі магмы і землетрасенняў.

Марганцевые руды — марганцавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы марганцу. Сярэдняе ўтрыманне марганцу 25—50 %. Месцараджэнні па паходжанню галоўным чынам асадкавыя, у трапічных зонах звязаны з карой выветрывання. Радовішчы ў Расіі, Грузіі, на Украіне, у Індыі, Бразіліі, Аўстраліі і інш. краінах. М. р. з’яўляюцца таксама жалезамарганцавыя канкрэцыі на значных плошчах дна Сусветнага акіяна.

Маргинальный канал, краевой канал — маргінальны канал, краявы канал, старажытная эразійная разора, якая выпрацавана патокам расталых ледавіковых вод на перыферыі мацерыковага ледавіка, а таксама вузкія лагчыны ў выглядзе равоў і каналаў, якія ўтвораны расталымі водамі, што цякуць уздоўж пашырэння горнага ледавіка.

Мари мары, забалочаныя рэдкастойныя лістоўнічныя лясы ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, якія чаргуюцца з участкамі бязлесных купінавых балот і ернікаў.

Марши — маршы, нізінныя палосы раўніннага марскога ўзбярэжжа, якія заліваюцца вадой толькі пры самых высокіх прылівах ці нагонах марской вады ветрам. Часта абмежаваны паласой дзюн. Складзены звычайна ілістымі або пясчана-ілістымі наносамі, на якіх фарміруюцца багатыя гумусам глебы. Пакрыты лугавой, пераважна галафітнай расліннасцю, месцамі забалочаны. Асушаныя і апрацаваныя ўчасткі М. называюцца польдэрамі. М. характэрны для ўзбярэжжаў Паўночнага мора (галоўным чынам Нідэрланды, ФРГ), атлантычнага ўзбярэжжа ЗША.

Маршрутная съёмка маршрутная здымка, здымка зямной паверхні па асобаму маршруту пры стварэнні і абнаўленні геаграфічных карт рознага прызначэння і прывязкі выбраных контураў і прадметаў да апорных геадэзічных пунктаў або арыенціраў. Наносіцца на планшэт адлюстраванне як самога маршруту, так і сітуацыя па абодва яго бакі

ў межах бачнасці. Акрамя наземнай М. з., шырока выкарыстоўваецца паветраная, візуальная і інструментальная М. з.

Масштаб — маштаб, адносіны даўжыні ліній на чарцяжы, плане ці карце да даўжыні ліній у натуры. Адрозніваюць лікавы М. (выражаецца дробам, лічнік якога роўны адзінцы, а назоўнік паказвае, у колькі разоў паменшаны паказаныя лініі), лінейны М. (выражаецца прамой лініяй, падзеленай на роўныя адрэзкі з надпісамі, якія ўказваюць даўжыню ліній у натуры) і найменны М. (выражаецца словамі, напрыклад у I см— 100 м). М. выкарыстоўваецца для паказу і вымярэння адлегласцей на чарцяжы, плане ці карце.

Математическая картография — матэматычная картаграфія, раздзел картаграфіі, які вывучае пытанні матэматычнага абгрунтавання карт, тэорыю картаграфічных праекцый, метады пошуку праекцый і спосабы іх рацыянальнага выкарыстання на практыцы. Разглядае таксама маштабы, каардынатныя сеткі і кампаноўку карты.

Математическая основа карты — матэматычная аснова карты, сукупнасць матэматычны.х элементаў карты, якія вызначаюць матэматычны закон яе пабудовы і геаметрычныя ўласцівасці карты. М. а. к. утвараюць маштаб, картаграфічная праекцыя звязаная з ёй картаграфічная сетка), а таксама геадэзічная аснова, што выкарыстоўваецца пры пабудове карты.

Математические методы в географии — матэматычныя метады ў геаграфіі, выкарыстанне матэматычнага апарату і вылічальнай тэхнікі пры вывучэнні геаграфічных працэсаў і з’яў. Прымяняюцца на ўсіх стадиях геаграфічнага даслсдавання: пры зборы і першаснай апрацоўцы зыходных матэрыялаў, іх класіфікацыі і генералізацыі, аналізе і прагнозе статичных і дынамічных станаў аб’ектаў даследавання; пры раяніраванні, мадэліраванні геасістэм, рэгуляванні і аптымізацыі тэрытарыяльных сувязяў і г. д.

Материки, континенты — мацерыкі, кантыненты, самыя буйныя масівы сушы, акружаныя з усіх ці амаль з усіх бакоў акіянамі і морамі. Маюць кару мацерыковага тыпу, адну або некалькі старажытных плат­форм, акаймаваных складкаватымі структурам! рознага ўзросту. М. шэсць: Еўразія (50,6 млн км2), Афрыка (29,2 млн км2), Паўднёвая Амерыка (20,2 млн км2), Паўночная Америка (20,4 млн км2), Антарктида (13,9 млн км2) і Аўстралія (7,6 млн км2).

Материковая земная кора — мацерыковая зямная кара, зямная ка­ра, уласцівая мацерыкам. Магутнасць на раўнінах 30—40 км, у тарах — да 70—80 км. Складаецца з трох слаёў: асадкавага (таўшчынёй ад 1 — 5 км да 10—20 км у прагінах, пры сярэднім значэнні 5—6 км), гранітнага (10—15 км) і базальтавага (15—35 км). М. з. к. выкліноўваецца ў межах падводнай ускраіны мацерыкоў.

Материковая отмель, шельф — мацерыковая водмель, шэльф, падводная, слабанахіленая мелкаводная раўніна, ускладненая далінамі, асобнымі ўпадзінамі, падняццямі, водмелямі. Прасціраецца ўздоўж бе-

рагоў мацерыкоў, да глыбінь, дзе нахіл дна істотна павялічваецца (у сярэднім да 200 м), і з’яўляецца падводным працягам мацерыкоў; у яе межах у асноўным размяшчаюцца моры і накопліваецца абломкавы матэрыял, які прыносіцца з сушы. М. в. добра асвятляецца і праграваецца, багата пажыўнымі рэчывамі і арганізмамі; у яе межах знаходзяцца буйныя месцараджэнні нафты, газу (Мексіканскі, Персідскі залівы, Паўночнае мора) і важнейшыя рыбапрамысловыя раёны свету (моры Паўночнае, Баранцава і інш.).

Материковое подножие, континентальное подножие — мацерыковае падножжа, кантынентальнае падножжа, частка дна Сусветнага акіяна, размешчаная ля падножжа мацерыковага схілу. Прадстаўляе сабой нахіленую раўніну, складзеную рыхлымі наносамі, знесенымі з мацерыка, мацерыковай водмелі і схілу. Можа дасягаць шырыні некалькіх соцень кіламетраў.

Материковое полушарие мацерыковае паўшар’е, паўшар’е Зямлі, у межах якога найбольш развіта суша (складае 47 % плошчы паўшар’я). Цэнтр М. п. размешчаны на паўднёвым захадзе Францыі.

Материковые луга — мацерыковыя лугі, лугі, якія размешчаны на раўнінах па-за межамі пойм. Падзяляюцца на сухадольныя (размешчаны на водападзелах і схілах з глыбокім заляганнем глебава-грунтавых вод) і нізінныя (у паніжэннях, з блізкім заляганнем глебава-грунтавых вод). М. л. распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай і стэпавай зонах. Маюць значнае распаўсюджанне ў Беларусі.

Материковые морские отложения, терригенные отложения — маце­рыковыя марскія адкладанні, тэрыгенныя адкладанні, донныя адкладанні Сусветнага акіяна, якія ўтвараюцца за лік абломкавага матэрыялу сушы, прынесенага рэкамі, ледавікамі, ветрам і ўзнікаючага пры разбурэнні хвалямі марскіх берагоў. Прадстаўлены ў асноўным валунамі, галькай, пяскамі, іламі. Характэрны для мацерыковай водмелі і схілу. Дасягаюць значнай магутнасці (да 5—10 км і больш), накопліваюцца параўнальна хутка, асабліва зблізку берагоў горных краін.

Материковые острова мацерыковыя астравы, участкі сушы, якія калісьці складалі адно цэлае з мацерыкамі, але аддзяліліся ад іх у выніку апускання сушы. Звычайна падобны да мацерыкоў па ўнутранай будове і рэльефу. Размяшчаюцца на падводнай аснове мацерыкоў. Гэта галоўным чынам буйныя астравы (Грэнландыя, Мадагаскар, Брытанскія, Новая Зеландыя і інш.).

Материковый водораздел, континентальный водораздел — мацерыковы водападзел, кантынентальны водападзел, лінія або прастора на мацерыку, якая раздзяляе басейны рэк, што цякуць у розныя акіяны (напрыклад, водападзел басейнаў рэк Атлантычнага і Ціхага акіянаў у Ан­дах Паўднёвай Амерыкі).

Материковый склон — мацерыковы схіл, частка дна Сусветнага акіяна, размешчаная паміж мацерыковай водмеллю і ложам акіяна, у сярэднім ад 200 м глыбіні да 2500 м. М. с. звычайна вузкі, са значнымі

нахіламі сярэднім 4—7°, іншы раз да 20° і больш). Ускладнены падводнымі катлавінамі, хрыбтамі, узвышшамі, плато, вузкімі падоўжнымі далінамі (каньёнамі), абрывамі, тэрасамі. У межах М. с. памяншаецца магутнасць зямной кары, а яе гранітны слой выкліноўваецца.

Материнская (почвообразующая) порода — мацярынская (глебаўтвараючая) парода, зыходная горная парода, з якой пад уздзеяннем прыродных працэсаў, а таксама гаспадарчай дзейнасці чалавека адбываецца ўтварэнне глебы.

Мато, мату, маторраль — мата, мату, матараль, суполкі хмызнякоў, большай часткай ксерафітных, у пераменна-вільготных і засушлівых раёнах Паўднёвай Амерыкі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў геаграфічных назвах гэтага рэгіёна (напрыклад, плато Мату Гросу ў Бразіліі).

Матты, альпийские ковры — маты, альпійскія дываны, нізкатраўныя лугі ў альпійскім поясе гор з багатым выпадзеннем снегу. Травяны покрыў шчыльны, прыціснуты да зямлі, многа ярка квітнеючых раслін. Асабліва характэрны для гор Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы (Альпы, Пірэнеі, Карпаты). Выкарыстоўваюцца галоўным чынам як летнія пашы.

Мгла, сухой туман — імгла, сухі туман, памутненне паветра за лік завіслых у ім часцінак пылу, дыму, гары. Характэрна для пустынь, стэпаў і вялікіх гарадоў. Бачнасць пры I. памяншаецца да соцень І дзесяткаў метраў, як пры густым тумане.

Мегарельеф — мегарэльеф, самыя буйныя элементы рэльефу зямной паверхні — мацерыковыя выступы, упадзіны акіянаў, горныя і раўнінныя краіны.

Медицинская география — медыцынская геаграфія, галіна навукі, якая вывучае ўплыў прыродных'умоў пэўнай тэрыторыі на здароўе чалавека, узнікненне і распаўсюджанне хвароб.

Медицинская картография медыцынская картаграфія, раздзел картаграфіі, у задачы якога ўваходзіць складанне медыка-геаграфічных карт і атласаў.

Медицинская климатология, биоклиматология человека — медыцын­ская кліматалогія, біякліматалогія чалавека, раздзел кліматалогіі, які вывучае ўплыў на арганізм чалавека кліматычных фактараў і надвор’я, вызначае шляхі выкарыстання гэтых фактараў у лекава-прафілактычных мэтах.

Медные руды — медныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы медзі. Галаўныя мінералы: халькапірыт, барніт, хальказін, кубаніт, самародная медзь, купрыт. Асноўныя прамысловыя тыпы радовішчаў: медна-нікелевыя, медна-парфіравыя, медзістых пясчанікаў і сланцаў, медна-калчаданавыя. Вялікія запасы маюцца ў Расіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы (Чылі, Перу, Мексіка, Панама), Паўночнай Амерыцы (ЗША, Канада), Афрыцы (Замбія, Заір, ПАР).

Межгорная впадина, межгорная котловина — міжгорная ўпадзіна,

міжгорная катлавіна, тэктанічная дэпрэсія ў тарах, якая з усіх або амаль з усіх бакоў абмежавана высокімі хрыбтамі. Працягваецца на дзесяткі, часам сотні км, шырыня ад некалькіх км да дзесяткаў км. Звычайна адпавядае міжгорным прагінам. Прыклад М. у.— Ферганская даліна.

Межгорная равнина — міжгорная раўніна, найбольш паніжаная і роўная частка міжгорнай упадзіны, звычайна акумуляцыйнага (алювіяльнага, азёрнага) паходжання. У межах М. р. часта размяшчаюцца азёры і балоты.

Межгорный прогиб — міжгорны прагін, паніжэнне паміж горнымі хрыбтамі. Утвараецца ў выніку прагінання зямной кары ў час падняцця суседніх горных хрыбтоў. Прыклады М. п.— Ферганская даліна, Курынская нізіна, Тувінская катлавіна.

Международный географический союз (МГС) — Міжнародны геаграфічны саюз (МГС), навуковае аб’яднанне географаў свету. Заснаваны ў 1922 г. Членамі МГС з’яўляюцца 90 краін (1986). Мэты — садзейнічанне вывучэнню праблем геаграфіі, асабліва пытанняў, якія патрабуюць міжнароднага супрацоўніцтва; забеспячэнне іх навуковага абмеркавання і публікацыі вынікаў; правядзенне міжнародных геаграфічных кангрэсаў і рэгіянальных канферэнцый; стварэнне камісій для выканання задач у прамежках паміж кангрэсамі.

Международный геофизический год (МГГ) — Міжнародны геафізічны год (МГГ), перыяд з 1 ліпеня 1957 г. па 31 снежня 1958 г. (18 месяцаў), на працягу якога 67 краін (у тым ліку і СССР) на ўсім зямным ша­ры праводзілі геафізічныя назіранні і даследаванні ў зямной кары, акіянах, атмасферы па адзінай праграме і методыцы.

Международное геофизическое сотрудничество (МГС), международ­ный год геофизического сотрудничества — Міжнароднае геафізічнае супрацоўніцтва (МГС), міжнародны год фізічнага супрацоўніцтва, міжнародная сістэма геафізічных назіранняў па адзінай праграме, якая ажыццяўлялася ў 1959 г. (працяг Міжнароднага геафізічнага года).

Международный полярный год (МПГ) — Міжнародны палярны год (МПГ), перыяд адначасовых геафізічных назіранняў у палярных абласцях Зямлі і ў асобных горных ледавіковых раёнах сіламі шэрага краін па агульнай праграме і адзінай методыцы. Адрозніваюць першы (жнівень 1882 г.—жнівень 1883 г.) і другі (жнівень 1932 г.—жнівень 1933 г.) МПГ.

Международный союз охраны природы и природных ресурсов (МСОП) — Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП), міжнародная арганізацыя, якая заснавана ў 1948 г. Мае кансультатыўны статус. У яе склад уваходзяць 58 краін, звыш 500 урадавых, навуковых і грамадскіх устаноў 116 краін (1986 г.) Выдае міжнародную Чырвоную кнігу відаў раслін і жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, Зялёную кнігу ландшафтаў, якія знаходзяцца пад пагрозай разбурэння і інш. МСАП распрацавана сусветная стратэгія аховы прыроды і рэкамендацыі для краін па яе ажыццяўленню.

Междуречье — міжрэчча, мясцовасць паміж дзвюма суседнімі рэка-

мі. Уключае водападзельную прастору і схілы сумежных далін. Тэрмін «М.» ужываецца галоўным чынам у адносінах да раўнінных тэрыторый. Паверхня М. звычайна слаба закранута эразійным расчляненнем.

Межень — межань, перыяд з найбольш нізкім устойлівым узроўнем вады ў рацэ. У М. расход і сцёк рэк нязначныя, асноўнай крыніцай жыўлення з’яўляюцца падземныя воды. Ва ўмераных і высокіх шыротах адрозніваюць летнюю і зімнюю М. Летняя М. наступав ў выніку вялікага паглынання ападкаў глебай і моцнага выпарэння, зімняя — у выніку адсутнасці паверхневага жыўлення. Гэтыя з’явы яскрава выкарыстаны на рэках Беларусі.

Межледниковье, интергляциал — міжледавікоўе, інтэргляцыял, прамежак часу паміж дзвюма ледавіковымі эпохамі (ледавікоўямі). У чацвярцічным перыядзе характарызаваўся вызваленнем ад ледавіковых покрываў умераных шырот, пацяпленнем клімату, адкладаннем асадкаў неледавіковага паходжання, шырокім распаўсюджаннем цеплалюбівай флоры і фауны.

Межматериковые моря — міжмацерыковыя моры, міжземныя моры, якія размяшчаюцца паміж двума або некалькімі мацерыкамі (напрыклад, Міжземнае, Чырвонае моры). Адрозніваюцца вялікімі глыбінямі, самастойнай сістэмай цячэнняў, прыліваў і своеасаблівым размеркаваннем тэмпературы, салёнасці і шчыльнасці марской вады.

Межмерзлотные воды — міжмярзлотныя воды, падземныя воды абласцей распаўсюджання шматгадовай мерзлаты, якія ўтвараюць ваданосныя гарызонты, слаі, лінзы, зоны ўнутры тоўшчы мёрзлых горных парод.

Межостровные моря — міжастраўныя моры, моры, якія размяшча­юцца паміж астравоў, парогі і мелкаводдзі паміж якімі перашкаджаюць свабоднаму водаабмену з адкрытай часткай акіяна. Звычайна неглыбокія. Амаль усе яны знаходзяцца сярод астравоў Малайскага архіпелага (моры Яванскае, Банда, Сулавесі і інш.).

Межпассатное противотечение, экваториальное противотечение — міжпасатнае супрацьцячэнне, экватарыяльнае супрацьцячэнне, паверхневыя кампенсацыйныя цячэнні ў нізкіх шыротах акіянаў паміж Паўночным і Паўднёвым пасатнымі цячэннямі. Накіраваны з захаду на ўсход. У Атлантычным і Ціхім акіянах размешчаны на 3—10° пн. ш., у Індыйскім — на 9—10° пд. ш.

Межпластовые воды — міжпластавыя воды, падземныя воды, якія заключаны паміж воданепранікальнымі слаямі. Жывяцца на ўчастках, дзе адсутнічае верхні воданепранікальны слой; бываюць напорнымі і ненапорнымі, са звычайнай і павышанай тэмпературай, прэснымі, мінеральнымі і расоламі.

Мезозойская складчатость — мезазойская складкаватасць, гораўтварэнне ў мезазойскую эру геалагічнай гісторыі Зямлі. Найбольш інтэнсіўна праявілася ўздоўж узбярэжжа Ціхага акіяна, асабліва ў яго паўночнай палове. У М. с. утварылася асноўная частка Кардыльер

Паўночнай Амерыкі, горы Паўночнага Усходу Сібіры (хрыбты Верхаянскі, Чэрскага і інш.) і часткова горы Індакітая.

Мезозойская эра, мезозой — мезазойская эра, мезазой, чацвёртая эра геалагічнай гісторыі Зямлі, што наступала за палеазойскай эрай і папярэднічала кайназойскай. Працягласць каля 173 млн гадоў. Раздзяляецца на тры перыяды: трыясавы, юрскі, мелавы. Для М. э. характэрны мезазойская складкаватасць, росквіт голанасенных раслін і паўзуноў, развіццё птушак і з’яўленне млекакормячых, утварэнне многіх карысных выкапняў (вуглёў, нафты, солей, руд металаў).

Мезоклимат — мезаклімат, клімат параўнальна невялікай тэрыторыі.

Мезорельеф — мезарэльеф, формы рэльефу, сярэднія па памерах паміж макрарэльефам і мікрарэльефам з ваганнямі вышынь, якія звычайна не перавышаюць некалькіх дзесяткаў м (даліны малых рэк, яры, другарадныя адгалінаванні хрыбтоў, марэнныя ўзгоркі, дзюны і інш.). Утвораны пераважна знешнімі працэсамі (дзейнасцю цякучых вод, ветру, ледавікоў).

Мезосфера — мезасфера, слой атмасферы, які ляжыць на вышыні ад 50 да 80—85 км. Характарызуецца паніжэннем сярэдняй тэмпературы з вышынёй (прыкладна ад 0 °C ля ніжняй граніцы да — 90 °C ля верхний).

Мезотрофное болото, переходное болото, лесное болото — мезатрофнае балота, пераходнае балота, лясное балота, балота па характару жыўлення і расліннасці прамежкавае паміж нізіннымі і верхавымі балотамі; мае ўмеррнае мінеральнае жыўленне. Расліны на павышаных участках (купіны, павышэнні каля пнёў) жывяцца ў асноўным за лік увільгатнення атмасфернымі ападкамі. У паніжэннях, дзе не страчана сувязь з грунтавымі водамі, распаўсюджаны расліны нізінных балот.

Мезотрофное озеро — мезатрофнае возера, возера з умеранай колькасцю пажыўных рэчываў для водных арганізмаў. Займае прамежкавае становішча паміж еўтрофнымі і алігатрофнымі азёрамі. Характарызуец­ца празрыстай вадой, добра развітым планктонам, параўнальна разнастайнай доннай фаунай. Да М. а. належаць у асноўным сярэднееўрапейскія раўнінныя азёры, у тым ліку многія азёры Беларусі.

Мезотрофные растения — мезатрофныя расліны, расліны, умерана патрабавальныя да наяўнасці ў глебе пажыўных рэчываў. Займаюць прамежкавае становішча паміж еўтрофнымі і алігатрофнымі раслінамі (напрыклад, елка).

Мезофиты — мезафіты, расліны, якія растуць ва ўмовах больш ці менш дастатковага, аднак не залішняга ўвільгатнення. Займаюць пра­межкавае становішча паміж ксерафітамі і гіграфітамі. Пераважаюць ва ўмераных паясах, у лясной і лесастэпавай зонах, а таксама ў лясах тропікаў і субтропікаў. Прыклады — лістападныя дрэвы і хмызнякі, большая частка лугавых і лясных траў.

Мел — мел, асадкавая горная парода арганічнага паходжання,

складзеная пераважна вуглякіслым кальцием. Белага колеру, рыхлая. Служыць сыравінай для атрымання вапны, цэменту, выкарыстоўваецца таксама ў шкляной, цэлюлозна-папяровай, гумавай прамысловасці. У Беларусі асноўныя месцараджэнні мелу знаходзяцца на ўсходзе Магілёўскай і захадзе Гродзенскай вобласці.

Мелиоративная география — меліярацыйная геаграфія, напрамак у сучаснай геаграфіі, які вывучае прыродныя комплексы, што патрабуюць меліярацыі, а таксама комплексы, якія ў значнай ступені фарміруюцца ў выніку ажыццяўлення меліярацыйных мерапрыемстваў (арашэнне, асушэнне зямель і інш.). Важнейшая задача М. г.— геаграфічнае абгрунтаванне мерапрыемстваў па рацыянальнаму размяшчэнню розных відаў меліярацыі на тэрыторыі краіны.

Мелиоративное почвоведение — меліярацыйнае глебазнаўства, раздзел глебазнаўства, які распрацоўвае метады меліярацыі глеб, што валодаюць невялікай урадлівасцю (засоленых, забалочаных, балотных і інш.).

Мелиорация — меліярацыя, сістэма мерапрыемстваў па паляпшэнню зямель, павышэнню іх прадукцыйнасці; адзін з напрамкаў інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. М. уключае арашэнне, абвадненне, асушэнне зямель, вапнаванне глеб, барацьбу з эрозіяй і з’яўляецца сродкам доўгатэрміновага захавання ўрадлівасці глебы. У Беларусі галоўны від М.— асушэнне балот і пераўвільготненых зямель.

Мелководные отложения — мелкаводныя адклады, трупа марскіх асадкаў, якія назапашваюцца на глыбінях да 200 м.

Мелкозём — драбназём, часцінкі глеб і горных парод памерам меней за 1 мм.

Мелкосопочник — драбнасопачнік, хаатычна раскіданыя ўзгоркі і трупы ўзгоркаў (50—100 м адноснай вышыні), раздзеленыя шырокімі плоскімі катлавінамі і далінамі. Утвараецца ў выніку разбурэння гор­ных краін з неаднародным складам горных парод ва ўмовах кантынентальната клімату. Прыклад — Казахскі драбнасопачнік.

Меловой период, мел — мелавы перыяд, мел, трэці (апошні) перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 137 млн гадоў таму назад і працягваўся каля 70 млн гадоў. Для М. п. характэрныя: наступание мораў на сушу, пачатак альпійскай складкаватасці, узнікненне пакрытанасенных раслін, выміранне мезазойскіх паўзуноў, развіццё птушак і з’яўленне млекакормячых, утварэнне многіх карысных выкапняў (вугаль, нафта, гаручыя сланцы, фасфарыты, руды волава, мыш’яку, сурмы, золата, серабра, медзі, свінцу).

Мензульная съёмка мензульная здымка, комплекс работ, якія выконваюцца з дапамогаю мензулы і кіпрэгеля, з мэтаю атрымання здымачнага арыгінала тапаграфічнага плана ці карты. Для здымкі мензулу з планшэтам устанаўліваюць над пунктам здымачнай сеткі, арыентуюць і паслядоўна вызначаюць становішча і вышыні пунктаў сітуацыі, з дапамогай умоўных знакаў паказваюць аб’екты. Рэльеф

адлюстроўваюць гарызанталямі, вышыннымі адзнакамі і ўмоўнымі зна­кам!. М. з. прымяняецца на невялікіх участках і ў тых выпадках, калі немэтазгодны іншыя метады здымкі.

Мергель мергель, асадкавая рыхлая горная парода, складзеная кальцытам, даламітам і гліністымі мінераламі. Колер — светла-шэры. М.— сыравіна для атрымання цэменту. У Беларусі буйнейшае месцараджэнне М.— Камунарскае ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці.

Мерзлотно-таёжные почвы — мярзлотна-таежныя глебы, глебы, якія развіты ў раёнах з халодным рэзка кантынентальным кліматам І наяўнасцю шматгадовай мерзлаты (звычайна на глыбіні 1 —1,2 м). У верхнім гарызонце значнае ўтрыманне гумусу (8—12%), ніжэй яго колькасць хутка паніжаецца. Рэакцыя кіслая, ападзоленасць адсутнічае або слаба выражана. Па ўсяму профілю — сляды мярзлотных з’яў (трэшчынаватасць, сарціроўка матэрыялу, перамяшчэнне глебавых мае і інш.).

Мерзлотный рельеф, криогенный рельеф, криогенная морфоскульптура — мярзлотны рэльеф, крыягенны рэльеф, крыягенная морфаскульптура, сукупнасць форм рэльефу, паходжанне і развіццё якога звязана з працэсамі прамярзання і раставання грунтоў. Характэрны галоўным чынам для абласцей, дзе распаўсюджаны шматгадовамёрзлыя грунты, сустракаецца таксама ў высакагор’ях.

Мерзлотоведение — мярзлотазнаўства, навука аб мёрзлых глебах, грунтах і горных пародах, працэсах І з’явах у іх, аб распаўсюджванні, гісторыі развіцця і ўласцівасцях гэтых утварэнняў.

Мёрзлые горные породы — мёрзлыя горныя пароды, горныя пароды верхний часткі зямной кары, якія ўтрымліваюць лёд. Па працягласці захавання лёду падзяляюцца на кароткачасовыя і сезонна-мёрзлыя (меней за год), пералеткі (ад года да 2 год) і шматгадовамёрзлыя гор­ныя пароды.

Меридиональный перенос — мерыдыянальны перанос, перанос паветраных мае паміж нізкімі і высокімі шыротамі Зямлі. У адрозненне ад занальнага переносу мае пераважна мерыдыяльны або субмерыдыяльны напрамак, праяўляецца галоўным чынам ва ўмераных і высокіх шыротах. М. п. выклікае часовыя пацяпленні ў высокіх і пахаладанні ў нізкіх шыротах.

Мёртвый покров — мёртвае покрыва, слой рэштак адмерлых раслін — апад, які не поўнасцю расклаўся на паверхні глебы ў лесе (лясная подсцілка), на лузе, у стэпе. Таўшчыня — ад доляў см да 30 см і болей. У ніжняй частцы перамешаны з мінеральнымі рэчывамі. Асабліва распаўсюджаны ў яловых лясах таежнай зоны.

Меса, меза — меса, меза, невялікія сталовыя ўзвышшы з абрывістымі схіламі. Прадстаўляюць сабой звычайна рэшткі вялікіх плато, якія захаваліся ад размыву. Тэрмін ужываецца ў Іспаніі, некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.

Местная циркуляция атмосферы, локальная циркуляция — мясцовая циркуляция атмасферы, лакальная цыркуляцыя, циркуляция атмасферы над параўнальна невялікай тэрыторыяй або акваторыяй. Абумоўліваецца мясцовымі прыроднымі ўмовамі (рэзкімі тэмпературнымі адрозненнямі, асаблівасцямі рэльефу і г. д.). Приклады М. ц. а.— брызы, бара і іншыя мясцовыя ветры.

Местное время — мясцовы час, час у дадзеным месцы Зямлі. Залежыць ад геаграфічнай даўгаты месца і аднолькавы для ўсіх пунктаў, размешчаных на адным мерыдыяне. Розніца ў М. ч. любых двух пунктаў на Зямлі роўна розніцы іх даўгаты.

Местность — мясцовасць, 1) частка зямной паверхні з усімі яе при­родным! кампанентамі (рэльефам, глебамі, водамі, расліннасцю і інш.), а таксама са шляхамі зносін, населении! пунктам!, прамысловымі, сельскагаспадарчымі і сацыяльна-культурнымі аб’ектамі; 2) найбольш буйная марфалагічная частка геаграфічнага ландшафту з пэўнымі суадносінамі плошчаў адных і тых жа тыпаў урочышч (напрыклад, балотных і баравых у таежным ландшафце).

Местные ветры мясцовыя вятры, вятры, якія маюць лакальнае распаўсюджанне, што звязана з геаграфічнымі асаблівасцямі пэўнага раёна (яго араграфічнай будовай, наяўнасцю вялікіх вадаёмаў і г. д.). Часта паўтараюцца, што стпарае пэўны рэжым надвор’я ў дадзенай мясцовасці. Прыклады М. в.: брызы, горна-далінныя вятры, бара, фён і інш.

Местные географические термины, народные географические тер­мины — мясцовыя геаграфічныя тэрміны, народный геаграфічныя тэрміны, мясцовая назва розных геаграфічных аб’ектаў (гор, азёр, лясоў, населеных пунктаў і інш.), якія маюць абмежаванае прасторавае распаўсюджанне. Часта ўваходзяць у склад геаграфічнай номенклатуры дадзенага рэгіёна. Найбольш ужывальныя з іх увайшлі ў навуковы ўжытак і набылі ў радзе выпадкаў універсальны характар (напрыклад, фінскі тэрмін тундра).

Местный климат, мезоклимат — мясцовы клімат, мезаклімат, клімат параўнальна невялікай і дастаткова аднароднай тэрыторыі (напрыклад, клімат асобнага ляснога масіву, марскога ўзбярэжжа, невялікага горада). Да з’яў М. к. належаць многія мясцовыя вятры.

Местный сток — мясцовы сцёк, сцёк, які фарміруецца ў межах дадзенай мясцовасці (без транзітнага сцёку, як! ствараецца па-за яе межамі).

Место — месца, участак тэрыторыі (акваторыі), як! характарызуецца геаграфічным становішчам і супрацьпастаўляецца астатняй паверхні Зямлі. Прадстаўляецца як нешта цэласнае, аднароднае, непадзельнае. Зыходнае прасторавае паняцце ў геаграфіі.

Местообитание — месцапражыванне, месца (тэрыторыя, аквато­рия), якое занята дадзеным відам, папуляцЫйй, біяцэнозам і г. д.

Валодае ўсімі неабходнымі ўмовамі абіятычнага і біятычнага асяроддзя, якія забяспечваюць жыццё і развіццё арганізмаў.

Месторождение полезного ископаемого — радовішча карыснага выкапня, тэрытарыяльна адасобленае скопішча ў зямной кары карысных выкапняў пэўнага віду ў такой колькасці, якая дазваляе весці іх распрацоўку Галоўнымі паказчыкамі характарыстыкі асобнага Р. к. в. з’яўляюцца: запасы (колькасць) і якасць, умовы залягання (глыбіня, магутнасць пластоў і г. д.), эканоміка-геаграфічнае становішча радовішча.

Месяц месяц, 1) адна з дванаццаці няроўных частак, на якія падзяляецца каляндарны год (ад 28 да 31 дня); 2) перыяд звароту Ме­сяца вакол Зямлі.

Метаморфизм горных пород — метамарфізм горных парод, змяненне асадкавых або магматычных горных парод пад уздзеяннем цеплыні і ціску глыбінь зямной кары без істотнага змянення іх хімічнага складу. Галоўныя тыпы М. г. п.— рэгіянальны, кантактны, дынамічны, гідратэрмальны. Пры гэтым утвараюцца метамарфічныя горныя пароды І многія рудныя карысныя выкапні.

Метаморфические горные породы — метамарфічныя горныя пароды, . горныя пароды, якія ўтварыліся шляхам змены асадкавых або магматыч­ных парод пад дзеяннем цеплыні і ціску пры апусканні гэтых парод у глыбіні зямной кары, г. зн. у выніку метамарфізму. Да М. г. п. адносяцца гнейсы (утвараюцца шляхам пераўтварэння гранітаў), кварцыты (пераўтвораныя пясчанікі), мармур (зменены вапняк), крышталічныя сланцы і інш.

Метаморфические сланцы — метамарфічныя сланцы, горныя паро­ды, якія ўтвараюцца пры метамарфізме асадкавых і вулканічных парод. Па ступені змянення займаюць прамежкавае становішча паміж крышталічнымі і гліністымі сланцамі. Да М. с. належаць філіты, хларытавыя і іншыя тыпы зялёных сланцаў.

Метаморфогенные месторождения — метамарфагенныя радовішчы, залежы карысных выкапняў, якія ўтварыліся пры працэсах метамарфізму горных парод, што абумоўлена уздзеяннем на іх высокіх тэмператур і ціску ў нетрах Зямлі. Распаўсюджаны ў пародах дакембрыйскага ўзросту (напрыклад, месцараджэнні жалезных руд Крывога Рога і Курскай магнітнай анамаліі на Усходне-Еўрапейскай раўніне).

Метасоматизм — метасаматызм, працэс замяшчэння ў горнай пародзе адных мінералаў другімі з істотным змяненнем хімічнага складу пароды пры ўздзеянні на яе раствораў з высокай хімічнай актыўнасцю. Пры гэтым у горную пароду прыносяцца адны хімічныя элементы і выносяцца другія, утвараюцца т. зв. метасаматычныя горныя пароды.

Метасоматические месторождения — метасаматычныя радовішчы, залежы карысных выкапняў, якія складаюцца з каштоўных мінералаў, што ўтварыліся шляхам замяшчэння адных мінералаў другімі ў працэсе метасаматызму. М. р. маюць складаную форму І занальную будову

Прыклады М. р.— залежы поліметалічных руд у Казахстане і Сярэдняй Азіі, медных руд на Урале і інш.

Метелица, вьюга — мяцеліца, завіруха, завея, перанос снегу дастаткова моцным ветрам над паверхняй глебы або снегавым покрывай.

Метеориты — метэарыты, камяністыя або жалезныя целы Сонечнай сістэмы, якія падаюць на Зямлю з міжпланетнай прасторы. Маюць памеры ад некалькіх мм да некалькіх м і масу ад доляў грама да дзесяткаў тон. Пры падзенні на паверхню Зямлі могуць утвараць метэарытныя кратэры. Самы вялікі М.— Гоба (жалезны, масай каля 60 т) знойдзены ў Намібіі.

Метеорологическая служба — метэаралагічная служба, дзяржаўная арганізацыя, якая складаецца з сеткі метэаралагічных станцый, навуковых і аператыўных метэаралагічных устаноў і г. д. У задачы М. с. уваходзіць забеспячэнне інфармацыяй аб бягучым надвор’і, яго прагнозе, а таксама выдача звестак аб кліматычных умовах тых або іншых раёнаў. Акрамя агульнадзяржаўных, выдзяляюць таксама М. с. з абмежаванай сферай абслугоўвання, напрыклад, у грамадзянскай авіяцыі, марскім флоце. У Беларусі існуе гідраметэаралагічная (аб’яднаная гідралагічная і метэаралагічная) служба.

Метеорологические станции — метэаралагічныя станцыі, установы (станцыі), якія вядуць пастаянныя назіранні за надвор’ем (тэмпературай, ціскам, ветрам, вільготнасцю, воблачнасцю, ападкамі і іншымі з’явамі). У Беларусі назіранні на М. с. ажыццяўляюцца па аднолькавых праграмах, аднатыпнымі прыборамі, у дакладна вызначаныя тэрміны. Па выніках назіранняў складаюцца сінаптычныя карты і ажыццяўляецца прагноз надвор’я.

Метеорологические приборы — метэаралагічныя прыборы, прыборы і ўстаноўкі, якія служаць для рэгістрацыі і вымярэння розных метэаралагічных элементаў. Аднатыпнымі М. п. абсталяваны ўсе метэаралагічныя станцыі. Бываюць з візуальным адлікам і з аўтаматычнай рэгістрацыяй адпаведных метэаралагічных элементаў (самапісцы). Гэта тэрмометры розных тыпаў, гігрометры, ападкамеры, барометры, анемомет­ры і інш.

Метеорологические элементы — метэаралагічныя элементы, агульная назва характарыстык стану паветра (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў) і некоторых атмасферных з’яў (тума­ну, мяцеліцы, навальніцы і інш.). Назіранні за М. э. вядуцца на метэаралагічных станцыях.

Метеорологические спутники — метэаралагічныя спадарожнікі, штучныя спадарожнікі Зямлі, якія прызначаны для аператыўнага назірання за размеркаваннем воблачнага, снегавога і лёдавага покрыва, а таксама цеплавога выпраменьвання Зямлі з мэтаю атрымання метэаралагічных даных для прагнозу надвор’я. Дапаўняюць інфармацыю, атрыманую з наземных метэаралагічных станцый.

Метеорология — метэаралогія, навука аб атмасферы Зямлі, яе скла-

дзе, працэсах і стане. Адна з галоўных задач М.— прагноз надвор’я на розныя тэрміны.

Механический состав почв, гранулометрический состав почв — механічны склад глеб, грануламетрычны склад глеб, утрыманне ў глебе неагрэгіраваных часцінак розных памераў. У залежнасці ад суадносін фізічнай гліны (часцінак драбней за 0,01 мм) і фізічнага пяску (буйней за 0,01 мм) глебы падзяляюцца на пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і гліністыя. 3 М. с. г. звязаны многія фізічныя і фізіка-хімічныя ўласцівасці глеб і іх урадлівасць.

Миграция животных и растений — міграцыя жывёл і раслін, перамяшчэнне жывёл і раслін з адных месц у другія. Бываюць перыядычнымі (пералёты птушак) і неперыядычнымі; пасіўнымі (перанос арганізмаў ветрам, цячэннямі, транспартнымі сродкамі і інш.) і актыўнымі, самастойнымі. Раслінам уласцівы толькі пасіўныя міграцыі.

Миграция элементов — міграцыя элементаў, перанос і пераразмеркаванне хімічных элементаў у зямной кары і на паверхні Зямлі. Адбываецца пры розных геахімічных працэсах у расплавах, водных раство­рах, газападобнай 1 цвёрдай фазах. Да элементаў з вельмі высокай міграцыйнай здольнасцю належаць хлор, бром, ёд, азот, бор, радый, натрый; з высокай — калій, кальцый, германій, уран, жалеза; з сярэдняй — алюміній, крэмній, магній; з нізкай цырконій, ніобій, тантал; з вельмі нізкай — плацінавыя металы.

Микроклимат — мікраклімат, 1) клімат прыземнага слоя паветра на невялікай тэрыторыі (лясной паляне, беразе ракі і г. д.). Залежыць ад непасрэднага ўздзеяння зямной паверхні, характар якой значна ўплывае на рэжы.м вятроў, назапашванне снегу і іншыя метэаралагічныя элементы і з’явы; 2) адрозненні метэаралагічнага рэжыму ўнутры якога-небудзь мясцовага клімату.

Микрорельеф — мікрарэльеф, дробныя формы рэльефу, памеры якіх звычайна не перавышаюць некалькіх м (напрыклад, стэпавыя блюдцы, прырэчышчавыя валы). Маюць пераважна эразійнае ці антрапагеннае паходжанне.

Микулинское межледниковье, мгинское межледниковье — мікулінскае міжледавікоўе, мгінскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе сярэднеплейстацэнавую (маскоўскую) і познеплейстацэнавую (валдайскую) ледавіковыя эпохі Усходне-Еўрапейскай раўніны. Адпавядае рыс-вюрму або земскаму міжледавікоўю Заходняй Еўропы і сангамонскаму — Паўночнай Амерыкі.

Миндель-рисское межледниковье — міндэль-рыскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе раннеі сярэднеплейстацэнавае (міндэльскае і рыскае) абледзяненне Альпаў. Адпавядае гальштэйнскаму міжледавікоўю Паўночнай Еўропы, ліхвінскаму — Усходне-Еўрапейскай раўніны, ярмуцкаму — Паўночнай Амерыкі.

Миндельская ледниковая эпоха (ледниковье), миндель — міндэльская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), міндэль, раннеплейстацэнавая 176

ледавіковая эпоха Альпаў (каля 0,5—0,4 млн гадоў назад), Супастаўляецца з окскай ледавіковай эпохай (ледавікоўем) Усходне-Еўрапейскай раўніны, эльстэрскай — Цэнтральнай Еўропы І канзаскай — Паўночнай Амерыкі.

Минерализация природных вод — мінералізацыя природных вод, агульная (сумарная) колькасць раствораных рэчываў у вадзе. Выражаецца ў мг/л, г/л, г/м3 і працэнтах. Важнейшая характарыстыка якасці вады. Залежыць ад природных умоў, у першую чаргу ад клімату і літалагічнага складу ваданосных пластоў, якія жывяць рэкі.

Минералогический состав почв — мінералагічны склад глеб, колькасная суадносіна розных мінералаў у глебе. Вызначаецца складам глебаўтваральных парод і працэсамі выветрывання. Мінералы ў глебе бываюць першасныя (утварыліся ў глыбінных слаях зямной кары) І другасныя (узніклі ў кары выветрывання І глебе пры пераўтварэнні першасных мінералаў). М. с. г. у многім вызначае ўрадлівасць глебы.

Минералогия — мінералогія, навука аб мінералах, іх складзе,уласцівасцях, асаблівасцях і заканамернасцях будовы (структуры), а таксама аб умовах іх утварэння і змянення ў прыродных умовах.

Минералогия почв — мінералогія глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае мінералагічны склад глеб, утварэнне, разбурэнне і змяненне мінералаў пры глебаўтварэнні, уласцівасці мінералаў, што знаходзяцца ў глебе, і іх геаграфічнае распаўсюджанне.

Минеральное сырьё — мінеральная сыравіна, паліўна-энергетычныя, металічныя і неметалічныя карысныя выкапні з канцэнтрацыяй мінералаў, якая забяспечвае эканамічную мэтазгоднасць іх здабычы пры існуючым узроўні тэхнічнага развіцця.

Минеральные воды — мінеральныя воды, падземныя (часам назем­ный) воды і крыніцы са значным утрыманнем солей і газаў (ад Іда 50 г на 1 л), часта з павышанай тэмпературай. Многія маюць лекавыя ўласцівасці. М. в. сустракаюцца ў многіх раёнах Беларусі (Ждановічы, Бабруйск, Ельск, Рагачоў і інш.).

Минеральные озёра — мінеральныя азёры, салёныя азёры, вада якіх моцна мінералізавана (утрымлівае вялікую колькасць солей). Пры салёнасці вады менш за 1 г/л азёры прэсныя, пры салёнасці ад 1 да 24 г/л саланаватыя, або слабамінералізаваныя, з большай салёнасцю — салёныя азёры, або мінеральныя. Пры высокіх канцэнтрацыях солей яны выпадаюць у асадак; такія М. а. называюцца самасадачнымі, а вада ў іх — рапай. Па хімічнаму складу М. а. бываюць карбанатнымі (содавымі), сульфатйымі (горка-салёнымі) і хларыднымі (салёнымі) М. а. найбольш распаўсюджаны ў засушлівых раёнах; займаюць бяссцёкавыя катлавіны або ўтвараюцца на марскіх узбярэжжах адасобленых ад мора залівах і ліманах). 3 М. а. здабываюць спажыўную соль, соду, злучэнні брому, ёду, бору і іншых хімічных элементаў; некаторыя іх донныя адкладанні (мінеральныя, пераважна серавадародныя гразі) выкарыстоўваюцца ў лекавых мэтах.

Минеральные ресурсы, минерально-сырьевые ресурсы — мінеральныя рэсурсы, мінеральна-сыравінныя рэсурсы, прыродныя ўтварэнні ў зямной кары, якія могуць быць здабыты з нетраў і выкарыстаны ў народнай гаспадарцы. Па фізічнаму стану М. р. дзеляцца на цвёрдыя, вадкія і газападобныя, па складу і асаблівасцях выкарыстання — на паліўныя (вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф); металічныя (руды чорных і каляровых металаў); горна-хімічная сыравіна (калійная і спажыўная соль, апатыты і фасфарыты, сера і серны калчадан, глаўберава соль і інш.); неметалічныя (вапняк, гліны, будаўнічы камень, азбест, графіт, каштоўныя і абліцовачныя камяні і інш.). Важнейшыя М. р. Беларусі: калійная і спажыўная соль, нафта, будаўнічы ка­мень, торф.

Минералы — мінералы, прыродныя ўтварэнні (целы), аднародныя па хімічнаму саставу і фізічных уласцівасцях. З’яўляюцца складанай часткай горных парод і руд (напрыклад, у склад граніту ўваходзяць мінералы кварц, палявы шпат і слюда). Утвараюцца ў выніку фізікахімічных ці біялагічных працэсаў у зямной кары і на яе паверхні. Вядома каля 2 тыс. мінералаў, большасць з іх — цвёрдыя; маюцца таксама вадкія (самародная ртуць, вада) і газападобныя мінералы.

Минимальная температура — мінімальная тэмпература, найменшая тэмпература паветра, глебы або вады ў дадзеным месцы за пэўны час назіранняў (суткі, месяц, год, шматгадовы перыяд). Вымяраецца мінімальным тэрмометрам. Абсалютныя М. т. у Беларусі дасягаюць — 42° (поўнач і ўсход рэспублікі).

Миоценовая эпоха, миоцен — міяцэнавая эпоха, міяцэн, ранняя эпо­ха неагенавага перыяду.

Мираж — міраж, аптычная з’ява ў атмасферы, часта ва ўмовах пустыні, якая заключаецца ў тым, што разам з аддаленымі прадметамі (або ўчасткам неба) бачны іх несапраўдныя вобразы, што зрушаны адносна саміх прадметаў. Бачнымі бываюць таксама вобразы прадметаў, што знаходзяцца за лініяй гарызонту. М. тлумачыцца скрыўленнем прамянёў святла, якія ідуць ад прадмета ў неаднолькава нагрэтых і маючых розную шчыльнасць слаях атмасферы.

Мистраль — містраль, моцны і халодны паўночна-заходні вецер на міжземнаморскім узбярэжжы Францыі, у даліне ракі Роны. Адзначаецца на працягу ўсяго года, аднак часцей бывае зімою. Выклікае моцныя хваляванні на моры, наносіць шкоду пасевам.

Многолетнемёрзлые горные породы, вечная мерзлота — шматгадовамёрзлыя горный пароды, вечная мерзлата, горныя пароды, якія захаваліся (пры адпаведных природных умовах) у мёрзлым стане дзесяткі, сотні і тысячы гадоў. Залягаюць на некаторай глыбіні ад паверхні, утрымліваюць лёд, прысутнасць якога істотна ўплывае на фізічныя, механічныя і фільтрацыйныя ўласцівасці парод.

Многолетние колебания стока — шматгадовыя ваганні сцёку, змяненне воднасці ракі, якое адбываецца на працягу шматгадовых перыя178

даў у выглядзе больш або менш значных адхіленняў ад сярэдняй шматгадовай велічыні сцёку. Праяўляюцца ў форме паслядоўнай змены мнагаводных і малаводных цыклаў, якія адрозніваюцца як па сваёй працягласці, так і па велічыні адхілення ад сярэдняга значэння сцёку за ўвесь разглядаемы перыяд.

Многолетний лёд — шматгадовы лёд, марскі лёд, які ўтвараецца ў высокіх шыротах акіянаў і захоўваецца не менш за два гады. Таўшчыня 3 м і болей. Ш. л. шчыльны, апрэснены, звычайна мае блакітны колер. У летні перыяд на яго паверхні з’яўляюцца шматлікія азяркі прэснай расталай вады.

Многолетняя криолитозона, зона многолетнемёрзлых пород, область подземного оледенения — шматгадовая крыялітазона, зона шматгадовамёрзлых парод, вобласць падземнага абледзянення, верхні слой зямной кары з устойлівай (на працягу дзесяткаў, сотняў і нават тысяч гадоў) адмоўнай або нулявой тэмпературай, якая забяспечвае доўгатэрміновае захаванне падземных ільдоў. Ш. к. складаюць шматгадовамёрзлыя горный пароды і падземныя ледзяныя целы; у яе склад уваходзяць непрамярзаючыя гарызонты моцнамінералізаваных падземных вод. Ш. к. утвараецца ў раёнах з адмоўнымі значэннямі сярэднегадавой тэмпературы зямной паверхні (пры яе дадатных значэннях часам захоўваецца як рэлікт мінулых, больш суровых кліматычных умоў). Ніжняя граніца Ш. к. ад некалькіх м або дзесяткаў м ва ўмераных шыротах да некалькіх км у высокіх. Ш. к. займае каля 35 млн км2, у тым ліку каля 11 млн км2 у Расіі (галоўным чынам у Сібіры).

Многолетняя мерзлота, вечная мерзлота — шматгадовая мерзлата, вечная мерзлата, мёрзлыя горныя пароды і грунты з адмоўнай тэмпе­ратурай, якія не растаюць на працягу доўгага часу (ад некалькіх год да тысячагоддзяў). Залягае на некаторай глыбіні ад паверхні глебы. Бывае суцэльнай і астраўной, месцамі з выкапнёвым лёдам. Магутнасць ад некалькіх метраў да соцень метраў. Утварылася ў ледавіковую эпоху чацвярцічнага перыяду ў абласцях, не пакрытых лёдам, аднак з нізкімі сярэднегадавымі тэмпературамі. Распаўсюджана ў Расіі на поўначы Еўрапейскай часткі і ў Сібіры, у Паўночнай Амерыцы.

Мобйлйзм — мабілізм, тэктанічныя гіпотэзы, якія дапускаюць вялікія (да некалькіх тысяч км) гарызантальныя перамяшчэнні мацерыковых глыб зямной кары адносна адна адной і ў адносінах да полюсаў на працягу геалагічнага часу.

Модуль стока — модуль сцёку, аб’ём сцёку ў адзінку часу з адзінкі плошчы вадазбору. Вылічваецца шляхам дзялення расходу вады на плошчу вадазбору; звычайна выражаецца ў л/с-км2 або м3/с-км2

Молассы — маласы, комплекс абломкавых горных парод — кангламератаў, пясчанікаў, мергеляў, глін і іншых, якія назапашваюцца ў краявых і міжгорных прагінах. Характэрны для заключпых (арагенных) стадый развіцця геасінкліналяў, месцамі дасягаюць магутнасці ў некалькі тысяч М. 3 М. часта звязаны радовішчы вуглёў, нафты, газу, розных солей і іншых карысных выкапняў.

Молибденовые руды — малібдэнавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы малібдэну. Сярэдняе ўтрыманне металу ў рудзе 0,06—I %. Галоўны мінерал малібдэніт. Радовішчы па паходжанню пераважна гідратэрмальныя, найбольшыя з іх на Каўказе, у Казахстане, ЗША, Мексіцы, Канадзе.

Молния — маланка, бліскавіца, гіганцкі электрычны разрад у атмасферы, які праяўляецца звычайна яркай успышкай святла і суправаджаецца громам. Найбольш часта ўзнікае ў кучава-дажджавых воблаках; пры гэтым М. назіраюцца ў саміх воблаках або дасягаюць зямлі. М. часцей за ўсё бываюць лінейнымі. Асаблівы характар маюць плоскія і шаравыя М.

Молодой лёд — малады лёд, марскі лёд ва ўзросце меней аднаго года. Таўшчыня 10—30 см, салёнасць ад 2 да 10 %. Бывае ў выглядзе ледзянога сала, блінчатага лёду, ніласу, снежуры, шугі, маладзіка, ледзяных закрайкаў і г. д. (у залежнасці ад умоў і стадыі ўтварэння).

Монаднок — манаднок, ізаляваныя астанцы невялікіх памераў, якія складзены цвёрдымі і больш стойкімі да выветрывання і дэнудацыі горнымі пародамі ў параўнанні з пародамі, што складаюць акаляючую тэрыторыю. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы.

Мониторинг — маніторынг, інфармацыйная сістэма, асноўная зада­ча якой — назіранне і ацэнка стану прыроднага асяроддзя пад уплывам антрапагенных уздзеянняў з мэтаю рацыянальнага выкарыстання природных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя. Найбольш развітой сістэмай М. з’яўляецца кантроль за забруджваннем воднага і паветранага асяроддзя. Адрозніваюць М.: лакальны біяэкалагічны, або санітарна-гігіенічны, рэгіянальны геасістэмны, або прыродна-гаспадарчы, і глабальны біясферны. Існуюць спецыялізаваныя станцыі М., назіранні вядуцца таксама і ў біясферных запаведніках.

Моногляцйолйзм — монагляцыялізм, гіпотэза аднаразовасці покрыўнага абледзянення ў чацвярцічным (антрапагенавым) перыядзе.

Монолит — маналіт, 1) узор горнай пароды (цэльная глыба), які ўзяты без парушэння складу, уласцівага пародзе ў натуральным заляганні; памер у папярочніку да некалькіх м. Узор глебы — глебавы маналіт; 2) буйны ўзор снегу (лёду), які выпілены са снежнай (ледзяной) тоўшчы і прызначаны для лабараторнага даследавання.

Море мора, частка акіяна, больш ці менш адасобленая сушай або падводнымі падняццямі і якая адрозніваецца сваімі прыроднымі ўмовамі (глыбінёй, рэльефам дна, тэмпературай, салёнасцю, хваляваннем, цячэннямі, прылівамі, арганічным жьщцём). Самым цёплым (да 32°) і салёным (да 42°/оо) з’яўляецца Чырвонае мора. Па асаблівасцях і природных умовах М. раздзяляюцца на ўскраінныя, унутраныя, міжастраўныя, міжмацерыковыя і ўнутрымацерыковыя.

Морена — марэна, цвёрды абломкавы матэрыял, які пераносіцца ледавіком і адкладваецца пры яго раставанні. Складаецца з несартаваных абломкаў горных парод (валуноў, шчэбню, гравію, пяскоў,

супеску, суглінкаў, глін). М. утвараюць характэрны марэнны рэльеф. У Беларусі М.— адзін з асноўных відаў грунтоў, яна служыць сыравінай для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, з’яўляецца мацярынскай пародай глеб, змяшчае падземныя воды.

Морена напору, напорная морена — марэна напору, напорная марэна, дуга або валападобныя грады, якія ўтвораны ў выніку гляцыядыслакацый (напору ледавіка) і складзены рыхлымі адкладаннямі рознага паходжання (галоўным чынам ледавіковага і водналедавіковага), ёсць таксама адарванні карэнных парод. Многія М. н. адрозніваюцца значнай вышынёй і інтэнсіўнымі парушэннямі ва ўнутранай будове, фарміруюцца звычайна ў канцы ледавіка. М. н. найбольш характэрны для пульсуючых ледавікоў.

Моренные гряды — марэнныя грады, валападобныя назапашванні прадуктаў разбурэння горных парод, адкладзеныя ледавікамі. Звычайна фарміруюцца зблізку канцоў ледавікоў і фіксуюць іх становішча пры працяглым стацыянарным стане; узнікаюць таксама пры кароткачасовых зрушэннях лёду (марэны напору). М. г. покрыўных ледавікоў цягнуцца на дзесяткі, часам сотні км; у тарах яны часта перагароджваюць ледавіковыя даліны. М. г. характэрны для рэльефу Бе­ларусь

Моренные озёра — марэнныя азёры, азёры, якія займаюць катлавіны паміж марэннымі адкладамі. Характэрны для абласцей старажытнага абледзянення. М. а. могуць утварацца таксама ў выніку запруджвання рэк марэннымі адкладамі, што звычайна назіраецца ў гор­ных раёнах. М. а. на тэрыторыі Беларусі шырока распаўсюджаны ў Беларускім Паазер’і.

Моренный рельеф марэнны рэльеф, рэльеф, створаны ледавіком пры яго раставанні і назапашванні рыхлых ледавіковых наносаў (марэны). Часцей за ўсё сустракаецца ўзгорыста-марэнны рэльеф з хаатычна раскіданымі ўзгоркамі, у паніжэннях паміж якімі размяшчаюцца шматлікія азёры і балоты. М. р. характэрны паўночнай частцы УсходнеЕўрапейскай раўніны (у тым ліку і для Беларусі), дзе ў чацвярцічным перыядзе неаднаразова было покрыўнае абледзяненне.

Морозное выветривание — марознае выветрыванне, механічнае драбленне горных парод пад уздзеяннем частых хістанняў тэмпературы паветра каля 0°. Характэрна для палярных і высакагорных раёнаў.

Морозобойные трещины — маразабойныя трэшчыны, трэшчыны, якія ўтвараюцца ў глебах і рыхлых горных пародах у выніку іх сціскання пры моцных маразах. Распаўсюджаны галоўным чынам у высокіх ши­ротах і ў тарах, у зоне распаўсюджання сезоннаі шматгадовамёрзлых горных парод. Сетка М. т. часта ўтварае сістэму многавугольнікаў памерам ад некалькіх м да дзесяткаў і сотняў м.

Морось — імжа, вадкія атмасферныя ападкі, якія складаюцца з вельмі дробных кропляў (дыяметрам не больш за 0,5 мм); скорасць іх выпадзення такая малая, што яны надоўга застаюцца завіслымі ў

паветры. Выпадаюць са слаістых або слаіста-кучавых воблакаў.

Морская вода, океаническая вода — марская вада, акіянічная вада, вада мораў і акіянаў, горка-салёная на смак. Утрымлівае ў 1 кг вады 35 г раствораных солей (35%). Мае пастаянна салявы састаў (хларыды — 88,7 %), сульфаты — 10,8 %, усе іншыя солі — 0,5 %) і ўтрымлівае раствораныя газы (кісларод, азот, вуглякіслы газ, часам серавадарод). Гэта складаны комплекс мінеральных і арганічных рэчываў.

Морская геология марская геалогія, раздзел геалогіі, які вывучае склад, будову і гісторыю развіцця нетраў Зямлі пад Сусветным акіянам.

Морская геоморфология, геоморфология моря — марская геамарфалогія, геамарфалогія мора, раздзел геамарфалогіі, які вывучае будову, паходжанне і развіццё рэльефу берагоў і дна акіянаў і мораў.

Морская фауна марская фауна, сукупнасць жывёл, якія жывуць у морах і акіянах. Налічвае каля 160 тыс. відаў (беспазваночныя, рыбы, некаторыя млекакормячыя і паўзуны). Найбольш разнастайная М. ф. трапічных мелкаводдзяў, асабліва каралавых рыфаў. Адрозніваюць М. ф. тоўшчы вады (пелагічныя жывёлы) і дна (бентас).

Морская флора марская флора, сукупнасць відаў раслін, якія растуць у морах і акіянах. Налічвае каля 4000 відаў. Найбольш распаўсюджаны водарасці (як аднаклетачныя, так і мнагаклетачныя), якія насяляюць тоўшчу вады да ніжняй граніцы пранікнення святла (100— 200 м) і з’яўляюцца асноўнымі стваральнікамі арганічнага рэчыва. Не­каторыя формы распаўсюджаны ў паверхневых слаях (фітапланктон), іншыя, пераважна буйныя формы (макрафіты, зялёныя, бурыя і чырвоныя водарасці),— на дне (фітабентас). 3 вышэйшых раслін характэрны травы (рдзесты і інш.).

Морские воздушные массы, морской воздух — марскія паветраныя масы, марское паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца над акіянамі і морамі. Адрозніваюцца ад кантынентальнага паветра большая вільготнасцю, нязначнымі сутачнымі і гадавымі ваганнямі тэмператур; зімой марское паветра цяплейшае, летам — халаднейшае за кантынентальнае.

Морские волны — марскія хвалі, вагальныя рухі вады ў морах і акіянах. Выклікаюцца ў асноўным ветрам. Характарызуюцца вышынёй даўжынёй, скорасцю і перыядам. Звычайная вышыня М. х. у акіяне — 4—7 м, максімальная— да 18 м, даўжыня—да 250 м. Асабліва вялікія хвалі ў паўднёвых умераных шыротах, дзе акіян найбольш шырокі і заходнія вятры моцныя і пастаянныя. У морах хвалі меншыя (вышыня не больш чым 3 м, даўжыня — да 150 м).

Морские каналы — марскія каналы, каналы, якія злучаюць паміж сабой моры і акіяны. Паляпшаюць умовы суднаходства. Прыклады: Суэцкі канал (даўжыня 161 км, злучае Міжземнае і Чырвонае моры, пабудаваны ў 1861 г.), Панамскі (даўжыня 81,6 км, злучае Карыбскае мора з Ціхім акіянам, адкрыты для суднаходства ў 1920 г.).

Морские навигационные карты — марскія навігацыйныя карты,

асноўны тып марскіх карт, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння суднаваджэння і бяспекі плавания. На М. н. к. паказаны: рэльеф марскога дна і адзнакі глыбінь, склад грунтоў, абрысы і характар берагоў, рэльеф і прыкметныя прадметы на беразе, навігацыйныя небяспекі (водмелі, рыфы, скалы, буруны і г. д.), навігацыйныя знакі (маякі і інш.), звесткі аб магнітным схіленні, элементы гідралогіі (цячэнні, прылівы, граніцы льдоў і г. д.).

Морские отложения, донные отложения Мирового океана — марскія адклады, донныя адклады Сусветнага акіяна, асадкавыя пароды, якія ўтвараюцца на дне акіянаў і мораў. Асадкавы матэрыял (цвёрдыя часціцы) прыносіцца з сушы або ўтвараецца ў самім акіяне шляхам назапашвання рэшткаў марскіх арганізмаў і хімічнага асаджэння рэчываў з марской вады. Па паходжанню М. а. падзяляюцца на тэрыгенныя, біягенныя, хемагенныя, вулканагенныя і полігенныя. На дне старажытных мораў і акіянаў утварылася большасць вапнякоў, даламітаў, мергеляў і крамяністых парод, значная частка глін, пясчанікаў, кангламератаў і інш. парод.

Морские террасы — марскія тэрасы, берагавыя формы рэльефу, якія створаны морам пры адносна больш нізкім ці больш высокім, чым сучасны, узроўні мора. Выражаны звычайна ў выглядзе шэрага ступеняў, што выцягнуты ўздоўж берагавой лініі. Па паходжанню бываюць акумулятыўнымі і абразіўнымі. М. т. фарміруюцца ў выніку падняцця або апускання сушы і ваганняў узроўню мора.

Морские (океанические) течения — марскія (акіянічныя) цячэнні, гарызантальнае перамяшчэнне водных мае у акіянах і морах у выглядзе вялікіх патокаў, якія рухаюцца па пэўных пастаянных шляхах. Утвараюцца галоўным чынам пад уздзеяннем пануючых вятроў; у выніку сутачнага вярчэння Зямлі адхіляюцца ў Паўночным паўшар’і ўправа, у Паўднёвым — улева. Бываюць цёплымі (Гальфстрым, ПаўночнаАтлантычнае, Кура-Сіва) і халоднымі (Лабрадорскае, Курыльскае і інш.).

Морской берег — марскі бераг, надводная частка сучаснай бера­гавой зоны; паласа сушы, на якой ёсць формы рэльефу і адклады, што створаны морам пры яго сучасным узроўні.

Морской климат, океанический климат — марскі клімат, акіянічны клімат, клімат акіянаў, астравоў і прыакіянічных раёнаў мацерыкоў з адносна раўнамерным гадавым ходам тэмператур, нязначнымі іх гадавымі і сутачнымі ваганнямі і вялікай колькасцю ападкаў. Фарміруецца пры панаванні марскіх паветраных мае. 3 удалением у глыбіню мацерыкоў паступова пераходзіць у кантынентальны клімат.

Морской лёд — марскі лёд, лёд, які ўтвараецца ў моры ў выніку замярзання марской вады. Адрозніваецца салёнасцю, порыстасцю, большай эластычнасцю ў параўнанні з мацерыковым прэсным лёдам. Па ўзросту бывае аднагадовым (маладыя льды), двухгадовым і шматгадовым. Шматгадовыя марскія льды маюць нязначную салёнасць

і значную таўшчыню (да 3—5 м.). М. л. утвараюцца ў акіянах і морах у палярных і паўночных умераных шыротах.

Морской парк — марскі парк, катэгорыя природных, асабліва ахоўваемых тэрыторый і акваторый. Звычайна займае частку воднай прасторы і ўчастак марскога ўзбярэжжа мацерыка або вострава.

Морфогенез, геоморфогенез — морфагенез, геаморфагенез, паходжанне і развіццё розных форм рэльефу зямной паверхні пад уплывам знешніх і ўнутраных працэсаў і фактараў.

Морфографня — морфаграфія, раздзел геамарфалогіі, які ўключае апісанне форм рэльефу зямной паверхні і іх сістэматызацыю па знешніх прыкметах (без разглядання іх генезісу і ўзросту).

Морфологический анализ, геоморфологический анализ — марфалагічны аналіз, геамарфалагічны аналіз, метад вызначэння ходу і развіцця рухаў зямной кары на аснове вывучэння знешніх абрысаў зямной паверхні і характару экзагенных рэльефаўтвараючых працэсаў.

Морфология ландшафта — марфалогія ландшафту, раздзел ландшафтазнаўства, які вывучае марфалагічную будову геаграфічных ландшафтаў (узаемнае размяшчэнне ўнутры ландшафту яго марфалагічных частак — фацый, урочышч і мясцовасцей), іх дынамічныя і генетычныя суадносіны.

Морфология почв — марфалогія глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае знешнія прыкметы глеб (будову профілю, афарбоўку, склад, структуру, шчыльнасць, вільготнасць, механічны састаў глеб, размеркаванне па глыбіні, розныя новаўтварэнні і ўключэнні, размеркаванне па глыбіні глебавага слоя каранёў раслін і інш.).

Морфометрия — морфаметрыя, 1) раздзел картаграфічнага метаду даследавання, які вывучае спосабы колькаснай характарыстыкі на кар­тах форм і структур геаграфічных аб’ектаў: глыбіню і гушчыню расчлянення, нахілы паверхні, форму, аднароднасць і суседства арэалаў, шчыльнасць і канцэнтрацыю пунктавых аб’ектаў, звілістасць і арыенціроўку ліній, канфігурацыю і раўнамернасць сетак; 2) раздзел геамарфалогіі, які вывучае колькасныя характарыстыкі рэльефу зямной паверхні (даўжыні, плошчы, вышыні, аб’ёмы асобных форм рэльефу, глыбіню і гушчыню яго расчлянення і г. д.).

Морфоскульптура — морфаскульптура, адносна невялікія формы рэльефу (яры, лагчыны, марэнныя грады, дзюны, карставыя варонкі і інш.); звычайна з’яўляюцца дэталямі морфаструктуры. У іх утварэнні галоўнае значэнне маюць знешнія (экзагенныя) працэсы.

Морфоструктура — морфаструктура, буйныя формы зямной паверхні — значныя няроўнасці рэльефу мацерыкоў і акіянічнага дна, ва ўтварэнні якіх галоўная роля належыць унутраным (эндагенным) працэсам (у першую чаргу тэктанічным рухам), а ў знешняй будове яскрава адлюстроўваюцца геалагічныя структуры. Прыклады М.— платформавыя раўніны, горныя краіны складкаватых абласцей. Самыя вялікія М. называюцца геатэктурамі.

Московская ледниковая эпоха (ледниковье) — маскоўская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха другога сярэднеплейстацэнавага абледзянення Усходне-Еўрапейскай раўніны (220—ПО тыс. гадоў назад). Адпавядае адной са стадый заальскага абледзянення Заходняй Еўропы.

Мостовая гигантов — маставая гігантаў, аголеная паверхня некаторых лававых плато, якая мае выгляд маставой. Утворана мазаікай тарцовых зрэзаў слупавых асобнасцей базальтаў, часам андэзітаў (пяці-, шасцігранныя выпуклый прызмы памерам 0,5—1,5 м у папярочніку).

Мофеты — мафеты, струмені вуглякіслага газу з дамешкаю вадзяной пары і іншых газаў, якія выдзяляюцца з невялікіх каналаў і трэшчын на дне і схілах кратэра вулкана або на лававых патоках і покрывах, што астываюць. Тэмпература каля 100 °C. Узнікаюць у апошняй стадыі дзейнасці вулкана.

Мохово-лишайниковая тундра — мохава-лішайнікавая тундра, тун­дра, расліннасць якой прадстаўлена ў асноўным рознымі відамі імхоў, і лішайнікаў; у разрэджаным верхнім ярусе маюцца асокі, мятлікі, дрыяды, вербы і іншыя расліны. З’яўляецца адным з асноўных тыпаў тундраў.

Мрамор — мармур, метамарфічная горная парода, складзеная пераважна кальцытам. Звычайна М. белы, аднак розныя дамешкі могуць афарбоўваць яго ў шэры, зялёны, ружовы і інш. колеры. М. добра паліруецца, выкарыстоўваецца як дэкаратыўна-абліцовачны і вырабны матэрыял. Радовішчы ў Расіі, на Украіне, у Грузіі, Італіі, Грэцыі і інш. краінах.

Мульчирование — мульчыраванне, адзін з відаў меліярацыі; пакрыццё глебы перагноем, саломай і г. д. для памяншэння выпарэння вільгаці з паверхні, скарачэння амплітуды ваганняў тэмпературы глебы, прадухілення ўтварэння глебавай скарынкі.

Муссонные леса — мусонныя лясы, лясы абласцей з мусонным кліматам. Распаўсюджаны пераважна ў тропіках, сустракаюцца таксама ў субтрапічных і ўмераных шыротах. Адрозніваюць вільготныя змешаныя М. л., фларыстычны склад якіх адносна багаты (галоўным чынам цік, сал, эўкаліпт, у падлеску — вечназялёныя віды, травяны покрыў самкнуты) і сухія монадамінтныя М. л., у якіх пануе адзін які-небудзь від. Распаўсюджаны на Далёкім Усходзе, на паўастравах Індастан і Індакітай, у Паўночнай і Паўночна-Усходняй Аўстраліі, у Цэнтральнай Афрыцы, у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

Муссонные субтропические леса, субтропические переменно-влаж­ные леса — мусонныя субтрапічныя лясы, субтрапічныя пераменнавільготныя лясы, прыродная зона на ўсходзе мацерыкоў у субтропіках (паўднёвы ўсход ЗША і Бразіліі, Усходні Кітай, Японія, паўднёвы ўсход Афрыкі і Аўстраліі і інш.). Клімат субтрапічны мусонны (лета гарачае і дажджлівае, зіма халаднаватая і сухая, гадавая колькасць ападкаў

800—1200 мм ). Лясы змешаныя, лістападна-вечназялёныя, складаюцца з ліставых і хваёвых відаў. Глебы чырваназёмы і жаўтазёмы.

Муссонные течения — мусонныя цячэнні, паверхневыя ветравыя цячэнні ў акіянах і морах, якія выклікаюцца мусонамі і характарызуюцца зменай напрамку пры пераходзе ад зімняга сезону да летняга. Распаўсюджваюцца да глыбіні 100—200 м. Найбольш развіты ў паўночнай частцы Індыйскага акіяна; праяўляюцца таксама ў морах заходняй часткі Ціхага акіяна.

Муссонный климат — мусонны клімат, клімат, які фарміруецца пад уздзеяннем мусонаў і адрозніваецца сухой зімой і дажджлівым летам. Ападкі (да 70 % і больш гадавой сумы) прыносяцца вільготным летнім мусонам, які дзьме з мора на сушу. Зімні мусон сухі — нясе кантынентальнае сухое паветра з сушы на мора.

Муссоны — мусоны, устойлівы перанос паветраных мае у ніжняй частцы трапасферы над пэўнымі абласцямі Зямлі са зменай напрамку ад зімы да лета і ад лета да зімы на процілеглы або блізкі да процілеглага. Абумоўлены ў пазатрапічных шыротах розніцай у награванні мацерыкоў і акіянаў і сезонным адрозненнем ціску над імі. Зімнія М. напраўлены з сушы на акіян, нясуць сухое кантынентальнае паветра, летнія — з акіяна на сушу, нясуць вільготнае марское паветра і ападкі. Са зменай мусонаў адбываецца змена сухога малавоблачнага зімняга надвор’я на дажджлівае летняе.

Мутность воды — мутнасць вады, колькасць завіслых рэчываў рознага паходжання ў адзінцы аб’ёму вады. Выражаецца ў вагавых адзінках (г/м3, мг/л) або аб’ёмных (м3). У буйных азёрных і марскіх вадаё­мах М. в. памяншаецца па меры аддалення ад берагоў, у рэках — звычайна ўзрастае ад паверхні да дна і ў перыяды паводак; яе размяшчэнне носіць занальны характар.

Мутьевой поток, суспензионный поток — муццявы паток, суспензійны паток, прыдоннае цячэнне ў морах і акіянах, насычанае завісямі і характарызуемае павышанай шчыльнасцю. Спаўзаючы матэрыял рухаецца ўніз па схілу дна са скорасцю да 70—90 км/г на сотні км.

Мшары — імшары, сфагнавыя верхавыя балоты, з магутным слоем торфу. Звычайна выпуклай формы. Тэрмін ужываецца на поўначы і ў сярэдняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Мыс — мыс, участак сушы, які выдаецца ў мора, возера ці раку. Устойлівыя М. бываюць складзены карэннымі пародамі. М. нізкіх участкаў сушы з’яўляюцца звычайна канцамі акумулятыўных берагавых форм.

Мягкая вода — мяккая вада, вада з малым утрыманнем карбанатаў кальцыю і магнію (у адрозненне ад жорсткай вады).

н

Наветренный склон — наветраны схіл, схіл, звернуты ўбок, адкуль дзьмуць пераважаючыя ў дадзенай мясцовасці вятры.

Навеянный ледник — навеяны ледавік, ледавік, які ўзнік у выніку знясення снегу ветрам з бліжэйшых, больш узвышаных участкаў або перавявання снегу з наветранага схілу на падветраны. Н. л. часам сустракаецца ніжэй кліматычнай снегавой лініі. Утвараюцца яны каля падэшвы скалістых тэрас, у задніх сценах караў, у зацененых вузкіх цяснінах.

Наводнение — навадненне, незвычайнае затапленне вадой мясцовасці, размешчанай у рачной даліне вышэй поймы. Выклікаецца багатым наступлением вады ў рачную сістэму ад моцных дажджоў і ліўняў, інтэнсіўнага раставання снегу, а таксама загрувашчваннем рэчышча ракі лёдам у час крыгаходу, у вусцевых участках некаторых раўнінных рэк — у выніку нагону вады ветрам з боку мора (напрыклад, Н. у вусці Нявы). Н. частыя на рэках Далёкага Усходу, здараюцца на Місісіпі, Агаё, Гангу, Дунаі і інш. рэках.

Нагон — нагон, павышэнне ўзроўню вады, якое выклікана ўздзеяннем ветру.

Нагорные террасы, гольцовые террасы — нагорныя тэрасы, гальцовыя тэрасы, слабанахіленыя тэрасападобныя паверхні ў тарах, якія выпрацаваны ў карэнных пародах у выніку сукупнага ўздзеяння на паверхню працэсаў марознага выветрывання і саліфлюкцыі. Размешчаны на схілах адна над адной і аддзелены ўступамі вышынёй ад 1—3 м да 2—3 дзесяткаў м. Уласцівы для горных абласцей з суровым кантынентальным кліматам, сустракаюцца звычайна ў межах так званай гальцовай зоны (вышэй верхний граніцы лесу). Характэрныя для гор Арктыкі, Усходняй Сібіры, Паўночнага і Палярнага Урала і інш.

Нагорный берег — нагорны бераг, высокі абрывісты бераг ракі або рачной даліны, часта пакрыты лесам. Часам атаясамліваецца з карэнным берагам.

Нагорья — нагор’і, вялікія па плошчы ўчасткі горных краін, якія характарызуюцца спалучэннем горных хрыбтоў і выраўнаваных участкаў, высока размешчаных над узроўнем мора (Малаазіяцкае, Армянскае, Іранскае нагор’і, Тыбет і інш.).

Надвиг — насоў, разрыўное парушэнне залягання горных парод з пакатым (менш чым 45—60°) нахілам плоскасці зрушэння, па якой вісячы бок узняты адносна ляжачага і насунуты на яго. Н. звычайна спадарожнічае лінейным складкам і развіваецца ў абставінах інтэнсіўнага гарызантальнага сціскання, пры якім адбываецца пластычнае пераразмеркаванне матэрыялу і яго выжыманне з крылаў у замкі складак. У сувязі з гэтым больш старажытныя слаі ядзер — антыкліналі, як правіла, насоўваюцца на больш маладыя слаі замкоў сінкліналей. Вельмі пакатыя Н. з вялікай гарызантальнай амплітудай змяшчэння

называюцца тэктанічнымі покрывамі або шар’яжамі. Н. і шар’яжы характэрныя для складкаватых горных збудаванняў і вельмі рэдкія на платформах.

Надмерзлотные воды — надмярзлотныя воды, падземныя гравітацыйныя воды шматгадовамёрзлых парод, якія залягаюць на мёрзлых пародах, як на водатрывалым слоі. Падзяляюцца на сезоннапрамярзаючыя і часткова прамярзаючыя, а таксама незамярзаючыя воды шматгадовых праталін.

Надписи на картах — надпісы на картах, 1) геаграфічныя назвы, якія неабходны для знаходжання і распазнавання аб’ектаў, паказаных на карце; 2) тлумачальныя надпісы, якія характарызуюць паказаныя на карце аб’екты — геаграфічныя тэрміны (напрыклад, вулкан, ліман, перавал і інш.); колькасныя характарыстыкі (напрыклад, вышыня вадаспаду, шырыня ракі і інш.); якасныя характарыстыкі (напрыклад, паказ пануючых парод лесу); храналагічныя рамкі і даты падзей (напрыклад, даты геаграфічных адкрыццяў).

Надпойменные террасы — надпоймавыя тэрасы, рачныя тэрасы, якія ўзвышаюцца над поймай ракі і падзелены паміж сабой уступам). Колькасць Н. т. на вялікіх рэках вагаецца ад 1—2 да 5—6 (у тэктанічна актыўных горных раёнах 1х часам звыш 10), лік тэрас вядзецца знізу ўверх.

Наледь — наледзь, ледзяное цела, якое ўтвараецца пры замярзанні падземных, рачных і азёрных вод, што выліліся на дзённую паверхню. Н. утвараецца ва ўмовах суровай зімы 1 шматгадовай мерзлаты, пры нязначным снежным покрыве; таўшчыня Н. дасягае 2 м і болей, плошча — дзесяткі і сотні м2. У рачных далінах Якуціі сустракаюцца гіганцкія Н. плошчай звыш 10 км2.

Наложенная терраса — наложаная тэраса, рачная тэраса, алювій якой накладзены на адкладанні больш старажытнай (пахаванай) тэрасы.

Намытые почвы — намытыя глебы, глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах актыўнага паступлення звонку мінеральнага глебаўтвараючага матэрыялу. Характарызуюцца часта слаістасцю профілю 1 наяўнасцю пахаваных гумусавых гарызонтаў; магутнасць намытага слоя дасягае некалькіх дзесяткаў см. Уласцівы падножжам схілаў, днішчам яроў і лагчын, часта падсцілаюцца пахаванымі глебамі. Н, г. звычайна валодаюць значнай урадлівасцю.

Наносы наносы, цвёрдыя часцінкі, якія пераносяцца вадой у рэ­ках, вадасховішчах, азёрах і морах. Паступаюць у водныя аб’екты ў выніку разбурэння сушы і з паверхневым сцёкам. Пры павышаным паступанні Н. адбываецца заіленне вадаёмаў.

Напорные воды — напорныя воды, падземныя воды, якія залягаюць паміж воданепранікальнымі слаямі і знаходзяцца пад напорам. Утвараюць узыходныя крыніцы, пры наяўнасці свідравін часам фантаніруюць або самавыліваюцца на паверхню.

Наст — шарпак, шарон, цвёрдая ледзяная скарынка на паверхні снежнага покрыва, што ўзнікла ў выніку ветравога ўшчыльнення або замярзання верхняга тонкага вільготнага слоя снегу.

Натёчно-капельные образования — нацёчна-капежныя ўтварэнні, пераважна вапняковыя нацёчныя формы, якія ўзнікаюць у выніку выпадания з раствору вуглякіслага кальцыю. Да іх належаць сталактыты, сталагміты і інш. утварэнні. Сустракаюцца гіпсавыя і саляныя. Н.-к. у., якія ўзнікаюць з кропель адпаведных раствораў.

Натёчный лёд, наложенный лёд — нацёчны лёд, наложаны лёд, лёд, які ўтварыўся ў вобласці жыўлення ледавіка з расталага снегу за адзін цёплы сезон. Мае гладкую бліскучую паверхню і ляжыць паралельнымі слаямі. Шырока распаўсюджаны на палярных ледавіках, а таксама ў гарах Цянь-Шаня і Цэнтральнай Азіі.

Национальные атласы — нацыянальныя атласы, атласы асобных краін, якія ўтрымліваюць рознабаковую комплексную характарыстыку прыроды, насельніцтва, эканомікі і культуры краіны. Выдаюцца дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі як працы нацыянальнага значэння і прэстыжу. Н. а.— каштоўны збор ведаў па геаграфіі краіны, які абагульняе дасягненні нацыянальнай навукі і адлюстроўвае, такім чынам, узровень яе развіцця.

Национальные парки нацыянальныя паркі, вялікія ахоўваемыя тэрыторыі, якія размяшчаюцца ў маляўнічай мясцовасці і выкарыстоўваюцца для адпачынку насельніцтва і турызму. У Н. п. маюцца ўчасткі 3 запаведным і заказнікавым рэжымам; прыродныя рэсурсы выкарыстоўваюцца строга абмежавана, у асноўным на абслугоўванне наведвальнікаў.

Начальный меридиан, нулевой меридиан — пачатковы мерыдыян, нулявы мерыдыян, мерыдыян, які ўмоўна прымаецца за першы пры адліку геаграфічных даўгот. Па міжнароднаму пагадненню 1884 г. пачатковым лічыцца Грынвічскі мерыдыян, які праходзіць праз Грынвічскую абсерваторыю ў Лондане.

Небрасская ледниковая эпоха (ледниковье) — небраская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), найбольш ранняя ледавіковая эпоха Паўночнай Амерыкі ў чацвярцічным перыядзе. Прыкладна супастаўляецца з гюнцам альпійскай стратыграфічнай схемы.

Нейстон — нейстон, сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у паверхневым тонкім (да 5 см) слоі вады якога-небудзь вадаёма. Н. складаюць прасцейшыя, аднаклетачныя водарасці і іншыя дробныя прэснаводныя або марскія арганізмы.

Нектон — нектон, сукупнасць водных жывёл, якія здольны да актыўнага самастойнага перамяшчэння на значныя адлегласці ў тоўшчы вады (рыбы, кіты, цюлені, кальмары і інш.).

Неметаллические полезные ископаемые, нерудные полезные иско­паемые — неметалічныя карысныя выкапні, нярудныя карысныя выкапні, негаручыя цвёрдыя горныя пароды і мінералы, якія выкарыстоўваюцца

ў прамысловасці і будаўніцтве ў натуральным выглядзе або пасля механічнай, тэрмічнай, хімічнай апрацоўкі, а таксами для здабычы з іх неметалічных элементаў або іх злучэнняў. Да Н. к. в. належаць: апатыт, сера, калійныя солі і інш. (хімічная сыравіна), магнезіт, флюсавыя вапнякі і даламіты, фармовачныя гліны, пяскі і інш. (металургічная сыравіна); граніт, вапнякі, мармур, шкляныя пяскі і інш. (мінеральныя будаўнічыя матэрыялы); азбест (вогнетрывалая сыравіна); алмаз, рубін, яшма і інш. (каштоўныя і вырабныя камяні); карунд, наждак і інш. (абразіўныя матэрыялы).

Неогеновый период, неоген — неагенавы перыяд, неаген, другі перыяд кайназойскай эры. Пачаўся 30 млн гадоў і закончыўся 1 млн гадоў таму назад. Для Н. п. характэрны: галоўная фаза альпійскай складкаватасці, утварэнне Альпаў, Каўказскіх гор, Гімалаяў і іншых буйных горных краін, актыўны вулканізм, адасабленне Міжземнага, Чорнага, Каспійскага і Хральскага мораў, развіццё вышэйшых форм раслін і чалавекападобных малпаў, утварэнне бурых вуглёў, нафты, бурштыну, каменных солей, асадкавых жалезных руд.

Неотектоника, новейшая тектоника — неатэктоніка, навейшая тэктоніка, раздзел тэктонікі, які вывучае структуры, рухі і гісторыю тэктанічнага развіцця зямной кары, пачынаючы з алігацэну.

Неритические организмы — нерытычныя арганізмы, марскія арганізмы, якія жывуць у прыбярэжных водах мораў і акіянаў да глыбіні 200 м.

Неритовые отложения — нерытавыя адклады, марскія мінеральныя асадкі, якія ўтвараюцца ў межах мацерыковай водмелі на глыбіні да 200 м. Пераважна гэта розныя ілы, галечнікі, пяскі, ракушачнікі.

Нефелиновые руды — нефелінавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія ўтрымліваюць у прамысловай колькасці нефелін (ад 10 да 90 %). Другі (пасля баксітаў) па прамысловаму значэнню від алюмініевай сыравіны. Па паходжанню звязаны з асноўнай і ультраасноўнай магмай. Радовішчы ў Расіі, Манголіі, ЗША, Канадзе, Нарвегіі, Партугаліі, Італіі, Мексіцы і інш.

Нефелиновый сиенит — нефелінавы сіеніт, крышталічная інтрузіўная шчолачная горная парода, якая складаецца з палявых шпатаў, нефеліну (10—30%) і каляровых мінералаў (біятыту, шчолачнага піраксену і амфіболу). Характэрна прысутнасць цырконаі тытанасілікатаў, а таксама мінералаў, што ўтрымліваюць фтор, фосфар, рэдкія элементы і інш. 3 Н. с. звязаны месцараджэнні апатытаў, графіту і некаторых руд рэдкіх элементаў.

Нефть нафта, прыродная гаручая масляністая вадкасць, распаўсюджаная ў асадачнай абалонцы Зямлі. Утвараецца разам з газападобнымі вуглевадародамі звычайна на глыбіні звыш 1,5—2 км. Н. скла­даецца з сумесі розных вуглевадародаў, а таксама кіслародных, сярністых і азоцістых злучэнняў. Мае найбольшую цеплатворную здольнасць сярод усіх відаў паліва арганічнага паходжання. Цеплыня згарання

Н.— 43,7—46,2 МДж/кг. Сустракаецца на ўсіх кантынентах (за выключэннем Антарктыды), на многіх буйных астравах і шэльфавых зонах мораў і акіянаў. Найбольш значныя запасы нафты у Саудаўскай Аравіі, Кувейце, Расіі, Казахстане, Іране, Іраку, Злучаных Арабскіх Эміратах, ЗША. На Беларусі распрацоўваюцца невялікія радовішчы на Палессі.

Нивальный климат, нивально-гляциальный климат — нівальны клімат, нівальна-гляцыяльны клімат, клімат, ва ўмовах якога снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца, што садзейнічае ўтварэнню снежнікаў і ледавікоў. Н. к. уласцівы ледавіковым покрывам Антаркты­ды, Грэнландыі, некаторым іншым палярным і горным раёнам зямнога шара.

Нивальный пояс, нивально-гляциальный пояс — нівальны пояс, нівальна-гляцыяльны пояс, самы верхні вышынны пояс у тарах, а таксама ў палярных абласцях, які размяшчаецца звычайна вышэй снегавой лініі і валодае нівальным кліматам. Найбольшай вышыні (звыш 6500 м) ніжняя граніца пояса дасягае ў пустынных тарах Цэнтральнай Азіі і ў Андах Паўднёвай Амерыкі; у Антарктыдзе і Грэнландыі нярэдка зніжаецца да ўзроўню мора. Для Н. п. характэрны ледавікі і снежнікі, ледавіковыя формы рэльефу, скалы і восыпы. Шырока распаўсюджаны працэсы нівацыі і фізічнага выветрывання. Расліннасць вельмі бедная (галоўным чынам лішайнікі і імхі).

Нивация, эрозия снежников — нівацыя, эрозія снежнікаў, разбуральнае ўздзеянне снегу на горныя пароды; прыводзіць да ўтварэння спецыфічных форм рэльефу і адкладаў. Н. найбольш яскрава выражана ў палярных, субпалярных і высакагорных абласцях, у месцах, дзе назапашваюцца вялікія масы снегу і існуюць снежнікі.

Нивелир — нівелір, геадэзічны інструмент для вызначэння розніцы вышынь двух пунктаў зямной паверхні пры геаметрычным нівеліраванні. Асноўныя часткі Н.— ватэрпас і зрокавая трубка, якая служыць для візіравання.

Нивелирование — нівеліраванне, работы па вызначэнню адносных і абсалютных вышынь пунктаў зямной паверхні. Для тапаграфічнай здымкі прымяняецца геаметрычнае і тапаграфічнае Н., а пры здымках у маштабе драбней 1 :25000 і здымцы цяжкадаступных раёнаў — бараметрычнае Н.

Нижний уровень денудации — ніжні ўзровень дэнудацыі, уяўная паверхня, да якой можа быць паніжана суша пад дзеяннем дэнудацыі ва ўмовах працяглага, адносна спакойнага тэктанічнага стану. Тэарэтычна супадае з агульным базісам эрозіі (узроўнем Сусветнага акіяна), аднак у рэчаіснасці можа знаходзіцца і ніжэй, так як некаторыя раёны сушы размешчаны ніжэй гэтага ўзроўню, і, акрамя таго, рачная эрозія і марская абразія ў межах шэльфа праяўляюцца і пад вадой.

Низинные болота, евтрофные болота — нізінныя балоты, эўтрофныя балоты, балоты, якія жывяцца галоўным чынам грунтавымі водамі,

багатымі мінеральнымі солямі. Найбольш характэрны для паўднёвай паласы лясной зоны ўмеранага пояса. Шырока распаўсюджаны ў Беларусі, асабліва ў Беларускім Палессі.

Низинные луга — нізінныя лугі, лугі з адносна вільгацелюбівай расліннасцю (пераважаюць гіграфіты і мезафіты), якія развіваюцца ва ўмовах блізкага залягання грунтавых вод. Уласцівы паніжэнням міжрэччаў. Шмат Н. л. у Беларусі (Палессе, Нарачана-Вілейская, Нёманская і інш. нізіны).

Низкие широты — нізкія шыроты, умоўная назва абласцей зямнога шара, якія размяшчаюцца прыкладна паміж 40° пн. і пд. шыраты.

Низкие горы, низкогорье, низкогорный рельеф — нізкія горы, нізкагор’е, нізкагорны рэльеф, горы, вяршыні якіх не ўзнімаюцца вышэй 1000 м (Ціманскі краж, ускраінныя часткі сярэдніх і высокіх гор). Характарызуюцца згладжанасцю рэльефу, нязначнымі адноснымі вышынямі, вялікай колькасцю дробных хрыбтоў і асобных узвышшаў, назапашваннем знесенага зверху абломкавага матэрыялу. Рэльеф нізкагор’я набліжаецца да раўніннага.

Нйзкотравье — нізкатраўе, ярус або суполка невысокіх (да 10— 15 см), пераважна травяністых раслін, якія растуць большую частку года ва ўмовах недахопу цяпла або вільгаці. Н. уласціва, напрыклад, апустыненым саваннам, альпійскім лугам.

Низменность, низменная равнина — нізіна, нізінная раўніна, раўнінны ўчастак сушы, размешчаны не вышэй чым 200 м над узроўнем мора (нізіны Амазонская, Ла-Плацкая, Інда-Гангская, Прыкаспійская і інш., у Беларусі — нізіны Полацкая, Нёманская, Цэнтральна-Бярэзінская, Палеская і інш.).

Низовье реки — нізоўе ракі, ніжні ўчастак ракі, які звычайна характарызуецца параўнальна пакатым падоўжным профілем, спакойным цячэннем, адкладаннем рачных наносаў, найбольшымі расходам! вады.

Никелевые руды — нікелевыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы нікелю. Утрыманне нікелю ад 0,3 да 4 %. Асноўныя радовішчы ў Канадзе, Аўстраліі, Расіі, Новай Каледоніі.

Нисходящее развитие рельефа — сыходнае развіццё рэльефу, развіццё рэльефу, якое ажыццяўляецца ва ўмовах перавагі працэсаў дэнудацыі над тэктанічнымі падняццямі. Для С. р. р. характэрна памяншэнне абсалютных і адносных вышынь, крутасці схілаў і ўтварэнне пенепленаў.

Ниша — ніша, паглыбленне на схіле або ў яго падножжа параўнальна невялікіх памераў. Могуць утварацца хвалямі, быць звязаны з нівацыяй, эрозіяй, карставымі, эолавымі і іншымі прыроднымі працэсамі.

Новоземельская бора — Новазямельская бара, моцны, сыходны, халодны вецер (бара), які дзьме з гор Новай Зямлі да ўзбярэжжаў Карскага і Баранцавага мораў і распаўсюджваецца над воднай паверх-

няй на 40—50 км. Звычайна адзначаецца пры праходжанні атмасферных франтоў; скорасць ветру можа дасягаць 60 м/с (пры парыва* да 100 м/с).

Новолуние — маладзік, первая квадра, фаза Месяца, калі Месяц знаходзіцца ў напрамку, супрацьлеглым Сонцу, І бачны як поўны асветлены Сонцам дыск.

Новообразования в почвах и горных породах — новаўтварэнні ў глебах і горных пародах, розныя формы назапашвання лёгкарастваральных солей, гіпсу, вуглякіслага кальцыю, вокісаў жалеза і марганцу, крэменекіслаты і арганічных рэчываў, якія рэзка адрозніваюцца ад астатняй глебы або горнай пароды па складу і структуры. Гэта налёты, скарыначкі, прымазкі, пацёкі, прожылкі, трубачкі, сцяжэнні, праслойкі і інш.

Новороссийская бора, Норд-Ост — Новарасійская бара, Норд-Ост, моцны, халодны, сухі паўночна-ўсходні вецер (бара), які дзьме са схілаў Каўказа на Чарнаморскае ўзбярэжжа паміж Анапай І Туапсе. Выклікаецца галоўным чынам значнай розніцай тэмператур па абодва бакі гор Заходняга Каўказа. Асаблівай сілы дасягае ў Новарасійску, дзе за год бывае звычайна каля 50 дзён з гэтым ветрам (часцей у лістападзе і сакавіку). Працягласць Н. б. 1—3 суткі, часам да аднаго тыдня; скорасць ветру дасягае 45—50 м/с (пры парывах да 100 м/с).

Новоэвксинский бассейн — Новаэўксінскі басейн, замкнуты азёрнамарскі басейн, які існаваў на месцы сучаснага Чорнага мора ў другой палове позняга плейстацэну, аднак займаў меншую плошчу. Найбольш нізкі ўзровень (на 70—80 м ніжэй сучаснага) прыкладна супадаў з максімальным развіццём познеплейстацэнавага абледзянення на Усходне-Еўрапейскай раўніне.

Новый Свет — Новы Свет, агульная назва часткі свету, што ўключае Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Супрацьпастаўляецца Старому Свету (Еўропа, Азія і Афрыка). У гэтым гістарычным падзеле сушы не ўлічваюцца Антарктыда, Аўстралія і Акіянія.

Нозоареал, ареал болезни — нозаарэал, арэал хваробы, сукупнасць тэрыторый, населеных чалавекам, на якіх ёсць або былі ў недалёкім мінулым актыўныя ачагі той ці іншай хваробы; важнейшае паняцце нозагеаграфіі. Па велічыні Н. бываюць глабальнымі, занальнымі, рэгіянальнымі і лакальнымі. Акрамя арэалаў асобных хвароб, існуюць і групавыя Н.

Нозогеография, география болезней человека — нозагеаграфія, геаграфія хвароб чалавека, раздзел медыцынскай геаграфіі, які вывучае геаграфічнае распаўсюджанне асобных хвароб чалавека ў сучасны перыяд або ў недалёкім мінулым. Асноўная задача Н.— вывучэнне нозаарэалаў, іх структуры і дынамікі, а таксама ўмоў узнікнення хвароб.

Ноосфера — наасфера, новы стан біясферы, пры якім разумная дзейнасць чалавека стане галоўным, вызначаючым фактарам яе развіцця.

Норд, Бакинский норд — Норд, Бакінскі норд, халодны, сухі і пыль­ны паўночны вецер на Апшэронскім паўвостраве і на ўзбярэжжы Каспійскага мора на поўдзень ад Баку. Дасягае часам сілы шторму. Адзначаеина каля 60 разоў v год, часцей летам. Дзьме ад 1 да 3,5 сут (на мооы — тыднямі).

Норма стока — норма сцёку, сярэдняе значэнне велічыні сцёку за шматгадовы перыяд. Вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае гадавых велічынь сцёку (норма гадавога сцёку), сцёку за веснавую паводку (норма вясенняга сцёку), за асобныя месяцы або іншыя перыяды года.

Нормальная вода — нармальная вада, марская вада з дакладна ўстаноўленым утрыманнем хлору (каля 19,38 %о, што адпавядае салёнасці 35 %о). Выкарыстоўваецца ў якасці міжнароднага эталона для вызначэння салёнасці марской вады. Часам Н. в. называюць «капенгагенскай», так як яе ўпершыню пачалі нарыхтоўваць у Капенгагенскай гідралагічнай лабараторыі.

Нормальное атмосферное давление — нармальны атмасферны ціск, атмасферны ціск на ўзроўні мора і геаграфічнай шыраце 45°. Роўны 760 мм ртутнага слупка.

Ночь — ноч, цёмная частка сутак ад канца вячэрняга змроку да пачатку ранішняга; працягласць Н. залежыць ад геаграфічнай шыраты і пары года. У высокіх шыротах Паўночнага паўшар’я Зямлі каля дня летняга сонцастаяння вячэрні змрок змыкаецца з ранішнім і назіраюцца белыя ночы; такая ж з’ява назіраецца ў Паўднёвым паўшар’і каля дня зімовага сонцастаяння.

Нулевая поверхность — нулявая паверхня, умоўная паверхня ў тоўшчы вады акіяна (мора), на якой мяркуецца малая гарызантальная скорасць цячэнняў або іх поўная адсутнасць.

Нуль глубин — нуль глыбінь, умоўная паверхня, ад якой адлічваюцца адзнакі глыбінь на марскіх навігацыйных картах. У Расіі для мораў без прыліваў (Балтыйскае мора і інш.) за Н. г. прымаецца велічыня нуль Кранштацкага футштока; у морах з прылівамі (Ахоцкае мора і інш.) сярэдні ўзровень малой вады ў сізігіі.

Нуль Кронштадского футштока — нуль Кранштацкага футштока, гарызантальная рыска на металічнай пласцінцы, якая ўмацавана на апоры моста праз Абвадны канал у Кранштаце. Размешчана на вышыні сярэдняга ўзроўню мора за перыяд з 1825 па 1840 г. Фіксуе нулявую адзнаку, ад якой адлічваюцца абсалютныя вышыні сушы ў Расіі (Балтыйская сістэма вышынь).

Нунатак — нунатак, ізаляваная скалістая вяршыня, якая выступав над паверхняй ледавіка. Н. характэрны для краявых частак ледавіковых покрываў Грэнландыі і Антарктыды.

о

Оазисы — аазісы, месцы ў пустынях і паўпустынях з багатай расліннасцю і развітым земляробствам. Утвараюцца ля крыніц вады (пры неглыбокім заляганні прэсных грунтавых вод, наяўнасці крыніц, калодзежаў, рэк, каналаў, азёр). Адзін з буйнейших А. свету — Нільская даліна ў Паўночнай Афрыцы (пустыня Сахара).

Обвалование — абвалаванне, агараджэнне землянымі валамі (дам­бам!) мясцовасці ад затаплення водамі прылягаючых вадаёмаў І рэк.

Обводнение — абвадненне, стварэнне штучных запасаў вады ў малаводных раёнах шляхам выкарыстання мясцовага сцёку і падземных вод (стварэнне сажалак, калодзежаў і іншых вадаёмаў) або шляхам транспарціроўкі вады каналам! з іншых раёнаў.

Обзорные карты, обзорно-топографические карты — аглядныя кар­ты, аглядна-тапаграфічныя карты, тапаграфічныя карты маштабу 1 : 1 000 000 і 1 : 500 000.

Облака — воблакі, вялікая колькасць прадуктаў кандэнсацыі (вадзяных кропелек, ледзяных крышталікаў) на вышыні ў свабоднай атмасферы. Часцей за ўсё ўзнікаюць у выніку ахаладжэння паветра пры яго падняцці. Падзяляюцца на перыстыя, кучавыя, слаістыя В. і іх спалучэнні. Вызначаюцца з дапамогай Атласа воблакаў, які змяшчае фотаздымкі і малюнкі ўсіх іх відаў.

Область внешнего стока — вобласць знешняга сцёку, частка сушы, з якой рэкі нясуць ваду ў моры і Сусветны акіян. Займае 78 % плошчы сушы. Да басейна Атлантычнага акіяна належыць 35 % плошчы сушы, Ціхага — 15 %, Індыйскага — 14 %, Паўночнага Ледавітага—14 %.

Область внутреннего стока — вобласць унутранага сцёку, частка сушы без сувязі праз рачныя сістэмы з Сусветным акіянам. Займае 22 % сушы. В. у. с. звычайна ўласцівы сухім абласцям. Рэкі ў такіх абласцях або ўпадаюць у бяссцёкавыя азёры, або перасыхаюць.

Область питания ледника вобласць жыўлення ледавіка, частка ледавіка з сумежнымі ўчасткамі сушы, што размешчаны вышэй снегавой лініі. Тут адбываецца назапашванне снегу і пераўтварэнне яго ў лёд.

Облачность — воблачнасць, ступень пакрыцця неба воблакамі. Ацэньваецца ў балах ад 0 да 10. Кожны бал роўны '/ю або 10 % плошчы неба, пакрытай воблакамі. Пры поўнай іх адсутнасці В. роўна 0, пры суцэльнай— 10 балам. У Беларусі агульная В. у сярэднім за год складае 6,5—7 балаў, найбольшая — у снежні і лістападзе (8—9 балаў) і найменшая — у чэрвені (5—6 балаў). Пахмурных дзён (В. 8—10 балаў) за год бывае ад 135 на паўднёвым усходзе рэспублікі да 175 на паўночным захадзе. Ясных дзён (В. 0—2 балы) каля 30—35 за год; найчасцей у сакавіку і красавіку.

Обледенение — абледзяненне, адкладанне лёду любога віду на паверхні збудаванняў, галінах дрэў, правадах, пакрыцці дарог, аэрадро-

маў і іншых наземных предметах. Адрозніваюць галалёд, галаледзіцу, намаразь, адкладанне і замярзанне мокрага снегу.

Облесение — аблясенне, стварэнне лесанасаджэнняў у бязлесных мясцовасцях (на пясках, схілах яроў, берагах некаторых рэк і г. д.). Адзін з відаў меліярацыі.

Обложные осадки — аблажныя ападкй, ападкі (дождж, снег), якія выпадаюць на невялікіх плошчах, на працягу доўгага часу і з сярэдняй інтэнсіўнасцю; велічыня кропель і сняжынак сярэдняя. Выпадаюць са слаіста-дажджавых воблакаў, часам высока-слаістых. З’яўляюцца важ­нейшим відам ападкаў ва ўмераных шыротах.

Обломочные горные породы, кластические горные породы — абломкавыя горныя пароды, кластычныя горный пароды, асадкавыя гор­ный пароды, якія ўтварыліся ў выніку назапашвання прадуктаў разбурэння (абломкаў) іншых горных парод (за лік пераносу і пераадкладання) у вадаёмах І на паверхні сушы (гліны, пяскі, жвір, галька, шчэбень, пясчанікі, гліністыя сланцы і інш.). Самыя буйныя абломкі — валуны і глыбы. Многія з А. г. п.— карысныя выкапні (гліны, пяскі, гравій і інш.).

Обменная способность почв, поглотительная способность почв — абменная здольнасць глеб, паглынальная здольнасць глеб, уласцівасць глеб (галоўным чынам іх тонкадысперснай калоіднай часткі) паглынаць з глебавага раствору розныя катыёны і аніёны, пры гэтым выдзяляць у раствор эквівалентную колькасць іншых катыёнаў і аніёнаў. Залежыць ад мінералагічнага і хімічнага складу тонкадысперснай фракцыі, а таксама ад утрымання гумусу і рэакцыі глебавага раствору. Выражаецца ў мг-экв. на 100 г глебы. Для ўрадлівых глеб характэрны высокая абменная здольнасць і перавага ў складзе абменных катыёнаў кальцию і калію.

Обнажение горных пород — агаленне горных парод, непасрэдны выхад карэнных горных парод на зямную паверхню, звычайна на крутых схілах горных хрыбтоў, стромкіх берагах рэк, яроў, кар’ераў і г. д. Узнікае ў асноўным пад уплывам знешніх працэсаў, а таксама ў вы­шку гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Обновление топографических карт — абнаўленне тапаграфічных карт, прывядзенне зместу карт у адпаведнасць з сучасным станам тэрыторый, асноўнымі патрабаваннямі гаспадаркі і абароны і дзеючымі нарматыўнымі дакументамі. А. т. к. базіруецца на аэрафотаздымцы або касмічнай здымцы і матэрыялах картаграфічнага значэння; бывае перыядычным (праз 3—15 год) 1 бесперапынным.

Обратная термическая стратификация — адваротная тэрмічная стратыфікацыя, павышэнне тэмпературы ў вадаёмах з глыбінёй (у межах ад 0 да 4 °C). Назіраецца звычайна зімой у вадаёмах умераных шырот, а таксама позняй восенню і ранняй вясной. Для вадаёмаў палярных шырот характэрна на працягу ўсяго года.

Обращение Земли вокруг Солнца — абарачэнне Зямлі вакол Сонца,

pyx Зямлі на эліптычнай арбіце вакол Сонца. Перыяд абарачэння называецца годам. Поўны абарот Зямля вакол Сонца робіць за 365 дзён 6 гадзін, скорасць руху — 29,8 км/с. Прынята лічыць тры гады па 365 дзён, а ў чацвёртым — 366 дзён (высакосны год).

Обрыв — абрыў, адвесны або вельмі стромкі (звычайна больш за 55°) схіл. Фарміраванне А. можа быць абумоўлена навейшымі тэктанічнымі рухамі, працэсамі абразіі (кліф), эрозіі (рачныя тэрасы). Пры замаруджванні або спыненні гэтых працэсаў А. звычайна траціць крутасць і паступова пераходзіць у пакаты схіл.

Общая физическая география, общее землеведение — агульная фізічная геаграфія, агульнае землязнаўства, галіна фізічнай геаграфіі, якая вывучае геаграфічную абалонку Зямлі ў найбольш агульных уласцівасцях яе рэчывага складу, будовы і развіцця; навука аб найбольш агульных геаграфічных заканамернасцях Зямлі.

Общая циркуляция атмосферы агульная цыркуляцыя атмасферы, планетная сістэма паветраных цячэнняў атмасферы. Абумоўліваецца неаднолькавым награваннем зямной паверхні на розных шыротах, над мацерыкамі і акіянамі і адхіляючым уплывам сутачнага вярчэння Зямлі. Уключае занальныя вятры (пасаты ў трапічных шыротах, заходнія — ва ўмераных, паўночна-ўсходнія і паўднёва-ўсходнія — у палярных), цыклоны, антыцыклоны і мусоны.

Общегеографические карты — агульнагеаграфічныя карты, карты, на якіх паказаны прыродныя і сацыяльна-эканамічныя аб’екты І з’явы (рэльеф, воды, населения пункты, транспартная сетка, дзяржаўныя і адміністрацыйныя граніцы і інш.).

Общественная география — грамадская геаграфія, сукупнасць усіх геаграфічных навуковых дысцыплін, аб’ектам даследавання якіх з’яўляецца тэрытарыяльная арганізацыя грамадства ў цэлым або асобных яго складаючых элементаў ці аспектаў. Сумесна з фізічнай геаграфіяй і картаграфіяй утварае адзіную сістэму навук. Галоўная галіна Г. г.— сацыяльна-эканамічная геаграфія. Сюды належаць таксама рэкрэацыйная геаграфія, геаграфія культуры, палітычная геаграфія, этнагеаграфія, гістарычная геаграфія і інш.

Овраги яры, глыбокія, вялікіх памераў равы з крутымі схіламі; утвараюцца ліўневымі і расталымі водамі. Звычайна глыбіня Я. 10—20, часам 80 м, даўжыня — некалькі кіламетраў. Часцей за ўсё ўзнікаюць на ўзгорыстых узвышаных раўнінах, складзеных рыхлымі пародамі (лёсам, суглінкамі). Найбольш характэрныя для стэпавых і лесастэпавых раёнаў (Валына-Падольскае, Сярэднярускае, Стаўрапальскае, Прыволжскае ўзвышшы, сярэдні захад ЗША і Канады, Лёсавае плато Кітая і інш.). У Беларусі Я. пашыраны на Навагрудскім і Ашмянскім узвышшах, Аршанска-Магілёўскай раўніне, Мазырскай і Капыльскай градах.

Овражно-балочный рельеф — ярыста-лагчынны рэльеф, рэльеф з шырокім развіццём яроў і лагчын, якія раздзяляюцца злёгку пукатымі водападзеламі. Найбольш характэрны для ўзгорыстых узвышаных pay-

нін стэпавай і лесастэпавай зон, дзе мясцовасць складаецца рыхлымі лёгкаразмываемымі горнымі пародамі. У Беларусі Я-л. р. найбольш пашыраны на павышанай Аршанска-Магілёўскай раўніне.

Огивы — агівы, шырокія палосы лёду светлага і цёмнага колеру, якія працягваюцца ўпоперак ледавіковых языкоў і звернуты выпукласцямі ў напрамку руху ледавіка. Сумарная шырыня пары палос (адной цёмнай і адной светлай) роўна гадавому зрушэнню ледавіковай паверхні. А з’яўляюцца каля падножжа ледаспадаў у выглядзе хвалепадобных дэфармацый, якія пры руху ледавіка спачатку памяншаюць сваю амплітуду, а затым знікаюць і змяняюцца палосамі рознага колеру. Мяркуюць, што цёмныя палосы ўзнікаюць на ўчастках лёду, што прайшлі праз ледаспад у перыяд абляцыі, а светлый палосы на ўчастках, што прайшлі тую ж зону ў перыяд акумуляцыі.

Оглеение почв — агляенне глеб, пераход вокісных злучэнняў (жалеза, марганцу і іншых элементаў) у закісныя пры пераўвільгатненні глеб застойным! водамі, якія перашкаджаюць доступу кіслароду. У выніку А. узнікае аглеены або глеевы гарызонт і істотна паніжаецца ўрадлівасць глебы. А. характэрна для забалочаных і балотных глеб.

Оглинение почв — агліненне глеб, абагачэнне гліністымі часцінкамі ўсяго глебавага профілю, асобнага гарызонту ці яго часткі. А. г.— вынік унутрыглебавага выветрывання; уплывае на ўрадлівасць многіх глеб і іх гаспадарчае выкарыстанне.

Огнеупорные глины — вогнетрывалыя гліны, малажалезістыя, пераважна каалінавыя гліны; сыравіна для керамічнай вытворчасці. Вогнетрываласць звыш 1580 °C. Радовішчы на Украіне, у Расіі, Вялікабрытаніі, Кітаі і інш. краінах, невялікія на Беларусі ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.

Огни святого Эльма — агні святога Эльма, электрычная з’ява ў атмасферы. Зрокава ўспрымаецца як пучок або кутасік што свецяцца на вострых канцах аб’ектаў, якія ўзвышаюцца над зямной паверхняй (званіц, вежаў, мачтаў, горных вяршынь і інш.). Назіраюцца пры вельмі вялікай напружанасці электрычнага поля ў атмасферы, прадстаўляюць сабой адну з форм ціхіх разрадаў (часам суправаджаюцца трэскам). Адзначаюцца пры навальніцах, мяцеліцы, пылавых бурах; асабліва частыя ў гарах.

Одинцовское межледниковье, рославльское межледниковье — адзінцоўскае міжледавікоўе, раслаўскае міжледавікоўе, сярэднеплейстацэнавая міжледавіковая эпоха, якая падзяляе дняпроўскую і маскоўскую ледавіковыя эпохі на тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Доўжылася каля 50 тыс. гадоў (250— 200 тыс. гадоў назад)

Однолетний лёд — аднагадовы лёд, марскі лёд, які існуе не больш за адну зіму; таўшчыня ад 30 см да 2 м і болей.

Озёра — азёры, замкнутыя ўпадзіны на паверхні сушы, запоўненыя вадой, не маюць непасрэднай сувязі з акіянам, адрозніваюцца зама198

руджаным водаабменам. Па паходжанню адрозніваюць А. тэктанічныя, вулканічныя, ледавіковыя, карставыя, запрудныя, ліманныя, азёрыстарыкі, астаткавыя, або рэліктавыя, і штучныя (вадасховішчы, сажалкі). Па сцёку бываюць сцёкавымі і бяссцёкавымі, па ўтрыманню раствораных солей — прэснымі, саланаватымі і салёнымі. Самае вялікае ў свеце па плошчы — Каспійскае мора-возера (плошча 393 200 км2). Самыя глыбокія А. Зямлі — Байкал (макс, глыбіня 1620 м) і Танганьіка (1435 м). Многа азёр у Беларусі (каля 10 800), асабліва ў яе паўночнай частцы — Беларускім Паазер’і (самае вялікае — возера Нарач, 80 км2).

Озёрная котловина, озёрная ванна — азёрная катлавіна, азёрная ванна, паніжэнне на паверхні сушы, у якім змяшчаецца азёрная вада. Па паходжанню А. к. падзяляюцца на тэктанічныя, ледавіковыя, запруд­ныя, рачныя (старыкі), ліманныя, правальныя (карставыя і тэрмакарставыя), вулканічныя, штучныя (вадасховішчы, сажалкі).

Озёрная река — азёрная рака, рака, што выцякае з возера або працякае праз возера. Характарызуецца больш раўнамерным размеркаваннем сцёку на працягу года (згладжанымі паводкамі, павышанай воднасцю ў межань) у параўнанні з рэкамі, якія не маюць прытоку вады з возера.

Озёрность — азёрнасць, адносіны сумы плошчаў воднай паверхні азёр (і вадасховішчаў) да плошчы ўсёй тэрыторыі (вадазбору, мацерыка і г. д.), выражаная ў працэнтах. Найбольшая А. у Фінляндыі — 9,4 %; у Беларусі ў некаторых раёнах (Браслаўскі, Ушацкі) азёры займаюць 10 % тэрыторыі.

Озёрные отложения — азёрныя адклады, асадкавыя ўтварэнні, якія адкладаюцца на дне азёр (сучасных і існаваўшых у ранейшыя геалагічныя эпохі). Звычайна маюць тонкую гарызантальную слаістасць. Разнастайныя па свайму складу (пяскі, гліны, мергель, сапрапелі і інш.). У Беларусі найбольш пашыраны ў Беларускім Паазер’і, на Нёманскай нізіне і ў Палессі.

Озёрные террасы азёрныя тэрасы, плоскія (гарызантальныя або слабанахіленыя ў бок вадаёма) паверхні на берагах азёр, якія складзены звычайна азёрнымі і алювіяльнымі адкладамі і выпрацаваны прыбоем. Могуць быць надворнымі (утварыліся ў перыяды пашырэння вадаёма) або падводнымі (утварыліся ў перыяды адступання).

Озероведение, лимнология — возеразнаўства, лімналогія, навука, якая вывучае азёры (іх катлавіны, берагі, донныя адклады, уласцівасці і рух вады, арганічны свет, развіццё).

Озокерит — азакерыт, горны воск, прыродны нафтавы бітум (нафтыд); воскападобная сумесь цвёрдых насычаных вуглевадародаў.

Озон в атмосфере, озоносфера — азон у атмасферы, азонасфера, слой у межах стратасферы (на вышыні 10—50 км), які адрозніваецца павышанай канцэнтрацыяй азону. Максімальнае ўтрыманне азону — на вышыні 20—25 км, гэта т. зв. азонавы слой. Азон утвараецца ў выніку

паглынання кіслародам найбольш кароткахвалевай часткі ультрафіялетавай сонечнай радыяцыі. Слой азону (азонавы экран) затрымлівае большую частку касмічнага выпраменьвання, пагібельнага для ўсяго жывога.

Озы, эскеры — озы, эскеры, лінейна выцягнутыя, вузкія звілістыя валы або валападобныя грады водналедавіковага паходжання. Утварыліся ў выніку накаплення абломкавага матэрыялу ў рэчышчах і дэльтах водных патокаў, у шчылінах ледавіка і пад ім. Даўжыня ад соцень м да дзесяткаў км, шырыня да соцень м, вышыня да некалькіх дзесяткаў м. Схілы звычайна крутыя. О. складзены пераважна пяскамі, жвірам, галькай, часам з дамешкаю валуноў Сустракаюцца галоўным чынам у Швецыі, Фінляндыі, на паўночным захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, на Беларусі — у межах Беларускага Паазер’я.

Ойкумена, эйкумена — айкумена, эйкумена, частка сушы, якая ўключае ўсе заселеныя, асвоеныя або іншым чынам уцягнутыя ў арбіту жыцця чалавека тэрыторыі. У нашым стагоддзі за межамі А. застаюцца толькі некаторыя раёны ў палярных абласцях зямнога шара (у Арктыцы і Антарктыцы), аднак чалавек усё часцей пранікае і ў іх межы.

Океанариум, океанарий — акіянарыум, акіянарый, басейн з мэр­ской вадой, які прызначаны для ўтрымання марскіх жывёл (беспазваночных, рыб, паўзуноў, млекакормячых) у мэтах іх паказу. А выкарыстоўваецца для культурна-асветных і турысцкіх мэт; у некаторых з іх вядуцца навуковыя даследаванні.

Океаническая земная кора — акіянічная зямная кара, зямная кара, уласцівая акіянічнаму дну з глыбінь 2—3 км, г. зн. ложу акіяна. У адрозненне ад мацерыковай кары яна значна танчэй (яе магутнасць 6—15 км, месцамі да 1—2 км) і складаецца з двух слаёў — верхняга асадкавага, таўшчынёй у 1—5 км, і ніжняга базальтавага, у 5—10 км; гранітны слой выкліньваецца ў межах падводнай ускраіны мацерыкоў і адсутнічае ў вобласці ложа акіяна.

Океанические котловины — акіянічныя катлавіны, вялікія ўпадзіны ў межах ложа акіяна, абмежаваныя падводнымі хрыбтамі, валамі і ўзвышшамі, могуць злучацца паміж сабой глыбокімі праходамі. Сярэднія глыбіні каля 5 тыс. м. А. к. характарызуюцца пераважна ўзгорыстым рэльефам, радзей — плоскім

Океанические осадки — акіянічныя асадкі, асадкавыя і вулканагенна-асадкавыя ўтварэнні на дне сучасных акіянаў, якія яшчэ не пераўтварыліся ў горныя пароды. Ад марскіх асадкаў адрозніваюцца меншай колькасцю тэрыгеннага матэрыялу, павышанай роллю біягенных працэсаў і нізкай скорасцю назапашвання асадкаў

Океанические острова — акіянічныя астравы, астравы, якія ўзніклі непасрэдна ў акіяне. Ніколі не былі часткай мацерыкоў і ў большасці выпадкаў утварыліся незалежна ад іх. Да А. а. належаць вулканічныя і каралавыя астравы. Супрацьпастаўляюцца мацерыковым астравам

Океанические отложения, пелагические отложения — акіянічныя ад-

клады, пелагічныя адклады, донныя адклады Сусветнага акіяна, якія ўтвараюцца непасрэдна ў акіяне ў выніку адмірання марскіх арганізмаў і выпадзення на дно іх нерастваральных шкілетных рэшткаў і шля­хам хімічнага асаджэння рэчываў з марской вады; прысутнічаюць таксама касмічны пыл і танчэйшыя мінеральныя часцінкі, прынесеныя з сушы ветрам і цячэннямі. А. а. прадстаўлены пераважна рознымі іламі, маюць нязначную магутнасць (да 1 км) і накопліваюцца вельмі павольна (для ўтварэння слоя ілу ў 1 см патрэбна 1000—2000 гадоў)

Океанический круговорот, квазистационарный круговорот — акіянічны кругаварот, квазістацыянарны кругаварот, буйны замкнуты эле­мент агульнай цыркуляцыі вод Сусветнага акіяна (1000—10 000 км у папярочніку). Ахоплівае значную частку акіяна. Напрыклад, Паўночна-Атлантычны антыцыкланічны кругаварот складаецца з Паўночнага пасатнага цячэння на поўдні, Гальфстрыма на захадзе, Паўночна-Атлантычнага цячэння на поўначы і Канарскага цячэння на ўсходзе.

Океанический фронт — акіянічны фронт, зона падзелу розных вод ных мае у акіяне. На А. ф. назіраюцца найбольшыя гарызантальныя градыенты ўсіх акіяналагічных характарыстык (тэмпература, салёнасць і інш.) і найбольшыя скорасці цячэнняў.

Океаническое полушарие — акіянічнае паўшар’е, паўшар’е Зямлі, у межах якога Сусветны акіян займае найбольшую плошчу (суша ў ім толькі 9 % плошчы паўшар’я). Цэнтр А. п. размешчаны зблізку Новай Зеландыі.

Океанографические таблицы, океанологические таблицы — акіянаграфічныя табліцы, акіяналагічныя табліцы, табліцы для разліку асноўных характарыстык марской вады (салёнасці, шчыльнасці і ўмоўнай шчыльнасці) па выніках натурных вымярэнняў і лабараторных вызначэнняў, а таксама паказчыкаў галоўных акіянічных працэсаў (цячэнняў, хвалявання, прыліваў)

Океанологическая станция, океанографическая станция — акіяналагічная станцыя, акіянаграфічная станцыя, месца ў акіяне або моры, дзе праводзяцца назіранні з борта судна або з буя (буйкавыя А. с.) Па працягласці падзяляюцца на разавыя, сутачныя, шматсутачныя і г д. У залежнасці ад знаходжа.ння судна на якары або ў дрэйфе А. с. бываюць якарнымі і дрэйфавымі.

Океанологические приборы — акіяналагічныя прыборы, тэхнічныя сродкі для гідрафізічных, гідрахімічных, марскіх геалагічных, гідрабіялагічных і іншых вымярэнняў характарыстык марскога асяроддзя, а таксама прыстасаванні для збору ўзораў (проб) марской вады, грунтоў, раслін 1 жывёл (лоты, рэхалоты, тэрмометры, вяртушкі, хвалямеры, хваляграфы, футштокі, мораграфы, электрасалямеры, каларыметры і інш.)

Океанологический разрез, океанографический разрез — акіяналагічны разрэз, акіянаграфічны разрэз, 1) вертыкальнае сячэнне акіяна

(мора), якое паказвае яго структуру па размеркаванню якога-небудзь элемента (тэмпературы, салёнасці, шчыльнасці, утрыманню кіслароду, скорасці цячэння і г. д.); 2) паслядоўны рад акіяналагічных станцый, якія размешчаны па пэўнаму напрамку і выконваюцца ў самы кароткі тэрмін.

Океанологический трасер, океанографический трасер — акіяналагічны трасер, акіянаграфічны трасер, фарбуючае рэчыва, якое ўводзіцца ў вадаём для вызначэння руху вады або наносаў (трытый, вуглярод і інш.).

Океанология, океанография — акіяналогія, акіянаграфія, навука аб Сусветным акіяне (яго дне, донных адкладах, фізіка-хімічных уласцівасцях і руху вады, арганічным свеце, рэсурсах і развіцці).

Океаны — акіяны, буйныя часткі Сусветнага акіяна, адасобленыя мацерыкамі. Выдзяляюць А.: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі, Паўночны Ледавіты, іншы раз адасабляюць Паўднёвы акіян — водную прастору вакол Антарктыды, плошчай ад 35,7 да 75 млн км2. Усе А. злучаны паміж сабой.

Окклюзия циклона — аклюзія цыклону, стадыя развіцця цыклону, пры якой цёплыя масы паветра пры сустрэчы з халодным фронтам выцясняюцца ў верхнія слаі трапасферы і трацяць сувязь з зямной паверхняй. 3 гэтым звязана павелічэнне вертыкальнай магутнасці цыклону, памяншэнне яго скорасці І наступнае затухание (ападкі паступова памяншаюцца і спыняюцца, ціск у цэнтры павялічваецца).

Окно — акно, участак адкрытай вады на паверхні зарастаючага возера або балота.

Околоземное пространство — калязямная прастора, вобласць міжпланетнай прасторы, якая непасрэдна прымыкае да магнітасферы і верхніх слаёў атмасферы. Часам у паняцце «К. п.» уключаюць верхнія слаі зямной атмасферы.

Окраинные океанические валы — ускраінныя акіянічныя валы, выцягнутыя асіметрычныя купалападобныя падняцці зямной кары акіянічнага тыпу, якія абмяжоўваюць глыбакаводныя жалабы з боку акіяна. Даўжыня да 1,5—2 тыс. км, шырыня некалькі сотняў км (напрыклад, вал Зенкевіча ля Курыла-Камчацкага глыбакаводнага жолаба). Частыя праявы вулканізму.

Окраинные моря — ускраінныя моры, моры, якія размяшчаюцца на ўскраінах мацерыкоў. Неглыбока ўразаюцца ў сушу, шырока злучаюцца з акіянам, аддзяляюцца ад яго астравамі, паўастравамі і падводнымі падняццямі дна (моры Паўночнае, Баранцава, Карскае, Лапцевых і інш.). Рэжым У. м. у параўнанні з унутранымі морамі ў меншай ступені залежыць ад сушы.

Окраинные озёра, предальпийские озёра — ускраінныя азёры, перадальпійскія азёры, канцавыя басейны альпійскіх ледавікоў, якія выходзілі ў час чацвярцічнага абледзянення за межы горнай краіны на прылягаючую раўніну, з боку якой упадзіны азёр абмежаваны амфі-

тэатрам маранных град. Размешчаны ўздоўж паўночных і паўднёвых падножжаў Альпаў (Жэнеўскае, Цюрыхскае, Бадэнскае і інш.)

Окружающая среда, окружающая человека среда — акаляючае асяроддзе, акаляючае чалавека асяроддзе, асяроддзе пражывані я і вытворчай дзейнасці чалавека, акаляючы чалавека прыродны І створаны ім матэрыяльны свет. А. а. уключае прыроднае асяроддзе, у рознай ступені пераўтворанае чалавекам І штучнае (тэхнагеннае) асяроддзе (пабудовы, збудаванні І г. д.). Часта пад тэрмінам «А. с.» разумеециа толькі акаляючае прыроднае асяроддзе; у такім значэнні тэты тэрмін выкарыстоўваецца ў міжнародных пагадненнях.

Окская ледниковая эпоха (ледниковье) — окская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха раннеплейстацэнавага абледзянення Усходне-Еўрапейскай раўніны. Адпавядае міндэльскай ледавіковай эпосе (ледавікоўю) Альпаў

Окультуренные почвы, освоенные почвы — акультураныя глебы, асвоеныя глебы, сукупнасць глеб, у рознай ступені змененых дзейнасцю чалавека, накіраванай на павышэнне іх урадлівасці. Адрозніваюць сла­ба-, сярэднеі моцнаакультураныя глебы. А. г ажыццяўляецца іх абагачэннем пажыўнымі рэчывамі, паляпшэннем іх фізічнага саставу, ліквідацыяй моцнай кіслотнасці або павышанай шчолачнасці, актывізацыяй біялагічнай дзейнасці мікраарганізмаў і іншымі мерапрыемствамі.

Оледенение — абледзяненне, назапашванне природных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў сучасны перыяд (сучаснае абле­дзяненне) і ў геалагічным мінулым (старажытнае абледзяненне)

Олиготрофное болото, верховое болото, моховое болото — алігатрофнае балота, верхавое балота, мохавае балота, тып балот, жыўленне якіх ажыццяўляецца за лік атмасферных ападкаў, з бедным утрыманнем мінеральных рэчываў. Размешчаны звычайна на водападзелах. Маюць выпуклую паверхню (сфагнавыя імхі растуць хутчэй у цэнтры балота, дзе самая малая мінералізацыя вод). Акрамя сфагнавых імхоў, для А. б. характэрны падвей, верас, багун, касандра, журавіны; сустракаюцца балотныя формы сасны і лістоўніцы, карлікавыя бярозкі. У Беларусі А. б. складаюць 13,5 % ад плошчы ўсіх балот, больш іх у паўночнай частцы рэспублікі.

Олиготрофное озеро — алігатрофнае возера, возера, беднае фітапланктонам і пажыўнымі рэчывамі для яго. Характарызуецца звычайна вялікай празрыстасцю, колерам вады ад сіняга да зялёнага, неаднароднасцю размеркавання тэмпературы вады па вертыкалі, паступовым памяншэннем утрымання кіслароду да дна і раўнамерным размеркаваннем яго на працягу года.

Олиготрофные растения — алігатрофныя расліны, расліны, мала патрабавальныя да наяўнасці ў глебе пажыўных рэчываў, у тым ліку мінеральных. Да А. р. належаць: з хмызнякоў — верас, з травяністых раслін — сівец, сфагнавыя імхі і інш.

Олигоценовая эпоха, олигоцен — алігацэнавая эпоха, алігацэн,

позняя эпоха палеагенавага перыяду. 3 адкладамі А. на Беларусі звязаны радовішчы бурага вугалю, тугаплаўкіх і вогнетрывалых глін, фармовачных і шкловых пяскоў, бурштыну.

Оловянные руды — алавяныя руды, пароды, якія служаць сыравінай для атрымання волава, адзін з відаў металічных карысных выкапняў. Галоўны мінерал у складзе А. р.— алавяны камень, ці касетырыт. Акрамя залягання ў зямной кары, А. р. сустракаюцца ў выглядзе россыпаў, з імі звязаны асноўныя запасы (каля 70 % А. р.). Волаваносныя россыпы алювіяльнага, дэлювіяльнага і элювіяльнага тыпаў шырока развіты ў межах краін Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Бразіліі, Нігерыі і Заіры.

Омоложение рельефа — амаладжэнне рэльефу, інтэнсіўнае пераўтварэнне ўчастка зямной паверхні знешнімі працэсамі ў выніку хуткага тэктанічнага падняцця або паніжэння базіса эрозіі; ускоснай прычынай можа быць рэзкая змена кліматычных умоў, напрыклад значнае павелічэнне колькасці ападкаў. А. р. выражаецца ў хуткім паглыбленні далін, узрастанні крутасці схілаў, адносных вышынь і расчляненні рэльефу.

Оолиты — ааліты, круглявыя, шарападобныя або эліпсоідныя ўтварэнні з вуглякіслай вапны, аксідаў і сілікатаў жалеза, марганцу і іншых элементаў, якія маюць канцэнтрычна-слаістую, часам радыяльнапрамянёвую будову (вакол цэнтральнага ядра). Памеры да 15—25 мм. Утвараюцца А. у працэсе асадканазапашвання, пры лыягенезе і пераўтварэнні асадкаў.

Оплывнна — аплывіна, спаўзанне ўніз па схілу пад дзеяннем сілы цяжару маламагутнага слоя глебы або рыхлай (пясчана-гліністай, лёсавай) горнай пароды. Па паходжанню блізкія да апоўзняў, аднак адрозніваюцца ад іх меншымі памерамі (звычайная шырыня А. да некалькіх м, глыбіня да 1 м). А. фарміруюцца ва ўмовах залішняга ўвільгатнення пры насычэнні глеб і грунтоў расталымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да пластычнага (гразепадобнага) стану.

Оподзоленные почвы — ападзоленыя глебы, адносна малаўрадлівыя глебы, у якіх ападзольванне спадарожнічае асноўнаму глебаўтваральнаму працэсу (напрыклад, бурыя лясныя А. г.). Характэрная асаблівасць А. г.— наяўнасць ападзоленага генетычнага гарызонту, які валодае кіслай (у параўнанні з вышэй і ніжэй размешчанымі гарызонтамі) рэакцыяй, паніжаным утрыманнем ілістых часцінак, нізкай ёмістасцю паглынання, звычайна белай афарбоўкай, плітчатай будовай. А. г. шы­рока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусь

Оподзоливание почв ападзольванне глеб, разбурэнне і вынас з верхніх гарызонтаў глебы гліністых часцінак, вокіслаў жалеза, марганцу і алюмінію, іншых растваральных рэчываў і назапашванне кварцу і крэменязёму. Характэрна для глеб, якія фарміруюцца ва ўмовах вільготнага клімату. Вядзе да ўтварэння падзолістых глеб і падзолістага гарызонту. Зніжае ўрадлівасць глеб.

Опока — апока, асадкавая шчыльная крамяністая горная парода, часта трэшчынаватая, складзеная аморфным крэменязёмам (апалам да 98 %) з дамешкаю гліністага рэчыва, шкілетных рэшткаў арганізмаў і інш. Колер ад светла-шэрага да цёмна-шэрага, амаль чорнага. Сустра каецца галоўным чынам сярод мелавых і ніжнепалеагенавых адкладаў, на Беларусі — у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Прымяняецца ў будаўніцтве і ў якасці адсарбенту.

Оползни — апоўзні, ссоўванне мае горных парод уніз па схілу на берагах рэк, каналаў, азёр, мораў, яроў, кар’ераў пад дзеяннем сілы цяжару. Звычайна ўзнікаюць у месцах чаргавання воданепранікальных (гліністых) і ваданосных парод.

Ополья — апольі, узвышаныя, бязлесныя, добра дрэнаваныя слабахвалістыя раўніны на поўдні тайгі і ў зонах змешаных і шыракалістых лясоў Усходне-Еўрапейскай раўніны. Звычайна акружаны палессямі. Адрозніваюцца ўрадлівымі цёмнаколернымі карбанатнымі і шэрымі ляснымі глебамі. Амаль цалкам узараны (напрыклад, Уладзімірскае А.). У Прыкарпацкай Украіне А. называюць ландшафты лясістага нізкагор’я.

Опорная геодезическая сеть — апорная геадэзічная сетка, сістэма замацаваных на мясцовасці пунктаў, якія з’яўляюцца апорнымі пры здымках і геадэзічных вымярэннях на мясцовасці. Адрозніваюць планавую і вышынную А. г. с. Планавая А. г. с. утвараецца пераважна метадам трыянгуляцыі і палігонаметрыі, вышынная — шляхам нівеліравання.

Опустынивание — апустыньванне, пашырэнне плошчы пустынь за лік сумежных тэрыторый. Адбываецца галоўным чынам у выніку негатыўных вынікаў гаспадарчай дзейнасці чалавека, у першую чаргу па прычыне знішчэння ў сумежных з пустынямі рэгіёнах дрэвавай і травяністай расліннасці, што вядзе да пашырэння плошчаў развиваемых пяскоў.

Орбита — арбіта, шлях, па якім рухаецца планета, штучны спадарожнік або любое іншае прыроднае або штучнае нябеснае цела. А. большасці цел Сонечнай сістэмы маюць форму эліпса, у адным з фокусаў якога размешчана Сонца (для планет, камет і інш.) або планета (для спадарожнікаў планет).

Орбита Земли — арбіта Зямлі, шлях гадавога руху Зямлі вакол Сонца. Мае форму эліпса, у адным з фокусаў якога размешчана Сонца. Таму адлегласць паміж Зямлёй і Сонцам на працягу года змяняецца ад 147 млн км (у перыгеліі, каля 3 студзеня) да 152 млн км (у афеліі каля 4 ліпеня) пры сярэднім значэнні 149,6 млн км. Даўжыня А. 3. 940 млн км, сярэдняя скорасць руху Зямлі па арбіце 29,8 км/с.

Органическое выветривание — арганічнае выветрыванне, разбурэнне горных парод пад уздзеяннем раслін і жывёл. Арганізмы ўздзейнічаюць на пароды механічна, выклікаючы іх драбленне, і хімічна, выдзяляючы растворы. Асабліва вялікая роля пры А. в. мікраарганізмаў.

Органогенные горные породы, биогенные горные породы — арганагенныя горныя пароды, біягенныя горныя пароды, асадкавыя гор­ный пароды, якія ўтварыліся ў выніку назапашвання арганічных рэшткаў раслін і жывёл і прадуктаў іх жыццядзейнасці (вапнякі, даламіты, вуглі, гаручыя сланцы, торф і інш.).

Ордовикский период, ордовик — ардавікскі перыяд, ардавік, другі перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 500 млн гадоў назад і працягваўся 60 млн гадоў. Для А. и. характэрны каледонская складкаватасць, магутны вулканізм, памяншэнне марскіх басейнаў і ўзнікненне першых назем­ных беспазваночных жывёл.

Ореалы рассеяния — арэалы рассеяния, плошчы, што прылягаюць да цел карысных выкапняў. Тут горныя пароды ўтрымліваюць павь' шаныя колькасці хімічных элементаў, якія ўваходзяць у склад карыснага вынапня. Адрозніваюць першасныя і другасныя А. р. Першасныя А. р узніклі пры працэсе фарміравання цел карыснага выкапня, другасныя — пры разбурэнні гэтых цел на зямной паверхні.

Оригиналы карт — арыгіналы карт, першасныя экземпляры карт Пры паліграфічным размнажэнні А. к. называюць таксама прамежкавыя чарцяжы, па якіх вырабляюць друкаваныя формы. Адрозніваюць аўтарскія арыгіналы (першапачатковыя рукапісныя карты і аўтарскія макеты), выдавецкія арыгіналы (другасныя экземпляры, падрыхтаваныя для выдання) і інш.

Ориентирование — арыентаванне, вызначэнне свайго месцазнаходжання (пункта стаяння, пункта знаходжання карабля ў моры) адносна старой гарызонту і навакольнай мясцовасці, устаноўка карты (планшэта) адпаведна старанам гарызонту. А. выконваецца з дапамогай карты (плана) і компаса, а таксама па Сонцу, зорках, мясцовых прыкметах і іншымі спосабамі.

Орнитофауна, авифауна — арнітафауна, авіфауна, сукупнасць відаў птушак, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або сустракаліся ў якінебудзь адрэзак часу ў гісторыі Зямлі. А. Беларусі налічвае 286 відаў, з іх 206 гняздуюцца, 10 толькі зімуюць. 38 пералётных і 32 віды залятаюць выпадкова.

Орогенез, орогенические движения — арагенез, арагенічныя рухі, рухі зямной кары, якія ўтвараюць горы; гораўтваральныя рухі, гораўтварэнне.

Орографические карты — араграфічныя карты, карты, якія характарызуюць рэльеф сушы і акіянічнага дна. На А. к. паказваюць размяшчэнне, арыенціроўку і памеры горных хрыбтоў, уступаў, упадзін, сярэдзіннаакіянічных хрыбтоў, астраўных дуг, каньёнаў, жалабоў і іншых араграфічных элементаў на фоне абагульненага паказу асноўных ступеняў рэльефу.

Орографические ландшафтные рубежи — араграфічныя ландшафт­ный рубяжы, прыродныя граніцы паміж ландшафтным! комплексам!, абумоўленыя галоўным чынам араграфічнымі асаблівасцямі мясцо-

васці. А. л. р. звычаина лінейныя аоо займаюць параунальна вузкія палосы; яны добра выдзяляюцца на мясцовасці, на касмічных здымках і аэрафотаздымках. Асабліва яскравыя граніцы паміж раўніннымі і горнымі ландшафтам!, дзе яны часта адлюстроўваюць рэзкую змену усёй сукупнасці природных умоў. А. л. р. часта служаць граніцамі і пры фізіка-геаграфічным раяніраванні.

Орографические осадки — араграфічныя ападкі, атмасферныя ападкі, якія ўтвараюцца пад уплывам горнага рэльефу (пры кандэнсацыі вільгаці ва ўзыходных струменях паветра). Араграфічныя перашкоды могуць садзейнічаць узмацненню ападкаў, якія маюць іншае паходжанне (франтальных або канвектыўных), асабліва пры няўстойлівай стратыфікацыі паветра.

Орография — араграфія, раздзел геамарфалогіі, які вывучае ўзаемнае размяшчэнне хрыбтоў, узвышшаў, рачных далін, катлавін і іншых форм рэльефу.

Орометрия — араметрыя, раздзел геамарфалогіі, які распрацоўвае метады вызначэння лічбавых характарыстык форм рэльефу зямной паверхні (даўжыні іілошчы, аб’ёмы, вышыні, глыбіні і інш.).

Оросительная система, ирригационная система — арашальная сістэма, ірыгацыйная сістэма, тэрыторыя з размешчанымі на ёй гідратэхнічнымі і эксплуатацыйнымі збудаваннямі, якія забяспечваюць яе арашэнне. Важнейшы элемент А. с.арашальная сетка, гэта значыць сетка пастаянных і часовых каналаў і трубаправодаў, якія падаюць ваду на арашальныя землі з крыніцы арашэння. А. с. часта з’яўляюцца часткай буйных гідратэхнічных комплексаў.

Орошаемые почвы — арашаемыя глебы, глебы, якія атрымліваюць дадатковую колькасць вільгаці ў выніку арашэння. Адрозніваюцца ўрадлівасцю, павышаным (у параўнанні з неарашаемымі глебамі) утрыманнем гумусу і элементаў жыўлення раслін (пры ўмове працяглага, у сотні і тысячы гадоў арашэння).

Орошение, ирригация арашэнне, ірыгацыя, штучнае ўвільгатненне глебы з мэтай атрымання ўстойлівых і высокіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур. Ажыццяўляецца рознымі спосабамі (напрыклад, каналамі, дажджаваннем). З’яўляецца адным з відаў меліярацыі глеб. Найбольш шырока выкарыстоўваецца ў засушлівых і сухіх раёнах.

Ортзанд — артзанд, ушчыльненыя праслойкі ржавага, чырвонабурага або цёмна-карычневага адценняў, якія ўтвараюцца ў ніжніх (ілювіяльных) гарызонтах пясчаных глеб, ва ўмовах павышанага ўвільгатнення; адзін з відаў новаўтварэнняў. Сцэментаваны вокісламі жалеза (жалезістыя А.) або гумусам (гумусавыя А.). Наяўнасць А.— характэрная прымета сучасных і пахаваных падзолістых і балотнападзолістых глеб.

Ортштейн — артштэйн, жалезіста-марганцавыя сцяжэнні (канкрэцыі), часта з дамешкаю гумусу і крэменязёму, якія ствараюцца ў азёрах, балотах і перыядычна пераўвільгатняемых ніжніх (гліністых і суглі-

ністых) гарызонтах падзолістых і балотна-падзолістых глеб; адзін з відаў яоваўтварэнняў. Маюць форму зерня, бобу, жаўлакоў няправільнай формы. Дыяметр звычайна ад 1 да 10 мм (часам буйней), афарбоўка пераважна цёмная. Могуць утвараць суцэльныя пліты значнай магутнасці (т. зв. артштэйнавы. гарызонт).

Осадки — асадкі геалогіі), ападкі метэаралогіі), 1) атмасферныя ападкі метэаралогіі); 2) у геалогіі — цвёрды матэрыял, які адклаўся ў вадаёмах І не ператварыўся яшчэ ў горныя пароды (1л, сапрапель). Да А. належаць таксама прадукты дзейнасці ветру, лёду, выветрывання, якія ўзніклі непасрэдна на паверхні сушы і не былі затым істотна зменены.

Осадкомер — ападкамер, прылада для вымярэння колькасці выпаўшых атмасферных ападкаў. Складаецца з дажджамернага вядра, у якое пападаюць ападкі, і дажджамернай шклянкі, куды зліваюцца ападкі з вядра. Градуіраваная шклянка паказвае таўшчыню слоя выпаўшых ападкаў у міліметрах.

Осадконакопление, седиментация — асадканазапашванне, седыментацыя, працэс утварэння ўсіх відаў адкладаў у природных умовах шляхам пераходу матэрыялу з рухомага, завіслага або растворанага стану (у водным або паветраным асяроддзі) у нерухомае становішча — асадак. Адбываецца на дне рэк, азёр, мораў і акіянаў, а таксама на паверхні сушы.

Осадочные горные породы — асадкавыя горныя пароды, горныя пароды, якія ўтвараюцца ў выніку назапашвання прадуктаў разбурэння раней існаваўшых парод (асадкавых, магматычных, метамарфічных) і рэшткаў арганізмаў у розных вадаёмах і на паверхні сушы (галька, жвір, пясок, гліна, пясчанікі, вапнякі, каменная соль і інш.). Залягаюць у выглядзе слаёў. Па паходжанню падзяляюцца на абломкавыя, хемагенныя і арганагенныя горныя пароды. 3 А. г. п. звязаны пераважна нярудныя карысныя выкапні: вугаль, нафта, прыродны газ, солі і інш. А. г. п. сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусь

Осадочные месторождения — асадкавыя радовішчы, пласты і пластападобныя паклады карысных выкапняў, якія складаюцца з мінералаў, што адклаліся на дне старажытных і сучасных акіянаў, мораў, азёр і рэк пры асадканазапашванні. Уваходзяць у склад комплексаў асадкавых парод, якія залягаюць гарызантальна або змяты ў складкі. А. р. падзяляюцца на механічныя (жвір, пяскі, гліны), хімічныя (руды жалеза і марганцу, выкапнёвыя солі) і біяхімічныя (нафта, гаручы газ, вугаль).

Осадочный слой земной коры — асадкавы слой зямной кары, верх­няя частка зямной кары, якая складаецца галоўным чынам з рознаўзроставых асадкавых парод. Ад ніжэйляжачага слоя (гранітнага, базальтавага) аддзяляецца граніцай рэзкай нязгоды.

Осень — восень, пара года і пераходны кліматычны сезон паміж летам і зімой. В. у астранамічным разуменні — прамежак часу ад моман208

ту асенняга раўнадзенства да зімовага сонцастаяння (з 23 верасня па 21—22 снежня ў Паўночным паўшар’і, з 20—21 сакавіка да 21—22 чэрвеня ў Паўднёвым); асеннімі месяцам! ў Паўночным паўшар’і лічацца верасень, кастрычнік, лістапад, у Паўднёвым — сакавік, красавік, май. Ва ўмераных шыротах (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі). В. характарызуецца паступовым паніжэннем тэмпературы паветра да адмоўных значэнняў, з’яўленнем (у другой палове В.) снежнага покрыва і ледаставу на рэках і азёрах, сезонным! змяненнямі ў жыцці жывёл і раслін (адлёт птушак, апад лісця на дрэвах і інш.).

Осеннее равноденствие — асенняе раўнадзенства, момант часу, калі Сонца перасякае нябесны экватар пры сваім уяўным руху пры пераходзе з Паўночнага паўшар’я ў Паўднёвае (23 верасня) Лічыцца пачаткам астранамічнай восені.

Основные горные породы — асноўныя горныя пароды, магматыч. ныя пароды адносна бедныя (44—53 %) крэменязёмам і багатыя магніем і кальцыем (напрыклад, базальты, габра і інш.)

Останцы — астанцы, ізаляваныя ўзвышшы сярод выраўнаванай прасторы. Гэта ўцалелыя ад разбурэння ўчасткі некалі больш высокай краіны. Складаюцца часцей за ўсё цвёрдымі пародамі. Размяшчаюцца на раўнінах ізалявана або невялікімі групамі, утвараюць астраўныя горы, часам з плоскавяршыннай паверхняй і крутымі схіламі. У апошнім выпадку астраўныя горы называюцца сталовымі гарамі. А. характэрныя для саваннаў, пустынь і паўпустынь. Вядомы ў Афрыцы, Амерыцы, Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі.

Остаточные озёра, реликтовые озёра — астаткавыя азёры, рэліктавыя азёры, азёры, якія ўтварыліся на месцы адступіўшых мораў (Аральскае, Каспійскае). Каспійскае возера, напрыклад, у недалёкім геалагічным мінулым па Кума-Манычскай упадзіне злучалася з Чорным мо­рам, г. зн. было сапраўдным морам.

Острова — астравы, невялікія ў параўнанні з мацерыкамі ўчасткі сушы, акружаныя з усіх бакоў вадой. Складаюць па плошчы 10 млн км2 (больш за 6 % сушы). Самыя вялікія астравы Зямлі — Грэнландыя (2,2 млн км2), Новая Гвінея (820 тыс. км2), Калімантан (734 тыс. км2), Мадагаскар (690 тыс. км2). А. размяшчаюцца адзіночна і групамі, па паходжанню падзяляюцца на мацерыковыя і акіянічныя, а апошнія — на вулканічныя і каралавыя.

Остепнённые луга — астэпаваныя лугі, тып лугавой расліннасці, у складзе якой поруч з разнатраўем і мезафільнымі злакамі сустракаюцца стэпавыя дзірваністыя злакі (ціпчак, мятлік і інш.), дробныя хмызнячкі і паўхмызнячкі. Часам да А. л. адносяць лугавыя, або разнатраўныя, стэпы, з перавагаю стэпавых відаў. А. л. не маюць занальнага распаўсюджання і носяць другасны характар; развіты на поўначы лесастэпаў.

Островная фауна — астраўная фауна, сукупнасць відаў жывёл на тым або іншым востраве. Істотна адрозніваецца ад фауны мацерыкоў

Асаблівасці А. ф. вызначаюцца ў першую чаргу паходжаннем астравоў (акіянічныя або мацерыковыя), а таксама ступенню ізаляцыі і аддаленасці ад мацерыка. Характэрны высокі працэнт эндэмікаў, а таксама адсутнасць некаторых відаў і родаў жывёл, шырока распаўсюджаных на бліжэйшым мацерыку.

Островная флора — астраўная флора, сукупнасць відаў раслін адасобленых участкаў сушы або астравоў, якая адрозніваецца па відавому складу і шляхам фарміравання ад мацерыковай флоры. У большасці выпадкаў А. ф. характарызуецца эндэмізмам, асабліва пры значнай аддаленасці вострава ад мацерыка.

Островные горы — астраўныя горы, ізаляваныя горы і ўзвышшы (адносная вышыня ад 100 м да 1000—2000 м), размешчаныя па адной або групамі сярод шырокай раўніны. Могуць быць у выглядзе ўдаленых ад разбурэння астанцоў або вынікам мясцовага гораўтварэння.

Островные дуги — астраўныя дугі, лінейна арыентаваныя горныя збудаванні, што аддзяляюць катлавіны ўскраінных мораў ад глыбакаводных жалабоў. Асновай А. д. служаць падводныя хрыбты (шырыня 40—400 км, даўжыня да 1000 км і болей), пераважна вулканічныя, са шматлікімі вяршынямі, што выступаюць над узроўнем мора ў выглядзе грады або гірлянды астравоў (напрыклад, Алеуцкія, Курыльскія, Япон скія астравы). Звычайна арыентаваны паралельна глыбакаводным жолабам. Для А. д. характэрны павышаныя значэнні цеплавога патоку, актыўны вулканізм і сейсмічнасць.

Осушение земель — асушэнне зямель, выдаленне з глебы і яе паверхні залішняй вільгаці, звычайна з дапамогай дрэнажу — сістэмы адкрытых і закрытых равоў і каналаў. У забалочаных месцах з’яўляецца адным з відаў меліярацыі глеб, дзе садзейнічае павышэнню прадукцыйнасці сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў. Вялікія работы па асушэнню забалочаных зямель праводзяцца ў Беларусі.

Осцилляция — асцыляцыя, 1) паслядоўная кароткачасовая змена наступальнага і зваротнага руху канцоў ледавіка; 2) сляды кароткачасовых вагальных рухаў краю старажытных ледавікоў малой амплітуды, выражаныя ў выглядзе канцавых марэн і іншых краявых форм рэльефу, 3) ваганні ўзроўню мора, якія ўзнікаюць у выніку прыліваў, перыядычных вятроў, сезонных ваганняў рачнога сцёку, атмасферных ападкаў і выпарэння, а таксама ў выніку змянення атмасфернага ціску.

Осыпи — восыпы, назапашванне несартаваных абломкаў скальных горных парод, што ўтвараюцца ў выніку сыходнага гравітацыйнага перамяшчэння разбуранага выветрываннем абломкавага матэрыялу на крутых схілах. Даўжыня В. дзесяткі або сотні м, магутнасць да дзесяткаў м, абломкі часам перавышаюць 1 м у папярочніку. В. звычайна маюць форму конуса з пашыранай асновай, часам у выглядзе шлейфаў. Пры сейсмічных штуршках В. могуць набываць характар абвалу.

Ось Воейкова — вось Ваейкава, адгалінаванне Азіяцкага антыцыклону ад яго цэнтра (па тэрыторыі Манголіі і поўдні Усходняй Сібіры) 210

на захад да Урала і Ніжняга Паволжа. Робіць моцны ўплыў на клімат Заходняй Сібіры і Паўночнага Казахстана і садзейнічае фарміраванню зімой на большай частцы гэтай тэрыторыі ўстойлівага малавоблачнага надвор’я.

Отклоняющая сила вращения Земли — адхіляючая сіла вярчэння Зямлі, адна з сіл інерцыі, з’яўленне якой дазваляе ўлічваць уплыў вяр­чэння Зямлі на pyx таго або іншага цела адносна зямной паверхні. А. с. в. 3. адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўночным паўшар’і Зямлі і ўлева — у Паўднёвым. У выніку рэчышчы рэк павольна адхіляюцца, таму іх левыя берагі (у Паўночным паўшар’і) больш пакатыя, чым правыя.

Открытая водная поверхность, открытое русло — адкрытая водная паверхня, адкрытае рэчышча, адкрытая паверхня рэчышчавага патоку або вадаёма пры адсутнасці ледзянога покрыва

Открытое море — адкрытае мора, 1) умоўная назва воднай паверхні мора (акіяна) па-за межамі ўзбярэжнай зоны, 2) частка Сусветнага акіяна, якая размяшчаецца па-за межамі тэрытарыяльных вод і знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх краін.

Отливное течение — адліўнае цячэнне, гарызантальны рух вады ў моры (акіяне), які ўзнікае ў цыкле прыліўных цячэнняў пры адліве. Звычайна А. ц. накіравана ад берага або ў бок, супрацьлеглы распаўсюджанню прыліўнай хвалі.

Отложения, осадки — адклады, асадкі, старажытныя асадкавыя горныя пароды і сучасныя асадкі. Пры характарыстыцы старажытных утварэнняў тэрмін «А.» ужываецца замест тэрміна «пароды».

Отложенная морена — адкладзеная марэна, марэна, што засталася на месцы расталага або адступіўшага ледавіка. Складаецца з несартаваных і неслаістых адкладаў (буйныя абломкі, шчэбень і інш.).

Относительная влажность — адносная вільготнасць, адносіны фактычнага ўтрымання вадзяной пары ў паветры да магчымага пры дадзенай тэмпературы, выражаныя ў працэнтах. Паказвае, колькі не хапае вадзяной пары да поўнага насычэння паветра.

Относительная высота адносная вышыня, перавышэнне аднаго пункта зямной паверхні над другім (напрыклад, вышыня горнай вяршыні над узроўнем дна бліжэйшай даліны). Паказвае, на колькі адзін пункт зямной паверхні размешчаны вышэй ці ніжэй за другі.

Относительный возраст горных пород — адносны ўзрост горных парод, суадносіны горных парод паміж сабой па часе ўтварэння. Паказ­вае, якія пароды ўтварыліся раней, якія пазней. Дае магчымасць меркаваць аб адноснай паслядоўнасці геалагічных падзей. Вызначаецца па выкапнёвых арганічных астатках — акамянеласцях старажытных жывёл і раслін (чым больш старажытныя пароды, тым больш прымітыўныя выкапнёвыя арганізмы, і наадварот; прычым адкладанні аднаго ўзросту ў розных раёнах Зямлі ўтрымліваюць падобныя або аднолькавыя акамянеласці) і па ўзаемнаму размяшчэнню слаёў (пры гарызантальным

заляганні асадкавых тоўшч ніжнія слаі лічацца больш старажытнымі, верхнія — больш маладымі).

Отраслевые карты — галіновыя карты, карты асобных кампанентаў природных і сацыяльна-эканамічных тэрытарыяльных сістэм (клімату, сельскай гаспадаркі, ападкаў, жывёлагадоўлі і г. д.).

Отрицательные формы рельефа, вогнутые (полые) формы рельефа — адмоўныя формы рэльефу, увагнутыя (полыя) формы рэльефу, адносна паніжаныя ў параўнанні з навакольнымі ўчасткі зямной паверхні (напрыклад, яры, лагчыны, катлавіны, даліны, упадзіны і інш.). Памеры вагаюцца ад соцень тыс. і млн км2 (буйныя акіянічныя ўпадзіны) да дзесяткаў або некалькіх м2 (западзіны, карставыя варонкі і іншыя формы мікрарэльефу).

Отражательная способность — адбіваючая здольнасць, здольнасць воблакаў і зямной паверхні (глебы, грунтоў, расліннага покрыва, снегу, лёду, вады і г. д.) адбіваць сонечную радыяцыю. Асабліва моцна адбівае сонечную радыяцыю снег (да 96 % радыяцыі). Зямля як планета адбівае ў сусветную прастору 40 % паступаючай да яе сонечнай радыяцыі.

Отражённая солнечная радиация — адбітая сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, адбітая воблакамі і зямной паверхняй. Складае каля 40 % усёй паступаючай на Зямлю радыяцыі. Залежыць ад вышыні Сонца над гарызонтам, воблачнасці, стану і ўласцівасцей зямной паверхні.

Отрог — адгор’е, адносна кароткае вузкае адгалінаванне горнага хрыбта, што адыходзіць ад яго пад некаторым вуглом; хрыбет другога парадку. Утвараецца пры расчляненні асноўнага хрыбта мясцовымі вадацёкамі, у выніку разгалінавання горных ланцугоў (віргацыі), часам у выніку мясцовых неатэктанічных падняццяў.

Отрог антициклона — адгалінаванне антыцыклону, адасобленая частка маларухомага антыцыклону, значка (часам на некалькі тысяч км) аддаленая ад яго цэнтра. У А. а. можа фарміравацца мясцовы максімум атмасфернага ціску.

Отступание склонов — адступанне схілаў, перамяшчэнне схілаў у выніку фізічнага выветрывання горных парод з наступным вынасам прадуктаў выветрывання ад іх падножжа працэсамі дэнудацыі. Асабліва энергічна працякае ва ўмовах тэктанічнай стабільнасці, у абласцях з сухім кліматам. Каля падножжа адступаючых схілах фарміруюцца педыменты.

Оттепель — адліга, павышэнне тэмпературы паветра да 0° і вышэй зімой ва ўмераных і высокіх шыротах. Узнікае часцей за ўсё ў выніку прыходу з іншых раёнаў цёплага паветра. На Беларусі за снежань — люты бывае каля 30—50 сутак з А.

Отторженцы — адарванні, 1) глыбы горных парод, якія знаходзяцца далёка ад асноўных раёнаў іх распаўсюджання і ляжаць над пародамі больш маладога ўзросту. Перанос глыб (на дзесяткі і сотні км)

ажыццяўляўся ледавіком; 2) астанцы тэктанічнага покрыва (кліпы).

Оформление карт — афармленне карт, працэсы і маляўнічыя сродкі графічнага выканання карт; таксама раздзел картаграфіі, які разглядае пытанні выбару маляўнічых сродкаў, праектавання картаграфічных знакаў, распрацоўкі спосабаў графічнага вырабу карт.

Охрана окружающей среды — ахова акаляючага асяроддзя, у вузкім сэнсе — сістэма мерапрыемстваў, накіраваных уласна на ахову прыроды; у шырокім разуменні сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на аптымізацыю ўзаемаадносін чалавечага грамадства з асяроддзем яго пражывання. А. а. а.— агульная задача ўсяго чалавецтва, рашыць якую магчыма сумеснымі намаганнямі ўсіх дзяржаў ва ўмовах мірнага суіснавання.

Охрана природы ахова прыроды, сістэма дзяржаўных і грамадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на рацыянальнае выкарыстанне, аднаўленне і зберажэнне природных умоў і рэсурсаў. З’яўляецца неабходнай часткай разумнага, навукова абгрунтаванага прыродакарыстання і пераўтварэння прыроды.

Охраняемые территории — ахоўваемыя тэрыторыі, участкі зямной паверхні, на якіх захоўваецца ў натуральным стане або ўвесь прыродны комплекс, або асобныя прыродныя аб’екты (расліны, жывёлы, карысныя выкапні і інш.). Да А. т. адносяцца запаведнікі, заказнікі, помнікі прыроды, нацыянальныя паркі.

Оценка земель — ацэнка зямель, вызначэнне параўнальнай вытворчай каштоўнасці зямель па іх урадлівасці (баніціроўка глеб), а так­сама па паказчыках эфектыўнасці іх выкарыстання, адноснай даходнасці (эканамічная А. з.).

Оценочные карты — ацэначныя карты, карты, якія даюць мэтанакіраваную ацэнку природных і сацыяльна-эканамічных геасістэм або іх кампанентаў з пункту погляду жыцця і дзейнасці чалавека і рашэння канкрэтных народнагаспадарчых задач.

Очаг землетрясения — ачаг землетрасення, месца ў нетрах Зямлі, дзе ўзнікаюць раптоўныя, амаль імгненныя разрывы і змяшчэнні мае горных парод, што выклікае падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні. Большасць А. з. знаходзіцца ў тоўшчы зямной кары (да глыбіні 60 км), меншая частка — у верхний мантыі (да глыбіні 500—600 км).

п

Паводок паводка, хуткае і кароткачасовае падняцце ўзроўню вады ў рацэ і значнае павелічэнне яе воднасці; узнікае нерэгулярна. Утвараецца звычайна ад моцных дажджоў, іншы раз у выніку раставання снегу або ледавікоў, скідвання вады з вадасховішчаў. П. на беларускіх рэках назіраюцца летам І восенню. Вышыня паводкавых вод летам складае ў сярэднім 0,4—0,7 м над межанню, працягласць лет-

ніх П.— у сярэднім каля 15 дзён. Восенню П. на беларускіх рэках больш працяглыя і вышыня ўздыму вады большая.

Падение реки — падзенне ракі, рознасць вышынь паміж вытокам і вусцем ракі. Падзенне Волгі, напрыклад, 254 м (вышыня вытоку 226 м, вусця — 28 м). Можна вызначаць падзенне асобных участкаў ракі, знаючы вышыні пачатковага і канечнага пунктаў участка. П. р. памяншаецца ад вытокаў да вусця, ад яго залежаць ухіл ракі і скорасць цячэння.

Падун падун, назва парогаў, вадаспадаў на рэках паўночнай часткі Усходне-Еўрапейскай раўніны і ў Сібіры.

Падь — падзь, назва міжгорных паніжэнняў, цяснін і далін, бяссцёкавых і з часовым сцёкам, у Сібіры і на Далёкім Усходзе. У Заходняй Сібіры — балота на вялікай паніжанай раўніне ў лесе.

Пак пак, шматгадовы марскі лёд у Арктыцы, таўшчынёй да 3—5 м. Дрэйфуе пад уздзеяннем цячэнняў і вятроў Амаль прэсны.

Палеовулканология — палеавулканалогія, раздзел вулканалогіі, які вывучае вулканічную дзейнасць у мінулыя геалагічныя эпохі. Мае важнае значэнне для палеаграфічных рэканструкцый і даследавання эвалюцыі вулканізму, а таксама пошуку карысных выкапняў

Палеогеновый период, палеоген — палеагенавы перыяд, палеаген, першы перыяд кайназойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачаўся 67 млн гадоў таму назад і працягваўся 41 млн гадоў. Для П. п. характэрны: разбурэнне мезазойскіх гор, праяўленне альпійскага гораўтварэння, шырокае распаўсюджанне пакрытанасенных раслін, развіццё птушак і млекакормячых, утварэнне буйных месцараджэнняў марганцавых руд, а таксама нафты, бурага вугалю, баксітаў і іншых карысных выкапняў

Палеогеографические карты — палеагеаграфічныя карты, карты, якія адлюстроўваюць фізіка-геаграфічныя ўмовы і выгляд Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі. На П. к. паказваюць абрысы былых мацерыкоў і акіянаў, геалагічныя працэсы, клімат і абледзяненні, старажытныя ландшафты, глебавы і раслінны покрыў і іншыя кампаненты прыроднага асяроддзя.

Палеогеография — палеагеаграфія, навука аб заканамернасцях развіцця геаграфічнай абалонкі Зямлі і гісторыі ўзаемадзеяння прыроды і чалавека. Даследуе дынаміку прыродных умоў у розных рэгіёнах на працягу геалагічных эпох, выяўляе прычыны прыродных змяненняў, распрацоўвае прасторавыя рэканструкцыі ў выглядзе розных палеагеаграфічных глабальных і рэгіянальных карт.

Палеозойская эра, палеозой — палеазойская эра, палеазой, трэцяя эра геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачалася каля 570 млн гадоў таму назад І працягвалася каля 330 млн гадоў. Падзяляецца на шэсць перыядаў: кембрыйскі, ардавікскі, сілурыйскі, дэвонскі, каменнавугальны і пермскі. Для П. э. характэрны: каледонская і герцынская складкаватасці, развіццё дзеразы, хвашчоў і дрэвападобных папарацей, рыб.

земнаводных і паўзуноў, утварэнне многіх карысных выкапняў (вугалю, нафты, солей, руд металаў і інш.).

Палеомагнетизм — палеамагнетызм, раздзел зямнога магнетызму, які вывучае геамагнітнае поле геалагічнага мінулага на аснове даследавання намагнічанасці горных парод. Дае магчымасць вывучыць змяненне магнітнага поля; вызначаць становішча мацерыкоў або іх буйных глыб адносна адна адной і ў адносінах да полюсаў у мінулыя геалагічныя эпохі; вызначаць палеаграфічныя ўмовы і г. д.

Палеонтология — палеанталогія, навука, якая вывучае арганічны свет мінулых геалагічных эпох і заканамернасці яго гістарычнага развіцця. Складаецца з палеазаалогіі і палеабатанікі.

Палеоценовая эпоха, палеоцен — палеацэнавая эпоха, палеацэн, ранняя (першая) эпоха палеагенавага перыяду.

Палетка — палетка, прыбор для вымярэння плошчаў крывалінейных контураў на плане ці карце. Прадстаўляе сабой вычарчаную на празрыстай бумазе, шкле або цэлулоіднай пласцінцы сетку ліній, што ўтвараюць квадраты вядомых памераў. 3 іх дапамогай і вымяраюць плошчы на плане і карце.

Палинология — паліналогія, навука, якая вывучае пыльцу і споры раслін (у тым ліку выкапнёвых).

Пампа, пампасы — пампа, пампасы, назва субтрапічных стэпаў у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Уругвай). На ўсходзе П. большай часткай узарана, тут моцна развіта эрозія глеб; на захадзе П. яшчэ захаваліся сухія злакавыя стэпы з калючымі хмызнякамі на шэра-карычневых глебах у спалучэнні з саланцамі, саланчакамі і камяністымі ўчасткамі, тут П. выкарыстоўваецца як паша.

Памперо — пампера, халодны штармавы вецер паўднёвага і паўднёва-заходняга напрамку ў Аргенціне і Уругваі. Выклікаецца ўрываннем антарктычнага паветра з боку Анд праз пампу Аргенціны і далей да Атлантычнага ўзбярэжжа. Суправаджаецца дажджом, навальніцай і рэзкімі паніжэннямі тэмпературы паветра.

Памятники природы — помнікі прыроды, рэдкія або цікавыя аб’екты жывой і нежывой прыроды (вадаспады, пячоры, рэдкія агаленні горных парод, асобныя скалы, вялікія валуны, асобныя дрэвы, рэдкія жывёлы, маляўнічыя ўчасткі і паркі і г. д.). Адносяцца да ахоўваемых аб’ектаў і тэрыторый. Маюць навуковае, культурна-эстэтычнае, асветніцкае і аздараўленчае значэнне. У Беларусі звыш 200 П. п. рэспубліканскага значэння: 19 старадаўніх паркаў, больш за 100 векавых і рэдкіх парод дрэў, 15 геалагічных П. п., 7 валуноў.

Пангея Пангея, гіпатэтычны мацярык, які аб’ядноўваў у палеазоі і пачатку мезазою ўсе сучасныя мацерыкі, а затым распаўся на асобныя часткі.

Пантограф пантограф, прыбор для перарысоўкі карт, планаў, чарцяжоў у іншым, звычайна больш дробным маштабе.

Парагенетические ландшафтные комплексы — парагенетычныя

ландшафтный комплексы, сістэма прасторава-сумежных, генетычна спалучаных рэгіянальных або тыпалагічных ландшафтных комплексаў Напрыклад, ярыста-лагчынная сістэма, што складаецца з лагчыны сцёку, яра, лагчыны І конуса вынасу.

Парамо, парамос — парама, парамас, тыл высакагорнай расліннасці і вышынны лугава-стэпавы пояс на вышыні ад 3000 м (часам ад 2800 м) да 4500—4900 м у тарах нізкіх шырот (Анды І горы Усходняй Афрыкі). Размешчаны паміж поясам крывалесся і снегавой лініяй. Характэрны халаднаваты вільготны клімат з высокай інсаляцыяй, рэзкія сутачныя ваганні тэмператур, гадавая сума ападкаў 1000—1500 мм (вышэй за 3700 м часта выпадае снег), поры года слаба выражаны. У складзе расліннасці дзірваністыя злакі (кавыль, барадач і інш.), падушкападобныя і разеткавыя расліны, рэдкія нізкарослыя дрэвы (вышынёй 2—5 м), з лямцавымі стваламі і густаапушаным лісцем

Парк парк, тэрыторыя з прыроднай або культурнай расліннасцю, сеткаю дарог, алеямі, вадаёмамі і пляцоўкамі; прызначана для рэкрэацыйных мэт П. бываюць рэгулярнымі (з геаметрычна правільнай планіроўкай), пейзажнымі, або ландшафтнымі, прыроднымі, марскімі, прыродна-гістарычнымі, або помнікавымі. Сярод самых прыгожых паркаў на Бёларусі — парк імя Луначарскага ў Гомелі, пасаджаны ў 1849 г., Нясвіжскі парк (1879 г.).

Парковые ландшафты — паркавыя ландшафты, прыродныя ланд­шафты зрэджаных лясоў з хмызнякамі і густым травастоем у розных геаграфічных умовах (напрыклад, лесатундравыя рэдкалессі, лясныя саванны тропікаў і інш.). Лясы могуць быць прыроднымі або штучна насаджанымі.

Парниковый эффект атмосферы, тепличный эффект — парніковы эфект атмасферы, цяплічны эфект, ахоўнае дзеянне атмасферы ў працэсе прамянёвага цеплаабмену Зямлі з сусветнай прасторай. Атмасфера прапускае да зямной паверхні сонечную радыяцыю, аднак паглынае даўгахвалевае выпраменьванне зямной паверхні. Нагрэтая такім чынам атмасфера пасылае да зямной паверхні сустрэчнае выпраменьванне, што кампенсуе ў значнай меры страты цяпла зямной паверхняй. Пры адсутнасці атмасферы сярэдняя тэмпература зямной паверхні была б 23 °C, у сапраўднасці 15 °C.

Пассатные противотечения — пасатныя супрацьцячэнні, цячэнні ў падпаверхневым слоі трапічнай зоны Сусветнага акіяна. Напрамак — з захаду на ўсход. Маюць выгляд адносна вузкіх струменяў. Стрыжань П. с. размяшчаецца на глыбінях 50—200 м. Часткова кампенсуюць згон вады пасатнымі вятрамі з усходніх частак акіянаў.

Пассатные течения пасатныя цячэнні, паверхневыя цячэнні Су­светнага акіяна ў трапічных і экватарыяльных шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў, якія выклікаюцца пануючымі тут вятрамі пасатамі. Накіраваны з усходу на захад, падзяляюцца міжпасатнымі

супрацьцячэннямі. У паўночнай частцы Індыйскага акіяна па прычыне мусоннай цыркуляцыі П. ц. назіраюцца толькі зімой.

Пассатный климат — пассатны клімат, клімат абласцей зямнога шара, якія знаходзяцца пад уздзеяннем пасатаў. Характарызуецца перавагай малавоблачнага надвор’я з устойлівымі ўмеранымі вятрамі ўсходніх напрамкаў, высокімі тэмпературамі паветра, нязначнай колькасцю ападкаў (за выключэннем гарыстых астравоў і ўзбярэжжаў, якія служаць араграфічнымі перашкодамі). У раёнах П. к, на сушы пануюць трапічныя пустыні і паўпустыні (акрамя ўсходніх частак мацерыкоў, якім уласцівы вільготны трапічны клімат).

Пассаты — ласаты, устойлівыя паветраныя цячэнні ў трапічных шыротах. Абумоўлены існаваннем экватарыяльнай зоны паніжанага атмасфернага ціску і субтрапічных зон павышанага ціску. Прадстаўляюць сабой вятры з экватарыяльнай перыферыі субтрапічных антыцыклонаў. Выражаны паўночна-ўсходнімі вятрамі ў Паўночным паўшар’і паўднёва-ўсходнімі — у Паўднёвым.

Пегматит — пегматыт, светлаафарбаваная розназярністая жыльная горная парода, блізкая па складу да мацярынскай інтрузіўнай пароды. Мае складаны і разнастайны мінеральны састаў, характары­зуецца павышаным утрыманнем мінералаў, багатых лятучымі кампанентамі (вадой, фторам, борам, хлорам і інш.) і мінералаў рэдкіх і рассеяных элементаў. Залягае ў выглядзе жыл, лінз, гнёзд і іншых цел. 3. П. звязаны месцараджэнні многіх карысных выкапняў. На Беларусі трапляецца зрэдку сярод дакембрыйскіх парод.

Пегматитовые месторождения — пегматытавыя радовішчы, жылы, лінзы і штокі, якія ўтварыліся пры застыванні магматычнага расплаву, што знаходзіўся пад уздзеяннем лятучых кампанентаў (вады, фтору, хлору, брому і інш.). Складзены палявым шпатам, кварцам, іншымі мінераламі, сярод якіх каштоўнымі з’яўляюцца слюда, мінералы рэдкіх і рассеяных элементаў (берылій, літый, торый, уран, цэзій) і каштоўныя камяні (ізумруд, аквамарын, тапаз і інш.). У адпаведнасці з гэтым адрозніваюць керамічныя, слюдзяныя, рэдкаметальныя і каштоўна-камянёвыя П. р. Найбольш вядомы П. р. Расіі, Украіны, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Бразіліі, краін Паўднёвай Афрыкі.

Педимент — педымент, слабанахіленыя (не болей за 3—5°), звычайна слаба задзернаваныя скалістыя перадгорныя раўніны, выпрацаваныя працэсамі дэнудацыі, выветрывання, плоскаснага і рэчышчавага змыву ў падножжы крутых схілаў гор і ўзвышшаў; часта не маюць рыхлых адкладаў або прыкрыты з паверхні іх нязначным слоем. Асабліва характэрныя для раёнаў з сухім кліматам.

Педиментация — педыментацыя, працэс утварэння педыментаў за лік адступання крутых схілаў і фарміравання ля іх падножжа нахіленых дэнудацыйных раўнін. У больш вузкім сэнсе пад П. разумеюць працэс мадэліроўкі і далейшага выраўноўвання паверхні педыментаў за лік плоскаснай і лінейнай эрозіі перыядычных вадацёкаў

Педиплен — педыплен, выраўнаваная слабанахіленая (3—5°) дэнудацыйная паверхня, што ўтварылася на месцы раней узвышанага рэльефу шляхам зліцця паміж сабой педыментаў. На паверхню выходзяць карэнныя горныя пароды, якія месцамі перакрыты маламагутным покрывам рыхлых адкладаў; сустракаюцца астраўныя горы — апошнія рэшткі мінулай, больш высокай паверхні. П. характэрныя для раёнаў з засушлівым і сухім кліматам (напрыклад, для пустынь і саваннаў Афрыкі).

Пелагиаль, пелагическая область — пелагіяль, пелагічная вобласць, тоўшча вады акіянаў, мораў І азёр як асяроддзе жыцця планкто­ну, нектону і плейстону. Супрацьпастаўляецца бенталі (дну вадаёмаў), населенай бентасам.

Пелагические организмы — пелагічныя арганізмы, расліны і жывёлы, што насяляюць пелагіяль. Падзяляюцца на пасіўна плаваючых на паверхні вады (плейстон) або ў яе тоўшчы (планктон) і на актыўна плаваючых (нектон). П. а. супрацьпастаўляюцца бентасу (арганізмам, што жывуць на дне вадаёма).

Пелагические отложения — пелагічныя адклады, асадкі мацерыковага схілу і ложа акіянаў, якія складаюцца з рэшткаў планктонных арганізмаў, танчэйшых мінеральных часцінак, прынесеных з сушы, з вулканаў, касмічнага пылу, а таксама прадуктаў хімічных працэсаў у моры. Да П. а. належаць арганагенныя ілы (глабігерынавы, какалітавы, дыатомавы, радыялярыевы і інш.) і акіянічныя гліны. •

Пенеплен пенеплен, слабахвалістая, месцамі амаль роўная дэнудацыйна-акумулятыўная раўніна, якая ўтварылася пры працяглым выраўнаванні першапачаткова моцна расчлененага рэльефу ва ўмовах стабільнага становішча базіса эрозіі і перавагі вертыкальнай дэнудацыі. Часта пакрыта карой выветрывання (таўшчынёй часам звыш 100 м). Прыклад П.— Казахскі драбнасопачнік.

Пенепленизация — пенепленізацыя, выраўноўванне рэльефу ў вы­шку працэсаў дэнудацыі і выветрывання, што вядзе ва ўмовах працяглага стабільнага становішча базіса эрозіі да ўтварэння пенепленаў.

Первичные равнины — першасныя раўніны, раўніны, якія ўтварыліся ў выніку адступання мора і агалення марскога дна. Складаюцца гарызантальна залягаючымі слаямі асадкавых парод, чым і абумоўліваецца раўніннасць паверхні. Прыклады — Усходне-Еўрапейская раўніна, Прыкаспійская нізіна, Сярэдне-Сібірскае пласкагор’е і інш.

Перевал — перавал, найбольш нізкае і даступнае месца ў горным хрыбце ці масіве.

Передовые хребты — перадавыя хрыбты, горныя хрыбты і ланцугі, якія размешчаны па перыферыі горнай краіны ўздоўж прылягаючых раўнін. Ад асявых хрыбтоў адрозніваюцца меншай вышынёй, мяккімі абрысамі грабянёў, часта адасоблены падоўжнымі тэктанічнымі прагінамі. Складзены пераважна асадкавымі пародамі (вапнякі, фліш, гліністыя сланцы і інш.); звычайна больш маладыя, чым асявыя хрыбты.

Перекат — перакат, мелкаводны ўчастак ракі паміж плёсамі; утвараецца ў выніку назапашвання рачных наносаў. Бываюць і камяністыя П., не звязаныя з пераносам наносаў (шывера).

Перелесок — пералесак, невялікі масіў лесу, які аддзелены палянамі ад іншых лясных участкаў; рэдкі лес паміж густымі ляснымі масівамі.

Перемерзание рек — перамярзанне рэк, спыненне рэчышчавага сцёку на асобных плыткіх участках ракі па прычыне ўтварэння магутнага ледзянога покрыва. Пры П. р. сцёк можа спыняцца або праяўляцца ў выглядзе падрэчышчавага патоку; часам вада разліваецца на паверхні ледзянога покрыва і ўтварае наледзі.

Перемётные ледники — перакідныя ледавікі, два або некалькі ледавікоў, якія размяшчаюцца на супрацьлеглых схілах і маюць агульную вобласць жыўлення на седлавіне хрыбта. П. л. могуць быць вісячымі, даліннымі, схілавымі, скразнымі (апошнія бяруць пачатак унутры горнай краіны і пераразаюць навылёт горныя ланцугі).

Перемешивание океанических вод — перамешванне акіянічных вод, працэсы абмену энергіяй і рэчывам паміж сумежнымі воднымі масамі; абумоўлены наяўнасцю вертыкальных і гарызантальных градыентаў акіяналагічных характарыстык і накіраваны на ліквідацыю гэтых градыентаў. П. а. в. бывае малекулярным (абумоўлена цеплавым рухам малекул), турбулентным, або фрыкцыйным (утварэнне і разбурэнне віхраў), і канвекцыйным (абумоўлена розніцай у шчыльнасці мэр­ской вады і ажыццяўляецца галоўным чынам у вертыкальным напрамку).

Пересыхание рек — перасыханне рэк, спыненне сцёку ў рэчышчы ракі ў перыяды працяглай засухі (вада расходуецца на інфільтрацыю і выпарэнне). П. р. характэрна для сухіх абласцей. Больш буйныя рэкі ў перыяд перасыхання нярэдка разбіваюцца на адасобленыя плёсы.

Перехват реки — перахват ракі, захоп ракой сцёку суседняй ракі. У большасці выпадкаў з’яўляецца вынікам рэгрэсіўнай (адступальнай) эрозіі, калі рака ўразаецца вярхоўямі ў водападзельную прастору і дасягае суседняй рачной даліны. Вада з перахопленай ракі цячэ па новым рэчышчы. На Беларусі П. р. адбываліся ў пасляледавіковы час, сведкі гэтага — скразныя даліны.

Переходная зона (от материка к океану) — пераходная зона (ад мацерыка да акіяна), буйная форма рэльефу і геалагічнай структуры Зямлі, што размяшчаецца паміж мацерыком і акіянам. Уключае катлавіну ўскраіннага мора, астраўныя дугі і абмяжоўваючыя іх глыбакаводныя жалабы. Характарызуецца вельмі кантрастным рэльефам, переход­ным тыпам зямной кары (ад мацерыковага да акіянічнага), вялікімі скарасцямі і рэзкай дыферэнцыяцыяй вертыкальных тэктанічных рухаў, сейсмічнасцю і магутным вулканізмам, што дазваляе разглядаць П. з. як вобласць сучаснай геасінкліналі. У тыповым выглядзе прадстаўлена на ўсходніх берагах Азіі.

Переходные болота — переходный балоты, балоты, прамежкавыя паміж верхавымі балотамі і нізіннымі балотамі. Жывяцца атмасфернымі і грунтавымі водамі, маюць расліны нізінных і верхавых балот (асокі, чарот, тарфяныя імхі, падвей, журавіны і інш.).

Перешеек — перашыек, вузкая паласа сушы, якая злучае мацерыкі, паўвостраў з астатняй часткай мацерыка або вострава (Панамскі пе­рашыек, Суэцкі, Перакопскі і інш.). П., злучаючы ўчасткі сушы паміж сабой, раздзяляюць тым самым вадаёмы.

Перигелий — перыгелій, найбольш блізкі да Сонца пункт арбіты планеты або якога-небудзь іншага цела Сонечнай сістэмы.

Перигляциальная зона, приледниковая зона — перыгляцыяльная зона, прыледавіковая зона, паласа сушы (шырыня ад некалькіх км да некалькіх сотняў км), якая непасрэдна прымыкае да покрыўных ці горна-далінных ледавікоў. ,П. з. зведвае моцны (галоўным чынам ахалоджваючы) уплыў ледавікоў на ўвесь комплекс прыродных умоў, адрозніваецца звычайна суровым кліматам з халоднымі сухімі вятрамі, што дзьмуць з ледавікоў. Характэрны перыгляцыяльныя працэсы; часта распаўсюджана шматгадовая або сезонная мерзлата і мярзлотныя формы рэльефу.

Перигляциальные образования, перигляциальные явления — пе­рыгляцыяльныя ўтварэнні, перыгляцыяльныя з’явы, комплекс спецыфічных форм рэльефу і адкладаў перыгляцыяльнай зоны (марэны, зандравыя палі, а таксама каменныя моры і рэкі, нагорныя тэрасы і іншыя формы мярзлотнага і ледавіковага рэльефу), што ўтварыліся ў выніку перыгляцыяльных працэсаў.

Перигляциальные процессы — перыгляцыяльныя працэсы, сукупнасць прыродных працэсаў, уласцівых перыгляцыяльнай зоне. Звязаны з уздзеяннем на ландшафты гэтай зоны блізка размешчаных ледавіковых покрываў, раставанне якіх садзейнічае пераносу і пераадкладанню матэрыялу, а шматразовыя чаргаванні замярзання і раставання вады ў рыхлых і трэшчынаватых пародах — марознаму растрэскванню, развіццю працэсаў пучэння, соліфлюкцыі і інш., утварэнню мярзлотнага рэльефу. П. п. праяўляюцца і ў раёнах з суровым кантынентальным кліматам без сумежнага покрыўнага абледзянення (напрыклад, ва Усходняй Сібіры).

Перидотит — перыдатыт, глыбінная цёмна-зялёная ультраасноўная горная парода, якая складаецца ў асноўным з алівіну і піраксену. Мае ўкрапіны магнетыту, храміту, радзей піраціну, гранату і інш. У спалучэнні з іншымі ультраасноўнымі і асноўнымі пародамі ўтварае працяглыя паясы і зоны, да якіх прыстасаваны радовішчы храмітавых, плацінавых, нікелевых руд, тальку, азбесту і інш. Вядома некалькі масіваў П. у крышталічным фундаменце Беларусі.

Перисто-кучевые облака — перыста-кучавыя воблакі, тонкія бе­лый воблакі ў выглядзе град або слаёў, пабудаваных з зярнят, шматкоў, рабізны. Складаюцца пераважна з крышталікаў лёду. Назіраюцца

ў верхний трапасферы. Утварэнне П.-к. в. часцей за ўсё звязана з халодным фронтам.

Перисто-слоистые облака — перыста-слаістыя воблакі, воблакі ў выглядзе бялявай паўпразрыстай пялёнкі, звычайна валакністай, іншы раз размытай; складаюцца з крышталікаў лёду. Назіраюцца ў верхняй трапасферы. Утварэнне П.-с. в. часцей за ўсё звязана з цёплым фронтам.

Перистые облака — перыстыя воблакі, высокія белыя воблакі ў выглядзе тонкіх белых ніцей або белых шматкоў і выцягнутых град; складаюцца з крышталікаў лёду. Утвараюцца ў верхняй трапасферы (на вышыні 7—10 км) пры вельмі нізкіх тэмпературах. З’яўляюцца прадвеснікамі цёплага атмасфернага фронту.

Перламутровые облака, стратосферные облака — перламутравыя аблокі, стратасферныя аблокі, аблокі, якія часам узнікаюць у стратасферы на вышыні 20—30 км, галоўным чынам у Паўночнай Еўропе і на Алясцы (зімой). Напамінаюць па форме перыстыя І перыста-кучавыя аблокі з моцнай ірызацыяй (вясёлкавай афарбоўкай па краях).

Перлит — перліт, кіслае водаўтрымліваючае вулканічнае шкло з дробнай канцэнтрычна-шкарлупінавай асобнасцю. Раздроблены і падвергнуты цеплавой апрацоўцы (900—1100 °C) П. моцна ўспучваецца. Выкарыстоўваецца як лёгкі звукаі цеплаізаляцыйны матэрыял, запаўняльнік лёгкіх бетонаў, цэментаў і інш. Радовішчы вядомы ў Расіі, Арменіі, Азербайджане і інш. краінах.

Перманентные центры действия атмосферы, постоянные центры действия атмосферы — перманентный цэнтры дзеяння атмасферы, пастаянныя цэнтры дзеяння атмасферы, вялікія вобласці атмасферы з перавагай цыклонаў або антыцыклонаў, якія праяўляюцца (у адрозненне ад сезонных цэнтраў дзеяння атмасферы) на кліматычных картах атмасфернага ціску на працягу ўсяго года (напрыклад, Азорскі антыцыклон, Алеуцкая дэпрэсія і інш.).

Пермский период, пермь — пермскі перыяд, перм, апошні (шосты) перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачаўся 285 млн гадоў таму назад і працягваўся 45 млн гадоў. Для П. п. характэрны: заканчэнне герцынскага гораўтварэння, сухі клімат, паступовае знікненне лясоў з дрэвападобных папарацей, хвашчоў і дзеразы, узнікненне голанасенных раслін, росквіт паўзуноў, утварэнне радовішчаў каменных і калійных солей, гіпсу, вугалю, нафты і гаручага газу.

Пескование почвы — пескаванне глебы, метад меліярацыі цяжкіх гліністых глеб, які заключаецца ва ўнясенні ў іх пяску з мэтаю паляпшэння іх водна-фізічных уласцівасцей. П. г. павялічвае водапранікальнасць глеб і запасы даступнай для раслін вільгаці, а таксама аблягчае іх апрацоўку.

Песок — пясок, асадкавая дробнаабломкавая рыхлая горная па­рода (або сучасны асадак), якая складаецца з абломкаў мінеральнага зерня або шкілетаў арганізмаў розных горных парод, з дыяметрам часцінак ад 0,1 да 1 мм (па другіх класіфікацыях 0,05—2 мм). Прымя-

няецца ў будаўніцтве і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, кварцавыя П.— у шкляной прамысловасці. На Беларусі П. складаюць 39 % антрапагенавых адкладаў.

Песчаная пустыня — пясчаная пустыня, тып пустыні з характэрным пясчаным рэльефам. Пяскі ўтвараюцца за лік разбурэння карэнных парод і перавейвання старажытных алювіяльных і марскіх адкладаў; могуць быць замацаваны расліннасцю ці прадстаўлены рухомымі пяскамі. Для рэльефу П. п. характэрны градавыя пяскі, узгорыстыя пяскі, барханы і іншыя формы. П. п. значна багацейшыя вадой, чым іншыя тыпы пустынь, а таксама расліннасцю. Распаўсюджаны ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Выкарыстоўваюцца як пашы для авечак, коз, вярблюдаў

Песчаник — пясчанік, асадкавая горная парода, сцэментаваны пясок. Складаецца з кварцу, палявых шпатаў, слюды і інш. мінералаў Адрозніваюць гліністы, вапняковы і жалезісты П. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, для вытворчасці вогнетрывалай цэглы, шкла і інш. вырабаў. Радовішчы параўнальна шырока распаўсюджаны. На Беларусі П. пашыраны ў асадкавай тоўшчы, складаюць 15 % яе аб’ёму.

Песчаные почвы — пясчаныя глебы, агульная назва глеб лёгкага механічнага складу з перавагай у іх пяску і буйнога пылу (звыш 90 % часцінак буйнейшыя за 0,01 мм). Маюць вельмі высокую водапранікальнасць, нізкую вільгацяёмістасць, малыя запасы пажыўных рэчываў, бесструктурный, аднак добра праграваюцца і ўтрымліваюць высок! працэнт даступнай для раслін вільгаці (ад яе агульнага запасу). Для паляпшэння водна-фізічных уласцівасцей П. г. ужываюць глінаванне і іншыя меліярацыі. П. г. шырока распаўсюджаны ў Беларусь

Петрография, петрология — петраграфія, петралогія, навука аб гор­ных пародах, іх хімічным і мінералагічным складзе, структурах і тэкстурах, формах залягання, паходжанні і змяненні ў зямной кары і на паверхні. Часам да петраграфіі адносяць толькі апісанне горных парод, а да петралогіі — вывучэнне іх паходжання.

Пещерные льды — пячорныя льды, розныя па форме і будове ледзяныя ўтварэнні, якія ўзніклі ў надземных пустотах і поласцях мёрзлых або прамярзаючых горных парод.

Пещеры — пячоры, поласці ў верхний тоўшчы зямной кары, якія адкрываюцца на зямную паверхню адной або некалькімі ўваходнымі адтулінамі. Утвараюцца шляхам вышчалочвання І размыву вадой растваральных горных парод, а таксама ў выніку суфозіі, падземнага размыву трэшчын, абразіі і іншых працэсаў. Найбольш буйныя П.— карставыя (прадстаўляюць сабой складаныя сістэмы хадоў і залаў даўжынёй у дзесяткі км). Часта ўпрыгожаны рознымі нацечна-капежнымі і часам ледзянымі ўтварэннямі.

Пик — пік, востраканцовыя горныя вяршыні (звычайна пірамідальнай або конусападобнай формы) або вышэйшы пункт горнага хрыбта, масіву ці асобнай вяршыні незалежна ад яе формы.

Пиктокарты, пиктограммы — піктакарты, піктаграмы, схематычныя «карты» на скуры, дрэве, камянях. П. былі асабліва распаўсюджаны ў індзейскіх плямён Паўночнай Амерыкі, у старажытных народаў Паўночнай Афрыкі і Міжземнамор’я.

Пиранометр — піранометр, прыбор для вымярэння рассеянай сонечнай радыяцыі. Гарызантальная прыёмная паверхня з’яўляецца тэрмабатарэяй з чорных і белых спаяў, што ахавана ад дзеяння доўгахвалевай радыяцыі, ветру, ападкаў і прамых сонечных прамянёў. Розніца тэмператур спаяў выклікае тэрмаэлектрычны ток, па сіле якога вызначаюць інтэнсіўнасць радыяцыі. Калі прыбор не ахаваны ад прамых со­нечных пр'амянёў, ён вымярае сумарную радыяцыю і называецца салярыметрам.

Пирокластические горные породы, пирокласты — піракластычныя горный пароды, піракласты, абломкавыя вулканічныя горныя пароды. Складаюцца з абломкаў вулканічных прадуктаў рознай велічыні (попелу, лапіляў, больш буйных абломкаў І глыб), выкінутых пры вывяржэнні вулкана; могуць быць запечанымі ці сцэментаванымі (вулканічныя туфы і інш.). П. г. п. трапляюцца ў адкладах верхняга пратэразою на большай частцы Беларусі.

Пнроксенйт — піраксеніт, ультраасноўная поўнакрышталічная гор­ная парода, складзеная з піраксенаў, часам з нязначнымі дамешкамі алівіну, плагіяклазу, магнетыту, тытанамагнетыту і інш. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, рудныя разнавіднасці прыдатныя як сыравіна на жалеза і тытан. На Беларусі выяўлены ў пародах крышталічнага фундамента.

Пироксены — піраксены, трупа шырока распаўсюджаных пародаўтваральных мінералаў, сілікатаў магнію, жалеза, кальцыю, алюмінію, натрыю, літыю. Колер белы, шэры, карычнева-зялёны саставе цёмнаафарбаваных рознасцей больш жалеза). Уваходзяць у састаў многіх магматычных (пераважна асноўных) і метамарфічных горных парод, а асобныя пароды складаюцца цалкам з П. (напрыклад, піраксеніт). Некаторыя П. з’яўляюцца рудамі металаў або вырабнымі камянямі. На Беларусі трапляюцца ў саставе парод крышталічнага фундамента.

Пиролюзит — піралюзіт, мінерал, двухвокіс марганцу. Утварае чорныя сажыстыя або скрытакрышталічныя масы, ааліты, нацечныя выдзяленні, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты, дэндрыты. Па паходжанню асадкавы, гіпергенны (у кары выветрывання), гідратэрмальны. Адна з асноўных марганцавых руд.

Питание ледника — жыўленне ледавіка, наступление на ледавік новых мае снегу і лёду за лік атмасферных ападкаў, пераносу снегу мяцеліцай, падзення снежных і ледзяных лавін.

Питание рек (озёр) — жыўленне рэк (азёр), паступленне вады ў рэкі (азёры) шляхам паверхневага і падземнага сцёку. Адрозніваюць чатыры асноўныя крыніцы Ж. р.: дажджавое, снегавое, ледавіковае і падземнае. Большасць рэк жывіцца водамі рознага паходжання, г. зн.

мае змешанае жыўленне. Жр. залежыць галоўным чынам ад клімату і пораў года; ім вызначаецца воднасць рэк. Рэкі Беларусі маюць зме­шанае жыўленне.

Плавиковый шпат, флюорит — плавіковы шпат, флюарыт, мінерал, фторысты кальцый. Колер фіялетавы, зялёны, ружавата-жоўты або празрысты, бясколерны. Найбольш тыповы для гідратэрмальных радовішчаў. Цвёрдасць невысокая. Выкарыстоўваецца ў каляровай і чорнай металургіі, у оптыцы, як вырабны камень. Радовішчы ў Расіі, Мексіцы, Францыі, ПАР. Зрэдку трапляецца на Беларусі.

Плавни — плаўні, участкі забалочаных пойм у ніжнім цячэнні і дэльтах многіх рэк на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны; на працяглы перыяд (часам на некалькі месяцаў) заліваюцца паводкавымі водамі. Пакрыты цяжкапраходнымі зараснікамі трыснягу, асокаў і рагозаў, сустракаюцца пойменный лясы. П. значныя плошчы займаюць у дэльтах Дуная, Днястра, Дняпра, Дона, Кубані, Волгі. Выкарыстоўваюцца галоўным чынам як сенажаці, пры асушэнні — пад рыс і другія культуры.

Плавучие льды — плывучыя льды, ільды ў морах і акіянах, якія не звязаны з берагам і знаходзяцца ў руху. Перамяшчаюцца (дрэйфуюць) над уплывам вятроў і'цячэнняў. Сярод П. л. адрозніваюць ледзяныя палі (марскі лёд), ледзяныя астравы (шэльфавы лёд), ледзяныя горы, або айсбергі (мацерыковы лёд у моры), і іншыя віды. П. л. найбольш характэрны для палярных і субпалярных шырот (Арктыка і Антарк­тика) .

Плагиоклазы — плагіяклазы, трупа мінералаў, вапнякова-натрыевыя палявыя шпаты. Утвараюць бесперапынны ізаморфны рад; крайнія члены — альбіт (натрыевы) І анартыт (кальцыевы), прамежкавыя — алігаклаз, андэзін, лабрадор, бітаўніт. Адны з самых распаўсюджаных пародаўтваральных мінералаў, уваходзяць у склад многіх магматычных, метамарфічных і піракластычных парод. Пры змяненні замяшчаюцца слюдзістым агрэгатам, кальцитам і іншымі мінераламі. Пры выветрыванні П. утвараюцца гліністыя мінералы.

Плакор — плакор, плоская або слабанахіленая водападзельная прастора. Характарызуецца глыбокім заляганнем грунтавых водаў, адсутнасцю значнага змыву або акумуляцыі, глебавы і раслінны покрыў найбольш поўна адлюстроўвае тыповыя занальныя рысы при­роды.

Планетарная геоморфология — планетарная геамарфалогія, раздзел геамарфалогіі, які вывучае асноўныя асаблівасці рэльефу Зямлі як планеты і рэльеф планет Сонечнай сістэмы пераважна дыстанцыйнымі метадамі. Прадметам вывучэння П. г. служаць найбольш буйныя рысы рэльефу (мегаі макрарэльеф) з пункту погляду іх паходжання і развіцця: мацерыковыя выступы і акіянічныя ўпадзіны, раўнінныя краіны, арагенічныя паясы і інш. П. г часам разглядаецца як састаўная частка планеталогіі.

Планетология, сравнительная планетология — планеталогія, параўнальная планеталогія, комплекс навук, якія вывучаюць будову І развіццё планет Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў

Планеты — планеты, нябесныя целы, якія рухаюцца вакол Сонца або іншых зорак па эліптычных арбітах і свецяцца адбітым сонечным святлом. П. Сонечнай сістэмы (у напрамку ад Сонца): Меркурый, Ве­нера, Зямля, Марс (планеты зямной трупы), Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон (планеты-гіганты)

Планиметр — планіметр, прыбор для вымярэння плошчаў плоскіх фігур. Найбольш распаўсюджаным з’яўляецца палярны П., з дапамогаю якога можна вызначыць плошчу фігуры ў выніку абвядзення яе контуру.

Планктон, биосестон планктон, біясестон, сукупнасць раслінных (фітапланктон) і жывёльных (зоапланктон) арганізмаў, што насяляюць тоўшчу вады кантынентальных і марскіх вадаёмаў і не здольны супрацьстаяць пераносу цячэннямі. У прэсных вадаёмах адрозніваюць П. азёрны (лімнапланктон) і рачны (патамапланктон). Да П. належаць розныя водарасці, прасцейшыя, некаторыя ракападобныя, медузы, малюскі і інш. П. служыць кормам многім прамысловым жывёлам, у тым ліку рыбам і кітападобным.

Планшет — планшэт, і) квадратная дошчачка памерам ад 40 смХ X 40 см да 60 см X 60 см, якая выкарыстоўваецца пры мензульнай здымцы мясцовасці; 2) дошчачка або папка, на якой умацоўваецца графлёная папера І компас для вакамернай здымкі.

Пласт — пласт, асноўная форма залягання асадкавых горных па­род, якая адлюстроўвае паслядоўнасць іх адкладання ў выглядзе слаёў П. валодае аднароднымі прыкметамі і абмежаваны больш ці менш паралельнымі паверхнямі: верхняй — дахам і ніжняй — падэшвай.

Пластичность почв и горных пород — пластычнасць глеб і горных парод, 1) П. глеб — здольнасць вільготных глеб незваротна змяняць форму без утварэння трэшчын пад уплывай нагрузкі пэўнай інтэнсіўнасці. Вызначае многія фізіка-механічныя ўласцівасці глеб, іх «спеласць» і гатоўнасць да апрацоўкі; 2) П. горных парод здольнасць парод да пластичных дэфармацый. Улічваецца пры будаўніцтве, меліярацыі зямель, праходнасці тэрыторыі і г. д.

Пластовая равнина — пластавая раўніна, раўніна, размешчаная ў межах платформы (адпавядае пліце платформы). Складзена гарызантальна або злёгку нахіленымі пластамі асадкавых горных парод. У яе межах выдзяляюцца асобныя нізіны і ўзвышшы. Да П. р. належаць самыя вялікія раўніны зямнога шара (напрыклад, Усходне-Еўрапейская і Заходне-Сібірская).

Платиновые руды — плацінавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для атрымання плацінавых металаў (плаціны, паладыю, ірыдыю, радыю, осмію, рутэнію). Па складу падзяляюцца на ўласна плацінавыя і комплексный. Канцэнтрацыя плацінавых металаў у рудах розная: ад 2—5 г/т да адзінак кг/т — у карэн-

ных радовішчах і ад дзесяткаў мг/м3 да сотняў г/м3у рассыпных. Па паходжанню П. р. карэнныя (магматагенныя) і асадкавыя (россыпы). Найбольш значныя рэсурсы плацінавых металаў— у карэнных месцараджэннях. Здабыча ў ПАР, Канадзе, Калумбіі, Фінляндыі, ЗША.

Плато плато, павышаная раўніна з роўнай або хвалістай, слаба расчлененай паверхняй, выразна аддзеленая ад сумежных больш нізкіх раўнін выразнымі ўступамі (П. Тургайскае, Усцюрт у Казахстане, Каларада і Калумбійскае ў Кардыльерах і інш.). П. бываюць структур­ным! (складзены гарызантальна або слабадыслацыраванымі пластамі горных парод), вулканічнымі, або лававымі (вялікія масы лавы залілі няроўнасці мінулага рэльефу), дэнудацыйнымі (узнятыя дэнудацыйныя раўніны з яскрава выражанымі краямі), нагорнымі (выраўнаваныя прасторы ва ўнутраных частках горных краін, запоўненыя прадуктамі разбурэння акаляючых гор).

Платформы платформы, буйныя (тысячы кіламетраў у папярочніку) адносна ўстойлівыя ўчасткі зямной кары. Характэрны павольныя ваганні сушы, часам разломы і расколы. Утварыліся на месцы геасінкліналей, у выніку іх развіцця і набыцця зямной карой жорсткасці, устойлівасці. Маюць двух’ярусную будову: знізу — адносна выраўнаваны складкаваты фундамент, утвораны крышталічнымі магматычнымі і метамарфічнымі горнымі пародамі, над ім — тоўшча гарызантальна залягаючых асадкавых парод; фундамент размяшчаецца на рознай глыбіні, утварае ўпадзіны, падняцці, іншы раз выходзіць на дзённую паверхню (шчыты). Па ўзросту адрозніваюць старажытныя П., з фун­даментам дакембрыйскага ўзросту (напрыклад, Усходне-Еўрапейская) і маладыя П., з палеазойскім фундаментам (напрыклад, Заходне-Сібірская). У рэльефе П. адпавядаюць вялікія раўніны. У замежнай літаратуры П. нярэдка называюцца кратонамі.

Платформенный чехол, осадочный чехол — платформавы чахол, асадкавы чахол, верхні структурны паверх платформы, складзены з неметамарфізаваных, пераважна асадкавых горных парод, якія залягаюць на крышталічным фундаменце. Магматычныя пароды, якія маюць падпарадкаванае значэнне, прадстаўлены пераважна покрывамі базальтаў. Магутнасць П. ч. ад першых дзесяткаў м на шчытах да дзесяткаў і соцень, месцамі тысяч м на плітах (на Беларусі ад некалькіх дзесяткаў м да 6 км у Прыпяцкім прагіне).

Плейстон — плейстон, сукупнасць раслінных І жывёльных арганізмаў, якія пасіўна плаваюць на паверхні вады або паўапушчаны ў ваду. Распаўсюджаны галоўным чынам у трапічным поясе; найбольш разнастайныя прадстаўнікі марскога П. (саргасавыя водарасці, раска, актыніі, сіфанафоры і інш.).

Плейстоцен — плейстацэн, ніжняя, большая частка чацвярцічнага перыяду. Характарызуецца агульным пахаладаннем клімату Зямлі і перыядычным узнікненнем у сярэдніх шыротах вялікіх покрыўных абледзяненняў.

Плёс — плёс, глыбокі ўчастак ракі паміж перакатамі. Звычайна ўтвараецца ў месцах павелічэння скорасці цячэння вады і інтэнсіўнага размывания дна (напрыклад, у выгінах рэк, у звужаных рачных далінах)

Плиоценовая эпоха, плиоцен — пліяцэнавая эпоха, пліяцэн, апошняя эпоха неагенавага перыяду.

Плита — пліта, буйныя (сотні і нават тысячы кіламетраў у папярочніку) участкі платформы з тоўшчай асадкавых парод і глыбінёй залягання фундамента да 3—5 км і больш. П. называюцца таксама маладыя платформы (напрыклад, Заходне-Сібірская, Туранская). Тэрыторыя Беларусі цалкам размешчана на П. Усходне-Еўрапейскай платформы.

Плодородие почвы — урадлівасць глебы, здольнасць глебы забяспечыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і ўтварыць ураджай раслін. Залежыць ад уласцівасцей глебы, галоўным чынам гумусу, і дзейнасці чалавека.

Плоскогорья — пласкагор’і, вялікія раўнінныя ўчасткі сушы, якія размяшчаюцца над узроўнем мора больш чым на 500 м і характарызуюцца значным расчляненнем. П. многа ў Азіі (Сярэдне-Сібірскае, Аравійскае, Дэкан і інш.), у Афрыцы, якая з’яўляецца ў асноўным мацерыком ступеньчатых пласкагор’яў, а таксама ў Амерыцы і Аўстраліі

Плоскостной смыв, плоскостная эрозия, поверхностный смыв — пласкасны змыў, пласкасная эрозія, паверхневы змыў, разбурэнне І змыў глебы, часам і грунту, ліўневымі і расталымі водамі, што сцякаюць па схілу суцэльнай воднай паласой па зменлівых дробных рэчышчах. Асабліва хутка адбываецца П. з. на крутых схілах, не замацаваных расліннасцю.

Плотностные течения — шчыльнасныя цячэнні, рух вады ў морах і акіянах, які выклікаецца нераўнамерным размеркаваннем шчыльнасці марской вады. Шч. ц. пераважаюць у глыбінных слаях, дзе ветравыя цячэнні нязначныя. Характэрныя для праліваў паміж басейнамі з рознай шчыльнасцю вады.

Плотность воды — шчыльнасць вады, фізічная характарыстыка, роўная адносінам масы вады да яе аб’ёму. Шчыльнасць прыроднай вады звычайна роўна 1 г/см3.

Плотинные озёра, запрудные озёра — плацінныя азёры, запрудный азёры, азёры, якія ўтварыліся шляхам перагараджэння, перакрыцця, запруды, загрувашчвання рачной даліны, яра, лагчыны натуральнай (абвал, ледавік, рачныя наносы, лававыя патокі І г. д.) або штучнай плацінай. Да П. а. належыць возера Сарэзскае на Наміры, Севан у Арменіі, Тана на Эфіопскім нагор’і, многія азёры Альпаў, Гімалаяў і іншых горных краін.

Площадное извержение — плошчавае вывяржэнне, вывяржэнне, якое адбываецца па многіх трэшчынах і трубкападобных каналах на вялікай плошчы. У выніку П. в. утвораны лававыя покрывы Ісландыі, базальтавыя плато Дэкана і інш.

Плывун — плывун, насычаныя вадой рыхлыя адклады, якія здольны расцякацца і адплываць пад ціскам вышэйляжачых тоўшчаў і ў выніку іншых механічных уздзеянняў. Пры прамярзанні П. падвяргаецца моцнаму пучэнню.

Плювиальные эпохи, плювиалы — плювіяльныя эпохі, плювіялы, эпохі інтэнсіўнага ўвільгатнення клімату за лік павелічэння колькасці ападкаў або памяншэння выпарэння. Па часе, відаць, былі блізкія з ледавіковымі эпохамі. Супрацьпастаўляюцца адносна сухім ксератэрмічным перыядам.

Пляж пляж, пакаты намыўны бераг мора, ракі ці возера, складзены звычайна пяском, жвірам, галькай або ракушачнікам. Захоўвае бераг ад размыву хвалямі; іншы раз ствараецца штучна чалавекам.

Побережье — узбярэжжа, пагранічная паласа паміж сушай і мо­рам, якая характарызуецца распаўсюджаннем сучасных і старажытных берагавых форм рэльефу. У найбольш поўным выглядзе складаецца з прымор’я (зона сушы са старажытнымі марскімі тэрасамі), берагавой зоны (дзе прадстаўлены сучасныя берагавыя формы) і ўзмор’я, або прыбярэжжа, з затопленымі старажытнымі берагавымі формамі.

Поверхностные воды — паверхневыя воды, воды сушы, якія naстаянна або часова знаходзяцца на зямной паверхні ў вадкім (рэкі і часовыя вадацёкі, азёры, вадасховішчы, балоты) або цвёрдым (ледавікі і снежны покрыў) стане.

Поверхности выравнивания — паверхні выраўноўвання, агульная назва прыўзнятых участкаў зямной паверхні з выраўнаваным, згладжаным рэльефам. Утвараюцца ў выніку выраўноўвання першапачаткова расчлененага рэльефу і перавагі на працягу доўгага часу экзагенных (дэнудацыйных і дэнудацыйна-акумуляцыйных) працэсаў над эндагенНЫМІ.

Поверхностные течения — паверхневыя цячэнні, паступальны або вярчальны рух паверхневага слоя марскіх або азёрных водаў. Абумоўлены рознымі сіламі, з якіх галоўная роля належыць ветру.

Поверхностная морена — паверхневая марэна, вялікая колькасць абломкавага матэрыялу на паверхні ледавіка, што ўтвараецца ў вобласці языкоў горных ледавікоў у выніку абвалаў і восыпаў са схілаў ледавіковай даліны, а таксама пры раставанні ўнутранай марэны. Матэрыял П. м. звычайна назапашваецца ў месцах замаруджанага цячэння лёду. Сярод П. м. адрозніваюць бакавыя, сярэднія і канцавыя марэны.

Поверхностный сток — паверхневы сцёк, сцёк вод атмасферных ападкаў па зямной паверхні ў рэкі, азёры, моры і акіяны. Адрозніваюць сцёк схілавы (сцёк расталых снегавых і дажджавых вод па схілу без пастаянных рэчышчаў) і рэчышчавы (сцёк вод па пастаянных рэчышчах). Залежыць ад клімату, рэльефу, горных парод, расліннасці. Актыўна на П. с. уздзейнічае чалавек (будаўніцтва плацін, вадасховішчаў, сажалак, каналаў, снегазатрыманне, лесанасаджэнне і г. д.).

Поверхность Мохоровичича — паверхня Махаровічыча, граніца па-

дзелу зямной кары з мантыяй Зямлі. Вызначана па скачку скорасці падоўжных сейсмічных хваль з 6,7—7,6 да 7,9—8,2 км/с. Названа па прозвішчу югаслаўскага вучонага А. Махаровічыча, які яе і адкрыў.

Поглощённая солнечная радиация — паглынутая сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, якая паглынаецца атмасферай і зямной паверхняй. Залежыць ад празрыстасці атмасферы, воблачнасці, стану і ўласцівасцей зямной паверхні, вугла падзення сонечных прамянёў. Атмасфера (у асноўным вадзяная пара, малекулы газаў, кроплі, цвёрдыя часціцы і інш.) паглынае толькі каля 15 %, зямная паверхня (расліннасць, глебы, грунты, воды і інш.) — звыш 40 % сонечнай радыяцыі, ператвараючы яе галоўным чынам у цеплыню. П. с. р. для тэрыторыі Беларусі за год складае каля 67 ккал/см2.

Погода — надвор’е, стан атмасферы ў пэўны момант або за якінебудзь прамежак часу ў дадзенай мясцовасці. Характарызуецца сукупнасцю значэнняў метэаралагічных элементаў (тэмпературы, атмасфернага ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў). Змяняецца на працягу года і сутак.

Погребённые почвы, ископаемые почвы, палеопочвы — пахаваныя глебы, выкапнёвыя глебы, палеаглебы, рэшткі глебавых покрываў мінулых геалагічных эпох, якія сустракаюцца ў тоўшчах кантынентальных, пераважна чацвярцічных адкладаў. Найбольш поўна захаваліся ў лёсавых пародах, паказваюць звычайна на істотныя змяненні прыродных умоў. Даюць магчымасць меркаваць аб палеагеаграфічных абставінах мінулага.

Погребённые торфяники пахаваныя тарфянікі, паклады торфу, што перакрыты мінеральнымі асадкамі рознага паходжання (алювіяльнымі, марэннымі і інш.) і ўзросту. Асабліва характэрны для міжледавіковых эпох чацвярцічнага перыяду. Іх вывучэнне дае магчымасць узнавіць характар і змену палеагеаграфічных умоў, што існавалі ў дадзе­най мясцовасці.

Погребённый карст, ископаемый карст — пахаваны карст, выкапнёвы карст, тып карсту, які характарызуецца адсутнасцю паверхневых карставых форм рэльефу, так як растваральныя горныя пароды залягаюць на глыбіні. Выяўляецца ў геалагічных разрэзах і свідравінах, а таксама геафізічнымі метадамі даследавання.

Погребённый рельеф пахаваны рэльеф, рэльеф мінулых геалагічных эпох, пакрыты тоўшчамі пазнейшых асадкавых і вулканагенных адкладанняў. Формы П. р. складзены пераважна цвёрдымі горнымі па­родам!; працэсамі дэнудацыі яны могуць быць зноў выведзены на дзённую паверхню (так званы адкапаны, або выкапнёвы, рэльеф). Да П. р. таксама часта адносяць рэльеф, перакрыты мацерыковымі льдамі, а так­сама рэльеф, затоплены водамі мораў і вялікіх азёр.

Подветренный склон — падветраны схіл, схіл хрыбта, гары, узгорка, што звернуты ў бок, супрацьлеглы напрамку пануючых вятроў.

Подвижка ледника — зрушэнне ледавіка, рэзкі ўзмоцнены рух леда-

віка (часам на некалькі км), што суправаджаецца драбленнем лёду І ўзнікненнем мноства трэшчын. Такія зрушэнні характерны для пульсуючых ледавікоў

Подводная окраина материков — надводная ўскраіна мацерыкоў, частка дна Сусветнага акіяна, якая прадстаўляе сабой падводны працяг мацерыкоў Характарызуецца зямной карой мацерыковага тыпу, падабенствам рэльефу і геалагічнай будовы да прылягаючых участкаў сушы. Уключае шэльф, мацерыковы схіл І мацерыковае падножжа.

Подводные горы — падводныя горы, ізаляваныя горы рознага паходжання (часцей вулканічнага), якія ўзнімаюцца з дна акіянічных катлавін, або асобныя вяршыні падводных акіянічных хрыбтоў

Подводные долины — падводныя даліны, адмоўныя, лінейна выцягнутыя формы рэльефу дна мораў і акіянаў, у межах шэльфу І верхний частцы мацерыковага схілу. На шэльфе гэта звычайна часткі затопленых морам рачных далін мінулай сушы.

Подводные каньоны — падводныя каньёны, глыбокія (да 1—2 км) з крутымі схіламі і вузкім дном, разгалінаваныя падводныя даліны ў ме­жах падводнай ускраіны мацерыкоў Пачынаюцца пераважна на шэльфе і заканчваюцца конусам вынасу ў асновы мацерыковага схілу ў межах мацерыковага падножжа на глыбіні 2—4 км Многія служаць працягам наземных рачных далін (Конга, 1нд, Амазонка і інш.)

Подводные ландшафты — падводныя ландшафты, прыродна-аквальныя комплексы, якія ўключаюць дно вадаёма (возера, вадасховішча, мора) і водную масу над ім. Структура П. л. у многім вызначаецца іх аддаленасцю ад берага і глыбінёй, таму што гэтыя фактары звычайна вызначаюць асветленасць, тэмпературу вады, утрыманне ў ёй кіслароду, склад біяцэнозаў, запасы і прадукцыйнасць біямасы.

Подводные хребты — падводныя хрыбты, горныя збудаванні на дне мораў і акіянаў. Гэта астраўныя дугі ў межах пераходнай зоны ад мацерыкоў да акіянаў, глыбавыя, вулканічныя і іншыя П. х. у межах ложа акіянаў, сярэднеакіянічныя хрыбты і інш.

Подводный вулканизм, субмаринный вулканизм — падводны вулканізм, субмарынны вулканізм, праява вулканічнай дзейнасці пад вадой. Пры вялікіх глыбінях дзякуючы гідрастатычнаму ціску вывяржэнні звы­чайна непрыкметныя на паверхні мора; у неглыбокіх месцах суправаджаюцца выкідамі вялікай колькасці пары, газаў, вулканічнага попелу, а таксама лавы. Часам у выніку падводных вывяржэнняў утвараюцца астравы. П. в. найбольш вядомы ў Ціхім акіяне.

Подгорные равнины, предгорные равнины, пьедмонт — падгорныя раўніны, перадгорныя раўніны, п’едмонт, нахільныя хвалістыя раўніны, што прылягаюць да гор і цесна звязаны з імі ў працэсе свайго ўтварэння і развіцця. Адрозніваюць дэнудацыйныя П. р.—■ педыменты І педыплены (уласцівы пераважна раёнам з сухім кліматам) і акумуляцыйныя (у асноўным алювіяльна-пралювіяльныя) П р., якія ўтвораны звычайна

конусамі вынасу пастаянных і часовых патокаў, якія зліліся ля падножжа схілаў.

Поделочные камни — вырабныя камяні, мінералы і горныя пароды, якія валодаюць прыгожым колерам, дэкаратыўным структурным малюнкам і здольнасцю паліравацца; прымяняюцца для мастацкіх і дэкаратыўных мэт (напрыклад, яшма, малахіт, агат і інш.).

Подземные воды — падземныя воды, воды, якія знаходзяцца ў по­рах, пустотах і трэшчынах горных парод у верхний частцы зямной ка­ры (да глыбіні 12—16 км). Утвараюцца ў асноўным шляхам прасочвання атмасферных ападкаў, часткова за лік паступлення з нетраў Зямлі. Па ўмовах залягання падзяляюцца на грунтавыя і міжпластавыя. Бываюць напорным! і ненапорнымі, з нармальнай, паніжанай і павышанай тэмпературай, прэснымі (да 1 г солей на 1 л вады), мінеральнымі (ад 1 да 50 г солей на 1 л) 1 расоламі (звыш 50 г солей на 1 л вады). Вялікія запасы П. в. размешчаны ў Беларусі; 80 % гарадоў рэспублікі прамысловых прадпрыемстваў і сельскіх населеных пунктаў забяспечваюцца П. в.

Подземные льды падземныя ільды, ільды, што знаходзяцца ў тоўшчы мёрзлых горных парод і грунтоў у абласцях распаўсюджання шматгадовамёрзлых парод. Адрозніваюць першасныя П. і., або лёдцэмент (утвараюцца ў працэсе прамярзання рыхлых адкладаў) і другасныя — крышталізуюцца з вады і вадзяной пары ў трэшчынах (жыльны лёд), у порах і пустотах (пячорныя льды), ствараюцца на зямной паверхні і перакрываюцца асадкавымі пародамі (пахаваныя льды).

Подземные реки и озёра — падземныя рэкі 1 азёры, вадатокі І вадаёмы, якія размешчаны ў пячорах і іншых надземных пустотах, галоўным чынам у карставых абласцях.

Подземный сток — падземны сцёк, перамяшчэнне надземных вод у ваданосных гарызонтах да месца выхаду на дзённую паверхню. П. с. жывяцца рэкі і азёры.

Подзолисто-болотные почвы, дерново-подзолисто-глеевые почвы, бо­лотно-подзолистые почвы — падзоліста-балотныя глебы, дзярнова-падзоліста-глеевыя глебы, балотна-падзолістыя глебы, тын глеб, якія фарміруюцца галоўным чынам у тайзе сярод падзолістых глеб пры павышаным іх увільгатненні паверхневымі або грунтавымі водамі. Маюць прыкметы агляення. Рэакцыя кіслая або слабакіслая. Верхняя частка профілю ўзбагачана крэменязёмам і рухомымі формам! жалеза. Природная ўрадлівасць нізкая; глебы патрабуюць асушэння і ўнясення ўгнаенняў.

Подзолистые почвы, подзолы — падзолістыя глебы, падзолы, глебы тайгі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Швецыя і Фінляндыя, паўночная частка Усходне-Еўрапейскай раўніны, Сібір, Аляска і Канада). Добра прамываюцца, таму лёгкарастваральныя рэчывы выносяцца з верхніх гарызонтаў і назапашваюцца ў ніжніх, маюць акрэслена выражаныя гле бавыя гарызонты, бедныя пажыўнымі рэчывамі і перагноем, кіслыя. Афарбоўка папяліста-шэрая, напамінае попел (па-руску «зола», адсюло назва).

Подзолистый горизонт — падзолісты гарызонт, глебавы гарызонт у верхний частцы глеб, які характарызуецца паніжаным утрыманнем ілу, жалеза, марганцу, алюмінію і назапашваннем крэменязёму. Утвараецца ў выніку ападзольвання глеб, г. зн. вынасу лёгкарастваральных рэчываў у ніжнія гарызонты і за межы глебы. Мае плітачную будову, часта бесструктурны, афарбоўка светла-бялявая, папяліста-шэрая, пад колер попелу. Адзін з асноўных гарызонтаў дзярнова-падзолістых глеб Беларусі.

Подлесок — падлесак, трупа раслін у лесе, якая складаецца з хмызняковых, радзей дрэвавых (звычайна ценелюбівых) парод, што не ўваходзяць у пануючы дрэвавы полаг І не дасягаюць звычайна верхняга яруса.

Подмерзлотные воды — падмярзлотныя воды, напорныя падземныя воды абласцей распаўсюджання шматгадовай мерзлаты, што залягаюць пад тоўшчамі мёрзлых горных парод. Тэмпература іх вагаецца ад — 3 да +20 °C 1 болей. Жыўленне І разгрузка П. в. адбываецца праз навылётныя праталіны, што звязваюць П в. з міжмярзлотнымі, надмярзлотнымі і паверхневымі водамі.

Подошва склона, подошва гор — падэшва схілу, падэшва гор, лінія або вузкая пераходная паласа, якая абмяжоўвае ў плане горнае збудаванне і аддзяляе яго крутыя схілы ад размешчаных ніжэй больш роўных і пакатых паверхняў Ніжэй П. с. працэсы эрозіі і дэнудацыі схілаў звы­чайна хутка затухаюць.

Подповерхностное течение — падпаверхневае цячэнне, рух вады ў вадаёме ніжэй паверхневага слоя, па-за сфераю непасрэднага ўздзеяння ветру (звычайна на глыбінях ад 10 да 500 м). Выклікаецца галоўным чынам розніцай шчыльнасці вады, можа быць таксама кампенсацыйным цячэннем, што папаўняе страты вады, якая зганяецца ветрам.

Подпор — падпор, павышэнне ўзроўню вады ў рацэ ў выніку стварэння штучных збудаванняў або ўтварэння натуральных перашкод (звужэнне рэчышча, рэзкія павароты, нагрувашчванне камянёў, за­жоры і заторы) Можа быць пастаянным (напрыклад, ад плаціны) або часовым.

Подстилающая поверхность, деятельная поверхность — падсцілаючая паверхня, дзейная паверхня, паверхня Зямлі (глеба, расліннасць, снег, вада, лёд), непасрэдна ўплывае на сумежныя слаі атмасферы і цесна з імі ўзаемадзейнічае (абменьваецца цяплом, вільгаццю, мінеральнымі рэчывамі і г. д.).

Подтопление — падтапленне, павышэнне ўзроўню грунтавых вод, выкліканае большай часткай стварэннем гідратэхнічных збудаванняў і падпорам паверхневых вод. Вядзе да забалочвання зямель і пагаршэння сельскагаспадарчых угоддзяў.

Поды — поды, буйныя замкнутый паніжэнні прасадкавага паходжання ў стэпавай зоне Усходне-Еўрапейскай раўніны (пераважна на Украіне) Даўжыня ад некалькіх соцень м да некалькіх км, глыбіня ад

1 —1,5 м да 5—8 м, форма круглявая або авальная. Вясной, пры раставанні снегу, П. залішне ўвільготнены, іншы раз у іх утвараюцца часо­вня азёры. Пакрыты стэпавай і балотна-лугавой расліннасцю, сустра каюцца засоленыя ўчасткі.

Позёмка — пазёмка, замець, перанос снегу ветрам непасрэдна над паверхняй снежнага покрыва; адна з разнавіднасцей мяцеліцы. Бачнасць пры П. памяншаецца.

Пойма пойма, паніжаная частка рачной даліны, якая затапляецца ў паводкі. Складаецца рачнымі наносамі. Мае раўнінную паверхню, ускладненую лагчынамі (астаткамі лукавін і рукавоў), старыкамі і гра­дам!. Шырыня П. буйных раўнінных рэк дасягае 15—20 км, часам 40 км. Адрозніваюць нізкую П. (заліваецца штогодна) і высокую П. (заліваецца адзін раз у некалькі гадоў, у час найбольш высокіх паводак).

Пойменное озеро, старица — поймавае возера, старыца, старык, возера прадаўгаватай звілістай формы. Уяўляе сабой рукаў або пратоху ракі, якія аддзяліліся ад асноўнага рэчышча.

Пойменные почвы, аллювиальные почвы — поймавыя глебы, алювіяльныя глебы, глебы, якія утвараюцца ў поймах і дэльтах рэк ва ўмовах перыядычнага затаплення і накаплення рачных наносаў Разна стайны па будове і ўласцівасцях, часта валодаюць высокай урадлівас цю. На Беларусі складаюць 8,3 % глеб сельскагаспадарчых угоддзяў найбольш пашыраны на Беларускім Палессі.

Покатость, покатая поверхность, макросклон — пакатасць, пакатая паверхня, макрасхіл, паверхня з агульным паніжэннем у пэўным напрамку (напрыклад, паўднёвая П. Усходне-Еўрапейскай раўніны ў бок Чорнага мора).

Покровные ледники, ледниковые покровы, материковые льды — покрыўныя ледавікі, ледавіковыя покрывы, мацерыковыя льды, назем­ный ледавікі ў выглядзе суцэльнага ледзянога шчыта (купала). Магутнасць да некалькіх км і плошча ў мільёны км2. 1х форма не залежыць ад рэльефу зямной паверхні, а абумоўлена размеркаваннем жыўлення 1 расходам лёду. Займаюць 98,5 % плошчы сучаснага абледзянення сушы. Характарызуюцца расцяканнем лёду ад цэнтра купалаў, дзе знаходзіцца вобласць жыўлення ледавіка, да краёў. Скорасць руху — ад 3 да 30 см у суткі (10—130 м у год). Расход лёду адбываецца звычайна шляхам абломвання канцоў ледавікоў, якія часта спускаюцца ў мора і ўтвараюць ледзяныя горы, або айсбергі. П. л. характэрны цяпер для Антарктыды і Грэнландыі; широка былі развіты ў геалагічным мінулым.

Покровные суглинки — покрыўныя суглінкі, агульная назва маламагутных безвалунных адкладаў пераважна сугліністага складу (месцамі пераважаюць алеўрыты, сустракаюцца лінзы пяску). Пакрываюць розныя формы рэльефу, у тым ліку ледавіковыя ў вобласці плейстацэнавых абледзяненняў раўнін.

Покрытый карст пакрыты карст, тып карсту, у якім пароды, што раствараюцца вадой, пакрыты маларастваральнымі геалагічнымі адкла-

дамі; апошнія генетычна не звязаны з карставай тоўшчай і могуць быць марэнай, марскімі пясчана-гліністымі асадкамі, водналедавіковымі адкладамі і інш. Развіты своеасаблівыя формы рэльефу (варонкі, ванны, сляпыя яры і інш.). Шырока распаўсюджаны ў межах Усходне-Еўрапейскай раўніны, сустракаецца на Каўказе, ва Усходняй Сібіры і інш. раёнах.

Полая вода паводка, разводдзе, павелічэнне воднасці і павышэнне ўзроўню вады ў рэках у перыяд вясенняга раставання снегу (вясенняя паводка) або ў перыяд зенітальных дажджоў (напрыклад, у басейнах рэк Амазонкі, Конга і інш.).

Полдень — поўдзень, момант верхний кульмінацыі сапраўднага Сонца (сапраўдны П.) або сярэдняга Сонца (сярэдні П.). У П. Сонца (сапраўднае або сярэдняе) праходзіць адносна гарызонту самы высокі пункт свайго сутачнага шляху па небе.

Полевые географические исследования — палявыя геаграфічныя даследаванні, вывучэнне мясцовасці экспедыцыйнымі і стацыянарнымі метадамі на працягу г. зв. палявога перыяду (звычайна ў летнія месяцы) або на працягу ўсяго года.

Полевые шпаты — палявыя шпаты, трупа найбольш распаўсюджаных пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў. Усе важнейшыя магматычныя і метамарфічныя горныя пароды (граніт, гнейс, базальт) складзены пераважна П. ш. У састаў П. ш. уваходзяць алюміній, крэмній, кісларод, а таксама калій, натрый або кальцый і інш. элементы. Роз­ную афарбоўку ■ (шэрую, ружовую, зялёную) надаюць П. ш. дробныя ўключэнні вокіслаў жалеза, цынку, свінцу. П. ш. выкарыстоўваюцца ў вытворчасці керамічных, фарфоравых і шкляных вырабаў і як вырабныя камяні.

Полезащитные лесные полосы, лесные полосы — полеахоўныя лясныя палосы, лясныя палосы, штучныя лесанасаджэнні ў выглядзе палое шырынёй 10—60 м. Размяшчаюцца на межах палёў, звычайна перасякаюцца пад прамым вуглом. Ствараюцца ў стэпах і паўпустынях для ахо­вы сельскагаспадарчых культур ад сухавеяў. Садзейнічаюць назапашванню вільгаці ў глебе (затрымліваюць снег, сцёк расталых і дажджавых вод, памяншаюць сілу ветру і выпарэнне) і прадухіляюць размыў і выдзіманне глеб.

Полезные ископаемые — карысныя выкапні, прыродныя мінеральныя ўтварэнні зямной кары, якія могуць быць выкарыстаны ў вытворчасці. Фарміруюцца ў ходзе геалагічнай гісторыі пад уплывай экзагенных і эндагенных працэсаў. Выдзяляюць цвёрдыя (выкапнёвыя вугалі, руды, неметалічныя К. в.), вадкія (нафта, падземныя воды) І газападобныя (прыродныя гаручыя газы), а таксама гаручыя .металічныя і неметалічныя Кв. Утвараюць радовішчы. На Беларусі амаль 5000 радовішчаў і пакладаў 30 відаў мінеральнай сыравіны (калійныя солі, нафта, торф і інш.).

Полесья — палессі, старажытныя прыледавіковыя пясчаныя нізіны. Утварыліся ў буйных паніжэннях рэльефу за кошт назапашвання пяс234

чаных і іншых наносаў, што прыносіліся расталымі водамі чацвярцічных ледавікоў. Пакрыты лясамі, звычайна сасновымі, балотамі і лугамі. Распаўсюджаны ў межах паўднёвай тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў Еўропы (у Беларусі — Беларускае Палессе).

Полигенетические поверхности — полігенетычныя паверхні, марфалагічна адзіныя паверхні выраўноўвання, што ўтвораны ў розных сваіх частках рознымі, аднак узаемазвязанымі рэльефаўтвараючымі працэсамі. Часта размяшчаюцца ўздоўж берага мора, дзе ахопліваюць як прыбярэжную сушу, так і шэльф. Супрацьпастаўляюцца генетычна аднародным паверхням.

Полигляциализм — полігляцыялізм, тэорыя шматразовасці покрыўных абледзяненняў у чацвярцічным перыядзе. Грунтуецца на аналізе адпаведных змяненняў складу выкапнёвых флоры і фауны, неаднара зовых паўторах у разрэзах ледавіковых і міжледавіковых адкладаў

Полигональные образования — паліганальныя ўтварэнні, формы мікраі мезарэльефу, што ўзнікаюць пры маразабойным растрэскванні тонкадысперсных грунтоў у палярных і субпалярных абласцях Маюць выгляд шматвугольнікаў або прамавугольнікаў Найбольш буйныя П у сустракаюцца ў тундравай зоне, дзе маразабойныя трэшчынныя палігоны могуць дасягаць некалькі сотняў м у папярочніку

Полигонометрия — палігонаметрыя, метад вызначэння становішча пунктаў зямной паверхні (геадэзічных пунктаў), якія служаць апорнымі пры тапаграфічных здымках, планіроўцы населеных пунктаў, інжынерных пошуках і г д. Становішча пунктаў вызначаецца пракладаннем палігонаметрычных хадоў, якія прадстаўляюць сабой замкнутый (або разамкнутыя) ломаныя лініі, што абапіраюцца на пункты геадэзічнай сеткі з вядомымі каардынатамі. Вымярэнне даўжыні бакоў хадоў і вуглоў паміж імі дазваляе вылічыць каардынаты ўсіх вяршынь хадоў, калі вядомы каардынаты пачатковага пункта і зыходны дырэкцыйны вугал. Вуглы вымяраюць тэадалітамі, а даўжыню бакоў — святлоі радыёдальнамерамі, вымяральнымі лентамі або дротам

Полиметаллические руды — поліметалічныя руды, комплексный ру ды складанага мінералагічнага саставу, што змяшчаюць цынк, свінец, серабро, медзь, вісмут, кобальт і інш. металы. Галоўная сыравіна для выплаўкі свінцу і цынку. Пры комплекснай перапрацоўцы П р. на прад прыемствах каляровай металургіі з іх атрымліваюць многія каштоўныя элементы. Радовішчы ў Расіі, Казахстане, Польшчы, Чылі, Перу, Кана дзе, Аўстраліі, Мексіцы, Балівіі, ЗША.

Полная вода — поўная вада, самы высокі ўзровень вады пры прыліве.

Полнолуние — поўня, фаза Месяца, калі Месяц знаходзіцца ў напрамку, супрацьлеглым Сонцу і бачны як поўны асветлены Сонцам дыск.

Полночь — поўнач, момант ніжняй кульмінацыі сапраўднага Сонца (сапраўдная П.) або сярэдняга Сонца (сярэдняя П.) Час наступления П залежыць ад геаграфічнай даўгаты месца

Половодье — паводка, разводдзе, высокі і працяглы пад’ём узроўню вады ў рацэ, які паўтараецца ў адзін і той жа сезон і звычайна суправаджаецца найбольшай воднасцю і затапленнем поймы. Выклікаецца веснавым раставаннем снегу на раўнінах, летнім раставаннем снегу і лёду ў гарах і палярных краінах, багатымі дажджамі на працягу значнага перыяду часу. Вышыня пад’ёму вады розная. Неаднолькавы ў розных геаграфічных умовах час наступания і працягласць П. На беларускіх рэках веснавая П. пачынаецца ў сакавіку, працягваецца 14—2Одзён, на некаторых рэках — амаль месяц, вышыня ўздыму вады ад 2—4 (на Нёмане і Прыпяці) да 5—8 м (на Дняпры і Заходняй Дзвіне); у асобныя гады ўзровень вады на рэках узнімаецца на 3—4 м вышэй сярэдняга.

Полог леса — полаг лесу, сукупнасць крон дрэў, самкнутых ў межах аднаго ці некалькіх ярусаў лесу.

Положительные формы рельефа, выпуклые формы рельефа — дадатныя формы рэльефу, выпуклый формы рэльефу, прыўзнятыя ў параўнанні з навакольнымі ўчасткі сушы або дна акіянаў і мораў (горныя хрыбты, узвышшы, плато і г. д.).

Полонйны, планйны — паланіны, планіны, мясцовая назва высакагорных лугоў у Карпатах. У Балгарыі і Югаславіі называюцца планінамі. Размяшчаюцца на ўчастках гор з плоскімі вяршынямі. Звычайна служаць летнімі горнымі пашамі. Тэрмін уваходзіць у склад назваў хрыбтоў і асобных вяршынь (напрыклад, Стара-Планіна).

Полуденная линия — паўдзённая лінія, лінія ў плоскасці гарызонту, якая праходзіць праз пункты поўначы і поўдня. Супадае з напрамкам мясцовага мерыдыяна і паўдзённым ценем.

Полукустарники — паўхмызнякі, шматгадовыя расліны, у якіх сцябліны дрывянеюць толькі ў ніжняй частцы, верхнія іх часткі травяністыя і штогод адміраюць. Распаўсюджаны галоўным чына.м на пясках у пусты­нях і паўпустынях (напрыклад, джузгун, дрэвападобная салянка, некаторыя віды эфедры). Нізкарослыя П. (вышынёй 10—30 см) называюцца паўхмызнячкамі (многія віды палыну, астрагалаў, салянак).

Полуострова — паўастравы, участкі сушы, якія ўразаюцца ў водную прастору; з трох бакоў акружаны вадой, з чацвёртага боку злучаюцца з масівам сушы (мацерыка або вострава). Большасць П.—прамы працяг мацерыка (Апенінскі і Балканскі ў Еўропе, Малая Азія і Індакітай у Азіі, Самалі ў Афрыцы, Лабрадор і Аляска ў Паўночнай Амерыцы). Другія П. раней былі астравамі, а затым далучыліся да мацерыкоў (Індастан, Камчатка, Крымскі, Малака, Фларыда). Самы вялікі П. Зямлі — Аравійскі.

Полупустыни — паўпустыні, пераходныя прыродныя зоны з сухім кліматам, небагатай расліннасцю і жывёльным светам. Адрозніваюць паўпустыні ўмеранага пояса, субтрапічныя і трапічныя. Паўпустыні ўмеранага пояса размяшчаюцца ва ўнутраных раёнах Еўразіі (ад Прыкаспійскай нізіны на захадзе да плато Ардос на ўсходзе) і Паўночнай Амерыкі (Вялікі Басейн), а таксама на поўдні Паўднёвай Амерыкі (Па-

тагонія). Клімат умераны, рэзка кантынентальны, сухі з халоднай зімой (сярэдняя тэмпература студзеня ад —16 да —4 °C), гарачым летам (сярэдняя тэмпература ліпеня ад 4-22 да 4-25 °C) і нязначнай колькасцю ападкаў (150—300 мм у год, выпаральнасць у 4—7 разоў вышэйшая). Расліннасць разрэджаная, з дзірваністых злакаў і паўхмызнякоў Глебы каштанавыя і бурыя, паўпустынныя, нярэдка засоленыя. Водзяцца жывёлы стэпаў і пустынь.

Полынья — палонкі, праталіны, участкі незамёрзлай вады ў ледзяным покрыве ракі, возера, мора. П. на рэках часцей за ўсё ўтвараюцца на ўчастках хуткага цячэння, пры выхадзе ракі з глыбокага возера, у месцах з вялікай колькасцю крыніц, а таксама ў месцах скідання цёплых вод прамысловых прадпрыемстваў.

Польдеры — польдэры, асушаныя ўчасткі нізінных забалочаных марскіх узбярэжжаў — маршаў. Часта размяшчаюцца ніжэй узроўню мора, ахаваны валамі, дамбамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі ад затаплення марскімі і рачнымі водамі. Узровень грунтавых вод рэгулюецца дрэнажнымі збудаваннямі, часта з машинным адкачваннем вады. П. адрозніваюцца высокай урадлівасцю, звычайна апрацаваны. Распаўсюджаны галоўным чынам па берагах Паўночнага мора (Нідэрланды, Данія, ФРГ).

Полья — польі, паверхнев' я формы карставага рэльефу ў выглядзе вялікіх (плошчай да 400 км2) замкнутых катлавін, звычайна з крутымі схіламі і плоскім дном. Выкарыстоўваюцца як палі і пашы. Сустракаюцца на Балканскім (Дынарскі Карст), Крымскім паўастравах, на Каўказе, Паміры.

Полюсы ветров полюсы вятроў, раёны высокай паўторнасці мод­ных вятроў і штормаў на зямным шары — узбярэжжа Антарктыды, мыс Эрыма ў Японіі, фіёрд Прынс-Крысціян на паўночным усходзе Грэнландыі, горы і перадгор’і Патагоніі, паўночнае ўзбярэжжа Азіі (Хатангскі заліў, дэльта ракі Лены, праліў Вількіцкага і Саннікава), берагі астравоў Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Урангеля і іншыя раёны.

Полюсы мира (Северный и Южный) — полюсы свету (Паўночны і Паўднёвы), пункты перасячэння нябеснай сферы воссю свету, паралельнай восі вярчэння Зямлі. Зблізку Паўночнага П. с. размешчана Палярная зорка (яна выкарыстоўваецца для арыентавання на мясцовасці ў Паўночным паўшар’і). Зблізку Паўднёвага П. с. адсутнічаюць яркія зоркі.

Полюсы относительной недоступности полюсы адноснай недаступнасці, найбольш цяжкадаступныя раёны Арктыкі і Антарктыкі. У Арктыцы П. а. н. размяшчаецца прыблізна пад 84° пн. ш., 175° з. д., у Антарктыдзе — пад 82° пд. ш., 60° усх. д.

Полюсы тепла — полюсы цяпла, мясцовасці на зямным шары з най­больш высокімі тэмпературамі паветра на зямной паверхні, звычайна ў трапічных паясах (пустыня Тар у Індыі, да 53 °C; пустыня Махаве, у Даліне Смерді ў ЗША, да 56,7 °C; Лівійская пустыня ў Афрыцы, у Эль-

Азіі, да 57,8 °C — самая высокая зарэгістраваная тэмпература на зямным шары; даліна ракі Фліндэрс у Аўстраліі, да 53 °C; даліна ракі Па­рана ў Паўднёвай Амерыцы, каля 47 °C). У Сусветным акіяне самыя цёплыя паверхневыя воды ў Персідскім заліве (35,6 °C), у паўднёвай частцы Чырвонага мора і ў Мексіканскім заліве (33 °C).

Полюсы холада — полюсы холаду, раёны з найбольш нізкімі тэмпературамі на зямной паверхні. П. х. Зямлі — усходняя Антарктыда, дзе на станцыі «Усход» была зарэгістравана самая нізкая тэмпература на планере (—89,2 °C), а сярэдняя гадавая тэмпература складае каля —55 °C. П. х. Паўночнага паўшар’я — раён Верхаянска-Аймякона, з абсалютным мінімумам тэмператур некалькі ніжэй 70 °C, Грэнландыя (ніжэй — 65 °C).

Полярная звезда — Палярная зорка, найбольш яркая зорка ў сузор’і Малой Мядзведзіцы. Знаходзіцца ў Паўночным паўшар’і, заўсёды над паўночнай стараной гарызонту. Па П. з. вызначаюцца стораны гарызонту і прыблізна шырата дадзенага месца, прыкладна роўная вышыні П. з. над гарызонтам.

Полярная ночь палярная ноч, перыяд у палярных абласцях Зямлі (паўночнай і паўднёвай) да 66°33' пн. і пд. ш., калі Сонца на працягу сутак не з’яўляецца над гарызонтам. Працягласць П. н. узрастае ад адных сутак на палярных кругах да паўгода на геаграфічных полюсах. Так, на паралелі 70° пд. ш. П. н. цягнецца каля 60 сутак, на 80° пд. ш.— чаля 127 сутак. У П. н. зямная паверхня моцна выхалоджваецца.

Полярная фауна — палярная фауна, сукупнасць відаў жывёл, якія жывуць у прыпалярных абласцях зямнога шара. Больш ужываюцца тэрміны «арктычная фауна», «антарктычная фауна».

Полярное сияние — палярнае ззянне, аптычная з’ява ў верхніх слаях атмасферы (іонасферы), якая выражаецца ў свячэнні (люмінесцэнцыі) разрэджанага паветра (галоўным чынам атамаў кіслароду і малекул азоту) на вышыні ад 60 да 1000 км. Назіраецца галоўным чынам у высокіх шыротах абодвух паўшар’яў (большай часткай на адлегласці 20— 25° пн. ш. І пд. ш. ад магнітнага полюса), прычым адначасова на ўсіх даўготах, аднак з рознай інтэнсіўнасцю. П. з. узнікае пры пранікненні ў ніжнюю іанасферу зараджаных часціц высокай энергіі з верхняй іанасферы пры хуткіх ваганнях інтэнсіўнасці магнітнага поля. Працягласць П. з. ад дзесяткаў мінут да некалькіх сутак.

Полярные круги (Северный и Южный) — палярныя кругі (Паўночны 1 Паўднёвы), граніца палярных дня і ночы ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях. Паралель 66°33' пн. ш.— Паўночны палярны круг; на гэтай паралелі адзін раз у год, у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрвеня) бесперапынна на працягу сутак зямная паверхня асвятляецца Сонцам (палярны дзень). Паралель 66°33' пд. ш.— Паўднёвы палярны круг, на гэтай паралелі 21—22 чэрвеня Сонца не з’яўляецца над гары­зонтам (палярная ноч). Ужо на наступны дзень, 23 чэрвеня, на паралелі 66°33' пн. ш. наступав кароткая ноч, а на 66°33' пд. ш.— Сонца крыху

ўзнімаецца над гарызонтам. У дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) малюнак мяняецца на супрацьлеглы: на паралелі 66°33' пн. ш.— на працягу сутак палярная ноч, а на 66°33' пд. ш.— палярны дзень. На поўдзень ад Паўночнага і поўнач ад Паўднёвага палярнага кругоў не бывав палярных дня і ночы, да полюсаў іх колькасць павялічваецца да паўгода.

Полярные станции — палярныя станцыі, навукова-назіральныя пункты, створаныя на ўзбярэжжы кантынентаў і астравах Паўночнага Ледавітага акіяна і ў Антарктыцы. На іх вядуцца сістэматычныя аэраметэаралагічныя, актынаметрычныя, геафізічныя, гідралагічныя, гляцыялагічныя і ў асобных выпадках біялагічныя і медыцынскія назіранні.

Полярный день палярны дзень, перыяд у палярных абласцях Зямлі (паўночнай і паўднёвай) да 66°33' пн. і пд. ш., калі Сонца на працягу сутак не апускаецца за гарызонт. Працягласць П. д. узрастае ад адных сутак на палярных кругах да паўгода на геаграфічных по­люсах. Так, на паралелі 70° пн. ш. П. дз. цягнецца каля 60 сутак, на 80° пн. ш.— каля 127 сутак.

Полярный фронт — палярны фронт, атмасферны фронт паміж паветрам умераных шырот і трапічнымі паветранымі масамі ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях (звычайна паміж 30—45° пн. ш. і пд. ш. зімой і 40—55° пн. ш. і пд. ш. летам). 3 П. ф. звязаны ў асноўным цыклоны ў пазатрапічных шыротах.

Поморья — памор’і, прымор’і, мясцовасці, якія размешчаны паблізу мора. Тэрмін ужываецца на паўднёвых берагах Белага і Балтыйскага мораў і на некаторых іншых узбярэжжах, населеных славянам!.

Понор, катавотра — панор, катавотра, натуральная адтуліна (трэшчына, круглявы калодзеж, каналы рознай велічыні) на паверхні закарставанага масіву (на дне карставай варонкі, западзіны і інш.), якія паглынаюць і адводзяць утлыбіню дажджавую, расталую снегавую і рачную ваду.

Поперечный профиль долины — папярочны профіль даліны, паказ у графічнай форме будовы рачной даліны ў плоскасці, перпендыкулярнай яе падоўжнаму напрамку. На П. п. звычайна выдзяляюць карэнныя схілы даліны, яе дно, або ложа, рачныя тэрасы, пойму і рэчышча ракі. У залежнасці ад мясцовых умоў адзначаюць таксама старыкі, азёры, яры, лагчыны, далінныя ледавікі, асаблівасці геалагічнай будовы і расліннасці і іншыя геаграфічныя аб’екты.

Пористость (порозность) горных пород и почв — порыстасць (поразнасць) горных парод і глеб, сукупнасць пустот (пор) у горных паро­дах і глебах. Залежыць ад шчыльнасці пароды і глебы, формы І размераў складаючых яе часцінак. Высокую П. маюць рыхлыя асадкавыя горныя пароды (пяскі, лес), невысокую — шчыльныя горныя пароды (вапнякі, даламіты). Порыстасць вызначае водапранікальнасць парод, глеб і грунтоў.

Пороги — парогі, мелкаводныя камяністыя або скалістыя ўчасткі ў

рэчышчы ракі з хуткім цячэннем. Утвараюцца выхадам цвёрдых цяжка размываемых горных парод. Даволі часта сустракаюцца на рэках. Для беларускіх рэк П. не характэрны. Сустракаюцца яны часам на Дняпры (Кабяліцкія П. на поўнач ад Оршы) і Заходняй Дзвіне.

Породообразующие минералы — пародаўтваральныя мінералы, мінералы, якія ўваходзяць у якасці пастаянных істотных кампанентаў у склад горных парод; найбольш распаўсюджаныя мінералы зямной кары. Прадстаўлены пераважна сілікатамі, алюмасілікатамі, аксідамі, карбанатамі і фасфатамі. Кожнай генетычнай трупе парод уласцівы свае П. м. (для магматычных — кварц, палявыя шпаты, піраксены, амфіболы, слюды; для асадкавых — кальцыт, даламіт, гліністыя мінералы, халцэдон; для метамарфічных — звычайныя сілікаты і інш.).

Поророка — парарока, назва адзіночнай хвалі, якая назіраецца ў вусці ракі Амазонкі.

Порфир — парфір, агульная назва эфузіўных кіслых горных парод з буйнымі ўкрапліваннямі палявога шпату. Аналаг ліпарытаў (кварцавы парфір) і трахітаў (артаклазавы парфір). П.— тыповы кампанент старажытных вулканагенных парод. Будаўнічы матэрыял. Кварцавыя парфіры трапляюцца ў крышталічным фундаменце Беларусі.

Порфирит — парфірыт, агульная назва шырока распаўсюджаных змененых (палеатыпных) эфузіўных горных парод з буйнымі (парфіравымі) вылучэннямі плагіяклазу, рагавой абманкі або піраксену. Пароды складаюцца з тых жа мінералаў і са змененага шкла і маюць парфіравую структуру. Кіслотатрывалы і будаўнічы матэрыял. На Беларусі П. трапляюцца ў вулканагеннай тоўшчы крышталічнага фундамента.

Потамология — патамалогія, раздзел гідралогіі сушы, які вывучае рэкі. Часцей ужываюць у цяперашні перыяд тэрміны «вучэнне аб рэках» і «гідралогія рэк».

Почва глеба, самы верхні рыхлы слой зямной кары, які валодае ўрадлівасцю. Утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння горных парод, клімату, расліннасці, жывёл і рэльефу мясцовасці; вялікае ўздзеянне робіць чалавек. Складаецца з мінеральных часцінак, гумусу (перагною), глебавых вады, раствораў і паветра. У вертыкальным напрамку падзяляецца на глебавыя гарызонты. На зямной паверхні выдзяляецца многа розных тыпаў і відаў глеб, размеркаванне якіх на зямной паверхні вызначаецца шыротнай занальнасцю і вышыннай пояснасцю.

Почвенная вода (влага) — глебавая вада (вільгаць), вада, якая змяшчаецца ў глебе ў парападобным, вадкім і цвёрдым станах. Вадкая вада ўтварае глебавыя растворы. Асноўныя запасы вільгаці, што выкарыстоўваецца раслінамі, утварае свабодная вада, якая запаўняе глеба­выя поры і здольна перамяшчацца ў іх пад уплывай сілы цяжару і капілярных сіл.

Почвенная фауна, эдафон — глебавая фауна, эдафон, сукупнасць відаў жывёл, што жывуць у глебе (дажджавыя чэрві, кляшчы, мнаганожкі, краты і інш.). Г. ф.— важны фактар глебаўтварэння, які ўплы-

вае на асноўныя ўласцівасці глеб, у тым ліку на ўрадлівасць.

Почвенное районирование — глебавае раяніраванне, падзел тэрыторыі на асобныя рэгіёны па характеру глебавага покрыва. Асноўныя адзінкі Г. р.— глебавыя зоны, вобласці, фацыі, правінцыі, акругі, раёны.

Почвенные горизонты, генетические горизонты почв — глебавыя гарызонты, генетычныя гарызонты глеб, слаі глебы, якія адрозніваюцца паміж сабой па свайму складу, будове, структуры, колеру і іншых уласцівасцях. Узнікаюць пры ўтварэнні і развіцці глеб у выніку ўнутрыглебавага пераразмеркавання і пераўтварэння рэчываў, іх прыносу і вынасу.

Почвенные карты глебавыя карты, карты, якія паказваюць размяшчэнне, распаўсюджванне глеб на зямной паверхні, іх асаблівасці і ўласцівасці.

Почвенные коллоиды глебавыя калоіды, драбнейшыя арганічныя і мінеральныя часцінкі глебы памерамі меней за 0,0002 мм (па іншых класіфікацыях, меней за 0,0001 мм), што прадстаўлены ў тонкадысперснай форме. Г. к. складаюць асноўную масу арганічнага рэчыва глебы; мінеральныя калоіды складаюцца галоўным чынам з гліністых мінералаў. Г. к. садзейнічаюць утварэнню структуры глебы, вызначаюць яе іншыя ўласцівасці, у тым ліку ўрадлівасць глеб.

Почвенный воздух — глебавае паветра, паветра, якое запаўняе поры і пустоты глебавай масы, не запоўненыя вадой. Уздзейнічае на ўрадлівасць (пры недахопе ў Г. п. кіслароду ўрадлівасць глебы рэзка паніжаецца).

Почвенный климат — глебавы клімат, шматгадовы цеплавы, водны і паветраны рэжым глеб, цесна звязаны з кліматам (галоўным чынам прыземнага слоя паветра). Асаблівасці Г. к. у значнай ступені вызна­чаюць дынаміку рэчываў, напрамак глебаўтвараючага працэсу і ступень урадлівасці глебы.

Почвенный монолит — глебавы маналіт, вертикальны ўзор глебы, які ўзяты (без парушэння яе будовы) са сценкі глебавага разрэзу. Ахоплівае ўсю тоўшчу глебы або яе асноўныя гарызонты. Выкарыстоўваецца для даследавання розных (галоўным чынам фізічных) уласцівасцей глебы, а таксама ў якасці нагляднага дапаможніка.

Почвенный покров — глебавае покрыва, сукупнасць розных глеб, якія сустракаюцца ў дадзенай мясцовасці.

Почвенный профиль — глебавы профиль, вертикальны разрэз гле­бавай тоўшчы ад паверхні да мацярынскай (глебаўтваральнай) паро­ды. Складаецца з сукупнасці генетычна ўзаемазвязаных глебавых гарызонтаў і падгарызонтаў, якія сфарміраваліся ў працэсе глебаўтварэння. Магутнасць Г. п.— ад дзесяткаў см да некалькіх м. Асаблівасці будо­вы Г. п., складу і ўласцівасцей яго гарызонтаў служаць асновай для класіфікацыі глеб.

Почвенный разрез глебавы разрэз, вертикальная сценка ямы (шурфа), якая ўскрывае глебавы профіль.

Почвенный раствор — глебавы раствор, глебавая вада з раствора-

нымі ў ёй рознымі рэчывамі. Утрымлівае пажыўныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца раслінамі.

Почвоведение — глебазнаўства, навука аб глебах, іх уласцівасцях, утварэнні і развіцці, геаграфічным распаўсюджванні, спосабах разумнага выкарыстання і павышэння ўрадлівасці.

Почвогрунты — глебагрунты, сукупнасць глеб і падсцілаючай іх тоўшчы (ад 2—3 м да 7—10 м) горных парод. Паміж глебай і пародай адбываецца абмен цеплавой энергіяй, газамі і растворамі.

Почвообразовательный процесс, почвообразование — глебаўтваральны працэс, глебаўтварэнне, зараджэнне і фарміраванне глебы пад уплывам прыродных фактараў і гаспадарчай дзейнасці чалавека. У на­туральных умовах працякае бесперапынна, сумесна з развіццём усяго прыроднага асяроддзя. Канкрэтныя формы Г. п.— першаснае глебаўтварэнне, агліненне, латэрызацыя, гумусаі торфанакапленне, засаленне, расселение, агляенне, вышчалочванне, ападзольванне глеб і інш. У выніку Г. п. фарміруецца глебавы профіль з расчляненнем яго на глебавыя гарызонты.

Поясное время — паясны час, сістэма лічэння часу па паясах. Зямная паверхня падзелена ўздоўж мерыдыянаў праз 15° даўгаты на 24 паясы. Нумарацыя паясоў — з захаду на ўсход ад Грынвічскага мерыдыяна, пояс якога лічыцца нулявым. Межы паясоў не заўсёды праведзены па мерыдыянах, а часта праходзяць па дзяржаўных і адміністрацыйных граніцах, рэках і інш. Для кожнага пояса ў дадзены момант-час лічыцца аднолькавым і роўным часу сярэдняга мерыдыяна пояса. Суседнія паясы па часе адрозніваюцца роўна на 1 гадзіну.

Пребореальное время (период) — прабарэальны час (перыяд), пачатковы этап галацэну, які характарызаваўся пацяпленнем клімату пасля раставання льдоў апошняга абледзянення і з’яўленнем лясной расліннасці на раўнінах умераных шырот Еўропы.

Предгорный ледник — перадгорны ледавік, ледавік, размешчаны ўздоўж падножжа горнага хрыбта; утвораны з некалькіх асобных далінных ледавікоў, якія зліліся паміж сабой пры выхадзе на раўніну. Харак­терны для абласцей з шырокім развіццём абледзянення (напрыклад, на Алясцы ледавік Маласпіна, плошча 2200 км2).

Предгорья — перадгор’і, паніжаныя ўскраінныя часткі горных краін, горных сістэм або асобных хрыбтоў, якія ўтвараюць паступовы пераход да прылягаючых раўнін. Рэльеф узгорысты або нізкагорны, яму часта ўласціва дробнае расчляненне або ступенепадобны профіль (г. зв. перадгорныя лесвіцы). П. складзены звычайна больш маладымі і падатлівымі да разбурэння пародамі, чым асявыя зоны хрыбтоў, часам прадуктамі разбурэння горных схілаў.

Предельно-допустимые выбросы (ПДВ) — гранічна-дапушчальныя выкіды (ГДВ), максімальна дапушчальныя колькасці шкодных рэчываў у адзінку часу ад сукупнасці крыніц забруджання, якія не перавышаюць гранічна-дапушчальнай канцэнтрацыі.

Предельно-допустимые концентрации (ПДК)— гранічна-дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК), максімальна дапушчальныя колькасці шкодных рэчываў у атмасферы ў адзінцы аб’ёму або вагі, якія пры перыядычным або пастаянным уздзеянні на арганізм І акаляючае асяроддзе не выклікаюць паталагічных адхіленняў і неспрыяльных змяненняў у нашчадкаў.

Прерии — прэрыі, назва стэпаў ва ўнутраных раёнах Паўночнай Амерыкі (ЗША Канада). Характарызуюцца панаваннем злакаў; развіты на чарназёмападобных глебах. Адрозніваюць высакатраўную П. з перавагай кавылёў, танканогаў, барадача і нізкатраўную П. з бізонавай травой і інш. злакамі.

Пресная вода — прэсная вада, вада, мінералізацыя якой меней чым 1 %0.

Пресноводная фауна прэсиаводная фауна, сукупнасць жывёл, якія насяляюць рэкі, азёры і іншыя прэсныя вадаёмы, а таксама падземныя воды. У склад П. ф. уваходзяць ракападобныя, рыбы, прасцейшыя, малюскі, п’яўкі.

Пресные озёра — прэсныя азёры, азёры, якія маюць прэсную ваду, г. зн. ваду з малой колькасцю раствораных мінеральных рэчываў (да 1 г/л). Звычайна гэта праточныя І сцёкавыя азёры, водная маса якіх няспынна абнаўляецца і ў сілу гэтага з’яўляецца прэснай Самыя вялікія П. а. Зямлі — Верхняе ў Паўночнай Амерыцы (82,4 тыс. км2) і Вікторыя ў Афрыцы (68 тыс. км2); у Беларуси — Нарач (80 км2) І Асвейскае (52,8 км2). Усе беларускія азёры (а іх налічваецца каля 11 тыс.) прэсныя.

Прибой — прыбой, дэфармацыя марской (азёрнай) хвалі непасрэдна каля берага. П., як І бурун, суправаджаецца рэзкім павелічэннем круцізны схілу хваль, грабяні якіх перакульваюцца на беразе і пеняцца. П. выклікае разбурэнне берагоў і садзейнічае ўтварэнню пляжаў на водмельных берагах.

Прибрежное озеро — прыбярэжнае возера, вадаём з салёнай або саланаватай вадой, які аддзелены ад мора нізкімі наноснымі пясчанымі косамі (лагуна) або ўтварыўся ў выніку заносу вусцевай часткі эстуарыя наносамі (ліман).

Придонная морена — прыдонная марэна, марэна, што ўтварылася ў ніжняй частцы ледавіка ў выніку разбурэння горных парод ледавіковай эрозіяй з наступным умярзаннем абломкаў у тоўшчу лёду і іх перамяшчэннем. Частка матэрыялу П. м. паступае па ледавіковых трэшчынах. Яе магутнасць звычайна не перавышае 5 м.

Придонное течение — прыдоннае цячэнне, рух вады ў прыдонным пагранічным слоі, дзе істотны ўплыў трэння вады аб паверхню дна.

Приземный слой воздуха — прыземны слой паветра, ніжні, прылягаючы да зямной паверхні слой трапасферы таўшчынёй 30—50 м (ча­сам да 250 м), уласцівасці якога ў значнай ступені вызначаюцца блізкасцю падсцілаючай паверхні. Пры мікракліматычных назіраннях да П. с. п. адносяць толькі самы ніжні слой паветра да вышыні 1,5—2 м ад паверхні глебы.

Приливная волна — прыліўная хваля, хваля, выкліканая прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонца. Распаўсюджваецца ў Сусветным акіяне двойчы ў суткі і выклікае перыядычныя цячэнні і ваганні ўзроўню мора.

Приливные течения, приливо-отливные течения — прыліўныя цячэнні, прыліўна-адліўныя цячэнні, агульная назва гарызантальных рухаў вады, што выклікаюцца прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонц-а, і іх скорасць — да 25 см/с.

Приливы и отливы — прылівы і адлівы, перыядычныя ваганні ўзроўню акіянаў і мораў, якія выклікаюцца гравітацыйнымі сіламі Месяца і Сонца. Пад’ём узроўню называецца прылівам, спад — адлівам. Суправаджаюцца таксама прыліўнымі цячэннямі, якія перыядычна змяняюцца па напрамку і скорасці. Прылівы бываюць паўсутачнымі, сутачнымі і змешанымі (няправільныя паўсутачныя і няправільныя сутачныя); найбольш распаўсюджаны ў акіянах паўсутачныя прылівы. Сярэдняя вышыня прыліваў у адкрытым акіяне — да 0,5 м, каля берагоў — да 2 м, у асобных выпадках (у лейкападобных залівах) можа дасягаць нават 18 м (заліў Фандзі, усходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі).

Примитивные почвы, слаборазвитые почвы — прымітыўныя глебы, слабаразвітыя глебы, глебы, якія знаходзяцца на ранніх стадыях развіцця і яшчэ не валодаюць сфарміраваным глебавым профілем. Утвараюцца на розных горных пародах, належаць да розных генетычных тыпаў.

Припай — прыпай, нерухомы марскі лёд, што ўтварыўся ўздоўж узбярэжжа. Ен прымацаваны да берага, ледзяной сценкі, ледзянога бар’ера, знаходзіцца паміж водмелямі або сеўшымі на водмель айсбергамі. Можа ўтварацца натуральным шляхам з марской вады або ў выніку прымярзання да берага дрэйфуючага лёду любога ўзросту. Працягласць ад некалькіх м да сотняў км. П., які ўзвышаецца болей чым на 2 м над узроўнем мора, называецца шэльфавым лёдам. У высокіх шыротах П. можа быць шматгадовым.

Природа — прырода, у шырокім сэнсе П.— усё існуючае, увесь свет у разнастайнасці яго форм, у больш вузкім сэнсе — сукупнасць нату­ральных умоў існавання чалавечага грамадства і аб’ект навукі, дакладней, сукупны аб’ект прыродазнаўства.

Природная среда, окружающая природная среда — прыроднае асяроддзе, акаляючае прыроднае асяроддзе, прыродная частка асяроддзя пражывання і вытворчай дзейнасці чалавецтва. Уключае ўсю сукупнасць акаляючых чалавека аб’ектаў жывой і нежывой прыроды, як не змененых чалавекам, так і ў рознай ступені закранутых антрапагеннымі пераўтварэннямі, аднак часткова або поўнасцю захаваўшых здольнасць да самаразвіцця. Некаторыя элементы штучнага (тэхнагеннага) асяроддзя з цягам часу таксама могуць стаць часткаю П. а., калі іх далейшае развіццё будзе ажыццяўляцца без умяшання чалавека (напрыклад, закінутыя каналы і паркі, распрацоўкі карысных выкапняў і г. д.).

Природно-ресурсный потенциал территории — прыродна-рэсурсны патэнцыял тэрыторыі, сукупнасць природных рэсурсаў тэрыторыі, якія могуць быць выкарыстаны ў народнай гаспадарцы. Велічыня П.-р. п. т.— гэта сума патэнцыялаў асобных відаў природных рэсурсаў (мінеральна-сыравінных, лясных, зямельных і інш.). У працэсе прыродакарыстання адбываюцца колькасныя і якасныя змяненні П.-р. п. т. Захаванне, развіццё, рацыянальнае і комплекснае выкарыстанне П.-р. п. т. з’яўляецца адной з асноўных задач рацыянальнага прыродакарыстання.

Природные ресурсы, естественные ресурсы — прыродныя рэсурсы, натуральный рэсурсы, багацці природы, якія выкарыстоўваюцца чалавекам у гаспадарчай дзейнасці. Да іх адносяцца вада, глебы, вугаль, руды і інш. Адрозніваюць наступныя віды П. р.: мінеральныя (карысныя выкапні), кліматычныя, водныя, глебавыя, раслінныя І жывёльныя. У залежнасці ад галоўнага напрамку выкарыстання адрозніваюць рэ­сурсы прамысловасці, сельскай гаспадаркі І невытворчай сферы. П. р. дзеляцца на вычэрпныя І невычэрпныя, вычэрпныя — у сваю чаргу — на аднаўляемыя і неаднаўляемыя. Неаднаўляемымі з’яўляюцца мінеральныя рэсурсы. Усе віды П. р. патрабуюць беражлівых адносін, рацыя­нальнага выкарыстання.

Природные сульфаты — прыродныя сульфаты, мінералы, солі сернай кіслаты (каля 190 мінералаў). Галоўныя з іх ангідрыт, гіпс, барыт, цэлесцін, алуніт, мірабіліт і інш. Утвараюцца галоўным чынам шля­хам асаджэння з вады салёных азёр і лагун і пры выветрыванні ў раёнах з сухім кліматам. Хімічная сыравіна, будаўнічыя матэрыялы і інш.

Природные сульфиды прыродныя сульфіды, мінералы, злучэнні цяжкіх металаў з серай. Па складу звычайна многакампанентныя. Характэрны металічны бляск, высокая шчыльнасць. Па паходжанню галоўным чынам гідратэрмальныя. Руды многіх металаў.

Природный ландшафт — прыродны ландшафт, геаграфічны ланд­шафт, які слаба зменены або зусім не зменены дзейнасцю чалавека.

Природный парк прыродны парк, асабліва ахоўваемая природная тэрыторыя, у склад якой уваходзіць дастаткова значны ўчастак тыповага або унікальнага прыроднага ландшафту, параўнальна мала закранутага вытворчай дзейнасцю чалавека, што адрозніваецца асаблівай эстэтычнай каштоўнасцю І прыдатнасцю для рэкрэацыйнага выкарыстання.

Природный территориальный комплекс, географический комплекс, природная геосистема, природный ландшафт — прыродны тэрытарыяльны комплекс, геаграфічны комплекс, прыродны ландшафт, заканамернае спалучэнне природных кампанентаў (горныя пароды і адпаведныя ім формы рэльефу, паветра, клімат, паверхневыя і падземныя воды, гле­бы, расліннасць, жывёльны свет), якія знаходзяцца ў пастаянным складаным узаемадзеянні, цесна паміж сабой узаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены і ўтвараюць адзіную сістэму. Паміж асобнымі П. т. к. і іх кампанентамі ажыццяўляецца няспынны абмен рэчывам і энергіяй.

Прирусловые валы прырэчышчавыя валы, пакатыя валы, якія

ўтвараюцца ў выніку назапашвання рачных наносаў (галоўным чынам часцінак пяску і гліны) у поймах рэк. Большая частка матэрыялу адкладаецца ў час паводкі, калі рака на плыткіх месцах траціць скорасць цячэння. Вышыня П. в. 1—2 м (у вялікіх раўнінных рэк да 5—6 м і больш), часам яны ўтвараюць прыродныя дамбы шырынёй да некалькіх дзесяткаў м.

Приток прыток, вадацёк, які ўпадае ў больш буйны вадацёк, возера або іншы вадаём.

Провальные озёра — правальныя азёры, карставыя азёры, якія ўтвараюцца шляхам прасадкі паверхневых горных парод у падземныя пусто­ты, створаныя вынасам растваральных горных парод цякучымі водамі. Звычайна маюць невялікія памеры, аднак значную глыбіню.

Провинциальность в физической географии — правінцыяльнасць у фізічнай геаграфіі, заканамернае змяненне природных умоў па меры аддалення ад акіяна ў межах адной геаграфічнай зоны. Абумоўлена галоўным чынам узмацненнем кантынентальнасці клімату ў гэтым напрамку; найбольш яскрава праяўляецца на значных прасторах сушы Даўготна-кліматычныя адрозненні (у спалучэнні з асаблівасцямі рэльефу) знаходзяць адлюстраванне ў змяненні характару глеб, расліннасці і іншых прыродных кампанентаў і ландшафтаў у цэлым

Прогноз погоды — прагноз надвор’я, навукова абгрунтаваныя меркаванні аб будучым стане надвор’я Ажыццяўляецца на аснове стараннага вывучэння атмасферных працэсаў за папярэдні час Выкарыстоў ваюцца пры гэтым сінаптычныя карты, касмічныя здымкі воблачнага покрыва Зямлі. П. н. можна рабіць і на аснове мясцовых прыкмет на­двор’я.

Продольный профиль — падоўжны профіль, паказ вертыкальнага разрэзу рэчышча ракі ад вытоку да вусця ў графічнай форме. Уяўляе сабой крывую лінію, што бесперапынна паніжаецца ўніз па цячэнню і праводзіцца па лініі найбольшых глыбінь або сярэдняму становішчу рэчышча. На П. п. даюцца таксама вышынныя адзнакі, кіламетраж, часам ухілы, глыбіня ракі, адносныя вышыні берагоў і іншыя характарыстыкі.

Продуценты — прадуцэнты, арганізмы, якія з’яўляюцца першаснымі стваральнікамі арганічнага рэчыва. Гэта ў асноўным зялёныя расліны

Прозрачность атмосферы — празрыстасць атмасферы, здольнасць атмасферы прапускаць сонечныя прамяні; залежыць галоўным чынам ад утрымання вадзяной пары і пылу ў паветры. Наибольшая П. а. у палярных раёнах, найменшая — у гарадах (асабліва летам, у выніку забруджвання).

Прозрачность воды празрыстасць вады, здольнасць вады пра­пускаць сонечныя прамяні. Залежыць ад фізічных уласцівасцей вады, наяўнасці ў ёй розных рэчываў і інш. фактараў.

Проливы — пралівы, адносна вузкія водныя прасторы, якія раздзяляюць участкі сушы і злучаюць водныя басейны або іх часткі. Бы246

ваюць працечнымі (pyx вады накіраваны ў адзін бок, напрыклад П. Фларыдскі) і абменнымі (воды рухаюцца ў супрацьлеглых напрамках — П. Басфор, Дарданелы, Лаперуза і інш.). П. маюць свой гідралагічны рэжым.

Пролювий, пролювиальные отложения — пралювій, пралювіяльныя адклады, комплекс адкладаў часовых водных патокаў (галька, шчэбень, пясок, гліна, лёсападобныя супесі і суглінкі і інш.). Утвараюцца каля падножжа гор, у вусцях яроў, далін ля конусаў вынасу, ад зліцця якіх узнікаюць пралювіяльныя шлейфы. На Беларусі П. а. трапляюцца ў ме­жах узгорыста-градавага (Беларуская града) і ярыстага рэльефу.

Промежуточное течение — прамежкавае цячэнне, гарызантальны рух вады прамежкавага слоя (або слаёў) акіяна, часцей за ўсё на глыбінях ад 400—500 да 1000—1500 м. Напрыклад, на захадзе Атлантыкі П. ц. мае напрамак з поўначы на поўдзень, затым паварочвае на ўсход, паўночны ўсход і паўночны захад і ўтварае замкнуты кругаварот.

Промилле — праміле, адна тысячная доля якой-небудзь велічыні. Адзінка вымярэння салёнасці марской вады; паказвае, колькі вагавых частак солей грыходзіцца на 1000 вагавых частак вады. Абазначаецца %о-

Промоина — прамывіна, 1) лінейная форма эразійнага рэльефу, якая ўтворана часовымі вадацёкамі. Даўжыня звычайна дзесяткі м, глыбіня 1—2 м; характэрны крутыя незадзернаваныя схілы; 2) вялікая палонка ў лёдзе, якая прамыта цякучымі водамі.

Просадка, оседание грунта — прасадка, асяданне грунту, апусканне ўчасткаў дзённай паверхні ў выніку памяншэння аб’ёму глеба-грунтоў (пры карставых працэсах, раставанні мёрзлых грунтоў і інш.).

Просачивание воды, инфильтрация — прасочванне вады, інфільтрацыя, пранікненне вады ў глебу і яе рух па порах, капілярах, трэшчынах і пустотах горных парод да грунтавых вод.

Протерозойская эра, протерозой — пратэразойская эра, пратэразой, другая эра геалагічнай гісторыі Зямлі, самая працяглая (пачалася каля 2,6 млрд гадоў назад, працягласць звыш 2 млрд гадоў). Для П. э. характэрны: галоўная фаза байкальскай складкаватасці, інтэнсіўны вулканізм, утварэнне багатых радовішчаў жалезных руд і іншых карысных выкапняў; арганічны свет быў прадстаўлены прымітыўнымі арганізмамі — галоўным чынам бактэрыямі і водарасцямі.

Протока, проток — пратока, адгалінаванне (рукаў) ракі, звычайна меней мнагаводны, чым галоўнае рэчышча.

Протуберанцы — пратуберанцы, яркія выступы, якія назіраюцца на краі дыска Сонца. У праекцыі на сонечны дыск П. маюць выгляд цёмных валокнаў. Прадстаўляюць сабой воблакі газу, больш шчыльнага і халоднага, чым акаляючая іх сонечная карона.

Профиль равновесия реки — профіль раўнавагі ракі, падоўжны профіль рэчышча, выпрацаваны ракой у выніку працяглага размыву і адкладання наносаў. Мае выгляд плаўнай крывой, якая паступова зні-

жаецца ад вытокаў да вусця. Пры П. р. усе няроўнасці рэчышча (усту­пы, упадзіны) згладжаны, на значным працягу размыў і адкладанне наносаў роўныя паміж сабой і здольнасць ракі пераносіць наносы аднолькавая па ўсім яе працягу. Аднак звычайна рэкі маюць невыпрацаваны профіль.

Профундаль — прафундаль, глыбокая частка возера, куды не пранікае хвалевы рух і ветравое перамешванне вады. Ложа П. звычайна на­крыта ілам, донная расліннасць адсутнічае; багата развіта флора бактэрый і грыбкоў, у выніку чаго ў ілах назапашваюцца газы (метан, вадарод, серавадарод) і адбываецца ўтварэнне азёрнай жалезнай руды.

Пруд сажалка, невялікае штучнае возера ў даліне рэчкі, яры, лагчыне. Утвараецца шляхам пабудовы плаціны або выкопвання катлавана. Жывіцца паверхневымі і падземнымі водамі. На Беларусі каля 1100 сажалак.

Прямая солнечная радиация — прамая сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, якая даходзіць да зямной паверхні ў выглядзе прамых сонечных прамянёў пры бязвоблачным небе. Нясе найбольшую колькасць сонечнага святла і цяпла. Выражаецца ў кал/см2 у адзінку часу (Miнуту) Залежыць ад вышыні Сонца над гарызонтам і празрыстасці атмасферы (з іх узрастаннем павялічваецца) На тэрыторыі Беларусі П. с. р. летам складае 54—56 % ад сумарнай, а зімой і ўвосень асноўнае значэнне мае рассеяная сонечная радыяцыя (64—80 % ад сумарнай) Сярэдняя велічыня П. с. р. для рэспублікі за год складае звыш 44 ккал/см2

Прямая термическая стратификация — прамая тэрмічная стратыфікацыя, паніжэнне тэмпературы вады ад паверхні да дна вадаёма. Тыпова выражана летам ва ўмераным поясе і на працягу ўсяго года ў трапічных шыротах.

Псаммофилы — псамафілы, жывёлы, якія жывуць у пясках. З’яўляюцца найбольш характэрнымі прадстаўнікамі пустыннай фауны (павукі, яшчаркі, суслікі, пясчанкі і г. д.). Усе П.— ксерафілы.

Псаммофиты — псамафіты, расліны рухомых пяскоў. Пры засыпанні пяском П. здольны даваць прыдаткавыя карані, пераносіць агаленне каранёў. Прадстаўлены рознымі жыццёвымі формам!. Многія П.— ксерафіты і эфемеры. Распаўсюджаны галоўным чынам у пустынях; развіты таксама на берагах мораў, буйных азёр і на пясках уздоўж рэк. Шырока выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў

Псевдокарст, ложный карст — псеўдакарст, несапраўдны карст, тып утварэнняў, якія знешне нагадваюць карст, аднак абумоўлены яны іншымі працэсамі. Адрозніваюць гліністы карст, тэрмакарст, прасадкавыя западзіны.

Псевдотеррасы, ложные террасы — псеўдатэрасы, несапраўдныя тэрасы, выраўнаваныя, гарызантальныя або слабанахіленыя паверхні на схілах, паходжанне якіх не звязана з прычынамі, што выклікаюць утварэнне рачных тэрас. Сярод П. адрозніваюць апоўзневыя ступені,

нагорныя, соліфлюкцыйныя, структурный тэрасы, марэнныя тэрасы асядання, паверхні дэлювіяльных шлейфаў і конусаў вынасу бакавых Далін, «падрэзаных» ракой, і інш.

Психрометр — псіхрометр, прыбор для вымярэння вільготнасці паветра. Складаецца з двух тэрмометраў, у аднаго з якіх рэзервуар абцягнуты батыстам. што змочваецца. У выніку затраты цеплыні на выпарэнне вады з батысту тэмпература змочанага тэрмометра звычайна ніжэйшая тэмпературы сухога. Па рознасці тэмператур можна вызначыць упругасць вадзяной пары і іншыя характарыстыкі вільготнасці паветра. У пераносным П. Асмана паветра, што прыводзіцца ў рух вентылятарам, абцякае рэзервуары тэрмометраў.

Психрофиты — псіхрафіты, расліны, прыстасаваныя да існавання ў вілыотных халодных месцапражываннях высокіх шырот і высакагор’яў (напрыклад, дрыяда, кедравы сланік, камчацкі рададэндран і інш.).

Птичьи базары — птушыныя кірмашы, масавыя гнездавыя скопішчы птушак на выступах і карнізах берагавых скал (кайры, чайкі і інш.) Распаўсюджаны на берагах Паўночнага Ледавітага акіяна, яго астравах і ў іншых раёнах Зямлі (Чылі, Перу, Паўднёвая Афрыка, Новая Зеландыя).

Пульсирующий ледник — пульсуючы ледавік, ледавік, для якога характэрны перыядычныя рэзкія зрушэнні (пульсацыі), пры якіх час ад часу ледавіковы язык з вялікай скорасшо (да сотняў м у суткі) прасоўваецца ўніз па даліне (перамяшчаюцца мільёны м3 лёду), пасля чаго наступав перыяд павольнага аднаўлення былых памераў ледавіка. Зрушэнні П. л. абумоўлены працэсамі, што адбываюцца ў самім ледавіку. Перыядычнасць пульсацый ад некалькіх гадоў да ста гадоў. Больш за ўсё П. л. на Алясцы, Шпіцбергене, Паміры.

Пуна — пуна, вышынны ландшафтны пояс Цэнтральных Анд Паўднёвай Амерыкі ў межах высокаўзнятых міжгорных платападобных раўнін (на вышыні 3300—4600 м). Клімат высакагорны трапічна кантынентальны. Заняты высакагорнымі пустынямі і сужімі стэпамі. Расліннасць ксерафітная, разрэджаная. Складаецца з дзірваністых злакаў (віды кавылю, аўсяніцы, вейніку і інш.), падушкападобных хмызнякоў, асобных кактусаў і салянак; сустракаюцца нізкарослыя дрэвы.

Пурга пурга, завіруха, завея, замець, моцная нізавая мяцеліца пры ўварванні халоднага паветра, часта пры бязвоблачным небе.

Пустоши — пустэчы, пусткі, закінутыя неапрацаваныя землі на месцы лясоў, знішчаных высечкамі і пажарамі. У залежнасці ад складу другаснай расліннасці адрозніваюць травяністыя, лішайнікавыя, мохавыя і хмызняковыя П. Распаўсюджаны ў залішне ўвільготненых раёнах умеранага пояса з халаднаватым кліматам на бедных (звычайна падзолістых) глебах, галоўным чынам на поўначы Усходне-Еўрапейскай раўніны і ў Заходняй Еўропе. Тэрмін ужываецца таксама для характарыстыкі горных травяніста-хмызнячковых другасных раслінных суполак.

Пустыни — пустыні, прыродныя зоны з вельмі сухім кліматам, бед­ным! расліннасцю і жывёльным светам. Адрозніваюць пустыні ўмеранага пояса, субтрапічныя і трапічныя. Пустыні ўмеранага пояса размяшчаюцца ва ўнутраных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Паўднёвы Казахстан, Сярэдняя і Цэнтральная Азія, Вялікі Басейн). Клімат умераны, рэзка кантынентальны, сухі, з халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —7 да —15 °C, гарачым летам (сярэднія тэмпературы чэрвеня ад 4-22 да 4-26 °C) і нязначнай колькасцю ападкаў (менш за 200 мм у год, выпаральнасць у 7—30 разоў большая). Расліннасць бедная, моцна разрэджаная (пераважаюць шматгадовыя паўхмызнячкі, характэрны эфемеры). Глебы бурыя, шэразёмы, саланчакі, саланцы. 3 жывёл водзяцца некаторыя капытныя, змеі, яшчаркі, насякомыя, грызуны. Па характеру паверхні П. бываюць пясчанымі, гліністымі і камяністымі.

Пустынная фауна пустынная фауна, сукупнасць відаў жывёл, прыстасаваных да жыцця ў пустынях. Найбольш багатая фауна замацаваных пяскоў з дрэвавай і хмызняковай расліннасцю; бядней усяго фауна голых рухомых пяскоў і вялікіх камяністых пустынь. Найбольш характэрны з млекакормячых грызуны і капытныя, паўзуны (агамы і вараны), насякомыя і павукападобныя (фалангі, скарпіёны).

Пушта — пушта, назва стэпаў у Венгрыі. П. падобна паўднёвым стэпам Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Пуща — пушча, буйны лясны масіў; густы, цяжкапраходны лес, гушчар. Назва звычайна прымяняецца да лясоў умеранага пояса Еўропы (у Беларусі — Белавежская пушча, Налібоцка'я і інш.).

Пыльная буря — пылавая бура, перанос моцным ветрам у вялікіх колькасцях глебы і пяску. Узнікае пры працяглым моцным ветры і слабай захаванасці глеб расліннасцю. За адну П. б. вецер можа знесці слой глебы таўшчынёй да 25 см і ўрадлівыя да гэтага часу землі ператвараюцца ў бясплодную пустэчу. П. б. характэрны для стэпаў, дзе яны выклікаюцца сухавеямі і засухам!, для паўпустынь І пустынь.

Пьяный лес — п’яны лес, лес з нахіленымі або выгнутым! стваламі дрэў, што абумоўлена дэфармацыямі грунту ў час !х росту. Сустракаецца ў раёнах развіцця апоўзняў, карсту і тэрмакарсту, у месцах са свежымі прасадкамі, праваламі і асяданнямі грунту (напрыклад, па правабярэжжы сярэдняга цячэння Волгі, на Паўднёвым беразе Крыма, у Якуціі).

Р

Равнинная река — раўнінная рака, рака, што працякае звычайна на раўніннай мясцовасці. Характарызуецца невялікімі ўхіламі і падзеннем, малымі скарасцямі цячэння. Працякае ў добра распрацаванай шырокай даліне са звілістым рэчышчам, дзе чаргуюцца плёсы і перакаты.

Равнины — раўніны, вялікія ўчасткі сушы з параўнальна роўнай паверхняй і малымі ваганнямі адносных вышынь (не большымі чым 200 м) Па характеру паверхні могуць быць плоскімі, узгорыстымі, увагнутымі, выпуклым!, нахільнымі і ступеньчатымі. Па абсалютнай вышыні падзяляюцца на нізіны, узвышшы, пласкагор’і, па паходжанню адрозніваюць першасныя, акумулятыўныя і дэнудацыйныя Р. Раўнінны характер певерхні мае і тэрыторыя Беларусі (рэспубліка размешчана ў межах Усходне-Еўрапейскай раўніны). Р. зручныя для жыцця і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Равноденствие — раўнадзенства, момент часу, калі цэнтр Сонца пры яго гадавым руху па нябеснай сферы перасякае нябесны экватар у пункце вясенняга (21—22 сакавіка) або асенняга (22—23 верасня) раўнадзенства. У дні Р. Сонца ў поўдзень знаходзіцца ў зеніце на экватары і на ўсіх шыротах дзень роўны ночы (адсюль назва). Умовы паступлення сонечнага святла і цяпла прамежкавыя ў параўнанні з зімою і летам, што абумоўлівае переходный поры годе (вясну, восень)

Радиационные пояса Земли — радыяцыйныя паясы Зямлі, унутраныя вобласці магнітасферы Зямлі, у якіх магнітнае поле ўтрымлівае зараджаныя часціцы (пратоны, электроны, альфа-часціцы) Выхаду зараджаных часціц з Р п Зямлі мяшае канфігурацыя сілавых ліній геамагнітнага поля. Адрозніваюць унутраны (пратонны) і знешні (электронны) Р п. Зямлі. Унутраны Р п. Зямлі мае максімальную шчыльнасць часціц (пераважна пратонаў) пад экватарам на вышыні 3—4 тыс. км, знешні Р п.— каля 22 тыс. км. Акрамя Зямлі, радыяцыйныя паясы існуюць у Юпітэра і Сатурна.

Радиационный баланс атмосферы и подстилающей поверхности — радыяцыйны баланс атмасферы і падсцілаючай паверхні, сума прыходу і расходу патокаў радыяцыі, што паглынаецца і выпраменьваецца атмасферай і зямной паверхняй; частка цеплавога балансу атмасферы і зямной паверхні. Для атмасферы прыходная частка складаецца з паглынутай прамой і рассеянай сонечнай радыяцыі і паглынутага даўгахвалевага выпраменьвання зямной паверхні; расходная частка — гэта ўласнае выпраменьванне атмасферы, накіраванае да зямной паверхні ў сусветную прастору. Для падсцілаючай паверхні прыходная частка — паглынутая прамая і рассеяная сонечная радыяцыя, а таксама паглынутае супрацьвыпраменьванне атмасферы; расходная частка складаецца са страты цяпла падсцілаючай паверхняй за лік уласнага цеплавога выпраменьвання. Р б. можа быць дадатным (летам, днём) і адмоў ным (зімой, ноччу). Вымяраецца ў кВт/м2 у мінуту

Радиационный индекс сухости радыяцыйны індэкс сухасці, адносіны гадавога радыяцыйнага балансу зямной паверхні да сумы цяпла, неабходнага для выпарэння гадавой колькасці ападкаў на той жа плошчы.

Радиозонд — радыёзонд, прыбор для вымярэння метэаралагічных элементаў (ціску, температуры, вільготнасці паветра) у свабоднай атмас-

феры і адначасовай перадачы вынікаў вымярэнняў з дапамогаю радыёхваль.

Радиологические (радиоактивные) методы определения абсолютного возраста — радыелагічныя (радыеактыўныя) метады вызначэння абсалютнага ўзросту, метады вызначэння абсалютнага ўзросту горных парод, заснаваныя на працэсе распаду радыеактыўных элементаў. Радыеактыўны распад працякае на Зямлі ў любых умовах з пастаяннай для кожнага элемента скорасцю, якая і выкарыстоўваецца як эталон геалагічнага часу. У залежнасці ад канчатковага прадукту распаду таго ці іншага радыеактыўнага элемента адрозніваюць свінцовы, геліевы, аргонавы і стронцыевы метады, якія служаць для вызначэння абсалютнага ўзросту старажытных парод; для вызначэння абсалютнага ўзросту больш маладых парод выкарыстоўваюць радыевугляродны і інш. метады.

Радиолокатор — радыёлакатар, радыётэхнічная прылада (прыбор) для выяўлення ў прасторы розных аб’ектаў шляхам іх абпраменьвання радыёхвалямі і прыёму адбітых ад іх радыёсігналаў. У метэаралогіі ўжываецца для вывучэння воблакаў, ападкаў, навальніц, атмасферных франтоў, трапічных ураганаў, вызначэння скорасці і напрамку ветру на вышынях.

Радиолокация — радыёлакацыя, метад выяўлення ў прасторы роз­ных аб’ектаў шляхам абпраменьвання іх радыёхвалямі і прыёму адбітых ад іх радыёхваль. Выкарыстоўваецца для вывучэння метэаралагічных працэсаў, аб’ектаў і з’яў.

Радуга — вясёлка, радуга, аптычная з’яза ў атмасферы ў выглядзе адной або некалькіх рознакаляровых дуг, бачных на купале неба на фоне заслоны дажджу; знаходзіцца ў супрацьлеглым ад Сонца баку. Абумоўлена працэсамі праламлення, адбіцця і дыфракцыі святла ў кроплях дажджу.

Разводье — разводдзе, прастора адкрытай вады сярод суцэльнага лёду, прыпаю або дрэйфуючага лёду, якая ўтвараецца ў выніку зрушэнняў лёду. Працягласць Р. ад некалькіх м да некалькіх км. З’яўленне Р. у моры звязана з дзеяннем ветру або з прылівамі.

Разливы рек — разлівы рэк, затапленне рачнымі водамі часткі даліны (поймы) у час паводкі. Назіраецца перыядычна і эпізадычна. У выключна мнагаводныя гады Р. р. утвараюць навадненні.

Разнотравные степи, луговые степи — разнатраўныя стэпы, лугавыя стэпы, стэпы, якія характарызуюцца панаваннем маляўнічага стэпавага разнатраўя І самкнутым травяным покрывай. Сярод злакаў пераважаюць карэнішчавыя і рыхладзірваністыя формы. Утвараюць паўночную падзону стэпаў.

Разнотравье — разнатраўе, травяністыя расліны ўсіх відаў, акрамя злакаў, бабовых і асаковых. Шырока прадстаўлены ў травастоі многіх тыпаў лугоў і лугавых стэпаў.

Разрывное течение — разрыўное цячэнне, гарызантальны рух вады ў моры, які ўзнікае ў прыбярэжным раёне і накіраваны ў бок адкрытага 252

мора. Утвараецца пад уплывай моцнага ветравога нагону вады і нахілу ўзроўню ў бок адкрытага мора.

Район — раён, 1) тэрыторыя (акваторыя), якая выдзяляецца па сукупнасці якіх-небудзь узаемазвязаных прыкмет або з’яў; таксанамічная адзінка ў якой-небудзь сістэме тэрытарыяльнага дзялення; 2) у геаграфіі — цэласная тэрыторыя (акваторыя), якая характарызуецца агульнымі ўласцівасцямі. Адно з ключавых паняццяў у геаграфіі, а таксама ў сумежных навуках.

Районирование — раяніраванне, дзяленне тэрыторыі (акваторыі) на тэрытарыяльныя адзінкі, якія адрозніваюцца сваей спецыфікай і агульнымі ўласцівасцямі. Адрозніваюць прыватнае Р., калі ўлічваюцца толькі асобныя элементы тэрыторыі (у фізічнай геаграфіі — пакампанентнае, у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі — галіновае) і агульнае Р. (у фізічнай геаграфіі — комплекснае, у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі — інтэгральнае). Вынікам Р. з’яўляецца сетка раёнаў розных узроўняў.

Районйстйка — раяністыка, навуковы напрамак, які распрацоўвае агульныя прынныпы і метады сістэматызацыі геаграфічнай інфармацыі шляхам раяніравання.

Районоведенйе — раёназнаўства, частка краіназнаўства, якая займаецца комплексным геаграфічным вывучэннем і апісаннем раёнаў якойнебудзь краіны.

Районообразованне — раёнаўтварэнне, працэс узнікнення ўстойлівых прасторавых спалучэнняў кампанентаў ландшафту (прыроднае Р.) або элементаў грамадства (эканамічнае Р.) з высокай інтэнсіўнасцю ўнутраных узаемасувязей і ўзаемадзеянняў.

Ракушечник, ракушник — ракушачнік, ракушнік, вапняк, які складаецца пераважна з цэлых і раздробленых ракавін малюскаў і брахіяпод. Звычайна ўтвараецца ў прыбярэжнай марской зоне.

Рамень, чернолесье рамень, чарналессе, густыя, цёмныя высокапрадукцыйныя яловыя лясы (радзей піхтавыя, часам з дамешкаю сасны і драбналістых парод) на сухіх, добра дрэнаваных глебах; супрацьпастаўляюцца барам. Тэрмін ужываецца галоўным чынам на Усходне-Еўрапейскай раўніне.

Рапа—рапа, вада мінеральных (саляных) азёр, ліманаў і штуч­ных вадаёмаў, якая ўяўляе сабой насычаны салявы раствор (расол). Адрозніваюць Р. мацерыковых азёр (фарміруецца за лік вышчалочвання акаляючых горных парод) і Р. прыморскіх азёр (солі такіх азёр маюць пераважна марское паходжанне). Канцэнтрацыя Р. дасягае 300—370 г/л солей. Выкарыстоўваецца галоўным чынам у лекавых мэтах, а таксама як карысны выкапень.

Рассеянная солнечная радиация — рассеяная сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, якая рассейваецца ў атмасферы вадзяной парай, малекуламі газаў, цвёрдымі часцінкамі, воблакамі. Сонечныя прамяні адхіляюцца ад прамалінейнага руху і пераходзяць у прамяні, якія ідуць ва ўсіх напрамках. Частка іх дасягае зямной паверхні. Р. с. р.

выражаецца ў кал/см2 у адзінку часу (1 м). Для тэрыторыі Беларусі Р с. р. за год у сярэдшм складае каля 46 ккал/см2 (прямая сонечная радыяцыя — некалькі большая за 44 ккал/см2); яна асноўнае значэнне мае зімой і восенню (64—80 % ад сумарнай сонечнай радыяцыі)

Рассолы, рассольные воды — расолы, расольныя воды, прыродныя воды, у якіх утрыманне раствораных солей перавышае 50 г на 1 л вады. Трапляюцца ў паверхневых вадаёмах і ў надземных водах. Утвараюцца пры ўзмоцненым выпарэнні паверхневых або падземных вод і пры вышчалочванні водамі саляных адкладаў. На Беларусі Р. выяўлены ў раёнах Ельска, Нароўлі і інш. месцах.

Рассоление почв — рассаленне глеб, натуральны працэс або від меліярацыі глеб, які заключаецца ва ўдаленні з засоленых глеб лішку лёгкарастваральных рэчываў. Ажыццяўляецца з дапамогаю прамыўкі 1 дрэнажу.

Растительность, растительный покров — расліннасць, раслінны покрыў, сукупнасць раслінных суполак (фітацэнозаў) Зямлі ў цэлым або асобных рэгіёнаў. У адрозненне ад флоры характарызуецца не толькі відавым складам, а галоўным чынам колькасцю і спалучэннем розных жыццёвых форм раслін, іх прасторавай структурай і дынамікай. Р. п. Беларусі складаюць лясы, лугі, балоты.

Расход воды расход вады, колькасць вады, якая працякае цераз папярочнае сячэнне ракі ў адзінку часу. Выражаецца ў м3/с (для малых вадацёкаў — у л/с). Роўна плошчы папярочнага сячэння ракі, памножанай на скорасць цячэння. Найбольшы Р. в. маюць рэкі Амазон­ка (120 тыс. м3/с) і Місісіпі (19 тыс. м3/с). Беларускія рэкі, як і многія іншыя, вызначаюцца няўстойлівасцю Р. в. Так, напрыклад, Заходняя Дзвіна ля Полацка мае сярэдні гадавы расход 307, максімальны — 4060 і мінімальны — 25 м3/с. Для Дняпра ля Оршы гэтыя паказчыкі складаюць адпаведна 127, 1960 і 14 м3/с. Асабліва вялікую няўстойлівасць Р в. мае Сож ля Гомеля, дзе сярэдняя гадавая велічыня Р в. дасягае 207 м3/с, максімальная 6600, мінімальная 16 м3/с.

Реакция почвы, реакция почвенного раствора — рэакцыя глебы, оэакцыя глебавага раствору, суадносіны канцэнтрацый іонаў Н+' і ОН + ' у глебавым растворы; паказчык кіслотна-шчолачнага стану глебы. Звычайна выражаецца велічынёй pH (адмоўны лагарыфм канцэнтрацыі водных іонаў). У кіслых глебах pH роўны 3—6, у нейтраль­ных — 7, у шчолачных 8—11. Р. г істотна ўплывае на скорасць міграцыі розных злучэнняў і іх урадлівасць. Для большасці сельскагаспадарчых культур найбольш спрыяльная слабакіслая Р. г., таму моцнаі сярэднякіслыя глебы вапнуюць, а шчолачныя — гіпсуюць. На Беларусі каля 85 % ворных зямель патрабуюць вапнавання.

Реверсивное течение — рэверсіўнае цячэнне, рух вады ў морах і акіянах, уласцівы для прыліўных цячэнняў. Змяняюць свой напрамак на зваротны за перыяд прыліву. Цыкл Р. ц. уключае прыліўное і адліўное цячэнні.

«Ревущие сороковые» — «равучыя саракавыя», традыцыйная назва акіянічнай прасторы на 40-х шыротах Паўднёвага паўшар’я, дзе звычайна моцныя і ўстойлівыя заходнія вятры і часта бываюць штормы.

Реги — рэгі, пясчана-галечнікавыя пустыні, паверхня якіх часта пакрыта жвірам; разнавіднасць хамады. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Паўночнай Афрыцы, у Сахары, а таксама ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу.

Регион — рэгіён, 1) тое ж, што раён; 2) тэрыторыя (акваторыя), часта вельмі значная па сваіх памерах; не з’яўляецца абавязкова таксанамічнай адзінкай у сістэме якога-небудзь тэрытарыяльнага дзялення (напрыклад, Сібірскі рэгіён); 3) прыродны Р.— значная па паме­рах тэрыторыя, якая валодае некаторай агульнасцю природных умоў.

Региональные атласы — рэгіянальныя атласы, атласы частак краін (напрыклад, Атлас Іркуцкай вобласці, Атлас Кракаўскага ваяводства і інш.), частка кантынентаў і акіянаў (напрыклад, Атлас дунайскіх краін, Атлас Паўночнай Атлантыкі і інш.). Многія з іх з’яўляюцца комплексным! па зместу.

Региональные ландшафтные комплексы — рэгіянальныя ландшафт­ный комплексы, сістэма прасторава сумежных фізіка-геаграфічных комплексаў, якія характарызуюцца індывідуальнай структурой і генетычным адзінствам; з’яўляюцца аб’ектамі фізіка-геаграфічнага раяніравання. Да Р. л. к. належаць, напрыклад, фізіка-геаграфічны раён, правінцыя, вобласць, краіна і г. д.

Регрессивная эрозия, пятящаяся эрозия, попятная эрозия — рэгрэсіўная эрозія, адступаючая эрозія, разбурэнне і змыў горных парод і глеб паверхневым вадацёкам (пастаянным або часовым). Р. э. распаўсюджваецца ў бок вытоку, даўжыня вадацёку пры гэтым узрастае, што вядзе часам да перахопу рэк суседніх басейнаў. Разам з глыбіннай эрозіяй Р. э. садзейнічае росту яроў, фарміраванню падоўжнага профілю даліны.

Регрессия — рэгрэсія, паступовае адступленне мора ад берагоў, Адбываецца ў выніку падняцця сушы, апускання акіянічнага дна або памяншэння аб’ёму вады ў Сусветным акіяне (напрыклад, у эпоху максімальнага абледзянення) або ў замкнутым вадаёме (пад уплывам змянення кліматычных умоў і ўсыхання). Р. неаднаразова адбываліся на працягу геалагічнай гісторыі Зямлі і звычайна супадалі з эпохамі гораўтварэння або ледавіковымі эпохамі. Супрацьлеглы працэс — трансгрэсія.

Регулирование стока — рэгуляванне сцёку, штучнае мэтанакіраванае павелічэнне, памяншэнне абозахаванне аб’ёму рачнога сцёку, змяненне яго рэжыму ў адпаведнасці з патрэбамі розных галін народнай гаспадаркі (гідраэнергетыкі, арашэння, водазабеспячэння, воднага транспарту і г. д.). Ажыццяўляецца шляхам стварэння вадасховішчаў, снегазатрыманнем, будаўніцтвам каналаў. Прыроднае Р. с. ажыццяўляецца азёрамі.

Регуры — рэгуры, цёмнаколерныя гліністыя глебы на базальтавых покрывах Дэканскага пласкагор’я ў Індыі. Адрозніваюцца вялікай магутнасцю, арэхавата-зярністай структурай, трэшчынаватасцю, моцна набухаюць пры ўвільгатненні, Утрыманне гумусу 0,5—1,5 %; рэакцыя нейтральная або слабашчолачная, высокая ёмістасць абмену, насычаная асновамі. Сярод іншых трапічных глеб вылучаюцца высокай урадлівасцю і выкарыстоўваюцца пад зерневыя і бавоўнік.

Редколесье, редкостойный лес — рэдкалессе, рэдкастойны лес, лес, які не ўтварае самкнутага дрэвавага яруса ва ўмовах недастатковага ці залішняга ўвільгатнення або нізкай тэмпературы. Характэрна для лесатундраў, балот, засушлівых раёнаў, субальпійскага пояса гор.

Редуценты — рэдуцэнты, арганізмы, якія жывяцца мёртвым арганічным рэчывам і мінералізуюць яго да простых неарганічных злучэнняў. Гэта ў асноўным мікраарганізмы, што жывуць у глебе і вадзе.

Режим рек — рэжым рэк, заканамернае змяненне стану ракі ў часе (змяненне ўзроўню, расходаў, сцёку, скорасці цячэння, тэмпера­туры вады і г. д.). Залежыць галоўным чынам ад жыўлення і кліматычных умоў. У гадавым рэжыме беларускіх рэк выдзяляюцца межань, паводкі, ледастаў і крыгаходы.

Резерват — рэзерват, ахоўваемая прыродная тэрыторыя, дзе галоўным аб’ектам аховы з’яўляецца адзін з кампанентаў прыроднага комплексу. Бываюць розныя па рэжыму і прызначэнню (лясныя, балотныя, арніталагічныя і іншыя Р.). Р. маюцца ў Вялікабрытаніі, Бірме, краінах Афрыкі.

Резко континентальный климат — рэзка кантынентальны клімат, разнавіднасць кантынентальнага клімату; характарызуецца значнымі ваганнямі сутачных і месячных тэмператур паветра (апошнія часам вышэйшыя за 70 °C), малой колькасцю атмасферных ападкаў (часта меншых за 100 мм у год), нязначнай вільготнасцю паветра, невялікай воблачнасцю, высокай выпаральнасцю. Мясцовасці з Р.к.к. звычайна размешчаны ва ўнутраных частках мацерыкоў (напрыклад, у Цэнтральнай Азіі).

Реки — рэкі, натуральный водныя патокі, якія цякуць у падоўжна выцягнутых паніжэннях сушы пастаянна або з перарывамі ў сухі сезон (перасыхаючыя рэкі). Характарызуюцца даўжынёй, шырынёй, глыбінёй, падзеннем, ухіламі, рачной далінай, жыўленнем, плошчай басейна, скарасцямі цячэння, расходам!, сцёкам, рэжымам. Распаўсюджаны на зямной паверхні вельмі нераўнамерна. На Беларусі 20,8 тыс. рэк, іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км.

Рекреационные ресурсы — рэкрэацыйныя рэсурсы, прыродныя І антрапагенныя аб’екты, якія пры сучасным развіцці вытворчых сіл могуць быць выкарыстаны для задавальнення рэкрэацыйных патрэб грамадства. Да Р. р. належаць: прыродныя комплексы і іх кампаненты (рэльеф, клімат, расліннасць, вадаёмы), культурна-гістарычныя помнікі, гарады і іншыя населения пункты, унікальныя тэхнічныя збудаванні. Адрозні-

ваюць курортныя, аздараўленчыя, спартыўныя і экскурсійна-турысцкія Р. р.

Рекреация — рэкрэацыя, аднаўленне страчаных у працэсе працы і развіццё фізічных і духоўных сіл чалавека. Ажыццяўляецца спецыяльнай галіной гаспадаркі, што спецыялізуецца на рэкрэацыйным абслугоўванні насельніцтва.

Рекультивация — рэкультывацыя, аднаўленне прадукцыйнасці зямель, парушаных воднай ці ветравой эрозіяй, адкрытай здабычай карысных выкапняў або іншымі работамі. Адрозніваюць тэхнічны і біялагічны этапы Р. Тэхнічны этап — падрыхтоўка зямель для наступнага мэтавага выкарыстання ў народнай гаспадарцы; біялагічны этап уключае мерапрыемствы па ўзнаўленню ўрадлівасці.

Реликты — рэлікты, жывёлы або расліны, якія ўваходзяць у склад сучаснага жывёльнага свету або расліннага покрыва як перажыткі фаун і флор мінулых геалагічных эпох. Часта знаходзяцца ў некаторай неадпаведнасці з сучаснымі ўмовамі існавання.

Рельеф рэльеф, сукупнасць няроўнасцей зямной паверхні (акіянічныя ўпадзіны, мацерыковыя падняцці, горы, раўніны, катлавіны, даліны, барханы і г. д.). З’яўляецца вынікам працяглага ўзаемадзеяння ўнутраных (рухі зямной кары) і знешніх (работа цякучых вод, лёду, ветру і інш.) працэсаў.

Рельеф дна Мирового океана — рэльеф дна Сусветнага акіяна, сукупнасць нярсўнасцей паверхні дна акіянаў і мораў (падводныя раўніны, даліны, катлавіны, упадзіны, узвышшы, плато, пасярэдне-акіянічныя хрыбты, вулканічныя горы і хрыбты, глыбакаводныя жалабы і інш.).

Рельефные карты — рэльефныя карты, карты, якія даюць аб’ёмнае трохмернае адлюстраванне рэльефу мясцовасці. Для нагляднасці вертикальны маштаб павялічваецца ў параўнанні з гарызантальным у 2—10 разоў. Тэты ж прынцып прымяняецца на рэльефных глобусах Зямлі і іншых нябесных цел. Р. к. вырабляюць з пластыку, картону, гіпсу.

Рельеф суши рэльеф сушы, сукупнасць няроўнасцей паверхні сушы. Асноўныя формы Р. с.— раўніны (каля 55 % плошчы сушы) і горы (каля 45 % ). Раўніны звязаны з платформам!, горы — з геасінкліналямі.

Ресурсы Мирового океана — рэсурсы Сусветнага акіяна, прыродныя элементы, рэчывы і віды энергіі, якія здабываюцца ці могуць быць здабыты непасрэдна з вады, прыбярэжнай сушы, дна, нетраў акіянаў і мораў. Служаць важным сродкам існавання чалавецтва і выкарыстоўваюцца для прамысловай перапрацоўкі і ў іншых мэтах. Гэта біялагічныя рэсурсы (рыба, малюскі, ракападобныя, кітападобныя, водарасці), мінеральныя рэсурсы (нафта, газ, каменны вугаль, жалезныя руды, касітэрыт, золата, алмазы і інш.), энергетычныя рэсурсы (энергія прыліваў і інш.).

9 Рус.-бел. слоўнік

257

Речная долина — рачная даліна, падоўжна вьшягнутае паніжэнне, створанае або пераўтворанае ракой, з ухілам ад вытокаў да вусця ракі. Складаецца з рэчышча, поймы, схілаў; схілы могуць быць ступеньчатымі.

Речная сеть — рачная сетка, сукупнасць усіх рэк у межах якой-небудзь тэрыторыі (мацерыка, яго часткі, вострава, краіны, вобласці, раёна). Характарызуецца гушчынёй І воднасцю. Залежыць пераважна ад клімату, а таксама рэльефу, характару горных парод і расліннага покрыва. Р. с. Беларусі густая, добра развітая. Рэк на тэрыторыі рэспублікі 20,8 тыс., іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км. Аднак пераважаюць малыя рэкі, даўжыня якіх не дасягае 10 км (на іх долю прыходзіцца 93 % усёй колькасці рэк і 53 % даўжыні рэк).

Речная система — рачная сістэма, рака з усімі сваімі прытокамі. Складаецца з галоўнай ракі (па ёй называецца Р. с.) і яе прытокаў. Галоўную раку выдзяляюць па даўжыні, воднасці, становішчу ў сістэме. Часта галоўньія рэкі не адпавядаюць гэтым адзнакам (Місісіпі і Об карацейшыя, чым адпаведна іх прытокі Місуры і Іртыш). Буйнейшыя ў свеце Р. с. Амазонкі (17 прытокаў Амазонкі маюць даўжыню ад 1500 да 3500 км, больш за 100 прытокаў суднаходныя), Конга, Янцзы, Енісея, Місісіпі, Лены; у Беларусі — Р. с. Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана.

Речное озеро — рачное возера, возера, якое ўтварылася ў выніку эразійнай або акумуляцыйнай дзейнасці ракі — старыка, часовы вадаём у плёсе перасыхаючай ракі.

Речной сток — рачны сцёк, 1) перамяшчэнне вады ў выглядзе патоку па рачному рэчышчу; 2) колькасць вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне ракі за які-небудзь прамежак часу.

Речные террасы — рачныя тэрасы, раўнінныя або злёгку нахіленыя ступені (пляцоўкі) на схілах рачных далін, створаныя работай ракі. Абмяжоўваюцца ўступамі зверху і знізу і прадстаўляюць сабой рэшткі ранейшых днішчаў даліны ракі, існаваўшых у той час, калі рака цякла на больш высокім узроўні. Узнікаюць у выніку неаднаразовых паніжэнняЎ базіса эрозіі (пры паніжэнні базіса эрозіі рака распрацоўвае новую пойму на больш нізкім узроўні, а ранейшая ператвараецца ў тэрасуступень, якая ўзвышаецца над новай поймай). У добра распрацаваных рачных далінах налічваецца некалькі тэрас. Добра развітыя Р. т. маюць буйныя рэкі Беларусі (Днепр, Прыпяць, Нёман, Заходняя Дзвіна і інш.).

Риасовый берег рыасавы бераг, бераг, які характарызуецца чаргаваннем мысаў і доўгіх вузкіх звілістых заліваў. Утвараецца пры затапленні морам вусцевых частак далін горных краін абоўзвышшаў, якія падыходзяць да берагавой лініі ў перпендикулярным або блізкім да яго напрамку.

Ригель — рыгель, папярочны скалісты ўступ на дне ледавікован

даліны, які ўтварыўся на месцы выхаду на паверхню цвёрдых карэнных парод або пераўглыбленні далін.

Ринг — рынг, кальцавое цячэнне, што ўтвараецца пры аддзяленііі рэзкіх завілін ад галоўнага патоку гарызантальнага цячэння (напрыклад, Гальфстрыма). Ахоплівае слаі акіяна да 1000—1500 м і глыбей, Тэмпература, салёнасць і шчыльнасць вод у ядры Р. рэзка адрозніваюцца ад характарыстык акаляючых вод.

Рисс-вюрмское межледниковье — рыс-вюрмскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе рыскую і вюрмскую ледавіковыя эпохі ў Альпах. Адпавядае земскаму міжледавікоўю Цэнтральнай Еўропы, мікулінскаму — Усходне-Еўрапейскай раўніны, сангамонскаму — Паўночнай Амерыкі.

Рисская ледниковая эпоха (ледниковье), рисе — рыская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), рыс, эпоха максімальнага сярэднеплейстацэнавага абледзянення Альпаў (250—75 тыс. гадоў назад). Падзяляецца на дзве стадыі, якія ў сваю чаргу падзяліліся істотным пацяпленнем клімату. Адпавядае заальскай ледавіковай эпосе (ледавікоўю) Паўночнай Еўропы, дняпроўскай і маскбўскай — Усходне-Еўрапейскай раўніны, ілінойскай — Паўночнай Амерыкі.

Ритмические явления — рытмічныя з’явы, паўтарэнне ў аднолькавай паслядоўнасці розных природных працэсаў і з’яў. Адрозніваюць сутачныя рытмы (абумоўлены сутачным вярчэннем Зямлі і зменай дня і ночы), гадавыя, або сезонныя, рьггмы (звязаны з гадавым рухам Зямлі і зменай пораў года), шматгадовыя, звышвекавыя і геалагічныя рытмы (прычыны і працягласць розныя). Р. з. не замкнёны ў сабе і існуюць на фоне бесперапыннага развіцця прыроды.

Рйфей — рыфей, буйное падраздзяленне геалагічнай гісторыі Зямлі, што адпавядае верхняму пратэразою. Ніжняя граніца мае ўзрост 1650 млн гадоў, верхняя — 650—680 млн гадоў. На працягу Р адны платформы былі высока прыўзняты і толькі іх прагнутыя краявыя часткі заліваліся морамі, а іншыя былі апушчаны; у геасінкліналях месцамі адбываліся тэктанічныя рухі (байкальская складкаватасць); атрымалі шырокае развіццё карбанатныя адклады.

Рифт — рыфт, грабен, абмежаваны скідамі. Р. асабліва характэрны для Усходняй Афрыкі (Вялікія Усходне-Афрыканскія разломы працягласцю 6000 км).

Рифы — рыфы, рэзкія надводныя або падводныя ўзвышэнні марскога дна на мелкаводдзях. Утвараюцца пры разбурэнні скалістага дна ці берагоў або з’яўляюцца збудаваннямі марскіх арганіэмаў каралаў.

Ров — роў, падоўжная адмоўная форма рэльефу, якая ўтварылася ў натуральных умовах размывам або разрывам зямной паверхні. Штуч­ный Р. ствараюцца чалавекам.

Рог — рог, мыс, стрэлка пры зліцці рэк, выгнуты ў выглядзе рога паўвостраў, яр, заліў. Тэрмін уваходзіць у склад назваў некаторых населеных пунктаў (напрыклад, Крывы Рог), заліваў (Залаты Рог) І іншых геаграфічных аб’ектаў. Q

Роговая обманка — рагавая абманка, мінерал трупы амфіболаў. Утварае чорныя крышталі, цёмна-зялёныя зярністыя агрэгаты, украпаныя зерні і інш. Широка распаўсюджаны пародаўтваральны мінерал многіх магматычных і метамарфічных парод. Пры выветрыванні пераходзіць у гліністыя мінералы, ліманіт, кальцыт.

Роговик — рагавік, шчыльная тонказярністая кантактна-метамарфічная горная парода, якая ўзнікла ў выніку ўздзеяння інтрузіўных мае на суседнія пароды (галоўным чинам асадкавыя). Звычайна цёмнага або шэрага колеру, з ракавістым зломам, масіўная. Складзена з кварцу, палявых шпатаў, біятыту, гранату, андалузіту, кардыерыту, часам з амфіболамі і піраксенамі.

Роза ветров—ружа вятроў, дыяграма (чарцёж) паўтаральнасцівятроў розных напрамкаў у дадэенай мясцовасці за пэўны перыяд часу (месяц, сезон, год). ■ > - .

Ропак— рапак, асобная крыта на замёрзлым моры, возеры, вадасховішчы, якая стаіць-вертыкальна сярод адносна роўнай паверхні лёду або рэзка выступае сярод таросаў. ■.

Роса—раеа.вадкія наэемныя ападкі ў выглядэе драбнейшых кропелек вады. Утвараецца ў цёплы перыяд года, эвычайна яснай ніхай ноччу, иал> глеба і наэемныя прадметы шляхам выпраменьвання цяпла выхалоджваюцца і на іх паверхні кандэнсуецца вадзяная пара прыэем нага "слоя паветра. т <

Россыпные* месторождения; россыпи—россыпныя радовішчы, россыпы, рыхлыя або ецэмеитаваяыя адклады абломкавага матэрыялу, штоўнлючаюць эерні або крышталі рудных мгнералаў у прамысловых канцэнтрацыях (напрыклад, эолата, алмазаў, касітэрыту). Утвараюцца ў працэсе раэбурэння (фізічнага і хімічнага іыветрывання) і пераадкладання горных парод на схілах далін (элювіяльна-дэлювіяльныя Р. р.), у рэчышчах рэк (алювіяльныя Р. р.), ля берагоў мораў і акіянаў (лате­ральный, або прыбярэжна-марскія 'Р. р.). Вядомы маладыя сучасныя і етаражытныя пахаваныя выкапнёвыя Р. р. . .

Роща гай, невялікі, часта адасоблены ад асноўнага ляснога масіву ўчастак лесу, які складаецца звычайна з лісцевых дрэвавых парод аднаго ўзросту (напрыклад, дубовы, бярозавы, асінавы Г.).

Ртутные руды — ртутныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, іпто выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы ртуці; утрымліваюць ад 0,06—0,3 да 1—3 % ртуці. Галоўны мінерал— кінавар. Месцараджэнні нізкатэмпературныя, гідратермальныя, у выглядзе пластрў, жыл і гнёздаў.

Ртутный барометр — ртутны барометр, барометр, у якім эапаяная вверху шкляная трубка з ртуццю апусиаецца адкрытым канцом у чашу з ртуццю; над паверхняй ртуці ў трубцы — беспаветраная нрастора. Змяненне атмасфернага ціску на паверхню ртуці ў чашы застаўляе ртутны слугюк падымацца або апускацца. Велічыня атмасфер­нага ціску вызначаецца па вышыні ртутнага слупка ў трубцы.

Руда — руда, прыроднае міреральнае ўтварэнне, якое ўтрымлівае металы ў такіх злучэннях і канцэнтрацыях, пры якіх іх прамысловае выкарыстанне тэхнічна магчыма і эканамічна мэтазгодна. Часам Р. таксама называюць некаторыя віды неметалічнай. мінеральнай сыравіны (напрыклад, серная Р.). Адрозніваюць Р. чцрных, каляровых, высакародных і радыеактыўных металаў. Бываюць монамін.еральнымі (с.кладаюцца з аднаго мі.нералу) і полімінеральнымі (утрымліваюць некалькі мінералаў)..Адрозніваюць таксама Р. карэнных і россыпных (россыпы) радовішчаў..

Рукава реки — рукавы ракі, адгалінаванні рэчышча ракі, што ўтвараюцца ў выніку ўзмоцненага адкладання наносаў (у выглядзе астравоў), а.таксама пры прарывах лукавін (галрўным чынаи) у„час паводак). На сорных раках Р. стварадоцца звычайна пры выхадзе. вадацёку. на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольцасць ракі пераносіць наносы, часта паслабляецца; н.а раў-нінных .рэках Р, ударцівы для. дэльт, дзе цахілы паверхні. вельмі невялі.кія.

Рубки ухода — высечкі догляду, работы пд паляппіэнні санітарнага стану лесу, у чар .якіх вядзецца прарэджванне, высякаюнна рухія і хворыя дрэвы,,В. д. доаврдзяцца ў лясах, яюя .маюць санітарнае, глебаа.хрунае і водаадоунае значэнне. . .. .. ,в„ . -

Румб —румб^напр.амак,, да пуцктаў, бачдага гарыаоцту -адносиа старой гарызонту або вугал паміж двума. такімі напрамкам.і.:У ,мар£кой н.ацігац,ьй...акр.ужна.сць гарызонту пад^ялякэд^ на 32 Р„ у, метэаралогіі і геаграфіі — звычайна на 16. У геадэзіі. Р. называецца, вугал да 90°, .скл.адзе.ны. дадзерай лініяА з геаграфічным мерыдырнам, Напра.мкі на. поўда.ч,..-усход, захад, поўдзень называют, галрўрымі. Р, і абазцачаюць цачаткрвычі, дітррамі. ртарон гарызрнту;,„ назвы.. астатніх Р камбінуюць ад нрзваў галоуных. .

Русло реки — рэчышча ракі, найболщц п.аціханая. частка рачной даліны, па якой адбываецца сцёк вады. Шырыня Р. буйных рэк аддзесяткаў і сотняў метраў да некалькіх кіл.аметраў. ^напрыклад, у ніж.нім .цячэнні . Аіразонкі, О.б.і5 Дены).,. значных велічынь дарягаюць і глыбіні. Раўнінныя рзкі макдіь у плане звілістую форму Р., х.ар.актарызуірцца чаргаваннем глыбцкіх (плёсаў) і плыткіх (пералатаў)..участкаў. Водны паток ряспыща змяцяе Р,, . . . . . . .. ... ...

Русловой процесс, русловый процесс — рэчышчдвы працэс, пастаяннае „змяненце марфалацч.най будовы рэчышча (ракі або канала), і поймы, абучоўленае ўзаемадзеяннем патоку і ягр ложа, Р. п. вызначае характар і велічыню размыву дна і берагоў, пераносу і рдкладання цацосдў у_£эчышчы, сезо.ннасць .праяўлен^я гэтых. прдцэсаў; цесна звязаны. з многімі. дсаблівасцямі ландшафту, галоўным чынам з.геолагагеамарф.алагічнымі -ўмовамі вадазбору ,.і гідралагіцным рэжымам вадацёку.

Русловые запасы воды — рэчышчавыя запасы вады, колькасць вады, што знаходзіцца ў дадзены момант у рэчышчы ракі; частка агульных запасаў вады ў рачным басейне.

Русловые образования — рэчышчавыя ўтварэнні, назапашванне рыхлых адкладаў у рэчышчах раўнінных рэк, што фарміруюць іх канфігурацыю і рэльеф дна. Выдзяляюшіа акумуляцыйныя Р. у. (косы, водмелі, астравы і інш.) і эразійныя (плёсы, ямы). Р. у. звычайна няўстойлівыя, што звязана са змяненнямі воднага рэжыму рэк.

Ручей — ручай, невялікі пастаянны або часовы вадацёк, што ўтвараецца ад сцёку снегавых, дажджавых або пры выхадзе на паверхню надземных вод. Звычайная даўжыня — 3—5 км. Р. характарызуецца звілістым рэчышчам, вузкай поймай, слабавыражанай далінай.

Рытвины — калдобіны, рэзка выражаныя лінейныя формы рэльефу рознага паходжання (пераважна эразійнага, часам — карставага, эолавага або ледавіковага). Глыбіня 1—2 м, звычайна ўзнікаюць і развіваюцца на рыхлых пародах, у выніку іх размыву часовымі вадацёкамі; часам К. перарастаюць у яры.

Рябь — рабізна, 1) пачатковая форма развіцця хвалявання пад дзеяннем ветру; гладкая паверхня вадаёму робіцца шарахаватай і пакрываецца як бы луской (капілярныя хвалі). Р. доўга не захоўваецца і пры ўзмацненні ветру пераходзіць у ветравыя хвалі; 2) форма паверхні снегу ў выглядзе вузкіх, выцягнутых па напрамку ветру грабянёў; 3) Р. пясчаная — рады валікаў на паверхні пяскоў, што маюць складанае галінаванне.

С

Саванны и редколесья — саванны і рэдкалессі, асноўная прыродная зона субэкватарыяльнага пояса. Распаўсюджана на Бразільскім і Гвіянскім нагор’ях, у Арынокскай нізіне, Цэнтральнай Афрыцы (на поўнач, усход і поўдзень ад катлавіны Конга), у Індастане, Індакітаі і Паўночнай Аўстраліі. Клімат субэкватарыяльны (высокія тэмпературы, чаргаванне вільготнага і сухога сезонаў). Раслінны покрыў травяны, з асобнымі невысокімі дрэвамі, іх групамі і зараснікамі хмызнякоў. Адрозніваюць высакатраўныя, тыповыя і апустыненыя саванны, што звязана з памяншэннем ад экватарыяльных шырот да трапічных працягласці вільготнага сезону (ад 9—8 да 3—2 месяцаў) і колькасцю ападкаў (ад 2000—1500 мм да 250 мм). Глебы ў высакатраўных саваннах — чырвоныя фералітныя, у тыповых — чырвона-бурыя, у апустыненых — чырванавата-бурыя, пад рэдкалессямі і зараснікамі хмызнякоў — карычнева-чырвоныя. Многа траваедных жывёл, драпежнікаў, птушак, паўзуноў і насякомых.

Самаровская ледниковая эпоха (ледниковье) — самараўская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха сярэднеплейстацэнавага абледзянення Заходняй Сібіры; характарызавалася найбольшым распаўсюджваннем лёду ў раўнінных абласцях. Супастаўляецца з эпохай дняпроўскага абледзянення Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Самоочищение рек и водоёмов — самаачышчэнне рэк і вадаёмаў, аднаўленне природных уласцівасцей вады рэк і вадаёмаў пасля забруджвання; адбываецца ў выніку біяхімічных працэсаў і паглынання забруджвальнікаў наносамі і адкладамі.

Самородное золото — самароднае золата, мінерал, звычайныя дамешкі ў выглядзе серабра (да 43%), медзі і інш. Утварае яркажоўтыя, а з дамешкамі чырвона-жоўтыя, зеленаватыя зерні, лускавінкі, дэндрыты, суцэльныя масы. Сустракаецца ў карэнных, гідратэрмальных месцараджэннях і россыпах. Галоўная руда золата.

Самородная сера — самародная сера, мінерал з трупы самародных элементаў, што трапляюцца ў прыродзе ў свабодным стане і ў амаль чыстым выглядзе. Цвёрдае жоўтае рэчыва, крохкае. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для атрымання сернай кіслаты, серавугляроду і інш. злучэнняў. С. с. і яе злучэнні прымяняюцца ў вытворчасці фосфарных угнаенняў, штучных валокнаў, запалак, цэлюлозы; паперы і інш.

Самородок — самародак, параўнальна буйное прыроднае адасабленне самароднага металу (золата, серабра, плаціны і інш.) у карэн­ных радовішчах і россыпах. Маса звычайна большая за 1 г.

Самосадочные озёра — самасадачныя азёры, салёныя азёры з вельмі вялікім утрыманнем раствораных солей. Солі ў С. а. выпадаюць з раствору ў асадак на дно возера. Растворы, з якгх адбываецца асадка солей, называюцца расоламі. Прыкладамі С. а. з’яўляюцца азёры Эльтон і Баскунчак у Прыкаспійскай нізіне.

Самум — самум, сухі гарачы вецер у пустынях Аравіі і Паўночнай Афрыкі, з пясчанай бурай, нярэдка з навальніцай.

Сангамонское межледниковье — сангамонскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе ілінойскую і віскансінскую ледавіковыя эпохі Паўночнай Амерыкі. Супастаўляецца з земскім (рыс-вюрмскім) міжледавікоўем Заходняй Еўропы і мікулінскім —‘Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Санташ — санташ, моцны ўсходні вецер, што дзьме на ўсходзе Ісык-Кульскай катлавіны з аднайменнага перавалу. У Пржэвальску адзначаецца ў сярэднім 71 дзень у годзе, часта з’яўляецца прадвеснікам працяглага перыяду дрэннага надвор’я.

Сапробйонты, сапробы — сапрабіёнты, сапробы, жывёлы і расліны, што жывуць у забруджаных арганічным рэчывам водах. Склад, колькасць і структура суполак С. служаць крытэрыямі для ацэнкі ступені забруджанасці вадаёмаў. Выкарыстоўваюцца для самаачышчэння забруджаных водаў, асабліва сцёкавых.

Сапрофаги — сапрафагі, жывёлы, што жывяцца трупамі іншых жывёл. Частковымі С. з’яўляюцца многія драпежнікі і ўсёедныя жывё­лы (гіены, грыфы, некаторыя ракападобныя і насякомыя). С. выконваюць ролю санітараў.

Сарма сарма, моцны вецер, які дзьме з Прыморскага хрыбта на паверхню возера Байкал у раёне вусця ракі Сармы са скорасцю да

40 м/с. Найбольш часта назіраецца ў кастрычнікуснежні.

Сартанская ледниковая эпоха (ледниковье) — сартанская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха развіцця апошняга горнага абледзянення ў тарах Сібіры і покрыўнага абледзянення на Таймыры і плато Путарана ў канцы позняга плейстацэну. Часам разглядаецца як эаключная стадия адзінага (зыранскага) познеплейстацэнавага абле­дзянення.

Сахель — сахель, паўпустыні і апустыненыя саванны ў Афрыцы паміж пустынямі Сахары і саваннамі Судана. Наэіраюцца перыядычныя засухі, якія прыводзяць часам да катастрафічных вынікаў (толаду, масавых міграцый насельніцтва і да т. п.). Асабліва цяжкія вынікі мела працяглая засуха ў 70-х гг. 20-та стагоддзя.

..Сброс — скід, перамяшчэнне ўчасткаў (глыб) эямной кары па разломах у вертикальным ці бліэкім да яго напрамку. -Велічыня зрушэння глыб дасягае 1—2 км. Можа утварыцца а дна скідавая ступень або неналькі (ступеньчатыя С.). У выніку С. утвараюша глыбавыя горы, горсты, грабены. .... ...... £ ; .u.eiMW Г,-. .

: Сбросовая впадина — екідавая ўпадзЫа, замкнутае паніжэннена эямной паверхні, абмежаванае скідамі. У С. у. размяшчаюцца буйнейшыя аэёры Зяцлі (Байкал, Танганьіка,.Ньяса і 1нш.).

Сбросовая долям—г скідавая далйта, рачная даліна,размешчаная ўЗДОўж лійіі скіду. . . 7. ■ -« . :

. Сверхглубокое бурение —эвышглыбокае бурэнне, бурэнне шчьгл(Н (свідравін) глыбінёй у 10—15 км для вывучэння зямнрй кары і верхний мантыі. Шчылінытакой глыбіні называюцца звышглыбокімі. , ...

Свердруп — свердруп, адзінка вымярэння расходу вады акіянічных пячэнняў, роўная-l млим3/с.Напрыклад, расход Гадьфстрыма дасяг.ае ,90-СВ,;-. —

Светлохвойные леса — светлахвойныя лясы, лясы, якія ўтвораны святлолюбівымі хвойнымі дрэвавымі. пародамі — сасной і лістоўніцай; у. параўнанні з цёмнахвойнымі лясам, лепш осветлены, на паверхцю гдебы наступав больш ападкаў, глеба левей праграваецца, што садэейнічае фарміраванню падлеску. С. л. добра развіты ў Расіі, на Скандынаўскім паўвостраве, у Канадэе і ЗША, а таксама ў Беларусь

Светолюбивые растения, гелиофиты — святлолюбіаыя расліны, reліяфіты, расліны адкрытых месцаў; патрабуюць для нармальнага росту добрага сонечнага або штучнага асвятлення. Прадстаўлены рознымі жыццёвымі формамі. г. -

Свечение моря, биолюминесценция — свячонне мора, біялюмінесцэнцыя, свячэнке паверхневага слоя акіяна (мора) ноччу «холодным» евятлом пры механічным уздэеянні на ваду. Святло вылучаюць некаторыя дробныя марскія арганізмы (розныя рачкі і інш.) і-параўнальна буйния жывёлы (медузы і інш.). Назіраецца паўсюдна ў акіянах і ■морах, акрамя раёнаў э моцна апрэсненымі водамі.

Свинцово-цииновые руды — свінцова-цынкавыя руды, мінеральныя

ўтварэнні, якія ўтрымдіваюць свінец і цынк-у канцэнтрацыях і колькасцях, пры якіх іх здабыча мэтазгодна,Бываюць сярністымі (еульфіднымі) або акісленымі (карбанатнымі). С.-ц. р. звычайна з’яўляюцца комплекснымі і ўтрымліваюць, акрамя свінцу-і цынку, серабро, медзь, волана, сурму, вісмут, кадмій і інш. спадарожныя металы. Буйныя месцараджэнні С.-ц. р.— у Казахстане, Сярддняй Азіі і інш. раёнах.

Свинцовые руды — свінцовыя руды, складаная чавука поліметалічных руд; радзей утвараюць самастойныя залежы. Галоўныя мінералы: галеніт, нэрусіт, англезіт. Найбольш вядомыя-месцараджэнні — у ЗША (штат-Місуры), Аўстраліі, Намібіі, Замбіі, Польшчцйгі£рнадзе, Перу? Мекеіыы." - ■ \ .■ ■ ■ • ■ , ... ...

Свободная атмосферасвободная атмаефера, чаинка атмасферы (эвычайна вышвй узроўню трэняя, г. зн.-вышэй ІООО м), яиая не эведвае непасрэднагаутнавупаверхш Эямлі. • - г «ч і уі/і?

~ Сводовоеводнвтне — купалападобнае (скляпеннао) падняцце, арйападобны выгін вялікага радыуса або крывізны, які ахоплівае прасторны ўчастак-зяымой-кары. У структуры К п. авычайыа эяачная роля разломаў, якія-раэбіваюць яго на сістэму блокаў. Часам ускладйяеігоа рыфтамЕ К. п. могуць ■ групавацаУ-ў вобласці . <яапрыклад,' АлтайСаянснаявобласць)1 і лаясы (напрыкла-д, горны поясПаўднёвайСібіры):

Связанные воды —эвязаиыя воды, падземныя воды, што ўтрымлк ваюіійа *ўТорныхпар«адаХ-гГлебах малекулярнымі еіламі (напрыкзад; іЧграскапічныя, плёйачйыя, калілярйыя, крышталіэвЦыЯ«Ыя);>'я*':< ‘і ' > " Связность оочв м'Горных пород —авязнасць; глеб і горных парод, ула'ёцівбсць' глеб Ч tdpkbfxпарод;'якая абумоўлена наяўйаоціЬ крыш'т4Жп1м/иэйёнта1шйныХ'№шых паміж аеобнымі bf часцтнкамі

i агрэгатамі; залежыць галоўным чынам ад іх механічнага складу* і ўтрымання-гумусу ў глебе. ■ ■ -,г 1 . е .ч ч

f Гойи» нагонные явления — эгонна-нагонныя ^явы«гперамяшчзнне пад ўзДзеяннем ветру водйых мае з адной часткі мора, акіяпа, в'адасховініча; ракі’ (асабліва ў вусііі) у другую і адпаведнае паніжэнне ўзроў'ню вады-(эгон) у падветранай частцы і павышзнне (нагону — у наветранай Асабліва моцныя, згоны і нагоны ў 'абмялелых бераГОў. Розкіна-ўарвўняў'.можа . дасягаць некалькіх м. Нярэдка выклікаюць катастрафішшязнавадненні (мпрыклад, у вусці Нявы, на нізіннвгх уэбярэжжах Нідэрландаў, Бельгіі, Вялікабрытаніі).

Сдвиг — зрух, перамяшчэнне глыб эямной кары ў гарызанталвным напрамку. -і а

Себха, себка себха, себка, замкнутый: бяссцёкавыя паніжэнві рэльефу э плоскімі гліністымі днішчамі, пакрытыя« саланчакамі або еучаснымі салёнымі ааёрамі. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у СаХарЫ>’< • .. s..,..., .. : •: ■■ - ■

Север, точка .севера — поўнач, пункт поўначы, адзін з галоўных яунктаў -гарыэонту?пункт перасячэння матэматычнага (сапраўднага)

гарызонту з нябесным мерыдыянам, бліжэйшым да Паўночнага полюса свету. Абазначаецца літарамі Пн., С або N.

Северо-восточный пассат — паўночна-ўсходні пасат, пасат Паўночнага паўшар’я. Асноўны напрамак руху каля зямной паверхні — з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

Седловина — седлавіна, паніжэнне паміж вяршынямі горнага хрыбта або ўзвышша. Да С. часцей за ўсё прыўрочаны перавальныя дарогі.

Сезон сезон, частка года, якая выдзяляецца па астранамічных, кліматычных, феналагічных або іншых прыкметах, працягласцю звычайна ў некалькі месяцаў.

Сезонно-мёрзлые почвы и грунты, сезонная мерзлота — сезоннамёрзлыя глебы і грунты, сезонная мерзлата, верхні слой глеб І горных парод (магутнасцю ад 0,1—0,2 м да 4—5 м — у палярных І горных раёнах), які прамярзае поўнасцю або часткова ў халодны і растае ў цёплы час года; падсцілаецца не мёрзлымі пародамі. Глыбіня і працягласць прамярзання вызначаюцца механічным складам і вільготнасцю глеб і грунтоў, суровасцю зім, вышынёй снегавога покрыва, характерам расліннасці.

Сезонный центры действия атмосферы — сезонный цэнтры дзеяння атмасферы, вялікія вобласці (цэнтры) павышанага або паніжанага атмасфернага ціску, што праяўляюцца на працягу якога-небудзь пэўнага сезону года. Іх утварэнне абумоўлена галоўным чынам адрозненнямі ў награванні мацерыкоў і акіянаў. Мацерыкі мацней награваюцца летам і ахалоджваюцца зімой, таму ў цэнтральных частках буйных мацерыкоў зімой часта фарміруюцца антыцыклоны, а летам — барычныя дэпрэсіі (Азіяцкі антыцыклон, Канадскі антыцыклон, Аўстралійская дэпрэсія і інш.).

Сейсмическая область (зона) — сейсмічная вобласць (зона), тэрыторыя, дзе часта бываюць землетрасенні. Землетрасенні найбольш характэрны для Альпійска-Гімалайскага пояса маладых складкаватых гор (Атлас, Пірэнеі, Альпы, Апеніны, Карпаты, Крымскія горы, Каўказ, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор’і, Капетдаг, Памір, Гімалаі і інш.) і Ціхаакіянскага ўзбярэжжа (Анды, Кардыльеры, Японскія астравы і інш.). На раўнінах (напрыклад, Усходне-Еўрапейскай і Заходне-Сібірскай) землетрасенні вельмі рэдкія).

Сейсмическая шкала — сейсмічная шкала, шкала ацэнкі інтэнсіўнасці землетрасенняў. Бывае для ацэнкі энергіі ачагоў землетрасенняў (шкала магнітуд землетрасенняў або шкала Рыхтара) і для ацэнкі інтэнсіўнасці праяўлення землетрасенняў на паверхні Зямлі (у балах). У 12-бальнай міжнароднай шкале асновай для вызначэння інтэнсіўнасці служыць ступень пашкоджання пабудоў, парушэння зямной паверхні.

Сейсмические карты — сейсмічныя карты, карты, на якіх з дапамогай умоўных знакаў паказваецца паўтаральнасць землетрасенняў, іх сіла і раёны распаўсюджання.

Сейсмические методы — сейсмічныя метады, метады вывучэння ўнут ранай будовы зямной кары і Зямлі з дапамогай сейсмічных хваль, якія ўзнікаюць пры землетрасеннях і штучных выбухах. Сейсмічныя хвалі праходзяць цераз слаі і горныя пароды з неаднолькавай скорасцю. Па іх праходжанню, праламленню і адбіццю вызначаюць глыбіню залягання крышталічнага фундамента платформ і розных слаёў асадкавых парод, вывучаюць будову зямной кары па ўсёй яе тоўшчы і яе прыкладны рэчыўны састаў, выдзяляюць абалонкі зямнога шара (зямную кару, мантыю, ядро) і мяркуюць аб іх фізічным стане і складзе.

Сейсмические станции — сейсмічныя станцыі, станцыі, якія вядуць бесперапынныя назіранні за землетрасеннямі. Даныя назіранняў С. с. выкарыстоўваюцца для вывучэння землетрасенняў, складання карт землетрасенняў, праектавання і будаўніцтва будынкаў у сейсмічных раёнах.

Сейсмическое районирование — сейсмічнае раяніраванне, дзяленне тэрыторыі на раёны рознай сейсмічнай актыўнасці, ацэнка і картаграфаванне патэнцыяльнай сейсмічнай небяспекі. У выніку С. р. складаюцца карты, на якіх выдзяляюцца зоны з мяркуемай інтэнсіўнасцю землетрасенняў у балах і частатой паўтарэння адзін раз у 1, 100, 1000 і 10 000 гадоў.

Сейсмичность — сейсмічнасць, здольнасць нетраў Зямлі (у цэлым або асобных абласцей) выклікаць землетрасенні. Характарызуецца тэрытарыяльным размеркаваннем ачагоў землетрасенняў, інтэнсіўнасцю і частатой іх паўтарэння.

Сейсмограф сейсмограф, прылада для запісаў ваганняў зямной кары пры землетрасеннях і штучных выбухах. С. фіксуе самый нязначныя штуршкі і ваганні зямной кары. Асноўнай часткай большасці С. з’яўляецца маятнік і барабан з бумагай або фотаплёнкай. Пры землетрасенні корпус прылады і барабан пачынаюць вагацца, а маятнік па інерцыі імкнецца захаваць стан спакою і фіксуе з дапамогай спецыяльнага прыстасавання штуршкі і ваганні на бумазе або фотаплёнцы барабана.

Сейсмология — сейсмалогія, навука, якая вывучае землетрасенні (прычыны, вынікі, сувязь землетрасенняў з тэктанічнымі працэсамі, прагназіраванне, заканамернасці распаўсюджання сейсмічных хваль, сейсмічнае раяніраванне).

Сейши — сейшы, стаячыя хвалі вялікага (ад некалькіх мінут да дзесяткаў гадзін) перыяду, без распаўсюджання іх формы на паверхні замкнутых або паўзамкнутых вадаёмаў; назіраюцца пасля спынення дзеяння знешняй сілы, што выклікала хваляванне. Частыя ў азёрах, калі паверхня возера нахіляецца папераменна то ў адзін, то ў другі бок. Нерухомая вось, вакол якой вагаецца люстэрка возера, называецца вузлавой лініяй.

Секреция — сакрэцыя, мінеральны агрэгат круглявай або ізаметрычнай формы, што ўтвараецца шляхам запаўнення пустот у горных

пародах мінеральным рэчывам, якое адрозніваецца па складу ад апошніх. Поўнае або частковае запаўненне адбываецца паслядоўнымі канцэнтрычнымі слаямі ад перыферыі (сценак поласці) да цэнтра.

Сель, силь, мур — сель, сіль, мур, гразевы або гразекаменны паток, щто раптоўна ўзнікае ў рэчышчах горных рэк І . характарызуецца рэзкім кароткачасовым (1—3 г) пад’ёмам узроўню, хвалепддобным рухам і адсутнасцю строгай перыядычнасці. Утрыманне цвёрдага. матэрыялу вагаецца ад 10—15 да .75 %, рухаецца са значнай скорасцю, (часам, звыш 10 м/с) і пераносіць вялікую колькасиь абломкавага матэрыялу (сотні тысяч, часам млн м3). С. фарміруюцца пры выпаданні баг.а.т.ых.ліўняў, інтэнсіўным раставанні снегу і лёду ледавікрў,-радз.ей — пры землетрасеннях або гаспадарчай дзейнасці.(напрыклад, пры ўзрыўных. работах у тарах). Перадумовай служыцр назапашванне вялікай колькасці прадуктаў выветрырання на горных схіла.х, іх значныя ўхілы, часта бдгатае працяглае ўвільг.атненне грунтоў, што памяцшае тры? валасць. С. найбодьш хар.актэрны ..для горных і перадгорных, раёнаў з кантынентальным кліматам (напрыклад, для грр Сярэдняй АэІІ)^

Сельва,, сельвас сельва, сельвас, назва відьготных экватарыяльных лясрў Паўдррвай А.меры.кі. (Амазонская нізіва). Цяжкапраходныя, выклкзчна багдтыя па ,в.ідавому складу (да 2Р0 в)даў пальмаў,..гевея,, фікусы, бамбукі, дыднае дрэв.а, багацце ліянрў j эпіфітаў.і.інш'.),. ■

* Сельгй — сельгі, агульная назвд,. градацрдоб.ных форм „рэдьефу (озы, марэнныя грады, кучаравыя скалы і інш.) у Карэліі, а таксама на ўсходзе. Фінляндьіі-..i. ў Эртонц. Адцосньря вщцущ да. недалькіх. дзесяткаў,,м часам да 100 м. Складзены крышталічнымі. па.родамі або рыхлымі, леда.віковьімі адкдадаміч пакрыты звычдйна сухімі, ..сасновы.мі. ляса.мі.., Падзедены.паніжрннямі, якія чарта заняты азёрамі і б.алотамі. у сррлу-, чэня) з якімі С. ркдадаюць т. зв,_сельгавьі ландшафт... , , . ..

, Семиаридный климат, полуаридный климат — семіарыдны. клімат^ паўарыдны клімат, клімат з увільгатненнем,. недастатковым у аробныя гады для нармальнага развіцн.я сельскагасп.адарчы^ культур;, уласцівы лесастэпам. і ст.эпам..умеранага. пояса. ,,

Серебрянке руды — сярэбраныя руды, прыродныя мінеральныя. ўтварэнні, што выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы серабра (мінімальнае ўтрыманне серабра. ў. рудзе 45—350 г/т). 3 С. р. здабываецца каля. 29 % серабра, астдтняе.-—спадарожна з поліметаліч.ных, мрдных, за. іатых руд. Асноўныя запасы. С. р. скадцэнтраваны . ў .ЗША,. Канадзе, Мексіцы, Перу, Расіі, Казахстане.,. . ...

Серйр — серыр, вялікі.я камяніста-шчэбннсвыя і галечнікавыя пустріні. ра плоскіх раўніцных. паніжэннях. у Паўночнай Афрыцы;адзін, э,; відаў хамады. . ,.

Серныя руды — серныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні,. што выкарыстоўваюцца для здабычы серы. Галоўныя мінералы: сдмароднад сера, кальцыт, даламіт, гіпс,.ангідрыт, кварц,, апал, алуніт, гліністыя мінералы. Сярэдняе .ўтрыманне серы ў рудзе 10—25 %. Сера. 268

з’яўляецца таксама спадарожным кампанентам многіх карысных выкапняў, дэе яе запасы ў многа разоў перавышаюиь запасы ў С. р. Асноўныя радовішчы С. р. знаходзяцца ў Польшчы, Іраку, ЗША, Мексіцы, Чылі, на Украіне, у Туркменістане.

Серный колчедан, пиритсерны калчадан, пірыт, мінерал, сульфід жалеза. Колер латунна-жоўты. Мае да 45 % жалеза, дамешкі медзі, эолата, нікелю, кобальту і інш. Сыравіна для атрымання сернай кіслаты, руда на золата, медзь, кобальт.

Серо-бурые пустынные почвы — шэра-бурыя пустынныя глебы, глебы пустынь умеранага і субтрапічнага паясоў (Вялікі Басейн, Паўднёва-Заходняя і Центральная Азія, поўнач і поўдзень Афрыкі, поўдзень Аўстраліі, Цэнтральны Казахстан, Сярэдняя Аэія). Утвараюнца пад разрэджанай галафітнай расліннасцю. Бесструктурный ў верхней частцы, ушчыльненыя структурны» у ніжняй, з няэначнай колькасцто перагною (меншай за 4 %) і вялікім утрыманнем мінеральных солей (нарбанаты, гіпс, хларыды, сульфаты); афарбоўка верхніх гарызонтаў саетла-шэрая, ніжніх — бурая.

Серозёмы — шэразёмы, глебы пустынь і паўпустынь умераных г субтрапічных паясоў (Вялікі Басейн, Паўднёва-Заходняя і Центральная Азія, ноўнач і поўдэень Афрыкі, поўдзень Аўстралті, Сярэдняя Аз»я) Глебавыя гарьюонты развіты слаба, бедныя перагноем (1 — 1,5%) і багатыя мінеральнымі солямі (карбанаты, гіпс, сульфаты, хларыды), афарбоўка светла-шэрая. -

Серо-коричневые почвы — шэра-карычневыя глебы, глебы субтрапічных стэпаў і паўпустынь (Пірэнейскі паўвостраў; Паўднёва-Заходняя Азія, Лёсавае плато Кітая, Вялікі Басейн і паўднёвы захад Вялікіх раўнін ЗША, поўнач і поўдзень Афрыкі, • поўдзень Аўстралн) Маюпь шэра-карычневую афарбоўку, арэхавата-камякаватую структуру, не кіслыя (рэакцыя нейтральная або слабашчолачная), перагною ад 1,5 да. 4,5 %; багаты карбанатамі.

Серпентинит — серпенцініт, шчыльная метамарфічная горная на­рода, якая ўтварылася ў выніку змянеяня (серпенцініэацыі) гіпербазітаў. Складаеіша галоўным чынам э мінералаў групы серпенціну і дамешак карбанатаў, магнетыту, храміту і інш. Афарбоўка зялёная э нлямамі рознага колеру. 3 С. звязаны радовішчы тальку, аэбесту, храміту, нікелевых руд. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу вогнетрывалых матэрыялаў, як гука-, цеплаі электраізалятар, як абліцовачны і вырабны камень.

Серраки, сераки — серакі, ледэяныя зубцы і пікі на паверхні ледавікоў. Утвараюцца пры абрушэнні і нераўнамерным раставанні ледзяных перагародак паміж папярочнымі трэшчынамі ў вобласці ледаспадаў. С. называюць таксама прызматычныя глыбы лёду, што ўтвораны перасячэннем трэшчын у ледавіку.

Серые лесные глеевые почвы — шэрыя лясныя глеевыя глебы, тын глеб умеранага пояса, якія фарміруюцца сярод шэрых лясных глеб пры

павышаным паверхневым або грунтавым увільгатненні. Сустракаюцца ў паўднёвай частцы лясной і лесастэпавай зон пад лісцевымі лясамі або злакава-разнатраўнымі лугамі, маюць значныя прыкметы агляення ва ўсіх гарызонтах.

Серые лесные почвы — шэрыя лясныя глебы, глебы зон шыракалістых лясоў і лесастэпаў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (у Еўразіі — перарывістая паласа ад Кодр у Малдавіі да Забайкалля, маюцца таксама ў Канадзе і прылягаючых да яе раёнах ЗША). Фарміруюцца пад шыракалістымі і змешанымі лясамі, звычайна на карбанатных суглінках, ва ўмовах умеранакантынентальнага і кантынентальнага клімату. Маюць добра развіты перагнойны гарызонт, адрозніваюцца камякаватай структурай і высокай урадлівасцю (гумусу да 7—9 %), афарбоўка шэрая.

Сжатие Земли — сціск Зямлі, адносіны розніцы экватарыяльнага і палярнага дыяметраў Зямлі да дыяметра экватара. Сціск характарызуе адхіленне фігуры Зямлі ад шарападобнай формы; ён абумоўлены цэнтрабежнай сілай, якую стварае вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі. Значэнне С. 3., прынятае ў 1979 г. Міжнародным геадэзічным і геафізічным саюзам, складае 1 : 298, 257.

Сиаль, сиалическая оболочка — сіаль, сіалічная абалонка, знешняя абалонка «цвёрдай» Зямлі, што складзена горнымі пародамі, у склад якіх уваходзяць пераважна крэмній (Si) і алюміній (А1).

Сиенит — сіеніт, глыбінная поўнакрышталічная сярэдняя інтрузіўная горная парода, якая складаецца галоўным чынам з каліевага палявога шпату, плагіяклазу і каляровых мінералаў (піраксену, рагавой абманкі, біятыту і інш.). Колер ружовы, чырвоны, светла-шэры, белы. Выкарыстоўваецца як абліцовачны матэрыял.

Сизигийный прилив — сізігійны прыліў, прыліў у час маладзіка і поўні (сізігій). У час сізігій Месяц і Сонца знаходзяцца на адной прамой, іх прыліваўтваральныя сілы складаюцца, таму С. п. найбольшыя.

Силикатная оболочка — сілікатная абалонка, верхняя абалонка Зямлі, таўшчынёй да 120 км, што створана ў асноўным сілікатамі 1 складаецца з гранітнага і базальтавага слаёў. Паняцце «С. а.» блізкае да сучаснага паняцця «літасфера».

Силикаты — сілікаты, вялікі клас мінералаў, найбольш шырока распаўсюджаных у зямной кары (80 % па масе). Уключае каля 500 мінералаў. Важнейшыя С.: палявыя шпаты, піраксены, амфіболы, тальк, алівін і інш. Выкарыстоўваюцца галоўным чынам у будаўніцтве, шкляной і керамічнай прамысловасці, як руды металаў, каштоўныя і вырабныя камяні.

Силурийский период, силур — сілурыйскі перыяд, сілур, трзці перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 440 млн гадоў назад і працягваўся 30 млн гадоў. У С. п. была галоўная фаза каледонскай складкаватасці, з’явіліся першыя вышэйшыя наземныя расліны (псілафіты) і рыбы,

утварыліся многія карысныя выкапні (жалезныя, медныя і іншыя руды, золата, фасфарыты, гаручыя сланцы).

Сима — сіма, абалонка Зямлі, якая залягае над сіалем і складзена горнымі пародамі, у склад якіх пераважна ўваходзяць крэмній (Si) і магній (Mg). Мяркуецца, што верхняя частка С. складаецца з габра або парод, блізкіх па складу да перыдатытаў. Часцей ужываецца тэрмін «сілікатная абалонка», што аб’ядноўвае паняцці «С.» і «сіаль».

Симбиоз — сімбіёз, формы сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, у выніку якога партнёры (сімбіёнты) або адзін з іх атрымлівае перавагі. С. узнік у працэсе эвалюцыі як прыстасаванне да ў.моў знешняга асяроддзя (напрыклад, С. рака-самотніка і актыніі).

Синантропные организмы, синантропы — сінантропныя арганізмы, сінантропы, жывёлы і расліны, жыццёвыя цыклы якіх звязаны з чалавекам, яго жыллём або антрапагеннымі ландшафтам!'. С. а. рассяляюцца разам з чалавекам і могуць пранікаць у такія раёны, дзе без паселішчаў чалавека існаваць не змаглі б. Да С. а. належаць дамавая мыш, чорны і шэры пацукі, галубы, клапы, прусакі і інш.

Синеклиза — сінекліза, буйная (сотні км, часам большая за 300 км у папярочніку) увагнутая платформавая структура; мае ў плане няправільную авальную або ізаметрычную форму. Характэрны вялікая магутнасць адкладаў платформавага чахла і паўната стратыграфічнага разрэзу ў параўнанні з антэклізамі. Утвараецца ў выніку паступовых апусканняў зямной кары, якія прадаўжаюцца без перапынкаў дзесяткі і сотні мільёнаў гадоў. Прыклады С.: Маскоўская, Вілюйская, Тунгуская.

Сйнкйнг — сінкінг, працэс паступовага апускання вялікіх мае вады з паверхні акіяна (мора) у выніку павелічэння іх шчыльнасці.

Синклиналь, синклинальная складка — сінкліналь, сінклінальная складка, складка слаёў горных парод, павернутая выпукласцю ўніз. У рэльефе звычайна адпавядае горнай даліне. С. звычайна чаргуюцца з процілеглымі ім па форме выгінамі антыкліналямі.

Синклинорий — сінклінорый, вялікая і складаная структура агульнай сінклінальнай будовы, якая ўзнікае звычайна ў межах геасінкліналей у выніку дэфармацыі асадкавых тоўшчаў у буйных прагінах зямной кары. Даўжыня да соцень км, шырыня да дзесяткаў км.

Синоптическая метеорология, синоптика — сінаптычная метэаралогія, сіноптыка, раздзел метэаралогіі, які вывучае буйнамаштабныя атмасферныя працэсы (узнікненне і перамяшчэнне цыклонаў і антыцыклонаў, паветраных мае і атмасферных франтоў), што вызначаюць умовы надвор’я вялікіх рэгіёнаў. У задачу С. м. уваходзяць таксама праблемы прагнозу надвор’я. Асноўным зыходным матэрыялам для даследавання служаць сінаптычныя карты.

Синоптические карты — сінаптычныя карты, карты, на якіх лічбамі і ўмоўнымі знакамі абазначаны вынікі адначасовых метэаралагічных назіранняў. Складаюцца для асобных раёнаў і ўсёй зямной паверхні. Выкарыстоўваюцца для вывучэння атмасферных працэсаў, аналізу і .трагнозу надвор’я.

Синузия — сінузія, прасторава і экалагічна адасобленая частка фітацэнозу, якая складаецца з відаў раслін адной або некалькіх экалагічна блізкіх жыццёвых форм. С. часта супадае з ярусам расліннасці (т. зв. ярусная С.; напрыклад, дрэў, хмызнякоў у лесе).

Сирокко — сірока, моцны, гарачы, сухі вецер паўднёвых напрамкаў у Міжземнамор’і, які дзьме з боку пустынь Паўночнай Афрыкі і Аравійскага паўвострава. Нясе многа пяску і пылу. Звычайна дзьме 2—3 дні запар і павышае тэмпературу паветра да 35 °C. Часцей за ўсё назіраецца вясной.

Системный подход в географии — сістэмны падыход у геаграфіі, даследаванне геаграфічных аб’ектаў як сістэм, гэта значыць утварэнняў, якія складаюцца з разнародных, аднак узаемазвязаных кампанентаў і элементаў, што ствараюць адзінае цэлае.

Скала, утёс — скала, уцёс, канцавая частка адгор’я, што выдаецца над акаляючай мясцовасцю; каменная глыба, што стаіць адзінока і складзена ўстойлівымі да выветрывання горнымі пародамЕ

Скарны — скарны, поўнакрышталічныя метасаматычныя горныя па­роды, складзеныя вапнякова-магнезіяльна-жалезістымі сілікатамі; узнікаюць на мяжы магматычных І асадкавых карбанатных парод. Адрозніваюць вапняковыя і магнезіяльныя С. Часта ўтрымліваюць каштоўныя мінералы і ўтвараюць скарнавыя радовішчы жалеза, медзі, свінцу цынку, малібдэну, вальфраму і інш., якія маюць важнае прамысловае значэнне (напрыклад, Магнітагорскае жалезаруднае на Урале, Тырнаузскае вальфрамамалібдэнавае на Каўказе і інш.).

Сквозные долины, долины прорыва — навылётныя (скразныя) даліны, даліны прарыву, вузкія і глыбокія ўчасткі рачных далін, што пераразаюць навылет (ва ўсю шырыню) горныя хрыбты або ўзвышшы. Ствараюцца ў выніку дзеяння рэгрэсіўнай эрозіі, калі рака паступова ўразаецца ў водападзельны грэбень і перапільвае яго, або ў выпадку павольнага падняцця якога-небудзь участка даліны, у які рака паспявае ўрэзацца.

Скелетные почвы — шкілетныя глебы, глебы розных генетычных тыпаў, якія складаюцца са слабавыветраных абломкаў горных парод І мінералаў дыяметрам звыш 3 мм (па другіх класіфікацыях, звыш 1 мм), змешаных з драбназёмам. Адрозніваюцца павышанай водапранікальнасцю, добрай аэрацыяй і цеплаправоднасцю.

Складки горных пород — складкі горных парод, выгіны слаёў горных парод. Складкі могуць быць пакатымі і крутымі, прамымі, касымі, перакуленымі і ляжачымі. Найбольш простымі відамі складак з’яўляюцца антыкліналі і сінкліналі.

Складчато-глыбовые горы — складкавата-глыбавыя горы, складкаватыя горы, якія ўзніклі ў далёкім геалагічным мінулым і перанеслі паўторнае гораўтварэнне, якое адбывалася без утварэння складак (да гэтага часу зямная кара страціла пластычнасць і набыла жорсткасць і ўстойлівасць). Паўторнае гораўтварэнне суправаджалася ў асноўным

разломамг, скідамі, падняццямі і апусканнямі асобных глыб. Так узніклі С.-г. г., звычайна з плоскімі вяршынямі і стромкімі схіламі. Да С.-г. г. адносяцца Уральскія, горы Алтая, Саяны, хрыбты Забайкалля, Вялікі Водападзельны хрыбет і інш.

Складчатость, горообразование — складкаватасць, гораўтварэнне, утварэнне складак горных парод, агульнае падняцце буйных глыб зямной кары на значную вышыню і ўтварэнне горных краін. Назіраецца ў пэўныя геалагічныя перыяды. Адрозніваюць С.: дакембрыйскую, байкальскую, каледонскую, герцынскую, мезазойскую і альпійскую.

Складчатые горы — складкаватыя горы, горы, якія ўтварыліся ў рухомых участках зямной кары (геасінкліналях) у выніку змінання асадкавых тоўшчаў у складкі і агульнага падняцця ўсяго ўчастка на значную вышыню. Падняцце буйнога блока зямной кары кампенсуецца апусканнем сумежнага ўчастка і ўтварэннем краявога перадгорнага прагіну. С. г. працягваюцца ў даўжыню на сотні і тысячы кіламетраў, сустракаюцца амаль на ўсіх мацерыках і з’яўляюцца самымі высокімі. Да іх належаць горы Альпійска-Гімалайскага горнага пояса (Атлас, Пірэнеі, Альпы, Апеніны, Карпаты, Стара Планіна, Крымскія, Каўказ, горныя ланцугі Малаазіяцкага, Армянскага і Іранскага нагор’яў, Капетдаг, Памір, Гімалаі і інш.) і Ціхаакіянскага (Кардыльеры, Анды і інш.).

Склоновые процессы — схілавыя працэсы, сукупнасць працэсаў, што ўплываюць на форму і эвалюцыю схілаў. Вызначаюцца тэктонікай, геалагічнай будовай, кліматам, водным рэжымам мясцовасці і іншымі фактарамі.

Склоновый ледник — схілавы ледавік, ледавік, які займае шырокую прастору слабарасчлянёнага горнага схілу. Звычайна спускаецца ад горнага грэбеня і ў ніжняй частцы схілу ўтварае кароткі язык. С. л. адрозніваецца ад даліннага ледавіка тым, што размяшчаецца на нерасчлянёным схіле, а ад вісячага — што не «вісіць», а ляжыць на параўнальна пакатым схіле.

Склоновый сток — схілавы сцёк, бязрэчышчавы сцёк, як паверхневы, так і грунтавы, які фарміруецца ў межах схілу.

Склоны — схілы, нахіленыя ўчасткі зямной паверхні, што ствараюцца ў выніку эндагенных і экзагенных працэсаў як на сушы (у межах гор, узвышшаў, па далінах рэк і г. д.), так і на дне мораў і акіянаў (С. падводных хрыбтоў і ўзвышшаў, мацерыковы схіл). Характар С. вызначаецца складам і будовай парод, абсалютнымі і адноснымі вышынямі, асаблівасцямі клімату, глеб, расліннасці, іх экспазіцыяй, інтэнсіўнасцю схілавых працэсаў. Рознае спалучэнне гэтых умоў садзейнічае вялікай разнастайнасці С. (С. прамыя, адвесныя, выпуклый, увагнутыя, складаныя, ступеньчатыя, абвальныя, апоўзневыя, соліфлюкцыйныя, дэлювіяльныя, эразійныя). Важнейшы паказчык С.— іх крутасць.

Склянка — шклянка, адзін з відаў маладога лёду; утвараецца пры штылі, адсутнасці хвалявання і цячэнняў шляхам хуткага змярзання

ледзянога сала пераважна ў закрытых бухтах, у разводдзях І палонках сярод старога лёду. Таўшчыня да 5 см.

Скорость ветра — скорасць ветру, лікавая велічыня скорасці руху паветра. Выражаецца ў м/с, км/г. Змяняецца на зямным шары ад О (штыль) да 100 м/с і больш. С. в., выражаная ў балах шкалы Бафорта, называецца сілай ветру. У Беларусі С. в. зімой 4—5 м/с, летам 2—3 м/с. Моцны вецер бывае рэдка (5—10 дзен за год).

Скорость течения воды рек — скорасць цячэння вады рэк, колькаснае выражэнне скорасці руху вады ў рэках. Вызначаецца ў м/с. Залежыць галоўным чынам ад падзення і ўхілу ракі. Неаднолькавая ў розных частках воднага патоку: паступова павялічваецца ад дна і бакоў рэчышча да сярэдняй часткі патоку; С. ц. в. р. дасягае 5—7 м/с і больш (горныя рэк!); памяншаецца ад верхняга цячэння ракі да вусця.

Скреб, скруб, скраб — скрэб, скруб, скраб, хмызняковыя зараснікі з сухалюбівых відаў эўкаліптаў, акацый І казуарын у засушлівых раёнах Аўстраліі.

Сланцы — сланцы, дробназярністыя горныя пароды, якія характарызуюцца амаль паралельным размяшчэннем пародаўтваральных мінералаў, тонкаслаістай тэкстурай і здольнасцю расшчапляцца на тонкія пласцінкі. Утвараюцца пры метамарфізме асадкавых або магматычных парод. Па ступені метамарфізму сярод С. выдзяляюць глыбокаметамарфізаваныя крышталічныя С. (слюдзяныя, амфіболавыя і інш.) і слабаметамарфізаваныя або неметамарфізаваныя С. (гліністыя, вуглістыя, карбанатныя, бітумінозныя і інш.).

Слитные почвы — злітныя глебы, глебы, якія маюць у глебавым профілі злітны гарызонт — вельмі шчыльны і цвёрды ў сухім і высокапластычны ў вільготным стане. Фарміруюцца на гліністых пародах, ва ўмовах перыядычнага пераўвільгатнення і моцнага высушвання. Да 3. г. належаць рэгуры, смолніцы і іншыя глебы.

Сложение почв склад глеб, асаблівасці ўзаемнага размяшчэння элементарных глебавых часцінак і глебавых агрэгатаў, што падзелены поласцямі і порамі; адна з асноўных фізічных характарыстык глеб. С. г. бывае танкапорыстым, порыстым, губчатым, ячэістым, трэшчынаватым і інш. Ад яго залежыць шчыльнасць глеб (глебы злітныя, шчыльныя і рассыпчатый). С. г. звычайна вызначаюць велічынямі аб’ёмнай вагі глебы або яе агульнай порыстасці.

Слоисто-дождевые облака — слаіста-дажджавыя воблакі, шэры воблачны покрыў значнай вертыкальнай магутнасці некалькі кіламетраў). С.-д. в. звычайна звязаны з атмасфернымі франтам!; з іх выпадаюць абложныя ападкі.

Слоисто-кучевые облака — слаіста-кучавыя воблакі, воблакі ў выглядзе шэрых або белых слаёў і град, нязначнай вертыкальнай магутнасці. Размяшчаюцца ў ніжняй трапасферы, звычайна ніжэй за 2 км.

Слоистые облака — слаістыя воблакі, шэры, аднародны на выгляд

воблачны слой, з якога іншы раз можа выпадаць імжа або вельмі слабы снег. Маюць малую вертикальную магутнасць (ад дзесяткаў да некалькіх сотняў метраў), размяшчаюцца на вышыні ніжэй за 2 км. Утвараюцца пры тэмпературнай інверсіі, якая не дазваляе вертикальным струменям паветра падняцца вышэй, або пры змешванні розных слаёў паветра.

Слой стока слой сцёку, колькасць вады, якая сцякае з вадазбору за які-небудзь перыяд (суткі, месяц, год, паводку, межань) і раўнамерна размеркавана па плошчы вадазбору; вылічваецца шляхам дзялення аб’ёму сцёку на плошчу вадазбору. Выражаецца ў мм.

Слюды слюды, шырока распаўсюджаныя пародаўтваральныя мінералы, алюмасілікаты слаістай структуры, калію, магнію, жалеза, літыю, рэдка натрыю. Колер ад светлага да чорнага. Лёгка расшчапляюцца на тонкія пругкія лісцікі. Па паходжанню — магматычныя, пегматытавыя, метамарфічныя, метасаматычныя і інш. Валодаюць высокімі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі і тэрмастойкасцю. Выкарыстоўваюцца ў электраі радыётэхніцы. Найбольшыя радовішчы ў Расіі і Індыі.

Смерч смерч, моцны атмасферны віхор, які ўзнікае ў навальнічным воблаку і распаўсюджваецца да зямной паверхні. Мае выгляд слупа (дыяметрам ад дзесяткаў да сотняў м) з лейкападобным пашырэннем зверху і знізу. Паветра ў ім круціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі са скорасцю да 100 м/с і адначасова ўзнімаецца па спіралі, уцягваючы знізу пыл, ваду і розныя прадметы. Утвараецца ва ўмовах моцнай няўстойлівасці стратыфікацыі атмасферы і перамяшчаецца са скорасцю 10—20 м/с. Суправаджаецца навальніцай, дажджом, градам; выклікае вялікія разбурэнні. Над морамі і акіянамі ўтвараецца часцей, чым на сушы, дзе нярэдка называецца тромбам, у ЗША — тарнада. На Беларусі штогод з сакавіка да верасня адзначаюць 1—2 выпадкі С., у асобныя гады да 5.

Смешанные леса — змешаныя лясы, прыродная зона ўмеранага пояса, размешчаная ў асноўным у Паўночным паўшар’і, пераважна ў прыакіянічных і пераходных раёнах на поўдзень ад тайгі (поўдзень Фенаскандыі, Германа-Польская нізіна.-сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, паўднёвы ўсход Канады і паўночны ўсход ЗША). Клімат — умераны (марскі, умерана кантынентальны і мусонны), з халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —5 да — 14 °C, на Далёкім Усходзе ад — 16 да —28 °C), цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да +20 °C) і гадавой сумай ападкаў 400—1000 мм. Лясы — змешаныя, хвойна-шыракалістыя (сасна, елка, дуб, ліпа, клён, граб і інш.), у больш кантынентальных раёнах — хвойна-драбналістыя. Глебы дзярнова-падзолістыя. Водзяцца жывёлы тайгі (лось, буры мядзведзь, рысь і інш.) і шыракалістых лясоў (алені, дзікі, касулі і інш.). У Паўднёвым паўшар’і (поўдзень Чылі, Тасманіі, Новай Зеландыі) 3. л. вельмі вільготныя і густыя, з багаццем вечназялёных лісцевых відаў. 3. л.— частка лясной зоны ўмеранага пояса. У межах зоны 3. л. размешчана Беларусь.

Смешанные облака — змешаныя воблакі, высокаслаістыя, слаістадажджавыя І кучава-дажджавыя (часам нават высокакучавыя, слаістыя і слаіста-кучавыя) воблакі, якія складаюцца з сумесі вадзяных кропель і снежных крышталёў (звычайна пры тэмпературы не вышэй —10 °C).

Смешанный прилив — змешаны прыліў, няправільны сутачны або паўсутачны прыліў, у сутачным цыкле якога адзначаюцца два перыяды поўнай вады і два перыяды малой вады рознай вышыні ўзроўню. 3. п. можа быць блізкім да сутачнага, калі адзін максімум значна перавышае другі, або да паўсутачнага, калі іх розніца невялікая.

Смешанный тип извержения — змешаны тып вывяржэння, вулканічнае вывяржэнне з чартаваннем вылівання вадкай лавы і выкіду рыхлых прадуктаў— попелу, лапіляў, вулканічных бомб і інш. (напрыклад, вулканы Ключаўская Сопка на Камчатцы, Этна на востраве СіцыліЯ).

Смог — смог, моцна забруджанае паветра вялікіх тарадоў і прамысловых цэнтраў. Існуе два тылы: густы туман э дамешкамі дыму або газавых адходаў вытворчасці і пялёнка едкіх газаў і аэразоляў лавышанай канцэнтрацыі (без туману). — .

Смолницы, смоницы—смолйіпы, смоніцы, смаляна-чорныя глініетыя элітныя глебы, якія сустракаюцца ў абласцях э сухім умераным або субтраптчным кліматам. Фарміруюцца галоўным чынам у міжгорных далінах ( катлавінах, яктя складзены гліністымі оародагмі і па'двяртаюйна перыядычнаму ўвільгатненню. Утрыманне гумусу 3—5 %, рэакцыя ней­тральная або слабашчолачная. Выкарыстоўваюцца пераважна пад пасевы эбожжавых культур. .

Смытые почвы — змытыя глебы, глебы, верхні гумусавы гарызоит якіх поўвасдю знішчаны (змыты) расталымі і дажджавымі водамі. Адроэніваюцца рээкім паніжэннем урадлівасці. Пры частковым змыве гумусавага гарызонту ўтвараюцца паўзмытыя і слабазмытыя глебы.

Снег снег, цвёрдыя ападкі ў выглядзе ледэяных крышталікаў вельмі разнастайнай формы, што ўтвараюць сняжынкі. Уэнікае пры нвкіх тэмпературах у халодны перыяд года. У адносна цёплае надвор’е (каля 0 СС) сняжынкі зліпаюцца ў камякі. С. выпадае часцей эа ўсё са елаіста-дажджавых і кучава-дажджавых воблакаў. Выпадэенне С. (снегапады) прыводзіць да ўтварэння снегавога покрыва.

Снеговая линия (граница) — снегавая лінія (мяжа), лінія (мяжа) у тарах, вышэй якой выпадзенне снегу перавышае яго раставанне і са снегу ўтвараюцца лёд і ледавікі. На С. л. гадавы прыход і расход цвёрдых атмасферных ападкаў роўныя паміж сабой, г. зн. за год выпадае столькі снегу, колькі яго растае, ніжэй — снегу выпадае менш, чым можа растаць, і таму назапашванне яго немагчыма. Вышыия С. л. эалежыць ад клімату і характару рэльефу і паніжаецца ад экватарыяльных шырот (з вышыні 5000—6000 м у тарах пад экватарам) да полюсаў (да ўэроўню акіяна).

Снегозадержание, снегонакопление — снегазатрыманне, снеганазапашванне, эатрыманне і назапашванне на палях снегу для павелічэння 276

запасаў вільгаці ў глебе і. для ўцяплення зімуючых раслін (азімых культур, шматгадовых траў і інш.).

Снегозапас — снегазапас, маса вады, што ўтрымліваецца ў дадзены момант у снегавым покрыве. Вылічваецца шляхам множання таўшчыні снегу на яго шчыльнасць і выражаецца слоем вады (мм або см) або ўдзельнай масай снегу (г/см3 або кг/м3). На тэрыторыі Беларусі запас вады ў снегавым покрыве к надыходу яго максімальнай магут,насці складае каля 40 мм на.паўднёвым захадзе, 40—60 мм у Цэнтральнай частды рэспублікі. і ад 60 да 100 мм на паўночным усходзе і ўсходзе. .

Снеголавинная станция — снегалавінная станция, спецыялізаваная даследчая. станция ў тарах для назіранняў за снегавым покрывая і :лўмовамі . фарміравання 7 і сыходу ■ снежных лавін. Ажыццяўляе метэаралагічныя назіранні, регулярны».вымярэнні.таўшчыні, шчцльнасці і'фізіка-механічных „уласцівасцей снегу, ..рэгістрацыю і апісанне сыходу лавін.г праводзі.ць.. лабараторныя даследавацні снегу, ...дае . прагноз сыходу лавін. . . .. . ....... ...

.... Снегомерная съёмка — снегамерная здымкд, вымярэнне вышыні і таўшныні.снегавога локрыва з. мэтаю вызначэння.снегазапасаў.

Снегопад —,снегапад, в.ыпадзенне,снегу з. в.облакаў. Па.велічьціі; СНЯЖЫ.НДК,адр,озніва.к>й;Ь, дробна-, сярэдае-.і,б.у.йнасгрукдурны:С«Інтэясіўя набцьк,С,. выэнайаюць па бачнасці ,ў. ім, па ..ўтрыманню сняжда.ак у адзівдгы аб’ёму п.аветра, ла; приросту .вышыні снегавога покр.ыва.

Снеготаяние — снегараставанне, працэс пераўтварэння ў ваду сн.егу ілёдушры пдвышэнні .тэмцературы паведра дд.0.°,С і вьццэй. Адбадаецца ў.выніку цеплаабме.ну: снргаврга. покрывд. з акаляючым -асяроддзем,! Хдрактарызуецца.дадатным деллавым балансам, памянщэннем. І.знікнен» нем, снегазапаса.ў‘ і..з’яўленнем расталих вс>д,..на'рэках умераных шырот выклікае веснавую,.п.ародку, г

Снежная крупа.— снеягная крупа, цвёрдрія. атмасферныя. ададкі ў* вйглядзе круглявых мяккіх ядзеркаў, дыяметра.м у искалькі мм. Выпадав, з, кучава-дададжавых . .воблакаў, у .асноўным вясной і восенню, пры тэмпературах. блізкіх да. нуля. . ; : . ... . , „ . .

Снежник — снежнік, . нерухрмае скопішча снегу, і. лёду ў месцах, якія захаваны ад сонца і -ветру,. Не растае значка даўжэй. .снегу, які ляжыць у навакольным, раёне або на працяпу ўсцго .года.

, Снежница — снежніца, назацашванне, прэснай расталай вады ца, црверхні ледзянога покрывамораў. у.выніку раставання снегу, У пачатког вцй стадыі С. прадстаўляе сабой,.плямы.прамрчанага .вадо.й снегу, а затым, па меры, наз.апашвання вады, ператвараецца ў. рзяркі раст,ал.ай.. вады на паверхні .лёду. ■,

Снежность — снежнасць, якасная характарыстыка снегавога покрыва на дадзенай тэрыторыі. Уключае ўмовы выпадзення і адкладанця цвёрдых ападкаў,, .узнікцення, існавання, 1 .сыходу снегавога покрыва, даныя аб .колькасші выцаўшага з атмасферы лёду і максі-мальных

снегазапасах.

Снежность зим — снежнасць зім, характеристика зімы па велічыні выпадания і акумуляцыі снегу. Адрозніваюць маласнежныя зімы (вышыня снегавога покрыва ніжэй нормы), сярэдняснежныя зімы (вышыня снегавога покрыва блізкая да сярэдняй шматгадовай), няўстойлівыя зімы са значнымі ваганнямі вышыні снегавога покрыва на працягу ўсёй зімы, мнагаснежныя зімы з вышынёй снегавога покрыва, што значна перавышае сярэднюю шматгадовую норму. Устойлівае снегавое покрыва на тэрыторыі Беларусі дасягае ў сярэднім вышыні 7—10 см на паўднёвым захадзе, 25—30 см у сярэдняй яе частцы і павышаецца да 40 см на паўночным усходзе; у цёплыя зімы ў асобных раёнах яно можа адсутнічаць.

Снежный карниз — снегавы карніз, акумуляцыйная снежная форма, што ўтвараецца ў выглядзе навеса на падветраным баку вострых грабянёў у час мяцеліцы. Часам служыць крыніцай жыўлення ледавікоў, часта з’яўляецца прычынай узнікнення лавін.

Снежный покров — снегавое покрыва, слой снегу на паверхні Зямлі, што ўзнікае ў выніку снегападаў. Бывае часовым (растае за некалькі гадзін або дзён пасля ўтварэння) і ўстойлівым (існуе на працягу ўсёй зімы або з невялікімі перапынкамі). Захоўвае глебу ад моцнага выхаладжэння і азімыя пасевы ад вымярзання. С. п. робіць вялікі ўплыў на клімат, рэльеф, гідралагічныя і глебаўтваральныя працэсы, жыццё раслін і жывёл. Расталыя воды фарміруюць большую частку рачнога сцёку. Служыць крыніцай жыўлення ледавікоў. С. п. на Беларусі трымаецца ад 70—80 сутак на паўднёвым захадзе да 100— НО сутак на паўночным усходзе.

Современное оледенение — сучаснае абледзяненне, назапашванне природных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў сучасны перыяд. Прадстаўлена на суши покрыўнымі і горнымі ледавікамі. Аб’ём сучасных ледавікоў Зямлі — 30 млн км3, плошча звыш 16 млн км2 (каля 11 % паверхні сушы); найбольш шырока распаўсюджана ў палярных шыротах. 98,5 % С. а. займаюць покрыўныя ледавікі. Асабліва вялікія і магутныя ледавіковыя покрывы характэрны для Антарктиды (аб’ём лёду 28 млн км3) і Грэнландыі.

Современные тектонические движения — сучасныя тэктанічныя рухі, падняцці, апусканні, зрухі зямной кары, што адбываюцца ў наш час або адбываліся некалькі сотняў гадоў таму назад у выніку дзеяння эндагенных сіл. Бываюць рознага диапазону і частаты (ад сейсмічных да векавых), вертикальный і гарызантальныя; іх скорасць ад некалькіх мм у год (у межах раўнінна-платформавых абласцей) да некалькіх см у год (у горных раёнах); у час землетрасенняў вертыкальныя і гарызантальныя зрушэнні могуць дасягаць некалькіх м, часам да 10— 20 м.

Согра — согра, 1) забалочаныя прыгнечаныя лясы (з елкі, сасны, бярозы, вольхі, з дамешкаю хмызнякоў) на водападзелах тайгі Усходне278

Еўрапейскай раўніны і Заходняй Сібіры; 2) купінавыя балоты ў тайзе і тундры.

Созвездия — сузор’і, участкі зоркавага неба з характэрнымі групоўкамі зорак. Усё неба падзелена на 88 С.; яны аблягчаюць арыентаванне на зоркавым небе. Большасць назваў С. была дадзена яшчэ ў старажытнасці; гэта часцей за ўсё імёны міфічных герояў (Геркулес, Персей), назвы жывёл (Леў, Жыраф) і розных прадметаў (Ліра і інш.). Некаторыя С. маюць імёны (Сірыус, Вега). Найбольш яркія зоркі С. (звычайна ў парадку памяншэння яркасці) абазначаюцца літарамі грэчаскага алфавіта з дапаўненнем назвы С.

Солевое выветривание — салявое выветривание, разбурэнне глеб і горных парод пры крышталізацыі ў іх трэшчынах і порах солей з глебавых раствораў; разнавіднасць фізічнага выветрывання. Распаўсюджана пераважна ў пустынных абласцях. Можа суправаджацца хімічным змяненнем глеб і парод.

Солевой режим почв — салявы рэжым глеб, устойлівыя перыядычныя (шматгадовыя, гадавыя або міжпаліўныя) сыходныя або ўзыходныя перамяшчэнні солей у глебе, што вядуць да часовага змянення іх колькасці і складу ў розных гарызонтах. С. р. г. цесна звязаны з водным рэжымам глебы і часта разглядаецца сумесна з ім (водна-салявы рэжым). Перамяшчэнні солей асабліва характэрны для глеб непрамыўнога воднага рэжыму (саланцы, саланчакі, каштанавыя і інш.).

Солёность морской воды — салёнасць марской вады, утрыманне раствораных солей у марской вадзе. Выражаецца ў прамілях (%о), г. зн. у тысячных долях або грамах солей на кілаграм марской вады. Залежыць у асноўным ад выпарэння і ападкаў. Салёнасць у адкрытым акіяне змяняецца нязначна (ад 36—37 %» у тропіках да 32—31 %о у Цэнтральнай Арктыцы); С. у морах дасягае найбольшых і найменшых значэнняў. Сярэдняе значэнне С. для ўсяго Сусветнага акіяна 35 %0.

Солёные озёра — салёныя азёры, азёры, вада якіх утрымлівае значную колькасць раствораных солей (ад 1 г на 1 л вады і больш). Часцей за ўсё салёнымі бываюць бяссцёкавыя азёры. У расходзе іх вады пераважае выпарэнне, а ўсе мінеральныя рэчывы, якія прыносяцца рэкамі і грунтавымі водамі, застаюцца і назапашваюцца ў вадаёме. Распаўсюджаны С. а. у стэпах, паўпустынях і пустынях. З’яўляюцца крыніцай хімічнай сыравіны. Самыя вялікія па плошчы С. а. у свеце — Каспійскае і Аральскае моры-азёры.

Солнечная активность — сонечная актыўнасць, фізічныя працэсы, у выніку якіх на Сонцы з’яўляюцца характэрныя ўтварэнні: сонечныя плямы і факелы ў фотасферы, флакулы і ўспышкі ў храмасферы, пратуберанцы ў сонечнай кароне. Пры павышэнні С. а. узмацняецца карпускулярнае, а таксама жорсткае электрамагнітнае выпраменьванне Сонца, што ўплывае на стан магнітасферы і іанасферы Зямлі (магнітныя буры, палярныя ззянні, дысацыяцыя малекул атмасферных газаў). Узровень С. а. змяняецца. Існуюць прыкладна 11-гадовыя циклы. С. а.

аказвае істотны ўплыў на зямныя з’явы і працэсы (палярныя ззянні, магнітныя буры, землетрасенні, рост дрэў, ураджай сельскагаспадарчых культур, размнажэнне і міграцыя насякомых і г. д.).

Солифлюкцнонные террасы — соліфлкжцыйныя тэрасы, ступені на схілах, што ўтвораны соліфлюкцыйным зрушэннем глеб і грунтоў. Сустракаюшіа галоўным чынам у абласцях распаўсюджання шматгадовамёрзлых парод.

Солифлюкция — соліфлюкцыя, павольнае вяэкапластычнае цячэнне расталых. пераўвільготненых глеб. і тонкадысперсных > грунтоў на пакатых схілах (пачынаецца пры ўхілах 2—3°). Цячэнне грунтоў адбываецца на мёрзлай паверхні яшчэ нё растаўшых горных парод, сцэментаваных лёдам. С. садзейнічаюцмамтыўнае раезаванне снесуі моцныя ліўні; яны вядуць да зніжэння ўстойлівасці.вярюевў на Скорасць рухупватэрьнтлулрыС.— ад неквльккх.вм да нвкалмнхсмугод.’ Распаўсюджана галоўным чынам у'воОласці раэвіцця шматгадова мёрз­лых парод у’Гарах, пераважнавышэй верхний граніцы лесу. Прыводэіаь да ўтварэння спецыфічных форм мярзлотнага рэльефу — соліфлкжцыйных тэрас,' далдў, град і іншых. < • , < а .» : -і-.

' Солнечная корона сенечная карона.самыя знеюнія I раэрэджаныя слаіСонца. Неабсталяваным вокам наііраеццаў часе гюўных сонечныя зацьменннў-y выглядэе ээяння, што акаляе закрыты-месяцами дмен Сонца; без эацьменняў назіраецца э дэпамогаю епецыяльвага астрейамічНэга Ыструмента — каранографа,Праыядаеццада адлеглдсцейу нёколвнідзесяткаў радыўсаў Сонца г Пастухова рассейваекоа ў міжпланетнай прасторы Уяўляесабой выеонаіайізйвамую плазму з тэмператўрай 1—2 млн К. ’ -- ■ ■ w

1. Солнечная радиация, солнечное излучение — семечная радыяцыя, сеиечиае выпрамянеине, выпрамяненне СонцаМ святла i цяпла, Складаеица -з прамянёў роэнай даўжыні <банных і нябачныхультрафіялетавых і інфрачырвоных). Выражеецца ў нал/см3 або хмвл/евЛ-эа адзінку часу. Дасягае зямной пвверхні ў выглядзе прямых* венечных ■прамянёў j рассеяных, утоараючьпраэам’сумврнукгеонечную радыяцыю. Э’яўляецца асноўнай крыніцай энергіі на Эямлі; размяркоўВаецца занальна, у залежнасці ад геагрзфічнайшырнты,памяншаеннаад экватара да полюсаў. ;

Солнечная система Сенечная сістэма, сістэма нябесных цел, иная складаециа з Сонца і 9 вялікіх планет (Меркурий, Венера, Эямля, Марс; Юлгтэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон) з іх спадарожнімамі, дэесяткаў тысяч малых планет (астэроідаў), мноства намет І дробных метэорных цел. ; -

Солнечное 'время —сонечны .час, еістэмаадліку часу, у иной у якасці асноўнай адзінкі приняты інтэрвал (сонечныя суткі) паміж дзВюыа паслядоўнымі верхнімі (або ніжнімі) кульыінацыямі Сонца. Сапраўды С. ч. вымяраецца часавым вуглом пэнтра Сонца. У вьжіку йераўнамернасці бачнага гадавога руху Сонца па эклілтыцы і нахі-лу ЭК)

экліптыкі да экватара сапраўдны С. ч. змяняецца нераўнамерна, у выніку чаго нязручны для практычнага жыцця. Для ліквідацыі гэтага недахопу ўводзіцца т. зв. сярэдняе Сонца — фіктыўны пункт, які на працягу года рухаецца раўнамерна па экватары і робіць адносна пункта вясенняга раўнадзенства адзін абарот за той жа час, што і сапраўднае Сонца. Сістэма адліку часу, заснаваная на сярэднім Сонцы, называецца сярэднім С. ч., а інтэрвал часу паміж дзвюма паслядоўнымі аднайменнымі яго кульмінацыямі — сярэднімі сонечнымі суткамі, якія падзяляюцца на сярэднія сонечныя гадзіны, мінуты, секунды. Сярэдні С. ч. вымяраецца часавым вуглом сярэдняга Сонца. Роэніца паміж сярэднім і сапраўдным С. ч. называецца ўзроўнем часу. .

Солнечные часы — сонечны гадзіннік, старадаўні прибор для вызначэння часу па Сонцу. Складаецца э циферблата (гарызантальнага, вертыкальнага або нахіленага) і стрыжня або плаешнкі, што адкідае цепь на циферблат. Становішча ценю паказвае саяраўдны сонечны час; які з дапамогаю ўраўнення часу можа быць пералічаны ў мясцовы еярэдні сонечны час. ■■ — . , .

Солнечный ветер сонечны вецер, выцяканне плазмы сонечнай паромы ў міжпланетную прастор.у. Утварэнне С..в. ввязана э патокэм энергіі ў нарону э болей глыбокіх слаёўСениа. На ўзрвўйі арбгты Эямлі сярэдня» скорасць часціцС. -в? (пратонаў. Ізлектронаў) каля 400 км/с, колькасць часціц некалькі. дэесяткаў у ДсоА-дл-.

Солнце Сонца, цэнтральнае иелаСонечнайектзмы, бліжэйшая да Зямлі зорка (сярэдняя адлегласць ад Зямлі 149,6 млн км) . Прадстаўляе сабой распаленае иябеснае цела шарападобнай формы. Радиус С. 696тыс. км, маса 21030 кг (у 332 400 раэоў большы за масуЗямлі), температура-лаверхні прыкладна 6000 *С. С.— асноўнаякрывіца энергіі ўсіх працэсаў, якія адбываюйца на зямнонпаверхні. •

Солнцестояние — еенцастаянне, ■ момент, часу, у які .Сонца ў «ваім бачным гадавым рухуна экліптыцы праходзіць або праз сами паўночны яе пункт, маючы схіленне 23*27' (дзень летняга С.— 21—22 чэрвеня), або праз самы паўлнёвы яе пункт са схіленнем— 23°27' (дзень зімовага С— 21—22 снежня). У дні С. Сонца ў. поўдзень у зеніце на тропіках. У дзень летняга С. Сонца ў поўдзевь у зеніце на Паўночным тропіку; у Паўночным паўшар’і самая кароткая ноч і сами доўгі дзень (у Паўднёвым — наадварот). 3 гэтан даты прааягласць дня ў Паўночным паўшар’і паступова памяншаецца, у Паўдв£вым — павялічваецца. У дэень эімовага С. Сонца ў поўдзень у зеніце на Паўднёвым тропіку; у Паўднёвым паўшар’і самая кароткая ноч і самы доўгі дэень (у-Паўночным—наадварот). 3 гэтай даты працягласць дня ў Паўднёвым паўшар’і паступова памяншаецца, у Паўночным — павялічваецца. Дні С.— пачатак лета або эімы ў астранамічным разуменні.

Солоди — соладзі, тып глеб, што ўтвараюцца ў асноўным з саланцоў пры іх павышаным увільгатненні і рассаленні. Сустракаюцца ў зонах лесастэпаў, стэпаў і паўпустынь умеранага пояса пад лугава-

стэпавай, лугавой або лугава-балотнай расліннасцю, часам з удзелам дрэвавых парод (асіна, вярба і інш.). Фарміруюцца ва ўмовах перыядычнага прамыўнога рэжыму, што вядзе да разбурэння калоідаў у верхніх гарызонтах глеб, збяднення іх вокісламі і абагачэння крэменязёмам (працэс асаладзення). Часта валодаюць высокім (да 8 % і бо­лей) утрыманнем гумусу, белаватым (асаладзелым) элювіяльным гарызонтам, што падсцілаецца слабаводапранікальным ілювіяльным гарызонтам. Пастаянна пераўвільготненыя, малаўрадлівыя, выкарыстоўваюцца галоўным чынам як сенажаць. Распаўсюджаны на поўдні Заходняй Сібіры; сустракаюцца таксама ў ЗША і Канадзе.

Солоноватое озеро — саланаватае возера, возера, вада якога мае адчувальную на смак салёнасць (мінералізацыя ад 1 да 24,7 г/л, па іншай класіфікацыі ад 1 да 35 %о).

Солонцеватые почвы — саланцаватыя глебы, глебы, якія характарызуюцца наяўнасцю ў паглынальным комплексе натрыю (звычайна ў меншай колькасці, чым у саланцоў). Распаўсюджаны ў засушлівых абласцях умеранага пояса, могуць належаць да лугавых, каштанавых і іншых тыпаў глеб. Наяўнасць натрыю садзейнічае паніжэнню ўрадлівасці гэтых глеб.

Солонцовая растительность — саланцовая расліннасць, сукупнасць фітацэнозаў, якія сфарміраваліся на саланцах і саланцаватых глебах. Спалучае ў сабе прыкметы ксерафітаў і галафітаў. Прадстаўнікі — салянкі, чорны палын і інш. Сустракаецца ў стэпах, паўпустынях і пустынях.

Солонцы — саланцы, засоленыя глебы, якія сустракаюцца асобнымі плямамі ў лесастэпавай, стэпавай, паўпустыннай і пустыннай зонах умеранага пояса. Шырока распаўсюджаны на Прыдунайскай і Прыкаспійскай нізінах, у Заходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі. Утрымліваюць менш растваральных солей, чым саланчакі. Характарызуюцца наяўнасцю натрыю ў верхніх гарызонтах, гіпсу, сульфатаў і хларыдаў — у ніжніх. Маюць рэзка выражаныя глебавыя гарызонты. Набухаюць, становяцца вязкімі і ліпкімі ў вільготным стане і ўшчыльняюцца пры высыханні. Малаўрадлівыя, утрымліваюць шкодныя для раслін солі; патрабуюць гіпсавання (унясення гіпсу) або пры блізкім заляганні гіпсавага гарызонту — глыбокага ворыва.

Солончаки — саланчакі, засоленыя глебы, якія ўтрымліваюць у паверхневым слоі 1 % і больш растваральных солей. Засаленне звы­чайна выклікаецца падняццем па капілярах грунтавых вод са значным утрыманнем раствораных мінеральных рэчываў да паверхні і іх выпарэннем. Распаўсюджаны галоўным чынам у пустынях Азіі, Афрыкі і Аўстраліі. Выкарыстоўваюцца для земляробства пасля прамывання і паніжэння ўзроўню грунтавых вод. Пры няправільным арашэнні выклікаецца паўторнае засаленне.

Солончаковая растительность — саланчаковая расліннасць, сукуп­насць фітацэнозаў, якія сфарміраваліся на саланчаках і саланчаковых 282

глебах. Прадстаўлена галафітамі. Сустракаецца ў стэпах, паўпустынях і пустынях.

Сольфатары — сальфатары, струмені сярністага газу і серавадароду з дамешкаю вадзяной пары, вуглякіслага і іншых газаў, што выдзяляюцца з дробных каналаў і трэшчын у кратэры і на схілах вулкана. Тэмпература С. 90—300 °C.

Соляная тектоника — саляная тэктоніка, тып складкаватых дэфармацый асадкавага слоя зямной кары, звязаны з наяўнасцю ў аснове або сярэдняй частцы разрэзу дастаткова магутных (звыш 1 км) салявых адкладаў (каменная соль, калійныя солі). Мае ў асноўным выгляд салявых купалаў. Класічныя вобласці С. т.— Прыкаспійская ўпадзіна, упадзіна Мексіканскага заліва і яго ўзбярэжжа.

Соляные купола — саляныя купалы, адна з форм праяўлення саляной тэктонікі. Маюць выгляд купалападобных падняццяў з салявым ядром (штокам), што прыўзнімае або працінае больш маладыя пароды крылаў. У скляпеннях і крылах С. к. часта знаходзяцца радовішчы нафты і газу, а салявыя ядры распрацоўваюцца для атрымання каменнай і калійных солей.

Солярный климат — салярны клімат, 1) умоўны, або радыяцыйны, клімат, што разлічваецца тэарэтычна па размеркаванню сонечнай радыяцыі на Зямной паверхні ў залежнасці толькі ад шыраты мясцовасці і часу года (без уліку кліматаўтваральных фактараў і працэсаў, што адбываюцца ў атмасферы, асаблівасцей падсцілаючай паверхні і інш.). Адхіленне тэмпературы паветра і іншых характарыстык С. к. ад рэальных адлюстроўвае ролю мясцовых геаграфічных фактараў і асаблівасцей цыркуляцыі атмасферы ў фарміраванні клімату таго або іншага рэгіёна; 2) рэжым сонечнай радыяцыі і эфектыўнага выпрамянення ў дадзеныя месцы.

Сомма сома, грэбень старажытнага разбуранага вулкана, што ўцалеў пасля ўзрыву або правалу вяршыні і абмяжоўвае часткова або поўнасцю малады вулкан, які ўзнік ва ўпадзіне пры пазнейшым вывяржэнні (напрыклад, Авачынская Сопка на Камчатцы).

Сопка — сопка, назва ўзгоркаў І гор з круглявымі вяршынямі ў Забайкаллі і на Далёкім Усходзе Расіі. На Камчатцы і Курыльскіх астравах С. называюцца таксама вулканы (Ключаўская Сопка, Ава­чынская і інш.). С. называюць таксама высокія (да 4 м) курганы.

Сорные растения, сорняки — пустазелле, некультурный расліны, рост якіх на пэўных участках не пажаданы (пагаршаюць умовы росту культурных раслін, зніжаюць ураджай, ядавітыя і г. д.). Найбольш распаўсюджаны па ўсяму зямному шару (чартапалох, асот, аўсюк, пырнік, жыціца).

Сосновый лес, бор, сосняк — сасновы лес, бор, сасняк, чысты сасновы лес на бедных сухіх пясчаных і супясчаных глебах.

Составление карт — састаўленне (складанне) карт, сукупнасць графічных работ па вырабу арыгінала карты. Уключае: пабудову каар-

дынатных сетак, перенос інфармацыі з крыніц на састаўляемы арыгінал, апрацоўку гэтай інфармацыі (генералізацыю) і графічнае афармленне арыгінала (вычэрчванне, афарбоўку і г. д.). С. к.— таксама адзін. з двух галоўных раздзелаў дысцыпліны «Праектаванне і састаўленне карт».

Социально-экономическая география, экономическая и социальная география — сацыяльна-эканамічная геаграфія, эканамічная і сацыяльцая геаграфія, адна з асноўных частак грамадскай геаграфіі і ўсёй, сістэмы геаграфічных навук, вывучае тэрытарыяльную арганізацыю грамадства ў ррзных. краінах, раёнах, мясцовасцях. Канкрэтныя аб’екты даследавання — насельніцтва.гаспадарка, яе галіны, лрыродныя. ўмовы і рэсурсы. С.-э. г. падзяляецца на эканамічную геаграфію, сацыяльную геаг.рафію.і асрбную галіну — геаграфіір насельніцтвд. . ;

Соцйосфера— сацыясфера, частка .геаграфічнай абалонкі, якая ўкл.ючае ў „свдй .щглад чаларецтва з,,уласцівымі, яму на, дадзеным этапе развіцця вытворчымі адносійамі, а таксама .асвреную чаладекам частку лірыроднагр асяроддзя. „ .. .. ;

Спектральный анализ — .спектральны аналіз, метад якаснай і крлькдснай, хар.актарыстыкі ^імічйаг.а сартаву .якога-цебудзь рэчыва,_здснаваны на, .вывучэнні. ўласіурага яму. аптычнага^^ Ужуваегуцц,

п.ры датуіедаванндх^орнр^да повелу.дасдін,. завісей. у пры-

родных водах, і інш..

Спектрозональная аэрофотосъёмка.-?спектразанальная аэрафота? здымка, фатагрэфаванне мясцовдсцг з. паветраных. і касмічмых4ля,тальных,.айаратаў адна.часова;ў некалькіх (мінімум у дзвюх) зонах спектру электрамагнітных хваль. Асноўны від С. а.— каляровая .сцектразанальная; на такіх здамках аб’ектьі мя^цедасш , падззвдацца ,ва.гўм колердх; ісяуе. таксамд.даргавднальндя,^ .. . .. , а;. -».

Спелеология, пещероведение— спелеало.гія, пячоразнаўства, састаўная. частка карстазнаўства, Вынунае пячоры — .іх генез.іс, марфалогію,. мікр.акл.імат, гідрало.гію, . дрганінры. едет, рэшткі . матэрыяльнай,. кудвтуры мінулых. стагрддзяў, а, т.аксама распаўсірджа.нне ё сучасцае. выкарыстанне,. . ; . ;; .. ..ц. ■< .

. Спелость почвы — спеласць глебы, стрн;глебы, што дапускае магчыуіасць яе апрацоўкі (фізічная С. г.) абр насеў ці насадку культурны^ раслін (біялагічная С. і ). Настулае цры, дастаткова. высокіх тэмп.ера-, турах і пры некоторым аптымальным увільгатненні, што робіць глебу: звязцай і пластычнай. . :

Специальные карты — спецыяльныя карты, карты, прызначавыя для. пэўнага друга выкарыстальнікаў і рашэння канкрэтуых задач (вучэб нуя карты, турцсцкія карты,, ндвігацыййьія карты і інш.),. ...о

Спилит — спіліт, палеатыцная базальтавая. горная..парода, у якой палявы шпат прадстаўлены другасным альбітам; альбіт замяшчаецца хларытам, кальцитам і эпідотам. Утрарьілася. .пры .гіадврдньіх .выліван-. нях;,;часам у С..ндзір,аецца. шаравая (падуцікзвая.) асобнасць. .

Сплавина, зыбун — сплавіна, зыбун, дрыгва, слой з водных І балотных раслін, што ўтварыўся на паверхні сажалак, азёр і вадасховішч пры адсутнасці цячэнняў і хвалявання. У вадаёмах, багатых пажыўнымі рэчывамі, складаецца з чароту, рагозу і іншых карэнішчавых раслін, зялёных і сфагнавых імхоў. Нарастав звычайна ад берагоў, часам накрывав увесь вадаём.

Спорово-пыльцевой анализ — спорава-пыльцавы аналіз, метал вызначэння саставу І працэнтных суадносін спор І пыльцы розных раслін ва ўзорах, уэятых з геалагічных разрээаў, пахаваных глеб, тарфяных пакладаў і інш. Такія даследаванні магчымы дзякуючы ўстойлівасці да разбурэння спор і ныльцавых эерняў, знешнія абалонкі якіх захоўваюцца працяглы час.

Способ ареалов спосаб арэалаў, картаграфічны спосаб паказу абласней распаўсюджання якой-небудзь з'явы — бесперапыннай, еуцэльнай (напрыклад, абледзянення) або разгрупаванан (напрыклад, асобных відаў жывёл— вавёркі, паўночнага аленя і г. д.) -шляхам паказу гранічнай лініі, афарбоўкі або штрыхоўкі арэала і інш. Арэалы на карие могуць суправаджацца колькаснымі пакаэчыкамі, якія характарызуюиь су мерную велічыню э’явы ўнутры кожнага арэала (напры­клад, запасы вугалю па басейнах) або яе сярэднюю інтэнсіўнасць.

і> Способ знаков движения спосаб знакаў руху, картаграфічны спосаб паказу перамяшчэнняў прыродных і сацыяльна-эканамічных з’яў (марскія iwwBHHi, вятры, пералёты втушак, міграцыінасельнінтва, перавозхі грузаў і інш.). Асноўны графічны сродан — вектары (накіраваныя стрэлкі) і стужкі (палосы). Адрозненні ў малюнку характарызуюць асаблівасці з’явы.

Способ значков, внемасштабиых знаков — спосаб эначкоў, пазамаштабных знакаў, картаграфічны спосаб паказу на картах аб’ектау, якія не выражаюцца ў маштабе карты або займаюнъ меншую плошчу, чым картаграфічны знак, а таисама перадачы з’яў, што лакалізаваны па пунктах. Знакі паказваюць від і месцазнаходжанне аб’ектаў, іх велічыню, значение, змяненне ў часе і г. д. Па форме адрозніваюнь значкі геаметрычныя, літарныя і наглядный (сімвалічныя).

Способ изолиний спосаб ізаліній, спосаб паказу, які прымяняецца для картаграфавання велічыні або інтэнсіўнасці бесперапынных і паступова эменлівых з’яўвышыні зямной паверхні, тэмпературы паветра, колькасці ападкаў і інш. 3 дапамогаю ізаліній паказваюць таксама змяненне велічыні з’явы ў часе (напрыклад, гадавое эмяненне магнітнага схілення), перамяшчэнне з’яў (напрыклад, сеэоннае пераразмеркаванне паветраных мае), час наступления якіх-небудзь з’яў (напрыклад, моцнага ветру і штормаў у розныя месяцы года) і г. д.

Способ линейных знаков спосаб лінейных знакаў, картаграфічны спосаб паказу ліній мерыдыянаў і паралелей, розных граніц, ліній сувязі, а таксама лінейных аб’ектаў, што не выражаюцца па шырыні ў маштабе карты (рэк, дарог і г. д.). Лінейныя энакі прымяняюць

таксама для плошчавых аб’ектаў (напрыклад, восей хрыбтоў пры паказе структуры горнай краіны).

Способ локализированных диаграмм — спосаб лакалізаваных дыяграм, картаграфічны спосаб паказу сезонных і іншых перыядычных з’яў — іх ходу, велічыні, працягласці, паўторнасці і г. д. шляхам дыяграм, аднесеных да пэўных пунктаў і плошчаў. Прыклады: гадавы ход тэмпературы, колькасць ападкаў па месцах, дынаміка снегавога покрыва, размеркаванне гадавога сцёку рэк, напрамак і сіла вятроў і г. д.

Способы изображения рельефа — спосабы паказу рэльефу, прыёмы перадачы на карце няроўнасцей зямной паверхні. Галоўны з іх — спо­саб гарызанталей. Для некаторых асаблівасцей рэльефу, якія амаль немагчыма ці нельга паказаць гарызанталямі (рэзкія парушэнні рэльефу, мікраформы, дынамічныя элементы і інш.), дадаткова прымяняюцца спецыяльныя знакі. Для выдзялення вышынных зон гарызанталі дапаўняюцца каляровай афарбоўкай прамежкаў паміж імі па гіпсаметрычнай шкале. Найбольшай нагляднасцю валодаюць пластычныя спосабы па­казу (ствараюць ілюзію выпукласці і глыбіні рэльефу), што дасягаецца фатаграфаваннем трохмернай мадэлі рэльефу, асветленай пад пэўным вуглом, або адмыўкай, калі цені накладаюцца пэндзлікам або распы­лением вадкай фарбы пры мяркуемым касым або адвесным асвятленні рэльефу. Прымяняецца таксама сумяшчэнне паслойнай афарбоўкі і адмыўкі.

Спутники планет — спадарожнікі планет, целы Сонечнай сістэмы, якія рухаюцца вакол вялікіх планет пад дзеяннем іх прыцягнення. Большасць С. п. рухаецца ў тым жа напрамку, у якім рухаюцца пла­неты вакол Сонца.

Сравнительный метод, сравнительный подход в географии — параўнальны метад, параўнальны падыход у геаграфіі, выяўленне падабенства і адрознення працэсаў, уласцівасцей і стану некалькіх геаграфічных аб'ектаў — як падобных або побач размешчаных, існуючых у адзін і той жа час, так і розных, аднак супараўнальных па структуры або функциях, аддаленых у прасторы і часе; супастаўленне розных станаў аднаго геаграфічнага аб’екта.

Средиземноморские зоны — міжземнаморскія зоны, прыродныя геаграфічныя зоны (часам падзоны), уласцівыя заходнім прыакіянічным сектарам субтрапічных паясоў сушы. Характарызуюцца міжземнаморскім кліматам, ярка выражанай сезоннасцю сцёку рэк, перавагай у природным раслінным покрыве вечназялёных лясоў і жорсткалістых хмызнякоў, прыстасаванасцю да ўмоў летняй засухі. Тэрыторыя М. з. у значнай ступені асвоена і моцна зменена гаспадарчай дзейнасцю. М. з. найбольш добра выражаны ў Міжземнамор’і, распаўсюджаны таксама ў Каліфорніі, Сярэднім Чылі, у Паўднёвай і Паўднёва-Заходняй Аўстраліі, на Паўднёвым беразе Крыма і Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (ад Новарасійска да Туапсе).

Средиземноморский климат, климат субтропических жестколистных

вечнозелёных лесов и кустарников — міжземнаморскі клімат, клімат субтрапічных цвердалістых вечназялёных лясоў і хмызнякоў, субтрапічны клімат з сухім гарачым летам і цёплай дажджлівай зімой. Сярэднія месячный тэмпературы паветра ад 4-4 да 4-29 °C, гадавая сума ападкаў ад 300—500 мм на раўнінах да 1500—2000 мм у тарах. Ападкі выпадаюць зімой і звязаны з цыклонамі на палярным фронце. М. к. характэрны для ўзбярэжжа Міжземнага мора (Міжземнамор’я; адсюль яго назва), паўднёвага захаду Афрыкі і Аўстраліі, Сярэдняга Чылі, Каліфорніі, Паўднёвага берага Крыма і Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа (ад Новарасійска да Туапсе).

Средиземные моря, внутренние моря — міжземныя моры, унутраныя моры, моры, якія размяшчаюцца паміж мацерыкамі або ўнутры якога-небудзь мацерыка і злучаюцца з акіянам пралівамі. У залежнасці ад размяшчэння М. м. падзяляюцца на міжмацерыковыя моры (Міжземнае мора, Чырвонае мора) і ўнутрымацерыковыя моры (Чорнае мора, Белае мора і інш.). М. м. звычайна глыбока ўдаюцца ў сушу, модна расчлянёны, бататы астравамі, маюць характэрныя асаблівасці гідралагічнага рэжыму: прылівы невялікія, тэмпературы ад некаторай глыбіні да дна аднастайныя.

Срединная морена — пасярэдняя марэна, вялікая колькасць шчэбню І буйных абломкаў горных парод у выглядзе грады, што цягнецца зверху ўніз па цячэнню горна-даліннага ледавіка. Утвараецца ў сярэдняй частцы ледавіковага языка пры зліцці бакавых марэн, адносіцца да паверхневых марэн. Зблізку кандоў ледавікоў абломкавы матэрыял часта распаўзаецца і ўтварае суцэльныя марэнныя плошчы, асабліва характэрныя для ўчасткаў з мёртвым лёдам.

Срединно-океанические хребты — пасярэдне-акіянічныя хрыбты, магутныя падводныя горныя збудаванні ў межах дна акіянаў, якія займаюць часцей за ўсё пасярэдняе становішча. Назіраюцца ў выглядзе планетарнай сістэмы на дне ўсіх акіянаў. Сумарная даўжыня каля 75 тыс. км, шырыня да 2000 км, адносная вышыня 1—3 тыс. м. У сістэму П.-а. х. уваходзяць хрыбет Гакеля ў Паўночным Ледавітым акіяне, ПасярэднеАтлантычны і Цэнтральна-Індыйскі (сумесна з Аравійска-Індыйскім хрыбтом), Паўднёваі Усходне-Ціхаакіянскае падняцці. Асобныя вяршыні ўзнімаюдца над узроўнем акіяна ў выглядзе вулканічных астравоў (астравы Буве, Святой Елены, Пасхі і інш.). П.-а. х. характарызуюцца развіццём разрыўных парушэнняў зямной кары, у тым ліку вялікімі папярочнымі разломамі і зрухамі, актыўным вулканізмам і высокай сейсмічнасцю. Уздоўж галоўнай восі размяшчаюцца рыфтавыя даліны з аголенымі на дне ультраасноўнымі пародамі, блізкімі па складу да рэчыва мантыі.

Срединный массив — пасярэдні масіў, адносна ўстойлівы ўчастак зямной кары ў межах геасінклінальнага пояса (вобласці), які падзяляе геасінклінальныя сістэмы. Адрозніваецца ад апошніх меншай рухомасцю і больш старажытным (у асноўным дакембрыйскім) узростам. У палеа-

геаграфічным і палеатэктанічным сэнсе П. м. адпавядае мікракантынентам — абломкам старажытных кантынентаў, якія былі аддзелены пры ўтварэнні геасінклінальных паясоў. Прыклады — Тарымскі, Індасінійскі і іншыя масівы.

Средние горные породы — сярэднія горныя пароды, магматычныя пароды, якія займаюць па ўтрыманню крэменязёму (53—64 %) прамежкавае становішча паміж кіслымі і асноўнымі пародамі (напрыклад, дыярыты, андэзіты і інш.).

Средние горы, среднегорья, средневысотные горы, среднегорный рельеф — сярэднія горы, сярэднягор’і, сярэдневышынныя горы, сярэднягорны рэльеф, горы з вышынямі ад 1000 да 2000 м (Карпаты, Урал, Крымскія, горы Забайкалля, многія хрыбты Усходняй Сібіры і інш.) і сярэднія часткі высокіх гор. Характарызуюцца мяккімі абрысамі, круглявымі вяршынямі, адносна пакатымі схіламі. Амаль заўсёды маецца кара выветрывання (слой рыхлых адкладаў), глебы і раслінны покрыў. Скальныя пароды сустракаюцца эпізадычна.

Средний уровень моря — сярэдні ўзровень мора, вышыня ўзроўню мора ў дадзеным пункце, вылічаная па штогадзінных або тэрміновых вымярэннях за пэўны прамежак часу (сярэднясутачны, сярэднямесячны, сярэднегадавы або сярэдні шматгадовы ўзровень). Ад сярэдніх шматгадовых узроўняў вядзецца адлік глыбінь мора і вышынь сушы. Сярэднія ўзроўні розных мораў і акіянаў, а таксама розных частак аднаго акіяна не супадаюць. На заходніх берагах мацерыкоў узровень вышэйшы, чым на ўсходніх.

Средний уровень поверхности литосферы — сярэдні ўзровень паверхні літасферы, гіпатэтычны ўзровень цвёрдай паверхні Зямлі пры дапушчэнні, што яна ідэальна роўная. Знаходзіцца на 2,4 км ніжэй сучаснага ўзроўню Сусветнага акіяна.

Сталагмиты — сталагміты, нацечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе конусаў, слупоў і г. д., якія ўзнімаюцца з дна пячор. Утвараюцца ў выніку выпадзення ў асадак вапняковага рэчыва, што выдзяляецца з упаўшых кропель.

Сталагнаты, сталактоны — сталагнаты, сталактоны, вапняковыя на­цечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе калон, што ўтвараюцца ў карставых пячорах пры зрастанні сталактытаў і сталагмітаў.

Сталактиты — сталактыты, нацечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе ледзяшоў, трубак, грабеньчыкаў, што звісаюць са столі і верхніх частак сцен карставых пячор. Узнікаюць у выніку вьшадзення ў асадак вапня­ковага рэчыва, якое выдзяляецца з завіслых на столі і сценках кро­пель. Сустракаюцца гіпсавыя і саляныя С. (узнікаюць за лік выпарэння).

Стамуха стамуха, ледзяное таросістае ўтварэнне, якое сядзіць на водмелі; утвараецца з рэшткаў берагавога прыпаю і крыг. С. адрозніваецца ад астатніх таросаў большай вышынёй (да 10 м і болей)

і крутымі схіламі з боку, куды дрэйфаваў лёд. С. могуць быць адзінкавымі, утвараць бар’еры або ланцужкі.

Стандартный горизонт стандартны гарызонт, глыбіня для акіянаграфічных назіранняў і адбору проб (0, 10, 20, 30, 50, 75, 100, 150, 200, 300, 400, 500, 600, 800, 1000, 1200, 1500, 2000, 2500, 3000, 3500, 4000, 4500, 5000 і далей праз 1000 м), што прыняты Міжнароднай асацыяцыяй фізічнай акіянаграфіі ў якасці ўсеагульнага стандарту. Для мелкаводных раёнаў, акрамя таго, прыняты глыбіні 40, 60, 80 і 250 м; глыбіні 5, 25 і 125 м прыняты як неабавязковыя.

Стандартный океан стандартны акіян, умоўнае паняцце, прынятае ў акіяналогіі, якое адпавядае акіяну з тэмпературай вады 0 °C, салёнасцю 35 °/оо і ціскам, прапарцыянальным глыбіні. Выкарыстоўваецца ў акіяналагічных разліках (напрыклад, для вызначэння ціску на розных глыбінях).

Старица, староречье — старыкі, старарэччы, участкі былога рэчышча, што поўнасцю ці часткова аддзяліліся ад ракі. Маюць падоўжаную або серпападобную форму. Утвараюцца галоўным чынам пры прарыве рэчышча ў месцах развітых лукавін і яго выраўноўванні.

Старый Свет Стары Свет, агульная назва трох «вядомых старажытных» частак свету — Еўропы, Азіі і Афрыкі. Звычайна супрацьпастаўляецца Новаму Свету (Амерыцы).

Стационарные методы исследования в географии — стацыянарныя метады даследавання ў геаграфіі, вывучэнне природных працэсаў І геаграфічных аб’ектаў (напрыклад, ландшафтаў) у стацыянарных умовах на працягу працяглага часу.

Стенобионты — стэнабіёнты, жывёлы і расліны, здольныя існаваць толькі пры адносна пастаянных умовах акаляючага асяроддзя (напры­клад, аўстралійскі сумчаты мядзведзь каала можа быць толькі на тых відах эўкаліптаў, лісцем якіх ён жывіцца). Супрацьпастаўляюцца эўрыбіёнтам.

Стеногалинные животные — стэнагалінныя жывёлы, водныя жывё­лы, не здольныя вытрымліваць значныя ваганні салёнасці вады. Гэта большасць жывёл мораў і прэсных вадаёмаў. Супрацьпастаўляюцца эўрыгалінным жывёлам.

Стенотермные животные — стэнатэрмныя жывёлы, марскія І глебавыя жывёлы. здольныя жыць толькі пры пэўнай або зменлівай у вузкіх межах тэмпературы. Адны з іх могуць жыць пры адносна высокай тэмпературы, звычайна не ніжэй +20° (напрыклад. рыфавыя каралы), другія — пры нізкай, блізкай да 0° (напрыклад, некаторыя віды цюленяў). Супрацьпастаўляюцца эўрытэрмным арганізмам.

Стенотопные организмы — стэнатопныя арганізмы, жывёлы І расліны, якія прыстасаваны да вузкага кола месцапражывання. Звычайна бываюць стэнабіёнтамі. Супрацьпастаўляюцца эўрытопным арганізмам.

Стенофаги — стэнафагі, жывёльныя арганізмы. харчаванне якіх абмежавана адным (монафагі) або нямногімі відамі корму (алігафагі)

10 Рус.-бел. слоўнік

289

Напрыклад, крыжадзюбы харчуюцца насеннем хвойных парод.

Степи — стэпы, прыродная зона ўмеранага пояса ва ўнутраных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Прыдунайскія нізіны, поўдзень Усходне-Еўрапейскай раўніны, Паўночны Казахстан, Манголія, Паўночна-Усходні Кітай, Вялікія раўніны), а таксама на поўдні Паўднёвай Амерыкі (Патагонія). Клімат умераны, кантынентальны, засушлівы, з цёплым або гарачым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да +20°, + 23 °C), халаднаватай або халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ніжэй 0°), невялікай колькасцю ападкаў (не больш чым 450— 500 мм у год; выпаральнасць у 2—3 разы вышэйшая); большая частка ападкаў выпадае ў пачатку лета. Нярэдка бываюць засухі, сухавеі і пылавыя буры. Расліннасць травяная (кавылі, ціпчак, танканог і іншыя злакі, разнатраўе) з хуткай зменай маляўнічых аспектаў. Глебы чарназёмы і каштанавыя. 3 жывёл характэрны грызуны і капытныя. С. большай часткай узараны.

Степная фауна — стэпавая фауна, сукупнасць відаў жывёл, што жывуць у стэпах. Характэрны капытныя, грызуны, паўзуны; у Аўстраліі — разнастайныя сумчатыя. С. ф. вельмі моцна змянілася ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Степные блюдца, западины — стэпавыя блюдцы, западзіны, амаль плоскія, часта круглявыя паніжэнні ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Даўжыня С. б.— да дзесяткаў і сотняў м, глыбіня — да некалькіх м Утвараюцца пры прасадцы грунту ў выніку растварэння і вынясення мінеральных часцінак вадой. Часта ў іх узнікаюць часовыя азёры, якія высыхаюць летам. Такіх азёр многа на поўдні Заходняй Сібіры. Блюдцападобныя паніжэнні і азёры ўзнікаюць таксама пры раставанні лёду ў шматгадовамёрзлых горных пародах і прасадцы грунтоў.

Стереомодель — стэрэамадэль, аб’ёмны (рэльефны) вобраз участка мясцовасці, які ўзнікае ў назіральніка пры разгляданні адначасова двух плоскіх перспектыўных адлюстраванняў (стэрэапар), атрыманых шляхам здымкі з двух розных пунктаў. С. можна вымяраць з дапамогаю фотаграметрычных прыбораў.

Стереотопографическая съёмка — стэрэатапаграфічная здымка, асноўны метад тапаграфічнай здымкі, пры якім адлюстраванне на карце контураў і рэльефу мясцовасці атрымліваюць у выніку апрацоўкі стэрэапар аэрафотаздымкаў зямной паверхні.

Стихийные бедствия — стыхійныя бедствы, катастрафічныя прыродныя з’явы і працэсы (землетрасенні, вывяржэнні вулканаў, цунамі, апоўзні, абвалы, селі, лавіны, навадненні, снегапады, тайфуны, урага­ны, смерчы, туманы, замаразкі, град, маланка, пажары), а таксама іх вынікі, якія могуць выклікаць чалавечыя ахвяры і наносіць матэрыяльную страту. Характарызуюцца няпэўнасцю ў часе іх наступания і неадназначнасцю вынікаў, слаба прагназуемыя.

Стланик, сланики — сланік, нізкарослыя формы дрэў і хмызнякоў, якія сцелюцца па зямлі. Утвараюць часта густыя цяжкапраходныя 290

зараснікі з цесна прыціснутымі-да зямлі галінкамі. Узнікаюць у неспрыяльных природных умовах (нізкія тэмпературы, моцныя вятры і г. д.). Распаўсюджаны ў тарах ля верхний граніцы лесу і на раўнінах у тундры. Форму С. прымаюць сасна, лістоўніца, елка, піхта, бяроза І іншыя расліны.

Сток в гидрологии — сцёк у гідралогіі, працэс сцякання дажджавых І расталых вод у вадаёмы і паніжэнні рэльефу як па зямной паверхні (паверхневы сцёк), так і ў тоўшчы зямной кары (падземны сцёк). Паверхневы сцёк падзяляюць на схілавы сцёк і рэчышчавы. Залежыць ад ападкаў, выпарэння, характару рэльефу і геалагічнай будовы, глебавага і расліннага покрыва. Велічыню С. выражаюць сярэднім расходам вады (у м3/с), слоем сцёку (у мм або см), аб’ёмам сцёку (у м3), модулем сцёку (у л/с3 км2), каэфіцыентам сцёку (у долях адзінкі). Сумарны аб’ём гадавога сцёку рэк у Сусветны акіян — 42103 км3.

Сток наносов — сцёк наносаў, сумарная колькасць мінеральных і арганічных рэчываў за які-небудзь перыяд часу, што прыносіцца ракой; вымяраецца звычайна. ў тонах. Большая частка С. н. рэк праходзіць у перыяды паводкі. Хуанхэ выносіць у мора ў сярэднім каля 1300 млн т наносаў у год, Амазонка — звыш 1000 млн т у год, Місісіпі — каля 360 млн т у год, Лена — каля 12 млн т у год.

Сток растворённых веществ — сцёк раствораных рэчываў, перанос рачнымі водамі рэчываў у раствораным выглядзе. У большасці выпадкаў асноўную масу раствораных мінеральных рэчываў складае іонны сцёк. Выражаецца ў кг або т у адзінку часу.

Сток реки, речной сток — сцёк ракі, рачны сцёк, колькасць вады, якая працякае цераз папярочнае сячэнне ракі за пэўны перыяд часу (суткі, месяц, сезон, год). Выражаецца звычайна ў км3, характарызуе воднасць ракі. Найбольшы сцёк маюць рэкі Амазонка (гадавы сцёк 3160 км3), Конга (1260 км3), Янцзы (690 км3), Енісей (больш, чым 600 км3). Сумарны гадавы сцёк рэк зямнога шара складае звыш 37 000 км3, Беларусі — каля 36 км3.

Стоковые ветры, стоковые бури — сцёкавыя вятры, сцёкавыя буры, моцныя пастаянныя вятры ў прыбярэжнай паласе Антарктыды (шырынёй 600—800 км). Узнікаюць у выніку вялікай розніцы тэмператур і атмасфернага ціску над унутранымі часткамі мацерыка і сумежнымі акіянамі. Звязаны з праходжаннем цыклонаў і са сцёкам халоднага паветра з цэнтральных раёнаў па схіле ледавіковага шчыта Антарктыды. Узмацняюцца да ўзбярэжжа і часам дасягаюць ураганнай сілы.

Стоковые течения сцёкавыя цячэнні, цячэнні ў морах і акіянах, якія выкліканы мясцовым павышэннем узроўню мора з-за прытоку марскіх або рачных вод, выпадзення атмасферных ападкаў або вьшарэння (напрыклад, Фларыдскае цячэнне).

Столбы — слупы, высокія адасобленыя скалы (у выглядзе зубцоў, іголак, вежаў і інш.). Тэрмін ужываецца на Урале і ў Сібіры (напрыклад, Краснаярскія С., Ленскія С.).

Столовые горы — сталовыя горы, горы з плоскімі вяршынямі і кру­тым! (у верхніх частках абрывістымі), часам ступеньчатымі схіламі. Плоскія паверхні С. г. звычайна складзены ўстойлівымі да разбурэння горнымі пародамі (вапнякі, трапы, пясчанікі), што залягаюць гарызантальна ці амаль гарызантальна; у тропіках С. г. бываюць пакрытымі ахоўнай латэрытнай скарынкай. Часта размяшчаюцца на перыферыі сталовых краін пры іх эразійным расчляненні, аднак сустракаюцца і ў выглядзе адзінкавых ізаляваных падняццяў (астраўныя горы).

Столовые страны сталовыя краіны, вялікія тэрыторыі з пераважна гарызантальным заляганнем пластоў і перавагай у рэльефе плато і высокіх раўнін з плоскімі вяршынямі і крутымі схіламі, часта ступеньчатымі (напрыклад, плато Усцюрт, плато Кару). Па перыферыі С. к. як горысведкі месцамі сустракаюцца сталовыя горы.

Стороны горизонта, страны света — стораны гарызонту, краіны свету, чатыры галоўныя пункты гарызонту: поўнач, поўдзень, усход І захад. Абазначаюцца літарамі (Пн., Пд., У., 3. або N, S, О, W).

Сточные озёра — сцёкавыя азёры, азёры, якія маюць рачны або падземны сцёк. Знаходзяцца пераважна ў зонах залішняга ўвільгатнення. Звычайна прэсныя (Байкал, Анежскае, Вялікія Паўночнаамерыканскія і Усходнеафрыканскія, азёры Канады, Скандынавіі, Фінляндыі і інш.). Да С. а. належаць і азёры Беларусі.

Сточные воды сцёкавыя воды, воды, забруджаныя вытворчымі адходамі і бытавымі адкідамі, што ўдаляюцца з тэрыторыі населеных месцаў і прамысловых прадпрыемстваў сістэмай каналізацыі. Да С. в. адносяць таксама воды, якія ўтвараюцца ў выніку выпадзення атмасферных ападкаў і раставання снегу ў межах населеных пунктаў і прамысло­вых аб’ектаў. Частка С. в. пасля ачышчэння зноў выкарыстоўваецца ў вытворчасці і для бытавых патрэб.

Страна — краіна, у фізічнай геаграфіі — буйная тэрыторыя, што валодае агульнасцю геаграфічнага становішча (прыморская К-, трапічная К.) або якой-небудзь другой прыроднай прыкметы (горная К., К. вулканаў). Фізіка-геаграфічная К.— адна з вышэйшых адзінак фізікагеаграфічнага раяніравання.

Страноведение — краіназнаўства, геаграфічная дысцыпліна, якая займаецца комплексным вывучэннем краін; сістэматызуе і абагульняе звесткі аб іх прыродзе, насельніцтве і гаспадарцы, культуры і сацыяльнай арганізацыі.

Странфлат — странфлат, спалучаныя ўчасткі прыбярэжных і падводных раўнін, якія сфарміраваліся ля берагоў Паўночнага і Нарвежскага мораў сумесным дзеяннем абразіі, марознага выветрывання і ледавіковай апрацоўкі. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Нарвегіі, а таксама ў Ісландыі і Грэнландыі.

Стратиграфия — стратыграфія, раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод і іх першасныя прасто292

равыя ўзаемаадносіны. С. цесна звязана з палеанталогіяй і геахраналогіяй.

Стратиморфные месторождения — стратыморфныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, якія сканцэнтраваны сярод слаістых асадкавых і вулканагенна-асадкавых парод (напрыклад, радовішчы свінцовацынкавых руд у карбанатных пародах Казахстана і штата Місуры ў ЗША і інш.).

Стратовулкан — стратавулкан, вулкан слаістай будовы, конус якога складзены патокамі зацвярдзелай лавы і назапашваннямі рыхлага матэрыялу. Утвараецца пры чаргаванні вылівання лаў і ўзрыўной дзейнасці вулкана (напрыклад, Ключаўская Сопка і Краноцкая Сопка на Камчатцы ў Расіі, Фудзіяма ў Японіі).

Стратопауза — стратапаўза, пагранічны слой паміж стратасферай і мезасферай на вышыні 50—55 км.

Стратосфера — стратасфера, слой атмасферы, які размяшчаецца над трапасферай, на вышыні ад 8—18 км да 40—50 км. Характарызуецца малой шчыльнасцю паветра, мізэрным утрыманнем вадзяной пары, амаль поўнай адсутнасцю воблакаў, узрастаннем з вышынёй тэмпературы (ад —40—80 °C у ніжняй частцы С. да 0 °C у верхняй) і наяўнасцю слоя азону (азон актыўна і амаль поўнасцю паглынае згубныя для жывых арганізмаў ультрафіялетавыя прамяні Сонца).

Стержень реки — стрыжань ракі, лінія, якая злучае пункты з найбольшымі скарасцямі цячэння вады ў рачным патоку. Звычайна раз­мяшчаецца на сярэдзіне воднага патоку, аднак нярэдка пад уздзеяннем кос, астравоў і паваротаў рэчышча прыбліжаецца да берагоў.

Стрелка — стрэлка, вузкая намыўная паласа сушы на беразе мора (напрыклад, Арабацкая стрэлка ў паўднёва-заходняй частцы Азоўскага мора) або пры ўпадзенні прытока ў галоўную раку. Утвараецца ў месцы сустрэчы двух водных патокаў.

Стремнина — быстрыня, парожысты ўчастак ракі з вялікім падзеннем і моцным цячэннем. Утвараецца на ўчастках цяжка размываемых горных парод. Рэчышча ракі бывае загрувашчана абломкамі горных парод.

Струйное течение — струменнае цячэнне, паветранае цячэнне ў выглядзе вузкага моцнага цячэння ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы; у палярных шыротах — таксама і на больш нізкіх узроўнях. Назіраецца ў вышынных фрактальных зонах. Даўжыні С. ц. тысячы км, вертыкальная магутнасць да 10—15 км, шырыня каля тысячы км. Скорасць ветру звыш 30 м/с. Скорасці большыя зімой, чым летам. С. ц. частыя і ўстойлівыя ў субтрапічных зонах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў. Асабліва магутныя С. ц. над Японскімі астравамі, дзе ўтвараюцца вялікія гарызантальныя кантрасты тэмпературы паміж ахалоджанай Азіяй і цёплым паветрам на поўначы Ціхага аюяна.

Структура вод океана структура вод акіяна, прасторавае размяшчэнне па вертыкалі розных водных мае, тыповае для дадзенага раёна

акіяна ў дадзены час. У структуры Сусветнага акіяна па фізічных, хімічных і біялагічных характарыстыках выдзяляюцца паверхневыя воды (да 75—100 м), падпаверхневыя (да 300 м), прамежкавыя (да 500—1000 м), глыбінныя (да 1200—5000 м) і прыдонныя. Большасць прамежкавых, глыбінных і прыдонных водных мае фарміруецца з паверхневых.

Структура ландшафта структура ландшафту, устойлівая ў часе і прасторы сукупнасць узаемасувязей паміж кампанентамі ландшафту, яго комплексам! ніжэйшага рангу, іх прасторавымі спалучэннямі; асноўная характарыстыка ландшафту.

Структура почвы, структурность почв — структура глеб, структурнасць глеб, здольнасць глебы распадацца на асобныя камячкі (струк­турный асобнасці, агрэгаты) рознай формы і велічыні. Адрозніваюць бесструктурный, слабаструктурныя і структурный глебы; па форме і велічыні асобнасцей — глыбістыя, камякаватыя, арэхаватыя, зярністыя, плітчатыя, прызматычныя і іншыя віды структур. С. г. вызначае асноўныя ўласцівасці воднага і паветранага рэжыму і з’яўляецца адным з галоўных фактараў урадлівасці глеб.

Структурная геоморфология — структурная геамарфалогія, раздзел геамарфалогіі, які даследуе ўзаемаадносіны паміж рэльефам (пераважна яго буйнымі элементам!), геалагічнай будовай і рухамі зямной кары.

Структурная терраса, структурно-денудационная терраса — струк­турная тэраса, структурна-дэнудацыйная тэраса, тэрасападобны ўступ на горным схіле, утвораны выступам пласта шчыльнай пароды, што выходзіць на паверхню І мае гарызантальнае або блізкае да яго заляганне.

Ступенчатый рельеф — ступеньчаты рэльеф, рэльеф, для якога характэрна наяўнасць ступеньчатых схілаў, некалькіх паверхняў выраўноўвання або тэрас, раздзеленых крутымі схіламі. Утвараецца на ўчастках, складзеных тоўшчамі горных парод рознай падатлівасці да разбурэння, а таксама за лік нераўнамернага падняцця глыб зямной кары.

Субальпийская растительность — субальпійская расліннасць, тып высакагорнай расліннасці, распаўсюджанай у субальпійскім поясе горных краін умераных і субтрапічных шырот. Развіваецца ва ўмовах магутнага снежнага покрыва, раўнамернай і дастаткова высокай вільготнасці паветра і глебы пры добрым дрэнажы паверхні (Альпы, Каўказ і інш.). Прадстаўлена ў асноўным суполкамі субальпійскіх лугоў, нізкарослых хмызнякоў і хмызнячкоў (сасновы і кедравы сланікі, рададэндраны), асветленых лясоў паркавага тыпу (альпійскае крывалессе і рэдкалессе). Характар С. р. рэзка змяняецца ў залежнасці ад геаграфічнага становішча горнай сістэмы, экспазіцыі і крутасці схілаў, а так­сама ад антрапагенных уздзеянняў.

Субальпийские луга — субальпінскія лугі, высакатраўныя, радзей

нізкатраўныя лугі, звычайна са злакаў (лісахвост, пырнік, мятліца, пажарніца) і разнатраўя (дзівасіл, ветраніца, пярэсна, баршчэўнік і інш.). Нярэдка травастой дасягае 1,5—2,5 м вышыні. Распаўсюджаны ў субальпійскім поясе гор умераных і субтрапічных шырот (Альпы, Пірэнеі, Карпаты, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.). Выкарыстоўваюцца як летнія горныя пашы і сенажаці.

Субальпийский пояс — субальпійскі пояс, прыродны вышынны пояс у добра і раўнамерна ўвільготненых тарах умераных і субтрапічных шырот (Альпы, Пірэнеі, Карпаты, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.) Размешчаны ніжэй альпійскага і вышэй горна-ляснога пояса ў вільготных раёнах і вышэй горна-стэпавага — у больш сухіх. Клімат халодны, высакагорны, багатыя снегапады, увільгатненне дастатковае. Расліннасць — высакатраўныя, радзей нізкатраўныя субальпійскія лугі, зараснікі нізкарослых хмызнякоў і хмызнячкоў (вербы, карлікавыя бярозкі, ядлоўцы, рададэндраны) і рэдкалессе (сосны, кедравы сланік і інш.) на горна-лугавых глебах.

Субантарктическая депрессия — субантарктычная дэпрэсія, вобласць нізкага атмасфернага ціску, што цягнецца ўздоўж узбярэжжа Антарктыды. Абумоўлена частай паўторнасцю цыклонаў у гэтым раёне і рэзкім кантрастам тэрмічнага рэжыму над ледавіковым покрывай Ан­тарктыды і незамярзаючымі акіянічнымі водамі. Характэрны моцныя вятры. Праяўляецца на працягу ўсяго года.

Субантарктический пояс, субантарктика — субантарктычны пояс, субантарктыка, геаграфічны пояс у паўднёвых акіянічных шыротах, прыкладна паміж 58—60° І 65—67° пд. ш. (акіянічная частка Антарктыкі). Клімат субантарктычны, халодны, марскі з доўгай зімой, кароткім летам (сярэднія тэмпературы паветра зімой ад —5° да —15 °C, летам ад 0° да +2 °C), з моцнымі вятрамі і туманамі і гадавой сумай ападкаў каля 500 мм. Ападкі перавышаюць выпарэнне. Зімой пануе антарктычнае паветра, летам — умеранае. Мора зімой пакрыта плывучымі льдамі. Воды багатыя планктонам, які з’яўляецца крыніцай харчавання для кітоў, цюленяў, рыб, птушак.

Субарктические дерновые почвы — субарктычныя дзярновыя глебы, глебы субарктычнага пояса, якія развіваюцца галоўным чынам пад травяністай расліннасцю, часта шчабняватыя. Валодаюць слабакіслай рэакцыяй, добрай водапранікальнасцю; утрыманне гумусу да 5 %. Працэсы ападзольвання і агляення не выражаны або выражаны слаба. Распаўсюджаны галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы і Ісландыі.

Субарктический пояс, Субарктика — субарктычны пояс, субарктыка, геаграфічны пояс у паўночных субпалярных шыротах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (прыкладна паміж 60—65° і 67—73° пн. ш.). Клімат субарктычны, халодны, з доўгай і суровай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —5 да —40 °C), кароткім і халаднаватым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня ад 4-5 да 4-12 °C) і гадавой колькасцю ападкаў ка­ля 200—500 мм. Ападкі перавышаюць выпарэнне. Характэрны высокая

вільготнасць, вялікая воблачнасць і моцныя вятры. Зімой пануе арктычнае паветра, летам — умеранае. Развіты прыродныя зоны тундры і лесатундры.

Субатлантическое время — субатлантычны час, позні этап галацэну, што пачаўся каля 2300 гадоў назад і які характарызаваўся ў Еўропе адносна вільготным і ўмераным кліматам.

Суббореальное время — суббарэальны час, этап галацэну (каля 4—2 тыс. гадоў назад), што пачаўся за атлантычным часам (перыядам галацэну каля 7,5—6 тыс. гадоў назад з найбольшым пацяпленнем) і характарызаваўся ў параўнанні з ім больш сухім і халаднаватым кліматам.

Субконтинент — субкантынент, вялікая частка мацерыка, якая адрозніваецца пэўнай агульнасцю природных умоў і аддзелена ад іншых частак кантынента прыроднымі межамі (напрыклад, С. Паўднёвай Азіі).

Сублимационный лёд — сублімацыйны лёд, лёд, які ўтвараецца пры пераходзе вадзяной пары ў цвёрды стан, без вадкай фазы.

Сублимация — сублімацыя, вазгонка, працэс пераходу рэчыва з крышталічнага стану непасрэдна ў газападобны стан, без вадкай стадыі. У метэаралогіі і гляцыялогіі тэрмін «С.» прымяняецца ў зваротным значэнні, як пераход вады ў атмасферы з газападобнага стану ў цвёрды (напрыклад, пры ўтварэнні інею, сублімацыйнага лёду) з узнікненнем крышталёў.

Сублитораль — сублітараль, прыбярэжная частка дна акіянаў і мораў, размешчаная ніжэй літаралі. Звычайная глыбіня да 200 м. Часцей С. абмяжоўваюць толькі зонай распаўсюджання донных раслін (да 40—150 м). С.— найбольш прадукцыйная зона мора з вельмі багатай і разнастайнай фаунай і флорай.

Субтропики — субтропікі, назва субтрапічных шырот, субтрапічных геаграфічных паясоў і іх прыродных зон. Адрозніваюць С.: сухія (субтрапічныя стэпы, паўпустыні і пустыні), паўсухія (субтрапічныя цвердалістыя вечназялёныя лясы і хмызнякі, субтрапічныя лесастэпы і стэпы) і вільготныя (субтрапічныя вільготныя і мусонныя лясы).

Субтропическая растительность — субтрапічная расліннасць, сукупнасць фітацэнозаў, распаўсюджаных у субтрапічных паясах. Адрозніваюць расліннасць сухіх (эфемеры і эфемероіды), паўсухіх (жорсткалістыя лясы і хмызняковыя суполкі — маквіс, гарыга, шыбляк) і вільготных (вечназялёныя шыракалістыя лясы) субтропікаў.

Субтропические антициклоны — субтрапічныя антыцыклоны, устойлівыя на працягу года антыцыклоны ў субтрапічных шыротах над акіянам (Азорскі і Гавайскі — у Паўночным паўшар’і, Паўднёва-Атлантычны, Паўднёва-Індыйскі, Паўднёва-Ціхаакіянскі — у Паўднёвым). З’яўляюцца часткай субтрапічных зон павышанага атмасфернага ціску.

Субтропические жестколистные вечнозелёные леса и кустарники, средиземноморские субтропики — субтрапічныя цвердалістыя вечназялё-

ныя лясы і хмызнякі, міжземнаморскія субтропікі, прыродная зона субтрапічнага пояса на захадзе мацерыкоў (узбярэжжа Міжземнага мора — Міжземнамор’е, паўднёвы захад Афрыкі і Аўстраліі, Сярэдняе Чылі, Каліфорнія, Паўднёвы бераг Крыма). Клімат субтрапічны міжземнаморскі (лета гарачае і сухое, зіма цёплая і дажджлівая, гадавая колькасць ападкаў — ад 300—500 мм на раўнінах да 1500—2000 мм у тарах). Лясы цвердалістыя, сухія, вечназялёныя, з лісцёвых і хвойных відаў (дубы, лаўры, магноліі, сосны, кіпарысы, цісы і інш.) на значных плошчах высечаны, замест іх зараснікі хмызнякоў з вечназялёных і лістападных відаў, плантацый аліўкавых, цытрусавых і пладовых дрэў, вінаграднікі, палі зерневых культур. Глебы карычневыя.

Субтропические зоны высокого давления — субтрапічныя зоны высокага ціску, зоны з перавагай антыцыклонаў; выцягнуты ў шыротным напрамку ў субтрапічных і часткова ў трапічных шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў. Праяўляюцца на працягу ўсяго года над акіянамі і заходнімі часткамі мацерыкоў; зімой некалькі перамяшчаюцца да экватара. У межы С. з. в. ц. уваходзяць Азорскі, ПаўночнаЦіхаакіянскі, Паўднёва-Атлантычны, Паўднёва-Індыйскі і ПаўднёваЦіхаакіянскі антыцыклоны.

Субтропические климаты — субтрапічныя кліматы, кліматы субтрапічных шырот (прыкладна паміж 30 і 40° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях). Летам пануе трапічнае паветра, зімой — умеранае. Лета гарачае, зіма цёплая. Ясна выражаны сезонный змены тэмпературы, ападкаў і вятроў. Характэрна звычайна наяўнасць сухога і вільготнага сезонаў. Ападкі звязаны з цыклонамі на палярным фронце або з летнімі мусонамі. Іх колькасць памяншаецца ад прыакіянных да ўнутрымацерыковых раёнаў ад 1500—2000 мм да 100 мм у год. Адрозніваюць С. к.: міжземнаморскі, субтрапічны кантынентальны, субтрапічны вільготны, субтрапічны мусонны. Міжземнаморскі клімат характэрны для заходніх узбярэжжаў мацерыкоў, субтрапічны вільготны і мусонны — для ўсходніх узбярэжжаў, субтрапічны кантынентальны для ўнутраных раёнаў.

Субтропические леса — субтрапічныя лясы, лясы субтрапічных паясоў зямнога шара. Утвораны галоўным чынам вечназялёнымі дрэвамі. Адрозніваюць С. л. вільготных і сухіх субтропікаў. Найбольш распаўсюджаны ў Міжземнамор’і і ва Усходняй Азіі.

Субтропические лесостепи — субтрапічныя лесастэпы, прыродная зона субтрапічнага пояса ва ўсходніх раёнах мацерыкоў (захад Цэнтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы, поўдзень Бразільскага нагор’я і ўсход Пампы ў Паўднёвай Амерьшы, паўднёвы ўсход Афрыкі і Аўстраліі). Кліма^ субтрапічны, умерана кантынентальны (сярэднія месячный тэмпературы ад +4 да ф-24 °C, ападкаў 600—1200 мм у год). Расліннасць травяністая, з высокіх траў (злакі, разнатраўе), рэдкалессі і хмызнякі. Глебы чырванавата-чорныя.

Субтропические полупустыни — субтрапічныя паўпустыні, прырод­ная зона субтрапічнага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў (Вялікі

Басейн у Паўночнай Амерыцы, паўднёвы захад Пампы ў Паўднёвай Амерыцы, Паўднёва-Заходняя Азія, поўнач і паўднёвы захад Афрыкі, поўдзень Аўстраліі, Усходняе Закаўказзе). Клімат субтрапічны кантынентальны, сухі (працяглае гарачае лета, халаднаватая кароткая зіма, ападкаў 100—300 мм у год). Расліннасць разрэджаная з дзірваністых злакаў і хмызнякоў. Глебы шэра-карычневыя.

Субтропические пояса, северный и южный — субтрапічныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ў субтрапічных шыротах (прыкладна паміж 30 і 40° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях). Кліматы субтрапічныя, з цёплай зімой, гарачым летам, звычайна се­зонным размеркаваннем ападкаў. Развіты прыродныя зоны: субтрапічных жорсткалістых вечназялёных лясоў і хмызнякоў, субтрапічных лесастэпаў, субтрапічных стэпаў, субтрапічных паўпустынь, субтрапічных пустынь, субтрапічных вільготных і мусонных лясоў.

Субтропические пустыни — субтрапічныя пустыні, природная зона субтрапічнага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў (Вялікі Басейн у Паўночнай Амерыцы, Сірыйская пустыня, поўдзень Сярэдняй Азіі, Іранскае нагор’е. пустыня Такла-Макан, поўдзень і поўнач Афрыкі, поўдзень Аўстраліі). Клімат субтрапічны рэзка кантынентальны, сухі (гарачае лета, адносна халаднаватая зіма, ападкаў менш за 100 мм у год). Расліннасць з рэдкіх цвёрдых злакаў і калючых хмызнякоў. Глебы прымітыўныя або шэра-бурыя.

Субтропические степи — субтрапічныя стэпы, прыродная зона субтрапічнага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў. Найбольшыя плошчы займае ў Амерыцы і на захадзе Азіі. Клімат субтрапічны кантынен­тальны, сухі (гарачае лета, бясснежная мяккая зіма, 500—600 мм ападкаў у год). Расліннасць з дзірваністых злакаў, хмызнякоў. Глебы шэра-карычневыя. Многа грызуноў. С. с. большай часткай узараны.

Субтропический влажный климат, климат влажных субтропических лесов, климат влажных субтропиков — субтрапічны вільготны клімат, клімат вільготных субтрапічных лясоў, клімат вільготных субтропікаў, вільготны субтрапічны клімат з параўнальна цёплай зімой, гарачым летам і вялікай колькасцю ападкаў. Сярэднямесячныя тэмпературы паветра ад +2° да +27 °C, гадавая сума ападкаў вышэй за 1000 мм. Ападкі размяркоўваюцца раўнамерна на працягу года або выпадаюць у асноўным летам, калі яны прыносяцца вільготным летнім мусона.м, які дзьме з мора на сушу. С. в. к. з раўнамерным увільгатненнем уласцівы паўднёваму ўсходу Аўстраліі, Тасманіі, Новай Зеландыі, сярэдняй частцы Аргенціны, Заходняму Закаўказзю, Калхідскай і Ленкаранскай нізінам.

Субтропический континентальный климат, климат субтропических степей, полупустынь и пустынь, климат сухих субтропиков — субтрапічны кантынентальны клімат, клімат субтрапічных стэпаў, паўпустынь і пустынь, клімат сухіх субтропікаў, сухі субтрапічны клімат з гара­чым летам (сярэднямесячныя летнія тэмпературы да 35 °C І вышэй,

абсалютныя максімумы да +58 °C), адносна халаднаватай зімой (сярэднія тэмпературы самага халоднага месяца не ніжэй 0 °C, магчымы маразы да —15 °C і больш і вельмі рэдка — снег), рэзкімі гадавымі і сутачнымі ваганнямі тэмператур і малой колькасцю ападкаў (500— 100мм у год). С. к. к. уласцівы для сухога захаду ЗША, унутраных частак Малаазіяцкага, Армянскага і Іранскага нагор’яў, пустыні Такла-Макан, поўдня Аўстраліі, Усходняга Закаўказзя, поўдня Сярэдняй Азіі.

Субтропический муссонный климат, климат субтропических мус­сонных лесов — субтрапічны мусонны клімат, клімат субтрапічных мусонных лясоў, вільготны субтрапічны клімат з гарачым дажджлівым летам, адносна халоднай і сухой зімой і вялікай колькасцю ападкаў. Сярэднія месячный тэмпературы ад +2° да +27 °C; зімой звычайны рэзкія пахаладанні; гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. Ападкі прыносяцца ў асноўным вільготным летнім мусонам, які дзьме з мора на сушу; зімовы мусон — сухі; нясе кантынентальнае паветра. С. м. к. характэрны для паўднёвага ўсходу ЗША і Бразіліі, Усходняга Кітая, Японскіх астравоў, паўднёвага ўсходу Афрыкі і іншых раёнаў.

Субэкваториальные леса — субэкватарыяльныя лясы, пераходная прыродная зона субэкватарыяльнага пояса. Распаўсюджана ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Паўднёвай Азіі і Паўночнай Аўстраліі паміж вільготнымі экватарыяльнымі лясамі і саваннамі. Клімат субэкватарыяльны, з працяглым дажджлівым (да 9—10 месяцаў) і кароткім сухім сезонам (да 2—3 месяцаў), вялікай колькасцю ападкаў (да 1500— 2000 мм у год). Лясы змешаныя, лістападна-вечназялёныя і лістападныя (скідаюць лісце на сухі сезон); добра развіты травяны покрыў. Глебы чырвоныя фералітныя. Сустракаюцца жывёлы вільготных экватарыяльных лясоў і саваннаў.

Субэкваториальные пояса, северный и южный,— субэкватарыяль­ныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ў субэкватарыяльных шыротах (Бразільскае і Гвіянскае нагор’і, Цэнтральная Афрыка на поўнач, усход і поўдзень ад катлавіны Конга, Індастан, Індакітай, Паўночная Аўстралія). Размешчаны паміж экватарыяльным і трапічнымі паясамі. Клімат субэкватарыяльны, цёплы (сярэднямесячныя тэмпературы ад 20 да 30 °C), са значнымі ападкамі (да 2000 мм у год), аднак нераўнамерным іх размеркаваннем на працягу года. Летам пануе экватарыяльнае паветра і мусоны, зімой трапічнае паветра І пасаты. Лета вільготнае, зіма сухая. Працягласць вільготнага сезона і колькасць ападкаў памяншаюцца ад экватарыяльных шырот да трапічных (ад 9—8 месяцаў да 3—2 месяцаў, ад 2000 мм да 250 мм). Асноўная прыродная зона С. п.— саванны і рэдкалессі. Пера­ходная зона да вільготных экватарыяльных лясоў — субэкватарыяльныя змешаныя лістападна-вечназялёныя і лістападныя (скідваюць лісце на сухі сезон) лясы.

Суглинок — суглінак, рыхлы асадак, які складаецца з часцінак меней чым 0,01 мм (30—50 %) І абломкавага матэрыялу буйнейшага

чым 0,01 мм (70—50 %). Прымяняецца пры вырабе цэглы, чарапіцы.

Суккуленты — сукуленты, расліны, якія растуць у сухіх і засушлівых раёнах з недастатковым увільгатненнем і якія назапашваюць вільгаць для жыццядзейнасці ў неспрыяльны сухі перыяд. Растуць пераважна ў раёнах, дзе няма халоднага сезона. Адрозніваюць сцябловыя С. (вільгаць назапашваюць у сцябле — кактусы, кактусападобныя малачаі) і лісцевыя С. (назапашваюць вільгаць у лісці — агавы, алоэ). С. адносяцца да ксерафітаў.

Сукцессия — сукцэсія, паслядоўная змена адных фітацэнозаў (біяцэнозаў, біягеацэнозаў) другімі на пэўным участку. Змена груповак арганізмаў утварае сукцэсійны рад, або серыю. Прыроднае развіццё С. прыводзіць да фарміравання адносна стабільнай суполкі, якая без знешняга ўмяшання можа існаваць неакрэслена доўга.

Сулой, сувой сулой, сувой, з’ява на моры, калі моцныя прыліўнаадліўныя цячэнні, што выходзяць з праліваў або з-за мысаў, распаўсюджваюцца веерам і ўтвараюць пеністыя палосы, у якіх pyx часцінак падобны руху на паверхні вады, што кіпіць. С. назіраюцца таксама ў месцах сустрэчы супрацьлеглых цячэнняў і пры ветры супраць цячэння, калі ўтвараюцца ўсплёскі, віры і таўкатня.

Суммарная радиация — сумарная радыяцыя, сукупнасць прамой сонечнай радыяцыі і рассеянай сонечнай радыяцыі, якія прыходзяць на зямную паверхню. Выражаецца ў кал/см' або ккал/см2 у адзінку часу. Залежыць галоўным чынам ад вугла, пад якім сонечныя прамяні падаюць на Зямлю, і працягласці дня, асвятлення: чым большыя гэтыя велічыні, тым больш сонечнага святла і цяпла атрымлівае зямная паверхня. С. р. памяншаецца ад экватара да полюсаў. Для тэрыторыі Беларусі С. р. у сярэднім за год складае 90 ккал/см2.

Супесь супесь, рыхлы асадак, які складаецца прыкладна на 90— 70 % з алеўрыта-пясчанага матэрыялу і на 10—30 % з гліністых часцінак меней чым 0,01 мм. Характарызуецца меншай, чым у суглінкаў, пластычнасцю.

Супралитораль — супралітараль, паласа сушы, што размешчана вышэй літаралі. Адрозніваецца высокай вільготнасцю з-за частага пападання пырскаў прыбою і залівання хвалямі. С.— зона сутыкнення марской і наземнай фауны і флоры. Відавы склад жывёл бедны, аднак іх колькасць бывае вельмі вялікай. Для С. характэрны некаторыя кветкавыя расліны, лішайнікі, водарасці, з жывёл — цюлені, маржы, марскія чарапахі. С. найбольш выражана ва ўмераных шыротах; у палярных абласцях і ў тропіках жывёльны свет прыгнятаецца ледзяным покрывай або інсаляцыяй.

Сурьмяные руды — сурмяныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, што прыгодны для прамысловай здабычы сурмы; утрымліваюць ад 1—3 да 12—25 % сурмы. Галоўны мінерал — антыманіт. Паходжанне пераважна гідратэрмальнае. Радовішчы ў Расіі, Кітаі, ПАР. Аўстраліі.

Сутки — суткі, прамежак часу, роўны перыяду абароту Зямлі вакол сваей восі.

Суточная амплитуда температуры — сутачная амплітуда тэмпературы, розніца паміж самай высокай і самай нізкай тэмпературай паветра на працягу сутак. Вылічваецца звычайна па шматгадовых даных.

Суточное вращение Земли — сутачнае вярчэнне Зямлі, вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі. Яно адбываецца з захаду на ўсход, супраць руху гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і. Поўны абарот вакол восі Зямля робіць за суткі (дакладней за 23 г 56 м 4 с). За 1 гадзіну Зямля паварочваецца на 15°, за 4 м — на 1°. Вярчэнне Зямлі вакол восі абумоўлівае раўнамернае награванне паверхні планеты, змену дня і ночы, розны час сутак у адзін і той жа момант на розных мерыдыянах, сутачную рытміку прыродных працэсаў, адхіленне цел, што рухаюцца ў гарызантальным напрамку, у Паўночным паўшар’і — управа, у Паўднёвым — улева. Яно выклікае палярнае сцісканне Зямлі і адбіваецца на тэктанічных працэсах. Змена дня і ночы даволі хуткая, таму зямная паверхня не пераграваецца і не пераахалоджваецца.

Суточный ход метеорологического элемента — сутачны ход метэаралагічнага элемента, заканамернае змяненне метэаралагічнага элемента (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў) на пра­цягу сутак. Выклікаецца галоўным чынам зменай дня І ночы.

Суффозия — суфозія, вышчалочванне І вынас дробных мораль­ных часцінак грунтавымі водамі, што фільтруюцца ў тоўшчы горных парод. Вядзе да ўтварэння падземных пустот і наступнай прасадкі грунтоў з утварэннем на зямной паверхні замкнутых паніжэнняў (западзін, сподкаў, лейкападобных паніжэнняў).

Сухие тропические леса и редколесья — сухія трапічныя лясы і рэдкалессі, переходная зона трапічнага пояса. Размешчана ў Афрыцы (Калахары і інш.), Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі паміж трапічнымі пустынямі і паўпустынямі і трапічнымі вільготнымі лясамі. Клімат трапічны кантынентальны, гарачы, з недастатковым увільгатненнем (сярэднямесячныя тэмпературы ад +12 да +30 °C, гадавая сума ападкаў ад 200 да 1000 мм, ападкі ў асноўным летнія, зіма сухая). Лясы разрэджаныя, светлыя, скідаюць на сухі сезон лісце; маюцца зараснікі хмызнякоў і ўчасткі саваннаў. Глебы карычневачырвоныя і чырвона-бурыя. Яскрава выражана сезоннасць прыродных працэсаў у сувязі са зменай вільготнага і сухога сезонаў.

Суховей — сухавей, сухі і гарачы вецер у стэпах і паўпустынях (адносная вільготнасць паветра не вышэйшая чым 30 %, тэмпература 20—25 °C). Высушвае глебу і расліннасць.

Суходолы — сухадолы, 1) вялікія сухія паніжэнні з шырокім дном і пакатымі схіламі (сцёк вады толькі ў час раставання снегу і моцных дажджоў); 2) водападзелы і верхнія часткі схілаў узгоркаў і ўзвышшаў. якія ўвільгатняюцца звычайна толькі атмасфернымі ападкамі і больш сухія, чым акаляючая мясцовасць; 3) сухія ўчасткі сярод балот. Тэрмін

распаўсюджаны галоўным чынам на Усходне-Еўрапейскай раўніне, а таксама ў Балгарыі і Румыніі.

Суходольные луга — сухадольныя лугі, лугі, развітыя на водападзелах, або міжрэччах; не заліваюцца веснавымі расталымі водамі. У адрозненне ад заліўных лугоў маюць менш урадлівыя глебы і адрозніваюцца параўнальна бедным відавым складам расліннасці. Шырока распаўсюджаны ў лясной зоне на месцы высечаных лясоў. У Беларусі займаюць каля 2677 тыс. га — 78 % плошчы ўсіх лугоў.

Сухой климат — сухі клімат, клімат стэпаў, паўпустынь і пустынь, у якім выпаральнасць перавышае ападкі.

Сухой сезон — сухі сезон, перыяд у адзін або некалькі месяцаў з малой колькасцю ападкаў, які штогод паўтараецца. Характэрны для абласцей з мусонным, субэкватарыяльным і міжземнаморскім кліматам.

Суша суша, частка зямной паверхні, не пакрытая акіянамі і мо­рам! (мацерыкі і астравы). Агульная плошча С. звыш 149 млн км2 (29,2 % паверхні Зямлі), сярэдняя вышыня 875 м над узроўнём мора, максімальная — 8848 м (гара Джамалунгма ў Азіі).

Сфалерит — сфалерыт, мінерал, сульфід цынку. Часта ўтрымлівае дамешкі жалеза, кадмію, кобальту і інш. Утварае крышталі, зярністыя агрэгаты, нацечныя выдзяленні і інш. Колер буры, жоўты, чорны і інш. Па паходжанню галоўным чынам гідратэрмальны, радзей асадкавы. Галоўная руда цынку.

Сырты сырты, 1) у Заволжы і Паўднёвым Перадураллі — выцягнутыя шырокія ўзвышшы (вышынёй 300—500 м), расчлянёныя ярамі і пакрытыя стэпавай расліннасцю (напрыклад, Агульны Сырт); 2) на Цянь-Шані і ва Усходнім Паміры хвалістыя, параўнальна слабарасчлянёныя дэнудацыйныя раўніны, узнятыя навейшымі рухамі на вышыню 3000—4000 м (напрыклад, Аксайскія Сырты) і падзеленыя яшчэ больш высокімі хрыбтамі. Пераважае расліннасць горных стэпаў і халодных пустынь. С. выкарыстоўваюцца галоўным чынам як пашы.

Сьерра, серра — сьера, сера, востраканцовыя горныя хрыбты. Тэрмін ужываецца ў краінах, дзе распаўсюджаны іспанская і партугальская мовы — у Іспаніі, Партугаліі, некаторых краінах Лацінскай Амерыкі, а таксама на Філіпінах і інш. Уваходзіць у склад назваў шматлікіх горных хрыбтоў (напрыклад, Сьера-Невада), дзяржавы Сьера-Леоне ў Афрыцы.

т

Тазовская ледниковая эпоха — тазаўская ледавіковая эпоха, позняя стадыя сярэднеплейстацэнавай ледавіковай эпохі ў Заходняй Сібіры; большасць даследчыкаў разглядае як самастойнае абледзяненне, што адпавядае маскоўскаму абледзяненню Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Тайга, бореальная лесная зона — тайга, барэальная лясная зона,

природная зона ўмеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Швеция і Фінляндыя, поўнач Усходне-Еўрапейскай раўніны, Сібір, Аляска і Ка­нада). Клімат умераны, ад марскога да рэзка кантынентальнага, з су­ровей снежнай зімою (сярэднія тэмпературы студзеня да —30, —50 °C), халаднаватым або адносна цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня ад 4-10 да 4-20 °C) і гадавой сумай ападкаў каля 300—600 мм, што больш выпаральнасці. Широка распаўсюджаны шматгадовая мерзлата, рэкі, азёры і балоты. Лясы хвойный (сосны, елкі, лістоўніцы, піхты) з дамешкамі драбналістых парод (бяроза, асіна, вольха); наземны покрыў — з хмызнячкоў (чарніцы, брусніцы і інш.) і зялёных імхоў. Глебы падзолістыя і тарфяна-балотныя. 3 жывёл водзяцца рысь, расамаха, буры мядзведзь, лось, цецерукі, рабчыкі, глушцы, дзятлы і інш. Т.— частка лясной зоны ўмеранага пояса.

Тайфун тайфун, назва трапічных цыклонаў, часта ураганнай сілы (скорасць ветру 30—50 км/г, асобныя парывы да 100 км/г) у зоне распаўсюджання мусонаў Усходняй Азіі. Узнікаюць пераважна летам і восенню над Ціхім акіянам, на ўсход ад Філіпінскіх астравоў. Першапачаткова перамяшчаюцца на захад і паўночны захад, часта дасягаюць берагоў Кітая, а затым адхіляюцца на поўнач і паўночны ўсход, у раён Японскіх астравоў. Часам Т. дасягаюць берагоў расійскага Прымор’я і Курыльскіх астравоў. Штогод адзначаецца да 20—25 (іншы раз да 45) Т., з працягласцю асобных Т. ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. 3 Т. звязаны багатыя ліўні і часта моцныя навадненні. Моцныя Т. прыводзяць да разбурэнняў і наносяць вялікія матэрыяльныя страты.

Таксон таксон, назва класіфікацыйных адзінак у геаграфіі, што паказваюць іх клас, ранг або месца ў геасістэме (напрыклад, вобласць, раён, тып ландшафту, від глебы і г. д.). Т. адрозніваюцца адзін ад другога рознай ступенню ўнутранай аднароднасці, якая ўзрастае ад буйных Т. да дробных. Ужываюцца для класіфікацыі, раяніравання і (галоўным чинам у палеагеаграфіі) для перыядызацыі.

Таксонирование, таксономйзацйя — таксанаванне, таксанамізацыя, метад даследавання тэрыторыі (акваторыі) у геаграфіі, які заключаецца ў чляненні яе на параўнальныя або іерархічна супадпарадкаваныя таксоны; абагульняючае паняцце для абазначэння раяніравання, заніравання, выдзялення арэалаў і г. д. Вынік Т,-— распрацоўка таксанамічнай сістэмы члянення тэрыторыі, якая адпавядае мэтам канкрэтнага даследавання.

Такыр такыр, форма рэльефу ў пясчаных, гліністых і камяністых пустынях і паўпустынях. Уяўляе сабой глініста-саланцовыя растрэсканыя на многавугольнікі (да некалькіх сотняў км2) плоскія паніжэнні, пакрытыя рэдкай палынна-салянкавай расліннасцю. Перыядычна заліваюцца расталымі і ліўневымі водамі. Распаўсюджаны галоўным чынам у Сярэдняй Азіі, Казахстане, Манголіі, Пярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі і інш.

Такырные почвы, такыровидные почвы — такырный глебы, такырападобныя глебы, глебы, што развіваюцца на такырах. Моцна набухаюць і амаль воданопранікальныя ў вільготным стане і разбіваюцца трэшчынамі на асобныя палігоны — у сухім. Іх магутнасць звычайна не перавышае 40—60 см, утрыманне гумусу да 1 %, рэакцыя шчолачная або слабашчолачная. У сувязі з перыядычнымі змяненнямі воднага рэжыму Т. г. уласціва чаргаванне працэсаў засалення і рассалення. На незасоленых з паверхні арашаемых Т. г. магчыма земляробства. Т. г. распаўсюджаны ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, Манголіі і інш. раёнах.

Талассократические периоды — таласакратычныя перыяды, перыяды ў гісторыі Зямлі, калі адбывалася значнае пашырэнне плошчы мора (трансгрэсй), што было абумоўлена перавагай апусканняў на большай частцы зямной паверхні. Да Т. п. адносяць большую частку сілуру, сярэдні і позні дэвон, ранні карбон, позні мел. Супрацьпастаўляюцца геакратычным перыядам.

Талассократон — таласакратон, тэктанічна адносна ўстойлівая, маларухомая вобласць ложа акіянаў, у межах якой развіты глыбакаводныя раўніны.

Талая вода, снеговая вода — талая вада, снегавая вада, вада, якая ўтвараецца ў выніку раставання снегу, што назапасіўся ў папярэдні халодны перыяд года, а таксама раставання ледавікоў, наледзей і высакагорных снягоў. Асноўная крыніца жыўлення большасці раўнінных і горных рэк у раёнах з устойлівым снегавым покрывай.

Талик — пратоліна, участак талага грунту ў вобласці развіцця шматгадовамерзлых горных парод (напрыклад, пад азёрамі і рэчышчамі рэк). Адрозніваюць навылётныя П. (пранікаюць праз усю тоўшчу мерз­лых парод) і П. з падсціланнем мерзлымі пародамі знізу.

Тальвег тальвег, лінія, якая злучае самыя нізкія пункты дна рачной даліны (звычайна праходзіць па рэчышчы ракі), яра ці лагчыны.

Тальк тальк, мінерал, слаісты сілікат магнію. Утварае белыя, зеленаватыя, тлустыя навобмацак шчыльныя або лускавінныя масы. Мяккі. Прадукт гідратэрмальнага змянення ультраасноўных парод; сустракаецца таксама ў метамарфічных тоўшчах (талькавыя сланцы). Прымяняецца ў гумавай, папяровай, лакафарбавай, медьшынскай прамысловасці і інш. Галоўныя здабываючыя краіны — Расія, Канада, ЗША, Францыя і інш.

Танталовые руды — танталавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы танталу. Сярэдняе ўтрыманне пяцівокісу танталу ў рудах 0,012—0,03 %. Асноўныя тыпы радовішчаў: рэдкаметалавыя пегматыты, танталаносныя граніты, карбанатыты, россыпы. Буйнейшыя месцараджэнні ў Канадзе, Бразіліі, Заіры, Нігерыі, Зімбабве, Аўстраліі, Малайзіі і Тайландзе.

Тарыны — тарыны, мясцовая назва наледзей на Паўночным Усходзе Сібіры і Далёкім Усходзе. Тэрмін «Т». часам адносяць толькі да вельмі

вялікіх наледзей, што дасягаюць у асобных выпадках 10 км і болей у даў жыню і захоўваюцца на працягу некалькіх гадоў

Тафрогенез, тафрогенезйс — тафрагенез, тафрагенезіс, працэс утварэння ў зямной кары буйных тэктанічных разломаў — скідаў, што прыводзяць да апускання асобных глыб і фарміравання вялікіх грабенаў (напрыклад, Усходне-Афрыканская рыфтавая сістэма).

Тахеометр — тахеаметр, камбінаваны геадэзічны прыбор для вымярэння гарызантальных і вертыкальных вуглоў, даўжыні лініі і перавышэнняў.

Твёрдые осадки — цвёрдыя ападкі, атмасферныя ападкі ў выглядзе ледзяных часцінак. Да іх адносяцца снег, крупа, град, галалёд, іней Выпадаюць з воблакаў або ўтвараюцца на зямной паверхні. Найбольш характэрны для халоднага сезона года, бываюць і ў цёплы перыяд (град).

Твёрдый налёт — цвёрды налёт, наземныя ападкі ў выглядзе белага налёту, што складаецца з дробных ледзяных крышталікаў. Утвараецца на ахалоджаных наземных прадметах пры тэмпературы паветра ніжэй нуля ў выніку згушчэння вільгаці ў прыземных слаях паветра. Назіраецца звычайна пры паслабленні марозу, часта пры адлізе, звычайна ў пахмурнае надвор’е.

Твёрдый сток реки цвёрды сцёк ракі, перанос ракой цвёрдага матэрыялу (наносаў). Выражаецца масай або аб’ёмам матэрыялу, які пераносіць рака за пэўны час (напрыклад, за сезон, год) Складаецца з завіслых у вадзе і донных (валакуцца па дне ці перакочваюцца) цвёрдых часцінак грунту (1л, пясок, галька і інш.), а таксама раствораных у вадзе рэчываў; асноўнай крыніцай яго паступлення ў раку з’яўляецца паверхневы змыў. Цвёрды сцёк некаторых рэк дасягае вялікіх паказчыкаў (Хуанхэ— 1500 млн т за год, 1нд— 150 млн т, Місісіпі — звыш 200 млн т за год). Цвёрды матэрыял, што пераносіцца ракой, адкладаецца галоўным чынам у яе вусці.

Тектоника, геотектоника — тэктоніка, геатэктоніка, галіна геалогіі, якая вывучае будову, рухі і развіццё зямной кары.

Тектоника ледников — тэктоніка ледавікоў, навука, якая вывучае структурный і дэфармацыйныя асаблівасці ледавікоў (геаметрыю тэкстур лёду, яго складкаватыя і разрыўныя структуры, іх суадносіны з марфалагічнымі элементам! ледавікоў, паходжанне і эвалюцыю ледавікоў)

Тектоника плит, «новая глобальная тектоника» — тэктоніка пліт, «новая глабальная тэктоніка», гіпотэза, якая мяркуе, што літасфера разбіта на буйныя пліты, якія перамяшчаюцца па астэнасферы ў гарызантальным напрамку. Зблізку пасярэдне-акіянічных хрыбтоў літасферныя пліты нарошчваюцца за кошт рэчыва, што падымаецца з нетраў, і рассоўваюцца; у глыбакаводных жалабах адна пліта падсоўваецца пад другую і паглынаецца мантыяй. Там, дзе пліты сутыкаюцца паміж сабой, утвараюцца складкаватыя збудаванні. Гіпотэза ўзнікла ў 60-я гг 20 ст. у выніку развіцця ідэй мабілізму на новай фактычнай аснове

Тектонические движения — тэктанічныя рухі, рухі зямной кары, якія выклікаюцца ўнутранымі сіламі, што дзейнічаюць у зямной кары і ў мантыі Зямлі. Прыводзяць да дэфармацыі горных парод. Вельмі разнастайныя па форме праяўлення, глыбіні зараджэння, па механізму і прычынах узнікнення.

Тектонические озёра — тэктанічныя азёры, азёры, катлавіны якіх утварыліся ў выніку рухаў зямной кары, яе апускання па трэшчынах ці прагінах. Тэта самыя глыбокія і вялікія азёры (Байкал, Вялікія Паўночна-Амерыканскія і Афрыканскія, Мёртвае возера, Чад, Эйр, Ціцікака і інш.).

Тектонические карты — тэктанічныя карты, карты, на якіх паказваецца будова зямной кары (размяшчэнне ўстойлівых І рухомых участкаў, разломаў, прагінаў і г. д.), асноўныя этапы яе развіцця, а таксама размяшчэнне карысных выкапняў.

Тектонические разрывы — тэктанічныя разрывы, парушэнне суцэльнасці горных парод. Выдзяляюць Т. р. са зрушэнне.м (разрыўныя зрушэнні, або параклазы) і Т. р. без зрушэння (трэшчыны, або дыяклазы). Сярод разрыўных зрушэнняў выдзяляюць зрухі, скіды, насовы, тэктанічныя покрывы і г. д. Тэктанічныя трэшчыны без зрушэння рэдка маюць значную працягласць. Т. р. са зрушэннем могуць быць на сотні км і рассякаюць усю зямную кару і частку верхний мантыі Зямлі (глыбінныя разломы). Нярэдка паверхні Т. р. служаць шляхамі для ўзыходных гідратэрмальных раствораў, што даюць пачатак жыльным пародам.

Тектонические структуры — тэктанічныя структуры, формы залягання горных парод, якія заканамерна паўтараюцца ў зямной кары. Выдзяляюць Т. с. рознага маштабу і глыбіні. Элементарный структуры — складкі, трэшчыны, зрухі, скіды, ускіды, насовы, дайкі, лакаліты і інш. вывучаюцца структурнай геалогіяй. Найбольш буйныя структуры платформы, геасінкліналі, глыбінныя разломы і інш. вывучаюцца ўласна тэктонікай (геатэктонікай).

Тектонические эпохи, тектонические фазы — тэктанічныя эпохі, тэктанічныя фазы, адносна кароткачасовыя (млн гадоў) эпохі (фазы) павышанай актыўнасці тэктанічных рухаў у гісторыі Зямлі. Праяўляюцца ў інтэнсіўным утварэнні тэктанічных парушэнняў (складак, падняццяў, прагінаў, разломаў). Ім спадарожнічаюць магматизм і рэгіянальны метамарфізм горных парод.

Тектонический покров, шарьяж — тэктанічны покрыў, шар’яж, пласты горных парод таўшчынёй ад першых сотняў м да некалькіх км, абмежаваныя знізу пакатахвалістай або амаль плоскай паверхняй і перамешчаныя ад месца іх першапачатковага залягання ў гарызантальным напрамку на адлегласць ад некалькіх км да 100 км і болей. Сустракаюцца ў межах складкаватых геасінклінальных сістэм рознага ўзросту. Утвараюцца ў выніку гарызантальнага сціскання і нярэдка пры ўдзеле сілы цяжару (гравітацыйныя шар’яжы).

Тектонический цикл — тэктанічны цыкл, перыяд геалагічнай гісторыі

Зямлі, які характарызуецца пэўнай паслядоўнасцю тэктанічных і агульнагеалагічных падзей, дзякуючы якім геасінкліналі пераўтвараюцца ў складкаватыя горныя збудаванні (апусканне зямной кары, назапашванне магутных тоўшчаў асадкаў, падводны вулканізм, гораўтварэнне). Гэты працэс суправаджаецца рэгіянальным метамарфізмам, гранітаўтварэннем, наземнымі вулканічнымі вывяржэннямі. На платформах у гэты час кантынентальныя ўмовы змяняюцца трансгрэсіяй мора, а затым зноў рэгрэсіяй і ўсталяваннем кантынентальнага рэжыму. Сярэдняя працягласць Т. ц. у фанеразоі 150—200 млн гадоў (у дакембрыі, відаць, больш працяглыя). Вызначаны наступныя цыклы: грэнвільскі, байкальскі, каледонскі, герцынскі, кімерыйскі, альпійскі. У маштабе ўсёй гісторыі Зямлі тэктанічная цыклічнасць выступае толькі як ускладненне агульнага яе накіраванага развіцця.

Теллурий — тэлурый, прыбор для дэманстрацыі руху Зямлі вакол Сонца і Месяца вакол Зямлі. Складаецца з глобуса на нахіленай восі, які круціцца пры дапамозе асобнага механізма вакол крыніцы святла (лямпачкі). Механізм адначасова прыводзіць у pyx вакол Зямлі і мадэль Месяца.

Тематические карты — тэматычныя карты, карты природных І грамадскіх (сацыяльных і эканамічных) з’яў, а таксама іх спалучэнняў і комплексаў. Падзяляюцца на карты прыроды і сацыяльнаэканамічныя карты. Т. к. адлюстроўваюць любыя з’явы геаграфічнай абалонкі Зямлі (напрыклад, вятры, глыбінныя тэмпературы мора, будову нетраў і інш.).

Темнохвойные леса — цёмнахвойныя лясы, лясы, якія ўтвораны ценевынослівымі пародамі — елкай, піхтай, кедравай сасной. Густыя кроны дрэў, іх высокая самкнутасць садзейнічаюць слабай асветленасці і награванню глебы і ўскладняюць развіццё падлеску.

Темноцветные почвы — цёмнаколерныя глебы, глебы з цёмным гумусавым гарызонтам; распаўсюджаны ва ўмераным поясе асобнымі масівамі сярод падзолістых глеб (у Расіі найбольш буйныя масівы — на Уладзімірскім Аполлі). Фарміруюцца на пародах, багатых вапнаю, ва ўмовах блізкага залягання грунтавых вод. Багаты гумусам, насычаны асновамі, маюць нейтральную або слабакіслую рэакцыю. Урадлівыя, разараныя.

Температура воздуха — тэмпература паветра, адзін з метэаралагічных элементаў. Вымяраецца тэрмометрамі. Выражаецца ў градусах. Характарызуецца сярэднімі сутачнымі, месячным!, гадавымі і шматгадовымі значэннямі, сутачнай і гадавой амплітудай, абсалютнымі максімумамі і мінімумамі. У трапасферы звычайна з вышынёй паніжаецца (у сярэднім на пры падняцці на I км), іншы раз павышаецца. На зямной паверхні размяркоўваецца занальна і паніжаецца ад экватара да полюсаў. Сярэдняя гадавая Т. п. для Зямлі +14 °C (студзеньская + 12 °C, ліпеньская +16 °C), абсалютны максімум +58 °C (Трыпалі ў Афрыцы), абсалютны мінімум — 89,2 °C (Антарктыда). Сістэма-

тычныя назіранні за Т. п. праводзяцца на метэаралагічных станцыях. Сярэдняя гадавая Т. п. у Беларусі — ад +8°С у Брэсцкай вобласці да +5 °C у Віцебскай, абсалютны максімум 4-38 °C, абсалютны мінімум —42 °C.

Температура почвы — тэмпература глебы, тэмпература на паверхні глебы або на розных яе глыбінях; вымяраецца з дапамогай тэрмометраў. Залежыць ад кліматычных умоў, рэльефу, расліннасці, адбіваючай здольнасці, цеплаправоднасці і іншых уласцівасцей глебы; моцна змяняецца ад месца да месца, нават на нязначнай прасторы.

Теневыносливые растения, умброфиты — ценевынослівыя расліны, умбрафіты, расліны, якія могуць нармальна расці пры поўным дзённым асвятленні, аднак пераносяць некаторае зацяненне (усе пакаёвыя расліны і многія расліны лясоў). Ц. р. займаюць прамежкавае становішча паміж святлолюбівымі і ценелюбівымі раслінамі.

Тенелюбивые растения, сциофиты — ценелюбівыя расліны, сцыяфіты, расліны, якія растуць ва ўмовах слабага асвятлення. Распаўсюджаны пераважна ў лясах; некаторыя сустракаюцца ў пячорах.

Теодолит — тэадаліт, вугламерны інструмент для вымярэ.чня на мясцовасці вуглоў у гарызантальнай (азімуты) і вертыкальнай (вышыні) плоскасцях; ужываецца пры геадэзічных, астранамічных і іншых работах.

Тёплая воздушная масса — цёплая паветраная маса, паветраная маса, якая мае больш высокую тэмпературу ў параўнанні з навакольным паветрам. Звычайна перамяшчаецца ў больш высокія шыроты або на больш халодную паверхню і ўтварае цёплы атмасферны фронт. Выклікае пацяпленне.

Тепловой баланс земной поверхности — цеплавы баланс зямной паверхні, сума патокаў цяпла, што прыходзяць на зямную паверхню і трацяцца ёю. Выражаецца ўраўненнем R + P + LE4~B=O, дзе R — радыяцыйны баланс зямной паверхні, Р — турбулентны паток цяпла паміж зямной паверхняй і атмасферай, В — паток цяпла ад зямной паверхні ў глыбіню глебы або вады, LE — затраты цяпла на выпарэнне. Суадносіны паміж кампанентамі балансу змяняюцца ў часе І прасторы ў залежнасці ад уласцівасцей паверхні, кліматычных умоў, перыяду года і сутак. Характер цеплавога балансу і яго энергетычны ўзровень вызначаюць асаблівасці і інтэнсіўнасць большасці працэсаў на зямной паверхні.

Тепловой режим ледников — цеплавы рэжым ледавікоў, суадносіны паміж прыходам І расходам цяпла ў ледавіках; вызначаюць тэмпературны стан і рух ледавіка. Па Ц. р. л. адрозніваюць цёплыя і халодныя ледавікі. Цёплыя, або ізатэрмічныя, ледавікі да самога дна маюць тэмпературу плаўлення лёду пры адпаведным ціску. У халодных ледавіках пануюць температуры ніжэй пункта плаўлення лёду.

Тепловой режим почв — цеплавы рэжым глеб, характер цеплавога стану глеб і яго змяненне ў часе; валодае векавой, шматгадовай, гадавой і сутачнай цыклічнасцю. Фарміруецца галоўным чынам пад

уздзеяннем кліматычных умоў, асноўная крыніца цяпла — прамянёвая энергія Сонца. На Ц. р. г. уплываюць таксама расліннасць, снегавое покрыва, цеплаёмістасць і цеплаправоднасць глебы, ступень яе ўвільгатнення, наяўнасць шматгадовамерзлых падсцілаючых парод і іншыя прыродныя фактары.

Тепловой экватор, термический экватор — цеплавы экватар, тэрмічны экватар, лінія на паверхні зямнога шара, якая злучае месцы з найбольш высокая сярэдняй тэмпературай (месячнай або гадавой). У студзені Ц. э. супадае з геаграфічным экватарам (сярэдняя тэмпетура каля +26 °C), да ліпеня змяшчаецца на 20—25° пн, ш. (сярэдняя тэмпература +28 °C), у сярэднім за год самай цёплай паралеллю з’яўляецца 10° пн. ш. (сярэднегадавая тэмпература 26— 27 °C).

Тепловые пояса, температурные пояса, термические пояса — цеплавыя паясы, тэмпературныя паясы, тэрмічныя паясы, шыротныя паясы зямнога шара, якія выдзяляюцца па асаблівасцях асвятлення І награвання зямной паверхні сонечнымі прамянямі. Адрозніваюць Ц. п.: гарачы, або трапічны, два ўмераныя (паўночны і паўднёвы) і два халодныя (паўночны і паўднёвы).

Тёплые морские течения — цёплыя марскія цячэнні, марскія пячэнні, тэмпература вады ў якіх вышэйшая, чым у навакольных водах. Накіраваны ад экватара, г. зн. з нізкіх шырот у высокія. Абмываюць усходнія ўзбярэжжы мацерыкоў у трапічных шыротах, заходнія — ва ўмераных. Прыклады Ц. м. ц.: Гальфстрым (адно з самых магутных і моцных цячэнняў Сусветнага акіяна), Паўночна-Атлантычнае, Бразільскае ў Атлантычным акіяне, Кура-Сіва, Паўночна-Ціхаакіянскае ў Ціхім.

Тёплый фронт — цёплы фронт, атмасферны фронт, які перамяшчаецца ў бок халоднага паветра. Утвараецца, калі цёплая паветраная маса выцясняе халодную. Цёплае паветра, як больш лёгкае, нацякае на адступаючае халоднае і спадзіста ўзнімаецца ўверх па паверхні падзелу розных паветраных мае. Утвараецца суцэльная паласа воблакаў у сотні кіламетраў шырынёй (у асноўным слаістых — перыстаслаістых, высока-слаістых, слаіста-дажджавых) і выпадаюць абкладныя ападкі; летам над сушай магчымы і навальніцы. У паласе Ц. ф. назіраецца рэзкае змяненне надвор’я (паніжэнне ціску, узмацненне вятроў, воблачнасці, туманы, ападкі), затым наступав пацяпленне.

Теран — тэраі, забалочаныя джунглі ля паўднёвых падножжаў Гімалаяў на граніцы паміж гарамі і нізіннай падгорнай раўнінай. Густыя лясы з бамбука, салаў, мыльнага дрэва, мімоз, магноліевых з багаццем ліянаў. Часткова асушаны і разараны.

Термальные воды, термы — тэрмальныя воды, тэрмы, падземныя во­ды і крыніцы з тэмпературай вышэйшай за 37 °C. Пераважна мінеральныя, рознага хімічнага і газавага саставу, рознай мінералізацыі, маюць тэмпературу да 100°, часам вышэйшую. Фарміруюцца на глыбіні, дзе награваюцца ад горных парод. У Беларусі Т. в. адкрыты каля Мазыра^ Рэчыцы, Ельска, Брагіна і ў іншых раёнах.

Термитники — тэрмітнікі, пабудаваныя з гліны гнёзды тэрмітаў (белых мурашак). Маюць форму вузкага конуса з крутымі схіламі і вышынёй да 5—7 м. Сустракаюцца адзінкава або групамі. Асабліва характэрны для саваннаў, зараснікаў хмызнякоў і рэдкалессяў Афрыкі і Аўстраліі.

Термический фронт в океанологии — тэрмічны фронт у акіяналогіі, лінія або паласа рэзкага пераходу тэмпературы, якая падзяляе водныя масы і воды рознага паходжання.

Термограф — тэрмограф, прыбор-самапісец для бесперапыннай рэгістрацыі змяненняў тэмпературы паветра. Найбольш распаўсюджаны Т з прыёмнікам з біметалічнай пласцінкай, якая мяняе выгін пры змяненні тэмпературы, Т з металічнай трубкай, запоўненай спіртам, якая дэфармуецца пры змяненні аб’ёму спірту ў выніку змянення тэмпера­туры. Дэфармацыі прыёмніка перадаюцца на пяро, якое піша на стужцы, што круціцца.

Термокарст, термический карст — тэрмакарст, тэрмічны карст, нераўнамерная прасадка глеб і падсцілаючых іх горных парод у выніку раставання надземных ільдоў і мёрзлага грунту пры павышэнні сярэднямесячнай тэмпературы паветра. Утвараюцца западзіны розных памераў, азёрныя катлавіны з тэрмакарставымі азёрамі, аласы, а таксама правалы і падземныя поласці (гроты, нішы, ямы). Спецыфічная з’ява ў зоне распаўсюджання шматгадовай мерзлаты, радзей сустракаецца ў раёнах з сезонным прамярзаннем глеб і грунтоў.

Термокарстовые озёра — тэрмакарставыя азёры, азёры, якія ўзніклі пры прасадках грунту ў абласцях развіцця шматгадовай мерзлаты ў выніку раставання падземных пластоў або лінз лёду.

Термоклин — тэрмаклін, слой вады ў акіяне, моры, возеры са значным вертикальным адмоўным градиентам тэмпературы, больш значным, чым у вышэйі ніжэй размешчаных слаях. Сезонны Т. звычайна размяшчаецца на глыбінях меней за 200 м (узнікае і разбураецца на працягу года); галоўны Т. існуе пастаянна і ахоплівае тоўшчу вады да 1—2 км.

Термометр — тэрмометр, прыбор для вымярэння тэмпературы (па­ветра і глебы, вады). Ужываюцца Т.: вадкасныя (ртутныя, спіртавыя), у якіх мерай тэмпературы з’яўляецца зменлівы аб’ём дадзенай вадкасці; дэфармацыйныя, якія складаюцца з пругкіх пласцінак, што дэфармуюцца пры змяненні тэмпературы; электрычныя, заснаваныя на змяненні электрарухаючай сілы ў тэрмаспаях (тэрмаэлементы) або электрычнага супраціўлення праваднікоў (Т. супраціўлення). У якасці эталона прымяняецца вадародны Т., у якім тэмпература вымяраецца ціскам пэўнага аб’ёму газу.

Термостад — тэрмастад, глыбінны слой вады ў акіяне з квазіпастаяннай тэмпературай па вертыкалі (з градиентам тэмпературы меней 0,1 °C на 100 м). Часта сустракаецца ў водах трапічных І экватарыяльных паясоў. Звычайна тэрмін адносяць да слаёў таўшчынёй 50—300 м на глыбіні 100—1000 м.

Термосфера — тэрмасфера, слой верхняй атмасферы (у сярэднім ад 80 да 300—800 км), размешчаны паміж верхняй граніцай мезасферы (мезапаўзай) і тэрмапаўзай — прамежкавым слоем паміж тэрмасферай І экзасферай. У Т. назіраецца рост тэмпературы да 1500 °C, які звязаны галоўным чинам з паглынаннем кароткахвалевай радыяцыі. Тэрмін «Т.», часам распаўсюджваецца на ўсю атмасферу над мезапаўзай.

Термофильные организмы, термофилы — тэрмафільныя арганізмы, тэрмафілы, арганізмы, якія жывуць пры тэмпературы вышэйшай чым 45 °C у гарачых крыніцах, тэрмальных водах і г. д.). Да Т. а. належаць амаль усе арганізмы тропікаў, сапрафіты і паразіты, што жывуць у целе цеплаахоўных жывёл пры тэмпературы 35—40 °C.

Термофобные организмы — тэрмафобныя арганізмы, арганізмы, якія здольны нармальна размнажацца толькі пры адносна нізкіх тэмпературах (не вышэй 10 °C), а таксама тыя арганізмы, для якіх такія тэмпературныя ўмовы аптымальныя. Да Т. а. належыць большасць насельнікаў глыбінь акіянаў, мораў, азёр; на сушы — арганізмы высокіх шырот і высакагор’яў.

Терра росса тара роса, чырвонакаляровыя глебы і кара выветрывання карбанатных парод, якія фарміруюцца пераважна на вапняках ва ўмовах засушлівага або пераменна-вільготнага трапічнага і субтрапічнага клімату. Афарбоўка абумоўлена асаджэннем з глебавага раство­ру гідравокісу жалеза (у прысутнасці кальцыю) у гарачы час года. Сустракаюцца ў Міжземнамор’і, Усходняй Афрыцы, на захадзе ЗША, на поўдні Кітая, на невялікіх участках у Крыме 1 ў тарах Сярэдняй Азіі.

Террасы — тэрасы, ступенепадобныя гарызантальныя або слабанахіленыя паверхні рознага паходжання, якія валодаюць падабенствам знешняга выгляду і часта размяшчаюцца ў некалькі ярусаў адна над другой. Адрозніваюць Т.: натуральный і антрапагенныя, або штучныя, рачныя, марскія і азёрныя, надводныя, падводныя. Тэрмін «Т.» часам прымяняюць у адносінах да форм рэльефу, створаных схілавымі працэсамі (нагорныя, або гольцавыя, Т., соліфлюкцыйныя, або нацёчныя, Т., апоўзневыя Т. і інш.).

Терриконы — тэрыконы, конусападобныя адвалы пустой пароды ў раёнах распрацовак карысных выкапняў, часцей за ўсё каля вугальных шахт.

Территориальные воды, территориальное море — тэрытарыяльныя воды, тэрытарыяльнае мора, марскія (азёрныя) воды (пояс), што прылягаюць да ўзбярэжжа або ўнутраных водаў краіны; складаюць частку тэрыторыі краіны. Шырыня Т. в. вагаецца (у залежнасці ад заканадаўства прыбярэжнай краіны) ад 3 да 12 марскіх міль. Судны ўсіх краін могуць карыстацца правам мірнага пераходу праз Т в.

Территория — тэрыторыя, частка паверхні зямной сушы. Характарызуецца пэўнай працягласцю (плошчай), асаблівасцямі геаграфічнага становішча, пэўным тыпам (тыпамі) прыроднага ландшафту, ступенню

гаспадарчай асвоенасці, здольнасцю выконваць ролю прасторавага базісу дзейнасці грамадства. 'Т.— таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў радзе замежных краін.

Теснины — цясніны, вузкія і глыбокія рачныя даліны, звычайна ў горных краінах, з вельмі крутымі схіламі. Утвараюцца рэкамі ў цвёрдых карэнных пародах; іншы раз узнікаюць пры расколах зямной кары.

Тетис — Тэціс, сістэма вялікіх старажытных марскіх басейнаў шыротнага распасцірання, якая ўтварылася ў канцы дакембрыю — пачатку палеазою на месцы сучаснага мацерыка Еўразіі і была акаймавана з поўначы і поўдня ўчасткамі старажытных платформаў.Т. распасціраўся ад Атлантычнага акіяна да Ціхага. У неагене на месцы Т. узняліся высокія хрыбты Альпійска-Гімалайскага горнага пояса. У якасці рэшткаў Т. разглядаюць Міжземнае, Чорнае, Каспійскае моры, моры Малайскага архіпелагу, Персідскі заліў.

Тиллиты — тыліты, старажытныя ледавіковыя несартаваныя адклады, якія сцэментаваны, часам метамарфізаваны; характарызуюцца адсутнасцю слаістасці і наяўнасцю штрыхаваных валуноў рознага памеру. Вядомы ў адкладах дакембрыю і палеазою.

Типы почв — тыпы глеб, трупа глеб, якія развіваюцца ў аднатыповых біялагічных, кліматычных і гідралагічных умовах, маюць агульныя рысы марфалагічнай будовы, хімічнага і мінералагічнага складу і валодаюць некаторым адзінствам працэсаў пераўтварэння і перамяшчэння рэчываў; характарызуюцца прыкметным праяўленнем асноўнага глебаўтваральнага працэсу (пры магчымым спалучэнні з іншымі працэсамі). Т. г.— асноўная таксанамічная катэгорыя генетычнай класіфікацыі глеб; падзяляецца на падтыпы, роды, віды глеб. Асноўныя занальныя Т г займаюць вялікія плошчы (напрыклад, падзолістыя, шэрыя лясныя, чарназёмы, каштанавыя, бурыя паўпустынныя глебы і інш.)

Типы рельефа тыпы рэльефу, спалучэнне форм рэльефу, якія вало­даюць агульным паходжаннем, аднолькавымі ўмовамі развіцця (генетычныя Т. р.) або маюць падабенства ў знешнім выглядзе і будове (марфалагічныя Т р.) Пры агульнасці паходжання і выгляду гавораць аб марфагенетычным Т. р.

Титановые руды — тытанавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы тытану. Утрыманне вокісу тытану ў рудах у залежнасці ад типу месцараджэння — 0,5—35 %. Месцараджэнні магматычныя, экзагенныя (кара выветрывання, россыпныя), метамарфічныя. Радовішчы (найбольш буйныя і вядомыя) —•. у Канадзе, ЗША, Нарвегіі і Расіі.

Тихоокеанская складчатость — ціхаакіянская складкаватасць, інтэнсіўная складкаватасць, гораўтварэнне і метамарфізм на працягу мезазойскай эры. Т. с. ахоплівала вобласці, што прымыкаюць да Ціхага акіяна (Усходняя Азія, Кардыльеры і Анды ў Амерыцы).

Тобольское межледниковье — табольскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая выдзяляецца на тэрыторыі Заходняй Сібіры і папярэд-

нічае максімальнаму (самараўскаму) абледзяненню. Супастаўляецца з ліхвінскім міжледавікоўем Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Толчея — таўкатня, хаатычнае хваляванне, асобны выпадак стаячых хваль. Утвараецца пры сустрэчы рознанакіраваных хваль (часта назіраецца каля мысаў, што выдаюцца ў водную прастору) і прыліўнаадліўных цячэнняў.

Томйлляры — таміляры, ксерафітныя раслінныя суполкі з перавагай нізкарослых вечназялёных жорсткалістых хмызнякоў і паўхмызнякоў, якія часам утвараюць зараснікі; разнавіднасць фрыганы. Характэрны вечназялёныя, часам апушаныя араматычныя расліны (чабор, лаванда, шалфей, размарын і інш.). Распаўсюджаны галоўным чынам у Міжземнамор’і (пераважна ў заходнім).

Топи — дрыгва, багна, твань, моцна пераўвілыотненыя ўчасткі балот. Маюць разрэджаную тарфяную масу, высокі ўзровень вады і нетрывалую рыхлую дзярніну расліннага покрыва.

Топливные ресурсы, топливно-энергетические ресурсы — паліўныя рэсурсы, паліўна-энергетычныя рэсурсы, карысныя выкапні, якія выкарыстоўваюцца ў якасці паліва: нафта, вугаль, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф.

Топографическая основа — тапаграфічная аснова, тапаграфічная карта, якая выкарыстоўваецца для нанясення на яе зместу якой-небудзь тэматычнай карты.

Топографические карты — тапаграфічныя карты, карты, якія адлюстроўваюць зямную паверхню І размешчаныя на ёй прыродныя І сацыяльна-эканамічныя аб’екты сушы і акваторыі. Падзяляюцца на аглядна-тапаграфічныя (у маштабах 1:1000 000 І 1:500 000), уласна тапаграфічныя — дробнамаштабныя (1:200 000 1 1:100 000), сярэднемаштабныя (1:50 000 і 1:25 000), буйнамаштабныя (1:10 000 1 1:5000) і тапаграфічныя планы (1:2000—1:500). У адрозненне ад іншых геаграфічных карт на Т. к., акрамя сеткі мерыдыянаў і паралеляў, ёсць кіламетровая сетка. Падрабязна наказаны рэльеф, гідраграфічная сетка, расліннасць, грунты (па механічнаму складу), асноўныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, населеныя пункты, пабудовы і збудаванні, чыгуначныя, аўтамабільныя і грунтавыя дарогі, палітыка-адміністрацыйныя граніпы і інш.

Топографические планы — тапаграфічныя планы, найбольш буйна маштабныя тапаграфічныя карты; характарызуюцца практычна поўным геаметрычным падабенствам адлюстравання мясцовасці і пастаянствам маштабу (адсутнасцю скажэнняў) у любых напрамках. Асноўныя маштабы Т. п.— 1:2000, 1:1000, 1:500. Пры здымках параўнальна вялікіх участкаў мясцовасці прымяняецца маштаб 1 :5000, а малых і інжынерных збудаванняў — 1:200 і 1:100. Разграфка і наменклатура Т п., як правіла, робіцца па квадратах, а не па трапецыях, як на тапаграфічных картах.

Топография — тапаграфія, навука, якая вывучае мясцовасць у геа-

графічных і геаметрычных адносінах шляхам стварэння тапаграфічных карт на аснове здымачных работ. Т. уключае пытанні класіфікацыі, зместу, дакладнасці гэтых карт і атрымання з іх інфармацыі аб тэрыторыі, а таксама распрацоўку метадаў тапаграфічнай здымкі (мензульнай, фотатэадалітнай, стэрэатапаграфічнай, камбінаванай). Для стварэння дробнамаштабных тапаграфічных карт выкарыстоўваюцца матэрыялы аэраі касмічнай здымкі, а таксама лічбавыя мадэлі мясцовасці.

Топонимика — тапаніміка, галіна ведаў, якая ўсебакова вывучае геаграфічныя назвы — іх паходжанне, сэнсавае значэнне, змяненне напісання, вымаўленне і г. д.

Торнадо — тарнада, штормавыя вятры — смерчы або тромбы. Тэрмін ужываецца ў ЗША; асабліва ў басейне ракі Місісіпі і на паўднёвым усходзе краіны.

Торосы — таросы, нагрувашчванні крыгаў у выглядзе валоў на паверхні ледзянога покрыва. Утвараюцца ў выніку сутыкнення або сціскання плывучых марскіх ільдоў. Маюць вышыню да 8—10, іншы раз 20 м. Найбольш характэрны для мораў Паўночнага Ледавітага акіяна.

Торф торф, асадкавая парода арганічнага паходжання. Утварылася ў выніку няпоўнага распаду арганічнай масы раслін ва ўмовах лішку вільгаці і недахопу кіслароду. Т.— валакністая або пластычная маса высокай вільготнасці, ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага і чорнага колеру. Адносіцца да паліўных рэсурсаў, нізкакаларыйны від паліва, цеплатворная здольнасць 3—3,5 тыс. ккал. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы для ўгнаення палёў, можа служыць сыравінай для хімічнай перапрацоўкі. У Беларусі найбольш буйныя тарфяныя масівы ў Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях.

Торфяники, торфяные болота — тарфянікі, тарфяныя балоты, балоты са слоем торфу не менш за 20—30 см і вільгацелюбівай балотнай расліннасцю. Выкарыстоўваюцца для здабычы торфу; пасля асушэння ператвараюцца ў сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

Торфяно-болотные почвы, торфяно-глеевыя почвы — тарфяна-балотныя глебы, тарфяна-глеевыя глебы, глебы балот з тарфяным і глеевым гарызонтамі, звычайна кіслыя, з нязначным утрыманнем калію і фосфару. Утвараюцца пад балотнай расліннасцю ва ўмовах залішняга застойнага ўвільгатнення дажджавымі, паверхневымі або грунтавымі водамі. Распаўсюджаны ў асноўным у халодным і ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я (зоны тундры, лесатундры, тайгі, змешаных лясоў і інш.). Т.-б.г. маюць значнае пашырэнне і ў Беларусь Найбольшыя масівы такіх глеб размешчаны ў Полацкай і Палескай нізінах і на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне.

Точечный способ — кропкавы спосаб, картаграфічны спосаб паказу масавых разгрупаваных з’яў (напрыклад, сельскага насельніцтва) пры дапамозе кропак аднолькавага памеру (кожная з іх абазначае

аднолькавую колькасць адзінак картаграфуемай з’явы), якія размяшчаюцца на карце адпаведна сапраўднаму размяшчэнню (групаванню) з’явы на мясцовасці. Колер кропак дазваляе адрозніваць якасныя асаблівасці з’явы (напрыклад, нацыянальны склад насельніцтва) або яго дынаміку (напрыклад, прырост насельніцтва за пэўны час)

Точка росы пункт расы, тэмпература, да якой павінна ахаладзіцца паветра, каб наяўная ў ім вадзяная пара дасягнула стану насычэння (пры дадзеным утрыманні вільгаці і низменным ціску); неабходная ўмова для з’яўлення расы.

Травертин, известковый туф — траверцін, вапиавы туф, лёгкая порыстая горная парода, якая ўтварылася ў выніку асаджэння карбанату кальцыю з вуглякіслых крыніц. Ля крыніц складае тэрасы і пагоркі. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, дэкаратыўны камень І для выпальвання вапны.

Травянистые растения — травяністыя расліны, аднагадовыя або шматгадовыя расліны, якія не драўнеюць і да зімы адміраюць; адна з жыццёвых форм раслін.

Транзитная река — транзітная рака, рака (або яе ўчасткі), водны рэжым якой не адпавядае природным умовам тэрыторыі, па якой яна працякае, а сфарміравалася ў іншых абласцях. Напрыклад, рэкі, якія атрымліваюць асноўнае жыўленне ад раставання ледавікоў і высакагорных снягоў або дажджоў, цякуць па засушлівых і пустынных тэрыторыях і не маюць жыўлення на ўчастку транзіту (напрыклад, Амудар’я ў Сярэдняй Азіі, Ніл у Афрыцы).

Трансформация воздушной массы — трансфармацыя паветранай масы, змяненне першапачатковых уласцівасцей паветранай масы і пераўтварэнне яе ў другі тып. Адбываецца ў выніку перамяшчэння павет­ранай масы з раёна яе фарміравання ў іншыя раёны, з іншымі геаграфічнымі ўмовамі. Напрыклад, трапічнае паветра пранікае да экватара і ва ўмераныя шыроты і трансфармуецца адпаведна ў экватарыяльнае і ўмеранае паветра. Марское ўмеранае паветра пры пранікненні ў глыб кантынентаў зімой ахалоджваецца, а летам награваецца і заўсёды высушваецца і пераўтвараецца ў кантынентальнае ўмеранае паветра.

Траппы трапы, старажытныя (палеазойскія і мезазойскія) магматычныя горныя пароды і лававыя покрывы ў платформавых аб­ласцях зямной кары. Узніклі ў выніку магутных трэшчынных вулканічных вывяржэнняў і ўкараненняў базальтавай магмы ў тоўшчу асадкавых парод. Утвараюць у рэльефе гіганцкія ступені — лесвіцы; з імі звязана ўтварэнне месцараджэнняў руд каляровых металаў (медзі, нікелю і інш.). Т. характэрны для Сярэдне-Сібірскага пласкагор’я, плато Дэкан у Індыі, для Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі.

Трасс трас, цвёрдая светлаафарбаваная порыстая горная парода, насычаная крэменязёмам; разнавіднасцю вулканічнага туфу.

Трахит — трахіт, эфузіўная сярэдняя горная парода, якая складаецца з каліевага палявога шпату, часам плагіяклазу, каляровых Mine-

ралаў і вулканічнага шкла. Багатая каліем і натрием. Колер шэры, жаўтаваты ці ружовы. Будаўнічы матэрыял, дэкаратыўны і вырабны камень.

Трепел — трэпел, лёгкая, слаба ўшчыльненая тонкапорыстая крамяністая асадкавая горная парода, якая складаецца пераважна з апалавага крэменязёму, невялікай колькасці гліністага рэчыва, зерняў глаўканіту, кварцу, палявых шпатаў. Колер ад белага і шэрага да бурага, чырвонага, чорнага. Выкарыстоўваецца як ізаляцыйны, фільтравальны, будаўнічы матэрыял, у якасці паглынальніка, напаўняльніка. Радовішчы на Беларусі ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Трещинные вулканические извержения, трещинные излияния — трэшчынныя вулканічныя вывяржэнні, трэшчынныя выліванні, вывяржэнне расплаўленай магмы (лавы), цвёрдых і газападобных вулканічных прадуктаў на зямную паверхню не па вертикальных каналах (жаролах вулканаў), а па трэшчынах І разломах зямной кары. Звычайна па трэшчынах вывяргаюцца вялікія масы вадкай базальтавай лавы, якая шырока разліваецца і ўтварае велізарныя лававыя покрывы. У сучасны геалагічны час Т. в. в. адбываюцца ў Ісландыі, імі складзены ўвесь востраў. У былыя геалагічныя эпохі колькасць Т. в. в. была боль­шей. Т. в. в. стварылі вялікія вулканічныя плато і пласкагор’і (плато Калумбіі, Патагоніі, пласкагор’і Арменіі і інш.).

Трещины — трэшчыны, разрыў суцэльнасці горных парод без зру=чня (перамяшчэння) раз’яднаных частак адносна адна другой. Адрозніваюць тэктанічныя Т. (тэктанічныя разрывы, кліваж) і нетэктанічныя Т. (напрыклад, Т. выветрывання, абвалаў, апоўзняў і інш.).

Триангуляция — трыянгуляцыя, адзін з метадаў вызначэння каардынат пунктаў апорнай геадэзічнай сеткі, якая ствараецца ў выглядзе прымкнутых адзін да другога трохвугольнікаў, на аснове вымярэння на мясцовасці трох вуглоў кожнага трохвугольніка і базіснага боку аднаго з іх.

Триасовый период, триас — трыясавы перыяд, трыяс, першы перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 240 млн гадоў таму і працягваўся 45 млн гадоў. Для Т. п. характэрны: падняцце мацерыкоў, адступанне мораў, разбурэнне герцынскіх гор, утварэнне раўнін, выміранне старажытных і ўзнікненне мезазойскіх паўзуноў, з’яўленне прымітыўных млекакормячых, утварэнне каменных солей, нафты, вуглёў.

Трог, троговая долина — трог, трогавая даліна, горная даліна, апра цаваная ледавіком. Мае карытападобную форму з шырокім пакатаўвагнутым дном і стромкімі схіламі. Т. характэрны для раёнаў сучаснага І старажытнага абледзянення.

Тромб — тромб, моцны віхор над сушай, які ўзнікае пад навальнічным воблакам. Дыяметр некалькі дзесяткаў м, скорасць ветру да 50— 100 м/с (паласа разбурэнняў некалькі сотняў м у шырыню). Узнікае ў гарачае надвор’е пры рэзка няўстойлівым расслаенні (стратыфікацыі) атмасферы.

Тропики, поворотные круги — тропікі, паваротныя кругі, граніца

зенітальнага становішча Сонца ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях Паралель 23°27' пн. ш.— Паўночны тропік; на гэтай паралелі адзін раз у годзе, у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрвеня) прамяні Сонца ў поўдзень падаюць строма, вертыкальна. Паралель 23°27' пд. ш.— Паўднёвы тропік; на гэтай паралелі адзін раз у годзе, у дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) Сонца ў поўдзень знаходзіцца ў зеніце На поўнач ад Паўночнага і на поўдзень ад Паўднёвага тропікаў Сонца не бывае ў зеніце; паміж тропікамі зенітальнае становішча Сонца назіраецца двойчы ў годзе.

Тропическая растительность — трапічная расліннасць, сукупнасць фітацэнозаў, характэрных для трапічных паясоў. Прадстаўлена трапічнымі лясамі і рэдкалессямі, саваннамі, хмызняковымі групоўкамі, расліннасцю паўпустынь і пустынь, у высакагор’ях — раслінныя фармацьіі нефелагілеяў, парамосаў, пуны.

Тропическая фауна — трапічная фауна, сукупнасць відаў жывёл, якія жывуць у трапічных шыротах. Па колькасці відаў значка перавышае фауну ўмераных і высокіх шырот і прадстаўлена старажытнымі формамі, так як яе развіццё адбывалася на працягу доугага часу і не спынялася эпохамі абледзянення. 3 млекакормячых характэрны: малпы, сланы, насарогі, бегемоты, жырафы; з птушак — папугаі, галубы, туканы, птушкі-насарогі; з паўзуноў — ігуаны, змеі, кракадзілы. Моцна зменена чалавекам, асабліва астраўная Т. ф.

Тропические болезни — трапічныя хваробы, хваробы, якія ўласцівы для абласцей з трапічным кліматам, дзе шырока распаўсюджаны бактэрыяльныя і вірусныя інфекцыі, інвазіі, а таксама пашкоджанні, што выклікаюцца ўкусамі ядавітых жывёл і некаторымі відамі раслін. Пры клады Т. х.: жоўтая ліхаманка, малярыя і інш. Вывучэнне, прафілактыка і лячэнне Т. X.— прадмет трапічнай медыцыны.

Тропические воздушные массы, тропический воздух — трапічныя паветраныя масы, трапічнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюц ца ў трапічных і субтрапічных шыротах, а летам таксама ў кантынен тальных раёнах на поўдні ўмераных шырот. Адрозніваюць Т. п. м. канты нентальныя і марскія. Кантынентальныя ўтвараюцца над сушай, характарызуюцца высокай тэмпературай, сухасцю і запыленасцю. Мэр­ское трапічнае паветра фарміруецца над морам, акіянам, адрозніваецца высокімі тэмпературамі і вільготнасцю. Т. п. м. пранікаюць ва ўмераныя і экватарыяльныя шыроты. Ад умеранага паветра аддзяляюц ца палярным атмасферным фронтам, ад экватарыяльнага — трапічным

Тропические дожди — трапічныя дажджы, багатыя ападкі ліўневага характару ў трапічных і экватарыяльных шыротах (часта з навальніцай). Бліжэй да экватара яны выпадаюць больш ці менш раўна мерна на працягу ўсяго года (з максімумамі вясной і восенню, у час зенітальнага становішча Сонца).

Тропические климаты — трапічныя кліматы, кліматы трапічных шы рот (прыкладна паміж 18° і 30° ш. у Паўночным і Паўднёвым

паўшар’ях). На працягу ўсяго года пануюць трапічныя паветраныя масы і пасаты. Таму Т. к. называюць таксама пасатным кліматам. Адрозніваюць два асноўныя тыпы Т. к.: пустынны і вільготны. Трапічны пустынны клімат вельмі сухі і гарачы, з рэзкімі сутачнымі і значнымі гадавымі ваганнямі тэмператур. На працягу ўсяго года пераважаюць трапічныя паветраныя масы, у асноўным кантынентальныя, і пасаты. Тэмпература самага халоднага месяца не ніжэйшая 4-10 °C, самага гарачага 4-30, 4-35 °C, гадавыя амплітуды тэмператур каля 20 °C, сутачныя да 40 °C, ападкаў не больш чым 50—150 мм у год. Пустынны клімат характэрны для заходніх і цэнтральных частак мацерыкоў у трапічных шыротах (Сахара, Калахары, Наміб, Атакама, паўднёвая палавіна Аравіі, большая частка Аўстраліі і інш.), прычым на захадзе мацерыкоў, якія абмываюцца халоднымі цячэннямі, пустыні не такія гарачыя, з больш вільготным паветрам, з туманамі і росамі. Трапічны вільготны клімат вельмі цёплы і вільготны, з адносна раўнамерным гадавым ходам тэмператур і невялікімі іх ваганнямі. Сярэднямесячныя тэмпературы паветра ад 18° да 28 °C, гадавая колькасць ападкаў да 1500—2000 мм і больш, максімум іх летам. Вільготны клімат характэрны для ўсходніх узбярэжжаў мацерыкоў у трапічных шыротах, якія абмы­ваюцца цёплымі цячэннямі. Тут пануе марское трапічнае паветра, якое пераносіцца пасатамі з акіяна на сушу. Пасаты над цёплымі цячэннямі праграваюцца, увільгатняюцца і пакідаюць багатыя ападкі на ўзбярэжжы і наветраных схілах гор. Трапічны вільготны клімат уласцівы для ўсходу Бразільскага нагор’я, Цэнтральнай Амерыкі, Антыльскіх астравоў, усходу Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі, Мадагаскара і іншых раёнаў.

Тропические леса — трапічныя лясы, лясы трапічных паясоў зямнога шара. У залежнасці ад ступені ўвільгатнення, выразнасці і працягласці сухога сезона адрозніваюць: вільготныя трапічныя лясы, лістападныя і паўлістападныя сухія трапічныя лясы, вечназялёныя жорсткаліставыя трапічныя лясы, а таксама нефелагілеі, або туманный лясы (развіты ў паласе туманаў на схіле гор).

Тропические муссоны — трапічныя мусоны, мусоны ў трапічных шы­ротах. Абумоўлены сезоннымі адрозненнямі ў награванні і ахаладжэнні Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў і сезонным перамяшчэннем экватарыяльнай зоны паніжанага і субтрапічных зон павышанага атмасфернага ціску адносна экватара. Летні Т. м. нясе вільготнае экватарыяльнае паветра і багатыя ападкі, зімовы — кантынентальнае трапічнае паветра і малавоблачнае сухое надвор’е. Найбольш яскрава Т. м. выражаны ў Паўднёвай Азіі, дзе летні мусон мае паўднёва-заходні напрамак, зімовы — паўночна-ўсходні. Т. м. характэрны таксама для цэнтральных раёнаў Афрыкі, Паўночнай Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі.

Тропические полупустыни — трапічныя паўпустыні, пераходная зона трапічнага пояса. Размешчаны ў Афрыцы, Азіі, Аўстраліі і Амерыцы паміж трапічнымі пустынямі і саваннамі. Клімат трапічны кантынен-

тальны, гарачы і сухі (сярэднямесячныя тэмпературы ад +12 да + 35 °C, гадавая сума ападкаў 100—250 мм). Расліннасць бедная, разрэджаная (цвёрдыя злакі, калючыя хмызнякі). Глебы чырвона-бурыя. Жывёльны свет прадстаўлены ў асноўным змеямі, яшчаркамі, насякомымі.

Тропические пояса, северный и южный — трапічныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ў трапічных шыротах (прыкладна паміж 18° і 30° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар'ях). Юнматы трапічныя, з пастаянна высокімі тэмпературамі, панаваннем трапічных паветраных мае і пасатаў і малой колькасцю ападкаў, за выключэннем усходніх горных частак мацерыкоў. Пераважае зона трапічных пустынь, маюцца таксама зоны трапічных паўпустынь, трапічных сухіх лясоў і рэдкалессяў і трапічных вільготных лясоў.

Тропические пустыни — трапічныя пустыні, найбольш значная па плошчы прыродная зона трапічнага пояса. Займаюць вялікія тэрыторыі ўАфрыцы (Сахара, Наміб), Аравіі (на поўдзень ад 30° пн. ш.), у Заходняй і Цэнтральнай Аўстраліі (пустыні Вялікая Пясчаная, Вікторыя і інш.), Амерыцы (Атакама і інш.). Клімат трапічны пустынны, гарачы і сухі (сярэднямесячныя тэмпературы ад 10° да 35 °C, ападкаў не больш чым 50—150 мм у год). Расліннасць бедная (рэдкія цвёрдыя травы, калючыя хмызнякі, лішайнікі, салянкі). Глебы трапічныя пустынный, слабаразвітыя, прымітыўныя, часта засоленыя, фарміруюцца пры актыўным фізічным выветрыванні. Сустракаюцца пясчаныя, гліністыя і камяністыя пустыні; каля крыніц вады — аазісы з багатай расліннасцю. Жы­вёльны свет прадстаўлены галоўным чынам змеямі, яшчаркамі, насякомымі.

Тропические пустынные почвы — трапічныя пустынный глебы, пры мітыўныя, шкілетныя, з нязначным утрыманнем арганічных рэчываў, часта засоленыя глебы трапічных пустынь Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі. Утвараюцца пры актыўным фізічным выветрыванні і беднасці расліннасці.

Тропические циклоны, тропические ураганы — трапічныя цыклоны, трапічныя ўраганы, цыклоны, якія ўзнікаюць у трапічных шыротах, паміж. 5—20° пн. ш. і пд. ш. у кожным паўшар’і. Прадстаўляюць сабой вельмі магутныя атмасферныя віхры дыяметрам 100—300 км, з вялікімі перападамі атмасфернага ціску і выключна моцнымі вятрамі (да 70 м/с і больш). Перамяшчаюцца з усходу на захад са скорасцю 10—20 км/г, адхіляюцца пры руху да больш высокіх шырот. Суправаджаюцца багатымі ліўневымі ападкамі і навальніцамі. Выклікаюць вельмі моцныя хваляванні на моры і разбурэнні на сушы. Агульная колькасць Т. ц. на Зямлі за год у сярэднім 70—80. Т. ц. найбольш частыя ў раёне Антыльскіх астравоў, каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Азіі, у залівах Аравійскім, Бенгальскім, на ўсход ад Мадагаскара.

Тропический фронт — трапічны фронт, атмасферны фронт па.між трапічнымі і экватарыяльнымі пазетрано.мі масамі. Супадае з воссю

экватарыяльнай зоны паніжанага атмасфернага ціску. 3 Т ф звязана выпадзенне багатых ападкаў.

Тропопауза — трапапаўза, пераходны слой ад трапасферы да стратасферы таўшчынёй ад некалькіх сотняў м да 2—3 км. Вышыня Т, залежыць ад геаграфічнай шыраты (8—10 км у высокіх шыротах, 16—18 км над экватарам), пары года (зімой ніжэйшая, чым летам) і цыкланічнай дзейнасці (у циклонах яна ніжэйшая, у антыцыклонах — вышэйшая). У субтропіках назіраюцца разрывы Т., якія абумоўлены магутнымі струменнымі цячэннямі.

Тропосфера — трапасфера, самы ніжні і найбольш шчыльны слой атмасферы, які канцэнтруе больш за 4/5 усёй яе масы і амаль усю вадзяную пару. Мае таўшчыню ад паверхні Зямлі да вышыні 8—10 км у палярных, 10—12 км ва ўмераных і 16—18 км у трапічных шыротах. Характарызуецца наступлением цяпла знізу, ад паверхні вады і сушы, зніжэннем тэмпературы з вышынёй (у сярэднім на 0,6° на кожныя 100 м пад’ёму), узаемадзеяннем з зямной паверхняй, што абумоўлівае яе ўласцівасці, надвор’е і клімат.

Тропофйты — трапафіты, расліны, якія прыстасаваны для росту і развіцця ў раёнах з рэгулярнай штогадовай зменай вільготнага і сухога перыядаў (лісцевыя дрэвы, напрыклад, скідаюць на сухі перыяд лісце)

Трубка взрыва, диатрема трубка ўзрыву, дыятрэма, трубкападобны канал у зямной кары, што ўтварыўся пры прарыве газаў 1 запоўніўся абломкамі розных горных парод. Дыяметр Т. у ад дзесяткаў да сотняў м (часам звыш 1 км). Т. у., якія запоўнены алмазаноснай пародай — кімберлітам, сустракаюцца ў Паўднёвай Афрыцы, Індыі, на Сібірскай платформе.

Трясина, зыбун, славина — дрыгва, багна, твань, зыбкія, гразкія, моцна пераўвільготненыя ўчасткі балот; пад покрывай імхоў, травы, торфу таўшчынёй да 1—2 м знаходзіцца слой вады або рэдкі іл. Лёгка прагінаецца пад цяжарам. Утвараецца ў выніку зарастания вадаёмаў

Тугаи — тугаі, лясы ў рачных далінах пустынных раёнаў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі; заліваюцца ў час паводкі. Пераважаюць у Т та пол І, звычайны лох, ясень, вербы, зблізку рэчышчаў — чарот І трыснёг. У параўнанні з навакольнымі пустынямі багаты І разнастайны жырёльны свет (дзікі, тугайны алень, шакал, чаротавы кот, фазаны). У цяперашні час. Т. амаль страцілі свой першапачатковы выгляд і ператварыліся ў асвоеныя аазісы.

Туман — туман, вялікая колькасць у прыземных слаях паветра прадуктаў кандэнсацыі (найдрабнейшых кропелек вады, ледзяных крышталікаў ці іх сумесі). Утвараецца часцей за ўсё пры ахаладжэнні паветра ад зямной паверхні, пры руху цёплага паветра над халоднай паверхняй і пры сутыкненні цёплага вільготнага паветра з халодным. Пры Т. гарызантальная бачнасць не больш за 1 км. У Беларусі за год бывае 35—100 дзён з Т., прычым на халодную частку года прыпадае 60—80 % усіх выпадкаў Т.

Туманные леса, моховые леса, нефелогилея — туманный лясы, мохавыя лясы, нефелагілея, трапічныя вечназялёныя лясы на схілах гор у паласе туманаў (напрыклад, у Андах). У адрозненне ад раўнінных трапічных вечназялёных лясоў уключаюць і пазатрапічныя віды (вечна­зялёныя дубы, магноліі і інш.).

Тундра тундра, природная зона субарктычнага пояса ў паўночных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі і на некаторых паўднёвых астравах Паўночнага Ледавітага акіяна. Характарызуецца бязлессем. Клімат субарктычны, халодны, з доўгай і суровай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —5 да —40 °C), кароткім халаднаватым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня ад 4-5 да 4-Ю°С) і гадавой сумай ападкаў 200— 500 мм (месцамі да 750 мм); ападкі перавышаюць выпарэнне. Шырока распаўсюджаны шматгадовая мерзлата, рэкі, азёры і балоты. Расліннасць бедная, прадстаўлена імхамі, лішайнікамі, нізкімі травамі (асака, казяльцы, макі, некаторыя злакі), хмызнячкамі і хмызнякамі (ядловец, багун, вадзяніка, вербы, бярозкі, вольхі). Глебы тундрава-глеевыя, тарфяна-балотныя. Адрозніваюць арктычную, мохава-лішайнікавую і хмызняковую тундры.

Тундравая фауна — тундравая фауна, сукупнасць відаў жывёл тунд­ры. Адрозніваецца надзвычайнай беднасцю (што тлумачыцца суровасцю ўмоў існавання) і адноснай маладосцю фауны, а таксама шырокім распаўсюджаннем большасці відаў, сувяззю многіх жывёл з морам (птушкі, белы мядзведзь).

Характэрны паўночны алень, пясец, заяц-бяляк, лемінгі; летам многа вадаплаўных птушак, шмат камароў. Некаторыя пазваночныя (акрамя грызуноў) на зіму пакідаюць тундру.

Тундровые глеевые почвы — тундравыя глеевыя глебы, глебы зоны тундраў (паўночныя раёны Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, некаторыя паўднёвыя астравы Паўночнага Ледавітага акіяна). Утвараюцца пад беднай тундравай расліннасцю пры залішнім увільгатненні і недахопе цяпла. Складаюцца з тарфяніста-перагнойнага і глеевага гарызонтаў Звычайна малой магутнасці, грубагумусныя, з малой колькасцю перагною, кіслыя, часта з прыкметамі мярзлотных з’яў.

Тундровые почвы тундравыя глебы, сукупнасць глеб, якія фарміруюцца пад тундравай расліннасцю. Звычайна маламагутныя, груба­гумусныя, часта адзначаюцца прыкметы мярзлотных з’яў. Могуць належаць да розных тыпаў (тундравыя глеевыя глебы, падзолістыя, дзярновыя, перагнойна-карбанатныя і інш.).

Туннель, тоннель — тунель, падземнае збудаванне, якое служыць транспартным мэтам, перамяшчэння вады, для пракладкі падземных камунікацый і г. д. Па геаграфічнаму становішчу адрозніваюць Т. горный (цераз хрыбты, водападзелы і асобныя ўзвышшы), падводныя (пад марскімі пралівамі, рэкамі, каналамі) і гарадскія (пад вуліцамі, на перасячэнні транспартных магістраляў, вуліц).

Турбулентное течение — турбулентнае цячэнне, форма руху вадкасці

або газу, пры якой іх часцінкі здзяйсняюць неўпарадкаванае і неўсталяванае перамяшчэнне па складаных траекториях, што прыводзіць да інтэнсіўнага (вертыкальнага і гарызантальнага) перамяшчэння слаёў рухомай вадкасці або газу.

Туф туф, лёгкая пористая парода пераважна вулканічнага паходжання, будаўнічы матэрыял. Часцей за ўсё мае ружова-фіялетавы колер з рознымі адценнямі. Добра пілуецца і лёгка апрацоўваецца.

Туфобрекчия — туфабрэкчыя, вулканагенна-асадкавая горная па­рода, якая ўтварылася шляхам ушчыльнення і цэментацыі вуглаватых дробных і больш буйных абломкаў лавы І шлаку сярод вулканічных пяску І пылу. На Беларусі трапляецца ў дэвонскіх адкладах Прыпяцкага прагіну.

Туфолава — туфалава, вулканічная горная парода з туфавай масай; складаецца з лавы, попелу і абломкаў шкла. З’яўляецца прамежкавай па будове паміж лавамі і вулканічнымі туфамі.

Тьерра кальенте — цьера кальентэ, ніжні вышынны ландшафтны пояс у тарах Цэнтральнай Амерыкі і нізкіх шырот Паўднёвай Амерыкі. Размяшчаецца адпаведна на вышыні да 800 і 1000—1500 м. Пераважаюць пакатыя схілы, перадгорныя ўзгоркі і хрыбты, конусы вынасу. Клімат гарачы, пераважна вільготны. На наветраных схілах ападкаў звыш 2000 мм у год, расліннасць — вечназялёныя лясы; на падветраных схілах ападкаў да 500 мм у год і меней, лістападна-вечназялёныя лясы, ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі. Плантацыі какавы, сахарнага трыснягу, у засушлівых раёнах — кофе, тытуню, бавоўніку.

Тьерра темплада — цьера тэмплада, сярэдні вышынны ландшафтны пояс у тарах Цэнтральнай Амерыкі і нізкіх шырот Паўднёвай Амерыкі. Размяшчаецца адпаведна на вышыні 800—1700 м і ад 1000—1500 да 2200—2800 м. Характэрныя крутыя схілы і вузкія цясніны. Клімат умерана цёплы. Роўны ход тэмпературы на працягу года, аднак значныя сутачныя амплітуды. На наветраных схілах ападкаў звыш 3000 мм у год, вечназялёныя лясы з папаратнікамі, бамбукамі, эпіфітамі, на падветра­ных схілах лістападна-вечназялёныя лясы. Тут сканцэнтравана асноўная маса насельніцтва Калумбіі, Венесуэлы, Эквадора. Плантацыі кофе, кукурузы.

Тьерра фриа — цьера фрыа, верхні вышынны ландшафтны пояс у тарах Цэнтральнай Амерыкі і нізкіх шырот Паўднёвай Амерыкі. Размяшчаеица адпаведна на вышыні ад 1700 да 3000 м і ад 2200—2800 да 3500 м. Пераважаюць крутыя схілы. Клімат умерана халодны. Ападкаў ад 700—800 да 1500—2000 мм у год. Вільготныя высакагорныя змешаныя лясы з багаццем папаратнікаў, бамбукаў, эпіфітаў. 3 вышыні 3000 м — нефелагілея. Ц. ф.— асноўны раён вырошчвання зернебабовых культур і бульбы; лугавыя пашы для буйной рагатай жывёлы.

Тьерра элада — цьера элада, субнівальны і нівальны вышынныя паясы ў тарах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, у трапічных шыротах.

Размяшчаюцца ў Цэнтральнай Амерыцы на вышыні ад 3000 м, у Паўднёвай — 3200—3500 м. Пераважаюць унутраныя пласкагор’і і верхнія часткі горных хрыбтоў і вулканічных конусаў. Клімат халодны высакагорны. Ападкаў 500—700 мм у год. Расліннасць бедная (рэдкія нізкарослыя дрэўцы, дзірваністыя злакі, падушкападобныя расліны).

Тягун — цягун, рэзанансавыя хвалевыя ваганні вады (у выглядзе гарызантальных і вертыкальных рухаў з перыядам ад 0,5 да 4,0 мін) у партах, бухтах і гаванях. Пры Ц. адбываецца навальванне суднаў на сценкі набярэжных або на суседнія судны або, наадварот, рэзкі аджым суднаў ад прычалаў.

У

Убиквитет — убіквітэт, паўсюдна распаўсюджаны рэсурс (напрыклад, пясок, шчэбень, жвір, паветра, якое служыць сыравінай для вытворчасці звязанага азоту, кіслароду і інш.).

Убой, убойный снег, тугой снег — шарпак, шарон, прыбіты снег, тугі снег, цвёрды, шчыльны снег, які модна ўтрамбаваны ветрам.

Увал — увал, узвышша з плоскай або злёгку выпуклай вяршыняй і пакатымі схіламі без яскрава выражаных падножжаў. Адносная вышыня некалькіх дзесяткаў м, часам 150—200 м. У. маюць рознае паходжанне: тэктанічнае, эразійнае, ледавікова-акумуляцыйнае і інш. Ад прылягаючых раўнін адрозніваюцца большей расчлянёнасцю, меншай забалочанасцю, часта пакрыты густымі лясамі.

Увала увала, паверхневыя формы карставага рэльефу ў выглядзе паніжэнняў; звычайна выцягнуты па распасціранню пластоў або ўздоўж трэшчын і замкнуты з абодвух канцоў.

Увлажнение суши — увільгатненне сушы, адносіны колькасці ападкаў да выпаральнасці ў якой-небудзь мясцовасці. Выражаецца з дапамогай каэфідыента ўвільгатнення. Можа быць залішнім (ападкі перавышаюць выпаральнасць), недастатковым (ападкаў менш, чым выпаральнасці) і дастатковым (ападкі роўныя або блізкія выпаральнасці).

Угли — вугалі, цвёрдыя гаручыя карысныя выкапні асадкавага паходжання; прадукт пераўтварэння вышэйшых і ніжэйшых раслін. Утрымліваюць звыш 50 % арганічных рэчываў і розныя мінеральныя дамешкі. Па ступені пераўтварэння арганічных рэчываў (вуглефікацыі) В. падзяляюцца на бурыя В., каменныя В. і антрацыты. Залягаюць галоўным чынам у выглядзе пластоў і пакладаў у кантынентальных і прыбярэжна-марскіх адкладаннях рознага ўзросту. Сусветныя запасы 14,3 трлн т. Нязначныя радовішчы выяўлены і на Бела­русь

Узбои — узбоі, 1) сухія рэчышчы з эпізадычным ліўневым сцёкам у пустынях Сярэдняй Азіі; 2) рэліктавыя рачныя даліны, якія захава-

ліся ад больш вільготных эпох, або старадаўнія рэчышчы рэк, якія змянілі цяпер напрамак свайго цячэння (напрыклад, Узбой, Келіфскі Узбой — рэчышчы, па якіх у мінулым ажыццяўляўся сцёк Амудар’і ў Каспійскае мора).

Узунларский бассейн — Узунларскі басейн, саланаватаводны марскі басейн, які існаваў у сярэднім плейстацэне на месцы сучаснага Чорнага мора. Названы па назве возера Узунларскае на Керчанскім паўвостраве.

Уклон реки — ухіл ракі, адносіны падзення ракі (рознасці вышынь паміж вытокам і вусцем ракі) да яе даўжыні. Выражаецца ў см/км, м/км. Можна вызначаць ухілы асобных участкаў ракі, ведаючы іх падзенне і даўжыню. У. р. памяншаецца ад вытокаў да вусця, ад яго залежыць скорасць цячэння.

Улан — улан, моцны заходні сцёкавы вецер у заходняй частцы Ісык-Кульскай катлавіны, які дзьме ад Баамскай (Уланскай) цясніны ў бок возера Ісык-Куль. Скорасць да 33 м/с (асобныя парывы звыш 40 м/с). У. уяўляе сабой уварванні халоднага паветра, якое агібае з захаду і паўночнага захаду паўночныя хрыбты Цянь-Шаня. Суправаджаецца рэзкімі паніжэннямі тэмпературы, ападкамі, часам навальніцай. Выклікае штормы на возеры, дэфармуе пірамідальныя таполі. Адзначаецца зімой і вясной (у сярэднім 127 дзён у годзе).

Ультраабиссаль — ультраабісаль, найбольш глыбокая частка акіяна (глыбіні звыш 6000—7000 м).

Ультраосновные горные породы, гипербазиты — ультраасноўныя горныя пароды, гіпербазіты, магматычныя горныя пароды, бедныя крэменязёмам (30—44 %) і абагачаныя магніем. Складаюцца ў асноўным з алівіну, піраксену і амфіболу. Адрозніваюць перыдатыты, дуніты і інш.

Умеренные воздушные массы, умеренный воздух — умераныя паветраныя масы, умеранае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца ва ўмераных шыротах. Робяць найбольшы ўплыў на клімат Беларусь Бываюць марскімі і кантынентальнымі. Марское ўмеранае паветра фарміруецца над морам, характарызуецца вялікай вільготнасцю і ўмеранай тэмпературай (зімой цяплей, летам халадней, кантынентальней) і заходнімі вятрамі і цыклонамі пераносіцца на мацерыкі; зімой змякчае марозы, выклікае снегапады і адлігі, іншы раз пахмурнае надвор’е з туманамі і дажджамі; летам зніжае тэмпературу, павышае вільготнасць і прыносіць ападкі, часам ліўневага характару. Кантынентальнае ўмеранае паветра фарміруецца над сушай, зімой халоднае і сухое, нясе звычайна яснае марознае надвор’е; летам значна праграваецца і высушваецца, у ім узнікаюць узыходныя струмені, якія нярэдка прыводзяць да навальніцы. Ад арктычнага паветра У. п. м. аддзяляюцца арктычным атмасферным фронтам, ад трапічнага — палярным.

Умеренные климаты умераныя кліматы, кліматы ўмераных шырот (прыкладна паміж 40° пн. і пд. ш. і палярнымі кругамі). Пануюць уме-

раныя паветраныя масы, нярэдка пранікае арктычнае і трапічнае паветра. Пераважаюць заходнія вятры, на ўсходзе мацерыкоў — мусоны. Частыя цыклоны на палйрным і арктычным франтах і ападкі. Ня­рэдка ўзнікаюць антыцыклоны з сухім надвор’ем, асабліва ў кантынентальных раёнах зімой. Ясна выражаны поры года: вясна, лета, восень і зіма. Паміж зімой і летам значныя тэмпературныя адрозненні. Гадавыя а.мплітуды тэмператур дасягаюць 50—60 °C. Колькасць ападкаў ад 100 д’а 3000 мм пры сярэднім гадавым значэнні да ўсяго ўмеранага пояса каля 500 мм; іх колькасць залежыць ад блізкасці да мора і рэльефу і памяншаецца пры руху ў глыб мацерыкоў. Асноўныя У. к.: марскі, кантынентальны і мусонны. Марскі клімат характэрны для астравоў і заходніх узбярэжжаў мацерыкоў ва ўмераных широ­тах (значная частка Заходняй Еўропы, прыбярэжная паласа паўночнага захаду Паўночнай Амерыкі, поўдзень Чылі ў Паўднёвай Амерыцы), кантынентальны для ўнутраных частак мацерыкоў ва ўмераных шыротах (Прыдунайскія нізіны, поўдзень і паўднёвы ўсход УсходнеЕўрапейскай раўніны, Казахстан, Сібір, Сярэдняя і Цэнтральная Азія, унутраныя раёны ЗША і Канады), мусонны для ўсходніх частак мацерыкоў ва ўмераных шыротах (Далёкі Усход Расіі, Паўночна-Усходні Кітай, паўночная частка Карэйскага паўвострава і востраў Хакайда ў Японіі).

Умеренные пояса, северный и южный — умераныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ва ўмераных шыротах (прыкладна паміж 40—65° шыраты ў Паўночным паўшар’і і 42—58° у Паўднёвым). Кліматы ўмераныя, з перавагай умераных паветраных мае, заходніх вятроў (на ўсходзе мацерыкоў мусонаў), цыклонаў, з выразнымі порамі года, значнымі тэмпературнымі адрозненнямі паміж зімой і летам і гадавой сумай ападкаў ад 100 мм да 3000 мм. Развіты прыродныя зоны тайгі, змешаных лясоў, шыракалістых лясоў, лесастэпаў, стэпаў, паўпустынь, пустынь умеранага пояса. Зоны тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў аб’ядноўваюцца ў лясную зону ўмеранага пояса.

Умеренные широты, средние широты — умераныя шыроты, сярэднія шыроты, назва шырот, размешчаных на паверхні зямнога шара паміж 40° і 65° пн. ш. і 42° 1 58° пд. ш. (паміж субтрапічнымі і субпалярнымі шыротамі Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў).

Уникальные природные ландшафты и объекты — унікальныя пры­родныя ландшафты І аб’екты, ландшафты і прыродныя аб’екты, якія адрозніваюцца асаблівай індывідуальнасцю і непаўторнасцю. Прымаюцца пад спецыяльную ахову ў складзе запаведнікаў, ландшафтных заказнікаў або як помнікі прыроды.

Ураган ураган, вецер разбуральнай сілы (звыш 30 м/с) і значнай працягласці. Асабліва характэрны для трапічных шырот.

Урановые руды — уранавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы ўрану. Галоўны

мінерал— уранініт. Бедныя У. р. утрымліваюць да 0,1 % урану, багатыя ■— звыш 1 %. Радовішчы асадкавыя і метамарфічныя. Большая частка запасаў урану сканцэнтравана ў Расіі, ЗША, Аўстраліі, ПАР, Канадзе, Нігерыі, Намібіі, Бразіліі, Францыі, Алжыры.

Урез воды — урэз вады, лінія перасячэння свабоднай воднай паверхні з паверхняй сушы. Вышыннае становішча У. в. супадае з узроўнем вады ў дадзеным пункце. Становішча У. в. непастаяннае і залежыць ад ваганняў узроўню вады ў паводкі, прылівы, нагоны, згоны і інш.

Урема — урэма, перыядычна заліваемыя лісцёвыя лясы (з таполі, вязу, вярбы, вольхі, чаромхі і хмызнякоў) у поймах рэк стэпавай і лесастэпавай зон Усходне-Еўрапейскай раўніны. У тайзе Заходняй Сібіры У.— сфагнавыя лясныя балоты, часам з сасной і сібірскім кедрам.

Урман урман, густыя таежныя лясы з перавагай піхты, елкі і сібірскага кедра. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Сібіры і на Урале.

Уровень — ватэрпас, грунтвага, прыбор для праверкі гарызантальнасці ліній і паверхняў і для вымярэння малых вуглоў нахілу. Асноўнай часткай В. служыць шкляная ампула, запоўненая спіртам або эфірам, за выключэннем невялікага аб’ёму (бурбалкі). В.— важная дэталь астранамічных, геадэзічных і іншых інструментаў; прымяняецца аксама ў будаўнічай справе.

Уровень воды — узровень вады, вышыня свабоднай воднай паверхні вадаёмаў і вадацёкаў адносна якой-небудзь умоўнай гарызантальнай паверхні (адносны У. в.) або ўзроўню мора (абсалютны У. в.). Ваганні У. в. бываюць сутачнымі, сезоннымі, гадавымі, шматгадовымі. Унутрыгадавыя ваганні У. в. залежаць ад кліматычных умоў і складаюць у азёрах ад некалькіх см да 2—4 м, на вялікіх рэках — 5—12 м і болей. Назіранні за У. в. вядуцца на вадамерных пастах з дапамогай вадамерных рэек і самапісцаў вышыні ўзроўню.

Уровень моря узровень мора, вышыня паверхні спакойнага мора, якая вымяраецца адносна якога-небудзь умоўна прынятага за нуль гарызонту. Адрозніваюць прыліўны, сярэднясутачны, сярэднямесячны, сярэднегадавы і сярэднешматгадовы У. м. У. м. пастаянна змяняецца пад уплывай ветравога хвалявання, прыліваў, ваганняў атмасфернага ціску, ападкаў, выпарэння, награвання і ахаладжэння паверхневага слоя мора.

Урочище — урочышча, адна з марфалагічных частак прыроднага ландшафту. Складаецца з сістэмы генетычна, дынамічна 1 тэрытарыяльна звязаных фацый. Адрозніваюць дамінантныя У. (найбольш распаўсюджаны ў ландшафте) і падпарадкаваныя У. (другарадныя па займаемай плошчы). У шырокім сэнсе У.— участак мясцовасці, які адрозніваецца ад акаляючай тэрыторыі прыроднымі прыкметамі (напрыклад, балота або паляна сярод лесу, лес сярод поля).

Ускоренная эрозия — паскораная эрозія, інтэнсіўнае разбурэнне глебы і падсцілаючых горных парод паверхневымі водамі. Звязана з нерацыянальным вядзеннем гаспадаркі (з разворваннем крутых схілаў.

з празмерным выпасам жывёлы, высечкай лясоў у вярхоўях яроў і г. д.). У асобных выпадках П. э. выклікаецца прыроднымі прычынамі (напрыклад, моцнымі ліўнямі, прарывам горных азёр, дружным раставаннем снягоў і інш.).

Условия среды — умовы асяроддзя, сукупнасць усіх фактараў, якія характарызуюць прыроднае асяроддзе як адзінае цэлае. Могуць аналізавацца безадносна або дыферэнцыравана ў адносінах да папуляцый, відаў, суполак жывых арганізмаў, чалавека.

Условные знаки, топографические и картографические — умоўныя знакі, тапаграфічныя і картаграфічныя, абазначэнні, якія прымяняюцца на картах для паказу розных аб’ектаў і іх якасных і колькасных характарыстык. У. з. перадаюць змест карты, абазначаюць прадметы, з’явы, працэсы — рэальныя (напрыклад, населения пункты) і абстрактный (напрыклад, шчыльнасць насельніцтва). У. з. выконваюць дзве асноўныя функцыі: 1) паказваюць від аб’ектаў і некаторыя іх характарыстыкі; 2) вызначаюць прасторавае становішча аб’ектаў. Выдзяляюць У. з.: плошчавыя, або маштабныя, лінейныя, пазамаштабныя і тлумачальныя (паясняльныя).

Устойчивость природных систем — устойлівасць природных сістэм, здольнасць природных сістэм процістаяць уздзеянню знешніх прыродных і антрапагенных сіл, якія імкнуцца парушыць раўнавагу, а таксама захоўваць сваю структуру і функцыі при зменлівых умовах ася­роддзя.

Уступ, эскарп уступ, эскарп, круты схіл або адвесны абрыў, які падзяляе больш пакатыя паверхні, што размешчаны на рознай вышыні. Можа мець натуральнае паходжанне (напрыклад, тэктанічнае, абразійнае, эразійнае) або штучнае (У. кар’ера).

Устье — вусце, месца ўпадзення ракі ў другую раку, возера, мора. Прадстаўлена дэльтамі і эстуарыямі. Многія пустынныя рэкі заканчваюцца сляпымі вусцямі, гэта значыць не даносяць ваду да вадаёма: іх вада траціцца на выпарэнне, прасочванне ў грунт або поўнасцю разбіраецца на арашэнне (напрыклад, рэкі Зераўшан, Мургаб, Таджэн у Сярэдняй Азіі).

Устьевая ступень — вусцевая ступень, папярочны ўступ зблізку вусця бакавой даліны — прытоку галоўнай ракі. Адзін з відаў вісячай даліны. В. с. узнікае ў выніку інтэнсіўнай разбуральнай дзейнасці галоўнай ракі, а ў горналедавіковых абласцях — ледавіка галоўнай даліны. У выніку гэтага ўтвараецца перапад вышынь (звычайна некалькі дзесяткаў м, часам 200—300 м). Патокі, што падаюць з В. с., часта ўтвараюць вадаспады.

Утёс — уцёс, скала, што рэзка выдаецца над акаляючай мясцовасцю, або высокі круты абрыў карэннага берага рачной даліны. Складзены трывалымі пародамі, якія амаль не паддаюцца размыву.

Утомление почв — высіленне глеб, паступовая страта глебай урадлівасці ў выніку працяглага яе выкарыстання без кампенсацыі вынасу пажыўных рэчываў з ураджаем.

Участок абсолютного заповедования — участак абсалютнага запаведвання, частка тэрыторыі запаведнікаў (не болей 10 % ад агульнай плошчы), на якой выключаецца любое ўмяшанне чалавека ў працяканне природных працэсаў. Наведванне такога ўчастка строга абмежавана.

Ущелье, теснина — цясніна, вузкая глыбокая даліна са стромкімі схіламі, якая выпрацавана ракой у цвёрдых карэнных пародах або лесах. Сустракаецца пераважна ў тарах, мае V-падобную форму. Глыбіня Ц.— некалькі дзесяткаў або сотняў м, часам звыш 1 км. Акрамя эразійных Ц., сустракаюцца тэктанічныя (узніклі пры разломах зямной кары) і карставыя Ц.

Уэд — уэд, сухія большую частку года даліны часовых вадацёкаў у Сахары і на Аравійскім паўвостраве. У даўжыню дасягаюць некалькі сотняў км.

Ф

Фавоний, фавониус — фавоній, фавоніус, веснавы дзённы заходні ведер у Рыме. Пачынаецца ў лютым. Ад Ф.. паходзіць назва цёплых вятроў з гор — фёнаў.

Фазы Луны — фазы Месяца, формы бачнай з Зямлі часткі Месяца, асветленага Сонцам. Змена Ф. М. абумоўлена змяненнем узаемнага размяшчэння Сонца, Зямлі і Месяца пры руху Месяца па сваёй арбіце. Адрозніваюць 4 асноўныя Ф. М.: а) маладзік (першая квадра) Месяц знаходзіцца прыкладна паміж Зямлёй І Сонцам; б) першая і апошняя чвэрці. Месяц бачны з Зямлі на вуглавой адлегласці 90° адпаведна на ўсход і захад ад Сонца і сонечнымі прамянямі асвятляецца толькі палова яго бачнага дыска; в) поўня. Месяц знаходзіцца ў напрамку, супрацьлеглым Сонцу, І бачны як поўны асветлены Сон­цам дыск. Працягласць перыяду змены ўсіх Ф. М. (сінадычны ме­сяц) 29,53 сутак.

Факторы почвообразования — фактары глебаўтварэння, элементы прыроднага асяроддзя і працэсы, пад уплывай якіх утвараюцца глебы. Асноўныя Ф. г.— мацярынскія горныя пароды, рэльеф, клімат, жывыя І мёртвыя арганізмы, гаспадарчая дзейнасць чалавека.

Фанерозойский эон, фанерозой — фанеразойскі эон, фанеразой, прамежак часу, які ахоплівае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эры геалагічнай гісторыі Зямлі працягласцю ў 570 млн гадоў. Характарызуецца багатым і разнастайным арганічным светам. У Ф. э. з’явіліся і широка развіліся жывёлы з цвёрдым шкілетам, якія добра захаваліся ў тоўшчы асадкавых парод і дазваляюць праводзіць іх расчляненне і карэляцыю.

Фарватер — фарватэр, 1) найбольш спрыяльная для плавания суднаў паласа глыбінь у рэчышчы ракі. Часта разумеецца як лінія

наибольших глыбінь; 2) бяспечны ў навігдцыйных адносінах праход (водны шлях) па воднай прасторы паміж надводнымі і падводнымі перашкодамі. Абазначаецца бакенамі, буямі, а на беразе — спецыяльнымі (створнымі) знакамі.

Фата-моргана — фата-маргана, аптычная з’ява ў атмасферы, якая складаецца з некалькіх форм міражоў. Аддаленыя прадметы бачны пры гэтым шмат разоў і з разнастайнымі скажэннямі.

Фауна фауна, сукупнасць відаў жывёл або іх асобных труп на пэўнай тэрыторыі (напрыклад, Ф. Аўстраліі, Ф. птушак). Ф. Беларусі налічвае больш за 400 відаў пазваночных і каля 9000 відаў беспазваночных жывёл. 3 пазваночных найбольш разнастайны свет птушак (286 відаў); млекакормячых 73 віды, рыб 54, земнаводных і паўзуноў 20 відаў.

Фаунистические заказники — фауністычныя заказнікі, заказнікі, асноўнай мэтай стварэння якіх з’яўляецца ахова і ўзнаўленне фауністычных комплексаў або асобных груп і відаў жывёл (напрыклад, пту­шак). Фауністычнрімі з’яўляюцца таксама паляўнічыя заказнікі. Мэты іх больш вузкія і арыентаваны на ахову паляўнічых жывёл.

Фаунистическое районирование, зоогеографическое районирова­ние — фауністычнае раяніраванне, заагеаграфічнае раяніраванне, падзел паверхні Зямлі і асобных яе тэрыторый і акваторый на рэгіёны, якія адрозніваюцца рангам, ступенню эндэмізму, асаблівасцямі развіцця і рассялення іх фауны. Галоўнымі групамі пры Ф. р. сушы на вышэйшыя катэгорыі (царствы) служаць пазваночныя, у першую чаргу млекакормячыя. Па наяўнасці пэўных прадстаўнікоў млекакормячых звычайна выдзяляюць 4 фауністычныя царствы: Арктагею, Палеагею, Нотагею і Неагею і 8 абласцей (Голарктычная вобласць у Арктагеі, Эфіопская, Мадагаскарская і Інда-Малайская — у Палеагеі, Аўстралійская, Палінезійская, Новазеландская — у Нотагеі і Неатрапічная вобласць у Неагеі). Антарктычная суша не ўваходзіць ні ў адно з царстваў (населена жывёламі, звязанымі з морам). Для Ф. р. Сусветнага акіяна прыняты самастойныя сістэмы Ф. р. для тоўшчы вады (пелагіялі), акіянічнага дна (бенталі) і для кожнай з вертыкальных зон. У межах шэльфа, напрыклад, выдзяляюць тры царствы (царствы халодных і ўмераных мораў Паўночнага паўшар’я, Паўднёвага паўшар’я, Трапічнае царства).

Фациальный анализ — фацыяльны аналіз, сукупнасць прыёмаў і метадаў, якія садзейнічаюць высвятленню прыродных (галоўным чынам геамарфалагічных і кліматычных) умоў мінулых геалагічных эпох па даных вывучэння адпаведных адкладаў.

Фация — фацыя, 1) у ландшафтазнаўстве — самы просты прыродны тэрытарыяльны комплекс, у межах якога адзін літалагічны склад горных парод; аднолькавыя: характар рэльефу, кліматычныя ўмовы, увільгатненне, глебы і адзін біяцэноз. Самая малая і найбольш аднародная марфалагічная адзінка геаграфічнага ландшафту; 2) у біягеагра-

фіі — участак з нязначнымі адрозненнямі природных умоў існавання жи­вых арганізмаў; 3) у глебазнаўстве — частка геаграфічнага пояса з пэўным спектрам глебавых зон і падзон, якія характарызуюцца спецыфічнымі асаблівасцямі глебаўтварэння і пэўным складам глеб. Ужываецца таксама як сінонім тэрміна «глебавая вобласць» або «глебавая правінцыя»; 4) у геалогіі — фізіка-геаграфічныя ўмовы ўтварэння асадкавай пароды; пласт або світа пластоў, якія на ўсім сваім працягу адрозніваюцца аднолькавымі літалагічнымі прыкметамі і ўтрымліваюць аднолькавыя выкапнёвыя арганічныя рэшткі.

Фён — фён, моцны парывісты і цёплы вецер, які дзьме з гор у даліны. Узнікае ў тых выпадках, калі паветра перацякае цераз грэбень горнага хрыбта, апускаецца па падветранаму схілу і награваецца. Часцей за ўсё Ф. працягваюцца менш як суткі. Ф. можа паскорыць раставанне снягоў і сыход лавін. Назіраецца ва ўсіх горных сістэмах, асабліва на Каўказе, Паміры, у Альпах.

Фёновая волна — фёнавая хваля, сыходны рух паветра і размывание воблакаў на вышыні 5—8 км над вобласцю фёна. Мае выгляд стаячай хвалі.

Фёновый остров — фёнавы востраў, ізаляваная плошча, на якой фён дасягае зямной паверхні, у той час, як вакол захоўваецца адносна халоднае паветра.

Фенологические фазы — феналагічныя фазы, стадыі развіцця роз­ных раслін. Тэрміны наступления Ф. ф. вызначаюцца асаблівасцямі дадзенага віду і яго месцапражывання, а таксама метэаралагічнымі ўмовамі года. Адрозніваюць наступныя фазы: вегетация, бутанізацыя, зацвітанне, поўнае цвіценне, паспяванне пладоў, асыпанне пладоў, вегетацыя пасля цвіцення і адміранне.

Фенология — феналогія, навука аб сезонным развіцці жывой і нежывой прыроды. Вывучае перыядычныя прыродныя з’явы ў сувязі са эменай пораў года і ўмовамі надвор’я. Мае значэнне ў практыцы сельскай гаспадаркі (для вызначэння тэрмінаў сяўбы, барацьбы са шкоднікамі і інш.).

Феррагосто — ферагаста, ціхае і гарачае надвор’е ў ліпені — жніўні ў Італіі. Абумоўлена распаўсюджаннем на Міжземнае мора адгалінаванняў або ядраў Азорскага антыцыклону.

Ферраллитизация — фералітызацыя, працэс інтэнсіўнага і глыбокага хімічнага выветрывання. Пераважае ва ўмовах вільготнага трапічнага і субтрапічнага кліматаў. Заключаецца ў разбурэнні сілікатаў і алюмасілікатаў і вынасу шчолачных і шчолачназямельных элементаў і крэменязёму. Ф. часам атаясамляецца з латэрызацыяй. У выніку Ф. утвараюцца фералітныя глебы і кара выветрывання пераважна цяжкага механічнага складу, якія складаюцца галоўным чынам з вокіслаў жалеза (часам з жалезістымі канкрэцыямі) і алюмінію, а таксама гліністых мінералаў трупы каалініту і некаторых асабліва ўстойлівых першасных мінералаў (кварц і інш.).

Ферраллитные почвы, латеритные почвы — фералітныя глебы, латэрытныя глебы, глебы вільготных экватарыяльных і трапічных лясоў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, Цэнтральнай Афрыкі, ПаўднёваУсходняй Азіі і Аўстраліі. Звычайна цяжкага механічнага складу, кіслыя, з утрыманнем перагною ад 1 —1,5 % да 8—10%. Фарміруюцца ў выніку фералітызацыі. Пераважная афарбоўка чырвоная і чырвонажоўтая, што звязана з высокім утрыманнем гідравокіслаў жалеза і алюмінію.

Физика ландшафта, геофизика ландшафта — фізіка ландшафту, геафізіка ландшафту, напрамак у ландшафтазнаўстве, які вывучае фізічныя працэсы ў геаграфічным ландшафце, у першую чаргу працэсы переносу і пераўтварэння энергіі пры абмене паміж кампанентамі і элементам! ландшафту.

Физика почв — фізіка глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае фізічныя ўласцівасці глеб і фізічныя працэсы, што адбываюцца ў іх, з мэтай павышэння ўрадлівасці глеб.

Физико-географическая страна — фізіка-геаграфічная краіна, адна з вышэйшых адзінак фізіка-геаграфічнага раяніравання. Характарызуецца: адзінствам геаструктуры (шчыт, пліта і інш.), агульнымі рысамі макрарэльефу (вялікія нізінныя раўніны, пласкагор’і і інш.), асаблівасцямі макраклімату, своеасаблівасцю шыротнай занальнасці або вышыннай пояснасці (напрыклад, Усходне-Еўрапейская раўніна, Урал, Туранская нізіна).

Физико-географическая характеристика — фізіка-геаграфічная характарыстыка, сістэматызаванае вуснае або пісьмовае ізлажэнне ўсебаковых звестак аб фізіка-геаграфічных аб’ектах (формах рэльефу, клімаце, рэках, азёрах, природных зонах, мацерыках або природных раёнах рознай велічыні) па пэўнаму плану.

Физико-географические границы — фізіка-геаграфічныя межы, лініі або пераходныя палосы, пры перасячэнні якіх прыродныя ўмовы істотна змяняюцца. Найбольш рэзка выражаны межы, якія абумоўлены азанальнымі фактарамі — тэктонікай (напрыклад, лініі скідаў), рэльефам (грабяні хрыбтоў). Занальныя (кліматычныя, глебавыя, расліннасці) межы ўтвараюць шырокія палосы з паступовым змяненнем усяго комплексу прыродных умоў. Выяўленне Ф.-г м.— важны этап фізіка-геаграфічнага раяніравання.

Физико-географический район — фізіка-геаграфічны раён, 1) частка тэрыторыі, якая валодае некаторай агульнасцю прыродных умоў і аддзелена ад суседніх тэрыторый якімі-небудзь прыроднымі межамі; часам атаясамляецца з геаграфічным ландшафтам або любым прыродным рэгіёнам; 2) ніжэйшая таксанамічная адзінка ў шмат якіх схемах фізіка-геаграфічнага раяніравання.

Физико-географическое районирование — фізіка-геаграфічнае раяніраванне, выяўленне і даследаванне сістэмы супадпарадкаваных пры­родных рэгіёнаў, якія валодаюць унутраным адзінствам і своеасаблі-

вымі індывідуальнымі рысамі прыроды. Комплекснае Ф.-г. р. праводзяць па сукупнасці прыкмет, якія ахопліваюць усе або многія кампаненты прыроднага асяроддзя, галіновае — па асобных прыродных кампанентах (рэльефу, клімату, глебах і інш.). Раяніраванне звычайна ўключае ў сябе картаграфаванне прыродных комплексаў і складанне іх усебаковых характарыстык. Ф.-г. р.— састаўная частка фізічнай геаграфіі.

Физиологическая сухость — фізіялагічная сухасць, стан глебы, пры якім не гледзячы на багацце ў ёй вільгаці, яна не можа быць выкарыстана раслінамі па розных прычынах (нізкая тэмпература, вялікая кіслотнасць, недахоп кіслароду і інш.). Ф. с. уласціва пераважна для глеб тундры і тайгі, асабліва вясной і ў пачатку лета.

Физическая география — фізічная геаграфія, навука аб складзе, будове, уласцівасцях і развіцці геаграфічнай абалонкі Зямлі. У цэлым геаграфічную абалонку вывучае агульная фізічная геаграфія, яна вызначае агульныя геаграфічныя заканамернасці Зямлі. Вывучэнне асобных прыродных раёнаў і прыродна-тэрытарыяльных комплексаў — задача рэгіянальнай фізічнай геаграфіі і ландшафтазнаўства. Асобныя сферы і кампаненты геаграфічнай абалонкі вывучаюць прыватныя, або галіновыя, фізіка-геаграфічныя навукі (акеаналогія, кліматалогія, гідралогія, глебазнаўства і геаграфія глеб, біягеаграфія і інш.). Ф. г. адносіцца да прыродазнаўчых навук, таму што вывучае прыроднае ўтварэнне — геаграфічную абалонку і кіруецца пры гэтым заканамернасцямі прыродазнаўчых навук.

Физические свойства почв — фізічныя ўласцівасці глеб, сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць фізічны стан глеб. Ф. у. г. падзяляюцца на агульныя (аб'ёмная і ўдзельная вага, механічны склад і інш.), фізіка-механічныя (пластычнасць, ліпкасць, вязкасць і інш.), водныя (вільгацеёмістасць, водапранікальнасць, гіграскапічнасць і інш.), цеплавыя (цеплаёмістасць, цеплаправоднасць і інш.), а таксама паветраныя, электрычныя, радыеактыўныя і інш. Ф. у. г. вывучае фізіка глеб.

Физическое выветривание, механическое выветривание — фізічнае выветрыванне, механічнае выветрыванне, разбурэнне горных парод пад уздзеяннем сутачных ваганняў тэмпературы. Награванне горных парод днём, ахаладжэнне ноччу суправаджаецца змяненнем аб’ёму горных парод, іх растрэскваннем, драбленнем на абломкі розцай велічыні, чаму садзейнічае таксама пападаўшая ў трэшчыны вада, якая пры замярзанні павялічваецца ў аб’ёме. Ф. в. характэрна для палярных, горных І пустын­ных краін з кантынентальным кліматам. Разнавіднасць Ф. в.— марознае выветрыванне.

Физическое загрязнение — фізічнае забруджванне, забруджванне асяроддзя, якое праяўляецца адхіленнямі ад нормы яго тэмпературнаэнергетычных, хвалевых, радыяцыйных і іншых фізічных уласцівасцей. Асноўныя віды: цеплавое, светлавое, шумавое, радыеактыўнае, электрамагнітнае забруджванне.

Фиксизм — фіксізм, трупа тэктанічных гіпотэз, якія заснаваны на

ўяўленнях аб непахіснасці (фіксаванасці) становішча кантынентаў на паверхні Зямлі і аб рашаючай ролі вертикальна накіраваных тэктанічных рухаў. У супрацьлегласць мабілізму ў Ф. адмаўляецца магчымасць значных гарызантальных перамяшчэнняў мацерыкоў. Ф. з’яўляўся вядучым напрамкам у тэктоніцы да 60-х гадоў XX ст.

Филлит — філіт, шчыльная сланцаватая метамарфічная горная па­рода. Складаецца з серыцыту, хларыту, кварцу і інш. Легка расколваецца на тонкія пласцінкі. Утвараецца пры метамарфізме гліністых сланцаў. Часам выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял.

Фиорды, фьорды — фіёрды, фьёрды, вузкія, глыбокія, доўгія (іншы раз галінастыя), звілістыя марскія залівы, звычайна з высокімі, стромкімі, скалістымі берагамі і карытападобным папярочным профілем. Даўжыня некаторых Ф. больш за 200 км, глыбіня звыш 1000 м. Іх паходжанне звязана з разломамі і дзейнасцю чацвярцічных ледавікоў Больш за ўсё развіты на ўзбярэжжы Нарвегіі, Грэнландыі, Чылі.

Фиорит, гейзерит, кремнистый туф — фіярыт, гейзерыт, крамяністы туф, светлаафарбаваныя нацёчныя шчыльныя або рыхлыя, часта порыстыя адклады гейзераў або гарачых мінеральных крыніц, якія складаюцца галоўным чинам з апалу.

Фирн — фірн, ледзяная парода, зярністы лёд. Складаецца са звязаных паміж сабой ледзяных крупінак. Утвараецца ў выніку перакрышталізацыі снегу І шматразовага чаргавання паверхневага раставання і замярзання вады, якая прасачылася ў глыб снежнай тоўшчы. Ф.— пераходная фаза паміж снегам і лёдам. Утвараецца ў горных краінах вышэй снегавой граніцы і ў палярных абласцях, дзе атмасферныя ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу і за лета не паспяваюць раставаць.

Фирновая линия — фірнавая лінія, ніжняя мяжа вобласці фірнавага жыўлення на ледавіку. У канцы летняга сезона Ф. л. аддзяляе вобласць ледавіка, што пакрыта фірнам, ад вобласці аголенага лёду

Фирновый бассейн — фірнавы басейн, частка ледавіка, якая ляжыць вышэй за мяжу жыўлення, дзе прыход цвёрдых атмасферных ападкаў перавышае іх расход на раставанне і выпарэнне. Ф. б. служыць вобласцю жыўлення ледавіка.

Фнтобентос — фітабентас, сукупнасць раслінных арганізмаў, якія растуць на дне вадаёмаў.

Фитаклимат — фітаклімат, уласцівасці мікраклімату ў асяроддзі раслін (напрык.тад, у кронах дрэў, травастоі). Абумоўлены ў значнай ступені ўплывам расліннасці на клімат прыземнага слоя паветра.

Фитомелиорация — фітамеліярацыя, комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню природных умоў, узнаўленню зямель, ахове прыродных аб’ектаў і рэсурсаў шляхам стварэння лесапалос, пасеву меліярацыйных лясных і сельскагаспадарчых культур, падтрымання функций пры­родных фітацэнозаў і г. д.

Фитопланктон — фітапланктон, сукупнасць свабоднаплаваючых

раслінных арганізмаў, што насяляюць тоўшчу вады (пераважна водарасці, жгуцікавыя і інш.).

Фитотоксичные породы — фітатаксічныя пароды, горныя пароды, якія ўтрымліваюць злучэнні, што прыгнятаюць рост і развіццё раслін. Пры з’яўленні на паверхні з’яўляюцца небяспечнай крыніцай забруджвання акаляючага асяроддзя.

Фитофаги — фітафагі, жывёлы, якія харчуюцца толькі раслінным кормам (усе капытныя, многія насякомыя, напрыклад, саранча і інш.). Супрацьпастаўляюцца заафагам.

Фитоценоз — фітацэноз, сукупнасць раслін, якая гістарычна склалася на аднародным участку зямной паверхні. Ф.— частка біяцэнозу.

Фнумары — фіумары, невялікія рэкі ў краінах Міжземнамор’я. Ле­там перасыхаюць, а ў перыяд дажджоў зімой маюць бурныя паводкі.

Фландрская трансгрессия фландрская трансгрэсія, трансгрэсія Сусветнага акіяна ў фазу кліматычнага оптымуму галацэну. Дасягала адзнакі на 3—4 м вышэй сучаснага ўзроўню. Сляды гэтай трансгрэсіі захаваліся на ўзбярэжжы Заходняй Еўропы і Заходняй Афрыкі.

Флексура флексура, тэктанічная структура з больш крутым заляганнем горных парод на фоне адзінай монакліналі, ступенепадобны выгін гарызантальна залягаючых адкладаў. Звычайна буйныя Ф. сустракаюцца ля краёў платформ і на бартах сінекліз.

Флиш — фліш, магутная серыя марскіх тонкаслаістых асадкавых горных парод. Складаецца з адкладаў, якія рытмічна паўтараюцца: унізе — кангламераты, або пясчанікі, вышэй — гліны, мергелі, часам вапнякі. Утвараецца ў геасінклінальных і перадгорных прагінах за лік размыву вузкіх горных хрыбтоў (кардыльер).

Флогопит — флагапіт, мінерал, магнезіяльная слюда. Утварае бурыя пласцінчатыя крышталі, лускаватыя агрэгаты. Лёгка падзяляецца на пругкія лісточкі. Ф.— электраізаляцыйны матэрыял. Прамысловыя радовішчы — у магнезіяльных скарнах, шчолачных і ультраасноўных пародах з карбанатытамі. Галоўныя здабываючыя краіны — Мадагас­кар, Канада, Шры Ланка, Індыя, Расія.

Флора флора, сукупнасць відаў раслін на пэўнай тэрыторыі (напрыклад, Ф. Афрыкі, Ф. Уральскіх гор). Ф. Беларусі налічвае 1460 відаў вышэйшых сасудзістых раслін (дзеразападобных — 7 відаў, хвошчападобных — 7, папарацепадобных — 20, голанасенных — 4, пакрытанасенных — 1422 віды), каля 500 відаў водарасцей, больш за 1000 відаў вышэйшых грыбоў, каля 600 відаў лішайнікаў, больш за 400 відаў мохападобных.

Флористические заказники — фларыстычныя заказнікі, заказнікі, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца ахова і ўзнаўленне фларыстычных комплексаў або іншых батанічных аб’ектаў. Служаць для вырашэння навуковых, прыродаахоўных або рэсурса-ахоўных і гаспадарчых задач. У якасці Ф. з. могуць выступаць лясныя, балотныя, стэпавыя і іншыя віды заказнікаў.

Флористическое районирование — фларыстычнае раяніраванне, падзел паверхні Зямлі І асобных яе тэрыторый па адрозненнях у складзе флоры і гісторыі яе станаўлення і развіцця. Спецыфічнасць флоры якой-небудзь тэрыторыі абумоўлена перавагай відаў пэўных сем’яў, ступенню эндэмізму, адсутнасцю некаторых таксонаў, якія тыповыя для іншых тэрыторый. Пры Ф. р. выдзяляюць: фларыстычныя царствы (часам іх называюць вобласцю), фларыстычныя вобласці (або падвобласці), фларыстычныя правінцыі, акругі, раёны і мікрараёны.

Флювиальные формы рельефа — флювіяльныя формы рэльефу, формы рэльефу, якія створаны дзейнасцю пастаянных і часовых водных патокаў (алювіяльныя; алювіяльна-пралювіяльныя раўніны, даліны, яры, тэрасы, конусы вынасу і інш.).

Флювиогляциальные отложения — флювіягляцыяльныя адклады, слаістыя асадкі, якія адкладаюцца патокамі расталых ледавіковых вод; прадстаўлены пераважна галькай, жвірам і косаслаістымі пяскамі. Адрозніваюць унутрыледавіковыя (інтэргляцыянальныя) і прыледавіковыя (перыгляцыянальныя) Ф. а.; складаюць розныя акумулятыўныя формы рэльефу (озы, зандры і інш.).

Флювиогляциальные террасы, зандровые террасы — флювіягляцыяльныя тэрасы, зандравыя тэрасы, выраўнаваныя тэрасападобныя паверхні на схілах і днішчах горных далін у абласцях старажытнага і сучаснага абледзянення, якія складзены пераважна водналедавіковымі (флювіягляцыяльнымі) адкладамі. Звычайна размешчаны на ўчастках далін з заметным праяўленнем рачной эрозіі. Утварэнне Ф. т. сведчыць аб чаргаванні перыядаў ледавіковай акумуляцыі наносаў з перыядамі ўзмацнення эразійнай дзейнасці рэк.

Флюгер флюгер, прылада для вызначэння напрамку і скорасці ветру. Складаецца са стрэлкі Ф. (флюгаркі), паказальніка старой гарызонту (нерухома замацаваных васьмі гарызантальных стрыжняў) і прыстасавання для вызначэння скорасці ветру (металічная пласцінка і дуга са штыфтамі).

Флюорит, плавиковый шпат — флюарыт, плавіковы шпат, мінерал, фтарыд кальцию. Утварае крышталі, суцэльныя крышталічныя агрэгаты, зямлістыя масы фіялетавай, зялёнай, жоўтай, бурай афарбоўкі, радзей бясколерны. Самыя буйныя назапашванні — у гідратэрмальных радовішчах. Выкарыстоўваецца як металургічны флюс; бясколерныя празрыстыя крышталі — аптычная сыравіна. Галоўныя здабываючыя краіны — Расія, Мексіка, Франция, ПАР.

Фоновый мониторинг — фонавы маніторынг, маніторынг, асноўнай задачай якога з’яўляецца фіксацыя і вызначэнне паказчыкаў, што характарызуюць прыродны фон, а таксама яго глабальныя і рэгіянальныя адрозненні і змяненні ў працэсе развіцця біясферы.

Форланд — фарланд, платформенная вобласць, якая ляжыць перад складкаватым поясам.

Формы рельефа формы рэльефу, асобныя няроўнасці зямной

паверхні, як выпуклый (дадатныя формы рэльефу), так і ўвагнутыя (адмоўныя формы рэльефу). Адрозніваюцца па памерах (мегарэльеф, макрарэльеф, мезарэльеф, мікрарэльеф), паходжанню (тэктанічныя, вулканічныя, воднаэразійныя, ледавіковыя, карставыя, эолавыя і інш., таксама полігенетычныя Ф. р., якія створаны рознымі працэсамі), узросту і іншых прыкметах. Ф. р. звычайна спалучаны паміж сабою і групуюцца ў тыпы рэльефу, якія складаюць рэльеф Зямлі.

Форшоки — фаршокі, падземныя штуршкі, якія часам папярэднічаюць моцнаму землетрясению. Назіраюцца за некалькі гадзін (часам за некалькі месяцаў) да асноўнага землетрасення.

Фосфатные руды — фасфатныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для атрымання рэчываў, што ўтрымліваюць фосфар (мінеральных угнаенняў, кармавых фасфатаў, фосфарных солей). Утрыманне асноўнага карыснага кампаненту — вокісу фос­фаруад 2—6 да 25—34 %. Прадстаўлены Ф. р. фасфарытамі і апатытамі. Радовішчы эндагенныя і экзагенныя. Большая частка сусветных запасаў фасфарытаў сканцэнтравана ў Марока, ЗША, Казахстане, апатытаў — у Бразіліі, Фінляндыі, ПАР, Расіі.

Фосфориты — фасфарыты, горныя пароды, якія змяшчаюць ад 5 да 25 % вокісу фосфару і ўжываюцца як сыравіна для вытворчасці фосфарных угнаенняў і іншых фосфараўтрымліваючых прадуктаў. Найбольш буйныя запасы Ф. у Казахстане, Расіі, Марока і ЗША.

Фотический слой — фатычны слой, верхні слой вады ў акіяне, у якім ёсць дастаткова святла для працэсу сінтэзу раслінамі арганічнага рэчыва з вугляроду і вуглекіслаты за лік светлавой энергіі. Ніжняя граніца Ф. с. вызначаецца глыбінёй, на якую даходзіць 1 % святла, што пранікае праз паверхню акіяна.

Фотограмметрические приборы — фотаграмметрычныя прыборы, прыборы для вымярэнняў па фотаздымках (паветраных, касмічных, наземных) сфатаграфаваных аб’ектаў з мэтай вызначэння іх формы, памераў і становішча. Адрозніваюць прыборы для апрацоўкі адзінкавых фотаздымкаў і стэрэапар фотаздымкаў (стэрэафотаграмметрычныя прыборы). Да Ф. п. належаць фотатрансфарматары, ортафотатрансфарматары, праектары, стэрэамаркіруючыя прыборы, монаі стэрэакампаратары, стэрэаметры, стэрэаскопы і інш.

Фотограмметрия — фотаграмметрыя, галіна ведаў, якая вывучае форму, памеры і становішча розных аб'ектаў па вымярэннях іх адлюстраванняў на адзіночных фотаздымках або стэрэапарах.

Фотокарты — фотакарты, паліграфічныя адбіткі з фотапланаў, на якіх нанесены картаграфічныя абазначэнні, гарызанталі, надпісы. Наи­большее прымяненне атрымалі тапаграфічныя Ф. маштабаў ад 1 : 5000 да 1 : 1 000 000, якія ствараюцца па матэрыялах аэраздымкі і касмічнай здымкі. Ф. ствараюцца ў праекцыях і разграфцы, якія прымяняюцца для тапаграфічных карт.

Фототеодолит — фотатэадаліт, інструмент для фатаграфавання мяс-

цовасці або розных збудаванняў з адначасовым геадэзічным вызначэннем узаемнага становішча выбраных пунктаў і адлегласці паміж імі. Атрыманыя з дапамогай Ф. пары здымкаў для тапаграфічных мэт затым апрацоўваюцца на фотаграмметрычных прыборах (напрыклад. на стэрэапланіграфе). Найбольшае прымяненне Ф. мае пры здымцы ў тарах.

Фрнгана — фрыгана, раслінная фармацыя з разрэджаных ксерафітных хмызнякоў, паўхмызнякоў і шматгадовых Tpav, галоўным чынам у Міжземнамор’і. Характэрны калючыя падушкападобныя расліны і пахучыя расліны, якія ўтрымліваюць эфірнае масла (чабор, шалфей, размарын, астрагал і інш.). Ф. фарміруецца на сухіх камяністых схілах пераважна паўднёвай экспазіцыі, звычайна на месцы зведзеных драўнінна-хмызняковых фармацый.

Фронтальные осадки — франтальныя ападкі, ападкі, выпадзенне якіх звязана з атмасфернымі франтамі. Абумоўлены ўзыходнымі струменямі цёплага паветра. Ахопліваюць вялікія плошчы і перамяшчаюцца разам з фронтам. Часцей за ўсё гэта аблажныя ападкі са слаістадажджавых воблакаў.

Фульвокйслоты — фульвакіслоты, складаныя арганічныя кіслоты палімернай будовы, якія ўваходзяць у склад арганічнага рэчыва (гумусу) глеб і торфу. Адрозніваюцца высокім утрыманнем вугляводаў, раствараюцца ў вадзе і шчолачах і ўтвараюць раствор залацістага колеру Ф. разбуральна дзейнічаюць на мінералы, садзейнічаюць іх выветрыванню і ападзольванню глеб, што паніжае іх урадлівасць.

Фумаролы фумаролы, выхады гарачых (да 900 °C) вулканічных газаў і пары з трэшчын і каналаў у кратэры вулкана (першасныя Ф.) або неастыўшых лававых і піракластычных патокаў (другасныя Ф.) Ф. адрозніваюцца таксама па месцы іх выхаду, саставу і тэмпературы.

Фундамент в геологии фундамент у геалогіі, комплекс больш старажытных, звычайна інтэнсіўна складкаватых і метамарфізаваных гор­ных парод, што складаюць цокаль платформ, а таксама прыкладна эквівалентныя яму ўтварэнні ў складкаватых абласцях і акіянах. Ф.— утварэнне даплатформавай (геасінклінальнай) стадыі развіцця зямной кары. Ф старажытных платформ называецца крышталічнай, Ф маладых платформ — складкаватай асновай.

Футшток — футшток, рэйка з дзяленнямі, якая ўстанаўліваецца на водамерных пастах рэк, азёр, мораў для назірання за ўзроўнем вады. Асноўныя марскія ф. служаць таксама для вызначэння сярэдняга ўзроўню мора І вызначэння пачатковага ўзроўню для адліку вышынь і глыбінь.

Фьельды, фиельды — фьельды, фіельды, платопадобныя вяршынныя паверхні асобных масіваў Скандынаўскіх гор Уяўляюць сабой прыўзнятыя ўчасткі старажытных раўнін (пенепленаў), якія апрацаваны плейстацэнавымі ледавікамі і пакрыты плямамі тундравай расліннасці. Над Ф. месцамі ўзвышаюцца сучасныя ледавікі, вострыя пікі. У паніжэннях рэльефу — шматлікія азёры і балоты $ ?

12 Рус -бел слоўнік

Фьёрд — фьёрд, мелкаводны заліў з невысокімі, аднак крутымі скалістымі берагамі; багаты шхерамі. Шматлікія ў Швецыі і Фінляндыі; у Расіі сустракаюцца ў паўночных частках Анежскага і Ладажскага азёр. Узнікаюць пры пранікненні мора (возера) на апушчаныя ўчасткі сушы з узгорыстым ледавікова-акумуляцыйным рэльефам.

X

Хабуб хабуб, пылавая або пясчаная бура на паўночным усходзе Афрыкі (галоўным чынам у Судане і Егіпце) і на Аравійскім паўвостраве. Узнікае пры хуткім (да 60 км/г) перамяшчэнні з пустынь халоднага атмасфернага фронту, уперадзе якога ўтвараюцца магутныя канвекцыйныя воблакі. Яны прадстаўляюць «сцяну пылу» вышынёй да 1,5 км і шырынёй да 30 км. X. працягваецца звычайна некалькі гадзін, часта папярэднічае моцнаму ліўню з навальніцай. Адзначаецца з мая па кастрычнік (каля Хартума ў сярэднім 24 разы ў годзе).

Хазарский бассейн — хазарскі басейн, сярэднечацвярцічная трансгрэсія Каспійскага мора, якая распаўсюджвалася на большую частку Прыкаспійскай нізіны.

Халцедон — халцэдон, мінерал; скрытакрышталічная, паўпразрыстая разнавіднасць кварцу. Афарбоўка разнастайная: ружовая і жоўтая (сердалік), чырвона-бурая (карнеол), цёмна-бурая (сардзер), зялёная (хрызапраз), блакітная (сапфірын) і інш. Па тэкстуры адрозніваюць таксама тонкаслаісты X.— агат, стужкава-палосны — онікс. Выкарыстоўваюцца як ювелірныя і вырабныя камяні. На Беларусі трапляецца ў верхне-пратэразойскіх базальтах і карбанатных адкладах дэвону і мелу.

Халькозин, медный блеск — хальказін, медны блішчак, мінерал, сульфід медзі. Утварае свінцова-шэрыя суцэльныя масы, умацаваныя зерні, налёты, скарынкі. Па па.ходжанніо гіпергенны або асадкавы, радзей гідратэрмальны. Адна з асноўных састаўных частак медных руд (змяшчае да 80 % медзі). На Беларусі трапляецца ў гнейсах і гранітаідах крышталічнага фундамента.

Халькопирит, медный колчедан — халькапірыт, медны калчадан, сульфід медзі і жалеза. Утварае бліскучыя латунна-жоўтыя суцэльныя масы, умацаваныя зерні, зярністыя агрэгаты, радзей крышталі. Самы распаўсюджаны медны мінерал. Па паходжанню галоўным чынам гідратэрмальны, радзей магматычны, асадкавы. Важная медная руда. На Беларусі трапляецца ў крышталічным фундаменце Беларускай антэклізы, радзей — сярод дэвонскіх вапнякоў і даламітаў Прыпяцкага прагіну.

Хамада, гамада, гаммада — хамада, гамада, у шырокім разуменні — назва любых камяністых пустынь; у вузкім —■ камяністыя пустыні ў Сахары, якія распаўсюджаны на плато, што ўтвораны шчыльнымі гор-

нымі пародамі (вапнякамі, пясчанікамі і інш.) і пакрыты дробным шчэбнем.

Хамсин — хамсін, гарачы (нярэдка вышэй за 40 °C) і сухі, часам штармавы вецер пераважна паўднёвых і паўднёва-заходніх напрамкаў, на паўночным усходзе Афрыкі і ў краінах Блізкага Усходу. Адзначаецца ў пярэдніх частках цыклонаў, якія перамяшчаюцца з пустынь Паўночнай Афрыкі ў раёны Усходняга Міжземнамор’я. Дзьме да 50 дзён у годзе, звычайна ў сакавіку — маі. Пераносіць многа пяску і пылу, часам суправаджаецца такімі аптычнымі з’явамі, як міражы і фатамаргана.

Харахайха — харахаіха, вецер, які дзьме з даліны ракі Галаўснай, што ўпадае ў возера Байкал. Узнікае пры нізкім атмасферным ціску над возерам. Узмацняецца ў вузкіх месцах даліны (шырыня яе 3—4 км), якая вьшягнута на паўночны захад. Найбольш часта X. назіраецца восенню і зімой; летам і вясной вецер слабейшы і менш працяглы.

Харйф, карйф — харыф, карыф, 1) летні паўднёва-заходні мусон на паўднёвым беразе Адэнскага заліва (у ліпені — жніўні) і на Чырвоным моры (у чэрвені — верасні). Узмацняецца ноччу. Дзякуючы фёнаваму эфекту X. вельмі сухі і гарачы. Нясе многа пылу; 2) сезон дажджоў у Паўночнай Індыі, а таксама ў Паўночным Судане; 3) ураджай мусоннага сезона (сяўба пачынаецца пасля наступления дажджоў у чэрвені— ліпені, а збор ураджаю — восенню); 4) восень у арабскіх краінах.

Харматан, харматтан — харматан, паўночна-ўсходні пасат, які дзьме ў сухі час года (з лістапада па сакавік) з Сахары да Гвінейскага заліва і заходняга ўзбярэжжа Афрыкі на поўдзень ад 20° пн. ш. X. можна разглядаць як зімовы афрыканскі мусон. Назіраецца часам 2—3 месяцы запар з невялікімі паслабленнямі ветру; часам дасягае ўраганнай сілы. Адрозніваецца вялікай сухасцю і запыленасцю, вядзе да высушвання травастою саваннаў, часам прыносіць да ўзбярэжжа хмары саранчы. Выносіць многа пяску і пылу на акваторыю акіяна, прычым пыл выяўляецца часам за сотні і тысячы км ад узбярэжжа.

Хвалынский бассейн — хвалынскі басейн, познечацвярцічная трансгрэсія Каспійскага мора, у час якой яно займала амаль усю Прыкаспійскую нізіну да 51° пн. ш. Узровень мора падымаўся прыблізна да абсалютнай вышыні 50 м.

Хвойные леса — хвойныя лясы, лясы, якія ўтвораны хвойнымі дрэвамі (лісце ў выглядзе хвоі). Распаўсюджаны галоўным чынам у паўночнай частцы ўмераных шырот Паўночнага паўшар’я (тайга), у некаторых раёнах субтропікаў і тропікаў, а таксама ў горных краінах. Адрозніваюць светлахвойныя і цёмнахвойныя лясы. На Беларусі X. л. займаюць больш за 67 % пакрытай лесам плошчы, пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы.

Хвйус, хйус, хнуз, фйюз — хвіус, хіус, хіуз, фіюз, рэзкі паўночны вецер, які суправаджаецца моцнымі маразамі на поўначы Расіі. У ніж

пім цячэнні ракі Пячоры і ў яе дэльце гэта зімовы паўночна-ўсходні венер пры ясным небе, калі над Карскім морам размяшчаецца анти­циклон. У Забайкаллі, Краснаярскім краі і на Камчатцы X.— зімовы паўночны вецер (сівер, сіверка). Часам дасягае скорасці 15 м/с.

Хемогенные отложения — хемагенныя адклады, асадкі природных вадаёмаў, асадкавыя горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку хімічнага асаджэння разнастайных рэчываў з раствору і намнажэння іх на дне вадаёмаў (галіт, карналіт, гіпс, ангідрыты, даламіты, яшмы, некаторыя вапнякі і інш.)

Химическая защита растений — хімічная ахова раслін, сістэма мерапрыемстваў па барацьбе са шкоднікамі, пустазеллем, хваробамі раслін або прадухіленне іх распаўсюджання шляхам апрацоўкі хімікатамі.

Химические мелиорации — хімічныя меліярацыі, сістэма мерапрыемстваў па паляпшэнню глеб і ўмоў развіцця сельскагаспадарчых культур шляхам прымянення розных хімічных рэчываў.

Химические осадки, химические горные породы — хімічныя асадкі, хімічныя горныя пароды, асадкавыя горныя пароды, якія ўтвараюцца ў вадаёмах у выніку асаджэння з водных раствораў розных рэчываў (каменная соль, гіпс і інш.). Асабліва хутка назапашваюцца ў бяссцёкавых або слаба працёчных вадаёмах, якія маюць высокае ўтрыманне раствораных рэчываў (азёры Эльтон, Баскунчак у Прыкаспійскай нізіне, Кара-Багаз-Гол).

Химическое выветривание — хімічнае выветрыванне, разбурэнне і хімічнае змяненне горных парод пад уздзеяннем паветра, яго састаўных частак, вады і раствораных у ёй рэчываў і газаў. Пры X. в. з больш складаных злучэнняў утвараюцца больш простыя і ўстойлівыя ва ўмовах зямной паверхні, узнікае многа растваральных злучэнняў, якія выносяцца вадой. X. в. інтэнсіўна працякае пры дастатковай колькасці цяпла і вільгаці, г зн. пры цёплым і вільготным клімаце.

Химия почв — хімія глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае хімічны склад і ўласцівасці арганічнай і мінеральнай частак глеб.

Хйоносфера — хіянасфера, частка трапасферы, у межах якой на паверхні сушы пры спрыяльных умовах рэльефу магчыма зараджэнне і існаванне снежнікаў і ледавікоў. X. акружае Зямлю суцэльнай абалонкай магутнасцю да 10 к.м і валодае такім спалучэннем цяпла і вільгаці, пры якім гадавая колькасць цвёрдых ападкаў, што выпадаюць на гарызантальную і незацененую паверхню, перавышае іх страты. Верхняя мяжа X. звычайна размяшчаецца вышэй узроўню самых вы­соких гор, ніжняя — на снегавой лініі.

Хионофилы — хіянафілы, расліны і жывёлы, здольныя развівацца зімой ва умовах снегавога покрыва. Гэта травяністыя расліны і хмызнячкі, імхі, лішайнікі, а таксама дробныя млекакормячыя (напрыклад, палёўкі, лемінгі, краты і інш.).

Хйонофобы — хіянафобы, расліны і жывёлы, не прыстасаваныя да жыцця ва ўмовах глыбокага снегавога покрыва і моцных снегападаў 340

Холм — узгорак, невялікае ўзвышша з адноснай вышынёй не больш чым 200 м, круглявай ці авальнай формы, з пакатымі схіламі І слаба выражаным падножжам. У. мае вяршыню, схілы, падэшву. На Беларусі У. займаюць больш за 50 % тэрыторыі.

Холодная воздушная масса — халодная паветраная маса, паветраная маса, якая мае больш нізкую тэмпературу ў параўнанні з навакольным паветрам. Звычайна рухаецца ў больш нізкія широты або на больш цёплую паверхню, утвараючы на мяжы з цёплым паветрам халодны атмасферны фронт. Выклікае пахаладанне.

Холодная пустыня — халодная пустыня, тып пустыні, у якой беднасць расліннага покрыва абумоўлена галоўным чынам нізкімі тэмпературамі. Адрозніваюць ледзяную пустыню І высакагорную пустыню.

Холодные течения — халодныя цячэнні, марскія цячэнні, вада якіх халаднейшая за сумежныя воды. Накіраваны з высокіх шырот у нізкія, абмываюць заходнія ўзбярэжжы мацерыкоў у трапічных широтах (цячэнні Канарскае, Бенгельскае каля берагоў Афрыкі, Каліфарнійскае і Перуанскае каля берагоў Амерыкі і інш.) і ўсходнія — ва ўмераных шыротах (цячэнні Лабрадорскае, Усходне-Грэнландскае, Курыльскае і інш.).

Холодный фронт — халодны фронт, атмасферны фронт, які перамяшчаецца ў бок цёплага паветра. Утвараецца, калі халодная паветра­ная маса выцясняе цёплую. Халоднае паветра, як больш цяжкае, рухаецца па зямной паверхні ў выглядзе тупога кліна і энергічна выштурхоўвае ўверх цёплае паветра. Узнікаюць воблакі і ападкі, часта ліўневага характару, са шкваламі і навальніцамі. 3 X. ф. звязана рэзкае павышэнне атмасфернага ціску, узмацненне вятроў, зніжэнне вільготнасці, павелічэнне празрыстасці паветра і пахаладанне.

Хорологическая концепция — харалагічная канцэпцыя, навуковая канцэпцыя, якая абгрунтоўвае адзінства геаграфічных навук тым, што толькі геаграфіі ўласцівы прасторавыя аспекты ў вывучэнні адносін з’яў і аб’ектаў на паверхні Зямлі. X. к. атрымала шырокае распаўсюджанне ў першыя дзесяцігоддзі XX ст.

Хот вйндс — хот віндс, сухія і гарачыя вятры на Вялікіх раўнінах Паўночнай Амерыкі. Узнікаюць у сувязі з развіццём фёну ў свабоднай атмасферы.

Хромиты, хромовые руды — храміты, хромавыя руды, природ­ный мінеральныя ўтварэнні, якія служаць сыравінай для атрымання металічнага хрому — аднаго з легіруючых металаў. X. належаць да рудаў чорных металаў. Апрача выплаўкі хрому, выкарыстоўваюцца для вытворчасці вог-нетрывалых вырабаў і хімічнай перапрацоўкі. Утрымліваюць звычайна больш за 45 % аксіду хрому. Радовішчы ў асноўным магматычныя. Асноўныя запасы X. сканцэнтраваны ў Расіі, ПАР і Зімбабве.

ц

Царицинский дождик — царыцынскі дожджык, гарачы ведер з пы­лай і пяском у Валгаградзе, які дзьме з Заволжа

Цвет моря — колер мора, бачная афарбоўка верхніх слаёў мора Залежыць ад дробных часцінак, завіслых у вадзе, ад колькасці раслінных і жывёльных арганізмаў у тоўшчы вады і іншых прычын. Вызначаецца параўнаннем з колерам раствораў стандартнай шкалы колернасці (прыбор для вызначэння ступені афарбоўкі вады) У морах умеранага пояса вада мае зялёны колер, у трапічных морах — блакітны.

Цветение почв — цвіценне глеб, масавае развіццё водарасцей І некаторых іншых глебавых мікраарганізмаў у верхнім слоі глеб. Выклікае змяненне натуральнай афарбоўкі. Сведчыць аб парушэнні воднага рэжыму глеб, змяненні іх біялагічных уласцівасцей, у некаторых выпал­ках аб антрапагенным забруджванні глеб.

Целинные земли, целина — цалінныя землі, цаліна, прыгодныя для земляробства землі, якія пакрыты натуральнай, галоўным чынам стэпавай расліннасцю. Ц. з. ніколі або працяглы час (не меней 70—100 гадоў) не разворваліся. Валодаюць прыроднай урадлівасцю, у адрозненне ад ворных зямель утрымліваюць больш гумусу, азоту і іншых элементаў жыўлення раслін. Размешчаны пераважна ў зонах няўстойлівага і недастатковага ўвільгатнення.

Цементное сырьё — цэментная сыравіна, горныя пароды, якія ўтрымліваюць у адпаведных прапорцыях вокіслы кальцыю, крэмнію, алюмінію, жалеза, што вызначаюць асноўныя ўласцівасці цэментаў (вапнякі, мел, радзей мармуры, мергелі, траверцін, легкаплаўкія гліны і суглінкі). Для паляпшэння ўласцівасцей цэментаў да Ц. с. дадаюць розныя дамешкі (кварцавыя пяскі, апокі, баксіты, пемзу, туф, жалезныя руды і інш.). Буйныя месцараджэнні Ц. с. вядомы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Францыі, Германіі, Польшчы, Кітаі.

Центры действия атмосферы — цэнтры дзеяння атмасферы, вялікія вобласці атмасферы з перавагай антыцыклонаў або цыклонаў. Размяшчэнне Ц. дз. а. паказвае найбольш устойлівыя асаблівасці агульнай цыркуляцыі атмасферы. Адрозніваюць пастаянныя (пер­маненты) Ц. дз. а. (праяўляюцца на працягу ўсяго года) і сезонныя Ц. дз. а. (назіраюцца ў пэўную пару года, напрыклад Азіяцкі і Канадскі антыцыклоны). Да пастаянных Ц. дз. а. належаць: экватарыяльная дэпрэсія, субтрапічныя і часткова трапічныя вобласці павышанага атмасфернага ціску Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў (Азарскі, Паўночна-Ціхаакіянскі, Паўднёва-Атлантычны, Паўднёва-Індыйскі, Паўднёва-Ціхаакіянскі антыцыклоны), дэпрэсіі субпалярных шырот (Ісландская, Алеуцкая, Субантарктычная дэпрэсіі), палярныя вобласці высокага атмасфернага ціску (Арктычны і Антарктычны антыцыклоны) Ц. дз. а. аказваюць значны ўплыў на размеркаванне паветраных цячэнняў і тым самым на надвор’е і клімат вялікіх рэгіёнаў Зямлі.

Центры происхождения культурных растений — цэнтры паходжання культурных раслін, геаграфічныя цэнтры паходжання культурных раслін. Размешчаны пераважна ў горных раёнах тропікаў, субтропікаў і часткова ўмеранага пояса. Прыклады: Паўднёваазіяцкі цэнтр (радзіма рысу, цукровага трыснягу, шэрага трапічных І агародных культур), Эфіопскі цэнтр (кафейнае дрэва, некаторыя віды банану, збожжавых злакаў і інш.); Андыйскі цэнтр (клубневыя расліны, у першую чаргу бульба, хіннае дрэва, какаінавы куст і інш.).

Цеолиты — цэаліты, трупа мінералаў, алюмасілікаты кальцыю і натрыю, радзей барыю, стронцыю, калію і інш. Утвараюць слупковыя, ізаметрычныя крышталі, прамянёвыя агрэгаты, сфераліты, скарынкі і інш. Па паходжанню галоўным чынам гідратэрмальныя. Бясколерныя ці белыя, жаўтаватыя, ружовыя і інш. Могуць быць штучнымі. Дзякуючы высокай сарбцыйнай здольнасці выкарыстоўваюцца ў якасці малекулярных сітаў, адсарбентаў, іонаабменнікаў.

Цзюй-фын — дзюй фын, моцны, часам штармавы вецер, які дзьме на моры пры руху малога трапічнага цыклону зблізку вострава Тайвань. Больш вільготны і парывісты, чым тай (вецер, звязаны з праходжаннем размытага тайфуну). Пачынаецца раптоўна.

Цикл эрозии — цыкл эрозіі, сукупнасць паслядоўных стадый развіцця водна-эразійных і водна-акумуляцыйных форм рэльефу.

Циклон — цыклон, вобласці паніжанага атмасфернага ціску з замкнутымі авальнымі ізабарамі і найменшым ціскам у цэнтры. Паветра ў Ц. перамяшчаецца ад перыферыі Ц. да яго цэнтра і па спіралі ўверх супраць руху гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і і па руху гадзіннікавай стрэлкі — у Паўднёвым. Ц. развіваюцца часцей за ўсё на палярным і арктычным (антарктычным) атмасферных франтах, у па­ласе паміж 40—60° пн. і пд. ш. у кожным паўшар’і. Дасягаюць у папярочніку 1000—3000 км, рухаюцца з захаду на ўсход са скорасцю 30—40 км/г, адхіляюцца пры руху да больш высокіх шырот. Выклікаюць утварэнне вялікіх і магутных воблакаў, выпадзенне ападкаў, змену надвор’я з перавагай пахмурнага. Асаблівымі ўласцівасцямі валодаюць трапічныя цыклоны.

Циклонический вихрь в океане — цыкланічны віхор у акіяне, віхор з вертыкальнай або нахіленай воссю, які верціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і і па гадзіннікавай стрэлцы ў Паўднёвым. У цэнтры адбываецца ўздым халодных вод з глыбінь, якія багаты біягеннымі рэчывамі.

Циклоническое течение — цыкланічнае цячэнне, паверхневае кругавое марское цячэнне, якое накіравана ў Паўночным паўшар’і супраць руху гадзіннікавай стрэлкі, а ў Паўднёвым — па гадзіннікавай стрэлцы.

Цинковые руды — цынкавыя руды, складаная частка поліметалічных руд, часам утвараюць самастойныя паклады. Асноўны мінерал — сфалерыт, а таксама каламін, смітсаніт і інш. Радовішчы Ц. р. у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш.

Цирк — цырк, увагнутая (крэслападобная) форма рэльефу ў тарах. Адрозніваюць ледавіковыя Ц.— кары і апоўзневыя Ц.— катлавіны, якія ўтварыліся ў выніку апоўзняў на стромкіх схілах, складзеных пластычнымі пародамі.

Циркуляция атмосферы — цыркуляцыя атмасферы, паветраныя цячэнні над зямным шарам. Адрозніваюць агульную Ц. а. (планетарную сістэму паветраных цячэнняў — пасаты, мусоны, ветры цыклонаў і анты цьіклонаў, струменныя цячэнні ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы і інш.) і мясцовую Ц. а. (брызы, фёны, горна-далінныя вятры і інш.). Абумоўлена галоўным чынам неаднародным размеркаваннем атмасфернага ціску, якое выклікана ў асноўным розным прытокам сонечнай радыяцыі ў тых або іншых шыротах, рознымі фізічнымі ўласцівасцямі зямной паверхні (суша, мора, ільды і г. д.), а таксама адхіляючым уплывам сутачнага вярчэння Зямлі на паветраныя плыні. Мясцовая Ц. а. абумоўлена геаграфічнымі асаблівасцямі адпаведнай тэрыторыі ці акваторыі (рэльефам, падсцілаючай паверхняй і інш.).

Циркуляция вод Мирового океана — цыркуляцыя вод Сусветнага акіяна, адзіная ўзаемазвязаная сістэма асноўных устойлівых цячэнняў Акіяна, якая абумоўлівае агульны перанос і ўзаемадзеянне вод; уключае сукупнасць гарызантальных і вертыкальных рухаў вод Акіяна. На боль­шей частцы Акіяна паверхневыя цячэнні ўзнікаюць пад дзеяннем ветру, а неаднародныя патокі цяпла нараджаюць глыбінныя цячэнні. Вертыкальныя сыходныя і ўзыходныя рухі вод Сусветнага акіяна выклікаюцца змяненнямі іх шчыльнасці і згонна-нагоннымі вятрамі.

Циркумконтинентальная зональность — цыркумкантынентальная занальнасць, заканамернае змяненне ў размеркаванні акіяналагічных характарыстык у напрамку ад кантынентаў у глыб акіяна.

Циркумполярные болезни — цыркумпалярныя хваробы, хваробы, якія ўласцівы для высокіх шырот Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў і абумоўлены комплексам кліматычных фактараў прыпалярных раёнаў Найбольш распаўсюджаны розныя формы агульнага і мясцовага ахаладжэння. Вывучэнне прафілактыкі і лячэння гэтых хвароб — прадмет паўночнай медыцыны.

Циркумполярные организмы, кругополярные (циркумарктические и циркумантарктические) организмы — цыркумпалярные арганізмы, кругапалярныя (цыркумарктычныя і цыркумантарктычныя) арганізмы, віды жывёл і раслін, арэал якіх ахоплівае кольцам адну з палярных зон зямнога шара. У Арктыцы — пясец, паўночны алень; У Антарктыцы — цюлень Уэдэла, пінгвін Адэлі і інш.

Циркумтропические организмы, круготропические организмы — цыркумтрапічныя арганізмы, кругатрапічныя арганізмы, віды жывёл і раслін, арэал якіх ахоплівае тропікі зямнога шара. Напрыклад, сярод наземных Ц. а.— малпы, кракадзілы, якія жывуць у тропіках усіх кантынентаў, аднак прадстаўлены рознымі відамі.

Цокольная терраса — цокальная тэраса, рачная, азёрная або мар-

ская тэраса, у аснове якой размешчаны цокаль з карэнных парод, што перакрываецца больш маладымі — алювіяльнымі, азёрнымі або марскімі адкладамі.

Цунами — цунамі, вялікія марскія хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў выніку моцных падводных землетрасенняў. Даўжыня Ц. 200—300 км, скорасць распаўсюджання 400—800 км/г, вышыня ў адкрытым акіяне 2—5 м, ля берагоў — да 15—30 м. Могуць чыніць вялікія разбурэнні і апусташэнні ў берагавой паласе. Найбольш характэрны для Ціхага акіяна і яго берагоў.

ч

Чапараль чапараль, суполка лістападных і часткова вечназялёных жорсткалістых субтрапічных хмызнякоў з мноствам калючых раслін. Вышыня 1,5—2 м, часам 3—4 м. Распаўсюджаны ў тарах на камяністых глебах на паўднёвым захадзе ЗША і на поўначы Мексікі, на вышыні ад 600 да 2000 м. Адрозніваюцца значнай відавой разнастайнасцю (чаміз, хмызняковыя дубы, талакнянкі, акацыі, кактусы, юкі і інш.). Растуць ва ўмовах клімату, блізкага да міжземнаморскага. Ч. у многім падобны да маквісу (часта разглядаецца як яго амерыканскі аналаг).

Чараны, чарангй — чараны, чарангі, паркавыя ландшафты сухіх лугоў і лесастэпаў, якія перамяжоўваюцца з бярозавымі і лістоўнічнымі рэдкалессямі на водападзельных плато і ўзвышшах Цэнтральнай Якуціі. Травяны покрыў уключае рад стэпавых раслін, у тым ліку кавыль.

Части света — часткі свету, умоўнае раздзяленне сушы, якое ўключае мацерыкі або іх часткі і размешчаныя зблізку астравы; склалася гістарычна. Ч. с. шэсць: Азія (44,4 млн км2), Америка (42,0 млн км2), Африка (30,3 млн км2), Антарктида (14,1 млн км2), Еўропа (10,5 млн км2), Аўстралія з Акіяніяй (8,5 млн км2). Існуе таксама раздзяленне сушы на Стары Свет (Еўропа, Азія І Африка) і Новы Свет (Паўночная і Паўднёвая Америка). У гэтым падзеле не ўлічваюцца Антарктида Аўстралія з Акіяніяй.

Чаудинский бассейн — чаудзінскі басейн, саланаваты азёрна-марскі басейн, які існаваў на месцы сучаснага Чорнага мора ў раннім плейстанэне.

Чернозёмовидные почвы — чарназёмападобныя глебы, глебы, якія па выгляду падобныя да чарназёмаў, аднак па якой-небудзь важнай уласцівасці адрозніваюцца ад іх. Так, Ч. г. прэрый Паўночнай Америк! адрозніваюцца ад чарназёмаў поўнай адсутнасцю ў глебе і мацярынскай горнай пародзе карбанатаў, Ч. г. лугавыя — значным грунтавым увільгатненнем, Ч. г. горна-лугавыя — карбанатнай глебаўтвараючай горнай пародай. Ч. г звычайна валодаюць высокай прыроднай урадлівасцю.

Чернозёмы — чарназёмы, глебы зон стэпаў і лесастэпіў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Прыдунайскія нізіны, паўднёвая паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, Манголія і Паўночны Усход Кітая, Вялікія і Цэнтральныя раўніны). Характарызуюцца структурнасцю, магутным перагнойным гарызонтам (да 1 м і больш), высокім утрыманнем пажыўных рэчываў і гумусу (да 9 % і больш), нейтральней або слабакіслай рэакцыяй. Адрозніваюцца высокай прыроднай урадлівасцю. Асвоены пад ворныя землі.

Чёрные бури — чорныя буры, разбурэнне і перанос верхняга (маючага цёмную афарбоўку) ворыўнага слоя глебы моцным ветрам. Адна з форм ветравой эрозіі, уласціва пераважна для глеб стэпавай зоны.

Чернь — чэрнь, 1) чэрневая тайга — густыя піхтавыя і яловыя таежныя лясы (месцамі з дамешкаю лістоўніцы, сібірскага кедру, драбналістых парод) на схілах гор Паўднёвай Сібіры і на добра дрэнаваных раўнінах Заходняй Сібіры; 2) чарналессе — густыя чыстыя лістоўныя лясы, галоўным чынам з дубу, ясеню, асіны і іншых парод, якія скідаюць на зіму лісце. Назіральніку лес здаецца чорным, асабліва зімой на фоне снегавога покрыва. Характэрны для поўдня УсходнеЕўрапейскай раўніны.

Четвертичная геология — чацвярцічная геалогія, раздзел геалогіі, які вывучае чацвярцічную сістэму і адпаведны ёй перыяд у гісторыі Зямлі.

Четвертичный период, антропогеновый период, антропоген — чацвярцічны перыяд, антрапагенавы перыяд, антрапаген, апошні, самы кароткі перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які працягваецца і цяпер. Працягласць — да 2 млн гадоў. Для Ч. п. характэрны: агульнае пахаладанне клімату, шырокае развіццё ў Паўночным паўшар’і неаднаразовых мацерыковы.х абледзяненняў, фарміраванне сучаснага рэльефу, расліннасці і жывёльнага свету, з’яўленне і развіццё чалавека, утварэнне россыпных радовішчаў золата, алмазаў і іншых карысных выкапняў.

Чётковидные озёра — пацеркападобныя азёры, ланцужкі доўгіх вузкіх азёр, якія выцягнуты ў адным напрамку і злучаны пратокамі (напрыклад, ланцужкі азёр у марэннай даліне або паміж пясчанымі дзюнамі).

Чинки, чинги — чынкі, чынгі, стромкія цяжкадаступныя ўступы, якія абмяжоўваюць плато або сталовыя ўзвышшы, галоўным чынам у Казахстане і на захадзе Сярэдняй Азіі. Маюць рознае паходжанне (эразійнае, дэнудацыйнае, тэктанічнае); дасягаюць часам вышыні 300— 350 м (напрыклад, Ч. плато Усцюрт). У горных раёнах Сярэдняй Азіі Ч. часам называюць высокія неабжытыя снегавыя горы.

Чинук — чынук, 1) сухі паўднёва-заходні вецер тыпу фёну над усходнімі схіламі Скалістых гор і сумежнымі ўчасткамі прэрый у ЗША і Канадзе. Адзначаецца галоўным чынам зімой, звычайна пачынаецца раптоўна і дзьме ўстойліва некалькі гадзін запар (часам да 4 сутак).

Суправаджаецца рэзкім павышэннем тэмпературы паветра (на 10— 20°C, у асобных выпадках да 30 °C), садзейнічае хуткаму раставанню снягоў; 2) вільготны паўднёва-заходні вецер, які дзьме з Ціхага акіяна на заходняе ўзбярэжжа ЗША і схілы Скалістых гор. Звычайна супра­ваджаецца воблачным, дажджлівым надвор’ем.

ш

Шапада, чапада — шапада, чапада, сталовыя плато, складзеныя пясчанікамі, з адвеснымі схіламі, якія адрываюцца да крышталічнай асновы. Вяршыні пакрыты хмызнякамі і травяністай расліннасцю, на схілах — лясы. Тэрмін ужываецца ў Бразіліі (на Бразільскім пласкагор’і)

Шар — шар, на мове комі — праліў. Частка назвы некаторых праліваў у паўночных морах Расіі (напрыклад, Югорскі Шар, Матачкін Шар), а таксама пратокаў рэк, што ўпадаюць у гэтыя моры (на­прыклад, Вялікі Шар — пратока Енісея).

Шахтные воды — шахтныя воды, падземныя воды, якія адводзяцца ад шахтных распрацовак карысных выкапняў і падлягаюць ачыстцы (асвятленню, адстойванню), абяссольванню або нейтралізацыі перад скіданнем іх у водныя аб’екты. Могуць выкарыстоўвацца ў розных тэхналагічных працэсах, на абагачальных фабриках, у замкнутых цыклах пры гідраздабычы карысных выкапняў.

Шельф, континентальный шельф — шэльф, кантынентальны шэльф, прыбярэжная частка дна Сусветнага акіяна; тое ж самае, што Мате­риковая отмель — мацерыковая водмель.

Шельфовые ледники — шэльфавыя ледавікі, ледавікі ў межах мацерыковай водмелі (шэльфа). З’яўляюцца працягам мацерыковых ледавіковых покрываў. Маюць звычайна роўную паверхню і вышыню не менш чым 2 м над узроўнем мора. Пры разломванні ўтвараюць плывучыя ледзяныя астравы. Сустракаюцца галоўным чынам у Антарктыцы. Найбольшы Ш.л.— ледавік Роса (522 тыс. км2).

Шермы — шэрмы, кароткія бухты вуглаватых абрысаў. Адасоблены адна ад другой прамалінейнымі ўчасткамі берага, урэзаны галоўным чынам у каралавыя рыфы, якія прылягаюць да карэннага берага. Характэрны для берагоў Чырвонага мора.

Шйбляк — шыбляк, густыя зараснікі калючых лістападных хмызнякоў з цеплалюбівых міжземнаморскіх відаў (дзяржыдрэва, грабіннік, цёрн, шыпшына, калючая груша і інш.). Характэрны для Балканскага паўвострава, Заходняй Азіі, Крыма і іншых раёнаў.

Шивера — шывера, камяністы парожысты ўчастак у рэчышчы ракі, які ўтвораны выхадам карэнных парод або буйнымі камянямі, што раскіданы па ўсёй шырыні плыні. Тэрмін шырока распаўсюджаны ў Сібіры.

Широкие южные потоки — шырокія паўднёвыя патокі (плыні), цёплыя і вільготныя вятры ў цёплым сектары циклону, якія абумоўліваюць развіццё начных шквалаў з навальніцамі і ліўнямі. Характэрны для Сярэдняга Захаду ЗША.

Широколиственные леса — шыракалістыя лясы, природная зона ўмеранага пояса ў прыакіянічных раёнах мацерыкоў, размешчаная галоўным чынам у Паўночным паўшар’і, на поўдзень ад зоны змешаных лясоў (Заходняя Еўропа, поўдзень Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, усход ЗША). Клімат умераны, марскі або мусонны, з працяглым і цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да 22 °C), халаднаватай або ўмерана-халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад + 5 да —16 °C) і гадавой сумай ападкаў 500—1500 мм. Маецца густая сетка паўнаводных рэк. Лясы шыракалістыя (бук, дуб, клён, ліпа, граб); сустракаюцца таксама хваёвыя і драбналістыя лясы; добра развіты травяны покрыў. Глебы бурыя лясныя і шэрыя лясныя. Жывёльны свет прадстаўлены капытнымі, драпежнікамі, птушкамі. Зона моцна зменена чалавекам. У Паўднёвым паўшар’і (поўдзень Чылі, Тасманіі і Новай Зеландыі) Ш. л. сустракаюцца невялікімі ўчасткамі і складаюцца ў асноўным паўднёвым букам. Ш. л.— частка лясной зоны ўмеранага пояса.

Шихан — шыхан, адзіночны ўзгорак, які добра выдзяляецца на мясцовасці. Тэрмін ужываецца ў Паволжы, Заходнім Казахстане. У Перадураллі Ш.— форма рэльефу, якая з’яўляецца рэшткай старажытных рыфаў, на Урале — скалістыя вяршыні гор.

Шкала Бофорта шкала Бафорта, шкала для вызначэння сілы (скорасці) ветру ў балах па яго ўздзеянню на наземныя прадметы І па хваляванню на моры. Балы вызначаюцца візуальнымі назіраннямі. Нуль па Ш. Б.— штыль, 4 балы — умераны вецер, 7 балаў — моцны вецер, 9—11 балаў — шторм (бура), 12—17 балаў — ураган. Шкала на­звана па прозвішчу англійскага адмірала Ф. Бафорта, які прапанаваў яе ўпершыню ў 1805 г.

Шкала волнения — шкала хвалявання, сістэма вакамернай ацэнкі стану паверхні мораў і акіянаў. Захавалася з часоў паруснага флоту. У розных краінах приняты розныя Ш. х.

Шкала Мооса, минералогическая шкала твёрдости — шкала Мааса, мінералагічная шкала цвёрдасці, набор эталонных мінералаў, якія размешчаны ў парадку ўзрастаючай цвёрдасці: 1 — тальк, 2 — гіпс, 3 — кальцыт, 4 — флюарыт, 5 — апатит, 6 — артаклаз, 7 — кварц, 8 — тапаз, 9 — карунд, 10 — алмаз. Кожны наступай мінерал (пры драпанні) здольны ўтвараць адзнакі на папярэднім, аднак не астаўляе іх на наступным за ім больш цвёрдым мінерале. Шкала служьщь для прыблізнай (бальнай) ацэнкі цвёрдасці любых мінералаў і можа выкарыстоўвацца ў палявых умовах.

Шквал шквал, моцны парывісты вецер са скорасцю да 20—30 м/с і больш; часам суправаджаецца навальніцай і ліўнем. Працягласць 348

асобнага Ш. звычайна некалькі мінут. Назіраецца часцей за ўсё пры праходжанні халодных атмасферных франтоў, а таксама пры вельмі інтэнсіўным вертыкальным перамяшчэнні паветра (канвекцыі).

Шлиф — шліф, найтанчэйшая пласцінка (0,025—0,03 мм) горнай пароды, мінералу або выкапнёвага вугалю. Прызначана для вывучэння пад мікраскопам.

Шлих — шліх, фракцыя цяжкіх мінералаў (касітэрыт і інш.), якая атрымліваецца ў выніку прамыўкі пяскоў, галечнікаў і іншых рыхлых адкладаў, а таксама папярэдне раздробленых горных парод або мінеральных агрэгатаў. Адмыўка Ш. вядзецца пры пошуках рассыпных і карэнных радовішчаў (шліхавыя пошукі).

Шор, сор — шор, сор, саланчак, перасыхаючае мелкаводнае салёнае возера з гліністым дном. Тэрмін распаўсюджаны ў Сярэдняй Азіі, Казах­стане і ва ўсходнім Закаўказзі.

Шотт — шот, замкнутая бяссцёкавая ўпадзіна з саланчакамі і салёнымі азёрамі, якія ўтвараюцца пасля дажджоў. Распаўсюджаны на паўночным усходзе Сахары і ў межах Атласа. Плошча ад некалькіх км2 да некалькіх тысяч км2; некаторыя Ш. размешчаны ніжэй узроўню мора.

Штиль—штыль, 1) бязветранасць або слабы вецер, скораспь якога па шкале Бафорта не болей чым 0,5 м/с. Звычайна назіраецца ў экватарыяльнай зоне зацішша, у вобласці Азіяцкага антыцыклону зімой; часцей у катлавінах, чым на адкрытай мясцовасці; 2) стан мора, пры якім на яго паверхні адсутнічаюць ветравыя хвалі.

Шток — шток, інтрузіўнае цела, адносна невялікіх памераў у сячэн ні, няправільнай формы, якая набліжаецца да цыліндрычнай. Рудны Ш.— цела суцэльных або амаль суцэльных руд (да дзесяткаў м у папя рочніку).

Штокверк штокверк, горная парода, якая перасечана густой сет кай пражылкаў рудных мінералаў, што ўтвараюць паклад карыснага выкапня. Вядомы лінейныя Ш. (выцягнуты ў даўжыню на некалькі соцень м — некалькі км) і Ш. ізамерныя.

Шторм — шторм, працяглы, вельмі моцны вецер (са скорасшо 18,3 м/с і больш). Выклікае разбурэнні на сушы І моцнае хваляванне на моры. Звычайна назіраецца ў цыклонах. У 2/3 выпадках Ш. працягваюцца меней паўсутак.

Штормовая волна — штармавая хваля, марская хваля вялікай вышыні, якая выклікана штармавым ветрам, а таксама анамальны высок! ўздым вады каля ўзбярэжжа ў выніку нагону вады штармавым! вятрамі.

Штормовая зона, штормовой очаг, штормовой район — штармавая зона, штармавы ачаг, штармавы раён, участак тэрыторыі або эква­торы!, дзе зараджаюцца і назіраюцца штормы. Плошча Ш з. прапарцыянальна інтэнсіўнасці шторму (скорасці ветру).

Штормовая напряжённость — штармавая напружанасць, кліматыч-

ная характарыстыка частаты штармавых вятроў за год. Выражаецца лікам тэрмінаў або гадзін з моцным ветрам (15 м/с і болей).

Штормовой период — штармавы перыяд, час, на працягу якога дзьмуць вятры штармавой сілы.

Штормовой прилив (отлив) штармавы прыліў (адліў/, моцны нагон (згон) вады штармавымі вятрамі на ўзбярэжжы.

Штрихованные валуны — штрыхаваныя валуны, валуны з драпінамі, штрыхоўкай і паліроўкай, якія яны атрымалі пры пераносе ледавіком. Сустракаюцца ў марэнах і адкладах дачацвярцічных ледавікоў (тылітах).

Шуга — шуга, лёд, які ўтвараецца. з унутрыводнага лёду, што ўсплыў на паверхню, а таксами са снежуры, ледзянога сала, абломкаў берагавых ільдоў. Узнікае пры адкрытай паверхні вадаёма, хуткім цячэнні або хваляванні перад пачаткам ледаставу. У стане руху (шугаход) можа загрувашчваць воднае сячэнне пад ледзяным покрывай і выклікаць затор.

Шумовое загрязнение — шумавое забруджванне, форма фізічнага забруджвання асяроддзя. Характарызуецца перавышэннем узроўню натуральнага шумавога фону. Асноўная крыніца — тэхнічныя ўстройствы, устаноўкі, транспарт. Ш. з. характэрна для гарадоў, наваколля аэрадромаў, прамысловых аб’ектаў. Вядзе да павышэння стамляльнасці чалавека, стрэсавым станам, развіццю нервова-псіхалагічных захворванняў, пры дасягненні ўзроўню болей чым 90 дэцыбел магчыма страта слыху. Ш. з. негатыўна ўплывае таксама на жывёлы і расліны.

Шурф шурф, вертыкальная (рэдка нахіленая) горная выпрацоўка невялікага сячэння. Глыбіня да 5 м. Праходзяць з мэтай пошуку і раз­веди! карысных выкапняў, правядзення ўзрыўных работ і іншых мэт.

Шуя — шуя, масы льдоў, якія таросяцца і дрэйфуюць пад уздзеяннем вятроў і хваль.

Шхеры шхеры, 1) невялікія скалістыя астравы і трупы падводных скал каля складана расчлянёных марскіх берагоў у абласцях плейстацэнавага абледзянення — (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Расія, Канада); 2) пераважна затоплены неглыбокім морам ландшафт «баранавых ілбоў», у некаторых выпадках — затопленыя акумулятыўныя ледавіковыя формы (друмліны, камы, озы).

Щ

Щебень—шчэбень, 1) рыхлая буйнаабломкавая горная парода, якая складаецца з востравугольных абломкаў памерам ад 10 да 100 мм; 2) востравугольныя абломкі штучна раздробленых горных парод памерам ад 5 да 150 мм. Прымяняецца ў якасці напаўняльніка бетонаў, баласту пад чыгуначнае палатно і г. д.

Щебнистые почвы — шчабняватыя глебы, разнавіднасць шкілетных

глеб з перавагаю неабкатаных абломкаў слабавыветраных горных парод (памерам звыш 10 мм).

Щёки — шчокі, скалістыя, стромкія і высокія берагі рэк, якія звужаюць даліну звычайна да цясніны; скорасць цячэння вады рэзка павялічваецца.

Щёлочность почв — шчолачнасць глеб, павышанае ўтрыманне ў гле­бе шчолачных солей (галоўным чынам карбанатаў натрыю або магнію і гуматаў (натрыю). Паказчык Шч. г.— значэнне pH глебавага раствору вышэй за 8,3. Характэрна для глеб слабадрэнаваных раўнін лесастэпавай і стэпавай зон, садзейнічае развіццю саланцаватасці або содавага засалення, таксічна для большасці раслін.

Щелочные горные породы — шчолачныя горныя пароды, магматычныя пароды, якія характарызуюцца прысутнасцю ў іх складзе шчо­лачных мінералаў (натрыю, калію) і часта фельдшпатаідаў (напрыклад, нефелінавыя сіеніты, уртыты і інш.). Часам утвараюць адзіны комплекс з карбанататытамі. Нефелінавыя пароды (уртыты) — сыравіна для атрымання гліназёму. Да Шч. г. п. часам прыстасаваны апатытавыя радовішчы (напрыклад, Хібінскае на Кольскім паўвостраве ў Расіі).

Щит, кристаллический щит — шчыт, крышталічны шчыт, велізарныя (не менш некалькіх соцень кіламетраў у папярочніку) падняцці крышталічнага фундамента платформы з выхадам яго на дзённую паверхню. Складаецца звычайна гранітамі, крышталічнымі сланцамі, гнейсамі, іншымі цвёрдымі крышталічнымі пародамі. Прыклады — Балтыйскі шчыт на паўночным захадзе Расіі і ў Фінляндыі, Алданскі і Анабарскі ў Сібіры. У межах Шч. распаўсюджаны багатыя радовішчы золата, марганцавых, жалезных і уранавых руд, алмазаў, руд рэдкіх металаў.

э

Эбуронское похолодание — эбуронскае пахаладанне, пахаладанне клімату ў плейстацэне на тэрыторыі Нідэрландаў. Супастаўляецца з раннімі стадыямі гюнцскага абледзянення Альпаў.

Эвгеосинклиналь — эўгеасінкліналь, унутраная, найбольш рухомая частка геасінклінальных сістэм. Развіваецца на акіянічнай кары.

Эворзия — эворзія, мясцовая эрозія ў рэчышчы хутка цякучай ракі, на марскіх берагах і ў днішчах ледавікоў. Адбываецца ў выніку прыдоннага вярчэння вертыкальна падаючай вады. Пры гэтым вадавароты выпрацоўваюць у скалістым ложы і на бартах ракі ямы і паглыбленні, якія называюцца «велічэзнымі катламі».

Эврйбйонты — эўрыбіёнты, жывёлы, расліны, якія здольны існаваць пры значных змяненнях умоў акаляючага асяроддзя. Напрыклад, арганізмы марской літаралі пераносяць рэгулярнае асушэнне ў час адліву, летам — моцнае праграванне, зімой — ахаладжэнне.

Эвригалинные животные — эўрыгалінныя жывёлы, водныя жывёлы якія здольны вытрымліваць значныя ваганні салёнасці вады. Да Э. ж належаць многія жывёлы літаралі, эстуарыяў рэк, саланаватых І салёных вадаёмаў, а таксама прахадныя рыбы. Супрацьпастаўляюцца стэнагалінным жывёлам.

Эвритермные животные — эўрытэрмныя жывёлы, жывёлы, якія здольны вытрымліваць значныя ваганні тэмпературы акаляючага асяроддзя Да Э. ж. адносіцца большасць наземных жывёл ва ўмераных шыротах. Супрацьпастаўляюцца стэнатэрмным жывёлам.

Эвритопные организмы — эўрытопныя арганізмы, віды раслін і жы­вёл, якія жывуць у самых разнастайных месцах. Характарызуюцца шырокай экалагічнай валентнасцю. Арэалы іх вельмі шырокія. 3 жывёл да Э. а. адносяцца звычайны хамяк і звычайная палёўка, воўк, ліса і інш. Супрацьпастаўляюцца стэнатопным арганізмам.

Эврйфагн — эўрыфагі, усёедныя жывёлы, паліфагі (напрыклад, звычайны хамяк, які харчуецца пладамі, ягадамі, насеннем, зялёнымі часткамі раслін, насякомымі, дробнымі грызунамі). Супрацьпастаўляюцца стэнафагам.

Эврихорные виды — эўрыхорныя віды, расліны і жывёлы, якія насяляюць розныя біятопы і валодаюць высокай экалагічнай валентнасцю.

Эвстатические колебания уровня моря — эўстатычныя ваганні ўзроўнюмора, павольныя (векавыя) змяненні ўзроўню Сусветнага акіяна і звязаных з ім мораў. Выклікаюцца змяненнем колькасці вады ў акіяне ў выніку ўтварэння або раставання ледавіковых мае, а таксама змянення аб’ёму акіянічных упадзін.

Эдафические факторы — эдафічныя фактары, глебавыя фактары росту і развіцця раслін. Падзяляюцца на: 1) хімічныя — рэакцыя глебы, солевы рэжым, элементарны валавы склад глебы, абменная здольнасць і склад паглынутых катыёнаў; 2) фізічныя — водны, паветраны і цеплавы рэжым, шчыльнасць і магутнасць глебы, яе механічны склад, структура, афарбоўка і інш.; 3) біялагічныя — раслінныя і жывёльныя арганізмы, якія насяляюць глебу. У залежнасці ад Э. ф. выдзяляюцца спецыфічныя экалагічныя трупы раслін — кальцафіты, псамафіты, літафіты і інш.

Эдафон эдафон, сукупнасць арганізмаў. што жывуць у глебе.

Эдификаторы — эдыфікатары, віды раслін з моцна выражанай асяроддзеўтвараючай здольнасцю. Э. вызначаюць структуру і часткова відавы склад фітацэнозу (напрыклад, дрэвы ў лясных фітацэнозах, сфагнавыя імхі ў фітацэнозах сфагнавых балот).

Земское межледниковье — земскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе сярэднеплейстацэнавую і познеплейстацэнавую ледавіковыя эпохі ў Заходняй Еўропе. Характарызавалася больш цёплым кліматам, чым сучасны. Супастаўляецца з мікулінскім міжледавікоўем Усходне-Еўрапейскай раўніны, рысвюрмскім міжледавікоўем Альпаў і сангаманскім міжледавікоўем у Паўночнай Амерыцы.

Эйлерианский ветер — эйлерыянскі вецер, паскораны прамалінейны pyx паветра пад дзеяннем сі.ты барычнага градиента і пры адсутнасці іншых сіл. Э. в. магчымы ў свабоднай атмасферы над экватарам І зблізку ад яго, дзе гарызантальная складаючая адхіляючай сілы сутачнага вярчэння Зямлі роўна нулю, а трэнне паслаблена.

Экватор — экватар, умоўная лінія на паверхні зямнога шара, якая размешчана на аднол,ькавай адлегласці ад геаграфічных полюсаў. Утвараецца ў выніку сячэння зямнога шара плоскасцю, якая праходзіць праз цэнтр Зямлі перпендикулярна да восі яе вярчэння. Даўжыня Э. звыш 40 000 км, 1° па даўгаце адпавядае 111,3 км. Э. дзеліць зямны шар на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і; на поўнач і поўдзень ад Э адлічваюцца геаграфічныя широты (ад да 90°).

Экваториальная депрессия, экваториальная ложбина — экватарыяльная дэпрэсія, экватарыяльная лагчына, вобласць паніжанага атмасфернага ціску, якая працягваецца ўздоўж экватара да 5—10° пн. і пд. ш. Праяўляецца на працягу ўсяго года, некалькі змяшчаецца ў Паўночнае паўшар’е з красавіка па кастрычнік і ў Паўднёвае — з кастрычніка па красавік. Над моцна нагрэтымі мацерыкамі «летняга» паўшар’я ўтвараюцца адгалінаванні ад Э. д., якія распаўсюджваюцца да больш высокіх трапічных широт.

Экваториальное течение — экватарыяльнае цячэнне, 1) тое ж, што Пассатное течение — пасатнае цячэнне; 2) прыліўнае цячэнне, якое ўзнікае двойчы ў месяц, калі спадарожнік Зямлі — Месяц керасякае плоскасць зямнога (геаграфічнага) экватара.

Экваториальные воздушные массы, экваториальный воздух — экватарыяльныя паветраныя масы, экватарыяльнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца ў экватарыяльных широтах. Адрозніваюцца высокімі тэмпературамі і вялікай вільготнасцю на працягу ўсяго года, ад трапічнага паветра аддзяляюцца трапічным атмасферным фронтам.

Экваториальные леса — экватарыяльныя лясы, тып вільготнага трапічнага лесу. Характарызуецца багаццем відавога складу (каля 50 відаў на 1 га) і яскрава выражанай бесперапыннасцю развіцця на працягу года.

Экваториальный климат, климат влажных экваториальных лесов — экватарыяльны клімат, клімат вільготных экватарыяльных лясоў, клімат экватарыяльных широт, вельмі цёплы і вільготны, з панаваннем экватарыяльнага паветра, раўнамерным размеркаваннем тэмпературы і ападкаў на працягу года. Сярэднія месячный тэмпературы ад 25 да 28 °C. гадавыя амплітуды менш сутачных, пераважаюць узыходныя струмені паветра, штылі і слабыя вятры, вільготнасць высокая, воблачнасць значная, пануюць кучавыя і кучава-навальнічныя воблакі. Ападкаў не менш за 1500 мм у год, нярэдка вышэй 3000—5000 мм. Характэрны два асабліва дажджлівыя перыяды (пасля раўнадзенстваў, у перыяды зенітальнага становішча Сонца), раздзеленыя менш дажджлівымі. Э. к. уласцівы для басейнаў рэк Амазонка і Конга, узбярэжжаў Гвінейскага

заліва, паўвострава Малака, Зондскім астравам і Новай Гвінеі.

Экваториальный пояс — экватарыяльны пояс, геаграфічны пояс у экватарыяльных шыротах (прыкладна паміж 5—8° пн. ш. і 4—11° пд. ш.). Клімат экватарыяльны, з пастаянна высокімі тэмпературамі і багатым увільгатненнем на працягу ўсяго года. Пояс заняты прыроднай зонай вільготных экватарыяльных лясоў.

Эквйплен — эквіплен, дэнудацыйная паверхня, якая ўтвараецца ў выніку развіцця і наступнага зліцця караў супрацьлеглых схілаў узвышшаў.

Экзогенные месторождения, гипергенные месторождения — экзагенныя радовішчы, гіпергенныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі пад уздзеяннем экзагенных працэсаў. У марскіх і акіянічных адкладах фарміраваліся асадкавыя радовішчы вуглёў, фасфарытаў, солей, нафты і газу. На дне рэк і каля берагоў мораў і акіянаў узніклі россыпныя радовішчы золата, плаціны, алмазаў, рэдкіх металаў. У выніку выветрывання ўтвараюцца радовішчы жалеза, мар­ганцу, баксітаў, нікелю, кааліну і іншых карысных выкапняў.

Экзосфера — экзасфера, знешні, найбольш разрэджаны слой атмасферы ад верхний граніцы тэрмапаўзы і вышэй. Характарызуецца пастаянствам тэмпературы з вышынёй. Многія аўтары лічаць, што верхняя граніца Э. супадае з верхняй граніцай атмасферы, іншыя верхнюю частку Э. называюць зямной каронай.

Эккер экер, партатыўны геадэзічны інструмент для пабудовы на мясцовасці вуглоў, кратных 90° або 45°. У прызмавым Э. прамень, які ідзе ад прадмета, пасля праламлення і ўнутранага адбіцця, змяняе свой напрамак на 90°. На гэтай уласцівасці і заснавана прымяненне Э.

Эклиметр — экліметр, ручны (партатыўны) геадэзічны інстру.мент для вымярэння вуглоў нахілу на мясцовасці (з дакладнасцю да 0,1°). Унутры круглай металічнай скрыначкі, змацаванай з візірнай трубкай, на восі памешчаны дыск з дзяленнямі, які пад дзеяннем злучанага з і.м грузу займае пастаяннае становішча адносна лініі адвеса. Э., які мае рабочую меру для вызначэння перавышэнняў, называецца экліметрам — вышынямерам.

Эклиптика — экліптыка, вялікі круг нябеснай сферы, па якому адбываецца бачны гадавы рух Соина (дакладней — яго цэнтра). Э. нахілена да нябеснага экватара пад вуглом 23°27'. Яе можна разглядаць як сячэнне нябеснай сферы плоскасцю арбіты Зямлі.

Экогенез — экагенез, развіццё адносін паміж арганізмамі і акаляючым іх асяроддзем у працэсе эвалюцыі. Часам Э. вызначаюць як працэс развіцця арганізмаў і суполак у выніку змянення прыроднага асяроддзя.

Экологическая ниша — экалагічная ніша, месца, якое займае від ці папуляцыя ў біяцэнозе. Адзін і той жа від можа займаць розныя Э. н. у межах свайго арэала. Адна і тая ж самая Э. н. можа быць занята рознымі відамі ў розных мясцовасцях.

Экологические компоненты — экалагічныя кампаненты, матэрыяль-

на-энергетычныя складаючыя экалагічных сістэм (арганізмы, асяроддзе пражывання— глебы, вада, атмасфера або іншыя субстраты, энергія). Захаванне балансу Э. к.— неабходная ўмова працяглага існавання экасістэм, іх экалагічнай устойлівасці і экалагічнай стабільнасці.

Экологические ресурсы — экалагічныя рэсурсы, сукупнасць экалагічных (асяроддзеўтвараючых) кампанентаў тэрыторыі, якія забяспечваюць падтрыманне на ёй прыроднай раўнавагі і задавальняюць патрэбнасці грамадства ў адносінах да якасці акаляючага асяроддзя.

Экологические факторы — экалагічныя фактары, сукупнасць абіятычных, біятычных і антрапагенных фактараў асяроддзя, якія вызначаюць умовы існавання арганізмаў.

Экологический кризис — экалагічны крызіс, парушэнне ўзаемасувязей унутры экасістэмы або незваротныя з’явы ў біясферы, якія выкліканы антрапагеннай дзейнасцю і пагражаюць існаванню чалавека як віду. Сучасны планетарны характар уздзеяння чалавека на акаляючае асяроддзе патрабуе міжнароднага супрацоўніцтва, ажыццяўлення агульнанацыянальных і міждзяржаўных мерапрыемстваў для пераадольвання небяспекі глабальнага Э. к.

Экологический мониторинг — экалагічны маніторынг, сістэма назіранняў і кантролю за змяненнямі ў складзе і функциях экасістэм рознага рангу, за дынамікай природных рэсурсаў і асяроддзеўтвараючых кампанентаў. Э. м. непарыўна спалучаны з фонавым маніторынгам, які дае даныя для параўнання і ацэнкі сур’ёзнасці фіксуемых экалагічных парушэнняў, што ўзнікаюць пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Экологический оптимум — экалагічны оптымум, значэнні аднаго або некалькіх экалагічных фактараў ці іх сукупнасці, якія найбольш спрыяльныя для існавання дадзенага віду або суполкі жывых арганізмаў

Экологический подход в географии — экалагічны падыход у геаграфіі, даследаванне геасістэм як экалагічных сістэм (экасістэм), якія складаюцца з двух падсістэм — ядра або «гаспадара» і яго акружэння, асяроддзя. У якасці ядра выступаюць асобныя віды жывых арганізмаў, папуляцыі, біяцэнозы, а таксама чалавек і супольнасць людзей.

Экологическое равновесие, природное равновесие — экалагічная раўнавага, природная раўнавага, адносная ўстойлівасць відавога складу жывых арганізмаў і ўмоў прыроднага асяроддзя, якая забяспечвае працяглае існаванне дадзенай экасістэмы. Пры змяненні ўмоў прыроднага асяроддзя, у тым ліку пры забруджванні, узнікаюць парушэнні Э. р_, якія прыводзяць да змянення відавога складу экасістэмы.

Экология — экалогія, навука аб узаемаадносінах арганізмаў з навакольным асяроддзем. Падзяляецца на агульную і прыватную Э. Агульная Э. даследуе асноўныя прынцыпы арганізацыі і функцыяніравання надарганізмавых сістэм; падзяляецца на Э. асобін (аўтэкалогія), папуляцый (папуляцыйная Э., або дэмэкалогія), відаў (эйдэкалогія), суполак (сінэкалогія). Прыватная Э. вывучае канкрэтныя групы арганізмаў

пэўнага таксана.мічнага рангу, уключае Э. жывёл, Э. раслін, Э. грыбоў і мікраарганізмаў, Э. чалавека. Развіваюцца таксама напрамкі, звяза ныя з грамадска-палітычны.мі, прыродазнаўча-навуковымі, тэхнічнымі праблемамі ўзаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем (напрыклад, Э. сацыяльная, гістарычная, эвалюцыйная, індустрыяльная і інш.).

Экология человека — экалогія чалавека, навуковы напрамак, які вывучае ўзаемасувязь паміж чалавекам (насельніцтвам) і акаляючым асяроддзем. Аб’ект даследавання Э. ч. трактуецца дваіста: у адным выпадку Э. ч. выступав як біялагічная дысцып.ііна, якая вывучае адап­тацию чалавека (папуляцыі) да пэўных природных умоў і яго экалагічную нішу. У другім — Э. ч. разглядаецца як сацыяльная экалогія, якая вывучае комплекс праблем, звязаных з узаемадзеяннем прыроды і грамадства ў іх адзінстве.

Экоморфа — экаморфа, жыццёвая форма раслін, якая вызначаецца іх адносінамі да ўмоў акаляючага асяроддзя (напрыклад, у адносінах да ўвільгатнення адрозніваюць гідрафіты, мезафіты, ксерафіты)

Экономическая география — эканамічная геаграфія, галіна сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, навука, якая вывучае тэрытарыяльнае раз.мяшчэнне грамадскай вытворчасці, умовы і асаблівасці яе развіцця ў розных краінах і раёнах. Уваходзіць у сістэму геаграфічных навук, але займае ў ёй асаблівае месца як грамадская навука. Цесна звязана з фізічнай геаграфіяй і іншымі навукамі. У структурных адносінах падзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную Э. г. Агульная ўключае палітычную геаграфію, агульныя тэарэтычныя пытанні Э. г., гісторыю Э. г., эканамічную картаграфію, геаграфію сусветнай гаспадаркі, метады даследавання Э. г. Галіновая Э. г. падзяляецца на: геаграфію насельніцтва, геаграфію природных рэсурсаў, геаграфію пра.мысловасці, геаграфію сельскай гаспадаркі, геаграфію транспарту, геаграфію знешнеэканамічных сувязей, геаграфію сферы абслугоўвання. Да рэгіянальнай — належыць Э. г. асобных краін і груп краін.

Экономическая картография — эканамічная картаграфія, напрамак тэматычнай картаграфіі, які звязаны са складаннем і выкарыстаннем эканамічных і сацыяльна-эканамічных карт.

Экономическая оценка природных ресурсов — эканамічная ацэнка природных рэсурсаў, супастаўленне природных уласцівасцей рэсурсаў з патрабаваннямі гаспадарчай дзейнасці чалавека. Пры Э. а. п. р. вызначаюцца іх запасы, якасць, формы і ўмовы распаўсюджання; прымаецца ва ўлік эканоміка-геаграфічнае становішча тэрыторыі, на якой размешчаны дадзеныя прыродныя рэсурсы, ступень яе гаспадарчай асвоенасці. Э. а. п. р. дае магчымасць вырашыць пытанне аб мэтазгоднасці гаспадарчага выкарыстання той ці іншай крыніцы прыродных рэсурсаў з улікам магчымага ўплыву на навакольнае асяроддзе. Э. г. п. р.— адна з галоўных задач геаграфіі прыродных рэсурсаў.

Экосистема, экологическая система—экасістэма, экалагічная ci-

стэма, прыродны комплекс, які складаецца з сукупнасці жывых арганізмаў і навакольнага асяроддзя, цесна ўзаемазвязаных абменам рэчываў і энергіяй. Характарызуецца відавым складам, колькасцю і біямасай асобін, іх распаўсюджваннем і сезоннай дынамікай. Напрыклад, са­жалка з насяляючымі яе раслінамі, рыбамі, беспазваночнымі жывёламі, мікраарганізмамі, з доннымі адкладамі, са змяненнямі тэмпературы і саставу вады, з пэўнай біялагічнай прадукцыйнасцю. Тэрмін «Э.» ужываецца і для штучных природных комплексаў (паркі, сельскагаспадарчыя ўгоддзі і інш.).

Экотоп — экатоп, месцапражыванне арганізмаў (асобін, папуляцыі), якое характарызуецца пэўным спалучэннем экалагічных фактараў.

Экоцид — экацыд, наўмыснае разбурэнне асяроддзя пражывання арганізмаў, якое прыводзіць да біяцыду.

Экспедиционные научно-исследовательские суда — экспедыцыйныя навукова-даследчыя судны, судны, якія спецыяльна пабудаваны і абсталяваны для выканання навуковых даследаванняў у акіянах і морах.

Экспериментальные методы в физической географии — эксперыментальныя метады ў фізічнай геаграфіі, даследаванне фізіка-геаграфічных працэсаў і з’яў з дапамогай эксперыментаў, якія праводзяцца ў природных умовах або ў лабараторыі. Асноўны прынцып Э. м. заключаецца ў назіранні змяненняў, якія адбываюцца ў природным аб’екце, з’яве або працэсе пад уздзеяннем якога-небудзь знешняга фактара або групы фактараў, інтэнсіўнасць або працягласць дзеяння якіх можна змяняць па жаданню эксперыментатара. Прыклады Э. м. у прыродзе — вопыты па штучнаму выкліканню атмасферных ападкаў або рассейванню воблакаў, абстрэл лавінанебяспечных участкаў у тарах для стымулявання сыходу лавін, узмацненне раставання горных ледавікоў шляхам зацямнення іх паверхні попелам або іншымі матэрыяламі. Э. м. значка пашырылі ўяўленні аб маштабах і тэрмінах наступления многіх природ­ных працэсаў і магчымых выніках іх праяўлення.

Экспозиция склонов, ориентация склонов — экспазіцыя схілаў, арыентацыя схілаў, размяшчэнне схілаў гор, далін і іншых дадатных і адмоўных форм рэльефу ў адносінах да старой гарызонту і яго плоскасці (напрыклад, паўночная, паўднёвая, заходняя, усходняя Э. с.). Выдзяляюць мясцовую Э. с.— кожнага элемента рэльефу, і макраэкспазіцыю — агульную арыентацыю схілу ўсяго хрыбта (макрасхілу). У многіх горных краінах экспазіцыйныя адрозненні — адна з галоўных прычын дыферэнцыяцыі кліматычных умоў, глеб, расліннасці, жывёльнага свету і ланд­шафтах У цэлым.

Экстрагляциальные отложения — экстрагляцыяльныя адклады, сукупнасць усіх адкладаў, якія ўтварыліся ў плейстацэне ў экстрагляцыяльнай (пазаледавіковай) вобласці, гэта значыць, той часткі сушы, якая не пакрывалася мацерыковымі ледавікамі. Радзей тэрмін ужываюць у болей вузкім сэнЛ — як сінонім перыгляцыяльных адкладаў.

Экстразональная растительность — экстразанальная расліннасць,

сукупнасць фітацэнозаў, якія адносяцца да занальнай расліннасці, аднак сустракаюцца ў нетыповых умовах па-за зонай. Напрыклад, дуброва ў зоне стэпаў, лесастэп у падзоне паўднёвай тайгі. Частка Э. р. з’яўляецца рэліктам былой занальнай расліннасці.

Экстремальные зоны обитания человека — экстрэмальныя зоны жыхарства чалавека, тэрыторыі або мясцовасці, якія характарызуюцца вельмі неспрыяльным уплывай акаляючага асяроддзя на арганізм чалавека (напрыклад, раёны Крайний Поўначы, высакагорныя вобласці, пустыні, Антарктида і інш.)

Экструзия — экструзія, вывяржэнне вулкана, пры якім адбываецца выцісканне вязкай (часта ўжо паўцвёрдай) лавы з утварэннем над жаралом вулканічнага купала. Часам суправаджаецца моцнымі выбухамі газаў, якія ўтвараюць распадения хмары (напрыклад, вулканы Шывелуч і Карымская Сопка на паўвостраве Камчатка)

Элементарный паводок — элементарная паводка, паводка, якая ўзнікае пры выпаданні ападкаў раўнамерна па ўсяму вадазбору ў выглядзе аднаго ізаляванага дажджу на працягу адзінкі часу (гадзіны, сутак) Паводкі ў рэдкіх выпадках адносяцца да Э. п. Звычайна яны бываюць складанымі і ўтвараюцца шляхам накладання ў пэўнай паслядоўнасці некалькіх Э. п.

Элементарный почвенный ареал элементарны глебавы арэал, аднародны ўчастак глебавага покрыва, які ўтвораны блізкімі па складу глебамі. Адносіцца да найбольш нізкай адзінкі глебавай класіфікацыі. Э. г а. утварае розныя формы структур глебавага покрыва

Элементы ландшафта — элементы ландшафту, прасцейшыя састаўныя часткі геаграфічнага ландшафту У якасці Э. л. могуць разглядацца і састаўныя часткі іх кампанентаў і комплексы больш нізкіх рангаў Выдзяляюць: рэліктавыя Э. л. (элементы старажытных ландшафтаў — трогі, старыкі, «барановыя лбы»), кансерватыўныя (вызначаюць сучасную структуру) і прагрэсіўныя (характарызуюць напрамак далейшага развіцця ландшафтаў).

Элементы рельефа элементы рэльефу, 1) асобныя паверхні, лініі і пункты, якія абмяжоўваюць формы рэльефу любога паходжання. Яны ствараюць каркас рэльефу; 2) формы паверхні літасферы розных памераў і паходжання, як адзінкавыя (астанцы, карставыя варонкі і інш.), так і іх спалучэнні (зандравыя палі, масівы ўзгорыстых пяскоў), якія складаюць рэльеф той або іншай тэрыторыі.

Эльстерская ледниковая эпоха (ледниковье) — эльстэрская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), раннеплейстацэнавая ледавіковая эпоха, якая выдзяляецца ў раўніннай вобласці Сярэдняй Еўропы. Адпавядае міндэлю альпійскай стратыграфічнай схемы.

Элювиальный горизонт, горизонт вымывания — элювіяльны гарызонт, гарызонт вымывания, глебавы гарызонт у верхний частцы глеб, з якога вынесены ў больш глыбокія гарызонты і за межы глебы лёгкарастваральныя солі, ілістыя часцінкі, вокіслы жалеза, марганцу,

алюмінію і іншыя рэчывы. Узбагачаны кварцам і крэменязёмам; пылаваты і бясструктурны, афарбоўка звычайна светла-шэрая або белаватая. Прикладам Э. г. служыць падзолісты гарызонт у падзолістых, дзярнова-падзолістых і іншых ападзоленых глебах.

Элювий, элювиальные отложения — элювій, элювіяльныя адклады, прадукты выветрывання горных парод, якія застаюцца на месцы свайго ўтварэння. Фарміруюцца на гарызантальных паверхнях або пакатых схілах, дзе слаба праяўляюцца працэсы зносу. Э. складае кару вывет­рывання.

Эмиграция — эміграцыя, перасяленне жывых арганізмаў са звычайных у новый для іх месцы. Прычынай Э. могуць бьшь рэзкія змены асяроддзя пражывання пад уздзеяннем стыхійных або антрапагенных сіл.

Эндемизм — эндэмізм, прыстасаванасць асобных відаў раслін і жывёл да пэўных, абмежаваных раёнаў зямной паверхні. Найбольш ярка праяўляецца на астравах, у горных краінах, у астаткавых (рэліктавых) азёрах.

Эндемики, эндемы — эндэмікі, эндэмы, расліны ці жывёлы, якія сустракаюцца толькі ў дадзеным раёне (напрыклад, крымскі бук расце толькі ў Крыме, птушка ківі водзіцца толькі ў Новай Зеландыі).

Эндемия — эндэмія, пастаянная наяўнасць у дадзенай мясцовасці пэўных захворванняў, звязаных з прыроднымі фактарамі і асаблівасцямі ўмоў жыцця насельніцтва. Так, асаблівасці хімічнага складу глеб, вады, паветра вызначаюць залішняе або недастатковае наступление асобных рэчываў у арганізм, што можа прывесці да эндэмічных захворванняў.

Эндогенные месторождения, гипогенные месторождения — эндагенныя радовішчы, гіпагенныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі ў глыбінных частках Зямлі з магматычных расплаваў або гарачых водных раствораў пры высокім ціску і тэмпературы. 3 магматычных расплаваў утварыліся радовішчы жалеза, тытану, вана­дию, медзі, нікелю, апатытаў, з раствораў — поліметалічныя, у тым ліку гідратэрмальныя радовішчы руднай і няруднай мінеральнай сыравіны.

Эндогенные процессы — эндагенныя працэсы, геалагічныя працэсы, якія адбываюцца ў нетрах Зямлі і абумоўлены яе ўнутранай энергіяй, сілай цяжару і сіламі, што ўзнікаюць пры вярчэнні Зямлі. Праяўляюцца ў выглядзе тэктанічных рухаў (павольных падняццяў і апусканняў зямной кары, складкаватасці, утварэнні буйных элементаў рэльефу, землетрасеннях), працэсаў вулканізму, метамарфізму горных парод і фарміраванню радовішчаў карысных выкапняў. Э. п. абумоўліваюць морфаструктуру зямной паверхні і ў спалучэнні з экзагеннымі працэсамі ствараюць рэльеф Зямлі.

Энергетические ресурсы — энергетычныя рэсурсы, прыродныя багацці, якія выкарыстоўваюцца для атрымання энергіі. Э. р. падзяляюцца на паліўныя, гідраэнергетычныя, атамныя. Важнымі крыніцамі атрыман­ня энергіі могуць быць таксама энергія Сонца, ветру, марскіх прыліваў.

Энергия рельефа, размах рельефа — энергія рельефу, размах рэльефу, ступень расчлянёнасці рэльефу; марфалагічны паказчык патэнцыяльнай інтэнсіўнасці або магчымага праяўлення тых або іншых рэльефаўтвараючых працэсаў, які ўлічвае адлегласці па вертыкалі паміж вышэйшымі і ніжэйшымі пунктамі дадзенага рэгіёна і яго гарызантальную расчлянёнасць.

Эоловые города, каменные города — эолавыя гарады, каменный гарады, участкі пустынь, дзе дзякуючы фізічнаму выветриванию і механічнаму ўздзеянню мае пяску, якія пераносяцца ветрам, аголеныя карэнныя пароды набываюць мудрагелістыя (вычварныя) формы, якія напамінаюць руіны гарадоў. Найбольш часта сустракаюцца ў пустынях Дэнтральнай Азіі.

Эоловые отложения эолавыя адклады, назапашванні тонкага рыхлага матэрыялу, прынесенага ветрам (некаторыя лёсы, пяскі). Утвараюць розныя формы эолавага рэльефу. Фарміруюцца звычайна за лік пясчаных адкладаў марскога, дэльтавага, алювіяльнага, пралювіяльнага, азёрнага і водналедавіковага паходжання. Распаўсюджаны галоўным чинам у сухіх абласцях, аднак сустракаюцца і ў іншых природных раёнах (на ўзбярэжжах мораў і азёр, тэрасах рэк).

Эоловые процессы эолавыя працэсы, рэльефаўтвараючыя працэсы, якія абумоўлены дзейнасцю ветру: развяванне (дэфляцыя), перавяванне, выдзіманне дробназярністых фракций і навяванне (акумуляцыя) эолавага матэрыялу (галоўным чынам пяскоў) за лік яго перамяшчэння на некаторую адлегласць ад сыходнага залягання. Э. п. працякаюць галоўным чынам у пустынях, аднак назіраюцца таксама ў сухіх і ўмерана вільготных абласцях і ў іншых геаграфічных раёнах (на ўзбярэжжах мораў і азёр, тэрасах рэк і інш.).

Эоловые формы рельефа эолавыя формы рэльефу, формы рэльефу, якія ўзнікаюць пад дзеяннем ветру, пераважна ў раёнах з сухім кліматам, а таксама на берагах мораў, азёр І рэк. Найбольш распаўсюджаны акумуляцыйныя І акумуляцыйна-дэфляцыйныя формы рэльефу (пясчаныя грады, узгорыстыя пяскі, ячэістыя пяскі, барханы, дзюны і інш.).

Эоляция — эаляцыя, ветравая эрозія сушы часцінкамі пылу, пяску і снегу, якія пераносяцца ветрам.

Эон — эон, падраздзяленне геахраналагічнай шкалы, якое аб’ядноўвае некалькі геалагічных эпох (напрыклад, фанеразойскі Э.). Стратыграфічны эквівалент Э.— эанатэма.

Эонотема — эанатэма, найбольш буйное падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, якое аб’ядноўвае некалькі эратэм. Навейшая (фанеразойская) Э. уключае палеазойскую, мезазойскую І кайназойскую эратэмы. Геахраналагічны эквівалент Э.— эон.

Эоценовая эпоха, эоцен — эацэнавая эпоха, эацэн, сярэдняя эпоха палеагенавага перыяду.

Эпейрогенические движения, эпейрогенез — эпейрагенічныя рухі,

эпейрагенез, павольныя, працяглыя рухі зямной кары, як узыходныя, так і сыходныя. Ахопліваюць вядікія вобласці без змянення тэктанічнай структуры асновы.

Эпигенез — эпігенез, другасныя змяненні горных парод, якія прыводзяць да змяненняў і новаўтварэнняў у іх мінералаў, у тым ліку эпігенетычных радовішчаў карысных выкапняў (напрыклад, руд радыеактыўных элементаў, каляровых і рэдкіх металаў).

Эпигенетические долины, наложенные долины — эпігенетычныя даліны, накладзеныя даліны, скразныя даліны рэк, якія як бы накладзены зверху на сучасную зямную паверхню без сувязі з геалагічнай структурай і складам горных парод. Для ўтварэння Э. д. спрыяльныя ўчасткі платформы з тонкім чахлом асадкавых парод, якія зведваюць павольнае, але ўстойлівае тэктанічнае падняцце. Э. д. характэрны, у прыватнасці, для многіх рэк Гвіянскага пласкагор’я ў Паўднёвай Амерыцы.

Эпиконтинентальное море, надматериковое море — эпікантынентальнае мора, надмацерыковае мора, мора, якое ўтвараецца пры трансгрэсіі Сусветнага акіяна ў выніку апускання ўскраіннай часткі мацерыка або пры павышэнні ўзроўню акіяна (напрыклад, Ахонкае мора)

Эпилимнион — эпілімніён, верхні слой вады ў вадаёме. У гльібокіх вадаёмах Э. называецца водная тоўшча, якая размяшчаецца вышэй слоя тэмпературнага скачка — металімніёну, у мелкіх — Э. можа займаць усю тоўшчу вады.

Эпиплатформенный орогенез — эпіплатформавы арагенез, гораўтваральныя тэктанічныя рухі на участках зямной кары, якія раней развіваліся працяглы час ва ўмовах платформавага рэжыму. На навейшым этапе геалагічнай гісторыі Зямлі Э. а. праяўляўся з канца эацэн — алігацэну або пазней як крайняя форма тэктанічнай актывізацыі. У выніку яе раней выраўнаваныя ўчасткі зямной паверхні зноў набылі характар горнай краіны (напрыклад, асобныя ўчасткі Цянь-Шаня, Паўднёвай Сібіры).

Эпифиты — эпіфіты, расліны, якія жывуць на іншых раслінах, але не жывяцца імі (водарасці, грыбы, лішайнікі, імхі, у вільготных трапічных і субтрапічных лясах таксама папаратнікападобныя і кветкавыя расліны). Харчовыя рэчывы атрымліваюць з навакольнага асяроддзя.

Эпицентр землетрясения — эпіцэнтр землетрасення, участак зямной паверхні, размешчаны над ачагом землетрасення. Штуршкі ад ачага землетрасення як прамяні разыходзяцца ва ўсе бакі і дасягаюць перш за ўсё Э. з., таму ў Э. з. землетрасенне дасягае найбольшай сілы. Пры ўдаленні ад Э. з. сіла землетрасенняў слабее.

Эра эра, буйныя адрэзкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якія адпавядаюць вялікім природным этапам развіцця планеты і яе арганічнага свету. Э. наступныя: архей (працягласць 1000 млн гадоў), пратэразой (2000 млн гадоў), палеазой (330 млн гадоў), мезазой

(173 млн гадоў), кайназой (67 млн гадоў); архей І пратэразой часта аб’ядноўваюць разам над назвай „дакембрый”.

Эратема — эратэма, падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае эанатэме. Падраздзяляецца на геалагічныя сістэмы. Аб’ядноўвае горныя пароды, што ўтварыліся на працягу адной геалагічнай эры. У рускай геалагічнай літаратуры Э. раней называлася групай. Геахраналагічны эквівалент Э.— геалагічная эра.

Эрг — эрг, назва пясчаных пустынь Сахары. Размяшчаюцца звычайна ў паніжэннях рэльефу. Пяскі маюць пераважна алювіяльнае паходжанне. Характэрны высокія (да 200—300 м) грады маларухомых пяскоў, якія выцягнуты пераважна ў напрамку пануючых пасатных вятроў. У параўнанні з камяністымі і гліністымі пустыням! Э. больш увільготнены, сустракаюцца крыніцы і калодзежы, зблізку якіх сканцэнтраваны аазісы. Падобныя пустыні на Аравійскім паўвостраве называюцца нефуд, у Сярэдняй Азіі — кум, у Кітаі — шамо.

Эродированные почвы — эрадзіраваныя глебы, глебы, верхнія слаі якіх разбураны або вынесены пад уздзеяннем натуральных або антрапагенных фактараў.

Эрозионные формы рельефа — эразійныя формы рэльефу, сукупнасць форм рэльефу, якія створаны разбуральнай (эразійнай) дзейнасцю пастаянных і часовых вадацёкаў. Уключаюць эразійныя горы, рачныядаліны і тэрасы, цясніны, яры, калдобіны і іншыя, як буйныя, так І дробныя формы.

Эрозия — эрозія, размыў і змыў горных парод і глеб цякучымі водамі. Залежыць ад рэльефу, характару горных парод, расліннасці. Вызначаецца скорасцю і масай вады ў водным патоку — чым большыя скорасць цячэння і маса вады, тым большую разбуральную работу выконваюць цякучыя воды, і наадварот. Служыць адным з галоўных фактараў фарміравання рэльефу зямной паверхні. Э. бывае плоскаснай і лінейнай, або рэчышчавай; пры лінейнай Э. водны паток паглыбляе свае рэчышчы (глыбінная эрозія) і пашырае яго (бакавая эрозія)

Эрозия почвы — эрозія глебы, разбурэнне глебы цякучымі водамі і ветрам. Уласціва пераважна стэпавым і лесастэпавым раёнам з няўстойлівым або недастатковым увільгатненнем. Прыносіць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Барацьба вядзецца шляхам правільнай апрацоўкі глебы, севазваротаў, полеахоўных лясных палое і Іншымі метадамі. На Беларусі агульная плошча эрадзіраваных і эразійных глеб каля 2,1 млн га.

Эрратические валуны — эратычныя валуны, валуны якой-небудзь характэрнай горнай пароды, якія перенесены старажытным ледавіком на значную адлегласць (напрыклад, у Еўропе — са Скандынавіі) і складаюцца з парод, якія адсутнічаюць у месцах іх сучаснага знаходжання. Распаўсюджанне Э. в. дазваляе прасачыць шляхі іх руху ад месцаў карэннага залягання, якія адпавядаюць напрамку перамяшчэння старажытных ледавікоў.

Эскеоы — эскеры, зборная назва акумуляцыйных форм рэльефу водналедавіковага паходжання. Утварыліся ў месцах дэградацыі мёртвага лёду Гэта озы, камы, камавыя і дэльтава-камавыя тэрасы і інш Э уласціва двухчленная будова: унізе — азёрна-ледавіковыя і флювія-гляцыяльныя асадкі (стужкавыя пяскі і гліны, жвір, галька і інш.), вышэй — ледавікова-рачныя (валунна-галечныя) адклады, якія адрозніваюцца ў цэлым большай буйнасцю матэрыялу. У замежнай заходнееўрапейскай літаратуры паняцце «Э.» часцей усяго ўжываецца як сінонім тэрміна «озы»

Эспиналь, эспйнар — эспіналь, эспінар, суполкі субтрапічных і трапічных вечназялёных сухалюбівых калючых хмызнякоў у Аргенціне (пераважна на раўніне Гран-Чако), а таксама ў Андах на тэрыторыі Чылі. Утвараюць разрэджанае покрыва з розных кактусаў, акацый, празопісу і іншых хмызнякоў, сустракаюцца дрэвы кебрача, часам Э набывае выгляд рэдкалесся або гушчару. Э. звычайна разглядаецца як няпоўны паўднёва-амерыканскі аналаг раслінных суполак маквіс і чапараль.

Эстуарий — эстуарый, аднарукаўнае, лейкападобнае вусце ракі, якое пашыраецца ў бок мора (вусці рэк Конга, Обі, Тэмзы, Сены і інш.); звычайна прылягаючая частка мора мае вялікія глыбіні, а рачныя наносы адносяцца марскімі цячэннямі. На паўночных рэках Расіі — Мезені, Пячоры, Обі і інш.— Э. называюцца губамі.

Эталонный заповедник эталонны запаведнік, запаведнік, дзе не праводзіцца ніякіх умяшанняў чалавека ў прыродныя працэсы.

Этезйй — этэзіі, умераныя або моцныя ўстойлівыя пасатныя вятры паўночных румбаў, якія дзьмуць у бок Афрыкі над усходняй часткай Міжземнага мора і прылягаючай сушай. Звычайна адзначаюцца з красавіка па кастрычнік, найбольшай паўторнасці дасягаюць у летнія месяцы (у гэты перыяд зона пасатаў змяшчаецца на поўнач). Э. змяншаюць летнюю гарачыню ва ўзбярэжных раёнах Паўночнай Афрыкі.

Эфемероиды — эфемероіды, шматгадовыя (у адрозненне ад эфемераў) расліны з кароткім перыядам вегетацыі; большую частку года праводзяць у стане спакою ў выглядзе клубняў, цыбулін, карэнішчаў. Характэрны найбольш для пустынь, паўпустынь і стэпаў. У Беларусі да Э. належаць, напрыклад, гусіная цыбуля жоўтая, метлюжок цыбульны, кураслеп казяльцовы.

Эфемеры эфемеры, аднагадовыя (у адрозненне ад эфемероідаў) расліны з кароткім перыядам вегетацыі (іншы раз 5—7 тыдняў) Уласцівы пераважна для пустынь, паўпустынь, дзе развіваюцца пасля дажджоў, і стэпаў. Да Э. у Беларусі належаць, напрыклад, вяснянка веснавая, мьішахвоснік маленькі.

Эффузивные горные породы, излившиеся горные породы — эфузіўныя горный пароды, выліўныя горныя пароды, магматычныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку вылівання на зямную паверхню лавы па трубкападобных каналах або трэшчынах і хуткага яе застывания

Залягаюць у выглядзе вялікіх патокаў розных памераў і форм даўжынёй да некалькіх дзесяткаў км або покрываў плошчаю да некалькіх сотняў км2, складаюць вулканічныя конусы, купалы, шчыты і інш. Характэрна наяўнасць у пародзе вулканічнага шкла, парфіравых умацаванняў і дробназярністай асноўнай масы. Тэкстура порыстая, пузыристая. Да Э. г. п. належаць базальты, рыаліты, андэзіты і інш. На Беларусі найбольш пашыраны на паўднёвым захадзе і на крайнім паўднёвым усходзе.

Эффузия — эфузія, працэс вылівання лавы па трубкападобных каналах і трэшчынах на паверхню Зямлі.

Эхолот, звуковой лот — рэхалот, гукавы лот, прылада для вымиран­ия глыбінь. Р. пасылае гукавыя сігналы, якія дасягаюць дна і ўлоўлівае адбіты гук (рэха). Па часу праходжання гука да дна і назад і яго скорасці (1500 м/с) вызначаецца глыбіня. Прыбор можа аўтаматычна запісваць глыбіні пры руху карабля на спецыяльнай стужцы, прычым вымярэнні праводзяцца з вялікай хуткасцю (ад 5 да 500 раз у мінуту).

ю

Ювенильные воды — ювенільныя воды, падземныя воды, якія ўпершыню паступаюць з глыбінь Зямлі ў падземную гідрасферу. Утвараюцца ў выніку дэгазацыі рэчыва мантыі Зямлі пры развіцці працэсаў метамарфізму і магматызму. Пры паступленні ў зямную кару Ю. в. змешваюцца з падземнымі водамі іншага паходжання.

Юго-восточный пассат — паўднёва-ўсходні пасат, пасат Паўднёвага паўшар’я. Асноўны напрамак руху паветра каля зямной паверхні — з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.

Южно-Американская депрессия — Паўднёва-Амерыканская дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску над Паўднёвай Амерыкай у субтрапічных і трапічных шыротах. Праяўляецца ў летнія месяцы Паўднёвага паўшар’я. Існаванне П.-А. д. звязана з узмацненнем цыкланічнай дзейнасці над мацерыком у параўнанні з прылягаючымі часткамі Ціхага і Атлантычнага акіянаў.

Южно-Атлантический антициклон, антициклон острова Святой Елены — Паўднёва-Атлантычны антыцыклон, антыцыклон вострава Свя­той Алены, вобласць павышанага атмасфернага ціску над паўднёвай часткай Атлантычнага акіяна ў субтрапічных і часткова трапічных шыротах. Цэнтр — зблізку вострава Святой Алены. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва зімой Паўднёвага паўшар’я.

Южно-Атлантическое течение — Паўднёва-Атлантычнае цячэнне, частка акіянічнага цячэння Заходніх Вятроў, якая праходзіць у паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна.

Южно-Африканская депрессия — Паўднёва-Афрыканская дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску над Паўднёвай Афрыкай у

трапічных і субтрапічных шыротах. Праяўляецца ў летнія месяцы Паўднёвага паўшар’я. Утварэнне П.-А. д. звязана з моцным нагреван­ием сушы ў нізкіх шыротах.,

Южное океаническое кольцо — Паўднёвае акіянічнае кольца, воды Сусветнага акіяна, якія апаясваюць Паўднёвае паўшар’е Зямлі паміж Антарктыдай і паўднёвымі канцавымі часткамі Паўднёвай Амерьікі, Афрыкі і Аўстраліі. Асноўньі перанос вод накіраваны на ўсход (Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне, або цячэнне Заходніх Вятроў)

Южно-Индийский антициклон, антициклон острова Маврикий — Паўднёва-Індыйскі антыцыклон, антыцыклон вострава Маўрыкій, вобласць павышанага атмасфернага ціску над заходняй часткай Індыйскага акіяна ў субтрапічных і часткова трапічных шыротах з цэнтрам ля вострава Маўрыкій. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва зімой Паўднёвага паўшар’я.

Южно-Тихоокеанский антициклон, антициклон острова Пасхи — Паўднёва-Ціхаакіянскі антыцыклон, антыцыклон вострава Пасхі, вобласць павышанага атмасфернага ціску над паўднёвай часткай Ціхага акіяна ў субтрапічных і часткова трапічных шыротах, з цэнтрам зблізку вострава Пасхі. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва зімой Паўднёвага паўшар’я.

Южные и юго-западные циклоны — паўднёвыя і паўднёва-заходнія цыклоны, цыклоны, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду на тэрыторыю Усходняй Еўропы, у Сярэднюю Азію, а таксама на ўзбярэжжа Далёкага Усходу Суправаджаюцца моцнымі вятрамі, зімой — снегападамі і мяцеліцамі, летам — багатымі ліўнямі і навальніцамі.

Южные пассатные течения — Паўднёвыя пасатныя цячэнні, паверхневыя, накіраваныя на захад цячэнні Сусветнага акіяна. Выклікаюцца дзеяннем устойлівых паўднёва-ўсходніх пасатных вятроў. У Атлантычным і Ціхім акіянах размешчаны паміж 25° пд. ш. і 5° пн. ш., у Індыйскім — паміж 25 і 5° пд. ш. Шырыня да 2500 км, скорасць 10—50 см/с, расход 50—100 млн м3/с, тэмпература вады 22—28° С. П. п. ц. складаюць паўночны сектар субтрапічных кругаваротаў Паўднёвага паўшар’я і з’яўляюцца працягам: у Атлантычным акіяне — Бенгельскага, у Ціхім — Перуанскага, у Індыйскім — Заходне-Аўстралійскага цячэнняў.

Юрский период, юра — юрскі перыяд, юра, другі перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 195 млн гадоў таму і працягваўся 58 млн гадоў Для Ю. п. характэрны: магутная складкаватасць, разломы мацерыкоў, інтэнсіўны вулканізм, утварэнне сучасных акіянаў, гарачы, вільготны клімат, росквіт голанасенных раслін і паўзуноў, з’яўленне першых птушак, утварэнне каменных вуглёў, нафты, гаручых сланцаў, фасфарытаў

я

Ядро Земли — ядро Зямлі, цэнтральная частка Зямлі, размешчаная ніжэй мантыі. Радыус Я. 3. 3450 км, шчыльнасць рэчыва больш за 10 г/см3, ціск — 3,5 млн атмасфер, тэмпература 4000—5000 °C; мяркуюць, што складаецца з жалеза з дамешкамі крэмнію. Вонкавая частка Я. 3. знаходзіцца ў расплаўленым стане, унутраная — у цвёрдым. Рэчыва металізаванае, што выклікана частковым разбурэннем электрон­ных абалонак атамаў пад уплывам вялікіх ціску і тэмпературы.

Ядро торнадо, ядро смерча — ядро тарнада, ядро смерчу, бязвоблачная прастора, яка,я акружана віхрам. У цэнтры яе атмасферны ціск намнога ніжэйшы, чым звонку.

Яйла —яйла, плоскае бязлеснае вяршыннае плато Галоўнай (Паўднёвай) грады Крымскіх гор. Складаецца вапнякамі, у якіх развіты карставыя працэсы і формы рэльефу. Клімат вільготны, з халаднаватым летам І адносна цёплай, са снегавым покрывай зімой. Расліннасць — лугавая І лугава-стэпавая на горна-лугавых чарназёмнападобных глебах. Я. з даўніх часоў выкарыстоўваецца як летнія пашы. Часам Я. называюць усю паўднёвую граду Крымскіх гор.

Янтарь — бурштын, янтар, мінерал з класа арганічных утварэнняў, застылая смала хвойных дрэў, што здабываецца ў якасці карыснага выкапня. Сустракаецца ў прыбярэжных пясках і глінах. Колер ад светлага да жоўта-бурага. Выкарыстоўваецца для вырабу ўпрыгожанняў, лакаў. Здабываецца, напрыклад, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Калінінградскай вобласці Расіі і Літве. На Беларусі найбольш перспектыўны на выяўленне Б. раён Палесся.

Яр, крутояр круча, абрыў, абрыў, круты бераг ракі, возера або круты схіл глыбокага яра. У Паўночным паўшар’і назіраецца часцей за ўсё каля правых берагоў рэк.

Ярданги, яранги — ярдангі, ярангі, формы рэльефу сухіх гліністых пустынь. Прадстаўляюць сабой падоўжныя вузкія грады з вострымі грабянямі і крутымі асіметрычнымі схіламі; грады выцягнуты паралельна адна да другой у напрамку пануючых вятроў і падзелены нешырокімі лагчынамі і жалабамі. Даўжыня ад некалькіх дзесяткаў м да некалькіх км, шырыня некалькі м, вышыня да 5 м. Складзены пераважна дробнаабломкавымі азёрнымі і алювіяльнымі адкладамі, у асноўным эолавага паходжання. Ствараюцца ў выніку каразійнага ўздзеяння пяску, які пераносіцца ветрам, на гліністую паверхню; некаторую ролю ў іх утварэнні мае таксама размываючая дзейнасць часовых вадацёкаў Спалучэнне град і лагчын складае ярдангавы тып рэльефу. Я. уласцівы галоўным чынам для пустынь Цэнтральнай Азіі.

Ярмутское межледниковье — ярмуцкае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая выдзяляецца ў Паўночнай Амерыцы. Падзяляе канзаскую і ілінойскую ледавіковыя эпохі. Супастаўляецца з міндэльрыскім міжледавікоўем альпійскай стратыграфічнай схемы.

Ярусность в биогеографии — яруснасць у біягеаграфіі, размяшчэнне органаў раслін на розных вышынях над паверхняй глебы (наземная яруснасць) І на розных глыбінях у глебе (надземная яруснасць). Я. забяспечвае сумесны рост і развіццё відаў з рознай экалагічнай валентнасцю. У адным ярусе растуць расліны са сходным! патрабаваннямі да асяроддзя. Я. асабліва яскрава выражана ў лясах умеранага пояса. Для дрэвавых, хмызняковых, мохавых і лішайнікавых ярусаў характэрна пастаянства вышыні на працягу вегетацыйнага перыяду; для яруса з удзелам травяністых раслін — бесперапыннае змяненне складу і вышыні. Да пазаярусных раслін адносяцца эпіфіты і ліяны.

Ярусность ландшафтов — яруснасць ландшафтаў, заканамернасць ландшафтнай дыферэнцыяцыі гор. Выражаецца ў паслядоўным змяненні гіпсаметрычнага становішча, працэсаў кліматаўтварэння, экзагеннага расчлянення паверхні, складу вышынных паясоў. Змяненні адбываюцца знізу ўверх і ад перыферыі да цэнтра горнага падняцця. Адрозніваюць тры ярусы: нізка-, сярэднеі высакагорны.

Ярусность рельефа яруснасць рэльефу, паслядоўная змена тыпаў рэльефу ў тарах па меры ўзрастання іх вышыні. Выклікаецца ў асноўным змяненнем кліматычных умоў. Так, нівальны пояс характарызуецца шырокім развіццём ледавіковых форм рэльефу і працэсаў нівацыі; ніжэй размешчаныя альпійскі, субальпійскі і горна-лясны паясы — распаўсюджаннем (сумесна з іншымі) эразійных форм рэльефу і рачной эрозіі; у ніжніх частках схілаў і ля іх падножжа фарміруецца эразійна-акумуляцыйны рэльеф. Я. р. цесна звязаны з гісторыяй фарміравання гор.

Ячеистые пески — ячэістыя пяскі, нерухомыя масівы пяскоў з паверх­няй у выглядзе ячэек круглявай або авальнай формы. Глыбіня ячэек адносна іх перамычак дасягае 15 м. Я. п., напрыклад, распаўсюджаны ў пустынях Сярэдняй Азіі.

Яшма яшма, шчыльная тонказярністая крамяністая горная па­рода. Складзена ў асноўным кварцам, халцэдонам; пігментавана дамешка"мі іншых мінералаў (гематытам, гётытам, хларытам і інш.); цвёрдая, нецразрыстая, матавая з ракавістым зломам. Афарбоўка стракатая, часта паласатая або плямістая. Па паходжанню асадкавая, слаба метамарфізаваная. Дэкаратыўны і вырабны камень.

Даведачнае выданне Андрыеўская Зінаіда Якаўлеўна Галай Іван Пятровіч РУСКА-БЕЛАРУСКІ ФІЗІКАТЕАГРАФІЧНЫ СЛОЎНІК

Рэдактар ЯС. Гучок Мастацкі рэдактар А. I. Раманцоў Тэхнічныя рэдактары Г. У. Івашка, М. 1. Чаплавоцкая

Карэктары Р. С. Ахрэ.ччык, В. С. Бабеня, Т. М. Вядзернікава, 3. М. Грышэлі ,

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.