Саксафон Чынгісхана  Дзмітрый Падбярэзскі

Саксафон Чынгісхана

Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: БТН-ІНФАРМ
Памер: 414с.
Мінск 2000
127.22 МБ

 

2000

УДК 882.6-3

ББК 84(4Беі)6

П12

Падбярэзскі Дз.

П 12 Саксафон Чынгісхана: Апавяданні, аповесць, раман. — Мн.: БТН-ІНФАРМ, 2000. — 414 с.

ISBN 985-6595-02-9.

Новая кніга прозы Д.Падбярэзскага адкрываецца апавяданнямі, вытрыманымі ў рэалістычнай манеры, і заканчваецца творамі, пазначанымі рэдкай для сучаснай беларускай прозы стылістыкай, калі героі розных эпох, уяўныя і канкрэтныя гістарычныя асобы сустракаюцца ў нетыповых, надзвычайных сітуацыях, якія дыктуюць кожнаму з іх уласны спосаб паводзін.

Аповесць «Інтэрв’ю для рэдакцыйнага кошыка» прысвечана драматычнай сітуацыі, у якую патрапіў музыкант папулярнай рокгрупы, прычым усе падзеі падаюцца праз асобу журналіста, які спрабуе адшукаць праўду ў тым, што здарылася. Аповесць «Фізіялагічны раствор» пазначана вымыслам у эратычных эпізодах, яе задума робіцца зразумелай літаральна з апошнімі словамі.

У цэнтры ўсёй кнігі — вострасюжэтны раман «Саксафон Чынгісхана, альбо «Хворыя» грошы», у якім распавядаецца пра жыццё джазавых музыкантаў, што працуюць у рэстаране гасцініцы «Інтурыст» часоў СССР. Гэты раман вызначаецца нечаканымі сітуацыямі, у якія штораз трапляе адораны ад прыроды саксафаністсамавук Вінцэнт Сапега, што на ўласным вопыце пазнае той свет, дзе баль правяць «хворыя» грошы.

УДК 882.6-3

ББК 84(4Беі)6

ISBN 985-6595-02-9          © Дзмітрый Падбярэзскі, 2000

©Выдавецтва «БТН-ІНФАРМ», 2000

Вялікі дзякуй маёй маці, Вірынеі Пятроўне, якая нарадзіла мяне і, адпаведна, гэтую кнігу; вялікі дзякуй маёй жонцы Таццяне, якая з разуменнем ставілася да таго, што я дзяліў час паміж ёй і рукапісам; вялікі дзякуй каляжанцы Ірыне Халіп, якая дзеля нараджзння кнігі зрабіла, бадай, больш, чым я сам.

Дзмітрый Падбярэзскі

ФІЗІЯЛАГІЧНЫ РАСТВОР

Лірыка-эратычная іроніка ў карцінках

Я сто гадоў не быў у гэтай кавярні. За сто гадоў у маім жыцці змянілася вельмі шмат, з’явіліся новыя інтарэсы, сяброўствы, іншыя абавязкі, сімпатыі і захапленні. Але дзе б я ні знаходзіўся, чым бы ні займаўся, з кім бы час ні бавіў — я заўсёды трымаў у памяці назву кавярні, выпісаную над уваходам мудрагелістымі, выкручанымі літарамі: «Трьі з плюсам».

Тады, сто гадоў назад, менавіта яна, назва кавярні, і прыцягнула маю ўвагу. I я пачаў прападаць тут вечарамі.

Цяпер я міжволі спыніўся каля дзвярэй. Мяне адразу ж нястрымна павабіла зазірнуць унутр, сесці на высокае крэсла ў куточку поруч са стойкай і ўзяць у руку запацелую шклянку з неслабым пітвом, якое тут падавалі з саломкай і кубікамі празрыстага лёду. Я ведаў, што ў перадабедзенны час тут ніколі не бывае шмат народу, таму ў зале заўсёды вольны цёмны куточак, дзе можна зручна сядзець, сам-насам са шклянкай і ўласнымі думкамі, і трымаць у полі зроку адразу ж усе столікі. Тады, даўно, тут заўсёды можна было сустрэць напаўзнаёмых табе людзей, якія, аднак, прыязна з табой віталіся і нават паспявалі мімаходзь пацікавіцца ў цябе станам здароўя. Дзякаваць Богу, у гэтай кавярні ніхто і ніколі не надакучваў сваёй прысутнасцю, не лез з пустымі пытаннямі і не набіваўся ў кампанію. Тут фартэпіяннае трыо іграла ўвечары шчымлівыя блюзы і рэдкія пары танцавалі, прыціснуўшыся адно да аднаго.

I тады я рашуча пацягнуў на сябе дзверы кавярні...

3 гадамі у зале амаль нічога не змянілася. Гэтак жа, як і ў далёкім мінулым, мала людзей, і нават маё любімае месца ў куце пры стойцы было вольнае. Я сеў на высокае крэсла і павярнуўся да паліц. Вочы выхапілі пукатую празрыстую бутэльку з яркай жоўтай наклейкай, і маё сэрца здрыганулася. Няўжо?! Няўжо з таго часу тут магла захавацца цудоў-

ная «Лімонная гарэлка», якую падавалі ў высокай шклянцы, поўнай лёду? He, хіба тое муляж...

За стойкай стаяў зусім не знаёмы мне малады бармен, і калі я запытальна зірнуў на яго, ён усміхнуўся і сказаў:

— Вам, я так разумею, «Лімоннай»?

— Але! — акрыяў я. — I шмат лёду...

— Я ведаю, — адказаў хлопец, спрытна рыхтуючы напой. — I праз дваццаць хвілін — кава. Так?

У той самы момант я адчуў на сабе нечы пільны позірк. Я азірнуўся. Каля сцяны сядзела дзяўчо — прыгожае, ладнае, з доўгімі бялявымі валасамі, закінутымі за плечы. Гулліва прыадкрыты раток і вочы — вялізныя, блакітныя, вочы, якімі я трызніў праз усё жыццё! Дзяўчо глядзела на мяне, і цяжка было здагадацца, чаго болып у яе позірку — здзіўлення, радасці, хвалявання...

— Вашая «Лімонная», — пачуў я голас, і калі ўзяў у руку шклянку і зноў павярнуўся тварам да залы, дзяўчына плыла ўжо ў мой бок — нетаропка, ганарліва ступаючы сваімі вытанчанымі ножкамі, якія яна і не збіралася хаваць ад усяго свету. Цяпер, калі я ўбачыў яе ў поўны рост, зразумеў, што ёй самае большае семнаццаць гадоў.

Я ведаў, што ззаду, за маёй спінай, стаіць дабіты магнітафон, і сярод шматлікіх шпуль са стужкамі ёсць адна, мая, на якой запісаны зусім нямодныя цяпер мелодыі. I тым не менш я зноў запытальна зірнуў на бармена. Той нахіліўся, з-пад стойкі дастаў пакрытую пылам шпулю, выцер яе анучай і напіснуў на кнопку магнітафона. 3 дынамікаў зашамацеў халаднаваты і тым не менш прыемны голас памерлага, на жаль, француза: «Et si tu n’existe-pas, dit-moi pourquoi j’existerais?»

I тады я пацягнуў ca шклянкі празрыстую «Лімонную». Перазвон ледзяшоў нагадаў мне калядны вечар, спевы калядоўшчыкаў і бомаў, і калі праз колькі імгненняў я расплюшчыў вочы, дзяўчо стаяла за крок ад мяне, углядаючыся ў мой твар.

— Скажыце, гэта — вы? — нарэшце спытала яно, дакладна аддзяляючы слова ад слова, і ў яе голасе я адчуў усё тыя ж радасць і шчырае здзіўленне.

— Як бачыце... — адказаў я і не стрымаўся — усміхнуўся. — Сядайце.

Дзяўчына нясмела прысела на суседняе крэсла.

— Я не жартую, — сказала яна, не зрабіўшы пры гэтым, аднак, ніякай спробы паправіць кароценькую спаднічку.

г

Песня працягвала гучаць: «...dit-moi pourquoi j ’existerais?» — Я вас адразу пазнала...

— Цікава, хто ж я? — я не мог прыдумаць нічога іншага, як уліць у сябе ладны глыток цудадзейнага лімоннага пітва.

— Я спачатку падумала, што памыляюся, — сказала дзяўчо, ні на імгненне не адрываючы ад мяне позірк сваіх цёплых вачэй. — А потым пераканалася, што бачу менавіта вас.

А я ніяк не мог зразумець, за каго ж яна мяне прымае. Але нешта няўлоўна-знаёмае, быццам праз туман, усё больш выразна праступала ў абліччы дзяўчыны. He, не толькі вочы. Хутчэй манера размаўляць і той жэст, калі рука грацыёзна ўздымае пасму доўгіх валасоў і закідвае іх за спіну.

I ўсё ж, каго яна пазнала ўва мне? Акцёра, які зняўся ў дзвюх-трох суперпапулярных стужках, а потым вярнуўся на тэатральную сцэну, каб да скону жыцця выконваць другарадныя ролі? Народнага дэпутата, чые палымяныя прамовы прыцягвалі агульную ўвагу і бясконца цытаваліся ў прэсе? Моднага спевака, які збіраў вялізныя аўдыторыі і амаль штодня з’яўляўся на тэлевізійных экранах? Таямнічага экстрасенса, на чые выступленні ніколі не хапала білетаў. Спрытнага банкіра, здольнага аперыраваць вялізнымі сумамі? Karo яшчэ?

— Мая маці часта паказвае вашыя фотаздымкі, — растлумачыла дзяўчына. — Яна шмат расказвала пра вас, пра тое, як вы сябравалі тады, сто гадоў таму.

— Вольга? — няўпэўнена прамовіў я.

— Маю маці сапраўды завуць Вольгай, — усміхнулася дзяўчына.

— Вольга... — зноў прашаптаў я, і хваля ўспамінаў накацілася на мяне, паглынула з галавой, закруціла ў магутным віры, з якога выбрацца было вельмі і вельмі няпроста...

... Позні вераснёўскі вечар, густы туман, якім былі пазначаны апошнія цёплыя дні. Лаўка каля пад’езда дома, у якім жыве Вольга, і мы ўдваіх на той лаўцы вось ужо другую гадзіну болып маўчым, чым гаворым. Ды і пра што гаварыць? Загадкавае, густое паветра, якое не варушыцца, асядае на плечы, прыціскае да зямлі. Пра ўсё ўжо гаворана неаднойчы, і толькі сёння пяшчотныя пальцы Вольгі ледзь адчувальна сціснулі маю далонь, і ад гэтага нясмелага дотыку — першага ў маім жыцці знарокавага жэсту з боку жанчыны — у

мяне канчаткова знікла здольнасць нешта казаць. Было невыказна прыемна сядзець вось так, моўчкі, адчуваючы цёплую руку Вольгі.

Каторы раз за шыбай праплыў твар яе маці, але нас зусім не хвалявалі чаканне бацькоў ды непадрыхтаваныя ўрокі. Я павольна перахапіў яе руку, і вось ужо пальцы дзяўчыны ледзь чутна падрыгваюцца ў маёй далоні.

Туман, туман... Невыразныя сілуэты дамоў, надломленае святло з вокнаў, ватныя галасы рэдкіх прахожых. Захапляльнае падарожжа ў свет чарадзейнай рэальнасці, таму што яна, рэальнасць, моцна сціснута яе рукою. I ў такой сітуацыі сапраўды дастаткова сядзець моўчкі, адчуваючы хваляванне сяброўкі. I ніколі дагэтуль я не адчуваў такой невыказнай асалоды, як тады, калі рука Вольгі мякка вызвалілася з абдымкаў маёй далоні і насцярожана лягла мне на галаву. Я здранцвеў, напружыўся: такі жэст, такі дотык быў для мяне цалкам новы, незнаёмы, а значыць — чужы, і я не мог здагадацца, што ж адбудзецца далей, пасля таго, як цёплая далонь пасунулася ўніз па валасах і маленькі, тоненькі мезенец Вольгі затрымаўся на маёй патыліцы там, дзе канчаліся валасы. Потым Вольга зноў павольна правяла далонню па валасах зверху ўніз, і штораз дотык яе мезенца да маёй шыі здаваўся мне ўколам вострай іголкі ці нават джала. Я ўздрыгваў усім целам. I тады Вольга схапіла мяне за правую руку крыху вышэй локця, схілілася да мяне і пачала памацярынску супакойваць: «Не хвалюйся... Нічога не зраблю табе злога... He хвалюйся, мілы...»

Мне здалося, што я самлеў, страціў свядомасць, таму што жыццё навокал нібы спынілася: застыў у палёце цёмны, з вострымі краямі ліст клёна, знерухомела ў акне маці Вольгі, углядаючыся ў цемру, спынілася на вуліцы імклівае таксі, і толькі пранізлівыя ўсплёскі паваротных лямпачак праразалі волкае восеньскае паветра. Я ўсім целам адкінуўся на спінку лаўкі, не ў сілах паварушыць нават пальцам. «Ну што, мілы, што ты... — шаптала Вольга, схіліўшыся надо мной. — Я тут, побач, нічога не бойся...»

Зусім не знаёмае пачуццё гарачай хваляй накацілася на ўсё цела, асела недзе там, у глыбіні. Мая скура напялася, здранцвела, і толькі там, у той самай глыбіні, усё больш і больш разгаралася, пачынала шалець чарадзейнае полымя, якое магло пагражаць мне самым непрадказальным зыходам. Я адчуў, што яшчэ колькі імгненняў — і з майго цела вырвецца нейкая, магчыма, найбольш істотная частка, і тады

маё жыццё абарвецца, як моцна напятая струна ў раялі, успыхне мноствам шкельцаў, як сонца на зацягнутай павуціннем вераснёвай пожні. Нейкія агенчыкі і сапраўды заскакалі ў мяне перад вачыма, калі я замычаў нешта нікому не зразумелае.

Вось тады я памёр упершыню...

А капітан Бушуеў з апошніх сіл пацягнуў на сябе штурвал, і толькі пасля ягоных неймаверных намаганняў нос эксперыментальнага штурмавіка пачаў задзірацца ўгару. Бушуеў пачуў у навушніках: «Ну, пайшла, пайшла... маць!..», але нічога не паспеў сказаць свайму стралку-радысту. За спінай зноў загрукаталі кулямётныя чэргі, злева праслізнулі драпежныя цені двух нямецкіх знішчальнікаў, і капітан кінуў свой самалёт у бліжэйшае воблака.

Ён зусім не разлічваў нарвацца на варожыя самалёты тут, яшчэ на падлёце да маста, па якім калоны нямецкай тэхнікі бесперапынна рухаліся на ўсход. Загад, які ён атрымаў, быў кароткі і вычарпальны: знішчыць мост нават коштам уласнага жыцця. Страціўшы ў папярэдніх аперацыях амаль усе машыны, іх авіязлучэнне існавала цяпер хіба што на паперы. Камандзір часці выклікаў раніцай Бушуева да сябе, закурыў «Казбек» і шмат часу маўчаў, перш чым тыцнуў пальцам у кропку на карце. «Такая вось сітуёвіна, — сказаў ён. — Я атрымаў адзін загад, каб пераправіць твой самалёт у тыл, і другі, каб уласнымі сіламі спыніць рух тэхнікі праз мост. Акрамя твайго самалёта, іншых машын у мяне не засталося. Таму адзін з загадаў я выканаць не магу. Ты мусіш ляцець».

Па тым, як казаў камандзір, Бушуеў зразумеў, што ляцець ён мусіў не ў тыл. Самалёт узяў на борт поўны боекамплект, і яшчэ перад вылетам капітан Бушуеў выклаў стралку-радысту свой план. Уладзімір Коршунаў згадзіўся з ім, і яны на ўсялякі выпадак моцна абняліся, таму што разумелі: гэты вылет мог зрабіцца для іх апошнім. Але хто ж мог падумаць, што месеры засякуць іх яшчэ на падлёце да моста? Пара нямецкіх знішчальнікаў выслізнула аднекуль збоку і без ніякіх ваганняў накінуліся на самалёт Бушуева. Прывучаныя да лёгкіх паветраных перамог над Еўропай, яны яўна пераацанілі ўласныя сілы: новая мадэль шматмэтавага штурмавіка, яшчэ не запушчаная ў серыю, мела добрую бартавую зброю, і першая кулямётная чарга, выпушчаная ў бок

знішчальнікаў Коршунавым, прымусіла іх адваліць у бок, хоць некалькі куль дасталі такі самалёт Бушуева. Менавіта тады машына чамусьці раптоўна рванулася ўніз, да зямлі, і Бушуеву каштавала шмат, каб спыніць падзенне.

Самалёт праскочыў праз воблака, мроістыя далячыні раскрыліся перад вачыма Бушуева, і ён, колькі ні круціў галавой, нідзе не заўважыў праціўніка. «Гэтыя так проста не адчэпяцца, — падумаў ён. — Абы толькі да моста пусцілі, не перашкодзілі, а там ужо — як будзе».

— Яны ідуць ззаду, крыху ніжэй, — далажыў яму Коршунаў. — Нечага ж чакаюць, гады!

Іншым разам Бушуеў, безумоўна, не стрымаўся б. Ведаючы магчымасці свайго самалёта, ён развярнуў бы яго і даў чаду. Сам пайшоў бы насустрач самаўпэўненым асам, якія ніяк не маглі чакаць пагрозы з боку цяжкай двухматорнай машыны. Толькі гэтым можна было вытлумачыць той факт, што за два няпоўныя месяцы ад пачатку вайны Бушуеў і Коршунаў прыпячаталі да зямлі ўжо чатыры нямецкія знішчальнікі, у той час як у іх самалёце налічвалася не больш за дзесятак дзірак.

Але сёння галоўнай задачай быў мост. У Бушуева нават праскочыла думка пра тое, каб і з мостам разабрацца, і сёння ж, згодна аднаму з двух загадаў, пагнаць самалёт на ўсход, дзе ягоныя ўражанні далі б канструктарам машыны неацэнны матэрыял для доводкі гэтай мадэлі і яе падрыхтоўкі да серыйнай вытворчасці. Бушуеў быў перакананы: такі самалёт звышнеабходны на сучасным тэатры баявых дзеянняў, што лішні раз ён збіраўся даказаць гэтым вылетам.

Нямецкія знішчальнікі так і трымаліся непадалёку ад самалёта Бушуева, не робячы аніякіх спроб паўтарыць атаку. Бліжэй да ракі Бушуеў узняўся да шасці кіламетраў, і менавіта на такой вышыні выйшаў дакладна ў раён моста. Ён адчуў гэта па аблачынках разрываў, што з’явіліся ў паветры крыху ніжэй за ягоны самалёт.

— У раёне моста бачу яшчэ дзве пары месераў, — далажыў заўсёды пільны Коршунаў, і Бушуеў вырашыў, што адцягваць далей задуманую аперацыю не мела сэнсу.

— Падрыхтуйся! — сказаў ён у мікрафон і моцна сціснуў штурвал.

Знізіўшыся метраў на пяцьсот, Бушуеў пачаў апісваць над мостам вялікія кругі, робячы так, як заўсёды робяць самалёты-разведчыкі, што атрымалі заданне сфатаграфаваць той ці іншы наземны аб’ект. I калі да граніцы выбухаў зеніт-

В

ных снарадаў засталося ўсяго нічога, калі невялікі асколак на злёце дзеўбануўся ў ягоную кабіну, Бушуеў вырашыў: час настаў!

— Давай дым! — загадаў ён Коршунаву.

Той прыадчыніў невялічкі люк у фюзеляжы, пад якім была прымацавана дымавая шашка, і падпаліў яе. На зямлі склалася поўнае ўражанне, што самалёт атрымаў пашкоджанне і пачаў гарэць. Бушуеў быў гатовы замацаваць такое ўражанне, калі рэзка заваліў самалёт на бок і пусціў яго няхай і не ў зусім адчайны, але дастаткова рызыкоўны штопар. Бушуеў ужо нічога не баяўся, ні аб чым не думаў, апрача аднаго: ён быў абавязаны своечасова вырваць штурмавік з пікіравання і дакладна вывесці яго на мост. Ён ведаў, што зеніткі напэўна змоўклі: якая радасць паліць па самалёце, што, пакідаючы за сабой хвост дыму, падае ўніз і да ўсяго зусім не на мост.

Калі да зямлі засталося з паўкіламетра, Бушуеў з усяе сілы пацягнуў на сябе руль паварота. Неймаверная нагрузка навалілася на яго, уціснула ў сядзенне, але ён стрымаўся, скасіў вока ўбок і ўзрадаваўся: ягоны разлік, здаецца, аказаўся слушным: самалёт імкліва ішоў проста на мост, і цяпер зеніткі не маглі паспець за ягоным манеўрам.

Найперш Бушуеў адпусціў дзве вялікія фугасныя бомбы, за якімі пасыпаліся асколачныя гранаты. Адна фугаска пляснулася ў раку каля самай апоры, ад якой адкалолася добрая палова, а другая бомба ўдарылася дакладна ў сярэдзіну пралёта маста, па якім рухаліся грузавікі з пехотай. Выбух разламіў пралёт напалову і далёка раскідаў жалезныя фрагменты, сярод якіх, уяўлялася, вішчэлі асколкі авіягранат, знаходзячы шмат жывых пакуль целаў.

Коршунаў яшчэ паспеў перакрэсліць бераг доўгай чаргой з гармат і кулямётаў, як пачуў загад камандзіра:

— Ну, Валодзя, трымайся. Зараз яны нас ушасцёх...

Самалёт Бушуева, выючы, пачаў набіраць вышыню. Яна, вышыня, была адзіным іх паратункам, але на тым шляху трэба было абмінуць аж тры пары варожых знішчальнікаў.

Атака першай пары атрымалася невыразная: Бушуеў здолеў павярнуць свой самалёт носам да месераў, і тыя адвалілі, не жадаючы далейшага збліжэння. Другая пара атакавала больш сур’ёзна. Каб адбіць атаку, Бушуеў быў змушаны прыпыніць пад’ём, але развярнуць штурмавік да знішчальнікаў цалкам не здолеў. Месеры наляцелі збоку,

самалёт здрыгануўся, Бушуеў пачуў у адказ кароткую чаргу Коршунава і ягоныя энергічныя выразы ў адрас немцаў. «Пранесла!» — падумаў ён і зноў распачаў пад’ём.

Трэцяя пара атакавала з хваста, і Бушуеў уцяміў, што ў Коршунава з’явіўся шанц: хваставыя рулі не заміналі яму весці прыцэльны агонь. Лоўкім манеўрам ён дапамог свайму стралку, прагучала працяглая чарга, адзін з месераў клюнуў носам уніз, яго пацягнула ў бок недалёкага леса.

«Адзін ёсць, пяты!» — задаволена адзначыў Бушуеў і ў той жа момант убачыў, што hoc у нос на яго імчыць спрытны месер. Бушуеў ведаў, што асабіста ён не адвярне ніколі, і таму быў гатовы да ўсяго. Нервы ў немца і сапраўды не вытрымалі, і калі Бушуеў убачыў перад сабой жоўтае бруха нямецкага знішчальніка, які рэзка ўзяў уверх за якое імгненне да сутыкнення, ён з асалодай націснуў на гашэтку. Удар трох гарматаў з такой адлегласці не пакінуў нямецкай машыне ніякіх шанцаў.

— Выдатна, капітан! — пачуў Бушуеў голас свайго стралка, але ў той жа момант па плоскасцях ягонага самалёта ўдарылі буйныя кроплі бязлітаснага жалезнага ліўня.

У сілы самалёта Бушуеў верыў аддана, але ў той жа час разумеў, што прабітая куляй далонь правай рукі — не самае лепшае, чаго кожны лётчык мог пажадаць нават свайму ворагу.

— Валодзя, як ты? — запытаў ён Коршунава.

— Адзін месер адваліў, — адказаў той, — а першая пара да хваста прыладжваецца.

Бушуеў мусіў трымаць у памяці пару знішчальнікаў, якая навісла ім на хвост, і не забываць пра той месер-адзіночку, што стаіўся недзе побач, чакаючы момант, каб ударыць — рэзка і напэўна.

— Можа, я цяпер другую шашку? — пачуў Бушуеў голас стралка.

— Давай! — крыкнуў ён, хоць і не спадзяваўся, што адна і тая ж хітрасць можа спрацаваць двойчы.

I яна не спрацавала. Як толькі штурмавік пацягнуў за сабой дымавы хвост, на самалёт накінуліся адразу з трох бакоў. Першага месера Коршунаў адхвастаў трапнай, але занадта кароткай чаргой, другі месер здаля выпаліў з усіх гармат і кулямётаў, але кулі толькі падрапалі фюзеляж. Трэці месер зваліўся зверху, і Коршунаў не паспеў выкруціць рулю кулямёта, як ягоная кабіна захлынулася ў жалезнай залеве.

ES

— Валодзя! — бясконца крычаў Бушуеў, але гэтым разам яму ніхто не адказваў.

Дзіўна, але самалёт па-ранейшаму добра слухаўся рулёў, хоць месеры зноў і зноў наляталі на штурмавік і стараліся біць напэўна, кароткімі чэргамі, цэлячы ў месца пілота. I неўзабаве ўся кабіна Бушуева была прашыта кулямі ўздоўж і ўпоперак, кроў зацякала ў вочы капітану, які, не зважаючы ні на што, вёў свой самалёт у бок аэрадрома, думаючы ўжо не пра сябе, а пра свайго сябра, які, у адрозненне ад эксперыментальнай машыны, несумненна, існаваў у адзіным, несярыйным, экземпляры.

Нахабныя месеры ўжо ледзь не штурхалі самалёт Бушуева, яўна шкадуючы патроны і снарады на тое, каб дабіць скалечаную машыну. У пачатку вайны яны яшчэ маглі дазволіць сабе такое, але ўжо тройчы паранены Бушуеў тым не менш не дараваў ім ніводнай памылкі. Калі адзін са знішчальнікаў заляцеў крыху наперад, Бушуеў давярнуў нос свайго самалёта і спрытна падчапіў немца кароткай, але вельмі моцнай чаргой.

«Двое засталося», — падумаў Бушуеў, і тая думка была хіба што апошнім, што ён выразна асэнсаваў у паветры. Што адбывалася далей, ён памятаў урыўкамі. Запомніў стрэлы, кавалкі плексіглазу, якія лупцавалі па твары, горкі пах, дым ды стрэлку на прыборы, да якой ён увесь час вяртаўся позіркам. Ён яшчэ запомніў поле аэрадрома, якое набліжалася з неймавернай хуткасцю, але ўжо не мог памятаць, як яго даставалі з самалёта, як адвезлі ў шпіталь, як рабілася аперацыя, да якой хірург прыступіў хутчэй па інерцыі, чым свядома. «У яго практычна няма шанцаў», — змрочна кінуў ён, гледзячы на параненага і нанова сшытага капітана.

«Я вазьму лётчыка да сябе», — сказала тады яшчэ маладога веку ваенурач і сама знайшла для капітана месца ў асобным пакойчыку пераробленай пад шпіталь двухпавярховай сялянскай школы. Яна не адыходзіла ад капітана ні ўдзень, ні ўночы, і ўсе здзіўляліся, дзе яна знаходзіць на тое сілы. Капітан расплюшчыў вочы познім вечарам васемнаццатага дня па аперацыі, і па тым позірку, які спыніўся на ёй, ваенурач зразумела, што лётчык усё яшчэ балансуе на мяжы жыцця і смерці. Тая, што аддала дзеля ягонага выратавання столькі сіл, мусіла зрабіць і апошні крок.

«Я выратую цябе, капітан», — сказала ваенурач і скінула з галавы пілотку. Шыкоўныя цёмна-каштанавыя валасы чароўнай хваляй праліліся на свежы белы халат.

a

«Я перадам табе частку сваёй энергіі, якая адгоніць ад цябе смерць», — рашуча прамовіла ваенурач, хутка распранулася, адкінула засціраную шпітальную коўдру і асцярожна легла, аголеная, побач з капітанам Бушуевым. Яна выцягнулася ў струнку, знерухомела і загадала сабе зліцца з капітанам у адно цэлае...

Капітан Бушуеў пакінуў шпіталь праз месяц, на два тыдні быў адпушчаны дадому, пасля чаго на новым самалёце вярнуўся на фронт, нават не здагадваючыся, якую ролю ў ягоным уваскрэсенні сыграла яшчэ маладая ваенурач. Бушуеў толькі пераканаўся, што яму нечакана пачалі страшэнна падабацца шатэнкі. Калі ён бачыў жанчыну з густымі каштанавымі валасамі, парыў дзівоснай энергіі літаральна ўздымаў яго па-над зямлёй, і аднапалчане без асаблівага здзіўлення адзначалі: «Во, зноў капітан Бушуеў на штурмоўку паляцеў...»

— Самае дзіўнае тое, што мы з Вольгай тады нават не цалаваліся, — сказаў я сваёй новай знаёмай, расчуліўшыся лёсам капітана Бушуева, і праліў на штаны колькі кропляў шыкоўнай фінскай гарэлкі.

— Каб такое было ў наш час, вас бы проста засмяялі, — запэўніла мяне дзяўчына. — Спачатку б засмяялі, а потым проста зацкавалі, не далі б праходу. Сярод маіх аднагодкаў займацца пасля ўрокаў каханнем — такая ж звыклая справа, што і гульні на камп’ютэры.

Я дастаў з кішэні цыгарэту і запытальна зірнуў на бармена. Той выхапіў аднекуль з-за спіны папяльнічку і падсунуў яе мне. Гэта быў яшчэ адзін плюс кавярні «Тры з плюсам», дзе дазвалялася рабіць усё, што катэгарычна забаранялася ў іншых месцах.

— Вы хочаце сказаць, што вы... ужо... — прамармытаў я праз дым, міжволі прыкідваючы, якім можа быць такое вось дзяўчо ў ложку. Як ні круціў я, як ні прыкідваў, — нічога ў мяне не атрымлівалася. Я ніяк не мог сабе ўявіць, як можна займацца каханнем з падлеткам, які замест падушкі карыстаецца школьным ранцам і ў гэтыя дні пакідае ў школьным дзённіку адной ёй зразумелыя знакі. He, хоць забіце мяне: такія ножкі, як у яе, маюць сэнс толькі ў спалучэнні з кароткай, цеснай спаднічкай; такое дзяўчо, аголенае, у чаканні на «займацца каханнем», выглядае як карьікатура Кукрыніксаў на тэму «Іх норавы». Хоць... Хто яе ведае?

&

Я выпаліў цыгарэту за якія тры зацяжкі.

— He верыце? — спытала дзяўчо і рашуча палезла ў сваю сумачку. Што ж я ўбачыў? Па чарзе яна паказала мне насоўку, туш для веяў, жвачку, прэзерватыў, ручку і ўпакоўку нейкіх замежных пігулак.

— У нас увесь клас такімі карыстаецца, — растлумачыла дзяўчо. — Ну, і такімі гумкамі таксама, толькі што хлопчыкі іх не вельмі любяць і лянуюцца з сабой насіць.

— Што зробіш, — развёў я рукамі.

— Яны часцей проста не паспяваюць прыладзіць тыя гумкі. Ясна, што без іх ім куды менш клопатаў, але ж і аб партнёры трэба думаць.

— Ну... так, сапраўды, — згадзіўся я.

— На вялікі жаль, некаторыя нашыя партнёры недастаткова выхаваныя, — скончыла дзяўчо. — Колькі маіх сябровак з-за гэтага падзаляцела!

— Ну вось, — вырашыў я перахапіць ініцыятыву. — A мы з Вольгай тады нават не цалаваліся. Нам хапала дотыку пальцаў, каб ад іх закруцілася ў галаве.

— Наогул гэта няздорава, — запярэчыла дзяўчо. — Воздержаняе, як кажуць нашыя суседзі, — не лепшае выйсце, негатыўна ўплывае на псіхіку. А мяне Марыляй завуць.

— А мяне — Сеням. Дзядзя Сеня...

Марыля гучна засмяялася. Я кіўнуў бармену, і той імгненна паставіў перад Марыляй шклянку з апельсінавым сокам. Мне ж нагадаў пра каву са смятанкай.

— Дзякуй, — сказаў я.

— Вы любілі ў нас піць каву са смятанкай, — нагадаў бармен.

— Смешна падумаць, — адзначыла Марыля, гледзячы мне проста ў вочы, — але ж вы, дзядзя Сеня, маглі быць мне бацькам.

— Тады — не мог, — запярэчыў я. — А ўвогуле ў нас з Вольгай маглі б нарадзіцца прыгожыя дзеці. Ды на такі цуд, як ты, я і цяпер няздольны. Hi з кім!

— Прыбядняецеся, — кінула Марыля.

— Каб жа...

Яна крыху памаўчала, але адна думка, па ўсім было відаць, не давала ёй супакоіцца.

— Дзядзя Сеня, — сказала Марыля і схілілася да мяне. — Дык у вас з маёй маці сапраўды нічога не было?

Я вінавата развёў рукамі. У адказ Марыля зноў гучна

засмяялася.

— Фантастыка! — засведчыла яна. — Раскажы я пра гэта сваім сяброўкам, яны ні за што не паверылі б.

— Ну што зробіш?! — выбухнуў я. — Хто ж у тым вінаваты? Я, Вольга, нехта яшчэ? Проста такія вось мы тады былі. Нам хапала вершаў, кароткіх сустрэч на вуліцы. Дотыку рукі, нарэшце.

— Ну і малайчына мая мамуля! — Марыля закінула за плечы свае шыкоўныя валасы і гулліва стрэліла блакітнымі вачыма. — Дзядзя Сеня, дык вы што... школу скончылі, значыць, хлопчыкам?

За маёй спінай ціха спяваў Дасэн, тоненькая нітачка цыгарэтнага дьіму ўздымалася пад столь. Шклянка ў маіх руках выпраменьвала полымя і апякала далоні...

I тады я пачуў, што глеба паплыла з-пад маіх ног...

... Сыраегін не адразу ўцяміў, што застаўся на схіле гары адзін. Ен добра памятаў, як гулка лопнула асноўная вяроўка, і яго адразу ж кінула па схілу ўніз. Ён быў упэўнены, што здолеў затармазіць амаль імгненна, упіўшыся вастрыём ледаруба ў зледзянелы схіл, і ад таго месца, дзе засталіся пяцёра ягоных сяброў, яго аддзяляла найбольш сто метраў. Сыраегін працёр залепленыя снегам акуляры і рушыў наверх, высякаючы «кошкамі» прыступкі.

' Вецер усё мацнеў, і завіруха, якая яшчэ зусім нядаўна перакідвалася толькі праз ногі, цяпер стала перад Сыраегіным плотнай сцяной, праз якую было відаць найбольш як на пяць метраў. Між тым Сыраегін упарта караскаўся ўверх, дапамагаючы сабе ледарубам. Ён разумеў, што з кожнай хвілінай у яго заставалася ўсё менш і менш шанцаў адшукаць сваю пяцёрку. Непагадзь схавала ўсе арыенціры. Выццё ветру паглынала ўсе іншыя гукі, і колькі ні крычаў Сыраегін, у адказ ён чуў адно і тое ж: напятае завыванне халоднага паветра.

Праз які час ён наткнуўся на невялікую скалу, якая стала яму ўпоперак дарогі. Сыраегін стомлена прываліўся спінай да скалы і сарваў з вачэй цёмныя акуляры. Рэзкі белы колер, які напоўніў усё наваколле, прымусіў яго прыжмурыцца, але і цяпер, засяродзіўшыся, з амаль заплюшчанымі вачыма, Сыраегін ніяк не мог зразумець, куды яму трэба было ісці далей. Наўкола ўсё было дарогай наверх і адначасова — уніз.

«Спакойна! — сунімаў сябе Сыраегін. — He трэба мітусні, ніякіх лішніх рухаў. Галоўнае — прыняць адзіна правільнае рашэнне і потым ад яго не адступаць. Тут, у гарах, вагацца нельга».

Думку пра тое, каб застацца тут, пад прыкрыццём скалы, і перачакаць завіруху, ён, падумаўшы, адкінуў. Ён адчуваў у сабе сілы ісці далей, змагаючыся з ветрам, снегам, даверыўшыся ўласнаму вопыту і яшчэ — удачы.

Альпінісцкі вопыт у яго і сапраўды быў значны, але менавіта ў гэтьі дзень удача яўна адвярнулася ад самотнага рызыканта. Колькі часу ён прабіваўся наўзгад праз завею, цьмяна ўсведамляючы, уверх па схілу ён крочыць ці ўніз. 3 вялікім задавальненнем ён бы вярнуўся зараз пад выратавальную скалу, але дзе ты цяпер яе адшукаеш! Вецер, здаецца, усё мацнеў, снег рабіўся глыбейшы, і ногі Сыраегіна неўзабаве пачалі ў ім тануць, як у клейкай маннай кашы. Вось тады ён і вырашыў спыніцца.

Ён намацаў нагамі высокі сумёт, крыху ўмяў снег, скінуў з плячэй рукзак, з якога дастаў дзюралевую пласціну. He спыняючыся, ён нарэзаў з плотнага снега вялікія кубікі, з якіх склаў спачатку сценку, а потым выкапаў пад ёй глыбокую нішу, у якую паступова'сам і схаваўся, пакінуўшы невялічкую адтуліну там, куды вецер не намятаў снег. Цяпер ён мог спакойна перачакаць непагадзь.

Хутка Сыраегін амаль супакоіўся. У ягоным дамку шыпеў прымус, на якім рыхтавалася вада для канцэнтрата, гарэла свечка, а сам Сыраегін ляжаў на спальніку, стомлена выпрастаўшы ногі. Чакаючы, калі закіпіць вада, ён задрамаў і праз чуйны сон адзначыў, што характар надвор’я змяніўся. Ён расплюшчыў вочы ад яркай блакітнай успышкі, і амаль у тое ж імгненне па вушах хвастанулі магутныя грымоты. Сыраегін ведаў, чым магла пагражаць яму навальніца. Ён пачаў сутаргава запіхваць у рукзак параскіданыя рэчы, і калі пачуў паважны гул, падабраў пад сябе ногі і прыкрыў далонямі твар. Цяжкая лавіна, нібы церушынку, знесла ягоны снежны дамок, захапіла Сыраегіна, кінула разам са снежнай масай уніз па схілу.

Ён не мог зразумець, колькі часу быў без прытомнасці, але ўцяміў, што ўратаваўсЯ нейкім цудам, здолеўшы пры гэтым абараніць далонямі твар, дзякуючы чаму мог цяпер дыхаць. Сыраегін адчуў пах бензіна. Ён пачаў навобмацак разграбаць далонямі снег. Рабіць тое было вельмі няпроста, але яму пашанцавала ў тым, што снегу над галавой аказала-

ся няшмат. Праз пару хвілін Сыраегін здолеў выбрацца на паверхню схілу.

Сцямнела. Непадалёку белую паверхню схілу пераразала чорная прапаліна — след ад згарэлага бензіна з ягонага прымуса. Ніякіх іншых рэчаў паблізу не было відаць — толькі снег, вецер і рэзкія грымоты недзе там, наверсе. А тут снег, хоць і працягваў падаць, быў не такі густы, і Сыраегін, правальваючыся амаль па пояс, пачаў прабівацца да бліжэйшай скалы.

Дабраўшыся да яе падножжа, ён убачыў у сцяне чорную адтуліну. Сыраегін дастаў з кішэні пухоўкі маленькі ліхтарык і без ваганняў нырнуў у лаз. Праз колькі метраў ён ужо здолеў стаць на ногі і агледзецца. Пячора была вялікая. Яе памеры ён адчуў па тым, як далёка прасціраўся прамень ягонага ліхтарыка. Мяккі пясок пад нагамі сам запрашаў прысесці, што Сыраегін і зрабіў, яшчэ раз падзякаваўшы лёсу за тое, што застаўся жывы. Ён гатовы быў ужо заснуць, падклаўшы пад галаву руку, як раптам пачуў высокія гукі скрыпкі.

Скрыпкі?!

Сыраегін ускочыў і напружыў слых. He, ён не памыляўся. Сапраўды, пад цёмнымі каменнымі скляпеннямі гучала скрыпка. Ён нават пазнаў твор, які выконваўся. Сыраегін схапіўся рукамі за галаву. Канцэрт Вяняўскага тут, на вышыні пяці кіламетраў, у раёне, куды гады ў рады дабіраліся альпіністы?!

Ён прыкрыў далонню святло ліхтарыка і асцярожна рушыў насустрач гукам скрыпкі. Вузкі спачатку каменны калідор паціху пашыраўся, гукі музьікі рабіліся ўсё болып выразнымі, аж нарэшце наперадзе Сыраегін убачыў водбліскі святла. Ён пагасіў ліхтарык. Намацваючы левай рукой сцяну, ён ступіў яшчэ колькі крокаў і спыніўся, уражаны, каля ўвахода ў велізарную пячору, у цэнтры якой гарэла вогнішча.

Сыраегін убачыў абкладзены каменнем невялікі прыродны басейн, ад якога ўздымалася лёгкая пара. На беразе басейна на грубай посцілцы з трыснягу, апусціўшы ногі ў ваду, сядзела аголеная жанчына і іграла на скрыпцы. Яна была незямной прыгажосці, і ўжо адно гэта прымусіла Сыраегіна амаль стаіць дыханне. Ён не мог адвесці вачэй ад белай, гладкай скуры, пасмаў валос, якія прыкрывалі яе твар. I калі жанчына ўскінула галаву, паклала побач з сабой на трысняг скрыпку і зірнула Сыраегіну проста ў вочы, ён пачуў, як кроў

прыліла да ягонай галавы. Сыраегін пахіснуўся, і каб не ўпасці, з лёгкім стогнам прысеў, не ў сілах адарвацца ад высокіх, завостраных грудзей, доўгай, тонкай шыі, глыбокіх чорных вачэй і ласкавай усмешкі, якая і паралізавала яго найбольш.

— Я чакала на цябе, — сказала жанчына, не варухнуўшыся.

— Хто вы?.. — прашаптаў Сыраегін.

— Я? Гаспадыня гары, — адказала незнаёмка і лёгка стала на ногі, ані не саромеючыся свайго адкрытага цела. Погляд Сыраегіна слізгануў па тонкай таліі, па акуратнаму трохкутнічку валасоў, грацыёзна выгнутых клубах і нарэшце сарамліва ўбіўся ў жвір.

— Падыдзі да мяне! — загадала жанчына.

Сыраегін падняўся і зрабіў крокі ёй насустрач.

— Ты мусіш адчуваць сябе на роўні са мной, — сказала Гаспадыня гары і пасунула ўніз замок ягонай пухоўкі. Сыраегін нешта прамармытаў, але супраціўляцца быў няздольны.

— Я сама, не турбуйся, — мякка праспявала жанчына, і неўзабаве Сыраегін стаяў перад ёй голы, бездапаможны, пераступаючы з нагі на нагу, і адчайна перажываў за ўласную аголенасць, за сваё схуднелае, зусім не атлетычнае цела.

— Ну вось, — задаволена сказала жанчына. — Аднак ты не мусіш саромецца ані майго цела, ані свайго. Хадзем. Я пакажу табе свае ўладанні.

Яна пяшчотна ўзяла Сыраегіна за руку і павяла ўглыб пячоры. Гаспадыня гары паказала яму кладоўкі, поўныя вяндлінаў, і ледзякі, на якіх спачывалі тоўстыя, апетытныя каўбасы, клады дроў і пукатыя бутлі з пітвом цёмнага колеру. Са здзіўленнем пабачыў Сыраегін глыбокі цырк, дзе ўгары, вельмі далёка, завываў вецер і бліскалі маланкі. А тут, на дне цырка, звінеў чысцюткі ручай, у якім завіхаліся сдронгі, ледзь чутна пакусваючы яго за ногі, у невялікім лясочку зелянелі дрэвы з маленькімі пладамі на галінках, паценьквалі нябачныя птушкі. На градах буялі капуста, агуркі, наліваліся салодкім сокам тоўстыя кавуны, і Сыраегін ачаломкаўся толькі тады, калі над ягоньім вухам загудзеў касматы чмель.

— Ты мусіш застацца тут, — сказала Гаспадыня гары, паклаўшы яму на плечы свае доўгія, тонкія рукі.

Сыраегін нічога не здолеў адказаць. Жанчына павяла яго далей, туды, дзе ручай з халоднай вадой зліваўся з другім,

які выбухаў клубамі пары. Гаспадыня гары адпусціла ягоную руку і смела ступіла ў ваду.

— Ну, што ж ты? — азірнулася яна. — Смялей, хадзі да мяне!

I зноў Сыраегін не змог яе не паслухацца.

Гаспадыня гары доўга націрала ягонае цела нейкім духмяным рэчывам, размінала скуру і мышцы сваімі пяшчотнымі пальцамі, і калі яны прабягалі побач з ягоным гонарам, ледзь чутна датыкаючыся ла яго, Сыраегін напружваўся, адчуваючы, як ён усё больш і больш наліваецца дзівосным агнём, як драпежна тузае яго боль там, дзе ад таго агню пякло найбольш за ўсё. Ён стаяў паслухмяны, быццам дзіця, ледзь трымаючы сябе ў руках, высока адкінуўшы галаву і адчуваючы на сваім целе мімалётныя пацалункі, якія абпальвалі яго, як праменьчыкі ненажэрнага ліпеньскага сонца.

Гаспадыня гары нарэшце адступіла на пару крокаў.

— Вось ты і ажыў, — задаволена сказала яна, працягнула да яго руку і дакранулася да грудзей Сыраегіна. Ад гэтага лёгкага дотыку Сыраегін, аднак, з цяжкасцю ўтрымаўся на нагах.

— Хадзем, нас чакае вячэра, — сказала жанчына, і Сыраегін паслухмяна пасунуўся ўслед за ёй.

Яны паселі на густых мядзвежых скурах побач з басейнам, елі смажанае на вуголлях мяса і запівалі яго халодным вінаградным віном, якое, тым не менш, не магло пагасіць полымя, што працягвала з’ядаць альпініста. Гаспадыня гары перакідвала з далоні на далонь запечаную ў жары бульбу, ламала яе і ўпівалася вострымі зубкамі ў гарачую жоўтую мякаць, раз-пораз страляючы ў бок Сыраегіна сваімі вачыма, у якіх сваволілі водбліскі паходняў. Сыраегін выкаціў з вуголля вялікую бульбіну, счакаў крыху і дакрануўся гарачым кругляшом да грудзей жанчьіны. Тая заплюшчыла вочы і ціха застагнала, адкінуўшыся назад. Суніцы яе смочкаў наліліся чырванню, грудзі высока ўзнімаліся, і чарадзейны водар дыхання Гаспадыні гары прыцягваў Сыраегіна да сябе, маніў, як экзатычная кветка. Ён ускочыў на ногі і выцягнуўся перад жанчынай, не саромеючыся больш ні свайго бледнага, худога цела, ні гонару, які пераможна ўзняўся, мэтанакіравана гледзячы наперад.

— Скажы мне, скажы! — закрычаў Сыраегін. — Я сапраўды жывы і ўсё гэта мне не сніцца?!

— Ты ж сам слухаў канцэрт Вяняўскага, — ледзь чутна адказала жанчына, але вачэй сваіх не расплюшчыла. Яна

легла на спіну, шырока раскінуўшыся на шыкоўнай поўсці мядзведзя.

— О-о-о! — застагнаў Сыраегін.

Ён больш не мог стрымаць сябе. Ён упаў на калені перад жанчынай, а потым сутаргава папоўз да яе, імкнучыся як мага хутчэй дастаць сваімі высахлымі ўмомант вуснамі яе напаўадкрыты рот. I праз колькі імгненняў гарачая лавіна з грукатам вырвалася з ягонага цела і кінулася, шалеючы, наперад, змятаючы ўсё на сваім шляху...

Блізкіх сваякоў у Сыраегіна не было. Дзён праз пяць пасля здарэння ў гарах каля скалы, дзе лавіна выкінула на паверхню спляжаны прымус, пошукавы атрад выбіў на вялікім камені знак у форме ледаруба з датай гібелі Сыраегіна. Ён сам чуў удары метала аб камень, калі ляжаў, паклаўшы галаву на грудзі Гаспадыні гары, і думаў, здзівяцца хлопцы ці не, калі ён выйдзе да іх з пячоры вось такі, задаволены і стомлены, голы, не хаваючы ад белага свету свой гонар, які гэтак прыемна балеў, але тым не менш ахвотна адгукаўся на кожную чарговую прапанову.

I Сыраегін зусім было наважыўся пайсці да хлопцаў пасля таго, калі зрабіў ладны глыток духмянага віна. Ён мог паступіцца ўсім, апрача адной уласнай слабасці. Таму што заўсёды, нават пасля маленькай шклянкі піва, ягоная душа патрабавала цыгарэту. Няхай сабе й танную «Астру».

Адзіным, што яго ўтрымала, была думка: а ці захапілі хлопцы сюды, на вышыню, тыя цыгарэты? Таму што калі цыгарэт у іх не будзе, курыць захочацца яшчэ больш.

— Ці маеш ты ноты Паганіні? — спытаў Сыраегін Гаспадыню гары, каб адагнаць ад сябе непажаданыя думкі і грукат малаткоў.

— У мяне ёсць усё, — адказала Гаспадыня гары і паказытала ягоны гонар смыкам.

У той вечар пасля жалобнага салюта 3 ракетніц там, каля выбітага на скале знака, Сыраегін з асаблівай асалодай слухаў скрыпку.

— Мне маці амаль нічога не казала пра тое, што ж адбылося паміж вамі, чаму вы разышліся, — сказала мне Марыля.

— Усё здарылася неяк само сабой, — адказаў я. — I шукаць вінаватых проста не мае сэнсу.

— Мне не трэба тое тлумачыць, — сумна ўсміхнулася

Марыля. — Прынамсі, са мной нешта падобнае ўжо здаралася. Але вось пра што хачу спытацца, дзядзя Сеня... Як вы думаеце, калі б мая маці ведала, кім вы зробіцеся праз гады, ці пайшла б яна на разрыў з вамі?

— Ёсць пытанні, на якія наогул немагчыма адказаць, — паспрабаваў адбіцца я, але па выразу твару дзяўчыны здагадаўся, што мой адказ яе ніяк не задаволіў.

Але ж адкуль у гэтай моладзі такая ўласцівасць задаваць заведама неядомыя пытанні?!

— Я ніколі не паверу, што вашыя бацькі ніколі не рычалі на вас, пачуўшы тое ці іншае нязручнае для іх пьітанне, — здагадалася пра ўсё Марыля. — Вось чаму не варта адмахвацца ад мяне, як ад той дакучлівай мошкі. Да таго ж, вы, дзядзя Сеня, — як ні круці, але славутасць. Няхай і раённага маштабу. He адказваць на пытанні прыхільніцы вашага таленту — вялікая рызыка. Вы можаце сапсаваць свой імідж.

Я прамаўчаў, схапіўшы ротам выратавальную саломку, што тырчала з напоўпустой шклянкі.

— Вам што, вельмі непрыемна адказваць на нязручныя пытанні? — стаяла на сваім Марыля, забыўшыся на больш чым кароткую спаднічку, з-пад якой я не мог, як бы не схацеў, не заўважыць асляпляльна-белы трохкутнічак бялізны.

— Ведаеш, Марылька, я ў дзяцінстве быў надзвычай сарамлівы, — сказаў нарэшце я. — I выдатна памятаю той час, калі перастаў задаваць бацькам недарэчныя пытанні. Магчыма, зразумеў, што на іх могуць быць усяго толькі не менш глупыя адказы.

А колькі ж я задаваў такіх пытанняў? А колькі я здолеў іх утрымаць пры сабе!

Невыразна, але памятаю, як у далёкім дзяцінстве маці прывучала мяне хадвіць у туалет па-даросламу. Яна расшпільвала мне штонікі, падводзіла да унітаза і некалькі разоў націскала пальідам на мой недаростак. Пры гэтым безупынна паўтарала: «Пісь-пісь-пісь...» I неўзабаве я быў прывучаны да таго, што адзін дотык да маёй нявіннай галінкі выклікаў у мяне жаданне адразу ж пазбыцца непатрэбнай вадкасці. Неаднойчы маці ўсур’ёз лупцавала мяне, калі бачыла, як я стаяў, сціснуўшы пальцамі няўрымслівы чарвячок, і адчуваў, як цёплыя ручаіны бягуць па маіх тоненькіх ножках. Але ў той час я не задаваў яшчэ недарэчных пытанняў, таму што ўсё адбывалася неяк асобна адно ад аднаго.

Вялікае ўражанне зрабіла на мяне жаночая лазня. Маці неяк узяла мяне, малога, з сабой.

Раней я ніколі не бачыў такой колькасці голых жанчын. I мяне ўразілі не столькі шырокія, белыя целы, пазначаныя аднолькавымі цёмнымі, часам рыжаватымі трохкутнічкамі, сколькі менавіта колькасць тых целаў. Я безупынна азіраўся па баках, пакуль маці цягнула мяне за руку туды, дзе пад душам мыліся, цёрліся мачалкамі маленькія і вялікія, тоўстыя і худыя, стрыжаныя і доўгавалосыя, амаль бязгрудыя і з агромністымі боханамі жанчыны. Я сядзеў на лаве ў цынкавым тазіку, безупынна круціў галавой і лыпаў вачыма, адбіваючыся рукамі ад жорсткай матчынай мачалкі.

Я звярнуў увагу на невялічкія дзверы, праз якія час ад часу з венікамі ў руках забягалі белыя жанчыны, каб крыху пазней, чырвонымі і распаранымі, выскачыць і з віскам боўтнуцца ў басейн. Я паказаў маці на тыя дзверы. Яна засмяялася, сунула мяне пад душ і павяла ў парыльню.

Там было цёмна, але ў няпэўным святле лямпачкі я амаль адразу заўважыў вялізную кабеціну, якая сядзела на сярэдняй паліцы, шырока раскінуўшыся на мокрых дошках. Яе вялікія, большыя за маю галаву, грудзі сцякалі па жываце, спацелы твар блішчаў, і кроплі поту, адрываючыся ад носа, падалі ў густы, чорны гушчар, які буяў паміж рассунутых ног жанчыны. Заўважыўшы, як я гляджу на яе, жанчына паклікала мяне пальцам.

— Хадзі, хадзі сюды, хлопчык, — усміхнулася кабеціна, вышчэрыўшы рэдкія, чорныя зубы. — Пакажу табе нештачкі...

Маці падштурхнула мяне да жанчыны, і я пачаў караскацца па дошках уверх. Схіліўшыся, кабеціна падхапіла мяне і пасадзіла проста на свой страшэнны куст.

— Верка! — закрычала кабеціна. — Хіба не магла ты прывесці каго больш старэйшага?

— Якога маю, — развяла рукамі маці.

— Хіба ж ён для мяне мужык? — зараўла кабеціна і балюча ўхапіла мяне за мой недаростак. — Я ж такога нат і не пачую. Для мяне такое, што камар паміж ног: праляціць — ніякай асалоды!

I яна зноў балюча тузанула мяне за галінку.

Я закрычаў ад нечаканага болю і ўпёрся рукамі ў яе грудзі. Было такое ўражанне, што мае рукі патанулі ў глыбокіх цэбрах са смятанай.

— Во! — гучна зарагатала кабеціна. — Малы-малы, a лапаць за цыцы навучыўся ўжо!

— Макараўна. ты не псуй мне малога! — пачала абараняць мяне маці, але кабеціна перакруціла мяне ў паветры і

кінула тварам уніз на свае тоўстыя, расплывістыя клубы носам проста ў чорны, жорсткі гушчар. Я ледзь не задыхнуўся ў мокрых спружынах валасоў, якія палезлі мне ў рот, у нос. Мне не ставала паветра, я закалаціўся ў руках кабеціны.

— Ну, давай, давай, — рагатала яна і яшчэ шырэй раскінула ногі. — Можа быць, ты апошні ў маім жыцці мужык!

— Макараўна! — ужо зусім сур’ёзна сказала маці, і, пачуўшы яе голас, я хапануў ротам паветра і ўпіўся зубамі ў тоўстую, белую, агідную, як манная каша, скуру.

— Дык ён у цябе ўсё ўмее! — зайшлася кабеціна, але маці ўжо трымала мяне на руках. Я плакаў, абхапіўшы яе за шыю, а тоўстая кабеціна працягвала задаволена рагатаць, і яе цела трэслася, як кісель, і расцякалася па дошках.

Я супакоіўся няскора, і шмат начэй па лазні бачыў у сне тое белае цела, адчуваў на зубах пругкія колцы валасоў і мякаць слізкай скуры. Разам з тым я раптам усвядоміў, што пэўную асалоду мне пачаў прыносіць адзін толькі дотык пальцамі да майго недаростка. Ды мінула яшчэ шмат гадоў, калі я пачуў патрэбу раз-пораз патрымаць яго ў руках. I вось аднойчы здарылася тое, што літаральна перакруціла ўсё маё існаванне.

Цёплым, нават спякотным летнім днём я ўскараскаўся на высокую капу сена і цалкам распрануўся, падставіўшы сваё цела гарачым промням сонца. Я лёг на спіну, заплюшчыў вочы, атрымліваючы задавальненне ад цяпла, лёгкага ветрыку, які лашчыў скуру, ад высахлых травінак, што пакусвалі мяне за спіну, ад водару сенажаці, спеваў жаўранкаў. Выпадкова пальцы дакрануліся да майго парастка, і гарачая хваля скаланула цела. Я пачаў гладзіць яго, і нейкія зусім новыя пачуцці закруцілі мне галаву. Чым больш я лашчыў дагэтуль практычна незаўважную частку майго цела, тым больш горача рабілася мне. Уражаны, я раптам адчуў, як мой парастак наліваецца гарачай крывёю, выпростваецца, камянее на вачах. I вось ужо ў маёй далоні ляжала не нешта бязвольнае, млявае, а дрыжала драпежнейшая частка цела — моцная, агрэсіўная, якая ўтрымлівала ў сабе нечуваную дагэтуль мною сілу. Я часта дыхаў, перад заплюшчанымі вачамі прабягалі дробныя бліскучыя зорачкі, але чым мацней я сціскаў у далонях свой абуджаны мужчынскі гонар, чым хутчэй прабягаў па ім пальцамі, тым больш мне не ставала паветра.

Аж нарэшце... Я пачуў, як у маіх далонях, як птушка, здрыганулася нешта вялікае, чужое, і цёплая вадкасць ударыла мне ў грудзі. Той удар быў настолькі моцны і нечаканы, што маё цела спачатку скруцілася ад асалоды ды болю, пасля чаго рэзка выпрасталася. 3 грудзей вырваўся звярыны рык. Цалкам страціўшы адчуванне часу і прасторы, я крутануўся і паляцеў з капы ўніз, чапляючыся па дарозе за сена. Я грымнуўся на зямлю і апрытомнеў толькі тады, калі пачуў за спінай нечыя галасы. Я азірнуўся.

Некалькі дзяўчынак, кінуўшы граблі, з віскам адвярнуліся, але дзве з іх, больш старэйшыя, нахабна паказвалі ў мой бок пальцамі і гучна рагаталі. Я мітусліва пачаў караскацца на капу, ды ад таго, што спяшаўся, увесь час саслізгваў уніз сваімі белымі, не кранутымі сонцам, паўшарамі. Рогат за маёй спінай не спыняўся. Сена, якое яшчэ колькі хвілін таму было такое мяккае і духмянае, цяпер балюча калола маё цела, упівалася ў мой чырвоны жолуд, прыліпала да потных грудзей. He памятаю як, але я здолеў такі забрацца наверх, нацягнуў на сябе трусы і скаціўся з капы з другога ўжо боку, стрымгалоў пабег у бок рэчкі. У вушах стаялі віск і рогат, і каб іх заглушыць, я з вопраткай у руках кінуўся з абрыва ў халодную ваду, пасля чаго доўга націраў глінай далоні, змываў і ніяк не мог змыць з сябе нешта белае і ліпкае.

I толькі познім вечарам, у прыцемках, праз гароды я прабраўся да тае хаты, якую мая маці здымала летам пад дачу. Маці сядзела за сталом, чакаючы мяне з вялікім глечыкам сырадою. Я піў яго з жалезнага кубка, і мае зубы гучна шчоўкалі па ягонаму краю. Цёплае малако капала мне на штаны, але я думаў пра адно: пазнаюць мяне, сустрэўшы на вуліцы, тыя нахабніцы ці не? I калі пазнаюць, дык што будзе?

Мой парастак балеў усю ноч. Я варочаўся ў ложку з боку на бок і прачнуўся позна з галаўным болем. Зірнуўшы на мяне, маці ўздыхнула і сказала: «Ну вось... А гаспадыня сцвярджала, што ў яе хаце клапоў няма...»

Увечары вясковыя хлопцы прапанавалі згуляць у дурня. Калі яны раскінулі карты паміж ігракамі, мяне перасмыкнула: з карцінак на мяне глядзелі нахабныя аголеныя жанчыны з вялізнымі грудзямі. Mae пальцы імгненна спацелі і прыліплі да карт, мне здалося: вось-вось — і я пачую рогат і дзёрзкія слоўцы ў свой адрас. Тады я шпурнуў карты на драўляны стол. Хлопцы пахіхікалі, але не пакрыўдзіліся.

У той вечар мы вельмі ўдала залезлі на калгаснае поле па гарох...

— Дзядзя Сеня! — сказала Марыля, і я адзначыў, як у яе вачах заскакалі гарэзлівыя чарцяняты. — А вы маглі б мне расказаць, калі ў вас упершыню адбылося гэта?

— Што — гэта? — не зразумеў я.

— Ну як што?! — усміхнулася яна і прыкусіла ніжнюю губу. — Як вам сказаць?.. Калі ў вас была першая жанчына? Спадзяюся, пасля маёй маці?

— Табе не здаецца, малеча, што твае пытанні недастаткова тактоўныя? — спытаў я даволі груба. — Нават калі ўлічыць, што мы з табой амаль сваякі.

— Ну і што? — Марыля ні на хвіліну не задумалася над маімі словамі. — Што тут такога незвычайнага, нетактоўнага? Наадварот, мне здаецца, што кожны чалавек можа і павінен не толькі добра памятаць такое, але і ганарыцца ім. Я, прынамсі, магу прапанаваць вам абмен успамінамі: я раскажу вам, дзядзя Сеня, пра свайго першага хлопчыка, а вы мне — пра сваю першую дзяўчынку. Ну што ў гэтым можа быць непрыстойнага?

— Ведаеш, мне неяк... нецікава... He, не так! Я проста не змагу выслухаць тваю гісторыю, — адказаў я і памацаў рукой цьмяную паверхню стойкі. Зразумела, я адразу ж адшукаў ізноў поўную выратавальную шклянку і схапіўся за саломку з пластмасы, усведамляючы, што тым самым атрымліваю некалькі хвілін, неабходных мне, каб сабрацца з думкамі пасля таго, як атрымаў такую нечаканую прапанову.

Гэта ж, у рэшце рэшт, не мужчынская кампанія, у якой рэдка хто абмінае такую спакуслівую тэму, рэдка хто ўстрымаецца ад таго, каб не пахваліцца ўласнымі любоўнымі прыгодамі і, зразумела, перамогамі. Мужчыны не любяць расказваць аб уласных паражэннях на любоўным фронце. Тут яны — заўсёды героі, і іхнія аповяды перарастаюць у прыгожьія, з неверагоднымі падрабязнасцямі легенды.

Але вось каб жанчына дзялілася такімі ўспамінамі з мужчынам... Ды якая, уласна, жанчына?! Дзяўчо горкае, хоць і прывабнае. He, нешта сапраўды перавярнулася ў гэтым свеце...

— Ну дык што, дзядзя Сеня? — спытала Марыля, не зводзячы з мяне сваіх гарэзлівых вачэй. — Прымаецца мая прапанова?

&

— He! — рашуча адказаў я. — Лепш пакінь свае аповяды для сябровак. Мне тое нецікава.

— Вось і добра, дамовіліся! — нечакана лёгка пагадзілася Марыля. — Але ў такім выпадку вы зараз раскажаце мне пра сваю першую жанчыну. Калі вы толькі не забыліся, як яе завуць.

Я задумаўся, і амаль імгненна адчуў, як у мяне перахапіла дыханне. Тады я памёр у трэці раз...

Сіняковіч паліў люльку прынцыпова.

Па-першае, гэта было прыгожа, асабліва калі ўлічыць, што наўкола ўсе палілі цыгарэты, і на фоне клубаў дыму танных, рэзкіх цыгарэт водар ягонага дарагога замежнага тытуню дазваляў хоць у нейкай меры вылучыцца з шэрага натоўпу.

Па-другое, люлька сама сабой дадавала яму сталасці і часам нават ратавала ў пэўных нязручных сітуацыях, калі не было чаго адразу сказаць у адказ, калі трэба было хоць на хвіліну схаваць свой такі падатлівы чырвані твар.

Па вечарах, седзячы за сталом у адведзеным яму калгасам пакойчыку за стосам рахункаў і ведамасцяў, Сіняковіч раз-пораз чыркаў запалкай і ахутваў сябе дымам, назіраючы, як скручваюцца ў папяльнічцы чорнымі чарвякамі, дагараючы, запалкі. Але калі насталі гарачыя ліпеньскія дні, калі ва ўсю паднялася на палетках жыта, бясконцыя лічбы ў незлічоных справаздачах настолькі абрыдзелі Сіняковічу, што ён адно праз сілу прымушаў сябе сядаць за стол. Ды што толькі ён не рабіў, каб адцягнуць пачатак маркотнай работы?!

Ён бадзяўся берагам ракі з вудай, закідваў яе, не гледзячы, у ваду, і не вельмі сумаваў, калі вяртаўся дадому без аніводнага хваста. Ён бясконца слухаў прыёмнік, перачытваў чытаныя ўжо аднойчы кнігі, выкладваў на стале пасьянсы ці проста — кідаў усё і блукаў па наваколлі аж да глыбокай ночы.

Неяк вечарам ногі прынеслі яго да вясковага клуба. V вочы кінулася напісаная ад рукі афіша з назваю індыйскага фільма. На ганку стаяла мажная, маладая кабеціна, якую Сіняковіч неаднойчы сустракаў у праўленні калгаса. Ён неяк пацікавіўся нават і даведаўся, што яна, Анжэла, працуе загадчыцай клуба.

Анжэла ветліва ўсміхнулася Сіняковічу і моўчкі кіўнула на пачак білетаў, якія трымала ў руках.

ES

— Ды не... — разгублена сказаў Сіняковіч. Ён не вельмі любіў індыйскае кіно.

— А калі бясплатна? — спытала Анжэла і, не чакаючы адказу, схапіла яго за руку. — Хадзем, чаго саромецца!..

I Сіняковіч сам не зразумеў, чаму ён пакорліва пайшоў услед за Анжэлай, трымаючы, як дзіця, яе пульхную, цёплую далонь.

Яны праціснуліся на апошні рад і забіліся ў кут. Фільм пачаўся ўжо, людзей у зале было няшмат, і амаль ніхто з іх не звярнуў увагі на Сіняковіча і Анжэлу.

— Халера, камароў тут паналяцела, — прашаптала яна Сіняковічу на вуха. Яе вусны былі так блізка, што Сіняковіч адчуў іх гарачы дотык, які прасяк усяго яго, нібы зарад тока. На дадатак да ўсяго Анжэла шчыльна прыціснулася да яго плячом і адшукала ў цемры ягоныя рукі.

Сіняковіч стаіў дыханне. Ён не мог асабліва пахваліцца ўласнымі перамогамі над прадстаўніцамі іншага полу, і нават пяць гадоў, пражытыя ў інстытуцкім інтэрнаце, не дадалі ў пералік ягоных любоўных вікторый новых памятных дат. Шчыра кажучы, дык перамог у яго наогул не было. Так, толькі прыгоды, якія адно дражнілі, і не болей. Разы тры за ўсе пяць гадоў навучання ён заставаўся сам-насам з дзяўчынай. Ды аднаго разу трапілася гэткая ж, як і ён сам, сарамлівая летуценніца, якая ўсю ноч чытала яму Мандэльштама. Другая дзяўчына перабрала з віном, балбатала ўсялякае глупства і прасіла ў Сіняковіча, каб ён дапамог ёй расшпіліць кашулю. Ад дзяўчыны ва ўсе бакі разыходзіўся трывалы водар цыгарэт і селядца, і Сіняковіч мусіў перабароць сябе, распранаючы сваю сяброўку, якая, скінуўшы кашулю, развалілася на спіне ў ложку і адразу ж безнадзейна заснула. Трэцяя... Трэцяя чакала ад яго зашмат, была хуткая і сквапная на ўцехі, якімі задаволілася амаль імгненна, перш чым Сіняковіч здолеў нешта адчуць сам. Яна пайшла з пакоя, скрывіўшыся, і кінула на развітанне нешта абраз-лівае.

Вось чаму ўсе тыя пачуцці, якія ахапілі Сіняковіча цяпер, у душным вясковым клубе, былі для яго цалкам новыя, нязведаныя. Пальцы ягоных рук міжволі сціснуліся, і Анжэла імгненна адгукнулася на гэты рух. Яна сама моцна сціснула далоні Сіняковіча ў адказ і амаль навалілася на яго, паклаўшы галаву на плячо рахункавода.

— А ты чаму ў кіно да мяне не прыходзіш? — спытала яна.

— Я?.. Так... Работы хапае. — Сіняковіч не ведаў, што адказаць. Ён, прызнацца, нават не задумваўся, што шаптаў да-

лей, таму што адчуваў, як Анжэла пасунула ягоную руку па сваіх каленях уверх, як ягоная далонь праз колькі імгненняў легла на поўныя, вялікія грудзі Анжэлы. Праз тонкую тканіну ён адчуў яе гладкую, пругкую скуру і адразу ж узмакрэў.

— Ну што ж ты, смялей! — шапнула Анжэла, сама расшпіліла два верхнія гузікі і затаўкала руку Сіняковіча пад станік, дзе ён намацаў пальцам буйны і цвёрды, як арэх, смачок. Анжэла глыбока ўздыхнула і здрыганулася. I тут Сіняковіч пачуў, як яе рука апусцілася яму на калена, сціснула яго, а потым паціху павандравала па назе вышэй, да таго месца, дзе ва ўсю ўжо віравала і кіпела жыццё.

Фільм ішоў сабе і ішоў, прыгожыя індусы спявалі і ратавалі сваіх сябровак ад розных змрочных тыпаў, прыцягваючы да сябе ўвагу чуллівых вясковых кабет.

Анжэла мацней прыціснула рукой далонь Сіняковіча да ўласных грудзей, задыхала часцей і ўсё больш і больш распальвала полымя ў ягоным вогнішчы. У Сіняковіча звінела ў вушах, ён адваліўся на спінку крэсла і стаіўся, калі адчуў, як яе пальцы слізганулі паміж гузікаў на штанах, спрытна пашырылі лаз і прагна ўхапіліся за ягонае самае галоўнае месца. Анжэла ледзь чутна войкнула і ўкусіла Сіняковіча за кончык вуха.

I ён не здолеў стрымацца. Сіняковіч здрыгануўся, ягоныя ногі выпрысталіся і скамянелі, і з самых глыбінь ягонай душы на волю са стогнам вырвалася невялічкая часцінка цела, апаліўшы скуру на нагах. Кроплі поту пакаціліся па шчаках, Сіняковіч адчуў калатэчу ў грудзях і машынальна перакотваў пальцамі левай рукі вялікі валоскі арэх Анжэлы, які яшчэ больш набрыняў і скамянеў.

— Ты што?! — задыхаючыся, хутка зашаптала Анжэла. — Ты хіба... хіба не стрымаўся, мілы?..

Сіняковіч і гэтым разам нічога не здолеў адказаць.

— Пайшлі, — усхапілася Анжэла, — клуб без мяне зачыняць.

Яна дапамагла яму зашпіліцца, учапілася за ягоную руку і пацягнула за сабой паміж крэслаў. На іх па-ранейшаму ніхто не звяртаў увагі.

На вёсцы было ціха. Недзе далёка ляніва брахаў сабака, тоўстыя ліпы самлелі ў цёплым паветры і не маглі паварушыць аніводным лісточкам. Поўня асвятляла вуліцу, па якой крочылі Анжэла і Сіняковіч. Яна падхапіла яго пад руку і навалілася так, што невялікага росту Сіняковіч быў змушаны трымаць яе на сабе амаль усю.

— Ніяк не думала, што ты такі нецярплівы, — сказала яна. Сіняковіч нешта прабурчаў пад нос толькі дзеля таго, каб адказаць. Яны мінулі некалькі хат моўчкі і нарэшце спыніліся каля нізкага хліпкага плоту, за якім стаяла цёмная, без агнёў, схаваная ў высокіх кустах бэзу, хата.

— Толькі ціха, мая бабка спіць, — папярэдзіла Анжэла. — Ходзьма!

Сіняковіч забіў на сваёй штаніне нахабнага камара і пасунуўся ўслед за Анжэлай.

Яны прыселі за сталом, што стаяў поруч з печкай. Анжэла запаліла газоўку, спрытна паставіла на стол бутэльку з самагонам, нарэзала хлеб і сала і сама разліла пітво па шклянках.

— Давай, нясмелы, — ціха прапанавала яна і ўпэўнена грукнула сваёй шклянкай па даўно, відаць, нямытым кубку, які Сіняковіч сціскаў тонкімі пальцамі.

Самагонка была гідкая і смярдзючая, але калі Сіняковіч, сабраўшыся з сіламі, адолеў апошны глыток, Анжэла, усміхаючыся, глядзела на яго ва ўпор, аблізваючы вялікі надкусаны агурок.

— Зараз пакажу табе нештачкі. — сказала яна і шуганула ў другі пакой, з якога вярнулася, трымаючы ў руцэ тоўсты альбом для фотаздымкаў.

— Гэта наша група ва ўчылішчы, — растлумачыла Анжэла. — А вось гэты, гэты і гэты былі маімі хлопцамі. Які табе з іх больш падабаецца?

Сіняковіч не адразу зразумеў, што яна мела на ўвазе пад «сваімі хлопцамі». Цукроўка хутка ўдарыла яму ў галаву, ён толькі і мог крыва ўсміхацца, ускідваючы бровы.

— Ды не, адразу з трыма я не любілася, — растлумачыла яна. — 3 імі я хадзіла ў розны час. А вось гэты... Толік! Ой, які ён хлопчык быў! Ён у наш пакой па рыне залазіў, і мы тады з ім праз усю ноч спраўлялі баль. У яго такі прадмецішча быў, што, не паверыш, мяне наскрозь працінаў! Самы вялікі ва ўчылішчы, разумееш?

Сіняковіч не стрымаўся і ікнуў.

— А што... што твае сяброўкі? — спытаў ён.

— Як што? — здзівілася Анжэла і рагатнула. — Спалі сабе альбо слухалі і зайздросцілі. Іншым жа разам я слухала, што яны са сваімі хлопцамі вырабляюць. Весела было ў вучылішчы, не тое, што тут!

— У нас таксама нішто было, — крутануў галавой Сіняковіч.

— Мой Толік казаў, што ў мяне найлепшая фігура на курсе, во! — пахвалілася Анжэла. — Паказаць?

Яна зноў разліла самагон, уселася Сіняковічу на калені і сілком заліла яму ў рот цукроўку, пасля чаго выпіла сама.

Сіняковіч жаваў хлеб і глупа ўсміхаўся, гледзячы на Анжэлу, якая адзін па адным расшпільвала гузікі на кашулі. Але ў гэты самы момант у пярэднім пакоі запалілася святло.

— Дзеўка, ты адна ці з кім? — пачуўся голас старой.

Анжэла вылаялася праз зубы.

— Спіце вы там! Я хутка вярнуся!

Яна хуценька зашпіліла гузікі і кіўнула Сіняковічу:

— Пайшлі на прыроду. Старая не засне, мяне будзе сцерагчьі. Ніякага асабістага жыцця!

Праз гароды яны выйшлі ў поле, дзе каласілася амаль спелае жыта. Ноч была цёплая і ціхая. Анжэла вяла Сіняковіча праз поле за руку, і таму здавалася, што ўсё гэта — поле, поўня, стоеныя начныя гукі, Анжэла — яму ўсяго толькі сніцца.

Нарэшце Анжэла спынілася і агледзелася па баках. Вакол іх, колькі было відаць, сцяной стаяла жыта.

— Хораша як!.. — салодка пацягнулася Анжэла і павярнулася да Сіняковіча. — Ты чаго стаіш такі нясмелы? Толік — той бы даўно мяне заваліў. Ён — ух, які прагны на тое быў, разоў на восем за ноч яго хапала.

He чакаючы ягонага адказу, Анжэла схапіла Сіняковіча за плечы, прыцягнула да сябе і толькі потым разам з ім павалілася ў жыта. Сіняковіч упаў на Анжэлу як на мяккую пярыну і ледзь не задыхнуўся, калі дзяўчына прагна ўпілася ў ягоныя губы сваім шырокім ротам.

— Ну, давай, давай! — горача зашаптала яна, і Сіняковіч адчуў, як яе рука нахабна і спрактыкавана палезла туды, куды ён не дазваляў зазіраць нікому, апрача сябе.

— Ух ты, які ён маленькі, бы чарвячок! — віскнула Анжэла, расшпіліўшы на ім усё, што толькі можна было. — Ды нічога, зараз мы з яго ўдава зробім!

Яркая зорка зазірала Сіняковічу проста ў вочы, і ён не вытрымаў, моцна заплюшчыў вочы, адчуваючы, як высока ўзняў галаву ягоны ўдаў ад гарачых дотыкаў прагных пальцаў дзяўчыны.

— Давай, дапамажы мне, — пачуўся голас Анжэлы.

Сіняковіч з неахвотай прыўзняўся. Анжэла сядзела спінай да яго ўжо без кашулі, якая валялася, скамечаная, побач з ягонымі штанамі. Сіняковіч доўга валтузіўся з замком ліфчы-

ка, Анжэла задаволена павісквала, але і пальцам не варушыла, каб нечым дапамагчы яму. Нарэшце ён не вытрымаў, моцна рвануў станік на сябе і ўскочыў на ногі. Як поўня з-за хмары, з ліфчыка вываліліся шырокія белыя грудзі. Анжэла імкліва крутанулася на каленях і шчакой прытулілася да ягоных ног. Пагрозлівы ўжо ўдаў Сіняковіча прагнуў ахвяры. Услед за станікам у неба паляцела спадніца, белым кажаном прашамацелі па-над жытам трусікі, і праз якое імгненне Сіняковіч, які зноў апусціўся ў жыта на спіну, убачыў над сабой чорныя арэхі, якія павольна схіляліся да ягоных вачэй. Прыемны боль працяў ягонае цела. Анжэла адхілілася назад, закінула рукі за галаву і зайшлася нізкім, драпежным рыкам.

На вёсцы брахалі сабакі.

3 таго часу Сіняковіч палюбіў індыйскі кінематограф і не прапускаў аніводнага фільма ў клубе.

Ён любіў яго аж да таго часу, як пачуў у праўленні дыялог двух брыгадзіраў.

— Ведаеш, Мікола, нейкая падла навадзілася з лесу ў жыта хадзіць валяцца. Добры гектар спляжыла ўжо.

— А ты падзяжурыў бы каля поля з драбавіком ноч-другую, — адказаў Мікола. — Пугнуў бы, бо гэтак без прэміі застанешся. A то і пастку пастаў, не пашкодзіць...

Каб схаваць чырвань, якая кінулася ў твар, Сіняковіч схапіў са стала папяросу і ахутаўся клубам дыму. Яму было не да люлькі.

У тую ноч ягоны ўдаў мусіў паляваць у іншым месцы...

Кавярня даўно зачынілася на абедзенны перапынак, але нас з Марыляй ніхто не патурбаваў. Мы сядзелі на ранейшых месцах, і мне было дужа прыемна глядзець на малады твар, глыбокія блакітныя вочы, чуць яе звонкі, пявучы голас.

— Цікава, дзядзя Сеня, — казала Марыля, злёгку схіліўшыся да мяне, — а як паўплывала на вашыя адносіны з жанчынамі папулярнасць? Ці шмат у вас было прыхільніц?

— Часам я вымушаны быў проста выпіхваць іх з пакояў гасцініцы, — шчыра прызнаўся я. — Яны ж праходу не давалі, гатовыя былі разарваць мяне на шматочкі.

— А мая маці напэўна была б цяпер заможнай жанчынай і не адмаўляла б сабе ні ў чым, — сказала Марыля. — Дый у мяне было б усё, чаго я толькі б пажадала. Ці не так?

— Эх, малеча! — я асцярожна дакрануўся пальцам да яе прывабнага носіка. — Я чамусьці ўпэўнены, што жывучы з

тваёй маці, я не здолеў бы зрабіць нічагусенькі! Мяне б не пазнавалі на вуліцы, мне не падсоўвалі б на кожным кроку кавалачкі паперы для аўтографаў, мне не званілі б пасярод ночы. Я сам не меў бы нічога з усяго таго, што маю цяпер. Праход паўсюль — ты ведаеш, што гэта такое?!

— Чаму так? — шчыра здзівілася дзяўчо, і тут я зразумеў, што мушу ёй сёе-тое растлумачыць, хоць мне таго і не хацелася. Пры гэтым я зусім не быў упэўнены, што сваім аповядам не парушу той вобраз Вольгі, які склаўся ў Марылі за гады жыцця разам з маці.

— Ты разумееш, — пачаў я, набраўшы поўныя грудзі паветра. — Мы з ёй вельмі розныя людзі. I адчуў я гэта яшчэ тады, хоць не вельмі ўсведамляў. Цяпер мне значна лягчэй зразумець, наколькі адметныя, непадобныя нашыя характары. Тады ж такога разумення не было, але ўжо ў той час Вольга вызначалася звышпунктуальнасцю ў адносінах да сябе і звышпатрабавальнасцю да ўсіх, хто быў з ёй побач. Я таксама люблю парадак, не зношу непавагу да дадзенага слова, але не магу жыць, ва ўсім трымаючыся толькі распарадку дня, вытрымліваючы рэжым да драбніц. Рэжым — гэта зона, а я ненавіджу вартавых ды калючы дрот! Для Вольгі ж ідэалам жыцця была праца механізма ў гадзінніку швейцарскай вытворчасці.

— Тое не сакрэт для мяне, — нечакана згадзілася Марыля. — Я і цяпер, у маім узросце, мушу штодня расказваць ёй усё — дзе была, каго бачыла, пра што мы гутарылі з сяброўкамі. Спіс усіх іх тэлефонаў — заўсёды на яе стале.

— А я табе пра што?! — ці не ўзрадаваўся я. — Стыль жыцця папулярнага спевака — непрадказальны, сама можаш здагадацца. Яна проста не вытрымала б усяго, што на яе магло зваліцца.

— Вы, мужчыны, усе — вялікія артысты, — глыбакадумна адзначыла Марыля, і туг я не мог з ёй не пагадзіцца. — Вам адно прычыну адшукаць, а там...

I яна гэтак шматзначна махнула рукой, што можна было падумаць, нібыта перада мной сядзіць умудроная гадамі жанчына, якая шмат чаго пабачыла на сваім працяглым жыцці.

He, усё ж гены — вялікая рэч! Дакладна такі самы — усёведаючы і адначасова ўсёвызначальны жэст, які яна толькі што зрабіла, таксама быў у мінулым мне выдатна знаёмы.

— Пра вас, артыстаў, такое часам расказваюць... I хацелася б не верыць, ды — цяжка.

— Значыць, верыш ва ўсё?

— Дзядзя Сеня, я зусім не такое зялёнае стварэнне, як некаму можа здацца. I калі наогул можна разважаць пра аматараў таннай рамантыкі, дык найбольш іх менавіта сярод вашага брата — эстрадных ідалаў, герояў тэатральнай сцэны альбо сціснутых гальштукамі цвярозых бізнесменаў. Праўда, сярод апошніх той рамантыкі ўсё ж менш. Але ў вашым офісе напэўна прысутнічае вывучаная ўсяму сакратарка са спадніцай вышэй за ўласныя вочы.

— Гэта як у цябе? — паспрабаваў я перапыніць Марылю.

— У мяне ёсць што дэманстраваць свету, — адрэзала яна. — А ў вас, ра-ман-ты-каў?.. Нашто вам нешта паказваць, калі вы самі не маеце нічога ўзамен? Уся вашая рамантыка — гэта пальчыкам паківаць, шампанскім накачаць ды пераспаць з гатовай на ўсё прыхільніцай брыдотнай папсы. А назаўтра вы ўжо забудзеце яе імя, назаўсёды!

— Ты, Марыля, занадта суровы суддзя...

— Во! — узрадавалася яна. — Такім чынам, дзядзя Сеня сам пацвердзіў, што ў сваіх здагадках я не памыляюся. У сувязі з чым прашу цяпер адказаць мне: ці магла б мая маці Вольга жыць побач з такой сексуальнай пачварай, як наш знакаміцейшы дзядзя Сеня?

— Жыць, бадай, і змагла б. Чаму ж не? He такі я ўжо і страшны, як ты мяне выстаўляеш. А вось што да рамантызму... Што ёсць — тое ёсць. Нікуды ад таго не схавацца. Ну люблю я папулярнасць, люблю заўсёды быць у цэнтры ўвагі, і як толькі пачынаю адчуваць, што ўсяго гэтага мне ўжо замала, я сам пачынаю выдумляць, фантазіраваць. Абы толькі не пацвілець, не стаяць на месцы, таму што папулярнасць — рэч жорсткая: калі яе не падсілкоўваць час ад часу, няхай нават скандаламі, разносамі ў прэсе, напісанымі табой жа, яна выкіне цябе на збочыну, і вось тады ўжо — усё! На бальшак ніколі ўжо не выбрацца.

— Удзячны занятак, нічога не скажаш, — прамармытала Марыля. — Здаровы мужчына змушаны займацца to Ka­sa чкамі, то аўтапасквілямі.

— Найбольшыя казачнікі, каб ты ведала, — менавіта мужчыны. Хочаш доказ? Аўтар Алісы — і тая пад мужчынскае імя схавалася, каб паверылі. Жанчыны — не ў крыўду вам кажу — куды болып прыземленыя. У іх значна больш розньіх дробных, часта зямных, неабходных клопатаў, у тым ліку звязаных і з намі, мужчынамі. Найбольшы палёт фантазіі — мара пра казачнага прынца. Але які ж гэта прынц,

што ўвесь час патрабуе есці, раскідвае ўсюды дзіравыя, з адчайным пахам шкарпэткі і бясконца рассыпае па кіліме тытунёвыя крошкі? Самі ж жанчыны — заўваж — толькі і патрабуюць, каб ім расказвалі прыгожыя гісторыі.

— Ах-ах, якія мы самакрытычныя! — перадражніла мяне Марыля. — I няма каму вас пашкадаваць, бедненькіх!

— Ды я не пра тое кажу! — запярэчыў я, шукаючы рукой выратавальную саломку. — Зусім не пра тое. У рэшце рэшт, мужчына — самец, звер, які з істоты сваёй не зносіць сантыментаў. А вось выдумляць — выдумляе, таму што жадае толькі сцвердзіць сябе. Ён бясконца піша самыя фантастычныя казкі, у якіх заўсёды выходзіць пераможцам. Прычым пераможцам бывае не проста нехта неакрэслены, а менавіта ён, мужчына, які перамагае ўсё і ўсіх!

— Выдатна! Лаўлю вас на слове! — спыніла мяне Марыля і загадала: — Вось і выдумайце мне зараз казку, калі іх і сапраўды ў вашай галаве — безліч.

— I ў якім стылі? — падхапіў я гульню. — Пра Чырвоны капялюшык? Ці, можа, крутое порна? Давай, заказвай!

— Тады... што-небудзь такое... Рамантычна-эратычнае!

Фантазіі ў маёй галаве замітусіліся, як патрывожаныя мурашкі. Я пацягнуў праз саломку ладную порцыю лімонаўкі і пачаў выдумляць...

Сонца яшчэ не дасягнула зеніта, а спякота давалася ў знакі. Таму Біл Сміт не стаў падганяць свайго вернага каня, а адпусціў павады і толькі зрэдку кіраваў Змея ў бок купчастых пагоркаў, якія падымаліся каля падножжа шэрых скал. Да выратавальных у спякотны дзень густых гаёў было яшчэ гадзіны з дзве нетаропкай язды.

Біл Сміт нізка насунуў на лоб шырокаполы капялюш і, здавалася, спаў, закалыханы роўнай хадой каня і аглушальнай цішынёй, якая навалілася на выпаленыя сонцам прэрыі. Змей між тым сам выбіраў шлях паміж высокіх кактусаў і абломкаў скал. Ён ужо напэўна адчуваў у сухім паветры дыханне ракі, якая набліжалася з кожным крокам.

He, Біл Сміт, зразумела, зусім не спаў. Ён здаўна прывык вось так адпачываць у час працяглых вандровак, ні на імгненне не трацячы кантролю за наваколлем. Ён нават не расплюшчваў вачэй, калі быў вымушаны зрэдку прытрымліваць Змея, які выказваў усё большае нецярпенне і быў га-

товы ў кожны момант ускач паімчацца да прываблівай зеляніны высокага, густога кустоўя.

— Ціха, Змей, ціха! — у чарговы раз прамармытаў Біл Сміт, але ў той жа момант сон зляцеў з ягонага твару.

Біл Сміт рэзка нацягнуў павады і выпрастаўся ў сядле. Доўгая саломіна вывалілася з ягонага рота.

За многія гады жыцця ў прэрыях і лясах ён выдатна вывучыў усе галасы прыроды і ўсе гукі, якімі напаўняў прыроду чалавек. Вось і на гэты раз ён не мог памыліцца. Рэха недалёкіх стрэлаў суха прашамацела ў паветры і асела на вершалінах далёкіх дрэў, там, куды да наступлення невыноснага палудзенага зною планаваў паспець Біл Сміт.

Адпрацаваным рухам Біл Сміт выхапіў з падсядзельнай кабуры надзейны вінчэстэр. У гэтае імгненне ён разам з канём нагадваў высечаную з каменя выяву, спыненую ў хвіліны найвялікшага напружання і чакання на далейшае разгортванне падзей.

Стрэлы між тым не сціхалі. Таму Біл Сміт скіраваў Змея да бліжэйшай скалы, лёгка саскочыў з каня і, трымаючы напагатове зброю, асцярожна высунуўся з-за каменя.

Удалечыні ён убачыў перакуленую параконную павозку. У ягоны бок ускач ляцеў коннік, за якім неслася яшчэ чалавек сем, раз-пораз страляючы з рэвальвераў, але зусім не дзеля таго, каб выбіць уцекача з сядла, а хутчэй дзеля азарту. Было відаць, што адарвацца ад пагоні ўцекачу наўрад ці ўдасца: Біл Сміт адразу вызначыў гэта, а па тым, як вершнік трымаўся ў сядле, ён зразумеў, што ўцякач — жанчына. Біл Сміт, магчыма, так і застаўся б у сваёй схованцы, калі б яму ў вочы не кінуліся чорныя хусткі, якія ва ўдзельнікаў пагоні прыкрывалі ніжнюю частку твару. Такі маскарад не пакідаў ніякіх сумненняў у характары дарожнага здарэння. Біл Сміт без ваганняў ускінуў да пляча сваю неаднойчы правераную зброю.

Першы стрэл у яго не атрымаўся, але ён выклікаў агульны перапуд. Жанчына ўздыбіла свайго каня, які вужакай закруціўся на месцы, а пагоня ашчэрылася рулямі цяжкіх рэвальвераў, выглядаючы сярод скал таго смельчака, што адважыўся кінуць ім выклік.

Біл Сміт адчайна махнуў жанчыне рукой, заклікаючы яе скакаць далей, а сам адну па адной пусціў некалькі куль у бок бандытаў.

Два з іх адразу пападалі з коней, адзін нешта закрычаў і пусціў свайго каня ў бок скалы, за якой хаваўся Біл Сміт.

Марудзіць было нельга. Біл Сміт кароткім свістам падклікаў Змея, лёгка ўзляцеў у сядло і паімчаўся ўслед за жанчынай. Кулі запішчалі-заценькалі вакол яго. Біл Сміт азірнуўся і праз плячо стрэліў у бліжэйшага да сябе бандыта. Конь пад тым грымнуўся на пясок, узняўшы клуб пылу, з якога выскачылі яшчэ чатыры коннікі ў масках.

I тут Біл Сміт прымяніў прыём, які неаднойчы ўжо ратаваў яго ў няпростых сітуацыях. Усім сваім відам ён паказаў, што адна з пушчаных бандытамі куль адшукала цэль. Ён прытрымаў Змея, схіліўся ў сядле наперад і потым пераваліўся праз крыж каня. Пагоня радасна закрычала, ды гэта была апошняя радасць у жыцці людзей з чорнымі хусткамі на тварах.

3-пад чэрава Змея прагучалі сухія стрэлы з рэвальвера. 3 чатырох бандытаў трое так і не паспелі зразумець, што з імі адбылося. Чацвёрты, аднак, аказаўся больш шчаслівы: куля абмінула яго, і ён пусціў свайго каня прама на Змея, трымаючы рэвальвер у выцягнутай наперад руцэ. Біл Сміт рэзка выпрастаўся ў сядле, разумеючы, што яму нельга было прамахнуцца: у барабане ягонага рэвальвера заставаўся апошні патрон. Два стрэлы зліліся ў адзін. He, Біл Сміт не прамахнуўся: ягоная куля трапіла бандыту проста ў лоб, выбіўшы вершніка з сядла. Але і Біл Сміт таксама не здолеў пазбегчы свінца: нібы маланка секанула яго ў левае плячо. Удар быў такі моцны, што Біл Сміт, бы мех, грымнуўся на зямлю. Усё закруцілася ў ягоных вачах; ён быў паспрабаваў прыўзняцца на ногі, але нястрымны боль кінуў яго ўбок, і тады Біл Сміт непрытомны ўпаў на спіну, шырока раскінуўшы рукі. Дымок з ягонага рэвальвера змейкай слізгануў па пяску.

Цяжкія чорныя грыфы, не спяшаючыся, зляталіся да месца боя. Яны разлічвалі на неблагую вячэру...

Біл Сміт ачуняў ад таго, што нехта настойліва трос яго за руку. 3 вялікімі намаганнямі ён расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой прыгожую бялявую жанчыну гадоў дваццаці пяці-сямі. Па твару жанчыны цяклі слёзы. Яна нізка схілілася над Білам Смітам, і налітыя маладосцю грудзі спакусліва высунуліся з-пад глыбокага дэкальтэ яе светлай сукенкі. Убачыўшы проста перад носам такі цуд, Біл Сміт усвядоміў нарэшце, што ён зноў адчуў прагу жыць, і аблізаў вусны.

— Дзякаваць Богу, вы — жывы! — прашчабятала цудоўнае стварэнне, схілілася яшчэ ніжэй і пяшчотна пацалавала

Біла Сміта ў даўно не голеную шчаку. — Я столькім вам абавязана!

Біл Сміт з усяе сілы ўпёрся абцасамі ў глебу, каб толькі адразу не ўскочыць на ногі. Глыбокае дэкальтэ і скразная рана ў левым плячы зрабілі сваё: ён амаль страціў уладу над сабой і не мог, здавалася, адказваць за ўласныя ўчынкі.

— Божа, у вас кроў! — Цудоўнае стварэнне нарэшце заўважыла прабітае куляй плячо.

— Мяне завуць Біл Сміт, — пераадолеўшы свае памкненні, сціпла назваўся каўбой.

— Я зараз дапамагу вам, — зашчабятала жанчына, пасадзіла Біла Сміта на пясок і ўпэўненым рухам адарвала шырокую палосу ад падола сваёй сукні. Потым яна сцягнула з каўбоя кашулю і моцна перабінтавала плячо. Біл Сміт скрыпеў зубамі, але тым не менш стараўся не губляць з поля зроку прыцягальнае багацце дэкальтэ.

— Вы зможаце трымацца ў сядле? — спытала жанчына, замацаваўшы руку Біла Сміта ў перакінутай праз шыю перавязцы, на якую пайшла яшчэ адна шырокая палоса ад сукні. Вочы Біла Сміта ліхаманкава сноўдалі ад грудзей да вытанчаных бялюткіх каленак жанчыны і толькі зрэдку спыняліся на яе твары.

— О’кей! — нарэшце сказаў ён і моцна заплюшчыў вочы, каб суняць нервовы цік. — Прапаную заехаць да мяне і там падсілкавацца. Прызнаюся, я прагаладаўся.

— Але мне сёння трэба патрапіць у форт Чысты ключ, — сказала жанчына.

— Усё роўна да ночы вам туды не паспець, — заўважыў Біл Сміт. — Я не раю вам вьшрабоўваць лёс у прэрыі пасля заходу сонца.

— Добра, тады я спынюся на ноч у вас.

Пачуўшы такія словы, Біл Сміт пахіснуўся і быў вымушаны схапіцца за сядло.

— Тады паехалі, — сказаў ён. — Праз якія паўтары гадзіны будзем на месцы.

Неўзабаве яны ўехалі ў густы лес, які рос уздоўж ракі. Біл Сміт адчуваў сябе блага: у яго круцілася ў галаве, разпораз параненае плячо працінаў востры боль, буйныя кроплі поту саслізгвалі па твары. Ён больш давяраў Змею, які ўпэўнена кіраваў да знаёмага яму броду.

Такі ягоны стан напаўзабыцця перарваў пранізлівы крык жанчыны. Біл Сміт з цяжкасцю ўзняў галаву.

Упоперак сцяжынкі стаялі сем ці восем коннікаў з аголе-

нымі, загарэлымі целамі, скіраваўшы ў іх бок зброю. Смуглыя, размаляваныя твары, пагрозлівыя выразы, поўныя напружанасці рукі — такая карціна магла ўразіць і перапалохаць кожнага чалавека.

3 шэрагу індзейцаў наперад выехаў коннік і ўзняў левую руку.

— Вітаю майго бледнатварага брата, — сказаў ён.

— Вітаю цябе, Мудры Бізон, — адказаў Біл Сміт.

— Чаму ты не пакінуў Чорнага Джыма мне? — спытаў Мудры Бізон. — Ты ж ведаў, што ў мяне з ім асабістыя парахункі.

— Прабач, павадыр іракезаў... Я быў вымушаны ратаваць жыццё вось гэтай белай лэдзі. — Біл Сміт кіўнуў у бок жанчыны і ўчапіўся ў сядло абедзвюма рукамі, каб не зваліцца з каня.

— Я бачу, што ты паранены, — адзначыў Мудры Бізон і працягнуў руку за спіну. Адзін з індзейцаў перадаў яму невялічкі скураны мяшэчак.

— Калі прамыеш рану, змаж яе гэтым зеллем, — растлумачыў Мудры Бізон. — Праз якія тры дні ты будзеш скакаць па прэрыі, як хлопчык.

— Дзякуй табе, Мудры Бізон. — Біл Сміт змахнуў з твару кроплі поту. — Там ты можаш узяць штук з сем ружжаў.

— Няхай цябе заўсёды баяцца ворагі, — адказаў Мудры Бізон. — Жадаю майму бледнатвараму брату хутчэйшага выздараўлення.

— Няхай твая мудрасць і надалей кіруе тваім народам, — развітаўся Біл Сміт і адпусціў павады. Змей нецярпліва пакрочыў наперад, а жанчына старалася ні на крок не адставаць ад Біла Сміта.

Ягоны дом узвышаўся па-над выгібам ракі на адкрытым пагорку. Біл Сміт споўз са Змея і адразу ж непрытомны ўпаў на зямлю. Відаць, ён забыўся надоўга , бо, калі ачаломкаўся, сонца стаяла ўжо невысока над лесам. У шырокіх катлах з медзі грэлася на агні вада, а побач з ганкам стаялі выдзеўбаныя з дрэва ночвы.

— Будзем купацца, — усміхнулася жанчына.

Біл Сміт сачыў не столькі за ёю самой, сколькі за яе тонкімі, стройнымі нагамі, якія больш чым напалову выглядалі з-пад істотна ўкарочанай сукні.

— Мяне завуць Джэніфер Галдуотэр, — назвалася жанчына. — Я — дачка каменданта форта каля Чыстага ключа.

— Біл, — коратка паўтарыў каўбой і правай рукой пачаў расшпільваць кашулю.

Джэніфер не стала саромецца: услед за кашуляй яна сцягнула з Біла Сміта боты і скураныя штаны, за руку падвяла яго, голага, да ночваў, дапамагла апусціцца ў ваду і потым доўга змывала з яго бруд, які ўпіўся ў цела мужчыны за час амаль двухтыднёвай вандроўкі па прэрыях.

— У цябе цудоўнае цела, — адзначыла жанчына.

Біл стрымана кіўнуў. Цёплая вада, ласкавыя павевы вячэрняга ветрыку, пяшчотныя дотыкі асцярожных жаночых пальцаў прыкметна рабілі сваё. Біл Сміт у асалодзе заплюшчыў вочы, аддаўшы сябе цалкам волі сваёй нечаканай знаёмай. Яна ж, не зважаючы ні на што, націрала мылам ягонае цела, змывала цёплай вадой, і яе рукі раз-пораз сягалі такіх патаемных месцаў, што мужчына міжволі ўздрыгваў, выпростваючыся, сціскаў зубы і стоена пастогнаваў.

— Чорт бы мяне падраў, але толькі мая маці была здольная гэтак умела купаць мяне, — нарэшце не вытрымаў ён. — I то толькі ў далёкім дзяцінстве.

Джэніфер ускінула на яго свае вялікія, разумныя вочы. Дзве поўныя прадчування асалоды прыўзняліся ў выразе яе сукенкі.

— Але твая маці, мабыць, не рабіла з табой нічога большага за купанне ў ночвах, — загадкава ўсміхнулася яна. — А цяпер зоймемся ранай.

Джэніфер насуха выцерла ягонае плячо, прыгатавала свежыя палосы палатна, асцярожна развязала скураны мяшэчак. Лоўкімі, упэўненымі рухамі яна намазала зеллем рану, пасля чаго чыстай тканінай перавязала плячо. Біл Сміт ад асалоды амаль самлеў і на спіне разваліўся ў ночвах. Праз напаўзаплюшчаныя вочы ён яшчэ раз убачыў, як загадкава глядзіць на яго Джэніфер і ледзь прыкметна ўсміхаецца.

— Ну як яно, дзейнічае? — пацікавілася яна.

Біл Сміт паказаў вялікі палец, адначасова не спускаючы вачэй з рукі Джэніфер, якой яна злёгку боўтала ў цёплай вадзе. Потым гэтая тонкая, загарэлая рука апусцілася глыбей, і Біл Сміт адчуў на сваім калене лёгкі дотык жаночых пальцаў. Павольна рука павандравала па назе вышэй, і як толькі пальцы дасягнулі ягонай наймацнейшай зброі, Біл Сміт не стрымаўся: ён нешта коратка прамычаў, страсянуўшыся ўсім целам.

— Баліць? — насмешліва спытала Джэніфер і ўзняла на яго вочы.

I Біл Сміт зноў коратка кіўнуў. Тады Джэніфер паднялася з зямлі і працягнула каўбою тую самую руку, якая за хвіліну перад гэтым зрабіла яму такую асалоду. Біл Сміт ускочыў як спружына, выпрастаўся ва ўвесь рост, паказаўшы ўсім прэрыям сваю магутную зброю. Некалькі кропляў вады ў агульнай цішыні ўражанай прыроды гучна ўпалі з рулі буйнога калібру ў ночвы.

— О, гэтыя чырванаскурыя... — прашаптала ў захапленні Джэніфер. — Ці ж тую мазь яны далі?

— Тую самую! — адказаў Біл Сміт і ступіў з ночваў на зямлю. — Я адчуваю сябе выдатна, як ніколі.

Ён упэўнена ўзяў Джэніфер на рукі і панёс яе ў дом, дзе лёг, раскінуўшыся на спіне, на матрац, сплецены з трыснягу. Ягоная зброя паглядала ў столь і пагрозліва падрыгвалася.

— А што мы будзем рабіць? — зацікавілася Джэніфер.

— Мне хочацца праверыць, ці не страціў я ўпэўненасць у сабе, — адказаў каўбой.

— Ох, праўду казаў мне бацька: не ездзі адна ў прэрыі, — прашаптала Джэніфер, скідаючы з сябе сукенку.

Два асляпляльныя вялізныя сонцы ўспыхнулі ў сціплым жытле Біла Сміта.

Першы ягоны стрэл, аднак, атрымаўся не вельмі ўдалы, як яно і здараецца са згаладалымі па каханню мужчынамі. Джэніфер, усё разумеючы, лагодна папрасіла каўбоя перавесці дыханне і выправіць прыцэл. Вопытны Біл Сміт даволі хутка прывёў сваю зброю ў баявую гатоўнасць і дакладна навёў яе на цэль. Стрэл — паўнагучны, густы, насычаны — грымнуў праз якія хвілін сем...

...Адзін з воінаў Мудрага Бізона прытрымаў каня і азірнуўся на векавую яліну, якая, быццам зрэзаная маланкай, з грукатам пакацілася ў роў.

— Ці не думае Мудры Бізон, што наш бледнатвары брат хутка зможа выставіць супраць нас з добры тузін гэткіх жа спрытных, як ён сам, воінаў і пераможа наш народ? — спытаў ён правадыра іракезаў пасля таго, як паміж скал пракацілася рэха чарговага, ужо сёмага альбо восьмага стрэла.

— Пэўна ж так яно і будзе, — згадзіўся Мудры Бізон. — Але, хвала продкам, мы не будзем таму сведкамі.

— Чаму так? — зацікавіўся неадукаваны воін.

— Бо такі ўжо наш лёс. Такі ход гістарычнага развіцця, — задуменна адказаў Мудры Бізон. — Мы тут нічога не ў стане змяніць. Грамадства развіваецца па спіралі, брат.

Над галовамі іракезаў нешта прасвісцела, ударылася ў

вяршыню скалы, і толькі пасля гэтага да воінаў дакаціўся гук далёкага стрэлу.

— Хто табе пра гэта казаў, Мудры Бізон?

— Немец адзін... Карлам клічуць, Марксам... — рыкнуў Мудры Бізон.

Ен уздыбіў каня і наўскач павёў за сабой воінаў у бок форта Чысты ключ. Неадукаваныя ў класавай барацьбе іракезы кінуліся ўслед за правадыром насустрач ўласнай смерці. У бяскрайніх прасторах Амерыкі завяршаўся яшчэ адзін эпізод натуральнага адбору.

...Між тым Біл Сміт супакоіўся толькі тады, як выдаткаваў увесь свой багаты боезапас. Джэніфер разабрала ягоную зброю на асобныя часткі, рупліва змазала кожную з іх бабровым тлушчам, пасля чаго развесіла зброю сушыцца на ўбітых у сцены цвіках. Яна асцярожна легла поруч з аслабелым каўбоем, прыціснулася да ягонага гарачага цела і пагасіла свае сонцы.

На двары сцямнела. Змей, стоячы каля ночваў, малоў зубамі які ўжо кактус і задаволена, з гордасцю за гаспадара, усміхаўся. Джэніфер ляжала з шырока расплюшчанымі вачыма і напружана прыслухвалася да новага жыцця, якое зарадзілася ў яе целе. Спярша няўпэўнена, а потым усё больш рашуча яна пачала лічыць шэптам, загінаючы пальцы: першы, такі хуткі, будзе Джым, потым Самерсэт, а пасля — Элвін Л і, Катрын і Сюзі разам, Біл малодшы, Памэла, Грэйс, Майкл — у гонар дзеда, Луі, Пітэр і апошняя, слабенькая, — Патрыцыя.

Як яна ні рупілася, але ўсіх пальцаў на руках ёй чамусьці не хапала...

— Ніколі ў сваім жыцці не чула такой захапляльнай і адначасова бруднай казкі, — сказала Марыля і салодка пацягнулася ў крэсле. — Хоць, трэба прьізнацца, Біл Сміт зрабіў на мяне ўражанне. Ён быў выключны мужчына.

— Чаму «быў»? Біл Сміт жывы, — не пагадзіўся я і пасля працяглага аповяду адчуў неабходнасць асвяжыць рот ладным глытком маёй любімай лімоннай гарэлкі.

Ха! Яна была ва ўсім падобная на сваю маці. Спачатку, як і тая, выказвала вялікае жаданне слухаць, потым з не меншым задавальненнем слухала, ледзь прыкметна рэагуючы на павароты сюжэта, а ў канцы, яшчэ не пагасіўшы ў вачах полымя задавальнення, адразу ж выказвала сваё катэгарычнае «фе!» Ну што тут паробіш? Як кажуць, сама напрасілася...

Праўду сказаць, я і сам, магчыма, крыху перабраў у сваіх фантазіях. Дзіва што! Такі ўважлівы, удзячны слухач здарыўся ў маім жыцці ці не ўпершыню. А тут яшчэ і любімы напітак, і гэты аксамітны голас Дасэна, ад якога робіцца крыху трывожна, але нейкая цеплыня, замешаная на дзівосным кактэйлі, з асалодай уліваецца ў душу. I грошай нібыта хапае пакуль і на пітво, і на тонкія чорныя цыгарэткі, якія імг-ненна згараюць паміж пальцаў, пакідаючы па сабе крыху саладкаваты водар, як тыя духмяныя індыйскія палачкі. Як тут было не расхінуць душу, не паказаць усе яе патаемныя куточкі! А калі дзе-небудзь і даводзіцца дазволіць сабе крыху адступіць ад праўды, прыфантазіраваць — дык анічога тут страшнага няма. Сярод мужчын поўных хлусаў не так і шмат. I не варта звяртаць увагу на тое, што амаль усе яны любяць хоць крышачку да падмаляваць ад сябе. Асабліва калі размова ідзе пра жанчын і рыбалку. Ударныя жанры!

— Дзядзя Сеня, а вы часта ўспамінаеце Вольгу? Толькі чэсна... — сказала Марыля і гулліва склала вусны ў прыгожы чырвоны бутончык.

— У апошні час — не, — адказаў я зусім чэсна. Гэта быў адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі я не пачырванеў сам за сябе.

— А чаму, калі не сакрэт? Кажуць жа, што першае каханне не забываецца...

— Ды проста таму, што за першым заўсёды прыходзіць другое! Трэцяе, дзесятае нарэшце... Разумею, са мной можна і паспрачацца, але кожная новая інфармацыя паціху адсоўвае папярэднюю ў больш далёкія куткі памяці, куды з гадамі, як на тое гарышча, зазіраеш усё радзей. У аператыўнай памяці застаюцца хіба толькі найбольш яскравыя, запамінальныя падрабязнасці, эпізоды, імгненні жыцця.

— Якое ж вы паганае слоўца адшукалі ў дачыненні да кахання: інфармацыя! Дзядзя Сеня... Вы гаворыце як класічны чыноўнік, і таму слухаць вас такім немагчыма.

— Я кажу хутчэй як дзелавы чалавек. Ды ты не крыўдуй! — Я, як мог, пачаў супакойваць дзяўчо, адчуваючы, што мне такі клопат вельмі падабаецца. — Разумееш, тут яшчэ і ўзрост уплывае. 3 гадамі многія рэчы ўспрымаюцца ўжо не так востра, без ранейшых эмоцый. Мы міжволі робімся сухарамі, якіх амаль нішто ўжо не здольна ўсхваляваць.

— Дык што ж тады ў вас засталося ад Вольгі ў «аператыўнай памяці»? — Марыля ўпарта дзяўбла ў адно і тое ж

месца, прымушаючы мяне штораз збівацца са, здавалася б, вельмі дакладна акрэсленага шляху.

— Я да канца жыцця буду памятаць, як яе далонь апусцілася мне на галаву! — даволі рэзка сказаў я, магчыма, крыху нават больш гучна, чым было патрэбна, але пры гэтым зноў не схлусіў сам сабе.

Як ні дзіўна, але Марыля відавочна засталася вельмі задаволенай маім адказам. Менавіта з гэтай, трэба думаць, прычыны яна крыху памяняла тэму гаворкі.

— У параўнанні з вамі, дзядзя Сеня, я не магу пахваліцца такой аб’ёмнай аператыўнай інфармацыяй, звязанай з нейкімі надзвычай эмацыянальнымі ўражаннямі. Але...

Яна таямніча паварушыла пальцам, і калі я схіліўся да яе, паклала мне руку на плячо (мяне быццам токам працяла!) і горача зашаптала на вуха:

— Вы ведаеце што?.. Мне было ўсяго шэсць гадоў, калі я ўпершыню адчула нездаровую цікавасць да хлопчыкаў. Дакладней, не да іх саміх, а да пэўнай часткі іх цела. Дык вось, неяк у дзіцячым садку, калі мы пераапраналіся на фізкультуру, я ўбачыла карцінку, якая і дагэтуль стаіць у мяне перад вачыма. Два хлопчыкі — я цяпер і не памятаю, як іх звалі, — спусціўшы трусікі, прыціскаліся адзін да аднаго і, мераючы, спрачаліся, у каго з іх большы кранік. Уяўляеце, дзядзя Сеня? Ім было толькі шэсць гадочкаў, а яны ўжо адчувалі сябе мужчынамі!

Марыля адхілілася ад мяне і даволі гучна засмяялася. Але амаль адразу дадала:

— Мне было б надзвычай цікава паглядзець на іх цяпер!

— На тых хлопчыкаў? — удакладніў я.

— Але ж, на тых хлопчыкаў, — яшчэ больш гучна зарагатала яна.

I тады ўжо я нахіліўся да Марылі, паклаў ёй руку на плячо і злёгку прыцягнуў яе да сябе. Божа! Яна сама паслухмяна пацягнулася да мяне так, што ўва мне нешта адразу ж запякло, заварушылася, і гэтае пачуццё, мусіць, было настолькі выразнае і моцнае, што Марыля ціха спытала:

— Дзядзя Сеня, вам цалавацца са мной хочацца?

— Ага! — адказаў я, праглынуўшы густы камяк паветра.

— Што, тут вось?!

Я зноў кіўнуў, але цяпер моўчкі.

— А чаму я, уласна, не магу пацалаваць свайго гіпатэтычнага бацьку? — спытала Марыля, ні да каго не звяртаючыся.

Краем вока я заўважыў, як бармен паставіў на стойку два кубачкі кавы і, дазваляючы ёй, злёгку ўсміхнуўся.

I тады Марыля сапраўды ўзяла і пацалавала мяне. Яе вусны былі салодкія і мяккія, як ранішні хлеб, я адразу ж адчуў сябе маленькім дзіцем, памерам з макавае зерне, якое ўтульна змясцілася на ўскрайчыку рота ў чаканні, калі цёплы вужака-язык злізне мяне і ўцягне ў загадкавую вільготную бездань. Дальбог, я мог бы так сядзець у не надта зручнай позе і гадзіну, і другую, адчуваючы, што з кожнай хвілінай з плячэй адлятае назаўсёды чарговы год майго жыцця. He, я зусім не збіраўся паміраць, наадварот! Я зрабіўся маладзейшым, калі толькі меркаваць па калатэчы сэрца і яшчэ па якіх іншых прыкметах, якія адразу выдаюць мужчыну і паказваюць, што працадура цалавання для яго — зусім не ёсць выкананне прыкрага афіцыйнага пратаколу, а рэч куды больш істотная, змястоўная і жыццесцвярджальная.

He магу сказаць, колькі доўжыўся наш пацалунак, але па тым, з якой цікавасцю пачалі прыглядацца да мяне дзве не канчаткова страшныя кабеткі прыблізна аднаго са мной узросту і амаль аднолькавай са мной сексуальнай прыцягальнасці, я здагадаўся, што ўсё ў нас з Марыляй атрымалася досыць пераканальна.

— Мушу прызнацца, што мая маці такі зрабіла істотную памылку, — задаволена ўсміхнулася Марыля. — Магчыма нават, найбольш значную ва ўласным жыцці. Прынамсі, вы, дзядзя Сеня, цалуецеся проста класна! Я ці не ўпершыню адчула пацалунак сапраўднага мужчыны. Таму і кажу: Вольга мая страціла надзвычай шмат.

— Тады я так яшчэ не ўмеў, — прызнаўся я.

— Ведаю. Вам хапала дотыку далоні, каб атрымаць поўнае сексуальнае задавальненне.

— Бадай што поўнае, — згадзіўся я.

— Дзядзя Сеня! — Яна зноў нахілілася да мяне. — Прызнайцеся, а ці не ўзнікла ў вас жаданне апынуцца са мной у адным ложку?

— Нахабніца! — паспрабаваў адбіцца я.

— Але, — імгненна згадзілася Марыля. — А ўсё ж: так ці не?

— Я, наогул, яшчэ не зусім страчаны для грамадства мужчына, аднак пацалунак жанчыны прывучыўся ўспрымаць адназначна: як запрашэнне да вялікай гульні, у якой заўсёды ёсць прыблізна адно і тое ж заканчэнне.

Е

— Дзядзя Сеня, — зусім сур’ёзна сказала Марыля, — а я ніколі б не здолела быць з вамі.

— Разумею, — адказаў я. Хоць што я, уласна, разумеў?

— Мне вельмі шкада, але іначай, чым дзядзем Сенем, я вас успрымаць ужо не магу. Добрым, прыгожым, але — дзядзем...

— Для цябе я, значыць, кончаны чалавек. Стары! — засумаваў я.

— Hi ў якім разе! — Марыля зрабіла імклівы выпад і чмокнула мяне ў шчаку. — Калі б так яно было, я побач з вамі даўно не сядзела б. А я — вось яна. Сяджу ў чаканні на новыя неверагодныя гісторыі.

Я прапанаваў ёй кубачак кавы.

— Будуць і неверагодныя. Але на пачатку мушу расказаць табе карацельку ў адказ. Карацельку, так бы мовіць, з фондаў аператыўнай інфармацыі.

— Дзяцінства альбо юнацтва? — удакладніла Марыля.

— Дзяцінства, але не з часоў дзіцячага садка. Мне было тады гадоў з восем, і большасць часу я праводзіў у вулічнай кампаніі гэткіх жа, як і я, жвавых, неспакойных падшыванцаў, што бясконца вышуквалі розныя прыгоды. Тут не будзе гісторыі з драўлянай шпакоўняй-туалетам у двары школы, не будзе дзірачак у перагародках, пракалупаных хлопцамі старэйшых класаў, каб падглядваць за суседнімі адсекамі.

— А ў нашай школе тыя дзірачкі і дзяўчынкі рабілі! — перапыніла мяне Марыля.

— Кінь ты! — не паверыў я.

— Вы думаеце, дзяўчынак тое менш цікавіць, чым хлопчыкаў? — Такая пастаноўка пытання, прызнаюся, збіла мяне з панталыку.

— Ніколі не задумваўся, каго што цікавіць больш, — паспрабаваў выблытацца я, але Марыля сама мне дапамагла.

— Такім чынам, зусім не прыдуманая гісторыя. Прашу!

— Дык вось... — пачаў я і адразу спыніўся.

Ну ніяк не атрымлівалася ў мяне ўявіць Марылю ў той шпакоўні з вокам, прыклееным да дзірачкі! Што я мог падглядваць — гэта зразумела! Але каб яна?!

Я быў вымушаны запаліць чарговую доўгую цыгарэту.

Нашая дзіцячая кампанія, якая вызначалася невычарпальнай і неўтаймоўнай энергіяй, амаль штодня вырабляла нейкія рэчы, ад якіх потым было мноства размоў і разборак ва ўсім вялікім доме. Але аднойчы нас занесла на плот каля радзільнага дома. Мы ўзляцелі на яго, як чародка вераб’ёў, і

паселі якраз насупраць радзільнага аддзялення. Быў канец лета, стаялі яшчэ цёплыя вечары. Вокны ў аперацыйным пакоі былі шырока расчынены, і нам было вельмі добра відаць парадзіху, якая ляжала з уздутым жыватом на смешным крэсле, шырока раскінуўшы ногі, і гучна стагнала. Дзіўна, але ніхто з нас нават не засмяяўся. На вуліцы сцямнела, і таму мы не баяліся, што нас могуць заўважыць адтуль, з палаты.

Нашу агульную ўвагу прыцягнула чорная пляма, якая знаходзілася паміж ног жанчыны. Мы ўсе сядзелі, стаіўшыся, параскрываўшы раты, і назіралі, як да парадзіхі наблізіўся доктар з гумовымі пальчаткамі на руках, як ён апусціў руку з бліскучымі шчыпцамі ў тую чорную пляму, мы пачулі, як страшна закрычала жанчына, і праз колькі часу ўбачылі, як адтуль, проста з жывата, доктар дастаў нешта слізкае, чырвонае, за якім цягнулася нешта вельмі падобнае да вяроўкі. Мы не адразу і ўцямілі, што перад HaMi — немаўля, аж пакуль яно не зайшлося пранізлівым віскам. Доктар радасна пацалаваў скручанае цельца ў заліты крывёю выпуклы лобік. Гэтыя раскінутыя ўбакі тоўстыя ногі, чорная бездань, з якой вылузвалася нешта мокрае, у крыві, што аніяк не нагадвала чалавека, мацюкі парадзіхі, віскі малога так падзейнічалі на нас, што не было на свеце ніякай сілы, якая б магла прымусіць нас адарвацца ад плота, хоць не адзін я, упэўнены, адчуваў у той момант адно: жах. I толькі калі доктар аддаў сёстрам малое разам з акрываўленымі нажніцамі, якімі ён адрэзаў пупавіну, і наблізіўся да акна, каб прычыніць яго, нас сарвала з плота і параскідала ва ўсе бакі. Я больш чым упэўнены: кожны з нас ляцеў дадому, ахоплены аднолькавым пачуццём — адчайным жахам. Ды што найбольш цікава: ніхто з нас потым ані словам не згадаў пра ўбачанае ў той вечар.

Я і ўявіць не мог тады, што людзі прыходзілі на свет вось так — з лаянкай, сліззю, крывёю і агромністымі шчыпцамі, якія потым яшчэ доўга не давалі мне спакою па начах.

— Выдумляць, дзядзя Сеня, у вас атрымліваецца куды лепш, чым расказваць праўду, —адзначыла Марыля, хоць па бляску ў яе вачах я пераканаўся, што такая проза жыцця для яе ўсё адно не менш прыцягальная, чым мае шчырыя байкі.

— Цікава, а што ты хацела б пачуць з маіх выдумак? — спытаў я.

— Што-небудзь такое, у жанры навуковай фантастыкі, — падказала яна.

[S

— Цябе больш цікавіць савецкая навуковая фантастыка альбо замежная?

— У цэлым я ненавіджу савецкую навуковую фантастыку! — даволі рэзка сказала Марыля. — Там сапраўды адна маркотная навука, тупая, выдуманая тэрміналогія, прыдуманая пісакамі, каб прыхаваць убогасць уласнай фантазіі. Там няма цеплыні, няма чалавека, а скрозь выпіраюць ягоныя функцыі і пункцыі. Таму я прашу ўзяць за ўзор штонебудзь замежнае. Скажам, нават польскае. Павінна атрымацца і ў меру фірмова, і дастаткова весела.

— Няхай будзе па-твойму, — адказаў я, і толькі цяпер адзначыў, як безнадзейна астыла мая кава. Але перад палётам у касмічныя прасторы больш дарэчы будзе глыточак-другі чаго-небудзь важкага. Ды хоць бы з прысмакам лімона!

I тады я памёр у пяты раз...

Перад стартам з Зямлі Кшыштаф заўсёды дазваляў сабе глыточак любімай «Жытняй». Дакладней, яму дазваляў тое арганізм. А калі зусім ужо згодна пратаколу, дык урачы, якія ўпэўніліся, што гэты напітак дзівосным чынам канцэнтруе касманаўта для выканання пастаўленых задач.

Кшыштаф быў прапанаваў зрабіць тое ж і Тэрэзе, але тая ляцела ў космас упершыню і таму адмоўна пакруціла галавой. Кшыштаф зашпіліў пасы і падумаў, што ў час шматмесячнай экспедыцыі з такой прывабнай, поўнай сіл жанчынай у іх будзе яшчэ не адна нагода, каб ва ўмовах бязважкасці праглынуць шарык-другі гарэлкі, закусіўшы адмысловымі экзотыкамі з рознакаляровых туб.

Тыдзень па тыдні пабег час пасля таго, як іх карабель састыкаваўся з арбітальнай станцыяй, што круцілася вакол Сатурна. Згодна плану, яны па чарзе выконвалі заданні, працуючы шмат і напружана, бо не ўсё ішло гладка. Да таго ж, яны разумелі: чым раней скончацца ўсе запланаваныя мерапрыемствы і эксперыменты, тым раней яны змогуць закругліцца і скіраваць свой карабель у бок блакітнай планеты.

Ды работа работай, але ж і строгія ўказанні з Зямлі яны не маглі ігнараваць. Зямля пільна сачыла за тым, каб абавязковы адзін выхадны ў тыдні не загружаўся планавымі заданнямі. I хоць Кшыштаф быў гатовы наогул працаваць без выхадных, кожную нядзелю ён быў змушаны пасля ранішняй

гімнастыкі займаць месца ў гамаку і ламаць галаву над тым, чым забіць вольны ад працы час. Выбар сродкаў быў хоць і вялікі, але даволі аднастайны: музыка, відэамагнітафон, кнігі ў камп’ютэрнай версіі ды аранжарэя. Але паколькі Тэрэза большасць увагі надавала менавіта аранжарэі ды прыгатаванню ежы, Кшыштаф кожны сёмы дзень тыдня чакаў як няўмольны прысуд лёсу, таму што ведаў: вытрымаць цэлы дзень без годнага для мужчыны занятку значна цяжэй, чым нават чатырохгадзінны выхад у космас на мантаж сонечных батарэй.

Быў у выхаднога дня яшчэ адзін не вельмі прыемны нюанс: менавіта ў нядзелю спецыяльнае рэле ўключала маленькі аўтамат з любімымі Кшыштафам напіткамі. У пераліку на «Жытнюю» чалавек мог атрымаць на працягу выхадного дня не больш за дзвесце грамаў пітва, пасля чаго аўтамат адключаўся роўна на тыдзень і не рэагаваў болып ні на што — ні на праклёны, ні на слёзныя просьбы «паўтарыць у якасці выключэння з правілаў». Электроніка не адгукалася ані словам, і яшчэ ў суботу ў Кшыштафа пачынала балець галава ад думак наконт заўтрашняй дойкі аўтамата, прычым усе ягоныя ваганні адносна таго, узяць усё з самага ранку і пасля толькі спаць ці расцягнуць тыя дзвесце грамаў аж да вечара, звычайна заканчваліся ўвасабленнем у жыццё першага з двух магчымых варыянтаў. Сітуацыю час ад часу ратавала Тэрэза, асабліва калі яна збіралася з сіламі і гатавала на нядзельны абед самыя незвычайныя стравы. Менавіта тады яна, каб не абедаць адной пад акампанемент волатаўскага храпу Кшыштафа, палову сваёй порцыі гарэлкі аддавала яму. Кшыштаф гжэчна цалаваў ёй ручкі і трымаўся да абеда, катуючы сябе альбо чытаннем, альбо чарговымі серыямі з відэамагнітафона.

У такіх аднастайных, мерных занятках мінуў месяц, другі, трэці. Яны рамантавалі сонечныя батарэі, корпаліся ў аранжарэі, фатаграфавалі паверхню Сатурна, але заўсёды пасля чарговага працоўнага дня казалі адно аднаму «Дабранач» і займалі месцы ў сваіх гамаках. Ды чым далей, тым больш давалася ім у знакі такая маркотная завядзёнка. Асабліва тое адбівалася на Кшыштафе: ён рабіўся ўсё больш мітуслівы, нервовы, усё часцей беспрычынна выбухаў, гаворачы ў адрас Тэрэзы не вельмі далікатныя слоўцы, а ў нядзелю ўжо амаль пад прымусам выпрошваў палову прызначанай ёй порцыі з аўтамата. Тэрэза ж усё часцей завісала каля ілюмінатара і на працягу многіх хвілін моўчкі, абыяка-

ва глядзела ў зорную бездань. Чым далей, тым менш яны гутарылі паміж сабой, і нельга было прадказаць, чым бы ўсё скончылася, калі б не адна нечаканая падзея.

Была пятніца. Калі ў кабіне запалілася святло і бартавы камп’ютэр павіншаваў іх з пачаткам новага дня, паведаміў пра работу асноўных вузлоў станцыі і апошнія навіны з Зямлі, Кшыштаф, як звычайна, накіраваўся да велатрэнажора, але раптам быў спынены зусім новай для яго інфармацыяй.

— Сёння на борце нашай станцыі свята. Інжынер-эксперыментатар пані Тэрэза адзначае дзень нараджэння. Ёй споўнілася... ну, тое неістотна. Згодна праграме, гэты дзень аб’яўляецца на станцыі вольным ад працы, — скончыў механічны голас, і ў кабіне загучала вясёлая музыка.

— Халера ясна! — Кшыштаф хлопнуў далонню па лбе, адштурхнуўся ад сценкі кабіны і падляцеў да гамака, у якім сядзела здзіўленая Тэрэза. Яна, было добра відаць, таксама забыла пра ўласны дзень нараджэння.

— Ад усяе душы віншую шаноўнага члена экіпажа са святам! — сказаў Кшыштаф і схіліўся да рукі Тэрэзы. — Такім чынам, маем незапланаваны выхадны. Слухайце загад па станцыі: аб’яўляецца свята! Членам экіпажа загадваецца прывесці сябе ў святочны выгляд і годным чынам сустрэць дзень нараджэння пані Тэрэзы. Да выканання задання прыступіць неадкладна.

— Ёсць прывесці сябе ў святочны выгляд! — адказала Тэрэза. — 3 гэтай мэтай я найперш накіруюся ў лазенку, a потым мы разам з шаноўным камандзірам прыступім да сервіроўкі стала.

Тэрэза праляцела ў лазенку і закрыла за сабой шторкі. Кшыштаф тым часам падаўся ў аранжарэю, дзе нарэзаў невялікі букет ружаў, якія ён развесіў у паветры над прымацаваным да падлогі столікам. Столік неўзабаве павінен быў зрабіцца цэнтрам урачыстасцяў.

Палюбаваўшыся на зроблены ім дызайн, Кшыштаф абвёў вачыма кабіну. Ягоны позірк спыніўся на лазенцы. Усяго некалькі тыдняў назад ён неяк злавіў сябе на думцы, што яму карціць хоць краем вока зазірнуць у лазенку тады, калі там знаходзіцца Тэрэза. Яшчэ на Зямлі доктар-беларус Юзік Завалькевіч паспрачаўся з ім на паўтузіна «Жытняй», сцвярджаючьі, што ў іх цэнтры падрыхтоўкі дагэтуль не было астранаўткі з такімі прыгожымі нагамі. «Не лічачы ўжо ўсяго іншага», — дадаў тады Завалькевіч і прыцмокнуў языком. Доктару лепш ведаць...

За тры месяцы на арбіце Сатурна Кшыштаф такі не здолеў нават мімаходзь заўважыць і ацаніць не тое што «ўсё іншае», але й каленку Тэрэзы. А цяпер...

Спяшаючыся, яна прычыніла шторкі не вельмі шчыльна, і таму Кшыштаф раптам убачыў яе голую спіну, пакрытую буйнымі шарыкамі вады. Мокрыя валасы Тэрэзы разляцеліся ва ўсе бакі, яна стаяла паўабаротам да Кшыштафа, гладзячы рукамі жывот і невялікія вострыя грудзі.

Грудзі!.. Кшыштаф, не стрымаўшыся, ціха прысвіснуў, разумеючы, што цяпер ён мусіць такі праставіць на Зямлі Завалькевічу тую «Жытнюю». У той жа момант Тэрэза рэзка азірнулася і шчыльна прычыніла шторкі лазенкі.

— Мы так не дамаўляліся, камандзір! — пачуў Кшыштаф яе голас.

— Прашу прабачэння... — прамармытаў ён і пасунуўся да любімага аўтамата, азораны нечаканай здагадкай. Сапраўды, калі на борце станцыі выхадны дзень, калі гэтае свята запланаванае загадзя, дык і аўтамат павінен мець на гэты конт адпаведныя інструкцыі.

Кшыштаф асцярожна націснуў на кнопку. У аўтамаце шчоўкнула, і з акенца паказалася... Ён не паверыў уласным вачам. Халодная, цёмнага шкла бутэлька забытага «Савецкага шампанскага» мякка тыцнулася ў ягоныя далоні. Услед за шампанскім з аўтамата выскачыла і двухсотграмовая туба з такім знаёмым фірменным знакам «Жытняй».

Тэрэза выплыла з лазенкі і ўбачыла Кшыштафа, які вісеў у паветры над столікам і з урачыстым выглядам трымаў у руцэ падарунак аўтамата. На Тэрэзе быў ласцікавы спартыўны касцюм замест паўсядзённага рабочага камбінезона, і Кшыштаф яшчэ раз быў вымушаны прысвіснуць ад нечаканасці: свежы, радасны твар жанчыны разам з касцюмам, які выразна падкрэсліваў усе нюансы фігуры, рабілі надзвычайнае ўражанне.

— Вашае заданне выканана! — адрапартавала Тэрэза. — I, калі меркаваць па рэакцыі камандзіра, выгляд у мяне сапраўды святочны.

Кшыштаф хацеў выказаць сваё ўзрушэнне, але ў гэты момант Тэрэза заўважыла ружы, якія плавалі пад столлю кабіны.

— Ружы?! — уразілася яна.

— Але! — адказаў Кшыштаф. — У гонар свята можна ахвяраваць доследнымі экземплярамі.

— Камандзір, вы ведалі, што рабілі. Сусветны інстытут ружаў даў заданне вывесці новы гатунак, — Тэрэза з горыччу махнула рукой. — А мой камандзір зрэзаў першыя кветкі новага гатунку, які яшчэ не атрымаў назвы.

— Бяру грэх на сябе! — адказаў Кшыштаф. — Ружы ўвойдуць у каталог пад назваю «Тэрэза Сатурн».

— Варта было б праверыць, ці зафіксавалі вашае браканьерства бартавыя прыборы.

— У нас — свята, — упэўнена адказаў Кшыштаф. — A калі так, я маю права, як камандзір, рабіць і нешта такое, што не запланавана праграмай.

— Напрыклад? — зацікавілася Тэрэза. — Вы жадаеце вытаптаць яшчэ і грады з агуркамі?

— О, не! Я прапаную выпіць па шарыку шампанскага, седзячы верхам на нашых любімых сонечных батарэях.

— Цікава... — адзначыла Тэрэза.

Яна з якое імгненне павагалася, а потым рашуча скіравалася да шафы, дзе захоўваліся скафандры.

— He ўяўляю, як яно можа выглядаць — шампанскае на арбіце Сатурна.

— Я ўсё прадумаў, — запэўніў яе Кшыштаф і пачаў улазіць у скафандр.

Праз шлюз яны выйшлі на знешнюю паверхню станцыі, чапляючыся за парэнчы, перайшлі да блока сонечных батарэй. У левай руцэ Кшыштаф трымаў тэрмастат, і калі яны прычапіліся карабінамі да корпуса станцыі, ён зрабіў няхітрую аперацыю. Вызваліўшы крышку тэрмастата, Кшыштаф спрытна парваў дроцік на корку. Бутэлька стрэліла, рассыпаўшыся ў тэрмастаце на дробныя асколкі. Пластмасавы корак паімчаў у чорную бездань сусвету, а ўслед за ім метраў на дзесяць распасцёрся шлейф пены і празрыстых шарыкаў. Кшыштаф пачуў, як уражаная Тэрэза войкнула ад захаплення, але ў гэты ж момант у ягоных навушніках прагучаў голас бартавога камп’ютэра:

— Парушана экалогія прасторы. Пасля вяртання на базу камандзір павінен заплаціць штраф.

— Добра, добра! — згадзіўся Кшыштаф і дадаў: — А цяпер заткніся. Ты перашкаджаеш нам святкаваць.

— Ну і ладна... — пакрыўдзіўшыся, адказаў камп’ютэр і змоўк.

Кшыштаф падхапіў рукой адзін з найбольш буйных шарыкаў шампанского і перадаў яго Тэрэзе. Пасля узяў у правую руку другі такі ж празрысты шарык.

— Віншуючы маю калегу з днём нараджэння, я набіраюся нахабства і прапаную выпіць на брудэршафт

— Якім чынам? — за шклом шлема бліснулі цікаўныя вочы Тэрэзы.

Кшыштаф моўчкі праціснуў сваю правую руку пад рукой Тэрэзы і тройчы пастукаў шарыкам шампанскага ў шкло шлема. Тэрэза, здагадаўшыся, зрабіла тое ж самае, ледзь не заходзячыся ад смеху. Тады Кшыштаф ткнуўся шлемам свайго скафандра ў шкло скафандра Тэрэзы, зымітаваўшы пацалунак.

— Хоць так, сімвалічна, але густоўна, — адзначыў ён.

— Вам нішто, здаецца, не перашкаджала зрабіць тое ж самае ўжо даўно, — засмяялася Тэрэза. — I зусім не сімвалічна.

— Зразумеў! Тады мая наступная прапанова: набіраем гэтых шарыкаў, вяртаемся на станцыю і паўтараем мой тост яшчэ раз. У вас будуць пярэчанні?

— Сёння свята! — коратка адказала Тэрэза, размахнулася і запусціла ў бездань космасу самы вялікі шарык шампанскага.

— Што ты робіш? — крыкнуў Кшыштаф.

— Уяўляеш, камандзір, калі-небудзь у раёне якой-небудзь чорнай зоркі нехта атрымае шанц зрабіць ладны глыток шампанскага, ды яшчэ на халяву.

— Я, канешне, прашу прабачэння, але зафіксавана чарговае парушэнне экалагічаскай прасторы, — меланхалічна адзначыў, не вытрымаўшы гвалту, бартавы камп’ютэр. — Гэтым разам яно суправаджаецца алкагольным забруджваннем сусвету.

— Можна, я адключу яго? Хоць сёння? — бліснула вачыма Тэрэза.

Яны вярнуліся на станцыю, і, пакуль ладкавалі свае скафандры ў шафу, шарыкі шампанскага расталі і пачалі пералівацца рознымі колерамі сярод свежанарэзаных ружаў.

Кшыштаф і Тэрэза падляцелі да століка.

— Прашу некалькі хвілін, — сказала яна. — На святочным стале павінна быць самае лепшае з запасаў нашай кухні.

I сапраўды: праз некаторы час крыху ніжэй за шампанскае і ружы над столікам у паветры завіслі розных памераў тубы з мяснымі стравамі, слоікі з падагрэтым гар-нірам, бляшанкі з рыбай і ягадамі, упакоўкі з марынаванай садавінай і джэмамі. Тэрэза зрэзала ў аранжарэі свежыя агуркі і памідоры, прынесла духмяныя персікі. Кшыштаф з зада-

вальненнем агледзеў паветраную сервіроўку і прапанаваў: — Ну дьік што, мы можам паўтарыць наш касмічны брудэршафт?

— 3 задавальненнем, — радасна згадзілася Тэрэза.

Яны сабралі шарыкі шампанскага ў адзін вялікі пухір і з розных бакоў асцярожна пачалі ўцягваць напітак у сябе. Кшыштаф пачуў смак шампанскага, ягоныя шчокі паглыбіліся ў халодную, крыху калючую вадкасць, і па меры таго, як ён глытаў шампанскае, ягонае сэрца білася ўсё мацней. Ён ужо не адчуваў водару віна, а напружана чакаў, калі іх вусны сустрэнуцца. I калі тое нарэшце адбылося, ён не вытрымаў, працягнуў насустрач Тэрэзе рукі і моцна абняў жанчыну. Іх пацалунак зацягнуўся на доўгія хвіліны, але забыцца ім заміналі дробненькія кроплі шампанскага, якія нахабна лезлі ў вочы, траплялі ў нос, і Кшыштаф, папярхнуўшыся, вымушаны быў адарвацца ад прыемнага занятку. Ён закашляўся, Тэрэза некалькі разоў, смеючыся, выцяла яго кулаком па спіне.

— Я ніколі не падазраваў, што шампанскае можа прынесці столькі задавальнення, — прызнаўся ён.

У час абеда ён раз-пораз кідаў позіркі на Тэрэзу. Шампанскае выразна падзейнічала на яе: вочы жанчыны зіхацелі, твар зрабіўся ружовым, Тэрэза блытана расказвала нейкія гісторыі з дзяцінства, часта смяялася, і Кшыштаф, сам таго не заўважаючы, хутка апынуўся побач з ёй. Яны віселі, выцягнуўшыся, пад шатаю з ружаў, смачна і ў ахвотку елі, удыхаючы водар кветак. Неўзабаве ён як бы незнарок паклаў руку на яе спіну, паказытаў пальцам патыліцу, адчуўшы яе мяккія, пушыстыя валасы. Тэрэза рэзка прагнулася і апынулася вышэй за Кшыштафа тварам да яго.

— Камандзір, мне здаецца, вы наблізіліся на небяспечную адлегласць, — паўшэптам адзначыла яна.

— Небяспечную для чаго? — гулліва ўдакладніў Кшыштаф.

— Для далейшых манеўраў, аб якіх лёгка здагадацца, — адказала Тэрэза, зноў крутанулася і паплыла да аўтамата з пітвом.

— Ён ужо выдаў усё, што нам належыць на сёння, — змрочна заўважыў Кшыштаф.

Тэрэза азірнулася і загадкава ўсміхнулася. Ён не мог бачыць, што яна зрабіла з аўтаматам, але праз якую хвіліну ў яе руках апынуліся дзве вялікія тубы з чорнай вадкасцю.

— Мускат, — адзначыла жанчына. — Майго камандзіра мускат задаволіць?

Кшыштаф маланкай падляцеў да Тэрэзы і сціснуў яе ў абдымках. Пацалунак атрымаўся яшчэ больш працяглы, чым першы. Ягоныя рукі лашчылі спіну жанчыны, апускаліся ніжэй, зноў спяшаліся ўгору, і Кшыштаф раптам выразна ўсвядоміў, што пад спартыўным касцюмам Тэрэзы нічога больш няма!

Гэтае адкрыццё падзейнічала на яго з незвычайнай сілай. Ён часта дыхаў, не размыкаючы абдымкаў, і глядзеў жанчыне проста ў вочы.

— Над чым ламае галаву камандзір? — спытала Тэрэза. Кшыштаф нічога не адказаў і толькі аблізаў сухія вусны. — У цябе маецца план далейшага збліжэння? — удакладніла яна.

Кшыштаф кіўнуў, яўна не знаходзячы слоў у адказ. Ен толькі паклаў далонь правай рукі на грудзі Тэрэзы і застыў у чаканні на яе рэакцыю.

— Камандзір вырашыў ажыццявіць стыкоўку ўручную?

I ён зноў прамаўчаў, хоць выразна разумеў, што сваім маўчаннем ставіць сябе ў недарэчную сітуацыю. Тады ён рашыўся: узяўшыся за замочак яе куртачкі, ён павольна пацягнуў яго ўніз.

— Уключыўся рэжым збліжэння, — ціха адзначыла Тэрэза.

— Але... — нарэшце здолеў адкрыць рот Кшыштаф.

Калі замочак прайшоў амаль палову шляху, Тэрэза сціснула руку Кшыштафа.

— Мой камандзір! — сказала яна. — Ты калі-небудзь спрабаваў займацца каханнем у вертыкальным становішчы?

Кшыштаф азірнуўся ў бок гамака.

— He, не! — запярэчыла астранаўстка. — Гэта немагчыма. Я не магу ісці ў ложак з мужчынам, калі той мусіць прышпільвацца да мяне пасамі.

Камандзір станцыі бездапаможна раскінуў рукі і адсунуўся ад Тэрэзы. Ягоныя вочы мітусліва лёталі па кабіне, на лбе выступілі кропелькі поту. Ён напружана думаў, і чым болып ён думаў, тым большае нецярпенне выказвала астранаўтка. Нарэшце яна не вытрымала і са словамі «можа, гэта цябе падгоніць?», сарвала з сябе верхнюю частку спартыўнага касцюма.

— Ух ты! — не вытрымаў бартавы камп’ютэр і пачырванеў.

А Кшыштаф, скамянеўшы, падумаў, што Юзік Завалькевіч зусім не памыляўся, бо не толькі ногі, але і многае іншае ў такіх вытанчаных формах і спакуслівых прапорцыях у цэнтры падрыхтоўкі астранаўтаў раней такі сапраўды не адзначаліся.

Далей Кшыштаф вырашыў давярацца не розуму, a інстынкту. Інстынкт, як аказалася, ведаў сваю справу бездакорна.

Адштурхнуўшыся ад сценкі кабіны, Кшыштаф падляцеў да Тэрэзы. Схапіўшы яе за руку, ён адштурхнуўся яшчэ раз, і яны ўдвух апынуліся каля гімнастычнай лесвіцы.

— Бярыся рукамі за парэнчы! — віскліва крыкнуў ён Тэрэзе, адчуваючы, што інстынкт таксама пачынае траціць галаву, а аперацыю стыкоўкі ён мусіць альбо выканаць зараз жа, альбо чакаць на яе потым невядома колькі часу.

Тэрэза схапілася рукамі за перакладзіну і з цікавасцю паглядзела на Кшыштафа. Той ужо не бачыў перад сабой анічога, акрамя двух невялікіх белых ліхтароў, якія давалі выразны арыенцір для правядзення аперацыі навядзення і стыкоўкі.

Інстынкт загадаў яму скінуць з сябе рабочы камбінезон, а потым, падумаўшы, дадаў, што сподняя бялізна і шкарпэткі ў такой еправе, як касмічны кантакт, — рэчы не зусім неабходныя. Кабіна напоўнілася дэталямі мужчынскага туалета, скрозь якія Кшыштаф рашуча накіраваўся ў бок белых ліхтароў.

— Камандзір, ты любіш стыкавацца пры святле? — спытала Тэрэза. — А ці здолееш у поўнай цемры?

Інстынкт запратэставаў, таму Кшыштаф загадаў бартавому камп’ютэру выйсці з кабіны, пакінуўшы ў ёй толькі дзяжурнае асвятленне.

— Я вам што, хлопчык? — пакрыўдзіўся камп’ютэр, выйшаў у аранжарэю, адкуль працягваў з цікавасцю назіраць, што адбывалася ў кабіне пры бледным святле Сатурна.

Між тым інстынкт навёў стыковачную антэну Кшыштафа дакладна на патрэбнае гняздо. Стыкоўцы, аднак, перашкодзіла трыко. Кшыштаф мітусліва сарваў з Тэрэзы другую палову спартыўнага касцюма і цяжка прахрыпеў:

— Куды яго падзець?..

— Павесь акуратна на спінку крэсла! — зарагатала Тэрэза і мацней учапілася за перакладзіну.

«Ёсць стыкоўка!» — з задавальненнем адзначыў бартавы камп’ютэр, калі пачуў усхліпы жанчыны і цяжкае ды-

ханне камандзіра, калі ў няпэўным святле ўбачыў два голыя цені, што біліся ў сутаргах на шведскай лесвіцы, зача-піўшыся за яе ўсімі сваімі канечнасцямі.

— Толькі ў мяне не... Камандзір... — паспела прашаптаць Тэрэза. — Мне сёння... не пажадана...

— Ч-чорт! — вылаяўся Кшыштаф і з усяе сілы адштурхнуўся ад лесвіцы. Ён наляцеў спінай на столік, яго перакруціла дагары нагамі, і пры святле вялікай планеты ён убачыў, як некалькі разоў здрыгануўся ягоны напяты стыковачны агрэгат і з яго вырвалася нешта белае, надзвычай падобнае на вату.

— Ты паспеў? — трывожна спытала Тэрэза.

— Лепш бы я спазніўся! — агрызнуўся Кшыштаф.

— He разумею цябе, чаму?

— Ды толькі таму, што праз дзевяць месяцаў у нас бы нарадзіўся сын, Адам! — са злосцю адказаў Кшыштаф. — А цяпер я вымушаны адправіць яго ў невядомае.

Ён уключыў выцяжны вентылятар, які прагна засмактаў белы камячок і выплюнуў яго ў чорную прастору космасу.

Астранаўты правялі на арбіце Сатурна яшчэ дьа месяцы. Ім спадабалася спраўляць дні нараджэння па два разы на тыдні, што яны з задавальненнем і рабілі пасля работы, адпраўляючы штораз бартавы камп’ютэр у аранжарэю паліваць агуркі.

А белы камячок нечага падобнага на вату набраў добрую хуткасць і неўзабаве трапіў у поле прыцягнення невялікай планеты з атмасферай, падобнай на зямную. Камячок упаў на яе паверхню побач з цёплым ручаём на месцы, якое штодня асвятлялі ласкавыя, пяшчотныя промні сонца. Праз дзевяць месяцаў прасторы планеты прарэзаў вісклівы голас немаўля. Кшыштаф не памыліўся: на светы прыйшоў хлопчык. Калі хлопчык падрос, ён атрымаў імя Адам. Ад ягонай рабрыны, уласна, на той планеце ўсё і пачалося...

Дзіўная кавярня, якая завецца гэтак проста, немудрагеліста: «Тры з плюсам». Тры з плюсам не ў тым сэнсе, што тут так сабе, ні рыба, ні мяса, а ў тым, што тут ніхто не лезе да цябе са сваімі шчасцем ці няшчасцем — гледзячы, хто з чым сюды прыйшоў. А мне заўсёды прыемна, калі ўсе людзі наўкол ставяцца да цябе прыязна, са спагадай, калі чуеш ад іх і сам ім гаворыш толькі прыемнае, калі насупраць цябе сядзіць цудоўнае стварэнне, якое выклікае ў цябе такую ба-

гатую гульню фантазіі. Якое, апрача гэтага, задае адно па адным не вельмі простыя, прызнацца, для адказу пытанні.

— Дзядзя Сеня, а ці проста быць мужчынам?

— Тое ж самае я мог бы спытаць і ў цябе адносна жанчыны, — паспрабаваў выблытацца я. — Таму давай не будзем задаваць тыя пытанні, на якія адказаць немагчыма ў прынцыпе.

Але Марыля не збіралася адступаць:

— Я не прашу ад вас падрабязнага апісання анатамічных асаблівасцяў. Я хацела б ведаць, што гаворыць вам ваш жыццёвы вопыт, ад чаго б вы засцерагаліся, калі б атрымалі магчымасць пачаць жыць з нуля, на што звярталі б найбольшую ўвагу, а, дзядзя Сеня?

Такім чынам, я атрымаў прыкладны план сачыненняімправізацыі. Тут ніяк не абыйсціся без допінгу. He памятаю, у які ўжо раз мая шклянка пачала бомкаць кавалачкамі лёду і прыемна халадзіць далоні. Але не адказаць на пачутае пытанне я не мог, таму што перада мной сядзела Марыля і ўважліва сачыла за кожным маім рухам.

А што, уласна кажучы, падказвае мне мой жыццёвы вопыт? Тое, бадай, што мужчына заўсёды павінен заставацца самім сабой.

— Фі, як банальна! — скрывілася Марыля. — Я нават пачырванела з-за вас, дзядзя Сеня.

Але ж я зусім не тое меў на ўвазе! Заставацца самім сабой — гэта значыць заўсёды, у кожнай сітуацыі рабіць так, як падказваюць табе твой розум, тваё сэрца, рабіць тое, што табе хочацца рабіць, а не тое, што дыктуюць табе абставіны. I калі ўжо абставіны прыціснуць цябе да муру, не дазваляючы і пальцам паварушыць, калі не будзе ў тваім распара-джэнні нічога іншага, апрача як пайсці ўслед загаду з высока ўзнятымі дагары рукамі, — усё адно: заставайся сабой, шукай любую магчымасць, выкарыстоўвай кожньі шанц, каб збочыць з выбранай не табой дарогі, каб — няхай нават уцякаючы — у выніку вярнуцца да зыходнага пункту і прымусіць такі іншых узняць дагары лапкі, павярнуўшы гэтым разам да таго самага муру іх. Вось тады ты і здолееш адчуць сябе мужчынам.

— Добра, а калі абставіны не даюць аніякіх магчымасцяў выбіраць? — насядала Марыля. — Калі ты мусіш альбо пагадзіцца, альбо адказаць «не», выдатна ведаючы, што і там, і там у цябе наперадзе адно — небыццё?

Яна ўся ў сваю маці! Жорсткасць фармуліровак была вельмі характэрная і для Вольгі...

Небыццё, смерць? Сапраўдны мужчына да смерці ў цэлым абыякавы. Такая абыякавасць здаўна пасялілася ў ягоных генах. He, зразумела, мужчына заўсёды прагне жыць і не збіраецца развітвацца з жыццём проста так, ад няма чаго рабіць. Але калі сам мужчына лічыць, што за сваё, няхай і непрацяглае жыццё ён ужо зрабіў нешта сапраўды вартае, істотнае, яго не павінны спакушаць усе магчымыя жыццёвыя выгоды. У кожным разе, мужчына павінен ставіцца да іх спакойна і годна. Hi магчымасць кахаць самых прыгожых жанчын, ні наяўнасць хуткіх аўтамабіляў і лёгкіх яхт, ні дарагія касцюмы і вытрыманыя напіткі не здольныя перашкодзіць сапраўднаму мужчыну ў кожнай сітуацыі выказаць уласнае «я» і пакінуць за сабой права на апошняе слова. Слабому — няхай! Слабы схопіцца за жыццё ўсімі канечнасцямі, увап’ецца кіпцюрамі, ён забудзецца пра ўсё, убачыўшы пачкі грошай, але машыны, купленыя за такія іудавыя грошы, будуць ламацца, жанчыны — здраджваць у сарцірах з прыслугай і прыносіць хваробы, віно скісне, а з яхт пазбягаюць пацукі. Гора таму, хто пасля такога жыцця наважыцца сцвярджаць, што ён і ёсць мужчына, таму што кожны пражыты дзень у рэальнасці зробіцца годам.

— Дарэчы, пра жанчын, — спыніла мяне Марыля. — А ў якім жа сваім увасабленні мужчына мае найбольш шанцаў падпарадкаваць сабе жанчыну?

Гэта залежыць толькі ад самога мужчыны, а не ад ягонага ўвасаблення альбо становішча ў грамадстве. Тут не мае аніякага значэння, як выглядае той мужчына: ці ён высокі, гожы, з літой мускулатурай, ці невыразны, крываваты, не здольны ані разу падцягнуцца на перакладзіне. Мужчына, мушу паўтарыцца, павінен заставацца сабой. А вось жанчына абавязана не толькі паважаць мужчыну з усімі ягонымі плюсамі ды мінусамі, а яшчэ і імкнуцца да таго, каб заўсёды прыняць ягоныя прапановы і жаданні, каб быць гатовай да таго падпарадкавання. Бо як жа іначай? Калі жанчына кожнае слова мужчыны парыруе ўласнымі, яна ставіць яго ў недарэчнае становішча. Мужчына міжволі пачынае камплексаваць і думаць: а на халеру мне наогул усе тыя праблемы? Нашто псаваць нервы, калі лёгка можна знайсці куды больш прыемны і прыдатны варыянт?

— Мне здаецца, дзядзя Сеня, што некалі, даўно, вы былі змушаны шукаць менавіта той, больш прыдатны варыянт? — спытала Марыля.

Цалкам магчыма. Хоць тады я наўрад ці ўяўляў з сябе сапраўднага мужчыну. А вось што да ўвасаблення...

У мужчын ёсць такая рыса характару, як фантазёрства. Яны часта жадаюць выглядаць значна лепш, чым ёсць. Ім падабаецца выдумляць для ўласных гульняў уласныя правілы і выступаць у тых ролях, дзе трэба чакаць найбольшых апладысментаў, дзе амаль выключана магчымасць правалу, і кожны выбірае нават не адну, а некалькі масак. Так, на ўсялякі выпадак, каб заўсёды існаваў шанц падстрахавацца. I як толькі пачьінаецца гульня. на паверхню вынырвае тая ці іншая маска.

Напрыклад, я абіраю маску папулярнага эстраднага спевака. Мне крыху болей за дваццаць, у мяне яшчэ юнацкая постаць, доўгія, рупліва вымытыя валасы, прычасаныя ўласным парыкмахерам. У мяне не моцны, але даволі выразны голас. Я мушу берагчы яго для запісаў і таму на канцэртах проста разяўляю рот пад фанаграму. Дзяўчатам таго хапае: цэлы іх натоўп вішчыць каля сцэны, а я варушу вуснамі і прыкідваю, якая з іх пойдзе сёння са мной у гасцініцу. У мяне ўласная ахова — два накачаныя малайцы, і таму я запрашаю з сабой у гатэль не адну, а значна больш згодных на ўсё фанатак. У мяне ёсць жонка, якая суправаджае мяне ў час гастроляў, але яна мусіць моўчкі зносіць усе мае выхадкі, таму што цалкам корміцца дзякуючы маім ганарарам і папулярнасці. Я ўтрымліваюся на хвалі шалёнага поспеху гады з чатыры, а потым раблюся проста вядомым выканаўцам, які выступае няшмат, але мае дастаткова грошай для цалкам прыстойнага жыцця. Я выбіраю жанчын не спяшаючыся, я трымаю іх побач ужо не адну ноч, а з паўгода, мяне ўжо нічога не хвалюе і не ўзрушае. Я проста вальготна, з асалодай жыву, ведаючы, што перад маёй вядомасцю не здольная ўтрымацца аніводная жанчына, калі толькі яна мяне хоць крышачку цікавіць.

А часам я прымяраю на сябе маску кінаакцёра, чый твар не знікае з экранаў. Мяне бясконца запрашаюць у тэлеперадачы, я раздаю аўтографы і інтэрв’ю, мяне спыняюць на вуліцах і просяць расказаць, што здарыцца з маім героем у наступнай серыі. Асабліва я люблю маладзенькіх журналістак. За іх імкненне даведацца пра мяне як мага больш. I кожнай з іх я даю магчымасць пабадзяцца ў завулках маёй душы. Найлепш тое атрымліваецца ў ложку, але ніколі не чытаю, што яньі пра мяне пішуць. Апрача іх, імкнуся падтрымліваць сувязь з дзвюма-трыма тэатральнымі прымадоннамі

бальзакаўскага ўзросту. Зразумела, яны ўсе ведаюць, што я па чарзе наведваю іх і застаюся на ноч. А што? Кожная з іх мяне чакае, кожная смачна накорміць і пакладзе спаць на шыкоўны духмяны ложак. Больш мяне нічога істотнага не хвалюе. Потым, з цягам часу з герояў-палюбоўнікаў я пераключуся на іншыя ролі — дэпутатаў Вярхоўнага Савета ды палкоўнікаў міліцыі, я буду выкладаць на акцёрскім аддзяленні Акадэміі мастацтваў, уводзіць маладых актрыс у таямніцы прафесіі. Жыццё не спыняецца!

Неблагая маска і дэпутата. Мяне выбіраюць на хвалі непрыняцця існуючай улады, пачуўшы ад мяне абяцанкі прыкласці ўсе сілы для таго, каб палепшыць жыццё простых людзей — маіх выбаршчыкаў. Мне перашкаджаюць, на мяне робяць замах, але я цудам застаюся жыць, ад чаго мая папулярнасць сярод людзей толькі павялічваецца. Мяне ўводзяць у склад назіральных саветаў некалькіх банкаў ды вялікіх фірм, а ў Вярхоўным Савеце давяраюць узначаліць партыйную фракцыю. Я часта выступаю перад народам, мяне штодня запрашаюць на вячэры, у шыкоўныя саўны ці на паляванне. Mae сакратаркі — адданыя мне жанчыны. Ва ўсім. Потым, у перыяд урадавага крызісу, я з вялікай выгадай прадаю галасы маёй фракцыі тым, хто здольны заплаціць больш за іншых, купляю сабе дом на адным з экзатычных астравоў і адкрываю рахунак у мясцовым банку. Адслужыўшы чатыры гады паслом у адной з еўрапейскіх краін, я заўчасна выходжу ў адстаўку і перабіраюся жыць на востраў. Перажываю за грамадзян радзімы, дзе нічога за гэтыя гады не змянілася, хмыкаю, калі чытаю ў газетах выступленні маладых палітыкаў, якія абяцаюць прысвяціць сябе справе служэння айчыне і народу. Дзякаваць Богу, мяне ўсё гэта даўно ўжо не датычыць: я — грамадзянін іншай, ціхай, спакойнай і сытай краіны...

Апошнім часам усё большую вагу набірае маска бізнесмена. Тут стыль жыцця зусім іншы. Няспешнасць, саліднасць ва ўсім, штодзённая дэманстрацыя поўнай жыццёвай незалежнасці і камфорту. Недзе ёсць жонка і двое дзяцей, але бачуся з імі не так часта, бо жывуць яны за мяжой. А тут у мяне дарагая машына, якая не кідаецца ў вочы, шыкоўны офіс у цэнтры горада за бруднымі дзвярыма ванючага пад’езда, тры сакратаркі — як на падбор. Трохпакаёўка ў экалагічна чыстым раёне горада, загарадны дом у тры паверхі з саўнай, вывучаны ўсяму вялікі сабака. Трох сакратарак хопіць на некалькі гадоў, тым больш, што час ад часу яны

мяняюцца, але разам з тым моўчкі зносяць прысутнасць іншых жанчын, якія наведваюць мяне зусім не дзеля выканання службовых абавязкаў. Уласныя ўрачы, міліцыянеры, дэпутаты, якім няблага плацяць. Адно зрэдку прыгнятае: адсутнасць праблем. I калі мяне ахопліваюць такія пачуцці, я сумую. Я бяру сваіх купленых мною сяброў, мы едзем за горад, дзе п’ём у саўне экзатычныя напіткі, і дзве голыя скрыпачкі, студэнткі кансерваторыі, апусціўшы ногі ў басейн, за сто баксаў іграюць мне аднаму Паганіні. Альбо Моцарта. Гэта ўжо як я пажадаю.

— Дзядзя Сеня! — Я ўбачыў проста насупраць вялікія, глыбокія вочы Марылі, поўныя болю і крыўды. — Дык што ж вы?! Значыць, усё тое, што вы мне расказалі, — усяго толькі маскі?

А што ж ты думаеш, дзяўчо зялёнае?!

Я, калі толькі пажадаю, магу быць мужным лётчыкам, бясстрашным альпіністам, сарамлівым рахункаводам, непераможным каўбоем, суровым астранаўтам. Любым чалавекам, таму што цудоўны напітак, шыкоўныя цыгарэты, прысутнасць боскага стварэння здольныя развязаць язык кожнаму, самаму маўкліваму мужчыне, які гатовы, як я, дзеля аднаго вечара ахвяраваць нават месячнай зарплатай! А яшчэ ж Дасэн, Дасэн! «Et si tu n’existe-pas, dit-moi pourquoi j’existerais...»

I сапраўды: калі б цябе не было, я выдумаў бы цябе! Выдумаў!

Усё таму, што ў апошнія гады надзвычай рэдка выпадае мне правесці некалькі гадзін так, як мне хочацца. Таму што ўсе мае маскі, скамечаныя, ляжаць у задняй кішэні старых штаноў, і калі я сёння набяруся смеласці нацягнуць адну з іх, нічога іншага, апрача шчырага смеху, у свой адрас я ўжо не пачую. Вось чаму я хачу падзякаваць табе, Марылька, за тое, што сённяшні вечар я змог пабыць сам-насам з сабой, з уласнай фантазіяй, уважліва пераглядаючы ўсе тыя вырабы з кардону, якія я спрабаваў час ад часу прымерыць, але ў рэшце рэшт прызвычаіўся да ўласнага аблічча.

— Дзядзя Сеня! — прашаптала Марыля. — Вам вельмі баліць?

О, не, ніколі! Мне не можа балець тое, чым я ніколі не жыў. Боль я чую ад аднаго: ад далоні, якая павольна пасоўваецца, крадзецца па маёй галаве. Мне баліць ад таго, што я ўжо ніколі, як бы таго ні хацеў, не здолею спыніць тую руку, спыніць час, таму што тады быў шчаслівы: усе мае маскі яшчэ не былі мною набытыя. А двойчы быць шчаслівым гэтак цяжка!..

Ідзі, Марыля, дадому. Я адпускаю цябе, яшчэ раз дзякуючы за тое, што ты дапамагла мне на працягу некалькіх гадзін адчуць сябе сапраўдным мужчынам, здольным на самыя неверагодныя ўчынкі.

I то праўда: калі б мяне не было, я б сябе выдумаў!

Няўпэўненым рухам я паставіў пустую шклянку на стойку.

— Хто тут быў? — спытаў я бармена, з цяжкасцю трымаючы галаву.

— Вам рахунак? — удакладніў ён.

— Хто тут быў? Тут вось, насупраць мяне?

— Вы ўвесь час прасядзелі моўчкі, — вінавата развёў рукамі бармен. — Вы пілі сабе лімонную гарэлку і каву, бясконца слухалі Дасэна і надоўга заплюшчвалі вочы.

— Колькі з мяне? — спытаў я, пахлопаўшы па кішэнях.

— Нічога, — усміхнуўся бармен і паказаў мне бруднаваты скураны мяшэчак. — Прыходзіла нейкая дзіўная пара. Яны размаўлялі на неблагой англійскай мове, казалі, што вы зрабілі іх шчаслівымі, і пакінулі вось гэта.

Бармен развязаў мяшэчак і высыпаў на стойку некалькі жоўтых каменьчыкаў.

— Вам гэтага хопіць надоўга, — сказаў ён. — Такім чынам, дзверы ў кавярню «Тры з плюсам» адчынены для вас заўсёды. Мужчына, дарэчы, назваўся Білам Смітам і перадаў вам запрашэнне наведаць іх у дзень нараджэння нейкай Джэніфер Галдуотэр. Вы яе ведаеце?

Я паціснуў плячыма.

— А адрас? Ён пакінуў адрас?

— Форт Чысты ключ. Я не ведаю, дзе гэта, — адказаў бармен.

— Упершыню чую, — прызнаўся я.

— Шкада, — сказаў бармен і завязаў мяшэчак. — А мне здалося...

— А!.. Ці мала каму што здаецца!

Я выйшаў на вуліцу. Быў позні вечар, ціхі і цёплы, якія зрэдку здараюцца ў канцы жніўня. Я стаяў, трымаючыся рукамі за лаўку. У галаве прыемна шумела, і я зусім не хацеў, каб гэты вечар скончыўся проста так.

— Спадарыні! — спыніў я дзвюх дзяўчат. — Што вы думаеце адносна шклянкі-другой добрага старога віна?

— Ідзі спаць, дзядзька! — злосна адрэзала адна з іх. — 3 цябе карысці, як з казла малака.

Ну, дарма вы так! У мяне ёсць утульная аднапакаёўка,

стары буфет з многімі цудоўнымі бутэлькамі, ёсць музыка і шыкоўны, мяккі ложак, у якім я засынаю звычайна адзін.

Падкрэсліваю: звычайна! Таму што час ад часу пад вечар званок каля ўваходных дзвярэй з задавальненнем адгукаецца на дотык тонкага, дагледжанага пальчыка. Я нацягваю на твар чарговую маску і спяшаюся адчыніць дзверы.

Што ж зробіш: сёння я вымушаны расказваць чарговую прыдумку. Вы думаеце, лёгка прымусіць жанчыну паверыць у тое, што ты ёй расказваеш? Самі паспрабуйце.

Жадаю поспеху. А калі што... Давайце як-небудзь сустрэнемся ў кавярні «Тры з плюсам». Тым больш, што там ужо аплачана наперад...

20.08.92

АБРЫЎ СУВЯЗІ

Школьнае апавяданне

— Алё, алё! — каторы раз пракрычаў Віталь Саламацін, але ў тэлефоннай трубцы па-ранейшаму, нібы з іншай планеты, чуліся незразумелыя водгаласы, няўцямныя абрыўкі размоў, штосьці патрэсквала і папісквала. Раённы цэнтр маўчаў. Арганізатар пазакласнай работы Волкаўскай сярэдняй школы Віталь Мадэставіч Саламацін вось ужо трэці дзень не адыходзіў ад тэлефона.

Невялікая вёска Волкава схавалася ў лясах. 3 бальшаком, які вёў у райцэнтр, яе злучалі восем кіламетраў гразкай грунтоўкі. Невялікая была і школа, у якой ва ўсіх дзесяці класах вучылася крыху болей за дзвесце дзяцей з Волкава і бліжэйшых вёсак. Ды, як, зрэшты, і ў кожнай вясковай школе, клопатаў настаўнікам хапала і з імі.

Віталь Саламацін прыехаў у Волкава па размеркаванні пасля універсітэта з намерам адпрацаваць у школе не больш за абавязковыя тры гады. Аднак з цягам часу работа захапіла яго, ён хутка пачаў адчуваць, што адшукаў з дзецьмі агульную мову. Яму падабалася загадваць ім загадкі, а потым разам, часам нават пасля ўрокаў, разбіраць складанасці роднай мовы, вучыць знаходзіць адзіна патрэбныя і трапныя слоўцы, на якія заўсёды была багатая гэтая цудоўная, чарадзейная краіна — Беларускае Палессе.

Пасялілі яго ў старой хаціне — амшэлым будынку былой пачатковай школы, якую даўно падзялілі ўжо на невялікія пакойчыкі. У ягоным пакойчыку з мэблі былі вялікі жалезны ложак на спружынах, які перажыў некалькі пакаленняў вясковых настаўнікаў, старая класная шафа, у якой Саламацін уладкаваў свой сціплы хатні посуд, этажэрка для падручнікаў ды зламаная парта, што стаяла насупраць печы. Па начах пад шпалерамі шаргацелі мышы, у коміне падвываў вецер, але познія гадзіны былі для Саламаціна найбольш

ЕЕ

прыемныя. Праверыўшы сшыткі, падрыхтаваўшыся да заўтрашніх урокаў, ён паліў у печы, сядаў за парту і моўчкі глядзеў на полымя. Ён мог так сядзець гадзінамі, нічога не робячы, ні пра што не думаючьі...

За ноч са старой будыніны выцягвала ўсё цяпло, і таму ён не спяшаўся вяртацца са школы дадому, у халоднае, пустое жытло. Ранкам жа ён хутка выпіваў шклянку гарбаты з сухарамі альбо пячэннем і бег у школу, дзе яго чакалі ўрокі, педсаветы, сходы і амаль штодня — размаітыя паперы з рана, райкама камсамола, ад пажарнікаў, з метадычнага кабінета. I скрозь на іх значылася: даць адказ хутка, выканаць указанні на працягу тыдня, a то і адразу ж, кінуўшы ўсе іншыя, такія ж неадкладныя справы. Ад канцыляршчыны, якая сваімі безуважнымі і халоднымі ціскамі душыла галаву, ад дураты, якой былі напоўненыя гэтыя дэпешы, у Саламаціна часам проста апускаліся рукі. Ён ніяк не мог зразумець, якое дачыненне ўсё гэта мае да дзяцей.

Чаго вартая была хоць бы папера з райцэнтра ад пажарнікаў! У інструкцыі па арганізацыі ў школе гуртка «Юныя сябры пажарнікаў» сярод розных пунктаў у справаздачы па выкананню безлічьі мерапрыемстваў побач значыліся «Колькасць праведзеных вучэнняў (па плану і фактычна)» і «Колькасць пажараў у населеным пункце» з той жа самай і абавязковай расшыфроўкай. Саламацін адразу ж прыгадаў, як у Волкаве згарэла навюткая хатка школьнай піянерважатай. Шыфер рваўся на даху, як тыя гранаты, і ўся вёска сабралася наўкола, моўчкі ўглядаючыся ў вясёлае полымя, якое прагна паглынала сухія бярвенні. Калі хата ўжо дагарала, з райцэнтра прыляцеў «экіпаж машыны баявой». 3 яе вываліўся старшы лейтэнант і адразу ж кінуўся на вуголле. Гэтаксама моўчкі яго адцягнулі да машыны і зачынілі ў кабіне. Лейтэнант прыціснуў твар да шкла і п’яна плакаў. Пажарнікі злілі ўсю ваду на падмурак згарэлай хаты, і чорная ручаіна расцяклася аж да самае школы. У вёсцы казалі, што у хаце лейтэнант трымаў усе грошы, якія зарабіў на Поўначы, каб па-класці іх да ног нявесты.

Пажарнікі тады маглі б прыехаць значна раней, ды вось дазваніцца з Волкава ў райцэнтр заўсёды было складана, a перапіска з рознымі ўстановамі, якія неадчэпна сядзелі ў школы на шыі, забірала ў Саламаціна шмат часу. Ён хутка пераканаўся, што пажарнікі гумару зусім не разумелі. За з’едлівы адказ на іх планавыя заданні адносна колькасці пажараў у Волкаве Саламацін атрымаў заўвагу, падпісаную загадчыкам рана.

Але вось у гэты дзень тэлефон быў яму патрэбны пазарэз! У гэты дзень уся краіна адзначала вялікае свята. У Маскве адкрываўся чарговы з’езд партыі, аднак Саламацін не ведаў, што ён мусіў рабіць у сувязі з такой сур’ёзнай падзеяй. Ён толькі разумеў: яе неабходна было сустракаць усёй школай. Але вось ужо некалькі дзён з раёна не гучала ніводнай падказкі, нібыта ўся краіна, рыхтуючыся да з’езда сваіх лепшых дачок і сыноў, забыла пра існаванне Волкава і ўсіх ягоных жыхароў. Ад гэтай няўпэўненасці арганізатар пазакласнай работы — «камісар школы», як называў яго дырэктар Антон Міхайлавіч, канчаткова разгубіўся. Падзея, да якой рыхтавалася краіна больш за чатыры гады, павінна была ўскалыхнуць увесь калектыў вучняў і настаўнікаў. Але як сустракаць такія святы? Ва універсітэце іх гэтаму не вучылі, калегі Саламаціна не былі здольныя сказаць нічога канкрэтнага, але па выразу іх твараў ён лёгка мог здагадацца, што ягоным праблемам не зайздросціць ніхто.

Саламацін сам бы аддаў шмат за тое, каб у час, калі будзе адзначацца адкрыццё з’езда, стаяць не сам-насам перад усім школьным калектывам, а згубіцца-сцішыцца недзе ззаду, за спінамі іншых — сваіх калег, мужыкаватых хлопцаўдзесяцікласнікаў.

А тут яшчэ, як на тое, зноў адключыўся тэлефон. Саламацін дарма зрываў голас, пакусваючы доўгія вусы, разбіраў і збіраў тэлефонную трубку. Ды яна маўчала і ў сем гадзін раніцы, і ў дзевяць, і нават а палове дзесятай. У адзінаццаць гадзін у Маскве адкрываўся з’езд, і адначасова з ім у забытай усімі вёсцы Волкава павінна была адкрыцца ўрачыстая лінейка, на якую збяруцца ўсе — ад першакласнікаў да выпускнікоў, работнікі школьнай сталоўкі і тэхнічны персанал, усе настаўнікі. Пачынаць лінейку павінен быў ён, Віталь Мадэставіч Саламацін, які з самага ранку ламаў галаву над адным пытаннем: што зрабіць, каб гэтая лінейка, гэты незвычайны дзень запомніліся, каб для ягоных вучняў пачатак з’езда партыі зрабіўся сапраўднай падзеяй, якую яны помнілі б і праз шмат гадоў пасля сканчэння школы...

— Алё! — ужо без усялякай надзеі нешта пачуць у адказ зноў крыкнуў ён у трубку і адразу ж паклаў яе на стол.

«Так... Што ж мы маем? Маё ўступнае слова. Антон Міхайлавіч сваё таксама скажа. Добра. Піліпчык было даручана падрыхтаваць двух вучняў. Тут праколу быць не павінна. Музыка... Прайгравальнік адрамантаваны, здаецца, пласцінка з гімнам маецца. А!.. Як-небудзь праскочым!..»

Саламацін быў упэўнены, што лінейка адбудзецца, але вось ці зробіцца яна для вучняў сапраўднай падзеяй, ці адчуюць яны сэнс і значэнне таго, дзеля чаго іх зганяюць усіх разам у фізкультурную залу, ці ўсвядомяць яны ўсю адказнасць моманту, ён не ведаў. Нешта трывожыла яго, нейкае адчуванне няшчырасці, несапраўднасці задуманага выклікала толькі адно жаданне — як мага хутчэй правесці лінейку, неяк перажыць гэта ўсё і адразу ж збегчы на лыжах у лес, добра што ўрокаў у яго сёння не было.

I тады, калі да пачатку лінейкі заставалася нейкіх дваццаць хвілін, у настаўніцкую ўляцела Люда Піліпчык, камсорг школы.

— Віталь Мадэставіч! — закрычала яна. — А Кіеня выступаць адмовіўся!

—Як так? — не зразумеў Саламацін. — Што значыць «адмовіўся»? Мы ж учора ўсё з ім асабіста ўзгаднілі...

— Ён ваш тэкст не можа запомніць, — растлумачыла Люда і пачырванела.

— Давай яго сюды! — загадаў Саламацін. — Ды хуценька!

Ён які ўжо раз прыклаў тэлефонную трубку да вуха. Яна па-ранейшаму маўчала.

У настаўніцкую нясмела зазірнуў дзесяцікласнік Леанід Кіеня. Саламацін рухам рукі запрасіў яго прайсці, і Кіеня, прыгнуўшыся ў дзвярах, зайшоў і спыніўся пасярэдзіне пакоя, гэтак жа моўчкі і разам з тым вінавата зірнуў настаўніку проста ў вочы.

Худы і доўгі, пад два метры ростам, Кіеня сцяўся пад позіркам завуча.

— Ну... — нарэшце сказаў Саламацін. — Ты што, бомбу захацеў пад мяне падкласці?

—Якую бомбу? — не зразумеў Кіеня. — Бомбу не хачу... Проста два першыя радкі памятаю, а што далей — хоць забіце, ані слова!

— Можа, склероз раптам прарэзаўся? — з’едліва абарваў яго завуч.

— Ды не... Проста напісана ўсё неяк... не па-людску! — рашуча адказаў вучаць.

— А ну давай праверым, што там нялюдскага! — прапанаваў Саламацін, добра памятаючы амаль кожнае напісанае ім слова.

— Значыць, так... Паважаныя вучні, педагогі і тэхнічны персанал школы! — забубніў Кіеня. — У гэты ўрачысты дзень, калі ўся наша краіна горача рапартуе лёсавызначальнаму з’езду партыі пра свае дасягненні, мы, будаўнікі свет-

лай будучыні, згуртаваўшыся пад сцягам... значыць, сцягам... пад усепераможным сцягам першай у свеце краіны сацыялізму, клянемся... ну, гэта... клянемся...

— Хто тэкст паправіў? — спыніў яго Саламацін.

— Хто-хто... Класная, хто ж яшчэ? — адказаў Кіеня. — Яна як даведалася, адразу ж загадала паказаць, што вы напісалі... Пакрэсліла ўсё, і вось... Ды там хвілін на дваццаць усяго, пра перадавыя рубяжы і нешта там яшчэ... Язык высахне, пакуль скажаш!

— Карацей, для цябе задача невырашальная, так?

— Ага! Я, Віталь Мадэставіч, проста не разумею, пра што яна там... — вялікі Кіеня не ведаў, куды падзець свае рукі.

— Ідзі... — сказаў Саламацін і зусім ужо безнадзейна зірнуў на гадзіннік. Было за дзесяць хвілін адзінаццатая. Нават калі б цяпер і зазваніў тэлефон, нічога змяніць завуч ужо не здолеў бы... Хіба што наогул адмяніць лінейку. Ды пра тое нельга было і думаць!

Саламацін спусціўся на першы паверх і прайшоў у фізкультурную залу, дзе было поўна па-святочнаму апранутых дзяцей.

Каля ўвахода яго затрымала Люда Піліпчык.

— У нашых камсамольцаў нарадзілася ідэя! — выпаліла яна. — Вырашылі паслаць з’езду прывітальную тэлеграму. Вось і тэкст яе напісалі, крыху грошай ужо сабралі. Га?

Саламацін узяў аркуш паперы і пачаў чытаць.

«Дарагі наш з’езд! Мы, камсамольцы і ўсе вучні Волкаўскай сярэдняй школы з Беларусі, горача віншуем цябе і абяцаем скончыць навучальны год без адстаючых, быць заўсёды прыкладам для малодшых і надзейнымі памочнікамі нашым бацькам. Пяцёра выпускнікоў школы вырашылі застацца ў родным калгасе і канкрэтнымі справамі дапамагчы Радзіме».

— А што? — узрадаваўся Саламацін. — Добра! Тэлеграму няблага было б зачытаць у канцы. Сапраўдьі самі прыдумалі?

— Кіеня прыйшоў ад вас і прапанаваў. А ў яго ўсё было ўжо напісана. Адно толькі паказаць вам саромеўся.

— Вось няхай тады і зачытае перад усімі, — вырашыў Саламацін і даў знак уключыць радыё.

Калі з дынамікаў загучалі куранты, усе замоўклі. Урачыстая цішыня напоўніла залу. Людзі разумелі: там, у далёкай Маскве, у гэтыя хвіліны адбываецца нешта такое, што датычыць лёсаў кожнага чалавека на Зямлі. I калі рэха апошняга ўдару курантаў пракацілася па зале, ніводзін з вучняў і настаўнікаў не паварушыўся, не ўсміхнуўся, нават не міргнуў. Першакласнікі — і тыя сцяліся, быццам у чарзе

да стаматолага. Усе нібыта чакалі дазволу расслабіцца. I Саламаціну раптам вельмі захацелася, каб больш тут не прагучала аніводнага слова, каб лінейка на гэтым і скончылася, таму што ўсе яны, розныя словы, няхай самыя правільныя і чулыя, могуць толькі сапсаваць, прызямліць непаўторнасць імгнення, якое з’яднала ў адзіны арганізм усіх прысутных.

Але не сказаць нельга было.

3 прыёмніка разлягаліся бясконцыя апладысменты, гучныя воклічы, перарваць якія ўласнымі словамі Саламацін лічыў злачынствам. Прывітанні прэзідыуму з’езда гучалі адно па адным; здавалася, ім не будзе канца. Заўважыўшы напружаны, збялелы твар Люды Піліпчык, Саламацін тым не менш адчуў: калі ён зараз жа не пачне гаварыць, ніхто не паспее падхапіць камсорга школы пад рукі.

— Дарагія вучні, калегі, абслугоўваючы персанал... — пачаў Саламацін і адразу ж уцяміў: не тое ён гаворыць, зусім не тое і не так.

Ён змоўк, даў знак прыцішыць гук у прёмніку, глыбока ўздыхнуў.

— Сябры!.. Толькі што ў Маскве адкрыўся з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Гэта — наша агульнае свята, якое савецкі народ сустракае працоўнымі дасягненнямі. Сёння ўсе — рабочыя і калгаснікі, касманаўты і шахцёры, нафтавікі і металургі, творчая інтэлігенцыя, школьная і студэнцкая моладзь рапартуюць з’езду пра зробленае імі. He павінны застацца ўбаку і мы. Дазвольце нашу ўрачыстую лінейку лічыць адкрытай.

Зала запоўнілася апладысментамі. Ледзь спыніўшы іх, Саламацін даў слова Антону Міхайлавічу, які таксама казаў нядоўга: вучні сярэдняй школы — паўнапраўныя грамадзяне краіны, і таму тыя адзнакі, што яны атрымліваюць на ўроках, ёсць іх непасрэдны ўклад у агульную справу. Антон Міхайлавіч назваў у якасці станоўчага прыкладу імёны Люды Піліпчык, Зміцера Шчакі, Лявона Кіені, не прамінуў згадаць і тых, хто цягнуў школу назад.

Затым слова ўзяла камсорг школы.

— Сябры! — сказала Люда, але, азірнуўшыся на настаўнікаў, хуценька паправілася: — Паважаныя таварышы! Камсамольцы нашай школы выйшлі з прапановай даслаць на адрас з’езда прывітальную тэлеграму.

Вучні і настаўнікі падтрымалі прапанову воплескамі.

— Тэкст тэлеграмы даручана зачытаць Леаніду Кіеню, — сказала Люда і, павярнуўшыся да Саламаціна, спыталася: — Можна?

Той кіўнуў і ў той жа самы момант заўважыў, як раптам захвалявалася Тэрэза Казіміраўна Кручынская, класны кіраўнік дзесятага класа.

Кіеня выйшаў на цэнтр залы, выцягнуў з кішэні тэкст тэлеграмы і зачытаў яго — упэўнена і ўрачыста, зусім не так, як чытаў услых на ўроках, не так, як нядаўна гугнявіў у настаўніцкай. Саламацін даў знак, але вучань, які адказваў за «музыку», разгубіўся і не здолеў своечасова ўключыць прайгравальнік. Толькі калі вучні навыперадкі кінуліся з залы, ім услед загучалі нарэшце словы песні. «Шпрока страна моя родная...» — шыпела заезджаная пласцінка, праглынаючы цэлыя радкі, пакуль іголка з віскам не з’ехала праз усе канаўкі да цэнтра.

Уласна кажучы, гэта была ці не адзіная песня, што мелася на адшуканых Саламаціным у настаўніцкай пласцінках і ў нейкай меры адпавядала мерапрыемству.

Прапускаючы ў дзвярах вучняў, Антон Міхайлавіч павіншаваў Саламаціна.

— Наогул зусім няблага атрымалася, — сказаў ён. — I з тэлеграмай ты добра прыдумаў, усё было вельмі натуральна.

— Гэта не я прыдумаў, Антон Міхайлавіч, — адказаў Саламацін. — To сапраўды камсамольская ініцыятыва.

— Во як?! — здзівіўся дырэктар. — Тады разумею... Тэкст, безумоўна, трэба будзе тады крыху падрэдагаваць, каб рапарт сапраўды атрымаўся на ўзроўні!

— Антон Міхайлавіч! — дагнала іх Кручынская. — Гэта ж нонсенс! Такую тэлеграму, ідэалагічна няспелую, пасьілаць нельга ні ў якім разе! Вы зразумейце: у Маскву, на з’езд! А тут тэкст сыры, проста сыры!

— Хадземце, Тэрэза Казіміраўна, да мяне і паправім тое, што вас не задавальняе, — прапанаваў дырэктар, і яны ўтраіх падняліся на другі паверх. Там Антон Міхайлавіч перш-наперш прыўзняў трубку тэлефона.

— М-да... — разгублена сказаў ён. — Быццам на Марсе жывем! Нікому не дазваніцца, няма з кім і слоўцам перакінуцца. А можа, яно так і лепш: ніхто не надакучвае, не раіць. Працуй сабе спакойна, як сам разумееш! A то чым далей, тым больш нам указанняў зверху, а, калегі?.. Только вось вы, Віталь Мадэставіч, як без сувязі тэлеграму пашлеце?

— Яе ўвогуле нікуды не трэба пасылаць! — горача запярэчыла Кручынская. — Мы гэтае пытанне ні з кім не ўзгаднілі, дазволу не маем на тэлеграму... Вы, Віталь Мадэставіч, толькі другі год як у нашай сістэме працуеце, яшчэ не арыентуецеся, што тут можна рабіць самому, а што трэба ўзгад-

няць. Таму пакіньце сабе яе як памяць, а вучням скажаце, што паслалі. Найлепшае выйсце з сітуацыі!

— Прабачце, Тэрэза Казіміраўна! — выбухнуў Саламацін. — Калі ўжо на такое — шчырае віншаванне дазволу пытацца, дык хутка ўвогуле самастойна і кроку не зробіш! Тэлеграму мы... я адпраўлю! Я ўжо дамовіўся з вучнямі, што адразу ж пасля ўрокаў мы станем на лыжы, зганяем у Сямяцічы. Дзеці адтуль казалі, што тамака тэлефон спраўны.

— Тэкст нікуды не варты! — стаяла на сваім Кручынская. — А калі тэлеграму на з’ездзе сапраўды зачытаюць, ды з трыбуны? Прашу пазначыць у пратаколе: я — катэгарычна супраць!

— Які пратакол, супакойцеся?! Дайце сюды тэлеграму, — сказаў Антон Міхайлавіч і падміргнуў Саламаціну. — Сёе-тое скарэктуем. А наконт таго, пасылаць альбо не, двух меркаванняў быць не можа. Сваёй забаронай мы назаўсёды адаб’ём ахвоту ў вучняў калі-небудзь праяўляць ініцыятыву.

— Кожная ініцыятыва павінна ўзгадняцца ў адпаведных інстанцыях!

— Тады гэта ўжо зусім па-іншаму называецца! — даволі рэзка абарваў яе дырэктар.

Праз якія паўгадзіны тэкст тэлеграмы быў адрэдагаваны. Антон Міхайлавіч перапісаў яго на школьны бланк, распісаўся сам і замацаваў подпіс пячаткай.

— На ўсялякі выпадак, — растлумачыў ён. — Каб на пошце ніякіх пытанняў не ўзнікала.

— Спадзяюся, Антон Міхайлавіч, што ані слова тут не зменіцца, — сказала Кручынская.

Саламацін яшчэ раз прагледзеў вынік калектыўнай ініцьіятывы.

«Мы, калектыў вучняў Волкаўскай сярэдняй школы, рапартуем з’езду, Палітбюро і асабіста Генеральнаму сакратару Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, што з гонарам выканаем узятыя намі абавязацельствы: вучыцца толькі на пяцёркі, быць прыкладам у школе і дома, апраўдаць высокае званне савецкага школьніка, сабраць у гонар з’езда дзвесце кілаграмаў макулатуры і тры тоны металалому. Усе выпускнікі школы выказалі жаданне застацца ў родным калгасе, стаць у перадавыя шарэнгі будаўнікоў светлага грамадства, каб уласнай стваральнай працай увасобіць у жыццё гістарычныя рашэнні, што будуць прыняты на чарговым з’ездзе прадстаўнікоў авангарда савецкага народа».

Спрачацца з Тэрэзай Казіміраўнай было безнадзейна. Саламацін спрабаваў быў нагадаць ёй, што пра тры тоны

металалому школа рапартавала ўжо летась, што сабраная макулатура засталася ў школьным двары пад снегам, што пяцёра выпускнікоў, на якіх мог разлічваць калгас, — таксама лічба вельмі праблематычная. Ён быў супраць і самого стылю, якім пісалася тэлеграма, — нежывога, газетнага. Але стрымаўся ад далейшых заўваг і толькі адзначыў:

— На такі паштовы раман у вучняў грошай не хопіць.

— Трымай! — Антон Міхайлавіч працягнуў яму тры рублі. — I каб на самым прыгожым бланку.

— Прабачце, але я сёння грошай не захапіла, — сказала Кручынская. — Закладзіце за мяне, я пазней аддам. I ўвогуле, трэба было сабраць з бацькоў, параіцца з калегамі. А так атрымліваецца нейкая самадзейнасць, нібыта мы ўсё робім цішком ад калектыву...

Калі Саламацін пакінуў кабінет дырэктара, ягоныя вушы гарэлі, як у вучня-першакласніка. Яшчэ дзве га дзіны ён бадзяўся па школе, не ведаючы, за што ўзяцца, і ўздыхнуў на поўныя грудзі толькі тады, калі з лыжамі ў руках выбег са школьнага будынка.

Яго чакалі чалавек з дваццаць. Малодшых Саламацін адразу ж разагнаў па хатах: прайсці амаль дзесяць кіламетраў праз лес і столькі ж назад было для іх замнога. Ён уважліва агледзеў кожнага з удзельнікаў выправы, хоць выдатна разумеў, што ўсе яны, карэнныя вяскоўцы, лепш за яго ведалі, як трэба апранацца, выходзячы з дому ў зменлівы лютаўскі дзень.

Па лясной сцежцы лыжы ляцелі хутка, і недзе праз паўтары гадзіны вучні на чале з Саламаціным уваліліся ў будынак пошты ў Сямяцічах. Пачуўшы, што тэлефон працуе, усе яны тройчы пракрычалі «Ура!» і потым доўга спрачаліся, на якім бланку пасылаць тэлеграму. Выбралі ландышы на блакітным фоне, і толькі тады Саламацін паведаміў, што тэкст тэлеграмы быў папраўлены. Вучні прымусілі яго зачытаць тэкст і адразу прыціхлі.

— Пазнаю руку класнай... — горка адзначыў Кіеня і пасунуўся на вуліцу, зачапіўшыся плячом за вушак.

Прымаючы тэлеграму, паштарка, усміхаючыся, запэўніла, што яна пойдзе па-за чаргой і ўжо праз гадзіну будзе ў Маскве, трапіць да дэлегатаў з’езда.

Нягледзячы на гэта, у Волкава яны вярталіся ў маўчанні. Наперадзе, моцна штурхаючыся лыжнымі палкамі, вялікімі крокамі слізгаў па дарозе Кіеня. Нават калі вучняў падабраў калгасны грузавік, на запрашэнне забрацца ў кузаў ён толькі адмоўна пакруціў галавой. Тады і Саламацін саскочыў з машыны, але здолеў дагнаць Кіеню адно каля першых хат Волкава.

— Ну навошта вы ёй паказалі нашу тэлеграму? — спытаў у Саламаціна Кіеня і, не чакаючы адказу, збочыў з дарогі да сваёй хаты.

Хіба ж Саламацін быў у стане ўсё яму растлумачыць?

Назаўтра, калі ў дзесятым класе ён расказваў пра грамадзянскую лірыку Маякоўскага, дзверы адчыніліся, і ў пакой зазірнуў Антон Міхайлавіч.

— Віталь Мадэставіч, давайце-ка хуценька да мяне, — прашаптаў дырэктар, і па тым, што ён не папрасіў прабачэння за незапланаваны перапынак, Саламацін зразумеў: здарылася нешта істотнае.

— Ляці ў мой кабінет, — сустрэў яго на калідоры Антон Міхайлавіч. — Здаецца, мы ўсё ж перастараліся...

— А што такое? — спытаў Саламацін.

— Тэлефон уключыўся. I адразу ж Першы на лініі... Цябе патрабуе.

Толькі калі Саламацін узяў трубку тэлефона, ён нарэшце ўцяміў, хто гэта — «Першы», і ўзрадаваўся. Узрадаваўся ён таму, што тэлефон запрацаваў і ён можа паведаміць у раён і пра паспяховае правядзенне лінейкі, і пра ініцыятыву камсамолыдаў. Таму з адчуваннем сумленна выкананай работы, у перакананні, што гонар школы падтрыманы на належным узроўні і пра гэта на ўласныя вушы пачуе сам Першы, ён радасна сказаў у трубку:

— Саламацін слухае!

— Гэта я буду слухаць цябе, як там... — пачуў ён суровы голас з райцэнтра.

— Віталь Мадэставіч... — разгубіўся Саламацін.

— Дык хто ж табе дазвол даў, Віталь Мадэставіч, анархію ў маім раёне разводзіць? — Голас Першага зрабіўся яшчэ больш жорсткі. — Чым ты там увогуле займаешся?

— Прабачце, я... не разумею вас, — прамямліў Саламацін.

— Што-што?! Растлумач, калі ласка, сваю мастацкую самадзейнасць! — Голас Першага быў такі гучны, нібыта казаў ён не са свайго кабінета, а знаходзіўся тут, побач.

— Што маўчыш, га? Вось раслумач мне, чым гэта такім незвычайным ты збіраўся ўзрадаваць сталіцу?

I толькі цяпер Саламацін пачаў здагадвацца, пра што яму гавораць.

— He чую! — грымеў голас Перашага. — Дык растлумач жа, каго ў Маскве цікавяць твае жалезкі і падраныя сшыткі? I хто табе даў права партызаніць, лезці са сваімі рапартамі, дзіцячымі радасцямі туды, дзе абмяркоўваюцца самыя гран-

дыёзныя праблемы сучаснасці? Ты што, не разумееш, што тэлеграма твая — палітычная акцыя!

— Разумею, — ціха адказаў Саламацін. — Але ж яна — ініцыятыва камсамольцаў...

— Ты такімі высокімі словамі не прыкрывай уласнае разгільдзяйства! Кар’еру вырашыў зрабіць? Хоць разумееш, на чым?! — Голас з трубкі вылятаў з кабінета дырэктара на школьны калідор. Саламацін пачуў у трубцы шчаўчок і здагадаўся, што іх размову чуюць і ў настаўніцкай, дзе стаяў другі апарат. — Камсамольцы твае — дзеці смаркатыя, а ты сам перад імі казлом скачаш. Завучам цябе дзяржава паставіла, ды, мабыць, не ўлічыла, што розуму маеш роўна як у смаркача! Ну дык мы выправім памылку! Засячы сабе на носе: ініцыятыва найбольш дзейсная і патрэбная тады, калі яна ўзгоднена! Што будзе, калі кожны пачне рапартаваць з’езду што яму ўзбрыдзе ў галаву?! Мы і без цябе маем каму даручыць віншаваць з’езд. У нас ёсць заслужаныя людзі, і болып чым нам запланавалі зверху, тэлеграм з майго раёна ў Маскву не будзе!

— Гэта значыць... — прашаптаў хутчэй сам сабе, чым у трубку, Саламацін.

Тэлефон працаваў выдатна.

— Так, гэта значыць, што твая тэлеграма на маім стале. I далей за кош для смецця яна не пойдзе!

— Прабачце... Але гэта самаўпраўства! — цвёрда сказаў Саламацін. — He ведаю, як вас завуць, але вы робіце...

— Што-што?! I што я раблю, цікава?..

— Але так прыстойныя людзі не робяць! — выпаліў Саламацін.

— Слухай, як там цябе, Мадэставіч... Прышчамі язык! — абарваў яго Першы. — 3 табой, аказваецца, адной размовы па тэлефоне сапраўды недастаткова. He разумееш. Добра, паслухаем тады цябе ў нас на бюро, як ты там выхоўваеш вучняў, у якім духу, даведаемся, ці адпавядаеш таму месцу, якое табе даручана грамадствам. У мяне ўсё!

У трубцы разлегліся кароткія гудкі. Саламацін павярнуўся да Антона Міхайлавіча.

— М-да_ — сказаў той. — Наш Першы — чалавек круты. Мне ён таксама добра хвост накруціў, вымова гарантаваная... Ты, Мадэставіч, прабач, але сам разумееш_ Я буду вымушаны склікаць партыйны сход Па ўсім атрымліваецца — чэпэ! Ды ты не хвалюйся! Мы сход хутка правядзем! Без яго нельга, сам разумееш: што я тут магу зрабіць? А ўвогуле ў мяне тых вымоў было — што сабак нярэзаных... Што да тэлеграмы, то скажу: тут твая праўда!

Дырэктар паляпаў Саламаціна па плячы і пайшоў з кабінета. Саламацін пасунуўся ўслед за ім, але на калідоры сутыкнуўся з Кручынскай, якая выйшла з настаўніцкай.

— Вось так, малады чалавек, — сказала яна. — Вы толькі пачынаеце шлях у педагогіцы, а ў мяне тут вопыт ой які! Таму і не раіла вам завіхацца з гэтай тэлеграмай. Праўда, як бачыце, мая была. Дзякуй Богу, што яна далей за раён не пайшла, у вобласць не трапіла. A то невядома, чым бы ўсё тады скончылася.

— Такое ўражанне, што вы ўсё наперад ведаеце, — сказаў Саламацін.

— Усё не ўсё, але вопыт, мой шаноўны, рэч незаменная. I гэта будзе для вас добрым урокам, — адказала Тэрэза Казіміраўна.

— Вялікі вам дзякуй за навуку, — з’едліва зазначыў Саламацін. — Асабліва неацэнны для мяне вопыт падслухвання размоў па тэлефоне.

— Гэта здарылася зусім выпадкова, — усміхнулася настаўніца. — Я проста правярала, ці ўключылі лінію.

Яна пайшла на першы паверх, а Саламацін хутка вярнуўся ў кабінет дырэктара, прычыніў за сабой дзверы і задумаўся. Ён не мог зразумець, што ж такое шкоднае зрабіў, чаму шчырае жаданне ягоных вучняў выклікала такую нечаканую рэакцыю. Няўжо іхняя тэлеграма магла пашкодзіць з’езду, няўжо на ўсе тыя памкненні, што нарадзіліся ў дзіцячых сэрцах, мог быць спушчаны план, загадзя распрацаваны і зацверджаны на «адпаведным узроўні»?

Саламацін сапраўды адчуваў сябе вучнем, які не здолеў адказаць на апошняе пытанне свайго найбольш адказнага экзамена. Ён зноў, нібы выратавальную саломку, схапіў тэлефонную трубку, каб паспрабаваць хоць што-небудзь растлумачыць таму, Першаму, высветліць незразуметае, урэшце — даведацца, што ж такое злое і недарэчнае ён зрабіў. Але тэлефон зноў маўчаў, і гэтая гулкая, касмічная цішыня была халодная, абыякавая і безнадзейная...

Дзверы ў кабінет прыадчыніліся, Саламацін убачыў сваіх дзесяцікласнікаў і зразумеў, што яны, мусіць, пра ўсё ўжо ведаюць.

■— Хіба быў званок на перамену? — крыкнуў ён нечакана для самога сябе, але схамянуўся. — Давайце ў клас. Урок працягваецца...

1989 г.

ПОЛЕ ВЫСОКАГА НАПРУЖАННЯ

Партыйнае апавяданне

Пасля ўчарашняга застолля Андрэй адчуваў сябе блага. Але было ў яго жаданне ісці на работу ці не — рабіць ён гэта мусіў. Тым больш што яшчэ ўчора Ангеліна Георгіеўна, загадчыца аддзялення, паспела двойчы папярэдзіць, каб ён не спазніўся ні на хвіліну: павінна было адбыцца нейкае звышадказнае мерапрыемства. Андрэй, аднак, не надаў тым словам вялікага зна-чэння: шмат якія мерапрыемствы пабачыў ён за гады сваёй работы ў гэтай паважанай, афіцыйнай, строгай установе, якая перыядычна прымала на перападрыхтоўку прадстаўнікоў самых розных узроўняў улады ды партыйнага кіраўніцтва. Даручаны Андрэю кабінет тэхнічных сродкаў навучання быў адладжаны, як швейцарскі гадзіннік, таму на працягу літаральна дзесяці хвілін ён з заплюшчанымі вачыма здольны быў разгарнуць любы камплект апаратуры. Вось чаму ўчора Андрэй не задумваючыся аддаў належнае старой добрай кампаніі сяброў, дзе без натхнёнай дэгустацыі моцнага пітва рэдка калі абыходзілася.

Таму, ідучы на працу, Андрэй не ламаў галаву над тым, якое яго магло чакаць «адказнае мерапрыемства». Да таго ж галава якраз не вельмі здольная была на паглыблены, засяроджаны роздум. Праўда, ён не пакідаў па-за ўвагай каменны выраз твару і жорсткія інтанацыі ў голасе Ангеліны Георгіеўны, што яму падказвала: на рабоце трэба быць дакладна а дзевятай. I таму хутчэй падсвядома, нават інстынктыўна, чым асэнсавана, кіруючыся адно толькі абавязкам, Андрэй нетаропка дадыбаў да работы, не забыўшыся захапіць у суседнім гастраноме пляшак з пяць піва, якія ён схаваў у невялічкім партфелі. Гэта былі ягоныя адзіныя правераныя лекі ад галаўнога болю, ад якога ён моцна пакутваў у першую палову шэрага, невыразнага лютаўскага дня.

I вось цяпер, няўпэўнена праціснуўшыся праз цяжкія дзверы ў фае будынка, адзін знешні выгляд якога прымушаў сцішыць крокі, Андрэй спыніўся каля століка дзяжурнага і прывітаўся з ім паблажліва, з той неакрэсленай усмешкай, якая выпрацавалася ў яго яшчэ ў школьныя гады.

— Здароў, Яўсеіч! — сказаў ён. — Усё спакойна на пасту нумар адзін?

Яўсеевіч, мужчына пенсійнага ўзросту ў дарагім касцюме чорнага колеру з чырвонай павязкай на руцэ, падняўся з крэсла і абцягнуў зашпілены на ўсе гузікі пінжак.

— Пунктуальнасць прывучаны шанаваць з часоў войска, — адказаў ён і паціснуў Андрэю руку. — Добра, што не спазніўся. Ангеліна Георгіеўна пыталася пра цябе ўжо. Хвалюецца... Сёння ж у нас адказная сустрэча.

— Я тое ўжо ўчора чуў, — махнуў рукой Андрэй. — Адказная, як жа!.. А што канкрэтна, не ведаеш?

Яўсеевіч сцішыў голас:

— Яна што, не казала табе?

Андрэй моўчкі хітнуў галавой і адразу ж скрывіўся ад болю ў скронях.

— Дык ты паслухай! — Яўсеевіч схапіў яго за руку і зашаптаў на вуха: — Ведаеш, што да нас экстрэмісты едуць?!

—Ты, Яўсеевіч, мусіць, учора перабраў, — адказаў Андрэй. — Дык зазірні праз хвіліну да мяне, падлячу піўком.

—Я сваё даўно выпіў, не ўчора, — пакрыўдзіўся дзяжурны.

— Ага, яшчэ ў часы руска-японскай вайны! — зарагатаў Андрэй і патузаў партфель, з якога пачулася глухое бомканне поўных бутэлек.

«Вось як, экстрэмісты», — падумаў ён з неразуменнем. Якія ж адносіны маюць яны да іх школы са строгай назвай, доўгімі халоднымі калідорамі, маўклівымі сценамі і дарагімі дыванамі? Яшчэ менш ён разумеў, якое дачыненне мае ўсё гэта непасрэдна да яго і даверанага яму кабінета тэхнічных сродкаў.

Аднак разумеў ён хоць нешта ці не — не мела значэння. Работа ёсць работа, і выконваць загады кіраўніцтва ён мусіў, нягледзячы ні на што. Таму Андрэй пасунуўся па калідоры ў бок свайго пакоя з невялікім акенцам пад самаю столлю, стэлажамі з апаратурай, запаснымі часткамі, каробкамі з магнітафоннымі стужкамі і іншай патрэбнай і ўжо ні на што не здатнай радыёдробяззю. Адсюль ніколі нішто не выкідвалася, і з цягам часу ў кабінеце назбіралася столькі самага рознага і

нечаканага, што толькі Андрэй мог свабодна арыентавацца ва ўсім і амаль імгненна адшукаць альбо патрэбную пласцінку, альбо нешта яшчэ такое, прыдатнае для правядзення важных заняткаў па ўсіх складаных пытаннях жыцця.

Шчыльна прычыніўшы за сабой дзверы, Андрэй хутка расшпіліў партфель, дастаў з яго халодную бутэльку піва і, прыклаўшы рыльца да краю старога стала, джвагнуў зверху па корку кулаком. Бутэлька пшыкнула, корак, бразгочучы, пакаціўся па падлозе, і Андрэй, не адрываючыся, адным лрацяглым глытком выпіў смачны, доўгачаканы напітак. Пасля аблізаў вусны, з асалодай адчуваючы, як пацяплела ў жываце, задаволена крактануў і прашаптаў: «Хораша...» Ён апусціўся ў крэсла, выпрастаў ногі і дастаў са скамечанага пачка цыгарэту, закурыў, заплюшчыў вочы...

Зразумела, ён мог бы сядзець вось так нерухома, у нейкім паўзабыцці, яшчэ доўга, аж да самага абеду, разы з два ці тры хіба адарваўшыся ад крэсла, каб адкаркаваць наступную бутэльку піва і зноў паглыбіцца ў гэты прыемны стан, калі чалавека нічога не турбуе, не тузае за рукавы, калі нічога не трэба рабіць, а можна доўга існаваць вось так, ці то наяве, ці то ў сне...

Але такі стан благаславеннага спакою працягваўся нядоўга. Пачуўся стук у дзверы, а пасля — чаканны, звонкі голас Ангеліны Георгіеўны.

— Ну? — буркнуў Андрэй, аднак вачэй не расплюшчыў. — Можна? — прагучала ў адказ, і дзверы прыадчыніліся. Павярнуўшы галаву, Андрэй убачыў невялікага росту хударлявую жанчыну з адмысловай прычоскай. Архітэктурнае збудаванне на галаве ды яшчэ спадніца былі, бадай, адзіным, што нагадвала ў абліччы Ангеліны Георгіеўны жанчыну. Строгі касцюм нейкага невыразнага зеленаватага колеру з амаль класічным двухбортным пінжаком, бялюткая кашуля, стрыманага колеру гальштук, адсутнасць на твары слядоў касметыкі, ніякіх пярсцёнкаў, завушніц, ланцужкоў... Ангеліна Георгіеўна была з тых жанчын, якія за нейкія дзесяць гадоў працы на даволі адказнай пасадзе ператвараюцца па сутнасці ў мужчын, зберагаючы з усёй багатай палітры жаночай натуры толькі раптоўныя праяўленні нелагічнага дэмакратызму. А калі нелагічнага — значыць, рэдкія і непрацяглыя.

Ангеліна Георгіеўна наблізілася да стала, адразу ж заўважыла пустую бутэльку з яшчэ свежымі пухірамі пены і нервова паварушыла носам-бульбінкай.

— Добры дзень, Андрэй Іванавіч, — асцярожна пачала яна.

— Угу... — адказаў Андрэй, застаўшыся пры гэтым у крэсле. Ён што — чалавек маленькі ды неабходны тут усім. Менавіта таму Андрэю часам дазвалялася рабіць такое, за што іншыя маглі, як у іх казалі, «атрымаць па рэпе».

— Андрэй Іванавіч, — Ангеліна Георгіеўна асцярожна паляпала далонню па стале. — Яж вам казала ўчора... А дзесятай у нас адказнае мерапрыемства. Вы памятаеце пра гэта?

Андрэй нічога не адказаў, па-ранейшаму трымаючы ў роце патухлую цыгарэту.

Ангеліна Георгіеўна агледзелася па баках. Злева ладны кавалак сцяны займаў вялікі каляндар з аголенай дамай у дзёрзкай позе, побач красаваўся выключнай якасці і выразнасці плакат з відам на сіняе мора і надпісам па-англійску: «Адпачынак на ўзбярэжжы? Магчыма, гэта ваш адзіны шанц!..» Насупраць з паліцы вялікімі космамі звісала пераблытаная магнітафонная стужка, з-за якой з не меншай, чым у дамы на календары, дзёрзкасцю выглядалі рыльцы размаітых бутэлек.

— Так... — сказала Ангеліна Георгіеўна. — Трэба будзе паставіць перад кіраўніцтвам школы пытанне пра новае, больш прасторнае памяшканне для кабінета тэхнічных сродкаў...

— Няблага было б, няблага, — адразу ж адазваўся Андрэй, павольна падняўся з крэсла і пацёр скроні. У галаве яшчэ адбівалася ўчарашняя пагулянка, але піва яго сапраўды ратавала.

— Ды гэта, Андрэй Іванавіч, ніяк не здымае з вас адказнасці трымаць даверанае вам памяшканне ў належным парадку, даглядаць свой кабінет. Я разумею, што пра чысціню падлогі ў вас часу падумаць і не заўсёды хапае, але вось дзедзе, а на паліцах хацелася б бачыць большы парадак.

— Ага! — імгненна пагадзіўся Андрэй і нечакана спытаў сваю начальніцу: — Піўка вам наліць?

— Мне?! — знерухомела Ангеліна Георгіеўна. — Я?..

Андрэй глядзеў на яе з нейкай спагадай і вельмі ляніва. Ангеліна Георгіеўна, здавалася, не выклікала ў ім ніякіх эмоцый, нягледзячы на тое, што была ўсё ж жанчына і зусім не безнадзейнага яшчэ ўзросту.

— Калі толькі паўшклянкі... — прашаптала яна, павярнулася і зачыніла дзверы на ключ.

Андрэй гэткім жа выпрабаваным прыёмам — аб край стала — адкаркаваў бутэльку і наліў амаль поўную шклянку.

Ангеліна Георгіеўна асцярожна паднесла брудную шклянку да рота, неяк непрыкметна ўцягнула ў сябе два-тры маленькія глыточкі, паставіла шклянку на стол. Выраз яе твару пры гэтым амаль не змяніўся.

— Смачнае піва... — сказала яна. — Свежае, думаецца.

— Нішто сабе піва, — пагадзіўся Андрэй і дапіў другую бутэльку гэтак жа хутка, як і першую.

— Вось цяпер слухаю вас уважліва! — прапанаваў ён.

Ангеліна Георгіеўна памаўчала, разважаючы, мусіць, як бы лепш і больш дакладна выказаць думкі.

— Так... Андрэй Іванавіч! Вам даручаецца вельмі сур’ёзнае заданне. Сёння ў нас наладжваецца сустрэча нашых навучэнцаў з прадстаўнікамі так званага Народнага фронту. Разумееце, ад сустрэчы можна чакаць усяго. Вы, спадзяюся, азнаёміліся з нашымі арыенціроўкамі адносна нефармальных арганізацый экстрэмісцкага напрамку. Сёння мы рызыкуем, свядома робячы эксперымент.

— Нешта чытаў, — пацвердзіў Андрэй. — Але давайце канкрэтна. A то ўсё адны загадкі: і Яўсеіч, і вы скрозь паўтараеце: «сур’ёзнае», «адказнае»... Зусім хлопчыка запалохаць хочаце!

— Дык вось... — лагодна і адначасова ўладарна спыніла яго Ангеліна Георгіеўна. — Сёння прадстаўнікі так званага Народнага фронту ў рамках галоснасці будуць выступаць у нас. Кіраўніцтва нашай школы надае сустрэчы надзвычайнае значэнне. Ніхто з кіраўніцтва прысутнічаць не будзе: не бачаць у гэтым неабходнасці. Але была выказана просьба запісаць усё тое, што будуць казаць прадстаўнікі так званага Народнага фронту для таго, каб пасля зрабіць аналіз выказаных пазіцый. Нас папрасілі таксама па магчымасці занатаваць пытанні, якія ім будуць задаваць слухачы курсаў, і прозвішчы тых, хто будзе задаваць пытанні. Вам зразумела, пра што я кажу?

Андрэй пакруціў галавой і адчуў, што яна падрыхтавана ўжо і да больш складаных аперацый.

—Я, Андрэй Іванавіч, падумала, што, калі нават пасадзіць запісваць двух ці трох чалавек, яны могуць не паспець занатаваць усё на паперы. А нават калі і паспеюць, дык дзе гарантыя, што ў запісах не здарацца недакладнасці, памылкі, нават свядомае скажэнне сэнсу сказанага імі? Гэта непажадана. А тут якраз і неабходна зафіксаваць усё слова ў слова.

—Я, Ангеліна Георгіеўна, зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, але, прабачце... Вы добра ведаеце, які ў мяне почырк.

Ангеліна Георгіеўна зноў ледзь прыкметна ўсміхнулася.

—Я тут не пра гэта... не пра почырк, — яна ўзяла ў руку шклянку з недапітым півам, патрымала яе і паставіла на стол. — Зразумейце мяне і прабачце, але я таксама чалавек падначалены, і загад кіраўніцтва неабходна выконваць. Таму вам пісаць нічога не даручаецца. Патрэбна дапамога даручаных вам тэхнічных сродкаў... Цяпер вы здагадваецеся?

— Ну-ну... — ажывіўся Андрэй. — Цікава, што вы маеце на ўвазе?

— Разумееце... Нам трэба пастарацца запісаць на магнітафон тое, што будзе гучаць у аўдыторыі ў час сустрэчы, — выдыхнула з сябе Ангеліна Георгіеўна, і Андрэй заўважыў, як ёй адразу ж зрабілася лягчэй, нібыта з плячэй гэтай абцяжаранай вялікай ідэалагічнай адказнасцю жанчыны звалілася надзвычайная ноша.

— Ну дык... — развёў рукамі Андрэй. — Так бы і сказалі адразу, a то ўсё нейкія загадкі гучаць. Mae магнітафоны заўсёды гатовыя паслужыць радзіме! Можна ўключыць кожны з іх! Потым, зразумела, дзяўчаты не спяшаючыся, дакладна здымуць фанаграму — і банцікі! Можна будзе нават прэсе падкінуць інфармацыю пра наш местачковы Уотэргейт.

— He блазнуйце! — Ангеліна Георгіеўна рашуча паставіла Андрэя на месца. Прычым сказана тое было такім тонам, што Андрэй ці не ўпершыню ўсвядоміў: гэтая жанчына не толькі не разумее жарты, але і не любіць іх.

— Вы спачатку выслухайце мяне, — інтанацыяй яна падкрэсліла «мяне». — Бо мне здаецца, вы не зусім разумееце, што ад вас патрабуецца, Андрэй Іванавіч.

I толькі тады Андрэй нарэшце канчаткова ўсвядоміў, што на яго сапраўды ўскладаецца нейкае сур’ёзнае заданне.

— Вы мусіце запісаць выступленні лідэраў фронту так, каб ніхто з іх ні пра што не здагадаўся і ніхто нічога не заўважыў.

— Ха! — нервова рагатнуў Андрэй. — Гэта значыць — дазволу ў іх ніхто пытацца не будзе? Я правільна зразумеў?

— Каб яны пра запіс нічога не ведалі, — удакладніла Ангеліна Георгіеўна. — Пра нейкі дазвол з іх боку і гаворкі не можа быць. Мы проста зробім запіс — і ўсё!

— Ха! — зноў крыва ўсміхнуўся тэхнік. — А калі яны даведаюцца? Mary гарантаваць вам вялікі скандал!

Андрэй зацерабіў у руках скамечаны пачак «Прымы». Ангеліна Георгіеўна, гледзячы яму ў вочы, узяла ў Анд-

рэя пачак, дастала з яго крывую цыгарэту і задуменна задыміла.

— Як вы курыце такую брыдоту? — нарэшце сказала яна. — Я вось што думаю... I лічыце гэта загадам! Вы абавязаны зрабіць усё, каб ніхто ні пра што не даведаўся! Зразумела? Іначай...

Андрэй пачухаў патыліцу.

— He трэба працягваць. Праўда, у мяне нават не спыталі, ці жадаю я ўдзельнічаць у такой аперацыі, якая... скажам, не вельмі адпавядае нашым законам...

— Андрэй Іванавіч!.. — голас Ангеліны Георгіеўны зрабіўся жорсткі. — Тут, у нашай школе, свае законы. Таму ўлічыце: мы можам вас прасіць, але можам вам і загадаць. Вось цяпер якраз я вам загадваю. Спадзяюся, вам не трэба тлумачыць, што вас чакае ў выпадку непадпарадкавання загаду кіраўніцтва. Разам з тым я спадзяюся, што вы самі выдатна ўсё разумееце, таму афіцыйна, на паперы, загад афармляцца не будзе. Тым больш што гэтае пытанне ўзгоднена наверсе, і там запіс сустрэчы павінен быць... вы здагадваецеся, дзе.

— He дурнейшы за іншых, — адказаў Андрэй і наблізіўся да паліц з апаратурай. — Так... Засталіся некаторыя чыста тэхнічныя нюансы.

—Я ўжо ўсё прадумала, — заявіла Ангеліна Георгіеўна.

Андрэй рэзка азірнуўся.

— Вялікі дзякуй! Аднак варыянты ёсць. Напрыклад: паставіць наш магнітафон на апошні рад, галасы прамоўцаў даць праз узмацненне, а наш мікрафон прыладзіць каля аднаго з насценных дынамікаў. Што вы на гэта?

— Не-не! — запярэчыла Ангеліна Георгіеўна. — Так нельга! Мікрафон могуць заўважыць, і тады... He і яшчэ раз — не! Гэта можа выклікаць эксцэсы, а іх у нашым будынку быць не павінна. Вам трэба зрабіць так... У вас жа ёсць маленькія касетныя магнітафончыкі, так? Я заходзіла ў аўдыторыю, правяла, так сказаць, разведку боем. Адзін такі магнітафончык трэба паставіць проста ў пярэднюю парту. Некалі ж гэтыя парты вырабляліся з разлікам на тое, што людзі будуць карыстацца чарнільніцамі. Мы даўно перайшлі на шарыкавыя ручкі, а парты ўсё яшчэ вырабляюцца. Дык вось, у такую дзірачку добра ўладкуецца мікрафон, яго можна прымацаваць ізаляцыйнай стужкай. Парта стаіць усутыч сталу, за якім сядуць гэтыя... прадстаўнікі нефармальнага руху.

— А што? — акрыяў Андрэй. — Выдатнае канструктарскае вырашэнне. На такой малой адлегласці мікрафон хапае голас нармальна, кожны шэпт запішацца!

Андрэй і сапраўды быў уражаны назіральнасцю Ангеліны Георгіеўны, яе дакладным разлікам кожнае дробязі. Але...

— Колькі, вы думаеце, будзе працягвацца сустрэча? — пацікавіўся ён.

— Гадзіны паўтары, больш нам і не раілі. Ды і гэтага хопіць! Нельга дазваляць нефармалам гаварыць зашмат. Мы, праўда, падстрахаваліся, сяго-таго добра падрыхтавалі... Каб, калі што, змякчыць непажаданыя настроі. Народ у нас не такі яшчэ роўны, сустракаюцца падатлівыя, на жаль...

— Што ж тады рабіць нам? — спытаў Андрэй, узрадаваўшыся, што ён нарэшце здолеў адшукаць той пункцік, дзякуючы якому мог нарэшце «пасадзіць» сваю начальніцу ў лужу. — Касета ж разлічана на сорак пяць хвілін.

— Японская?

— Але! А наша гучыць і таго менш: паўгадзіны.

Ангеліна Георгіеўна задумалася, але хіба на якое імгненне.

— Бярыце японскую, — загадала яна. — Ды і якасць запісу лепшая — я так разумею... Нам хопіць і сорак пяць хвілін, абы там, дзе трэба, атрымалі ўяўленне, пра што яны гавораць, як гавораць, чым аргументуюць свае нацыяналістычныя прынцыпы. Гэта найбольш істотна, таму што нізавыя арганізацыі павінны атрымаць інфармацыю, як потым з усім гэтым змагацца, як паводзіць сябе пры сустрэчы з асобнымі фактамі праяўлення экстрэмізму.

— Добра, — пагадзіўся Андрэй. — Але ўлічыце: роўна сорак пяць хвілін, пасля чаго... Э-э-э!..

— Што такое, што?.. — захвалявалася Ангеліна Георгіеўна.

— Ды я ж папярэдзіў: ёсць нюансы. Бо калі амаль год назад я даў вам заяўку на японскія апараты, вы іх атрымалі, але дзе яны ўсе падзеліся? Вы іх сярод сваіх размеркавалі! Мне што адказалі? Трэба, маўляў, пачакаць. Вось і дачакаліся! Магнітафон «Вясна», гэтая хованка для клапоў, каб вы ведалі, не мае аўтастопа! Вам гэта пра нешта гаворыць?

Ангеліна Георгіеўна канчаткова разгубілася і таму прамаўчала.

— Гэты магнітафон, — тлумачыў далей Андрэй, — калі заканчваецца стужка, не выключаецца сам, як усе японскія,

а пачынае тоненька ды досыць гучна вішчаць. Ведаеце, гэтак брыдка, як той шчанюк, што атрымаў па лапе палкай. Гарантую вам: віск пачуюць нават на калідоры!

— Што ж тады рабіць? — ледзь вымавіла Ангеліна Георгіеўна. — Калі запісу не будзе, нас... мяне наверсе не зразумеюць...

— Добра, вы не хвалюйцеся, — Андрэй паблажліва паклаў руку на яе плячо. — Зараз нешта прыдумаю. Можаце ісці спакойна. He бярыце да галавы, вораг не пройдзе!

Ангеліна Георгіеўна пасунулася да дзвярэй, але азірнулася і папрасіла:

— Андрэй Іванавіч! Толькі прыдумайце што-небудзь... I, калі ласка, больш піва — ні-ні! Пасля ўсяго — колькі хочаце...

Андрэй паслухмяна кіўнуў, прычыніў за начальніцай дзверы і задумаўся. Выйсце ён адшукаў даволі хутка, адно толькі гэты варыянт, як ні круці, гарантаваў тыя ж сорак пяць хвілін запісу. Магнітафон трэба адкрыта, з дапамогай шнура, падключыць да разеткі, нахабна кінуўшы провад у праход проста пад ногі. На першай парце павінен сесці... ды хоць бы Яўсеіч, няма чаго яму марнаваць час на нікому не патрэбнай варце! Няхай паслужыць радзіме! Яўсеіч і ўключыць магнітафон, націснуўшы на патрэбныя кнопкі. Уключыць магнітафон можа неўпрыкмет, а пасля, націснуўшы кнопку «паўза», ён жа і спыніць бег стужкі, і тады віску яе ніхто не пачуе!

Усё геніяльнае — простае! Ангеліна Георгіеўна ўхваліла план Андрэя, але выказала здагадку, што Яўсеевіч, як былы вайсковы штабіст, няздатны навобмацак націснуць патрэбную кнопку, і запіс можа сарвацца. Андрэй і тут імгненна адшукаў выйсце. Вырашана было непасрэдна перад сустрэчай паставіць магнітафон у рэжым запісу, адключыўшы пры гэтым святло ва ўсім будынку. Як сустрэча пачнецца, святло ўключаць, і магнітафон такім чынам пачне запісваць. А ўжо кнопку «паўза» намацаць у парце здольны нават былы вайсковец.

На гэтьім падрыхтоўка да аперацыі скончылася. Андрэй запхнуў у парту магнітафон, прыладзіў у дзірачцы мікрафон і толькі пасля падумаў, што адключаць святло ва ўсім будынку не было ніякай патрэбы. Гэтак жа сама Яўсеіч мог націснуць кнопку «паўза» двойчы! Спачатку для таго, каб запусціць магнітафон, а праз сорак пяць хвілін — каб яго спыніць.

Але далей удасканальваць план Андрэю ўжо не хацелася: няхай лепш усё ідзе так, як узгоднена з кіраўніцтвам. Зашмат асабістай ініцыятывы — таксама дрэнна. Таму ён вярнуўся ў свой пакой, адкаркаваў чарговую бутэльку піва, закурыў і зноў паглыбіўся ў любімы стан свядомага рабочага забыцця. Ён яшчэ ўключыў вялікі магнітафон з запісам нейкай камфортнай музыкі, і калі яна загучала, зразумеў: аперацыя пачалася. He, усё ж работа ў яго — дай Бог кожнаму, a такія аўралы здараюцца надзвычай рэдка.

Выйсці з пакоя ён павінен быў у дзесяць гадзін сорак хвілін... А піва сапраўды было свяжуткае!

Андрэй усхапіўся з крэсла роўна за адну хвіліну да прызначанага часу. Ён працёр кулакамі вочы, спыніў магнітафон і пасунуўся ў бок аўдыторыі, дзе выступалі экстрэмісты. Праз адчыненыя дзверы на дыбачках прайшоў у аўдыторыю і прысеў на край апошняй парты. У аўдыторыі гарэла яркае святло, чорныя шторы аддзялялі пакой ад промняў сонца.

Экстрэмістаў было трое. Адзін — маладьі яшчэ хлопец з казлінай бародкай — нечаму ўвесь час усміхаўся, але ўсмешка тая аддавала нейкай пагардаю да ўсіх, хто прысутнічаў у аўдыторыі. Другі — сталых гадоў мужчына з баявым ордэнам на грудзях з круглым, добрым тварам, падобны на універсітэцкага прафесара. Але больш за ўсіх казаў трэці — высокі, хударлявы мужчына ў нейкім спартыўным швэдры. Ягоны вялікі, амаль голы чэрап валадарна ўзвышаўся па-над усёй залай, а кароткія, адрывістыя фразы, якія ён апантана кідаў слухачам, сведчылі пра ягоны сякі-такі талент прамоўцы і нават досвед зносін з вялікімі аўдыторыямі слухачоў.

Андрэй адзначыў, што большасць прысутных слухала экстрэмістаў уважліва, не перабіваючы, многія пры гэтым трымалі ручкі. I толькі сям-там на тварах можна было заўважыць крывую ўсмешку, выраз недаверу ці проста насцярожанасць.Яўсеіч, як і было вызначана планам аперацыі, сядзеў за пярэдняй партай. Андрэй кінуў позірк на гадзіннік і захваляваўся: трэба было ўжо спыняць магнітафон. Між тым Яўсеіч, заслухаўшыся, раскрыў рот і, нібыта той школьнік, літаральна глытаў кожнае слова, якое прамаўлялі госці.

Андрэй схіліўся ў праход.

—Яўсеіч!.. — паклікаў ён гучным шэптам.

На Андрэя шыкнулі адразу ж з некалькіх бакоў. а Яўсеіч між тым нават не паварухнуўся.

«Каб цябе камары дзяўблі! — скрывіўся Андрэй. — Няўжо забудзецца стары? А вінаваты ж буду я!»

У Андрэя раптам затрэсліся рукі. Гэтак з ім здаралася неаднойчы, калі ягоная кампанія неяк неўпрыкмет ператваралася проста ў тупое спаборніцтва па колькасці выпітага. Ды там, у кампаніі, у выпадку парушэння правілаў гульні ўсё ў горшым выпадку магло скончыцца галаўным болем. Тут вынікі правалу аперацыі маглі быць куды больш прыкрыя.

Андрэй ліхаманкава выдраў з блакноціка старонку і накрэсліў на ёй: «Яўсеіч! Тэрмінова выключы магнітафон!» Пасля гэтага ён хутка склаў паперку ўдвая і дакрануўся да пляча чалавека, які сядзеў наперадзе.

— Перадайце, калі ласка... Туды, наперад! — кіўнуў ён у бок пярэдняй парты.

Праз плечы людзей запіска павандравала ў бок прэзідыума. «Хутчэй ты!» — падганяў яе Андрэй, разумеючы, што лік пайшоў літаральна на секунды, і магло так здарыцца, што вось-вось у аўдыторыі пачуецца пранізлівы віск магнітафона.

Ды здарылася непрадбачанае.

«Во дае Яўсеіч!» — толькі і падумаў Андрэй пасля таго, як той, пакруціўшы запіску ў руцэ, прыўзняўся і паклаў яе проста пад нос экстрэмісту з казлінай бародкай. У аперацыі адбыўся адзіны, ды вельмі істотны пракол: Яўсеіч не мог ведаць, што запіска была адрасавана менавіта яму.

Нейкая неймаверная сіла выкінула Андрэя з аўдыторыі на калідор. Там ён ледзь не збіў з ног Ангеліну Георгіеўну, якая тырчала пад дзвярыма і напружана глядзела на гадзіннік.

— Ну што там? — закрычала ўражаная жанчына.

— Запіска! Завал! — рыкнуў Андрэй і кінуўся ў свой пакой, страціўшы ўсякае адчуванне рэальнасці, разумення таго, што адбываецца. Ён усвядоміў адно: калі людзі з Народнага фронту даведаюцца пра магнітафон, пра гэта ў той жа дзень будзе ведаць увесь горад, а тады не толькі ён, але і Ангеліна з трэскам павылятаюць са сваіх цёплых, наседжаных месцаў. I яшчэ невядома, дзе і калі здолеюць прызямліцца.

— Што ты хочаш зрабіць?! Спыніся! — пачуў ён голас Ангеліны Георгіеўны і адразу ж убачыў яе ў дзвярах пакоя, бледную і вельмі старую.

— He лезь, ты!..

У гэтую хвіліну Андрэй трымаў ужо ў руках невялічкую вострую сякерку. Цяпер ён ведаў, што мусіў рабіць.

Коратка размахнуўшыся, Андрэй адчайна раз, другі, трэці секануў па шнуру ад магнітафона, які тырчаў з разеткі. Ён сек шнур аж да таго моманту, пакуль перад ягонымі вачыма нешта не ўспыхнула, і Андрэя кінула спінай проста на стэлажы з апаратурай...

Апрытомнеў ён хвілін праз колькі.

3 магнітафона «Растоў» цягнуўся лёгкі дымок, у пакоі пахла паленым. Лямпачка пад столлю — і гэта было найбольш істотнае — не гарэла! Перад Андрэем на каленах стаяла Ангеліна Георгіеўна і халоднай мокрай анучкай pas-nopas дакраналася да ягонага лба.

—Я ганаруся вамі, Андрэй... — пачуў ён.

—Як там? — слабым голасам спытаў Андрэй, адчуваючы, што ягоная галава зноў разлятаецца на мноства вострых, калючых шкельцаў.

— Усё ў парадку, — адказала Ангеліна Георгіеўна. — Я паспела схапіць усе запіскі. У цемры хуценька згрэбла са стала — і ў кішэню. Ніхто нічога не зразумеў.

— Маю запіску знайшлі? — прашаптаў Андрэй.

— Не-е... — сцялася Ангеліна Георгіеўна.Яна высыпала на падлогу ўсе запіскі. Было іх шмат. Разгортваючы адну па адной, Андрэй і Ангеліна Георгіеўна хутка адшукалі невялікі квадрацік паперы ў клетачку.

—Яна! — узрадаваўся Андрэй і выхапіў запіску з рук Ангеліны Георгіеўны.

— Фу ты, гара з плеч! — выдыхнула Ангеліна Георгіеўна і раптам зашмыгала носам.

— Ну, ну, не плач! Мы яе зараз вось так, вось так! — закрычаў Андрэй, раздзіраючы сваю запіску на дробненькія шматочкі. — Каб ні следу ад яе, ні следу!

Ён высока падкінуў шматкі паперы. Яны, быццам буйныя сняжынкі, павольна апусціліся ўніз, на галовы і плечы двух дарослых людзей, якія сядзелі на даўно не мытай падлозе і смяяліся ад душы, шчасліва і гучна, нікога не баючыся.

Ну роўна як дзеці!..

1990 г.

КНІГАУКА НІКОЛІ HE ПЛАЧА

Канспіратыўнае a п а в я д а н н е

Людка Зязюля — самая звычайная кабеціна: не маладая ўжо, але і не старая. Карацей, трыццаць два гады. Для жанчыны, вядома, узрост, ды гэта яшчэ як паглядзець. Можна нават і пра замужжа памарыць, ды Людцы не хочацца. Досыць ужо, налізалася: у дваццаць дзевяць адной застацца — не дужа прыемна. Добра яшчэ, што Юзік пакінуў яе ў абстаўленай двухпакаёўцы амаль у цэнтры горада. На дзяцей у яго моцы не хапіла, хоць і валіў ён Людку то на канапу, a то і проста на падлогу, на пульхны дыван часта, драпежна і карыстаўся ёю груба, як нейкай абрыдлай рэччу. Адно што казаў звычайна пасля: «Ладна трубы прачысціў». I адразу ж засынаў.

Людка звычайна маўчала, нават у тыя імгненні, калі Юзік, стогнучы, курчыўся зверху ў апошніх сутаргах. He брала яе мужчынская сіла, не хвалявала да крыку. Мо таму і не пакінуў па сабе Юзік ні дачкі, ні сына, бо калі ад кахання няма ўзаемнай радасці — адкуль што іншае возьмецца? A тым больш сама Людка брала ўнутр розную хімію, ад чаго часта крывавіла і пакутавала на болі ў жываце. Толькі прыкмячала сабе: ходзіць Юзік літаральна па лязу брытвы, таўчэцца скрозь з нейкімі прайдзісветамі. Можна, канешне, сёетое і прыхапіць з работы дадому, ды не столькі ж!.. Дачакаўся. Што яны там дзе кралі, што потым прадавалі, як на судзе высветлілася, за немалыя грошы, — Людка ў галаву не брала. Хопіць таго, што засталася адна ў гэтым вялікім і па-ранейшаму чужым горадзе, дзе пражыла больш за дзесяць гадоў, ды глебы пад нагамі так і не адчула: вёску пакінула, a горад прымаць яе не спяшаўся.

А што Юзік? Спачатку зрэдку пісаў крывымі літарамі, потым і пісаць перастаў. Мінула з паўгода, як прыйшоў казённы ліст, які тлумачыў, што Юзік уцёк з зоны — і з канцамі.

Толькі, як яна зразумела з ліста, з тае зоны можна было выйсці ці то па шляху праз балоты, дзе на кожным кроку вартавыя, ці то на верталёце. Ды адкуль жа ў Юзіка там верталёт? Мусіць, пасунуўся праз багну, і праглынула яна Юзіка, бы мошку, не пакрывілася...

Так і зажыла сабе Людка: завод — кватэра, дзе, акрамя тэлевізара, не была ніякіх інтарэсаў. Зрэдку да сяброўкі завітае. Яны смачна елі і шмат пілі таннае віно, а то і проста самагонку гарадскога рэцэпту, ад якой ногі адразу ж рабіліся чужыя. Потым адыходзіла дні з два. Мужчын да сябе не пускала, а калі што і здаралася (баба ўсё ж не хворая якая!), дык хіба толькі на кватэры ў сяброўкі, дзе на такія рэчы глядзелі проста: трэба — ну і няхай сабе! He буракі ж палоць...

Неяк пад вечар, калі Людка, вярнуўшыся з першай змены, гатавала сабе няхітрую ежу, у дзверы пазванілі.

— Можна? — спытаў незнаёмы мужчына з худзенькай папачкай у руцэ.

Знешні выгляд мужчыны напачатку не выклікаў у Людкі ніякіх эмоцый.

Быў ён высокі, з кароткімі акуратна пастрыжанымі валасамі, паголены, з правільнымі рысамі твару. Добры цёмны касцюм, гальштук, на правай руцэ — тоненькі пярсцёнак. Вось толькі вочы глядзелі на Людку так, нібыта імкнуліся запомніць яе назаўсёды.

— Можна, Людміла Міканораўна? — зноў спытаў мужчына, не кранаючыся з месца.

Людка вельмі не любіла такіх гладкіх, быццам бы адпрасаваных, мужчыц. Хоць бы што ў ім было, хоць бы бародаўка на твары ці нейкія вусікі — было б за што воку зачапіцца. Але ж быў ён ніякі: міне на вуліцы — не азірнешся.

— А ты хто? — спытала Людка, адчуўшы нейкае хваляванне.

— Можа, я найперш зайду? — паўтарыў мужчына, халодна ўсміхаючыся.

— Заходзьце, калі не злодзей, — адказала Людка, адступіўшьі колькі крокаў.

— Ну які ж я злодзей? — вымавіў мужчына, прычыніўшы дзверы і спрытна разгарнуў перад вачыма Людкі маленькую чырвоную кніжачку. — Вы ж бачыце, што ніякі я не злодзей...

У Людкі перахапіла дыханне, і яна міжволі прысела на табурэт. Мужчына ўзвышаўся над ёй і ўважліва ўглядаўся ў вочы.

— Вы наконт Юзіка? — прамармытала Людка. — Дык калі так, у мяне нічога... толькі вось недзе ліст з лагера... Пішуць, што Юзік прапаў...

— Пра ліст мы ведаем. I пра Юзіка вашага яшчэ пагаворым, — адказаў мужчына. — Дзе нам будзе больш зручна?

Людка прыадчыніла на кухні фортку, змахнула са стала хлебныя крошкі, зашпіліла на кашулі верхні гузік. Мужчына сеў за стол і акуратна паклаў на стол папачку.

— Завіце мяне Сяргей Сяргеевіч, — прапанаваў ён.

Людка кіўнула.

— Есці хочаце? — спытала яна раптам.

— Дзякуй, — адказаў Сяргей Сяргеевіч, пстрыкнуў замочкам папкі і дастаў з яе бялюткія аркушы паперы, востры аловак. — Значыць, што здарылася з вашым мужам, не ведаеце?

Людка паціснула плячыма.

— Ведаю толькі тое, што мне пісалі. Маўляў, уцёк. А куды там уцякаць, калі наўкол дрыгва?

— Давайце мы з вамі дамовімся наступным чынам: калі раптам вы што-небудзь пра яго даведаецеся, адразу ж пазваніце нам. Запішыце тэлефон.

Людка ўзяла аловак, востры, як джала, старанна вывела на паперы шэсць лічбаў.

— Сяргей Сяргеевіч, — нагадаў мужчына.

— А прозвішча? — спытала Людка, націснула на аловак так, што дзюбка, зламаўшыся, гучна стрэліла.

  • — Проста Сяргей Сяргеевіч, — паўтарыў мужчына, і Людка запнулася.

— Вельмі пажадана, каб гэты нумар нікому на вочы не трапляўся, — працягваў Сяргей Сяргеевіч. — Нікому!

Людка склала паперку ўдвая і паклала ў кішэнь.

— У мяне да вас, Людміла Міканораўна, яшчэ адна размова.

— Можа, хоць чаю?

— Дзякуй... -— адказаў госць. — Я ведаю, што жывяце вы даволі адасоблена, госці ў вас рэдкія, мужчыны не заходзяць. а сама вы з людзей небалбатлівых...

— Ну, так... — сумелася Людка.

— А зарплата ў вас такая, што колькі рублёў штомесяц вам яўна не пашкодзяць. — Сяргей Сяргеевіч зноў пазіраў ёй у вочы цвёрда, не міргаючы. — Вось чаму да вас ёсць прапанова. Час ад часу нам трэба будзе выкарыстаць адзін з пакояў вашай кватэры. Той, дзе спальня. Будзем старацца

рабіць гэта тады, калі вы будзеце на працы. Калі ж узнікне аператыўная патрэба, будзем прасіць вас прагуляцца. Сяброўку наведаць, у кіно схадзіць. Зразумела, гэтыя часовыя нязручнасці мы добра кампенсуем.

— А тут не сцібраць чаго, калі я пайду? — насцярожылася Людка. — У мяне ж тут крышталь, дываны новыя...

— He хвалюйцеся, -— усміхнуўся Сяргей Сяргеевіч. — Усе гэтыя людзі будуць прыходзіць ад нас. Адно запомніце: кожны з іх, калі з’явіцца без мяне, павінен сказаць: «Сяргей Сяргеевіч шле вам гарачае прывітанне». Запомнілі?

— Сяргей Сяргеевіч шле вам гарачае прывітанне, — аўтаматычна паўтарыла Людка.

— Пачуўшы гэтыя словы, вы будзеце выконваць усё, што яны папросяць. Трэба — пойдзеце з дому, трэба — яечню падсмажыце, вопратку памыеце, ванну зробіце.

—Яшчэ чаго, чужое мыць! — ускінулася Людка. Я што, у слугі запісалася? Няма мне чаго рабіць?!

— На вашым месцы, Людміла Міканораўна, я б выбіраў словы больш абачліва. He вам зараз нешта нам раіць, нешта пярэчыць. Можа, нагадаць вам пра маленькія чорненькія дэталькі, якія вы час ад часу прыносіце з завода дадому? Можа, сказаць, да каго яны далей ідуць, гэтыя, як іх... трыёды, так?

— Ой, не, не! — крыкнула Людка і схапіла Сяргея Сяргеевіча за руку. — He буду я больш, ніколі не буду! Зразумейце, плоцяць усё ж няшмат, а тут адзін мужык як прыклеіўся: прынясі, маўляў, добрыя грошы абяцаў... He буду больш, усё, апошні раз!

— Дык вось: калі вам скажуць, вы і шкарпэткі, і насоўкі памыеце, — лагодна, як ні ў чым не бывала, казаў далей Сяргей Сяргеевіч. — I людзей каб вы сустракалі ветліва, без лішніх пытанняў як іх клічуць і на які час яны прыйшлі. Зразумела?

— Толькі ж і вы нікому з нашых не кажыце пра дэталі. — Людка зноў пацягнулася рукой да локця Сяргея Сяргеевіча, але той адсунуўся.

— Цяпер вазьміце ручку і пішыце, — загадаў ён.

Людка прысунула да сябе чысты аркуш паперы і знерухомела ў чаканні.

— Я, Зязюля Людміла Міканораўна, 1957 года нараджэння...

«Усё ведае! — жахнулася Людка, сціснуўшы ручку. — Трэба рабіць, як яны кажуць, а то...»

— Добраахвотна выказваю жаданне дапамагаць кампетэнтным органам у ажыццяўленні неабходных мерапрыемстваў. Абяцаю захоўваць сакрэтнасць...

— Што захоўваць? — перапытала Людка.

— Пішыце так: абяцаю захоўваць усё ў тайне і беззаганна выконваць усе даручэнні. Для сувязі з прызначанымі супрацоўнікамі органаў буду ўжываць мянушку...

— Мянушку... — дапісала Людка і зірнула на Сяргея Сяргеевіча. — А якую мянушку?

— Якая падабаецца, — усміхнуўся Сяргей Сяргеевіч.

— He ведаю, — разгубілася Людка.

— Як вас клікалі ў школе? Зюзя, калі не памыляюся?

Людка пачырванела.

— Але гэта дрэнны псеўданім, — сказаў Сяргей Сяргеевіч. — А што, калі Кнігаўка? Вам як, падабаецца?

— Кнігаўка! — рагатнула Людка. — Была Зязюля, а цяперака — Кнігаўка. Нішто сабе!

— Так і напішыце. I дату пастаўце... Подпіс... Вось так!

Сяргей Сяргеевіч узяў аркуш і акуратна схаваў яго ў папачку.

— Значыць, Людміла Міканораўна, мы з вамі дамовіліся. Запомніце: «Сяргей Сяргеевіч шле вам гарачае прывітанне».

— А ключы?.. Як жа вы сюды...

— У нас усё ёсць, — адказаў мужчына.

— Ага, ага! — ківала Людка, аж пакуль за нечаканым госцем не зачыніліся дзверы.

У той вечар яна і пачала чакаць гасцей. Ды ніхто чамусьці не з’явіўся, ніхто не спяшаўся перадаць ёй ад Сяргея Сяргеевіча гарачае прывітанне. Ніхто не прыйшоў ні заўтра, ні нават праз колькі дзён. Людка крыху агойталася і часам нават пачынала забываць, што неяк да яе прыходзіў акуратны чалавек. Аднойчы яна сыпанула-такі за падкладку сумачкі жменю чорных дэталяў і пайшла праз прахадную ў нейкім азарце: спыняць ці не? Будуць шукаць ці ніхто не зверне ўвагі?

Абышлося. Ніхто не спыніў, ніхто ў сумачцы не корпаўся. Гэта ўпэўніла Людку ў думцы, што тут, на варце, цяпер таксама ведаюць: яна — чалавек няпросты, чапаць яе абыкаму нельга.

I Людка канчаткова акрыяла, зноў пачала заходзіць да сябровак, піла віно, «самагнёт», аднойчы закурыла і засталася ў сяброўкі начаваць. Між іншым, не адна...

Аднаго дня, пад восень, рана нехта пазваніў у дзверы.

Пасля другой змены Людка спала дрэнна і таму злосна кінула позірк на гадзіннік: убілася ж некаму прыпёрціся а палове восьмай раніцы! Накінула халат, нячэсаная, прыад-чыніла дзверы.

На лесвічнай пляцоўцы стаяла маладая, высокага росту жанчына ў джынсавай пары, з сумкай цераз плячо. Аберуч яна закінула назад доўгія светлыя валасы і весела сказала:

— Прывітанне!

— Здарова! — буркнула Людка. — Чаго табе?

— Сяргей Сяргеевіч шле табе гарачае прывітанне, — усміхнулася жанчына.

— Што-што? — як не пачула Людка.

— Сяргей Сяргеевіч шле табе прывітанне, таму канчай прыдурвацца, — сказала жанчына і, адцясніўшы Людку, прайшла ў калідор, як у свой.

Людку раптам працяла холадам. Яе закалаціла, голас зрабіўся тонкі, чужы.

— Як ён пажывае? — спытала яна нечакана для сябе самой.

— Табе што, не казалі хіба трымаць язык за зубамі, мілая?

Людка моўчкі праглынула сказанае.

Жанчына прайшла на кухню, паставіла ў халадзільнік каньяк і шампанскае, паклала на стол бананы, памідоры, бляшанку шыкоўнай вяндліны. Людка як нямая сноўдалася за ёю на ўласнай кватэры. Жанчына па-гаспадарску агледзела спальны пакой, пагойдалася на ложку, загадала даць свежую бялізну, сунула нос у ванную, у пакоі дастала з шыфаньера два доўгія, з тонкага шкла фужэры. Зірнуўшы праз іх на святло, скрывілася.

— Так, — нарэшце сказала яна. — He фантан, канешне, але што зробіш... Вось табе білеты ў кіно на два сеансы Sa­na р. Сюды можна будзе вярнуцца гадзін праз шэсць, ды перад гэтым абавязкова пазваніць. Я ўсё сама прыбяру. А цяпер апранацца, ключы ўзяць з сабой. Прывітанне!

I Людка, апрануўшыся, пайшла вон з уласнае хаты...

Нельга казаць, каб гэтыя дзіўнаватыя людзі прыходзілі чаета. Але калі-нікалі, вярнуўшыся з працы, Людка адзначала, што ў час яе адсутнасці ў кватэры былі чужыя: сямтам яна знаходзіла шэрыя плямачкі цыгарэтнага попелу, сляды ад падэшваў. Аднойчы, прыбіраючы кватэру, дастала з-пад ложка выкарыстаны прэзерватыў. Людка асцярожна ўзяла яго двума пальцамі і выкінула ў смецце.

Яна перастала здзіўляцца, калі да яе прыходзілі людзі «з гарачым прывітаннем», апраналася і выходзіла з дому. Ды ёй карцела пабачыць: хто ж прыходзіць з Сяргеем Сяргеевічам? Аднойчы яна асмелілася і ў кіно не пайшла, зашылася ў кусты гадзіны на дзве, але нарэшце ўгледзела, што за людзі часам бываюць у яе жытле і каго Сяргей Сяргеевіч паказваць ёй не жадае. 3 пад’езда выйшаў чалавек, і Людка ціха войкнула. Гэта быў вядомы артыст, які часта выступаў па тэлевізары. Што ён наведаў менавіта яе кватэру, можна было не сумнявацца, таму што праз нейкія пяць хвілін з пад’езда, агледзеўшыся па баках, выйшаў сам Сяргей Сяргеевіч.

Ён і сам часам прыходзіў, але адзін, — заўсёды маўклівы, адпрасаваны, з нязменнай папачкай у руцэ. Сядаў на кухні і чакаў. Людка разумела: трэба апранацца і ісці. Неяк яна асмелілася і сказала, што, калі трэба, няхай людзі ходзяць, але ж прыбіраць за імі ёй усё ж не з рукі. Сяргей Сяргеевіч моўчкі кіўнуў:

— Я пра ўсё памятаю. Абяцаю: мы кампенсуем вашыя выдаткі, вы не будзеце шкадаваць.

Пэўнага дня да яе завітаў сталых гадоў мужчына: скамечаны пінжак, зашмальцаваная кашуля, стаптаныя чаравікі. Крысом пінжака ён працёр пабітыя акуляры, перадаў «гарачае прывітанне» ад Сяргея Сяргеевіча і сказаў, што пражыве ў Людкі дні з тры.

Ад мужчыны несла потам і таннымі цыгарэтамі. Ён прамармытаў: «Усё гэта, канешне, паскудства, ды падзецца няма куды» і ўручыў Людцы сторублёўку.

— Гарэлкі купіш штук з тры... чатыры! — заказаў ён. — Кавун вялікі. Гуркоў маласольных. Ды мяса, але на рынку. Добрага мяса і шмат. Есці буду. Рэшту пакінь сабе.

Людка зрабіла ўсё: пасмажыла свініны, прыгатавала салату, вытрымала ў халоднай вадзе кавун. Вячэралі яны моўчкі. Мужчына, апрануўшы пацёртыя спартыўныя нагавіцы, глядзеў па тэлевізары футбол, ды гульня, здаецца, яго зусім не хвалявала. Раз-пораз ён куляў у рот кілішак гарэлкі, з асалодай хрумсцеў агурком. Людка таксама выпіла крышку, а потым яны елі кавун, ад якога аж зводзіла зубы. Мужчына сплёўваў у далонь семкі, выціраў аб канапу мокрыя рукі, гучна ікаў.

Пасля ён падсеў да Людкі, упэўнена паклаў руку на яе плячо і прыціснуў да сябе, пацягнуўся п’яным ротам да яе твару. Людка спрабавала адбіцца, ды мужчына нечакана аказаўся моцны, учэпісты.

— Сяргей Сяргеевіч казаў, што ты не будзеш круціць задам, — прашамкаў мужчына і ўпіўся ў яе вусны. Пад такім напорам Людка не здолела супраціўляцца і неўзабаве ляжала, знясіленая, побач з мужчынам, пакуль ён цяжка аддыхваўся, не стрымліваючы ў сабе ікаўку.

Потым Людка паднялася, паправіла вопратку і пасунулася на кухню. Наліла сабе паўшклянкі гарэлкі і маленькімі глыточкамі выпіла ўсё. Яна не плакала, адно баялася, каб не званітаваць, і маліла Бога, каб хутчэй закруцілася ў галаве, каб забылася ўсё тое, што з ёй здарылася.

Мужчына, як і казаў, з’ехаў праз тры дні, пакінуўшы дзіравыя, смярдзючыя шкарпэткі. За ўвесь час ён не сказаў Людцы мо і дзесяці слоў. Нават тады, калі цягнуў Людку да канапы, ён адно толькі соп і рабіў усё як хлопчык: мітусліва і амаль адразу. Людку нават не хвалявала тое, што ёй у гэтыя дні нельга было быць з мужчынамі. Ды хіба такому нешта растлумачыш? Мужчына ляжаў, цяжка дыхаючы, і ў нейкім паўзабыцці ціскаў яе вялікія грудзі.

Пасля яго ў кватэру доўгі час ніхто не прыходзіў. I толькі ў канцы лістапада познім вечарам кораценька, асцярожна прапеў званок. Людка заспяшалася да дзвярэй.

— Гэта ты?! — войкнула яна, міжволі адваліўшыся да сцяны.

— He дрыгайся, — адказаў Юзік. — Ёсць хто ў хаце?

— Адкуль тут? — прашаптала Людка.

Юзік праслізнуў у калідор. Выглядаў ён нават няблага і, на першы пагляд, нагадваў гараджаніна, які вяртаўся з дачы. Адно ў ім выдавала чалавека пэўнай катэгорыі: позірк, як у звера, які з апаскай заходзіць у наладжаную для яго пастку.

— Мне толькі пераначаваць, — папярэдзіў Юзік.

Ён паклаў Людцы на плячо сколатыя мудрагелістымі малюнкамі рукі.

— Ну, і колькі мужыкоў тут без мяне пасвілася?

Людка сцялася. Ведае? Здагадваецца? Ці проста пытае?

— Жывы, — сказала яна. — А гэтыя мне напісалі, што ўсё...

— А во ім! — Юзік сагнуў руку ў локці. — Трасцы! Няхай цяперака тутака мяне пашукаюць, паскуды!

— Але, — згадзілася Людка. Думкі ў яе галаве круціліся, як пчолы ў вуллі.

— Зрабі ванну. А пасля паесці добра. 3 сабой дасі ў дарогу ўсё, што маеш, — сала, кансервы... Грошы... Грошы ў мяне ёсць. Шмат грошай, нарэшце... А раніцай я знікну. Мяне не шукай. I ніякаму сабаку каб ні слова. Удушу!

Пакуль Юзік раскашаваў у вадзе, Людка паставіла на газ бульбу, нарэзала шынкі, а потым нерашуча пайшла да кніжнай паліцы. Там яна знайшла адной ёй вядомую кнігу, разгарнула яе і з аркушыкам бялюткай, складзенай удвая паперы, прысела на канапу.

Людка прыгадала халодныя вочы Сяргея Сяргеевіча, уласную распіску з абяцаннем дапамагаць ім ва ўсім. А калі Сяргей Сяргеевіч дазнаецца, што Юзік быў тут?.. А як ён даведаецца? Ды вось так, як гэта ён рабіў і раней. I можна было не сумнявацца, што Сяргей Сяргеевіч адразу прыгадае, што яны выносіла з завода. Тады — кранты! Можа, Юзіка знарок падсунулі ёй, каб яшчэ раз выпрабаваць? A што Юзік? Ён як прыехаў, так і з’ехаў, як ні паглядзець, ён усё адно ўжо загінуў, бо ад Сяргея Сяргеевіча нідзе не схавацца. 3 зоны, як ёй напісалі, так проста не выкараскацца...

Людка падсунула да сябе тэлефон.

— Вас слухаюць, — пачула яна прыемны мужчынскі голас.

— Сяргей Сяргеевіч шле вам гарачае прывітанне, — прашаптала Людка ў трубку.

— Дзякуй. А хто такі Сяргей Сяргеевіч? — спытаў голас.

— Ну, хто... — разгубілася Людка. — Сяргей Сяргеевіч! Ён жа ў вас працуе...

— А-а! — узрадаваўся голас. — Дык то Сяргей Сяргеевіч! А яго цяпер няма. Званіце заўтра зранку.

— Позна будзе, — сказала Людка.

— Што-небудзь тэрміновае? — голас на другім канцы дроту адразу змяніўся. — Алё! Вас не чуваць!

Людка глыбока ўздыхнула і прыслухалася да шуму вады ў ваннай.

— Перадайце, калі ласка, Сяргею Сяргеевічу, што званіла Кнігаўка.

— Прыгожае прозвішча, — адгукнуўся голас.

— Кнігаўка, запомнілі? Скажыце, што прыехаў Юзік. Будзе начаваць у мяне. Скажыце Сяргею Сяргеевічу, што я працую ў першую змену. Гэта зразумела?

— Але ж! Перадам усё! — запэўніў голас.

— Адно прашу: каб Сяргей Сяргеевіч прьійшоў, калі мяне не будзе, — папрасіла Людка.

— Ён зразумее, пра што вы?

— He дурань хіба! — адрэзала Людка і кінула трубку.

А палове сёмай раніцы, апрануўшыся, яна яшчэ раз зірнула на Юзіка. Ён моцна спаў, паклаўшы на коўдру свае

моцныя, валасатыя рукі, сціснутыя ў кулаках. На прадплеччы свайго былога мужа Людка ўбачыла вялікі, прыгожы малюнак сіняга колеру: птушка, якая ляціць прэч ад акенца, забранага ў кратьі...

Вярнуўшыся з завода, Людка напаткала на кухні Сяргея Сяргеевіча. Ён прыўзняўся з табурэта, але нічога не сказаў. Людка зірнула яму ў вочы, ды не ўбачыла ў іх нічога. Сяргей Сяргеевіч кіўнуў.

— Усё добра. Яго шукала мноства людзей, і вы нам вельмі дапамаглі.

— Ён муж мне быў, — адказала Людка.

— Ён, Людміла Міканораўна, чужы ўсім нам чалавек, — адрэзаў Сяргей Сяргеевіч. — I вы не маглі зрабіць інакш.

— Каб ты ведаў, як я цябе ненавіджу! — крыкнула Людка.

— Магчыма, — халодна адказаў Сяргей Сяргеевіч. — I ў той жа час вы дапамагаеце нам.

Людка прысела за стол. Сяргей Сяргеевіч адчыніў папачку і паклаў перад ёй канверт, пасля чаго скіраваўся да дзвярэй.

— Гэтыя грошы вы зарабілі сумленна... Але памятайце: калі што, вы абавязаны нам пазваніць, — сказаў ён. — Вось так... Добрага вам здароўя!

Людка безуважна разгарнула канверт. Там ляжалі грошы. Грошай было шмат, паперкі — адна ў адну, зялёнага колеру з профілем правадыра працоўных.

У нейкім зацьменні Людка перабрала ўвесь пачак. Паперкі былі спрэс новыя, хрумсткія і гладкія, яшчэ не запэцканыя бруднымі рукамі. Адна, праўда, трапілася старая, у плямах. Гэтую Людка адклала ўбок, а астатнія схавала ў канверт.

У лістападзе ў горадзе цямнее рана. Людка не запальвала святла, сядзела ў кухні, слухала па радыё канцэрт па заяўках.

Канцэрт ёй не спадабаўся.

1990 г.

 

ІНТЭРВ ю для|

РЭДАКЦЫЙНАГ^КОШЫКА

Рок-хроніка аднаго здарэння (апогесцьу

Я не люблю панядзелкаў. I ў сваёй нелюбові зусім не арыгінальны. Таму што шмат знойдзецца людзей, для якіх панядзелак — не проста першы дзень тыдня, а нешта значна больш істотнае. Як пачатак нейкай вельмі маркотнай і цяжкай працы, якая не абяцае ні хуткага плёну, ні радасці. I ты мусіш брацца за працу, хоць увесь час памятаеш мноства прыслоўяў і прымхаў, у якіх нядобрым словам згадваюцца панядзелкі.

Але куды болып за панядзелкі я не люблю пятніцу — дзень, калі так і хочацца зліняць з рэдакцыі раней, падоўжыць тыя нячастыя гадзіны, калі галава не баліць пра ненапісанае, нязверанае, нявысветленае. Сапраўдныя ж выхадныя дні, цалкам вольныя ад рэдакцыйных клопатаў, здараюцца рэдка. Што тут скажаш — газета! Тут увесь час адчуваеш сябе як на нейкім важным пастарунку, дзе нельга ні спяваць, ні чытаць, ні курыць, ні нават збегаць па патрэбе «да ветру». А тым больш нашая газета — рэспубліканскі партыйны орган! Тут, як любіць паўтараць мой непасрэдны шэф, адказнасць за друкаванае слова асаблівая, бо напісанае — гэта не толькі пазіцыя газеты, а прамы працяг ідэала-гічнай лініі партыі.

Праўда, я такую сітуацыю не зусім разумею. У рэшце рэшт пад кожным артыкулам стаіць не подпіс ЦК КПБ, a прозвішча канкрэтнага яго аўтара. I калі толькі ён сам усё напісаў, а не проста падмахнуў падсунутае яму некім, няхай і адказвае ён сам, калі што, а не газета. Я так думаю.

Так, дарэчы, думае і большасць маіх калег. Ды толькі ў панядзелак на лятучках (вось хоць бы чаму я не люблю першы дзень тыдня) чуецца нешта зусім адваротнае, усё тое ж самае — пра адказнасць за друкаванае слова, пазіцыю рэдакцыі, небяспеку двухсэнсоўнасці. Карацей кажучы, ты

зноў сам-насам з ноччу на пасту нумар адзін, а за спінай — звышсакрэтны аб’ект, які ты мусіш пільна ахоўваць ад нябачнага ворага пад назвай «палітычная памылка».

А пятніцу я ўсё ж не люблю менавіта за тое, што пасля яе прыходзяць выхадныя, якія толькі часткова належаць табе. Мой аддзел — аддзел культуры, дзе я — другі і апошні чалавек пасля шэфа, Гунько Івана Хведаравіча, чалавека сталых гадоў, гэткага зубра ад журналістыкі, калі толькі зубры бываюць такія палахлівыя. Я ў яго — у памагатых. А калі ўлічыць, што Іван Хведаравіч, як ён сам часта паўтарае, па філармоніях швэндацца не вельмі любіць, хаджу я. А ў выхадныя якраз і адбываецца большасць прэстыжных канцэртаў, святаў, творчых вечароў, пра якія нашая газета мусіць згадаць хоць бы сціслай інфармацыяй, нягледзячы на тое, што ў партыйных выданнях культуры заўсёды адводзілася найменш месца. I ў той жа час я лётаю, высалапіўшы язык, дзеля якога дзесятка радкоў. Такім чынам ствараю культурны летапіс эпохі. I менавіта ў пятніцу шэф любіць, нешта шукаючы запалкай у зубах, прамармытаць: «Дарэчы, заўтра а сёмай вечара нядрэнна было б табе наведаць...»

Усё! Бывайце, выхадныя, а разам з вамі — рыбалка і ўсе іншыя рэчы, без якіх жыць на свеце ва ўзросце дваццаці васьмі гадоў, згадзіцеся, немагчыма.

Вось і ў гэтую пятніцу, дамовіўшыся з сябрам, я задуменна глядзеў праз шыбу на заліты сонцам праспект, разважаючы, ці здолеем мы сёння паспець на вячэрні клёў. Многія з вас разумеюць, які гэта прыемны стан душы — чаканне. I як лёгка можна ўсё спаскудзіць, калі сказаць нешта такое:

— Дарэчы, чакае цябе, хлопчык, невялікая работка...

Іван Хведаравіч вычышчаў з зубоў рэшткі абедзеннага шніцэля.

Я паглядзеў яму ў вочы вельмі ўважліва. Але змоўчаў.

— Ты канкурэнтаў чытаеш? — спытаў шэф.

3 надрукаванага ў газетах я чытаў толькі ўласныя шэдэўры. Шэф гэта добра ведаў, таму не здзівіўся майму маўчанню.

— «Маладзёжка» дала фельетон пра нейкі канцэрт, які адбыўся ў мінулую нядзелю.

-— У мінулы уік-энд на Канарах я хадзіў на яхце, — проста растлумачыў я.

— Дарма. Праміргаў цікавы матэрыяльчык.

— Няўжо? — як мага больш шчыра паспрабаваў я здзівіцца, ды адначасова адчуў, што перспектыва з’есці яшчэ сёння падвойную юшку пачынае прыкметна блякнуць.

— Гэтыя, як іх... — Іван Хведаравіч пагрукаў пальцамі па стале. — Ну, твае сябры, гэтая рок-група... Ты ж ведаеш!

— «Пінк Флойд», — падказаў я.

— А! — шэф махнуў рукой. — Ды гэтыя, патлатыя... Ну, яны яшчэ спяваюць: «Хто стаіць за тваёй спінай?»

— Гэтая група называецца «Крыўда». Яе ведаюць усе культурныя людзі, апрача аднаго.

Цяпер, калі выезд на рыбалку ў кампаніі з дзвюма паненкамі канчаткова зрываўся, я мог дазволіць сабе крыху і пахаміць, тым больш што спадар Гунько не крыўдаваў на падначкі і часам сам рабіў іх адмыслова. Калі не баяўся. Гэта значыць — рэдка.

— Але, «Крыўда»! — узрадаваўся шэф. — He чуў хіба?

— Я ж казаў, што займаўся арыстакратычным відам спорту.

— О! Гэта якраз з раздзела свецкай хронікі. Карацей кажучы, — Іван Хведаравіч паклаў пачак з запалкамі ў кішэню свайго вечнага чорнага пінжака, — там нехта з іх, пакрыўджаных лёсам музыкантаў, у час канцэрта спусціў порткі і павярнуўся да гледачоў сваімі бялюткімі клубамі. «Маладзёжка» яго ўжо спляжыла як мае быць. Галоўны загадаў, каб у панядзелак табе было што сказаць на лятучцы адносна здарэння. А фельетончык мусіш накатаць на наступны суботні нумар. Сто пяцьдзесят радкоў.

— Але ж я не быў на тым канцэрце! — ускочыў я з крэсла ў вялікай крыўдзе за тое, што яршы могуць сёння спаць спакойна.

— Ёсць сведкі здарэння, — не міргнуўшы вокам, парыраваў шэф. — Ты ж свой сярод патлатых, хоць сам і неблагі чалавек. За выхадныя паходзіш, даведаешся, што было і як, з кім трэба будзе — сустрэнешся. А ў панядзелак — даложыш. Бывай здароў!

— У мяне дваццаць тры адгулы! — безнадзейна звярнуўся я да сумлення шэфа. Але ягонае сумленне было ўжо, мусіць, на дачных градах агуркоў — любімай ягонай закусі.

— А ў мяне — гады з тры, — дасціпна адказаў шэф і зачыніў за сабой дзверы пакоя.

Так... Перш-наперш я пазваніў сябру і сказаў, што мушу тэрмінова па рэдакцыйных справах вылятаць у Тайланд, таму чарвей капаць ён павінен сам. Па-другое, схадзіў у «ма-

ладзёжку», дзе, надзіва (пятніца ж, канец рабочага тыдня!), знайшоўся Сярожык Баршчэвіч — майстра кідкіх фельетонаў, актуальных рэпартажаў, мой былы сакурснік.

Пачуўшы маю просьбу, Сярожык моўчкі працягнуў мне аркуш паперы. Я ўбачыў копію міліцэйскага пратакола, пачаў чытаць, на кожным радку радуючыся за родную міліцыю і своеасаблівую стылістыку мовы службоўцаў. Сутнасць жа таго, што адбылося на стадыёне, змяшчалася літаральна ў некалькіх радках.

«19 ліпеня на гарадскім стадыёне адбыўся канцэрт па прычыне свята, прысвечанага дзецям. Канцэрт пачаўся дакладна ў 20 гадзін 06 хвілін. Прыкладна на 20-й хвіліне выступлення вакальна-інструментальнай рок-групы «Крыўда», якая належыць філармоніі і пачала праграму канцэртнага выступлення, адзін з яе музыкантаў, як высветлілася пазней пасля праведзенага даследавання, — грамадзянін Чужы А.М., зрабіў у бок публікі, у асноўным падлеткаў, непрыстойны жэст, на які яны тут жа адказалі кіданнем розных рэчаў, сярод якіх назіраліся зялёныя яблыкі і пакеты з вадой. У адказ на гэта грамадзянін Чужы А.М. павярнуўся спінай да сектара № 6, дзе знаходзілася вышэй адзначаная група падлеткаў, і спусціў да каленяў ніжнюю частку артыстычнага касцюма, агаліўшы цела ў раёне ягадзіц. Эксцэс працягваўся прыкладна секунд 10-15... Пасля выступлення, якое на гэтым і скончылася, грамадзянін Чужы А.М. быў затрыманы нарадам у складзе сяржантаў Мазгавога Р.І. і Дбайлы М.М. за антыграмадскі ўчынак у месцах масавага адпачынку працоўных. Маёр Зубілаў Г.К»

— Ды гэта яшчэ не ўсё, — сказаў Сярожык. У ягоным пакоі, як заўсёды, таўкліся нейкія дзяўчаткі, хлопец у спартыўным касцюме — карацей кажучы, уся тая тусоўка, якую Баршчэвіч вельмі любіў штодня трымаць вакол сябе.

— На вось, зірні на гэты ліст, — дадаў ён. — Пойдзе ў заўтрашнім нумары.

Я ўзяў у рукі пісьмо ў рэдакцыю, пісьмо калектыўнае. Дакладней, заяву ад імя музыкантаў групы «Крыўда».

«Мы, музыканты рок-групы «Крыўда», якая карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод савецкай моладзі і гасцей нашай краіны, выказваем свой катэгарычны пратэст і абурэнне ўчьінкам нашага, спадзяемся, былога кіраўніка Чужога А.М., які зняславіў эстраднае мастацтва нашай рэспублікі. Пасля таго, што адбылося на гарадскім стадыёне, усім зразумела, што далей разам з ім працаваць немаг-

чыма. Таму мы заяўляем, што не мелі нічога агульнага з учынкам Чужога А.М., у сувязі з чым мусім змяніць былую назву калектыву, што была скампраметавана, на новую — «Зніч», кіраўніком якой на агульным сходзе музыкантаў абраны піяніст і вакаліст Міронаў У.А.».

Ліст быў падпісаны чатырма з пяці ўдзельнікаў былой групы «Крыўда», у тым ліку самім Уладзімірам Міронавым, з якім я быў даволі добра знаёмы.

— У мяне тут яшчэ процьма лістоў ад гледачоў і бацькоў, што былі сведкамі здарэння. Мы іх дамо ў аўторак, — дадаў Сярожык.

Увесь гэты час я маўчаў. Бландзінка замілавана глядзела на Баршчэвіча, яе сяброўка вяла тэлефонны сеанс «Што? Дзе? Калі?» з гэткім жа гаваркім абанентам, хлопец у «Адзідасе» чытаў Чаргінца, перакідваючы на пальцах ключы ад аўтамашыны. He, Сярожык любіць дзелавую ўтульнасць і ўмее яе ствараць.

I тут дзверы ў пакой з грукатам адчыніліся. На парозе стаяла малеча гадоў шаснаццаці ў джынсах і чорнай скураной куртцы, з матацыклетным шлемам, накінутым на руку. Ладненькая дзявочая постаць, доўгія ільняныя валасы, кірпаценькі носік... Цуд гарадскі, ды толькі!

— Прывітанне, казлы! — сказаў «цуд».

— Здарова, маляўка, — гэтак жа ў тон ёй адказаў Сярожык.

— А я і не думала, Баршчэвіч, што ты — сапраўдны смярдзючы казёл! — «цуд» наблізіўся да стала, кінуўшы па дарозе на калені спартсмена свой чорны шлем. Спартсмен адно толькі пагардліва паморшчыўся.

— Аленка, збаў абароты, — спакойна адказаў Сярожык. — Ты не на трасе, патрулёў ззаду няма, так што не трэба газаваць.

Алена ўселася на стос папер, якімі быў завалены стол Баршчэвіча.

— Што ж тады, гад, на Чужога бясконца балоны коціш, пісака прадажная? — працягвала дзяўчо, адзначу, вельмі прыемным голасам. — Ён, значыць, некалі табе відзік зрабіў па дзяшоўцы, ты з ім каньячок у валютным бары папіваў, a цяпер з-за аднаго смярдзючага ганарару памыі цэбрамі на яго льеш?

— Коцік, — неяк абыякава паспрабаваў спыніць яе Сярожык. — Ты сёння, відавочна, дрэнна выспалася. А мо двойкі ў дзённіку?

— He табе пра мае сны казаць! Ты з ёй, мусіць, значна лепш спаў! — кінула ў адказ Алена, тыцнуўшы пальцам у бок бландзінкі.

— Фе! — з агідай адвярнулася тая ад стала.

— Але, — згадзіўся Сярожык. — Таму што з табой спаць яшчэ нельга. Пракурорскі ўзрост, а я законы паважаю.

Мне ж было проста цікава, чым усё можа скончыцца. Аднак толькі сляпы мог не ўбачыць, што Баршчэўскі такі іграў, у той час як джынсавае малеча паводзіла сябе надзвычай натуральна.

— Ты сам быў на стадыёне? — насядала Алена.

— Ты ж ведаеш, Аленка, што я даўні прыхільнік групы «Крыўда», — адказаў Сярожык і пачаў прыгожа набіваць люльку пахучым замежным тытунём. Такі прыём быў мне добра знаёмы: Баршчэвіч адчуваў сябе няёмка і пачаў цягнуць час.

— Дык адкажы: ты быў на канцэрце ці не? — дамагалася адказу Алена, дастаўшы з кішэні чорны канверт з-пад фотапаперы.

— Коцік, ну адкуль у цябе такая ўласцівасць імгненна стамляць людзей? — павольна запытаў Сярожык, гэтак жа павольна і прыгожа ахутаўшыся клубам дыму.

— Усё ясна! — сказала Алена. — А я — была. Здымала. I гук на стужку пісала. Таму і хачу сказаць табе, кіслы Боршч: ты — казёл, які прадаўся за свой смярдзючы маладзёжны ганарар. Прадаўся сам і цягнеш цяпер у магілу Чужога.

— Пшла вон, калючка, — ціха прамовіў Сярожык. Спартсмен у крэсле адклаў кнігу і працягнуў Алене шлем.

— Гуд бай! — сказаў ён.

— Анаболік перакручаны! — адрэзала яна, схапіла шлем і выскачыла на калідор.

Я, зразумела, кінуўся за ёй — работа ў мяне такая. I праз тры хвіліны Алена сядзела ўжо ў маім пакоі, надзьмутая, як кошка пасля кароткай гутаркі з сабакам.

Сабакам быў я. Трымаючы насоўку на шчацэ, перакрыжаванай добрай драпінай, я лаяў сябе апошнімі словамі, не разумеючы дагэтуль, нашто было цягнуць праз сілу шалёнага звярка сюды, прыціскаючы яе да сцяны, калі Алена дала волю рукам. Наогул, нашто я такога заморыша трэснуў па патыліцы? Праўда, пасля майго тычка яна здзівілася і моўчкі дала адвесці сябе ў аддзел культуры.

— Баліць? — пацікавілася Алена.

HE

Я нічога не адказаў. I тут яна зарагатала. Ёй было так весела, нібыта я толькі што расказаў свежанькі дзіцячы анекдот. М-да... Што значыць — дзіцячая непасрэднасць: раздрапала мужчыну фасад — і весяліцца сабе!

— Ладна, расказвай, — перапыніў я гэты фестываль здаровага гумару.

— Вось, глядзі! — Алена кінула на стол фотаздымкі.

— Мяне Віктарам завуць, — заўважыў я.

— Ведаю. Ты тусаваўся з «Крыўдай». Чужы пра цябе толькі добрае казаў.

— Расказвай...

— Канцэрт пачаўся нармальна, толькі што фуражак было, як заўсёды, поўны агарод, і фанаты з’явіліся нібы суцэльна паколатыя.

— А што Чужы?

— Ты ж яго ведаеш! Як заўсёды, адно толькі мне здалося, быццам бы ён выпіў значна больш звычайнага.

— Іншыя таксама?

— He задавай дурных пытанняў, а слухай! — ашчэрылася Алена. — Як толькі яны пачалі спяваць, фаны адначасова ўзвылі і ўскочылі з месцаў. А калі Чужы пачаў спяваць «Тваё пакаленне», фанаты нібы звар’яцелі. Разумееш, я такое ўпершыню ўбачыла: увесь сектар дружна падняўся і паваліў уніз. Гэтая лавіна ўмомант змяла фуражкі і вылілася на поле да эстрады. I там усё пачалося. Зрэшты, вось здымкі, глядзі.

Але і без здымкаў я мог сабе ўявіць, што там было. Такое бачыў неаднойчы і ведаў, чым гэта магло скончыцца ў адзін прыемны вечарочак.

— Чужы раптам перастаў спяваць і папрасіў фанатаў вярнуцца ў сектар, — працягвала Алена. — Праўда, язык у яго матляўся ўжо цяжкавата, чапляўся за зубы. Але тупыя фанаты незадаволена зараўлі. Статак бізонаў, дый толькі! А нехта з іх крыкнуў: «Налі і мне шклянку!» I тады Чужы прамычаў у мікрафон: «Брудныя свінні!» Гэтага яму нельга было рабіць. На сцэну адразу ж паляцелі яблыкі, марожанае, нехта разбіў бутэльку, пачуліся такія слоўцы, што мне агідна зрабілася. I ўсё яшчэ нічога, каб не яблык, які трапіў ягонай дачцэ ў жывоцік. Малое ледзь не ўпала. Тады Чужы павёў яе са сцэны, захінаючы ад грудоў зямлі, якімі гэтыя фашысты абстрэльвалі сцэну як з кулямётаў.

— Фанаты і па іншых кідалі? — перапыніў я Алену.

— Не!.. — прашаптала яна. — Я таксама гэта адзначыла. Міронаў і іншыя стаялі спакойна, быццам бы іх гэта зусім і не

датычыла. А калі Чужы зноў выйшаў з-за куліс, роў ужо ўвесь стадыён, роўна як Камароўка ў нядзелю. Мяшчане крычалі на фанатаў, тыя адказвалі ім як мае быць і адбіваліся ад фуражак. Карацей кажучы, тусоўка атрымалася выключная! I тут Чужы крыкнуў... Ды ты сам паслухай!..

Алена расшпіліла наступную кішэнь сваёй неабдымнай куртачкі, паклала на стол маленькі магнітафончык, шчоўкнула кнопкай.

«Вы, падлы! — пачуў я голас Чужога. — Ненавіджу вас, фанаты абрэзаныя!»

«Сука патлатая!» — задаволена роў стадыён.

«Пацалуйце мяне ў сраку!» — гэта зноў быў голас Чужога.

— Тут ён і паказаў ім тое, чым на крэсле сядзяць, — растлумачыла Алена. — Тады фуражкі як па камандзе кінулі фанатаў і проста на сцэне павязалі Чужому белыя крыльцы. Далей ты сам усё ведаеш. Чытаў жа, як гэты казёл Сярожык распісаў «поступок, недостойный звання советского артнста».

— Што ты сама, цікава, пра ўсё думаеш?

-— Тут нехта дужа пастараўся, каб Чужога закрэсліць. Разумееш, не тыя фанаты былі, як звычайна. Той жа Бівень — ён сярод іх аўтарытэт і ніколі дрэннае пра «Крыўду» не казаў. Тут жа і ў яго нібыта дах прабіла. Сама бачыла: ён аж слінай сцякаў ад нянавісці да Чужога.

— Ці не ведаеш ты, дзе можна адшукаць Чужога? — спытаў я, думаючы, што выхадныя ў мяне будуць як ніколі вясёлыя і змястоўныя.

— Даведаемся! — упэўніла мяне Алена. — Я ж сама сачыла за ім да таго часу, як яго адпусцілі з міліцыі. Гэта вось — здымак нумар чатырнаццаць. Ён сядае ў таксі — здымак нумар пятнаццаць. Нумар машыны добра відаць. Я была паехала ўслед, але шафёр таксі — злодзей! На перакрыжаванні ён праскочыў на чырвонае, я — за ім, але тут мне на хвост «канарэйка» села. Добра, што я нумар на сваім кані заляпіла брудам, як адчувала, а ў цемры марку матацыкла засекчы цяжка. Прывяла «канарэйку» да парку, а там — дзе ім на сваіх чатырох! Я паміж сосен — і бжык, шукай ветру ў полі!

— Ну і? — удакладніў я.

— Што тут нукаць?! — ускочыла з месца Алена. — Паехалі! Усё ж проста! Дома Чужога, трэба думаць, дарма шу-

каць. Ён напэўна зашыўся недзе ў падпол. Дзе? Трэба адшукаць вадзілу, які яго адвозіў. Таму гайда адразу ж у таксапарк!

— Мне б пераапрануцца, — прамармытаў я. Сапраўды, белая кашуля і святочныя штаны не вельмі пасавалі да раз’ездаў у пошуках сакрэтных даных. Тым больш што мне цяжка было прадбачыць, чым усё магло скончыцца.

— Толькі хутчэй! — загадала Алена.

Камплект някідкай будзённай вопраткі я заўсёды трымаў на рабочым месцы. Праз дзве хвіліны на мне былі паношаныя штроксы, майка з надпісам «Нью-Йорк іглз» і красоўкі ад «Адзідаса», якія, мусіць, ужо двойчы абышлі наш шарык па экватары.

Услед за Аленай я скаціўся па сходах на вуліцу, дзе пад ліпамі на двух колах стаяў магутны звяруга. Гэта я адчуў адразу, бо ў трох месцах на матацыкле было напісана ёмістае і зразумелае ва ўсім свеце слова «Хонда».

— Самапал? — праявіў я дасведчанасць.

— Цю, дзяцел... — прысвіснула Алена. — Фуфло не трымаю. Толькі фірма — мой лозунг ва ўсім.

— Ён жа каштуе чорт ведае колькі, — не паверыў я. — Адкуль столькі грошай?

— Целам гандлявала, касавокіх па вечарах у гатэлі весяліла, — растлумачыла Алена, насунуўшы мне на галаву шлем. — А матор атрымала асобна за аказаныя паслугі.

— Досыць лухту несці! Паехалі!

Я ўсеўся ззаду Алены і адразу ж усвядоміў, што не ведаю, куда падзець рукі. Смешна: заўсёды ведаў, а тут вось — запаволіўся. Счакаўшы, нясмела паклаў далоні на яе бакі. Алена зарагатала.

— Ну, ты наогул валёнак выключны!.. Што, ніколі дзяўчат не абдымаў?

— Ды як табе сказаць... — сумеўся я.

— Дык і трымай мяне так, як належыць! Бо калі звалішся, мне твае костачкі здаваць у рэдакцыю не будзе калі.

Тады я смела абхапіў рукамі гэтую худобу. Гарантую, што пад курткай у яе нічога не было. Я адчуў гарачыню яе цела, адчуў невялікія грудкі, але, разгубіўшыся, не адразу нават уцяміў, з чым жа сустрэліся мае рукі. Алена запусціла матор, уключыла перадачу і рэзка ўзяла з месца. Метраў з пятнаццаць мы праляцелі на заднім коле, прычым я ўсвядоміў, што няўхільна спаўзаю з сядзення некуды ўніз. Тады я заплюшчыў вочы і што было сілы ўчапіўся за скураную куртачку.

Як мы ехалі — не скажу, памятаю слаба. Mary толькі гарантаваць, што нас не абставіла ніводная машына. Памятаю і даішніка, які кінуўся быў пераняць матацыкл, але імгненна знік з поля зроку. Я нават не паспеў азірнуцца...

Каля таксапарка Алена спынілася па-майстэрску. Я потым спецыяльна праверыў: паміж пярэднім колам і бетонным плотам не было як ушчаміць каробку з-пад запалак.

— Пайду я, — спыніла мяне Алена. — Мне лягчэй будзе ўсім ім бананы на вушы панавешаць.

Мушу пацвердзіць: і ў гэтай аперацыі яна сапраўды аказалася прафесіяналам. Вярнулася літаральна хвілін праз сем-восем, трымаючы ў руцэ нейкую паперку.

— Маем адрас! — весела паведаміла яна. — Вадзілы сказалі, што ён павінен быць дома. Ладуцька Іван Іванавіч! Вось гэта мне ўжо падабаецца. Ну, трымайся, рэпарцёр!

I мы зноў газанулі, тым разам амаль праз увесь горад. Патрэбны дом знайшлі хутка, і калі колы матацыкла завішчалі па асфальце, мне здалося, што ўсе жыхары горада павылазілі ў цікаўнасці на балконы. Здзіўляюся, як у мяне яшчэ хапіла розуму загадаць Алене застацца пры «Хондзе»: недзе ў глыбіні сэрца я адчуваў, што лёгкай размовы з таксістам можа не атрымацца.

Я не памыліўся. Ладуцька аказаўся насупленым чалавекам сталых гадоў, разварушыць якога для гутаркі было вельмі няпроста. Прынамсі, я двойчы, стоячы ў калідоры перад кватэрай, растлумачыў, чаго хачу ад яго, але Ладуцька, не міргаючы, глядзеў на мяне і — такое ўражанне — зразумець нічога нават не збіраўся.

— Мне патрэбны адрас, куды вы завезлі гэтага чалавека, — запатрабаваў я.

. — He памятаю, — нахабна схлусіў Ладуцька.

— Я быў бы ўдзячны вам, калі б вы прыгадалі, — налягаў я на сваім.

— У мяне сотні пасажыраў, — адбіваўся Ладуцька.

Я гатовы быў пакласці галаву: Чужы напэўна загадаў яму забыцца на адрас! I няйначай загад свой падмацаваў аднойдругой паперкай. А што, калі і мне?..

— Шкада, — сказаў тады я, распісваючыся пад дурня зялёнага, — я вельмі спадзяваўся на вашую дапамогу.

-— Ты ж не з міліцыі, каб табе справаздачы рабіць, — нарэшце прыадчыніў заслону Ладуцька.

I вось тады я вырашыў ужо біць на ўзлёт.

Ведаеце, калі рыба наогул не клюе і з усёй на тое небяс-

пекай паўстае праблематычнае пытанне пра рэальнасць юшкі і адпаведна — уласны гонар. вопытныя рыбаловы робяць на возеры няхітры, але дужа надзейны прыём. Павольна, неглыбока праводзяць вуду ўздоўж чароту ці прыбярэжнай травы. I ў кожным возеры абавязкова знойдзецца такая аптымістычная рыба — акунькі памерам з мезенец. Яны на гэты прыём адгукаюцца безадказна, заглынаючы чарвяка, значна даўжэйшага за саміх сябе. Такім чынам я сам неаднаразова набіраў рыбы на юшку. Тут жа я быў проста абавязаны падтрымаць прафесійны гонар.

Таму нешта падобнае зрабіў і цяпер.

— Шкада, — паўтарыўшы гэта ў які ўжо раз, я выцягнуў з кішэні партманет і дастаў з яго візітку. — Калі вы штонебудзь прыгадаеце, пазваніце, калі ласка, па адным з гэтых тэлефонаў. Буду вам вельмі ўдзячны.

He, Ладуцька, як я і разлічваў, не на візітку вытрашчыў вочы. Ён аказаўся не разумнейшы за таго акунька: ягоную ўвагу прыцягнуў партрэт Джорджа Вашынгтона, адбіты на папулярнай ва ўсім свеце зялёнай паперцы.

— Пайду я тады, Іван Іванавіч, — я ўмела трымаў паўзу, чакаючы, пакуль Ладуцька надзейна заглыне нажыўку. Дарэчы, значна даражэйшую за простага чарвяка.

— Гэта... — Ладуцька паказаў на партманет. — He прадасі «зялёныя» часам?

I тут я грудзямі кінуўся на амбразуру.

— Я іх магу аддаць вам за так.

Такім чынам, я адмыслова правёў падсечку, і Ладуцька забіўся ў маіх руках, як той карась-целяпень.

— Дакладней, абмяняць на патрэбную мне інфармацыю, — растлумачыў я, не аслабляючы леску.

— Колькі? — імгненна адрэагаваў Ладуцька.

Дзелавы чалавек... Але адрас быў мне патрэбны пазарэз. Людзі мастацтва наогул любяць, распавядаючы, добра, вынаходліва хлусіць, але Чужы, наколькі мне было вядома, такімі якасцямі не вызначаўся. А мне вельмі неабходна было атрымаць усю інфармацыю пра інцыдэнт менавіта ад яго.

— Давай дамовімся так, — прапанаваў я таксісту. — Ты мне даеш дакладны адрас, толькі без хлусні, бо ў нас рукі доўгія, а я табе — тры «зялёныя». Згода?

Ладуцька з усіх ног кінуўся шукаць паперу. Ён і сапраўды даволі падрабязна намаляваў мне схему дачнага пасёлка ў Крыжоўцы і крыжыкам пазначыў тое месца, дзе высадзіў Чужога.

— Як ён выглядаў? — спытаў я на развітанне.

— He лепшым чынам. Ад яго несла гарэлкай, — растлумачыў Ладуцька. — А яшчэ ён трымаўся за бок і некалькі разоў вылаяўся. А як грошы даваў, дык я заўважыў, што ў яго збітыя пальцы.

Вось якія цуды робяць «зялёныя» з чалавекам! Яму зараз дай гусінае пяро — пачне вершы пісаць не горш за Аляк* сандра Сяргеевіча. Ды я спыніў гэтае красамоўства даволі жорстка.

— Ваня, мой тэлефон у цябе ёсць. Калі што даведаешся, калі нехта яшчэ будзе распытваць пра таго пасажыра — пазвоніш, — загадаў я. — Зразумела, паслуга будзе аплачана. «Зялёных» у нас хапае.

— Ага! — у поўнай гатоўнасці кіўнуў Ладуцька, і я хутка паляцеў па сходах уніз, не чакаючы ліфта. У маёй кішэні зрабілася неяк вельмі ўжо лёгка. Дзіва што! Гэтыя тры долары былі адзіныя, якія я меў за ўсё сваё жыццё... Ды нічога не зробіш: інфармацыя даражэй за ўсё!

— Толькі не гані, — папрасіў я Алену. — Мы павінны даехаць жывымі.

— Я павольна ездзіць не ўмею, — задаволена ўсміхнулася яна. — Асабліва калі за маімі плячыма сядзіць такі вось арол.

Яна тыцнула пальцам у малюнак на маіх грудзях.

— Колькі, дарэчы, гадочкаў табе, Алена?

— Мужчыны не павінны распытваць пра тое жанчын, — абыякава адказала яна, нацягваючы на галаву шлем. Чародка дзяцей пырснула ад матацыкла ў розныя бакі.

— Па-першае, я не мужчына, а журналіст, таму — чалавек цікаўны, — гэтак дасціпна пажартаваў я. — А па-другое...

— Я вось — жанчына, — спыніла мяне Алена і двума пальцамі моцна сціснула мне мочку вуха. — Мне — шаснаццаць гадочкаў, перайшла ў дзесяты клас. Вучуся на «выдатна», паводзіны — нездавальняючыя. Пастаянных партнёраў па сексе не маю, на Прылуцкай не лячылася, рэакцыя на СНІД — адмоўная. Яшчэ ёсць пытанні?

Пальчыкі ў яе былі надзіва моцныя...

Таму я вырашыў больш ні пра што пакуль яе не распытваць.

Мы паехалі па акружной шашы. Алена трымалася ўсіх правілаў дарожнага руху і амаль не хаміла. Толькі аднойчы, калі «дальнабойшчык» сапраўды груба прыціснуў нас да броўкі, яна не вытрымала: праскочыўшы паміж двума грузавікамі, разагналася і так ювелірна падрэзала «Савтран-

саўта» hoc, што цяжкавагавы «Мерседэс» змушаны быў рэзка тармазіць, упёршыся ў наш айчынны асфальт усёй сваёй імпартнай гумай.

— Даеш метал! — закрычала Алена. Яе голас патануў у віску тармазоў. Я азірнуўся: дым з-пад колаў «Мерседэса» зацягнуў шашу, рух наогул спыніўся. Дзякуючы гэтаму мы адарваліся ад магчымай міліцэйскай пагоні.

Я вельмі спадзяваўся, што буду ў Чужога першы. Прынамсі, мне неабходна было апярэдзіць усіх, таму што мяне безупынна турбавала, не давала супакоіцца думка пра недарэчнасць усяго таго, што адбылося на стадыёне. Нешта не так усё здарылася, нягледзячы на лісты ў рэдакцыю «маладзёжкі», на ўсе, здавалася б, аб’ектыўныя звесткі. Вось так здаралася і на рэчцы — падабраўшыся да неглыбокага віру, раптам падсвядома адчуваеш: не, сядзіць ён тут, даражэнькі, і чакае цябе язёк, падгадвае, калі боўтнецца ў ваду якая муха ці порсткі конік. I сапраўды: праз хвіліну вуда выгінаецца дугой, леска пачынае рэзаць ваду ўздоўж і ўпоперак...

Нюх мяне не падвёў. Я хутка адшукаў домік, на ганку якога сядзела Наталля — жонка Чужога. Ротвэйлер, якога Чужы ахрысціў Гіланам, абнюхаў мяне, пазнаў і вярнуўся да гаспадыні. Я прывітаўся.

— Першая ластаўка, — замест прывітання адзначыла Наталля. — А Чужы быў упэўнены, што тут яго не адшукаюць.

— Проста мне з ім трэба пагутарыць, — сказаў я.

— Ніякіх інтэрв’ю не будзе! — адрэзала Наталля.

— Перадай тады Чужому, што гэта я хачу з ім пагутарыць, — не адступаўся я. — Думаю, мне ён не адмовіць.

Наталля нічога не адказала, прайшла ў дамок і хутка вярнулася, адмоўна круцячы галавой.

— У яго вельмі баліць бок, — растлумачыла яна. — Каб ты ведаў: у міліцыі яго збілі. Табе ж Чужы перадаў: як будзе гатовы гаварыць, адшукае цябе сам.

Наталля села на ганак і заплакала.

Інтэрв’ю першае

Пятнгца, 19 гадзін 04 хвіліны

— Ён табе што-небудзь расказваў?

— Праз дзень, як Чужы схаваўся тут, а я была ў горадзе, мяне выклікалі ў міліцыю. Там мне паказалг пачак з-пад папярос «Казбек», такіх самых, якія курыць Чужы.

Пачак быў, мне здалося, ягоны, таму што на ім рукою Чужога быў запісаны нейкг нумар тэлефона. Маёр міліцыг доўга распытваў мяне, ці часта п’е Чужы, называў прозвішчылюдзей, большасць з якгх былі мне незнаёмыя, а потым спытаў, дзе Чужы набывае папяросы. А хгба я ведаю дзе? Сама ж часам яму купляю. Ну, маёр тады і гаворыць, што гэты «Казбек» няпросты, а з траўкай, што нумар тэлефона на пачцы належыць аднаму хлопцу, за якгм яны даўно сочаць, як за пасрэднікам у дастаўцы траўкі, таму Чужому пагражае суд.

— Як я ведаю, Чужы даўно ўжо кінуў займацца гэтым глупствам...

— Ды я маёру адказала тое ж самае! А ён тады сунуў мне пад нос пратакол допыту Чужога, самім ім і падпгсаны. Чужы прызнаваўся, што сапраўды браў гатовы «Казбек» ад гэтага тыпа... як яго... Шчура, здаецца... Я вачам не паверыла. He адзін год жыву з ім, усё здольная заўважыць. Нават калі з нейкай шлундрай пераспаў — адразу бачу. Таму і цяпер не веру, што ён вярнуўся да травы. А Чужы прыехаў сюды ўвесь збгты. Яны білі яго па пальцах, ты разумееш? Ггтарыста — па пальцах!

— Доказаў, зразумела, гэтаму няма...

— Яму ж нельга адсюль высоўваць носа, таму і на экспертызу ён не паехаў. Міліцыі лепш не ведаць, дзе ён хаваецца.

— Мне можаш не тлумачыць.

— Яшчэ ў міліцыі мне сказалі, што адна з гітар Чужога — украдзеная ў нейкіх югаславаў і нгбыта знаходзгцца ва усесаюзным росшуку. Зноў хлусня. Гэтую гітару прывёз Чужому на заказ адзін блэк, мы яшчэ спецыяльна ездзілі ў Вільню, і там Чужы адваліў пры мне чатыры з паловай тысячы. I той маёрышка заявіў мне: калі я, маўляў, падпгшу пратакол, што неаднойчы бачыла Шчура разам з Чужым, ён не будзе раскручваць справу з гітарай, a дазволіць ціха здаць iHcmpyMeHm па-за межамі рэспублікг...

— Ты, зразумела, падпісала...

A то не! Калг б запярэчыла, праз дзень яны закруцілг б усё так, што Чужы аказаўся б вінаваты не толькі ў тым, што курыць траўку і ўкраў гітару, але і ў тым, што Руста пусцілг ў Маскву. I ніводзгн суд не дапамог бы! Я больш чым упэўнена, што сам Шчур у кантакце з маёрам, бо не можа такі травяны mama столькі гадоў круцгць свой інтарэс беспакарана.

— Ты не спрабавала паказаць Чужога каму-небудзь са знаёмых урачоў?

He мае сэнсу. Патрэбна была судова-медыцынская экспертыза, прычым афіцыйная. А простая даведка нейкага ўрача не будзе іграць аніякай ролі.

— I апошняе пытанне: ты была на стадыёне?

— Так. Усё бачыла сама. Скажу табе шчыра: фанатаў нехта добра падрыхтаваў. Іначай яны б не кінуліся да сцэны, як зверы.

— У мяне таксама такое адчуванне. Але хто іх мог падрыхтаваць?

— Думаю, сама міліцыя. У міліцыі захацелі выкарыстаць Чужога ў якасцг пешкг ў нейкай больш істотнай гульні.

— Дзякуй. Перадай Чужому, што я прыеду адразу ж, як ён будзе гатовы сам усё расказаць. Я буду чакаць.

Гілан праводзіў мяне аж да матацыкла, дзе адразу ж пасябраваў з Аленай. А ўвогуле гэты сабака, як я ведаў, быў надзвычай строгага выхавання...

У горадзе мы спыніліся каля парку, што быў разбіты над возерам. Я ведаў, што менавіта тут штовечар тусуюцца рокеры. А што Алена была там сваім чалавекам, я ўжо і не сумняваўся. Я падзякаваў ёй за дапамогу, дамовіўся, што ў выпадку вострай неабходнасці буду шукаць яе тут, і даў візітку з усімі маімі тэлефонамі, папярэдзіўшы пры гэтым пра ўключаны дома аўтасакратар, калі ёй трэба будзе нешта тэрмінова паведаміць. Здымкі са стадыёна і касету з запісам яна дала мне.

Так амаль безвынікова скончылася для мяне пятніца. Мой сябра ў гэты час напэўна смакаваў трайную (не менш!) юшку ў кампаніі дзвюх дзяўчатак, пра якіх у нас з ім было дамоўлена, зразумела, загадзя. I калі перад маім сябрам і стаяла якая праблема, дык толькі адна: якую з дзвюх выбраць. A быў бы там я, дык і гэтай праблемы не існавала б. Мяне між тым чакалі надзвычайныя выхадныя, напоўненыя, безумоўна, самымі цікавымі сустрэчамі і гутаркамі...

У суботу я прачнуўся рана. Апрануўся вельмі строга і афіцыйна. Нават гальштук начапіў, які ў мяне быў адзін на ўсе выпадкі жыцця і на ўсе кашулі. Ва ўнутраную кішэню пінжака паклаў дыктафончык, які меў адну вельмі зручную асаблівасць: ён мог уключацца аўтаматычна. Трэба было толькі сказаць уголас тры англійскія словы, які былі для яго сігналам. Мой дыктафон уключаўся прьі словах: «It’s raining,

sir!», штоазначала: «Сэр, ідзе дождж». Згадзіцеся, выраз не заўсёды прыдатны, асабліва калі твой суразмоўца нешта разумее ў англійскай мове. Аднойчы я і трапіў у такую недарэчную сітуацыю, калі быў вымушаны сядзець у парыльні, схаваўшы дыктафон у ручніку. Работа ў мяне такая! Словы «Сэр, ідзе дождж» прагучалі ў той момант, калі паўз мяне прабіраўся распараны да цьмянай чырвані адказны работнік, пакруціўшы пры гэтым каля скроні пальцам. Дыктафон жа спраўна занатаваў усё, што ён дадаў услых...

Рашуча настроены разгадаць загадку здарэння на стадыёне, я рушыў на прыступ раённага аддзялення міліцыі.

Цікава, як доўга мне будзе шанцаваць? Выдатны дуэт заўзятых аматараў рок-музыкі — сяржанты Мазгавы Р.І. і Дбайла М.М. — толькі заступіў на дзяжурства. Я разгарнуў сваё службовае пасведчанне і паведаміў, што хацеў бы задаць ім некалькі пытанняў адносна нядзельнага канцэрта.

Сяржант Мазгавы Р.І., пачуўшы назву «Крыўда», шчыра і смачна вылаяўся і сказаў, што гэтую доўгавалосую поскудзь ён бы — каб толькі гігоная воля — проста паставіў бы да муру. Я ж зразумеў, што ад інтэрв’ю ён адмаўляецца.

Пагутарыў я з сяржантам Дбайлам М.М. — маладым, здаровым хлопцам, якога, думаю, безнайдзейна чакаў назад з горада ягоны родны калгас. Мы выйшлі на вуліцу, і я адразу ж узяў быка за рогі, гучна сказаўшы:

— It’s raining, sir!

— Well, — сціпла прашаптаў сяржант Дбайла М.М., — it loocks more like sunshine...*

Я, зразумела, папярхнуўся, задумаўшыся пра псіхічнае здароўе свайго дыктафона, які яўна не чакаў такога павароту падзей. А раптам ён яшчэ возьме і пачне дыялог з прадстаўнікамі улады адносна асаблівасцяў бірмінгемскага вымаўлення? Але не правяраць жа мне імпартную тэхніку на вачах айчыннага стража правапарадку?!

Таму ў спадзяванні на лепшае я пачаў задаваць пытанні.

Інтэрв’ю другое

Субота, 10 гадзін 54 хвіліны

— Вы прысутнічалі на канцэрце з самага пачатку?

— Згодна з атрыманым загадам, мы занялі вызначанае месца за гадзіну да канцэрта.

* Мне здаецца, што свеціць сонца...

— Ці чулі вы раней групу «Крыўда»?

— У інтэрнаце маю багатую фанатэку. Гэтую групу, прызнаюся, слухаю з задавальненнем. Мне наогул падабаецца, калг рок спяваюць па-беларуску.

— Раней вам даводзілася дзяжурыць на рок-канцэртах?

— Неаднойчы. Лепш там, чым на вуліцах наркотаў падбіраць.

— Як паводзілі сябе ў нядзелю фанаты?

— Шчыра кажучы, я чамусьці адразу ж адчуў, што натоўп залішне наэлектрызаваны. He таму, што многія былі выпіўшы, — на канцэртах такіх заўсёды хапае. Проста... ну неяк не так было. Я звярнуў на гэта ўвагу Мазгавога. Але яму што?! Адно толькі — паставіць да муру і страляць. Круты мужык!

— Фанаты пачалі авантуру з першай жа песні «Крыўды»?

— Амаль адразу. На сцэну паляцелі яблыкі, нават пара бутэлек. Натуральна, мы былі вымушаны па рацыі выклгкаць дапамогу і колькі чалавек вывесці са стадыёна.

— А як адрэагавалі на фанатаў музыканты?

— Мне спадабалася, што салгст групы ветліва папрасіў пакінуць стадыён тых, каго іх музыка не цікавіць. Ясна! Але на ягоныя словы фанаты адрэагавалі яшчэ больш злосна. Тады я зразумеў, што дабром канцэрт не скончыцца.

— Ці сапраўды ў нядзелю натоўп быў іншы, у параўнанні з тымі канцэртамі, на якіх вы былг раней?

— Натуральна! Раней на канцэртах фанаты проста балдзелг, лезлі на сцэну, але ўсё гэта было паказухай, своеасаблівым куражом. Ну, неяк усё на гульню падобна. Тут жа я ўбачыў, што фанаты настроены рашуча. Аж занадта. Музыка, прынамсі, іх цікавіла менш за ўсё.

— Раскажыце, як дайшло да інцыдэнту?

— Яне мог увесь час сачыць за сцэнай. Калі натоўп прарваўся ў сектары праз кардон, мы з Мазгавым паспяшаліся на поле. На сцэну ўжо ляцелі груды выдзертага з поля дзёрану. Нехта пачаў раскалыхваць гару дынамікаў. Гэта было ўжо зусгм небяспечна. Калонкг маглі звалгцца і патрушчыць людзей. Ды і электраправадоў там было да халеры. Адным словам, пераплёт. Мы стараліся адціснуць фанатаў падалей ад сцэны, на якую я згрнуў толькі тады, калі пачуў нешта падобнае на «Пацалуйцемянеў...». Ну, вы самі разумееце куды...

— Разумею... А што было далей?

— Па рацыі нам гмгненна загадалі, каб мы з Мазгавым забралі кграўнгка групы са сцэны.

— Хто аддаў загад?

— Яне зразумеў, чый тое быў голас. Проста загад.

— Успомнгце, калі ласка, якія дакладна словы вы пачулі па рацыі?

— Так, зараз... «Тэрмгнова забраць артыста Чужога са сцэны і накграваць яго ў райаддзел». Здаецца, так.

— Калі гэта не дзяржаўная таямніца, хто такг маёр Зубілаў?

— Ён зампаліт райаддзела. Дарэчы, менавіта ён і сустрэў нашую патрульную машыну, калі мы даставглі сюды артыста Чужога.

— Пратакол запаўняў ён?

— Так, у нашай прысутнасцг.

— Ён часта пратакаліруе затрыманых?

He ведаю. Што да мяне, дык я такое бачыў упершыню.

— Чужы, як вы везлі яго сюды, не скардзіўся, не выказваў пратэст?

He! Сядзеў ціха, сціснуўшы галаву рукамі. Толькг час ад часу паўтпараў напаўголасу словы «сволачы» і »дзярмо». Але тое не пра нас, дакладна!

— Ён не скардзгўся на боль у баку? Рукі ў яго былі цэлыя?

— Я... Ну, калл такое пытанне... Так! Усё было ў парадку. Мы яго ўзялг акуратна, ды і ён не супраціўляўся.

— Вы ад самога пачатку прысутнічалг пры складанні пратакола?

— Так, я і Мазгавы былі там.

— Пра штпо пытаўся Зубілаў?

— Высвятляў розныя падрабязнасці здарэння... У асноўным.

— А якія былі неасноўныя пытаннг? Цг згадваліся ў гутарцы мянушка ці імя Шчур?

He паліятаю... Маёр Зубглаў, праўда, цікавіўся, якія папяросы ён курыць.

— Ці білі ў райаддзеле грамадзянгна Чужога?

— Э-э... Я магу не адказваць на гэтае пытанне?

— Вы на яго ўжо адказалг. Таму наступнае: хто яго біў?

— Мне нельга адказваць на пытаннг такога роду. Зразумейце мяне: гэта — службовая таямнгца.

Ina якіхмесцах білі — таксама таямнгца?

— Паслухайце, таварыш карэспандэнт... Я не магу адказваць на пытаннг такога роду. Мне ж тут яшчэ працаваць.

— Біў Мазгавы?

— Слухай, ідзі ты да д’ябла!

— Добра, зараз ужо... Чаму адпусцілі Чужога?

— Дык ён жа падпісаў пратакол, усё прызнаў з абавязацельствам з’явіцца назаўтра ў райаддзел.

— Зубілаў дакладна запгсваў тое, што казаў Чужы?

— Нешта там крэмзаў. Я ж не зазіраў. Пратакол наогул быў невялікі, старонкі на тпры. Чужы яго падпісаў не чытаючы, г Мазгавой адразу ж павёў яго на вулгцу. Ага! Ад Чужога, дарэчы, патыхала спіртным...

— Зубілаў што-небудзь сказаў пасля таго, як Чужы з Мазгавым выйшлі?

— Адкуль вы ведаеце?

— Дык што ён сказаў? Ну!

— Маёр Зубілаў сказаў мне: «Вучыся, салага, прафесгяналізму. Гэты ўжо спяваць не будзе: падпісаў усё, штомне трэба было. Вось ён, кляп у ягоны рот». Ён меў ча ўвазе той пратакол.

Я хацеў высветліць яшчэ некаторыя падрабязнасці, але сяржант Дбайла М.М. раптам ускочыў з лаўкі і прашаптаў: «Маёр Зубілаў!»

— Міша, хто біў Чужога? — ціха спытаў я.

— He я. Я яшчэ не магу біць проста так, — Дбайлу аж перакасіла. — He прывык яшчэ.

Зубілаў стаяў каля ўваходу ў райаддзел і ўважліва глядзеў у наш бок.

— Калі што, скажаш яму, што я збіраю матэрыял пра рокфанатаў, — падказаў я Дбайлу М.М. — I ні слова пра тое, аб чым мы тут гутарылі. Табе ж лепш.

— Угу... — кіўнуў сяржант Дбайла М.М. — Зразумела!..

«Вось малайчына! — узрадаваўся я за нашую міліцыю. — Ты, разумнік, сказаў мне нават больш, чым трэба. Я памыляўся наконт цябе. 3 такім чыстым сумленнем ты цяпер напэўна быў бы па меншай меры парторгам свайго роднага калгаса».

Адыходзячы ад райаддзела, я ведаў, што маёр Зубілаў уважліва глядзіць мне ў спіну. Запамінае...

3 першага ж тэлефоннага аўтамата я набраў нумар кабінета, дзе гаспадарыў дырэктар філармоніі. Была ўжо два-

наццатая гадзіна, але я спадзяваўся застаць Віктара Уладзіміравіча Краснабаева на месцы: сёння ў філармоніі выступалі артысты з-за мяжы. Значыць, дырэктар, як і я, заступіў на пост.

— Алё! — пачуў я прыемнага тэмбру голас дырэктара.

— Дзень вам добры, Віктар Уладзіміравіч! — прывітаўся я даволі бадзёра. — Турбуе вас — на вялікі жаль, у выхадны дзень — ваш цёзка, Віктар Яравец.

— А! — узрадаваўся ці толькі зрабіў выгляд Краснабаеў. — Зноў табе начальства спакою не дае?

— Але! — адказаў я. — Таму хацелася б задаць вам колькі пытанняў, пасля чаго магу смела ехаць на ўлонне, чаго і вам сёння шчыра жадаю.

— Сёння выключана, — хмыкнуў Краснабаеў. — Гэта я наконт улоння. А што да пытанняў, дык давай да мяне. Немцы цяпер рэпеціруюць, у мяне будзе для цябе з паўгадзіны. Прэсу ж трэба паважаць.

— Точна! — сказаў я. — Лячу!

Мне лёгка было зразумець гатоўнасць Краснабаева адказваць на мае пытанні. Для нашай газеты ён быў нечым накшталт дзяжурнага аўтаадказчыка, які ў выпадку вольнага месца на палосе гатовы быў імгненна адказаць на ўсе пытанні, што датычылі музычнага жыцця рэспублікі. 3 іншага боку, і сам дырэктар любіў, калі ягонае імя згадвалася ў найбольш тыражнай газеце. Адно ён не ведаў, што гэтым разам змушаны будзе адказваць зусім не на дзяжурныя пытанні карэспандэнта.

Даляцеў я хутка, аж узмакрэў. Па дарозе праверыў імпартную аўдыётэхніку і адзначыў, што англійскае вымаўленне ў мяне зрабілася амаль класічнае. Асабліва натрэніравана гучала ў мяне цяпер «Ітз рэйнінг, сэр!» А Дбайла М.М. быў дакладна родам з Палесся. Гэты гаварок не зблытаць ні з чым. Пасля яго пачынаць гутарку з Краснабаевым было наогул лёгка: той, як і кожны салідны чыноўнік, не ведаў англійскай мовы.

Я ўвайшоў у вельмі ўтульны кабінет, абстаўлены нізкімі скуранымі крэсламі з дубовым сталом каля акна. Краснабаеў завіхаўся ля невысокага століка ў куце, на якім стаяў шыкоўны самавар. «Ага! — адзначыў я сам сабе, пачуўшы духмяны пах кавы. — Сапраўды, сталаначальнікі змянілі свае адносіны да прэсы. Вось калі і да кавы пачнуць нешта падаваць — працаваць будзе зусім прыемна».

Краснабаеў азірнуўся ў мой бок і паказаў на крэсла каля

свайго стала з мноствам тэлефонаў. Ён яўна любіў прыгожыя апараты.

— Сядай! Зараз за кубачкам кавы я паспрабую адказаць на ўсе твае пытанні.

— Ці ж на ўсе? — пачаў я павольна рыхтаваць яго да няпростай размовы.

— У межах маёй кампетэнцыі, — адказаў дырэктар і паставіў перада мной на падносе сімвалічных памераў кубачак.

«М-да, не разгонішся, — падумаў я. — Якога ж памеру тады будуць кілішкі пад каньяк? Хіба з напарстак...»

— Слухаю шаноўную прэсу вельмі ўважліва, — сказаў Краснабаеў, прапанаваўшы мне цыгарэты «Мальбара».

— Ну і спякота ж сёння на вуліцы! — адзначыў я, спадзеючыся, што гэтая японская штучка не мае прыстасавання для сінхроннага перакладу.

— Але ж, — згадзіўся дырэктар. — Што рабіць, калі ў нас з табой такая работа: табе пытанні задаваць, мне — на іх адказваць. Прашу!

Ён паказаў на каву.Я павольна зрабіў глыток. Кава, дарэчы, магла быць і лепшая. Таму я вырашыў ісці напралом і выкарыстаць няведанне англійскай мовы дырэктарам такой саліднай установы.

—Як кажуць англічане, ітз рэйнін, сэр! — ад уласнага нахабства я ледзь не заплюшчыў вочы. — На колькі хвілін магу разлічваць?

Краснабаеў зірнуў на гадзіннік.

— Дваццаць пяць, згода? Калі атрымаецца менш, будзе яшчэ лепей.

Інтэрв’ю трэцяе

Субота, 14 гадзін 37 хвілін

— Віктар Уладзгмгравіч! Як вы расцэньваеце сённяшні стан рэспубліканскай эстраднай музыкі? Толькі, калгласка, у двух-трох словах...

— Мог бы спытаць што-небудзь больш цікавае... Але добра! Мы цяпер перажываем час спажывання таго, што было закладзена нашымі папярэднікамг. Ветэраны эстрады паціху сыходзяць са сцэны, а годнай змены ім амаль няма. У цэлым жа ўзровень нашай эстрады павысіўся, але вось сапраўдных творчых асоб у нас наўрад ці зрабілася больш.

— На якія калектывы, на якіх салістаў можна цяпер ускладаць надзеі?

— Апошнім часам у фглармонію прыйшоў значны атрад перспектыўных музыкантаў, але, шчыра кажучы, вылучаць каго-небудзь спецыяльна мне не хацелася б. Рана...

— Які калектыў дае філармонгг найбольшы прыбытак?

— Э-э... Група «Крыўда», безумоўна. Але цяпер, у сувязі з вядомымі падзеямг, мы трапглг ў даволг складаную сітуацыю. «Крыўда» мела добрую рэкламу, вядомае гмя, група прыносгла нам амаль трэцюю частку гадавога прыбытку. Цяпер усё стала пад знак запытання.

— Колькг «Крыўда» давала за год у рублях?

— За мінулы амаль мільён...

— А яку эстраднікаў з дысцыплгнай?

— Сам ведаеш, гх стыль жыцця ў нечым адрознгваецца ад таго, як працуюць, скажалі, артысты камернага жанру. Тут табе і агульная ўвага, і няспынная рэклама, і гастрольнае забеспячэнне. Усё гэта непазбежна адбіваецца на артыстах эстраднага жанру. Скаргі на іх паводзіны, асабліва артыстаў рок-груп, — з’ява нярэдкая і даволі звычайная. Нам, кіраўнгцтву, даво-дзіцца лавіраваць, часам — сяго-таго караць.

— Якая вашая рэакцыя на здарэнне на стадыёне?

— Рэзка адмоўная! Тут мы ўжо мусгм прымаць самыя надзвычайныя меры. Як ты, мусіць, ведаеш, ансамбль адмовіўся ад свайго былога кграўніка і ад былой назвы. Падрыхтаваны ўжо праект загада, згодна з якім Чужы будзе звольнены па артыкуле, група атрымае новую назву і будзе пастаўлена на рэпетыцыйны перыяд для падрыхтоўкі іншай праграмы. А гэта — безумоўны і вельмі адчувальны ўдар для фглармонгі, калі браць пад увагу выкананне квартальнага плана.

— У праекце загада ёсць пункт, які агаворвае далейшае кіраўнгцтва гэтай рок-групай?

— Так! Мы думаем падтрымаць музыкантаў, якгя пажадалг мець кіраўнгком Міронава. Тут у мяне ў стале, дарэчы, ляжыць касета з запгсам песень, якія Міронаў напісаў без удзелу Чужога. Рэпертуар касеты, скажу табе шчыра, мяне абнадзейвае. Тут маецца прыстойны матэрыял для цэлай праграмы, далейшай паспяховай работы. Чужы, між гншым, гэтыя песнг ў праграмы «Крыўды» не прапускаў.

— Як вы думаеце, тое, што здарылася на стадыёне, — выпадковасць? Ці ўчынку Чужогаможна знайсцг тлума-чэнне?

— Ну якое можа быць тлумачэнне п’янаму выбрыку? Мы давяралі Чужому, нягледзячы нават на тое, што ў яго ўсяго толькі сярэдняя музычная адукацыя. Але ён не апраўдаў даверу. Значыць, такім месца ў нашым калектыве быць не можа! Калектыў фглармоніі аднагалосна асудзіў учынак Чужога на агульным сходзе.

— Чаму ж тады адзгн з вашых музыкантаў — вы ведаеце, каго я маю на ўвазе, — пасля авантуры ў кавярнг, дзе ім быў збіты швейцар, выбгта шыба, перакулены два сталы, да гэтага часу спакойна працуе пад вашым слаўным сцягам?

— Згадзіся, тут трошкі іншы выпадак. Тое ж, што зрабіў Чужы, убачылі тысячы людзей. Яго замазаць было немагчыма! А ў рэстаране здарэнне не мела такога рэха. Тады мы пазбавілі музыкантпа прэміі за квартал. Думаю, гэта было для яго сур’ёзным пакараннем.

— А званне «заслужаны артыст рэспублікі» пры гэтым не згадвалася?

— I ўсё ты, цёзка, ведаеш!.. Зразумей, званні даем не мы. He мы іх і здымаем... I ўвогуле, нейкае дзіўнае ў нас сёння інтэрв’ю атрымліваецца! Што там у цябе яшчэ?

— Ці не задумваліся вы над тым, што ўчынак Чужога мог быць справакаваны?

— Адкуль ты гэта ўзяў? Мы разглядаем ягоны ўчынак як свядомы выбрык з мэтай шляхам скандалу зрабіць сабе дадатковую рэкламу. Нам добра вядомыя такгя штучкг!

— Свядомы выбрык чалавека, якога вы толькг што назвалі п’яным? Гучыць не вельмі пераканальна... А наогул Чужы. часта выпіваў?

— Нгяк не зразумею, куды ты гнеш. Ніяк не зразумею, чаго ты сёння ад мяне дамагаешся...

— Ды так, проста пытаюся... I ўсё ж: выпіваў Чужы цг не?

— Рэгулярна'.

— Чаму ж тады вы раней на тое не рэагавалг?

He здаралася такога розгаласу. Праўда, я асабгста двойчы яго папярэджваў.

— I што Чужы?

— Глядзеў на мяне і маўчаў. Сумна глядзеў неяк...

— Вас не хвалюе, што будзе з Чужым далей?

He, ангяк! Ён — чалавек скончаны, ён сам вырашыў свой лёс, сам даспяваў сваю песеньку да канца. Фглармонія — дзяржаўная ўстстнова, а не дом міласэрнасці ці якг дзіцячы прытулак, дзе гпрэба выхоўваць смаркачоў ды сысункоў. Мы — установа планавая. I хто нам не адпавядае, той мусіць адысцг. Вось пра ветэранаў нашых мы памятаем, заўсёды паштоўкг гм адсылаем да святпаў. А на п’яніц у нас ні сродкаў, ні часу няма! He дзеці! Няхай імі міліцыя займаецца! Такгм трэба ўсё самім разумець.

— Ваша думка пра артыкул у маладзёжнай газеце?

— Вельмі ўзважанае, удумлівае выступленне, якое цалкам адпавядае нашай пазгцыі. Баршчэвгч — ас пяра, аб’ектыўны аўтар, які можа многіх навучыць, як ставіцца да фактаў і пісаць на сучасным этапе.

— Як паставіліся да здарэння партыйныя органы?

— Я атрымаў вымову з занясеннем у партбілет за значныя пралгкг ў выхаваўчай рабоце.

— Няўжо ў тым, што адбылося, знайшлі вашую непасрэдную віну?

— Як табе сказаць... Канешне, нейкая вгна ёсць. I ў тым, што раней не прыслухваўся да тых сігналаў, што паступалі, і ў тым, што асабістпа не здолеў разглядзець адмоўныя рысы характару Чужога. Ёсць мая вгна, ёсць...

— Вы былі на стадыёне ў час здарэння?

— На жаль, не.

— Значыць, вы рыхтавалг праект загада са слоў свагх падначаленых, так?

— Аяк жа іначай? Пагутарыў з рэжысёрам канцэрта, з Мгронавым, меў яшчэ шэраг гутарак...

— Я правільна думаю: пра асноўныя падрабязнасці вы даведалгся са слоў Мгронава?

— Так, ён жа быў на сцэне побач з Чужым і бачыў усё на ўласныя вочы..

— А рэакцыя фанатаў? Вы яе ўлічваеце?

— Публгка для нас заўсёды галоўны паказчык, няхай гэта будуць нават фанаты.. Халтура на публіцы рэдка калі праходзгць! I калі публгка адказала такой рэакцыяй, значыць, Чужы да канцэрта быў проста непадрыхтаваны! Пікаву!

— Такое вось элементпарнае тплумачэнне?

— Якія ж mym могуць быць загадкг? Ведаеш, Віктар, калг ты хочаш нешта тут раскапаць, запэўнгваю цябе: ніякгх таямніц у гэтым здарэнні для мяне проста не гснуе!

I наогул быць не можа! Так што дарма ты ўсё раскручваеш. Лепш за Баршчэвгча, думаю, растлумачыць сутнасць інцыдэнту немагчыма. Ды і не варта, павермне, не варта... Мы з усім ужо разабраліся, нашто дарма каламуціць ваду?

— Вам што-небудзь гаворыць прозвгшча ці мянушка Шчур?

He. А хто гэта?

— Дзякуй за каву. Цудоўны быў напітак! Мы гутарым ужо... трыццаць дзве хвіліны. Калі ж адбудзецца прэм’ера праграмы новай групы Міронава?

— Думаю, не пазней як праз месяц. Лічы, што маеш ужо запрашэнне на канцэрт.

— У такім выпадку загадзя віншую вас з удалай прэм’ерай!

Я падняўся з крэсла і, ужо стоячы, дапіў халодную каву. He прападаць жа дэфіцыту, няхай сабе і з дырэктарскага пляча! А вось «Мальбара» Краснабаеў мне нешта больш не прапанаваў...

Ён праводзіў мяне да дзвярэй кабінета і не забыў яшчэ раз прыгадаць:

— He трэба, цёзка, дарма біць у званы. Позна. Мы з усім самі разабраліся, міне месяц-другі — і ўсе ўсё забудуць. A цяпер нашто, сам падумай, нам лішні шум у прэсе? Цяпер галоўнае, каб мы змаглі спакойна працаваць, выконваць план. Ты згодны са мной?

Хіба ж я мог пярэчыць дырэктару ідэалагічнай установы? Асабліва калі ягоная рука па-бацькоўску цяжка апусцілася мне на плячо. Такая важкая мужчынская, упэўненая ва ўсім рука...

Краснабаеў рашуча зачыніў за мной дзверы. На калідоры я падумаў, што шмат заплаціў бы, калі б даведаўся імя чалавека, якому ў гэты момант звоніць паважаны дырэктар. Зразумела, можна было б засунуць дыктафон куды-небудзь у ягоныя незлічоныя паперы. Але як Краснабаеў адрэагуе, калі я, супрацоўнік партыйнага органа, заяўлюся ў панядзелак з мэтай забраць «выпадкова» забытую цацку? He, савецкі рэпарцёр — прафесія ўсё ж вельмі спецыфічная...

На ганку філармоніі я спыніўся і закурыў свае. Я быў цяпер болын чым упэўнены: ланцужок існаваў. Галаву быў гатовы пакласці на калоду: фанаты — Міронаў — філармонія. Ага, а Шчур? Гэтая таямнічая асоба магла стаць у ланцужку толькі перад фанатамі ці пасля іх, перад Міронавым. Дзе?

Калі разважаць лагічна, «Казбек» — гэта яшчэ не доказ, тым больш што пачак, пра які ішла гаворка, застаўся ў міліцыі. А вось Міронава ПІчур мог вельмі цікавіць. Калі ў Шчура сапраўды меўся надзейны канал для дастаўкі «травы», маглі існаваць і іншыя ўзаемна карысныя для іх абодвух каналы. Напрыклад, па даставанні апаратуры. Ці, скажам, «Крыўда» ў час адпачынку ехала ў безганарарнае падарожжа куды-небудзь на поўдзень, дзе элементарна магла даць пару-тройку канцэртаў перад мясцовымі «ценявымі» дзялкамі. А што? Гэта таксама сродак расплачвацца за аказаныя ім паслугі!

Фанаты... Яны пешкі, гэта ясна. Міронаў сам не мог на іх выходзіць — такую сувязь можна лёгка раскапаць. Значыць, павінен быў быць пасрэднік. А пасрэднікам тым мог быць... Ну, так! Ім мог быць альбо Шчур, альбо нехта з ягонай хеўры. Нездарма ж і Наталля, і сяржант Дбайла М.М. казалі, што фанаты, на іх думку, былі падрыхтаваныя. А Алена? Яе на мякіне не ашукаеш!

Вось цяпер карціна, бадай што, намалявалася большменш выразная. Чужы пачаў замінаць Міронаву рабіць свой інтарэс. I той прыбраў яго, выкарыстаўшы фанатаў і справакаваную імі сітуацыю. Шчур жа, безумоўна, з падачы Міронава заахвоціў фанатаў і, маючы пэўныя кантакты з міліцыяй, прыкрыў усё гэта пачкам «Казбека». Але, думаецца, тым самым крыху перабраў патрэбных ачкоў, даўшы ў рукі фуражкам добры козыр супраць самого сябе. Далібог, ён на гэтым можа лёгка пагарэць! А вось Міронаў у такім выпадку атрымае поўную самастойнасць! Вось яно як: усё замыкаецца на Міронаве, які і задумаў рэвалюцыю ў групе, каб зрабіцца яе лідэрам. Што ж, у якасці рабочай такая версія цалкам верагодная.

Уф! Нялёгкая гэта работа... Асабліва калі ўлічыць, што ты павінен адказваць за кожнае ўласнае слова. Доказаў жа ў мяне практычна няма, адны толькі здагадкі. I ўсё дзеля чаго? Ясна, што нават пры той умове, калі я нешта і раскапаю, такі матэрыял у такой маёй газеце не пойдзе ніколі. Працаваў бы я рэпарцёрам у якой-небудзь газеце там, за мяжой, можна было б зразумець, дзеля чаго я вылузваюся са скуры. А тут? Хто мне растлумачыць, чаго я лезу ва ўсе шчыліны, калі ў кожнай літаральна з іх мяне можна вельмі лёгка прыціснуць? Ды так, што і таненькага майго віску ніхто не пачуе...

I ўсё ж я пакрочыў у бок праспекта, прыкінуўшы, што цяпер самы момант падкаціцца ў кавярню «Тры ружы», дзе

бармэн — мой даўні прыяцель і дзе Міронаў таксама звычайна п’е дзённую каву, часам падмацоўваючы яе значна больш дарагамі напоямі. А калі ўлічыць, што ягоная група цяпер пастаянна рэпеціруе новыя песенькі, ёсць усе шанцы сустрэцца з Міронавым менавіта ў гэтай кавярні.

I якраз у гэты самы момант паўз мяне павольна пракаціў матацыкл незвычайнай канструкцыі з двума пудзіламі на борце. На галовах абодвух, як вялікія чаны, сядзелі чорныя шлемы з высунутымі далёка наперад падбароднікамі. Чаны былі павернутыя ў мой бок.

Я зафіксаваў у памяці назву «Сузукі» на баку матацыкла, ды і толькі. Галава мая была занятая адным: ці здолею я выпытаць у Міронава нешта для сябе новае?

Людзей у кавярні было няшмат, а кава куды лепшая за дырэктарскую. Праўда, кошт каньяку лёг на мой асабісты рахунак. Зноў жа, на Захадзе газета магла б аплаціць свайму супрацоўніку нават такія вось дадатковыя выдаткі. Мне чамусьці ў такое хочацца верыць...

У кавярні я даведаўся, што Міронаў яшчэ не паказваўся. Таму я зашыўся ў кут, каб не кідацца ў вочы, і папрасіў бармэна паставіць што-небудзь для душы. Ён ткнуў у магнітафон касету, і я, пачуўшы чарадзейную трубу Майлса Дэвіса, канчаткова растаў і прыйшоў у амаль аптымальны стан душэўнай раўнавагі і камфорту. Зразумела, больш за ўсё мне ў такія хвіліны хацелася адчуць, як трымціць у руках, не паддаецца вудзільна, як рэжа паверхню вады спінны плаўнік моцнага галаўня, убачыць, як дым ад вогнішча сцелецца панад ракою і раздражняе нюх звадлівымі пахамі печанай бульбы і гарачай юшкі...

У такой нірване я прасядзеў гадзіны, можа, з дзве, выпіўшы за гэты час шмат кубкаў кавы, два з якіх падмацаваў больш моцным духмяным напіткам. Гэта, як пазней аказалася, былі хіба адзіныя дзве гадзіны майго заслужанага адпачынку ў выхадныя дні. He, на Захадзе такі рахунак мне дакладна аплацілі б без аніякіх праблем...

Мірон вырас у кавярні як з-пад зямлі. 3 ім былі два гуманоіды ў шыкоўных спартыўных касцюмах і з шырокімі плячыма. Па-гаспадарску яны прайшлі праз усю залу і плюхнуліся на вольныя месцы за столік, дзе ўжо сядзела нейкая яўна выпадковая ў гэтай кавярні дзяўчына. Адзін з гуманоідаў нахіліўся да яе, нешта прашаптаў на вуха, і дзяўчына, пачырванеўшы, са шклянкай соку пераскочыла за іншы столік. Даволі хутка перад Міронавым задымілася кава, з’явілі-

ся бутэрброды і бутэлька каньяку. Шчыра кажучы, просты савецкі рок-музыкант далёка не заўсёды мог дазволіць сабе выстаўляць на абед такі пачастунак. Хіба што толькі пасля атрымання ГРЭМІ. Але і тут цяжка пахла неблагімі грашыма.

Мяне Міронаў не заўважыў, таму я вырашыў пачакаць хвілін з дваццаць, пакуль на іх пачне дзейнічаць каньяк. Менавіта з ягонай дапамогай я і планаваў выцягнуць з Міронава неабходныя мне звесткі.

Паважаная кампанія ў складзе двух гуманоідаў па спартыўным рэкеціраванні і аднаго рокмена-інтрыгана перакуліла па трэцім кілішку, калі я, нібыта той воўк на авечак, вылецеў з засады.

-— Здароў, Мірон! — сказаў я, добра ўсведамляючы, што з ім трэба трымацца і пільна, і адначасова вельмі нахабна.

— О, Віценька, — Міронаў працягнуў мне руку. — Сядай, сядай, рады цябе бачыць. Каньячку?

Я згодна кіўнуў. Прынцып «халявы» ў пэўных сітуацыях я імкнуўся падтрымліваць усяляк.

— Ну, як яно? — спытаў Мірон толькі дзеля таго, каб нешта сказаць.

— Прачуў пра вашую гісторыю, — адказаў я, падумаўшы, што каньяк у такіх вось «жучкоў» чамусьці заўсёды неблагі.

— Ну, гісторыя як гісторыя. У Чужога проста дах паехаў ад эйфарыі. Вось апошні цвік і не вытрымаў. Яму ж, гаротнаму, яшчэ большай славы захацелася.

— Мірон, — прапанаваў я, — а калі ты адкажаш мне на некалькі пытанняў, га? Толькі, калі можна, без гэтых пагрозлівьіх сведкаў.

Гуманоіды старанна агледзелі маю фігуру і выразна засталіся задаволенымі яе параметрамі.

— Давай! — адказаў Мірон і звярнуўся да сваёй аховы. — Пачакайце мяне ў машыне. Таварыш журналіст мае да мяне павышаны інтарэс.

Калі гуманоіды пайшлі, Мірон урэзаў мне проста паміж вачэй:

— Віценька, ты заўсёды быў чалавекам Чужога, цягнуў яго і на радыё, і на блакітны экран. «Крыўды» між тым больш няма, Чужы — згарэў, і гэта факт! Сітуацыя істотна змянілася, на чале каманды стаў я. I стыль маёй работы зусім іншы. Мне патрэбныя толькі тыя, хто будзе на мяне працаваць. Зрэшты, тое не будзе перашкаджаць нашай дружбе. Я на гэта спадзяюся... А цяпер давай твае пытанні.

Інтэрв’ю чацвёртае

Субота, 17 гадзгн 58 хвілін

— Горача нешта сёння для каньяку... Як кажуць людзі з-за Ла-Манша, ітз рэйнгн, сэр!..

— Віцёк, я ведаю гэтую штучку. Ты лепш скажы ёй, як гэта ты ўмееш, па-англійску, каб яна заткнулася, і пакладзі для гарантыг дыктафончык на стол. Мы з табой будзем гутарыць неафіцыйна, без пратакола. Вось так яно лепш! Такім чынам, тваё першае пытанне!

— Мгрон!.. Чужы выпадкова сарваўся?

He, аніяк! Ён да гэтага ішоў праз усё жыццё.

— Растлумач, калг ласка.

— Разумееш, цяжкае дзяцгнства, атручанае савецкай школай з яе казарменнымі звычкамі, потым муштра пад кіраўніцтвам дубаватага і простага на розум фельдфебеля з непачатай сярэдняй адукацыяй. А пасля арміі нарэшце — поўная свабода! Свабода! Натоўпы прыхільнікаў, пласцінкі, эфір, лепшыя гасцініцы, усхваляваныя і толькі станоўчыя артыкулы ў прэсе, зробленыя недасведчанымі ды купленымі пісакамі. Натуральна, што галава ў яго закруцілася. А тут яшчэ і папяроскг з пэўным начыннем, і вечныя дзяжурныя «два па сто» перад кожным канцэртам. А яму ж хацелася ўсяго больш г больш. Улічы, такія людзг заўсёды зрываюцца, рана ці позна.

— Мірон, а адкуль ты ведаеш пра папяроскі?

— Ну, як... Пра іх многія ведаюць.

— Што многія ведаюць?

— Ну, што... Што Чужы браў траўку.

— Мірон, але ж ты хлусіш. Чужы ніколі, прынамсі, у апошнгя два гады, не браў траўку. Піў — так! Але ягоны «Казбек» заўсёды быў чысты. I ты пра гэта выдатна ведаеш!

— Віценька, усё бяздоказна. Узялг ж яго менавіта з траўкай. I гэта быўлагічны канец Чужога. Ён сам яго настойліва шукаў, таму што адчуваў, што пачаў у музыцы паўтарацца, што «Тваё пакаленне», напісанае два гады таму, была апошняй больш-менш удалай ягонай песняй. А публгка між тым прасіла ўсё новага і новага, і не горшага, а лепшага за тое, што было раней. А ён ужо не мог нічога, здохнуўшы спачатку як творца, а цяпер вось — і як артыст.

— Такое ўражанне, што ў апошні час Чужы табе моцна перашкаджаў. Цг не так?

— Яне ставіў бы пытанне менавгта так. У нас з Чужым былі розныя погляды на жыццё і творчасць. Ягоныя песні куды больш складаныя, нават завумныя, чым гэта трэба натоўпу. Натоўп прагне песенек пра каханне, кветкг, расстаннг і сустрэчы. Нашто яму тыя філасофскія роздумы пра сэнс жыцця, пра рознгцу паміж пакаленнямі, што яму да таго, будзе жыць Пагоня альбо не? Рытм давай, і каб забой без перапынку на сон і абед, баб і туалет, і словы тут зусгм непатрэбныя, дастаткова толькі мычаць, як карова! Му-у-у-у-у, вось так! I публіка тады будзе насіць цябе на руках!

— Ты з ім спрабаваў знайсці агульны творчы прынцып?

— Ох, якія прыгожыя слоўцы: творчы прынцып! Вось што: нас звязвала творчае супрацоўніцтва, і не больш. Я быў прапанаваў яму паслухаць мае песнг, але ён мне сказаў, што папса яго не прываблівае, што ён вельмі сумняваецца ў маіх творчых здольнасцях. На тым мы г скончылі пошук агульных творчых прынцыпаў. Ты ж сам ведаеш, што нахамгць Чужы заўсёды быў здольны лепш за ўсіх.

— Мірон, а хто такі Шчур?

— Ды цішэй ты, цішэй, не так рэзка!.. Звар’яцеў, ці што? Вгценька, можна табе нешта парагць? He лезь ты ў гэтую справу і больш ніколі і нгдзе ўголас не згадвай названае табою імя. Тыж бачыў маіх бамбізаў...Яны тупыя, але спраўныя і абавязковыя, бы тыя робаты. Ім загадаюць — яны зробяць. I я тады нічым табе не дапамагу. Так што далей сам разважай. Я ж прапаную табе жыць іначай: ты будзеш задаваць мне пытанні, я — адказваць на іх так, каб і пытанні, і адказы нас абодвух заўсёды задавальнялі. За мяжу цябе возьмем, у ФРГ, кантракт быў падпісаны паўгода назад. Чужы выпаў з воза, месца ў групе вызвалілася. А?..

— А Краснабаеў? Няўжо ў яго няма жадання пракаціцца за мяжу?

— Ён сваё ўжо атрымаў. Краснабаеў — чалавек, а кожны чалавек сёння можа быць на кані, а заўтра — пайсці пехатою. А калі што, дык паслязаўтра нават папаўзцг па краі дарогі. Я цяпер ад Краснабаева залежу менш, чым ён ад мяне. Раней жа было наадварот. Трэба ўмець паставіць справу належным чынам. Але вось Чужы не мог гграць адразу на ўсіх струнах. He ўмеў. Ён быў неблагі музыкант, але не віртуоз-пал.гты.к.

— За колькг ж срэбранікаў ты, Мірон, прадаў Чужога?

— Віця, прышчамі языкі

— Я магу такі твой адказ змясцгць у газеце?

— Давай, калі толькі атрымаецца. Але ж не атрымаецца! Улічы: дурні скончыліся разам з «Крыўдай». Таму прашу цябе ў апошнг раз: давай без дурных жарцікаў. Калі маеш што яшчэ спытаць, выкладвай. Калі ж не — мушу ехаць на рэпетыцыю.

— Ёсць пытанне. Колькі ж ты, Мірон, заплаціў за Чужога?

— Слухай ты, гліст газетны! Калі сёння ж не з’едзеш на дачу калупацца ў градах, калі не спынішся г будзеш торкацца сваім цгкаўным носам туды., дзе цябе не просяць, нос можа лёгка адляцець убок і назаўсёды. Хірургг будуць плакаць над тваім носам, а ўсю чацвёртую палосу ў тваёй газеце мы закупім пад агромнгсгпы некралог, якг нам напішуць лепшыя паэты. Час на інтэрв’ю скончыўся, дарагі! Нас зачакаліся нашыя бараны. I толькг ад цябе, Віценька, будзе залежаць, кгм ты зробгшся: удзельнікам гэтага гурта ў пары з паслухмянай авечкай ці чалавекам на кані, які будзе кіраваць гуртом. Будзь здароў!

Я застаўся сядзець за столікам, адчуваючы сябе досыць пагана. I нават бутэлька, якая была яшчэ амаль на трэць поўная, нагоды для аптымізму мне не дадавала. Мне было шкада і самого сябе, і Чужога, і нават Міронава, які, безумоўна, усведамляў сябе ці не каралём. Калі так, дык каралеўства ягонае парасло цвіллю і брудам. Што ж, цяпер многае стала на свае месцы. Міронаў, зразумела, раскрыўся перада мной ва ўпэўненасці, што далей я ўжо і пікнуць не змагу. Але факт застаецца фактам: чужымі рукамі ён прыбраў з дарогі канкурэнта, каб самому ўзначаліць фірму, здольную прыносіць не абы-якія дывідэнды. Зразумела, на небескарыслівай для сябе аснове. А інакш нельга! I так атрымліваецца, што я адзін стаў супраць гэтай трывала счэпленай сістэмы, якая такога Дон-Кіхота, як я, нават не думала лічыць за перашкоду. Мяне хоць і папярэдзілі ўжо двойчы, але неяк надта ўжо ляніва, нібыта проста пераступілі праз нерухомае цела. А вось калі я буду яшчэ дрыгацца, калі не адумаюся, сістэма пачне шукаць, як мяне нейтралізаваць. Тут сумненняў не было: я павінен быў выйсці з гульні адначасова з тым, як пакіну гэтую кавярню.

Ды кожная ўпэўненая ў сабе сіла бярэ ў разлік перш-наперш сябе, а ўжо потым пачынае звяртаць увагу на адзінкі, як на тыя дробныя каменчыкі, што трапляюцца пад ногі на

гасцінцы. Сіла ўладарна пазірае наперад і не задумваецца пра тое, што небяспека тыцнуцца носам у жвір існуе, між іншым, заўсёды. Вось чаму я і вырашыў паспрабаваць выкарыстаць такі шанц...

Я рашуча адсунуў ад сябе бутэльку з каньяком — падачак не прымаю! — і падняўся з-за століка. Узяў у рукі дыктафон і з незвычайным здзіўленнем убачыў, што ён усё яшчэ ўключаны на запіс. На такі паварот падзей Міронаў яўна не разлічваў. Я ж тады машынальна паклаў дыктафон на стол, а вось выключыць яго — не выключыў. Што азначала адно: сістэма зрабіла першы непрадбачаны пралік. Няхай сабе дробненькі, для яе амаль не адчувальны, дьі вельмі прыемны для мяне: шчырыя прызнанні Мірона — гэта важкі доказ! Добра было б, каб такі збой у сістэме быў не апошні!

У спадзяванні на гэта я выйшаў на вуліцу. Я так і ведаў: мяне ўжо чакалі. Два чорныя чаны сядзелі проста на асфальце і ляніва цыркалі слінай праз зубы.

— Гэй, убогія! — крыкнуў я ім. — Падаць маю машыну да пад’езда, я ад’язджаю!

Чорныя чаны нічога не зразумелі. He ўцямілі яны першнаперш, што ў такіх старых дамах існуюць скразныя пад’езды, дзе нават іхняя «Сузукі» не дасць рады. Калі я ўжо ўляцеў у двор дома, пачуў, як на вуліцы зароў матор матацыкла. «Бывайце здаровы!» — развітаўся я з чанагаловымі, пачакаў з хвіліну, а потым праз пад’езд вярнуўся назад да кавярні. Матацыкла, зразумела, там ужо не было. Гэтыя чурбаны, мусіць, шукаюць праезд у двор, лётаючы вакол квартала. А я сяджу сабе ў таксі, якое імчыць мяне на рокерскую тусоўку.

Мне трэба было ўбачыцца з Аленай і дамовіцца з ёй адносна заўтрашняга дня. Я адчуваў, што неабходна будзе скарыстаць хуткасць яе « Луізы» — так пяшчотна называла яна сваю машыну. Ды не думаў, што выпрабаванне хуткасцю адбудзецца значна раней...

Тусоўку я адшукаў па гуку. На вялікай паляне пасярод парку стаяла штук з дзесяць матацыклаў самых розных марак, большасць — з самаробнымі дыскавымі коламі, мноствам люстэркаў і наклеек з назвамі «металічных» каманд. Рокеры завіхаліся вакол сваіх коней, пазычалі адзін аднаму паліва, курылі і гучна лаяліся. 3 вялікага «Шарпа» наўкола разлягалася выццё нейкага чарговага чыгуннага ідала. Тусоўка відавочна рыхтавалася да вячэрняй выездкі.

У сваім касцюме пры гальштуку я выглядаў тут не вельмі пераканальна. Рокеры вытрашчыліся на мяне, уражаныя, і нібы адразу языкі праглынулі. Ну хто да іх сюды хадзіў? Камсамольцы па абавязку працаваць з «нефармаламі» ды міліцыя. Але цяпер работнікі райкамаў паздымалі гальштукі, дэманструючы сваю дэмакратычнасць, а міліцэйская форма тут лічылася простай спецвопраткай, нечым накшталт пракляпанай куртачкі.

Алена сядзела вярхом на сваёй «Луізе» і радасна мне ўсміхалася.

— Сэр... — пачала было яна.

— Маўчы, каза, — даволі рэзка абарваў я. Хто яго ведае, а мо дыктафон возьме ды адгукнецца?

— Дазвольце, панове рокеры, пазнаёміць вас з маім лепшым сябрам, — звярнулася Алена да падданых-бразгатальшчыкаў. — Гэта — Віцёк, дагэтуль — самы сумленны журналіст, каго я ведаю, вялікі прыхільнік рока і рокераў.

Натоўп неўпапад прамычаў нешта падобнае на «ўра».

— Салют! — адказаў я, але прывітанне ў мяне атрымалася не вельмі бадзёрае.

— Слыш, ты, — да мяне наблізіўся невялікага росту белабрысы рокер, — а я глядзеў твой артыкул пра «Эксгуматар». Нічога сабе напісана, нармальна, у жылу, толькі што пра «метал» у нас ніхто пісаць так і не навучыўся. Дыскі на продаж якія маеш?

Я расчараваў гэтага чытача-інтэлектуала і папрасіў Алену на пару слоў убок. Як мог, перадаў ёй змест усіх сённяшніх сустрэч, прыгадаўшы адначасова, што зранку мяне суправаджаюць два чурбаны на «Сузукі». Адно пра Шчура змаўчаў. Няхай ён вісіць на мне адным.

— Гэта Штыр і Піпетка, — адразу пасур’ёзнела Алена. — У горадзе тры фірменныя «Сузукі», з іх тусуецца толькі адна машына. Дзве, на жаль, трапілі ў рукі невыязных цюфякоў.

Я не стаў удакладняць, чым джэнтльмены Штыр і Піпетка лепшыя за невыязных цюфякоў. Проста не паспеў, таму што менавіта ў гэты момант на паляну ўляцеў добра знаёмы мне матацыкл.

— Слухай, Віця! — раптам войкнула Алена. — Штыр жа пляменнік Міронава!

Ага! Развіднела яшчэ больш...

Штыр саскочыў з матацыкла, зняў з галавы чорны чан і адразу заўважыў мяне. He тое каб здзівіўся — хутчэй узрадаваўся і паклікаў да сябе ўсіх тых, хто быў на паляне.

— Алена! А дзе Штыр узяў матацыкл? —спытаў я, разважаючы над сітуацыяй.

— Ясна, Мірон яму зрабіў! He, дакладней, Мірону зрабілі тачку, здаецца, нейкая вялікая шышка. Думаю, там, дзе Мірон здабывае сабе японскія клавішы, пасуцца і такія японскія выжлы.

— Лагічна, — адзначыў я, заўважаючы, што рокеры пачалі дружна азірацца ў наш бок.

— Алена! Як адчувае сябе «Луіза»?

— Табе што, спадабалася ўчарашняя прагулка?

— Справа ў тым, што мы, здаецца, мусім яе сёння прадоўжыць, — прашаптаў я, адчуўшы, што ў нашым распараджэнні засталося найбольш тры хвіліны. — Так, паўтарыць, але, мусіць, з куды большымі прыгодамі. Вось што... Вазьмі мяне пад руку. Мы павольна, нетаропка, усміхаючыся, кіруемся да «Луізы». Ты сядаеш за руль. Я стаю побач. Калі твае сябрукі-джэнтльмены пажадаюць задаць мне ў лоб парудрутую пытанняў, будзь гатовая стартаваць на заднім коле. Як ты тое ўмееш.

— Улічы, тут не міліцыя, — скрозь усмешку прашаптала Алена, сядаючы за руль. — Тут не абы-якія рокеры. Маторы яны паздымалі ці не з ваенных верталётаў. Сам чорт іх не дагоніць, але і яны нікога далёка не адпусцяць.

— Ведаеш, Аленка, я спадзяюся больш не на матор, а на цябе...

— Дзяцел! — усміхнулася Алена. — Загадзя ніколі не распускай слюні.

Рокеры, здаецца, атрымалі ад Штыра інструкцыі і разбрыліся па паляне. Некаторыя ўключылі маторы сваіх матацыклаў, утварыўшы вакол нас даволі смярдзючае кола.

— Увага! — шапнуў я Алене, убачыўшы, як Штыр і тры мажнейшыя фігурамі рокеры накіраваліся ў наш бок.

— Ну ты, абрэзак! — ветліва прывітаўся са мной Штыр. — Цябе што, незразумела папярэдзілі?

— Хлопчык, — халодна заўважыў я. — Са старэйшымі за цябе трэба размаўляць на «вы».

Тады Штыр выступіў з невялікай прамовай, якую цалкам можна аднесці да ўзораў класічнай нелітаратурнай лінгвістьікі. У вольным перакладзе на мову больш літаратурную сказанае ім прыблізна адлюстроўвала незадавальненне Штыра тым фактам, што я, пакусаны казлом таварыш, са сваім недалёкім розумам, які мне падарылі маці з бацькам у ноч пасля вясёлага пікніка, мог з’явіцца сюды, выдатна

ведаючы, што мая морда (гэта — найбольш прыстойны адпаведнік сказанаму Штыром слову-арыгіналу) даўно просіць кавалка адыходаў фізіялагічнага цыклу чалавека, што былі вывезеныя ў палі задоўга да нараджэння такога няўклюды, як я.

У мяне склалася ўражанне, што нармальнай моваю Штыр наогул не валодае. Рокеры, праўда, выслухалі палымяны спіч з глыбокай павагай і ў канцы яго пасунуліся да мяне бліжэй. Апладысментаў, аднак, я ад іх не пачуў.

Я вельмі не люблю, калі людзі лаюцца проста так. Кожнаму слову, уключаючы і тыя, якія лічацца бруднымі, ёсць у жыцці сваё месца і свой час. Для мяне наогул не існуе слоў чыстых і брудных. Ёсць толькі выказаныя словамі эмацыянальныя адценні, стан душы. I яшчэ я вельмі не люблю, калі маіх маці і бацьку нейкія выпаўзкі згадваюць у неадпаведных эмацыянальных адценнях. Тут я, прабачце, мала каму дарую. А тым больш не магу дараваць гэткаму бульдогу, якога з ягоным нахабствам можна было смела пусціць у забой крышыць багатую вугалем лаву.

Уся мая бяда ў тым, што я — з інтэлігентаў. Мяне мала проста абразіць. Мяне мала нават штурхнуць: я адразу ж першы пачну прасіць прабачэння. Мяне неабходна ўдарыць, і толькі тады я наважуся зрабіць першы свой удар у адказ. Калі толькі не будзе запозна...

I я такі ўдар атрымаў. Белабрысы эрудыт нечакана пнуў мяне ззаду нагой у спіну. Ён дрэнна ўдарыў, не разлічыў. У мяне ж атрымалася куды лепш: якраз знізу, пад шлем у сківіцу. Ён аж зубамі шчоўкнуў. Удар пятой у мяне быў пастаўлены добра. Мне пра гэта яшчэ ў дзяцінстве трэнер па футболе казаў. Эрудыт грымнуўся патыліцай аб матацыкл з невядомай радаслоўнай і на некаторы час супакоіўся.

— Гані! — крыкнуў я Алене, ускочыўшы ў сядло.

Узлёт у нас атрымаўся класічны, на адным заднім коле, зпад якога груды зямлі пырснулі проста ў твар Штыру і ягонай хеўры. Мы праскочылі паміж двума матацыкламі і панесліся па сцяжынцы парку. Ззаду, набіраючы хуткасць і разгарнуўшыся веерам, за намі кінулася зграя жалезных коней. Усё гэта нагадвала мне паляванне ваўкоў на гордага аленя. У якасці апошняга гэтым разам выступалі мы з Аленай.

Я прадэманстраваў цуд вальтыжыроўкі, здолеўшы на такой хуткасці і калдобінах насунуць на галаву шлем. Ён уратаваў мне па меншай меры вока, калі разгалістая галіна хвастанула па маёй галаве.

Хутка трьі ці чатыры матацыклы рокераў спынілі пагоню. Адзін з іх, што праскочыў па алеі крыху наперад і пайшоў пераймаць нас справа, чаплянуўся за дрэва і прыгожа, як у кіно, перакуліўся. Непасрэдна ззаду за намі ішлі тры машыны: знаёмая мне «Сузукі» і дзве «Чэзеты». Яны запалілі фары, і ў прыцемках вячэрняга парку можна было бясплатна назіраць за захапляльным паляваннем на людзей. Адно толькі — гледачы мусілі ехаць побач па гарбатых сцяжынках з хуткасцю не менш за восемдзесят кіламетраў на гадзіну.

— Трымайся! — пачуў я голас Алены і з усяе сілы абхапіў маю выратавальніцу-амазонку. Цікава: мне ўжо было не да мужчынскіх эмоцый. Чамусьці раптам вельмі захацелася застацца жывым.

I мы ўзляцелі ў паветра. Пад нагамі прамільгнула нейкая брудная канава. У мяне так захапіла дух, што я зусім не падрыхтаваўся да сустрэчы з зямлёй. Прызямленне атрымалася не з самых прыемных: мне здалося, што я разваліўся на дзве роўныя часткі па ўсіх магчымых швах адначасова.

Але бацькі — дзякуй ім — усё ж зляпілі мяне ўдала. Мы паімчалі далей па разбітаму асфальту вуліцы, па баках якой стаялі драўляныя хаткі. Ззаду цяпер раўлі толькі два маторы. Мусіць, адзін з «Чэзетаў» праз канаву пераскочыць не здолеў. Я зарыентаваўся, што праз два павароты мы вылецім на бульвар, які вядзе да адной з цэнтральных магістралей горада.

Ох, і падабаецца мне мая прафесія! Ох і люблю ж я яе! Наша газета мо разоў са сто друкавала аб’явы дзяржаўнага страхавання, а я хоць бы пальцам паварушыў, боўдзіла! Цяпер, маючы ў кішэні адпаведную паперку, я адчуваў бы сябе, безумоўна, куды больш упэўнена.

Праз якую хвіліну ў суправаджэнні эскорту наша «Луіза» з рыкам вырвалася на праспект. Недзе з-пад ног, падціснуўшы хвост, шарахнуўся ўбок занюханы «масквічок». Вось і «канарэйка», урубіўшы сірэну і мігалкі, рванулася за нашым мотапрабегам, папярэджваючы пешаходаў і транспарт, каб тыя тэрмінова ачысцілі трасу гонкі. А рокеры тым часам селі нам на хвост і сапраўды не збіраліся здавацца...

— Цісні да канца! — крыкнуў я Алене, штораз азіраючыся.

I тут я убачыў такое, чаго не забуду да канца жыцця. «Чэзет» раптам завіляў, прылёг бокам на асфальт. Яго заматляла з боку ў бок і з усяе сілы ўдарыла аб асвятляльную мачту. Цела аднаго з рокераў вылецела далёка на газон, не-

шта чорнае і круглае пакацілася па асфальце, трапіўшы пад пярэднае кола «канарэйкі», віск тармазоў якой на імгненне прыглушыў нават роў матора нашай «Хонды».

— Застаўся адзін! — з нейкай асалодай паведаміў я Алене.

Адзін, ды не вельмі каб адзін. За «Сузукі» імчалі ўжо дзве міліцэйскія машыны са сваёй колерамузыкай. А наперадзе... Наперадзе ўпоперак трасы стаялі яшчэ некалькі «канарэек». Я пачуў, як Алена зусім па-мужчынску вылаялася. Тут я быў вымушаны з ёй цалкам пагадзіцца: было з-за чаго даваць волю эмоцыям... I Алена рэзка затармазіла. «Луізу» пранесла юзам метраў з дваццаць, з-пад колаў вырваліся клубы блакітнага дыму.

— Бяжы! — загадала мне Алена. — Табе трапляць у кантору няма ніякага сэнсу.

— А ты?! — крыкнуў я.

— А мяне там і так ужо добра ведаюць, — адказала яна, газуючы на месцы. — Ну! Hori ў рукі, заўтра пазваню!

Я скочыў з матацыкла да прыдарожных дрэў, цаляючы ў кірунку бліжэйшага двара. Тут мяне адразу ж і павязалі. Вельмі ўмела выкруцілі рукі за спіну і адначасова з гэтым для большай пераканальнасці даволі адчувальна далі пад дых. Я, натуральна, сагнуўся ў кручок. Стоячы ў такой нязручнай для зносін з прадстаўнікамі ўлады позе, убачыў карцінку, якая магла быць да месца ў якой-небудзь жахлівай серыі з заходняга крымінальнага серыяла.

Алена, газуючы, стаяла пасярэдзіне праспекта і чакала набліжэння «Сузукі». I калі да рокераў засталося метраў пяцьдзесят, яна фірменна паставіла «Луізу» на задняе кола і ў такім становішчы рванулася ім насустрач. У апошні момант тыя здолелі ўзяць управа, і таму ўдар «Хонды» прыйшоўся ў задняе кола рокерскага матацыкла. «Сузукі», як блін, пляснулася на асфальт, пачуўся адчайны крык, a «Луіза»...

«Луізу» перакруціла на месцы, ударыла аб броўку праезнай часткі, і мая выратавальніца спінай наперад вылецела на газон. Да яе адразу ж пабеглі людзі з бліжэйшай «канарэйкі». I больш я нічога не ўбачыў, таму што мяне ўпіхнулі ў іншую машыну.

Гарантаваны мне Канстытуцыяй адпачынак працягваўся...

Праўда, перасадка мяне зусім не задаволіла. Я нават зрабіў заўвагу міліцыянеру, які сядзеў побач:

— Нешта ж марудна едзем!

— He турбуйся, даражэнькі, усё яшчэ наперадзе.

I міліцыянер, палічыўшы ўласныя словы надзвычай дасціпнымі, весела зарагатаў. Я не стаў яго расчароўваць...

О, лёс! Мяне прывезлі ў тое самае аддзяленне, дзе я ўжо быў сёння раніцай. Першы, каго я там убачыў, быў, зразумела, разумны сяржант Дбайла М.М. Я сустрэў яго як самага роднага мне чалавека.

— Good evening, sir! Excellent weather, ain’t it?

— Yes, sir! — адказаў мне сяржант Дбайла М.М. — I think, you’ve up the shit creek, buddy.*

— He трэба хвалявацца, сяржант, — я супакоіў яго, хоць і разумеў, што супакоіцца варта перш-наперш мне самому.

Выглядаў я, канешне, выключна: выхадны касцюм з адным амаль цалкам адарваным рукавом — справа рук стараннага патруля, белая кашуля са збітым убок гальштукам і вялікі чорны шлем у руцэ з надпісам па-англійску: «Я — лепшы рокер». Дарэчы, з памылкай, але гэта ўжо неістотна.

I тут сяржант Дбайла М.М. надзвычай узрадаваў мяне:

— Sir! — паведаміў ён. — Major Zubilov is here.**

— Сяржант, скончыць размовы з затрыманым! — загадаў дзяжурны па аддзеле, які, мусіць, вучыўся ў школе значна горш за сяржанта і цяпер люта зайздросціў ягонай англійскай мове.

А мне што? Я быў падрыхтаваны ўжо да ўсяго. Здзіўляцца трэба было хутчэй Зубілаву, што ён і зрабіў, калі з’явіўся ў пакоі. Але што такое здзіўленне прафесіянала? Ён проста зрабіў тое, да чаго заклікаў увесь ягоны жыццёвы вопыт: рокерскі шлем прагрукатаў у кірунку дзвярэй, а сам я паслухмяна прылёг каля сцяны, паспеўшы падумаць, што сяржант Мазгавы Р.І. браў урокі жыцця ў чалавека вельмі дасведчанага.

— Абшукайце яго, — загадаў Зубілаў.

I тут я ўцяміў, што ў такім выглядзе я падаўся Зубілаву чалавекам незнаёмым. Тады ж, на вуліцы, ён бачыў мяне з адлегласці метраў у дваццаць. Так, сяржант Дбайла М.М. напэўна растлумачыў яму, што меў гутарку з карэспандэнтам. А што Зубілаву карэспандэнт, калі іх і так у горадзе поўна? Калі б ён мяне пазнаў — напэўна не біў бы на лю-

*Добры вечар, сэр! Ці не праўда, выдатнае надвор'е? — Так! Ды мне здаецца, што вы плывеце па рацэ, поўнай дзярма.

**Маёр Зубілаў тут.

дзях, а адвёз бы разам з сяржантам Мазгавым Р.І. куды-небудзь у лес і жыўцом у зямлю закапаў. Альбо зрабіў бы ўсё, каб я выпадкова трапіў пад касмічны карабель. Ён знайшоў бы такі з вялізнымі, тоўстымі коламі на працягу якой паўгадзіны, гарантую! Ды ўдарыў ён раней, чым пазнаў мяне і пачаў думаць. А сустрэў так, як, мусіць, здаўна ўжо сустракае ўсіх тых, каго прывозяць у аддзяленне патрульныя машыны.

Сяржант Дбайла М.М. вельмі акуратна і, я сказаў бы, з любоўю прыўзняў мяне з падлогі і, павярнуўшы тварам да сцяны, пачаў выкладаць з кішэняў касцюма на стол дзяжурнага мае асабістыя рэчы. Я пачуў сарамлівае «Excuse me!», але ў адказ паспеў шапнуць: «Міша, не чапай дыктафон!»

Насоўка, ручка, тры прэзерватывы ў адной упакоўцы, цыгарэты, запальнічка, рублёў з пятнаццаць паперкамі і манетамі, расчоска, пасведчанне. Дыктафон працаваў даўно, і сяржант яго не крануў. Вось што значыць гжэчнае выхаванне!

На чырвонае рэдакцыйнае пасведчанне Зубілаў адрэагаваў вельмі ўжо порстка: ён падскочыў да стала, схапіў кніжачку, разгарнуў яе і пачаў, як кітайскі бажок, кідаць позіркі то на мяне, то на пасведчанне. Як жа ён, напэўна, шкадаваў, што наша сустрэча адбывалася менавіта тут, у прысутнасці асоб афіцыйных і высокапастаўленых, а не дзенебудзь пасярод замшэлай пушчы на вузкай сцяжынцы каля глыбокага балота, дзе адно толькі жабы маглі б справіць па мне трызну.

— Як гэта растлумачыць? — нарэшце прашамкаў скрозь зубы Зубілаў.

Ён у мяне пытаецца, глядзі ты на яго!

— Так што дазвольце адзначыць, таварыш маёр! — Я выцягнуўся ў струнку, адчуваючы ў баку рэха прафесійнага ўдару. — Пры выкананні службовых абавязкаў быў затрыманы нарадам патрульнай машыны, дастаўлены ў раённае аддзяленне міліцыі, дзе ў прысутнасці сведкаў быў збіты маёрам Зубілавым.

Той усё яшчэ не мог уцяміць, што я — менавіта я, а не хто іншы. Я ж, у сваю чаргу, падоўжыў свой ланцужок, спрытна паставіўшы маёра Зубілава паміж рокерамі і Шчурам. А маё імя Шчур павінен быў назваць Зубілаву яшчэ пасля майго ленча з Міронавым.

Зубілаў пакутліва думаў, як яму выкруціцца з надзвычай няёмкай сітуацыі: на вачах у людзей ён ударыў карэс-

пандэнта партыйнай газеты. Ударыў проста так, дзеля прафілактыкі, як гэта ён рабіў, падазраю, рэгулярна, па звычцы. У гэтыя хвіліны я яму не зайздросціў...

Рашэнне ён адшукаў самае лагічнае з усіх магчымых.

— Прашу прабачэння, — гэтак жа скрозь зубы прашамкаў маёр. — Зараз вас адпусцяць дадому.

Э, не! Гэтая свабода мяне не магла задаволіць аніяк! Помсціць — дык да канца!

— Па-першае, — сказаў я, сядаючы ў крэсла, — прашу па вашай касмічнай сувязі высветліць, дзе знаходзіцца наш няштатны супрацоўнік, з якім мы ехалі на матацыкле. Падругое, таварыш маёр у панядзелак а адзінаццатай гадзіне пакладзе афіцыйнае прабачэнне ў пісьмовай форме з усімі падрабязнасцямі таго, што здарылася ў аддзяленні, асабіста ў рукі галоўнага рэдактара маёй газеты.

Зубілаў, зразумела, пагадзіўся на ўсё, не міргнуўшы вокам.

— А трэцяе я скажу пасля таго, як вы выканаеце першае. I яшчэ. Шклянку вады, калі ласка. Можна без сіропа.

Думаю, калі б я пажадаў цяпер ванную з блакітнага мармуру і смуглявую масажыстку з доўгімі нагамі, Зубілаў імгненна выканаў бы і гэта. Але ж у яго заставаўся адзінадзіны шанц. Ды маёр не ведаў, што я паспеў прадугледзець і такі паварот падзей.

Праз некалькі хвілін мне паведамілі, што Алена знаходзіцца ў бальніцы «хуткай дапамогі» на аперацыйным стале. Удыхнуўшы эфір, яна адзначыла, што ў падвале з хлопчыкамі два гады назад нюхала куды больш прыемныя рэчы, пасля чаго заснула. У яе зламана нага, глыбока рассечана шчака і нейкія праблемы з тазабедраным суставам.

Я тут жа загадаў маёру, каб сюды, пад надзейную ахову райаддзела, даставілі бедную «Луізу». Зубілаў зноў у згодзе кіўнуў. Але ж я ведаў, пра што ён думае, што ўзважвае. Між тым я згарнуў са стала свае рэчы, параскідаў іх па кішэнях і толькі пасля гэтага, адчуваючы на сэрцы цеплыню японскай аргтэхнікі, вылажыў трэці пункт свайго ультыматуму:

— Думаю, улічваючы нанесеную мне траўму, таварыш маёр загадае сяржанту Дбайлу М.М. даставіць мяне на патрульнай машыне да дому.

Я ўгадаў! Зубілава аж перакасіла. Ён, наіўны, думаў, што я буду дабірацца на ўласных дзвюх. А там... Ночка цёмная, усё па дарозе можа здарыцца. А шыш табе! Мяне ж таксама

жыццё нечаму навучыла, хоць я ўсяго толькі старшы лейтэнант запаса.

Патрульная машына міліцыі адрозніваецца ад тралейбуса тым, што не робіць прыпынкаў. Праз паўгадзіны я запоўз у сваю кватэру і яшчэ адшукаў у сабе сілы для таго, каб націснуць кнопку аўтасакратара. Я пачуў голас Чужога: «Буду ў цябе дома ў нядзелю а пятай вечара». I як быў у падраным касцюме, так і зваліўся на канапу. Апошняе, што я пачуў, быў голас з майго любага дыктафона: «Good night, sir!» Голас быў чамусьці падобны да Аленчынага.

А, можа, мне гэта проста здалося...

Прачнуўся я позна, каля дванаццаці. Наогул люблю дазволіць сабе паваляцца ў ложку, але гэтым разам прачнуцца раней мне не дазволіла ўчарашняя стома. Папрацаваў я ў суботу, трэба прызнацца, даволі плённа і напружана.

Памыўся, паснедаў, сеў у крэсла каля аўтасакратара, уключыў яго. Чужы званіў мне ў абед. Пасля ягонага званка магнітафонная стужка занатавала яшчэ тры званкі, і за кожным разам, пачуўшы прапанову майго штучнага намесніка перадаць мне неабходную інфармацыю, чалавек на другім канцы дрота замаўкаў. Я прыкінуў час. Атрымлівалася, што я якраз рабіў тады напаўафіцыйны візіт мясцовым рокерам. Значыць, званілі не яны. I не Мірон, таму што ён сказаў мне ўсё, што хацеў. I не Зубілаў, які хацеў сказаць шмат, але тады яшчэ не ведаў, што я — гэта я. Заставалася толькі адна загадкавая асоба, з якой я дагэтуль яшчэ не меў шчасця пазнаёміцца. Праўда, асаблівага жадання шукаць з ёй знаёмства ў мяне не было. Але чаго гэтая асоба хацела? Чарговы раз параіць, каб я займаўся праблемамі развіцця цымбальнага выканальніцтва ў рэспубліцы і не лез туды, дзе сваё майстэрства дэманструюць дарослыя дзядзі? Які ў гэтым сэнс, калі мне і так ужо ўсё выразна сказалі? Хацелі купіць? Але ж і купіць яны спрабавалі ўжо...

Асоба Шчура, такім чынам, у пэўным сэнсе патрабавала далейшага высвятлення. Таму я падрыхтаваўся да таго, што ён і надалей будзе мяне шукаць сам. Праўда, згодна з логікай, ён даўно павінен быў ужо аб’явіцца, хоць бы дзеля таго, каб пацікавіцца маім самаадчуваннем. Ажно не, тэлефон нешта маўчаў.

У калідоры каля люстэрка я знайшоў матацыклетны шлем, які цяпер быў для мяне нечым накшталт скальпа, здабытага мной у баі. I я горда начапіў дарагую мне рэч на цвік. Заставалася толькі спадзявацца, што ўсе ўдзельнікі

ўчарашняга бою зберагуць уласныя галовы пры руплівым клопаце ўрачоў. А надалей — дзякуючы ўласнаму розуму, калі толькі ён ім не схібіць.

Я пазваніў у бальніцу і даведаўся, што стан Алены здавальняючы. Яна знаходзілася цяпер у палаце і, як мне паведамілі, скардзілася на тое, што ёй сумна, прасіла, каб яе любімай «Луізе» падлілі свежае паліва. Калі ўсё сапраўды так, дык ужо сёння можна нанесці ёй візіт.

Тады я сеў за машынку, насунуў на галаву навушнікі і пачаў пераносіць на паперу з дыктафона ўсё, што здолеў запісаць учора. Друкаваная копія адкрыццяў Міронава і самавыкрыццяў Зубілава ў рэшце рэшт зусім не пашкодзіць, тым больш што адзін яе экземпляр будзе схаваны дома ў надзейным месцы. Дзе? He скажу. Адно толькі ведаю: там ніхто глядзець не будзе.

Так я і зрабіў. Гадзіны праз чатыры мой дыктафон зноў быў падрыхтаваны для чарговага раунда афіцыйных і не зусім афіцыйных сустрэч і гутарак. Адзін экземпляр знятага тэксту я паклаў на дно вядра са смеццем, прыкрыўшы яго бульбяным лушпіннем. Да прыходу Чужога былі гатовыя і бульба фры, і кава, і крыху да кавы.

Роўна а пятай у дзверы пазванілі. Я ціха стаў за рогам у калідоры каля ўваходных дзвярэй і спытаў:

— Хто?

— Віктар, гэта я, — пачуўся голас Чужога. Але гэта яшчэ не гарантавала, што гаварыў ён па сваёй ахвоце.

— Прабач, Чужы, але няхай Гілан пацвердзіць, што ты адзін, — прапанаваў я, ведаючы, што сабака не дасць пакрыўдзіць ані ўласны гонар, ані свайго гаспадара.

Моцным рыкам Гілан тут жа пацвердзіў, што Чужы прыйшоў без непажаданай кампаніі, і я адчыніў дзверы. Мы прывіталіся, Гілан лёг на дыванок упоперак дзвярэй, усім сваім выглядам паказаўшы, што пах смажанай каўбасы яго зусім не хвалюе. Толькі тады я заняўся ягоным гаспадаром.

Я папрасіў у Чужога прабачэння за свой выгляд і расказаў некаторыя падрабязнасці ўчарашняга ўік-энду.

— Сюды вось? — Чужы асцярожна дакрануўся да майго левага боку.

— Але, — пацвердзіў я. — Пастаўлены ўдар, як лічыш?

— Мяне ён так дастаў разоў з пяць, — удакладніў Чужы. — I вось яшчэ.

Чужы ашчэрыў зубы. Справа знізу пяты па ліку зуб адсутнічаў, нават запіскі па сабе не пакінуў. Я падумаў, што

яшчэ добра выблытаўся, а той удар Зубілава мне ў бок у параўнанні з натхнёнай апрацоўкай Чужога наогул можна лічыць элементарным сяброўскім прывітаннем.

Я паклаў на стол перад Чужым дыктафон.

Інтэрв’ю пятае

Нядзеля, 17 гадзін 11 хвілін

— Хто такі Шчур?

— О, надзвычай паскудная асоба. Ён прыцёрся да нашай групы гады з тры назад, калі пра нас толькг пачыналі згадваць у газетах. Ён, вгдаць, адчуў, што мы здольныя зрабіць не абы-якую кар’еру. Клеіўся да мяне, але я адразу зразумеў, што ён — чалавек слізкі, таму стараўся трымацца ад яго падалей. Ён між тым нечакана з’яўляўся ў самых розных гарадах, дзе мы выступалі, і адразу ж пачыналася звычайнае: пітво, начныя экскурсіі на прыватныя кватэры, саўны, наладжаныя камсамольскімі работнікамі, дзяўчаты на любы густ. Цэлы букет паслуг у разнастайным наборы. Праўда, з ягонай дапамогай мы атрымалі большмечш якасную апаратуру і па даволі прыстойных цэнах. Шчур тлумачыў, што ўсё гэта робіцца спецыяльна для нас, а калі так — дык мы маем значную скідку. Узамен за паслугі мы далі некалькі «левых» канцэртаў. Зразумела, за іх нгхто нам не плаціў. Арганізатары канцэртаў неблага сагрэлі сабе кішэні.

— Шчур і наркотыкамі вас забяспечваў?

— Яў яго ніколі нічога не браў, хоць ён г прапаноўваў неаднойчы. Хлопцы ж, ведаю, да яго звярталіся пастаянна. Але на той час машына пад назваю «Крыўда» набрала ўжо абароты. Ды і я быў упэўнены, што змагу, калі што, утрымаць хлопцаў. Яны мяне слухалі і, здаецца, паважалі.

— Трэба думаць, Шчур кантактаваў найбольш з Міронам?

— Вось менавгта Мірон і здаваўся мне заўсёды цёмнай авечкай. Я ўзяў яго ў групу апошнім, і зусім не таму, штпо ён быў добрым музыкантам, — лепшых за яго шмат. Але Міроч меў «Ямаху DX-7 II FD» — па тым часе рэдкг яшчэ інструмент. Мірон працаваў надзейна, хоць і не больш, амаль ніколі не спрачаўся, але вось са Шчуром сапраўды закантактаваў трывала.

— Гэта Шчур зрабгў табе апошнюю гітару?

— Хлусня! Гітару я набыў самастойна, праз Вгльню.

— Ахарактарызуй,калгласка,удзельнікаў «Крыўды».

— Так... Пра Мгрона, мусгць, нічога новага табе я не паведамлю...

— Затое я табе нешта скажу. Пазней крыху...

— Добра!.. Тарас Мужчынка, барабаншчык. Надзейны музыкант, разумны і здольны хлопец, толькі вось завадны. Працаваць гатовы колькг патрабуецца, кантактны, выдатна разумее, што ад яго патрабуецца. Хопіць? Тады далей. Зыгмунд Ясінскг, бас-гітара. Гэты — горды, але майстра, шоумен. Заўсёды працаваў са мной у пары на пярэдняй лініі. Прыгожы голас, выключнае адчуванне стылю, уменне «прадаць» песню. Найбольшыя захапленнг (па чарзе): паштовыя маркі, слабы пол, чарка. Пятро Хлыстун, другая гітара, саксафон. Ён — сам пры сабе. Скажаш — зробіць, не — з месца не кранецца, a то г наогул пойдзе спаць. У кансерваторыі падаваў значныя надзег як камерны выканаўца. Цяпер, здаецца, ніхто ад яго нічога ўжо не чакае... Вось, бадай, і ўсё...

— А цяпер згрнг, каліласка, учарашні нумар «маладзёжкі».

Я выключыў дыктафон на той час, як Чужы чытаў газету. Ён жа сядзеў на дачы і ні халеры не ведаў пра тую кампанію, якую бойка раскруціла наша прэса.

Інтэрв’ю пятае

(працяг)

— Што ты скажаш пра ўсё гэта?

— У такія хвіліны хочацца заплакаць. Я столькг сіл паклаў на тое, каб іх твары зрабгліся вядомымі ўсёй крагне, a тут такі ўдарчык, што сам Зубілаў пазайздросцгць. Няўжо яны ўсе падпісаліся? Цяжка паверыць, столькі ж часу былі разам, а тут — як з ног збгць хочуць, у бруд утаптаць, нібыта я ўжо скончаны назаўсёды чалавек. A ... ім! Я цяпер, можа, толькі пачынаюся! Упаўшы, падымаюся на ногі, каб крочыць далей. Няхай будзе «Зніч»! Мая ж «Крыўда» таксама будзе гучаць!

— Чужы, як жа ўсё здарылася на стадыёне? Ты перабраў перад канцэртам ці што яшчэ?

— Дагэтуль добра не разумею. Ну, выпіў, але не больш чым заўсёды.. Шклянка гарэлкі для мяне не доза. I раптам — нейкае ачмурэнне, туман у вачах. Стадыёна не бачу — адна чорная хмара, твары людзей на яе фоне скачуць,

як агеньчыкг. Увесь час чамусьці хацелася смяяцца, проста рагатаць. I мне сапраўды было весела, аж пакуль гэты чорны бруд не выкаціўся на поле.

— Шчур быў на канцэрце?

He бачыў. Апошнім часам ён наогул трымаўся ад мяне на значнай дыстанцыі. Гэта пасля таго, як я загадаў яму спыніцца, таму што дзеўкі, якгх ён прыводзіў, не давалі маім хлопцам праходу. Увесь час не рэпетыцыг, а суцэльныя б... вакол! Яму мой загад, адчуваю, не спадабаўся...

— Што ты курыў перад канцэртам?

— Як звычайна, »Казбек».

— Дзе ўзяў яго?

— Вгця, не разумею... У магазіне!

— Ты ўпэўнены?

— Уласнаручна купляю. А што такое?

— Пакуль што нічога... Што ж далей было?

— Калг фанаты падбеглі да сцэны, у мяне ў вачах нгбыта прасвятлела, а настрой рэзка змяніўся на нейкг агрэсіўны. Якраз тады трэба бььло спяваць «Тваё пакаленне». Ты ж ведаеш гэтую песню. Ялітаральна выпакутаваў яе, седзячы начамі за інструментам. Гэтая песня пісалася маёю крывёю, у ёй увесь боль за нашую краіну, маіх страчаных назаўсёды для той краіны аднагодкаў. Уласна кажучы, «Тваё пакаленне» — галоўная песня з ліку тых, што былі зроблены мною з «Крыўдай». I тады, на стадыёне, я задумаў, каб апошнг куплет разам са мной праспявала мая дачка. Крысцінка выйшла на сцэну, цэлых два тыдні перад гэтым папрацаваўшы з Наталляй над фанаграмай. Для яе выступленне на адной сцэне поруч з таткам нават у адным куплеце было падзеяй надзвычайнай. Загучала песня, і тут фанаты пачалі кідаць на сцэну яблыкі, груды зямлі. Адзін яблык ударыў Крысцінку ў жывоцгк. Яна заплакала, з натоўпу закрычалг нейку ю гнюснасць, і я павёў дзяўчынку за кулісы.

— Дзе яна цяпер?

— У псіхушцы. Нервы. Пазаўчора ўрачы сказалі, што Крысцгнка багцца выходзгць з пакоя, адмоўна рэагуе на чорны колер і нават пачала загкацца.

— Прабач... Чужы! Але ж ці не ты сам вінаваты ва ўсім?

— У чым я вінаваты, Віця?! У тым, што працаваў не пакладаючы рук? А чатырыста шэсцьдзесят канцэртаў за год — гэта як назваць? Ты ведаеш, з кім цяпер размаўляеш?

— Але... 3 савецкгм мільянерам. Гэтак Краснабаеў казаў.

— Так! I той жа Краснабаеў на кожным сходзе бясконца паўтарае: «Песні групы «Крыўда» маламастацкія, групе трэба няўхільна працаваць над якасцю ўвасаблення музычнага матэрыялу». Добра яму так казаць, ведаючы, як «Крыўда», бы той насос, спраўна пампуе грошы на філарманічны рахунак. А калі нам было працаваць над якасцю? Чатырыста шэсцьдзесят канцэртаў у год — гэта ж яшчэ не ўлічваючы пераездаў з горада ў горад, запгсаў на тэлебачанні, у студыях радыё, шэфскіх выступленняў. Павер, Віця, часам прачынаючыся гадзгны ў дзве дня ў гасцінгчным нумары, я доўга не мог прыгадаць, у якім жа горадзе знаходжуся, які цяпер дзень, месяц, год, хто я сам ёсць. Такую ■нагрузку вытрымліваюць нямноггя з нас. Прэса пра гэта не піша, але факт ёсць факт: хто п'е, хто колецца, хто яшчэ з дапамогай чаго іншага забываецца... I тое, што здарылася са мною, здарыцца павінна было раней ці пазней. Вось глядзг: наш сімфангчны — не горшы сярод іншых аркестраў у краіне. Адну праграму ён рэпеціруе два, тры тыдні. Ведаеш, ранкам такая прыгожая, ціхая рэпетыцыя, потым — сытны абед, часам увечары — спакойны кан■цэрт. Млявае, загадзя спланаванае жыццё, усё скіраванае ■на тое, каб людзі пачулі якаснае выкананне музыкг. Якаснае! А што ў нас? Рэпетыцыі па начах у гасцінічных нумарах, якгя заканчваюцца прыходам міліцыг, альбо проста ў вагоне поезда толькг дзеля таго, каб хоць неяк запомнглг, хто дзе што грае. I прэм’еры, адпаведна, — «з ліста». I хрангчныя недасыпы, і адпачынак — тыя ж гастролі, толькг што заробленыя ў той час грошы выдаткоўваюцца на новыя гнструменты. А ты ж сам ведаеш, колькі тысяч гэта ўсё цяпер каштуе. На металаломе каму ж іграць хочацца? Вось і выцгскаеш сябе за год так, што потым мгжволі хочацца раскруціцца ваўсю! А як крутанешся разок-другі — дык дай Божа пасля гэтага на нагах утрымацца!

— Як жа ты сам расцэньваеш уласны ўчынак?

— Як?.. Вгктар, гэта было жахліва. Мне і сапраўды даравання быць не можа. Але ў той момант я ўжо не быў такім чалавекам, якім, напрыклад, сяджу цяпер перад табой. Я тады быў уласным ценем. А тут яшчэ раз’юшаны натоўп фанатаў. Ты думаеш, ім музыка мая патрэбная? He! Яны выюць словы маіх песень, не разумеючы іх сэнсу, ім

важнаяО сама тусоўка, гэты гуртовы настрой, атмасфера спацелага статка. Яны, тупагаловыя, гатовыя разнесці на кавалкі сцэну, апаратуру, разарваць музыкантаў, чые партрэцікі носяць на сэрцах. Гэта — страшная з’ява, і я ненавгджу такі натоўп! А тады... Я сам нібыта звар’яцеў, мне хацелася кусацца, драпацца, бгць іх сваёй гітарай па галовах! Ну вось і атрымалася тое, што, на жаль, атрымалася...

He думаў, што ты ненавгдзіш свагх прыхільнікаў...

— Прыхільнікаў я паважаю. А вось фанаты — гэта чума, таму што фанатызм і розум — паняцці несумяшчальныя. Я прагчу, каб мае песні слухалі, а не скакалі пад іх, як пад нейкую тупую nancy. А гэтага некаторыя проста не разумеюць! Прынамсі, той жа Краснабаеў, для якога «Крыўда» — адно толькі безадказная дойная карова.

— Што ты думаеш рабіць цяпер?

— У міліцыі шум падымаць не буду. Безнадзейна! Яны таксама, думаю, больш нічога рабіць са мной не будуць. Тым больш, што і ты там засвяціўся. Краснабаеву маё імя, як і назва «Крыўда»,патрэбныя, таму што «Зніч» яго ніяк не выратуе. Я ўпэўнены: ён дасць мне і апаратуру, і час на рэпетыцыйны перыяд для падрыхтоўкі новай праграмы адроджанай групы «Крыўда». Я мушу ўзяць сваё!

— Значыць, зноў спачатку? Дачкг не шкада?

— Віця, не магу!.. Музыка — як нейкая хвароба, якой, захварэўшы аднойчы, будзеш пакутваць да апошніх сваіх дзён. Я мушу даказаць, што я — чалавек няскончаны. Здарэнне на стадыёне, павер, навучыла мяне многаму. Таму ■новая «Крыўда» будзе створана на прынцыпова іншых асновах: я сам, адзін, буду ўсёй «Крыўдай», а на час гастроляў буду набіраць музыкантаў, штораз — новых. Зразумей і не пярэч мне: «Крыўда» не аднаму мне патрэбная. Ведаеш, днямі Наталля заязджала дамоў. Дык вось: увесь наш пад’езд спісаны прыхільнікамі маёй групы. А сярод надпгсаў ёсць г такі: «Чужы, калі ты не вернешся, мне больш не жыць». Разумееш? Я павінен вярнуцца, калі магу дапамагчы. ўратаваць хоць бы адно жыццё.

— Мяне здзгўляе, Чужы, што ты такі наіўны чалавек. Так, я выдатна разумею твае памкненні. А ці не багшся ты, што цябе зноў ашукаюць, зноў табе здрадзяць? Як Мірон, напрыклад. Я больш чьш упэўнены: менавіта ён падсунуў табе той «Казбек», які потым выплыў у міліцыі. I тытунёк той быў з сакрэтам, з пэўнаю начынкай.

— Мірон? He, ён тут ні пры чым!

— Ты ўпэўнены? А вось мне здаецца, што Мірон і падрыхтаваў пераварот. Ён ужо даўно даў Краснабаеву касету з уласнымі песнямг, і яна вельмі задаволіла дырэктара. Так, без «Крыўды» ён нешта страціць, але не так шмат, як ты думаеш. Ён хутка верне грошы з дапамогай «Зніча». Вось чаму Мірон вырашыў прыбраць цябе з дарогі, ведай жа гэта! А вось «Казбек» напэўна падрыхтаваў Шчур, бо гэта ты замінаў яму расплачвацца « Крыўдай» заягоныямахінацыі. Ці ж яму не ведаць, як на цябе дзейнічае розная дур?

— Я заўсёды давяраю людзям. 3 гэтай прычыны часам і атрымліваю па галаве.

— I па рэбрах таксама. Чужы, а хто ж у мілгцыі цябе апрацаваў?

— Пратэставаць у мяне не было сгл. Настала поўная апатыя. I таму я наогул не адчуваў, як яны мяне білі, — гэты маёр... як яго...

— Зубілаў.

— Няхай Зубглаў... I яшчэ сяржант такг, сыты і задаволены. Той мне па зубах г заехаў.

— Калг што, ты гатовы гэта пацвердзіць?

He, ніколг! Яны ж мне потым жыцця не дадуць, усё спачатку раскруцяць. А мне сцэна патрэбная, сцэна! I я атрымаю яе, няхай дзеля гэтага трэба будзе даць у тым райаддзеле мянтам бясплатны канцэрт. Абы яны больш ніколг да мяне не чапляліся! Так што, Віктар, прабач... На мяне не разлічвай. У мяне будзе да цябе просьба. Ты, наколькг гэта магчыма, шчыра напгшы пра ўсё, што са мной здарылася. Спасылайся на ўсё, што я тут сказаў, не саромся, апрача падрабязнасцей, звязаных з мілгцыяй. I я прашу цябе... He, сам пазваню твайму рэдактару, каб побач з тваім артыкулам ён надрукаваў маё прабачэнне. Каб людзі ведалі, што я не скончыўся, што мне яшчэ ёсць што гм сказаць. Зробім гэта?

— Зробім.

— Я спадзяюся на тпвой артыкул. Ты пгшаш добра, разумееш, чым жывуць музыканты. I ўсхліпаў, сліны ў тваіх артыкулах практычна не бывае. Таму няхай многія задумаюцца над тым, што здарылася са мной. Я ўпэўнены: большасць маіх калег альбо сап’ецца, альбо зробіцца рэстараннымі лабухамі самага паганага ўзроўню, альбо яны жмуроў пачнуць адпяваць. Навучы ты іх усіх на маім вопыце, Віктар!..

Я выключыў дыктафон, праводзіў Чужога з Гіланам, a потым разваліўся ў крэсле, думу думаючы. Артыкул можа атрымацца, больш таго — павінен атрымацца. Ёсць пра што пісаць. I я зраблю ўсё, каб яго ўбачылі чытачы. Спрацую з надзвычайнай адказнасцю за кожнае слова.

Але вось Чужы... Разумны ж хлопец, таленавіты музыкант! I такая каша ў галаве. 3 іншага боку, менавіта такія людзі не могуць існаваць без творчасці. I дзеля ўласнай творчасці гатовыя ахвяраваць усім — сабой, сям’ёй, дабрабытам. Яны толькі дзякуючы сябрам і трымаюцца. I сябры даруюць ім розныя, нелагічныя з пункту гледжання нармальных людзей учынкі, іх стыль жыцця, таму што калі чалавек выпраменьвае талент, яго заўважаюць заўсёды. Нават запозна, але — заўважаюць. I згараюць, дарэчы, такія людзі не павольна, як сырая ануча, а як порах — імгненна, але пры гэтым столькі святла даюць, што яно бачна яшчэ шмат часу. Пакуль жывыя сябры, пакуль жывая памяць...

I можна зразумець Чужога, і неабходна яго зразумець. Ён таксама згарыць, праз колькі часу — не ведаю. Ды ён так згарыць, што мне зайздросна будзе. А такія, як Мірон, будуць парахнець яшчэ шмат гадоў. I таму, нягледзячы ні на што, — я за Чужога, я — на ягоным баку! He апраўдваю ягоны ўчынак, але лічу яго своечасовым, неабходным, таму што дзякуючы яму Чужы, здаецца, можа яшчэ зрабіць нешта вельмі істотнае. I гэты — зробіць. А ўжо потым — сапраўды, няхай усё гарам гарыць!

Я апрануўся больш-менш святочна, кінуўшы брудны касцюм у ванну з вадой. Каля метро купіў кветкі, у магазіне — трохлітровы слоік мандарынавага соку і з усім гэтым накіраваўся ў бальніцу да Алены.

Мая пранырлівасць і службовае пасведчанне дазволілі прабрацца да Алены нават у палату. Яна слаба ўсміхнулася мне і адразу ж прашаптала:

—Як там мая «Луіза»?

— 3 ёй усё добра, — адказаў я. — Пераначавала ў міліцыі. Думаю, як цябе выпішуць, трэба будзе правесці колькі не зусім прыемных хвілін у ДАІ, а пасля дапамагу прыладзіць яе на рамонт.

— Ага... — кволым галасочкам сказала яна. — Ён мне дапаможа...

Вось дык цуд пераўвасаблення! Алена ну нічьім не нагадвала ўчарашнюю ведзьму на шалёнай жалезнай мятле. А тут, у палаце... Дзіця горкае, адным словам!

— He разумею, i нашто табе трэба было ладзіць на праспекце той паядынак? — не вытрымаў у канцы я.

— Так... Правярала, у каго нервы мацнейшыя, — зусім абыякава адказала Алена. — Ты прыходзь да мяне часцей. Як зможаш часта, добра?

Тут мне, безумоўна, самае месца было б прызнацца ёй у каханні, укленчыць перад ложкам, горача пацалаваць яе кволую руку. Але я падумаў: іншым разам. Кадр не падрыхтаваны, статысты не гатовыя, няма належнага ўнутранага асэнсавання вобраза. Таму я проста пацалаваў дзяўчо ў заклееную пластырам шчаку і пешшу накіраваўся дадому...

Вярнуўся я гадзін у дзевяць вечара. На пляцоўцы перад дзвярыма ў маю кватэру сядзеў на крэсле сусед і задуменна курыў. Уласна кажучы, кватэра мая была на месцы. Адно толькі дзверы як ветрам знесла.

—Я, значыць, нейкі шум пачуў, — сказаў сусед. — Зірнуў праз вочка — божа ж мой, нехта вашыя дзверы высадзіў. Пазваніў у міліцыю, але калі яна прыехала, тыя ўжо збеглі. Іх трох было, такія здаровыя бугаі, не дай божа!..

Зноў міліцыя! Тая, якая мяне сцеражэ. Праўда, не ведаю, які мне цяпер сэнс укладваць у гэтыя словы...

Так... Хто мяне наведаў — пытанняў не ўзнікае. А вось з якой мэтай? Вывучэння маіх жыллёвых умоў? Можа, іх існуючыя не задавальняюць і ім хочацца прапанаваць мне вілу на Лазурным узбярэжжы? А што... Я б тады да канца жыцця больш ні радка не напісаў бы, клянуся!

— Капітан Шэўчык, — назваўся галоўны міліцыянер. — Вы гаспадар кватэры?

— Я, вось мае дакументы, — сказаў я і агледзеў поле пабоішча. Анаболікі, як такіх называла Алена, папрацавалі сумленна. Без лішняй на тое патрэбы нічога не білі, не руйнавалі. Вось, скажам, дьіктафон ім не спадабаўся — яны проста паставілі на яго вазу з крышталю. Такую масіўную, безгустоўную вазу, маю узнагароду на нейкім там творчым конкурсе. А ў выніку мой сябра-радыёаматар атрымае цяпер шыкоўны набор дэфіцьітных запчастак. Тэлевізар ім не перашкаджаў — яны яго і не кранулі. Люстра таксама цэлая. Кнігі з паліц павыкідалі, але ж частку з іх нават на месца вярнулі. А вось з пласцінкамі так рабіць не трэба. Я нахіліўся да падлогі.

— Нічога не кранаць! — упярэдзіў мяне капітан. — Могуць быць адбіткі пальцаў.

Адбіткі яны спадзяюцца знайсці! Ды я магу паказаць, дзе гаспада ры тых пальцаў кожны вечар таўкуцца, — выбірай з іх любога, хто найбольш спадабаецца!

Зноў-такі, бялізну параскідалі. Будзе нагода навесці нарэшце парадак у шафе. Дзякуй! Фіранкі зрываць наогул не трэба было... Я прайшоў на кухню, зазірнуўшы па дарозе ў ванны пакой. Малайцы, не паленаваліся, усе кішэні праверылі ў касцюме. Нешта ж вельмі хацелі адшукаць. Калі столькі старання, маглі б касцюм і памыць. А на кухні быў поўны парадак — увесь посуд перабіты. Я на дыбачках наблізіўся да ўмывальніка і зазірнуў у вядро для смецця. He, усё было на месцы: копія тэкстаў і арыгінал, запісаны на Ka­cepe. Задаволены, я вярнуўся ў пакой.

— Хто тут бываў у апошнія дні? — спытаў мужчына ў цывільным, які натрос на стол нейкага парашку.

— Сёння быў мой сябра.

— Прозвішча? Назавіце ягоны адрас, месца работы... — удакладніў эксперт-крыміналіст, калі толькі я правільна здагадаўся наконт ягонай прафесіі.

— Беспрацоўны ён пакуль, адрасу не ведаю... Завуць яго...

А як завуць Чужога? Я ведаю? Усе ж заўсёды так і казалі: Чужы ды Чужы!

— Ведаю толькі прозвішча, — адказаў я. — Чужы. Ініцыялы А.М. Але ўпэўнены: ён да гэтага не мае дачынення.

— Добрыя ж у вас знаёмыя, — прыжмурыўся капітан. — Вы ўпэўненыя, што гэта не ён ператрос вашую кватэру?

— Чакайце! — уставіў свае тры грошыкі маладзец у форме, які трымаў на рэмені прыгожага сабаку. — Ці не той гэта прыдурак, які на стадыёне паказаў усім свой голы зад?

Божа, сабака, здаецца, быў куды разумнейшы за свайго гаспадара! Хоць бы таму, што глупствы не казаў. Але сітуацыя сапраўды зрабілася пікантная. I я быў вымушаны запрасіць капітана на кухню, перадаць некаторыя інтымныя дэталі свайго ўік-энда. Зразумела, і пра маёра Зубілава, і пра схаваныя ў сметніцы тэкст і касету не сказаў нічога.

— Што ж яны, вы думаеце, шукалі? — спьітаў капітан, занатоўваючы сабе мянушку Шчур.

— He ведаю! — шчыра схлусіў я.

Мы вярнуліся ў пакой. Эксперт ужо зашпільваў свой чамаданчык і сустрэў нас вялікім адкрыццём.

— Свежых пальчыкаў аж тры віды. Дарэчы, на вазе нічога няма.

— He думаю, каб яна сама скочыла на дыктафон, — глыбакадумна адзначыў я.

— Але, — згадзіўся эксперт. — Ды бралі яе, напэўна, у пальчатках. А дзверы, малады чалавек, трэба добра ўмацаваць, таму што мы можам сустрэцца з вамі зноў з той жа самай нагоды. Mary даць тэлефон добрага майстра.

— Няхай дзверы дзяржава мацуе, — адказаў я. — А калі яна гэтага не робіць, значыць, дбае, каб вы не засталіся без работы.

— Жартуе, — усміхнуўся эксперт.

— Без гэтага нельга. — Я супакоіў яго і праводзіў да дзвярэй. Дакладней, да таго месца, дзе яны павінны былі быць.

Цяжка было спадзявацца, што аператыўнікі дапамогуць мне адрамантаваць дзверы. Міліцыя сапраўды пайшла з пачуццём да канца выкананага абавязку, а я застаўся каля ўвахода ў кватэру ў позе чалавека, які мусіць неадкладна выканаць значную і складаную справу, але як да яе падступіцца — не ведае. Гэта значыць, я стаяў і чухаў патыліцу. Зверху па сходах спусцілася бабуля Вера — сяброўка ўсяго дома. Убачыўшы кватэрны пагром, дзверы, што тырчма стаялі каля сцяны, а галоўнае — мой разгублены твар, яна войкнула і асцярожна, дэлікатна нават спытала:

— Што, памёр нехта, а я не ведаю?

— He, баба Вера, — адказаў я, — не памёр, а нарадзіўся. Заўтра, з панядзелка, я пачынаю новае жыццё. Вось вам крэсла, пасядзіце тут з паўгадзіны, пачытайце. А я хутка.

Я сунуў бабе Веры ў рукі першую з кніжак, якая трапілася мне на падлозе. Гэта быў том выбраных прац Маркса і Энгельса. А сам між тым пабег на суседнюю будоўлю, захапіўшы з сабой траяк грошай. Ён мне не спатрэбіўся, таму што вартаўнік, даведаўшыся пра маю бяду, адразу ж прапанаваў свае паслугі. Ён хутка і весела адрамантаваў дзверы, навесіў іх на месца і ў адказ на маё «дзякуй» ветліва растлумачыў, што ў начную змену «дзякуй» аплачваецца роўна ўтрая з гакам. Такім чынам я папоўніў уласны багаж ведаў інфармацыяй пра тое, што ў маім горадзе ноччу падзяка каштуе мінімум дзесяць рублёў. Бадай што, няшмат...

А баба Вера, седзячы ў крэсле, чытала не перапыняючыся.

— Баба Вера, — асцярожна сказаў я. — Дык ноч ужо.

— Ай-вой! — страпянулася яна. — Гэта ж я па соль пайшла ў першы пад’езд. Слухай, Віця, дай ты мне гэтую кніжку

дачытаць. Тут жа столькі разумнага сказана. Во, глядзі! «Буржуазны шлюб з’яўляецца на самой справе агульнасцю жонак. Камуністам можна было б зрабіць папрок хіба што ў тым, нібыта яны жадаюць увесці замест крывадушна-прыхаванай агульнасці жонак афіцыйную, адкрытую. Але ж само сабою разумеецца, што адначасова са знішчэннем цяперашніх вытворчых адносін знікне і вынікаючая з іх агульнасць жонак, гэта значыць афіцыйная і неафіцыйная прастытуцыя». А?! Во дзе вырашэнне праблемы гуляшчых дзевак, як лічыш? Дасі пачытаць?

Я махнуў рукой і падзякаваў бабе Веры, аддаўшы ёй кнігу назаўсёды. Потым зачыніў за сабой дзверы, зайшоў у пакой. Суботнік па аднаўленню кватэры вырашыў адкласці да лепшых часоў. Узяўшы ў рукі рэшткі таго, што некалі было дыктафонам, сказаў услых:

— How are you?

— Don’t you worry about me, — адказаў мне мой знявечаны сябра. — I’m mortally wounded. Good night to you, buddy. *

A можа, мне гэта зноў здалося...

Я лёг у ложак, паклаўшы побач з ім на падлогу сякерку для прыгатавання адбіўных катлет у спадзяванні на тое, што займацца кулінарыяй пасярод ночы мне ўсё ж не давядзецца... Паклаў жа так, на ўсялякі пажарны.

Вось цяпер вам лёгка будзе зразумець, чаму я не люблю пятніцу. Але горш за ўсё тое, што панядзелак ужо настаў. A яго я не любіў таксама...

А палове адзінаццатай я быў у рэдакцыі. Свежанькі, як агурок, хоць я, як той нітратамі, быў перанасычаны непераваранай да канца інфармацыяй. Ды найперш за ўсё я забег у «маладзёжку». He зрабіць гэтага я проста не мог.

— Здароў, Сярожык! — з парога сказаў я, звяртаючыся, канешне, да майстра пяра, а не да ягонай хеўры, што, як звычайна, уладкавалася ў пакоі дзе толькі можна было.

— О, Віцёк! — прыўзняўся з-за стала Баршчэвіч. — Вельмі рады. Што чуваць у свеце?

— У мяне да цябе, Сярожык, маецца пара пытанняў.

— Заўсёды рады дапамагчы сябру, — усміхаючыся, адказаў Баршчэвіч. — Слухаю цябе.

Тут можна было абысціся і без запісу на стужку.

*Як ты сябе пачуваеш? — He хвалюйся за мяне. Я смяротна паранены. Добрай табе ночы, даражэнькі...

Інтэрв’ю шостае

(Зрэшты, вельмі кароткае

г на ўласна гнтэрв’ю мала падобнае)

— Сярожык, будзь ласкавы, адкажы, колькг каштуе тытунь для тваёй славутай люлькі?

— Вгця, якгя праблемы?! Калі табе трэба — разлгчвай намяне!

— Сярожык, а колькг табе каштуюць білеты ў філармонію на «Вгртуозаў Масквы»?

— М-м... Што ты маеш на ўвазе?

— Колькі, прызнайся, табе будзе каштаваць адпачынак на поўдні па лініі Мірбна-Шчура?

— Ты што, Віктар?.. Ты...

— Стоп! Сярожык, адкажы, колькі каштуе тваё прафесійнае сумленне?

Тут Баршчэвіч нічога наогул не адказаў. Ды мне г не патрэбны быў ягоны адказ. Мне важна было выказаць усё, што я пра яго думаю.

— Ну, і дзе твой матэрыял? — замест прывітання спытаў мяне ў рэдакцыі Іван Хведаравіч, трымаючы ў роце дзяжурную запалку.

— 3 адказнасцю за кожнае слова? — удакладніў я.

— Але ж! — насцярожыўся шэф. — Пакажы!

— У казы! — не вельмі дасціпна адпарыраваў я, але прычын для гумару ў мяне было, згадзіцеся, няшмат. — Сам усё растлумачу на «лятучцы». Усім!

I з гэтымі гордымі словамі я накіраваўся ў бок кабінета галоўнага.

Менавіта ў прыёмнай я і пабачыў таго, каго вельмі спадзяваўся сустрэць асабіста. Маёр Зубілаў выйшаў з кабінета галоўнага і носам у нос сутыкнуўся са мной. Я стаў ва фрунт і прыклаў руку да скроні.

— Вітаю вас, таварыш маёр, у сценах двойчы ардэнаноснай газеты!

— Да пустой галавы руку не прыкладаюць, — з прыкметнай адсутнасцю аптымізму ў голасе адказаў Зубілаў.

— Дык гэта калі сапраўды галава пустая, — удакладніў я. — А наконт маёй вы трошкі памыляецеся. Думаю, не ў апошні раз.

Маёр мне нічога не адказаў. I я яго выдатна разумею. У такой сітуацыі і я б моўчкі язык праглынуў. Але ўся розніца

паміж мной і маёрам у тым, што ў падобную сітуацыю я трапляць не планаваў. Прынамсі, у бліжэйшы час.

Галоўны сустрэў мяне з такімі ўрачыстасцямі, нібыта трэці ордэн павінны былі ўручыць не газеце, а асабіста мне.

— Чуў, чуў пра твае прыгоды, — сказаў ён, паціскаючы мне руку. — А што ты маеш сказаць наконт артыкула?

— Пра ўсё раскажу на «лятучцы», —паўтарыў я, сеўшы за доўгі стол, за якім адбываліся нашыя бясконцыя планаванні. Гэта быў першы і ці не апошні ў маім жыцці выпадак, калі на «лятучку» я з’явіўся своечасова.

Якая ўсё ж пакута — зноў пераказваць тое, што адбылося ў дні, гарантаваныя мне дзяржавай для адпачынку! Я тэзісна паведаміў шаноўнай «лятучцы» пра падзеі і выказаў меркаванне наконт таго, як павінен выглядаць артыкул. Маё выступленне, прызнацца, зрабіла належны эфект, асабліва калі галоўны памахаў у паветры паперай з прабачэннем, падпісаным маёрам Зубілавым.

Справа ў тым, што журналісты ў вольны ад працы час даволі часта кантактавалі з міліцыяй. Асабліва ў тыя дні, калі атрымлівалі ганарары. Наша партыйная газета — не выключэнне: галоўнаму час ад часу даводзілася «адмазваць» уласных затрыманых міліцыяй супрацоўнікаў, звяртаючыся аж да вышэйшых чыноў. Але каб ягоны журналіст быў затрыманы не па п’янцы, а ў час выканання службовых абавязкаў ды яшчэ з пісьмовым прабачэннем з боку міліцыі, — такога ў рэдакцыі не мог згадаць, бадай, ніхто. Такім чынам, мой рэдакцыйны аўтарытэт узняўся да нябачных вышыняў. Я мог ужо нават нічога наогул не пісаць...

Пакрыху супакоіўшыся, «лятучка» абмеркавала самыя розныя пытанні і планы публікацый на бягучы тыдзень. Але мяне насцярожыла вось што: звычайна шэф даволі жорстка вызначаў тэрміны здачы найбольш «гарачых» матэрыялаў. Мне ж ён не сказаў ні слова. Само сабой, ён затрымаў мяне, адпусціўшы ўсіх на абед.

— Вось што, Віктар, — сказаў ён. — Мяне вельмі радуюць твая энергія, гарэнне, уласцівае маладым.

Стары дэмагог! Такі ўступ — я ведаю! — не абяцаў нічога добрага.

— Але ва ўсім тым, пра што ты расказаў, — працягваў галоўны, — ёсць адзін надзвычай істотны нюанс.

Дрэнь справы! Калі ў ход пайшлі нюансьі — значыць, работа мая, відаць, пайдзе кату пад хвост.

— Я ўхваляю тваю пазіцыю і нават шмат у чым з табой згодны, — спяваў салаўём галоўны. — Але такі матэрьіял, якім ты яго задумаў, гонару нашай газеце не зробіць. Проста ён прагучыць як выклік грамадскім настроям. У мяне тут стос лістоў ад тых, хто быў на тым канцэрце. Згадзіся, што чакае нашае музычнае мастацтва, калі кожны, хто захоча, пачне на людзях агаляцца? Да чаго мы можам прыйсці?

— Прабачце, але і я таксама агаляюся ў кожным радку, які пішу, — адказаў я.

— Дрэнна, што ты не хочаш мяне зразумець, — лагодна сказаў галоўны. — Мне проста не хочацца, каб твае намаганні аказаліся халастым стрэлам. I адначасова не хачу, каб мы заставаліся на тых пазіцыях, якія ў дачыненні да гэтага канцэрта занялі іншыя рэдакцыі. У нас павінна быць уласная пазіцыя.

— Вы хоць ліст Чужога з ягонымі тлумачэннямі надрукуеце? — спытаў я.

— Безумоўна! А што да твайго артыкула, дык сам разумееш: давядзецца над ім шмат папрацаваць, каб усё было дакладна, каб усе акцэнты былі на належных месцах. Мы павінньі...

—... адказваць за кожнае слова, — перапыніў я галоўнага.

— Малайчына! Нельга забывацца на тое, што нашая газета — гэта партыйны орган. Таму кожны артыкул у ёй — увасабленне пазіцыі не толькі нашай рэдакцыі, але і ідэалагічных прынцыпаў дзяржавы!

— Але не менш і пазіцыі аўтара! — у адчаі крыкнуў я.

— I аўтара таксама, — супакоіў мяне галоўны. — Вось чаму я і папярэджваю, што над тваім артыкулам, пазіцыю якога я ў цэлым прымаю, мы будзем працаваць разам. Усё, ідзі абедай.

Дзякуй за бацькоўскую ласку.

Але каб вы ведалі, як я не люблю працаваць для рэдакцыйнага кошыка!

А!.. Адным словам — панядзелак. Тут я маўчу. А вось заўтра трэба будзе ўшчыльную заняцца Шчуром. Згадзіцеся, без знаёмства з ім мой артыкул будзе выглядаць недастаткова поўным...

Ды, уласна кажучы, калі панядзелак — цяжкі дзень, дык, значыць, далей павінна быць лягчэй. Нашто ж тады чакаць аўторка?!

1989 г.

САКСАФОН 4ЫНГІСХАНА,| АЛЬБО «ХВОРЫЯ» ГРОШЫ

Джазавы раман

Ігару Сафонаву

і іншым альт-саксафаністам прысвячаецца

  1. СОЛА АД БРАНІСЛАВА ЗУБЧОНКА (пачатак)
  2. a) . Empty Bed Blues («Блюз пустога ложка»), Бэйсі Сміт

Усю ноч па падаконніку барабаніў дождж. Гэта быў першы веснавы дождж, які змываў бруд, што пакінула па сабе зіма, і шырокія патокі вады бруіліся па асфальце, несучы пясок, галлё, паперы, ачышчаючы зямлю і рыхтуючы яе да сустрэчы цёплых сонечных дзён.

Слухаючы начную музыку вясны, я спачатку сядзеў нерухома, атрымліваючы асалоду ад аднаго гэтага настойлі-вага і толькі знешне аднастайнага яе пошчаку. Мне здавалася, што там, за шыбамі, каторую гадзіну іграе нейкі адмысловы барабаншчык і вядзе сваю партыю беспамылкова, цалкам аддаючыся Яго вялікасці рытму — той аснове, на якой і нараджаецца музыка. Ягоныя палачкі з надзвычайнай хуткасцю малацілі па шкле, па падаконніку, але я адчуваў у гэтым апантаным пошчаку не хаос, бязладдзе, а дакладнасць, выверанасць, звышнатуральныя свабоду і гармонію, якімі пазначана ігра толькі сапраўдных музыкантаў — віртуозаў не па адукацыі ці вывучцы, а па стылі жыцця ў мастацтве.

Гэта быў не рокавы рытм, які звычайна задае навальнічная залева. У гуках веснавога дажджу мне чуўся блюз — музыка часам знешне даволі стрыманая, але поўная неўтаймоўных страсцей, агню, эмоцый. Блюз, асабліва класічны, — свайго роду наркотык, і чым больш яго слухаеш, тым глыбей апускаешся ў ягоную чарадзейную атмасферу, поўную невыказных пачуццяў: болю, роспачы, узнёсласці, радасці, слёз і весялосці. I ніхто яшчэ ва ўсім свеце не здолеў даклад-

на вызначыць, што ж гэта такое — блюз. А як можна падабраць дакладнае вызначэнне таму, што змяняецца штохвілінна? Як сфармуляваць спевы салаўя, туман над ранішняй ракой, святло барвовага месяца над блізкім лесам, перастук колаў электрычкі і чырвоныя ліхтары на апошнім яе вагоне? Бо гэта блюз. А блюз — усё тое, што менавіта ты асабіста ўспрымаеш з наваколля, гэта музыка выключна для аднаго цябе. Блюз — гэта галінка слівы, якая вось цяпер лашчыцца да шыбы пакоя, блюз — гэта пырскі з-пад колаў тралейбуса і міліцыянеры, што сталі пад дажджом і назіраюць, як у акне дома насупраць цалуюцца двое, блюз — гэта чорныя ажурныя калготы, якія сохнуць на спінцы крэсла, і папяльнічка з раздушанай у ёй цыгарэтай. Нарэшце, блюз — гэта дзяўчына, якая вось ужо трэцюю гадзіну сядзіць у маім ложку і маўчыць, што для яе не дужа характэрна. Блюз нават тое, што ёй давядзецца такі пайсці дадому, таму што класціся з ёй у ложак мне сёння зусім не хочацца. Чаму? Я слухаю блюз дажджу...

— Зуб, а чаму цябе ўсё-такі любяць жанчыны? — раптам пытае Жужа.

Зуб — гэта я. Дакладней, адна з некаторых маіх мянушак. У маім пашпарце запісана: Браніслаў Янавіч Зубчонак, беларус. Зуб — мянушка яшчэ са школы. У кансерваторыі былі прычапіліся да імя, таму што Браніслава там сустрэнеш куды радзей, чым, скажам, Сямёна ці Іллюшу. Вось чаму на маё імя вострасловы накінуліся адразу: Браніслава спачатку перарабілі ў Бронетранспарцёр, адкуль і вывелі канчатковы варыянт — Бэтээр. Канешне, мянушка адпавядала маёй спецыяльнасці, бо, забраўшыся ўнутр вялікай тубы, я сапраўды адчуваў сябе ўнутры баявой машыны. А вось у апошнія гады мяне часцей за ўсё называлі Пэтам. Усё з-за таго, што я гадзінамі мог слухаць свайго любімага гітарыста Пэта Мэціні. Туба і па сённяшні дзень урачыста вісіць на цвіку, а на хлеб я зарабляю з дапамогай сваёй любімай “швайкі” — гітары «Ібанэц стандарт».

—Зуб, а чаму ты мяне не любіш? — зноў запытала Жужа.

Яе сапраўднае імя Іна. Многія думаюць, што яна з ліку тых рэстаранных інтурыстаўскіх дзяўчатак — «зондарш». He, Жужы ў іх кола ніколі не прабіцца. Яна сама неяк прызналася, што ёй не стае майстэрства быць элегантнай шлюхай. Што-небудзь адно з гэтага багатага набору — калі ласка, а вось каб усё разам... Тлумачачы гэта, Жужа смяялася, але даволі нацягнута. У яе былі і выдатная фігура, і прыго-

жы тварык, і гардэроб — дай божа, аднак «зондаршы», хоць і дазвалялі ёй быць побач, але ў сваё кола ўсё роўна не прымалі. Таму Жужа і працавала ўдзень недзе ў бібліятэцы, а вечарам нязменна аціралася ў «Зорным дажджу» — рэстаране інтурыстаўскай гасцініцы, дзе іграе наш ансамбль. У народзе рэстаран называюць проста «Зорка», і Жужа робіць там свае дробныя справы, такія зрэшты звычайныя ў наш час: нешта купляе, прадае, дастае, мяняе... Швейцара Андрэя Захаравіча — адзінага сярод швейцараў, каго завуць па бацьку, а не проста «конь», Жужа купіла тым, што пачала прыносіць яму замежныя газеты і часопісы на нямецкай мове, прычым свежыя, і «захрыбетныя» турысты звычайна вылуплялі вочы, калі бачылі Андрэя Захаравіча з нумарам «Шпігеля» ў руцэ каля ўваходных дзвярэй. Мушу дадаць, што ў канфлікт з законам Жужа ніколі не ўступала, і не было, бадай, ніводнага чалавека, якога б яна калі-небудзь пакрыўдзіла ці падманула. Адно слова: добрая, прыгожая і спагадлівая. Яна — ідэальны варыянт жонкі для кожнага музыканта, калі б сярод нас не было гэтак шмат прахіндзеяў і боўдзілаў.

Я паглядзеў на Жужу. Яна сядзела ў маім халаце ў ложку, накрыўшыся коўдрай. Пасля ваннай, з нейкай доўгай цыгарэцінай у руцэ, яна выглядала амаль на «пяць». Амаль таму, што я не люблю нахабства. У нахабства ўсё ж маюцца нейкія межы. Адна справа, калі б я сам пагнаў яе ў ванную, а потым упіхнуў у ложак, што для яе і не было нечым незвычайным. Зусім іншая — самой успёрціся пад коўдру і пры гэтым нахабна падганяць партнёра. Нездарма ж я ў вочы называў Жужу «некіруемая ядзерная боегалоўка індывідуальнага навядзення».

Вось і цяпер я глядзеў на яе і думаў, што ў канцы верасня з Алжыра вернецца Алена і наўрад ці сцерпіць такія мілыя сцэны. Алена мне — амаль нявеста. 3 ёй мяне пазнаёміла сама Жужа, і Алена, думаю, здагадвалася пра мае з ёю адносіны яшчэ ў параўнальна недалёкім мінулым. Ды Алена была першая і адзіная, хто пакінуў у маёй двухпакаёўцы свой халат і паведаміла сваім бацькам, дзе яна часам начуе.

— Зуб, ну што здарылася? Ты маўчыш ужо другую гадзіну, — капрызіла Жужа, напусціўшы на сябе нейкую млявасць.

Як жа яна пачне квахтаць, калі я папрашу яе пакінуць мой ложак!

— Дай папяльнічку! — прыўзнялася яна.

Я моўчкі паднёс ёй бляшанку з-пад фінскага піва і вярнуўся ў крэсла.

— Я змерзла, — не спынялася Жужа.

Дождж між тым на вуліцы не сціхаў.

— Ну што з табой? — амаль крыкнула яна.

— Блюз, — адказаў я. — Ты ведаеш, што такое блюз?

— Гэта калі жанчына кажа, што ёй халодна, а мужчына разважае пра выкананне квартальнага плана!

Ай да Жужа! Куды там да яе тым «зондаршам»! У іх жа на такое проста мазгоў не хопіць. Але сёння, Жужа, нічога ў нас не будзе. Мінулага не вярнуць, на жаль! А да таго ж — блюз вакол, сапраўдны блюз...

— Апранайся, Жужа, і валі дадому, — сказаў нарэшце я.

— Ты звар’яцеў? Я ж толькі калготы памыла!

— Дык ідзі босая, а калготы сунь у кішэню: усё адно дождж, — прапанаваў я.

— Дурань, — адказала Жужа, усё яшчэ думаючы, што мая гульня пад назваю «блюз» працягваецца.

— Я цябе, здаецца, ніколі яшчэ не выганяў. Таму вось і прашу, каб ты сама пайшла дамоў.

— Тады закажы мне таксі, — гнула яна сваё.

— Калі ласка! — Я ўзяў тэлефон і набраў нумар. Дом, дзе жыла Жужа, быў на гэтай жа вуліцы метраў за чатырыста ад майго. Але спрачацца з ёй мне зусім не хацелася.

— Ну і што табе сказалі? — усміхнулася Жужа.

— Дыспетчар сказала, што заплаціць сама, каб толькі зірнуць на таго, хто паедзе. Давядзецца табе пехам.

— Дай сюды тэлефон! — Жужа нарэшце зразумела, што я не жартую. — Зараз сам пераканаешся, што дадому я ўсё ж паеду на таксі.

Яна ведала, як гэта рабіць. У адну хвіліну Жужа расказала дыспетчару жудасную казку пра вядомага барытона з опернага тэатра, які заўтра спявае прэм’еру, а сёння пакутуе на горла, і амаль адразу паўтарыла нумар машыны. Кінула, бессаромніца, на падлогу халат сваёй лепшай сяброўкі і на голае цела апранула кашулю.

— Вучьіся, Зуб, — сказала яна. — Трэба ўмець дамаўляцца з людзьмі.

М-да, фігурка ў яе — самы высокі клас! Тут нават Ваўчыца нічога не стане аспрэчваць, хоць яна сярод «зондаршаў» — і аўтарытэт, і своеасаблівы эталон.

— Прынясі мае калготы, — загадала Жужа.

Я падняўся з крэсла і кінуў ёй, скамячыўшы, калготы.

Жужа ледзь не лопнула са злосці, але моўчкі нацягнула яшчэ вільготныя калготы на свае выключныя ножкі.

— Я абавязкова напішу Ленцы, які ты ўважлівы кавалер, — паабяцала яна.

— Машына прыехала...

— Дай рубель, — папрасіла Жужа.

He, яна ўсё ж умела трымаць марку.

— Манеткамі, — удакладніла яна, калі я працягнуў ёй рублёўку.

Я ссыпаў ёй у далонь усю дробязь, што знайшоў у кішэні курткі.

— Зуб, але ж ты — жудасны жлоб, — раптам жаласна сказала Жужа і прытулілася да мяне. — Я сапраўды змерзла.

Але ўжо праз якое імгненне яна зноў зрабілася такой, якой была амаль заўсёды, — дзелавой і нечым вечна заклапочанай.

— Што там Маркіз такое плёў сёння, не зразумела? — спытала яна, апранаючы плашч. — Karo ён яшчэ збіраецца браць у ваш бэнд?

— Ён на нейкім хутары адкапаў саксафаніста. Сказаў, што ў нас галовы паадвальваюцца, калі мы яго пачуем.

— I ён што, сапраўды будзе ў вас лабаць?

— He бачу ў тым вялікага сэнсу... — адказаў я. — Нашто нам гэтая дудка? Больш народу — заўсёды больш праблем.

— Ну, вы ж цяпер будзеце іграць джаз, — сказала Жужа. — Музыку тоўстых... А джазавы бэнд без сакса, што мен без грошай.

— Бывай, — адказаў я.

— Я сёння хацела застацца ў цябе, — сумна сказала Жужа, пацалавала мяне і выскачыла за дзверы.

Я вярнуўся ў свой пакой і зноў паваліўся ў крэсла. На вуліцы ішоў дождж...

б) . Out Of Nowhere («3 ніадкуль»), Джонг Грын

Сапраўды, Маркіз зноў нешта прыдумаў. На яго час ад часу такое находзіла, таму што кіраўнік нашага славутага комба марнаваць час не любіў.

Уласна кажучы, менавіта таму сам ён і іграў мала. Увесь час «вырашаў праблемы». Маркіз — ён жа Марк Шулькін — любіў, калі яго так называлі, і сам пры гэтым трымаўся адпаведна: увесь — саліднасць, увага, далікатнасць, гатоўнасць штохвілінна сказаць вырашальнае слова. Вось толькі вочы ў яго бегалі па баках, нібы стралялі, і імгненна

даносілі патрэбную інфармацыю ягонаму «бартавому камп’ютэру» — лабастай кучаравай галаве.

У нас жа клопат заставаўся адзін: лабаць. Усім іншым займаўся Маркіз. У тым ліку і размеркаваннем нашых заробкаў, уключаючы і «хворыя» паступленні. I калі аднойчы Маркіз паведаміў, што мы садзімся ў «Зорку», ніхто з нас асабліва не здзівіўся і не кінуўся высвятляць, колькі і чаго яму гэта каштавала. Дакладней — нам усім. Таму што мы разумелі: якія б ні былі нашыя выдаткі, максімум праз паўгода будзем мець усё назад утрая. «Зорка» — лепшы, найбольш прэстыжны рэстаран горада, у ім і ўсе багатыя каўказскія хлопцы сілкуюцца, і замежнікаў штовечар некалькі дзесяткаў бавяцца. Адпаведна і «хворых» ідзе, як ні ў якім іншым рэстаране. Да таго ж часта на барабаны кладуць валюту. А гэта стымул — ого які!

Сам Маркіз скончыў музычную адзінаццацігодку. У яго быў добры слых, здольнасці да клавішных інструментаў, веды ў галіне аранжыроўкі. Раней ён працаваў у філармоніі, але хутка стаміўся ад бясконцых паездак па вёсках. Яму патрэбна была ўласная, пастаянная «кропка», дзе можна было адчуваць сябе няхай невялікім, але ж — гаспадаром і пры гэтым рабіць уласны «інтарэс». I паступова ён гэтага дасягнуў: столік трэба заказаць — ідуць да Маркіза, інструменты з выгадай прадаць ці дастаць нешта сабе — да яго, што з прадуктаў дэфіцытных патрэбна — да нашага менеджэра на паклон. Ён і кухню, і бар у сваіх руках трымаў, так што калі хто пра спіртное пытаў апоўначы, праз Маркіза рэдка калі праходзіў. А ён шанаваў і такую лішнюю капейчыну прыбытку.

I комба ён згуртаваў з такіх людзей, якія яму не заміналі ніколі. Як ні дзіўна, каманда ў нас сабралася даволі прыстойная. Лабухі не ганарыстыя, але цану сабе ведалі, майстрьі на ўсе рукі, любы матэрыял па зубах. Мы ігралі і папулярныя песенькі, і рок, і джаз, часам запісваліся на радыё з рознымі заслужанымі салістамі. Гэта калі кампазітар разумеў, што ягоная новая песня — так сабе, мякка кажучы. Тады ён прыходзіў вечарам у «Зорку», Маркіз заводзіў яго ў наш пакойчык, мы сабе лабалі, а наш шэф тым часам шукаў шляхі да ратавання чарговага эстраднага сачынення. Да таго ж лішняя дзесятка-другая, што выляталі з кішэні кампазітара адразу ж па запісе, нам яўна не шкодзілі, тым больш што падаходны падатак ці там аліменты з гэтага ганарара ў нас ніхто не вылічваў.

Без Маркіза нас у ксмба было пяць чалавек.

Побач са мной на сц эне звычайна мясціўся Анатоль Валяй. Мянушкі ён не ме$ , яго так і называлі — Валяй. Ён ад-

нолькава добра іграў ях на бас-гітары, так і на кантрабасе. Адукацыя, зразумела, вышэйшая, толькі што зусім не му-

зычная. Меў дыплом радыёэлектроншчыка, а іграць вывучыўся сам. Разведзены і, бадай, з усіх нас найбольш незалежны. Днём ён працаваў па дагаворы наладчыкам радыёапаратуры, а вечарам — лабаў. Я спачатку здзіўляўся, як у яго галава не лопаецца ад такой колькасці пачутай музыкі, а потым зразумеў, што мой сусед па комба — музычны наркаман. Як толькі ў нас здараўся перапынак, Валяй нацягваў на вушы стэрэатэлефоны і паглыбляўся ў сябе. Меў магнітафон і ў машыне. Нам апаратуру зрабіў выдатную: што адрамантаваў, што сам сабраў. Пра яго ў музычных колах ведалі і высока цанілі, таму што многія штучкі ён вырабляў не горшыя за фірмовыя. Маркіз часта браў з нас грошы, аддаваў Валяю, той нешта купляў і збіраў, таму грошы вярталіся пасля продажу апаратуры да нас з добрым працэнтам.

Зажымістым яго назваць нельга было. Ягоная «тачка» лічылася ці не агульным нашым набыткам. Валяй часта развозіў нас па дамах, калі здаралася іграць для «хворых» ці на вяселлях, ахвотна пазычаў грошы і ніколі не патрабаваў, каб пазыку вярнулі ў абумоўлены тэрмін. Можа, менавіта таму яго рэдка калі падманвалі.

Шаміль Чаркізаў — Чырык — мог іграць літаральна на кожным інструменце. Праўда, віртуозам яго наўрад ці хто назваў бы, але скрыпка, клавішныя, флейта, гармонік у ягоных руках гучалі лёгка і прафесійна. Калі неяк спатрэбілася, на маіх вачах за два тыдні навучыўся іграць на дудзе. Кроў чалавека з гор і ўсходняя знешнасць дапамагалі яму хутка згаварыцца з пастаяннымі наведвальнікамі «Зоркі» — гандлярамі з гарадскіх рынкаў. Ён быў здольны праспяваць «Суліко», падрабіць Кікабідзе, зымітаваць Чэлентана... Карацей кажучы, Чырык быў для нас сапраўднай знаходкай. Маркіз выцягнуў яго з агітбрыгады нейкага даследчага інстытута, дзе Чырык сталярнічаў і займаўся любоўнымі інтрыгамі. Але калі і тое і другое ён выконваў гэтак жа старанна, як і працаваў на сцэне, можна бьіло не сумнявацца: памяць па сабе ў інстытуце ён пакінуў добрую і трывалую.

Да грошай ён ставіўся лёгка, гуляючы. Магчыма, проста трымаў марку каўказца. Але асноўным кліентам у Валяя быў менавіта ён.

За барабанамі сядзеў Цімафей Г разноў. Нездарма кажуць, што барабаншчык — сэрца кожнага бэнда. Што да мя-не, дык я лічыў: сэрца нашага комба даволі хворае. He, Цэцэ іграў цалкам прыстойна. Ён меў камплект «Прэм’ер» з та-леркамі «Пэйст» і іншымі фірмовымі жалезкамі, а малы барабан быў пазначаны знакам фірмы «Сонар». Да таго ж, Мар-кіз дапамог яму дастаць рытм-камп’ютэр «Роланд». Пакупка каштавала нам процьму грошай, затое Цэцэ мог цяпер урубіць праграму і пайсці са сцэны, нават пакурыць з кліен-турай у той час, як мы карачыліся перад публікай. «Роланд» што — стукае сабе і стукае, не хварэе і не п’е, за халтуру сва-ёй долі не патрабуе, у спрэчкі не лезе. Жывога такога ўзорнага музыканта я ніколі не сустракаў. Гэта быў ідэал, на які мы ўсе павінны былі б раўняцца. У кожным разе, рытм-камп’ютэр па характары быў значна лепшы за свайго гаспадара.

Цэцэ і хвіліны не мог сцярпець, каб не ўставіць уласныя тры грошыкі, соваў нос усюды, дзе толькі можна было, сварыўся з-за кожнай дробязі. Адзін Маркіз мо меў права паставіць яго на месца. Ён узяў Цэцэ ў комба хіба толькі з-за фірмовых барабанаў і трымаў, думаецца, толькі да тае пары, пакуль Цэцэ расквітаецца з ім за японскую рытм-машынку. Што да грошай, дык пра іх з Цэцэ лепш было не пачынаць гутарку, хоць сам ён так ці іначай усё ў рэшце рэшт зводзіў менавіта да іх. Цыгарэту добрую стрэліш у яго — гані палціну, бо ён нашых не курыў, толькі «Мальбара» ці «Чэстэрфілд». Усе пустыя бутэлькі, што асядалі ў нашым пакойчыку, ён выносіў з рэстарана і здаваў. Але гэта ўжо так, выключна ягоныя прыватныя справы. Урэшце, у кожнага з нас у галовах лётаюць уласныя «мухі». А тым больш — у музыкантаў з кабакоў. Тут усяго можна набрацца, розныя псіхозы падхапіць — раз плюнуць, лягчэй за прастуду.

Была ў нас і спявачка. Моніка, жонка Маркіза. Тут я — пас. 3 яе такая ж спявачка, як з мяне — Сеговія. Слых у яе быў, не спрачаюся. Але вось местачковасць выпірала з яе ў кожным слове, што б яна ні спявала — ці то па-англійску, ці што з беларускага народнага рэпертуару. Фірмовае шмаццё, лепшае з таго, што даставаў Маркіз, вісела на ёй як на пудзіле. Адзінае, што ратавала становішча, — дык гэта яе лагодны характар. Скажаш што — адразу ж выканае, не помню, каб запярэчыла. I яшчэ дзесяць разоў перапытае, ці добра ўсё робіцца.

Канешне, каб не Маркіз, у нас усё б імгненна развалілася, а Моніка і хвіліны не пратрымалася ў «Зорцы» са сваім

вісклівым, ненатуральным голасам. На маю думку, гэтак, як яна, здольныя спяваць хіба што заводскія сірэны. Жанчына — ніколі!

Такое вось і было нашае комба. Магчыма, і не лепшае з калектываў аб’яднання рэстаранных ансамбляў, але і не горшае. Адно я ведаю дакладна: нам зайздросцілі і многія усур’ёз марьілі пра тое, каб сесці на нашае месца. Разумеў тое і Маркіз. Нам патрэбны быў супер-музыкант, каб на ім трымалася ўсё, каб нам ніхто і слова не мог сказаць. Маркіз шукаў музыканта, каб адным ім можна было лёгка заткнуць рот кожнаму самаму вялікаму начальніку. Але пакуль нічога ў яго не атрымлівалася. He, добрых музыкантаў у горадзе хапала. А вось супер-лабухаў не было. Тыя, хто маглі прэтэндаваць на такі ўзровень, лепшыя гады мелі за спінай, таму мне проста цікава зрабілася: каго ж гэта і дзе здолеў выкапаць наш бясцэнны Маркіз?

в) . High Society («Вышэйшае таварыства»), Рэгтайм

Прачнуўся я, як заўсёды, каля дзесятай гадзіны. Хуценька пачысціў зубы, памыўся, апрануў спартыўны касцюм, красоўкі і выбег на свежае паветра. Такая ўжо была ў мяне завядзёнка: ранкам абавязкова размяцца, пабегаць, прачысціць лёгкія, якія за адзін вечар працы ў кабаку паглыналі неймаверную колькасць чаду.

Бегучы па вуліцы, я зноў у думках вярнуўся да таго, што пачуў ад Маркіза. Сапраўды, класная дудка нам была патрэбная. I тут Жужа не памылялася: саксафон — гэта адзінае, чаго нам выразна не ставала. Але хто? Я ламаў галаву, аднак не мог прыгадаць нікога, хто згадзіўся б да нас пайсці. У горадзе было пяць-сем па-сапраўднаму класных саксафаністаў, аднак ніхто з іх, наколькі я ведаў, не быў без работы. Наўрад ці хто з іх кінуў бы па ўласнай ахвоце, скажам, дзяржаўны эстрадны аркестр, каб сесці ў кабак, няхай сабе і самы лепшы ў горадзе. Там — сапраўдны прэстыж, канцэрты, афішы, тэлебачанне. Хоць з грашыма, канешне, не вельмі. У нас, праўда, таксама прэстыжна, асабліва цяпер. Я, напрыклад, на канцэрт эстраднага аркестра прайду спакойна, пальцам не паварушу, нават калі канцэрт урадавы, дзе кожны трэці глядач — «арганіст» у цывільным. А вось музыкантам з гэтага аркестра трапіць да нас у рэстаран не так і проста. Трэба загадзя сазваніцца, дамовіцца, каб іх пасадзілі як людзей, падалей ад кухні, каб афіцыянты не глядзелі на цябе, як на звычайнага кліента-дзятла. Так што

мы, калі сур’ёзна падумаць, не так і шмат прайгравалі ў параўнанні з лабухамі з дзяржаўнага аркестра.

Само сабой, з публікай у нас праблем ніколі няма. Штовечар некалькі сталоў займаюць закардоннікі. А гэты кліент — не тое што наш, якому толькі і падай што-небудзь з італьянцаў ці адпаведную ім айчынную музычную макулатуру. Тым, не нашым, значна больш па душы, калі гучыць не песенька пра зоркі і кветкі, а нештачкі больш сур’ёзнае, накшталт «Як высока месяц». Таму джаз нам даводзілася выконваць вельмі часта. А калі ў зале знаходзіцца якая-небудзь замежная дэлегацыя ці поезд дружбы, дык працаваць нам — адна асалода. I паапладзіруюць табе пасля нават кароценькага сола, і падзякуюць у канцы вечара. А то і ў валютны бар экскурсію нам наладзяць, пачастуюць, як мае быць.

Зарабляем мы няблага. Аклад за дзве сотні, прэміі штомесяц. Ну і сёй-той прыбытак маем ад тых нашых гасцей, хто пажадае што-небудзь спецыяльнае, тое, чаго ў зацверджанай праграме няма. Такіх заказчыкаў здаўна называюць у кабаках «хворымі». I працаваць з імі — найдалікатнейшая справа.

Скажам, сёння ў нас гуляюць госці з сонечнай Грузіі. A мы між тым іграем сваё, што замацавана пячаткай на фірменным бланку: Янга, Гілеспі, Элінгтана, Уільямса, Саульскага, Эшпая, Лучанка, Іванова. I ўсё ідзе сваім парадкам, калі раптам хто-небудзь з гарачых усходніх гасцей не падляціць да эстрады і не запатрабуе: «Лезгінку давай!» A яе вось у зацверджаным спісе ў нас няма. Тут на першы план выходзіць Маркіз і ветліва тлумачыць: маўляў, мы гэтага не выконваем. Што ж, яму часам даводзіцца і пацярпець, выслухаць пэўную колькасць экзатычных крыўдных слоўцаў і агульназразумелых фальклорных словаспалучэнняў, але Маркіз між тым сваю задачу ведае выдатна. Таму і працягвае тлумачыць: не іграем, бо баімся дрэнным выкананнем пакрыўдзіць дарагіх гасцей. Пры гэтым глядзіць не ў вочы «хвораму», а нібы скрозь яго. А такое на людзей дзейнічае безадказна.

Інтэлігентныя тлумачэнні Маркіза супакойваюць гасцей роўна на пяць хвілін. He больш. Таму яны вяртаюцца, цяпер з сябрамі, і яшчэ мацней размахваюць рукамі. Маркіз зноў тлумачыць: добра, мы маглі б выканаць лезгінку, але няма яе ў зацверджанай высокім начальствам праграме. Вось тады на паверхню ўпершыню і выплываюць «хворыя» гро-

шы, Кліенты прагнуць свайго, яны жадаюць паказаць сябе сапраўднымі мужчынамі і зрабіць прыемнае сваім дамам, пераканаць іх, што здольныя выканаць усё, колькі б ім тое ні каштавала.

Звароты непасрэдна да нас не сустракаюць водгуку. Мы ківаем на Маркіза, а той весці гульню ўмее. На грошы — нуль увагі. He дазволена — і ўсё тут! Тыя зноў размахваюць рукамі, аднак гэтым разам у пальцах сціснуты больш важкія аргументы. Але ўзяць «хворыя» на вачах усяго рэстарана — значыць развітацца з работай і страціць аўтарытэт у публікі. Камерцыя — справа тонкая. Да таго ж за намі таксама назіраюць, хоць усе, хто працуе ў кабаку, разумеюць: кліент — наш бог і кармілец. Раней «хворыя» можна было браць адкрыта. Цяпер — нельга зусім. Ці, скажам дакладней, — можна, але ў такіх формах, нібыта іх ніхто і не даваў. Кінь нам цяпер на барабан хоць тысячу і папрасі выканаць што-небудзь з Бетховена ці Шапэна — мы і вокам не павядзем. Нібыта ўпершыню чуем такія прозвішчы.

У адным трэба быць упэўненым: лезгінка ў гэты вечар прагучыць абавязкова. I «Суліко» таксама. Усхваляваных гасцей, якія сустрэліся з нечаканай для іх перашкодай, Маркіз неўзабаве запрашае ў наш пакойчык за сцэнай. Вось дзе маюцца найболып спрыяльныя ўмовы для таго, каб спакойна паразважаць пра музычнае мастацтва, абмяняцца думкамі і падмацаваць той духоўны абмен пераканальнымі матэрыяльнымі аргументамі.

Аднойчы ў самы разгар вечара мы цэлую гадзіну ігралі толькі па заяўках. He ведаю, хто быў той чалавек. Нечым падобны да італьянца, але не каўказец, факт! I не п’яны. Апрануты звычайна. Ён проста моўчкі паставіў крэсла ў цэнтры пляцоўкі для танцаў і зручна ўладкаваўся ў ім, трымаючы ў руцэ кубачак кавы. Сеў і пальцам паклікаў Маркіза да сябе. I зрабіў гэта так, што мы адразу зразумелі: гэта — незвычайны, рэдкасны «хворы». Так «хварэюць» раз на дзесяць гадоў. На сто! He ведаю, што такое ён сказаў Маркізу, але той узляцеў на сцэну матыльком і адну па адной пачаў называць нам тэмы. Мы і пачалі іграць нон-стоп, а «хворы» сядзеў сабе пасярод залы і з асалодай папіваў з кубачка. Філя-афіцыянт кожныя дзесяць хвілін прыносіў яму гарачую каву.

Той рабіў маленькі глыток, прыжмурваўся і, ледзь усміхаючыся, працягваў слухаць музыку. I ніхто не асмеліўся выйсці танцаваць, хоць мы, як заведзеныя, ігралі выключ-

на інтымны, «прыжымны» рэпертуар. Ад напружання ў мяне рукі зрабіліся драўлянымі, хлопцы сядзелі мокрыя ад поту, толькі Валяй час ад часу ўсхвалявана шаптаў: «Во дае, сабака!..»

Роўна праз гадзіну «хворы» падняўся з крэсла і ўзняў уверх руку. «Кач!» — загадаў Маркіз, і мы імгненна спыніліся. «Хворы» ляніва папляскаў у далоні і зноў паклікаў да сябе Маркіза. Шапнуў яму нешта, і яны ўдвух не спяшаючыся пайшлі ў пакойчык. Я не скажу, колькі «хворы» там пакінуў, не ведаю. У рэшце рэшт на тое і ёсць камерцыйная таямніца. Неафіцыйная прэмія ад Маркіза, прынамсі, была звычайная, хоць у яго самога вочы яшчэ з тыдзень пасля таго былі круглыя, бы сподачкі. I толькі Ваўчыца, калі па сваіх каналах высветліла ўсё, што яе цікавіла, неяк разгубілася і паўжартам сказала: «А вы ведаеце, хлопчыкі, што я не люблю канкурэнтаў?»

Ды калі ж мы былі для такіх дзяўчатак канкурэнтамі? Смешна казаць! Валютны ж «хворы» сустракаецца не часта, але ў такіх выпадках ягоная раскрутка ідзе ўжо да канца. Я, праўда, ніколі ў справы Маркіза не лез, толькі ведаў, што здабытыя такім чынам грошы неяк ператвараліся ў апаратуру, касцюмы, асвятляльныя прыборы. Калі ўсё гэта рабіць «па фірме», трэба ўкласці сапраўды значныя сумы. Уласна кажучы, нам у аб’яднанні выдаюць многае з таго, што неабходна музыкантам. Але якое? Дзе ты нармальныя струны для майго «Ібанэца» набудзеш? А тымі ліхтарамі, якія мы ўбачылі ў «Зорцы» ў першы ж дзень, можна было асвятляць адно толькі танцавальную пляцоўку на вечары для тых, каму за пяцьдзесят. Ды што там казаць? Аб’яднанне музычных ансамбляў магло прапанаваць такія касцюмы, што ў іх адно на карнавал і можна было сунуцца, і тое з небяспекай прыцягнуць да сябе агульную ўвагу. Што рабіць? Шылі самі, на заказ. Але ж, вядома, не за ўласныя. За «хворыя». Дык цяпер і на людзях не сорамна паказацца...

Я бег па найбольш працяглым маршруце. Добра ўзмакрэў і адчуваў, як цела наліваецца бадзёрасцю і здароўем. Трэба будзе сёння ж паспрабаваць высветліць у Маркіза ўсё. Калі ён, скажам, вырашыў прыстроіць у нас якога-небудзь блатнога смаркача, сыночка, дык я буду катэгарычна супраць. У нас людзі хоць і розныя, але на сцэне чуюць адзін аднаго выдатна. Тым жа Валяю ці Цэцэ мне не трэба было нешта спецыяльна тлумачыць. А калі сярод нас з’явіцца малады і неачэсаны? Тут ужо за любыя грошы — не! Ка-

бак — гэта праца, але ніяк не вучэльня для падрастаючага пакалення лабухаў.

Дзіўна, але чым бліжэй да вечара, тым больш мяне цягнула ў «Зорку». Сумаваў я без работы? Ды наўрад ці. Проста прывык да Андрэя Захаравіча з ягонымі хохмамі і недакучлівымі, душэўнымі аповядамі, прывык да прайдзісвета Філі, які лічыў за прафесійны гонар нават з нас, рэстаранных лабухаў, зняць пару капеек ва ўласную кішэнь, прывык да Віцька і ягоных калегаў з нябачнага фронту, якія штовечар дзяжурылі ў рэстаране і ляніва ганялі з кута ў кут падначаленых Ваўчыцы. Я сумаваў нават па іх — у меру нахабных, але гордых сваёй роляй у гэтым кабацкім чадзе, апранутых і дагледжаных, як у каралеўскай стайні. На сур’ёзныя гутаркі яны не цягнулі, ды і галовы ў іх былі не самымі істотнымі часткамі цела. Яны больш клапаціліся пра свае фігуры, безупынна разважалі пра вартасці тых або іншых калготаў, макіяжу і іншых неабходных у іх прафесіі рэчаў. Усё іншае для іх практычна не існавала, хоць да нас, лабухаў, яны ставіліся даволі прыязна: і цыгарэтамі рэдкімі частавалі, і праспекты з апаратурай часам падкідвалі. Праз іх пастаянных кліентаў даставалі мы і розныя нязначныя, здавалася б, рэчы, без якіх працаваць сучаснаму музыканту немагчыма. Тыя ж струны, трысціны для саксафонаў.

У гасцініцы ўжо месяцы з тры жылі амерыканцы, якія нешта будавалі на ўскрайку горада. Мы з імі хутка пасябравалі, таму што адразу ж далі адчуць, што нас не вельмі можна ганяць як хочацца. Адзін з амерыканцаў, Джон, нядаўна падарыў нам нотны альбом «50 залатых джазавых тэм». Ці трэба тлумачыць, які гэта быў для нас падарунак? Амерыканцы штовечар прыходзілі ў рэстаран, і першую частку праграмы мы ігралі амаль выключна па тэмах з гэтага альбома. Чаму б не рабіць людзям прыемнае?

Віцёк і ягоная каманда спачатку актыўна цікавіліся нашай інтэрнацыянальнай дружбай, але хутка ўпэўніліся, што нічога небяспечнага для дзяржавы ў ёй няма. Амерыканцы нам у душы не лезлі, правакацый не ладзілі, чаго найбольш баяўся Віцёк. Так, звычайныя хлопцы і дзяўчаты, толькі што не ведалі, куды грошы падзець: атрымлівалі ў баксах, а жылі на рублі. Гэтым і выдзяляліся сярод іншых наведвальнікаў.

Філя ажно напружваўся, калі яны сядалі за столікі. 3 імі ён нічога лішняга сабе не дазваляў, асабліва пасля кароткай прафілактычнай гутаркі з Віцьком. Але на тое і быў ён Філя, каб умець паладзіць з кліентамі. Ён нават мову англійскую

пачаў вывучаць, а па тым, як мяняліся пярсцёнкі на ягоных пальцах, мы разумелі, што ягоны клопат пра амерыканцаў не зусім і бескарыслівы.

Karo мне часам было вельмі шкада, дык гэта Віцька і ягоных хлопцаў. Ну і работка ў іх была! Рэстаран жа ёсць рэстаран. I калі ўвесь вечар прасядзіш са шклянкай яблычнага соку, нават самы тупы чалавек здагадаецца, адкуль ты сам і якому богу служыш. Дзяўчаткі-пачаткоўкі ўжо праз пяць хвілін пачнуць хвалявацца, гарантую вам! 3 імі, праўда, у Віцька размовы былі заўсёды надзвычай задушэўныя. Дватры слоўцы на вушка з мілай такой усмешкай на твары — і тыя вымяталіся з «Зоркі». Назаўсёды! Праўда, на іх месца рэгулярна паступалі новыя абітурыенткі ў вышэйшае таварыства, таму ў Віцька работа ніколі не канчалася. Ды калі казаць шчыра, рупіўся ён не толькі згодна службоваму абавязку. Тут не апошнюю ролю, мусіць, іграла і «каманда» Ваўчыцы. Яе ўдзельнікі лічылі ніжэй за ўласны гонар ганяць навічкоў, таму напэўна адшукалі агульную мову з тайнымі органамі. Тым гэта таксама было на карысць: сітуацыя заўсёды надзейна кантралявалася.

He ведаю, колькі Віцьку плацілі ў ягоным офісе, але стол ягоных хлопцаў быў заўсёды абстаўлены як мае быць. Дзяжурыць кожнаму з іх выпадала два-тры разы на тыдні. Часам яны прыводзілі з сабой дам і займалі іх увагу велікасвецкімі гутаркамі, танцамі. Але тым не менш згодна вывучцы кідалі вострыя, нібы кінжалы, позіркі ў глыбіню рэстараннай залы. Калі ж дам з імі не было, за іх столікам можна было ўбачыць супрацоўніц з ведамства Ваўчыцы. Што ты з імі зробіш?! Гэта ж не зялёныя пэтэвушніцы — шукальніцы замежных «жаніхоў». У вопытных «зондаршаў» адказ быў гатовы на ўсё. 3 панталыку збіць іх было немагчыма, ды і гнаць іх з рэстарана, шчыра кажучы, не было за што, нават калі б некаму і вельмі хацелася.

Калі мы толькі паселі ў «Зорцы», Віцёк сам з’явіўся да нас на інструктаж. Ён — прафесіянал, ведаў ужо ўсіх нас па імёнах і мянушках, але трымаўся зусім не як супермен. Шмат ён нам не казаў, пра ідэалагічную адказнасць у рабоце з гасцямі краіны не далдоніў, адно папрасіў: калі што, маўляў, вы наш столік ведаеце. Ён часта зазіраў да нас у пакойчык, расказваў сапраўды дасціпныя анекдоты, лаяў футбольнае «Дынама», а калі мы даведаліся, што ён яшчэ і зацяты філафаніст, дык нашае сяброўства значна ўмацавалася і канчаткова страціла афіцыйньі характар. Чаго-чаго, а доб-

рых пласцінак праз нас праходзіла шмат. Мы і пісалі яму на стужку розныя рэдкія праграмы.

Падбягаючы да свайго дома, я і падумаў: хто-хто, а Віцёк напэўна павінен ведаць, каго цягне да нас Маркіз. Таму вырашыў сёння заявіцца ў «Зорку» раней, каб сёе-тое разведаць.

Пасля прабежкі я прыняў душ, паснедаў і гадзіны з тры займаўся. Гітара вымагала штодзённых практыкаванняў, і я мог працаваць над тэхнікай бясконца. Аднойчы Валяй, Цэцэ і Чырык па загаду Маркіза запісалі на стужку рытмічнае суправаджэнне некалькіх блюзаў з тым, каб дома я мог імправізаваць пад такі акампанемент. Гэта аказалася надзвычай цікава і карысна. Я бясконца ганяў стужку і працаваў на інструменце ў розных тэхніках. Таму заўсёды быў у добрай форме і зараджаны на ўсе магчымыя і нават немагчымыя заказы «хворых».

Калі мне надакучыла іграць, я крыху паслухаў музыку, прыбраў у кватэры пасля нашэсця Жужы і сеў пісаць ліст Аленцы. He ведаю, ці будзем мы разам: быць жонкаю музыканта — гэта спецыфічная прафесія. Магчыма, яна і ашчаслівіць маю двухпакаёўку тым, што паселіцца ў ёй назаўсёды. Але не выключаю, што адзіным напамінкам па ёй застанецца выдатны фотапартрэт, зроблены перад тым, як яна падалася на працу ў далёкі Алжыр...

На гадзінніку — пяць. На прайгравальніку круціцца дыск Г ровера Уашынгтона. Іграе ён добра, нічога не скажаш, а вось музыка ў яго нейкая аблегчаная, залішне салодкая. Гэта ўжо не джаз. Калі так можна сказаць — халтура на выдатным прафесійным узроўні. У іх, бач ты, таксама, бывае, вымушаны халтурыць. 3 сур’ёзнага мастацтва, нягледзячы на іх славутыя свабоды, таксама не надта пражывеш...

Чорт... Думка пра саксафаніста не пакідала мяне. Я хутка апрануўся, узяў футарал з гітарай і скіраваўся быў у «Зорку». Але мяне спыніў тэлефонны званок. Званіў Цэцэ.

— Зуб, — сказаў ён. — Маю да цябе невялічкую размову.

— Кажы, — прапанаваў я без вялікай ахвоты.

— He па тэлефоне. Прапаную папіць каву і добрыя цыгарэты, — пралапатаў Цэцэ і хутка дадаў: — Я частую.

— Дзе? — спытаў я.

— Будзеш праз паўгадзіны ў «Сівога»?

— Як два пальцы, — згадзіўся я.

На тым мы і дамовіліся. «Сівы» — гэта нейкі акадэмік, мемарыяльная дошка ў памяць аб ім была ўмацавана на бу-

дынку побач з кавярняй «Сустрэча», дзе мелася адкрытая веранда і гатавалі неблагую каву. Ды ўсе называлі кавярню толькі «Ля Сівога». Гэта было агульнагарадское месца дзелавых сустрэч і адначасова — своеасаблівы музычны рынак, дзе заўсёды можна было дамовіцца і пра халтуру, і пра набыццё дыскаў, інструментаў, пачуць плёткі, зрабіць дробны інтарэс. «Ля Сівога» — першая ў горадзе кааператыўная кавярня з даволі неблагім ансамблем, і наведвальнікі затрымліваюцца тут часта да самай раніцы.

Карацей кажучы, тут была своеасаблівая Мекка для ўсіх гарадскіх лабухаў і набліжаных да гэтай касты асоб.

Што ж цікавае мае сказаць мне Цэцэ?

г) . What’s News? («Што чуваць?»). Боб Хагарт

Я люблю хадзіць на работу пешшу. Калі крочыш па вуліцы, трымаючы ў руцэ новенькі адмысловы футарал з гітарай, аблеплены прыгожымі наклейкамі з рознымі незразумелымі словамі, міжволі адчуваеш уласную незвычайнасць. Усе ж бачаць: ідзе музыкант, і не абы-які музыкант. У яго і інструмент першакласны, і адчувае ён сябе ўпэўнена, таму што не мітусіцца і не зыркае па баках галоднымі вачыма ў пошуку таго, што дрэнна ляжыць і на чым можна адарваць энную суму.

Я крочыў па вуліцы заўсёды толькі ўпэўнена. Як казала мне ў свой час Алена, знешнасць чалавека перш за ўсё гаворыць пра ягоны характар, стан душы і становішча ў грамадстве. Магчыма, мая знешнасць і была пэўным авансам у дачыненні да майго сацыяльнага статусу, але чаму б хоць зрэдку не выглядаць хоць крышачку на большае, чым ты ёсць?

Я рэдка калі спазняюся на прызначаныя сустрэчы, не лётаю па вуліцах, высалапіўшы язык, а заўсёды сваім выглядам імкнуся давесці людзям: крочыць салідны музыкант, які ведае, чаго ён каштуе. Такога ні міліцыянер не зачэпіць, ні кантралёр у транспарце не аштрафуе. Таксі, дарэчы, як я заўважыў, самі спыняюцца.

На сустрэчу з Цэцэ я тым больш не спяшаўся. He той ён чалавек, каб мне яго чакаць. Цэцэ рэдка калі прыходзіў своечасова, спазняўся на рэпетыцыі, і я зусім не хацеў, як той дурань, сядзець у кавярні і чакаць на яго і ягоную каву. Бо ён жа мяне папрасіў аб сустрэчы, а не наадварот.

Але Цэцэ, о дзіва, быў на месцы. Я, праўда, не паказаў, што здзівіўся, а ўсяго толькі адзначыў, што ён з’явіўся пер-

шы, і мімаходзь зазірнуў у кавярню. За стойкай сваё месца займаў Аляксей, рыхтаваў каву і адначасова размаўляў з дзвюма дзяўчынкамі. Я кіўнуў яму і вярнуўся на веранду да Цэцэ, сеў за столік, паклаўшы на суседняе крэсла футарал. Пасля ўчарашняга дажджу надвор’е было цёплае і лагоднае.

I толькі зрабіўшы ўсё гэта, я дазволіў сабе зірнуць у вочы Цэцэ.

— Кава? — спытаў ён.

— Двайная. Як ты і абяцаў.

— Адносна двайной размовы не было. Але Бог з табой, — сказаў Цэцэ і накіраваўся да стойкі.

Праз некалькі хвілін ён вярнуўся і паставіў на столік два кубачкі кавы.

— Лёша цікавіўся тваім здароўем.

Я зірнуў праз шыбу ў кавярню. Аляксей памахаў мне рукой і нешта сказаў дзяўчатам. Тыя ўтаропіліся на мяне. Я паказаў ім вялікі палец і павярнуўся да Цэцэ.

— Якія праблемы?

— Ты чуў, што задумаў Маркіз? — спытаў Цэцэ.

— Нешта такое чуў, — адказаў я і глынуў кавы.

— Жужа на хвасце прынесла?

— Яна сама амаль нічога не ведае.

— Няўжо? — не паверыў Цэцэ. — Што, нават у ложку маўчала?

— Ты паклікаў мяне, каб паплявузгаць адносна Жужы?

— Ды не, — адказаў Цэцэ і працягнуў мне пачак «Мальбара». — Мяне проста хвалюе, што задумаў Маркіз.

— А што ты сам ведаеш пра таго саксафаніста?

— Нешта ж ведаю. Іначай бы не пазваніў табе.

— Я тут прыкідваў, хто ён можа быць, і... He ўяўляю сабе!

— I не здагадаешся ніколі! — узрадаваўся Цэцэ, адчуўшы, што ведае больш за мяне. — Тут у горадзе яго ніхто не ведае. Але, на маю думку, Маркіз проста звар’яцеў.

— Нешта не заўважыў за ім. Ён цверазейшы за нас абодвух.

— Ты кажаш гэтак толькі таму, што нічога не ведаеш! A я вось адчуваю, чым усё пахне.

— Зноў ты пра грошы! — нарэшце здагадаўся я.

— Слухай, Зуб! Я — чалавек прамы, — ускінуўся Цэцэ. — Там, дзе можна ўзяць сваё, я не праміну, але чужога ніколі не патрабую. Аднак не люблю, калі нехта пачынае браць тое, што належыць мне.

— Ну, калі ты маеш на ўвазе «хворыя», дык тут заробак, сам разумееш, не гарантаваны. Сёння «хворыя» прыйшлі, a заўтра — па нулях.

— «Хворыя» будуць заўсёды! — Цэцэ прыкметна хваляваўся. — Калі нехта мае добрую капусту, ён абавязкова кіне яе мне на барабаны. Калі нехта «захварэе» ў кабаку, значыць, грошы дасталіся яму лёгка, і развітацца з імі яму таксама няцяжка. А мне капусты якраз хранічна не стае, таму што мушу плаціць Маркізу за японскую машынку. А ты ведаеш, як мне абрыдлі тралейбусы, набітыя потным люмпенам?! He выношу тлуму! Чым я горшы за Валяя ці таго ж Маркіза, што мне ногі ў транспарце топчуць? Вось чаму я не жадаю, каб «хворыя» дзяліліся яшчэ на некага. Хопіць нас пяцёх!

— Ты ж сам разумееш, што добры саксафон нам патрэбны, — сказаў я, думаючы, што і сам бы не адмовіўся ад якой патрыманай тачкі.

— Хопіць нам і Маркіза з ягоным казліным тэнарам! — Цэцэ курыў ужо трэцюю цыгарэту. — Ты сам падумай: табе тваёй долі «хворых» хапае на нармальнае жыццё?

— Я не малюся на капусту, — адказаў я, безумоўна, крыху схлусіўшы.

— Таму што маеш уласную швайку, хату і дзеўкі да цябе самі прыходзяць, без запрашэння! — закрычаў Цэцэ.

— He чапай ты Жужу! Я з ёй не спаў!

Гэтая размова ні аб чым мне ўжо надакучыла. У нечым я, канешне, пагаджаўся з Цэцэ. Сапраўды, толькі «хворыя» маглі дапамагчы яму расплаціцца за «Роланд». Але гэтак кіпяціцца з-за дзесяткі-другой...

— Ты лепш раскажы, што ведаеш пра саксафаніста, — прапанаваў я.

— Дакладна ведаю, што ён не з горада, — адказаў Цэцэ, і вось тут я прыкметна разгубіўся.

— Маркіз пачуў яго ў нейкім кабаку на раёне. Во як! Нам тут толькі сяла не хапала. Ты пашаш гадамі, а гэты — з гразі ды ў князі...

— Калі Маркіз так вырашыў, значыць, саксафаніст таго варты. Маркіза на пустым не правесці.

— А!.. — безнадзейна махнуў Цэцэ. — Ты кажаш так таму, што цалкам залежыш ад Маркіза. Ён купіў цябе з вантробамі, і ты супраць яго і пікнуць не зможаш.

— Змоўч! — абарваў я Цэцэ. — Я Маркізу задніцу ніколі не лізаў. Сам выдатна ведаеш. У адным я ўпэўнены: Map-

кіз — дасведчаны лабух і абы-каго да нас не пацягне. Ды й не нам тое абмяркоўваць.

— Усе вы на адзін капыл, — сказаў Цэцэ. — Агнцы з калгаснага гурту. Пагані вас Маркіз на мясакамбінат, дык вы самі адыходную песню зацягнеце. Казлы, адным словам!

— I што ж табе іншыя казлы казалі? — Я зразумеў, што Цэцэ паспеў ужо пагутарыць з нашымі.

— Чырык — катэгарычна супраць. Бо разумее: апрача сваёй долі «хворых», ён страціць часткова і даплату за іншыя інструменты. Валяй як і ты: не мычыць, не целіцца. Адным словам, дружны калектыўчык...

— Значыць, большасцю галасоў твая прапанова ўсё роўна не праходзіць, — падняўся я з-за століка. Падумаўшы, кінуў на яго рублёўку.

— Я ж прастаўляю, — пахмурна сказаў Цэцэ.

— Праставіш, як за «Роланд» расквітаешся, — адказаў я і накіраваўся да выйсця.

— А шостай адбудзецца знаёмства. Так сказаць, цырымонія прадстаўлення. Маркіз прасіў не спазняцца, — зусім ужо сумна кінуў Цэцэ.

— Ясна! — кіўнуў я і павольна пакрочыў у напрамку нашай зіхатлівай «Зоркі».

Цэцэ, безумоўна, выкіпеў. Таму што памятае, як у свой час Маркіз сказаў як адрэзаў: больш у нашым бэндзе ніхто іграць не будзе. Толькі нас чацвёра плюс Маркіз з Монікай. А тут раптам табе — маеш! Ды і адкуль? 3 райцэнтра... Ведаю я тыя кабакі і іхніх лабухаў! Яны нават калі рок-н-рол іграюць, дык усё адно такое ўражанне, што з залы вось-вось жмура панясуць. А ўсё таму, што зранку яны сапраўды часта на могілках аціраюцца, вось чаму вечарам у кабаку сваёй музыкай з жывых мерцвякоў робяць.

3 іншага боку, Маркіза сапраўды на мякіне не правесці. I калі ён гэтак вырашыў, значыць, прадумаў усё да дробязяў ва ўпэўненасці, што ніхто з нас нічога супраць не пікне. A калі нават і разявіць пашчу, дык замена кожнаму з нас знойдзецца незвычайна хутка.

Хто ж гэта з нас, лабухаў, проста так пажадае ад «Зоркі» адмовіцца? Няма такіх дурных нават сярод нас.

Таму я і вырашыў: спачатку пазнаёмімся, паслухаем, на што здольны той саксафаніст. I калі гэта сапраўды будзе лажа, свой голас я аддам не Маркізу, а Цэцэ.

д)  . Whisper Not («He шапчы»), Бэні Голсан

— Я прачуў, у вас новенькі? — спытаў Андрэй Захаравіч, калі я з’явіўся ў фае гасцініцы. Божачкі, як жа хутка разыходзяцца чуткі!

— Здаецца, — асцярожна адказаў я.

— Адкуль ён, з кансерваторыі? — у руках швейцара быў нумар «Шпігеля». Значыць, Жужа тут ужо. Яе толькі не хапала!

— He, з Амерыкі. 3 музычнай школы ў Берклі, — злосна адказаў я. Але пры чым тут Андрэй Захаравіч?.. — Вы самі хутка пачуеце... А што там новага ў свеце капіталу?

— Для вас, лабухаў, нічога прыемнага. Японская апаратура ў Еўропе рэзка падскочыла па коштах, — з важным выглядам, але сур’ёзна паведаміў Андрэй Захаравіч.

Я аж прысвіснуў. Бо калі апаратура падаражала, дык, значыць, і сінтэзатары, і гітары японскай вытворчасці таксама пацяжэлі. А я ж заказаў сабе новую швайку. Гэта і paHeft быў дарагі інструмент з убудаваным у корпус гітарным сінтэзатарам накшталт таго, якім карыстаўся Пэт Мэціні. Але ж я не Пэт, у мяне і так грошай ледзь набралася, а вось цяпер... Плакала, відаць, мая абноўка буйнымі слёзкамі...

Калі я прыбег у залу, з нашых яшчэ нікога не было. Толькі Філя паважна сядзеў за столікам і лічыў дзённую выручку.

— Хэло! — прывітаўся ён. — 3 абновачкай вас!

— Маркіз быў? — спытаў я.

— Ага... Прыводзіў вашага новенькага. Ну, я табе скажу!.. Гэтак уся нашая кліентура разбяжыцца. Я яшчэ такога цуду не бачыў. Сапраўдная гарыла! Такога не толькі сюды — у занюханую піўную ніхто не пусціць.

— Гэта ўжо наш клопат, — адрэзаў я і тым не менш адчуў, што настрой сапсаваўся канчаткова. Ды й павышаная ўвага да нашага навічка мне ўсё больш і больш не падабалася.

Ну канешне! Жылі мы так сабе ды жылі, і ніхто да нас асабліва не чапляўся. I толькі з’явілася нешта новае — адразу ж усе свае насы імкнуцца ўшчаміць туды, куды іх ніхто не просіць. Менавіта так вось з мухі робіцца слон. Няхай сабе новы музыкант, няхай саксафаніст, няхай сабе ён будзе вылітай пачварай на дзвюх нагах! Але ж нам з ім быць, а не гэтым усім, актыўна зацікаўленым!

Злосны, я адчыніў наш пакойчык і адразу ж убачыў на стале нейкі прадаўгаваты скрутак, з абодвух канцоў перавязаны вяроўкай. 3-пад тканіны, якая знешне нагадвала

старую выцвілую коўдру, нахабна выглядаў муштук саксафона.

Калі б я ўбачыў на стале змяю, я, мусіць, уразіўся б куды менш. Але такі экзатычны футарал трапіўся мне ўпершыню. Чамусьці раптам засаромеўшыся, я паставіў свой прыгожы футарал з гітарай у кут і асцярожна развязаў вяроўку.

Я бачыў на сваім жыцці розныя саксафоны, але такі не мог бы ўявіць нават у самым страшным сне!

Гэта быў альт, але такі стары, паабдзёрты, зашмальцаваны, што, колькі я ні круціў яго, фірменнага знака не адшукаў нідзе. Многія клапаны ў свой час, відаць, адламіліся і былі прыпаяны груба, вельмі неахайна. Пагнуты раструб — было выразна відаць — выпраўляўся неаднойчы. Муштук злучаўся з корпусам надзвычай дзіўна: яго трымала сіняя ізаля-цыйная стужка.

Таму я адразу ж асцярожна паклаў інструмент на месца. Ад граха падалей... Мяне апанавала думка, што яшчэ хвіліна — і саксафон разваліцца на часткі, і тады застанецца адно: загарнуць тое, што нядаўна было саксафонам, у старую коўдру і адвезці туды, дзе інструмент рамантаваўся ў апошні раз, — у вясковую кузню. Ці палякам на каляровы лом.

Яшчэ я заўважыў, што ў муштуку знаходзілася незвычайная трысціна — тая самая рэч, якая, бывае, для саксафаніста даражэйшая за сам інструмент. Яшчэ ў музычнай школе на першым жа ўроку вучань цвёрда засвойвае: адразу ж пасля рэпетыцыі неабходна дастаць з муштука трысціну і схаваць яе ў асобным пенале. А сам пенал — падалей ад чужых вачэй. А тут...

Я не выношу неахайнасці. I калі здараецца бачыць неахайнасць у адносінах да музычнага інструмента, магу гарантаваць: такому лабуху рукі не працягну.

Цьфу, брыдота! У Маркіза, відаць, сапраўды настала поўнае і канчатковае зацьменне мазгоў! Гэтай хакейнай клюшкай можна на працягу толькі адной хвіліны разагнаць цэлы поезд дружбы! Ад аднаго выгляду такой дудкі закардоннікі адмовяцца ад усяго і ўцякуць дадому, дзе яшчэ доўга будуць расказваць дзецям ды ўнукам жудасныя байкі пра дрымучую Расію і тое, што там называюць джазам. Няўжо на гэтым саксафоне ўвогуле можна іграць?!

Я не на жарт раззлаваўся, выскачыў з пакоя і збег па сходах у фае гасцініцы, да дзвярэй, каб разам з Андрэем Захаравічам выкурыць па цыгарэце. Сапраўдная работа на дзвярах у яго яшчэ не пачалася.

— Зуб, а ты ведаеш, я ж яго нават затрымаў, — пачаў апраўдвацца Андрэй Захаравіч. — Разумееш, вядзе Маркіз з сабой нейкага ахламона з бруднай анучай пад пахай. Ну, Маркіза я, скажам, ведаю, і калі нехта з ім ідзе — слова не скажу. Але ж, прабачце... А што, калі ў тым скрутку нешта недазволенае ці падазронае? Я і папрасіў паказаць. А той маўчыць сабе, як нямы. Маркіз пры мне распусціў вяроўкі, а там — саксафон, ды такі страшны, такі дабіты, што і саксафонам яго назваць нельга.

— Ды бачыў я гэты экземплярчык! — сказаў я.

— Зуб, ты ведаеш, мне здаецца, што гэты тып не з кансерваторыі і тым больш не з Амерыкі, а з нашага цырка, — заявіў Андрэй Захаравіч, — што з гэтага саксафона ў кожны момант можа выбухнуць дым ці выскачыць якая-небудзь малпа. Ці баба голая. Жах, адным словам!

— I не кажы, Захаравіч! Адно толькі жах у тым, што мы мусім, здаецца, з ім іграць. Прычым тут, на вачах у людзей, якія пакідаюць у кабаку немалыя грошы дзеля таго, каб у абмен на іх атрымаць гарантаваныя добрыя паслугі і поўнае задавальненне. А з такім саксам цябе нават да жмуроў не падпусцяць, няхай тым і ўсё роўна, на чым ім Шапэна будуць іграць.

— Ты ведаеш, што я прыгадаў? — усміхнуўся Андрэй Захаравіч. — О, ты пра гэта, мусіць, ніколі і не чуў, таму што падзеі адбываліся тады, калі ты яшчэ і не нарадзіўся.

I Андрэй Захаравіч расказаў мне трагікамічную гісторыю, якую можна назваць так:

Легенда пра першы ў горадзе саксафон

— Усё гэта здарылася даўно, за некалькі гадоў да вайны, калг слова «джаз» гучала для нас гэтак жа сама экзатычна, як, скажам, Палгнезія ці Амазонка. Тады ў нашым горадзе быў адзіны рэстаран, дзе ігралі музыканты, якія свой ансамбль называлі джазам. He, джаз-бандай. На чым яны ігралі? Былг ў іх скрыпка, барабан з талеркамі, акардэон, кантрабас, ггтара і фартэпіяна. Ага, яшчэ і кларнет, на якім гграў Майсей Зальцман — такі вялікі ружовашчокі рыжы габрэй. Ён там і быў за камандзіра.

А рэстаран «Еўропа», скажу табе, — гэта не тое, што наш шаноўны «Зорны дождж». Там на браме стаяў такі спецыяліст, што я ў параўнанні з ім і цяпер — хлопчык,

смаркач! Ён клгента бачыў наскрозь. Мы, пацаны, хадзілі па вечарах да «Еўропы» як у кіно — толькі каб паглядзець, як ён стаіць на браме і працуе з наведвальнікамі. Гэтага бамбізу называлі Скала, бо калг ў тваёй кішэні пуста, дык нават смокінг і бялюткая кашуля не выратуюць. Скала меў чуйнасць рэнтгенаўскага апарата, але вось якгм чынам ён вызначаў напоўненасць кашалькоў, я не разумею і сёння.

Само сабой, былі ў яго, як і ў мяне, свае кліенты, якіх ён прапускаў у залу моўчкг. У гэтым мы з ім аднолькавыя, толькі цяпер і дзеўкг падрабнелі, і сапраўднага картачнага шулера рэдка калі сустрэнеш.

Дык вось перад Майсеем Зальцманам Скала заўсёды расчыняў дзверы, а калі той, адыграўшы праграму, наважваўся ісці дадому, урачыста нёс да ганка ягоны кларнет.

Вось як паважалі Зальцмана ў нашым горадзе. Ніхто не мог лепш за яго правесцг на кларнеце падгалосак падчас жалобнай працэсіг. Ён суправаджаў толькг салідных, прыкметных жмуроў і за дзве гадзіны працы браў вялікія грошы! Па яго прыязджалг нават з Бабруйска. Ведаю, былі людзі, якія спяшаліся на пахаванне, калі там гграў Зальцман, як на канцэрт, таму што ён іграў так, што пасля жалобнага шэсця вуліца была мокрая ад слёз! I кожнаму здавалася, што музыка нябёсаў для яго ўжо прагучала. Ну, і ў самой «Еўропе»,лішне казаць, ягоная джаз-банда выдавала такія мелодыі, што тваім штатнгкам г цяпер далёка да тых даваенных лабухаў.

Але здарылася так, што з-за акіяна ў горад вярнуўся нейкг сваяк Майсея. Паслухаўшы ў рэстаране, як іграе Зальцман, ён нібыта сказаў:

— I гэта ў цябе, Майсей, называецца джаз? Дык ты тады не жыў. Ты проста капціў неба і не трапляў у нагу з часам. Бо джаз — гэта музыка, якую іграе саксафон, а не кларынет. Ты ведаеш, што такое саксафон? He, ты гэтага не ведаеш, аднак займеў нахабства называцца джазам.

Майсееў сваяк вельмі тады пакрыўдзіўся і пайшоў, нават не дапіўшы свой крушон. А Майсей Зальцман задумаўся на некалькг гадзін. Таму што яго ніколі не зневажалі, ніхто ў нашым горадзе яго ніколі не пакрыўдзіў. А тут нават абразглі. Зальцман думаў усю ноч, а ранкам пайшоў у свой кагал, дзе ўсе прачулі ўжо пра вялікую абразу з-за чужога нам акіяна. Наймудрэйшыя габрэі добра падумалі і вырашылі здабыць для Зальцмана сапраўдны саксафон. Тады. на Нямізе можна было дастаць лгтаральна ўсё, што

хочаш, нават пінжак, у якім Троцкг заключаў Брэсцкг мір. Прычым калі вы раптам пажадалі мець тры такія пінжакі, вы атрымалі б гх максімум праз дзень. Зальцман пайшоў да цётухны Двойры, тая заплакала і паслала ўнучку Басю па старога Шолама, які быў сведкам нараджэння Шагала. Таму Шолам ведаў усё. Ён перапытаў: «Саксафон? Гэта ў што гграюць джаз? Будзе табе, Майсей Зальцман, саксафон, таму што ты харошы чалавек. Толькі я хачу ўзамен кожны вечар мець адзін столік у «Еўропе» для мяне ці для тых, каму гэта будзе для мяне трэба».

Хіба ж зрабіць адзгн столік было для Зальцмана праблемай?

I праз месяц у Зальцмана быў новенькг бліскучы саксафон, а ў Шолама, які ведаў усё, — уласны столік у «Еўроne». I Скала цвёрда засвогў пароль: «Я ад Шолама Цыруэліевіча». Апошняе слова ён, праўда, зусім не мог паўтарыць, але яшчэ здаля здагадваўся: гэтыя людзі сапраўды прыйшлі ад Шолама.

Яшчэ праз колькі часу Майсей Зальцман закупіў усю «Еўропу», каб паказаць Нямізе, цётухны Двойры, яе ўнучцы Басг, якая ноччу яшчэ лавіла рыбак у ложку, што такое сапраўдны джаз. Каля самай сцэны заняў месца ягоны сваяк з-за акіяна. А мы з хлопцамг павгслі на падаконніках, і нават Скала не спрабаваў нас сагнаць адтуль.

Майсей Зальцман сыграў на саксафоне толькі адзгн нумар. Прагучаў сапраўдны джаз. Мы гэта зразумелг таму, што ягоны сваяк з-за акіяна двойчы пацалаваў Зальцмана і, плачучы, доўга шаптаў яму нешта на вуха. Плакалі ад шчасця цётухна Двойра і яе ўнучка Бася. А стары Шолам праставгў тузін шампанскага і сам вьтіў цэлы келіх да дна. I Зальцман таксама піў шмат шампанскага. I калі пайшоў дадому, Скала вынес на ганак ягоны саксафон. Тут не знайшлося нікога, каб падтрымаць п’янага ад шчасця і шампанскага Майсея Зальцмана хоць бы пад руку. Ён нялоўка ступіў і грымнуўся з ганка разам са сваім новым саксафонам.

Кагал тут закрычаў: «Гвалт!» Закрычаў таму, што раструб у саксафоча добра такг спляжыўся аб брукаванку, зламаўшы, аднак, пры гэтым Майсею Зальцману два рабры.

Рангцай чалавек з дваццаць панеслг Зальцмана і ягоны саксафон не ў бальніцу, дзе была ўжо падрыхтавана лепшая палата, а ў найбольш вядомую майстэрню горада. Там

рамантавалі ўсё металічнае: каструлі, тазы, прымусы, прасы. I гэтымлюдзям сказалг ў майстэрні, таму што сам Зальцман сказаць нічога не мог: «Трэба выправгць. Трэба зрабіць тпак, каб усё было роўна».

А людзі з майстэрнг не ведалі, што тпакое джаз. Яны толькг ведалі Майсея Зальцмана і таму працавалг сумленна і хутка. У Майсея рэбры зраслгся ўжо, калг з майстэрні прыслалі хлопчыка, які сказаў: «Калі гэта вы прыносглі нам дудку, дык у нас хутка дзве гадзгны як усё гатова». I Майсей Зальцман ужо самастойна пайшоў забграць адрамантаваны інсгпрумент. Аднак калг ўбачыў яго, не здолеў вымавгць ані слова ў падзяку. Таму што яму далі доўгую, больш за метр, прамую трубу. Майстры зрабглі сваю справу адмыслова: яны разагнулі ўвесь саксафон так, нібыта ён ад нараджэння быў менавіта такі — доўгі, роўны і са спляжаным раструбам.

Музыканты з «Еўропы» далі ўжо слова, што за музыку на пахаваннг Майсея Зальцмана не возьмуць нг капейкг, але Майсей пакрыху ачуняў.Яму хутка дасталі новы інструмент, і ён іграў на саксафоне джаз аж да самай вайны. Кажуць, яго пахваліў сам Эдзі Рознер. Але ў час вайны ён гграў ужо ў гета. Калі там чакалі дэлегацыю з Чырвонага Крыжа, немцы загадалі Зальцману гграць джаз, каб паказаць мгжнароднай камгсіі, як добра жывуць пад немцамі габрэі. Зальцман гграў у той вечар «Калг святыя маршыруюць», « Бэйсін-стрыт», «Бальнгцу святога Джэймса», a сам, не хаваючыся, плакаў...

I калг камгсгя з’ехала, Майсея Зальцмана павезлг ў Трасцянец. Але ён так і застаўся ў ггсторыг — чалавекам, у якога быў першы ў горадзе саксафон...

Я нічога не здолеў адказаць Андрэю Захаравічу пасля гэткай гісторыі, а проста пасунуўся наверх. Там hoc у нос сутыкнуўся з Жужай.

— Прывітанне! — сказала яна. — Ведаеш, таксіст з мяне не ўзяў ні капейкі.

— Які таксіст? — не зразумеў я.

— Ну ўчора, калі я ад цябе паехала... Ён, аказваецца, ведае цябе, бываў у «Зорцы». Сказаў, што тут іграюць сапраўдныя музыканты. Як жа я табе зайздрошчу!..

— Жужа, — прамармытаў я. — Ідзі ты... пакуры, ці што?.. I не лезь цяпер да мяне!

I я з усяе сілы грымнуў дзвярыма нашага пакойчыка.

ж). Body And Soul («Цела i душа»), Джоні Грын, ч.І

Хвілін праз дзесяць прыляцеў Валяй, за ім у пакойчыку з’явіўся Чырык, а пасля ўжо зайшоў Цэцэ. Ён спыніўся каля дзвярэй, памаўчаў і потым спытаў:

— Ну, і дзе гэты... маэстра?

Ніхто яму не адказаў. Я разумеў, што ўсе адчувалі нешта падобнае на тое, што турбавала і мяне.

Тут у дзверы прасунулася Моніка і радасна прапішчала:

— Хлопчыкі, выходзьце знаёміцца!

Але ніхто з нас не скрануўся з месца. Цэцэ дэманстратыўна разгарнуў старую газету.

— Заходзь, Вінцэнт! — пачулі мы залішне бадзёры голас Маркіза, і ў пакойчыку з’явілася нешта вялікае, барадатае, зарослае да вачэй. Ззаду бездапаможна хісталася постаць нашага бясцэннага кіраўніка. Маркіз з цяжкасцю праціснуўся ў пакой і ўрачыста аб’явіў:

— Вінцэнт Казіміравіч Сапега, саксафаніст, якога ў гэтым горадзе яшчэ не чулі!

Сапега на ягоныя словы ніяк не адрэагаваў. Ён толькі ўзняў сваю патлатую, квадратную галаву і маленькімі вачыма літаральна абмацаў кожнага з нас. Цэцэ не вытрымаў ягонага позірку і закурыў, хоць за такое ў нашым пакойчыку бязлітасна каралі: вінаваты павінен быў кінуць рубель у пузатую бутэльку з-пад французскага каньяку.

Сапега быў ростам пад метр дзевяноста, калі не вышэй. He скажу, каб ён быў таўсцяк, але ўся ягоная постаць выказвала ці не звярыную моц. Дзяшовы айчынны касцюмчык пузырыўся на ім не раўнуючы, як балахон, з-пад кароткіх рукавоў пінжака выглядалі магутныя, учэпістыя далоні. Я падумаў, што адной рукой ён без усялякіх намаганняў здолеў бы раздушыць не тое што ўласны саксафон, але й чыгунную мясарубку. Ягоны твар закрывала чорная неахайная барада, густыя бровы віселі над вачыма, і з-за гэтага позірк здаваўся яшчэ больш вострым.

— Так, дзеці мае, — перарваў нарэшце агульнае маўчанне Маркіз і падаўся наперад. — Я хачу выпусціць Вінцэнта сёння ж, з адной-дзвюма п’есамі. Цяпер Моніка завядзе яго ўніз у цырульню, а я займуся ягоным іміджам, зганяю па вопратку. Вы ўсе між тым падрыхтуйце апарат, пастаўце асобны мікрафон для Сапегі. Думаю, мы паспеем яшчэ сёетое рэпетнуць. Пытанні ёсць?

— У мяне ёсць адно пытанне, — асмялеў Цэцэ.

— Давай!

BEI

— Маркіз, а не здарыцца такое, што заўтра нас адсюль выпруць? — і Цэцэ ўважліва зірнуў на Сапегу.

— Параю табе прытрымаць язык, — шыкнуў Маркіз, і я раптам заўважыў, як Сапега сціснуў свае велізарныя кулакі. He хацеў бы я іх паспытаць. I нават Цэцэ таго не пажадаў бы.

— Калі хто і вылеціць адсюль заўтра, — працягваў Маркіз, — дык толькі той, хто задае недарэчныя пытанні. Спадзяюся, болып нічога тлумачыць не трэба?

— He, не! — ажывіўся Валяй. — Усё цудоўненька! Гэтак цудоўненька на маёй памяці яшчэ не было.

Маркіз прамаўчаў, павярнуўся і выйшаў з пакоя. За ім пасунуліся Моніка і Сапега.

Як толькі за імі зачыніліся дзверы, Цэцэ злосна сплюнуў.

— Бачылі? He, вы бачылі?! Каб я іграў разам з гэтым пудзілам?! Ды я лепш пайду да металістаў, пайду ў nancy грошы касіць, чым побач з ім на адной сцэне лабаць!

-— Ды нікуды ты не пойдзеш, — сказаў Чырык. — Ты будзеш рабіць роўна ўсё так, як загадаў Маркіз. А ён загадаў настроіць апарат. Зразумела?

Цэцэ рэзка шпурнуў цыгарэту на падлогу і раздушыў яе нагой.

— Ну што ты, сапраўды, панікуеш? — спыніў я яго. — Рана! Ты ж яшчэ не чуў, як ён іграе.

— А ты зірні на яго! Адразу ж зразумееш, чаго можна ад яго чакаць! — з месца завёўся Цэцэ. — У яго ж увесь інтэлект на твары намаляваны!

— Заткніся! — абрэзаў яго Чырык. — Па тваім твары таксама не надта скажаш, што табе вядомае слова «інтэлект». Таму вазьмі зараз венік і займіся інтэлектуальнай працай: падмяці падлогу і не забудзь кінуць у бутэльку рубель.

— Ды ідзіце вы ўсе! — прарычаў Цэцэ і выскачыў з пакоя.

— Сапраўды, варта найперш паслухаць, — падтрымаў мяне Валяй. — А калі што, дык дружна скажам Маркізу ўласнае «фе». Няхай тады вяртае дзіця прыроды ў пушчу, бліжэй да каранёў.

Чырык зарагатаў.

— Гэта ты слушна адзначыў — дзіця прыроды. Такое дзіця дасць табе па чайніку — і бывай сацыялістычная рэчаіснасць. I ніхто з нас нават адпяваць не прыйдзе — не будзе што.

— Спадзяюся, да гэтага не дойдзе, — сказаў я і таксама пакінуў пакой. Валэндацца з апаратурай у мяне ніякага жа-

дання не было. Таму я пайшоў у кавярню на першым паверсе выпіць кавы.

Вось дзе было спакойна і ўтульна! Нават не верылася, што ў гэтым інтурыстаўскім вэрхале ёсць такія зацішныя закуткі. Нешта бурчэла-паценьквала ў дынаміках, ледзь чутна спявалі кандыцыянеры, бармены нячутна разлівалі напоі, прыемна казытаў нос пах добрай кавы. I за столікамі — амаль нікога, калі не лічыць Ваўчыцы, што выйшла ўжо на паляванне, і яе сяброўкі — мардастай кабыліцы ў звышкароткай скураной спадніцы.

Я ўзяў каву, бутэрброд з каўбасой і сеў за іх столік.

— Вітаю лепшага з лепшых лабухаў! — сказала Ваўчыца.

— Ага! — ветліва адказаў я і сербануў кавы.

— Нешта ты сёння, Зуб, не ў гуморы, — заўважыла Ваўчыца. — Прэзентацыя ў вас адбылася?

Я прамаўчаў.

— Які ж ён прыгожанькі! — рагатнула яе сяброўка.

— Галівуд! — падтрымала яе Ваўчыца. — Скажы, Зуб, a Маркіз даўно захварэў?

— Хопіць, жрыцы! — абарваў я іх. — He лезьце, куды вас не запрашаюць. Давайце пра што-небудзь іншае.

— А што, давайце! — ажывілася Ваўчыца і адкінула за плечы свае шыкоўныя светлыя валасы. — Скажы, Зуб, колькі гэты Маўглі забашляў Маркізу? Колькі ён даў сваёй валасатай лапай, каб перапалохаць усю «Зорку»?

— Табе такія грошы не сніліся, — адказаў я, ледзь стрымаўшыся.

— Ах, ах!.. — зноў зарагатала кабыліца. — Гэта нам ды не сніліся!..

— Зачыні засаўку! — не вытрымаў я.

— Ну, не хамі! — лагодна сказала Ваўчыца. — Я ж хачу праўду ведаць. Чым гэты лесавік так вас заваражыў? Ці, можа, вы разлічваеце, што яго пабягуць слухаць толькі дзеля таго, каб палюбавацца на валасатыя рукі ды крывыя зубы?

— Ніколі не думаў, Ваўчыца, што з табой можа быць гэтак сумна, — адказаў я.

— А мы з табой не ў ложку, — адрэзала яна. — I не табе меркаваць пра мае здольнасці весяліць. Я проста цікаўлюся, чым ён вас усіх купіў і за колькі. Мне, можа, у будучыні ягоны вопыт таксама спатрэбіцца.

— Думаю, цябе ўжо цяжка нечым здзівіць, — запэўніў я Ваўчыцу.

Яе сяброўка, здавалася, увогуле нічога не ўмела рабіць, апрача таго, што бязглузда смяяцца.

— Ну чаму ж? — запярэчыла Ваўчыца. — Вось цяпер я не разумею, чаму на сцэне лепшага ў горадзе кабака павінен іграць нейкі няголены, брудны, смярдзючы тып у кампаніі з даволі прыстойнымі, хоць і грубаватымі лабухамі? Я не разумею, чаму ў вас такая абвостраная павага да асенізатараў?

— Цябе як завуць? — спытаў я раптам, і «зондаршы» здзіўлена зірнулі адна на адну.

— Што-што?.. — спытала, не разумеючы, Ваўчыца.

— Як маці цябе назвала? — паўтарыў я.

— А, як яе маці кліча! — зарагатала кабыліца. — Ой, не магу! Я зараз табе на вуха скажу, як яе маці называе!..

— Згінь, дурніца! — крыкнула ёй Ваўчыца, і тая адразу змоўкла.

Ваўчыца сядзела разгубленая, але роўна адну хвіліну. Потым яна паступова зрабілася такая, якой была заўсёды, — прыгожая і самавітая, з вострым позіркам і нейкім ленаватым голасам. Ну чыстая пантэра перад тым, як кінуцца на гаротнага ляснога звярка.

— Лабух, ты мне падабаешся. А калі так, ты таксама не лезь не ў свае справы. Таму што такія пытанні мне можа задаваць толькі Віцёк. Але ён і так усё ведае. А для цябе я была і заўсёды буду толькі Ваўчыцай. I не псуй са мной адносін, калі хочаш штовечар вяртацца дадому без непатрэбных прыгод.

— Што далей? — нахабна спытаў я і заўважыў, як сяброўка Ваўчыцы сцялася, зразумеўшы нарэшце, што мы не так проста чэшам языкі.

— А далей вось што. Ты зараз пойдзеш і скажаш Маркізу, што тут ёсць людзі, якія не жадаюць бачыць на прэстыжнай сцэне смярдзючы калгас. Маркіз разумны чалавек і таму павінен нешта прыгадаць. А калі ён не ўспомніць, дык я дапамагу яму гэта зрабіць. Ты ўсё зразумеў?

Цяпер я бачыў перад сабой выключна дзелавую жанчыну. Нешта варухнулася было ў маёй галаве, але я так і не дапяў, якія патаемныя сувязі маглі існаваць паміж Ваўчыцай і Маркізам. Безумоўна, нешта магло быць, але ж не ў такой меры, каб баба — няхай сабе і сама Ваўчыца — магла ставіць нейкія ўмовы Маркізу. Вось чаму я адрэагаваў адназначна.

— Ты, Ваўчыца, не стаў ніколі поруч лабухаў і музыкантаў. Хоць мы ўсе, прынамсі, лабухі, аднак сумленне ў многіх

з нас яшчэ засталося. I грошы ў цябе Сапега адбіраць не зможа, таму што ты іх зарабляеш па-свойму, а ён — як умее. I мне хочацца спадзявацца, што робіць ён гэта лепш і больш прыстойна, чым ты.

Такой раз’юшанай Ваўчыцу я ніколі не бачыў. Я разумеў, што тут, у «Зорцы», за ёй стаяць шматлікія сябрукі, з якімі сапраўды лепш не заядацца, ды настрой у мяне ў гэты момант быў — хоць ты ў рэчку кідайся. Дык чаму б мне з такім настроем і не сказаць некаму ўсё, што пра яго думаю?

— Зуб, — адказала мне Ваўчыца, — я ў Маркіза нічога прасіць не буду. Таму што прасіць я развучылася даўно. Але калі гэты ваш лахматы саксафаніст выйдзе на сцэну, я вам не зайздрошчу. Усёк?

— Папраў макіяж! — пажадаў я і ўсміхнуўся. Мне было на ўсё напляваць.

У такім вось цудоўным настроі я вярнуўся ў наш пакойчык. Сапега стаяў ужо ў шыкоўным белым касцюме і глядзеў на сябе ў люстэрка. Было такое ўражанне, што вялікая малпа ўпершыню ўбачыла сваё адлюстраванне і насцярожана вывучала яго: ці не выкіне гэтае дзіўнае стварэнне нейкі фокус, ці не трэба стрымгалоў бегчы адсюль, не чакаючы тычкі паміж вачэй?

У цырульні Сапегу трошкі прывялі да ладу: падрэзаліпадраўнялі бараду, прыгладзілі дзікія каўтуны на галаве, дзе-нідзе прайшліся нажніцамі. Але не гэта турбавала Сапегу. Ён, як я зразумеў, не мог прывыкнуць да свайго касцюма. I хоць касцюм сядзеў на ім як пашыты на спецзаказ, Сапега сапраўды нагадваў у ім скамянелае пудзіла, калі толькі пудзілы недзе вырабляюць з каменю.

Усе маўчалі, кожны па-свойму ўспрымаючы пакуты гэтага вялікага чалавека.

— Вінцэнту пакуль няма дзе начаваць, — нарэшце сказаў Маркіз.

Яму ніхто не адказаў.

— Зуб, пакуль я зраблю яму інтэрнат, ён пажыве ў цябе. Гэта не больш за пару тыдняў, я так думаю.

— Ага! — радасна адазваўся я, таму што мне нічога ўжо не заставалася, як весяліцца.

— Дарэчы, дасі яму там паслухаць сёе-тое, каб ён хутчэй зразумеў, што ад яго патрабуецца, — дадаў Маркіз.

— Сёння ж і пачнем, — запэўніў я. — Пуленк, Коплэнд, Яначак... Якія яшчэ будуць указанні?

— Цяпер рэпетнём крыху, — сказаў Маркіз і ўдакладніў: — Прайграйма «Калыханку», «Ноч у Тунісе» і «Вуліцу зялёнага дэльфіна». Гайда на сцэну.

Мы занялі свае месцы, уключылі апаратуру і селі, час ад часу кідаючы позіркі на Сапегу. Той стаяў каля мікрафона як укапаны і нават не спрабаваў, як настроены ягоны сакс. Чырык двойчы даў яму тон, але Сапега ніяк не рэагаваў. Маркіз замітусіўся.

— Вінцэнт, падстройся, — сказаў ён.

Той не адказаў, дзьмухнуў у муштук, падкруціў яго і паспрабаваў гук яшчэ раз. Гэтым разам ён трапіў у дзесятку, і Маркіз даў нам знак пачынаць, назваўшы танальнасць. Мы зайгралі ўступ, але калі пасля яго Сапега мусіў пачынаць тэму, ягонага саксафона мы не пачулі. Сапега стаяў нерухома, гледзячы ў глыбіню рэстараннай залы.

— Пачынаецца, — шапнуў мне з-за спіны Цэцэ.

— Вінцэнт, што здарылася? — спытаў Маркіз.

— He разумею, — адказаў той, і я раптам адзначыў, што ўпершыню пачуў ягоны голас. Дарэчы, зусім нармальны, прыемны барытон.

— Добра, зробім наступным чынам: спачатку Чырык адзін, потым разам уступ і тэму, — загадаў Маркіз, і тут мне як па галаве барабанам ляснулі: Сапега — «слыхач»!

Ён не ведае hot! He разумее, адпаведна, што такое танальнасць і таму вымушаны спачатку паслухаць тое, з чаго мы пачынаем, перш чым сам пачне іграць.

— Бляха, гэта — канец свету! — дайшло тое нарэшце і да Цэцэ.

Валяй вельмі скептычна глядзеў на Маркіза.

— Ну? — спытаў той у Сапегі.

— Паехалі, — адказаў Вінцэнт Казіміравіч, і мы зноў узяліся за тэму ад самага пачатку.

Сапега распачаў тэму чысценька, не прычапіцца. Дай Бог нам усім гэтак пачынаць. Прайграўшы тэму двойчы з невялікімі, даволі шаблоннымі варыяцыямі, ён рэзка затупаў нагой, удвая павялічьіў тэмп і крута, як у віраж, саслізгнуў у імправізацыю. Мы зладжана падтрымалі яго, і я адзначыў: Маркіз пачаў задаволена лыбіцца. Ён стаяў перад сцэнай, патупваючы нагой у такт мелодыі.

«Рана ўзрадваўся», — сказаў я сам сабе, прыгадаўшы, што мне нядаўна казала Ваўчыца.

Але Сапега падабаўся мне з кожнай хвілінай усё больш і больш. Ягоны саксафон і сапраўды гучаў даволі незвычай-

на. Сапега рэдка калі даваў поўны, насычаны гук, ён нібы стрымліваў інструмент, як вопытны жакей стрымлівае поўнага сіл пародзістага каня. Гэта нельга было назваць тыповым гучаннем альт-саксафона; мне часам здавалася, што над вухам спявае сапрана. Сапега любіў рэзка лётаць па дыяпазоне, ён часта імкліва збягаў з вярхоў у нізы, і тады ягоны інструмент выдаваў зусім не характэрныя для альта тоны. У сярэдніх жа рэгістрах гучанне было дастаткова бляклае, з нейкім дзіўным бразгатаннем, хоць я і разумеў: менавіта тут ад Сапегі можна чакаць яшчэ чорт ведае чаго! Вінцэнт пры гэтым не кіксаваў і часта браў ноты не зусім дакладна. Ён нібы асцярожна падбіраўся да такіх нот, плаўна саслізг-ваў на іх, і ўжо тады яны гучалі чысценька і празрыста. Такую тонкую гульню з васьмымі і чацвёртымі мог адчуць толь-кі той, хто добра знаёмы з тэхнікай джазавага выканання. Для іншых жа Сапега бадай што іграў у лепшым выпадку неахайна, няўпэўнена.

Хвілін праз пяць імправізавання ён неахвотна замарудзіў тэмп і зноў вярнуўся да тэмы. За ўвесь гэты час ён ні разу не расплюшчыў вачэй, але толькі цяпер ягоны твар разгладзіўся, і буйныя кроплі поту, што сцякалі па ягоных шчоках, падказвалі: не, Сапега не імітуе. Ён толькі намацвае з намі еднасць, ансамбль, ён толькі пачынае пошук агульнай мовы, ды, тым не менш, працуе па-сапраўднаму.

П’есу ён скончыў адзін, вялікай кадэнцыяй секунд на пяцьдзесят, прычым выдаў такі заліхвацкі пасаж шаснаццатымі, што ззаду Чырык задаволена крактануў: «Йе-ес!»

Саксафон сціх, і толькі цяпер я набраў поўныя грудзі паветра.

— У парадку, — сказаў Маркіз. — Якія будуць пытанні? Задаваць пытанні чамусьці ніхто не пажадаў. Цэцэ соп паціху і нешта мармытаў сабе пад нос.

— Цяпер «Ноч у Тунісе», — загадаў Маркіз. — Чырык, дай настройку.

Гэтым разам паўтарылася амаль тое ж самае, што і ў «Калыханцы», толькі пачыналі мы тройчы, таму што Сапега ніяк не мог нармальна скочыць у п’есу. Але потым, у імправізацыі, калі крышачку забег наперад і ў нас атрымалася нешта накшталт дыялогу, ён яшчэ раз прадэманстраваў свае здольнасці. Я вымушаны быў канчаткова пагадзіцца з Маркізам: Сапега быў добры музыкант. He скажу, што з тэхнічнага боку ён здольны быў пераплюнуць усіх вядомых

мне саксафаністаў горада, не. Але ён меў той клас, які дазваляў казаць пра яго як пра музыканта, а не заштатнага раённага лабуха, хоць я штохвілінна адчуваў: гэта — далёка не ўсё, на што ён здатны. Дзівосная моц і ўпэўненасць адчуваліся ў ягоным выкананні, гучанне саксафона прыцягвала да сябе і брало ў палон.

— А цяпер «Вуліцу», — сказаў Маркіз.

Сапега ўзняў руку.

— Я не ведаю гэтага, — сказаў ён.

— Кхе-кхе... — даволі з’едліва пракаменціраваў ягоныя словы Цэцэ.

— Чырык, найграй тэму, — як бы не пачуў барабаншчыка Маркіз.

Чырык найграў. I гэта было чарговае для Сапегі выпрабаванне. Магчыма, апошняя спроба з нашага боку неяк прынізіць яго . Таму што Чырык выканаў на фартэпіяна не самую тэму, а спантанную імправізацыю на тэму «Вуліца зялёнага дэльфіна», дзе ўласна тэму мог пазнаць хіба толькі той, хто яе прынамсі хоць аднойчы чуў.

Ніхто, зразумела, і пальцам не паварушыў, каб хоць нечым дапамагчы Сапегу, нават Маркіз. Сапега неяк сцяўся, набычыўся, відаць, ён таксама зразумеў, што настаў чарговы ягоны экзамен. 3-за крайняга століка раптам пачуўся рогат. Філя, раскінуўшыся ў крэсле, задаволена скаліў зубы.

— Чуеш, хлопчык, гэта — джаз. I каб іграць джаз тут, трэба быць хоць бы Чырыкам. Гэта значыць, трэбы ўмець варушыць мазгамі, калі толькі маеш чым варушыць!

Сапега паволі паднёс муштук да вуснаў. Мне зрабілася яго шкада. У такой сітуацыі лепш за ўсё было б зняць белы пінжак, павесіць яго на спінку крэсла і падняць дагары абедзьве лапкі і тым самым назаўсёды заняць вызначанае табе месца, каб сядзець потым ціха і ўжо ніколі нічога не пікаць.

Задума Маркіза развальвалася, як картачны дамок, і авалодаць сітуацыяй ён ужо быў не ў стане. Тут ніяк нельга было пайсці супраць усіх і спрабаваць ратаваць безнадзейную сітуацыю.

— Давай, ты! — нецярпліва кінуў я Сапегу, адчуваючы, што паўза занадта зацягнулася, што яшчэ імгненне, — і я не пашкадую свой «Ібанэц», грохну ім аб падлогу.

I тут Сапега выдаў такое!.. У Чырыка адвісла сківіца. Ён вытрашчыў вочы і затрос галавой. Маркіз застыў, а Філя

моўчкі прыўзняўся з крэсла. Эфект, мушу сказаць, атрымаўся надзвычайны!

Сапега нота ў ноту паўтарыў усю імправізацыю Чырыка!

Я асабіста пра такое толькі чытаў і не надта верыў прачытанаму. Але тут пераканаўся на ўласныя вушы. Нота ў ноту! I нават там, дзе Чырык даў маху і трошкі заблытаўся, Сапега прайшоў дакладна, нібыта перад ім ляжалі ноты.

— М-да, — сказаў Валяй і паклаў бас-гітару на крэсла. — Можна ісці курыць. Надоўга...

Мы ўсе рашуча падняліся і моўчкі пасунуліся з залы.

Каля дзвярэй мяне дагнаў Маркіз.

— Ну як ён табе? — спытаў ён.

Я развёў рукамі.

— Зуб, гэта толькі роўна дзесятая частка таго, што ён умее, — задыхаў мне на вуха Маркіз. — Як толькі я пачуў яго, адразу ж вызначыў: ён — геній!

— Геній не геній, але тое, што ён цяпер вычудзіў, — вышэйшы клас, — адказаў я. — He ведаю, ці па сілах такое нават Панкрату.

Панкрат іграў на альце ў філарманічным аркестры і лічыўся першым саксафаністам у горадзе. Шчыра кажучы, лічыўся небеспадстаўна.

— Маркіз, — сказаў я. — А Ваўчыца чамусьці супраць Сапегі. Яна нават умовы ставіць.

— Што? — спыніўся Маркіз, і я ўбачыў на ягоным твары шчырае хваляванне.

— Ты што, нечым моцна з ёй павязаны? — спытаў я.

— Сюды не лезь. Мой клопат, — задуменна адказаў Маркіз, падумаў і дадаў: — А ты сам як, супраць Сапегі?

— Цяпер — не.

Кажучы так, я зусім не хлусіў.

— Дык я пра што?.. Ай, Ваўчыца!.. Тут вось якая справа: яна сватала мне аднаго лабуха, нейкага левага, дык ён у параўнанні з Вінцэнтам — проста поўны хлопчык! Ну, зараза, яна, значыць, супраць мяне вырашыла пайсці...

— Гэта што, сур’ёзна? — спытаў я.

— He жарты, прынамсі, калі яна так сказала. Так... Але я выпушчу Сапегу сёння ж! I няхай яна паспрабуе яшчэ штонебудзь выкінуць! Паглядзім. Хлопцам скажы...

— Што?

— He, нічога... — сціснуў зубы Маркіз. — Паглядзім, што з усяго гэтага атрымаецца.

Ён пабег па сходах уніз, а я павольна сышоў у фае, каб выкурыць там з Андрэем Захаравічам па цыгарэтцы перад тым, як нам пачынаць пацяшаць публіку.

  1. Body And Soul («Цела i душа»). Джоні Грын, ч. II

Наш рэстаран пусты ніколі не бывае. Вось і сёння назіралася самае разнастайнае, хоць для нас і даволі звыклае людское меню: поезд дружбы з Польшчы, група спартыўных журналістаў таксама аднекуль з-за мяжы, якія адной камандай уладкаваліся за вялікім сталом, некалькі айчынных кампаній, што яўна прыйшлі сюды добра правесці час. Шмат сталоў займалі і простыя наведвальнікі, на якіх Віцёк нават не глядзеў. Гэтаксама ён не звяртаў увагі і на нашых даўніх знаёмых — групку амерыканцаў на чале з вечна вясёлым Джонам Сестры, што займала сваё звычайнае месца ў куце залы збоку ад эстрады. Побач з імі я прыкмеціў Ваўчыцу з яе нязменнай сяброўкай і трыма апранутымі «па фірме» біцюгамі. Фарца папівала каньяк, заядаючы яго лімонамі і балгарскімі яблыкамі. Філя кідаўся ад стала да стала, лісліва ўсміхаўся і ўпарта навязваў кліентам што падаражэй. Зала гула, як вялікі вулей. Карацей кажучы, вечар пачынаўся як звычайна і абяцаў быць насычаны рознымі змястоўнымі падзеямі.

Калі ў зале зрабілася амаль цёмна, рознакаляровыя ліхтары высветлілі сцэну, загучалі рэдкія апладысменты, Маркіз нечакана для ўсіх сказаў:

— Прысядзем!

Мы недаўменна паселі хто на што. Сапега, падумаўшы, сеў на старэнькае крэсла. Яно, зразумела, не вытрымала яго вагі: нязграбна ўзмахнуўшы рукамі, Сапега бразнуўся на падлогу і пры гэтым змахнуў са стала свой антыкварны інструмент. Муштук адваліўся ад саксафона і паляцеў за скрыні, туды, куды венік не зазіраў гадоў мо з дзесяць. Маркіз збялеў, але чакаць нечага ўжо не было як. Мы цугам выбеглі з пакойчыка, у якім засталіся Моніка і Сапега. Кожны з нас, мусіць, адначасова ў думках тройчы сплюнуў праз левае плячо, а на сцэне вялікім пальцам левай рукі дакрануўся да дрэва.

Мы, музыканты, зжыліся з прымхамі даўно і надзейна.

— Пагналі! — шапнуў Маркіз і першы дзьмухнуў у свой тэнар.

На месцы прысутных я, дальбог, не пашкадаваў бы салаты ці якой іншай закускі. Дзе-небудзь там, «у іх», за такую

музыку нас адразу б выкінулі на вуліцу. Таму што ўступілі мы кожны сам па сабе і ў выніку заварылі такую кашу, што нават Філя з ягонай поўнай адсутнасцю слыху — і то недаўменна азірнуўся. За столікам, дзе сядзела Ваўчыца з кампаніяй, гучна зарагаталі. Але мы нейкім чынам зраўняліся і выканалі «Начны дыліжанс» Лучанка на добрую троечку, хоць і тэма гэтая мне душу ніколі не грэла. Пасля нязначнай паўзы, калі нам вельмі стрымана падзякавалі апладысментамі, пачалі іграць хуткі «Блюз» Монка. Тут мы ўжо зусім ачунялі. Маркіз паказаў: будзе іграць аж чатыры замест двух квадратаў сола. Гэта быў для яго вялікі творчы ўчынак, таму што ўжо ў трэцім квадраце ён забраўся ў такую глухмень, што толькі з надзвычайнымі намаганнямі здолеў вярнуцца да асноўнай тэмы. Потым мы саліравалі па чарзе праз кароткія брэйкі Цэцэ на барабанах. Канцоўка п’есы наогул прагучала вельмі прыстойна. Джон ускочыў з-за стала, гучна засвістаў і запляскаў у далоні.

— Маркіз, усё выдатна! — закрычаў ён.

Амерыканцы падтрымалі ягоныя словы свістам і гучнымі апладысментамі. Маркіз кланяўся і кідаў позіркі ўбок. Нарэшце з-за сцэны высунулася Моніка і сказала:

— Ён гатовы...

— Сябры! — урачыста сказаў у мікрафон Маркіз. — Сёння ўпершыню на гэтай сцэне выступіць новы ўдзельнік нашага ансамбля таленавіты альтыст Вінцэнт Сапега!

Амерыканцы зноў гучна запляскалі ў далоні. А што ім?! Поўны стол шампанскага, «зондаршы» — тут як тут, заўсёды, як піянеры, і на ўсё гатовыя, толькі пальцам паварушы. Чаго ж ім не радавацца?!

Сапега асцярожна зрабіў першы крок па сцэне. Яго асляпляла святло, ён жмурыўся, ніяк не мог убачыць мікрафон, не ведаў, як зрабіць наступны крок. А белы касцюм чамусьці вісеў на ім мяшком. Сапега, мусіць, доўга поўзаў на каленях, шукаючы муштук. Да штаноў і пінжака прыляпіліся нейкія смецце, павуцінне, валасы на галаве Сапегі тьірчалі дыбам, і ў мяне міжволі сціснулася сэрца. Зрабілася вельмі шкада Сапегу. Я не люблю, калі, напрыклад, з залы насустрач тваёй музыцы ляціць з’едлівы свіст. He ўвесь жа час адтуль, з цемры, на цябе глядзяць шумныя, але выхаваныя амерыканцы! Тут і нашых грамадзян дастаткова, адкрытых і прамых, як той кол, але калі ў рэстаране пачынаюць смяяцца з музыкантаў, — пішы прапала!

— Сюды давай! — падказаў я Сапегу шлях і пажадаў, каб ён на сцэне што-небудзь не перавярнуў.

Тут і Маркіз дапяў, падскочыў да Сапегі з мікрафонам на стойцы. У дынаміках гучна заскрыгатала. «Брава!» — пачулася з залы, ды я канчаткова для сябе вырашыў: KaHep! Бывай, «Зорка», бывай назаўсёды! Бо заўтра ж па ўсіх кабаках горада разнясуць, як Маркіз са сваёй камандай сеў у лужу. Я, як і ўсе нашыя лабухі, не ведаў, што рабіць. Мы ўсе неяк адначасова пакорліва падпарадкаваліся развіццю падзей і не паспрабавалі нават паварушыцца, каб хоць у нейкай меры паўплываць на сітуацыю. Вось чаму вялікім сюрпрызам сталася тое, што першым сваё слова сказаў сам Сапега.

Ён, не чакаючы нікога, пачаў сола. Сапега кідаў у залу рэзкія, пранізлівыя фразы, бегаючы па дьіяпазоне ўніз і ўверх, штораз ускладняючы гукаспляценні, напаўняючы іх усё новымі і новымі тэмбрамі. Баюся схлусіць, але такая кананада працягвалася хвіліны з дзве. I тады, калі тэмп выканання зрабіўся неверагодна хуткі, калі саксафон Сапегі разрываў паветра як добрая турбіна, літаральна хлешчучы людзей за сталамі проста па тварах, Сапега артыстычна зрабіў невялікую паўзу, пасля чаго выдыхнуў паветра і скасіўся ў наш бок:

— Хоп-ля!..

I пачаў славутую гершвінаўскую «Калыханку».

Божачкі, ён пачаў яе ў такой танальнасці, што я ледзь паспеў зарыентавацца і толькі мог здагадацца, што ў гэтае імгненне падумалі Валяй з Чырыкам. Але ж яны прафесіяналы, хутка сцямілі. Сапега, высветлены блякла-зялёнымі ліхтарамі, заплюшчыў вочы і прыгожа, павольна пачаў праходзіць квадрат за квадратам, але гэтым разам не выдумваў нічога лішняга. Ён іграў надзвычай проста, толькі, асцярожна вар’іруючы тэму, больш працаваў адкрытым гукам, дзякуючы чаму ягоны саксафон гучаў сакавіта, як кажуць сярод музыкантаў — «з мясам». Думаю, што Сапегу проста быў неабходны час, каб ачуняць, прыйсці ў сябе. I калі ён скончыў працяглае сола, імправізацыю падхапіў Чырык. Сапега скінуў з сябе пінжак і застаўся ў белай, таксама недзе пазычанай Маркізам кашулі. Потым ён пасунуў мікрафонную стойку да краю сцэны і стаў там, зноў заплюшчыў вочы, пачаў раскалыхвацца ў такт музыкі. Пасля Чырыка я гэтак жа лагодна, рахмана правёў свае квадраты, і Сапега перайшоў да коды, дзе зноў паўтарыў усе тыя фігуры, якія

выканаў у сваім уступе. Плаўна акругліўшы апошнюю фразу, ён змоўк, знерухомеў з саксафонам у апушчаных руках.

I тут пасля колькіх імгненняў агульнай цішыні зала літаральна выбухнула. Я ўбачыў, што многія ўзняліся з-за сваіх столікаў, вітаючы гэтае сапраўды нештодзённае выкананне. Сапега разгублена ўсміхнуўся, што было для мяне вялікай нечаканасцю, і раптам пацалаваў свой саксафон. Зала зараўла яшчэ гучней. Джон з сябрамі ўчынілі з бутэлек шампанскага несамавіты салют. Я і не памятаў, калі наогул бачыў у кабаку такую шалёную рэакцыю на музыку. Прынамсі, раней нас гэтак ніколі не віталі.

Сапега зноў зашчоўкаў пальцамі і даў нам знак пачынаць «Ноч у Тунісе». Мы зладжана выканалі ўступ, і Сапега пачаў саліраваць. Рознакаляровыя промні ліхтароў заскакалі перад вачыма, я схіліў галаву да гітары, спяшаючыся за рытмам.

Раптам рэстаранная зала правалілася ў цемру. Мая гітара адразу змоўкла, сціх сінтэзатар Чырыка, не чуваць было і Валяя, толькі Цэцэ па інэрцыі ўдарыў некалькі разоў па барабанах і талерках і таксама спыніўся. Сапега ж запнуўся ўсяго толькі на імгненне, таму што ў цемры разлёгся гучны голас Маркіза:

— Акустыку давай! He спыняцца!

Збіўшы па дарозе крэсла, Чырык перакінуўся да раяля, я намацаў акустычную гітару, што была тут жа на сцэне, Валяй падцягнуў да еябе кантрабас. Даволі хутка мы ўсе здолелі падладзіцца пад Сапегу і працягвалі іграць, не бачачы адзін аднаго. Зала крыху пашумела і супакоілася, нас нават падтрымалі апладысментамі. Перад сцэнай прамільгнула нейкая постаць з паносам у руцэ і амаль адразу раздаўся звон шкла. Тут ужо Сапега рэзка абарваў сола. Добра, што не разгубіўся Чырык. Ён павёў імправізацыю, нягледзячы на тое, што перад сцэнай пачалася нейкая незразумелая валтузня.

— Што там, Вінцэнт? — гучна спытаў Маркіз, але Сапега нічога не адказваў. Цяжка было здагадацца, што там здарылася.

— Хто плаціць будзе, я? — нарэшце пачуўся знаёмы вісклівы голас. Няйначай гэта быў Філя, ды адказу на ягонае пытанне ніхто не пачуў, таму што Сапега зноў пачаў іграць. Ягоны саксафон працаваў гучна, і ў спеве інструмента чулася нешта вельмі шчымлівае, жаласнае. Ён нібы скар-

дзіўся на нешта, ён крыўдаваў, але ў голасе ягоным не страціліся ранейшыя рашучасць і зацятасць. Паступова альт Сапегі перайшоў на нейкія гнеўныя інтанацыі, у ягоным гучанні пабольшала іранічных, нават з’едлівых нот. Стварылася карціна натуральнай афрыканскай ночы, поўнай нечаканых, нялюдскіх гукаў, нейкіх няўцямных шэптаў, крыкаў, усхліпаў. Вакол жа мяне адбывалася нешта неверагоднае. Я і паверыць не мог, што такую карціну здольны быў намаляваць адзін-адзіны чалавек з простым, дабітым саксафонам.

Цэцэ раптам пераскочыў за конгі, Чырык шчыпаў пальцамі струны раяля і падвываў ад задавальнення, Валяй вырабляў на кантрабасе вар’яцкія пасажы, узбуджаючы сябе дзікаватымі воклічамі.

I тут у рэстаране запалілася святло.

Перад сцэнай стаяў разгублены Філя з пустым падносам у руцэ і ва ўпор, раскрыўшы рот, глядзеў на Сапегу. Той працягваў іграць, з ног да галавы заліты таматным соўсам і заляпаны мясной салатай. Каля ягоных ног было поўна пабітага посуду.

Я прыкмеціў, як за сваім столікам ажыўлена скалілася фарца. Біцюгі рагаталі, тыцкалі пальцамі ў бок Сапегі. I толькі Ваўчыца сядзела ў нейкай разгубленасці. Яе вочы зіхацелі і былі скіраваны проста ў твар Сапегі. Яна нібы і не чула сваіх хаўруснікаў, не заўважала аскаленай пашчы сяброўкі-кабыліцы.

Поруч са мной нібы з-пад зямлі вырас Віцёк. Сурвэткай ён выціраў вусны, а вачыма абмацваў залу.

— Усё ў парадку? — выпаліў ён. — Нейкі ж сабака святло вырубіў ці не ва ўсім гатэлі. Нічога падазронага не ўбачыў?

He чакаючы ад мяне адказу, ён пабег некуды, азіраючыся па баках.

Сапега перайшоў ужо ад імправізацыі да тэмы, калі адзін з біцюгоў падняўся з-за стала і наблізіўся да сцэны.

— Хопіць, дзядзечка! — крыкнуў ён Сапегу. — Брава! A цяпер ідзі адпачні, ты нам ужо надакучыў. На во, купі сабе новую кашулю і вытры соплі.

I біцюг засунуў у раструб саксафона новенькі, хрусткі чырвонец.

Сапега абарваў сола і аблізаў вусны.

— Коду, коду, давайце коду! — паўтараў з-за нашых спінаў Маркіз. — Коду давайце і адразу ж перапынак!

Коду мы, зразумела, скамечылі. Нягледзячы на гэта, зала зноў зараўла, але Сапега на тое ніяк не адрэагаваў. Ён трымаў у руцэ чырвонец і глядзеў на столік з фарцой, якая з’едліва ўсміхалася, элегантна папіваючы каньячок. Аднекуль выскачыла Жужа, сунула ў рукі Сапегу кветкі, пацягнулася на дыбачках і пацалавала яго ў шчаку, што выклікала ў зале новы выбух эмоцый. Сапега і гэтым разам нават вокам не павёў. Ён ступіў колькі крокаў са сцэны, скамячыў чырвонец і шпурнуў яго ў бок стала, дзе сядзела фарца. Потым павярнуўся і хутка знік у нашым пакойчыку.

Мы адключылі інструменты і таксама накіраваліся перакурыць. Каля выхаду з залы нас перанялі амерыканцы. Яны ляпалі нас па плячах, віншавалі, паціскалі рукі.

— Валяй, у вас цяпер ёсць суперсаксафаніст! — крычаў Джон. — Я запрашаю ваша комба ў Штаты, я зраблю для вас трасу па клубах з нашымі зоркамі джаза, запішам дыск!

— Фантастыка! — толькі і паўтарала смуглявая Джэкі, ягоная жонка. — Гэта ж сапраўдны Чарлі Паркер! Неверагодна!

Маркіз каралём стаяў у дзвярах нашага пакойчыка і нікога ў яго не пускаў.

Мы гуртам скаціліся ўніз у фае. Убачыўшы нас, Андрэй Захаравіч паказаў вялікі палец.

— Гэта выключны музыкант, — сказаў ён. — Якраз тое, што вам трэба. Сапега — скарб. Беражыце яго, хлопчыкі, і вы тады будзеце мець усё.

Цяпер, здаецца, ніхто з нас саміх ужо і не сумняваўся, што Вінцэнт Сапега зрабіўся для нас сапраўднай каштоўнасцю.

Праграму гэтага вечара далей мы адпрацавалі як звычайна. Гэта значыць без асаблівага натхнення, залішне не выкладаючыся. Сапега ўвесь час адседзеў на сцэне ззаду ад нас і ўважліва слухаў тое, што мы ігралі. Дзякаваць Богу, у той вечар ніхто ў зале не разгуляўся, не «захварэў» як мае быць. Людзі нібы адчувалі, што галоўны нумар праграмы прагучаў ужо. Ды і ў нас эмацыянальны пік мінуў. Але зараджанасць на праграму — той самы фактар, ад якога музыканты, артысты наогул вельмі залежаць. Паўтарыць жа Сапегу, выступіць на ягоным узроўні мы сёння проста не маглі фізічна.

Пасля праграмы мы сабраліся ў пакойчыку.

— Заўтра сыграем з Сапегам тое ж самае, — абвясціў

Маркіз. — Але! А дванаццатай — рэпетыцыя. Пачнем рабіць для яго рэпертуар. Я думаю, што першая частка выступлення ў нас заўсёды будзе выключна канцэртнага напрамку. Каб людзі сядзелі і слухалі музыку. Вось чаму першая частка — гэта галоўны клопат Сапегі. Ты, Зуб, дома дасі яму паслухаць сёе-тое, запішы на касеты, каб ён слухаў кожную вольную хвіліну. Праз два тыдні мы павінны зрабіць з ім такую праграму, каб кліент пакідаў у «Зорцы» апошнюю кашулю. У мяне ўсё. Да заўтра!

Сапега загарнуў свой саксафон у старую коўдру, і мы накіраваліся з ім да мяне.

Прадчуванне мяне не падманула: нас чакалі. Зразумела, не мяне. Я ў іх гульні ў разлік наогул не браўся. Вядомы ж лабух заўсёды і ёсць лабух. Чакалі Сапегу, новенькага. Трое дзецюкоў у імпарце, знешне ўсе такія аднолькавыя, глядзелі на Вінцэнта і ўсміхаліся. Ёсць у іх такая прафесійная рыса: глядзець на іншых з нейкім лёгкім шкадаваннем, размаўляць паблажліва, ледзь варушачы языком, ацэньваць усіх выключна з пазіцыі «што ты нам можаш даць». Такія яны былі там, за столікам, такія ж нахабныя перанялі нас і тут, непадалёку ад «Зоркі».

— Ну-с... — сказаў адзін з іх і вельмі прыгожа, як у замежным фільме, прыкурыў ад шыкоўнай запальнічкі. — Частуйся, ты!

Ён працягнуў пачак «Мальбара» Сапегу. Той не варухнуўся.

— Куры, гэта твае! — пачулася зноў.

Сапега перадаў мне скрутак з саксафонам і склаў рукі на грудзях. Я між тым азірнуўся: з нашых нікога відаць не было, міліцыя, зразумела, некуды таксама правалілася, Андрэй Захаравіч сноўдаў у глыбіні фае... А нас — дурню было зразумела — вось-вось пачнуць вучыць, як трэба сябе паводзіць у месцах грамадскага адпачынку.

— Олек, не цягні ката за хвост. Цябе дама ў аўто чакае, — гучна нагадаў другі.

Олек смачна выплюнуў недакурак і дастаў з кішэні скамечаную паперку.

— Вось што, дзіця прэрый, — сказаў ён. — Раскідвацца чырвонцамі ніколі не варта, асабліва тады, калі табе іх падарылі. Але... — Олек азірнуўся на сябрукоў. — Мы так зразумелі, што ты на нас пакрыўдзіўся. Мусіць, таму, што мы мала табе далі.

Олек зноў палез у кішэню.

— Тут роўна сотня. Вазьмі. Гэта неблагі заробак за тры песенькі. Табе, прынамсі, хопіць, каб даехаць да сваёй вёскі. Там раю табе зашыцца пад елку і сядзець ціха, не вытыркаючы носа. I больш сюды — ні-ні! Зразумела?

Сапега па-ранейшаму ніяк не рэагаваў.

— Ну ты, малпа! Олек не любіць раскідвацца грашыма! — крыкнуў адзін з фарцоўшчыкаў. — Давай хапай грошы і ляці ў свой калгас свіней на папас ганяць! Твая музыка якраз для іх!

— Мала! — нечакана прамовіў Сапега.

— Во!.. — здзівіўся Олек і зноў палез у кішэню. — Глядзі ты... Паважаю дзелавых людзей. Так, вось тут... яшчэ трыццаць чатыры рублі. Трымай!

— Мала! — яшчэ больш цвёрда паўтарыў Сапега.

— Шэры! — кінуў праз плячо Олек. — Дай-ка!

У руцэ Олека імгненна з’явіліся дзве фіялетавага колеру паперкі, хоць у святле рэкламы яны падаліся мне чорнымі.

— Добра, — сказаў Сапега.

— Ну вось і дамовіліся, — узрадаваўся Олек. — Гэта якраз столькі, колькі ты і каштуеш. Тут табе і нашы камандзіровачныя, і ганарар за сённяшняе выступленне, і выхадная дапамога.

— Але, — згадзіўся Сапега і раптам цвёрда загадаў: — A цяпер засунь грошы свайму лізаблюду ў... Сам ведаеш куды.

Олек як язык праглынуў. Адзін з фарцоўшчыкаў зарагатаў, але тут з-за ягонай спіны высунуўся трэці, найбольш шырокі ў плячах.

— Ды хопіць пустой балбатні! Малпа ж не разумее! — сказаў ён і падскочыў да Сапегі.

Але Вінцэнт з нечаканым для ягоных габарытаў спрытам перахапіў руку фарцоўшчыка. Мне здалося, што ён нічога і не зрабіў, але нападаючы завыў нечалавечым голасам і паваліўся на калені. Сапега крыху схіліўся, ды руку ворага не адпусціў, сціснуўшы яе каля запясця. Той ужо і не падаваў голасу і ўсім целам паваліўся на асфальт. Убачыўшы гэта, Олек і Шэры кінуліся бегчы. Сапега адпусціў іх сябрука і пабег наўздагон.

Мне здалося, што я працягваю глядзець па відэа нейкі замежны баявік. Фарцоўшчыкі порстка ўскочылі ў «васьмёрку», але машына адразу чамусьці не завялася. Гэтага Сапегу хапіла. Ён нахіліўся, падхапіў «Жыгулі» каля днішча за кузаў і павольна пачаў падымаць машыну. Ён рычаў, як смяротна паранены звер. Абраза надала яму сілы, якой, на-

пэўна, не мае звычайны чалавек. Звычайны, але не Сапега. У рэшце рэшт ён паставіў «васьмёрку» на два бакавыя колы, яшчэ раз рыкнуў і перакуліў машыну на бок. За шыбай прамільгнуў перакошаны твар Ваўчыцы.

Тут жа аднекуль выскачыла Жужа.

— Хутчэй! — крыкнула яна і выхапіла з маіх рук саксафон. — Там, на рагу, таксі!

Я кінуўся да Сапегі і схапіў яго за руку. Ён ужо амаль не супраціўляўся, калі я павалок яго да таксі, толькі на развітанне высадзіў абцасам задні ліхтар «васьмёркі».

Потым, прыгадваючы гэтае здарэнне, я ўсвядоміў, што наўкола ўсё ж было шмат людзей, але ніхто з іх не паварушыўся, не крануўся з месца, каб пераняць Сапегу, не паклікаў міліцыю. Дзіва што! Я б і капейчыну не паставіў на таго, хто ў такі момант стаў бы на шляху Вінцэнта. Мо таму мы і ўцяклі, ды так хутка, што ніхто, здаецца, нічога не зразумеў. Адно «васьмёрка» бездапаможна ляжала дагары коламі каля тратуара. Жужа дала вадзіцелю таксі пяцёрку зверху і голасам царыцы загадала: «Вы нічога не бачылі!»

Так яно і атрымалася: ніхто нічога не бачыў. Віцёк адно потым ад душы парагатаў. На гэтым усё і скончылася. Ваўчыца дзён з пяць у «Зорцы» не з’яўлялася.

і) . Round About Midnight («Каля апоўначы»).

Тэлоніўс Монк

Сапега сядзеў на ложку, выцягнуўшы свае вялікія ногі. Выглядаў ён надзвычай маляўніча: насуплены твар, напалову закрыты чорнай барадой, ярка-сіні швэдар, танныя штаны ў палоску, дзіравыя шкарпэткі, па якіх даўно сумавала мыла.

Спадар Вінцэнт Сапега адпачывалі-с.

Заплюшчыўшы вочы, ён адваліўся да сцяны і, здавалася, моцна спаў. Але на імгненне ён расплюшчыў вочы ў той момант, калі я прыбег з кухні ў пакой і прынёс няхітрыя стравы нашай вячэры, цэнтральным пунктам меню якой былі яечня і чай з бутэрбродамі. Са слоіка выграб на талерку салянку з грыбамі, дадаў да салянкі нарэзанае тоўстымі лустамі сала. На чорным жостаўскім падносе ўсё гэта выглядала нават апетытна.

Адчуўшы прысутнасць на стале ежы, Сапега ажыў.

— Выпіць маеш? — спытаў ён.

Я кіўнуў. Дома заўсёды трымаю бутэльку-другую, хоць сам да спіртнога прыкладаюся не часта. Я прынёс з хала-

дзільніка непачатую пляшку «Сталічнай» і паставіў на стол побач з падносам.

Сапега моўчкі сарваў корак, наліў сабе паўнюткую, да краёў, шклянку і гэтак жа абыякава, без слова, перакуліў гарэлку ў рот.

— Будзь здароў! — пакрыўджана сказаў я і ўзняў сваю шклянку.

— Угу! — прамычаў Сапега, актыўна паглынаючы салянку наперамен з салам.

Больш ён, дарэчы, нічога не выпіў, адмовіўся нават ад чаю.

Я падумаў: уласна кажучы, у кожнага свае дзівацтвы, свае «мухі» ў галаве лётаюць. I не такіх чудзікаў даводзілася сустракаць. Так што, лабух, сядзі сабе, еш, пі і нічога не бяры да галавы. Сапега — класны музыкант, ён з ліку тых лабухаў, для якіх уласны інструмент — рэч ва ўсім свеце найболын істотная. Усё іншае для такіх не існуе. А вось ты — не з іх ліку. Таму што перад тым, як сесці за стол, абавязкова падумаеш: а ці памыў ты рукі? Сапега ж моўчкі праглынае поўную шклянку гарэлкі і думае пра музыку. Для яго брудныя рукі — рэч, нявартая вялікай увагі. У кожным разе не з тых, якія ўвесь час неабходна трымаць у памяці.

— Паставіць што-небудзь? — кіўнуў я на прайгравальнік.

— Шапэна! — сказаў Сапега.

Г-м... Думаю, Жужа здзівілася б тут куды больш, чым тады, калі я рашуча зачыніў дзверы перад яе носам. А яна ж думала, што выратавала нас і таму мае права зноў зручна ўладкавацца ў маім ложку да самае раніцы. Але ж мяне папрасілі ўключыць музыку Шапэна. Арыгінальна!

He скажу, каб Шапэн гучаў у мяне штодня. Але і не такі я ўжо «страчаны» для грамадства чалавек, каб не мець запісаў з ягонай музыкай. Пласцінка з прэлюдыямі Шапэна, праўда, была старэнькая, заезджаная. Яна патрэсквала, гучала глухавата, але Сапегу тое не засмучала. Ён развязаў вяроўкі, разгарнуў коўдру, лёг на спіну і паднёс муштук да рота. Тое, што рабіў Вінцэнт, мяне ашаламіла! Ён не іграў, не! Ён хутчэй імітаваў ігру, не выходзячы на поўны гук. Але тое шыпенне, што зыходзіла ад саксафона, было надзіва музыкальнае, гнуткае і пявучае. Сапега то паўтараў адзін у адзін асобныя фразы піяніста, то на фоне ягонага выканання пачынаў плесці імправізаваньія карункі, здабьіваючы самыя нечаканыя сугуччы. Я знерухомеў, таму што ўпершыню зрабіўся сведкам такога музыкавання.

Музыка гучала хвілін дваццаць пяць. У нейкім трансе Сапега, не спыняючыся, здабываў з саксафона чарадзейную музыку, і пры гэтым Шапэн не страціў нічагусенькі! Ягоны геній, магчыма, раскрыўся нават яшчэ больш, паказаў невычэрпную сваю глыбіню, магутны мастацкі змест. Сапега не ўзяў аніводнай неахайнай ноты, ён іграў ашчадна, асцярожна, болып, здавалася б, дакранаўся да гучання раяля, аплятаючы яго павольнымі ходамі, далікатнымі, мяккімі фразамі.

Вінцэнт абарваў ігру раптоўна.

— Яшчэ што-небудзь, — папрасіў ён.

Ну што ж... Я вырашыў пажартаваць.

Сярод пласцінак адшукаў альбом, запісаны хлопчыкамі з групы «Вэнам», абвешанымі з галавы да пятаў бліскучым бутафорскім жалезам. Сапега і не зморшчыўся, зноў пачаў імправізаваць, толькі што рабіў гэта нядоўга.

— Нецікава, — паведаміў ён. — Тут мала музыкі. Далей!

Далей была група «Зі Зі Топ», музыка якой зацікавіла Вінцэнта значна больш.

— Гэтыя барадатыя ведаюць, што робяць, — лаканічна адзначыў ён. — Нармальны такі джаз.

Дзіўна, але ягоная энергія перадалася і мне. Я падключыў да ўзмацняльніка гітару і пачаў найграваць блюз. Сапега крыху паслухаў, а потым далучыўся да мяне. Ён зайграў невядомую мне тэму, прычым зайграў гэтак упэўнена, нібыта глядзеў у ноты. Але я лёгка здагадаўся: гучала чыстай вады імправізацыя на аснове традыцыйнай блюзавай гармоніі. Мелодыя плыла спакойна, плаўна, Сапега сакавітым, поўным гукам іграў працяглыя фразы, вар’іраваў іх, і тады пералівы саксафона качаліся па пакоі, нібыта шкляныя шарыкі. Але ў музыцы я адчуваў напружанне, якое ўзмацнялася з кожнай хвілінай: Сапегаў саксафон рабіўся ўсё больш халодны, жорсткі.

Тут і сам Вінцэнт ускочыў з канапы, зрабіў паўзу, адшчоўкаў пальцам новы рытмічны малюнак і, як у вір, кінуўся ў імклівую музычную плынь. Я ўжо ўсведамляў, што гранічна магчымы тэмп выканання — гэта ягоная стыхія, тут ён раскрываўся цалкам, выяўляючы ўсю сваю дзікаватую, неўтаймоўную сутнасць выканаўцы. 3 ягонай шалёнай імправізацыі я час ад часу выхопліваў нейкія знаёмыя мне фразы. Гэта былі нават не абрыўкі цьітат, а хутчэй намёкі на іх, прычым мяне ўразіла тое, што Сапега нечакана выходзіў не толькі на агульнавядомыя джазавыя тэмы ці

мелодыі папулярнай музыкі. Я раптам чуў то таго ж Шапэна, то заліхвацкую народную папеўку, то ўрывак з песні «Бітлз», то нават знаёмы меладыйны абарот з балады Высоцкага. Іншым разам, у іншых акалічнасцях я проста не пасаромеўся б, асвістаў бы таго, хто вырашыў сплесці ў адзін клубок такія розныя, несумяшчальныя рэчы. Але тут, у агульным кантэксце, яны ўспрымаліся настолькі натуральна, дапаўняючы адна адну, што, напружыўшыся, заплюшчыўшы вочы, я засяродзіўся на тым, як бы не адстаць, не выпусціць з уласных рук вар’яцкі рытм, які рабіўся ўсё больш інтэнсіўны, імклівы.

He!.. Тое, што рабіў Сапега, твар якога імгненна пачырванеў і пакрыўся потам, звычайнаму чалавеку, простаму музыканту, было не па сілах. Я здаўся. Я ўзняў дагары лапкі з пакручанымі ад стомы пальцамі. Я адваліўся да сцяны і здолеў нарэшце ўздыхнуць на поўныя грудзі. У мяне круцілася ў галаве, у роце перасохла, а Сапега тым часам рэзкімі, кароткімі фразамі прыгадаў пачатковую тэму, удыхнуў паветра і...

Я не паверыў уласным вушам. У трубачоў я бачыў такі фокус, калі яны секунд трыццаць, a то і амаль цэлую хвіліну трымалі адну ноту, адначасова ўдыхаючы паветра праз нос і выдыхаючы яго праз трубу ротам. Але каб гэтак рабілі саксафаністы, ніколі нават не чуў. Ды Сапега здолеў і такое: змяняючы моц гучання, ён пратрымаў апошняю ноту з добрых паўхвіліны. Пасля чаго рукавом швэдра выцер твар, сеў на канапу і даволі абыякава прамовіў:

— Нармальна так пайграліся...

Нармальна дык нармальна... Я пайшоў у ванную, падставіў галаву пад кран, пасля доўга, прагна піў з далоняў халодную ваду і ўсё не мог збіць тое полымя, якое лютавала недзе глыбока ў грудзях. Выцер ручніком валасы, прычасаўся, зірнуў у люстэрка. Сапраўды; нармальна пайграліся! Калі б мне хто расказаў пра такога лабуха — ніколі б не паверыў! Ніколі!

— Адкуль ты такі ўзяўся? — спытаў я Сапегу, калі трошкі супакоіўся і закурыў, сеўшы ў куце пакоя на падлогу.

— 3 людзей... — ледзь чутна адказаў Вінцэнт.

— Мы ўсе нібыта з людзей... — я зірнуў яму проста ў вочы. — Хочаш шчыра?

— Давай! — гэтак жа абыякава кіўнуў ён.

— Мне здаецца, Вінцэнт, што ты не чалавек, — выпаліў я неспадзявана для самога сябе.

— Твая праўда, — згадзіўся ён і адразу ж выкінуў чарговы фокус. Ён дастаў з кішэні манетку, заціснуў яе ў пальцах і праз хвіліну шпурнуў яе мне. Я ўжо амаль не здзіў-ляўся, a даволі спакойна глядзеў на скручаны амаль удвая пятак. Ну што ж, выдатны сувенір з-пад пальчыкаў музыканта. Я паклаў пятак на кніжную паліцу.

— Дык што? — паўтарыў я сваё пытанне. — Адкуль ты?

— Бязбацькавіч, — адказаў Сапега.

— Чакай! Але ж Сапега — вядомае прозвішча, — запярэчыў я.

-— Што з таго? — Вінцэнт казаў павольна, цяжка нават, словы, быццам вялікія камяні, выпадалі з ягонага рота. — Я бацьку зусім не памятаю. Маці звалі Леакадзія. Яна памерла, калі мне было пяць з нечым. Мяне бабка выхавала, аддавала ў школу на цэлы дзень, каб я у хаце пад нагамі не круціўся. А потым бабка спілася, хоць і выгадавала мяне толькі таму, што самагон вырабляла. Мела з яго сякую-такую капейку.

— Дык ты што, няўжо на саксафоне ў вёсцы іграць вывучыўся?

— He, у вёсцы іграў на гармоніку. Людзі мяне ў дзіцячы дом не адпусцілі. Я гадоў у дзевяць ужо добра на гармоніку іграў. Дзе якое свята — там тыя дні і жыў. А ў школе была настаўніца. Яна сама з горада прыехала, малых музыцы вучыць. Паказала мне, як кларнет трымаць. Паспрабаваў... Атрымалася.

— Але ж ты нот не ведаеш! — Я закурыў ужо другую цыгарэту.

— Настаўніца мне паказвала... Ды запомніць гэтыя кропкі, кручочкі я не мог. I наогул — сумна было запамінаць. Нашто? Хапае ж проста паслухаць — і іграй сабе потым, колькі ўлезе!

— У цябе абсалютны слых?

— Чаго? — не зразумеў Сапега.

— Ды я так... — сказаў я і змоўк.

Думаў-гадаў і ніяк не мог зразумець: адкуль у хлопчыка з далёкай, богам забытай вёскі такія выключныя здольнасці? I ў чым?! У музыцы, якой без навукі авалодаць вельмі няпроста! Памерлыя бацькі, вечна п’яная бабулька, маладзенькая настаўніца, якая ніяк не магла ўбіць малому ў галаву, чым гэтае «до» на паперы адрозніваецца ад «сі». Яму ж не ноты былі цікавыя. Хлопчык проста хацеў сам ствараць гэтыя гукі. Ён хацеў ствараць не запісанае некім чарнілам на

паперы, а тое, што магло нараджацца толькі пры ягоным удзеле. Ён іграў і не разумеў, што ён робіць. Трэба думаць, не разумела Сапегу і настаўніца. Бо яна вучыла таму, чаго яму ведаць не было патрэбы. Менавіта з гэтай прычыны яны ў рэшце рэшт і не паразумеліся. Магчыма, яны павінны былі б памяняцца месцамі. Разам з тым да таго, да чаго ён дайшоў сам, я быў бы вымушаны ісці доўгія шаснаццаць гадоў — праз музычную адзінаццацігодку і кансерваторыю. А ён вось узяў у рукі кларнет — і адразу адбыўся як музыкант...

Цяжка прадказаць, што было б далей, калі б не выпадак. Ноч пасля вясковага вяселля — бруднае, ушчэнт п’янае мястэчка, жорсткая бойка, у якой было не зразумець, з чаго ўсё пачалося, хто каго першы зачапіў. Гэта ж не там, на цывілізаваным Захадзе, дзе, як кажуць, і дагэтуль у кабаках можна сустрэць надпіс: «У піяніста не страляць — ён іграе як можа». У нас музыкантаў ды акцёраў заўсёды білі аднымі з першых і з вялікай ахвотаю. Быў бы Сапега малынедаростак ды худы, як жэрдка, — і тое не прайшлі б міма. А тут — хлапчына пад два метры, кулакі як кавуны і позірк не па-хлапечы цвёрды, асэнсаваны.

Як пачалася бойка нечакана, так яна і скончылася, як сама абарвалася. Сапега сам вывалак на шашу незнаёмага мужыка, якому і сунуў у грудзі кулаком. Сам і ў міліцыю з’явіўся. Здаўся і ва ўсім прызнаўся.

Калонія пад Кандапагай, духавы аркестр, дзе месца кларнетыста было занятае, альт-саксафон, які губляўся ў вялікіх руках Вінцэнта. Працяглыя рэпетыцыі, падчас якіх яму хапала нейкіх пяці хвілінаў, каб запомніць сваю партыю. Старшына-пенсіянер, які тры разы на тыдні прыходзіў у зону дырыжыраваць аркестрам, адразу ж вылучыў Сапегу сярод іншых музыкантаў-зэкаў, развіў ягоныя здольнасці іграць па слыху. А калі Вінцэнт праз тры гады вяртаўся ў сваю вёску, старшына падарыў яму свой інструмент.

— Ён назваў мне марку саксафона, ды я не запомніў. Дадому вельмі хацелася, — скончыў Вінцэнт сваю нетаропкую споведзь. — Ён адно казаў, што інструмент надзвычай стары. Трысціны я сам налаўчыўся рабіць, як ён мяне навучыў. Знаходжу ў лесе належнае дрэва, выразаю трысціны, вытрымліваю іх у падпеччы, каб добра прасохлі. Аднойчы ўсё згарэла, бляха! — нечакана вылаяўся ён.

— I што ты? — спытаў я.

— Ой, што было! — зарагатаў, як закашляў, Сапега. — Мне прынеслі тады нейкую замежную трысціну, сорак руб-

лёў каштавала.Як дунуў я ў сакс — людзі з крэслаў пападалі. Такое ўражанне, што нехта кныра лягчае.

— Што ж ты іграў у тым кабаку?

— А!.. Прыкладна тое ж самае, што і ў вас іграюць. Толькі што са спазненнем гады на два-тры. Брыдоту ўсялякую таксама іграў.

— А джаз? Да яго як ты прыйшоў?

— Пачуў — мне спадабалася. Але там іграў джаз рэдка, больш для сябе. Мне не давалі, бо які там джаз, калі ў кабаку вяселле гудзе?

— Ты думаеш, што тут лепш будзе?

— Маркіз мне абяцаў, што я буду іграць тут сваю музыку, тое, што мне падабаецца.Я паверыў яму. Ды і што мяне там трымала? Пакойчык з асобным уваходам? Рэстаранныя кампаніі? Тут жа — зусім іншае, тут — сталіца, цалкам іншая публіка...

М-да... Такое ўражанне, што я чуў словы не мужчыны, a нейкага ўсхваляванага хлопчыка, які заўчасна паразумнеў, але яшчэ не ўсведамляе таго, што гаворыць. Даказваць нешта іншае Сапегу не мела сэнсу. Усё адно ён бы не паверыў, не пагадзіўся б са мной. Таму я паказаў Вінцэнту, дзе яму спаць, а сам перайшоў у другі пакой. Галава гудзела ад пачутага, не было ніякіх сіл усё зразумець, асэнсаваць. Чым далей, тым большай загадкай рабіўся для мяне Сапега.

У рэшце рэшт час сам пакажа, што ён за чалавек. Які ён музыкант, я ўжо атрымаў уяўленне, і гэта абяцала яшчэ шмат цікавых хвілін і нечаканых адкрыццяў. Я толькі падумаў, што падрыхтоўка ягонай праграмы будзе для нас узаемакарысная. 3 той толькі розніцай, што для яго навінкай будзе хіба што музычны матэрыял, з якім я яго пазнаёмлю. А вось у ягоным выкананні для мяне напэўна адкрыецца нешта такое, пра што я, шмат ужо праслухаўшы і жыўцом, і ў запісе, мог толькі здагадвацца. Таму я змусіў сябе запомніць раз і назаўжды: трэба быць гатовым у кожны момант да ўсяго.

He выключаю нават, што нечаканасці могуць пачацца ўжо сёння. Што ж, добрай вам тады ночы!

Ды перад тым, як забрацца пад коўдру, я дастаў з шафы стары чамадан з фанеры, прымацаваў да ягонай паверхні некалькі стракатых наклеек, старанна агледзеў зробленае. Зусім нядрэнны футарал для саксафона атрымаўся! У кожным разе лепш так, чым у анучы інструмент цягаць. Так што з абновачкай вас, Вінцэнт Казіміравіч!

  1. СОЛА АД АНДРЭЯ ЗАХАРАВІЧА

a). Anthropology («Антрапалогія»).

Дызі Гілеспі, Чарлі Паркер, Джо Бішоп

He, што тут і казаць: гэты калматы асілак — сапраўдная знаходка для Маркіза і ягонага аркестра. Галаву гатовы пакласці, што ён сябе пакажа выключна, прымусіць сяготаго задумацца, як трэба іграць. Што-што, а ў людзях разбірацца жыццё мяне добра навучыла. У свой час там, пад Магаданам, я неаднойчы пераконваўся, што сіла далёка не заўсёды ратуе чалавека ў нязвыклых, ці, як цяпер кажуць, — экстрэмальных умовах. Калючы дрот, мароз ды кулямёты па вуглах лагера надзвычай хутка ламалі людзей, рабілі з іх прывідаў. Бывала, з чарговым этапам прыгоняць такога — ружовашчокага, шырокага ў плячах, гордага і ўпэўненага ў сабе. А праз пару дзён ужо заўважаеш, як ён парашу з барака, дзе «сінія» кватаруюцца, спраўна выносіць і ў адказ на пінкі ў зад адно лісліва ўсміхаецца. Меў бы хвост, як у таго сабакі, — дальбог, мёў бы ім падлогу. Але сустракаліся там і такія: сядзь яму матыль на плячо — адразу з лаўкі зваліцца, павей ветрык — будзе матляцца, як сухая сцябліна. А вось тыя ж «сінія» штодзень пасля вячэры пасядуць вакол такога худасочнага старога і моўчкі слухаюць яго, вушы натапырыўшы, гатовыя ці не пайкай падзяліцца і пакласці за яго ўласныя галовы. Найбольш дзіўнае — тады нават лаянкі ад іх не пачуеш. Ані слоўца!

Якіх паўгода міне — здаравяку ўжо і не помніць ніхто, ніхто не згадае, у якую яміну ягонае цела скінулі і разам з кім. А такія вось старыя — паціху, спакваля жывуць сабе і жывуць, адно толькі канючаць: памыліліся там, маўляў, але хутка дазнаюцца аб памылцы і іх вернуць дамоў. Мусіць, гэтая вера і трымала іх пры жыцці. Моцныя яны былі зусім не фізічна, а душою, вераю ў саміх сябе. А вось хто ні ў што не верыў — той якраз і гінуў першы.

Сапега з ліку тых, хто моцныя верай. Тое адразу адчуваецца. Праўда, тут яму спадзявацца амаль няма на каго. Хто такія рэстаранныя лабухі — усе ведаюць. Вось хоць бы той жа Цімафей Гразноў, Цэцэ... За якую дзесятку поўны барабан уласнага дзярма нахлюпае. I сам жа вычышчаць кінецца за тую ж дзесятку, радуючыся пры гэтым, што зрабіў добры інтарэс. Ці, скажам, Маркіз. Ён пра музыку менш за ўсё думае, галоўнае для яго — «дзела» зрабіць, каб ягоная

фірма выглядала як мага лепш, прыстойней. Вось чаму я і баюся, што Сапегу тут будзе няпроста. Добра, калі ён не зломіцца, калі зможа пераадолець гэты пах грошай, якім ад нашай «Зоркі» за вярсту нясе.

Ёсць тут, праўда, і добрыя хлопцы. Як той жа Бронік Зубчонак. Такіх музыкантаў, як ён, у горадзе хапае. Але ж ён чулы хлопец, душэўны, да музыкі ставіцца не як да сродку зарабіць на жыццё, капейчыну якую ўрваўшы. Ён не з тых салістаў, хто адным сваім сола здольныя паставіць на вушы ўсю залу. Проста ён сумленны ў сваёй прафесіі. А гэта сярод кабацкіх музыкантаў — з’ява нячастая. I добра, што Сапега ўсё больш з ім бывае. Зубчонак не схлусіць і не прадасць, ён хутчэй скажа ў вочы ўсё, што думае. I калі б не гэтая ягоная надзейнасць ва ўсім і ўменне трымаць некалі сказанае слова, Маркіз яго напэўна б даўно выкінуў на вуліцу.

Я такі схлусіў Браніславу, калі сказаў, што не бачыў, як іх фарца на вуліцы пераняла. Бачыў я ўсё і магу прысягнуць хоць на Бібліі, што менавіта тыя ж фарцоўшчыкі святло ў зале вырубілі і Філю з падносам штурхнулі на Сапегу. Але ж і сілішча ў руках Вінцэнта! Гэты Олек, каб яго перакруціла, такі з сябе накачаны, а ўцякаў, як шчанюк ад каня! I як Сапега легкавік дагары коламі паставіў — я таксама бачыў. Ды ніколі пра тое нікому не скажу. Таму што гэта ў сорак дзевятым там, у лагеры, нават «сінія» ад аднаго майго прозвішча языкі прышчамлялі. А цяпер я хто? Дробязь нейкая, што пры ўваходных дзвярах боўтаецца. Паскудная фарца і тая праходзіць паўз мяне, вока не скасіўшы. Таму што ведае: я гэтым тыпам і слова запярэчыць няздольны. Купілі яны мяне, сабакі, як дзеўку апошнюю! Ведаюць жа: без іхніх штотыднёвых падачак я даўно б быў вымушаны ў парках ды скверах з-за пустых бутэлек з нягеглымі біцца. Што такое мая сённяшняя зарплата? Зусім не падарунак лёсу для былога афіцэра ўнутраных войскаў.

Даўно гэта было. Так даўно, што згубіліся ў гадах і былыя сябрукі па службе, і начальнікі, якія білі сябе ў грудзі пры развітанні: маўляў, да скону дзён не забудзем вернага службіста, надзейнага афіцэра. А ў пяцьдзесят трэцім ім усім як памяць адрэзала. Адзін ліст па другім пасылаў як ні штодня — быццам у бездань. Ані слоўца ў адказ! А хутка і мяне самога выпхнулі з таго надзейнага жыцця, дзе нельга было думаць самастойна — толькі выконвай тое, што табе загадалі.

Уласна кажучы, я і сёння тым жа займаюся. Але вось у той вечар я і без загаду зразумеў: лепш рабіць выгляд, што нічога не бачыў. Нават Зубчонку не прызнаўся, не тое што Віцьку. Яшчэ ж невядома, як бы ён сябе павёў. Канешне, мог бы і раздуць усё, асабліва калі на Олека з сябрукамі якую компру трымае. А мог бы і загадаць, каб я язык назаўсёды праглынуў. Ён — што, думаеце, сам святы? А чым жа ён лепшы за тых маладзенькіх сяржантаў, якія ці не ў струнку выцягваюцца, калі дзяўчаты на чале з Ваўчыцай у «Зорку» на работу крочаць? У Віцька што, зарплата міністэрская, уласная нафтавая свідравіна ў двары дома? Калі б расказаць каму, як тут усё адно з адным павязана-перакручана, — кожная б газета, любы часопіс, як той жа «ІПпігель», вялікія грошы за такі аповяд выклалі б!

Але паспрабуй тут пікнуць! Адразу ж адзін з тых бандзюгаў так табе шыйку сцісне, што і міргнуць не паспееш. A мне ж яшчэ ой як хочацца па зямліцы пахадзіць! Гэх, як жа тады, у канцы саракавых, усё праста было!.. Тады б адразу, у адзін вечар з дапамогай усяго якога ўзвода ў такім рэстаране, як нашая «Зорка», поўны барак таннай рабсілы можна было б набраць. I Віцька б таго туды, пад Магадан, заадно паслаць галоўным над канваірамі, назіральнікамі і кулямётамі. I там быў бы поўны парадак!

Цяпер вунь на ўсе галасы спяваюць пра ахвяры сталіншчыны, генацыд супраць уласнага народа. Канешне, многіх тады пахапалі зусім ні за што. Але ж і дзярма рознага столькі па вуліцах не швэндалася, і грашыма нахабна нікому рот не затыкалі, як цяпер. Людзі, каму тое было дазволгна, дыхалі на поўныя грудзі. А сёння перад кожным смаркачом дзверы расчыні, у кожнага пра здароўе спытай. А як жа! Быў сабе некалі няхай невялікім, але ж — богам, быў айцом-камандзірам, ды няўцям было, што ўсё можа гэтак перакруціцца. Цяпер вось і пасада іншая, і гонару прыкметна паменела, таму што сам вымушаны бездакорна выконваць загады і моўчкі глытаць іхнія барскія падачкі.

Такі ўжо час настаў, калі неабходна падладжвацца пад любыя абставіны. А абставіны не любяць пустых жартаў. Яны шануюць толькі канкрэтныя прапановы. Таму, трапіўшы ў тыя ці іншыя абставіны, людзі міжволі задумваюцца, што рабіць. I кожны ў рэшце рэшт выбірае сваё і тым самым займае прадвызначаную яму часам палічку. I выжывае кожны так, як у яго сілы хопіць: хто дзякуючы целу, хто — душы. А тое, што цела цяпер значна даражэйшае за душу, і згад-

ваць няварта. Бо душу і раней калі прадавалі, дык толькі чорту, а цела здаўна лічылася надзвычай выгодным таварам. А сёння — дык і падаўна! I калі вакол цябе столькі целаў, якія прыгожа гніюць, дык і сам, як ні затыкай уласны нос, міжволі наглытаешся гэтай атруты.

I Сапега з цягам часу зробіцца такім, якім сябе яшчэ не ведаў. Так, ён будзе іграць сваё, але на яго ўжо звярнулі ўвагу. I пакуль ён яшчэ не ўпісаўся ў вынаходліва створаную і дасканала адпрацаваную сістэму, для яго палічка пакуль не падрыхтаваная. Ён усё яшчэ блытаецца пад нагамі і тым замінае многім. Аднак жа месца для яго ўжо шукаецца. Ён не можа быць тут і заставацца па-за сістэмай.

Божа, якая ж гэта крыўда, якая абраза, калі чалавек вымушаны адчуваць сябе каменчыкам на дарозе, вінцікам машыны, якому дазволена існаваць, але ў дакладна вызначаным, строга акрэсленым месцы. I якая бяда, калі ты сам асабіста ўсведамляеш уласную мізэрнасць!

Дык дай жа яму сілы ўзбунтавацца, дапамажы адчуць сябе чалавекам у такім няпростым свеце, які гандлюе сабой па грошыку, распранаючыся на вачах усіх, забыўшыся на тое, што такое — цнатлівая і шчырая ўсмешка. Паспрыяй кожнаму з тых, у каго душа прагне неба, песні, зберажы яго ад памыйнай ямы і здрадлівых грошай. Няхай ратуе вас душа ці што яшчэ іншае, што ў вас замест душы, адчайныя лабухі!

Няхай і цела вашае таксама будзе чыстае!..

б/ Love For Sale («Каханне на продаж»). Коул Портар

Мінула дзён з пяць пасля таго здарэння. Фарцоўшчыкі носа ў «Зорку» не паказвалі, але я зусім не быў упэўнены, што гэта менавіта Сапега паставіў іх на месца. Напэўна, зашыліся дзе-небудзь, абдумваючы сабе, што яны мусяць рабіць надалей. Можа, некаму і няўцям, чаго гэта раптам нейкі музыкант стаў ім упоперак дарогі. Ды ўсё па той жа прычыне: не любяць яны, ох, не любяць людзей з чыстай, незакаламучанай душою. Таму што ў саміх душы пакрыліся шчыльнай скарынкаю бруду.

У гэты дзень я не працаваў, а зайшоў у рэстаран па нейкіх уласных справах. У зале прыбіралі пасля ранішняй кармёжкі турыстаў, а на сцэне знаходзіліся двое — Зуб і Сапега. Браніслаў нешта тлумачьіў Вінцэнту, а той уважліва слухаў, раз-пораз ківаючы. Яно і зразумела: калі ў аркестры новы музыкант, дык і праграма мусіць памяняцца. Але, ду-

маю, няма такога музыканта, які ў першы ж вечар без усялякіх рэпетыцый здольньі адыграць цэлую праграму з раней не вядомым яму аркестрам.

Уласна кажучы, я нікуды не спяшаўся. Таму прысеў за столік каля дзвярэй і папрасіў Філю прынесці бутэльку «Баржомі». Дробязі ў мяне не было, і я аддаў Філю рублёўку. Той моўчкі сунуў яе ў кішэню і за суседнім столікам пачаў праціраць келіхі. Я чалавек не дробязны, але і нахабства не выношу. Да таго ж кожны афіцыянт, за выключэннем Філі, за бутэльку мінеральнай са сваіх грошы браць не будзе.

— Філя! — спытаў я яго. — Ты як, на тым тыдні пазыку вернеш ці ўжо сёння?

— Якую пазыку? — акругліў вочы Філя.

— Ды той рубель, які я табе толькі што аддаў, — растлумачыў я.

— Ты, Захаравіч, крахабор, — замітусіўся Філя. — Стоячы на ўваходнай браме, напэўна больш за мяне чаявых маеш, а вось тут над кожнай рублёўкай трасешся.

— А ну сядзь! — загадаў тады я яму, адсунуўшы ад стала суседняе крэсла.

I калі Філя нарэшце зразумеў, што сёння мне зусім не хочацца з ім жартаваць, і сеў такі побач, я моўчкі працягнуў яму сваю далонь. Скрывіўшыся, Філя паклаў у яе рубель.

— Ну вось, — задаволена ўсміхнуўся я. — Даўно б так. He, ты крыху пачакай. Растлумач мне, цёмнаму, чаго гэта раптам фарца Сапегу незалюбіла?

Я ведаў, што Філю не трэба спецыяльна цягнуць за язык. Такога балбатуна, як ён, яшчэ добра пашукаць трэба. Філю і сапраўды адразу панесла, але ён чамусьці мянташыў языком напаўголаеа, азіраючыся і прыгінаючы галаву.

— Захаравіч, толькі паміж намі! — папрасіў ён. — Хоць што я кажу? Такая таямніца, што ўсе тут, мусіць, даўно ведаюць. А вось ты і сапраўды цемра. Думаеш, ты адзін тут ад фарцы беспадаткавыя ганарары маеш?

— Но-но!.. — я паспрабаваў быў паставіць яго на месца, але Філя толькі нецярпліва махнуў рукой.

— Ай, маўчаў бы ты!.. Я, скажам, тут чысты, ад іх грошай напрамую не бяру. Але за маімі столікамі гаспадар — гэта я. А я разумею, што многія кліенты проста так у «Зорку» не трапляюць. Ведаю, што кажу. Амаль штовечар прыходзіць сюды нехта па званку ад Олека. Гэныя, зразумела, не такія прыжымістыя, як ты, Захаравіч. Пасля разліку з імі ў маёй

кішэні абавязкова асядае сякая-такая капейчына. I так тут з усімі. Хто бярэ ў лапу напрамую, хто падножны корм з кухні мае, а хто — на пенсіён ад той жа фарцы найперш разлічвае.

— Няўжо і музыканты?! — раптам здагадаўся я.

— А то не! — развёў рукамі Філя. — А праз каго ж Маркіз апаратуру дастае, інструменты? Адзін жа мікрафон цяпер з тысячу каштуе! Ты, Захаравіч, паспрабуй такі мікрафон у нашых магазінах купіць. А? Тройчы лопнеш, не знойдзеш, няма іх, у прыродзе не бывае! А фарца — тут як тут, наце вам, трымайце, карыстайцеся на здароўе, толькі вось грошыкі — наперад.

— Тут, значыць, гандаль з пераплатай? — удакладніў я.

— Разумей як хочаш! — пацвердзіў Філя. — Але не ўсё так проста, як ты думаеш. Многія кліенты, як я ўжо казаў, у “Зорцы” людзі невыпадковыя. I калі яны накіроўваюцца ў кабак, прыхапіўшы да таго ж з сабой смачных цёлачак, яны жадаюць слухаць тую музыку, якая ім падабаецца, a не тую, якую хоча іграць ансамбль. Тады ў ход ідуць “хворыя” грошы. I вось тут пачынаецца тое, пра што я табе ўжо сказаў: адлічэнні на карысць добрых і патрэбных усім людзей.

— Нешта мала верыцца, каб лабухі пасля заканчэння праграмы вярталі некаму ўласныя “хворыя” заробкі, — засумняваўся я.

— А хто табе сказаў, што грошы тыя — усе скрозь “хворыя”? — зарагатаў Філя. — Вы што там, на браме, усе такія тугадумы? Дык ведай жа, Захаравіч: “хворыя” грошы забірае Маркіз і дзеліць іх вельмі адмыслова. На дзве прыблізна роўныя часткі. Адну адкладвае на патрэбы калектыву ці проста размяркоўвае паміж лабухамі, не забываючыся, дарэчы, і пра сябе. Хоць ці часта ты бачыў, каб Маркіз надрываўся на сцэне з дудкай? Во!.. Другая ж частка грошай знікае з абароту “Зоркі” і часткова вяртаецца да тых, хто “хварэў”.

Філя задаволена скаліўся. Потым, убачыўшы, што я сапраўды не магу ўцяміць, куды знікае другая палова “хворых” грошай, ён пачаў тлумачыць далей:

— Я ўпэўнены, што добрая палова “хворай” сумы лабухам наогул ніколі не належыць. Яна мусіць вярнуцца да тых людзей, дзякуючы якім мы ўсе тут кормімся! А як жа іначай! Ён жа толькі што кінуў на барабаны “зялёныя”, усёй зале паказаў, хто тут сапраўдны мужчына! Ды няма такіх дурняў, каб так проста грашыма кідацца! Ясна?

— Што, няўжо назад да гэтых п’явак?! — у чарговы раз засумняваўся я.

— Захаравіч, табе трэба павесіць на грудзі значок варашылаўскага стралка! — зноў узрадаваўся Філя. — Прычым людзям Олека ідуць не толькі рублі драўляныя, але і “хворая” валюта. А яна ж, ты сдм ведаеш, таксама тут ходзіць як мае быць.

— Добра! — спыніў я Філю. — 3 гэтым, будзем лічыць, мы разабраліся. Але чаму яны прычапіліся да Сапегі?

— Тутака іншы нюанс. — Філя зноў пачаў прамаўляць цішэй. — Я так думаю, што Маркіз усё ж вырашае далёка не ўсё, як ён усім нам жадае паказаць. Многія пытанні ён вымушаны ўзгадняць па адной толькі прычыне: ён усё ж сам значна больш залежыць ад тых добрых людзей, чым яны — ад яго. А ў выпадку з Сапегам ён, мусіць, перагнуў палку. Лішні чалавек у ансамблі — меншыя адлічэнні ў іхнюю касу ўзаемадапамогі. Будзь, Захаравіч, спакойны: яны любяць пагуляць, ды памятаюць пры гэтым кожную капейку. Быў бы Сапега вядомым ім чалавекам, яны, мусіць, праглынулі б выбрык Маркіза моўчкі. А тут — на табе: нейкі выпаўзак з вёскі. He на таго каня Маркіз паставіў, не на таго...

Філя скончыў лекцыю на эканамічныя тэмы і зноў узяўся за келіхі. Я ж застаўся сядзець у крэсле, назіраючы за музыкантамі на сцэне.

Шчыра кажучы, я такое бачыў упершыню. Мяне, праўда, заўсёды цікавіла, як сярод нейкіх чорных кропачак з хвосцікамі, падобных да галавасцікаў, у розных кручках, палачках і іншых незразумелых значках хаваецца такое багацце, як музыка. Няўжо гэта як і з добрай кнігай, якую чытаюць розныя людзі, але кожны з іх успрымае напісанае асабіста, так, як не можа ўспрымаць іншы? Я неяк купіў быў падручнік па музыцы для пачаткоўцаў, але ўжо на трэцяй старонцы мне зрабілася вельмі сумна. Я так і не зразумеў, нашто ў пачатку кожнага радка трэба абавязкова маляваць скрыпічны ключ.

Назіраць жа за музыкантамі ў час рэпетыцыі было куды больш цікава. Можа, менавіта таму, што якраз на тваіх вачах з гэтых чорных зародышаў і нараджалася жывая музыка.

— Пасля тэмы, — тлумачыў Зуб, — уступіць Чырык і прагоніць два квадраты. Ты тут маўчыш. Пазнач сабе гэта — маўчыш.

Сапега адно кіўнуў: маўляў, і так запомню.

— Затым яшчэ два квадраты мы з табой пройдзем разам, — працягваў Браніслаў. — Я павяду сола, ты ж будзеш яго абыгрываць кароткімі фразамі. А ўжо пасля гэтага ты саліруеш адзін. Тут ужо на колькі цябе хопіць, але ў межах разумнага. Зразумеў?

Сапега нешта прамармытаў. Дальбог, цырульня яму не надта і дапамагла: валасы хоць і зрабіліся карацейшыя, але зноў параскідваліся ў розныя бакі, густая барада і невялікія, прыжмураныя вочы дапаўнялі патрэт чалавека, знешні выгляд якога сам па сабе выпраменьваў прыхаваную фізічную сілу. Саксафаніст раз-пораз паплёўваў на ўказальны і вялікі пальцы правай рукі, аблізваў вусны і прьжладаўся імі да муштука свайго інструмента. Пры гэтым Вінцэнт вельмі ўважліва слухаў усё, што казаў яму Зубчонак.

— Потым я, ты і Чырык па чарзе праходзім яшчэ тры квадраты і выходзім на коду. Пасля коды твая кадэнцыя. Тут табе і трэба зрабіць усё, каб зала стаяла на вушах.

Чым мне падабаўся калектыў Маркіза, дык гэта тым, што музыканты ніколі не адбывалі перад публікай нумар, не ігралі дзеля таго, каб у зале гучала нешта такое, невыразнае... Выконваючы нават самы прымітыўны шлягер, яны выкладваліся так, нібы выконвалі мелодыі ўпершыню, і заўсёды адшуквалі нейкія штучкі (не ведаю, як іх завуць), якія ўпрыгожвалі выкананне. Я разумею: з Монікі такая ж спявачка, як з мяне — танцор, але ўсе іншыя не халтурылі. Можа, менавіта таму “Зорны дождж” — адзіны хіба з вядомых мне рэстаранаў, у якім пасля выканання кожнай п’есы ў першым, канцэртным аддзяленні ў зале апладзіравалі. I гэтым музыкантам абавязкова апладзіравалі, нягледзячы на нашыя зусім нядрэнную кухню і шырокі выбар напіткаў.

— А цяпер давай прагонім наш дуэт, — прапанаваў Зубчонак і шчоўкнуў уключальнікам нейкай машынкі, якая ў іх часам працуе замест барабанаў.

— Адзін, два, тры! — скамандаваў Зубчонак, і яны пачалі іграць.

Я не скажу, каб вельмі любіў джаз. Для мяне гэтая музыка залішне мудрагелістая. Часам слухаю, але не дужа ўважліва, хоць пры гэтым і разумею: так слухаць джаз, як я, — значыць нічога не пачуць. А вось тут мне нават спадабалася. Спачатку, праўда, здалося, што Зуб і Сапега іграюць кожны сваё: Браніслаў бясконца выціскаў з гітары мяккія, прыглу-

шаныя гукі, а Сапега нібы агрызаўся кароткімі, хрыплівымі фразамі, гледзячы перад сабой у адну кропку. Так яны ігралі хвілін з пяць, і чым далей, тым больш мне падабалася іх музыка. Але тут Зубчонак рэзка ўдарыў па струнах. Сапега павольна павярнуўся ў ягоны бок.

— Вінцусь, гэтак нельга! — гучна сказаў Зубчонак. — Давай, братка, па-сапраўднаму, а не напаўсілы.

— Я потым усё зраблю так, як трэба, — прамармытаў Сапега.

— А мне не трэба “потым”. Ты давай цяпер зрабі хоць адзін раз так, як мае быць, — стаяў на сваім Зубчонак.

— He даві на масу, — адмахнуўся Вінцэнт.

— Ну, ведаеш! — Браніслаў раскінуў рукі. — Я гатовы паверыць, што ты адыграеш, калі будзе патрэбна, так, як належыць. Але ж і я, і ўсе іншыя павінны хоць бы ўяўляць, да чаго мусяць падрыхтавацца.

— Я не люблю паўтарацца, — ціха адказаў Сапега. — Я не ведаю, як я буду іграць заўтра.

— Але ж так нельга! — Зубчонак заўпарціўся. — Так атрымаецца лажа, калі ты на сцэне пачнеш выкідваць незапланаваныя штучкі. Нас жа памідорамі закідаюць, потым становічша не выправіш.

— Ну і няхай сабе памідорамі! — Вінцэнт падняўся з крэсла і паклаў на яго саксафон. — Але ўсё ж не закідаюць. Я ўсё адно адыграю сваё так, што яны раты паразяўляюць!

— Глядзі ты на яго! — у голасе Браніслава пачуліся і здзек, і адначасова крыўда. — Мы тут упіраемся цэлыя дні, а ён выйдзе на два нумары, падзьме ў дудку, і ўсе лягуць да ягоных ног.

— I лягуць! — упэўнена адказаў Сапега, — А калі захачу, дык яны моўчкі пойдуць услед за мной, як тыя пацукі, туды, куды я іх завяду. Будзе так!

— Надта ж добра ты пра сябе думаеш! — злосна адказаў Зубчонак. — Давай рэпеціраваць!

— Перажывеш! — агрызнуўся Вінцэнт. — Ідзі пакуры ды супакойся. А потым пайграем.

Зубчонак — мне так здалося — сабраў усе сілы для таго, каб не выбухнуць. Але потым усё ж выключыў узмацняльнік і адкінуўся на спінку крэсла.

Сапега выйшаў з залы ў фае. Я пасунуўся ўслед за ім. Мне карцела задаць яму некалькі пытанняў, таму што размова з Філем запала мне ў памяць.

в). Ain’t Misbehavin’? (“Хіба я дрэнна сябе паводжу?”).

Фэтпс Уолер

Сапега стаяў каля ігральнага аўтамата, трымаючы ў руцэ некалькі жэтонаў. Я спыніўся за ягонай спінай. Вінцэнт напружана зморшчыў твар і ўглядаўся ў камбінацыю з пяці карт. Гэта былі віновы туз, дзве дзевяткі, тройка і пяцёрка. Сапега ледзь прыкметна варушыў языком і нешта гугнявіў сабе пад нос. Потым ён рашуча націснуў на кнопкі пад тройкай і пяцёркай. Я ўзрадаваўся: замест гэтых карт на экране ігральнага аўтамата з’явіліся джокер і званковы туз. I адразу ж у паддон з аўтамата пасыпаліся бліскучыя жэтоны.

Выраз твару Сапегі не змяніўся. Ён адзін па адным закінуў у аўтамат яшчэ пяць жэтонаў і націснуў на кнопку. Выпалі чацвёрка, сямёрка, дзесятка, дама і чырвовы кароль.

— Я б іграў стрыт на даме і каралі, — падказаў я.

Сапега нават не паварушыўся, адно толькі сказаў, падумаўшы:

— А я буду іграць масць на каралі!

Ну-ну... Іграць масць, маючы ў першым наборы аднаго чырвовага караля, — звышнахабства! Але было падобна на тое, што такі расклад картаў Сапегу нё засмучаў. Ён сапраўды пакінуў аднаго караля і замяніў чатыры іншыя карты. Першай выкінулася чырвовая двойка, потым — гэтай жа масці дзесятка і дама, а па іх... На жаль... Чацвёртай картай выпала віновая двойка.

Я ледзь паспеў перахапіць руку Сапегі, якой ён хацеў гваздануць па аўтамаце.

— Стаяць! — загадаў я. — Гэтак ты да канца жыцця не разлічышся!

I Сапега адразу ж зрабіўся паслухмяны, як малое дзіця.

— А чаго ён?! Я ж усё разлічыў: павінна была выпасці чырва!

— Гэта ж аўтамат, а не жывы партнёр. Там — зусім іншыя гульня.

— Але... — пагадзіўся Сапега. — He здагадаўся.

Я прапанаваў яму цыгарэту, але Вінцэнт рашуча адмовіўся.

— Кінуў я гэтым займацца! — растлумачыў ён.

— I доўга паліў?

— Я з “травой” браў. — Сапега апусціўся ў нізкае крэсла і выцягнуў ногі. Я прысеў побач.

— Паліў толькі яе, аж неўзабаве пачаў адчуваць, што ў мяне гук знікае.

— Як гэта — знікае? — не Зразумеў я.

— А вось так... Дзьмеш у дудку, а гук — зусім не той, не такі, чужы нейкі. Мяне мой саксафон перастаў слухацца. A тут яшчэ ўсе як згаварыліся, пачалі сцвярджаць, што я пачаў іграць значна лепш, што расту. Вось тады я і спужаўся, кінуў “траву”, таму што я хачу іграць не так, як некаму там падабаецца, а так, як я хачу.

— Музыка ж існуе для людзей, — не згадзіўся я.

— Хлусня, глупства! — абарваў мяне Сапега. — Людзі альбо прымаюць маю музыку, альбо не. Іншых варыянтаў не існуе. Людзі вольныя выбіраць сваё. А я вось здольны зрабіць іх паслухмянымі, зрабіць так, каб яны мяне слухалі з заплюшчанымі вачьіма, забыўшыся на ўсё!

Сапега з нечаканым для ягонай камплекцыі спрытам накрыў далонню муху, якая поўзала па ручцы крэсла, сціснуў яе паміж пальцамі, абарваў ёй крыльцы і кінуў на падлогу. Бездапаможнае стварэнне закруцілася на адным месцы, a Сапега пачаў задаволена ўсміхацца.

Мне гэта вельмі не спадабалася. Але менавіта цяпер я адчуў, што змагу пачуць адказы на некаторыя пытанні, якія гэтак цікавілі мяне.

— Ты думаеш, што здольны прымусіць слухаць цябе і тых, хто не жадае цябе тут наогул бачыць? — спытаў я. — Такіх, як тая ж фарца з “васьмёркі”?

— Яны ўсе хворыя на грошы! — проста растлумачыў Вінцэнт. — Яны гніюць знутры, і ніякая музьіка іх ужо не ўратуе. Усё, што ім засталося пачуць у іх жыцці, — гэта трубы архангелаў. Мой сакс яны пачуць ужо няздольныя. А калі так, дык і размаўляць з імі я буду з дапамогай зусім іншых сродкаў і на іншай мове. Вось так!

Сапега сціснуў свае ўнушальныя кулакі так, што на руках паўздуваліся жылы.

Неяк у адным з часопісаў, што прыносіла мне Жужа, я ўбачыў фота кулака Майка Тайсана ў натуральную велічыню. Перш чым выклікаць чэмпіёна на паядынак, часопіс прапанаваў памерацца з ім сіламі завочна, на паперы: прыкласці ўласны кулак да фотаздымка і параўнаць з кувалдай Тайсана. Біцца з Тайсанам я і не збіраўся, але вось параўнаць кулакі адважыўся. Шчыра кажучы, мне здалося, што той часопіс нешта такі падкруціў. Таму што мой кулак нармальнага, здаровага яшчэ мужчыны шасцідзесяці трох гадоў у

параўнанні з кулаком баксёра выглядаў роўна ўдвая меншым.

Кінуўшы позірк на кулакі Сапегі, я падумаў, што гэты вось мог бы калі не на рынгу, дык такім менавіта чынам паспаборнічаць з тым, хто часцей за ўсё выйграваў накаўтам. I хто яго ведае: можа, і на рынгу Вінцэнт не выглядаў бы хлопчыкам для біцця?

— Як ты думаеш, чаго яны цябе не ўпадабалі?

— He мяне, а маю музыку, — стаяў на сваім Сапега. — He разумеючы яе, яны адчулі раптам сябе дурнямі.

Які ж ён упарты! I як ён памыляецца!

— He, Вінцэнт! — Я нахіліўся да Сапегі. — He музыка твая ім не спадабалася, а менавіта ты сам — сваёй незалежнасцю, свабодай дзеяння. Я нават сказаў бы, што ўнутранай душэўнай чысцінёй, якая ім і не снілася.

— Яны не зразумелі маю музыку! — упарціўся Сапега. — Каб да іх дайшло, яны б былі мае сябры.

— Ды ты проста чужы ў гэтым асяроддзі, дзе галоўнае — грошы, набітая “зялёнымі” кайстра. I сярод такіх ты хочаш адшукаць сяброў?!

— Мая музыка — гэта я сам! — крыкнуў Сапега, і на той крык азірнуліся два высокага росту негры. Аскаліўшыся, яны засмяяліся і скіраваліся ў валютны бар.

— Вось чорныя гэтыя, — сказаў Сапега. — Кожны з іх носіць уласную музыку. Мы яе не разумеем, таму і не любім чорных. I калі б так сталася, што ўсе людзі на свеце навучыліся б іграць на якім-небудзь інструменце, навучыліся слухаць песні іншых людзей, мы б усе паразумеліся, хоць кожны з нас выконваў бы сваю, непаўторную музыку. Я вось слухаю музыку чорных, і таму яны мне збольшага зразумелыя, я іх люблю.

— На тое людзям дадзена мова, каб яны маглі зразумець адзін аднаго, — не пагадзіўся я.

— А што з таго, калі мова не дапамагае людзям паразумецца, а толькі прыносіць ім бясконцыя сваркі? Як я, не ведаючы англійскай, за стол з чорным сяду, які па-беларуску — ні гу-гу? Музыка ж — іншая рэч. Я зайграю — чорны мяне адразу ж падтрымае. Толькі музыка здольная прымірыць людзей.

He, у Сапегі яўны пункцік на гэтай глебе. I спрачацца з ім — значыць дарма марнаваць час.

— Ты — чалавек тут новы, — пачаў я. — Таму, прашу, паслухай мяне ўважліва. Олек і ягоныя біцюгі, трэба думаць,

ад цябе так проста не адчэпяцца. Калі яны ўжо вырашылі выціснуць цябе адсюль, чакай ад іх самага брыдкага. Я думаю, яны яшчэ паспрабуюць проста купіць цябе. Магчыма, дзеля таго, каб зрабіць цябе сваім, паслухмяным. А калі ты не купішся, будзеш упарціцца, яны зробяць усё, каб ты вылецеў з “Зоркі”. Так што, хлопча, будзь пільны. Трымайся Зубчонка. Ён хоць і не здаровы фізічна, але з усіх музыкантаў, здаецца, найбольш надзейны чалавек. Хоць тут, у “Зорцы”, спадзявацца на некага даволі складана.

Сапега некаторы час памаўчаў.

— Яны абразілі мяне, — нарэшце адгукнуўся ён. — Яны захацелі вымераць маю музыку грашыма. А я ж не з тых, хто прадаецца.

— Ой, хлопча! — Я паклаў яму руку на плячо. — Толькі не будзь наіўны. Каб ты ведаў: тут, у кабаку, усё ў іх руках. I калі яны здолелі начапіць усіх на нітачкі і тузаюць цяпер за іх так, як ім трэба, яны адшукаюць сродак і на цябе. Будзь спакойны! Аднаго мне не хочацца: каб гэта было для цябе нечаканасцю.

— He разумею, — панура адказаў Сапега. — Хіба я тут каго-небудзь абразіў? Я прыехаў сюды з уласным саксам, таму што маю што паказаць. А калі не падабаецца — выйдзі з залы, як я іграю, перачакай дзе!

— Ты, Вінцэнт, пакуль што не заняў адпаведнае месца ў гэтай сістэме. А калі так, аб цябе будуць спатыкацца і надалей, ты будзеш бясконца назаляць многім адным толькі сваім тут існаваннем. I цябе будуць штурхаць ажно да таго часу, пакуль сістэма альбо не праглыне перашкоду, альбо не выплюне яе туды, дзе ты і не бываў яшчэ.

— Я не з тых, хто прывык хаваць галаву ў пясок, — у вачах Сапегі забегалі такія злосныя агенчыкі, што мне зрабілася ніякавата. — I няхай яны ведаюць, што я кажу. I калі яны стануць перада мной хоць бы сцяной — я прайду скрозь тую сцяну. Так будзе!

Сапега прыкметна завёўся. Але тут, на шчасце, у фае з’явіўся Зубчонак.

— Ну што? — сказаў ён. — Мы будзем лясы тачыць ці ўсё ж пойдзем рэпеціраваць?

— Зараз! — агрызнуўся Сапега і падскочыў да аўтамата.

Ён шпурнуў у касу адзін па адным усе жэтоны, што меў пры сабе. А было іх штук з трыццаць. Я стаў за ягонай спінай. Сапега націснуў кнопку, і на экране паўсталі дзве тройкі, джокер, віновая дама і званковы туз. He вагаю-

чыся, Вінцэнт пакінуў даму і джокера і націснуў кнопку замены карт.

Ён выразна гуляў насуперак логіцы, але вьінік гульні быў больш чым уражальны. Я нібы адчуў, як крук Майка Тайсана знізу прыйшоўся мне проста ў ніжнюю сківіцу.

Быццам бы ў кадрах запаволеных кіназдымкаў на экране месцы троек і туза занялі па чарзе адразу тры дамы!

— А-а! — закрычаў Сапега і пераможна ўскінуў рукі. — Вы ўсе бачылі?! Гэта называецца покер! I няхай цяпер мне хто-небудзь скажа, што ён мацнейшы за мяне. Ну, няхай хтонебудзь скажа!

У гэты момант у карытца, умацаванае пад касай аўтамата, дажджом лінулі жэтоны. Яны сыпаліся і сыпаліся, і здавалася, няма канца гэтай зіхатлівай звінячай залеве. Хутка карытца перапоўнілася да краёў, а бліскучыя кругляшы ўсё падалі і падалі з аўтаматнай касы, разбягаліся па керамічнай падлозе, скакалі па сходах проста на першы паверх.

Сапега трос узнятымі рукамі і без перапынку нізка рычаў. Ягоны твар, трэба сказаць, быў у гэтыя імгненні страшны: буйныя кроплі поту сцякалі па шчоках, вусны дрыжалі, а зрэнкі неймаверна, ненатуральна расшырыліся.

Нарэшце грашовы дождж спыніўся. У аўтамаце нешта бомкнула, і ён сам адключыўся. Было такое ўражанне, што на маіх вачах асуджаны лёсам чалавек падняўся з-за ігральнага стала, паднёс да скроні пісталет і рашуча націснуў курок. Так і аўтамат: здаецца, ён вырубіўся назаўсёды.

Сапега стаяў каля гэтага электроннага трупа, глыбока дыхаў і спадылба касіў на мяне чырвоным вокам.

— Захаравіч! — нарэшце сказаў ён — Ты казаў, што тут усе павар’яцелі на грошах? Дык вазьмі ўсе гэтыя жэтоны і перадай тым, каму тых грошай востра не стае. Скажы адно, што Сапега ніколі не быў сквапны на кругляшкі. Няхай яны імі задушацца!

I ён рэзка павярнуўся да Зубчонка, які з вялікім здзіўленнем глядзеў на ўсё, што адбывалася ў фае.

-— Ходзьма рэпеціраваць! — рыкнуў Вінцэнт. — Што ты стаў, бы той слуп?!

— Ага! — ці не ўзрадаваўся Браніслаў. — Даўно б так. A то — падумаеш — стаіць і грашыма раскідваецца. Быццам бы тут такога ніколі не бачылі!

Яны хутка пайшлі ў залу, і амаль адразу ж я пачуў пранізлівае, шалёнае выццё саксафона, з якога толькі зрэдку прарывалася тонкае паценькванне гітарных струн.

Сапега, трэба думаць, адрываўся цяпер на ўсе сто працэнтаў...

г). Night Of Vine And Roses (“Ноч віна i ружаў”).

Генры Манчыні

Пасля таго, што адбылося ў фае, ісці дадому мне расхацелася. Але і быць сведкам таго, як Сапега люта гвалціць уласны саксафон, не было ніякага жадання. Калі гэтая музыка — і сапраўды ёсць сам Сапега, дык слухаць падобную гнеўную споведзь я хацеў бы не цяпер і дзе ў іншым месцы.

А што рабіць з жэтонамі? У фае збегліся ўжо цікаўныя, таму я старанна пачаў збіраць іх з падлогі, час ад часу апускаючыся на карачкі. Нехта з сердабольных даў мне пластыкавы пакет, у які я ссыпаў жэтоны з карытца. Я прыўзняў пакет: дальбог, кілаграмаў пад пяць у ім было. Разумеючы, што ручкі пакета могуць не вытрымаць, я моцна прыціснуў пакет да грудзей і пасунуўся ўніз, навобмацак шукаючы нагамі прыступкі.

На першым паверсе я сустрэў амерыканца Джона і Жужу. Убачыўшы мяне з вялікім цяжкім пакетам, Джон шырока, як тое ўмеюць рабіць амерыканцы, усміхнуўся.

— О, разумею, хатні паёк! — сказаў ён. — Я на вашым месцы наогул узяў бы і пазачыняў усе магазіны з прадуктамі, а замест іх адкрыў бы мноства рэстаранаў.

— Чаму так? — нічога не разумеючы, спытаў я.

— Таму што вашыя рэстараны — такое ўражанне — могуць дапамагчы вам вырашыць нарэшце харчовую праграму. I больш нішто і ніхто! Я гляджу, у вас усе нясуць дадому мяса менавіта з рэстаранаў, хоць яно тут і дарагое.

Наіўная нацыя — гэтыя амерыканцы! Джон думае, што нехта тое мяса тут, у рэстаране, купляе!

— Джон, у пакеце не мяса, — паспрабаваў я яго расчараваць. — Тут — грошы.

— Твая зарплата за месяц у капейках? — зусім сур’ёзна спытаў Джон, а Жужа неяк нервова засмяялася.

— He! — удакладніў я. — Тое ганарар за дзве хвіліны працы.

— О-о!.. — здзіўлена і зноў гэтак жа сур’ёзна, з павагай, сказаў Джон. — Пакажыце мне такое месца, дзе за дзве хвіліны можна зарабіць столькі грошай, няхай і рублямі, і я буду тады прасіць савецкае грамадзянства.

— Калі ласка! — кіўнуў я ў бок рэстараннай залы. — Згуляй з аўтаматам у покер — і будзеш мець не менш за маё.

— Э-э!.. Ты хітры, Захаравіч! — зарагатаў Джон. — Калі так, дык савецкае грамадзянства мне пакуль не пагражае.

— Андрэй Захаравіч, у пакеце сапраўды столькі грошай? — не паверыла Жужа.

— Але! Сапега ігральны аўтамат грабануў.

— Як?! — перапужалася Жужа.

— Ды так, проста! Кулаком! — працягваў я гульню, хоць мне было і не асабліва смешна. — Пагутарыў з ім сам-насам, па-мужчынску, вось аўтамат і раскалоўся на добрую суму.

Ну так, жарцікі... Але што сапраўды рабіць з такой процьмайжэтонаў, калі Сапега ад іх адмовіўся? Гандляваць імі? Здаць у міліцыю хіба? He, няма чаго! Да таго ж мне зусім не карцела ў такім узросце выглядаць скончаным ідыётам.

I тут я, здаецца, адшукаў выйсце.

— Вінцэнт папрасіў перадаць гэтыя грошы табе, Жужа, каб ты купіла на іх сабе духі і шакалад, а яму — вялікі букет ружаў.

— Ды з такім мехам Віцёк не дазволіць мне нават выйсці з “Зоркі”. — Жужа яўна разгубілася, і тады я міжволі засмяяўся.

— Твае грошы, твае. Сапега іх сапраўды выйграў у no­Kep, я таму сведка. Усё чэсна, не хвалюйся!

— Ваш новы саксафаніст — яшчэ і сапраўдны мужчына! — шчоўкнуў языком Джон. — Гэта па-амерыканску.

У абменнай касе нам не без пытанняў і тлумачэнняў большую частку жэтонаў замянілі на папяровыя грошы, але і манет насыпалі добрую гару. Частку манет мы абмянялі на рублі ў кавярні, потым пайшлі ў цырульню, прайшліся праз кіёскі сувеніраў і “Саюздруку”, зазірнулі ў чыгуначную касу. Ды ўсё адно: Жужа пайшла з гасцініцы з даволі такі важкім пакетам пад пахай. Джон пашкадаваў, што не можа яе суправаджаць. На тое ў яго была важная прычына: сёння ён адзначаў уласны дзень нараджэння.

— Вечарам я запрашаю вас у рэстаран на шампанскае, — сказаў ён мне і Жужы. — Будуць усе мае сябры. Першую частку праграмы Вінцэнт Сапега будзе іграць па маёй просьбе.

Жужа пагадзілася з радасцю, а я падумаў: бедная ж тая бібліятэка, якая прыняла на работу такое стварэнне! Мусіць, там суцэльны сандзень і замкі амбарныя на дзвярах, а кнігі даўно пакрыліся павуціннем. Бо калі ж яна на рабоце бывае? А!.. Сапраўды: гуляць дык гуляць! Джон тут — амаль свой чалавек, а ў мяне да таго ж сёння заслужаны выхадны.

Віцьку нічога і тлумачыць не трэба, чалавек ён разумны. У іхняй канторы дурняў цяпер нібыта не прывячаюць.

Да вечара было яшчэ далёка, таму з гадзіну я бадзяўся з Жужай па магазінах, дзе мы засыпалі касірак поўнымі жменямі манет, чым выклікалі то агульнае здзіўленне, то насцярожанасць і падазрэнні. Я так і думаў: аўтамат выплюнуў Сапегу за покер амаль семдзесят рублёў!

Размяняўшы грошы, Жужа надумала такі паказацца на рабоце, даць сяброўкам панюхаць набытыя духі, таму я яшчэ з пару гадзін бадзяўся па вуліцах. Тады і вырашыў набыць Джону ўласны падарунак — набор драўляных распісаных лыжак. А чым яшчэ можна здзівіць жывога амерыканца? I толькі набыўшы падарунак, я вярнуўся ў гасцініцу. I першае, што мне кінулася ў вочы, была жоўтага колеру “васьмёрка” на стаянцы. “Ага! — падумаў я сам сабе. — Гніды выпаўзлі з акопаў. Сёння можа атрымацца вясёленькая вечарына...”

Я зайшоў у кавярню, узяў шклянку гарбаты, бутэрброды з каўбасой і зашыўся ў кут. Але мяне адшукалі даволі такі хутка: да століка наблізіўся Олек і лісліва ўсміхнуўся. He, да амерыканцаў яму далёка! Джон — той заўсёды ўсміхаецца шчыра, натуральна, а ў гэтага ўсмешка ў кожны момант магла ператварыцца ў любую подласць.

— Андрэй Захаравіч! — Олек бесцырымонна прысеў no634. — Як маецеся? Дзяржава яшчэ не павялічыла вам баявы паёк?

— Ты, хлопча, за нашую дзяржаву не хвалюйся, — адказаў я. — Лепш паклапаціся пра сябе.

— А што здарылася? — Олек зрабіў выгляд, што здзівіўся. — У вас непрыемнасці, Андрэй Захаравіч? Патрэбна нашая дапамога?

— Непрыемнасці могуць чакаць толькі цябе, — сур’ёзна зазначыў я, думаючы, што ў гэтых маіх словах была усё ж каліўца праўды.

— У мяне непрыемнасцяў не бывае. — Олек зноў аскаліў рот ва ўсмешцы. — Непаразуменні — так, здараюцца, але я здольны хутка вырашыць усе праблемы. 3 гэтага месяца, дарэчы, мы вырашылі павялічыць вам наш сціплы ганарар, Андрэй Захаравіч, роўна на дзесяць рублёў у месяц. Так сказаць, улічваючы ваш ветэранскі узрост, заслугі перад грамадствам і іншае, іншае. Трымайце з падзякай ад камандавання пенсію за мінулы месяц.

3 кішэні куртачкі ён дастаў прыгожанькі канверцік, пак-

ЗЁ

лаў яго на столік побач са шклянкай. Я да канверта нават не дакрануўся, я сказаў Олеку ў вочы ўсё, што пра яго думаю, ціха так сказаў і, хацелася б верыць, пераканальна. Прыводзіць маналог не мае сэнсу: ён — не для чужых вушэй, ды і такіх слоўцаў, якія я ў свой час вынес з зоны, там было больш чым дастаткова. Ці зразумеў Олек, што я казаў? Упэўнены: у “Зорным дажджу” такіх слоў не казаў, бадай, яшчэ ніхто.

Олек спачатку аслупянеў, але апрытомнеў даволі хутка. Цёрты, трэба сказаць, юнак. Эх, калі б не мае гады!.. Я ніколі не дазволіў бы яму пакінуць апошняе слова за сабой.

— Ты, стары, мусіць, звар’яцеў. Глядзі ты, у высакародства пачаў гуляць... Ну-ну... Але запомні: тут усе ад мяне свой кавалак маюць! I дарма ты адмовіўся. Бо калі і давядзецца табе скардзіцца, дык выключна на самога сябе!

I пайшоў да сваёй стракатай хеўры.

А я — запомніў. Добра запомніў! Ды не было ў мяне ніколі звычкі скардзіцца самому сабе. I не будзе!..

Я ледзь дачакаўся сёмай гадзіны, і калі ўвайшоў у залу, амерыканцы ўжо паселі на свае звыклыя месцы. Яны ссунулі тры сталы разам і разваліліся на крэслах так, як могуць сабе дазволіць толькі яны. Джон у белай, расшпіленай амаль да пупа кашулі з непадробнай радасцю прыняў мой падарунак. Амерыканцы, як дзеці, імгненна расхапалі гэтыя лыжкі і як адзін адсунулі ад сябе нажы і відэльцы. Усе за сталом былі мне добра знаёмыя, апрача аднаго — танклявага мужчыны з вострым носам і рэдкімі, зачасанымі назад доўгімі валасамі.

— Містэр Колін Скот, прадстаўнік нашай фірмы, — назваў яго Джон. Мы паціснулі адзін аднаму рукі, і тут жа да нас падляцела Жужа з велізарным букетам ружаў.

— Віншую цябе, Джон! — сказала Жужа і выбрала з букета пяць кветак. — Прабач, але астатнія не табе.

— Разумею, — адказаў Джон, кіўнуўшы ў бок сцэны, і пацалаваў Жужу ў шчаку. А потым запрасіў усіх развярнуцца да сталоў.

Сервіроўка была такая, на якую і можна было разлічваць у такім рэстаране, як “Зорны дождж”. Пераскочыць праз галаву тут не маглі, бо не чарадзеі. Але закусак хапала, былі і ікра, і чырвоная рыба, і тры цэбры з лёдам, з якіх тырчалі рыльцы бутэлек з шампанскім.

— Што адзначаем, Андрэй Захаравіч? — пачуў я раптам за спінай знаёмы голас. Дзве рукі цяжка леглі мне на плечы.

Я азірнуўся і ўбачыў Віцька. Можа, ён нават і маёр — не ведаю, але тут яго ўсе называюць выключна Віцьком. Ягоныя вочы прафесіянала спрытна абеглі ўсё застолле, ледзь затрымаўшыся на Коліне Скоце. Ясна: у полі ягонай увагі з’явіўся новенькі!

— Ды вось, — растлумачыў я, — Джон запрасіў. У яго сёння гэты, як яго... бёрсдэй!

— Але, дзень нараджэння! — Джон ускочыў з-за стала і змусіў Віцька сесці ва ўласнае крэсла. Стрэліў корак шампанскага, па ім яшчэ адзін. Джон падняў келіх і ўрачыста сказаў:

— Сёння, у такі дзень, я не маю жадання выглядаць арыгіналам. Таму прашу ўсіх выпіць за мяне!

За сталамі засмяяліся. Але тут Віцёк раптоўна папрасіў увагі:

— Прашу прабачэння, Джон, што перарываю твой тост. Але неяк насуперак усялякім правілам — віншаваць самога сябе. Калі ты дазволіш, я скажу пару слоў у якасці, так сказаць, нязванага госця, але законнага прадстаўніка гэтай краіны.

А ніхто і не сумняваўся, што з усіх нас Віцёк — найбольш законны прадстаўнік гэтай краіны. Ён і сказаў невялікую, але змястоўную прамову, у якой злаўчыўся згадаць савецка-амерыканскую дружбу, дзелавыя і гандлёвыя кантакты нашых краін і скончыў усё пажаданнем Джону падняць кілішак з віскі ў той дзень, калі будзе адзначацца 300-годдзе Амерыкі. Усё правільна сказаў Віцёк, нібыта да гэтага тоста ён рыхтаваўся не адзін дзень. Адно слова — сапраўдны прафесіянал! Ды пасля сваёй прамовы ён зрабіў з келіха толькі невялікі, амаль сімвалічны глыток і падняўся з-за стала: маўляў, не магу затрымлівацца, самі разумееце, работа. Колін Скот зацікаўлена зірнуў на Віцька.

— Сікрэт сервіс, — растлумачыў яму Джон і зарагатаў.

— О-о!.. — акругліў вочы Скот.

— He “о-о!”, а работа ў мяне такая, — засмяяўся Віцёк, паляпаў амерыканца па плячы, развітаўся і пайшоў на свой пост за столік у далёкім куце залы.

А я адзначыў сабе: на звычайных для сябе месцах таксама ўладкавалася і фарца — Олек, Шэры, яшчэ пара гарылаў і разам з імі Ваўчыца. Яны размаўлялі пра нешта сваё і адначасова літаральна абмацвалі позіркамі ўсіх, хто заходзіў у залу. Цікава, што ім трэба было?

За нашым сталом амерыканцы рагаталі і аблізвалі драў-

ляныя лыжкі, якімі яны зачэрпвалі са сподачкаў чорную ікру. Раз-пораз у столь уразаліся коркі з-пад шампанскага, усе госці балбаталі адначасова, і ніхто не здолеў бы мне растлумачыць, як амерыканцы разумелі адзін аднаго. I толькі Жужа вяла зацікаўленую гутарку з Колінам Скотам. Анг-лійскай мовай яна валодае досыць упэўнена, ды і амерыканец паруску нешта лапатаў.

I тут на сцэне з’явіліся музыканты. Наперад выйшаў Маркіз са сваім тэнарам у руках, наблізіўся да мікрафона і сказаў:

— Шаноўная публіка! Дазвольце выступленне нашага ансамбля пачаць з віншавання. Сёння сябра нашай краіны, просты амерыканскі будаўнік з простым амерыканскім імем Джон адзначае дзень нараджэння. Спецыяльна да гэтай падзеі мы падрыхтавалі невялікую праграму, складзеную са славутых тэм амерыканскага джаза.

Джон выскачыў з-за стала і гучна засвістаў. Ягоныя сябры заапладзіравалі. Маркіз зашчоўкаў пальцамі і пачаў іграць. Гэтую п’есу я ведаў і чуў ужо шмат разоў. Яна называлася “Калыханка” і гучала ў канцэртнай праграме амаль штовечар. Сапраўды прыгожая музыка!

Калі ансамбль выконваў уступ, з пакойчыка музыкантаў нясмела, прыгнуўшы галаву, паказаўся Сапега. Яго пазналі, і ў зале пачуліся апладысменты. Сапега, прывыкаючы да святла, з паўхвіліны прастаяў каля барабанаў, потым імкліва наблізіўся да мікрафона і сваім альтам падхапіў тэму. Я адразу ж адзначыў, што характар выканання музыкі змяніўся: замест роўнага, халоднага гучання тэнару ў залу ўрываліся рэзкія, нервовыя ўскрыкі альта, і ў мяне па спіне прабеглі дрыжыкі. Каб не замінаць амерыканцам, я падняўся з-за стала і адышоў да дзвярэй, адкуль мог добра бачыць твар Сапегі ў профіль. Вінцэнт імгненна пакрыўся потам, але на імправізацыі гэта ніяк не адбілася. Усе іншыя музыканты таксама працавалі ваўсю. Маркіз адсунуўся ў глыб сцэны, і ўспышкі каляровых ліхтароў выхоплівалі ягоны напружана-задаволены твар. Я ведаў, што ў “Калыханцы” звычайна спявае Моніка, але гэтым разам яна на сцэне не з’явілася. I тады я зразумеў, што Маркіз усю першую частку праграмы цалкам аддаў на своеасаблівы бенефіс Сапегі.

Безумоўна, яны музыканты вельмі рознага класа. У такой думцы я пераконваўся ўсё больш і больш, калі ўслухваўся ў Сапегаў саксафон, які з зайздроснай лёгкасцю змяняў фарбы і настроі: то хвастаў наводмаш гнуткімі, доўгімі

руладамі, то лашчыўся, нібы кацяня, прымушаючы заплюшчыць вочы, аддацца раскошы гучання і думаць пра нешта выключна асабістае.

Так ансамбль выканаў пяць ці шэсць кампазіцый, і пасля кожнай з іх зала літаральна выбухала апладысментамі. Паміж п’есамі Сапега не рабіў вялікіх паўз. Пасля “Калыханкі” ён скінуў пінжак, павесіў яго на мікрафонную стойку і іграў далей, моцна заплюшчыўшы вочы. А калі браў высокія ноты, увесь выгінаўся, курчыўся, адрываючы ад падлогі правую нагу. У такія хвіліны ён нагадваў мне маладога, моцнага драпежніка, поўнага сіл і спрыту, і тады я мог, прыгадаўшы словы Вінцэнта, паверыць яму ва ўсім.

Маркіз наблізіўся да мікрафона і сказаў:

— У нашай праграме — прэм’ера. Зараз вы пачуеце п’есу “Уцёкі з Нью-Йорка” аўтарства амерыканскага саксафаніста Чарлі Паркера. Саліруе Вінцэнт Сапега.

Яны ўдвух ва унісон зайгралі на саксафонах уступ. Тэмп выканання быў такі імклівы, што я ўвесь напружыўся ў хваляванні: як бы нехта з іх не вылецеў з трасы, не збіўся ў неверагодна складаных пасажах. Прынамсі, Маркіза і хапіла толькі на ўступ. Сапега таксама ўзяў тайм-аут, і далей імправізацыю павёў адзін Чырык. Тут я нарэшце пазнаў тую п’есу, якую раніцай рэпеціравалі Браніслаў і Вінцэнт. I сапраўды: адразу ж пасля сола на раялі загучаў дуэт саксафона і гітары. Але Сапега іграў зусім не так, як я чуў некалькі гадзін назад: гучанне саксафона было моцнае, “мясістае”, ён пісаў доўгімі мазкамі, час ад часу даючы выказацца і гітары, і ў гэтай музыцы адчуваліся і мітусня вялікага горада, і гудзенне матораў на задымленых вуліцах з чэзлымі дрэвамі, і нават рэстаранны чад, пах мясных страў і дарагіх цыгарэт. Уцякай, уцякай — раптам пачулася мне ў музыцы, калі Сапега павёў сола адзін, уцякай, пакуль ты жывы, пакуль твае ныркі яшчэ здольныя адчуць водар квітнеючай ліпы, пах вячэрняй лугавіны і гнуткай стронгі, што вырываецца з тваіх далоняў. Уцякай з гэтага вялікага, бязладнага мурашніка з вечна загнанымі, зацкванымі жыхарамі, уцякай туды, дзе людзі яшчэ збераглі здольнасць раскрываць адно аднаму душу, дзе каля начнога вогнішча гучаць нетаропкія размовы і ад кацялка з моцнай гарбатай курыцца пара і прыемна казыча ноздры, дзе ачышчаюцца сэрцы ў святле вечных, такіх мудрых зорак.

Я сціснуў галаву рукамі, адчуваючы, як сэрца заскакала ў грудзях. Упэўненьі, што многія з прысутных у зале, поўнай

дыму, цяжкага паветра, таксама на некаторы час знерухомелі, задумаліся, знянацку для саміх сябе трапіўшы ў палон нечаканых думак і асацыяцый. Якое ж яно грувасткае, квадратнае слова — асацыяцыя! I якое глупства — шукаць намёкі тады, калі табе на ўвесь голас выкладаюць голую праўду!

Пасля таго як Сапега і Маркіз на заканчэнне зноў удвух прайгралі тэму і рэзка абарвалі п’есу, некалькі імгненняў у зале было ціха. Так ціха, што з кухні пачуліся галасы павароў. А потым... 3-за многіх столікаў ускочылі людзі, наблізіліся да сцэны, пляскаючы ў далоні. Яны нешта крычалі, свісталі, працягвалі Сапегу рукі, а той стаяў, велічны і моцны, сцякаючы потам, высока падняўшы ў руцэ свой вар’яцкі саксафон. I ў гэтай агульнай мітусні я зусім выпадкова звярнуў увагу на вочы Ваўчыцы, якія гарэлі нейкім дзівосным агнём. Яна стаяла каля свайго століка, але лёгка было зразумець, што Ваўчыца была не ў стане зрабіць ані кроку наперад. Яна нават не адрэагавала на тое, што да століка наблізіўся Колін Скот, якому Олек нешта ляніва шапнуў на вуха.

Мой лагерны вопыт не дазволіў мне пакінуць гэта па-за ўвагай, і калі Колін Скот пачаў праз натоўп праціскацца да сцэны, я паціху пасунуўся ўслед за ім.

Перад сцэнай Колін Скот узняў угору абедзве рукі, але людзі супакоіліся не адразу, павольна пачалі вяртацца на свае месцы. Толькі тады амерыканец гучна сказаў Сапегу:

— Я хачу, каб вы сыгралі ў гонар Джона яшчэ адну мелодыю.

Запахла “хворымі”, прычым яўна не ў айчынных грашовых знаках. Для музыкантаў дзень нараджэння Джона — яшчэ не нагода, каб публічны заказ выконваўся за “дзякуй”. Гэта адзін з няпісаных законаў рэстаранаў. Вось чаму з-за спіны Сапегі імгненна вырас Маркіз.

— Калі ласка, што вы жадаеце пачуць? — спытаў ён.

— Я хачу, каб ваш саксафаніст выканаў толькі адну, найбольш вядомую ва ўсім свеце мелодыю. Я хачу, каб для Джона прагучаў амерыканскі гімн.

Нечакана для самога сябе я прысвіснуў.

— Прабачце, містэр, — развёў рукамі Маркіз, — але гэтай мелодыі ў нашым рэпертуары няма.

— Між тым імяніннік жадае пачуць свой нацыянальны гімн, — заўпарціўся Скот.

— Разумееце, містэр, мы атрымліваем грошы за тое, што

выконваем толькі зацверджаную музыку, — стаяў на сваім Маркіз.

Я адразу ж уцяміў: пайшла сур’ёзная гульня. Рытуал выцягвання “хворых” грошай быў мне добра знаёмы: калі кліент жадае пачуць любімую мелодыю, яму спачатку даводзяць, што выканаць яе немагчыма, але пазней згаджаюцца, калі, праўда, з кішэні кліента вылузваецца пэўная сума. А тут чалавек “хварэў” у рэдкай форме, таму што ў ягонай кішэні напэўна боўталася шмат “зялёных”. Такім чынам, Маркіз быў гатовы доўга цягнуць ката за хвост. Ён жа разумеў, за што варта было пазмагацца, і быў у такіх справах спрактыкаваны.

I ў той жа час я разумеў хітрасць Коліна Скота. Па-першае, прылюднае выкананне амерыканскага гімна магло скончыцца тым, што ўсіх музыкантаў назаўтра звольняць з працы без тлумачэння якіх-небудзь прычын. Хто ж на тое пойдзе па ўласнай волі? Па-другое, ніхто з нашых музыкантаў напэўна не ведаў амерыканскі гімн. Дзіва што! Папрасі іх выканаць цяпер беларускі гімн, яны лопнуць, але ні гуку з сябе не выціснуць. Тут жа перад музыкантамі Маркіза задача стаяла куды больш складаная. А што такое музыкант з кабака, які няздольны выканаць, няхай сабе і праз пень-калоду, жаданне “хворага” кліента? Ён — чалавек скончаны назаўсёды! На ім можна смела паставіць тлусты крыж. Ён калі потым дзе і адшукае месца працы, дык хіба толькі ў гопбрыгадзе па адпяванні жмуроў. Жмуры нават калі і памкнуцца пратэставаць, усё роўна нічога зрабіць ужо не змогуць.

Вось чаму я не пазайздросціў Сапегу. Менавіта да яго, a не да ўсяго ансамбля звяртаўся амерыканец, і менавіта Сапега трапіў пад тонка разлічаны і дакладна выкананы ўдар. Застацца стаяць на нагах яму не мог дапамагчы ніхто, апрача яго самога.

— Выкананне незацверджанага рэпертуару можа адмоўна адбіцца на нашых будучых заробках, — даводзіў Маркіз, але сённяшні “хворы” быў сапраўды незвычайны. Маркіз жа па-ранейшаму не мог здагадацца, што ён не столькі жадае пачуць свой любімы гімн, колькі пасадзіць Сапегу пасярод вялікай бруднай лужы.

— Я хачу, каб вы ігралі гімн! — Колін Скот перайшоў да рашучых дзеянняў. Ён палез у кішэню і кінуў на сцэну зялёнага колеру паперку з выявай чалавека. Па тым, як скаланула Маркіза, я зразумеў, што перад Сапегам ляжала банк-

нота вартасцю далёка не ў адзін долар. I не ў дзесяць, а значна больш.

Сапега між тым стаяў і маўчаў, і немагчыма было зразумець, што ён думае. Уласна кажучы, што ён мог зрабіць у такой сітуацыі? Хіба ў сваёй вёсцы, у тым гарадку, дзе ён іграў у рэстаране, ён мог калі-небудзь пачуць амерыканскі гімн?

— Хлопцы! — паклікаў Маркіз да сябе музыкантаў ансамбля і пра нешта ціха спытаў іх. Тыя, як адзін, адмоўна закруцілі галовамі. Збялелы Маркіз вярнуўся да Скота. “Зялёны” самотна ляжаў каля ног Сапегі.

— На жаль, — Маркіз зноў развёў рукамі. — Музыканты просяць адпачынку.

— Добра! — нечакана пагадзіўся Колін Скот і адразу амаль тыцнуў пальцам у грудзі Сапегу. — Усе свабодныя! Няхай іграе адзін гэты.

Сапега спадылба пахмурна зірнуў на амерыканца.

— Лабухі! Музыку давайце! — пачуў я з-за спіны знаёмы голас. Ён належаў Олеку.

Ну хіба Маркіз дагэтуль не зразумеў, што за гульня пайшла?! А ён такі не зразумеў, таму што сказаў, як высмаркаўся:

— Вінцэнт, трэба іграць.

Усё! Маркіз здаў Сапегу, ён адваліў убок, выйшаў з гульні, пакінуў Вінцэнта аднаго, таму што ратаваў перш за ўсё сябе. He ведаю, ці адчуў тое Сапега. Ён па-ранейшаму стаяў нерухома, як тэлеграфны слуп.

Колін Скот зноў запусціў руку ў кішэню і дастаў яшчэ адну такую ж зялёнага колеру паперку. He зірнуўшы нават на яе, шпурнуў банкноту пад ногі Сапегу.

— Іграй, ну! — рэзка сказаў амерыканец.

Каля сцэны засталося ўсяго некалькі чалавек, якія з непрыхаванай цікавасцю назіралі за тым, што адбывалася. Сярод цікаўных з’явіліся і Ваўчыца з Олекам. I адразу ж непадалёку ад іх з бутэлькай мінералкі ўзнік Віцёк. Нешта гаворачы Філю на вуха, ён тым не менш адным вокам касіў у бок сцэны.

— Што здарылася? — голасам сытага ката заспяваў Олек. — Наш любімы музыкант забыў ноты дома і цяпер падрывае аўтарытэт савецкай музычнай школы?

Але было відаць, што Ваўчыца яўна яшчэ не апрытомнела ад апошняй п’есы, таму што трымалася яна неяк няўпэўнена і пазірала на Сапегу ці не са шкадаваннем. А калі гэта Ваўчыца некага шкадавала? He памятаю...

— Я так разумею, што ў вашым рэстаране музыканты маюць нізкую кваліфікацыю, калі яны няздольныя выканаць элементарную просьбу госця, — падсумаваў Колін Скот. — Дарма! А я мог бы іх шчодра ўзнагародзіць.

I тут ён кінуў на сцэну яшчэ адну банкноту. Нават у легендах з рэстараннага быцця мне не даводзілася чуць, каб у нашым горадзе нехта “хварэў” у такой вострай форме.

— Я дапамагу табе, дзікі чалавек, — раптам сказала Ваўчыца. — Нават нягледзячы на тое, што ты мяне ў грош не ставіш, я табе дапамагу.

— Давай-ка, Ваўчыца, найграй яму, — падштурхнуў яе ў спіну Олек. — А мы паглядзім, які ў яго слых.

Так, яшчэ ніколі ў “Зорным дажджу” не бачылі каля сцэны такога мітынгу. Здавалася, уся зала напружана сачыла за падзеямі і чакала, чым усё скончыцца. Амерыканцы з бакаламі шампанскага ў руках прыціхлі, а Віцёк пасярод залы стаяў, як пень, і засяроджана смактаў пустую бутэльку зпад “Баржомі”.

Ваўчьіца, падцягнуўшы ўверх і так кароткую спадніцу, паднялася на сцэну да раяля, буркнуўшы па дарозе Сапегу:

■— Мог бы і руку падаць, боўдзіла!

I толькі калі яна прайграла мелодыю амерыканскага гімна, я з палёгкай уздыхнуў: фарца сама сабе бомбу падклала. He ведаю, але ў мяне ўзнікла адчуванне, што Ваўчыца ўсё ж свядома дала ў рукі Сапегу такі козыр, што праз якую хвіліну разаб’е ўсю камбінацыю фарцы ўшчэнт. Я ж на ўласныя вушы чуў, як Зубчонак расказваў пра надзвычайны слых Вінцэнта. А ці ведала пра тое Ваўчыца? Наўрад...

— Ну дык што, Вінцэнцік? — лагодна спытала яна. — Мы будзем іграць па заяўках замежным гасцям ці адразу паедзем дамоў?

Олек працягнуў ёй руку, і яны, не азіраючыся, пераможна вярнуліся да свайго століка.

Сапега запусціў далонь у бараду і заплюшчыў вочы. Так ён прастаяў з хвіліну. Музыканты ансамбля напружана глядзелі на яго, а Філя, аскаліўшыся, спыніўся каля Віцька з поўным падносам на правай руцэ. Нарэшце Сапега сплюнуў на пальцы, аблізаў вусны і павольна сціснуў імі муштук саксафона.

Пачаў ён спакваля з нечага такога, што мне нагадвала гаму. Як па прыступках, ён уздымаўся ўсё вышэй і вышэй, гучанне ягонага інструмента рабілася ўсё больш моцным, аж пакуль не дасягнула найвышэйшай кропкі. Саксафон роў як

фабрычны гудок, як пажарная сірэна, і гэтую самую ноту Вінцэнт пратрымаў з добрыя паўхвіліны, цалкам зліўшыся з інструментам. У гэты момант ён нагадваў статую, вырабленую з невядомага матэрыялу. На ягоным перакошаным твары не заўважалася ні іскрынкі жыцця, ён адно пачырванеў і шырока раздуваў ноздры.

Пасля ён набраў поўныя грудзі паветра і абрынуўся з неймавернай вышыні ўніз, і ўжо там пачаў перабіраць ноты густым, шчыльным гукам, нібы размешваў крупнік вялікім апалонікам. Пры гэтым у ягонай музыцы, як ні дзіўна, лёгка ўгадвалася тая мелодыя, якую найграла на раялі Ваўчыца. Паступова Сапега вывеў гучанне ў сярэднія рэгістры і стаў нібы драць на шматкі аркушы паперы. Мне здалося, што над галовамі людзей засвістаў бізун — такія вострыя, балючыя і адрывістыя былі фразы ягонага лютага саксафона.

А Сапега між тым, як у лазні, усё паддаваў пары. Ён сам ужо даўно ўзмакрэў, але па-ранейшаму не расплюшчваў вачэй. Паступова ў ягонай музыцы пачалі гучаць абрыўкі новых мелодый, многія з якіх я раней недзе ўжо чуў. Інструмент выкарыстоўваў увесь даступны яму дыяпазон адценняў: ён то заходзіўся ў адчайным плачы, стагнаў, то сціхаў і песціў слых, то пачынаў віскатаць і енчыць, то пераходзіў на нейкія ўзнёслыя, урачыстыя інтанацыі. Цела музыканта выгіналася ў неймаверных сутаргах, Сапега, не зважаючы на гэта, малаціў правай нагой па зялёных банкнотах. Нарэшце ягоныя пальцы хутка прабеглі па клапанах саксафона уніз і назад, і заключны акорд прагучаў пераможнай, радаснай песняй...

Я падумаў, што калі б у свой час там, у лагеры, хоць бы аднойчы прагучала такая вось музыка, забітыя працай зэкі запраста звярнулі б карак суседняму горнаму хрыбту і літаральна за дзень прабілі б праз яго дарогу, нават не задумваючыся, куды яна іх выведзе.

— Брава! — сказаў, як адрэзаў, Колін Скот і пайшоў да свайго стала. Ніводзін мускул не варухнуўся на ягоным твары.

А Сапега яшчэ некаторы час не мог выйсці з дзіўнага трансу. Ён не чуў, як людзі нешта ўсхвалявана крычалі яму, як паціскалі рукі, як яго абдымаў Маркіз і, пасунуўшы Вінцэнта на крок у бок, хуценька сабраў з падлогі затаптаныя долары. Саксафон матляўся на шнуры каля грудзей Сапегі, а сам ён шырока раскрытым ротам прагна хапаў паветра. Яго трэсла як у ліхаманцы, і твар Вінцэнта ажыў кры-

ху толькі тады, калі да яго падскочыла Жужа з вялікім букетам ружаў і пацалавала ў шчаку. Яна ўзяла яго пад руку і асцярожна павяла ў музыкантскі пакойчык за сцэнай.

Амерыканцы праводзілі Сапегу сапраўдным салютам. Адначасова стрэлілі некалькі бутэлек шампанскага, і гэтыя дарослыя, сур’ёзныя людзі, затыкаючы пальцамі рыльцы бутэлек, пачалі паліваць віном адно аднаго як з партатыўных брандспойтаў. Нашых бы — я гарантую — даўно б з радасцю кінулі ў “канарэйку” і завезлі туды, дзе душ не такі салодкі, ды не менш халодны. А гэтых чапаць было нельга — валютны кліент. Таму міліцыянеры, стоячы ў дзвярах, адно пасмейваліся сабе, назіраючы за такім святам, нібыта ў кожнага з іх дома была падрыхтавана поўная ванна шампанскага.

Шчаслівы і радасны дзень — дзень нараджэння...

  1. СОЛА АД МАРКА ШУЛЬКІНА
  2. a) . Things Ain’t What They Used To Be (“Справы не такія, як звычайна”). Мерсер Элінгтан

Тое, што зрабіў у той вечар Вінцэнт, — безумоўна, вышэйшы клас. Mary хоць сто разоў падпісацца пад уласнымі словамі, таму што гэта — словы прафесіянала. Прызнацца, я нават рады, што ўсё так атрымалася. I не толькі таму, што Сапега ў выніку размазаў па сценках усю гэтую паскудную кампанію, даў кожнаму з іх зразумець, хто ён, на што здатны і чаго каштуе. А яшчэ таму, што, дзякуючы здарэнню, ён сам адчуў, наколькі тут усё складана і што, іграючы ў “Зорцы”, не трэба думаць, нібыта ўвесь горад стане перад табой на калені. Такі саманадзейны чалавек у кожным калектыве заўсёды небяспечны, таму што ягоныя ўчынкі амаль немагчыма не толькі кантраляваць, але і прадказаць. А ў маім ансамблі ўсё павінна быць ціп-топ. Я сказаў — яны імгненна зрабілі. Я толькі падумаў — яны ўжо заварушыліся. Толькі так, без дыктату тут і кроку не зрабіць! Самадзейнасцю няхай займаюцца ў вясковых клубах. Таму спадзяюся, што Сапега сёе-тое зразумеў. Бо калі б не Ваўчыца са сваёй дурной, непрадуманай падказкай, Вінцэнт, мусіць, сёння ўжо ехаў бы дадому, а я лётаў бы па розных ванючых забягалаўках у надзеі прыткнуць дзе-небудзь свой скампраметаваны

бэнд хоць на разавыя выступленні. Ды і хто ж яго ведае — ці існаваў бы наогул мой ансамбль, калі б Вінцэнт гэтак бойка не адшыў бы тады настырнага амерыканца?!

Ох няпросты гэты Джон! Хітры жук. Чалавек ён дзелавы, калі паабяцяе нешта зрабіць, — будзь спакойны, выканае, неаднойчы праверана на практыцы. Але адна справа — аблівацца шампанскім, а зусім іншая — падстаўляць мяне пад мясцовых бандытаў. Хіба ж так робяць людзі, якіх у пэўным сэнсе можна назваць кампаньёнамі?! Я што, такі вялікі навар маю з тых рэчаў, што ён прывозіць і перадае мне для рэалізацыі? He для сябе ж руплюся, а ўсё дзеля нашых браточкаў-лабухаў: каму струны, каму трысціны, каму ноты. Рокерам вось прадаю розныя прымочкі для гітар, мікрасхемы, іншую неабходную дробязь, без якой не можа існаваць ніводная больш-менш прыстойная каманда. Я маю з рэалізацыі ўсяго толькі абумоўлены працэнт, але цэны вызначаю зусім не такія шалёныя, як Олек і ягоная бражка, таму музыканты павінны быць мне толькі ўдзячныя за дапамогу. Само сабой разумеецца, што Олек нічога не ведае пра нашыя кантакты з Джонам. Іначай бы... Тут — не, маўчу, бо нешта прадказваць — немагчыма!

Апошнім часам у газетах часта згадваюць мафію, арганізаваную злачыннасць. Канкрэтныя імёны, праўда, называюцца рэдка. Сябры-журналісты ды вы, паважаныя сышчыкі, ды хоць аднойчы зайдзіце вы ў нашую “Зорку” не гарэлкі папіць, а ўважліва паназіраць! Віцька распытайце, нарэшце! Ён вам такі матэрыяльчык падкінуць можа, што млосна зробіцца!

Але і ён напэўна ўсяго не ведае. I не хоча ведаць. Таму што разумее: калі і захоча тут нехта састрыгчы розную каросту, дык здолее ўхапіць адно вяршкі. На донца ж зазірнуць — немагчыма. Бо Олек трымае тут усё ва ўласных руках: і кухні, і спальні, і туалеты, і парадную браму, і ванючыя задворкі. Усе на яго працуюць, усе з ім мусяць лічыцца. Але Олек — не апошняе звяно ў ланцугу, упэўнены!

Са мной ён, праўда, паводзіць сябе больш-менш прыстойна. Прынамсі, гэтак было да апошняга часу. Мусіць, ён адчувае, што я не з тых наіўных, каго можна лёгка прыдушыць. Да таго ж, я яму адразу сказаў, што маю на яго сякі-такі матэрыял, і мы даволі хутка палюбоўна дамовіліся на ўмовах, якія задаволілі нас абодвух: трыццаць працэнтаў “хворых”, калі яны ў рублях, і пяцьдзесят — калі гэта “зялёныя” ці які іншы канвертуемы імпарт. Я пайшоў на гэта, разуме-

ючы, што людзі Олека самі будуць імкнуцца сачыць, каб ніхто і пальцам не крануў маіх лабухаў, і адначасова скіроў-ваць да нас “хворых”, за што ім і неабходна будзе “адшпільваць” абумоўлены працэнт прыбытку.

Але вось учора паводзіны Олека мне вельмі не спадабаліся. Па-першае, не папярэдзіўшы, Олек накаціў на Сапегу такі балон, што ён мог запраста падмяць і мяне самога. Падругое, ягонае патрабаванне аддаць яму цалкам трыста “зялёных”, што шпурнуў на падлогу амерыканец, — наогул чыстай вады нахабства. Мяне не цікавіць, чые гэта грошы: усе бачылі, што кліент “хварэў” шчыра і чэсна. Олек жа спрабаваў мне тлумачыць, што грошы ягоныя, і пры гэтым чамусьці груба намякаў на маіх сваякоў у Вене: маўляў, працуючы там, я буду мець значна больш. Дурны, дальбог! Няхай іншыя з’язджаюць, а мяне і тут жыццё цалкам задавальняе. Маю ўсё, што неабходна, і нават звыш таго. Адно толькі што не магу грошы выкарыстаць свабодна і адкрыта. Чакаю. Дзелавым людзям і тут ёсць дзе разгарнуцца, не пераходзячы пры гэтым нахабна межы законаў і ўказаў. Так што няхай ён сам, Олек, і едзе. Але там яму будзе куды цяжэй разгарнуцца. Таму што за мяжой да чыста бандытскіх звычак неабходна дадаць хоць каліўца інтэлігентнасці. А ў яго з тым — праблемы.

Прыблізна ў такім сэнсе я ўсё яму і растлумачыў і аддаў, як мы некалі і дамовіліся, роўна палову “хворых”. Па цяперашняму курсу гэта каля трох тысяч рублёў. Наперад няхай ведае, як рыхтаваць свае сюрпрызікі, каму і калі іх падносіць. He на таго трапіў. Ён ужо меў час зразумець і адчуць, што я таксама нешта маю за спінай і што маё прыкрыцце не менш, бадай, моцнае за ягонае. Аддаў яму грошы і яшчэ раз прыгадаў Олеку вельмі разумнае пажаданне ката Леапольда: давайце жыць дружна!

А вось цяпер ёсць сэнс паразважаць, чаму ён гэтак усхадзіўся. Наконт Ваўчыцы ўсё ясна: яна ўбачыла ў Вінцэнце сапраўднага мужчыну, моцнага самца, які быў вельмі непадобны на яе штодзённых гладкіх ды сытых кліентаў. Так што тут матывы грунтуюцца выключна на сексуальнай глебе. 3-за іх яна, трэба думаць, тады і села за раяль, і Вінцэнту трэба будзе звярнуць на гэта ўвагу, таму што ён, здаецца, апрача ўласнага саксафона, нічога не заўважае. 3 Олекам жа сітуацыя больш складаная.

Нядаўна я вельмі хутка і за прыстойныя грошы здаў клавішы “Ямаха”, якія ён мне перадаў на рэалізацыю. Людзі з

Каўказа не таргаваліся і нават праставілі пляшку вельмі рэдкага ў нас каньяку. Можа, Олек не паверыў у тое, што я аддаў яму ўсю выручку, не пакінуўшы сабе кавалак-другі? He, Шулькін па-дробнаму не прыніжаецца. Дзеля аднойдругой тысячы рызыкаваць дзесяткамі? Дзякуй, няхай такімі справамі займаюцца мае браты-славяне, а я нават і не павярну свой пародзісты нос у бок тых грошай, якія лёгка могуць ператварыцца ў пярловую кашу з алюмініевым гарнітурам у якой-небудзь не дужа прыемнай установе з абмежаванай свабодай рухаў і дзеянняў.

А можа, Олеку не спадабалася, што я'адшыў таго маладога саксафаніста, якога ён так упарта сватаў у мой бэнд? Так яго прапіхваў, што я такі згадзіўся паслухаць маладога. Фацэт з’явіўся — чыстая фірма: што шмаццё, што дудка. Усё ў яго было добра, апрача аднаго: музыкант ён быў ніякі, поўны нуль! Яму б катам на даху імправізаваць сакавіцкай ноччу ды з жабамі на балоце сэйшаны ладзіць. Хоць хто яго ведае, ці прынялі б яны малайца ў сваю кампанію? Я разумею: Олек хацеў замацаваць становішча і пасадзіць у мой ансамбль свайго чалавека, каб з ягонаю дапамогай паступова прыбраць нас да ўласных рук. А дулю з макам! Перш за ўсё мой бэнд павінен іграць прафесійна, а філіял дзіцячай музычнай школы я калі і адчыню, дык толькі пасля таго, як пайду на пенсію. А ісці на пенсію мне пакуль не хочацца. Яшчэ ёсць чым займацца.

Так што, Олек, запішы ў свой пасіў праваленую аперацыю і страту палутара соцень “зялёных” і маўчы пра тое, калі грошы сапраўды былі твае. A то рагатаць пачне ўвесь горад. Клянуся зоркаю Давіда, калі пра гэта дазнаюцца твае сябрукі, на наступны дзень ты будзеш прыносіць ім скуранкі з гардэроба і да канца жыцця не забудзешся на той дзень, калі пагарэў з-за нейкіх хрусткіх паперак, якіх у цябе значна больш, чым думаюць некаторыя набліжаныя да цябе асобы.

Згадай жа, Олек, хто кіраваў тут да цябе. I як толькі ты ўспомніш, які лёс напаткаў Ката, ты пачнеш ірваць на галаве свае прыгожыя валасы. Таму што Кот таксама сарваўся на дробязі, палез туды, куды сапраўдны, інтэлігентны “кот” не павінен быў і носа саваць. Мушу яшчэ раз нагадаць: адсутнасць інтэлігентнасці — гэта вашая агульная генетычная хвароба. Бо толькі дурань мог, захапіўшыся каньяком, асабіста паперціся на паверх у нумар да замежнага грамадзяніна, каб разабрацца, чаму ён не дадаў ягонай “супра-

цоўніцы” за сеанс нейкіх дохлых дзесяць “зялёных”! Швед жа, ці хто там быў, яшчэ запярэчыў, што дзяўчына непаўналетняя і таму, маўляў, павінна была спярша хоць бы падмыцца і паказацца ўрачу, што яна не ведае многіх хітрасцяў мастацтва кахання, і таму ён лічыць, што нават пераплаціў ёй. Ну нельга весці сур’ёзную гутарку пад уплывам паўднёвага напітку! Кот, нядоўга думаючы, гваздануў шведу кулаком і пагнаў яго голага па калідоры.

Хіба ж так робяць выхаваныя людзі? У Ката верх узяла калгасная натура, але вось імпэту ў яго хапіла літаральна на некалькі хвілін. Роўна да таго часу, калі з кабіны ліфта выйшлі двое ў фуражках і з такімі доўгімі, прыгожымі гумавымі палкамі. Ката ж панесла ваўсю... Ды куды ягоным кулакам супраць гумавых прыладаў? Вось і сядзіць ён цяпер невядома дзе, атрымаўшы дастаткова часу на тое, каб падумаць-паразважаць пра развіццё бізнесу ва ўмовах развітага сацыялістычнага грамадства і пра тое, як пралікі ў выхаванні адбіваюцца на тым бізнесе...

Так што Олеку ёсць у каго вучыцца і з каго — не браць прыклад. I шкада, што ён не карыстаецца дадзенай яму магчымасцю пашырыць адукацыю. Таму што калі яны ўтрох хацелі папужаць Сапегу (а я пра тое даведаўся хутка, будзьце спакойныя!), дык гэта быў учынак грубы і непрадуманы. Няхай сабе дзякуюць, што дзёшава ім усё абышлося. Сапега ж мог і паламаць каго, ды так, што потым і костачак не склеілі б.

У тым раённым кабаку я апынуўся выпадкова. Мясцовыя лабухі вырашылі шыкануць і ў адказ на сякую-такую дапамогу з майго боку накрылі стол. I адзін з тых раённых лабухаў аж зайшоўся ад рогату, тыкаў пальцам у бок Сапегі, калі той у сваім сінім швэдры выйшаў іграць. Ды я, як толькі пачуў пачварнае гучанне ягонага саксафона, адразу адчуў: такія музыканты, як Сапега, нараджаюцца раз на сто гадоў. Ну, можа, і не на сто, але ўсё адно рэдка. Іх так мала, што кожнага варта адразу ж заносіць у Чырвоную кнігу.

Зразумела, раённы кабак — не найлепшыя ўмовы для існавання такога музыканта. I я загадаў, каб у перапынку Вінцэнта прывялі да мяне. Мы дамовіліся пра ўсё надзіва хутка. У тым гарадку Сапегу не трымалі ні сям’я, ні вялікія заробкі. Галоўнае, я адчуў, што яго зацікавіла не столькі магчымасць забяспечыць сабе прыстойнае жыццё, колькі жаданне пайграць у сталіцы поруч з куды больш дасведчанымі партнёрамі. I я зрабіў яму практычна ўсё, што паабяцаў: забяспечыў працай з добрай зарплатай і такімі “хво-

рымі”, якія нельга параўнаць з раённымі, даў вопытных калегаў, што ў рэшце рэшт прынясе яму вядомасць. Інтэрнат — справа часу, але будзе і яму дзе жыць. 3 прапіскай больш складана, ды канцы ў карысных людзей таксама маюцца. Тым больш што яны, тыя людзі, у “Зорку” таксама наведваюцца. Новы альт-саксафон — суперінструмент — заказаны ўжо, і яго вось-вось даставяць у мае рукі. Сапегу, такім чынам, застаецца адно: іграць тое, што яму скажуць.

Аднак вось тут я з цягам часу адкрыў у Вінцэнта рэчы для мяне не дужа прыемныя. Што ён быў геніяльны музыкант — факт! Ды яму вельмі шкодзіла адсутнасць школьі, падмурка. I не таму, што ён быў дрэнна вывучаны — не! Усю вывучку ён альбо ўзяў сам, альбо яе недахоп кампенсавала прырода. Аднаго вось яна яму не дала: стабільнасці. Адзін вечар Сапега мог адпрацаваць так, што у мяне проста перахоплівала дыханне. Затое тры наступныя ён, па сутнасці, адбываў час на сцэне: ягоны саксафон гучаў блякла, невыразна, спатыкаўся ў найбольш простых месцах. Складвалася такое ўражанне, нібыта Вінцэнт думае пра нешта выключна ўласнае і перабірае клапаны інструмента аўтаматычна, не вельмі дбаючы пра тое, што з усяго гэтага атрымаецца. Як я хутка зразумеў, вырваць яго з абдымкаў такога дрымотнага стану мог толькі вельмі моцны знешні раздражняльнік. I Сапега валодаў таямнічай уласцівасцю імгненна пераўвасабляцца: здавалася, яшчэ колькі хвілін назад ён ляніва ды абыякава паласкаў на розныя лады нейкую папеўку, і раптам на слухачоў абрыньваўся сапраўдны вадаспад гукаў, і людзі былі вымушаны шырока расплюшчваць раты, каб не захлынуцца ў такой гукавай залеве, альбо нават — было і такое! — уцякаць з залы. Прасіць яго іграць цішэй ці наадварот — не мела аніякага сэнсу. Сапега толькі бурчаў нешта пад нос, замыкаўся ў сабе і заўсёды з нейкім выклікам рабіў зусім процілеглае.

I неўзабаве я ўцяміў: каб вырваць яго з летаргічнага сну, гэтага здранцвення, Сапегу трэба было альбо зачапіць, балюча укалоць слоўцам, альбо нават абразіць. Тады ён прачнецца абавязкова! Ён не памятаў злое, аднак на словы, якія закраналі яго асабіста, рэагаваў вельмі востра. Тады трэба было проста сказаць яму ў вочы і адысці ўбок. На гадзіну яго, будзьце спакойны, хопіць! А мне больш і не трэба. Мне не трэба, каб штодзень Сапега іграў на мяжы ўласных магчымасцяў. Гэтак ён хутка вытхнецца. Ён мусіць паказваць свой клас толькі ў адпаведны момант і толькі тым людзям, на каго і разлічана

ягоная музыка. А дзятлы, якіх у “Зорку” штовечар прыносіць багата, няздольныя разабрацца, калі Сапега сапраўды працуе, а калі забівае іхні час. На тое яны і дзятлы. Ад іх адно толькі патрабуецца — своечасова “захварэць”. А ўсё іншае дазвольце ўжо вырашаць мне аднаму...

б) . Do Nothing Till You Hear From Me

(“Чакай ад мяне звестак”). Дзюк Элінгтан

Я яшчэ спаў, калі Моніка штурхнула мяне ў плячо. Вось гэтага я не люблю. Работа ў мяне своеасаблівая: раней поўначы дадому ніколі не вяртаюся, таму спаць гадзін да дзесяці — святая справа. Але калі а паўдзевятай раніцы табе падсоўваюць пад нос тэлефон і просяць сказаць нешта дужа разумнае, я — пас. Таму што яшчэ на працягу дзвюх гадзін буду як сонны. Да дванаццаці да мяне лепш не набліжацца, безнадзейна! Мой бартавы камп’ютэр калі ўключыцца, дык толькі пасля абеду. Моніка мой расклад, здаецца, засвоіла цвёрда, а тут нешта і ў яе не спрацавала...

— Алё! — буркнуў я ў трубку. Зразумела, зрабіў тое не дужа ветліва.

— Маркіз, гэта Аляксей цябе турбуе, — пачуў я голас у адказ. Голас быў знаёмы, але каму ён належаў, я адразу не мог уцяміць. Дзіва што! Пазваніў бы ён яшчэ гадзінай раней! Я тадьі наогул бы толькі мычаў!

— Ну, — гэта было адзінае, што я мог з сябе выціснуць.

— Аляксей з “Сівога”! Прабач, што рана турбую.

— Бог цябе прабачыць. — Я яшчэ слаба разумеў, які гэта Аляксей і пры чым тут нейкі Сівы.

— Маркіз, тут у нас у панядзелак збіраецца ладная кампанія, каб трошкі пайграць для сваіх людзей.

— Ну і няхай сабе, — пачаў я нарэшце нешта ўсведамляць. — Няхай збіраецца. Толькі нашто мне пра гэта паведамляць так рана, Аляксей?

— Справа ў тым, што ўсе зацікаўленыя пачуць твайго новага альтыста. Людзі паўсюль кажуць, нібыта ён няблага палівае, таму выказалі жаданне пачуць яго на ўласныя вушьі. Што ты на гэта?

Я вельмі не люблю, калі мяне прымушаюць пачынаць думаць з самага ранку. А тут якраз і варта было падумаць перш, чым сказаць любое наступнае слова. Зразумела, пра Сапегу ў горадзе ўжо зрабілася чутно, таму, натуральна, яго жадалі ўбачыць зблізку. А што мне асабіста прынясуць тыя агледзіны?

— Маркіз, ну што? Ці чакаць вас?

— Хвілінку... — Я ўвесь напружыўся, задумаўся і нават не адрэагаваў на кубачак кавы, які мне прынесла Моніка. Прыгожа прыгатаваць каву і прыгожа падаць яе ў ложак яна ўмела хутка і адмыслова. Нездарма пачынала з афіцыянткі, пакуль мяне чорт не падштурхнуў зацягнуць яе ў ложак. A гэтаму яе ў вучылішчы не навучылі, хоць жаданне яна мела — неверагоднае! Адсюль усё і пачалося...

— Ведаеш што, Лёшачка... — пачаў я пасля глытка кавы. — Той, хто хоча пачуць Вінцэнта, можа і ў “Зорку” прыйсці. Ты ж разумееш, як я магу там сустрэць патрэбных людзей.

— He крыўдзі мяне, Маркіз, — адказаў тады мне Аляксей. — Тут вось што яшчэ... Па-першае, сам Панкрат будзе. Па-другое, столік на ваш бэнд будзе сервіраваны за наш кошт. Што ты на гэта?

Аляксей мяне не столікам прынаджвае. Столік — што? Такі сервіс у нас сам сабой разумеецца. А вось тое, што там мусіць быць Панкрат... Тут зусім іншае. Калі нас запрашае Панкрат, не з’явіцца нельга. Таксама няпісаны закон. Панкрат проста так не запрашае. Ды і невядома, як усё надалей павернецца. Ад яго шмат што ў горадзе залежыць. Панкрат — значная фігура. Шапне дзе-небудзь слоўца-другое — і твой лёс можа вырашыцца імгненна. I далейшыя перспектывы пасля такія: ці на параходзе паехаць у Атлантыку іграць для замежных турыстаў, ці венік у рукі замест саксафона ўзяць. Панкрат усё можа. Ды пры ўсім гэтым сваю маску трымаць я таксама быў абавязаны.

— Хвілінку... — зноў сказаў я і ўзяў паўзу. Менавіта тут яшчэ адзін глыток кавы быў проста неабходны. — Вось што, Лёша. Дзякуй за запрашэнне. Я мушу параіцца са сваімі людзьмі. Сам разумееш, у нас цяпер хапае работы, трэба складаць новую праграму. He буду, відаць, табе тлумачыць, як шмат залежыць ад маіх музыкантаў. Я табе перазваню. Праз дзень.

— Спадзяюся, што вы ў нас усё ж будзеце, — адказаў Аляксей і на тым развітаўся.

Так, правілы добрага тону я, здаецца, вытрымаў. Маркіз не хлопчык, каб адразу запляскаць у далоні і радасна пагадзіцца на ўсё. Аляксей напэўна гутарыў са мной ад імя Панкрата і ведаў, што адмовіцца я не змагу. Адначасова ён разумеў, што імгненна даць згоду — значыла для мяне павесці сябе неабачліва. Усё ж у “Зорцы” працуюць не пенцюхі, а класныя лабухі і не абы-якога ўзроўню. I яны зусім не дзеці,

каб кінуць усё і паспяшацца на сэйшан. Нават улічваючы тое, што яго наладзіў сам Панкрат.

У гутарцы мы трымаліся няпісанага этыкету, хоць з самых першых слоў мне ўжо было зразумела, што я мушу рабіць далей. Ды вырашаць такія справы ў лоб у нашай прафесіі не прынята. Ёсць правілы, што прыдуманы не намі, a самім жыццём. Супраць жыцця, аднак, не пойдзеш.

Я яшчэ раней прадчуваў развіццё падзей і таму быў у пэўнай меры падрыхтаваны да такога званка. Толькі не flyMay, што ўсё здарыцца гэтак хутка. Ніколі б так усё не закруцілася, калі б я ўзяў да сябе якога-небудзь вядомага музыканта. Яны, вядомыя, даўно ўпісаліся ў сістэму, занялі ў ёй адпаведнае месца. А Сапега тут — чужое пакуль цела, новы аб’ект увагі, які не знаходзіць сабе прытулку ў межах той сістэмы і таму ўвесь час літаральна блытаецца ва ўсіх пад нагамі. Аж пакуль не абламаецца і не зойме месца на адведзенай яму лёсам палічцы. I гэтак будзе! Калі толькі сістэма не выплюне Сапегу некуды далёка-далёка. Ды тое залежыць не толькі ад яго самога, але яшчэ ў немалой меры і ад мяне. А я не з тых людзей, якія пачынаюць нешта рабіць на злом галавы. У мяне ўсё прадумана, і перашкодзіць мне могуць толькі нейкія надзвычайныя абставіны. Я ж не бог, к'аб бясконца змагацца з фартунай, я ўсяго толькі магу абвесці яе вакол пальца. Што да сустрэчы Панкрата і Сапегі, дык яны ўсё адно павінны былі некалі сутыкнуцца. Нашто ж адцягваць сустрэчу, калі час, мяркуючы па ўсім, прыспеў?

Найбольш жа тут залежала ад самога Вінцэнта. Ён і быў маім галоўным клопатам, пра што я ўвечары, перад пачаткам праграмы, і сказаў сваім лабухам.

— А што я там не бачыў? — з месца ў кар’ер сарваўся Цэцэ. — Мне іхнія морды даўно абрыдлі. Да таго ж у панядзелак маем законны выхадны. Дайце хоць дзень без sama­ra лабства пажыць!

— Цімох, але ж Аляксей стол прастаўляе, — заўважыў Валяй і ўсміхнуўся.

— А хоць бы два сталы! — махнуў той рукой. — Усё адно потым сваё дакупляць будзем. Што, я не ведаю кааператыўшчыкаў? Яны ж усе скупердзяі!

— У цябе ўсё, Цэцэ? — перапыніў я пустую балбатню. — Калі сапраўды ўсё, дык валі на сцэну. Правер апарат.

— Ану вас усіх!.. — Цэцэ хуценька выскачыў з пакоя, зразумеўшы хіба, што ягонае меркаванне ў разлік усё адно не прьімалася.

— Мне няма, спадзяюся, патрэбы тлумачыць вам, што гэта будзе за джэм, — пачаў я свой невялікі спіч. — “Ля Сівога” — тое месца, куды прыйдуць слухаць Сапегу. Я не патрабую, каб вы ў “Зорцы” штовечар ігралі як багі: тыя, хто прыходзяць сюды пажраць і напіцца, праглынуць любую му-зыку. Але я патрабую, каб у панядзелак на джэме вы пад-трымалі Сапегу, каб усе, хто там будзе, запомнілі гэтую ноч лепш, чым сваю першую дзеўку. Асабліва пільным прашу быць цябе, Зуб. Будзь чуйны як ніколі. За Вінцэнта адказваеш асабіста, калі што — смела бяры ініцыятыву на сябе. Самі разумееце, там яго паспрабуюць лажануць, там будзе шмат лабухаў, хто пажадае забіць у грудзі Сапегу асінавы кол. Дый ты, Чырык, на паненак пашчу не разяўляй, а прыклейся да клавішаў і каб нікога да іх не пускаў. У мяне ўсё.

— Панкрат сапраўды будзе? — спытаў Валяй.

— Ён джэм і наладзіў. He пайсці мы не можам, самі разумееце, — адказаў я. — Цяпер пагуляйце, я мушу сёе-тое сказаць Вінцэнту сам-насам.

e). Crystal Silence (“Крыштальная цішыня”).

Чык Корыа

Што такое джэм-сэйшан для джазавых музыкантаў, тлумачыць, відаць, не трэба. Калі коратка — гэта, апрача фестываляў, хіба адзінае свята для тых, хто імправізуе, шануе калегаў па цэху і сам пры тым мае што ім сказаць.

Выдатна памятаю свой першы джэм. Мне было тады гадоў шаснаццаць, вучыўся я ў музычнай школе, аддаючы шмат часу флейце. Мой дзядзька Сямён, які ў той час сам іграў у рэстаране на фартэпіяна, аднойчы вечарам пасадзіў мяне на матацыкл, і мы паехалі. Да горада ехаць было паўтары гадзіны, і я ведаў, што Сямён наведвае джэмы часта. Але тады я проста не разумеў, што ж так прыцягвае музыкантаў у адно месца, дзе можна пайграць для цеснай кампаніі, узяць кілішак-другі, сустрэцца са знаёмымі, абгаварыць нейкія справы.

Здаралася, джэмы адбываліся ў нейкіх клубах на ўскрайку горада, куды бліжэй да ночы сцягваліся музыканты, іх блізкія, сябры і сяброўкі. Ды часцей за ўсё такія музычныя вечарыны ладзіліся ў рэстаранах, калі іх арганізатары проста давалі пэўную суму абслузе; тады дзверы для чужых зачыняліся і музыка гучала аж да таго часу, калі з дэпо выпаўзалі першыя тралейбусы. Калі планаваўся джэм, пра яго ведалі толькі тыя, хто і павінен быў ведаць. He таму, што на

джэмах не хацелі бачыць шмат публікі: у рэшце рэшт, музыканты імкнуцца іграць менавіта для яе. А таму, каб на джэм не траплялі людзі выпадковыя і тыя лабухі, якія калі што і ўмеюць, дык гэта напівацца на халяву і потым ужо не іграць для ўласнай асалоды, а толькі мычаць у мікрафоны, не падпускаючы да іх усіх тых, хто сапраўды мае што паказаць.

Вось чаму з часам такіх інфармаваных аматараў паджэмаваць рабілася ўсё менш, хоць дзядзька Сямён, нягледзячы на тое, што жыў у іншым горадзе, заўсёды быў у курсе падрыхтоўкі ўсіх сэйшанаў. Але неяк расказаў мне, што сакрэтнасць іх падрыхтоўкі скончылася, калі аднойчы джэм цалкам праваліўся, хоць і памяшканне, і апаратура былі аплачаны наперад. Арганізатары джэма гэтак засакрэцілі месца яго правядзення, што на джэм наогул ніхто не з’явіўся, апрача трох-чатырох вясёлых ужо лабухаў, якія, нягледзячы на канспірацыю, усё адно заўсёды ўсё ведалі. Такім чынам, джэм скончыўся, так і не пачаўшыся: прысутныя паселі за агульны стол і праз якую гадзіну, праспяваўшы хорам у цёплай кампаніі некалькі шлягераў будаўнікоў светлай будучыні, разбрыліся хто куды.

Але калі дзядзька Сямён завёў мяне ў пракураную залу начной кавярні, у якой віравалі людзі і пранізліва, наўздагон ім, спявалі трубы і саксафоны, бухаў кантрабас і шапатаў малы барабан, мяне ахапіла дзіўнае пачуццё. Я імгненна зразумеў: вось яно, тое, без чаго мне жыць далей немагчыма. Гэта была мая атмасфера, мой свет, у якім я абавязаны быў заняць адпаведнае маім здольнасцям месца. I я ўжо тады ведаў, што з цягам часу буду тут не апошні, што мне таксама будуць лісліва ўсміхацца пры сустрэчы, паціскаць рукі, цалаваць у шчокі.

Сямёна ў той кавярні ведалі, мне здалося, усе. Нам адразу ж знайшлося месца за адным са столікаў, і дзядзька перазнаёміў мяне са сваімі сябрамі. Мне нешта налілі ў шклянку. “Давай, плямеш, не палохайся, — сказаў дзядзька. — Першы закон сапраўднага джазмена: без газу няма джазу”. У шклянцы была гарэлка, але я ўпершыню ў жыцці прымусіў сябе праглынуць яе, прагна схапіўшы працягнуты мне агурок.

Хутка ўсё наўкола мне ўжо страшна падабалася. Я адчайна біў у далоні, вітаючы кожнае сола, хоць некаторыя з музыкантаў стаялі ўжо на нагах даволі няўпэўнена і калі за што і трымаліся, дык хіба толькі за ўласныя інструменты. Я

штохвілінна крычаў “Брава!”, вылятаў з-за стала пасля кожнай п’есы і не заўважаў іранічных усмешак маіх новых знаёмых. Потым я прабраўся на сцэну і сеў каля фартэпіяна, на якім іграў мой дзядзька. Я ніколі не чуў, каб ён іграў так добра. Сямён раз-пораз кідаў позірк у мой бок, усміхаўся, а крыху пазней, перакрыўшы музыку, крыкнуў мне: “Ну што, Марка, а калі ты пачнеш лабаць джэмы?”

А я ж гатовы быў пачаць хоць зараз. Адно толькі мая флейта не дужа адпавядала такім гучным мерапрыемствам. Што я ўмеў імправізаваць толькі тэарэтычна, а не практычна, — мяне мала хвалявала. Гледзячы, як дзядзькавы сябры на тры-пятнаццаць распраўляюцца з кожнай джазавай тэмай, я паступова завёўся так, што выскачыў да мікрафона і зычным голасам пачаў выдаваць такое, што чуў з пласцінак у выкананні боскай Элы. У мяне, відаць, сапраўды нештачкі атрымалася, таму што ў зале запляскалі ў далоні, нехта нават гукнуў: “Паддай газу!”

Мой удзел у тым джэме скончыўся тым, што дзядзька Сямён ласкава завёў мяне да століка, пасадзіў у крэсла і, схіліўшыся да вуха, урачыста паабяцаў дастаць мне сапраўдны сакс-тэнар. Мне яшчэ нечага плюхнулі ў шклянку, і я жвава праглынуў і гэта. На сцэне мяняліся музыканты, нейкія прыгожыя кабеты лахмацілі мне валасы, цалавалі і смяяліся. 3 адной некуды скіраваўся дзядзька Сямён, папярэдзіўшы, што неўзабаве вернецца, а я, як у тумане, свістаў салаўём, адбіваў рытм рукамі па стале і не заўважаў, як па зале разляталіся відэльцы, талеркі з закускамі. Нарэшце хтосьці адвёў мяне ў фае, паклаў на канапу, і я прачнуўся толькі тады, калі на вуліцы была ўжо раніца, а дзядзька Сямён рагатаў і штурхаў мяне ў плячо. “Прачынайся, джазмен, час дадому вяртацца”, — сказаў ён. Вакол было ціхаціха. На падлозе валялася мноства недакуркаў, шматкі паперы, пустыя бутэлькі, і ад свежага паветра на вуліцы мяне рэзка павяло ўбок. Дзядзька Сямён увапхнуў мяне ў матацыклетную люльку, і мы паімчаліся дадому.

Зразумела, я прапусціў і ўрокі ў школе, і заняткі ў музыкалцы. Я не мог глядзець на сваю флейту, і толькі праз шмат гадоў, паслухаўшы, што і як яна можа ў джазе, дужа пашкадаваў, што здзрадзіў свайму першаму інструменту. Таму што праз некалькі дзён пасля нашай паездкі ў горад на джэм дзядзька Сямён сапраўды прынёс мне тэнар-саксафон — сур’ёзны, драпежны, найбольш джазавы з усіх інструментаў.

3 яго менавіта ў мяне ўсё і пачалося...

3 цягам часу я паступова навучыўся адрозніваць сапраўдныя джэмы ад звычайных музычных тусовак-п’янак, калі на сцэну бясконца лезуць нахабнікі, якія джаз ведаюць вельмі прыблізна. Апошнім часам такіх сэйшанаў чамусьці ўсё больш і больш. Тады і сам звычайна ўволю не пайграеш, і амаль нічога карыснага не пачуеш. Час ад часу на джэмы прывозяць славутых джазавых гастралёраў, але тады атрымліваецца яшчэ горш за тыя вечары, калі іграюць толькі свае людзі. Як правіла, славутасці аддаюць належнае гасціннасці гаспадароў, трымаюць у руках інструменты не больш за дзесяць хвілін, прымаючы абавязковую порцыю апладысментаў і ўзнёслых воклічаў, альбо вымушаны іграць самі толькі з той прычыны, што ніхто з нашых правінцыялаў не адважваецца стаць на сцэне побач з імі і паказаць, што яны таксама на нешта здатныя.

Добры джэм атрымліваецца толькі тады, калі ў яго ёсць гаспадар. Звычайна нехта з аўтарытэтных музыкантаў загадзя вызначае тэмы для імправізацый і запрашае тых, хто ў той вечар будзе іграць. Тады да мікрафонаў не трапляюць выпадковыя людзі, і кожны з удзельнікаў джэма мае магчымасць паказаць усё, на што ён здольны. Памятаю такі сэйшан, калі шасцёра музыкантаў выконвалі адну п’есу хвілін сорак. Ім ніхто не перашкаджаў, і хоць яны не былі выканаўцамі вышэйшага ўзроўню, усё тады атрымалася вельмі ўдала. Запіс гэтага джэма і дагэтуль валяецца недзе ў мяне дома. Па тым часе яго можна было смела выдаваць асобнай пласцінкай і ўключаць у вучэбныя дапаможнікі ў якасці выдатнай ілюстрацыі ў раздзеле “Майстэрства імправізацыі”.

Джэм, на які нас запрасіў Аляксей, меўся быць сур’ёзны, таму што ладзіў яго сам Пакрат. А гэты музыкант вельмі не любіў, калі да мікрафонаў лезуць нахабныя невукі. Тут не да жартаў, бо вечар ладзіць чалавек дасведчаны. А на маёй памяці гэта наогул быў першы выпадак у горадзе, калі на сэйшан запрашаліся не асобныя музыканты, а ўсе ўдзельнікі аднаго бэнда. Майго бэнда з рэстарана “Зорны дождж”.

А дзесятай вечара я падышоў да “Сівога”. Mae хлопчыкі былі ўсе, як адзін, нават Цэцэ, скрывіўшыся, стаяў каля дзвярэй. 3 унутранай кішэні ягонай куртачкі высоўваліся барабанныя палачкі. Ды куды ж ён падзенецца?! Куды ім усім, казлам, без мяне?

I мы прайшлі ў кавярню. Унутры было ўжо поўна людзей. 3 намі віталіся, ківалі ў бок Сапегі, які насуплена агля-

даў памяшканне, прыціскаючы да сябе свой страшны чамадан, які, нягледзячы на каляровыя наклейкі, выглядаў няйначай як адская машынка. У куце я раптам заўважыў Ваўчыцу і імгненна насцярожыўся, хоць Олека і ягонай каманды побач не было. Ваўчыца сядзела за столікам адна: яна магла дазволіць сабе такое нават на тлумным джэме. Хіба ж Аляксей не паважае “зялёныя”?

Мы селі за столік у цэнтры залы. Пачастунак, які выставіў Аляксей, быў не царскі, але даволі прыстойны: дзве бутэлькі шампанскага, адна каньяку, добрая каўбаса і фрукты. У горадзе даўно прывыклі так рабіць: чым плаціць удзельнікам джэма грашыма, лепш было напаіць ды накарміць музыкантаў. Грошы на гэта браліся з тых кліентаў, хто трапляў сюды па білетах. А жадаючых заўсёды хапала: наведаць начны джэм лічылася прэстыжна. Ды той, каму было вельмі трэба, а грошай — шкада, праходзіў на такія сэйшаны без праблем. Як хоць бы Жужа, якая ад стойкі памахала нам лапкай.

Мы разлілі па пяцьдзесят, ды Сапега ад такой порцыі проста адмахнуўся. Я прачуў ужо ад Зуба, што ён, не міргнуўшы, выпівае шклянку гарэлкі, пасля чаго можа моўчкі сядзець, слухаючы музыку, і гадзіну, і другую. Ды бог з ім! Галоўнае, каб ён адпрацаваў сёння як мае быць. За што мы дружна і выпілі.

Да нашага століка прыйшоў Панкрат, весела ўсміхнуўся і прывітаўся з кожным за руку. Панкрат заўсёды трымае сваю марку альт-саксафаніста нумар адзін. Нічога, лоску ў цябе сёння напэўна ўбудзе.

— Маркіз, спачатку я разагрэюся са сваімі хлопцамі, — сказаў Панкрат. — А на трэцюю п’есу выводзь сваіх байцоў. Спадзяюся, мы з імі нешта прыдумаем, га?

Апошняе ён сказаў, зразумела, павярнуўшыся да Вінцэнта.

— Ну, — толькі і адказаў той.

— Тады мы пачынаем, — паведаміў Панкрат і пайшоў у бок сцэны. Mae хлопцы пачалі даставаць з футаралаў інструменты, толькі Сапега па-ранейшаму сядзеў насуплена і разпораз азіраўся па баках. Ягоны твар крыху прасвятлеў, калі ён сустрэўся позіркам з Жужай, але я адзначыў: убачыўшы Ваўчыцу, Вінцэнт сцяўся і пару разоў азірнуўся за спіну, быццам правяраючы, ці не прымроілася яна. He, Ваўчыца горда сядзела сабе за столікам. Яна сядзела прыгожа і курыла таксама прыгожа, паклаўшы каля кілішка з каньяком

пачак “Мальбара” і запальнічкі. У яе ўсе запальнічкі — выключна “Ронсан”...

Што ж, Панкрат зрабіў усё проста, ды тонка. Пайграе са сваімі, разагрэецца як след, а мае хлопцы мусяць выйсці і адразу іграць, нават добра не настроіўшыся. 3 іншага боку, як жа іначай? Тут сёння ён гаспадар і нікому даваць фору, зразумела, не збіраецца. Няхай напінаюцца, хто як можа, a першае слова будзе за ім. Я што, на ягоным месцы хіба зрабіў бы па-іншаму? Ды ніколі ў жыцці! Тут усе мусяць іграць па правілах гаспадароў.

Так што, хлопчыкі мае, рыхтуйцеся, што вас адразу пачнуць лажаць. А найбольш сярод усіх — Сапегу. Сёння ён тут намечаны галоўным хлопчыкам для біцця. Гэтак, прынамсі, многія думаць з прысутных у кавярні. Ды мы яшчэ паглядзім...

Панкрат прывёў з сабой крутых, вывучаных усяму лабухаў: за плячыма ў кожнага з іх біяграфія, поўная прыгод і дасягненняў. Зрэшты, як ва ўсіх, але апрача кабакоў і прырабаткаў на вяселлях, у філарманічных гоп-брыгадах, у гэтых была яшчэ і работа за мяжой на параходзе. Адпаведна — класныя інструменты. А яны ў нас — адразу амаль палова агульнага поспеху.

Сапраўды, праз колькі дзён прыйдзе новы сакс для Вінцэнта. He хачу нават успамінаць, чаго ён мне каштаваў, але на сваёй пачварнай дудцы ён больш іграць не будзе. Хопіць з мяне местачковай батлейкі!

Між тым Панкрат са сваімі людзьмі пачаў джэмаваць. Разам з ім наперадзе стаяў нейкі малады негр, якога я бачыў упершыню. Зразумела, калі негр, дык і інструмент у яго быў класны — труба-гілеспаўка з ускінутым сексуальна ўверх раструбам. Мяне заўсёды ціха радаваў такі культ мужчынскай моцы, які пачаўся яшчэ ад прыгажунчыка Гілеспі. А што? Калі такая труба гучыць як мае быць, ніводная жанчына, калі яна толькі не фрыгіда якая замарожаная, не стрымаецца. Праўда, і сакс на лібідо добра ўздзейнічае, але для мяне ён заўсёды быў інструмент-жанчына. Формай жа саксафон нечым сапраўды нагадвае жаночую постаць, і калі такі мужчына, як Сапега, сцісне сакс сваімі жалезнымі пальцамі, пачне лашчыць яго, прытуліўшы да сябе, выгінаючыся ад наплыву пачуццяў, я сам гатовы на найбольш рашучыя крокі. Што тут казаць пра жанчын, якія толькі і бачаць сябе ў такіх руках замест саксафона?

Панкрат, зразумела, саліраваў адмыслова, так даклад-

на, што яго можна было выкарыстоўваць у музвучылішчы замест нагляднага дапаможніка, калі маладым трэба паказаць, на што здольны такі інструмент, як альт-саксафон. Адзінае, што мне не надта падабалася ў выкананні Панкрата, дык тое, што сам ён, на маю думку, ці то развучыўся, ці то проста забыў, што гэта такое — сапраўдныя джазавыя інтанацыі. Ён іграў на ўсе пяць, чысценька — пальчыкі аблізаць, але ад такой дакладнасці патыхала халадком, ягоная музыка яшчэ хвалявала, а вось само выкананне — не кранала.

— Зуб, як табе? — вырашыў я праверыць сябе.

— Крута, але без кайфу, — адказаў Зуб.

Вось яна, праўда! Панкрат — выключны музыкант, але ягоны прафесіяналізм, здаецца, даўно забіў пачуцці і эмоцыі. А без іх іграць джаз нельга. Гэта ўжо будзе не джаз, a інструментальная папса. Барані Бог ад яе сапраўдных музыкантаў!

Вось негр — той іграў зусім іначай. Ягоная натура, прырода адшукалі выйсце праз трубу і нястомна рваліся на свабоду. Негр часта збіваўся, не выдзімаў нават асобныя ноты, ды пры гэтым не звяртаў на тое аніякай увагі і, здаецца, кайфаваў яшчэ больш, смеючыся сам з сябе, і скаліў свае бялюткія зубы. Каб не негр, мне на гэтым паказальна-прафесійным джэме наогул зрабілася б кісла.

I тут Панкрат паклікаў на сцэну маіх хлопчыкаў. Сапега, халера, папёрся праз залу са сваім чамаданам. Яму заапладзіравалі, ды Вінцэнт набычыўся і нешта няспынна мармытаў пад нос, раскручваючы коўдру, у якую быў загорнуты ягоны сакс. Хлопцы паселі за інструменты, на сцэне no634 з імі засталіся Панкрат ды негр, які шырокімі вачыма глядзеў то на Вінцэнта, то на ягоны інструмент. Нарэшце негр не вытрымаў, схіліўся да саксафона, вывучаючы яго, дакрануўся да муштука з сіняй ізаляцыйнай стужкай, прысвіснуў і паляпаў Сапегу па плячы, паказаўшы вялікі палец. I зноў шырока, на ўвесь фасад, усміхнуўся, сабака!

Панкрат перамовіўся з музыкантамі, і Чырык з Валяем пачалі іграць. Ну чыстыя казлы! У мяне сэрца абарвалася: гучаў уступ да “Тэйк файв” Брубека, п’есы са складаньім памерам, утрымаць які было вельмі няпроста, асабліва Сапегу, у якога з рытмам усё ж былі пэўныя праблемы. Нягледзячы на свой выключны слых, ён такі часценька выбіваўся з рытму, яго заносіла, быцца машыну на коўзкай гравійцы. Карацей кажучы, Панкрат хітра вырашыў раз і

назаўсёды паставіць усе кропкі над “і”. I мае казлы, замест таго каб наставіць вушы і выбраць для джэмавання што-небудзь прасцей, захлопалі тымі вушамі і самі падставіліся пад лакаматыў, імя якому — Панкрат. Ну што ж, трызна адбудзецца за іх жа кошт...

Панкрат пачаў саліраваць першы. Як я і прадчуваў, ён не стаў цягнуць ката за хвост: прайграў тэму, крыху паімправізаваў і аддаў усё ў рукі Цэцэ. Лепш разлічыць першы свой удар было немагчыма: як малады негр ні пакрыкваў, ні падбадзёрваў майго палкера, Цэцэ неўзабаве пачаў выбіваць на барабанах нешта зусім не з той оперы. Гэта ж табе не “Роланд”, які не памыляецца, а звычайныя барабаны! Цэцэ таму і скіс хутка, а ягонае сола на ўдарных мне нагадвала больш вальс, а не славутую “Тэйк файв” на пяць чвэрцяў. Панкрат між тым запрасіў да мікрафона Вінцэнта. I ў гэтыя імгненні мне захацелася заціснуць вушы, каб не пачуць усё, што зараз — я прадчуваў — адбудзецца абавязкова. Таму што настаў час для другога ўдару Панкрата.

Ды Сапега, як просценькі вясковы звяруга, аказаўся куды разумнейшы, чым я спадзяваўся. Першае, што ён зрабіў, — паўтарыў тэму. Другое, што ён зрабіў, — нота ў ноту паўтарыў імправізацыю Панкрата, пасля чаго вытрымаў паўзу, у час якой Чырык ачуняў і імгненна перахапіў ініцыятыву. Панкрат, пачуўшы ў выкананні Сапегі такі несамавіты гукавы фокус, азірнуўся ў ягоны бок, а малады негр аж завішчаў-заскуліў ад задавальнення. Тут Чырык кіўнуў Вінцэнту, але той, нібыта спалохаўшыся, адступіў раптам ад мікрафоннай стойкі, і цяпер становішча выратаваў Зуб. А Панкрат, апрытомнеўшы, ужо ўсміхаўся і нават тыцнуў пальцам у Сапегу: маўляў, ты цяпер, ты, ты!..

Вінцінт, як я і думаў, доўга не пратрымаўся: ён такі праз пару хвілін вылецеў з рытму і нешта крыкнуў Цэцэ. Таго мне было шкада не менш. Адчуваў жа, што не трэба ісці на джэм! За Сапегу імправізацыю скончыў Зуб, Панкрат зноў падхапіў тэму і бойка давёў п’есу да канца. Што ж, тут ён не паказаў практычна нічога, ды нават не варухнуўшы пальцам, паклаў маіх байцоў на лапаткі. Дакладней кажучы, яны самі, як шчанюкі, леглі на спінкі лапкамі дагары. А так ім і трэба, казлам! Адно шкада: пра джэм — дня не міне — будуць ведаць усе лабухі горада. Імя Панкрата будуць згадваць як і належыць — са зразумелай пашанай, а вось Цэцэ размажуць, як кашу па сценках місы. Сапегу ж цалкам спляжаць. Ды найбольш смяяцца будуць з мяне: хто ж, як не я,

сабраў гэтых геніяў разам і ўмела разнёс чуткі наконт таго, што ў “Зорку” сеў круты бэнд з выключным салістам? Я, Марк Шулькін, сын краўца Зіновія!

Цэцэ нават да стала не вярнуўся, а проста ад сцэны пайшоў з кавярні. 3 вінаватым выразам на твары плюхнуўся ў крэсла Валяй, Зуб адно сказаў: “М-да, дайграліся” і пачаў пакаваць сваю швайку. Чырык жа лёгка выблытаўся з няёмкай сітуацыі: ён падсеў за суседні столік да нейкіх маладзіц і з месца пачаў несці ім розную ахінею. У яго адно ў галаве: абы паміж ног не заржавела!

Апошнім да стала прыплёўся са сваім чамаданам Сапега. Сеў у крэсла, выпрастаў ногі і зморшчыўся, як апенька.

— Гаўнюк! — ціха сказаў я Вінцэнту. — Для цябе, паганца, робіш усё магчымае і немагчымае, а ты нават элементарнае выканаць не ў стане. Я ўсё запомню!

I я сапраўды запомню ўсё! У мяне памяць выдатная, і калі хто-небудзь з маіх байцоў правініўся, памылка, будзьце здаровыя, перш за ўсё адбіваецца на іх заробках. Зразумела, на тых заробках, якія складаюцца з “хворых” грошай. Вінцэнт упершыню атрымаў дадатковую прэмію ад мяне, Маркіза. Ён не ўразіўся рублям, хоць іх было і не так мала як для звычайнага рэстараннага лабуха. А вось “зялёныя” ён доўга круціў у пальцах, ледзь не абнюхаў іх, але долары Сапегу ўсё ж нечым не спадабаліся, і ён прапанаваў Чырыку абмяняцца. “Больш дзесяці за адзін “зялёны” не дам!” — як адрэзаў той. Сапега збянтэжыўся: “Нашто дзесяць? Я дам табе амерыканскія рублі, а ты мне — столькі ж савецкіх”. Мы там спачатку аслупянелі, а потым ледзь не кончыліся з рогату. Я так заходзіўся, што на кашулі гузік адскочыў. Здаецца, захацеў бы такога другога наіўнага прыдумаць — нічога б не атрымалася!

Думаеце, Сапега зразумеў, чаго мы рагочам? Дзе там! Але долараў тых ён нам больш не прапаноўваў. Мусіць, змяняў іх дзе ў падваротні, курсам абмену давёўшы валютчыка да нервовага зрыву.

Дык вось, па выніках апошняга месяца і Цэцэ, і Сапега атрымаюць “хворых” значна менш. I толькі ў савецкіх рублях. Каб ведалі. А яшчэ — запомнілі: калі працуеш на Маркіза, трэба варушыць мазгамі. А калі паварушыць няма чым — ідзі, даражэнькі, шукай уласныя жыццёвыя шляхі. Тут вам — надалей заказана, дурні больш не патрабуюцца!

— Твае хлопчыкі што — усё? Выдахліся? — пачуў я з’едлівы голас Панкрата. — Нешта ж хуценька яны...

— Адзін-нуль на тваю карысць, Панкрат, — шчыра прызнаўся я.

— Твой новенькі, скажу, пачаў выключна, а што з ім потым раптоўна зрабілася?

Панкрат размаўляў са мной, але так, каб і Сапега чуў ягоныя словы. А казаў ён як бацька кажа пра любімага сына — з цеплынёй у голасе і з павагай адначасова, толькі я ведаў, што ягоная душа поўніцца радасцю за атрыманую перамогу. Ды збольшага нашая гутарка мела характар тонкага дыпламатычнага паядынку, у якім важна сказаць так, каб дэлікатна выкласці думкі і пры гэтым незаўважна пырнуць нажом.

— Ты ж сам бачыў ягоны сакс, — вымушана падтрымаў я размову-гульню, у якой мы з усяе сілы імкнуліся інтэлігентна хлусіць адзін аднаму.

— Але ж ім толькі лапухі касіць каровам, — рагатнуў Панкрат, па-ранейшаму не звяртаючы на Сапегу ўвагі. — Музей металалому, дый толькі!

— Як на тое, сёння зранку ягоны “Сэлмер” адрубіўся, — працягваў хлусіць я. — Нешта з клапанамі. А не прыйсці мы не маглі, сам разумееш. Слова далі. А гэта ў нас — сур’ёзна!

— Клапаны — гэта дрэнь, — падхапіў маю хлусню Панкрат. — А чужы інструмент, ды яшчэ ў такім жудасным стане, — яшчэ горш. Мяне б папрасілі. Я б што-небудзь лепшае ў сябе адшукаў.

— Дзякуй! Але ж сам разумееш: калі сакс не строіць, што тут паробіш! А як “Сэлмер” будзе гатовы, мы яшчэ паіграем.

Тут нарэшце Панкрат звярнуўся да Сапегі.

— Тады хутчэй рамантуй сваю дудку, хлопчык, — сказаў ён і паляпаў — як прыбіў — Вінцэнта па плячы. — Мы яшчэ паджэмуем з табой на пару, паганяем анёлаў на нябёсах!

— А табе не страшна будзе там, высока? — нечакана для ўсіх спытаў Вінцэнт і спадылба зірнуў на Панкрата. За нашым столікам усе знерухомелі.

— Мне? Што?.. — прыкметна разгубіўся Панкрат, як і тады, на сцэне. — Чаго я павінен баяцца?

— Што цябе пачнуць вучыць, як іграць на саксе! — як адрэзаў Сапега.

— Ну ты даеш, хлопчык, — паволі апрытомнеў Панкрат. — Жартачкі ў цябе, такія... казліныя!

Апошняе слова Пакрата пераканала мяне ў тым, што ён і сапраўды спалохаўся: хто яго ведае, гэтага лахматага бам-

бізу? А што, як гваздане кулаком па чайніку? Навучыць — не навучыць, але ж на нябёсы трапіш інвалідам.

А тым больш я не мог пакінуць апошняе слова за Панкратам.

— Роўна праз тыдзень я зраблю джэм у “Зорцы”. Лічы, Панкрат, што ты запрошаны асабіста, два месцы — твае за мой кошт. Любы капрыз!

Сцэнарый таленавітага спектакля, галоўным пастаноўшчыкам якога быў уласна я, ужо склаўся ў маёй разумнай галаве. Мелася быць такое шоу, якога горад яшчэ не бачыў, якое горад запомніць назаўсёды, не будзь я Марк Шулькін, сын простага краўца Зіновія, які ладную частку свайго розуму здолеў перадаць свайму сыну.

г). It Don’t Mean a Thing If It Ain’t Got That Swing (“Усё бяссэнсава, калі ў гэтым няма свінгу”). Дзюк Элінгтан

Рэч я сапраўды прыдумаў геніяльную. Я прыдумаў усім джэмам джэм: паўтузіна лепшых саксафаністаў горада будуць працаваць з маёй рытм-секцыяй. Калі ўсё атрымаецца, дык з духавікоў будуць выключна альт-саксафаністы! I трапяць на мой джэм толькі музыканты, каб на ўласныя вочы і вушы пераканацца, хто з гэтага часу будзе весці ў горадзе першую скрыпку.

I Сапега будзе іграць на сваёй новай дудцы, якой і Панкрат люта пазайздросціць. За яе я аддаў не менш як легкавік. Калі не два. Таму і “Сэлмерам” я Панкрата браў на понт. Тое, што ён убачыць, напэўна зваліць яго з ног. Мне пазванілі ўжо і паведамілі: ёсць штучка, прыплыла, тут яна, першая ў горадзе электронная дудка, якая здольная вырабляць сапраўдныя цуды. Хочаш — яна табе загучыць чыста як альт-саксафон, памяняў рэжым — маеш ужо барытон, яшчэ кнопку націснуў — флейта там ці трамбон. Муштук маецца, сам бачыў, і таму гэта менавіта ўсё ж дудка, а не сінтэзатар, хоць і далучаецца яна шнурам да цэлага блоку розных прымочак. А калі мне прывязуць яшчэ і сэмплерны блок, дык я і Сапегу дадому адпушчу: яму тут лавіць ужо не будзе чаго. Таму што блок той з памяццю дазволіць мне аднаму іграць то ў манеры Калтрэйна, то ў манеры Паркера, і ніхто — падкрэсліваю, — ніхто не адрозніць тады гучанне сакса Марка Шулькіна ад таго, як іграе Рэндзі Брэкер. А пакуль што Сапега мне неабходны. Я “раскручу” яго, арганізую яму вядомасць, а сабе — імя. А пасля ўжо проста пачну

расчыняць нагамі ўсе патрэбныя мне дзверы. I спыніць мяне будзе немагчыма.

Канешне, Олек, як даведаецца пра новую дудку, месца сабе не знойдзе. Ды няхай! Яму пашалець, выпусціць крыху пары, магчыма, нават карысна будзе. Ён яшчэ, можа, у каталогах корпаецца, глядзіць на карцінку і не разумее, што гэта такое, а ў мяне дудка ўжо амаль у руках. Такім чынам, наладзіўшы вечар саксафаністаў у “Зорцы”, я маю магчымасць забіць адразу ж некалькіх зайцаў: паказаць Панкрату, што ён зусім не першы сакс у горадзе, сунуць Олеку пад нос электронную дудку і адначасова даць магчымасць добра пагуляць двум джэнтльменам, якія дапамаглі мне дастаць такую унікальную штуковіну.

Я ўсё разумею: у першы ж вечар выпускаць Сапегу з новай дудкай немагчыма. Трэба, каб ён прывык да яе, хоць бы злёгку вывучыў, што там і калі націскаць, прыцёрся да муштука. Я прыкінуў, што тыдня яму, калі ўпарта папрацаваць, на ўсё хопіць. Да таго ж Зуб добра ведае мову, каб разабрацца ў інструкцыях, таму на тыдзень я проста адмяняю рэпетыцыі з тым, каб забяспечыць усіх выключным сюрпрызам.

На наступны ж пасля джэма дзень я і паехаў па той электронны саксафон. Грошы загадзя пералічыў на вядомы мне рахунак — з наяўнымі лічу за лепшае важдацца як мага менш. 3 іншага боку, камерцыя трымаецца на даверы. Вось чаму ўсё адбылося хутка і інтэлігентна: я зайшоў, мне пацвердзілі, што грошы атрыманы, мы выпілі па кілішку каньяку, я ўзяў інструмент і пайшоў сабе, пакінуўшы два білеты на начны сэйшан за столік, які будзе накрыты, зразумела, на чатыры асобы. Два месцы за ім зоймуць сяброўкі Ваўчыцы. Яны не пашкадуюць, таму што ў маіх кампаньёнаў маюцца не толькі рублі.

Мушу сказаць, што з адным толькі футаралам ад электроннага інструмента можна з гонарам хадзіць па вуліцах. Ён — цёмна-карычневага колеру, з матэрыялу пад скуру, у яго далікатныя замочкі, выгодная ручка і — самае галоўнае — надпіс збоку строгімі, знаёмымі ўсім літарамі залатога колеру: “Ямаха”. Нічога, пэўны час Сапега пацешыцца з дудкі, а потым забяру яе сабе. Я падумаў аб гэтым, як толькі ўбачыў шыкоўны футарал. Сам Вінцэнт з такой дудкай здолее падмяць пад сябе ўсіх і адчыніць для мяне ўсе дзверы. A што? Хто потым скажа, нібыта Марк Шулькін няздольны ствараць музычньіх каралёў?!

У “Зорцы” першы мяне сустрэў Андрэй Захаравіч.

FEES

— Ого! Што нясеш такое прыгожае?

— Гэта тая “Ямаха”, на якой увесь музычны свет трымаецца, — адказаў я, а потым, прызнацца, крыху пакруціўся па фае, каб людзі звярнулі ўвагу на тыя пяць чарадзейных літар.

У пакойчыку я павольна расчыніў футарал і асцярожна дастаў упакаваны акуратнымі японцамі інструмент. Як жа яны ўмеюць рабіць гэтую справу — падаць тавар набыўцу, паказаць яго так, каб адразу ж, не вагаючыся, чалавек, убачыўшы нейкую рэч, сказаў: “Маё!” Ды не проста сказаў, a на ўвесь голас зароў: “Дайце мне! Маё!”

Паступова ў пакойчыку пачалі збірацца мае хлопчыкі, і ў кожнага з іх рэакцыя на маё набыццё была розная. Калі чалавек бачыць каштоўную рэч і здольны яе адпаведна ацаніць, ягоны характар і думкі праяўляюцца імгненна і найбольш непасрэдна. Каштоўная рэч — своеасаблівы тэст, з дапамогай якога правяраюцца людзі, таму што першая, найбольш шчырая рэакцыя скажа куды больш, чым славуты пуд солі, які нібыта трэба з’есці, каб добра зведаць чалавека.

— У, блін!.. I колькі такая штука пацягне ў “зялёных”? — шырока расплюшчыў вочы Цэцэ.

— А я чуў пра такую дудку. Як на ёй іграць? — Чырык паставіўся да інструмента чыста як прафесіянал.

— Глядзі ты, новенькая “ямашка”, прыгожанькая, — зафіксаваў Валяй, дый толькі.

А вось Зуб імгненна пра ўсё здагадаўся. Яго не зацікавіў кошт саксафона, дзе і як я яго здабываў, яму не трэба было тлумачыць, хто мусіць іграць на новай дудцы. Зуб узяў інструмент у рукі, патрымаў крыху, пакруціў і безуважна паклаў на месца.

— Баюся, Маркіз, што Сапегу з гэтай штукай не справіцца. Ён увесь час будзе думаць пра тое, як сыграць, а не што сыграць.

— Якасць выканання — галоўная задача, згадзіся, — адказаў я.

— Так! Але калі ты думаеш, дзе мусіш націснуць чарговую кнопку, калі ўключыць блок эфектаў, тут ужо не да музыкі. А ў Сапегі ж натура не настроеная на тое, каб у час выканання думаць пра кнопкі і эфекты.

— Але ж у цябе самога мноства прымочак да гітары, — не пагадзіўся я. — Яны, як я разумею, табе ніяк не замінаюць. Ты проста прывык да іх. Чаму з Сапегам павінна быць іначай?

— Мне, Маркіз, проста заўсёды здавалася, што лепша-га за акустычную гітару інструмента няма і не будзе, што б твая “Ямаха” там ні выдумляла. Лепш за тое, што ўжо прыдумана прыродай, людзям не зрабіць. Нават разумным японцам.

Каб не надзейнасць Зуба як музыканта, каб не ягоныя сапраўдная інтэлігентнасць і дасведчанасць у мастацтве, я ніколі б не ўзяў яго ў свой бэнд. 3 адной толькі прычыны: ён занадта разумны, дазваляе сабе казаць шмат лішняга, таго, чаго свайму кіраўніцтву і казаць не варта было б. 3 іншага боку, хто яшчэ так выдрэсіраваў бы Сапегу? Вось чаму выказванне Зуба я пакінуў без каментарыя. Няхай сабе думае! А Сапега — будзе іграць на электроніцы!

Да ўсяго з’явіўся сам Вінцэнт. Такое ўражанне, што ён наогул нічога не заўважыў: плюхнуў на стол побач з “Ямахай” свой падрапаны чамаданішча, шчоўкнуў ягонымі замочкамі і дастаў з чамадана любімую коўдру, якую я пасаромеўся б выкарыстаць нават у якасці анучы. Сапега праверыў, ці добра трымаецца ў саксафона муштук, пару разоў дзьмухнуў у яго, аж пакуль не адчуў, што ўсе прысутныя напружана сочаць за ім. Кожнаму ж вельмі карцела праверыць, як адрэагуе Вінцэнт на дзівосны інструмент.

I ён — адрэагаваў!

— Там, перад уваходам у гатэль, пасярод вуліцы... два сабакі, адзін ускочыў на другога!.. Смех! — раптам сказаў Сапега.

— Няўжо? — спытаў Валяй, а Цэцэ, не вытрымаўшы напружання, сарваўся і нервова зарагатаў.

— Ну што я табе казаў? — праспяваў мне Зуб, і я быў гатовы ўкусіць яго. Сапега нават вокам не павёў, нават не спытаў, што знаходзіцца ў прыгожым футарале. Сапраўдны дзікун!

— Вінцэнт, -— пачаў я, ледзь трымаючы сябе ў руках. — Зірні на хвілінку сюды. Гэта — твой новы інструмент, з дапамогай якога ты праз тыдзень размажаш Панкрата па сценках рэстараннай залы нашай “Зоркі”. 3 сённяшняга дня каб я больш не бачыў цябе тут з тваім смярдзючым чамаданам. Іграй на сваёй хакейнай клюшцы дзе хочаш, толькі не тут. У “Зорцы” ты будзеш іграць выключна на класным інструменце.

У мяне склалася ўражанне, што Сапега ўзяў у рукі не электронную цацку, а грымучую змяюку. Усім бэндам мы вывалілі на сцэну, урубілі апаратуру, падключылі “Ямаху”

да блока эфектаў сінтэзатара і ўзмацняльнікаў. Сапега з палёгкай перадаў электронны саксафон Чырыку, які з дапамогай Зуба хутка вывучыў асноўныя аперацыі па ўключэнню інструмента. Гучала дудка проста фантастычна! I тады я загадаў вярнуць яе Вінцэнту.

Той па інэрцыі зрабіў крок насустрач мікрафоннай стойцы і на імгненне быццам скамянеў, калі раптам упэўніўся, што цяпер яму не патрэбны і мікрафон. Потым ён неяк пераадолеў сумненні і такі дунуў у муштук. 3 калонак вырваўся прыгожы вібрыруючы гук. Пасля першай спробы Вінцэнт пачаў паціху перабіраць кнопкі на пярэдняй панелі інструмента. Іх сістэма дазваляла свабодна арыентавацца нават ёлупню: дзве актавы і нажныя педалі для пераключэння рэгістраў, рэжымаў, для пад’ёму-апускання гуку. Элементарна і геніяльна адначасова. Сапегу патрабаваўся толькі час, каб да аўтаматызму адпрацаваць пераключэнні.

Я разумеў, што праблем перад ім паўстане даволі шмат: ён усё ж не ведаў нот і таму перабіраць кнопкі быў проста няздольны. Ён прывучыўся да духавога саксафона і быў не ў сілах за кароткі час спасцігнуць электроніку. Ды гэта часова. Менавіта тут і спатрэбіцца яму Зуб, які здольны растлумачыць усё нават такому мядзведзю, як Сапега. Усё ціптоп, усё пакоціцца як належыць, прыйдзе той дзень, калі лепшыя музыканты горада неаднойчы папярхнуцца, пачуўшы выкананне Сапегі на электронным цудзе.

I раптам я пачуў з боку сцэны здаўлены стогн. Я ўбачыў Сапегу, які трымаў саксафон “Ямаха” перад сабой на выцягнутых руках, шырока вылупіўшы вочы. Між тым з дынамікаў працягвала гучаць музыка, больш дакладна — падбор выпадкова ўзятых ім нот, якія то раскладаліся на кварты, актавы, то паўтараліся ў варыянце выканання камерным хорам, арфай, гітарай, клавесінам. Гэта Чырык з Зубам сваволілі з рознымі рэжымамі на блоку эфектаў. Але найбольшы эфект зрабіў сам Сапега.

Ён літаральна вылупіўся на інструмент і нічога не мог зразумець: саксафон іграў без ягонага ўдзелу! I толькі цяпер мяне быццам нешта гвазданула па галаве: нельга было так рабіць, нельга было паказваць цяпер вось Вінцэнту, на што здатная электроніка! Проба з “Ямахай” сталася маёй прынцыповай памылкай...

— Д’ябал! — рычаў Сапега, паядаючы вачыма замежную дудку. — Тут сам д’ябал сядзіць!

Яшчэ імгненне — і ён бразнуў бы маімі многімі тысячамі рублёў проста аб падлогу. Першы да Сапегі падскочыў Цэцэ і асцярожна забраў “Ямаху” з рук шалёнага абарыгена.

Сапега — перахрысціўся!

Я працёр вочы. Гэтая таленавітая жывёліна сапраўды перахрысцілася і кінулася вон са сцэны, па дарозе, як мне здалося, здолеўшы яшчэ плюнуць праз плячо. Усё! Мая задума лопнула як мыльная бурбалка: эфектнага выхаду Ca­neri на джэме не будзе. Плакалі мае грошыкі, таму што кошт “Ямахі” напрамую залежаў ад таго, як яе павінен быў паказаць мой музыкант. А ён — не пакажа. Значыць, я магу аказацца ў пралёце, значыць, я мушу падумаць, якім чынам падстрахавацца, каб, калі што, вярнуць укладзеныя ў інструмент грошы, бо ім пагражае небяспека з-за тупой абмежаванасці гэтага ваўкалака.

— Ну і халера з табой! — крыкнуў я ў спіну Сапегу. — Ты будзеш іграць на сваёй паскуднай клюшцы! Але гэта апошняе, што я табе дазваляю!

Ну ты проста падла, мой даражэнькі Вінцэнцік! Ну і наклаў ты мне ў душу, выцягнуў з кішэні кругленькую суму, але нашто ж было згінаць у крук мікрафонную стойку?! Яна тут пры чым?

■— Спакойна, Маркіз! — пачуў я ў гэты момант вельмі знаёмы голас. — Мне яшчэ твая цётка Роза неяк раіла: не трэба мітусіцца пад кліентам.

Ваўчыцы тут толькі не хапала!

— Прывітанне! — сказала яна. — Што новенькага чуваць, Маркізік?

Гутарыць з Ваўчыцай у мяне не было ніякага жадання. Ды па ўсім было відаць, што гэтым разам ад яе так проста не адчапіцца: яна не магла прыйсці ў такі час у “Зорку” выпадкова.

— Mae навіны, здаецца, ты заўсёды ведаеш перш за мяне самога, — разануў я ў спадзяванні, што наш дыялог не будзе працяглы. Ды Ваўчыцу так проста не прабіць.

— Табе, Маркіз, не здаецца, што апошнім часам ты ўсё часцей ды часцей перабіраеш літаральна ва ўсім? Табе не здаецца, што цябе пачало заносіць?

— Кажы больш зразумела, — папрасіў я і, не запрашаючы Ваўчыцу, прысеў за адзін са столікаў каля сцэны. Яна засталася стаяць і з вышыні свайго росту свідравала мяне вачьіма.

— He буду табе тлумачыць, наколькі гэта істотна — своечасова скончыць, — сказала яна.

— Шчыра веру табе, — пусціў я другую шпільку. — Тут твой вопыт значна багацейшы за мой.

— Твая праўда, — пагадзілася Ваўчыца. — Але ж і ты, як нам здавалася, сяму-таму за апошнія гады павінен быў навучыцца. Але аказалася, што ў цябе, як у смаркача, энергіі хапае толькі на тое, каб хутка скінуць майткі і добра пачаць. А вось з канцоўкай у цябе значныя праблемы. Ты не паслухаў нашай парады і ўзяў да сябе Сапегу. Тваё шчасце ў тым, што ён сапраўды аказаўся спраўным музыкантам. Але ягонае з’яўленне ў “Зорцы” пацягнула за сабой цэлы ланцуг непрадбачаных табой учынкаў. Ты не раскусіў “хворага” амерыканца і элементарна, груба забраў у Олека “зялёныя”, якія табе ніколі не належалі. Ты, нарэшце, парушыў дамоўленасць і заказаў сабе новы інструмент не праз нас, а праз нейкіх людзей, імёны якіх мы даведаліся даволі хутка. Таму і кажу цяпер табе, Маркіз: якая ж вялікая рэч — умець своечасова скончыць!

Збоку гэтая сцэнка магла выглядаць даволі камічна: а як жа, галоўная “зондарша” вучыць рэстараннага лабуха мастацтву канцоўкі! Але мне ўсё парадкам надакучыла.

— Ваўчанё! — сказаў я. — Мне трэба сёе-тое абдумаць. Твая прыемная кампанія для майго роздуму не найлепшая ўмова. Таму валі піць каву ці яшчэ куды і не назаляй мне, таму што нервы ў мяне не жалезныя.

— I што тады? — пацікавілася Ваўчыца.

— Тады я на хвіліну забуду, што ты ўсё ж жанчына, і буду размаўляць з табой так, як размаўляў бы, калі б на тваім месцы стаяў нехта з тваіх знямоглых кліентаў. Дык вось: ты мне патрэбная толькі ў якасці партнёра па вельмі канкрэтных праектах, як, напрыклад, наша імпрэза ў панядзелак, калі дзвюм тваім супрацоўніцам я забяспечыў шырокі фронт работ і без нейкіх там, заўваж, камісійных. Адносна ж нашых нейкіх доўгатэрміновых кантактаў, дык іх няма і не можа быць. Тут я з усёй адказнасцю гатовы пакласці на вас усіх свой невялікі, але горды і спраўны чалавечы фактар.

— Ай да Маркіз, ай да салавейка! Як прыгожа спяваеш! — сказала Ваўчыца і рашуча прысела побач. Я зразумеў: наша гутарка толькі пачынаецца.

— Дык ты яшчэ і спяваць прыгожа навучыўся, — працягвала яна. — А калі сам спяваць любіш, дык і другіх мусіш слухаць час ад часу...

Ваўчыца закурыла, махнула Філю, і той умомант прынёс папяльнічку.

— Вось і паслухай мяне, Маркіз. Магчыма, мая гісторыя дапаможа табе сёе-тое зразумець...

Легенда пра джазмена-няўдачніка

і пра ўменне своечасова скончыць

Каб ты ведаў, Маркіз, янез тых, каго называюць дзецьмі вуліцы: расла пры бацьках, якіх слухалася заўсёды, у школе вучылася паспяхова і нават скончыла музычную сямігодку па скрыпцы. Дарэчы, магла б спяваць у тваім бэндзе, бо раблю гэта, не раўнуючы, лепш за Моніку. Ды я не пра гэта.

Музычная школа навучыла мяне музыцы і прывгла да яе ўстойлівую нянавісць. Галоўнае ж было — складна выканаць п’еску, а ўсё іншае не існавала. Мне штодзень далдонілі: музыка дапаможа табе адчыніць дзверы ў свет цудоўнага. Вакол жа быў самы звычайны свет, дзе цудоўнае калг і прысутнгчала, дык хіба што толькі ў падпеччы.

У дзевятым класе я паехала на сваю першую халтуру, спявала на вясковым вяселлі. Тады ж і выпіла ўпершыню первачу і таму не магла супраціўляцца, прапускаючы праз сябе па чарзе, здаецца, чатырох з пяці таксама ўшчэнт п’яных лабухаў халтурнага бэнда. He яны былг ў мяне першыя: я даўно зразумела, што ніхто не парупіцца нават пра тое, каб я сапраўды ўбачыла тыя дзверы, якгя адчы~ няюцца ў свет цудоўнага. Нават дзверы!

Адзгн толькі чалавек тады, ноччу, не прыйшоў па маё цела. Адзін з усгх ён раніцай сказаў: “Няшчасная!” і прытуліў да сябе. Гэта быў Стасік Казінец. Ты пра яго напэўна не чуў, прынамсі, прозвішча табе нічога не скажа. Яго цяпер памятаюць нямногія, і калі згадваюць, дык толькі як Самотнага Каўбоя альбо Джазмена-няўдачніка.

Ён быў просты і шчыры чалавек, увасабленне дабрыні. Скончыў Ленгнградскую кансерваторыю па класу віяланчэлг і шмат гадоў працаваў у розных аркестрах, пакуль нечакана для самога сябе не перайшоў на кантрабас. У канцы шасцідзесятых ягоныя сябры зацягнулг Стася на нейкг джазавы канцэрт, пасля якога ў яго павольна пачало завальвацца гарышча. Хвароба не абрынулася гмгненна, яна падкрадвалася да Стася паціху, непрыкметна для іншых.

Мінула гадоў з пяць, як усе забыліся на тое, што быў такі Стась Казінец. Але асоба Самотнага Каўбоя зрабілася ў горадзе амаль легендарнай.

Ён іграў на кантрабасе выключна, таму што быў фанатам і гэтага інструмента, і джаза наогул. Адзінае, што яму вельмі істотна замінала і ў рэшце рэшт перашкодзіла зрабіць сапраўдную кар’еру — адсутнасць якіх бы ні было здольнасцей імправізаваць. Гэта значыць, калі перад гм знаходзілгся ноты выпісанай партыі няхай сабе і віртуознага плана, за Самотнага Каўбоя можна было не хвалявацца. Пакуль дах не зваліўся з ягоных плячэй канчаткова, у час студыйных запісаў ён наогул быў чалавекам незаменным. А вось на канцэртах... Чаму ён рэдка калі пастаянна працаваў у бэндзе? Ды таму, што загадзя было вядома: ён — найбольш ненадзейны музыкант, якога можна было напаткаць у асяроддзі джазменаў. У час ка'нцэртаў ён таксама мог імправізаваць толькі па нотах. Нават найбольш простыя мелодыі і тое павгнен быў мець выпісанымі на паперы перад вачыма. Імправізаваць жа без нот ён не мог наогул!

Я ўжо не згадваю ягоную няпамятлівасць, нейкае адчайнае і пастаяннае нешанцаванне ва ўсім. Толькі ў гэтага музыканта я раз ад разу назірала, як у час канцэртаў у ягонага кантрабаса рвалася чацвёртая, найбольш тоўстая — з мой мезенец — струна. Толькг Самотны Каўбой мог забыць кантрабас у трамваг і шукаць яго потым па ўсіх тралейбусных парках. Толькі ён пастаянна блытаў у час канцэртаў чарговасць нумароў і мог пачаць п’есу насуперак усяму бэнду, які ў тыя ж імгненні выконваў зусім іншую музыку. Вось чаму ён атрымаў і другую мянушку — Джазмен-няўдачнік.

Ён мяне і прывёў пасля таго вясковага групавога музыкавання ў дыксіленд. У ім сабралгся неверагодныя лабухі! Працавалі ўсе дзе хто, але двойчы на тыдзень збграліся і рэпеціравалг п’есы традыцыйнага джаза. Яны рэдка ггралі халтуры, крыху часцей давалі канцэрты, як правіла, — бясплатна, але іх дзейнасць была скграваная на адно — на джаз-фестывалг. Яны былі для музыкантаў сапраўднымі святамі, я потым і сама тое зразумела, калг трапгла на першы з іх.

У дыксілендзе мне спадабалася, я хутка вывучыла неабходны рэпертуар і пачала рэпеціраваць з ансамблем пастаянна, адначасова ўсё больш і больш прыглядаючы за Са-

мотпным Каўбоем, які чым далей, тым больш і часцей учыняў розныя дзівацтвы.

Калі, напрыклад, адзначаўся сусветны дзень экалоггі, Самотны Каўбой а дзесятай вечара ўспёрся са сваім кантрабасам на дах дзевяціпавярхоўкі, працягнуў да пюпітра провад з асвятленнем і пачаў гграць — як ён мне растлумачыў пазней — экалагічна чыстую музыку. Баха, здаецца... яшчэ некага з класікаў... Здымалі яго з даху ўсе разам: я, міліцыя, пажарныя ды брыгада з Навінак. Ён там прабыў тры днг, а калі вярнуўся з псгхушкг дадому, я, малое, сэрцам адчула: яму тэрмінова трэба спыніцца. Я засталася з ім на ноч, я ўпершыню свядома легла побач з мужчынам, я прапанавала яму сябе назаўсёды і абяцала даглядаць яго, як уласнае дзіцё. Ён пагладзіў мяне па галаве і сказаў: “Я не ўсё яшчэ зрабіў, каб спыняцца”. — “Але ж табе неабходна сказаць “Стоп!” цяпер жа!” —крычала я, седзячы на падлозе голай у ягоным пакоі. Ён ні на што не рэагаваў: “Паспею. Вось зраблю тое, што задумаў, а потым пачну разважаць, на якія мушу націснуць тармазы”. У тую ноч ён да мяне нават не дакрануўся...

У наступны раз ён трапгў у Навінкг пасля таго, як на гадавіну Беларускай Народнай Рэспублікі выйшаў перад Домам урада і іграў беларускгя народныя мелодыі на кантрабасе, перацягнутым бел-чырвона-белай стужкай...

Адпусцілі яго праз тыдзень. Увесь гэты час я жыла ў яго. Ранкам адзначалася ў школе, дзе выседжвала найбольш два ўрокі, і штодня чакала Самотнага Каўбоя. Я карміла ягоных акварыўмных рыбак, чытала кнігі, пра якія раней ніколі не чула, слухала ягоную шыкоўную фанатэку. У ёй былі запісы цудоўных, геніяльных музыкантаў, і магу цябе, Маркіз, упэўніць: Вічцэнт варты значна большага, чымсьці ты яму можаш прапанаваць.

Самотнага Каўбоя ў псіхушцы добра такі збілг. Думаю, толькі з-за таго, што пераканаліся: ніякі ён не псіх, а чалавек куды больш нармальны за многіх іншых. I толькг я ведала прычыну ягоных учынкаў: Самотны Каўбой канаў у затхлай атмасферы жыцця, якому не былі патрэбныя ні ён сам, ні ягоная музыка, ні няўклюдны кантрабас...

Неяк мы прыехалг дыксглендам на канцэрт, каб выступіць перад удзельні/камі нейкай камсамольскай канферэнцыі. Камсамол аказаўся той яшчэ канторай, аяжу яго тады так верыла! Мяне адразу ўзялі за рукі і сілком адвалаклг ў бар, дзе прымусглі піць, нягледзячы на тое, што я

ўвесь час паўтарала пра канцэрт і тлумачыла маю ў ім ролю. I толькі праз паўгадзіны мяне адшукалг мае музыканты, вырвалі з лапаў камсамольскіх правадыроў і пагналі на сцэну. Я праляцела праз кулгсы да мгкрафона, трапіла нагой у спляценне правадоў. Нага засела, я рванулася з усяе сілы, і тут ва ўсёй зале патухла святло. Нешта недзе грымнула на падлогу, людзг ў зале пачалі пстрыкаць запальнічкамі, прыбеглі манцёры, праз некаторы час далі святло на сцэну. I я выйшла да мікрафона. На першым радзе паселі мае камсамольскія кавалеры: чырвоныя твары, расшпіленыя кашулі, цыгарэты ў руках і бутэлькі ў кішэнях.

“Глядзі ты, яна — і васьмёра жыдоў!” — крыкнуў адзін з правадыроў моладзі. “He, жыдоў сямёра, — удакладніў другі. — Той, з большай скрыпкай, — чукча”. Як весела ім было!

Самотны Каўбой у гэты час мітусліва выстаўляў ноты на пюпгтр, якг сам г паваліў у цемры. Наш Геначка, кграўнік дыксгленда, уцямгў, што больш зацягваць пачатак канцэрта немагчыма, і напаўголаса скамандаваў: “Ну, жыдзяняты, паехалг!”

Ясна, што Самотны Каўбой не паспеў пачать разам з усімі. Ён спазніўся роўна на два такты, ды скочыць рэзка наперад было для яго задачай невырашальнай. Я нават не паспела заспяваць пра святых, якгя маршыруюць, як Генік кінуў трубачу: “Давай коду!” Той перадаў загад далей, барабаншчыку: “Няхай Стас коду дае”. Барабаншчык голасам перакрыў грукат сваіх бачкоў: “Коду давай, Стас!” A кода ў Самотнага Каўбоя была напісана на іншым аркушы паперы, якг яшчэ валяўся недзе на падлозе. Ён і выдаў указ чыстую праўду: “Няма коды!” Барабаншчык спачатку аслупянеў і збіўся з рытму, ды перадаў па ланцугу: “Няма коды...” Пачуўшы такі адказ, Генік, як кіраўнгк дыксіленда, зрабіў крок вельмі рашучы: ён узняў руку з кларнетам і рэзка апусцгў яе ўніз. Усе музыканты імгненна спынілгся. Усе, акрамя Самотнага Каўбоя, які глядзеў у ноты і намагаўся нагнаць упушчанае ў пачатку. Адтарабангўшы роўна два такты, ён гучна выдыхнуў: “Фу, нарэшце дагнаў!”, пасля чаго задаволена ўсмгхнуўся.

Як жа рагаталі гэтыя камсамольскія бонзы! Яны кідалі ў Самотнага Каўбоя цыгарэтамі, запалкамі, апельсгнамі, яны свісталі, а яў той самы час мусіла спяваць “ Бальнгцу святога Джэймса”, не ведаючы, што неўзабаве мой Самотны Каўбой трапгць у такую бальніцу назаўсёды...

Гэта ён першы, самаруч спыніўшы дыксіленд, крыкнуў чырванашчокім камсамольцам, крыкнуў без падказкг, без нот, але вельмг ўпэўнена: “Апошняя са шлюх — чалавек больш годны павагі, чым вы! Яна прадаецца адкрыта, а вас усіх купілі даўно, стварыўшы цэлую арганізацыю бясполых шлюх. Паганцы! Я калі і сыграю вам яшчэ раз, дык толькі ў сусветны дзень смутку паленінскгм камсамоле!” Божачкі, мой ціхі, рахманы Самотны Каўбой шпурнуў у бок камсамольцаў свой кантрабас. Гук утварыўся страшэнны!..

Яго ўдарылі на маіх вачах, яго білі двое ў цывільным, a вакол завываў натоўп пасланцаў моладзг, апладзіруючы таму, як прафесгйна ліквідуецца ідэалаггчная дыверсія... I ў “Зорку” я ўпершыню прыйшла з камсамольцамі, якія тады мяне адкрыта шантажыравалі. Мне не было куды дзецца: я мусіла ісці з імг. Камсамольцы сустракалг прадстаўнікоў нейкіх маладзёжных саюзаў з краін Еўропы. A тым пасля рускай гарэлкг і рускай лазні спатрэбіліся рускія дзяўчаты...

He буду тлумачыць, як яны прыпёрлг мяне да сценкі, як прымусілі выконваць усё, што ім патрэбна было. У іх гэта за шмат гадоў было адпрацавана дасканала! Скажу толькг, што ні аб чым не думала тады, калі зрабгла першы крок і ў пэўным сэнсе стала на той самы шлях, на якім не здолеў своечасова спынгцца Самотны Каўбой.

Штомесяц цяпер наведваю яго. Самотны Каўбой безупынна ходзіць па паког і ўвесь час паўтарае: “Няма коды! Скажыце ім — коды няма!”

Вось чаму я хачу сказаць табе, Маркіз, што своечасова спынгцца — вялікае мастацтва, надзвычайны дар. Самотны Каўбой не здолеў зрабіць гэта, у мяне таксама амаль адсутнічаюць тармазы, цябе штокрок заносгць. Мы ўсе гэтак разагналіся, што ўжо напалову там, за мяжою рэальнасці і небыцця. Таму я прашу: Маркіз, спыні ты хоць бы Сапегу! Спыні, пакуль не позна, пакуль яго таксама жыццё не выкгнула пад адхон. Ты ж цяпер цалкам адказваеш за яго! I калі ён скончыць гэтак жа блага, як і многія да яго, не будзе табе, Маркгз, даравання.

1 яшчэ. Каб ты не думаў, што тут, у “Зорцы”, жартуюць. Столік, для якога ты заказваў дзвюх маіх дзяўчатак, у наступны панядзелак будзе пусты. Як я казала ўжо, Олеку не спадабалася, што інструмент прайшоў паўз яго, вельмі не спадабалася. Мне шкада, але той чалавек, музы-

кант, які прывёз табе японскую дудку, паслізнуўся пасярод вуліцы. Няхай цябе не засмучае, што цяпер — сярэдзіна лета. Ён паслізнуўся, уяві сабе, і ўпаў на пераходзе праз вуліцу. Упаў няўдала, рукі трапілі пад колы тралейбуса. Шкада, але яму трэба будзе вучыцца іншай прафесіі. Музыканта, як і камерсанта, з яго не атрымалася. Я не жадаю табе такога ж...

  1. СОЛА АД ВАЎЧЫЦЫ

а) . “Хутчэй да Дульсінеі Табоскай”.

Канстанцін Носаў

Я — чалавек рэальнасці і дакладнасці ва ўсім, у кожнай дробязі. Для мяне кожная рэч мае толькі адно вымярэнне — цану, кошт, грашовы эквівалент. Так што прабачце ўжо, калі я вам не спадабалася адразу. Таму што мянушка мая — Ваўчыца, і я не міну абыякава тое, што дрэнна ляжыць.

Я люблю грошы. Я люблю шмат грошай. Таму што ў нашым чэзлым жыцці толькі яны яшчэ здольныя ў пэўнай меры гарантаваць незалежнае існаванне. Мяне пастаянна дакараюць Віцёк і ягоныя людзі: ты столькі бярэш за ноч, як табе не сорамна! Ёлупні, не за ноч я бяру, а ўсяго толькі за секунды, за адзіны здаўлены стогн госця нашай радаснай краіны. Так, калі адштурхвацца толькі ад тых секунд, дык мой заробак сапраўды значны. Але ў цэлым, калі раскідаць суму на ўвесь дзень, — зусім не астранамічны. Асабліва калі разлічышся з усімі, хто павязаны адным з табой ланцугом. Тады застаецца няшмат. Таму што швейцару на ўваходзе штомесяц — дай, афіцыянту — дай, каб падсадзіў да тоўстага кліента, дзяжурнаму з камітэта — пакладзі, толькі не на людзях, дзяжурнай па паверсе — выдзелі, хоць і не так шмат, але ж усё адно — з уласных! А Олек дык наогул забірае першы і адразу трэцюю частку — што валютай, што шмаццём. А ўласнаму гінеколагу —заплаці, участковаму — налі, цырульніку — дастань, таксіста, які чакае толькі цябе каля “Зоркі”, — не пакрыўдзі. Ну, і як вам пасля ўсіх тых выплат мае фантастычныя заробкі?! Шмат застаецца?

Але жыццё дапамагло мне выпрацаваць адну не дужа модную ў наш час звычку: абавязковасць, адказнасць за дадзенае слова. У гэтым сэнсе я бадай што шчырая настолькі, на-

колькі дазваляюць мне акружэнне і стыль паводзінаў у грамадстве. Я неяк сказала Жужы: ты ніколі не будзеш адной з нас, таму не псуй сябе, дзяўчынка, не лезь у багну. I яна мяне зразумела. А вось Маркіз аказаўся чалавекам залішне ўпартым. Яму неаднойчы казалі: не патрэбнае тут, у “Зорцы”, касматае пудзіла, а Маркіз чамусьці ўзвіўся на дыбкі. Ну хто яго ўкусіў? Ці проста мала яму прапанавалі? He так падышлі, не тое сказалі? А можа, ён вырашыў нас усіх падставіць? Ой, Маркіз, не варта і спрабаваць тут камандаваць... У “Зорцы” ж імгненна могуць вырашыць твой лёс: альбо зробяць богам усіх гарадскіх лабухаў, альбо наадварот — выязную візу назаўсёды прыкрыюць. I там, і там для нас праблем не існуе. Проста віза будзе крыху даражэй каштаваць...

Я ніколі не паверу, што да мяне Маркіз гэтак скептычна ставіцца выключна з-за роду маіх заняткаў. Бадай што не, хоць у нашым грамадстве занадта любяць лічыць чужыя грошы. Можа, ён жадае быць разумнейшым і спрытнейшым за ўсіх? Наіўна на тое разлічваць пасля ўсяго толькі некалькіх аперацый, пракручаных з намі, дзе ён быў зусім не на першых ролях. Можа, атрымаў новае моцнае прыкрыцце, пра якое мы яшчэ не ведаем? Таксама сумніцельна...

А ўрэшце, такія праблемы лепш вырашаць Олеку ці каму яшчэ, хто яго падпірае. Бо, як ні круці, а я ўсяго толькі жанчына, якая ва ўсёй гэтай гісторыі мае ўласны інтарэс.

Спачатку я была гатовая забіць Сапегу, таму што ягонае тут з’яўленне сарвала адну вельмі важную для мяне аперацыю. He буду тлумачыць якую. Скажу толькі, што з-за непрадбачаных дзеянняў Маркіза я страціла даволі істотную для мяне суму. I велізарны Сапега адразу здаўся мне чалавекам, якога Маркіз выставіў перад сабой толькі дзеля таго, каб чужымі рукамі заваліць справы іншых. Я радая цяпер, што памылілася, што Сапега аказаўся самім сабой, і не болей. Ды прыгод з ім адным мне хапіла з запасам.

Што-што, а разгадваць нутро мужыкоў я навучылася даволі хутка, даўно і беспамылкова. Яшчэ з тых часоў, як пачала прыходзіць сюды спачатку з цэкоўцамі, а потым ужо і самастойна. Маючы такую магутную ідэалагічную падтрымку на ўзроўні камсамольскіх правадыроў і — не адняць — нешта ва ўласнай галаве, я правяла серыю канфідэнцыяльных перамоў, у выніку чаго здолела нейкім чынам арганізаваць мясцовы рынак прапаноў і аплаты паслуг, правесці адбор, вызначыць асноўную групу “захопу” і рэзервістаў, сярод якіх кожная баявая сяброўка мела сваю спецы-

ялізацыю. Усё было зроблена дзеля таго, каб дагадзіць літаральна кожнаму, хто пажадаў бы скарыстаць уменне і вопыт нашых падрыхтаваных да ўсяго кадраў.

I іх, мужыкоў, сустрэлася на маім шляху шмат. Ды ў мяне назаўсёды застаўся толькі адзін — Самотны Каўбой, музыкант, якому вельмі не шанцавала ў жыцці. Цяпер я дзякую Богу, што хоць некаторы час мы былі разам. Мы пражылі шчаслівыя дні! Часам я прыходзіла да яго замест урокаў. Дзесяты клас, хутка выпускныя экзамены, а я прыбягала да яго, смешная і сама сабе абрыдлая — у белых гольфіках і фартушку, і сама цягнула Самотнага Каўбоя да ягонай шырокай канапы, і ён кахаў мяне, зрываючы школьную форму, у той час як у класе паўтаралі вобраз Нета — парахода і чалавека. Дзіўна, але і сябры Самотнага Каўбоя ўспрымалі мяне вельмі натуральна і ніколі з пагардаю да мяне не ставіліся. Мы шмат дзе ездзілі і хадзілі разам, і часам я засмучалася тым, з якой павагай, як роўны з роўнай, са мной гутарылі ягоныя сябры — вядомы ўрач ці мастак, журналіст ці прафесар з акадэміі. Праўда, ужо ў той час мяне ўвялі ў склад няштатнага цэка, і я даволі часта пачала з’яўляцца ў камсамольскіх кампаніях на розных сустрэчах неафіцыйнага збольшага характару. He буду казаць, як я апынулася ў такой абсурднай сітуацыі; скажу толькі: гэта было вынікам таго, што вельмі лагодна можна акрэсліць словам “шантаж”. Мяне проста звязалі па руках і нагах і кінулі ў атмасферу “Зоркі”, як кацяня ў палонку.

He дзіўна, што ў мяне было шмат мужчын. I толькі ў апошнія тры-чатыры гады я ў асноўным працую на замежнікаў, хоць з камсамольскага цэка мяне ніхто, здаецца, не выводзіў. Раней я прымала ўсіх, на каго мне паказвалі, і хутка з’арыентавалася, што мужчыны бываюць вельмі розныя, хоць усіх іх можна даволі дакладна размеркаваць, прынамсі, па некалькіх катэгорыях.

Першая і, бадай, самая малалікая — мужчыны тыпу Самотнага Каўбоя: яны адналюбы і фанаты нейкага ўласнага захаплення. Любоўныя прыгоды іх практычна не цікавяць, а на жанчын яны глядзяць ці то як на памочніц, калі тыя ім дапамагаюць, ці то як на лёсам дадзеную перашкоду, калі жанчыны не звяртаюць асаблівай увагі на тое, чым займаюцца тыя мужчыны, і нават замінаюць іхнім інтарэсам.

Другая катэгорыя мужчын — шукальнікі прыгод і вясёлага жыцця. Многія з такіх аптымістаў — людзі жанатыя, маюць дзяцей і амаль лысыя галовы, затое сверб у адным

месцы ў іх ніколі не сціхае. Яны і жонак не пакрыўдзяць, і салодкі кавалачак ухапіць дзе на баку заўсёды паспеюць. На жанчын не крыўдуюць, таму што ведаюць: не атрымаецца тут — будзе поспех у іншым месцы. На такіх і жанчынам крыўдаваць не выпадае. Час, праведзены з імі, не будзе страчаны дарма. У мяне і цяпер ёсць такая кампанія мужчынжанацікаў, у якой я час ад часу бываю. Напачатку яны амаль усе прайшлі праз мяне, але затое цяпер мы сябруем, і пра ложак са мной ніхто з іх не згадвае. Нам проста прыемна бываць разам, піць шыкоўныя віны і весела балбатаць ні пра што.

У дачыненні да мяне яны перайшлі ўжо ў наступную, трэцюю катэгорыю — катэгорыю мужчын, якія шукаюць у жанчын духоўную цеплыню, блізкасць найперш не цялесную (што таксама не выключаецца), а эмацыянальную. Такія мужчыны патрабуюць дагляду, камфорту, з імі бывае даволі няпроста, яны ўвесь час змяняюцца і крыўдзяцца нават на дробязі, затое і жанчыне могуць даць найбольш духоўнага спакою і задавальнення.

У чацвёртай катэгорыі — усе астатнія мужчыны, якіх жанчыны не цікавяць альбо па стану здароўя, альбо па наяўнасці-адсутнасці вольных грошай ды памяшкання для спатканняў, альбо па нейкіх прычынах, пра якія мне і казаць не хочацца.

Кожная кабета, якая мае мужа, мусіць ставіцца да рэальнасці надзвычай цвяроза і з глыбокім разуменнем таго, што яна ў свеце не адна такая прыгожая, а кожная жыццёвая сітуацыя вымагае адпаведных дзеянняў у адказ. Нельга спадзявацца на вечную вернасць, таму што чалавек далёка не заўсёды здольны валодаць уласнымі пачуццямі. Асабліва калі такі чалавек — мужчына. Ён можа рвануць з сям’і імгненна, міргнуць не паспееш. Таму не раю кабетам стрымліваць такія ўцёкі, імкненне мужчын да нейкіх авантур, прыгодаў. Тыя, з другой групы, абавязкова вернуцца назад, таму што самастойна жыць не ў стане. 3 трэцяй групай больш складана. Гэтыя, варта прызнаць, могуць і не вярнуцца, a пакінуць усё нажытае за шмат гадоў — дзяцей, кватэру, мэблю, пойдуць з тым, што маюць на сабе, але пры гэтым будуць самымі шчаслівымі ў свеце.

Але і тады жонкі не павінны хапацца за грунтоўныя аргументы тыпу патэльні. He дапаможа! Як кажуць, позна піць “Баржомі”... Няхай ідуць мужчыны, няхай адыходзяць. Толькі не трэба думаць, што нейкая там аказалася лепшай

за цябе. He трэба прыніжацца нам, бабы! Тая аказалася зусім не лепшай, проста яна іншая і можа даць твайму мужчыне тое, на што ты ўжо проста няздольная, часам па самых неверагодных прычынах. Таму я вам і кажу: ніколі не патрабуйце ад яго — альбо-альбо. Бо гэта будзе найгоршае рашэнне, ад якога не варта чакаць ніякай карысці. I сям’і горш не зробіцца, дарэчы: мужчына альбо вернецца, альбо знікне з канцамі і назаўсёды. Што ж... Значыць, лёс твой такі. Павер тады ў непазбежнасць падзей і не шукай вінаватых, таму што калі мужчыны прагнуць уцех і цеплыні па-за сям’ёй, у гэтым напэўна найбольш віны жанчыны. Я, Ваўчыца, сцвярджаю: менавіта жанчына павінна жыць дзеля мужчыны, a ніяк не наадварот. А калі яе больш займаюць работа, сяброўкі, шмаццё, няхай яна тады не ўздымае вэрхал з той прычыны, што яе мужчына вяртаецца дадому далёка запаўнач задуменны і са слядамі памады на кашулі.

Проста “Баржомі” трэба было закупіць загадзя і буйным оптам!     *

Сапега належыць да такіх мужчын, якія самастойна закахацца няздольныя, захапіцца жанчынай самі не могуць. Але ён мае магічную ўласцівасць прыцягваць да сябе. Чым? He ведаю. He разумею, не магу вытлумачыць, што са мной здарылася. Фантастыка! Каб Ваўчыца ды закахалася!.. Уся “Зорка” абрагочацца, калі тут пра тое даведаюцца. Ды мне самой зусім нясмешна. Таму што ў ім, Вінцэнце, я раптам знайшла тое ж самае, што некалі хвалявала мяне ў Самотным Каўбоі. I гэта неабходна растлумачыць асобна.

Мужчына, безумоўна, — звер. Але звер вельмі разумны, хітры, хоць і абкручаны мноствам умоўнасцей, у выніку чаго перш чым нешта зрабіць, дзесяць разоў пракруціць усё ў галаве. 3 якім вынікам для сябе — гэта іншая справа. Вось і атрымліваецца, што мужчына часам робіць нешта зусім не так, як яму хочацца, а так, як яму найбольш зручна. I нават у адносінах з жанчынамі ён шукае сабе найбольшыя зручнасці, тым самым ідучы на пэўны падман.

Самотны Каўбой ніколі не клапаціўся аб сабе, і таму ягоныя ўчынкі былі натуральныя, шчырыя. Сапега таксама не раздумвае падоўгу, што ён мусіць сказаць ці зрабіць. Звер перастае быць зверам, калі пачынае разважаць. Роздум прыводзіць яго да пагібелі. Калі воўк, убачыўшы чырвоныя сцяжкі, пачынае задумвацца, што яны могуць азначаць, ён неўзабаве атрымае кулю ў бок. Таму што ён больш не звер, калі ягоны розум пераважыў інстынкт. Воўк абавязаны пе-

раскочыць сцяжкі, заблытаць сляды, а потым ужо падумаць, што гэта было, чым магло яму пагражаць і як пазбегнуць пагрозы надалей.

Чым больш я назірала за Сапегам, тым больш мне хацелася яго бачыць. I калі я тады скочыла да раяля, каб зрабіць яму падказку, гэта было хутчэй вынікам нейкага неасэнсаванага руху душы. За што і паплацілася. Олек спачатку не ўцяміў, што адбылося, быў нават задаволены, але потым нехта ўвёў яму ў вушы, хто выцягнуў Сапегу з безнадзейнай сітуацыі. Ён тады проста раз’юшыўся і вылічыў з мяне страчаныя ім “зялёныя”. А апошнім часам ужо двойчы намякаў на тое, што я зашмат аціраюся ў рэстараннай зале, у той час як поле маёй асноўнай дзейнасці — калідоры і нумары, дзе спыніліся замежныя кліенты. Ды я адшыла яго: Ваўчыца заслужыла права на тое, каб зрабіць сабе адпачынак тады, калі ён мне патрэбны.

Я бачу яго і слухаю амаль штовечар. Я заўважаю, што яго ўсё больш і больш заглынае атмасфера рэстараннага побыту, кабацкага існавання. Ён выбухне калі-небудзь, і выбух той будзе страшэнны. Ды я зусім не жадаю, каб Сапега дрэнна скончыў, каб яго напаткаў лёс Стася. Двух “самотных каўбояў” мне ўжо не вытрымаць. Менавіта таму я і прасіла Маркіза спыніцца. Але Вінцэнт цяпер — найвялікшая стаўка Маркіза. I ён, я так разумею, не спыніцца. А я не ведаю, што магу зрабіць, хоць прадбачу развіццё падзей даволі выразна.

Ваўчыца змянілася. Я цяпер апынулася нібыта паміж двума агнямі: ззаду падпірае Олек, які мае чым і што мне загадаць, а спераду стаіць Сапега, абкладзены наўкола чырвонымі сцяжкамі. Ён што, не заўважае ix? А калі бачыць, дык чаму марудзіць, чаму нічога не робіць, чаму не бяжыць?!

Прачніся, звер, інакш позна будзе. Гэта я табе кажу, Ваўчыца!

б) . Joshua Fit The Battle of Jericho

(“ Джошуа выйграў бітву пры Іерыхоне”). Спірычуэл

У панядзелак у музыкантаў выхадны, але Маркіз круціўся ў кабаку з самае раніцы, па абедзе з’явіліся іншыя лабухі, і ўсе разам яньі пэўны час рэпеціравалі. Я не заўважыла, каб Сапега размінаўся на нейкім незвычайным інструменце. Прыйшоў жа ён са сваім фантастычным чамаданам. Гэта значыла, што ў Маркіза з электроннай дудкай нешта

не атрымалася. А можа, да яго нарэшце дайшлі некаторыя парады разумных людзей?

Каля адзінаццаці вечара ў фае побач з рэстараннай залай таўклося шмат добра знаёмых паміж сабой людзей. Тут былі музыканты, іх сяброўкі, пара журналістаў, хлопчыкі Олека, яшчэ нейкія тыпы з унушальнымі фігурамі, Джон са сваімі замежнымі будаўнікамі камунізму. Карацей кажучы, самая што ні на ёсць джэмавая публіка. Безумоўна, маючы адбыцца паядынак Сапегі ці не з паўтузінам лепшых саксафаністаў горада на чале з Панкратам прыцягнуў павышаную ўвагу, нягледзячы нават на тое, што гаспадар сэйшана, Маркіз, закатаў кошт уваходных білетаў аж па дваццаць рублёў. Такая незвычайная сума толькі падагрэла цікавасць да джэма і напоўніла музычны горад ажыятажам і ўсялякімі чуткамі.

Мне, напрыклад, сарока прынесла на хвасте наступнае: па-першае, джэм будзе здымаць тэлевізійная група ажно з Бі-Бі-Сі; па-другое, Сапега пакляўся не сыходзіць са сцэны шэсць гадзін, вызначыўшы кожнаму з шасці ўдзельнікаў сэйшана па гадзіне на звядзенне рахункаў. Трэцяя чутка была найбольш прыкольная: нібыта ўдзельнікаў вечарыны і слухачоў будуць абслугоўваць афіцыянткі ў адных толькі фартухах. Задума неблагая, ды толькі распрані ты нашых лыжкамыек — апошнія, гарантую, пацукі з кухні паўцякаюць! Таму такі варыянт джэма я адразу ж адкінула.

Андрэй Захаравіч трымаў дзверы гераічна, як леў. Олек між тым нібыта незнарок прыладзіў каля яго парачку сваіх бамбавозаў, якія па знаку зверху рэгулявалі паток людзей на тых, каму “дазволена” прысутнічаць пры музычнай бітве, і на тых, каму лепш правесці вольны час дзе ў іншым месцы.

Я стаяла ў фае, курыла і ва ўпор разглядала натоўп. Мне было сумна: я чамусьці верыла ў тое, што Сапега сёння калі і прайграе, дык зусім не так лёгка, як яно здарылася тыдзень таму. Цікава, ці шмат ён выпівае? Зуб мне, напэўна, нічога не скажа, ён на мяне як на ворага глядзіць. Тады хто? Жужа? Ніколі і нічога я не буду выпытваць у нейкай Жужы. А вось тое, што ён некалі блытаўся з наркатой, — факт! Тут мяне не падмануць, я на такіх нагледзелася, таму што вочы Сапегі мне кажуць больш, чым даведкі ад урачоў.

Неўзабаве Маркіз запрасіў усіх у залу, дзе афіцыянты прыбіралі за апошнімі наведвальнікамі сталы. Я села асобна ад Олека: у ягоным голасе апошнім часам умацаваліся ка-

мандзірскія ноткі, а я вельмі не люблю, калі мне пастаянна загадваюць, што я мушу рабіць. Сёння ён параіў мне ся-дзець у зале ціха, як мыш пад венікам, і не вытыркацца, што б там ні здарылася. Таму я і села адна і пачала чакаць эксцэсаў. Толькі дурань мог не зразумець, што збіраць у адным месцы такую крытычную масу музыкантаў у спадзяванні на іх ідэальныя паводзіны проста нельга. Толькі дурань ды яшчэ Маркіз, аслеплены ўласным праектам перамогі над усімі адразу. Няўжо ён таксама вырашыў сёння паставіць на кон усё, што мае за душой? Адчуваю, што гэтай ноччу ў “Зорцы” і сапраўды можа быць вельмі весела...

— Шаноўныя спадарыні і спадары! — сказаў нарэшце ў мікрафон Маркіз. — Сёння я запрасіў вас на незвычайны па сваёй задуме джэм з удзелам, як яно планавалася, лепшых шасці саксафаністаў горада. Скажу адразу: атрымалася не ўсё. Сёння да нас прыйшлі ўсяго тры саксафаністы, чацвёрты ■— наш Вінцэнт Сапега. Рытм-група пад назвай “Хлопчыкі Зоркі” мяняцца не будзе. Салісты ж загадзя вызначылі кола тэм, на якія яны будуць імправізаваць. Мушу падкрэсліць, што музыканты сабраліся тут, каб паіграць у добрай, прыязнай кампаніі, таму настойліва прашу вас не разглядаць гэты джэм як нейкае спаборніцтва за права называцца лепшым саксафаністам у горадзе.

Так я і паверыла! Ды ні пра што іншае, як прымусіць усіх пераканацца ў першынстве Сапегі, Маркіз і не думаў! А сказанае ім — гэта дзеля праформы: у любы момант Маркіз зможа нагадаць, што і не збіраўся сутыкаць музыкантаў лоб у лоб. Гэта значыць, калі здарыцца што непрадбачанае, ён ні пры чым.

— Адну хвіліначку! — Голас за маёй спінай разлёгся гучна і нечакана. — А мне вось і не падабаецца, што элементы спаборніцтва будуць адсутнічаць. Лепшы павінен быць заўсёды!

Я азірнулася: казаў нейкі зусім не знаёмы мне хлопец высокага росту і прыстойна апрануты — не ў скуру ці там спартыўны касцюм, а ў яўна дарагі касцюм. Адзінае, што насцярожыла мяне, — гэта вялікі пярсцёнак на пальцы правай рукі. Такі цяжкі метал ніяк не пасаваў маладому, чыстаму яшчэ твару і надаваў хлопцу выгляд нахабнага купчышкі. Ды і прапанова ягоная прагучала з ноткамі паблажлівасці.

— Што, прабачце, вы хочаце гэтым сказаць? — не зразумеў яго Маркіз.

— А тое, што я стаўлю на Панкрата тры тысячы ленінскіх іскраў у разліку пяць да аднаго, — спакойна растлумачыў маладзён. — Спадзяюся, сярод шаноўнай публікі знойдуцца асобы, якія не падзяляюць мой аптымізм і гатовыя мне запярэчыць...

Па зале пайшоў лёгкі шоргат, ды адразу ніхто не паспяшаўся падтрымаць маладога іграка ці запярэчыць яму. Толькі праз хвіліну агульнай цішыні з-за стала лёгка ўскочыў Олек і ўдакладніў:

— Сума тая ж. I я таксама стаўлю на Панкрата, але прапаную перад пачаткам джэма прад’явіць наяўныя.

Олек першы вываліў на стол пачкі грошай у банкаўскай упакоўцы. Хлопец з пярсцёнкам таксама паказаў некалькі буйных пачкаў рознага колеру.

— Калі ахвочых больш няма, можна, відаць, пачынаць, — сказаў ён. — Толькі вось хто ж тады з кім будзе спрачацца?

Адказ на ягонае пытанне нечакана прагучаў са сцэны.

— Пяць да аднаго, толькі я стаўлю на Сапегу! — заявіў Маркіз. — I не тры тысячы, а дзесяць плюс пяць соцень “зялёных” пры адной толькі ўмове: палова заробку трапляе ў рукі музыканта-пераможцы.

У нас цяпер нават у рэстаранах ніхто і ніколі не прызнаецца ва ўласнай памылцы і не адступаецца ад сказанага пры сведках. I мне зрабілася проста страшэнна цікава: калі такі паварот падзей падрыхтаваны Маркізам загадзя, дьік ягоная галава ўсё ж на нешта прыдатная. Можа, ён гэткім чынам спрабуе ўзняць банк? Калі ж гэта нават і імправізацыя, дык яна можа азначаць адно: жыццё не скончылася, яно працягваецца па-новаму і зусім не так, як мы прывыклі яго бачыць штодня.

Але як жа яны тады збіраюцца вызначыць пераможцу? Па колькасці ўзятых нот? Хто тады возьмецца падлічыць? Па часе знаходжання на сцэне? Яшчэ як-небудзь? Чысты анекдот! Выйсце адзінае: Панкрат і Сапега мусяць хіба што пабіцца на саксафонах пасярод сцэны, каб такім чынам вызначыць мацнейшага.

А ў тым, што асноўная ўвага будзе скіравана менавіта на гэтых двух музыкантаў, можна не сумнявацца. Пераможца ў выпадку пройгрышу Сапегі павінен быў пацягнуць за сабой банк у памеры пяцідзесяці тысяч драўляных і дзвюх з паловай тысяч валютай самай першай катэгорыі. Што ж, сёння ў “Зорцы” нехта павінен быў заляцець па-буйному...

Маркіз між тым падняў руку з футаральчыкам, на якім прыгожымі літарамі было напісана “Ямаха”. Ён тым самым даў зразумець, што ягонай стаўкай у спрэчцы з’яўляецца новенькі, рэдкі інструмент.

Музыканты занялі свае месцы, загучаў уступ, і да мікрафона выйшлі чатыры саксафаністы. Маркіз і сапраўды так і не здолеў сабраць шасцярых альтыстаў: нехта не змог прыйсці, нехта проста адмовіўся цягацца з Сапегам і Панкратам. Таму на пятачку каля мікрафона сталі ўпэўнены ў сабе прыгажун Панкрат, маленькі і пузаценькі тэнарыстпенсіянер Яша Быкоўскі, які сам некалі іграў у “Зорцы”, нейкі маладзён з сакс-барытонам і, як заўсёды насуплены, Сапега. Музыканты разам прыгожа і даволі зладжана прайгралі ўступ тэмы “Чатыры браты”, пасля чаго па чарзе пачалі саліраваць. Уласна кажучы, усё зрабілася зразумелым дастаткова хутка, а пасля таго, як, згодна дамоўленасці, у “Маёй прыгожай Валянціне” кожны з іх правёў вялікае сола, я магла ўжо смела ісці дадому. Ды не кранулася з месца. Мне карцела ўбачыць, чым скончыцца дзялёжка вялікіх грошай.

Яша Быкоўскі, канешне, па-ранейшаму іграў годна і ўпэўнена, ягоны тэнар гучаў рэзка і сакавіта. А вось у “...Валянціне”, на жаль, ён прадэманстраваў поўную адсутнасць напеўнасці, гэтак тут неабходную. Мусіць, ён і сам адчуў, што даў маху, таму і адваліў ад мікрафона першы.

Барытаніст супраціўляўся даўжэй, дыхалку ён меў спраўную, што пэўны час дазваляла яму лёгка аперыраваць упэўнена завучанымі фразамі, ад якіх так і павявала сістэмай шаблоннага навучання імправізацыі на ўзроўні музвучылішча. I ўсё ж барытаніста таксама не хапіла на ўсю “...Валянціну”, і ён сеў пасярод імправізацыі сваім задам проста ў талерку з супам, спаскудзіўшы выдатны акампанемент.

Каля мікрафона засталіся двое: Панкрат ды Вінцэнт. Першы нічым не выдаваў свайго хвалявання, другому гэтае пачуццё, здавалася, наогул не было вядомае. Панкрат іграў больш прыгожа, літаральна вылізваў многія ноты, і тады яны крышталікамі сыпаліся са сцэны ў залу, дзе мала хто піў ці еў: агульная ўвага была аддадзена двум саксафаністам. Ca­neray саксафон гучаў таксама рэзкавата, нават крыкліва, ягоны спеў рэзаў слых, лупцаваў па вушах, і такая раз’юшанасць нечакана абарочвалася незвычайнай па ўражаннях карцінай. I ніхто, думаю, не ўзяўся б вызначыць лепшага сярод гэтых двух музыкантаў, што імправізавалі насуп-

раць адзін аднаго, і кожнае рашэнне кожнага журы магло быць гэткім жа абгрунтаваным, як і бязглуздым.

Безумоўна, перш-наперш гэта зразумеў сам Панкрат. Ён не любіў быць нават роўным яшчэ некаму, апрача сябе, ды ў такой сітуацыі нічога зрабіць з Сапегам не мог. Пасля таго, як яны скончылі выконваць чарговую п’есу, ён павярнуўся да Вінцэнта, нацягнута ўсміхнуўся яму і працягнуў руку. Рэакцыя Вінцэнта была нечаканая.

— He! — крыкнуў той. — Ніколі! Іграйма далей!..

Уражаны Панкрат толькі паціснуў плячыма і зайграў уступ да наступнай кампазіцыі. Была ўжо другая гадзіна ночы, і Панкрат, думаю, ужо стаміўся, таму што не адразу адчуў той момант, калі сітуацыя на сцэне змянілася карэнным чынам.

Знешне гэта спачатку не заўважалася. Але здарылася тое, чаго я чакала: Сапега распачаў помсціць за сваю няўдачу тыдзень назад. Калі пасярэдзіне чарговай п’есы яны мусілі абмяняцца кароткімі рэплікамі, Сапега, замест таго, каб выкладаць уласную партыю, пачаў паўтараць усё тое, што перад тым іграў Панкрат, дадаючы толькі нейкія здзеклівыя штучкі накшталт наўмысных кіксаў ці адчайна фальшывых нот. Гэта выразна нервавала Панкрата, але чым больш ён ускладняў свае фразы, імкнучыся тым самым скінуць Сапегу з хваста, тым больш смешным выглядаў. Вінцэнт элементарна і на кожным кроку паказваў, што яму іграць так, як Панкрат, зусім нескладана.

Нарэшце Панкрат і сам адчуў усю недарэчнасць сітуацыі і кінуў у бой апошні рэзерв: ён паказаў, што кадэнцыю бярэ на сябе. Яна і сапраўды атрымалася прыгожая, была выканана па-майстэрску і на ўзлёце натхнення, ды калі Панкрат пераможна павярнуўся да Вінцэнта, таго побач з ім на сцэне не аказалася. Вінцэнт сядзеў у крэсле ў глыбіні сцэны і як бы між іншым паўтараў апошнія ноты ягонай складанай кадэнцыі. Гэта ўспрымалася ўжо як нічым не прыхаваны здзек.

— Каб цябе!.. — на ўсю залу крыкнуў Панкрат і тузануў саксафон ад сябе. Кручок нашыйнага рэменя вылецеў з гнязда на інструменце, і бліскучы, шыкоўны, дарагі “Сэлмер” Панкрата грохнуўся на забруджаную за вечар падлогу рэстарана.

— Сука!.. — гучна дадаў Панкрат і пхнуў саксафон нагой. Той з віскам праехаў па падлозе з мазаічнай паверхняй.

Дальбог, на ягоным месцы я лепш бы заплакала...

Маркіз падскочыў да мікрафона імгненна.

— Думаю, тым, хто сёння пачаў спрэчку, не трэба даводзіць, чым скончылася спаборніцтва музыкантаў, якога вы так жадалі. Таму прашу вас прынесці свой пройгрыш сюды.

Цікава, ці ёсць у Олека і таго хлопчыка з сабой гэткія грошы? Апошняе ж слова бьіло такое: разлік адзін да пяці. Што значыла адно: калі стаўка была тры тысячы “Ільічоў”, дык той хлопец з пярсцёнкам і Олек мусяць разам пакласці на барабан трыццаць тысяч рублёў. Няблага за адзін вечар зарабіў Маркіз на Вінцэнце! Зусім няблага!

Хлопец з залатым пярсцёнкам наблізіўся да сцэны з невялікім пластыкавым пакетам у руцэ, які спакойна перадаў Маркізу.

— Можна не правяраць, тут роўна пятнаццаць, — сказаў хлопец. — Твой Сапега і сапраўды заваліў Панкрата. He чакаў. Віншую з выйгрышам.

Другі да сцэны прыйшоў Олек. Я так і думала: прадбачлівы Олек ніколі не браў з сабой вялікія грошы, трымаў у кішэнях не больш за дзве-тры тысячы. А тут — такі значны залёт! Зразумела, нехта з ягонай кампаніі паімчаў ужо за грашыма, але што ж заўтра будуць гаварыць пра Олека, у якога ў такі момант не аказалася з сабой грошай?! Ай-яй!.. Як жа пахіснецца ягоны аўтарытэт!.. Пра што ён цяпер казаў Маркізу, здагадацца можна было даволі лёгка. Да таго ж Маркіз стаяў побач з мікрафонам, і, хацеў ён таго альбо не, у зале дастаткова выразна гучалі ягоныя адказы.

— Што такое, Олек, якія пяць тысяч?.. Разумею, што ў цябе тут больш няма, але нашто ж было тады панцярыць і банкаваць па-дурному? Ды я веру табе, веру!.. He, будзе ўсё ж па-мойму: усе пятнаццаць тысяч адразу, сёння ж... Олек, не трымай мяне за хлопчыка. Я ж сказаў: усё адразу!..

Олек вярнуўся да свайго століка сціяўшы зубы. Ясна, ён злаваўся. Гэта калі мякка казаць. Далёка не кожны дзень яму прылюдна плююць у твар, ды яшчэ так, што і выцерціся не было як: ён змушаны цяпер, як прывязаны, тырчаць у кабаку і чакаць, калі яму прывязуць грошы.

У мяне склалася ўражанне, што джэм на гэтым скончыўся. Ды я памылілася: Сапега раптам падхапіўся з крэсла, імкліва скочыў да мікрафона і, не чакаючы калегаў, зайграў уступ. Гэта была мая любімая п’еса “Місці” Эрала Гарнера. Зразумела, у зале ніхто не крануўся з месца, пакуль на сцэне Вінцэнт з іншымі музыкантамі, мяняючыся, саліравалі і стваралі чарадзейную музыку. Іх ужо нішто не падганяла,

ніхто ні з кім не спаборнічаў, і атмасфера нейкага камфорту, разняволенасці перадалася выканаўцам, якія, безумоўна, атрымлівалі ад уласнага музыкавання найвышэйшую асалоду. Сам Сапега нібы купаўся ў гучанні свайго антыкварнага інструмента. Такой нечаканай мяккасці, пяшчотнасці гучання я ад яго ніколі раней не чула, і яны надзіва рэзка кантраставалі з абліччам Вінцэнта, з ягоным чырвоным тварам, адчайна заплюшчанымі вачыма і буйнымі кроплямі поту, што адна па адной збягалі па шчоках.

He ведаю, што мяне падштурхнула бліжэй да сцэны, але адначасова са мной мноства людзей цамусьці падняліся з месцаў і акружылі музыкантаў. Амаль гадзіну яшчэ мы стаялі моўчкі, слухалі захапляльную лекцыю сапраўднай джазавай імправізацыі, не смелі перарваць яе апладысментамі і зацята зайздросцілі выканаўцу. За ўвесь час свайго саліравання Сапега мо разы тры-чатыры расплюшчыў вочы. Ён даўно скінуў набрынялы потам сіні швэдар. Час ад часу паплёўваючы на пальцы, ён збіраў на сабе агульную ўвагу. Вінцэнт не паказваў нешта надзвычайнае, звышнатуральнае, ён проста іграў сабе і іграў — годна, шчыра, і менавіта гэтым заціснуў, нібыта ў кулаку, усю аўдыторыю, узняўшы яе з месцаў і прымусіўшы слухаць музыку стоячы. Побач са мной знерухомеў маладзён з пярсцёнкам і ледзь варушыў перасохлымі вуснамі. Панкрат каля дзвярэй імкнуўся не ўпусціць ніводзін гук. Олек абапёрся на спінку крэсла і таксама засяроджана слухаў, ківаў у такт музыцы. Толькі, відаць, думаў ён зусім пра іншае...

Адпаведна і музыканты на сцэне разумелі, што ў гэтыя імгненні яны мусяць працаваць выключна на Сапегу. Зуб сцяўся, скамянеў, напружана слухаў кожную фразу саксафона, якія падмацоўваў сціплымі рэплікамі сваёй гітары. Чырык за раялем цэментаваў імправізацыю ашчаднымі, дакладнымі акордамі, а ў час рэдкіх сольных уставак, калі Сапега пераводзіў дыханне, міжволі паўтараў настрой альт-саксафона. Валяй вырабляў тварам такія грымасы, што можна было здымаць навучальны фільм па міміцы: ён то крывіўся, нібы ад зубнога болю, то свяціўся, як манета ў чвэрць долара, і навальваўся ўсім целам на свой кантрабас так, быццам сціскаў у абдымках жанчыну. Нават Цэцэ -— і той, здаецца, упершыню кайфаваў ад таго, што ён чуў і рабіў сам. Таму, мусіць, ён і іграў на рэдкасць дакладна і стрымана. Апошняе для яго наогул не было характэрна...

Нарэшце прагучалі апошнія гукі саксафона, Сапега заспяшаўся ў пакойчык за сцэнай, а яму ўслед абрынуўся шквал апладысментаў, свіст і ўзрушаныя воклічы. Прапагандыст здаровага ладу жыцця Панкрат глыбока зацягнуўся цыгарэтай, і толькі заўсёды пільны Філя прафесійна лавіў каля дзвярэй сваіх кліентаў, якіх забыцца расплаціцца прымусіла, спадзяюся, толькі музыка Сапегі.

Нешта і мяне штурхнула пайсці ўслед за ім, і я ўварвалася ў пакойчык музыкантаў. Сапега стаяў голы па пояс і выкручваў потную кашулю. Кроплі поту сыпаліся з-пад ягоных рук на падлогу.

— Вінцэнт! Ты сёння зрабіў цуд! — сказала я і раптам адчула, што страшэнна хвалююся. Гэта я, Ваўчыца, — хвалююся?!

— А!.. — махнуў рукой Сапега і з пару разоў страсянуў кашулю. — Трэба ж было людзей пацешыць. За такія грошы я мусіў крыху паўпірацца...

в) . Creole Love Call

(“Крэольскі любоўны покліч”).

Дзюк Элінгтан

Як цудоўна доўжылася гэтая ноч і як жа паскудна яна скончылася! Услед за мной у пакойчык уляцела нахабная Жужа. Яна не дала мне нават слова сказаць, адразу ж кінулася лізаць Вінцэнта. Той не ўхіляўся ад пацалункаў, але твар ягоны быў нерухомы. Жужа павярнулася да мяне.

— Добры вечар! — сказала яна.

— Прывітанне, — Я не зразумела, што задумала Жужа.

— I бывайце здаровы! — пераможна паставіла яна кропку на кароткай гутарцы.

У пакойчыку з’явіўся і Маркіз, які, не чакаючы ніякіх тлумачэнняў, груба выставіў за дзверы і мяне, і Жужу. Гэтая нахабніца паказала мне язык і папрасіла заходзіць сюды часцей.

М-да, нешта апошнім часам з мяне, Ваўчыцы, пачалі зашмат здзеквацца. Нешта я і сама расслабілася, таму што раней за такія штучкі Жужы прыйшлося б несалодка. А тут... Няўжо ўсе іншыя таксама адчулі, што я змянілася, што прычынай не ўласцівай мне нясмеласці з’яўляецца толькі адзін чалавек? Няўжо ў мяне ўсё на твары напісана, як у нявопытнага дзяўча? Дакацілася тады Ваўчыца, нічога не скажаш...

Да таго ж я цалкам закінула свой асноўны занятак, у выніку чаго ўжо адбыліся дзве сутычкі з-за кліентаў паміж маімі кадрамі і індывідуалкамі, якія адным ім вядомым спосабам траплялі ў “Зорку”. А сваркі ды бойкі не былі тут патрэбныя нікому, пра што мне і нагадваў неаднаразова Олек, пакуль не папярэдзіў адносна маіх прэміяльных і ўмоў іх атрымання. Выходзіла так, што я пралятала і тут...

Між тым, седзячы штовечар за столікам у рэстараннай зале і слухаючы Сапегу, я магла пераканацца ў тым, што Маркіз ніяк не адрэагаваў на маю легенду. Пяць-шэсць п’ес Вінцэнт звычайна выконваў у пачатку кожнай праграмы, але чым далей, тым больш Маркіз уводзіў саксафаніста ў папсовы рэпертуар, і нават у тыя “хворыя” тэмы, якія госці купляюць часцей за ўсё. Маркіз працягваў тое, на што я спрабавала ўжо звярнуць ягоную ўвагу. Ды на мае словы звычайна востры яўрэйскі розум Маркіза ніяк не адрэагаваў. Яго нібыта замкнула, і Маркіз як не адчуў, што Сапега, канешне, заўсёды іграе больш-менш роўна, але ягоныя дуэты з пісклівай Монікай — яўная халтура і безгустоўшчына; што сола Сапегі ў папсовых п’есках няхай і не безнадзейныя, ды гонару яму як выканаўцу ніяк не дадаюць. У такія хвіліны Сапега на маіх вачах ператвараўся ў паслухмянага робата для здабывання грошай, і Маркіз як мог падтрымліваў ягонае жаданне адносна першай, джазавай часткі праграмы, затое з поспехам вяртаў сваё тады, калі публіка выказвала ахвоту пачуць пэўную папулярную песеньку. Вінцэнт ці не разумеў такую гульню, ці то проста прыняў яе правілы. Моўчкі праглынуў кінутую яму костку і не папярхнуўся.

Кола чырвоных сцяжкоў вакол Сапегі сціскалася...

Я сама выдатна разумела, наколькі неразумныя маглі быць мае ўчынкі, але Сапега зрабіўся другім чалавекам у маім жыцці, якому я лічыла сваім абавязкам дапамагчы, другім пасля майго гаротнага Самотнага Каўбоя. Ды хто я была тады, у тыя гады? Школьніца, зялёнае паўдзяўчопаўжанчына. Я ўжо даволі выразна разумела, што такое мужчына ноччу ў ложку, але зусім не разбіралася, што яму неабходна даць у жыцці, удзень. Цяпер бы я ніколі не дапусціла, каб Самотнага Каўбоя закінулі ў псіхушку, я б кусалася, крычала ці проста купіла б там усіх з трыбухамі, усіх, хто захацеў бы дакрануцца да ягонай рукі. 3 Сапегам сітуацыя прынцыпова іншая, таму што я ведаю, у чым ягоны паратунак.

Так, ягонае майстэрства здольнае прынесці шмат прыемных хвілінаў многім людзям, здольнае пакінуць няхай і нязначны, але — уласны след у музычным мастацтве. Ды разам з тым Сапега пачаў ужо паляванне на самога сябе. Ён нават не заўважае, што пачаў разменьвацца на дробязі, што дзеля аднаго глытка адноснай свабоды ён дазваляе сабе ўсё больш і больш абкруціць уласную натуру павуціннем навязаных яму абавязкаў і рытуалаў. Ён альбо мусіць ім падпарадкавацца, альбо адмовіцца ад усяго, што мае, і застацца адзін на адзін з усім тым, што яго цяпер прыўзносіць. А чым можа скончыцца свята, відаць, разумее і сам непрактычны Сапега...

Таму я ўсвядоміла, што яго неабходна вярнуць туды, адкуль ён прыйшоў, вярнуць як мага менш балюча, пазбегнуць катастрофы, пераканаць Вінцэнта: ён настолькі не ўпісваецца ў гэтую сістэму, што яна раней ці пазней, але абавязкова выплюне яго, інстынктыўна званітуе ім, забраўшы ўсё лепшае, што ён мае.

Што ж, мая ідэя не новая, таму што як толькі Вінцэнт з’явіўся ў “Зорцы”, адразу пачаліся захады, каб вярнуць яго назад. Але мэта ва ўсіх была тады яшчэ аднолькавая, у той час як прычыны — зусім розныя. Олек, напрыклад, не страціў надзеі ўсё ж вызваліць тут месца для свайго чалавека, каб з ягонай дапамогай яшчэ больш прыбраць да сваіх рук Маркіза і ягоны ансамбль. Такім чынам, мае жаданні і памкненні Олека тады супадалі, як і мэта, толькі вось матьівы ў нас тады ўжо былі розныя. Нядзіва, што Маркіз аднолькава не ўспрымае і мяне, і Олека. 3 Маркізам я паспрабавала ўжо пагутарыць, але беспаспяхова: ён мяне нават не паспрабаваў зразумець. Значыцца, мне заставаўся апошні шанц: пагаварыць непасрэдна з самім Сапегам, якога я, шчыра кажучы, усё ж пабойвалася. Гэтыя моцныя, жылістыя рукі, нізкі голас, маленькія вачаняткі і густая чорная барада... 3 кожным днём чамусьці мацнела маё жаданне збіць у кроў Сапегу ўласнымі рукамі, падрапаць пазногцямі ягоны твар, павыдзіраць бараду, пакусаць ягоныя рукі!

Толькі як жа мне пераняць Вінцэнта, каб ён быў адзін? Яго ж не адпускалі ні на крок: то з музыкантаў нехта сноўдаў побач, то Жужа вісела на ім, як ліпучка. Ён пастаянна рэпеціраваў з лабухамі, а прыходзіў у “Зорку” ці адыходзіў з яе то з Зубам, то з той жа дакучлівай Жужай. 3 ёй гаварыць у мяне няма ніякага жадання. Іншая справа — Зуб. Ён

чалавек не дурны, да таго ж — без лішніх комплексаў і не балбатун.

Яго я і перахапіла неяк унізе ў кавярні.

— Што, я мушу перадаць Маркізу чарговы ультыматум? — адразу спытаў Зуб, з пагардай усміхнуўшыся мне.

— Я хачу пагаварыць з табой сур’ёзна...

— Ой! — адрэагаваў Зуб. — Што за інтарэс у Ваўчыцы да асобы сціплага лабуха?

— Кінь блазнаваць, Браніслаў! Я не буду арыгінальная, але мушу з табой гаварыць адносна Вінцэнта.

Зуб, якога рэдка калі называлі інакш, пачуўшы ўласнае імя, прыкметна змяніўся.

— Што вы там з Олекам зноў удумалі? — спытаў ён.

— Па-першае, не блытай мяне з Олекам, — адрэзала я. — Мы ўсе людзі самастойныя, і я не адказваю за ягоныя ўчынкі і словы. Па-другое, калі ты цяпер не зразумееш мяне, дык хіба ўжо ніхто не дапаможа ўтрымаць Сапегу ад катастрофы.

— Якое прыгожае слова — катастрофа, — сказаў Зуб. — Вельмі сур’ёзнае такое слова. Ды што ты маеш за ім?

— Калі наша размова пойдзе гэтак далей, — сказала я, — дык, лічы, мы дарма трацім час.

Зуб кіўнуў, даўшы мне зразумець, што гатовы слухаць.

— Дык вось... — працягвала я. — У мяне прадчуванне, што месяцы праз тры-чатыры Сапега напэўна вылеціць з рэек. Ён пакуль не адчувае, што пачаў прадавацца па кавалках, што яго ўжо купляюць штодня. I калі ён гэта, не дай Божа, нарэшце зразумее, катастрофы сапраўды не пазбегнуць. Адзінае, чаго не магу прадказаць: чым усё можа скончыцца...

— Нешта я пакуль не разумею, пра што ты мне далдоніш, — прыжмурыўся Зуб. — Што пагражае Вінцэнту? Хто можа пагражаць — я, здаецца, магу здагадацца. А вось што?.. На жаль, чытаць вашыя думкі я яшчэ не навучыўся.

— Браніслаў, хіба ж ты невідушчы, што не бачыш, як Маркіз пачаў ужо рэзаць Сапегу на дробныя кавалачкі і прадаваць іх налева і направа?!

— Дык вось ты пра што... — спакойна ўсміхнуўся Зуб. — Нешта табе прымроілася, Ваўчыца. А калі ты нават гаворыш праўду, дык у нас без камерцыі, сама разумееш, нельга. Трэба толькі мець свядомасць і галаву на плячах, каб не скаціцца да голай халтуры і не прадаць душу. He думаю, што менавіта гэта пагражае Вінцэнту.

— Вы і не заўважыце, як так і здарыцца. А тым больш не заўважае ён сам, ваш вялікі наіўны хлопчык... Браніслаў, мне неабходная твая дапамога. Сапега не разумее некаторыя відавочныя рэчы. Я мушу сустрэцца з ім сам-насам і таму разлічваю на твой розум.

— Шаноўная Ваўчыца! — павольна, расцягваючы словы, адказаў мне Зуб. — Ніколі Браніслаў Зубчонак не дазволіць табе, даме з вышэйшых колаў паўсвету, дакрануцца да надзвычайнага саксафаніста Вінцэнта Сапегі. Я папярэ^джваю, што забуду тваё паходжанне і палавую прыналежнасць і буду паводзіць сябе з табой як мужчына з мужчынам, калі ты толькі паспрабуеш наблізіцца да Сапегі. I на тым прапаную скончыць нашую гутарку.

Такім чынам, і Браніслаў нічога не зразумеў! Я нават не чакала, што Зуб паставіцца да маёй просьбы гэтак катэгарычна, і цяпер, зразумела, аб усім папярэдзіць Маркіза. A той, у сваю чаргу, узмоцніць нагляд за Вінцэнтам. Хто яго ведае? Я не здзіўлюся, калі праз некаторы час чамадан Ca­neri пачне насіць заўсёды чулы да іншых, незнаёмых яму асоб хлопчык з развітай мускулатурай. Прынамсі, пасля начнога джэма ў “Зорцы” Маркіз мае чым аплаціць такія паслугі, і тады будзьце пэўныя: Вінцэнт і ў туалет наўрад ці адзін будзе бегаць.

Зусім нечакана я атрымала дапамогу з боку Олека.

— Слухай, Ваўчыца! — сказаў ён мне аднойчьі апоўначы, прычакаўшы, калі я пакідала “Зорку”. — Хопіць табе клапоў давіць, час і на нашую ідэю папрацаваць.

— Я ў адпачынку па ўласным жаданні, — адрэзала я, ды Олек схапіў мяне за руку і моцна сціснуў яе.

— He, ты слухай сюды, жрыца кахання. — Ён адвёў мяне ад ганка падалей. — Заўтра ты не будзеш сядзець наверсе, а пасля таго, як Сапега адыграе свой першы кавалак, будзеш ацірацца ўнізе, каля кіёска з сувенірамі. Твая задача — вывесці Сапегу з кабака на вуліцу. Прычыну прыдумаеш сама. Пасля гэтага ты павінна імгненна знікнуць дзе хочаш і забыць усё, апрача аднаго: Сапега сам папрасіў цябе правесці яго на вуліцу, дзе развітаўся і далей пайшоў адзін. Усё! Цябе прыкрыюць вось гэтыя два хлопчыкі.

3 цемры выступілі вядомы мне Шэры і... малады хударлявы хлопец, якога я адразу ж пазнала па вялікім пярсцёнку.

— Але, — кіўнула я. — Пытанняў няма.

Якія, сапраўдьі, могуць быць пытанні? У сітуацыі, калі мае жаданні супадаюць з планамі Олека, я не магу не скарыс-

таць такі выдатны шанц. Толькі зраблю сёе-тое выключна па-свойму...

г)   . Desafinado (“Дэзафінада”). Антоніа Карлас Жабім

Быў самы звычайны вечар у “Зорцы”, падобны на многія іншыя. Ужо а дзевятнаццатай гадзіне ў фае было шмат людзей. Стоячы каля люстэрка, я цішком агледзелася. Так, ПІэры і ягоны малады сябрук былі ўжо на месцы і старанна рабілі выгляд, што іх вельмі цікавяць выстаўленыя ў вітрыне сувеніры. Непадалёку ад іх, гэтак жа сама робячы выгляд зацікаўленага чалавека, стаяў маленькага росту мужчынка ўсходняй знешнасці з лысым чэрапам. Азіраючыся па баках, ён на імгненне спыніў на мне позірк і запытальна прыўзняў бровы. Я ледзь прыкметна кіўнула...

Здаецца, нічога падазронага ў фае я не заўважыла. Так, мае калегі па прафесіі... Яны тут крыху раней часу, таму што з’явіліся на заказ. Свабодныя паляўнічыя заявяцца пазней, калі пачне ўжо гучаць музыка і будуць выпітыя першыя порцыі спіртнога. Захаравіч на дзвярах, два стражы парадку, Жужа пра нешта спікае з замежнікам занадта навуковай знешнасці, двое мужчын у росквіце сіл за нізкім столікам і добра ўжо на падпітку, усялякая іншая рэстаранная кліентура. Я зноў пачакала, пакуль сустрэла позірк маленькага чалавека і звярнула ягоную ўвагу на пару вясёлых мужчын у прыстойных касцюмах. Нешта выдавала ў іх карнавальны макіяж: ці то занадта гучны смех, ці то агульная штучная разняволенасць. Мне маскарад сёння не быў патрэбны: я занадта шмат паставіла на кон, каб залятаць з-за непрадбачаных дробязяў...

У мяне яшчэ заставалася дастаткова часу, таму пасля папярэдняга вывучэння мясцовасці я, задаволеная разведкай, пайшла ў кавярню. 3 кутка мне махнулі нейкія напаўзнаёмыя жанчынкі, для якіх сумесныя уік-энды з мужчынамі былі не прафесіяй, а нечым накшталт прыемнага хобі. Б... па натхненню — гэты тэрмін, мушу заўважыць, мой выналазак. Яны аддаюцца ахвотна, ды далёка не ўсім, у адрозненне ад б... па прызванню, у якіх перадок увесь час загружаны самым разнастайным асартыментам.

Я павесіла на спінку крэсла сумачку, абмянялася з жанчынкамі думкамі пра надвор’е і кошты чорнага рынку, пасля чаго пайшла да стойкі па кубачак кавы. Заказала і сто каньяку, таму што будучая гутарка з Сапегам вьімагала ад

мяне доказнасці і асаблівай лёгкасці выказвання думак. Пабалбатала з барменам, вярнулася да століка, выпіла каньяк і каву, з’ела бутэрброд з дарагой каўбаскай, пасля чаго пайшла пазваніць. Каля тэлефона зірнула на гадзіннік: усё ішло як я і разлічвала. На маё пытанне: “Гэта даведка?” прагучаў адказ, які я і спадзявалася пачуць: “У даведку званіце трыццаць тры пяцьдзесят восем, дадаць дваццаць”.

Што значыла: машына пад названым нумарам 33-58 будзе чакаць на мяне, пачынаючы з дваццатай гадзіны, каля службовага ўвахода, які, зразумела, будзе адчынены выключна для мяне з Сапегам. Ой, і няпроста ж быць мазгавым цэнтрам сапраўднай баявой аперацыі!

— Гэй! — гукнуў мяне бармен, калі я вярнулася ў кавярню. — Твае рэчы тут. Яшчэ кавы?

He, хопіць. Нельга, каб эмоцыі перамаглі сёння халодны розум. Я ускінула сумачку на плячо і выйшла ў фае.

Было за пятнаццаць хвілін восьмая. Зверху ў фае даляцела гучанне саксафона, на якое тут ніхто не звяртаў увагі. Mae цені, прымацаваныя Олекам, цяпер старанна праседжвалі выдзеленыя ім на аперацыю грошы гульнёй з аўтаматамі і смяяліся з недарэчных падказак маленькага лысага чалавека. Жужа напэўна тырчала ўжо наверсе і ва ўсе вушы слухала Вінцэнта, а мужчыны ў росквіце сіл па-ранейшаму азіраліся з-за століка на жанчын і даволі гучна абменьваліся дурнаватымі рэплікамі. Гэта ж трэба ўмець — столькі часу трымаць адну танальнасць! А вось маіх калег крыху пабольшала, да рэстарана пачалі падцягвацца і жыхары гатэля — прыбраныя, прычасаныя замежнікі ў аблоках пахучага цыгарэтнага дыму і адэкалонавых водараў...

Я напружылася: наверсе загучалі апладысменты. Пачулася, як Маркіз аб’явіў перапынак, таму я адразу ж адышла ў глыб фае, да кіёска з сувенірамі, адкуль магла спакойна назіраць за сходамі, якімі Сапега мусіў неўзабаве спусціцца ўфае.

Олек — чалавек наогул прадбачлівы, але не з тых, хто здольны прадугледзець і разлічыць усё. Ён не думаў, што Сапега сыдзе ўніз са сваім шалёным саксам. На інструмент не разлічвала і я, тым не менш ледзь прыкметна кіўнула яму, запрашаючы пайсці за сабой. Сапега быццам і не наважваўся нікуды ісці з фае, таму ступіў літаральна тры-чатыры крокі і спыніўся. За ягонымі плячыма імгненна выраслі Шэры і хлопец з пярсцёнкам. Заўважыўшы іх, Сапега прыкметна разгубіўся і азірнуўся на сходы, дзе стаяла Жужа. Я моўчкі

паўтарыла сваё запрашэнне і пасунулася далей ад святла. Сапега зноў ступіў наперад некалькі крокаў, і тут раптам паміж ім і хлопцамі ўціснуўся маленькі лысы чалавек.

Зваўся ён Чу. Гэтага карэйца “прадаў” мне на вечар адзін з маіх сталых кліентаў, калі атрымаў ад мяне значна больш, чым спадзяваўся атрымаць, узяўшы пад увагу ягоны салідны ўзрост. Ён нават назваў мяне Маці-Ваўчыца і паабяцаў, што Чу — вялікі спецыяліст у галіне розных усходніх штучак і на маю просьбу зробіць амаль усё, на што здатны добра вывучаны чалавек.

Шэры быў паспрабаваў адсунуць рукой Чу з дарогі, але той усяго і зрабіў, што паклаў Шэраму пальцы правай рукі на вочы, пасля чаго той, як рыба на беразе, бязгучна зашлёпаў ротам, упаў на калені і закруціўся на месцы. Напэўна, яму было вельмі балюча.

Ягоны сябра высока ўзняў руку з масіўным пярсцёнкам і рэзка апусціў яе ўніз, ды Чу спрытна выкруціўся з-пад удару, зрабіў лёгкі выпад далонню наперад і пасля адступіў на крок. Малады хлопец ніцма грымнуўся на падлогу, і тут я заўважыла, што з-за століка з нечаканым спрытам у наш бок кінуліся два вясёлыя шукальнікі вялікага і цёплага кахання. Тады Чу пераступіў ім шлях.

Што было далей — мяне не цікавіла. Чу атрымаў ужо больш чым ладны задатак і павінен быў пратрымацца дзве хвіліны, пасля чаго знікаць з “Зоркі” згодна з уласным планам. Таму я схапіла Сапегу за руку і пацягнула яго праз цёмны калідор да выхаду, дзе нас чакала машына. Сапегаў саксафон моцна такі ўдарыў мяне пад дых, калі я ўпіхнула гэтыя сто дваццаць кілаграмаў на задняе сядзенне і ўплішчылася сама, ледзь паспеўшы падхапіць сумачку. Вадзіцель не сказаў ні слова і як ні ў чым не бывала рвануў з месца да расчыненай брамы. У святле лямпачкі над службовым уваходам у гатэль я адно заўважыла, як каля яго прамільгнула голеная галава, пасля чаго дзверы, абрынуўшыся, заваліла гара пластыкавых скрыняў з-пад напіткаў. Што ж, прафесіянал Чу спраўна апраўдваў выдадзеныя яму авансы.

— Куды мы? — спытаў Сапега, які ніяк не мог прыладкаваць свой інструмент, што балюча ўпіраўся ў мае рэбры. Дзякаваць Богу, што ён пайшоў гуляць без чамадана і зусім не супраціўляўся, пакуль я валакла яго да машыны! Ён жа мог проста спыніцца, і тады я не зрушыла б яго з месца...

Машына ляцела вельмі хутка, рызыкоўна і прыгожа праходзіла павароты. Але і тут мне была гарантаваная поўная

надзейнасць. Дзіва што! Я аддала амаль паўгадавы заробак і абавязана была атрымаць сервіс на вышэйшым узроўні!

— Пагутарым на месцы! — перапыніла я музыканта, і той пакорліва змоўк.

Думаю, пра гэтую маю аднапакаёўку Олек нічога не ведаў. Тут я бывала нячаста, а ключамі ад кватэры загадвала пэўная бабулька, уся задача якой заключалася ў тым, каб раз на тыдзень забраць два ключы з ячэйкі камеры-аўтамата на вакзале, з’ездзіць на кватэру, змахнуць пыл і паліць кветкі, пасля чаго паведаміць мне нумар скрынкі ў багажным аддзяленні і шыфр ячэйкі. Кожны такі візіт у аднапакаёўку прыносіў бабулі чацвяртак...

He даехаўшы крыху да патрэбнага мне дома, я загадала вадзіцелю спыніцца. Мы выйшлі з “Волгі”, я азірнулася і не заўважыла нічога падазронага. Канешне, крочыць па вуліцы з такім мужчынам, у якога да таго ж на шыі боўтаецца саксафон, — занятак далёка не самы прыемны, таму што дудка вельмі ўжо кідалася ў вочы. На маё шчасце, па дарозе мы нікога не сустрэлі і хутка мінулі два кварталы. На ліфце ўзняліся на восьмы паверх, я адчыніла дзверы і ўпіхнула Вінцэнта ў кватэру.

Там было душна. Я адчыніла фортку і стала насупраць Сапегі, які апусціўся ў глыбокае скураное крэсла. Ягоныя калені тырчалі вышэй за галаву.

— Што ад цябе хацеў Олек? — спытала я.

— Вось, — адказаў Сапега і даў мне аркуш паперы. Я прачытала запіску.

“Вінцэнт! Ёсць прапанова ўладкавацца ў пэўны начны клуб для вузкага кола людзей на нечуваных у горадзе ўмовах. Аплата выключна “зялёнымі”, іграць трэба будзе толькі джаз найбольш паўтары гадзіны штоноч для людзей з вялікімі кішэнямі. Сёння ў фае а дваццатай цябе сустрэне Ваўчыца. Ты мусіш прыйсці адзін. Ідзі за Ваўчыцай. Падрабязнасці пры асабістай сустрэчы. Твой прыхільнік”.

Дык вось яно што! Я хуценька супаставіла ўсю інфармацыю, якую мела, і аж прысвіснула: Олек дзейнічаў з вялікім размахам! Гэтая кабыліца Джэні за кілішкам брэндзі нядаўна намякнула мне пра новы магчымы фронт работ і праект пад назваю “Начная сямейная сауна”. Джэні разлічвала атрымаць там месца ў якасці масажысткі. Гэта значыць -— безадказнай посцілкі з работай праз дзве ночы на трэцюю, пастаянным заробкам і клятвай трымаць язык за зубамі. Пасадзіць у такую ўстанову маленькі джаз было б, безумоўна,

у асаблівы кайф для тых, хто прыйдзе ў сауну ачысціцца ад грахоў зямных. Хоць я асабіста аддала б перавагу арганнай музыцы... Уласна кажучы, сауна добрая ўжо тым, што кожны бачыць і перажывае яе па-свойму...

— 3 кім я павінен гутарыць? Дзе гэты... — спытаў Вінцэнт.

— Што, гатовы прадацца адразу? — сарвалася я. — Ты... Я думала, што Сапега — адзіны музыкант у “Зорцы”, хто яшчэ збярог уласную годнасць, гонар музыканта, адчуванне сябе. А ты, Вінцэнт... Цябе толькі паманілі “зялёнымі” — і ты ўжо гатовы прадаць уласную каманду! Паскуда ты пасля гэтага, калі табою кіруе не музыка, а такія вось людзішкі, як Олек ці Маркіз.

— Маркіз — харошы, — запярэчыў Вінцэнт. — Ён мне ва ўсім дапамагае. Ён мне даў добрую работу, я шмат цяпер зарабляю, але магу іграць яшчэ больш! Я магу і хачу болып!

— Божа, які ж ты дурань! — Я ў адчаі падскочыла да Ca­neri, схапіла яго за плечы і затрэсла гэтае вялікае пудзіла, якое ўпарта нічога не жадала разумець. — Ты што, сапраўды дзіця малое?! Яны ж пачынаюць перапрадаваць цябе адзін аднаму, ты ж цяпер горшы нават за мяне: пайшоў па руках, таму што зрабіўся рэччу, таварам, але пры тым цалкам страціў свой кошт!

— Ты мяне ненавідзіш, таму і гаворыш такое! — упарціўся Вінцэнт. — А я проста хачу іграць, і ўсё тут! Усяго толькі іграць. Чаму мне нельга?

Я кінулася перад ім на калені.

— Бачыш, Сапега, сама Ваўчыца ўкленчыла перад табой. А ўсё таму, што твой лёс неабыякавы мне, усё таму, што я шчыра хачу выратаваць цябе. Вінцэнт, паслухай ты мяне, павер: бяжы з горада, пакуль цябе не купілі тут цалкам, бяжы, пакуль яшчэ вольны!

— Ты... што ты гаворыш? — Сапега адгарадзіўся ад мяне саксафонам, як шчытом, быццам бы я яму нечым пагражала. — Ты... усе ведаюць, хто ты... Мне назад трэба, пусці!

— Вінцэнцік, мілы, ну хочаш, я паеду з табой? Куды ты скажаш — паеду, хочаш?! Кіну ўсё, абы табе было добра! Ну, ці паверыш ты мне?!

Сапега мне мусіў паверыць!

Але ж і я абавязана была ўлічыць, што доўгі час трымаць у таямніцы гэтую аднапакаёўку было немагчыма. За перамяшчэннем ключоў маглі прасачыць. Урэшце, той бабульцы маглі заплаціць больш за мяне, і тады хіба праблема Віцьку атрымаць копію ключоў ад уваходных дзвярэй?

— Хэлоу! — весела сказаў Віцёк, з-за спіны якога выглядваў сталага ўзросту міліцыянер, нейкі тып у цывільным і двое людзей, апранутых па-хатняму. — Прашу прабачэння за нязваны візіт, але ж работа, работа...

Пакуль я падымалася з каленяў, Віцёк спрытна падскочыў да маёй сумачкі.

— Прашу прабачэння яшчэ раз, — сказаў ён. — Але я хачу паказаць маім калегам у прысутнасці двух сведкаў адну штуку. Увага, я расчыняю сумачку, якая належыць грамадзянцы Анжэліцы Галубкінай, больш вядомай у пэўных колах як Ваўчьіца.

Гэтага трэба было чакаць! Але два буйныя праколы за адзін вечар — ужо зусім не смешна. Толькі з гэтай прычыны я і не зарагатала тады, калі Віцёк урачыста дастаў з маёй сумачкі пакецік з-пад малака і паклаў яго на стол. 3 пакеціка ён выцягнуў спачатку пяць аднаразавых шпрыцаў, а пасля — упакоўку нейкіх ампул.

— Які будзе каментарый да гэтага, грамадзянка Галубкіна? — спытаў Віцёк.

Ну які тут можа быць каментарый?! На элементарным пагарэла! Гэта ж трэба было — не праверыць сумачку пасля таго, як пакінула яе без дагляду на некалькі хвілін... Вось і атрымала па поўнаму рахунку! Але ад каго? Мноства варыянтаў для здагадак... Прынамсі, у мяне будзе час падумаць.

— Віцёк, ты мне верыш? — ціха спытала я, спрабуючы зазірнуць яму ў вочы.

— Кажыце, грамадзянка Галубкіна, толькі без усялякіх Віцькоў. Віктар Аляксеевіч, калі вам так зручна, прашу...

— Віктар! — я гатовая была расплакацца, хоць разумела, як смешна яно будзе выглядаць збоку. — Шпрыцы — яўна задума Олека ці яшчэ каго, хто гатовы мяне закапаць, прыпутаўшы хоць на чым, хоць на той жа наркаце. Ты ж ведаеш, Віцёк, што сама я ніколі з тым справы не мела!

— Ведаю! Вы, грамадзянка Галубкіна, — ніколі, а вось ваш сябра — тут ужо ўзнікаюць некаторыя пытанні, — адказаў Віцёк. — I яшчэ раз: мяне завуць Віктар Аляксеевіч. Ці таварыш капітан, як вам захочацца.

— Вінцэнт?.. — не паверыла я. — Цяпер?!

— Грамадзянін Сапега, папрашу вас закатаць рукаў кашулі, — папрасіў такі выхаваны таварыш капітан.

Сапега, азірнуўшыся, ускочыў раптам з месца, ды Віцёк з зайздроснай лёгкасцю няўлоўным ударам кулака ў жывот

вярнуў яго ў крэсла, і пакуль Вінцэнт, глыбока дыхаючы, вяртаўся з забыцця, таварыш капітан закатаў левы рукаў ягонай кашулі.

— Глядзіце самі, грамадзянка Галубкіна, — прапанаваў Віцёк.

На локцевым згібе левай рукі Сапегі на фоне пажаўцелага сіняка выразна вылучалася адна чорная кропачка. Такая маленькая, ледзь прыкметная, але за ўласнае жыццё я такіх пабачыла шмат...

— Калі гэта адбылося? — працягваў дапытвацца Віцёк.

— У панядзелак... калі джэм быў... мне адзін у туалеце прапанаваў, — шаптаў Сапега. — А я сам ведаю, што яно дапамагае. Мне Маркіз сказаў... што Панкрату я прайграць не магу...

— Вінцэнт! — зараўла такі я, размазваючы слёзы па твары. — Што, з’еў, не падавіўся? Ты і цяпер мне не верыш? I цяпер, калі зрабіўся ў іх руках таннай цацкаю? Вось яны і мяне прыбралі, каб толькі ты зразумеў, што з іх кручка табе не саслізнуць. He будзе Олека -— хто-небудзь іншы выплыве. Бяжы, я табе сказала, бяжы! Гэта я табе паўтараю, Ваўчыца, якая сама трапіла ў пастку, як смаркатая сяміклашка!..

Пакуль Віцёк скончыў усе неабходныя фармальнасці, я стаяла, плакала і ва ўпор глядзела на Сапегу. Той сядзеў, здавалася б, безуважна, і нішто яго быццам бы і не хвалявала. Тым не менш ён пра нешта разважаў. I толькі калі мяне запрасілі пайсці з кватэры, Вінцэнт раптам выразна сказаў:

— А во вам шыш усім!

— Гэта вы не мне, спадзяюся, кажаце, грамадзянін Сапега? — аж падскочыў Віцёк.

— I табе таксама, і ўсім вам, і ўсім тым. — Сапега падняўся з крэсла. — He на таго натрапілі, мяне няпроста ўзяць. I таму пайшлі б вы ўсе да ... мацеры!

— Но-но! — абарваў яго Віцёк. — Збірайцеся, закінем вас у “Зорны дождж”, толькі каб без лаянкі. A то мне лішні пратакол напісаць — клопату вялікага няма.

-— Бачыў я твой пратакол... На цвіку ў сарціры!

— Грамадзянін Сапега! Вам на працу трэба. Хутка ж да вас “хворыя” пойдуць...

— Няхай яны задушацца, калі я, Сапега, буду ім зад лізаць за іхнія паскудныя грошы!

“Бяжы, Вінцэнт, бяжы! — думала я, сядаючы ў міліцэйскую машыну. — Бяжы, дужы звер, таму што не заўважыш,

як сапраўды трапіш у кола чырвоных сцяжкоў, а потым — хочаш не хочаш, а міжволі пачнеш нахіляцца да кожнага зада...”

  1. СОЛА АД ЖУЖЫ
  2. a) . Sophisticated Lady

(“Вытпанчаная лэдзі”).

Дзюк Элінгтан

Я ішла па сходах уніз амаль услед за Вінцэнтам і зверху бачыла ўсё, што здарылася ў фае гатэля. Спачатку нейкі маленькі азіят умомант паклаў на падлогу двух фарцоўшчыкаў, а калі да яго кінуліся людзі ў цывільным, ён таксама не даўся ім у рукі. Тыя, у цывільным, напэўна ж нешта ўмелі, нечаму вучыліся, ды мне здалося, што лысы азіят проста заманьваў іх далей ад святла. Я не памылілася: спачатку адзін з іх вылецеў у фае спінай наперад, потым адтуль жа, з-за кіёска, хістаючыся, выпаўз на нягнуткіх нагах другі з адарваным рукавом марынаркі, прысеў каля сценкі і сціх. Затое ў цемру адважна кінуўся нарад юнай міліцыі. Гэтых спыніць хіба што танк, дый то — вельмі вялікі. Захапіўшыся гэтай бойкай, я не заўважыла, з кім знік Вінцэнт, але азіят яўна прыкрываў ягоны адыход. Вось чаму я кінулася ўслед за міліцыяй.

Каля дзвярэй, што выходзілі на гаспадарчы двор, было навалена шмат пластыкавых скрыняў, сярод якіх, гаворачы розныя брыдкія словы, кешкаліся тры юныя асілкі з аховы правапарадку. Яны, было відаць, нават утрох не здолелі схапіць за хвост пранырлівага азіята, і цяпер ім нічога не заставалася, як звярнуцца па дапамогу да тэхнічных сродкаў.

— Сярога, блін, чуеш? — крычаў адзін з міліцыянераў у рацыю. — Чуеш, ён уцёк на невядомым матацыкле!

— Ты рацыю ўключыў? — спытаў другі юны міліцыянер.

— Шыпіць — значыць, працуе, — адказаў першы. — Толькі Сярога нешта не адказвае. Але яго я чую, здаецца...

— Бетонны будынак замінае праходзіць хвалям, — выдаў трэці.

— Ідзі ты ў...! Хвалі яму, бач ты, не праходзяць... Восьмы, Сярога, ці чуеш, блін?

— Ты, мусіць, усё ж не ўключыў рацыю, — далбіў сваё другі міліцыянер.

— Давайце выйдзем на вуліцу, — лез са сваёй прапановай трэці. — Там не будзе перашкод для хваляў.

— Зараз во трэсну рацыяй па галаве, і дым пойдзе са с...! Сярога, я васемнаццаты, прыём!

— Ты ж на перадачу ўключыў, а на прыём трэба вось гэтую кнопку націснуць...

— Будзе ён мне ўказваць! Хто тут галоўны, га?..

Шмат слухаць інтэлектуальны абмен думкамі ў мяне сіл не было. Ясна, што і Вінцэнт знік адсюль гэткім жа шляхам. Толькі вось з кім і як надоўга? Няўжо Маркіз нешта ведаў, калі прасіў музыкантаў ніколі не пакідаць Вінцэнта аднаго? Ну пэўна ж нешта ведаў! Ды што зараз з таго?

Фае было ўжо амаль у поўным парадку. Адзін з цывільных сядзеў у крэсле, каля яго стаяла кабета ў белым халаце і пра нешта распытвала. А я толькі на імгненне ўявіла сабе ўдар, ад якога, як ад удару сякерай, адвальваецца рукаў пінжака. Б-р-р! Руцэ не зайздрошчу. Гэтыя вузкавокія — наогул ці то чарадзеі, ці то жыхары з таго свету. 3 імі ўвогуле лепш за ўсё ніколі не звязвацца. Нашто сабе лішнія прыгоды шукаць?!

Каля ігральных аўтаматаў наверсе стаяў Маркіз і выразна намагаўся зразумець, што тут за вэрхал утварыўся. Я яму толькі і сказала: “Вінцэнт знік”.

— Ведаю, — адказаў Маркіз. — Нават ведаю з кім. Яго Ваўчыца заманіла і звезла.

— Хто?! — Я літаральна аслупянела.

— Яна. Ну што ж... Палова справы, такім чынам, зроблена!

Я магла чакаць любы ягоны адказ, але толькі не такі. Ваўчыца і Сапега? Я асабіста была ўпэўнена, што калі на свеце існуюць два дыяметральна процілеглыя характары, дык гэта Ваўчыца і Вінцэнт. А тут такое... Чым усё гэта можна было растлумачыць?

— Ты Віцька часам не бачыла? — спытаў Маркіз.

Ну, зразумела, ён нервуецца, інакш не пытаўся б, таму што Віцёк, калі толькі ён дзяжурыць, абавязкова зазірне да музыкантаў і павітаецца. Як я зразумела, знікненне Вінцэнта ў кампаніі з Ваўчыцай уразіла Маркіза не менш, чым мяне. Толькі вось... Што ён там наконт паловы зробленага сказаў?

— Публіка музыку патрабуе, — паведаміў Валяй, калі прыйшоў да нас. — Мінула ўжо паўгадзіны.

— Я ж вам загадаў: з Вінцэнта вачэй не спускаць! — накінуўся раптам Маркіз на Валяя. — Вось цяпер і іграйце самі і што вам захочацца!

— Што значыць: самі і што захочам? — не зразумеў Валяй.

— А тое, што вам належыць далей іграць адным, без Вінцэнта, — паўтарыў Маркіз. — А паколькі ён знік, я яшчэ буду гутарыць з кожным з вас асобна.

— Мы тут пры чым? Мы ж іграем, між іншым... А калі Сапегу некуды вельмі захацелася, дык гэта ягоная асабістая справа. Чалавек ён дарослы, каб за ім сачыць.

— Ідзі ты... Валяй, і пачынайце! Разгаварыўся, глядзі ты на яго!.. У яго ёсць толькі праца, і нічога асабістага, запомні!

Услед за Валяем Маркіз прайшоў да дзвярэй у рэстаранную залу і спыніўся. Азірнуўся, кінуў позірк на гадзіннік і... Я не паверыла: ён усміхнуўся! Прычым неяк так вельмі жорстка: ён не тое каб усміхнуўся, а проста задаволена ашчэрыўся. Звыш маіх сіл было растлумачыць такі рэзкі пераход ад амаль істэрычнага крыку да поўнага спакою. Тым не менш у адлегласці некалькіх крокаў я, як сабачка, моўчкі суправаджала Маркіза, адчуваючы і ўласную віну за тое, што здарылася. Хоць бы таму, што ў апошні час ён не адганяў, як раней, мяне ад Вінцэнта.

Загучала музыка, ды без сакса Вінцэнта ансамбль выдаваў нейкі бляклы, невыразны саўнд. He было ў ім дзёрзкасці, агню, дражлівай напружанасці. А тут яшчэ і Моніка голас падала. Я ж вось не спяваю, хоць нахабства ў мяне столькі, што Моніцы і не снілася, ды на сцэну не лезу, разумею: каб насмяшыць людзей, можна прыдумаць нешта больш прыстойнае. Ды я толькі цяпер выразна ўсвядоміла: пойдзе Моніка — ансамбль ад гэтага толькі набудзе. Пойдзе Вінцэнт — на ансамблі можна будзе паставіць крыж. Для такіх музыкантаў сумесная з Сапегам праца — ці не вяршыня іх творчай біяграфіі, хоць гэта яны, магчыма, яшчэ не заўсёды разумеюць. Можа, ім дапаможа сённяшні вечар?

Маркіз цяпер грыз пазногці. Я ведала: гэта паказальная прыкмета неспакойнага стану ягонай душы. Ад Ваўчыцы ж можна было чакаць усяго, ды яна магла проста вывесці Вінцэнта туды, дзе яго не выратуюць нават ягоныя надзвычайныя фізічныя кандыцыі. Што ён зробіць сваімі рукамі супраць нажа ці якога кастэта? Вінцэнт жа пару разоў прылюдна торкнуў фарцу пысай у дзярмо. Вось яны цяпер, мусіць, і скарысталі выпадак, каб разлічыцца з ім...

Ад такіх здагадак мне і самой нешта млосна зрабілася, таму я закурыла. Другую цыгарэту прапанавала Маркізу: на маю думку, цыгарэта — рэч усё ж менш шкодная, чым абгрызеныя да мяса пальцы. Маркіз жа толькі паслаў мяне падалей...

Але чаму Вінцэнт пайшоў за Ваўчыцай? Напэўна, ён мусіў так зрабіць, таму што меў на тое інтарэс. Вось толькі які? Чым яна яго прывабіла? Ложкам, гадаўка? Ну, не ведаю... Для Ваўчыцы Сапега не той кліент, і сам Вінцэнт, думаю, не ў такіх з ёй адносінах, каб спакусіцца на раскошу ложка.

Грошы? Гэта ўжо куды болын верагодная версія. Калі не прайшоў фінт купіць Сапегу на людзях, фарца можа абставіць усё цішком, прапанаваўшы яму столькі, колькі Вінцэнт, мусіць, і ў сне не бачыў. Ён жа ніколі не вытрымае, абавязкова возьме грошы! А купіўшы Вінцэнта, Ваўчыца са сваім Олекам заткнуць яму рот назаўсёды.

Што яшчэ? Асабісты інтарэс Ваўчыцы, калі толькі на імгненне паверыць у тое, што ўсё гэта арганізавала яна адна? He, такі варыянт выглядаў бы проста фантастычна. Яшчэ падлянку якую наладзіць Ваўчыца магла б запраста, ёй толькі намякні. А вось што да нейкіх яе сімпатый да Вінцэнта... Прашу прабачэння: у яе адно месца даўно працуе выключна за валюту і на айчынныя залёты яна, мусіць, забылася колькі гадоў назад. Ну што можа быць агульнага ў валютнай “зондаршы” з не абы-якім айчынным лабухам? Каханне? Ой, спыніце мяне, таму што я зараз памру з рогату!

— Ты што, на цвік уселася, што табе смешна? — працадзіў Маркіз, нават не азірнуўшыся ў мой бок.

Я нічога не адказала: ён напэўна выбухнуў бы ад кожнага майго слова.

Такім чынам, матыў кахання адпадае. Разам з тым фарца не асмеліцца і намыліць бакі Вінцэнту, таму што, згодна Маркізу, ёсць сведкі, якія бачылі адыход Вінцэнта разам з Ваўчыцай. Значыцца, з усіх магчымых застаецца адзіны матыў: грошы. Божа, як яны тут усе абрыдлі са сваімі грашыма! Пра іх тут толькі і чуеш размовы, як сярод лабухаў, так і ў асяроддзі фарцы і “зондаршаў”. Усе як павар’яцелі на гэтых грошах. Ім не проста грошы давай — абавязкова “зялёныя” ці што іншае з цвёрдай валюты. За яе яны гатовыя маці родную закласці. Цікава, дарэчы, колькі ж фарца прапануе Вінцэнту? Ён жа такі наіўны, што можа пагадзіцца і на зусім малую суму. Эх, мяне пры ім няма!

Быў бы тут сёння Віцёк, ён бы ўмомант вылічыў, куды Ваўчыца павалакла Вінцэнта. Таму што Віцёк напэўна ведае ўсе іхнія норы, ведае ўсе адрасы. Нават калі не ўсе, дык добрую палову напэўна! Іх бы там на цёпленькім і накрылі б! Тады ў каталажку адначасова загрымелі б і Ваўчыца прадажная, і Олек з ягонымі вечна ліпкімі рукамі.

Гэта ж трэба! Дзесяткай мяне прываджваў, спакушаў, абяцаў плаціць штомесяц, калі я пагаджуся даносіць яму пра розныя цікавыя падрабязнасці ўнутранага жыцця “Зоркі”. He, я так мелка не плаваю. Ён, між іншым, так і адваліў ад мяне, не павысіўшы стаўку. Дурань! Я ўсюды лётаю, усюды паспяваю, шмат што бачу і чую. Вось Віцёк — той чалавек дзелавы, шчыры, прафесіянал. Падсеў неяк да мяне, каву прапанаваў, і не каб там пра сёе-тое, пра жыццё ды быццё... He, ён адразу ж нават не папрасіў, а загадаў: паведамляць яму пра ўсіх тых новенькіх, што трапляюць у поле прыцягнення “Зоркі”. Грошы ён мне наогул не прапаноўваў, сказаў толькі, што мая дапамога залічыцца мне пасля канчатковай перамогі камунізму. Жартаўнік!..

Цікава, а што было б, калі б фарца адшукала агульную мову з кадэбэ? He думаю, што камунізм ад гэтага значна наблізіўся б. Можа, адно парадку зрабілася б крыху больш? Усё ж такі гэта была б хоць нейкая сістэма: самі парушаем парадак, самі ж і спаганяем за парушэнні. Універсальнае было б ведамства! I хабар калі б давалі, дык толькі сваім, a такім, як я, напэўна б прапанавалі не дзесятку якую штомесяц, а значна больш, магчыма, нават у валюце, хоць бы ў юанях. Яны, юані, спадзяюся, не дакоцяцца да такога стану, калі счырванеюць з сораму, як нашая дзесятка, якая прадавалася налева і направа ўсе мінулыя гады, а цяперака і рублёўкі шэрай, лічы, нявартая...

Я першая заўважыла, як у наш бок ад уваходных дзвярэй спяшаецца Андрэй Захаравіч.

— Чуеш, Маркіз, я, значыць, толькі што Вінцэнта бачыў, — сказаў ён.

— Прыехаў?! Чаму так рана? — вырвалася ў Маркіза.

— Ну, прыехаў... — пацвердзіў Андрэй Захаравіч. — Ды толькі адразу ж і паехаў. Як быў — у белым касцюме вашым, з саксафонам — ускочыў у таксі і газануў з месца.

— Чакай, ён сам прыехаў? — дапытваўся Маркіз.

— А хто яго ведае? На “Волзе” нейкай прыкаціў...

— Якога колеру? “Волга” чорная бьіла? Нумар?

— Але... Нумар — дзяржаўны, тут вось у мяне запісаны.

“Волга” адразу ж пайшла сабе далей, а Вінцэнт нават у бок дзвярэй не азірнуўся.

Я рэдка калі чула, каб Маркіз лаяўся. А тут ён закаціў такое сола з такімі каленцамі, што мне не па сабе зрабілася: ай да Маркіз, ай да салавейка! Такі талент прападае! Праўда, зразумець яго можна было: без Вінцэнта на сцэне ўсё рассыпалася., і на тое, што ён раптам знікне, Маркіз ніяк не разлічваў. I толькі я так падумала, як з-за дзвярэй вытыркнуў нос Чырык і паклікаў Маркіза:

— Таварыш мастацкі кіраўнік! Тут адзін таварыш да вас...

Ну ясна! “Хворыя” паплылі... Цяпер Маркіз мусіць увесь час круціцца каля сцэны, інакш не будзе каму з кліентавых кішэняў лішні груз выцягваць. А такая работа — надзвычай адказная, да яе Маркіз і блізка нікога не падпускае. Таму я засталася каля сходаў адна.

Ды неўзабаве Андрэй Захаравіч вярнуўся і радасна паведаміў:

— Адшукаўся ваш Сапега. Пазванілі мне ад “Сівога”, ён зараз там іграе. Андрэй, бармэн, сказаў, што Вінцэнт адным залпам праглынуў шклянку гарэлкі, схапіў саксафон і адразу ж палез на сцэну. Ты перадай Маркізу, дзе ён, каб той не хваляваўся, а я на сваё месца пабягу.

— Чакай, Андрэй Захаравіч. — Я спыніла яго. — Я сама паеду да “Сівога” і забяру адтуль Вінцэнта. Вы нічога Маркізу не кажыце, адно шапніце Зубу, што Сапегу я завязу да яго. Згода?

— Як скажаш, Жужа, так і зробім. Мо так і сапраўды лепш будзе, калі ты, a то Маркіз цяпер дужа злуецца. Вінцэнту сёння не варта было б з ім сустракацца...

Узрадаваная, я выскачыла на вуліцу. Там я адразу ж нарвалася на трох знаёмых суперменаў у форме. Яны былі занятыя ўсё тым жа: высвятлялі, наколькі спраўныя іх сродкі сувязі.

— Алё, Сярога, не паняў... Прыём!

3 рацыі нарэшце разлёгся гучны голас, але словы былі нейкія зусім не зразумелыя.

— Што?.. — крычаў у мікрафон першы юны міліцыянер. — Паўтары, казёл! Што?! Якая “калябарадрака”? Паўтары па літарах!

— Хвалі, мусіць, і тут дрэнна праходзяць, — заўважыў больш дасведчаны міліцыянер.

— Ты, відаць, рацыю ўсё ж не ўключыў, — сказаў трэці. — Вось і не можаш зразумець, што табе кажуць...

— Ідзіце вы! — агрызнуўся “радыст”. — Алё, слухаю! Ну што гэта такое — “калябарадрака”? Кажы па-чалавечы!

— Б’юцца каля бара, вось што, — не вытрымала я. — Таму давайце хуценька ў машыну і паімчалі!

Міліцыянеры нічога не сказалі, але вывучана кінуліся да машыны. I толькі калі “казёл” з запаленымі каляровымі міргалкамі і ўключанай сірэнай панёсся па вуліцы, той, з рацыяй, нарэшце нешта ўцяміў.

— Дзевушка, а вы, уласна кажучы, хто будзеце? — спытаў ён. — Чаго гэта вы намі камандуеце, куды нам ехаць, калі старшы патруля я?

— Вам жа перадалі: каля бара — бойка, — растлумачыла я. — Мне таксама тэрмінова трэба ў бар. Я вам дапамагла, а вы — мне. Народ і міліцыя адзіныя, мо чулі? Вось і спыніцеся каля “Сівога”.

— А нам куды? — спытаў сяржант з рацыяй, калі я выскачыла з машыны.

  • — Запытайцеся па рацыі ў начальства, каля якога бара людзі лупцуюць адзін аднаго, — параіла я. — Толькі рацыю ўключыце...

He, сур’ёзна, ён такі зноў уключыў свой дабіты “уокі-токі” і пачаў выпытваць:

— Шаснаццаты, каля якога бара драка? Прыём!

Я з вялікім задавальненнем паслухала б пераклічку ў эфіры, ды часу ў мяне было няшмат. Мяне панесла ў бар. Там я ўбачыла карціну, якая надоўга застанецца ў маёй памяці.

Сапега, зразумела, даўно ўжо скінуў пінжак і сек паветра сваім саксафонам, нібыта крывой бліскучай шабляй. Тое, што ён іграе сур’ёзна, можна было заўважыць адразу: чырвоны, наліты крывёю твар, буйныя кроплі поту на ім, мокрая на грудзях кашуля, расшпіленыя рукавы якой развяваліся, нібыта крылы. Сапега смаліў джаз па-сапраўднаму, і я не пазайздросціла тром мясцовым музыкантам, якія адважыліся іграць разам з ім. Басіст нервова скруціўся над сваёй гітарай, барабаншчыка наогул не было відаць за інструментамі, і толькі маладзенькі піяніст з шырока расплюшчанымі вачамі не вельмі ўпэўнена, ды гожа падтрымліваў сола Вінцэнта, каля ног якога стаяла амаль пустая бутэлька зпад гарэлкі.

— П’е і не закусвае, — меланхалічна растлумачыў мне Аляксей. — Як уварваўся сюды, з ходу запатрабаваў пляшку. Ну, я яму ціха так і наліў, а ён — не, у адкрытую, адк-

руціў корак ды з рыльца, а потым скочыў на сцэну, маіх музыкантаў усіх паразганяў, а цяпер во рэжа без продыху хутка гадзіну.

— Колькі? — перапытала я.

— Ужо амаль гадзіну. Я ў той жа момант сцяміў, што ў вас у “Зорцы” нешта здарылася. Іначай нашто вашаму дзікуну жлукціць гар тут, а не там? Забірай ты, Жужа, яго адсюль, бо я адчуваю: ён мне тут усё разнясе сёння.

Я рассунула рукамі людзей, якія стаялі каля сцэны, і ўшчыльную наблізілася да мікрафоннай стойкі. Наўрад ці Вінцэнт быў у стане пазнаць мяне, ды я гучна, перакрываючы музыку, загадала яму:

— Хадзем са мной!

На дзіва, Вінцэнт перарваў сола, і тады я паўтарыла свае словы, убачыўшы, што ў ягоных замутнёных вачах усё ж праблісквае нейкая думка.

Сапега адкінуўся назад, плюнуў на пальцы і рэзка, адчайна ўзяў высокую, вісклівую ноту. Ён доўга трымаў яе, паступова выпростваючыся. Хутка ягонае цела пачало нахіляцца ўперад, аж пакуль ён амаль не дакрануўся галавой да падлогі. Hi на імгненне ягоны саксафон не змаўкаў. Вінцэнт шырока раздзімаў ноздры, ягоная шыя раздулася, і ў мяне раптам узнікла адчуванне, што сам ён вось-вось адарвецца ад падлогі і павісне пад столлю кавярні, як валасаты надзіманы шар. Таму я з усяе сілы ўчапілася за рукаў ягонай кашулі і яшчэ раз паўтарыла:

— Вінцук, міленькі, ну пайшлі са мной, прашу цябе...

He ведаю як, але Вінцэнт усё ж пачуў мяне. Спатыкаючыся, ён сышоў са сцэны, пальцам паказаў, каб я пачакала яго, і накіраваўся да стойкі. Я між тым скочыла на вуліцу перахапіць якую-небудзь машыну.

He, міліцыя вырашыла сёння суправаджаць мяне паўсюль. А калі так, дык яна мусіла на мяне папрацаваць.

— Вы затрымаліся на цэлыя тры хвіліны! — заявіла я сяржанту.

— Дык гэта... Рацыя во нешта няспраўная, — апраўдваўся ён. — Хвалі і сапраўды нешта не даходзяць.

— 3 хвалямі потым вырашым. — Я не выпускала ініцыятыву са сваіх рук ні на імгненне. — Зараз з кавярні выйдзе адзін артыст, якога трэба неадкладна завезці дадому. У яго заўтра адказнае выступленне, а сёння ён шмат рэпеціраваў, вельмі стаміўся, таму прашу без лішніх пытанняў зрабіць усё як мага хутчэй.

Я не звярнула ўвагі на тое, што Вінцэнт выйшаў з кавярні без пінжака і саксафона. У вочы мне кінулася бутэлька гарэлкі, якую ён трымаў за рыльца так, як у фільмах савецкія салдаты трымаюць за ручку супрацьтанкавую гранату. Я заплюшчыла вочы, таму што ўявіла, як гэтая пляшка “Сталічнай”, рассякаючы паветра, паляціць у бок міліцэйскай машыны... Аж не. Вінцэнт, пахістваючыся, наблізіўся да мяне і амаль цвяроза прамовіў:

— Я тут. Можна ехаць.

— Сядай, — я адчыніла дзверцы машыны, і Вінцэнт праціснуўся ўнутр.

— А... — сяржант пальцам паказаў на бутэльку. Ён яўна не мог уголас назваць тое, што ўбачыў у руцэ музыканта.

— Мінеральная вада “Мінская чатыры”, — не міргнуўшы вокам, растлумачыла я.

— Чаму “чатыры”? — не зразумеў сяржант.

— Таму што “трэцяй” не было... Паехалі!

Я зачыніла дзверцы, і машына рванулася ў бок дома, дзе жыў Зубчонак. Асноўная частка аперацыі па затрымцы парушальніка працоўнай джазавай дысцыпліны прайшла ў цэлым даволі паспяхова.

б) . Cheek To Cheek (“Шчака da шчакі”). Ірвгнг Берлін

Тое, што Вінцэнт быў без пінжака, я заўважыла адразу, як толькі ўвяла яго пад руку ў кватэру Зуба, адчыніўшы дзверы ключом, які мне пакінула Алена. Яна ж тады сама сказала: на крайні выпадак. А гэта што — не крайні выпадак?! He везці ж мне Вінцэнта ў “Зорку”! I да мяне нельга было: бацькі напэўна не зразумелі б мяне, нягледзячы на тое, што пабачылі ўжо ўсякае...

А вось тое, што Вінцэнт быў без саксафона, нагадаў мне ён сам.

— Стоп! — няўпэўнена сказаў ён, спыніўшыся на парозе. — А мая дудка дзе?

Божа! Ён напэўна пакінуў сакс каля стойкі ў “Сівога”! Як туды званіць? Я пабегла да тэлефона, пакінуўшы Вінцэнта стаяць аднаго, спадзеючыся, што ў яго хопіць розуму не адарвацца ад выратавальнай для яго сценкі ў калідоры.

Даведка — о, дзіва! — адказала адразу, ды тэлефон кавярні быў упарта заняты. У мяне занямеў палец, але я ўсё круціла і круціла дыск, разумеючы, што саксафон — гэта табе не клюшка, не абы-што. Музыканту можна забыць, як яго завуць, забыць уласны год нараджэння і зусім не аба-

вязкова памятаць дзень, калі стрэл з “Аўроры” перакруціў усё ў гэтай краіне дагары нагамі, але не дай Божа музыканту страціць уласны інструмент!

Тэлефон, як пракляты, не адгукаўся на усе мае заклінанні, і таму я кінулася ў пакой праверыць, як там пачувае сябе герой джазавай сцэны. Вінцэнт пачуваў сябе цалкам няблага: седзячы на падлозе каля ложка, ён ледзь варушыў вуснамі, разглядаючы на святло таршэра бутэльку гарэлкі. Яна была пачатая ўжо.

— Ну, хопіць! — загадала я.

Вінцэнт моўчкі пагадзіўся і коратка сказаў:

— Спаць хачу!..

Ну што мне было рабіць? Званіць да “Сівога” і расшукваць ягоную дудку? Ці паклапаціцца пра дарослае дзіцятка, якое цяпер без мяне было няздольнае нават порткі скінуць. Я паставіла пляшку на стол і пачала расшпільваць на Вінцэнце кашулю.

— Шапэна... пастаў, — раптам папрасіў ён.

— А Кабзона не хочаш? — знянацку зарагатала я. — Глядзі ты, нешта яшчэ кеміць, Кабзона слухаць не хоча!

Ну і клопату з гэтымі мужчынамі! Можа, ён яшчэ ванную запатрабуе і каб я станцавала яму на стале? He, міленькі, вось табе музыка, не Шапэн, а Мусаргскі, “Карцінкі з выставы”, слухай сабе, распранайся, а мне трэба твой саксафон шукаць. Таму што калі не знайду яго, што ты мне заўтра скажаш, а? Я і думаць пра такое не жадаю.

Цяпер тэлефон у “Сівога” наогул не адказваў, таму я хутчэй вярнулася ў пакой, дзе Вінцэнт намагаўся, седзячы на падлозе, сцягнуць з сябе пакамечаныя белыя штаны. Я нахілілася яму дапамагчы. Ад Вінцэнта так моцна несла мужчынам, што я падумала: ванны яму і сапраўды не пазбегнуць. Зразумела, пасля ванны для поўнага шчасця я мушу прывесці ў парадак і ягоныя духмяныя шкарпэткі. Карацей кажучы, запрэгчыся на ўсе сто працэнтаў, адчуць сябе нарэшце той самай кабетай, якая шчаслівая тым больш, чым больш на яе вытанчаныя плечыкі навальваюць розных клопатаў і абавязкаў. Калі так, дык шчасця мне сёння падваліла — на трох кабет адразу, не менш!

— У туалет хачу! — заявіў Вінцэнт, калі я здолела сцягнуць з яго ніжнюю частку касцюма. Ах жа ты мой саколік! I што б ты сёння без мяне рабіў?

I я павяла Вінцэнта ў туалет, таму што без маёй дапамогі ён бы там нічога не зрабіў. Мушу прызнацца: у сваіх доўгіх

сацінавых трусах у гарошак ён выглядаў проста фантастычна! Такая валасатая туша — і ў такіх інтэлігентных строях... Бездань густу! Ваўчыца, мусіць, сканала б на месцы, калі б раптам убачыла такі тэкстыльны шэдэўр на адным са сваіх замежных кліентаў.

Пакуль Вінцэнт пад маім агульным кіраўніцтвам рабіў сваю справу, я пусціла ў ванну вады і пазбавілася роўна паловы ўласнай вопраткі: скінула спадніцу і куртачку і засталася ў трусіках і маечцы, прыкрыўшыся крыху фартухам, які ўзяла на кухні. Калі Вінцэнт выпаўз з туалета, я завяла яго ў ванны пакой і з вялікімі намаганнямі проста ў тых трусах пасадзіла ў ваду, а потым навобмацак адшукала пад пенай гэтую выключную па важнасці дэталь мужчынскага туалета і сцягнула з Вінцэнта ягоныя “сямейныя” каштоўнасці. Ён ніяк не адрэагаваў на мае падводныя манеўры, а толькі задаволена пакрэхтваў, з заплюшчанымі вачыма адваліўшыся галавой на край ванны. Мне здалося, ён спрабаваў нават спяваць...

He буду казаць, колькі мне каштавала паставіць яго на ногі, прайсціся па ўсім целе жорсткай мачалкай, потым расчасаць ягоныя віхры і, абкруціўшы Вінцэнта ручніком (Божа, ну хіба я ўсё гэтае дабро ніколі не бачыла?!), давесці яго да ложка і пяшчотна накрыць коўдрай. Рамантыка! Я пра такое, можа, усё жыццё толькі і марыла...

Вінцэнт ляжаў на спіне, раскінуўшы паверх коўдры рукі, і, здавалася, спаў, але калі я нахілілася да яго паправіць валасы, што лезлі ў ягоныя вочы, ён раптам даволі выразна заявіў:

— Ты добрая, Жужа.. А вось Ваўчыца...

Глядзі ты, ён нарэшце ацаніў мае высілкі!

— А што Ваўчыца? — спытала я.

— Ваўчыца... — паварушыў Вінцэнт вуснамі. — Бедная яна. Ёй трэба дапамагаць...

Нейкі дом для вар’ятаў, сапраўдны прыёмны пакой псіхушкі! Чым жа яна яго так прывабіла, што Вінцэнт нават засынае з імем Ваўчыцы на вуснах? Мне гэта зусім не падабаецца. Што яна ўвесь час пішчом лезе туды, дзе яе не просяць? Няхай займаецца сваім рамяством і пакіне нарэшце Вінцэнта ў спакоі! Ну хіба Ваўчыца здольная спачуваць, клапаціцца пра іншых? Яна сама — вось галоўны яе клопат, і Сапега патрэбны ёй хіба толькі для таго, каб з дапамогай музыканта зарабіць лішняе. А пры мне Вінцэнт будзе адчуваць сябе надзейна. Ён жа сапраўднае дзіця! Хто яму тут

дапаможа? Хіба Зубчонак, ды ці здольны ён мыць, гатаваць абеды, калі я сама яму часта дапамагаю? Без мяне мужыкі наогул — як без рук!

А ўласна, так яно заўсёды і павінна быць. Мы ж менавіта для іх і створаныя. Мы для іх і жыць павінны, карміць іх, мыць адзежу, даглядаць, часам нават песціць — не без гэтага. Тым часам і на ланцугу далёка ад сябе не адпускаць. Мужыку ж толькі дай волю — імгненна праз плот скочыць, у чужы двор плітане! Таму прабач, Ваўчыца, пасунься, але табе тут рабіць няма чаго. Няхай Вінцэнт сабе іграе, а ўсё іншае для яго зраблю я сама. Пляменніцу вунь дапамагала на ногі паставіць, цяперака і дарослага мужчыну як-небудзь на нагах утрымаю.

He ведаю, што падумалі Маркіз з Зубам, калі з калідора найперш убачылі маю зграбную попку ў бялюткіх трусіках, а потым ужо і ложак з Вінцэнтам, да якога я схілілася, разважаючы над яго і ўласным лёсамі.

— Тут ён, халера! — з палёгкай прамовіў Маркіз. — Каб цябе чэрці казыталі, колькі ты мне сёння крыві сапсаваў!

Зуб з вялікай цікавасцю разглядаў мяне ўсю. Я выйшла з пакоя на калідор і прычыніла за сабой дзверы.

— Ён прыняў ванную, — растлумачыла я. — Таму прашу цішыні. Вінцэнт толькі што заснуў.

Браніслаў скептычна яшчэ раз агледзеў мяне з галавы да пят, але і цяпер прамаўчаў.

— Зараз апрануся, — запэўніла іх я. — Мы сапраўды ванную наладзілі, ён моцна спацеў, як у “Сівога” іграў. А, вось што! Вінцэнт там недзе пакінуў свой саксафон і пінжак, але я не здолела дазваніцца да Аляксея.

— Халера! — вылаяўся Маркіз, а Зуб крута развярнуўся і выскачыў з кватэры. Я зірнула на гадзіннік: было ўжо запаўнач, ды ў “Сівога” часта працавалі і значна пазней.

— Ён шмат піў? — спытаў Маркіз.

— Я б памерла, калі б столькі выпіла, — прызналася я. Я і сапраўды адкінула б лапкі пасля адной шклянкі гарэлкі, выпітай за пару глыткоў ды без закускі.

— Ён нічога не казаў, дзе быў, што за інтарэс рабіў з Ваўчыцай?

— Я ледзь зацягнула яго сюды. Раніцай ачаломкаецца і ўсё сам раскажа.

— Нічога ён не скажа, сабака! — уздьіхнуў Маркіз. — A мне трэба ведаць, ведаць усё! He выключаю, што Ваўчыца пачала была капаць мне чарговую яму, ды толькі яна не ўсё

разлічыла да канца і сама ў тую яму ўбілася. Цяпер, мусіць, надоўга, спадзяюся, на некалькі гадкоў...

— Ваўчыца? Нешта мне не верыцца.

— I самых разумных заўсёды ёсць шанц абкруціць. Трэба толькі пастарацца. Я вось пастараўся, і Віцёк на пэўнай хаце накрыў Вінцэнта з Ваўчыцай, а ў той зусім выпадкова аказаліся пры сабе шпрыцы і ампулы.

— Вінцэнт — калоўся?!

— Зірні на ягоную руку. Можа, ён і не сам гэта рабіў, a яго змушалі, ды толькі я сумняваюся, што Ваўчыца так проста рызыкавала. Скажу табе нават больш: яна і не падазравала, што ляжыць у яе сумачцы. А я вось — ведаў!

Я пайшла ў пакой і ў святле настольнай лямпы агледзела левую руку Вінцэнта. Сапраўды, на лакцявым згібе рукі з унутранага боку можна было заўважыць цёмную кропачку. Што ж ты, Вінцусь?.. He ўтрымаўся. А гэткі ж вялікі, дужы... Дзіця малое!

— Мне зусім не хацелася, каб усё гэтак паскудна скончылася, — сказаў мне Маркіз, калі я вярнулася з пакоя. — Але ў мяне было адзіна магчымае рашэнне: нейтралізаваць Ваўчыцу і адначасова падставіць Олека. А цяпер я даведаюся, хто яго заахвоціў калоцца, і няхай той чалавек тэрмінова збірае паперы на інваліднасць.

— Ты ўпэўнены, што Вінцэнта змусілі да іголкі?

— Ён некалі прайшоў праз наркотыкі і даўно пра тое забыў. Але цяпер немагчыма прадказаць, які можа быць рэцыдыў. Тады ён проста цікавіўся нечым зусім для сябе новым, а цяпер, магчыма, іголка можа зрабіцца для яго неабходнай. А я не жадаю ў адзін дзень страціць усё, што ўкладзена ў мой праект! Вось чаму я і пракруціў усю гэтую аперацыю, заўваж, прадуманую да дробязяў!

Нешта я не вельмі разумела, пра што гаворыць Маркіз. He, яму, безумоўна, крыўдна, што чалавек, якога ён выцягнуў з глухмені і забяспечыў прэстыжнай працай з неблагім нават для музыканта заробкам, пачынае вылятаць з каляіны. Я таксама пакрыўдзілася б. Ды з іншага боку, калі маеш справу з дзіцем, шмат што мусіш яму дараваць. Вінцэнт жа — вялікае дзіцё! А вось Маркіз не даруе. Ён з кожнай сітуацыі выціскае ўсё магчымае і пры гэтым сродкі не выбірае.

— Мне адна ягоная прапіска ў горадзе колькі каштавала! — працягваў Маркіз. — Адшукаў тут адну старую дзеву, дык тая за рызыку аж тры тысячы запатрабавала. Гэтак я хутка і на вяселле сведкам буду запрошаны! Каб яго ў

інтэрнаце пасялілі — дай у лапу, касцюм яму пашыць — падмаж, гэтая электронная дудка столькі жылаў у мяне выцягнула... Цяпер шукай ёй пакупніка па ўсёй краіне! А яму што — укалоўся і забыўся! Нічога, ён яшчэ будзе мець час падумаць, колькі яму заважыць кожны ўкольчык! А міліцыю за сённяшнюю бойку ў фае паспрабуй не задобрыць! He знойдзеш потым паратунку да канца жыцця! Вось пакуль Сапега не адпрацуе ўсё тое, што я ў яго ўклаў, нікуды ён ад мяне не збяжыць, нават у свае наркатычныя мроі.

— Маркіз, але ж ён часам проста не разумее, што ад яго патрабуецца. Ці ж добра гэта — карыстацца ягонымі слабасцямі?

— А я даў яму час падумаць! — гучна сказаў Маркіз. — I таму мне цяпер напляваць, што ён зараз сабе думае. Я ж таксама не такі дурны, каб раскідвацца грашыма проста так. Перш чым напісаць заяву на работу, Сапега падпісаў мне вельмі дзелавы дагаворчык, у якім натарыусам завераны ягоныя правы і абавязкі. Таму не думаю, што ён рашыцца качаць правы праз суд. Дагавор ён падпісаў сам, без націску, і, згодна з дагаворам, нават такі прагул, як сённяшні, выйдзе яму бокам.

— Мне неяк не па сабе робіцца. Ты мне, Маркіз, прабач, нагадаў цяпер павука, з абдымкаў якога не вырвацца нікому.

— Час добранькіх дзядзечкаў назаўсёды мінуў! — адрэзаў Маркіз. — Лабухі — народ разбэшчаны, і калі іх не трымаць цвёрдай рукой, яны ўмомант распусцяцца. А калі нават і застануцца пры табе, дык будуць рабіць не тое, што мне трэба, а тое, што ім захочацца.

— А ты працуй з нармальнымі! — наіўна параіла я.

— Дзе ж ты нармальных лабухаў бачыла, каза? — скрывіўся Маркіз. — Яны ўсе скрозь прыпыленыя, ва ўсіх дах скасабочаны. Нічога, хутка ўсе мае птушаняты такі дагавор падпішуць. Толькі тады можна будзе працаваць больш спакойна, не думаючы пра тое, хто з іх заўтра падложыць пад мяне бомбу.

— А калі нехта з іх не паслухаецца, не стане падпісваць?

— Тады я проста замяню іх на паслухмяных. Мне не патрэбныя такія, хто ўяўляе, быццам дасягнуў узроўню суперзоркі. Мне патрэбныя надзейныя лабухі, каб з іх дапамогай мэтанакіравана вяртаць усе тыя грошы, што ўкладваюцца ў мой праект. Інакш наогул працаваць не мае сэнсу!

— Нешта ты за сваімі праектамі не людзей бачыш, Маркіз, а нейкія рэчы, кожная з якіх мусіць займаць адве-

дзенае ёй раз і назаўсёды месца. Я асабіста з табой працаваць ніколі не пагадзілася б...

— А ты са мной і так даўно ўжо працуеш, — цвёрда сказаў Маркіз.

He, ад яго сапраўды можна штохвілінна чакаць розныя сюрпрызы!

— Ты, здаецца, яшчэ не наймаў мяне і не купляў, — сказала я і паднялася з табурэта. — Да таго ж, я танна не прадаюся...

— Ты, маленькая, каштуеш мне не даражэй за Ваўчыцу, — рыкнуў Маркіз. — Але і яна разумела, калі аддацца бясплатна, а калі запрасіць з кліента ўтрая. А ты, Жужа, падумай, чаму так проста ўвайшла ў кантакт з Сапегам, чаму табе адной дазволена пастаянна ацірацца ў нашым пакойчыку.

— А то я цябе была павінна спытацца!

— А то не павінна?! Гэтак сталася, дарагая мая! — Маркіз наблізіўся да мяне і схапіў за плечы. — Сталася таму, што не ты дазволу пыталася, а таму, што я табе той дазвол даў. Я дазволіў табе гутарыць з Вінцэнтам, сустракацца з ім, я дазволю табе з ім нават у ложку пагойдацца. Абы не з Ваўчыцай ён тым займаўся! Мне ж свой чалавек пры Сапегу патрэбны пастаянна.

Тут я не вытрымала.

— Дурань ты, Маркіз, і ўсе разлікі твае — глупства, таму што няма ў іх праўды, а ўсяго толькі голыя развагі. I да Вінцэнта я падышла не пад прымусам, і калі нават у ложак з ім лягу, дык не згодна твайму загаду. Але, разам з тым, не дазволю табе сапсаваць Вінцэнта, які, на ягоную бяду, яшчэ не развучыўся шчыра верыць людзям!

Маркіз глядзеў мне проста ў вочы, моўчкі ківаў, ды твар ягоны выказваў адно: глыбокае спачуванне. Ён выразна шкадаваў мяне. Сапегу, магчыма, кусаў і самога сябе, што раскрыў перада мной усе свае карты, ды ўсё адно не ўспрымаў мяне ўсур’ёз. Я для яго па-ранейшаму быццам бы і не існавала...

— Нягледзячы на тваю палымяную прамову, я нічога мяняць не збіраюся, — нарэшце сказаў ён. — Але калі сітуацыя запатрабуе гэтага, здолею бязлітасна адшыць цябе, Жужа, і ад Вінцэнта, і ад “Зоркі”, ды так, што дарогу назад ты ўжо ніколі не адшукаеш. Павер мне... Шкада. што Ваўчыца гэтак упарта верыла ва ўласную непераможнасць. Ды яна не ўлічыла, што Олеку таксама патрэбныя надзейныя кампаньёны. Ваўчыца між тым захапілася асабістымі пачуц-

цямі і на тым згарэла. Олек жа захапіўся сумеснымі са мной перспектывамі і таксама сеў на загадзя падрыхтаваны кручок.

— Як? Дык гэта ты разам з Олекам усё пракруціў?! — ашалела я. He, Маркіз яўна не жадаў бачыць ува мне чалавека. Ён выкладаў мне ўсё так, быццам бы гутарыў з уласным адлюстраваннем у люстэрку.

— Сумесная аперацыя мела грандыёзны поспех! — усміхнуўся Маркіз. — Адначасова і ў Віцька на Олека кампрамату значна пабольшала. Адбітачкі пальцаў, якія заўтра знойдуць на тых ампулах, належаць Олеку. Як мне ўдалося гэта падстроіць — не скажу. Прафесійны сакрэт, але дзякуючы яму Олек цяпер зробіцца ціхім і паслухмяным!

Ад здзіўлення я толькі ківала галавой. А Маркіз... Ён задаволена ўсміхаўся, нібыта не было сённяшняга вечара, поўнага прыгод, нібыта ўсё ішло як па маслу. А хіба ж не так? Пасля ўсяго расказанага Маркізам ці можна было яшчэ сумнявацца, што яму нешта можа перашкодзіць?

— Вось як яно, Жужа, — сказаў ён. — Як у нас усё няпроста. А ты кажаш — музыка. Што яна? Яна ў самую апошнюю чаргу. У нашай жа рабоце галоўнае — умець круціцца і ўмець пракручваць. А гэтаму ў нас нідзе не навучаць, акрамя як у мяне. Жужа, ты пойдзеш да мяне вучыцца жыць? Курсы — бясплатныя, паскораныя, з гарантыяй. Потым адпрацуеш.

Я нічога не паспела яму адказаць. Адчыніліся дзверы, і ў кватэру ўвайшоў Зуб.

— Ну што? — коратка спытаў Маркіз.

— У “Сівога” сакс не знайшлі, — злосна паведаміў той. — Аляксей сцвярджае, што Вінцэнт нібыта ўзяў інструмент з сабой.

Маркіз павярнуўся да мяне.

— Аляксей, мусіць, сакс з пляшкай “Сталічнай” пераблытаў, — удакладніла я. — Як жа ён мог трымаць у руках сакс, калі браў гарэлку? Дудка засталася недзе там, каля стойкі.

— А цяпер яе там няма! — Зуб бразнуў дзвярыма туалета.

— Так... — Маркіз пачухаў патыліцу. — Да ўсяго іншага дадаўся клопат адносна новага інструмента. Але не буду я Маркізам, каб не прадбачыць такое развіццё падзей і своечасова не падстрахавацца. Ёсць у мяне “Сэлмер” у загашніку, дудка, з якой не сорам на людзі паказацца.

— Пакуль яна прыедзе, тая дудка... — сказаў з-за дзвярэй Зуб.

— Яна хутка будзе, толькі што запіс на радыё давядзецца адкласці на тыдзень, — сказаў Маркіз і шырока ўсміхнуўся. — Насоў не вешаць! Жыццё працягваецца, яно працуе на нас, і вы ў тым жыцці не самыя апошнія дзейныя асобы. Зуб, заўтра рэпетыцыя. Спадзяюся цябе бачыць. А вось гэты... — Маркіз кіўнуў на дзверы пакоя, за якімі спаў Вінцэнт. — Халера з ім! Я сёння добры. Сапега мае трьі дні адпачынку. Потым адпрацуе! Але ён мусіць парупіцца!.. Ён у мяне пайграе яшчэ так, што чэрці ў пекле застогнуць! A ты, Жужа, прасачы, каб Сапега правёў гэтыя дні як у райскіх гародах.

Калі Маркіз пайшоў, Зуб некаторы час бяссэнсава бадзяўся па кватэры, ціха ўключыў музыку, праз шчьіліну ў дзвярах кінуў позірк на Вінцэнта, пасля чаго ўзяў мяне за руку і павёў у свой пакой. На парозе я прытрымала яго.

— Ты чаго? — не зразумеў Зуб.

— Я сёння не з табой, — адказала я.

— Шкада, — адзначыў Зуб. — У такім выпадку добрай ночы.

Я развіталася з ім, зайшла ў пакой да Сапегі, распранулася і асцярожна прылегла побач з вялікім мужчынам. Вінцэнт нешта прамармытаў праз сон, ды адно толькі цмокнуў вуснамі, нібы дзіця, якое шукае соску.

Я прытулілася да ягонага пляча і сціснулася ў камочак. Ну каму яшчэ трэба тлумачыць, як хораша, як утульна было мне ў гэтыя імгненні?..

в) . “Саксафон Чынгісхана”. Вінцэнтп Сапега

Маркіз і сапраўды нічым у гэтыя тры дні мне не замінаў. Увесь тэрмін адпушчанага нам адпачынку Вінцэнт і я правялі на кватэры Зуба. На дзве-тры гадзіны я адыходзіла на працу, каб усім сваім у бібліятэцы запудрыць мазгі сваёй чарговай небыліцай і адпрасіцца на рэшту дня.

Я гатавала Вінцэнту ежу, даведалася, што найбольш ён любіць дранікі з мясам, я карміла яго супам з лыжкі, і тады ён задаволена вурчаў, а потым браў мяне на рукі і адносіў у пакой, дзе я неаднойчы зазірала на сёмае неба. Гэта была, напэўна, адзіна магчымая сітуацыя, калі я магла, ледзь варухнуўшы пальцам, уплываць на вялізнага, дужага мужчыну, вучыць яго некаторым рэчам, пра якія ён, безумоўна, ніколі ў сваім жыцці не задумваўся...

Вінцэнт паступова вяртаўся да сябе. Я не перашкодзіла яму дапіць узятую ў “Сівога” гарэлку, балазе, яе хапіла Вінцэнту літаральна на адзін глыток. Цэлымі днямі, як толькі Браніслаў сыходзіў з дому на рэпетыцыю, Вінцэнт слухаў музыку, і тады я адзначала дзіўную акалічнасць: ён не мог слухаць яе проста так, як слухаюць музыку звычайныя людзі. Спачатку ён пачынаў нешта мычаць сабе пад нос, потым ягоны голас паступова мацнеў, і неўзабаве Вінцэнт спяваў ужо даволі гучна. Гэта не былі звычайныя спевы; хутчэй за ўсё менавіта такім чынам ён імкнуўся замяніць адсутнасць свайго любімага інструмента. Так, ён сумаваў па сваім саксафоне, які, здаецца, прапаў з канцамі, сумаваў так, як можа сумаваць толькі шчыры чалавек па сваім надзейным сябры, страчаным назаўсёды.

Сваім голасам Вінцэнт імкнуўся аднавіць гучанне альта, паказаць, што вырабляў бы ягоны сакс, калі б ён быў тут і раптам узнікла неабходнасць імправізаваць на тую альбо іншую мелодыю з неабдымнай фанатэкі гаспадара кватэры.

Увесь наш “мядовы месяц” раптоўна абарваўся менавіта ранкам чацвёртага дня, калі заспаны Зуб адчыніў дзверы і проста ў пакой, дзе ў ложку спалі мы з Вінцэнтам, уваліўся Маркіз з нябачным мною раней футаралам з пластмасы, які па форме цалкам паўтараў саксафон.

— Ну! — з месца закрычаў Маркіз. — Хто мне не верыў?! Трымай, Вінцэнт, сваю новую дудку, і калі яна будзе табе не даспадобы, я выкіну сакс праз фортку, а сам назаўсёды з’еду на вёску вырошчваць велікодных гусей.

Вінцэнт, як быў у сваіх знакамітых трусах у гарошак, насцярожана прыўзняўся з ложка, шчоўкнуў замочкамі футарала, сабраў саксафон, які нястрымна блішчаў у промнях ранішняга сонца. Вінцэнт нецярпліва прабегся пальцамі па клапанах, уважліва агледзеў муштук з трысцінай, пасля чаго нечакана зняў інструмент з нашыйнага кручка і асцярожна паклаў яго ў ложак побач са мной.

— Ты чаго? — захваляваўся Маркіз.

— Я баюся, — адказаў Вінцэнт.

— Чаго? — не зразумеў Маркіз. — Гэта ж сапраўдны “Сэлмер”, апошняя мадэль, наўё! 3 ім і на людзях паказацца не сорамна, не тое што з тваёй былой клюшкай. Давай, спрабуй!

He, я не адважылася б назваць Маркіза тонкім дыпламатам, таму што тут зусім недарэчы было згадваць згублены Вінцэнтам стары саксафон. Інструмент — усё ж тая рэч,

якую проста неабходна цяпер абмінаць ва ўсіх гутарках. A ён, дурань, нібыта праміж вачэй урэзаў Вінцэнту, каб яму... дзвярыма прыціснула!

— Іграй, Сапега, давай жа! — крычаў Маркіз, з-за пляча якога з насцярогай глядзеў Зуб. Браніслаў, прынамсі, так ніколі б не крыкнуў.

Тады Вінцэнт павольна ўзяў інструмент у рукі, начапіў яго на рэмень, сплюнуў на палыды і сунуў муштук у рот. I я пачула адчайны, рэзкі, высокі крык! Вінцэнт прыслухаўся да здабытага гуку, потым паўтарыў тую ж самую ноту, але гэтым разам пратрымаў яе з паўхвіліны, скрывіўся, прабегся пальцамі па клапанах, выканаўшы дзве-тры няхітрыя гамы. Пасля чаго рашуча паклаў саксафон на ложак.

— He мой, — сказаў ён. — Чужы сакс, мёртвы, халодны.

— Ты здурнеў?! — выбухнуў Маркіз. — Фірма “Сэлмер”, а не тое што твая бязродная дудка! Такі сакс у нас на ўсе сем тысяч цягне, а ён мне гаворыць — мёртвы! Дзе ж ты бачыў трупы па такім кошце?

-— Я яго не адчуваю, — налягаў на сваё Вінцэнт.

— Ну во... А я табе што далдоню?! — не здаваўся Маркіз. — Я ж не патрабую, каб ты ўжо сёння з новай дудкай выходзіў на сцэну, не! Але на рэпетыцыі мусіш быць з ім. I як толькі цалкам абмацаеш інструмент, адразу ж пачнеш працаваць праграму.

Вінцэнт круціў саксафон у руках з такім выглядам, быццам бы такі інструмент бачыў упершыню.

— Я з такой трысцінай іграць не стану, — нарэшце сказаў ён.

— Ты мяне сёння дастанеш, — цяжка ўздыхнуў Маркіз, а Зуб з-за ягоных плячэй толькі зарагатаў.

— Ага, не мела баба клопатаў, набыла саксафон!

— Ну чаго табе яшчэ не хапае? — Маркіз і сам пачаў усведамляць, што вялікае свята з нагоды ўручэння новага інструмента ўжо не атрымаецца.

— Мне трысціна патрэбная сваімі рукамі зробленая, — бубніў Вінцэнт.

— Добра, — пагадзіўся Маркіз, — заўтра разам сядзем у маю тачку і паедзем у знаёмыя лясы шукаць належнае дрэва. Згодны?

— Я пакажу, якое дрэва патрэбнае. — Вінцэнт нарэшце прасвятлеў.

— Вялікі табе дзякуй, ляснік! — сказаў Маркіз і пайшоў з кватэры.

Я апраналася, употай кідаючы позіркі на Вінцэнта. Ён паводзіў сябе чыста як дзіця. Ягоны твар зіхацеў ад задавальнення не горш за сам саксафон. Вінцэнт лашчыў яго, здзімаў нябачныя мне пылінкі, асцярожна кранаў розныя часткі інструмента, пяшчотна сціскаў вуснамі муштук, дзьмуў у яго, і тады саксафон адгукаўся, шыпеў сабе, скуголіў, а твар Вінцэнта пакрывала радасная ўсмешка.

— Мой саксафончык дарагі, — раптам пачула я за ўласнай спінай, рэзка азірнулася і ўбачыла, як гэты вялікі, лахматы мужчына прыціснуў саксафон да грудзей і дакрануўся да яго сваімі тоўстымі вуснамі. Божачкі, ён жа мяне ў гэтыя тры дні не цалаваў з такой пяшчотай!..

Назаўтра Вінцэнт і Маркіз сапраўды селі ў машыну і гадзін праз пяць вярнуліся мокрыя і брудныя, ды затое з кавалкам сухога дрэва. Ледзь скінуўшы з сябе вопратку, Вінцэнт імкліва кінуўся на кухню і варажыў каля духоўкі да самае ночы. Ён нешта рэзаў нажом і лаяўся на Зуба, які з цікавасцю падглядваў за працэсам вырабу самапальных трысцін. Мяне ж Вінцэнт нават на кухню не пусціў, пакінуў без вячэры. Мусіць, баяўся жаночага вока. Мне гэта пазней растлумачыў Зуб, якога Вінцэнт далёка запаўнач таксама выставіў з кухні. Доўгі час Вінцэнт сядзеў каля пліты і даводзіў трысціны да аднаму яму вядомых кандыцый.

— He ведаю, не магу зразумець, чаму самапальная трысціна ў яго наогул спявае, — сказаў мне Зуб, пазяхаючы. Было дзве гадзіны ночы. — Цяжка паверыць, але я ўпэўнены, што яна будзе гучаць не горш за фірмовую!

— Вінцэнт, відаць, нейкае патаемнае слова ведае, — выказала я здагадку.

— Слова не слова, а нешта ў ім ёсць такое, чаго ў звычайнага чалавека не адшукаць на прыпечку са свечкай...

Зуб, не вытрымаўшы працяглага эксперыменту, пайшоў спаць, я таксама прылегла не распранаючыся, і толькі недзе пад ранак, калі за шыбамі завіднела ўжо, я раптам ускочыла ад магутных гукаў, якія разлягаліся па кватэры. Яны мне чамусьці нагадалі роў смяротна параненага бізона. Я, праўда, ніколі ў жыцці не была на паляванні ў.прэрыях, але мне здалося, што прашыты кулямі бізон павінен раўці менавіта так.

— Ты чуеш?! — тут і сам Вінцэнт ускочыў у пакой. — Чуеш, Жужа, які гук? О-о-о! Ён дзесяць такіх муроў, як Берлінскі, знясе. Ды слухай ты! Што з ім у параўнанні тыя фірмовыя трысціны?!

У тое ж імгненне Вінцэнт прасаксафоніў мне нешта такое проста ў вуха. Я зляцела з ложка, прыціснулася да сценкі і закрыла далонямі вушы.

— Вар’ят! — крыкнула я. — Людзі спяць яшчэ, а ты са сваёй дудкай, як...

— Сама ты... Жанчына, адным словам! Баба! — пакрыўдзіўся Вінцэнт і пабег у другі пакой будзіць Браніслава.

I што вы сабе думаеце? Яны, мусіць, канчаткова страцілі адчуванне часу, таму што неўзабаве пачалі іграць дуэтам. Вінцэнт хуценька прымусіў Зуба ўключыць гітару, і распачаўся ранішні джэм. 3-за сцяны да мяне даносіліся вуркатанне Вінцэнта, спеў ягонага саксафона, паценькванне гітары. Я не пярэчу: пагарачылася, таму што зразумець у такі час дзіцячую радасць Вінцэнта было дадзена не кожнаму. А!.. Быў бы ў музыцы сэнс, а там будзем глядзець... Абы толькі не плакала гэтае малое!..

А суседзі Браніслава — людзі з сапраўды жалезнымі нервамі. Альбо яны ўсе — вялікія прыхільнікі джазавай музыкі...

Карацей кажучы, мінула якіх пяць-шэсць дзён, а Вінцэнт падрыхтаваў ужо праграму з новым інструментам. Ягоны чамадан заняў ганаровае месца ў пакойчыку музыкантаў, і Маркіз вырашыў, што будзе ў яго збіраць штрафы за курэнне, мацюкі і спазненні на працу. Чамадан пачаў пакрысе запаўняцца, таму што ў асяроддзі музыкантаў згаданыя вышэй грашкі не пераводзіліся. Чамадан, праўда, быў такі вялікі, што мне падумалася: не, не дажыць мне да таго шчаслівага імгнення, калі ў фібравы цуд немагчыма будзе ўціснуць нават яшчэ адзін пашкаматаны жыццём шэры, як верабей, савецкі рубель.

Там жа, у пакойчыку, дзе мяне ўспрымалі ўжо як свайго чалавека, Маркіз паведаміў пра запіс на студыі радыё.

— Будзем пісаць усе тыя п’есы, што добра абкаталі тут, — растлумачыў ён. — Запіс пойдзе ў фонды радыё, п’есы будуць рэгулярна даваць у эфір, мне паабяцалі, што прапануюць іх і для Масквы. Як вам такія перспектывы?

— Мяне, выходзіць... у Маскве пачуюць? — ажывіўся Чырык.

— Пустое... — махнуў Валяй.

— А на радыё нармальна плацяць? — пацікавіўся Цэцэ.

— Усе пытанні потым! — адрэзаў Маркіз. — Скажу больш: калі ўсё пройдзе добра, у тым ліку і з тэхнічнага боку, я дамоўлюся пра выданне запісаў асобнай пласцінкай. Плас-

цінка, самі разумееце, такая рэч, дзеля якой варта паварушыцца.

— Пласцінка... — раптам пачулі мы ўсе голас Сапегі. — Я магу запісацца на пласцінку? Гэта праўда, Маркіз?

— Я сказаў! — спыніў гаворку Маркіз. — Заўтра а дзесятай раніцы ўсім быць на радыё з інструментамі. А цяпер гайда на сцэну, “хворыя” чакаць не будуць!

Зразумела, што і я апынулася сярод музыкантаў, што вясёлай чародкай пад пільным вокам міліцыянера прайшлі на радьіё...

Мне ў студыі вельмі спадабалася, і я адчувала б сябе наогул на ўсе сто працэнтаў, калі б у галаве пастаянна не ўсплывалі словы Маркіза, якія ён мне сказаў напярэдадні вечарам: “Жужа, вачэй не спускай з Сапегі. Ён на тваім сумленні”.

Божачкі, ну што можа здарыцца з ім тут, калі ўнізе такія сур’ёзныя міліцыянеры са зброяй? Каму яшчэ мог стаць упоперак дарогі мой Вінцэнт?

Тым не менш я навастрыла вушы як ніколі. He ведаю, можа, нехта нешта і хаваў тут ад мяне, ды толькі не музыканты. Зуб, Валяй і Чырык непасрэдна на сходах, што вялі на вышкі, сервіравалі сабе стол па-шведску і запрасілі да яго мяне. Мне што, я ж толькі на адну хвілінку! I ўвогуле, калі па дзесятай гадзіне раніцы глынеш крышачку дарагога каньяку, дык увесь дзень потым пройдзе на пяць з плюсам. Я ведала гэта, таму і не адмовілася ад “Арарата”. Мы яшчэ, як заведзена, пабалбаталі пра сёе-тое, музыканты паўтарылі і тым самым замацавалі славуты выраз: “Без газу няма джазу”. Я ад паўтору адмовілася, хоць мне і вельмі хацелася.

— Дзе Вінцэнт? — спытала я.

— Папісаць пабег, — весела сказаў Чырык і ўсміхнуўся. — Дарэчы, я ўпершыню адзначыў у Сапегі мандраж.

— Эх, а вось са мной аднойчы здарылася... — пачаў новую прыпавесць Зуб, ды я не стала яго слухаць, а скіравалася на пошукі Вінцэнта.

Спынілася каля мужчынскага туалета, прыслухалася і пайшла было далей, як раптам пачула з-за дзвярэй голас Цэцэ: “Ну, як яно? Нармальна пайшло, у кайф?”

Мяне нібыта аса джыганула. Я адскочыла за вугал, прыціснулася да сценкі і нервова закурыла. Нешта вельмі благое пачулася мне ў словах Цэцэ, і я была ўпэўнена, што ён мог іх казаць толькі Вінцэнту. Але ж з якой нагоды?

Я пачула, як два чалавекі выйшлі з туалета і пакрочылі ў бок студыі. Мой недакурак выпісаў акуратную траекторыю і дакладна апусціўся ў кошык каля супрацьлеглай сцяны, a сама я, быццам мыш, праслізнула ў калідор. Ніколі я так не хвалявалася, як у гэтыя імгненні. Здавалася б, што тут такога: такі ж самы туалет, толькі дзверы крыху іншыя — з малюнкам малайца з вусамі, а вось зайсці ў мужчынскі туалет жанчыне — проста страшна! Я агледзелася і праскочыла ўнутр, нават не падумаўшы, якую рэакцыю можа выклікаць там маё з’яўленне ў каго-небудзь з прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва.

У туалеце было, на шчасце, пуста, ды нейкі паляўнічы сверб цалкам захапіў мяне. Я зазірнула ў кожную з трох кабінак, шукаючы нейкіх доказаў — пустую бутэльку, можа, які іншы посуд з-пад спіртнога. Дарма. Тады я перамагла сорам і запусціла руку ў кучу папер, якімі быў перапоўнены кошык пад умывальнікам. Мой улоў быў такі ж плённы, як і нечаканы. Уражаная, я трымала ў руках шпрыц аднаразавага выкарыстання з рэшткамі нейкай вадкасці ўнутры.

Няўжо ён мог мець нейкае дачыненне да Вінцэнта? Няўжо з нагоды менавіта гэтай порцыі наркаты выказваўся Цэцэ? Значыць, і тады, напярэдадні джэма ў “Зорцы”, дзякуючы “дапамозе” Цэцэ Вінцэнт і паклаў усіх на лапаткі? Што рабіць? Пабегчы ў студыю і паведаміць Маркізу? Ды ён столькі часу прабіваў гэты запіс, столькі паклаў на яго ўласных грошай... А тут я, шпрыц гэты... Запіс, зразумела, Маркіз адразу ж адменіць, і многае што аўтаматычна паляціць кату пад хвост. Казаць нешта Вінцэнту тым больш не мела сэнсу. Яму што? Ён ужо ўкалоўся, гадзіна! Мне ж абяцаў больш не піць, не браць розную атруту! Тут сапраўды вінаваты Цэцэ, але як я магу даказаць ягоную віну? Ён жа мяне пры ўсіх на смех падыме, калі спытае, дзе я знайшла шпрыц. А ён абавязкова спытае!..

Няма чаго, значыць, тут тырчма тырчаць. Яшчэ прынясе каго ў туалет...

Я асцярожна выбралася на калідор, дзе, дзякаваць Богу, нікога не было, і пайшла ў студыю, паклаўшы загорнуты ў туалетную паперу шпрыц у бакавую кішэню курткі. У студыі ўсё ішло сваім парадкам. Па той бок вялікай шыбы з трыма радамі шкла завіхаліся музыканты і тэхнікі, рыхтуючы інструменты і мікрафоны. Тут жа, у пакоі гукарэжысёра, некалькі жвавых і прыстойных хлопчыкаў рупліва выстаўлялі гучанне на вялікім, з більярдны стол, пульце з мноствам

самых розных ручак і кнопак. Каля пульта павай праходжваўся Маркіз.

— Значыць, мы дамовіліся, Сяргей: запіс не спыняць, што б там у студыі ні здарылася, — сказаў ён мужчыну з бародкай, які адзін сярод тэхнікаў выглядаў крыху старэйшым. — Мне спатрэбяцца ўсе трэкі, нават тыя, якія яны не дайграюць да канца. А Сапега будзе саліраваць столькі, сколькі ён сам вырашыць. Потым ужо мы з табой будзем адбіраць запісаны матэрыял.

— У мяне студыя заказана роўна на восем гадзін, — супакоіў Маркіза Сяргей. — He хвалюйся за нас. Мы сваё зробім, а ўсё іншае залежыць толькі ад іх.

Сяргей кіўнуў у бок музыкантаў.

Я думала, што будзе так: музыканты зайшлі ў студыю, падключылі інструменты і пачалі запісвацца. Дзе там! Адны толькі барабаны гукарэжысёр выпрабоўваў хвілін з сорак! Мне ўжо абрыдла слухаць аднастайныя ўдары Цэцэ, і калі б настройка яшчэ крыху зацягнулася, я, далібог, уляцела б у студыю і ўсадзіла яму той шпрыц у тое самае месца, адкуль ногі растуць.

— Сядзь, не круціся пад нагамі! — гаркнуў на мяне Маркіз, і я адразу зашылася ў куточак, адкуль, аднак, бачыла практычна ўсю студыю.

Нарэшце Сяргей звярнуўся да Маркіза:

— Ну што? Нібыта ўсё гучыць няблага. Будзем спрабаваць?

Маркіз націснуў нейкую кнопачку на пульце і сказаў у мікрафон:

— Увага, пачынаем! Першай будзем пісаць п’есу... “Чатыры браты”! 3 богам, мае хлопчыкі!

Я заўважыла, як Валяй сплюнуў на падлогу, а Вінцэнт, не тоячыся, перахрысціўся. Цэцэ адбіў адлік, шчоўкнуў магнітафон, і запіс пачаўся.

3 самага пачатку пакаціла не так і добра: Маркіз разоў з пяць спыняў запіс першай п’есы. Яму ўвесь час нешта не падабалася, ды я хутка зразумела ягоныя хітрыкі: гэткім чынам ён як бы імкнуўся раззлаваць музыкантаў, настроіць іх адпаведным чынам на сур’ёзную працу, даваў ім неабходную танальнасць, здаровую агрэсіўнасць, без чаго немагчыма было чакаць плённых вынікаў.

Вінцэнт, здавалася, нічым не вылучаўся сярод іншых музыкантаў. Ён уважліва слухаў Маркіза, часам нават згаджаўся з ім, караціў уласныя сольныя эпізоды, аднак быў,

як заўсёды, нешматслоўны. I па ягоных паводзінах немагчыма было здагадацца, што ён нядаўна ўліў у сябе нейкую атруту. Ягоны “Сэлмер” спяваў, вуркатаў, папіскваў у час запісу наступных некалькіх тэм, калі Маркіз перастаў ужо ўмешвацца ў творчы працэс, а проста стаяў і слухаў, часам прыплюснуўшы вочы. Ды я адзначыла, што літаральна з кожнай хвілінай Вінцэнт усё больш заводзіўся, а гучанне ягонага саксафона рабілася ўсё больш драпежным, рэзкім, нават вісклівым. Мусіць, усё і скончылася б на той самай ноце, калі Маркіз спыніў запіс.

— Хлопчыкі, усё, што мы мелі сёння зрабіць, зроблена на “выдатна”! — сказаў ён. — Сяргей не дасць схлусіць. Але ў мяне ёсць яшчэ... амаль паўтары гадзіны студыі. Дык што, паімправізуем хіба на ўласную ўцеху? Як ты, Вінцэнт, у норме?

Стоячы пасярэдзіне студыі, Вінцэнт павольна агледзеўся. Чырык нешта сказаў яму і гучна зарагатаў. Вінцэнт адступіў у глыб памяшкання і на некаторы час знерухомеў, стоячы спінай да нас. Я быццам бы на ўласнай скуры адчувала, як ён напружана разважае. Потым ён рэзка павярнуўся да музыкантаў, нешта найграў ім на саксафоне, нешта паказаў на пальцах, музыканты перакінуліся паміж сабой некалькімі словамі, пасля чаго Вінцэнт кіўнуў нам: можна запускаць магнітафон!

Сяргей паварушыў на пульце ручкамі.

— Тэма Сапегі! — пачулі мы вясёлы голас Чырыка. — Выконваецца ўпершыню!

Але перад тым, як яны пачалі іграць, Вінцэнт пахіснуўся, схапіўся рукой за пюпітр, хоць ужо праз якое імгненне стаў цвёрда, рашуча схапіў ротам муштук і даў знак калегам.

Спачатку мне здалося, што на прысутных абрынуўся гук рэактыўнага самалёта, які непасрэдна над нашымі галовамі рваўся ў неба. Валяй наваліўся на кантрабас, Зуб зацята церабіў адну струну, Чырык малаціў па клавішах раяля, a Цэцэ наводмаш лупцаваў па талерках, барабанах, па ўсім, што толькі траплялася пад руку. На фоне гэтага гукавога вэрхалу Вінцэнт разрываў паветра студыі кароткімі, пранізлівымі нотамі, якія рэзалі слых і прымушалі шчыльна заціснуць вушьі. Такі пачатак п’есы, прызнацца, зрабіў уражанне і адначасова азадачыў.

— Во дык увінцілі! — крыкнуў Сяргей. — Высокі клас!

Раптам па знаку Вінцэнта бязладная вакханалія гукаў у

адзін момант абарвалася, і Вінцэнт павёў прыгожую меладычную лінію — спачатку ціха, напаўдыхання, а потым усё гучней і гучней. Паступовае нарастанне дынамікі было ледзь прыкметнае, толькі мне зноў падалося, што на нагах Вінцэнт стаіць усё больш няўпэўнена. Як заўсёды, ягоны твар пакрыўся потам і счырванеў, але ён працаваў бесперапынна, не дазваляючы ні на імгненне адпачнуць ні сабе, ні партнёрам. Мінула яшчэ пару хвілін, і я канчаткова страціла ўсякае адчуванне часу, таму што Вінцэнт ні разу не дазволіў саліраваць іншым; наадварот — ён усё больш і больш падганяў музыкантаў, змушаў іх павялічваць тэмп, аж нарэшце давёў яго, здавалася б, да мяжы магчымага. Ягоныя пальцы з неверагоднай хуткасцю лёталі па целе саксафона, гучалі такія рваныя, кароткія ноты, што ўсе яны зліваліся ў адзіную магутную, чарадзейную плынь, якая, быццам бы вадаварот, уцягвала ў сябе, выкручвала да болю ў касцях, несла стогны і крыкі.

Хлопцы каля пульта знерухомелі, сталі як загіпнатызаваныя, і ніхто з іх нават не зрэагаваў, калі Вінцэнт адступіў ад мікрафона, павярнуўся спінай да шыбы і цалкам паглыбіўся ў сябе і ўласную музыку, якую цяпер чуў, здаецца, толькі ён адзін.

Першы не вытрымаў Браніслаў. Ён адхінуўся ад гітары, сцяўся ў глыбіні крэсла ў камочак і спадылба моўчкі ўтаропіўся ў Вінцэнта, які хадзіў па студыі, размахваў саксафонам, быццам бы вострай касой.

— Мікрафон на жураўля! — апамятаваўся Сяргей.

Пару хлопцаў кінуліся ў студыю, і неўзабаве побач з Вінцэнтам стаў адзін з іх, трымаючы на доўгай стойцы вялікі мікрафон. Хлопец ценем хадзіў за саксафаністам па студыі.

А Вінцэнт, здавалася, ужо не звяртаў ні на што ўвагі. Ён круціўся па студыі, глытаў, як рыба, паветра, каб прапусціць яго праз свой інструмент, і тэмп выканання, які ён трымаў, быў ужо проста неверагодны.

— He магу! — крыкнуў Чырык і гучна зачыніў вечка раяля.

— Працягваць! — замычаў Вінцэнт і абрынуў на нас новую порцыю гукаў — дзікіх, вар’яцкіх, ад якіх разрывалася галава.

Валяй з вытрашчанымі вачыма выпаўз са студыі і сеў проста на падлогу, схапіўшыся за сэрца. Апошні здаўся Цэцэ: ён шпурнуў палачкі праз усю студыю і злосна пнуў нагой вялікі барабан.

— Я ж вам ад самага пачатку казаў — вар’ят! — закрычаў ён. — Спыніце вы яго, а то я ні за што не адказваю!

А Вінцэнт між тым і не думаў спыняцца. Збялелы Маркіз сціснуў плячо Сяргея, які скамянеў над пультам. Стужка на магнітафоне па-ранейшаму круцілася сабе, спраўна запісвала неверагоднае сола музыканта. Здавалася, яшчэ імгненне — і шкло ў студыі разляціцца ўшчэнт, і гукі саксафона вырвуцца на свабоду, панясуцца віхурай па вуліцы, змятаючы на сваім шляху ўсё, што трапіцца ім насустрач.

Сапега шырокімі крокамі хадзіў па студыі, пінаючы нагамі крэслы, пюпітры, якія ад ягоных удараў з грукатам разляталіся ў розныя бакі. Хлопец з мікрафонам нейкім цудам паспяваў за саксафаністам, мабыць, назаўсёды страціўшы надзею на тое, што гэты запіс калі-небудзь скончыцца...

—Толькі не выключай мікрафон, прашу цябе! — маліў Маркіз гукарэжысёра, ды той проста не ў стане быў нешта адказаць.

Вінцэнт наблізіўся да шыбы, прыціснуўся да яе тварам. Над ягонай галавой у той жа момант завіс мікрафон, але Вінцэнт толькі адмахнуўся ад яго, як ад дакучлівай мухі, ні на імгненне не спыняючы сваё раз’юшанае сола. Перакошаны твар музыканта, здавалася, яшчэ праз якую хвіліну выдавіць шкло і ўлезе сюды, у пакой гукарэжысёра, несучы з сабой ураган, глабальную катастрофу, бедствы, якія дагэтуль і не мроіліся людзям. Вінцэнт хіба што ўжо і не думаў, што і як яму іграць: ён проста крычаў праз свой саксафон, не ў сілах стрымаць свае эмоцыі, думкі, пачуцці...

Ды нечакана гукавая навала абарвалася. Цяжка дыхаючы, Вінцэнт спадылба зірнуў праз шкло на нас так, нібыта глядзеў з-за кратаў, павольна памацаў позіркам кожнага ў студыі. I тут мы пачулі ягоны здаўлены, глухі голас:

— Ну што, сукі?! Цяпер вы разумееце, як трэба іграць джаз? Вы ж нічога не разумееце! Таму што гэта не я іграў сёння. Гэта я іграў праз сто гадоў! *

Вінцэнт адшпіліў ад нашыйнага рэменя саксафон і з сілай шпурнуў яго на падлогу. Мікрафон спраўна занатаваў і гэты гук. Насупіўшыся, Вінцэнт з-за шкла зноў зірнуў на нас, гучна вылаяўся і выскачыў са студыі.

* Паводле звестак, прыкладна гэтак жа: “Я іграю ўжо заўтра!” — выказаўся ў час запісу ў Нью-Йорку Чарлі Паркер — чалавек, дзякуючы якому нарадзіўся сучасны джаз. (Заўвага аўтара).

— Спыніце яго! — прахрыпеў Маркіз.

— Пакажыце мне таго дурня, які голымі рукамі спыніць цягнік, — сказаў Сяргей і толькі цяпер выключыў магнітафон.

Такім дурнем аказалася я. Вечаровае сонца праз вокны разанула мне па вачах, я птушкай паляцела ўніз па сходах, прапускаючы прыступкі, аж пакуль на апошняй з іх не грымнулася на калені проста перад паставым міліцыянерам. Накульгваючы, панеслася па вуліцы ўслед за Вінцэнтам, які шырока крочыў, размахваў рукамі і нешта гучна мармытаў.

Людзі на вуліцы расступаліся перад ім, азіраліся ўслед. А я думала пра адно: мушу яго затрымаць, супакоіць, вярнуць на гэты свет з тае будучыні, ад якой нас усіх знянацку адрэзалі доўгія сто гадоў. He патрэбная мне праз тыя гады нават найбольш чарадзейная музыка! Мне патрэбны яе выканаўца, але — сёння.

Я мушу вярнуць яго з будучыні!

  1. СОЛА АД БРАНІСЛАВА ЗУБЧОНКА

(кода)

  1. a) . Tea For Two

(“Гарбата для дваіх”).

Вінцэнтп Юманс

Я, прызнацца, вельмі спадзяваўся на тое, што Жужа ўсё ж дагоніць Вінцэнта, спыніць яго. Я нават быў упэўнены, што так яно і будзе, таму не надта хваляваўся за яго, згадваючы, дзе неўзабаве змагу іх дваіх адшукаць.

Ды найперш неабходна было перавесці дыханне, ачаломкацца, бо тое, што вырабляў Вінцэнт у студыі, не ўкладвалася ні ў якія рамкі. He думаю, што ягоную музыку належным чынам ацанілі мае шаноўныя калегі-лабухі: іх першнаперш уразіў знешні бок таго, што здарылася, — і тое, што Вінцэнт здолеў саліраваць на працягу ці не гадзіны без перапынку, і тое, як ён паступова завёўся і потым шалеў, нічога не бачачы, і нават тое, што ўся ягоная музыка, напэўна, так і засталася для іх незразумелай. Чырык моўчкі сядзеў на падаконніку, апусціўшы галаву на калені, Валяй узняўся на ногі і на ўсе грудзі зацягваўся цыгарэтным дымам, не стрымліваючы дрыжанне ва ўсім целе, а Цэцэ, сціснуўшы

кулакі, біў імі ў сценку і як заведзены паўтараў: “Жывёла, бляха, здзічэлая жывёліна!”

I ніводзін з іх, даю слова, нават не задумваўся ні на хвіліну, што Вінцэнт сказаў такі вельмі істотную рэч: ён і сапраўды іграў тое, што паўсюдна будуць іграць многія музыканты няхай сабе і не праз сто гадоў, але, безумоўна, і не заўтра. А што ягоная музыка была сапраўдным мастацтвам з будучыні, якое цяжка было зразумець сёння нават дасведчаным музыкантам, я не сумняваўся, таму што вельмі выразна адчуваў у ёй і жалезную ўнутраную логіку, і паслядоўнасць выкладання музычнага матэрыялу, дакладную ягоную распрацоўку, развіццё тэмы і абумоўленасць тых альбо іншых прыёмаў гуказдабывання, тэмбраў, рытмічнай структуры, гарманічных пераходаў. Але найбольш мяне пераконвала тое, што Вінцэнт час ад часу прыкметна памыляўся, ягоныя імправізацыі, бывала, заходзілі ў тупік, у сляпы завулак, і тады, каб выбіцца зноў на шырокі шлях вольнага музыкавання, ён быў вымушаны літаральна крышыць муры, рушыць усё тое, што ён так ашчадна будаваў і што яму цяпер замінала. Менавіта такія эпізоды больш за ўсё і ўздзейнічалі на маіх калегаў. Ды я сам успрымаў бы ўсе выкрунтасы Вінцэнта як чыстай вады выбрыкі недалёкага чалавека, калі б не ведаў ягоную нештодзённую логіку музыканта, неверагодна моцны характар, для якога не існавалі нейкія невырашальныя праблемы ў імправізаванні. Я шмат дзён быў побач з ім, каб сцвярджаць: ён сёння ўсё рабіў звышасэнсавана і свядома. Я даўно ўжо зразумеў, што ва ўсіх ягоных учынках маецца свой сэнс, зразумелы хутчэй за ўсё аднаму яму, і ён часам настолькі перакананы ў сабе, што і думаць не думае пра тое, каб не падацца каму-небудзь смешным ці хоць бы недарэчным. Ён проста жыве, а не прыстасоўваецца да рэчаіснасці, як тое робяць іншыя. I ў тым ягоны галоўны плюс. I калі б мае калегі пазбыліся сваёй спрадвечнай звычкі на кожным кроку азірацца назад ды раўняць сябе па іншых, іх магчымасцях і здабытках, калі б яны хоць час ад часу нават спрабавалі зазірнуць у заўтра, яны б тады зайгралі так, што ўвесь свет стоячы вітаў бы кожную п’есу ў іх выкананні...

Добра яшчэ тое, што сёння ў “Зорцы” быў для нас запланаваны выхадны. Я пайшоў дадому пешшу, на поўныя грудзі дыхаў густым гарадскім паветрам, поўным цяжкіх, пераспелых пахаў. Цямнела неяк вельмі ж спакваля, асцярожна, і я, ачмурэлы ад працяглай работы ў студыі, не зважаў

на пошум машын, вісклівыя галасы людзей. Я крочыў па вуліцы і зайздросціў Вінцэнту, таму што выдатна разумеў: сыграць так, як ён, я быў няздольны.

Дзверы ў маю кватэру былі незачыненыя. Цішыня ахутвала кватэру, і мне раптам зрабілася млосна: калі сюды наведаўся нехта чужы, дык многія дарагія мне хатнія рэчы, напэўна, зажывуць асобным ад мяне жыццём. Але з пакоя да мяне даляцеў магутны, сакавіты храп. Я адразу ж супакоіўся і за хатнія рэчы, і за сябе, і за Вінцэнта.

Карціна была годная пэндзля адмысловага мастака-баталіста. Вінцэнт ляжаў на спіне, шырока раскінуўшыся па ўсім ложку. Расшпіленая да пупа кашуля, ваенныя штаны маскіровачнай афарбоўкі ды грубыя чаравікі, якія ён нават і не падумаў скінуць, перш чым плюхнуцца на мой ложак. Галубіца Жужа сядзела ў ягоных нагах і, здавалася, не дыхала, ахоўвала заслужаны адпачынак свайго асілка. Вінцэнт і сапраўды выглядаў як стомлены зацятым паядынкам волат, асабліва калі ўлічыць напаўпустую пляшку “Сталічнай” ды талерку з салам, што стаялі на падлозе каля ложка. Але я быў упэўнены: гэтая бутэлька — не першая. На першай ён у такіх сітуацыях не спыняўся.

— Можна, я тут з ім застануся? — жаласна запытала мяне Жужа.

Якая выхаваная, глядзі ты на яе! Нібыта і не ведае, што яе адсюль цяпер хіба што на трактары выцягнеш. А дзе ж я вазьму яго позна ўвечары, той трактар?

Вінцэнт зноў гучна захроп, і Жужа ў той жа момант схапіла яго за нагу, злёгку тузанула яе. Храп адразу ж абарваўся. Сапега адкрыў рот, аблізаў вусны і так застаўся ляжаць, ашчэрыўшыся. Рэзкі пах гарэлкі ўдарыў мне ў нос.

— Ты б хоць ягоныя гаўнадавы зняла, — сказаў я Жужы. — Усё ж у ложку знаходзіцца, а не ў хляве...

— Я тут усё-ўсё прыбяру, Браніслаўчык, бялізну памыю, падлогу, зраблю ўсё чыста як у бальніцы, — хуценька затараторыла Жужа ў адказ. — Ты ж разумееш, Зуб, што яго нельга вось так пакідаць, аднаго, а сам ты не дасі рады з ім, тут жаночыя рукі патрэбныя, а хто лепш за мяне яго ведае, я ж Аленцы пра цябе толькі добрае заўсёды казала, вось і ты мне цяпер не адмаўляй...

— Ды рабіце вы што хочаце! — абарваў я Жужу і накіраваўся ў другі пакой.

Бач ты яе! Жужа мне быццам умовы паставіла. Аднак жа я вельмі не люблю, калі гарэлку праглынаюць такімі, як

Вінцэнт, порцыямі. Тым больш — маю. У халадзільніку, напэўна, пуста ўжо. Таму я вярнуўся ў той пакой, моўчкі забраў бутэльку і на кухні зліў сабе ў чарку ўсё, што ў ёй заставалася. Мне крыху гарэлкі цяпер таксама не пашкодзіць...

Ранкам мяне пабудзіў тэлефонны званок. У гэты момант насценны гадзіннік якраз адбіваў восьмую.

— Зуб, спадзяюся, Сапега адшукаўся? — замест прывітання сказаў Маркіз.

— Куды ён падзенецца? — буркнуў я, шкадуючы, што Маркіз не знаходзіцца побач. Таму што ў мяне было вялікае жаданне запусціць чым-небудзь яму проста ў макаўку.

— Дзякаваць Богу! — павесялеў Маркіз. — Значыць, каб вы разам з ім былі сёння роўна за гадзіну да пачатку праграмы.

— Ага! — згадзіўся я. — Толькі спярша разбяжымся!

— Што? А ну дай мне Сапегу! — запатрабаваў Маркіз.

Можа, калі Маркіз не зразумеў мяне, Вінцэнт яму ўсё растлумачыць належным чынам?.. Я нічога не сказаў Маркізу, пайшоў у пакой, дзе ўчора пакінуў парачку галубкоў. Гняздо было пустое: скамечаная бялізна на ложку, перакуленае крэсла, недакуркі ў папяльнічцы, што стаяла на падлозе. Карацей, у пакоі быў поўны і выключны парадак, такі, якім яго разумее Жужа.

— Маркіз, мы будзем роўна за гадзіну да пачатку, — паабяцаў я, калі вярнуўся да тэлефона, і адразу ж паклаў тэлефонную трубку.

У сваю родную “Зорку” я прыйшоў не за гадзіну да пачатку праграмы, а за дзве. У нашым пакойчыку нікога яшчэ не было. Я паклаў на столік футарал з гітарай і спусціўся ўніз, да ўваходных дзвярэй, дзе стаяў шаноўны дзяжурны — Андрэй Захаравіч.

— ПІто піша заходняя прэса адносна нашых эканамічных перспектыў? — спытаў я, кіўнуўшы на замежную газету, якую Андрэй Захаравіч, як звычайна, трымаў на дзяжурстве пры сабе.

— Табе адно жартачкі, — адказаў Андрэй Захаравіч. — Але сам бачыш: розніца паміж меню рэстарана “Інтурыст” і паліцамі звычайнага гастранома сёння, згадзіся, дастаткова істотная.

— He думаю, што нашых гасцей будуць калі-небудзь карміць кількаю ў таматным соўсе, — заўважыў я. — Гэтак яны зусім перастануць сюды прыязджаць.

— Ты хочаш сказаць, што для айчыннай публікі іграць нашым лабухам вялікага інтарэсу няма? — спытаў Андрэй Захаравіч.

— I гэта таксама, — згадзіўся я. — Таму што той, каго толькі рублі цікавяць, можа хоць сёння пераключыцца выключна на жмуроў. He думаю, што ў хуткім часе ў гэтай галіне сервісу пачнуць разлічвацца валютай. У жмуровым cepBice і на якасць не дужа зважаюць, і рэпертуар строгі і пастаянны, і грошай значна больш.

— Значыць, цябе тут, акрамя грошай, яшчэ нешта трымае?

— Але! — зноў пагадзіўся я. — Можаш гэта, Андрэй Захаравіч, назваць прагай да высокага мастацтва.

— Скажы тады, Браніслаў, чаго ж вы да сябе Вінцэнта тады прыцягнулі? — працягваў выпытваць Андрэй Захаравіч. —Таксама дзеля высокага мастацтва? Ці дзеля зялёных паперак?

— Ну, зялёныя якраз не так часта бываюць, як хацелася б... — паправіў я. — Ведаеш, Андрэй Захаравіч... Мастацтва і грошы тут узаемазвязаныя такім чынам, што адно без аднаго траціць усялякі сэнс. Грошы...

Тут Андрэй Захаравіч раптам шпурнуў газету на падлогу і наблізіўся да мяне, паклаў руку на маё плячо.

— Ну што твае дохлыя грошы? Што яны? Чаму вы ўсе, лабухі, толькі аднаму богу і моліцеся?

— Час такі, — паспрабаваў я абараніцца.

— Вы — такія, а не час! — злосна адказаў Андрэй Захаравіч. — Ох, як вы прывыклі на час усё валіць! Вы ж самі павызначалі ўласныя рамкі, уласныя законы і правілы з тым, каб вам было зручна, выгадна, утульна. Інціыя законы, правілы вас толькі раздражняюць, і калі да вас, у кола лабухаў, трапляе чалавек з адметнымі поглядамі на тое, чым вы займаецеся штодня, вашая бражка зробіць усё, каб выпхнуць гэтага чалавека з вашага кола назаўсёды. I з Вінцэнтам, баюся, здарыцца тое ж самае!

— Ты не суроч, Андрэй Захаравіч! — запярэчыў я, хоць і адчуў, што выслухваць праўду я не вельмі люблю.

— Ды не сурочу я! — крыкнуў Андрэй Захаравіч. Дзяжурныя міліцыянеры натрэніравана азірнуліся на крык. — Проста я ведаю людзей крыху лепш за цябе, жыццё вывучыў не па падручніках, а на ўласнай хрыбеціне.

— Ну вось, цяпер, здаецца, самы момант, калі бацькі пачнуць вучыць дзяцей, як ім жыць, — адмахнуўся я.

— Вось што... — сказаў Андрэй Захаравіч. — Зараз мне падмена будзе, а ты тым часам вазьмі ў кавярні гарбаты з якім бутэрбродам. Сёе-тое я павінен усё ж табе растлумачыць...

У такі час у кавярні было нешматлюдна. Я ўзяў сабе каву і сто грамаў “Чынзана”, Андрэю Захаравічу — шклянку моцнай цэйлонскай гарбаты і самы дарагі бутэрброд з каўбасой.

Ён прыйшоў хвілінаў праз пяць, моўчкі прысеў побач і пачаў круціць у руках гарачую шклянку.

— Ты, Браніслаў, напэўна чуў, дзе я быў пасля вайны і чым займаўся, — нарэшце сказаў ён.

— Так, нешта ў самых агульных рысах, — прызнаўся я. — Недзе на Поўначы ці дзе яшчэ ты нібыта сцярог зэкаў у лагеры...

— Зэкаў, так, але зэкаў няпростых. Палітычных, скрозь пяцьдзесят восьмы артыкул. Людзі ў лагер траплялі самыя розныя. Найбольш разбэшчаны розум не здолеў бы сабраць на невялічкім кавалку зямлі, на Калыме, такую неверагодную мешаніну лёсаў і біяграфій.

— Газетны стыль, — адзначыў я. — Ты столькі газет начытаўся, што і сам цяпер як газета гаворыш. А я такое ўжо колькі разоў чытаў!

— Дапускаю, — неяк абыякава адказаў Андрэй Захаравіч. — Але калі б хоць адзін тыдзень ты сам пабываў у маёй скуры, дык, напэўна, цяпер казаў бы нешта зусім іншае.

Я хацеў яшчэ нешта запярэчыць, ды Андрэй Захаравіч упэўнена прыціснуў маю руку да стала.

— Ты лепш паслухай, што я табе раскажу...

Легенда пра джазмена,

які адтрубіў уласны лёс да канца

У нашым лагеры было каля тысячы чалавек, спачатку выключна палітычныя. Сам разумееш, сярод зэкаў трапляліся самыя розныя людзі. I я выдатна разумеў, што так званых ворагаў народа сярод іх пракгпычна не было. Разумеў я гэта, відаць, таму, што ў органы быў запрошаны не з сялянскага асяроддзя, як большасць маіх аднагодкаў, a ўжо пасля таго, як правучыўся ў інстытуце. Нешта, прынамсі, меў самастойнае ў галаве, хоць ваенная рамантыка пераважала ўсё. Мяне прызвалі ў армію пасля трэцяга кур-

са і маіх настойлгвых просьбаў, неўзабаве накіравалі на паскораныя спецыяльныя курсы НКУС. А потым ужо прызначылі ў службу аховы, і, такім чынам праз некалькі гадоў па загадзе я і ўзначаліў адзін з лагераў пад Магаданам.

Аднойчы сярод навічкоў, што прыгналі з чарговым этапам, я заўважыў зэка, які сярод іншых вылучаўся сваім узростам. Было яму ўсяго семнаццаць гадочкаў, а праходзіў ён між тым па трох падпунктах пяцьдзесят восьмага артыкула. Сам сабе я адразу ж адзначыў: гэты — не жылец. Сёй-той вопыт у мяне ўжо быў, а тут — у суме трыццаць пяць гадоў агульнага тэрмгну... Мне і сапраўды было добра вядома: у такіх лютых умовах многім хапала і трох гадоў, года нават, каб назаўсёды знікнуць з твару зямлі. Ды што гадоў!.. Месяцаў часам, тыдняў... Ды найбольш мяне зацгкавіў не ўзрост зэка, не тэрмін ягонага зняволення: ён быў немец, такі пародзгсты немец з гучным баронскім прозвгшчам. Вілька — гэтак яго клікалг ў бараку, г ён заўсёды радасна адгукаўся: “Я, я!” Імя ягонае было Вільгельм, і быў ён сам нейкі безабаронны, адкрыты. Вось чаму я і падумаў: не, тут яму ніяк не выжыць.

Разам з тым неяк падсвядома мяне пацягнула да маладога немца. Чаму — не ведаю. Магчыма, таму, што быў ён не нашмат маладзейшы за мяне. Магчыма, і таму, што прыцягвала спецыяльная адзнака ў ягонай асабовай справе. Дванаццацігадовым хлопчыкам ён, сукін сын, уступгў у фольксштурм, за нейкія тры месяца здолеў падпаліць фаустпатронамі некалькі нашых танкаў і атрымаць пры гэтым дзве нашыўкі за раненні. Мне між тым вайна, дзеля якой я па ўласным жаданні кінуў інстытут, толькі ў снах і бачылася. А тут — нейкі смаркач, худасочны фрыц, але ж, як ні круці, — герой, ардэнаносец!

Карацей кажучы, я ўзяў над ім своеасаблівае апякунства. Спачатку выклікаў да сябе, пагутарыў, параспытаў пра сёе-тое, папрасіў расказаць, як жа ён здолеў у дванаццаць гадоў “Жалезны крыж” атрымаць. I хутка пераканаўся: ды не які ён не вораг, а проста звычайная дурніца, ахвяра абставін, гэтага прыдуркаватага фюрэра, які дзеля ўласных гдэй гатовы быў паслаць на бойню ўсю сваю крагну разам з дзецьмі. I вось тады, можа, упершыню я г сам задумаўся над тым, што ж адбываецца ва ўласнай краіне. На маё разуменне, гэтага Вільку трэба было добра адпрасаваць папругай і здаць у рукг бацькам, але трыццаць пяць гадоў... За што? Ты вось, Зуб, калі б апынуўся на яго-

ным месцы, хіба не страляў бы, не пуляў фаусты? А куды б ты падзеўся? Час быў такі, сам жа кажаш, а піянеры-героі, як пазней высветлглася, былі не толькі ў нас, але і ў немцаў таксама. Толькі нашых у нас лічылі героямі, а немцаў — сам ведаеш кім.

Вось чаму я, начальнік зоны, вырашыў зрабіць усё, каб дапамагчы гэтаму хлопцу. Я шмат чым рызыкаваў: можаш уявіць сабе, што такое — тайныя ўрокі нямецкай мовы ў лагеры з палітычнымі вязьнямі. Асабліва калі выкладчыкам выступаў зняволены. Ды я пайшоў на гэта. Вілька добрасумлен-на тлумачыў мне законы нямецкай мовы, але ў такія хвіліны я быў за яго спакойны: ён знаходзіўся асобна ад блатных, якіх неўзабаве падкгнулі ў лагер, быў у цяпле, атрымліваючы пры гэтым дадатковую пайку. Я мог яе сабе дазволгць, таму што ў сваёй зоне быў усё ж маленькім царком. А настаўнік з Вількі атрымаўся добры: дзякуючы яму, я і цяпер досыць свабодна чытаю па-нямецку, ды г ў французскай мове нешта разумею, самастойна дайшоў. Урокі былі карысныя і для яго самога: здольны да моў Вілька, які няблага ўжо лапатаў па-руску, значна пашырыў свой слоўны запас.

Ды аднойчы мне паведамілі: некалькг палітычных зэкаў пажадалі аргангзаваць у лагеры аркестр. Мне што: дастаткова было сказаць : “He!” — і скончана песня! Але калі ў суседняй зоне дзейнічаў хор, дык хіба я быў горшым начальнікам? Я сказаў: “Так”. Дзве гадзіны штовечар пасля работы зэкі мелі час на ўласныя справы. Чаму б некаторым з іх, хто мае здольнасці, не пайграць для іншых? Да таго ж у лагеры знаходзілася шмат інтэлігентаў, для якіх музыка не была пустым гукам. Я падумаў так: аркестр у зоне — такая рэч, з дапамогай якой можна было даволі ўпэўнена трымаць у руках увесь кантпынгент зняволеных. Вось чаму я і дазволгў збграць аркестр. Да Масквы. ж было далёка! Пакуль туды дойдзе ліст ад мяне з просьбай дазволгць, пакуль адтуль прыйдзе адказ на мой запыт... Ды яшчэ хто ведае, як адрэагуе вышэйшае начальства. Тут, у лагеры, многія за такі час змоўкнуць назаўсёды. А так — няхай іграюць сабе! Абы не рэзалг блатныя палітычных ні за што ні пра што...

Аркестр сабраўся неверагодны! У ім былг два кларнеты, адзгн саксафон, флейта, дзве скрыпкі, гармонік і труба. Кграваў аркестрам нейкі Вінаградаў, па дакументах — антысаветчык, арганізатар падпольнай шпгёнскай групы. A

па жыццг — прафесар кансерваторыі, піяніст. Я ім даў месяц тэрміну, і праз месяц аркестр паказаў праграму на сорак хвілін, ды Вінаградаў паскардзгўся мне, што без фартэпіяна і кантрабаса аркестр прыстойна гучаць не можа.

Зуб, ты мне не паверыш, але праз нейкі месяц я меў і тое, і другое. Я ўсё зрабіў элементарна: выклгкаў да сябе пару зэкаў з лгку тых, што кіравалі ў зоне, і папулярна растлумачыў сітуацыю. Тыя скалацілі брыгаду, якая хутка паставіла ў пасёлку два вялікія баракг. Старшыня пасялковага савета спісаў клубнае фартэпгяна і ў якасцг annamu набыў у Магадане кантрабас. Тады мой аркестр загучаў!..

Я хутка адчуў, што Вілька пачаў разрывацца паміж маімі ўрокамі нямецкай мовы і рэпетыцыямі аркестра. Ягоным суседам па нарах быў трубач з аркестра Берлгнскай камендатуры. Ён да нас прыбыў менавгта адтуль, з Берліна: атрымаў дзесяць гадоў за тое, што даў у лыч нейкаму штабісту, які п’яны накінуўся на немку. Дык вось, той трубач пачаў амаль штовечар паказваць Вгльку, як іграць. Я мог яшчэ цішком дапамагчы аднаму, двум зэкам, аркестпру, але ж не ўсяму лагеру! Трубач з Берліна згараў лгтаральна на вачах: ён схуднеў, пачаў працягла кашляць, у яго павыпадалі амаль усе пярэднгя зубы. А што такое трубач без зубоў?! Апошнія свае дні ён хіба што на пальцах паказваў Вільку, як трэба іграць на трубе. Пахавалі яго як усіх: у вялікай яме, куды дзень па днг скочвалі задубянелыя трупы, толькі збольшага прысыпаючы іх мерзлым грунтам ды снегам. A na вясне яны і самі правальвалгся некуды ўніз, у глыб зямлі-матухны. Асабовыя справы, згодна з загадам, мы палілг ў печы. Вось чаму ніхто і ніколі не даведаецца, колькі ж тысяч людзей праваліліся пад зямлю толькі пад адным Магаданам...

У зоне ўсталяваліся свае няпгсаныя парадкі. Згодна з адным правілам інструмент таго памерлага трубача перайшоў да Вількі. He ведаю, можа, немцы, як і яўрэі, усе прыроджаныя музыканты, але за нейкія два гады Вглька, пачаўшы з нуля, вырас у дастаткова спраўнага музыканта. Яму не трэба было двойчы паўтараць мелодыю: ён запамінаў яе адразу і гэтак жа хутка вызначаў партыі ўсіх інструментаў. Нават той прафесар кансерваторыі быў ад яго ў захапленні і толькі час ад часу падказваў Вільку тое, чаго ён проста не мог ведаць. I неўзабаве саматужны лагерны аркестпрык зайграў як належыць. Блатныя ітыя

пачалі шанаваць музыкантаў, часам падкормлгвалі гх далікатэсамі, якія вычышчалі з пасылак, што неяк дабіраліся да зоны.

Кожную суботу ўвечары проста ў бараку адбываўся вялікі канцэрт, на якгм выконвалася самая розная музыка. Па некалькі разоў гучалі “Ванінскі порт”, “Мурка”, у якой саліраваў адзін з блатных з прыгожым барытонам. Пра яго прафесар кансерваторыі з павагай казаў: “Гэты. вакаліст — самародак!” Вакаліст... У яго быў чацвёрты ўжо заход у scmy. А вось пасля абавязковай часткг спецыяльна для ўркаганаў пачыналіся танцы, і першай п’есай заўсёды гучала “Пырскі шампанскага”. Вось калі на першы план выходзіў Вілька-трубач. Іграў ён адмыслова, лёгка і без напружа-ння, нгбыта нарадзіўся з той трубой. Ягоны рэпертуар быў надзвычай разнастайны: гучалі і мелодыі савецкіх песень, і нейкія народныя нямецкія мелодыі, і нават джаз. Што да джаза, дык гэтыя п’есы развучваліся дзякуючы саксафангсту з Ленгнграда, якога, як ён мне сам сказаў, забралі непасрэдна пасля канцэрта разам з фракам і саксафонам. У тым фраку ён г выходзгў кожную суботу перад натоўпам у шэрых ватоўках так, нібыта перад ім была зала, поўная інтэлігенцыі ў вячэрніх строях.

Я не ведаю ўсіх тых п’ес, у якіх саліраваў Вілька. Разам з ім ігралі кларнетыст, саксафаніст, піяніст-прафесар і кантрабасіст, зрэдку — цыган-скрыпач. Замест барабанаў ужывалгся дзве рознай велічыні металгчныя бочачкг ды — замест талерак — раскляпаная кувалдай медзяная пласціна, умураваная на арматуры ў кавалак бетону. Але тое, што з усяго гэтага атрымлгвалася, было сапраўдным джазам. Я гэта разумеў выдатна, таму што меў дома прыёмнік, якім лёгка “лавіліся” розныя замежныя станцыі, больш за ўсё — японскія. Менавіта тады, калі ў бараку гучаў джаз, талі ліожна было назграць неверагодную карціну: танцы зэкаў. Паміж нарамі тупалг шэрыя пары ў ватоўках і вушанках, і рэдка ў каго можна было заўважыць на твары ўсмешку. Такіх сур’ёзных, засяроджаных твараў мужчын мне, бадай, ніколі больш не даводзілася бачыць.

Нягледзячы на маладосць, Вілька выдатна вырашаў усе пыта.'Н'ні, звязаныя з дзейнасцю аркестра, вядомасць якога хутка выйшла па-за калючы дрот зоны. Мусіць, дзякуючы толькі свагм маладым гадам ён паспяваў зрабіць усё, і неўзабаве, сустракаючы маіх калегаў, якгя кіравалі іншымі зонамі, я пачаў чуць ад іх самыя нечаканыя пытанні і на-

ват просьбы адносна выступленняў майго аркестра у гншых лагерах.

Сітуацыя была фантастычная! Людзі, асуджаныя літаральна на смерць, трымалгся за свой аркестрык, як за апошнюю саломінку. У мясцгнах злютымі маразамі, шалёнымі вятрамг яны былі гатовыя аддаць усё, каб толькі іх не разлучылі з музыкай. I музыкалунала над гэтай белай пустыняй з рэдкімі аазісамг, забранымі ў калючы дрот, гучала ў выкананнг музыкантаў, многіх з якіх марылі ўбачыць лепшыя канцэртныя залы свету! I калі мой розум нейкім чынам яшчэ ўсведамляе рэальнасць бачаных некалі баракаў, змерзлых людзей, завеяў на тыдзень і завыванне ветру, дык музыканты ў брызентавых рукавгцах, абрэзаных напалову, каб можна было іграць, “Пырскі шампанскага” паміж нараў, фрак і гальштук-матылёк і сёння здаюцца мне недарэчным злосным жартам...

Яшчэ больш уразіла ўсіх з’яўленне ў маім лагеры сапраўднага аркестра з Магадана. У ім ігралі самі тузы, вгртуозы, многім з якіх яшчэ нядаўна апладзіравалі ў шыкоўных залах і рэстаранах Еўропы. Кіраваў аркестрам сам Эдзг Рознер — трубач, адно імя якога ў саракавыя гады гарантавала аргангзатарам канцэртаў нябачныя аншлагі і ўстойлівы галаўны боль. Усе музыканты з аркестра Рознера таксама былі зэкі, адно толькі што працавалі ў Магаданскім тэатры ў якасці своеасаблівых прыгонных, затое мелі магчымасць з ласкі начальніка акругі ездзіць па лагерах з канцэртамі.

Рэдка хто мог быць сведкам такіх канцэртаў! Трубачы з аркестра Рознера паселі на другім ярусе нараў, знгзу, проста пад імі, уладкаваліся трамбаністы, а налаўках наперадзе — саксафаністы. Барабаншчык і кантрабасгст падсунуліся да “буржуйкі”, што стаяла поруч з фартэпіяна. Ад перападаў тэмпературы яно адчувальна фальшывіла, ды такг нялад мала хваляваў слухачоў, якія былі ўражаныя бліскучымі гнструментамі і белымі касцюмамі музыкантаў. Усе яны — выканаўцы і слухачы — былі зняволеныя, ды памгж белымі касцюмамі г шэрымі ватоўкамі пралягала нябачная, але затое вельмі адчувальная мяжа, перайсцг якую мог дапамагчы толькі шчаслівы выпадак. На касцюмах музыкантаў не было і пяцгзначных нумароў, Рознер г ягоныялюдзг былі амаль свабодныя. Мусіць, нават больш свабодныя за свае інструменты, пазначаныя чырвонымі інвентарнымілічбамг.

Канешне, у параўнанні з аркестрам Рознера наш аркестрык гучаў як дрымучая самадзейнасць. Перад намг выступілі вывучаныя вгртуозы, многіх з якіх цяпер можна пачуць з архіўных пласцінак. Яны працавалг па-сапраўднаму, нягледзячы на холад і задубянелыя пальцы, ігралі зладжана, як адзгн, падпарадкоўваючыся стрыманым жэстам Рознера, чые сола на трубе і цяпер гучаць у маіх вушах. А калг наперамену перад аркестрам выходзглі салісты, музыканты ггралі напаўсілы, далікатна даючы магчымасць паказацца цудоўным галасам спевакоў. I пасля кожнага нумара праграмы вязнг ад шчасця раўлі так, нібыта ім зачыталг ўказ аб амністыі. He шкадавалі далоняў ні палітычныя, ні вольныя ад дзяжурства вартавыя.

Эдзі Рознер скончыў канцэрт выкананнем “Каравана”, апошнія гукі якога патанулі ва ўзбуджаных галасах зняволеных, якгя настойліва дамагаліся працягу канцэрта. Узмакрэлы барабаншчык выцер чыстай — белай! — насоўкай твар, а Эдзі Рознер мгж тым пацікавіўся, ці ёсць сярод прысутных музыканты. Адзгн з блатных ускочыў з лаўкі і выцягнуў з натоўпу маленькага Вільку, сказаўшы: “Ану, пакажы гэтым, як у нас могуць!” Вілька тады пашаптаўся з музыкантамг аркестра, пгянгстп зайграў тэму (я зараз памятаю — “Сядай у поезд “ А”), барабаншчык акрэсліў рытм, і тады Вілька пачаў саліраваць. Іграў ён добра наeam па самых строггх мерках. Рознер не вытрымаў: ён дастаў з чамаданчыка ўжо схаваную трубу, і яны, змяняючы адзін аднаго, пачалі абыгрываць тэму ўдвух, і скончылг гэты, бадай, адзгны ў гісторыі джаза паўночны сэйшан працяглай віртуознай кадэнцыяй для двух інструментаў.

Ведаеш, Браніслаў, ты зноў можаш згадаць нейкгя газетныя штампы, але і мне зрабілася нгякавата, калг зняволены яўрэй Адольф Рознер схапгў у абдымкі і расцалаваў зняволенага немца Вільгельма Франца фон Драймлера. Менавіта тады я адчуў, што такое ёсць братэрства музыкантаў вышэйшага класа. I яшчэ я тады зразумеў, што неўзабаве мушу развітацца з Вількам.

Музыканты Эдзі Рознера склалі свае інструменты,лейтэнант з аддзялення суправаджэння лянгва зрабгў пераклгчку, белыя касцюмы аднеслг ў пакой аховы, а самі аркестранты ў звыклых ватоўках без нумароў строем пакрочылг ў лазню. У лазнг стаяла пячурка, на падлозе былг пасцеленыя старыя матрацы. Усё, што я мог зрабгць для музыкантаў Рознера, — па талерачцы абедзеннай зацг-

рушкі з вялікім кавалкам хлеба ды салому, якую раскідалі паверх матрацаў. У сваёй зоне я на самой справе быў маленькгм царком, але зусім не чарадзеем...

Праз два тыдні я атрымаў загад перавесці майго Вільку ў Магадан. Развіталіся мы стрымана, хоць кожнаму з нас было што сказаць у хвіліны развітання. Адно, бадай, падумалі мы адначасова, што больш нгколг не ўбачымся.

Мы абодва памыліліся.

Два гады назад сярод арбацкай таўкатнг ў нервовым пошуме гэтай пацёмкінскай вольнай вуліцы я раптам пачуў голас трубы. Нездарма ж кажуць, што гнструмент кожнага выдатнага музыканта мае ўласнае, адметнае і непаўторнае гучанне. Гучанне гэтай трубы я мог бы вылучыць сярод соцень іншых труб. Таму што так мог гграць толькі адзін чалавек — Вілька.

Сапраўды, гэта быў ён. Вілька змяніўся непазнавальна, і калі б мы сутыкнулгся з ім у натоўпе нос да носа, я яго ніколг б не пазнаў. Ды амаль праз сорак гадоў я затое пазнаў ягоную трубу.

Мы доўга сядзелі ў нейкай ціхай г дарагой кавярнг там жа, на Арбаце, нячутны афіцыянт час ад часу падносіў нам чарговыя пяцьдзесят грамаў гарэлкі, і былы палітычны вязень, былы нямецкі барон Вілька расказваў мне ггсторыю свайго жыцця за апошнія дзесяцігоддзі.

У аркестры Эдзг Рознера ён выступаў амаль паўтара года. Аж да таго часу, пакуль у жніўні 1953 года Рознер і большасць ягоных музыкантаў не атрымалі па амністыі вольную. Эдзі Рознер паехаў з Магадана і пакінуў Вгльку на памяць муштук ад сваёй паднябёснай трубы. Музыканты выдатна разумеюць, чаго варты такг жэст...

Пасля таго як знакаміты аркестр перастаў існаваць, Вільку вярнулі ў зону, дзе, праўда, яму зноў дазволглг ў вольны ад работы час займацца музыкай. Ды Вільку перастала шанцаваць. Неяк уначы пасля таго, як лагерная ахова добра адзначыла Дзень Савецкай Армгг, у адным з баракаў пачалася бойка: нешта не падзялілі паміж сабой блатныя. Праз колькі хвілгн акрываўлены натоўп вываліўся на вуліцу, бойка ахапіла і гншыя баракг, і неўзабаве ўжо немагчыма было зразумець, хто б’ецца з кім і з якой прычыны. У нейкім ачмурэнні вязні разнеслі будынак сталоўкі, потым падпалглг лазарэт і павыдзіранымі дошкамі пачалі нішчыць калючы дрот. I ахове нічога не засталося, як пусціць у справу зброю. Супраць натоўпу кулямёты Дзегцярова — важкі аргумент.

А калі ён падмацаваны яшчэ спіртпам? Азвярэласць вязняў лёгка перакгнулася на ахову, і тады ў зоне пачалося пабоішча, калг ўжо нгхто нікога ні пра што не пытаў...

Я прачуў тады пра гэтае здарэнне г ведаў, што ўсяго было забіта больш за семсот зняволеных ды каля дзесяцг салдат аховы. Але за лёс свайго калегг — начальніка лагера я не вельмі хваляваўся. Тады на Магаданшчыне жыццё чалавека, асабліва — асуджанага, нічога не каштавала. Семсот жыццяў разам начальнгку лагера каштавалі адно пангжэння ў званнг на зорачку — і ўсё!

Куля адшукала і Вгльку, якога з прабітпай рукой цудам заўважылі жывога ранкам сярод трупаў. Ён выжыў і гэтым разам, адбыўшы пазней у лагерах амаль усе прысуджаныя яму трыццаць пять гадоў! Ды пасля яшчэ сем на пасяленні, як талісман, збярогшы той муштук ад трубы, на якой гграў сам Эдзі Рознер. Трубу ж разам з даведкай аб вызваленні ў Вглькі ўкралг ў агульным вагоне, калі ён праз усю краіну дабіраўся ў некалі родны яму Кёнігсберг.

Ніхто, зразумела, барона там не чакаў. Дакументаў у Вількі — нгякгх, жылля няма, сваякоў ды знаёмцаў павыбгваў час. Ну хто мог памятаць цяпер у савецкгм горадзе Калгнгнградзе пра героя фольксштурму, маленькага барончыка, які згінуў без слядоў у самым канцы вайны?

Падаўся тады Вілька ў Маскву, начаваў на вакзалах, зарабляў дзе мог грошы, аж пакуль з нейкай паянай-перапаянай трубой не ўціснуўся ў сур’ёзную каманду лабухаў, што дапамагала ўрачыста выпраўляць у апошні шлях нябожчыкаў. Працуючы са жмуровым рэпертуарам, ён праз пэўны час зарабгў і на касцюм, і на прыстойны інструментп. Муштук Эдзі Рознера вельмг дапамагаў яму, чалавеку без пашпарта і грамадзянства, без жылля і пастаяннага занятку.

Праз некаторы час Вгльку выдатна ведалг ўжо не толькг на Арбаце, дзе ён выступаў з гэткімі ж самымі небаракамі, “завязаўшы” са жмурамі, але і ва ўсёй Маскве. Ён нават запісаўся на радыё, і час ад часу ў сваім адзгным прыстойным касцюме Вглька выходзіў з трубою ў руцэ на залітыя святлом сцэны, удзельнічаў у канцэртах, джаз-фестывалях, сэйшанах. Яму падносглг кветкі, яму прастаўлялі каньяк, а мой Вілька тым часам не ведаў, на які вакзал падацца начаваць...

Памятаеш, Брангслаў, нядаўна ў Маскву прыязджаў сам Дызі Гілеспі? Дык вось, першым ягоным жаданнем на рус-

кай зямлг было пабачыць Вілі “Фурлята” — менавіта пад гэткгм імем ведалг майго Вгльку за мяжой. 3 дапамогай міліцыі і Міністэрства культуры Вільку шукалі некалькі дзён, аж пакуль не знайшлг яго на бальнічным ложку. Гілеспі ўварваўся ў бальніцу апоўначы, пасля свайго апошняга канцэрта і за дзве гадзгны да самалёта. Ён усяго і паспеў зрабіць: расцалаваў Вільку, якг нгчога не разумеў, убачыўшы шалёнага тоўстага негра, выставгў на тумбачку перад ложкам з паўтузгна шампанскага, падарыў Вільку муштук ад уласнай трубы і пабег у бок сваёй Амерыкг, сунуўшы ў рукі збялелага дзяжурнага ўрача соценную доларавую паперку на лекі для Вількі.

Вгльку выкінулі з бальніцы праз дзень...

Ён і цяпер, здаецца, жывы. Яго часта можна пачуць на Арбаце. Зразумела, і ўзрост ужо не той, і з дыханнем пэўныя праблемы, таму ягоная труба спявае ўжо зусім не так ярка і выразна, як раней. Але ж спявае, халера яе бяры! I не патрабуе гэтая труба ні грошай вялікіх, нг рэстараннага чаду, ні вашага заўсёднага гмкнення быць наперадзе ўсіх, абставгць любым способам і пакгнуць ззаду, няхай дзеля гэтага трэба будзе масцгць шлях па касцях гншых людзей, уласных сяброў.

Такія, як Вглька ды Сапега, здольныя заўсёды выбраць уласны шлях... I спыніць іх бывае вельмі няпроста.

б) . But Not For Me (“He для мяне”).

Джордж Гершвін

— Андрэй Захаравіч! — сказаў я і адсунуў ад сябе пустую шклянку, якая яшчэ зберагала пах цудоўнага італьянскага віна. — Такі быў час, у якім вы жылі. А цяпер — час іншы, людзі іншыя, музыка зусім не такая, якая была раней. I вымяраць усё ў свеце, зачыніўшыся ва ўласнай званарні, наўрад ці разумна.

— He зразумеў ты мяне, Браніслаў, — адказаў Андрэй Захаравіч, і я адчуў у ягоным голасе нейкі сум. — Я ж казаў табе пра тое, на што час няздольны паўплываць. Таму што толькі ад самога чалавека залежыць, кім ён будзе, як жыць стане, як адрэагуе на абставіны жыцця.

— Ну не! — запярэчыў я. — Калі б ваш Вілька, напрыклад, трапіў не да вас, а ў якую іншую зону, дык сёння б мы наўрад ці што пра яго ведалі. Каб не вы, ён хутка б пад зямлю пайшоў — і канец усім песням!

— Зусім ты мяне не зразумеў! — стаяў на сваім Андрэй Захаравіч. — Я казаў пра тое, што калі ваш Сапега захоча мець шмат грошай і жыць на шырокую нагу, ён усё гэта неўзабаве атрымае. Але — я ўпэўнены — яму на такое жыццё начхаць з высокай вежы. Для яго найбольш істотнае — музыка, нават ён сам, і такі здаровы эгаізм я асабіста гатовы толькі вітаць. А вось Маркіз — той сілком запіхвае яго ва ўласную зону, якую ён сам стварыў, сам акруціў калючым дротам ім жа напісаных правілаў і сам ахоўвае яе ад усіх непажаданых асоб. Ён хоча, каб усе жылі паводле створаных ім законаў. Але, Браніслаў, ты ж сам разумееш, што доўга так жыць немагчыма.

— Дысцыпліна павінна быць заўсёды і ва ўсім! — адбіваўся я.

— He дысцыпліна, а разуменне неабходнасці таго, што трэба зрабіць! Дысцыпліна існуе як абавязковы элемент, але не ў музыцы, а ў войску, калі хочаш — у лагеры, зоне. У музыцы ты адно можаш пераканаць выканаўцу ў тым, што ягоная дапамога табе неабходная. А калі пачнеш загадваць яму — шукай тады больш паслухмяных!

— I менш здольных! — тут я пагадзіўся з Андрэем Захаравічам.

— Ну, нарэшце! — узрадаваўся ён. — Што, Цэцэ хіба класны барабаншчык? Ды кожны другі негр з нашага універсітэта праз дзень-другі замалоціць у барабаны лепш за яго. Але ён — чалавек паслухмяны, звяглівы, ды спраўны. Пачуўшы пах грошай, ён наогул шоўкавы робіцца. Вось якія музыкі Маркізу даспадобы. А з Вінцэнта ён нічога зручнага для сябе не злепіць. He той матэрыял!

— Але Маркіз ведае, як зрабіць інтарэс, каб ні сябе, ні сваіх музыкантаў не пакрыўдзіць.

— Маркіз выйграе там, дзе ён сустракае чалавека, слабейшага за сябе. — Андрэй Захаравіч падняўся з-за стала. — А тады, калі ўсе на роўных, ён валодае здольнасцямі дамовіцца, не страціўшы, прынамсі, нічога свайго. Але вось тады, калі на ягоным шляху паўстае чалавек, мацнейшы за яго, ад Маркіза можна чакаць усяго. Запомні мае словы.

— Вінцэнт надзвычай патрэбны Маркізу, каб ён яго так проста кінуў, — запярэчыў я. — Вінцэнт — гэта жывыя грошы.

— А!.. — махнуў Андрэй Захаравіч. — Я табе пра адно, a вы ўсё на грошы пераводзіце. Няўжо, Браніслаў, і ты такі ж самьі, як уся гэтая рэстаранная шушара?

Ён панура пасунуўся з кавярні, а я некаторы час яшчэ пасядзеў за столікам, і чым больш я думаў, тым больш схіляўся да таго, што далей працаваць з Вінцэнтам нам і сапраўды будзе вельмі складана. Канешне, джаз — гэта выключная справа. Ды ўвесь час іграць толькі джаз у вялікім кабаку немагчыма: публіка з такім рэпертуарам ніколі не пагодзіцца. Для ўласнага прэстыжу джаз — выдатная рэч, і тут на самай справе за Вінцэнта можна выкласці вялікія грошы. Ды для публікі, якая прыйшла выпіць, з шыкам гульнуць, прасадзіць вялікія грошы, патрэбная іншая музыка — простая, няхітрая, музыка, якая на слыху ва ўсіх і штодня. I калі тут Сапега будзе “прастойваць”, шанцаў утрымацца ў “Зорцы” ў нас значна паменее. Бо пастаянныя наведвальнікі пажадаюць чуць “раскручанага” Сапегу заўсёды, не зважаючы на характар музыкі. А Вінцэнт наўрад ці будзе шмат і ў ахвотку іграць nancy. Для яго такая музыка занадта простая. Папса — не ягоная стыхія перш за ўсё таму, што не ставіць перад ім як музыкантам складаных задач. I нават калі Маркіз захоча прымусіць Вінцэнта іграць папулярны рэпертуар, той сам пачне задаваць пытанні. I нічога добрага ў такой сітуацыі не будзе. Нікому!

Я пакрочыў у наш пакойчык і па дарозе ламаў галаву, як жа давесці Маркізу, каб ён пакуль не чапляўся да Вінцэнта, не прымушаў яго іграць чужую яму музыку. Зрабіць гэта было няпроста, бо там, дзе ўзнікае ўстойлівы пах грошай, стрымаць Маркіза амаль немагчыма. У гэтым сэнсе яму можна было толькі пазайздросціць.

У пакойчыку былі ўжо Валяй і Чырык.

— Што Сапега? — замест прывітання спытаў Валяй.

— А што Сапега? — Я зрабіў выгляд, нібыта не зразумеў, пра што ён гаворыць.

— Зуб, ён хоць жывы? — не спыняўся Валяй.

— У поўным парадку, — супакоіў я яго. — Але, мне думаецца, з пару дзён ён мусіць адпачнуць.

— 3 Жужай, га? — ажывіўся Чырык. — Дык такія адпачынкі варта было б наладзіць кожнаму з нас. 3 Жужай адпачываць і я згодны.

— Ты лепш звярніся ў прафсаюз, — параіў я. — Асабіста да ягонага старшыні, да Маркіза... Ён табе і пуцёўку выпіша, і працэдуры параіць адпаведныя, і лячэбную дапамогу аформіць...

— Гэты аформіць... — сур’ёзна сказаў Валяй. — Сюды ўжо залятаў Цэцэ, звягаў адносна таго, што, маўляў, некаторыя

лабаюць мала, а атрымліваюць больш за ўсіх. Казаў нешта накшталт таго, што складзе Маркізу ультыматум.

— Як складзе, так і назад возьме, — супакоіў я Валяя. — Ты ж яго ведаеш! А вось адносна Вінцэнта... Тут, хлопцы, сітуацыя і сапраўды няпростая...

He паспеў я выказаць і адзін з пунктаў майго плана працы ва ўмовах, якія склаліся пасля фантастычнага сола Вінцэнта Сапегі ў студыі радыё, як дзверы ў пакойчык адчыніліся і ў яго ўбег Маркіз. За ім праслізнуў Цэцэ з вінаватым выразам твару. ‘Тэты ўжо сваё атрымаў”, — падумаў я і зірнуў на Валяя. Той згодна кіўнуў, ледзь усміхнуўшыся.

— Зуб, я не разумею, дзе Сапега? Чаму яго няма на рабочым месцы?

Такую цікавую пастаноўку пытання адносна працоўнай дысцыпліны я ад Маркіза пачуў упершыню. Тым не менш крыху сумеўся.

— Ну, што тут сказаць... — пацягнуў я час, хоць і сапраўды не ведаў, як адказаць на такое ідыётскае пытанне аб прычынах адсутнасці лабуха на працоўным месцы.

— Ты сёння ранкам запэўніў мяне, што Сапега будзе тут своечасова, — не мог супакоіцца Маркіз. — А яго тым не менш няма! Дзе Сапега, кажы!

— Наогул, справа кіраўніка ансамбля ведаць, чаму ягоныя падначаленыя адсутнічаюць, — меланхалічна адзначыў Чырык. — Я, прынамсі, так думаю... Пры чым тут Зуб?

— Ды пры тым! — акрысіўся раптам Цэцэ. — Пры тым, што ён звёў Сапегу з гэтай шлюхай Жужай. якая прастаўляе гарэлку, абы толькі Сапега ўсё рабіў насуперак Маркізу. А Сапега тым часам штовечар заняты найбольш у пяцішасці нумарах. Ха!.. Хацеў бы я так працаваць за ягоныя грошы!

— Цябе тут ніхто сілком не трымае, — адрэзаў Валяй. — Па мне, дык без цябе тут было б куды больш спакойна.

— Ціха ўсе! Пакуль што я вамі кірую!.. — узвіўся Маркіз.

— Тады заткні яму пашчу, а дай сказаць мне, шэф! — спыніў яго Валяй. Маркіз, на агульнае здзіўленне, замоўк.

— Я так разумею, Вінцэнт сёння іграць не будзе, — працягваў Валяй спакойным голасам, зірнуўшы на мяне. Я згодна кіўнуў. — Цяжка наогул казаць, калі ён будзе здольны выйсці да мікрафона. У сувязі з чым мы мусім паразважаць над тым, што будзем выконваць у бліжэйшы час у першай частцы праграмы. Таму і прапаную без крыкаў, віскаў годна выйсці з сітуацыі, якая склалася незалежна ад нас.

— Як спакойна?! — зароў Маркіз. — Сапега мусіць працаваць так, як яму загадаю я. Ён абавязаны іграць тое, што скажу я. Інакш быць не можа! I калі ён сёння сапраўды не з’явіцца, лічыце, што за гэты месяц ён атрымае мінус сто пяцьдзесят. Зуб, нагадай яму пра такі рахунак.

— Я б яшчэ нагадаў, колькі ты яму вінен за сэйшан, — як не пачуў я Маркіза. — Ды тыя грошы на тваім, Маркіз, сумленні. Таму я думаю, што ты выплаціш яму столькі, сколькі належыць. I вось чаму: Вінцэнт як ніхто сярод нас мае права вырашаць, колькі яму лабаць, што лабаць і колькі патрабаваць за сваю музыку. Па адной толькі прычыне: такі музыкант кожнага з нас лёгка заткне за пояс. Вы самі мелі магчымасць на днях у тым пераканацца. Да таго ж, Маркіз, згадай, які працэнт прыбыткаў перападае ўласна табе з той музыкі, якую выконвае Вінцэнт.

— Мне вельмі не падабаёцца, як ты гаворыш, Зуб, — працадзіў скрозь зубы Маркіз.

— Ну ясна! — выслізнуў з-за ягонай спіны Цэцэ. — Усё ж ясна! Зуб выпіхвае Сапегу наперад сябе і элементарна набівае яму кошт. Гэта Сапега кожнага з нас за пояс заткне? Ага!.. Знайшоў генія на сметніку! Наконт таго, што ён прыстукнуты з дзяцінства, — спрачацца не буду. А што ён класны музыкант, — прабачце. Можа, ён у ложку з Жужай і вытварае цуды, паказвае вышэйшы клас. Дык ці не таму, што сам Зуб яму ліхтар трымае?..

Я думаю, што нахабнікаў час ад часу варта ставіць на месца, нагадваючы ім пра іх заганную рысу характару. Што я імгненна і з задавальненнем здзейсніў злева. Цэцэ грукнуўся патыліцай аб шафу і задуменна споўз на падлогу. Ды што такое для барабаншчыка пабітая сківіца? Для мяне, прынамсі, збітыя пальцы — рэч куды больш прыкрая. Мне на гітары іграць, а ўдарыў я хоць і моцна, ды не вельмі ўдала: абадраў скуру да крыві. Але Цэцэ, здаецца, зразумеў, што калі-нікалі карысна трымаць язык там, дзе яму самае лепшае месца, — за зубамі.

— Так, скончылі гамонку, — выблытаўся са складанага становішча Маркіз. — Сёння іграем без Сапегі. Як будзе заўтра — паглядзім. Але праз тыдзень Вінцэнт будзе мне неабходны: прыязджае салідная публіка. Мы павінны ёй паказаць, чаго вартыя. Раскрыю карты: нам свеціць праца за мяжой. Самі разумееце, што гэта такое, што мы можам узяць ад паездкі... Так што, Зуб, Сапега абавязаны быць гатовы на ўсе сто. Ёсць пытанні?

Якія тут могуць быць пытанні? Усе акцэнты на дзень сённяшні, здаецца, былі расстаўленыя.

Таму я ўзяў сваю гітару і пайшоў на сцэну настроіць інструмент. Мне трэба было пачынаць іграць не ў найлепшым гуморы. Да таго ж вельмі балелі пальцы левай рукі...

в) . That’s A Plenty

(“Больш чым дастаткова”).

Ліл Полак

У той вечар мы і сапраўды ігралі праз пень-калоду. Ды найбольш нервавала не музыка, а розныя знаёмыя і зусім не знаёмыя мне людзі, якія амаль пасля кожнай п’есы пыталі, калі выйдзе іграць Сапега. Мне прыносіла невыказнае задавальненне адсылаць іх да Маркіза. Той аддуваўся за нас усіх і тлумачыў адсутнасць Вінцэнта ягонай хваробай. У выніку атрымаўся адзін з тых рэдкіх дзён нашай працы ў “Зорцы”, калі мы не атрымалі ні капейчыны “хворых”. Мне здавалася, што па ўсёй зале было чуваць, як скрыгоча зубамі Цэцэ. Дзякаваць Богу, што ў яго засталося яшчэ чым скрыгатаць...

Хворага Вінцэнта я знайшоў там, дзе і разлічваў знайсці: у ложку. Зразумела, у маім ложку, у якім ён, зразумела, знаходзіўся не адзін. Жужа, мусіць, усё выразна прачытала на маім твары і — малайчына — адрэагавала адразу:

— Ну добра, Вінцэнцік, я хіба пайду. Зазірну заўтра.

— А лепш будзе праз тыдзень, — удакладніў я.

— Адвярніся, дай апрануцца, — ужо зусім суха сказала мне Жужа.

М-да, дажыўся... Упершыню, апранаючыся, яна загадала мне стаць да яе спінай...

Я прайшоў у другі пакой і ўзбіўся на канапу. Менш за ўсё мне цяпер хацелася весці нейкія размовы, нешта высвятляць, задаваць пытанні, выслухваць адказы, спрачацца. Ды я адчуваў, што без высвятлення некаторых нюансаў, складанасцей узаемаадносін не абысціся. Таму, як толькі за Жужай бразнулі ўваходныя дзверы, я закурыў і ўлез на канапу з нагамі, чакаючы з’яўлення майго субкватаранта.

Вялікі Сапега бачком праціснуўся ў пакой і асцярожна прысеў на край канапы. Ён выглядаў бадай на хлопчыкапераростка, які з’явіўся да бацькі з дзённікам на сур’ёзны разбор “ранішніх палётаў”.

Я маўчаў.

— Ну, як яно? — нарэшце спытаў Сапега.

— Калі ты пра тое, дык яно так сабе ўсё неяк... — у тон яму адказаў я.

— Са мной часам здараецца такое, — вінавата сказаў ён. — Прабач.

— Часам — як часта, га? — зацікавіўся я. — Ты хоць бы папярэдзіў, што табе, каб правесці адзін вечар з дамай, патрабуецца не менш за літр гары. A то ў наступны раз не будзе яе, і ў вінаватых апынуся я.

— He будзем пра Жужу. Яна — добрая.

— Згода, не будзем! — Я загасіў у папяльнічцы цыгарэту. — Давай тады пагаворым пра работу, калі такая тэма для цябе больш прыемная.

Сапега скрывіўся. Ды падзецца яму не было куды.

— Маркіз за сённяшні твой прагул вылічыў з цябе сто пяцьдзесят, — паведаміў я. Мне было вельмі цікава пабачыць ягоную рэакцыю.

— Ён стаў не вельмі добрым чалавекам, — абыякава адказаў Вінцэнт.

— Ты гэта даўно зразумеў?

— Мне здаецца, што ён бачыць мяне як рэч. А я — не TaKi, — цвёрда сказаў Вінцэнт. — Ён мяне гэтым крыўдзіць.

— А чаму тады ты не патрабуеш сваё, калі ўпэўнены, што ты не ануча пад ягоныя ногі, а сапраўдны музыкант?! — раззлаваўся я. — Урэшце, грукні кулаком па стале, а калі і кулак пра сваё не скажа, дык тады бі проста па кавуне! Маркіз вельмі шануе дыялогі на такім дыпламатычным узроўні.

— Па кавуне нельга, — сумеўся Вінцэнт і сціснуў пальцы ў кулакі. — Mary не разлічыць. Яшчэ прыб’ю раптам...

— Табе за Маркіза многія былі б вельмі ўдзячныя, магу запэўніць.

— Ды мне лепш з венікам на вуліцу, чым такое гаўно іграць, як ён прымушае! — ускінуўся Вінцэнт.

— Але ж! — згадзіўся я. — Годнай музыкі ва ўсёй паўсядзённай nance і сапраўды няшмат. Ды ты, Вінцэнт, павінен засвоіць для сябе два моманты. Па-першае, ты працуеш не адзін, а ў калектыве. А калі больш дакладна, дык калектыў працуе на цябе з тым, каб мы ўсе атрымалі за зробленае добрыя грошы. Калі ж пастаянна ідуць добрыя грошы, неабходна на пэўны час забыць, каго ты любіш, а каго — не. Любоў у нашай прафесіі аплачваецца ў самую апошнюю чаргу. Па-другое, мы ўсе трапілі ў надзвычай цікавую сітуацыю, калі ў наш кабак пачалі прыходзіць некаторыя людзі, якія не імкнуцца шыкоўна пагуляць, напіцца ды ў інтымным свят-

ле памацаць калені чужых жанчын. Да нас пачалі прыходзіць людзі, якім важна паслухаць цябе, паслухаць, як ты іграеш, і ад таго яны атрымліваюць асалоду. Філя, праўда, не ўхваляе такіх кліентаў: прыбытак ад іх мізэрны. Але для гэтых людзей, павер, не так ужо істотна, што ты іграеш, — джаз там ці папулярную бязглуздзіцу. Яны гатовыя цябе проста слухаць пры ўмове, што ты іграеш чэсна. Ужо хоць бы дзеля тых людзей ты абавязаны працаваць без пропускаў.

— Маркіз на мне зарабляе, — сказаў Вінцэнт.

— Але, зарабляе, — згадзіўся я. — I не толькі ўласны аўтарытэт, які, дарэчы, набываеш штовечар і ты сам, працуючы ў такім прэстыжным кабаку. А Маркіз сапраўды робіць грошы на ўсім. Таксама, дарэчы, неблагая рыса характару, таму што нас неяк адвучылі змагацца за сябе і за ўласнае. Ды пры гэтым Маркіз дбае і пра сваіх людзей, пра тых, хто працуе разам з ім і на яго. Так што ён, зарабляючы на ўсіх нас, а не толькі на табе адным, адначасова вяртае нам тую частку грошай, якую нам дзяржава яўна недадае. Тых менавіта грошай, якіх мы без яго напэўна ніколі б не ўбачылі.

— Ён прымушае мяне іграць тое, ад чаго мяне ванітуе, — упарціўся Вінцэнт, але я яго тут жа асадзіў.

— А ты хочаш каралём стаяць па-над намі? Глядзі ты! Мы, маўляў, павінны выконваць абы-што, як тыя негры, a пасля гэтага ўсяго ў белым касцюме выходзіць шаноўны спадар Сапега і кладзе сваім саксам усіх на лапаткі. Выгадная ў цябе пазіцыя, што і казаць! Канешне, пасля такога з’яўлення можна патрабаваць сабе выключныя правы, але ўлічы: ты для нас — усяго толькі калега. Для публікі ты — няхай і суперзорка. Для нас жа — роўны сярод роўных. Таму кожны твой выбрык — не на тваю карысць. I мы нарэшце можам ад тых выбрыкаў стаміцца. Далей думай сам, што можа здарыцца.

— Дай гарэлкі! — раптам сказаў Вінцэнт.

— Ды рабі ты што хочаш! — ледзь стрымаўшыся, адказаў я і развёў рукамі. — Тут усё — тваё, усё для цябе створана. Хочаш піць — пі, я яшчэ прынясу, абьі толькі табе было добра.

Мусіць, ён чакаў, што я зноў пушчуся на ўгаворы: не пі, хлопчык, не куры, слухайся маці... Хопіць!

— Я не магу працаваць, як вы. У мяне адзін дзень усё як па маслу коціць, а пяць другіх — няма музыкі, адны гукі.

Сапега так і не скрануўся з месца, застаўся сядзець на

краі канапы, і я раптам зразумеў, што адна з найбольш выразных рысаў ягонага характару — лянота. Ён быў няздольны штовечар цалкам аддавацца музыцы таму толькі, што ленаваўся гэта рабіць, не мог нават цяпер падняцца з канапы і пайсці да халадзільніка, дзе стаяла жаданая гарэлка, таму што ён чакаў, што яму нехта прынясе поўную шклянку і бутэрбродзік з ікрой у дадатак. Дудкі, браце! Разварушыць цябе — мая задача, і я паспрабую зрабіць так, каб ты закруціўся ваўчком, хоць гэта і будзе мне каштаваць многага.

— Вінцэнт, адзін мой знаёмец, кіраўнік вялікага аркестра, неяк раскрыўся мне і прызнаўся, што ніколі не імкнецца да таго, каб у яго ігралі выключныя суперсалісты. I не таму, што яны патрабуюць для сябе нейкіх спецыяльных умоў і спецыяльных да сябе адносінаў, хоць усё гэта, безумоўна, мае істотнае значэнне. Проста ад неардынарных музыкантаў заўсёдьі можна чакаць і непрадказальных учынкаў. Гэта роўна, як сесці на міну з іржавым запалам. Вось чаму аркестр — мноства людзей — часам вельмі залежыць ад настрою аднаго толькі музыканта. Скажам, трэба іграць канцэрт, а ў саліста-піяніста ўзнікла вострае жаданне папіць піва. Кранты! Таму мой знаёмец лічыў за лепшае працаваць з сярэдняга ўзроўню, надзейнымі і, галоўнае, прадказальнымі ва ўчынках музыкантамі. Іх прафесійны ўзровень, як правіла, таго дырыжора нават не хваляваў...

— He разумею, пра што ты, — сказаў Вінцэнт.

Прызнаюся: у гэты момант я быццам бы рагамі ўбіўся ў капітальна ўзведзены плот — настолькі нечаканая была ягоная рэакцыя на маю палымяную прамову.

— Ну я... — замармытаў я. — Ды ўсё пра тое ж... пра тое, што музыканты — людзі няпростыя.

— Усе людзі няпростыя, не адны музыканты, — адрэзаў Вінцэнт. — I я вось таксама — не падарунак.

“Дзякаваць Богу, нешта зразумеў!” — сказаў я сам сабе, ды Вінцэнт вымавіў хіба найбольш працяглы за ўвесь гэты час маналог.

— Але я, як і ўсе, маю права на некаторыя слабасці, таму што так, як я, у вашым горадзе не іграе ніхто, а калі так, дык вам усім належыць навучыцца мне многае дараваць. Зоркам заўсёды многае даруецца.

Такія заявы, лічу, без адказу пакідаць ніколі нельга.

— Навучыцца дараваць можна лёгка і хутка, — сказаў я. — Але калі твае слабасці чамусьці не дазваляюць табе

выйсці разам з іншымі працаваць, гэта ўжо недапушчальна. Іншыя тады вымушаны працаваць за цябе і на цябе ў той самы час, калі табе маладая ды прыгожая ў ложку казыча жывоцік кончыкам языка.

— Мы квіты! Маркіз з мяне вылічыў заробак, — адказаў Вінцэнт.

— Такое ўражанне, што паўтары сотні для цябе як шэры рубель, што табе нават грошы непатрэбныя, — усур’ёз абурыўся я.

— Непатрэбныя, — проста адказаў ён. — Я купіў сабе адпачынак.

— Дурань! — не вытрымаў я. — А калі нават не дурань, дык вельмі таленавіта прыкідваешся.

У адказ Вінцэнт ласкава паглядзеў на мяне і шырока, прыязна ўсміхнуўся. I гэтая паблажлівая ўсмешка імгненна зрабіла з мяне самога хлопчыка, які яшчэ не навучыўся асэнсоўваць некаторыя элементарныя рэчы і з’явы рэчаіснасці, а таму вымушаны на кожным кроку задаваць недарэчныя пытанні. Вось і ўся мая гаворка з Вінцэнтам была такая ж недарэчная, таму што адной сваёй усмешкай ён пераконваў мяне: грошы для яго і сапраўды не з’яўляюцца прадметам першай неабходнасці. Ды лёгка, адразу ж пагадзіцца з ім мне было не так і проста.

— Дзівак! Якой жа халеры ты кінуў усё і паехаў за Маркізам? Тут што, мёдам скрозь намазана? Ці ў горадзе, як ты думаеш, можна пражыць дзякуючы святому духу?

— Мне дапаможа Бог, — сур’ёзна адказаў Сапега.

He, з ім гутарыць немагчыма! Сапега быў з тых людзей, якія сваё трымалі заўсёды пры сабе і рэдка каму расхіналі душу. Але тут ён сам нечакана перахапіў у мяне ініцыятыву.

— Браніслаў, а навошта табе грошы?

— Як — навошта? — уразіўся я. — Навошта грошы? Дзіцячае пытанне... Усе ж адказ ведаюць.

— Я ва ўсіх не пытаюся, — удакладніў Вінцэнт. — Пытаю цябе. Нашто табе грошы?

— Бачыш, жыццё ўсё ж нечага каштуе, — пачаў я даводзіць Вінцэнту, хутка пераканаўшыся, што ён зусім не жартуе. — Асабліва жыццё музыканта. Харчаванне, кватэра там, шмаццё — за ўсё трэба плаціць. Куды ж мне без грошай?

— На ўсё табой пералічанае патрэбна не так і шмат, — сказаў Вінцэнт. — Ты ж зарабляеш значна больш.

— Кажу табе яшчэ раз: я — музыкант. А ў музыкантаў шмат залежыць ад добрага інструмента. Ты ж, мусіць, уяўляеш, колькі каштуе такая, як у мяне, гітара. Вось я і вымушаны падзарабляць дзе толькі магчыма. Калі б мне цяпер за неблагія грошы прапанавалі адлабаць халтуру на вяселлі — ніколі б не адмовіўся, нягледзячы нават на тое, што працую ў самой “Зорцы”. Дзе канцэрт левы адпрацаваць — таксама не горшы за іншых буду.

— Паскудства гэта! — махнуў Вінцэнт. — Трэба заўсёды іграць музыку, а не прадавацца. Навошта табе грошы?

— Я ж сказаў табе: на інструмент, які шмат каштуе.

— Ну, купіў ты новую гітару, — не здаваўся Вінцэнт. — Далей што?

— Пройдзе два-тры гады — інструмент трэба будзе мяняць. Ты ж сам, думаю, адчуў розніцу паміж сваёй старой дудкай і “Сэлмерам”.

— Параўнаў х... з моркаўкай! — выдаў Вінцэнт. — “Сэлмер” — высокі клас! Але я і на старой дудцы вас усіх размазваў па сценках!

— Дык вось... “Сэлмер”, між іншым, табе ўручылі авансам, і ты яшчэ мусіш яго адпрацаваць. I чым болып ты будзеш аддаваць часу сваім “маленькім слабасцям”, тым далей будзеш залежаць ад пазыкі Маркіза.

— Я ведаю: мой стары саксафон схаваны ў Маркіза, — неспадзявана заявіў Вінцэнт.

Уражаны, я толькі развёў рукамі.

— Ты ў той вечар паехаў да “Сівога”, — растлумачыў Вінцэнт. — Саксафон я забыўся там, але Маркіз трымае ў сваіх руках і Аляксея. Таму той і не аддаў табе саксафон.

— Навошта ж Маркізу хаваць тваю дудку? — не разумеў я.

— Яна непрыгожая. Яна гучыць так, як я хачу. Маркіза ж злуе, калі нешта не падпарадкоўваецца яму. Той саксафон — не для “Зоркі”. Непрэстыжны інструмент. Вось ён і зрабіў так, каб мой сакс згубіўся.

— Твая версія падобная на казку, — толькі і здолеў сказаць я. У казкі я сапраўды развучыўся верыць.

— Ды халера з ім, Маркізам. Калі трэба будзе, я забяру ў яго свой саксафон, — заявіў Вінцэнт. — Таму што, колькі б я ні працаваў, “Сэлмер” усё роўна маім не будзе.

— Але з цягам часу ты здолееш зарабіць на ўласную фірмовую дудку, — спрабаваў я давесці яму элементарныя рэчы. — Гэтую вернеш Маркізу і будзеш кум каралю, сам

сабе гаспадар. Усе лабухі праз такое праходзяць. Ты — не выключэнне.

Такое ўражанне, што пераканаць у нечым Вінцэнта было амаль немагчыма. Ды ён сам, бадай, нікога не жадаў слухаць, а заўсёды рабіў так, як падказваў яму ягоны розум, зразумець логіку якога іншым было няпроста.

— Між іншым, я на сваёй старой дудцы зраблю ўсё не горш, чым на “Сэлмеры”, — даводзіў сваё Вінцэнт. — I нават лепш, бо ў “Сэлмера” няма душы. Халодны інструмент, абыякавы, з ім неабходна ўвесь час змагацца.

— Калі б “Сэлмер” быў халодным інструментам, ён не каштаваў бы такія вялікія грошы! — заўважыў я.

I тут Вінцэнт Сапега выбухнуў. Ён ускочыў з канапы і навіс надо мной — вялікі, касматы, страшэнны. Мне здалося: яшчэ імгненне — і ён паваліцца на мяне ўсімі сваімі дзесяткамі кілаграмаў, і замест мяне на канапе застанецца адно мокрае месца.

— Зноў ты пра грошы! — закрычаў Вінцэнт. — Куды тут толькі не сунься —скрозь чуваць: грошы, бабкі, “зялёныя”! Каб вы ўсе падушыліся вашымі грашыма! Каб яны вам павылазілі дзе толькі можна і няможна! Дарослыя, здаецца, мужыкі, а калоцяцца няспынна над імі, думаюць толькі пра тое, дзе адарваць, каб жыць прыгожа! Павар’яцелі ад тых грошай, нібы дзеці дурныя, з смаркачоў не вылазіце, забіць адзін аднаго гатовыя, абы толькі ў кішэнях нешта шамацела. Вы, здаровыя мужыкі, з-за рознакаляровых паперак забыліся на ўсё сваё мужчынскае, баб толькі па відзіках распранаеце, кожны з вас гатовы прадаць уласны хрэн, абы толькі прыбытак мець! Чаму, думаеш, кабеты цяперака такія абыякавыя да вас зрабіліся, што гатовыя ісці ў ложак нават з неграм чорным, з сабакам якім шалудзівым? Ці проста гатовыя замест вас, мужыкоў, сябе задавольваць? Ды таму, што вы з-за грошай забыліся нават і на жанчын — што яны ёсць, што ім патрэбная вашая мужчынская сіла, а не тое, што бездапаможна боўтаецца ў портках. Ды што наогул у вашых портках засталося? Быў некалі корань, ды высах цяпер, адны паперкі ў кішэнях, якія гуляюць па вашых руках не горш за тых дзевак-посцілак. Між тым вы кожнай паперцы радыя, кожную аблізаць гатовыя! Мужыкі-і... Адно слова — цьфу!

Я анямеў і ў час маналога Вінцэнта толькі лыпаў вачыма, здзіўляючыся таму, колькі ж здолела матухна-прырода ўкласці ў аднаго такога — на першы погляд — дзікуна...

— Дый музыканты цяперака... — працягваў Вінцэнт. — Вы што, хіба пра музыку думаеце? He, зноў у вас перад вачыма адны грошы: дзе б патанней узяць ды даражэй загнаць, дзе б адшукаць такое месца, каб працаваць паменей, а час дазваляў бы паболей халтурыць. А вось пра душу вы забыліся. Яна, душа, халтурыць не ўмее, не навучана працаваць “налева”, не можа штодзень быць аднолькава шчырай і шчодрай. Душу не заплануеш і не купіш хоць бы за чыстае золата. Няма такіх грошай ва ўсім свеце, каб прыбраць да рук душу! I тройчы ўшчэнт разляцяцца вашыя жылы, але калі не нарадзіўся з душой — яна сама да вас не прыйдзе. Таму і музыка вашая будзе паскудная, брудная ды ліпучая, бо іншай дзеля грошай вам не выдумаць. А калі з’явіцца побач з вамі нехта яўна лепшы за вас, сапраўдны музыкант з незамутнёнай душой — з’есці яго гатовыя, толькі б ён замоўк, найлепш — назаўсёды! Таму што зайздрасць даўно пасялілася ўнутры кожнага з вас, зайздрасць чорная ды злосць жоўтая. I будзеце вы зады чужыя лізаць — абы толькі вам у кішэню нешта сыпалася. Душу вам нідзе не набыць, а вось сваю прадаць вам — раз плюнуць! Што вы ўсе ўжо і зрабілі... Ды толькі з брудных грошай дрэва не вырасце, шчасця, значыць, вам не пабольшае...

Вінцэнт вісеў нада мной, упёршыся валасатымі рукамі ў сценку і выкрыкваў словы проста мне ў твар, пырскаючы слінай. Перад маімі вачыма былі толькі ягоны грубай вязкі сіні швэдар ды чорная барада.

— Вас нават жанчыны не цікавяць, паколькі вы ўсе страцілі сваю мужчынскую годнасць. I калі час ад часу вас працінае адвечнае жаданне, вам дастаткова сціснуць свой корань у кулак і патузаць яго ўзад-уперад. I калі выкінецца з кораня жывая вада, расцячэцца па пальцах, разам з ёю ў вас адразу ж высыхае жаданне цалаваць жаночыя грудзі, лашчыць белае цела, таму што вам адразу ж хочацца як мага хутчэй памыць пальцы і зноў кінуцца на пошукі грошай, каб вам жоўці напіцца!..

Сапега споўз на падлогу і сеў да мяне спінай, абапёршыся на канапу. Я асцярожна ўстаў і, пахістваючыся, пайшоў на кухню. Дастаў з халадзільніка пляшку “Сталічнай”, узяў дзве шклянкі і вярнуўся ў пакой.

— Вып’ем! — сказаў я і разліў гарэлку па шклянках.

— Ты, Браніслаў, не такі, як іншыя, — сказаў Вінцэнт і адхіліў маю руку са шклянкай. — Нешта сапраўднае, нешта ад музыканта ў табе яшчэ засталося. Ды вось піць з табой

сёння не буду: на шклянкі не разменьваюся. А піць на роўных са мной ты ўсё адно не здолееш.

Сапега падняўся з падлогі, абцягнуў швэдар і скіраваўся да дзвярэй.

— Вінцэнт! —’ спыніў я яго. — Праз тры дні ты павінен іграць. Цябе прыйдуць слухаць. Абяцай мне, што праз тры дні ты будзеш у “Зорцы” разам з уласнай дудкай.

— Халера з табой, Бронюсь, — адказаў Вінцэнт. — Я буду іграць. Я прынясу сваю душу і не згублю саксафон. Толькі ўлічы: нікому нічога я не павінен! I гэтыя дні да мяне не чапляйцеся. Я такі: магу і пакрыўдзіцца...

г) . “Калі не стае тэхнгкі”. Канстанцін Бахолдзін

Маркіз быў выскаліўся, калі я перадаў яму апошнія словы Вінцэнта, але што ён мог зрабіць? Зноў павысіць памер кары? He, шмат у чым ён залежаў ад Сапегі. Маркіз зрабіў ужо свае стаўкі і цяпер вымушаны быў рабіць усё, каб ягоны “нумар” прыйшоў на фініш першы. Ён, безумоўна, вымушаны будзе і надалей рабіць усё, каб задаволіць магчымыя капрызы свайго фаварыта, але ж дзеля гэтага гатовы выцягнуць з Вінцэнта ўсё да апошняе жылы. Вось чаму я не зайздросціў ні таму, ні другому.

Тры вечары мы ігралі без Вінцэнта, згадаўшы ўсе модныя мелодыі, папулярныя песенькі, якія сваім вісклівым галасочкам няўпэўнена выводзіла Моніка. На душы ў мяне было дастаткова мярзотна: вельмі ўжо гэтая музыка адрознівалася ад таго, што мы выконвалі разам з Вінцэнтам. Такія песенькі можна было іграць амаль аўтаматычна, не задумваючыся ні над іх зместам, ні над тым, якую ноту трэба браць наступнай. Адно вынікала з другога, і гэтая музычная цвіль выклікала адно боль у галаве. “Хворых” было няшмат: у нашай праграме адсутнічаў той самы “цвік”, які завёў бы публіку, разварушыў яе і перадаў ёй спароджаны музыкай імпэт, пасля чаго пачыналі скідацца з плеч на спінкі крэслаў пінжакі і разявалі пашчы тоўстыя кашалькі.

За тры вечары мы сказалі адзін аднаму хіба з дзесятак неабавязковых слоў. Усе разумелі: цяпер ніхто не ў сілах быў нешта зрабіць, каб выправіць сітуацыю. Усё сыходзілася на адным чалавеку: Вінцэнце, які знік без слядоў, хоць я і здагадваўся, дзе адпачывала ягоная няўрымслівая душа. Таму што і Жужа вось ужо тры дні не паказвала ў “Зорцы” носа.

Пасля таго як мы дайгралі праграму да канца, Маркіз сабраў нас у пакойчыку на вытворчую нараду.

—Значыць, заўтра можа шмат што вырашыцца ў вашых лёсах, — сказаў ён і ўважліва паглядзеў на кожнага з нас. — Будуць сапраўды высокія госці. Рэдкія госці прыйдуць спецыяльна слухаць вас. Вось чаму Філя накрые стол на чатыры персоны з агульнай касы.

— I што мы пакажам гасцям? — спытаў Валяй. — Сённяшні смурод?

— Сапега павінен бьіць — кроў з носа, — заявіў MapKis. — Без яго ўся мая аперацыя траціць сэнс. Ён мусіць іграць! Толькі вось не ведаю, у якой ён цяпер форме. Ці наогул будзе здольны правільна ўзяць хоць бы адну ноту? Га, Зуб, што ты скажаш?

А што я мог сказаць? Лягчэй было дакладна прадказаць у Беларусі дзень агульнага землятрусу, чым гарантаваць паводзіны Вінцэнта на бліжэйшую гадзіну. Пра што я і заявіў, згадаўшы і тое, што ён сам паабяцаў мне быць.

— Я веру ягонаму слову, — дадаў у канцы. — А вось як ён будзе іграць — вам ніхто не скажа. Апрача ягонай душы.

— Апрача чаго? — насцярожыўся Маркіз.

— Ну... Ёсць у нас адна такая штука, якой не загадаеш...

— Я ведаю, што трэба будзе зрабіць, — сказаў раптам Цэцэ. — У яго трэба заліць пляшку гарэлкі. Тады ўсё будзе ў парадку.

Наогул, Маркіз лаяўся рэдка і даволі стрымана. Тут жа ён выпусціў уласны язык са двара, добра такі паддаўшы яму ззаду. Моніка спачатку слухала ўсё з шырока адкрытым ротам, але праз хвіліну пачырванела і выскачыла з пакойчыка. Сутнасць жа маналога Маркіза зводзілася да таго, што ён чорнай фарбай пазначыць ва ўласным жыццёвым календары той дзень, калі прапанаваў Цэцэ працаваць у сваім калектыве, што ён ніколі не забудзе Цэцэ ні Олека, ні шпрыц, пакінуты ім у мужчынскім туалеце, ні здарэнне ў студыі. Мне нават зрабілася шкада нашага барабаншчыка, нягледзячы на ягоны гідкі характар. Здаецца, цяпер, пасля сваёй неабдуманай заявы, яму давядзецца да канца жыцця батрачыць на Маркіза, каб сплаціць усе даўгі. Да таго ж працяглыя і красамоўныя прамовы свайго шэфа ён павінен бьіў выслухваць моўчкі. Хто казаў, што прыгоннае права ў нас даўно ліквідавалі? Спытайцеся пра яго ў рэстаранных лабухаў, у любога з тых, хто зарабляе на жыццё музыкай! I ўсе яны растлумачаць, на каго мусяць ішачыць, каб потым, некалі, людзьмі звацца. Эх, Купалавы мары! Жыць вам у вяках, не памерці ніколі...

Пасля Маркіза, зразумела, ніхто ўжо не сказаў ні слова. Моўчкі і разышліся. Я крочыў дадому з адной думкай: што здарыцца, калі Вінцэнт сапраўды плюне на ўсё, калі прыгожыя белыя грудзі Жужы — увасабленне спакою ягонай мяцежнай душьі — пераважаць такі дадзенае ім слова?

Вінцэнт з’явіўся ў “Зорным дажджу” за паўтары гадзіны да пачатку праграмы. Выглядаў ён няблага. Было такое ўражанне, што душэўны адпачынак, безумоўна, пайшоў яму на карысць. Ён узяў з паліцы футарал з “Сэлмерам”, сабраў інструмент і пачаў разыгрывацца. Спачатку ганяў уверхуніз гамы, а пасля ўзяўся імправізаваць на нейкі пошленькі матыўчык, вытвараючы такія вар’яцкія меладычныя лініі, што мышы, калі б яны толькі выжылі дагэтуль у нашым пакойчыку, напэўна збеглі б туды, дзе больш спакойна.

Загартаваны Чырык — і той не вытрымаў.

— Вінцэнт, дай спакою! — узмаліўся ён. — Прыйдзе кліент з “капустай”, на ім і праводзь свае гукавыя доследы.

— Я па вас засумаваў, — адказаў Вінцэнт і тым самым спыніў усе магчымыя спрэчкі.

Таму я са спакойным сумленнем выйшаў з пакойчыка ў залу, якую паступова запаўнялі наведвальнікі. Hoc у нос сутыкнуўся з Джонам, які імгненна пачаў высвятляць дыспазіцыю:

— Вінцэнт будзе сёння іграць?

— Усё ў парадку, — запэўніў я.

-— Паркер будзе? — удакладніў Джон.

— За ім ужо выслалі машыну, — у тон яму адказаў я і зірнуў на гадзіннік. — Ён будзе з хвіліны на хвіліну.

— О’кей! — зразумеў мой жарт здагадлівы Джон, і чародка амерыканцаў пырснула за свой імянны столік.

Тут жа да мяне падляцеў Філя.

— Ты не ведаеш, што за кліентуру падсеяў мне сёння Маркіз?

— Кліентура самая сур’ёзная, — адказаў я. — Генеральны менеджэр фірмы грамзапісу Сі-Бі-Эс і ягоныя эксперты.

— Няўжо? — адразу паверыў Філя. —А з якой нагоды яны да нас прыпёрліся?

— Яны хочуць праслухаць Вінцэнта. Магчымы наш выезд у Штаты, гастролі па краіне і запіс дыска, — працягваў я хлусіць.

— Слухай, Зуб... — У афіцыянтавай галаве ўключыўся персанальны камп’ютэр. — А як бы гэта... Ну... Як бы мне з вамі паехаць, га? Харчаванне цалкам бяру на сябе. Арганізую кухню проста ў гатэлі. Вы там на харчы ні цэнта не пат-

раціце! Слухай, я ўмею класны біфштэкс смажыць паміж двума прасамі — пальчыкі абліжаш! А?..

— Толькі пры адной умове. — Я нахіліўся да Філі 1 пачаў казаць шэптам. — Калі ты сёння з амерыканцаў не возьмеш ніводнай лішняй капейчыны.

Я ведаў, што казаў: у рэшце рэшт стол накрываўся за наш кошт. А вось для Філі такая ўмова была няпростым выпрабаваннем. Ён не мог не ведаць, што стол аплачаны ўжо Маркізам, але аўтаматычна кіўнуў. Яму напэўна было крыўдна, таму што як-ніяк жывы заробак плыў паміж пальцаў і назаўсёды знікаў з вачэй.

Я пайшоў у фае. Там круціліся скрозь знаёмыя мне людзі: колькі гарадскіх лабухаў другога эшалона, якім карцела яшчэ раз паслухаць Вінцэнта, рэштка недабіткаў з кампаніі Олека. Яго самога, роўна як і Ваўчыцы, выразна не ставала: без іх нашая “Зорка”, што там ні кажы, а нешта страціла...

Затое прысутнічаў Віцёк, які курыў з сяброўкай Ваўчыцы. Той самай, якая не ўмела нічога рабіць, акрамя як імгненна распранацца і не да месца рагатаць. 3 такімі толькі талентамі тут галоўнай ёй не зрабіцца... Убачыўшы мяне, Віцёк імкліва скінуў маску галантнага кавалера і па-дзелавому падкаціў да мяне.

— Што за амерыканцы будуць за вашым столікам? — з ходу пацікавіўся ён.

— Так, унукі старога Эдварда Гувера, — парыраваў я. — А з імі іхні дзядзька — ветэран “зялёных берэтаў”.

— Рэмба таксама прыехаў? — спытаў Віцёк і працягнуў мне пачак “Мальбара”. — А калі сур’ёзна?

— Пагрозы інтарэсам дзяржавы няма, — сказаў я і прыкурыў ад ягонай запальнічкі. — А вось калі сур’ёзна, дык пра ўсё пытайся ў Маркіза. Ён нам хіба ўсё скажа калі?

— Але! — згадзіўся Віцёк і вярнуўся да мадэмуазель Кабылы. Што і казаць — кемлівы хлопец!

Я зноў пайшоў у пакойчык. Вінцэнт ужо скончыў музыцыраваць і сядзеў, заплюшчыўшы вочы, у крэсле. Я не паверыў вачам: на ягоных каленях ляжаў стары, перавязаны сіняй ізаляцыйнай стужкай саксафон. Ай да Маркіз! Як жа дакладна ён усё разлічьіў! Цяпер не трэба ніякай гарэлкі — Вінцэнт будзе іграць як належыць!

— He чапай яго! — паспеў шапнуць мне Валяй.

Амаль адразу ўслед за мной у пакой уварваўся Маркіз. Убачыўшы Вінцэнта, ён ажыў, ягоны твар паружавеў і пачаў нагадваць старанна наваксаваны светлага колеру чаравік.

— Усё ў парадку, — канстатаваў ён. — Амерыканцы ўжо тут. Сярод іх — не апошні чалавек з фірмы Сі-Бі-Эс.

Я нервова зарагатаў, але ніхто нічога, натуральна, не зразумеў і таму не звярнуў увагі на мой вясёлы настрой.

— Яны будуць запісваць праграму на відэа, — працягваў Маркіз. — У маёй кішэні ляжыць запоўненае пагадненне на нашую паездку ў Штаты: нас чакаюць месяц работы ў адным з рэстаранаў на 52-й вуліцы Нью-Йорка і тры прэзентацыйныя канцэрты. Такім чынам, каб атрымаць сёння іхні подпіс, вы, мае хлопчыкі, павінны вылузацца з уласнай скуры і паказаць усё, на што толькі здольныя.

— Дзярмо тваё пагадненне, — раптам сказаў Вінцэнт, не змяніўшы сваёй позы. — I смурод на ўвесь свет аж да 52-й вуліцы.

— У такі момант і такое казаць, — выткнулася з-за спіны мужа Моніка. — Скаціна!

— Знікні! — рыкнуў Маркіз. — Ты сёння наогул маўчыш! I каб да канца праграмы я цябе не бачыў!

Што-што, а ўнутрысямейная дысцыпліна ў Маркіза была на вышыні. Моніку з пакоя быццам венікам змяло.

— Сёння іграем усё тое, што пісалі на радыё, — загадаў Маркіз. — Усе працуеце на Сапегу. Прашу слухаць толькі яго і не вылазіць наперад, што б ні здарылася, пакуль ён сам вам не пакажа. Улічыце, у вас наперадзе Нью-Йорк.

— Дзярмо твой Нью-Йорк, — гэтак жа сама абыякава прамармытаў Вінцэнт. — Міжнародны клапоўнік — і больш нічога.

Маркіз прысеў на карачкі перад крэслам, у якім сядзеў Сапега.

— Вінцэнт, прашу цябе: зрабі сёння, што толькі можна. Я табе абяцаю: выканаю ўсё, што толькі ад мяне залежыць. Я шмат магу. Бачыш: я адшукаў твой саксафон, іграй на здароўе! А нам абы толькі да Нью-Йорка дабрацца ўсёй нашай камандай, паказацца там патрэбным людзям, а пасля я раскручу цябе па ўсёй Еўропе. “Сэлмер” зробіцца твой назаўсёды, грошай будуць поўныя кішэні. I не нашых грошай — “зялёных”!

“Ну, пра грошы — гэта ён яўна не ў час”, — падумаў я.

-— Падатрыся тымі паперкамі! — рэзка адказаў Вінцэнт, падняўся з крэсла і нешта прахрыпеў на сваёй антыкварнай дудцы. — Галоўнае, каб ты сёння не наклаў у свае фірмовыя порткі.

— Але ж ты, Вінцэнт, добра запомніў, пра што я цябе прасіў? — як не пачуў яго Маркіз.

— Я ж сказаў табе: порткі не адмыюцца! — секануў Вінцэнт і абвёў усіх нас пранізлівым, цяжкім позіркам. — Ну што, хлопцы? Выратуем начальніка? Пакажам яму НьюЙорк, га?

Шчыра кажучы, пасля такога прыязнага дыялогу мне было страшна выходзіць на сцэну, таму што ад Вінцэнта сапраўды можна было чакаць усё, што хочаш. Ды праграма ад самага пачатку пакацілася неспадзявана гладка, і з першых жа тактаў я адчуў, што наш саксафаніст настроены рашуча як ніколі. Да таго ж ён ніколькі не страціў формы.

Вінцэнт іграў дакладна і строга, прадумваў наперад кожную ноту, кожную фразу, якія ён, як цукеркі, проста выкладваў публіцы нібы на сподачку. Ён свядома абыходзіў складаныя пабудовы, аднак толькі прафану ягоныя сола здаваліся простымі; яны былі напоўнены да берагоў сапраўднай музыкай, стрыманай энергіяй і непадробнасцю выканання. Упэўненасць, якая зыходзіла ад Вінцэнта, імгненна перадалася і нам, і мы хутка пачалі з усяе сілы працаваць на нашага лідэра, як футбольная каманда іграе на прызнанага бамбардзіра ва ўпэўненасці, што свой гол той усё адно заб’е, рана ці позна.

Усё гэта, безумоўна, паўплывала і на публіку, якая пасля першай жа п’есы нібы зарадзілася ад Вінцэнта нябачнай энергіяй і на кожнае сола адклікалася свістам і апладысментамі. Высокія госці за нашым столікам слухалі Вінцэнта вельмі ўважліва і да ежы і напіткаў амаль не дакраналіся. Адзін з іх, стоячы, здымаў нашае выступленне на відэастужку. Побач са столікам застыў Маркіз. Ён кідаў позіркі то на нас, то на амерыканцаў. Было відаць, што выходзіць на сцэну са сваім тэнарам ён сёння не збіраўся. Поруч з Маркізам натрэніравана знерухомеў Філя. Нашая музыка яго зусім не цікавіла: ён глядзеў амерыканцам проста ў рот і думаць не думаў пра наведвальнікаў, што сядзелі за іншымі замацаванымі за ім столікамі. Каля дзвярэй я выхапіў позіркам Жужу. Яна адзначыла гэта і радасна паказала мне ўзняты ўгару вялікі палец.

Радасць Жужы можна было зразумець: тры дні сам-насам з такім адметным мужчынам, як Вінцэнт, напэўна прынеслі ёй шмат прыемных хвілін.

Карацей кажучы, першае аддзяленне праграмы мы адыгралі проста на пяць з плюсам. Калі б можна было яго якасна

запісаць, дык фанаграма, напэўна, была б нічым не горшая за тую, што мы запісалі на студыі радыё.

У перапынку Маркіз шчыльна прычыніў дзверы пакойчыка.

— Усё пакаціла выдатна. Амерыканцы задаволеныя. Хлопчыкі, мы маем вельмі рэальныя шанцы яшчэ ў канцы года ўласнымі нагамі стаць на амерыканскі кантынент. Я вас віншую.

— He кажы гоп, — адзначыў Валяй, а Цэцэ пастукаў пальцам па старой шафе.

— Думаю, яны яшчэ сёння падпішуць з намі дамову, — працягваў Маркіз. — У крайнім выпадку — заўтра. A цяпер слухайце дыспазіцыю на другое аддзяленне. Сёння вы мусіце папрацаваць усур’ёз. Таму будзем лабаць больш амерыканскай музыкі, усё — у інструментальным варыянце. Вось спіс кампазіцый. У кожным нумары — абавязковае сола Сапегі. Амерыканцам трэба паказаць тавар з усіх бакоў.

— Маркіз, на тры-пятнаццаць такое іграць небяспечна, — заўважыў я. — Асабліва для хлопчыкаў з Сі-Бі-Эс: вушы ў іх заўсёды на месцы.

— А я што, дарма ім на стол на кожнага па пляшцы армянскага праставіў? — усміхнуўся Маркіз. — Філя атрымаў дакладнае заданне, каб увесь каньяк заняў належнае яму месца. А пасля армянскага ім любая музыка будзе ў кайф.

— А калі амерыканцы не п’юць? — выказаўся Чырык.

— Ты не хвалюйся! — адрэзаў Маркіз. — Па-першае, халяву і амерыканцы не прапусцяць. Па-другое, іх я бяру на сябе. Так што галоўнае ў тым, каб вы адлабалі як мае быць. Чуеш, Вінцэнт, свежы вецер з Гудзона?

— He паеду я ў тваю Амерыку! — адказаў Вінцэнт.

— He выглупляйся! — закрычаў Маркіз. — Я ўжо ўгрохаў у гэты праект вялікія грошы, і цяпер ніяк нельга спыняцца.

— Мне і тут нармальна, — стаяў на сваім Вінцэнт.

Я адчуў, што самы час умяшацца, таму што сітуацыя зрабілася празмерна напружанай. Таму я наблізіўся да Вінцэнта, асцярожна паклаў яму руку на плячо і сказаў:

— Вінцэнт, я таксама ў Амерыку не паеду. I пакуль яны тут усё абмяркуюць, пойдзем ды пайграем удвух. У нас нібыта некалі нядрэнна атрымлівалася. А пазней да нас далучацца ўсе іншыя.

Мне думалася, што Вінцэнт пачне супраціўляцца, будзе казаць новыя глупствы, але ён без слова пасунуўся за мной, трымаючы ў адной руцэ “Сэлмер”, а ў другой — свой выкапнёвы альт. Я адчуў, што сёння гледачы атрымаюць нештодзённае задавальненне, пабачыўшы нешта дужа спецыяльнае...

З’яўленне Вінцэнта на сцэне з двума саксафонамі рэстаранная публіка сустрэла шквалам энтузіязму. Як ні ў чым ні бывала Вінцэнт паклаў стары саксафон на крэсла, скінуў з сябе белы пінжак і павесіў яго на спінку, потым павярнуўся да мяне, падумаў і напаўголаса сказаў:

— Давай спачатку “Місці”...

Мне што — “Місці” дык “Місці”. Тэма агульнавядомая. Да таго ж, сапраўды прыгожая музыка, іграць яе — адно задавальненне, тым больш для рэстараннага кантынгенту. Таму мне засталося пачакаць, пакуль пачне Вінцэнт. Але ён стаяў на сцэне ў промнях святла ледзь сагнуўшыся, нерухома глядзеў некуды перад сабой. Мне ўжо быў знаёмы такі ягоны стан: ён напружана разважаў. Ён абдумваў, як пачаць, вышукваў тыя першыя, вызначальныя фразы, праз якія ён выйдзе на чарадзейную тэму Эрала Гарнера.

3 цемры, што атачала сцэну, нячутна вынырнуў аператар-амерыканец, на хаду запіхваючы ў рот кавалак бутэрброда з чырвонай ікрой. Такія бутэрброды ды пад армянскі каньячок — смакацішча! Мусіць, Маркіз пачаў ужо падрыхтоўку да падпісання пагаднення.

Аператар між тым усеўся на падлогу перад рампай і прыладзіў да пляча камеру.

— “Місці”, значыць... — Вінцэнт зноў павярнуўся да мяне і ў той жа момант пачаў іграць.

Ён без усялякіх выкрунтасаў уступіў непасрэдна ў тэму і пачаў нетаропка, спакваля выпісваць яе шырокімі мазкамі, лашчачы кожны гук з тых, што вырываліся з саксафона. Гукі былі цёплыя, нібыта жывыя. Вінцэнт наогул выдатна адчуваў настрой кожнай мелодыі, якую выконваў, і часам ягонае адчуванне музыкі здавалася мне вяршыняй дасканаласці. Зразумела, ніводную інтэрпрэтацыю немагчыма раўняць з арыгіналам, ды Вінцэнт валодаў здольнасцю, зберагаючы напісанае іншымі, ствараць уласныя музычныя тэмьі — свежыя і дзёрзкія па сваёй навізне.

Тое ж самае і ягонае выкананне “Місці”. Пругкае, духмянае гучанне фірменнага сакса я зрэдку падтрымліваў ашчаднымі акордамі, а часцей наогул асобнымі нотамі, узятымі на басовых струнах. Праз некаторы час да нас асцярожна

падключыўся Валяй на бас-гітары і Чырык на фартэпіяна. Апошні ўціснуўся за барабаны Цэцэ, але Валяй двойчы вымушаны быў нагадаць яму, каб той іграў як мага ціха.

Мы скончылі тэму таксама дуэтам, пасля чаго Вінцэнт зноў знерухомеў, не зважаючы на свіст, гучныя воклічы ўсхваляваных людзей, аб’ектыў відэакамеры, якім амерыканец літаральна прыклеіўся да ягонага твару.

У залу дадалі святла, і я адразу ж кінуў позірк туды, дзе ішло абмеркаванне нашага пагаднення. Тое, што я ўбачыў, мяне вельмі засмуціла і занепакоіла. Адной рукой Маркіз перадаваў сталых гадоў амерыканцу з сівізной у валасах каробку з магнітафоннай стужкай, а другой — прымаў ад яго грошы. Так, я мог і памыліцца, але чамусьці быў упэўнены ў тым, што ў каробцы той знаходзілася нашая студыйная фанаграма, за якую амерыканец расплачваўся ў канверце “зялёнымі”. Мне цяжка было вызначыць суму, бо столік знаходзіўся ўсё ж задалёка, але па нашых мерках такі пачак паперак у тоўстым канверце складаў немалое багацце. Мяне засмуціла, аднак, што пра гэтую аперацыю Маркіз нікога з нас не папярэдзіў, а, значыць, працаваў цяпер выключна на ўласны рахунак, прадаючы тое, што зрабілі мы. A ўзрадавала мяне тое, што не адзін я заўважыў пераход сумы “зялёных” з рук у рукі: Віцёк, адкінуўшыся на спінку крэсла, адным вокам касіў у бок Маркіза і пры гэтым актыўна падтрымліваў гутарку са сваімі суседзямі. Гэта значыць, Маркіз мог не толькі нічога не выйграць, але й шмат страціць. Мы з ім, дарэчы, — таксама...

Між тым я выразна адчуў, што Вінцэнт завёўся ўсур’ёз. Ён пераступаў з нагі на нагу, нешта мычаў сабе пад нос, паплёўваў на пальцы правай рукі, але пачынаць наступную п’есу не адважваўся. Мы на сцэне ўважліва сачылі за кожным ягоным рухам, гатовыя адразу ж падтрымаць яго. У зале ўсталявалася напружаная цішыня. Было чуваць адно галасы з кухні: яны, нягледзячы ні на што, працягваюць быць абавязковай прыкметай сервісу ў пунктах нашага айчыннага грамадскага харчавання.

— Вінцэнт, ол райт! — пачуў я вясёлы голас Джона. — Мы з табой, не хвалюйся!

Сапега ніяк не адрэагаваў на вокліч, працягваў свой шаманскі танец. I ў гэты самы момант да сцэны на дыбачках наблізіўся Маркіз.

— Вінцэнт! — са свістам прашаптаў ён. — Яж сказаў табе: іграць тое, што ў спісе. Прадстаўнікі фірмы жадаюць пачуць

цябе ў розным рэпертуары. 3 джазам сёння ўсё, краны закрытыя, цяпер іграй толькі папуляр!

Сапега быццам бы і не пачуў яго, толькі ў чарговы раз сплюнуў на пальцы, аблізаў муштук і нарэшце ўскінуў галаву.

— Чуеш, Вінцэнт, больш ніякага джаза! — шыпеў яму Маркіз, ды той на голас знізу звяртаў увагі не больш, чым на гудзенне мухі. Сапега выцер далонню спацелы твар і толькі пасля гэтага кінуў нам праз плячо:

— “Арніталогію”!

Маё прадчуванне, такім чынам, збылося: гэтай звышскладанай п’есай Паркера Вінцэнт знарок шпурнуў выклік проста ў твар Маркізу, які, пачуўшы назву п’есы, схапіўся за галаву і знік паміж столікаў.

д)  . When The Saints Go Marching In (“Калі святыя маршыруюць”). Традыцыйная п’еса

Пасля “Арніталогіі”, у якой Вінцэнт разыграўся і саліраваў не менш за пятнаццаць хвілін, ён аб’явіў наступную тэму Паркера — “Час настаў”. За маёй спінай калегі абмяняліся кароткімі і выразнымі рэплікамі.

— Высокі клас! — сказаў Валяй. — Даўно не меў такога кайфу!

— He люблю непадрыхтаваныя сэйшаны, — адгукнуўся Чырык. — А тым больш — на рабоце.

— Заганяў, як каня, падла! — паскардзіўся Цэцэ. — Маркіз жа даў спіс, што выконваць, а куды дзікуна панесла?

— Кач! — абарваў я змястоўны абмен думкамі, таму што Вінцэнт пачаў шчоўкаць пальцамі, даючы нам адлік.

I мы ўрэзалі!

Спачатку Вінцэнт саліраваў на “Сэлмеры”, доўга і даволі аднастайна, паступова, на вачах слухачоў, разгортваючы асноўную тэму. He ведаю, як каму, але мне вось такая “кухня” была найцікавейшая, таму што яшчэ ў часы ўзлёту Чарлі Паркера многія музыканты дзесяткі разоў праслухвалі запісы саксафаніста, аналізавалі меладычныя хады ягоных сола, чаргаванне акордаў, рытмічную арганізацыю імправізацый, кожная з якіх магла сказаць пра музыканта значна больш, чым ён сам. Цяпер жа, слухаючы Вінцэнта, я не мог не здзівіцца вытанчанай фантазіі і вынаходлівасці яго як імправізатара, лагічнасці пабудовы асобных фрагментаў і цэлага, адточанасці фразіроўкі і інтанавання. Вось цяпер я

мог з чыстым сумленнем гарантаваць, што пагадненне з прадстаўнікамі СІ-Бі-Эс будзе падпісана паспяхова. Інакш іхні прафесіяналізм выклікаў бы ў мяне вялікія сумненні... Калі амерыканцы наогул што-небудзь разумеюць у джазе, яны мусяць паставіць свае подпісы!

Вінцэнт дазволіў сябе толькі невялічкі перапынак і кіўнуў Чырыку. Пакуль той, задаўлены навалай саксафонных гукаў, спуджана выбіваў на фартэпіяна сваю імправізацыю, Вінцэнт накінуў на шыю раменьчык для другога саксафона.

Сапега даўно ўжо быў мокры наскрозь. Пот сцякаў па ягоным твары, капаў на падлогу з носа, вушэй, а на ягонай кашулі амаль не засталося сухіх месцаў. Я разумеў, што пот зацякае яму нават у рот, але ў час працяглых сола Вінцэнт проста не меў ні часу, ні магчымасці змагацца з такой паводкай. Ён толькі зрэдку фыркаў, бы вожык, трос галавой ды праціраў пальцамі вочы. Яму было вельмі няпроста, але і я адчуваў, што па маёй спіне таксама пабеглі гарачыя кропелькі. He лягчэй было і іншым хлопцам, ды ніхто з іх не збіраўся скласці рукі першым.

У рэшце рэшт Вінцэнт даў нам магчымасць крыху перавесці дыханне. I амаль імгненна да мікрафона праціснуўся Маркіз. Я адзначыў, што ён ужо на добрым падпітку, і мне зрабілася лёгка на душы: Маркіз, узяўшы хоць бы пяцьдзесят грамаў, ніколі не дазваляў сабе браць у рукі свой тэнар. Значыць, ён і сёння іграць не будзе.

— Шаноўная публіка! — сказаў Маркіз у мікрафон. — Сёння сярод нас прысутнічаюць вядомыя эксперты сусветнага шоу-бізнесу...

Што-што, а вешаць локшыну на чужыя вушы Маркіз умеў адмыслова!

— Гэта — вядучыя спецыялісты фірмы грамзапісу Ci-BiSc, з якімі мы цяпер вядзем перамовы адносна нашага... гэта значыць, разам... Карацей кажучы! Мы ім спадабаліся, яны нам таксама, і яны цяпер хочуць бачыць нас у Амерыцы. Маэстра, туш!

Маркіз узмахнуў рукой і павярнуўся да нас. Але ніхто з музыкантаў не паварушыў нават пальцам, толькі Цэцэ заёрзаў у крэсле:

— Што ён такое пляце, а, хлопцы? Лабаць, ці што?

— Я хачу пазнаёміць вас з вядучым менеджэрам фірмы панам Сірылам Джорданам... — працягваў Маркіз, так і не дачакаўшыся ўзнёслага музычнага віншавання. — Дакладней, Джорданам Сірылам... У амерыканцаў жа цяжка зразу-

мець часам, дзе бывае прозвішча, а дзе — імя. Да таго ж ён негр. У іх негр амаль тое ж самае, што ў нас — яўрэй, так сказаць... Карацей кажучы, Сірыл Джордан... альбо наадварот... ён хоча палабаць разам з вядучым альтыстам Краіны Саветаў Сапегам Вінцэнтам! Дакладней, Вінцэнтам Сапегам. Прашу вас, сэр!

Нахіліўшыся да мяне, Маркіз прашаптаў на вуха:

— Зуб, ратуй!.. Гэтыя амерыканцы, як аказалася, зусім не п’юць армянскі каньяк. Ім толькі віскі давай з валютнага бара! Гады, яны яго жлукцяць, як коні! А мне ж, рускаму, нельга адставаць ад нейкіх штатнікаў! Што мне рабіць?

— Дагнаць і перагнаць Амерыку! — Я сказаў усё, што мог параіць Маркізу ў такой сітуацыі.

У гэты момант побач з намі з’явіўся малады яшчэ, прыгожы негр. Ён шырока ўсміхаўся нам, ківаючы галавой, а ў руках трымаў тэнар-саксафон. Тэнар напэўна быў інструментам Маркіза, бо дзе ж вы бачылі амерыканскага негра, які ў савецкі кабак пойдзе з уласнай дудкай? Негры ведаюць, што ў нашых кабаках іх будуць паіць-карміць, як найдаражэйшых братоў, ім дадуць лепшых дзяўчат і самы лепшы інструмент і палічаць за шчасце, калі яны дазволяць сабе сэйшан з такімі гасціннымі бледнатварымі.

Вінцэнт ніяк не адрэагаваў на з’яўленне негра. Здавалася, ён яго нават не заўважыў. Тады госць працягнуў Вінцэнту сваю халёную чорную руку, якая ніколі ў жыцці не ведала баваўняных плантыцый Поўдня. Дарма ён гэтак зрабіў... Лепш бы ён сунуў руку ў пашчу якому ротвэйлеру. Вінцэнт імкліва паціснуў негру руку, і ў наступнае імгненне той прарычаў нешта накшталт “Ой-ё-ё!” і пачаў трэсці далонню. Ды пры такім болю — малайчына — усмешкі з твару не зняў. A яму ж і сапраўды балюча было. Я ведаю...

Бедны амерыканскі негр не паспеў нічога прапанаваць, як Вінцэнт пагрукаў падэшвай па сцэне і з месца ў кар’ер кінуўся іграць.

Загучала даволі простая мелодыя, заснаваная на класічным дванаццацітактавым блюзе, толькі што Вінцэнт з самага пачатку ўзяў неверагодна шалёны тэмп. Такі, што я пашкадаваў Цэцэ: яму, гароце, варта было б за сённяшні вечар заплаціць двайную стаўку.

Між тым Вінцэнт па-ранейшаму не звяртаў на госця ніякай увагі. Ён саліраваў сабе, не зніжаючы хуткасці, праходзіў, не паўтараючыся, адзін квадрат за другім, а прыгожы негр стаяў на вачах усіх прысутных з саксафонам напа-

гатове і, здаецца, ужо страціў надзею нешта зразумець ва ўсім тым, што адбывалася вакол. Ён толькі ўсміхаўся, але ўжо неяк штучна: яго запрасілі паіграць, выцягнулі на сцэну, аднак вось ужо добрыя пяць хвілін не дазваляюць уставіць ніводнай ноты!

Нечакана Вінцэнт абарваў сола і стаў спінай да залы, ва ўпор гледзячы на амерыканца. Той, схамянуўшыся, кінуўся іграць, косячы вокам на Вінцэнта. Склалася такое ўражанне, што негр чакаў, нібыта рука саксафаніста-здаравяка ляжа яму на плячо. А радаснага ў гэтым, як ён ужо паспеў зразумець, сапраўды было няшмат...

Але Вінцэнт упарта не заўважаў прысутнасці чужога музыканта. Негр пакрысе асвоіўся і пачаў паказваць усё, на што быў здольны. Іграў ён выдатна: дакладна і прыгожа, як могуць іграць толькі прыроджаныя джазмены. Ёсць такое паняцце: фірмовае выкананне. Дык вось той Сірыл Джордан іграў настолькі фірмова, што ў мяне ўзнікла адчуванне, быццам бы я чую запіс пласцінкі аднаго з найбольш вядомых амерыканскіх тэнарыстаў. Да таго ж белыя, калі іграюць нават класічны негрыцянскі джаз, як ні рупяцца, але не могуць дасягнуць неабходнага, уласцівага толькі чорным музыкантам, філінгу.

Менавіта настрою, пачуцця ў амерыканца хапала на дзесяцёх белых музыкантаў. Я літаральна купаўся ў гучанні саксафона, кайфаваў, слухаючы ягоныя пераходы ад адной фразы да другой, адчуваў цёплае, глыбокае, мясістае дыханне інструмента, якім негр валодаў надзвычай упэўнена і дасканала. Іграў ён, зразумела, зусім па-іншаму, так, як Вінцэнт напэўна ніколі б не здолеў іграць. Вобразна кажучы, Вінцэнт у час выканання нібыта крышыў пяшнёй лёд, у той час як амерыканец быццам бы плавіў яго сваім вогненным інструментам. Я ўпершыню іграў з фірмовым музыкантам і адчуваў гэтую розніцу вельмі выразна.

Сірыл Джордан элегантна закругліў апошнюю фразу ўласнага сола, і ў той самы момант на край сцэны зрабіў імклівы крок Вінцэнт, трымаючы ў кожнай руцэ па саксафону. He чакаючы, пакуль скончацца адрасаваныя амерыканцу апладысменты, ён захапіў ротам абодва муштукі і...

Для мяне такі фокус — адначасовае выкананне на двух саксафонах — не быў нечаканы. Даводзілася бачыць такое і па відзіку, і на канцэртах, але на шараговую публіку нештодзённае выкананне заўсёдырабіла надзвычайнае ўражанне.

Вось і цяпер рэстаранная зала раўла, калі Вінцэнт абрыНУЎ У Цемру вадаспад гукаў. Некаторы час ён іграў на абодвух саксафонах акордамі то ва унісон, то праз розныя інтэрвалы, утвараючы самыя неверагодныя сугуччы, якія момантамі проста наводмаш лупцавалі па вушах. Потым, калі ён зноў паглыбіўся ў звычайную для сябе атмасферу раз’юшанага выканаўства, ён рэзка адкінуў “Сэлмер” за спіну і пачаў саліраваць на сваім старэнькім інструменце. Іграў ён не вельмі доўга, і мне здалося, што пасля сола амерыканца Вінцэнт адчуў некаторую разгубленасць і на пэўны час страціў арыентацыю ў прасторы, мэту, якую ён паставіў перад сабой.

Таму ён па-звыкламу рэзка абарваў сола проста пасярэдзіне квадрата і развярнуўся да амерыканца.

— Ты! — крыкнуў ён. — Ану давай па чарзе!

Валяй з-за кантрабаса па-англійску растлумачыў Сірылу, чаго хоча ад яго Вінцэнт. Амерыканец кіўнуў у адказ і зноў шырока ўсміхнуўся.

Вінцэнт першы правёў кароткае сола і запытальна зірнуў на Сірыла Джордана. Той прыгожым рухам паднёс да ByeHay муштук і не менш прыгожа адыграў свой урывак. Потым зноў саліраваў Вінцэнт, а пасля яго — амерыканец, і такое паўтаралася шмат разоў. Я сам быў гатовы заспяваць, таму што адчуваў сапраўднае шчасце музыканта, які атрымліваў неймаверную асалоду ад стварэння музыкі ў добрай кампаніі сяброў і зусім не хацеў пачуць апошні акорд.

I ўсё ж у адным я не памыляўся: Вінцэнт прыкметна нерваваўся. Зразумела, што негр з тэнар-саксафонам быў для яго магутным раздражняльнікам, і ён зусім не хацеў бледна выглядаць на чорным фоне. Мусіць, Вінцэнт усвядоміў, што з тэхнічнага боку пабіць амерыканца ён няздольны: правільная, рафінаваная, добрасумленная манера чорнага музыканта была значна больш джазавая па сутнасці, чым ягонае нервовае, нейкае непрычасанае гранне. Менавіта таму ён імкнуўся пабіць Джордана іншым — надзвычайным эмацыянальным напружаннем, нечаканасцю і нелагічнасцю вырашэнняў, нязвыклых для прадстаўніка джазавай краіны, радзімы джаза, асэнсаваннем таго, што было некалі створана далёка за акіянам і прыжылося ў краіне, дзе імправізацыі заўсёды было зашмат, хоць афіцыйна яна ніколі не ўхвалялася.

Дуэль двух саксафаністаў магла працягвацца яшчэ вельмі доўга. Вінцэнт працаваў на мяжы ўласных магчымасцяў і не

збіраўся саступаць амерыканцу ані дзюйма. Той жа быў проста ўпэўнены ў тым, што, апрача чорных, сапраўдны джаз годна выканаць ніхто не ў стане. Таму, што б там ні выдумляў, ні круціў гэты касматы, вялікі рускі мядзведзь, апошні стрэл у паядынку павінен быў застацца за ім, Сірылам Джорданам. Ці, калі хочаце, — Джорданам Сірылам. Ліха іх, сапраўды, зразумее, гэтых чорных!

I стрэл на самой справе неўзабаве прагучаў, толькі што зусім не адтуль, адкуль я яго чакаў. 3 цемры няўпэўнена выплыла хударлявая постаць афіцыянта. Аберуч Філя трымаў невялікі паднос, на якім стаяла паўнюсенькая бутэлька “Доўгага Джона” і дзве шклянкі з лёдам.

— Слыш ты, сэр! — крыкнуў праз музыку Філя амерыканцу. — Гэта вам двум з таго вунь стала. Падсілкавацца крыху. Што-што?.. Ён не разумее хіба па-нашаму?

Амерыканец у той момант натхнёна саліраваў, таму Філя пераключыў сваю ўвагу на Вінцэнта.

— Эй, доўга я тут тырчаць буду?! — зноў закрычаў ён. — Давай на халяву, не затрымлівай!

Я кіўнуў Чырыку, і той зарыентаваўся імгненна. Ён хутка перахапіў фразу амерыканца і пачаў саліраваць на сінтэзатары. Ды паміж акордамі паспеў гукнуць Вінцэнту:

— Давай, Вінцік, сёння можна, калі сама Амерыка прастаўляе!

Амерыканец і Вінцэнт выпрасталіся і наблізіліся адзін да аднаго. Сірыл Джордан са сваёй назаўсёды прылепленай усмешкай працягнуў Вінцэнту руку. Той пачакаў колькі імгненняў і з каменным выразам на твары паляпаў амерыканца па плячы. У зале нястройна заапладзіравалі, а негр пачаў усміхацца ўжо ва ўвесь рот. Я нават перапалохаўся: мне здалося, што ягоныя сківіцы вось-вось не вытрымаюць і больш ніколі не вернуцца на свае месцы. А што Джордану яшчэ заставалася рабіць? Жэст Вінцэнта быў усё ж даволі абразлівы. Дзе-небудзь на ўзбярэжжы Гудзона за такое можна было і па кавуне атрымаць. Ды негры, відаць, папрывыкалі да такога абыходжання з імі, і міжнародны скандал у “Зорцы” так і не выбухнуў.

У той час Філя наліў віскі ў адну з высокіх шклянак і пацэліў рыльцам бутэлькі ў бок другой. Але Вінцэнт спрытна перахапіў руку афіцыянта і вырваў з яе бутэльку цудоўнага шатландскага напітку.

— Дай сюды, анучка! — прахрыпеў ён. — Маё!

Гэтага Вінцэнт не павінен быў рабіць ні ў якім разе! Ніхто,

апрача мяне і Жужы, хіба не здагадваўся пра надзвычайныя здольнасці нашага саксафаніста спажываць моцныя напіткі такімі незвычайнымі порцыямі. Ды яшчэ імгненна і да сухога донца.

Так яно амаль і адбылося. Вінцэнт закінуў галаву і непасрэдна з рыльца пачаў прагна паглынаць віскі. Кадык на ягонай тоўстай шыі лётаў, як поршань, уверх-уніз, пітво вылівалася з рота і сцякала па шчаках, перамешвалася з кроплямі поту. I нарэшце настаў той самы момант, калі задаволены сабой амерыканскі негр наогул перастаў усміхацца. I чым менш віскі заставалася ў бутэльцы, тым больш выцягваўся твар канчаткова збітага з панталыку Сірыла Джордана.

— Вышэйшы пілатаж! — пачуў я за сабой голас Цэцэ, у той час як мае пальцы аўтаматычна працягвалі слізгаць па грыфу гітары.

He, сухога донца прыгожай замежнай пляшкі Вінцэнт Сапега гэтым разам не ўбачыў. Сціскаючы бутэльку ў сваёй агромністай руцэ, ён спачатку, аблізваючыся, павольна апусціўся на карачкі, а потым проста плюхнуўся на падлогу, мокрую ад ягонага поту і пралітага віскі. Філя схіліў галаву набок і яўна не ведаў, што рабіць. У зале між тым настала такая цішыня, нібыта ўсе чакалі, што Вінцэнт восьвось зноў пачне іграць. Прыгожы Сірыл Джордан асцярожна зняў саксафон з раменьчыка і бачком, на дыбачках, пакінуў сцэну. А герой вечара застаўся сядзець на ёй, выпрастаўшы ногі. Ён надзімаў шчокі, пыхцеў і трос галавой, поўнай нерэалізаваных геніяльных задум.

— Апладысменты, таварышы, бурныя апладысменты! — разарваў цішыню гучны голас Маркіза, які аднекуль ускочыў на сцэну, збіўшы па дарозе стойку з вялікай талеркай. Цэцэ не паспеў падхапіць яе, медзь грымнулася на падлогу, у рэстараннай зале нібыта падала голас магутная жнівеньская навальніца.

— Падыміся, Сапега, чуеш? — гучна камандаваў MapKia. — Чуеш, ты? Я табе загадваю: падыміся! Амерыканец хоча з табой гаварыць!..

Вінцэнт з вялікім намаганнем азірнуўся на Маркіза, падняўся з падлогі і стаў, шырока расставіўшы ногі. Яго злёгку пагойдвала, але глядзеў ён на Маркіза спадылба цвёрда, не міргаючы.

— Ну... — паманіў ён Маркіза пальцам. — Дзе твой амерыканец? Давай яго сюды!

Маркіз замахаў рукамі, і да сцэны наблізіўся высокі, сталага ўзросту белы мужчына ў цёмных акулярах і дарагім касцюме. Ён спыніўся насупраць Маркіза, усміхнуўся і пачаў нешта гаварыць. Я запытальна азірнуўся на Валяя.

— Значыць, так... Ён выказвае сваё захапленне тым, што сёння пачуў, — пачаў перакладаць Валяй. — Ягоная фірма будзе рада... тут ён нешта занадта спецыфічнае загнуў... адным словам, ён абяцае прыняць яго ў Штатах і... паказаць у лепшых джаз-клубах. Абяцае таксама запіс дыска... удзел у нейкай тэлепраграме... пазнаёміць з Уілісам Конаверам... Канец свету, адным словам!

Амерыканец скончыў сваю прамову і палез у кішэню пінжака. Ён дастаў адтуль бялюткі канверт і працягнуў яго Вінцэнту.

— Бяры хуценька! — падштурхнуў Вінцэнта Маркіз. — Бяры, то ж аванс табе, у доларах!

Вінцэнт узяў незаклеены канцерт, зазірнуў у яго і дастаў даволі тоўсты пачак грошай. Я столькі “зялёных” адным разам ніколі бадай і не бачыў.

— Ух ты!.. — прысвіснуў за маёй спінай Цэцэ. — Цяпер дзесяць гадоў можна не лабаць!

Сапега круціў у руках пачак “зялёных” і яўна не ведаў, што з ім рабіць. Ён недаўменна азірнуўся на Маркіза, потым паглядзеў на прадстаўніка амерыканскай фірмы, зноў упяліўся ў долары.

— Давай, давай іх сюды, — працягнуў руку Маркіз. — Мы грошы сумленна зарабілі.

— А шыш табе! — нечакана гаркнуў Вінцэнт.

Ён аберуч сціснуў пачак “зялёных” і рэзка пераламіў яго напалам. Жылы ўздуліся на ягоных руках, твар яшчэ больш пачырванеў ад напружання, пот пырснуў з яго, як сок з выціснутага лімона.

— Што ты робіш?! — закрычаў Маркіз і кінуўся да Вінцэнта. — Ты што?! Аддай!

Але не было на свеце сілы, здольнай у гэты момант вырваць “зялёныя” з рук раз’юшанага музыканта. Вінцэнт нема рычаў, перамолваў сваімі тоўстымі пальцамі валюту, а вакол яго скакаў Маркіз, хапаючы Вінцэнта то за рукі, то за мокрую кашулю.

— Дай яму па галаве, дурному! — ускочыў з-за барабанаў Цэцэ. — Ён жа зараз... Што ён вытварае?!

Цвёрдая амерыканская валюта не вытрымала націску. Пачак разарваўся пасярэдзіне, Вінцэнт пераможна замычаў

і ўскінуў уверх абедзве рукі. Палавінкі таго, што хвілінай раней было доларамі, узляцелі пад самую столь і павольна пачалі асыпацца на сцэну. Маркіз абхапіў рукамі галаву і зрабіўся быццам бы меншы ростам. Цэцэ кінуўся збіраць паперкі з падлогі. Ён прагавіта хапаў іх і запіхваў у кішэні свайго канцэртнага пінжака. На карачках Цэцэ падпоўз да мяне і на імгненне прыўзняў галаву.

— Зуб, калі іх паклеіць, колькі, ты думаеш, фарца можа даць за адзін “зялёны”?

Мне карцела гваздануць яго сваёй гітарай проста па чэрапе, але я не паспеў. Ды і гітары было шкада, не галавы ж той...

А Вінцэнт — гучна смяяўся!

Яго ўсяго трэсла ад рогату. Толькі твар заставаўся надзіва абыякавы, як нежывы, нібыта Вінцэнт нічога не заўважаў, нічога не хацеў чуць, нікога мець побач з сабой...

Высокі амерыканец ссунуў акуляры на кончык носа і не мог не нарадавацца, спазнаючы на ўласным вопыце складаную душу загадкавых для яго “рускіх”...

I тады раптам Вінцэнт схапіў свой стары, пабіты гадамі саксафон.

Мне здалося, што жыццё наўкола спынілася.

Разам з першай узятай нотай Вінцэнт грымнуўся на калені. Я чакаў, што на прысутных абрынецца вадаспад гукаў, у якім саксафаніст выплесне ўсё, што ў гэтыя імгненні напоўніла да краёў ягоную душу. Але першы гук інструмента быў мяккі, цёплы, вытанчаны, ён зрабіў бы гонар кожнаму саксафаністу-акадэмісту. Гучанне інструмента зусім не адпавядала ні знешняму абліччу Вінцэнта, ні ўсяму таму, што адбывалася наўкола. Гучаў пачатак нейкай балады, і хоць уступ да тэмы быў мне да болю знаёмы, я мог прысягнуць, што гэтая музыка нараджалася менавіта цяпер, на вачах усіх, каб прагучаць і адысці назаўсёды, знікнуць з памяці ўсіх прысутных. Вінцэнт іграў прыгожымі, шырокімі фразамі, з шумам набіраў у грудзі паветра, каб праз імгненне ўвасобіць яго ў чарадзейныя гукі. Часам ён схіляўся лбом амаль да самай падлогі, і тады саксафон знікаў паміж ягоных ног, не спыняючы, аднак, сваю самотную, адчайную песню.

У мяне на душа зрабілася ніякавата, я надзвычай выразна адчуў: калі на свеце існуе нешта такое, што называецца лебядзінай песняй, дык менавіта яе я чуў упершыню ўласнымі вушамі ад Сапегі. Некуды праваліўся з поля зроку Цэцэ

з ягонымі дрыжачымі, ліпкімі пальцамі, прапаў у цемры залы наліты армянскім каньяком Маркіз, адступіў ад сцэны ўражаны фірмовы амерыканец, і толькі аператар насупраць Вінцэнта па-ранейшаму падміргваў аб’ектывам відэакамеры.

Вінцэнт ні на што больш не звяртаў увагі. Ён нібыта працягваў маліцца свайму богу, здольнаму знішчыць усё наўкола сябе і зруйнаваць, спаліць непераможнай моцай, вогненнай віхурай пранесціся па-над зямлёй, пакідаючы пасля сябе людзей у роспачы і слязах, павыбітыя шыбы ў дамах і з коранем вывернутыя дрэвы. Ягоная духоўная песня была гімнам, пасланым усяму свету чалавекам, які быў здольны зазірнуць у будучыню і ўбачыць там тое, пра што цяпер ніхто не здагадваўся, над чым ніхто пакуль нават не задумваўся. Гіпнатычная музыка Вінцэнта ўладарна падпарадкоўвала сабе, рабіла кожнага з нас бязвольнай пясчынкай у бясконцай прасторы сусвету.

Mae пальцы міжволі дакрануліся струн гітары. Я, стаіўшы дыханне, пайшоў услед за Вінцэнтам: асцярожна, ашчадна кранаючыся струн, толькі час ад часу акцэнтуючы ўвагу на асобных нотах. Вінцэнт тым часам спакваля насычаў гучанне, паскараў тэмп, але па-ранейшаму іграў поўным, мясістым гукам, падымаючыся па дыяпазону ўсё вышэй і вышэй. Краем вуха я пачуў, як Валяй пяшчотна прымусіў свой кантрабас далучыцца да нашага дуэта, як Чырык вельмі далікатна ўзяў на раялі ледзь чутны акорд.

He спыняючы музыку, Вінцэнт падняўся на ногі, шырока расставіў іх, але ягонае цела працягвала выконваць ранейшыя рухі: ён то схіляўся амаль да падлогі, то выпростваўся і адкідваўся назад. Сутаргі калацілі ягоныя ногі, але саксафон гучаў надзіва роўна, упэўнена. Я чуў усё больш і больш высокіх, рэзкіх нот, Вінцэнт ляпіў фразы з такіх гукаў, якія іншыя саксафаністы здольныя ўзяць за ўвесь вечар хіба што аднойчы.

Я зафіксаваў белую пляму дзявочага твару: Жужа з шырока расплюшчанымі вачыма нягучна ўступіла ў промень пражэктара. Яна нешта шаптала мне, пра нешта, здаецца, прасіла, і я здагадваўся, што мушу сам спыніць Вінцэнта, таму што ён няўхільна набліжаўся да той музыкі, якая неспадзявана загучала ў студыі радыё. У такім выпадку заканчэнне сэйшана было прадказаць няцяжка ўжо цяпер. Вось чаму я і сам хацеў неяк прымусіць Вінцэнта змоўкнуць, аднак не знаходзіў у сабе сілы прыўзняцца з крэсла. Mae паль-

цы ўсё хутчэй лёталі па струнах; падпарадкоўваючыся Вінцэнту, я таксама паступова фарсіраваў гучанне, спяшаўся і ніяк не мог паспець за саксафонам, прадказаць сканчэнне адной фразы і пачатак, далейшае развіццё наступнай, іх лагічную сувязь.

I тады, калі ўжо здавалася, што хутчэй іграць зусім немагчыма, Вінцэнт выпрастаў сваё вялікае цела, упіўся зубамі ў муштук і праз кароценькую паўзу вярнуўся да тэмы, з якой пачаў сваё сола. Цяпер тэма гучала рамантычна, узнёсла, нагадваючы нечым касцельны харал, які здольны ўзрушыць людзей і прасвятліць іх душы. Я зарыентаваўся амаль імгненна: пстрыкнуў пальцамі, і хлопцы за маёй спінай адарвалі рукі ад сваіх інструментаў. Урачыстая кадэнцыя саксафона нібыта пашырыла прастору рэстараннай залы і аднекуль зверху нябеснай залевай абрынулася на галовы людзей.

Апошнюю ноту Вінцэнт трымаў доўга-доўга, як умеў рабіць хіба ён адзін, і пасля таго, як яна змоўкла, ён усё не мог адарваць рот ад інструмента, нібы застыўшы з ім у маўклівым пацалунку. У зале не пачулася ані гуку. Вінцэнт зняў саксафон з раменьчыка, схіліў галаву і ўважліва прайшоўся позіркам ад муштука да раструба. Потым ён пяшчотна дакрануўся вуснамі да саксафона, нешта прашаптаў і паклаў свой стары альт на падлогу. Знерухомеў, не ўздымаючы галавы...

Толькі цяпер да маіх вушэй даляцеў нейкі няўцямны гук — музыка працягвала жыць.

— Бадай, трэба мяняць прафесію, хлопцы, — пачуў я Валяя.

— Проста фантастычна, неверагодна! — штурхаў мяне ў плячо Джон. — Ён саліраваў шаснаццаць хвілін без перапынку!

— Вінцусь, родненькі, што табе баліць? — пыталася Жужа, цягнулася і не магла дацягнуцца да рукі Вінцэнта.

Ён маўчаў, гледзячы перад сабой, але нічога не бачыў, нікога не чуў. Яго ўжо не было сярод нас. Ён знаходзіўся недзе там, у сваёй будучыні...

Вінцэнт пераступіў праз свой саксафон, прайшоў праз залу да дзвярэй, ледзь перастаўляючы ногі. Ніхто не спрабаваў яго спыніць, ніхто не памкнуўся сказаць яму хоць слова. Я глядзеў Вінцэнту ў спіну і адчуваў, што не магу паварушыць і пальцам. Перад маімі вачыма прамільгнуў разгублены твар Віцька, які сваім выразам зусім не адпаведаў ягонай суровай прафесіі. Жужа, якая была скранулася ўслед

Вінцэнту, так і стала, склаўшы рукі на галаве. Філя крочыў наперадзе Вінцэнта і сур’ёзна, моўчкі рассоўваў людзей, якія паўздымаліся са сваіх месцаў. Андрэй Захаравіч рыўком расчыніў дзверы з залы і прапусціў Вінцэнта, які, пагойдваючыся, спыніўся і вельмі павольна азірнуўся.

Звярыны, драпежны рык вырваўся з ягонага нутра. Я быў упэўнены: ён нешта хацеў сказаць нам усім — мне, Жужы, Маркізу, амерыканцам, слухачам... Хацеў — ды не мог. Ён проста не здолеў расціснуць зубы, не змог паварушыць задубянелым ад напружання языком. Яму толькі і засталося што прастагнаць, прарычаць свае развітальныя словы. A можа, яму і сапраўды нешта балела...

Невядома адкуль на сцэну выпаўз Маркіз. Ён ужо ледзь трымаўся на нагах.

— Хлопчыкі мае... — Маркіз паляпаў сябе па грудзях. — Вось тут, усё тут!.. Сваю ролю ён выканаў на пяць! Хлопчыкі!.. Хутка мы паедзем у Штаты. Я падпісаў усе паперы... Філя, мы сёння п’ем шампанскае!

Я рэдка бачыў яго п’яным. Стан Маркіза на мяне падзейнічаў надзвычай адмоўна. Я ўзяў гітару, падняў пакінуты на падлозе саксафон і сказаў Жужы: “Пайшлі! Канец сеанса!”

Жужа ўмазала мне па шчацэ мокрай ад слёз далонню. Ну не мог я сказаць нічога іншага, не ўмею наогул дарэчы казаць у падобных сітуацыях! Ды тут кожнае слова аказалася б фальшывае, таму я ніяк не адрэагаваў на жэст Жужы, a проста падпіхнуў яе ў бок нашага пакойчыка.

За спінай нешта стрэліла. Я азірнуўся: Маркіз стаяў на сцэне адзін і спрабаваў піць з рыльца бутэлькі шампанскае. У яго нічога не атрымлівалася. I ніхто, апрача мяне, не звяртаў на яго ўвагі.

У пакойчыку я паклаў гітару ў футарал, загарнуў саксафон у старую коўдру, зняў з паліцы чамадан і разам з саксафонам аддаў яго Жужы.

— Я ўсё думаю: мне трэба было абавязкова яго спыніць, — сказала яна. — Вырваць саксафон з рук, як толькі ён пачаў іграць сваю няшчасную музыку.

— Безнадзейна, — махнуў я. — Калі і трэба было так рабіць, дык не нам і не сёння, а значна раней.

— Калі? — спытала Жужа.

— А вось пра гэта табе ніхто не скажа... Пайшлі!

Мы выйшлі з рэстарана і на ганку пачакалі Валяя ды Чырыка.

Учатырох мы крочылі па начным горадзе, усё неба над якім зацягнулі хмары. Мы ішлі ўсе разам і кожны паасобна. He ведаю, як хто, але я адчуваў на душы нейкую невытлумачальную палёгку. У кожным разе яшчэ адзін значны эпізод жыцця можна было з гонарам занатаваць у дзённіку.

— Ён, напэўна, да мяне паехаў, — каторы раз з нясмелай надзеяй у голасе паўтарыла Жужа, але ў мяне не было ніякага жадання яе расчароўваць.

Урэшце, набліжалася восень. А ў такі час мне зусім не хочацца спрачацца. Hi з кім, нават з самім сабой...

е)  . September In The Rain (“Верасень y дажджы”). Гэры Уорэн

У мяне дома нячаста збіраецца такая прыемная кампанія. I калі б на тое была якая іншая прычына, я, напэўна, не мог бы нарадавацца. Але цяпер для радасці ніякай нагоды не было.

Мінула амаль гадзіна, як мы прыйшлі сюды, селі, не распранаючыся, у вялікім пакоі вакол стала. Жужа па дарозе забегла дамоў, але выйшла з пад’езда хутка і моўчкі пасунулася наперадзе нас. Я не памыліўся: Вінцэнт да яе нават не зазірнуў.

Цяпер яна забралася з нагамі на канапу і села, прыціснуўшы да сябе стары саксафон, які па-ранейшаму быў загорнуты ў выцвілую коўдру. Я апусціўся на край канапы, але перад гэтым паставіў на стол шклянкі, бутэльку гарэлкі і сподачак з нарэзанай каўбасой. Валяй уладкаваўся проста на падлозе, закурыў і тупа ўпяліўся ў столь. Чырык сядзеў у крэсле каля стала, круціў у пальцах пустую шклянку. Піць нікому не хацелася.

— Валяй, можа, ты да Аляксея злётаеш? — спытала Жужа. — Вінцэнт мог і туды пайсці.

Валяй адмоўна пакруціў галавой. Мусіць, адна толькі Жужа ніяк не хацела зразумець, што нам лепш за ўсё не кранацца з месца. Мы занадта шмат нядаўна пачулі і цяпер даволі няблага сядзім, не маючы права сваім нездаровым імпэтам псаваць людзям кроў у такую паганую, мокрую ноч...

— Я грошы дам вам на таксі, — працягвала канючыць Жужа, а я зноў пачаў чуць у яе словах сваю любімую музыку. Таму што калі ў маёй галаве пачынае гучаць блюз, наў-

рад ці знойдуцца сілы, здольныя скрануць мяне з наседжанага месца.

За вокнамі і сапраўды разгулялася непагадзь. Вецер то наскокваў на шыбы сваёй халоднай, абыякавай сілай, то сціхаў, стаіўшыся, за вялікімі, амаль голымі таполямі, то лашчыўся да няяркага святла майго пакоя, шкробся ў падаконнік жалезнымі кіпцюрамі дробнага, дакучлівага дажджу. Адпаведна ветру ягоныя кроплі то перасыпалі шротам па шыбе, то казыталі яе, нібыта вялікімі металічнымі шчоткамі, раскалыхваючы ноч у напоўненым энергіяй безупынным рытме. I на фоне такога зададзенага таямнічага руху чулася нейкая няўцямная таямнічая мелодыя, адарвацца ад якой не было ніякіх сіл.

— Можна падумаць, што вы ўсе не мужчыны, — па інерцыі сказала Жужа, якая сама, відаць, пераканалася ўжо ў тым, што ніхто з нас не кінецца ў такую непагадзь шукаць сапраўды дарагога нам чалавека. Блюз — надзвычай небяспечная музыка. Кожны ўспрымае яе па-свойму, але блюз — гэта яшчэ і прымусовы камфорт, з якім развітацца вельмі няпроста. Тады б яны ўсе засталіся тут назаўсёды...

— Хто са мной? — спытаў коратка я і ўзяў са стала запацелую пасля халадзільніка бутэльку.

Мне ніхто не адказаў. Зразумела, калі б тут быў распалены камін, рэакцыя прысутных была б зусім іншая: каму ахвота піць халодную гарэлку, калі горад палівае пранізлівы восеньскі дождж? Я наліў крыху сабе, столькі ж Валяю і Чырыку. Жужа піць не будзе. He трэба ёй піць...

Здараюцца сітуацыі, калі гарэлка ніяк не сагравае. Ды і выпіў я гэтым разам зусім не дзеля таго, каб сагрэцца. Блюз нельга слухаць цвярозаю галавой. Гэта хіба тое ж самае, як купацца ў моры з думкаю пра тое, каб толькі не намачыць валасы. Усяго толькі і трэба, каб злёгку прасвятлела ў галаве, каб розныя думкі не чапляліся за твае нешматлікія, а таму — залішне ганарлівыя звіліны, а маглі свабодна блукаць, заклікаючы ў поўнае нечаканасцей падарожжа, імя якому — блюз.

А можа, я проста чокнутьі на гэтым блюзе?

— He ведаю, — сказаў Валяй і запаліў чарговую цыгарэту. — У нечым яго і можна зразумець... Але тое, што ён сёння паказаў, паўтарыць немагчыма.

— Ён і сам пазней не будзе здольны паўтарыць тое, — дадаў Чырык.

— Ды я не пра тое нават... — Валяй паднёс да рота шклянку і зрабіў невялічкі глыток. — Я пра тое, што, паслухаўшы

такую музыку, цяжка потым прымусіць сябе самога ўзяць у рукі ўласны інструмент.

— А я сёння адчуваў сябе хлопчыкам-недавучкам, — нечакана прызнаўся Чырык. — Гэта пры тым, што добра ўсведамляю, чаго я варты як музыкант.

Я ўзяў плед у шафе і кінуў яго Жужы. Блюз — музыка дабрыні, а што яшчэ я мог цяпер зрабіць для Жужы?

— Мне зусім не холадна, — сказала Жужа, забралася пад плед і прыціснула да сябе саксафон. Чырык ледзь прыкметна ўсміхнуўся.

— Нешта новенькае ў галіне сексу, — заўважыў ён.

Сексу, саксу... Дождж адбівае свой рытм на шыбе, і ніхто не жадае падтрымаць ягоны жарт. Які сэнс? Блюз не вымагае, каб кожную рэч табе тлумачылі да дробязяў. Блюз — музыка намёкаў, музыка сцвярджэння, з якім можна і не пагадзіцца, аднак ніхто не будзе патрабаваць ад цябе адказу. Гэта працяглая, нетаропкая гутарка некалькіх асоб. Hex­Ta нешта сказаў, нехта падтрымаў сказанае, дадаў сваё, няхай яно і не цалкам адпавядае таму, пра што ідзе гаворка. I ніхто не палохаецца вялікіх паўз. Ударнік жа працуе бесперапынна, трымаючы на кончыках сваіх палачак з аголенымі нервамі незаўважныя няважкія ніці размовы. I цішыня спрыяе развіццю заяўленай тэмы.

— Дзе б мне пазычыць тысяч з пяць? — падаў голас Чырык.

Зразумела, тут ніякіх пытанняў да яго быць не магло. Чалавек шукае грошай. Тут і так ясна нашто, асабліва калі гэты чалавек — музыкант.

— Мне вельмі хацелася б як мага хутчэй вярнуць Маркізу ўсё, — сам растлуадачыў Чырык. — Усё да апошняй капейчыны, а пасля сказаць яму: “Бывай! Далей — без мяне!”

— Ён думае, што адзін такі разумны, — зазначыў Валяй.

— I ты таксама? Значыць, Маркіз хіба мяне аднаго даўгамі не аблытаў, — пахваліўся я.

— He паспеў яшчэ, — усміхнуўся Чырык.

— He паспее ўжо, -— адказаў я і азірнуўся на канапу.

Прытуліўшыся шчакой да стомленага саксафона, Жужа спала. I яе сон таксама быў блюзам. Яна акупавала маю KaHany, мусіць, у апошні раз. Хутка прыедзе Алена, і калі Жужа і асмеліцца вось так расцягнуцца на маёй канапе, дык толькі хіба што ў прысутнасці маёй будучай жонкі. Ды толькі Жужа не асмеліцца. Таму што гэтая канапа да канца жыцця будзе ёй назаўсёды заказаным успамінам...

— Уся справа ў тым, што ніхто з нас напэўна не ведае, куды трэба ехаць, дзе яго шукаць, — нібыта прачытаў мае думкі Чырык, які запытальна зірнуў на мяне.

— Вінцэнт мне так і не сказаў, дзе яго зачапіў Маркіз, — растлумачыў я. — Таму — прабачце...

— Пэўна ж, недзе ў Заходняй Беларусі. — Валяй падняў шклянку, але праз хвіліну паставіў яе на месца.

— Падарожжы па раённых кабаках з выпытваннямі мясцовых лабухаў і частаваннямі іх гарэлкай будуць табе занадта шмат каштаваць, — адзначыў Чырык. — Я — пас. Проста не ў стане. Дык дзе пазычыць грошы, хто падкажа?

Мне зусім не хацелася думаць, што мы ўтрох сядзім вось так ціха і прыязна вакол стала апошні раз, што, можа, ужо раніцай жыццё параскідае нас, развядзе ў розныя бакі, пакінуўшы дазвол на выпадковыя кароткія спатканні сярод вулічнай штурханіны ці ў рэстаранным чадзе, дзе ўжо не будзе ніякай магчымасці зірнуць адзін аднаму ў вочы, паслухаць, што думае чалавек, які некалі, няхай сабе і на працягу аднаго толькі вечара, быў табе блізкім сябрам. Ох, блюз, ты — рэч вельмі здрадлівая!

— Мужчыны! — рашуча сказаў Валяй і падняўся з падлогі. — Паслухайце-ка вы мяне, мужчыны!

Мы з Чырыкам былі гатовыя слухаць нашага разумнага Валяя бясконца.

— He ведаю, як вы адносна гэтага...

— Думаю, ты не памыляешся, — адказаў за сябе і за мяне Чырык.

— Ну і добра тады! — усміхнуўся Валяй. — Я так і думаў. Перамоўлюся з Аляксеем. Думаю, здолею яго пераканаць, што разам трох такіх спраўных лабухаў ён так проста на вуліцы не адшукае.

— Мне б толькі... — занепакоіўся Чырык.

— He бядуй! — спыніў яго Валяй. — Хіба цяпер вялікая праблема — нейкія пяць тысяч? Думаю, ужо заўтра ўвечары ты зможаш лёгка расплаціцца з Маркізам і развітацца з ім. Ці не так, Зуб?

Перспектыва атрымаць неўзабаве новы інструмент для мяне, такім чынам, істотна адсоўвалася ў далёкую будучыню аж да межаў поўнай няпэўнасці. Але гэта таксама — блюз. Таму што толькі ён здольны падштурхнуць цябе да нелагічных, але вельмі рашучых учынкаў. Да таго ж, развітаўшыся з Вінцэнтам, мне зусім не хацелася губляць яшчэ

і гэтых двух не абы-якіх лабухаў. Гітара — рэч патрэбная. Ды яшчэ невядома, дзе, у якой кампаніі я буду іграць на тым новым інструменце. А тут — усе свае. Для іх усё ж галоўнае — не шыкоўная гітара, а што ты здольны на ёй паказаць.

Таму я моўчкі напоўніў шклянкі.

— На памінках тосты нібыта не гавораць, — сумна пажартаваў Чырык.

— А мы вып’ем зараз за нараджэнне, — адказаў я.

— Я хачу выпіць за Вінцэнта. — Валяй падняў шклянку і на імгненне задумаўся. — Хачу выпіць за чалавека, які кожнага з нас прымусіў прачнуцца. He ведаю, адшукаем мы яго ці не. Думаю, ён пайшоў ад нас назаўсёды. Але пры гэтым ён застаўся тут, ён пачаў жыць у кожным з нас. Ён абудзіў нас у тым сэнсе, што прымусіў зрабіць учынак. He думаю, што ты, Зуб, ці ты, Чырык, здолелі б самастойна развітацца з Маркізам. Наўрад! Ды прыйшоў Вінцэнт і рашуча парваў гэтае павуцінне. Магчыма, не да канца і не для ўсіх адшукалася выйсце. Магчыма, я памыляюся, і мы ніколі болып не будзем лабаць разам, хіба што зрэдку — на сэйшанах. Мне цяпер здаецца, што Вінцэнта наогул не было. Кажу гэтак таму, што я раптам адчуў у сабе нешта такое, чаго раней не ведаў. Я прачнуўся. Так, сапраўды, я на самога сябе зірнуў нібыта збоку і ўразіўся: я, аказваецца, магу быць іншы! Mary не хлусіць сабе і сваім сябрам, быць заўсёды сабой і верыць, што табе заўсёды жадаюць шчыра дапамагчы. Я паверыў, што магу іграць сваю музыку і быць упэўненым: у мяне будуць слухачы, здольныя адрозніць сапраўднае ад падробкі. I ўсё гэта адбылося дзякуючы таму, што побач са мной колькі часу быў музыкант, які лічыў музыку сваім галоўным клопатам. Думаю, што Вінцэнт нарадзіўся ў кожным з нас трох.

— Чатырох, — пачуўся голас з канапы. — Зуб, на стале ж нібыта чатыры шклянкі...

Слова дамы для мяне — закон. Тым больш што ў дамы ўласная галава на плячах.

— Вось таму я і прапаную выпіць за нараджэнне! — скончыў прамову Валяй.

I нашыя шклянкі дружна грукнуліся адна аб адну.

Мы сталі вакол стала, думаючы кожны пра сваё. Дождж на вуліцы сціх, нібыта ён не хацеў замінаць хадзе вечара, калі мы здолелі сказаць столькі, сколькі не сказалі адзін аднаму за шмат тыдняў.

Якраз у гэты самы момант ад дзвярэй даляцеў працяглы, нахабны званок, і ў мяне адразу ж сапсаваўся настрой.

Бо калі б гэта быў Вінцэнт, ён званіць бы не стаў.

Ён проста высадзіў бы нагой дзверы, і мы паўтарылі б тост за нашае нараджэнне.

I я пайшоў адчыняць дзверы. Зрэшты, кожны блюз калінебудзь мусіць скончыцца...

Люты 1991 г.

ПРАГУЛКА ПА ДАЧНАЙ МЯСЦОВАСЦІ

Непрыемнае апавяданне

Да невялікага будынка лабараторыі, які схаваўся ў зеляніне дрэў, пад’ехала белага колеру машына. 3 яе выйшлі тры сталага ўзросту чалавекі.

— У нас яшчэ хвілін з восем, — сказаў Віктар Эдуардавіч Скоркін, дырэктар акадэмічнага інстытута электроннай тэхнікі.

Ён безнадзейна зірнуў на неба. Сонца бязлітасна паласкала промнямі зямлю, і нішто не прадказвала хуткай змены надвор’я. Скоркін цяжка ўздыхнуў і насоўкай выцер спацелую патыліцу, на якой з-пад рэдкіх валасоў выглядваў грубы шрам.

— Раней за прызначаны час усё роўна не пачнуць,.— Дэкан гістарычнага факультэта універсітэта Рыгор Антонавіч Мазурчык кіўнуў у бок вялікіх ваенных машын, вакол якіх завіхаліся людзі ў вайсковым. — Электрастанцыі яшчэ не гатовыя.

— Але ж... — Аляксандр Пятровіч Паўлаў трымаўся спакойна і ўпэўнена, як і належала чалавеку, які займаў вельмі адказную пасаду. Ён разумеў, што кіраўнікі такога ўзроўню, напэўна, упершыню наведалі гэтую непрыкметную лабараторыю. Да таго ж была пятніца. А Паўлаў вельмі не любіў, калі нешта замінала яму ў канцы напружанага працоўнага тыдня своечасова ад’ехаць на дачу, дзе на выхадныя збіралася звычайная мітуслівая і неспакойная кампанія: дзеці з унукамі і сябрамі, ягоныя даўнія дружбакі з мэтай, нікуды не спяшаючыся, парыбачыць на дагледжаных ставах, добра і смачна паесці, а ўвечары за вялікім зялёным сталом на верандзе распісаць абавязковую «пульку» пад каньяк і смачныя закускі.

Пярэчачы ўласным звычкам, Паўлаў крыху аслабіў гальштук.

— Цяпер бы на рэчку, таварышы, у цянёк... — сказаў ён, звярнуўшыся да Скоркіна і Мазурчыка. — Там бы вашыя маладыя геніі і растлумачылі, што ў іх за навуковае адкрыццё атрымалася.

— Рэчка — рэч неблагая, — крыху ажывіўся Мазурчык, нібы пачуўшы думкі Паўлава. — Дык, можа, не будзем дарма траціць час? Пакуль падключаць электрастанцыі, нашы супрацоўнікі паспеюць растлумачыць сутнасць эксперыменту.

— Прашу вас, Аляксандр Пятровіч. — Скоркін паспяшаўся адчыніць перад Паўлавым дзверы. — Асцярожна, столь у калідоры нізкая.

За дзвярыма маўклівы міліцыянер з кабурай на рэмені ўважліва праверыў дакументы.

— Ого! — засмяяўся Паўлаў. — У вас амаль такія ж строгасці, як і ў нас...

У памяшканні лабараторыі было прахладна. Ціха спявалі кандыцыянеры, паценьквалі рэле шматлікіх прыбораў, міргалі розных памераў лямпачкі. Насупраць вялікага тэлеманітора каля часопіснага століка з мінеральнай вадой стаяла некалькі мяккіх крэслаў.

Гасцей сустрэлі два маладыя чалавекі.

— Знаёмцеся, — сказаў Скоркін. — Гэта — нашы героі, Міраслаў Кульчыцкі і Мірон Станкевіч, абодва — кандыдаты навук. Так сказаць, саюз камп’ютэрнага праграмавання і гісторыі.

— Гэта я Міраслаў Кульчыцкі, — адкрыта ўсміхнуўся гарбаваты бландзін. — Тэхнічны дырэктар усяго гэтага...

Ён паказаў рукой на горы апаратуры.

— А Мірон, калі так можна сказаць, — наш ідэйны цэнтр. Прашу вас, — Міраслаў запрасіў гасцей сесці.

— Сядайце, Аляксандр Пятровіч, — Скоркін падсунуў Паўлаву крэсла. — Мінералкі не жадаеце? «Баржомі»!

— Дзякуй, не, — адказаў Паўлаў. — Мы можам пачаць?

— Мы амаль гатовыя, — сказаў Міраслаў.

— Мірон, калі ласка, — папрасіў Мазурчык. — Раскажыце Аляксандру Пятровічу сутнасць вашай распрацоўкі. Сцісла і, калі магчыма, зразумела.

— He саромцеся, — лагодна ўсміхнуўся Паўлаў. — За гады сваёй працы ў апараце я таксама паднабраўся ведаў і трошкі пачаў сёе-тое разумець у самых розных навуках. Так што давайце смела!

Станкевіч развёў шырокія плечы, пацерабіў доўгія вусы і рашуча сказаў:

— Калі вельмі коратка, дык мы з Міраславам зрабілі распрацоўку своеасаблівага гістарычнага зонда, які дазваляе вывучаць падзеі мінулага прынцыпова новым спосабам. Ta­ra, — Мірон злёгку пачырванеў, — прашу зразумець мяне правільна — сапраўднае адкрыццё, вынікі прымянення якога, праўда, сёння можна ацаніць вельмі неадназначна.

— Я не з палахлівых, — адчаканіў Паўлаў і даволі жорстка дадаў: — Давайце без лішніх эмоцый. Няма такой сітуацыі, якой мы не здолелі б авалодаць.

— Значыць, так... — сумеўся Мірон. — У наш час веданне праўдзівай гісторыі свайго народа, краіны набывае надзвычайнае значэнне. Але вывучаць гісторыю дагэтуль мы маглі выключна традыцыйнымі спосабамі, праз аналіз дакументаў — сведчанняў часу, літаратурных помнікаў, вынікаў археалагічных работ. Так рабілася на працягу многіх гадоў. I вось я аднойчы задумаўся над тым, як гэтыя традыцыйныя метады гістарычных даследаванняў сумясціць з сучаснымі дасягненнямі камп’ютэрнай навукі.

— Прабачце, гэта — элементарнае патрабаванне часу, — заўважыў Паўлаў. — Цяпер і ў нас камп’ютэры — рэч звычайная. Зразумела, што без ЭВМ і гісторыкам цяпер нельга.

— Але мне камп’ютэр бачыўся не інструментам, не дапаможнікам у даследаваннях, — працягваў Станкевіч, — a незалежным аналізатарам падзей, іх непасрэдным сведкам і тым сродкам, які самастойна супастаўляе даныя, стварае на іх аснове пэўны інфармацыйны пакет і з дапамогай відэатэхнікі знаёміць нас з вынікамі праведзенай работы. Такім чынам, прынцып нашай распрацоўкі заснаваны на наступным ланцужку аперацый: звесткі гісторыі, у тым ліку і традыцыйная (гэта першапачатковая інфармацыя, альбо першая ступень апасродкаваных ведаў) апрацоўка іх у камп’ютэры (ступень пераасэнсавання інфармацыі) — узнаўленне гістарычных фактаў і падзей праз відэаканалы (выніковая інфармацыя, альбо трэцяя ступень непасрэдных ведаў, атрыманых з першакрыніцы).

Паўлаў маўчаў. Заўважыўшы гэта, Скоркін растлумачыў:

— Аляксандр Пятровіч! Вынік эксперыменту залежыць тут ад таго, наколькі поўнай будзе першапачатковая інфармацыя. Чым яе больш, чым больш яна рознабаковая, тым большая і верагоднасць атрымання ідэнтычнай і поўнай выніковай відэаінфармацыі.

-— Ясна! — нарэшце кіўнуў галавой Паўлаў. — Можна далей. I больш канкрэтна.

— Больш канкрэтна... — задумаўся Мірон. — Можа, я тады растлумачу прынцыпы работы нашай апаратуры на выніках першага эксперьіменту?

— He хвалюйся, — сказаў Мазурчык. — Калі што, ты, Міраслаў, дапамагай.

— Ды ў нас усё проста! — засмяяўся Кульчыцкі. — Давай, Мірон, выкладвай сакрэты.

— Мы вырашылі даведацца больш падрабязна пра падзеі, звязаныя з Грунвальдам, — сказаў Станкевіч. — 3 гэтай мэтай заклалі ў камп’ютэр усю вядомую нам сёння інфармацыю, што датычыць таго часу. На гэта нам спатрэбілася амаль паўгода.

— Вельмі дапамагла група праграмістаў з акадэмічнага інстытута, — дадаў Скоркін. — Працавалі па ўласнай ініцыятыве. Без іх наўрад ці што атрымалася б.

— Дык што ж, што атрымалася? — нецярпліва спытаў Паўлаў. — Дайце памацаць, як кажуць, рукамі, паспрабаваць на зуб.

— Аляксандр Пятровіч! — смела перапыніў яго Кульчыцкі. — Тут вось што трэба ўлічыць. Па-першае, у залежнасці ад складанасці пастаўленай задачы, а практычна — дык заўсёды камп’ютэр вымагае значнага энергетычнага забеспячэння. Вельмі значнага. Сёння, напрыклад, акрамя асобнай падстанцыі, апаратура сілкуецца ад шасці вайсковых станцый. Па-другое, наш камп’ютэр шматфункцыянальны. У залежнасці ад задачы ён здольны аналізаваць і даследаваць мінулае па-рознаму. Так, у час першага вопыту мы абмежавалі камп’ютэр функцыямі старонняга назіральніка за тым, што адбывалася на полі каля Грунвальда.

— Як — назіральніка? — не зразумеў Паўлаў. — Вы хочаце сказаць, што...

— Але! — весела пацвердзіў Міраслаў. — Мы здолелі ўласнымі вачыма, дакладней, вачыма нашага камп’ютэра на некалькі хвілін зазірнуць у мінулае.

-— Дык гэта што, машына часу? — Паўлаў нецярпліва зацерабіў гальштук. — Што ж вы раней не сказалі?

— He хвалюйцеся, Аляксандр Пятровіч. — Скоркін правёў далонню па патыліцы. — Гэта зусім не машына часу, хоць камп’ютэр і здольньі расказаць нам шмат пра мінулае.

— He проста расказаць, але і паказаць! — дадаў Кульчыцкі.

— He можа быць! — усклікнуў Паўлаў. — Цяжка паверыць.

Мазурчык наліў сабе мінеральнай вады.

— Я таксама спачатку не верыў, — сказаў ён, зрабіўшы вялікі глыток. — Але першы ж эксперымент пераканаў мяне ў адваротным. Давай, Мірон, далей!

Станкевіч кашлянуў у кулак.

— Значыць, так... Мы запраграмавалі камп’ютэр такім чынам, каб вывесці яго на патрэбны нам час. Дакладна год у год, дзень у дзень на 15 ліпеня 1410 года. Першыя чатьіры спробы не далі вынікаў. Мы ніяк не маглі дакладна выйсці на зададзены аб’ект. Экран заставаўся цёмны. Сядзелі тут разам з праграмістамі звыш двух сутак. Але ў рэшце рэшт атрымалася. I зараз пакажам вам відэазапіс эксперыменту.

Кульчыцкі ўключыў відэамагнітафон.

Па экране пабеглі палосы, ён пашарэў, раз-пораз на ім з’яўляліся цьмяныя, размытыя контуры нейкіх прадметаў, чалавечых постацей.

— Спачатку выява была няпэўная, — растлумачыў Міраслаў. — Мы тады ўзмацнілі падачу энергіі, зрабілі пэўную карэкцыю праграмы... Вось, глядзіце!

На экране раптам з’явілася вялікая група коннікаў са шчытамі і мячамі ў руках. На чале групы ехаў вой са светлым штандарам, перасечаным уздоўж цёмнай палосай. Пасля гэтую групу коннікаў перакрыла іншая: нізкарослыя коні, шапкі са звярынымі хвастамі, шырокія раскосыя твары...

— Татары ці хто? — спытаў Паўлаў.

— Яны! На баку харугваў Вялікага княства Літоўскага былі і татарскія атрады, — растлумачыў Мазурчык.

— А я і не ведаў, што татары былі за нас...

Экран зноў зрабіўся шэры.

— Мы зазірнулі ў мінулае вельмі далёка, — паспяшыў сказаць Кульчыцкі. — Цяжка было атрымаць дакладную наводку, таму і выява часам абрывалася, і каляровага адлюстравання не было.

На экране ўзнік пешы вой, які стаяў на пагорку, аберуч трымаючы высокае дрэўка штандара. Адлюстраванне папаўзло ўверх, і тут усе ўбачылі на палотнішчы малюнак конніка з мячом у адной руцэ над галавой і шчытом, упрыгожаным крыжам, — у другой.

— Міраслаў, стоп-кадр, — папрасіў Станкевіч і растлумачыў, звяртаючыся галоўным чынам да Паўлава: — Гэта так званая Пагоня, пра час паходжання якой цяпер вядзецца столькі зацятых спрэчак.

— Пагоня? — страпянуўся Паўлаў. — Той самы нацыяналістычны сімвал?

— Ну, чаму ж нацыяналістычны... — пачаў быў Мазурчык. — Пад ім выступалі і беларусы, і літоўцы, і...

— Мы цяпер не пра гэта! — рашуча перапыніў яго Станкевіч. — Прабачце... Галоўным вынікам для нас было тое, што пацвердзіўся безумоўны факт наяўнасці Пагоні на сцягах нашых войскаў. На жаль, гэта практычна ўсё, што мы здолелі ў той раз запісаць.

— Добра... А цяпер паспрабуйце даказаць мне, што ўсё гэта — не фальсіфікацыя! — захваляваўся Паўлаў. — A можа, вы гэты відэазапіс у тэлестудыі зманціравалі? I ўвогуле, Пагоня... Слізкае, ведаеце, пытанне. Мы займаем адназначную пазіцыю ў гэтым напрамку: Пагоня — варожы нам сімвал. I ваш запіс — не той доказ, які мог бы мяне пераканаць.

Кульчыцкі выключыў відэамагнітафон.

— Нас, Аляксандр Пятровіч, гэты эксперымент таксама не вельмі задаволіў, — растлумачыў ён. — Першы блін, самі разумееце, не хапіла магутнасці апаратуры, вопыту праграмавання. Таму для наступнага эксперыменту мы змянілі ўмовы і выбралі крыху больш блізкі да нас час. А менавіта: самы пачатак шаснаццатага стагоддзя. Перад камп’ютэрам, забяспечаным на гэты раз куды больш важкім пакетам інфармацыі, была пастаўлена задача іншага кшталту: пошук ажыццявіць самастойна, без нашых падказак.

— I што ж вы, цікава, шукалі? — спытаў Паўлаў.

— Мы далі камп’ютэру адносную свабоду для выканання задання адшукаць асобу, якая ў шаснаццатым стагоддзі адыграла найбольш значную ролю ў станаўленні беларускай культуры, — распавядаў далей Міраслаў. — Шчыра кажучы, у поспех не надта верылі. Але другі блін аказаўся больш якасны.

Кульчыцкі націснуў кнопку відэамагнітафона.

Прысутныя ўтаропіліся ў экран. Некаторы час на ім нічога не з’яўлялася, і толькі недзе праз хвіліну адчуўся нейкі рух. Потым на экране паўстаў надпіс: «Прашу пачакаць. Ідзе настройка контураў пошуку». I толькі пасля гэтага на экране нібы праз смугу праступілі абрысы вялікага белага будынка са стромымі вежамі.

— Сафійскі сабор, — нібы сам сабе адзначыў Мазурчык. — Полацак.

Скоркін нецярпліва махнуў рукой і скасіў вока на суседняе крэсла. Паўлаў сядзеў нерухома, адно толькі недаверліва ўсміхаўся.

... Сафійскі сабор, асветлены промнямі вячэрняга сонца. Панарама ўздоўж хат, што стаяць на гразкай вуліцы, дзве чародкі дзяцей, якія зацята гуляюць у апуку. Недалёка ад іх на калодзе сядзіць бялявы хлопчык і нешта выразае сцізорыкам, раз-пораз кідаючы позіркі на аднагодкаў. Хлопчыку на выгляд крыху больш за дзесяць гадоў...

Унізе па экране прабеглі словы: «Скарына Францыск, сын Лукаша Скарыны. Месца дзеяння: Полацак, 28 траўня 1501 года. Заданне выканана».

Экран пагас, і Кульчыцкі выключыў апарат.

Некаторы час усе маўчалі. Скоркін зноў наліў сабе мінеральнай вады і запытальна зірнуў на Паўлава. Той павярнуўся да Мазурчыка.

— I што, вы сур’ёзна будзеце сцвярджаць, што гэта быў Францыск Скарына? Той самы Скарына, які пісаў Бібліі?

Мазурчык моўчкі развёў рукамі.

— Таварыш Паўлаў! — паспяшаўся на дапамогу Мірон Станкевіч. — Тут, разумееце, камп’ютэр толькі выканаў наша заданне. I ніхто не можа гарантаваць, што гэта быў менавіта Скарына, менавіта такі, як ён выглядаў у 1501 годзе. Мы яшчэ дрэнна ведаем магчымасці гэтай апаратуры, але ж, разам з тым, нам не вядома і сапраўднае аблічча Скарыны.

— Хіба ж ад яго не засталося ніякіх патрэтаў? — спытаў Паўлаў.

— Адно толькі графічны аўтапартрэт, зыходзячы з якога — мы толькі здагадваемся — камп’ютэр і змадэляваў аблічча Скарыны-падлетка.

— He веру! — як адсек Паўлаў. Ён падняўся з крэсла. — Я — не веру! Гэтыя электронныя штучкі-дручкі... Мы ведаем, што цяпер здольнае вырабляць тэлебачанне, якія фокусы! Таму не магу ўзяць на сябе перад партыяй адказнасць гарантаваць, што тут усё сапраўднае, што спецыялісты, эксперты не сцвердзяць фальсіфікацыю.

Мірон цяжка ўздыхнуў і зірнуў на Мазурчыка. Рыгор Антонавіч крыху павагаўся і звярнуўся да Паўлава:

— Аляксандр Пятровіч! Мы не запрасілі б вас сюды, калі б не былі ўпэўненыя ў тым, што праект апраўдае сябе. Калі я сам упершыню ўбачыў гэта, таксама не паверыў. Натуральна! Але падумайце: усе дакументы гісторыі маюць уласных аўтараў, і ўжо хоць бы таму яны з’яўляюцца сведчаннямі суб’ектыўнымі. Нават абыякавая хроніка пісалася рукой чалавека, якую падштурхвалі эмоцыі, пачуцці. Той вынік, які дае нам камп’ютэр, — таксама гістарычны даку-

мент. I не дзіва, што ён можа адрознівацца ад ужо вядомага нам ці дапаўняць яго. Дык чаму ж не паверыць машыне, калі яна ў сотні разоў менш за кожнага з нас падуладная пачуццям?!

— Але ж падуладная! — узвіўся Паўлаў. — Машыну можна навучыць, які вынік патрабуецца, даць патрэбную колькасць уводнай інфармацыі альбо не даць яе!

— Мы прадбачылі, што вы будзеце сумнявацца, — як не пачуў яго Мазурчык. — Такое і сапраўды ўявіць цяжка. Таму мы падрыхтавалі для вас відэазапіс яшчэ аднаго эксперыменту. Калі ласка, Міраслаў.

Міраслаў, абапёршыся спінай на сценку пакоя, круціў у пальцах напаўраструшчаную цыгарэту.

— У трэцім эксперыменце, звязаным ужо з дваццатым стагоддзем, мы зноў змянілі зыходныя ўмовьі. Загадзя выбралі героя, месца дзеяння, людзей і ўвялі ў машыну пакет інфармацыі, які ўлічваў бы максімальна ўсе магчымыя абставіны і вядомыя нам факты. Такім чынам, мы звузілі паказ да некалькіх хвілін. Згодна з умовай, камп’ютэр прайграў нам сітуацыю як бы вачыма абранай намі асобы. Дарэчы, на гэты раз мы здолелі атрымаць хоць і не вельмі якаснае, але ўсё ж каляровае адлюстраванне, хоць сінтэзатар гуку так і не спрацаваў. Адным словам, глядзіце...

На экране манітора прабеглі цітры: «Янка Купала, ён жа Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Месца дзеяння: Масква, 28 чэрвеня 1942 года». Мірон раптам заўважыў, што Паўлаў пачаў выразна хвалявацца.

... Шырокія мармуровыя сходы сталічнай гасцініцы, засланыя чырвоным дываном, важкія вазы з кветкамі. Сходы павольна ідуць уніз, але хутка гэты рух спыняецца. Рэзкая панарама ўверх, потым зноў уніз, праз парэнчы ў лесвічны праём. Вельмі далёка, на асветленым квадраце, — постаць чалавека з чамаданам. Наступная панарама ўверх, маладая жанчына, якая набліжаецца да «аб’ектыва». Жанчына прыязна ўсміхаецца, нешта гаворыць і рукой паказвае некуды ўверх. Панарама ўслед жанчыне, якая спускаецца па сходах, і нечаканы рух назад, да пляцоўкі паміж паверхамі. Паўза, паварот налева і направа, зноў паўза.

Раптоўны рэзкі паварот убок, буйны план мужчыны сярэдняга веку. Мужчына пра нешта пытаецца, потым адводзіць позірк некуды ўверх, у глыбіню цёмнага калідора. Панарама ўслед за позіркам мужчыны, але ў гэтае ж імгненне экран перакрывае ненатуральна вялікая далонь. Адлюст-

раванне затрэслася. На экране прамільгнула белая столь, хутка праскочылі парэнчы, нага ў наваксаваным боце, лесвічны пралёт і асляпляльна белы квадрат падлогі, які набліжаўся з неверагоднай хуткасцю...

На экране паўстаў цітр «Страта суб’екта», пасля чаго ён зрабіўся чорны.

— Што... што гэта было?.. — ледзь вымавіў Паўлаў.

— Мы паспрабавалі аднавіць апошнія імгненні жыцця Янкі Купалы, — ціха растлумачыў Кульчыцкі. — Камп’ютэр улічыў усё вядомае пра смерць паэта, усе прычыны, якія маглі прывесці да яе, і выдаў нам вось такую версію. Сітуацыю, якую мог бачыць Купала ўласнымі вачыма. Зразумела, пры той умове, што камп’ютэр атрымаў усю даступную на сёння інфармацыю пра ўсё гэта. Калі ж з’явяцца новыя даныя, як хоць бы з КДБ, сітуацыя на экране можа быць цалкам іншая.

— Гэта немагчыма... — сказаў Паўлаў і глынуў ваду проста з бутэлькі. — Я ўсё не мог здагадацца: чаму ніяк не ўспрымаю вашыя... фокусы? А цяпер вось ведаю: вы сваімі камп’ютэрнымі трукамі імкнецеся перапісаць гісторыю на ўласную карысць, унесці ў душы людзей тым самым поўны хаос, бязладдзе і бязвер’е! Папярэджваю: вашыя гульні небяспечныя ў ідэалагічным сэнсе, маладыя вы геніі!

— Але, Аляксандр Пятровіч... — спрабаваў быў запярэчыць Скоркін.

— Маўчыце! Вось куды, значыць, ідуць народныя грошы... Я ўсё зразумеў: спачатку вы тут, зашыўшыся ад грамадства, выдумляеце патрэбны вам вынік, потым падганяеце пад яго сцэнарый, здымаеце свае паклёпы, якія потым выкарыстоўваюць дэструктыўныя элементы!

— Вы што ж, не верыце нам?! — жахнуўся Скоркін. — Аляксандр Пятровіч! 3 чаго б гэта нам маніць?!

— Лічу, што вашая работа непатрэбная і нават шкодная. Таму ў адпаведныя структуры я выйду з прапановай спыніць усе вашыя распрацоўкі, закрыць лабараторыю, відэадакументы знішчыць.

— Таварыш Паўлаў! — узвіўся Станкевіч.

— Маўчыце, малады чалавек!..

Паўлаў пакруціў шыяй, нібы хацеў вырвацца з цеснага каўняра. Ён цяжка дыхаў, ягоныя рукі бегалі па целе і ніяк не маглі спыніцца.

— Вам, маладыя людзі, трэба задумацца. Вы толькі пачынаеце шлях у навуцы, мусіце шмат карыснага зрабіць для

радзімы, якая вас выхавала. Але ж я дзіўлюся вам, таварыш Мазурчык, і вам, таварыш Скоркін, дзіўлюся вашай непрадбачлівасці і сапраўднай ідэалагічнай блізарукасці. Дарэчы, Скоркін... Вы ваявалі?..

— Быў камісаваны ваенкаматам. У час вайны працаваў у тыле, — раптам усхваляваўшыся, адказаў Соркін.

— Нешта мне ваш твар прыгадвае. У вочы кінуўся шрам на вашай галаве. Вельмі падобна на кулявое раненне...

Бутэлька мінеральнай вады трэслася ў руцэ Скоркіна.

— He, не!.. Гэта... вытворчая траўма.

— Дык вось... Вы — сталыя людзі, — працягваў Паўлаў, — і я ніяк не магу зразумець, чаму вы падтрымалі гэты ілюзіён.

— Аляксандр Пятровіч! — пачуў Паўлаў голас Мірона. — I ўсё ж мы прадбачылі, што вы адразу не паверыце нам, таму...

— Хопіць! — Паўлаў зірнуў на гадзіннік. — Лічу нашую сустрэчу скончанай.

— Мы падрыхтавалі новыя распрацоўкі, — упарта працягваў Станкевіч. — I каб пераканаць вас, прапануем асабіста паўдзельнічаць у чарговым эксперыменце.

— Мне?! — разгубіўся Паўлаў. — Прабачце... Дзе-дзе, а ў цырку працаваць не даводзілася.

— Але ж вы, напэўна, добра памятаеце многія эпізоды ўласнага жыцця. Дык давайце ж праверым, аднавіўшы адзін з іх, пасля чаго вы і скажаце, наколькі дакладная работа камп’ютэра, і вырашыце лёс праекта.

— Калі будзе машына? — Паўлаў павярнуўся да Скоркіна.

— Праз паўгадзіны, — адказаў той.

— Мы паспеем?

— У нас усё гатова, — сказаў Міраслаў. — Электрастанцыі падключаны.

— Ну што ж... — Паўлаў некаторы час вагаўся. — Толькі папярэджваю: гэта — ваш апошні эксперымент. Вы павінны будзеце чакаць рашэнне ўрада. Само сабой разумеецца, вынікі эксперыменту з’яўляюцца дзяржаўным сакрэтам.

Кульчыцкі паставіў вольнае крэсла насупраць манітора.

— Сядайце сюды. Вазьміце ў рукі дыстанцыйны перадатчык. Так, добра... Цяпер расслабцеся, адкіньцеся на спінку крэсла. Дзве хвіліны патрэбныя на тое, каб інфармацыя ад вас пачала паступаць у блокі памяці камп’ютэра.

— Што вы задумалі? — ціха звярнуўся Мазурчык да Мірона.

— Машына павінна адрэагаваць на ягоны эмацыянальны стан, — шэптам растлумачыў той. — Рыгор Антонавіч, мы, зразумела, рызыкуем. Камп’ютэр можа выдаць самую нечаканую выяву, абапіраючыся на найбольш моцныя імпульсы ягонай памяці. Паспрабуй здагадацца, што чалавеку праз гады не дае спакою. Але калі атрымаецца, у яго не будзе ўжо ніякіх аргументаў супраць... Вось вы пра што думаеце?

— Пра добры дождж, — напружана ўсміхнуўся Мазурчык.

— Аляксандр Пятровіч! — падаў голас Скоркін. — Можа, вадзічкі?..

— Цішыня! — абарваў яго Міраслаў. — Мы пачынаем...

Па экране прабеглі цітры: «Паўлаў Аляксандр Пятровіч. Год нараджэння: 1913. Месца дзеяння: Менск, 14 верасня 1937 года».

... Брукаваная гарадская вуліца, аднапавярховыя дамкі ўздоўж яе, пагойдваючыся, наплываюць на экран. Твары людзей, якія, спыніўшыся, употай азіраюцца ўслед. Панарама налева: профіль вайскоўца, які круціць руль грузавіка...

Міраслаў, які стаяў каля экрана бліжэй за ўсіх, убачыў, як у Паўлава выцягнуўся твар. Паўлаў страпянуўся, імкнучыся ўскочыць з крэсла, але так і застаўся сядзець, нібыта моцна да яго прыкручаны дротам.

... Прыгарад скончыўся, дамы засталіся ззаду, дарога перайшла ў разбітую грунтоўку і неўзабаве збочыла налева, і на экране, паступова набліжаючыся, узнік лес, над якім, нібыта чарадзейная нябесная брама, расхінулася сакавітая вясёлка. Рэзкі паварот направа і назад, удалечыні ўбачылася гарадская ўскраіна, пасля чаго ў кадры зноў папаўзла дарога і недалёкі ўжо лес...

Усе, акрамя Паўлава, здрыгануліся, пачуўшы ззаду, каля часопіснага століка, звон разбітай шклянкі.

— Гэта... гэта... — шаптаў Скоркін, тычучы пальцам у экран. — Я... быў тут!

Паўлаў, не зважаючы ні на што, сядзеў у крэсле, вытрашчыўшы вочы. Па экране прабеглі словы: «Ідэнтыфікацыя аб’екта: урочышча Курапаты».

... Рух на экране запаволіўся і нарэшце зусім спыніўся. Адчыніліся дзверцы кабіны, вайскоўцы з вінтоўкамі саскочылі з кузава і адкінулі задні борт. 3 машыны, як гарох, пасыпаліся людзі ў цывільным, пераважна мужчыны. Падлетак з недаўменным тварам, стары ў ватоўцы з крывёю на шчацэ, чалавек у фрэнчы, які бездапаможна азіраецца па баках. Вайскоўцы акружылі людзей і пагналі іх углыб лесу,

за высокі плот з дошак. На экране ўзнікла вялікая свежавыкапаная канава, потым буйным планам адзін з вайскоўцаў, які нешта сказаў проста у экран. Адлюстраванне гайданулася, панарама ўніз. Рукі з папяросай і пачкам запалак. Пыхнуў агеньчык, на імгненне экран засціла дымам. Вайскоўцы паставілі тварам да канавы пяцёх чалавек. Адзін з людзей у форме нешта зачытаў з паперкі. Зноў панарама ўніз на рукі чалавека, якія ўзводзяць курок нагана, пасля чаго патыліцы людзей каля канавы пачалі павольна набліжацца. Знізу на экран выпаўзла выцягнутая рука з наганам, яна здрыганулася, і першы чалавек у цывільным нібы праваліўся ўніз. Два крокі ўбок, і зноў паўтарылася тое ж самае, затым яшчэ раз, яшчэ і яшчэ. Рэзкі паварот за спіну, натоўп людзей пад разгалістай елкай, акружаны вайскоўцамі з вінтоўкамі наперавес. Наступная пяцёрка, якую падштурхваюць прыкладамі, набліжаецца да канавы. У кадры рукі чалавека, якія набіваюць барабан нагана патронамі, воблачка папяроснага дыму, якое адносіць ветрам...

— Чорт! — вылаяўся Міраслаў і ўдарыў кулаком па панелі кіравання. — Сінтэзатар гуку не спрацоўвае!

I ў той жа момант у лабараторыі пачуўся дрыготкі юнацкі голас:

— За што?!

— А табе не ўсё адно цяпер? — адказаў іншы, больш нізкі і ўладарны голас, які ўжо амаль гадзіну гучаў у лабараторыі.

Штуршок рукой, і юнак адляцеў да канавы, упаўшы на калені.

— Я ні ў чым не вінаваты! — закрычаў ён. — Мама!..

— Заткніце яму пашчу! — разлёгся ўсё той жа голас. На экране прыклад вінтоўкі з сілай апусціўся на плячо юнака...

— Вось... Вось зараз ён мяне... — Скоркін працягнуў да экрана рукі і не мог больш вымавіць ні слова.

Рука з наганам узнялася, і ў лабараторыі рэзка прагучаў стрэл...

Захрыпеўшы, Паўлаў ніцма рухнуў на падлогу. У той жа самы момант экран манітора пагас.

Дзверы ў лабараторыю расчыніліся. Малады вайсковы лейтэнант, атрасаючы з сябе ваду, весела запытаў ад парога:

— Можна, я ў вас тут перачакаю? Там, на вуліцы, такая залева!

1989 г.

УЦЯКАЙ, ШАПЭН, HE АЗІРАЙСЯ!

Сацыялістычны трылер

— Тата, есці давай! — Маленькі Антось стаў у дзвярах і нахабна ўтаропіўся ў трох мужчын, што паселі вакол круглага стала.

— Знікні, смаркач! — Мікола нездаволена азірнуўся і зрабіў пагрозлівы жэст рукой. — Няма ў нас нічога!

— Ага, няма-а... — канючыў малы. — А ў сумцы што? Я бачыў! Дай кілек у соўсе!

— Во я табе зараз дам! — Мікола скочыў з-за стала, і Антось, як той суслік у нару, схаваўся ў выратавальнай цемры калідора.

— Ну канешне, кілек яму, — згадзіўся Юзік і сплюнуў на падлогу крошкі тытуню. — Як жа, разбяжымся... А нам чым тады закусваць, га, хлопцы?

— Кукіш панюхаеш, — прапанаваў Пётра. — Сам яго скруціш і да носа паднясеш. Свайго носа. Ці ўпершыню?

— Варвара вернецца і прынясе мо чаго малому, — сказаў Мікола. — Ну дык што? Спачатку раскідаем і потым па кроплі ці наадварот?

— Мусіць, спачатку мы ўсё ж пагрэемся, — выказаўся Юзік. — Цьфу, што за брыдоту яны замест тытуню ў цыгарэты пхаюць?

— Дык давай віно сюды, — узрадаваўся Пётра. — А то пасля ўчарашняга нешта ў грудзях пуста ды вантробы Mapma граюць.

Ён першы паставіў на стол дзве пляшкі таннага віна, дастаў з кішэні пінжака чатыры вялікія цыбуліны.

— Ты, Юзік, як маладзёйшы, скоч на кухню па кількі, a Мікола між тым сервіроўку зробіць, так сказаць...

Юзік падняўся з крэсла і пасунуўся на кухню, адкуль праз хвіліну даляцеў гучны енк малога.

— Бач ты яго! — сказаў Юзік, вярнуўшыся ў пакой. —

Гэта ж Антось адвёрткай паспеў раскалупаць бляшанку. Каб мы тут яшчэ крыху памалацілі языкамі, дык ён бы ўвесь соўс высмактаў праз дзірку, павук!

— Ты яго па вуху? — спытаў Мікола.

— He, толькі шчаўбана ў макаўку. Аж падскочыў, шчанюк!

— Будзе, смаркач, ведаць, — пагадзіўся Мікола. Ён узяў з буфета тры гранёныя шклянкі, адзін відэлец і ключ для бляшанкі. Юзік упіўся ключом у раскурочаную спіну кансервы.

— М-да, у лепшыя часы двума «фаўстамі» мы не абмежаваліся б, — засумаваў Пётра і скруціў першай бутэльцы галоўку. — Гэта ж так, смех, хіба што размяцца...

— Ай, на дурную галаву ў мяне гульня не ідзе! — прызнаўся Юзік. — Карты часам блытаю, як той мухамор з белым. Ды і парыгаць хочацца.

— Малады яшчэ, — мурлыкаў Мікола. — А далей горш будзе, як жонка завядзецца і пачнеш яе ў ложку габляваць.

3 кухні зноў пачулася мычанне.

— Ды заткніся ты, бо зараз кран набок скручу! — крыкнуў Мікола. — Цябе, Юзік, тое ж чакае, калі свой гэбель у гумку не будзеш хаваць.

— Я засцерагаюся, — адказаў Юзік. — Бо ад гэтых баб што хочаш можна падчапіць. Як жыжы з балота. Ну што?

Ён паставіў бляшанку на газету, якую Мікола пасцяліў на стале. Перадавіца «Народнай газеты» заклікала да барацьбы з дэструктыўнымі элементамі. Мужчыны паселі ў крэслы, Мікола ачышчаў ад лушпіння цыбуліну, а Пётра нешта мераў пальцам на пляшцы.

— На адзін раз разліваць ці на два расцягнем? — спытаў ён.

— А чаго тут ката за хвост цягнуць? — Мікола паклаў нарэзаную цыбуліну на сярэдзіну стала. — Лі ўсё адразу.

Пётра да краёў напоўніў тры шклянкі і задуменна паглядзеў на бутэльку, у якой яшчэ засталося нешта на донцы.

— Трэба было ўсё ж на два разы, — сказаў ён.

— Дап’е той, хто выйграе, — прапанаваў Юзік.

— Ну, то давайце! — Мікола першы ўзяў са стала шклянку. — За высокія спартыўныя дасягненні савецкіх працоўных!

— Прывітанне ўдзельнікам спаборніцтваў, так сказаць! — зарагатаў Пётра.

— Стоп! — Юзік стукнуў далонню па стале. — А хлеб?! Мы ж хлеба купілі...

Мікола сплюнуў, ускінуўся з-за стала і пабег на кухню. Юзік і Пётра пачулі хвосткі ўдар і амаль адразу — пранізлівы крык.

— Ну і казёл ты, Юзік! — сказаў Мікола, вярнуўшыся. — Дадумаўся смаркача сам-насам з хлебам пакінуць.

— Няўжо змалоў? — уразіўся Юзік. — Усю буханку? Во караед!

— Блін, як жа гідка гэтую кілю без хлеба есці! — скрывіўся Пётра. — Ну і хамяка ты выгадаваў, Мікола!

— Ай, што цяперака казаць! — махнуў той рукой. — Усё адно ўжо не аддасць, хоць ты яму на жываце скачы. Мая парода!

— Але ж, — згадзіўся Пётра. — Ведаем. Наліта ўжо...

Мужчыны ўзяліся за шклянкі. Мікола піў маленькімі глыточкамі, зморшчыўшыся, з грукатам апусціў пустую шклянку на стол і прагна схапіў моцнымі зубамі кавалак цыбуліны. Яна зашыпела ў ягоным роце. Юзік высока закінуў галаву, і ягоны кадык, бы тая помпа, са свістам прапіхваў «чарнілку» ніжэй, у хітравумныя спляценні чалавечых вантробаў. Выпіўшы, Юзік спрытна падчапіў відэлец і пачаў вывужваць з бляшанкі схуднелыя шкілецікі кілек. Пётра двума глыткамі расправіўся з пітвом, затрымаўшы пасля шклянку ў руцэ. Кулаком другой ён занюхаў віно, адразу ж прагна закурыў.

— Ну і няблага як для першай! — прызнаўся Мікола.

— Адно што, канешне, малавата, — паўтарыўся Пётра. — Гэта ж як вераб’ю лыткі абмачыць.

— Іншым разам мо будзе больш, — паабяцаў Мікола і шпурнуў на стол зашмальцаваную калоду карт. — Харош, Юзік, хрыбціны рыбам аблізваць!

Пётра ссунуў на край стала рэшткі цыбулі, вычышчаную да бляску бляшанку, шклянкі і бутэльку з чырвоным пітвом.

— Жылі б мы ў якой Англіі — з віном праблем не было б, — задуменна сказаў Юзік. — Там вось так, седзячы сабе за сталом, паклікаў бы чалавека, і праз пяць хвілін пі сабе што хочаш!

Юзік узяў амаль пустую бутэльку і відэльцам пагрукаў па цёмным шкле. У пакоі разлёгся высокі хрусткі звон.

3 цемры калідора павольна высунуўся высокага росту юнак прыемнай знешнасці ў чорным смокінгу і з матыльком на белай кашулі. Рупліва адпрасаваная сурвэтка перацякала праз ягоную левую, сагнутую ў локці, руку.

— Я вас слухаю, джэнтльмены, — сказаў юнак.

— Ты не слухай, а зганяй ды прынясі чаго-небудзь, каб на душы зрабілася цёпла ды весела, — прапанаваў Мікола.

— К’янці, мурфатлар, бургундскае, шартрэз? — удакладніў юнак.

— Чаго? — не зразумеў Пётра. — Слухай, не выпендрывайся!..

— Маўчы! — спыніў яго Мікола. — Давай адразу чаго памацней!

— Адзін момант! — сказаў юнак, павярнуўся і выйшаў.

— А калі ён не вернецца? — засумняваўся Юзік.

— Сплюнь! — ашчэрыўся Мікола.

Праз колькі хвілін юнак укаціў у пакой столік на колцах, скрозь застаўлены размаітымі бутэлькамі, рознай формы кілішкамі і фужэрамі.

— Што там ёсць? — з палёгкай выцягнуў шыю Пётра.

— Віскі трох гатункаў, сакэ, «Гарбачоў-гарэлка», «Выбарова», чэшская слівянка, карэйская гарэлка з яшчаркай, анісавая... — пералічыў юнак. — Што будзеце піць?

— Усё! — акругліў вочы Юзік.

— Мне віскі сто пяцьдзесят, — загадаў Пётра.

— Прашу прабачэння, але я прапаную вам пачаць з маленькай, — лагодна заўважыў юнак. — «Доўгі Джон» ці «Белы конь», сэр?

— Давай каня, ды хутчэй! — крыкнуў Пётра.

— I мне тады каня! — рагатнуў Юзік. — Гуляць дык гуляць!

— Вам, сэр? — юнак павярнуўся да Міколы.

— А мне карэйскай гары з гадам, — сказаў Мікола. — Піў аднойчы. Бярэ не раўнуючы як адэкалон «Шыпр».

— Віскі з тонікам? — удакладніў юнак.

— 3 чым? — не зразумеў Юзік.

— Мне чыстае, — загадаў Пётра.

— Як сабе пажадаеце, — адказаў юнак і пачаў разліваць пітво па кілішках.

— Эй, а чым занюхаць? — ускінуўся Мікола. — Прынёс чаго?

— Кальмары пад маянэзам, анчоўсы, крэветкі, мідзіі... 3 гарачага магу прапанаваць ростбіф з бульбаю фры, а таксама стронгу гарачага вэнджання пад маладое белае віно тыпу «Гурджані».

— I з салёным агурком, — дадаў Юзік.

see

— Як вам будзе найбольш прыемна, — стрымана адказаў юнак.

Праз колькі хвілін на вышываньім настольніку стаяла мноства размаітых бутэлек, шампанскае ў цэбры з лёдам, розныя келіхі, вялікія талеркі з закускамі, над якімі ўзвышалася цёмнага металу масіўная свяцільня з тоўстымі свечкамі. Юнак у чаканні застыў побач са сталом.

— Блін, — прашаптаў Юзік. — Як у кіно.

— Сага пра Фарсайтаў, — пацвердзіў Мікола. — Столькі пітва ды жратвы толькі што на карцінах бачыў.

Пётра паправіў спартыўныя штаны з выцягнутымі каленямі і пагадзіўся:

— Чысты Снайдэрс, так сказаць, галандская школа...

Ён азірнуўся, не ведаючы, куды падзець скураную ўшчэнт «беламорыну», потым, падумаўшы, раздушыў яе аб падэшву і шпурнуў пад ногі юнаку ў смокінгу.

— Прашу прабачэння, сэр! — сказаў той, падняў недакурак і паклаў яго ў маленькі папяровы пакецік.

— Такім чынам, спадары, прашу да стала, — запрасіў Мікола. — Іосіф Адамавіч, ці згодны вы, калі я займу месца насупраць вас?

Іосіф Адамавіч зашпіліў апошні гузік на кашулі і пакруціў перадаўленай шыяй.

— Ваша прысутнасць толькі расквеціць маё сціплае жытло, — дадаў Мікола Андрэевіч.

Сарамлівы Пётр Генадзевіч не ведаў, куды падзець свае худыя ногі ў дзіравых шкарпэтках, з якіх нахабна глядзелі скручаныя пальцы з пахам лівернай каўбасы.

— ДЖэнтльмены! — спыніў іх кельнер. — Зразумейце мяне правільна. Я зусім не хачу ўмешвацца ў вашыя асабістыя інтарэсы, але хачу прапанаваць вам пераапрануцца да вячэрняга стала. Калі ласка, сюды...

Іосіф Адамавіч першы ў ахвотку скочыў у калідор. За ім з недаўменнай усмешкай пасунуўся Пётр Генадзевіч, a Мікола Андрэевіч паспеў падхапіць са стала плод ківі і цалкам запхнуў яго ў рот.

— Спадар Іосіф Адамавіч Сударкевіч! — урачыста абвясціў дварэцкі, і з калідора ў залу выйшаў акуратна паголены маладжавы мужчына.

Ён наблізіўся да вялікага, метрьі з два вышынёй, люстэрка, паглядзеўся ў яго і злёгку паправіў гальштук-матылёк, шчаўчком пальца збіў нябачную пылінку з пляча. Чорны смокінг сядзеў на ім як уліты.

— Спадар Пётр Генадзевіч Макаўка! — пачуўся зычны голас ад дзвярэй.

Спадар Пётр Макаўка павольна сцягнуў з рук бялюткія лайкавыя пальчаткі, нядбайна апусціў іх у бліскучы чорны кацялок і, не азіраючыся, адвёў руку назад. Дварэцкі спрытна падхапіў кацялок. Спадар Пётр Макаўка прывітаўся за руку са спадаром Іосіфам Сударкевічам, адкусіў прыгожымі шчыпчыкамі кончык гаванскай сігары і прыкурыў ад Sa­na льнічкі чорнага камня. Абодва селі ля каміна: спадар Пётр Макаўка задуменна пускаў кольцы дыму, а спадар Іосіф Сударкевіч няўважліва гартаў ранішні выпуск «Файнэншл таймс».

— Спадар Мікалай Андрэевіч Падбяжынскі! — аб’явіў дварэцкі.

Спадарства падхапілася ад каміна і зрабіла колькі крокаў насустрач. Спадар Мікалай Падбяжынскі прывітаўся з кожным за руку.

— Прашу прабачэння, што прымусіў вас, спадары, чакаць, — сказаў ён. — Таму адразу дазволю сабе запрасіць вас за стол.

Спадарства пасела за стол, гаспадар пазваніў у званочак, з цемры калідора нягучна выплыў кельнер.

— Вам, прашу прабачэння, віскі з тонікам, — сказаў ён спадару Сударкевічу. — Вы прасілі чыстае віскі, прашу... Вам?

Ён запьітальна зірнуў на гаспадара.

— Будзь ласкавы, Джон, — сказаў спадар Падбяжынскі. — Я не прывык паўтараць двойчы...

— Карэйская гарэлка з гадам, як прасілі, сэр! — адказаў кельнер.

— Прозіт! — Спадар Падбяжынскі ўзяў са стала свой келіх.

— Добрага здароўя! — сказаў спадар Сударкевіч.

— Усялякіх поспехаў! — зазначыў спадар Макаўка.

Джэнтльмены выпілі і нягучна вярнулі келіхі на стол. Спадар Макаўка скрывіўся, ікнуў, і два ледзяшы са звонам выскачылі з ягонага рота.

— Джон, я хацеў бы, каб у наступны раз вы папярэдзілі асобна, што віскі даяце з лёдам, — стрымана выціснуў ён з сябе. — A то, так сказаць, сюрпрыз!..

— Прашу прабачэння, сэр! — адказаў Джон, прыбраў са стала келіхі і перад кожным з джэнтльменаў паставіў талеркі з закускамі.

— Блін, а нашто столькі відэльцаў? — шэптам спытаў спадар Сударкевіч спадара Макаўку. — I нажоў нямерана...

— Еш, казёл, халява ж! — адказаў спадар Макаўка і гучна дадаў: — Джон, а чаму б нам не паўтарыць?

— Гэта, зразумела, не мая справа, сэр! — сур’ёзна адказаў Джон. — Але чыстае віскі ды з рыбай... Прабачце!

— Джон, мне вельмі не хацелася б, каб вы пярэчылі маім гасцям, — сурова зазначыў спадар Падбяжынскі.

— Я зусім не хацеў вам назаляць, — папрасіў прабачэння Джон. — I ўсё ж да вэнджанай стронгі я параіў бы вось гэтае маладое віно...

— Ну што ж... — задумаўся на імгненне спадар Макаўка. — Можна крыху і беленькага...

Спадарства яшчэ раз выпіла і засяроджана пачало раздзіраць на шматкі доўгія, вытанчаныя тушкі стронгі. У каміне патрэсквалі акуратна пасечаныя сасновыя цурбаньі, доўгавалосы віяланчэліст задуменна імправізаваў на тэму «Восеньская лістота» Вернона Дзюка.

Пасля рыбы Джон абышоў стол са зграбнай місай кітайскай парцаляны, у якой кожны з прысутных памыў кончыкі пальцаў. Спадарства выпіла яшчэ крыху чырвонага к’янці і задаволена адкінулася на высокія спінкі крэслаў у віктарыянскім стылі. За шыбамі, забранымі ў адмысловыя вітражы, рэзка крычалі паўліны.

Спадар Сударкевіч наблізіўся да каміна, доўгімі абцугамі дастаў вугольчык, прыкурыў ад яго і ахутаўся духмяным клубам дыму. Ён трымаў у руках піпку прыгожа, як трымаюць асабліва каштоўную рэч.

— Мне хацелася б адзначыць, спадары, што нашаму таварыству выразна не стае прыгожага полу, — заўважыў ён. — Згадзіцеся, тады б і гульня пайшла інакш...

— Але, — кіўнуў спадар Падбяжынскі. — Джон, паклапаціцеся!

Джон выйшаў з залы. Вялікі гадзіннік паважна адбіў дзесятую, водбліскі полымя ад каміна скакалі па вострых шаблях і дзідах з калекцыі зброі, развешанай паверх скуры бенгальскага тыгра.

— Спадарыня Настасся Кінскі! — сказаў Джон і расчыніў дзверы.

У зале з’явілася невялікага росту жанчына, апранутая сціпла, але з вялікім густам. Спадар Падбяжынскі зрабіў ёй крок насустрач.

— Вельмі рады бачыць спадарыню ў маім радавым замку, — сказаў ён і схіліўся да яе рукі. — Для мяне гэта вялікі гонар.

— Усё сваё жыццё марыла трапіць у такую мужчынскую кампанію, дзе мне ніхто не будзе задаваць пытанняў адносна маёй кінематаграфічнай кар’еры, — сказала спадарыня Кінскі, прыняўшы з рук Джона вялікі келіх з чырвоным крымскім шампанскім.

— Мілачка, і ўсё ж у сваёй апошняй ролі вы былі абаяльнай! — Рэха ад гучнага жаночага голасу забулькатала пад высокай столлю і павісла там уніз галавой, бы той кажан.

— Спадарыня Мадонна! — аб’явіў Джон.

— Хэло, сябры! — сказала Мадонна. — Як вы наконт таго, што я крыху распрануся?

He чакаючы згоды, яна скінула з сябе бліскучы белы плашч і засталася ў дарагіх лінялых панталонах, ажурных калготах і чорным бюстгальтары.

— Зараз у модзе ўсё рускае, — растлумачыла яна. — Гэты непаўторны бюст я толькі ўчора атрымала з Масквы. Шыкмадэрн!

Джон уручыў Мадонне гранёную шклянку з гарэлкай і сподачак з тоўста нарэзаным гнілаватым агурком.

— Настасся, даражэнькая, не будзем тлуміць галаву мужчынам сваімі жаночымі інтарэсамі, — сказала спадарыня Мадонна і пацягнула актрысу да каміна. — Давайце лепш папляткарым на тэмы нашага шоу-бізнесу.

— Я так стамілася ад Галівуда! — паскардзілася спадарыня Кінскі.

— Спадарыня Сафія Ратару! — гучна прадставіў Джон наступную госцю.

— Прашу фанаграму! — сказала спявачка.

— Спадарыня! — здзіўлена развёў рукамі спадар Падбяжынскі. — Але ж тут не канцэртная зала Палаца з’ездаў. Тут не спяваюць песень Мацецкага і Крутога.

— А што тут? — здзівілася спадарыня Сафія Ратару.

— Тут джэнтльмены сабраліся з мэтай правесці час у прыемнай кампаніі за гутаркамі і картамі, — зазначыў спадар Сударкевіч.

— О, карты! Я згодна!

Спадар Макаўка адсунуў крэсла. Узмахнуўшы кароткай спаднічкай з валанамі, Сафія Ратару ўселася ў крэсла і паправіла на шыі вытанчанае калье з юбілейных рублёў.

— Прашу вас! — Спадар Падбяжынскі запрасіў прысутных за стол з зялёным сукном, поруч з якім тут жа стаў Джон, трымаючы некалькі запячатаных картачных талій.

— У што будзем іграць, лэдзі і джэнтльмены?

— У храпа! — сказаў спадар Сударкевіч. — Як вы наконт храпа, га?

— Мне больш даспадобы ачко, — прапанаваў спадар Макаўка. — Sorry, «Блэк Джэк».

— А мо тысячу распішам? — спытаў спадар Падбяжынскі.

— Фі, тысяча! — капрызна скрывілася спадарыня Ратару. — Джон, а што вы можаце нам прапанаваць?

— Бадай што покер на наяўныя, — сказаў Джон. — Чатыры чалавекі — найбольш прыдатная кампанія для покера.

— Усе згодныя на наяўныя? — спытаў спадар Падбяжынскі. Ён абвёў прысутных уважлівым позіркам.

Прысутныя пагадзіліся з прапановай, і тады спадар Падбяжынскі ўрачыста паклаў на зялёны стол важкі пачак банкнотаў. Тое ж зрабіў спадар Макаўка, а спадар Сударкевіч паказаў чэкавую кніжку з надпісам на вокладцы «Банк Манхэтэн». Спадарыня Сафія Ратару, крыху павагаўшыся, расшпіліла калье і з грукатам кінула яго на цэнтр стала.

— Гэтыя рублі забяспечваюцца золатам, каштоўнымі металамі і іншымі актывамі дзяржаўнага банка, — растлумачыла яна.

Джон з хрустам успароў абгортачную паперу з картачнай калоды.

— Такім чынам, лэдзі і джэнтльмены, мы пачынаем. Нагадваю, што верхняя стаўка не абмяжоўваецца, — сказаў ён. — Каб скончыць тур, кожны з вас мусіць тройчы паўтарыць апошнюю стаўку саперніка.

Кожнаму з удзельнікаў гульні ён скінуў па пяць карт.

Мадонна сядзела на каленях у віяланчэліста і вучыла яго іграць на адной струне мелодыю песні «Нібыта цнатлівая». Настасся Кінскі глядзела па відзіку «Маленькую Веру» і ад зайздрасці грызла пазногці.

Спадар Падбяжынскі першьі зазірнуў у свае карты. Ніводзін мускул не варухнуўся на ягоным твары, калі ён акуратна склаў карты на стале ў адзін стосік і пасунуў іх да Джона.

— Я папрашу замяніць мне ўсе пяць карт, — сказаў ён.

Джон скінуў яму шэсць карт. Спадар Падбяжынскі адк-

рыў іх сабе і амаль адразу вярнуў на стол адну непатрэбную яму. Выраз ягонага твару павесялеў.

Спадар Сударкевіч замяніў тры карты, спадар Макаўка абмежаваўся заменай адной. Спадарыня Сафія Ратару агледзела свае карты і сказала:

— Ха-ха!

— Што азначае вашае ха-ха? — не зразумеў яе Джон.

— Тое і азначае — ха-ха! — адказала спявачка. — Я гатова іграць без замены.

— Плюс сто фунтаў! — аб’явіў спадар Падбяжынскі.

«Блефуе!» — падумаў спадар Сударкевіч, дадаў да ста яшчэ дзесяць фунтаў і выпіў.

— Дзесяць плюс тысячу! — сказаў спадар Макаўка і міжволі памацаў рукой свае банкноты.

— Тысяча плюс адзін, — падтрымала спадарыня Сафія Ратару.

— Адзін плюс адзін, — зрабіў асцярожны крок спадар Падбяжынскі.

— Адзін плюс дзесяць. Дзесяць тысяч! — секануў спадар Сударкевіч. Ён залпам асушыў келіх гаванскага рому.

— Я — пас, — здзівіў усіх спадар Макаўка і скінуў свае карты на стол.

— Такім чынам, у банку дзесяць тысяч сто дванаццаць фунтаў, — нагадаў Джон.

— Дзесяць тысяч плюс адзін, — працягвала спадарыня Сафія Ратару.

— Адзін плюс адзін, — меланхалічна падтрымаў яе спадар Падбяжынскі.

— Пас! — выйшаў з гульні спадар Сударкевіч. — Карта не тая, каб гэтак рызыкаваць.

— Тады адзін фунт плюс прэмія Ленінскага камсамола, — сказала спадарыня Сафія Ратару.

— Прэмія Ленінскага камсамола плюс столькі ж, — паўтарыў яе стаўку спадар Падбяжынскі.

— Прэмія Ленінскага камсамола плюс ракетная база пад Чарнаўцамі, — гнула сваё спявачка.

— Ракетная база пад Чарнаўцамі плюс столькі ж! — зноў паўтарыў яе стаўку спадар Падбяжынскі.

— Ракетная база пад Чарнаўцамі плюс маёмасць КПСС! — урачыста абвясціла зорка савецкай эстрады.

— Тады я — пас! — сказаў спадар Падбяжынскі, акуратна паклаў свае карты на стол і тут жа наліў сабе поўную шклянку першага, што трапіла пад руку..

Спадарыня Мадонна вадзіла смыкам па жываце голага віяланчэліста. Той, адкінуўшыся назад, заплюшчыў вочы і глуха мычаў. Спадарыня Настасся Кінскі налівалася віном «Арпачак» і не зводзіла вачэй з блакітнага экрана. Праграма «600 секунд» паказвала Аляксандра Няўзорава з аўтаматам у руцэ. Перад ім на фоне Крамлёўскай сцяны стаялі адказныя супрацоўнікі пастаянных камісій Вярхоўнага Савета. Няўзораў камандаваў: «Не нашы, а таксама жыды і камісары — тры крокі наперад». Зюганаў у скуранцы рыхтаваўся зачытаць прысуд.

— Вы спасавалі? — не паверыла спадарыня Сафія Ратару і дадала амаль па-адэску: — У вас няма столькіх грошай?

— Спадарыня Ратару не жадае паказаць свае карты? — спытаў Джон.

— Чаму б не паказаць? Ха-ха! Абавязкова пакажу! — сказала спадарыня Сафія Ратару і адну па адной паклала на стол пяць карт.

У спадара Падбяжынскага пацямнела ў вачах, ён навобмацак адшукаў бутэльку і з рыльца зрабіў вялізны глыток. Двойка, чацвёрка, пяцёрка, дзевятка... Найбольшай картай быў віновы валет! Спадарыня Ратару абкруціла ўсіх джэнтльменаў, як недавукаў са школы для разумова пакрыўджаных дзяцей.

— Я ж вас папярэдзіла: ха-ха! — сказала народная артыстка і начапіла на шыю рублёвае калье.

— Спадары, я на хвіліну пакіну вас адных, — ледзь чутна сказаў спадар Падбяжынскі, зняў са скуры бенгальскага тыгра інкруставаны каштоўнымі камянямі пісталет і з бутэлькаю ў руцэ няцвёрда скіраваўся да выхаду.

— Прашу ўвагі! Спадарыня Варвара Падбяжынская! — засведчыў Джон і схаваўся за дзвярыма. — Атас, хлопцы!

Ад спадарыні Мадонны адшчоўкнулася нешта чорнае і, двухгаловае, пачало лётаць па пакоі.

— Маці, жраць хачу! — пачуўся з кухні голас Антося.

— I што тут зноў такое?! — зараўла Варвара і шпурнула авоську з мёрзлай бульбай проста ў Юзіка. Той спаў, выдзімаючы носам пухіры з вялікай лужы таннага віна, разлітага па падлозе.

— Мы, гэта... з хлопцамі тутака... — прамармытаў Мікола і залыпаў вачыма. — Адным словам, у дурачка перакінуліся...

— Бачу, што не злёт пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва, — прапела гарадской сірэнай Варвара.

— Варварка, ну што ты, дальбог! — гугнявіў Пётра, бачком праціскаючыся каля вялікіх грудзей Варвары ў калідор. — Ну падумаеш, крышачку пасядзелі, віна папілі, пазвіздзелі сабе...

— Каб цябе чапялой сагнула! — узмахнула крыламі Варвара, і Пётра рвануў з месца, пакінуўшы ў пакоі з аблезлымі сценамі свае дзіравыя шкарпэткі.

— А гэта — што?! — крычала Варвара, трымаючы ў руках чорны бюстгальтар. — Можа, скажаш, тутака і блядзей не было?

— Во, блін, Мадонна забылася! — здзівіўся Мікола.

— А на табе Мадонну! — хвастанула яго бюстгальтарам па твары Варвара. — Можа, тут яшчэ і Ратару была, га?! A дзіця галоднае сядзіць, каб табе канец на вузел закруціла!

— Аіст на крышы, аіст на крышы, мір на зямлі... — прачнуўся Юзік. Варвара заткнула яму рот цыбулінай, і Юзік порстка кінуўся да унітаза.

Антось сядзеў на падлозе і моцнымі, спрытненькімі зубкамі адкусваў кавалкі сырой, бруднай бульбы.

Заканчваўся шосты год перабудовы. Раніцай наступнага дня Расія ў чарговы раз галасавала за свайго прэзідэнта. A Цэнтральнае тэлебачанне паказвала канцэрт Святаслава Рыхтэра, усе сродкі ад якога ішлі на ратаванне апошняй у свеце краіны сацыялізму. Ёй ужо не мог дапамагчы ніхто, апрача, бадай, Шапэна...

Студзень 1991 г.

МАЯ ЖОНКА -|

MELOPSITTACUS UNDULATUS

Арніталагічнае апавяданне

Клетка стаяла на самым ускрайку стала, адным сваім бокам прыціснуўшыся да сценкі. Над клеткай была ўмацавана лямпа, што нагадвала паскуднай формы струхнелы грыб. Яшчэ вышэй да сценкі прыляпілася невялічкая вузенькая палічка, на якой грувасцілася шкляная пасудзіна з нейкай д’ябальскай сумессю. Гэта была ежа для найбольш злавеснага стварэння на свеце — жоўтай масці папугаіхі Канчыты, што раз-пораз пранізліва верашчала, седзячы на жэрдцы ў той самай клетцы.

Штодзень, павячэраўшы амаль нязменнай кашай з цвёрдымі, як арэхі, шкваркамі, я запальваў смярдзючую цыгарэту, сядаў бліжэй да клеткі, упіўшыся вачыма ў Канчыту. Гэтак мне было лягчэй зносіць віск пяцёх малых, якія, брыкаючыся, каталіся пад нагамі, бесперапыннае буркатанне маёй найдаражэйшай, якая, змалоўшы сваімі вострымі капыльскімі зубамі тыя рудыя шкваркі, амаль імгненна пачынала скардзіцца на лёс, на мужа (гэта значыць — на мяне), на звыклую адсутнасць грошай, на дзяцей, чые апранахі гараць на іх хутчэй за порах, на Канчыту, якая ўпарта раскідвае пер’е па ўсёй кухні.

Карацей кажучы, звычайны штовячэрні рэпертуар...

А мне што? Яна пазудзіць ды ў ложак пацягнецца. Для яе спаць — другі па чарзе любімы занятак пасля чытання мараляў. А як ужо дапаўзе да ложка, зарыецца ў коўдру, сціхне, дык абавязкова гэтак лагодненька празвініць са спальні:

— Даражэнькі! Ты хутка?

Ага, ясна! Ёй блізкасці хочацца. Блізкасць у яе — на трэцім месцы. У мяне — не. Мусіць, на апошнім. Прынамсі, з гэтым вось стварэннем.

— Але, хутка, — адказваю я, нават не варухнуўшыся.

Зараз яна засне, папіскваючы, быццам спушчанае кола. I ў кватэры нарэшце ўсталюецца святая цішыня.

Вось тады я наліваю сабе шкляначку таго, чаго не здолела адшукаць мая найдаражэйшая, бяру другую, не менш мярзотную за першую, цыгарэціну, сядаю бліжэй да клеткі і пачынаю душэўныя гутаркі з Канчытай.

Колькі ёй гадоў — не ведаю. Ды, мяркуючы па ўсім, яна не старэйшая за мяне, яшчэ жвавая ды спрытная. Гаворыць няшмат, але мне таго, каб паразумецца, хапае. Як завядзецца, бывае, увесь свой публіцыстычны запас слоў без перапынку і выпусціць. «Канчыта — душачка!», «Слава КПСС!», «Жыве Беларусь!», «Сціхні, тачыла!» Iгэтак далей. Апошні выраз яна падслухала ў мяне неяк увечары, калі я ніяк не мог дачакацца канца лекцыі маёй найразумнейшай. Пры гэтым Канчыта — дзевушка з характарам. He магі яе падражніць, паспрабаваць палец сунуць праз пруты — да крыві можа дзюбай садануць. А ў тым, што яна дзевушка, я не сумняваўся: мая найдаражэйшая, калі прыпёрла Канчыту ў хату, клялася, што ёй усяго тры тыдні. Ды хто ж іх ведае, melopsittacus undulatus? Можа, яны, вылупіўшыся, ужо на другі дзень на секс свой птушыньі здатныя?

— Канчьіта... — сказаў я і пыхнуў у клетку дымам.

— Чаго табе? — азірнулася Канчыта і з асалодай павяла крыламі. — Маўчы ўжо! Спаць ідзі!

Я глынуў са шклянкі і пакруціў перад клеткаю пальцам.

— Не-е, жоўтае тваё пер’е!.. Маю законны час на роздум у блаславёнай адзіноце. Скажы лепш: «Няхай жыве адраджэнне!»

— Ідзі ты!.. — пакрыўджана адвярнулася Канчыта.

Відаць, тое быў неспрыяльны для арганізму маёй непараўнальнай дзень. Мусіць, нейкі ніпель скочыў не ў тую дзірачку. Ускудлачаная, у халаце паверх гідаснага колеру панталонаў яна выплыла на кухню, набрала ў рот вады, доўга перакотвала яе паміж сваіх чорных зубоў, з асалодай выплюхнула ваду на высахлыя нямытыя талеркі і смачна смарканула на ўсё гэта зверху.

— П’еш? — спытала, насунуўшыся на мяне гарою неабмерных грудзей.

— Гарбата, — адказаў я.

— Дзеці «Снікерса» не бачаць, а табе на пойла заўсёды хапае.

Аргумент. «Снікерс» — гэта аргумент, таму я прамаўчаў. А сваё маўчанне замацаваў ладным глытком, прычым зрабіў

так, каб з гэтае шклянкі нішто праліцца на маю галаву ўжо не магло.

— Так, значыць, — яшчэ больш насунулася на мяне мая найлюбшая. — Так ты дзякуеш мне за тое, што я прыбіраю кватэру, даглядаю тваіх дзяцей, гатую есці і мыю твае смярдзючыя...

— Шкарпэткі! — раптам закрычала Канчыта.

— Bo! I птушку ўшчэнт разбэсціў! — ажывілася мая неабдымная.

— Ва ўсім я вінаваты! — не стрымаўся я.

— А хто? Я?! — зараўла мая недатыкальная. — Днямі гарбачуся на цябе, а ты мяне йшчэ і вінаваціш! А ці памятаеш, якія словы шаптаў мне тады, ля бэза, што абяцаў? Зраблю, маўляў, усё, маё сонейка! А цяпер што?!

Сонейка, як я зразумеў, зайшло. Трэба думаць, назаўсёды...

Я адмахнуўся ад яе, як ад навознай мухі.

— Ты што, Піначэта сасніла? Дык сплюнь тры разы і на другі бок перакруціся.

— Вось што ты мне зараз гаворыш! А хіба я заслужыла тыя словы?

— Табе што ні скажы — усё ўпоперак, — сарваўся я.

— Бо па-людску даўно развучыўся гаварыць, — Мая найсправядлівейшая сціснула пальцамі свае пераспелыя грудзі. — Ішоў бы ты лепш адсюль. Я, можа, яшчэ здолею з кім сваё шчасце збудаваць.

Старая песня. Я яе добра ведаў і мог сам праспяваць ад пачатку да канца. Але абрыдла. Працяг мусіў быць крыху іншы.

— Ну і пайду! — упершыню пагадзіўся я.

— Ой-ой-ой! Ды куды ты пойдзеш?! — закалыхалася мая наймілейшая. — Хто цябе падбярэ такога, апрача мяне, ДУРы!

— Дуры, дуры! — паўтарыла Канчыта.

— А вось яна і прытуліць, — паказаў я на клетку. — А, Канчыта? Ты як?

Канчыта пачухала кіпцем патыліцу:

— Цікавая прапанова...

— Цьфу на вас! — не стрымалася мая найвыхаванейшая. — Двох збаёдкаў! Слухаць брыдка!

— Ну дык я пайшоў, — сказаў я.

— Дьік ідзі. Ідзі-ідзі...

Я падняўся, сунуў у кішэню цыгарэты, адчыніў у клетцы дзверку і пралез унутр.

— Мужчына прыйшоў, — адзначыла Канчыта. — Будзе дзела...

— Каб ты чарвякоў аб’елася, — раўніва выпаліла мая асірацелая і вылецела з кухні.

Клетка была як клетка. He горшая за папярэднюю. Ці не ўсё адно, у якой жыць, — трохпакаёўцы ці ў такой — з дроту ды жэрдак?

Канчыта, скруціўшы шыю, пазірала на мяне з качалкі пад столлю і яўна не ведала, што сказаць і як сябе паводзіць. Што з яе ўзяць: маладое, нявопытнае!

— Ну што, спацьма будзем? — чырыкнуў я.

Канчыта нічога не адказала. Тады я сам ускараскаўся ў гняздо, поўнае анучак і старой ваты. Смярдзела там не больш.чым у кухні. Я заваліўся на спіну, пацягнуўся і загадаў:

— Давай, малое, гасі святло і хадзі сюды.

— Ага, шчас! — са злосцю кінула Канчыта. — А далей што?

— Як — што? — аж прыўзняўся я. — Я тут цяпер жыву. Так сказаць, муж твой на пэўны перыяд. Таму ты мусіш дзяліць са мной ложак.

— Секс? — здагадалася Канчыта. — А калі панясу?

— Засцерагацца трэба, — параіў я.

Жоўтая Канчыта счырванела.

— He навучаная я...

Пладова-ягаднае развяло ў душы такі агонь, што ліквідаваць яго быў здольны хіба што секс.

— Давай, давай, — падагнаў я Канчыту. — Некалі ж трэба!

— Я баюся, — прызналася Канчыта.

— He хвалюйся, ты нават нічога не адчуеш.

Канчыта нясмела саскочыла з жэрдкі, наблізілася да гнязда і спытала:

— Зубы пачысціў?

— Чаго?! — прастагнаў я, але нічога станоўчага адказаць не змог. Таму моўчкі пасунуўся да кармушак, у адной з якіх была вада — смярдзючая, старая, сама меней — трохдзённая.

— Жаба з пер’ямі! — сказаў я, нават не спадзеючыся, што мая найгігіенічнейшая пачуе ў спальні крытыку.

Я вярнуўся да гнязда і ўбачыў, што Канчыта ўладкавалася ў анучах, але яе поза збіла мяне з панталыку. Яна ляжала на жываце з напаўзаплюшчанымі вачыма.

— Канчыта, — дэлікатна заўважыў я, — ці не збіраешся ты ў такім становішчы правесці ўсю ноч?

— А я па-іншаму не ўмею, — растлумачыла яна. — Інстынкт, нічога не зробіш.

— Сапраўды, — згадзіўся я і пачаў збоку падлазіць пад Канчыту.

Найперш мне здалося, што цёплае жоўтае пер’е, нібы вада, цалкам і назаўсёды паглыне мяне. Я зарыўся тварам у гэтую духмяную з незнаёмым п’янючым водарам пярыну, і мае рукі падсвядома пачалі шукаць тое, што і належала ім шукаць у адпаведных сітуацыях. Зрабіць з сабой я нічога не мог: мой чалавечы, мужчынскі інстынкт таксама прагнуў атрымаць сваё.

— Як ты думаеш, колькі ў нас атрымаецца бэбікаў? — прашаптала Канчыта.

— Ды зарана пра тое! — рэзка кінуў я, паколькі інстынкт ўжо даволі настойліва патрабаваў рашучых дзеянняў.

Між тым мае рукі, заблытаўшыся ў пульхным пер’і, шукалі і не маглі знайсці тое, што належала быць на тым самым месцы ў сапраўднай жанчыны. От жа Бог дзеліць: каму, як маёй найгрудасцейшай, два поўныя пярлоўкі мяхі павесіць, а каму — як донца патэльні тэфлонавай справіць. Яечка год будзе катацца — ні за што не зачэпіцца!

— Хлопчыкаў я назаву Чырык ды Чэрокі, — яшчэ больш узбуджана прашаптала Канчыта, — а дзяўчынак — Жанна, Жызель і Зося.

— Зося?! — уразіўся я. — Што за імя для папугаіхі?

— У яе бацька — беларус, — горда сказала Канчыта.

I мой інстынкт не вытрымаў поклічу патрыятызму. Я жвава падсунуўся проста пад Канчыту, лёг на спіну, яна крыху раскінула лапкі і здранцявела ў чаканні. Доўга чакаць яе я не прымусіў.

— Ой! — запішчала Канчыта.

— Што — ой? — спалохаўся я. — Баліць?

— He, мілы, — Канчыта ткнулася дзюбай у мой рот. — Мне вельмі хораша. Я кончыла.

— Гэтак хутка?! — аслупянеў я. — А...

— Каб мы не рабілі гэта хутка, мы б наогул не пладзіліся.

— А вось я яшчэ не распладзіўся! — раз’юшыўся я і пачаў рабіць тое, што звычайна робіць здаровы мужчына, апынуўшыся ў пазіцыі знізу на спіне.

Усё прайшло добра. He горш, прынамсі, чым з маёй найсексуальнейшай, хоць адсутнасць грудзей, якія штораз пудовымі гірамі пагрозліва гойдаліся проста над носам, мяне выразна засмучала.

— Жанна... Жызель... Зося... — шаптала, засынаючы, Канчыта.

«Зося... У жоўтым пер’і... 3 хвастом... Фантастыка!» —думаў я, ладкуючыся на баку. 3 маёй найпладавіцейшай мы першай марылі зрабіць Зосю. Атрымаліся па чарзе чамусьці Анжэліна, Віялета, Элеанора, Адэльфіна ды малодшанькі Адасік. Гэта для мяне ён быў Адасік, бо сапраўднае імя, якое дала яму мая найадукаванейшая, я за сем гадоў вымаўляць так і не навучыўся.

Раніцай, калі ў кухні запалілася святло і мая найклапатлівейшая выгнала дзяцей на сняданак, адзін толькі Адасік адзначыў прысутнасць у клетцы новага экспаната.

—Глядзі, мамка, куды татка сп’яну забраўся! — закрычаў ён. — Во ўліў учора, мусіць... Цып-цып-цып, татачка!

— Але ж, пакармі папугаяў, — сказала мая найгаспадарлівейшая.

Адасік насыпаў, не шкадуючы, у кармушку крупы.

— I ваду змяні, падлі свежай, — падказаў я сыну.

— Смага пячэ? — зарагатаў адукаваны Адасік. — Маці казала, што ты і з лужы пасёрбаеш, каб полымя збіць.

— Каб яна вуголле сёрбала, — сплюнуў я і пасунуўся да крупаў, але Канчыта шуганула мяне ад кармушкі.

— Прэч, самец! Я рыхтуюся быць маці, мне корм найперш патрэбны!

На сняданак мне дасталіся напоўпустыя, цвілыя, з гадкім пахам крупіны. Дый то — няшмат.

Паеўшы, я адчуў натуральную патрэбу аблегчыць вантробы. Азірнуўшыся па баках, пераканаўся, што ў клетцы прысесці няма дзе. Ды мудрая Канчыта зразумела мае праблемы.

— Будзь прасцей! Як я вось. I няма чаго саромецца!

Што мне заставалася? Я ўскараскаўся на жардзіну, спусціў штаны, прысеў і праз нейкую хвіліну глыбока, на поўныя грудзі выдыхнуў. Якая ж гэта асалода — рабіць такое зверху ды ўніз!

— Мамка! Глядзі, колькі татка наплюхаў! — ажывіўся Адасік.

— Табе дзела? — абарвала яго мая найсарамлівейшая. — Пі сабе гарбату ды шыбуй у школу.

Але калі малы выляцеў з кухні, яна наблізілася да клеткі і прадэманстравала мне свой вялізны кулак.

— Яшчэ так зробіш — з галавой у тое апушчу!

— А як мне быць? — развёў я крыламі.

sm

— Трэба было ўсё абдумаць, перш чым у клетку лезці.

I на вачах маёй найчуллівейшай з’явіліся слёзы.

Яе праўда! Цяпер я і сам пачаў адчуваць нейкі дыскамфорт у маім новым увасабленні. Але пакінуць клетку мне не дазваляў мой мужчынскі гонар.

Гэтак мінула дні з чатыры. Я старанна рыхтаваў нашае жытло да з’яўлення на свет новых божых стварэнняў: прыбіраў аб’едкі, чысціў падлогу, уладкоўваў гняздо і нават налаўчыўся спраўляць свае патрэбы так, каб не заўважала мая найпільнейшая. Адыходы фізіялагічнага цыклу я навучыўся даволі трапна выкідаць з клеткі ў гаршчок з кактусам, які стаяў непадалёк. Магчыма, кактусу новыя ўгнаенні не падабаліся: ён падазрона хутка зморшчыўся і ўдвая гусцей пакрыўся шчаціннем.

На пяты дзень мая найцярплівейшая не вытрымала: у кватэры з’явіўся госць.

— Вось, дажылася, — сказала мая наймаркотнейшая і паказала на клетку. — Бачыце, што робіцца? А гэта, між іншым, таварыш Чыкін з аддзела партыйнага жыцця нашага райкама.

— Здравствуйця... — сказаў таварыш Чыкін і, падумаўшы, дадаў: — Таварышчы...

— Прэч, камуна! — зараўла над вухам Канчыта так, што мяне, як таго вераб’я, здула з жэрдкі. — He пушчу сыноў у Афган!

— О-о! — задумаўся таварыш Чыкін. — Тут, чувствуецца, пахне ідзеалагічаскай дзіверсіяй. Яўны падрыў аўтарытэту ячэйкі савецкага обшчаства.

— Ты маеш сваю ячэйку, таварыш Чыкін? — налягала Канчыта.

— А як жа! Як і каждый дабрапарадачны член нашага...

— Ну дык вось, член, каціся ў сваю ячэйку! — асадзіла таварыша Чыкіна Канчыта. — Размовы ў нас не атрымаецца. А на цябе глядзець не магу: баюся — скіну заўчасна. А як скіну — такое на цябе ў абкам накатаю!

— М-да, цяжолый случай, — сказаў таварыш Чыкін, павярнуўшыся да маёй найсумленнейшай. — Але нічаго, і не такое мы відзелі. Парція направіць усе сілы на барбу з чужымі нам яўленнямі і адступленнямі ад нормаў савецкай маралі.

— Сціхні, тачыла! — крычала Канчыта, робячы выгляд, што вось-вось выскачыць з клеткі. Таварыш Чыкін хутчэй, чым тое было трэба, выслізнуў з кухні.

—... сапраўдная, а не мужчына! — цвікнула Канчыта. — Баюся, малако з-за яго прападзе...

Неўзабаве каля клеткі нясмела ўзнік Адасік. Ён нешта трымаў за спінай і раз-пораз пазіраў у акно. За шыбай тырчалі тры галавы ягоных тупых аднакласнікаў.

— Татка, значыць так... — прапанаваў Адасік. — Калі з’ясі дажджавога чарвяка, я выйграю тысячу. Трэць твая.

— Тысячу? — здзівіўся я. — Няблага. Але ж — чарвяк...

— Ты не бойся. Я неяк ўсяго за сотню двух з’еў — і нічога, — сказаў ён. — На, еш, ён з мылам мыты. Ды хутчэй.

Ад самага пачатку я сядзеў у клетцы без капейкі, цішком выцягваў з гнязда старую вату і гэтак жа цішком курыў яе, калі жоўтая спала.

Чарвяк, зрэшты, смакам нічым не адрозніваўся ад варанай каўбасы «Маскоўская». Мяне нават не званітавала.

— Ёсць! — узрадаваўся Адасік. — А калі прусака?

— Тры тысячы! — адказаў я.

Адасік паказаў сваім дэбільным сябрам тры пальцы. Дзеці згодна кіўнулі. Але тут я зрабіў памылку: не перакусіў прусака адразу, а паспрабаваў праглынуць яго цалкам. У дадатак чарвяк з апошніх сіл гукнуў прусаку з бездані вантробаў: «Увага!» Прусачышча ўпёрся ножкамі ў горла і драпежным голасам завыў: «Ратуйце, забіваюць!» Зразумела, ён адразу ж вываліўся з майго рота разам з агонікам-чарвяком.

— Эх ты, татка! — расчараваўся Адасік. — Прайграў я з-за цябе тры касыя.

— Прабач, сынку, — вінавата сказаў я, але ў гэтае імгненне пачуўся крык Канчыты:

— Воды пайшлі!

I я кінуўся прымаць яйкі.

Іх сапраўды аказалася пяць — маленькія, слізкія, смярдзючыя. Перш чым Канчыта ўселася на іх, Адасік радасна пацёр далоні:

— Во, яечня на вячэру падваліла!

— Нашыя дзеці вырастуць не такія, — ціха адзначыла стомленая Канчыта. — Чырык, Чэрокі, Жанна, Жызель, Дон-Жуана...

— Хто-хто? — усхадзіўся я. — Ты ж казала — Зося будзе!

— Перадумала... Звычайная жаночая слабасць.

Я доўга і старанна, імкнучыся не ўзбіць пыл, падмятаў у клетцы, але абурэнне, выкліканае паводзінамі Канчыты, не пакідала мяне. «Як жа так?! — не разумеў я. — Здаецца, усё

вырашылі: адна з дачок будзе Зося, адзіная ў свеце папугаіха-беларуска. А яна і тут па-свойму вырашыла. Што ж тады далей будзе?»

А далей было вось што. Праз які час шкарлупа трэснула, і на бел свет па чарзе выскачылі пяць істотаў — мокрых і агідных на выгляд. Дзеці мае. Чырык адразу дзеўбануў мяне ў нагу, Чэрокі з Жаннай адагналі ад кармушкі, Жызель прыліпла да люстэрка, а Зося... He Зося, Дон-Жуана! ДонЖуана прыціснулася да Канчыты і нешта залепетала пагішпанску.

— Пра што гэта вы? — спытаў я.

— Табе дзела? — з пяшчотай у голасе адказала Канчыта.

He! Усялякая цікавасць да народжанага з маёй дапамогай новага пакалення пярнатых ў мяне знікла. У рэшце рэшт інстынкт працягу роду, і так не вельмі трывалы, саступіў месца звычайнаму інстынкту мужчынскага эгаізму: зрабіў дзела — і ходу! Іначай кажучы, гэта калі праблемы сям’і адступаюць у значэнні перад важнымі чыста мужчынскімі клопатамі.

Я паціху прыадчыніў дзверку і выслізнуў з клеткі. Я быў цалкам пэўны, куды кіруюць мяне ногі: на палічцы, застаўленай нестандартным посудам, ля самай сценкі, стаілася мая даўняя заначка з цудоўным інтэлігентным напоем. «Абрыкосавы водар»! I калі я прыціснуў да сябе жаданую бутэлечку, ззаду падаў голас Адасік:

— Што, татачка, і тамака жыцця няма?

Я прытуліў сыночка да сябе і, расчуліўшыся, заплакаў. He, прашу прабачэння: спачатку прагна высмактаў пітво з рыльца, потым прыцягнуў Адасіка да сябе, потым расчуліўся і толькі тады зайшоўся слязьмі.

Так мы стаялі пэўны час, не гаворачы адзін аднаму ні слова і ўсё разумеючы, пакуль у замку не заскрыгатаў ключ. Я ўсхапіўся і паляцеў у клетку.

— Канчытка! — сказаў я і пакрочыў да яе, раскінуўшы крылы.

Гадзёныш Чырык лоўка падставіў мне лапу, і я грымнуўся на падлогу. На мяне гарой насунулася Канчыта.

— Што, паспеў ужо набрацца? — пагрозліва зашчоўкала яна дзюбай.

-— Ды я... толькі ўсяго нічога... во столечкі! Так вось, атрымалася...

— Да дзяцей цяперака ні на крок! — Канчыта рубанула паветра крылом.

— Як жа мне быць? — закрычаў я. — Як мне без дзяцей?

— Рабі што хочаш, — адказала Канчыта і адвярнулася.

— Павешуся! — вырашыў я.

— На здароўе! — хорам праспявалі паскудныя нашчадкі.

Знайсці вяроўку не было праблемай. Я пераскочыў на жэрдку, што была ўмацавана па цэнтры клеткі і круцілася на круку ва ўсе бакі. Прывязаў вяроўку, зрабіў пятлю, сунуў у яе галаву і кінуўся з жэрдкі ўніз. «Ці не ўсё адно, хто цела абмые — мая найгаспадарлівейшая ці жоўтая падушка?» Падумаць пра тое, ці хто наогул пажадае абмываць маё цела, неяк не паспеў.

Жоўта-зялёныя гарпіі абляпілі мяне. Чырык па звычцы балюча дзяўбаў у нагу, Чэрокі з Жаннай шчыпалі за грудзі, Жызель з дапамогай люстэрка пускала мне ў вочы «зайчыкаў», а Дон-Жуана ўзбілася на самую макаўку, моцна ўчапілася кіпцюрамі ў валасы і паскудным голасам зацягнула нейкую песню. He беларускую, гадаўка, а яўна гішпанскую.

Вяроўка аказалася гэткай жа якасці, як і маё жыццё. Калі я рэзка замахнуўся і збіў Дон-Жуану з галавы, вяроўка лопнула, і я грымнуўся ўніз, пад самыя лапы Канчыты, якая, гледзячы ўверх, з задавальненнем перажывала спробу майго самагубства.

— Нават павесіцца няздольны! — скрозь дзюбу працадзіла Канчыта і пагардліва адвярнулася.

На душы ў мяне ўсё кіпела. Да таго ж, і пазіцыя была надта ўжо прыцягальная. Вось таму я і зрабіў толькі адзін, але вельмі рашучы і энергічны жэст нагой, пасля якега Канчыта куляй паляцела наперад галавой і ўбілася паміж прутоў клеткі.

— Ну негуманна я зрабіў, разумею, — развёў я крылы, a потым узяўся за мярзотных нашчадкаў, якія зверху палівалі мяне жыдкімі адыходамі фізіялагічнага цыклу.

Чырыку я пракусіў лапку, прыціснуўшы яго ў куце, Чэрокі і Жанну звязаў хвастамі, Жызелі засунуў у адно месца доўгую саломіну і загадаў выканаць па-дэ-дэ, пасля чаго павярнуўся да Дон-Жуаны.

— He губі, татачка родненькі! — залемантавала мая жоўта-зялёная крывінка, бухнулася на калені і заламала крылы.

«Хлусіць малое, — падумаў я. — Каб табе кот мужам зрабіўся!»

А ўслых дадаў:

SEE

— Ты, Зосенька, адзіная мая надзея, пупавінка, што разнясе ідэі адраджэння бацькаўшчыны па ўсім птушыным свеце. Разумееш?

— Уі, — адказала Зоська на невядомай мне мове, але я адчуў: яна зразумела.

Ударам нагі я вышыб дзверку клеткі і стаў на парозе пакоя, дзе чатыры мае чалавечыя дачушкі, вылупіўшы свае пустыя вочы, глядзелі па відзіку нейкую брыдоту.

— Фу, папа, в каком вы вяде! — сказала адна з дачок. — Шлй бы вы в свою клетку взад.

Тут я таксама парадак навёў хутка: адну з дачок загнаў пад ложак — пыл галавой збіраць, другую закінуў на чэшскую люстру, трэцюю пральнай дошкай прыпёр да сценкі, a чацвёртую, тую, адукаваную, стужкай з відэакасеты прыматаў да руска-беларускага слоўніка. Зноў скажаце — негуманна? Але, згодны. Затое — ад душы!

— Што тут праісходзіць? — стаў на парозе слізняк з парткама. — Вы мяшаяце канспякціраваць перваісточнікі класікаў.

Моўчкі я вытлумачыў яму сваё стаўленне да спадчыны вучэння марксізму-ленінізму. Здаецца, трапіў дакладна ў першакрыніцу. Але ён — малайчына! Сагнуўся ўтрая, папоўз у бок райкама ды ўвесь збор твораў Ільіча з сабой здолеў уцягнуць.

— Так! — сказаў я і ўпершыню не спалохаўся ўласнага голасу. Я стаў на парозе пакоя, радуючыся, што колер партыйнага білета паціху спаўзае з твару маёй найідэйнейшай. — Канспектуем, значыць?! Тады пішы далей!

I я працытаваў ёй нешта такое, ад чаго мая найуражлівейшая выпрасталася, глыбока ўздыхнула і скамянела так, з грудзямі, якія высока ўзнесліся да столі.

I гэта было наогул звышнегуманна. Таму што мой кароткі спіч, заснаваны на выказваннях Маркса аб ролі сям’і і прыватнай уласнасці, змяшчаў у сабе палажэнні, якія не пакідалі месцаў сумненню, хто цяпер мусіць у гэтым доме правіць баль.

Я пачынаў новае жыццё. Я буду разводзіць папугаяў і вучыць іх мове Скарыны і Купалы. Буду мець з гэтага добрыя грошы і неўзабаве адкрыю сетку заалагічных крамаў. Пасаджу крылатых сваякоў у міністэрствах і ведамствах, каб яны, калі што, агучвалі пустыя дзяржаўныя галовы. Зоську прызначу паслом у Гвадэлупу. Канчыту накірую да пінгвінаў з гуманітарнай місіяй. Карацей, планаў у мяне — процьма. Часу дарма губляць не збіраюся...

Сонца то хавалася за хмары, то дзёрзка зіркала на забруджаны мокрай паперай двор. Злы вецер накідваўся на хмызы бэзу, зрываючы з іх апошнія зморшчаныя лісты. Было такое адчуванне, што зіма вось-вось заявіцца ў гэтыя мясціны і будзе тут гаспадарыць аж да таго часу, як на зямлі не застанецца наогул нічога жывога.

Жвавая кульгавая сініца ўчапілася за галінку, тоненька ціўкнула і гулліва падміргнула мне. Не-е, даражэнькая! Хопіць! Двойчы ўступаць у адну й тую ж кучу гною — шукай дурняў дзе ў іншым месцы!

Ага, успомніў! Сынулю майго, Адасіка, пакуль што клічуць Адальберт. Перайначым, не пытанне! Працы ў нас, беларусаў, наперадзе — край непачаты! Смерць прэзерватывам! Мы з ранку да ночы будзем рабіць дзяцей і называць іх скрозь па-людску. Мы навучым іх пладзіцца гэтак жа хутка, як і папугаяў, з тым, каб праз тры-чатыры пакаленні, куды ні ткніся, цябе сустракаў бы свядомы беларус, каб у нас нават жабы разумелі па-нашаму! Мы... Мы ўсё можам зрабіць дзеля Адраджэння! Я гатовы пачаць хоць зараз!

Мне б толькі падказалі, дзе тая клетка адчыняецца...

1994 г.

ЧАЦВЕРТАЕ ПАКАЛЕНН^

ВЫБІРАЕ...1

Імправізацыя на тэму рамана Кузьмы Чорнага

Гэтпае пакаленне не на дабро нарадзілася на свет.

Гэтае малое пакаленне яшчэ горш за нашых бацькоў і за нас будзе.

Кузьма ЧОРНЫ

У ясную раніцу паўз лес каляіністай дарогаю рухаліся дзве машыны. Першая з іх, бліскучы чорнага колеру легкавік, ехала асцярожна, абмінаючы ямы з цвілай вадою. Буйныя літары на белым нумары выдавалі сталічную рэгістрацыю, а па кароткай антэне радыётэлефона, што тырчала пасярод даху, можна было здагадацца: у легкавіку ехала не абы-якое начальства. Услед за легкавіком, з бачным задавальненнем узбіваючы лужыны, скакаў міліцэйскі «газік» жоўтага колеру, пабліскваючы блакітнымі міргалкамі.

Дарога пры лесе пайшла ў лог, і там, дзе зацямнеў густы ельнік, легкавік узяў управа і паміж дуплаватых дзічак, што сям-там раслі на полі, скіраваўся напрасткі да невялікай хаты. «Газік» заскакаў побач, часам забягаючы крыху ўперад легкавіка. Сабакі сустрэлі машыны страшэнным брэхам, але адбеглі, як з машын пачалі выходзіць людзі.

Першым да шырока расчыненай брамы рушыў Кандрат Назарэўскі. Расшпіліўшы пінжак, ён на хаду выцер насоўкай спацелую шыю, аслабіў гальштук на блакітнай кашулі, азірнуўся за плечы.

— А што? — сказаў ён свайму спадарожніку. — Кажуць, што ў Тварыцкіх цяпер кожнае раніцы, як запаляць у печы, смажаным салам пахне?

— Дзіва што! — адказаў мужчына гадоў пад пяцьдзесят, апрануты куды больш дэмакратычна: у лінялыя джынсы і кітайскага вырабу лёгкую куртачку. — Чалавек пабагацеў, на такія грошы пры трупе натрапіўшы.

Да іх падбег невысокага росту сталых гадоў мужчына з даўно нячэсанай барадою. Выгляд ён меў чалавека нездараўчанага.

— Я вам скажу, братачкі: людзей тутэйшых я ведаю. Бо шмат разоў тут бываў, усім, бадай, кажухі справіў. Ведаю,

хто як жыве. Што да Тварыцкіх — дык не! Я, братачкі, на ўласныя вочы бачу: хто нават багацейшы, то і таму такім часам не мёд.

— Каму што, а краўцу — кажух! — засмяяўся чалавек пры гальштуку. — Быў бы рад памыліцца, каб не гэтыя трохрублёўкі. Ды ці ўсё ён папааддаваў? Дзе тая гарантыя, што іншыя грошы не схаваў? Праўда, я і сам бы не стрымаўся, каб мне хто такія грошы раптам падсунуў.

— Глядзі, ён бы не вытрымаў! — рагатнуў другі, у джынсах. — Mary толькі ўявіць сабе, як ты, Кандрат, той гаршчок з грашыма ў горадзе дзе пад вокнамі закопваеш. Ну і хахмач!

— А што вы, братачкі, думаеце? — сказаў кравец. — Маючы такія грошы, шмат чаго можна было б правіць, не толькі сала. Дзіва што! Вось Тварыцкі і паддаўся.

Кравец шырока развёў рукамі. Два міліцыянеры, абапёршыся на «газік», гультаявата разміналі зубамі жавальную гумку і выдзімалі з яе вялізныя бледныя шары, якія гучна лопаліся, палохаючы прыгожага пеўня. Певень стаў упоперак дарогі і злосна касіўся на прыбылых, з пагардаю пазіраючы на ўвесь свет. Кроў сачылася з ягонай галавы.

— Пагуляў? Ці не ты гаспадар цяпер гэтай хаты? — зарагатаў Антон Несцяровіч.

3-за невялікай хаціны, яшчэ няскончанай, з вокнамі без шалёўкі, выйшаў яшчэ зусім малады мужчына і маленькімі, калючымі вачаняткамі ўтаропіўся ў прыбылых. Ва ўсім ягоным выглядзе адчувалася злосць.

— Міхал Тварыцкі, калі не памыляюся? — спытаў мужчына ў куртачцы і, не чакаючы адказу, пайшоў да хаціны.

— Тварьіцкі — то сапраўды я, — адказаў гаспадар забудовы, але дарогі не саступіў. — А вы хто тады будзеце?

— Я Назарэўскі, — сказаў мужчына ў касцюме. — Памятаеце, чырвонаармеец хворы ехаў?

— Таварыш Назарэўскі цяпер — адказны работнік ЦК партыі, — паспяшаў растлумачыць ягоны суправаджаючы. — А мяне завуць Антон Несцяровіч.

— Таксама немалое начальства! — высунуўся наперад кравец. — Дырэктар электрастанцыі, што каля Дзвюх Хат. Ого, вялікі начальнік! Што захоча, тое зробіць. А мяне, братачка, вы, мусіць, ужо і прызналі. Як там ён, мой кажушок?

— А нічога кажушок, ладны, — пацяплеў Тварыцкі. — Дык што ж вас сюды ўсіх... прывабіла?

— Ды ўсё з тае ж прычыны, — паспрабаваў шырока ўсміхнуцца Кандрат Назарэўскі, але ў яго гэта не вельмі атрымалася. — Трэба ўсё ж скончыць з тым пытаннем, бо як ні круці, а факт месца меў. Але факт такі няпросты, што ён вымагае далейшага вывучэння абставін. Усё пакінуць так, як ёсць, — значыцца яшчэ больш заблытаць следства, якое й без таго недаравальна зацягнулася. Лепшыя работнікі нашых следчых органаў ламаюць галовы над усёй гэтай справай і не могуць знайсці канцоў і пачаткаў. Аднак партыя з такім станам рэчаў мірыцца не можа, таму я тут, каб высветліць усё астаткава адносна зрабаваных грошай.

— Каб на іх памора! — Тварыцкі секануў рукою паветра. — Я б наогул міма іх прайшоў, каб ведаў, што з-за нейкіх нясчасных траякоў столькі вэрхалу наробіцца. Гэта што, грошы?! Тыя рублёўкі — людзі кажуць — у горадзе ў камерцыйных лаўках наогул ужо не бяруць!

— Точна! — згодна кіўнулі міліцыянеры.

— Bo! А следчы мяне каторы тыдзень точыць, бы той шашаль. А тут яшчэ вы! Нейкія грошы сабе выдумалі і, можа, хочаце, каб я вам барыша ставіў?

3-за рога хаты паказалася маладая жанчына, на хаду выціраючы далоні аб старую сукенку. Убачыўшы краўца, яна была ўсміхнулася, але выгляд двух іншых мужчын прымусіў яе прыпыніць крок. Маленькая дзяўчынка стала побач, прыціснуўшы аберуч да твару донца ад бутэлькі жоўтага колеру.

— Дзень добры! — заўсміхаўся Кандрат Назарэўскі і ступіў да жанчыны. — Дык ці памятаеце вы мяне, Зося?

— Назарэўскага я памятаю, — адказала Зося Тварыцкая. — Я ўсё чыста памятаю, што тады было.

Дзяўчынка раптам пачала гучна плакаць.

— Што, дочачка? — устрывожылася Зося Тварыцкая. — Ці забалела ў табе нешта?

— Не-а!.. — заходзілася малое. — Дзядзькі праз шкло страшныя выглядаюць, бы тыя чэрці!

— Я колькі разоў табе казаў: выкінь шкло! — крыкнуў Міхал Тварыцкі, выхапіў з рук Слаўкі фарфурак і закінуў яго далёка, аж пад разгалістую палявую грушу, што расла паміж лесам і хутарам. — Парэжашся, дурніца...

— Ну навошта ж вы гэтак з дзіцём!.. — Кандрат Назарэўскі схіліўся да дзяўчынкі і працягнуў ёй доларавую па-

перку. — Трымай, Славачка! Сходзіш у мястэчка, купіш сабе жуйкі ды розных шакаладных батончыкаў.

— А вось і не трэба было б малое чужымі грашыма разбэшчваць, — строга адзначыў Міхал Тварыцкі. — Цяпер час такі, што лёгка, пачынаючы з дзяцінства, не на тую сцяжыну ступіць.

— Як на маё разуменне, дык яны, новае пакаленне, не паўтораць нашых памылак, — адзначыў Антон Несцяровіч. — Ці не праўду кажу, Кандрат?

— Ваша праўда, — ушчаміўся паміж імі кравец. — Як на тое, дык не дай Божа, братачкі, ім такое жыццё, што нам. He дай Бог!

— Дык калі прыехалі ўжо, чаго ж на двары стаяць? — развёў рукамі Міхал Тварыцкі. — Прашу ў хату. А ты, Зося, парупся, што на стол паставіць.

Усе пайшлі ў хату, і толькі Слава схілілася і схавала ў дзіравую панчоху пераломаную напалам доларавую паперку.

У хаце Міхал Тварыцкі скруціў папяросу і прысеў каля невялікага стала. Агледзеўшыся, госці таксама паселі: Кандрат Назарэўскі ўладкаваўся за сталом насупраць гаспадара, пад акном на лаўцы разваліўся Антон Несцяровіч, кравец ускараскаўся на печ, узяў скрыпку, адкашляўся і пачаў іграць матыў «Мы, беларусы, з братняю Руссю...». Два міліцыянеры падаткнулі спінамі сценку пры дзвярах, і калі Зося Тварыцкая порсценька прабягала паміж іх ці то за агуркамі, ці то з яйкамі для яешні, яны ляніва шчыпалі яе за бакі. Праз адчыненае акно ў пакой моўчкі глядзела Слава, прыціснуўшы да вока адшуканае ў траве жоўтае шкельца.

— Ну дык што, частуйцеся. — Міхал Тварыцкі паказаў на стол, на якім стаялі вараная бульба, агуркі, дробна парэзанае сала, банка германскай тушонкі ад гуманітарнай дапамогі ды пляшка мутнаватага пітва.

Міхал Тварыцкі наліў сабе першаму амаль да краёў шклянкі і запытальна зірнуў на гасцей.

— Але, але, — у згодзе кіўнуў Антон Несцяровіч. — Я гэта паважаю больш за якія прыгожыя замежныя сіропы. Абы не на курыных выкідах зроблена было. Тады ў галаве — аман!

— Калі можна і мне, братачка, — адазваўся з печы кравец. — Час цяпер такі брыдкі, што і выпіць — не ў смак сабе самому. Цяпер яшчэ горш людзям жыць. Унь, хто і багацейшы, то і таму такім часам не мёд, каб на яго агні!

— Ты на каго ж, чалавеча, агні пасылаеш? — спытаў Кандрат Назарэўскі і даў знак міліцыянеру. Той выцягнуў з-за крыса мундзіра бутэльку армянскага каньяку і паставіў на стол перад Кандратам Назарэўскім.

— Калі і кажу, дык толькі пра сябе, братачка! — замітусіўся кравец. — Я — што? Чалавек невялікі. Мне шмат не трэба. Кажух добраму чалавеку пашыць, на скрыпцы пайграць, скрылік сала з хлебам ды цыбуляй. I — аман!

Людзі выпілі, закусілі, потым моўчкі паўтарылі, зноў жа не кінуўшы аніводнага слова. Слава Тварыцкая сядзела на падаконніку і чакала свой час.

— Што ж вы жонку да стала не запрасілі? — спытаў нарэшце Кандрат Назарэўскі. — А то мне і няёмка неяк, не па сабе.

— Я так разумею, што размова наша будзе чыста мужчынская, — ускінуў галаву Міхал Тварыцкі. — А пры такой размове жанчынам няма чаго вочы назаляць.

— Сапраўды, гаспадар, — шырока ўсміхнуўся Антон Несцяровіч. — Мы ж тут не анекдоты прыехалі гаварыць, a адносна справы істотнай, не лішняй ні для каго з вас, нават вунь для Славы. Так што я ўжо на ўласнае жаданне папрашу яе прысесці да стала.

— Як сабе хочаце, — махнуў рукой Міхал Тварыцкі. — Вы ж і сапраўды не проста госці, а куды большыя за звычайных гасцей. Нат з памагатымі вунь.

Ён кіўнуў у бок дзвярэй. Міліцыянеры завучана ашчэрыліся.

— Так што клічце сабе, калі ахвоту на тое маеце. Жонка будзе радая, гэта на яе натуру выйдзе.

Зося Тварыцкая нясмела ўвайшла ў хату, спадылба зірнула на Міхала, села на ўскрай лавы пры стале і сцялася ў чаканні размовы.

Кандрат Назарэўскі наліў сабе грамаў з пяцьдзесят каньяку і кульнуў іх у рот, смачна захрумсцеў агурком. Потым шырокім жэстам адсунуў ад сябе посуд, сціснуў вялікія кулакі.

— А можа, дзіця ў губу ўзяло б кроплю? — спытаў кравец, але ягонае пытанне павісла ў паветры.

— Дык вось... Хочаш не хочаш, але мы мусім яшчэ раз вярнуцца да таго, што тут здарылася.

— Я следчаму ўжо неаднойчы ўсё парасказваў! — усхапіўся Міхал Тварыцкі. — I вы тыя паперы, мусіць, колькі

разоў чыталі. Я ўсё чыста праўду расказаў і больш нічога дадаць не магу.

— I ўсё ж... — Кандрат Назарэўскі не адводзіў ад гаспадара хаты свайго пранізлівага позірку.

Міхал Тварыцкі забарабаніў пальцам па стале.

— Я як прыгадаю сабе гэтага... Сядзіць пад елкай, нагамі ў вадзе, і ракі ўжо ягоныя пяты грызуць. Цьфу, брыдота! I патрапіла ж мне акурат таго дня праз лес напрасткі пайсці! Каб хто іншы быў там, дык няхай бы з ім сёння такія гутаркі задушэўныя вялі. А я вось — дурны! Колькі ўжо разоў парасказваў — і міліцыянерам тым, і следчаму, — а ўсё ўнімку на вас няма!

— А грошы, грошы? — зацікаўлена перапытаў Кандрат Назарэўскі. — Тыя трохрублёўкі, што вы знайшлі ў лесе, — дзе яны там былі?

— Ды там і былі! Непадалёку ад таго, што нагамі ў вадзе сядзеў! Ляжалі сабе ціха пасярод травы, такія новенькія, зялёныя трохрублёўкі, яшчэ не зломленыя згортваннем. Вось я падняў іх, а потым сам занёс і аддаў уладам. Што з таго ўсяго? Хіба гэта злачынства якое было зроблена? He! Я нікога не забіваў і крыўды не зрабіў на самае найдрабнейшае каліва!

— Усё гэта так, — згадзіўся Кандрат Назарэўскі. — I ніхто вам дадатковых прэтэнзій не выстаўляе. Але ж ёсць адна акалічнасць, дзеля якой я мушу задаць вам, каб удакладніць, некалькі пытанняў.

Кандрат Назарэўскі агледзеўся па баках, нібыта шукаў сабе падтрымкі. Антон Несцяровіч моўчкі кіўнуў. Слава Тварыцкая працягвала ўважліва слухаць, што казалі дарослыя.

— Уся справа палягае на тым, што мы тут будуем электрастанцыю памераў велічэзных. Будаўніцтва вымагае немалых грошай. А паколькі яны былі зрабаваныя з гарадка бандай на чале з Толікам Скуратовічам, будаўніцтва спынілася. Рабочыя разыходзяцца з будоўлі хто куды, найчасцей у камерцыйныя структуры. Дзіва што! Ім жа там плацяць, а ў нас між тым — самі разумееце: у касе — хоць шаром каці. Вунь і Наўмыснік да Антона ці не штодня чапляецца: дай яму даведку, каб у Мінск паехаць, — і ўсё на тым!

— Наўмыснік, Наўмыснік... — Кравец споўз з печы і запусціў далонь у бараду. — Што ж гэта за Наўмыснік такі? Нейкае прозвішча нездараваўчае... Хоць бы паглядзець, што там за Наўмыснік?

— He пра яго тут гаворка! — абарваў краўца Антон Несцяровіч. — А пра тое, што зрываецца адказнае партыйнае даручэнне. Гэта значыць, што з-за нейкіх ворагаў сацыялізму прыпынілася будаўніцтва светлай будучыні.

— Твая праўда, Антон! — згадзіўся Кандрат Назарэўскі. — Г эта якое ж сёння чысло?

— Дзевятнаццатае жніўня, — падказала Зося Тварыцкая.

— Вось! Дзевятнаццатае... Таварышы з Масквы прасілі мяне быць сёння ў сталіцы зранку па вельмі тэрміновай справе, а я тым часам у вас тут, таварыш Тварыцкі, за пустым час марную. А дзеля чаго? Мне так здаецца, што вы ўсё ж нешта за душой трымаеце, і маё заданне заключаецца ў тым, каб дапамагчы вам скінуць з душы той цяжар.

— Ды няма мне нічога больш дадаць да ўжо сказанага! — зноў усхапіўся Міхал Тварыцкі. — Я працаваў, нікому кепскага не рабіў, я пот ліў.

— Партыя паставіла перад намі задачу яшчэ больш цесна працаваць з людзьмі. I мы будзем памагаць партыі выкарчоўваць з людзей тое, што збіралася вякамі, і выхоўваць у маладым пакаленні сацыялістычнае, змываючы з людзей эксплуататарскае і нявольніцкае. А таму выхаванню замінаюць яшчэ многія рэчы, у тым ліку і ўласцівы мінуламу погляд на грошы, што не зароблены ўласнай працай, як на падмурак светлай будучыні. А які можа быць трывалы падмурак, калі ён замешаны на несумленнасці? Што тады можна будзе казаць яшчэ больш маладзейшым за нас? Што тады казаць той жа Славе, як ёй глядзець у вочы? Вось чаму мы, калі ў такіх выпадках не памагаюць ужо і самыя вучоныя сабакі, натрэніраваныя выводзіць чалавека на шляхі праўды і сумлення, змушаны працаваць з тымі людзьмі шчыльна і вочы ў вочы, душа ў душу. I калі ў некага душа не адшукала адпаведнай дарогі, калі яна заблудзіла, мы за тое судзіць не будзем, хоць з гэтага часам таксама вырастае канкрэтнае злачынства. У той час, як уся краіна рвецца з неахайнасці, вылазіць з трантаў, ёсць яшчэ людзі, што агароджваюцца ад усяго свету і дзічэюць за ўласным глухім плотам. Каб жа змена ўлады! Я б іх у магілу закапаў бы!

— Ды няма ў мяне нічога больш, няма! — ускочыў з-за стала Міхал Тварыцкі. — Хочаце, кішэні перад вамі ўсімі вытрасу? А?! Ці ж вашай партыі на тым залежыць, каб апошняе ў простых людзей з кішэняў выграбаць?

— Хто ж такі той Наўмыснік? — мармытаў кравец. — He магу ўзгадаць, дзе тое прозвішча дзіўнае чуў...

Слава Тварыцкая саскочыла з падаконніка і наблізілася да Кандрата Назарэўскага.

— Дзядзечка! — патузала яна за ягоны рукаў. — Калі яшчэ долар дасцё, я вам нештачкі цікавае пра тыя трохрублёўкі скажу.

Кандрат Назарэўскі, уражаны, зірнуў на Антона Несцяровіча.

— Вось як... — здзівіўся ён і дастаў з кішэні доларавую паперку. — Ану, трымай! I што ты нам скажаш такога цікавага, малеча?

Слава Тварыцкая ўважліва паглядзела праз банкноту на святло, склала паперку напалам, схавала ў панчоху, пасля чаго зірнула на бацьку.

— Вось бацька казаў, што больш грошай, што былі пры трупе, не мае, так? I яшчэ ён казаў, што дарма ўпрошваць, хоць ты яму кішэні выверні. Дык вы і выверніце. Толькі не ў тых штанах, што на ім, а ў старой ватоўцы, што на печы ляжыць.

Абодва міліцыянеры порсценька ўзляцелі на печ і адшукалі там старую, брудную ватоўку, кінулі яе на стол. Пасля нядоўгіх пошукаў у кішэні ватоўкі быў знойдзены перавязаны шпагатам даволі важкі пачак амаль новых трохрублёвак.

— Я ж, Слава, для цябе тое хаваў, каб жыць табе потым было лепш, а ты вось... Бы той Паўлік Марозаў. Эх ты, Слава, дачушка! He чакаў ад цябе такога! Прапаў цяпер увесь мой спосаб да жыцця! Так ты ўсё і вывіжоўвала! От даў мне Бог кару! Я стараўся, каб гэтае дзіця не вырасла на пустым месцы, каб у яго за душой было што-небудзь! I яно, гэтае дзіця, будзе такое, як мы, нават будзе горшае.

— А няўжо ж! Я ў мамкі вывучылася. Гэта яна мне расказвала, як у пана Скуратовіча ты збожжа пад вазоўняй прыгледзеў, а пасля ёй сам расказаў.

— Калі якое няшчасце на народ, — Міхал Тварыцкі павярнуўся да жонкі, — то ты і дзіця гэтае малое будзеце заходзіцца, а ён, Назарэўскі, камандаваць будзе.

— Ясна! — коратка адзначыў Кандрат Назарэўскі і кіўнуў міліцыянерам. — Забярыце яго!

Міліцыянеры ўхапілі Міхала Тварыцкага пад рукі і павалаклі з хаты да машыны. Па твары Міхала Тварыцкага цяклі слёзы. Мужчыны сядзелі ў хаце моўчкі, і толькі кравец бясконца мармытаў сабе пад нос:

— I што гэта, браточкі, робіцца? Хто ж мог падумаць, што з-за тых грошай так чалавека скруціць можа? Каб на іх памора! Я столькі дзе хадзіў, кажухі шыў розным людзям, але нешта нідзе не чуў, каб раней з-за тых грошай чалавек мог сабе гэтак лёс зламаць.

— To давайце, калі такія справы! — крыху павесялела Зося Тварыцкая і разліла мутнаватае пітво па шклянках. — Колькі разоў казала яму: аддай усё, што знайшоў. Дык не: стаіў, прыхаваў! I праз гэта пакінуў і мяне, і дачку адных. Як цяпер жыць, калі ў хаце нічога не засталося?!

— Твая праўда, Зося! — згадзіўся Кандрат Назарэўскі. — Хіба ж маглі мы падумаць, калі пачыналі тую велічэзную працу па сацыялістычным пераўтварэнні грамадства, што сярод прыгнечаных слаёў ягоных будуць сустракацца і тыя зломленыя лёсы, якія прагнуць жыць за кошт іншых?.. Няхай жа лёс Міхала Тварыцкага зробіцца прыкладам для іншых і ніколі не паўторыцца. За тое і прапаную выпіць!

Некаторы час з-за стала далятала толькі апетытнае хрумсценне агуркамі. Слава Тварыцкая сядзела на лаве насупраць маці і не зводзіла з яе вачэй.

— Я і сама ў тым вінавата, што не здолела яго пераканаць, — перарвала маўчанне Зося Тварыцкая. — Але, відаць, не хапіла ў мяне патрэбных слоў, каб пераканаць. Бо калі б хапіла — усё склалася б па-іншаму. I пагнала яго тады ліха ў лес!

— Але ж тут, на стале, усяго толькі, можа, тысячная частка таго, што бандыты зрабавалі ў банку, — адзначыў Антон Несцяровіч. — Дзе ж нам шукаць астатняе?

— Нават не ведаю, — адказала Зося Тварыцкая. — Як на маю думку, гэтым разам знайшлі ўсё, што ён прынёс з лесу. Больш у нашай хаце ані трохрублёўкі няма. Ужо няма больш дзе шукаць.

— Няма-а?! — здзівілася Слава Тварыцкая. — Як гэта — няма?

— Ты нешта яшчэ ведаеш? — зацікавіўся Кандрат Назарэўскі.

— Няўжо ж не ведаю? — адказала дзяўчынка. — Каб не ведала, нічога б не казала.

Яна зірнула праз шкельца на сваю маці і ўсміхнулася.

— Якая ж ты, мамачка, страшная! Як вайна!

— Ну-ну, кажы! — Кандрат Назарэўскі паклаў перад Славай пяцідоларавую паперку.

— А чаго тут казаць? — паціснула дзяўчынка плячыма. — Мамка заўсёды налягала на тым, каб казаць праўду. Яшчэ з таго самага часу, як паказвала бальшавікам, дзе было схавана збожжа Скуратовічава, як прыехалі развёрстку браць. Я па-іншаму, значыць, і не прывучана: гэтак з малалецтва на прыкладах выхоўвалася.

— Што ты кажаш такое, Славачка?! — усхвалявалася Зося Тварыцкая.

— Праўду кажу, мамачка. А вы, дзядзька, каб не думалі, што брашу, зірніце ў куфэрак. Там, пад ручнікамі, на самым донцы, нешта ў газеце маецца.

Міліцыянеры падскочылі да куфэрка і за якую хвіліну выкінулі з яго на падлогу ўсё, пасля чаго з галавою нырнулі пад вечка.

— Ёсць! — у адзін голас крыкнулі яны. — Тыя ж трохрублёўкі, але таксама няшмат.

Міліцыянеры рассыпалі грошы па стале. Кандрат Назарэўскі і Антон Несцяровіч схіліліся над імі і пачалі нецярпліва лічыць паперкі.

— I гэта ўсё? Чыста праўду, Зося, кажаце?

— Каб вы задушыліся! — адказала Зося Тварыцкая. — От грошы, я іх не вымала, так і пакінула, як у Міхала знайшла. Больш няма дзе шукаць. Хіба дзе ў полі, за гэтыя пошукі я не вазьмуся.

Кандрат Назарэўскі ўзняў ад стала галаву і загадаў міліцыянерам:

— Забярыце грамадзянку!

Міліцыянеры падхапілі пад рукі Зосю Тварыцкую і пацягнулі да «газіка». Па твары Зосі Тварыцкай ліліся бязгучныя слёзы.

— Гэта нас усё адно не ратуе, — адзначыў Антон Несцяровіч. — Тых грошай нам і блізка не хопіць. Няўжо сапраўды ўсё?! Ці ўсяго трыста рублёў ён знайшоў? Ці больш?..

— Калі так, дык навошта ж было ўсю тую справу з банкам пачынаць? — рыкнуў Кандрат Назарэўскі. — А ўсё твае задумы: маю надзейных людзей, яны, маўляў, зробяць усё як належыць... Цьфу! Вы і з банкам так спрацавалі, як у сваім райкаме прывыклі працаваць: абы пыл пусціць у вочы! I скрозь — чыстыя правалы! А каб не я? Тады паскакаў бы! От бы пагнуўся б, пабожкаў бы, калі б за цябе дэмакраты ўзяліся ды з газетамі! Каб гэта не ты быў — то я не паехаў бы сюды, я зрабіў бы ўсё іншым спосабам. I такі ж выпадак

быў: сваё ўхапіць у мутнай вадзе! I на табе: усё як скрозь пальцы!

— Кандрат! — спыніў яго Антон Несцяровіч. — Давай не будзем траціць час на пустыя разборкі. Але, мы залішне даверыліся Толіку Скуратовічу і ягоным людзям. Але... А зараз мы мусім ехаць з Тварыцкімі, каб выціснуць з іх усё, да апошняй капейчыны. А тут нам няма нічога болып шукаць.

— Перуны яго ведаюць! — рыкнуў Кандрат Назарэўскі і зірнуў на Славу Тварыцкую, якая ў гэты момант пазірала праз жоўты фарфурак на арабіну, што расла побач з хатаю. Слава Тварыцкая напявала сама сабе нейкую вясёлую песеньку.

— Час не церпіць, Кандраце... — падганяў яго Антон Несцяровіч. — Ты ж ведаеш, куды гэтыя грошы павінны пайсці. А без іх што мы зможам зрабіць? Тым дэмакратам голай рукой карак не скруціш!

— Дык што ты мне параіш?! — закрычаў Кандрат Назарэўскі. — Як мне з пустымі рукамі ў Маскву ехаць? Што мне казаць там? Да мяне ж адразу кілера прыставяць! А ты што, даведку мне якую ў райкаме выпішаш, як гэтаму няўклюду Наўмысніку, што нават грошы зрабаваныя да месца данесці не здолеў?!

У гэты момант рыпнулі дзверы, і ў хату ўбег плячысты, шыракатвары і чарнавусы мужчына. Ён падскочыў да стала, наліў сабе поўную шклянку мутнага пітва і за якія тры глыткі пракаўтнуў яго, пасля чаго цяжка абапёрся рукамі на стол, глыбока дыхаючы і гледзячы ў падлогу.

— Хто прасіў цябе прыходзіць сюды?! — закрычаў Антон Несцяровіч. — Закласці нас хочаш? Гэта ж ёсць прамое парушэнне канспірацыі!

— Здарылася, таварышы, надзвычайнае, — прашаптаў чарнавусы і адарваў позірк ад падлогі. — У Маскве... нашы ўтварылі часовы камітэт па ратаванню. Але народ выйшаў на вуліцы і плошчы, войска нас не падтрымала. Здаецца, гэта канец. I я тут таму, што мушу вас папярэдзіць.

— Канца нам не будзе ніколі! Ясна?! — Кандрат Назарэўскі сеў за стол і разгарнуў блакнот. — Мы мусім выбіраць запасны варыянт. Так... Сёння ж здаяце, у ліку першых, у райкам партбілеты. Ты, Антон, перабіраешся з райкама ў райсавет. Сваіх людзей неўзабаве перацягнеш услед. А табе, Наўмыснік, я зараз напішу даведку. Паедзеш у Мінск, зой-

мешся бізнесам. Грошы мы дамо. Хопіць рабаваць банкі, трэба працаваць па-буйному. Тыя ж грошы можна атрымаць цяпер з куды меншай рызыкай.

I тут раптам адазваўся кравец.

— To гэта Наўмыснік? — зацягнуў ён, праціраючы вочы і сам сабе не верачы. — To гэта Наўмыснік гэтакі? Ого, добры Наўмыснік! А Божачка мой, што гэта робіцца! Здароў, Сцепуржынскі!

Наўмыснік раз’юшана сплюнуў:

— А гэты кажух што тут робіць?!

— Папёрся з намі, — растлумачыў Антон Несцяровіч. — Маўляў, добра ведаю Тварыцкіх, яны мне не зманяць...

— А што ж зараз з ім рабіць?! — Наўмыснік забегаў па хаце. — Хіба што ў «чортава вока» апусціць — і справе канец?

Назарэўскі, згадзіўшыся, кіўнуў:

— I Тварыцкіх, бадай што, туды ж... He да іх цяпер.

Міліцыянеры падхапілі краўца пад рукі і спраўна выцягнулі з хаты.

— Ну а з гэтай што? — Наўмыснік паказаў на Славу Тварыцкую. — Ох, і не люблю я па сабе пакідаць сведкаў!

— Ды што з яе ўзяць? — скрывіўся Кандрат Назарэўскі. — Чэрці яе ведаюць, гэтае малое! Ці яна вельмі хітрая, ці я здурнеў перад гэтым дзіцем. Павяла мяне нячыстая сіла адразу бо!

— Ты так думаеш? — засумняваўся Антон Несцяровіч.

— Такія нам яшчэ спатрэбяцца! — адрэзаў Кандрат Назарэўскі. — Ды й часу няма. Тваё шчасце, малое. Жыві!

Ён пагладзіў Славу па галаве і першы выскачыў з Тварыцкіх хаты да машын...

Калі легкавікі зніклі з вачэй, Слава Тварыцкая ўголас прамовіла:

— Цяпер усё гэта — маё!

Яна адкінула далёка ад сябе жоўтае шкельца і, шчаслівая, засмяялася. Слава ўзяла рыдлёўку і пайшла да старой рагатай дзічкі на Скуратовічавым полі, што расла паміж лесам і хутарам. Там яна нядоўга корпалася ў зямлі і неўзабаве дастала аплецены дротам гаршчок. Слава Тварыцкая моцна прыціснула гаршчок да грудзей і заспяшалася на хутар.

У хаце яна вываліла на стол мноства важкіх залатых манет і схілілася над сваім багаццем, якое цяпер належала толькі ёй адной, роўна як і хата, і зямля вакол яе. «Зямля ў

вас тут — як здор, хоць ты ёю скавараду падмазвай», — згадала яна словы краўца.

Слава Тварыцкая не вытрымала: яна схапіла пальцамі некалькі большых манет і выбегла з імі на ганак. Дзяўчынка падкінула манеты ўгару, і калі яны, бы тыя пераспелыя дзічкі, з грукатам ударыліся аб стаптаную ботамі зямлю, Слава Тварыцкая заспявала толькі ёй адной зразумелую песню.

Так Слава — дзіця-дзяўчынка — Слава Тварьіцкая ўваходзіла ў свет чалавечага быцця...

  1. 12. 1992 г.

Змест

ФІЗІЯЛАГІЧНЫ PACTBOP Лгрыка-эратычная гроніка ў карцінках       §

АБРЫЎ СУВЯЗІ Школьнае апавяданне----- ЁЕ

ПОЛЕ ВЫСОКАГА НАПРУЖАННЯ Партыйнае апавяданне      Q3

КНІГАЎКА НІКОЛІ HE ПЛАЧА Канспгратыўнае апавяданне      33

ІНТЭРВ’Ю ДЛЯ РЭДАКЦЫЙНАГА КОШЫКА Рок-хроніка аднаго здарэння (аповесць)----------------------------------- 33

САКСАФОН ЧЫНГІСХАНА,

АЛЬБО «ХВОРЫЯ» ГРОШЫ Джазавы раман------

ПРАГУЛКА ПА ДАЧНАЙ МЯСЦОВАСЦІ

Непрыемнае апавяданне---------------------

УЦЯКАЙ, ПІАПЭН, HE АЗІРАЙСЯ! Сацыялістычны трылер       333

МАЯ ЖОНКА — MELOPSITTACUS UNDULATUS Арнгталаггчнае апавяданне----------------------------------------

ЧАЦВЁРТАЕ ПАКАЛЕННЕ ВЫБІРАЕ.„

Імправізацыя на тэму рамана Кузьмы Чорнага —

Літаратурна-мастацкае выданне

Падбярэзскі Дзмітрый Альбертавіч

САКСАФОН ЧЫНГІСХАНА

Апавяданні, аповесці, раман

Адказны за выпуск: С.А.Рэвункоў Рэдактары: Е.А.Пяршай, У.А.Жыжэнка Макет: А.У.Ганчароў

Падпісана да друку з арыгінала-макета 08.11.2000. Фармат 84х108/32. Папера афсетная. Гарнітура Journal. Рызаграфічны друк.

Ум. друк. арк. 21,84. Ул.-выд. арк. 21,97. Тыраж 1300 экз. Зак. №8.

Падаткавая ільгота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АК РБ 007-98, ч.1; 22.11.20.300.

Выдавецтва ТАА “БТН-ІНФАРМ”, 220028, г.Мінск, вул. Маякоўскага, 125. Ліцэнзія ЛВ № 327 ад 30.09.1998 Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку.

Надрукавана на рызографе ТАА “БТН-ІНФАРМ”, 220028, г.Мінск, вул. Маякоўскага, 125.

Ліцэнзія ЛП№311 ад 07.10.1998 Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку.

г ...Ягоны саксафон працаваў гучна, і ў спеве інструмента было нешта вельмі шчымлівае, жаласнае. Ён нібыта скардзіўся на нешта, ён крыўдаваў, але ў голасе ягоным чуліся ранейшая рашучасць, зацятасць. Паступова альт Сапегі перайшоў на гнеўныя інтанацыі, у ягоным гучанні пабольшала іранічных, нават з'едлівых нот. Стварылася карціна натуральнай афрыканскай ночы, поўнай нечаканых, нялюдскіх гукаў, нейкіх няўцямных шэптаў, крыкаў, усхліпаў. Вакол жа мяне адбывалася нешта неверагоднае. Я і не паверыў, што такое здольны быў ■ стварыць адзін-адзіны чалавёк з простым саксафонам...

9 789856 595021 >

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.