Сцежкамі жыцця  Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця

Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 242с.
Мінск 1974
61.38 МБ

 

Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка

Паўліна Мядзёлка

СЦЕЖКАМІ жыцця

МІНСК „МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА" 1974

П а д рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук A. С. Ліса

Мядзёлка II.

М 89 Сцежкамі жыцця. Успаміны. Мн., «Маст. літ.», 1974.

242 с. з іл.

Чалавек светлых пачуццяў і вялікага сэрца, вышэйшая мэта якога — служыць свайму народу, сваёй Радзіме,— такой паўстае перад чытачом Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка ў кнізе «Сцежкамі жыцця». Гэта споведзь мужнага чалавека пра свой нялёгкі і цікавы лёс, пра сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, пра барацьбу за лепшы дзень свайго народа, якому верна служыла.

„ 70202-105

М М 302(05)-74 89-, і

Бел 2

Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1974 г.

На старостй я сызнова жйву. Мйнувшее проходйт предо мною...

  1. С. П у ш к і н

СВЯТЛО ДОЎГАГА ДІІЯ

Заслужаны дзеяч культуры БССР, адна са старэйшых настаўніц рэспублікі Паўліна Мядзёлка пражыла багатае і нялёгкае жыццё. Неадольная цяга да ведаў, настойлівасць і чалавечая трываласць дапамаглі ёй, дзяўчыне з глухога беларускага мястэчка, дачцэ спрадвечнай бядоты ў дарэвалюцыйных умовах здабыць асвету.

Рана зведала Паўліна Мядзёлка сацыяльпую песправядлівасць. Глыбокае сацыяльнае і пацыянальнае ўсведамлеігпе атрымала ў сацыялістычных гуртках і ў асяроддзі культурна-грамадскіх дзеячаў і пісьменнікаў: Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Змітрака Бядулі, Алеся Бурбіса, Максіма Гарэцкага, Леапольда Радзевіча і іншых, пра якіх пранікнёна ўспамінае на старонках гэтай кнігі.

На фармаванне яе асобы як актыўнага дзеяча нацыянальна-вызвалепчага руху вялікі ўплыў аказала паэзія Янкі Купалы і сам паэт, з якім Паўліну Вінцэнтаўну звязвала шчырая дружба.

Рана далучылася Паўліна Мядзёлка да культурпа-грамадскай працы, дзе яна толькі ні закіпала: у Пецярбургу, Вільні, Міпску, Гродна, Дзвінску. Паўліна Віпцэнтаўна — першая паша сцэпічная Паўлінка. Тэатральнае ўвасабленно ёю вобраза купалаўскай Паўлінкі высока цаніў сам Янка Купала.

3 часу выступлення на сцэне дзе б ні працавала, у чым бы ні брала ўдзел Паўліна Мядзёлка: ці то ў пачынаннях беларускай моладзі ў Пецярбургу, ці ў пастапоўках Беларускага драматычна-музыкальнага гуртка ў Вільпі, ці выступала па падмостках Першага Таварыства беларускай драмы і камедыі ў Мінску,— усюды мастацкім словам яна сцвярджала людскую мару аб сацыяльнай справядлівасці, дабры, чалавечым братэрстве. 3 гэтай жа мэтай у суровыя гады царызму і белапольскай акупацыі скарыстоўвала кожную магчымасць, каб несці ў масы асвету, вучыць дзяцей на іх бацькоўскай мове, дапамагаць ім стаць сапраўднымі грамадзянамі свайго народа, Радзімы.

Рабіць гэта ў свой час, калі кожны, у кім жыло сумлеппе, быў на воку жандараў,— азначала разумець свой вялікі грамадскі і чалавечы абавязак на зямлі. А пра тое, што Паўліна Віпцэптаўпа добра ўсведамляла яго, могуць засведчыць два арышты яе польскай дэфензівай: першы — у Гродна, пад час працы ў Грамадзе беларускай моладзі за супрацоўпіцтва ў перыя дычным друку і другі — у акупаваным белапалякамі Мінску ў 1919 г.— за падпольную дзейнасць. У кнізе «Сцежкамі жыцця» Паўліна Вінцэптаўна расказвае вуснамі сведкі і ўдзельніка падзей пра гэта яшчэ мала даследаваны нашымі гісторыкамі перыяд. 3 яе слоў перад начі паўстае атмасфера захопленага ворагамі Мінска, жыццё палітзняволеных Мінскага астрога, Варшаўскай, Познанскай і Вронкаўскай турмаў.

Памяць Паўліны Мядзёлкі захавала для нашчадкаў абліччы многіх барацьбітоў за сацыялізм па беларускай зямлі і ў Полыпчы.

Пасля астрогаў, высылкі вяртацца да бацькоў у родныя мясціны, дзе ў той час гаспадарылі польскія паны, было небяспечна, а то і наогул немагчыма. Заставалася дарога ў Савецкую Беларусь. Шлях сюды ў Паўліпы Мядзёлкі ляжаў праз Літву, Латвію, Берлін, куды ў 1921 годзе тагачасны дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва 3. Ф. Жылуновіч запрасіў яе на працу ў выдавецкі аддзел Замежгандлю, які ў той час таксама выдаваў падручнікі і іншую літаратуру, У тым ліку і беларускую. Перад тым, як атрымаць савецкае падданства, стаць раўнапраўным грамадзянінам краіны сацыялізма, Паўліна Вінцэнтаўна тры гады працавала ў Дзвінскай беларускай гімназіі, адкрыць якую, як і іншыя школы ў буржуазнай Латвіі, удалося толькі дзякуючы падтрымцы вялікага латышскага паэта Яна Райніса. Аб пялёгкім сцвярджэнні жменькай беларускай інтэлігенцыі нравоў свайго народа ў буржуазпай Латвіі, аб асветна-грамадскай працы моладзі там, аб усіх зусім невядомых ці мала вядомых старонках мінулага вельмі непасрэдна і цёпла расказваа аўтар мемуараў «Сцежкамі жыцця».

Пасля пераезду ў СССР Паўліна Мядзёлка працавала навуковым супрацоўнікам сектара мастацтва Інбелкульта, выкладчыкам роднай мовы ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, пазней настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Маскве і, нарэшце, у родным Будславе. Але гэта ўжо застаецца па-за рамкамі выдання. Мядзёлка памерла 13 лютага 1974 г. Марай апошніх дзён яе было аддаць кнігу перажытага на суд добразычліваму чытачу.

ПЕРШЫЯ КРОКІ

Дзе прайшло дзяцінства, там пачынаецца радзіма.

К. Ч о р н ы

— Бацька, ці ты чуеш? Гэта ж наша дачка чытае ўжо! — з радасным здзіўленнем гаворыць маці.

— Ды яна толькі гуляе ў чытанне,— недаверліва адклікаецца бацька.— А ну, пачытай, пачытай, паслухаем,— звяртаецца ён ужо да мяне.

3 важнай мінай я разгортваю нейкую кніжку і, крыху збіваючыся, пачынаю чытаць.

— Бач ты яе!..— здзівіўся бацька.— Калі ж ты навучылася?

Я і сама не ведаю калі.

— Ну што ж, трэба ёй лемаптар купіць,— кажа маці.

— Нашто ёй лемантар, калі яна і без яго чытае,— адказвае бацька.

Было мне тады гадоў шэсць-сем. Бацька выпісваў польскую газету. Я ведала, што зверху вялікімі літарамі была напісана яе назва «Gazeta swi^teczna». Часта, «гуляючы ў чытанне», я разгортвала газету і,

гледзячы на загаловак, паўтарала: «Газэта свёнтэчна, газэта свёнтэчна», а пасля пачынала на ўсякія лады спяваць «Га-зэ-та, га-зэ-та, га-зэ-та». Заўважыла пры гэтым, што гэтае слова дзеліцца на тры часткі, і кожную з іх можна асобна праспяваць, доўга цягнучы аношні гук. Значыцца, гэты другі значок — вілачкі з перакладзііікай — «А». Пачала шукаць сярод літар такі самы значок. Зяайшла і дзеля пэўнасці падбегла да бацькі, пытаючы:

— Гэта літара — а?

— А,— адказвае бацька.

Праз хвіліну зноў бягу:

— А гэта — э?..

Бацька не прыдаваў значэння маёй гульні і не агледзеўся, як я ўжо навучылася чытаць. Аднак купіў мне польскі лемантар.

Пад восень бацька павёў мяне ў адзінае ў той час у Глыбокім царкоўнапрыходскае вучылішча з трохгадовым навучаннем.

Да першай імперыялістычнай вайны мястэчка Глыбокае Дзісненскага павета налічвала сем вуліц. У цэптры мястэчка былі толькі два мураваныя дамы — аднапавярховая «Цэнтралка» з рэстарапам і більярдам і двухпавярховы дом, у якім знізу размяшчалася аптэка, а на другім паверсе быў прыёмны пакой і кватэра доктара Пулікоўскага.

Пасля сканчэння царкоўпапрыходскага вучылішча далей не было дзе вучыцца, а да кнігі была вялікая ахвота. Бацька мой таксама любіў чытаць, выпісваў нейкія брашуры, асабліва па прыродазнаўству, чытаў Льва Талстога, Рэнана і пакрысе займаўся самаадукацыяй.

Я чула ад людзей, што мой бацька ў маладыя гады быў вельмі набожны, але я ўжо не памятаю яго такім. Паслужыўшы арганістам, ён нагледзеўся на жыццё ксяндзоў, на іх уяўную святасць і стаў пера-

кананым атэістам. Перадаваліся яго погляды і нам, дзецям. Дый самі маглі нямала бачыць.

Усю глыбоцкую інтэлігенцыю можна было па пальцах пералічыць. Адны лічылі сябе палякамі і групаваліся каля ксяндза, другія — рускімі. I ксяндзы, і папы ўбівалі людзям у галаву перакананне ў тым, што калі ты католік, ходзіш маліцца ў касцёл,— значыць ты паляк, а калі праваслаўны — дык рускі. Словы ж «Беларусь», «беларус» у той час зусім не ўжываліся ў друку, і рэдка ў гутарках. «Северозападный край» — так называлі нашу бацькаўшчыну. Царскія чыноўнікі намагаліся русіфікаваць наш народ, а польская інтэлігепцыя — паланізаваць. У Глыбокім найбольш актыўна дзейнічаў філіял польскага таварыства «Oswiata» («Асвета»), У Глыбокае прысылалі велізарныя скрыні, набітыя кнігамі, брашурамі. Гэта была павукова-папулярная літаратура, але трапляліся і мастацкія творы. Мы з бацькам не надта разбіраліся, навошта гэтыя кнігі прысылаюць, але ахвотна згадзіліся зрабіць у пашым доме склад. Я не выпусціла з дому ніводпай кнігі, не прачытаўшы яе. Маім абавязкам было падбіраць і запакоўваць невялічкія бібліятэчкі для рассылкі іх па вёсках.

Сярод глыбоцкай іптэлігенцыі былі дзве паненкі, плямеппіцы адстаўпога акцызніка — Юлія і Стэфанія Красоўскія. Панна Юлія, калі даведалася, што я лельмі хачу вучыцца, прапанавала майму бацьку вучыць мяне бясплатна. Вучыла япа мяне пе толькі польскай мове, гісторыі, геаграфіі і закону божаму, але і спяваць польскія патрыятычпыя песні. Бацька, які ў часе апошняга перапісу пасельніцтва запісаўся беларусам, пе асабліва дбаў пра маё нацыянальнае ўсведамленне і не пратэставаў, калі я ўслед за nannan Юліяй спявала: «Jestern polka, polka mala...»

Рэха рэвалюцыі 1905 года дакацілася і да нашага ціхага мястэчка. Мне тады ішоў 12-ты год. 3 Адэсы прыехаў да нас у госці бацькаў прыяцель Яська Грышкевіч, прывёз з сабой шмат пракламацый, лістовак, расказаў пра хваляванні сярод рабочых, навучыў нас спяваць «Марсельезу». А пасля ад’езду часта прысылаў нам пасылкі з «лекамі». У фанернай скрынцы з этыкеткай фірмы «Аптека Попова н К°» знаходзілася бутэлечка адэкалону ці якой іншай вадзіцы (каб чутно было, як булькае ў скрынцы), бутэлька была туга абгорнута лістоўкамі, пракламацыямі, сатырычным часопісам «Пулемет». Памятаю, што большасць лістовак пачыналася словамі «Пролетарнн всех стран, соеднняйтесь!». Расказвалася ў іх пра цяжкае стаповішча працоўнага сялянства, пра жорсткую эксплуатацыю рабочых, пра злачынствы царскага ўрада і генералаў у часе руска-японскай вайны, пра крывавую расправу з рабочымі 9 студзеня, пералічаліся патрабаванні рабочых і г. д. Заканчваліся лістоўкі лозунгамі: «Долой самодержавне! Да здравствует революцня!»

На працягу 1905—1907 гг. мы часта знаходзілі то ў кветніку, то ў сенцах падкіпутыя невядома кім пачкі такіх лістовак, газет і брашур. Добрым суседзям і знаёмым, якія заходзілі да нас, я ўголас чытала іх. 3 бацькам мы спаборнічалі ў складанні рэвалюцыйных прыпевак на знаёмы матыў:

У рабочых страляс I кроў пралівае,— Вось наш цар, вось паш цар, Вось наш рускі гасудар!

Міпістры балююць, А людзі гаруюць,— Вось вам цар...

Аднойчы ўвечары сядзім за сталом усёй сям’ёй і спяваем:

Отречемся от старого мпра, Отряхпем его прах с нашііх ног...

Раптам стук у акно. Зірнулі і абамлелі — жандар!.. Праз хвіліну ён заходзіць у хату.

— Это еіце что за песнн! — крычыць грозна.— Ага-а-а, попалнсь, голубчнкн!

— Бацюхны мае, гэта ж наш Тома! — першая схамянулася маці, пазнаўшы нашага дзядзьку, які прыехаў з войска на пабыўку. I не дзіва, што мы адразу не пазналі яго: быў ён нейкі пузаты. Але калі ён расперазаў папругу, з-пад шыняля пасыпаліся лістоўкі, брашуры... Сярод іх быў і спеўнік рэвалюцыйных песень.

Пакуль маці рыхтавала пачастунак, дзядзька Тома пачаў развучваць з намі «Варшавянку», «Красное знамя», «Вы жертвою паліі...» і іпш.

Неяк восенню 1906 г. пайшла я раніцою ў гародчык. Бачу вялікі скрутак газет. Зноў, мабыць, хтосьці падкінуў рэвалюцыйную літаратуру. Азірнулася, ці няма дзе на вуліцы ўрадніка або стражніка, развязала шнурок. Пасыпаліся газеты. Разгортваю — «Наша доля». Пачала чытаць — і дух мне заняло.

— Тата! Тата! Хутчэй ідзі сюды! ІІа-нашаму папісана, па-просту!

Тады я яшчэ пе ведала, што наша простая мова завецца беларускай. У скрутку былі першыя два нумары «Нашай долі», «Дудка беларуская» Мацея Бурачка 1 і розныя брашуры на беларускай і рускай мовах. Цяжка перадаць словамі, якое моцнае ўражанне зрабіла на нас першае друкаванае слова на роднай мове. Моцна запала ў душу прадмова да зборпіка «Дудка беларуская».

«Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыц-

1 Гэты экземпляр «Дудкі беларускай» Кракаўскага выдання 1891 г. як памятка захоўваўся ў мяне аж да 1915 года.

кая» мова і толькі таго... перакапаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, або нямецкая, або іншая якая.

...Ці ж ужо нам, канечне, толькі ў чужой мове чытаць і пісаць можпа? Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.

...Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, а потым зусім замерлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!»

3 таго часу хто б ні прыйшоў з суседзяў ці знаёмых з вёскі ў паш дом, усім чытала і «Нашу долю», і Мацея Бурачка.

Перад новым 1907 годам затрымлівае мяне на вуліцы панна Юлія і кажа, што рыхтуецца ёлка для дзяцей, і прапануе мне выступіць з дэкламацыяй вершаў на ёлцы.

— Падрыхтуй «Альпугару» Адама Міцкевіча.

Я згадзілася. Дома расказала пра гэта бацьку, а ён і кажа:

— А ты прачытай ім Мацея Бурачка. Толькі нічога не кажы панне Юліі. Зрабі ёй неспадзеўку.

Гэтая думка мяпе захапіла, і я пачала рыхтавацца.

Настаў навагодні вечар. Народу каля дома, у якім стаяла прыбраная ёлка, як на кірмашы. Цяжка праціснуцца ў залу. Жартачкі, глыбачане ўпершыню бачаць такое дзіва! Hi старыя, ні малыя дагэтуль ніколі пе бачылі так хораша прыбранай ёлкі, такіх цацак, запаленых свечак.

Першымі пачынаюць выступаць малыя дзеці. Пасля выклікаюць мяне, ставяць пад ёлку і абвяшчаюць:

— «Альпугара», верш Адама Міцкевіча.

Я пакруціла галавой: «Не, не гэты!» — і, набраўшыся духу, голасна абвясціла:

— «Хрэсьбіны Мацюка», верш Мацея Бурачка.

На мяне здзіўлена пазіралі паны і счырванелая панна Юлія. Але я, не звяртаючы на іх увагі, пачала дэкламаваць:

Калісь, як у нас казакі-то стаялі, У шнюрах за горкай раз мяне спаткалі...

У публіцы падняўся шум, гоман:

— Па-просту гаворыць! Слухайце, слухайце, папросту, па-нашаму гаворыць!

— Цішэй вы там!

— He пхніцеся! Дайце паслухаць!

Усе, хто стаяў на вуліцы, пачуўшы, што гавораць вершы на простай, тутэйшай мове, рынуліся ў залу і так стоўпіліся, што бліжэйшым прыйшлося стрымліваць напор.

Аднекуль з’явіўся стол, мяне паставілі на яго і сказалі: «Гавары зноў!»

Я вачыма пашукала сваіх бацькоў. Маці выцірала вочы, у бацькі адзін вус дрыжэў, што азначала вялікае ўзрушэнне. Цяпер я рашыла прачытаць верш Мацея Бурачка «Быў у чысцы»:

Раз у дзень задушны, якраз а паўночы, Іду я дадому... а цёмна і ўюга!..

He каб заліўшы зусім ужо вочы, Але так, у меру падвыпіўшы туга...

Якая цішыня ў залі, якая ўвага! Толькі час ад часу пракоціцца рогат. Скончыла, і зноў гарачыя воплескі.

Тым часам паны, сабраўшыся гуртам, нешта пашапталіся паміж сабой, а пасля паклікалі мяне:

— У наступны раз, Паўлінка, ніколі не выступай з вершамі, не яараіўшыся з паннай Юліяй.

Я адчула, што ім не да спадобы прыйшліся вершы Мацея Бурачка. Але ўсё ж маё першае публічнае выступленне было на роднай мове.

Сям’я ў нас была вялікая — 9 чалавек: бацька, маці, тры малодшых браты, цёткі і бабуля. Дома бядота, голад і холад. Хацінка, у якой мы жылі, старая, падгнілая. Зімой сцены ў хаце знізу аж да акон пакрываліся пластам намаразі і плесені, а ў адлігу і вясной цякло з іх так, што маці, заліваючыся слязьмі, анучай збірала з падлогі ваду па некалькі разоў на дзень.

Маці імкнулася навучыць мяне шыць, гатаваць страву, даглядаць жывёлу, каб пасля выдаць замуж за якога засцянковага шляхціца. А мяне такая доля зусім не радавала. Я жыла ў марах-летуценнях, якія даводзілі не раз да таго, што мне даставалася ад мамы. Пашле, бывала, яна мяне на рэчку бялізну паласкаць. Загляджуся, як вада пераліваецца праз каменьчыкі, як рыбкі шмыгаюць туды і сюды, як прыгожа адбіваюцца ў вадзе кусты і дрэвы. I пачну ўяўляць сабе падводныя замкі, у якіх страшны вадзянік трымае ў няволі красунь-русалак. I так задумаюся, малюючы сабе гэту казку, што і не агледжуся, як паплыве з вадой то панчоха, то хусцінка ці дзіцячыя іптонікі. Ну і чакай тады дома добрага прачуханца.

Неяк вясной 1907 года цётка Анэля выправілася ў Будслаў адведаць радню. Туды ж прыехаў з Рыгі на адпачынак наш былы сусед і бацькаў таварыш Будзька.

— Ну як там жыве Вінцусь, жонка і дзеці? — пытае ён, спаткаўшыся з цёткай.

— Ат, памаленьку жывуць, гора ў ступе таўкуць. Братова нешта недамагае, надта нервовая стала. Вядома, ад такога жыцця. He жартачкі, чацвёра дзяцей ды нас, сясцёр, двое. А тут і дачка нейкая няўдалая выйшла.

— А што з ёй такое?

— От, ні да якай хатняй работы не здатна. Цэлымі днямі не разлучаецца з кніжкай. А колькі яна ўжо перачытала за зіму, дык, мусіць, і на трох вазах не ўмесціш. Матка адбірае кнігі, хавае, часам са злосці і ў печ кідае. Ну, вядома, пасля гэтага ў хаце плач, лямант.

— А яна дзе вучыцца?

— Ды дзе там у нас вучыцца? Хіба паслаць куды ў горад, але за што? Грошай яяма.

Вярнуўшыся ў Рыгу, Будзька адведаў неяк сваіх знаёмых Раўкоўскіх. Зайшла гутарка пра дзяцей, якія, маючы ў горадзе ўсе ўмовы, пе хочуць вучыцца.

— А вось на вёсках колькі ёсць здольных і ахвочых да навукі, а няма дзе вучыцца,— кажа Будзька, і расказаў пра мяне.

— А вы напішыце, няхай прысылаюць яе ў Рыгу,— сказала Раўкоўская,— шкада, каб марнавалася здольная дзяўчынка.

I вось атрымлівае мой бацька адзін ліст за другім. Я, радасна ўсхваляваная, прашу-малю бацькоў адпусціць мяне. Бацька спагадае мне, але маці і слухаць не хоча. Дзе ўзяць грошы і на дарогу, і на аплату кватэры, на пражыццё?

— Але ж я маю на кніжцы свае заробленыя 40 рублёў,— настойваю я.

— Ды як жа пусціць цябе ў людзі голую ды босую? — не здаецца маці.— Чаравікі трэба справіць? Сукенку і якісь палітонік трэба? Хустка трэба? Ці ж хопіць на ўсё тваіх грошай? I думаць няма чаго! Выкінь з галавы глупства і лепш ідзі да паппы Тэклі вучыцца шыць. Сама павінна ўсё разумець, не маленькая ўжо.

Аднаго дня, калі я зноў маліла маму пусціць мяне ў Рыгу і калі мы абедзве заліваліся слязьмі, прыйшоў наш былы сусед Стэфан Душэўскі. Ен неяк вы-

біўся ў купцы і як падрадчык прыехаў з Вільпі ў Глыбокае прыняць заказ на будаўніцтва шасэ.

— Што гэта ў вас здарылася? — здзіўлена спытаўся.

Мама пачала жаліцца на мяне.

— Ну, калі яна так хоча вучыцца, дык трэба ўсё зрабіць, каб паслаць яе. Трэба скарыстаць такі выпадак, калі людзі хочуць дапамагчы.

— Адкуль жа грошай узяць?

— Та-а-ак...— і, падумаўшы крыху, кажа: — Цяпер я не маю з сабой, але вярнуся ў Вільню і праз некалькі дзён прышлю вам, колькі змагу.

— Ці ж мы здолеем калі вярнуць вам гэту паіЫЧКу?

— А я і не вам даю гэтыя грошы, а ёй,— паказвае на мяне.— Выйдзе ў людзі, стане на свае ногі — а я веру, што яна свайго даб’ецца — і верне пазычанае. Калі не мне, дык маім дзецям, не маім дзецям — дык іншым такім, як яна, дапаможа вучыцца. Ну, згода? — звяртаецца ўжо да мяне. Я кінулася цалаваць яму рукі.

Праз тыдзень ён прыслаў 50 рублёў і ліст, у якім настойліва раіў адправіць мяне вучыцца. Радасць мая была бязмежная! Пачалі рыхтаваць мяпе ў людзі. Справілі чаравікі — шавец нават без дадатковай аплаты пашыў іх «са скрыпам», пашылі сіпі баваўняны касцюмчык, такога ж колеру башлык.

I вось, узяўшы вузельчык бялізпы і яды па дарогу, не чуючы пад сабой ног ад радасці, пайшла з бацькам на станцыю.

У Рызе спаткаў мяне па вакзале Будзька і павёў да Раўкоўскіх, якія настойліва выклікалі мяне з Глыбокага. Вельмі ласкава сустрэла пас высокая жанчына, гадоў за 40, шыракаплечая, дужая, з шырокім мужным тварам і шэрымі добрымі вачыма. Гэта была сама Марыя Раўкоўская. Вясёлым прыві-

тальным воклічам азваўся яе муж Браніслаў, прыгожы мужчына, у каротка падстрыжанай бародцы якога, у вусах пад арліным носам і ў валасах іскрылася срэбра сівізны. 3 другога пакоя выйшлі ўжо дарослыя дочкі — Гэля і замужпяя Ядвіпя, такія ж высокія, як і матка, жвавыя і вясёлыя, як бацька. За імі дзеці Ядвіпі. Адчуўшы сардэчпую цеплышо, шчырасць, я хутка асвоілася з імі.

Пачалася сямейная парада, што і як са мной рабіць. Перш-наперш Раўкоўская сказала, каб я з гэтага ж дня кожны раз прыходзіла да іх абедаць. Пасля зрабілі расклад заняткаў: Ядвіня будзе даваць урокі арыфметыкі, Гэля — нямецкай мовы, на ўрокі рускай мовы буду хадзіць да панны Яновіч, гісторыю і геаграфію даручылі яшчэ адной панепцы. Усе мае настаўніцы былі або студэнткі, або супрацоўніцы тых ці іншых устапоў. Усе яны жылі даволі далёка адна ад адной — у розных канцах горада, і ў мяне спачатку вельмі балелі ногі, але з часам звыклася і бегала ледзь не навыпсрадкі з трамваем.

Зіма таго года была суровая. Маразы даходзілі да 30 градусаў. Жакецік у мяпе быў без ваты, ні галёіпаў, ні цёплага абутку. Я пачала хутка расці, рукавы жакета сталі кароткія — у іх не схаваеш ад сцюжы рук. А тут повая бяда — чаравікі распаўзліся... Успамінаючы праз шэсць гадоў гэту зіму, Раўкоўская казала, што кожпы дзень з трывогай глядзела на мяпо, чакаючы, піто вось-вось прастуда зваліць і дакапае дзяўчо. Адпак я не толькі жыва асталася, але бадай пе было па свеце чалавека, шчаслівейшага за мяпе.

Пасля Новага года ў той жа Рызе мяне ўладкавалі добрыя людзі на прыватпыя вячэрнія курсы для дарослых. За 4 гады на гэтых курсах рыхтавалі да экзаменаў на атэстат сталасці. Наведвала гэтыя курсы рабочая моладзь. Сярод усіх я была самая малод-

шая. Прыпялі мяне на II курс, што адпавядала прыблізна III—IV класу гімназіі. Па болыпасці прадметаў я не была падрыхтавана. Прыйшлося самой наганяць пройдзенае па праграме і паспяваць за новым матэрыялам. Цяжкавата было, што і казаць! А тут яшчэ пачаліся ўрокі музыкі.

Аднойчы далі мне білет на канцэрт, прысвечаны памяці Чайкоўскага. Да гэтага я ні разу не была ні ў тэатры, ні на канцэртах. Баязліва спынілася перад уваходам. Праз шкляпыя дзверы бачыла, якія важныя асобы ў багатых вопрлтках тоўпіліся каля раздзявальні. Аднак асмелілася і ўвайшла. Апынуўшыся сярод выфранчанага натоўпу, я разгубілася. Мяне штурхалі, усім я перашкаджала і не ведала, куды мпе ісці далей. Білет трымала ў руцэ на віду, каб усе бачылі, што я па праву зайшла сюды, і гэта крыху дадавала мне адвагі. Пабачыўшы, што я кручуся туды і сюды, уступаючы дарогу панам, падышоў да мяне нейкі важны чыноўнік, паглядзеў на мой білет і прапанаваў распрануцца. Я ўжо заўважыла, што за вешалку плацяць, а ў мяне ні капейкі не было, аб чым я прызналася важнаму чыноўніку (пазней я даведалася, што гэты важны чын быў не хто іншы, як звычайны капельдзінер, які правярае білеты). Ён заклапочана пакруціў галавой, агледзеў мяне з ног да галавы і павёў кудысь наверх па сходах. Там перадаў мяне другому важнаму чыну. Паказалі мне маё месца на балконе. Села на крэсла і баялася паварухнуцца.

Выступалі піяніст, скрыпач, спяваў хор. Праграмы я не мела. Хто іграў і што — не ведала. Класічную музыку слухала ўпершыню. Апрача паасобных урыўкаў, якія даходзілі да мяне, рэшта злівалася ў незразумелы хаос гукаў.

3 таго часу прайшло некалькі гадоў. Я часта хадзіла на канцэрты і асвоілася з публікай у тэат-

ральных і канцэртных залах. На адным з канцэртаў прафесар Аўэр выконваў скрыпічны канцэрт Чайкоўскага. I раптам пад час гэтай музыкі агарнуў мяне нейкі дзіўны настрой, пачуццё скаванасці, баязлівасці, адзіноцтва. Я азірнулася навакол, шукаючы прычыны такога незвычайнага стану, і нічога незвычайнага не ўбачыла. Прыкрыла рукой вочы і... убачыла сябе ў канцэртнай зале ў Рызе, дзе я была першы раз у жыцці. Узняла вочы на эстраду і пазнала таго скрыпача, які іграў на тым канцэрце. Тады я зразумела, што гэта той самы прафесар Аўэр і выконвае той самы канцэрт Чайкоўскага.

Прыйшла вясна 1908 года. Скончыліся заняткі на курсах у Рызе, і я вярнулася дамоў. Яшчэ раней глыбоцкі аптэкар Аўгустоўскі раіў мне падрыхтавацца і здаць экзамены на аптэкарскую вучаніцу. Гэта быў адзіны спосаб найхутчэй стаць на шлях самастойнага жыцця. Здаўшы такі экзамен, я магла атрымаць у яго працу. Заробак быў нядрэнны: 5 рублёў у месяц, кватэра і поўпае ўтрыманне, а калі буду ў бацькоў жыць — 25 рублёў у месяц. Работа на змену з другім супрацоўнікам. Такім чынам, заставаўся час для далейшай самастойнай вучобы па лініі фармацэўтыкі ці на атэстат сталасці.

Раздабыўшы праграму і падрыхтаваўшыся па ёй, увосень 1909 года паехала ў Вільню.

Настаў час экзаменаў, якія прымала спецыяльная камісія пры Вілепскай вучэбнай акрузе. Першы экзамен — алгебра. Задачу на ўраўненне з двума невядомымі я ў момант рашыла, напісала тлумачэнне і здала адна з першых, паспеўшы зрабіць і копію сваёй работы. Другім экзаменам была арыфметыка. Гэту задачу зрабіла таксама без памылак. А калі прыйшла на трэці экзамен — па геаграфіі, дык пры ўваходзе

ў экзаменацыйную залу мяне затрымліваюць, і... гром з яснага неба! — заяўляюць, што я не дапушчана да далейшых экзаменаў, бо па алгебры атрымала адзінку.

— Што-о-о? Быць ые можа! Гэта нейкае непаразуменне,— кажу, аглушаная такім ударам.— Я правільна рашыла. Адзін студэнт правяраў — правільна!

Прашу-малю дапусціць хоць на сённяшні экзамен — нічога не дапамагае. Экзамен пачаўся ўжо, а я засталася за дзвярыма, думаючы, што гэта толькі страшны соп. На жаль, гэта быў пе сон. Прыгнечаная, я паплялася са сваім горам, як мне і параілі, да самога паяячыцеля вучэбнай акругі.

Вучэбная акруга знаходзілася на Вялікай вуліцы ў шэрым панурым доме. Мяне прапусцілі ў кабінет.

— В чем дело, девочка? — пытае даволі малады элегантны бландзін з завостранымі ўверх вусамі, у сінім мундзіры са шпагай на баку. Выслухаўшы маю скаргу, пазваніў у званочак і загадаў, каб прынеслі яму экзаменацыйныя работы па алгебры. Прыяеслі цэлы стос. Начальнік знайшоў маю і пачаў чытаць. Я таксама заглянула туды і заўважыла, што на ўсёй вялікай старонцы пе было піякіх паправак. Папячыцель тут жа прыкрыў маю работу і, сурова звёўшы бровы, грозна паглядзеў на мяне — не сунь, маўляў, свайго носа! Я адсунулася. Яшчэ раз зірпуўшы на канец работы, спытаўся:

— А вы, девочка, русская?

— He, беларуска,— адказваю.

Ускінуліся здзіўлена бровы.

— Веронсповедання — православного?

— Рпмско-католнческого.

— А-а-а,— усміхнуўся,— Поезжайте домой, нечего вам здесь делать.

Вось і ўсё... Мне стала ясна, што яе алгебра тут віною.

БЛІЖЭЙ ДА МЭТЫ

Хай бывае цяжка часам, He здаюцца нашы сэрцы.

П. Б р о ў к a

Рухнулі мае планы. Вяртацца з нічым дамоў? Гэта зпачыць пазаўсёды развітацца з думкай пра вучобу. Зноў няньчыць малодшых братоў, займацца хатняй гаспадаркай, вучыцца шыць і слухаць вечпыя папрокі за сваю няздатнасць да ўсіх гэтых работ. He! Што б там ні было, але дамоў не вярнуся. Ну, а як жа далей жыць?

На маё шчасце ў гэты год Раўкоўскія перабраліся ў Вільню. Я часта іх наведвала і прасіла дапамагчы знайсці якую-небудзь работу, каб зарабіць на пражыццё, пакуль не выб’юся на сваю дарогу.

— Пераходзь да нас,— кажа Раўкоўская.— Што маем, тым і падзелімся, бяднейшымі ад гэтага не станем. А там што-небудзь прыдумаем.

Восенню 1909 года я перабралася да Раўкоўскіх на Юнкерскі завулак, 12.

Мушу, хоць коратка, расказаць пра гэту сям’ю, светлую памяць аб якой глыбока хаваю ў душы.

— ...Недалёка ад Свянцян знаходзіўся багаты маёнтак радавітых арыстакратаў Даўнаровічаў. Адна з іх дачок, Марыня, вызначалася незалежным характарам і прыгажосцю. Жыла, як і ўсе дочкі багатых паноў, у раскошы. Дома гувернёры і гувернанткі далі ёй добрую адукацыю, а кнігі, якія былі адзінымі прыяцелямі маладой паненкі, яшчэ больш пашырылі яе веды і светапогляд. Яна пільна ўзіралася ў навакольнае жыццё, бачыла несправядлівы ўклад яго, і на гэтай глебе дома часта адбываліся гарачыя спрэчкі, у якіх Марыня станавілася ў абарону прыгнечаных і абяздоленых.

У ваколіцах гэтага маёнтка размясціўся полк салдат. На адным балі пазнаёмілася яна з маладым паручыкам Браніславам Раўкоўскім, які пасля гэтага часта пачаў наведваць іх дом. Гэта быў вясёлы, прыгожы афіцэр, які не толькі спрытна танцаваў мазурку і ўмеў пазабаўляць цікавымі гісторыямі, але і паразважаць на сур’ёзныя тэмы. Раўкоўскі пазнаёміў Марыню з творамі рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў. Канца не было іх доўгім гутаркам. I не дзіва, што яны пакахалі адно аднаго. Але бацькі-арыстакраты, заўважыўшы гэта, далікатна папрасілі яго перастаць бываць у іх доме: бедны афіцэр, які, апрача мундзіра, нічагусенькі не меў, хоць і шляхецкага роду, не пара для іх дачкі. Марыня пратэставала, дамагалася права на сваё каханне, але радня заявіла, што адрачэцца ад яе, пракляне, калі яна пойдзе супраць іх волі. Аднак Марыпя не скарылася, не спалохалася пагроз і, дамовіўшыся з каханым, выйшла з дому ў летняй сукенцы, з кошычкам для грыбоў і больш не вярнулася дамоў. Ва ўмоўленым месцы ў лесе чакаў яе Браніслаў са сваімі сябрамі. Пасадзілі маладых на коней і памчалі ў касцёл, дзе ксёндз за добрую аплату даў ім шлюб.

Бацькі і ўся радня стрымалі сваё слова: выракліся яе, не далі з дому ні хусцінкі, але і Марыня да канца свайго жыцця не зрабіла ні кроку да збліжэння з раднёй.

Скончылася бесклапотнае жыццё багатай паненкі. Пачалася жорсткая барацьба жанчыны з нястачамі, хваробамі, смерцю. Сям’я расла з кожным годам. За 13 год — 13 дзяцей. Трэба апранаць, пракарміць, аддаць вучыцца... Жыццё афіцэра таго часу вымагала шмат лішніх выдаткаў. Колькі згрызот было ад таварышаў мужа, большай часткай пустых гуляк, карцёжнікаў! Б’ецца бедная жанчына, як рыба аб лёд, стараецца дзяцей вывесці ў людзі, дагадуе іх да 15—

17 гадоў, а тут падкрадзецца хвароба, і бязлітасная смерць вырывае іх з матчыных рук. Так засталося толькі чацвёра з трынаццаці. Колькі болю вынесла матчына сэрца! А тут і з мужам бяда. Гарачы па натуры, горды і непакорны, не сцярпеў нейкай несправядлівасці з боку начальства, не выканаў жорсткага загаду, не скарыўся перад уладай, і змусілі яго падаць у адстаўку. Неўзабаве пасля гэтага і сам злёг на некалькі гадоў, скручаны жорсткім рэўматызмам. Сцяўшы зубы, не здавалася ліхой долі жанчына, усялякімі спосабамі сваімі рукамі трымала ўсю сям’ю: то адкрыла танную сталовую, то арганізавала швальню на манер блізкай яе сэрцу гераіні рамана Чарнышэўскага Веры Паўлаўны, то яшчэ што прыдумвала, і ўсіоды і заўсёды сама працавала за дзесяцярых.

Сумленная, праўдзівая, снравядлівая, узброеная жыццёвай мудрасцю, яна была і выдатным педагогам. Умела ўбачыць у дзіцяці, у чалавеку добрае. А як далікатна выпраўляла памылкі ў жыцці другіх! Бывала, па недамыслу скажу ці зраблю што не так, як належыць, яна толькі паглядзіць уважліва і нічога не скажа пры людзях. А назаўтра падыдзе, ласкава прытуліць маю галаву да сваіх грудзей і ціха скажа:

— Дзіцятка маё, ты не гневайся па мяне, даражэнькая. Я ўжо старая... Але ты ўчора дрэнпа зрабіла... Так, дзетка мая, няможна.— I вытлумачыць, чаму так нягожа і як трэба было зрабіць або сказаць.

He зважаючы на вялікую розніцу паміж намі ў гадах, як самаму блізкаму другу, адкрывала я перад ёй душу. He баючыся, што яна высмяе ці абурыцца, я расказвала ёй пра дзявочыя думы і трывогі, пра сваё першае каханне, чаго і роднай матцы не сказала б. Яна заўсёды ўважліва мяне выслухае, дасць разумную параду, перасцеражэ ад памылковага кроку. Раўкоўская назаўсёды засталася маім сумленнем.

...Аднаго разу, раніцай, зайшла я да знаёмых. Мне адчыніў дзверы малады мужчыпа. Ён быў у камізэльцы, рукавы белай кашулі закасаны, высокі цвёрды каўнерык ад мапішкі падпіраў падбародак, светлыя валасы, яшчэ мокрыя, гладка прычэсаны. Упусціўшы мяне, ён застаўся ў кухні.

— Хто гэта такі? — пытаю ў гаспадыні.

— Янка Купала,— адказвае.— Учора прыехаў.

— Ку-па-ла? — здзівілася я.— Я ж зусім інакіпым сабе яго ўяўляла.

— А што, не спадабаўся? — смяецца яна.

Я змоўкла, бо ўжо ўвайшоў Купала прыадзеты. Светлыя невялікія вусікі тырчэлі ўверх востра закручапымі канцамі, Пазнаёміліся. Пачалася гутарка. Купала жартаваў, пытаўся ў мяне, ці шмат у Вілыіі прыгожых дзяўчат, ці весела яны праводзяць час. Наогул, гаварыў са мной, як з дзяўчынай, гатовай пажартаваць з маладым хлопцам. Насупіўшыся, я ўвесь час маўчала, незадаволеная жартаўлівым паваротам гутаркі. Я ўяўляла сабе яго зпачна старэйшым, паважным. Гэта ж чалавек, якому прадракалі вялікую будучыню, паэт, вершы якога так глыбока пранікалі ў душу, захаплялі. А тут раптам — звычайпы хлопец, які вядзе такую несур’ёзную гутарку. Такое было маё першае ўражанно ад Я. Купалы.

12 лютага 1910 года ў зале клуба чыгуначнікаў на Херсонскай вуліцы мелася адбыцца першая ў Вільні беларуская вечарына. He памятаю, хто мяе даў білет на гэту вечарыну.

Пайшла туды адна. Народу была такая процьма, іпто я ледзь праціснулася да свайго месца на правым балконе непадалёк ад сцэны. А безбілетная публіка ўжо запоўніла ўсё фае, усе праходы паміж крэсламі ў зале, тоўпілася на сходах, што вялі ў залу, а хто не

здолеў уціснуцца ў будынак, патоўпам стаялі на вуліцы і пад вокнамі залы.

Трэці званок. Раскрываецца заслона. На сцэне, сярод дэкарацыі лесу, вялікі хор у беларускіх яацыянальных касцюмах. Дзяўчаты ў саматканых андараках, у вытканых нацыяналыіымі ўзорамі белых кужэльных кашулях, рознакаляровых гарсэціках і вытканых такімі ж узорамі фартушках. Мужчыны ў белых з тонкай ваўнянай ткаяіны касцюмах: белыя нагавіцы запраўлены ў боты, верхпяя белая вопратка, доўгая да калепяў, пашыта да стану, з чырвонымі выпускамі на каўпяры, кішэпях і па бартах, падпяразаныя чырвоным поясам, канцы якога звісаюць па баках, каўняры белых кашуль завязаны чырвонай жычкай. Асвечаны яркім святлом, хор выглядае надзвычай маляўніча сярод зелені дэкарацый.

Выходзіць у чорным фраку кіраўнік хору кампазітар Рагоўскі. Узнімае рукі, і...

А хто там ідзе, а хто там ідзе У вагромпістай такой грамадзе?

— Беларусы.

Пры першых магутпых урачыстых гуках гэтай песні, папісанай кампазітарам Рагоўскім на словы Янкі Купалы, песні, якой судягана было да 1917 года стаць амаль гімнам беларускага народа, уся зала затаіла дых.

А што япы нясуць на сваіх плячах, На ў лапцях нагах, на ў крыві руках? 1 — Сваю крыўду.

У зале пачуўся ўздых, адзіп магутны ўздых з соцень грудзей... Здавалася, пават сцепы ўздыхнулі.

А куды яны нясуць гэту крыўду ўсю, А куды нясуць на паказ сваю?

— На свет цэлы.

’ Верш «А хто там ідзе?» падаецца ў першапачатковай рэдакцыі.

Хтосьці ўсхліпнуў.

А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?

— Людзьмі звацца.

Пасля гэтай песні-гімна заслона закрылася, перамянілі дэкарацыю, і вось на сцэне ўжо ідзе «Па рэвізіі», камедыя Крапіўніцкага ў перакладзе на беларускую мову.

Пасля спектакля выступае ў рудой сярмяжцы Алесь Бурбіс. Чытае верш Янкі Купалы «Ворагам Беларушчыны».

Чаго вам хочацца, панове?

Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус?

К свабодзе, роўнасці і звапню Мы працярэбім сабе след.

I будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед.

Як мне казалі пазней, Алесь Бурбіс не ўпершыню выступаў на сцэпе. Гэта быў таленавіты артыст. Вершы ў яго чытанпі пакідалі вялікае ўражанне.

Зноў выступае хор. Ён спявае беларускія народныя песні ў апрацоўцы Рагоўскага.

I нарэшце — пад скрыпкі і цымбалы народныя танцы пад кіраўніцтвам Ігната Буйпіцкага. Зграбны, шыракаплечы, у белым парадным пацыянальным касцюме, пакручваючы густы вус, з залётным агеньчыкам у вачах выступае ў першай пары сам Ігнат Буйніцкі са сваёй дачкой. За ім Чэсь Радзевіч з Уладкай Станкевічанкай, Юрэвіч, Мурашка... Восем пар танцуюць «Лявоніху», «Юрачку», «Мяцеліцу», «Вераб’я». Белыя вопраткі мужчын, рознакаляровыя андаракі і гарсэцікі жанчын, зграбныя фігуры, зухаватыя, агністыя рухі...

3 першых жа актаў «Лявоніхі» сцены залы задры-

жэлі ад гарачых воплескаў. 3 кожпай повай фігурай «Лявоніхі» энтузіязм публікі ўзрастаў. За ўсё сваё жыццё я нідзе і ніколі не бачыла такога бурнага масавага ўзрушання ў тэатральнай зале, такой гамы пачуццяў, якія міжвольна вырываліся з людскіх грудзей. Зняможаныя больш як самі танцоры, ап’янелыя ад моцнага ўражання, людзі нехаця пакідалі залу.

Пасля гэтага вечара мяне запрасілі на банкет у чэсць першай беларускай вечарыны. He памятаю, у чыёй кватэры адбыўся гэты банкет. Там я пазнаёмілася з усімі арганізатарамі і ўдзельнікамі спектакля і хору, з нашаніўцамі. Словам, з таго часу я стала сваім чалавекам сярод нашаніўцаў, а крыху пазней часта наведвала «Беларускую хатку» на Віленскай вуліцы, дзе змяшчалася рэдакцыя «Нашай нівы», і далучылася да хору. Там я бліжэй пазнаёмілася з Бурбісам, Лявіцкім (Ядвігіным Ш.), Цёткай, Бядулем і іншымі.

Той жа вясной 1910 года, праглядаючы аб’явы на апошняй старонцы газет і шукаючы работы, я натрапіла на аб’яву аб прыёмных экзаменах у жаночую гімназію. Адразу рашыла паспрабаваць шчасця. I не таму, каб паступіць вучыцца ў гімназію. Пра такое шчасце я не магла марыць, бо ў казённую гімназію мяне б не прынялі па той самай прычыне, па якой не дапусцілі да экзаменаў пры вучэбнай акрузе, а на прыватную гімназію не было сродкаў. He магла я болып быць цяжарам для Раўкоўскіх, хоць яны ніколі і пічым не далі мне гэтага адчуць. Мне патрэбна была хаця б маленькая паперка, што я здала экзамены за пейкі там клас, каб магла дамоў з ёй вярнуцца, тады можна будзе знайсці платны ўрок, бо хто ж адважыцца даручыць падрыхтоўку свайго дзіцяці нават у першы клас, калі ты нідзе нічога не скончыла, калі невядома, якія маеш веды.

На другі ж дзень я пайшла на Вастрабрамскую вуліцу, 9, у прыватную жаночую гімпазію Няздзюравай і Райсмілер.

— А дзе вы дагэтуль вучыліся, дзеванька, і што скончылі?

Я сказала, што прыехала ў Вільню здаваць экзамены на званне аптэкарскай вучаніцы, ды не пашанцавала мне.

— Дык вам трэба ў 4-ы клас здаць экзамены,— кажа пажылая дама.— Дайце ёй праграму за першыя тры класы,— звярнулася ўжо да другой дамы, маладзейшай.

— He, я хачу ў шосты.

— Дык вы ж не вытрымаеце гэтых экзаменаў.

— Вытрымаю. Хачу ў шосты.

— Ну добра, здавайце ў пяты, а калі не здасце, прымем у чацвёрты.

— У шосты хачу,— пастойваю на сваім.

— Добра, дайце ёй праграму,— зазлавала дама і адвярнулася ад мяне.

— Я хачу папрасіць, каб вы далі мне адрас кагонебудзь з лепшых вучапіц 5-га класа. Хачу запытацца ў іх, якія патрэбны падручнікі, можа, там што лішняе выкрасліць трэба, каб дарма часу не траціць на непатрэбнае.

Пажылая жанчына (як пазней я даведалася, гэта была сама начальніца Няздзюрава Екацярына Платонаўна) уважліва паглядзела на мяне і загадала даць адрасы трох вучаніц. Схапіўшы праграму і адрасы, я адразу ж пабегла да бліжэйшай па дарозе Раі Коган. Яна прыветліва мяне выслухала, усё расказала, паказала падручнікі і папрасіла заходзіць, калі будзе што-небудзь незразумелае.

— А дзе можна набыць, пазычыць падручнікі,— пытаю.— Бо я не магу іх купіць, не маю на гэта грошай.

Яна сказала, у якім завулку ёсць магазіны, дзе купляюць і прадаюць ужываныя падручнікі. Там жа за адну капейку ў дзень ад кпігі пазычаюць, толькі трэба ў задатак здаць якую-небудзь іпшую кнігу або рубель.

Падзякаваўшы, я памчалася дамоў. Мапя Раўкоўская дала мне дзве ці тры кнігі ў задатак, і ў той жа дзень я здабыла патрэбныя мне падручнікі і ўзялася за падрыхтоўку.

Да пачатку экзаменаў аставаўся цэлы месяц. Сядзела пад кнігай амаль цэлымі суткамі, да 3 гадзіп ночы. У пяць гадзін раніцы ўжо была на нагах, ціхепька, каб нікога не разбудзіць, мылася, выпівала звечара прыгатаваную салодкую ваду з цытрынай і зпоў бралася за кнігі. Расклад экзаменаў быў для мяне выгадны: ад аднаго да другога экзамену быў прамежак у 5—7 дзён, што расцягвала ўсе экзамены яшчэ на месяц.

Пачаліся экзамены. Увайшла я ў залу з бліскучым і слізкім паркетам, вялікімі вокпамі і стала воддаль ад усіх дзяўчат у куточку, аглядаючы іх шырока раскрытымі вачыма. Якія яны ўсе прыгожыя ў форменных сукепках з белымі фартушкамі, вясёлыя, шумныя!

I япы, праходзячы міма, таксама аглядалі мяне з ног да галавы і шапталіся паміж сабой, некаторыя пасміхваліся. I пе дзіва: сярод іх я выглядала, як лапух сярод кветак. Светлая. у зялёпыя пасачкі кофтачка, з якой я ўжо вырасла, ледзь зашпілялася на грудзях, манжэты рукавоў былі кароткія, а чужая спадніца ў клетку, непамерна доўгая і шырокая, усё наравіла спаўзаць у поясе. Настаўнікі таксама аглядалі мяпо. У вачах адных я адчувала ласкавую цеплыпю, у другіх — халодны позірк здзіўлення, быццам пыталі: «Хто пусціў сюды гэту дзяўчыну? Што ёй тут трэба?»

Асабліва памятаю экзамен па прыродазнаўству. Як ні дзіўна, але сярод прадметаў, па якіх экзаменавалі на званне аптэкарскага вучня, не было прыродазнаўства. А ў гімназіі ўвесь курс заканчваўся ў 5-м класе, і адзнака, атрыманая на экзамене пры пераходзе ў 6-ы клас, заносілася ў атэстат пры заканчэнні гімназіі. Праграма была вялікая. Трэ было асвоіць матэрыял 4 падручнікаў: дзве тоўстыя кнігі батанікі і заалогіі і дзве крыху меншыя — мінералогія і анатомія чалавека, Выкладаў гэтыя прадметы зяць начальніцы, немец Райсмілер, і, як казалі гімназісткі, вельмі строга вымагаў глыбокіх ведаў свайго прадмета. Я вельмі баялася гэтага экзамену.

За сталом некалькі чалавек экзаменацыйнай камісіі. На паркеце ля сцяны — вялікая колькасць розных табліц, якіх я дагэтуль ні разу не бачыла. Выходзяць дзяўчаты адказваць па білеце, і амаль кожная з іх атрымлівае вымоўку, што не падрыхтавала табліц, па якіх трэба адказваць. Я пільна разглядаю са сваёй лаўкі табліцы і дзіўлюся: «Вось дурніцы! Гэта ж па табліцы куды лягчэй адказваць. Там усё як па далоні: глядзі і гавары аб тым, што бачыш».

Выклікаюць і мяне. Выцягваю білет. Гляджу ў праграму: 1. Бяроза. 2. Тыгр. 3. Нягашаная ваппа і 4. Крывазварот.

Адразу падыходжу да табліц і выбіраю з усёй кучы патрэбныя. Пакуль іх разглядала, падышла мая чарга адказваць.

Хто ў нас не ведае беларускай бярозкі? Нічога лягчэйшага, як аб ёй расказаць. Памятаю, што і ад сябе дабавіла, чаго ў сухім падручніку не было. Сказала, як прысады бяроз упрыгожваюць нашы шляхідарогі, як яны бялеюць сваімі стваламі і шэпчуцца каля доміка, як прыемпа пахнуць яе маладзенькія, кволенькія светла-зялёныя лісточкі. Мяне не спынялі

і неяк асабліва ўважліва слухалі і часамі пераглядаліся паміж сабой.

Нягашаная вапна. Хы! He варта было траціць час на чытанне падручніка. Побач з нашым домам у Глыбокім перабудоўваўся касцёл, і я кожпы дзень назірала, як гасяць вапну. He раз бывала і ў вапнярні, дзе выпальваюць вапнякі. Таму ўвесь працэс выпальвання і гашэння вапны расказала бадай лепш, як па падручніку.

Пра тыгра крыху прызадумалася. 3 якога канца пачаць яго апісваць? 3 галавы ці з хваста?

А вось з крывазваротам... справа зусім дрэнь. Нічагусенькі я не зразумела ні з падручніка, ні з табліцы. Наматаны, накручаны каля сэрца нейкія сінія і чорпыя, чырвоныя жылы, а што да чаго — нічога не ведаю. На маё шчасце, я, мабыць, надакучыла камісіі, бо як толькі паставіла перад сабой табліцу з гэтымі жыламі і глыбока ўздыхнула, замахалі рукамі: «Даволі ўжо, даволі!» Зірнула я на руку начальніцы, якая побач з пяцёркай паставіла крыжычак, і кроў шуганула мне ў твар ад радасці.

3 гэтага дня пачалі наведваць мяне дзяўчаты, мае будучыя сяброўкі па гімназіі: Марыля Давякоўская, Марыся Федаровіч і Зоська Вітвінская. Прыходзілі днём і, рэч вядомая, перашкаджалі мне рыхтавацца да чарговага экзамену. Добра, што па дварэ было цёпла, таму я з раніцы, забраўшы кнігі, уцякала з дому на Лютаранскія могілкі, што на Малой Пагуляпцы, і, схаваўшыся ў кусты, займалася да вечара. Пазней мне Марыля прызналася, што іх пасылала начальпіца праверыць, хто я, у якіх умовах жыву і вучуся. Калі мяне не было, яны распытвалі пра мяне ў Раўкоўскай.

Кончыліся экзамены. Па ўсіх прадметах сказалі мне адзпакі, з якіх большасць была пяцёрак і ніводнай тройкі, толькі па рускай мове не назвалі ніякай

ацэнкі, а параілі летам пазаймацца дыктоўкамі. Трэба думаць, двойку атрымала, але не хацелі мяне адпужваць. Як ні прасіла-маліла выдаць мне паперку з пячаткай аб тым, што здала экзамены за 5 класаў гімназіі, ніякай паперкі мне не далі, толькі сказалі, што я прынята ў 6-ы клас і каб прыязджала да пачатку заняткаў у жніўні.

Лета нрайшло. Трэба збірацца ў гімназію. Маці крыху ўпіралася, даводзіла, што навука ў сухоты мяне ўгоніць, але хутка здалася. Бацька ўзяў за паўгода наперад сваю зарплату, пашылі мне форму, купілі абутак, сёе-тое з бялізны, і з пяццю рублямі ў кішэні ў жніўні я зноў была ў Раўкоўскіх.

Пачаліся заняткі ў гімназіі. Няўжо гэта я сяджу за партай разам з іншымі гімназісткамі? He, гэта, напэўна, сон. Вось зараз прачнуся, і ўсё знікне.

3 дзяўчатамі хутка не толькі асвоілася, але з многімі і пасябравала. Радасна на сэрцы, весела. I ўсё было б добра, каб не турбавала адпа думка: трэба было знайсці нейкі заробак на пражыццё. Дакуль жа я буду цяжарам для Раўкоўскіх? Я прасіла сваіх сябровак, прасіла начальніцу дапамагчы мне знайсці адзін-другі платны ўрок, але нічога з гэтага не выходзіла. Параілі мне звярнуцца да адной папі на Антокалі: яна актыўная грамадская дзеячка, мае шмат знаёмых і, як ходзяць чуткі, дапамагае знайсці працу бяднейшым вучням.

Пайшла да гэтай пані на Антокалі. 3 пакояў даносіўся гоман шматлікіх галасоў. Мяне гэтая пані аднак не паклікала ў пакоі, а гаварыла са мной у пярэдняй. Выслухаўшы маю просьбу, спытала, ці я рэлігійпая. Праглынуўшы набегшую сліну, я адказала, што з малых год жыла побач з касцёлам. He ведаю, ці задаволіў яе мой адказ. Пасля пасыпаліся іншыя пытапні: ці належу я да «мілоснікув сэрца Езусовэго» ці да саюза найсвентшай панны Марыі.

Янка Купала. 1908 г.

Брасніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла.

He, да нівоДнага з гэтьіх гурткоў я йе належала. Дый вось, трэба, каб я запісалася пакуль што хоць у адзін з гэтых гурткоў, каб праявіла сябе як актыўная каталічка, і тады, калі я буду вартай, яна пастараецца знайсці для мяне ўрокі. Выйшла я за дзверы і падумала: не, з гэтымі мне не па дарозе.

Зноў пацяклі безнадзейныя дні. Ужо другі тыдзень я не магу знайсці работы, Бачачы, як цяжка жывецца Раўкоўскім — Мані пагражаюць сухоты, трэба і лячыцца, і добра есці — я пасля запяткаў у гімназіі выседжваю абедзенную хіару па скверы, а прыйшоўшы дамоў выдумляю, што абедала ў сябровак. Раўкоўскі не верыць маёй хлусні і выпытвае, што там было па абед. Прыходзіцца выдумляць розныя смачныя стравы, якіх не бачыла ў гэты дзень і не каштавала нідзе. А як пойдуць старыя па пасляабедзенны адпачынак, вазьму якую скарыначку хлеба, з’ем, запіваючы вадой, і гэтак абыходзілася. Калі ўжо надта моцна дакучаў голад, я ездзіла ў Нова-Вілейск да цёткі Мальвіны, мамінай прыяцелькі, якая нрацавала закройшчыцай у псіхіятрычнай балыііцы.

У ГІМНАЗП

Праз нейкі час Марыля Давякоўская, з якой я сядзела за адной партай, прапанавала мне перайсці да яе бацькоў за 20 рублёў у месяц на поўнае ўтрымапне.

Давякоўскія мелі ўласны дом у радзе «банкаўскіх дамоў» на Юнкерскім завулку. У доме было 6 пакояў, кухня і кватэра для дворніка. Верхні пакой «на сальцы» мы займалі з Марыляй. Бацька яе служыў касірам у банку. Сям’я складалася з пяці асоб. Абслугоўвалі іх кухарка, пакаёўка і дворнік. Гэта была тыпо-

2 Зак. 477

33

вая дробнабуржуазная сям’я. Марыля, даволі пустая дзяўчына, вучылася дрэіша і не раз заставалася па другі год у адным класе. Усе яе жыццёвыя інтарэсы былі накіраваны на туалеты, модныя црычоскі, на флірт з хлопцамі. Яна гадзіпамі выседжвала перад люстэркам, наводзячы красу пры дакамозе апаленаіі запалкі, розных крэмаў, падкладак, шчыпцоў і т. п. Марай яе жыцця было выйсці замуж за якога-небудзь графа ці князя і жыць у раскошы.

Чуючы за абедам гутаркі пра нашы поспехі ў гімназіі, пакаёўка аднойчы спытала ў пані:

— Чаму гэта наша паненка дрэпна вучыцца?

— Дуряіца ты,— адказвае пані,— пічога пе разумееш. У нас усе — і дзяды-прадзеды, і я з мужам — вучоныя, дык нашай Марылі вічога ўжо гэта не цікавіць, а ў Польці (так мяне называлі ў гэтым доме) — усе цёмныя мужыкі, бедныя, дык для яе ўсе навукі новыя, ёй усё цікава, таму і стараецца дббра вучыцца.

Смеючыся, пакаёўка назаўтра расказала мне пра гэтую гутарку.

Аднойчы да мяне звярнулася старшакласніца Мадзя Розенберг і прапанавала далучыцца да пелегальнага гуртка. 3 абурэннем расказала я Мадзі, як мяне сустрэлі на Антокалі.

— А можа, ваш гурток адзіп з такіх, якімі кіруе набожная пані з Антокалю? Дык дзякую за ласку. Мпе гэта не патрэбна.

Мадзя расказала, што іх гурток — па сваім напрамку — сацыялістычны. А ў адносінах да рэлігіі яны прытрымліваюцца прынцыпу вольпага сумлення кожнага чалавека, хаця большасць членаў гуртка — атэісты.

Усё гэта мяне зацікавіла, і я згадзілася пабываць у іх, паслухаць і, калі спадабаецца, далучыцца.

Дзеля кансшрацыі гурток збіраўся асобнымі груп-

камі. Наша дзявочая група збіралася ў беднай кватэры швачкі Кабылінскай, дачка якой была актыўным членам гэтага гуртка. Часамі паасобныя гурткі збіраліся на агульны сход у вялікім пакоі нейкай установы, каб паслухаць лекцыі ці прамовы болып выдатнага дзеяча. Хто кіраваў усёй арганізацыяй, было невядома, аднак у нашу групу часта заглядаў гімназіст старшых класаў Мечыслаў Недзялкоўскі, той самы Недзялкоўскі, які пазней быў лідэрам ППС, рэдактарам газеты «Работнік» і паслом у польскім сейме. Загінуў ён ад кулі гестапаўцаў у час фашысцкай акупацыі Полынчы.

У нашым гуртку вывучаліся палітэканомія, гісторыя сацыялістычнага руху, папулярызаваліся творы Маркса і Энгельса, слухалі лекцыі па гісторыі мастацтва і інш.

Пад час агульных збораў выстаўлялася на скрыжаванні бліжэйшых вуліц варта, каб у час папярэдзіць, калі б, пранюхаўшы пра наш сход, уздумала наляцець паліцыя. Раз, яшчэ ў самым пачатку сходу, калі меліся праслухаць лекцыю адваката Урублеўскага, зазваніў тэлефон.

— Разыходзьцеся па адным, па двое! — скамандаваў Недзялкоўскі.— Паліцыя напала на след і ўжо знаходзіцца ў суседнім квартале.

Паспелі разбегчыся, і паліцыя црыйшла ў апусцелы пакой.

A то сабраліся былі ў адным доме на глухой вуліцы Сніпішках. На стале стаялі шклянкі з астылай гарбатай, самавар, пара бутэлек ад віна. Звычайная вечарынка — і толькі. А тым часам мы слухалі даклад гімназіста Ваявудскага на антырэлігійную тэму «Аб «непагрэшнасці» рымскага папы». Даклад ужо падыходзіў да канца, калі прыбег ганец: «Паліцыя блізка!» Кінуліся праз чорны ход у агароды і рассыпаліся ў розныя бакі. Некалькі чалавек, у тым ліку

і я, трапілі ў нейкі сад, абгароджаны высокім плотам. Ноч цямнюсенькая, з неба плюецца ў вочы імжака, Куды дзецца? Як знайсці выхад з гэтага саду?

— Хлопцы, не пакідаць дзяўчат! — хтосьці гукнуў прыцішаным голасам.

Каля мяне апынуўся Ваявудскі, схапіў мяне ўполы і падсадзіў на плот.

— Чапляйся!

Я павісла на руках, грэбаючы нагамі і дарэмна' шукаючы для іх апоры. За мной ускочыў на плот Ваявудскі і дапамог спусціцца на другі бок плота. Узяўшыся за рукі, зноў пабеглі ўпоцемку праз нейкія лехі, барозны, чапляючыся нагамі за нейкія карэнні і падаючы на мокрую зямлю. А калі выбраліся на другую, ужо асветленую ліхтарамі, вуліцу і глянулі адзін на аднаго — пакаціліся са смеху. Ну і выгляд жа быў у нас. Завэзганыя, запэцканыя, у гразі рукі, твар, вопратка парваная... Як жа ісці праз горад у такім выглядзе? Ну, але што ты зробіш! Па адным, па двое, прабіраючыся цёмнымі завулкамі, дабралісятакі дамоў.

Выкладчыка рускай літаратуры і гісторыі Гурскага, шчыра адданага «царю-батюшке», ніхто з нас не любіў. Высокі, чарнявы, худы, з лупатымі вачыма, асабліва калі ў злосці яны выкатваліся на лоб, ён быў проста страшны.

На зімовыя канікулы Гурскі задаў нам хатняе сачьшенне на вольную тэму па выбару. 3 вялікага спіска розных тэм мне спадабалася тэма «Жязнь — борьба». Пісала з запалам. Пачала з барацьбы ў прыродзе і перайшла да класавай барацьбы, не ўжываючы, аднак, гэтага забароненага тэрміну. Пісала пра падзел людзей на бедных і багатых, пра тое, што багатыя жывуць за кошт працоўных, пра барацьбу за 36

кавалак хлеоа, за права прыгнечанага народа «людзьмі звацца», за права на родную мову, за права на адукацыю. Расказала аб тым, як гінуць у барацьбе за гэтыя правы лепшыя сыны народа, і закончыла вершам «Лес рубят». He помню ўжо аўтара гэтага верша і з якога зборніка яго ўзяла. Памятаю толькі змест яго: сякуць лес, малады зялёны лес... Сосны старыя задумаліся панура... Аднак пройдуць гады, і на месцы высечанага лесу ўзрасце маладняк і грозна зашуміць сваім маладым лісцём.

Пасля канікул мы ўсе здалі свае работы. Праз два тыдні нрыпосіць Гурскі пашы работы, аналізуе іх, раздае сшыткі, ставіць у журнале ацэнкі. А майго сшытка няма, і ў журнале мая клетка пустая,— няма ацэнкі.

— А мая работа? — пытаю.

— Ага, вы зайдзіце ў настаўніцкую.

Іду. Ён, нічога не гаворачы пра маю работу, дае мне свой хатні адрас і кажа прыйсці да яго ўвечары. Пайшла.

  • — Сядайце.— Дастаў мой сшытак і хлопнуў ім па стале.— Ды вы рэвалюцыянерка, сударыня! Вы ведаеце, піто, калі я прадстаўлю ваша сачыненне ў педсавет, вас выганяць з гімназіі з воўчым білетам Але я ведаю, у якіх умовах вы жывяце і вучыцеся, і пашкадаваў вас. Вазьміце свой сшытак. Усё.

Схапіўшы сшытак, я разгарнула яго, каб паглядзець на ацэпку. Ацэнкі ніякай не было.

— А ацэнка? — пытаю здзіўлена.

— Як, вы яшчэ хочаце, каб я паставіў адзнаку за такое сачыненне?

— А што ж, я задарма напісала цэлых паўтара сшытка? Ну хоць скажыце, якую адзнаку заслугоўвае мая работа.

1 Выгнаць з воўчым білетам — г. зн. без права паступлення ў іншую гімназію.

Прызадумаўся крыху і кажа:

— Сказаць па праўдзе, за развіццё думак і ізлажэнне іх — пяць, а за рускую мову — два. Думаеце не па-руску.

Пазней нярэдка ў сваім сшытку я чытала рэцэнзію, напісаную чырвоным алоўкам: «Думаете не порусскп».

Іншым разам даў нам Гурскі класпае сачыненпе на тэму: «Любовь к родяне». Ніхто з нас не здагадаўся, што гэта была правакацыйная тэма. Ну і панапісвалі полькі пра любоў да сваёй паднявольнай Польшчы, літвінкі — да Літвы, а я — пра любоў да свайго прыгнечанага беларускага народа, які нясе сваю крыўду «на свет цэлы» і дамагаецца права «людзьмі звацца». Толькі некаторыя выказалі вернападданніцкія думкі. Але ні сваіх работ, ні ацэнак мы не атрымалі. Толькі пазней мы даведаліся, што Гурскі прад’явіў некаторыя з пашых работ на педсавеце, абвінавачваючы нас у крамольных настроях. Педагогі аказаліся перад гэтым фактам у вельмі няёмкім становішчы. Начальніца была ўстрывожана і вельмі незадаволена Гурскім, бо калі б гэта дайшло да вышэйшага начальства, дык прыйшлося б усім «інародцам» выдаць воўчыя білеты, ды і самую гімяазію маглі б закрыць. Трэба сказаць, што Няздзюрава была кабецінай дэмакратычных поглядаў. He ведаю, як ёй удалося, але гэту справу яна неяк уладзіла.

Ну. але і Гурскаму не пашанцавала. Пры пераходзе ў сёмы клас на экзамене па гісторыі ўсе вучаніцы пачалі правальвацца. Нават тыя, якія вучыліся на залаты медаль, мямлілі нешта недарэчнае. Скандал быў вялікі. Але ўсім нам без выключэння паставілі тройкі, а Гурскага замянілі на другі год вельмі добрым педагогам прагрэсіўна-дэмакратычных поглядаў Радкевічам.

Кепская справа была з аплатай за права навучан-

пя ў гімназіі. Трэба было ўносіць na 6Ö рублёў кожнае паўгоддзе, гэта значыць за год — двухгадовую заріілату бацькі. Прызнацца, я і не думала старацца дзе-небудзь дастаць такія грошы. Дарэмная справа! Хто мне іх дасць і за якую ласку? Але як толькі прыходзіць апошні тэрмін паўгадовага ўзносу, мпе паведамляюць у капцылярыі: «За невнесенне платы за право учення вы не допускаетесь в классы». Нічога не зробіш... Адпак я кожны дзень прыходжу ў гімназію. Звапок. Дзяўчаты ідуць у клас, а я машчуся сярод паліто.ў раздзявалыіі і чытаю. На перамене прыбягаюць сяброўкі, кажуць, што было на ўроку, што задана па дом, я запісваю ў дзёнпік. I пакуль ідзе наступны ўрок, я рыхтую заданне. Разам з усімі вяртаюся дадому. Так праходзіць тыдзень, другі. Гардэробшчыцы на мяне паглядаюць і перашэптваюцца паміж сабоіі. Вельмі цёпла і сардэчна адносіліся да мяне сяброўкі. На трэці тыдзень сыходзіць у гардэробную мадам-дзелавод:

— Можаце ісці ў клас,— абвяшчае мне.

— Я ж яшчэ не ўнесла плату,— кажу.

— Усё ўжо зроблена.

— А хто ўнёс?

— Гэта не ваш клопат. Ідзіце ў клас.

Нераскокваючы праз дзве-тры прыступкі, імчуся на другі паверх. Радасным «ура» сустракае мяне ўвесь клас. Праз далікатнасць ніхто не пытае, скуль узяліся грошы на аплату. Першы раз я ткі даведалася, што нейкая іудэйская абшчыпа заплаціла за мяне, а хто за ўвесь апошні час майго навучання плаціў, даведалася толькі праз два гады пасля гімназіі.

...24 лістапада, у дзень сваіх імянін, начальніца давала баль для сваіх вучаніц.

У 1914 годзе, калі я адбывала ў Вільні курсавую

практыку, выклікала мяне да тэлефона незнаёмая гімназістка і запрасіла ад свайго імя на традыцыйны баль. Екацярына Платонаўна звярнулася да вучаніц з просьбай, каб на гэты раз, запрасілі былых яе вучаніц. Гэтай незнаёмцы параілі знайсці мяне і запрасіць на баль. 3 радасцю я ішла па пратоптаных дарожках. Нават каўзанулася з разбегу на гладкім паркеце, успамінаючы былое. Екацярына Платонаўна знайшла мяне сярод натоўпу і запрасіла ў свой пакой, дзе ўжо стаялі на стале два прыборы і пачастунак. За шклянкай гарбаты і кілішкам лёгкага віна яна мяне распытвала пра маё жыццё і вучобу на курсах.

— Я заўсёды з цікавасцю назірала за вамі,— кажа Екацярына Платонаўна,— шчыра любіла вас, але, самі разумееце, тады я не магла выявіць свае цёплыя адносіны да вас, вылучыць вас сваёй сімпатыяй. Я павінна да ўсіх аднолькава адносіцца і толькі panep магу вам пра гэта сказаць.

Мяне ўзрушылі яе словы.

— Скажыце, Екацярына Платонаўна, хто плаціў за маю навуку?

Яна крыху памаўчала, усміхаючыся, і кажа:

— Мяне прасілі не гаварыць вам. Ну, справа мінулая, і думаю, цяпер магу сказаць: Лёля Мушнікава.

— Лёля? — здзівілася я і ад сораму патупіла вочы. (Значна пазней я даведалася, што Лёля толькі палову належнай сумы ўносіла за мяне, а рэшту Няздзюрава ад сябе дакладала, але пра гэта яна змоўчала.)

Лёля — мая аднакласніца, адна з лепшых вучаніц, якая вучылася на залаты медаль. 3 першых дзён мы з ёй пасябравалі. Хутка я даведалася, што яна дачка нядаўна памёршага генерала. He раз бачыла праз акно яе матку, вельмі прыгожую элегантную даму ў жалобе. На Росе яны мелі ўласны двухпавярховы

асабняк, які стаяў на ўзгорку сярод вялізнага саду. Даведаўшыся пра гэта, я неяк ахаладзела да Лёлі і аддалілася ад яе. Колькі разоў Лёля запрашала мяне да сябе і нават крыўдзілася, што я бываю ў суседнім з імі доме, а іх дом абмінаю.

— А што я за кампанія для цябе? — даволі дзёрзка адказвала.— Гліпяны гаршчок генеральскаму катлу не пара.

I вось цяпер на гімназійным балі я даведваюся, што гэты «генеральскі кацёл» два гады дапамагаў «глінянаму гаршку». Лёля плаціла за маю навуку і так, каб я аб гэтым яе ведала. Ці ж не было ад чаго мне патупіць галаву ад сораму? Адразу ўспомніліся ўсе гады вучобы.

Ледзь дачакаўшыся раніцы, я пабегла на Росу, каб падзякаваць Лёлі і яе матцы, але запозна ўжо: яны некуды выехалі, і я сустрэлася з Лёляй аж праз 35 гадоў.

...Яшчэ перад веснавымі экзаменамі мне прапанавалі рэпетытарства ў прыватным інтэрнаце пані Клачкоўскай узамен за лоўнае ўтрыманне, аднолькавае з дзяўчатамі, якія жылі ў інтэрнаце. 3 першых дзён новага навучальнага года я перайшла ў інтэрнат, падзякаваўшы прэлату за дапамогу ў мінулым годзе. У інтэрпаце было 17 дзяўчат. Маім абавязкам было дапамагаць ім у падрыхтоўцы ўрокаў. Калі б хто з іх прынёс у дзённіку двойку, гэта была б і мая двойка і пагражала б мне звальненнем з інтэрната. За свае ўрокі я магла засесці ў калідорчыку толькі пасля таго, як усе лягуць спаць. I хаця мае падапеч ныя двоек не прыносілі, аднак пані Клачкоўская была мною незадаволена, і вясной, месяцы за два да экзаменаў, яна выгнала мяне з інтэрната.

У новых умовах жыцця, пры такой нагрузцы, мне

ўжо цяжка было актыўна наведваць заняткі ў гуртку моладзі. Адышла я і ад беларускай самадзейнасці. Аднак наведвала ў вольны час рэдакцыю «Нашай нівы», якая знаходзілася ў суседнім доме, і беларускую кнігарню, якая адкрылася на рагу Завальнай вуліцы і Малой Пагулянкі. Цікава было слухаць шсьменпіка Каруся Каганца. Заўсёды ў даматканым каптане і ботах, нізенькі, гарбаты, з доўгімі аж да калспяў рукамі і тонкімі, празрыстымі пальцамі, ёп меў непрыгожы выгляд. На вялікім прадаўгаватым твары рэдзенькая чорная бародка і вусы, з-пад якіх выглядаюць рэдкія і вялікія зубы. А ў празрыстых, бы крынічная вада, вачах — уся душа гэтага чалавека. Столькі дабраты. столькі пяшчоты, пранікнёнасці, столькі яснага, спакойнага ззяння ў іх! Глядзіш на яго, слухаеш яго спакойны голас, і, здаецца, прыгажэйшага, лепшага чалавека не знойдзеш нідзе. Ад яго ліецца ў тваю душу такі ж спакой, яснасць, і ты сам становішся лепшы, чысцейшы, свяжэйшы, быццам пасля купапня.

Заўсёды бадзёры, вясёлы настрой прыпосіў з сабой Ядвігін Ш. Прыгожы, сярэдніх гадоў мужчына, таксама як і Каганец, у саматкапай сівой суконпай вопратцы, але значна навейшай, добра пашытай, выглядаў на сярэдняй рукі панка. Забаўляў нас цікавымі навінамі, гісторыямі, смешнымі анекдотамі.

Пад несамавітым абліччам Змітрака Бядулі крылася падзвычай прыгожая душа. Пра што б ён ні гаварыў, здавалася, слухаеш журчанпе ручайка перад усходам сонейка ў вясновую раніцу, адчуваеш водар маладзенькіх лісточкаў бярозы. Сголькі было ў ім пранікнёпай задушэўнасці. I цяпер, калі думкі крануцца памяці майго сябра, я перачытваю яго «Абразкі», якімі ён дэбютаваў у літаратуры, і голас яго, пяшчотны і шчыры, зноў гучыць, будзячы ўспаміны, вобразы перажытага.

Часамі заглядваў па пекалькі хвілін і Алесь Бурбіс. Зімой і ўлетку заўсёды ў лёгкім, моцйа паношаным паліто, з абрындзанымі калошамі цёмна-шэрых нагавіц, нядбайна завязаным галыптуку пад каўнерыкам далёка не свежай чысціпі. Рыжаватыя валасы расчасаны пасярэдзіне на прабор, такія ж рыжыя бровы і невялічкія вусы. Ён мала гаварыў, заўсёды некуды спяшаўся. Я даведалася, што ён пе так даўно вярнуўся з астрога, дзе праседзеў тры гады за рэвалюцыйную дзейнасць.

У Вільні сярод рабочых, рамеснікаў, іпвачак віленскіх прадмесцяў Бурбіс арганізоўвае палітпрасветныя гурткі, беларускі хор, да кіраўніцтва якім запрашае Людаміра Рагоўскага, ставіць беларускія споктаклі і наладжвае першую беларускую вечарыну 12 лютага 1910 г., на якой мне пашчаслівілася быць.

Аднойчы Бурбіс запрасіў мяне на заняткі нелегальнага гуртка рабочай моладзі. Гурток збіраўся ў яго не вельмі ўтульным і цеспьш пакойчыку, калі не памыляюся, дзесьці далёка на Зарэччы. Жыў ён адзінока і вельмі бедна. Відаць, пе раз быў і галодны, і халодны.

На адным з такіх заняткаў Бурбіс расказаў нам, што яшчэ ў 1902 годзе была арганізавана першая беларуская сацыялістычная партыя «Беларуская Рэвалюцыйная Грамада». Яе мэтай было змаганне за сацыяльна-нацыянальнае вызваленне працоўных, Дзейнасць гэтай Грамады пакіроўвалася галоўным чынам на вёскі, куды менш даходзілі ідэі сацыялізма, чымся ў гарадах да рабочых. Члены Грамады хадзілі з вёскі ў вёску, вялі гутаркі з сялянамі, раздавалі лістоўкі і пракламацыі.

Бурбіс даручыў мне кіраваць нелегальным гуртком швачак і хатніх работніц. Я тады не мела практыкі, каб самастойна кіраваць такім гуртком, таму Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя пад-

рыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Змест іх быў палітычна-адукацыйны, аднак папісаны яны былі мовай мала зразумелай для маіх слухачак, ды і мне самой не раз цяжка было вытлумачыць некаторыя мясціны. I таму гэтыя рэфераты не цікавілі гурткоўцаў. Злавіць Бурбіса, каб пагутарыць з ім пра мае цяжкасці — нялёгкая была справа. I тут прыйшла мне на дапамогу Цётка. Яна давала больш даступны матэрыял для гутарак, параіла чытаць мастацкую літаратуру: урыўкі з Чарнышэўскага «Что делать?», творы Багушэвіча, Купалы, Коласа і інш. У мяне крыху жывей пайшла работа, ажывіліся гутаркі, і цікавей стала працаваць.

Пазней Алесь Бурбіс актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве Савецкай Беларусі як намеснік наркома замежных спраў. Памёр Бурбіс у 1922 годзе ад сухот, пражыўшы толькі 40 год. Газета «Савецкая Беларусь» (№ 63 ад 22.IV. 1922 г.) пісала:

«Беларусь! Пакрыйся сёння жалобай і йдзі на свежую магілу, у якой без пары зляглі косці твайго вернага — аж да скону, твайго чыннага аж да апошніх сіл сына і змаганніка .за тваё адраджэнне — Алеся Бурбіса...

...Усю сваю веру, надзеі і імкненні ахвяраваў Алесь Бурбіс справе твайго, Беларусь, вызвалення. Усе свае сілы аддаў на службу табе. I верным астаўся табе аж да скону...

Слёзы кахання, слёзы вялікай і вечнай падзякі хай сёння акропяць магілу Алеся Бурбіса, а з глыбі сэрцаў нашых хай вырвецца: Вечная памяць Яму!»

Але вярнуся да пані Клачкоўскай і да жыцця ў гімназіі. У першай чвэрці выпускнога класа выдалі нам невялічкія друкаваныя бланкі, у якіх трэ было адказаць на 4 пытанні і з подпісам, завераным баць-

камі ці апекуном, вярнуць у канцылярыю гімназіі. Я і напісала адказы:

  1. Веропсповедованііе — рнмско-католнческое.
  2. Сословне — крестьянка.
  3. Нацнональность — белоруска.
  4. Родной язык — белорусскнй.

Дзённік кожную суботу падпісвалі перш Раўкоўскі, пасля Давякоўскі, і ў гэты ўжо час — Клачкоўская. Аднак падпісаць анкету Клачкоўская адмовілася.

— Што гэта яшчэ за выдумкі такія? Скуль гэта ўзяліся якіясь беларусы і нейкая беларуская мова? Раз вы каталічка — значыцца і полька. Ніякай беларускай мовы не існуе. Вы ж па-польску гаворыце.

— Так,— кажу,— з вамі я гавару па-польску, з настаўнікамі ў гімназіі — па-руску, з нашай немкай — па-нямецку, дома зроду мае дзяды і прадзеды і я з бацькамі — толькі на сваёй роднай мове гаварылі — па-беларуску. Рэлігійная прыпалежнасць — гэта адно, а нацыянальная — зусім іншае. Французы, італьянцы па рэлігіі — католікі, аднак палякамі сябе не называюць.

— Скуль вы, такая разумніца, узяліся?

— 3 беларускай вёскі.

— He падпішу! Вазьміце другую картку і напішыце, як належыць.

— Ну і не трэба! Такой бяды! — прамармытала я, забраўшы анкоту.

Зоська Трынькоўская была вялікім мастаком падрабляць розныя почыркі і подпісы. Бывала, перад урокам так выведзе на класнай дошцы подпіс Гурскага ці Жэмайціса, што тыя аж самі сабе не вераць, што гэта не яны распісваліся на дошцы. Я і звярнулася да Зоські з просьбай замяніць мне «апякунку». Зоська паставіла ў анкеце подпіс Клачкоўскай, і найлепшы эксперт прызнаў бы аўтэнтычнасць подпісу.

Праз пекалькі дзён пасля здачы анкеты затрымлівае мяне перад уваходам у клас Екацярына Платонаўна і пытае:

Скажыце мне, галубка, якой вы нацыянальнасці?

— Беларуска.

— А родная мова ў сям’і?

— Заўсёды толькі па-беларуску паміж сабой гаворым.

— Вы наведвалі ўрокі польскай мовы і літаратуры?

— Так, наведвала.

— Дык вось, мілая, вам няможна больш наведваць гэтыя ўрокі,— кажа тонам нейкага жалю ці смутку.

— Чаму?

— Бо гэтыя ўрокі дазволены па жаданню бацькоў толькі для вучаніц польскай нацыянальнасці.

— Ну што ж... Шчыра кажучы, мне гэта і на руку. Я ж толькі поччу магу рыхтаваць свае ўрокі, a тут трэба і шмат чытаць, і сачынепні нісаць па польскай літаратуры. Цяпер будзе крыху вальней. А летам я здолею і самастойна іх нагнаць.

— Але і закон божы вы ўжо не маеце права адказваць на польскаіі мове.

— А як?

— Па-руску ці па-беларуску.

— Вось добра! — аж усцешылася я.— Буду адказваць па-беларуску.

— А падручнікі ёсць па беларускай мове?

— He, няма. Але ж я магу на любой мове, якую ведаю, прачытаць, а расказаць па-беларуску.

— Ну, гэта ўжо дагаварыцеся з ксяндзом-капеланам, па якой мове вам адказваць, толькі па-польску ўжо нельга будзе.

Такое самае папярэджапне атрымала і літвінка

Юрак (Гэля Юрашайціс). Рашылі мы з ёй на ўроках закону божага адказваць кожная на сваёй роднай мове.

На другі дзень кліча мяне ксёндз Мілкоўскі і прапапуе псрапісаць анкету. Ён, бачыце, зрабіў для мяне вялікую ласку: неўзаметку выкраў маю анкету і чысты бланк, каб я выправіла сваю памылку ў адказах на пытанні аб нацыянальнасці і роднай мове.

— Ніякай памылкі там няма,— кажу,— я напісала так, як яно ёсць. Нашто я буду маніць?

Пачаліся спрэчкі, як і з Клачкоўскай, толькі ў болып спакойным топе.

— ІІу, добра,— кажа капелан,— хай сабе нацыянальнасць так і застанецца, але аб роднай мове абавязкова трэба напісаць «польская», бо інакш вам нельга будзе адказваць па ўроках на польскай мове.

— А мне начальніца сказала, што я магу адказваць на сваёй роднай мове, а маніць у анкеце грэх.

Капелан рэзка павярнуўся і пачаў хаваць анкеты.

Мы ведалі, што ён пі слоўца не разумее па-літоўску. Юрак папярэдзіла нас, піто будзе па-літоўску гаварыць на ўроках усялякую бязглуздзіцу, і пераказала нам змест свайго «адказу», каб мы маглі сачыць за ёю.

Пачынаецца ўрок.

— Юрашайціс! — выклікае ксёндз.— На якой mo­bb будзеце адказваць урок?

— На літоўскай.

— Прашу.

I Юрак пачынае: «Мы дзівімся, чаму вы пайшлі ў ксяндзы. Ксяндзам жа нельга жапіцца. Няўжо вы дагэтуль нікога не пакахалі? Паглядзіце на нас, якія мы ўсе маладыя, прыгожыя, вясёлыя. Няўжо ніводная з нас вам не падабаецца?..»

Капелян ківае галавою і пацвярджае: «Так... Так... Добра... Ага!..» Лопнуць можна было ад смеху. Юрак

аж пачырванела ад напружанасці, каб не засмяяцца, нлечы яе ўздрыгвалі, але ткі да канца вытрывала.

— Ну, досыць будзе! — перапыніў ксёндз і паставіў у журнал пяць.

— А Мядзёлка на якой мове будзе адказваць?

— На беларускай.

— Я не разумею па-беларуску,— рэзка заявіў.

— Калі вы разумелі па-літоўску, дык тым больш зразумееце па-беларуску,— кажу,— бо беларуская мова належыць да сям’і славянскіх моў, як руская і польская, і хто жыве ў нашым краі, той не можа не разумець нашай мовы.

— А я не разумею і не прыму адказу на гэтай мове. Калі так, адказвайце па-руску.

— He, па-руску я не буду адказваць.

— Чаму ж гэта?

— Бо гэта прымус, бо гэта адна з форм нацыянальнага ўціску. Хоць і палякі знаходзяцца пад нацыянальным уціскам, аднак яны могуць вывучаць сваю мову і літаратуру, могуць вам адказваць урок на роднай мове. А чым горшыя мы, беларусы? Буду адказваць па-беларуску.

— Я адмаўляюся прымаць адказ на вашай мужыцкай мове.

— Ну і пе трэба! Такой бяды! — і села на сваё месца.

Такой бяды... А бяда і пачалася. Кончылася першая чвэрць і другая, пачынаецца трэцяя, а ў журнале ніводнай адзнакі ў мяне няма па гэтаму прадмету. Занепакоілася і начальніца.

— У чым справа? Што там у вас з ксяндзом выйіпла? Чаму ён вас не выклікае?

Я ёй расказала, што ў нас выйшла, і як адказвала ўрок Юрак.

— Чаму ён прымае адказ на літоўскай мове, не разумеючы ні слова, а па-беларуску не хоча? Юрак

рознае глупства пляце яму ў вочы, і ён ставіць ёй пяцёркі, а мяне не хоча выклікаць.

— Вы разумееце,— заклапочана гаворыць Екацярына Платонаўна,— што без гадавой адзнакі па закону божаму вас нельга будзе дапусціць да экзаменаў?

Так, я гэта разумела, але падпарадкоўвацца яго капрызу не хацела. Гэта ўжо прымус не толькі з боку царскай улады, але і з боку польскіх паноў-эндэкаў.

— Вось найшла каса на камепь...— паціснула плячыма Няздзюрава і ў задуменні пайшла ў свой кабінет.

Нашаніўцы ведалі гэту гісторыю з анкетамі і мой капфлікт з ксяндзом Мілкоўскім.

— Трымайся,— раілі яны мне,— не здавайся! Нам трэба змагацца за свае правы. Калі не дапусцяць да экзаменаў, мы цябе не пакінем. Знойдзем сродкі і пашлём цябе за граніцу дакончыць адукацыю. А тады ў газетах мы падымем шум вакол гэтай справы і добра насолім Мілкоўскаму.

Падыходзяць выпускныя экзамены. Што будзе са мной? Дапусцяць да экзаменаў ці не? Іду з гэтым пытаннем да пачальніцы. Япа моцна задумалася, барабанячы пальцамі па стале, а пасля сказала мне прыйсці да яе праз тыдзень.

— Прыходзь на экзамены,— кажа мне праз тыдзень,— і адказвай так, як заўсёды да гэтага адказвала.

Як там яна ўладзіла гэту справу — не ведаю. Але я зрабіла так, як яна сказала. Пабаялася лезці на ражон. Хто ведае, ці ўдасца нашым выратаваць мяне з бяды? Самі ў рэдакцыі галаднавата жывуць, у латапых нагавіцах ходзяць. Дзе ім знайсці такія сродкі, каб мяне за граніцу паслаць?..

Скончыліся апошнія экзамены. Пад час урачыстага акта выдалі кожнай выпускніцы атэстат, павін-

шавалі нас. Цёпла развітаўшыся з Екацярынай Платонаўнай і пастаўнікамі, мы назаўсёды пакінулі сцены гімназіі, пайшлі па нялёгкіх жыццёвых сцежках.

Праз сорак год я наведала свой любімы горад, і ўжо не Вільню, а Вільнюс. 3 вакзала пайшла па Вастрабрамскай вуліцы, каб у першую чаргу прывітаць той будынак, дзе некалі знаходзілася наша гімназія. Вось брама дома № 9. Пасярод двара яшчэ застаўся след невялічкага скверыка. Пастарэлыя высокія дрэвы, сведкі нашых гульняў і вясёлага дзявочага смсху. Дзверы галоўнага ўвахода, а ў правым крыле — у пашу раздзявальню. Што там цяпер, у гэтых маўклівых сцепах? Слёзы затуманілі вочы.

Нізкі паклон вам, мілыя сэрцу сцены, дзе прайп(лі лепшыя гады майго юнацтва! Светлая памяць табе, добрая жанчыпа Екацярына Платопаўна, і лепшым настаўнікам пашым.

ПЕЦЯРБУРГ.

ПЕРШАЯ ПАСТАНОУКА «ПАУЛІІІКІ»

Gaudeamus igitur, guvenes dum sumus.

G т a p ы студэнцкі г i мн

Восень 1912 года. Глыбоцкі аптэкар Аўгустоўскі сам праііанаваў мне пазыку, каб я магла паехаць далей вучыцца. I вось я ў Пецярбургу на Вышэйшых камерчаскіх курсах.

Яшчэ ў Вільні чула я, што там ёсць студэнцкія арганізацыі, якія дапамагаюць бяднейшым студэнтам знайсці заробак, а ў цяжкую хвіліну могуць і грашовую пазыку даць. Шукаць гэтыя арганізацыі трэба ў студэнцкай сталовай на Забалкапскім праспекце,

  1. Да часу спыніўшыся ў знаёмых, я пайшла шукаць гэтую сталоўку.

3 раздзявальні трапіла ў вялікую залу, сцены якой былі пабелены ваппай. Уздоўж сцен расстаўлены простыя сталы, кожны на 10—12 асоб. На пярэднім плапе пакрыты сукном доўгі стол з газетамі і часопісамі на рускай, польскай, літоўскай і беларускай мовах. Направа ад гэтага стала — буфст і кухня, дзе выдаюць абеды па талонах, купленых у касе. Тут можна паабедаць і за 15 капеек, а хто мае грошы, можа дазволіць сабе абед не горшы, як у добрым рэстаране.

Сталоўка была арганізавана студэнцкай касай узаемадапамогі, членамі якой былі большасць палякаў, меншасць складалі беларусы і літоўцы. Па палітычных поглядах уся студэнцкая моладзь была вельмі разнамаснай: тут былі і прадстаўнікі залатой моладзі, белападкладачнікі — польскія эндэкі, і хрысціянскія дэмакраты, і сацыялісты. Калі адбываліся выбары праўлення касы і сталовай камісіі, то на другі дзень студэнты, нікога не пытаючыся, а толькі глянуўшы пры ўваходзе на суіірацьлеглую сцяну, ведалі, якая палітычная групоўка ўзяла верх: калі там вісіць вялікі крыж — значыцца, кіраўніцтва захапілі эндэкі і хрысціянскія дэмакраты, няма крыжа — значыцца, на чале стаяць сацыялістычныя групоўкі. Аднак, якая б групоўка ні стаяла на чале, адзін член праўлення быў нязменны. Гэта быў вечны студэнт Кміта.

Ужо немалады, невялічкага росту, худзенькі, крывабокі — адно плячо вышэй другога — Кміта быў вядомым сярод студэнтаў дзеячам па дапамозе бедным студэнтам. Калі б ні прыйшоў у сталоўку, яго заўсёды пабачыш на адным і тым жа месцы. To ён запісвае нешта ў сваю кніжачку, вядзе рахункі, то бегае дробнымі крокамі паміж сталамі і гаворыць то

3 адным, то з другім. Усе яго паважалі за чулаё cap­ita, за лагодны, спакойны тон, за пястомную дзейнасць. He было ніводнаГа сярод студэнтаў, якому б ён не знайшоў працы ці не аказаў грашовай дапамогі. Праз некалькі дзён ён і мне знайшоў урок у багатай удавы купчыхі Елісеевай за пакой, ранішнюю і вячэрнюю гарбату з булачкай. Наколькі ён быў дбайны аб сваіх падапечных, сведчыць наступны прыклад.

У зімовыя канікулы апусцела сталовая, болыпасць студэнтаў раз’ехалася. Убачыўшы мяне ў сталовай, Кміта падбег і спытаў, чаму я не еду дамоў. Я адказала, што не маю грошай на дарогу. На другі дзень ён выдаў мне са студэнцкай касы 25 рублёў і загадаў зараз жа выязджаць.

У першыя дні я са сваёй міскай садзілася за стол, за якім бачыла сваіх сяброў з нелегальнага гуртка ў Вільні ці студэнтаў-беларусаў. Але аднаго разу, не пабачыўшы нікога з іх, я села на першае вольнае месца, якое трапілася на вока. Праз хвіліну падыходзіць да мяне нейкі хлопец і кажа:

— Чаму вы селі за гэты стол?

— Як гэта — чаму? — здзіўлена адказваю.— Вольнае месца, я і села.

— Вы, наколькі я заўважыў,— не належыце да нарадовай дэмакратыі?

— He. А чаму вас гэта цікавіць? — падазропа пытаю.

— Бо я вас бачыў перш за сталом сацыялістаў, пасля сярод хрысціянскіх дэмакратаў, а цяпер за сталом эндэкаў. Ці вы так часта мяняеце свае погляды, ці наогул беспрынцыповы чалавек?

— Я мяняю не свае погляды, а стол, за якім ёсць вольнае месца,— адказваю ўжо злосна, думаючы, што шпік мяне выпытвае.— I наогул, якая вам справа да таго, дзе я саджуся’і1

— Вы не гневайцеся. Бачу, што вы яшчэ не ведаеце нашых тут звычаяў. Кожная палітычная групоўка мае свой стол, і ніхто не садзіцца за чужы стол. Белападкладачнікі могуть вас прыняць, а могуць і пакрыўдзіць, ды і свае могуць глянуць на вас коса, думаючы, што вы перакінуліся да другіх. Я проста хацеў вас папярэдзіць, і прабачце, калі няўдала гэта зрабіў.

— Дзякую вам! I вы прабачце за мой тон. Ca­ri раўды, я не ведала гэтага.

Я даела суп, стоячы каля свайго стала. Гэта сталовая была своеасаблівым студэнцкім клубам, дзе вяліся цікавыя гутаркі, гарачыя спрэчкі на палітычныя, навуковыя тэмы, пра мастацтва. Тут пачуеш навіны з грамадска-палітычнага жыцця, тут апавяшчалася пра месца і часе сходаў, лекцый. Тут паўставала ініцыятыва стварэння новых арганізацый, суполак; тут час ад часу адбываліся вечары танцаў, дзе юнакі спаборнічалі паміж сабой у розных замыславатых фігурах мазуркі, а дзяўчаты ў наладжванні арыгінальных значкоў для катыльёна.

У гэты час ужо існаваў пры Пецярбургскім універсітэце Беларускі навукова-літаратурны гурток пад кіраўніцтвам прафесара Розенфельда. У гэты гурток апрача студэнтаў універсітэта ўваходзілі студэнты політэхнічнага, Горнага інстытутаў і іншых вышэйіпых навуковых устаноў. Мэтай гуртка было — «навуковае пазнанне духоўнага грамадзянскага жыцця беларускага народа, яго мовы, літаратуры, народнай творчасці, этпаграфіі, статыстыкі, народнай гаспадаркі...» (Са справаздачы гуртка, дасланай у газету «Наша ніва».) Вялікі працоўна-творчы ўздым у студэнтаў выклікаў ліст праф. Пагодзіна да гурткоўцаў. У № 31 «Наіпай нівы» за 2 жніўня 1913 г. змешчапы ўрыўкі з гэтага ліста:

«Вашы старанні падняць нацыянальную свядо-

масць оеларускага народа вызываюць у мяне самую гарачую сімпатыю... Над гэтым трэба працаваць дзеля таго, што для народа ue можа быць культурнага развіцця паміма свядомасці аб сваёіі нацыянальнай самабытнасці... Я вітаю працу беларускай моладзі, якая кіруецца да нацыянальнай асветы беларускага народа... Дзеля гэтай ідэі варта жыць!»

3 псршых дзён я адчула, што ў сваім развіцці моцна адстаю ад многіх таварышаў, што не магу актыўна ўдзельнічаць у гутарках і спрэчках, бо не хапае натрэбных для гэтага ведаў. I я рашыла сур’ёзна запяцца самаадукацыяй. Хоць і без таго мой дзень быў пасычаны працай, аднак гадзіны 2-3 у дзепь я праводзіла ў чытальным зале Публічнай бібліятэкі. Якога-небудзь стройнага плана маіх заняткаў па самаадукацыі не было, ніхто імі не кіраваў. Пачую гутарку ў сталовай на сацыяльныя тэмы, параіць хто якую кнігу, і я чытаю Бебеля, Маркса; завядуцца спрэчкі пра эмансіпацыю жанчын — я бяру кнігі па жаночаму нытапню; а там зацікавіць гісторыя філасофіі, гісторыя мастацтва. Кожную нядзелю то разам з таварышамі-мастакамі, то адна паведвала Эрмітаж, Рускі музей, які ў той час называўся музеем Аляксандра III.

А па суботах вечарамі беларуская моладзь збіралася на кватэры прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы на 4-й ліпіі Васільеўскага вострава. Нас прыветна вітаў сам прафесар — сівенькі, невялічкага росту, тоўсценькі, кругленькі, з выпуклымі сінімі вачыма на румяным твары.

Прафесар займаў даволі вялікую кватэру ў шэсць пакояў. 3 пярэдняй мы ўваходзілі ў прасторную залу з мяккай мэбляй, абітай чырвоным плюшам. Справа ад круглага стала — піяніна, на сценах карціны з беларускімі краявідамі. Далей быў кабінет, сцены якога з нізу да верху застаўлены стэлажамі, поўнымі

кпіг. За кабінетам доўгі пакой сталовай, пасярод якой стаяў вялізны стол. Са сталовай дзверы вялі ў другую частку кватэры, дзе размяшчаліся кухня і яшчэ тры пакоі — спальпя прафесара, гаспадыні Пясецкай, а ў трэцім жьглі Япка Купала і пляменпік прафесара Гагалімскі.

Па суботах на кватэры Брапіслава Эпімах-Шыпілы можпа было спаткаць і людзей старэйшага пакалсппя — дзеячаў беларускай культуры: рухавага, са светлай бародкай мастака Язэпа Драздовіча, высокага, з шапкай сівых валасоў, па-дзіцячы наіўнага, збіралыііка беларускіх народных песепь Аптона Грыневіча, кампазітара Станіслава Казуру, Змітрака Жылуновіча. Тут слухалі Браніслава Тарашкевіча, які рабіў даклад: «Асновы беларускай граматыкі», іншым разам хто чытаў лекцыю па гісторыі ці эканоміцы Беларусі; Антон Грынсвіч знаёміў з повымі запісамі беларускіх народных песень; Драздовіч расказваў пра беларускі стыль старадаўпіх помпікаў архітэктуры, паказваў свае замалёўкі; Жылуновіч прыносіў падпольпую рэвалюцыйную літаратуру, гаварыў пра рабочы рух на заводах... Колькі тут было цікавага, колькі жывых думак выказана! Якія гарачыя спрэчкі кіпелі!

Заўсёды з пецярплівасцю чакалі прыходу Янкі Купалы. Ён у гэты час вучыўся на вячэрніх курсах Чарняева. Заняткі там канчаліся позна, і ён часамі з'яўляўся а гадзіпе 10—11 вечара. He вельмі гаваркі ў часе шумных спрэчак, заўсёды сур’ёзны, Я. Купала ўважліва прыслухоўваўся да выказаных думак, час ад часу надаючы кароткія і трапныя заўвагі. У часе застольнай бяседы станавіўся вясёлы і гарэзлівы. Сапраўдпым святам і асалодай для нас быў момант, калі ён чытаў нам новьтя вершы, якія пазней увайіплі ў зборнік «Шляхам жыцця». Роўпым, спакойпым голасам — хоць і пе падта важны быў з яго дэклама-

тар — чытае Купала паэму «Кургап». Гневам супраць паноў і князёў палаюць нашы вочы і адначасова гордасцю поўніцца душа за свайго гусляра-званара, «песня-дума» якога «хапала за сэрца». А калі чытаў «Прарока», дык мне здавалася, бачу нейкі арэол вакол яго галавы. Кожнае слова глыбока западала Ў ДушуСам аўтар вырастаў у нашым уяўленні ў волата-прарока, які сваім палымяным словам, звонам гусляў зваў за сабой.

К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця, К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям...

Змоўкне Купала, а ніхто не варушыцца і голасу не падае. Хто сядзіць, твар схаваўшы ў далоні, хто сумна ў няясную даль гляд.зіць, у каго рашучасцю гараць вочы...

— Э-эх! — хтосьці ўголас уздыхае, выказваючы ўзнятую ў сэрцы буру.

Толькі цяпер усе схамянуцца, абудзяцца ад чараў і загамоняць разам, імкнучыся перадаць свае думкі. Мы вучыліся змагацца, мы верылі, што зляціць сон з павек працоўнага народа, паўстане ён, як волат, скіне з плячэй сваіх ярмо няволі і пачне будаваць новае, вольнае, шчаслівае жыццё.

Калі ўжо ўдосталь нагаворымся, наспрачаемся, прафесар Шыпіла запрашаў нас да стала. Мы праходзілі ў сталовую, і тут вочы нашы разбягаліся. I чаго тут толькі не было! Ікра чорная і чырвоная, асятрына і балык, шынка вараная і вяндліна вясковая, грыбкі марынаваныя і рыжыкі салёныя — ды ці пералічыш усё, што вабіла нашы вочы і дражніла галодны страўнік!

3 кухні далятаў гоман: прытворна-сярдзітая жаночая лаянка і гарэзлівы смех хлапцоў. Праз хвіліну выбягаюць з кухні Купала і пляменнік прафесара Гагалімскі з талеркамі, відэльцамі і нажамі ў ру-

ках, а за імі ў.здагон Пясецкая, гаспадыня прафесара, сцёбаючы іх ручніком, скручаным у круцель. Хлопцы ўцякаюць, яна ганяецца за імі вакол стала. Гледзячы на гэту сцэну, мы паспешна расступаемся, каб часам і нам не ўляпіла па шыі ручніком, і ўсе смяёмся. Стаміўшыся, спыняецца Пясецкая і пачынае нам скардзіцца на сваіх дуронікаў-памочнікаў.

Нарэшце садзімся за стол і, выпіўшы па чарачцы віна, бяромся за смачныя закускі, з цяжкасцю стрымліваючы свой воўчы апетыт. Пакуль падсілкоўваемся, Пясецкая забаўляе нас цікавымі апавяданнямі з жыцця беларускай вёскі, аздабляючы сваю гутарку прыказкамі, прымаўкамі, а часам і врыпеўкамі. 3 вялікай прыемнасцю мы слухаем гэту пажылую, сімпатычную жанчыну, якая пакіпула аб сабе светлую памяць.

У Пецярбургу Янка Купала вельмі шмат працаваў. He здавальняючыся тымі ведамі, якія давалі яму курсы Чарняева, ён цэлымі днямі праседжваў у бібліятэках, а вечарамі, не раз прапускаючы заняткі на курсах, хадзіў у тэатры. Купала заканчваў пісаць «Паўлінку» і, рэч вядомая, мусіў вывучаць драматычпае мастацтва. Апрача гэтага, сустракаўся з рускімі літаратарамі і паэтамі. Таму мы, студэнты, не так часта бачылі яго сярод нашай грамады.

На адным з «суботнікаў» у прафесара Шыпілы студэнт Яўген Хлябцэвіч запрапанаваў арганізаваць беларускую студэнцкуіо касу ўзаемадапамогі, накшталт некаторых «зямляцтваў», Арганізацыйны сход адбыўся на кватэры выкладчыка політэхнічнага інстытута, у якога быў, дарэчы, склад выданняў суполкі «Загляне сопца і ў наша ваконца». Выбралі праўлеіше, на чалс якога стаў Хлябцэвіч. Каб закласці матэрыяльны фундамент, рашылі наладзіць беларускую вечарыну. Акурат перад гэтым Янка Купала закончыў сваю «Паўлінку» і прачытаў нам. Мы зага-

рэліся жадаппем яе паставіць. За аргапізацыю спектакля ўзяўся брат прафесара Уладзіслаў Эпімах-Шыпіла, вялікі энтузіяст тэатральнага мастацтва. Размеркавалі ролі:

Сцяпан Крыніцкі

Альжбэта

Паўлінка

Пранцісь Пустарэвіч

Агата

Адольф Быкоўскі

Якім Сарока

— студ. Душэўскі

— Вікторыя Кліковіч — Паўліна Мядзёлка — Ул. Этмах-ПІыпіла — яго дачка Клара — Леанід Адамовіч 1 — Лявон Заяц.

Гасцей, музыкаў ігралі студэнты Сушынскі, Каспяровіч з жонкай, Аляксюк, Бычкоўскі, Гагалімскі і іншыя.

У якасці рэжысёра быў запрошаны акцёр Александрыйскага тэатра Бэкін-Драздоў. Пачаліся рэпетыцыі, на якіх заўсёды прысутнічаў аўтар іі’есы. Мне доўга не ўдавалася сцэна з Якімам. Як ні мучыў мяне Бэкін-Драздоў, але калі трэ было горача сказаць «...і на векі вечныя любіць буду» або выканаць аўтарскую рэмарку: «Якім мацней нрыціскае яе к сабе і хоча пацалаваць, яна нібы бароніцца, а пасля хватае яго за шыю, і доўга горача цалуюццаі»,— у мяне гэта выходзіла ненатуральна, холадна. Пасля адной з чарговых няўдач Бэкін-Драздоў адазваў мяне ўбок і пытае:

1 Да мянс дайшлі чуткі, што пекаторыя, пабачыўшы ў кпізе «Янка Купала ў драматычных творах» фота Янкі Купалы з беларускімі студэнткамі і студэнтам універсітэта Леанідам Адамовічам, палічылі, што гэта Язэп Адамовіч, былы старшыня Саўнаркома БССР, і яго жонка Соф’я Сяргееўна Шамардзіпа ў маладосці. Сцвярджаю, што гэта абсалютная няпраўда. Памылка і тое, што я з’яўляюся прататыпам купалаўскай Паўлінкі. Магчыма, супадзепне майго імя з імем гераіпі купалаўскай камедыі паслужылі повадам да такіх памылковых меркаванняў.

— Скажыце, у сваім жыцці вы неражывалі падобныя моманты?

Агнём запалалі мае шчокі, вушы. Я маўчала, а ён далей:

— Я вас пытаю не для пустой цікавасці, мне як рэжысёру трэба гэта ведаць.

Я адмоўна пакруціла галавой і ледзь прашаптала: He...

— Я так і думаў,— шырока ўсміхнуўся ён. Затым накіраваўся да Купалы, і яны, паглядаючы на мяпе, шапталіся і ўсміхаліся.

Мне ледзь не да слёз стала крыўдна. Настрой упаў, працяг рэпетыцыі правяла без ігры, мармычучы пад пос свае словы. Урэшце заявіла, што я пе здолею сыграць гэтай ролі, псаваць п’есу не хачу, а таму трэба шукаць другую Паўлінку. Усе загаманілі:

— А хто ж будзе іграць? Сама вс'даеш, што сярод нас, апрача цябе, нікога пяма, хто б надыходзіў да гэтай ролі.

Спахмурнеў і Янка.

— Кінь глупства гаварыць! Калі захочаш, дык і сыграеш.

Усю ноч і наступпы дзень мутарна было на душы. Сама ведала, што цяжка зпайсці замену, пельга падвод.зіць таварышаў. Я ўжо шкадавала, што закапрызіла.

Увечары прыйшоў да мяне Янка, паўшчуваў мяне за капрызы і заседзеўся да позняга. 3 таго дня ён часценька пачаў прыходзіць да мяпо і зноў быў са мной звычайным хлопцам, які сваімі гутаркамі і паводзінамі насцярожваў мяпе і напамінаў першае з ім спатканне. А калі памкнуўся стаць у ролі Якіма, я абурылася:

— Ты што, прыходзіш рэпетыцыю праводзіць са мной, вучыць мяне цалавацца? Абыдуся без тваіх урокаў!

У наступную рэпетыцыю са злосці на яго і на рэжысёра я так правяла гэту злашчасную сцэну, што ўсе запляскалі ў далоні.

— Бачыў? На табе! — пераможна пазірала на Янку, а ён задаволена ўхмыляўся.

Апрача падрыхтоўкі «Паўлінкі» грэба было ўдзельнічаць і ў хоры, якім кіраваў літоўскі кампазітар Станіслаў Шымкус.

Апошняя генеральная рэпетыцыя адбылася ў касцюмах і грыме. Цяжка было дастаць андаракі і гарсэцікі для дзяўчат, нагавіцы і верхнюю вопратку для хлопцаў. Пра гэта загадзя падумалі: мабілізавалі ўсе свае сілы. Жанчыны дашывалі кашулі і фартушкі, сабралі сёе-тое сярод рабочых-беларусаў, частку прыслалі з вёсак. Шмат было спрэчак, як абуць Пранціся Пустарэвіча — у боты ці ў лапці. Большасць было таго погляду, што такі п’янчужка не можа быць у ботах. Прытым трэба ж было паказаць і «нацыянальны» абутак — лапці, так што і ыекалькіх хлопцаў-музыкаў абулі ў лапці.

Наступіў дзень выступлення ў клубе «Пальма», які знаходзіўся ў рабочым раёне. За некалькі дзён да спектакля амаль усе білеты былі распраданы сярод рабочых, служачых і студэнтаў, так што зала была паўнюсенькая. Шмат хто з публікі, што жадалі паглядзець беларусаў, не змаглі ўжо дастаць білетаў і змушаны былі вярнуцца дамоў.

Я дрыжэла як у ліхаманцы. Баялася, што не здолею саўладаць са сваім голасам. Яшчэ пры закрытай заслоне пачала спяваць «Ой, пайду я лугам, лугам». А як адкрылася заслона, дзе падзеўся і страх. Я не бачыла публікі, забылася, што знаходжуся на сцэне. У гэты момант шчыра кахала Якіма і абуралася дэспатызмам бацькі. У сцэне гутаркі з Агатай словамі Купалы я вылівала свой сапраўдны боль душы. «А няхай сабе будзе, што мае быць,— я свайго такі

даб’юся...» Ці ж не раз у сваім жыцці я сама сабе гэта гаварыла? I пры гэтых словах, здавалася, агонь рашучасці ахапіў мяне.

У другім акце, пад час вечарынкі ў Крыніцах, я была засмучоная, думкі мае беглі далёка ад гасцей, на душы трывога, непакой: дзе ж цяпер Якімка? Ці ўдасца ўцячы з дому? А тут трэба танцаваць, весяліцца... Эх! Кідаюся, як у вір галавою:

— Зайграйце, калі ласка, польку, але такую, каб аж свет хадыром пайшоў!

Ах, каб хоць на хвіліну забыцца, каб не чуць, як балюча шчыміць сэрца! Пачынаем спяваць! Добра. што Пранцісь падышоў і дырыжуе сваёй пляшкай. Я адыходжу, стаю ля печы, залажыўшы назад рукі. Вочы мае глядзяць паверх гасцей, удаль... Уяўляю сабе, што побач са мной стаіць любы Якімка, і, прытуліўшыся тварам да печкі, пяшчотна гладжу яе рукой... Божухна! Каб толькі бацька і госці не заўважылі майго настрою! Стараюся адагнаць назойлівыя думкі, кідаюся забаўляць гасцей, але весялосць мая штучная, няшчырая. Адольф мяпе раздражняе, я не магу скрыць сваёй злосці на яго. Усю сцэну з ім пасля адыходу гасцей праводжу нервова, у зласлівым ірапічным тоне.

Воплескі, якія раз-пораз узнікаюць у зале, змушаюць спыняцца, але не выбіваюць мяне з каляіны.

Канчаецца п’еса. Я ляжу самлелая на зямлі.

«Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе, і ўсё скончылося...»

На сцэну ўбягае Купала, абдымае мяне і горача цалуе. А воплескі з залы грымяць і грымяць.

— Паўлінка! Досыць цалавацца! Даю заслону,— крычыць Сцяпан Крыніцкі — Шыпіла. Янка ўцякае са сцэны. Мы кланяемся публіцы.

— Аўтара! Аўтара! — грыміць зала.

3-за куліс выводзяць Купалу. Ен бярэ мяне за ру-

ку, падводзіць да рампы, і мы разам кланяемся. Сту' дэнты ўрачыста падаюць яму гадзіннік з выгравіраваным надпісам «Бацьку «Паўлінкі» ад беларускіх студэнтаў». А Купала подносіць мпе два яшчэ зусім новенькія, толькі што з-пад машыны экземпляры «Паўлінкі». На адным з іх на ўсю старонку ў 32 радкі верш, прысвечаны мне (на жаль, цяпер не магу ўспомніць гэтага верша, а той экземпляр «Паўлінкі» ў 1921 годзе выпрасіў у мяне для перафатаграфавання студэнт Рамуальд Замкевіч, які сабіраў калекцыю літаратурных рукапісаў і знік разам з вершам).

Доўга публіка не адпускала пас са сцэны, але трэба знімаць грым і станавіцца да хору. Спяваем «А хто там ідзе?», «Ой, пайду я лугам», «Ды ўжо сонейка», «Чачотачку», хлопцы дэкламуюць вершы Купалы «Град», «Адгукпіся, душа» і іншыя.

Пасля танцаў Купала праводзіў мяне па кватэру, і мы доўга яшчэ дзяліліся сваімі перажываннямі.

ВІЛЬНЯ. 1912-1914 гг.

Непасілыіая праца і дрэннае харчаванне ў Пецярбургу, весяавыя туманы і белыя ночы настолькі зпясілілі мяне, тпто дактарьт загадалі неадкладна пакінуць гэты горад. Адмовіўшыся на курсах ад абавязковай практычнай работы ў Пецярбургу, вяспой 1913 года я выехала ў Вільню і там паступіла па патрэбпую для практыкі работу.

He цярпелася зпоў акунуцца ў грамадска-культурнае жыццё Вільні. У той час віленская інтэлігенпыя гуртавалася вакол рэдакцый нацыянальных газет, культурных таварыстваў, клубаў. Існавала польскае таварыства са сваім багатым клубам «Лютпя»,

літоўскі клуб «Рута» і пайбядпейшая «Веларуская хатка» па Віленскай вуліцы, дзе пейкі час змяшчалася і рэдакцыя «Нашай нівы».

Яшчэ ў 1911 годзе ў Вільні арганізаваўся Беларускі музыкалыіа-драматычны гурток, які супольна з клубам «Беларуская хатка» наладжваў у 1911 і 1912 гадах святкавашія купалля. Мне давялося прыняць удзел у апошнім святкаванні ў 1912 годзе.

Білеты былі загадзя распраданы. Пад вечар 23 чэрвеня публіка пачала збірацца далёка за Антокалем. Там чакалі нас два параходы, баржы, лодкі, прыбраныя гірляндамі вянкоў, сцяжкоў, ліхтарыкамі. Як толькі схавалася сонца і летяі змрок ахіпуў зямлю, па воды Віліі стала выплываць святочпая флатылія. На першым параходзе памясціўся духавы аркестр з часткай публікі, за ім цягнулася вялікая баржа. На некаторай адлегласці — другі параход з хорам, за ім зноў баржа. Па баках дзесяткі лодак з запаленымі факеламі. 3 лодак пускаюць яа ваду вяпкі па дошчачках з запаленымі пасярэдзіпе свечкамі, узнімаюцца ўвысь і рассыпаюцца розпакаляровым дажджом феерверкі. Аркестр пачаў свята гімпам «А хто там ідзе?». Паволі-паволі пасоўваецца гэты картэж у напрамку Закрэта. На змену аркестру пад Віліяй лунаюць беларускія пародныя песні. Уздоўж абодвух берагоў ад Аптокаля да самага Закрэта праз кожпыя 10—20 крокаў адзін ад аднаго палаюць вогнішчы, смаляпыя бочкі. Густой сцяной абляпіў народ берагі.

Падплываючы да Замкавай гары, хор спявае «А хто там ідзе?». Песня гучыць так урачыста, так сімвалічна, што нельга стрымаць слёз. 3 берагоў даносяцца гучныя воплескі.

— Ура-а-а! Слава беларусам! — такімі воклічамі з берагоў праводзіць пас ледзь не ўся Вілыія.

Уражанне было падзвычайнае! Дух займала,

грудзі разрываліся ад паўпаты пачуццяў, і толькі ў песні вылівалася тое, што не мясцілася ў сэрцы.

Высаджваемся ў Закрэце. На палянцы сярод стромкага сасновага лесу з чатырох бакоў гараць бочкі са смалой, пасярэдзіне ўзнімаюцца языкі вялікага вогнішча, убаку доўгія сталы буфета, насупраць яго — аркестр. Танцуем «Лявоніху», «Юрачку», «Шастака»... Пасля, узяўшыся за рукі, водзім карагод вакол вогнішча і спяваем купальскія песні. Юнакі скачуць праз вогнішча. Прабуюць і смялейшыя дзяўчаты, але некаторыя з іх пад агульны смех з разгону раптам спыняюцца перад самым полымем, баючыся асмаліць свае лёгкія сукенкі. Старэйшыя размясціліся на траве пепадалёк буфета і, частуючыся, назіраюць за гулыіямі моладзі.

Але вось дагараюць бочкі. Зара з зарой сышлася ўжо даўно, змрок уступае месца світанню.

— Ідзём на бераг сонца вітаць! — раздаецца вокліч.

— Паглядзім, як яно сёння іграць будзе.

Усёй грамадой з песнямі крочым насустрач сонцу.

— Ура-а-а! — разнеслася па ўсяму берагу, як толькі паказаліся першыя промні залатога сонца.

Вітаем цябо, сонейка яснае! Асвяці, сагрэй нашу зямельку родную, згані назаўсёды змрок, які пануе над нашым народам!

Стомленыя, але радасныя, вяртаемся праз лес дахаты

Неўзабаве пасля майго прыезду ў Вільню Беларускі музыкальна-драматычны гурток пачаў рыхтавацца да паўторнай пастаноўкі «Паўлінкі». Некато-

1  Гл. допіс Я. Купалы аб святкаванні купалля. «Наша ніва», 1912, № 26.

Змітрок Бядуля

Паштоўку з гэтымі цёплымі словамі падараваў П. Мядзёлцы 3. Бядуля ў 1925 годзе

рыя з удзельнікаў першай пастаноўкі выехалі з Вільні, і трэ было па іх месца падбіраць новых. Паўстала пытанне, каму даручыць галоўную ролю: першай віленскай Паўлінцы — Маркевічанцы, ці першай пецярбургскай. Адны падавалі свой голас за Маркевічанку, другія — за мяне. Лявіцкі запрапанаваў спытаць самога аўтара, які бачыў на сцэне адну і другую. Купала аддаў перавагу пецярбургскай. Трэба зазначыць, што іншыя ўдзелыіікі спектакля — Лявіцкі (Сцяпан), Грыгоніс (Пранціс), Карольця Стэфанавічанка, Алесь Залескі (Якім) далёка лепш выкапалі свае ролі, як пецярбургскія студэнты. Спектакль прайшоў удала, але чамусьці не выклікаў у мяне такіх моцных перажыванняў, як першы раз.

Пасля «Паўлінкі» пачалі рыхтаваць п’есу «Хам>> па аднайменнаму апавяданню Элізы Ажэшкі. Гэту п’есу мне давялося бачыць у пастаноўцы Ігната Буйніцкага, і яна зрабіла на мяне вялікае ўражанне. Асабліва мне падабалася сапраўды мастацкая ігра Мурашкі ў ролі Пропкі.

...У наднёманскай вёсцы жыве пажылы селянін Паўлюк са сваім братам-падлеткам Цьшруком, Непадалёк у папскім палацы служыць прыгожая чаряабровая пакаёўка Пронка. Яна здолела прывабіць спакойнага, дабрадушнага Паўлюка, ён часта возіць яе на лодцы і нарэшце жэніцца з ёю. Пронка прывыкла ўжо да панскіх пакояў, натура яе ўжо скалечана, цяпер яна дрэнна сябе адчувае ў сялянскай хаце, у мужыцкай вопратцы, Яна спіць да паўдня, хатняй гаспадаркі не любіць. Даведаўшыся ад жабрачкі Марцэлькі, што паны зноў прыехалі ў маёнтак, а з імі новы малады і прыгожы лёкай, Пронка знаёміцца з ім, а праз нейкі час уцякае з ім у горад.

Праходзяць з таго часу тры гады. Паўлюк не можа забыць Пронку, сумуе па ёй. Позна ўвечары ён сядзіць за сталом і, водзячы пальцам па кніжцы, за-

3 Зак. 477

65

пінаючыся, чытае па складах і моліцца за яе грэшную душу. Стук у дзворы. ІЗаязліва ўваходзіць Пронка ў зношанаіі гарадскоіі войратцы, змарнелая, хворая. Яе кінуў той лёкай, з якім уцякла, а пасля за ліхія справы сядзела ў турме. Яна баіцца, што Паўлюк прагопіць яе, але ён бязмежна рад.

— Прыйшла-такі, прыйшла, нарэшце,— захлынаючыся ад шчасця, паўтарае Паўлюк. Ён хоча ісці ў сені па трэскі, каб заварыць ёй чай.

— Ой, пе йдзі, пе йдзі,— зрываецца Пронка,— бо калі ў поцемку наступіш, дык задушыш, а калі пабачыш, то прагоніш мяне.

3 сяней Паўлюк прыносіць малое дзіцё. Пасля цяжкай барацьбы пачуцця Паўлюк прыняў у сваю хату Пройку з чужым дзіцём.

Аднак Пронка не змяніла сваёй сапсутай натуры. Яна заводзіць шашні з дзеверам Цыпруком, робіць спробу атруціць мужа. 1 ўсё гэта Паўлюк даруе ёй, вырывае з рук урадніка:

— Я сам гаспадар над ёю! Пусціце яе!

Пронка пе можа псражыць такой дабраты мужа, трасучыся ўсім целам, украдкам бярэ вяроўку і выбягае з хаты. Праз хвіліну ўпосяць мёртвую Пронку з вяроўкай на шыі. Паўлюк кідаецца да яе і з плачам абдымае мёртвае цела Пропкі.

...Пры размеркавашіі роляў нехта запрапанаваў назпачыць па ролю Пронкі мяне, але рэжысёр катэгарычна запратэставаў:

— Што вы! Пронка — гэта ж жанчына во! 3 формамі,— і выразна паказаў рукамі, дзе павінпы быць гэтыя «формы»: — А ў яе што? Hi тут ні там ніякіх форм няма. Пронка — гэта жапчына, якая спапяліць можа сваім агпём. Гэтая роля драматычная, а Паўлінка — наскрозь лірычная натура і ніколі не зможа сыграць Пронку.

Усе згадзіліся з гэтым, і ролю Пропкі далі Марке-

вічанцы. Я ўдзельнічала ў хоры, але заўсёды заставалася на рэпетыцыі, як звычайпы глядач.

Аднаго разу Маркевічанка пе з’явілася на рэпотыцыю. Каб не спыняць работы, рэжысёр папрасіў мяне замяніць на гэты час Маркевічанку.

Я ўжо казала, што п’еса мне вельмі падабалася: не раз я чытала яе дома, калі да пас збіраліся суседзі вечарам, таму ролю Пронкі амаль дасканала ведала на памяць. Замяняючы на гэтай рэпетыцыі Маркевічанку, я пачала іграць так, як сама разумела гэту ролю і, пэўна ж, пераймаючы ігру Мурашкі. Рэжысёр адступіў пару крокаў і, злажыўшы накрыж рукі, моўчкі назіраў, не робячы ніякіх заўваг. A Ka­ni скончылі другі акт, рашуча падыпюў і, паказаўшы на мяне пальцам, цвёрда прамовіў:

— Вы будзеце іграць Пронку!

— Выбачайце,— адказваю,— як жа я буду іграць? У мяне ж няма ніякіх форм «ні тут ні там». Гэта адпо, а па-другое, і галоўнае, я зусім пе хачу замілаць дарогу Маркевічанцы. Даволі таго, што ролю Паўлінкі мпе перадалі. А дяпор яіпчэ і ролю Пронкі? Япа, безумоўна, пакрыўдзіцца і можа зусім адысці ад драматычпага гуртка. Я не буду іграць!

— А я кажу, што іграць будзецо вы, і ўсё тут!

На другі дзень узяў мяне ў абарот увесь калектыў гуртка, бо рэжысёр адмаўляўся ставіць «Хама», калі не я буду іграць. 3 цяжкай душой, адчуваючы сваю віну, хоць і не злоўмысную, нерад Маркевічанкай, я змушана была згадзіцца. На шчасце, Маркевічанка нават рада была пазбавіцца ад гэтай цяжкай і адказнай ролі.

30 лістапада 1913 года ў зале «Сокал» на Віленскай вуліцы адбыўся гэты спектакль. I трэба ж такой няўдачы, што я два разы за гэты вечар аскандалілася. Ужо канчаецца аптракт пасля першага акта, a яшчэ няма Эдзі, які пабег шукаць для мяне сялян-

скую вопратку, патрэбную ў другім акце. Антракт зацягваецца, публіка нервуецца, а я — болып за ўсіх. Нарэшце, засопшыся, спацелы прымчаўся Эдзя з кашуляй і андараком. Няма часу прымерваць. Напяліўшы доўгую вышываную кашулю, я кладуся ў ложак на сцэне, прыкрыўшыся коўдрай. Андарак палажылі каля ложка на зэдліку. Адкрываецца заслона.

— А мая ж ты залаценькая-даражэнькая, няўжо ж ты яшчэ спіш? — будзіць Пронку праз адкрытае акно жабрачка Марцэлька.

Пазяхаючы і пацягваючыся, я нехаця ўстаю і пачынаю апранацца.

— Вось я ўжо і мужычка,— жалюся Марцэльцы і бяруся за андарак.

Бацюхны мае, які ж ён цяжкі! Грубы, калаваты саматканы з фалдамі — складкамі ззаду. Адзін матуз тоўсты, сшыты ў некалькі столак, а другі — абарваны, заместа яго наспех прымацаваны тонкі шпагат. А ніяк пе звязваюцца тоўсты з тонкім. Я ўжо і свае словы прыдумваю, каб толькі не маўчаць, пакуль упраўлюся з праклятымі матузамі, Нарэшце неяк-такі звязала. У канцы акта трэба бегаць па хаце, спяшаючыся, то скрыль сала даць зводніцы Марцельцы, то хусткі шукаючы, каб хутчэй пабегчы і пазнаёміцца з новым лёкаем, які мае прыгожыя вусікі. I толькі я выбегла за дзверы, як тут жа за кулісамі расцягнулася плашмя на памосце, заблытаўшыся нагамі ў сваім андараку. А тут бяжыць з залы адна з харыстак і крычыць:

— Спадніца, спадніца спаўзае з Пронкі!

Аказваецца, яшчэ на сцэне ў мітусні я не заўважыла, як развязаўся вузел матузоў, і андарак паволі пачаў спаўзаць з мяне.

He ведаю, ці то дзеля таго, каб мяне супакоіць, ці такі сапраўды так было, але казалі, што гэты не68

прадбачаны эпізод з андараком, зумысля нібыта быў уведзепы, каб паказаць, наколькі Пронка не звыклася з мужыцкай вопраткай.

Але яшчэ горш выйшла ў трэцім акце. Калі блудная жонка вярнулася да мужа і кінулася яму ў no­ri, каючыся ў сваіх грахах, у зале грымнуў смех. Я струпянела са страху. Чаго яны смяюцца?

Тут жа плакаць трэба, а не смяяцца! Можа зноў у мяне які пепарадак? А смех, як раптоўна ўзнік, так раптоўна і сціх. У зале зноў напружаная цішыня. Толькі ў антракце мне расказалі, якая была прычына смеху. А справа была вось у чым.

У часе рэпетыцый замест лялькі-дзіцяці я трымала на руках сваю вялікую муфту. I калі наступіў момант кідацца ў ногі Паўлюку, я шпурнула муфту на крэслы, якія замянялі ложак у хаце, і далей рабіла тое, што належала па п’есе. Рэжысёр ні разу не зрабіў мне заўвагі. Так сталася і на спектаклі. На руках у мяне была ўжо не муфта, а вялікая лялька, закутаная ў лахмоцце. I я сваё «дзіця» так шпурнула на ложак, што яно перакулілася і лягло тварам уніз.

— Ты ж магла так забіць дзіцё! — казалі мне за кулісамі адны.

— Ды-ткі, мусіць, і забіла, бо яно нават і не яўкнула,— смяяліся другія.

— Чаго вы да яе чапляецеся? Яна ж падобных момантаў яшчэ не перажывала ў жыцці, бо дзіцяці яшчэ не мела,— нібы абараняе мяне ад насмешак Купала, напамінаючы гутарку з Бэкін-Драздовым па рэпетыцыі «Паўлінкі».

Адны ўсміхаліся, другія стараліся супакоіць мяне, каб яе сапсаваць мне кульмінацыю ў чацвёртым акце.

— Улляна! А як гэта ты з салам будзеш гукаць? Во цікава было б паслухаць!

Цяпер ужо смяяліся з Рызэнкі, якая іграла ролю Улляны, а зараз сядзела насупіўшыся. I з ёй здарылася бяда. У перапісанай ролі пачатак адной фразы стаяў у адным радку, а канец — у другім, пры гэтым не паставілі коскі, дзе належыць. Яна, не ўдумваючыся ў сэнс, і зазубрыла, робячы цэзуру не там, дзе трэба. Кожны раз на рэпетыцыі яе папраўлялі, a на спектаклі так па-свойму і сказала, пацяшаючы Паўлюка: «...з’ямо заціркі з салам пагукаем».

He зважаючы на такія агрэхі, «Наша ніва», памойму, залішне ласкава адгукпулася на нашу працу: «...Ігралі на сцэне «Хама» — драматычны абразок з жыцця наднёманскіх сялян-беларусаў,— рэч вельмі сур’ёзная па сваім зместу і рэч, каторая вымагае ад штукара вялікай кемнасці і сцэнічпай практыкі.

...Пронку добра сыграла П. Мядзёлка. Яна іграла з захватам, хоць і чуваць было, что штукарка новая асоба на сцэне. Ёй удалося стварыць тып Пронкі, каторая цікава сваёй трагічнай шчырасцю. Асабліва міла ўдарала вуха слухача чыстая. з добрай акцэнтацыяй беларуская мова штукаркі.

Псавала ўражанне неакуратнасць дэкарацыі і цесната сцэны.

Хор пад кіраўніцтвам Шыдло выйшаў бледнаваты. Мала было лірычных беларускіх народных песень...» 1

I сапраўды, Шыдло мала ўдзяляў увагі беларускім народным песням, ёп захапляўся заходпееўрапейскімі кампазітарамі.

У гэты час я часта сустракалася са сваімі сябрамі ў «Беларускай хатцы». Сярод іх была і Уладка Станкевічанка.

3 ёй я пазнаёмілася зараз жа пасля першай бела-

1 «Наша ніва», 1913, 12 снежня.

рускай вечарыны, на якой яна выступала ў тапцавальнай групе Ігната Буйніцкага. 3 таго часу Уладка ўсё сваё жыццё цесна звязала з развіццём беларускай культуры. Сярод усёй нашай моладзі яна выдзялялася сваімі выключнымі аргапізатарскімі здолыіасцямі. He было ніводнага мерапрыемства, у якім яна не прымала б самага актыўнага ўдзелу: ці то арганізацыя народнага свята купалля, спектакля, ці таварыскай застольнай вечарынкі, пры распаўсюджанні білетаў, ці збору сродкаў на выданні — япа была адна з першых. Атрымаўшы ў спадчьшу ад маткі-францужапкі сваю гарачую, непаседлівую натуру, заўсёды энергічпая, рухавая, як жывое срэбра, жартаўлівая, вясёлая, экспансіўпая, Уладка была душой нашай маладой грамады. Кожную радасць ці пяўдачу ў грамадскім і асабістым жыцці япа моцпа перажывала. He раз яна кулакамі лупцавала беднага Юрэвіча які свету без яе не бачыў, ды і нам, дзяўчатам, даставалася, калі ў чым не дагодзім ёй. Адпак ніхто з нас пе падумаў крыўдзіцца па яе за гэта. Усе мы яе любілі і без яе не маглі абысціся.

Бывала я і па кватэры Цёткі, якая жыла ў лясным прадмесці Звярыпцы разам са сваім мужам Кейрысам. He зусім звычайная гэта бьтла пара. Казалі, што іх шлюб спачатку быў толькі фіктыўны, на манер Соф’і Кавалеўскай, а праз нейкі час сталі жыць разам, але я не адважылася ў яе самой пра гэта спытаць. У мяне склалася ўражанне, што Цётка з’ўляецца хутчэй кватаранткай, чымся гаспадыняй у сваім доме. Яна займала асобны пакой, вельмі просценька абсталявапы. На стале, па паліцах — многа кніг. Прымала япа нас толькі ў гэтым пакоі, сюды прыносіла і пачастунак, ніколі не запрашала ў другія пакоі кватэры. 1 толькі раз, калі я выпадкова сутыкну-

1 Юрэвіч — студэпт хіміка-тэхнічнага вучылішча.

лася ў калідоры з Кейрысам, Цётка пазнаёміла мяне са сваім мужам. Здавалася, што Цётка з мужам жылі кожны сваім асобным жыццём, не ўмешваючыся ў справы адзін аднаго. Іх ядналі хіба толькі рэвалюцыйныя справы. Кейрыс быў членам сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, Цётка — Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

Апраналася Цётка заўсёды ў просценькую чорную сукенку і такі ж чорны жакецік. Гаварыла крыху ў нос з чыста вясковай манерай і інтанацыяй.

У рэдакцыі «Нашай нівы» я рэдка бачыла Цётку. Яна найбольш сябравала з Купалам і Бядулем, асабліва любіла свайго «Купалку», як ласкава называла Янку. На вечарах у «Беларускай хатцы» Цётка заўсёды была вясёлай, жартаўлівай, але танцавала рэдка і то толькі з Купалам і толькі польку, бо іншых танцаў Янка не ўмеў танцаваць і вучыцца не хацеў.

Янка Купала моцна змяніўся з -таго часу, як прыехаў у Вільню і стаў рэдактарам «Нашай нівы»: спахмурнеў, схуднеў, ні разу не бачыла яго цяпер такім гарэзлівым, вясёлым, як у доме прафесара ЭпімахШыпілы.

У рэдакцыі «Нашай нівы» я часта бачыла Рамуальда Зямкевіча. Гэта быў чалавек гадоў, мабыць, трыццаці, сярэдняга росту, з рыжаватымі рэдкімі вусікамі, у форменнай тужурцы з меднымі гузікамі (яго мы называлі вечпым студэнтам). Ён добра гаварыў па-беларуску, аднак з моцным польскім акцэнтам. У «Нашай ніве» даволі часта змяшчаліся яго артыкулы. Яго ацанілі, як вядомага бібліёграфа, гісторыка, крытыка. Ён быў яястомным збіральнікам калекцый народнага мастацтва, літаратурных аўтографаў.

I вось гэты самы Зямкевіч не паладзіў з Іванам Луцкевічам. Сварка паміж імі дайшла да поўнага разрыву Зямкевіча з «Нашай нівай». А прычынай

было тое, што Іван Луцкевіч і Рамуальд Зямкевіч не падзялілі паміж сабой сабраных музейных экспанатаў. Адзін аднаго абвінавачвалі ў ашуканстве, у прысваенні чужых экспанатаў. Хто там быў правы, а хто вінаваты, сказаць цяжка. Аднак жа яго па-свойму цанілі і пісьменнікі, і некаторыя грамадскія работнікі.

Вось што піша Ясакар (Зм. Бядуля) у 1920 годзе пра Рамуальда Зямкевіча ў артыкуле «Штрыхі аб беларускай культуры»:

«...Быўшы вайсковым інжынерам на фронце, ён пазбіраў багатыя калекцыі беларускіх нацыянальных вопратак, тканін, паясоў і г. д. Ён на гэта выдаваў свае ўласныя грошы, але, па жаль, усё гэта ў яго парасцягалі розныя прыватныя асобы, а галоўным чынам, забралі з сабой яго калекцыі немцы, арганізатары выстаўкі ў Мінску пад нямецкай акупацыяй. Гэта ўсё вывезена ў Берліп. 1 вось пану Р. Зямкевічу не ўдалося залажыць нашага нацыянальнага музею, аб якім ён марыў шмат гадоў»

Праз многа год чула я ад людзей, што ў Варшаве быў у яго багаты архіў з вельмі цікавымі і каштоўнымі для беларускай культуры матэрыяламі, рукапісамі, аўтографамі, аднак, што сталася пасля Айчыннай вайны з самім Зямкевічам і яго архівам,— невядома.

Вечарамі амаль уся віленская інтэлігенцыя збіралася ў цукерні «Зялёны Штраль». Тут, седзячы за кубкам чорнай кавы, можна было паслухаць Чайкоўскага, Леанкавала, Маснэ ў выкананні квартэта пад кіраўніцтвам вядомага віяланчаліста Тхоржа; тут можна пабачыць цікавых людзей: паэтаў і пісьмен-

1 «Беларускае жыццё», 1920, 28 студзеня.

нікаў, акцёраў тэатра, жывапісца Рушчыца, карыкатурыста Камілюса \ скульптара Янкоўскага; тут часта можна сустрэць Янку Купалу, Змітрака Бядулю, Максіма Гарэцкага, Леапольда Радзевіча (апошнія часта хадзілі ўтраіх), Уладзю Станкевічанку, неразлучную з Косткай Буйла, ды ці мала каго! Кожная група мела свой асобны столік. У «Зялёны Штраль» не ўсіх пускалі. Для шырэйіпай публікі іспаваў «Чырвоны Штраль». (Пазва гэтых дзвюх цукерняў на праспекце паходзіла ад колераў, у якія былі аформлены зала і мэбля цукерні). 3 аднаго боку такі парадак быў даволі добры: не сорам было і дзяўчыне пасядзець за столікам, ніхто яе легкадумыым словам не пакрыўдзіць. Аднак гэта ахова «чыстай публікі» часам пераходзіла свае межы. Памятаю, нрыехала да мяне ў Вільню мая маці. Павяла я яе да Штраля. I вось пры ўваходзе мяне прапускаюць як вядомую ўжо кліентку, а маме швейцар забараяяе ўваход. Чаму? Бо на галаве ў яе, бачыце, пе капялюш або берэт, як у мяне, а звычайная паркалёвая хустачка. Я з абурэннем патрабую прапусціць матку, але швейцар і слухаць не хоча. Тады я, пакінуўшы часова матку ля дзвярэй, увайшла ў залу і звярпулася за дапамогай да сваіх сяброў. Выклікалі самога Штраля і такі скандал яму ўчынілі, пгто сам пабег да дзвярэй, папрасіў у маці прабачэння і правёў яе ў залу.

Аднойчы, калі мы сваёй кампапіяй сядзелі за шкляпкай чорпай кавы, квартэт Тхоржа выконваў польскую песню «Mow do mnie jeszcze!» 2. Я вельмі любіла гэту песню. Купалу яна таксама падабалася.

— Яначка, зрабі ты пераклад гэтай песні,— папрасіла я. I ён тут жа паклаў па столік лісток паперы і праз некалькі хвіліп перадаў мне гатовы пераклад.

1 Каміль Мацкевіч — карыкатурыст. Забіты на вайне 4 жніўня 1914 г.

2 Словы Тэтмаера, музыка Руткоўскага.

Пасля не раз ён прасіў мяне праспяваць гэтую песвю на беларускай мове. Я і дагэтуль яе памятаю:

Пяі ты яшчэ мне. За такою песняіі Уздыхаў я доўга, чакаў, як прадвеспя. Голас твой лечыць мно ў душы цярцеіше.

Пяі ты йшчэ мне, Пяі ты йшчэ мне! Пяі ты йшчэ мне, людзі нас не чуюць. Голас твой дзіўна песціць і галубіць, У душу маю уносіць прасвятленне.

Пяі ты йшчэ мне, Пяі ты йшчэ мне...

Частымі ыаведвалыіікамі цукерпі Штраля былі кампазітары Людамір Рагоўскі, які найісаў музыку на словы Я. Купалы «А хто там ідзе?» і пэўны час кіраваў беларускім хорам, і Галкоўскі — дырэктар музычнай школы ў Вільні. Галкоўскі зрабіў шмат апрацовак беларускіх народных песень для а-капельнага хору. Яны абодва на грамадскіх яачатках наладжвалі цыклы дармовых паяулярных лекцый для прапаганды музыкі, арганізавалі сімфанічны аркестр, які пад іх дырыжорствам часта даваў канцэрты на летняй эстрадзе Бернардынскага саду. Білеты на такія капцэрты былі вельмі танныя, дастушіыя для самай шырокай публікі. На адпым з такіх канцэртаў была выканана «Беларуская сюіта» Л. Рагоўскага, якая складалася з трох частак: «Край беларускі», «Вечарынка ў карчме», «Дзяды».

У польскім клубе «Лютня» верхаводзіў ксёндз Цыранскі. Стройны, высокі прыгажун у зграбяай сутане з дарагога сукна, з акадэмічнай кароткай палярынкай па плячах і шырокім шаўковым паясом, які звісаў аж да падала сутаыы. Сваім красамоўствам на амбоне і дзейнасцю ў «Лютні» прывабліваў каталіцкую моладзь. Жанчыны і дзяўчаты цугам хадзілі з касцёла ў касцёл, дзе ёп прамаўляў з амбопа. Апрача таго, ён быў даволі здольным літаратарам і сваімі ар-

тыкуламі ў клерыкальных газётах сеяў рэлігійную і шавіністычную атруту, выступаў супроць нацыянальна-вызваленчага руху беларусаў і літвінаў. Трэба было нейкім чынам яго абясшкодзіць. Хутка такі выпадак надарыўся.

У аднаго лютаранскага пастара было дзве дачкі. Гэта былі пустыя модніцы, разбэшчаныя нізкапробпай літаратурай, парнаграфіяй, гультайкі, якія нават гімназіі не маглі скопчыць праз сваю хранічную непаспяховасць. Са старэйшай, Стасяй, ксёпдз Цыранскі завёў мілосныя шашні.

Скарыстаўшы ад’езд Цыранскага па курорт, літвін Маліноўскас пачаў заляцацца да Стасі. Неўзабаве яму ўдалося нейкім чыпам выманіць ад Стасі мілосны ліст Цыранскага, у якім ён, між іншым, прызнаваўся, што «жанчыны для яго — самае галоўнае ў жыцці», што ён «нудзіцца па ёй, як мопс» і не можа дачакацца, калі горача прытуліць яе да сябе. Ліст быў падпісан літарацкім псеўданімам «твой Божыдар».

Маліноўскас сфатаграфаваў гэты ліст, зрабіў сотню адбіткаў яго і распаўсюдзіў па ўсёй Вільні. Скандал у віленскай капітуле быў нечуваны! Пасля гэтага Цыранскі знік з віленскага небасхілу.

ВАЕННЫЯ 1914—1917 гг.

На ўзбярэжжы, над ракою Шэпчуць вербы з асакою: — Што то будзе? Што то будзе? Штось трывожны свет і людзі!

Я. К у п а л a

3 Балкан даносяцца водгукі далёкага грому. Трывожныя хмары павіслі над светам. «Дакоціцца павальніца і да нас»,— прарочаць нашы палітыкі.

Змоўклі гуслі пашых песняроў-званароў. На старойках «Нашай нівы» — ніводнага радка вершаў. 14 ліпеня пачалася вайна. 1 толькі 18 верасня 1914 года паяўляюцца ў друку вершы: «Праводзіны» Алеся Гаруна, «Волат» Ясакара (Зм. Бядулі), «Ад крыві чырвонай», «Песні вайны» Я. Купалы... Штораз часцей на старонках «Нашай нівы» белыя плямы: pansypa лютуе. Што ні дзень Янку Купалу як рэдактара «Нашай нівы» цягаюць то ў жандармерыю, то ў суды. Янка змарнеў, схуднеў ад штодзённых клопатаў. Трэба выпусціць нумар газеты, а матэрыялаў не набрацца: што ні падасць па прагляд — цэнзура выкідае.

Натоўпы чарнасоценцаў ходзяць па вуліцах Вільні з партрэтамі цара і іконамі, на кожным скрыжаванні вуліц спяваюць сваё «Боже, царя хранн». Хай толькі хто з прахожых пе зніме шапкі і не прыкленчыць перад царскім партрэтам і іконамі — на яго пасыплюцца ўдары кулакоў і палак. Прахожыя, яшчэ зводдалі пабачыўшы такую працэсію, хаваліся хто куды, каб не сустрэцца з чорнай сотняй. У Бернардынскім садзе гэтыя хуліганы раз-пораз спыняюць музыку сімфанічнага аркестра, галосным крыкам патрабуючы выканаць царскі гімн. Паспрабуй іх не паслухаць! Канцэрты зрываюцца, публіка спешна хаваецца пад дах свайго дома.

— Вайна доўга не будзе, самае большае месяцы тры,— казалі амаль усе, але былі і такія, якія лічылі, што гэта бура зацягнецца на доўгія гады і знясе ўвесь сучасны лад жыцця.

Абставіны прымусілі мяне пакінуць працу, выехаць з Вільні да бацькоў у Глыбокае і там перачакаць вайну. Аднак вайна і не думала спыняцца. Часта ў наш дом збіраліся блізкія і далёкія суседкі, сыноў, мужоў і братоў якіх пагпалі на вайну. Я чытала ім з газет весткі з фронту, вершы Я. Купалы і

Ясакара (Зм. Бядулі) пра вайну, і кожны раз пасля гэтага прасілі мяне праспяваць пародную песяю «А ў нядзельку раненька». А пры словах:

...На вайыу ты паедзеш, Ах! Адтуль не прыедзеіп, Панясеш ты галоўку У чужую старонку, Занясеш свае плечы Пад нямецкія мечы,—

жанчыны заліваліся слязьмі, і я, гледзячы на іх, не магла спакойна спяваць, голас моіі зрываўся, слёзы туманілі вочы.

Вяспоіі 1915 года паша сям’я пераехала ў Даўгінава. У верасні нейкі полк, вяртаючыся з фронту, спыніўся ў Даўгінаве.

Адпак у першую ж ноч спешна рушыў далей. Раніцай будзіць нас бацька:

— Уставайце, ідзіце паслухайце музыку, якой яшчэ не чулі.

Мы кінуліся да раскрытага акна. Раз-пораз да нашых вушэй даносяцца нейкія глухія выбухі, удары. Па вуліцы адна за адноіі імчацца фурмавкі, поўныя хатняга і гаспадарчага набытку, паміж якім сядзяць, утуліўшыся, дзеці, маткі з малы.мі па руках, поруч шпарка крочаць нешыя з клумкамі на плячах і ў руках.

— Што гэта? — здзіўлена пытаем.

— Ваііна прыйшла і да нас. У Крывічах бой.

— Адкуль? Фронт жа далёка ад нас.

— 3-пад Свянцян прарваліся немцы.

Неўзабаве яны паказаліся і на крывіцкай дарозе. Цэлы дзень, яе спыняючыся, цераз Даўгінава ішлі ў напрамку Пагоста. А праз дзень гарматы зайгралі ўжо з таго боку. Бой набліжаўся. Запалалі пажарам бліжэйшыя вёскі.

Заставацца далей у Даўгінаве пемагчыма: навакол усе вёскі спалены, прадуктаў няма, у вочы заглядае голад. Рашылі, што я з малодшымі братамі паеду ў Царыцып, дзе дзядзька Тома працуе па пушачным заводзе, а як знайду там сабо працу, прыедуць туды і бацькі.

У ГОРАДЗЕ НА ВОЛЗЕ

Выйшлі з роднай вёскі дзеці Паміраць на белым свеце, Рассяваць па свеце косці Праз кагосьці, за кагосьці.

Я. Купал a

Вось і Царыцын, вялікі горад на Волзе. Дзядзька Тома спаткаў пас на вакзале і вядзе ыа прыстапь. Il a вуліцах, па прыстапях спуе розпагалосы парод. Далятае да вуха гутарка прахожых амаль на ўсіх славяпскіх мовах. Дзядзька тлумачыць, што ў Царыцыне шмат бежанцаў з Полыпчы і Беларусі, ёсць і ваеннапалоппыя чэхі. Арганізаваўся Польскі Камітэт дапамогі ахвярам вайны. Камітэт дапамагае бежапцам знайсці работу і страху над галавой, адкрывае школы з іптэрпатамі і прытулкі для дзяцей.

8 кіламетраў вязе нас певялічкі параходзік уздоўж горада да Гарматпага завода. Вялікас ўражанне робіць на ітас піырокая матухна-Вольга. Кіпіць-бурліць жыццё на яо магутпай плыні. Размінаюцца вялікія насажырскія параходы, а там снуюць малепькія, бы жучкі, вяртлявыя параходзікі. Вось адзіп з іх патужпа пыхціць, цягнучы за сабой рад даўжэзных і шырачэзных цяжкіх барж. На палубе дашчаныя домікі, каля іх жанчыны мыюць бялізну, пад адкрытым небам вараць страву; па палубе бегаюць дзеці. I ўсе па-

раходы і параходзікі пераклікаюцца паміж сабой гудкамі, свісткамі на розныя галасы, і здаецца, што ўсе яны — нібы жывыя і разумныя істоты — у вечным руху, у няспыннай працы, каб забяспечыць чалавека хлебам, палівам, адзеннем і абуткам.

Вось і барак, у невялічкім пакойчыку якога жыве дзядзька Тома з сям’ёй у 6 чалавек, а тут нас трое прыбыло. Нельга і павярнуцца, каб не зачапіць плячом адзін аднаго або не ацерціся аб сціплую мэблю. 3 доўгага калідора дзверы вядуць у 12 такіх жа клетак, у якіх жывуць 12 сем’яў. У канцы калідора адна на ўсіх кухня з вялікай плітой.

Трэба хутчэй знайсці работу, жыллё, уладкаваць братоў у школу. Падала заявы ў пекалькі ўстаноў і гандлёвых кантор і пайшла ў Польскі Камітэт дапамогі бежанцам з просьбай прыняць маіх братоў у школу і інтэрнат. Там мяне пачалі ўгаварваць пайсці працаваць выхавацелькай у дзіцячы прытулак.

— Ды я ніколі з дзецьмі не працавала,— кажу.

— Гэта ж ваш абавязак — дапамагчы нам,— настойваюць з Камітэта.— У нас зусім пяма кадраў інтэлігенцыі. У прытулках працуюць маладыя дзяўчаты з двухкласнай адукацыяй і толькі тое і ведаюць, што круціць вушы дзецям ды лупіць іх. Калі толькі згодзіцеся, дык братоў вашых прымем бясплатна ў школьны іптэрнат, хоць у нас ужо пе хапае месца там для тых, якіх неабходна было б прыняць.

— Вы сказалі, што вы з Беларусі прыехалі,— азваўся яшчэ адзін з камітэтчыкаў.— Ну дык тым болып вам патрэбна ў нас застацца, бо ў нашых прытулках большасць дзяцей з Беларусі, яны яават польскай мовы не разумеюць.

Прытулак № 1 знаходзіўся ў даволі вялікім і прыгожым асабняку на Сурскай вуліцы. У ім было 150 дзяцей пераважна з Беларусі. 3 іх 30 стацыянарных, узрост якіх ад 1 з паловай да 14 гадоў, 8(1

a 120 дзяцей прыходзілі ў 6—7 гадзін раніцы і знаходзіліся тут да 7—8 гадзін вечара. Штат напі складаўся з дзвюх выхавацелек, гаспадыні, нянькі і кухаркі. 3 навучальных дапаможнікаў мы мелі толькі чатыры лемантары на ўсіх, адну кніжку «Погаданэк» — гутарак на прыродазнаўчыя і гістарычныя тэмы, прызпачаныя для педагогаў. Апроч таго, нам давалі каляровую паперу, салому, абрэзкі тэкстылю для ручной працы. I вось нам дзвюм — Полі Жаўнаркевіч з Нясвіжа і мне — трэ было запяць 150 дзяцей на працягу 12 гадзін у дзень, каб яны не нудзіліся, не плакалі, не біліся між сабой, каб не ўцякалі на вуліцу і каб набылі хоць якія першапачатковыя веды.

Я адчувала сябе як чалавек, якога кінулі ў ваду, каб навучыць плаваць: або выплывеш, або патонеш, і я старалася з усіх сіл, захлыналася, але ткі не патанула. Прывыкла да дзяцей, палюбіла іх і з той пары не сышла ўжо са шляху педагагічнай працы, хіба толькі лёс прымушаў мяне на некаторы час адарвацца ад яе.

У сістэме Камітэта было 5 дзіцячых прытулкаў і 2 польскія школы з інтэрнатамі. Шэфам усіх прытулкаў была член Камітэта пані Хадасевіч, жонка следчага. Высокая, даволі поўпая жанчына, гадоў пад 40, са слядамі былой прыгажосці, зпішчанай перанесенай воспай. Дзелавітая, энергічная, сваім ласкавым абыходжаннем з дзецьмі і намі, яна нам спачатку вельмі спадабалася. Аднак хутка мы пачалі заўважаць нешта няладнае. Часта, калі пішам пры ёй рахунак на выдаткі, зробленыя ці то па перавозцы хворых дзяцей у бальніцу, ці на рамонт абутку, яна раптам успамінае, што забылася ўзяць рахунак на такія самыя выдаткі ў другім прытулку.

— Дапішыце, калі ласка, і гэту суму, каб мне не вяртацца туды. Яно ж усё роўна, з адной кішэні ідуць грошы ці то на ваш, ці на другі прытулак.

I мы легкаверна дапісвалі, падвойваючы і патройваючы сваю суму. A то прыносяць з магазіна пакунак з матэрыялам на сукенкі і бялізну для дзяцей, і пасыльны папярэджвае, каб мы да прыходу «госпожп Ходосевпч» не адкрывалі пакунка. Ну, калі ёсць такое папярзджапне, то забірае цікавасць паглядзець, што там за сакрэт схаваны. Хуценька разгарнулі. Навошта нам аж 12 метраў дарагога шаўковага parl­ey? I ў далучаным рахунку стаіць гэты рэпс. Зноў запакавалі так, як і было. Прыбягае пані Хадасевіч.

— Глядзелі?

— Ды не,— кажам,—нам жа сказаў пасыльны, каб да вашага прыходу мы не чапалі гэтага пакунка.

Пачала яна дзяліць матэрыял:

— Гэта для вашага прытулку, а гэта для другога, трэцяга. А вось гэта я сабе купіла на летні касцюм. Добра будзе? — паказвае нам гэты рэпс, папярэдне спрытна схаваўшы ў сумку рахунак.

Прадукты яна закупляла адразу на цэлы месяц для ўсіх пяці прытулкаў. I з 6 скрынь — адна адпраўлялася на яе кватэру.

Пад вясну зайшоў да пас мой старэйшы брат, які працаваў у бухгалтэрыі Камітэта.

— А ну, пакажыце, пахваліцеся, які гэта вам сталовы сервіз купілі! I пашто ён вам такі дарагі?

— Які сервіз? — здзіўлена пытаем,-— Нам прыслалі дзве папяльнічкі і дзве вазачкі для кветак, хоць ніхто ў нас не курыць і кветак ніхто пам пе прыносіць.

— А я ж прыняў рахунак па ваш прытулак — сервіз, за які заплацілі 200 рублёў.

Больш цярпець і маўчаць мы не маглі, Разам з Поляй Жаўнаркевіч мы пайшлі ў Камітэт адмаўляцца ад працы і расказалі старшыпі Камітэта Вайтовічу пра ўсе махлярствы пані Хадасевіч. Вайтовіч

no згадзіўся нас звольніць, а пані Хадасевіч прапапавалі пайсці на адпачынак на неабмежаваны час. Яе замдділа пані Вінярская — жонка інжынера.

Вясной я так знясілілася, што часта ў час заняткаў з дзецьмі падала, страціўшы прытомпасць. Мне далі месячны водпуск і прапанавалі выехаць разам са школьнымі інтэрнатамі на адпачынак у казацкую станіцу Калач на Доне.

Два інтэрнаты разам са школьнымі настаўнікамі размясціліся непадалёк ад станіцы ў некалькіх драўляпых доміках сярод вялікага парку, за якім нёс свае воды ціхі Дон. Тут былі не толькі дзеці бежанскай галоты з інтэрнатаў, ало і элегантныя юнакі і дзяўчаты заможпых польскіх сем’яў, і бадай што іх было большасць. Стваралася ўражанне, што розныя чыноўнікі, польскія памешчыкі, камітэтчыкі арганізавалі гэту дачу больш для сваіх панічоў і папенак, чымся для дзяцей рабочай беднаты.

Я жыла ў адным пакоі з пастаўнікамі, а ў сумежным пакоі размяшчаліся школьніцы. Праз расчынепыя дзверы я часта чула іх вясёлае шчабятанпе, гарачыя спрэчкі. Маю ўвагу прыцягнулі дзве дзяўчынкі, якія ўсімі сваімі паводзіпамі вылучаліся ад іншых. Часта, калі ўсе выходзілі на забавы, шпацыр ці катанне на лодках з хлопцамі, яны заставаліся адны ў пакоі і вялі паміж сабой незвычайныя для іх веку паважныя гутаркі на розныя жыццёвыя тэмы. Іх цікавілі пытанні сацыяльных узаемаадносін людзей, нават пра палітыку спрабавалі гаварыць. Я пастаралася далучыцца да іх гутарак, дапамагала, як умела, высветліць некаторыя складаныя праблемы жыцця. I хоць я была старэйшая за іх, аднак мы хутка моцна пасябравалі. Абедзвюм ім было гадоў па 14—15.

Адна з іх Марыся Барткевіч, дачка рабочага чыгуначных майстэрняў, высокая, худзенькая, вельмі кволага здароўя, трапіла сюды з майстэрні мастацкай

вышыўкі. Бацькі яе родам з вёскі Крыжы, што непадалёк ад Дзвінска. Уся сям’я Барткевічаў гаварыла паміж сабой па-беларуску.

Прайшло з таго часу амаль 50 гадоў вельмі складанага і цяжкага жыцця, і шмат цікавых эпізодаў і дэталяў назаўсёды ўцякло з памяці. А таму, прызнаюся шчыра: мне было прыемна прачытаць у пісьме да мяне Марыі Антонаўны Барткевіч, члена КПСС з 1918 года, якая цяпер жыве ў Маскве, кароткі ўспамін пра нашу дружбу з 1915 годам. Вось што яна, паміж іншым, піша:

«...Тобою зажжен этот факел, тобою нскра в него направлена пламенеюіцая ясным, пріізывным, нетускпеюіцпм пламенем, органнзованным в партнн ВКП(б) уже более 30-тп лет... В 1915 году в лунные ночп, средп пьяняіцпх весною тополей, где н мужской элегантной молодежп было немало, ты мне кружнла голову не посвяіценнем в чары Эроса н Пснхен, а доводамн, что царскую власть надо свергнуть, что это сделает рабочнй класс, еслн агмтацня н пропаганда будут бесстрашно проводлмы. Это было летом 1915 года, отсюда начался мой путь... В днп февральской революціш я вошла в революцлонное двііженііе, как сознательный борец... а не стпхлйно захваченная едпнпчная человечпнка...» '.

Другая з іх — Малгося Фарнальская, малодшая за Марысю, мабыць, на год-два, невялічкая ростам, рухавая, прыехала ў Царыцын з польскай вёскі з-пад Любліна. Маці яе Марціяна Фарнальская працавала прыбіральшчыцай, а бацька вартаўніком у школе. Загадчыца гэтай школы жорстка эксплуатавала прыбіральшчыцу, прымушаючы яе без дадатковай аплаты весці ўсю хатнюю гаспадарку ў асабістай кватэры. Дзеці Фарнальскіх вучыліся ў польскай школе і жылі

1 3 пісьма аўтару кнігі ад 14.1.49 г.

ў інтэрнаце, але ў кожную вольную часіну прыбягалі дапамагаць матцы мьшь падлогу, вокны, бялізну...

Малгоська ў Калачы ніколі не разлучалася з кнігай. Чытала яна ўдумліва і заўсёды знаходзіла ў кнізе што-небудзь цікавае, пра што можна пагутарыць, паспрачацца.

У другіх доміках сярод парку жылі інтэрнацкія хлопцы, сярод іх брацікі Малгосі і мае. I так неяк склалася, што не толькі я з Малгосяй пасябравала, але і нашы браты былі бліжэйшымі сябрамі. Аднойчы я сядзела, схаваўшыся ад вока людскога, у кустах і чытала. Па дарожцы набліжаліся нейкія два хлопцы і аб чымсьці горача разважалі. Я прыслухалася і пачула цікавую гутарку. «Хто б гэта мог быць?» Расхіліўшы галіны, пабачыла свайго брата Стася з Алесем Фарнальскім. «Вось табе і на!» — здзівілася я. Наш Стась такі заўсёды маўклівы ў сям’і, замкнёны, а тут, бач ты, так горача разважае, жэстыкулюючы рукамі. Але як толькі, не ўцерпеўшы, я вылезла з-за кустоў і далучылася да іх гутаркі, Стась збянтэжана замоўк, і ўжо толькі з Алесем мы працягвалі цікавую размову.

Другая пара нашых братоў — 7—8-гадовыя хлапчукі — залатавалосы і сінявокі Зыгмусь і смуглявенькі, з чорнымі бліскучымі вішанькамі вачанят Стасік Фарнальскі, вельмі экспансіўны хлопчык, таксама не разлучаліся ў сваіх шумных дзіцячых гульнях.

I хто мог тады падумаць, што ўся сям’я Фарнальскіх і кволая Марыська Барткевіч з першых дзён Вялікага Кастрычніка стануць у рады Камуністычнай партыі і аддадуць усе свае сілы на службу рэвалюцыі, што маленькая Малгоська хутка возьме ў рукі вінтоўку і разам з братам Алесем пойдуць абараняць Царыцын ад ворагаў рэвалюцыі, што імя Малгажаты Фарнальскай праславіцца ў вяках як бясстрапгнай

гераіні польскага парода, якая злажыла сваё асабістае шчасце і жыццё на алтар рэвалюцыі? 1

Нядоўга мне давялося быць з гэтымі дзяўчаткамі. Пад восень паслалі мяне ў Маскву’па педагагічныя курсы, адкуль я ўжо пе вярпулася ў Царыцын.

Апошні раз я спаткалася з Малгосяй у 1928 годзе ў Маскве. Ад Марысі Барткевіч я даведалася, што Малгося нядаўна вярнулася з польскай турмы, дзе прасядзела, здаецца, 4 гады, а цяпер працуе ў польскай секцыі Камінтэрна. Я пастаралася яе знайсці, і мы гадзінку-другую змаглі пагутарыць. Гэта была ўжо пе тая дзяўчынка, што ў Царыцыне дапытліва шукала праўды і справядлівасці ў жыцці. Гэта была ўжо жапчына, якая цвёрда ведала, што знайшла сваю адзіную праўду і за гэтую праўду, за справядлівасць бясстрашна змагалася. Цвёрдая, энергічная паходка, спакойны, упэўнены голас, і то ласкавыя, цёплыя ноткі ў ім, то поўны гпеву і абурэнпя топ.

Такой засталася ў маёй душы Малгося Фарнальская.

На доўгія гады я страціла след сям’і Фарнальскіх і толькі ў 1959 годзе знайшла яго. Пачалася перапіска, якая пе спьшяецца і па сённяшні дзепь. Прыводжу тут першы ліст ад бабулі Марціяны Фарнальскай у перакладзе з польскай мовы з невялікім скарачэннем:

Варшава, 24. III. 60 г.

Дарагія мае прыяцелі!

Даруйце мяе, што праз год пасля атрымання Вашага пісьма толькі цяпер адказваю. Пытаецеся, ці памятаю Вас? Дарагія мае, памятаю Вас праз дзяцей: Алеся і Малгосю, што Вы былі нам вельмі блізкія, а Ваш Стась быў найбліжэйшым і найлепшым

1 Малгажата Фарнальская — член ЦК ППР, замучаная гітлераўцамі 26 ліпеня 1944 г. у варшаўскаіі турме «Павіяк». 86

прыяцелем Алеся ў Царыцыне. Памятаю таксама Марысю Барткевіч і яе сям’ю. Часта ўспамінаем з маёй дачкой Фэляй усіх Вас вельмі сардэчна, бо тыя часы былі надта цяжкія, але ж і якія прыгожыя і нрызыўныя да барацьбы за новы лад, за повае жыццё.

Дарагія, сама пе ведаю, з чаго пачынаць? Хіба з таго, што пасля вярташш на радзіму ўсе мае дзеці ўключыліся ў барацьбу за лепшае жыццё, і з гэтай прычыны часта сыпаліся на іх рэпрэсіі, аднак нішто ўжо не змагло змяніць іх ідэі. У перыяд ад трыццаць сёмага года і ў час вайны ўсе мае дзеці загіпулі. Засталася толькі адна дачка Фэля, якую, магчыма, памятаеце з Царыцына. Жыву разам з ёю і маёй унучкай Оленькай — дачкой Малгосі. Оленька з’яўляецца цяпер навуковай супрацоўніцай Варшаўскага універсітэта, мае мужа і амаль трохгадовую дачушку Малгосю. Фэля ўжо не працуе з прычыны майго стану здароўя і веку. Я таксама за гэтыя гады шмат перажыла. Была таксама зняволеная, бо ў меру маёй магчымасці працавала разам з дзецьмі ў партыйнай арганізацыі. ТДяпер я члеп партыі, але, на жаль, мне ўжо 90 гадоў і, уласіта кажучы, нічога ўжо не раблю, a да таго ж амаль аслепла. Пішу толькі па машынцы, выстукваючы адным пальцам, бо тут большыя літаркі...

...гады два таму пачала пісаць успаміны са свайго і маіх дзяцей жыцця, а гэта жыццё было вельмі цяжкім і неяк дзіўна складаным. Пісала гэта для маёй упучкі Оленькі. Але таварышьт вырашылі, што варта надрукаваць, і цяпер гэтыя ўспаміпы знаходзяцца ўжо ў друку. Вось і чакала, што кпіга хутка будзе надрукавапа, і разам з пісьмом змагу Вам паслаць. Тым часам гэта не так скора, і паявіцца з друку толькі ў маі або ў чэрвені пад загалоўкам «Успаміны маткі». Вядома, зараз жа Вам вышлю, тым больш што там штосьці крыху пісала і пра наш Ца-

рыцын, магчыма, недакладна, бо гэта ўжо і далёкі час, і мая памяць таксама крыху падводзіць.

Дарагія мае, на гэтым канчаю, сардэчна Вам дзякую за пажаданні і за памяць. Прашу перадаць сардэчнае прывітанне Вашай матцы і Марысі разам з сям’ёй, і Вас сардэчна вітаю і цалую. Калі атрымаю яшчэ ад Вас ліст, гэта будзе знакам таго, што не крыўдзіцеся на мяне.

Застаюся бабця М. Фарнальская

Варшава, вул. Флёры I, кв. 8.

A 6/ІХ-60 г. я атрымала кнігу Марціяны Фарнальскай «Pamiptnik matki» з надпісам:

«Drogiej kochanej Рачііпсе

na pamiqtkg naszych przezyc w Carycynie

babcia JA Fornalska».

Гэта надзвычайная кніга ў 800 старопак напісана 90-гадовай напаўпісьменнай сялянскай жанчынай (умела толькі чытаць друкавапы тэкст), маткай шасцярых дзяцей-рэвалюцыянераў.

«Бясхітрасны і праўдзівы расказ гераічнай маці з усімі адступленнямі і дарагімі яе сэрцу падрабязнасцямі —• захапляе мацней, чым самы цікавы раман. Адкрываецца вялікі і цудоўны свет матчынай душы, тым больш велічны ад таго, што ён асветлены крывавымі водблескамі дзвюх сусветных войнаў, авеяны пафасам барацьбы за вызваленне працоўных ад капіталістычнага рабства».

(Газ. «Літаратура і мастацтва» за 21/ХІ 61 г.), артыкул Г. Самсонава — «Цудоўны свет душы»)

Успаміны М. Фарпальскай ужо выдадзены на пяці мовах народаў сацыялістычных краін, у тым ліку і на рускай

ЗНОЎ У ПЕЦЯРБУРГУ

Восенню я атрымала ліст з Пецярбурга ад Беларускага Камітэта дапамогі ахвярам вайны з прапановай заняць месца адказнага сакратара Камітэта. Трэба было і пазіраць за дзіцячым прытулкам і швальняй для дзяўчат з Беларусі. Нялёгка мпе было дабіцца звальнення, але ў хуткім часе я была ўжо ў Пецярбургу.

Камітэт змяшчаўся на Знаменскай вуліцы. У гэтым жа памяшканні быў інтэрнат для вучняў гімназіі і тэхнічных вучылішчаў.

Для малодшых дзяцей быў інтэрнат на Абводным канале, а яшчэ ў іншым месцы — швальня для дзяўчат.

Ішоў 1916 год. 3 кожным днём цяжэй станавілася здабываць прадукты для інтэрнатаў, Старэйшыя хлопцы неяк самі сабе давалі рады, хоць і ім было вельмі цяжка, а гаспадыня дзіцячага інтэрната, пра* стаяўшы ноч у чарзе, не раз вярталася з парожнім кошыкам. Трэ было бегаць, стукацца ў дзверы розных устапоў, прасіць, маліць хлеба для галодных дзяцей. У горадзе станавілася штораз больш неспакойна. Газеты выходзілі з белымі палосамі замест артыкулаў, а некаторыя артыкулы трэба было здагадацца як чытаць, бо літары слоў і сказаў былі набраны ў адваротным парадку, так іпто на першы гюгляд атрымлівалася бязглуздая тарабаршчына, у якой не магла разабрацца цэнзура. Такія артыкулы па-ма-

1 М. Форнальская. «Воспомннаігая матерн». Москва, 1961 г.

стацку чытаў гімназіст Япка Чарапук, які рыхтаваўся да адвакатуры і марыў аб кар’еры палітычнага дзеяча. Стоячы перад трумо ў нозе прамоўцы, ён любаваўся сваім імпазантным выглядам і мадуляцыяй свайго громападобнага голасу — ну, ні даць ні ўзяць — член «Государственной думы» на трыбуне, які бічуе царскіх міністраў.

Увесь Петраград ускалыхнула вестка пра забойства Грышкі Распуціна.

Вось якраз у такі час з’явіўся ў Беларускі Камітэт чалавек даволі нізкага росту, шыракаплечы, з густой шапкай чорных валасоў, такімі ж чорнымі вусамі і саліднай барадой.

— Karo я магу бачыць з члепаў Камітэта? — спытаў скорагаворкай.

— Апрача мяне, цяпер нікога няма,— адказваю.

— А вы хто такая?

Я назвала сябе.

— А я Краскоўскі Івап Ігнатавіч. Прыехаў з Кіева. Калі можна на сённяшні ж вечар, калі ласка, склічце ўсіх членаў Камітэта па вельмі важнай і снешнай справе.

Увечары сабраліся амаль усе члены. Краскоўскі зрабіў даклад пра сучаснае палітычнае становішча Расіі і задачы палітычных аргані.зацый. Кароткі змест яго прамовы наступны:

Зацятнулася вайна, няўдачы на франтах, здрада, прадажніцтва, зладзейства царскіх міністраў, генералаў і чыноўнікаў. Смурод прагніўшага царскага двара разносіцца па ўсім свеце. Рабочыя на заводах хвалююцца: салдаты, стомленыя вайной, таксама неспакойныя. На днях забілі Распуціна. 3 дня на дзень трэба чакаць выбуху рэвалюцыі. А мы да гэтага не падрыхтаваны. Трэба і нам, беларусам, арганізавана спаткаць грозпыя падзеі і падумаць пра далейшы лёс нашага народа. А дзеля гэтага трэба склікаць з’езд

прадстаўнікоў усіх грамадскіх і палітычных арганізацый Беларусі. Але дзе і як? Легальна цяпер нелыа гэтага зрабіць. Таму ён пранануе нелегальна склікаць з’езд у Кіеве пад флагам Саюза Гарадоў, у якім ён служыць камісарам.

Паўстала пытанне, якім чынам склікаць з’езд. Вайна параскідала беларусаў па ўсіх прасторах Расіі. Дзе-нідзе яны арганізаваліся ў камітэты дапамогі ахвярам вайны, існуюць нелегальныя палітычныя арганізацыі. Але мы адны пра другіх пічога не ведаем. Апавяшчаць лісткамі аб з’ездзе тых, якіх мы ведаем,— нельга: ваенная цэнзура праглядае ўсе лісты. Трэба паслаць свайго чалавека ў аб’езд па тых гарадах, дзе былі калоніі беларусаў. Так і вырашана было зрабіць. Мне было даручана паехаць па гэтай справе ў Мінск, Полацк, Яраслаўль.

Праз пару дзён я была ўжо ў Мінску. Там таксама існаваў Беларускі Камітэт дапамогі ахвярам вайны, на чале якога быў Ядвігін Ш., членам Максім Багдановіч і іншыя. Ядвігіна Ш. я ведала япічэ з віленскіх часоў, а з Максімам Багдаповічам сустрэліся ўпершыню.

Высокі, худы, з вузенькімі шчылінкамі прапіклівых вачэй, у студэнцкай тужурцы. Густы чуб непаслухмяных цёмна-русьтх валасоў звісаў на лоб, што прыдавала яму выгляд панурага чалавека. Гаварыў ён мала, прыцішаным голасам. Найчасцей яго сустракала ў рэдакцыі газеты «Беларусь» і ў кнігарні ці з пяром у руках, ці сярод кніг. Болып мпе пс давялося ўжо яго бачыць, бо калі вярнулася са свайго падарожжа ў Мінск, ён быў у Крыме, скуль ужо не вярнуўся на бацькаўшчыну.

У Мінску рашылі стварыць арганізацыйпы Камітэт з’езда, намеціць парадак дня. Праз дзень-два я ўжо была ў Полацку, дзе тады зпаходзіўся Янка Купала.

Як жа я здзівілася, Калі ў яго кватэры пабачыла і Уладку Станкевічанку! Аказваецца, яны пажаніліся, а я і не ведала пра гэта.

Дзіўна часам жыццё складаецца! Мяркуеш пасвойму як жыць, а тут што іншае набяжыць. Яшчэ ж, здаецца, так нядаўна ў Вільні Юрэвіч сох па Уладцы, а Уладка па Чэсю Радзевічу млела, Чэсь да Вікці заляцаўся, а Янка адной з нашых дзяўчат прапанаваў падзяліць з ім долю й нядолю ў жыцці, а калі тая адмовілася, прызнаўшыся, што кахае другога, на другі дзень ён, сумны, даў ёй прачытаць свой верш. напісаны ў гэтую ж ноч. I амаль кожны з нашых маладых віленскіх сяброў злучыў сваё жыццё не з тым, з кім збіраўся. Ну, што ж, так, можа, і лепш, так і трэба. Уладзя можа быць больш адпаведнай спадарожніцай жыцця Янкі, чымся тая, другая.

Яна асталася такой самай. як і была, толькі стала быццам спакайнейшай. Як і раней, заўсёды энергічная, рухавая і добрая гаспадыня.

Янка неяк моцна змяніўся з таго часу, як апошпі раз яго бачыла. Быў ён зграбнейшы, прыгажэйшы ў ваеннай форме земскага саюзу, дзе тады працаваў. Але стаў нейкі занадта сур’ёзны, маўклівы, пануры. У вочы не загляне, не засмяецца, як бывала, не пажартуе. Я нават і мала яго бачыла дома, хіба толькі за абедам. Заўсёды нечым заклапочаны выбягаў з хаты.

— Нешта газет ніякіх няма ўжо другі дзень,— казаў.— Трэба пайсці, паслухаць, што на свеце робіцца.

Я збіралася было ехаць далей — у Маскву, Яраслаўль.

— He едзь,— раіць Янка,— пачакай некалькі дзён, пакуль не высветліцца, што творыцца на свеце, a то яшчэ ў бяду пападзеш. Нешта нейкае здарылася, што газет няма. Ніхто нічога не ведае.

Я ўсё ж такі цвёрда вырашыла ехаць. Перад ад’ездам Купала даў мне некалькі сваіх вершаў, перадрукаваных на машынцы.

— У мяне можа быць вобыск, могуць трапіць у рукі жандараў, дык хай да часу яны ў цябе пабуДУЦЬ.

Адзін з гэтых вершаў «Смейся!..» заўсёды рабіў на мяне моцнае ўражанне, чытаючы яго, мурашкі бегалі па целе. Другі — «Цару неба і зямлі». Іншых не памятаю. Пры наступным спатканпі ў 1920 годзе ў Мінску я вярнула Купалу гэтыя вершы.

Ужо ў вагоне па дарозе ў Маскву стала вядома, што ў Петраградзе пачалася рэвалюцыя, што цар Мікалай II адрокся ад прастола. На станцыі Балагое, дзе прыйшлося ледзь не суткі чакаць цягніка на Маскву, былі развешаны лістоўкі з загадам № 1, падпісаным Керанскім. Разгубленыя і спалоханыя афіцэры прасілі-малілі пасажыраў даць ім кусочак чырвонай істужкі ці шматочак чырвонага матэрыялу, каб пачапіць на грудзях. Усюды бурліла, катлавалася.

У Маскве было болып-менш спакойпа. Усюды можна было бачыць людзей з чырвонымі баптамі на грудзях або павязкамі на рукавах, на дамах былі наклеены рэвалюцыйныя лозунгі, па вуліцах праходзілі калоны вайсковых і штацкіх з чырвонымі сцягамі.

У КНЯГІНІ МАГДАЛЕНЫ РАДЗІВІЛ

Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог, Б’е ад сцен цэгел лёдам зімовым;

Сэрца маеш, як гэты цагляны парог. 1 душу, як скляпоў гэтых сховы.

Я. К у п а л a

Яшчэ восепню 1914 года, седзячы ў цукерні зялёнага Штраля за кубкам чорнай кавы, звярнуўся да мяне Іван Луцкевіч з даволі важнай прапановай:

— Ёсць адна вельмі багатая асоба — княгіня Магдалена Радзівіл. Япа мае некалькі маёнткаў і на Беларусі, і ў Польшчы, дамы ў розпых гарадах і нават свой уласны касцёл у Варшаве. Япа ўдава. Муж яе Мікола Радзівіл — авантурыст, прымаў удзел у каланіяльнай вайне ў Афрыцы на баку англічан, пасля пайшоў добраахвотпікам на японскую вайну, а цяпер у гэту вайну загіыуў. Кпягіня пастаянна вапдруе па ўсёй Еўропе. Цяпер япа зяаходзіцца ў адным са сваіх маёпткаў па Беларусі і шукае сабе кампаньёнку. Вельмі было б добра і для вас асабіста, і для грамадскай справы, каб вы згадзіліся на гэту ролю пры ёй.

— Што вы! — засмяялася я.— Якая ж з мяне кампаньёнка для такой высокай асобы? I што гэта мае супольнага з беларускай справай?

— Бачыце,— працягваў далей Луцкевіч,— яна зусім адзінокі чалавек. Анрача слуг, ёй няма з кім пагаварыць. Трэба, каб каля яе была іптэлігентная асоба, якая магла б падтрымаць гутарку з ёй, схадзіць на шпацыр, часам пачытаць ёй кнігу ці газету. Вам асабіста карысць будзе пемалая: па-першае, вы зможаце пабываць з ёй у Парыжы, Лопдапе, у Швейцарыі і Італіі, а па-другое, калі вы ёй спадабаецеся, дык яна можа запісаць на вас адзін са сваіх маёнткаў. Што ж датычыць беларускай справы, дык вы можаце вельмі шмат зрабіць. Справа ў тым, што пасля таго, як у Варшаве ў адным нольскім клубе спусцілі са сходаў яе мужа за нейкія брудныя справы, яна зненавідзела палякаў і не лічыць сябе полькай. Япа сама яшчэ добра не ведае, да якой нацыянальнасці сябе залічыць — да літоўскай ці беларускай. Каля яе ўвіхаюцца літоўцы, каб схіліць яе на свой бок і здабываць ад яе грошы на свае грамадскія справы. Ну, і пам вельга спаць у шапку. Трэба так накіраваць яе, каб яна давала грошы на выдапяе «Нашай

півы». I ваш абавязак дабіцца гэтага. А таму трэба быць у пэўнай меры дыпламатам.

— А гэта яшчэ што значыць? — нытаю не без здзіўлення.

— Каб увайсці ў яе давер’е, вам трэба адпусціць валасы, бо дзяўчат з кароткімі валасамі яна не любіць. Трэ будзе хадзіць у касцёл, спавядацца...

— Фі-і-іў! — прысвіснула я са смехам.

— А так, так! Купіце сабе ружанец, калі не маеце, кніжку да набажэнства, бо яна рэлігійная.

— He, пічога з гэтага не выйдзе,— кажу.— Крывіць душой я не ўмею і пе хачу! Шукайце сабе іпшую кандыдатку на такія справы.

— Вы не адмаўляйцеся так паспешна, абдумайце добра. Вам даручаецца адказная і вельмі важная для нас справа.

— Добра, падумаю,— адказала, каб толькі спыніць гэтую гутарку.

ГІраз некалькі дзён я паехала ў Піцер на курсы. Здаць справаздачу з практыкі і атрымаць дыплом. Там сустрэлася з Франуком Будзько, які лічыўся беларускім дзеячам у групе клерыкалаў.

— Вось добра, што я нас пабачыў,— кажа.— Маю да вас вельмі важны інтэрас.

1 пачынае гаварыць тое самае, што і Іван Луцкевіч, з той толькі розніцай, што я павішіа выцыганьваць ад кпягіні грошы на клерыкальную беларускую газету.

— Мы, гэта значыць, хрысціянскія дэмакраты, затрымаліся на вашай капдыдатуры. Там гэты прайдзісвет Луцкевіч круціцца каля княгіні. Трэба паспяшацца, каб яго папярэдзіць і настроіць княгіню супраць яго, каб ім ні капейкі не перапала. Усе сродкі ад яе павінпы ісці па нашы выдапні.

Я сказала, што не падыходжу да гэтай ролі, і катэгарычна адмовілася.

Прыехаўшы дамоў, расказала пра гэтыя гутаркі бацькам.

— Дачушка мая,— кажа маці, выслухаўшы мяне,— не лезь ты ў паны. Згараць хай яны са сваімі маёнткамі! На ліха яны нам здаліся? Жылі, жывём у беднасці і неяк пражывём без іх маёнткаў. He адлучайся ты ад сваіх.

— Супакойся, мама,— кажу,— я адразу адмовілася, толькі хацела ведаць, як вы да гэтага паставіцеся.

Значна пазней я даведалася, што Луцкевіч здолеў намовіць Уладку Станкевічанку на гэту ролю. Аднак яна і двух тыдняў не змагла ўтрымацца ў князеўскіх пакоях. He дазволіла камандаваць сабой, не скарылася перад яснай паняй і, моцна пасварыўшыся з княгіняй, вярнулася ў Вільню.

Лета 1917 года. Кіеў. Я працую ў Саюзе Гарадоў па арганізацыі дзіцячых прытулкаў у аддзеле дапамогі ахвярам вайны.

Неяк пад канец лета атрымліваю ліст. Ад каго б б вы думалі? Ад самой княгіні Радзівіл. Піша, што яна хоча ў адным са сваіх маёнткаў адкрыць беларускую школу, каб дзеці яе парабкаў вучыліся на роднай мове. Ёй параілі звярнуцца ў гэтай справе да мяне. Адпаведны для школы дом ёсць. Яна дае мне пакой, сталаванне, а грашыма будзе мне плаціць у кожным разе болып, чымся аплачваюць настаўнікаў у іншых школах.

Я параілася са сваімі сябрамі-беларусамі, якіх нямала было ў той час у Кіеве. Беларускіх нацыянальных школ яшчэ пе было ў Беларусі: ні Часовы ўрад Керанскага, ні Земства і не думалі аб тым, каб беларускія дзеці навучаліся на сваёй роднай мове. А трэба пачынаць гэту справу. Усе сябры настойліва раілі мне прыняць прапанову княгіні. Што рабіць?

Ведала, што немалыя цяжкасці будуць па маім шляху. Але пачуццё абавязку перад сваім народам перамагло, і я рашыла паспрабаваць свае сілы і здольнасці. Саюз Гарадоў адмовіўся звольніць мяпе з працы, і ў кастрычніку я проста цішком, не атрымаўшы разліку, выехала ў Мінск.

...Дзверы адчыніў мне лёкай і пайшоў далажыць княгіпі. Праз колькі хвілін я стаяла перад невялічкай сухенькай бабулькай. Праз чорную маркізетавую блузку без якога б ні было станіка, прасвечваў касцісты гарсэт. Нядбайна зачасаныя валасы шэрымі ад сівізвы касмыкамі рассыпаліся ў розныя бакі. Доўгі з гарбіпкай нос і вочы... Шэра-вадзяністыя вочы дапытліва ўпіліся ў мяне. Здрыгапуўшыся, я ўвайшла за ёй у маленькі пакой, з якога, як пасля мне гаварылі, яна амаль што ніколі не выходзіла, бо там у сцяне быў патайнік з мільённымі скарбамі ў золаце і брыльянтах. Каля пог княгіні круцілася 6 ці 8 сабачак японскай пароды, усе калматыя, вушастыя, з выпучанымі вачыма. Мяне напярэдзілі ў Мінску, каб я асцерагалася і ненарокам каб не наступіла на лапу ці хвост якой-небудзь псіне. Такая непрыемнасць здарылася з адным наведвальпікам, пасля чаго княгіпя выгнала яго і сказала, каб болып па вочы ёй не паказваўся.

Гутарка вялася па дзвюх мовах: я на беларускай, а княгіпя на мяшанай польска-рускай, неміласэрна пры гэтым калечачы рускую мову. Па-польску яна прынцыпова не гаварыла, а хатняй мовай у сям’і, як мне казалі, была апглійская або французская. Да якой ступені даходзіла яе шалёная пянавісць да палякаў, сведчыць такі факт.

У часе польскай акупацыі Мінска, у дзень святкавання Канстытуцыі 3 мая, калі польскія ўлады

загадалі дэкараваць дамы сцягамі, дыванамі і партрэтамі, з балкона княгіні Радзівіл звісаў цалун (жалобны дыван) і жалобны флаг.

Умовіліся, што я паеду ў Жорнаўку — яе маёнтак. Яна загадае аддаць пад школу дом у Жорнаўскім лясніцтве, а я буду жыць у адным са службовых пакояў пры палацы, там жа мяне забяспечаць і сталаваннем. На маё пытанне аб сродках на школьныя прылады і навучальнае абсталяванне яна адказала, што аб усім яна дасць загад сваёй адміністрацыі.

У Жорнаўцы 1 даволі прыветліва сустрэла мяне дзябёлая жанчына сярэдніх гадоў — ахмістрыня маёнтка пані Марыя. Адвяла мяне ў пакойчык драўлянай прыбудовы для панскіх слуг, накарміла смачным абедам і такой жа вячэрай. Ну, думаю, калі так будуць карміць, дык чаго добрага, растаўсцею, як ахмістрыпя. Аднак праз тыдзень, паступова зніжаючы якасць стравы, перайшлі выключна на посную бульбу і забеленую зацірку. Пані Марыя і двое-трое з болып важнай службы елі асобна, і думаю, іх стравы былі смачнейшыя і жыўнейшыя, чымся тыя, якія мне прыносілі з кухні.

Пані Марыя была даволі гаманкая жанчына, часта мяне наведвала і шмат чаго расказала пра жыццё і характар княгіні. Яе апавяданні дапаўняліся другой асобай, з якой я там пазнаёмілася, а пасля і пасябравала. Гэта была літвінка Міколітэ Папікайтэ, якая працавала бухгалтарам у лясніцтве княгіні. Высокая бландынка з румяным тварам, сінявокая, заўсёды вясёлая, энергічная. Яна часта ездзіла ў Мінск да княгіні са справаздачай і ўмела з ёю ладзіць. Міколітэ, як сама мне пасля прызналася, была прыстаўлена да княгіні літоўскімі нацыяналістычнымі дзеячамі на

1 Жорнаўскае лясніцтва княгіні Радзівіл у былым Ігуменскім павеце.

такую ж «дыпламатычную» работу, якую мне калісь прапапаваў Луцкевіч. I трэба сказаць, нядрэнна спраўлялася з гэтай роляй: патрапляла выцягваць ад княгіні даволі значныя сродкі на літоўскія справы.

Ахмістрыня і Міколітэ поўнасцю намалявалі мне вобраз княгіні Магдалены.

...Семнаццацігадовай дзяўчынкай гвалтам выдалі Магдалену замуж за 60-гадовага магната графа Сапегу, хаця яна кахала маладога збядпелага арыстакрата. Усе гады свайго замужжа маладая графіпя не выходзіла са свайго пакоя нікуды, апрача дамавой капліцы, у якую вялі дзверы проста з яе пакояў. Нават не ўсе слугі бачылі сваю папі. Нікога з гасцей не прымала і сама нікуды не выязджала. Жыла пустэльніцай, аблівалася слязьмі і малілася. Праз два ці тры гады пасля шлюбу памёр стары Сапега, пакінуўшы маладзіцы ўсе свае маёнткі і ўсё багацце. Адразу ж пасля смерці мужа дваццацігадовая графіня выехала ў Варшаву, а як толькі кончыўся тэрмін жалобы, адкрыла дом для гасцей, і быццам прарвала яе,— зажыла шумным, вясёлым жыццём велікасвецкай дамы. На адным балі пазнаёмілася з маладым князем Міколам Радзівілам, гулякам, авантурыстам, які прагуляў усю сваю спадчыну і жыў пераважна з гулянпя ў карты, прычым не зусім сумленнага гуляння, за што і выгналі яго з аднаго арыстакратычнага клуба. Маладой удаве спадабаўся вясёлы і прыгожы князь, і яна хутка выйшла за яго замуж. Князь Мікола быў усё ж такі настолькі практычны, што перад шлюбам запатрабаваў, каб графіня запісала на імя яго сястры два маёнткі. Як відаць, сабе ўжо не давяраў.

У Жорнаўцы добра ведаюць князя Міколу. Наперакор сваёй жонцы ён загадаў пабудаваць новыя дамы для сваіх парабкаў. Стараўся пе крыўдзіць сваіх мужыкоў, сябраваў з імі, заходзіў часта ў іх дом на

гутаркі і на чарку гарэлкі. I сам амаль нічым пе адро.зпіваўся ад мужыкоў: гаварыў толькі па-беларуску, апранаўся ў даматканыя сярмяжкі, а зімой у кажух, на пагах простыя боты або валёнкі, выязджаў заўсёды, зарыўшыся ў сена на санях, запісваў народпыя песні, звычаі і пасылаў у Рускае геаграфічнае таварыства. Суссдзяў-паноў не любіў і не вадзіўся з імі.

Поўнай процілегласцю ў адносіпах да сваіх сялян была княгіня Магдалена. Калі, бывала, яна прыязджала ў Жорнаўку, усе заміралі ад страху, стараліся не паказвацца ёй на вочы. Адзін толькі лёкай Юрка яе не баяўся, а пават спрачаўся часам, бо ведаў, што без яго княгіня не магла абысціся. Юрка быў высокакваліфікавапым слугой, валодаў французскай, англійскай мовамі, не гаворачы ўжо аб рускай і польскай, разам з княгіняй аб’ездзіў усю Еўропу. А мо і таму яшчэ яго цаніла, што паогул мела слабасць да маладых мужчып. А Юрка быў высокі, плячысты, зграбны і прыгожы хлопец.

Адпойчы ў Мінску княгіпя накіравалася адведаць дзіцячы прытулак. За ёй ішоў Юрка і пёс кошык з мяшочкамі цукерак. Княгіня была не ў гуморы і ўсю дарогу лаяла Юрку.

— Даволі! Замоўкпі, кпягіня,— панура азваўся слуга.

— Ах ты хам, сволёч, ты ешчэ кажэш мне мольчаць?

(Юрка з княгіняй гаварыў толькі па-беларуску.)

— Маўчы, кажу, бо будзеш шкадаваць,— зноў азваўся лёкай.

Княгіпя не ўнімалася і яшчэ болып раз’ятрылася.

— Ах так? — загудзеў бас лёкая.— Дык нясі ж сама, трасца тваёй матары! — і, паставіўшы копі каля яе ног, завярнуўся і шпаркім крокам пайшоў адразу ў рэстаран «Сэлект».

Княгіня аж падскочыла са злосці. Як ні аклікала яго вярнуцца, як пі топала нагамі, але Юрка пе слухаўся.

Дні тры-чатыры пасля гэтага бушавала кпягіпя, а ўрэшце паслала слугу ў «Сэлект». Але Юрка і слухаць не хоча. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасціпца і абяцанне прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку. I Юрка вяртаецца — да чарговай сутычкі.

A то і так было. Сабралася княгіня на пасяджэнне нейкага камітэта і загадала лёкаю прыйсці па яе ў 10 гадзін вечара. Юрка прыйшоў у вызначаны час, але пасяджэнно зацягнулася да поўначы, і ён цярпліва чакаў дзесьці ў закутку. Другі раз княгіня зноў ідзе на пасяджэнне, але на гэты раз пасяджэнне пе адбылося. А Юрка тым часам кудысьці адлучыўся. Аднак княгіня не магла вяртацца дадому без свайго лёкая. Члены камітэта мусілі забаўляць важную асобу да прыходу Юркі. Але вось ужо і 10 гадзін і 11, а яго ўсё няма. Знуджаныя гаспадары прапануюць праводзіць яе дадому, ды дзе там! Без свайго Юркі — ані кроку. Роўна апоўпачы з’яўляецца нетаропкі слуга. Княгіпя, азвярэлая са злосці, накідваецца на яго пантэрай. А ёп зусім спакойна адказвае:

— А што ж тут такога? У мінулы раз я чакаў княгіню, а цяпер княгіня мяне пачакала. Вось мы і квіты.

Зноў кончылася ўсё гэта «Сэлектам», гасцінцам у 25 рублёў, месячнай прыбаўкай.

I вось задумаў гэты дзяцюк ажаніцца і з’явіўся прад светлыя вочы яснай пані папрасіць частку сваіх заробленых грошай на вяселле (зарплата знаходзілася на рахунку княгіні і выдавалася слугам у меру патрэбы). Было гэта ў Жорнаўцы вясной 19І4 года.

— Як ты смеш, быдла, жаніцца без моей волі! — ускінулася княгіня.

— Даўно мінулі тыя часы,— адказвае лёкай,— калі маглі жаніцца толькі з дазволу або па загаду паноў. Я не нявольнік. Аддай мне мае грошы!

— Hi капейкі не дам! — закрычала пані.— Прэч з моіх очэй!

А як даведалася, што ён бярэ сабе ў жонкі дачку яе лесніка, прыгожую, спрытную дзяўчыну, гневу яе не было граніц. Прыгразіла, што прагоніць лесніка са службы і выкіне з дому.

— Калі не дасі грошай,— заявіў непалахлівы слуга,— дык праз суд сышчу, а кранеш лесніка з маёй нявестай,— ужо грозна загудзеў Юрка,— вось гэтымі рукамі задушу цябе, старая падла!

Мабыць-такі паверыла пагрозе і спалохалася, бо як ні кіпела, але ткі шпурнула яму ў твар 250 рублёў.

Юрка ажаніўся. Неўзабаве пачалася вайна. У першую ж мабілізацыю Юрка пайшоў на фронт, пакінуўшы сваю маладую жонку з хворым цесцем. Княгіня забараніла пасылаць па доктара старому лесніку, не дала і каня, каб адвезці яго ў бальніцу. Стары ляснік памёр. Асталася маладзіца адна. А ад Юркі ніводнай весткі. 3 першых дзён як у ваду кануў. Мабыць, у першых баях загінуў.

Перад калядамі завітала ў Жорнаўку княгіня. Даведалася, што Юркава жонка нарадзіла сына. I акурат на куццю, калі людзі садзіліся за традыцыйную вячэру, княгіня загадала выгнаць з лесніковага дома маладую маці з малым дзіцем, забіць дошкамі вокны і дзверы і строга ўсіх папярэдзіць: калі хто прыме яе ў свой дом хаця б пераначаваць, то і яго спаткае тое самае. На дварэ стаяў люты мароз, глыбокі снег пакрываў зямлю. Бедная жаячына, утуліўшы ў коўдрачку сваё дзіцё, дарэмпа стукалася ў дзверы, прасіла дюдцаў хаця б да ранку пераначаваць пад страхой. Людзі плакалі, гледзячы на яе, але Hi-

хто не адважыўся даць прытулак няшчаспай: кожны баяўся такой жа долі і для сябе.

Нехта, едучы ноччу са станцыі Градзянка, бачыў у лесе жанчыну, якая сядзела пад заінелым дрэвам і карміла грудзьмі дзіцё.

Больш ніхто нічога не чуў ні пра Юрку, ні пра яго няшчасную жонку.

Вось што мне расказалі ў Жорнаўцы.

Дом, які па загаду княгіні быў прызначаны пад школу, знаходзіўся ў лясніцтве за паўтара кіламетра ад маёнтка. Два пакоі, доўгія сталы і такія ж лаўкі, пустая шафа, пустыя сцены. На маё пытанне, як будзе абсталявана школа, ці ёсць неабходныя навучальныя дапаможнікі і школьныя прылады, адміністрацыя адказала, што яны пра гэта нічога не ведаюць. Прыйшлося з’ездзіць у Мінск і «патурбаваць» яснавяльможную.

— Даволі таго, што я вызначыла дом і дала навучыцельку,— холадна адказала яна.

— Але як жа пачынаць заняткі ў голых сценах, без падручнікаў, школьнай дошкі, крэйды, сшыткаў?

— Я не мею сродкаў на to. Hex самі купуют. Я савсем тэраз бедна, маёнткі ніц не дают, мужыкі не хоцят працоваць.

Як пазней мне паказала Міколітэ, толькі з Жорнаўскага лясніцтва кожны тыдзень здавалі ў банк на рахупак княгіпі не менш 10 тысяч.

На свае грошы купіла я ў кнігарні са два дзесяткі лемантароў, першых кніжак для чытання, грыфельных дошак, а на іншае ўжо і грошай маіх не хапіла, ды і не надта чаго можна было зпайсці ў мінскіх магазінах.

У Жорнаўцы і па бліжэйшых вёсках апавясціла аб прыёме вучняў. Але пайшла чутка, што гэта ней-

кая пезвычайная школа, што ў ёй будуць вучыць не так, як у іншых школах, а па-мужыцку. Бацькі прыводзілі дзяцей, аднак з вялікай няўпэўненасцю, баяліся запісваць іх у школьную кнігу,

— Як я буду вучыць? Так, як і ў іншых школах,— тлумачыла ім.— Баяцца няма чаго, абы вашы дзеці ўмелі чытаць, пісаць, задачы рашаць. Калі будзеце незадаволены, дык забераце сваіх дзяцей і пашляце ў Пухавіцкую школу. Гэта ж будзе зрабіць нескладана.

— Ды мы б і цяпер туды аддалі, але ж надта далёка хадзіць — пяць з гакам вёрст, дык няхай ужо сюды паходзяць да вясны.

Усё ж такі запісалася звыш 30 дзяцей пераважна першага года павучанпя.

Пачаліся заняткі. Як я і чакала, цяжкасці сустракаліся на кожным кроку. Карысталіся лемантаром, перакладзеным Цёткай у скарачэнні з польскага лемаптара Промыка. Гэта тонепькая брашурка фарматам прыблізна 14X12 см з рысупкамі памерам у 2 кв. см і літарамі не нашмат большымі ад звычайнага газетнага пірыфту. Граматыкі беларускай мовы і яравапісу ў той час яшчэ не іспавала, пе было і праграм. He хапала грыфельпых дошак, сшыткаў. Пісалі дзеці на выпадкова раздабытых абрыўках паперы пераважпа алоўкам. Класную дошку бацькі самі змайстравалі, ахмістрыня і Міколітэ раздабылі кавалак крэйды.

Вучыліся дзеці ахвотпа, цешыліся, што кожнае прачытанае слова было ім зразумела. Для старэйшых вучняў, якія ўжо ўмелі чытаць, апрача беларускай мовы выкладалася руская. Гутаркі на прыродазнаўчыя, гістарычныя і геаграфічныя тэмы прыходзілася весці самой, карыстаючыся сваёй памяццю і некаторымі дапаможнікамі. Арыфметыка выкладалася на беларускай мове, адпак з рускай тэрміналогіяй: бела-

рускай тэрміналогіі, як і беларускіх падручнікаў па арыфметыцы, таксама не было.

Нягледзячы на тое, што падручнікі па рускай мове непараўнальна лепш адпавядалі справе навучання, аднак прыходзілася тлумачыць пямала. Часта і ў голаў не прыйдзе, што дзеці могуць не разумець, або па-свойму тлумачыць самыя, здавалася б, зразумелыя словы.

Праз тры месяцы дзеці псршага года навучання ўжо закопчылі лемантар і даволі бегла чыталі апавяданні з першай кніжкі для чытання. Прыходзілі маткі дзякаваць мне і не маглі надзівіцца, што так хутка іх малыя навучыліся чытаць.

— Гэта ж мой старэйшы сын пяты ўжо год ходзіць у Пухавіцкую школу, а чытае так, што і ён сам, і мы пічога не разумеем' што ён там бэкае. А гэты маленькі — аж уцеха бярэ — і пачытае нам так складна, цікава, і ўсё чысценька раскажа, што панепка ў школе ім апавядала.

Амаль разам са мной у Жорнаўку прыехаў і адзін з маіх братоў, Казюк, якога ляснічы, немец Шталь, прыпяў у кантору лясніцтва. Сярэдняга брата, Стася, я пакіпула ў Кіеве вучыцца. Грошы, якімі перад сваім ад’ездам яго забяспечыла, скончыліся. Трэба яму паслаць яшчэ, а ў самой даўно ўжо ні капейкі. Казюкто атрымліваў мізэрпую зарплату, але пасля ўтрымання з зарплаты кошту сталаванпя ў яго аставалася ледзь толькі на курыва. А я ўжо каторы месяц ніякай зарплаты не атрымлівала: княгіня не дала ніякага загаду наконт гэтага, і адміністрацыя нічога не плаціла. Прыйшлося зноў ехаць у Мінск да княгіні.

Выслухаўшы мяне, княгіня кажа:

— Ну, хорошо, я скажу, жэбы вам плацілі 60 рублёв в месяц.

— Дазвольце, княгіня,— кажу здзіўлепа,— вы мне пісалі, што будзеце плаціць мне больш, чымся ў іншых школах. Я гэтага ад вас не патрабую, але маю права на такую ж аплату, якую атрымліваюць настаўнікі іншых школ, а яны атрымліваюць 240 рублёў у месяц (тады плацілі керанкамі).

— Ого! — азвалася княгіня.— Я не могу такіе большіе деньгі плаціць. Я тэраз совсім бедна ест. Але, еслі вам мало, будут плаціць вам 65 рублі.

Я ўсміхнулася.

— Княгіня, я не збіраюся таргавацца з вамі, як на кірмашы. Калі вы ўжо такія бедныя, то нічога ад вас не буду браць. Неяк пражыву. Бывайце здаровы!

3 дрэнным настроем вяртаюся назад, але цвёрда рашыла адмовіцца ад такой аплаты сваёй працы. Непакоіла толькі доля Стася ў Кіеве.

Прыязджаю ў Жорнаўку і знаходжу там телеграму: «Прыязджайце Саюз Гарадоў атрымаць разлік па скарачэнню штатаў».

Было гэта акурат перад калядамі. Адпусціўшы дзяцей на зімовыя канікулы і пазычыўшы ў Міколітэ грошы на дарогу, паехала ў Кіеў. Там атрымала разпік за тры месяцы, забяспечыла на пэўны час брата і накупляла для школы розных табліц: па арыфметыцы, прыродазнаўству,— і наогул, розных дапаможнікаў, якія ўдалося знайсці ў Кіеве. 3 гэтым багажом вярнулася ў Жорпаўку.

Позпяй восенню 1917 года размясціўся ў Жорнаўцы польскі атрад корпуса Доўбар-Мусніцкага пад камандай капітана Скарыны. Ахмістрыня не таіла, што польскія жаўнеры асталяваліся тут па просьбе самой княгіні, каб абарапяць яе маёнтак на выпадак паўстання рабочых і сялян. Польскія афіцэры пры дапамозе панскіх служкаў вялі прапаганду па вяр-

боўцы ў рады польскага войска, адпак ахвотнікаў, як казалі, мала знаходзілася.

Праз увесь час майго побыту ў Жорнаўцы сюды не даходзілі ніякія газеты, ні лісты. Мы жылі, як на асобным востраве, нічога не ведаючы, што робіцца на свеце. Хадзілі глухія чуткі, што нешта важнае здарылася, што ў Расіі адбыўся пераварот, што пад Мінскам ідуць баі, але ніхто пічога пэўнага не ведаў. У канцы лютага ўжо ўсе адкрыта гаварылі, што Мінск заняты немцамі. Неўзабаве пасля гэтага раптам ноччу паціхеньку знікла польскае войска з Жорнаўкі. Увесь атрад адышоў у Бабруйск на злучэнне з галоўнымі сіламі корпуса Доўбар-Мусніцкага.

Пасля новага 1918 года мы з братам адкрылі вячэрнюю школу для дарослых. Рабочая моладзь з вялікай ахвотай кінулася да павукі. Я ўпершыню працавала з дарослымі і са здзіўленнем пераканалася, што дарослым значна цяжэй адолець першаначатковую грамату, чымся дзецям. 3 лічэннем было лягчэй, але з чытаннем і пісьмом дзеці-школьнікі абганялі дарослых.

Заняткі адбываліся кожны вечар у панскай кухні,— даволі вялікім і цёплым памяшканні. Суботнія вечары праходзілі па асобнай праграме. Спачатку я праводзіла гутарку на прыродазнаўчыя тэмы, затым чытала творы мастацкай літаратуры — Купалы, Коласа, Цёткі, Бядулі. Заканчвалі вечар беларускімі народнымі песнямі і танцамі пад скрыпку з цымбаламі. Нашы суботпія вечары карысталіся вялікай папулярнасцю. Збіраліся ве толькі хлопцы і дзяўчаты з навакольных вёсак, але і старыя.

Аднойчы, акурат пасля адыходу польскага войска, пасля маёй гутаркі — не памятаю ўжо на якую тэму — азваўся адзін дзядзька з сівой барадой, які сядзеў у закутку і слухаў:

— Скажы мне, паненка, ці справядліва гэта так

устроена на свеце, што адзін чалавек, прыкладам, як наша княгіня, уладае такімі абшарамі зямлі і лясоў, а мы, мужыкі, душымся на чужым полі і ўпрогаладзь жывём?

— Вядома, што несправядліва,— адказваю,— Зямля павінна належаць тым, хто на ёй працуе.

— А што ж, па-вашаму, будзе з папамі? — пачуўся звонкі голас з нотай раздражнення,— 3 чаго яны будуць жыць, хоці. бы і наша княгіня?

— А будзе так, як працоўны народ пастановіць,— адказваю.

— Правільна! — азвалася некалькі галасоў.

Ахмістрыня, пачуўшы небяспечную тэму гутаркі, лоўка звярнула ў другі бок.

— А ну, дзяўчаткі, давайце спяваць! — і сама зацягпула песшо, абрываючы гутарку.

Праз дзень ці два пасля гэтага адбыліся новыя падзеі ў Жорнаўцы. 3 трох навакольных вёсак сабраліся сяляне і парабкі разбурыць князеўскі маёнтак. Зламалі замкі склада сельскагаспадарчых машын і прылад, падзялілі паміж сабой, насыпалі мяхі збожжа, уварваліся ў панскія пакоі... Да самага вечара дзялілі панскія набыткі. Аднак таго не ведалі, што яшчэ напярэдадні гэтых падзей панскія служкі, пранюхаўшы аб памерах сялян і парабкаў, памчаліся ў двух напрамках — у Мінск да княгіні і ў Бабруйск да Доўбар-Мусніцкага за паратункам. На раніцу ўжо з Бабруйска наляцела карная экспедыцыя, і пачалася расправа над сялянамі. Крыкі і енкі катаваных парабкаў разлягаліся па ваколіцы. Жаўнеры прывозілі ў маёнтак тое, што адабралі ад сялян, і здавалі адміністрацыі маёнтка.

Я атрымала загад безадкладна выехаць у Мінск і з’явіцца да княгіні. He здагадваючыся, у чым справа, еду ў Мінск. Там ужо былі немцы. Да княгіні я не вельмі спяшалася і прыйшла толькі праз дзень пасля

сваііго прыезду. Сустрэла мяне княгіня выключна холадна, не падала, як бывала дагэтуль, рукі, яе прапанавала сесці.

— Я пазвала вас, жэбы павядоміць, жэ я закрываю школу.

— Яшчэ ж школьны год не кончыўся,— азвалася абы што-кольвечы сказаць.

— To не мае значэння.

I далей кажа, што яна закрывае школу, бо нездаволена мной. Я, бачыце, не адчуваю ніякай удзячнасці да княгіні, я дайшла да такой нахабнасці, што збіраюся яе землі дзяліць і раздаваць мужыкам.

— Вы всё для мужыков, для тых хамув і ні кроплі благодарносці для мено.

— Выбачайце, а за што я павінна быць удзячна вам? Я ні капейкі ад вас не брала, а мая праца, здаецца, болып варта, чымся зацірка і посная бульба, якой мяне кормяць з вашай ласкі. Вашы землі не я збіраюся дзяліць, а народ, які на іх працуе. Захоча, дык забярэ, не пытаючыся ні ў вас, пі ў мяне. Што ж да маіх поглядаў, дык мне здавалася, што вы іх ведалі, калі прапанавалі мне адкрыць беларускую школу ў вашым маёнтку. А калі пе ведалі, дык знайце, што жыла, жыву і буду жыць для гэтых мужыкоў, якіх вы так непавідзіце. Працавала і буду працаваць толькі для іх і ніколі для кпязёў і паноў.

Павярнулася і, не сказаўшы больш ні слова, накіравалася да дзвярэй, не зважаючы, іпто яспа пані яшчэ.нешта крычала.

Назаўтра ў 7 гадзін раніцы з білетам у руках BaKaro на вакзале цягніка. Гляджу: бяжыць, засопшыся, расчырванелая Міколітэ Попікайтэ.

— Ой, нарэшцо-ткі цябе знайшла! — кажа, цяжка дыхаючы.— Увесь вечар і ад досвітку сёняя гойсаю па ўсяму Міпску, шукаючы цябе.

— Нашто ж я так пільна патрэбна? I скуль ты тут узялася?

— Княгіня паслала па цябе. Ідзём!

— Куды?

— Да княгіні. Яна хоча цябе бачыць.

— А мы ўжо бачыліся, і нам няма аб чым больш гаварыць. Вось білет, хутка цягнік будзе. Ты ж, пэўна, ведаеш, што яна школу закрывае. Але школьны год я давяду да канца, а там чорт яе бяры, гэтую яс-| ную паню!

— Нічога ты не зробіш,— кажа Міколітэ.— Яна ж загадала, як толькі ты выедзеш у Мінск, забіць дошкамі ў школе вокны і дзверы. Ты і ў школу ўжо не ўвойдзеіп.

— Як гэта? — пытаю з абурэннем.— А ўсе школьныя прылады, кнігі, табліцы? Гэта ж мая ўласнасць, на свае грошы купляла.

— Я ведаю. Як толькі ты выехала ў Мінск, дык ляснічы паслаў людзей, каб дошкамі забіць вокны школы. Я пабегла і вынесла ўсё, што там было, апрача лавак і сталоў, а сама ўдагонку за табой у Мінск. Баялася, што вы, чаго добрага, паб’ецеся з княгіняй,— горка ўсміхаючыся, пажартавала Міколітэ.— А тут і са справаздачай надышоў час. А да княгіні ты ўсё ж такі зайдзі цяпер. Яна нешта хоча табе сказаць. Учора, як толькі я прыехала і зайшла да яе з грашовай справаздачай, яна і справаздачы не захацела слухаць, а загадала зараз жа ісці цябе шукаць! Хоць з-пад зямлі дастань, а прывядзі цябе! He злуйся так на яе — вядома, старая самадурка. Яна, напэўна, і шкадуе цяпер таго, што нагаварыла ў гарачцы.

Пакуль мы з Міколітай спрачаліся, цягнік тым часам адышоў, і я хоцькі-пяхоцькі змушана была застацца яшчэ па адзін дзень у Мінску. Міколітэ ўсё ж такі зацягнула мяне да княгіні.

На гэты раз княгіня прапанавала мне крэсла, але

я, падзякаваўшы, адмовілася сесці. Моўчкі чакала, што яна скажа, чаго зноў мяне выклікала.

— Мы все людзі грэшны,— пачала набожным тонам,— і мусімы дарбваць адзін другому, еслі в горончцы і скажам что крывдное.

На хвіліну замоўкла, а пасля зноў пачала гаварыць. Яна, бачыце, закрывае школу не праз мяне, а таму, што яе мужыкі — гэта быдла, якое не варта таго, каб яна для іх ласку рабіла і дзяцей іх вучыла. Адкрываючы школу, яна думала залагодзіць іх звярыную прагавітасць, але, як аказалася, усё дарэмна. Каб не войска Доўбар-Мусніцкага, яны б даўпо ўжо зруйнавалі яе маёнтак. Ёй усё вядома, што яны думаіоць, гавораць паміж сабой і што меліся рабіць. Цяпер яна будзе прасіць нямецкага каменданта, каб паставіў часць нямецкага войска ў Жорнаўку, бо мужыкі, як даведаюцца, што яна закрыла школу, могуць узбунтавацца. Яна загадае мае рэчы прывезці мне ў Мінск, толькі каб я болып не паказвалася ў Жорнаўцы. Ёй казалі, што ў мяпе падушкі няма. Яна загадала выдаць мне падушку і коўдру. Успомніла яна ў гэтай сваёй прамове і пра тое, што мне натрэбпа памагаць брату, які вучыцца ў Кіеве. На яе думку, дарэмна я гэта раблю. Яна вось ведае адну сям’ю. Старэйшая сястра выйшла на настаўніцу, а яе браты — звычайныя рабочыя. Ну, што ж, праца не ганьбіць чалавека,— закончыла польскай прымаўкай свой доўгі маналог.

Я моўчкі ўсё гэта выслухала, а пасля і сама загаварыла:

— Забараніць мне паехаць у Жорнаўку па свае рэчы вы не можаце, княгіня. Я заўтра ж паеду туды. Hi падушкі, ні коўдры вашай мне не патрэбна, і не вазьму іх. У добрых людзей я заўсёды знайду, што пад галаву, пакуль свайго не пабуду. Пра маіх братоў пе клапаціцеся. Гэта выключна мая справа. Я згодна

з тым, што праца яе ганьбіць чалавека. Больш няма аб чым нам з вамі гаварыць.

Злёгку пакланіўшыся, я апошні раз пакінула пакоі яснавяльможнай пані.

У ПЕРШЫМ ТАВАРЫСТВЕ БЕЛАРУСКАЙ ДРАМЫ I КАМЕДЫІ

Школай драматычнага мастацтва з’явілася для мяне Першае Таварыства беларускай драмы і камедыі ў Мінску.

На сцэну мінскага гарадскога тэатра трапіла я выпадкова. Праездам з Кіева ў Жорпаўку я затрымалася ў Мінску на некалькі дзёп. У гэты час там адбываўся I з’езд салдацкіх дэпутатаў армій Заходняга фронту Для дэпутатаў з’езда спешна рыхтавалася пастаноўка «Паўлінкі». Мне прапанавалі выступіць у галоўнай ролі. Я нікога з акцёраў яшчэ не ведала, бо толькі адну рэпетыцыю правяла раніцай у дзепь спектакля. Мабыць, усе ўдзельнікі гэтай п’есы не раз ужо выконвалі свае ролі, ці мо больш часу рыхтаваліся, бо спектакль у гарадскім тэатры (цяпер Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы) прайпюў жыва, весела. Усведамлешіе таго, што я выступаю ыа сапраўднай тэатральнай сцэне, а пе на цеснай клубпай, узпімала пачуццё адказнасці, і я зноў іграла з такім жа ўздымам, як пад час свайго першага выступленпя ў Пецярбургу. Пасля спектакля мне паднеслі букет кветак. За кулісы прыйшло шмат дэпутатаў з’езда вітаць нас з вялікім поспехам і падзякаваць за пастаноўку. Адзін з дэпутатаў, пабачыўшы, што я, сабіраючыся ўжо выходзіць з тэатра, апрану-

1 Адкрыўся 18 кастрычпіка 1917 года.

тая ў шырокую, ветрам падбітую сялянскую світку, папрасіў мяне крыху затрымацца і праз некалькі хвілін прынёс і падараваў мне цёплы ваўпяны світар. Гэта быў дэлегат ад Петраградскай арганізацыі — Чарвякоў, будучы старшыня ЦВК рэспублікі.

У сакавіку 1918 года пад час нямецкай акупацыі, калі княгіпя Радзівіл загадала забіць дошкамі беларускую школу ў Жорнаўцы і прагпала мяпе, я перабралася ў Міяск. Там я працавала ў школе і адразу далучылася да калектыву Першага Таварыства беларускай драмы і камедыі, мастацкім кіраўніком якога быў прафесіянальпы артыст Фларыян Паўлавіч Ждановіч.       \

Калектыў быў даволі вялікі. У яго склад уваходзіла ўся сям’я Ждаповічаў: брат яго Антон Паўлавіч, які пазней прыняў псеўданім Крыяіца, жонка Пралеска, дачка-падлетак Ірына. Апрача іх — Грыгоніс, Злотнікаў, Церах, Міцкевіч, Жакоўскі, Саппікаў, сёстры Вера і Люба Тарасік, пазней далучыліся Ржэцкая і шмат іншых.

Увесь збор ад йродажу білетаў часткай ішоў на выдаткі па афармленню сцэны, на парыкі, грым і т. п., хоць усе як мага стараліся або сваімі рукамі зрабіць, або раздабыць натрэбнае дарма. Рэшта выплачвалася акцёрам паводле марак: акцёры вышэйшай кваліфікацыі і тыя, якія былі па першых ролях, атрымлівалі па 1 марцы, іншыя па 2 і 3 маркі. Некаторыя акцёры, якія мелі сталы заробак, адмаўляліся ад сваёй долі на карысць беспрацоўных таварышаў.

Ці памятаеце вы, старыя сябры па сцэне, якая гэта была самаадданая праца, праца, поўпая своеасаблівай рамантыкі? Ці памятаеце, як адны з вас пасля цяжкай дзённай працы, другія галодныя і зняможаныя ад дарэмных пошукаў сталай працы аддавалі ўвесь свой вольны час, усе сілы мастацтву для свайго

народа? Ці памятаеце «Беларускую хатку» на былым Конскім рынку?

У новым, адбудаваным пасля Айчыннай вайны Мінску дарэмна я шукала таго месца, дзе калісь сярод вялікай пустой плошчы, празванай Конскім рынкам, стаяў доўгі драўляны барак, які вызначылі нямецкія акупанты для беларускага тэатра. Цяпер на былой плошчы знаходзіцца трамвайны парк у баку ад Даўгабродскай вуліцы. Там, у «Беларускай хатцы», зараджаўся беларускі тэатр, з калектыву якога ўтварыўся ўжо пры Савецкай уладзе Першы Дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы. Другая частка гэтага калектыву, скончыўшы пры Савецкай уладзе Тэатральную студыю ў Маскве, адкрыла ў Віцебску Другі Дзяржаўны тэатр імя Якуба Коласа.

У доўгай, бы пуня, сцюдзёнай будыніне апрача залы са сцэнай былі два пакойчыкі. Кожны вечар адбываліся рэпетыцыі, а кожную суботу ці нядзелю — спектаклі. Нікога не трэба было зазываць, упрошваць, усе прыходзілі, акуратна і бясспрэчна выконвалі ўсялякую работу: самі падмяталі і мылі падлогу, самі рабілі дэкарацыі, шылі, вышывалі касцюмы, самі на сваіх плячах насілі дэкарацыі на Ляхаўку, дзе час ад часу ставіліся спектаклі.

Ніяк не магу забыць, як мы сваімі рукамі афармлялі сцэну да 1-га акта «Хама».

Захацелі хлопцы ўсю сцэну як мага больш наблізіць да жывой прыроды. Ул. Галубок намаляваў заднік: ружовае перадвячэрняе неба, справа залаціцца жытняе поле, злева з-за лесу на ўзгорку — панскі палац, на пярэднім плане — Нёман. Хлопцы збілі з дошак шырокае карыта, напоўнілі яго вадой, абклалі ўсю сцэну зялёным дзірваном, засадзілі жывымі кустамі. Каб быў чуцен плёскат вады, за кулісамі плёскалі па вадзе лапаткамі, з палівачкі цурчэла ў карыта вада. Там жа было падрыхтавана вядро з жы-

вой рыбай. На сцэне сядзіць на перавернутым чоўне Паўлюк і, латаючы рыбалоўныя сеткі, раз-іюраз пільна ўглядаецца ў бок панскага палаца, ці не ўбачыць там Пронку. Ля берага сядзіць яго малодшы брат Цыпрук, закідвае вуду за кулісы. А за кулісамі на кручок вуды начэпліваюць рыбу. Праз хвіліну Цыпрук тузае вудзільна, і рыба б'ецца-трапечыцца ва зялёнай мураве перад самай публікай. 3 аднаго боку куліс дзяўчаты прыцішана спяваюць жніўныя песні, з другога — я іграю на жалейцы.

Нямая сцэна працягваецца хвілін пяць, а мо і больпі. Нубліка горача апладзіруе.

— Ледзь не тэатр Станіслаўскага ў Маскве! — з лёгкай, але дружалюбнай іроніяй кажуць нам у часе антракту.

Цяпер жа трэба хутка прыбраць усе кусты, дзірваны, карыта з вадой і паставіць дэкарацыю сялянскай хаты. Усё гэта было ў момант зроблена. Афармляць сцэну дапамагалі нам хлапчукі бадай з усёй Старажоўкі, сярод іх і будучы паэт Андрэй Александровіч.

Аднак найбольш часу, сіл і душы аддаваў тэатру Фларыян Ждановіч. Калі ў сучасных нашых тэатрах ёсць і дырэктар, і адміністратар, і галоўны рыжэсёр з памочнікамі, і загадчыкі розных аддзелаў, то ўсе гэтыя абавязкі, уключна да грымёра і суфлёра, выконваў адзін Фларыян Ждановіч. А як жа ён школіў нас, як дабіваўся дасканалага вымаўлення, акцэнтадыі кожнага слова, кожнай фразы, як шліфаваў кожны рух! Ён вучыў нас хадзіць па сцэне, садзіпца, падаць, плакаць і смяяцца... Працаваў гадзінамі асобна з кожным акцёрам, выматваў усе жылы і сам стамляўся да поўнага знемажэння.

Намучыўся ён і са мной над роляй Зоські ў 5 акце «Раскіданага гнязда». Цяжка мне было ўвасобіцца ў вобраз звар’яцелай Зоські, цяжка даваліся

пераходы ад паэтычнага лірызму да гневу або папышлівага тону «ўсеўладнай каралеўны», дрэнна ў мяне выходзіў і вар'яцкі смех. 1 я так узмоцнена працавала над роляй не толькі на рэпетыцыях, але і дома, што мой брат не на жарт баяўся, каб і сапраўды я не звар’яцела.

Колькі асалоды атрымлівалі мы ад сваёй работы, асабліва, калі нам спадарожнічала ўдача! Былі сярод пас ужо ярка выражаныя таленты, такія, як Крыніца, Грыгоніс, Ржэцкая... Выяўляліся і зусім маладыя яшчэ — Барыс ІІлатонаў, Міцкевіч, Кастусь Саннікаў. Ірына Ждановіч бадай ці мела яшчэ 14 гадоў, калі выявіла свае незвычайныя здольнасці да сцэны ў ролі Данілкі з «Раскідапага гнязда». Мне цяжка цяпер, болып чым праз 40 гадоў, успомніць усе мастацкія асаблівасці кожнага, аднак мушу сказаць пару слоў аб адным з іх.

Крыніца (Аптон Паўлавіч Ждановіч), здаецца, не канчаў драматычнай школы, як Фларыян, але яго прыродпы талент быў не меншы, чымся ў брата, a можа, і большы. У ігры Фларыяна адчувалася добрая школа, а Крыпіца так увасабляўся ў створаны ім вобраз, так моцна перажываў на сцэне, што ігра яго рабіла надзвычайнае ўражанне.

Трэці акт «Хама» цяжкі для ігры, багаты моцнымі і складанымі перажываннямі галоўных герояў. Ціхі смутак Паўлюка змяняецца нязмернай радасцю — Пронка вярнулася! I тут жа наступае цяжкая ўнутраная барацьба пачуццяў: як перажыць здраду каханай жонкі? А тут яшчэ і чужое дзіця... Жаласць да нявіннага дзіцяці і боязь людскіх перасудаў, каханне і агіда... Але дабрата сялянскай душы, пачуццё абавязку мужа і чалавека перамагаюць.

I Паўлюк-Крыніца так патуральяа перажывае на сцэне, што ў нас за кулісамі мурашкі прабягаюць

па целе: то буйныя слёзы ціха сплываюць па твары Паўлюка-Крыніцы і капаюць на раскрытую кнігу, то ён захлынаецца ад радасці, то дрыжыць усім целам, то чуцен глухі стогн болю і трэск суставаў у пальцах, то твар яго свеціцца ласкавай усмешкай да дзіцяці.

I ці ж можа з такім артыстам іграць яго партнёрка без душы, абыякава? Яго шчырыя перажыванпі заражаюць, узбуджаюць, і, забыўшыся пра кулісы, сцэну, пра публіку ў зале, я ўсёй сваёй істотай увасабляюся ў вобраз Пронкі.

А вось ідзе драматычпы абразок «Рысь» паводле апавядання Элізы Ажэшка «У зімовы вечар».

...У сялянскую хату збіраюцца на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі, за імі — дзецюкі. Жартуюць, смяюцца, загадваюць загадкі, слухаюць казкі старой бабулі. Заходзіць незнаёмы падарожны, просіцца пераначаваць. Ён пазнае старую бабулю, сыноў старога гаспадара, іштаецца пра самага малодшага сыпа Ясюка. Шмат гадоў ужо мінула, як Ясюк пайшоў у свет, шукаючы работы, і з таго часу ён як у ваду кануў, ні слыху аб ім, ні дыху. Але скуль жа ведае ўсіх у хаце незнаёмы? А ён гадоў дваццаць таму разам з Ясюком працаваў пепадалёк на адной будове, а пасля забастоўкі разлучыла іх доля. Зайшла гаворка пра страшнага разбойніка Рыся, які, як кажуць, нядаўна ўцёк з турмы і педзе блукае тут у ваколіцы. Незнаёмы таксама чуў пра яго і цяпер падрабязна расказвае, як Рысь уцёк з турмы, спусціўшыся праз акпо з чацвёртага паверха на парасоне.

Дзяўчаты ціха спяваюць сумную песню «Вясёла бяседачка». Незнаёмы падходзіць да стала, за якім сядзіць сівы бацька, пакурваючы люльку (ролю бацькі выконвае Крыніца).

He буду я, міленькі, Поўнай выніваць,

He буду староначкі Роднай забываць,—

нлыве песня.

— Татачка, ці пазнаеш мяне, татачка? — са слязьмі ў голасе ціха пытае падарожны.— Ці памятаеш, як я быў маленькі, і ты браў мяне з сабой на рыбу?..

— Мёйца сына...— дрыжачай рукой жагнаецца стары і спалохана-пільна ўглядаецца ў твар любімага сына.

Бо ў роднай староначцы Птушачкі пяюць, А ў чужой староначцы Горкі слёзы льюць.

Тым часам хлопцы, пашаптаўшыся паміж сабой, рашылі напалохаць дзяўчат.

— Рысь! Рысь тут! — крычыць адзін з іх, убегшы знадворку.

Дзяўчаты ў піск, хаваюцца па кутках, а падарожны, сарваўшыся з месца на гэты крык, кіем пракладвае сабе дарогу да дзвярэй. Хлопцы, здагадаўшыся, што пад выглядам падарожнага завітаў да іх разбойнік Рысь, ловяць яго і вяжуць вяроўкамі. Падаўшыся ўсім целам наперад, Рысь з болем у вачах глядзіць на бацьку.

— He чапайце яго! He чапайце! Пусціце! — глухім голасам крычыць стары бацька. Хістаючыся, падбягае да няшчаснага сына, развязвае яго рукі, ціхенька совае яму за пазуху жмут грошай.

— Ідзі з богам... Ідзі і больш не грашы,— шэпча, жагнаючы яго.

— Бацька, што ты робіш? Гэта ж Рысь! — крычаць старэйшыя сыны.

— Гэта мой сын, а ваш брат,— адказвае стары, калі ўжо падарожны быў за дзвярыма, і, схапіўшыся за сэрца, стары падае па зямлю.

...Ужо некалькі разоў адкрываецца і закрываецца заслона, мы ўсе кланяемся публіцы, а Крыніца ўсё ляжыць. Нарэшце, сцэна зусім апусцела. На хаду знімаючы з твару грым, прабягаю праз сцэну і натыкаюся на старога на падлозе.

— Уставай, Антук, не дурніся, трэба сцэну прыбіраць,— кажу, злёгку таўхаяуўшы яго ў бок пагой. Але ёп не зварухнуўся. Нахіляюся і бачу, што ён не дыхае.

— Хлопцы! — крычу ў страху.— Антук нежывы!

Дзве гадзіны спатрэбілася, пакуль доктар змог прывесці яго да прытомнасці.

Вясной 1918 года мы дабіліся новага тэатральнага памяшкаяня на Ляхаўцы. Там адкрылі Народны дом імя Максіма Багдановіча. 19 мая ў гэтым доме адбылося святкаванне гадавіны Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У сваёй прамове Фларыян Ждановіч сказаў, што галоўнай мэтай таварыства (было развіццё беларускага нацыянальнага тэатра.

Адсутнасць належпага памяшкання, матэрыяльных сродкаў, бедпасць рэпертуару... А колькі клопатаў было, каб атрымаць дазвол ад нямецкай, а пазней ад польскай улады на пастаноўку той ці іншай п’есы! У пошуках рэпертуару Фларыяну Ждановічу даводзілася інсцэніраваць апавяданні, рабіць пераклады з іншых моў («У зімовы вечар», «Хам», «Цыганка Аза», «Цётка з Бразіліі» і іпш.).

Таварыствам ставіліся наступныя п’есы: «Пашыліся ў дурні», «Як яны жаніліся», «Міхалка», «Модны шляхцюк», «Хам», «У зімовы вечар» («Рысь»), «Цыганка Аза», «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Антось Лата», «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў», «Пісаравы імяніны», «Цётка з Бразіліі» і іншыя.

У гэту гадавіну ставілася п’еса Ул, Галубка «Бязвінная кроў» і выступаў хор Тэраўскага, які зрабіў на публіку вялікае ўражанне. Хор спяваў беларускія народныя песні ў апрацоўцы Тэраўскага. Упершыню былі выкананы песні Манюшкі «Каля хацінкі» (пераклад Я. Купалы) і «Ды ляцелі саколікі», у якіх пад акампанемент хору запяваў сола цудоўны альт хлопчыка Язэпкі і лірычнае сапрана Алесі Алексапдровіч. Асаблівае ўражанпе зрабіла Алеся Александровіч ( сястра паэта Андрэя Александровіча), праспяваўшы з хорам вясельную песню «Ды ляцелі гусанькі».

Кіраўнік хору Тэраўскі чамусьці выступаў у грыме, у сівым з лысінап парыку, апрануты ў белую світку, падпяразаную шырокім чырвоным паясом. Выходзіў па сцэну ён моцна кульгаючы, хоць па самай справе ногі яго былі здаровыя, Для мпогіх была незразумелай такая містыфікацыя кіраўніка хору.

Адпак хору Тэраўскага тады ўсе аддавалі належнае. Ёп быў вельмі папулярны.

Вось што пісаў Ясакар (Зм. Бядуля) у сваім артыкуле «Штрыхі аб беларускай культуры»:

«Побач з тэатрам трэба казаць і аб беларускім хоры пана Тэраўскага. Можпа адзначыць, зусім не хвалюючыся, што гэткім зпамяпітым хорам магла б гардзіцца любая нацыя, болей культурпая за нашу. I пе дарэмна п. Тэраўскі лажыў сабе славу і папулярнасць сваім хорам — ён гэта заслужыў вялікай і кемнай працай.

Пан Тэраўскі — мастак-самародак. Чары і гармонія беларускіх народных песняў захапілі яго душу. Добра ведаючы дух нашых мелодый, ёп іх стылізуе так, як лепей не трэба. Апроч таго, ёп сам вельмі ўдачпа піша новыя песні ў беларускім характары» \

1 «Беларускае жыццё», 1920, 28 студзепя.

У 1920 годзе я зпоў спаткалася з калектывам Першага Таварыства, але ўжо пры іншых умовах, аб чым гутарка будзе ніжэй.

МЯДЗВЕДЗІЧЫ

Краю мой родны, як выкляты богам, Столькі ты зносіш нядолі!

Хмары, балоты, над збожжам убогім Вецер гуляе па волі.

М. Багдановіч

Летам 1918 года з галоднага Паволжа вярнулася ўся наша сям’я. Трэ было шукаць для іх і страхі над галавой і працы для бацькі і брата, а ў Мінску, акупаваным немцамі, знайсці гэтага было немагчыма. Акурат у гэты час у вёсцы Мядзведзічы Слуцкага павета надумалі адкрыць беларускую школу і прыслалі ў Мінск чалавека, каб пашукаў настаўніка. Там, як ён сказаў, знойдзецца па вёсках праца і для бацькі з братам. Я паехала туды ў агледзіяы.

Мядзведзічы — даволі вялікая вёска, хаты якой расцягнуліся ў адяу доўгую вуліцу. ІІасярэдзіпе вуліцы, на ўзгорку, касцёл, як відаць, нядаўна пабудавапы. У лепшых хатах размяшчаўся нямецкі гарнізон. Асобнага будынка для школы не было. Пад школу мясцовы ксёндз аддаў болын чым палавіну касцёльпага дому, пакіпуўшы ў ім для сябе два пакойчыкі.

— Я ў вашы школьныя справы ўмешвацца не буду,— сказаў мне пры спаткаппі ксёндз дэ Вольда-Хрулевіч, сярэдніх гадоў мужчына, са срэбрам у валасах.— Школа павінна быць незалежпай ад касцёла, але ў матэрыяльных клопатах, калі не адмовіцеся, я вам дапамагу.

Мяне нямала здзівіла такая заява ксяндза, а так-

еама і тое, што ён у гутарцы з усімі карыстаўся не польскай мовай, як бадай усе ксяндзы, а рускай, часамі беларускай.

У хуткім часе, забраўшы сваю сям’ю, я пераехала ў Мядзведзічы. Шмат цікавага я там даведалася пра гэтага незвычайнага ксяндза.

У маладосці ён быў капеланам у Оршы і выкладаў рэлігію ў гімназіі. Кожнае лета, апрануўшыся ў цывільны касцюм, выязджаў падарожнічаць за граніцу. Аб’ездзіў усю Еўропу з канца ў канец, пабываў і ў Афрыцы. Да вышэйшай каталіцкай улады дайшлі чуткі аб яго некаторых поглядах, несумяшчальных з духоўным санам. Выкліканы на суд перад капітулай, ён не адмовіўся ад сваіх перакананняў, не раскаяўся. За гэта ён панёс пакаранне: перш забаранілі яму на працягу года адпраўляць усякія службы ў касцёле і выкладаць у школах закон божы, а пасля саслалі на пяць гадоў у глухую вёску Мядзведзічы.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, як толькі ўстанавілася ў Мядзведзічах Савецкая ўлада, Хрулевіч адзін з першых, зпяўшы сутану і апрануўшы ватнія нагавіцы, узяў у рукі вінтоўку і стаў у рады сялянскіх хлопцаў, якія на вуліцы вучыліся вайсковай справе. А калі яго выбралі ў рэўком, ён адразу пачаў дзяліць панскія маёнткі і раздаваць сялянам землі, Адпак нядоўга пагрывала Савецкая ўлада: прыпшлі немцы, і Хрулевіч зноў напяліў на сябе сутану. Цяпер ён энергічна ўзяўся за арганізацыю сялянскага кааператыва, на сродкі якога рашылі адкрыць беларускую школу.

Адносіны яго да касцёльнай службы былі іранічныя: спяваную імшу з працэсіяй ён называў операй, чытаную імшу — п’есай, нешпар (вячэрнюю службу) — аперэткай, а жалобную — драмай, калі з нябожчыкам, або трагедыяй. Часта, стукаючы ў акно, клікаў арганіста: «Бацька, ідзём абедню г...ць!»

Раз у час гутаркі я спыталася ў яго, ці верыць ён у бога.

— Ты ў мяне не пытайся пра гэта, не цягні за язык, бо калі я загавару, дык ведаю, да чаго дагаваруся.

— Дык чаму вы не скінеце сваёй сутаны і не станеце вольным, роўным з усімі грамадзянінам?

— Бо ў мяне дурная натура. Раз я даў клятву, я мушу яе стрымаць. Я ні разу япічэ ў жыцці сваім не зламаў свайго слова. А прытым, што я магу зрабіць пры сучасных умовах, пры немцах? Куды падацца? Вось каб даўжэй патрывалі балыпавікі,— дабавіў хітра ўхмыльяуўшыся,— дык можа б і рашыўся.

Заняткі ў школе адбываліся ў дзве змены. He паспееш пасля заняткаў як след паабедаць, а пад акном стаіць ужо запрэжаны Жоржык, і Хрулевіч пугаўём стукае ў акно:

— Хутчэй, a то Жоржык не хоча стаяць!

Кожны дзепь па графіку мы выязджалі ў навакольныя вёскі. Пад’язджаючы да першай хаты ў вёсцы, Хрулевіч сыходзіў з калёс ці то саней і, стукаючы ў вокыы, склікаў народ: «На сход, па сход пара!» Капём не трэ было мне кіраваць: Жоржык ведаў, у вароты якога гаспадара трэба завярнуць. А народ сыходзіўся ці то ў адну з большых хат, ці ў зямлянку, і пры асвятленні смаляка на пяколку або лучын, заткнутых у шчэлі сцен, я пачынала гутарку.

Як і ў Жорнаўцы, я пачынала з падзей на свеце, калі што ведала з газет, якія зрэдку хто прывозіў з горада, а пасля пераходзіла да іншых тэм. Найболып цікавіліся людзі прыродазнаўствам, сацыяльнымі пытаннямі, рэвалюцыйным рухам. У часе гутаркі Хрулевіч сядзеў дзесьці ў закутку і адтуль кідаў рэплікі, падахвочваючы публіку да актыўнага ўдзелу ў гутарцы. Пасля гэтага ішла мастацкая частка: чыталі мастацкую літаратуру, вершы, спявалі белару-

скія народныя песні. Мала народных песепь ведала вясковая моладзь, бо ксяндзы вякамі забаранялі спяваць, адмаўляліся хрысціць дзяцей, даваць шлюб тым, у чыёй хаце часам адважваліся спяваць свецкія песні, Але цяпер ахвотна вывучалі новыя песні, а часам і старыя бабулькі ўспаміналі калісь забаронепыя свае песні.

У адной вёсцы не было больш адпаведнага месца для нашых сходак, як у повым будынку школы. Але школа, як і ўсе ў той акрузе, апрача Мядзведзіцкай, была польская, і настаўніца, ведаючы ўжо аб характары нашых вячорак, катэгарычна адмовілася даць ключы ад школы. Хрулевіч звярнуўся да бацькоўскага камітэта. 3 вялікім скандалам адабралі ад яе ключы, і з таго часу бацькі заўсёды адкрывалі нам гэту школу.

Сяляне ахвотна прыходзілі на такія сходы — і старыя і малыя — уважна слухалі, задавалі шмат пытапняў, самі выступалі, дзяліліся сваімі думкамі, спрачаліся. Гэта давала мпе велізарпае задавальпенпе. Позна ўвечары вяртаешся дамоў. Скрыпяць па марозе палазы. Мільёны зорак усміхаюцца табе. Вось маё любімае сузор’е Арыёп, а там мільгае рознымі колерамі Сірыус. Душа поўпіцца пачуццём шчасця ад свядомасці, што ты недарэмна копціпі неба, што не засохне зерпе, засеянае ва ўзараную глебу.

У канцы лістапада занепакоіліся немцы, пачалі звязваць свае клункі. «Нах хаўзе!» 1 — радаспа шаппуў стары салдат. Хутка мы пачулі, што ў Нямеччыпе рэвалюцыя. А ў пачатку студзеня 1919 года прыйшла радасная вестка: абвешчапа Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, у Мінску ўтварыўся Беларускі ўрад на чале са Зм. Жылуновічам. Ніхто не мог уседзець у хаце. На вуліцу Мядзведзіч высы-

1 Дадому!

паў народ. Прыйшлі сюды жыхары і з навакольных вёсак. Залунаў пад народам чырвоны сцяг. У радаспым узбуджэнні пастроіліся ў шарэнгі і з песняй: «Смело, товарпіцн, в ногу» прайшлі з капца ў канец праз усю доўгую вуліцу. У часе мітынгу выбралі рэўком, у які ўвайшлі былыя матросы, рабочыя піцерскіх заводаў, сяляне.

Але пе прайшло, бадай, і месяца, як раптам уварваўся ў Мядзведзічы атрад белапалякаў пад камапдай Дамброўскага. Афіцэры сабраліся каля касцёла і рушылі на кватэру ксяндза. Пабачыўшы праз акно няпрошаных гасцей, Хрулевіч згроб пад паху кніжкі і, замкнуўшы на ключ дзверы, выскачыў праз кухню і падаўся ў лес.

— Дзе ксёндз? — пытаюць.

— Выклікалі да хворага ў якуюсь вёску,— адказваем.

Сунуліся ў маю кватэру.

— A то цо такего? — азваўся адзін вусаты, паказваючы хлыстом на школьныя табліцы і лозунгі на сцяне.— По якему то? Цо то ешчэ за Бе-ла-русь?

— To пані ест бялорусінка? — здзіўлепа пытае ДРУГІ.

— Так, беларуска. I школа, у якой я працую, беларуская, таму і надпісы на гэтай мове.

— Усіх гэтых беларусаў трэба расцягнуць ды ўсыпаць ім па сотні гарачых,— сціснуўшы зубы, працадзіў вусаты.

—• Но-но-но! Замоўкні, пап. Я гэту папну ведаю, яна дружыла з маёй сястрой, як вучыліся ў гімназіі,— падаў голас высокі малады афіцэрык. Прыгледзелася я і пазнала малодшага брата Марысі Федаровіч. Я калісь бывала ў іх доме. Матка іх цікавілася беларускім нацыянальным рухам і ахвотна гаварыла са мной па-беларуску, прасіла прынесці ёй што-небудзь з беларускай літаратуры. Федаровічы мелі свой

маёнтак пад Шаркаўшчынай. I цяпер, каб не заступніцтва Федаровіча, магчыма, прыйшлося б мне назаўтра легчы пад панскія бізуны.

А Хрулевіч так і не прыйшоў нанач дамоў. Хтосьці ўжо данёс, што бачылі, як ён пехатой адзін падаўся ў лес, калі польскае войска было ўжо ў Мядзведзічах. Афіцэры зламалі замок у дзвярах і ўсю ноч пілі і гарланілі ў ксяндзоўскім пакоі. Назаўтра пачалася экзекуцыя. 60 чалавек расцягнулі плашмя на вуліцы і пачалі біць. Старэйшаму з катаваных было 70 гадоў, а малодшаму — 12. Адзін жаўнер стаў ботамі на выцягнутыя рукі хлопца і, гакаючы, біў яго з усёй моцы, а хлопец вужакай віўся ад болю. Стары ў той жа дзень памёр, не вытрываўшы катавання. Узарваўшы ў некалькіх месцах чыгунку, масты, атрад Дамброўскага ўзяў напрамак на Сіняўку. У ваколіцы паявіліся незнаёмыя людзі ў цывільнай вопратцы, пакінутыя Дамброўскім. Узняла галаву польская шляхта, арганізавала сваю ўладу.

У час заняткаў у школе з’явіўся якісь панок і адрэкамендаваўся інспектарам польскіх школ.

— Школа беларуская і не падлягае польскай інспекцыі,— кажу,— а таму прашу не перашкаджаць мне весці ўрок.

Аднак ён нахабна ўсеўся на заднюю лаўку і прапанаваў мне працягваць заняткі.

— Дзеці,— звярнулася я да класа,— сягоння заняткаў больш не будзе, можаце ісці дамоў.

Аж затросся і пачырванеў ад злосці пан інспектар. Груба загадаў зняць са сцен усе табліцы на беларускай і рускай мовах, даць яму школьны журнал і мае планы ўрокаў. Я адмовілася і сказала: калі ён зараз жа не пакіне школы. дык я замкну яго тут на ключ і паклічу людзей, каб яго вывелі адсюль. 3 лаянкай пабег ён да ксяндза і патрабаваў безадкладна зняць мяне з работы.

— Школа ўтрымліваецца на сродкі кааператыва,— адказваў Хрулевіч,— і толькі праўленне кааператыва мае права назначаць і знімаць настаўніка. А цяпер пан інспектар прабачыць, але я мушу адлучыцца з дому па сваіх службовых справах.

— Як гэта? Ксёндз цробашч і абедам мяне не пачастуе?

— На жаль, я ўжо паабедаў і больш не маю часу з панам гаварыць. Калі хочаце, можаце сабе тут пасядзець, а я ўжо пайду. Да пабачэнпя, пане інспектар! — і пайшоў.

Пацягнуліся тыдні і месяцы ў невыразнай сітуацыі. Улада мянялася праз кожныя 3—5 дзён, а найчасцей жылі без усякай улады. To праходзілі часці Чырвонай Арміі, то наляталі польскія паны, якія пагражалі, што ксёндз будзе вісець па адным суку, а настаўніца — на другім. Аднойчы нейкая часць Чырвонай Арміі затрымалася ў пас блізка каля тыдня. Мы спадзяваліся, што ўжо можпа спакойна далей жыць і працаваць, што не будзе больш змен. Аж чуем, чырвопаармейцы спешна рыхтуюцца да адыходу.

Я параілася, у які бок мне падацца, каб дабрацца да Мінска, бо далей тут заставацца небяспечна, калі зноў вернуцца паны.

— На Мінск дарога адрэзана,— адказаў камандзір,— туды вам цяжка будзе дабрацца, і я не ведаю, што ў тым напрамку адбываецца.

Параіўшыся дома і распытаўшыся ў людзей, дзе спакайнейшая дарога, рашылі ніводнага дня ўжо тут не заставацца і, калі не ўдасца прабіцца на Мінск, накіравацца ў Вільню: там усё ж такі засталіся, пэўна, свае людзі, якія могуць даць часовы прытулак. Назаўтра раяіцай з невялічкімі клункамі ў руках рушылі з братам пехатой у дарогу.

60 кіламетраў прайшлі, а ніводнага чалавека не

сустрэлі па дарозе. Усюды пустка. Разбураныя дамы, няма ў каго нават спытаць дарогі. На ўзбоччы заўважылі старэпькую хатку. 3 коміна курыцца дымок. Завярнулі туды, каб распытацца і купіць якуюсь шкляыку малака. У хаце корпаецца каля печы змарнелая, схуднелая кабеціна, каля яе малыя дзеці ў брудных кужэльных кашулях, рукі і ножкі, як цэвачкі, па бледных тварыках вялізныя вачаняты.

— А сястрыца мая, дзе ж у нас тое малако? I кароўку і парасё польскія жаўнеры забралі. Мужа даўпо ўжо з сабоіі пагналі, і ці жывы ён, ці не — не ведаю. Асталася я вось з дзеткамі малымі. Хлеба ні крошкі, лебяду вару, каб хоць цёплаіі вадзіцай з траўкаю накарміць галодных дзетак.

Спазма сціснула мне горла. Цяжка было глядзець на гэтае бяздолле людское. Развязала свой клунак. Як убачылі дзеці хлеб, сціснулі худзенькія кулачкі пад горлам і вачэй не адарвуць ад хлеба. Адрэзала і дала ім па кавалачку хлеба, дала цукру. Да смерці не забыць мне гэтых узнятых на мяне дзіцячых вачанят! Матка кінулася мпе цалаваць рукі.

Аказалася, што тут у ваколіцы шпыраць польскія вайсковыя раз’езды. Мы апынуліся ў зопе, захопленай польскімі акупантамі.

He скора мы дабраліся да Вільпі, усяго прыйшлося перанесці ў гэтай вандроўцы. Але і ў Вільні нядоўга забавіліся. Вясной 1919 года ў школьпым аддзеле Сярэдняй Літвы мяне прызначылі інструктарам беларускіх школ у Гродна. Набраўшы ў Вільні, колькі змагла, забароненай польска-панскімі акупантамі літаратуры, выехала на месца сваёй повай працы. Пры перасадцы на станцыі Масты трое сутак чакала цягніка. Нарэшце, абвязаўшыся пад шырокай світкай

Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Наўліна Мядзёлка і Соф'я Шамардзіна. 1921 г.

брашурамі, пачапіла на плечы кпунак з бялізнай, рушыла пехатой.

Вось і Нёман-рака. Зачараваная ім, спынілася. Па шырокаму і глыбокаму рэчышчу ціха плыла вада. 3 крутых берагоў сплывала золата пяскоў. Велізарныя стромкія сосны глядзслі ў люстэрка вод і, стомленыя смагай, глыбока спускалі свае тоўстыя карэнні, каб напіцца сцюдзёнай вадзіцы. Сонца купае свае залатыя праменні, грэе, цалуе зямельку. Раптам з неба пасьшаўся дождж. Скуль ён? Ніводная хмарка не закрывае сонца. Струны залатой арфы спусціліся з неба і зазвінелі ціхай, лагоднай песняй. Дыяментамі зіхацяць буйныя кроплі. Відаць, само неба бласлаўляе мяне на новым шляху майго жыцця, на працу для свайго народа. У захапленні цудоўнай красой я апусцілася на калені.

— Клянуся табе, бацька наш Нёман, што ўсе свае сілы, а калі трэба і жыццё аддам свайму абяздоленаму народу. He запалохаюць мяне панскія гайдукіжандары, не страшны іх турмы. За волю, за шчаслівую долю майго народа! Клянуся!..

Па дарозе вяду гутаркі з аратаямі, заходжу ў вясковыя хаты, раздаю брашуры. У Дубне, дзе спынілася нанач, у хату збіраецца цэлы сход. Да позняй ночы вядзём гутаркі. На раніцу, «пахудзеўшы» ад разданых брашур, крочу далей.

ГРОДНА

У мае абавязкі як інструктара школ уваходзіла забеспячэнне школ падручнікамі, беларускай літаратурай, выпрацоўка праграм, арганізацыя прафсаюза і курсаў перападрыхтоўкі настаўнікаў. Увесь астатні час я аддавала Грамадзе беларускай моладзі, якая

з маім прыездам арганізавалася і старшынёй якой абралі мяне. Пры Грамадзе існавалі секцыі: самаадукацыйная, драматычная і харавая. Самаадукацыйная секцыя наладжвала лекцыі. Распрацаванай тэматыкі лекцый не было: усё залежала ад наяўнасці лектараў, якіх не так лёгка было знайсці, ад літаратуры, якая мелася, і, урэшце, ад акупацыйнай улады, якая пільна сачыла, каб беларуская моладзь не займалася палітыкай. Тэмы, якія забараняліся ў адкрытых лекцыях, падымаліся ў прыватных гутарках з невялічкімі групкамі найбольш надзейных юнакоў і дзяўчат.

Я ўзяла на сябе кіраўніцтва драматычным гуртком, а настаўнік Шах кіраваў хорам. Закіпела праца. Амаль кожную суботу наладжвалі пастаноўкі п’ес і канцэрты на сцэне гарадскога тэатра і заўсёды пры поўных зборах. Але як жа цяжка было здабыць у старостве дазвол на спектакль і канцэрт! Колькі парогаў трэ было абабіць, языка намазоліць, даказваючы, што ў той ці іншай п’есе ці песні няма нічога шкоднага для паноў-акупантаў, што там няма ніякай палітыкі. Дабіўшыся нарэшце дазволу, трэба бегчы ў магістрат і штурмам браць будынак гарадскога тэатра, бо і тут спатыкаліся перашкоды, не меншыя чымся ў старостве. Польскія чыноўнікі па розных прычынах адмаўляліся пам і за плату адчыніць дзверы тэатра. Дзе бокам, дзе скокам, дзе стукаючы кулаком па стале, а дзе, пусціўшы ў ход хітрасць ці залётны позірк, удавалася ўварвацца ў храм драматычнага мастацтва. Аднак ужо і там не раз навісала пагроза зрыву спектакля. Хтосьці з публікі ў фае трымае ў пальцах яшчэ не закураную папяросу, і паліцыя рада гэтаму выпадку, каб разагнаць усю публіку і не дапусціць да пастаноўкі. Іншым разам ужо загрыміраванага хлапца хвілін за 15 да пачатку спектакля раптам забіраюць у пастарунак для высвятлення асо-

бы. Публіка, выслухаўшы тлумачэнне аб прычыне зацяжкі спектакля, цярпліва чакае, а мы наспех перастройваемся, маючы ў запасе некалькі дазволеных цэнзурай песень, вершаў ці невялічкіх апавяданняў з мастацкай літаратуры. А здаралася і так, што, перапрасіўшы публіку, адкладвалі спектакль на другую суботу ці нядзелю.

Рэпертуар наш складаўся з тых самых п’ес, якія ставіліся ў Мінску, апрача «Раскіданага гнязда», ненасільнага для нашага калектыву. Паміж самадзейных акцёраў былі два браты Салошыкі, Курбскі, Авяр’янаў і шмат іншых настаўнікаў і гарадской моладзі.

Кожны вечар дом на Палявой, 8 гудзеў, як вулей. Народу, асабліва моладзі, збіралася шмат. Хто прыходзіў пачытаць газеты і часопісы, хто на рэпетыцыі, а хто проста спаткацца з людзьмі, пагутарыць. Амаль кожную нядзелю ў кніжным зале наладжваліся танцы. Пранікалі да нас і зусім непажаданыя элементы: круціліся тут і панскія найміты-шпікі і былыя белагвардзейскія афіцэры. Але як пазбавіцца ад іх? Якую знайсці прычыну, каб забараніць ім уваход да нас? Мы пільна сачылі за імі, каб часам яны не вялі шкоднай работы сярод моладзі, і стараліся ад іх пазбавіцца.

14 кастрычніка 1919 года адбыўся 2-гі агульны сход Грамады беларускай моладзі, на якім перавыбралі новае кіраўніцтва ў такім складзе: П. Мядзёлка — старшыня, Курбскі і Амяльянчык — намеснікі старшыні, Салошык — сакратар. Пастанавілі наладжваць суботнія вечарыны, да якіх кожная секцыя павінна была падрыхтаваць даклад, дэкламацыю вершаў ці прачытаць урывак з мастацкай прозы, даць музычны нумар, спеў хорам ці сола, наладзіць народныя гульні і інш.

У газеце «Беларуская жыццё» (№ 19 за 1 ліста5*        131

пада 1919 г.) паявіўся допіс пад загалоўкам «Беларускі тэатр». Там, між іпшым, было сказапа:

«Грамада моладзі шчыра працуе на славу родпага тэатральнага мастацтва, ладзячы час ад часу беларускія спектаклі, якія маюць велізарны поспех. Паміж публікі чуваць нават і польскую гутарку. Тым болей трэба падчыркнуць культурную работу нашай моладзі, што яна дае грашовую падмогу розным грамадзянскім і дабрадзейпым установам!..

...Рэжысерыя спачывае ў руках Паўліны Мядзёлка».

3 дня ў дзень да нас даходзілі весткі аб тым, як гаспадараць польскія паны ў нашым краі. У Беластоцкім і Бельскім паветах польскія інснектары заявілі беларускім настаўяікам, што ў школы могуць быць назпачаны толькі тыя настаўнікі, якія скончылі польскія пастаўніцкія курсы. У Сакольскім павеце пазакрывалі ўсе беларускія школы, а настаўнікам беларусам сказалі: «Едзьце ў сваю Беларусь, калі яна дзе ёсць, а тут не дазваляем вучыць дзяцей на беларускай мовс». У Будславе закрылі беларускую гімназію. Дайшла чарга і да беларускай школы ў Гродна на Сафійскай вуліцы.

15 верасня 1919 года з’явіўся ў школу інспектар Вазнякоўскі з некалькімі пасобнікамі і без папярэдняга паведамленпя і загаду заняў памяшканне для польскай жаночай гімназіі «сясцёр-самарыцянак» (манашак). Захапілі ўсю мэблю і школьнае абсталяванне, абвясціўшы ўсё гэта «жондовай уласнасцю» А калі нашы настаўнікі паспрабавалі пратэставаць, абараняць нават сваю ўласную маёмасць — разам з грубай салдацкай лаянкай пайшлі ў ход кулакі супраць пастаўнікаў. Беларускі настаўніцкі саюз і школа пераехалі ў дом на Палявой вуліцы, 8.

1 Дзяржаўпай уласпасцю.

У Гродпа ў той час выходзіла беларуская газета «Родпы край», з якой я ўстанавіла сувязь. Мяне прыцягнулі да работы ў рэдакцыі. Неяк здарылася, што рэдактару трэ было выехаць па справах у Вільню. Ён папрасіў мяне і яшчэ аднаго таварыша вычытаць карэктуру і разаслаць газету. У перадавіцы гэтага нумара пад загалоўкам «Правам ці мячом» было сказана, што мы, беларусы, як і іншыя народы, маем права хаця б на сваю родную мову, літаратуру, на нацыянальныя школы, свае кааператывы. Аднак, як відаць, права здабывае той, хто мае сілу. Пры сучаснай уладзе польскіх папоў наш народ пазбаўлены самых элементарных правоў. А таму, каб здабыць сабе права, трэба браць у рукі меч ці касу і ісці руйнаваць гнёзды аднагаловых і двухгаловых арлоў, якія расселіся па нашай зямлі.

Такі прыблізна быў змест гэтай перадавіцы. На другі дзепь польская газета падняла гвалт. Перадрукаваўшы амаль усю перадавіцу «Роднага краю», газета звярталася да пракуратуры з патрабаваннем закрыць беларускую газету і арыштаваць усіх супрацоўнікаў рэдакцыі.

У гэты ж дзень, ідучы па вуліцы Ажэшка, я заўважыла непадалёк начальніка паліцыі. Мне ўжо быў вядомы лямапт польскай газеты, і я здагадалася, куды накіроўваецца гэты страж панскай бяспекі. Так і ёсць. Увайшоў ён у пад’езд Беларускай Рады. Подбегам праз двор я прайшла ў памяшканпе чорным ходам і прыклала вуха да дзвярэй, за якімі была канцылярыя Рады.

— Хто з’яўляецца супрацоўнікам газеты «Родны край»? — чую, як пытае начальнік.

I адзін з «дзеячаў» Беларускай Рады. чарнасоценец Вернікоўскі, пералічвае ўсіх супрацоўнікаў.

— А цяпер,— закапчвае ён,— сюды прыехала Мядзёлка. Бярыце ўсіх іх, мы толькі падзякуем вам.

— Што вы сказалі, пане Вернікоўскі? — пытаю, нечакана для яго адчыніўшы дзверы.

— Я... я... нічога не ведаю,— збянтэжана адказвае.— Там у іх ёсць сваё памяшканне, а хто туды прыходзіць, я не ведаю.

— Пасаромеўся б сваіх сівых валасоў, гадзіна! — стукнула я дзвярыма і пайшла на Палявую, 8.

I вось 16 ліпеня 1919 года я атрымала позву з’явіцца да суддзі-следчага ў акруговы суд.

Следчы Юзаф Дамброва — сярэдніх гадоў мужчына з густымі вусамі і скручанай ракавінай левага вуха — пачаў запісваць анкетныя дадзеныя ў пратакол.

Пайшлі лытанні, калі і чаго я прыехала ў Гродна, чым займаюся.

— Чаму вы адмовіліся ад рэдактарства газеты, якое вам прапанаваў пан Аляксюк?

— Таму, што мы з ім разыходзімся ў сваіх поглядах. Гэта першая прычына. А па-другое, я сваімі справамі занята, і на рэдагаванне газеты ў мяне няма часу.

— А ў якіх, напрыклад, поглядах вы з ім разыхо> дзіцеся?

I дало ж мне ліха ляпнуць аб гэтым? Як цяпер выкруціцца?

— Выбачайце, але я не маю ахвоты цяпер спавядацца перад вамі ў сваіх поглядах. He за погляды ж судзяць, а за ўчынкі. У чым мая віна?

— Мне вядома, што вы з’яўляецеся супрацоўніцай газеты «Родны край» і рабілі карэктуру апошняга 8-га нумару.

— Супрацоўніцай я не з’яўляюся, гэта мана. Я толькі па просьбе рэдактара выправіла апошпюю старонку газеты, дзе была змешчана мая карэспандэнцыя і хроніка.

У канцы допыту следчы заяўляе:

— Прашу прабачыць, але я змушаны вас арыштаваць. Якую камеру вы лічыце для сябе за лепшую — агульную ці адзіночку?

— Калі ў вас ёсць палітычныя жанчыны, дык нічога не маю супроць агульнай, але калі пасадзіце з крыміналісткамі, дык лепш ужо адзіночка.

— Я таксама думаю, што лепш адзіночка.— Званком выклікаў паліцыянта, які з вінтоўкай пры назе спьшіўся ля дзвярэй, чакаючы загаду. Пан Дамброва паглядзеў на яго, на мяне, нешта падумаў, барабанячы пальцамі па стале.

— Выносся! — раптам гаркнуў на паліцыяпта, які адразу ж знік.— Я сам вас адвяду ў турму. He хачу, каб вы ішлі пад канвоем паліцыянта.

■— Вельмі дзякую вам,—■ ціха прамовіла, не спадзеючыся на такую ветлівасць.

Дамброва ўпіўся ў мяне вачыма, аж векі яго пачырванелі. Я заварушылася на крэсле. I чаго ён утаропіўся? Арыштаваў, дык і вядзі ў астрог!

— Ведаеце што? — азваўся ён нарэшце.— Я гатовы пайсці на злачыпства і адпусціць вас, калі вы дасцё ўрачыстае абяцанне, што не ўцячэце з Гродна. Я сам сядзеў у турмах і ведаю, як гэта цяжка, асабліва для маладой жанчыны.

— Я не хацела б, каб праз мяне вы йшлі на злачынства. Вы бачыце, што я зусім спакойна адношуся да свайго лёсу. Рабіце тое, што вам загадвае ваша сумленне. А ўцякаць я нікуды не збіраюся, бо не адчуваю піякай віны.

Дні праз два пасля гэтага, позна ноччу, паліцыя абкружыла дом, дзе я кватаравала, і зрабіла вобыск у маім пакоі.

У нядзелю, 20 ліпеня, мелася адбыцца пастаноўка «Хама» ў гарадскім тэатры. Правёўшы раніцой рэпетыцыю, я пайшла ў беларускі клуб абедаць. I вось да майго століка падыходзіць начальпік паліцыі.

— Пані абедае?

— Як бачыце.

Дастаў з кішэні запісную кніжачку. Паслініўшы тоўстыя пальцы, перагартаў некалькі старонак.

— Пані была ў Шарашове?

— Была.

— А што вы там рабілі?

— Калі ўжо ведаеце, што я там была, дык павінны і ведаць, што я там рабіла. Адпачывала ў дарозе да Вільні.

— I ў Брэсце была?

— I ў Брэсце,— холадна адказваю.

— Ну, дык абедайце, абедайце,— з ласкі сваёй дазволіў, хаваючы кніжачку ў кішэню.

— Ды ўжо ж абедаю. А можа, і на абед трэба ў вас дазвол браць? Што ж вы схавалі вашу кніжачку? Няўжо там толькі тых і грахоў маіх, што я была ў Шарашове і ў Брэсце? — чорцік задзірлівасці апанаваў мяне.— А таго, што мы з братам, ідучы пехатой, пісалі на сценах дамоў адозвы да беларускага народа, гэтага няма ў вашай кніжачцы?

— Пані жартуе.

— I не думаю жартаваць. Хімічным алоўкам на кожнай тынкаванай сцяне з адпаго боку дзвярэй ці акна — лацінкай, а з другога — гражданкай пісалі адозвы. Пашліце сваіх шпікоў па нашым шляху, хай знімуць копіі, калі яшчэ дажджы не змылі, тады хоць будзеце мець матэрыял супраць мяяе, бо ў вас жа нічога няма, і дарэмна толькі чапляецеся да мяне.

— Ну, жартуйце сабе на здароўе.

Калі скончыла абедаць, ён паклікаў мяне ў пустую залу.

— Пані ест арыштавана! — крыкнуў па-фельдфебельску.

— Ух, як я напалохалася,— кажу з іроніяй.— Чаго ж так горла рваць?

— Сядайце і не варушыцеся! — загадаў начальнік.

— А я маю звычай пасля абеду шпацыраваць і сядзець не хачу,— і, заклаўшы рукі назад, пачала шпацыраваць па зале.

Пакінуўшы шпіка„ каб пільнаваў мяне, начальнік пабег у другія пакоі арыштоўваць Салошыка і Фохта. Праз хвіліну нас павялі пад канвоем у турму.

Адзіночная камера цёмная, вузкая, як магіла. Брудныя, мабыць, ніколі не беленыя сцены пакрыты заплеснелымі плямамі. Глыбока ў сцяне, вышэй росту чалавека, маленькае аконца з жалезнымі кратамі слаба прапускае дзённае святло. На вузенькім жалезным ложку сяннік з папяровай мешкавіны, зашмальцаваны ад бруду, і танюсенькі, так што жалезныя рэбры з-пад яго выразна вырысоўваюцца; з такой жа мешкавіны брудная і плоская саламяная падушка. Hi посцілкі, ні навалачкі. Страшна на такім брудзе нават прысесці, не тое, каб твар прытуліць да такой падушкі. Добра хоць тое, што начальнік турмы загадаў выдаць з шафы, здаецца, чыстую шарсцяную коўдру. Хоць калючая, але ёю можна прыкрыць гэты бруд, на адной палове легчы, другою ахінуць плечы. Hi міскі, каб памыцца, пі ручніка — выцерціся.

На трэці дзепь майго зпяволенпя мяпе прывялі ў турэмны пакой следчага. За сталом — той жа Дамброва.

— Я свайго слова не парушыла,— азвалася я,— не падумала ўцякаць, а вы...

— Я таксама не думаў вас арыштоўваць, але вось прачытайце, калі ласка,— і падаў мне друкавапую на машынцы паперу са штампам пракуратуры. Пракурор акруговага суда выносіць вымову следчаму за тое, што мяне адпусціў, і загадвае зараз жа арыштаваць.

— Ну, калі так, то я не маю да вас ніякай прэтэнзіі.

Пачаўся другі допыт.

— Мінулым разам вы казалі, што рабілі карэктуру свайго артыкула і хронікі. Так?

— Так,— пацвярджаю.

Адкрыў шуфляду ў стале і, засунуўшы туды абедзве рукі, нешта поркаўся там, шастаючы паперай, нарэшце дастае зложаны ўдвая вялікі аркуш і паказвае мне карэктуру апошняй старонкі «Роднага краю».

— Гэта ваша рука?

Толькі цяпер я ўспомніла, што ўвесь нумар ад перадавіцы да апошняга слова на 4-й старонцы быў адціснуты для карэктуры на адным вялікім аркушы паперы. He здагадалася я тады, што следчы можа ўзяць з друкарні гэты карэктарскі ліст. Мне стала сорамна, што ў такой дробязі зманіла на першым допыце.

— Нашто ж вы захінулі першую палавіну? Разгарніце ўжо ўвесь аркуш,— сказала, крыва ўсміхнуўшыся.

— Бачыце, калі вы не прызнаецеся, дык эксперты дакажуць, што гэта адна і тая ж рука рабіла карэктуру ад перадавіцы аж да апошняй старонкі.

— Та-ак... Нялоўка выйшла, што й казаць, — кажу, шукаючы ў думках выхаду з гэтага становішча.

— А ведаеце што? Вы маеце права адмовіцца даваць далейшыя паказанні.

— Праўда! — усцешылася я.— Маўчу ўжо, як рыба, больш ні слова на вашы пытанні не адкажу.

— Чакайце... А ці добра гэта будзе? Трэба падумаць... Я сягоння не буду пісаць пратакол. Падумайце вы, падумаю і я, як для вас будзе лепш,— а праз хвіліну:— Вось бачыце, які ж з мяне следчы? Замест

таго, каб лавіць і тапіць вас, я даю вам парады і сам думаю, як вас ратаваць.

Я была глыбока ўзрушана. Што ён за чалавек? Хітры вораг ці сапраўдны прыяцель?

У часе арышту я была адзета вельмі лёгка: на мне была толькі маркізетавая блузачка. А ў камеры вільготна і сцюдзёна. Я папрасіла, каб мае сябры прынеслі мне з дому пасцельную і нацельную бялізну ды якое цяплейшае адзенне. Атрымаўшы згоду, я тут жа напісала запіску і на канверце памеціла тры адрасы. На другі дзень у камеру з’явіўся сам Дамброва.

— Аказваецца, вас тут ніхто не ведае.

— Як гэта не ведаюць?

— Вось ваш ліст. Усе тры адрасаты адмовіліся яго прыпяць, бо вас, як сказалі, не ведаюць.

Крыўда сціснула сэрца. Яшчэ ж у дзень свайго арышту дваім з іх я давала грашовую дапамогу, а цяпер яны адмаўляюцца прыняць ад мяне ліст... не ведаюць мяне. Штосьці сціснула горла.

— Ну, што ж... не прызпаюць, дык і не трэба,— стрымліваючы слёзы, прашаптала я.

— Вось што,— кажа Дамброва, заўважыўшы, мабыць, як мне цяжка стрымліваць боль,— вы напішыце проста да сваёй гаспадыні кватэры, я пашлю чалавека, і сёпня ж вы будзеце мець усё патрэбнае. Ну, а калі так ужо здарылася, што вас тут ніхто не ведае, дык ніхто і адведваць вас не будзе, дазвольце — мая жонка будзе да вас прыходзіць.

Я ўжо і прашаптаць падзяку не змагла, толькі моўчкі ў знак згоды кіўнула галавой.

Пад вечар мне прынеслі ўсё, што я прасіла ў гаспадыні. А на другі дзепь прыйшла ў камеру жонка Дамбровы, каб пазнаёміцца са мной. 3 таго часу яна два разы на тыдзепь прыходзіла і заўсёды прыносіла што-небудзь смачнае, а найбольш ягад. Кожны раз прыносіла і газету «Работнік», орган ППС, але прасі-

ла хаваць яе ад вока паглядчыкаў, бо зняволеным не дазвалялася чытаць газеты. Наведваўся зрздку ў камеру і сам Дамброва, але допытаў больш не чыніў і пратаколаў не пісаў. Адпойчы я спытала ў яго, як гэта будзе адбывацца суд, бо я не была яшчэ ні на чыім судзе і не ўяўляю, як яно ўсё там адбываецца. Ён расказаў увесь парадак і ход суда, прычым пералічыў прозвішчы трох суддзяў, якія будуць мяне судзіць.

— Ха-да-се-віч?! — здзівілася я, пачуўшы гэта прозвішча.— Юзаф Хадасевіч? Ці пе быў ён да рэвалюцыі следчым у Царыцыне?

— Так, ён адтуль і прыехаў сюды. Вы яго ведаеце? ।

— Ну, прапала мая галованька!

— А ў чым справа?

— Цяпер нічога не скажу. Пасля калі-небудзь, пасля суда.

— Калі вы маеце падставы пе верыць у яго аб’ектыўнасць, ваша права зрабіць яму адвод.

— Аб гэтым трэба падумаць. А чым можа скопчыцца наша справа?

— Рэдактару пагражае 4—5 гадоў турмы, а вам... думаю, не больш двух. Рэдактара арыштавалі ў Вільні, і ён пакуль што там сядзіць.

Два тыдні пасля гэтага пе паказваўся Дамброва: быў у камандзіроўцы ў Варшаве. Нарэшце паказаўся ў гародчыку, дзе я прагульвалася і, вітаючыся, сурова прамовіў:

— Я вамі вельмі незадаволены.

Ад здзіўлення я толькі паціснула плячыма.

— Здаецца, я ні ў чым не правінілася перад вамі.

— Незадаволепы! Вы за гэты час пахудзелі, змарнелі. Жонка мне казала, што вы пачамі спаць нс можаце.

— Ну, гэта ад мяне не залежыць!

— Вы не ўцячэце?

— Я ад вас не чакала такіх жартаў,— пакрыўджана ледзь пе да слёз адказала.— Сяджу за дзесяццю замкамі, пакінутая сябрамі, і ўцячы?

— Я не жартую. Вы напішыце пракурору, што вы жывяце з працы рук сваіх, што на вашым утрыманні старыя бацькі і малы брат, што ваша слабае здароўе пагоршылася ў сырой і сцюдзёпай адзіночцы, і папрасіце вызваліць вас да суда. Я пастараюся, каб вас вызвалілі. У вас у камеры ёсць папера і аловак? Няма? Ідзіце ў камеру, я зараз прынясу.

Пад яго дыктоўку я напісала заяву пракурору. Назаўтра апоўдні ляснуў замок, расчыніліся дзверы ў камеру, у парозе выцягнуўся ў струнку начальнік турмы і, вытрашчыўшы вочы і натапырыўшы вусы, прашаптаў: «Пан пракурор».

Праз хвіліну ўвайшоў панок у чорным паліто. Зпяўшы капялюш, прывітаўся, аглядзеў камеру, загадаў прынесці другую табурэтку, пасля, падаўшы знак турэмшчыку выйсці і зачыніць дзверы, папрасіў сесці мяне. Якісь час маўчаў, не ведаючы, мабыць, з чаго пачаць гутарку. Дастаў папяросніцу.

— Пані, здаецца, курыць? — прагаварыў салодзенькім голасам, працягваючы мне папяросы.

— Дзякую, я маю свае.

— Я атрымаў вашу заяву і рашыў з вамі пазнаёміцца. Як вы сябе адчуваеце?

Спачатку гутарка пералівалася з пустога ў парожняе, нарэшце падышоў да справы.

— Ну, а карэктуру перадавіцы... Гэта ж вы рабілі?

— Пане пракурору,— крыху памаўчаўшы, пачала гаварыць,— вы, палякі, яшчэ так нядаўна былі пад рускім царом у такім самым становішчы, як цяпер мы, беларусы, пад вашай уладай. Уявіце сабе на хвіліпу, піто ў якімсь гарадку выходзіць адзіная поль-

ская газета. У рэдакцыі не хапае людзей, і звяртаюцца да вас, каб вы дапамаглі выпусціць чарговы нумар, просяць вас зрабіць карэктуру. Вы паляк і, не сумняваюся, патрыёт, хіба вы адмовіліся б дапамагчы? Хіба са страху вы схаваліся б у кусты і не зрабілі б карэктуры адзінай польскай газеты?

— Ну, ведама, што зрабіў бы.

— Вось бачыце, інакш які б з вас быў паляк і патрыёт? Хто б вас паважаў?

— Ну, а як вы глядзіце на перадавы артыкул, у якім сказана: «За права — у рукі меч, а сяляне хай бяруцца за косы...» Хіба гэта не заклік да паўстання супроць нас? Хіба можам гэта дапусціць?

— На гэта я вам адкажу адным маленькім успамінам. Яшчэ будучы ў гімназіі, я належала да нелегальнага гуртка моладзі. I вось аднойчы наш таварыш, а сучасны пасол у польскі сейм Мечыслаў Недзялкоўскі ў сваёй прамове заявіў: «Nie pomog^ nasze glosy, to przemöwi^ miecze i kosy!» Ён за гэтыя смела выказаныя думкі быў у нашых вачах ледзь не героем. Чаму ж вам, палякам, у той час можна было так гаварыць, а нам цяпер нельга? У гэтым артыкуле выказана такая ж самая думка: «Не памогуць нашы галасы, дык прамовяць косы і мячы». А гэтыя косы не мы куём, а вы самі куяце на свае галовы. Куяце тым, што вашы паны-магнаты, як і яры царскай уладзе, трымаюць наш народ пад сацыяльным і нацыяналыіым уціскам, што вы не даяце нам вольна дыхнуць, саджаеце нас у турмы, закрываеце нашы школы, газеты, кааператывы. Вось гэтым вы куяце тыя косы і мячы, якія падуць на вашы галовы.

Мяне трасло, як у ліхаманцы. Напружаныя нервы так разышліся, што я не магла ўжо разважна меркавацца з абставінамі, у якіх знаходзілася, не магла стрымаць патоку гарачых думак і працягвала:

— Вось вы цяпер збіраеце ахвяраванні на помнік

«Талеранцыі вольнасцёвай» пад лозунгам «За нашу і вашу волю». Навошта вам нейкія каменныя ці чугунныя помнікі? Вось мы, з працягнутымі праз турэмныя краты рукамі — жывыя помнікі вашай «Талеранцыі вольнасцёвай». Каб цяпер жыў наш зямляк Тадэвуш Касцюшка, які ў Амерыцы змагаўся за сапраўдную «нашу і вашу долю», ён, безумоўна, стаў бы на наш бок і павярнуў бы сваіх сялян-касыньераў супраць вас за волю нашага і вашага народа.

Зняможаная, я змойкла. Пракурор таксама маўчаў, апусціўшы галаву. Крыху астыўшы, зірнула на яго спадылба. I нашто я столькі нагаварыла яму? Цяпер, напэўна ўжо, не звольніць мяне да суда.

Нарэшце, уздыхнуўшы, пракурор узняў галаву, азірнуў вачыма камеру.

— Гэта вашы рэчы? Вы іх...— рукамі завярцеў,— звяжыце... Сёння будзеце на волі.

Вось табе і на! Я аж здзівілася.

Апынуўшыся на волі, я адразу пабегла да Дамбровы на кватэру падзякаваць яму і яго жонцы за ўсё добрае, што яны для мяне зрабілі.

— Нашто вы прызналіся пракурору, што рабілі карэктуру ўсёй газеты? — незадаволена пытае Дамброва.

— А я не прызнавалася. Я толькі спыталася, што б ён зрабіў у такім выпадку. Ён адказаў, што і ён не адмовіўся б зрабіць карэктуру.

— Ну, гэта тое самае, што і прызнацца. А Хадасевіча вам няма чаго ўжо баяцца; ён хутка, пэўна, выедзе адсюль.

— Чаму?

— Яго жонка была тут апякункай над дзіцячымі прытулкамі...

Я так і пакацілася са смеху, ледзь не захлынуўшыся гарбатай.

— Чаго вы смяецеся?

— А я ўжо здагадваюся аб далейшым, але выбачайце, што перапыніла вас, прашу расказвайце, калі ласка.

— Ну, дык вось... Яна кожны месяц адпраўляла ў Варшаву па адрас сваёй маткі па 1—2 скрыні нібы з бялізнай і хатнімі рэчамі. Багажны служачы, прымаючы для адпраўкі скрыні, рашыў праверыць, якая там бялізна ў такой вялікай скрыпі. Разгадаўшы яго намер, пані Хадасевіч паспешна супула яму ў руку скрутак грошай. Той паволі і ўважна пералічыў значную суму, злажыў іх акуратна, паклаў у кішэню. А сякерку ўсё ж падняў... і стук па скрыпі! Калі адляцелі дошкі, дык аказалася, што ў скрыні не бялізна, а бляшанкі згушчонага малака, цукар, рыс, словам — усе амерыканскія прадукты, якія выдаваліся для дзіцячых прытулкаў. Склалі акт. Перадалі ў пракуратуру, у газеты. Выйшаў вялікі канфуз — жонка акруговага суддзі — зладзейка. Ну, а каб не дапусціць да кампраметацыі польскага грамадзянства ў гэтым краі, газетам загадалі маўчаць, справу замялі, а пан суддзя быў вымушаны пакінуць сваё становішча.

Тады і я расказала, скуль і як ведаю Хадасевічаў. Пазней я чула, што Хадасевічыха жыла ў сваім маёнтку пад Нясвіжам і адкрыла ў Нясвіжы сваю прыватную гімназію.

Каб не вяртацца болі.ш зпоў да Дамбровы, раскажу ўжо аб ім да канца.

Пасля звальнення з Вронкаўскай турмы восенпю 1920 года месцам пасялення мпе прызначылі Лодзь. I вось іду я раз зімой па вуліцы Лодзі ў сваёй шэрай світцы і бачу: ідзе насупраць у зімовай бекешы, апусціўшы голаў, здаецца, знаёмая фігура. Ці не Дамброва гэта? Яшчэ не будучы ўпэўнена ў гэтым, заступаю яму дарогу. Ён управа, і я ўправа, ён улева — і я туды ж. Так і тапцуем. Нарэшце яму, відаць, па-

дакучыла так танцаваць, ён сярдзіта ўзняў галаву і здзівіўся:

— Пані тут? Скуль?

— Непасрэдна з Вронкаўскай турмы.

— Зноў сядзела?

— Зноў,— смяшліва ўздыхнула.

— Ну, што мне з вамі рабіць! Заходзьце ж да нас. Жопка, дзеці будуць вельмі рады.

Час ад часу я заходзіла да іх. 3 гутарак даведалася, што Дамброва — стары член ППС, сядзеў у царскіх турмах. Яшчэ будучы ў Гродна, ён ірваўся ў Польшчу «да Кароны», а апыпуўшыся там, расчараваўся ў паляках, сумуе па Беларусі, па яе прыродзе і народзе. Дастаў з шуфляды і паказаў мне стары, пажоўклы дакумент свайго продка, метрыку, напісапую на старой беларускай мове. Прозвішча яго там пісалася пе Дамброва, а Дуброва.

Ён моцна крытыкаваў парадкі, якія панавалі ў той час у Польшчы.

— Мне цяпер прапануюць любое староства на Беларусі,— кажа далей,— або пасаду суддзі ў Гродзенскім акруговым судзе. Але я ні таго, ні другога не хачу. Паступаць так, як мне загадвае маё сумленне, мне не дазволяць, а так як яны будуць мне загадваць — пе магу і не хачу. Я адмоўлюся ад усялякай службы, вярнуся ў Гродпа і буду прыватным адвакатам.      \

Так ён і зрабіў, як я даведалася, будучы ўжо за межамі Полынчы. Тады ж мпе расказалі, што Курбскі сядзеў у астрозе паўгода без следства, пакінуўшы без сродкаў для існавання старую маці і малога брата. Я напісала пра гэта Дамброву і прасіла дапамагчы Курбскаму. Дамброва ўзяўся за яго справу, дабіўся паскорапага следства і на судзе так бліскуча абараніў свайго кліепта, што пасля апраўдальнага прыгавору публіка, прысутпая на судзе, наладзіла

абаронцу шумную авацыю. А калі маці Курбскага з’явілася да яго з падзякай і спытала, колькі яму трэба заплаціць за абарону, Дамброва ні капейкі не ўзяў.

Але пара вярнуцца да перарванага апавядання аб нашых справах у Гродна.

Пасля майго вызвалення з турмы зноў актывізаваўся драматычны гурток, зноў кожны тыдзень ставіліся спектаклі. Але перашкоды былі яшчэ большыя. Цяпер пачала цкаваць нас і польская клерыкальная газетка:

«Панаехалі сюды нейкія беларусы з доўгімі і кароткімі валасамі і разгарнулі тут шкодную працу. Прыбыла сюды спосабам пілігрыма якаясь Мядзёлка. Яе тут празвалі Мяцёлкай хіба дзеля таго, што служыць да вымятання польскага духа з нашага краю... За сваю шкодную дзейнасць села ў турму, аднак не зазнае там асаблівых невыгод, і зноў, няма ведама чаму, апынулася на волі і зноў пачала працаваць, як кажуць, з усіх чатырох...»

У пачатку 1920 года мяне выклікалі ў Мінск, заняты ўжо польскімі акупантамі, і прызначылі кіраўніцай чатырохкласнай жаночай беларускай школы, што знаходзілася на былой Аляксандраўскай, цяпер вуліцы Горкага насупраць Траецкай гары.

Школа забірала ўвесь мой час, і я не магла прыняць актыўнага ўдзелу ў тэатры. Аднак, па просьбе калектыву, некалькі разоў прыходзілася замяняць хворую артыстку Станкевіч у ролях Пронкі і Зоські.

Польскія акупацьтйныя ўлады задумалі ўзяць беларускі тэатр пад сваю апеку і кіраўніцтва. Выдзелілі на гэту справу пэўную суму грошай і назначылі дырэктарам вядомага ўжо прайдзісвета чарнасоцеяца Вернікоўскага, які вярнуўся з Гродна ў Мінск. Пачаўся набор акцёраў на сталую зарплату. Вернікоўскі запатрабаваў спісак акцёраў Першага Таварыства.

Пабачыўшы там маё прозвішча і працадзіўшы праз зубы «сволач», са злосцю выкрасліў мяне са спіску.

He ведаю, ці ўдалося яму хоць каго завербаваць з нашага калектыву і ці паспелі зрабіць хоць адну пастаноўку да вызвалення Мінска, бо ў маі я была ўжо зноў арыштавана.

Шкадаваць аб тым, што я не засталася ў калектыве Першага Таварыства, не прыходзілася. Я разумела, што пачатая намі справа хутка атрымае далейшае бурнае развіццё. Беларускі народ стаяў напярэдадпі вялікіх спраў грамадскага і культурнага значэння. I я радавалася надыходу гэтых новых светлых дзён, дзеля якіх аддавалі свае сілы сціплыя працаўнікі народнай культуры.

У ЛАПАХ БЕЛАПОЛЬСКАЙ ДЭФЕНЗІВЫ

Балюе панская Варшава, А для гуманнасці, прагрэса Йдзе за аблавай аблава На ўсходніх «вольных» польскіх крэсах!

Я. К у п а л a

Мінск. Палова мая 1920 года. Сярод польскіх паноў адчуваецца трывога. Пераможна крочыць Чырвоная Армія. Польскія газеты маўчаць, быццам нічога новага не здарылася. А з вуха ў вуха порадаюць свежыя весткі: Глыбокае ўжо вызвалена, назаўтра — Докшыцы, Лепель...

Мінск абвешчаны на асадным становішчы. Хадзіць па вуліцы можна толькі да 9 гадзін вечара. Днём ціха, спакойна, як перад бурай, а пасля 10 вечара на вуліцах творыцца нешта незвычайнае: крыкі, лаянка польскай салдатні, стук-грук калёс...

Некуды бягуць, нешта нясуць, па вазы пакуюць і вывозяць. А па Аляксандраўскай вуліцы, што вядзе на Маладзечанскі шлях, усю ноч без канца плыве войска. I адкуль толькі яно бярэцца! Пяхота, кавалерыя, артылерыя два тыдні без перапынку плыве міма акон нашай кватэры. Жудасна глядзець на гэту паўзучую змяю, ашчаціненую смертаноснай зброяй.

Усе вуліцы ясна асветлены. На кожным скрыжаванні павялічаныя пасты паліцыі — да 10 і больш чалавек. Відаць, паны баяцца паўстання.

I не дзіва. Яшчэ да наступлення Чырвонай Арміі то там то сям успыхвала полымя паўстанняў. Неставала сілы цярпець панскі здзек, і працоўны народ рабіў спробы скінуць з сябе ярмо панскага прыгнёту. Там чугунку разабралі, там мост узарвалі, там жандараў перабілі. Побач з такімі здарэннямі былі і больш сур’ёзныя аперацыі, калі партызаны захоплівалі павятовыя цэнтры. Былі паасобныя выпадкі, Ka­ni паўстаўшымі масамі кіравалі гарачыя юнакі, неспрактыкаваныя ў канспірацыі, былі і здраднікі-кулакі, якія дапамагалі катам нашага народа. Невыносным болем сціскалася сэрца, калі даводзілася чытаць расклееныя на сценах і слупах горада спісы расстраляных, павешаных, прыгавораных да 20-гадовай катаргі барацьбітоў за вызваленне роднага краю.

Масавыя арышты не маглі спыніць паўстанскага руху. Белапольскі тэрор быў накіраваны не толькі супраць камуністаў, але і супраць іншых партыйных груповак, якія спачувалі народнаму паўстанню. Мне быў вядомы падполыпчык камуніст Лявон, які ўзяў на сябе арганізацыйныя справы па каардынацыі дзеянняў падпольных груповак, што павінны былі быць аб’яднаны тайным паўстанскім камітэтам. Часта нарады па гэтай справе адбываліся ў маёй кватэры.

Лявон жыў у Мінску на нелегальным становішчы з дакументамі купца, прадстаўніка нейкай замежнай 148

фірмы. Гаварыў ён на рускай мове, але вельмі дрэнна (ці артыстычна прыкідваўся чужаземцам?). Заўсёды элегантна апрануты, у візітцы і з белай панамай на галаве, са зграбнай палачкай у руцэ. Прозвішча яго, рэч вядомая, я не ведала.

Яшчэ раз сустрэлася я з ім у Берліне праз два гады пасля свайго арышту. He памятаю, ці то была выпадковая сустрэча, ці ён мяне знайшоў у Берліне, дзе я працавала разам з Жылуновічам у Замежгандлі СССР па выданпі беларускіх падручнікаў і мастацкай літаратуры. У Берліне Лявон быў пад прозвішчам Нэйман. Я ледзь пазнала яго: акалечаны твар, у скроні каля вока глыбокая дзюрка, нерухомая зрэнка левага вока апушчана ўніз, вусны крыху скрыўлены, а каля правай пашчанкі рубец. Тады ён расказаў мне прычыну свайго калецтва.

Пасля нашага арышту ў Мінску ён там зпаходзіўся да апошніх дзён польскай акупацыі. У апошні дзень перад адступленнем польскай арміі з Мінска 10 ліпеня 1920 года яго арыштавалі разам з таварышамі. Пры ім зпайшлі вялікую суму грошай рознай валюты. Афіцэр польскай дэфензівы, які іх дапытваў, відавочна, з мэтай прысвоіць сабе яго грошы, не турбаваў сябе складаннем пратакола і без цырымоніі вырашыў самавольна з імі расправіцца. Выхапіўшы рэвальвер, выстраліў у аднаго, пасля ў другога. Лявон не памятае, як доўга ён ляжаў у непрытомнасці, але пачуўшы, што нехта топае каля стала, прастагнаў, папрасіўшы піць. «Ах, ты жыеш ешчэ?» — з грубай лаянкай крыкнуў афіцэр і выпусціў па ім увесь зарад рэвальвера. На раніцу прыйшлі людзі прыбраць трупы. Адзін з іх ужо застыў у смяротным сне, а Лявон яшчэ падаваў адзнакі жыцця. Ніякага начальства ўжо не было, каб спытаць, што з ім рабіць, і цяжка параненага Лявопа адпеслі ў бальніцу. Адпа куля ад левай скроні прайшла

наўскос каля вока, выбіла зубы і выіішла пад правай пашчанкай, a 4 кулі зрашацілі бок і плечы. Пейкім цудам ён усё ж такі застаўся жывы.

Лявон прасіў мяне наладзіць яму сувязь з кімнебудзь з Заходняй Беларусі. Праз нейкі час мне гэта ўдалося зрабіць. У Берлін прыехаў з Вільні Карабач, і я пазнаёміла яго з Лявонам. Якія ў іх былі гутаркі — мне невядома. Карабач хутка зноў выехаў у Вільню, а неўзабаве ўцёк у СССР.

25 мая з’явіўся да нас (гэта было на мінскай кватэры) нейкі ягамосць у шэрым капелюху. 3 яго прыходам я інстынктыўна адчула неспакой і, як заўсёды бывала ў такіх выпадках, села ля акна, адкуль відаць было, што робіцца на абедзвюх пярэчных вуліцах і на Траецкім пляцы.

У той час былі ў нас двое таварышаў, а пазней падышоў і Янка Бялькевіч, які сядзеў у другім пакоі і не ўмешваўся ў гутарку ўсіх іншых.

Седзячы на падаконніку, я заўважыла, што некалькі паліцыянтаў з вінтоўкамі затрымліваюць каля нашага дома кожнага мужчыну і правяраюць дакументы. Гэта яшчэ болып занепакоіла мяне. Я папрасіла ўсіх разысціся. У нашых хлопцаў дакументы былі ў парадку, і яны выйшлі праз парадны ход. Новы госць не захацеў трапляць на вочы паліцыі. Я вывела яго праз кухню на двор. Там у плоце былі падарваны дзве дошкі, і праз гэты лаз вывела яго на другую вуліцу, параіла ісці да ракі, а там праз адзін-два кварталы можна павярнуць на галоўную вуліцу. Заўважыла пры гэтым, што быў малады, гадоў 25—27, голены, у цёмна-бронзавым касцюме.

На другі дзень пад вечар забегся, як жару ўхапіць, Лявон.

— Здарылася што? — пытаю.

— Нічога... Гэты вось, што ўчора быў у шэрым капелюху... арыштаваны.

Лявон папярэдзіў, каб часамі не паслалі каго да яго на кватэру. Там засада.

У гэтыя неспакойныя дні ў Мінску я з мужам, апрача школы і сталоўкі, нідзе не бывалі і, прыйшоўшы дахаты, замыкаліся па ключ, а на дзвярах вывешвалі запіску: «Выбачайце, нас дома няма». Вядома, калі польскія шпікі сочаць за намі ўсюды, то, пэўна ж, і нашу кватэру маюць на воку.

Ужо колькі дзён перад гэтым усе важнейшыя дакументы, адозвы, гектограф мы запакавалі ў кош і схавалі ў патайным месцы.

I вось 27 мая, калі пасля вячэры мы з мужам сядзелі за сталом і пры свечцы чыталі, пачуўся рэзкі званок. Хто можа быць? 3 нашых ніхто так позна не прыходзіць, дый запіска вісіць па дзвярах.

— Хто там? — падышоўшы да дзвярэй, пытае TaMara.

— Проша отвожыць!

Ляснуў два разы ключ у замку. Расчыніліся дзверы. Адзін, другі, трэці ў вайсковых мундзірах... ParaTa за дзвярыма...

— Хто ў вас у кватэры? — спытаў па-польску першы ў высокай рагатай шапцы шэф 6-га пастарунка дэфензівы IV арміі Красуцкі.

— Я і мая жонка,— спакойна адказаў муж.

— Кламеш, пес едэн! — раўнуў жандар.— Тут ёсць сход!

Па ўсёй кватэры кінуліся да акон, парасчынялі іх. Агледзеўшы ўсе куткі. Красуцкі пачаў дапытвацца, хто ў пас бывае, у каго мы бываем, якія ў нас паогул ёсць знаёмыя ў Мінску. Звярнулі ўвагу на фотакарткі, якія былі развешаны на сцяне.

— Вось адзін камуніст,— знімаючы са сцяны фатаграфію Змітрака Бядулі, кажа афіцэр Мілаш.

— А вашы карткі тут ёсць? — пытае Красуцкі.

— Глядзіце самі,— адказваю.

Знайшлі і нашы здымкі. Красуцкі загадаў зняць іх са сцяны,

Адышоўшы ад нас, афіцэры пачалі пішком раіцца паміж сабой, заглядалі ў свае паперы, зноў абходзілі пакоі, трымаючы ў руках план кватэры. Скуль яны маюць гэты плап? Хто ім яго нарысаваў?

Я ўжо амаль што супакоілася, думаючы, што хутка пакінуць кватэру. А можа вобыск будзе? I дух мне заняло ад гэтай думкі.

Схаваўшы ў кішэнь некалькі нашых фотакартак, Красуцкі апавясціў пам, што мы арыштаваны, загадаў пам сядзець пад аховай жандара ў сталовай і пе варушыцца і выйшаў з дому. Афіцэр Мілаш тым часам сядзеў у другім пакоі і праглядаў шуфляды пісьмовага стала.

— Гэта вашы грошы? — спытаў Мілаш, разглядаючы дакумепты і запіскі ў партфельчыку.

— Мае,— кажу.

— Нашто ж вы так кідаеце? Трэба хаваць.

— Дагэтуль пе было ад каго хаваць у сваёй хаце, а цяпер, маеце рацыю, трэ было схаваць.

Праз гадзіпу вяртаецца Красуцкі.

— А ну, хадзі, хадзі пан сюды,— заве ён мужа ў кабінет.— Вось ты якая птушка!

Праз зачыненыя дзверы даносіцца голас Красуцкага:

— Тут знаходзіцца штаб паўстанскай арганізацыі!

Пачалося сапраўднае пекла... Там крык, зняважлівая лаянка, а па ўсёй кватэры — вобыск. Ляцяць сарваныя са сцен школьныя карціны, вытрасаюцца сеннікі і падушкі, бялізна, шпурляюцца па зямлю кпіжкі. Адзіп салдат пітыком абстуквае сцены, другі

абцасамі лупіць па паркеце і ўсё з грубай лаяпкаіі: «псы беларускія», «свінні беларускія»...

А ў кабінеце працягваецца допыт:

— Колькі ў вас грошай? — пытае ў мяпе Красуцкі, увайшоўшы ў сталовую.

— У шуфлядзе — драбніца. Гэта нашы асабістыя,— адказваю,— а ў партфельчыку 14 тысяч — грамадскія грошы. Я з’яўляюся скарбнікам секцыі дапамогі бядпейшаму пасельніцтву. Там жа ёсць і дакумент, які сведчыць, колькі я атрымала на выплату беспрацоўным.

— Гэта ўсе грошы, што ў вас ёсць?

— Усе,— адказвае Тамаш.

— Тум, пяпраўда. Ты забыўся, што ў шафе ляжаць яшчэ,— кажу, будучы ўпэўнепа, што знойдуць там, і тады горш будзе ад таго, што ўтойваем.

— Шукаць там! — крыкпуў шэф.

— А, пся маць ваша! Балыпавіцкія грошы хаваюць! — крычыць жапдар, выцягваючы з шафы навюсепькія з хрустам мікалаеўскія пяцісоткі.

— Кажы, сабака, ад бальшавікоў атрымаў? — ворашчыць Красуцкі, прыставіўшы да грудзей мужа рэвальвор.

— Гэта грошы маёй жонкі,— глуха адказвае TaMam.

— Скуль яны ў вас? — звяртаецца ўжо да мяне.

— Мой пасаг. Бацькі мае далі мне.

— Колькі тут?

— Восем тысяч.

Пералічылі. Усяго 8 пяцісотных білетаў.

— Шукаць яшчэ!

— Больш няма,— кажу.

— Як гэта няма? Тут толькі чатыры тысячы.

«Засыпалася»,— падумала я. Як жа выкруціцца? Заварушыла мазгамі. I вось шчаслівая думка асвятляе мяне.

— Правільна,— кажу Красуцкаму,— чатыры тысячы, лічачы царскімі грашыма, а на чорным рынку абменьваюць кожную пяцісотку на адну тысячу польскіх грошай. Я і лічу гэта на польскія маркі.

Фу-у-у!.. Здаецца, паверылі!

А гэтыя грошы і сапраўды Лявон перадаў нам на арганізацыю падпольнай работы. Усяго было, здаецца, 70 тысяч царскімі пяцісоткамі. Частку з іх пакінула дома, а рэшту, запакаваўшы, дала на схоў адной асобе, якую не маглі западозрыць жандары.

— А ўсё ж такі вы адзін з членаў паўстанскага камітэта,— кажа Красуцкі да Тамаша.— Апрача вас яшчэ некалькі беларусаў уваходзіць у гэты камітэт, магу нават назваць іх прозвішчы.

— Мяне гэта не цікавіць,— абыякава адгукаецца Тамаш.

Праз увесь час гутаркі Красуцкі стараўся злавіць нас на слове, пільна сачыў, ці не вычытае ў вачах спалоху, разгубленасці, але, апрача іроніі, пічога не мог убачыць.

Пасля подпісу пратакола вобыску, дзе ўспаміналася сума забраных грошай, брашур, першамайскай адозвы і іншага, Красуцкі яшчэ раз абвясціў, што мы арыштаваны, і, загадаўшы жандарам падняць падлогу, выехаў. 3 намі застаўся Мілаш. Вобыск не спыняўся.

— Ну, адзявайцеся, час ужо ісці,— нарэшце азваўся Мілаш.— Антэк! Зрабіце асабістую рэвізію ў гэтага пана, а ў вас,— звярнуўся да мяне,—будзе зроблена на месцы.

Я папрасіла дазволу пабачыцца са школьным вартаўніком, каб перадаць яму ключы ад школы, даць загад на час майго арышту. Прывялі Антона Мазуркевіча. Бедны стары! Трасецца з перапуду, як асінанавы ліст.

— Ну вось, братка Антон, я арыштавана... Hana-

лохалі там, пэўна, хворую жонку, дзяцей... Кланяйся ад мяне ўсім настаўніцам і школьніцам... Мо калі і вярнуся... Прывядзі тут усё да парадку і дапільнуй кватэру.

Антон маўчаў. Толькі буйныя слёзы каціліся па сівых вусах і барадзе. Я гаварыць болып не магла.

— Хутчэй. Хутчэй! — падганялі нас.

Паверх чырвонай сукенкі накінула сваю шэрую світку, на галаву — чырвоную хустачку і пачала збірацца ў дарогу. Бегала з адтіаго пакоя ў другі, шукала то ручпіка, то коўдры, то хлеба.

Выйшлі ўжо на вуліцу.

— Наперад марш!

Мінулі астрог. Дык куды ж нас вядуць? Ага, Серпухоўская, 5, «6-ты пастарунак дэфензівы», 3 калідора відаць двое расчыненых дзвярэй, там на падлозе ляжаць жандары, скауты. Адны ўжо спяць, другія толькі мосцяцца да сну. Соп, храп, смурод, брыдкаслоўе...

На кліч Мілаша выскачылі некалькі заспаных, расхлястаных маладых жандараў.

Павялі нас у невялічкі пакойчык, абклеены таннымі блакітнымі абоямі, і пакінулі адных.

У адным кутку нейкія ланцугі, гумовыя кішкі, шчыпцы, тіагайка... Падымаю вочы на сцены.

— Тум, глянь... Што гэта?

У сцяну на адлегласці каля метра ўбіты два цвікі. Каля кожнага — плямы яшчэ не зусім засохлай крыві...

— He трывожся, гэта так нешта... He глядзі.

А я, дрыжучы ўсім целам, вачэй не магу адарваць ад гэтых плям крыві.

Прыйшла нейкая жанчына, абмацала мяне бруднымі лапамі. За ёй з’явіўся інспекцыйны, запісаў нас у кнігу арыштаваных і адвёў у агульную камеру.

Ляснуў за намі ключ у дзвярах. Мы апынуліся

ў досыць вялікай камеры. Цьмянае святло пра.з шкляныя шыбы ў дзвярах слаба пранікае ў камеру. Пасярод яе — тры цэментовыя тумбы з жалезнымі прутамі і шрубамі. Тут, мабыць, раней былі станкі нейкай майстэрні. Насупраць дзвярэй тры акны: адпо з жалезнымі кратамі, два пакрыты таўстой драцянай сеткай. Каля сцен даўгія нары з негабляваных дошак. На іх, цеспа збіўшыся, ляжаць мужчыны і жанчыны, Хтосьці без упынку балесна енчыць і стогне.

3 нашым прыходам некалькі фігур паднялося на локцях, каб паглядзець на навічкоў. Месца па нарах не было. Разаслаўшы коўдру на адной з тумб, Тамат неяк прымасціўся і, здавалася, заснуў. Мне было не да сну. Прыцішаным крокам пачала хадзіць па камеры. Жаночы енк балюча пранікаў у душу. Хто яна? Што з ёй? Пабачыўшы мяне, яна прыўзнялася і, цяжка дыхаючы, папрасіла дапамагчы ёй выйсці. Я пастукала ў дзверы. З’явіўся салдат, каб суправаджаць нас. Ледзь магла я ўтрымаць гэту жапчыну, бо сама ісці яна не магла, відаць, былі пакалечаны ногі.

— Што з вамі? — ціха спытала яе.

— Пабілі, сястрычка, пабілі сволачы гэтыя... Каб іх цяжкая смерць спаткала.

— За што? — ледзь змагла я прагаварыць.

— За што? Сама, каточак, заўтра пабачыш... Чапляюцца да жанок, прыстаюць... Учора... толькі я памылася... падскочыў адзін... абняў... хацеў пацалаваць... Я, ведама, з імпэту і ляснула яму па мордзе... Тады ўсе... як накінуліся на мяне... і пачалі біць... Прыляцелі афіцэры... Адзіп з іх схапіў мяне за валасы... пачаў таўчы галавой аб сцяну... а другі... збіў мяне з ног, і ўсе пачалі нагамі біць... у жывот, у грудзі, у плечы... Вопратку парвалі... усё ў крыві... 1

1 Гэта была медыцынская сястра Брадоўская, якая перадавала медыкаменты паўстанцам-партызапам.

Неўзабаве прывялі яшчэ адну пару — Балапдовіча з жопкай. Абоо маладыя, элегантпа апранутыя: ён у белых пагавіцах і лакіраваных туфлях, япа ў белай сукенцы. Вяртаючыся са шпацыру, яны знайшлі дома «гасцей»... не дазволілі ім і пераапраяуцца.

Пад раніцу прыбыло яшчэ 11 чалавек сялян з Мінскага павета. Усе з адной вёскі. Арыштаваны за тое, што адважыліся падпісаць просьбу аб вызваленні аднаго маладога хлапца. Поп змацваў гэту просьбу сваёй рукой, а стараста пячаткай.

— Б’юць і плакаць не даюць,— кажа адзін селянін.— Забіраюць лепшых людзей, а як заступішся за іх, дык і цябе разам цягпуць. Кажуць, быццам ён у жандара страляў,— сказаў ужо ціхенька, азіраючыся на дзверы.— Бог яго ведае, мо і праўда, але мы нічога аб гэтым не ведаем.

Раніцай у камеры было ўжо звыш 60 чалавек. Побач з нашай камерай была яшчэ адна каморачка, куды нас пускалі мыцца, цёмная, залітая вадой. Там, у кутку, на мокрых стружках па зямлі сядзела некалькі асоб.

Каля паўдня пам падалі пакуначак, у якім было пекалькі гатавапых яек, хлеб і місачка ячнай кашы. Хто б гэта мог прынесці? Я падгаварыла жанчып, і мы папрасіліся, «до ўстэмпу». Справа ў тым, што нас выводзілі праз галоўныя дзверы на вуліцу, а праз дзесяць крокаў — у браму і аж у канец доўгага двара. На другім баку вуліцы звычайна стаялі сваякі ці сябры ў надзеі пабачыць вязняў, калі іх выводзяць. Я адразу ўбачыла Антона. Ён кінуўся да мяне, але вокрык салдата і настаўлепы карабіп са пгтыком спынілі старога.

— Антоп, браток, дзякую, родпепькі!

Пабачыўшы, як стары выцірае даланёй вочы, я не магла больш нічога сказаць: сціснула ў горле.

II ад вечар у нас крыху павальнела. Брадоўская,

старая Турэцкая з усёй сваёй сям’ёй і іншыя былі адпраўлепы ў вастрог. Засталося каля 20 чалавек. Мы ўладкаваліся на краю пар пад акном і цешыліся, што ёсць шмат месца, усе размясціліся на нарах, дыхаць стала лягчэй.

Але вечарам зноў ніводнага вольнага месца на варах пе было, ляжалі, як селядцы ў бочцы, а пад раніцу чалавек 20 размясціліся на голай кафлявай пасадцы. I так было кожны дзень: днём адправяць у вастрог, а на іх месцы з’яўляюцца новыя ахвяры панскага тэрору.

Прычыны арышту былі розныя. Побач з палітычнымі, актыўнымі падполыпчыкамі сядзяць зусім выпадковыя людзі. Аднаго дня прывялі 10 чалавек, у тым ліку двух сівенькіх старых і трое малых дзяцей. Усіх іх затрымалі ў малочнай, куды яны заходзілі купляць прадукты. Там, аказваецца, была яўка падполыпчыкаў. Прадаўшчыца ў краме Шыфра Тунік была камуністкай. Вось і хапалі ўсіх, хто заходзіў у краму.

Па колькі разоў на дзень, асабліва пры змене інспекцыйнага і варты рабілі пераклічку, пры гэтым трэба было станавіцца ў два рады. Выкліканы па прозвішчу вязень адыходзіў убок. У час пераклічкі заўсёды поўна было жандараў, шпікоў, скаутаў. Усе яны пільна ўглядаліся ў кожнага вязня, некаторыя запісвалі іх прозвішчы ў блакноцік.

Кармілі нас нейкай смярдзючай чорнай кавай без цукру і хлебам, які выдаваўся праз дзень па кілаграму на траіх. Толькі перадачы і падтрымлівалі нас. Але і перадачы даходзілі не поўпасцю, асабліва ў час дзяжурства каменданта Акушкі: усе лепшыя прадукты Акушка пакідаў сабе. Аднаго дня мне перадалі мяшочак коржыкаў, выпечаных з жытняй мукі. Я пачаставала імі жанчын, якія не атрымлівалі перадач. Адна з іх, грызучы коржык, раптам папяр-

хнулася і, сцяўшы зубы, нейкі час сядзела, а пасля ткнулася ў падушку і непрыкметна выплюнула ў кулак. Затым, улучыўшы зручную хвіліну, сунула мне ў руку камочак вільготнай паперы. Аказалася, што ў коржыку была запечана запісачка: «Чакаем вашага хуткага вызвалення. Вашы вучаніцы». He трэба казаць аб тым, як мяне моцна ўзрушыла гэта.

Камендант Акушка быў садыст, прычым страшэнна дурны і подлы чалавек. Найболып ад яго цярпеді адзінокія жанчыны і старыя. Ці то маладая, ці пажылая жанчына, калі не мела ў якасці апякуна мужа ці брата, не мела ад яго спакою — да кожнай прыставаў са сваімі грубымі заляцанкамі. За яго прыкладам ішла ўся яго каманда. I няшчасных жанчын бралі пад сваю абарону мацнейшыя характарам таварышы па супольнай долі. Над старымі Акушка любіў паказаць сваю ўладу. Ён загадваў ім падмятаць камеру і вартоўню, збіраць і выносіць смецце голымі рукамі, пры гэтым не дазваляў, каб маладыя дапамагалі старым. Забарапяў старым ляжаць або сядзець яа нарах, па некалькі разоў ставіў іх каля сценкі па 2—3 гадзіны. Кожную ноч пад раніцу прыходзіў Акушка лічыць арыштаваных і пад лік «адзін, два, тры...» кожнага пералічваў з усяго размаху сваім стэкам, з якім ніколі не разлучаўся.

Другім катам быў Вуйцік. Яшчэ зусім малады хлапец, маленькага росту, быў бы нават даволі прыгожым з твару, каб не лютая жорсткасць, якая выглядала з яго вачэй. Гэта былы польскі скаут, які ахвотнікам пайшоў на вайсковую службу ў жандармерыю, дзе можна ўдоваль паздзекавацца з людзей.

Чым бліжэй падыходзіла Чырвоная Армія, тым болып лютавалі панскія служкі.

Ужо два тыдні знаходзілася ў вартоўні маладая прыгожая дзяўчына. Яна то стаяла тварам да сцяны, то ляжала на зямлі на самым праходзе. Яна мне на-

гадвала Маргарыту з апошняга акта оперы «Фауст». Паверх чорнаіі сацінавай спаднічкі блакітная кофтачка, светлыя пушыстыя валасы рассыпаны ў бязладдзі; сіпія вочы абрамлены цёмнымі вейкамі і густымі цёмнымі брывамі. У яе твары і вачах адчувалася энергія і моцная воля. Удзень ёй дазвалялі паляжаць на падасланай пажутцы, але праз усю ноч чутны былі кароткія выкрыкі плютановага, які загадваў ёй стаяць, не варушыцца і маўчаць.

— А я не магу стаяць — ногі баляць,— чуўся яе пізкі альт.— I як вам не сорам? Такі малады, а ўжо столькі ў вас жорсткасці... А вы самі пакажыце, як мне стаяць, ды пастойце так з гадзіну хаця,— гаворыць, ходзячы па вартоўні. Тады жандар зрываўся са свайго месца і пачынаў біць яе скураным бізуном. Але ні енку, ні крыку, ніводнай слязінкі з яе вачэй. I гэтыя здзекі працягваюцца ўжо трое сутак. Мы ўсе дзівіліся з яе вытрыманасці. Гаварыць ёй з намі было забаронепа, і ніяк я не магла даведацца, хто яна такая. На маё пытапне камендант варты адказаў:

— Яе расстраляюць.

Улучыўшы хвіліну, калі ёй дазволілі пайсці памыцца, я хутчэй за ёй — нібы набраць вады для піцця. Спаткаліся з ёй у дзвярах каморкі. Салдата паблізу не было.

— Хто вы такая? — пытаю.— Як вас завуць?

— А вам нашто гэта ведаць?

— А дзеля таго, каб расказаць людзям пра тых, хто прыняў такія пакуты за волю. Мо хто з нас і выйдзе жывым з іх рук.

— Соня Пікус,— ціха адказала, і слёзы пакаціліся з яе вачэй, першыя слёзы за доўгія дні і ночы.

Пазней прывялі яе да нас у камеру. Яна кінулася на голыя дошкі тіар і доўга ляжала, закрыўшы галаву. Я пачала клапаціцца, каб яе пакарміць.

— He чапайце мяне, пакіньце,— прастагнала і са

П. В. Мядзёлка. 1922 г.

П. Мядзёлка з родзічамі Я. Купалы: сёстрамі Марыяй Дамінікаўнай і Леакадзіяй Дамінікаўнай і пляменніцай Ядвігай Юльянаўнай Рамапоўскай. І96,і г.

злосцю дабавіла: — Гэта вы вінаваты, што я... раскісла.

Цэлы дзень яна старалася як найдалей быць ад мяне і хмурыла свае густыя бровы, калі заўважала мой позірк. Усё хадзіла па камеры і нешта спявала.

— Што ў вас за вочы? — казала мне позна ўвечары.— Як гляну на вас, дык самі слёзы коцяцца. I сама не ведаю, ці мне самой сябе шкада, ці вас... А мо таму, што вы першая падышлі да мяне з цёплым словам? Я даўно адвыкла ад гэтага.

Аб сабе, аб сваім жыцці і працы Соня ніколі не гаварыла. Сказала толькі, што яна не раз пераходзіла лінію фронту ў якасці сувязной з падпольпай арганізацыяй, і пры апошняй спробе перайсці фронт трапіла ў рукі жандараў. Яна была шчыра аддана ідэі камунізма, але вытлумачыць гэтыя ідэі не магла ці то з прычыны малой агульнай і палітычнай адукацыі,. ці ўжо такі характар у яе быў: яна з пагардай адносілася да ўсіх, хто не быў камуністам, не магла спакойна і талкова весці гутаркі на палітычныя тэмы, гарачылася, крычала, часта і зневажала тых, якія шчыра шукалі праўды ў жыцці, і гэтым толькі аддаляла іх ад сябе.

Праз пару дзён пасля Соні Пікус паявілася ў нашай камеры Роза Цыпкіна. Гэта была лагодная, чыста жаночая натура. Яна любіла кветкі, сонца, малых дзяцей, любіла ўсё прыгожае, чыстае. Роза не была камуністкай, а толькі спачувала камунізму.

Два дні падрад катавалі Розу, на трэці дзень катаванні працягваліся ў прысутнасці бацькоў. Абліюць вадой, прывядуць да прытомнасці няшчасную дзяўчыну і зноў пачынаюць здзекі. Бацька і маці, гледзячы на мукі сваёй адзінай дачкі, млелі, а потым, стоячы перад Розай на каленях і цалуючы яе рукі, малілі:

— Розачка, дзетачка, не муч ты сябе і нас, злі-

туйся... Скажы ім, скажы ўсё, што ты ведаешь. Ах, чаму я табе такую волю дала, чаму я не глядзела, хто да цябе прыходзіў! Я ж бы цяпер выратавала цябе, я ж бы ўсё расказала.

— Мама,— шаптала Роза, выплёўваючы з губы кроў,— для мяне не будзе горшае пакуты, калі зненавіджу цябе. Маўчы! — і, у трэці раз самлеўшы, ссунулася ла зямлю. Ледзь жывую ўкіпулі яе да нас.

Забралі на катаванне і Сопю... Немагчыма апісаць усе рафінаваныя спосабы катавання, якім падвяргалася Соня. Гэта і было першапрычынай яе хваробы, якая паволі развівалася і ўрэшце сагнала яе ў магілу. Нядоўга я з ёй была ў адноіі камеры. У варшаўскап «Сербіі» і Вронках мы ўжо рэдка з ёй бачыліся. Пазней чула, што яе абмянялі палякі на сваіх вязпяў у Савецкім Саюзе, пасля чаго яна вучылася ў Інстытуце Чырвонай прафесуры, і ўрэшце са смуткам пабачыла ў «Правде» яе партрэт у жалобнай рамцы і некралог...

Найбольш лютымі катамі былі сам Красуцкі і два яго любімыя вахмістры. Красуцкі спачатку толькі глядзеў, як пад яго камандай вахмістры «працавалі», і прыдумляў штораз мудрэйшыя і страшнейшыя мукі, а пасля, раз’юшыўшыся, ускокваў і пачынаў сам біць нагамі, абутымі ў каваныя амерыканскія боты. Жанчьш заўсёды біў у ніз жывата. Гаварылі, што ў аднато зняволенага пры допыце выразалі кавалак скуры і пацерлі рану соллю.

У ноч з 31 мая на 1 чэрвеня выклікалі на допыт Тамаша. Красуцкі ветліва папрасіў Тамаша сесці і пачаў настаўляць, як Тамаш павінен сябе трымаць на допыце.

— Я ніколі сам справы не вяду і допытаў сам не раблю,— казаў Красуцкі,— даручаю гэта іяшым. Адпак ваша справа настолькі важная, што я сам узяўся яе весці да канца. Вам нечага ўтойваць, бо я маю

шмат матэрыялаў. Ведайце, што пад маім загадам знаходзіцца ў Мінску болып 50 афіцэраў-разведчыкаў і 900 тайных агентаў. За вашай кватэрай увесь час сачылі, і я маю пэўную інфармацыю аб тым, хто, калі і па якой справе да вас прыходзіў. Нам вядома, што ў вашай кватэры быў штаб паўстанскай арганізацыі.

— Калі вам так усё вядома, дык пашто ж мяпе пытаеце? Я вам ужо казаў і цяпер заяўляю, што ўсё гэта — брахпя, выдумкі вашых шпікоў і правакатараў. Но верыце мпе? Судзіце, калі маеце доказы.

— Доказы? — загрымеў Красуцкі.— Зараз вы іх атрымаеце!

Тамаша дывелі ў суседпі пакойчык і пасадзілі ля адчыненых дзвярэй, завешапых цяжкай чорнай парцьерай. Насупроць Тамаша сеў за столік Вуйцік з алоўкам у руцэ над паперай і пе зводзіў вачэй з Тамаша. За парцьерай Красуцкі дапытваў Антона Тышкевіча, таго ў шэрым капелюху, які быў у нас за два дні да нашага арышту.

Тышкевіч, як відаць, паўтараў свае ранейшыя паказанні. Ёп сказаў, што перабраўся праз фронт са Смалепска з мэтай арганізацыі паўстапскага руху ў тыле польскай арміі. Па гэтай жа справе быў у нас. Дакладна апісаў план і абсталяванпс нашай кватэрьт, сказаў, якія вяліся гутаркі, хто пры гэтым быў у нас і г. д.

Тышкевіча затрымаў на вуліцы паліцыянт, які апазпаў у ім быццам былога бальшавіцкага камісара. Пад час рэвізіі ў дэфензіво ў Тышкевіча знайшлі запісную кніжачку, у якой паміж іншым быў запісапы адрас Тамаша і Цыбульскага. Спярша Тышкевіч адракаўся, што пас ведае і што быў у пас, пасля казаў, што заходзіў да нас па гандлёвай справе, а нарэшце — вылажыў усё.

Адправіўшы Тышкевіча, Красуцкі паклікаў Тама-

ша і прачытаў яму пратакол паказанняў Тышкевіча.

— Гэта ваш найміт, правакатар, якога я ніколі не бачыў і не ведаю,— сказаў Тамаш.

— А чаму ж ён так добра ведае вашу кватэру і вашу жонку?

— Бо, пэўна, быў разам з вамі ў часе нашага арышту. Там жа многа было вашых людзей.

— Яшчэ раз вам паўтараю, што я сам узяўся весці гэтую справу, не дзеля забаўкі. Хай вам будзе вядома, што хто трапіў у мае рукі, той ні-ко-лі жывым не вы-хо-дзіць. Сёння ж вы разам з ім будзеце расстраляны.

Так закончыў свой допыт Красуцкі.

— I так, Журавінка, трэба быць гатовым да ўсяго,— закончыў сваё апавяданне Тамаш пра гэты допыт.— Мо гэтай раніцай... павядуць на Камароўку А Тышкевіч — безумоўна, падасланы імі правакатар.

Сцяліся зубы, сціспуліся кулакі... Што ж, на Камароўку дык на Камароўку! Хай бачаць, што беларусы ўмеюць змагацца і паміраць за вызваленне сваёй радзімы. Патрэбна ахвяра? Мы яе даём, крывавую ахвяру свайго жыцця. Бо ўсё прыгожае, вольнае, светлае, усё новае родзіцца праз мукі, цярпенне, праз кроў... Шкада толькі, што мы мала яшчэ добрага зрабілі, мала жылі... Ну, што ж... На наша месца дзесяткі, сотні змагароў паўстануць і створаць повае, вольнае, радаснае жыццё. На ўсходзе палымнее зара, хутка і сонца ўзыдзе над нашай зямелькай.

У душы ні трывогі, ні смутку. Наступіла нейкая светлая цішыня, вызваленне ад усёй будзёншчыны. Я ўжо адчувала сябе па той бок жыцця...

Марудна плывуць хвіліны. Вось ужо і ноч канчаецца. Цяпер нядоўга ўжо чакаць: днём не водзяць на расстрэл. Прачынаецца горад, ужо на нарах пачаўся

1 У Камароўскі лес вадзілі на расстрэл.

pyx, узнімаюцца зпяможапыя людзі, пачыпаецца звычайны дзень, а нас не забіраюць. Чаму? У чым справа? Ён жа выразпа сказаў зусім спакойным тонам, нават узяўшы пад казырок, што сённяшняй поччу нас расстраляюць.

Аказалася, што лёс наш залежаў ад вынікаў партыйнага змагання Красуцкага — прадстаўніка польскай эндэцыі з пэпээсаўцам Ваявудскім, афіцэрам II аддзела генеральнага штаба.

У гэты ж дзень у адсутнасці Красуцкага і яго верных спадручнікаў-вахмістраў у дэфензіву прыехаў Ваявудскі і загадаў выклікаць да сябе Тамаша. Ваявудскі ведаў аб прычынах арышту Тамаша і не таіў, што справа вельмі і вельмі цяжкая, але ён хоча выратаваць Тамаша. Ёп ужо быў з дакладам па гэтай справе ў галоўнакамандуючага Шаптыцкага і дабіўся таго, што Шаптыцкі адклаў пакуль што зацверджанне загаду аб расстрэле, чаго настойліва дамагаўся Красуцкі. Ваявудскі раіў Тамашу прызнаць, што перагаворы з Тышкевічам пры першым спатканні былі перарвапы, бо Тамаш не мог прыпяць прапаноў Тышкевіча.

— Мне ўсё роўпа,— казаў Ваявудскі,— ці вы мне верыце, ці не, ці бачыце ўва мне таварыша-сацыяліста, ці шпіка. Я адпаго ад вас хачу, каб вы дапамаглі мпе змагацца з Красуцкім. У змаганні з эндэцыяй і ад вас часткова залежыць, хто з нас пераможа. Я хачу вас выратаваць не толькі праз асабістую сімпатыю да вас, у якую вы, пэўна ж, пе всрыце, але і з боку нашых чыста польскіх інтарэсаў. Нам не выгадна, каб вы сталі ахвярай, каб яарод бачыў у вашай асобе змагара за сваю волю, а нас, палякаў, лічыў сваімі катамі.

— Я не разумею,— сказала я, калі Тамаш закончыў апавяданне аб гэтым спатканні з Ваявудскім.— Што гэта? Нейкая новая правакацыя? Чаго ён хоча

ад цябе? Каб ты ва ўсім прызнаўся? I як ты можаш дапамагчы яму змагацца з Красуцкім?

— Ну, каб я прызнаў сябе лаяльным у адносінах да польскай улады,— нездаволена адказаў Тамаш.

— Гэта значыць, каб адрокся ад змагаыня з імі? Так? I ты гэта зробіш?

Тамаш толькі невыразна паціснуў плячыма і нічога больш не адказаў.

Увесь узнёслы настрой мінулай ночы прапаў. На душы зрабілася горка. Чарвяк расчаравання пачаў тачыць сэрца. Ну, чаго я мучу сябе? Ён жа яшчэ нічога такога не зрабіў і не зробіць! Але чаму ж ён не абурыўся на гэту прапанову?

2   чэрвеня, у той час, калі выроўнівалі рады да пераклічкі, я заўважыла знаёмую фігуру з вартоўні. Вачам сваім не паверыла... Таўханула локцем Тамаша і паказала вачыма. He было ніякага сумнення: гэта быў Янка Бялькевіч. I ён нас пабачыў і лыппуў У наш бок адным вокам. Запісаўшы ў кнігу арыштаваных, яго паставілі «на бачносць» у кутку вартоўні. Так ён стаяў двое сутак, пакуль не паклікалі яго на допыт. За гэты час Тамашу ўдалося спаткацца з ім па дарозе ў прыбіральню і перакінуцца некалькімі словамі. Прычыны арышту Бялькевічу не сказалі.

— Ты нічога не ведаеш і не знаеш,— шапнуў яму Тамаш,— усё брахня... Разумееш?

— Добра,— такім жа шэптам адказаў Бялькевіч.

Тры разы яго выклікалі на допыт, пасля ўпусцілі да нас у камеру. Твар апухшы, вочы наліты крывёй, уся патыліца голенай галавы чорная, бы вугаль, але сам быў бадзёры і вясёлы.

— Моцна білі, сволачы,— казаў нам.— Я не думаў, што так цяжка трываць. Нічога дзіўпага, што іншы і не вытрывае... Як толькі расцягнулі мяне і пасыпаліся першыя ўдары скручаным дротам і гумо-

вай кішкой, я ўпіўся зубамі ў руку, каб не крычаць ад болю,— адкасаў рукаў і паказаў нам пракушаную да крыві руку,— і ўсё ж такі не вытрываў, пры дваццатым удары зароў, як бык. Ну, гэта глупства, але вось баюся, каб не звар’яцець або запаленне мазгоў не атрымаць: у галаве адчуваю непарадкі. Надта ўжо моцна па патыліцы білі, думаў, што ўжо мазгі праз вочы пырснуць.

Праз некалькі дзён прывялі ў нашу камеру і Паўлюка Берніка.

Пачалі ўсіх па чарзе выклікаць у канцылярыю. Вуйцік на пратакольным бланку рабіў запісы анкетнага парадку. Нас здзівіла, што Вуйцік гаварыў спакойным тонам, без звычайнай грубасці і зняваг, што ўсе гэтыя дні не паяўляўся ў дэфензіве Красуцкі. На другі дзень пасля гэтых апросаў мы пабачылі новага шэфа дэфензівы, нейкага маладога афіцэра. Няўжо Ваявудскі перамог?

Усім арыштаваным загадалі сабраць свае клункі, вывелі нас на вуліцу і пастроілі па чатыры ў рад тварам да турмы.

— Наперад марш!

Ад веку мы спалі, і нас разбудзілі, Мы знаем, што трэба рабіць: Што трэба свабоды, зямлі чалавеку, Што трэба паноў нам пабіць...

3  гэтай песняй падышлі мы да брамы турмы.

Раззявіла акаваную зяпу цэнтральная турма і праглынула нас усіх. У турэмнай канцылярыі зноў перапісалі ўсіх, адлучылі мужчын і павялі іх у камеры, а нас, 15 жанчын, зноў вывелі на вуліцу і павялі ў жаночую турму, якая знаходзілася непадалёк за чыгуначным мостам у адным з завулкаў Маскоўскай вуліцы.

Вядуць нас па самым сяродку Захараўскай вуліцы. 3 усіх бакоў нашай калоны крочаць шчыльным

радам жандары з карабінамі ў руках. Ідзём павольным крокам, каб даўжэй падыхаць свежым паветрам, пагрэцца на сопцы, паглядзець па людзей — мо знаёмых пабачым? На тратуарах людзі спыняюцца, пабачыўшы нас, пільна ўглядаюцца. Мужчыны знімаюць шапкі, як перад пахавальнай працэсіяй, і з адкрытай галавой праводзяць нас сумнымі вачыма. А вось і знаёмыя! Насустрач па тратуары ідуць дзяўчаткі — мае вучаніцы. На хвіліпу яны быццам акамянелі, а калі я прывітальна памахала рукой, кінуліся да мяне, але салдат груба адштурхнуў іх карабіпам. Тады яны павярнуліся і пайшлі поруч з намі аж да самай турмы.

У турме пасля рэвізіі ўсіх нас адвялі ў 9-ю камеру. Там ужо знаходзілася 5 незнаёмых жанчын. Камера не надта цесная, у два вялікія закратаныя акны. Уздоўж сцен такія ж, як у дэфепзіве, нары з негабляваных дошак.

Мы ўжо ведалі, што тут, у жаночай турме, лягчэйшы рэжым, чымся ў цэнтральнай, што два разы на дзень дазваляецца прагулка, на якой можна ўсім спаткацца, пагаварыць. 3 радасці, што вырваліся з кашмару дэфензіпы, мы паспех размясцілі свае клункі на нарах, уселіся ў рад і з вялікім уздымам запелі «Іптэрнацыянал», пасля «Мы кузнецы», а ў канцы «Бульбу» і «Лявоніху».

Раніцай мяпе выклікалі ў дэфензіву па допыт. Трымалі там трое сутак. Справу вёў палкоўпік Літэўскі, якога спецыяльна выклікалі з Варшавы.

— Прашу, азпаёмцеся,— кажа палкоўяік, працягваючы мпе першамайскую адозву, адціснутую на нашым гектографе.

— А я з гэтым ужо знаёма,— адказваю, не прабуючы ўзяць у рукі лістоўку.

— Дзе вы яе чыталі? Хто вам яе даў?

— Чытала дома, бо вы ж пры вобыску забралі

ў нас гэту паперку, а хто даў? У скверы на лаўцы знайшла.

— А гэта пе ваш муж пісаў?

— Скуль я магу ведаць, хто пісаў?

— Вось тут сказана: «Вон польскіх паноў! Вон акупантаў!» Значыцца, вы хочаце, каб бальшавікі сюды прыйшлі?

— Гэта наша справа, чаго мы хочам. Вось я, напрыклад, хачу папяросу закурыць,— дастала пры гэтым папяросу і без дазволу закурыла.

— Вы дарэмна жартуеце,— нахмурыўся палкоўнік.— Мы прыйшлі ў Беларусь, каб вас ад балыпавікоў абараніць, а вы...

— А хто вас прасіў бараніць нас? Хто вас сюды клікаў? Самі справімся з тымі, каго мы лічым ворагамі нашага народа. Як пасцелем, так і выспімся.

— Ну, на гэту тэму, як я бачу, не варта з вамі гаварыць.

— I я так думаю.

— Калі вы апошні раз бачылі Тышкевіча?

— He ведаю такога.

— Але ён вас ведае.

— Магчыма. Шмат хто мяне ведае па тэатральнай сцэне, на якой я не раз выступала, але я ўсёй публікі ў тэатральным зале не магу ведаць.

— Ну, гэта мы яшчэ пабачым.

Другім разам мяне выклікалі на вочную стаўку з Тышкевічам. Схуднелы, зарослы рыжым шчаціннем, з запалымі вачыма. Я ледзь пазнала яго, але на пытанне, ці я ведаю яго, адказала, што першы раз бачу гэтага чалавека. Тышкевіч не толькі прызнаў мяне, але падрабязна расказаў, як я ўвайшла ў пакой, дзе адбывалася нарада ў нашай кватэры, прасіла разысціся, а яго правяла праз кухонныя дзверы і г. д.

— Гэта выдумка вашага правакатара,— заяві-

ла.— Паўтараю, я ніколі яго не бачыла,— а сама думала, гледзячы на яго: «Хто ты? Іх найміт-правакатар ці слабавольны чалавек, які ў першы ж дзень арышту здаўся ім?»

У першую нядзелю пасля нашага пераводу ў турму запрапанавалі праваслаўным пайсці ў царкву, якая таксама знаходзілася ў цэнтралцы. Там, як казалі, можна пабачыцца са сваімі мужчынамі, і я стала ў першую шарэнгу да выхада.

Царква даволі вялікая, вязняў у ёй поўна. Мужчыны стаяць на правым баку, жанчыны — на левым, паміж імі шырокі прамежак, па якому прахаджваецца турэмная стража, пільна зважаючы, каб мужчыны не перагаварваліся з жанчынамі. Прыйшлі і нашы мужчыны, аднак перакінуцца слоўцам-другім нельга было, мы толькі маглі перамігнуцца.

На другую нядзелю ў калідоры разнёсся громападобны кліч старэйшага наглядчыка — Старшанькага:

— Каталічкі! Хто хоча ў касцёл?

3 камер пачалі высыпацца ахвотніцы да прагулак па горадзе. Накінуўшы на плечы шэрую світку, я зноў стаю у першым радзе.

— Вы куды? — гаркнуў Старшанькі.

— У касцёл.

— Дык вы ж у тую нядзелю ў царкву хадзілі.

— Хадзіла.

— Дык хто вы такая?

— Беларуска.

— Беларуска, бе-ла-рус-ка,— перадражніў мяне.— А дзе ж беларусы моляцца — у царкве ці ў касцёле?

— Усюды, дзе бог ёсць,— адказала, смеючыся яму ў вочы.

— Тфу! — плюнуў, нібы са злосці, і пайшоў.

Турэмная каплічка была ў 3—4 разы меншая за царкву, а народу столькі, што цесна стаялі адзін пры

адным. Нам з Тамашом удалося стаць побач пепадалёк ад дзвярэй. Узяліся за рукі. Убачыўшы гэта, нейкая дасужая турэмная служка падскочыла і пачала сілай разнімаць нашы рукі.

— He нерашкаджайце нам маліцца,— голасна агрызнулася я.— Што гэта? У касцёле забараняецца пацеры шаптаць? — Узняўшы ўгору вочы, як да малітвы, я пачала расказваць Тамашу аб нашых падзеях.

Насталі апошнія дні польска-панскага панавання ў Беларусі. У горадзе пачаліся пажары, Ад зарыва пажараў у камеры так відна, што пры акне чытаць можна. Да нас далятаюць крыкі, енкі, стук, грукат. Надзірацелі сталі вельмі ветлівымі, прьпюсяць нам весткі з волі: Чырвоная Армія ўжо на подступах да Мінска, польскія ваякі ў горадзе ўчыняюць жорсткія пагромы, рабуюць магазіны, кватэры, уцякаюць. Ды ўсёй турэмпай службе не да нас цяпер, няма калі за намі пільна сачыць: хто ратуе сваё дабро ад пажару, хто цягае ў прыполе муку, брусы масла, цукар з разбітых магазінаў і складаў. Гарыць ужо суседняя Бабруйская вуліца. Да нас далятае трэск пажараў, дым, іскры. Што з намі будзе, калі загарыцца турма?

Мы наладзілі сваё дзяжурства ў камерах, каб на выпадак падпяць трывогу, узняць усіх на ногі.

У ноч з 8 на 9 ліпеня падышла чарга дзяжурыць мне са Стэфай Кот. Яшчэ пад вечар падышоў да акна вартаўнік.

— Ну, бабы, сёнпяшняй ноччу вас выпусцяць.

— Хто? Хто выпусціць? — пасыпаліся пытанні.

— Ды вашы ж, а хто ж яшчэ. Толькі што падыходзілі да варот нейкія двое і пыталі, колькі ёсць у турме палітычных жанчын. Я сказаў, што з шэсць дзесяткаў вас набярэцца. Яны падзякавалі і пайшлі.

Пасля поўпачы, калі ўжо ўсе паснулі, мяне апанавала такая млявасць, што я, зняўшы з ног чаравікі, прылягла і неўзаметку заспула. Раптам чую, мяне нехта тармосіць і плаксівым голасам прымаўляе:

— Паўліпка, уставай, прачніся. Цябе выклікаюць на волю, па волю пойдзеш.— Гэта Стэфа будзіць мяне.

— На волю? Ноччу? Karo? Усіх нас?

— He, золатка, толькі цябе.

Але што гэта ў калідоры творыцца? Цяжкі тупат ног, плач, грубая лаянка мужчын і енкі, прычытанні жанчын з таго канца, дзе знаходзяцца 9-я і 15-я камеры.

— Што з сабой браць? — надрыўным голасам пытае там пейкая жанчына.

— Ніц вам юш пе потшэба, ніц! — крычыць мужчына.

— А-а-а... так, так,— кажу, прыслухоўваючыся.— Гэта ткі праўда, што «на волю», на сапраўдную волю... ад усяго,— а сама думаю: — Вось аж калі прыйшлі запрашаць па Камароўку.

Жапчыпы памагаюць мне збіраць рэчы. Я не магу трапіць шнуркамі ў дзюркі чаравікаў. Рукі дрыжаць.

— Мядзёлка, Кот! Скора вы там? — чуецца голас старшага з калідора.

— Як гэта? I мяне? — здзіўлена пытае Стэфа.

— Ну, а як жа! Я ж вам казаў!

Стэфа замітусілася. Я выходжу ў калідор.

— Пане Старшанькі, куды нас павядуць?

— He ведаю, дзетачка, нічога не ведаю,— і паціхапьку супе мне ў руку грошы, якія калісь перадалі мне таварышы і якія зпаходзіліся на схове у старшага, а ў самога цякуць слёзы па сівых вусах і барадзе.

У калідоры гарыць адна свечка, з 9-й і 15-й камер жандары прыкладамі карабінаў выганяюць жанчын.

Дзве наглядчыцы, схаваўшы ў далоні твар, плачуць наўзрыд. 3 нашай камеры высоўваюцца жанчыны і суюць мне пад адну руку вузел з падушкай, пад другую — буханку хлеба.

— Нашто? Ці ж вы не разумееце, куды нас павядуць? He трэба нічога. Хай вам застаецца. Бывайце здаровы, даражэнькія!

— Бяры, бяры! Яшчэ невядома, што вас чакае. Мо спатрэбіцца.

Мяне і Стэфу ўсе цалуюць, усе плачуць.

Выходжу на ганак. Гляджу на неба. Скрозь чырвань зарыва ледзь прасвечваюць зоркі. Я ўявіла сябе ўжо ў Камароўскім лесе поруч з усімі. Пэўна ж і нашых мужчын туды прывядуць. Добра было б, каб разам.

Ідзём. Навакол нас салдаты з карабінамі, на задні рад папірае конны жандар, падганяючы прыкладамі.

— Прэндзэй, прэндзэй, пся маць ваша!

Калека Нахама Богін не можа шпарка ісці. Бяром яе пад рукі і амаль нясём на руках. Прайшлі ўжо пад чыгуначным мастом і проста крочым на Захараўскую.

— Докопд, пся крэв! Напрр-раво!

Мы збянтэжана збіліся ў кучу. Як гэта направа?

На Камароўку ж трэба ісці па Захараўскай...

— Направо! — зноў крычыць коннік.

Нехта з нас здагадаўся: «На станцыю вядуць»,— шапнула адпа.

— На станцыю, на стапцыю,— радасна загамапілі ўсе і павярнулі направа.

Праз некалькі крокаў каманда: «Стой!» На тратуары стаіць група мужчын у цывільным адзенні. Чыркнула запалка: нехта прыкурвае люльку.

— Тум! — крыкнула я, пабачыўшы асветлены запалкай твар. Запалка паспешна паляцела на зямлю. Мы рынуліся адны да адных, пачалі абнімацца,

цалавацца — свае і чужыя. На сваіх вуспах я адчувала то голы твар маладых хлапцоў, то калючыя, то мяккія вусы і бароды мужчын.

— Мы думалі, што нас на Камароўку вядуць,— наперабой гамапілі жанчыны.

— I мы таксама думалі,— адказваюць мужчыны.— Нас так спешна забіралі, што некаторыя не паспелі апрануцца як след.

Смех, жарты не спыняліся. Нарэшце ўсіх пас павялі на прывакзальную плошчу. Каля гадзіны, а мо і больш, сядзелі мы там на голым бруку. Пасля падышоў да нас новы шэф дэфензівы, апавясціў, што нас вывозяць у Варшаву, даў наказ, як мы павінны трымаць сябе ў дарозе. I павялі нас па рэйкавых пуцях, упіхнулі ў таварны вагон і замкнулі дзверы. Усіх нас было 60 чалавек. Вагон засланы сенам. Вобмацкам у цемры размясціліся па сене. Вагон зрушыўся з месца і доўга вазіў нас то ўзад, то ўперад. Здавалася, што мы ўжо далёка ад’ехалі. Хутка сталі задыхацца. Аказалася, што пад сенам быў конскі гной. Пад намі гной так сагрэўся, што сунуўшы руку ў сена нельга было яе ўтрымаць ад гарачыні. Смурод конскага гною пранізваў усё цела, дыхаць не было чым. А калі цягнік спыніўся, мы пачалі грукаць у дзверы і сцены, пачалі крычаць, патрабуючы, каб адчынілі дзверы. Залязгалі засовы, адкрылі пам вузкую шчыліну, і ўсе рынуліся да дзвярэй, каб глынуць свежага паветра. Пачалі прыглядацца, дзе мы знаходзімся. Аказваецца, стаім на таварнай станцыі. Навокал усё гарыць: дамы, склады, дрэвы... Рапіцай рушылі далей. Ужо даўпо я чула, што па целе поўзае штосьці, але ўпоцемку нельга было што-небудзь пабачыць. А калі на досвітку падышла да дзвярэй і расхінула на грудзях сукенку, дык ледзь не абамлела са страху і агіды: там былі вошы, Відаць, укінулі ў конскае стойла гэта сена з-пад салдацкай ляжанкі.

Шэсць дзён пас везлі да Барапавіч. Па абодвух рэйкавых пуцях адзін за адным паўзлі доўгія змеі цягнікоў у адным напрамку — на паўднёвы захад. Часта такі затор утвараўся, што цэлымі днямі і начамі стаялі на адным месцы. Паабапал дарогі ўсё гарэла: вёскі, лес, хутары, стагі сена, нават жыта ў полі. Вязлі нас скрозь агністы калідор.

Наш эшалон ішоў апошнім. У ім ехалі генеральпы штаб і дэфензіва. Усё, што абапал чыгункі яшчэ ўцалела ад агню, салдаты з апошніх вагонаў падпальвалі, узрывалі масты, разбуралі палатно чыгункі.

На адной з працяглых астановак перад нашымі вагонамі расселіся на мураўцы афіцэры ля разасланага белага абруса, на якім стаялі бутэлькі він і розная смачная закуска. Зумысля выбралі месца, каб дражніць галодныя жываты вязняў.

Апрача той бухапкі хлеба, якую сунулі мне пад паху пры выхадзе з камеры, нічога з ежы ў нас не было. У першую ж раніцу мы яе раздзялілі, і кожнаму дасталася па лустачцы. Усю дарогу ніякага харчу нам не давалі. Адно, з ласкі сваёй, дазвалялі камунебудзь схадзіць пад канвоем вады пашукаць. А знайсці вады было вельмі цяжка. Амаль павысыхалі раўчукі, бо ўжо каторы дзень на дварэ стаяла страшэнная спякота. Пілі гнілую ваду з капаў, дзе яна яшчэ заставалася.

Неяк мы з Тамашом прыселі ля дзвярэй. Неўзабаве падыходзіць Ваявудскі, вітаецца з Тамашом.

— Гэта жонка пана? — пытаецца, гледзячы на мяне.— Пані дазволіць прадставіцца,— падняўшы два пальцы да казырка, звяртаецца да мяне.

— А мы ўжо даўно з вамі знаёмы,— адказваю, не падаючы рукі.

— Як гэта? Нешта я не прыпамінаю.

— А памятаеце, як вы, будучы яшчэ гімназістам, чыталі антырэлігійны даклад «Аб неабмыльнасці

рымскага папы» па адпым нелегалышм сходзе ў Вільні і як мы ўцякалі ад паліцыі праз сады і агароды? Вы яшчэ праз плот тады мяне перасадзілі, і мы разам беглі, штохвіліпы падаючы на мокрую зямлю.

— Так, так... А як жа, памятаю. Дык яшчэ тады мы з вамі сустракаліся?

— I тады, і пасля ў студэнцкай сталовай у Пецярбургу. Тады мы з вамі разам працавалі ў нелегальных арганізацыях моладзі, вучыліся любіць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну, змагацца за яе волю. Праўда, кожны з нас тады думаў аб сваёй Бацькаўшчыне. А цяпер вы, афіцэр польскай арміі, заліваеце крывёй нашу Бацькаўшчыну, дратуеце салдацкімі ботамі яе цела, агнём знішчаеце яе дабро, а нас вывозіце ў няволю.

Я не магла болып гаварыць і, нервова дрыжучы ўсім целам, адышла ў глыб вагона.

— Дзяўчаткі, ці няма ў каго глыточка вады? — папрасіла.

— Hi капелькі, усё высушылі,— пачуўся адказ.

Як адышоў Ваявудскі, я зноў вярнулася да дзвярэй. Праз хвіліпу падыходзіць салдат і падае мне бляшаны кубак з вадой. Падзякаваўшы яму, я прагна прыгубіла яго, але, глынуўшы раз, здзіўлена адняла ад вуснаў кубак: я пачула смак чыстай сцюдзёнай вады, запраўленай канфіцюрам.

— Скуль вы ўзялі гэту ваду? — пытаю.

— Пан афіцэр вам прыслаў,— паказаў салдат у бок паходнага стала, ля якога сядзеў Ваявудскі.

— Падзякуйце яму,— і выплюхнула ўсю ваду ў бок афіцэрскай кампаніі.

— Дурніца, трэба было выпіць і нам глыток пакінуць,— накінуліся на мяне дзяўчаты.

Адпой поччу доўга стаяў цягнік на нейкай стапцыі. Япка Бялькевіч узяў чайпік і пайшоў шукаць 176

вады. Прыпёс і шаппуў, што ўся паша варта, якая размяшчалася пасярод вагона насупраць дзвярэй, спіць як забітая. Я папілася вады і зноў заснула. Скрозь сон чула, што хтосьці пераступае цераз мяне. Раптам буджуся ад крыку: «Стой! Стой!» — і забабахалі стрэлы з нашага і з суседніх вагонаў. Спалоханая, я ўсхапілася.

— Ляжы, ляжы, Журавіпка, не варушыся,— шапнуў Тамаш.

Цяжкім молатам біла ў грудзях сэрца, гатовае разарвацца. Што сталася? Пазней Тамаш расказаў, як усё было.

...Бялькевіч, заўважыўшы, што варта моцна спіць, хацсў яшчэ на станцыі ўцячы, але пабаяўся, што могуць апазнаць яго жаядары і шпікі, якія там круціліся. А па-другое, хацеў і бліжэйшых таварышаў нагаварыць да супольнага пабегу. Дачакаўшыся, калі цягнік крапуўся і ішоў лесам, Бялькевіч і Бернік ціхенька падышлі да дзвярэй. Бернік коўдрай засланіў дзверы і прапусціў наперад Янку, а пасля, кінуўшы коўдру, і сам саскочыў на хаду цягніка, і абое кінуліся ў лес. Коўдра паляцела акурат на соннага салдата, ад чаго той адразу прачнуўся, пабачыў, што нехта сігануў з вагона, і падняў крык. Пачалі страляць, але цягніка не спынілі, і, як пазней мы даведаліся, беглякі шчасліва дабраліся да Мінска, дзе ўжо была ўлада Саветаў.

— А чаму ты не ўцякаў? — пытаюся ў Тамаша.

— Бачыш, усё магло здарыцца, маглі застрэліць, маглі цягнік спыніць, кінуцца ў аблаву і злавіць, а я хачу змагацца, хачу жыць, я яшчэ патрэбен народу. А па-другос, я не мог цябе пакіпуць у небяспецы. Яны маглі табе адпомсціць за мой пабег.

— Нічога б са мною не сталася, не расстралялі б за гэта, калі дагэтуль мы жывы. А табе трэ было разам з імі вярнуцца ў Мінск.

I ў другі ўжо раз у маю душу закралася сумненпе ў адносінах да Тамаша. «Баязлівец,— думала аб ім.— Яму хочацца жыць, і апраўдвае сваю баязлівасць тым, што ён народу патрэбен. А за намі хіба не наш народ застаўся? Хіба там нашы сілы не патрэбны будуць для адбудовы роднага краю? Чаму ж гэтыя двое не пабаяліся за сваё жыццё?» I горка, горка стала на душы.

У Баранавічах нас перавялі ў класны вагон. Праз акно вагона ўгледзела Тарашкевіча ў абмотках і нейкіх апорках на нагах. Паклікала яго і папрасіла прынесці яды, сказаўшы, што ўжо шосты дзень едзем галодныя. Ён прынёс і падаў з дзесятак нейкіх піражкоў і яшчэ чагосьці. Пагаварыць нам не дазволілі.

Пад’язджаем да Брэста. Аж да самага Буга палыхалі пажары, але за Бугам шумяць зялёныя лясы, стаяць цэленькія вёскі, асобныя будынкі, астаюцца цэлымі масты за намі, не чуваць гары, не відаць підзе зарыва. Мабыць, і польскія паны ведаюць нашу народную прымаўку: «Помні, ляша: па Буг — наша!» Наша ўсё палілі і нішчылі, а свайго і пальцам не кранулі.

Бывай здароў, родпы краю! Жыві і красуйся ў новым, вольным жыцці, лячы свае раны! Мы яшчэ вернемся і ўсе свае сілы аддамо на тваю адбудову!..

НА ЧУЖЫНЕ

Нават страціўшы зрок, Абыду я паўсвету, А da родных мясцін Шлях заўсёды знайду.

П. Б р о ў к a

Цягнік за Бугам ішоў без перашкод, шпарка, спыняючыся толькі на пару хвілін на станцыях. Раніцой былі ўжо ў Варшаве. На пероне пастроілі нас

дацвёркамі, акружылі з усіх бакоў жандарамі і павялі.

Дык вось якая яна, Варшава, горад, слаўны сваёй прыгажосцю! Пільна разглядаем вуліцы, будынкі. Ды няшмат можна пабачыць праз агарожу карабінаў, ідучы толькі па тых вуліцах, па якіх цябе вядуць. Ідзём па Маршалкоўскай, перасеклі Іерусалімскія алеі, наперадзе відаць нейкі парк, але да яго не дайшлі: нас павярнулі направа пад скляпенне шырокай брамы шэрага будынка пад № 9. Спынілі на даволі брудным двары перад дзвярыма чорнага ўвахода, пакінуўшы пры нас двух вартавых. Стаім пяць, дзесяць хвілін, паўгадзіны... Hori памлелі, а прысесці пяма дзе, хіба толькі на засмечанай зямлі. Нічога не зробіш — садзімся кучкамі і чакаем, што далей будзе.

Толькі ў другой палове дня раздзялілі нас з мужчынамі. Іх павялі ў «Цытадэлю», а нас, жанчын, у «Сербію» — вялікую жаночую турму побач з мужчынскім «Павіякам». Прывялі нас туды ўжо надвячоркам і ўсіх памясцілі ў каранціннай камеры, у якой, апрача голых сцен, нічагусенькі не было. Сцены і падлога, на якой мы размясціліся, былі, праўда, чыстыя, ну, ад сеннікоў мы ўжо адвыклі.

Назаўтра пасля лазні нас перавялі на другі паверх у прасторную чыстую камеру з двума вялікімі вокпамі. Наглядчыцамі былі маладыя, прыгожыя студэнткі, якія спакойна і ветліва да нас адносіліся. Рэжым быў даволі лёгкі. Агульныя камеры ўдзень былі адкрыты, так што мы маглі свабодна хадзіць у госці адны да адных. Толькі адзіночкі заўсёды былі пад замком. У адной з іх, як нам казалі, знаходзілася член ЦК КПП Марыя Кашуцка (Вера Костшэва).

У першы дзень прыйшла да нас з другой камеры д-р Грасэрова, высокая, даволі прыгожая жанчына сярэдніх гадоў, са светлымі валасамі, мужным тва-

рам, шэрымі вачыма, энергічпая, вясёлая. Яна добраахвотна ўзяла на сябе абавязак дбаць аб здароўі таварышак па супольнай долі. Выклікаўшы нас па адной у асобную камеру для медычнага агляду, яна доўга нас трымала і не столькі дзеля медычнага агляду, асабліва, калі ў каго аргапізм быў у парадку, колькі дзеля гутаркі. Грасэрова так умела падысці да чалавека і выклікаць да сябе давер, што кожны з лёгкасцю адкрываў перад ёю сваю душу. Да гэтага часу ніхто так талкова, яспа не раскрыў перада мной вялікіх ідэй камунізма, як Грасэрова, а пазней — Кашуцка. Яны расказалі мне аб светлай мэце і шляхах да гэтай мэты, па якім ідуць камуністы; яны раскрывалі мае вочы і паказвалі памылкі ў маіх ранейшых поглядах. Доўгі час я лічыла, што праца на ніве культуры можа быць незалежнай ад палітыкі, ад партый. «Хай іншыя вядуць палітыку, а я буду займацца чыста культурнай працай»,— так мне думалася. I як жа я памылялася! Хіба наш беларускі тэатр вольным будзе ад палітыкі, калі ім будуць кіраваць такія «цзеячы», як вернікоўскія і алексюкі, або калі народная асвета будзе ў іх руках?

Шмат я перадумала ў гэты час, шмат чаму навучылася і пазаўсёды захаваю ў душы светлую памяць аб тых, хто закінуў мне ў душу зерне светлай праўды. I гэта здаровае зерпе паволі прарастала, перамагаючы ўплывы блізкіх мне асоб, прарастала з болем і пакутай, руйнуючы былыя аўтарытэты, пакуль, нарэшце, я зусім не вызвалілася і не парвала з некалі блізкімі мне людзьмі, у тым ліку і з мужам. I адбылося гэта толькі праз чатыры гады цяжкога ўнутранага змагання, цаной разбітага асабістага шчасця ў сямейным жыцці. I пасля гэтага пішто ўжо не магло пахіснуць маёй веры, збіць мяне з адзіна правільнага шляху: ні новыя цярпенш і пакуты ў пазнейшыя гады, ні подласць ці маладушнасць некато-

рых былых сяброў, ні агаворы і паклёп. Ну, але пра гэта ўсё калі-небудзь пазней...

Вярпуся ў «Сербію». Тут я сустрэла яшчэ адну асобу прамяністай душы. У камеру з’явілася Стэфанія Сэмпалоўская з вялікім кошыкам прадуктаў для нас.

Яшчэ з часоў царскага рэжыму лёс сутыкнуў Стэфанію Сэмпалоўскую, паводле яе слоў, «з доўгім, бясконца доўгім шэрагам палітычных вязняў», якім верна служыла дапамогай. «На ратунак!» — вось покліч, з якім яна выступае супраць крыўды і небяспекі, якая пагражала слабым і безабаронным. Сама спяшалася на ратунак і іншых клікала. Стэфанія Сэмпалоўская была на чале патранату над палітычнымі вязнямі. Яна дабілася таго, што кожны чацвер яе з кошыкам перадач дапускалі ў камеры. Для кожнага з нас яна знаходзіла цёплае, сардэчнае слова ўцехі, мацярынскую ласку. Яна шукала ў горадзе і па другіх турмах нашых родных і сяброў, прыносіла ад іх весткі і ад нас ім перадавала.

Сярод зняволеных жанчын у «Сербіі» былі камуністкі — студэнткі і работніцы. Праўду сказаць, сумаваць не даводзілася ў гэтым асяроддзі: цікавыя людзі, цікавыя гутаркі, рэвалюцыйныя, пародныя песні. Рэй у спевах вяла заўсёды Грасэрова.

У адзіп з чарговых дзён Сэмпалоўская прынесла пе агульную перадачу для ўсёй камеры, а кожпую з пас надзяліла паасобку пе толькі прадуктамі, папяросамі, але і бялізнай, верхняй вопраткай, калі хто меў у гэтым патрэбу. Яна дачулася, што нас будуць вывозіць з Варшавы, а куды — не ведала.

Дні праз два пасля гэтага нам загадалі сабраць свас рэчы і выходзіць на турэмпы двор. Пакуль мы там выстройваліся перад брамай, чакаючы іншых, з-за крат павысоўваліся галовы зняволеных, якія развітваліся з намі.

«Паўстань, пракляццем катаваны»,— зацягнуў нейкі зычны голас, і сотні галасоў падхапілі гэты баявы камуністычны гімн. Спявалі мы ўнізе, спявалі ва ўсіх вокнах, ва ўсіх камерах, на польскай мове, на рускай, на беларускай. Грымела ўся «Сербія». А калі мы скончылі, пачулі магутныя мужчынскія галасы з суседняга «Павіяку»;

«Boj to bgdze ostatni, Krwawy stoczy sig boj...»

I мы зноў злілі свае галасы з мужчынскімі. Як ні тупалі каля нас, як ні крычалі паліцыянты і турэмшчыкі, патрабуючы спыніць спеў, але ніхто іх не слухаў. Сцены абедзвюх велізарных камяніц «Сербіі» і «Павіяку» дрыжэлі ад магутных гукаў «Інтэрнацыянала», якім нас праводзілі таварышы, што асталіся за кратамі.

Размясцілі нас у двух вагонах і павезлі на захад. У Познані нашы вагоны прастаялі 6 гадзін. Там мы даведаліся, што ў другіх двух суседніх вагонах везлі вязняў-мужчын. Праз акно бачылі, як двое таварышаў пад канвоем праносілі на насілках хворага Фелікса Кона. Грасэрова называла прозвішчы знаёмых камуністаў, якіх заўважыла ў тых двух вагонах, але наладзіць з імі сувязь ніяк не ўдавалася: вагоны былі пад замком і толькі пад моцным канвоем нас па некалькі асоб праводзілі ў прывакзальную прыбіральню. Паблізу нашай стаянкі ўзвышаўся віядук, на якім сабралася шмат усякага зброду. I як толькі вывелі з вагопа першую партыю на неабходную «прагулку», з віядука пачуліся галасы:

— Патшце, патшце: большэвічкі! — услед за гэтым ляцелі лаянка і пагрозы ў наш адрас. А калі вярталіся ў вагоп, па нас пасыпалася зверху каменне. Двое з нас атрымалі даволі моцныя ўдары. Праз якую гадзіну натоўп прарваўся на перон. Амаль усе

канвойныя, пакінуўшы ля кожнага вагона па двух вартавых, пайшлі ў горад. Азвярэлыя хуліганы кінуліся да вагонаў. У нашым вагоне выламалі дзверы, уварваліся ў вагон і пачалі нас біць, праз вокны ляцела каменне. Бараніцца не было чым і як. Ды што мы, безабаронныя, маглі зрабіць з раз’юшанымі звярамі.

Пачуліся трывожныя свісткі вартавых. На наша шчасце, канвойныя паліцыянты, мабыць, недалёка адлучыліся, бо хутка на свісткі пазбягаліся і адагналі ад вагонаў хуліганаў, ачысцілі ад іх перон і пачалі зганяць з віядука. Пасля гэтага ўсе чатыры вагоны былі ачэплены шчыльнай сцяной паліцыі. Пазней даведаліся, што такую ж расправу ўчынілі і ў іншых вагонах. Былі сярод нас пабітыя, акрываўленыя...

Пад вечар нашы вагоны прычапілі да другога саставу і павезлі. Куды? Ніхто нам не адказваў на гэта пытанне. Раніцай высадзілі нас на невялічкай станцыі Вронкі і павялі па даволі вузкай алеі, абсаджанай рабінамі. Налева віднеліся мураваныя адноі двухпавярховыя будынкі са стрэхамі ў нямецкім стылі і касцёлы; проста перад намі ўзвышаліся велізарныя чатырохпавярховыя карпусы з закратаванымі вокнамі, абнесеныя высокім мурам. Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі, пакрытыя шаўкавістай атавай. Ранішняе сонца бурштынавым святлом аблівала ўсю ваколіцу. Чырвонымі слязінкамі зіхацелі на сонцы гронкі рабін на дрэўцах.

— Алея крывавых слёз,— панурым голасам нехта з нас назваў гэты шлях да турэмных будынкаў. Ніхто на гэта не азваўся, толькі дзе-нідзе пачулася стрыманае ўздыханне. Ішлі паволі, моўчкі, У кожнай паўставала ў думках пытанне: што нас чакае? Надоўга пахаваюць нас у гэтым мураваным магільніку?

Раскрылася перад намі цяжкая каваная брама. Шустрая пажылая жанчына з вялікім пукам доўгіх

ключоў пабегла перад намі і адчыпіла высокія, бы ў царкве, скрыпучыя дзверы ў корпусе, што направа. Гэта ўжо чацвёртая турма, у якую я ўваходжу, але такой яшчэ не бачыла.

Вялізны гмах у сярэдзіне пусты. Уздоўж сцен у чатыры рады — галерэі, на якіх з абодвух канцоў вядуць вузкія чыгунныя лесвіцы. У сценах на гэтых галерэях на невялікай адлегласці адны ад адных чорныя дзверы адзіночных камер, з ваўчком пасярэдзіне, прыкрытым падвешаным кружочкам.

Стомленыя дарогай, прыгнечаныя нападкам у Познані і выглядам мураванага магільніку для жывых людзей, мы расселіся на сваіх клунках на халодных плітках кафлянай падлогі. Болып гадзіны мы так сядзелі, зрэдку ціхенька перашэптваючыся паміж сабой, бо калі хто галасней азваўся, дык пужаўся свайго голасу, які гулкім рэхам разлягаўся ў пустым гмаху. Куды дзелася наша бадзёрасць? Дзе вясёлыя жарты і песні? Нават заўсёды шумная і вясёлая Грасэрова моўчкі сядзіць, схаваўшы ў далоні твар.

Нарэшце бразнуў замок, заскрыпелі дзверы, і ўвайшлі дзве жанчыны: адна з іх — ключніца, якая нас сюды прывяла, другая — высокая брунетка сярэдніх гадоў у доўгай чорнай сукенцы з высокім каўняром.

— Бачносць! — гаркнула на ўсё горла ключніца. Збуджаныя ад дрымоты, спалоханыя раптоўным крыкам, узмоцненым каменнай пусткай, некалькі жанчын сарваліся на ногі.

— Сядзець! Hi з месца! — уладарным голасам скамандавала Грасэрова. Тыя, хто ўскочыў, зноў паспешна шлёпнуліся на свае вузлы.

— Устаць на бачносць! Пшэложона пшэд вамі! — зноў зараўла ключніца.

— Сядзець! — ужо спакайней, але цвёрда паўтарыла Грасэрова.

Азвярэлая ад такой пашай пепаслухмяпасці, ключніца кінулася да бліжэйшых жанчын і цяжкай звязкай вялізных ключоў пачала іх біць па плячах, па галаве.

— He смець пас біць! — падскочыла да ключніцы Грасэрова. Вочы яе палалі такім гневам, у яе голасе і ўсёй постаці было столькі сілы, велічы, абражанай чалавечай годнасці, што ключніца, як дзікі звер перад сваім утаймавальнікам, шчэрачы зубы, адступіла. Пачаўся такі грозны крык пратэсту, што, не звыклая, відаць, да такога адпору ключніца, спужаўшыся, схавалася за спіной сваёй начальніцы. А тая ў гэты час, нахмурыўшы бровы, з каменным тварам стаяла, склаўшы накрыж рукі на жываце. Нарэшце загадала развесці нас у камеры. Забіралі нас па адной. Мы патрабавалі памясціць пас у агульныя камеры, як і ў Варшаве, але тут такіх не было: ва ўсім корпусе былі толькі адзіночкі. Скончылася наша калектыўнае жыццё! Змушаюць нас марнець і сохнуць дупіой у адзіноце.

Мая камера, як і ўсе іншыя, памерам 3X6 маіх крокаў знаходзілася на IV паверсе. Супраць дзвярэй на такой вышыні, што і рукой не дастаць, акно, зашклёнае таўстым рубчатым шклом, праз якое і хмурынкі на небе не ўбачыш, і толькі вузенькая верхняя палоска для праветрывання камеры адкрывалася пры дапамозе падвешанай палкі, зашклёна звычайным празрыстым шклом. Направа ад дзвярэй на сцяне падвешана шафка з чатырма аддзеламі, у якіх хаваліся хлеб, міска з лыжкай, шчоткі для адзення і абутку, паждачны парашок і друкаваная брашурка, у якой пералічаны ўвесь інвентар камеры, рэжым дня і інструкцыя паводзін «кватаранта». Далей певялічкі столік і табурэтка. Налева ў кутку белая паліваная параша, умывальная міска, памыйнае вядро, гліняпы жбанок з вадой, шчотка для замятан-

ня і суконка для націрання падлогі, вешалка, а за ўсім гэтым — даволі шырокі спрунжынавы матрац, які паднімаўся на дзень і прымацоўваўся да сцяны.

У 6 гадзін раніцы званок на пад’ём. Паўгадзіны даецца на ўмыванне і прыборку камеры. Адчыняюцца дзверы камеры. У першы дзень наглядчыца паказвае, з якога боку ад дзвярэй трэба выставіць на балкон парашу і памыйнае вядро, а з якога боку жбан для вады, як павінны ляжаць пакрышкі, у які бок павярнуць ручку жбана і шуфліка са смеццем і г. д. Пры гэтым папярэджваюць, што за памылку ў размяшчэнні посуду ці, барані божа, ручку шуфліка павернеш не ў той бок, дык на першы раз вымова, на другі раз — забіраюць ад цябе гэту рэч на тыдзень, а трэці раз памыліўся — назаўсёды пазбаўляюць гэтай рэчы. Дзве прыбіралыпчыцы подбегам, не спыняючыся ні на адзін момант, падхопліваюць посуд і зараз жа прыносяць чысты, ставяць у тым жа парадку, бягуць да другой камеры, зноў хапаюць і так кругом па ўсёй галерэі бегаюць, не спыняючыся. Пасля гэтага забіраеш свой посуд і дзверы камеры замыкаюцца на ключ. Што і казаць, рацыяналізацыя пастаўлена на высокі ўзровень! Ёсць і тут чаму павучыцца.

Пры ўваходзе ў камеру начальства трэба, паводле інструкцыі, стаць на два крокі ад акна тварам да дзвярэй, залажыўшы рукі за спіну.

Увайшоўшы першы раз у сваю камеру, я разгледзелася, прачытала інструкцыю і пачала раскладваць свае рэчы. Цыгарэткі пакінула ў кішэні сваёй світкі, а дзве пачкі, якія туды не змяшчаліся, схавала пад місачку на іпафцы. На другі дзень зрабілі ў камеры вобыск і забралі з кішэняў усе цыгарэты: жанчынам не дазволена курыць. Як я ні пратэставала, нічога не дапамагло. Засталіся незаўважанымі толькі два дзесяткі пад міскай. Справа дрэпь! Цяжка будзе без курыва ў адзіноце... Трэба эканоміць. Разрываючы

кожную цыгарэтку на тры часткі, старалася радзей курыць. Але, калі незнарок увойдзе ў камеру гэта касавокая ведзьма і знюхае пах тытунёвага дыму, можа адабраць і гэтыя апошпія. А ці нельга як узлезці да верхняй форткі ў акне, там выкурыць, выпускаючы дым праз фортку? Паднесла столік да акна, на ім паставіла табурэтку, ножкі якой сталі на самюсенькіх краях чатырох вуглоў. Як жа цяпер умудрыцца ўзлезці на гэту піраміду, каб не зрушыць табурэткі? Учапіцца рукамі няма за што. Доўга я прыладжвалася, пакуль не ўдалося ўзабрацца па вышыню.

0, які ж прыгожы свет за акном! Паверх высокай мураванай сцяны відаць шырокі луг, далей — поле... Дзень ясны, сонечны. Вунь там, на лузе, бегаюць дзяўчаты, збіраюць восеньскія кветкі, чуваць іх звонкі смех... Эх, воля, воля! Выкурыла сваю мізэрную частку цыгарэты, падыхала свежым паветрам, крыху насыціла вочы прыродай і зпоў асцярожненька злезла з піраміды. I так разы тры на дзень я выглядала на свет.

Я звярнулася да наглядчыцы з просьбай прынесці мне кніг, калі ёсць бібліятэка. Аказалася, што бібліятэка ў турме ёсць, і неўзабаве мне наглядчыца прынесла тры кнігі, але якія! — евангелля і жыццёпісы розных святых.

— Хіба няма ў вас кніг польскіх пісьменнікаў — Сенкевіча, Ажэшка, ці навукова-папулярнай літаратуры?

— He, толькі такія, як гэтыя.

Падзякаваўшы за паслугу, я адмовілася іх пакінуць у сябе.

У мяне быў тоненькі сшытак і агрызак хімічнага алоўка. I, каб хоць чым заняць час, я рашыла зрабіць самадзельныя карты і раскладваць пасьянс. I вось сяджу я за столікам, разлажыўшы карты, аж уваходзіць касавокая. Паглядзела на разложаныя карты

і пытае, ці не варажу гэта я. Ці я буду тлумачыць дурной бабе, што пасьянс — гэта не варажба, а гульня накшталт картачнай галаваломкі.

— Ага ж, варажу, ці скора на волю выйду.

— Дык паваражыце і мне,— просіць.

Я ўяўлення не мела аб гэтым «мастацтве», толькі бачыла, як раскладваюцца карты для варажбы, чула шаблонныя фразы варажбітак. А што, думаю, можна і пабрахаць крыху, падурыць і без таго ўжо дурную бабу, а праз гэта можа і скарыстаць яе можна будзе дзеля сувязі з сяброўкамі па нядолі. Пакартавала, дала ёй зняць, расклала па форме, але што ж тут пачаць ёй плясці?

Сказаўшы пра далёкую і блізкую дарогу ў мінулым і будучым, што бывае з кожным чалавекам, перайшла да таго, што яе цікавіла. Мы ведалі, што Чырвоная Армія наступае ўжо на тэрыторыі Польшчы, што ў Польшчы амаль усе мужчыны мабілізаваны. Я і пачала:

— Ёсць каля вас пейкі чырвенны кароль. Ён не то вайсковы, не то ўжэнднік, адным словам, носіць бліскучыя гузікі і ожэлка на шапцы.

— Так, так, так,— захлёбваецца з радасці баба.

Але дзе ёсць «ён» і «яна», там жа абавязкова мусіць быць і злая пікавая дама, якая перашкаджае ім злучыцца. Яна якраз і ляжыць, і, чорт яе ведае, з якога боку ёй палежыць быць у такім выпадку, абы была! Аказваецца і гэта праўда: ёсць такая жанчына, якая імкнецца адбіць ад яе кавалера. Пляла ёй і аб непрыемнасцях у казённым доме і рознае іншае глупства.

Пайшла слава пра мяне, як пра добрую варажбітку. На другі дзень і яе напарніца прыйшла паваражыць.

— А ведаеце польскую прыказку: «Спеваць дармо — болі гардло»?

— А што гэта азначае?

— А тое, што за кожную варажбу — дзесятак цыгарэт. Без папярос я не магу варажыць — няма натхнення.

— У нас тут няможна курыць, забаронепа.

— Пільнуеце нас вы. Прыжмурце адно вока, я тым часам пакуру, і ніхто аб гэтым ведаць не будзе.

Як пі прасіла адна і другая, я адмовілася задарма варажыць. Мы ведалі, што ў Пазнаншчыне цыгарэты вельмі тапныя, і вялікага граху не адчувала, што з бяды-гора прыходзіцца абдурваць дурніц. Такім чынам амаль кожны дзень мне прыносілі цыгарэты. Сама, не хаваючыся, курыла і таварышак надзяляла.

У першыя дні нас выпусцілі на прагулку ў маленькі дворык, абнесены высокім мурам. Увесь двор быў пасыпаны буйпым жорсткім шлакам. Каб табе дзе кусцік зялёны ці якая травіпка! 3 усіх бакоў KaMena, калючы шлак пад нагамі і толькі кусочак пустога неба над галавой. Нас выпускалі па адной. Як толькі каторая паказвалася з дзвярэй, усе кідаліся абнімацца і цалавацца з таварышкамі. Стоячы грамадкой каля дзвярэй, мы дзяліліся сваім уражаннем ад першых дзён у адзіночных камерах. Мы, мінчанкі, пабачылі повую жанчыну, якую ўсе варшавянкі радасна віталі. Сярэдняга росту, шчуплепькая жапчына гадоў за 30, з прыемнай усмешкай на твары і крыху прыжмурапымі вачыма, са спакойнай меладычнай інтанацыяй у голасе.

■— Хто гэта такая? — спыталіся мы ў варшавянак.

— Марыя Кашуцка.

Тады і мы падышлі пакланіцца ёй.

Аднак нядоўга цешыліся мы гэтым спатканнем. Як толькі выйшла з корпуса апошняя з палітычных, у дзвярах паказаліся наглядчыца і мужчына ў форме турэмшчыка з дубіякай у руцэ і рэвальверам на баку.

Нам загадалі хадзіць кругом сцен адна за адной на адлегласці трох крокаў, схіліўшы долу галаву, залажыўшы за спіну рукі і не смеючы нават шапянуць што-небудзь адна да адной. Пачуўшы такі загад, мы збіліся ў цесную кучу і шумна запратэставалі супраць такога рэжыму. Турэмшчык, размахваючы дубінкай, крычаў на ўсю глотку і з грубай лаянкай пачаў нас разганяць. Мы сашчапіліся рукамі і таксама не маўчалі. Тады ён сілай пачаў разнімаць нас, выкручваць рукі. I вось сярод шуму і гвалту залунала песня: «Паўстань пракляццем катаваны...» Спачатку турэмшчыкі разгубіліся, замітусіліся, не ведаючы, што рабіць, а пасля спешна пачалі заганяць нас у будынак. Мы вырываліся ад іх, спляталіся ў цесных абдымках і спявалі, спявалі... На гэты спеў, які разлягаўся па ўсёй вялізнай турме, набегла больш дзесятка турэмшчыкаў. Іх сіла перамагла, і нас загналі ў будынак, але мы не хацелі паднімацца па галерэі да сваіх камер і, рассыпаўшыся па пустым прасторы ў сярэдзіне гмаху, зноў збіраліся асобнымі групамі і працягвалі спяваць. Пачалася пагоня за намі. Мы перабях^алі з аднаго месца на другое, ухіляючыся ад удараў дубінкамі, і зноў збіраліся ў групы. Скончылі спяваць «Інтэрнацыянал», пачалі «Варшавянку» на польскай і рускай мовах.

Але пад ударамі дубінак глухлі нашы галасы, з песняй «Вы жертвою палн» пачалі ўзнімацца да сваіх камер. Доўга яшчэ і ў камерах спявалі, але ўраздроб не так ужо стройна выходзіла.

На другі дзень паўтарылася тое самае. Пасля гэтага два тыдні мы адмаўляліся ад такой прагулкі.

Аднаго разу здарылася смешная гісторыя.

— Скажыце, прашу, як будзе па-беларуску «грабя» ці «грабіня»? — пытае, увайшоўшы ў камеру, касавокая надзірацелька.

— А чаму вас цікавіць, як па-нашаму будзе граф ці графіня? — пытаю моцна здзіўленая.

— Або ў вашым дакуменце, напісаным на беларускай мове, перад вашым прозвішчам стаіць слова «Грыб». Дык ці не азначае гэта часам вашай грабёўскай годнасці?

Мяне смех здушыў, але стрымалася і толькі паціснула плячыма: думай, моў, як хочаш. Касавояая заміргала ў разгубленасці вачыма і пачала пільна разглядаць маю вясковую світку з шэрага сукпа, пасля перавяла вочы на зношапыя, калісь добрыя чаравікі і на зацыраваную чорнымі ніткамі чырвоную сукенку.

— Вы што так разглядаеце? — пытаю.— Дзівіцёся, што па мне не графская вопратка? Нічога не зробіш,— прытворна ўздыхнула, зрабіўшы сумную міну,— трэба ведаць, дзе я знаходжуся. He магу ж я па турмах вазіць з сабой сваю службу і ўсю сваю гарДэробу.

У вачах і ва ўсёй яе позе з’явілася якоесь рабалепства, і, не павярнуўшыся, як заўсёды, спіной, а адступаючы задам да дзвярэй, ціхенька выйшла. Тады я ўжо дала волю смеху, які рваўся з маіх грудзей. Аднак мне і ў голаў не прыйшло, што гэты мой жарт з «грабёўствам» дасць пэўныя выпікі.

У гэты ж дзень, пасля абеду, нанесла мне «візіт» сама начальніца. Яна не толькі пе звярнула ўвагі, што я не стаю перад ёй паводле ўстава, але ветліва папрасіла мяне прысесці на ложак, а сама села на табурэтку. Што за дзіва! (Я ўжо забылася, што я «графіня».) Спытаўшыся, як я сябе адчуваю, пачала скардзіцца на завал работы: ёй навезлі столькі зняволеных, што яна не можа справіцца адпа з канцылярскай работай, а ў штатах турмы ёй не зацвердзілі сакратаркі. Вось яна і прыйшла да мяне з просьбай, ці не згаджуся я дапамагчы ёй. У канцылярыі і па-

встра лепшае, як у камсры, там я змагу і свае паняросы курыць.

— Сягоння я нічога не магу вам сказаць на гэта. У пас, зняволепых, ёсць свая этыка паводзін. Я падумаю і заўтра дам вам адказ.

Назаўтра ў часе прагулкі я паведаміла свапму камітэту аб гэтаіі прапанове.

— Тут няма чаго і думаць,— кажа Кашуцка,— трэба скарыстаць такі выпадак. Мы ж нічога не ведаем, у якім стане нашы справы, хто з нас лічыцца за пракуратурай, а хто толькі інтэрніраваны, каго куды пераводзяць, а каго звальняюць. Ты будзеш усё гэта ведаць і паведамляць нам. Сёння ж дай згоду і ідзі ў канцылярыю.

3 гэтага дня я па 2—3 гадзіны да абеду і пасля абеду працавала ў канцылярыі. Аднак нядоўга я прыпосіла таварышкам весткі адтуль. Здарыўся нечаканы правал маёй дзейнасці.

Нешта на 3-ці і 4-ы дзень майго сакратарства, пасля абеду, начальніца падае мне тры паперкі-паведамлепні і просіць выпісаць «карты вызвалення». 3 вялікім хваляваннем узяла гэтыя блапкі. Karo вызваляюць? На першых двух — прозвішчы невядомых мне жанчын, а па трэцім бланку — Басі Басінскай, знаёмай па мінскай турме, і яе вывезлі з Варшавы ў Вронкі. Я была рада за Басю. Нарэшце скопчыліся мукі бедпай дзяўчыны, паедзе да бацькі ў Варшаву.

— Яны сягоння будуць вызвалены? — пытаю.

— He, сягопня позна ўжо,— адказвае пачальніца,— няма цягніка. Заўтра раніцой адправім.

— А ці нельга сягоння паведаміць Басінскай. Хай хоць гэту ноч у радасці правядзе.

— Ну, добра. Для вас я гэта зраблю. Пойдзем разам да яе ў камеру, і вы самі падасце ёй радасную вестку.

Мы падпяліся да яе камеры. Бася ўжо ляжала.

— Бася, ты вызвалена. Заўтра раніцой паедзсш да свайго бацькі,— сказала ёй. Бася ўскочыла, дзіка закрычала і затрапяталася ў нервовым прыпадку, як рыба па пяску. Паслалі па валерыянавыя кроплі. Доўга яшчэ чуваць быў ва ўсім будынку яе сутаргавы плач.

Мы вярнуліся ў канцылярыю, і я дрыжачымі ад узрушаішя рукамі ўзялася выпісваць дакументы вызвалення. Толькі цяпер я пачала ўважна чытаць тэкст прысланых паведамленняў аб вызваленні. Форма ўсіх трох бланкаў, трыфт друкаванага тэксту былі зусім аднолькавыя, толькі розныя прозвішчы былі ўпісапы ад рукі чарнілам. Выпісаўшы дакументы першым двум незнаёмым жанчыпам, узяла ў рукі адноснік пра Басінскую і таксама ўважна пачала чытаць. Раптам уваччу ў мяне пацямнела, мурашкі прабеглі па целе. Працёрла вочы, зноў чытаю. Што я нарабіла! Чаму адразу не прачытала, а паверыла начальніцы і адполькавым бланкам? У галаве зашумела-загудзела, халодны пот выступіў. Каб хаця яна не заўважыла, як я спужалася. Добра, што мой стол стаіць пры сцяне, і я сяджу за ім спіной да начальніцы. Гэта ж Басінская не вызваляецца, а пераводзіцца ў самы страшпы канцлагер Стшалкова! Нашто я паспяшалася паведаміць ёй аб вызваленпі? Як яна цяпер перажыве такое расчараванпе? Як сябе пакараць за такую недаравальную памылку?

Ахалапуўшы крыху, пачала спакайпей разважаць. Сама ж начальніца сказала, што ўсе трое вызваляюцца, і загадала выпісаць «карты вызвалення». Дык нашто я буду паказваць ёй на нашу памылку? Што загадала, тое і зраблю, а там — будзь што будзе! Калі яна не спахваціцца, дык Бася будзе на волі. Выпісала ўсім траім дакументы вызваленпя і, адыходзячы

ў сваю дамавіну, паклала ёй на край стала на подпіс, падсунуўшы дакумент Басінскай пад ніз.

Усю гэту ноч я заснуць не магла. Назаўтра іду зноў у канцылярыю і саджуся на сваё месца. Цягнік ужо адышоў. Адправілі ўсіх траіх ці не? Баюся запытацца. Праз хвіліпу чую голас начальпіцы:

— Пані чытала паведамленні аб вызваленні?

Хоць я і падрыхтавалася да таго, што можа выкрыцца памылка, аднак пачула, як ледзянее мой твар.

— Якія паведамленні? — пытаю, каб выгадаць час і ўзяць сябе ў рукі.

— А тыя, што ўчора прыслалі і па якіх вы выпісалі дакумепты.

— He, не чытала. А што? — стараюся гаварыць спакойна, не паварочваючыся да яе.

— А мне здаецца, што вы чыталі,— кажа нейкім незвычайным голасам, быццам скрозь сцятыя зубы.

— Чытаць вашу пошту — не мая, а ваша справа, пані пшэложона. Мой абавязак толькі выконваць Ba­mbi загады. А ў чым справа?

— Басінская не вызваляецца, а пераводзіцца ў Стшалкова,— адказвае драўляным голасам.

— Ах, вось яно што! Дык, мабыць, і вы не чыталі гэтага паведамлення, калі дазволілі мне так жорстка ашукаць Басінскую ўчора. Каб я ведала гэта, дык не здзекавалася б з нядолі таварышкі па няшчасцю. Ну, а што цяпер рабіць? Напісаць другі дакумент? — Цяпер ужо я спакойна глядзела на яе.

— Я сама напішу. А сягоння вы можаце ісці, ніякай спешнай работы на сягоння няма,— і паклікала наглядчыцу адвесці мяне ў камеру.

На гэтым скончылася мая работа ў канцылярыі. Больш мяне туды не выклікалі. Калі на прагулцы я расказала сваім таварышкам аб тым, што здарылася, усе яны былі перакананы, што гэта была права-

кацыя з боку начальніцы з мэтай праверыць мяне. Што ж, магчыма, і так. Але трэба дзівіцца з жорсткасці гэтай жанчыны-садысткі, каб так бессардэчна згадзіцца заведама ашукаць бедную Басінскую.

Неяк раніцай мне шапнула наглядчыца, што прыйшло павёдамленне аб маім вызваленні. На прагулцы я падзялілася сваёй радасцю з таварышкамі. Марыя Кашуцка даручыла мне зайсці ў адну гандлёвую кантору ў Варшаве, пабачыцца там з дырэктарам гэтай канторы, расказаць яму ўсё аб нашым жыцці ў Вронках і паведаміць аб некаторых іншых справах, сказаўшы напярэдне, што я прыйшла па даручэнню Веры.

Ужо надвячоркам мне загадалі сабраць свае рэчы і пакінуць камеру. Ля выхада стаяла начальніца.

— Хай пані грабіна прабачыць нам за тыя невыгоды і іншыя прыкрасці, якія тут спаткала,— кажа ліслівым голасам, але ж мы людзі падуладныя і мусім падначальвацца цвёрдым загадам зверху.

— Скуль вы ўзялі, што я грабіна? — засмяялася я.

— Як гэта? А ў вашым жа дакуменце...

— Ды ў гэтым дакуменце дасужы канцылярыст па сваёй волі прычапіў да майго прозвішча другое, прозвішча майго мужа, які сядзіць вось у тым корпусе.

— А, та-а-ак!..— і выпрасталася адразу, быццам кол праглынула, знікла ліслівая міна, і твар зноў надзьмуўся ледзяной пыхай.

На другі дзень я села ў цягнік і паехала ў Познань, дзе трэ было чакаць варшаўскага цягніка. Хацела скарыстаць гэты час і паглядзець горад. Але з вакзала транзітных пасажыраў не выпускалі ў горад. Праз нейкі час на вакзале началі правяраць у пасажыраў дакументы і некаторых заганялі ў загарадку, зробленую з вакзальных лавак. У мяне на

руках быў толькі дакумепт вызвалення з вроякаўскай турмы. Мяпе таксама ўпіхнулі ў гэты закутак, з якога нават выйсці ў прыбіральню пе дазваляў паліцыянт з вінтоўкай. Чалавек 20 там сядзела. Прыходзілі і адыходзілі цягнікі, а нікога, каму трэба было ехаць з гэтымі цягнікамі, не выпускалі. Зпачыцца, і мяне не выпусцяць? Што ж гэта азначае? За што нас затрымалі? Што далей з намі будзе? Сёй-той з пасажыраў падыходзіў да нашай агарожы і з цікавасцю пытаў, за што нас пасадзілі ў гэты катух. Асабліва распытваў нейкі малады хлапец. Разгаварыўся са мной, распытаў, хто я, адкуль і куды еду. Пазней бачыла, як ён перашэптваўся з другім хлопцам, паглядаючы на нас. Відаць, аб нечым раіліся.

У 11 вечара падышоў цягнік на Варшаву. Як я ні рвалася, як ні патрабавала выпусціць мяне, бо трэба ехаць, усё дарэмна. Толькі грубая лаянка ў адказ. Цягнік стаяў 20 мінут. Перад самым адыходам цягніка раптам узняўся скандал на вакзале. Гляджу, аж тыя два хлапцы, якія толькі што мірна перашэптваліся, б’юцца. Пачаўся крык, вэрхал. Паліцыяпт, які нас вартаваў, падбег размінаць скандалістаў. Усе іншыя стражы парадку былі на пероне каля цягніка. Тады я, доўга не думаючы, хуценька адсунула адну лаўку і кінулася на перон. За мной і іншыя пачалі разбягацца. Ускочыла ў вагон, замяшалася ў густы натоўп пасажыраў, а праз хвіліпу крануўся і цягнік у далейшую дарогу. Выратавалася! Няўжо гэтыя хлопцы зумысля ўчынілі скандал, каб дапамагчы нам вызваліцца? Эх, і падзякаваць ім ужо не магу!

У Варшаве я адразу накіравалася ў патранат. Пабачыла Сэмпалоўскую і яе сяброўку Гансёроўскую, падзякавала ім за дапамогу і расказала пра жыццёбыццё ва Вронках.

— Як гэта вы ходзіце ў чырвонай хустачцы на галаве! — кажа Гансёроўская.— Чырвоная Армія

пад Варшавай, гарматы чуваць ужо на вуліцах, Азвярэлыя пілсудчыкі могуць разарваць вас на кавалкі,— і тут жа зняла з мяне хустку, сунула мне за пазуху, загадаўшы, каб я не паказвалася на вуліцы ў ёй.

3 патранату я пайшла выконваць даручэнне тав. Кашуцкай. Па той пасцярожнасці, з якой мяне правялі нарэшце да дырэктара гандлёвай канторы, я зразумела, што гаварыла з нейкім важным палітычным дзеячам. У часе маёй гутаркі з дырэктарам прысутпічала некалькі супрацоўнікаў гэтай «канторы».

Хутка я атрымала повы дакумент, у якім мне было вызначана месца жыхарства ў Лодзі і забараняўся выезд на «крэсы всходне».

У Лодзі я знайшла сваю сяброўку па сцэне Мальвінку. Яна і дала мне першы прытулак у сваім пакоі. Ад яе даведалася, што тут у адной гасцініцы знаходзіцца Ядвігіп Ш. (Аптон Лявіцкі), што ён хворы і адзінокі. Я рашыла яго адведаць.

Які жудаспы малюнак паўстаў нерад маімі вачыма! Вузкі і цесны пакойчык з бруднымі плямамі вільгаці на сценах нагадваў турэмную адзіночку. На падлозе смецце. Холад. Як відаць, з самай восені ні разу не палілася ў печы. На брудпай, непрыбранай пасцелі сядзіць чалавек з апухлым тварам, нерасчэсанымі валасамі, барадаты. Hori прыкрыты старэнькай дзяружкай, з-пад якой выглядваюць брудныя нагавіцы і ступні ў парваных шкарпэтках. Дрыжачы мі рукамі прыкрывае ён голыя грудзі старой суконпаіі капотай, падзетай на голае цела. Мутпыя вочы глядзяць з-пад апухлых цяжкіх павек. Голас хрыпаты...

Няўжо гэта дзядзька Лявіцкі, колішні прыгожы, стройны, заўсёды энергічны, вясёлы гаварун?

— Чаму вы не патрабусце печку паліць? — пытаю.— Зіма ж на дварэ!

— А хто будзе дбаць пра гэта, калі каторы ўжо

месяц пумар не аплочаны? Добра яшчэ, што да гэтага часу пе выкінулі мяне на вуліцу.

— А як вы корміцеся?

— А ніяк. Пакуль былі гропіы, прыносілі абед са сталоўкі, а цяпер, калі часам хлопцы прынясуць які кавалак хлеба і кавалачак каўбасы, дык і добра, а пет дык сваёй слінай абыходжуся.

— Чаго ж глядзяць вашы наплечнікі, аляксюшкі і скірмунты? Чаму яны не падбаюць пра вас?

У адказ толькі рукой махнуў моўчкі і адвярпуў галаву да акна. Гутарка спынілася. Аб чым ёп цяпер думае? Можа, пра вялікую віпу перад сваім пародамт ад якога адвярнуўся, і звязаў свой лёс з яго ворагамі?..

Да дачок гаспадароў, у якіх Мальвіна займала пакой, заходзіла іх стрыечная сястра Рыта, маладая сімпатычная дзяўчына. Мы з ёй пазнаёміліся і хутка пават пасябравалі. Праз нейкі час яна прызналася мне, што з’яўляецца камсамолкай, паказвала лісты ад свайго нарачонага, які ў гэты час быў камандзірам Чырвопай Арміі. Разы два-тры Рыта прыносіла мпе грашовую дапамогу ад падпольнай арганізацыі і прадукты майму мужу.

Тамаша ў гэты час перавялі з Вронак у канцлагер Домбе ў трох кіламетрах ад Кракава. Раз у месяц я ездзіла туды з нерадачамі. У першую паездку пасля гутаркі з Ядвігіным Ш. я пачала шукаць Алеся Гарупа па ўсіх шпіталях і бальніцах Кракава. I вось у адным шпіталі патрапіла на яго след. Аказваецца, праз некалькі дзён пасля прыбыцця яго ў гэты шпіталь ён памёр. Сказалі, на якіх могілках яго пахавалі. У канторы могілак мне далі «адрас» таго рада могілак, дзе звычайпа хаваюць бяздомпых. Направа ад увахода, па самым краі, тры рады аднолькавых магіл.

На некаторых з іх заткнуты толькі трэскі, на якіх хімічным алоўкам напісана імя і прозвішча нябожчыка. Дажджы змылі надпісы, цяжка прачытаць. Кожную магілу ўважліва аглядаю, капаюся ў зямлі, шукаючы трэсачкі і сілячыся прачытаць на іх прозвішча. I вось на трэцяй з капца другога рада ў магіле дабыла прысыпаную зямлёй вузенькую дошчачку: «Aleksander Pruszynski»,— ледзь змагла прачытаць.

Цяжкае ўражапне рабіў канцлагер Домбе. Вялізная тэрыторыя, абнесеная высокім плотам з бярвення, зверху плот ачэплены ў некалькі радоў калючым дротам. За гэтым плотам відаць параскіданыя драўляныя баракі. Падыходзячы да гэтага месца, ужо напаткаеш групы зняволеных, якіх гоняць пад канвоем па работы. У летніх падраных вопратках, амаль босыя, з пасінелымі ад холаду, зарослымі шчаціннем тварамі, дрыжучы ўсім целам, яны паволі праходзяць, падбіраючы па снезе марожаную бульбу, бурак ці бручку, і тут жа грызуць іх сырымі і мёрзлымі. Убачыўшы жанчыну з кошыкам, яны працягваюць рукі і просяць хоць скарыначку хлеба. Перадаць ім што-небудзь пельга: салдаты забарапяюці. да іх падыходзіць. Жанчыны здалёк кідаюць ім кавалак хлеба, цукру ці блінок. Яны па ляту іх ловяць прагнымі рукамі або па некалькі чалавек кідаюцца за адным кавалкам.

У першы прыезд з перадачай я заўважыла, што можпа нелегальна пабачыцца з тым вязнем, да якога ты прыехала. Трэба толькі знайсці выпадковага спадарожніка і, нібыта гаворачы з ім, голасна назваць прозвішча. За калючым дротам паблізу частакола заўсёды чакаюць «дзяжурныя» з розпых баракаў. Пачуўшы прозвішча, у момант даюць зпаць сабрату па няволі аб тым, што да яго хтосьці прыехаў, і неўзабаве той прыбліжаецца да агарожы. Тады ідзеш уздоўж частакола, выбіраючы зручнае месца, і mo-

жаш пару хвілін пагутарыць. He заўсёды ўдаецца схавацца ад пільнага вока жаўнера. Тады ўваходзіш з ім у перагаворы, сунуўшы ў лапу зялёную паперку. Аднак здараліся і такія стражы парадку, якія адмаўляліся ад хабару і дазвалялі пагутарыць, пільнуючы, каб не заўважыў афіцэр. Пры такой небяспецы падавалася кароткая перасцярога.

Такім чынам і мне ўдавалася амаль кожны раз пагутарыць з мужам, а два разы дабілася легальнага спаткашія ў канцылярыі ў прысутнасці афіцэра.

Цяжкі, страшны рэжым быў у гэтым лагеры. Уся сістэма была накіравана на фізічнае і маральнае зпявечапне чалавека. «Даптавым пеклам» называлі зняволеныя гэты лагер. Але ііайгорш было жанчынам. Позна ўвечары або сярод ночы паяўляліся ў жаночым бараку п’япыя афіцэры са стэкамі ў руках. Ударамі стэкаў паднімалі з нар жанчын, загадвалі распранацца дагала, білі непаслухмяных, а пасля агляду выбіралі сабе ахвяру сваёй разбэшчанасці і валаклі няшчасную ў спецыяльна адгароджапы закутак. Крыкі, енкі катаваньтх жанчып разлягаліся па ўсім лагеры. Датуль былі такія нялюдскія здзекі, пакуль мужчыны-вязні не ўзнялі бунт пратэсту.

У канцы 1920 года прыехала да мяне ў Лодзь Стэфа Кот, вызваленая з Вронак. Апрача мяне, ёй не было да каго прыхінуцца. А тут пеўзабаве вярнуўся і Тамаш. Цяжка было пражыць утраіх, але што ж ты зробіш,— неяк жа гаравалі. Тамаша абавязалі рэгістравацца кожпы тыдзень у жапдармерыі, але ён не з’яўляўся туды, сядзеў дома, не паказваючыся людзям на вочы. Трэ было думаць, як нам выбрацца з Лодзі. Без «дакумента падарожы» (пропуск) нельга было выбрацца з горада ні па чыгупцы, ні па шасейнай дарозе: на кожным кроку праверка. А якая ўстанова дасць нам, выгнапцам, гэты дакумент падарожы? Параілі, што дакумент можна раздабыць праз бела-

рускую вайсковую камісію, эвакуіраваную ў Лодзь, і праз Мальвінку, якая там працавала сакратаром-машыністкай. Я пачала заходзіць да яс на службу, нават памагаць ёй у працы. У яе руках былі штамп, розпыя бланкі, у тым ліку і бланкі «дакументаў падарожы».

Так з дапамогай Мальвінкі зрабіла Тамашу і сабе такія дакументы, згодна з якімі мы накіроўваліся ў Вільню. Ужо збіраліся даць цягу, аж з’явіўся да нас муж Стэфы — камуніст Марк Кот, які ўцёк з канцлагера ў Домбе. Прыйшлося нам затрымацца з выездам і спешна рыхтаваць яму такі ж дакумент. Гаспадар мой, у якога я займала пакой, быў чалавек баязлівы, пачаў пратэставаць, што я наняла пакой толькі для сябе, а цяпер тут жывуць аж чацвёра, і ён не ведае, хто яны такія. Марк Кот са Стэфай хутка выехалі, а мы з Тамашом перабраліся ў захалусную гасцініцу, дзе можна было нейкі час пражыць без прапіскі. Я таксама пікуды ўжо па людзі не паказвалася, а Мальвіна пусціла чуткі, што я ўжо выехала ў невядомым напрамку.

Назначылі дзень ад’езду. Тамаш, згодна з дакументамі, пераапрапуўся ў форму польскага афіцэра, пастрыгся, пагаліўся, пакіпуўшы пад носам модныя вусікі, начапіў акуляры, так што і знаёмым цяжка было б яго апазнаць. Я не мела магчымасці змяніць свой знешні выгляд і апратіуцца моднай паняй, таму рашылі, што я выеду праз дзень пасля ад’езду Тамаша з Міхалевічам, які меўся суправаджаць яго да Вільні. У 4 гадзіны раніцы я іх адправіла і, пе распранаючыся, нрылягла адпачыць.

Прачпулася ад моцнага стуку ў дзверы. Бомбай уварвалася Мальвіна.

— Ты яшчэ тут? — моцна ўсхвалявана зашаптала.— Хутчэй збірай свае клункі і вымятайся адсюль! У БВК рэвізія. ІПукаюць цябе. На вакзале ў Варша-

ве апазналі пейкага Кота, які ўцёк з турмы, пры ім знайшлі дакументы, выданыя БВК па чужое прозвішча. У БВК сказалі, што ты тут круцілася і што гэта, мабыць, твая работа з дакументамі. Добра яшчэ, што мне ўдалося вымкнуцца, каб упэўніцца, што цябе пяма тут, а ты сабе спакойна спіш. Зараз могуць сюды прыйсці па цябе.

Доўга збірацца мне не прыйшлося. Хатомка і сумка былі падрыхтаваны і стаялі напагатове, заставалася толькі абуцца. Спешна развітаўшыся з Мальвінай, я бегам пусцілася на вакзал. Было ўжо 10 гадзін раніцы. Да адыходу цягпіка па Варшаву заставалася дзве гадзіны. Дзе затуліцца, каб мяне не пазналі? Найшла непадалёк ад касы куток, села тварам да сцяны, завязаўшы сваю чырвоную хустку пад бараду, і ўткнула галаву ў рукавы, быццам сплю.

Па «дакуменце падарожы» БВК білеты выдавалі ў вагоны 2-га класа. Гэта для мяне не надта было выгадна, бо мая вопратка не адпавядала жонцы афіцэра і ўсёй публіцы 2-га класа. Атрымаўшы білет, я памкнулася ў вагон 3-га класа, аднак праваднік, паглядзеўшы на білет, не пусціў мяне туды. Хоцькінехацькі трэба ісці ў свой вагон, адзначаны на білеце. У гэтым вагоне непадалёк ад мяне сядзела аж пяць афіцэраў. Яны адразу звярнулі на мяне ўвагу. Часта паглядалі на мяне і перашэптваліся. Твар аднаго з іх выдаўся мне знаёмым. Пачала прыпамінаць, дзе я магла яго бачыць, і ўспомніла: на двары дэфензівы, што на Маршалкоўскай, калі нас толькі што прывезлі з палаючага Мінска ў Варшаву. Няўжо пазнаў мяне? А можа ён толькі што быў у БВК па праверцы дакументаў падарожы ў сувязі з арыштам Стэфы і яе мужа?

Афіцэрам вельмі хацелася курыць. На кожпай станцыі выбягалі шукаць папярос, але іх нідзе не было. У мяне ў кішэні заўсёды была пачка добрых

папярос. 3 практыкі ведала, што самага лютага звера можна крыху ўлагодзіць, ветліва пачаставаўшы добрай папяросай. Я дастала з кішэні і запрапанавала ім цэлую пачку, паказаўшы, што гэта ў мяне не апошняя. Аднак яны адмовіліся ўзяць хоць бы па адной папяросіне. Эге, справа дрэнь, калі так! Значыцца, маюць на мяне дрэннае вока.

Вось і Варшава ўжо. Цягнік паволі спыняе ход. Афіцэры першымі ўзняліся да выхада. Я рашыла перачакаць, пакуль яны не схаваюцца ў натоўпе пасажыраў. Аж раптам данёсся да мяне зычны голас таго афіцэра з дэфензівы:

— Жандарм! Ест ту жандарм колеёвы? Даць мі го тутай!

Вось табе і на! На якое ліха яму жандар спатрэбіўся? Напэўна, дзеля таго, каб мяне затрымаць. Што ж тут рабіць? Афіцэр не адыходзіць ад дзвярэй вагона, чакае жандара.

He доўга думаючы, я кінулася ў процілеглыя дзверы, саскочыла па рэйкі, перабегла пусты пероп другой ліпіі і па хвіліну спынілася, разглядаючы, куды мне кінуцца. Станцыя была пабудавана на два крылы пад простым кутам. Адно крыло выходзіла на Маршалкоўскую, куды і накіраваўся ўвесь паток пасажыраў, а другі — на Іерусалімскія алеі. Я памкнулася ў напрамку другога крыла. Цягнучы за сабой свае клункі ў абедзвюх руках, я апынулася перад нейкімі дзвярыма другога крыла і рынулася туды. Пакой, цесна застаўлены сталамі, за якімі сядзелі работнікі і цокалі костачкамі лічыльнікаў. 3 маім з’яўленнем усе спынілі работу і здзіўлена ўтаропіліся на мяне. А я, вачыма шукаючы другія дзверы з гэтага пакоя, праціскаючыся паміж сталамі, ускочыла ў багажны аддзел.

— Доконд, пся крэв! — нехта раўнуў па мяне. А я ўжо ў драцяной клетцы знайшла яшчэ адны

дзверы і, прабегшы доўгі калідор, выскачыла па Іерусалімскія Алеі. Пагоні, здаецца, няма за мной. Зпяможаная да апошніх сіл, я абаперлася плячыма аб сцяну, каб не ўпасці; выцершы цуркі поту з твару, пасунулася абходнымі вуліцамі і завулкамі да Беларускага камітэта. А куды ж мпе болып дзецца? Дзе прытуліцца?

Там былі вельмі пездаволены з майго паяўлення. Яны ведалі ўжо аб арыіпце Кота. Жандары прыходзілі ў камітэт, паказвалі адабраныя ў Кота дакументы і ліст Тамаша да сяброў у Баранавічах, дапытваліся, ці не пазнаюць, чый гэта почырк і подпіс на дакументах. У камітэце сказалі, што дакументы падробленыя і почырк ім незнаёмы.

Я спадзявалася даведацца ў камітэце пра Тамаша з Міхалевічам, бо ведала, што яны яшчэ ў Варшаве і выедуць толькі ў 10 гадзін вечара. Але там пічога аб іх не ведалі і сказалі, што і мне трэба зараз жа пакінуць камітэт, прытым я пе павіпна выязджаць гэтым жа цягніком, каб да часу не спаткацца з Тамапюм і не папасці абодвум у пастку. Далі мне адрас адной жанчыны, дзе я магу пераначаваць і пабыць да ад’езду.

Мне хацелася пабачыцца з Бронісем Тарашкевічам. Вельмі неахвотна далі мпе адрас гасціпіцы на Кракоўскім прадмесці, дзе Тарашкевіч разам з Цярэшчанкам жылі на паўлегальпым становішчы.

Тарашкевіч таксама не выказаў задавальнення з майго наведваішя. Наскора выслухаўіпы маё апавяданне нра сябе і Тамаша, параіў мне пе швэндацца па Варшаве і больш не адведваць яго.

На другі дзепь я выехала ў Вільню. Там я знайшла Тамаша, апранутага ўжо ў форму літоўскага чыгуначніка. Яму дасталі дакументы на імя чыгупачнага інжынера, які меўся суправаджаць цягнік з рэпатрыяятамі ў Літву. Для мяне ніякіх новых даку-

ментаў не было. Даведаўшыся, што бацькі мае вярнуліся ў Глыбокае, я паехала туды адведаць іх і чакаць там зручнага моманту, каб перакіпуцца за межы Заходпяй Беларусі, бо тут польскія жандары лёгка маглі патрапіць на мой след.

Два тыдпі я прабыла ў бацькоў, не выходзячы з дому. А калі ў хату заходзілі чужыя людзі, я хавалася, ціхенька клалася на ложку за фіранкай. Але аднаго разу я не паспела схавацца, калі заглянуў у наш дом нейкі малады хлопец, які адрэкамендаваўся мне як былы вучань беларускай гімназіі з Вільні. У гэты момант я ўбачыла за яго плячыма спалоханыя вочы бацькоў, якія падавалі мне трывожныя знакі быць асцярожнай у гутарцы з ім. Пасля мне сказалі, што гэты малады чалавек служыць у аддзеле разведкі польскай паліцыі. Пасля гэтай «візіты» па сямейнай нарадзе вырапіылі, што мне нельга больш заставацца ў Глыбокім. Але куды падацца? Найлягчэйшы шлях у Літву, тым больш, што там ужо муж — Тамаш. Брат здабыў у магістраце пасведчанне, што я з’яўляюся настаўліцай глыбоцкай школы і накіроўваюся ў Стара-Святіцяпы па метрыку ў Свянцянскі касцёл. Асобна была кароткая пісулька да знаёмага рамізніка Салавейчыка з просьбай дапамагчы мне ў маёй справе.

Пакінуўшы дома сваю шэрую світку, якая ўжо намазоліла вочы жандарам ва ўсёй Польшчы, апранулася ў нейкі плюшавы палітонік без ваты, на галаву чорны шаўковы берэт і сабралася ў дарогу.

— Як ты паедзеш у такую сцюжу? — галасіла маці.— На дварэ люты мароз, ты ж замерзнеш у такім адзетку!

Брат настойваў на як пайхутчэйшым ад’ездзе, бо, па чутках, у паліцыі ўжо зацікавіліся маёй асобай. I вось 16 лютага 1921 года брат пасадзіў мяне ў вагон цягніка, што ішоў на Нова-Свянцяны.

У Каўнасе хутка знайшлася праца для мяне. TaMara ужо завязаў зносіны з сацыял-дэмакратычнымі коламі літоўскіх дзеячаў. Пры матэрыяльнай дапамозе, арганізаванай прафесарам Жэмайцісам. мы з Тамашом заняліся выданнем агітацыйна-прапагандысцкай літаратуры, накіраванай супрапь польскапанскіх акупантаў у Заходняй Беларусі. Друкаваліся невялікія брашуры з самымі бязвіннымі загалоўкамі. якія зусім не адпавядалі зместу гэтых брашур. А каб яшчэ больш замыліць вока польскіх жандараў, на адваротньтм баку вокладкі друкавалі на польскай мове: «Za pozwoleniem cenzury woiskowej»

Увосень 1921 года праездам з Мінска яатрымаўся на адзін дзень у Каўнасе Цішка Гартны. Ён накіроўваўся ў Берлін па справе выдання беларускіх падручнікаў для школ. Спаткаўшы мяне на вуліцы, ён запрасіў супрацоўнічаць пад яго кіраўніцтвам у якасці стыльрэдактара і карэктара.

Разбураная ў часе войн паліграфічная прамысловасць Краіпы Саветаў яіпчэ не магла задаволіць шырокіх патрабаванняў на кнігі грамадска-палітычнай, мастацкай літаратуры і падручнікаў. А таму ў Замежгандлі пры Савецкім пасольстве ў Берліне быў арганізаваны выдавецкі аддзел, а ў ім секцыя беларускіх выдаяняў. у якой, апрача загадчыка Ц. Гартчага, працавалі Іван Цвікевіч і я. Кнігі друкаваліся ў Лейпцыгу, а карэктуру прысылалі ў выдавецкі аддзел Замежгандлю. У партфелі беларускай секпыі знаходзіліся рукапісы 6—8 падручнікаў, зборнік беларускіх народных песень для хору ў апрацоўцы Тэраўскага і «Сокі цаліны» Цішкі Гартнага.

Нямецкі народ стагнаў пад цяжарам кантрыбуцыі, якую мусіў выплачваць пераможцам у вайпе. Апрача гародніны ў мізэрных поррыях, рабочыя і ся-

1 3 дазволу ваеннай цэнзуры.

рэдняга стану насельніцтва Берліна кармілася выключна рознымі эрзацамі прадуктаў. Я жыла ў сям’і рабочага. За пакой і сталаванне плаціла 2 тысячы марак у месяц, але масла, яек, мяса, малака ніколі не бачыла. He толькі ў хатніх умовах, але і ў рэстарапах да абеду падаваліся дзве цяяюсенькія і маленькія скібачкі хлеба.

Вялікае ўражанне на мяне зрабіла першамайская дэманстрацыя. Упершыню мне давялося бачыць такую дэманстрацыю ў вялікім горадзе. Ад самай раніцы па ўсіх артэрыях горада плылі патокі рабочых, служачых са сваімі сцягамі, з аркестрамі. Наперадзе кожнай калоны ішлі малыя дзеці з чырвонымі флажкамі, за імі юнакі і дзяўчаты, а далей ужо дарослыя. Рэвалюцыйныя песні не сціхалі. На скрыжаванні вуліц дэманстрантаў віталі лозунгамі, заклікамі. На вуліцах снавалі прадаўцы з ахапкамі чырвонай гваздзікі, якія ў момант расхватвае публіка. Адны затыкалі іх сабе ў лацканы пінжакоў, дзяўчаты — у валасы, а то ў руках неслі, прывітальна імі памахваючы. Усе патокі дэманстрантаў уліваюцца ў вялікую Дварцовую плошчу ў самым цэнтры Берліна. Сабраліся ў адно месца ўсе аркестры, зазванілі званы, і пад іх перазвон загрымеў зводны аркестр, і дзесяткі тысяч галасоў падхапілі магутныя гукі гімна працоўных — «Інтэрнацыянала». Нельга ў словах выказаць, якая магутная хваля пачуццяў узнялася і ахапіла мяне ў той час. Палала сэрца і рвалася з грудзей «у лучнасці» братняй працоўных людзей.

Летам гэтага года я атрымала з Рыгі ліст ад Беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі з прапановай працаваць выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў Дзяржаўпай беларускай гімназіі ў Даўгаўпілсе (Дзвінску) і на настаўніцкіх курсах.

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ГІМНАЗІЯ Ў ДЗВІНСКУ.

ШЛЯХ У САВЕЦКУЮ БЕЛАРУСЬ

У 1921 годзе ў Латгаліі было заснавана Беларускае культурна-асветнае таварыства «Бацькаўшчына», якое ставіла сваёіі мэтай інфармаваць латвійскае грамадства і ўрад аб стаповішчы беларускай меншасці і яе культурна-асветных патрэбах і арганізацыю беларускіх школ у вёсках Латгаліі з беларускім насельніцтвам. Стараннем «Бацькаўшчыны» з дазволу Міністэрства асветы ў ліпені 1921 года былі адкрыты ў Дзвінску першыя летнія шасцітыднёвыя курсы беларусазпаўства для падрыхтоўкі настаўнікаў школ, а з восені ў Пустынскай і Прыдруйскай валасцях адкрыліся першыя 16 беларускіх асноўных (пачатковых) школ. Рыхтаваліся адкрыць такія школы і ў іншых валасцях, заселеных беларусамі. Паўстала пытанне аб арганізацыі пры Міністэрстве асветы Беларускага аддзела для кіраўніцтва беларускімі школамі. Такія аддзелы ўжо мелі іншыя нацыянальныя меншасці ў Латвіі. Адпак перашкодай у гэтай справе стаў закон буржуазнай Латвіі, паводле якога «кіраўнікі аддзелаў часова прадстаўляюцца на зацвярджэнне прадстаўнікамі партый меншасцяў Народнай Рады, пакуль не з’явіцца законнае прадстаўніцтва ад нацыяпальных меншаецяў» А таму, што беларусы ў Латвіі ў той час не мелі ні сваіх палітычпых партый, ні свайго нрадстаўпіцтва ні ў Народнай Радзе, ні ва Устаноўчым сейме, дык не было каму выставіць кандыдатуру на пасаду кіраўніка Беларускага аддзела, а тым самым і арганізаваць аддзел. У пошуках выхаду з такога становішча члены таварыства

1 Гэты закон змешчаны ў кнізе «Праграмы беларускай пачатковай школы ў Латвіі». Рыга, 1925—1926 гг.

«Бацькаўшчына» звярнуліся за дапамогай да выдатпага латышскага паэта і грамадскага дзеяча Яна Райніса-Плекшына.

Ян Райніс у свае юнацкія гады жыў у Латгаліі сярод беларускага насельніцтва, любіў беларускі народ і з таго часу заўсёды сачыў за развіццём беларускай літаратуры і культуры. I цяпер, калі да яго звярнуліся за дапамогай, ён ахвотна згадзіўся ўзяць на сябе абарону беларускіх культурна-асветных спраў у Латвійскім Устаноўчым сейме. Яго стараннем Рада Міністраў у сваёй пастанове ад 13 верасня 1921 года вырашыла ўтварыць пры Міністэрстве асветы Беларускі аддзел, кіраўніком якога быў зацверджапы Сяргей Сахараў.

Я прыехала ў Дзвінск у ліпені 1922 года. Там ужо існавалі Беларускія аднагадовыя настаўніцкія курсы, вялася падрыхтоўка да адкрыцця Беларускай сельскагаспадарчай школы і Беларускай дзяржаўнай гімназіі ў Дзвінску і ў Люцыне. У Дзвіпску ўжо знаходзіліся дырэктар будучай гімназіі I. I. Краскоўскі і настаўніца нямецкай мовы. Яна пакуль што дапамагала дырэктару ў гаспадарчых справах.

Пад гімпазію выдзелілі двухпавярховы мураваны будынак на Варшаўскай вуліцы, № 16. Фактычна гэта былі толькі чатыры сцяны, якія засталіся пасля пажару. Hi даху, ні акон, ні столі, пі ўнутраных перагародак. Усё трэ было будаваць панава.

Пакуль займаліся будаўніцтвам, мяне паслалі ў Люцып чытаць лекцыі па беларускай мове і літаратуры на месячных курсах перападрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх пачатковых школ. Крыху боязна было выступаць перад настаўнікамі ў ролі лектара, тым больш, што дапаможнікаў для падрыхтоўкі амаль зусім не было, калі не лічыць «Гісторыі беларускай літаратуры» Максіма Гарэцкага. Праграмы таксама пе было — трэба было самой складаць, а раіцца не

было з кім. Добра яшчэ, што я ў Берліпе дарма часу пе траціла і кожны дзень наведвала чытальную залу Каралеўскай бібліятэкі, вывучаючы там працы прафесара Карскага, Федароўскага, Шэйна, Рамапава і іншых. Сёе-тое адтуль можна было скарыстаць.

У той час у Люцыне існавалі абавязковыя для ўсіх настаўнікаў курсы латышскай мовы, літаратуры, гісторыі і геаграфіі Латвіі і, як філіял гэтых курсаў, лекцыі рускай мовы і літаратуры для настаўнікаў рускіх школ, а для беларускіх школ — лекцыі беларускай мовы і літаратуры. Кожны з гэтых філіялаў размяшчаўся ў асобным будынку.

Пры періпым спатканні з маімі слухачамі я вырашыла пазнаёміць іх з праграмай курсаў і ў гутарцы высветліць, хто яны, іх настрой, пажаданні.

На двары дома, прызначанага для нашых лекцый, пачалі збірацца настаўнікі. Прысланіўшыся да сцяны, я прыглядалася да іх і прыслухоўвалася да гутарак. Мяне тут ніхто не ведаў.

— А ты чаго сюды прыйшоў? — пытае пажылы настаўнік у маладога хлопца.— Ты ж не ў беларускай школе працуеш.

— Прыйшоў паглядзець на вашу лектаршу. Кажуць, нейкая маладая дзяўчына прыехала.

— Ды ну!.. Казалі ж, што Гарэцкі прыедзе, аўтар падручнікаў па літаратуры.

— He Гарэцкі, а Краскоўскі, дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі,— азваўся яшчэ адзін.— Бачыў я і Краскоўскага. Салідны мужчыпа, з барадой, у акулярах. вучоны!..

Каля субяседнікаў сабралася ладная кучка мужчын.

— Дык кажаш. маладая? А ці прыгожая хаця? — з заліхвацкай усмешкай спытаў нейкі бязвусы юнак.

— Mary задаволіць вашу цікавасць,— сказала я, адрываючыся ад сцяны.— Паглядзіце на мяне. Hi 210

барады, ні акуляраў у мяне няма, але спадзяюся, што спраўлюся не горш за Краскоўскага.

Усе павярнуліся да мяне і з цікавасцю пачалі аглядаць. На ўсіх тварах бачыла здзіўленне і расчараванне. Хтосьці пырснуў стрыманым смехам.

— Яшчэ матчына малако ыа губах не абсохла, а яна мяно, старога, вучыць? — з абурэннем загудзеў на ўвесь голас шыракаплечы дзядзька з густой сівой барадой. Мужчыны зарагаталі. Некаторыя бесцырымонна з іранічнай насмешкай заглядалі ў вочы. Маладыя настаўніцы ў модных сукенках крытычна азіралі маю просценькую шавіётавую сукенку і, хаваючы ўсмешку, шанталіся. Ніводнага ветлівага твару, ніводнага спачувальнага позірку! Я стаяла бы яад варожымі стрэламі. Сцюдзёная змейка пачала абвіваць сэрца. Паледзянелі твар і рукі. Трымацца, трымацца ўсімі сіламі! He падаць выгляду, што я спалохалася іх!

Зазвінеў званок. Пачакаўшы, пакуль усе ўвойдуць у клас і зоймуць свае месцы, я цвёрдым крокам накіравалася да століка перад лаўкамі і моўчкі азірала ўсіх, чакаючы, пакуль не ўгамоніцца шум. Нарэшце заціхлі.

Я налічыла патрэбным расказаць аб сабе: хто я, адкуль прыбыла, хто мае бацькі, як я сваімі сіламі і ярацай здабывала веды, дзе і кім працавала.

— Вы чакалі вучонага чалавека, прафесара, як і прафесар Арбузаў у настаўнікаў рускіх школ. А я звычайная настаўніца, як і вы, навуковых прац у мяне няма, але я з юнацкіх год асабіста ведаю амаль усіх нашых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, шмат працавала над мовай і, калі пажадаеце, магу падзяліцца з вамі сваімі ведамі.

— А на ліха нам здаўся гэты ваш нейкі бе-ла-рускі язык? — загудзеў бас таго самага настаўніка з сівой барадой.— Нашто яам дзяцей калечыць гэтым

нарэчыям? Гэта не язык, а мешаніна сапсаванага рускага языка з польскім.

— Мова гэта ці дыялект, а як вы кажаце «наречііе», мы пагаворым на першай жа лекцыі. А па-другое, хто ж вас прымушае ёю займацца і «калечыць» дзяцей? \

— Хруцкі! Ты памаўчы! — пачуўся звонкі голас.— He хочаш у беларускай школе працаваць — ідзі ў іншыя, а нам тут не перашкаджай.

Але Хруцкі не здаваўся. У яго выказванпях я пачула водгук поглядаў прафесара Арбузава на беларускую мову. Мала таго, ён пачаў зняважліва адзывацца пра мяне, процінастаўляючы маю маладосць з яго шматгадовым вопытам старога настаўніка. Знайшлося не мала і яго прыхільнікаў, якія яго падтрымлівалі рэплікамі і гучным смехам на яго вастраслоўе. Болыпасць сябе трымала пасіўна. Я адна абаранялася ад нападкаў, стараючыся не пакрыўдзіць амбіцыю старога.

Гутарка зайшла аб падручпіках, аб цяжкасцях у працы настаўнікаў беларускіх школ, гэтым і закоячылася маё першае выступленне перад настаўнікамі.

Як я ні старалася трымацца бадзёра, незалежна, упэўнена, аднак агульны настрой, недавер да мяне, ясна выказаныя адной часткай, і абыякавасць, пасіўнасць — другой, зрабілі сваё: я ўпала духам, і пахіспулася вера ў свае сілы і магчымасці. Што рабіць? Выклікаць на дапамогу каго-небудзь з Дзвінска? Гэта значыць, прызнаць сваё бяссілле і канчаткова страціць аўтарытэт у настаўнікаў. Адмовіцца? Што ж мне рабіць?

На шчасце, пасля гэтага першага спаткання са слухачамі выпала аж тры дні якогась свята. Я брала лодку, выязджала на сярэдзіну вялікага возера і цэлы дзень праводзіла на вадзе ў цяжкім роздуме. На трэці дзень рашыла:

— Л ліха ж вас бяры! Калі вы такія, дык уцякайце ж вы ад мяне, а я ад вас не ўцяку! Што будзе то будзе!

На першых трох-чатырох занятках яшчэ адбываліся спрэчкі, яшчэ даваліся мне загадзя падрыхтаваныя пытанні, каб збіць мяне з толку. Аднак гэта мяпе не толькі не бянтэжыла, а паддавала жару. 3 кожным днём варожасць Хруцкага і яго аднадумцаў патухала, знікла сонпая абыякавасць другой часткі слухачоў, штораз болып выяўлялася прыхільнікаў, штораз больш адзывалася галасоў, якія падтрымлівалі мяне, давалі адпор напаснікам. Пасля лекцыі, калі толькі дазваляў час, болыпасць настаўнікаў не пакідала класа, а, згрудзіўшыся каля майго стала або на двары, доўга яшчэ працягвала гутаркі ў спакойным, прыязным тоне. Нраз нейкі час я заўважыла, што прыбываюць усё новыя слухачы. Чаму так позна настаўнікі з’яўляюцца на курсы? Аказваецца, што гэта «вольныя слухачы» — настаўнікі рускіх школ і некаторыя жыхары Люцына прыходзяць паслухаць мяне. Ну, што ж... Гэта добры зпак.

Скончыліся заняткі. Я збіраюся ў дарогу, у Дзвінск. Аж прыйшоў пасланец і кліча мяне на заключны сход настаўнікаў усіх школ: латышскіх, рускіх, беларускіх. Просяць мяне выступіць з прамовай. Аб чым гаварыць пры такой разнастайнай аўдыторыі? Сціснула рукамі галаву, хаджу з кута ў кут, а нічагусепькі не магу прыдумаць. Другі раз прыбягаюць.

— Хутчэй ідзіце. Усе ўжо сабраліся, толькі вас чакаюць, каб пачыпаць.

Так нічога не прыдумаўшы, іду.

Пакуль выступалі кіраўнікі іншых курсаў і начальства, я сядзела без адзіпай думкі ў галаве. Нарэшце называюць маё прозвішча. Выходжу па трыбуну. Цішыпя ў зале. I я начала гаварыць.

He толькі цяпер, праз 50 год, але і на другі дзепь пасля гэтага я не магла ўспомніць ніводнага слова з таго, што я гаварыла. Памятаю толькі, што ўзнімаліся белыя хустачкі да вачэй, схіляліся долу галовы... А як скончыла, пад буру воплескаў расчыніліся дзверы сумежнага пакоя, адтуль выйшлі дзве настаўніцы з букетам кветак, а пасярод іх сівы Хруцкі з падносам у руках, на якім стаяў кафейны прыбор. Падышоўшы да мяне, Хруцкі сказаў цёплую прамову, падзякаваў за маю працу, і злажылі перада мной падарункі. Цяпер і я расплакалася.

На станцыю праводзілі мяне каля дваццаці настаўнікаў. Шэсць букетаў унеслі за мной у вагон.

— Вы артыстка? — спыталі ў мяне пасажыры, калі ўжо цягнік адышоў ад станцыі.

— He, я настаўніца беларускіх школ,— адказала.

У Дзвінску я ўжо застала нямала настаўнікаў, якіх Краскоўскі пасцягваў сюды з розных канцоў свету: з Каўнаса прыехаў Уладзімір Пігулеўскі, з Рыгі хрыстападобны ў ваенпай форме Уладзімір Корці, случак Андрэй Якубецкі, рэшта настаўнікаў, апрача Краскоўскага, былі для мяне людзі новыя, незнаёмыя.

Рамонт будынка гімназіі ішоў поўным ходам. Да пачатку запяткаў рашылі падрыхтаваць толькі ніжпюю частку будынка. Абвясцілі прыём вучняў. Ужо набралася некалькі дзесяткаў заяў у розныя класы. Аднак часта здаралася, што праз дзень-два заявы бралі назад. Справа ў тым, што побач з беларускай гімназіяй знаходзіўся добра адрамаптаваны і як належыць абсталяваны будынак рускай гімназіі, дырэктар якой Садоўскі павёў моцпую агітацыю супраць пашай гімназіі. Ёп нават па рынку залазіў на бочку і адтуль крычаў, што беларуская гімназія ствараецца на балыпавіцкія грошы. «Асцерагайцеся туды пасылаць сваіх дзяцей,— казаў ён,— бо неўзабаве іх за-

пруць у вагоны і адправяць у Саветы, і вы больш ніколі не пабачыце сваіх сыноў і дачок...»

Гатова ўжо перакрыццё паміж ніжняй і верхняй часткай будынка, сценамі разгароджапы паасобныя класы, устаўлены вокны, падлога часова заслана непрыбітымі дошкамі, стаяць наспсх збітыя драўляныя сталы і доўгія лаўкі. Можна пачыпаць заняткі. Вызначылі дзень, апавясцілі ўсіх вучпяў.

Гадзіны за дзве да першага званка сабраліся мы, пастаўпікі. Урачысты, усхваляваны пастрой. Нават гутаркі не клеяцца. Мяне дрыжыкі прабіраюць, як лерад выхадам на сцэну ў адказнай ролі. Вось ужо без дзесяці дзевяць, а ля ўваходных дзвярэй топчуцца дзве дзяўчынкі і адзін хлопец, баючыся ўвайсці. Мы іх зазываем і чакаем іншых. К дзесяці падышлі яшчэ трое. Ну, што ж, пачакаем яшчэ з гадзіну. Адпак болып ніхто не прыйшоў. На 4 класы гімназіі толькі 6 вучняў... Урачысты настрой патух, яго змяніла прыгнечанасць, няўпэўненасць, трывога... Што будзе далей? Набяром патрэбпую колькасць вучняў ці прыйдзецца збіраць свае манаткі і выязджаць? А куды?

А побач у рускай гімназіі чуваць шум і гоман на пераменах.

Рашылі перанесці першы дзень заняткаў яшчэ на тыдзень.

Праз тыдзень з’явілася ўжо больш 20 вучняў, па 5 7 чалавек на клас. Заняткі пачаліся без асаблівай урачыстасці. А праз месяц-два было ўжо больш за сотню вучпяў. Да пачатку другога паўгоддзя рамонт будынка быў закончан. На першым паверсе размясцілася 6-класная пачатковая школа, кіраўніком якой быў Якубецкі, на другім паверсе — 4 класы гімназіі, настаўніцкая і вялікая зала са сцэнай. Класы былі абсталяваны новымі партамі.

Сярод вучпяў было шмат з далёкіх ад Дзвінска

вёсак і мястэчак: з Прыдруйска. Краслаўкі, Індры і іншых. Многія з іх — дзеці вясковай беднаты, якім цяжка было аплаціць прыватпую кватэру. I мы, настаўнікі, рашылі на ўласныя сродкі адкрыць інтэрнат. Усе згадзіліся адлічаць са сваёй зарплаты пэўны працэнт у фонд дапамогі бяднейшым вучням. На гэтай жа Варшаўскай вуліцы, непадалёк ад гімназіі, нанялі дом у 5 пакояў з кухпяй і размясцілі там вясковых хлапцоў і дзяўчат. Адзін пакой займала загадчыца інтэрната.

Апрача беларускай мовы і літаратуры, я выкладала спевы. 3 першых жа дзён пачала падбіраць галасы для хору і рыхтаваць пастаноўку «Паўлінкі». На ўсе ролі падабрала больш-менш адпаведных выканаўцаў, а на ролю Паўлінкі ніяк не магла зпайсці: з усіх, каго прабавала на рэпетыцыях, ніводпая мяне не задавальняла. Вучань старэйшага класа Карнавухаў, які выкопваў ролю Сцяпана, параіў мне паспрабаваць вучаніцу падрыхтоўчага класа Надзю Мікалаеву. Яна па кожнай рэпетыцыі ціхенька стаяла ўбаку і назірала.

— Гэта ж дзіцё яшчэ,— кажу, глянуўшы на яе.— Ёй, мабыць, і 14 гадоў няма. He, не падыходзіць яна да гэтай ролі.

— А вы паспрабуйце,— настойвае Карпавухаў. Успомнілася мпе мая першая проба ў ролі Пропкі з п’есы Э. Ажэшкі «Хам».

— А пу, давай паспрабуем гэтае дзяўчо.

I што вы скажаце! 3 першай жа песні «Ой, пайду я лугам», з першых жа слоў Паўлінкі я аслупянела ад здзіўлення. Аб лепшай Паўлінцы і марыць нельга. Надзя іграла, як сапраўдная артыстка. Дарма, што замолада выглядае! Галоўнае, што так праўдзіва перадае лірычпа-засмучоны настрой, гарачы парыў, рашучасць.

Закіпела жыццё ў гімпазіі. Кожны дзень пасля

ўрокаў то рэпетыцыі «Паўлінкі», то хор; хлопцы пад кіраўніцтвам старшакласніка Мірановіча, прыроднага мастака, малююць дэкарацыі.

На ўрачыстасць адкрыцця гімназіі былі запрошаны ўсё начальства горада, бацькі, настаўнікі ўсіх школ Дзвінска, прыехалі настаўнікі беларускіх школ і з вёсак. Пасля афіцыйнай часткі адбылася пастапоўка «Паўлінкі» і канцэрт. Поспех быў велізарны!

3 гэтага часу ні на адзін дзень не спынялася праца хору і драматычнага гуртка. Апрача вучняў гімназіі, у хоры прынялі ўдзел настаўнікі пачатковай школы, такім чынам, у хоры налічвалася звыш 50 чалавек. У рэпертуар хору ўваходзілі беларускія народ-І ныя песні са зборніка Тэраўскага, латышскія песніД з класікаў выконвалі посні Манюшкі — «Каля хацін-І кі», «Саколікі», «Кліч пастушка», дуэт Чайкоўскага «Вечар», урыўкі з оперы Сметапы «Прадапая нявеста» і іпшыя. Шмат дапамагала пам жонка Пігулеўскага, выдатная піяпістка Вольга Бароўская.

Апрача харавога і драматычнага гуртка, існаваў і харэаграфічны, які выступаў на канцэртах з мастацкай гімнастыкай. Кіравала гэтым гуртком повая выкладчыца пямецкай мовы Эла Генрыхаўна.

Часамі залу здавалі іншым арганізацыям Дзвінска, так што кожны дзень па суботах і ў нядзелю адбываліся спектаклі і капцэрты. Сродкі, сабраныя ад папіых вечароў, а таксама за здачу ў паём залы ішлі па выдаткі нашай самадзейнасці: па абсталяванне сцэны, па парыкі, грым, касцюмы і на дапамогу бяднейшым вучням. Публікі заўсёды было больш, як месц у зале.

Слава аб нашай гімназіі даляцела аж да Рыгі., У зімовыя канікулы 1923/1924 павучальнага года МіД ністэрства асветы запрасіла нас у Рыгу. Выступаліі мы па сцзне Латышскага нацыяпалыіага тэатра з па-; станоўкай «Паўлінкі» і канцэртам, у рэпертуар якога | 217

ўваходзілі беларускія і латышскія народныя песні, танцы. Сярод публікі прысутнічалі члены латышскага ўрада, у тым ліку і міністр асветы, народны паэт Латвіі Ян Райніс. Можна сабе ўявіць, як мы хваляваліся і стараліся добра іграць і спяваць.

) У часе антракту і пасля канцэрта Ян Райніс заходзіў да нас на сцэну, каб пахваліць і падзякаваць за ■ ўдалы спектакль і харавыя спевы. Тады ўпершыню 1 я пазнаёмілася з ім. Даволі высокі, з рэдкімі сівымі валасамі на галаве, такой жа беленькай невялічкай бародкай клінам і доўгімі, апушчанымі кнізу вусамі, са стомленым, хваравітым тварам, на якім свяціліся цёплай ласкай добрыя вочы. Ён вельмі ветліва гутарыў і з намі, настаўнікамі, і з нашымі юнымі выканаўцамі роляў «Паўлінкі». Цікавіўся справамі гімназіі, а калі хтосьці сказаў яму, што я прымала ўдзел у першай пастаноўцы «Паўлінкі» яшчэ ў Пецярбургу, пачаў распытваць у мяне пра Янку Купалу і пра іншых беларускіх паэтаў. Нарэшце на нашу просьбу ахвотна згадзіўся сфатаграфавацца разам з усім ка,лектывям на сцэне тэатра

3 пачатку 1923/1924 навучальнага года ў гімназіі была ўведзена політэхнізацыя, хаця ў той час не ўжывалі гэтага тэрміну. Бьтлі аргапізаваны тры майстэрпі: дрэваапрацоўчая, слясарна-такарная і швейяа-ткацкая. Набылі верстакі, розныя стапкі, маторы, інструменты, некалькі швейных машын, два ткацкія станкі. Кіраваў усім гэтым інжынер латыш Комісар. Кожны вучань павінен быў прайсці курс па адпаведнай праграме ў дзвюх майстэрнях, а дзяўчаты ў швейна-ткацкай майстэрпі. Апрача таго, арганізаваўся агранамічны аддзел. Там ужо ўсе вучпі: і хлопцы і дзяўчаты — мусілі прайсці практыку на прышкольным участку.

1 Фота знаходзіцца ў Літаратурпым музеі Я. Купалы.

3 рапку да позняга вечара жыццё кіпела ў будынку гімназіі. Пасля ўрокаў і абедзеннага перапынку зноў вучні беглі ў гімназію: хто ў майстэрні, хто на рэпетыцыю. Унізе гул матораў, стук малаткоў па кавалдах, грукат швейных машын, лязг кроснаў, a наверсе песні, мастацкая гімнастыка або рэпетыцыя п’есы.

Mae адносіны з вучнямі выклікалі спрэчкі сярод настаўнікаў. Вучяі да мяне адносіліся не толькі як да настаўніцы, але як да старэйшага іх друга. Гэта тлумачылася і нашай супольнай працай у гуртках самадзейнасці і, мабыць, маім маладым векам. He было таго дня, каб цэлая група дзяўчат не прыходзіла да мяне з гімназіі на кватэру. Калі часам затрымаюся ў настаўніцкай, яны чакаюць мяне ля выхада.

— Можна да вас зайсці? — часам пытаюць.

— Заходзьце, калі ласка! — запрашаю.

I ў малым пакойчыку, размясціўшыся дзе хто можа — на атамане, на крэслах, а то і на падлозе, пачынаюць мне расказваць аб падзеях у класах, настаўніках, хатніх справах, і да таго давер’е іх даходзіла, што давяралі мне свае дзявочыя сакрэты, паказвалі пісулькі, якія ім перакідвалі на ўроках хлопцы. Я заўсёды была ў курсе іх сардэчных спраў.

Такія адносіны паміж мной і вучнямі не падабаліся некаторым настаўнікам, асабліва нападаў на мяне за гэта Пігулеўскі. Ёп даводзіў, што вучні павінны не толькі паважаць настаўніка, але і баяцца, што такое папібрацтва недапушчальна, што гэта падрывае аўтарытэт не толькі мой, але і іншых настаўнікаў і, урэшце, што ўжо зусім шкодяа, бадай і амаральна, весці з вучнямі гутаркі аб каханні, патураць ім у гэтым. He аб каханні, а аб вучобе яны павінны думаць!

— Ніякага панібрацтва і ценю няма,— адказваю.— У маім юнацтве я спаткала жанчыну, якая па

сваім веку магла б маткай маёй быць і якой я адкрывала сваё дзявочае сэрца, як самаму блізкаму другу. Я любіла і паважала яе бадай больш, як родную матку. Яна разумела і ўмела пакіраваць мяне на правільны шлях, перасцерагчы ад небяспекі, за што я на ўсё жыццё захавала ў душы маёй глыбокую ўдзячнасць і святую памяць аб ёй.

Дзіўпа паводзіў сябе дырэктар гімназіі Іван Ігнатавіч. Я хацела арганізаваць гурток моладзі накшталт таго нелегальпага гуртка ў Вільні, да якога сама калісь належала. Мэтай гэтага гуртка было вывучэнне палітэканоміі і іншых сацыяльных навук. Аднак, калі я паказала Івану Ігнатавічу статут і план заняткаў гуртка, каб параіцца з ім, ён катэгарычна забараніў праводзіць g моладдзю якую б ні было работу, апрача мастацкай самадзейнасці. Зараз жа пасля гэтага ён арганізаваў футбольную каманду.

Хор вывучыў «Ваяцкі марш» Тэраўскага. Моладзі вельмі спадабалася бадзёрая, энергічпая музыка гэтага марша. Дырэктар не дазволіў уключыць яго ў праграму выступлення, хаця словы «наш знак працоўных — сцяг чырвоны» былі замепены на «наш сцяг культуры — і прасветы».

— Музыка гэтага марша сама па сабе рэвалюцыйпая, і я не магу дазволіць выконваць яе,— цвёрда заявіў дырэктар.

П’есу «Калісь» пра часы рэвалюцыі 1905— 1907 гг. таксама забараніў да пастаноўкі.

Аднойчы, калі пасля капцэрта нас шумна і настойліва выклікалі на «біс», мае харысты наперабой загаманілі:

— «Ваяцкі марш»! Давайце «Ваяцкі марш» праспяваем!

— Адкрывайце заслону! — скамандавала я.

I з вялікім уздымам грымнулі марш. Ад воплескаў і крыкаў «брава» дрыжэлі сцены. He паспелі як

след закрыць заслону, як ускочыў на сцэну раз’юшаны дырэктар.

— Што вы нарабілі! — трасучы мне пад нос кулаком, верашчаў дырэктар.— Мяне з работы знімуць, пад суд аддадуць!

— Я бяру віну на сябе,— адказала спакойна,— хай мяне судзяць. Я пацверджу, што наперакор вашаму загаду праспявалі гэты марш. А кулакі свае хавайце ў кішэні і сваю «песню» вазьміце тонам ніжэй. Я не палахлівая.

3 гэтага часу Краскоўскі пачаў перш угаворамі, а пасля прычэпкамі выганяць мяне ў новаадкрытую беларускую гімназію ў Люцыне. Аднак бацькоўскі камітэт стаў на маю абаропу, ды і я сама пе скарылася і да канца заставалася на сваім месцы.

3 Усходу даходзілі да нас вельмі скупыя весткі. Савецкія газеты да нас не траплялі, а ў рускіх газетах, асабліва ў Дзвінскай, змяшчаліся такія неверагодныя паклёішіцкія артыкулы аб жыцці ў Краіне Саветаў, што ніхто ім не верыў. Калі часам на чыгуначнай станцыі затрымліваўся вагоп з Савецкай Беларусі і з надпісам на беларускай мове, нашы вучні, ды і мы разам з імі, беглі на станцыю ў тайнай надзеі спаткаць якога-небудзь чыгуначніка ці пасажыра з Краіны Саветаў і пагутарыць з імі. Карабок запалак з этыкеткай фабрыкі з Савецкай Беларусі пераходзіў з рук у рукі, і кожны радасна вітаў гэтага маленькага пасланца. А калі трапіў у нашы рукі адзіны нумар часопіса «Полымя», дык мы ледзь не біліся за яго.

Канчаліся заняткі ў гімназіі. Ішла падрыхтоўка да экзаменаў. А ў паветры навісла нейкая няясная трывога. Даходзілі чуткі, што па вёсках у беларускіх пачатковых школах робяць рэвізію, вобыскі ў настаўнікаў, забіраюць падручпікі геаграфіі Беларусі, этнаграфічпыя карты Беларусі і аеабістую перапіску. Нарэшце дайшла чарга і да пас.

Аднаго дня я з групай вучняў выбралася па цэлы дзень у лес. Вяртаючыся надвячоркам дамоў, мы пабачылі нашу настаўніцу Элу Генрыхаўну, якая выйшла аж за горад насустрач нам.

— Паўліна Вінцэнтаўна, не вяртайцеся дамоў,— кажа ўсхваляваным голасам.— Ідзіце да Надзенькі і там пабудзьце нейкі час.

— Чаму?

— Арыштаваны Іван Ігнатавіч, Пігулеўскі, Якубецкі і вас чакаюць на кватэры.

— А чым я горшая за ix? I чаго мне хавацца? Няхай саджаюць і мяне. Іду дамоў.

Прыйшоўшы дамоў, не застала ўжо «гасцей», не дачакаліся мяне, але ведала, што не пакінуць мяне ў спакоі, і пачала рыхтавацца да перасялення ў турму. А гадзіне 11-ай вечара прыйшлі па мяне і былі здзіўлены, што ў мяне былі ўжо звязаны клункі з пасцеллю і прадуктамі.

На другі дзень, як пазней нам апавядалі, перад брамай турмы адбылася ледзь не дэманстрацыя: вучні выпускнога класа з падручнікамі пад пахай прыйшлі, выклікалі начальства турмы і запатрабавалі, або выпусціць усіх настаўнікаў, або пусціць іх у турму, бо ім трэба здаваць экзамены. Да іх далучыліся вучні іншых класаў, бацькі, пачалі спыняцца прахожыя, сабраўся даволі вялікі натоўп. Разгублены начальнік турмы выклікаў паліцыю, і натоўп разагналі. Аднак праз нейкі тыдзень ці два прапанавалі нас выпусціць пад залог. Арышты адбыліся і сярод настаўнікаў Люцынскай беларускай гімназіі. I неўзабаве амаль усіх выпусцілі на волю пад залог. Пачаліся экзамены і выклікі у разведку на допыты.

Пасля экзаменаў звольнілі з гімназіі Краскоўскага, Пігулеўскага, Якубецкага і мяяе як падсудных. Выконваючым абавязкі дырэктара назначылі Жэрдзія, хоць і ён лічыўся пад судом. He ведаю, адкуль

Іван Ігнатавіч выкапаў гэтага Жэрдзія і запрасіў яго ў гімназію ў якасці выкладчыка прыродазнаўства. Да гэтага часу яны паміж сабой былі найлепшыя прыяцелі, а цяпер аказаліся лютымі ворагамі. Нас, звольненых, Жэрдзій не падпускаў да гімназіі, забараняў вучням наведваць нас, аднак кожны вечар па некалькі хлапцоў і дзяўчат прыбягалі да мяне.

Амаль год працягвалася судовае следства. Праз увесь гэты час звальнення настаўнікі жылі без працы і сродкаў да жыцця. Пігулеўскі і Якубецкі жылі па сродкі сваіх жонак, Краскоўскі аднекуль здабываў грошы не толькі на пражыццё, але і на аплату настаўпіка, у якога браў урокі англійскай мовы, рыхтуючыся да дыпламатычнай працы ў будучым. Мне з братам прыйшлося па-сапраўднаму галадаць.

Нарэшце мы атрымалі акт абвінавачвання, паводле якога 8 настаўнікаў Дзвінскай і Люцынскай гімназій абвінавачваліся ў тым, што «прымалі ўдзел у злачынным таварыстве ў Латгаліі, якое ставіла сабе за мэту сілай адарваць ад Латвійскай дзяржавы тэрыторыю Дзвінскага, Рэжыцкага, Люцынскага і часткова Ілукштанскага паветаў і далучыць іх да Беларускай дзяржавы...» Такое абвінавачванне падмацоўвалася тым, што ў беларускіх школах былі знойдзены этнаграфічныя карты Беларусі, у гімназіях выкладаліся гісторыя і геаграфія Беларусі. Тры гады аб гэтым ведаў школьны інспектар Азолін, а вось цяпер толькі ўбачылі ў гэтым дзяржаўны злоўчынак. Ясна было, што працэс гэты быў сфабрыкаваны.

Краскоўскі спачатку ўгаворваў мяне перабрацца разам з ім у Прагу да мужа. Я адмовілася па той прычыне, што ў Чэхаславакіі я пе змагу знайсці сабе адпаведнай працы, а быць хатняй гаспадыняй пры мужу-студэнту я не здатна. Аднак галоўная прычына маёй адмовы была ў тым, што наспела за гэтыя гады

ідэалагічнае разыходжанне з мужам. Ён быў лідэрам Беларускай партыі СР, і мяне, яго жонку, усе лічылі прыналежнай да гэтай партыі, хаця я ніколі не ўступала ў яе, ніколі не прымала ўдзелу ў партыйных нарадах. Цяпер, калі прасвятлела крыху ў маёй галаве, я не магла пагадзіцца і з яго поглядамі, і з яго дзейнасцю за межамі Бацькаўшчыпы, а таму апублікавала ліст у віленскай беларускай газеце аб тым, што я не з’яўляюся членам БПСР і пе маю з ёю нічога агульпага. Гэта паслужыла прычынай канчатковага разрыву з мужам.

Праз якісь час Краскоўскі прапанаваў мне паехаць у Рыгу, звярнуцца ў Савецкае пасольства і разведаць там, ці змаглі б мы пераехаць у БССР. У пасольстве мне сказалі, што ў свой час дадуць нам адказ на гэта.

На 2 красавіка 1925 года быў назначаны наш судовы працэс. Трэ было напяць прыватпых адвакатаў для агульпай абароны, а на гэта патрэбны былі немалыя грошы. Усе абвінавачаныя пеяк раздабылі сродкі і на абаропу, а скуль мпе ўзяць? Напісала старым знаёмым у Вільпю, прасіла пазычыць мне на аплату агульнай абароны. Адказалі мпе, што яны самі апошнія нагавіцы і гальштукі прадаюць на рынку, каб з голаду пе памерці. Праўда, разы два дапамаглі мне Юзэф Дамброва і Алесь Залескі, перасылаючы з Полынчы ўклееныя ў вокладку кнігі грашовыя паперкі. Аднак гэтага не хапала на абарону. Дамброва хацеў прыехаць у Латвію, каб узяць на сябе маю абаропу, але Латгальскі суд не дапусціў яго да абароны як грамадзяніна чужой дзяржавы. Прыйшлося абмежавацца казённым абаронцам, назначаным судом.

Як па ліха, амаль напярэдадні суда я захварэла. Баючыся, каб праз маю хваробу пе адклалі суд, сабрала апошнія сілы і паплялася.

Публікі ў зале было паўнюсенька. Тыя, якім не хапіла білетаў на ўваход, тоўпіліся ў калідорах, на лесвіцах, на вуліцы. Вучняў не дапускалі ў залу, аднак больш спрытныя прабіраліся і, скручыўшыся, сядзелі пад лаўкамі, а жанчыны прыкрывалі іх спадніцамі. Час ад часу паліцэйскія хадзілі паміж лавак, паднімалі жанчын і вывуджвалі з-пад лавак хлапчукоў і дзяўчат. і

Пачаўся суд. Восем чалавек падсудных не прызналі сябе вінаватымі. Прыводзяць да прысягі сведак. Усіх іх каля 120. Сведак абвінавачання і абароны трымаюць у асобных пакоях. Пачынаецца допыт сведак. Адны нічога не ведаюць, ніколі не чулі, не бачылі; другія сведчаць, што мы з’яўляемся савецкімі агентамі, што я, напрыклад, была камісарам асветы ў Смаленску; трэція, у тым ліку і Асанаў, які назваў сябе генералам, паказанні якога зачытваюцца, бо сядзіць у турме ў Рызе за нелегальны пераход граніцы, называюць нас манархістамі; чацвёртыя — незалежнікамі. Словам, поўны разнабой у паказаннях сведкаў абвінавачання. Што і казаць, палітычнае ўпраўленне (разведка) не навучылася яшчэ фабрыкаваць штучныя працэсы.

Вялікае ўражанне на падсудных і па публіку робіць наша моладзь. У большасці гэта вучні Дзвінскай і Люцынскай гімназій. Ніхто з нас не вучыў іх, як яны павінны трымацца на судзе, што і як гаварыць. Мы рашылі, што іх паводзіны і паказанні павінны быць экзаменам іх грамадскай свядомасці і праверкай нашай выхаваўчай працы.

Кожны з іх пры ўваходзе перш за ўсё вітае нас, падсудных. Хоць у гімназіі не было старога звычая пры сустрэчы з настаўнікамі прысядаць у рэверансе або шчоўкаць нагой аб нагу, а тут — хто іх навучыў?! — хлопцы, шчоўкнуўшы нагой, ледзь не ў пояс кланяюцца нам, а дзяўчаты прысядаюць у глыбокім

рэверансе; а падышоўшы бліжэй да суддзяў, толькі, злёгку ківаюць галавой у знак прывітання. Судовы прыстаў са скуры вылузваецца, тлумачачы ім, што падсудным не трэба кланяцца, а толькі суддзям, выскаквае ў пакой сведак павучыць іх, як трэба трымацца перад судом, аднак сведкі робяць па-свойму. У многіх з іх слёзы на вачах, і ад хвалявання нейкі час не могуць гаварыць. Нам таксама цяжка было стрымаць слёзы, гледзячы на іх. У зале, не скрываючыся, плачуць людзі. Кожнаму сведку задавалася пытанне:       ч;

— Што вы лічыце сваёй Бацькаўшчынай? Як вас вучылі настаўнікі аб Бацькаўшчыне?

Адзін з іх адказвае, што яго Бацькаўшчынай з’яўляецца хата з гаспадарчымі будынкамі і агародамі, другі называе сваю вёску, дзе нарадзіўся. Вучань 10-га класа Карнавухаў кажа, што ён з’яўляецца беларусам, а таму яго Бацькаўшчына — той край, дзе жывуць беларусы.

— Дык вы і Савецкую Беларусь лічыце сваёй Бацькаўшчынай? — пытае старшыня суда.

— Так, і Савецкая Беларусь мая Бацькаўшчына.

— Гэта вам настаўнікі так казалі?

— Я сам даволі ўжо дарослы, каб без настаўнікаў мець свой погляд на Бацькаўшчыну.

Тры дні, з ранку да ночы, з перапынкамі на абед працягваўся працэс. 4 красавіка, у чацвер, перад вялікаднем пасля спрэчак бакоў, каля поўначы суд выйшаў на нараду. Тры гадзіны чакалі прыгавору. -У часе гэтага перапынку да мяне падышлі двое пезнаёмых і параілі не пачаваць дома: япы падслухалі гутарку чыноўнікаў разведкі, якія казалі, што ў выпадку, калі б нас апраўдалі, Краскоўскага і мяне, як іншаземцаў, трэба выслаць з Латвіі.

— Прашу ўстаць — суд ідзе! — агласіў судовы нрыстаў а другой гадзіне ночы.

Пачынаюць чытаць прыгавор, але так шпарка і невыразна, што нават тыя, якія ведалі латышскую мову, не маглі зразумець нічога.

— Апраўданы! — шапнуў адвакат, павярнуўшыся да нас.

— Хто? Хто апраўданы? — запыталі падсудныя. Але адвакатам не было часу нам адказаць: пачаліся нейкія перагаворы паміж адвакатамі і суддзямі. Зноў суд выйшаў на нараду. He паспелі зачыніцца за імі дзверы, як зноў усе ўвайшлі, нешта адказалі адвакатам і пасля гэтага, абвясціўшы, што суд закончаны, выйшлі. Падсудныя і публіка, нічога не разумеючы, захваляваліся.

— Апраўданы! Усе апраўданы! -голасна абвясціў адвакат.

3 радаснымі воклічамі кінулася да нас публіка. Затрашчала зламаная пад яе напорам перагародка. Я пераходзіла з адных абдымкаў у другія. Гул даносіўся і з вуліцы. А калі мы выйшлі з будынка, нас аглушылі прывітальныя крыкі. Вуліца ад будынка суда да цэнтра была запруджана народам.

Краскоўскага і мяне падхапілі на рукі і няслі аж да павароту на галоўную вуліцу. Паліцыя пачала разганяць незвычайную дэманстрацыю.

Пацягнуліся дні і тыдні. Прыгавор увайшоў ужо ў законную сілу. Цяпер трэба думаць, што далей рабіць. Адказу ад Савецкага пасольства пакуль што няма. Знайсці якую-небудзь працу ў Латвіі немагчыма. А тут яшчэ непарадкі з маім дакументам. Я пражывала ў Берліне і прыехала ў Латвію па сертыфікакату, выданым Літоўскім урадам. Праз тры месяцы пасля майго прыезду ў Латвію сышоў тэрмін майму сертыфікату. Я звярнулася ў Літоўскае консульства з просьбай выдаць мне новы пашпарт або прадоўжыць тэрмін сертыфікату. I ў консульстве, і ў Літоўскім пасольстве мне адмовілі на той аснове, што

я ўраджэнка Віленшчыны, якая ў даны момант знаходзіцца ў межах Польшчы, а таму мне павінны выдаць загранічны пашпарт польскія ўстановы. Аб гэтым нечага было і думаць. Бацькі мне пісалі, што на другі дзень пасля майго пабегу з Глыбокага прыходзілі польскія жандары арыштаваць мяне. А калі сказалі ім, што я ўжо знаходжуся за граніцай, жандар са злосцю гаркнуў: «Мы яе і там знойдзем!» Прасіць савецкага грамадзянства? Могуць адказаць тое, што і літоўцы, а па-другое, з савецкім пашпартам не дазволілі б працаваць у гімназіі. I я фактычна тры гады пражыла ў Латвіі з нягодным сертыфікатам. Ашукаць дробпых чыноўнікаў удавалася, але калі давядзецца пакідаць Латвію,— тут ужо ніякага консула не ашукаеш.

У канцы красавіка Краскоўскага і мяне выклікалі ў Савецкае пасольства. 30 красавіка 1925 года мы выехалі ў Рыгу і пайшлі ў пасольства. Там сказалі, што калі мы хочам выехаць у Савецкі Саюз, то трэба падпісаць дэкларацыю аб нашых адносінах да Савецкай улады. У тэксце дэкларацыі гаварылася аб тым, што мы прызнаём Савецкую ўладу, абавязваемся быць лаяльнымі ў адносінах да яе і да т. п. Першаму запрапанавалі падпісаць Краскоўскаму. Ён шпарка завярцеў пальцамі сваю бірульку пры гадзінніку і пачаў ухіляцца ад подпісу, хітрыць, прыдумваючы розныя аргументы, якія цяпер не дазваляюць яму падпісаць гэты дакумент.

— Ну, а вы як? — звяртаецца да мяне супрацоўнік пасольства.

— Я згодна з кожным словам гэтага дакумента і з ахвотай падпішу.

Мне падалі пяро, і я падпісала. Пасля гэтага і Краскоўскаму пе аставалася нічога іншага, як падпісаць. Але якога ж ёп мне даў дыхту, як толькі выйшлі з пасольства!

— Як вы маглі раней за мяне падпісвацца! Вы мяне паставілі ў становішча дурня.

— А чаму гэта я павінна была аглядацца на вас? Я вам не падначалена ў такіх справах. Кожпы з нас сам за сябе адказвае. Там ніводная фраза не супярэчыць маім поглядам, таму я з радасцю падпісала.

— Нам трэба было разам трымацца, а вам слухаць старэйшых і мудрэйшых.

— Для мяне гэта не абавязкова. Я раблю тое, што мне падказвае маё сумленне, а вашай «палітыкі» я не разумею.

Праз некалькі дзён пасля гэтага, здаецца, 8 мая, Краскоўскі, Якубецкі і я атрымалі з Палітычнага ўпраўлення загад на працягу 12 дзёп пакінуць межы Латвіі. На другі дзень Краскоўскі кудысьці знік. Як пазней я даведалася, ёп памчаўся ў Прагу па нараду да сваіх сяброў. Якубецкі пачаў старацца атрымаць латвійскае грамадзянства, каб не быць высланым. А я зноў звярнулася ў Савецкае пасольства за парадай, што мне рабіць. Прызналася, што па руках у мянс ўжо пратэрміпавапы сертыфікат, і выказала трывогу, ці змагу я атрымаць візу з такім дакументам.

— Трэба зрабіць усё магчымае,— адказалі мне,— каб застацца працаваць у Латвіі. Ну, а калі пе ўдасца, атрымаеце візу на працягу паўгадзіпы.

Пачаліся старапні. Падала заяву, каб прадоўжылі мне тэрмін выезду. Адмовілі. Культурна-асветнае таварыства «Бацькаўшчына» прасіла пакінуць мяне ў Латвіі. Адмовілі. Бацькоўскі камітэт Дзвінскай гімназіі паслаў у Рыгу сваю дэлегацыю з такой жа просьбай. Адмовілі. Вучні выбралі па два дэлегаты ад кожнага класа, пабывалі ў Рызе ў Міністэрстве асветы, у міністра юстыцыі, у самога прэзідэнта.

— А вы ведаеце, што калектыўнае выступленне вучняў у нас забаронена, што за гэта мы можам вас выключыць з гімназіі?

— Ведаем,— адказвае дэлегацыя вучняў,— выключайце нас, але пакіньце ў гімназіі пашу настаўніцу.

Усюды адмова. Адзін з нашых былых вучняў, цяперашпі студэнт, запрапанаваў мне фіктыўны шлюб з ім: тады, можа, як жонку латвійскага грамадзяніна і пакінуць мяне ў спакоі, можа, і не вышлюць. Але ад гэтай прапановы цяпер і я адмовілася: нашто хлопцу звязваць свет, тым больш што няма ўпэўненасці, што гэта дапаможа.

Усе сродкі былі вычарпаны. Я зноў у пасольстве.

— He бядуйце, што нічога не выйшла з усіх старанняў пакінуць вас у Латвіі,— кажа мпе супрацоўнік.— Зараз вам напішуць паперу, каб на граніцы аказалі вам усякае садзейнічанне, тады пойдзеце ў Консульства і атрымаеце візу. А грошы вы маеце на дарогу?

Я збянтэжылася і адразу не ведала, што адказаць. У кішэні, рэч вядомая, было пуста, але прызнацца ў гэтым было сорамна.

— Ну, пічога. Нам вядома, у якіх умовах вы жывяце. Аляксандр Іванавіч! — звярнуўся ён да другога супрацоўніка.— Паклапаціцеся, калі ласка, аб гэтай справе.

Праз некалькі хвіліп мне выдалі паперу да савецкай пагранічнай улады, 12 тысяч савецкіх рублёў, а праз гадзіяу я ўжо мела візу на ўезд у СССР.

Вярнуўшыся ў Дзвіпск, я запакавала свой невялікі набытак і раніцай 19 мая адправілася з братам на вакзал. Якое ж было маё здзіўленне, калі на пероне пабачыла ўвесь вучнёўскі калектыў. Усе класы пасля першага ўрока ўзняліся і, не пытаючыся дазволу дырэктара, прыйіплі мяпе праводзіць. Прыйшлі і пекаторыя бацькі вучняў. Болып сотні чалавек на пероне. Усе мы былі так усхваляваны, што гаварьтць пе маглі, толькі паспявалі слёзы выціраць з вачэй.

— Мы яшчэ спаткаемся, Паўліна Віпцэнтаўна! Мы яшчэ будзем разам працаваць! — здушаным голасам гаварылі мае дарагія вучні.

Мы з братам стаім ужо ў тамбуры вагона. Дзяўчаткі плачуць наўзрыд, хлопцы хмурацца. Доўгі свісток кандуктара. Ляспулі буферы вагонаў. Цягнік крануўся. У гэты момант падняўся крык на пероне. Надзя Мікалаева, наша найлепшая артыстка гімназійнай сцэны, самлела. Хлопцы, узяяўшы ўгору рукі, крычаць. Гарачая хваля ўдарыла мне ў галаву, Я рванулася да іх і павісла на прыступках вагона: хтосьці ззаду схапіў мяне за крысо жакета і ўтрымаў, каб я не сарвалася. Цягпік прыбаўляў ходу... Болып гадзіны я не магла апамятацца пасля гэтага развітання з вучнямі, якім тры гады аддавала сваю душу, свае сілы.

20 мая 1925 года я ўпершыню ступіла на савецкую зямлю. На паграніччы, чакаючы цягніка на Мінск, нам давялося пераначаваць у невялічкай гасцініцы. Надвячоркам выйшлі паглядзець на новае для нас жыццё. На шырокай лужайцы пабачылі шмат моладзі. Вось у адной групе чытаюць уголас газету, там нейкая дзяўчына з алоўкам у руках нешта чэрціць на паперы і тлумачыць хлопцам, далей гуляюць у валейбол... Дзе ж тая распушчанасць савецкай моладзі, аб якой трубяць у Латвіі? Сэрца радасна затрапятала: «Здравствуй, племя младое, незнакомое!»

ЗМЕСТ

Святло доўгага дня .........................................  4

Першыя крокі..................................................   7

Бліжэй да мэты............................................... 21

У гімяазіі......................................................... 33

Пецярбург. Першая пастаноўка       «Паўлінкі» ...         50

Вільня. 1912—1914 гг....................................... 62

Ваенныя 1914—1917 гг.................................... 76

У горадзе на Волзе......................................... 79

Зноў у Пецярбургу.......................................... 89

У кпягіні Магдалены Радзівіл.......................... 93

У Перпіым Таварыстве Беларускай драмы і камедыі .           112

Мядзведзічы................................................. 121

Гродна.......................................................... 129

У лапах белапольскай дэфензівы................. 147

На чужыне..................................................... 178

Беларуская дзяржаўная гімназія ў Дзвінску. Шлях у Савецкую Беларусь........................................................................... 208

Рэдактар Е. А. Пяршай. Мастак Г. Г. Малышаў. Мастацкі рэдактар Ул. У. Даўгань. Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо.

Карэктар A. Т. Глушчанка.

AT 08735. Здадзена ў набор 19/ІХ 1973 г. Падп. да друку 3/VI 1974 г. Тыраж 5000 экз. Фармат 70х100'/з2. Папера № 1. Ум. друк. арк. 9,75. Ул.-выд. арк. 10,35. Зак. 477. Цана 85 кап.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Савецкая, 19.

Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Чырвоная, 23.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.