Селянін, мядзведзь і лісіца

Селянін, мядзведзь і лісіца

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 25с.
Мінск 1989
10.88 МБ

Селянін, мядзведзь і лісіца

Беларускія народныя казкі

Нзвестные белорусскне народные сказкн о козе-обмашцнце н о крестьяннне, который сумел перехнтрнть медведя н лнснцу.

 

 

казка за казкай

Апрацоўка А. Якімовіча

Мастак В. Губараў

Мінск Юнацтва 1989

Беларускія народныя казкі

Селянін, мядзведзь і лісіца

 

© Ілюстрацыі. Выдавецтва «Юнацтва»,

1989.

Каза-манюка

Жыў дзед ды баба з дачкою. I была ў іх каза.

Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:

— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

Каза кажа:

— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...

Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасвіла, і назаўтра выправіў бабу.

Цэлы дзень пасвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты.

Дзед зноў пытаецца ў казы:

— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

Каза кажа:

— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...

Дзед і на бабу насварыўся, што дрэнна казу пасвіла.

Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды пагнаў сам пасвіць казу.

Цэлы дзень пасвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы.

Увечары вярнуўся дахаты, пераадзеўся ў сваё адзенне, сеў на прызбе і чакае казу

пашы.

Прыйшла каза на двор.

Дзед пытаецца:

3

  1. Зак. 440

— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

Каза кажа:

— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...

Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу вастрыць, казу-манюку рэзаць.

Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі і пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае. Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк:

— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?

— Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка — новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаткі і сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.

пастукаў хвастом у дзверы ды кажа:

— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!

А каза як затупае за дзвярыма, як замэкае:

— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!

Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк.

А зайчык зноў сеў і плача.

Ідзе мядзведзь:

— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?

— Як жа мне не плакаць, як не журыцца?

I расказаў мядзведзю пра сваю бяду.

— Ну, добра,— кажа мядзведзь,— не плач: я таго звера адразу выганю.

Падышоў ён да зайчыкавай хаткі, пааў каля дзвярэй ды кажа:

 

— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!

А каза як затупае, як замэкае:

— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!

Спужаўся і мядзведзь ды ў гушчар — кульгець, кульгець...

Ідзе певень... Убачыў заплаканага зайчыка і пытаецца:

— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго, брат, зажурыўся?

— Як жа мне не плакаць, як не журыцца?

I расказаў зайчык пеўню пра сваю бяду.

— Э,— кажа певень,— такую бяду я адной лапай развяду. Я таго звера ведаю — гэта дзедава каза-манюка...

Падышоў певень да зайчыкавай хаткі, залопаў крыламі, закукарэкаў:

— Кукарэку! Кукарэку!

Заб’ю казу-недарэку.

Пачула каза ды як затупае, як замэкае:

— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!

Тады певень зноў яшчэ мацней залопаў крыламі, закрычаў:

— Гэй, каза, збірай манаткі, Уцякай хутчэй ты з хаткі, Бо вунь дзед ідзе, Ен касу нясе...

Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулём выскачыла з хаткі.

А зайчык з пеўнікам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць.

i лісіца

 

Араў селянін поле. He канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Hi голасу не слухае, ні пугі не баіцца.

Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:

— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!

Толькі ён так сказаў, аж тут і мядзведзь ідзе.

— Ну, давай,— кажа да аратага,— свайго вала. Я яго задушу.

Пачухаў селянін патыліцу. Шкада стала яму вала. Ды і араць не будзе на чым. Сам жа сахі не пацягнеш.

Вось ён і пачаў прасіцца ў мядзведзя:

 

 

— Дай,— кажа,— хоць загон дакончу. А ты схадзі тым часам за мяжу, у быльнёг, адпачні там.

— Добра,— згадзіўся мядзведзь.— Спяшацца мне няма куды.

Пайшоў ён за мяжу і лёг адпачываць.

Бяжыць з лесу лісіца, спынілася каля селяніна:

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

Падумаў селянін: калі сказаць пра мядзведзя, ён, чаго добрага, замест вала яго самога задушыць... «Лепш прамаўчу»,— парашыў селянін.

— He, лісанька, не бачыў,— адказвае ён.

А хітрая лісіца пакруцілася, пакруцілася каля воза ды зноў пытаецца:

— А што гэта там, за мяжою, ляжыць?

Лісіца памахала хвастом:

— Каб гэта была калода, дык яна б на возе ляжала...

Сказала так і пабегла ў лес.

Пачуў гэта мядзведзь і просіцца ў селяніна:

— Палажы мяне на воз.

Селянін палажыў яго на воз.

Зноў прыбягае лісіца.

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

— He, не бачыў...

— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?

' — Калода на лучыну.

— Каб гэта была калода, яна б вяроўкаю была прывязана.

Сказала так і пабегла ў лес.

Мядзведзь кажа селяніну:

— Прывяжы мяне вяроўкаю.

Узяў селянін вяроўку ды так увязаў мядзведзя, што той і не зварухнецца.

А лісіца тут як тут:

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

— He, не бачыў.

— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?

— Калода на лучыну.

— Каб гэта была калода, у ёй бы сякера тарчала.

Сказала і пабегла ў лес.

Мядзведзь дужа напужаўся стральцоў, просіць селяніна:

— Зрабі, каб на мне сякера тарчала.

— Добра,— кажа селянін.

Узяў ён сякеру і ўсадзіў з размаху ў мядзведзя. Мядзведзь трохі паварушыўся — ды і дух з яго вон.

А лісіца зноў тут.

— Ну, цяпер дай мне гасцінца за вала,— кажа да селяніна.

t

— Добра,— кажа селянін,— дам табе гасцінца. Пачакай трошкі.

Пайшоў селянін дахаты па курэй, а тут і сапраўды наехалі стральцы з сабакамі. Убачылі сабакі лісіцу ды за ёю.

Лісіца і ад курэй адраклася. Ледзь да сваёй нары дабегла.

Ускочыла ў нару, задыхалася.

А сабакі стаяць, лісіцу вартуюць, з нары не выпускаюць.

Надакучыла лісіцы ў нары сядзець, парашыла яна ад сабак адкупіцца.

— Вочы, вочы,— кажа лісіца,— што вы рабілі, як я ад сабак уцякала?

— Глядзелі, куды табе бегчы.

— А вы, вушы?

— Слухалі, ці блізка сабакі.

— А вы, ногі?

— Хутчэй беглі, цябе ратавалі.

— А ты, хвост, што рабіў?

— А я ўсё то за пень, то за калоду чапляўся.

— Ну, хвасцішча-дурнішча, аддам жа я цябе сабакам!

I выставіла хвост з нары:

— Наце вам, сабакі, хвост!

Сабакі ўхапіліся за хвост ды і лісіцу разам з ім выцягнулі.

ММШШМММЦ

ЗМЕСТ

КАЗА-МАНЮКА 3

СЕЛЯНІН, МЯДЗВЕДЗЬ I ЛІСІЦА

Нзданне для детей н юношества

КРЕСТЬЯННН, МЕДВЕДЬ Н ЛНСНЦА

На белорусском языке

Грышкова.

ББК 84

Бел 7 С 29 ,

выпуск Н. I. Мі Мастацкі рэдак

рончык. Малодшы рэдактар Н.

М 307(03)—89

ISBN 5-7880-0167-6

Беларускія народныя казкі

Загадчык рэдакцыі М. П. Пазнякоў. Адказны за

Белорусскне народные сказкн Для детей дошкольного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва»

Выданне для дзяцей і юнацтва

СЕЛЯНІН, МЯДЗВЕДЗЬ I ЛІСІЦА

тар А. У. Ружо. Тэхнічныя рэдактары С. А. Абрамчук, 3. Г. Сень. Карэктар Л. I. Саўчанка.

ІБ № 1183

Здадзена ў набор 11.04.88. Падпісана да друку 25.10.88. Фармат 70Х84'/|Ь. Папера афс. № 2. Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 1,64. Ум. фарб.-адб. 7,63. Ул.-выд. арк. 1,45. Тыраж 240 000 экз. Зак. 440. Цана 15 к.

Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

4803120104—014

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.