Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ

Ян Рознэр
Сем дзён да пахавання
Jan Rozner
Sedem dni do pohrebu
Bratislava
Albert Marencin VydavateTstvo PT
2010
Ян Рознэр
Сем дзён да пахавання
Пераклад са славацкай
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2012
УДК 821.162.4-312.6
ББК 84(4Сла)-44
Р64
Пераклад са славацкай мовы Таццяны Абдулхакавай.
World copyright © Jan Rozner, 2009 Published by arrangement with Albert Marencin Vydavatebtvo PT, Bratislava, Slovakia. All rights reserved.
© Wydanie w jyzyku bialoruskim, Jan Rozner, Sedem dni do pohrebu. East European Democracy Centre, 20 il.
ISBN 978-985-6992-22-6
©Jan Rozner, 2009.
©Абдулхакава T., пераклад на беларускую мову, 2012.
©Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2012.
Вечар
Ён вярнуўся дадому каля сёмай, крыху пазней, чым звычайна гэтымі днямі, галава была пустая ад безупыннага напружання, якое не адпускала апошні час, акрамя таго, ён быў галодны, і таму ўсё раздражняла і выклікала злосць. Ён вырашыў, піто не будзе наразаць хлеб, мазаць яго маслам і сырам, а пасля павольна перажоўваць ужо прынамсі два тыдні ён піхаў у сябе тое самае на сняданак і на вячэру. Апошнім разам, зайіпоўіпы ў краму, ён набыў нейкія мясныя кансервы, паводле інструкцыі дастаткова было апусціць неадкрытую бляшанку на 5-10 хвілін у кіпень.
Ён паставіў на пліту рондаль з вадой. Падрыхтаваўталерку, прыборы, выняў з торбы, якую прынёс, пустыя бутэлькі з-пад мінералкі і соку і дзве тоўстыя кнігі. Заўтра кнігі трэба вярнуць у бібліятэку і выбраць дзве новыя. Бутэлькі ён паставіў на кухні ў кут, кнігі занёс у пакой, а калі вярнуўся, вада ўжо шыпела. Ён паклаў у рондаль кансерву і толькі цяпер падумаў, што забыў нрачытаць, колькі яе трымаць у вадзе пяць ці дзесяць хвілін. Але ўжо не даставаў. Сеў на лаву ў той палове, дзе звычайна елі, і калі здалося, што вычакаў дастаткова, выключыў пліту, хутка выняў бляшанку з кіпеню, адкрыў, выклаў налову на талерку і адрэзаў кавалак хлеба, хоць у мясе былі дробныя кавалачкі бтаьбы.
Мяса з кансерваў было цёплае, слізкае і мела агідны смак, як тэхнічная гума, але гэта было ў духу апошніх падзей, усяго таго паскудства, што з ім адбывалася. Апошнім часам ён часта размаўляў сам з сабой хай сабе кароткімі сказамі, сварыўся (сам з сабою), задаваў пытанні (а што было яшчэ рабіць?), падводзіў такім чынам вынік нейкага этапу сваіх рэмінісцэнцый.
Вось і цяпер ён адчуў патрэбу выказаць уголас, сцісла і ясна, сваю злосць на агідны смак кансерваў, і, глытаючы кожны чарговы кавалак, гучна выкрыкваў абвінавачванні ў сцяну перад сабой:
Сраныя кансервы! Курва-жыццё!
Гэтыя выкрыкі дапамаглі крыху супакоіцца, і ён усвядоміў камічнасць лаянкі ён не ўжываў такіх выразаў у сваёй мове наогул ніколі. Але гэта дазваляла прынамсі паскардзіцца камусьці нябачнаму. Ён разумеў, што паганыя кансервы ні ў чым не вінаватыя іх можна выліць з талеркі ў прыбіральню і замест іх намазаць на хлеб які-небудзь сыр з лядоўні, але яму прыемна бы­ло сварыцца на ўсё іншае, чаго нельга выліць у прыбіральню. I цяпер, раз за разам глытаючы агіднае кансерваванае мяса, ён ужо спакойна, быццам зразумеў нязменную сутнасць рэчаў, усё цішэй, зноў і зноў сам сабе пацвярджаў:
Сраныя кансервы! Курва-жыццё!
Гэтыя паўторы паступова звялі ягоную лаянку да простай дзіцячай гульні, і ён ужо ні пра што не думаў, калі зазваніў тэлефон.
На хвіліну ён застаўся сядзець, яму не хацелася чуць таго, што яму зараз скажуць. Але ж гэта магло быць што заўгодна, у галаве мільганулі імёны трох-чатырох знаёмых. I ўсё ж, ідучы ў гасцёўню да тэлефона, ён думаў, што гэта, відаць, якраз тое, чаго ён баяўся. Перасек гасцёўню і, зняўшы слухаўку, сказаў: «Ало». Калі голас у тэлефоне спытаў, хто гаворыць, назваўся. Голас таксама назваў сваё імя: «Доктар Мартан», імя гучала знаёма, здаецца, гэта ўролаг, і ён засумняваўся, што напраўду пачуе тое, чаго чакаў. Але голас у тэлефоне пачаў удакладняць:
Я тэлефаную з анкалагічнай клінікі, у мяне тут сёння начное дзяжурства, цяпер ён быў абсалютна пэўны, што зараз прагучыць тое, чаго ён чакаў.
Уласна, ён не чакаў гэтага, ён толькі падсвядома час ад часу думаў, што аднойчы яму патэлефануюць паслязаўтра, праз тыдзень, праз два. Толькі не зараз.
Але голас у тэлефоне не пераходзіў да ненавідна чаканага паведамлення ён падрабязна распавядаў, што не знайшоў ягонага імя ў даведніку, таму спачатку патэлефанаваў не менш як тром
знаёмым, якія, на яго думку, павінны былі ведаць нумар. Але ніводзін не ведаў, і тады ён прыгадаў яшчэ кагосьці, і ўжо той хтосьці даў нумар. Таму ён тэлефануе толькі цяпер.
Голас на другім канцы змоўк, таму, каб хоць нешта сказаць, ён патлумачыў: «Так, майго імя няма ў даведніку».
Тады доктар перайшоў да справы: «Хачу вам паведаміць, што стан вашай жонкі пагоршыўся. Настала крытычная сітуацыя».
Ен зноўку адказаў толькі «так», быццам хацеў падахвоціць доктара гаварыць далей, але той зноў пайшоў убок: «Але ж вы памятаеце, што мы вамяшчэ перад тым, якяе пакласці,тлумачылі, што выключаць нічога няможна... што мы павінны быць гатовыя».
«Што значыць «мы», прамільгнула ў галаве, са мной гаварыў толькі галоўны доктар, нікога побач болын не было». Але ўголас пацвердзіў: «Так».
Нарэшце лекар канчаткова перайшоў да прадмету тэлефанавання: «Таму вам варта было б як мага хутчэй прыехаць».
Ён зноў адказаў толькі: «Так, хутка буду», а лекар параіў: «Было б добра, калі б вы ўзялі з сабой каго-небудзь».
Ён не разумеў, навошта кагосьці браць, калі стан жонкі пагоршыўся, але адказаў звычайнае: «Так», і голас у тэлефоне адразу хутка дадаў, быццам забыўся згадаць у размове нешта істотнае: «Ясная справа, вам трэба ўжо быць гатовым, што ваша жонка памерла».
Ён разумеў, што голасу на тым канцы лініі няма больш чаго дадаць, таму паўтарыў: «Так, хутка буду», і паклаў трубку.
Нейкі час ён нерухома стаяў каля тэлефона, быццам апошні сказ трэба было спачатку перажаваць і праглынуць, як кавалак тых паганых кансерваў. Але праглынуць не атрымлівалася. Ён засяродзіўся на нечым, што да зместу паведамлення не ме­ла ніякага дачынення. Як той выкладчык або рэдактар, што выпраўляе чужыя тэксты, ён засяродзіўувагу на апошніх словах лекара, быццам бачыў ix перад сабой на паперы. Дзе тут логіка: спачатку ён кажа пра крытычную сітуацыю, а потым канчае гым, што крытычная сітуацыя ўжо мінула. А ягонае «ясная справа, вам трэба ўжо быць гатовым..». Ясная справа! Яго не хвалявала, што гэта не зусім літаратурны выраз, чапляла тое,
што ў гэтым сказе ён быў цапкам недарэчны. Не хацеў жа лекар сказаць «зразумела», чаму гэта павінна быць зразумела? ён хацеў сказаць «натуральна», у сэнсе «але»: «але вам трэба ўжо быць гатовым...» тады была б нейкая стылістычная логіка.
Скончыўшы гэтую карэктуру, ён вярнуўся на кухню, павольна і асцярожна, быццам нёс нейкую таямніцу. На кухні зноў сеў на лаву, быццам збіраўся ўсё абдумаць, але праз нейкі час зразумеў, што не думае ні пра што. Яму проста трэба ехаць у шпіталь і ўзяць каго-небудзь з сабой. Ён устаў, узяў са стала талерку, каб кансервы не пахлі на ўсю кухню, выліў, што не з’еў, у прыбіральню, спусціў ваду, усё прыбраў і зноўку сеў на кухонную лаву, быццам хацеў крыху адпачыць, перш чым пойдзе.
Ён сядзеў з апушчанымі плячыма, склаўшы рукі на каленях. Яму ўжо не давядзецца... так, яму ўжо шмат чаго не давядзецца... думаць, якой ён убачыць яе ў пшіталі і што скажа пры сустрэчы... ані думаць пра тое, пра што думаў апошнія два тыдні столькі разоў: ці вернецца яна яшчэ ў гэтую кватэру... а калі вернецца, то на колькі. Ужо не давядзецца дранцвець ад таго, што нічога не можаш змяніць. Усё ўжо адбылося. Яе проста няма. Ён быў незадаволены сабой, бо не адчуваў раптоўнай панікі, якая мусіла б яго прыдушыць. Але ці магло ўсё скончыцца інакш? Напэўна, пра гэта думала і яна. А магчыма, яна нават хацела гэтага. Абсурд. Тым не менш апошнімі днямі ён час ад часу думаў пра гата. Убіў сабе ў галаву, і цяпер самому было сорамна. Думаў, што яна змірылася... А яго кінула тут. Аднаго. Быццам ён можа пражыць неяк сам. Яна ж мусіла ведаць, што сам, без яе, ён ужо не зможа. Будзе сядзець тут зранку да вечара, у гэтай вялікай кватэры. А побач заўсёды будзе нязменная цішыня.
I пустата... Раптам ён быццам апрытомнеў, усвядоміў, што зноў ні пра што не думае, а між іншым павінен ехаць у шпіталь. Так загадаў доктар. Хоць цяпер паедзе ён адразу ці крыху яшчэ пасядзіць ад гэтага нічога ўжо не залежала. Бо цяпер ён едзе ў шпіталь не да яе, а толькі па яе.
Ён устаў, у вітальні надзеў паліто, спусціўся на ліфце, адамкнуў гараж, адчыніў браму, выехаў на вуліцу, але накіраваўся
8
не да павароту і ўніз у горад, а вышэй па вуліцы, дзе праз нейкія трыста метраў жыла жончына стрыечная сястра. Яму ж трэба ўзяць з сабой каго-небудзь. Хоць ён не ведаў навошта. Ён бачыўся з ёю гадзіну таму. Прыпыніўся ў яе, калі ехаў з шпіталя, бо так папрасіла жонка.
Гэта было, напэўна, тры дні таму. У палаце разам з ёю ляжалі яшчэ дзве пацыенткі, якіх доктар, на іхнюю просьбу, адпусціў на Каляды дадому. Жонка таксама папрасілася, і доктар дазволіў. Тады яна сказала яму, каб набыў у якім-небудзь рэстаране, калі яшчэ будзе адчынены, карпа, яны дома яго прыгатуюць, запаляць свечкі і зробяць сабе Шчодры вечар.
Удзень жонка некалькі гадзін ляжала пад кропельніцамі, таму яго падзівіла, што доктар ахвотна адпускае яе дадому. Ён не мог цалкам гэтага зразумець, таму заехаў да стрыечнай сястры, лекаркі, папытаўся. Яна адказала: «Гэта можа здарыцца і ў шпіталі, і дома. Напэўна, так будзе лепш, калі ён дазволіў».
Сёння пасля абеду яна зноў пачувалася горш. Таму спытала ў лекара, ці не магла б усё ж застацца на святы ў шпіталі. Доктар пагадзіўся і з гэтым. Таму з карпам яна хацела зрабіць так: сваяк стрыечнай сястры працуе нейкім кіраўніком у вялікім гатэлі, дзе кухня будзе працаваць дзеля гасцей нават у Шчодры вечар. Няхай стрыечная сястра папросіць, каб заказаў прыгатаваць дзве вячэры, а ён іх прывязе ў шпіталь. Свечкі яны могуць запаліць і ў палаце. Але няхай зараз завітае яшчэ раз да стрыечнай сястры, каб заўтра яна магла ўсё гэта зладзіць ці, прынамсі, даведацца, ці гэта магчыма.
Таму ён і спыняўся ў стрыечнай сястры па дарозе са шпіталя, паўгадзіны таму... ці гадзіну.
Ці бачыў ён на яе твары здзіўленне, калі яна адчыніла дзверы? Або нечаканы спалох... бо яна ўсё сама зразумела? Ён не памятаў. Замест прывітання толькі сказаў: «Тэлефанавалі са шпіталя», і яна моўчкі запрасіла ў кватэру. Ён сеў у той самы фатэль, у якім сядзеў паўгадзіны ці гадзіну таму, яна таксама села. Пакой асвятляла толькі лямпа, што стаяла каля канапы.
Ён расказаў усё як мог падрабязна і закончыў словамі: «Ясная справа, вам трэбаўжо быць газовым, што...»
Ён чамусьці думаў, што стрыечная сястра таксама заўважыць адсутнасць логікі ў лекаравым тэлефанаванні, аде яна паранейшаму сядзела моўчкі, быццам яго не было. Напэўна, яна думала толькі пра тое, што здарылася. Думала не так рассеяна і невыразна, як ён. Бо ў яго ў галаве ўвесь час узнікалі нейкія бязглуздыя рэчы, якія перашкаджалі думаць пра тое, пра што думала стрыечная сястра. Гэта як з лекаравым тэлефанаваннем.
Уласна, стрыечная сястра была першым і адзіным чалавекам, які расказаў яму праўду пра жончыну хваробу. Зора ўжо пару дзён ляжала ў шпіталі, калі ён спытаў у стрыечнай сястры, чаму кропельніцы не дапамагаюць, чаму жонцы ўсё горш. «Яны часам дапамагаюць на пэўны час, адказала яна. Але ў яе... далей былі два лацінскія словы. -1 гэта, напэўна, самае горшае, што можа быць...» Яна нешта яшчэ тлумачыла, але ён зразумеў толькі, што ўсё безнадзейна. Таму і прыйшоў праз пару дзён запытацца, як можа лекар адпускаць яе на Каляды дадому.
Мінула даволі шмат часу, стрыечная сястра нібы апрытомнела, паднялася і сказала: «Пайду апрануся, вазьму з сабой які чамадан і торбу», і выйшла з пакоя.
Ён крыху здзівіўся навошта ёй чамадан і торба, калі яны едуць у шпіталь, дзе памерла жонка. Ён адчуваў збянтэжанасць ад яе недагаворак, ад яе адсутнага выгляду. I мімаволі прызнаў, што больш за ўсё адчувае крыўду праз тое, што яго размеранае жыццё выбілася з каляіны, зляцела з рэек. Бо жонка, якая цяпер памерла, амаль дваццаць гадоў была часткай яго жыцця. Праўда, і жыцця стрыечнай сястры таксама. Яны сябравалі з дзяцінства, былі блізкія задоўта да таго, як ён пазнаёміўся з будучай жонкай. Алеў гэтым было і нешта, што яго нібыта апраўдвала: няхай для стрыечнай сястры таксама памёр нехта блізкі ці вельмі блізкі, але гэта не зменіць у яе жыцці нічога. А ў яго жыццё быццам разбілася. Яна зачыніла за сабою дзверы, а яго пакінула аднаго ў кватэры. Пакуль ён жыў разам з ёю, ягонае жыццё яшчэ мела нейкі сэнс, бо і ёй быў патрэбны нехта, каб жыццё мела нейкі сэнс. Цяпер ад гэтага не засталося нічога. А ў стрыечнай сястры
проста нешта знікла з жыцця, але яна можа і будзе жыць далей так, як жыла дагэтуль.
У кватэры была цішыня. Няўжо дома няма ейнага мужа? Вечарамі ён заўжды дома. Чытае свае матэматычныя кнігі. Хіба пайшоў на шпацыр ці прабегчыся. Гэта была яго забава.
У дзвярах зноў у.знікла стрыечная сястра. Сказала: «Можам ісці», у адной руцэ яна трымала чамадан, у другой торбу.
Па дарозе ў шпіталь ён маўчаў, толькі адзін раз сказаў тое, пра што падумаў раней: «Сёння чацвер, а два тыдні таму, у аўторак раніцай, я прывёз яе ў шпіталь».
Два тыдні таму ён сядзеў у кабінеце галоўнага доктара аддзялення, дзе абследавалі ягоную жонку.
Лекар адразу перайшоў да справы. «У вашай жонкі лейкемія», паведаміў ён і зрабіў паўзу, быццам хацеў даць час засвоіць навіну, перш чым казаць далей.
Але назвахваробы ні пра што яму не казала, ён наватуявіць не мог, што яна азначае, гэта быў проста медыцынскі тэрмін. Ён ведаў, напрыклад, што такое хвароба Педжэта працэс вымы­вания кальцыю ў патыліцы, праз які ўзнікае ціск на трайчасты нерв, што выкдікае нясцерпныя болі. Адзінае выйсце аперацыя на мозгу. Пра гэтую рэдкую хваробу ён ведаў усё праз яе пакутавала і паціху памірала ягоная маці. Але ва ўсіх астатніх тэрмінах у гэтай галіне ён быў поўным невукам, таму лекарава паведамленне не выклікала ў ім узрушэння ці нейкіх эмоцый, якіх чакаў лекар. Ён спытаў: «А гэта сур’ёзна?»
«Так, сур’ёзна», пацвердзіў лекар.
Такога адказу было недастаткова. Ён спытаўся болей настойліва: «Вельмі сур’ёзна?»
Лекар адказаў больш канкрэтна: «Хвароба вашай жонкі вельмі запушчаная. Вам трэба быць гатовым даўсяго. Мой абавязак вам пра гэта паведаміць».
«Але...» ён пачаў казаць і забыў, што хацеў запытацца. Напэўна, ці лечыцца гэта наогул.
Лекар зноў супакоіў: «Мы прымем яе адразу, як толькі вызваліцца месца, гэта можа быць ужо заўтра ці паслязаўтра». Ен падумаў, што жонка, відаць, мае нейкую пратэкцыю ў ra­
лоўнага доктара, бо іх наслала да яго адна яе знаёмая, таксама доктарка, ён тады яшчэ не ведаў, што ў гэтым аддзяленні пациенты паміраюць хутка і часта. «Ёй прызначаць інфузіі цытастатыкаў», сказаў лекар, але, напэўна, падумаў, што для прафанаў гэта незнаёмае слова, таму патлумачыў, што тэта цалкам новыя лекі, якія часам даюць зусім нечаканы, проста дзівосны эфект. Але напрыканцы папярэдзіў: «Спачатку гэтыя кропельніцы загружаюць арганізм, першыя дзён дзесяць два тыдні пацыент можа адчуваць сябе нават горпі. Але гэта не азначае пагаршэння агульнага стану. Патлумачце гэта жонцы. Цал­кам магчыма, што праз тыдні так тры-чатыры мы зможам вашу жонку і адпусцщь. Але месяцы праз тры настане рэцыдыў, і тады яе зноў трэба будзе шпіталізаваць і паўтарыць курс лячэння».
I толькі цяпер ён зразумеў, чаму лекар сказаў: «Вельмі сур’ёзна». Ён павінен быць гатовы да ўсяго. У лепшым выпадку ягоная жонка будзе паміраць павольна.
Лекар нагадаў: «Мы ёй скажам, што гэта цяжкі выпадак малакроўя. Toe самае скажыце i вы: цяжкі выпадак малакроўя».
Тады ён сказаў жонцы, што ў яе малакроўе, што ад гэтага цяпер ёсць нейкія зусім новыя лекі, кропельнщы, спачатку па­цыент пасля тых кропельніц адчувае сябе суб’ектыўна горш, але ўжо праз нейкія тры тыдні яго могуць адпусцщь. Не сказаў толькі, што праз тры месяцы інфузіі давядзецца паўтарыць зноў.
Калі яны абедалі, жонка спачатку не гаварыла шчога, потым спытала: «А ад гэтага паміраюць?»
Ён адказаў раздражнёна, быццам яна падазравала яго ў хлусні: «Ты кладзешся ў шпіталь, каб цябе вылечылі, а не каб там памерці». Зрэпіты, гэта было праўдай. Яшчэ ён сказаў, што дыягназ вядомы, і таму цяпер можна пачынаць лячэнне.
Жонка не прамовіла ні слова, глядзела праз яго на сцяну, быццам думала: далей можаш не гаварыць, я ўжо ведаю дастат кова. Хто яе ведае, як яна пераклала для сябе тэты цяжкі выпадак малакроўя. Але правільназдагадалася, што гэтымі трымасловамі яе хочуць супакоіць. Відавочна, яна яго словам не верыла. Таму ён раптоўна згадаў іншы аргумент: «Не так даўно высветлілася, што я на нагах перанёс інфаркт. А які дыягназ мне тады напісалі?
Стэнакардыя. Toe самае было і ў пасведчанні аб смерці ў майго бацькі. Бачыш, нават ад гэтага можна памерці». Тэты аргумент узнік у яго таму, што яму па-ранейшаму было непрыемна, што жонка так абыякава паставілася тады да яго дыягназу. Калі ён ужо адчуваў сябе цалкам знясіленым, выпраўляўся на шпацыр і кожны раз адразу вяртаўся, яму балела ўся левая рука, жонка толькі сказала: «Дык схадзі да лекара». Урэшце яму было ўжо так блага, што ён не адважыўся нават ехаць у шпіталь на машыне. А лекарка, якую ён там знайшоў, аж спалохалася, калі яго ўбачыла. Загадала легчы на канапу, патэлефанавалаў іншае аддзяленне, там яго адразу абследавалі, далі нітрагліцэрыну і напісалі дыягназ. Дома жонка на той дыягназ нават не паглядзела. I толькі праз пару дзен сказала яму: «Дык пакажы тую паперку, што табе далі, каб я ведала, што ў майго мужа за хвароба». Прачытала, склала і моўчкі вярнула паперку назад.
А пасля, калі яны ўжо размаўлялі пра яе хваробу, ён спалохаўся, што выпаліў гэты свой аргумент надта груба, і дадаў ужо спакайней: «Але і з гэтым можна жыць. Лекар сказаў мне, што я магу дажыць нават да васьмідзесяці».
3 таго часу ён мусіў пастаянна прыкідвацца і калі яна яшчэ была дома, і потым у шпіталі. Хоць калі яна ўжо легла ў шпіталь, ёй было б абсурдна верыць у той «цяжкі выпадак малакроўя», якім яе супакойвалі.
Разам з ёй у палаце ляжалі яшчэ дзве жанчыны, хворыя на лейкемію, у стадыі рэмісіі, і прыблізна кожныя тры месяцы яны павінны былі зноў класціся ў шпіталь. Думаеце, яны не размаўлялі пра сваю хваробу? Дый нават каб яна была ў палаце адна, усё адно яна ж ведала, што ляжыць у анкалаггінай клініцы. Яшчэ добра, што ні разу не папыталася, чаму ён не кажа праўды. Яна і са свайго жыццёвага досведу ведала, што так звычайна робяць, калі з кім-небудзь вельмі дрэнна. Ды яна і не паверыла б, нават каб ён тую праўду сказаў.
Літаральна пару гадзін таму, калі ён наведваў жонку, у палату ўвайшла медсястра са сваімі ампулкамі і ўсякім іншым, і каб не бянтэжыць жанчын, ён выйшаў. На калідоры насустрач ішоў фельчар, які спыніў яго і сказаў: «Я вас віншую». Паведаміў, што
толькі што бачыў апошнія вынікі жончынага аналізу крыві, паляпшэнне відавочнае за такі кароткі час гэта нават рэдкасць. Як толькі сястра выйшла з палаты, ён паспяшаўся да жонкі з добраю навіной. Але яна толькі недаверліва паглядзела на яго і спытала: «Праўда?»
Праз хвіліну яна папрасіла, каб ён ужо ішоў дадому, яна хоча адпачыць. Нагадала толькі, каб завітаў да сястры наконт карпа на Шчодры вечар.
Быў вечар, таму яму пашанцавала прыпаркавацца якраз насупрацьуваходаў клініку. А тыя два тыдні, калі ён прыязджаў па абедзе, а пару разоў і перад абедам, заўсёды даводзілася шукаць месца, часам нават даволі далёка ў завулку.
Стрыечная сястра ўзяла пусты чамадан і торбу. А ён толькі цяпер зразумеў, чаму доктар параіў узяць каго-небудзь з сабой. Яго жонку цяпер нібыта выпісвалі, і яму трэба было прыйсці, перадусім каб забраць яе рэчы. Каб нічога пасля яе не засталося.
Ён думаў, што ў палаце ўсё будзе так, як калі ён сыходзіў апошні раз, толькі яна будзе ляжаць нерухома і яны ўжо не паразмаўляюць, ён ужо ні пра што не зможа спытаць: як яна маецца, ці не леней ёй, як спалася. Але адчыніўшы дзверы, першае, што ён убачыў, была шырма, якая стаяла побач з яе ложкам каля акна. Ён ціха павітаўся з дзвюма жанчынамі і спыніўся за шырмай, каля яе ложка. Ён убачыў жонку і збянтэжыўся твар, вядома, не змяніўся, але рот быў шырока разяўлены. Няўжо яна хацела закрычаць? Не, нічога на яе твары пра гэта не сведчыла, проста рот быў разяўлены. Як вялікае «О». Чаму? I ён здзіўлена глядзеў на гэты разяўлены рот.
Праз нейкі час у палату ўвайшла медсястра яна, быццам нікога не заўважыла, села на ложак за шырмай, узяла з начнога століка пратэз і сунула яго памерлай у рот, выняла з кішэні вузкуіо белую стужачку, прасунула яе пад падбародкам, працягнула пад валасамі і хуткімі звыклымі рухамі завязала на патыліцы. Рот закрыўся. Медсястра яшчэ нешта яму сказала, але ён успрымаўяе словы сумбурна, урыўкамі, зразумеўтолькі, што медсястра па нешта да яго яшчэ прыйдзе.
Ён па-ранейшаму стану каля ложка за шырмай, стрыечная сястра побач з ім, яны глядзелі на твар яго жонкі, якая спала, нічога пэўнага ў яе твары не было, нічога асаблівага: ні страху, ні намёку на крык калірот быўзакрыты, здавалася, што янапроста спакойна спіць, адпачывае. Нават шчокі былі крыху паружавелыя. Быццам хвароба адышла. Быццам тара звалілася з ейных плячэй. Напэўна, толькі гэта і можна было прачытаць на яе твары.
Стрыечная сястра падышла да памерлай, нахілілася да твару і вуснамі дакранулася да ілба. Потым на імгненне застыла так, нахіліўшыся над ёю. Ён таксама падышоў і легка дакрануўся рукой да жончынай шчакі, але толькі на імгненне. Не дзеля таго, каб адчуць, што яе твар, як звычайна, яшчэ сагрэты цёплай крывёй. Потым, прыгадваючы той момант, ён казаў сабе, што хацеў толькі дакрануцца, і той кароткі дотык...
Стрыечная сястра начала збіраць бутэлькі, што стаялі на падваконні. Кожны дзень ён прыносіў самае меншае дзве бутэлькі мінералкі, дзве маленькія бутэлькі кока-колы, якую яна да гэтага ніколі не піла, і прыкладна праз дзень бутэльку з кампотам. Бутэлькі, якія ён прынёс сёння, былі поўныя, стрыечная сястра складала ix у торбу, якую прынесла з сабой. А ён быц­цам не меў нічога агульнага з усім гэтым першы раз убачыў за акном дахі дамоў і першы раз са здзіўленнем усвядоміў, што над адным з гэтых дахаў жыў з маці і братам амаль пяць гадоў, амаль усю вайну. А за гэтыя два тыдні ні разу не згадаў, што гэтая клініка частка ягонае маладосці.
Цяпер ужо і ён збіраў рэчы ў чамадан і торбу. Непрачытаныя кнігі, якія прынёс ёй з бібліятэкі. Яна заўсёды прасіла якія-небудзь біяграфіі, апошняе, што ён прынёс біяграфію Андэрсэна, якая выйшла нядаўна, адной дацкай аўтаркі. 3 шуфляды начнога століка ён дастаў яе асабістыя дробязі; з ніжняй паліцы запасную піжаму, з шафы усё, у чым яна прыйшла ў шпіталь, і зімовае чорнае ваўнянае паліто. Паліто павесіў на більца ложка. 3-пад ложка выцягнуў невялікую жончыну торбу, з якой яна прыехала ў шпіталь, яе шкарпэткі і тапкі.
У палату зноўку ўвайшла медсястра, у адной руцэ яна трымала нейкую паперу, у другой гадзіннік. Яна аддала гадзіннік яму,
патлумачыла, чаму шкельца на ім разбітае хворая, напэўна, на яго лягла, калі ўжо не ўсведамляла гэта, потым працягнула нейкуіо паперу: «Вы павінны тут падпісаць». У яго не было акуляраў, таму ён не бачыў, штб павінен падпісваць. «Гэта пацверджанне, што мы забралі ўсе яе рэчы», падказала стрыечная сястра. Ён падпісаў, што не мае да шпіталя ніякіх прэтэнзій.
Медсястра выйшла, стрыечная сястра зачыніла чамадан, яшчэ момант пастаяла і сказала, што зойдзе да галоўнага лекара і яму таксама трэба зайсці, падзякаваць доктару. «За што?» здзіўлена паглядзеў ён на яе. «Ён так доўга шукаў твой нумар, ён не абавязаны быў гэтага рабіць», і яна выйшла.
Яшчэ нейкі момант ён глядзеў на спакойны нежывы твар. Сёння ён сядзеў на гэтым ложку так доўга, як ніколі. Спачатку яны размаўлялі, потым жонка нейкі час спала, потым яму давялося выйсці на калідор, калі прыйшла медсястра, потым жонка была стомленая, яны размаўлялі ўрыўкамі, з вялікімі паўзамі, а ён увесь час адчуваў, што павінен нешта яшчэ ёй распавесці. I зноўку яна спала. Раз, прачнуўшыся, яна сказала: «Як гэта доб­ра, калі хтосьці трымае цябе за руку». I нарэшце сама адправіла яго дадому.
Ён узяў чамадан, пустую жончыну торбу, перакінуў цераз руку зімовае паліто і нечаканазаўважыў швэдар, што выглядаў з-пад покрыва на ложку. Фіялетавы ваўняны швэдар, які яна насіла ўжо некалькі гадоў кожную зіму; ён падумаў, што цяпер заўсёды будзе бачыць яе за пісьмовым сталом у гэтым швэдары. Зноў паклаў паліто на ложак, і запхаў швэдар у торбу.
Трэба яшчэ развітацца з дзвюма жанчынамі. Ён хацеў падаць руку той, чый ложак быў па другі бок шырмы. Гэтая была з дзвюх маладзейшая, гадоў трыццаць, ён часам размаўляў з ёю. Алё толькі ступіў цяпер першы крок, як яна нечакана пачала гаварыць: «Бачыце, хто б мог падумаць, толькі парутадзін, як вы пайшлі...» Яна чула, што яму трэба ісці да галоўнага доктара: «Ён усё адно вам нічога не скажа, ён прыйпюў позна, ведае толькі, што мы яму расказаді. Калі вы пайшлі, вашая жонка спачатку спала, прынамсі, мы думаем, што спала, потым я заўважыла, як яна пачала хадзіць туды-сюды па пакоі і раптам села на ложак,
схапілася рукамі за галаву. Я запыталася, ці паклікаць лекара, але яна сказала, што не трэба, што ў яе ёсць аналыетык, але не выпіла, так і трымалася рукам! за галаву і ківалася з боку на бок, а потым раптоўна ўпала на ложак, і было чувацъ, што ёй цяжка дыхаецца, яна задыхалася. Тады мы разам пачалі клікаць медсястру, яна праз імгненне прибегла, але як пачула, што вашая жонка так цяжка дыхае, адразу кінулася па доктара, яны праз колькі хвілін прыйшлі, але вашая жонка ўжо не дыхала, і доктар нічога з ёй ужо не рабіў».
Жанчына прамовіла ўсё гэта адным сказам, без знакаў прыпынку, і чым далей гаварыла, тым большую палёгку ён адчуваў яму было вельмі важна ўсё гэта ведаць. Не трэба было нічога ўяўляць, нічога дадумваць. Яе жыццё замкнулася для яго, прынамсі ў сэнсе таго, што з ёй адбывалася. А калі яна ўзгадала тыя некалькі слоў не трэба, у мяне ёсць лекі... навошта дарэмна клікаць лекара ён быццам пачуў ейны голас, яна так гаварыла, калі штосьці датычылася яе навошта, дарэмна, не трэба, чалавек не можа думаць толькі пра сябе, прымушаць іншых вакол сябе бегаць. Тое самае было, калі яна яшчэ пакутавала на мігрэні, мела частыя і даволі моцныя болі, таксама часам трымалася так рукамі за галаву, быццам баялася, што яна лопне. А калі ён пачуў, што яна цяжка дыхала, міжволі падумаў, што, напэўна, яна хрыпела калі ягоны бацька раптоўна памёр, ён таксама хрыпеў перад смерцю. Яму дагэтуль чуўся той гук.
Ён сказаў жанчыне, што яна вельмі яму дапамагла, бо інакш ён ніколі нічога не даведаўся б. Калі яны развіталіся, ён быў вельмі расчулены. Зноў узяў чамадан, торбу і зімовае паліто, штосьці яшчэ прамармытаў наконт Калядаў і выйшаў на калідор.
Чамадан і торбу ён пакінуў каля кабінета галоўнага докта­ра, пастукаўся і ўвайшоў з чорным ваўняным зімовым паліто, перакінутым цераз руку. За пісьмовым стадом ён убачыў лекара, які яму тэлефанаваў, сгрыечная сястра сядзела бокам, і здавалася, чакалі толькі яго. Лекар устаў, назваўся, прапанаваў яму сесці, зноў расказаў, як не мог знайсці ягонага нумару і ўрэшце ўжо думаў, што ніколі не датэлефануецца, таму паслаўяму тэлеграму. А што да яго жонкі, яны ўжо гаварылі пра гэта з гэтымі
словамі лекар паглядзеў на кузіну, нічога болей дакладнага, чаму гэта здарылася, ён сказаць не можа. Магчыма, здарыўся ўдар, кровазліццё ў мозг, бо, калі яго паклікалі, усё, што ён мог, гэта толькі канстатаваць скон. Скон, падумаў ён, шыкоўнае слова, патрэбнае. Смерць гэта нешга цёмнае, эмацыйна абцяжаранае... Ён сказаў, што ўжо ведае ўсё ад жанчыны, якая ляжыць у той па­лаце, і, як прасіла стрыечная сястра, падзякаваў лекару за клопат з тэлефонам. На калідоры ён забраў чамадан і торбу. Цішыню нарушала толькі іх хада. Ён зрабіў усё, дзеля чаго яго клікалі, і цяпер яго зноўузяла злосць, з якой ён увечары вярнуўся дадому.
Толькі пару гадзін таму ён сказаў жонцы, што заскочыць раніцай і прывязе піжаму, на што яна са слабай усмешкай спытала: «А што, са мной ужо ўсё так дрэнна?» напэўна таму, што ён збіраўся завітаць да яе менавіта раніцай. Яна была нейкая такая стомленая і слабая, быццам яе пакідалі сілы, таму ён хацеў ведаць, як яна будзе адчуваць сябе раніцай. Яна неяк здагадалася.
Шпіталь яе загубіў. Ён увесь час думаў пра гэта ў машыне, пакуль не сказаў стрыечнай сястры: «Навошта ёй наогул было класціся ў гэты шпіталь? Магла б заставацца дома, у спакоі, і ўсё адно канец быў бы аднолькавы». Але стрыечная сястра спыніла яго: «Сціхні! Не вярзі лухты. Маглі быць ускладненні, якое кровазліццё, дома мы не ведалі б, што рабіць, і потым усё жыццё ты б сябе вінаваціў, што не завёз яе ў шпіталь».
Ён паставіў машыну ў гараж і, калі з яе вылез, ранейшым злосным тонам сказаў: «Усё гэта можна пакінуць тут, заутра забяром». «А навошта чакаць да заўтра? Мы ж можам забраць рэчы цяпер», здзівілася стрыечная сястра. I начала вымаць рэчы з машыны.
Ён падняўся ў кватэру, паклаў торбу над кухонны стол, павесіў чорнае ваўнянае паліто на вешала і сказаў стрыечнай сястры, каб таксама пакінула чамадан і торбу пад кухонным стадом, рэчы ён выме з ix потым, тады прайшоў у гасцёўню і сеў у фатэль. Ён чуў, што стрыечная сястра ўсё-ткі вымае рэчы з чамадана і торбы можа, проста вызваляе, каб забраць дадому. Але яму, з яго злосцю, лепш было сядзець у фатэлі.
Ён глядзеў перад сабой і ўбачыў канапу «бальзак» неяк адзін драпіроўшчык сказаў ім, што гэтая канала, якую яны лічаць за «рэкам’е», насамрэч «бальзак». Канала нарушала сіметрыю ўсяго пакоя, яе перанеслі сюды, калі жонка начала хварэць і цэлымі днямі ляжала, бо ёй было лепш у паўляжачым становішчы, а яна хацела быць у тым пакоі, дзе раней працавала за пісьмовай машынкай і дзе ён часта сядзеў і чытаў; гледзячы на тэты «бальзак», ён зразумеў, што яго злосць распаўсюджваецца на ўсё, пра што ён ні падумае: на шпіталь з яго недавукамі, на галоўнага доктара, на дзяжурнага лекара, на лекара, які так недарэчна яму патэлефанаваў, на «бальзак», які ператварыў гасцёўню ў склад мэблі, на стрыечную сястру ага, яна тлумачыць мужу па тэлефоне, што здарылася і дзе яна... урэшце ён прызнаўся сабе, што злуецца і на жонку за тое, што памерла і пакінула яго аднаго, што хацела памерці, а што будзе з ім, ёй было ўжо не так істотна; вядома, гэта не можа быць праўдай, але яна сама гаварыла яму, што не хоча жыць, здаецца, гэта было два гады таму, і цяпер ён увесь час думаў пра гэта і паўтараў, што яна хацела памерці.
Два гады таму яны ўпершыню святкавалі Новы Год у гэтай новай кватэры, былі ўдваіх, дый раней ніколі на Новы Год гасцей не запрашалі, хіба самі аднойчы хадзілі да Трахтаў, дзе заўсёды было вялікае свята, вечар адчыненых дзвярэй. А тады, два гады назад, яны адзначалі свята так, што не проста былі адны, але і адчувалі сябе ў адзіноце нікому не тэлефанавалі, і ім ніхто. Павольна пілі белае віно, размаўляць асабліва не было пра што, не ўключалі ані тэлевізара, ані радыё, бо жонка не хацела ні бачыць, ні чуць людзей, якія бесклагютна весяляцца... I раптам пачала разважаць пра жыццё, пра тое, ці ёсць у ім увогуле нейкі сэнс, і ўрэшце сказала, што сэнсу няма. Але ён ведаў, што жонка гаворыць так не таму, што не можа нічога рабіць, бо ў яе адабралі ўсялякую магчымасць працаваць, а ў яе ўсё жыццё бы­ло запоўненае працай («Я ўжо сваё адпрацавала», сказала яна аднойчы), пра сэнс жыцця яна разважала з нейкай іншай прычыны, але ён удзячна схапіўся за гэтую тэму. Апошнімі гадамі, калі
яму не было чаго рабіць, ён пачаў чытаць філасофскія кнігі, аде ў пэўны момант яму гэта надакучыла, цяпер ён не чытаў нічога, тым не менш тады яму ўзгадалася ўсё, што было напісанага на гэтую тэму, усё, што ён прачытаў. I ён хацеў неяк перакаиаць жонку ў адваротным, пачаў распавядаць, што гэта старое пытан­ие, сума ўсёй філасофіі, колькі над гэтым біліся ад Антычнасці да Сартра... Але ёй было ўсё адно, што ён хацеў расказачь пра Сартра, яна не слухала яго тэарэтычнага навучання і ўсё, чым ён мог казырнуць, адмяла адным сказам: «А мне ўжо, уласна, нават не хочацца жыць».
Ён ведаў, у якім жонка стане, але калі яна так непрыхавана выказала гэта ў твар, адчуў, як нешта ўнутры запрацівілася, быццам яна абразіла яго, адштурхнула. Амаль абураны, ён спытаў: «А нічога, што я тут? Для цябе гэта нічога не значыць?»
Яна не адказала. Што яна магла адказаць? Што ён нешта для яе значыць? Але ёй усё адно не хочацца жыць? Яна мусіла б доўга тлумачыць прычыны, што перашкаджаюць гэта сфармуляваць, але навошта, ён і сам усё добра ведаў.
За два месяцы перад тым Новым Годам у Татрах загінула яе пляменніца разам з сяброўкай. Яны спускаліся ў тумане і пераблыталі шлях: пачалі злазіць са скальнай сцяны, з якой немагчыма спусціцца без поўнага альпінісцкага рыштунку. Так усё і здарылася.
Калісьці яму спатрэбілася некалькі год, каб зразумець, што ў яе стаўленні да маці было нешта ірацыянальнае, маці была для яе істотай з іншага свету, вакол яе ўсё было добра і прыгожа. А пазней яму зноў спатрэбілася шмат часу пасля таго, як жончына шіяменніца пераехала да іх, пакуль ён зразумеў, што яе стаўленне да пляменніцы такое самае. Яна магла бачыць і бачыла ўсе яе занадта чалавечыя маленькія і вялікія памылкі яшчэ зусім маладой дзяўчыны, але пляменніца была ў яе вачах пераўвасабленнем маці, працягам адносінаў з маці: жонка адчувала неабходнасць клапаціцца пра яе. Маці аддала ёй пляменніцу пад апеку, аяна не спраўдзіла спадзяванняў пляменніца, якую маці даверыла ёй, загінула. Зора ніякім чынам не была вінаватая ў гэтым. А ле штосьці ў ёй паламалася, расшчапілася, нешта, што
не магло загаіцца. Таму ёй і не хацелася жыць тады, на Новы год, праз два месяцы пасдя таго, як усё здарылася.
Але з часам і тая рана зарасла і быццам бы загаілася. Зноўку яны жылі адзін для аднаго. Але калі яна начала хварэць, аслабла, калі ўжо ведала пра сваю хваробу, рана зноў адкрылася. I тады, напзўна, у ёй зноў прачнулася жаданне быць побач з тымі, з кім яна была адным цэлым. Unio mystica. А яго яна па-ранейшаму любіла, несумненна, і шкадавала, але ён быў чалавекам з рэальнага, штодзённага свету.
Стрыечная сястра скончыла размаўляць па тэлефоне і спытала, ці не зварыць яму кавы. «Не, не хачу», рашуча сказаў ён, хоць і не ведаў, чаму. Яму хацелася толькі сядзець у гэтым фатэлі, глядзець перад сабой і шукаць наступим аб’ект сваёй злосці.
«Ты б патэлефанаваў брату», нагадала стрыечная сястра. Ён толькі адмоўна пакруціў галавой: «Не, цяпер не буду».
На тэты раз ён ведаў, чаму не хоча. Ладна, калі б брат прыйшоў адзін. Але ж на такое квазіўрачыстае мерапрыемства ён з’явіцца з жонкай і васьмігадовай дачкой. Братава жонка ча­ста ляжала ў шпіталях, пару разоў ёй рабілі аперацыі, і, як усе людзі з такімі праблемамі, яна гаварыла толькі пра свае хваробы. А дачка хіхікала з любой нагоды. Цяпер не хіхікала б, усе сядзелі б у абавязковым смутку. А ён быў бы вымушаны гаварыць. Але яму не хацелася бачыць нікога.
Стрыечная сястра сказала, што патэлефануе Марціну і Веры, блізкім родзічам яго жонкі.
«Божухна, падумаў ён, чаму яна надумала цяпер менавіта пра яго?» Апошні раз яны бачыліся сёння пасля абеду ў шпіталі. Стрыечная сястра казала яму, што хворая не хоча, каб да яе хто-небудзь прыходзіў, а тэты прывёўзусім незнаёмага, і незнаёмец хацеў, каб яна падпісала яму пераклад «Доктара Жывага» Пастэрнака. Раман выдавался амаль паўлегальна ў часы адлігі, быў прызнаны на Захадзе, у Галівудзе паводле яго знялі фільм, так што гэта была сенсацыя. Той незнаёмец, калісьці таксама лекар у гэтым шпіталі, ужо некалькі гадоў працаваў у нейкай міжнароднай арганізацыі ў Швейцарыі і надежным чынам скарыстаў мажлівасць паразмаўляць з вядомай у літаратурных
колах асобай. Калі яны нарэшце пайшлі, жонка была настолькі знясіленая сустрэчай, што адразу заснула.
Яму не хацелася сядзець тут далей, бо стрыечная сястра яшчэ скажа: «Пачакай, дам табе яго», і ён мусіў бы расказваць, што і як адбылося, таму ён устаў, сабраўшыся ў кухню зварыць сабе кавы. Але замест гэтага, нават сам здзівіўшыся, прамовіў: «Пайду ўніз, раскажу швагерцы, калі ўжо яна таксама жыве ў нашым доме».
Яшчэ момант таму ў яго не было нават думкі пайсці да швагеркі.
Жонка прасіла, каб, акрамя стрыечнай сястры і швагеркі, ніхто не прыходзіўяе наведваць. Але швагерка за тыя два тыдні не прыйшла ні разу. Дый да шпіталя яны не бачыліся тыдні тры ці чатыры. Пакрыўдзілася. На адзін з апошніх шпацыраў яны хадзілі са швагеркай, і яна начала зноў абурацца, што загадчык кватэрнага кааператыву добра на іх зарабіў. Жонка не ведала, зарабіў на іх нешта загадчык ці не, але калі той шукаў жыхароў у тэты дом, які сам задумаў і сам усе арганізаваў, ён прапанаваў кватэру ягонай жонцы, а на яе просьбу даў кватэру і дачцэ швагеркі, пляменніцы жонкі, тады яіпчэ студэнтцы. I як бо жонка ўвесь час абараняла загадчыка кааператыву, швагерка пакрыўдзілася і, як асоба пэўных прынцыпаў, пакрыўджанай і засталася. Два тыдні таму ён паведаміў ёй, што адвёз жонку ў шпіталь, і сказаў чаму, але яна так там і не з’явілася.
Ён пазваніў у дзверы паверхам ніжэй і пачуў галасы ў кватэры. Пасля смерці дачкі (менавіта тады яна сюды пераехала) швагерка ўзяла да сябе ў кватэру сястру з мужам, пенсіянераў, якія клаліся спаць вельмі рана, таму іх ніколі не было чутна. Значыць, гэта былі галасы гасцей. Дзверы адчыніла швагерка. Ён застаўся ў дзвярах і папрасіў прабачэння, што патурбаваў так позна. Цяпер ён ужо вельмі выразна чуў галасы ў кватэры. Пазнаў смех дзяўчыны. Яшчэ хвілю нерашуча пастаяў у дзвярах, пакуль не пачаў: «Я павінен табе нешта сказаць», і зноў змоўк перад тым кароткім апавядальным сказам.
Гэта адбылося нечакана. Раптоўна, знянацку, як калі камусь закружыцца галава і ён упадзе, ці калі п’янага пачынае
ванітаваць. Яго ванітуе на абрус, на ўласныя нагавіцы, ён не можа стрымацца, не можа ўстаць і адысці, толькі ўвесь час ванітуе. Ён хацеў прымусіць сябе сказаць той кароткі апавядальны сказ, але раптам нешта затрымцела ў горле, ён пачаў задыхацца, голас знік, ён не мог вымавіць ніводнага слова. Ён загаласіў, гучна, няўцешна, мусіў абаперціся аб дзверы, адчуваў, што з вачэй коцяцца слёзы, закрыў тыльным бокам далоні вочы, быццам скурчыла сутарга, якую ён хацеў перамагчы, але па-ранейшаму галасіў прыдушаным плачам каб яго хаця б не пачулі там, у кватэры, урэшце ён ужо толькі цяжка дыхаў, адпачыў і потым нарэшце прымусіў сябе сказаць кароткі апавядальны сказ, пра тое, што адбылося гэтым вечарам, чатыры словы. Ён зноўку пачуў з кватэры вясёлы дзявочы смех, яму нешта гаварыла швагерка, але ён не слухаў яе, зразумеў толькі, што праз пару хвілін яна падымецца да яго.
Ён спыніўся на лесвіцы трохі прыцішыць стук сэрца, не разумеў, што з ім здарылася, тым больш перад швагеркай, жанчынай заўсёды на дзіва стрыманай, з жалезнай унутранай дысцыплінай, акрамя таго, яна была яму зусім абыякавая. Ён выціраў рукавом вочы, шчокі і твар, не хацеў, каб стрыечная сястра ўбачыла яго ў такім стане.
А можа, гэта здарылася таму, што ён адразу пазнаў тыя дзявочыя галасы. Той дзявочы смех.
Яны з жонкай называлі ix проста «дзяўчаты», хоць кожнай было ўжо далёка за дваццаць. За два гады, што яны былі знаёмыя, асабліва пасля таго як разам з жончынай пляменніцай загінула ў Татрах сястра адной з тых дзяўчат, яны часта прыходзілі да ix у госці, але часам і яны з жонкай наведвалі сям’ю той, што загінула. Жончына пляменніца разам з нябожчыцай і тыя дзяўчаты был! як бы кампаніяй. Таму ягоная жонка адчувала з імі, раней незнаёмымі, быццам нейкую ўнутраную сувязь.
Калі патэлефанавалі са шпіталя і сказалі, што для ягонай жонкі вызвалілася месца і што заўтра раніцай яе прымуць, ён адразу падумаў, якім будзе тэты вечар. Яны будуць рабщь выгляд, што нічога незвычайнага не адбываецца яна вернецца
праз якія тры тыдні? Тэты вечар мог бы быць такі самы, як іншыя? Не, павінен быць яшчэ нехта, хто будзе бесклапотна гаварыць пра што заўгодна і для каго гэты іхні свет вельмі далёкі. Гэта маглі быць толькі дзяўчаты. I калі ён скажа, дзеля чаго просіць іх прыйсці, толькі дзяўчаты прыйдуць і ні хвіліны не будуць сядзець з заклапочанымі, сур’ёзнымі тварамі. Як заўсёды, будуць размаўляць пра ўсё на свеце і смяяцца. Добра, што ён своечасова пра іх згадаў. Сястра той дзяўчыны, што загінула, працавала з нейкімі прыборамі на фабрыцы аптычных прылад, а ейная сяброўка працавала ў канцылярыі, і, хоць ужо было даволі позна, ён застаў яе. I дзяўчо паабяцала прыйсці.
Ён пайшоў у жончын пакой, сказаў, што заскочьщь у краму ўнізе, купіць чаго на вячэру. Добра, калі б дома была якая бутэлька віна і які-небудзь каньяк, каб усё выглядала натуральна, каб дзяўчаты смяяліся і распавядалі пра ўсё мажлівае. Ён вярнуўся з крамы, прысеў да жонкі, і праз нейкі час яна нясмела, амаль баязліва спытала, ці не мог бы ён на гэты вечар запрасіць дзяўчат.
Ужо зрабіў, ужо патэлефанаваў, прыйдуць. Ён адчуваў нейкую прыўзнятасць. Угадаў ейнае жаданне хутчэй, чым яна сама пра яго надумала. А цяпер гэта ўдвая важней, нават у сто разоў. Магчыма, гэта быў апошні шанец утадаць ейнае жаданне.
Вечарам дзяўчаты прыйшлі, весела распавядалі пра свае апошнія прыгоды ў час падарожжаў: аднойчы яны нават спалі ў хляве на сене, расказвалі ўсялякія кур’ёзы пра сваіх сяброў з працы, пра бацьку адной з ix, як ён спрабаваў сам зрабіць віно і нават набыў для гэтага прэс, з-пад якога выцякала толькі страшэнна кіслая жыжа, і шмат чаго яшчэ. Усе смяяліся ад душы, нічога з гэтага ix не датычылася, усё гэта было з іншага свету. Ен з дзяўчатамі выпіў цэлую бутэльку віна і трохі каньяку. Жонка, праўда, паўляжала на «бальзаку», але і яна была жывейшая і не такая стомленая, як заўсёды. А калі дзяўчаты пайшлі (ён яшчэ правёў ix да трамвайнага прыпынку), жонка не скардзілася, што гэтыя госці яе стамілі.
Стрыечная сястра сядзела ў фатэлі ў гасцёўні, сказала яму, што паклікала Марціна з Верай, і яны павінны вось-вось з’явіцца. А ён сказаў, што хутка прыйдзе швагерка, у яе там цяпер
госці. Папрасіў зварыць яму кавы. А сам тым часам патэлефанаваў брату.
Ён спрабаваў пераканаць брата, што яму не абавязкова прыязджаць менавіта цяпер, але адгаварыць яго было немагчыма. Сказаў, што прыедзе і, напэўна, з усёй сям’ёй.
Стрыечная сястра прынесла каву, і ён пачаў расказваць, што пачуў ад жанчыны ў шпіталі. Ён памятаў кожны сказ, быццам вывучыў тэкст на памяць. Ён ужо амаль скончыў, калі знізу нехта пазваніў. I пакуль той нехта падняўся на ліфце, ён скончыў расповед жанчыны.
Гэта былі Марцін з Верай. Бачна было, штояна плакала вочы былі яінчэ чырвоныя. А першае, што хацеў ведаць Марцін, калі ўвайшоў у гасцёўню, як гэта магло здарыцца, ён жа быў у яе пасля абеду. Быццам ён як лекар не ведаў, што калі -небудзь тэта мусіла здарыцца. Сапраўды, яна была вельмі стомленая пас­ля таго наведвання, хутка заснула, а калі зноў расплюшчыла вочы, сказала: «Як добра, каліхтосьцітрымае цябе за руку». Гэта ён пакінуў для сябе, як і тое, што забыўся расказачь стрыечнай сястры, як жонка распавядала яму, што, калі прагульвалася перад абедам па калідоры, заўважыла стрыечную сястру, якая выйшла з доктарскага кабінета, напэўна, пачула там нешта такое, што лепш палічыла сысці, чым завітаць да яе. Ён запэўніваў жонку, што гэта не так, казаў, што стрыечная сястра магла заскочыць адно на хвілінку і мусіла адразу вяртацца на працу, але жонка толькі кіўнула: «Так, можа быць».
3 нейкай неверагоднай упартасцю яна была перакананая, што сёння ёй зусім дрэнна. Ён распавёў пра гэта. Як яна спачатку не хацела верыць, што фельчар на калідоры сказаў: «Я вас віншую». Нават калі ён паабяцаў прынесці заутра ранкам піжаму, жонка з гэтага зразумела адно: «А што, са мной ужо зусім дрэнна?» Рантам зноў названии ў дзверы. «Гэта, напэўна, брат»,сказаў ён, але з ліфта выйшлі тры чалавекі, якіх ён нават не марьгў сёння ўбачыць, Ёжа Бжох, яго колішні калега з апошняга месца працы, іх абодвух звольнілі ў адзін дзень амаль тры гады таму, яго жонка Пэрла, рэдактарка ў выдавецтве, і ейная сяброўка Вера Гегерава, таксама з выдавецтва, яна жыла побач з імі, таму яны
прыехалі разам. «Уяві сабе, мы зусім нічога не ведалі, чалавеча, ну зусім нічога»,сказаў яму, вітаючыся, колішні калега, нават не ведалі, што ягоная жонка ў шпіталі, толькі сёння ўвечары патэлефанаваў знаёмы, той, што даў нумар ягонага тэлефона лекару са шпіталя. Тады ён мусіў ад самага пачатку распавесці, як жонка хварэла спачатку дома, недзе тыдні тры думала, што ў яе грып, погым пайшла на агляд, а ён сядзеў у галоўнага доктара. .. тым часам прыйшла швагерка, а потым яшчэ і брат з усёй сям’ёй... ёй увесь час ставілі кропельніцы, у канцы ён згадаў, як пайшоў са шпіталя і як яму патэлефанавалі, і адным сказам перадаў расповед той жанчыны. Стрыечная сястра ўвесь час лётала з гасцёўні на кухню кожнаму, хто прыйіпоў, яна зварыла каву.
Усе размаўлялі адно з адным. Марцін са стрыечнай сястрой спрабавалі высветліць сапраўдную прычыну смерці. Астатнія па чарзе ўзгадвалі, калі бачылі яе апошні раз, дзе і што яна тады гаварыла. I кожны паўтараў, што гэта вялікая трагедыя, страта для літаратуры і што яна яшчэ шмат магла зрабіць. Толькі брат і ягоная сям’я не прамовілі ні слова.
Вір галасоў перапыніла Вера: «Трэба яшчэ раз патэлефанаваць у Чэхаславацкае агенцтва друку, каб яны далі паведамленне. Заўсёды, калі памірае такая асоба, агенцтва друку павінна пра тэта паведаміць». Але ён закруціў галавой: «Не буду... пакуль», другое слова прыйшло яму да галавы пазней, бо ён не збіраўся тлумачыць, што наогул не збіраецца туды тэлефанаваць: доктарава жонка, напэўна, крыху разгубілася, сказала, каб тады заутра з раніцы ён патэлефанаваў у Сатоз пісьменнікаў, там складуць і афіцыйнае паведамленне для агенцтва друку, ён надумаў: божухна, яна з месяца звалілася, але сказаў толькі: «Яна не член Саюза пісьменнікаў», але тады азвалася швагерка, рашучым тонам сказала, што ў любым выпадку яму варта было б змясціць заўтра ў газетах доўгі некралог у чорнай рамцы. Ён кіўнуў, быццам пагадзіўся: яшчэ адна з месяца звалілася, але што зробіш, трэба ім растлумачыць, тады ён пачаў: нікому тэлефанаваць ён не будзе, у любым выпадку ніякага некралога нідзе не надрукуюць, бо яго жонка ўжо не была ніякай асобай, не існавала 26
для друку, яе імя знікла і не мае права, «разумееце, не мае права», раздражнёна паўтарыў ён, нідзе з’яўляцца. Toe самае i з паведамленнем у газеце, якое можа даць хто заўгодна, нават зусім незнаёмы, але калі памёр нехта, хто не мае права існаваць для грамадства, чыё імя афіцыйна не можа нідзе з’явіцца на­ват у некралогу, то і ў газеце пра яго не напішуць, вось так... ён гаварыў вельмі хутка і раздражнёна, быў раззлаваны, быццам яны нічога не ведалі пра жончына становішча, тры гады прайшло, а яны тут са сваімі ідэямі, быццам яна нармальна жыла, як раней... Але пасля ён штось узгадаў яшчэ, расказваў пра гэта амаль бесклапотна, як пра нешта пікантнае, злосць знікла... не так даўно ён быў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, і там яму прыйшло да галавы паглядзець у картатэцы, што з яе перакладаў і кніжак адтуль прыбралі, а што засталося, і не знайшоў нават карткі з яе імем, нават карткі, яе імя знікла... ён не мог дадаць: «Маё, дарэчы, таксама».
Зноўку стала шумна, кожны (апроч брата і ягонай сям’і) лічыў за абавязак дадаць нейкія эмацыйныя каментары. А хто мог падумаць яшчэ чатыры гады таму, што так здарыцца! Але здарылася. Ён слухаў іх толькі краем вуха, усё гэта ён ужо разоў сто чуў і ў адносінах да іншых, дый сам ён не аднойчы выказваў такія самый спачуванні, але цяпер гэта было толькі пераліванне з пустога ў парожняе, малацьба саломы, і ўсё гэта было часткай сучаснага жыцця, таму гаварыць пра гэта было лішнім. Магчыма, гэта падумаў і Марцін, які хацеў перайсці да чагось болып істотнага дый час быў ужо позні і запытаўся: «Слухам, а ты ўжо думаў пра пахаванне, хто мог бы сказаць прамову?»
Быццам абухом па галаве. Не, ён не думаў пра гэта.
Ён бачыў пахаванне недзе ў будучым, але не думаў, што па­хаванне, як імша, складаецца з нейкіх фазаў, этапаў, і адным з іх з’яўляецца прамова. I ён адразу ведаў, што не ўзгадае нікога, хто мог бы сказаць гэтую прамову. Тыя пару чалавек, з якімі яны пастаянна сустракаліся, таксама не падыходзілі, ён не мог папрасіць іх публічна выступіць, не мог сказаць таму колішняму калегу: «А ты не мог бы за гэта ўзяцца?» такой просьбай ён бы яго адно непатрэбна збянтэжыў, бо ён жа рады, што змог
зачапіцца за месца ў нейкай будаўнічай канторы, а ягоную жонку пакінулі працаваць у выдавецтве. А ўсе астатнія, хто па-ранейшаму мог выступаць, выкладаць, пісаць, кожны з іх палічыў бы бесцырымоннасцю, нахабствам нешта падобнае ад іх хацець, а самі сабе яны думалі б, што яна сама сабе ўсё сапсавала, калі лезла ва ўсе гэтыя справы, і знайшлі б якуіо-небудзь адгаворку. Ды нават калі б ён хадзіў канькаць ад аднаго да друтога, усё адно нікога не знойдзе. I ён прашаптаў слабым голасам: «Я не ведаю, хто мог бы гэта зрабіць».
Напэўна, Марцін чакаў такога адказу, калі так доўта маўчаў, потым падняўся з фатэля і са словамі: «Ну, тады зараз я паспрабую», пайшоў да тэлефона.
Ён патэлефанаваў камусьці, каго называў Ёжа. Марцін ужо растлумачыў, пра што гаворка, зараз той пачне адгаворвацца і апраўдвацца, нейкі час гэта будзе цягнуцца, потым Марцін сядзе ў фатэль і скажа: «Не атрымалася». Ён перастаў слухаць, пра што яны гаманілі. Але падумаў, што гэта катастрофа, бо нехта ўсё ж павінен сказаць прамову.
Марцін сеў у фатэль і сказаў: «Ну вось, усё вырашана». А по­тым павярнуўся і дадаў: «Доктар Ёзэф Фэлікс прасіў перадаць, што для яго гэта гонар».
Бжох амаль закрычаў: «Але ж гэта цудоўна. Прафесар з універсітэта. Вядзе секцыю перакладчыкаў. Гэта ж будзе амаль афіцыйна. Найвыдатнейшы крытык, калі б ён яшчэ пісаў крытыку...»
Так, цяпер ён пісаў толькі эсэ пра аўтараў перыяду Рэнесансу. Ён памятаў яго крытычныя артыкулы япічэ з тых часоў, калі вучыўся ў гімназіі і пачаў чытаць літаратурныя часопісы. Але ён не мог зразумець, як гэта Ёзэф так лёгка згадзіўся? Ён жа павінен ведаць, што ў яго праз тэта могуць быць непрыемнасці. Аднойчы ён ужо вылятаў з універсітэта, на пачатку пяцідзясятых, тады так вырашылі свядомыя студэнты. А ён наогул не быў свядомы. Таму нават у шэсцьдзесят восьмым не ўмешваўся ні ўва што. Не хацеў мець нічога агульнага з рэжымам, таму з ім і не сварыўся. Напляваць яму было на рэжым, на ягоныя дырэктывы і забароны, на яго брудныя, сраныя правілы гульні. Але ж лічыць за
гонар. He баіцца. Не, не пра тое гаворка, ішпыя таксама не маюць страху, гэта толькі так кажуць, што ўсе баяцца. Ва ўсіх ёсць свае жыццёвыя прынцыпы. I ім давялося б рызыкаваць гэтымі прынцыпамідзеля... прамовы на пахаванні яно таго варта? Не, але ён думае, што варта, яго папрасілі аб нечым, што, на іхнюю думку, ён мог бы зрабіць, значыць, ён гэта зробіць. А рызыкуе ён дзеля нечага малога ці вялікага гэта ўжо не істотна... Зрэшты, можа ён разважае і па-іншаму... У любым выпадку, яны наогул не былі знаёмыя да гэтага лета, тады яны з жонкай былі на Араве, дзесьці каля польскай мяжы на лецішчы, пра якое дзеля іх паклапаціліся сябры Коларавы. Недалёка ад лецішча яны і сустрэліся Фэлікс вырас у вёсцы непадалёк, таму прыязджаў сюды з сям’ёй на адпачынак. Яны тады ўсе ўціснуліся ў машыну, і Ёзэф давёз ix да хаты, там усе разам назбіралі галля, расклалі вогнішча, пасмажылі сала, выпілі бутэльку віна і сядзелі на лузе перад хатай ажно да цемры.
За сталом па-ранейшаму гаварылі пра доктара, перакладчыца Вера сядзела з ім у адным кабінеце пасля таго, як яго першы раз выгналі з універсітэта і ён працаваў рэдактарам у выдавецтве.
Ён быў вельмі ўдзячны Марціну, зноўку падумаў, што нечым ён нагадвае ягонага бацьку: сілуэтам сваёй нязграбнай паставы, магчыма, формай чэрапа, і хоць тварамі яны былі зусім не падобныя, вочы ў іх былі аднолькава блакітныя. Вобраз бацькі яшчэ не зусім сцёрся з ягонай памяці. Пра гэта ён нават з жон­кай ніколі не абмовіўся.
Калі ў астатніх пакрысе скончыліся тэмы для размоваў, загаварыла перакладчыца Вера: «Мы цяпер, калі нас тут столькі, маглі б скласці жалобнае паведамленне». Раптам ён пачуў брата, які казаў, што мог бы ўсё залатвіць: у ягонай жонкі бацька наборшчык. Цяпер ён на пенен, але яшчэ часам ходзіць у наборны цэх пасядзець са старымі знаёмымі. I каб яму далі тэкст, дык набраў бы й надрукаваў яго. Ён мог бы ўзяць яго ўжо цяпер, калі яны пойдуць дадому, трэба толькі, каб быў тэкст.
«Ну, то начнём», прапанавала перакладчыца. Яна папрасіла яшчэ асадку і паперу, і ўсе павярнуліся да яго. Ён зноў адчуў разгубленасць. Ведаў толькі адно: «Галоўнае, каб там не было
ніякіх штамнаў... паніклыя ў глыбокім жалі... аплакваем нашу дарагую... і г. д. Мае быць нешта кароткае і канкрэтнае».
«Ну добра, тады без гэтага», супакоіла яго перакладчыца. Яшчэ нейкі час ён разважаў, але да галавы так нічога і не прыйшло, таму пачаў няўпэўнена: «Паведамляем вам...» але Бжох з абурэннем яго перапыніў: «Божухна, як ты можаш так пачынаць, гэта ж не якая-небудзь афіцыйная папера, ты яшчэ пачаў бы, як вяшчальнік у вёсцы: «Усім! Усім! Паведамляем!» Аратарскі выбух Бжоха перапыніла ягоная жонка, якая спакойна сказала: «У глыбокім смутку паведамляем...» Ну, так, усё ж без штампаў не абысціся, падумаў ён. Даволі хутка яны дайшлі да месца, дзе пасярэдзіне вялікімі літарамі мусіла быць напісана імя памерлай. Швагерка хацела, каб пад імем была напісаная і ступень, якую надалі яго жонцы, тэта звычайная рэч. Але ён быў супраць. Ступень ёй далі, але разам з тым забралі ўсё, што яна атрымала. «Дык, прынамсі, няхай там будзе напісана «пісьменніца і пера­кладчыца»,дамагалася швагерка. Але ён быў і супраць гэтага. Яна ўжо не была ні пісьменніцай, ні перакладчыца, толькі гаспадыня і пенсіянерка, можна, вядома, над ейным імем напісаць «гаспадыня і пенсіянерка», але, напэўна, гэта будзе смешна, а яшчэ гэта палічылі б за правакацыю... Хвілін праз дваццаць (таму што перакладчыца-пратакалістка разы тры мусіла перакрэсліваць і перапісваць некаторыя месцы, бо ён кожны раз прапаноўваў нешта іншае) яны былі гатовыя. «Унізе яшчэ павінна быць,зазначыла перакладчыца Вера, «Пахаванне адбудзецца...» пасля гэтых словаў можна пакуль пакінуць тры кропкі, а заутра ён пра ўсё даведаецца, патэлефануе брату і той дапіша дату.
Яна перадала яму тыя некалькі радкоў з мноствам выпраўленняў, каб ён прачытаў яшчэ раз. Але без акуляраў ён нічога не бачыў, глядзеў на паперку і думаў, што, калі б ён сам заўтра сядзеў над гэтым паведамленнем, гэта расцягнулася б гадзіны на дзве: ён над усім спыняўся б, спатыкаўся б і ўрэшце ўсё адно застаўся б незадаволены. Ён усё яшчэ глядзеў на паперу, калі доктар спытаў: «А паніхіда будзе царкоўная ці грамадзянская?»
Ён унутрана сцяўся, задумаўся. Напэўна, усе хочуць, каб паніхіда была царкоўная, па кожным памерлым у нашай сям’і
дагэтуль ладзілі царкоўную паніхіду. Але яна выйшла з царквы яшчэ задоўга да іхняга знаёмства, і што, ён павінен цяпер яе туды зноў вярнуць? «Грамадзянская», ціха сказаў ён. А Марцін патлумачыў: «Я таму пытаўся, што варта яшчэ напісаць нейкі эпіграф уверсе».
Цяпер ён зразумеў. Калі б была царкоўная паніхіда, яны б узялі якую цытату з Бібліі, там іх па пяць на кожнай старонцы, але што напісаць цяпер? Ён зноў разгубіўся.
Перакладчыца няўпэўнена прапанавала: «Можа, узяць які радок з паэтаў, якіх яна перакладала. Скажам, Лермантава...» У свой час той пераклад быў вельмі чытаны, многія ведалі на памяць цэлыя раздзелы. Але ніхто цяпер не мог узгадаць нават якіх двух-трох адпаведных радкоў, а ён нават не прачытаў нармальна таго перакладу, бо хутчэй быў прыземленым чалавекам, а ў гэтага паэта ўсё было рамантычна-узвышанае, дэманічнацёмнае. Не, няхай лепш радкі згадвае хто іншы. Але ўсе маўчалі.
«Ну, тады можа яшчэ чые-небудзь», зноў прапанавала пера­кладчыца. Усе глядзелі толькі на яго. Гэта была ягоная справа прапанаваць пару радкоў нейкага паэта, якога пераклала Зора і якія падыходзілі б у якасці эпіграфа. Ён засяроджана думаў, быццам гэта было пытанне ўсяго жыцця. У галаве ўзнікалі нейкія ўрыўкі словаў, нешта пра смерць... Ён падумаў, што калі яны ўзніклі ў ягонай памяці, то яны пэўна з нейкага пера­кладу, зробленагаразам... Бо сам ён нічога вершаванага ніколі не перакладаў... Гэта ўжо не былі проста фрагменты, ён нават ведаў, што гэтыя словы гаворыць нейкі тэатральны персанаж, а значыць, ёсць толькі адзін варыянт... Ён пайшоў да кніжнай шафы, узяўз паліцы тоўсты зборнік Шэкспіра «Трагедыі. Частка першая», гэта мусіла быць з яго самай знакамітай трагедыі... Гэта словы Гамлета, прамоўленыя перад смерцю, апошні маналог, ён .знайшоў яго... Вось яны, тыя чатыры радкі, з якіх яму прыгадаліся толькі пэўныя ўрыўкі. Ён зачытаў іх сваім звычайным нервовым і ціхім голасам, невыразна, быццам урывак з газетнага артыкула.
У адказ была халодная цішыня. Усе маўчалі, нібы згаварыўшыся. Ён паглядзеў на твары вакол сябе і прачытаў на іх.
што, напэўна, гэтая цытата не падыдзе. Праз хвіліну перакладчыца Вера папрасіла: «Пакажы мне». Ён працягнуў кнігу, паказаў пальцам на тыя чатыры радкі, перакладчыца паглыбілася ў іх, быццам завучвала на памяць, і адразу ўскрыкнула: «Але ж гэта цудоўна! Толькі трэба прапусціць два радкі ўсярэдзіне!» I прачытала першы і чацвёрты радок моцным, выразным, нават узнёслым голасам, і адразу ўсе заварушыліся, пагадзіліся, што гэта цудоўная цытата, а ён успрымаў іх агульную згоду як бурныя авацыі. Уздыхнуў з палёгкай. Гэта была яго самая вялікая перамога за той вечар.
Перакладчыца Вера села за друкавальную машынку і ўсё перадрукавала начыста. У пакоі зноў стала шумна, усе зноў размаўлялі парамі, і нават ягоны брат разгаварыўся з Бжохам, яны пазнаёміліся, калі той некалькі разоў дацягваўяго да кватэры ў цэнтры горада, дзе тады яшчэ жыў і брат. Усе былі задаволеныя, піто зрабілі нешта вельмі карыснае, толькі ён сядзеў сам сабе, курыў і ганарыўся, што знайшоў адпаведную цытату з іх сумеснай працы, і сядзеў бы так і далей, але Марцін падняўся з крэсла: «Ну вось, мы зрабілі, што было магчыма». Гэта быў сігнал і для астатніх, усе пачалі ўставаць і выходзілі ў вітальню апранацца. Швагерка толькі сказала яшчэ, што заўтра хацела б пайсці з ім у пахавальнае бюро арганізаваць пахаванне. Натуральна, падумаў ён, зараз яна будзе паводзіць сябе як прадстаўніца сям’і. Стрыечная сястра нагадала, што перадусім трэба з’ездзіць у морг, чым яна заўтра і зоймецца: возьме вы­ходим, і яны разам туды паедуць; яны дамовіліся, а якой гадзіне сустрэнуцца. Астатнія ўжо чакалі каля дзвярэй, потым было хуткае развітанне, пацісканне рук, і адны ўжо ўваходзілі ў діфт, а другія пайшлі ўніз па лесвіцы.
Ён пайшоў на кухню паглядзець праз акно, як усе адыходзяць, так, як яны з жонкай калісьці глядзелі праз акно на кухні, калі ад іх позна вечарам адыходзілі госці.
Марцін з Верай накіраваліся ўніз, стрыечная сястра ішла на вуліцы ўверх, Ёжа Бжох з Пэрлай і Верай Гегеравай сядалі ў машыну, толькі брат яшчэ стаяў недалёка ад пад’езда, а жонка яму нешта гаварыла. Ёжа ўжо завёў машыну, брат падышоў да
яго і праз адчыненае акно штосьці даволі доўга гаварыў. Пасля чаго Бжох заглушыў матор, выйшаў з машыны і зазваніў у дзверы пад’езда.
Бжох выйшаў з ліфта і адразу папрасіў прабачэння, што вярнуўся. Ён прапанаваў Ёжу прайсці хоць бы на кухню, але той адмовіўся: «Не, не, я толькі на хвілінку. Брат вам штосьці перадаў і хацеў, каб гэта сказаў я. I я адразу найду, мяне чакаюць».
«Дык вось, брат прасіў перадаць», збянтэжана абыходзіў ён мэту размовы, кшталту, не трэба злавацца, але гэта не мая прапанова, канешне, ён разумее ягоныя пачуцці, ніхто не мог бы адчуваць сябе нармальна ў такой сітуацыі, але няхай ён зразумее яго нравільна і, крый божа, не крыўдуе. «Ну, адным словам, што я табе тут доўга буду расказваць. Не ведаю, што я рабіў бы ў гэтай сітуацыі, але проста ты тут застанешся зараз зусім адзін у кватэры, магчыма, нешта вып’еш, таму брат прапаноўвае, што ён мог бы застацца з табой. Яго жонку з дачкой я завязу дадому, месца ў машыне ёсць, а брат, было б лепш, каб застаўся».
Так братава жонка хацела яго аберагчы, каб ён не напіўся да раніцы дома ці недзе ў горадзе. Цяпер ён разумеў Ёжаву збянтэжанасць, яму было гэта крыху непрыемна, кожнае Ёжавае разгубленае мулянне, адыход ад прадмету гаворкі былі своеасаблівым прытворным падміргваннем хто ведае, што я рабіў бы, дзеля гэтых падміргванняў брат і не прыйшоў сам, ён не піў, а Ёжа калісьці піў як свіння, пару разоў яны нават цягнуліся разам праз горад, ужо даволі даўно, калі Ёжа яшчэ жыў з першай жонкай, толькі Пэрла здолела яго ўрахманіць, таму было правільна даручыць гэтую прапанову яму, бо ён мог зрабіць яе з надежным разумением. Ён запэўніў Ёжу, што ў кватэры няма ані кроплі алкаголю. I сёння ён сапраўды вельмі стаміўся, таму зараз лепш пойдзе спаць і з дому выходзіць наваг не думае. Заутра ён мусіць быць у форме.
«Дык брату няма чаго хвалявацца?» «Абсалютна, ён запэўніў Ёжу яшчэ раз і ўсміхнуўся з кранальнага клопату брата і ягонай жонкі. Ён можа быць абсалютна ўпэўнены». «Ну, то файна, сказаў Ёжа спакойна і, калі ўжо адчыняў дзверы, паўтарыў: I не злуйся». I з ліфта яшчэ сказаў: «Пакуль».
Ён зноўку пайшоў да акна на кухні і глядзеў уніз, праз момант Ёжа нешта распавядаў брату, той зрабіў некалькі жэстаў, напэўна, не верыў ягоным заспакаенням, але колішні калета ўжо сядаўу машыну, абедзве машыны выехалі на вуліцу, накіраваліся ўніз па дарозе і праз момант зніклі за паваротам.
Ён не злаваўся на брата і ягоную жонку за прапанову, бо яны ведалі, што казалі. Але тэты раз ён не хлусіў: у кватэры не было ані кроплі алкаголю і з дому ён выходзіць не збіраўся. Не, нічога такога яму не пагражае. Апошнімі двума тыднямі так было ўжо разы тры: па дарозе са шпіталя ён нешта набываў на вячэру й сняданак і браў яшчэ маленькую бутэлечку каньяку, дома патроху з яе папіваў і вёў сам з сабою даўгія размовы. Але сёння, калі ён выйшаў са шпіталя, крамы былі ўжо зачыненыя, ды ён і так нічога не набываў бы, нават на вячэру, бо бьгў занадта ўзрушаны тым, што адбывалася апошнімі гадзінамі, і, калі б яму не патэлефанавалі са шпіталя, уключыў бы тэлевізар без туку, апатычна глядзеў бы ў яго і з бояззю думаў пра заўтрашні дзень.
Цяпер ён ужо не быў такі ўзрушаны, як увечары, калі вярнуўся дадому са шпіталя, усё ў ім сцішылася, усярэдзіне была адна пустата. Нехта грукнуў за сабой дзвярамі, пайшоў і болей не вернецца. Ён застаўся ў гэтай кватэры адзін. А заўтра павінен будзе займацца арганізацыяй. Потым вернецца дадому, за ім зачыняцца дзверы, і ён зноўку застанецца адзін. Гэта ўсё.
Ноч
Мінула ўжо даволі шмат часу, як дзве маіпыны зніклі за паваротам. Напэўна, яны ўжо раз’ехаліся на нейкім скрыжаванні, кожная ў сваім напрамку: Бжох з Пэрлай і перакладчыцай Верай Гегеравай ужо вось-вось будуць дома, брат жыве да­лёка, нядаўна пераехаў у мікрараён, які пабудавалі на месцы колішняй найбліжэйшай да горада вёскі ля Малога Дуная, дванаццаць кіламетраў адсюль. Спачатку яму трэба будзе даехаць да колішняй ускраіны горада, і там пачнецца новая магістраль да мікрараёна. Ён па-ранейшаму стаяў, абапёршыся локцямі аб падваконне на кухні, і глядзеў на пустую вуліцу з вышыні трэцяга паверха. Вуліца была добра асветленая ліхтарамі. Адзін, трохі ніжэй ад дома, бліжэй да павароту, быў пашкоджаны, бесперастанку гудзеў. I на гэтай пустой, асветленай ліхтарамі вуліцы трыма паверхамі ніжэй нічога не адбывалася.
Ён яшчэ пачакае, пакуль унізе не праедзе якая машына.
«Божухна, падумаў ён, колькі часу, напэўна, правёў я ў гэ­тай кватэры перад гэтым акном, сагнуўшыся, абапёршыся аб каменны край». Гадзіны і гадзіны, і калі б з таго часу, як яны пераехалі ў гэтую кватэру, гэтыя гадзіны скласці, то атрымаліся б цэлыя дні, тыдні, а можа, нават і месяцы. Ён тупа, бессэнсоўна глядзеў уніз, быццам наглытаўшыся нейкіх наркотыкаў. Але за гэтым пазіраннем праз акно проста мінаў час. I ўсё. Часам ён адчуваў сябе пенсіянерам, якіх памятаў яшчэ з дзяцінства з прыгарадных вулачак са старымі дамамі, яны нерухома сядзелі каля акна, трохі меншага за гэтае, і бяздумна пазіралі на вуліцу, быццам не заўважалі нічога вакол. Цяпер і ён быў крыху як тыя пенсіянеры праўда, яму яшчэ было далёка да пеней, за-
тое жонка ўжо атрымлівала яе амаль год, але ж яна не стаяла ля кухоннага акна і не сачыла за тым, што дзеецца на вуліцы, хіба што хвілінку, калі гатавала альбо калі ён клікаў яе, каб нешта паказаць, але і без пенсіі ён бавіў час без працы, нічога не робячы і ў пустаце, і, каб хоць нечым заняцца, пазіраў у акно.
Уласна кажучы, часцей за ўсё ўнізе нічога не адбывалася.
Напрыклад, пасля абеду ўверх ад павароту ў напрамку да дома пачыналі прыходзіць жанчыны, якія жылі недзе на гэтай вуліцы, у кожнай руцэ яны неслі па поўнай торбе з пакупкамі. Колькі разоў ён дзівіўся, як яны могуць цягнуць па гэтай кру­той вуліцы свае цяжкія торбы. Калі ён выбіраўся па пакупкі, дык толькі спускаўся ўніз ва ўніверсам альбо ездзіў у горад на машыне. I заўсёды пры гэтым ён прыгадваў маці: яна таксама калісьці вось так з поўнымі торбамі вярталася ў іх ранейшую кватэру ў цэнтры горада на чацвёртым паверсе. Апошнія гады маці толькі зрэдку выбіралася па пакупкі. Яны былі яе суцяшэн нем, яе самарэалізацыяй, нават калі на гэта ўжо не было сілы, чапляючыся рукой за парэнчы, яна літаральна цягнула сябе ўверх, спынялася недзе на паверсе і так цяжка і гучна дыхала, што яе можна было пачуць нават у кватэры I гады ён бег уніз, браў ейныя торбы і цягнуў яе самую наверх... Альбо калі ён не чуў яе, яна сама прыходзіла ў пакой, згорбленая, цяжка дыхаючы, казала, дзе пакінула торбы: на першым паверсе, паміж першым і другім паверхам няхай ён збегае... I адразу клалася ў ложак... Яшчэ нават у 1960-м маці часам хадзіла ў краму з лёдам, што была на далёкім канцы кірмашу, і набывала вялікі кавалак лёду (дома ў ix была толькі такая прымітыўная скрынка, куды яны клалі лёд). Нават ён, калі хадзіў па лёд, вяртаўся вельмі слом­лены, а маці ў 1960-м ужо было за семдзесят. Гэта, мабыць, выглядала сапраўды жахліва, калі яна цягнула ў торбе такі кавалак лёду, таму, калі яе сустракаў які знаёмы, ён браў ейную торбу і прыносіў да самай кватэры, а некалькі разоў ёй дапамагалі нават незнаёмыя маладыя людзі... Якая ён быў скаціна, які ідыёт, што ніколі не падумаў набыць нармальную лядоўню. Ён жа ўжо зарабляў, але нармальная лядоўня тады была раскошай, таму маці ніколі нават не прасіла, каб ён набыў яе, дый жонка
ніколі пра гэта не згадвала, бо ніколі не заходзіла на кухню. А калі разводзіўся Эда Фрыш і пераязджаў з агромністай кватэры ў аднапакаёўку, ён прапаноўваў яму шмат усякага са сваёй мэблі, за смешны кошт, і тады ён прынёс ад яго два вялікія фатэлі (у адным маці потым сядзела перад тэлевізарам) і элегантную шафу для адзення, і яшчэ шмат усяго, тады яны прывезлі ад яго і нармальную лядоўню.
Іншы раз ён назіраў праз акно, як на горад спускаецца цемра, знікаюць тысячи дробных агеньчыкаў, што па ўскраінах расцягнуліся ажно да «Слаўнафты», потым знікаў ланцуг агеньчыкаў унізе над гарой, і клубы цемры ляніва насоўваліся ўсё бліжэй, аж пакуль не пачынаў павольна знікаць сілуэт дома насупраць, ад яго заставаліся толькі асобныя асветленыя вокны, і так з усёй вуліцы заставаўся толькі невялікі кавалак, і праз акно на кухні ён адчуваў вечаровую прахалоду... «Сапраўды, падумаў ён, часцей за ўсё тут было на што паглядзець».
Кожную хвіліну шумела нейкая машина, у асобныя гадзіны ці дні нават невялікія народы машын, а ён спрабаваў адгадаць, якой маркі гэтыя машыны і паводле нумару вызначыць, ці яны з горада, ці, можа, нават з-за мяжы. У нядзелю вечарам заўсёды вярталася шмат машын, з трох-чатырох рэстарацый у Горскім парку і яго наваколлі, з садоў з садавіной на сонечных берагах Дуная, а па тратуарах шпацыравалі групкі маладых людзей, болыпасць у добрым настроі, часам яны спявалі ці пакрыквалі, забаўляліся... I даволі частаздаралася, што некаторыя машыны гучна тармазілі перад паваротам там не было ніякага знаку, і кіроўцы толькі ў апошні момант згадвалі, што трэба зменшыць хуткасць. Ён ніколі не мог адказаць, чым быў выкліканы гэты раптоўны віскат тормазам ці шынамі, але быў упэўнены, што некаторыя раптоўна тармазілі перад самым паваротам спецыяльна, бо хацелі пафранціць, на момант ён задумаўся, што гэта таксама слова, якім можна адлічваць час, яго ўжо даўно тут, у горадзе, ніхто не ведае, а калісьці ў спрэчках з хлопцамі яны часта называлі адзін аднаго «ты франт», такія франты-кіроўцы хацелі павыстаўляцца перад маладой дзяўчынай, паказаць, як яны валодаюць аўтамабілем, францілі яны і сваімі шыкоўнымі
машынамі: націснуць на тармазы, і машына амаль імгненна спыніцца, завішчыць, але не вылеціць з дарогі.
Але сапраўды драматычныя сцэны ён мог назіраць з акна зімой.
На вуліцы надмарожвала і на дарогахутваралася галалёдзіца. Тады, калі паміж паваротам і домам з’яўлялася нейкая машына, іншы раз ён клікаў і Зору, каб паглядзела, што будзе далей; ма­шины на слізкай дарозе вельмі часта не маглі праехаць апошні самы круты адрэзак, адразу пасля павароту яны спыняліся, іх колы праслізгвалі, некаторыя кіроўцы бессэнсоўна дадавалі га­зу, матор віскатаў, машына толькі трохі працягвалася наперад і зноўку адсоўвалася назад і спынялася, кіроўцы і так, і гэтак спрабавалі нешта зрабіць: некаторыя выходзілі з машыны, бралі рыдлёўку і пачыналі адкідаць снег ці разбіваць зледзянелае пакрыццё дарогі, некаторыя зноўку вярталі машыну з першапачатковага кірунку трохі ніжэй, выязджалі ажно на тратуар і потым праязджалі паварот упоперак, больш гарызантальна, і толькі так павольна атрымлівалася праехаць, але ў іх магла ўрэзацца машына, што ехала з горкі, некаторыя выходзілі з ма­шыны і званілі ў найбліжэйшы пад’езд, мусіць, прасілі попелу, бо праз момант ім выносілі вядро, і яны пачыналі пасыпаць дарогу, а некаторыя нават пакідалі машыну на месцы, з якога яна ўжо не магла скрануцца, і ішлі далей пешкі... Так, у тыя зімовыя дні тут адбывалася нешта сапраўды драматычнае.
Але ж ён не заўсёды глядзеў на свет толькі праз гэтае кухоннае акно летам, дый наогул заўсёды, калі было цёпла, ён стаяў, абапёршыся локцямі аб парэнчы доўгага балкона, які цягнуўся ўздоўж усёй гасцёўні, ён бачыў адтуль абодва бакі вуліцы. Ягоная жонка ў такія дні заўсёды працавала пасля абеду ў садзе за домам, дзе яны мелі ўчастак на схіле, вырывала цэлымі днямі пустазелле, якое там расло, можа, стагоддзямі. Спачатку і ён дапамагаў, але для яго гэта было страшэннае напружанне. А Зора была звыклая працаваць у садзе з самага дзяцінства. I калі яна зразумела, што гэтая праца не для яго, дык адправіла ўрэшце дадому: няхай паставіць на балконе кушэтку ічытае. Але з пэўнага часу чытанне яго не прываблівала, хоць дагэтуль значную част-
ку жыцця ён правёў за чытаннем, нейкі момант ён на кушэтцы чытаў, потым падымаўся, абапіраўся локцямі аб парэнчы і глядзеў то на адзін, то на другі бок вуліцы. Ён здалёк пазнаваў твары людзей, што набліжаліся да дома, і ўсярэдзіне сябе заўсёды спадзяваўся, што сярод іх будзе нехта знаёмы i тэты нехта, калі ўбачыць яго на балконе, заверне ўіхні двор і зазвоніць у дзверы. I часам хто-небудзь знаёмы сапраўды прыходзіў, тады яны ра­зам хадзілі па вуліцы ўверх на шпацыр. Але часцей за ўсё, калі нехта вьшадкова глядзеў угару і заўважаў яго, то проста вітаўся кіўком галавы і ішоў далей. А часам, калі ён бачыў, што з аднаго ці другога боку ідзе хтось са знаёмых, клаўся на кушэтку ад поглядаў знізу ён быў схаваны драўлянымі дошкамі, як нізкім плотам, а ў шчылінах дошак бачыў кавалак вуліцы чакаў, пакуль той знаёмы пройдзе. Яму не падабалася, што яго віталі толькі кіўком здалёк і ніколі ніхто не казаў: «Прывітанне, ну як ты? Я зайду на хвіліначку да цябе?» Ніхто ні разу не сказаў яму нічога падобнага, а між іншым са многімі з тых знаёмых ён калісьці даволі часта сустракаўся: пастаянна, амаль кожны дзень па вуліцы шпацыраваў Пэтэр, што жыў праз пару дамоў ад павароту. Некалькі год таму, калі ён яшчэ быў загадчыкам літаратурнай часткі ў тэатры, Пэтэр амаль штодня заходзіў да яго ў кватэру ў цэнтры горада, яны дапісвалі і перапісвалі п’есу, толькі ён ужо даўно не быў загадчыкам літаратурнай часткі, і Пэтэр ужо шмат год яго не наведваў яшчэ з тых часоў, калі ён усё яшчэ жыў у кватэры ў цэнтры горада... Яму заўсёды было вельмі непрыемна, калі ўнізе проста так праходзіў Аль­берт, некалькі год пасля вайны яны былі найлепшымі сябрамі, заўсёды разам, ім заўсёды было пра што пагаварьщь, але потым паціху іх сяброўства начало астываць, і з часам ад сяброўства не засталося нават попелу. Ыяхай ён казаў сабе, што з гэтым колішнім сябрам ён ужо даўно не сутыкаўся, казаў таксама: ну і што, калі б хтосьці і прыйшоў сюды, шчырай размовы ўсё адно не атрымалася 6, бо ў кожнага свае інтарэсы, а ён нічым асабліва ўжо не цікавіцца і будзе толькі расчараваны... і ўсё ж ён быў бы вельмі рады з кім-небудзь пагаварыць, цяпер, калі ўжо нідзе не працаваў і нікуды не хадзіў, ні ў рэдакцыю, ні ў вы-
давецтва, нават у кавярнях і выдавецкім клубе не бываў. Яшчэ пару знаёмыху іх часам з’яўляліся, але прыходзілі яны звычайна да яго жонкі, свет ягоных сяброў распаўся на кавалкі, яны ўжо толькі ківалі яму і ішлі далей, а ён усё яшчэ прыгл^даўся, ці не ўбачыць.. .Уласна кажучы, не нейкага знаёмага, толькі цяпер ён цалкам усвядоміў, што чакаў не нейкага канкрэтнага знаёмага, а нейкага незнаёмага знаёмага... Кагосьці, хто б прыйшоў да яго, каб расказачь нейкую неверагодную навіну... Штосьці зусім нечаканае, фантастычнае... Што з гэтай хвіліны ён жыве недзе ў іншым месцы, ці навату іншым часе... Цяпер ён цалкам зразумеў, што чакае нейкага пасланца, як у Шэкспіравых п’есах, пасланец заўсёды прыходзіць паведаміць нешта страшэнна важнае войска Глостэршыра разбіта... Ланкашыр адышоў з Францыі... Бірнамскі лес пачаў варушыцца... Часцей за ўсё пасланцы ў Шэкспіра абвяшчалі нейкую катастрофу, але ён чакаў пасланца з добраю навіной... цудоўнай, неверагоднай, так што ад яе ў вушах гучала б узнёслае «Алілуя»... А тэты пасланец, падумаў ён трохі насмешліва, прыскакаў бы знізу ад павароту на белым кані, каб як мага хутчэй паведаміць яму сваю навіну, Гадо на белым рысаку... Гэтага ён і чакаў... таму і глядзеў то на адзін, то на друті бок вуліцы... і ўсё ж ён не быў як тыя пенсіянеры, якіх ён бачыў у дзяцінстве, што глядзелі з адчыненых вокнаў абыякавым, нерухомым, быццам сляпым, позіркам, ён заўсёды некага выглядваў... толькі цяпер ён не чакаў нікога, хіба што якую машыну.
Нарэшце на тары з’явілася машына, перад самым паваротам затармазіла і з’ехала ўніз.
Ён адвярнуўся ад акна, яму не заставалася нічога іншага, як ісці спаць.
3 кухоннай шафы, у якой стаялі талеркі, ён узяў снатворнае, якое трымаў на кухні, каб яго можна было адразу запіваць вадой. 3 нядаўніх часоў ён трымаў там і лекі ад сэрца, але ix ён не будзе піць так позна, бо тады не засне, а ён і так узрушаны. Ён прыняў трохі большую, чым звычайна, дозу снатворнага, наліў у кубак вады, выпіў і пайшоў у свой пакой.
I сюды даходзіла святло звонку, але трохі слабейшае за акном на схіле пагорка быў сад, які належаў дому, за ім япгчэ адзін сад, які належаў сучаснаму катэджу, і там на прыступкі, што былі на ходніку, свяціў ліхтар. Крыху далей быў яшчэ адзін ліхтар, меншы за тыя, што перад домам, святло якога амаль не даходзіла да пакоя. Ён ужо збіраўся распрануцца, завесіць фіранкі, навесці будзільнік, але чамусьці хацелася трохі парухацца на вуліцу ён не пойдзе, таму ён проста выйшаў з пакоя, прайшоўся па калідоры ў форме літары «Г» да вітальні, прайшоў праз доўгую вітальню і праз апопінія дзверы ў яе канцы ўвайшоў у жончын пакой, спыніўся ля акна, праз якое пранікала тое самае святло ад ліхтара, што быў ля ходніка. Калі б тут, ля акна, былі дзверы, падумаў ён, праз іх можна было б зноўку ўвайсці ў свой пакой і можна было б хадзіць па кватэры коламі. Дзвярэй не было, таму ён развярнуўся, выйшаў у вітальню, адтуль у калідор у форме літары «Г», вярнуўся ў свой пакой, зноўку развярнуўся... Замест каб выйсці на вуліцу, ён прагульваецца па кватэры, можа так рабіць і далей... Хадзілася даволі прыемна нідзе не трэба запальваць святла, святло ў пакоі паўсюль трапляла ад ліхтароў, у паўцемры не трэба быць уважлівым, каб не ўрэзацца ў штонебудзь, не трэба думаць, каб яго не чулі ўнізе ў швагеркі, на нагах у яго тапкі, і ён нават сам не чуў сваёй хады, адчуваў толькі лёгкія рухі.
Калі ён ужо разоў дзесяць ці нават пятнаццаць прайіпоўся з аднаго канца кватэры ў другі, яму захацелася хвілінку адпачыць, ён спыніўся ля акна ў жончыным пакоі, паглядзеў на сад, дзе тыднямі і месяцами да знямогі працавала ягоная жонка. Цяпер сад выглядаў як суцэлъная черная паверхня, ды ў снежні тут няшмат убачыпі і днём. Ён ніколі не забудзе тых чорных каранёў пустазелля, якія бясконца раслі і раслі глыбей у зямлю; нізка схіліўшыся або ўкленчыўпіы, ён біў матыкай па скамянелай гле­бе, заўсёды вельмі хутка стамляўся і вяртаўся ў кватэру; толькі па вечарах, дый тое не заўсёды, ён паліваў сад з доўгага шлангу, дзесьці паўгадзіны, бо на схіле вада не затрымлівалася, а нядаўна пасаджаныя кусты, дрэўцы і кветкі патрабавалі шмат вады; гэты сад застанецца такім, як быў, яму ўсё адно... Але ўжо быў самы
час зноўку развярнуцца і пайсці ў свой пакой, потым вярнуцца ў жончын. I потым у сваім пакоі ён падумаў, што ўжо варта класціся спаць канапаразасланая, ці хутчэй не засланая, бо ён ужо два тыдні не прыбіраў бялізны. Калі ўжо ягоная жонка не бачьщь, засланая канапа ці не, то ён не павінен нічога засцілаць, можа наогул рабіць што заўгодна, а пасля пахавання можа сесці ў цягнік і з’ехаць альбо проста знікнуць. Жонка яго не бачыць, а для астатніх ён толькі цень, проста імя. Ён падумаў, што праблема толькі ў тым, што нічога з гэтага ён не зробіць: не сядзе ў цягнік, не знікне, не растворыцца, нічога не адбудзецца проста так, як на сцэне, у жыцці ўсё не так проста, тут няма спецыяльнай ямы, у якой можна знікнуць, ёсць толькі кулісы, за якія яго выслалі некалькі год таму, ён мог там блытацца і ніхто яго не бачьгў, і, уласна кажучы, яму там было... цалкам добра, лепш нават сказаць, гэта адпавядала яго жаданням. Ён здзьмуўся, як балонік, не гэтым вечарам, нават не два-тры гады таму, калі ім абаім дазволілі жыць толькі за кулісамі, гэта пачалося ўжо даволі даўно. Ён памятаў, як аднойчы яму паведамілі, што ён дагэтуль сябар нейкай кінематаграфічнай камісіі, але ён сказаў, што за гэта ўжо болей не возьмецца. Зора тады абурылася: «Чаму гэта ты не возьмешся? Ты ж сам ведаеш, колькі там дурняў, а калі б там не было цябе, то палічы, з якой колькасці сцэнараў ніколі б не ўзніклі фільмы». Толькі тады ён пагадзіўся, але ў яго было агромністае жаданне як бы гэта дакладней вызначыць стаць маленькім, так, зменшыцца, бог яго ведае, адкуль і чаму гэта ў ім з’явілася, яшчэ калі ён быў зусім малады, у час вайны, ва ўніверсітэт яго не ўзялі, бо ў яго не было патрэбных арыйскіх папераў, ён пачаў пісаць у газету і адначасова пакрысе пісаў вялікую тэарэтычную працу пра структуру фільма пісаў і пісаў, нават успомніць прыемна. Пасля вайны ён вырашыў, што хтосьці на свеце дакладна нешта такое ўжо напісаў, а яму ў якасці матэрыялу служылі толькі фільмы, знятыя да вайны, адзін толькі брак, таму ён страціў смеласць, выбраў толькі дзветры часткі з усяго рукапісу і паслаў ix у Прагу, у новастворанае кінематаграфічнае выдавецтва. Адказу ён чакаў доўга, два разы нагадваў пра сябе, пакуль нейкі кінарэжысёр не адказаў яму,
каб ён не злаваўся яго рукапіс далі яму на ацэнку, але ён тым часам пераязджаў, і шмат якія паперы згубіліся, разам з ягоным рукапісам (а копію ён не зрабіў), так ягонай працы прыйшоў гамон. У яго засталіся толькі стосы непатрэбнай спісанай папе­ры, якія ён аднёс у кладоўку і паступова па частках іх выкідаў... Пасля вайны свет быў перад ім адкрыты, і ён быўупэўнены, як многія да і пасля яго ў гэтым узросце, што прасячэ акно ў свет, але праз некалькі гадоў давялося прызнаць, што ніякага акна ў свет ён не зрабіў і ўжо, мабыць, не зробіць, ён сам не вельмі цаніў тое, што зрабіў, і, калі хтосьці хваліў зробленае ім, самае дылетанцкае, ён казаў сабе: «Нічога напраўду вартага», быццам чагосьці вартая была тая кніга пра структуру фільма, якую ён перастаў пісаць, ён з тугой падумаў, зноўку пачаўшы шпацыраваць па кватэры, што многія людзі праз некаторы час разумеюць, што яны самі ў сваіх вачах пацярпелі крах, не зрабілі таго, пра што некалі марылі, так здараецца ў гэтым свеце, свет адна вялікая атрута, асабліва той вузкі свет, у якім ён жыў, яму ўжо хапіла па шыю, ён не зрабіўся ў гэтым свеце нечым значным, таму, паводле свайго ж рашэння, ён пачаўунутрана скурчвацца, пакуль не скурчыўся да таго, што зрабіўся нябачным, і толькі жонка яіпчэ яго бачыла, і толькі таму ён яшчэ існаваў, а цяпер тыя вочы, што глядзелі на яго, зніклі, і цяпер ён нябачны, уласна, пакуль яшчэ не, да пахавання ён яшчэ будзе перад людскімі вачыма, бо павінен усім займацца, як гэтым вечарам, і на пахаванні будзе галоўнай асобай, а астатнія будуць ацэньваць, як ён адыграў гэтую ролю, пакуль жонку не апусцяць у сямейную пахавальню... Не ў магілу, а ў пахавальню, гучыць амаль узвышана, падумаў ён і прысеў на хвілінку ў адным з пакояў. Адразу пасля вайны памёр Зорын дзядзька, брат ейнага бацькі, Янка Есэнскі, вядомы пісьменнік, яму зладзілі пахаванне, на дзяржаўныя грошы выкапалі і забетанавалі пахавальню. Ейныя бацькі тады побач выкапалі і замуравалі сямейную пахаваль­ню на шэсць асобаў. Між іншым, яна ўжо хутка запоўніцца, падумаў ён. Спачатку там пахавалі жончынага брата Фэдара, доктара навук, які намёр а дразу пасля перамогі рабочага класа, у яго была даволі высокая пасада ў Дэмакратычнай партыі, якая
пасля вайны ўзяла на выбарах такую пераважную большасць, што рабочы клас мусіў яе дашчэнту зліквідаваць. I Фэдару ўжо не давялося прызнавацца ў шпіянажы і здрадзе дзяржаве, не давялося адседжваць дзесяць ці больш гадоў, ён быў першы ўтой пахавальні. Потым, калі яны з жонкай ужо некалькі гадоў жылі разам, туды апусцілі ейнага бацьку Фэдара, пяць год таму і ейную маці Міліну, а два гады таму пляменніцу Елку. Цяпер туды апусцяць ягоную жонку Зору, яны там будуць упяцёх, у грабніцы застанецца толькі адно месца для швагеркі Марыі, дзіцячай лекаркі. Там ляжаць ейныя дачка і муж, швагерка будзе апошняй з прозвішчам Ёсэнска. На пахаванне, напэўна, збярэцца шмат людзей, у Марціне лічыцца добрым густам хадзіць на могілкі: старая частка могілак гонар горада, кожны год сюды водзяць школьнікаў на магілы знакамітых людзей, ігра якіх дзеці вучаць у школе.
Яго будуць ацэньваць: ці ўсё надежным чынам арганізавана, пачынаючы ад труны, якую ён павінен будзе заўтра замовіць... Рантам ён спыніўся ў жончыным пакоі, быццам убачыў перад са­бой тую трупу, якую трэба не проста замовіць, а яшчэ і заплаціць за яе, і за дастаўку таксама трэба заплаціць, яна дакладна будзе нешта каштаваць... «Ну, сказаў ён уголас, але далей зноў думаў сам сабе, добра, што не лёг яшчэ, раніцай пра гэта ўвогуле не падумаў бы, прыйшоў бы па труну з якімі дзвюма-трыма сотнямі ў кішэні, а там налічаць бог ведае колькі...» Ён падумаў пра сваю аіпчадную кніжку, жонка яго калісьці ўгаварыла, каб з кожнага ганарару адкладваў у банк дзесяць адсоткаў, ён пачаў даволі позна, там назбіралася зусім крыху на кішэнныя выдаткі, але апошнімі гадамі, калі ўжо было ні заробкаў, ні ганарараў, ён часам яшчэ й нешта здымаў з той кніжкі... Гэтых яго кішэнных хопіць хіба на хаўтурны стол, але не на пахаванне. Нічога не застаецца, як зняць грошы з жончынай ашчаднай кніжкі. I ён гэта зараз зробіць.
Ён усё адцягваў гэтую справу, быццам збіраўся ўчыніць штось непрыстойнае. Ейная скарбонка была для яго недатыкальная, не таму, што яна забараніла, ён цудоўна ведаў, дзе знаходзіцца ключ, даволі часта бачьгў, як яна даставала яго з-пад швэдараў у шафе з бялізнай, ён мог і раней адкрыць яе
калі заўіодна, калі жонка па некалькі тыдняў жыла ў бацькоў, дакладней, у маці, але пра тую скарбонку ён проста ніколі не думаў. Калі б ёп калісьці зацікавіўся яе зместам, ён тым самым пацвердзіў бы ўсе чуткі і плёткі, якія калісьці распускалі пра яго, калі яны яшчэ толькі збіраліся ўзяць шлюб. Часам ён бачыў, як яна выпісвала, колькі грошай ёсць на кожнай кніжцы, але ніколі не пытаўся, колькі ў яе атрымалася. Толькі ў апошнія гады жонка адзін-два разы сказала яму: «Ну, пакуль яшчэ выжывем». У яго была свая скарбонка, у яе свая.
Ён адкрыў шафу з бялізнай, дастаў ключ і скарбонку і паставіў яе на стол.
Калі жонка атрымлівала досыць вялікі ганарар і адкладала яго на кніжку, яна заўсёды, едучы да маці ў Марцін, брала яе з сабой пацвердзіць, што заробленыя ёю ірошы ў яе руках. I хоць яе маці ўжо даўно добра да яго ставілася і ён адчуваў сябе ў яе як дома, ён неаднойчы заўважаў, што яе падазрэнні наконт грошай не зніклі. Гэта адзінае, што ў яе засталося ад тых думак, якія ўзніклі, калі яна даведалася, што дачка збіраецца за яго замуж (натуральна, калі не лічыць таго, што ён хацеў улезці ў сям’ю з гістарычным радаводам, бо сам не меў ніякага радаводу ці, дакладней, лічыў за лепшае пра яго маўчаць да вайны ён мусіў адмовіцца ад бацькі, пасля вайны ад маткі), зрэшты, якая розніца, што думала пра яго ейная маці, яна ж нават не ведала яго добра, але вакол было шмат людзей, якія думалі тое самае, калі стала вядома, што паміж імі ўсё сур езна, адным сонечным светлым ранкам ён сядзеў на тэрасе са сваім добрым знаёмым, і той быццам між іншым сказаў: «Не ведаю, ці чуў ты, але кажуць, што ў яе ў банку амаль мільён». Ён паціснуў плячамі і прамаўчаў, быццам гэтая лухта яго наогул не здзівіла. Бо ў каго тады, якраз пасля грашовай рэформы, мог быць мільён? Але чым больш грошай ёй прыпісвалі, тым мацней хацелі яго ўкалоць, зачапіць... А ейная маці тады ўвесь час рабіла трагічныя сцэны, з якіх ніхто не смяяўся. А аднойчы, калі ўсе думалі, што ў яе сардэчны прыступ, швагерка лекарка пабегла датэлефона і адправілатэлеграму: «тэрмінова прыязджай маці памірае». Зора прыйшла да яго тады ўжо сабраная ў дарогу, і ён душным пераднавальнічным вечарам правёў
яе на станцыю, яна запэўнівала, што ён не мусіць вінаваціць сябе, і ён зразумеў, што адбылося неіпта непапраўнае, але ўжо наступным ранкам атрымаўтэлеграму: «дзякуй богумаціздаровая». I пачалося адцягванне таго фармальнага акту ў ЗАГСе. Бо спачатку маці мусіла да гэтага прывыкнуць. А аднойчы яна нават сама ў гістэрыцы прасіла, каб ён пакінуў яе дачку, няхай яны застануцца сябрамі, а ён каго-небудзь сабе яшчэ знойдзе і гэтак далей, ён ледзь не пагадзіўся, у такой яна была роспачы. Урэшце яму надакучылі ўсе гэтыя плёткі і чуткі, якія распускаліся ў яе родным горадзе, але яна была б няшчасная, калі б ён напраўду на гэта пайнюў. Пазней, калі ён ужо лепш ведаў жончыну маці, ён зразумеў, што яна проста ніяк не магла пагадзіцца з тым, што дачка пойдзе з дому... але калі яны ўрэшце ажаніліся, атрымалася так, што дачка, уласна кажу чы, засталася ў яе, прыязджала да яго, калі толькі мела нейкія справы ў горадзе: калі мусіла абмеркаваць з рэцэнзентам нейкі свой пераклад у выдавецтве ці павінна была з’явіцца на нейкі сход. 'Гады яна заставалася ў яго яшчэ на тыдзень, два, зрэдку і крыху даўжэй, і паступова маці супакоілася, прыняла яго ў сям’ю, у яе застаўся толькі страх за даччыныя грошы.
Грошы, узгадаў ён у паўзмроку пакоя. Яна заўсёды ўсё рабіла так, каб бацькі, ці матка, ні ў чым не маглі яе папракнуць. Калі пераязджала да яго, абсталявала сабе адзін пакой, купіда туды мэблю і дыван, у той свой пакой. Калі яна пераехала да яго ў Браціславу, паміж імі прыжыўся звычай, што ён заўсёды ўлічваў яе долю ў сумесных выдатках за час, які яна была ў ягонай кватэры, апроч абедаў, бо на абеды яна начала хадзіць у рэстарацыю не хацела есці таго, што гатавала ягоная маці. Часам узнікалі нейкія нечаканыя выдаткі, пра якія ён гаварыў, і яна выплачвала патрэбную суму. Спачатку ёй гэта было непрыемна, хоць, уласна кажучы, задавальняла, бо і дома бацькі таксама ўлічвалі ўсе ейныя выдаткі: бацька, ужо даўно пенсіянер, як толькі вяртаўся раніцай з крамы, у маленькі сшытачак запісваў, колькі аддаў за малако і булкі, за многія гады ў іх дома назбіралася цэлая калекцыя такіх маленькіх сшытачкаў, з якіх можна было даведацца, на якую суму бацька набыў у гэты
дзень прадуктаў восем ці трыццаць галоў таму, скажам, трэцяга жніўня 1937-га. Так у іх было прынята, i так трэба было абыходзіцца з грашыма, таму ён запісваў ейны ўнёсак у агульныя выдаткі, і гэта было быццам бы нармальна, бо агульнай «касы» ў ix не было. Пакуль не памерла ягоная маці. 3 таго часу шмат што змянілася, яшчэ вечарам пасля пахавання жонка ска­зала, каб ён уключыў венскія навіны, тэлевізар крыху адцягне ягоную ўвагу, потым яны разам глядзелі тэлевізар. Хоць перад гэтым яна казала, што дзеля тэлевізара трэба «напружваць вочы», акрамя таго яна не вельмі добра разумела нямецкую мову, а ягоная маці глядзела толькі венскае тэлебачанне, бо разумела толькі па-нямецку, але з тых часоў, як ягоная маці не сядзела больш перад тэлевізарам, жонка пачала разумець па-нямецку добра і разам з ім глядзела ўсе тэатральныя пастаноўкі і фільмы. А яшчэ больш усё змянілася, калі праз год памерла і ейная маці, з той пары ён ужо не вылічваў жончыных выдаткау, яна ўжо не мусіла ні перад кім адказваць, праз чатырнаццаць гадоў шлюбу яны ўпершыню зажылі сумесным жыццём... А датуль грошы і адносіны жонкі да ягонай маці атручвалі іхні шлюб. Сотні разоў ён спрабаваў патлумачыць такія грубыя і бесцырымонныя паводзіны, не характэрныя для яе, якіх яна не праяўляла ні да каго іншага, магчыма, і ўвесь іхні шлюб праз гэта разваліўся б, калі б ягоная матка не памерла так заўчасна, пасля чаго яны перабраліся ў новы дом.
Ён адкрыў скарбонку і дастаў з яе ўсе ашчадныя кніжкі. Наверсе ляжала адзіная ягоная, на якой была даволі вялікая сума грошай. «Недатыка льны запас», сказала яму жонка ў свой час, і вельмі абачліва папрасіла, каб ён аддаў гэтую кніжку ёй на захаванне. У той час ужо варта было думаць і пра «недатыкальны запас». Тыя трыццаць з нечым тысяч ён атрымаў як аўтарскі ганарар за даволі вялікую кнігу «Адлюстраванні», некаторыя артыкулы і эсэ за апошнія гады. Пад ейным ціскам ён з той кнігі не ўзяў нават авансу, увесь ганарар аднёс у банк, а ашчадную кніжку аддаў ёй. Яму ўжо тады даводзілася думаць, што рана ці позна будзе праверка, яму ўспомняць шэсцьдзесят восьмы год і выкінуць з працы. Ён разгарнуў кніжку на старонцы, дзе
была запісаная адзіная сума васямнаццаць тысяч. Пра гэта ён неяк дрэнна памятаў. Але была ў тым і дакладная логіка. На той ягонай кнізе быццам закляцце нейкае было. Ну зусім ніяк з ёй не шанцавала. Праз некалькі месяцаў пасля таго, як яна выйшла ў выдавецтве «Славацкі пісьменнік», ён даведаўся, што яна ў спісе кніг, якія збіраюцца выключыць з кнігарняў і бібліятэк. Яны былі ў гэтым спісе абое, ён і яна, усе ягоныя, ейныя і іх сумесныя пераклады. А тая кніга амаль і не была ў продажы. Ужо і не будзе. Прынамсі, пакуль ён жывы. А калі б нават усё раптам змянілася і кніга трапіла б у продаж, усё адно тое, пра што ён пісаў, будзе пазалеташнім снегам, усё даўно састарэла. Забылася. А ўсё, што пераклаў ён, што пераклала яна, што пераклалі разам, гэтаўсё да апошняга радка перакладуць іншыя. Ці спішуць. Без праблем. Вось так.
Ён вярнуўся да століка ў жончыным пакоі, узяў яе ашчадныя кніжкі, пайшоў з імі ў вітальню, дзе было святлей, пагартаў іх, пералічыў асобныя сумы і атрымалася крыху болып за сто сорак тысяч, разам з ягонай кніжкай. Сотняў ён не лічыў, але з імі магло б атрымацца і сто пяцьдзесят тысяч.
У кожнай кніжцы адразу над вокладкай былі ўкладзеныя вузкія цыдулкі, на якіхбыло нешта напісана. Ён сеў за пісьмовы стол і запаліў лямпу.
3 акулярамі на носе ён зноўку адкрыў ашчадную кніжку, узяў паперку, якая вытыркалася з яе, прачытаў адно слова, што было на ёй напісана, зноў паклаў паперку ў кніжку, разгарнуў наступную, там на цыдулцы было два словы, у трэцяй зноў толькі адно... Астатніх ён ужо не глядзеў. Ужо зразумеў, што гата за словы на тых укладзеных цыдулках. Нечакана. Гэта апошняя паслуга, якую жонка яму зрабіла. Яна хацела толькі ўсё палегчыць. У яго было адчуванне, што Зора глядзіць цяпер на яго і спакойна ўсміхаецца.
На кожнай доўгай вузкай паперцы быў напісаны пароль для кожнай ашчаднай кніжкі. Яна ведала гэтыя паролі на памяць, бо прыдумвала ix па простым прынцыпе: калі на кніжцы бы­ло напісана яе імя, паролем было яе імя. Калі на кніжцы было напісана «Дунай», паролем была назва ракі ў родным горадзе.
Усе паролі былі напісаныя на лістку, які яна наклала паміж сваіх папераў, паміж сотняў старонак рукапісаў. Там той лісток згубіўся, як іголка ў стозе сена. Рабаўнік там яго не знайшоў бы. I сам бы ён таксама шукаў безвынікова.
Ён зразумеў, і ў гэтым было як бы ягонае суцяшэнне, што тыя паперкі былі быццам падарункам для яго, яе запаветам.
Яна прывяла ў парадак сваю спадчыну. Але гэтыя цыдулкі ўсё ж магла ўкласці толькі тады, як зразумела, што ашчаднымі кніжкамі больш не пакарыстаецца. Яна падрыхтавала іх для яго... Значыць ведала, у якім яна стане.
...Ён зноў пачаў мучыцца: з якога часу? Калі яна цэлымі тыднямі, хворая, сядзела дома? Наўрад ці. Можа тады, калі ён вярнуўся ад лекара? I расказаў ёй тое глупства пра малакроўе? Што праз два-тры тыдні яна вернецца, але лячэнне трэба будзе паўтарыць? Тады яна і запыталася: «А ад гэтага паміраюць?» Яны сядзелі на кухні за сталом, адно насупраць аднаго, ён раздражнёна нагадваў ёй пра свой пераходжаны інфаркт і расказваў пра лячэнне, якое можна ўжо пачынаць, бо дыягназ ужо вядомы, увесь тэты час жонка глядзела не на яго, а на сцяну за ім. Яна ведала нешта сваё. А пазней захацела яшчэ раз пабачыць дзяўчат.
А калі яна нарэзала і напісала тыя цыдулкі? Калі ён пабег вечарам ва ўніверсам купіць чаго на вячэру з дзяўчатамі? Не. Бо ён мог кожную хвіліну вярнуцца. Спачатку ёй трэба было знайсці лісток у стосе напер і рукапісаў, канешне ж, яна не пісала пароляў з галавы магла і памыліцца; потым трэба было нарэзаць гэтыя цыдулкі і павыпісваць паролі з таго лістка... для гэтага ёй быў патрэбны спакой, дастаткова часу і цішыня... Відаць, яна займалася гэтым у апошнюю ноч, калі пайшлі дзяўчаты, а ён вярнуўся з трамвайнага прыпынку, на які іх праводзіў. Ён лёг спаць, і тады ў яе ўжо было шмат часу, доўгія наЧныя гадзіны і іх самотная цішыня, якая цяпер пануе вакол яго. Пра ашчадныя кніжкі жонка не сказала яму ні слова, інакін давялося б расказачь усё, што яна думала пра сваю хваробу, а пра гэта яны не размаўлялі.
Яна парэзала аркуш паперы на доўгія палоскі, знайшла паролі да ўсіх кніжак, перапісала іх на паперкі і ўклала ў кніжкі. Ён
нават уяўляў, як яна сядзіць і засяроджана, павольна, спакойна робіць усё гэта.
Ён выбраў сярод кніжак адну з самай вялікай сумай, адклаў яе ўбок, астатнія зноў склаў у скарбонку. Зачыніў яе, аднёс у ша фу, а ключык паклаў пад швэдар. Пайшоў у вітальню, запаліў настольную лямпу і сеў у фатэль.
Ён адчуваў сябе крыху нязвыкла. Атрымліваецца, што цяпер у яго ёсць тэты яе мільён, пра які яму калісьці на тэрасе казаў Павэл Лічка. У сямідзесятым годзе Павэла пасадзілі, доўгія ме­сяцы трымалі ў следчым ізалятары, пакуль не асудзілі на васямнаццаць месяцаў: ён употай перавозіў рукапісы Салжаніцына з Савецкага Саюза і меў сувязі з ворагамі сацыялізму на захадзе. Калі яго выпусцілі, ён стаў самотнікам, арандаваў сабе вялікі сад, вырошчваў там гародніну і садавіну, нешта з гэтага нават прадаваў, і ўжо толькі гады ў рады выходзіў да багемнага жыцця.
Ёсць сто сорак тысяч, плюс-мінус, але гэта ўжо быццам мільён фантастычная сума, абстракцыя, што перасягала яго ўяўленне. Гэта не грошы, частку з якіх ён мог бы патраціць у букіністычнай краме на якія кнігі, а яшчэ нейкую частку прапіць альбо яшчэ неяк прамантачыць. Гэта столькі грошай, што наогул не атрымаецца патраціць іх так, як ён звычайна траціў грошы... Ён адчуваў сябе героем «Скупога рыцара» Пушкіна, узгадаў, што бачыў гэты спектакль яшчэ перад вайной, для яго тады гэта было нешта накшталт Адкрыцця святога Авангарду, імёны Меерхольд, Таіраў, Ахлопкаў, Бурыян, Дулін і шэраг іншых, на якія ён ужо забыўся, былі для яго тады такія ж звыклыя, як імёны яго аднакласнікаў з гімназіі, і калі дагэтуль ён толькі чытаў, глядзеў малюнкі, дьгк на свае вочы бачыў такое ўпершыню: пасярэдзіне сцэны сядзеў стары скнара, магчыма, адзіны персанаж у той маленькай трагедыі Пушкіна, вакол яго горы манет, ён перабіраў іх, браў у рукі, сыпаў, як пясок, і слухаў іх звон, як яны падаюць на іншыя залатыя манеты, гэта адбывалася ўночы, старога скнару асвятляла толькі слабае святло ліхтара, а манеты былі неяк падсвечаныя знізу залатым ззяннем... і так ён сядзіць цяпер тут, пасярод незлічоных манет з ашчадных кніжак.
Перад ім адкрыўся новы кантынент, але ён нічога на ім не бачыў.
Калі б ён, напрыклад, надумаў нешта купіць, то проста зайшоў бы ў краму і купіў, што яму трэба. Але нічога асаблівага ён не прыдумае, гэта ён ведаў наперад. I гэтаму павінен чалавек навучыцца яшчэ ў дзяцінстве і ў маладосці, калі фарміруецца ягоная фантазія, каб потым разумець, што можна набыць за грошы. Потым гэтага дагнаць не атрымаецца.
Яіпчэ калі ён хадзіў у гімназію, неўзабаве пасля бацькавай смерці ён пачаў даваць прыватныя ўрокі. Тады ён доўга думаў, перш чым за чатыры-пяць крон набыць апошні нумар якоганебудзь літаратурнага часопіса, альбо ці трэба набываць за дзесяць-пятнаццаць крон кнігу, што прадавалася ўбукіністыцы. Спачатку ён спыняўся перад ёй, калі ішоў побач, узважваў сваё рашэнне, перш чым уваходзіў унутр і прасіў прынесці кнігу з вітрыны. Пазней, перад вайной, калі яго ўжо не прынялі ва ўніверсітэт, ён пайшоў па ламбардах. Як добрых знаёмых, ён ведаў усіх тых старых, ужо даволі пузатых паноў за іхнімі акенцамі, у чорных нарукаўніках, нацягнутых ажно па локці.,. Усяго ў горадзе было тры ламбарды, часцей за ўсё ён хадзіў у той, што на Веитурскай, на першым паверсе колішняга па­лаца, у агромністым, заўсёды цёмным пакоі з гістарычнымі скляпеннямі прымалі амаль усё. У чарзе перад ім стаялі цыганы альбо цыганкі, падазроныя асобы, дэкласаваныя элементы, самыя звычайныя беднякі іх квартал знаходзіўся зусім по­бач, яны прыносілі сюды старый пярыны, паношанае адзенне, абутак, парваныя ружовыя жаночыя камбінацыі, старыя торбы, танныя сурвэткі. Затое ён са страхам уваходзіў у новазбудаваны ламбард на кароткай бакавой вуліцы за галоўнай плошчай, што быў у адным будынку з банкам і спецыялізаваўся на золаце, срэбры і каштоўнасцях, там яму праз акенца вярталі прапанаваны прадмет з тлумачэннем, што ён толькі пазалочаны, Трэці лам­бард быў хутчэй мяшчанскім пад выхадам з кінатэатра «Тат­ра», пазней «Пагранічнік», першы раз ён прыйшоў туды яшчэ хлопчыкам, бацька ўзяў яго тым разам з сабой, ён збіраўся тады пісаць рэпартаж пра ламбард, і гаспадар ці кіраўнік павадзіў
ix na вялікіх складскіх залах, дзе ён адчуваў сябе як у пячоры Алі-Бабы. Там усё было найлепшае, самае якаснае, так піто ён ужо наперад ведаў, ці з нечым ісці сюды ці на Вентурскую. Маці захоўвала дома цэлы стос чэкаў з ламбарда, даўгія дакументы на цвёрдай паперы, клапацілася пра тое, каб заўсёды ў час бы­ло заплачана за працягненне і, калі трэба было, зноўку нешта закладвала. Але ўрэшце ўсё прапала ва ўсіх трох ламбардах ваенныя іх адразу пасля фронту абрабавалі, і ў газетах была надрукаваная ідэалагічна радасная навіна, што ўсе ламбарды разбураныя як амаральныя прадпрыемствы па эксплуатацыі працоўнага народу. Ламбардаў ён ніколі не саромеўся, хадзіў туды за тым, дзеля чаго яны існавалі, затое бянтэжыўся, калі маці паслала яго ў ювелірную краму стаяў там як жабрак пасярод людзей з грашыма, якія набывалі сабе нешта, а ён хацеў штосьці прадаць і забраць сабе грошы, прадавец паглядзеў праз лупу на тое, што ён прынёс, і толькі пакруціў галавой і сказаў, каб ён не перашкаджаў людзям, якія штосьці сабе набывалі, а ён плёўся да іншай ювелірнай крамы, дзе ўсё паўтаралася... Калі ён нарэшце прадаў матчын заручальны пярсцёнак, больш ужо не было з чым ісці... Пасля вайны, калі ў крамах шмат чаго не было, да іх у кватэру начала прыходзіць венгерская сялянка з недалёкай вёскі, прыносіла ім розныя рэчы па чорным кошце плюс даплата за рызыку, бо яе на станцыі магла схапіць паліцыя, кожны яе візіт азначаў для яго фінансавую катастро­фу матка набывала ледзьве не ўсё, што яна прыносіла, дарэмна ён абураўся, бо ў яе заўсёды быў адзіны аргумент, што ўсё гэта ім патрэбна. I так з ёй было заўсёды, большую частку жыцця, акрамя дванаццаці гадоў замуства, яна жыла з дня на дзень, таму ў яе адсутнічала пачуццё кошту грошай, грошы ў яе не затрымліваліся надоўта, і пры гэтым для сябе яна не набывала нічога... Да грашовай рэформы ў ix не было нават мінімуму, патрэбнага для жыцця... Ды зрэшты і ён быў не нашмат лепшы як толысі атрымліваў які-небудзь ганарар, выбіраўся ў горад паглядзець на вітрыны, але ніколі не бачыў нічога, што хацеў бы набыць, хацеў бы мець, нарэшце заўсёды заходзіў у новую вялікую букіністычную краму, праглядаў там усе стэлажы на ўсіх
паверхах, заўсёды знаходзіў нейкія кнігі, набываў іх, а потым не чытаў, але так траціў нейкую частку ганарару, астатнія грошы яму ўсё адно пяклі кішэнь, і, калі ён меў час, нешта з іх прапіваў ці неяк па-іншаму распускаў, у любым выпадку грошы нейкім чынам растрачваў і толькі потым супакойваўся... А ў апошні год, калі ён ужо не атрымліваў штомесячнага заробку, яшчэ калі-нікалі яму перападалі нейкія аўтарскія грошы з вясковых тэатраў, дзе нашмат пазней даведаліся, што ягоныя пераклады п’ес ці вершаваных драмаў, якія яны пераклалі разам з жонкай, ужо нельга ставіць; вядомая знаёмая ад свайго імя насіла розныя праграмы на радыё, пакуль аднойчы напалоханая рэдактарка не сказала, што яны ўжо не падыходзяць; рабіў ён і тэхнічныя пераклады дзеля паляпшэння кваліфікацыі, а калі палепшыў яе, перакладыўжо былі непатрэбныя... Але тады, уласна кажучы, ён болып нічога не траціў, мінулай зімой хацеў набыць сабе непрамакальныя туфлі, але нідзе не знайшоў... Цяпер ён таксама іх не знайшоў бы, а кнігі з букіністыкі яго болып не цікавілі, іх і так ужо было дастаткова.
У цемры пакоя ён пачаў аўтаматычна думаць пра тое, пра што апошнім часам думаў усё часцей, калі клаўся і не мог заснуць: цяпер ён павінен знайсці сабе нейкую працу. I калі ён ужо не можа займацца тым, чым займаўся дагэтуль, то яму не хацелася б і рабіць нешта нават аддалена падобнае працаваць у нейкім архіве ў паўпадвальным памяшканні, ці ў якой бібліятэцы, ці хоць якім майстрам па рамонце парасонаў. Калі ўжо не­шта рабіць, то цалкам іншае. Напрыклад, кіроўцам таксоўкі. Ён кіраваў машынай ужо шмат гадоў і ведае кожную вуліцу ў горадзе, ведае, якія з іх аднабаковыя, якія вуліца ў старым горадзе закрытая для руху, гэта яму не было б складана. Апроч таго, кіроўцы таксоўкі не працуюць бесперапынна каго-небудзь адвязуць і сядзяць у машыне, чакаюць, могуць чытаць ці пагаварыць з кім-небудзь, каго вязуць, дый нейкі гасцінец у дадатак заробяць. Быў і яшчэ адзін запасны варыянт. Жонка каменданта іхняга дома была загадчыцай вялікага ўніверсама ў агромністым нядаўна збудаваным раёне недалёка ад горада, куды калісьці ў дзяцінстве разам з бацькамі ён выбіраўся на шпа-
дыры. У раёне не было кавярняў ці нават якой карчмы, дык пры тым універсаме зрабілі нешта накшталт бара і буфета. Аднаго разу загадчыца прывозіла яго туды, каб пахваліцца. I з таго часу ён часта падумваў, што было б нядрэнна працаваць афіцыянтам у такім універсаме. Там ніколі не бывав шмат народу, людзі доўга там не сядзяць, шмат не замаўляюць, там ніколі не бывав цісканіны ён бачыў, як там сядзелі нейкія парачкі, на стаде ў ix была кока-кола альбо чорная кава ці невялікая бутэлька каньяку, адзінкі елі сасіскі ці бутэрброды, афіцыянт прыносіць замову, а потым дзе-небудзь стаіць, глядзіць на людзей за сталамі, і гэта было б гэта, напэўна, болып цікава, чым глядзець на людзей праз акно на кухні, і там ён таксама атрымліваў бы нейкі гасцінец. I, калі ён гэта ўяўляў, неяк падсвядома, быццам абарона, у памяці ўсплывала тое, што кіроўцы таксовак павінны здаць пэўныя іспыты, а ён не мог нават акумулятар дастаць з машыны. А афіцыянт нават у такім буфере павінен мець нейкі дакумент, што недзе вучыўся. Таму зноўку ён разумеў, што не будзе ні таго, ні другога.
Ён вярнуўся ў свой пакой, завесіў шторы, распрануўся і лёг у чаканні сну.
Першы дзень
Раніцай ён зварыў толькі чорную каву. Калі ўвайшоў на кухню, убачыў прыгожы ранак, сонца было амаль вясновае. Апошнія два тыдні, што ён хадзіў у шпіталь, надвор’е ўвесь час было паганае. Пару дзён таму ў яго быў дзень народзінаў, тады цяжкія цёмна-шэрыя хмары ўвесь дзень віселі амаль над самымі стрэхамі горада.
Ён праверыў, ці ўсе паперы на месцы, узяў ашчадную кніжку, што падрыхтаваў ноччу, і неяк згадаў, што, напэўна, яму спатрэбіцца і жончын пашпарт, той быў яшчэ ў торбе, бо жонка брала яго з сабой у шпіталь.
Ён пазваніў паверхам ніжэй да швагеркі, і яны разам паехалі да стрыечнай сястры. Тая ўжо чакала. «Дык спачатку паедзем у морг». А калі ўжо сядзела ў машыне, дадала: «Я пакажу дарогу». Але ён сказаў, што ведае, дзе гэта. Там, дзе Заградніцкая вуліца даходзіць да цэнтра. Некалі там быў і аўтобусны прыпынак аўтобусы былі нашмат меншыя, чым цяпер, спыняліся ля кожнага слупа, і ён быў меншы, чым цяпер, быў дзіцём. I каля морга кожны дзень ездзіў у школу. Яны жылі тады на другім канцы Заградніцкай, на ўскраіне горада, крыху далей тады пачыналіся палі.
На рагу Заградніцкай, дзе тырчаў аб’ёмісты пачарнелы паўкруглы будынак морга, ён павярнуў на наступную вуліцу і запаволіў хуткасць. «Што такое?» спыталася стрыечная сястра; ён адказаў, што шукае месца прыпаркавацца. «Але ж морга тут даўно ўжо няма», запярэчыла яна і накіравала яго яшчэ крыху далей, пакуль перад імі не адкрыўся досыць вялікі незабудаваны абшар, у цэнтры якога стаяў амаль новы
некалькіпавярховы будынак, падобны да вялікай белай скрыні, з аднаго боку якой вытыркалася вялікае бясформеннае аднапавярховае крыло.
3 прасторнай залы ў розных напрамках вялі калідоры і дзве лесвіцы на вышэйшыя паверхі. Ён застаўся стаяць са швагеркай, стрыечная сястра пайшла даведацца пра тое, дзеля чаго яны прыйшлі, бо ён па-ранейшаму нават не здагадваўся. Яны чакалі даволі доўга, размаўляць не было пра што, у іншым выпадку ён, прынамсі, сказаў бы: «Дзе яна тырчыць так доўга?» але цяпер такая нецярплівасць была недарэчнай. Нарэшце стрыечная сястра з’явілася ў адным з калідораў, трымаючы ў руцэ паперу, якую перадала яму. «Заключэнне аб смерці, сказала яна. Яно спатрэбіцца ў пахавальным бюро».
Швагерка спыталася, ці можна ўбачыць памерлую. Стрыеч­ная сястра таксама хацела яшчэ раз яе пабачыць. Але ён нерухома стаяў на месцы, аж пакуль адна з жанчын не спыталася, ці не пойдзе і ён з імі і ці не хоча яшчэ раз паглядзець на жонку. Ён пакруціў галавой. I толькі калі яны зніклі ў калідоры, зразумеў, што, застаўшыся тут, зрабіў памылку. Праява абыякавасці... Ён пачаўзнервавана хадзіць сюды-туды па зале. Ён быў проста непадрыхтаваны, што яна недзе тут, думаў, што яна па-ранейшаму ў шпіталі, недзе ў сутарэнні, дзе ёсць спецыяльны пакой. Але ж ён мог ведаць, што яе перавезлі сюды. I пытание: «Не хочаш пайсці на яе паглядзець?» тычылася яго таксама. У любым вы­падку бязглузда ісці глядзець на таго, хто памёр. Тым не менш. Калі памерла ягоная маці, ён не аднойчы заходзіў у пакой, дзе яна ляжала на ложку, часам нават сядаў да яе, штосьці гаварыў. Але гэта было дома. А дзе б ён убачыў сваю жонку цяпер? На стале для нябожчыкаў? I ён закруціў галавой, магчыма, з нейкай упартасці, выбачаўся перад магчымымі дакорамі. Няхай шва­герка ідзе і глядзіць, яна ж за апошнія два тыдні не прыходзіла ў шпіталь ні разу, дый перад тым тыднямі яе не бачыла.
Дзве жанчыны зноўузніклі ў калідоры. Швагерка хваліла па­мерлую: выглядае так спакойна, зусім не змянілася, быццам спіць. «Шкада, што ты не пайшоў», падтрымала яе стрыечная сястра. Але ж ён убачыў бы тое самае, што і ўчора. А сёння мусіць быць
цвярозы, дзелавы дзень. Ён паехаў у горад арганізаваць усё неабходнае да пахавання, а ісці на яе глядзець сюды не ўваходзіць.
Яны былі ўжо ля дзвярэй, калі швагерка прыпынілася побач з ім і сказала: «Ведаеш, калі я яе там бачыла, яны не сказалі яму, дзе было гэтае «там», твар у яе быў такі роўны, спакойны, быццам яна проста спіць, і мне прыйшло ў галаву, ці не варта зрабіць ёй пасмяротную маску».
Ён здзіўлена паглядзеў на яе. Пра пасмяротную маску ён ніколі і не падумаў бы. Навошта? ГІасмяротная маска патрэбная для музея, для таго, каб выстаўляць яе ў якой-небудзь ганаровай ці памятнай зале. Але навошта яму гэтая маска? У кватэру? Замест карціны? Ён па-ранейшаму маўчаў, а швагерка дадала: «Думаю, гэта было б правільна. Яна гэта заслужыла».
Мо гэта якраз і быў той выпадак. Памерла вядомая асоба, і вядомай асобе адальюць пасмяротную маску. А яна была вядомай асобай, і ейная сям’я павінна з гэтым лічыцца, яна сапраўды гэта заслужыла. Цяпер яму нічога не заставалася, як кіўнуць: «Так. Маеш рацыю».
Стрыечная сястра згадала, што ведае шмат мастакоў, сярод якіх знойдзецца і такі, што робіць пасмяротныя маскі. Сёння яна ўзяла выходны, дык патэлефануе ім, а ў абед яму ўсё скажа.
Ужо калі яны сядзелі ў машыне, стрыечная сястра разгаварылася, прызнаўшыся, што ёй стала лягчэй, калі яна ўбачыла заключэнне аб смерці. Гэта было кровазліццё ў мозг. Яшчэ добра, што ўсё адбылося так хутка, без магчымых ускладненняў. Яна ўжывала і нейкія прафесійныя тэрміны, якія разумела швагерка, бо таксама была лекаркай. Ён слухаў яе аповед, выязджаючы тым часам з бакавых вуліц на Заградніцкую. Стрыечная сястра сказала, што тут ён можа яе высадзіць, яна даедзе дадому на трамваі. I калі ўжо выходзіла, сказала, каб прыйшоў на абед, яна што-небудзь і яму прыгатуе, усё адно сёння вольная. Стрыечная сястра выйшла, і ён скіраваў да цэнтра горада.
Зразумела, так досыць часта кажуць, падумаў ён, што чалавеку пашанцавала памерці так, як ён памёр. Калі памёр яго бацъка, ён дагэтуль памятаў гэта, людзі таксама казалі, што яму пашанцавала. Бо памёр ад інфаркту. У сорак два гады,
вельмі даўно. А ягоная маці хварэла гадоў пятнаццаць, хвароба Педжэта, страпіныя болі ў галаве, яе аперавалі, але цалкам яна так ніколі ўжо й не пазбавілася ад хваробы, а калі памерла, лекарка, што прыйшла канстатаваць смерць і напісала штосьці накшталт пасведчання аб смерці, патлумачыла яму, што ў яе пачалося ўжо тое, што ў народзе называюць размякчэннем мазгоў, і можна лічыць за шчасце, што яна так раптоўна памерла, таксама ад кровазліцця ў мозг. Кожны з трох самых блізкіх яму людзей меў шчасце памерці так, як памёр.
Якраз перад самым канцом галоўнай плошчы ён павярнуў на вузкую аднабаковую вуліцу, куды ніколі не трапляла сонца. Апошні раз ён тут быў шэсць год таму, раніцай пасля той ночы, калі памерла маці. Пахавальнае бюро было на першым паверсе старога абшарпанага дома і, як і большасць муніцыпальных арганізацыяў, у задняй частцы бакавой вуліцы. I яшчэ ён памятаў, што спачатку трэба прайсці праз два памяшканні, бо толькі ў трэцім афармлялі дамовы. Яны ўвайшлі, прайшлі праз два памяшканні і спыніліся на парозе трэцяга, бо загадчык кампаніі афармляў пахаванне з заказчыкам. Дарэчы, і гэтага загадчыка ён памятаў. Хударлявы і высокі, даволі паношанае цёмнае адзенне, твар, на першы погляд, сумны.
Яны з швагеркай сядзелі цяпер у сярэднім памяшканні, дзе былі два круглыя столікі, як у кавярні, і каля кожнага па некалькі крэслаў. I больш не было нічога. Толькі на сцяне вісеў партрэт кіраўніка дзяржавы. 3 таго часу, як ён пачаў хадзіць у школу, заўсёды на сцяне вісеў нейкі партрэт, ці ў школе, ці ў карчме, рэжымы змяняліся, партрэты змяняліся, нехта заўсёды вісеў на сцяне. 3 Гусакам*, што хутка будзе вісець на сценах ва ўсіх школах, урадах, корчмах, муніцыпальных установах, дый
1 Густаў Гусак камуністычны палітык, славак па нацыянальнасці, з 1969 па 1971 генеральны сакратар Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, з 1971 па 1987 прэзідэнт краіны. Гусак, які спачатку выступаў за дэмакратычныя рэформы, пасля 1969 года пачаў праводзіць рэпрэсіўную палітыку «нармалізацыі», у выйіку якой многія інтэлектуалы і прадстаўнікі творчых элітаў, нязгодныя з рэжымам, былі звольненыя з пасадаў, пазбаўленыя магчымасці працаваць па спецыяльнасці і ператвораныя ў ізгояў.
у пахавальных бюро таксама, ён быў крыху знаёмы асабіста. Прыходзіў віншаваць на дзень народзінаў, калі да яго ўжо ніхто не прыходзіў, уласна, яго туды прывяла тая вядомая знаёмая, хутка пасля гэтага Гусака пасадзілі, усе ўжо гэтага чакалі, таму са страху ніхто не прыходзіўяго віншаваць. I пазней яныразам з жонкай сядзелі з ім на тэрасе ў кавярні «Кардтан» неўзабаве пасля таго, як яго выпусцілі з турмы, усе людзі азіраліся на ix, яшчэ мала хто адважваўся паказваць, што з ім знаёмы. Увесну 1968-га года Гусак перастаў з ім вітацца на вуліцы, пачаў рабіць кар’еру і вырашьгў, што такія людзі, як ён і ягоная жонка, будуць яму перашкаджаць. Летам таго ж года ён адмовіўся ўдзельнічаць у нейкай тэлевізійнай дыскусіі, калі там будзе ягоная жонка. Неяк яго ўсё ж угаварылі, але, калі ўдзельнікі дыскусіі разыходзіліся, ніхто з ягонай жонкай не адважыўся паразмаўляць ці правесці яе да тралейбуснага прыпынку калі ўжо тэты чалавек будучага мае нешта супраць яе. Таму і пазней шмат хто не размаўляў з ёй. I з ім. А чалавек будучага дасягнуў, чаго хацеў, зрабіў кар’еру. Напэўна, яшчэ большую, чым марыў.
Нарэшце заказчык выйшаў і яны абодва зайшлі ў перадпакой са стойкай пасярэдзіне. Загадчык стаяў перад імі, павітаўся трохі горкай, спачувальнай усмешкай. Ён распавёў, навошта прыйшоў пахаванне жонкі, дастаў пашпарт, разгарнуў на старонцы, дзе было напісанае жончына імя, дастаў з кішэнізаключэнне аб смерці, на якое дагэтуль не паглядзеў, дый не збіраўся глядзець пазней. Так былі аформленыя першыя фармальнасці, як канстатаваў загадчык установы: «3 гэтым усё ў парадку», і перайшоў непасрэдна да справы. Выцягнуў з-пад прылаўка патрэбны лісток, запоўніў яго, і яны перайшлі да замовы. За­гадчык завёў іх у першае памяшканне, дзе былі выстаўленыя розныя калекцыі. Паклікаў яго, каб паглядзеў і выбраў труну. Труны былі размешчаныя на чорных стэлажах адна над адной так, што заказчыку было зручна аглядаць нават арнаменты альбо налепленую аздобу на кожнай трупе. Ён яшчэ памятаў з арганізацыі матчынага пахавання, што труны раскладзеныя паводле коштаў зверху ўніз. Для маці ён тады выбраў другую знізу. Цяпер ён глядзеў толькі на тыя, што былі на самым верее,
уласна кажучы, ён збіраўся набыць самую дарагую. Але яна была зусім безгустоўна аздобленая, а жонка была чалавекам з густам. Крыху ніжэй была труна з таго самага дрэва, але з прыгожым аздабленнем. Ён паказаў на яе, загадчык пазначыў нумар і, як паслужлівы прадавец, патлумачыў, што ён можа дадаць да гэтай труны і што для чаго патрэбна. Пра ўсё ён ужо параіўся са швагеркай, перш чым нешта вырашаць. Калі яны ўсё выбралі, загадчык сказаў: «Ну вось, гэта таксама ёсць», і вярнуўся ў кан цылярыю са стойкай пасярэдзіне і партрэтам на сцяне.
Загадчык запоўніў усе графы і палічыў выніковую суму за ўвесьтавар. Калі быўгатовы, сказаўнібы між іншым: «Пахаванне адбудзецца, натуральна, у Славічавай даліне». У горадзе больш нідзе ўжо не хавалі, толькі на цэнтральных могілках на ўзгорках непадалёк ад Дуная, дзе ў 1964-м пахавалі ягоную матку.
«Не, не, ён амаль закрычаў, каб загадчык не пачаў чаго-небудзь запаўняць, пахаванне будзе ў Марціне, і расказаў, што на могілках ёсць сямейная пахавальня, таму не трэба вызначаць месца для пахавання і капаць яму. Загадчык дастаў з-пад стойкі яшчэ адзін спіс, паказаў яму, што да Марціна дзвесце дваццаць кіламетраў і каштаваць гэта будзе чатыры тысячы пяцьсот ці пяць тысяч дзвесце крон дакладную суму ён не памятаў. Гэтая сума яго шакавала, але ён узгадаў пра ашчадныя кніжкі і кіўнуў галавой. Загадчык запісаў у інпгую частку дамовы колькасць кіламетраў і суму за перавоз, хвіліну, быццам у задуменні, маўчаў, і потым запытаўся: «А калі, на вашу думку, павінна адбыцца пахаванне?»
Ён расказаў, як гэта ўяўляе: «Як мага хутчэй... Хоць нават заутра пасля абеду». Приемки твар загадчыка расцягнуўся ва ўсмешцы. Тады ён хутка выправіўся: «Ну, ці пазаўтра». Загадчык па-ранейшаму глядзеў на яго з усмешкай, тады ён выправіўся яшчэ раз: «Ну, тады ў нядзелю». У гэтым годзе ў нядзелю будзе працоўны дзень да чатырох гадзін.
Загадчык узяў урукі каляндар, пальцам павадзіў па асобных днях і пачаў гаварыць, нібыта супакойваючы яго: «Заутра па­хаванне адбыцца не можа, бо тады перавозку трэба раіць ужо сёння, а кіроўцы атрымліваюць накіраванне сама позна а сёмай
раніцы. Заўтра і паслязаўтра таксама немагчыма, бо кіроўцы ўжо атрымалі заданні і на гэтыя дні. Калі б пахаванне было ў горадзе, то, магчыма, нешта і атрымалася б, але ў вашым выпадку гэта немагчыма. А ў нядзелю працоўны дзень толькі да чацвёртай, але не забывайцеся, што тэта тычыцца толькі крамаў, а мы, напрыклад, будзем зачыненыя, дый, акрамя таго, у нядзелю Шчодры дзень. А на Шчодры дзень прынцыпова не хаваюць». Гэтае слова ён асабліва падкрэсліў. «Паглядзіце самі на каляндар, тут святы, перавоз можам зрабіць адразу ў першы дзень пасля Калядаў, а на наступны дзень, у чацвер, можа быць пахаванне». «У чацвер, паўтарыў ён за ім, цалкам шакаваны, быццам чуў гэта ў страшным сне, але гэта немагчыма, гэта ж цэлы тыдзень, яна будзе чакаць пахавання сем дзён?» «У чац­вер», раздражнёна паўтарыў загадчык, як непарушную ісціну, і дадаў, што і тое павінен яшчэ ўдакладніць, ці будзе на могілках у тэты дзень вольны час. «А зараз, перайшоў ён да далейшых інструкцый, вам трэба пайсці ў ЗАГС і прынесці мне адтуль пасведчанне аб смерці, бо я павінен тут запісаць, што вы мне яго перадалі». Цяпер ужо ласкавым і пераканаўчым голасам азвалася швагерка: «Але ж усё адно спачатку трэба разаслаць жалобный паведамленні ix трэба надрукаваць, разаслаць, каб людзі ведалі, калі будзе пахаванне; таму сапраўды лепш, калі ўсё адбудзецца пасля святаў, сапраўды». Урэшце ён кіўнуў, разумее, зразумеў. Пра жалобный паведамленні і адрасатаў ён і не думаў. Не думаў наогул ні пра што, бо пахаванне ягонай маці было, напэўна, праз дзень пасля таго, як ён прыходзіў сюды ўсё аформіць. Але ж гэта было тут, у горадзе. I ніякіх жалобных паведамленняўяны тады не рассылалі. I ён у думках пагадзіўся, што так і мае быць. Ён ужо пачаў зашпільваць паліто, калі загад­чык нагадаў: «Яшчэ хвіліначку. Трэба ўсё палічыць». Ён запісаў яшчэ нейкія лічбы за само пахаванне і за розныя дзеянні, звязаныя з пахаваннем, усё палічыў і назваў суму недзе каля дзесяці тысяч: восем ці дзевяць з нечым. Потым яшчэ нагадаў, што пакуль гэтая сума не будзе заплачаная, ён не зможа зрабіць ніякіх распараджэнняў. «Адзінае, я магу патэлефанаваць у Марцін, спытаць, ці будзе ў іх на могілках у той дзень вольны час...»
«Так, буду вельмі ўдзячны». А заплаціць ён вернецца а першай, разам з пасведчаннем аб смерці.
«Я думаю, мы ўсё вельмі добра зрабілі», сказала швагерка, калі яны выйшлі на вуліцу. Ён разрублена пагадзіўся. Вельмі добра зрабілі. Яшчэ сем дзён, зноўку падумаў ён.
Трэба было завітаць яшчэ ў банк і ў ЗАГС. Банк быў перад носам, а да 3 АГСа хвілін дзесяць пешкі. На ніжнім канцы плош­чы, сярод людской мітусні, яны са швагеркай развіталіся. Яна знікла з вачэй у напрамку тралейбуснага прыпынку.
Ён прадзіраўся праз натоўп. У гэтай частцы плошчы заўсёды было шмат людзей, быццам яны ішлі на нейкі мітынг. Ці вярталіся з яго. Яшчэ калісьці даўно, калі тэты горад быў для яго домам, калі ён шпацыраваў па ім ці адкрываў у ім нейкія новыя месцы, калі ён быў для яго нечым такім, як для вясковага хлопца месцы дя ракі, таемныя схованкі ў найбліжэйшым лесе, сцежка на лузе, ужо тады яго заўсёды раздражняла, што ў гэтым горадзе, які пастаянна рос, усё адно быў вельмі маленькі цэнтр. Той самы, што і ў часы манархіі. А ўсё астатняе перыферыя. Цяпер у гэтым горадзе ў тры ці чатыры разы больш жыхароў, чым у часы ягонага дзяцінства, але цэнтр абмежаваны гэтаю плошчай і некалькімі вуліцамі... I яшчэ раёнам ля Дуная, іншаземец больш нікуды й не зайшоў бы, думаў ён калісьці. Такое стаўленне да горада даўно страцілася, ён больш не думаў, як бачыць горад іншаземец, куды пойдзе, цяпер ён з раздражненнем думаўтолькі, што мусіць прадзірацца паміж людзьмі, якія нібыта згаварыліся, каб ён не дайшоў лёгка і хутка да банка. Апынуўшыся на гэтай плошчы, ён адразу адчуў неспакой і няўпэўненасць.
У галоўнай зале ашчаднага банка таксама таўкліся людзі. Гэта быў самы няўдалы час калі ім з жонкай трэба было ў ашчадны банк, яны заўсёды ішлі да абеду ці адразу пасля. Зала банка была прасторная, поўная паветра, ажно да самага даху зробленая з матавага шкла, а па яе краях на асобных паверхах былі калідоры-галерэі, якія вялі ў кабінеты. Толькі дзе-нідзе былі людзі. А цяпер перад усімі акенцамі стаялі чэргі, людзі хадзілі сюды-туды па зале, поўная паветра прастора ператварылася ў залу чакання на станцыі.
Ён узяў з выкладзеных фармуляраў лісток блакітнага ко­леру на выплаты, паглядзеў на цыдулку ў ашчаднай кніжцы, перапісаў з яе пароль і стаў у адну з чэргаў. Неспакой яго не адпускаў ён ведаў, як забіраюць кніжкі з паролямі, таму ўяўляў сабе найгоршыя выпадкі. А што, як жонка пераблытала пароль? Што тады з ім будзе? Паклічуць яго ў нейкі кабінет, будуць пытацца, адкуль у яго гэтая кніжка. А што будзе потым? Нічога, жонка не памылілася, гэта ён разыгрывав нейкую камедыю. Ягоная жонка сапраўды не памылілася, ён перадаў служачай ашчадную кніжку і лісток з паролем. Служачая пайшла праверыць пароль ён не зводзіў з яе вачэй, вярнулася. Пакінула сабе ашчадную кніжку. А яму дала талон з нумарам. Адлягло. Значыць, усё добра. Хоць ён і ўзяў тую кніжку, дзе паролем было імя ягонай жонкі. Камедыянт... Пароль жа не азначае ўкладчыка, у яго самога была ашчадная кніжка на імя жонкі.
Хвілін пятнаццаць яшчэ трэба пачакаць. Касірка наслала на абслугоўванне нумароў дзесяць-пятнаццаць адразу. Ён сеў на скураную лаву паміж двума фантанамі. Абодва фантаны былі з усіх бакоў аблепленыя людзьмі, якія таксама чакалі з талонам! ў руках, пакуль назавуць іхні нумар. Калісьці гэтыя фантаны працавалі. Калісьці вельмі даўно з іх уверх біла вада, якая ападала ў маленькія басейны на нізкіх, тоўстых каменных слупочках. Але калі гэта магло быць? Хутчэй за ўсё, перад вайной. Але што ў тыя гады ён мог рабіць у ашчаднай касе? Тады ён пачаў хадзіць у ламбард. А пасля вайны? Ніякіх грошай ён тады не ўкладваў. Ён не памятаў... Але дакладна бачыў перад сабой колішнюю прасгору гэтай залы, сям-там стаял! нейкія людзі перад акенцамі, хтосьці сядзеў на скураных лавах і чакаў, пакуль назавуць яго нумар, а фантаны ціха булькаталі, і ён глядзеў на люстра акруглых басейнаў, ці не перацячэ вада цераз край. Яна ніколі не перацякала. Калі гэта магло быць... Ён зноў пачаў нервавацца. Ён адчуваў сябе ледзь не героем, які перажывае неверагодныя прыгоды. Але гэтае пачуццёў яго было проста таму, што ашчадная кніжка была ўсё ж не ягонай. По гым жаночы голас назваў яго нумар, ён зайшоў да касіркі, аддаў талон, служачая працягнула ашчадную кніжку, назвала суму, якую ён хацеў зняць, узяла ў рукі банкно-
ты і начала адлічваць тысячныя, потым Ііералічыла ix яшчэ раз на мармуровай стойцы. Усё атрымалася. Сапраўды атрымалася, і наступны раз з усімі астатнімі кніжкамі таксама атрымаецца.
Ён выйшаў на вуліцу, у людскі натоўп, які цягнуўся перад банкам і пацягнуўяго з сабой. Праз некалькі крокаў ён ужо бьгў перад скрыжаваннем, тут у некалькі радоў стаялі пешаходы, які чакалі зялёнага святла, ён перайшоў на другі бок, прайшоў крыху далей на Штураву дваццаць пяць год, ажно да таго дня, пакуль яны не пераехалі ў новую кватэру, ён кожны дзень хадзіў па Штуравай, яны жылі побач, на паралельнай вуліцы, дваццаць пяць год, і, калі ён выходзіў з дому, каб ісці ў горад, заўсёды мусіў прайсці па Штуравай і далей у напрамку плошчы, праходзіў уздоўж агромністых акон сталоўкі «Луксор». Ён бачыў праз іх людзей, што елі і пілі, яны таўкліся вакол сталоў як пчолы ён праходзіў там незлічоную колькасць разоў і мог бы шмат пра іх расказачь. Аднаго разу ён ішоў тут з жонкай, было гэта ў самым пачатку, калі ён яшчэ добра не ведаў яе, прапанаваў зайсці перакусіць у «Луксор», але яна адмовілася, амаль грэбліва, а яму падабаліся гэтыя аўтаматы (так калісьці называліся такія рэстарацыі з самаабслутай) з таго часу, як яго ўпершыню ў дзяцінстве бацька завёў у «Коруну» ў Празе, ён тады быў страшна ўражаны, што на адным прылаўку можа ўзяць адно, на другім другое, ад сасісак да тартоў. Памятаў таксама, як у першы ж дзень пасля фронту прайшоўся па бліжэйшых вуліцах, і каля «Луксора» над нагамі рыпелі аскепкі тоўстага шкла, усе зашклёныя сцены былі разбітыя, ваўсіх крамах было разбітае шкло, яму было зразумела чаму, толькі так можна бы­ло ўлезці ў любую вітрыну і ў краму за ёй і абрабаваць яе, вось толькі ён не мог зразумець, чаму быліразбітыя і тыя агромністыя зашклёныя сцены на першым паверсе, дзе была кавярня, у якую можна было ўвайсці праз дзверы. Але ён ужо прайшоў вуліцу Чырвонай арміі, а перад тым Грослінгаву, і ўжо праз хвіліну мусіў бы перайсці на другі бок Штуравай, а потым збочыць на Валгаградскую, на якой жыў дваццаць пяць год, і раптам у яго ў думках замільгалі дзве неонавыя шыльды: на адной быў «Цюльпан», на другой «Блага», ён хуценька зноў вярнуўся
на скрыжаванне Штуравай і Грослінгавай. «Цюльпан» быў параўнальна новы бар на рагу ято колішняй вуліцы і Штуравай, а на канцы Штуравай была кавярня «Блага», праўда, цяпер яна называлася «Крым», але ён па-ранейшаму называў яе так, як у часы вайны, насупраць «Блага» быў універсітэт, непадалёк выдавецтва, таму там заўсёды сядзелі розныя інтэлектуалы, дый ён праседзеў там шмат гадзін, як і ў «Цюльпане», часцей за ўсё з рэдактарамі «Культурнага жыцця», якое цяпер ужо не выходзіла, а якраз насупраць дома, у якім ён жыў дваццаць пяць год, было выдавецтва з рэдакцыямі, напэўна, дзесяці газет і часопісаў, хтосьці са знаёмых мог выйсці з «Блага» ці выйсці з «Цюльпана», якраз калі ён збочваў на вуліцу, дзе калісьці жыў, гэта мог быць хтосьці, хто ў тэты час пасля дванаццатай быў ужо крыху пад мухай, схапіў бы яго за паліто ў знак сімпатыі і пачаў бы нешта яму расказваць, пра што ён мусіць даведацца, магчыма, пацягнуў бы яго зноўку ў «Цюльпан» ці ў «Блага», а сваю прамову перарываў бы словамі: «Я цябе так люблю, а ты пра гэта нават не здагадваешся», альбо нехта яго прывітаў бы, спыніў: «Як маешся?» а яму не хацелася нават, каб хтосьці з ім павітаўся. Нідзе больш ва ўсім горадзе не было такой высокай верагоднасці, што ён з кімсьці сутыкнецца, таму ён перайшоў на другі бок Штуравай, а з яе проста далей на Фучыкаву, перад гэтым на Фохаву, тут ён аддыхаўся, глыбока ўдыхнуў, тут ён мог быць унэўнены, што нікога не сустрэне, за тыя дваццаць пяць год, што ён жыў тут непадалёк, ён прайшоў па ёй можа чатыры-пяць разоў, некалі яшчэ спыняўся ў пачатку, каля «Мотатэхна» для замежных аўтамабіляў, восем гадоў у ix было малое Рано, а тўт было адзінае месца, дзе прадавалі запчасткі для ўсіх замежных аўтамабіляў, тут заўсёды даводзілася доўга чакаць, пакуль за прылаўкам хтосьці выслухае, якая запчастка яму патрэбная, і заўсёды ў адказ было «няма», ён не памятаў ніводнага разу, каб ён выйшаў адсюль адразу з патрэбнай запчасткай. Фучыкава вуліца была заўсёды пустая, без людзей,, сюды заходзіў толькі той, хто тут жыў, таму ён быў настолькі ўпэўнены, што нікога тут не сустрэне, што зноўку пачаў думаць пра тыя сем дзён, што чакаюць яго, а потым вялікі абрад там,
на могілках, на якім ён будзе галоўнай асобай, божухна> што ён будзе рабіць тыя шэсць дзён, калі не ўлічваць сённяшняга, праўда, ён не ведаў, і што будзе рабіць пасля пахавання, але пра гэта пакуль не думаў... 3 Фучыкавай вуліцы ён трапіў на дунайскае набярэжную, а адтуль ужо было рукой падаць да старога, доўгага і вялікага будынка, у якім знаходзіўся Народны камітэт, да якога ён належаў і тады, калі жыў зусім недалёка, і цяпер, калі жыў даволі далёка ад цэнтра.
Ён увайшоў у шырокі калідор, злева кватэрнае кіраўніцтва, ён туды два разы заходзіў, калі яны пераязджалі, ЗАГС на трэцім паверсе, наколькі ён памятаў з часоў матчынага паха­вання, ён паглядзеў на план, каб упэўніцца, так, на трэцім паверсе, і запомніў нумар кабінета. Ён падымаўся па шырокай лесвіцы, як і мінулы раз, калі ён прыходзіў сюды ці то па пытаниях матчынага пахавання, ці то кватэры, тут нешта рамантавалі. На трэцім паверсе былі стрэлкі, якія паказвалі, дзе знаходзяцца пэўныя кабінеты, дакладна ён з жонкай прыходзіў сюды наконт падаткаў з арэнды кватэры, калі ў іх у адным пакоі жылі наймальнікі, якіх яны доўга не маглі выправадзіць, і скіраваўшы туды, куды паказвала адна стрэлка, ён зноў апынуўся ў месцы, дзе калідоры разыходзіліся, потым па вельмі вузкім калідоры дайшоў да дзвярэй з патрэбным нумарам. Тут стаяла чарга ЗАГС абслугоўваў вельмі вялікі раён, за ўчорашні дзень, відаць, шмат дзяцей тут нарадзілася, а хтосьці і памёр. Тыя, хто прыйшоў апошні, сядзелі на лаўцы, там было месца і для яго, насупраць дзвярэй было вузкае акно з відам на Дунай... Заўсёды, калі быў у гэтым будынку, ён бог яго ведае чаму думаў, што калісьці тут, мабыць, былі нейкія вайсковыя канцылярыі, магчыма, камандаванне дунайскага флоту...
Між тым чарга пакрысе гграсоўвалася, ужо і ён падняўся з ла­вы. Нарэшце падышла і яго чарга, ён увайшоў у кабінет, дзе за пісьмовым сталом сядзелі служачыя, пасярэдзіне была зробленая з чорнага дрэва нейкая агароджа ў выглядзе ромба, з месцам для служачай, якая там рыхтавала спісы. Ён стаў побач з гэтаю агароджай і, калі жанчына звярнулася да яго, расказаў, чаму прыйіпоў і што яму трэба, выцягнуў пашпарт, служачая яго па-
гартала, папрасіла заключэнне аб смерці і жончына пасведчанне асобы, ён дакладна памятаў, што недзе яно спатрэбіцца, узяла ўсе дакументы, паглядзела на іх, перапісала дадзеныя, узяла нейкую паперу, паставіла на ёй пячатку, падпісала, паклала на стол фармуляры і ягоныя дакументы і першы раз сказала звязаны сказ: «Пасведчанне асобы вашай жонкі застанецца тут, мы вышлем яго ў пахавальнае бюро, вам туды ісці ўжо не трэба». Нейкі момант ён яшчэ глядзеў на яе, на пажылую жанчыну ў чорнай працоўнай уніформе, але яна не сказала больш нічога, з чаго ён зразумеў, што ўсё ўжо зроблена, развітаўся і выйшаў.
Ён адчуваў сябе абражаным. Гэта было неяк няправільна адзін афіцыйны сказ пра ейнае пасведчанне асобы. А чаго, уласна кажучы, ён чакаў, спытаў ён сам сябе, калі спускаўся па шырокіх прыступках, абмінаючы драбіны будаўнікоў, хіба яна павінная была выказваць яму свае спачуванні ці нейкім чынам паказаць сваю неабыякавасць? А таго, хто прыйшоўзарэгістраваць немаўлятка, віншаваць? Раз павіншаваць, раз паспачуваць, восем гадзін на дзень? А можа, хоць бы час ад часу яна так і рабіла.
Выходзячы з будынка, ён убачыў насупраць, на другім баку вуліцы, за трамвайнымі рэйкамі, маленькі парк на ўзбярэжжы Дуная. Дрэвы з голымі галінамі і стваламі, чорныя і кволыя, стаялі, як уторкнутыя, як нарэзаныя тонкія і тоўстыя палкі. Неба над імі шэрая каша, у якой недзе згубілася сонца. Ён ведаў тэты парк ва ўсіх яго праявах, бо калі яны дваццаць пяць год жылі побач, прыходзіў сюды незлічоную колькасць разоў, шпацыраваў тут і далей па ўзбярэжжы.
Ён хадзіў тады ўжо ў гімназію, пачаў браць кнігі ў гарадской бібліятэцы і аднаго разу прыйшоў у парк з кнігай, быў цёплы дзень напрыканцы вясны, па шырокім узбярэжжы шпацыравалі людзі, але ён сеў на лаву адзін, ні парк, ні ўзбярэжжа не былі тады так запоўненыя людзьмі, як нашмат пазней кожным прыгожым вясновым днём, ён знайшоў лавачку, дзе змог сесці адзін, пачаў чытаць кнігу, якую прынёс з бібліятэкі, але не мог засяродзіцца, кожную хвіліну падымаў вочы на людзей, што пшацыравалі за дрэвамі на ўзбярэжжы, парамі ці кампаніямі, і слухаў ціхі шум іх галасоў. Усе гэтыя людзі здаваліся яму нейкімі святочнымі,
яны ішлі, як здавалася яму ў цяперашніх яго ўспамінах, вельмі павольна, плаўна. Ідылія. I ён таксама быў яе часткай. На пастэльным імпрэсіянісцкім малюнку.
Ён зноў збочыў з узбярэжжа да Фучыкавай, і ўсю дарогу па Фучыкавай у галаве ў яго вісеў і круціўся ўспамін, які ўзнікаў ужо не першы раз, бо ён часта пра тэта ўзгадваў. Гэта было калісьці ў пачатку лета, увечары ці нават уночы, па ўзбярэжжы шпацыравалі ўжо толькі парачкі, і ён таксама быў тады з жонкай, толькі яна яшчэ не была яго жонкай, яны яшчэ нават былі адно да адным на вы, пазнаёміліся зусім нядаўна, ён штосьці гаварыў ёй і гаварыў, і раптам яны спыніліся, ён павярнуўся да яе і пацалаваў. Тады і пачалося тое, што ўчора скончылася.
Ён зноў стаяў перад загадчыкавым прылаўкам у пахавальным бюро, тэты раз яму ўжо не давялося чакаць, ён падаў загадчыку апошні дакумент, пасведчанне аб смерці з ЗАГСу, той перапісаў у дамову нумар і месца, дзе пасведчанне выдадзена, і даў адну копію яму на подпіс. Каб загадчыку не давялося яму ні пра што нагадваць, ён сказаў, што можа зараз і заплаціць, на што загадчык адарваў копію чэка, пячаткай і подпісам зацвердзіў плату на арыгінале і копіі, даў яму нейкую рэшту і паведаміў, што патэлефанаваў ужо у Марцін наконт пахавання, усё дамоўлена, пахаванне адбудзецца ў чацвер а трэцяй. «Гэта ўжо дакладна? спытаўся ён. Ці трэба патэлефанаваць яшчэ пасля святаў?» «Не, гэта дакладна, у чацвер а трэцяй». Атрымліваецца ўсё адно сем дзён. Без сённяшняга шэсць. Ён паціснуў загадчыку руку і вярнуўся да машыны.
Прыпаркаваўся каля дома, не ў гаражы, пасла абеду, напэўна, выберацца набыць якіх прадуктаў ва ўніверсаме на першым паверсе.
Калі ён вярнуўся ў кватэру, у першую чарту патэлефанаваў брату на працу, падняў хтосьці незнаёмы і сказаў, што зараз яго пашукае брат звычайна працаваў у нейкай лабараторыі, дзе не было тэлефона. Калі брат адказаў, ён паведаміў яму дзень і час пахавання, каб той мог упісаць ix у жалобныя паведамленні. Брат сказаў, што зараз жа патэлефануе дадому, што не ведае, ці здолее свёкар усё зрабіць сёння, але заўтра ён дакладна прыня-
се надрукаваныя паведамленні. Брат быў чамусьці задаволены, напэўна, таму што мог неіпта зрабіць дзеля яго.
Нарэшце ён мог сесці ў сваім пакоі ў фатэль і закурыць цыгарэту. Дакуру і лягу, падумаў ён. Ён быў вельмі стомлены. Але не дакурыў цыгарэту нават да паловы, як зазваніў тэлефон. Стрыечная сястра. «Я табе ўжо разоў сто тэлефанавала. Што з табой?» Ён ведаў яе так добра, што, калі яна сказала «сто разоў», гэта азначала разы два ці тры. Сказала яшчэ, што абед чакае ўжо гадзіну, яна зараз усё разагрэе. Ён папрасіў прабачэння, сказаў, што затрымаўся больш, чым чакаў, але зараз прыедзе і ўсё распавядзе. 3 недакуранай цыгарэтай зноў надзеў зімовае паліто. Уласна кажучы, на той абед ён зусім забыўся. Ён спусціўся на ліфце ўніз і пайшоў да стрыечнай сястры.
Суп ужо стаяў на стале. Ён еў і адначасова расказваў спачатку падрабязна пра пахавальнае бюро. Прызнаўся, які шок быў для яго, калі загадчык бюро сказаў, што пахаванне не можа адбыцца раней як фактычна праз тыдзень, у чацвер пасля святаў. «Праз сем дзён», сказаў ён разгублена, але не патлумачыў, чаму тыя сем дзён для яго будуць бясконцымі і як цяжка яму ўяўляць, што напрыканцы гэтых сямі дзён яго чакае яшчэ й вялікі выступ перад натоўпам людзей. Стрыечная сястра прынесла талерку з мясам і бульбай, ён між іншым узгадаў банк і тое нямое дзеянне ў ЗАГСе, матрону ў чорнай працоўнай уніформе і адзіны звязаны сказ, які яна вымавіла пра пасведчанне асобы. А потым, ужо ў пахавальным бюро, яму пацвердзілі дакладны тэрмін пахавання: у чацвер а трэцяй.
Стрыечная сястра таксама пра нешта даведалася муж з жонкай, рамеснікі, усё ведалі: пасмяротныя маскі не робіць ні адзін скульптар ані мастак, ва ўсім горадзе ёсць толькі два рамеснікі, якія працуюць з гіпсам: у нейкім тэхнічным бюро яны робяць розныя гіпсавыя мадэлі. Яна расказала, што гэта за бюро і на якой вуліцы. Ён двойчы кіўнуў не трэба тлумачыць, ён ведае, дзе гэта. Некалі ён вучыўся катацца на каньках на коўзанцы якраз насупраць таго будынка, і нават калі ўжо навучыўся выпісваць на лёдзе колы, сябры з яго смяяліся ён выглядаў як паяц: плыве з раскінутымі рукамі, у даўгіх штанах,
зімовае паліто развіваецца, але ён на гэта нават не рэагаваў. Ён даеў, і яны закурылі.
Так, ён сапраўды ведае, дзе тэта. Калісьці той будынак называлі «вучнёўскай школай», ён гэта чуў ад бацькоў яшчэ ў дзяцінстве. I толькі нядаўна ў нейкім часопісе прачытаў, што яшчэ да вайны там была школа мастацкіх рамёстваў вельмі высокага ўзроўню, самая лепшая пасля пражскай. Пасля Мюн­хена чэшскіх прафесараў пазвальнялі, а большая частка з іх былі чэхі, дык з таго часу ўжо ніякім мастацкім рамёствам там не вучылі, пасля гэта была проста звычайная школа. Першапачаткова яна, напэўна, была ў нейкім старым будынку, новы пабудавалі ў стылі баўхаўсу, гэта была нямецкая архітэктура двадцатых гадоў. Ён часам з задавальненнем распавядаў такія гісторыі, быццам паказваў гэтым, што яму ўсё вядома пра горад, у якім ён нарадзіўся і дзе пражыў усё жыццё, вось і гэтую гісторыю вучнёўскай школы, якая была калісьці школай мастацкіх рамёстваў.
Ён закурыў новую цыгарэту, хацеў пасядзець япгчэ крыху ў спакоі, але стрыечная сястра зазначыла, што лепш туды паехаць зараз жа, бо сёння рамеснікі будуць там у лепшым выпадку да трэцяй, а было б вельмі добра, каб ён вырашыў гэтую праблему менавіта сёння. Ён знойдзе ix на трэцім паверсе, імя аднаго яна напісала на паперцы.
На шырокай і кароткай Вазававай вуліцы ён спыніўся перад будынкам у стылі баўхаўсу.
Ён падняўся на трэці наверх і ў канцы доўгага калідора ўбачыў двух мужчын у спецадзенні. Яны курылі і размаўлялі. Калі ён спыніўся перад імі, яны перапынілі размову. Ён спытаў, дзе знайсці таго, чыё імя было запісанае на паперцы. «Гэта я», сказаў адзін, кінуў недакурак на каменны дол і затаптаў. Ён назваўся і растлумачыў, нашто прыйшоў. Абодва мужчыны былі невысокага росту, глядзелі яму ў твар нямымі дапытлівымі позіркамі. Найперш спыталі, колькі экземпляраў трэба зрабіць. Ён адразу не зразумеў. «Ну, толькі арыгінал ці яшчэ якія копіі?» «I адну копію», сказаў ён, не раздумваючы, калі ўжо яны прапанавалі.
Друті рамеснік таксама кінуў недакурак і спытаў: «А плаціць
будзе нейкая ўстанова ці гэта асабіста для вас?» Ён прызнаўся, што асабіста для яго. Было зразумела, што звычайна яны працуюць з установамі, якія замаўляюць пасмяротныя маскі для актывістаў, палітычных дзеячаў, пісьменнікаў, акадэмікаў, генералаў, заслужаных жыхароў краіны. Напэўна, не так часта пасмяротную маску заказвае прыватнік. Такі замоўца мусіць быць дзіваком і ў любым выпадку багацеем.
«Дык гэта будзе... сказаў адзін, хвіліну падумаў і ўрэшце дадаў, быццам падлічыўшы. Пяць тысяч пяцьсот». Ён нават не адразу ўспрыняў названую суму. Яна была прамоўленая так проста. Быццам гаворка вялася пра кіло бульбы. Натураль­на, ён анямеў. Адна рэч, калі такую суму называюць нейкай арганізацыі, бо на гэта ўжо ёсць пэўныя вызначаныя кошты. 1 ўстановам яны мусяць выставіць рахунак, адлічыць падаткі. Таму два мужчыны глядзелі на яго запытальна, ацэньваючы, колькі могуць прасіць. Невядомы заказчык з дрыготкім голасам, з жаданнем як мага хутчэй атрымаць тое, што просіць, ён без размоваў заплаціць столькі, колькі яму скажуць. Таргавацца ён з імі не будзе. Не такі ў яго выгляд. Яны маюць рацыю. Ён яшчэ раз падумаў: які прыватнік будзе рабіць жончыну пасмяротную маску? Але ў галаве гучаў голас швагеркі. Гэта было б правільна, яна заслужыла гэта.
Напэўна, па яго твары было відаць, як ён шакаваны, таму адзін рамеснік каротка патлумачыў: «Тры тысячы пяцьсот арыгінал і дзве тысячы копія». I, быццам суцяшаючы, дадаў: «Але копію ад арыгінала вы не адрозніце». Толькі вось навошта яму копія, якую нельга адрозніць ад арыгінала? Дый нашто яму той арыгінал? Але ён зноў пачуў швагерку: яна гэта заслужыла. Так, заслужыла. I гэтую копію таксама. Ён кіўнуў.
«Ну, тады можам пайсці паглядзець на яе зараз жа, прапанаваў адзін рамеснік. — Бо чым хутчэй пачнём, тым лепш». Натуральна, нябожчык вельмі хутка страчвае звыклыя рысы твару, а рамеснікам трэба зрабіць маску, якая выглядала б, як жывая. Ён сказаў, што можа завезці іх у морг, машына ўнізе. «Дык хадзем», адгукнуліся абодва і рушылі за ім па калідоры, у сваім брудным ад гіпсу спецадзенні.
Нікому ўжо не трэба было паказваць яму дарогу да новага морга, і ён ужо сам ведаў, дзе прыпаркавацца, але калі скіраваў да ўвахода ў галоўны корпус, куды раніцай яны хадзілі са швагеркай, Мужчына паклікалі яго ў другі бок. Ім трэба ў бакавое крыло, у доўгую прыбудову без вокнаў. У тарцы прыбудовы былі жалезныя дзверы, адзін рамеснік у іх пазваніў.
Адчыніў мужчына ў даўгім белым халаце, высокі і хударлявы, з жоўтым ад хваробы тварам. «У мяне тут жонка і..але яму не давялося далей тлумачыць: мужчына ў халаце шырока адчыніў цяжкія жалезныя дзверы і ўпусціў іх унутр ён, вядома ж, пазнаў рамеснікаў і таму мог здагадацца, нашто ён прыйіпоў у гэтай кампаніі. Падыпіоўшы да вялікай кнігі на падстаўцы ка­ля сцяны, мужчына прабегся вачыма па старонках, развярнуўся і рушыў утлыб даўжэннага памяшкання. Ён таксама павярнуўся і ўбачыў па адным баку памяшкання шэраг жалезных стэлажоў, падзеленых кожны на тры вялікія боксы. Гэта яму крыху нага­дала сцены з боксамі, якія ён бачыў на чыгуначных станцыях на Захадзе, толькі тыя былі нашмат меншыя, разлічаныя на чамаданы і торбы, на багаж. Мужчына, які вёў іх, спыніўся ля аднаго стэлажа, паглядзеў на нумары трох боксаў, націснуў на кнопку на ніжнім, і бокс прынамсі так ён пазней узгадваў выскачыў як выстралены. Перш чым ён апамятаўся, задняя жалезная частка боксу ўрэзалася ў пярэднюю жалезную сценку стэлажа, і ён пачуў моцны ўдар. Адначасова ён пачуў больш ціхае, але адчувальнае «грук», здзіўлена глядзеў на тое, іпто перад ім высунулася, і зразумеў, што гэта грукнула яе галава ад імклівага высоўвання бокса яна падскочыла і зноў упала на жалезны матрац.
Ён стаяў, нічога не разумеючы, з паўразяўленым ротам. Бо яна ляжала голая па пояс. Ён адчуў, што чырванее ад сораму і абурэння. Як яны маглі гэта дазволіць? Яны ж прыкрылі яе па пояс што, нельга было прыкрыць па шыю? Ён жа паказвае яе не двум лекарам, а двум абсалютна чужым рамеснікам, якія працуюць з гіпсам. Ім трэба бачыць толькі твар, яны прыйшлі паглядзець толькі на гэта. I больш нічога не павінны бачыць. У яго сораме быў і дамешак няёмкасці. Два рамеснікі глядзелі на жанчыну з паловай грудзей, у яе была толькі палова грудзей.
Калі б ён мог хоць патлумачыць: другую ёй ампутавалі два гады таму, праз рак. Але ён мусіў трымацца так, быццам мужчыны нічога не бачаць. Хоць яны, натуральна, бачылі. I ён усё паўтараў сабе, як яны могуць вось так яе паказваць? Якое права яны маюць вось так яе дэманстраваць, выстаўляць на смех?
Ён не ведаў, колькі часу мінула з моманту, як ён пачуў той «грук» яе галавы, калі адзін рамеснік сказаў: «Усё добра». Магчыма, гэтыя двое і глядзелі на яе з пэўнаю зацікаўленасцю, але бачылі не тое, што бачыў ён. Яны сказалі, што з ёй яшчэ можна працаваць. Хоць твар ужо быў пажаўцелы, не меў натуральнага колеру, які быў яшчэ ўчора ў шпіталі, але рысы, выраз твару яш­чэ не змяніліся. Швагерка сказала раніцай, што жонка выглядае так, быццам спіць. Але дзе яна яе бачыла? Таксама тут, у гэтым боксе? I таксама чула ўдар галавы? Ці тады яна ляжала яшчэ недзе на стале, прыкрытая прасціной па шыю? Цяпер яна была па пояс накрытая тоўстым брызентам. Замерзлая. Напаўголая. Без паловы грудзей. Твар па-ранейшаму быў такі, быццам яна спала. Ён адчуў, што яго погляд увесь час саслізгвае з яе твару. Яны не павінны былі так з ёй абыходзіцца.
Азваўся адзін рамеснік, яны думалі зусім пра іншае: «Зробім недзе да канца наступнага тыдня». Сапраўды, хутка Каляды, пра гэта ён ведаў, але яму было ўсё адно, калі будзе гатовая пасмяротная маска з копіяй. «Дайце нам яшчэ ваш нумар, мы патэлефануем, калі будзе гатова», пачуў ён голас рамесніка. Ён даў нумар.
Рамеснікі, між тым, не збіраліся сыходзщь. Можа, яны адразу пачнуць нешта рабіць? I праўда, у іх былі з сабой гіпс і нейкія прылады. Ён развітаўся. Мужчына з жаўтаватай скурай моўчкі адчыніў цяжкія жалезныя дзверы і бразнуў імі ў яго за спінай.
Ён стаяў у цьмяным святле снежаньскага надвячорка, нізка над гарызонтам, якраз насупраць яго, ледзь свяціла, хілячыся да захаду, сонца, у зімовым тумане яно было колеру лімона, які пачынае пакрывацца плесняй. Ён ішоў уздоўж доўгага навеса да машыны. Калі б швагерка не выдумала гэтую пасмяротную маску, ён бы нічога гэтага не ўбачыў, не пачуў бы «грук» яе нежывой галавы. Але і гэта ўваходзіла ў кошт пасмяротнай маскі.
Ён сеў у машину. Па дарозе купіў масла, сыр і нейкую вяндліну. На вячэру і на сняданак. Узяў і маленькую бутэльку каньяку.
Дома ён выклаў пакупкі на кухонны стол, потым пайшоў патэлефанаваць стрыечнай сястры. «Так, яшчэ застаў ix, пра ўсё дамовіўся. Пяць тысяч пяцьсот». Тая панікла: «Пяць тысяч пяцьсот?» «Так, але з адной копіяй, і яна будзе як арыгінал». А нашто яму тая копія? I ён сказаў тое, што думаў: «А навошта арыгінал?» Але гэта не павінна было гучаць раздражнёна, таму ён дадаў: «Ну, зноў такія расходы... але ж гэта раз у жыцці...» I падумаў, што якраз дзеля гэтага і мае тмя ашчадныя кніжкі. Ён распавёў, што быў з абодвума іў моргу. «Дык ты яе бачыў?» запыталася стрыечная сястра бадай усцешана, быццам усім сэрцам жадала гэтага. «Так, бачыў». Але ён не спытаў, ці бачыла яна са швагеркай жонку ў тым боксе, ці пачула той «грук» яе галавы, ЦІ бачылі яны яе распранутую па пояс. Напэўна, яны былі тады дзесьціў іншым месцы, дый гэта было ўжо неістотна. Ён бачыў яе. А цяпер ідзе спаць і ўпэўнены, што вельмі хутка засне. Вельмі стомлены. Ці прыйдзе ён заўтра на абед у шпіталь? Прыйдзе. Яна яшчэ пажадала яму: «Ну, то ідзі адпачні».
Сапраўды, заўтра ён пойдзе ў шпіталь. Калі б трэба было ісці на абед у рэстарацыю, ён лепш застаўся б дома. Нізавошта ў свеце яму не хацелася ісці туды, дзе ён мог бы сустрэць каго-небудзь знаёмага. А хадзіць у шпітальную сталоўку ён ужо прывык. Яшчэ ў той дзень, калі ягоную жонку паклалі ў шпіталь, стрыечная сястра прапанавала яму, пакуль жонкі не будзе дома, хадзіць у сталоўку пры шпіталі, дзе працавала лекаркай. Цяпер жонкі не будзе дома ніколі. Але ж ён не зможа хадзіць у гэтую сталоўку заўсёды, хіба што нейкі час. А пра тое «заўсёды» пачне думаць праз сем дзён.
Ён прыбраў прадукты са стала: сыр і вяндліну у лядоўню, хлеб у хлебніцу, памяранцава-карычневую, зробленую ў Даніі, якую яны набылі ў спецыяльнай краме, калі ўжо жылі ў гэтай кватэры. Апошнімі тыднямі, калі ў яго знайшлі пераходжаны інфаркт, ён заўсёды цалкам сур’ёзна думаў, што з ім калінебудзь можа нешта здарыцца. I калі ён зараз ляжа і болып не
паднімецца, яму не хацелася б, каб на стаде знайшлі каньяк. Ён прыбраў бутэльку ў шафу на кухні.
Ён сеў у фатэль у сваім пакоі і закурыў цыгарэту. Трэба яшчэ паліць кветкі. Але спачатку крыху адпачне.
Апошнія два тыдні тэта быў у яго адзіны абрад, абавязацельства перад жонкай. Раніцай, да свайго ад’езду ў шпіталь, яна дала яму дзве паперкі, дзе падрабязна распісала, які вазон трэба паліваць кожны дзень, які праз дзень, а які патрабуе асабліва шмат вады. На паперках былі і схемкі, дзе знаходзіцца той ці іншы вазон, за якім трэба клапаціцца больш, чым звычайна. За апошнія гады кветак у кватэры назбіралася вельмі шмат, яны стаялі на століках, на падваконнях, на паркеце, паўсюль... Але больш за ўсё ён быў здзіўлены, калі жонка начала вырошчваць кактусы, галоўным чынам зусім маленечкія. Іх было цяжэй за ўсё паліваць, вада з палівачкі часта зусім не трапляла над цвёрдае лісце ці што там у іх і сцякала на падлогу, тады ён мусіў выціраць паркет анучай. Жончына цяга да кактусаў здзіўляла яго тым больш, што ўсяго пару гадоў таму яна не лічыла кактусы за нармальныя, натуральный расліны, яны былі для яе нечым накшталт безгустоўных штучных вырабаў. У астатніх вазонах, вялікіх, сярэдніх і маленькіх, былі самыя розныя кветкі, якія трэба было паліваць асаблівым чынам, таму ён спачатку браў у адну руку імбрык, а ў другую паперку з яе інструкцыямі. Паліваў заўсёды вельмі сур’ёзна, з педантычнай дакладнасцю, бо жонка магла спытацца, ці не забыўся ён, і пару разоў сапраўды спытала, таму ён лічыў гэтае паліванне за выкананне ўрачыстага абяцапня жонцы. I апошнія два тыдні выконваў свой абавязак старанна, хоць гэта было для яго вялікай нудой і цягнулася больш за паўгадзіны.
Але зараз ён не будзе паліваць цэлыя паўгадзіны, на сёння з яго дастаткова, хіба што палье тыя кветкі, якія патрабуюць вады болып за астатніх. Урэшце ён вырашыў, што і з імі нічога не здарыцца. Устаў з фатэля, завесіў шторы, распрануўся і лёг пад коўдру.
Прачнуўся каля сёмай. Першай думкай было, што цяпер можна выпіць крыху каньяку, так абудзіцца будзе хутчэй, чььм ісці
на кухню й мыць твар. Вып’е зусім крыху, ніхго не заўважыць. Паміж вазамі на верхний паліцы ў шафе ён намацаў бутэльку, адкаркаваў яе і трошкі наліў ў кілішак. Адразу закашляўся, на вочы нават навярнуліся слёзы, быццам зусім адвык. Духмянае, даволі прыемнае пашчыпванне сціхла, унутры разлілася цеплыня, і кроў хутчэй набегла па жылах. Ён памыў кілішак, бутэльку зноў схаваў паміж вазамі усё ж хто-небудзь мог прыйсці. Некалькі хвілін яшчэ пастаяў ля акна. Цешыўся смакам каньяку на языку. Унізе на вуліцы нічога не адбывалася. Ужо даўно вярнуліся дадому жанчыны з цяжкімі торбамі. Ніякія машыны не тармазілі перад крутым паваротам. Праехалі ўжо і машыны тых, хто вяртаўся з працы. I ніякія знаёмыя не будуць тут шпацыраваць у тэты час у канцы снежня. Яму не было на што глядзець. Не было пра што думаць... Ён узгадаў, што ў вітальні вісіць паліто, у якім ён хадзіў па горадзе, дастаў з кіійзні дамову і чэк з пахавальнага бюро і паклаў іх у пісьмовы стол у гасцёўні. Да пахавання яны не спатрэбяцца. Потым яш­чэ выняў з кішэні грошы, сеў у куце на кухні, дзе яго ніхто не мог убачыць, пералічыў, колькі засталося. У банку ён здымаў грошы, калі ўжо ведаў, колькі будзе каштаваць пахаванне, а за пасмяротную маску закладу не папрасілі, дык яшчэ засталося шмат. Яшчэ і на святы. Божухна, якія выдаткі ў яго могуць быць на святы? Але потым ён паедзе на цягніку на пахаванне. I там дакладна будуць яшчэ нейкія выдаткі. Але таго, што ёсць, на пахаванне будзе дастаткова, таму ісці ў банк патрэбы няма. Ён яшчэ раз пералічыў грошы, запомніў суму і паклаў ix у шуфляду пісьмовага стала. Застаўся ў гасцёўні і сеў у фатэль.
I што цяпер? Можа, наліць яшчэ крыху каньяку? Не, хтонебудзь можа прыйсці. Напрыклад, швагерка. Магчыма, зноў завядзе размову пра тое, што прапанавала яму, калі яны выходзілі з пахавальнага бюро. Ён адразу адмовіўся, без доўгіх абмеркаванняў. Зусім забыўся на тую размову, таму не сказаў нічога стрыечнай сястры. Сапраўды. Ці не варта было б зрабіць развітанне тут, у кватэры, ці на могілках у горадзе? Дакладна прыйшлі б многія, хто не паедзе на пахаванне. Ён падумаў, што можна было б так зрабіць, але не рабіць жа яшчэ адно пахаванне
тут, у горадзе. Яшчэ адну цырымонію, дзе ён будзе стаяць каля трупы як самы блізкі родзіч? I яшчэ адну жалобную прамову? I да таго яшчэ нейкую праграму?
Але не, швагерка так позна ўжо не прыйдзе, гэта не па яе правілах. Калі ёй што і трэба, то прыйдзе раніцай. Брат таксама не прыйдзе ён тэлефанаваўпасля першай, яго свёкар сапраўды ўжо не пайшоў у друкарню пасля абеду: у тэты час там наиболь­шая мітусня. Хто-небудзь мог бы пазваніць, нехта, хто пра ўсё ўжо ведаў і выпадкова праходзіў побач... А хто мог выпадкова праходзіць побач у тэты час, калі ўжо даўно сцямнела... «Усё магчыма, вырашыў ён урэшце, але малаверагодна».
Вярнуўся на кухню, намацаў бутэльку паміж вазамі і наліў прыкладна 50 грамаў ці крыху больш, як перад гэтым. Сеў з келіхам на кухонную лаву і адпіваў спакойнымі глыткамі. Пару разоў паміж глыткамі перадыхнуў, ад расслабления, якое начала напаўняць. Калі дапіў кілішак, нейкі час яшчэ пасядзеў, бо не мог вырашыць, што рабіць далей. Вячэраць ужо не будзе. Дастаткова з’еў на абед. Лепш яшчэ раз наліць. Але не цяпер. Трэба зрабіць перапынак. У бутэльцы засталося не так шмат. I зноў жа нехта можа прыйсці. Не, напэўна, ужо ніхто не прый­дзе, але хто-небудзь мог бы патэлефанаваць і пра ўсё здагадацца па голасе. Напэўна, у яго цяпер быў бы вясёлы, ажыўлены голас, і гаварыў бы ён хутчэй, чым звычайна. Стрыечная сястра, напрыклад, яўна здагадалася б. Але яна не патэлефануе ён сказаў, што пойдзе спаць, інакш ужо дакладна патэлефанавала б, проста так. Спытаць, ці не трэба яму што-небудзь, а так думае, што ён ужо спіць, і будзіць яго не наважыцца. Швагерка, брат... Ён зноў пачаў перабіраць. Хто яшчэ мог бы патэлефанаваць. Яму зусім не хацелася, каб нехта тэлефанаваў, выказваў спачуванні, але як толькі сказаў сабе, што ніхто ўжо, напэўна, не патэлефануе, яго начало злаваць, што ніхто не пазвоніць у дзверы, ніхто не набярэ яго нумара. Калі б памёр ён, сюды прыйшоў бы натоўп людзей выказваць свае спачуванні ягонай жонцы. А тэлефон бы званіў і званіў. Да яго жонкі прыйшлі б. Ёй бы тэлефанавалі выказаць шчырыя спачуванні. А ён нікому не патрэбны, на яго ўсім напляваць, ён звычайнае гаўно. А магчыма, нехта гаворыць, што цяпер
ён сядзіць дома ці недзе яшчэ і ўвесь задаволены, цяпер ён можа рабіць усё, што захоча, яшчэ й ейныя грошы загроб, магчыма, папівае недзе ў адзіноце, каб ніхто яго не бачыў. I такой скаціне яшчэ нехта павінен спачуваць? «Людзі курвы, раззлаваўся ён, такія курвы, што немагчыма нават уявіць. Начхаць мне на ўсіх. Усё адно лепш правесці вечар у адзіноце».
«Добра, апошняя», вырашыў ён. Сядзе ў сваім пакоі, у пярэдняй частцы кватэры з вуліцы не будзе бачна ніякага святла. А на званкі ён проста не будзе адказваць. 3 шафы на кухні ён дастаў бутэльку, у другую руку ўзяў келіх, у сваім пакоі сеў у фатэль, бутэльку паставіў ля сябе на канаву, келіх з другога боку на радыё. Так, будзе толькі сам з сабой. Але не трэба спяшацца, трэба расцягнуць каньяк на пару гадзін, каб хапіла, пакуль не захочацца спаць, дома больш нічога няма, а ў краму ён болей не пойдзе. Гэтую бутэльку дап’е па-джэнтльменску, у размове сам з сабою. За партнёра ў яго будзе ён сам, а цяпер гэта для яго найлепшая кампанія. Пакуль не пачне раздражняць сам сябе... Як гэта часта здаралася апошнімі двума тыднямі, калі ён сядзеў тут у фатэлі з канъяком ці без яго, як пракурор, што пастаянна кагось вінаваціць... Можа сказаць сабе «вольна». Хоць ён не ведаў дакладна, што пад гэтым мае на ўвазе, але тэты выраз яму спадабаўся, таму ён паўтарыў: ён скажа сабе «вольна».
Дый ён наогуд ніколі не пачаў бы піць, калі б не зразумеў, што і ў гэтым ёсць свае плюсы. Яму трэба было крыху выпіць, каб знайсці падыход да людзей, каб быць згаворлівым, жартаўлівым, вясёлым, зрэшты, і шчырым. I з жанчынамі калісьці так было, ён і з імі далёка не зайшоў бы, калі б не наліў сабе крыху для ваяўнічасці. Хоць спіс яго заваёваў таксама быў невялікі... Напэўна, нешта ў ім было не так, звычайна ён быў нейкі закрыты ў сабе, не мог разбіць нейкую нябачную шкляную сцяну паміж сабой і астатнімі. Як з тым коўзаннем: ён сам адчуваў сябе ледзь не чэмпіёнам на лёдзе, а для астатніх быў толькі клоўнам. 3 яго смяяліся. Наўрад ці таму, што ён быў не такі, як астатнія... Ён памятаў калі яму было шэсць год, бацькі ўпершыню адправілі яго ў летні лагер, там на яго ўсе крычалі. Праз гэта ў яго нават пачалося нетрыманне мачы па начох... На шчасце, ён на не-
шта захварэў, і яго паклалі ў асобны пакой, нават на прагулкі з астатнімі ён ужо не хадзіў... Тое самае было і раней, яшчэ да таго, як яму споўнілася шэсць. Дзеці не прынялі яго да сябе, ён быў па-за кампаніяй. I праз гэта пазней адчуваў сябе з людзьмі няўпэўнена. Не мог быць з імі натуральным. А алкаголь быццам здымаў нешта, што яму перашкаджала. Таму ён пачаў піць. Таму часам алкаголь быў яму сапраўды патрэбны.
Каб не было алкаголю, шмат чаго не адбылося б. Як і тады ў парку на ўзбярэжжы шмат гадоў таму, калі ён адразу стаў чалавекам дзеяння, адразу спыніўся і пачаў цалаваць жанчыну, якая ішла побач, жанчыну, якую ён вельмі паважаў. I да гэтага, і пасля ён часта выпіваў, але менавіта тады здарылася нешта вырашальнае, пра ўсё, што тады адбылося, ён памятае дагэтуль.
Ён пайшоўтады з дому каля дзясятай раніцы, яны з Хорватам меліся правесці дыскусію пра літаратуру ў класе гімназіі. Такія мерапрыемствы тады ладзіў Саюз пісьменнікаў, і на іх заўсёды кагось адпраўлялі. Яны сустрэліся ў прызначаным месцы і раз­ам накіраваліся ў школу, дзе высветлілася, што выкладчыца, якая збіралася праводзіць дыскусію, тыдзень таму захварэла, а астатнія пра дыскусію забыліся, таму класу прызначылі дадатковыя ўрокі яны пісалі нейкую працу і нічога ўжо нельга было змяніць. Такім чынам, у іх узнік вольны час, які трэба было нечым запоўніць, і яны пайшлі ў найбліжэйшую карчму. Гэта была цалкам звычайная карчма: падлога, нашараваная дзёгцем, у паветры тухлы пах піва людзей было пакуль мала, яны селі і нешта замовілі. Хорват апублікаваў нядаўна вельмі негатыўны артыкул пра раман Карваша, і яго гэта вельмі злавала. Вось яны і пачалі высвятляць, і абмеркаванне цягнулася доўта. А яшчэ выйшаў нейкі новы раман, на які ў кожнага быў свой погляд. I яны гэта абмеркавалі таксама. А нейкую кнігу затрымала цэнзура яны абмяняліся думкамі і пра рукапіс кнігі, і пра цэнзуру. Потым гаворка зайшла пра знаёмых, пра пісьменнікаў і крытыкаў, якія мелі да іх нейкае дачыненне. Пра тэта можна было размаўляць бясконца. I яны гаварылі доўга. Час мінаў, карчма запаўнялася. Некаторыя пасля абеду пілі піва з ромам, кіроўцы грузавых машын прыходзілі перавесці за некалькімі
куфлямі піва дух, рамеснікі, адпрацаваўшы дастатковую колькасць гадзін, канчалі ў тэты час дзённую змену. У карчме зрабілася шумна, паўсюль сядзелі людзі, ужо немагчыма было нармальна размаўляць. Таму яны пацягнуліся далей, у цэнтр горада. Па дарозе да дома, дзе жыў Хорват, старэйшы крытык, яны прыпыняліся яшчэ ў дзвюх-трох корчмах, але гаварылі ўсё менш і менш. Быццам ужо вычарпалі ўсе тэмы. Але паўсюль, куды заходзілі, хоць па 50 грамаў выпівалі. Непадалёк ад Хорватавай кватэры, праз вуліцу, была яшчэ карчма, Хорват хацеў зацягнуць яго і туды, але ў гэтым не было сэнсу, бо размаўляць з ім было ўжо немагчыма: Хорват быў на пятнаццаць гадоў старэйшы, піў на пятнаццаць гадоў даўжэй, а ён, не маючы та­кой практыкі, болей не вытрымаў бы, таму сказаў Хорвату, каб ішоў туды сам, калі хоча, а яму ўжо досыць. Ён развярнуўся і пайшоў у напрамку да цэнтра, нікога не заўважаў, бо было ўжо зусім цёмна, зайшоў у дзве кавярні, і ў зімовым садзе адной сустрэў свайго колішняга шэф-рэдактара Трахту, які сядзеў за сталом у самоце. Ён з ахвотай падсеў да шэф-рэдактара, бо ўжо гадзіны дзве не прамовіў ні слова, распавёў яму пра свой дзень, адчуваў сябе проста выдатна: зімовы сад з аднаго боку быў адкрыты, і там таксама сядзелі людзі, іх лашчыла прыемнае вільготнае паветра летняга вечара, паўсюль было поўна святла, ён гаварыў і гаварыў... і калі ўрэшце пазярнуў галаву ад стала, паглядзеў перад сабой там, ля ўвахода, стаяла яна, вачыма шукала кагосьці ў зале, ён ладняў высока руку, махаў, пакуль яна не заўважыла, устаў, не заплаціўпіы, падышоў да яе. Яна яго і шукала, прыйшла зберагчы ад далейшага піцця, у яго было адчуванне, быццам ён можа на яе абаперціся, калі не зможа стаяць на нагах цяпер і ў будучым, яна абараняла яго, а ён унутры быў перапоўнены ўдзячнасцю. Яна павяла яго на набярэжную падыхаць свежым паветрам. Цэлы дзень яна была на нейкім сходзе, а потым зайшла да яго на кватэру, паклікаць яго на шпацыр, а маці сказала, што ён некуды пайшоў з самага ранку, магчыма, сядзіць цяпер у «Карлтане» ці ў «Савоі», дык яна пайшлатуды і сапраўды знайшла яго, аён расказаў, як апынуўся тут, чаму напіўся ва ўсім вінаватая была школа, але з Хорватам
ён прынамсі шмат чаго высветліў. Між тым, яны ўжо ішлі па набярэжнай, ясна асветленай старымі лямпамі, людзей было ўжо няшмат, шпацыравалі толькі асобныя маладыя парачкі, можна было пачуць іх хаду і ціхі шум Дуная ўнізе пад набярэжнай. Рантам пасярод сказа ён замоўк, спыніўся, павярнуўся да яе і пацалаваў. Зусім проста, быццам гэта было нешта натуральнае. Ён адчуваў, што не вельмі добра валодае тэхнікай цалавання, але не спыняў пацалунку. А яна не была супраць, бьщцам аднойчы гэта ўсё роўна павінна было здарыцца, і нарэшце здарылася. Да гэтага часу яны звярталіся адно да аднаго на вы, былі знаёмыя не так даўно, а цяпер стаялі, прыціснуўшыся адно да адйаго, быццам таксама былі маладой парачкай, ім свяцілі ліхтары на набярэжнай і далей на дунайскім мосце, яго свет быў поўны ліхтароў, ён адчуваў вялікую ўдзячнасць, што яна выправілася яго шукаць, што яго зберагла і сама была нібыта п’яная. Потым ён праводзіў яе да квартала, дзе яна жыла ў адной з цётак, усю дарогу яны ішлі ў абдымках, потым селі на прыступках перад домам і яшчэ доўга размаўлялі, бо гаварылі пра будучыню, і кожны бачыў яе перад сабой, як гэты позні вечар. На той дзень ён не мог забыцца. Усё памятаў.
Пазней, калі яна ўжо была яго жонкай, аднойчы таксама нрыйшла выцягнуць яго з нейкай установы. Ён памятаў, што гэта было пасля абеду каля трэцяй з кавярняў «Блага», якая цяпер называлася «Крым». Раніцай ён сказаў, што ідзе па нейкіх справах у Славацкую Акадэмію Навук, дзе тады працаваў, але замест гэтага туляўся па месцах, дзе яму маглі налщь, увесь час адзін, а па дарозе дадому сустрэў у «Крыме» добрую знаёмую жонкі, перакладчыцу, яна сядзела там з незнаёмым яму мужчы • нам. Без пытания ён сеў да іх і пачаў нешта распавядаць. Ён ужо і не памятаў, што гаварыў, памятаў толькі, што падняў галаву ад стала і ўбачыў, што яна стаіць ля ўвахода перад занятымі столікамі. Яна проста глядзела на яго. Ён устаў, не заплаціўшы, і пайшоў да яе. Твар у яе быу нерухомы, быццам акасцянелы, вусны сцятыя, усю дарогу дадому глуха сціснутыя, быццам яна яго нават не слухала. Ён ведаў, што ў такіх сітуацыях лепш нічога не гаварыць.
Ён бачыў цяпер нібыта на яве, як праз некалькі гадоў пасля гэтага яна падымалася па шырокай лесвіцы з перахода на станцыі, калі прыехала да яго ад бацькоў, шукала яго вачыма там, наверсе, дзе ён чакаўяе, зіхоткімі вачыма, з нецярплівасцю на твары. Дома спытала, як ён тут трымаўся, пакуль яе не было, папраўдзе, трымаўся не тое каб выдатна, здаралася ўсялякае, у нечым ён нават прызнаўся. Цяпер яе вочы ўжо не гарэлі, твар быў расчараваны, але яна супакойвала: чалавек спатыкаецца, але галоўнае хутка паДняцца і стаць на ногі.
Ён бачыў яе і тады, калі, ужо старэйшая, яна падымалася па прыступках з перахода на станцыі, з нейкім спалоханым тварам, у вачах таксама быў страх, што зараз ёй зноўку давядзецца пачуць тое, што янаўжо шмат разоўчула. Ён ніколі не прызнаваўся ў тым, што яго больш за ўсё хвалявала: што апошніх дзвюх-трох гадзін ён зусім не мог прыгадаць. Ён не быў агрэсіўны, ні з кім не сварыўся, але хто ведае, чаго ён нагаварыў, чаго ў цвярозым стане не сказаў бы ніколі, іранічныя кпіны, крыўдныя жарты, і хоць ты кол на галаве чашы, усё адно нічога не прыгадаў бы. I гэта было для яго самае страшнае. 3 усім астатнім было прасцей. Ён сядзеў на крэсле ў скрусе, увесь у сабе, няшчасны. Тады яна часам гладзіла яго па валасах, клала руку на плячо, гаварыла: «Не хвалюйся так, усё адно ўжо нічога не выправіш». А часам, магчыма, думала, што яго ўжо самога не выправіш.
Ну вось, падумалася яму, зноў ён пра тое самае, зноў пачаў скардзіцца сам на сябе. Але ж так было не заўсёды. «Сапраўды, не заўсёды», супакоіў ён сябе яшчэ раз. Часам такое здаралася досыць часта, а часам не бывала зусім.
Урэшце, ён быў не горкі п’яніца, не той, хто не вытрымае без алкаголю ні дня, ні тыдня. Звычка праяўлялася толькі ад часу да часу. Так цягнулася гадамі, пакуль паступова не выпрацаваўся... нейкі механізм, праз які ён пачынаў без нагоды і потым не мог спыніцца. Пачалося пасля вайны, калі ён апынуўся сярод людзей, якія пілі пры кожнай магчымасці. I ён піў разам з імі, пасля ўсе разыходзіліся па дамах, і ён таксама. Але потым пачало здарацца, што ён не ішоў дадому з астатнімі, пачаў забывацца на розныя рэчы. I ўжо сам шукаў нагоду, а пазней ужо не меў патрэбы ні
ў нагодзе, ні ў людзях. Напэўна, год праз пяць пасля вайны аднойчы раніцай маці прысела да яго на ложак і сказала: «Так далей цягкуцца не можа, ты мусіш нешта з сабой рабіць». I сказала што. Ён прайшоў курс лячэння ад алкагалізму і вытрымаў амаль год. Ужо калі быў жанаты, прайшоў япічэ адзін курс у шпіталі, а потым хадзіў два разы на тыдзень у шпіта ль і на вачах сястры мусіў праглынуць дзве таблеткі. Але аднойчы і той курс скончыўся, пасля яго ён вытрымаў крыху болей за год. У любы момант ён мог перастаць і пачаць лячэнне. ГІра такіх звычайна кажуць «квартальны алкаголік». Прыкладна кожны трэці тыдзень ён мусіў вельмі стрымлівацца. Але часцей за ўсё ён на гэта забываўся... I калі трапляў да людзей, выкарыстоўваў магчымасць.
Калі ў ix было вяселле, жонка засталася ў яго на дзень, а потым вярнулася дадому. Трэба было супакоіць бацькоў, яны ўжо даведаліся, што яна супраць іх волі ўзяла шлюб, але мусілі гэта прызнаць і прыняць ейнае рашэнне, бо яна ўжо была не дзіцё, ёй было болып за сорак. Ён ведаў гэта, але на трэці дзень усё падалося яму нейкім дурным. Абсурдным, ненатуральным, што ён сядзіць дома ў адзіноце, і ўсё па-ранейшаму, быццам нічога не змянілася. Ён выйшаў вечарам у горад гэтак, як і раней, калі быў нежанаты, і якраз у той кавярні з зімовым садам сустрэў двух знаёмых і падсеў да іх. Дадому ён вярнуўся тады ў адносна нармальным стане, але ўжо трошкі хістаўся.
Гэта была ягоная памылка, ён прызнаў гэта і цяпер, ён мог ведаць, што ўсё будзе не так проста, як ён сабе ўяўляў, яна сама спытала ў яго перад шлюбам, ці зможа ён з гэтым пагадзіцца, сама папярэджвала, што не зможа ўвесь час быць з ім, наперад распісала ўсю сітуацыю, што павінна быць у бацькоў, што не можа кінуць ix адных, сама прасіла яго падумаць пра гэта, а ён слухаў, але ўяўляў сваё, а цяпер адчуваў сябе падманутым, што яна не можа ахоўваць толькі яго, бо павінна знаходзіцца ў іншым месцы, з бацькамі, пазней толькі з маці. Таму і ён пе вельмі змяніўся пасля шлюбу, над яго галавой не з’явіўся німб. Хіба што квартальныя папойкі плюс выпадковыя магчымасці, дадаў ён пра сябе, цяпер перакрыжоўваліся з перыядамі, калі яна была разам з ім і калі была далёка ад яго.
Ён жыў нейкім двайным жыццём. Калі яна заставалася ў яго ў горадзе, то спрабавала змяніць яго стыль жыцця. Яна звыкла нрацаваць і жыць дысцыплінавана іхацела, каб ён цяпер таксама жьгў і працаваў, як яна. Яна злавалася, калі ён выпраўляўся з маці на кірмаш па пакупкі прынесці яе поўныя торбы. Да абеду ён павінен быў не выходзіць з дому, да абеду ён мусіў сядзець дома і працаваць. Яна мела рацыю, яна ўвогуле ва ўсім мела рацыю. I ён спрабаваў ва ўсім падладзіцца над яе. I ў яго гэта атрымалася б, але ж яна пастаянна з язджала да бацькоў. I часта, як толькі ён праводзіў яе на станцыю і цягнік адыходзіў, ён адчуваў, быццам з гэтай хвіліны зноў атрымлівае колішнюю свабоду. А гэта азначала заўжды тое самае.
Але гаворка была не толькі пра тую старую свабоду, да гэтага дадаваліся розныя акалічнасці і яе рэакцыя на ягоны свет («Праўда, казаў ён з насмешкай, у кожнага алкаголіка, нават квартальнага, заўсёды ёсць нейкія свае акалічнасці»). Раз тое, раз гэтае. Аднойчы яны вярталіся з горада, побач праносіліся грузавікі, ад ix i рукату жонка закрывала рукамі вушы і ішла па вуліцы так з рукамі на вушах, а потым казала яму, што для яе ўсё гэта як начны кашмар: гэтае скопішча людзей на вуліцах, тэты шум, гэтае гарадское паветра... У кватэры яна адчувала сябе як замураваная дома быў вялікі сад, непадалёк вакол лугі і пагоркі, усё жыццё яна правила так: прырода, дзяцінства, маладосць. Натуральна, што ён адчуваў сябе ва ўсім вінаватым, быццам сам зрабіў з яе няшчасную ахвяру... і вымушаны быў глядзець, як жонка ігнаруе ягоную маці, быццам яе наогул не існуе, быццам яна нейкае страшыдла, ён ужо тады зразумеў, што гэта пераходзіць усялякія межы, і не паважаў сам сябе, абзываў анучай за тое, што не можа прамовіць на ўсё гэта і слова. Урэшце ў ім пасялілася сталая крыўда, што ўсё і заўсёды адбываецца так: яна прыязджае да яго ў горад толькі на кароткі час, а яе сапраўднае прыгожае жыццё праходзіць недзе ўдалечыні ад яго, у бацькоў, у маці... I цяпер у фатэлі, з каньяком у руцэ, ён спрабаваў абвергнуць самога сябе, навошта ён фарбуе ўсё ў чорны колер, быццам нічога іншага не было, ён жа перавярнуў усё з ног на галаву яны ж жылі цалкам нармальна, спакойна.
а ўсё, што цяпер прыйшло яму да галавы, само сабой, таксама было, але гэта другаснае, і ён сам гэта добра ведае. Гэта наогул няпраўда... Так, сапраўды, усё ж гэта было не проста так, і тут нічога не зробіш, гэта была і яе рэакцыя. Але за свае памылкі ён ніколі яе не вінаваціў. Перш за ўсё прычына была ў яго звычцы, і чорт ведае, чаму ён не мог яе пазбавіцца.
На пачатку шасцідзясятых ён хадзіў на новы курс лячэння да неўролага, які быў упэўнены, што праблему трэба вырашаць словам, а не таблеткамі ці ўколамі. Ён хадзіў да лекара на «сеан­сы», пакуль лекар не папрасіў, каб ён прыйшоў у шпіталь разам з жонкай... Жонка размаўлялаз ім досыць доўгаі выйшла вельмі занепакоеная. Пазней, дома, яна сядзела ў сваім пакоі на канапе, плакала, рыдала, ніяк не магла супакоіцца, а пасля папрасіла, каб завёз яе да лекара яшчэ раз. Праз некалькі хвілін яна выйшла ад яго зусім іншая ён даў моцнае заспакаяльнае. Яна не сказала ні слова, што так вывела яе з раўнавагі, толькі настойліва загадала: «Больш да гэтага лекара не хадзі».
Было няцяжка зразумець, што ёй нагаварыў лекар: яна такса­ма мусщь нешта рабіць, каб ён змяніў свае жыццё. Быццам яна ва ўсім была вінаватая. Напэўна, яна пачувалася так, быццам нехта раптам спыніў яе пасярод вуліцы і без ніякай прычыны аблаяў. Ён больш не хадзіў на «сеансы». Натуральна, што сэнсу ў ix не было ніякага.
Аднойчы на пачатку шасцідзясятых яна з’ехала на некалькі тыдняў яе маці хварэла на грып і на нешта звязанае з сэрцам. Ён цягаўся па горадзе, пакуль яму гэта не надакучыла. Набыў бутэльку віна, засеў дома і не рабіў нічога. А пасля абеду набыў яшчэ бутэльку. I напісаў жонцы, як яму пагана. У адказ атрымаў надзвычай кароткі ліст, што яна ў адчаі, не ведае, што рабіць і не бачыць іншага выйсця, акрамя як што ён мусіць сам узяць сябе ў рукі. У канцы ліста былі два радкі так тлуста закрэсленыя, што немагчыма было разабраць ні літары. Напэўна, здагадаўся ён, яна напісала, што, калі нічога не зменіцца, ім не застанецца нічога іншага, як разысціся.
Маці сказала яму: «Збяры рэчы і заўтра ранкам едзь да яе, пагаварыце пра ўсё сам-насам».
Тою ноччу па дарозе ў цягніку ён прыдумваў розныя выйсці. Павінна ж быць нейкае рашэнне, каб не было, што адзін сядзіць тут, а другі там. Можа, яна нешта прыдумае. Толькі пра той варыянт, які, на яго думку, быў у лісце, ён нават не думаў. Але высветлілася, што ўсё магло быць толькі так, як было дагэтуль. Праз два дні нешта заклінавала у яго ў мазгах. Штосьці падобнае некалі ўжо здаралася, хоць і не так інтэнсіўна, але гэтым разам прычынай была безліч бутэлек віна, якія ён выпіў дома, і шок, калі яна адназначна і без размоў адмяла ўсе яго прапановы і ўяўлен ні, як можна жыць разам. Тады ён канчаткова зразумеў, што яна не можа нічога змяніць, што ўсё так і павінна застацца. Як было дагэтуль. Яна не можа яго падтрымаць, як ён напрыдумваў сабе, яна адказная перш за ўсё за сваё жыццё без яго. Павінна было прайсці сем год, каб ён нарэшце гэта зразумеў і ггрыняў.
Ён зноў апынуўся ў шпіталі. Калі яго выпісвалі, яму падкрэслілі, што досыць будзе і кроплі алкаголю, каб усё паўтарылася, але кожны раз ўсё будзе горш. Дадому ён паехаў адзін, але цяпер і сам неяк змяніўся, змірыўся з усім. Значыць, яму будзе дастаткова сябе самога. Ён знайшоў нейкую ўнутраную раўнавагу, бо ўжо не чакаў ніякага цуду. Працаваў, напэўна, як ніколі ў жыцці. I вытрымаў каля пяці гадоў. Потым ён быў аднойчы на нейкім сімпозіюме, чытаў там даклад, увечары ўсе разам пілі віно, і ён крыху паспрабаваў таксама і нічога не здарылася. Праз пэўны час памерла ягоная маці, а годам пазней ейная, з таго часу яны заўжды былі разам. Не атрымалася з яго анёла з німбам. У іх у Браціславе жыла пляменніца жонкі, таму яны былі сам-насам не часта, не мелі для сябе шмат прасторы, але пасля пяцігадовага перапынку ён ужо ўпэўнена стаяў на нагах. I нарэшце засталіся толькі ён і яна.
Ён наліў з бутэлькі крыху каньяку і выпіў.
Я добра сябе зарэкамендаваў, сказаў ён сам сабе з насмешкай. I вось зноў, хіба толькі ў іншым выглядзе, ён уносіў у яе жыццё неспакой, боязь за яго, за сябе. Праз нейкую дурную звычку, ад якой так і не мог вызваліцца. «У цябе павінна быць моцная во­ля», казала ягоная маці. А ён і не ведаў, што такое моцная воля.
Ніколі пра яе не ўзгадваў, калі яна была яму патрэбная. Тады яго падганяла іншая воля: піць далей. Аднойчы гэты механізм пачаў рухацца, і яго было ўжо не спыніць.
Ен прыгадаў, як калісьці жонка казала яму: «А табе самому сябе не шкада? Ты ж сам сябе нішчыш». Але нават калі яна гаварыла гэта, яму не было шкада сябе. Вядома, ён мог бы шмат зрабіць, не быць такі няўпэўнены перад людзьмі, мог пражыць жыццё больш прыемна, спакойна, роўна, без такіхузрушэнняў, а магчыма, ён ужо проста звыкнуўся, таму не шкадаваў сам сябе... Яму было шкада толькі яе, шкада, што яго павароты і падзенні, яго няшчасны ўнутраны механізм надломвалі яе і выбівалі з раўнавагі. А цяпер ужо нічога не зробіш. Нічога.
А чаму, падумаў ён, яму не было шкада маці? Чаму ён так не гараваў, калі яна памерла? Чаму ў яго тады не было такой плыні самаабвінавачвання? Напэўна, таму што яна разумела ўсё неяк па-іншаму. Не як нейкую вялікую трагедыю, не як пастаяннае хаджэнне па беразе прорвы. Яна часта яго за ўсё папракала, і крычала на яго, і выгаворвала... Але не была праз гэта выбітая з каляіны, знерваваная... і гістэрычная. Яна ставілася да ўсяго крыху лягчэй: ён пайшоў адпачыць; яму трэба развеяцца; ён не можа ўвесь час сядзець дома; ён хоча пабыць сярод людзей... Уласна кажучы, маці яго апраўдвала. А калі часам і зрывалася на яго, то гэта быў толькі адваротны бок паблажлівасці неба ненадоўга захмарылася, але вось ужо зноў свеціць сонейка у кожнага ёсць свае слабыя бакі. Часам яна таксама хадзіла яго шукаць, а калі знаходзіла, яны спакойна ішлі разам дадому... ён таксама часам падаў на зямлю, але маці яму ўсё адно давярала. Ён быў яе сынам, ён нікуды не знікне. Таму яна не павінна за яго баяцца. Праз яго яна не была няшчасная, таму ў яго не было адчування віны ў дачыненні да маці.
Ён дапіў каньяк, ужо не адчуваў цеплыні і ажыўлення, толькі стомленасць. Досыць. Зараз ён ляжа на сваю незасланую ці па стаянна разасланую канапу.
Ён ведаў, што не засне адразу. Але ўжо не будзе думаць пра тое, пра што думаў цэлы вечар. Трэба знайсці нешта іншае... I можа таму, што ён думаў пра маці, а маці ў думках заўсёды
спалучалася з дзяцінствам і маладосцю, у яго ўзнік ўспамін, прыемны і суцяшальны, хоць і таксама звязаны з яго непрыемнай памылкай.
Аднаго разу ў звычайны будні дзень ён выбраўся адзін на параходзе ў Дзевін. Яны гадзіну плылі супраць плыні, ён ведаў у гэтай частцы ракі кожную завадзь, кожную лукавіну. У Дзевіне ён спусціўся з парахода, прагуляўся на шырокім лузе ля Маравы, потым пад развалінамі замка прайшоў да Дуная, дзе на беразе месціліся побач вінныя склепы і рэстарацыі. Яшчэ калі ён з бацькамі прыязджаў у Дзевін, яны тут сядалі за стол, на­крыты белым абрусам, і бацькі замаўлялі яму з братам шыпучы ліманад у адмысловых бутэльках, якіх пасля вайны ўжо не бы­ло, а сабе парэчкавае віно. Ён сеў за адзін з тых столікаў ён быў ужо дастаткова дарослы і замовіў парэчкавае віно. Яно было вельмі смачнае, салодкае і асвяжаючае, і да адпраўлення парахода ён паспеў выпіць яшчэ два келіхі.
Параход павольна гойдаўся, хоць ніякіх іншых параходаў і ніякіх хваляў на рацэ не было. Выйшаўшы, ён і ў трамваі, і ў аўтобусе ўсё яшчэ адчуваў тое гойданне, быццам дагэтуль плыў на параходзе, ён памятаў, што адчуванне гойдання пэўны час застаецца пасля таго, як чалавек сыходзіць на бераг, толькі цяпер яно было мацнейшае і не праходзіла. Ад аўтобуса заставалася ступіць усяго некалькі крокаў да доміка з садам на ўскраіне горада, дзе яны тады жылі, і, калі ён адчыняў фортку, разам з ім пачаў раптам калыхацца ўвесь свет. Ён зразумеў, што зашмат выпіў. Таму параход, трамвай і аўтобус і гойдаліся. Тым не менш, яму было вельмі смешна. У тым ліку таму, што ён напіўся. Першы раз у жыцці. Для яго гэта была, бадай, проста прыгода, перажыванне чагосьці ўрачыстага. Але праз некаторы час было ўжо не да жартаў.
Тым днём яму было там прыемна, як ніколі раней. Ён бачыў сябе, як ён сядзіць там, адзін, не так, як калі прыпыняўся там з бацькамі ў нядзелю ім заўсёды даводзілася шукаць вольны стол. Сядзеўадзін, адзін пад агромністым дубам, лісце якога ціха шапацела ад ветрыку, а праз яго прасвечвала сонца. Трапляючы на яго таксама.
Другі дзень
Ранкам, даволі заўчасна, яго разбудзіў званок. Ён адчыніў, і Павал, калі ўбачыў яго ў халаце, папрасіў прабачэння і сказаў, іпто хацеў прынесці ўсё адразу, як будзе гатова. Ягоны свёкар схадзіў у друкарню яшчэ ўчора пасля абеду, як толькі стала вядомая дата і час пахавання, але тады працавала толькі ратацыйная машына, таму свёкар пайшоў у друкарню а піостай раніцы і пры нёс яму гатовыя жалобныя паведамленні раней, чым ён пайшоў з дому; па дарозе сюды ён набыў дзвесце канвертаў і дзвесце марак. Ён завёў яго ў пакой, і брат паклаў на стол тры стосы: палавінкі аркушаў з чорнай рамкай, канверты і маркі. Ён узяў зверху адно паведамленне: уверсе стаяла цытата, пасярэдзіне вялікімі літарамі было напісана ейнае імя без жалобных клішэ, ніякіх прафесій перад імем, як ён і хацеў, толькі месца і дата пахавання. Справа ўнізе тры імёны тых, хто застаўся, муж, стрыечная сястра, швагерка, а ў левым куце ў самым нізе яго адрас. Усё як мае быць. Брат спакойна ўсміхнуўся, яму было прыемна, што ён усё зрабіў так добра.
Ён спытаў Паўла, колькі яму за гэта павінен, прынёс аловак, нататнік, перапісаў усе пункты, дастаў з курткі ў вітальні грошы і заплаціў за выдаткі. Павал быў у такіх рэчах вельмі педантычны. Гэта нармальна, што ён набыў канверты і маркі на дзвесце жалобных паведамленняў, а не на ўсе?
А колькі ix наогул? «Трыста», сказаў брат. «Трыста? перапытаў ён, быццам дрэнна пачуў. Чаму трыста?» Так брату сказала швагерка заўчора вечарам, цалкам дакладна сказала трыста. «Можа, хапіла б і менш?» неяк спалохана спытаў брат. «Не, не», супакоіў ён, швагерка лепш ведае, колькі трэба. Ужо ж
там, у Марціне, відаць, будзе нешта накшталт грамадскай падзеі, падумаў ён. Каб ніхто не пакрыўдзіўся, ён павінен быў выслаць жалобныя паведамленні амаль усім «званым сем’ям». Гэтае словаспалучэнне ён пачуў некалі ад жонкі, калі яны прыехалі на Дзяды на дзень пазней. Яна ім сказала тады з папрокам: «Ва ўсіх знаных сем’яў магілы ўжо прыбраныя», і сама пайшла на могілкі прыбраць сямейны склеп і прынесці хоць якіх кветак.
Брат пацікавіўся, а колькі б замовіў ён. Ён наогул не думаў пра гэта. Апошнім часам яны кантактавалі з невялікаю колькасцю людзей. «Дваццаць, можа трыццаць, самае большае трыццаць пяць», сказаў ён. Брат ажно спалохаўся. Такі выраз братавага твару яму быў знаёмы: ён узнікаў, калі той даведваўся, што нешта здарылася нехта нешта набыў. Ён жыў з уяўленнем, што грошы патрэбныя, каб ix як мага больш адкладаць, а ўсё, што можна набыць, павінна быць як мага таннейшым ці наогул дарэмным.
Брат прапанаваў, што па дарозе дадому заедзе яшчэ разд занясе канверты на пошту. «Не, дзякуй». Магчыма, ён да абеду яшчэ неўсё паспее зрабіць, а пошта унізе. Уласна кажучы, яму было ўсё адно, атрымаюць адрасаты гэтыя лісты на дзень раней ці на дзень пазней. Яшчэ хвіліну яны маўчалі. Ён не хацеў гаварыць пра пахавальнае бюро, колькі там заплаціў, а тым болып пра пасмяротнуто маску, гэта яго толькі раззлавала б. Нарэшце ён сказаў: «У любым выпадку я табе яшчэ патэлефаную, калі нешта будзе патрэбна». Брат устаў яму трэба ўжо быць на працы і пайпіоў.
Мог, прынамсі, спытаць, падумаў ён, калі зачыніў за ім дзверы... але што павінен быўспытаць... ну,хоць бы нешта агульнае... што ён будзе рабіць зараз... яму было трохі шкада, што яны размаўлялі толькі пра колькасць жалобных паведамленняў, гак канкрэтна, агульна... Але яны заўсёды так размаўлялі, калі брат прыходзіў адзін проста абменьваліся інфармацыяй пра нейкую сітуацыю: які вопыт маюць з рускімі розныя заводы, якімі апекаваўся яго хімічны факультэт, як яны выпрабоўваюць якасць, які адсотак нашых вырабаў адсылаюць назад і хто тут правярае якасць сыравіны, якую яны выкарыстоўваюць; што новага чуваць у чыноўніцкіх сферах, хто пазбавіўся крэсла,
а хто наадварот падняўся вышэй; а ён распавядаў брату навіны са свайго свету... Каментавалі і розныя навіны, што чулі па венскім тэлебачанні, брат тут лічыўся незалежным экспертам, бо слухаў яшчэ і «Голас Амерыкі», абмяркоўвалі і розныя чуткі... Брат заўсёды мог распавесці, што і на колькі падаражэла, ён вельмі цяжка ўсё гэта перажываў. Калі ён давучыўся і паступіў у тэхнічную ВНУ то не дапамагаў сям’і грашыма, хоць зарабляў і на братава навучанне, пакуль маці нешта яму не нагадала. А цяпер ён закручаны ў сваёй сям’і... Чаму ў іх не маглі быць хаця б крыху бліжэйшыя адносіны, калі Павал некуды ад яго сыходзіў, яму заўсёды было крыху шкада, урэшце, ён быў адзіны яго крэўны сваяк.
А ці не быў ён сам у тым вінаваты? Пасля бацькавай смерці ён пачаў злавацца на брата: толькі пра яго маці клапоціцца, толькі ён для яе важны, бо ён малодшы. Часам ён не стрымліваўся, і брат потым папракаў маці ў тым самым, толькі наадварот. Маці з іх толькі смяялася, але штосьці з гэтай старой спрэчкі ў іх, напэўна, засталося. У яго быў аднакласнік, чэх па паходжанні, яны разам вучылі французскую мову і гулялі з ім і з братам у карты у п’яніцу і мар’яж. Той сябар часам казаў ім: «Пане, а цяпер Вашая чарга», і сям-там нейкі сказ пачэшску. Ім гэта падабалася, і яны пачалі выкаць і гаварыць між сабой па-чэшску. Дома яны і так размаўлялі на дзвюх мовах: з маці па-нямецку, паміж сабой па-славацку. Але і ад чэшскай мовы былі не далёка чыталі чэшскія кнігі, але размаўлялі не вельмі лёгка і свабодна, бо на гэтай мове ні датуль, ні пасля не гаварылі, яго палохала кожнае «рж», праз якое трэба будзе пераскочыць. Іншыя слухалі іх і смяяліся, як з клоўнаў, а яны там самым стварылі дыстанцыю паміж сабой нават у размове. Прывыклі так размаўляць. Толькі праз шмат гадоў ён аднойчы вярнуўся дадому п’яны і нарэшце змог сказаць брату, што гэтае іхняе выканне і чэшская мова гэта ўсё ж глупства, пасля чаго яны пачалі размаўляць праўда, крыху пазней нармальна. А можа, ён гэта выдумаў, пра гэта ён таксама ўжо думаўне першы раз. Павал быў проста зусім не такі, як ён. Калі ён ажаніўся і пераехаў з жонкай у новую кватэру, а потым у іх нарадзілася
дачка Верка, той жыў толькі імі. I калі маці захварэла, Павал пакінуў маці яму, тэта быў яго клопат.
Пазней ён патэлефанаваў нявестцы і паведаміў, піто жалобныя паведамленні гатовыя. Яна ўзрадавалася і пахваліла брата. 3 паліцы ў вітальні яна ўзяла тры шчыльна спісаныя аркушы адрасы, якія ўчора ўзгадала, і дала яшчэ два лісты: яна была ў Разусаў, і Вера таксама напісала адрасы, якія ўзгадала. А на Шчодры вечар ён прыйдзе, так? 3 таго часу, як яны пераехалі сюды, заўсёды ў тэты вечар яны з жонкай спускаліся да яе.
У кватэры ён спачатку паглядзеў на ейныя тры лісты паперы. Незнаёмыя імёны і імёны, якія ён калісьці чуў, але яны нічога яму не казалі, ён нават не здагадваўся, хто б гэта мог быць. Чытаў і сам у сябе пытаўся, якім чынам гэта яго датычыць? Ён будзе пісаць жалобныя паведамленні незнаемым людзям? Толькі некалькі імёнаў ён перапісаў і выкрасліў са спісу: дзяўчаты, адна і другая, Дарка Соракава, акулістка, радия, толькі яе з мужам яны пастаянна наведвалі, катй былі ў Марціне; Божа Медвецка, таксама крэўная, старая сяброўка жонкі Люда Шкултэты і стары пан, сябар з дзяцінства жончынага брата Фэдара. Такім чыяам, з тых трох старонак ён выпісаў толькі шэсць імёнаў.
Потым ён пачаў чытаць другі спіс, які склада Вера. I чым да­лей чытаў, тым болей здзіўляўся. Таксама незнаёмыя імёны, затое нашмат болып імёнаў, якія ён вельмі добра ведаў і не разумеў, чаму ім трэба дасылаць жалобныя паведамленні. ІПэф-рэдактар выдавецтва, ад яго жонка атрымала шэсць паведамленняў пра скасаванне дамоваў на пераклады чатыры раманы з француз­ский мовы і дзве вершаваныя драмы, якія яны зрабілі разам. Тэхнічны дырэктар тэлебачання ён узгадаў, што жонка была нейкай раднёй жонкі гэтага дырэктара, але яны, напэўна, ніколі і не бачыліся... Стары паэт Е. Б. Лукач... За тое, што ён быў калісьці лютэранскім святаром і адначасова рэдактарам бульварнага часопіса і дэнутатам? Ці ён трапіўу спіс з прычыны, што некалькі гадоў таму, калі многіх выключалі з Саюза пісьменнікаў, усхвалявана прасіўне разводзіць дыскусій наконт паперы, дасланай зверху, аўсіх, хто ў ёй фігуруе, без доўгіх размоваў выгнаць? А бацька літаратурнай крытыкі Матушка? Прыходзіў калісьці
да іх у госці ў тую старую кватэру, але гэта было даўно, ужо га­ды чатыры не з’яўляўся... А Губа, ягоны шэф, калі ён працаваў загадчыкам літаратурнай часткі ў тэатры? Некалькі разоў за апошнія два гады яны сустракаліся недалёка ад дома, былі амаль суседзі; і ён вітаўся заўсёды гэтак жа шчыра, як некалі, але больш да ix не заходзіў ён член Цэнтральнага Камітэта Партыі і не можа мець зносіны з кім заўгодна... А яшчэ адзін вельмі стары паэт, з якім не была знаёмая ані жонка, ані ён сам? Напэўна, ён належаў да кампаніі, з якой Разусы хадзілі ў вінны склеп... Нарэшце ён зразумеў: у гэтым спісе былі пазначаныя выбітныя асобы, аналогія знаных сем’яў з Марціна ў снісе швагеркі. Ён з вялікім задавальненнем выкрасліў бы некаторыя імёны з гэтых спісаў так тлуста, каб ix нельга было нават прачытаць, але няхай пасылаюць гэтыя жалобный паведамленні каму хочуць, хоць самому прэзідэнту, ураду і членам Палітбюро.
3 таго спісу ён выпісаў толькі імя свайго колішняга калегі Петрыка, яго таксама выгналі: ён не быў нейкім уплывовым чалавекам, але жыў у тым самым доме, што Разусы. Ён пералічыў колькасць нявыкрасленых адрасоў у абодвух спісах, адлічыў столькі ж канвертаў і марак, паклаў усё ў партфель, апрануўся і пайшоў да швагеркі.
Не заходзячы ў кватэру, ён растлумачыў швагерцы, што не ведае з гэтых спісаў амаль нікога, тым, каго ён выкрасліў, ён дашле жалобныя паведамленні сам, але астатнім... няхай яна напіша на канверце за адрасанта сябе, бо яму ўсё адно не адкажуць, бо яго не ведаюць. Калі ён выцягваў з партфеля яе спіс, канверты і маркі, швагерка глядзела на яго вельмі незадаволена, напэўна, думала, што дзеля жонкі ён нават жалобных паведамленняў разаслаць не хоча, а ён адчуваў сябе няёмка. Яны хутка развіталіся, і ён, каб не чакаць ліфта, пабег уніз па лесвіцы.
Яшчэ трэба патлумачыць тое самае Разусам. Цяпер самы адпаведны час Веры і Марціна дома няма, толькі Верына маці, а яна не будзе здзіўляцца, толькі паслухае, што ён скажа, і так і зробіць.
Старая жанчына была даволі здзіўленая, калі ён прыйшоў, зацягнула яго ў кватэру, зачыніла дзверы і моўчкі пацалавала
ў абедзве шчокі. Потым запрасіла ў залу і пасадзіла ў вялікі мяккі фатэль. Па вечарах, калі яны часам прыходзілі сюды з жонкай, яны заўсёды сядзелі ў гэтым пакоі, але тады тут свяціла жырандоля, а цяпер панавала панурая паўцемра, толькі праз прыадчыненыя дзверы прабівалася крыху святла. Паміж дзвярыма ўпакоі, на кухню, у ванную, выступалі магутныя чорныя сілуэты мэблі, якія рабілі пакой яшчэ цямнейшым і цяснейшым. Ён адчыніў партфель і хацеў ужо тлумачыць, навошта прыйшоў, але старая быццам яго не заўважала і начала гаварыць, што не хацела ва ўсё тэта верыць, калі ейная дачка ўчора вечарам расказала...
«Гэта тое самае, як калі памірае частка твайго ўласнага жыцця, сказала яна старым, крыху хрыплым голасам. Ужо амаль 60 год прайшло, як я ўбачыла яе ўпершыню ў вазку, гэта было якраз пасля майго вяселля», узгадвала жанчына быццам толькі для сябе.
«I добра памятаю, калі ёй было гады чатыры-пяць, яна бы­ла вельмі закрытая, заўсёды болып любіла гуляць адна». Ён падумаў, што адным гэтым сказам старая паведаміла яму тое, чаго ён дагэтуль не ведаў,
«А калі яна ўжо хадзіла ў пачатковую школу і лячылася ў Татрах, некалькі разоў мы яе там наведвалі». «Тады жонка ўжо хадзіла ў гімназію», паправіў ён яе ў думках. «У яе былі хрыпыў лёгкіх, яе паклаліў нейкі прыватны санаторый, трымалі там столькі, колькі было патрэбна, пакуль не ўпэўніліся, што сухотаў у яе няма». Ён нават памятаў фотаздымкі, на якіх былі яе бацькі і гэтая старая жанчына з мужам... Былі і фотаздымкі з пацыентамі, неяк жонка нават прызналася, што ў аднаго з іх, родам з Маравіі, была па-дзявоцку закаханая, ягоныя бацькі былі бедныя, у санаторыі яго доўга не пратрымалі, бо ўсё адно ўжо нічым нельга было дапамагчы, адправілі дадому, дзе ён у хуткім часе памёр.
«А калі яна ўжо была крыху старэйшая, муж запэўніў брата, ейнага бацьку, што было б добра завезці яе на мора, у Венецыю», з гэтай паездкі ў яе застаўся толькі адзін здымак з пляжа на Ліда, доўті час гэта была яе адзіная наездка за мяжу.
«Пазней муж набьгў машыну». Ён памятаў ліст ейнага мужа
жончынаму бацьку, дзе той пісаў, што набыў маілыну за шэсцьдзесят тысяч, а тады гэта было цэлае багацце, але яе муж быў тады адным з дырэктараў банка і ўласнікам вялікага маёнтка, ён сапраўды меў патрэбу ў машыне, пра гэта і пісаў у лісце, найперш дзеля маёнтка, каб у любы момант туды можна было паехаць і зрабіць усё, што трэба, з чым яму, дарэчы, не вельмі шанцавала у кожным лісце брату ён апісваў, чаму зноў не атрымае з маёнтка ніякага прибытку, а таму і яму заплаціць нічога не можа (жончын бацька, натуральна, таксама меў нейкую долю ў тым маёнтку).
«Мы заўсёды бралі каго-небудзь з сабой, калі выбіраліся да ix, а потым адсюль калі-нікалі ездзілі на Стрэчна і да Вагу, калінікалі да Мошавец, муж там год хадзіў у школу, а калі-нікалі ажно ў Мікулаш, там мы заўсёды наведвалі дом, дзе мужаў брат перад ванной меў краму», і ён, калі з жонкай ехаў на машыне праз Мікулаш, заўсёды скідваў хуткасць перад гэтым домам, дзе да 1912 года жончын бацька меў краму з бакалейнымі таварамі, з цвікамі і сярпамі, а для працоўных, што вярталіся з ранішняй змены, жончыны бацькі гатавалі бутэрброды з салам ці з брынзай, ніколі яны не былі такія бедный, як тады, тую краму ўзялі з нявыплачанымі пазыкамі. I праз палову стагоддзя на гэтым доме была бачная старая шыльдачка з імем ейнага бацькі.
«А па дарозе мы часам спыняліся, даставалі кош з ежай і сядалі каля дарогі», тады было яшчэ не так шмат машын, толькі калі-нікалі цягнуўся які воз, у памяці ўзнікалі і старыя здымкі, на якіх яны стаялі побач з машынай з кіроўцам у шапцы і ва ўніформе. Жончын бацька быў заўзяты майстар-фатограф, на той час, напэўна, адзіны на ўсё наваколле, ён фатаграфаваў яшчэ на шкляных пласцінах, сам праяўляў здымкі, фатаграфаваў краявіды і людзей у краявідах, паўсядзённых і ціхіх, таму і незвычайных, была ў іх нейкая меланхалічная настальгія. Тады яшчэ не было звычкі вышукваць нейкія турыстычныя аб’екты, яшчэ не рабілі кантрасных, яркіх малюнкаў, ейны бацька ўлоўліваў краявіды, якія былі часткай звычайнага жыцця, і матывам ягоных здымкаў была раўнавага, спакой і нязменнасць.
Старая распавядала, як Зора хадзіла да іх амаль кожную
нядзелю на абед, калі прыехалаў гбрад вучыццаўкансерваторыі, і на працягу тыдня часта пасля абеду займалася «вось на гэтым піяніна», яна паказала на нешта вялікае і бясформеннае, прыкрытае тоўстай коўдрай, напэўна, на ім ужо вельмі даўно ніхто не граў, але толькі пакуль бацька не набыў ёй уласнае піяніна, падумаў ён; разам з грашыма, якія яна атрымлівала з дому, бацька дасылаў ёй і штомесячную плату за піяніна. Яна вучылася граць у Хрысціянскім таварыстве маладых жанчын на Заградніцкай, дзе жыла, на другім канцы вуліцы тады жыў ён і побач з таварыствам амаль кожны дзень хадзіў пешкі ў горад альбо праязджаў на аўтобусе. Там жонцы далі памяшканне, дзе яна займалася так падоўгу, што часам у яе нават пачынала балець рука, тады яна два-тры дні мусіла адпачываць, і яшчэ калісьці яна казала, што ў яе былі кароткія пальцы вялікі мінус для кожнага піяніста... «А пасм абеду яна часта сядзела тут з сябрамі дачкі, а часам па вечарах хадзіла з некаторымі з ix у тэатр на оперу ці на канцэрт», але вельмі рэдка, ён здзіўляўся гэтаму яшчэ тады, калі чытаў ейныя лісты з тых часоў, дзе яна пра ўсё пісала бацькам... А яшчэ старая згадала, што яе дачка ў тыя часы праводзіла лета ў леснічоўцы, дзе з ёю была і Зора: «Я ўжо нават і не магу сказаць, хто тады зняў тую леснічоўку, але здаецца мне, што да яе прылягалі жывёльныя ўгоддзі», леснічоўку здымаў бацька стрыечнай сястры, які нават быў паляўнічым, а стрыечная сястра таксама хадзіла з ім па лесе са стрэльбай на плячы... Гэтую частку яна магла б пераскочыць, ну ці прынамсі, скараціць, падумаў ён, пра тую леснічоўку ён ведаў усё, часта чуў расповеды, як яны там спалі на драўляных ложках, засланых хвояй, умываліся ў ручаі, пастух раніцай прыносіў ім свежае малако... Аднойчы жонка нават паказала яму, дзе была тая лёснічоўка ад яе засталося толькі пажарышча спалілі немцы падчас паўстання, як і ўсе хаты ў тарах. Старая пані з намаганнем устала: «Пачакай, пакажу табе здымкі, у мяне ix цэлы куфэрак». Ен мог сказаць, што таксама мае шмат фотаздымкаў, у куфэрках і ў альбомах, бацька жонкі і там старанна фатаграфаваў, на некаторых здымках была ўся сям я, жончыны бацькі, яна з братам, бацькі стрыечнай сястры, сама стрыечная сястра
з дзвюма сёстрамі і Вера і яшчэ шмат іншых, хто прыходзіў да іх у тым годзе, болей за ўсіх, канешне, дзяўчаты. Хутчэй за ўсіх на здымках ён пазнаваў стрыечную сястру яна была, канешне, крыху таўставатая, але прычоску насіла такую самую, як цяпер: па-хлапечы падстрыжаныя валасы, раздзеленыя збоку праборам за ўсё жыццё яна прычоску не змяніла. I сваю жонку ён гаксама навучыўся пазнаваць сярод тых дзяўчат, хоць яна вельмі змянілася з тых часоў: тады яна была стройная, твар мела выцягнуты, з правільнымі, элегантным! рысамі і заўсёды з нейкім задуменным выразам, быццам глядзела кудысьці ў сябе, нават калі ўсе смяяліся... А перад гэтым, напэўна, тады, каліяна скончыла гімназію, на некаторых фотаздымках, дзе яна заўсёды была адна ў садзе каля дома, яе нельга было адрозніць ад пляменніцы ў такім жа ўзросце, калі яна пераехала да іх у горад, адзінае, што іх адрознівала, твар у жонкі быў нейкі спалоханы і няўпэўнены, крыху разгублены. Відаць, той непраўдападобны сімбіёз генаў, загадкавае падабенства цягнуліся нядоўга... ГІазней, падчас вайны, янаўжо нагадвала дарослую сучасную жанчыну... Калі яны пазнаёміліся, яна ўжо не была падобная на тую дзяўчыну з фотаздымкаў цела стала мажнейшым, твар пашырэў, скулы выступілі выразней, яна ўжо не была маладой жанчынай, якая толькі пачынае жыццё, ёй было больш за сорак, адзінае, што засталося, той задуменны, аддалены, крыху спалоханы выраз твару... Яна выглядала нават старэйшай за свае гады, вядома, гэта таксама было прычынаю плётак, якія пра іх распускалі, калі пачалі бачыць разам, толькі з таго часу яна за дваццаць год ужо амаль не змянілася... На шчасце, старая не знайшла скрынкі, якую шукала, яму не давядзецца глядзець фотаздымкі, якія ён шмат разоў ужо бачыў.
«А потым, пасля вайны, мы ўжо толькі сядзелі ў гэтым пакоі, і мой пісаў лісты брату, даволі рэгулярна, бо болыи не было каму пісаць». Ён памятаў ягоныя лісты і тыя, дзе вялася гаворка пра пакупку машыны і чаму маёнтак не прыносіць прыбытку, і пазнейшыя, у іх стары пенсіянер заўсёды толькі жаліўся на жыццё і на тое, што яму ўсё абрыдла, сядзіць увесь час дома, нікому няма ад яго карысці, і, уласна кажучы, жыве ў дачкі толькі з яе міласці.
«Ну, а гэта ты і сам ведаеш, што часам мы прыязджалі да ix ле­там на тыдзень, на дзесяць дзён, бо больш не было куды ехаць». Ён памятаў, што жончыны бацькі ніколі не былі ў захапленні, калі яны з’яўляліся: жончын бацька штосьці мармытаў, напэўна, ніяк не мог прабачыць брату таго маёнтка, з якога ніколі нічога не атрымліваў, толькі падаткі за яго выплачваў, яшчэ і пасля вайны, калі яго ўжо канфіскавалі, ды яно і было так, што тых двух заўсёды трэба было абслугоўваць і хадзіць каля іх, быццам яны былі служкам і кухаркам.
«А апошнім часам, калі вы ўжо мелі машыну, мой быў табе да смерці ўдзячны». Іх апошні прыезд мог бы скончыцца няўдала, тады жыла ўжо толькі Зорына маці, Зора думала, што іх дваіх на адну маці занадта, была ўвесь час нейкая раздражнёная, і праз гэта яны адчувалі сябе нежаданымі гасцямі; яму стала шкада іх, і таму ён прапанаваў звазіць іх куды-небудзь на машыне, ста­ры ледзьве ўлез у малое «рэно» у яго была магутная пастава, адчувалася, што машына была перакошаная на адзін бок. Яны з’ездзілі ў Стрэчна, да Вага і ў Мошаўцы, і некуды ў горы, дзе даўней, калі іх вазіў туды кіроўца на шасціцыліндравай машыне, яшчэ не было дарог, таму яны кожны раз хадзілі ў горы пешкі. Стары з кранальнай удзячнасцю ўвесь час паўтараў, што больш гэтага ўжо не ўбачыць, і меў рацыю, тады ён апошні раз бачыў мясціны свайго дзяцінства...
А далей старой ужо не было чаго ўзгадваць. Яна выпрасталася ў фатэлі, і цяпер можна было бачыць яе твар, было відаць, што ёй хочацца сказаць нешта яшчэ, каб неяк завершыць, падвесці вынік, але ўрэшце яна толькі ўздыхнула: «Жыццё гэта вялікі цяжар, скажу я табе. А тым болып, калі чалавек стары і самотны». Сапраўды, падумаў ён, хоць яшчэ не быў стары.
Нейкі час яны маўчалі. Потым старая спытала: «А колькі гадоў вы былі разам?» «Васямнаццаць», сказаў ён, не раздумваючы, потым у думках паправіўся, васямнаццаць з паловай, а калі лічыць не паводле пасведчання пра шлюб, дык дзевятнаццаць. Ён адчуў спазм у горле і ціск у вачах, хоць бы тут не рассыпацца зараз, праглынуў і з намаганнем перамог яго. Старая пані ўздыхнула, яна з мужам жыла сорак восем гадоў... Столькі
часу ён нават не мог сабе ўявіць. Але што ён ужо мог адказаць старой на гэтыя сорак восем гадоў, хіба што які штамп? Ен ужо і так тут заседзеўся. Адкрыў партфель, выцягнуў з яго спіс, жалобныя паведамленні, канверты, маркі, пачаў ёй распавядаць пра незнаёмыя імёны і людзей, якім ён нічога й не дасылаў бы, але няхай Вера з мужам самі ўсё вырашаюць, калі захочуць. Ён усё гэта патлумачыў коратка, старая і так не запомніць, а швагерка будзе ўсё адно тэлефанаваць, крыўдаваць на яго.
Ён папрасіў прабачэння і сказаў, што трэба спяшацца ў сталоўку ў шпіталі, інакш ён застанецца без абеду. Яны яшчэ пажадалі адно аднаму нечага на святы, і ён выйшаў на вуліцу.
На абед ён яшчэ паспее, але прыйдзе ў апошнія хвіліны. Але ж не мог ён падняцца дзе-небудзь на сярэдзіне трыццатых гадоў, калі ягоная жонка скончыла вучобу ў кансерваторыі... Старой не было з кім пагаварыць. Калі б яна начала ўзгадваць усё, што расказвала яму цяпер, пры дачцэ, Вера яе адразу спыніла б: «Мама, мы ўсё гэта ведаем», і ў кавярні яна таксама не магла б расказваць іншым жанчынам свае ўспаміны пра кагосьці ім незнаёмага... Хоць ён і не абавязаны быў сядзець там увесь час як нямы слухач, але яму было шкада яе... Ён мог бы ўвесь час яе перапыняць: «Так, так, ведаю, жонка мне расказвала пра гэта, так, я бачыў гэтыя фотаздымкі, памятаю, ваш муж пісаў пра гэта брату, і тэты ліст я чытаў, дзе пра гэта пісаў ваш муж», не, не варта было б узгадваць, як ён чытаў лісты, напісаныя камусьці іншаму, яны наогул не павінны былі трапляць яму ў рукі... Ён бачыў іх тры гады таму, жонка тады перавозіла частку мэблі з бацькоўскага дома ў новую кватэру ў Браціславе, дзе яны жылі, і вызваляла бацькоўскі дом, бо збіралася яго здаваць, акрамя аднаго пакоя і кухні, трэба было ўсё перабраць, перагледзець. Жонка нанесла яму з усяго дома неверагодную колькасць бацькоўскіх допісаў за апошнія пяцьдзясят год, пачынаючы з паштовак, тэлеграмаў, святочных віншаванняў, сама не хацела на гэта глядзець, хацела адмежавацца ад мінулага. «Што можна выкідай», сказала яна, і ён пачаў чытаць, перабіраць і выкідаць, так дайшла чарга і да лістоў мужа той старой, калі ён чытаў старыя лісты, дзе ішла гаворка пра маёнтак, смяяўся
з кожнага сказа яны былі напісаныя з такімі дзіўнымі зваротамі, па-купецку ўзнёсла, банальна-патэтычна, чытаць іх было сапраўднаю асалодай, часам ён клікаў жонку і зачытваў асобныя ўрыўкі, яна таксама смяялася, а потым сумма сказала: «Ён жа быў блізкі родзіч, няправільна так рабіць». Пазнейшыя лісты з паваенных часоў былі ўжо манатонныя і больш-менш натуральный, увесь час тыя самыя скаргі ён іх адно прабягаў вачыма, пакуль не спыніўся на адным сказе, перачытаўяго другі раз, трэці, крыху спалохана зразумеў, што там напісана пра яго тады бацькі і родныя жонкі білі трывогу, зноў перачытаў той сказ, ён быў адказам на грымоты, якія скаланалі тады жончын бацькоўскі дом, ён перачытваў тэты сказ, пакуль не вывучыў яго на памяць, і, як урывак з дакумента, знойдзенага ў старым архіве, нарэшце нрамовіў яго у 1953 годзе тэты сказ напісаў стары свайму брату ў адказ на ягоны ліст:
«Яз вамі цапкамзгодны, што ніякім чынам нельга дазволщь, каб хтосьці з цяперашніх людзей з фінансавых ці якіх-кольвек іншых прычынаў выказваў нейкія прэтэнзіі на вашу дачку».
Што япгчэ мог зрабіць стары, як не пагадзіцца, калі ён зноўку збіраўся прыехаць туды на тыдзень-другі на будучае лета, ды ён і так пагадзіўся б з чым заўтодна, чаго вырашылі не дазваляць ягоны брат з жонкай. Толысі нават ягоная згода не дапамагла. Інакш ён не займаўся б цяпер арганізацыяй жончынага пахавання. Вось так у жыцці здараецца. Чалавек не можа проста загадаць не дазваляць нечага, чаго ён не хоча... Каб усё было так проста, дык жыццё было б... Як у казцы...
Каля абеду
У сталоўку ён прыйшоў адным з апошніх, заставаліся за­нятым! толькі два-тры сталы. Калі ён ііпоў з ежай да вольнага століка, убачыў за іншым стадом стрыечную сястру з групай людзей і прывітаў іх кіўком галавы.
Лекары ў белых халатах актыўна размаўлялі. Яны заўсёды актыўна размаўлялі падчас абеду. Час ад часу ён пераводзіў вочы на іх і зноў на лыжку з супам, якую падносіў да рота. Ён быў бы
рады даведацца, пра што яны размаўляюць, алб ніколі не пытаўся пра гэта ў стрыечнай сястры. Сумаваў, калі сядзеў за сталом адзін, таму і ўслухоўваўся, але чуў заўсёды толькі перамяшаныя галасы і словы, якіх не мог зразумець. Пра што яны гавораць, ён мог зразумець, толькі калі гаворка ішла пра спорт. Тады больш за ўсіх гаварыў адзін лекар, пра якога ён ведаў, што калісьці той займаўся спортам, а цяпер па нядзелях часам працуе суддзёй... Ён заўсёды гаварыў так гучна, што яго меркаванні мог пачуць кожны ў сталоўцы. Пра ўчорашнюю венскую тэлепраграму за сталом яны не размаўлялі ад стрыечнай сястры ён ведаў, што пра гэта яны звычайна гаварылі ўжо на ранішняй нарадзе, заўсёды хтосьці хацеў пагаварыць пра нейкія хвалюючыя моманты фільма альбо нечаканага развіцця дэтэктыва, якія трэба было высветліць адразу раніцай. Часам яны прыцішалі галасы, і тады ён думаў, штб яны абмяркоўваюць, штб зноўку выдала галоўная сястра падчас аперацыі, бо яна магла сказаць усё, што заўгодна, а шэф баяўся запярэчыць, бо яна часта пагражала нейкімі сваімі сувязямі. А часам ён чуў, як той доктар гучна гаворыць: «Ну, і што я мог зрабіць?» і стукае па стале; тады ён думаў, што яны гавораць пра калегу, які раніцай зноў прыйшоў на працу п’яны і перашкаджаў працаваць вахцёрцы, пакуль хтосьці не адвёз яго на машыне дадому. А калі ўсе на ўвесь голас рассмяяліся, ён падумаў, што, відаць, зноў нешта здарылася з лабаранткай. Год пятнаццаць таму ён прыходзіў на працэдуры, стрыечная сястра яму прамывала нос, і тады ўпершыню ўбачыў новую лабарантку танюткую стройную бландынку, асляпляльную галівуцскую pin-up-girl. 3 таго часу яна ўжо даўно выйшла замуж, мела дваіх дзяцей, памажнела, стала чорнавалосай, і нават у яе знешнасці ўжо не было нічога асаблівага, але яна была шчырая і добразычлівая, і з такім імпэтам прапаноўвала сексуальный ўцехі ўсім ахвотным, што праз гэта ў шпіталі, і не толькі ў шпіталі, часам здараліся розныя драматычныя сцэны, кшталту крыкаў якога раўніўца... Ці ўскладненні, калі якую-небудзь жанчыну, якая дамагалася правоў на свайго мужа, яна супакойвала выказваннем: «Miлая пані, у маім жыцці ўжо было столькі чэлесаў, што яны
ўсе не змясціліся б нават у гэтай лабараторыі». Часам яны размаўлялі спакойна і пра нешта важнае, напрыклад, што ім пашанцавала знайсці прыбіральшчыц, і цяпер яны змогуць адчыніць яшчэ адно аддзяленне, якое давялося зачыніць праз іх недахон. У прынцыпе, ён мог бы і запытацца, але не хацеў падацца цікаўным, ды стрыечная сястра і так распавядала, што адбываецца ў клініцы, яшчэ задоўга да таго, як ён пачаў хадзіць сюды на абеды.
I калі лекары падняліся і стоячы яшчэ нейкі час размаўлялі, ён быў упэўнены, што цяпер гаворка ідзе пра хворых, якіх яны аперавалі да абеду і з якімі маглі быць нейкія цяжкасці.
Калі яны выйшлі, стрыечная сястра перасела за яго стол. Наразаючы мяса і кнэдлікі, ён распавядаў ёй пра спісы, якія атрымаў раніцай, пра тое, як вярнуў швагерцы ейны, чым яна была вельмі пакрыўджаная і незадаволеная. «Гэтаў яе пройдзе, а якіх дваццаць ты мог бы і мне прынесці». Яна належала да сваякоў з боку жончынай маці, і ў тых двух спісах ейных сваякоў, напэўна, не было. «Сёння вечарам, добра?» Яны і так заўтра паедуць з мужам да родных на святы, таму стрыечная сястра хацела папрасщь, каб ён зайшоў вечарам будзе тэлефанаваць сястра з Цюрыха, яна хоча з ім таксама пагаварыць.
Ён здзіўлена кіўнуў і зноў спалохаўся. Зноў будзе нешта непрыемнае, абавязак. Ён не мог нават уявіць, што сказаць той сястры з Цюрыха. Але гэта ўсё таксама ўваходзіць у яго абавязкі перад пахаваннем.
Калі ён даеў, стрыечная сястра спытала, ці не хоча ён падняцца з ёй наверх пакурыць. Гэтыя два тыдні вядома, калі толькі не было ніякай працы, яна заўсёды пыталася пасля абеду, ці не хоча ён спаліць з ёй па цыгарцы, ён і цяпер пагадзіўся.
Яны прайшлі па вузкім двары да двухпавярховай прыбудовы, дзе на першым паверсе быў дзяжурны пакой. Ён закурыў цыгарэту, а калі адчуў яе насмешлівы погляд, прапанаваў і прыпаліў ёй таксама. «Будзеш каву?» спытала стрыечная сястра як заўсёды, і гэта таксама было часткаю рытуалу ix пасяджэння. За ягонай спінай яна наліла вады ў кубак з кіпяцільнікам і чакала побач, пакуль вада закіпіць. А ён тым
часам глядзеў праз акно на тое, што бачыў кожны дзень: задняя частка клінікі, на першым паверсе тры вялікія акны, закрытый грубым чорным цяжкім палатном аперацыйная. I яго там аперавалі, але ўжо даволі даўно. Мутнае шэрае неба, як і апошнія два тыдні, заўважыў ён і цяпер.
Стрыечная сястра спытала: «Закурым яшчэ па адной?» Яны заўсёды курылі яшчэ па адной.
Яна глыбока ўдыхала дым, надзімала шчокі і выпускала яго праз вузкую шчыліну паміж вуснамі, як і заўсёды, калі пра нешта засяроджана думала. «Я хацела табе яшчэ нешта сказаць», нарэшце прамовіла яна ціхім, бязгучным голасам. Напэўна, нешта непрыемнае, калі не магла адважыцца пачаць. Відаць, разважала, ці варта казаць цяпер, але навошта рабіць нейкую таямніцу. Гэта крыху дзіўна. I яна начала гаварыць.
Яго жонка, ка лі стрыечная сястра ў нядзелю прыходзіла да яе, сказала, што бачыла ноччу дзіўны сон. Бачыла бацьку і маці, яны былі як жывыя, толькі маленькія і аддаленыя, ківалі ёй, а маці клікала яе: «У чацвер прыйдзеш да нас». Калі яна зразумела, што гэта азначае, спалохалася, а бацькі па-ранейшаму ўсміхаліся, яна адказала: «Але ж я не магу, у мяне тут муж, я не магу пакінуць яго аднаго». А маці супакоіла яе: «За гэта не хвалюйся, хутка і ён прыйдзе да цябе». Усё гэта жонка расказала стрыечнай сястры ў нядзелю. Потым стрыечная сястра зайшла да яе вечарам у сераду, увесь час думала пра той сон, а жонцы сказала, што яе выклікалі ў шпіталь да кагосьці з хворых, дык па дарозе назад завітала і да яе. Тады жонка і сказала: «Усё ўжо мінула». «Што мінула?» спытала стрыечная сястра, быццам не разумела, пра што ідзе гаворка. «Я пра той сон». На гэта абедзве пацыенткі ў палаце засмяяліся, а тая, чый ложак быў бліжэй да жонкі, сказала: «Але ж сёння толькі серада». Калі б стрыечная сястра не зайшла да яе тады, магчыма, жонка і не гаварыла б пра гэта, а думала б далей, што ўсё ўжо мінула. У чацвер стрыечная сястра не мела спакою, і яшчэ да абеду зайшла да дзяжурнага лекара, ад якога даведалася, што агульны стан не змяніўся, толькі аналізы крыві палепшыліся. Да жонкі яна тады ўжо не заходзіла, каб тая не думала, што яна прыйшла паглядзець, ці не спраўдзіўся сон,
таму адразу знікла з кабінета доктара. Ён падумаў, што якраз тады жонка была на калідоры, бачыла, як стрыечная сястра выйшла з кабінета лекара і знікла, і з гэтага зрабіла вывады, што з ёй ужо настолькі дрэнна, што тая спецыяльна знікла, каб не казаць ёй пра гэта. «А ў аўторак вечарам, калі ты другі раз пазваніў, я адразу здагадалася, што сон спраўдзіўся».
Кабінет дзяжурнага лекара для яго на хвілю ператварыўся ў кабінет доктара Калігары. Ён запытаўся: «Яна расказала табе гэта на калідоры?» «Не, у палаце, тыя ж дзве пацыенткі таксама чулі». «Дык яна і ім расказвала?» «Яна распавядала мне, але і яны абедзве былі ў палаце».
Нарэшце ён зразумеў. Напэўна, яго неяк кранула і пакрыўдзіла тое, што жонка не сказала яму пра гэта ні слова. Стрыечнай сястры распавяла, пацыенткі маглі слухаць таксама, толькі ён нічога не ведаў. Запавет з іншасвету. I зноўку не адразу ён узгадаў, што сон датычыўся і яго. Напэўна, таму жонка і не магла яму расказаць. Калі яна ўжо чакала, што сон спраўдзіцца... дык мусіла чакаць, што здзейсніцца і другая частка... натуральна, яна не магла сказаць яму ані слова. Але цяпер ён ужо разумеў, чаму ёй падалося ў той дзень падазроным, калі ён усцешана сказаў, што дзяжурны лекар павіншаваў яго з паляпшэннем аналізаў крыві, а яна, быццам не паверыўшы, перапытала: «Сапраўды?» I пазней, калі ён сказаў, што раніцай прынясе піжаму, спытала: «А што, са мной ужо так дрэнна?» -бо была ўпэўненая, што сон здзейсніцца.
Нічога іншага яму не прыйшло да галавы, апроч «у гэта сапраўды немагчыма паверыць». Ён узгадваў апошнія гадзіны, калі сядзеў побач з ёю, цяпер усё падавалася паўрэальным. Штосьці з ёй адбывалася, пра што ён нават не здагадваўся. 3 глыбіняў душы ўзнікла нешта далёкае, ён пачакаў, пакуль згадка набудзе больш выразны выгляд, але тым часам зазваніў тэлефон стрыечная сястра сказала, што павінна зараз жа ісці да нейкага хворага, якога раніцай аперавалі. Ён хутка надзеў зімовае паліто, яны спусціліся ўніз, а на двары жанчына нага­дала: «Не забыўся наконт вечара?» Не, не забыўся. Каля дзвярэй, праз якія яны ўваходзілі ў шпіталь, яна яшчэ раз нечакана
нагадала: «I галоўнаму лекару таксама дашлі паведамленне». Ён паглядзеў на яе здзіўлена, няўпэўнена пакруціў галавой, але яна рашуча сказала: «Ну, проста дашлі. Ён зрабіў усё, што мог». I знікла за дзвярыма.
Вуліца, на якую ён выйшаў са шпіталя, была брудна-шэрая, быццам яе аблілі памыямі. А ўчора ў такі самы час, падумаў ён, свяціла сонца... не, у тэты час учора было тое самае, а гадзіны праз дзве, ка лі ён выйшаў з морга, слаба свяціла лімоннае сонца.
Ён не скажа стрыечнай сястры пра свой досвед, які яму ран­там ўспомніўся. Даўно, вельмі даўно ён не ўзгадваў пра гэта. Гэта таксама быў такі ж дзіўны сон яго маці. Напэўна, тыдні за два да таго, як памёр ягоны бацька, ёй снілася, што ён хворы на сэрца і што праз гэта памрэ. Пра сон яна бацьку не гаварыла, але адлравіла яго на абследаванне, там прапісалі нейкія лекі для сэрца, і маці супакоілася і пра сон ужо не ўспамінала. Расказвала пра яго ўжо пасля, як бацька памёр, і заўсёды са слязьмі дадавала, што яна вінаватая ў гэтым. Але ён не памятаў, у чым была яе віна. Незадоўга да смерці бацька ў якасці журналіста здзейсніў вялікае падарожжа ў Туніс, магчыма, яна думала, што не павінна была яго адпускаць, павінна была адгаварыць яго, расказачь пра той сон, там жа было вельмі спякотна, што дакладна паўплывала на яго стан, магчыма, яна думала пра гэта, калі зноў і зноў паўтарала, калі сварылася на сябе, што гэта была яе віна, ён ужо не памятаў. Магчыма, маці той сон нават крыху выдумала. Яна была тады крыху не ў сабе, можна нават сказаць, не зусім сябравала з галавой. Таму пазней ён пачаў думаць, што ёй снілася не зусім тое, пра што яна потым увесь час распавядала. Толькі для самой маці гэты сон застаўся сапраўдным. Яна нача­ла чытаць містычныя кнігі. Але і гэта праз пэўны час прайшло. Наваліліся праблемы, як пражыць з дваімі дзецьмі (брату тады было дзевяць, а яму дванаццаць) на пенсію за бацьку, які памёр даволі малады. Натуральна, яна старалася болей не думаць ні пра тую чвэртку гадзіны, за якую бацька памёр, ні пра свой сон.
Але цяпер, ідучы па вуліцы, ён увесь час думаў пра толькі што пачуты ім сон, ні пра што іншае ён думаць не мог, ён не мог
ні адрынуць яго, ні ўпэўніць сябе, што жонка чагосьці напрыдумвала, не мог уцячы ад яго, адчапіцца, не мог патлумачыць усё простым супадзеннем, мусіў прыняць тэты сон хоць бы таму, што ён спраўдзіўся. Але ж жонка, як здалося яму, аж занадта нецярпліва чакала, калі тэты сон спраўдзіцца.
Ды не, было не зусім так. Яна ж папрасіла лекара, каб дазволіў на святы застацца ў шпіталі, хоць некалькі дзён перад тым прасілася дадому... Магчыма, яна хацела застацца ў шпіталі і праз той сон, магчыма, баялася быць дома, дзе не было лекараў... А яшчэ ў апошні дзень наслала яго да стрыечнай сястры, каб тая дапамагла наладзіць святочную вячэру, яна мусілатады думаць і пра чацвер, калі ўсё мела скончыцца. Але ж за апошнія гадзіны, што ён быў побач, яна была ўпэўненая, што з ёй ужо настолькі дрэнна, яму ажно здалося, што яна ха цела сябе ў гэтым пераканаць. Быццам чакала, калі спраўдзіцца ейны сон. Быццам гэта было непазбежна. Раптоўна прамільгнула ў галаве: гэта сон паскорыў ейную смерць, каб не ён, яна, маг­чыма, яшчэ жыла б.
Але тыя цыдулкі ў ашчадных кніжках? Значыць, яна дума­ла пра гэта даўно. Калі ён расказаў, што ў яе цяжкі выпадак малакроўя, яна доўга глядзела скрозь яго на сцяну насупраць, а тады спытала: «Ад гэтага паміраюць?» бо ведала, што паміраюць. Пераклала гэтыя два словы нейкім медыцынскім тэрмінам. А аднойчы сказала: «Мне хацелася б пражыць яшчэ гады два», толькі ён не памятаў, калі гэта было... напэўна, калі яна ўжо ведала, што трэба класціся ў шпіталь. А сказала так, бо адчувала, што два гады ўжо не пражыве? Штосьці ў ёй ужо падрыхтавалася да гэтага сну.
Але як яна магла ведаць дакладны дзень?.. Штосьціў ёй ведала пра гэта. Па дсвядомасць. Яму не падабалася гэтае слова. Яно магло азначаць усё і нічога. Склад, дзе ў кардонных каробках складзенае і акуратна запакаванае ўсё, пра што чалавек не ведае, аж пакуль нейкі знаўца не павыцягвае ўсё сваімі фройдавымі абцугамі. У лю­бым выпадку падсвядомасць не прарок. Штосьці ў яе арганізме пра гэта ведала. Недзе ў яе мозгу, у гэтым непараўнальным кампутары, была нейкая кройка, якая ўсё гэта ведала. I яе мазгавы
кампутар нерадаў ёй паведамленне з пэўнымі дадзенымі. Усё, што было да гэтага, гэта толькі прадчуванні. Боязь. Няпэўныя здага дкі. Трывога. А з таго сну яна атрымала пэўную інфармацыю, і прадчувайні набылі канкрэтны выгляд.
Але чаму тая кропка ў мозгу, дзе апрацоўвалася і вылічвалася неверагодная колькасць дадзеных з усяго арганізма, паведаміла ёй інфармацыю пра апошні тэрмін? Бо ў такім выпадку тое самае магло б адбывацца з кожным, але не адбываецца амаль ні з кім. Магчыма, тая інфармацыя неяк выпадкова вырвалася са свайго кола. Ці гэта проста выпадак. Сапраўды, усё магло быць выпадкова. Калі хтосьці адчувае сябе дрэнна, як яна тады, калі яшчэ была дома, то можа дадумаць, што з ім адбываецца нешта, чаго ўжо нельга спыніць. Колькі цяжка хворых панавыдумляюць сабе, што ўжо паміраюць, а калі ачуняюць, тлумачаць усё самападманам, дэпрэсіўным станам перад смерцю, ніхто не шукае за гэтым таямнічых надзвычайных сілаў. А калі тыя прадчуванні, здагадкі спраўджваюцца, тады здараецца нешта невытлумачальнае. I адно, і другое можа быць проставыпадкам... I ўсё ж тая кропка ў мозгу, той інфармацыйны цэнтр мае часам столькі дадзеных, што не памыляецца. I як той інфармацыі дайсці да яе свядомасці, як не ў сне?
Тады было б прасцей зразумець, што калі тая цэнтральная кропка ў мозгу ўжо ўсё ведала, усё вылічыла, то перадала свае паведамленне ў сне. Людскі мозг можа быць нечым надобным да кампутара, але ніхто не звяртае ўвагі на бясформенныя лічбы. Лічбы навінны ператварыцца ў малюнкі. Сны могуць быць бязглуздымі хаатычнымі спляценнямі, як гэта найчасцей і бывае, альбо вельмі рэдка некаторыя з іх могуць мець дакладны сэнс, як гэта і было цяпер, але заўсёды гэта змененыя, дэфармаваныя ўспаміны. Зробленыя з іхняга матэрыялу. I ў ейным сне была эсенцыя ўсяго жыцця: дом, бацькоўскі дом, схованка ад свету усім гэтым былі для яе бацькі. Калі жонка жыла з ім у горадзе, яна заўсёды адчувала віну перад бацькамі, якія яе чакалі, маці чакала яе, і яна мусіла быць там, у думках маці клікала яе да сябе. Гэта ёй цяпер і снілася. Але ў той самы час, калі яна была з бацькамі, яна адчувала віну, што пакінула яго аднаго, і адчува-
ла за яго адказнасць. I гэта таксама прыснілася ёй. Яна не магла проста даць у сне абяцанне, што зноў будзе з бацькамі, недзе падсвядома яна адчула, што не можа назаўсёды пакінуць яго аднаго, проста пайсці і грымнуць за сабой дзвярыма. Таму ў сне маці паабяцала ёй, што хутка і ён прыйдзе.
Толькі цяпер ён зразумеў, што не спалохаўся, калі пачуў, што ў гэтым сне нешта датычылася і яго. Успрымаў гэта ўсё проста як эпілог, як аздабленне сну, не як прароцтва. Hi хвіліны не думаў, што калі спраўдзілася частка, якая датычылася яе, то павінна спраўдзіцца і тое, што датычылася яго. Бо калі нейкая кропка ў ейным арганізме ведала пра яе ўсё, то пра ўсё астатняе не ведала нічога. Там пра яго не было сабрана ніякіх дадзеных. Толькі пра яе хваробу... А ўсё астатняе было толькі жаданнем, каб усё было так, як мае быць.
Але той даўні сон маці? Ці мог ён ведаць, як і чаму гэтак адбылося... чаму спраўдзіўся і першы, і другі сон...
Толькі цяпер яму было сорамна, што ў першы вечар ён крыўдаваў, калі думаў, што жонка пакінула яго аднаго. Яна пагаджалася сысці ў тым сне, толькі даведаўшыся, што ён сам хутка прыйдзе. Ведала, што не можа пакінуць яго аднаго.
Ён ужо досыць даўно вярнуўся дадому, паспеў ужо зварыць чорную каву і па-ранейшаму сядзеў у фатэлі, думаў, што ў гэтым сне быў і нейкі вынік іх сумеснага жыцця.
Пасля абеду
Ён абудзіўся з дрымоты. Ёсць яшчэ адна справа. Жалобныя паведамленні тыя, што ён пашле ад свайго імя.
Ён сеў за пісьмовы стол. Стрыечная сястра загадала даслаць паведамленне галоўнаму лекару шпіталя. Іголкі, якімі ён бараніўся ад гэтага, ужо прытупіліся. Ён напісаў на канверце імя і адрас клінікі. Перапісаў на канверты імёны са спісу, што склала швагерка, дзяўчаты, і адна, і другая, адсюль, з горада, і тры сям’і з Марціна. А са спісу Разусаў свайго колішняга калегу Влада Петрыка. Так. Астатніх ён павінен узгадаць сам.
Але з якога боку? Да галавы яму прыйшлі жыхары з гэтага
ж дома, чатыры імені без швагеркі, канверты ён укіне кожнаму ў паштовую скрыню. Пералічыў: адзінаццаць. Пакуль атрымлівалася хутка.
Потым мозг спыніўся. Без усялякай логікі і сувязі перад вачыма мільгалі розныя галовы, твары, часам з’яўляліся даўно за­бытый, нехта штосьці гаварыў, ён штосьці адказваў. Ён прымусіў сябе спыніць гэтыя выявы i ix гукавое суправаджэнне. Трэба засяродзіцца толькі на імёнах.
Трэба пачаць з чагосьці канкрэтнага... 3 канца. Хтр быў тут пазаўчора вечарам? Стрыечная сястра, Марцін з Верай, швагерка ім не трэба нічога пасылаць. Бжохз Пэрлай і Вера Гегерава, што прыйшла з імі. Ён знайшоў іх адрасы ў телефонным даведніку. Яшчэ два канверты. Брат з сям’ёй. Ім паведамленні варта было б даслаць, інакш пакрыўдзяцца. Яшчэ адно імя. Чатырнаццаты канверт.
Перад тым, як жонку завезлі ў шпіталь, прыходзілі дзяўчаты. Іх ён ужо напісаў.
У апошнюю нядзелю, калі жонка яшчэ была дома, тут сядзела некалькі чалавек. У яго быў Дзень народзінаў, пяцьдзясят гадоў. Зноўжа стрыечная сястра, Разусы, крыхузбоку сядзела Агнеша, адна, ейны муж у турме. Яна не вельмі падтрымлівала гаворку з астатнімі, хоць іншым разам была гаварлівая і кампанейская, ды і астатнія да яе звярталіся таксама неяк тактоўна, беражліва. Яшчэ адзін канверт. I, на ягонае здзіўленне, з Разусамі прыйшла неўролаг, доктарка Уйгазы, з той самай клінікі. Ужо шмат гадоў яна прапісвала яму таблеткі, галоўным чынам замежныя, для ўзбуджэння і для супакаення, для сну і супраць дэпрэсіі, усё, што яму было трэба, ён уваходзіў у кола яе інтэлектуальных іпахондрыкаў, а яна ў гэтай справе была крыху сноб, занадта ганарылася сваімі прывілеяванымі кліентамі, да якіх належалі ў першую чаргу акторы і акторкі. I хоць тут былі яшчэ два лекары, ёй адной не даваў спакою загадкавы жончын грып на наступны дзень яна дамовілася на прыём у галоўнага доктара, які і знайшоўу яе той цяжкі выпадак малакроўя. Магчыма, яна і са­ма з першага погляду паставіла дыягназ. Разам з журналісткай яшчэ два імені. Шаснаццаць.
I тады, на свой Дзень народзінаў, ён усім накладаў з вялікай міскі бісквітны крэм з узбітымі вяршкамі, кексамі і садавіной. Гэтую сваю фірмовую страву принесла перад гэтым Соня Фрышава, якую Зора любіла, напэўна, болып заўсіх сваіх «вучаніц», як яна сама называла трупу перакладчыц, якім дваццаць год таму чытала ва ўніверсітэце лекцыі па перакладзе. Фрыш тады дзеля Соні развёўся. Эда быў старэйшы, часта хварэў і быў сла­бы, таму яна прыйшла адна. Наступны канверт. Сямнаццаты.
А перад абедам заскочылі муж з жонкай Краўсавы, што жылі ў доме насупраць і крыху ўзбоч. Яны пазнаёміліся, як толькі пераехалі сюды, праз стрыечную сястру. А тады яны прыйшлі перад абедам з нейкай сціпласці, відаць, думалі, што пасля абеду напрыходзіць шмат людзей, не хацелі ціснуцца. Наступны канверт. Васямнаццаты.
А перад гэтым... перад гэтым некалькі разоў да іх заходзіла колішняя перакладчыца, яна заходзіла да іх, яіпчэ калі яны жылі ў старой кватэры, бо некалькі разоў мяняла месца працы і кожны раз прыходзіла параіцца, ці правільна зрабіла. Нарэшце яна асела ў «Культурным жыцці», якое забаранілі, з таго часу яна больш не перакладала. Але ў яе былі сяброўкі ў выдавецтвах, і разы тры яна прыходзіла перадаць яго жонцы, што для яе ёсць пераклад, трэба толькі знайсці імя. Але нічога з гэтага ў жонкі ніколі не атрымлівалася. Ейная даўняя сяброўка Люда Шкултэты патаджалася адразу, толькі ў Марцін яны выбіраліся зрэдку, таму пераклады даставаліся камусьці іншаму. А часам тая перакладчыца завітвала да ix проста так. I ён часам без папярэджання заходзіў да яе. Апошні раз, калі яна прыйшла да ix у нядзелю перад абедам, у ix дома была бутэлька грэцкага каньяку, «Метаксы», гадзінкі за дзве яны выпілі бутэльку амаль цалкам. Жонка на яго тады раззлавалася, што большую частку выпіў ён. Дзевятнаццаты канверт.
Часам заходзіў да іх даўні знаёмы жонкі Габа, апошнім ча­сам ён быў намеснікам галоўнага рэдактара ў выдавецтве. Ён ведаў пра ўсе чуткі, плёткі і інтрыгі, і пра ўсе іх добрасумленна інфармаваў, толькі аднойчы, бог ведае чаму, раззлаваўся на сябе, ад шчырага сэрца скардзіўся, што гэта вельмі горкі хлеб 110
мець такую працу і быць вымушаным рабіць рознае свінства, і яны нават не ўяўляюць, як ім добра, што яны спакойна сядзяць тут і ім не даводзіцца пэцкаць рукі, і ён увайшоў у такі азарт, так ужыўся ў ролю пакутніка, ахвяры, што жонка ажно не вытрымала часам яна была вельмі запальчывая і начала гаварыць, што неаднойчы атрымлівала з ягонага выдавецтва паведамленні пра скасаванне дамоваў на гатовыя пераклады, і заўсёды там быў і ягоны подпіс, і што гэта за асалода сядзець дома і нічога не рабіць, і ведаць, што яна ў свае гады вымушаная сядзець дома, і так будзе ўсё жыццё, быццам тут ёсць чаму зайздросціць і пасля таго Габа больш у іх не з’яўляўся. Але ён быў шмат за што яму ўдзячны, памятаў нра яго падчас разданы перакладаў, і, галоўнае, Габа рашыў выдаць выбраныя творы Шэкспіра ў чатырох тамах, а вялікую частку з гэтых трагедый і камедый пераклалі яны з жонкай. Але ж ён не мог дазволіць сабе вельмі выступаць, пасля вайны ён ужо аднойчы зрабіў сабе кар’еру, быў дырэктарам радыё, але трапіў туды не за членства ў партыі рабочага класа пасля сорак восьмага года, мусіў радавацца, пакуль яшчэ мог, і гэта трэба прызнаць. Ён знайшоў і ягоны адрас. Дваццаты канверт.
Калі ён зноўку не мог нікога прыгадаць, пачаў пракручваць у памяці пісьменнікаў... Яны ж былі дзесяцігоддзямі побач, ягоная жонка пастаянна прысутнічала на розных паседжаннях, камісіях, гаварыла прамовы на пленумах, а ён пісаў пра іх крытычныя артыкулы, сядзеў з імі ў кавярнях, у клубе пісьменнікаў, а цяпер не мог узгадаць ніводнага імя, яны быццам разляцеліся, толькі не па свеце, а прэч ад ix... Але не, выправіў ён сябе ў дум­ках, яны нікуды не разляцеліся, часам яны сустракаліся... і калі ён пісаў пра ix, то не мог чакаць, што яны будуць выказваць сваю прыхільнасць да яго, а жонка была схільная выказваць усе свае меркаванні адкрыта ў твар, была схільная выказвацца недыпламатычна і нажываць сабе вораіаў... і калі час ад часу нехта ім сустракаўся, усё адно рана ці позна ix нешта падзяляла... Ён узгадаў Мінача, з якім яны былі калісьці ў такіх добрых адносінах, што наведвалі яго кожную нядзелю, размаўлялі пра надзённае і пры гэтым кожны раз выпівалі бутэльку гарэлкі,
разумелі адзін аднаго ва ўсім, пакуль не прыйшоў 1956 год рускія танкі ў Будапешце, яны прыбеглі да яго цалкам ашаломленыя, што ён пра гэта думае, але Мінач быў надзіва спакойны: «Ну, а што яшчэ заставалася рабіць рускім?» і здзіўлена глядзеў на іх, а праз некаторы час высветлілася, што венграў ён ненавідзеў усёй душой і быў бы не супраць, нават калі б на Буда­пешт скінулі атамную бомбу, з таго часу яны сустракаліся ўсё менш і менш, пакуль наогул не перасталі нрыходзіць і ўрэшце на­ват не заўсёды віталіся. А асабліваМінач ненавідзеўягоную жонку, бо часта сутыкаўся з ёй на многіх паседжаннях, і яе заўсёды цікавілі толькі шкодныя для народа пазіцыі, а вінаваты ва ўсім быў ён, ейны муж... А Матушка, кароль літаратурнай крытыкі, які некалі ў іхняй старой кватэры да знямогі дэманстраваў сваё красамоўства і, чым больш выпіваў, тым больш лаяў венграў, чэхаў, і нібы між іншым яшчэ і жыдоў гэта быў ягоны стан­дартны рэпертуар, які ён паўтараў кожны вечар, калі яны часам яго запрашалі, а калі яго нікуды не запрашалі, ён гаварьгў усё тэта ў клубе пісьменнікаў. Летам 1968-га ўсе прагна слухалі, калі ён, як Канфуцый, гаварыў прамову на пленарным паседжанні пісьменнікаў, у ягоным голасе адчувалася горыч, змяшаная з непрыхаваным абурэннем, калі ён сказаў: «Ужо нават Гусак, даволі прыстойны дэмакрат, ім нядобры, гэтым нашым дэмакратызатарам», тады гэта было мянушкай у пэўных колах і некаторых газетах, «дэмакратызатары» так называлі тых, хто аддаваў перавагу дэмакратыі перад федэрацыяй, як ягоная жонка, сам ён і некалькі яшчэ чалавек, у асноўным з «Культурнага жыцця», якое потым і забаранілі, яны ў тую ж хвіліну ператварыліся ў ізгояў, у паганцаў, якія не прынялі веру ў новага збавіцеля і выратавальніка, з таго часу счэзла і іхняе сяброўства, у іхняй новай кватэры ён ніколі нават не быў... Але што ўжо казаць пра пісьменнікаў, пра караля літаратурнай крытыкі, калі нават Вера і Марцін, блізкія крэўныя, глядзелі на ягоную жонку як на вар’ятку, бо яна стала дэмакратызатаркай, і на­род для яе ўжо нічога не азначаў... Але хвіліначку, хвіліначку, адзін пісьменнік пасля гэтага ў іх яшчэ з’яўляўся, часам нават з жонкай, сапраўднай дамай, вельмі прыгожай, калісьці на яго
ўсе накінуліся за ягоны раман «Пакаленне ў атацы», а Зора заступілася, гэтага ён не забыў... Але які б ён там ні быў, але драла ад іх не даў. Такім чинам, дваццаць два.
I яшчэ... некалькі разоў яны сустракалі каго-небудзь падчас шпацыру на Славіне альбо ў Горскім парку, загаворвалі, запрашалі старога знаёмага на каву, той развальваўся ў фатэлі, сядзеў у іх нейкі час, а пасля больш ніколі не паказваўся... Але як такое магло здарыцца, ён пачаў корпацца ў сваёй памяці, у мінулым жыцці яны заўсёды былі сярод людзей, людзі пастаянна былі побач, нават без дай причины... Ніколі нікога побач з імі не было проста так, паправіўся ён, а калі яны і былі сярод людзей, то гэта былі проста знаёмыя, не сябры...
Трэба прыдумаць нейкую сістэму, знайсці нітачку, якая павядзе яго ад аднаго да другога... каб перад ім з’явіліся імёны ў плыні часу, з розных перыядаў... рантам узнікла ідэя трэба паспрабаваць паводле месцаў, дзе ён працаваў. Толькі там чалавек кожны дзень сутыкаецца з іншымі людзьмі, звязанымі з ім нечым агульным.
Першым месцам, дзе ён працаваўтры гады пасля вайны, бы­ла газета «Народнае адраджэнне». У памяці ўзнікла тагачасная рэдакцыя, быццам на агульным фотаздымку. Іх было мала, усе амаль аднагодкі, дружны калектыў, яшчэ маладыя, незалежныя, нічым не напалоханыя інтэлектуалы затое тая газета мела і вельмі вузкае кола чытачоў, таму ўсе там пачыналі, пісалі гулліва і агрэсіўна, і лёгка... між імі ён і знайшоў найлепшага сябра тых гадоў Марэнчына пакуль за позна не высветліў, што той без згрызотаў сумления па прынцыпе «мне нічога табе нічога» не адбіў ягоную каханую, першае сур’ёзнае каханне ў ягоным жыцці, ён яшчэ мог быць яму за гэта ўдзячны, бо тое каханне, як і многія папярэднія і наступныя, было фантомам, выдуманым з вельмі цвёрдага і зусім не крохкага матэрыялу, але, калі адбалела ўсё, што цягнулася вельмі доўга, яны абодва ўжо працавалі ў іншых месцах і жылі ў розных часах, а потым той колішні сябар ажаніўся, у хуткім часе ажаніўся і ён сам... і цяпер ён толькі вітаў яго кіўком, калі хадзіў на шпацыр побач з домам...
Да Трахта, які ўтой час быў галоўным рэдактарам, ён заходзіў у любы момант, калі не ведаў, куды сябе падзець, пазней заходзіў да яго ўжо толькі на некалькі гадзін, адзін раз нават з Зорай, на асабліва буйныя святкаванні яго дзён народзінаў, якія заўсёды цягнуліся цэлы дзень і ўсю ноч... Апошні раз наведваў яго га­ды тры таму, тады ён таксама атрымаў прапанову на пераклад, трэба было толькі знайсці імя, ён тады якраз збіраўся выдаць раман, які пераклаў адразу пасля вайны, але той пераклад быў абы-які, трэба было ўсё перарабіць, і гэта меўся б зрабіць ён сам, калі ўжо некалі пераклаў тэты раман. Тады ён неяк сустрэўся з Трахтам на вуліцы і выказаў яму сваю прапанову, той раздражнёна сказаў, што ён сам ведае, якую пасаду займае на радыё і колькі падаткаў мусіць плаціць са свайго заробку, а пры тым яшчэ і для тэлебачання нейкія перадачы робіць, за прыстойнае ўзнагароджанне, а цяпер яшчэ і нейкі пераклад, а піто калі яму падатковая прагрэсія такім чынам вырасце яшчэ болып, не, так не атрымаецца... Тады ёнзвярнуўся даіншага колішняга калегі з рэдакцыі, а той яго проста агарнуў сваёй ласкай: «Канешне, дарагі мой, ты ж ведаеш, што я зрабіў бы ўсё для цябе», калі ён пачуў той умоўны лад, далей можна было ўжо і не слухаць ён толькі нядаўна вярнуўся з Амерыкі, яму адтуль дасылалі кніжныя навінкі, ён прапаноўваў іх выдавецтвам, а ў адказ выдавецтвы давалі яму перакладаць тое, што ён прапаноўваў, і калі б ён цяпер узяў яшчэ адзін пераклад, гэта магло б быць ужо падазрона, ці можа ён столькі перакласці... Ён хацеў запытацца, хто гэта будзе кантраляваць і як, і навошта, але пачуў бы ў адказ стандартны аргумент на такія просьбы, жонка чула тое самае, калі прасіла пра гэта сваіх вучаніц...
Наступнае месца працы «Праўда», другая газета, наступныя амаль пяць гадоў. Між тым за незалежныя погляды пераследавалі ўжо як за злачынства, таму гэтая газета мела аўтарытэт рупара. У галаве ўзнік яшчэ адзін агульны фотаздымак. На ім было столькі людзей, што ўсе ледзь змясціліся ў адным кадры, іх мусіла быць шмат, бо раней ніхто з іх не ўмеў пісаць, яны мелі толькі пачатковую адукацыю, не былі абцяжараныя ніякімі ўласнымі поглядамі, ніякай, як тады казалі,
інтэлектуальшчынай, ім не трэба было ад яе пазбаўляцца, як гэта неаднойчы павінен быў абяцаць ён, калі яго чарговы раз абвінавачвалі ў нядобранадзейнасці. У той газеце існавала звычка: як толькі пачыналася нейкая ідэалагічная кампанія, у рэдакцыі адразу аб’яўлялася ваўчыная зграя, якая вынюхвала, хто з ix мог бы мець адносіны да той кампаніі. Ён ніколі не перажыў столькі разважанай нянавісці, як у той газеце. Тое, што з ім было ўсё даволі добра, было выпадковасцю, нарэшце яго выгналі проста за тое, што ён не быў членам партыі, іншыя, горшыя і нашмат горшыя гіакаранні яго абмінулі.
Ніякага імені ён тут не знойдзе, у гэтым ён быў упэўнены, але гэта былі складаныя гады, ад ix было вельмі цяжка адра­зу абстрагавацца. Хоць ён і не пазбавіўся за той час ад сваёй інтэлектуальшчыны, за якую яго пастаянна дзяўблі, але атупеў, пайшоў з газеты часткова інвалідам працы, бо вымушаны быў наноў вучыцца пісаць, вельмі доўга яму як кляймо на ілбе свярбеў адзіны артыкул за тыя пяць год, і пры гэтым яму і так не шанцавала трымаць крок і маршыраваць у шэрагу. Спачатку ён думаў, што апынецца на нейтральным полі, калі пойдзе ў рубрыку, прысвечаную культуры, але аднаго разу напісаў пра кнігу Дамініка Татаркі, што гэта найлепшы паваенны раман, і тады на яго крычалі так, што ажно сцены трэсліся, як ён пасмеў звязаць тэты раман з сацыялістычным рэалізмам, праз год той самы аўтар напісаў абсалютна нікчэмны раман, і ён так яго і ацаніў, за што на яго зноў накрычалі, ажно сцены трэсліся, бо ён не зразумеў, што гэта і ёсць той самы сацыялістычны рэалізм, а ён, быццам сляпы, не заўважыў, што хтосьці нарэш­це дасягнуў пастаўленай мэты, гады ён перайшоў у замежную рубрыку, гэта было найлепш, бо там ён пісаў навіны паводле загадзя дамоўленай колькасці радкоў... Ён яшчэ раз паглядзеў на той агульны здымак твары зліваліся адзін з адным, толькі наперадзе, як скала, вылучаўся галоўны рэдактар. Усе бачылі ў ім толькі старога маразматыка. Увесь дзень ён праседжваў у сваім кабінеце і маляваў геаметрычныя фігуры. Кожная фігура сімвалізавала адну са старонак газеты. Газета выходзіла кожны дзень на васьмі, а ў нядзелю на дванаццаці старонках, і галоўны
рэдактар маляваў гэтыя фігуры для кожнай старонкі на месяц наперад, то бок ён на старонак триста наперад ведаў, калі будзе якая перадавіца, якая назва будзе на три слупкі на правай старонцы, што і ў які дзень будзе на другой і на чацвёртай, і на пятай, і на шостай, і на сёмай старонцы, якія матэрыялы ў які дзень выйдуць у вытворчай, сялянскай, ідэалагічнай, замежнай, культурнай, спартыўнай і, магчыма, яшчэ нейкіх рубриках. Крыху вольнага месца ён пакідаў на трэцяй і восьмай старонках, у замежным і спартыўным раздзелах, бо не мог прадбачыць, якія інтрыгі будуць плесці на наступным тыдні амерыканскія імперыялісты, якую небяспеку для міру ва ўсім свеце будуць уяўляць праз тры тыдні заходненямецкія рэвізіяністы, якой будзе наступная здрада цітаўскай фашысцкай банды і якія яшчэ мірныя прапановы праз чатыры тыдні Савецкі Саюз зробіць Генеральнай Асамблеі ААН, як не мог і ведаць, з якімі вынікамі скончацца спартыўныя спаборніцтвы ў наступныя чатыры тыдні. Раз на месяц ён збіраў вялікую параду, кожны сядзеў на ёй з нататнікам у руцэ, каб пазначаць, калі дакладна яго аддзел павінен рыхтаваць перадавіцу, то бок галоўны артикул на тры слупкі на першай старонцы, ці рэпартаж, ці разгорнутую справаздачу на пятай старонцы, на ягоных геаметрычных фігурахлюстэрках паўсюдна былі напісаныя загалоўкі і над кожным кароткі інструктаж, у прынцыпе, бескарысны, бо тое, што павінна быць у артикуле, утрымлівалася ў адной толькі назве:
«МАСАВА ПАШЫРЫЦЬ РАБОЧЫ РУХ НА НАШЫХ ЗА­ВОДАХ!»
«ЧЛЕНЫ НАШАГА КААПЕРАТЫВУ ПЕРАМАГАЮЦЬ У БАІ ЗА ВЫСОКІ ЎРАДЖАЙ!»
«САВЕЦКІ САЮЗ ЗМАГАЕЦЦА ЗА МІР ВА ЎСІМ СВЕЦЕ!»
«ЯК ЗРЭНКУ ВОКА БЕРАГЧЫ АДЗІНСТВА НАШАГА РАБОЧАГА КЛАСУ!»
«ЗША АПОРА СУСВЕТНАГА ІМПЕРЫЯЛІЗМУ!»
«УЖО ЦЯПЕР САМЫ ЧАС РЫХТАВАЦЦА ДА ВЯСНОВАГА ПАСЕВУ!»
«ЗАХОДНЕНЯМЕЦКІЯ РЭВАНШЫСТЫ ГАЛОЎНАЯ АПОРА АМЕРЫКАНСКІХІМПЕРЫЯЛІСТАЎ!»
«УСЕ СІЛЫ НА ПАСПЯХОВАЕ ЗАКАНЧЭННЯ ЖНІВА!»
«ЗА ПАСЛЯДОЎНАЕ ВЫКАНАННЕ ПАСТАЎЛЕНЫХ ЗА­ДАЧ ВА ЎСЁЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ!»
«САЦЫЯЛЬНАЯ ДЭМАКРАТЫЯ САМЫ ГАЛОЎНЫ НЕПРЫЯЦЕЛЬ АДЗІНСТВА МІРНЫХ СІЛАЎ!»
«НАША ОПЕРА НА ШЛЯХУ ДА САЦЫЯЛІСТЫЧНАГА РЭАЛІЗМУ!»
«НАВАТ ЗІМОЙ НАШИ СЯЛЯНЕ НЕ СКЛАДАЮЦЬ РУК!»
«НЕПАРЫЎНАЕ СЯБРОЎСТВА 3 САВЕЦКІМ САЮЗАМ МОЦНАЯ АСНОВА НЕЗАЛЕЖНАСЦІНАШАЙ КРАІНЫ!»
«МАСАВЫ РУХ У СПОРЦЕ ПЕРАНЕСЦІ НА ЗАВОДЫ IПРАДПРЫЕМСТВЫ!»
Варыяцыі ў назвах ру брык вызначаліся ў сялянскай рубрыцы паравінамі года, у прамысловай рубрыцы маглі змяніцца назвы бригадных і наватарскіх рухаў, дзякуючы якім прамысловасць збіралася дасягнуць піку сусветнай вытворчасці, адразу пасля Савецкага Саюза. Ідэалагічныя кампаніі мелі асобныя, часам супрацьлеглыя мэты, праз што ўзнікалі і тэрміналагічныя варыяцыі, але схема заставалася тая самая, бо народ заўсёды штосьці асуджаў, таму галоўны рэдактар і для гэтай рубрыкі без вялікай фантазіі мог прапаноўваць:
«БУРЖУАЗНЫЙ НАЦЫЯНАЛІСТЫ НАЙГАЛОЎНЕЙШЫЯ ВОРАГІ НАІПАГА НАРОДА!»
«ВЕРУЮЧЫ НАРОД АДНАГАЛОСНА АСУДЖАЕ ЗДРАДНІЦКУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ БІСКУПАЎ!»
«У СІЯНІСЦКІХ АГЕНТАЎ НЕ АТРЫМАЛАСЯ ЗАВАЛОДАЦЬ НАРОДАМ ГЭТАЙ КРАІНЫ!»
«ПРАЦОЎНЫЯ НА ЗАВОДАХ, СЯЛЯНЕ Ў КАЛГАСАХ УВЕСЬ НАШ НАРОД ЖАДАЕ САМАГА ЖОРСТКАГА ПАКАРАННЯ ЦІТАЎСКА-СІЯНІСЦКІМ ЗДРАДНІКАМ!»
I кожную з такіх кампаній суправаджалі адны і тыя ж падзякі: «НАША СЛУЖБА БЯСПЕКІ НАДЗЕЙНАЯ АБАРОНА НАРОДА НАІПАЙ КРАІНЫ!»
«НАШАЯ ПАДЗЯКА ПІЛЬНАСЦІ НАШАЙ СЛУЖБЫ БЯСПЕКІ СТАЛЬНОМУ КУЛАКУ РАБОЧАГА КЛАСА!»
А на самыя вялікія святы назвы і тэксты паўтараліся з года ў год без зменаў:
«НАСТАЎНІК НАРОДАЎ I. В. СТАЛІН ШЩЫЯТАР КАСТРЫЧНЩКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ, БУДАЎНІК САВЕЦКАГА САЮЗА!»
«КАСТРЫЧНЩКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НАЙВЯЛІКШАЕ СВЯ­ТА Ў ГІСТОРЫІПРАГРЭСІЎНАГА ЧАЛАВЕЦТВА!»
Хто перажыў той час, падумаў ён, для таго ў гэтых загалоўках бачныя цэлыя дзесяцігоддзі. Час штамп. Не хлебам, а штампам жыў і быў ўзгадаваны ў той час чалавек. Штампы пераможна пракламавалі, што Час спыніўся, што Гісторыя знерухомела, а Слова перарасло ў сапраўднасць. Толькі ж тыя штампы, узгадаў ён, былі двух відаў былі пераможныя штампы, у прынцыпе, нічым не шкодныя, І штампы, з якіх ліліся рэкі крыві.
Не, нікога з тых часоў ён запрашаць не будзе, але ён яшчэ не ведаў, як адысці ад тых пяці гадоў, бо нічога падобнага ў жыцці больш не было, ён зноў паглядзеў на агульны здымак і толькі цяпер заўважыў, шго хтосьці на ім быў зарэтушаваны. Мнячка, знаўца рабочага класа, стварыў неколькіх наватараў і брыгадных герояў, чым заслужыў сабе прывілеяванае становішча, бо ў яго рэпартажах прабівалася нейкая рэальнасцъ, што тады было рэдкасцю, адвагай, аў яго заўсёды прабівалася рэальнасць, бо ён меў агрэсіўныя літаратурныя амбіцыі. Быў час, калі Мнячка амаль штодня прыходзіў да яго ў рэдакцыйны кабінет і нецярпліва чакаў, калі ўжо будзе гатовая патрэбная колькасць радкоў і калі нарэшце ён дадасць да іх загалоўкі з падзагалоўкамі, пры гэтым ён туляўся туды-сюды па пакоі і нецярпліва яго падганяў: «Што гы так цацкаешся, быццам гэта немаведама што?» а калі ўсё нарэшце было гатова, яны заўсёды ішлі ў адну і тую ж кавярню.
і Лаца найперш выкладваў апошнія навіны: «Ты чытаў учора тую свінскую прамову? Штурмер нікчэмнасць. А ты ведаеш пра найноўшы расклад сілаўу рэдакцыі? I звярні ўвагу, што тыя курвы ў Саюзе пісьменнікаў нешта рыхтуюць супраць цябе, гавораць, што ты наогул хочаш знішчыць нашу літаратуру... У чора знайшоў... быўякабасраны... ёнбыццамгаварыўмне... Усёідзе горш і горш... У тым гняздзе ўжо і дырэктар завода сядзіць». Пры гэтым яны выпівалі каньяк, курылі, плацілі, а потым ішлі ў даўгі парк перад кавярняй, які калісьці, калі з абодвухяго бакоў яшчэ не праязджалі машыны і пенсіянеры на некалькі гадзінак маглі арэндаваць там маленькія пераносныя крэселкі, называлі праменадам. Але калі яны хадзілі ў той парк, была ўжо вільготная халодная восень, вецер варушыў прамоклае лісце, і цяпер яны маглі перайсці да каментараў і інтэрпрэтацый. «Ведаеш, той, каго цяпер пасадзілі ў Празе, быў, уласна кажучы, надзьмуты і непрыемны тып, тыповы цвёрды камінтэрнаўскі кадр, але пасадзілі яго за тое, што ён жыд...» «А ты можаш патлумачыць, чаму той усё яшчэ трымаецца, ён жа з Лондана, а ўсе з заходняй эміграцыі, хто займаў такія пасады, даўно сядзяць...» «А той маладзён, што сядзеў з табой у культурнай рубрыцы, ужо ва ўсім прызнаўся: быў цітаўскім шпіёнам, яго памылка, што не застаўся там, дзе нарадзіўся...» «Але, скажу я табе, больш за ўсё мне шкада тых іспанцаў, ад Франка яны яшчэ ўцяклі, а тут не ўцёк ні адзін...» Вецер шумеў у дрэвах, часта ліў дождж, наўкола не было ні адной жывой душы, з паднятымі каўнярамі, засланяючыся ад дажджу яны хадзілі па парку з аднаго канца да другога і ціха шапталіся... «Якая гэта, да д’ябла, можа быць мафія, што захапіла ўладу...» «I калі пра гэта маўчаць наверсе, відаць, гэтая мафія нечым іх прытрымлівае... але як, чым.«А рускія наогул маўчаць, быццам ix гэта не тычыцца, быццам яны там праваліліся недзе...» «Але ж гэта, скажу я табе, банда, і навер­се мусяць ведаць пра гэта...» Ён зноўку быў у тупіку. Тады яны з іншага боку: «Хіба што гэта могуць рабіць нейкія агенты Ціта, каб дыскрэдытаваць рэжым?» «Не кажы абы-чаго», югаславы былі блізкія яго сэрцу, яшчэ да вайны ён вывучыў сербахарвацкую мову. «Усё, што кажуць пра тых цітаўскіх агентаў звычай-
ныя плёткі», як ён можа ў гэта верыць, калі ўжо страціў да іх усялякі давер. «Альбо ўсё гэта праўда, перапыніў ён, альбо ўсё гэта мана». Але прапанаваць разгубленаму сябру штосьці замест цітаўскіх агентаў ён не мог. Hi адзін з іх не быў з роду Аляксандра Вялікага, гордзіеў вузел яны не развязвалі. Потым пачаўся доўгі працэС, са спісу з абвінавачваннямі яны прачыталі, што амаль усе абвінавачаныя былі яўрэйскай нацыянальнасці, хіба што быў там яшчэ славацкі буржуазны нацыяналіст, немец з паходжання, і хтосьці яшчэ, а калі скончыўся і той ля лечны тэатр з жывымі лялькамі, яны ўжо перасталі гуляць у палітьгчных дэтэктываў, бо іхнія гіпотэзы нікуды іх не прывялі, але калі сацыялістычны лагер лагер, геніяльнае выдуманае слова для гэтай часткі свету, у якой мы жывем, часта паўтаралі яны тады, з жахам даведаўся, што яўрэйскія дактары, што яўрэі ужо другі раз у гісторыі хацелі забіць Госпада Бога ў Крамлі і ўсіх апосталаў, іхнія галовы вызваліліся ад крымінальныхздагадак, не было тут ніякіх патаемных гангстэраў, ніякай схаванай мафіі, ніякіх загадкавых фантастычных змоваў, усё было вельмі про­ста: Масква, Сталін... Час ад часу ягоны сябра япгчэ падкідваў нейкія пытанні, заўсёды нечым забіваў галаву, але ён ужо ні пра што не думаў, у тым лагеры, у якім яны жылі, усё было магчыма, адзінае, што трэба будзе выдумваць нейкія новыя штампы, ад іх волі нічога ўжо не залежала, лепш было ні пра што не думаць, ні над чым не ламаць галаву і так вялікі Шэрлак Холмс і ягоны абмежаваны партнёр доктар Ўотсан замест таго, каб рашаць загадкі, пачалі гуляць у кавярні ў шахматы, хіба што за гульнёй часам пілі каньяк, больш не хадзілі на канспіратыўныя гутаркі ў парк, доктар Ўотсан, які думаў недысцыплінавана і несістэмна, заўсёды прайграваў, урэшце вялікі камбінатар Шэрлак Холмс прыдумаў вершык, дзеля рытму па-чэшску, і замест «шах і мат» спакойна гаварыў:
«вось табе шах
стаіць на вушах».
I аднойчы падчас такой партыі, была ўжо позняя гадзіна, вялікі Шэрлак Холмс сентыментальна, амаль дрыготкім голасам, з дакорам нагадаў яму: «Мы тут гуляем у шахматы, а тым
часам стары ў Маскве, можа, і падох ужо». I тэты напамін прывёў Ўотсана, які зноў прайграваў, у такую эйфарыю, што ён зараз жа прапанаваў выпіць. Тую партыю яны не дагулялі, яшчэ некалькі разоў замаўлялі каньяк, пакуль не зразумелі, што перабралі меру дзесяць разоў па 50 і ні кроплі больш... Раніцай маці давялося трэсці яго, каб разбудзіць, і калі ён расплюшчыў вочы, маці разышлася як ніколі злосна: «Дрыхнеш тут, як стары алкаголік, атам свет дагары нагамі перавярнуўся, з Вены асёмай раніцы паведамілі, што Сталін памёр, на вуліцах было паўнютка людзей ужо калі я ішла па малако і булкі», пасля гэтага яна пайшла на кухню зварыць яму каву з малаком і намазаць мас­лам дзве булачкі, гады, калі яна пайшла з пакоя, ён адчуваў сябе дакладна гэтак жа, як і ў першы дзень пасля фронту... Цяпер, цяпер, думаў ён, цяпер пачнецца сапраўднае жыццё... Хоць гэта і была заўчасная эйфарыя і, напэўна, уплыў не забытых з дзіцячых часоў казак, бо толькі ў казках пачвара падыхае і ўвесь свет спакойна ўздыхае, усё мяняецца і расцвітае, у лаге­ры сацыялізму і пасля смерці пачварыны засталіся нагляднікі, паслугачы з ліку вязняў і шмат маленькіх пачварак, але ў выніку такіх падзей іх сяброўства пачало развальвацца, ім больш не бы­ло пра што шаптацца, іх больш не звязвалі агульныя ерэтычныя думкі, якіх ніхто не навінен быў чуць... Пазней яго сябар пачаў пісаць кнігі, кожная з якіх стала бестселерам, і чакаў, што ён, як крытык, мадрукуе на іх рэцэнзіі, але ён думаў, што хтосьці іншы ў любым выпадку пахваліць іх болып, як заўжды і было, таму з тых часоў сябар бачыў у ім інтэлектуальнага сноба, і праз гэта ападалі апошнія лісты іх сяброўства, але засталіся ўспаміны, таму ён з настальгіяй падумаў, што варта было б даслаць яму паведамленне пра смерць жонкі, толькі ж ён наперад ведаў, што нічога не пашле Мнячка ўжо шмат год жыў недзе за мяжой, а адраса, які трэба пісаць на канверце, ён не ведаў.
Нарэшце ён здолеў адарвацца ад тых пяці гадоў і пачаў узгадваць імёны са сваёй трэцяй працы, якой прысвяціў наступныя пяць гадоў. Загадчык літаратурнай часткі ў тэатры... ад думак пра людзей яго адарваў званок у дзверы. Гэта было нечакана, ён наваг не ўяўляў, хто б гэта мог быць брат, стрыечная сястра,
швагерка? і пайшоў у калідор націснуць на кнопку, каб унізе адчыніліся дзверы ў пад’езд.
3 ліфта выйшла Вера Гегерава, якая ўсё запісвала пазаўчора, якая вырашыла праблему з цытатай, закрэсліўшы два радкі. У кожнай руцэ яна несла па торбе з пакупкамі і сказала яму на кухні: «Ідзе калядная вячэра». Яна выцягнула з торбы рондаль, паставіла яго на стол і ўзялася пералічваць далей: «Кілбасы, бульбяная каша і капуста». 3 другой торбы яна выцягнула кардонную скрынку: «Трубачкі, сама рабіла». Недалёка жылі ейныя сяброўкі Магда Такачова і Марта Лічкава ён ведаў гэтыя імёны, трэба і іх запісаць, яна заўсёды прыносіла ім на Каляды трубачкі, такія, як калісьці пяклі ў вёсцы. I цяпер яна таксама ішла да іх. Толькі сказала, што па дарозе і яму занясе ежы на свя­ты. Ён прызнаўся, што да гэтай хвіліны нават не думаў, што будзе есці на святы, калі ўсё зачынена... Вера перапыніла яго, расказала, што размаўляла з Соняй Фрышавай, яна прыйдзе да ix на абед на другі дзень Калядаў, гэта па-першае, а па-другое, Соня абтэлефанавала ўсіх з выдавецтваў і не толькі з выдавецтваў і даведалася, што на пахаванне прыйшло б чалавек трыццаць, калі б ён замовіў гарадскі аўтобус... Яго сапраўды можна замовіць, толькі ці ведае ён... Насамрэч ён ведаў: у пасажы «Луксор» ён замаўляў там аўтобус на могілкі пасля смерці маці, тады на ім ехалі некалькі суседзяў па доме і брат з сям’ёй, бо ён нікому не казаў пра пахаванне, каб людзей было як мага менш... Але ж не, зусім не ў «Луксоры», прыгарадныя аўтобусы замаўляюць у аўтапарку... Так, ён ведаў, дзе аўтапарк злева ад дунайскага моста... адразу ля ўвахода там бюро, у ім і трэба дамаўляцца... А калі будзе ўласна пахаванне?.. Ну, дык можна схадзіць туды і на наступны дзень пасля святаў, а Вера з сяброўкай потым абтэлефануюць і папярэдзяць усіх, дзе і калі будзе чакаць аўтобус, ну, пра гэта яны ўжо пазаўтра дамовяцца, а яна ўжо мусіць ісці, бо ўнізе чакае машина. I яна выйшла з кватэры.
Ён сеў за пісьмовы стол, напісаў на канверце імя, потым знайшоў у тэлефонным даведніку імя той сяброўкі, якую ця­пер чакалі трубачкі. Яна таксама была перакладчыцай. Пасля таго імя яму аўтаматычна ўзгадалася яіпчэ адно ейная сястра
Магда Такачова, калі ён не памыляецца, таксама перакладчыца. Яны абедзве дакладна прыйдуць на пахаванне. Але сам бы ён не ўзгадаў ні адну з іх. Такім чинам... дваццаць чатыры імені.
Калі ён зноўку пачаў думаць пра сваё трэцяе месца працы, падумаў, што, напэўна, ніхто так не цалаваў рук ягонай жонцы, як акторы і рэжысёры, калі пасля якой-небудзь прэм’еры яны разам заходзілі ў тэатральны клуб. Акторы, бог ведае чаму, прызвычаіліся да старых галантных манераў. I ягоная жонка была для іх звязаная з тым зніклым светам, уяўляла класічную рэч і, так бы мовіць, сям’ю з класічных часоў. Ён жа для іх быў усяго толькі «літаратар», усе ведалі яго як тэатральнага крыты ка яшчэ ў часы вайны ён пачаў пісаць пра тэатр, таму яму і прапанавалі месца загадчыка літчасткі. Спачатку ён адмовіўся. Але праз некалькі дзён, калі яны з жонкай гулялі ўздоўж Дуная, яна начала яго папракаць, што, маўляў, спачатку варта было б падумаць яму цяпер, вядома, ёсць што перакладаць, але ж ёй вельмі дапамагло б, калі б ён пагадзіўся на гэтае месца, гэта паўплывала б на ейных бацькоў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага тэатра, гэта ўжо пра нешта гаворыць, бацькі пераканаліся б, што ён не абы-хто, што яго паважаюць, што ён нешта значыць... Тады ён пагадзіўся. Праз некаторы час усе акторы былі настроеныя супраць яго што ім з таго, што яны ставяць спектаклі, якія хваляць крытыкі, але ва ўсіх спектак­лях задзейнічаныя толькі некалькі актораў, а астатнім няма чаго рабіць. Ён сапраўды не ведаў, як падбіраць такія п’есы, дзе былі 6 задзейнічаныя ўсе, напэўна, ён не падыходзіць для працы загадчыка літчасткі, акторы адчулі гэта, яны не разумелі, што ў яго ёсць пэўная рэпертуарная канцэпцыя, як тады казалі, а ён не разумеў актораў. Кожны змагаўся за галоўную ролю, а калі атрымліваў яе, вучыў тэкст толькі на рэпетыцыях, до­ма ў п’есу нават не глядзеў, ніколі не меў на гэта часу: раніцай яго прывозілі на рэпетыцыю з радыё, з рэпетыцыі адвозілі на тэлебачанне, вечарам на кінастудыю, а ноччу яшчэ рабілі дубляванне фільму... Яны хацелі нечага дасягнуць у тэатры, але яшчэ больш хацелі атрымліваць шмат грошай. Паміж сабой яны размаўлялі пра машыны, пра кватэры, пра паездкі за мяжу на
захад... і яшчэ пра тое, які выбітны спектакль учора паказвала венскае телебачанне, нашае телебачанне ніколі нічога падобнага не пакажа. Яны адбывалі рэпетыцыі як нейкую павіннасць. А калі наставала прем’ера, ён дзівіўся, як яны выконвалі свае ролі, быццам пасля нейкага магічнага пераўтварэння. Ён сядзеў з імі ў театральным клубе, звяртаўся да іх на «ты» i пры гэтым адчуваў сябе, як у скаўцкім лагеры, у які яго адправіла маці ў дзяцінстве. Як у іншым свеце. I чым больш ён сядзеў з імі і піў, тым менш яны яго паважалі.
Нарэшце ён знайіпоў сабе двух кампаньёнаў, з якімі яны раз­ам хадзілі ў вінарню, ён плаціў за ўсіх, а яны забаўлялі яго тым, што лаялі тэатр і ўсё на свеце. Адзін быў амбітным асістэнтам рэжысёра, таму грэбаваў абавязкамі асістэнта настолькі, што ўрэшце яго выгналі, бо ён не рабіў абсалютна нічога. Другі гукарэжысёрам, і яго таксама ў хуткім часе з тэатра выгналі, бо аднойчы ён прыйшоў на працу настолькі п’яны, што ўключыў музычнае суправадженне з іншага спектакля, і гледачы з трагедыі рагаталі як з камедыі.
Выгналі і яго, але па пільнай ідэалагічнай прычыне: праз рэвізіянісцкую драматургію. Ніколі да гэтага, ані пасля, такога тэрміну ён не чуў, на ўсю рэспубліку ён быў адзіны рэвізіяніст на пасадзе загадчыка літчасткі і ахвотна расказваў кожнаму, што тады адбылося. Захварэў стары рэжысёр, які збіраўся ставіць на сцэне Горкага. Такім чынам з репертуару выпала руская і савецкая класіка. У Маскве дазволілі адну з п’ес Булгакава, і ён таксама ўключыў яе ў репертуар, але мясцовыя експерты з улады вырашылі, што наша грамадства яшчэ не такое развітае, як савецкае, таму п’есу забаранілі. Такім чынам вы­пала і савецкая леса. Якраз тады Артур Мілер зноў дазволіў ставіць свае п’есы ва Усходняй Еўропе, таму яны хуценька ўзялі ў репертуар нешта з ягоных твораў... Але яны ўжо репетавалі тады п’есу аднаго бразільца, якую ён абраў таму, што аўтар не прасіў ганарару ў валюце. I япгче Шекспіра. Тры заходнія аўтары і нікога з сацыялістычнага лагера. Акрамя тато, непрадказальны Хрушчоў якраз вырашыў пасварыцца з Цітам, а ў яго была падабраная сумная леса харвацкага аўтара з за-
грабскай перыферыі, і праз тую сітуацыю не маглі дазволіць і гэтуіо п’есу. Усё гэта падсумавалі і такім чынам атрымалася рэвізіянісцкая драматургія, і спектакль забаранілі. Такім чынам, выпала і югаслаўская п’еса.
Ідыёты, зноў раззлаваўся ён. Устаў з-за пісьмовага стала, знайшоў пластмасавую палівачку і на кухні набраў у яе вады. Учора ён не паліваў кветак ні тых, што трэба паліваць кожны дзень, ні тых, што патрабавалі асабліва шмат вады. Ён узяў паперку з інструкцыяй і пачаў з жончынага пакоя. Асаблівую ўвагу трэба было звяртаць на кактусы, каб вада з іх вазонаў не палілася на паркет. Ён зноў наліў вады ў палівачку, паліў каля століка пры жончынай канапе вялікі вазон, што ўсмоктваў ваду, як губка. Стоячы над тым вазонам, ён загледзеўся на карціну Вэйнера-Краля, якая вісела над жончынай канапай. Гэтая карціна нервавала яго з таго самага моманту, як жонка яе там павесіла, толькі ён ніколі не казаў ёй пра гэта. Цяпер яму прыйшло ў галаву, што ён можа гэтую карціну зняць. Заўтра ж ён так і зробіць. Пры тым, што сам дазволіў жонцы набыць і павесіць яе над канапай. Для жонкі гэта быў напамін пра маладосць. Напамін пра леснічоўку, дзе яна звычайна бавіла лета. I аднойчы Зора паказала яму папялішча, дзе калісьці была хата. Потым яны амаль гадзіну ішлі адтуль сцежкаю па крутым, абрывістым схіле. Ён ненавідзеў такія сцежкі, з якіх можна было скаціцца ўніз. Але яны здолелі прайсці і ўрэшце выйшлі ў даліну. Яна завяла яго на месца, адкуль бясконца далёка спускаліся лясы і ў самым нізе была асветленая сонцам вёска, некалькі адносна вялікіх кропак. I той выгляд з тары далёка ў даліну з вёскай дробнымі кропкамі за лясамі быў намаляваны на карціне. У пэўным сэнсе гэта была дасканала намаляваная краіна, Hiякай халтуры. Толькі ў самым нізе, дзе чарната лясоў межавала з асветленай сонцам вёскай, перад дрэвамі быў бьщцам закапаны жаночы тварык, малады, свежы, вусны нафарбаваныя ружовым, падобны да парцалянавай лялькі, ён свяціў з чарнаты дрэў нават у рэалістычную карціну яму абавязкова было ўпіхнуць свой асабісты сімвал, таемны шыфр, на гэтай карціне быў твар Альмы, жанчыны, якая пра яго клапацілася, і іх прывяла да
яго, ягоная Беатрычэ, толькі год на дваццаць маладзейшая. Кожин, хто глядзеў на гэтую карціну, адразу мусіў падумаць: «Ага, гэта ягоная палюбоўніца», і намаляваны той твар быў недарэчна, у самым цэнтры карціны. I гэта яго нервавала. Заутра ж ён гэтую карціну здыме.
Яго карціны, якія яны бачылі ў знаёмых, заўсёды ім падабаліся. Сваёй незвычайная лірычнасцю. Але ў ягоным атэлье нічога падобнага яны не знайшлі, таму кожны раз проста набывалі, што было.
Так, Альме трэба даслаць паведамленне. Апошнія гады яны сустракаліся з ёй даволі часта. Яна мела нейкія невядомыя кантакты, і ў яе знаходзіліся кнігі і часопісы з эміграцыі. Праз гэта яе ўжо некалькі разоў выклікалі ў Службу бяспекі. Яна кожны раз падрабязна распавядала яму пра гэта, а ён быў проста шакаваны тым, як фантастычна яна заўсёды ўмела выкруціцца. Пакуль жонка аднойчы не сказала яму: «Не будзь такі наіўны, ніхто не верыць ні адзінаму ейнаму слову, але, прынамсі, у органах ведаюць, для каго прыходзяць гэтыя га­зеты і часопісы, хто іх распаўсюджвае і, паводле кола ейных знаёмых, яны могуць узяць усіх, да каго гэтыя газеты дойдуць. Яны ведаюць усё, што ім трэба». Напэўна, яна меларацыю. Ен вярнуўся да пісьмовага стала і напісаў на канверце імя і адрас Альмы. Дваццаць шэсць.
А мастак? Яны былі ў яго якраз пасля таго, калі загінулі жончына пляменніца з сяброўкай. Выбралі нейкую карціну і ўжо збіраліся пайсці, як мастак выцягнуў аднекуль іншую падарунак для яго жонкі. На карціне былі дзве дзяўчыны, якія сутаргава, з апошняе сілы, трымаліся за стромую сцяну. У яго закружылася галава такім рэальным было ўражанне вышыні на малюнку. Жонка пазірала на карціну, спачатку нічога не разумеючы, быццам не хацела верыць, што мастак хоча падарыць ёй малюнак, на якім адлюстравана апошняя хвіліна жыцця пляменніцы і ейнай сяброўкі, потым яна ціха ўскрыкнула і за­рыдала, яе душыў плач, ад шоку яна была як непрытомная, не развітаўшыся, кінулася з кватэры і пабегла ўніз па лесвіцы, быццам хацела ўцячы ад гэтай фантасмагорыі. А мастак проста
хацеў паказаць, што думаў пра яе, што разумев ейныя пачуцці. Дваццаць сёмае імя.
Ну, калі ўжо пачаў, дык трэба і скончыць апошняе месца працы. Ён быў упэўнены, што адтуль не выцягне ніводнага імя, хоць на працы ў навуковым інстытуце Славацкай Акадэміі Навук ён правёў адзінаццаць год болып чым дзе. 3 той працы ён ніколі не мог забыцца на доўгі вялікі кабінет: каля адной сцяны ў ім сядзелі дзве сакратаркі, на ўсю даўжыню стаялі два сталы, і кожныя тры-чатыры месяцы сюды прыходзілі на сход трыццаць пяць сорак навукоўцаў, якія працаваліў інстытуце. Кожны меў нейкае вялікае задание, і на сходзе тыя, хто павінен быў ужо скончыць, дакладвалі, чаму яшчэ не скончылі. А пасля звычайна пачыналася якая-небудзь навуковая дыскусія, ён памятаў толькі першую, пра перыядызацыю літаратуры: сучасная літаратура на гэтых землях пачалася ў дзевяностыя гады дзевятнаццатага стагоддзя, калі пачала ўзнікаць паэзія новага тыпу, ці ў 1918 годзе, калі цалкам змянілася становішча літаратуры. Каля таго вялікага кабінета знаходзілася канцылярыя дырэктара і сакратара інстытута. Напэўна, за паўгода да таго, як яго звольнілі, яны пераехалі ў адрамантаваны будынак, дзе ўжо быў адзін кабінет на дваіх, адзін мусіў прыходзіць на працу да абеду, другі пасля, дый тое не кожны дзень. Таму і калі ён толькі паступіў на працу, і калі яго звольнілі, ён болыпасць вучоных ведаў толькі ў твар. А калі каго і ведаў трошачкі лепш, то гэта быў знаёмы з мінулага, а ў інстытуце пазнаёміцца з кімсьці бліжэй магчымасці ўжо не было. Ён узгадаў Дзюру Шпітцэра, які да таго, як стаў навукоўцам, быў журналістам, той аднойчы спытаўся ў яго ў тым новым будынку: «А што ты будзеш рабіць, калі цябе звольняць?» Ён быў крыху здзіўлены, што той з такой упэўненасцю пра гэта кажа, але адказаў з такой жа ўпэўненасцю: «Ну, як што, перакладаць». Яго знаёмы ўсміхнуўся: «А ты думаеш, табе дадуць?» Ён зноў здзівіўся: «Ну, перакла­даць прынамсі...» але знаёмы па-ранейшаму ўсміхаўся, таму ён нават не скончыў сказа, што, маўляў, перакладаць прынамсі не забаронена нікому. Сапраўды, Дзюра Шпітцэр ужо не працаваў у інстытуце, калі яго адтуль звольнілі. Калі ён пайшоў
і як? Дзіўна, усяго толькі тры гады прайпіло, а ён ужо не можа ўзгадаць. Калі памерла маці, Дзюра быў адным з двух знаёмых, хто напісаў яму ліст. Варта было б паслаць яму паведамленне пра смерць жонкі. Але ў тэлефонным даведніку яго ніколі не было. У сваім нататніку ён таксама яго не знайшоў. Варта было б каму патэлефанаваць і запытацца. Але ён не будзе гэтага рабіць. Ну, значыць, не... Ага, але ж туды ўладкавалі і Штэўчэка, колішняга галоўнага рэдактара «Культурнага жыцця», яго жонка была тады ў рэдакцыйнай радзе і, пакуль атрымлівалася, ахоўвала яго, ды і сам ён часта пісаў у той часопіс. Праз пастаянныя спрэчкі з цэнзурай і з высокім начальствам Штэўчэк зарабіў інфаркт, а калі выйшаў са шпіталя, яго ўзялі ў інстытут на спакайнейшае месца. За адно толькі сядзенне ў рэдакцыйнай радзе, за тое, што жонка заўсёды падтрымлівала яго, ужо варта было б даслаць і яму жалобнае паведамленне. Варта было б, але ён не пашле, бо разам з тым узгадаў, што яму гаварылі многія у пэўны час ім стала прыкра чытаць газеты, што той колішні рэдактар надрукаваў вялікую і вычарпальную самакрытыку, пачынаючы ад свайго пралетарскага паходжання, якому ён доўгі час бьгў верны, па­куль не перайшоў на ўхілісцкія пазіцыі. Чытаць гэтага яму не хацелася. У жалобным паведамленніён мог бы ўбачыць іранічны напамін з мінулага, які ён хацеў бы сцерці. Лепш было б паслаць паведамленне дырэктару інстытута, які калісьці і прапанаваў яму гэтае месца і заўсёды вельмі добразычліва рабіў заўвагі за тое, што ён не выконвае сваіх заданняў, але той дырэктар сядзеў і ў камісіі, якая прымала рашэнні аб звальненні, відаць, ён нічога зрабіць не мог: прыйшла папера зверху, але калі яны часам сустракаліся на вуліцы, колішні дырэктар заўсёды вітаўся з ім так, быццам яны калісьці страшэнна даўно хвілін пяць паразмаўлялі наякім-небудзь сімпозіуме. А потым яшчэ... у часопісе таго інстытута пачаў выходзіць цыкл артыкулаў пра яго, кожная частка старонак на трыццаць, хтосьці прынёс яму першую частку, ён зазірнуў там было нешта звязанае з Сар­трам, відаць, той малады асёл, якога ён ведаў, выкрываў яго ў прыхаваным экзістэнцыялізме і бог ведае яшчэ ў чым. I гэта пры тым, што сам ніколі не чытаў ніводнай тэарэтычнай кнігі
Сартра, словы пра індывідуума і пра ўласны праект будучыні і магчымасці выбару былі для яго чужыя. Паводле яго жыццёвага досведу, будучыню вызначылі падзеі і абставіны, і дазваляць сабе вольны праект уласнага шляху было б раскошай, якой лёс яму не дазволіў, але пра такія дробязі гаворка не вялася, калі яго аднойчы выгналі, то навуковае быдла магло распускаць пра яго якія заўгодна навуковыя плёткі, тым самым выслужваючы сабе ступені дактароў ці кандыдатаў навук, яны маглі падлізвацца, казаць, які ён важны, ніхто дагэтуль не цікавіўся ім так падрабязна, ніхто не зрабіў дагэтуль кар’еры на ягоным карку, але прапанова гэтага артыкула, напэўна, сыходзіла ад колішняга дырэктара, і хтосьці проста згадзіўся распрацоўваць гэты пра­ект у якасці свайго доўгатэрміновага задания. I яшчэ з не меншай злараднасцю ён узгадаў, што ўжо пасля той чысткі парадкі ў інстытуце сталі як у казарме, магчыма нават з кантрольнымі гадзінамі, прынамсі, ён ведаў, што калі хтосьці збіраўся адысці некуды ў працоўны час, дык мусіў напісаць заяву, куды, навошта і на колькі, а вахцёрка адзначала дакладны час вяртання. Усё гэта было не для яго.
Такім чынам, ніводнага імені... Але ён, напэўна, ішоў няправільным шляхам. Ён жа шукаў імёны не на сваё пахаванне. Трэба было ўзгадаць месцы, дзе працавала жонка. Ейныя месцы працы... 3 таго часу, як яны пазнаёміліся, жонка адносна нядоўга была пазаштатнай рэдактаркай у выдавецтве. 3 таго часу на вольных хлябах. А з таго выдавецтва ён ужо выпісаў Габу Panama... i адну перакладчыцу, што прынесла ягонай жонцы аж тры прапановы перакладаў пры ўмове, калі яна знойдзе імя, і яны аднойчы перад абедам выпілі з ёй амаль цэлую бутэльку «Метаксы»... і яшчэ адну, у якой быў муж з лядоўняй, яе ўжо тады таксама адтуль звольнілі. Фэрэнчык, адзін з двух галоўных рэдактараў, сведка з боку жонкі на іхнім вяселлі, цяпер ён дасылаў ёй паведамленні пра скасаванне перакладчыцкіх дамоў... I раптам у памяці ўсплыло, што якраз у той час, калі жонка працавала пазаштатнай рэдактаркай у выдавецтве, там сядзеў і доктар Фэлікс, той прафесар з універсітэта, які лічыць за гонар... перад гэтым яго выгналі з універсітэта на пачатку
пяцідзясятых гадоў... Як ён мог забыцца на доктара Фэлікса, яго трэба было ўзгадаць адным з першых... нават калі яны не былі знаёмыя асабіста да таго апошняга лета, калі сустрэліся на Ораве, непадалёк ад лецішча побач з польскай мяжой. Яшчэ адно імя.
А хто ж знайшоў для іх гэтае лецішча? Коларавы, што жылі непадалёк у Наместаве. Ён галоўны інжынер, яна выкладчыца ў сярэдняй школе. Аднойчы яны наведаліся ў бацькоўскі дом яго жонкі правялі ў іх тады цэлае лета, а ў дом пісьменнікаў у Татрах не прыехалі б, нават калі б увесь будынак быў пусты яна тады папрасіла ягоную жонку прачытаць лекцыю ў школе, жонка адмовілася, а яна пакрыўдзілася. Жонка, узгадаў ён, тады толькі рассмяялася: «А вы не думалі, што калі я прыйду чытаць да вас лекцыю, дык вас потым звольняць?» Тады насамрэч толькі пачыналіся новыя часы, маладая выкладчыца ні пра што нават не падазравала. Дык жонка ёй усё растлумачыла. 3 таго часу яны заўсёды, калі прыязджалі ў Наместаў, выбіраліся і да іх, і жонка шмат чаго мусіла ім тлумачыць і гаварыць, бо яны ўсім цікавіліся, хоць і ўтваралі пару, якая па наіўнасці па-ранейшаму верыла ў нейкія ідэалы, каштоўнасці і бог ведае ў што яшчэ.
Апошні раз яны завітвалі да іх тым летам узяць ключи ад лецішча, якое яны ім знайшлі. Прыйшлі пасля абеду і тэты раз змаглі ў іх пасядзець, бо на ноч мелі зарэзерваваны нумар у но­вым мясцовым гатэлі, тады ніжэй па схіле вялікая кампанія адзначала вясковае вяселле са звычайнымі крыкамі, спевамі і тупатам, як у вясковай карчме. Раніцай жонка адчувала сябе дрэнна, сказала яму, што, напэўна, гэта грып. Таму яны вярнуліся да Коларавых, сказалі, што не могуць ехаць на лецішча. Тыя не хацелі нічога слухаць гэта не страшна, гэта ўсё пройдзе: яны тым днём з’язджаліў адпачынак на Балатон а для людзей з гор гэта было нешта накшталт ціхаакіянскага пляжу і ўрэшце прапанавалі ім сваю кватэру. Зора пагадзілася, праляжала там тры дні, быццам непрытомная, зусім не падымалася з ложка, але раптам усё прайшло, і яны паехалі на лецішча. Адно што Зора была крыху замаруджаная. Цяпер ён падумаў, што гэта быў найлепшы адпачынак. За ўвесь час нават ні хмурынкі нейкага
непаразумення. Яна спакойна прыняла, што яму не хочацца цягнуцца на суседнюю высачэзную тару, пайшла сама, вярнулася цалкам шчаслівая, распавядала, які адтуль шыкоўны від, якія горы... Тадыўсё і пачалося, думаўён цяпер, менавіта тады, калі яна ляжала ў той кватэры, слабая і бязвольная, і калі на лецішчы была заўсёды спакойная, быццам замаруджаная...
Значыць, яшчэ тая сям’я і прафесар. Дваццаць восемімёнаў. Натуральна, што ён на кагосьці забыўся, але больш усё адно не ўзгадае нікога.
Ён аддзяліў чатыры канверты, на астатнія наляпіў маркі, паклаў усё ў партфель, прыкладна дваццаць жалобных паведамленняўузяў для стрыечнай сястры, надзеў паліто, спусціўся на ліфце, чатыры канверты ўкінуў у скрыню для жыхароў дома, павярнуў уніз, крыху ніжэй па вуліцы была пошта, ужо зачыненая, але лісты са скрыняў каля ўвахода павінны былі забраць вечарам. Ён кінуў канверты ў паштовую скрыню, тыя, хто жыве ў горадзе, атрымаюць заўтра, астатнія адразу па святах.
Вечар
Як толькі канверты апусціліся ў паштовую скрыню, усе думкі пра тое, што ён мог пра кагосьці забыцца, зніклі. Цяпер ён думаў пра адно: што будзе казаць, калі хто-небудзь патэлефануе.
Аднак нягледзячы на напружанасць думкі ніводнага сказа ў яго ў галаве так і не з’явілася. Нічога ён, відаць, не прыдумае. Па дарозе да стрыечнай сястры ён вярнуўся крыху назад і збочыў на вуліцу, што ішла паралельна з ягонай. Яму падабалася гэтая вуліца, дзе з аднаго боку былі галоўным чынам чатырохпавярховыя дамы ў югендстылі, а з другога, у напрамку да ўзгорка, што цягнуўся да вышэйшай вуліцы, вілы і невялікія камяніцы, у самым канцы вуліцы адна камяніца нават нагадвала невялікі палац, цяпер добра асветлены, быццам у ім адбывалася нейкая перадкалядная вячэра; ён часцяком праходзіў побач з тым па­лацам і заўсёды згадваў, што падчас вайны там месцілася місія Вяліканямецкага Рэйху, найвышэйшая камендатура Славацкай дзяржавы; калі яны былі там иечым незадаволеныя, пра
гэта выходзіла перадавіца ў газеце нямецкай этнічнай групы «Памежны кур’ер», і такое здаралася даволі часта, нават і назву вуліцы тады змянілі, яна называлася Мойзэсава, што для нямецкіх вушэй гучала як правакацьія: Майсеева, Мойжыіпава, відаць, на іх патрабаванне назву змянілі на Шылераву; яго жыццё ўсе тыя пяць год залежала ад таго, што адбывалася ў гэтым будынку, у які ён ніколі не заходзіў, і ўжо толькі праз гэта яму было б вельмі цікава ведаць, што там цяпер, хто там сядзіць, хоць пэўная ўсім вядомая ўстанова мела не адну вілу, на якой не было ніякай таблічкі з назвай гэтай самай установы, але такі выбітны будынак яны для сваіх мэтаў не ўзялі б; аднак спытаць, што знаходзіцца ў гэтым будынку, не было ў каго, і таму ён пакінуў асветленыя вокны ў сябе за плячыма, а крыху далей, таксама пасярод вялікага газона, убачыў жоўтую вілу у ёй яшчэ дванаццаць гадоў таму жыў Фрыш, ад якога ён прывёз лядоўню, шафу пад бялізну і два вялікія фатэлі. Віла належала кампазітару Мойзэсу, тэта з ягонай сястрой Фрыш тады разышоўся, і ён узгадаў, як на пачатку трыццатых Мойзэс вучыў у кансерваторыі ягоную жонку. Але цяпер трэба думаць пра тэлефонную размову што ён увогуле можа сказаць чалавеку, якому ніколі не тэлефанаваў, якога нават не бачыў... калі дакладна, чатыры гады і чатыры месяцы.
Уласна кажучы, гэтаўсё было проста выпадковасцю, падумаў ён, што з «татранскай стрыечнай сястрой», як некалі называла яе жонка, бо тую зваді таксама Зора, яны шмат гадоў сустракаліся летам, а вельмі часта і зімой. Першы раз яны сустрэліся зусім нечакана, калі выбраліся ў Татры адразу пасля вяселля яны спыніліся тады ў адным з вялікіх «Грандатэляў», пабудаваным у пачатку стагоддзя ва ўзнёслым альпійскім стылі, бо ўсе звычайныя гатэлі былі занятыя арганізацыямі, а аднойчы, падчас больш доўтага адпачынку, яны спыніліся на лецішчы высока ў тарах, была позняя восень, ліў дождж... прынамсі, яму цяпер так здавалася... лецішча было цалкам пустое, толькі адразу аднекуль з’явілася татранская стрыечная сястра, бо яны з жонкай не зайіплі да яе ў санаторый, дзе яна тады працавала лекаркай, гэта быў якраз той час, калі ейныя родныя спісалі
яе з рахунку і цалкам ігнаравалі, але тут яны натрапілі на чалавека, якога сямейныя сваркі наогул не тычыліся, наадварот, яна насварылася на ягонуіо жонку, што яны не знайшлі яе, і да яго адразу начала звяртацца на «ты», а потым прывяла Гары, высокага падцягнутага мужчыну, што працаваў на лецішчы качагарам, за якога яна ў хуткім часе выйшла замуж, I з таго часу іхнія сустрэчы заўсёды былі выпадковымі. Жонка даведалася, што яе колішняя вучаніца Магда, якую яна вучыла граць на піяніна, працуе ў Татрах загадчыцай прафсаюзнага турыстычнага цэнтра яна была дачкой мясніка, турыстычнай справе вучылася ў Швейцарыі, таму дапамагала ім з адпачынкам: часам рэзервавала нумары з харчаваннем за мінімальны кошт... адной чы пасяліла іх у сваёй кватэры, калі сама наехала ў адпачынак... Праз некаторы час колішні прыватны санаторый набылі і адрамантавалі пісьменнікі, і калі яны прыязджалі туды, заўсёды атрымлівалі вельмі добры нумар, хіба што харчавацца хадзілі ў бліжэйшую рэстарацыю. Пасля той першай сустрэчы на лецішчы яны заўсёды шукалі жончыну татранскую стрыечную сястру ў санаторыі для хворых на сухоты, дзе яна, як ле­карка, заўсёды жыла ў адным з вялікіх нумароў, пазней разам з мужам. Гары некалі быў юрыстам, але якраз калі ён заканчваў вучобу, перамог рабочы клас, і ён яшчэ сам ўдзельнічаўу нейкіх студэнцкіх дэманстрацыях. Але пасля перамогі рабочага класа пераехаў з Прагі ў Тагры. Там Гары аднойчы і пазнаёміўся з жончынай стрыечнай сястрой. Ён несумненна быў адным з першых, хто пераехаў з цывілізацыі на прыроду з ідэалагічных поглядаў. Цяпер, падумаў ён, сказалі б, што Гары ўцёк ад істэблішменту.
I яны з жонкай, хоць яго кожны раз аднекуль звальнялі, былі прынамсі, крыху часткай істэблішменту і цывілізацыі, няхай і заідэалагізаванай. Не дзіўна, што калі яны ўсе ўчацвярых сядзелі і заводзілі пра нешта гаворку, у хуткім часе яна перарастала ў гарачую дыскусію. Муж стрыечнай сястры меў досыць вольнага часу, цэлымі днямі слухаў «Вольную Еўропу», у Тат­рах сігнал не глушылі, там жыло небагата людзей, ён ведаў ангельскую мову і мог слухаць ўсё, што хацеў, і таму быў дасканала інфармаваны пра усе падзеі ў свеце. У яго была свая
сістэма непахісных поглядаў, часткова падмацаваных вопытам, атаму яго немагчыма было ў нечым пераканаць. Яны спрачаліся, пачынаючы ад бульбы чаму, уласна кажучы, у краіне, дзе яе заўжды быў дастатак, цяпер бульбу цяжка дастаць, ажно па... ён ужо і не памятаў, наконт чаго яны спрачаліся, але ніколі не прыходзілі да агульнай высновы. Калі б яны спрачаліся з партыйнымі функцыянерамі, тыя гаварылі б, бадай, як ён: агрэсіўна да ўсяго чапляліся б. Прызналі б, што хоць тут і ёсць нешта абсурднае і ўсё гэта, магчыма, проста свінства, але трэба і крыху адрозніваць... і ўсё ўжо не так, як было яшчэ пару гадоў таму... ёсць і нейкія зрухі... хоць нейкі зрух, узгадаў ён, галоўным чынам, быў тады ў суседняй Польшчы, тыя двое сустракаліся з польскімі альпіністамі і з імі, з іхняй ініцыятывы, наладжвалі абменны гандаль. Палякі пакідалі ў іхнім біваку на скалах воўну або швэдары, аднойчы іх пажэрлі нейкія грызуны, узгадаў ён, а яшчэ яны прыносілі аўтазапчасткі так у іх першы раз з’явіліся і польскія штотыднёвікі за 1956 год, калі польскія інтэлектуалы звар’яцелі і за адну ноч упіліся свабодай, тыя штотыднёвікі так захапілі яго, што ён навучыўся чытаць папольску, каб умець расшыфраваць новыя праявы праўды, той, тады яшчэ незнаемы, захапляльны рэвізіянізм... але татранская стрыечная сястра і ейны муж з усіх тых польскіх штотыднёвікаў чыталі адзін прымітыўны ілюстраваны часопіс, які выдаваўся для шырокіх масаў, яны абсалютна не цікавіліся глыбакадумнасцю павучальных часопісаў інтэлектуалаў, што з даверам глядзелі ў будучыню парэформеннага сацыялізму, жылі прыземлена ў шэрай рэальнасці вакол сябе, кожная іхняя спрэчка заставалася невырашальнай, паняцце ўтопіі было для іх цалкам чужое, а таму яны далей раскідваліся словамі цэлыя гадзіны. Аднойчы яны выпілі віно, якое ім прынеслі, і віно, якое мелі дома, потым татранская стрыечная сястра пайшла ў лабараторыю, што была паверхам вышэй, і прынесла чысты спірт, які разбавіла, каб яны маглі працягваць тлумачэнне свету, свету вакол сябе, і свету ад паўднёвага да паўночнага полюсу... але так здарылася толькі аднойчы... часам іхнія спрэчкі слабелі, з кожным разам ім часцей ускідвалі на вочы праўду, толькі яны ўсё адно захавалі веру
ў ілюзіі польскіх інтэлектуалаў, якія, між тым, ужо страцілі іх але ж нешта можна змяніць, таму мы думаем, што ёсць нейкі сэнс біцца ў дзверы, якія цяпер ужо не цалкам зачыненыя, каб яны адчыняліся яшчэ і яшчэ крыху больш, так гаварыла ў іх наіўнасць інтэлектуалаў з часоў першай рэспублікі, калі на масавых дэманстрацыях спявалася аптымістычная песня «Калі нас пойдуць мільёны, усе супраць ветру». Аўтары той песні, Воскавец і Вэрых, ва ўсім татальна памыліліся і, калі пачаўся разбор палётаў, з’ехалі ў Амерыку, гэта была іхняя тысяча кіламетраў у іх нешта з гэтага засталося, з гэтых наіўных недарэчных уяўленняў, што калі няхай не мільёны, але нейкія большыя ці меншыя групкі інтэлектуалаў будуць ісці супраць ветру, то прасунуцца на некалькі метраў ці наваг на кіламетр толькі трэба грукацца ў прыадчыненыя дзверы, і ўрэшце яны адчыняцца для новага свету, а калі аднойчы тыя дзверы разваліліся, ніякага новага свету за імі не было, толькі рускія танкі але тады катастрофа яшчэ не прыйшла, тады яны яшчэ маглі думаць, што ёсць нейкі сэнс грукацца ў дзверы, гэта пацвердзілася і на тых дваіх у Татрах: муж стрыечнай сястры быў ужо не качагарам, а юрыстам вялікага завода над Татрамі, распавядаў яму цяпер пра арбітражныя суды, у якіх ён удзельнічаў ад імя той вялікай установы, яму толькі давялося патлумачыць, што такое арбітражяы суд і чаму сацыялістычныя ўстановы вядуць паміж сабой арбітражныя спрэчкі, і хоць ён быўужо рэвізіяніст, навучаны не толькі палякамі, але і італьянцамі, яго здзівіла, калі ён даведаўся, як працоўныя на тым заводзе хваляць часы, калі яны працавалі на ўласніка Бацю. Цяпер яму даводзілася слухаць, як у таго ўласніка ўсё придавала, як па масле, кожны мог палічыць, колькі заробіць, а цяпер быў паўсюль бардак: то матэрыялу няма, то кіраўніцтва не паклапацілася пра запчасткі для абсталявання, працоўныя стаяць побач з машынамі, не маюць працы, сварацца і згадваюць старыя часы, калі загадваў уласнік Баця... але ў той жа час у тых дваіх цалкам знікла цікавасць да дыскусіяў пра пытанні аіульнага дабрабыту, яны цяпер маглі кожны год ездзіць за мяжу, першы раз паехалі на ўласнай машыне і наконт гэтага ўжо не спрачаліся у Савецкі Саюз на Каўказ, там
падняліся на Эльбрус, а апошні раз былі ў Турцыі, на Арараце ці недзе на Каракаруме, яны больш ніколі не сустракаліся летам, калі ён з жонкай прыязджаў у Татры.
Ён спыніўся на сярэдзіне приступая паміж верхний і ніжняй вуліцамі, пасля таго, як высветлілася, што ўяго праблемы з сэрцам, сэрца моцна грукала нават пры невялікіх нагрузках, прынамсі, так яму падавалася, таму ён і цяпер спыніўся адпачыць, і пасля ўспамінаў з Татраў раптоўна з’явіўся яшчэ адзін, пра які некалькі год ён нават не ўзгадваў. Тыя двое аднойчы сказалі, што ўжо самы час было б узяць іх у які-небудзь нескладаны паход, куды па пазначанай дарозе яны не дойдуць, жонка адразу крыкнула: «Нефцэрка», гэта найпрыгажэйшая частка Татраў, закрыты запаведнік, без пазначаных шляхоў. «Гэта ж можна зладзіць без праблем, праўда?» звярнулася татранская стрыечная сястра да свайго мужа, і той пацвердзіў: «Канешне, без праблем», а ён на ўсякі выпадак запытаўся, ці не будзе гэ­та альпінісцкі паход, ён баяўся не толькі сцяжынак, што вялі над крутымі абрывамі, але не адважваўся нават прайсці па тых частках сцежак над прорвай, дзе турысты для ўпэўненасці маглі трымацца за ланцугі, жончына стрыечная сястра адказала: «Ну, думаю, метры два-тры на самым верее мы б вас спусцілі на канаце», але ейны муж завагаўся: «Ды ну, што ты, я думаю, гэта зусім не абавязкова», такім чынам, гэтая рэч была не для яго, але Зора лазіла па Татрах з маладосці, у тым ліку па непазначаных сцежках, і не баялася прорваў і поглядаў уніз, але, хоць яна была ў захапленні ад гэтай прапановы, яны павінны былі перад нядзеляй прыйсці яшчэ і пра ўсё канчаткова дамовіцца, і тады жонка на яго здзіўленне сказала, што не пойдзе, бо бащца, што гэта ўжо для яе: яна ўжо не ў тым узросце, а калі ўсе пачалі яе пераконваць і ён запытаўся, чаго яна так спалохалася і чаму не хоча ісці, яна з пачырванелым тварам павярнулася і крыкнула: «Я што павінна ісці, ты хочаш, каб я там забілася?» Ён нават не знайшоў, што адказаць, толькі са здзіўленнем слухаў, як тыя двое ўрэшце яе такі пераканалі. Раніцай у нядзелю ён завёз ix на дамоўленае месца, пасля абеду зноў сеў у машыну і аб’ехаў ці не ўсе Татры, звярнуў недзе на вясковую дарогу, цягнуўся праз
поле, пакуль не даехаў да месца, дзе павінен быў іх чакаць, яны па часе мусілі ўжо быць там, заблукалі ці, можа, для яе гэта было сапраўды занадта, падумаў ён, але нарэшце пачуў галасы. У машыне жонка з захапленнем распавядала, як усё было неверагодна і нават з самага верху яе не давялося спускаць на канаце.., але для яго гэта сапраўды было б цяжка, а той выгляд... Чаму ў яе вырвалася тое абсурднае абвінавачванне? Гэта было ў час, калі ён ужо некалькі гадоў вёў цвярозы лад жыцця, да алкаголю нават не дакранаўся, з ніякімі жанчынамі нічога не меў, жонка ні ў чым такім яго не падазравала, яны жылі спакойна... I цяпер тэты сказ усё круціўся ў яго ў галаве. Напэўна, яна спалохалася сваёй жа смеласці, у ёй узмацнілася яе гістэрычная боязь, а яшчэ і ён адгаворваў... А магчыма, і з тым сном было тое самае, падумаў ён, стоячы на прыступках, магчыма, ён таксама ўзнік з ейнай боязі, са страху, што далей ужо нічога не будзе, з панікі, што яна ўжо не паправіцца, магчыма, больш нічога не было за тым сном, пра які ён столькі напрыдумляў...
Ён рушыў далей уверх па прыступках, наверсе адразу справа жыла стрыечная сястра. Ён прызнаўся сабе, што тыя двое пераважна мелі рацыю ў ix тагачасных гарачых спрэчках, хутчэй у ix з жонкай мазгі былі памутнелыя, калі яны на ўсё сварыліся і ўсё адмаўлялі... Ну так, калі б у той час кожны сказаў сабе, што справы і так гаўно, ніхто ўжо нічога не зварухне, і калі б не бы­ло такіх дурня ў, як яны, што разам з многімі іншымі ўвесь час біліся ў крыху адчыненыя дзверы, пакуль нарэшце не адчынілі ix для рускіх танкаў, ні яны абое, ні сотні тысяч іншых ніколі не трапілі б у такое балота, з якога, магчыма, ужо ніколі і не вылезуць, а тая парачка жыла б сабе далей у Татрах у адным пакоі, не мела б вялікай кватэры ў Цюрыху і не жыла б там так добра, як хацела...
А пра тое, што адказваць па тэлефоне, ён ужо не думаў. Дый усё адно не прыдумаў бы нічога. Ён пазваніў у дзверы да стрыечнай сястры.
«Ну, нарэшце, павіталася яна, адчыняючы дзверы. Мы тут сядзім і цябе чакаем». Ён штосьці прамармытаў, што прыйшоў
не так ужо і позна, але ўзгадаў, што ў гэтай сям’і кладуцца спаць неверагодна рана і гэтак жа неверагодна рана ирачынаюцца, так што і вечар для ix пачынаецца раней. Густа, муж стрыечнай сястры, дапамагаў яму распрануцца са сваей звычайнай падкрэсленай паслужлівасцю, на тэты раз без грымасы, якой звычайна паказваў, што грае ангельскага батлера. У пакоі ён яшчэ раз папрасіў прабачэння, распавёў, што мусіў схадзіць на пошту, а да гэтага сама менш тры гадзіны гвалтаваў мазгі думкамі, каму трэба паслаць паведамленні. I нейкіх штук дваццаць пяць, што ляжалі ў партфелі, аддаў стрыечнай сястры. Некаторы час яны яшчэ штось абмяркоўвалі, ён спрабаваў хоць цяпер прыдумаць якую-небудзь фразу, але стрыечная сястра ўстала і заявіла: «Ну, то я патэлефаную ў Цюрых, там, відаць, ужо чакаюць». Яна назвала нумар, тады яшчэ нельга было тэлефанаваць наўпрост, яны сядзелі ў маўклівым чаканні, ён ужо ні пра што не думаў, галоўнае, што хутка гэта ўсё скончыцца, нарэшце зазваніў тэлефон, стрыечная сястра адказала і праз момант прамовіла: «Так, ён тут, зараз табе яго дам», і працягнула яму трубку. «Ало», адказаў ён. Ён нібы толькі ўчора чуў тэты голас у тэлефоне, такая знаёмая была інтанацыя, кожнае рэзкае «р» і цвёрдае вымаўленне, якое звычайна бывае ў людзей, якія шмат гавораць па-чэшску, хоць яна са сваім мужам з Прагі ніколі па-чэшску не размаўляла, наадварот, муж гаварыў па-славацку з вялікай колькасцю часам трохі смешных, але заўсёды адных і тых самых памылак. Адразу пасля першых словаў, вымаўленых тым дрыготкім голасам, яму стала лягчэй, ён адчуў, што гаварьщь нейкую фразу, якую ён спрабаваў знайсці ў галаве, яму не давядзецца ,натуральна, што пасля як патэлефанавала стрыечная сястра, у яе ўзнікла цэлая тара ўспамінаў, ужо забы тых і яшчэ свежых, размазаныя цені набылі больш дакладныя абрысы і ажылі, і ўсё гэта склалася ўсярэдзіне яе ў словы, якія цяпер ліліся патокам, яна гаварыла без прыпынкаў, адрывістымі і блытанымі сказамі, з усяго гэтага моўнага патоку ён запомніў толькі, што, калі яна была яшчэ маладая, Зора начала хадзіць з ёю ў горы, і калі б не яна, стрыечная сястра, напэўна, ніколі не занялася б альпінізмам і не шукала б пасля вучобы месца
ў Татрах, ён так разгубіўся, што ўсё астатняе прапусціў міма вушэй, потым хуткасць яе словаў начала запавольвацца, голас задрыжэў, быццам яе расчулілі ўласныя словы, цяпер, напэўна, быў самы час сказаць нешта, падумаў ён, але яна зноў начала гаварыць, гаварыла ўжо раўней і, бадай, спакойна што ён не мусіць нічога казаць, яна добра разумее, у якім ён стане, і ці можа яна нешта зрабіць дзеля яго, што-небудзь яму даслаць, і тады ён нарэшце без раздумвання здолеў вымавіць:
«Так, можаш даслаць мне тацытын...» «Тацытын...» вядома, абавязкова дашле, яна яшчэ нешта гаварыла, а потым толькі папрасіла паклікаць сястру, ён вярнуў трубку стрыечнай сястры, якая ўвесь час стаяла нобач, тая яшчэ пра нешта ў яе пыталася, напэўна, пра дачку, якая жыве цяпер у Цюрыху, але ён перастаў ужо слухаць, ён думаў, што тацытын яму якраз падышоў бы, ён і раней атрымліваў ад яе тэты транквілізатар, ды і жонка часам брала таблетку... Ён адчуў такую стомленасць, як пасля вялікай працы альбо пасля моцнага ўзбуджэння, ці бьщцам толькі што праглынуў таблетку тацытыну; уласна кажучы, яна і не хацела гаварыць менавіта з ім, хіба што хацела каму-небудзь распавесці ўсё, што назбіралася ў яе на душы, а гэта яна магла расказаць толькі яму.
Стрыечная сястра паклала трубку, штосьці сказала мужу, напэўна, нешта пра ix дачку ў Цюрыху, потым павярнулася да яго і, сказаўшы, што прынясевячэру, пайшла на кухню. Застаўшыся з ейным мужам, ён не адразу зразумеў, што той нешта яму гаворыць, ага, той толькі на святы паедзе да сваякоў, але потым адразу вернецца... відаць, ён хацеў ўдакладніць, чаму не будзе на пахаванні, але ж ён не павінен яму нічога тлумачыць, ён ніколі не быў ні на адным сямейным пахаванні, ніколі не прыходзіў нікуды з жонкай, стрыечнай сястрой, для яго ўсё гэта было б стратай часу, вось і цяпер ён адразу пасля Калядаў мусіць вярнуцца дадому, яго тут чакаюць матэматычныя кнігі, некалькі ўраўненняў, якія, як ён сам сказаў, ніхто яшчэ не рашыў, таму на іншае ў яго не было часу, хіба што на спартыўныя прагулкі, каб трымаць сябе ў кандыцыі. Ну, ясная рэч, з разумением пагадзіўся ён, пасля гэтага яны ўжо сядзелі моўчкі, пасля тэлефанавання
ў ім разлілося адчуванне свабоды не таму, што не трэба было нічога казаць, хутчэй таму, што ён гаварыў з кімсьці быццам з іншай планеты, для таго голасу ў тэлефоне ён быў мінулым, упрыгожаным успамінамі, некім іншым, чым для ўсіх астатніх у гэтым горадзе, хто ведае яго блізка і заўсёды ў нечым папракае, хоць ён не разумеў у чым. Для гэтага голасу ў тэлефоне ён быў кімсьці, хто заслужыў спачуванне, словы суцяшэння, таму ў яго не было адчування незразумелай віны, якую ён заўсёды цягаў з сабой.
Стрыечная сястра прынесла мяса з карычняватай падлівай. Па праўдзе кажучы, ён быў вельмі галодны, пра што і сказаў стрыечнай сястры, калі пачаў перажоўваць першыя кавалкі мяса і пры гэтым акуратна растоўк бульбу, каб падліва не вылілася цераз край талеркі. Ён расказваў пра падзеі сённяшняга дня, пра візіт з рондалем. Пра дамашнія трубачкі, пра аўтобус пасля чаго стрыечная сястра сказала, што гэта вельмі добра, потым яна гаксама зможа вярнуцца дадому на тым аўтобусе.
Ён запытаўся ў стрыечнай сястры, ці ведае яна, калі з тымі двума ён бачыўся апошні раз, не, адкуль яна магла ведаць, але гэта было тут, нагадаў ён, яны тады прыйіплі з жонкаю на абед, бо стрыечная сястра ім патэлефанавала і сказала, што тыя двое заедуць да ix па дарозе за мяжу, таму яны адразу прыйшлі, Га­ры ўвесь час гаварыў, што яны хочуць паехаць у Швейцарыю, а потым раптам павярнуўся да яго і спытаў: «А ты? Ты хочаш застацца тут? Ты можаш уявіць, што тут будзе? Ты думаеш, што такіх, як ты, не паб’юць?» I сам адказаў на свае пытанні: «У лю­бым выпадку, тут будзе страшна!»
Ён нават паслядоўнасць яго пытанняў запомніў. Толькі чаму але пра гэта ён цяпер не гаварыў той звяртаўся толькі да яго, можа, думаў, што яго жонку не паб’юць?
Выслухаўшы залп пытанняў, якія высыпаліся тады на яго, стрыечная спытала: «I што ты яму адказаў на гэта?»
«Ды так, нейкія глупствы, прызнаўся ён. Цяпер нават непрыемна ўзгадваць, але тады вяліся такія пафасныя размовы. Што так ужо жудасна не можа быць. Што кола гісторыі нельга павярнуць у іншы бок. Што на тэты раз усім кіруюць масы, і ўсё
гэта ўжо немагчыма спыніць». 3 таго часу прайшло чатыры гады і чатыры месяцы, калі быць дакладным, і цяпер усё гэта гучыць як глупства, таму ён паўтарыў, як выйік: «I нешта яшчэ такога кшталту».
«Вы абое былі ідэалісты», сказала стрыечная сястра. Яго гэта крыху раззлавала. «Мы не былі ні першымі, ні апошнімі. Узгадай хаця б нашых класікаў сто сто трыццаць гадоў та­му», і ён працытаваў ёй некалькі радкоў пра народ, якія дагэтуль вучылі ў школе на памяць. «Яны былі ідэалісты, але ж як дзейнічае палітычная сіла і што гэта наогул такое, яны не мелі нават уяўлення». I ён пачаў тэарэтызаваць. «У інтэлектуалаў ужо гадоў дзвесце сядзіць у галаве, што народ гэта такі маленькі Давід, які ў любы момант, калі толькі захоча, можа паваліць Галіяфа. Калі аб’яднаецца». Яму зноў прыйшла да галавы песня з даваенных часоў... «Калі нас пойдуць мільёны, усе супраць ве­тру. ..» «Ты не ведалаяе?» спытаў ён кузіну. «Я і цяпер яшчэ памятаю яе цалкам». «Вось бачыш, усе мы яшчэ з пакалення ідэалістаў». I ён тэарэтызаваў далей. «Толькі вось народ абстракцыя інтэлектуалаў, у яго наваг думкі не ўзнікае паваліць Галіяфаў. Толькі калі ён бачыць, што над ім няма ніякай сілы, на нейкі момант у яго з’яўляецца адчуванне, што яму належаць свет. Але гэта заўсёды хутка мінае, хутка над ім зноў узнікае якая-небудзь сіла, і народ зноў робіцца бездапаможным малым Давідам. I трымае рот на замку».
Стрыечная сястра праігнаравала ягонае тэарэтызаванне: «Але ж ён меў рацыю. Вас пабілі».
«Пабілі. Але хіба гэта было так жудасна, як ён прарочыў? 3 імі абодвума нічога не адбылося б, бо яны ніколі нікуды не лезлі. А нас не пасадзілі, не выслалі ў Сібір, проста мы перасталі існаваць. I для таго рэжыму гэта яшчэ файны вынік». Ён спрачаўся са стрыечнай сястрой, хоць у душы быў з ёю згодны.
«Гэты рэжым кожнага мусіць знішчыць, інакш ён не здольны існаваць», нарэшце адгукнуўся Густа і ўжо не першы раз расказаў свой прыклад. Ён заснаваў у тэхнічным універсітэце новую кафедру, ён мусіў сам даставаць кожны вінт, збіраць кожную паліцу, невядома дзе знаходзіць кожны прыбор, кожны
дзень ён прыходзіў туды а пятай раніцы і праз некалькі гадоў, у 1958 годзе, яго выгналі, пасля чаго ён быў чорнарабочым і рамонтнікам у вёсцы, праўда, усяго толькі тры гады, гэта яму япічэ пашанцавала.
А чаму? Таму што тэхнічнага ўніверсітэта перад вайной тут яшчэ не было, ён вучыўся ў Празе, потым немцы закрыл! чэшскія ВНУ і ён давучваўся ў нямецкім універсітэце як замежнік, меў славацкі пашпарт. Калі б вярнуўся дадому, мусіў бы пайсці ў вой­ска. Гэта і быў ягоны грэх.
I за гэта яго аднойчы мусілі знішчыць. За размовай ён крыху расчуліўся, таму скончыў сваім крэда: «У мяне цяпер толькі адно жаданне. Дажыць да часу, калі гэты чырвоны фашызм ляснецца. А тады можна і паміраць».
Яшчэ нейкі час яны размаўлялі, але яму нічога не ішло ў галаву, хацелася пабыць у адзіноце. А ім трэба а чацвёртай раніцы прачынацца на аўтобус. Ён сказаў, што пойдзе, і яны не затрымлівалі яго.
Цяпер у яго ў галаве ўзнікала ўсё тое, што трэба было сказаць у першую чаргу, як бывала, калі ён сыходзіў з нейкага сходу ці дыскусіі і з’яўлялася адчуванне, што ён чагосьці не дагаварыў.
Тады... Тады ён наогул не думаў пра тое, што іх знішчаць. Наогул не думаў пра гэта. Думаў толькі, што трэба застацца тут, бо толькі так можна нешта захаваць. Ён разумеў, што ця­пер гэта гучыць па-дурному, бо нічога не захавалася, але тады пра гэта пісалі ўсе газеты і людзі былі перакананыя ў гэтым. I ў глыбіні душы ён пагарджаў многімі з тых, што ў доўгіх караванах цягнуліся на машынах да аўстрыйскай мяжы. Не тымі нармалёвымі людзьмі, як татранская стрыечная сястра з мужам, у кожнага была нейкая прычына, і кожны меў права шукаць шчасце там, дзе яму дазволілі жыць. Ён не мог мець прэтэнзіяў да тых, хто ўжо па вушы наеўся гэтага жыцця, якое тут было апошнія два дзесяцігоддзі. Ён пагарджаў тымі сваімі знаёмымі альбо не вельмі знаёмымі, якія ў мінулым заўсёды ганарыліся сваёй вернасцю камунізму, лічылі, што яны лепшыя за астатніх плебеяў, пісалі хлусню і паўхлусню, выступал! з ёю на тэлебачанні заўсёды, калі гэтага патрабавала партый-
ная дысцыпліна. Пакуль ён быў ашуканым інтэлектуалам без унутранай дысцыпліны, эксгібіцыянісцкім крыкуном, які, як і ягоная жонка, не можа сказаць сабе, як асцярожна трэба абыходзіцца з праўдай. «Але вы ж не можаце пра гэта пісаць», заклінаў яго Лёбл, калі прачытаў рукапіс яго артыкула пра Мнячку, які год таму застаўся за мяжой, пра што ён і напісаў у артикуле і сцвярджаў, што чалавек мае права адмовіцца і ад сваіх уладаў. «Як вы можаце сцвярджаць падобнае», гразіўся ён тады і яшчэ тэлефанаваў, каб ён, не дай божа, не надрукаваў той артыкул. Калі гэта было... недзе ў сакавіку, а ў жніўні Лёбл ужо быў недзе за аўстрыйскай мяжой, ён сам скарыстаўся пра­вам адмовіцца ад сваіх уладаў. Ён разумеў яго, калісьці падчас таго рэжыму той доўгія гады сядзеў, але чаму такія людзі амаль да апошняй хвіліны не маглі нармальна публічна размаўляць? Але гаворка не пра ix, кожны мае права на прыватнае існаванне. Толькі ён сам для сябе думаў, што калі ў кагосьці і было нешта агульнае з тым, што за апошнія месяцы разбурылася, то ён мусіў застацца тут, хаця б дзеля таго, каб быць тут, калі нехта прыцягне яго да адказнасці. А хто быў хаця б крыху адказны за ўсё гата, павінен быў, прынамсі, пачакаць, ці сапраўды будуць адбывацца нейкія жахі. Але пра гэта гаворка нават не вялася; няхай кожны робіць так, як хоча...
Яму не хацелася з’язджаць... па праўдзе кажучы, праз нешта іншае. Ён, які перажыў крах ужо столькіх рэжымаў, цяпер не павінен быць тут? Яго прываблівалі перавароты, выбухі, катастрофы, магчыма, таму, што ён столькі іх бачыў. Ён перажыў Мюнхен і крах дэмакратыі. Праз паўгода перажыў крах рэспублікі і ўзнікненне Славацкай дзяржавы. Праз шэсць гадоў перажьгў крах Славацкай дзяржавы. Праз тры гады крах першай пасляваеннай рэспублікі, калі яшчэ існавалі палітычныя партыі. Толькі крах сталінізму, уласна кажучы, ён не перажыў той пачаў знікаць амаль незаўважна, як злодзей, якога паліцыя ахоўвае, каб ён бяспечна ўцёк.
А цяпер, калі прыйшлі рускія, ён чакаў яшчэ гучнага кра­ху 1968 года. Той дылетанцкай, вар’яцкай і абсурднай спробы перабудаваць дом, пастаўлены лайдакамі з няякаснага матэры-
ялу, расфарбаваны паводле пажаўцелых будаўнічых праектаў з мінулага стагоддзя, у старамодным архітэктурным стылі далёкай адсталай краіны, перабудаваць пры дапамозе нейкага рэформеннага фокуса халупу ва ўлырамодны будынак, якім будзе захапляцца ўвесь свет. I ён пэўны час думаў, што гэта магчыма, усе страцілі адчуванне прапорцыяў, толькі зараз пы­ха, калі чалавек хоча быць роўны Богу, а Давід хоча паваліць Галіяфа, мусіла скончыцца крахам і пакараннем. Як і кожны з папярэдніх рэжымаў, праз якія ён прайшоў. Тыя крахі былі часткай свету, у якім ён нарадзіўся.
Ен ужо даўно прайпіоў міма дома, у якім жыў, але быў яшчэ не гатовы вярнуцца ў сваю кватэру, мусіў яшчэ нейкі час пашпацыраваць туды-сюды, выгаварыцца, калі ўжо ўвайшоў у смак.
У нечым кожны такі гістарычны крах быў нават добры, падумаў ён, для тых, каму вызваляліся нейкія месцы, кватэры, крэслы ці фатэлі. Ім гэта было выгадна, але які сэнс быў у такіх гістарычных арэлях, на якіх адны былі наверсе, друтія ўнізе, а трэція зусім з іх зляцелі, а потым усё зноўку змянілася? Але ж і пасля гэтага краху ўсё калі-небудзь цалкам зменіцца. Хоць які ў гэтым сэнс?.. Ён узгадаў рамонтніка, які выклаў яму свой погляд на гэтую сітуацыю. Яны часта клікалі яго ў старую ква­тэру ў цэнтры горада, ён заслужыў давер за тое, што з яго маці размаўляў па-нямецку, распавядаў пра сябе, што ён венгр, а насамрэч быў старымтрохмоўным прэшпарцам1; калі яны апошні раз некалькі месяцаў таму сустрэліся на вуліцы, і ён на ягонае пытанне расказаў, як маецца, рамонтнік праявіў да яго нейкі двайны давер і падзяліўся сваёй інтэрпрэтацыяй гістарычных пераваротаў па-славацку:
«Вы ж яшчэ памятаеце, казаў ён, як было пасля 1938 года. Спачатку мусілі з’ехаць чэхі. Колькі іх было? Пару тысяч, дзесяць тысяч, дваццаць гэтага ніхто не ведае. А хто прыйшоў замест іх? Славакі. Потым утварылася Славацкая дзяржава.
1 Прэпшарак або Прэшпорэк (слав.), а таксама Прэсбург (нялі.) і I Іожань (венг.) назвы сучаснай сталіцы Славакіі да яе афіцыйнага перайменавання ў Браціславу ў 1919 годзе.
пачалі дэпартаваць жыдоў. Колькі іх вывезлі з горада дзесяць тысяч, дваццаць ці болып гэтага ніхто не ведае. А хто прыйшоў замест іх? Славакі. А потым прыйшлі рускія, і цяпер вывезлі ўсіх немцаў і, пакуль яшчэ было магчыма, хуценька і венграў. Колькі іх тады было? Двапцаць тысяч, трыццаць ці болып гэтага таксама ніхто не ведае. А хто ўваліўся сюды на іхняе месца? Славакі. Прынамсі, дзве траціны людзей з гэтага горада вывезлі, дэпартавалі, выселілі, і заўсёды на іхняе месца прыходзілі славакі. А з 68-га года атрымалася, прашу прабачэння, гаўно, толькі славакі атрымалі федэрацыю. Усе за ўсё заплацілі, толькі славакі выйгралі».
Ён яіпчэ вобразна апісаў, як славакі павылазілі са сваіх вёсак і маленькіх гарадоў, як краты з нораў, пакуль не акупаваліўвесь гора д, і падвёў вынік пад сваёй прамовай рэзкаю канстатацыяй: «А дзвесце год таму яны яшчэ з дрэваў не злезлі». Напраўду, падумаў ён тады, гэта мы ведаем. А венгры, мог бы ён яшчэ дадаць, ужо тысячу гадоў таму мелі развітую культуру. Хоць калі так паглядзець, тэты горад ужо ў трынаццатым, у чатырнаццатым дык дакладна, стагоддзі быў больш-менш чыста нямецкім, тады венгры ў яго паналазілі, як краты з нораў, праўда, цягнулася гэта нрыкладна пяць стагоддзяў, да Першай Сусветнай вайны.
Ён ніякім чынам не злаваўся на рамонтніка за яго прадузятасць. Ён усё жыццё слухаў, як славакі брахалі на венграў, як на смецце, у гэтым адваротным поглядзе ён бачыў толькі ўсталяванне раўнавагі. 3 ранняга дзяцінства ён быў прызвычаены, што тут кожны абражаў кожнага. Гэты горад быў Еўропай у квадраце.
Але пасля той сустрэчы з рамонтнікам ён пачаў шукаць нейкую іншую сувязь паміж гэтымі супрацьлеглымі пераваротамі. I знайшоў адну, цалкам бясспрэчную: з часоў Мюнхена заўсёды пераследаваліся нейкія вялікія трупы людзей.
Пасля Мюнхена з ягонай гімназіі пачалі знікаць чэшскія прафесары, з усіх гімназій, адусюль. I той рэжысёр, на пастаноўку «Скнары» і трагедый Пушкіна якога ён калісьці так ашаломлена глядзеў, нібыта на з’яўленне тэатральнага авангарду, мусіў з’ехаць у Прагу, а як стала вядома пасля вайны, яго выгналі праз
некаторы час і з Прагі, як яўрэя, кудысьці, адкуль ён ужо не вярнуўся. Некаторыя яўрэі ўжо з’язджалі, але зболыпага тыя, хто меў грошы, сувязі ў свеце. Тады ўпершыню горад стаў бязлюдным. На кожнай вуліцы на кожным трэцім доме былі таблічкі або надпісы на брамах, што гут здаецца кватэра. Ён паглядзеў тады дзясяткі кватэр, бо яны хацелі пераехаць у той квартал на ўскраіне, дзе жылі з самага ранняга яго дзяцінства, і яны адразу апынуліся ў акружэнні агрэсіўных нацыстаў. Нарэшце, пасля доўгіх пошукаў яны пераехалі ў вялікую трохпакаёўку ў цэнтры, і гэта было для іх у наступныя гады, калі ён нічога не зарабляў, вельмі выгадна, бо два пакоі і пакой для служкаў яны здавалі, а ў цэнтры заўсёды знаходзіліся кватаранты. Нават праз пэўны час хтосьці яны ніколі не даведаліся хто паслаў да ix элегантную даму, чэшку, яна ім давярала, таму неяк распавяла, што атрымлівае з Захаду вялікія грошы для асобаў, што пераследуюцца рэжымам, і што яна магла б да іх, калі яны будуць згодныя, пасылаць у якасці наймальнікаў яўрэйскія сем’і, яны і харчаваліся б тут, усе выдаткі, звязаныя з гэтым, яна пакрые сама. Натуральна, яны пагадзіліся, бо тым, што здавалі пакоі, яны забяспечвалі сабе нармальнае жыццё. Было ў гэтым і нешта абсурднае, ён і ягоны брат былі ў падвешаным стане паўграмадзян, яго не прынялі ва ўніверсітэт не хапала адной паперы да камплекту патрэбных арыйскіх дакументаў, ён так і застаўся самавукам, брат быў год дома, потым мог далей хадзіць у гімназію, але абодва кожны дзень трэсліся, ці затрымаюцца яны ў такім няпэўным становішчы, у якім ён яшчэ і пачаў пісаць у газету. Гэта было ў той час, калі на вуліцах з’явіліся людзі, якія заўсёды кудысьці спяшаліся і заўсёды трымалі перад сабой партфель, каб не так была прыкметная жоўтая габрэйская зорка. Аднаго дня ў горадзе з такіх людзей наладзілі трохкіламетровае шэсце, і яго з братам запіхнулі туды нейкія людзі, што прыйшлі да іх у кватэру, пагражалі і махалі дубінкамі, шматтысячнае шэсце давялі да станцыі, распіхалі па грузавых вагонах і праз гадзін дваццаць высадзілі ў нямецкім канцлагеры ў Серадзі за шэсцьдзесят кіламетраў ад Браціславы. Маці бегала ад аднаго да другога, пакуль не вызваліла ix. За
той час праз лагер прайшло сорак тысяч чалавек, потым ужо ў асноўным цыгане. Праз нейкі час дом, у якім яны жылі, дах якога ён заўважыў у той апошні вечар з пакоя ў шпіталі, забра­ла славацкая армія, але горад зноў часткова абязлюдзеў, таму яны без асаблівых праблемаў знайшлі асобны домік далёка на ўскраіне, побач было шмат вольнай прасторы; калі рускія ўжо набліжаліся да горада, ім у дзверы пазваніў жаўнер з вермахта і паведаміў, што іх домік канфіскаваны і ён хоча агледзець, ці не хаваеццаў іх хто і ці падыходзіць тэты дом на іхнія мэты. Жаўнер вермахта хадзіў з пакоя ў пакой, аглядаў кожны, у тым ліку нават прыбіральню, тады ў іх таксама жыў кватарант-яўрэй, дзякуй богу, толькі адзін, даволі стары чалавек; маці і яны з братам пакутліва чакалі, калі жаўнер яго знойдзе, але яго пакой быў пусты, яны падумалі, што яўрэй вылез праз акно на першым паверсе, але, калі жаўнер пайшоў, яўрэй з’явіўся жаўнер, калі адчыняў дзверы ў ванную, толькі ў яе зазірнуў і рушыў далей, а стары стаяў за дзвярыма. Гбрад пасля іх апошняга пераезду стаў яшчэ больш бязлюдны, фронт набліжаўся, тэты раз ім далі чатырохпакаёвую кватэру ў цэнтры. А адтуль іх яшчэ раз забіралі ў будынак гестапа, але толькі на некалькі дзён. Яўрэяў па-ранейшаму перавозілі на цягніках, але ўжо не ў Асвёнцім, як некалькі месяцаў таму, а ў Матхаўзэн. Потым ужо ў горадзе можна было чуць стрэлы гаўбіцаў і кулямётаў, а вуліцы былі як вымеценыя. А пасдя фронту новыя і старыя паліцыянты мелі па вушы працы з высяленнем немцаў і венграў. I ягоная маці, як немка, атрымала паведамленне, калі і куды трэба з’явіцца з усёй сям’ёй, з ім, з братам і з дваццацікілаграмовым куфрам. У той час ён ужо нрацаваў у рэдакцыі газеты і вырашыў гэтую праблему, прадпісанне адмянілі. У аднаго калегі ў рэдакцыі над пісьмовым стадом заўсёды віселі нейкія нізкі ключоў, аднойчы ў яго спыталі, што гэта за ключы. «Ну, то хадзем, я вам пакажу», і ён завёў іх у стары горад, у мален ькую бедную кватэру ў старым доме, на стале ў ёй яшчэ стаялі недапітыя кубкі з кавай. «Хочаце?» спытаў ён. Яны пакруцілі галавой, пасля тых недапітых кубкаў у ix ужо не было жадання глядзець астатнія кватэры. ІІаліцыянты атрымлівалі прэміі за колькасць выселеныхза дзень
немцаў і венграў. Тады вызваліліся тысячы кватэр, і ўсе яны былі ў імгненне вока занятыя. Некаторыя яўрэі паступова вярталіся, некаторыя ў першыя дні шпацыравалі па вуліцах у сваіх канцлагерных лахманах, чым выклікалі абурэнне добра апранутых гараджан, наогул, гады выбухнула сапраўды спантанная нянавісць да яўрэяў яшчэ нядаўна яны былі як нейкія негры, у якіх можна забраць што заўгодна, а цяпер сталі раўнапраўнымі, і ніхто з іх не быў калабарантам. Усе перасварыліся, камуністы і дэмакраты, кожны чакаў, хто перпіы здасца. I толькі калі перамог рабочы клас, настаў спакой. Спачатку ніхто нікога не высяляў, затое паступова саджалі за краты ўсё болып і больш людзей, пакуль нарэшце! не пачалося чарговае высяленне, частка Б, буржуі і прадстаўнікі старых палітычныхпартый мусілі з’ехацьу вёскі, іх кватэры размяркоўвалі па заводах і ўстановах. I саджалі ўжо без разбору, затое індывідуальна, паводле прыналежнасці да розных катэгорыяў, а калі адпаведныя органы ўжо быццам ад усяго гзтага стаміліся, неўпрыкмет настаў канец сталінізму. Потым ужо доўга нікога не высялялі, пакуль у 1968 годзе зноў не з’ехалі масы людзей, гэтым разам добраахвотна. А сярод тых, хто застаўся, адным будучыня ўяўлялася ў выглядзе нізкіх хмараў на чорным небе, а для другіх, хто застыў у радасным чаканні, ззяла сонца і неба было светла-блакітнае, з іх біла ключом нацыянальная самасвядомасць, Славакія ўжо ўздымаецца, яна разрывае путы, яна атрымлівае федэрацыю. I атрымала. Пасля чаго пачалося масавае звальненне, выкідванне, перавод, зняцце з пасадаў, перасяленне ў вёскі і маленькія гарадкі, у тым ліку і многіхз тых, хто чакаў абвяшчэння федэрацыі, як вызвалення. I гэтым разам яго патапілі ўжо так грунтоўна, як не змаглі нават у часы Славацкай дзяржавы. Гэтым разам ужо не яму не хапа­ла нейкай паперы, а яны мелі супраць яго стос папер ягоныя артыкулы. Яны знішчылі і яго жонку, першы раз у яе жыцці. I на ўсё жыццё. Ды так, каб пасля ix не засталося нават мокрага месца, ні следу.
Такі быў працяг, пасля кожнага краху пакутавалі нейкія групы грамадзянаў. I гэта ён хацеў перажыць яшчэ раз у нейкім новым выглядзе? Таму не мог з’ехаць?
Між тым, ён ужо вярнуўся дадому, сядзеў у фатэлі ў сваім пакоі і па-ранейшаму меў адчуванне, што не дайшоў да канца ніткі, не знайшоў таго адзінага, галоўнага, вырашальнага адказу, чаму ён тады застаўся. Мусіла быць нешта яшчэ, ён уважліва і старанна ўзгадваў тыя часы.
Натуральна, было нешта яшчэ. Нешта вельмі простае. Што ён, уласна кажучы, рабіў бы за мяжой? Ён нікога там не ведаў, не меў ніякіх сувязяў, ніякіх знаёмых, нікога, хто прапанаваў бы яму нейкае месца. А ён да канца вайны ўжо прызвычаіўся, што ўсё само валіцца яму на галаву. Калісьці... ага, калісьці ён быў смелы, усё мог абысці, ухапіцца за кожную саломінку, жыў на перыферыі грамадства, як асацыяльны элемент, а такі не выжыве без фокусаў і падманаў, калі-нікалі мусіць і нахіліцца, і прынізіцца, калі-нікалі пажабраваць і неўпрыкмет схаваць крошкі. Але потым усё змянілася, і ён паспакайнеў.
Праз два тыдні пасля фронту, у сярэдзіне красавіка 1945 го­да, яны з прыяцелем мастаком Гудэрнам, якога апошні раз бачыў у іншай гістарычнай эпосе, яшчэ да таго, як увесь горад залез у бліндажы, шпацыравалі на галоўнай плошчы, вакол было паўнютка людзей і на той плошчы, побач з Дунаем, і на галоўных вуліцах, бо ўсё было зачынена, нічога не працавала, нікуды нельга было зайсці, усе крамы, рэстарацыі, кавярні і вінарні былі абрабаваныя, людзі маглі толькі шпацыраваць па вуліцах і плошчах, як і яны, і раптам у натоўпе людзей, што ішлі насустрач, Гудэрна заўважыў кагосьці знаёмага, паклікаў яго, яны радасна абняліся, знаёмы, як высветлілася, усю восень быў у паўстанні, а ўсю зіму ў гарах, яны размаўлялі, і між іншым той незнаёмы яму чалавек узгадаў, што прыехаў з Кошыцаў як упаўнаважаны ўлады, каб наладзіць радыёстанцыю і якую газету, тады сябар-мастак прадставіў яго і сказаў: «Гэта мой сябар, выдатны хлапец, пісаў пра нашы сюррэалістычныя зборнікі і хацеў бы працаваць у якой-небудзь газеце», пра тыя сюррэалістычныя зборнікі ён напісаўхіба некалькі дылетанцкіх рэцэнзій, не вельмі добра іх разумеў, як і наогул не вельмі до­бра разумеў паэзію, але для Гудэрны тыя некалькі артыкулаў былі самі па сабе рэкамендацыяй, і гэтага было дастаткова,
незнаёмец праз момант ужо вёў яго ў будынак, дзе калісьці працаваў рэдактарам яго бацька, паказаў ахоўніку пастанову аб канфіскацыі будынка, дзе падчас вайны выходзіў часопіс улады, ахоўнік толькі паціснуў плячыма, адчыніў ім дзверы ліфта і сказаў, што рэдакцыя знаходзіцца на трэцім паверсе, там завёў яго ў кабінет галоўнага рэдактара, ён падумаў, што зараз той сядзе і пачне арганізоўваць астатніх, рыхтаваць газету, але незнаёмы не сеў, дастаў з партфеля брапіурку, кінуў яе на стол са словамі: «Гэта новая праграма ўлады, падзяліце яе на дзве часткі і ў вас запоўненая палова нумара, а навіны паслухаеце па радыё», яшчэ даўяму тэлефонныя нумары нейкіх наборніка і вярстальніка і ўжо збіраўся пайсці, бо мусіў яшчэ іпмат чаго заснаваць і арганізаваць. Ён застаўся адзін, адзін на ўвесь паверх, адзін ва ўсім памяшканні, прайшоўся па ім і ўбачьгў, што нідзе няма ніводнага радыёпрымача, відаць, ахоўнік усе знес, пабачыўшы загады на развешаных плакатах. Ён збегаў дадому, паведаміў радасную навіну, што мае першую ў жыцці працу і ўжо нават пачынае працаваць, загарнуў у абрус невялікае радыё, якое яны не аддалі, засеў у кабінеце, дзе калісьці даўно працаваў яго бацька, пачаў чытаць праграму ўлады, але штучныя штампы былі такія нудныя, што ён адлічыў палову старонак і гэтым пазначыў канец першай чыткі для першага нумара «Праўды», потым ён слухаў навіны па радыё, франтавыя і іншыя, яшчэ і перадавіцу набраў, нешта пра тое, што новая газета ідзе ў ва­нты дамы, радуйцеся, патэлефанаваў наборнікам, стаяў побач з імі ў наборным цэху, бо раніцай ужо нехта паклапаціўся пра разносчыкаў газет, так і пачалася яго кар’ера.
У «Праўдзе» ён затрымаўся не надоўга, хоць і паспеў сам уладкаваць некалькі знаёмых рэдактарамі, але там кожны павінен быў мець на вачах шчыльныя шоры. Неўзабаве пачалі выходзіць і іншыя газеты, яму прапанавалі месца ў незалежным штодзённіку «Славацкае адраджэнне», і калі праз тры гады штодзённік за яго незалежнасць забаранілі, яму прапанавалі месца ў камуністычным штодзённіку «Праўда», а калі звольнілі і адтуль, бо ён не быў членам партыі, прапанавалі месца загадчыка літчасткі ў тэатры, а калі выгналі і адтуль за рэвізіянісцкую
драматургію, прапанавалі пісаць пра літаратуру ў навуковым інстытуце, а калі праз доўгі час як контррэвалюцыянера і адтуль звольнілі, ужо ніхто нічога яму больш не прапаноўваў, ды ён і не шукаў нічога, бо ўсё адно нічога, што ўмее рабіць, не знайшоў бы. I ўсё ж датуль яго заўсёды нехта некуды нрасоўваў, а нават калі аднекуль выкідвалі, было дастаткова крыху пачакаць, пакуль зноў некуды прасунуць. А хто мог бы дапамагчы яму за мяжой? Там ён быў бы разгублены і бездапаможны.
Ён меў тады нейкую такую цвёрдую ідэю, якая цяпер падавалася яму вельмі смешнай. Уяўляючы сябе за мяжой, ён заўсёды, бог ведае чаму, бачыў сябе перад мікрафонам, як дыктар на радыё. Дзесяцігоддзямі ён нешта пісаў, пра ўсё, што заўгодна, але за мяжой там бы ён мог быць толькі дыктарам на радыё, і баста. Ды ён на гэтым не вельмі настойваў. Тут, дома, у яго заўсёды будзе магчымасць перакладаць, думаў ён. Дык навошта кідацца ў невядомае?
Ён і дыктар на радыё?.. Гэта была немагчымая, проста ідыёцкая думка. Яшчэ ў школе дзеці смяяліся, як ён картавіць, і калі пазней нехта хацеў яго спарадыяваць, зрабіць гэта бы­ло вельмі проста: трэба было як мага больш дэфармавана вымаўляць кожнае «р», а астатнія з гэтага пацяшаліся.
I калі па дыскусіі ці сходзе ён уставаў і пачынаў гаварыць, заўсёды пасля другога сказа яму крычалі: «Тучней, нічога не чуваць», ён быў няздольны праартыкуляваць выразным і роўным голасам ніводнага сказа. I ягонае вымаўленне мела ўсе рысы горада, у якім размаўлялі на чатырох мовах, а правілыіае, класічнае вымаўленне было забраніраванае за людзьмі, якія прыехалі ў гэты горад здалёк і ўжо ў сталым узросце... Дыктар на радыё гэта было прыкладна тое самае, як, бывала, перад сном у цемры ён уяўляў сябе таксістам ці афіцыянтам у буфеце.
Ды і як ён мог думаць пра гэта сур’ёзна, калі тут яшчэ ягоная жонка... Аднойчы яна сказала: «Калі хочаш з’ехаць, я таксама паеду, але ўсё арганізаваць павінен ты, гэта будзе твой клопат». Дала ведаць, што не будзе стаяць у яго на дарозе. I ведала, што ён не будзе прасіць у яе немагчымага. Як ён мог прасіць, каб яна з ехала з ім у свет? Яна была чалавекам, якога нельга
перасадзіць у іншае месца. Яна была кветкай, якая загінула б на іншай зямлі.
Паступова ён пачаў разумець, што ўсё, што ён казаў тады сам сабе чаму трэба застацца, было яе аргументам!. Ён толькі паўтараў, бо думаў так, як яна, нават ейнымі словам!. Трэба застацца, магчыма, яшчэ атрымаецца нешта захаваць... яна заўжды так казала і паводле гэтага дзейнічала, яшчэ пісала і вы­ступала, кал! ён н! пра што такое нават не думаў. Але ў пэўным сэнсе яна мела рацыю, падумаў ён. Калі чалавек разам з кімсьці за нешта адказвае, яго сабачы абавязак аддацца на волю лёсу, несц! сваю скуру на кірмаш гэта был! яе словы, яе пазіцыя. З’ехаць гэта была здрада ў дачыненні да тых, хто застанецца, так яе выхавалі, такім было яе жыццёвае крэда. Яна не магла здрадзіць яму. А ён прыстасаваўся. Паўтараў тое, што, на ягоную думку, сказала б жонка. Быў быццам яе двайніком, мусіў застацца з ёй побач. I гэтым усё было вырашана.
I гэтае рашэнне насунула яго далей, тэты раз ад яе. Ён не вінаваціў яе ў гэтым, бо яна ні пра што не ведала. Ён не мог іначай. Яе жыццё было і яго жыццём. Ён не існаваў у адзіночным ліку. Дагэтуль.
Ён вярнуўся ў сучаснасць. У любым выпадку цяпер усё адно, чаму яны тады не з’ехалі. Цяпер яна сышла, а ён застаўся. Гэта выклікала ў яго трывогу, а цяпер, пасля доўгіх разважанняў, і стомленасць. У яго ёсць кватэра і ашчадныя кніжкі, напэўна, так нават лепш, чым прадзірацца праз гушчар незнаёмага свету. Ён быў стомлены ! больш не хацеў ні пра што думаць.
Быў самы час пайсці на кухню, выпіць снатворнае і легчы.
А заўтра раніцай ён паклапоціцца пра аўтобус. I здыме тую карціну. Ды, напэўна, з’явіцца што-небудзь яшчэ, што трэба вырашыць. Яшчэ добра, што яму ўвесь час ёсць чым заняцца. Да пахавання.
Трэці дзень
Ноччу ён раптоўна прачнуўся, спаў надзіва дрэнна, нешта ў ім і ў сне не спала, працавала, ён зразумеў гэта, калі наглядзеў на гадзіннік і ўбачыў, што ўжо амаль чатыры, сярэдзіна ночы, уставаць яшчэ зарана. Ён адчуваў, як нешта віруе ў яго ў галаве, не ведаў, што гэта адгалоскі сну, канец забытае мроі ці ўжо ява. Гэта тычылася пахавання, але нікога вакол сябе ён не бачыў, відаць, гэта ўжо быў не сон, ён слухаў гучанне словаў, меладычныя сказы, ручную дэкламацыю. Ён яшчэ не мог разабраць словаў, але ўжо зразумеў прафесар чытае прамову на пахаванні. Чуў яго мяккі, элегантны, упэўнены голас, які з дакладнаю інтанацыяй выдзяляе асобныя сказы. Голас разліваўся ў паветры, звяртаўся да яго, у гэтым голасе было не­шта прызыўна-ўзнёслае, ён гаварыў пра выбітную асобу, якая пакінула трывалы след, па-майстэрску ўзбагаціла, упісалася ў... з павагай схіляем перад...
Ён ужо зусім прачнуўся, але па-ранейшаму ляжаў у цемры, у ім узнікалі ўсё новыя і новыя ўзнёсла-высокія словазлучэнні, толькі накіды, быццам кароткія нататкі, ключавыя словы, а не доўгія цэлыя сказы, якія ён выдумляў сам, але чуў, як яны гучаць голасам прафесара, менавіта так і трэба прамаўдяць над труной, толькі раптоўна голас аціх, вычарпаў усе пахвалы, бо шмат гаварыць іх не трэба, але заканчваць было яшчэ рана, заўчасна скончылася адно жыццё. У ім было яшчэ нешта, трэ­ба было яшчэ нешта дадаць. Але гэта ўжо дадасць нехта іншы.
Але ж і апошнія два-тры гады былі часткай яе жыцця. I пра іх нічога не трэба казаць? Толькі праз тое, што яна ўжо не бы­ла асобай, велічынёй, а проста чалавекам? За тое, што ўжо не
друкаваліся ейныя пераклады ці артикулы, а прыходзілі хіба што фармуляры на падпісанне скасаваных дамоваў. Проста яе жыццё набыло іншы змест. Калі яны сюды пераехалі, яна цэлымі тыднямі абстаўляла кватэру. Гэта наогул была першая ў ейным жыцці кватэра, якую яна абставіла ўсю сама, датуль у яе быў вялікі пакой у бацькоўскай хаце, з відам у сад, і мэбля была бацькоўская, прынесеная з іншьгх пакояў, і потым у горадзе, у кватэры, дзе ён жыў з маці, а спачатку яшчэ і з братам, яна абсталявала толькі адзін пакой. А ў гэтую новую кватэру яны прывезлі і частку мэблі з яе бацькоўскага дома, і болыпасць з ягонай кватэры, яна хадзіла па крамах і яшчэ шмат усяго дакупляла. Тыдні тры ў гэтую кватэру не дазвалялася заходзіць нікому, апроч стрыечнай сястры, якая ўвесь час здзіўлялася, як страшэнны вэрхал набывае выгляд нармалёвай кватэры. На вялікіх вокнах не было штораў яна набыла ў крамах тоўстыя рознакаляровыя шторы і белыя празрыстыя фіранкі. I паўсюль у пакоях з’явіліся розныя мэблевыя аксесуары. Новы шведскі пыласос. Урэшце гэта была яе кватэра, такая, як яна сабе ўяўляла. Заставалася толькі памыць вокны і аконныя рамы, пачысціць пыласосам падлогу, вымыць паркет. А ўжо тады маглі прыходзіць першыя госці. I з таго часу жонка трымала кватэру ў такім парадку, быццам сама была служкай нейкай педантычнай паненкі. Але да кватэры належала яшчэ і частка сада на ра­гу за домам. Здавалася, яшчэ з дагістарычных часоў там расло пустазелле, трава і ўсё, што туды заносіла ветрам. Толькі ў са­мым канцы сада раскінулася магутная разложыстая груша, але ўвосень на ёй гойдалася хіба што некалькі кіслых пладоў. У садах крыху вышэй на ўзгорку і з абодвух бакоў былі дагледжаныя га­зоны, за адным плотам доўгія зараснікі бэзу, якраз тады, як яны пераехалі сюды, бэз расквітнеў блакітна-фіялетавымі кветкамі і па вечарах іх моцны пах разліваўся ў абодвух задніх пакоях. Ён прывёў сюды знаёмага з дзяцінства Карла Вэйсбергера, які з ча­сам стаў некім накшталт садовага архітэктара спачатку вывучаў права, пасля вайны знайшоў месна ў французскім інстытуце культуры, а пасля перамогі працоўнага народа яго пасадзілі як французскага шпіёна. Выйшаўшы на волю, ён развозіў смецце
і гной, але праз некалькі гадоў у мясцовым батанічным садзе дапрацаваўся да спецыяліста. Карл агледзеў іхнюю частку сада спачатку з балкона, потым спусціўся, сям-там вырваў крыху травы і пустазелля, патыкаў пальцам у зямлю і нарэшце параіў наогул не саджаць кветак моцны дождж усё адно іх змые з пагорка, дый зямля цвёрдая, як камень, на адхоне ў зямлю трапляе мала вады, лепш за ўсё пасадзіць кусцікі, дзякуючы ім сад набудзе адзіную архітэктуру, Карл напісаў ім лацінскія назвы кустоў, патлумачыў, што яны патрабуюць мала вады і нармальна пераносяць моцнае сонца. «А альпійская горка?» сиытала жонка, альпійская горка ўжо была зафіксаваная ў яе ў галаве, як абавязковая частка сада. Ага, невялікую алыіійскую горку можна зрабіць, але як мага ніжэй, і Карл напісаў назвы патрэбных кветак. Але спачатку пасадзіць кусты або зрабіць альпійскую горку нідзе было немагчыма, бо ўсё зарасло высокай густой травой і пустазеллем, жонка мусіла ўсё павыкарчоўваць рыдлёўкай, адгаварыць яе было немагчыма, яна капалася ў садзе, быццам гэта была яе новая жыццёвая мэта, часам жонка вярталася ў кватэру ўвечары такая змораная, што адразу клалася спаць. Ён дапамагаў пасля моцных дажджоў, калі са змоклай зямлі хоць крыху лягчэй выкарчоўвалася пустазелле. Паступова ён пачаў вазіць Зору ў вялікія гарадскія садаводствы, з кустоў, назвы якіх налісаў Карл, яны не знайшлі амаль нічога, набывалі тое, што траплялася на вочы, калі прадаўцы пацвярджалі, што гэтыя расліны вытрымаюць шмат сонца і няякасную глебу, такіх кустоў яны знайшлі зусім няшмат кусты галоўным чынам прадавалі вясной, а тады яны яшчэ не пераехалі ў гэтую новую кватэру з садам, такім чынам яны прывезлі яшчэ і нейкія танюткія дрэўцы, пасадзілі іх, але ўжо праз год пераканаліся, што з усіх дрэўцаў прыжылося толькі адно. Яны пачалі хадзіць па агародніцкіх кірмашах, дзе набывалі і кветкавыя флянсы, і насенне, і самі кветкі, а для альпійскай горкі цэлыя купіны моху з маленькімі белымі і сінімі кропкамі чагосьці, што на выгляд нагадвала кветкі, пры гэтым яны стараліся набываць кветкі, якія квітнелі б у розныя часы года. А паку ль жонка карчавала пуста­зелле, ён хадзіў па кнігарнях і шукаў самыя розныя кнігі пра сад
і садаводства, пра альпійскія горкі, пра кусты, пра дэкаратыўныя кветкі і асобна пра кактусы. Ужо ў першае лета яны палівалі сад шлангам, гэта рабіў ён. Заходзіў ён і ў батанічны сад да знаёмага, там ужо не было чаго прадаваць, але некаторыя клумбы ў ix занадта разрасліся, ажно на ходнік, і такія залішнія парасткі знаёмы яму выкопваў. Адначасова кветкі пачалі разрастацца і ва ўсіх пакоях у кватэры. Больш за ўсё жонка клапацілася пра сваю калекцыю кактусаў, вызваліла для іх цэлы столік, на якім датуль былі зваленыя слоўнікі і рукапісы. У асноўным кактусы былі маленечкія, якія патрабавалі шмат клопату. Увогуле, трэба было ведаць, як і пра што клапаціцца.
У гэтай кватэры жонка ўпершыню ў жыцці гатавала, дома гатаваннем займалася маці. У Браціславе, калі яна жыла ў іх, то хадзіла ў рэстарацыю, а гады за два да смерці яго маці ён таксама пачаў хадзіць разам з жонкай і прыносіў дадому абеды для маці, бо яна была ўжо вельмі слабая. Калі часам пачынала гатаваць, ў яе ўсе згарала, ставіла ежу на пліту і ішла прылегчы, засынала, а калі вярталася ў кухню, было позна. Паблізу з новай кватэрай ніякіх рэстарацыяў не было, даводзілася ездзіць у горад, паступова Зора начала гатаваць: леча, амлеты, бліны, мяса з кансерваў, а пазней усё, што заўгодна. Ён набыў для яе цэлы шэраг кулінарных кніг, якія стаялі на кухні на адмысловай палічцы, але яайчасцей яна зазірала ў старую кудінарную кнігу, з якой гатавала яшчэ ейная маці. Аднак кароннаю ейнай стравай была, так бы мовіць, страва сучасная курыца ў чылі, якая мела саладкаваты смак яблыка.
У гэтую вялікую кватэру ніколі не заходзіла прыбіральшчыца. Жонка заўсёды сама мыла вокны, разбірала рамы, каб можна было памыць двайныя шыбы і зсярэдзіны. Набыла пральную машыну, усё прала сама. Увесь балкон засадзіла геранню і бягоніямі, на зіму абразала іх і пераносіла ў пограб. А яіпчэ былі керамічныя талеркі, якія яна паразвешвала ў вітальні...
Нерухома лежачы ў ложку паміж ноччу і ранкам, ён нібы жартам фармуляваў усе гэтыя ўспаміны ў сказы, якія ў сваёй масе распавядалі пра тое, як хтосьці ствараў сабе новы сэнс жыцця. Яго фармулёўкі былі дакладныя, яму нічога не трэба бы-
ло ў думках перарабляць, яны быццам перацякалі адна з адной, а ён толькі ўвесь час вытрымліваў адзін і той самы стылістычны ўзровень, крыху заніжаны, быццам усё гэта бачыў здалёк абсалютна чужы чалавек. Ён быў упэўнены, што ўсе гэтыя сказы захаваюцца ў памяці, раніцай ён прачытае ix, быццам з аркуша паперы. Ён запомніўусё, што варта было сказаць на пахаванні. Як дадатак да прамовы прафесара, як кантраст да ягонай прамовы. Асабістыя ўспаміны пра жыццё, якое раптоўна стала звычайным. Ніякай нравакацыі. Толькі той, хто здагадаецца, зразумее. Калі ён перагледзеў, што сфармуляваў у памяці, і не меў больш чаго рабіць, задаволены добрай працай, ён заснуў.
Ранкам, яшчэ ў піжаме, ён паглядзеў у акно на кухні: цёмнае нявыспанае неба апусцілася яшчэ ніжэй на горад, цяжкія хмары мелі няясны шэры колер, вуліца была мокрая, на падмеценым дворыку перад гаражамі таксама засталіся невялікія лужынкі.
Ён анрануўся і зварыў сабе каву. Есці нічога не хацелася. Усё ж ноччу ён не прыдумаў нічога, што раніцай можна было б сесці, надрукаваць і аднесці ў рэдакцыю. Ён забыўся, што мае здольнасць пісаць словы ў паветры, але не ўмее матэрыялізоўваць іх на друкавальнай машынцы, спосабам, які патрабуе пэўных фізічных намаганняў і канцэнтрацыі, сказы, складзеныя ноччу, пачалі б пераблытвацца і разбурацца. Тое, што ён накідаў, мусіць запісаць нехта іншы, а прамовіць нехта трэці, другі мусіць напісаць іх на манеру трэцяга. Натуральна, ён ведаў, толькі пазней не мог узгадаць, даўмеўся да гэтага ноччу ці ранкам, калі ўжо ўстаў, хто павінен быў бы гэта напісаць, а хто прамовіць. Яму патрэбныя два трансмісійныя элементы. Без ix канцэпт можна цалкам пахаваць у галаве.
Ён ужо думаў, што з самага ранку пойдзе да Агнешы, звольненай журналісткі, што два тыдні таму адзначала з імі яго Дзень народзінаў і ў якой муж ужо паўгода сядзіць за кратамі. За алошнія два-тры гады яна былаў гэтай кватэры даволі часта, і з Лацам таксама, штосьціз таго, што ён цяпер накідаў, яна і сама ведала, і пры ейнай доўгагадовай руціне Агнеша заўсёды пісала лёгка, з першага ж разу артыкул быў гатовы, яна не думала над ім, не перапісвала бясконцую колькасць разоў, як ён. Напісаць
такую прамову не будзе для яе вялікай праблемай. Але калі яна адмовіцца? Пра гэта лепш не думаць, бо альтэрнатывы ў яго не было, ён не можа хадзіць ад аднаго знаёмага да друтога, тады усе даведаюцца, штб ён хона напісаць, а гэтага быць не павінна. Калі яна адмовіцца, значыць, нічога рабіць ён не будзе. I ёй скажа, што гаварыць гэта будзе адна з тых дзяўчат, сястра той, што загінула разам з пляменніцай яго жонкі, каб недзе напачатку яна пазначыла, што ведала Зору менавіта ў гэтыя апошнія га­ды. А калі дзяўчо адмовіцца? Хоць бы таму, што ніколі яшчэ не стаяла перад вялікай публікай? Тады зноў канец. У прынцыпе, гэта і не абавязкова, яшчэ ўчора ён не ўяўляў, што такая прамова будзе, але калі ідэя з’явілася, калі ён ужо прыдумаў тэкст, то было б добра, каб усё атрымалася.
Ад няўпэўненасці, ці возьмецца за гэта адна і другая, ён быў крыху знерваваны, але пры гэтым і спакойны, бо да самага абеду яму будзе чым заняцца. Нервавала толькі, што нельга пачаць зараз жа. У Агнешы сёння выходны, яна будзе высыпацца. За мінулыя дзесяцігоддзі яна звыкла доўга быць на нагах, часцей за ўсё ў іх сядзелі госці, а пасля таго як зразумелі, што іх кватэра праслухоўваецца, яны хадзілі ў госці самі. За дзесяцігоддзі яна звыкла хадзіць у рэдакцыю нашмат пазней, а цяпер мусіць прачынацца на працу, таму ён не можа з’явіцца ў яе занадта рана. I патэлефанаваць ёй і запытацца, калі лепш прыйсці, таксама не можа тэлефон у іх па-ранейшаму прасдухоўваюць, трэба чакаць.
Ён пачаў хадзіць па гасцёўні, вітальні і кухні і ўжо другі раз за раніцу паўтарыў складзеную ноччу прамову. Добра. Адно зусім неўпрыкмет чаплялася за другое, усё мела цалкам правільны тон. Сям-там пры вымаўленні тэксту ён спатыкаўся, але праз імгненне пустое месца запаўнялася фармулёўкай, збольшага падобнай да той, што ўзнікла ўначы. Але асобныя не зусім дакладныя ўрыўкі ён паўтараў яшчэ і яшчэ, у думках іх выпраўляў і ішоў далей. Узгадаўшы так увесь тэкст, ён падзяліў яго на часткі, каб на ўсякі выпадак зафіксаваць у памяці ўзаемасувязь асобных матываў. Уласна кажучы, гэта самае важнае. Ён ведаў сябе, таму меркаваў, што цалкам мажліва, што ён не будзе чытаць Агнешы тэкст у такім выглядзе, у якім мае яго цяпер у памяці, у той
момант, калі яго давядзецца прамаўляць уголас, калі ён сам будзе чуць свой голас, ён пачне ад хвалявання скарачаць пэўныя месцы, шмат чаго выкіне, складзеныя фармулёўкі спросцяцца. Але гэта не страшна ён не хоча даваць ёй гатовы тэкст, які трэба будзе толькі занатаваць. Істотна было запомніць асобныя часткі і іх паслядоўнасць.
Ён зноў не ведаў, чым яшчэ заняцца. Ехаць да Агнешы бы­ло ўсё яшчэ рана. Можна было б паесці. Але і гэта пачакае. Ён баяўся, што калі паесць, то можа парушыць выразную будову свайго тэксту. Пасля ежы ён заўсёды рабіўся запаволеным, ужо не думаў бы пра сваю справу так засяроджана. Дый думка, што трэба паесці, была яму непрыемная.
Ён мог бы развіць тэкст. Але не, тэкст добры менавіта ў тым выглядзе, у якім ёсць цяпер. I толькі праз тое, што яму не было чым заняцца да адыходу, ён пачаў думаць, што б яшчэ можна было дадаць. Напрыклад, часта, калі яна пасля цяжкай працы ў садзе вярталася вечарам у кватэру, яна станавілася каля акна ў сваім пакоі і ў паўцемры доўга глядзела вонкі, узгадвала, што зрабіла за дзень, на якой частцы вырвала пустазелле і падлічвала, колькі яшчэ застаецца, колькі дзён працы, яна не магла нагледзецца на тую частку, дзе сёння пасадзіла кусты і кветкі, магчыма, узгадвала пры гэтым свой пакой у бацькоўскім доме, адкуль таксама глядзела на сад, але там сад быў проста перад ёй, яна не глядзела на яго так, як адсюль, зверху...
Усё яшчэ нельга было ісці, трэба было чакаць. Раптам прыйшла ідэя, якая яго імгненна натхніла. 3 прадаўгаватага нізкага століка, на якім стаялі дзясяткі маленькіх вазончыкаў з мініяцюрнымі кактусамі, а побач стосы спецыяльных кніг пра ку­сты, пра кактусы, пра альпійскія горкі і наогул пра садаводства і накаёвыя кветкі, якія ён некалі набываў у кнігарнях, ён узяў усе гэтьгя кнігі, занёс на пісьмовы стол і перапісаў на асобны аркуш іх назвы і аўтараў. Потым пайшоў на кухню, узяў з паліцы кнігі па кулінарыі і з рознымі рэцэптамі фірмовых страў, таксама занёс іх на пісьмовы стол, але цяпер ужо толькі паводле назваў пазначыў, пра што была кожная кніга. Штосьці з гэтых запісаў можна было б выкарыстаць, будзе больш аўтэнтычна.
Ён паклаў абедзве паперкі ў кішэнь і, таму як наогул ужо не ведаў, чым заняцца, сказаў сабе, што пойдзе усё роўна, рана ці не.
Як толькі ён сеў у машину, ў яго ад няўпэўненасці пачалі ўзнікаць усё новыя і новыя сумневы. Каму гэта захочацца браць на сябе такі празмерны цяжар, пра які чалавек ніколі не можа ведаць, ці не будзе ён звязаны з нейкімі непрыемнасцямі. Калі б Агнета сказала: «Ведаеш, якая ў мяне сітуацыя, я не магу сабе гэтага дазволіць», яму не было б чаго адказаць. А калі б ён пачаў запэўніваць, што пра гэта ніхто не даведаецца, яна паціснула б плячыма, а пра сябе надумала б, што калі-небудзь ён будзе нападпітку і пра гэта ляпне. Ён апошні чалавек, на якога яна будзе спадзявацца, напэўна, надумала б яна.
Яны былі знаёмыя даволі даўно. Лаца пазнаёміў іх адразу пасля вяселля, здаецца, менш як праз год пасля вайны. I з таго часу, а гэтаўжо не адзін дзясятак гадоў, яны бачыліся незлічоную колькасць разоў. Ужо хоць бы таму, што жылі непадалёку да таго, як пераехалі сюды, на ўзгорак. Менш за дзесяць хвілін хады. Часам сустракаліся, калі яна ішла ў рэдакцыю, якая была за рогам ix дома, ці калі з яе вярталася. Часам, гледзячы з акна сваёй кватэры, ён бачыў, як яна ідзе па вуліцы, ужо тады ён меў звычку час ад часу доўта назіраць за тым, што дзеецца ўнізе, сачыць за незнаёмымі, якія брылі па вуліцы. Тады гэтаяшчэ не было часткай яго штодзённай праграмы ён высоўваўся з акна, калі хацеў адпачыць ад працы, за якой сядзеў. Часта ён бачыў Агнету ў рэдакцыі «Культурнага жыцця», куды насіў рукапісы, і тады, калі быў рэдактарам у іншых выданнях. Ён шмат пісаў пра тэатр і кіно, а яна якраз вяла гэтую рубрыку. У рэдакцыі яны размаўлялі няшмат. Ён аддаваў артыкул, яна читала, казала: «До­бра, надрукуем у бліжэйшым нумары». Зрэдку ў яе былі нейкія заўвагі. Два-тры разы яна падкінула яму добрыя ідэі, пра іпто можна напісаць. Але столькі ж, як з ёй, ён размаўляў і з іншымі рэдактарамі. Часам ён разам з рэдактарамі з «Культурнага жыц­ця» сядзеў у кавярні «Блага» за ромам, каньяком, слівавіцай або чым-небудзь яшчэ тады гэта было модна ў асяроддзі інтэлектуалаў, а пад абед туды завітвала і яна, замаўляла са­
бе замест абеду што-небудзь лёгкае, ці ў бары «Цюлыіан», які недзе ў пачатку шасцідзесятых адчынілі на рагу вуліцы, дзе ён жыў, і той, дзе была рэдакцыя, яна і туды прыходзіла, часам нават перад полуднем, калі не мела чаго рабіць у рэдакцыі, сядала за яго столік ці за які іншы, і яны заводзілі размову або толькі віталіся. У пэўным сэнсе яна ведала пра яго ўсё, бо калі ён пачаў піць, звычайна гэта было ў адной з гэтых установаў, бо ў рэдакцыю ён заходзіў тады, толькі каб знайсці кампанію, каб не наліваць сабе ром, каньяк ці чынзана ў адзіноце; яна ведала, што калі ён пачаў з самай раніцы, то скончыць не хутка, акрамя таго, яна ведала ўсіх, хто ведаў яго, ведала ўсё, што іншыя пра яго гаварылі. Дарэчы, і ён пра яе ўсё ведаў, у тым ліку што пра яе гаварылі іншыя.
Яны былі адно ў аднаго, так бы мовіць, на вачах, таму наведвалі адно аднаго не так ужо і часта. За дваццаць пяць гадоў, што ён памятаў, яна была ў яго пару разоў, ейны муж амаль ніколі. Ён завітваў да ix часцей, часам яна запрашала, казала, што прыедзе той i той нехта з Прагі, нехта з-за мяжы, тады прыходзіў і ён. У ix было шмат знаёмых, часцей за ўсё нікому асабліва не замінала, калі прыходзіў і ён, яго таксама сардэчна віталі, але яму было нецікава слухаць увесь час нейкія размовы. Алкаголю ў іх амаль не пілі, а сядзець там проста так яму было сумна. Уласна кажучы, гэта было добра, бо ў іншым выпадку ён завальваўся б да іх даволі часта па дарозе дадому, каб яшчэ куды-небудзь завітаць, каб яшчэ нешта выпщь з людзьмі, з якімі можна і пагаварыць. Яна неяк уваходзіла ў склад ягонага жыцця.
Толькі потым, у 1968 годзе, «Культурнае жыццё» зачынілі, яе яшчэ да таго звольнілі, ягоная жонка ўжо не ездзіла дадому да маці, увесь час жыла з ім тут, у горадзе, ён ужо не туляўся па кавярняху даабедзенны час, таксама цалкам змяніўся магчыма, нешта яшчэ і здаралася, але хутчэй як выключэнне. Яны па-ранейшаму жылі даволі блізка, але ўжо амаль не бачыліся, і тады яны з жонкай пачалі час ад часу наведваць Агнешу і Ла­ца, з кожным разам усё часцей. Ды і ў ix нешта змянілася, госці з Прагі ды з-за мяжы ўжо не прыязджалі, вельмі шмат знаёмых у 1968 годзе з’ехала за мяжу, іншыя, што засталіся тут, ужо нават
і не паказваліся ў іх, вялікі рой, які заўсёды быў каля іх, парадзеў. Толькі цяпер у іхніх стасунках з’явілася нешта-сардэчнае. Агульны лёс, агульнае становішча. Ім часам нават хацелася быць раз­ам. Па-ранейпіаму ў іх было столькі знаёмых, што яны ведалі пра ўсё, дзе што адбылося, і тады яшчэ не было так ясна, што будзе далей, таму добра было ведаць, дзе што адбываецца, як паводзіў сябе той і чаму выгналі гэтага, а хто баіцца настолькі, што нават не хоча спыніцца на вуліцы і павітацца са старым знаёмым, і шмат чаго яшчэ, што раней ix нават не цікавіла.
Толькі аднойчы яны ўжо жылі ў новай кватэры на ўзгоркуягоная жонка вельмі раззлавалася на Агнешу. Яны сустрэліся на вуліцы недзе ў горадзе,Агнеша радасна павіталася з імі і паспяшалася абвясціць, што сёння цэлая старонка ў газеце прысвечаная ім дваім, што яны героі дня. Але жонку зусім не ўзрадавала, што газета надае ім такую ўвагу, больш яна ні пра што не пыталася, толькі хутка развіталася з Агнешай, каб тая не паспела сказаць больш ні слова. Яны тады ішлі пешкі ў нейкую рэстарацыю ў горадзе. Яшчэ за абедам ён заўважьгў, як у яе трасуцца рукі. «Навошта яна распавяла нам пра гэта, яна ж ведае, што газет мы не чытаем і не хочам ведаць, пра што там пішуць», сказала яна. Ён зразумеў яе ўзрушэнне і абурэнне. Тагачасныя газеты, якія штодня прыносілі розныя паведамленні пра людзей, якія нешта рабілі ці пісалі ў 68-м годзе, былі для жонкі нечым слізкім, прыкрым, чым яна грэбавала. Цяпер Агнеша прымусіла яе няхай на імгненне паглядзець нібыта на мільёны агідных чарвякоў, якія нешта жэрлі. А калі яны пераехалі на Влчкаву і ўжо не жылі побач з Агнешай, Каліноўцы зноў пачалі іх наведваць. Аднойчы нават сказалі, што было б лепш, каб яны да іх больш не прыходзілі, бо іх кватэра «агучваецца». Яны не зусім зразумелі, пакуль Каліноўцы не распавялі, як упэўніліся, што ў іхняй кватэры ёсць прылада для праслухоўвання і перадатчык, то бок іхняя кватэра «агучваецца».
У хуткім часе Каліноўцаў пасадзілі. Агнешу праз некаторы час выпусцілі, а калі ўжо меўся адбыцца працэс над Лацам, яна зусім нечакана прыйшла да іх з такім упартым і злосным, на­ват варожым тварам, якога ён ніколі яшчэ ў яе не бачыў. Яна
была ў адваката і ад яго даведалася, што калі яго дапытвалі ў дзяржаўнай бяспецы як сведку, ён сказаў для пратакола адзін сказ, на якім і грунтавалася абвінавачванне ейнага мужа. Ён тады быў шакаваны да глыбіні дуніы. Пасля допыту ў Службе бяспекі ён праверыў усё, што гаварыў, са сваёй жонкай і з Альмай, якая мела вялікі вопыт у гэтай справе і добра ў ёй разбіралася. Ніякіх памылак ён не зрабіў. Не сказаў ім нічога, чаго б яны не ведалі. Яна працытавала сказ з пратакола. Ён абурыўся: «Але ж гэта про­ста такая ідэалагічная балбатня, я ж не сцвярджаў, што ён зрабіў штосьці, за што яго можна судзіць. Следчы мяне запытаўся, ці мог ён думаць, што серыя артыкулаў у партыйным друку, радыё і тэлебачанні пра людзей з 68-га года адлюстроўвала пазіцыю партыі, я адказаў, што ён мог так думаць, гэта было ўсё». Паступова яе сутаргавая злосць сышла яны з усяго могуць зляпіць абвінавачванне. Зараз яго зноў паклічуць на суд у якасці сведкі, там яму трэба будзе выправіцца, патлумачыць, што ад ейнага мужа ён нічога падобнага ніколі не чуў, каб гаварыць, што ён думаў пра шгосьці падобнае. Ён усё падрыхтаваў. Але суддзя на кожнага сведку вылучаў толькі хвілін па пяць. Яго допыт скончыўся яшчэ да таго, як дайшлі да часткі, якую ён збіраўся патлумачыць. Паводле закона, з ягонага допыту мела сілу толькі тое, што ён сказаў на судзе, а не апошнія паказанні ў якасці сведкі. Але ў прысудзе ейнаму мужу зноў фігураваў той адзіны сказ з допыту ў Службе бяспекі пра тое, што ён мог нешта ду­маць. Ён паабяцаў Агнешы, што яна можа выклікаць яго, як сведку абароны, на апеляцыю. Але туды ўжо сведкаў не запрасілі.
Яны па-ранейшаму сустракаліся толькі з ёй, і на яго Дзень народзінаў яна сядзела разам з іншымі гасцямі, але цяпер, калі ён спыніў машыну побач з домам, дзе яна жыла, і зусім побач з домам, дзе амаль чвэрць стагоддзя жыў ён сам, — ён падумаў, што, магчыма, яна па-ранейшаму вінаваціць яго ва ўсім... Але яна зробіць гэта дзеля ягонай жонкі, супраць Зоры яна нічога не мела. У любым выпадку ён вельмі хваляваўся, калі пазваніў у дзверы.
Калі яна адчыніла, то сапраўды была ў халаце. Ён распавёў, што прыйшоўдаяе параіцца... магчыма, яназдолееямудапамаг-
чы. Агнеша толькі кіўнула, ні пра што не пыталася. Ніхто з іх не сказаў ані слова пра тое, што здарылася, ён мог бы падумаць, што яна яшчэ нічога не ведае, але яна дакладна ўсё ведала, урэшце яны даволі добра ведалі адно аднаго, яна не лічыла неабходным спачатку прамаўляць нейкія штампы і расчулена паціскаць яму руку, замест гэтага яна папрасіла хвілінку пачакаць, пакуль прыме душ, але спачатку паставіць імбрык, і ён зможа з ёю паснедаць. Хрыплым ад хваляванне голасам, ён сказаў, што ўжо снедаў. «Ну тады хоць кавы вып’еш», прапанавала яна. Каву яму прапаноўвалі заўсёды, калі ён сюды прыходзіў, яны пілі каву разам і ў рэдакцыі, калі ён прыносіў які-небудзь артыкул пра тэатр ці пра кіно, а яна чытала і пры гэтым піла з кубка каву.
Ён сеў. Агнешу хутка можна не чакаць. Ён ведаў яе хвілінкі. «На хвілінку» яна выскоквала ў рэдакцыі да тэлефона, бо ў той час, як яна чытала ягоны артыкул, ёй патэлефанавала сяброўка, а потым размаўляла як мінімум хвілін дваццацьПакуль яна памыецца, прыме душ, зробіць сабе нейкі часовы мэйк-ап, паставіць імбрык і прыгатуе сабе сняданак на падносе, ён ужо забудзецца пра ўсё, што так прыгожа было складзена ў яго галаве.
Чаму ў кватэры такая цішыня, падумаў ён раптам. Дома павінна ж быць і дачка. Напэўна, яна ўжо прачнулася. Пайшла, мабыць, да сябровак. Яна мела часовую працу, бо не паступіла ва ўніверсітэт і спадзявалася, што яе прымуць на пачатку наступнага навучальнага года. Але сёння паўсюль выходны. Відаць, пайшла да якой сяброўкі. У яе было столькі сябровак і сяброў як скласці ўсіх ягоных аднакласнікаў разам. Але ў яго маладосці быў яшчэ не той час, калі кожны меў сваю, большую ці меніпую, кампанію.
Яму падабалася іхняя кватэра. Мэбля быццам адмыслова падабраная для кожнага пакоя асобна, ён бачыў гэтую кватэру адразу пасля вайны цалкам абсталяваную. Кожны пасля вайны ладзіў усё так, як умеў, адпаведна сваім здольнасцям. Ён жа та­ды не ўладкаваў нават прасторы вакол сябе, замест гэтага пачаў працаваць у газеце, як вол. Спачатку, у першы дзень, пачынаў адзін, потым удвух, потым утрох. На ўладкаванне ў яго не было часу, ды ён і не ведаў, як гэта робіцца.
Апошні раз ён быў тут тры месяцы таму. Яны не паехалі ў той час у Марцін, чакалі, пакуль яго выклічуць на апеляцыю ў якасці сведкі. Але яго не выклікалі. Прыкладна а пятай вечара патэлефанавала Агнеша: «Усё ўжо скончылася, яны проста пацвердзілі прысуд. Ніякіх сведкаў не запрашалі. Было страшна. Вялікі па­кой, і ўсе месцы для публікі занятыя аднымі гэбэшнікамі. Калі Лаца спрабаваў нешта сказаць у сваю абарону, усе рагаталі. Зноў і зноў». Але яна не будзе ўсё гэта расказваць па тэлефоне, няхай яны прыходзяць.
Ён пераказаў гэта жонцы, у той пачалася гістзрыка, яна пачала нешта крычаць пра бандытаў і мафію, намачыла ручнік, абкруціла ім галаву, сказала, што ёй трэба легчы, няхай ён ідзе адзін. Агнеша адразу на парозе спытала, ці не прыйдзе Зора, ён патлумачыў, што яна вельмі расхвалявалася і прылегла. Ён бачыў, як тая расчаравалася, урэшце, для яе ён быў про­ста інвентарным нумарам у яе жыцці, шматгадовым калегам, яна хацела ўсё распавесці ягонай жонцы, камусьці, хто нешта значыў у гэтым асяроддзі, а яна не прыйшла. Потым яна распавядала яму, у прынцыпе, тое самае, што і па тэлефоне, хіба што са шматлікімі падрабязнасцямі. Што ўсе рагаталі, што гэтая апеляцыя была залішняя. Яе твар асунуўся, рухі запаволіліся, быццам усярэдзіне яе парвалася нейкая струна. Яны сядзелі ў гэтым пакоі і пілі каву. Потым хтосьці дзынькнуў, нейкі знаёмы, які іх упарта наведваў, яна пайшла на кухню зварыць каву і яму, было чутна, як яна расказвае тое самае, што ён ужо чуў, тады яны развіталіся, і ён пайшоў.
Ён так дакладна запомніў тую гадзіну, ці нават паўтары гадзіны, тады, пасля абеду, у гэтай кватэры пасля першага судовага працэсу над Лацам. Яны прыйшлі сюды разам з жонкай, кватэра поўнілася людзьмі і шумам іх галасоў. Усе пятнаццаць сведкаў, ці колькі іх там было, каго дапытвалі на судзе. Як мінімум. Яшчэ столькі ж знаёмых. Магчыма, столькі ж сябровак іхняй дачкі, і адбывалася тут нешта, чаго ён ніколі не бачыў у гэтай кватэры: з бутэлек лілася гарэлка, джын і каньяк. Людзі стаялі, сядзелі, размаўлялі адно з адным. Вечарынка. Ён крыху пасядзеў побач з Агнешай, мужа якой некалькі гадзін
таму асудзілі на два гады. Яна была ажыўленая, быццам на нейкім допінгу, і пры гэтым ён бачыў па ёй, што хвіліну таму яна плакала. «Значыць, мае словы з абвінавачвання прыбралі, калі не запыталіся пра ix», сказаў ён. «Гэта ты так думает, насмепіліва адрэзала яна. Яны засталіся ў прысудзе, гэта супрацьзаконна, але суддзя абвясціў, што калі суд не запытаўся пра гэта сведку, то застаецца ў сіле тое, што ён сказаў на допыце. Яны выбралі старога, нямоглага суддзю, той нават паказанні сведкаў надежным чынам не прачытаў і не ведаў, пра што ў каго трэба пытацца. Ды ўсё адно. Прысуд быў напісаны загадзя. Суд раіўся пяцьхвілін і прыйшоў з надрукаваным прысудам». А потым Агнеша папрасіла яго выступіць на апеляцыйным працэсе сведкам ад абароны. Безумоўна. Але гэга будзе летам. Значыць, мы застанемся тут.
Але калі ён прыйшоў адзін, то не сказаў Агнешы ўсёй праўды. Калі ён пераказваў жонцы, чым усё скончылася, яна хоць і пачала крычаць пра бандытаў, пра мафію, пра бандыцкую банду, але потым адразу раззлавалася на гэтых дваіх, нібыта пагаджаючыся з іншым бокам: а чым яны займаліся, іпто рабілі, на каго гдядзелі... і што яны маглі думаць, што маглі меркаваць, што чакаць! Ён ужо вось-вось збіраўся запытацца: «А што, трэба было сядзець, як мыш пад венікам? Яны не павінны былі супраціўляцца, рабіць усё, што было ў іхніх сілах?» Але ён маўчаў, бо адразу зразумеў, што, уласна кажучы, яна мае рацыю. Яшчэ і цяпер ён чуў жончын голас: яны ўвесь час падавалі апеляцыі і ганяліся за законам, пратэставалі і чакалі справядлівасці, а хіба яны не ведалі, у які час мы жывём, хіба яны думалі, што свет, у якім мы жывём, нармальны? Яна не магла ісці разам з ім, бо тут, у гэтай кватэры, дзе ён цяпер сядзеў, жонка увесь час думала б пра гэта, душыла б у сабе гэтыя думкі, каб нават не заікнуцца пра гэта: што супраціўляцца гэта правільна, чалавек можаўсё перавярнуць дагары нагамі, але мусіць ведаць, што ніякага сэнсу ў гэтым няма. На каго аднойчы накінулі сетку, хто заблытаўся ў гэтай сетцы, той павінен ведаць, што прайграў.
Натуральна, яна мела рацыю, але магла ўсё гэта сказаць толькі яму. I ён адразу зразумеў яе, толькі ў ягоным характа-
ры было змірыцца з усім, яшчэ не пачаўшы супраціўляцца. Ён і цяпер змірыўся, падумаў ён. Хоць і рыхтуе ўсё неабходнае для пахавання. Яшчэ і ўласную ініцыятыву праявіў. Але толькі да пахавання.
А потым ён ужо, ні пра што не думаючы, чакаў, калі з’явіцца Агнеша са сняданкам на падносе.
Калі ўжо яна пачала есці і піць гарбату, ён нарэшце мог пачаць. Ён не распавёў пра тое, як прачнуўся ноччу, сказаў толькі, што раніцай уяўляў, што будзе гаварыць прафесар. Ён скажа ўсё, што неабходна, і зробіць гэта выдатна. Але гэта не канец гісторыі. Ёсць яшчэ апошнія, як мінімум, тры гады, калі яна ўжо не была нікім з таго, пра што будзе гаварыць прафесар. Але і пра гэта варта было б распавесці, такі фельетончык, без якіх-небудзь двухсэнсоўнасцяў, нічога такога, што можна было б палічыць за правакацыю, проста апісаць, як гэта было, хоць сабе і ў ружовым святле, абы толькі ўсё было дагаворана да канца. I ён пачаў.
Яе апошнія тры гады, калі яна жыла, як звычайная хатняя гаспадыня. Абсталявала кватэру першы раз у жыцці. Да гэтага яна была кватаранткай у бацькоў і ў свайго мужа. Абсталявала сабе кватэру так, як хацела. Спачатку ён прыблізна прытрымліваўся тэксту, хоць некаторыя выдатныя фармулёўкі вылецелі з галавы. Сад. Выкарчоўванне пустазелля. Кусты. Мох. Дрэўцы. Выкарчоўванне і пасадка. Чым далей ён гаварыў, тым больш у яго трымцеў голас, і воленс-ноленс ён скарачаў сказы. Погляд у сад, чаму б і не, падумаў ён, калі нечакана для сябе ўціснуў і гэта. Кухня. Штодзённыя абеды. Ён ужо адчуваў стомленасць у голасе. А, магчыма, быў і смешны з такой прапановай. Навошта пра гэта гаварыць на пахаванні. Курыца з перцам чылі і са смакам яблыка. Ён яшчэ ўзгадаў сказ, якім можна было б усё скончыць. На першапачатковы варыянт ён ужо амаль цалкам забыўся. Нарэшце ён дастаў з кішэні аркуш, на якім запісаў назвы кніг пра сад і садаводства з аўтарамі і кулінарныя кнігі без аўтараў.
«Няхай гэта будзе нешта накшталт фельетона, жанравай замалёўкі, але не нешта адмыслова напісанае, хутчэй проста пазбіраныя факты, складзеныя ў звязаны тэкст, каб гэта было
як успаміны, хоць сабе і кранальныя», сказаўён напрыканцы.
Ён зразумеў, што па-ранейшаму так і не сказаў, навошта, уласна, прыйшоў. «Калізасяроджуся, я магу сказаць і лепт, што там мае быць, лепш, чым выцягнуў з сябе цяпер, але цяпер у мяне не такая галава, каб засяроджана напісаць некалькі сказаў. Каб наогул напісаць некалькі радкоў». Ён хутчэй выклікаў у яе спачуванне, але ўсё яшчэ не сказаў, навошта прыйшоў. Толькі намякнуў: «Вы ж у нас даволі часта бывалі, ты сама ведаеш, што так было, нават калі б я табе не казаў гэтага. Толькі ўсё гэта нейкім чынам там павінна быць».
Такім чынам, усё было больш-менш зразумела, Агнеша мусіла б ужо нешта сказаць. Яна даядала ранішні ёгурт. Кіўнула, што разумев, і пасля кароткага роздуму нагадала: «Але, спадзяюся, табе зразумела, што я не магу гэтага гаварыць. Усе палічаць за правакацыю, калі я скажу гэта. Акрамя таго, я гэтым пашкоджу мужу».
«Гэта б і была правакацыя», пагадзіўся ён. Пра тое, што гэта напісала яна, ніхто не даведаецца, ды і наогул, пра тое, каб яна сама ўсё і гаварыла, у яго і думкі не ўзнікала. Ён пачаў расказваць ёй пра Елку, якая загінула ў Татрах. «Ведаю», перапыніла Агнеша. «Але разам з ёй тады загінула і яе сяброўка, зазначыў ён і патлумачыў, чаму пачаў пра гэта гаварыць: У той другой памерлай ёсць сястра, якая разам са сваей сяброўкай пасля гэ­тага здарэння даволі часта хадзіла да нас, нават у той апошні вечар перад тым, як я адвёз Зору ў шпіталь, яны нрыходзілі да нас у госці. Усё, што мае быць у той прамове, ведае і тое дзяўчо, напісаць гэта магла і яна, адно што яна ніколі ў жыцці нічога не пісала. Я не магу папрасіць, каб яна напісала гэта, але магу папрасіць, каб яна гэта прамовіла». Праз імгненне ён дадаў: «Я думаю, яна гэта зробіць. Магчыма, я даўмеўся да гэтага якраз з другога канца, з той дзяўчыны, якая ўсё гэта сказала б. Бо зрабіць гэта мог бы толькі цалкам незнаемы чалавех, не з літаратурных або журналісцкіх колаў. Нехта без мінулага. Нехта ананімны. Толькі тады гэта будзе натуральна і непрыкметна». Ён гаварыў так, быццам адначасова хацеў яе пераканаць. «Яна працуе рабочай на фабрыцы аптычных прыладаў. Маладая,
крыху нязграбная і выглядае так непрыкметна, што хто яе першы раз убачыць, потым не ўзгадае. Прамова будзе выглядаць, як яе асабістыя ўспаміны. Да гэтага яны якраз і не былі знаёмыя. Пазнаёміліся адразу, як мы пераехалі ў новую кватэру. Уласна кажучы, яна сапраўды ведала Зору толькі як хатнюю гаспадыню, што працуе ў садзе, як пенсіянерку, так бы мовіць. Але з гэтага пункту погляду добра, што раней яна не была знаёмая з Зорай і дагэтуль не ведала пра яе нічога, мабыць, нават імені ейнага не чуда». Больш яму не было чаго дадаць.
Хвіліну была цішыня. Калі Агнеша адмовіцца, у мяне ў галаве застанецца фельетон, якога я ніколі не напішу, падумаў ён. «До­бра», сказала Агнеша. I патлумачыла яму, калі сама раней можа гэта напісаць; быццам яны памяняліся ролямі: цяпер яна была карэспандэнтам, а ён рэдактарам, які чакае артыкул. «Але сёння я ўжо не напішу. Іду ў краму, а пасля абеду буду гатаваць». Дачка запрасіла на вячэру сябровак, што жывуць тут, у горадзе, адны і нікога не маюць. Сама яна з тымі сяброўкамі не знаёмая і не ведае, хто яны такія, бо сама нікога не запрашала. «Але заўтра я за гэта вазьмуся і, магчыма, у мяне атрымаецца ўсё цалкам надрукаваць. Потым адкладу ўбок, дам тэксту адляжацца і яшчэ раз прагледжу ранкам. Такім чынам, завітаю да цябе з гатовым тэкстам пазаўтра ўвечары. Надвячоркам. Адным словам, не позна. Каб ты яшчэ паспеў занесці тэкст ёй». Ён увесь час ківаў галавой, быццам у ліхаманцы, быў вельмі задаволены. «Яна далёка жыве?» яшчэ спытала Агнеша.
« Даволі далёка», і ён растлумачыў, дзе прыкладна яна жыве; але на машыне гэта хвілін дваццаць. «Ну, то я пайду тады», сказаў ён і ўстаў, бо ўсё ўжо было вырашана. «Галоўнае, каб дзяўчо пагадзілася», сказала Агнеша. «Пагодзіцца», запэўніў ён, хоць яшчэ сам не мог быць упэўнены. А калі не, то ён патэлефануе і скажа, што нічога не будзе. А калі не патэлефануе, значыць, яна пагадзілася.
Ён прыйшоў сюды вырашыць нейкія пытанні, цяпер яны вырашаныя, ён развітаўся і пайшоў.
Ён сеў у машыну, ужо больш нікому не трэба было пераказваць той тэкст, знікла хваляванне, неспакой, няўпэўненасць, ці
напіша яму хто-небудзь гэтую прамову, 6о калі б яна адмовілася, болып і прасіць не было б каго. Дарога была даволі доўгая, каля дваццаці хвілін, і ён задумаўся пра яе словы: «Я магла б гэтым пашкодзіць мужу», яна яўна не збіралася рабіць ніякіх намёкаў, проста канстатавала тое, што было праўдай. Але навошта было нагадваць, яна не горш за яго ведае, піто мужа і так пасадзілі б, без яго дурной фразы, яны знайшлі б да чаі о дакапацца, яны знайіплі б такую самую дурную фразу ў словах іншага сведкі, яго словы ніякім чынам не сведчылі пра нейкую супрацъпрауную Лацаву дзейнасць, ён усё абмінуў нават лепш, чым сам ад сябе чакаў, калі атрымаў позву. За дзень перад тым яны з жонкай хадзілі на амерыканскі фільм «Найлепшыя гады нашага жыцця», Зора яго яшчэ не бачыла, але гэта быў неверагодна доўгі фільм, а ён хацеў забіць час, не думаць, што заўтра будзе сядзець там, ён трымаўся і мог быць сабой задаволены.
Раніцай следчы завёў яго ў свой кабінет і пакінуў там аднаго, недзе на чвэрць гадзіны, каб знерваваўся, але ён не знерваваўся. Следчы вярнуўся са стосам часопісаў, каб ён іх паглядзеў, і зноў выйшаў. Гэта былі часопісы, выдаваныя эмігрантамі за мяжой. Вярнуўшыся, следчы адразу спытаў, ці паказваў яму абвінавачваны што-небудзь з гэтага, ён зразумеў, што Лаца тут будуць называць «абвінавачваным». Не, нічога, ён не ўзяў бы гэтага, нават калі б той прапаноўваў, ён не хоча мець з такімі рэчамі нічога агульнага, і яго знаёмыя гэта ведаюць.
Яны не маюць супраць Лаца нічога, абсалютна нічога, інструктавала яго Альма (толькі, што ён знайіпоў у сваёй кватэры іх падслухоўвальныя прылады і паведаміў пра гэта іншым). Toe самае было i з кружэлкай Карэла Крыла следчы затгытаўся, ці даваў яму абвінавачаны яе паслухаць. Ён нават засмяяўся, навошта, ягоная жонка набыла яе ў краме, яны чулі яе да гэтага па радыё, «у нас дома яна ёсць».
Пачаліся бяспечныя пытанні: адкуль ён ведае абвінавачванага, ягоную жонку, як часта яны сустракаліся і дзе ён адмыслова разгаварыўся, што ведаў Лаца яшчэ да вайны, але не вельмі блізка, проста абодва пісалі пра кіно, доўга былі адзінымі, хто та ды пісаў пра кіно, нашы інтэлектуалы кіно ў той час не цікавіліся,
лічылі яго нечым накшталт цыркавога прадстаўлення. Бліжэй яны пазнаёміліся ўжо пасля вайны, сустракаліся не часта, жылі непадалёк адзін ад аднаго, ён сустракаў іх на вуліцы, ягоную жонку у рэдакцыі, навошта яму было хадзіць да іх, і пра што яны размаўлялі пра газету, пра тое, што ён можа напісаць, пра розных знаёмых, следчы меў на ўвазе сучасную палітыку, але навошта нам было пра гэта гаварыць, у прынцыпе, у нас былі аднолькавыя погляды, нарэшце звольнілі і ягоную жонку, звольнілі і мяне, і маю жонку, ёй таксама не дазваляюць нідзе працаваць, ці не гаварыў ён пра пэўнага палітыка (Гусака), якога, дарэчы, і абвінавачваны, і яны з жонкай ведалі асабіста і які цяпер займае высокую пасаду ў Празе. Гэта цягнулася доўга, ён адмыслова адказваў здалёк, ведаў, пгто іх у гэтай кватэры не праслухоўваюць, яны доўга там не былі. Потым следчы выцягнуў шэраг газетных артыкулаў: ці чытаў ён іх? не, як гэта, вы ж дагэтуль былі журналістам? але ж гэта не грамадскі абавязак, чытаць газеты, але абвінавачваны напісаў да гэтых артыкулаў водгук, напэўна ж, ён даваў вам пачытаць тыя артыкулы і, на­туральна, свой водгук таксама? не, мы і яму сказалі, чаму не чытаем газет, хоць, зрэшты, часам у ix i пра нас з жонкай нешта пішуць, але навошта чалавеку чытаць абразы на свой адрас, магчыма, у гэтым шэрагу згадваліся і нашы імёны, і мы казалі яму, што не хочам нават ведаць пра гэта, але той водгук ён даваў вам чытаць? прапаноўваў неяк, але мы адмовіліся, наво­шта нам чытаць водгук на нейкія артыкулы, з якіх мы ні радка не прачыталі, але абвінавачаны распавядаў вам, што было ў гэтых артыкулах? так, казаў, што там хлусня, не сказаў, якая? згадаў, што Гольдшцюкер нарадзіўся ў Мукачаве і хадзіў там у талмудысцкую школу, а ён нарадзіўся на Ораве, дзе хадзіў у славацкую народную школу і ў славацкую гімназію, а потым у Празе ў чэшскі ўніверсітэт, а чаму абвінавачаны лічыў гэта антысемітызмам, гэта ж магла быць звычайная памылка. Я вас прашу, калі будзе напісана пра кагосьці, хто ў той час займаў высокую пасаду ў культуры, што ён хадзіў у талмудысцкую шко­лу, то ўсім адразу зразумела, чаму дапушчана такая памылка, што гэтым можна сказаць пра людзей 1968 года. Следчы наваг
працягнуў яму той водгук, каб прачытаў, але навошта яму цяпер было яго чытаць. Ці не ведае ён, каму тэты водгук быў насланы, ён не ведаў, сапраўды не ведаў, і ці не лічыць ён, што ў гэтых артикулах адлюстравана пазіцыя партыі. Гэтае пытание яго здзівіла, ён узгадаў, што абвінавачваны, як тут называлі Лаца, аднойчы згадваў у ix, што пра гэтыя артикулы гаварылі ў найвышэйшых палітычных колах, і там адзін вельмі вядомы чалавек іх крытыкаваў. Тады следчы звярнуўся да яго, як да дзіцяці, як да дурня: але ж калі гэтыя артикулы выходзілі ў центральным органе камуністычнай партыі Славакіі, потым у центральным органе камуністычнай партыі Чэхаславакіі ў Празе і два разы, як кажа абвінавачваны, перадаваліся па дзяржаўным радыё, тады, напэўна, можна лічыць, што ў іх адлюстравана пазіцыя партыі. Ён колішні рэдактар ведаў, што ўсё, што выходзіць у адной і другой газеце альбо пера даецца па радыё, лічыцца ледзь не святым, таму ён і сказаў, што, магчыма, ён мог лічыць, што там адлюстроўваецца пазіцыя партыі. Следчы зйоў надрукаваў некалькі сказаў пра тое, аб чым яны гаварылі амаль паўгадзіны ў сувязі з гэтым цыклам артыкулаў, а потым даў яму прачытаць сшытак з жартамі, якія Лаца запісваў як сведчанне эпохі. Калі следчы вярнуўся, ён паказаў яму тры жарты, якія быццам бы чуў ад Лаца. На гэтым допыт скончыўся, следчы даў яму перачытаць пратакол, частку пра той цыкл ён занадта скараціў, выкінуў тое, што X у высокіх колах той цыкл, па словах абвінавачванага, крытыкаваў, засталося толькі тое, што абвінавачваны лічыў, што ў гэтым антысеміцкім цыкле адлюстроўваецца пазіцыя партыі. Ён хацеў сказаць, што тут не тлумачьщца, чаму ён мог так лічыць, але следчы зноў пачаў бы даказваць відавочнае, таму ён больш нічога не гаварыў і падпісаў пратакол. Дома ён усё пераказаў жонцы, ніхто, з кім яны раіліся, не бачыў у ягоных словах ніякіх памылак. Ён быў вельмі задаволены, а цяпер павінен адчуваць віну, бо прысуд загадзя быў падрыхтаваны, патрэбныя словы яны знайшлі б заўсёды.
Ён спыніўся на бакавой вуліцы далёка ад цэнтра перад аднапавярховым домікам з мансардай. Дзверы адчыніла маці дзяўчыны, 172
невысокая паўнаватая жанчына, на яе твары было здзіўленне відаць, яна чакала суседа. Ён ведаў, што з адным суседам яны ў вельмі добрых адносінах, да яго можна было патэлефанаваць і нерадаць нешта. Здзіўленне на твары жанчыны змянілася сумам, яна доўга трымала яго руку ў сваей і нічога не гаварыла яна заўсёды гаварыла вельмі мала, ведала па-славацку толькі некалькі слоў, а ён не гаварыў па-венгерску. Пасля таго, як яны хвілю сціскалі адно аднамурукі, ён патлумачыў, што прыйшоў да дачкі, тады яна запрасіла яго на крытую веранду з абедзенным сталом і дзвюма лавамі і начала клікаць з пограба мужа праз адчыненыя дзверы, напэўна, правільна было спачатку павітаццаз ім. Пограб яны зрабілі неўзабаве пасля няшчасця з Елкай і іхняй старэйшай дачкой, яны з жонкай тады ўпершыню прыходзілі сюды. Яе муж збіраўся вырабляць у пограбе віно і сапраўды ў хуткім часе заняўся гэтым. Дачка з сяброўкай хадзілі на війаграднікі «дабіраць» вінаград, як яны прафесійна называлі гэта словам, якое ён дагэтуль ніколі не чуў у такім значэнні, а з гэтага дабірання там, унізе, узнікала неверагодна востра-кіслае віно для тых, хто належаў да сям’і, альбо для суседзяў, для астапгіх яно было наогул неўжывальнае. 3 люка пограба паказаўся мужчына са шкляным графінам віна ў руцэ, відаць, для нядзельных папаўднёвых пасядзелак з суседам. Ён паставіў графін на верхнюю прыступку, таксама доўга паціскаў яму руку і гаварыў «такая трагедыя...» У адказ ён толькі ківаў галавой, а той усё паўтараў «такая трагедыя...» Мужчына меў гучны нізкі голас і быў каржакаваты наставай, з шырокімі плячыма, як яно і павінна быць у рамесніка-сталяра, ён кіраваў сталярскім камунальным прадпрыемствам па адмысловай працы. Ён гаварыў шмат і амаль заўсёды толькі пра сябе, і з ягоных словаў было зразумела, што ён на ўсе рукі майстар, які заўсёды ў жыцці мог даць сабе рады і ўсё ўмеў надежным чынам наладзіць і ў прадпрыемстве. 3 жонкай ён размаўляў павенгерску, меў вусы, як у цыганскага барона, заўсёды насіў цяжкае чорнае адзенне, як селянін, што пераапрануўся ў пана. Нарэшце яго запрасілі да стала, і яны селі на лавы адзін насунраць аднаго.
Жонка між тым набегла на кухню, зараз прынясе добра спечаныя булачкі з якой-небудзь начынкай калі яны прыходзілі
сюды з жонкай, на стаде заўсёды адразу ўзнікалі добра спечаныя булачкі з якім-небудзь варэннем усярэдзіне. Голад цяпер так моцна нагадваў пра сябе, што яму вельмі карцела якую булачку з’есці, але ён падумаў, што не будзе да іх дакранацца, пакуль не вырашыць галоўнае пытанне, дзеля якога сюды прыйшоў.
«Так, гэта трагедыя», прамармытаў ён, бо не ведаў, што сказаць, а гаму проста паўтарыў пачуты ад гэтага чалавека сказ і глыбакадумна дадаў: «Калі яно здараеццатак раптоўна». «Ве­даю, ведаю, заківаўмужчына, але пры такой хваробе...» іён пакінуў сказ няскончаным, працягнуць можна было па-рознаму: нічога нельга зрабіць, трэба гэта ўлічваць, так здараецца і трэба з гэтым змірыцца. Яму прыйшло да галавы, што вось якраз той масток, па якім можна перайсці да справы: «Цяпер япічэ не так страшна, першыя дні яшчэ даводзіцца займацца рознымі рэчамі для пахавання, ён крыху намаўчаў і вырашыў распачаць пра галоўнае. Я і прыйшоў наконт пахавання. Але пра гэта мне трэба паразмаўляць з вашай дачкой».
Станісты мужчына з шырокімі вусамі спачатку быў крыху здзіўлены: што ягоная дачка можа мець агульнага з гэтым пахаваннем, але адразу ж падняўся з лавы, пайшоў па прыступках на мансарду і паклікаў дачку па імені. Тым часам ягоная жонка ужо принесла вялікую талерку з булачкамі, расказала яму, у якой з ix якая начынка, і ён, нягледзячы на сваё рашэнне, пацягнуўся да бліжэйшай на талерцы, адкусіў, як чалавек, які даўно не меў нічога ў роде, і пачаўхутка перажоўваць, калі пачуў гук туфлікаў на драўляных прыступках, і да іх у госці яна заўсёды прыходзіла ў такіх лёгкіх спартовых туфліках, потым ён убачыў яе спадніцу з тоўстай тканіны, ніжэйшую за калені, і швэдар над вятроўкай. Хоць яна заўсёды была так апранутая, ён падумаў, што, відаць, у мансардзе няма нармальнага ацяплення. Яна ўжо спусцілася, павіталася, падала яму руку, яна не была ані прыгожая, ані брыдкая, пераканаўся ён яшчэ раз, твар у яе быў дакладна такі, на які адразу забывается, якраз адпаведны, ананімны, сцвердзіў ён задаволена, быццам ацэньваючы яе. У гэтым твары і манеры трымаць цела было нешта вельмі нясмелае, чым яна стварала дыстанцыю да людзей вакол сябе.
Яму было няёмка, пакуль можна, трэба было незаўважна перажаваць і праглынуць кавалак булачкі. Яна папрасіла прабачэння і патлумачыла ён міжволі заслухаўся гэтым яс­ным і пры гэтым аднастайным голасам, голасам чалавека, які ніколі не гаварыў шмат у кампаніі і тым больш ніколі не гаварыў на сходах што пра ўсё яна даведалася яшчэ тады, калі з сяброўкай вечарам была ў гасцях у швагеркі ён памятаў тое імгненне, калі пачуў бесклапотны дзявочы смех і нешта ў ім пераламалася, нешта яго перамагло, ні да гэтага, ні пасля такога не здаралася яны тады не хацелі ісці да яго, калі там быў хтосьці іншы, а на наступны дзень ведалі, што ён ў яго будзе шмат клопатаў, таму так і не завіталі да яго, але прыйшлі б абавязкова. 3 яе гаворкі ніхто не даўмеўся б, што маці ў яе венгерка, падумаў ён, слухаючы яе словы. У гэтым горадзе, прынамсі, да нядаўняга часу мала па кім можна было з дакладнасцю сказаць, кім у яго былі бацька ці маці, але ў Марціне па-іншаму, там будзе шмат людзей на пахаванні, якія могуць сказаць: «А ты не мог знайсці каго іншага, нейкую больш год­ную асобу, каб гаварыць пра яе?»
Нарэшце, ён праглынуў апошні кавалак булкі, тады яна спытала: «Значыць тады, калі мы прыйшлі да вас, быў апошні вечар перад тым, як яе паклалі ў шпіталь?» «Так, апошні, і, хоць яму было непрыемна, ён дадаў: Яна хацела, каб я вас запрасіў». Яму было непрыемна не таму, што гэта гучала досыць пафасна, а таму, што ён сказаў гэта, каб дзяўчо адчувала пэўны абавязак.
Больш цягнуць ён не мог. Ён прыйшоў да яе ў сувязі з пахаваннем... то бок хацеў бы яе пра нешта папрасіць. Дзяўчына паглядзела на яго зялёнымі вачыма, рукі яна па-ранейшаму трымала на спадніцы з тоўстай тканіны. «Дык вось, на пахаванні будзе гаварыць прамову прафесар з універсітэта, і ён дакладна распавядзе пра тое, што Зора зрабіла і кім яна была, так бы мовіць, з прафесійнага пункту гледжання, ну, і гэтак далей». Якраз учора да яго завітаў адзін добры знаёмы яшчэ хвіліну та­му ён нават не думаў, што будзе падманваць, чым у гэты момант быў вельмі задаволены, той між іншым прапанаваў, каб яшчэ хто-небудзь сказаў такую кароткую прамову, бо Зора апошнія
гады ўжо наогул не жыла сваей працай, прафесійна... і ён пачаў, толькі карацей, расказваць, як янаўпершыню абсталёўвала кватэру, пра сад і пустазелле, і кактусы, і кусты, і мох, і прыгатаванне ежы, і кулінарныя кнігі, і тады ён узгадаў пра яе ён паглядзеў у зялёныя вочы і на хвілінку змоўк бо яна ведала ягоную жонку з тых самых часоў і толькі такой, таму ў яе прамове не было 6 нічога пра літаратуру і таму падобныя рэчы, толькі асабіс гыя ўспаміны, і толькі што ён дамовіўся з кімсьці, хто напіша гэтую прамову, але той чалавек не падыходзіць на тое, каб сказаць яе на пахаванні, бо тэта літаратурны крытык, які пісаў пра пераклады Зоры, было б крыху дзіўна, каб зараз ён распавядаў свае асабістыя ўспаміны той знаёмы, карацей кажучы, напісаў бы так, быццам гэта яе ўспаміны, чалавека, які ведаў Зору толькі апошнія тры гады і толькі з гэтага боку.
Дзяўчына насупраць яго доўга маўчала, потым замест пря­мой адмовы яна ўхілілася сказам: «Ну, я не ведаю». Тады да яе звярнуўся ейны бацька і з адназначнасцю, супраць якой дачка наўрад ці магла б пярэчыць, бо гэта гучала як загад, як бацькава воля, сказаў: «Але, я думаю, ты можаш, не?»
Дачка толысі па-ранейшаму пазірала сваімі зялёнымі вачыма перад сабой, напэўна, яна адчувала сябе няшчаснай праз тое, што ёй давядзецца выйсці перад натоўпам і прачытаць нешта, што ёй хтосьці напісаў, да таго ж, усе перад ёй будуць чужымі, з іншага свету. Але, уласна кажучы, прыйшло яму да галавы, адмовіцца ёй будзе вельмі цяжка. Тады яе старэйшая сястра і пляменніца ягонай жонкі разам загінулі ў Татрах, ягоная жонка без аніякай просьбы з чыйго-небудзь боку вырапгыла сказаць прамову над труною яе сястры, на момант ён узгадау той пахмурны дзень у лістападзе на могілках у Славічавай даліне, ад Дуная дзьмуў моцны восеньскі вецер, які раз-пораз ператвараўся ў слабы віхор, і разносіў словы і сказы ягонай жонкі, так што цяжка было нешта зразумець, аўрыўкі словаў, якія разляцеліся, пазлучалі хіба тыя, хто бліжэй за ўсіх стаяў каля яе, хто стаяў над труной. I пра гэта, падумаў ён, дакладна цяпер думае і дзяўчына, інакш бы яна ўжо сказала: не, я не умею, я не магу.
Дзяўчо апусціла вочы на сваю цёмную спадніцу і паабяцала,
быццам невядомаму адрасату, сумна, амаль няшчасна: «Добра, я зраблю гэта».
Ён зноў пачаў пераконваць яе, што там не будзе нічога пра літаратуру ці нешта падобнае, у чым яна не разбіраецца, там сапраўды будзе толькі тое, што магло б быць яе ўспамінамі. А калі ёй што-небудзь не спадабаецца ці падасца доўгім, яна што заўгодна можа выкрасліць і выкінуць. Напрыканцы ён перайшоў да тэхнічнага боку справы і сказаў, што рукапіс яму той знаёмы збіраецца прынесці на другі калядны вечар, і тады ён з тымі паперамі адразу прыедзе да яе, а калі нешта здарыцца, нейкія праблемы ці бог ведае што, у гэтым выпадку ён патэлефануе суседзям, што прыйдзе пазней ці на наступную раніцу, ці што наогул нічога не атрымаецца.
Нарэшце ён мог узяцца за тую начатую булачку з варэннем і намагаўся прынамсі прыцішыць хруст. 3 моцным пачуццём віны ён узгадаў, але не папракаў сябе, бо нават не збіраўся гэтага гаварьіць, што сказаў не ўсю праўду, што тая прамова будзе нейкім кантрастам да прамовы прафесара, з пэўным кантэкстам для гэтага кантрасту. I што яму б усе адмовілі, бо спалохаліся б, што гэта палічаць правакацыяй. А хіба так не будзе? Магчыма, не, калі гэтую прамову скажа непрыкметны і незнаёмы чалавек. А рантам у яе будуць непрыемнасці. Ён выкарыстоўваў гэтую дзяўчыну, як прыладу, але нічога іншага яму не заставалася.
Ён узяў яшчэ адну булку, ужо спакайней, і падумаў, што варта сказаць, калі будзе пахаванне, што ёй давядзецца туды ехаць і адпрасіцца на дзень з працы, але дарогу ён, натуральна, аплаціць. Эх, навошта было гаварыць апошняе, гэта было недарэчна.
На пахаванне яна прыехала б і так, сказала яна, і сяброўка таксама, гэта натуральна, і нічога не трэба ёй аплачваць.
Ён яшчэ ўзгадаў пра аўтобус. Але гэта яшчэ не вырашана, у любым выпадку, яна загадзя даведаецца, калі і адкуль паедзе.
Яшчэ адну булачку ён ужо не браў, хоць па-ранейшаму адчуваў сябе галодным, яму не варта выглядаць тут так, быццам яму хочацца жэрці, ён не прызнаўся, што не снедаў. Яму яшчэ хацелася крыху супакоіць дзяўчыну: няхай не хвалюецца, яна ж
не будзе гаварыць з галавы, дастаткова будзе, калі яна прачытае тэкст загадзя тры-чатыры разы, каб ведаць, што там напісана; а калі баіцца, што будзе хвалявацца, ён дасць ёй перад гзтым якога-небудзь заспакаяльнага, у яго ёсць такое, што стопрацэнтова дапаможа.
Яе бацька запытаўся, ці не застанецца ён на абед, хоць перад Шчодрым вечарам абед будзе даволі бедны. Ён падзякаваў, яшчэ раз схлусіў, што мусіць яшчэ некуды ехаць, таксама ў сувязі з пахаваннем ён узгадаў пра аўтобус за яго гэта наўрад ці хто зробіць. Яны прынялі такі адказ. А яму проста не хацелася ні з кім абедаць, ён хацеў пабыць адзін. А тут бы ён увесь вечар гаварыў адно і тое ж і вінаваціў сябе ў тым, што ёсць ва ўсім гэтым нейкая рызыка і што ён пра гэта не сказаў, а павінен быў сказаць. Але якая рызыка, падумаў ён, калі на тое пагадзіўся нават універсітэцкі прафесар?
«Ну хаця б келіх віна», прапанаваў яму бацька. «Не магу, я на машыне», усміхнуўся ён каротка і са спачуваннем, плячысты вусаты рамеснік прынёс на стол два келіхі і сказаў дачцэ: «А мы нальём сабе». Але тая толькі пакруціла галавой, паднялася, падала яму руку, сказала, што яны яшчэ ўбачацца, і пайшла наверх, у спадніцы за калена з тоўстай тканіны, у швэдары над вятроўкай. Магчыма, у мансардзе наогул няма ацяплення, падумаў ён і толькі цяпер заўважыў, што ўвесь час сядзеў тут у паліто і яму зусім не было цёпла.
«Ну то я сам вып’ю», вырашыў вытворца ўласнага віна і наліў сабе. Потым паказаў на булкі, кожны ўзяў сабе па адной, іютым патлумачыўяму, што ўжо зразумеў, чамуягонае віно та­кое кіслае, калі б ён цяпер паспытаў, яму б дакладна спадабалася. I зрабіў жэст вялікім і ўказальным пальцам каля выцягнутых вуснаў: шыкоўна. Ён прачытаў нейкую кнігу, аде нарэшце сам да ўсяго даўмеўся. Мужчына засмяяўся і зноў адпіў са свайі о келіха. Калі ён даеў булку, падняўся, мужчына насупраць яго цалкам збыткоўна спытаў: «Ужо ідзяце?» і пайшоў на кухню па сваю жонку. Тая прынесла яму загорнутыя ў фольгу булачкі, на святы, і ён сапраўды не змог адмовіцца.
Ён адчуваў, як з плячэй зваліўся цяжар, калі выйшаў з хаты
і сеў у машыну. У ім разлівалася ціхае захапленне. Толькі шэсцьсем гадзін мінула з таго часу, як ён прыдумаў усё гэта, і ўжо ўсё вырашана, зладжана, нават на абодвух узроўнях. Яшчэ нейкія тры гадзіны таму ён усхвалявана хадзіў па кватэры, бо, калі б яму адмовіла адна з іх, увесь ягоны план, якім ён так ганарыўся, бо выдумаў добры дадатак да пахавання, разваліўся б. Але ўсё атрымалася так, як і было задумана. I эпіграф у першы вечар ён узгадаў самы адпаведны. Ён адразу ж адчуў сябе майстрам на ўсе рукі, ад якога толькі што пайшоў. Ён малайчына, можа ганарыцца сабой. Да пэўнай ступені, толькі да пэўнай ступені. Бо жыццё... калі ўзяць агульна ён узгадаў, што ў Шэкспіра часта з’яўляецца вельмі вобразнае словазлучэнне, якое нельга так выразна перакласці, то бок з жыццём наогул ён не мог так цудоўна даць рады. Не, у гэтым ён ніколі не быў майстрам на ўсе рукі.
Ён паставіў машыну ў гараж ведаў, што сёння ўжо не будзе выходзіць з кватэры, а калі адчыняў дзверы, заўважыў, што пад другую палову дзвярэй, якая не адчынялася, хтосьці падсунуў нейкія канверты, ён нахіліўся, выцягнуў іх, яны сапраўды былі на ягонае імя: два экспрэсныя лісты і адзін зусім маленечкі канверт значыць, тут быў паштальён з тэлеграмамі і з экспрэснай поштай. Калі ён увайшоў у дом, адчыніў паштовую скрыню там былі чатыры лісты, усе без марак і паштовых пячатак, ад суседзяў, ён забраў і гэтыя канверты і пайшоў наверх.
У кватэры ён проста кінуў усе канверты на кухонны стол і з учорашніх падарункаў спачатку паклаў у невялікі рондаль порцыю кілбасы, бульбянога пюрэ і кіслай капусты, наліў крыху вады, запаліў газ як доўга гэта трэба грэць, пытаўся ён сам сябе, але паспрабуе хвілін праз пяць, ужо не будзе есці паўхалоднае-паўцёплае, як у той вечар, падумаў ён, гэта была першая ежа, якую ён грэў дома з таго часу. Ён сеў і спачатку адкрыў канверты без марак і пячатак, было такое адчуванне, быццам сёння пасля абеду ўсе, як па загадзе, селі і адказалі на тое, што ён учора пасля абеду кінуў у паштовыя скрыні, толькі адзін з лістоў яго крыху вывеў з раўнавагі -хтосьці хваліў яго-
ную жонку, якой яна была асобай, а потым у апошнім абзацы звяртаўся да яго, што і ад яго народ чакае яшчэ вялікай працы, і што ён павінен народу, ён амаль не верыў уласным вачам, хіба гэты спадар не ведае, у якім ён становішчы, што ён не можа падарыць народу нейкую працу, нават калі б хацеў.
Між тым ежа разагрэлася, ён выклаў яе на талерку, а калі паеў, узгадаў, што забыўся булкі ў машыне. Прынёс іх, паклаў на талерку і пайшоў у гасцёўню, цяпер, калі ён ужо не глытаў іх ад толаду, можна было адчуць іх смак. Па’еўшы, ён адразу ж адчуў неверагодную стомленасць. Урэшце ён вырашыўусё, што запланаваў, гэта было даволі драматична, а зараз можна і паспаць. Ён пайшоў у свой пакой, распрануўся і амаль імгненна заснуў.
Як толькі ён прачнуўся, то ведаў, што спачатку трэба зрабіць два тэлефанаванні: прафесару і Дарцы ў Марцін.
Спачатку ён патэлефанаваў Фэліксу. Уласна, варта было б падзякаваць яму на другі ж дзень, што пагадзіўся сказаць прамову. Але калі ён патэлефанаваў цяпер, яму здалося, іпто ўжо кожны крок па дарозе да пахавання звязваецца ў яго з пэўнымі асацыяцыямі, таму ён прапанаваў прафесару прынесці факты для прамовы. Прафесар крыху здзівіўся, якія факты я запісаў бы ейныя дадзеныя, патлумачыў ён, і ўсе яе пераклады і ўласныя кнігі, каб вы мелі ўяўленне, магчыма гэта б... ага, ага, можна было б па голасе прафесара ён здагадаўся, што той наогул ні пра што падобнае нават не думаў і што наогул нічога падобнага не патрабуе, але калі ўжо ён прапанаваў тады лепш за ўсё будзе заўтра ў другой палове дня, «потым я ўжо пачну пісаць» і назваў канкрэтны час, калі ён мае прыйсці.
Дарку, што працавала акулісткай у Марціне, ён йаведваў заўсёды, калі яны прыязджалі туды на кароткі ці доўгі час. Яна ўжо пра ўсё ведае, ёй не трэба нічога тлумачыць, яна адразу ж патэлефануе і зарэзервуе яму нумар у новым гатэлі, яны дакладна маюць вольныя нумары, а на вячэру няхай ён завітае да іх, сапраўды.
У яго яшчэ заставалася тры гадзіны да таго, як ён пойдзе да швагеркі на шчодравечаровую вячэру. А цяпер трэба пагаліцца
і прывесці сябе ў парадак. А калі ён не паспее абраць дзвюх кружэлак для пахавання, у яго будзе на гэта час заўтра. Калі больш як тры гады таму было пахаванне жончынай пляменніцы, жонка пайшла ў кватэру ўнізе і абрала там дзве кружэлкі: нешта Чайкоўскага і адну з сімфоній Сібеліуса, гэтыя кружэлкі пляменніца жонкі вельмі часта слухала апошнім часам, прычым даволі гучна, бо нават яны чулі ў сваёй кватэры. Вярнуўшыся, жонка праслухала абедзве кружэлкі і запісала пэўныя часткі. Потым з гэтымі кружэлкамі ў Марціне пайшла ў пахавальнае бюро, пакінула ім кружэлкі і паперку і патлумачыла, што і калі падчас пахавання трэба граць... Так зрабіла ягоная жонка два гады таму на пахаванні сваёй пляменніцы, цяпер ён мусіць зрабіць тое самае на пахаванні сваёй жонкі.
Але ён быў у іншай сітуацыі. Яны пабраліся якраз у той час, калі ў продажы з’явіліся першыя доўгаграючыя кружэлкі, і з таго часу яны бесперапынна іх набывалі, хоць некаторых наогул ніколі не слухалі. Але па вечарах яны сядалі разам і слухалі музыку, гэта быў такі іхні культурны звычай, а ён спрабаваў успрымаць музыку і нештаўяўляць ці адчуць патрэбны настрой, і пры гэтым ён думаў, што не ўспрымае музыку так, як трэба. Аднойчы ён расказаў пра гэта сваёй жонцы, але яна толькі са смехам сказала яму, што кожны ўспрымае музыку па-свойму. Ён не сумняваўся ў тым, што жонка ўспрымае музыку так, як мае быць, яна мела прыроджаную схільнасць да музыкі, скончыла кансерваторыю, ведала тэорыю кампазіцыі і гісторыю музыкі, у кожнай мелодыі яна чула ўсё, што хацеў бы пачуць і ён, толькі не ведаў, як гэта ўхапіць, тую абстракцыянісцкую «музыку», складзеную паводле нейкіх дакладных, амаль матэматычных, суадносінаў кампазіцыі, кантрасту і шматгалосся, як яе ўспрымаць, як яе слухаць, неяк аналітычна і сканцэнтравана.
Калі ўжо пляменніца жонкі жыла ў іх, часам яны ўключалі якую кружэлку, тады пляменніца прыходзіла ў пакой з кнігай ці з вязанием і, чытаючы ці вяжучы, таксама слухала. Яго нервавала тое, што гэтыя кружэлкі янаўспрымае, магчыма, нашмат лепш за яго, хоць пры гэтым чытае ці вяжа, а яшчэ больш, што такім чынам знікала ўсялякая інтымнасць тых вечароў у прасторы
музыкі. Тады ён уставаў, ішоўу пакой маці і глядзеў тэлевізар. 3 гэтым нічога нельга было зрабіць жонка была вельмі задаволеная, што пляменніца слухае класічную музыку, хоць пры гэтымчытаесвае спецыялізаваныя матэматычныя кнігі ці вяжа.
Калі Елка паступова зрабілася болып самастойнай, яны ўжо нават адвыклі разам слухаць музыку. Пазней, у гэтай кватэры, жонка працавала ў садзе і для музыкі вечарам была занадта стомленая. А калі пляменніца загінула, напэўна, яна не магла ўключыць ніводнай кружэлкі, бо гэта нагадвала ёй пра хвіліны, калі яны ўсе разам слухал і музыку. I таму ён не ведаў, адкуль пачаць, што выбраць, каб гэтым можна было б не толькі запоўніць асобныя паўзы ў доме смутку, але каб гэта было нейкім чынам звязана з ягонай жонкай... было б ейнай музыкай.
У прынцыпе, ён мог бы абраць амаль любы твор Баха, і ён бы пасаваў да асноўных патрабаванняў, але Баха жонка амаль ніколі не слухала, хоць кружэлак з ягонай музыкай яны мелі дастаткова шмат. 3 Бахам яна ніякім чынам не была звязаная, хоць гэтага ніхто з прысутных у доме смутку не ведаў бы, але гэта ведаў ён, і калі б ён пайшоў найлягчэйшым шляхам і выбраў Баха, гэта была б у нейкай ступені здрада ягонай жонцы. Ужо паголены і апрануты, ён спярша зварыў сабе каву. Кінуўшы доўгі погляд з кухоннага акна, ён адчуў, што вуліца ўжо цяпер, хоць яшчэ не сцямнела, так святочна па-каляднаму пустая, як і мае быць, без людзей, без машын, і на яе з цяжкіх цёмна-сініх хмараў спускаецца жаўтаваты туман.
Ён узяўся за працу. На шчасце, у яго было, ці ён сам сабе знайшоў, яшчэ адно задание, якое трэба было выканаць. Ён павыцягваў з усіх паліц і скрыняў усе кружэлкі, што ў іх былі, акрамя джазавых, што ніякім чынам не пасавалі, ды і так жонка джаз не магла нават слухаць, джаз, у які ён калісьці быў ажно закаханы. Такіх кружэлак з класічнай музыкай і так было мноства: сто, дзвесце, магчыма, яшчэ больш. Ён параскладаў іх стосамі на стаде і фатэлі.
Спачатку выключыў адну вялізную частку сімфоніі. Яна, гэта ён ведаў дакладна, болып любіла камерную музыку. Спачатку ён праслухаў болыпасць канцэртаў для фартэпіяна 182
Бетховена: яны былі альбо занадта вядомыя, альбо занадта абстрактный, з кароткага ўрыўка немагчыма было нешта зразумець. Паслухаў канцэрты для фартэпіяна Моцарта, але ўсё, што чуў, мусіў выкрэсліваць, бо збольшага яны былі занадта грацыёзныя і часам у іх адчувалася ўсмешка. Ларга ў канцэрце для віяланчэлі Дворжака: віяланчэль цяпер гучала для яго за­надта рэзка і сур’ёзна, і пасля самых ціхіх партый увесь аркестр адразу ж падымаўся да фартысіма. Ён узгадаў, што на выпуск­ным канцэрце пасля таго, як жонка скончыла кансерваторыю, яна трала Дэбюсі і Шапэна. Ён праслухаў урыўкі з дзвюх-трох кружэлак Дэбюсі: занадта гулліва, занадта далёка ад пахавання. 3 Шапэна ён наогул нічога не мог узгадаць. Ці гэта быў не Шапэн, а Равэль? У іх былі нейкія канцэрты для скрыпкі і фартэпіянныя санаты Равэля. Не, Равэль таксама не.
Нейкі час ён стаяў каля грамафона, некалькі хвілін слухаў, падымаў ручку, ставіў іголку ў іншым месцы, пераварочваў кружэлку, зноўку ставіў іголку ў двух-трох месцах і браў іншую кружэлку. Пры гэтым ён часам стаяў, часам сядаў у фатэль, але мусіў кожную хвіліну ўскокваць, бо ніводны з урыўкаў не слухаў доўга.
Шастаковіч, тое, што трэба, сказаў ён сам сабе, ягоныя ка­мерный кампазіцыі. Жонка магла слухаць іх зноў і зноў. Пра нейкую з кружэлак яна сказала, што гэта нешта надзвычайнае. I ён клаў на грамафон кружэлку за кружэлкай, пакуль не ўявіў, што тыя, хто прыйдуць у дом смутку, будуць успрымаць музыку так, як і ён калісьці. Не, Шастаковіч не пасуе.
Ён па-ранейшаму стаяў побач з грамафонам ці нейкі час сядзеў у фатэлі. Ускокваў з яго і кідаўся да грамафона, клаў на яго кружэлку за кружэлкай. Мінулі сама менш дзве гадзіны, ён праслухаў ужо дзясяткі кружэлак.
Пакуль у рукі не трапіў Яначэк. Жонка набывала кожную ягоную кружэлку. Адзіныя оперы, якія яна набывала цалкам, былі Яначкавы, «Ліса-махлярка» і «Нататкі з мёртвага дома». Ён пачаўз сімфаньеты: дастаткова было першых тактаў фанфары. «Тарас Бульба» ўжо паводле назвы не падыходзіў для пахаван­ня. Таксама і «Глагалічная імша». «Ляшскія песні», фальклор.
падумаў ён. Але адразу ж на першай песні ён ажно здранцвеў. Зразумеў, што знайшоў тое, што іпукаў. Кожная з песень бы­ла светам, схаваным у сабе. Журботным светам, жаласлівым, але хвілінамі радасным. У другой песні жаночы голас адразу ж раптоўна падняўся на самы верх і так жа раптоўна уніз, і ён адчуў такое заміранне ў сэрцы, якога ніколі не адчуваў ані ў кіно, ані ў тэатры. Гэты кароткі ўрывак крануў яго, ён адчуваў ягоны дотык. Гэты кароткі ўрывак павінен уразіць кожнага. Ён ужо толькі сям-там ставіў ручку грамафона і слухаў урыўкамі асобныя песні. Ужо ведаў, што, прынамсі, дзве-тры, абярэ. Паставіў яшчэ Яначкавы «Мараўскія песні». Тут было толькі фартэпіяна. Задуменная мроя. Але мелодыі з адной і з другой кружэлкі аддалена нагадвалі славацкія траўніцы, хіба толькі без іх пісклівай крыклівасці. Гэта музыка, якую павінен успрымаць кожны, нават у доме смутку. Апроч таго, гэта ж ейная музыка, хоць іншыя пра гэта і не ведаюць. Усё вырашана.
Ён зноўку адчуў нейкі радасны гонар за сябе. Яшчэ адна рэч пасля таго эпіграфа, які ад яго патрабавалі і які ён знайшоў.
Гэта якраз тое, што трэба, падумаў ён, нешта асабістае, што, напэўна, зразумее кожны. Ён не дарэмна болын за дзве гадзіны праслухоўваў урыўкі мелодый, падскокваў з фатэля, клаў на грамафон новыя і новыя кружэлкі, шукаў чагосьці, пра што не меў нават дакладнага ўяўлення, як мастак, які робіць накіды... не, як рэжысёр, які шукае музыку, што звяжа ўсе дзеі ў адну. Хоць ён ненавідзеў пахаванні, хоць бьгў бы рады, каб не было і гэтага пахавання, каб акрамя яго там стаяла толькі некалькі чалавек, каб усё адбылося як мага хутчэй, усё адно ён ставіўся да пахавання як да сваей справы, як рэжысёр да сваей пастаноўкі.
Але трэба заканчваць. Пара ісці да швагеркі. Яму трэба пераапрануцца. Ён дастаў з шафы чорны гарнітур, белую кашулю... чорны гальштук... і хутчэй у дадатак да ix чорныя чаравікі. 3 замілаваннем паглядзеўся ў люстэрка. Даўно ўжо ён не бачыў сябе ў такім выглядзе. Калісьці ў гэтым гарнітуры ён хадзіў на прэм’еры, на спектаклі замежных тэатраў, на канцэрты. Ужо даўно яны з жонкай нікуды не хадзілі, ні на што. I швагерцы спадабаецца, калі ён прыйдзе да яе ў такім выглядзе яна
не будзе баяцца, што ён прыйдзе на пахаванне расхрыстаны, у якім-небудзь паношаным цёмным гарнітуры і ў стаптаных карычневых туфлях. Яна, напэўна, думае, што ад яго можна гэтага чакаць. 3 таго часу, як швагерка пераехала ў кватэру лад імі, яна запрашала ix на кожны Шчодры вечар, дакладней, два разы. Але калі б ягоная жонка не захварэла, яны б пайшлі туды і цяпер ужо толькі за гэта жонка даравала б швагерцы, хоць і злавалася на яе за тое, што тая не прыходзіла ў шпіталь, ды і не пацікавілася нават, што з ёй такое.
Заўсёды, калі яны вярталіся ад швагеркі ў сваю кватэру наверсе, ён гаварыў сваёй жонцы, што гэта былі тры найсумнейшыя гадзіны за апошні год. Але ён не мог нават уявіць, як бы ён правёў тэты Шчодры вечар тут, адзін у гэтай кватэры.
Ён не падрыхтаваў аніякага падарунка. Напэўна, і ў яе няма ніякага падарунка для яго. Яны з жонкай заўсёды прыносілі нейкую кнігу, з малюнкамі ці нечым адметную. I ад швагеркі ў падарунак таксама атрымлівалі кнігу, звычайна такую, якую ўжо мелі, бо кнігі набывалі пастаянна. Але гэта была про­стая фармальнасць. Салодкія хвіліны абмену падарункамі скончыліся, калі Елка вырасла, а сям’я жонкі паступова распадалася ці, дакладней, вымірала. Да таго часу такія хвіліны заўсёды праходзілі вельмі жыва: Елку заўсёды абсыпалі самымі рознымі падарункамі, і сямейны абрад патрабаваў, каб, раскрываючы кожны падарунак, яна крычала «о, гэта яно», «што гэта можа быць», і выкрыкі захаплення, прадчування, задаволенасці Елка ўмела выдаваць такімі разнастайнымі галасамі і з такой імправізацыяй, нават калі атрымлівала дваццаць падарункаў. Ён таксама спрабаваў паказваць сваю радасць і шчасце, звы­чайна ён атрымліваў адну кашулю ад жонкі і ад ейных бацькоў і гальштук ад швагеркі. Сам ён ніколі не прыходзіў з падарун кам ягоная жонка заўсёды перад святамі набывала нешта і ад ягонага імя для сябе, для бацькоў, для швагеркі і ейнай дачкі, а яму гаварыла, што набыла, каб ён ведаў, за якія падарункі яму будуць дзякаваць. Але на самым пачатку ён аднойчы атрымаў на Шчодры вечар ад сваёй жонкі тканіну для гарнітура. Звы­чайна падчас разданы падарункаў яму было сумна яшчэ і таму,
што ён абавязкова мусіў тут быць, таму даводзілася кідаць маці адну ў горадзе, і тая сядзела, магчыма, з братам і ягонай сям’ёй, калі яны завітвалі да яе ненадоўга, у пакоі з тэлевізарам і без святочнай елкі. Леташні снег. Ягоная маці памерла, жончына маці памерла, і галоўная асоба каляднай разданы падарункаў памерла, застаўся ён і швагерка.
Ён глянуў на гадзіннік і ўбачыў, што ўжо без дзесяці сем. Ад яго чакаюць, што ён прыйдзе ў вызначаны час.
Ён сеў у фатэль у гасцёўні. Пачаў уяўляць, што яго чакае. На белым, яшчэ раз адпрасаваным адамашкавым абрусе, згодна са шматгадовай сямейнай традыцыяй, у кожнага побач з талеркай будзе стаяць маленькі кілііпак, а ў ім на пазногаць будзе чагосьці белага, слівавіцы ці чарэшнявіцы. Калі на стол прынясуць суп, усе будзе там і сястра швагеркі Амалка з мужам, якіх швагерка ўзяла ў два пакоі, каб у гэтай кватэры не быць зусім адной падымуцца, чокнуцца і вып’юць той маленечкі глыток. Гэта была традьщыя падачы аперытыву ў бацькоўскім доме жонкі перад святочнымі абедамі ці вячэрамі. А побач з кілішкам яшчэ бу­дзе стаяць келіх з не да краёў налітым віном. Гэта таксама было сімвалічна, як адпіццё віна з чашы ў евангелісцкім касцёле, бо, колькі ён памятаў, ніхто ніколі не прасіў, каб яму налілі яшчэ адзін келіх. Калі пададуць суп з кіслай капусты, швагерка будзе выбачацца, што ейная капуста не зусім такая, як рабіла маці гэта яна мела на ўвазе маці ягонай жонкі хоць ёй і параілі, дзе набыць добрую квашаную капусту, але маці такую капусту заўсёды прывозіла адна і тая ж жанчына з вёскі, і тая капуста бы­ла сапраўды што трэба. На гэта, прыгадалася яму, ягоная жонка заўсёды адказвала, што суп цудоўны, а швагерка зноў пачынала яго ганіць і пералічваць прыправы, якія туды дадавала маці, але сама яна не можа знайсці ix тут, у горадзе. Пра некаторыя з прыпраў жонка гаварыла, што маці ix туды не дадавала, але швагерка настойвала на сваім, А калі на стол ггрыносілі кілбасы сазвычайным бульбяным салатам, швагерка зноўз выбачэннем гаварыла, што, хоць яна і набыла кілбасы ў мясніка, якога ёй параілі і ў якога яна загадзя іх замовіла, усё адно гэта не такая кілбаса, як калісьці прыносіла маці жанчынка з вёскі заўсёды
з апошняй свежыны. Ягоная жонка пярэчыла, што кілбаса такая ж добрая, як калісьці была ў ix дома, але швагерка настойвала на сваім, што яна не такая прыемная, залішне тлустая і менш пікантная. Толькі на трэцяй страве, макавых плюшках з мёдам, швагерка не выбачалася, што яны не такія, як рабіла маці, бо мука, яйкі, мёд ці нешта яшчэ, што дадавалася ў ix, не маглі адрознівацца ад тых, што калісьці былі ў ix дома. Затое ён ужо загадзя баяўся гэтай трэцяй стравы мёд з плюшак заўсёды трапляў у ягоныя парадантозныя зубы, і яму даводзілася змагацца з сабой, каб вытрымаць гэтую частку вячэры. I пры гэтым заўсёды вяліся размовы, якія датычыліся розных даўно мінулых Калядаў. Швагерка ўзгадвала, як Елка, калі яшчэ была малая, так узрадавалася ляльцы, якую атрымала ў падарунак, што начала падскокваць каля ўпрыгожанай ялінкі і калыхаць сваю ляльку, ажно наляцела на ялінку і тая начала небяспечна нахіляцца, але татка гэта яна мела на ўвазе бацьку ягонай жонкі у апошні момант злавіў ялінку, пра гэта памятала і ягоная жонка, як яна спалохалася, што ад дрэўца загарацца фіранкі ці дыван, паляцела на кухню, набрала вады ў вядро, прыбегла назад у пакой і добра зрабіла, бо адна з фіранак сапраўды начала гарэць, але яе патуіпылі, нават цэлага вядра не давялося выліць. I так мінаў час за настальгічнымі размовамі. Потым заўсёды грала адна і тая ж кружэлка, народная калядная іміпа. Калі кружэлка заканчвалася кніжнымі падарункамі яны абменьваліся адразу па прыходзе усе паціху пачыналі развітвацца. Але ўжо самы час ісці.
Швагерка прывітала яго самай ветлай, самай зычлівай усмешкай, быццам пасля доўгага часу сустрэла добрага знаёмага. Hi следу не засталося ад таго стрыманага твару, які ён убачыў, калі прыйшоў да яе ўвечары, а яна нават і не здагадвалася, чаму ён прыйшоў, чаму ён ломіцца да яе, магчыма, яна тады наду­мала, што ён пачуў ейных гасцей і захацеў далучыцца да ix. Ёй больш пасаваў стрыманы, строгі выраз твару. Яна была строгая ў адносінах да сябе і строгая ў адносінах да іншых. Жыццё гэта сур’ёзная рэч, а не нейкія жартачкі. Чалавек мусіць трымацца, мусіць стрымлівацца, мусіць сачыць за сабой. На шчасце, Елка, прыйшло яму да галавы, калі яго здзівіў ветла-зычлівы
з усмешкай твар, яна за сабой не сачыла, не была строгая ні да сябе, ні да іншых.
Швагерка завяла яго ў па-святочнаму асветленую гасцёўню тут вісела вялікая крыштальная жырандоля са сталовай бацькоўскага дома ягонай жонкі тут ужо стаялі падрыхтаваныя Амалка з мужам. Абодвух ён не бачыўужо бог ведае колькі. Hi ў апошнія дні, ні ў апошнія два тыдні, што ягоная жонка ляжала ў шпіталі. Амалка сказала яму вельмі душэўныя словы спачування, а ейны муж з усмешкай падаў яму руку. Усіх быццам падмянілі. Амалка ніколі не гаварыла яму нічога душэўнага, і ён не сумняваўся, што ў яе было далёка не самае лепшае меркаванне пра яго. Яна ўсё жыццё працавала, колькі было сілаў, прыносіла дадому рэчы для перапісвання, ейны муж браў дадому бухгалтарскія справаздачы, каб падзарабіць, бо ў іх былі дзве дачкі, і, калі дочкі выраслі, Амалка з мужам яшчэ дапамагалі ім з унукамі. I цяпер яны жылі амаль як пенсіянеры. А ён і ягоная жонка, цяпер ужо мёртвая, мелі нейкія інтрыгі з рэжымам, нічога падобнага нармальныя людзі, як яны, не могуць сабе дазволіць, яны працуюць і робяць тое, што ад іх патрабуецца, толькі такія, хто лічыць сябе нечым болыпым, могуць дазволіць сабе нейкія спрзчкі з уладай. Толькі цяпер іх быццам падмянілі.
Калі фармальнасці з сям’ёй швагеркі скончыліся, яна заўважыла, што чакалі толькі яго, тады ён паглядзеў на гадзіннік і ўбачыў, што насамрэч затрымаўся хвілін на дзесяць. Ну сапраўды, калі ён пачынае ўспамінаць, калі пачынае нешта ўяўляць, то мусіць заўсёды рабіць гэта дакладна, з усімі дэталямі, гэта ягоная ўлюбёная гульня, ягоны ўлюбёны спосаб бавіць час, бо ўспаміны, як нырок у ваду, пагружэнне, і таму ён цяпер там, наверсе, не зусім правільна разлічыў час, які быў яму патрэбны на тое, каб у галаве прагледзець фільм з успамінамі з апошніх двух перадкалядных вечароў у гэтай кватэры.
Ён папрасіў прабачэння і патлумачыў, што ўсю другую палову дня выбіраў кружэлкі для пахавання. Напэўна, ён патлумачыў гэта занадта коратка, бо ўсе толькі здзіўлена паглядзелі на яго. Ёнраспавёў, як ягоная жонка на апошнім пахаванні... Швагер­ка, якая цяпер ужо, як і астатнія, зразумела пра што гаворка, 188
запыталася, ці не Чайкоўскі тады гучаў. Ага, пацвердзіў ён, але потым яшчэ была частка з сімфоніі Сібеліуса. Ён зноў убачыў, што гэтае імя для іх пусты гук, і дадаў, што апошнім часам гэтая сімфонія гучала тут часцей за ўсё астатняе усім стала зразумела, каго ён мае на ўвазе Чайкоўскага і Сібеліуса. 3 гэтага яны мусілі зразумець, што гэта таксама быў нейкі вядомы кампазітар.
Потым пра гэта ўжо немагчыма было размаўляць, бо швагерка запрасіла ўсіх сесці, паказа ла яму ягонае месца і знікла на кухні. Ён убачыў толькі што адпрасаваны бялюткі адамашкавы абрус, побач з талеркамі для кожнага стаяў маленькі кілішак з нечым белым і крыху болын чым да паловы наліты келіх з віном. Толькі ў Амалчынага мужа побач з талеркай была бутэлька піва і піўны куфаль ён хварэў на цукровы дыябет ці на яшчэ якую хваробу, таму ніколі не піў віна. Швагерка вярнулася з міскай кіслай капусты, паставіла яе на стол, але сама не села, узяла ў руку кілішак, астатнія таксама падняліся, і яна сказала: «Гэта вельмі сумнае свята, і, таму як нам няма за каго выпіць, дык, прынамсі, чокнемся ў знак таго, што мы ўсе адна сям’я». Яна добра падрыхтавалася, прызнаў ён сам сабе.
Усе пачалі есці капусту. Амалка яе хваліла, а швагерка, на дзіва, не пярэчыла, ні адзіным словам нават не згадала, што ў маці была зусім іншая капуста і чаму. Гаворка вялася пра іншае. Калі на стол прынеслі кілбасы з бульбяным пюрэ і са­латам, Амалка з мужам пахвалілі кілбасу, і швагерка зноў не пярэчыла. Ён зразумеў, што цяпер ёй ужо няма каму выкладаць свае параўнанні капусты і кілбасаў, тут няма ягонай жонкі, якой звычайна адрасаваліся прамовы пра тое, чаму капуста і кілбасы ў маці былі лепшымі.
Замест гэтага Амалка пачала гаварыць, як калісьці ў іх рабілі кілбасы перад Калядамі, рабілі і ў іншы час, бо бацька быў мясніком, але на Каляды кілбасы былі адмысловыя. Спачатку ён ажно захапіўся, што яна так свабодна сказала гэта за святочна накрытым сталом, над абрусам з бялюткага адамашку. Швагер­ка падчас шчодрых вечароў «у мамы» нават не заікнулася б пра бапьку-мясніка ў сям’і, дзе культываваўся арыстакратызм, дзе кожны меў нешта агульнае з культурай, з газетамі, з літаратурай,
з культурнымі ўстановамі, з палітычнай кар’ерай (да перамогі рабочага класа). Магчыма, і яна мусіла падладзіцца пад сям’ю ў Марціне: усё замаўчаць і прыстасавацца, і, магчыма, ужо тады гэтая добрая лекарка начала трымацца як ангельская гувернант­ка з часоў каралевы Вікторыі.
Цяпер ужо і швагерка разгаварылася пра тое, дзе яны мелі мясную краму, а дзе жылі ён іх вельмі ўсцешыў, калі сказаў, што ведае, дзе знаходзіцца тая вуліца, цяпер напаўразбураная і закрытая з аднаго боку, быццам ён не памятаў гэтага раней, адно толькі не ўзгадаў, што вуліца выходзіла на абшар перад колішняй Школай мастацкіх рамёстваў, цяперашняй часткай тэхнічнага інстытута, куды ён хадзіў па пасмяротную маску навокал былі высокія будынкі, у якіх знаходзіліся розныя аддзелы тзхнічнагаўніверсітэта, а тая вуліца калісьці была вельмі ціхая, прычым у кожным другім доме жыў і меў частку зямлі які-небудзь нямецкі вінароб з вінным склепам на першым паверсе. «Сапраўды, сапраўды так», пацвердзіла Амалка, а шва­герка з усмешкай кіўнула, яны цяпер былі быццам землякі ён вырас на ўскраіне горада ў раёне над назвай Ружынаў, а абедзве сястры выраслі ў старым гарадскім раёне, які атрымаў назву ад бліжэйшага вялікага касцёла -Блюменталь. Гэта сённяшнія прыезджыя, падумаў ён, нават не ведаюць, што калісьці ў горадзе існаваў раён, які называўся Блюменталь. Але яшчэ больш швагерка здзівілаяго, калі пацвердзіла, што там сапраўды жылі немцы-вінаробы са сваімі сынамі, прэшпарскімі брындамі яна ведала і гэтае слова, якога, між іншым, ужо ніхто не ўжываў, а маладое пакаленне нават і не ведала яго калі яна вярталася з універсітэта, пра яе заўсёды казалі: «Ідзе тэлеграфны слуп», бо ўжо ў тыя гады яна была высокая, яна засмяялася: «Так, я была слупам», але яна заўжды праходзіла міма хлопцаў, што дражніліся, быццам і не бачыла іх, яна яшчэ раз засмяялася i ска­зала, што паслухала б яшчэ раз, што яны крьгчалі, і прамовіла ў арыгінале: «Da kummt die Telegrofstange», правільнай старой прэшпарскай гаворкай, чым здзівіла яго ўдвая, бо ён нават не здагадваўся, што яна з дзяцінства ведае не толькі нямецкую мову, але і прэшпарскую, час ад часу ў кватэры ў цэнтры горада
яна сутыкалася з ягонай маці аднойчы гэта мусіла здарыцца, калі там у іх жыла і ейная дачка, нават нягледзячы на тое, што ягоная жонка рабіла ўсё мажлівае, каб яны сустракаліся як мага радзей яна саромелася паказваць ягоную маці іншым тая заўсёды была апранутая ў старое, падранае, хоць і зручнае, адзенне і ведала толькі нямецкую мову, таму з ёй можна было нармалёва размаўляць толькі па-нямецку, а швагерка не магла размаўляць па-нямецку так, каб не паказаць, што ведае і прэшпарскую мову, што пэўным чынам належыць да той жа кампаніі, што і ягоная маці. Міжволі ён усміхнуўся: хто 6 мог падумаць, што тут поруч сядзяць Блюменталь з Ружынавым.
Ен зразумеў, што цалкам перастаў кантраляваць сябе. Сядзіць, падпіраючы галаву рукой і абапёршыся на стол, бьщцам у кавярні, і ўсміхаецца ўспамінам знаёмых, што сядзяць нобач з ім за стадом. Урэшце, ён адчуваў сябе тут як дома. Трэба перастроіцца на іншы настрой. Гэта ён зрабіў хутка. Узгадаў песню з кружэлкі Яначка, дзе жаночы голас адразу ж раптоўна падняўся на самы верх і гэтак жа раптоўна уніз, і ў гэтым быў смутак і жаль. Ён не сумняваўся ў тым, што на твары ў яго цяпер адпаведны паўнепрытомны меланхалічны выраз, і ён зноў быў сабой задаволены.
Ён узгадаў, калі ўжыў такі спосаб упершыню. Гэта было ў падлеткавым узросце, гадоў у трынаццаць; калі клас праз нешта разрагатаўся і нейкічас не мог супакоіцца, ён смяяўся яшчэ і тады, калі ўсе астатнія ўжо змоўклі, гэта было быццам сутарга, гістэрычны плач увесь клас глядзеў на яго, выкладчык глядзеў па яго з-за кафедры і нецярпліва чакаў, калі зможа працягнуць. Тады, калі ён адчуваў сябе страшэнна няёмка, ён узгадаў тэатральную пастаноўку, якую бачыў перад гэтым, пазней, калі ён ужо цікавіўся тэатрам, ён даведаўся, што, напэўна, гэта быў спек­такль тэатра Станіслаўскага «Сіняя птушка» ен амаль нічога не памятаў з таго спектакля, у памяці засталася толькі адна вельмі сумная сцэна з жабраком і маленькай дзяўчынкай, і калі ён у класе не мог супакоіцца, ён узгадаў гэтую сцэну, і смутак, гута і пачуццё згубленасці ў свеце перамаглі. Цяпер для карэкцыі выразу свайго твару ён будзе мець гэты ўрывак з песні Яначка.
На стол прынеслі плюшкі, палітыя мёдам, на іх успаміны сясцёр быццам нехта раптоўна перарваў усе па-гурманску ўздыхалі над салодкім завяршэннем вячэры, толькі яму мёд, як маса, якую нічым нельга было спыніць, трапляў у зубы ды над дзясны, уся ягоная парадантозная сківіца была быццам аблепленая вострымі іголкамі. На тэты раз у яго не было ніякага жадання перамагаць тэты боль. У яго адразу ж запыталіся, яму што, не падабаецца? Не, алеягоныя зубы не могуць гэтага вытрымаць, ягоны парадантоз. «Ён узнікае тады, калі чалавек нерэгулярна чысціць зубы ў дзяцінстве», сказала швагерка жартоўна, але ў пэўнай ступені і павучальна, яна ўжо зноў была ў ролі ангельская гувернанткі з часоў каралевы Вікторыі. Ён ахвотна пагадзіўся з гэтым грахом сваёй маладосці.
Потым ён пачаў расказваць, што з пасмяротнай маскай усё вырашыў яшчэ ў той жа дзень, калі хадзіў з ёй у морг, што стрыечная сястра даведалася, хто гэтым займаецца, што ён папрасіў зрабіць яшчэ адзін адбітак і што ўсё будзе гатова праз тыдзень. Потым ён распавёў, што на пахаванні будзе яшчэ адна прамова, асабістыя ўспаміны пра ягоную жонку з часоў, калі яна ўжо не перакладала, бо пра гэта прафесар гаварыць не будзе, а калі ён сказаў, хто будзе прамаўляць, швагерка цалкам лагічна здзівілася, «няўжо яна і напіша сама» ён патлумачыў, што дамовіўся з адным знаёмым, якому расказаў усё, што там мае быць, і той напіша ўсё так, як магла б напісаць і яна. На гэта ніхто нічога не адказаў, яны не пахвалілі яго, бо з цяжкасцю маглі ўявіць, што магло б быць у тых асабістых успамінах і, галоўнае, навошта гэта ўсё згадваць, прафесар прадставіць яе як асобу, а потым нехта незнаёмы будзе распавядаць, што яна не была ніякай асобай, а працавала ў садзе і на кухні, яны не маглі зразумець, навошта ягоную жонку трэба спіхваць з п’едэстала, на які перад гэтым яе паставіць Фэлікс. Натуральна, што ніхто з тых трох не лічыў гэта геніяльнай ідэяй, тады ён распавёў яшчэ, што дамовіцца наконт аўтобуса, што гарадскія аўтобусы можна замовіць на якую заўгодна адлегласць, ён яшчэ не вырашьгў гэта­га, але яшчэ ёсць час, і кожны, хто захоча паехаць на пахаванне, зможа паехаць туды на аўтобусе.
Швагерка павіншавала яго з тым, што гэта сапраўды вы­данная прапанова. Амалка таксама выказала жаданне паехаць на аўтобусе, адно толькі, каб ён паведаміў, калі і адкуль той будзе выязджаць усім, хто зацікавіцца, ён патэлефануе. «Ну, то ў нас на адзін клопат менш», працягнула швагерка, але яна збіраецца паехаць туды крыху раней, яшчэ на другі дзень Калядаў, каб ужо вечарам быць там, бо яшчэ шмат чаго там трэба давесці да парадку, «ты можаш сабе ўявіць», перш за ўсё трэба паклапаціцца пра адно, пачысціць пахавальню» гэта быў ейны звычайны выраз, які яна, напэўна, пераняла ад нейкай знанай сям’і. Для знаных сем’яў і старажылаў горада іхнія памерлыя існавалі толькі ў выглядзе пахавальняў ці трунаў, якія трэба «пачысціць», як гаварыла ягоная жонка, кожны тыдзень яна выбіралася на могілкі «чысціць пахавальню». У яго ўзнік феер верк асацыяцыяў, звязаных з прыбіраннем пахавальні: пайсці туды з венікам, граблямі і палівачкай для вады, з кветкамі з сада альбо набытымі ў горадзе: найперш трэба было згрэбці лісце, што нападала на мармуровыя пліты з навакольных дрэў, потым падмесці пахавальню і крыху наўкол яе, як паркет у кватэры, трэба было памяняць кветкі, што стаялі завялыя ў шкляных збанах, і аднесці іх на могілкавую сметніцу для кветак, выліць ваду, у іншым месцы могілак набраць з крана свежай вады ў тыя шкляныя збаны, бутэлькі і кубкі, з кустоў вакол помніка трэба было абрэзаць вецце, што адважылася вырасці занадта блізка ад пахавальні, потым рыдлёвачкай трэба было ўскапаць зямлю ля краёў пахавальні, і шмат яшчэ ўсяго трэба было там зрабіць, чаго ён ужо нават і не памятаў, каб пахавальня была як частка кватэры ці, хутчэй, як вітрына, на якую ў нядзелю альбо ціхімі вечарамі хадзілі глядзець знаныя сем’і ці іншыя шалёныя мясцовыя жыхары, якія правяралі, як прыбраны ці «пачышчаны» кожны помнік, потым яшчэ абмяркоўвалі гэта паміж сабой і паводле гэтага ацэньвалі нашчадкаў тых, хто пахаваны ў пахавальні ці ў магіле, сюды хадзілі людзі паглядзець на гэтыя нацыянальныя могілкі, так яны і называліся афіцыйна, сюды на­ват школьнікаў вадзілі з усяго наваколля. Калі прыбіральшчык цалкам выконваў сваю працу, нейкі час ён яшчэ стаяў перад
пахавальняй ці магілай, магчыма, часам думаў і пра таго, хто там пахаваны, але стаяў там заўсёды, каб адпачыць, перш чым зноў ісці прыбіраць кватэру ці чысціць сад або друкаваць на машынцы які пераклад натуральна, пагадзіўся ён са швагеркай, пахавальню трэба абавязкова прыбраць перад пахаваннем «ты ж ведаеш, на тую жанчынку, што гэтым займаецца, нельга спадзявацца»;
- «трэба падмесці і шлях ад брамы да дома», працягвала швагерка свой пералік: з вуліцы ад вялікай жалезнай брамы да дома вяла шырокая дарога, як алея, паміж цудоўных ста­рых дрэваў, тады, калі ён упершыню прыехаў туды ў госці, ён падумаў, што памыліўся нумарам дома, і пайшоў далей, бо яму падалося, што такі шлях праз алею можа весці толькі да якоганебудзь касцёла ці невялікага замка, але ён вёў усяго толькі да даўгога аднапавярховага дома, уваход у які быў наіншым канцы побач з садам;
«трэба яшчэ падмесці двор», працягвала швагерка: дваром называлася месца перад уваходам у дом, а насупраць уваходу быў яшчэ адзін невялікі аднапавярховы будынак, дзе цяпер жыла летам швагерка, а яшчэ там быў дрывотнік і штосьці падобнае на клець, і яшчэ нешта накшталт гумна, якое ён заўсёды выкарыстоўваў у якасці гаража, калі прыязджаў туды на машыне, натуральна, што ўсё гэта мусіць быць прыбрана, намыта, пачышчана...
- «а потым яшчэ трэба падрыхтаваць які-небудзь пачастунак для тых, хто прыедзе з горада, ды і для мясцовых, што прыйдуць, бо прыходзілі туды і раней...»
Памінкі! падумалася яму; ён увесь час думае пра пахаванне, займаецца арганізацыяй усяго, што з ім звязана, пашырае і папаўняе ягоную праграму, пахаванне запаўняе ягоныя дні, гэта ягоны агеньчык, да якога імкнецца ўся ягоная перспектыва, бо за тым агеньчыкам ужо толькі адваротны бок лінзы, там ужо нічога нельга ўбачыць, там нешта, чаго ён не хоча ўяўляць, кожны ягоны дзень пазначаны пахаваннем, і ён не ўзгадаў пра памінкі! Гэта ж абавязковая частка пахавання, з найстаражытнейшых часоў, кожны абавязкова чакае, што пасля пахавання
і паесць, і вып’е, а, магчыма, і нап’ецца, але для яго пахаванне заўсёды было звязана толькі з домам смутку, дзе адбудзецца ўсё, шло ён лічыць галоўным цырыманіялам, ён бы ніколі не падумаў пра тое, што пахаванне працягваецца памінкамі ў тым месцы, дзе жыў памерлы, яму пра гэта мусіла нагадаць швагерка: цалкам натуральна ў яго вырваліся словы падзякі за тое, што яна не забылася;
- ды тут і гаварыць няма пра што, яна сама пра тэта паклапоціцца, але яна думала, што хутчэй за ўсё памінкі мелі б адбыцца ў тым пакоі, «што быў аб’яднаны з кухняй», і калі ён нічога не мае супраць гэтага, тады б яна ўжо за дзень перад усім праветрыла б у тым пакоі, там змесціцца шмат людзей, можна будзе гадзіну-дзве пасядзець, перш чым усе паедуць назад, і нешта трэба будзе прыгатаваць...
- сапраўды той пакой варта будзе добра праветрыць. Пасля таго, як памерла жончына маці, у тым пакоі часам не было каму ўключыць электрапеч на начны рэжым, а калі яны прыехалі туды вясной, першы раз пасля доўгіх зімовых месяцаў, то ўбачылі, што вонкавая сцяна адсырэла ажно па ніжні край акна, адусюль там цягнула вільгаццю, ягоная жонка заўсёды адразу ж ішла ў дрывотнік і прыносіла ў кафляную печ трэскі, дровы і вугаль і распальвала, пакуль ён сядзеў у глыбокім скураным фатэлі і адпачываў пасля чагырох-пяці гадзін за рулём, а калі жонка распальвала кафляная печ праз хвіліну давала прыемнае цяпло, заўсёды награвалася вельмі хутка жонка пачынала паўсюль выціраць пыл, бо ў пакоі цягнула і пылам, і неправетранасцю, насамрэч, яго абавязкова трэба добра праветрыць.
Сапраўды, толькі азваўся ён было б варта адтуль вынесці вялікі матрац, што стаіць каля сцяны, адразу каля ўваходаў па­кой, а на матрацы складзеныя дзве коўдры для двух чалавек, яго варта было б куды-небудзь прыбраць, а коўдры запіхнуцьу шафу ў вітальні, але з гэтым ён дапаможа але швагерка яго адразу ж перапыніла, не, не, не бойся, я знайду сабе памочніка ён таксама паедзе на цягніку на дзень раней, каб раніцай завітаць у пахавальнае бюро, так што пасля абеду, калі вернецца, мог бы дапамагчы але швагерка зноў яго перапыніла, «мне хто-
небудзь дапаможа», тады ён перайшоў да апошняга пункта ён вырашыў тую адну ноч не спаць у тым пакоі, што яны пакінулі для сябе ў доме ў Марціне, Дарка зарэзервуе яму пакой у тым новым гатэлі, «тая акулістка, ты яе ведаеш».
Больш яму не хацелася нічога тлумачыць, ды тлумачыць і не было чаго, ён ужо даўно вырашыў, што спыніцца ў гатэлі, не тое, каб яму ў тым пакоі ўсе рэчы пра нешта нагадвалі, вядома, і гэта таксама, ён бы ўспамінаў, як яны туды прыязджалі ў апошнія гады, калі з цэлай хаты пакінулі сабе той адзіны пакой, як ён спаў у ім шмат гадоў да таго, калі былі жывыя і яе бацькі, тады гэта быў яе рабочы кабінет, яе ўласнасць, магчыма, гэтыя ўспаміны нават крыху палохалі яго, але гэта было не самае страшнае, усё тэта ёсць і ў іхняй кватэры, проста ён не хацеў заставацца там сам-насам, першы раз у адзіноце, там ён хутчэй за ўсё адчуваў бы сябе нейкім прыгнечаным, напалоханым, магчыма, прынёс бы бутэльку віна, каб гэта прайшло, а нумар у гатэлі будзе нейтральны, новы гатэль пабудавалі для людзей, якія прыязджалі ў гарадок па нейкіх афіцыйных справах, напрыклад, на машынабудаўнічы завод, дзе выраблялі галубоў міру, як называлі жыхары Марціна танкі, апошнім часам там ужо рабілі дызельныя лакаматывы, ці ў гарадок прыязджалі людзі, калі ім трэба было нешта ў Маціцы ён таксама паедзе туды па справе, а потым паедзе дадому, таму ён вырашыў, што будзе начаваць у гатэлі;
- «такім чынам, усе матрацы і ўсё, што перашкаджае, можна адтуль вынесці, я да цябе завітаю, сказаў ён швагерцы, і калі будзе нешта трэба, я дапамагу».
Калі са стала з бялюткім адамашкавым абрусам усё прыбралі і на ім застаўся толькі надсвечнік з запаленай свечкай, пачалася другая частка вечара.
Амалка з мужам селі на глыбокую скураную канапу, ён на скураны фатэль друті такі ж застаўся ў пакоі, які яны пакінулі сабе ў Марціне і ў якім цяпер будуць зладжаныя памінкі. Швагерка стаяла перад ім з па-дзявочы хітрай усмешкай на твары, склаўшы рукі за спінай, яна выглядала як школьніца, якая хоча камусьці расказачь нешта крыху інтымнае, чаго не павінны чуць
усе, і па-ранейшаму з мілай усмешкам яна сказала: «А цяпер, калі ўжо ты тут, мы хацелі б цябе пра нешта папрасіць, і таемным рухам яна выцягнула з-за спіны кружэлку і папрасіла пра тое, што ён і так ужо ведаў. Будзь ласкавы, пастаў яе, калі ласка, бо мы ў гэтым не разбіраемся», і з какетлівай усмешкай працягнула яму кружэлку.
Ён ставіў адну і тую ж кружэлку ўжо трэці год, бо швагерка сапраўды ў гэтым не разбіралася. Ён паклаў кружэлку на грамафонную талерку і пераключыў з радыё на грамафон.
Швагерка села на скураную каналу побач з сястрою і ейным мужам, ён зноўку сеў у скураны фатэль, і ўсе з сур’ёзнымі тварамі падрыхтаваліся слухаць святочную музыку. На кружэлцы была калядная імша, якую год дзвесце таму склаў для сваіх вернікаў нейкі дагэтуль не вядомы вясковы святар. Музыка прываблівала сваёй прастатой. Разам з арганам гучалі народныя інструменты, тэкст спявала трупа вяскоўцаў на крыху смешнай мясцовай гаворцы. Такую кружэлку набылі і яны, калі яна была ў продажы, гадоў шэсць таму і часам слухалі яе на Каляды, ён чуў яе цяпер, мабыць, раз пяты ці тосты. Колькі сем’яў, напэўна, слухаюць цяпер гэтую музыку? Яму падабаўся адзін урывак, дзе хрыпатыя галасы спяваюць вельмі проста зарыфмаваныя радкі пра трох каралёўна іхняй крыху смешнай гаворцы. Іншыя часткі, дзе тэкст немагчыма было як след разабраць, былі для яго досыць сумнымі. Яму заўсёды больш за ўсё падабаліся апошнія часткі на другім баку кружэлкі, і, калі ён аднойчы сказаў пра гэта жонцы, яна са смехам паведаміла яму, што гэтыя часткі ўжо не належаць да каляднай імшы, гэта старыя калядныя песні. Тая крыху камічная частка пра трох каралёўужо прагучала, калядныя песні на іншым баку былі яшчэ далёка, таму ён паступова перастаў слухаць. Паклаў рукі на шырокія падлакотнікі скуранога фатэля, падобнага да тых, якія ён упершыню пабачыў у адвакацкай канторы, калі пасля бацькавай смерці на іх скардзіліся розныя крамы, што яны не плацяць за ўсё, што купілі. Там, дзе ён паклаў рукі, скура была ўжо даволі абадраная. Напэўна, увесь скураны гарнітур набыў жончын бацька яшчэ на пачатку дваццатых гадоў, калі працаваў дырэктарам банка, ён тады адрамантаваў дом і набыў
неабходную мэблю, з таго часу ў доме ейных бацькоў нічога ўжо не змянялася. Дагэтуль захаваўся адзін фатэль з таго гарнітура ў жончыным пакоі ў Марціне. За анопінія васямнаццаць гадоў ён, заходзячы сюды, досыць часта сядзеў у гэтым фатэлі, раніцай чытаў у ім газеты, якія прыносіла паштальёнка, вечарам чытаў кнігу, бо ў доме яе бацькоў не было тэлевізара, і яны амаль ніколі нікуды не хадзілі, ён сядзеў у гэтым фатэлі, калі сумаваў ці калі ні пра што не думаў, дый цянер, седзячы ў ім, ён крыху сумаваў. Глядзеў на агромністы буфет і, як і кожныя Каляды, калі яны сюды прыходзілі, яго здзіўляла, які тэты буфет грувасткі і непрыгожы, ён бачыў яго ў гасцёўні жончыных бацькоў яшчэ многа гадоў таму, і там ён не здаваўся такім вялізным, але там было цемнавата. Але цяпер у гэтай кватэры ў новым доме, дзе па ўсёй даўжыні былі вялікія вокны і дзе ў кожным пакоі было моцнае асвятленне зверху і з бакоў, тэты буфет быў бачны ва ўсёй сваёй абшарпанасці і велічыні. Яны з Зорай былі згодныя, што не возьмуць яго ў новую кватэру. Тады, на іх неверагоднае здзіўленне, Елка амаль падскочыла ад радасці, калі яны прапанавалі буфет ёй. Ён ніяк не мог гэтага зразумець Елка была вельмі сучаснай дзяўчынай і прызнавала толькі звычаі свайго пакалення, толькі яго катэгарьгчныя імператывы і толькі яго жыццёвы стыль, што яна магла ўбачыць у гэтым буфере магчыма, яна лічыла яго антычнай мэбляй, што ўвайшла ў моду сярод маладых людзей, ці бачыла ў ім нешта накшталт антык-поп-арту.
Кружэлка скончылася. Ён падняўся, каб перавярнуць яе і ўключыць іншы бок, працяг святочнай імшы, а потым калядныя песні. Але, на ягонае здзіўленне, паднялася і швагерка, напалову павярнулася да яго, напалову да Амалкі з мужам, зноў крьгху тэатральна і па-дзявочы пакланілася, раскінуўшы рукі, і абвясціла: «Вось мы і праслухалі канцэрт». Натуральна, ніхто з іх не заўважыў, што калядная імша яшчэ не скончылася шва­герка ніколі не слухала кружэлак на грамафоне, напэўна, яна ду­мала, што калі дайграў адзін бок кружэлкі, скончылася і музыка.
Ён ведаў, што швагерка зараз папросіць яго яшчэ раз паказаць, як пераключаць з прайгравальніка на радыё. Яна пыталася ў яго пра гэта кожны год, спытала й цяпер.
Ён паказаў, што цяпер уключаны прайгравальнік, потым пераключыў на ўльтракароткі дыяпазон, сказаў: «Трэба пераключыць сюды, дзе напісана УКХ», і наладзіў «Вену-1», бо мясцовыя У КХ-станцыі нельга было злавіць на заходнім прыймачы. Ён нагадаў яшчэ раз: «Грамафон вось тут, а радыё тут, хвалю я наладзіў». Швагерка пагадзі лася, што гэта зусьм проста, але ён ужо ведаў, што калі прыйдзе на наступим Шчодры вечар, зноў будзе тое самае.
Падчас тлумачэнняў ён неўпрыкмет зірнуў на гадзіннік было без чвэрці дзесяць. Ён ведаў, што прыкладна а дзясятай швагерка і Амалка з мужам кладуцца спаць.
Калі ён зноў выпрастаўся, сказаў, што яму ўжо трэба ісці ён хоча яшчэ патэлефанаваць брату, павіншаваць з Калядамі, з чым яны пагадзіліся, і тым самым ён скараціў фармальныя запрашэнні пасядзець япгчэ. Усё ў швагеркі мела свой час, гэтым разам таксама была хвіліна жартаў, быў і традыцыйны канцэрт, яны пагаварылі пра ўсё, а цяпер было пара ісці. Яны яшчэ раз усё паўтарылі: пра аўтобус, што ён не забудзецца паведаміць Амалцы; калі швагерка паедзе на цягніку; калі ён паедзе на цягніку. Потым яны яшчэ раз павіншавалі адно аднаго з Калядамі, і по­тым дзверы за ім зачыніліся.
У сваей кватэры ён запаліў адразу абедзве лямпы, пакой быў заліты святлом, ён адмыслова зрабіў такое святочнае святло, чаго не рабіў ні разу за апошнія дні ці тыдні, сеў у фатэль, уключыў тэлевізар без туку, брату ён патэлефануе тады, калі ўжо зможа распавесці яму нешта пра аўтобус, цяпер яму ўжо проста хочацца пабыць у спакоі ён пераключаў кнопкі на тэлевізары з канала на канал, але, таму як наогул не меў у думках нешта глядзець, з тукам ці без яго, зноўку яго выключыў. Нейкі час ён сядзеў нерухома і, ні пра што не думаючы ў фатэлі, глядзеў на асветлены пакой і думаў, як гэга добра, зноўку сядзець тут і ні з кім не размаўляць. Хоць на тэты раз у швагеркі было не так ужо і дрэнна, нават не так ужо і сумна, як ён чакаў. Некаторыя моманты былі нават вельмі шчырыя Блюменталь Ружынаў. Ён усміхнуўся. Яму было вядома, што існуе раён з назвай Блю­менталь, з дзяцінства ён ведаў усе яго вуліцы, хоць ягоны раён
быў крыху ў іншым месцы. Ён уперіпыню размаўдяў з кімсьці з блюментальскага раёна.
А калі сюды ў госці прыязджалі людзі, прыйшло яму да галавы, з якімі яму лягчэй было паразумецца, якім было што распавесці, што было тады? Нічога асаблівага не было, гаварыў ён сабе, калі яны сыходзілі, ён не адчуваў ніякай прыемнасці, абсалютна ніякай, яны ўсё абмяркоўвалі, крыху пляткарылі, скардзіліся адно аднаму, і потым унутры ўсё было гэтак жа пу­ста, як і да гэтага. Дык навошта ён тады глядзеў праз акно на кухні ці з балкона, ці не ідзе хтосьці са знаёмых, хто павярнуў бы ў двор ягонага дома і на ўваходзе націснуў бы на званок з ягоным імем? Навошта ён чакаў кагосьці? I чаго ён наогул чакаў ад людзей? Ён проста нечага чакаў. I гэтае непгга магло прыйсці толькі ад людзей. Калі ён працаваў журналістам і куды-небудзь падарожнічаў, заўсёды пры ўваходзе ў цягнік ён усведамляў, што ад гэтай паездкі чакае... нейкай прыгоды, нейкай выбітнай асобы, побач з якой будзе адчуваць сябе як дома. Не, апошняга ён пазней ужо не чакаў, але кожны чалавек, які б да яго завітаў, мог вырваць яго з паўсядзённасці, напоўніць тое, на што ягонай фантазіі ўжо не хапала. А цяпер ён ужо ні ад каго нічога не чакае, ужо не марыць нават пра тое, каб хтосьці збочыў у ягоны дворык і націснуў на званок з ягоным імем? Нават не можа наогул уявіць сабе, што можна нечага чакаць... Ці магчыма так жыць? Хіба што ў такім ачмурэнні, у лянівай летаргіі. Дый наогул, няма чаго пра гэта думаць, хутка ён і так даведаецца.
Ён устаў і пайшоў на кухню, бо згадаў пра яшчэ не прачытаныя тэлеграмы і лісты. Калі ён ужо быў на кухні, дык заадно спраўдзіў праз акно, што робіцца на вуліцы. На вуліцы была святочна-нудная пустата, мёртвая пустата. Відаць, крыху падмарозіла, у паветры вісела нейкая прамерзлая імгла, ліхтары быццам кудысьці зніклі. Але цяжкія хмары не былі цалкам чорныя, дзе-нідзе праз іх прабівалася сіняе святло, магчыма, за імі хавалася поўня.
Сеўшы ў фатэль у вітальні, ён узяў рэшту тэлеграмаў. Чаго можна было ад іх чакаць? Акрамя таго, тры з іх былі ад наогул незнаёмых людзей, і толькі адна ад старога знаёмага... хітрун,
ведаў, што даслаць тэлеграму зручней за ўсё. Яму было пяцьдзясят год, і мусіла здарыцца нешта выключнае, незвычайнае, калі ён да гэтага дадумаўся, ён шкадаваў, што не адрэагаваў дагэтуль на жалобнае паведамленне, бо не думаў, што штампы ў тэлеграме мажлівыя. Быў яшчэ ліст, у якім шмат гаварылася пра выбітную асобу, і ў гэтым лісце ён адчуваў, напэўна, несправядліва, шып схаванага папроку... яна была аднойз тых, хто пачынаў, з генераций, што адкрывала новы шлях... быццам трэба было пра гэта яму нагадваць, быццам ён недастаткова гэта разумеў. Нарэшце яго амаль расчуліў кароткі ліст, у якім знаёмая, ён быў знаёмы з ёй даволі аддалена, пісала толькі пра тое, як аднойчы была ў іх у гасцях, як яны тады жыва размаўлялі, і як утульна адчувалі сябе, і што яму вельмі пашанцавала, бо ў яго атрымалася мець такія прыгожыя, верныя адносіны, якім сапраўды можна пазайздросціць, што ўсе захапляліся імі, і яна яшчэ раз паўтарыла, што ёй тады ў гасцях было вельмі ўтульна, міла, весела. Ён не памятаў гэтага. А ў канцы ліста яшчэ было напісана, што ён не адзін, што вакол ёсць людзі, якія любяць яго, і яны цяпер разам з ім. Ну ўжо не, падумаў ён. Звычайная балбатня. Hi храна падобнага. Ён зусім адзін, і ніхто яму не дапаможа, нікога няма побач з ім.
Ён прачытаў усё, што было. Толькі гэты апошні ліст яго крыху расчуліў. Ён не мог так проста забыцца на яго. Так, у іх былі незвычайныя адносіны. I хоць можна сябе ў чым заўгодна папракаць, але ён дбаў пра тое, каб гэтыя адносіны былі вернымі. Вядома, часам здаралася і так, што ён мог у кагосьці закахацца, але ніколі гэта не пераходзіла ў штосьці большае. Ён бы меў та­кое адчуванне, што прынізіў яе, высмеяў, ён стараўся перамачы сябе і нейкім чынам выйсці з гэтай сітуацыі. У іх былі сур’ёзныя адносіны, таму ён быў такі няшчасны, калі яна парадкам ускладняла ягонае жыццё праз ягонуіо маці, праз ейную маці, праз пляменніцу. I быў няшчасны, бо і ён таксамаўскладняў ёй жыц­цё, бо здаралася, што ён піў, не рабіў нічога адказна, і, магчыма, расчароўваў яе гэтым. Так здараецца, што адзін робіць іншага няшчасным, але пры ўсім гэтым яны былі... так, у іх былі вер­ныя адносіны. Усё заўсёды загойвалася. Нарэшце, яна была для
яго толькі... момант ён шукаў адпаведнае непатэтычнае сло­ва... домам. Ягоны дом быў не ў нейкім памяшканні, на нейкай абжытай паверхні, у нейкай прыроднай панараме, ягоны дом быў побач з ёй. Нешта з даўніх надзеяў нарэшце спраўдзілася, але не ў такім чароўным выглядзе, як ён калісьці спадзяваўся, а ў штодзённасці, якая, між іншым, не была шэрай. Наадварот, сапраўды шэрай яна была толькі зрэдку. У ёй заўсёды былі яркія фарбы, светлыя або цёмныя. А таму жонка была ягоным домам, якога ён цяпер не мае. Не мае, як той казаў, дзе прыхіліць галаву, з гэтага часу ён будзе як валацуга, вандроўнік, які калі заўгодна зможа пайсці... у нікуцы.
Ён яшчэ досыць доўга сядзеў так і думаў пра тое, што дробныя кубікі, на якіх было пабудаванае ці з якіх складалася ягонае жыццё, хтосьці неакуратна і жорстка перакуліў, параскідаў, і яны засталіся ляжаць зусім бязладна, кожны ў іншым месцы, сам па сабе, а ў яго ўжо няма сілы скласці іх зноў так, каб адзін чапляўся за іншы, каб яны зноў набылі стары альбо новы выгляд.
Ён застаўся сядзець у фатэлі і думаў пра тое, што ўжо нічога нельга выправіць. Як яна калісьці гаварыла, калі ён на другі дзёнь пасля нейкай цяжкай падзеі сядзеў прыгнечаны, дабіты, вычарпаны: ты ўжо не перажывай, гаварыла яна, ужо нічога не зробіш. Яго цяпер хвалявала толькі тое, што калі з гэтым ужо нічога не зробіш, дык навошта тады наогул нешта рабіць.
Ён выключыў святло, выпіў таблетку снатворнага, распрануўся і лёг. У думках ён уключыў кіно з малюнкаў, якія яго найбольш супакойвалі: ён сядзеўу машыне, яна побач, абое аднолькава засяроджана глядзелі на дарогу перад сабой, праз мо­мант ён папросіць, каб яна запаліла яму цыгарэту, яна запаліць, падасць, ён зацягнецца, і яны зноў будуць глядзець на пустую дарогу наперадзе. За Святым Бенядзікам шлях безупынку пятляў паміж дрэвамі, за якімі час ад часу віднеўся Грон, дзе-нідзе ствол дрэва хіліўся аж да самай ракі, і тут за паваротам узнікла нейкая грузавічка, яны дагналі яе, і ён сказаў: «Толькі гэтага яшчэ не хапала», бо абое ведалі, што абагнаць яе не атрымаецца яшчэ досыць доўга. Яны мінулі Кежмарак, дарога ішла ўніз паміж густымі хвойнымі лясамі, яны заўсёды спыняліся там на ад-
йым і тым самым месцы і, калі выходзілі з машыны, з асалодай удыхалі зялёны пах ігліцы пасля трох гадзін безупыннай язды. Аднойчы па дарозе ў Татры яны праязджалі праз вёску, дзе дарога даволі рэзка ішла ўніз, ён бачыў у катлаване вёскі далёка перад сабой воз з людзьмі, якія вярталіся з працы, ён вельмі хутка апынуўся перад ім, нашмат хутчэй, чым чакаў, у самы апошні момант прымусіў машыну з віскам спыніцца, жанчыны на возе не ведалі, што ён амаль урэзаўся ў іх, павярнуліся да машыны, якая так смешна завішчала тармазамі, і засмяяліся. А яшчэ калі яны ехалі іншай дарогай, ім насустрач вылецеў грузавік, і ён мусіў рэзка затармазіць, каб той не ўрэзаўся ім у лоб на іхнім баку дарогі, а жонка раззлавана сказала: «Вось казёл». А калі была пахмурная нядзеля, яны кудысьці ехалі на машыне, усе вёскі былі пустыя, яму нават не даводзілася зніжаць хуткасць. Яны заўважылі новазбудаваны шлях ажно да апошняй горнай хаціны, сонца прыпякала, ён мусіў увесь час ехаць на самай маленькай хуткасці, бо шлях быў усё круцейшы, і яны былі шчаслівыя, што атрымалася заехаць на машыне так высока. Яны ехалі па пятлі на горнай раўніне, ён убачыў бы машыну нават на іншым баку доўгай пятлі, але дарога была пустая, тады ён папрасіў цыгарэту і праз імгненне зацягнуўся. Яны знайшлі на іншым баку горада за Дунаем новы падыход да пойменных лясоў, праз якія яны траплялі ажно за апошнюю грэблю, выходзілі каля некалькіх дрэваў, у кронах якіх паўсюль былі вялікія ша­ры ярка-зялёнай амялы, дзесьці зусім блізка адчуваўся прыток ракі, у якім заўсёды стаяла зялёная вада. I яны зноў ехалі па нейкай пустой дарозе, не трэба было ні на чым засяроджвацца, ён папрасіў жонку, каб яна запаліла яму цыгарэту...
Ён убачыў яшчэ шмат такіх карцін, часта адных і тых жа,
пакуль не заснуў.
Чацвёрты дзень
Апрануўіпыся і падбадзёрыўшыся абавязковым кубкам кавы, абапёршыся локцямі аб каменнае падваконне вялікага кухоннага акна, ён ужо глядзеў не на пустынную вуліцу пад сабой, а на не­ба, якое здавалася яму агромністым; неба складалася з цяжкіх цёмна-фіялетавых хмараў, падобных да пярынаў, складзеных адна каля адной, дзе-нідзе паміж імі былі вузкія шчылінкі, праз якія прабівалася сонца; праз самую даўгую з іх сонца свяціла на абшар далёка за горадам, за Дунаем, хоць самую раку закрывал! дамы на ўзбярэжжы, але ён мог дакладна паказаць ейныя межы, як яна паўколам уваходзіла і зноўку выходзіла з горада; асветленая паласа гэтага абшару была жаўтаватая, быццам летам, бо там была раўніна, амаль без дрэваў, а горад, скруціўшыся, спаў пад тымі цяжкімі пярынамі, сціснуўся пад агромністым небам і зменшыўся. Ён адчуваў, як успрымае гэтую панараму і пры гэтым неяк унутрана абуджаецца, і пасля падумаў пра тое, што, напэўна, ні адзін чалавек ва ўсім горадзе не стаіць цяпер перад акном і не глядзіць зверху на горад ці на пустую вуліцу пад сабой, затое ў яго якраз сёння ёсць праца, якую ён будзе рабіць засяроджана і адказна, бо мусіць скончыць да пэўнага часу. Ніхто з ягоных калег сёння не напіша некалькі старонак свайго новага раману, нікому з ix не прыйдзе да галавы нейкая геніяльная думка пра складаныя ўзаемаадносіны літаратуры і грамадства, і ён таксама не рабіў бы сёння ніякай важнай працы, калі б ягоная жонка была жывая, але для яго цяпер дні не падзяляюцца на працоўныя і святочныя кожны дзень ён мусіць рыхтавацца да пахавання, і гэта напаўняла яго глыбокім задавальненнем. Але, зноў жа, там унізе, у горадзе жывуць пе-
раважна не такія людзі, што ствараюць новыя матэматычныя ўраўненні, музычныя акорды, старонкі новых раманаў, разважаюць пра змены ў адносінах паміж літаратурай і бог ведае чым, болынасць людзей у горадзе проста жыве, выхоўвае дзяцей, зарабляе грошы, расчароўваеццаў жыцці, яны кахаюць, раўнуюць, кагосьці ненавідзяць, цяпер яны снедаюць і радуюцца, што не мусяць ісці на працу. Жыццё прываблівае іх сваёй аднастайнасцю, і гэта нармальна, калі яны могуць быць упэўненыя і наогул не думаць пра тое, ці заўтра ўсё будзе гэтак жа, як і сёння: яны будуць снедаць і клапаціцца пра дзяцей, агрызацца з жонкай ці думаць пра кагосьці іншага, адчуваць да таго адсутнага чалавека незразумелае прыцягненне, якое завецца каханнем, што тады наймацнейшае і найбольшае, калі той чалавек далёка і япічэ нічога не вырашана... толькі ў яго ўжо вырашана ўсё, яшчэ ёсць некалькі дзён, пакуль ёсць чым заняцца: сёння сесці і спісаць некалькі аркушаў паперы, а потым ён будзе каціцца з дня ў дзень, быццам з мяшком на галаве, але пра гэта яму не хацелася цяпер думаць, бо да таго часу яшчэ некалькі дзён ён можа раЦыянальна запаўняць час.
Ён адышоў ад акна, над ста дом убачыў торбу, якую яшчэ ўтой вечар нрынёс са шпіталя і да гэтага часу не разабраў. Узяў торбу, выцягнуў з яе а дну поўную і адну недапітую бутэльку мінералкі і маленькую бутэльку кока-колы, спачатку не ведаў, што з імі рабіць, потым усе бутэлькі адкаркаваў і выліў у водаправод, іншым разам ён бы наліўчаго-небудзь з іх сабеў кубак, але цяпер думаў толькі пра тое, што гэта яна не дапіла, потым выцягнуў з торбы кансервы з грэчаскімі персікамі і занёс іх у камору, але паставіў асобна іх ён таксама не будзе адчыняць, занясе на сметніцу, яшчэ выцягнуў кнігі, якіх яна не паспела прачытаць, занёс іх у ейны пакой на начны столік побач з канапай, пазней іх трэба будзе вярнуць ва Ўніверсітэцкую бібліятэку. Яшчэ там была бялізна, чыстая і не, ён пачаў запіхваць бялізну ўсметніцу, толькі швэдар і спадніцу паклаў у вітальні ў шафу для адзення, там быў складзены цэлы стос швэдараў, але якраз той, які ён цяпер паклаў наверх на астатнія, яна насіла амаль заўсёды, узімку, улетку, ужо шмат гадоў, ён бачыў, як яна сядзела ў ім
за пісьмовым сталом і друкавала на машынцы, гледзячы пры гэтым у разгорнутую кнііу, якую перакладала, той швэдар быў яе працоўным адзеннем, калі яна гатавала, яе хатнім адзеннем, часам яна надзявала яго на піжаму, калі выходзіла прайсціся па калідоры, дзеля гэтага і ўзяла яго ў шпіталь... Пад паліцай з бялізнай віселі яе сукенкі, у яе іх было нібы ў мадэлькі, тэта было ейнае слоўца, але з яе сукенкамі было як з ягонымі кнігамі яна набывала іх, а потым болыпасць ні разу не апранула... 3 таго часу, як яны ажаніліся, часам яе запрашалі ў Прагу на які-небудзь сход, тады яна імчалася ў Дом моды і кожны раз прыносіла адтуль некалькі сукенак, а гады тры таму адна знаёмая дала ёй адрас швачкі, як мінімум пяць з іх яна перашывала, але з таго, што ён памятаў, летам жонка насіла часцей за ўсё адны і тыя ж сукенкі, а калі яны ішлі ў тэатр ці яшчэ куды ў важныя госці заўсёды адзін ітой жакасцюм... ён правёў паіхрукой... прынамсі, палову з гэтых сукенак яна надзела ўсяго адзін раз, як мінімум палову не надзявала ніколі, бо да замужжа на ўсе выпадкі мела адну сукенку, а потым думала, што павінна мець шмат розных, мяняць іх, з’яўляцца на людзях раз так, раз паіншаму, але не прывыкла да гэтага, не рабіла таго, чаму раней не навучылася... а што рабіць з імі цяпер... напэўна, трэба камунебудзь падарыць... тым дзвюм дзяўчатам, яны ix перашыюць, будуць шчаслівыя, але гэта пазней... а што з піжамай і астатняй бялізнай? Усё раздаць, быццам ніколі і не было?., паглядзім... ён яшчэ згадаў пра яе зімовае паліто... так, яно вісела ў вітальні... лёгка дакрануўся да яго кончыкамі пальцаў... і яго ён каму-небудзь падорыць... але трэба ўжо брацца за працу.
Ён пайшоў у гасцёўню, сеў у фатэль і паглядзеў на кніжную шафу. Яны мусілі яе разабраць, калі пераязджалі сюды, каб можна было пагрузіць у машыну, такая яна доўгая і высокая, галоўнае доўгая. Перад тым шафа стаяла ў жончыным пакоі, гадоў трыццаць, ён спрабаваў палічыць, з таго часу, як жонка скончыла кансерваторыю. На верхняй паліцы, пасярэдзіне, былі яе пераклады. Яна расставіла ix паводле года выдання, і калі нешта выходзіла ў першыя месяцы пасля ix пераезду, усё гэта складала збоку. Дык цяпер трэба спарадкаваць усе гэтыя
выданні: прынесці зэдлік з кухні каб дацягнуцца да верху, скласці ўсё асобнымі стосамі на стаде, можа ўсё і не змесціцца, тады, што не змесціцца, ён складзе на другі, на пісьмовы стол, а потым пачне перапісваць і перакладаць на падлогу, дбаючы па-ранейшаму захоўваць парадак паводле года выдання. Яшчэ спачатку трэба прынесці паперу, разлінеіць яе на слупкі, у першым будуць пранумараваныя ўсе пераклады, у другім аўтар і назва, у трэцім год выдання, у чацвёртым колькасць старонак. Ну, можна пачынаць.
Першая кніга, якую ён узяў са стоса, была балгарскага аўтара, што яго крыху здзівіла. Ён разгарнуў кнігу, на пачатку былі пазначаны два перакладчыкі, і ён адразу ж зразумеў: выдавецтва атрымала абсалютна няякасны пераклад і папрасіла ягоную жонку зрабіць зразумелы і чытэльны тэкст... яна згадзілася, і такім чынам начала перакладаць сама. Магчыма, яна пачала б і без гэтага, у іх гэта была сямейная традыцыя яе брат перакладаў, калісьці даўно спрабаваў перакладаць і бацька, і дзядзька даволі нядрэнна перакладае вершы, урэшце пачала 6 і яна, але дзякуючы гэтаму балгарскаму «перакладу» пачала якраз у тым годзе і з таго часу перастала аддаваць увесь вольны час на развучванне эцюдаў на піяніна са сваімі вучнямі і вучаніцамі з добрых сем’яў, хоць раней адчувала ў гэтым патрэбу, сама гаварыла яму пра гэта, нават калі дзеці не мелі ніякага таленту. Потым былі тры французскія раманы, адзін «Мадам Бавары», магчыма, найлепшы за мінулае стагоддзе, колькі гадоў таму ён прынёс гэты раман у перакладзе на чэшскую, жонка тады крыху незадаволена запыталася, навошта ён яго набыў, яны ж маюць гэты раман у яе перакладзе, а ён не мог адказаць, што калі гаворка ідзе пра такі выбітны твор, ён не можа цалкам давяраць аднаму яе перакладу, які быў зроблены, калі яна яшчэ толькі пачынала перакладаць, таму зрабіў выгляд, што наогул не ведаў пра гэта, а пазней яна перакладала ўжо з рускай мовы, з якой засталася амаль да канца, класіку, пра жыццё дробных памешчыкаў, пра невялікія вёсачкі, часам і пра смешных маленькіх чыноўнікаў у голых памяшканнях міністэрскіх канцылярыяў, потым быў Лермантаў, найбуйнейшы ў рускіх рамантычны паэт. Гэты пераклад, памятаў ён.
тады, падчас вайны, зрабіў фурор, пасля гэтага ейнае імя ведаў кожны, хто хоць крыху цікавіўся літаратурай, але ён той паэтычны зборнік, які ўсе вакол хвалілі і многія ведалі на памяць цэлыя вершы, не набыў, той гераічны тытанізм быў для яго занадта чужым, як і тытанічны смутак, і тытанічная меланхолія, ён жа тады меў цалкам зямныя клопаты, каб неяк перабіцца і выжыць. Далей былі тоўстыя тамы Дастаеўскага, у якога заўсёды вялося пра віну і выратаванне... ён ужо дайшоў да чатырнаццатага нумара, калі пачалася пасляваенная эпоха, першыя раманы, напісаныя яшчэ падчас вайны і пра вайну, а потым тры тамы «Вайны і міру», паводле ўсеагульнага меркавання, найвялікшага раману мінулага стагоддзя, з часоў напалеонаўскіх войнаў, ён тады таксама набыў тэты раман, але так і не прачытаў, пакуль яны не ўзялі шлюб і жонка не прымусіла яго аднойчы ўзяць гэты твор з сабой у адпачынак, і сучасныя раманы з той жа краіны, якіх ён не чытаў і шкадаваў пра гэта, ужо быў дзевятнаццаты нумар, пера д ім ляжалі два тоўстыя тамы, «Ціхі Дон» Шолахава. Ён ведаў, што дойдзе чарга і да гэтага перакладу не было тут анікога, хто б мог выканаць гэты абавязак за яго, ён узяў кнігі з паліцы, разгарнуў, каб запісаць колькасць старонак, год выдання, нешта ўнутры яго супраціўлялася, не дазваляла ўзяць кніг у рукі, але, натуральна, ён мусіў іх пазначыць, хоць і рабіў гэта з пачуццём ганьбы, змушанасці, нават пэўнай гідлівасці. Усё ж было непрыемна, непрыемна і абсурдна, што з гэтымі двума, а ў першым выданні чатырма тамамі было звязанае іх знаёмства, калі б не гэтыя чатыры тамы, яны б не пазнаёміліся і не сталі б мужам і жонкай... вінаватая ва ўсім была ягоная тагачасная пісьменніцкая самаўпэўненасць і аплявуха, якую ён атрымаў ад яе, але галоўным чынам той час, у якім гэтыя чатыры тамы з’явіліся, калі з кожнай мухі рабілі слана. Не тое, каб яе пераклад быў мухай, гэта быў адзін з самых цяжкіх перакладаў, яна папакутвала з ім больш, чым з якой іншай кнігай, чаго вартыя былі ўжо толькі назвы розных рэчаў, ці, напрыклад, частак вясковых драўляных калёсаў, якія яна мусіла знайсці, вырашыць пытанне гаворкі, яе пераклад сапраўды можна лічыць нечым дасканалым, але трапіў ён якраз у вір брудных плыняў тагачаснай эпохі.
Генералісімус Сталін перад тым напісаў геніяльную як жа інакіп працу па мовазнаўстве, і жыхары ўсіх губерняў і калоній, якія яму тады належалі, былі неверагодна ўдзячныя за тое вядро мудрасці, якое ён выліў на іх, а эліта інтэлігенцыі архітэктары, біёлагі, харэографы і г. д. паўсюль намагаліся прыкладаць да сваіх навуковых ці творчых прац вытрымкі з гэтай геніяльнай працы, побач з якім Арыстоцель, Сакрат, Дэкарт і Гегель, ды і Імануэль Кант, і наваг Карл Маркс сталі ліліпутамі. Перакладчык Ян Фэрэячык надрукаваў артыкул пра тое, што ў святле гэтай працы пераклад Шолахава адназначна хваліць нельга.
У гэтай працы, напрыклад, геніяльна заўважана, што ў кожнай мове ёсць словы састарэлыя і новагворы, а ў тым перакладзе шмат састарэлых слоў, мала знаёмых ці амаль незнаёмыхі фактычна незразумелых, такім чынам, з гэтага пункту гледжайня пераклад дэманструе негатыўную тэндэнцыю. Нехта ўзяўся пераклад абараняць, а нехта напісаў, што калі ў перакладзе назіраецца такая негатыўная тэндэнцыя, то ён, нягледзячы на ўсе вартасці, рэакцыйны, Зноў хтосьці пачаў яго абараняць, а іншыя напісалі, што гэта нагрувашчванне незнаёмых, саста­рэлых слоў, і гэтая негатыўная тэндэнцыя праява буржуазнага нацыяналізмуў перакладзе. Зноўхтосьці пачаў пераклад абара­няць, а іншыя шукалі ў ім буржуазны нацыяналізм.
Тая палеміка адбывалася ў літаратурным штотыднёвіку «Культурнае жыццё» некалькі тыдняў, калі ён аднойчы прынёс туды рэцэнзію на італьянскі фільм «Цуд у Мілане», які яго вельмі ўразіў. Ён сядзеў за стадом у кінарэдактаркі Агнешы, якая якраз чытала ягоны артыкул, там яго заўважыў галоўны рэдактар Костра, запрасіў яго ў свой кабінет і паскардзіўся яму уся гэтая палеміка ўжо чытачам во дзе сядзіць, усім ужо надакучыла, але ніхто не прызнаецца, самы час усё гэта скончыць. I пачаў ліслівіць яму: «Слухай, у цябе ж такая разумная галава, у цябе проста талент аналізаваць, падводзіць вынікі, дык спыні гэтыя размовы, пастаў ва ўсім гэтым кропку і ўсё на гэтым». Галоўны рэдактар быў паэтам, не цікавіўся нічым іншым, акрамя сваіх вершаў, ён не мог нават падумаць пра тое, што павінен быў напісаць усё гэта сам. Ён адмаўляўся, але
рэзкага «не» тады яшчэ гаварыць не ўмеў, дый гаворка ішла толькі пра тое, каб размежаваць аргументы аднаго і іншага бо­ку. .. хоць гэта, уласна кажучы, не ягоны занятак... але галоўны рэдактар запэўніў, што менавіта таму да яго і звяртаецца, што гэта не ягоны канёк тут якраз патрэбны хтосьці, хто стаіць па-за ўсёй гэтай сітуацыяй. Тады кіравала аксіёма Леніна, што і кухарка павінна ўмець кіраваць, хто правільна думае, павінен умець разабрацца і ў тым, да чаго раней наогул не меў ніякага дачынення, уся сістэма была пабудаваная на тым, што паўсюль кіравалі дылетанты і аматары так ён і пагадзіўся.
3 пункту гледжання журналіста гэта не было вялікай праблемай. Ён знайшоў у архіве ўсе нумары, у якіх палемізавалі пра пераклад, ад яго патрабавалася скончыць усё гэта, а не лезці з уласнымі думкамі, усё вывучыць і паспрабаваць паставіць кропку так, каб і воўк быў задаволены, і ягня засталося цэлае. (Народныя прымаўкі тады былі ў модзе.) Пераклад выдатны, гэта бясспрэчна ён адчуваў павагу да перакладчыцы, якая, на ягоную думку, належала да найвыпіэйшага перакладчыцкага свету; але ў пэўнай ступені ў ейнай мове ёсць архаізмы, бо ў кнізе ёсць словы мала пашыраныя ці не знаёмыя шырокаму колу чытачоў, у пэўным сэнсе, там культывуецца тое, што ў мове адмірае. 3 буржуазным нацыяналізмам пераклад не мае нічога агульнага, пакуль што гэтую з’яву можна знайсці ледзь не ва ўсёй літаратурнай мове, але гэта пытанне ўжо не да перакладчыкаў.
Гэта ўсё змясцілася на адну старонку, але ў той час усе спасылаліся на сачыненне Генералісімуса, якое пачыналася выразам «Мова гэта сродак зносінаў паміж людзьмі», і ён таксама пачаў філасофстваваць на гэтую тэму. Ён прыводзіў цытаты з адных, прыводзіў цытаты з іншых, адным словам, прыплёў да некалькіх сваіх канстатацый столькі баласту, што атрымаўся страшэнна доўгі і нудны артыкул. Надрукавалі яго на першай старонцы «Праўды», і ўсе былі ўпэўненыя, што гэта меркаванне найвышэйшых людзей, хоць ён ні з кім пра тэты артыкул не размаўляў і ні да аднаго з бакоў не належаў. На некалькідзённай канферэнцыі перакладчыкаў, на ягонае здзіўленне, прагучала і самакрытыка перакладчыцы. Ён не ведаў, навошта напрыканцы
яшчэ рабіць гучны фінал, але быў усцешаны, што супраць яго ніхто не выступае, і наогул з гэтага часу ўсё сціхла.
Не паспеў ён на ўсё гэта забыцца, час тады ляцеў як вецер прынамсі, так пісалі паэты ужо перасталі пісаць і гаварыць пра буржуазных нацыяналістаў, як рантам высветлілася, што галоўныя ворагі пралетарыяту касмапаліты без дакладнага самавызначэння. I калі ўжо хтосьці і мог паслужыць прыкладам касмапаліта, то на гэтую ролю лепш за ўсіх падыходзіў ён. У яго быў бацька, пра якога ён ніколі не гаварыў, а дома была маці, з якой ён размаўляў па-нямецку. Ён напісаў некалькі знішчальных крытычных артыкулаў на нікчэмныя кнііі і п’есы. Магчыма, гэтым ён хацеў знішчыць родную нацыянальную літаратуру? Гэта было б не так пераканаўча. Але тую палеміку пра «Ціхі Дон» памяталі ўсе. Была закранутая асоба з рэпутацыяй, з радаводам. Хоць ён гэтай палемікі не пачынаў, не дадаваў да яе аніводнага аргументу, а скончыў яе, згадаў пра тое, што ў гэтым перакладзе ёсць малавядомыя і невядомыя словы, такім чынам прапагандаваў нейкую кволую, зацёртую, да смерці збяднелую элементарную мову, а яшчэ прымусіў перакладчыцу прызнаць свае памылкі. Ён, вырадак, які наогул не меў права нічога гаварыць на тэты конт.
Ён думаў тады пра гэта днямі і начамі. Нарэшце нешта прыдумаў. Знайшоў Фэрэнчыка, які ўсё тэта пачаў і першы накінуўся на пераклад з цяжкімі гарматамі. «Мы павінны яшчэ раз гэта спыніць, сказаў ён, і ідэальна было б, калі б падпісаліся ўсе ўтрох: той, хто ўсё пачаў, той, хто скончыў, і пацярпелая». Урэшце гэта не была нейкая прафесійная крытыка, хутчэй усё пісалася ў атмасферы гістэрыі, прыплялі да ўсяго буржуазны нацыяналізм, а яна яшчэ, бог ведае чаму, зрабіла самакрытыку. У перакладзе маглі быць нейкія памылкі, але ў цэлым тэты пера­клад усяго толькі.,. «Алеякая табе розніца, здзівіўся перакладчык Фэрэнчык, мы ж тады мелі рацыю». Яму ніякім чынам не хацелася гэтага рабіць. Ён з перакладчыцай перапісваецца, яна не мае да яго ніякіх прэтэнзій, і даў яму лісты, якія яна напісала, каб упэўніць, што і для яе гэта скончаная рэч.
I тэта сапраўды былі вельмі сяброўскія лісты. Яна цікавілася
ягонымі асабістымі праблемамі і праблемамі ягонай жонкі, да­вала яму розныя парады, было баяна, што яна на ягоным баку, хацела быць карыснай, дапамагчы, знайсці ў ім чалавека, з якім падтрымлівала б кантакт. А ўся тая афера... толькі ў адным месцы яна згадала пра гэта: калі яна і мае да каго прэтэнзіі, дык толькі да яго, у адным лісце было напісана: «.. .той панскі хлопчык, пісала дачка колішняга загадчыка банка, і ён адчуў, якое крыўднае было гэтае амаладжэнне яго да хлопчыка: панскі хлопчык з Кошыцаў, з горада, які быў сімвалам венгерскасці». Ён не быў панскім хлопчыкам, у тым горадзе ён наогул ніколі ў жыцці не быў так далёка на ўсход краіны ён ніколі не трапляў і венгерскай мовы не ведаў але меў у руках пацверджанне, што в а ўсім вінаваты ён.
У хуткім часе на нейкай пісьменніцкай канферэнцыі ён сустрэў яе... спачатку яна гаварыла з ім панура і няміласціва, але, калі ён хоча з ёй паразмаўляць, запрасіла яго да цёткі, у якой жыла. Гэта было ў сярэдзіне зімы, яна ішла перад ім пад снегам і сцюдзёным ветрам у цёплых чорных ботах і тоўстым авечым футры моцная, упэўненая ў сабе пастава. Па дарозе яна аднойчы павярнулася даяго і сказала: «Вы наогул не павінны былі ў гэта лезці». Быццам дала яму аплявуху. Што наогул такі панскі хлопчык з такога горада можа ведаць пра людзей, народ і ягоную мову. Ён адчуваў сябе ў сярэдняй школе, дзе аднакласнікі абражалі яго праз бацьку. Ён бы з радасцю развярнуўся. Але няхай лепш яна абражае яго цяпер, калі яны сам-насам, чым потым ён будзе нешта падобнае чытаць пра сябе ў газетах. Такім чынам, ён сядзеў у кватэры ейнай цёткі, тлумачыў ёй, чым і як усё мусіла скончыцца, магчыма, тадьг яна думала пра тое, што ён зрабіў касмапаліта яшчэ і з Фэрэнчыка, з якім яна так па-сяброўску ліставалася. Магчыма, уся ейная злосць выйшла з адным тым сказам, так што ўрэшце яна пагадзілася. Ён напісаў артыкул, даслаў ёй, яна падпісала, Фэрэнчык зноў адмаўляўся, нешта выкрэсліваў, але таксама падпісаў, і ніякай аферы ўжо не было. Яны пачалі ліставацца.
Праз нейкі час яны пачалі сустракацца, калі яна прыязджала ў горад. Прыкладна праз паўтара года ажаніліся.
Нічога рамантычнага ў тым, як яны пазнаёміліся, не было. Уласна кажучы, ён загаварыў з ёй праз страх. А ёй быў патрэбны хтосьці, з кім яна б магла ліставацца, сустракацца, размаўляць, клапаціцца пра яго. А ён тады быў такім неспакойным і зала лоханым чалавекам, што якраз патрабаваў кагосьці падобнага. Толькі пра пераклады ён больш ніколі не пісаў. А пра ейныя пераклады ніколі не сказаў ёй ані слова.
Нарэшце ён узяў у рукі наступную кнігу, запісаў асобныя дадзеныя, узяў наступную... цяпер атрымлівалася крыху павольней, на кожнай назве ён узгадваў, што яшчэ тады адбывалася з ім ці ў свеце, ці наогул тады, калі яна рабіла гэты пераклад; яна часта пісала яму якраз пра тое, што перакладала, пра тое, ці кніга перакладалася добра, бо выдатна напісаная, ці наадварот, бо кніга такая складаная стылістычна, або што мае з перакладам шмат збыткоўнай працы, таму што кніга нікчэмная і яна не можа перакласці яе так, як напісаў аўтар, бо ў гзтым убачылі б гультайства, дрэнную працу перакладчыка... і ён зноў адчуваў сябе крыху вінаватым, што так мала прачытаў ейных перакладаў... але, галоўным чынам, ён чытаў кнігі, на якія пісаў рэцэнзіі, мясцовых і чэшскіх аўтараў, часам і сусветных, але з іншых літаратур, чытаў кнігі пра палітыку і літаратуру, шмат тэорыі і розныя часопісы на ўсіх магчымых мовах, якія толькі траплялі яму ў рукі... а з рускай літаратуры, якую яна перакладала, ён шмат чаго прачытаў перад вайной, гады гэта лічылася літаратурай як быццам пра рэаліі будучыні, нейкі час ён таксама разумеў яе так, але не цяпер, калі паўсюль навокал будавалася будучыня, а ў раманах павінна было пісацца пра тое ж, што і ў творах савецкіх аўтараў, якія ён чытаў япічэ перад вайной і якія перакладала ягоная жонка, ды і цяпер паранейшаму пісалі пра тое самае... Кагосьці паслалі працаваць куды-небудзь далёка ад сталіцы кіраўніком якога-небудзь за­вода, які не працаваў, ці на будоўлю, дзе панаваў хаос, гультай­ства, безадказнасць, а ён... здолеў зрабіцьусё так, што нарэшце вытворчасць на заводзе квітнела, альбо будоўля завяршылася заўчасйа.... Не, такіх раманаў яна не перакладала, прызнаў ён,
ён чытаў падобныя п’есы, калі працаваў у тэатры загадчыкам літаратурнай часткі, у якім ставілі спектаклі паводле твораў і славацкіх аўтараў, і савецкіх, у фільмах заўсёды з’яўляліся такія кіраўнікі, людзі апантаныя, ужо нават паставай моцныя мужчины, якія перамагалі ўсе цяжкасці. Яго ажно зачаравала Флабэрава «Выхаванне пачуццяў», якое ён чытаў у хуткім часе пасля таго, як яны ўзялі шлюб, і тыя паставы, хоць яны і жылі ў мінулым стагоддзі, былі яму чымсьці блізкія, ніякіх апантаных моцных мужчин, хутчэй з недахопам усяго гэтага, якраз крыху такія, як ён... аднойчы яна з захапленнем пісала яму пра кнігу, у якой аўтар апісваў, як ужо дзесяцігоддзямі знііпчаюцца лясы ў ягонай краіне, і ён прыгадаў, што япгчэ ў дваццатыя гады тэты савецкі аўтар апісваў, як калісьці купцы дазвалялі высякаць лясы, каб зарабіць на гэтым, а калі ўсё змянілася, дарэчы, перавярнулася дагары нагамі, ужо ніякіх купцоў не было, а лясы знішчалі і далей, з гэтага рамана вынікала, што недзе на галоўнай пасадзе ў міністэрстве сядзеў шкоднік, які знарок дазваляў іх высякаць, хоць яшчэ і не было абвешчана, што ўсе шкоднікі хіба што крывавая фантасмагорыя, і ўсё ж калі ён пачуў пра такую галоўную лінію рамана, яму не толькі не захацелася чытаць тэты твор, але ён ажно адчуў агіду да гэтага аўтара, Зора ягоную думку прыняла і цалкам з ім пагадзілася, але пакулъ гэта быў раман пра лес, які гіне, гэта была незвычайная праца, цяжкая для перакладу, але ён так ніколі і не ўзяў яго ў рукі... ну так, розных класікаў, якіх яна пераклала, ён чытаў, але толькі некаторых з іх, бо рускія мелі шмат розных класікаў, а яна ўвесь час іх перакладала, разам з сучаснымі аўтарамі... пры гэтым яго нешта бянтэжыла ў дыялогах, часам ён быццам бы чуў другі голас у дзеючых асобаў раману, персанажы ў ейньгх перакладах размаўлялі так, як ейныя бацька з маці ў сябе дома, магчыма, гэта было вельмі добрае рашэнне, магчыма, гэта сапраўды гучала натуральна, толькі вось ён бачыў у гэтым нейкія клішэ, што самыя розныя персанажы прыпадабняюцца да ейных блізкіх, гэта адзінае, што яму не вельмі падабалася, але, калі хтосьці пісаў рэцэнзію на кнігу, якую яна пераклала, і агіошнім абзацам аўтар крытыкаваў пераклад, яго гэта заўсёды
засмучала, быццам за нешта цалкам бессэнсоўнае крытыкавалі яго самога, таму што, хоць ён і не чытаў болыпасці ейных перакладаў, ён, прынамсі, нейкім чынам іх адчуваў, быццам яны былі вынікам і ягонай працы... ды, уласна кажучы, вялікую частку ейных перакладаў ён не чытаў таму, іпто наогул чытаў мала белетрыстыкі, людзі лічылі яго неверагодна начытаным, але гэта было памылкай, галоўным чынам яму даводзілася чытаць кнігі, на якія ён пісаў рэцэнзіі, кнігі мясцовых аўтараў, якія яго вельмі часта нудзілі, таксама ён увесь час чытаў нейкую тэорыю, увесь час атрымлівалася, што тое, што ўчора сцвярджалася ў тэорыі, было няправільным, ці гаворка ішла пра літаратуру, ці пра свет, пра грамадства, а потым паступова яму ў рукі пачалі трапляць кнігі з Захаду, у яго было адчуванне, што ён невера­годна спазніўся, што атупеў, што заўсёды чытаў надручнікі для малодшых класаў сярэдняй школы, і толькі цяпер пачынае чы­таць кнігі людзей, якія вучыліся ва ўніверсітэце, часцей за ўсё тое, што ён чытаў з Захаду, здавалася яму страшэнна разумным, як гэта ўрэшце і павінна быць, калі чалавек нарэшце знаходзіць тое, што было схавана ад яго дзесяць, пятнаццаць, дваццаць гадоў, яму столькі трэба было нагнаць, што не заставалася ча­су, ды і не было асаблівай цікавасці чытаць тое, што лераклала ягоная жонка з краіны, адкуль ужо нельга было чакаць нічога новага, дзе людзі ні пра што не думалі, хіба што будавалі за­воды і выконвалі план... але цяпер ён шукае адгаворкі, была ў гэтым і ягоная абыякавасць, ягоная індыферэнтнасць, гэтыя кнігі быццам не існавалі для яго, 6о жонка перад тым столькі пра ix распавядала, ён быццам прысутнічаў пры іх нараджэнні, таму ўжо не мусіў ix чытаць... але што адчувала яна, калі бачыла, што амаль нічога з яе перакладаў ён не чытае, пра гэта ён не думаў ніколі... ён зноў адчуваў віну перад ёй... калі ён нешта перакладаў, жонка брала ягоны рукапіс і назначала ўсе месцы, якія б яна пераклала па-іншаму, і потым паводле гэтага ён выпраўляў свой тэкст... яна заўсёды мела на гэта час... і тады ён перастаў адчуваць віну, бо тое самае рабіў з ейнымі артыкуламі, калі-нікалі яна нешта пісала, і ён потым часта ейныя артикулы перапісваў, аяназноўіхвыпраўляланасвой густ.
альбо ён гаварыў, што яна магла б напісаць гэта і гэта, і адразу сядаў за друкавальную машынку і пазначаў, што яму прыйшло да галавы, а яна рабіла з гэтага свой артыкул... такім чынам, гэта не магла быць абыякавасць, індыферэнтнасць, хоць ён не чытаў яе перакладаў, а яна праглядала кожны перакладзены ім твор. Яна была спецыялісткай у перакладзе, ён у артыкулах, у тэорыі, у развагах, у ідэях, у аргументаванні... яму наогул не было абыякава, што яна рабіла, проста ён не хацеў умешвацца ў ейныя пераклады і сапраўды белетрыстыку чытаў мала, ягоная галава была забітая тым, што пісалася пра белетрыстыку, у гэтым ён быў начытаны, таму што развучыўся чытаць раманы, з раманаў ён штосьці чытаў толькі тады, калі мог гэта нейкім чынам скарыстаць... але ўсё ж адчуванне віны ў яго засталося... але ўрэпіце, так, сапраўды урэшце, ягоная даволі значная за­слуга была ў тым, што яна зрабіла пераклад, дзякуючы якому ейнае імя пачулі нават тыя, хто дагэтуль не ведаў, што яна на працягу дваццаці пяці гадоў была найлепшай перакладчыцай.
Яны ўдвох атрымалі тады, восенню 1967 года, запрашэнне ў Лондан, за тое, што разам перакладалі Шэкспіра, і аднойчы, калі яны ішлі з Брытанскага музея да метро па вулачках, на якіх былі розныя спецыялізаваныя кнігарні, яны спыніліся каля адной з вітрын, за якой былі адны рускія кнігі на рускай мове, пераважна тыя, якія выйшлі толькі на Захадзе. I ён адра­зу ж знайпіоў там у малым фармаце раман «Доктар Жывага» аўтара, які ніколі не жыў на Захадзе, а жыў тамПастэрнак, паэт, у асноўным пісаў у дваццатыя-трыццатыя гады. Потым ён адмоўчваўся, пакуль не напісаў гэты раман, які ледзь-ледзь не выдалі, але замест гэтага яго разнеслі, разарвалі на кавалкі. Але раман трапіў на Захад, атрымаў Нобелеўскую прэмію, тады зноў на яго наляцелі, пакуль ён не адмовіўся ад гэтай прэміі. Яны завіталі ў кнігарню і папрасілі паказаць ім гэтую кнігу. Ён заўважыў выходныя дадзеныя на адваротным баку тытульнай старонкі кніга выйшла т а м, у выдавецтве, пра якое ён ніколі не чуў: Выдавецтва Міністэрства земляробства. Ягоная жонка наогул не разумела, адкуль такое выдавецтва... Яны хуценька заплацілі і выйшлі вонкі. Нешта прыйшло яму да галавы. На-
туральна, кніга выйшла на Захадзе, ён патлумачыў жонцы, што выдавецтва і горад выдання ліпа, яны напісалі менавіта так дзеля таго, каб, калі савецкі мытнік знойдзе яе ў каго-небудзь у куфры, кожны мог спаслацца натое, што кнігавыйшла там, у выдавецтве Міністэрства земляробства. А калі яны вярнуліся дадому, ён прапанаваў жонцы, каб яна пайшла ў выдавецтва, паказала гэтую кнігу і аргументавала так, як калі б гаварыла з мытнікам: кніга выйшла ў Савецкім Саюзе ў выдавецтве, пра якое яна хоць ніколі не чула, прынамсі, пра тое, што там выдаюць белетрыстыку, але кніга выйшла, і тэта азначае, што яе можна перакласці і выдаць таксама тут. Хоць у выдавецтве спачатку круцілі галавой, але пагадзіліся з ёй, што і яны такім жа чынам могуць тлумачыць у вышэйшых колах, і дазволілі ёй перакладаць. Пачаліся часы, калі людзі, якія займалі вышэйшыя пасады, нікуды не лезлі, магчыма, перш за ўсё таму, што людзі на гэтых пасадах вельмі часта змяняліся. А калі яна скончыла пераклад у шэсцьдзесят восьмым годзе яна ўвесь час прысутнічала на розных сходах, выступала па тэлебачанні, пісала артыкулы, яе шмат куды запрашалі натуральна, тэты раман яна перакладала днямі і начамі, кожную вольную хвіліну. А ў тыпаграфіі кнігу набралі і надрукавалі вельмі хутка, як на самым капіталістычным Захадзе. Кожны дзень грузавыя машыны развозілі з тыпаграфіі асобнікі, надрукаваныя за папярэдні дзень. Хоць Пражская вясна ўжо амаль скончылася, але нармалізацыя яшчэ не наступіла. I людзі ведалі, што Саветы кнігу пахавалі, як паклёп на найслаўнейшыя часы Савецкага Саюза, а зараз, магчыма, яны змогуць прачытаць нешта пра тое, як у гэтыя найслаўнейшыя часы сапраўды было: і, натуральна, яны ведалі, што гэтая кніга атрымала Нобелеўскую прэмію; ды і тыя, хто пра гэта ведаў вельмі мала ці наогул не ведаў нічога, чулі, прынамсі, пра тое, што ў Галівудзе паводле гэтага рамана знялі суперфільм з выдатнымі акторамі, і калі хтосьці гэтага фільма не бачыў, то хаця б чуў галоўную мелодыю з яго па якім замежным радыё. Такім чынам, гэтую кнігу стараўся набыць кожны, нават калі не збіраўся яе чытаць. Ён згадаў, як аднойчы завітаў у кнігарню, каб набыць якіх-небудзь новых кніг.
і кожны, акрамя яго, прасіў гэты раман. Ён прагледзеў усё, што было выкладзена ў іх на вітрыне, пакуль не пачуў, як прадавачка паведаміла, што на сёння ўсе кнігі распрададзеныя, заўтра прывязуць яшчэ. Паўсюль, куды ён завітваў у госці з тых часоў, ён на кніжных паліцах бачыў гэты раман. Хоць апошнім часам з’явіліся і такія, што самі прызнаваліся калі ён прабягаўся поглядам па іх кніжных шафах, што гэты раман яны пераставілі ў задні рад, але па-ранейшаму захоўвалі урэшце, ніхто яго не забараняў...
Яму засталася толькі адна кніжка з тых шматлікіх стосаў, якія ён выклаў. Невялічкі томік таго ж самага аўтара, але напісаны і выдадзены гадоў сорак таму; Нейкімі складанымі шляхамі ўвыдавецтве знайшлі арыгінал. Ён яшчэ добра памятаў, як жонка яго перакладала, і не толькі праз тое, што гэта было не так даўно. Яны тады паехалі на лета да ейных бацькоў у пісьменніцкі дом у Татрах ix ужо не запрашалі яму ўжо не было ні чаго пісаць, ні што перакладаць, таму ён медытаваў, чытаў філасофскія кнігі, бо хацеў даўмецца, у чым была першапрычына таго, што гэты свет, у якім ён жыў, і яго ўтопія так нікчэмна знішчыліся. А ягоная жонка рабіла пазнакі да свайго перакладу амаль эзатэрычных апавяданняў, якія Пастэрнак напісаў у маладосці. Ён пісаў ix, калі быў у Гейдэльбергу, слухаў там лекцыі па філасофіі, а ў той час у гейдэльбергскім універсітэце былі самыя вядомыя неакантыянцы ці неакантаўцы. Ягоная жонка вынесла на двор столік і на ім рабіла папярэднія пазнакі, ён чытаў Гегеля, ягоную самую цяжкую кнігу пра логіку, на кожнай старонцы былі як мінімум пяць разоў пераходы ад Абсалюту да Нічога, але ён не мог нічога ўявіць ні пад Нічога, ані пад Абсалютам, быццам чытаў кнііу, напісаную на незразумелай мове, або кніту, у якой аўтар робіць з чытачоў дурняў, бо ўсё круцілася вакол Нічога і Абсалюту, але ён хацеў знайсці ў гэтым хаця б мінімальны сэнс, а ягоная жонка ўвесь час перашкаджала яму пытаннямі: неакантыянцы ці новакантаўцы, ці неакантаўцы, ці новакантыянцы бо ўсе імёны з арыгінала былі перапісаныя чыста фанетычна яна пыталася: а Cassirer пішацца з К ці з С, a Kogen гэта Cohen, i та­му што ён раней чытаў не толькі філасофскія працы Гегеля, то
здагадаўся, што гэта мусіць быць Cohen, а Simmel пішацца праз два «m», і яна наогул не звяртала ўвагі на тое, што ён, лежачы на кушэтцы, хацеў бы зразумець хаця б адзін сказ, дзень за днём яна кожныя пяць хвілін нешта ў яго пыталася, і ён нічога не зразумеў з незвычайна складаных узаемаадносінаў паміж Нічым і Абсалютам, а ён вельмі хацеў гэта зразумець, таму што калі ўсё, паводле вядомага выслоўя, перавярнулася дагары нагамі, з гэтага зрабілі навуку пра непазбежнасць пралетарскай рэвалюцыі. Але, прынамсі, у тых гейдэльбергскіх апавяданнях былі ўсе імёны нямецкіх філосафаў і іхнія складаныя паняцці, добра напісаныя і перакладзеныя.
Ён запісаў з апошняй кнігі год выдання і колькасць старонак і зноўку пачаў складаць кнігі ў кніжную шафу стос за стосам, бо кожны раз мусіў станавіцца на зэдлік, складаў іх так, як і браў для занатоўкі, таму не мусіў раздзяляць іх нанова.
Яшчэ хвілю ён сядзеў перад спісанымі паперамі кожная з іх была быццам афіцыйным дакладам, кожная назва мела сваё месца, парадкавы нумар, за ім ішлі наступныя лічбы і ён зноўку падумаў, што ўся ягоная праца, зробленая ім да паўдня а цяпер ужо поўдзень мінуў уласна, кажучы, была збыткоўная. I з гэтага ў яго цалкам нелагічна з’явілася яшчэ адна ідэя, што зараз, як паабедае, ён выпіша колькасць старонак кожнай кнігі і палічыць іх. Гэта ўжо было не тое, каб збыткоўна, але проста бессэнсоўна. Але ён цешыўся, ганарыўся тым, якая вялікая колькасць атрымаецца. Да таго ж, усяго палічыць не атрымаецца, таму што некаторыя пераклады праз некаторы час яна цал­кам перарабляла, іншыя выпраўляла, толькі гэтага ўжо нельга ўлічыць у колькасць старонак. Але ў той момант ён думаў адно пра тое, што гэтая неверагодная колькасць старонак ужо сама па сабе, без лішніх словаў, пакажа, колькі яна зрабіла за сваё жыццё. Ен сказаў сабе, што, калі яна амаль трыццаць гадоў перакладала і заўсёды мела што перакладаць, гэта была асноўная ейная праца, то цяпер мусіць атрымацца вялікая колькасць, калі яна трыццаць гадоў займалася гэтым цэлымі днямі, дапаўдня і пасля паўдня, а часта яшчэ і вечарам. Хоць яму прыйшло да галавы, што, калі б ён паспрабаваў палічыць колькасць артыкулаў, якія
ён напісаў толькі пасля вайны гэта і так было немагчыма, бо болыпасць з іх ён не захаваў, некаторыя не былі падпісаныя, атрымалася б іх... магчыма, восемсот, магчыма, крыху болып за тысячу. Болыйасць з тых артыкулаў макулатура, асабліва калі ён працаваў у рэдакцыях... магчыма, каля двухсот артыкулаў у яго захавалася... але колькі 3 іх сапраўды чагосьці вартыя? У прынцыпе, гэта крыху іншае... адзін артыкул можа быць такі, а іншы гэтакі, а ейныя пераклады, прынамсі, ужо таму, што гэта былі пераклады мелі пэўную дакладную, аднолькавую каштоўнасць. Толькі некаторыя былі вельмі складаныя, іншыя больш-менш падобна пераклаў бы і нехта іншы... Такім чынам, хаця б нешта агульнае з ягонымі артыкуламі ёсць. Але ж урэшце гэта не істотна. Ён хоча, каб атрымалася вялізная колькасць, таму потым зробіць яшчэ і гэта. Прынамсі, гэта пра нешта гаворыць. Нават калі прафесар не патрабуе гэтага і ніколі не выкарыстае. Той і так не патрабуе і не выкарыстае нічога з таго, што ён робщь цяпер. Вось ягоная геніяльная ідэя: дадаць яму фактаў...
Ён пайшоў на кухню, узяў з лядоўні два рондалі, якія яму ўчора прынеслі, паклаў у два іншыя рондалі абедзенную порцыю і паставіў іх на пліту падагрэць. Ведаў, што іх трэба памешваць, каб капуста падагрэлася, а бульбяное пюрэ і кілбаса не прыгарэлі.
Такім чынам, галоўную частку ён зрабіў, застаецца няшмат. Але, уласна кажучы, яму не хацелася больш нічога рабіць. Ён прытаміўся. На кожнай назве, якую ён запісваў, у тую ж секунду ў галаве ўзнікалі нейкія іншыя думкі. Прынамсі, пры перакладах за апошнія васямнаццаць гадоў. Гэтыя факты для прафесара былі штуршкамі да ягоных рэмінісцэнцый. Ён зноўку выдумаў нешта, каб выклікаць у думках мінулае жыццё. I многае з гэтага наогул не мела ніякага дачынення да перакладаў. Толькі да года, калі той пераклад выйшаў. Ён чыста механічна перапісваў звесткі, і нры гэтым у ягонай галаве нешта змянялася, нешта працавала. Ён з вялікай радасцю спыніў бы гэты працэс. Супакоіўся б. Не дзьмуў бы на астылае вуголле, каб адтуль не ўзнікаў дым розных вобразаў.
Ён наклаў з абодвух рондаляў порцыю на адну талерку і сеў за кухонны стол. Яшчэ трэба занатаваць, што яны разам
пераклалі Шэкспіра, здаецца, дваццаць камедыйі трагедый... Яны перакладалі разам, але гэта былі ейныя пераклады. Ён рабіў літаральны падрадкоўнік, і, калі пэўнае слова ў ангельскай мове мела два-тры значэнні, ён пісаў усе гэтыя значэнні, і паўсюль, дзе ў каментаваным выданні былі да асобных словаў ці вершаў нейкія заўвагі што ў гэтым выданні надрукавана так, у гэтым інакш, што тады гэта азначала вось гэта, а ў народнай гаворцы нешта цалкам іншае... ідзі ў кляштар магло азначаць і ідзі ў бардэль... тэта ўсё ён пісаў як каментары пад радкамі, таму ўсё даводзілася пісаць ад рукі, ён памятаў тыя старонкі, спісаныя дробнымі літарамі, гэта была марудная, нудная праца, асабліва калі большасць часу яму даводзілася гартаць старонкі слоўнікаў. Ён даваў ёй толькі матэрыял, літаратурны тэкст, вершы з гэтага стварала яна... Часам у яе ў галаве ўзнікаў пэўны шаблон на перастварэнне менавіта шэкспіраўскіх вершаў, яна брала ягоны агромністы літаральны тэкст з каментарамі, нейкі час глядзела на яго і праз некалькі хвілін ужо мела гатовы верш... часам, калі яна вярталася ад яго дадому, яна пісала яму, што ў цягніку пераклала шэсцьдзесят радкоў... ці восемдзесят... ён ужо дакладна не памятаў... нарэшце яна дала яму прачытаць перакладзеную п’есу, яму месцамі падавалася, што можна было б зрабіць тэта крыху больш узнёсла, патэтычна, стылістычна болын складана, каб твор гучаў архаічна, але акторы заўсёды вельмі хвалілі ейныя пераклады за тое, што іх лёгка прамаўляць... быццам крыху спрошчана... ён чытаў ix, лежачы на канапе, i прыкладна на кожнай дваццатай старонцы ўзнікалі нейкія ўспаміны... вось так было, калі яна дала яму прачытаць першую п’есу, тады ён наогул не адважыўся нешта казаць... гэта не была ягоная індыферэнтнасць, проста ён не адважыўся... над «Гамлетам» ён меў амаль утрая больш радкоў, чым іншыя трагедыі і камедыі яны сядзелі з раніцы да вечара чатыры дні, яна павольна чытала кожны перакладзены радок, ён глядзеў у арыгінал, пра кожны радок нешта гаварыў, і той, хто пачуў бы іх у тэты момант, мог бы падумаць, што яны сварыліся... але так было толькі з гэтай п’есай... Апошняе, што яны пераклалі разам першую частку адзінай ягонай п’есы ў дзвюх частках «Генрых IV», яны
разам заносілі яе ў выдавецтва, дамовіліся з рэдактарам наконт тэрміну, калі скончаць другую частку і яшчэ адну камедыю ці трагедию, і не мінула і дзвюх хвілін пасля таго, як яны выйшлі з будынка выдавецтва на вільготную восеньскую вуліцу старога горада, Зора сказала яму: «Я думаю, што няма сэнсу працягваць». А ён адказаў: «I я думаю, што няма сэнсу», і, калі яны прыйшлі дадому, ён прыбраў у шафу ангельскія слоўнікі і ангельскія каментаваныя выданні Шэкспіра, і ўсё, што яму бы­ло патрэбна падчас перакладу, пра тэрмін здачы другой часткі яны ўжо не думалі, праз некаторы час сапраўды прыйшло паведамленне пра скасаванне дамовы на тую першую частку і на нейкую яшчэ не выдадзеную трагедыю ці камедыю ІПэкспіра.
Ага, але засталося яшчэ штосьці, нейкія чатыры п’есы, якія яны разам пераклалі з нямецкай мовы, бо п’есы былі вершаваныя, а ён з вершаванымі радкамі не сябраваў, першая п’еса бы­ла класічнай, і тое, што ягоная жонка зрабіла з ёй, было нечым фантастычным, астатнія тры былі сучасных заходненямецкіх аўтараў, якія бог ведае чаму ў шасцідзясятых гадах з такой радасцю пісалі вершаваныя п’есы. Адну п’есу яны зрабіла гуляючы, бо і той нямецкі аўтар з вершамі не сябраваў таксама, з другой праблемаў таксама не было, толькі робячы трэцюю, яны сапраўды сварыліся... калі чыталі канчатковы варыянт, ён пачаў супраціўляцца, казаў, што мае быць прыкладна так, як напісаў ён, а яна зноўку стаяла на сваім, у тэксце той п’есы было нешта вульгарна-правакацыйнае, і, на ягоную думку, яна той тэкст прычасала і аблітаратурыла, таму ён спрачаўся наконт кожнага радка, і, калі жонка не хацела саступаць, ён гаварыў: «Добра, без праблемаў, але пад перакладам будзеш падпісаная толькі ты», яна пагаджалася, а ён адчуваў сябе пакрыўджаным... I застанецца яму яшчэ адна караценькая частка, яшчэ тры назвы... Ён ужо з’еў кілбасы і бульбяное пюрэ і супакоіў сябе тым, што засталося зусім няшмат. Таму што калі б было шмат, яму б зусім не хацелася працягваць, да таго ж у хуткім часе трэба было ісці. Але перадусім яму не хацелася таму, што падчас перабірання гэтых назваў яму ўвесь час прыходзілі да галавы розныя думкі, якіх яму хапіла і да абеду, хацелася хутчэй скончыць.
Хоць ён і працягваў нумарацыю ейных перакладаў, але пачаў на новым аркушы паперы, бо цяпер гаворка была ўжо не пра старонкі, а пра вершы. Такім чынам, было дванаццаць назваў Шэкспіра і чатыры пераклады з нямецкай мовы. На тэты раз ён не выпісваў колькасці старонак, у двух месцах зрабіў пазнаку «не выдадзена», не запісваў і колькасці радкоў, бо хоць і памятаў, што ў «Гамлеце» было прыкладна тры тысячы дзвесце радкоў, у астатніх п’есах Шэкспіра каля тысячы дзвесце, у некаторых тысячу трыста тысячу пяцьсот радкоў, але дакладна ён не памятаў, а колькасці вершаў у перакладах з нямецкай мовы ён ніколі нават не ведаў, ён проста пакідаў вольнае месца ў слупку для колькасці старонак.
Нарэшце ён выцягнуў з ейнага пісьмовага стала стос рукапісаў, у яе засталіся копіі двух перакладаў, арыгіналы яна аддала выдавецтву, але дамовы на іх былі скасаваныя, трэці рукапіс яшчэ не быў скончаны, на тым экземпляры былі ейныя выпраўленні, закрэсліванні, змены. Усе з французская мовы, цалкам сучасных аўтараў. Уласна кажучы, гэтыя пераклады яму варта было б прачытаць. Але, зноў жа, апопінім часам ён не чытаў абсалютна нічога. А тут былі яшчэ такія звышскладаныя сучасныя аўтары... Не, напэўна, і іх у бліжэйшы час ён не прачытае... Наогул тэта дзіўна, што праз столькі гадоў яна зноўку перакладала толькі з французскай мовы, бо перакладамі з французскай яна калісьці пачынала. Ён яшчэ ўспомніў, як захаплялася Соня, якая рэдагавала адзін з ейных перакладаў, тут была толькі яго копія: «Гэты тэкст узнік у асяроддзі моладзі з вялікага горада, і пры гэтым напісана так, быццам перакладаў адзін з іх, зусім малады чалавек...» I чаму яна потым столькі сварылася з ім праз туго нямецкую вершаваную п’есу, чаму не хацела дапусціць, каб п’еса была вульгарна-правакацыйнай? Магчыма, падумаў ён, у той час памерла ейная маці, у яе ўжо не было амбіцыяў перакладаць так, каб у раманах размаўлялі, як у іх дома, магчыма, з таго часу яна начала слухаць, разумець і звяртаць увагу на тое, як гавораць людзі вакол яе... Магчыма, але як было сапраўды, ён ужо ніколі не даведаецца. Як і ейны біёграф, калі такі калісьці ў будучыні знойдзецца.
Нарэшце ён пачаў лічыць колькасць старонак празаічных перакладаў, проста падлічыў колькасць на кожнай сваёй старонцы, унізе напісаў вынік, а потым склаў усе гэтыя лічбы. Атрымалася штосьці каля дваццаці тысяч старонак. Магчыма, гэта сапраўды была фантастычная лічба. А магчыма, яна і не была такой ужо неверагоднай. Прынамсі цяпер яна яго не надта ўзрушыла. Ён спрабаваў прыкладна падлічыць у галаве коль­касць радкоў, але, не дайпюўшы і да дзесяці тысяч, кінуў тэты занятак. Навошта. Лепш проста аддзяліць рыфмаваныя радкі ад нерыфмаваных. Дый наогул, усё гэта глупства.
Такім чынам, ён скончыў. Склаў паперы ў партфелъ. Можна ісці. Ён паглядзеў на гадзіннік. Якраз прыблізна той час, на які яны дамаўляліся. Райтам ён падумаў, што дакладна не ведае, дзе Фэлікс жыве. Знайшоў яго імя ў тэлефонным даведніку. Ён чуў, што такая вуліца ёсць, але не ведаў, дзе яна. Патэлефанаваў Марціну. Дзякуй богу, той быў дома і патлумачыў, дзе гэта. Ён спытаўся, ці не тыя гэта дамы, дзе зімовы сад. Так, тыя. Тады ён ведае дакладна. Ён падзякаваў і паклаў трубку. Адсюль гэта сама большае дваццаць хвілін, спачатку да невялікага кірмашу, куды ён хадзіў набываць не гародніну, а розныя саджанцы ў сад. I ад плошчы, дзе знаходзіцца кірмаш, на адну вуліцу ніжэй. Калі ён быў яшчэ вельмі малады і блукаў па горадзе ўздоўж і ўпоперак, ён з зайздрасцю глядзеў на шэраг наёмных дамоў, дзе, мабыць, у кожнай кватэры быў зімовы сад. Праз гэтыя зашклёныя заканчэнні паверхаў тыя дамы здаваліся яму элегантнымі, узнёслымі. Але Фэлікс яшчэ там не жыў. Ён недзе чуў, што тады ён выкладаў у гімназіі дзесьці ў чорта на рагах.
Гэта не так ужо і далёка, ён вырашыў, што не паедзе на машине, нёДЗё ў глыбіні душы ён, магчыма, думаў пра тое, што прафесар неШТа яму Прапануе, якісьці алкаголь. Толькі цяпер, калі выйшаў 3 дому* ён ЗаўваЖыў, што хмары, якія ўжо колькі тыдняў віселі над горадам, разышліся, над ім было блакітнае неба, і млявае сонца свяціла яму проста ў твар, калі ён ішоў. Час быццам спецыяльна падабраны для таго, каб прайсціся па вуліцы. Крыху свяціла сон­ца і ў той першы дзень, калі ён выйшаў з прыбудовы морга. Але цяпер усё неба было блакітнае і марознае.
А потым у прафесара... што магло быць у прафесара?
Пусты партфель ён паклаў на зэдлік і глядзеў на тое, як прафесар павольна перагортвае паперы, якія ён напісаў да паўдня. Навошта было глядзець на назвы ён ведаў, што яна пераклала шмат знакамітых кніг, вядомых класічных аўтараў, некаторых новых, пераклады, прынамсі ўрыўкі з іх, Фэлікс мог працытаваць з памяці, бо ён займаўся таксама гісторыяй і тэорыяй перакладу, перакладала яна і менш вядомыя, і зусім невядомыя кнігі, пра якія ён, відаць, не ведаў, але гэта было не так істотна, памятаць пра іх. Фэлікс бегаў вачыма па асобных старонках, ён бачыў, што прафесар нічога не чытае, толькі на некаторых старонках крыху даўжэй затрымлівае погляд дзеля яго, каб ён быў задаволены, што той чытае аўтараў, назвы іхніх прац, колькасць старонак, і, перш чым перагарнуць кожную старонку, сумна ківаў галавой. Калі прафесар дайшоў да апошняй старонкі, то ўсміхнуўся ён зразумеў, што Фэлікс заўважыў тую назву, якая выйшла падманам, славутую кнігу Пастэрнака, якая атрымала Нобелеўску ю прэмію, але не выйшла ў Расіі, дзе жыў ейны аўтар, і, таму як ён адчуў, што прафесар цяпер напрыканцы першай галоўнай часткі, то звярнуў ягоную ўвагу, хоць і сарамліва, але не мог стрымацца, не пахваліцца, што проста так, для цікавасці, падлічыў колькасць старонак перакладзенай ёю прозы сума напісаная пад апошнімі назвамі, вялікімі лічбамі, два разы падкрэсленая, прафесар зірнуў на яе і сказаў: «Але ж гэта вялізарная праца, сапраўды неверагодная праца ўсяго жыцця, да таго ж няскончаная», ці нешта падобнае, дакладна ягоных словаў ён не памятаў, але гэтая «няскончаная» прымусіла яго ўзгадаць, што спіс таксама няскончаны, яшчэ ёсць вершаваныя п’есы, фактычна тыя п’есы пераклала яна, ён зрабіў толькі падрадковыя пераклады, радкоў ён не палічыў, але, магчыма, ix будзе нешта каля пятнаццаці тысяч ну, гэта ўжо не так і істотна, заўважыў прафесар і хацеў адкласці паперы, але ён звярнуў ягоную ўвагу на яшчэ адну старонку, пераклады, акрамя аднаго, скончания і адасланыя ў выдавецтва, але на гэтыя пераклады былі скасаваныя дамовы, прафесар перагарнуў старонку, перачытаў яе больш уважліва, бс не мог ведаць пра гэтыя пераклады, але яны мусілі
яго зацікавіць гэта былі сучасныя французскія аўтары, а ён якраз займаўся французская мовай ілітаратурай, ёнупэўніўся, што болып старонак няма, і сказаў не з ветлівасці, а цалкам шчыра: «Але паслухайце, нічога падобнага ў нас ніколі не бы­ло, каб забаранілі выдаваць пераклады, нават падчас вайны, а тады, між іншым, тут панаваў фашызм», у гэтым адчуваўся папрок у ягоны бок, быццам прафесар хацеў яму нагадаць, што ён заўсёды пісаў пра фапіызм, як пра самае горшае, што можа існаваць у свеце, і пра тое, што настала пасля яго, як пра пачатак інпіых, лепшых часоў, як пра «светлае» заўтра, гэта было такое распаўсюджанае клііпэ ў пяцідзясятых гадах, якім цяпер ужо ніхто не карыстаўся, але, канешне ж, прафесар так не думаў, яму толькі падалося, гэта ж было ўжо даволі даўно, і нават калі ён часам ужываў гэтае словазлучэнне, то гэта проста ягоная нервовая эгацэнтрычная напружанасць магла выклікаць у ім такія ўражанні. Праз хвіліну прафесар працягнуў усё болып абуранымі словамі, якія ўжо наогул не маглі датычыцца яго: «А ў газетах не надрукавалі ані радка, па радыё ў навінах не сказалі ані слова», ён падумаў, што штосьці падобнае ўжо гаварылася ў той першы вечар, калі ў яго сядзелі Марцін з Верай, Бжох з жонкай Пэрлай і жончына каляжанка Гегерава, і гэта ён пачуе яшчэ не адзін раз у наступныя дні, пра гэта не было ні слова ў газетах, у гэтым, на думку людзей, месцілася ўсё, але прафесару адной гэтай канстатацыі было недастаткова: «Гэта ганьба, даволі гучна сказаў прафесар. Варварства і ганьба, па-іншаму не назавеш». Прафесар замаўчаў, прайшоўся па пакоі, папрасіў прабачэння і выйшаў.
Вярнуўся з амаль поўнай бутэлькай каньяку «Метакса» і двума кілішкамі, нечага такога ён недзе ў глыбіні душы чакаў, таму не прыехаў на машыне, на нейкага чорта прыйшоў сюды пешкі, таму што было недалёка, свяціла сонца і яму калі-нікалі ўсё ж варта хадзіць пешкі. Цяпер ён быў вельмі здзіўлены, што пра­фесар прынёс менавіта «Метаксу», каньяк, якія яны набывалі, калі чакалі гасцей, не таму, піто ён быў таннейшы за французскія каньякі, а таму, што больш падабаўся ім на смак меў вінаградны водар, хоць і быў крыху засалодкі.
Прафесар паставіў кілішкі на стол, адкаркаваў бутэльку і проста для парадку запытаўся: «Вып’еце і вы?» ён кіўнуў, а калі яны моўчкі чокнуліся, прафесар разгаварыўся: «Заўсёды, калі яе ўзгадваю, бачу нашу апошнюю сустрэчу, усяго толькі пару месяцаў таму, там, каля крыніцы...»
Памятаў пра гэта і ён, апошняе лета, калі знаёмыя дапамаглі ім зняць лецішча на два тыдні побач з польскай мяжой, яны хадзілі на доўгія шпацыры па горных сцежках у цені хвойных дрэваў і па шырокіх лугах і толькі аднойчы, калі вярталіся на лецішча, спыніліся побач з таблічкай, якая паказвала шлях да ручая. А там тады быў і прафесар з жонкай і дачкой, які расказаў ім, што гэта не проста крыніца, яе называюць «жывая вада», і людзі з усяго наваколля прыходзяць сюды па ваду, а калі жонка запыталася, адкуль ён усё гэта ведае, высветлілася, што ён вырас у вёсцы непадалёк, а потым усе селі ў машыну і паехалі на лецішча. Смажылі там сала... і выпілі бутэльку віна ці дзве? Ён ужо не памятаў, яны, напэўна, набылі іх па дарозе на леціпіча ў гатэлі, гэта быў румынскі «Трамін», гэта ён памятаў дакладна, бо гэтае віно мае своеасаблівы саладкаваты смак... і таму як яны выпілі пару кілішкаў віна, пазней жонка не дазволіла яму завезці прафесара з жонкай у вёску, дзе ён вырас і дзе жьгў у родзічаў, якія былі яшчэ жывыя, але прафесар сказаў, што не трэба іх нікуды везці, 6о вечарам ад гатэля ідзе апошні аўтобус...
I цяпер ён гаварыў пра тое, як на захадзе сонца яны сядзелі каля вогнішча і смажылі сала, з якога капаў тлушч кожны раз, калі ён адносіў яго ад агню, і прафесар перад гэтым насадзіў яму сала на тонкі пруцік... усё гэта, уласна кажучы, прыдумаў ён, спачатку яны размаўлялі крыху іранічна і быццам на вялікай дыстанцыі пра рэчы з іхняга свету там, у горадзе, дзе яны жылі, потым прафесар падняўся, за ім і ягоная дачка, іяны пачалі бесклапотназбіраць вецце, ён пачуў, што прафесар цяпер гаворыць пра ягоную жонку: «Было бачна, што там яна адчувала сябе вольна, бесклапотна, быццам транша ў іншы свет, была поўная жыцця», а ён падумаў, што менавіта тады ўсё і пачалося.
Перш чым яны выбраліся на лецішча, ёй стала дрэнна і яны мусілі на тры дні застацца ў Коларавых, якія ім і знайшлі гэтае
лецішча, а цяпер ён яшчэ ўзгадаў, што ў адзін дзень на лецііпчы ёй было так дрэнна, што ён ужо падумаў, што давядзецца вяртацца, але ўсё прайшло. Штосьці ў ёй змянілася, яна быццам змірылася з усім, была вельмі спакойная, быццам гэта было найлеишае месца, якое можна было знайсці для адпачынку, яна ні разу ні ў чым яго не папракнула, нічога ад яго не патрабавала, толькі хацела падняцца на тару, каб паглядзець на прыгажосць навокал, але тара была вельмі крутая, і яна ведала, што ён не ў захапленні ад гэтай ідэі, тады яна без усялякіх папрокаў паднялася туды сама, а потым распавядала яму, што яна там бачыла...
Ён падумаў, што, напэўна, Фэлікс расказвае яму першую частку сваёй жалобнай прамовы, ён ужо склаўяе ў галаве, потым дапіша і астатняе, і, калі прафесар будзе гаварыць, кожны сказ будзе гучаць так, быццам ён над ім працаваў і працаваў, бо ў ім была нейкая расслабленасць, ён гаварыў гэтаксама натуральна, як дыхаў... у такія моманты ён нават зайздросціў прафесару, якраз гэтага яму не хапала, ён заўсёды гаварыўз нейкімі сутаргамі, голас быў прыдушаны, быццам ён увесь час быў у стрэсе, чагосьці баяўся, перш за ўсё людзей, ён заўсёды іх баяўся, пакуль не выпіваў пэўную колькасць алкаголю, заўсёды быў няшчасны, як быццам уцякаў ад нечага, ад нейкай пагрозы... Прыгадалася, што ягоная жонка пазней яна распавядала гэта яму у той час, калі яны яшчэ не вельмі добра ведалі адно аднаго, запыталася ў Фэлікса (ён тады працаваўу выдавецтве, незадоўга да гэтага яго звольнілі з універсітэта), што ён думае пра яго, якое мае меркаванне, і Фэлікс адказаў ёй тады інтэлігентны чалавек, разумны, але халодны, як нос у сабакі, ён запомніў гэтыя словы, бо прафесар асабіста яго не ведаў, а ён пра сябе не думаў, што ён такі, яму не здавалася, што ён халодны, як нос у сабакі, хутчэй няўпэўнены, напалоханы, і з гэтым пагаджалася ягоная жонка, магчыма, яна таму і клапацілася пра яго, бо хацела ў ім нешта загаіць, і не аднойчы яна гаварыла: «Гэтую тваю сціпласць, каб я толькі магла з цябе выцягнуць, як ты можаш быць такі няўпэўнены, менавіта ты»... але ў яе нічога не атрымалася... магчыма, было б інакш, калі б яны ўвесь час жылі разам і калі б ён увесь час быў пад ейным выхаваўчым наглядам.
Яны пілі ўжо другі ці трэці кілішак «Метаксы», калі ў пакой увайшла жонка прафесара і прынесла на талерцы рознае каляднае печыва, ён падняўся, прывітаў жанчыну, а яна ўсміхнулася яму і паставіла талерку на стол побач з бутэлькай, і тады ён зразумеў, што хутка ўсе даведаюцца, што ён быў у прафесара і піў разам з ім каньяк, калі б гэта не было за тры дні да пахавання ягонай жонкі, усе б таксама даведаліся, прафесар, наколькі ён ведаў, даволі рэгулярна хадзіў у розныя кавярні з аднагодкамі, але ні разу не напіўся, але калі ён выпіваў якога каньяку, то адразу было вядома, што нап’ецца, заўтра пра гэта даведаецца жонка доктара, а праз некалькі дзён стрыечная сястра з усмешкай ска­жи, што ён быў у прафесара і піў з ім каньяк, натуральна, што ад доктаравай жонкі пра гэта даведаюцца і іншыя, але яму пра гэта скажа стрыечная сястра... Прафесар між тым распавядаў яму, што ўлетку быў у Парыжы і набыў сабе там два куфры кніг, два поўныя куфры, няхай праз гэта ён ані разу нармальна там не паеў, і ўсё адна дантаўская літаратура і паказаў побач з са­бой: сапраўды, кнігі былі раскладзеныя на стале і на крэслах, ён нават крыху пазайздросціў, у шасцідзясятых гадах ён такса­ма двойчы трапіў у Заходнюю Германію і кожны раз прывозіў адтуль, прынамсі, адзін куфар, запоўнены кнігамі, толькі ж, у адрозненне ад прафесара, ён свае кнігі складаў у кніжную шафу, неверагодна радаваўся, што набыў іх, але амаль нічога з іх не чытаў ён спытаў прафесара, ці меў той пацверджанне, што вязе кнігі для навучальных мэтаў, для мытніка «Натураль­на, я пра гэта паклапаціўся, з пячаткай універсітэта», сказаў прафесар, і ён таксама заўсёды прасіў такое пацверджанне, з Акадэміі Навук, дзе кожны меў нейкі свой доўтатэрміновы план, ён памятаў, як у мытніка заўсёды вочы лезлі на лоб, калі ён адчыняў куфар, хутчэй за ўсё, той думаў, што павінен тэты куфар канфіскаваць, каб нейкія вышэйшыя інстанцыі вырашалі, што з гэтых кніг можна правезці, але ён паказваў пацверджан­не з Акадэмп Навук і правозіў усе кнігі. «Цяпер мы вывучаем толькі Дантэ, працягваў прафесар, будзе ягоная гадавіна, год Дантэ, а хто ведае пра яго хоць штосьці?» Прафесар змоўк, а ён прысаромлена пазіраў на ягоную бібліятэку, 6о пра Дантэ
таксама нічога не ведаў, але прафесар зноўку разгаварыўся: «Дантэ...» працягваў ён, ці Сервантэс гэтага ён перакладаў раней і пісаў пра яго... і Петрарка гэтага ён пачне вывучаць потым, недзе праз год... а потым спытаў, іпто робіць ён, ці ніша нешта, і наліў наступны кілішак.
Ён адказаў, што апошнім часам адчуваў сябе не найлепшым чынам, меў нейкія праблемы з сэрцам, яшчэ не так даўно вывучаў усё, да чаго не даходзілі рукі раней, перш за ўсё філасофскія кнігі, але кінуў і гэта... не, апошнім часам ён не рабіў нічога. Прафесар задумаўся, пагадзіўся, ну так, хіба можна пісаць крытыку ў стол, а праз імгненне, магчыма, каб пацешыць яго, быццам прызнаўся: «Ведаеце, вы ў асноўным пісалі пра сучасную літаратуру, я пра яе пісаў, можа, дваццаць гадоў таму», ён перапыніў: «Яшчэ калі я вучыўся ў гімназіі», бо памятаў некалькі ягоных рэчаў, якія тады чытаў, прафесар усміхнуўся і скончыў: «Але цяпер, паверце мне, нават калі ніхто мне гэтага не забараняе, я пра гэта ўжо не пісаў бы... тое, што цяпер выходзіць...» і толькі махнуў рукой, яны не былі знаёмыя так добра, каб замест гэтага жэсту можна было сказаць «гаўно». Ён з усмешкай кіўнуў, быц­цам той так і сказаў. «Заўсёды, калі звонку адбываюцца нейкія хваляванні, пачаў ён высвятляць прафесару тое, што высвятляў і сваёй жонцы, і ўсім сваім гасцям, літаратура выцягваецца па струнцы, атрымлівае каманду на апэльплацы, пісьменнікі разбягаюцца па сваіх бараках і пачынаюць па загадзе пісаць нешта супраць». Нават пра характары нельга пісаць у літаратурнай крытыцы. Ён згадаў, што калісьці, яшчэ ў яго маладосці, Фэлікс выклікаў даволі вялікі скандал, калі даказаў Хробаку, што той напісаў плагіят. Калі зараз нехта пад сваім імем выдасць пераклад ягонай жонкі, з мінімальнымі фармальнымі папраўкамі, ён ужо не зможа напісаць, што тэта плагіят. «Але так, тады былі іншыя часы», са смехам пагадзіўся прафесар, і такім чынам яны дайшлі да таго, з чаго пачаў прафесар, што нічога падобнага тут яшчэ не было. Узгадалі яшчэ таго-сяго, але іхняя размова ўсё адно вярнуўся да першапачатковай кропкі, больш не было пра што гаварыць, калі б ён застаўся тут сядзець, тэта выглядала б быццам ён толькі чакае, калі яму нальюць яшчэ адну чарку
«Метаксы», таму праз некалькі хвілін ён падняўся, яшчэ раз падзякаваў прафесару і выйшаў у вітальню апрануць зімовае паліто. У апошні момант ён узгадаў пра аўтобус. Сапраўды, ён паедзе на ім, разам з жонкай, пацешыўся прафесар, толькі няхай ён загадзя патэлефануе, калі і адкуль паедзе аўтобус.
Ён выйшаў на вуліцу і амаль не паверыў уласным вачам: ішоў снег. Упершыню за гэтую зіму. Седзячы ў прафесара, ён увесь час глядзеў на яго, на сцяну за ім, магчыма, заўважаў толькі тое, што за акном цёмна, магчыма, не бачыў і гэтага, бо прафе­сар завесіў шторы, тады, калі запаліў у пакоі святло. А калі ён ішоў да прафесара, свяціла сонца. Слабае снежаньскае сонца, бледна-лімоннае. Я к і ў той першы дзень, калі пасля паўдня ён выйшаў з прыбудовы морга. Але цяпер, калі на некалькі гадзін распагодзілася, прымарозіла, аднекуль зноў з’явіліся хмары, якія толькі адступілі з горада. Толькі адступілі, чакалі, калі змогуць вярнуцца. А цяпер з іх падае снег. Сняжок, сказала б ягоная жонка. Дробныя сняжынкі, як белыя камары, ляцелі на святло вулічных ліхтароў. Было крыху слізка, таму ён ішоў болыл асцярожна.
Ён вырашыў не ісці дадому самым кароткім шляхам, вузкімі вулачкамі, бо цяпер цёмна, у паветры лётаюць сняжынкі, а на ходніках можна паслізнуцца. Ён збочыў на Валы, цяпер гэта вуліца Маліноўскага, па якой ён учора апоўдні вяртаўся дадому на машыне, і там ходнік будзе крыху слізкі, і там будзе вуліца без машын і без людзей, але, прынамсі, там свецяць ліхтары. I сапраўды, сняжынкі раіліся вакол ліхтароў, калі дзьмуў вецер, або падалі спакойна, задуменна, у поўным святле ліхтароў, як пад сафітамі на сцэне.
Ён ужо ішоў па Маліноўскага, запаволіўся, бо на пераходзе свяціў для пешаходаў чырвоны, на краі ходніка там ужо чакала нейкая жанчына, светлыя валасы і крыху старамоднае паліто, у тэты момант па вуліцы праехала машына, жанчына нейкі час глядзела ёй услед, тады ён убачыў ейны твар. Дык гэта ж Вера М. Ён ужо аўтаматычна хацеў падысці да яе, але раптам зразумеў, што яна, напэўна, нічога не ведае, бо цяпер круціцца ў іншых
колах, даведаецца пра ўсё толькі пасля святаў, калі пойдзе на працу. але зараз яму самому давялося б пра ўсё ёй распавесці. Па нейкіх прычынах яна ніколі не гаварыла пра ягоную жонку, калі яны ў апошнія гады недзе сустракаліся ці недзе сядзелі разам, ніколі не гаварыла «гэта файна, што вы пабраліся», фай­на было ейнае ўлюбёнае слоўца, якое азначала добра, выдатна, цудоўна... а ягоная жонка таксама ніколі не гаварыла пра яе, калісьці даўно ён нешта сказаў пра Веру, жонка тады перапыніла яго: «Ты быўу яе закаханы, ён адмаўляў гэта, але ягоная жонка настойвала на сваім, быў, наваг калі сам не ўсведамляў гэтага», тады ён кінуў спрачацца і больш таксама не гаварыў пра яе... Потым жанчына перад ім рушыла з месца для пешаходаў гарэў зялёны ён момант пачакаў і толькі потым пайшоў, нават калі 6 яна азірнулася, то не пазнала б яго, яна настолькі дрэнна бачыла, хоць і насіла на носе акуляры, не так даўно, летам, ён бачыў, як яна прайшла побач з ім, але не паклікаў яе, ён і тады быў упэўнены, што калі яна не сутыкнецца з ім твар у твар, не пазнае яго, яму не хацелася ў чарговы раз на вуліцы выслухоўваць ейны заўсёдны рэпертуар, які яна паўтарала пры кожнай сустрэчы з таго часу, як яго адусюль выгналі, калі ж яна нарэпіце пыталася ў яго, як ён маецца і што цяпер робіць, а ён адказваў «ды вось не магу ані пісаць, ані перакладаць», яна казала на гэта толькі «ах, іпкада, такая галава», а ён паціскаў плячыма, і яны разыходзіліся, яна не магла расчуліцца, калі хтосьці не мог ані пісаць, ані перакладаць, бо ў яе быўмуж, які зрабіў нечакана добрую кар’еру, а іншых пачалі выганяць, а некаторых, як ягоную жонку, цалкам знішчылі. Яна ўжо другі ці трэці год была Гусакавай жонкай і была лаяльная да яго, так, як была лаяльная да першага мужа, калісьці даўно, калі той сядзеў два гады, і тады яны ўдвух даволі шмат і часта былі разам, ужо таму паміж імі нічога не магло быць, але ейны перпгы муж, калі вярнуўся з зоны, зноў здраджваў ёй так, як і раней, яна заўсёды скардзілася яму на мужа, калі яны недзе сустракаліся ці недзе былі разам, кім той напраўду ёсць, пакуль нарэшце не развялася.
Яму не хацелася ёй нічога расказваць, бо яна б яшчэ наду­мала: ну файна, ён зноўку вольны і можа знайсці каго-небудзь
і пачаць жыццё спачатку, але, зноў жа, калі нічога ей не сказаць і яна праз некалькі дзён даведаецца, атрымаецца па-ідыёцку, няхай яны ўжо даўно не сябруюць, ён добра зрабіў, што не зменшыў дыстанцыю паміж сабой і ёй, калі б нават нічога не здарылася і ён паклікаў бы яе, іхняя размова ўжо не была б як старая кружэлка, яна, напэўна, не ведала, што кожны раз паўтарала яму адзін і той жа рэпертуар пра тое, якія гэта былі файныя часы, калісьці даўно калісьці даўно, калі пасля вайны яны працавалі ў самай першай газеце што яна сустрэла кагосьці з той газеты і яны ўзгадвалі і яго, а потым спытала 6, ці памятае ён яшчэ, як аднойчы прыйшоў да яе ў ейны кабінет і сказаў, што хацеў бы нешта ёй надыктаваць звычайна ён усё пісаў сам, але тады яму да галавы прыйшло нешта, чым ён хацеў здзівіць і яе, і ён тады надыктаваў ёй артыкул нашага карэспандэнта Геаргеску з Бухарэста, як жыве тэты гора д праз тры гады пасля вайны ён сапраўды памятаў, хіба што наўрад ці сам бы пра гэта ўспомніў, але калі ўжо яна нагадала, дык тады прыгадаў: яго злавала, што іхняга галоўнага рэдактара нічога так не цікавіць, як тое, каб мець нейкія нататкі ад «нашага карэспандэнта» з нейкай як можна больш аддаленай краіны, ад кожнага знаёмага, што быў недзе ў свеце, у Аргенціне, каб арганізаваць дастаўку неапрацаванай скуры на выраб ботаў, і вось яму хацелася даказаць, што артыкулы гэтых замежных карэспандэнтаў такога ўзроўню, што ён мог бы тое самае напісаць тут, у рэдакцыі, за пісьмовым сталом, і сапраўды, галоўны рэдактар нават не здагадваўся пра тое, што Геаргеску з Бухарэста гэта падман, пакуль ён усё не распавёў, і Трахта два тыдні не размаўляў з ім, для яе ж гэта быў фантастична захапляльны эпізод, як ён з галавы надыктаваў ёй рэпартаж з Бухарэсту, дзе ніколі ні адзін замежны журналіст не быў, з таго часу яна заўсёды пыталася, ці не забыуся ён пра гэта... не, не забыўся... і павольна, калі б яны прайшлі яшчэ крыху вышэй па гэтай вуліцы, зрабіла б часавы скачок і спы­тала б яго, ці ўзгаДвае ён калі-небудзь тыя часы, калі яны раз­ам хадзілі сям-там... сапраўды, ён тады браў яе з сабой у кіно, і ў тэатр, і ў кавярню, і яны разам блукалі па горадзе, і яна распавядала яму пра ўсё сваё жыццё... тады ўсё ад яе адвярнуліся,
яе выгналі з другой газеты, з «Праўды», куды перайшоў і ён, выгналі на нейкі час, бо пасадзілі ейнага першага мужа, у рамках тагачасных кампаній даведаліся, што ён падрабіў нейкі даклад, каб зрабіць сабе кар’еру, атрымаць пасаду, якую атрымаў, і тады яму да галавы прыйшоў ягоны знаёмы з часопіса пра кіно, куды ён таксама часам пісаў крытычныя артикулы, галоўны рэдактар шукаў наборшчыцу і быў гатовы ўзяць яе на працу, калі ён усё арганізуе, ён прыйшоў да яго праз некалькі дзён, сказаў, што ўсё вырашана, і з таго часу яна там працавала, стэнаграфісткай, але прынамсі мела працу і сродкі на жыццё, з таго часу магло здавацца, быццам яны былі разам, хоць яна толькі і чакала, калі вернецца з турмы ейны муж, бо калі ейны муж вярнуўся з турмы, усё скончылася, яны болыи не сустракаліся, нікуды разам не хадзілі, ён раптам перастаў для яе існаваць, і пра гэ­та ён расказваў сваёй жонцы, гаму ягоная жонка думала, што ён быў у Веру закаханы, бо ён папракаў яе ў тым, што яна так раптоўна яго кінула... ён бы і забыўся на гэта, толькі вось пазней яны часам сустракаліся, і Вера прыгадвала яму гэтыя часы, аднойчы яны сядзелі побач на нейкім сходзе, нейкі кінарэжысёр адказваў на пытанні, раптам яна нечакана нахілілася да яго і начала гаварыць пра тыя часы, для яе гэта была ці не найлепшая пара, яго гэта крыху здзівіла, бо ён ужо амаль забыўся пра ўсё гэта, але тады яна яшчэ жыла з першым мужам, які ўвесь час здраджваў ёй з якой-небудзь каханкай, таму яна, напэўпа, увесь час была ў дэпрэсіі, цяпер бы яна не сказала яму нічога падобнага, цяпер у яе муж, які не клапоціцца пра палюбоўніц, які думае толькі пра тое, што цяпер ягоны час: больш за дзесяць гадоў ён адсядзеў, потым чакаў, пакуль яго рэабілітуюць, і ў яго ўжо не так шмат часу, каб трапіць на самы верх... а яна, на дзіва, засталася працаваць у газеце, хоць заробак ёй ужо даўно была непатрэбны, яна даўно стала рэдактарам, намеснікам галоўнага рэдактара, бо галоўныя рэдактары змяняліся, толькі яна там засталася... і потым яна б павольна зрабіла яшчэ адзін часавы скачок, падумаў ён: калі яна ўжо была кінарэдактаркай, то рэгулярна хадзіла на паказы ў кінаклуб і сустракалася з Агнешай, у якой ён быў учора і якая цяпер прынамсі, ён спадзяваўся на
гэта піша яму прамову на пахаванне, нейкім чьшам яны сталі блізкімі сяброўкамі, пляткарылі разам., ад Агнешы ён і даведаўся, што я на бярэ шлюб з тым функцыянерам, яна дакладна б цяпер спытала пра яе, чым яна цяпер займаецца, а ён бы распавёў, дзе яна працуе стэнаграфісткай, і, напэўна, сказаў бы, што ейны муж ужо паўгода сядзіць, але ён і сёння не ведае, за што яго асудзілі... і рантам ён перастаў выдумваць іхнюю далейшую размову, бо жанчына ў чорным паліто перад ім перайшла на зялёнае святло і павярнулаў іншым напрамку ён заўважыў, ага, далей знаходзіцца ейны дом, дзе жывуць адны функцыянеры... калі ён дайшоў да скрыжавання, зноўку гарэў чырвоны, ён мог спакойна перайсці, бо не было ніякіх машын, але паслухмяна чакаў залёнага, глядзеў ёй услед, як яна аддалялася па вуліцы, дзе дамы былі толькі з аднаго боку, бо з іншага за высокім плотам, побач з чыгуначнымі шляхамі, што вялі да галоўнай станцыі, былі розныя склады.
А потым ён таксама перайшоў на іншы бок, яму больш не трэба было з ёй размаўляць, калі яе не было перад ім. Але ён дакладна не быў закаханы ў яе, падумаў ён зноўку, быццам хацеў сам сябе пераканаць. I хоць яна ў тых даволі непрацяглых часах бачыла нешта казачнае, закаханая ў яго яна, мабыць, таксама ніколі не была, яна захаплялася ім, але хутчэй як інтэлектуалам... калі ёй і здаралася ў каго-небудзь закахацца, то заўсёды неяк рамантычна... з першым мужам яны пазнаёмілася ва ўніверсітэце, яму ўспомнілася, што яна калісьці распавядала: ён нелегальна працаваў, расказваў ёй, што выконвае нейкія страшна небяспечныя заданні, яна адчувала сябе як у кіно, калі ішла па вуліцы з некім, хто рабіў нешта нелегальнае і каго кож­ную хвіліну маглі пасадзіць... А другі муж быў для яе прынамсі, на пачатку рамантыкай у квадраце.
Тут ён мусіў усміхнуцца. Не так даўно хтосьці сказаў яму, што ейная маці яўрэйка. Гэта адзінае, у чым яна ніколі яму не прызналася. Гэта была ейная найвялікшая таямніца. Гэтага яна нават яму не давярала, хоць распавядала яму і такое, чаго да­кладна ніколі не расказвала свайму другому мужу... Але, уласна, падумалася яму, ён пра свайго бацьку таксама ніколі не гаварыў.
Але ж пра яго ўсе ведалі. Яшчэ тое самае думалі і пра ягоную маці, за тое. што гаварыла па-нямецку. I ён таксама нікому нічога не гаварыў. Якая каму да гэтага справа? Ён нарадзіўся ў гэтым горадзе, быў такі самы, як і ўсе астатнія, ніколі не хацеў быць іншым... Ён узгадаў, штояна шматраспавядала яму прасвайго бацьку, ён бьгў некім накшталт арыстакрата, і імя ў яго было арыстакратычнае. Але пра маці яна ніколі не згадала ані словам, адкуль яна, дзе ейная сям’я...
Дома ён паеў булачак і калядных трубачак, якія яшчэ засталіся з учора. У абед ён паеў, у прафесара хрумкаў кек­сы, галодны не быў, хацелася хіба чаго-небудзь лёгкага, каб супакоіць страўнік, бо ён усё яшчэ адчуваў у сабе каньяк, які выпіў у прафесара.
Ён пайшоў у гасцёўню, запаліў святло і некалькі хвілін хадзіў туды-сюды. Знізу былі чутныя слабыя галасы. У швагеркі ўсё яшчэ госці. На першы дзень Калядаў да яе заўсёды прыходзіла дачка ейнай сястры з мужам і трыма дзецьмі. Значыць, дзеці яшчэ там, падумаў ён. Але ж яшчэ толькі вечар, тэта пасля тых пустэльных вуліц яму падалося, што ўжо вельмі позна. Яшчэ нейкі час ён хадзіў па пакоі, але не мог ні пра што думаць. Выпіты кан’як вырваў яго з нерухомасці, прыгнечанасці, якая ўводзіла яго ў стан развярэджанай медытацыі. Ён зноў выключыў святло і пайшоў на кухню, на сваё месца каля акна. Але там не было на што глядзець. Было самае большае восем гадзін і вуліца была як вымеценая, за паваротам не вішчала ніякая машына, ніякія людзі не вярталіся са ишацыру ў Горскім парку, нічога. Нуда. Цяпер яму трэба было бачыць нейкі pyx, нешта, што б яго зацікавіла. На першы дзень Калядаў людзі сядзяць дома, толькі на Штэфана, на наступны дзень, ідуць на вуліцу, ходзяць у госці, недзе сядзяць і выпіваюць калісьці вельмі даўно вучыла яго маці. I раптам у ягонай памяці ўзнікла тое, што было далей, пра што ён не ўзгадваў дзесяцігоддзямі, ды і навошта, нічога асабліва важнага ў гэтым не было, цяпер гэта прыйшло яму да галавы, калі ён узгадаў тыя матчыны словы, потым маці сказала: «Дык хадземце пройдземся па вуліцы, паглядзім, як выглядае горад, калі ўсе сядзяць дома».
I тады яны выйшлі з хаткі на ўскраіне горада, ён, і маці, і брат, бацькі не было дома, напэўна, паехаў некуды рабіць рэпартаж, магчыма, быў за мяжой. Яны ішлі ў напрамку горада па доўгай Заградніцкай, але нават там ім не было сумна, бо яны ўвесь час пра нешта размаўлялі, яму тады было, магчыма, восем гадоў, а брату пяць, у такім узросце можна гаварыць бесперапынку і пра што заўгодна. Напэўна, там, дзе калісьці быў морг, ужо пачынаўся ўласна горад, яны ішлі ўздоўж кавярні «Метраполь» з вялікімі неасветленымі вокнамі, далей па той вуліцы, дзе з аднаго боку быў Дзяржаўны шпіталь, год таму, ці два, ці тры, ён там ляжаў пасля аперацыі сляпой кішкі ў палаце з выглядам на гэтую вуліцу, тут і ў іншы час было мала крамаў і мала людзей, і праз некалькі хвілін яны былі на Гандлёвай, якая тады называлася Вугорскай, а падчас вайны пазней Шэндарфскай, так калісьці ў дванаццатым стагоддзі называлася вёсачка за гарадской брамай, тут заўсёды было паўнютка людзей, на пачатку Гандлёвай, на рагу вялікай плошчы стаялі рамеснікі са скрынямі, а далей была крама на краме ў малых старых двухпавярховых дамах, але тады у ніводным з ix не было святла, неонаў яшчэ не было, яны нікога не сустрэлі, здавалася, што Гандлёвая, але не толькі Гандлёвая, а ўсе вуліцы, па якіх яны да гэтага часу ішлі, былі дэкарацыямі ў апусцелым тэатры, з якогаўсе ўжо сышлі, толькі іх пусцілі прайсціся па сцэне ўздоўж гэтых дэкарацыяў. Яны спыніліся побач з малой крамай з адзеннем, якая належала нейкай матчынай старой знаёмай, там развярнуліся, гэта была такая вызначальная кропка, маці часам спынялася з імі ў той краме, нават калі не набывала нічога, а потым вярталіся дадому скрозь дэкарацыі чужога горада, так, тады для яго гэта быў чужы горад, не таму, што тут нікога не было, проста да таго часу ён ніколі не шпацыраваў па вуліцы ноччу, ён яшчэ памятаў, пгто тады свяціў месяц і было яснае неба, ён бачыў старый дамы і новыя будынкі на плошчы, і Дзяржаўны шпіталь, і «Метраполь», а потым зноў нудную Заградніцкую, дзе былі і склады з вугалем і з дрэвам, і вольныя пляцоўкі, і нарэшце, месца, дзе яны жылі, ён бачыў усё гэта нібы чужы горад, у якім яшчэ не быў, бачыў яго першы раз так, у такім асвятленні, калі б ён быў нашмат старэйшы,
падумаў ён, то меў бы тады адчуванне, што шпацыруе па нейкім незнаёмым італьянскім горадзе, бо ўсё знаёмае было цяпер незнаёмым, новым. Прыгожым, амаль п’янлівым у святле месяца, бо нешта падобнае ён бачыўуперіныню: бязлюдны горадуночы.
Ён ужо апранаў зімовае паліто, сапраўды, ён можа зараз зноўку перажыць гэта, паўтарыць той паход у чужы бяз­людны горад, у цемры, разамлелы ад сну, ён спакойна можа спусціцца ўніз на вуліцы, гэтым вечарам ён не павінен баяцца, што забавіцца ў якім-небудзь месцы, з якога пойдзе ў іншае, а потым у наступнае, яго цяпер ахоўваюць не ягоныя добрыя намеры, а старое правіла, што ў першы дзень Калядаў усе такога кшталту месцы павінны быць зачыненыя, гэтым вечарам звонку яму нічога не пагражае, нават калі ён напхае кішэні буйнымі купюрамі, ён будзе хадзіць па нерэальным горадзе, які ператварыўся ў дэкарацыі на пустой сцэне... і ён ужо ішоў уніз па спіралі павароту, тут і звычайнай парой позна ўвечары не было ніводнага чалавека, і месяц сёння не свяціў, ён ужо крочыў па Штэфанікавай вуліцы, па якой хадзілі трамваі на вакзал, ён ведаў гэтую вуліцу такой пустэльнай, калі ў розныя часы аднекуль з горада позна ўночы цягнуўся ўгару на яе канец, дзе яшчэ было адчыненае якое-небудзь месца, або яшчэ часцей у клуб пісьменнікаў, які таксама доўга быў адчынены, прайшоў каля Штэфанкі, у яе вокнах была цемра, адтуль не было чутно цыганскай музыкі, гэта была, напэўна, адзіная кавярня ў го­радзе, дзе яшчэ выконвалася цыганская музыка нават тут не стаялі шматлікія групкі, купкі наведнікаў, як пасля закрыцця, калі адны чакаюць таксоўкі, а іншыя вырашаюць, каго з жанчын можна зачапіць і запрасіць у чарговае месца ці дадому, і такой ён яе ведаў, гэтую цёмную Штэфанку, і ніякіх людзей перад ёй, калі з гэтай установи на канцы шырокай вуліцы з трамвайнымі рэйкамі ці яшчэхутчэй з пісьменніцкага клубу проста насупраць павольным крокам і ўжо на добрым падпітку ён вяртаўся ўніз дадому, у кватэру ў цэнтры горада, але калі ён трапіў на верхні канец галоўнай плошчы, то не пайшоў па ёй уніз, дзе, зусім не­далёка ад яе ніжняга канца, ён жыў столькі гадоў, а збочыў на вузкую вулачку, якой пачынаўся праменад... калі яшчэ ён хадзіў
у гімназію, то шпацыраваў тут часам у нядзелю перад абедам... і з таго часу тысячы разоў ва ўсе дзённыя і начныя гадзіны... але на тэты раз ён не ішоў з плынню ці насустрач плыні людзей, таму ў чарговы раз заўважыў, што пачатак нраменаду ўтварае шырокі мост над колішнім гарадскім каналам, унізе былі дрэвы, штосьці накшталт сада, калісьці ён спрабаваў усё гэта сфатаграфаваць... а збоку ад моста на доме, пабудаваным на дне канала, таксама праз доўгі час ён заўважыў пацьмянелы надпіс «Форнгейм», так да 1938 года называлася самая вялікая дывановая крама, пакуль яе не арыязавалі, аднойчы ён хадзіў туды з бацькам набываць дыван... ён прайшоў пад Міхальскай брамай і падумаў, што на вуліцы злева ёсць дзве вінарні, не так дауно адчыненыя, у кожнай наверсе ёсць невялікі пакойчык, дзе падаюць разліўное віно, а ўнізе вялікі сучасна-фальклорны склеп, калі ён часам спыняўся ў якім-небудзь з гэтых месцаў на дэгустацыю, то выпіваў спачатку ў адной, а потым і ў дру­гой вінарні наверсе па дзвесце і спяшаўся далей... цяпер ён прайшоў побач са старым абадраным палацам, гады два таму ён выйпіаў адсюль з Зорай, праз некалькі крокаў яна спытала, што ты думает наконт таго, каб ужо не пачынаць перакладаць другую частку, гэта ўсё адно не мае сэнсу, і насамрэч гэта не мела б сэнсу, з таго самага часу яны больш не былі ў гэтым выдавецгве, адтуль прыходзілі ўжо толькі фармуляры пра скасаванне дамоваў... а злева была букіністыка, але сёння вітрына не будзе асветленая, ды ён і так ужо перастаў набываць там кнігі... і акра­ми таго адсюль з плошчы перад старой ратушай ён чуў нейкія мужчынскія галасы, узбуджаныя, таму ён пайшоў проста далей уздоўж Універсітэцкай бібліятэкі, туды яму трэба будзе вярнуць кнігі, якія ён насіў жонцы ў шпіталь, далей чарговы стары абшарпаны палац, абстаўлены драўлянымі рыштаваннямі ўжо самае малое два гады, падумаў ён; абодва палацы венгерских магнатаў з часоў, калі іхнія латыфундыі былі акупаваныя туркам!, а яны эвакуяваліся сюды на стагоддзе ці на два... ага, а тут, перад гэтымі рыштаваннямі, калісьці быў вялікі ламбард, дзе сапраўды прымалі ўсё... а на плошчы, да якой ён цяпер набліжаўся, была цукерня «Сокал», называлася яна паводле прозвішча ўласнікаў,
хоць гэта былі немцы, таму ўжо даўно ніякай цукерні тут не бы­ло, а калісьцітам былі найлепшыя цукеркі ў горадзе... рантам ён падумаў: што гэта з ім адбываецца, чаму ён адразу адзначае ў галаве ўсё, побач з чым праходзіць, ён жа выбраўся ў неіснуючы горад, які яму хацелася пабачыць так, як калісьці ў дзяцінстве, выбраўся ў незнаемы горад, а не на вуліцы, дзе яго з усім звязвалі нейкія ніткі, ён цалкам бьгў абматаны імі, нікуды не ішоў, нідзе не хацеў прысесці, ніякіх людзей не бачыў, таму і ўзгадваў усё, побач з чым праходзіў... тут злева была філатэлісцкая крама, дзе калісьці перад вайной ён некалькі разоў набываў нейкія маркі, а побач на рагу была падчас вайны нямецкая кнігарня, яе адчынілі ўжо ў вайну, там ён ніколі не быў, а зараз кароткая вуліца і ён будзе побач з Кінатэатрам прафесійнага гледача... і парк. За паркам ён бачыў неонавыя шыльды гатэляў «Карлтан» і «Савой», і кавярні «Карлтан» і «Савой», у адной ці ў другой кавярні калісьці даўно амаль кожны дзень яны сядзелі з Лацам Мнячкам, які цяпер бог ведае дзе за мяжой, і выходзілі з яе лістападаўскім дажджлівым вечарам у гэты парк, дзе абменьваліся небяспечнымі антыдзяржаўнымі здагадкамі, шапталіся, вецер зрываў лісце з дрэваў, і ніхто ў такі час тут не шпацыраваў... па дарозе назад ён там пройдзецца, магчыма, перад «Карлтанам» стаіць якая таксоўка, ён пад’едзе дадому, цяпер ён накіраваўся да Рыбнай плошчы, але ўжо калі выйшаў з кароткай вулачкі і апынуўся на плошчы, адчуў, што ходнік тут нашмат болып слізкі, давялося пайсці павольней, ён ведаў, што блізка за гэтымі двума гатэлямі Дунай, тут заўсёды ад ракі цягнула вільгаццю, аднойчы яны выйшлі з Зорай з кінатэатра, селі ў машыну і перад імі быў такі туман, што хоць вока выкалі, пакуль не збочылі ў горад, крыху далей ад Дуная ад туману не засталося ані следу, на канцы плошчы побач з Рыбнай брамай ён развернецца, там і так ужо адны руіны, там будуюць пад’езды і з’езды да новага моста. Калісьці за Рыбнай плошчай пачыналася так званая найвесялейшая частка горада, корчмы, шынкі, і курвы стаялі ўжо на Рыбнай плошчы, стаялі на Выдрыцы, там быў і пагадзінны гатэль, насупраць яго шумная карчма, а крыху далей дзве вулачкі, там ужо стаялі толькі самыя танныя... але ўсё
гэта разбурана, і прастытутак пачалі ліквідаваць адразу пасля перамогі працоўных... хоць і пазней яны зноў тут з’яўляліся, але ўжо выпадкова, даволі адзінкава... цяпер усё разбурана, хто ведае, куды падзеліся тыя, хто перажыў усе ганенні, сядзяць, мабыць, у нейкіх тынках і п’юць... нават калі б яго гэта цікавіла, няма ў каго запытацца... а навошта, уласна, ісці ў канец гэтай доўгай плошчы, ажно да Рыбнай брамы, тая кавярня на рагу зачыненая, а нават калі б яна і не была зачыненая, ніякія курвы там ужо не сядзяць, няма іх і ў гарадскім бровары насупраць, нават той разбурылі, праз парк ён бачыў нейкі бар, які застаўся ад гарадскога бровара, і там ён быў сотні разоў, тысячы разоў, нават тады, калі тут ужо нікога не было, ён спакойна можа развярнуцца, пайсці на другі канец парка ажно да тэатра, а там перад «Савоем» або «Карлтанам», відаць, нават у такі вечар не будзе аніводнай таксоўкі. Да такой дурной ідэі толькі ён мог дадумацца: пайсці ў горад, як калісьці ў дзяцінстве, у незнаёмы горад, які тады ўначы, калі ён бачыў яго ўпершыню, чорны і бязлюдны, горад быў прытожы, нібы дэкарацыя ў тэатры, ця­пер усе дарогі вытаптаныя, кожны дом нечым адзначаны, усё апляванае ягонымі ўспамінамі, абшарпанае, будзённае, шэрае... але яму трэба было крыху разварушыцца, каньяк не даваў яму спакою, трэба было выйсці, каб праветрыцца...
3 таго моманту, як выйшаў з дому, ён упершыню пачуў кагосьці за сабой... і ўвесь час нехта ішоў за ім... так, як і ён вечарам за той колішняй знаёмай уверх па вуліцы Маліноўскага... альбо нават двое... ён здзівіўся толькі таму, што калі азірнуўся, нідзе не ўбачыў нікога, хто ішоў бы ў тым жа напрамку... магчыма, нехта выйшаў з якой-небудзь брамы... а магчыма іх двое... цяпер іхнія крокі былі нават бліжэй.
Калі ён апрытомнеў, то ляжаў на бруку, на баку, калені былі падцягнутыя да тулава, ён расплюшчыў вочы і першае, што ўбачыў, быў капялюш, недзе за паўметра ад яго. Напаўлежачы, ён дацягнуўся да капелюша, падняўся на калені, потым устаў, ён быў крыху затарможаны, але больш н ічога не адчуваў, нічога яму не балела, ён азірнуўся на адзін бок, на іншы, зноў нікога не ўбачыў... ён, напэўна, не ўпаў сам сабой, дакрануўся да твару.
паглядзеў на рукі, памацаў галаву, паглядзеў на рукі, памацаў шыю, паглядзеў на рукі, нічога, ніякай крыві, ён па-ранейшаму стаяў там, дзе збочыў з ходніка, засунуў руку ў кішэнь, пуста, грошы зніклі, няхай іхчорт бярэ, нават сотні не было, гэтага яму не было шкада, але яго ўзяла паніка: ключы, божухна, калі не будзе ключоў ад дома і ад кватэры, ён павінен будзе званіць у чу­жую кватэру і нештатлумачыць... ключы на месцы, іх пакінулі... а пашпарт, ён не любіў афіцыйных установаў, давялося 6 ісці ў паліцыю, тлумачыць, прасіць дублікат, але ва ўнутранай кішэні ён намацаў пашпарт... значыць, узялі толькі грошы, трыццаць ці пяцьдзясят крон, і дзеля гэтага яны ўдарылі яго па галаве... толькі цяпер ён зразумеў, што гэта азначае... той прывід, якога ён пачуў за сабой і які растварыўся ў брудным начным паветры, калі ён расплюшчыў вочы... зараз яму давядзецца цягнуцца дадому пешкі, левая нага яму крыху балела, не вельмі, крыху, грошай на таксоўку ў яго няма, ён не можа сказаць таксісту, што заскочыць у кватэру па грошы, нават паказацца таксісту не можа, бо хто ведае, як ён цяпер выглядае... за кінатэатрам прафесійнага гледача ён павярнуў на вуліцу, па якой прыйшоў... Упаў, недзе на твары ў яго ёсць рана... ці шышка на галаве... менавіта цяпер, а праз тры дні будзе пахаванне... і раптам ён пачаў страшна шкадаваць сам сябе, на тэты раз ён быў зусім не вінаваты, і менавіта цяпер ягопакаралі... менавітацяпер, калі ён баў зусім не вінаваты... колькі разоў ён там, за Рыбнай брамай, цягаўся сярод курваў і цыганоў, і ніколі нічога з ім не здаралася... а колькі разоў ён вяртаўся позна ноччу, так што раніцай нават не памятаў пра гэта... кожны мог ляснуць яго па галаве, нават не мусіў хавацца за ягонай спінай, і ніколі з ім нічога не здаралася... і з ім павінна было нешта здарыцца якраз цяпер, калі ён будзе стаяць на вачах ва ўсіх людзей... ён пачаў сам ся­бе страшна, неверагодна, неапісальна шкадаваць, ужо цалкам ірацыянальнае шкадаванне тузала яго ў горле, ён зарыдаў, калі ў адзіноце вяртаўся па вуліцы з абшарпанымі дамамі, з вачэй пачалі ліцца слёзы, ён не мог іх спыніць, ён рыдаў і плакаў, ён дакладна праліў больш слёз і ўсхліпваў даўжэй, чым тады, калі ў першы вечар стаяў, абапёршыся аб вушак дзвярэй у швагеркі...
калі б ёнхоць нечым правініўся... ён рукой выціраўслёзы і не хацеў ужо нічога ведаць, не адзначаў у галаве ніякіх знаёмых пунктаў, наваг не глядзеў перад сабой, толькі ў зямлю, і думаў толькі пра тое, каб хутчэй трапіць дадому, зноў уверх на іншы канец праменаду, да Штэфанкі, туды, дзе вуліца паварочвае, нарэшце ён дадыбаў да ніжняга канца павароту, крочыў павол ьна, быццам па сваёй Галгофе... быццам разбурыўусё, што падрыхтаваў за гэтыя дні для пахавання.
Дома ён адразуж пайшоў у ванную і паглядзеўся ўлюстэрка. На твары не было нічога бачна. На галаве таксама. Гэта было незразу.мела. Ён зноўку абмацаў твар і галаву: нічога. Але ж ён зваліўся на зямлю, ляжаў тварам на дарозе. Але ніякіх слядоў на ім не было. Яшчэ задыханы, але знясілены, ён выпіў крыху большую дозу снатворнага, чым звычайна. Ён не ведаў, каторая гадзіна, і лёг. Такая ідыёцкая ідэя, наўтарыў ён, як ён мог даўмецца да такой ідыёцкай ідэі: зноўку вярнуцца ў горад, ісці ў горад, каб убачыць яго як упершыню, як у дзяцінстве, калі іх туды вяла маці.
А калі ён ужо ляжаў пад коўдрай і выключыў святло, ён паўтарыў: ідыёцкі дзень, дурны дзень, некалькі гадзін запар ён пісаў нешта непатрэбнае, цалкам марна пайшоў да прафесара, дарэмна прынёс яму свае спісы, сядзеў там, толькі каб яму налілі «Метаксы». А потым размаўляў з той колішняй нават не каханкай, а магчыма, гэта была нават не яна, ён бачыў ейны твар толькі імгненне, калі яна павярнулася ўслед за машынай і некалькі секунд сачыла за ёй, ён стаяў у цемры за некалькі крокаў ад яе, там мог быць нехта зусім іншы, з кім ён па дарозе дадому выдумляў размову, у якой яна ўвесь час прыгадвала яму мінулае... але гэта наогул не была яна... толькі каньяк, які на яго ўздзейнічаў... ідыёцкі, дурны дзень... дурны дзень, дурны дзень, ідыёцкі дзень, дурны дзень, дурны дзень, ідыёцкі дзень, дурны дзень...
Ён, ледзь стрымліваючы плач, паўтараў гэта, пакуль не заснуў.
Пяты дзень
Да абеду
У гэтай згубленай частцы рукапісу аўтар апісваў свой візіт да Фрышаў. 3 пункту гледжання кантэксту істотным з’яўляецца тое, што з імі ён абмеркаваў арганізацыю дарогі на пахаванне ў Марцін замову аўтобуса і запрашэнне ўдзельнікаў.
Пасла абеду
Дома ён убачьгў каналу ў такім стане, якой пакінуў яе раніцай: непрыбраную, ён не мог легчы пад коўдру ў швэдары і нагавіцах, давялося надзець піжаму. Але Эда ўсё не выходзіў з галавы, яшчэ нейкі час ён сядзеў на канапе і думаў пра яго. Эда заўсёды быў падцягнуты. Худы, але цяпер ён крохкі як шкло, як дарагая парцаляна і са сваім недарэчна высокім ціскам... напэўна, хутка надыдзе ягоная чарта. Дык чаму ён увесь час думае пра будучыню? Для ягонай жонкі будучыня ўжо даўно не мела значэння, яшчэ да таго, як яна захварэла. I ён таксама не верыў, што ў гэтай краіне ў яго ёсць нейкая будучыня. Калі-небудзь нешта будзе, але ён ужо застары, каб да гэтага дажыць. А ягоны прыяцель, якому засталося так мала, усё яшчэ спадзяецца, што дачакаецца гэтага часу... магчыма, таму, што ў яго дзесяцігадовая дачка... і даволі маладая жонка, якая магла б яшчэ шмат і шмат перакладаць... і ён яшчэ тут... ён сам не ведае, але, мабыць, яму б не хацелася адыходзіць са свету такога, якім ён ёсць цяпер, які вызваляў падчас вайны і ён сам, калі быў такі самаўпэўнены, грубы, калі чалавек, які хаця б крыху думае, быў для яго пацуком з кавярні,
яму было б лягчэй адысці са свету, для якога нешта зрабіў і ён, калі ўжо не займаў аніякай пасады, ані службовай машыны не меў, калі даўласнага мінулага павярнуўся спінай... да мінулага, якое цяпер яго дагнала... цяпер, калі ў яго засталося так мала часу, а сам ён такі крохкі і слабы.
Яго абудзіў працяглы званок. Ён падняўся з канапы, у вітальні націснуў на кнопачку, хуценька нацягнуў нагавіцы і швэдар.
У дзвярах стаяў пісьменнік Пэтэр, увесь у чорным, як эле­гантны пасланец з неіснуючага пахавальнага бюро. «Вітаю», сказаў той сумным прыглушаным голасам. Пэтэр жыў непадалёк на адной вуліцы з імі. Час ад часу, разы тры-чатыры на год, ён з’яўляўся тут, але цяпер Пэтэра ён наогул не чакаў.
«Я не перашкаджаю? Ты не заняты?» спытаў Пэтэр. «Не, зусім не, супакоіў ён і дадаў: мяне запрасілі на абед, дык я пасля яго крыху прылёг».
Няўжо ён будзе выказваць яму спачуванні? Ён будзе першым, хто самымі прыгожымі словамі будзе яго супакойваць? Прайшло ўжо некалькі дзён, ён сустракаў шмат людзей, але ніхто не выказваў яму спачуванняў. Быццам яны не лічылі патрэбным спачуваць яму, быццам гэта было залішнім, бо ця­пер ён, нрынамсі, можа адчуваць сябе вольным, ні да каго не прывязаным. Калі Пэтэр у гасцёўні сеў у фатэль і далёка перад сабой выцягнуў ногі, то сказаў: «Ты можаш сабе ўявіць, як мя­не кранула, калі я даведаўся...» Ён сядзеў разгублены і чухаў патыліцу. Потым Пэтэр яшчэ дадаў: «Мне патэлефанавалі яшчэ тым вечарам». Значыць спачуваць не будзе, але нешта падобнае, відаць, скажа, інакш бы не прыходзіў.
«Твая жонка была выбітным чалавекам», пачаў ён, спачат ■ ку глыбока ўдыхнуўшы, і пасля першага кароткага сказа зрабіў вялікую паўзу, Потым працягнуў.
Склалася такая традыцыя, не толькі ў «Культурным жыцці», якое тры гады таму забаранілі, але і ў самым вядомым штодзённіку, што пасля смерці якой-небудзь выбітнай асобы друкавалі не толькі некралог у чорнай рамачцы аўтарства іншай выбітнай, але яшчэ жывой асобы, але часцей за ўсё яшчэ і кароткія, як іх называлі, «водгукі» медытатыўна-урачыстыя
нататкі іншых пісьменнікаў або, калі тая выбітная асоба не была пісьменнікам, гады іншых ейных калегаў па цэху. Пэтэр таксама належаў да тых, хто не мог друкавацца, таму цяпер прынёс свой водгук. Пасля кожнага сказа ён рабіў вялікую паўзу. Быццам у глыбокім задуменні маляваў партрэт ягонай жонкі такім, якой яна ўсплывала цяпер у ягоных успамінах, і ператвараў у дакладныя сказы без ніводнай банальнасці. Бачна, што болып-менш ён прадумаў сваю прамову дома, магчыма, нават надрукаваў яе на машынцы, не дзеля таго, каб зараз даслоўна сказаць яе, але каб аднойчы надрукаваць калі ўжо ў яго будзе магчымасць публікавацца свае запісы, сярод якіх будзе і тое, што «выйшла з-пад пяра» ў той вечар, калі хтосьці яму патэлефанаваў.
Ён глядзеў на Пэтэра ўважліва, не таму, што чакаў чагосьці невядомага ці, магчыма, непрыемнага ў дачыненні да сябе, а таму, што быў зачараваны дасканалымі і ў той жа час кароткімі фармулёўкамі, дый наогул усім быццам спантанным выступам. Гаворачы кожны сказ, Пэтэр бессэнсоўна глядзеў у далёкі кут, толькі ў паўзах міжволі заўважаў і яго. А ён між тым зразумеў, што Пэтэр наогул прыйшоў не дзеля яго, а та­му што лічыў гэта абавязкам перад ягонай жонкай у мінулым было шмат момантаў, за якія Пэтэр быў ёй удзячны: ён памятаў, што аднойчы яго хацелі знішчыць за ўдзел у нейкай кампаніі ў пяціДзясятых гадах, а яна выратавала Пэтэра палкім заступніцтвам, чаго многія япгчэ доўга не маглі ёй забыць, — нават простая карэктнасць патрабавала, каб ён сказаў такую кароткую і пры гэтым чыста асабістую прамову тэт-а-тэт, а яшчэ ён мусіў прыйсці і таму, каб аднойчы мог узгадаць, што не толькі пра гэта падумаў, а япгчэ і прыйшоў.
Пэтэр скончыў, а ён не ведаў, што адказаць. Ён згодна паківаў галавой і ціха, быццам уражана, сказаў: «Так». Пэтэр маўчаў, быццам сам сабе чытаў «Ойча наш». I ён маўчаў, пакуль не зразумеў, што меў бы сказаць нешта яшчэ, выказаць сваю падзяку, урэшце Пэтэр быў і драматургам, ён чакаў апладысментаў. Тады ён сказаў: «3 таго моманту, якусё адбылося, ніхто не сказаў пра яе ані слова». Але потым адразу ж даўмеўся, што ўсе, з кім ён сутыкаўся за тэты час, пачынаючы з тых, хто прыйшоў да
яго ў той нершы вечар, нешта пра яе гаварылі. Пэтэр глыбока ўдыхнуў і выдыхнуў праз нос. Ён рабіў так заўсёды, калі быў засяроджаны, калі збіраўся пачаць гаворку пра якую са сваіх кніг, альбо калі нешта ў ім накіпала і збіралася выбухнуць. Але цяпер ён глыбока ўдыхнуў, быццам усё, што сказаў пра ягоную жонку, зноў уця гнуў у сябе з паветра ў гасцёўні, дзе яшчэ луналі ягоныя словы, і захаваў іх у памяці.
Відаць, Пэтэр скончыў першую частку свайго выступу, бо зараз жа падняўся, падцягнуў камізэльку і пачаў хадзіць па пакоі. I так ён рабіў кожны раз, калі прыходзіў сюды ў госці, гры-чатыры разы на год, і заўсёды, калі пачынаў вялікімі крокамі хадзіць туды-сюды па пакоі і пры гатым глыбока дыхаў, гэта азначала, што ён на нечым засяродзіўся і збіраецца з думкамі. Сцэнічны пераход да наступнай дзеі, падумаў ён. Нарэшце Пэтэр спыніўся побач з ім, Пэтэрава галава была недзе высока над ім, і ён пачуў словы: «А ты зараз павінен сесці на азадак і пісаць, пісаць, пісаць».
Вучыцца, вучыцца, вучыцца. Выдатная парада, вельмі каштоўная, цалую рукі, адразу ж, як вернецца пасля пахавання, ён сядзе на азадак і будзе пісаць. Яго гэта раззлавала, ён зусім забыўся, што нешта падобнае заўсёды кажуць людзям у такой сігуацыі: ты павінен знайсці нешта, на чым зможаш засяродзіцца.
Для яго гэта азначала пісаць, і пісаць, і пісаць. Але Пэтэр тое самае ўпершыню гаварыў яму праз пару год пасля вайны. Яны тады сядзелі пасля прэм’еры спектакля ўрэстарацыі, побач з Пэтэрам была ягоная маладая, густоўная і вельмі культурная жонка. Пэтэр тады быў літасцівы да яго, бо да ягонага спектакля, прэм’ера якога тады адбы лася, ён напісаў артыкул у тэатральную праграмку. Тады Пэтэр па-сяброўску пачаў павучаць яго: «На думку некаторых, ты наш найлепшы театральны крытык і досыць прыстойны літаратурны крытык, але для мяне ты будзеш театральным крытыкам тады, калі пачнеш хадзіць на кожную прэм'еру і пісаць пра яе, а літаратурным крытыкам тады, калі напішаш пра кожную хаця б крыху вартую ўвагі кнігу якоганебудзь нашага аўтара а не пакуль ты будзеш нешта пісаць
толькі тады, калі табе захочацца». Гэта было гадоў дваццаць пяць таму, а ён і далей пісаў пра прэм’еры толькі тады, калі яму хацелася, а пра кнігі мясцовых аўтараў толькі ў выключи ых выпадках, бо акрамя гэтага ён пісаў яшчэ і пра кіно, а ў пэўны час, як рэдактар, і пра замежную палітыку, часам і рэпартажы, нават яшчэ не так даўно ён думаў пра тое, што з іх можна было б скласці цалкам пристойную кнігу і акрамя таго апошнія год дзесяць з задавальненнем філасофстваваў пра грамадскую сітуацыю на высокім узроўні і пры гэтым спасылаўся на роз­ных філосафаў, якіх нават збольшага прачытаў, а яшчэ сядзеў у кавярнях, у рэстарацыях ды корчмах і выпіваў, або цвярозы проста блукаў па вуліцах, толькі ўсё адно не зрабіў таго, чаго чакаў ад яго Пэтэр дваццаць пяць гадоў таму і што раіў яму цяпер: сядзець на азадку, сядзець на азадку, сядзець на азадку. I пісаць, і пісаць, і пісаць, няспынна, бясконца, як машына. Як Пэтэр. Той не ўмеў нічога іншага акрамя як пісаць апавяданні, фельетоны, раманы, раманы ў некалькіх тамах, а ў перапынках яшчэ і п’есы... ягоная біяграфія была ягонай бібліяграфіяй. Пэтэр пабуцаваў сабе папяровую піраміду, як аднойчы сказаў хтосьці, хто яго не любіў, а такіх было шмат, хто яго не любіў, часам і з даволі дзіўных прычынаў, не толькі таму, што той бесперастанкусядзеў на азадку і пісаў, але і таму таксама. Яшчэ калінікалі Пэтэр дазваляў сабе паходы налева, калі толькі гэта не займала занадта шмат часу. I таму было лагічна, што Пэтэр ужо дваццаць пяць гадоў лічыў яго абібокам, недысцыплінаваным гультаём, індывідуумам без мэты. 3 нейкага боку Пэтэр меў рацыю. Часам так пра яго думала і ягоная жонка і хацела нейкім чынам зрабіць ягонае жыццё больш упарадкаваным. Але цяпер, у гэтай сітуацыі, у якой ён апынуўся, яму падавалася цалкам бессэнсоўным увесь час сядзець на азадку і нешта пісаць, таму ён стомлена спытаў Пэтэра:
«I што мне пісаць? I навошта?»
«Навошта», пачуў ён блізка над сабой раздражнёны голас Пэтэра. Той зноўку сеў у фатэль і паўтарыў: «Навошта? I ты пра гэтаў мяне пытается?» Ягоны голас ажно дрыжэў ад абурэння. Ён грукаў пальцамі адной рукі па стале і пачаў пералічваць, што
зрабіў ён, быццам кожны раз тучна кідаў карту на стол: перарабіў першы зборнік апавяданняў, выдадзены пасля вайны... ён уражана паглядзеў на Пэтэра дык гэта ж шэсцьсот старонак, салат з расплывістых метафар на шэсцьсот старонак, і гэтым ён так ганарыўся, такой бессэнсоўнай працай... I на пачатку пяцідзясятых напісаў п’есу... ён няўцямна паглядзеў на госця... Пэтэр сказаў назву... ён ведаў, пра якую п’есу вядзецца гаворка, пэўная элегантнасць была ў тым, як ён тады ўпершыню даў сабе рады з сацыялістычным рэалізмам... тады, але цяпер лезці ў гэты бруд... толькі галоўны козыр Пэтэр пакінуў на канец: ён напісаў_новы зборнік апавяданняў пра вайну і паўстанне. Пра гэта ён ведаў, бо Пэтэр неяк ужо гаварыў, можа, якіх паўгода таму. I яны з жонкай тады абмяняліся меркаваннямі, ці будзе там што-небудзь новае... А цяпер ён піша гумарэскі пра сваіх аднакласнікаў з гімназіі ў тым горадзе, дзе ён калісьці жыў. Яму давялося прызнаць, што ўсё разам робіць уражанне выключнага працоўнага дасягнення, і Пэтэр нават скончыў патэтычнай прамовай: «Я б таксама мог спытаць сябе, навошта я ўсё тэта рабіў. Каб пакласці ў стол. Але аднойчы я выцягну ўсё гэта з яго, або гэта зробіць хтосьці іншы». Гэта гучала горда. Ён не вытрымаў Пэтэравага погляду, апусціў вочы, а галаву ўцягнуўу плечы. Ён не тое каб панікла сядзеў у фатэлі, ён амаль бязвольна ляжаў на зямлі пасля прафесійнага накаўту.
Калі ён пазней час ад часу ўзгадваў гэтую сустрэчу, увесь той час, калі Пэтэр пералічваў, колькі ўсяго напісаў у стол, ён бачыў перад сабой Пэтэраву жонку, якая апошнім часам сама завітвала да іх і распавядала хоць і па-ранейшаму бязмерна захаплялася ім, але, магчыма, праз дзесяцігоддзі начала прыгадваць яму ягоных каханак розныя хатнія інтымныя падрабязнасці, напрыклад, што Пэтэр калі-нікалі тэлефануе аднаму вельмівельмі высокапастаўленаму пану ў Прагу але пра гэта ні ў якім разе не павінен ніхто ведаць, бо гэтым усё можна сапсаваць, а яны з жонкай дакладна нікому нічога не распавядуць і той высокапастаўлены яму заўсёды абяцае, што выканае ягоную просьбу. Гэтага вельмі высокапастаўленага калісьці ведаў і ён, і ягоная жонка, з ім ён яшчэ ў 1968-м перастаў вітацца, хоць
яшчэ не быў Высокапастаўлены, а ягоную жонку лічыў чымсьці накшталт нячыстай сілы, д’ябаліцай, праваапартуністычнай сатаністкай, але, калі б нават той па-ранейшаму паказваў ім сваю ласку, яны б усё адно не тэлефанавалі яму на ягоныя неверагодныя вышыні. Пэтэр у ягоных вачах выглядаў як яскравы прыклад пісьменніка, які толькі ўдаваў, што піша ў стол, а кожную раніцу нецярпліва чакаў, піто ўжо сёння той Высокапастаўлены загадае, а потым ён у адно выдавецтва занясе перапрацаваныя талмуды, у іншае рукапіс новай прозы пра вайну і паўстанне, у выдавецтва моладзевай літаратуры гумарэскі з часоў гімназіі, у тэатр пакрытыя пылам снробы сацыялістычнага рэалізму ў мадэрнізаваным выглядзе, і ўсе будуць захапляцца і раскрываць рот, што ён нічога не пабаяўся і старанна працаваў з перспектывай, што ўсе ягоныя працы застануцца ляжаць у шуфлядзе. Але ў яго не было такой перспективы, як у Пэтэра, і ўсё, што будзе праз пятнаццаць ці дваццаць гадоў, яго не абыходзіла.
Ён па-ранейшаму панікла сядзеў у фатэлі. Такім чынам, Пэтэр мог быць цалкам задаволены эфектам сваей амаль скончаиай, крыху абуранай прамовы. Пэтэр зноў падняўся, пачаў хадзіць па пакоі і вярнуўся да ягонага першага пытания: «Гэта мне трэба казаць, што ты павінен рабіць? Трыццаць гадоў ты пісаў крытыку. I напісаў некалькі цалкам прыстойных і дыхтоўных артыкулаў, аналізаў творчасці розных аўтараў і асобных твораў..Пэтэр нават некалькі назваў прыгадаў, хоць ён сам на некаторыя ўжо забыўся, яны былі часткай нейкага чужога мінулага. «Скажы са­бе, што возьмеш якога-небудзь аўтара, мясцовага ці замежнага, гэта неістотна, перачытай яго, знайдзі ўсё, што напісалі пра яго іншыя, і напішы добры артыкул. А потым наступны».
Гэта гучала так проста. Пэтэрава бясспрэчна разумная пара­да яго, аднак, толькі раздражніла, таму ён не стрымаўся і сказаў: «Але мне ўжо не хочацца пісаць нічога такога. Няма таго, што раней. Гэта прайшло і больш мяне не цікавіць. Абсалютна».
«Не гавары лухты, раззлаваўся Пэтэр на тэты раз цалкам шныра. Ты думаеш, што ты адзіны на свеце, у каго адбылося штосьці падобнае? Магчыма, мне было яшчэ цяжэй змірыцца з тым, што не так даўно здарылася ў мяне, ён міжволі кіўнуў,
мусіў пагадзіцца. Я таксама пэўны час думаў, што ўсё, канец, больш не буду пісаць, гэта доўжылася нейкі час, але я здолеў выкараскацца». Так, Пэтэр меў рацию, нейкі час гэта доўжылася, але ён здолеў выкараскацца. Перад самымі выпускнымі іспытамі ягоны сын скончыў жыццё самагубствам. Нейкі час Пэтэр быў як паралізаваны, але па сваім складзе ён быў добрасумленным рамеснікам. Той праз нейкі час заўсёды вяртаецца да сваёй працы, і Пэтэр зноў пачаў пісаць. Але ён не быў добрасумленным рамеснікам. Ані геніем. Ані працаголікам. Магчыма, ён быў абібокам, гультаём, магчыма, не дастаткова любіў сам сябе, а таму здарылася тое, што заўсёды можа здарыцца ў такім выпадку, быццам ён ужо даўно адрокся ад самога сябе, ад таго, кім быў, ад таго, што рабіў. Нешта ў ім надламалася ўжо вельмі даўно, і толькі ягоная жонка штосьці адчувала, часам нават нешта гаварыла яму, але таксама не магла разабрацца ў ім, як і ён не мог разабрацца сам у сабе. Было бессэнсоўна тлумачыць Пэтэру не­шта, чаго ён сам не мог дакладна вызначыць і высветліць, таму ён нейкі час рабіў выгляд, быццам пра нешта думаў, а потым, не думаючы, што скажа, ляпнуў проста так: «Яшчэ калі б нешта цалкам іншае... скажам, прозу».
У глыбіні душы яму самому стала сорамна, бо адзінае, пра што ён ніколі не думаў гэта напісаць хаця б адну старонку про­зы. Ён адчуваў сябе няёмка, што ў яго вырвалася такая лухта.
Пэтэр гэта, канешне ж, заўважаў: «Што, прозу?» I праз момант пачаў з яго смяяцца. «Ах так, у цябе ў галаве ўжо ёсць нейкая гісторыя? I што гэта будзе апавяданне, раман?»
«Я наогул нічога не маю ў галаве. Гэта проста вырвалася. Як прыклад».
«I тым не менш. Глядзі, у цябе аналітычны розум. Ты ўмееш разабраць літаратурны твор. Ты гэтаўжо ікс разоў даказаў. Гэта твая прафесія. А цяпер, калі ты ўжо і так не можаш разменьвацца на дробязі, як рабіў гэта ўсё жыццё, то хаця б засяродзішся на адной рэчы і ахвяруеш ёй больш часу, чым раней».
Ён ужо нават не пярэчыў. Не мела сэнсу тлумачыць Пэтэру таго, пра што яму не хацелася гаварыць. Для Пэтэра жыццё было прямым шляхам, як і ў ягоных кнігах. Лепш было прамаўчаць.
«Ну то я больш не буду табе надакучваць, Пэтэр збіраўся перайсці да наступнага пункта, бо зноў пачаў хадзіць па пакоі. Але не злуйся за тое, што я скажу табе зараз». Як заўсёды, як на кожнай дыскусіі, ён прадумаўусё загадзя, па-першае, па-другое, па-трэцяе. Зараз будзе па-трэцяе. Пэтэр зноў сеўу фатэль і пачаў пальцамі адной рукі грукаць па стале, быццам цягнуў час, бо, відаць, далей мелася быць нешта непрыемнае. «А чаму я павінен злавацца, ты гавары», супакоіў ён Пэтэра. Тады Пэтэр пачаў патрэцяе: «Ты ведаеш, што адбылося ў мяне, і можаш мне верыць, што і для мяне гэта было даволі цяжка». Ён верыў.
«Я вельмі добра разумею, што ты цяпер адчуваеш... У людзей заўсёды ўзнікаюць падобныя адчуванні. Адразу на ногі не ўстанеш. Але трэба гэта перамагчы. I цалкам без алкаголю тут не абысціся... гэта зразумела...але цяпер табе варта асабліва сачыць за сабой».
Чаму менавіта цяпер? Бо ніхто не кантралюе яго, ён ні з кім не мусіць лічыцца, калі паўнепрытомны будзе бадзяцца па ба­рах, і ў яго нават думкі не будзе ўзнікаць пра тое, што хтосьці чакае яго дома? Ці якраз цяпер ён мусіць асабліва сачыць за сабой, каб людзі не гаварылі, што цяпер ён нарэшце можа жлукціць колькі хоча, бо ён вольны, можа рабіць, што захоча, калі пазбавіўся жонкі?
Ён сказаў: «Так, я ведаю. Я ўжо думаў пра гэта». Ён жа сапраўды ўжо думаў пра тое, што могуць сказаць людзі: ён цал­кам шчаслівы, бо цяпер можа жлукціць уволю.
Трэці пункт таксама быў агучаны, і Пэтэр падняўся. Калі ён апранаў паліто, яшчэ раз папрасіў прабачэння за тое, што не прыйдзе на пахаванне: «Не таму, што мне нязручна раніцай ехаць на цягніку, а потым на цягніку ж вяртацца позна вечарам, не ў гэтым рэч». Ён кіўнуў, бо ведаў, у чым рэч. Пэтэр мог заскочыць сюды І, па-першае, сказаць свой некралог, па-другое, параіць яму, што зараз рабіць, і, па-трэцяе, засцерагчы яго, каб не вельмі моцна налягаў на алкаголь. Але Пэтэр не мог дазволіць сабе прыйсці на пахаванне, дзе б шмат людзей бачыла, што прыйшоў і ён. Не мог у адзін дзень прыйсці на пахаванне ягонай жонкі, а на наступны дзень тэлефанаваць Высокапастаўленаму.
Гэтым бы ён толькі ўсё сапсаваў. «Я кожны дзень мушу хадзіць на працу, і якраз у той дзень, калі будзе пахаванне, у нас там будзе паседжанне». Ён ведаў, што Пэтэр не мусіць кожны дзень хадзіць на працу, яму дазволілі два ці тры дні на тыдзень працаваць дома. Ён падаў Пэтэру руку і пагадзіўся: «Натуральна, у цябе ж праца». I падзякаваў яму за тое, што той прыйшоў: бо відавочна, што мала хто з нашых колаў ён меў на ўвазе пісьменніцкія колы тут з’явіцца. Ён не хацеў прыніжаць сваю жонку настолькі, каб прызнаць: ты, напэўна, будзеш адзіным з гзтых колаў, хто сюды прыйнюў.
Ён бяздумна застаўся стаяць перад адчыненымі дзвярыма і пачакаў, пакуль ліфт не спыніўся ўнізе. Потым пайшоў да акна на кухні і стаў так, каб знізу яго не было бачна. Ён хацеў бачыць: прыехаў Пэтэр на машыне, у такім выпадку ён паедзе ў горад, ці прыйшоў пешкі, тады вернецца дадому.
Ён зноў скруціўся ў фатэлі. Пэтэр па-ранейшаму сядзеў перад ім, але цяпер толькі як день ці, хутчэй, як нешта празрыстае. Ён зноў гаварыў яму: «Без алкаголю не абысціся...» I гаварыў гэта, быццам з уласнага вопыту. Ён добра памятаў, як у Пэтэра не абышлося без алкаголю. Яны з жонкай прыйшлі да Пэтэра на пяты ці шосты дзень пасля таго, як нра ўсё даведаліся. Ведалі, што да яго ўвесь час прыходзяць розныя людзі, таму прыйшлі так позна; па тэлефоне Пэтэр размаўляў з ім цалкам змененым голасам, скрыпучым, як у старога. А калі яны прыйшлі да яго, той сядзеў у сваім пакоі, як скамянелы, усе тыя гадзін пяць, што яны тады былі ў яго, ні разу не падняўся, ні разу не прайшоўся па пакоі, як прывык рабіць. «Гэта вышэй за чалавечыя сілы», сказала тады ягоная жонка, калі пачула нра гэта. Пэтэр размаўляў мала, тым сваім змененым голасам, і зноў, і зноў усе доўга маўчалі. Перад Пэтэрам стаяў келіх чынзана, і час ад часу Пэтэр з яго адніваў. Жонка Пэтэра, якая дагэтуль таксама ніколі не піла і для якой гэта была такая ж катастрофа, выпівала адразу цэлы келіх, бьщцам рабіла так усё жыццё, а калі бутэлька канчалася, ішла па ініпую. Ён тады піў нароўні з ёй, і першае, што пакрыўджана сказала ягоная жонка, калі яны выйшлі ад ix у ясную ноч тады яны яшчэ жылі ўнізе ў горадзе што ён не
меў права карыстацца магчымасцю і жлукціць чынзана, у яго на гэта, урэшце, не было прычынаў. Уласна, за ўвесь тэты час Пэтэр наогул нічога не выпіў, толькі падносіў кубак да вуснаў. У яго было такое адчуванне, што той нібыта сказаў сабе, што ў гэтай сітуацыі ен, які дагэтуль быў вядомым непітушчым, мусіць піць алкаголь перад людзьмі, гэта было пэўным шиф­рам, сімвалічным жэстам ягонай скрухі. Усё астатняе ў ім было сапраўдным, і тое, як ён сядзеў скамянелы, і як гаварыў змененым скрыпучым голасам. Таму і яму Пэтэр цяпер сказаў: без алкаголю не абысціся...
Ён прыгадаў нешта яшчэ з таго вечара. Пэтэр гаварыў тады перарывіста і не адзін раз, увесь час вяртаўся да таго, што за апошнія дні ён быццам першы раз паглядзеўся ў люстэрка і прыйіпоў да таго, што ўсё, што ён напісаў, нічога не вартае. Гара паперы. Макулатура... Натуральна, за гэта ягоная жонка і ён сварыліся на яго... I тады Пэтэр сказаў: калі ён яшчэ калінебудзь будзе пісаць, дык пачне з самага пачатку, з чыстага аркуша. Ён памятаў, што ягоная жонка сказала тады, калі яны ўжо былі дома: калі ён пачне сапраўды з пачатку, з чыстага аркуша, гэта будзе адзіным плюсам гэтай катастрофы, бо калі нават гэта яго не ўскалыхне, то ён ужо ніколі ў жыцці не зменіцца. Праз нейкі час выйшла невялікая кніга апавяданняў Пэтэра, ягоная жонка з нецярплівасцю яе прачытала і пераказала яму: напэўна, ён усё ж не глядзеўся тады ў люстэрка, або, можа, і глядзеўся, але потым забыўся пра гэта.
Але, падумаў ён, даводзіцца прызнаць, што Пэтэр нагадаў пра гэта яму так... далікатна, як джэнтльмен джэнтльмену... «без алкаголю не абыдзецца...» Толькі вось жа: усё ягонае дарослае жыццё не абышлося без алкаголю, яму не трэба былі для гэтага нейкія сітуацыі ці нагоды, гэта было ягонай праблемай. А ўсе астатнія парады, якія ён прынёс яму... і так былі не вельмі арыгінальныя... хай засуне ix сабе... у сваю шуфляду. Ён жа ўсё адно не адказаў на ягонае пытанне, навошта сядаць на азадак і нешта пісаць. Але калі ён уявіў Пэтэра, яму да галавы прыйшоў адзіны магчымы адказ: каб кімсьці быць. Бо гэта ж галоўнае: быць кімсьці. Калі Пэтэр перапісвае нейкія старыя
апублікаваныя творы або піша нешта новае, то можа быць задаволены сам сабой: я хтосьці, я не адзін з незлічонай колькасці невядомых, я пакінуў нейкі след у жыцці... Але яму цалкам спакойна жылося апошнія два-тры гады, калі ён існаваў у зацішшы толькі са сваёй жонкай. Як ананімны нуль. Ён быў патрэбны сваёй жонцы, і гэтага яму было дастаткова. Аднойчы, недзе год таму, яна сказала яму: «Я сваё ў жыцці ўжо зрабіла», і гэтага ёй было дастаткова, хоць у самым канцы яна таксама была толькі ананімным нулём. Хоць ён не мог сказаць сабе, я сваё ў жыцці ўжо зрабіў, але ад пэўнага моманту ён нават прыблізна ведаў ад якога, толькі не ведаў чаму, у ім нешта змянілася ён ужо не імкнуўся да таго, каб кімсьці быць.
Ён сапраўды не мог сказаць, што ўжо здзейсніў у жыцці не­шта сваё, ён наогул не быў задаволены сваім жыццём, халтурыў ва ўсім: і ў тым, што яго нават цікавіла ў пэўны момант, і ў тым, што мусіў рабіць, каб атрымаць заробак. Лайдачыў усё жыццё. Але ўрэшце ён можа сказаць, што пражыў пяцьдзясят гадоў. I ў ягоным жыцці ўвесь час быў нейкі рух. Магчыма, гэта і бы­ло адзінае вартае, каб наогул пражыць пяцьдзясят гадоў. Але цяпер яму давядзецца неяк спрасаваць пустату часу, у якім ён застаўся адзін.
Проста сесці на задніцу і пісаць такога не будзе, ён ведаў дакладна. Пісаць нейкія аналізы, даследаванні... Ён павінен неяк даходліва растлумачыць гэта Пэтэру, які з такім непарушным спакоем нерухома сядзіць перад ім. Пэтэр правільназрабіў, што прыйшоў, а з ягонага боку будзе правільна патлумачыць, чаму гэтыя жыццёвыя парады яму не дапамогуць. Яму хацелася не­шта казаць, але ён не ведаў, што.
Ён перавёў погляд з непарушна спакойнага Пэтэра да акна, быццам чакаў адтуль нейкага прасвятлення. I прасвятленне прыйшло: трэба збегаць уніз па бутэльку віна, каб крыху выпщь і змусіць мозг да працы.
I ён адразу шпаркім крокам паспяшаўся ў зімовым паліто і з торбай па выгнутай вуліцы, пакуль не трапіў з яе на шырокі венска-югендстылёвы квазібульвар, з агромністым, перад перамогай рабочага класу адчыненым і для паспалітага люду, паркам
насупраць, з Палацам Грасалкавічаў, большую частку ягонага жыцця гэтая вуліца называлася ў гонар генерала, стваральніка чэхаславацкіх легіёнаў за мяжой Мілана Расціслава ІІІтэфаніка, пакуль гісторыкі ў новую эру чалавецтва йе адкрылі, што тэ­ты нацыянальны герой быў самым звычайным французскім шпіёнам, і не перайменавалі яе ў вуліцу Абаронцаў міру вельмі дарэчная назва як на сталінскія часы, бо тады ў лагеры міру паўсюль і на ўсіх франтах ішло змаганне за мір, працай на заво­дах і ў полі усялякая дзейнасць была змаганнем за мір, ударам па твары падпальшчыкаў вайны кожны навешаны быў ударам па твары падпалыпчыкаў вайны, кожны вязень ва ўранавых шахтах быў ударам на твары падпалыпчыкаў вайны, і калі ягоная жонка, ён і многія іншыя не маглі ўжо пісаць, гэта, бясспрэчна, быўяшчэ адзін удар па твары падпальшчыкаў вайны. На іншым баку гэтай вуліцы, у напрамку горада, была на рагу кавярня «Штэфанка», там было найбліжэйпіае месца, дзе б ён мог набыць віно, але там мог сядзець нехта, хто яго ведаў... і сапраўды, пасля паўдня там заўсёды сядзіць той стары, яшчэ бадзёры душой паэт-спірытуаліст Е. Б. Лукач, у маладосці евангелісцкі святар, які ў свой час на пасяджэнні Саюза славацкіх пісьменнікаў прапаноўваў, згодна з пададзеным зверху спісам, выключыць усіх нявартых. Яшчэ пазаўчора ён атрымаў ад яго тэлеграму са спачуваннямі, ён быў першым з пісьменнікаў, хто выказаўяму спачуванне, ён і сёння сядзіць там, заўсёды ў таварыстве сваіх маладых прыхільнікаў, яго паважалі, ён быў асобай, непадкупны, ніколі не перабягаў да камуністаў, ён бы, напэўна, кіўнуў яму, яшчэ раз выказаў спачуванні і запрасіў бы за свой столік... таму цяпер ён ішоў у супрацьлеглым напрамку да рэстарана «Дакс», хоць гэта і было крыху далей, «Дакс» цяпер называўся неяк паіншаму, але для яго гэта па-ранейшаму быў «Дакс», там была мінімальная верагоднасць, што яго ўбачыць хтосьці са знаёмых, бо якраз насупраць быў клуб пісьменнікаў.
«Дакс» ужо ва ўсю працаваў, пасля першага каляднага выходнага з зачыненыміўстановамі, усё памяшканне было запоўненае і зацягнутае густым блакітнаватым дымам. Яму давялося ўзяць нуль сем, бо літровых бутэлек не было, але нуль сем будзе да-
статкова, зараз ён вып’е зусім мала, каб духоўна падбадзёрыцца, астатняе пакіне на вечар, калі прыйдзе Агнеша, з якой ён дамовіўся, што яна прынясе другую пахавальную прамову. Уласна, ён быў удзячны Пэтзру, што той запоўніў яму сёння другую палову дня, калі гак узяць, усе апошнія дні з таго часу, як гэта здарылася з ягонай жонкай, былі для яго ў пэўным сэнсе ўдалыя, ён увесь час мусіў нешта арганізоўваць, да кагосьці хадзіць, бегаць, наладжваць тое і гэтае, а заўтра ўжо ад’езд, пазаўтра пахаванне... апошні дзень, калі ўяго будзе нейкая праграма... яшчэ цэлыя два дні, потым ён можа зачыніцца ў гэтай кватэры, як у пустэльні, і выходзіць з яе толькі ў абед паесці, або схадзіць ва ўніверсам па бутэльку, або калі засумуе па свеце, заваліцца куды-небудзь, дзе яго ніхто не ведае, аж пакуль не нап’ецца так, каб не думаць пра гэта. Але пакуль час яіпчэ бяжыць, і Пэтэр тут, ён хоча яшчэ нешта яму тлумачыць, хоць сам не ведае што.
Ён так і сядзеў у фатэлі, цалкам спакойны, нерухомы, падрыхтаваны толькі слухаць і слухаць, але спачатку трэба было адкаркаваць бутэльку і наліць келіх. Ён выпіў, наліў крыху яшчэ і сеў насупраць Пэтэра. Ён адчуў на сабе яго погляд і адначасова ад выпітага віна ў ім разлілася расслабленасць, аднак у галаве не зварухнулася нічога, ён адчуваў толькі невыразны шум. Выйшаў на кухню, наліў яшчэ крыху, і тады, вярнуўшыся з келіхам да празрыста-спакойнага нематэрыяльнага Пэтэра, раптам надумаў, пра што будзе яго маналог бо наперадзе яшчэ шматчасу, і яму хацелася запоўніць яго якой-небудзь выбуховаю кантэмпляцыяй, таму ён пачаў:
«Ну то слухай, што, уласна кажучы, я хацеў табе распавесці, чаму я не буду пісаць ніякіх даследаванняў ці аналізаў, ці якіх-кольвек іншых разумных рэчаў». А цяпер, сказаў ён сабе, нерайсці непасрэдна да справы: «Дык вось, спярша я пачну з чагосьці, што гучыць вельмі па-дурному і страшэнна банальна, але нічога нельга зрабіць, гэта факт. Галоўная памылка ў тым, што мы дрэнна нарадзіліся. То бок нарадзіліся мы так, што по­тым трапілі ў самыя дурныя гістарычныя сітуацыі, прынамсі, мы з иашага пакалення, не смейся, я ведаю, што гэта гучыць прымітыўна, спыніў ён Пэтэра, які і не думаў смяяцца, але
вазьмі гісторыю чаго заўгодна і знойдзеш у ёй вялікія эпохі і мініэпохі, перыяды росквіту, як кажуць, і чорныя дзіркі, як у астраноміі. Шэкспір быў геніем, перад ім і разам з ім быў Марло і яшчэ шмат інпіых, і пасля яго яшчэ нейкі час цягнуўся росквіт, а раптам прыйшлі пурытанцы, і бум чорная дзірка. А мы толькі з адной чорнай дзіркі перапаўзлі ў наступи ую. Калі я атрымаў атэстат, ужо была вайна, ва ўніверсітэт я не трапіў, але цяпер анусцім гэта, і так праз некаторы час я пачаў пісаць, збольшага мяне друкавалі, раз над псеўданімам, раз пад уласным імем, але так ці інакш я ажно да канца вайны галоўным чынам бадзяўся, жыў з дня на дзень і ў дастаткова напружанай няўпэўненасці, але цяпер гаворка нават не пра гэта. Я хачу распавесці табе пра нешта іншае з тых часоў.
У апошнім класе гімназіі мяне вучыў Мікулаш Бакаш, прафесар літаратуры, які мяне вельмі налюбіў, бо я адзін быў апантаны кнігамі і я адзіны ў класе не рагатаў, калі ён чытаў нам сюррэалістычныя вершы, а гэта ён рабіў з большим задавальненнем і часцей, чым выкладаў нам школьную праграму. Ну, і я працягваў завітваць да яго дадому нават пасля атрымання атэстата. Як тэарэтык, ён быў лідэрам мясцовых сюррэалістаў, наш Андрэ Брэтон, і, акрамя таго, тады адзіны структураліст на ўвесь народ, бо на сваёй спіне ці ў сваёй галаве ён прывёз сюды пражскі лінгвістычны гурток. Калі я быў у яго, пра што б ні зайшла гаворка, пра нейкую новую кнігу або апошні нумар «Элана», літаратурнага штомесячніка, які тады выходзіў на крэйдаванай паперы, я заўсёды ад яго, як на семінарскім занятку, даведваўся, як на тую кнігу, або на нейкі артыкул, нейкую рэцэнзію, трэба глядзець са структуралісцкага пункту погляду. I натуральна, ён даваў мне чытаць Мукаржоўскага, і Якабсона, і Шклоўскага, і яшчэ шмат якіх рускіх з двадцатых гадоў, я цяпер ужо нават не памятаю ўсіх тых імёнаў. Ён быў поўным фанатыкам сваёй веры. Ну і таму, зразумела, калі я ў тыя часы свайго бадзяння час ад часу і ўзносіўся на інтэлектуальныя вяршыні, дык увесь час у маіх вушах гудзеў структуралізм. Але няхай я чытаў у тыя часы ўсё магчымае, і дакладна больш, чым калінебудзь потым у жыцці, нават сюррэалістычныя зборнікі мяс-
цовых аўтараў, на іх я з ініцыятывы гэтага фанаты ка мусіў нават пісаць рэцэнзй, хоць я ix наогул не разумеў, перадусім я ўсё ж займаўся тым, што хадзіў у кіно, на ўсё магчымае без разбору. I таму не дзіва, што аднаго дня я дайшоў да наступнай дэдукцыі: калі Існуе структуралісцкая тэорыя літаратуры, павінна з’явіцца і структуралісцкая тэорыя фільму. I, дзякуючы гэтаму адкрыццю, я адчуваў сябе закліканым яе стварыць. Няхай я і пісаў яе бессістэмна, раз пра адно, раз пра іншае, асобныя фрагменты, усё гэта было цалкам па-аматарску, але я ўвесь час гэтым жыў. Ішмат дачаго я даўмеўся, напрыклад, я вёўпалемікуз колішнімі знакамітымі тзарэтыкамі, якія і гукавы фільм па-ранейшаму разглядалі як мастацтва карцін, якія рухаюцца, пакуль я сам для сябе не адкрыў, што фільм гэта, уласна кажучы, візуальнаэпічны ановед, і гэтым я вырашыў адносіны выявы і слоў у фільме. Добра. Г эта было ў часы вайны, збольшага для Еўропы гэта быў не асабліва прадуктыўны перыяд, і побач са мной усе жылі, нібыта ў падвешаным стане, у адзін дзень вайна скончылася, і быў мір, і свабода, і палітычныя партыі, і дэмакратыя. На свой вялікі опус я забыўся, не дапісаў да яго болып ніводнага сказа. У кінатэатры прыйшлі «Грамадзянін Кейн» і «Іван Гроз­ны», і я дапаўняў свае тэорыі, што паўсталі на прыкладзе фільмаў, якія здымаліся ў вайну, мая праца здавалася мне нікчэмнай, мне варта было б усё перарабіць, асучасніць, акрамя таго, я сказаў сабе, дакладна да такой самай ідэі даўно даўмеўся нехта іншы ў свеце, хутчэй за ўсё ў якім амерыканскім універсітэце, і той нехта гэта прафесійна і абгрунтавана апісаў. I на гэтым мой опус быў для мяне скончаны. Бо якраз пзяыналася новае жыццё, было столькі ўсяго, пра што трэба было пісаць, і з мяне лілося, як з забруджанага гейзера. Праўда, усё гэта было толькі на патрэбу дня. Але ўсе жылі на патрэбу дня. Усе перадумовы існавалі, але ніякі росквіт нідзе не пачаўся, нічога істотнага тыя гады не пакінулі. Мы мелі свабоду, а запанавала стэрыльнасць. У пэўнай ступені гэта таксама была нейкая ненармальная гістарычная сітуацыя. Ужо тады людзі ўпершыню неяк падурнелі, няхай і не так, як пазней, магчыма праз тое, што ўсе адчувалі сябе пераможцамі, хоць гаварылі тое,
чаго ад іх патрабавалі, мы трывалі, мы вытрывалі свае, але гэта ператварылася ў новую нацыянальную дабрадзейнасць, свядомасць пераможцаў, у чэхаў і ў нас, у сапраўднасці ніхто не ўвабраў у сябе ўсіх тых пагрозаў і незлічоных пакутаў, якія крышылі людзей на гэтым кантыненце ў бясконцыя гады вайны. Усё гэта ператварылася ў абстракцию, у перамогу, якую мы заслужи лі, і ўсё тут. А людзі на гэтым кантыненце далей паміралі ад голаду, іх жорстка забівалі, і ў нас таксама, і хоць нашы дамы засталіся цэлымі, але наш свет быў разбіты, нічога ў ім не засталося з таго, што было перад вайной. Ну, але гэта цягнулася не так доўга, хутка пачалася новая эра, новая эпоха грамадства, найслаўнейшы перыяд у нашай гісторыі. Многія, магчыма, нават самі не здагадваліся, што тэты эпохальны пераварот адкрые перад імі прыўкрасную будучыню, што нарэшце яны зажывуць у краіне, дзе сёння ўжо азначае заўтра, таму для ўпэўненасці ўсе мусілі прайсці нсіхіятрычнае лячэнне, ім давалі правераныя савецкія ін’екцыі і таблеткі, якія ў шпіталі даюць перад аперацыяй, там іх называюць «атуплялкі». I я праз некаторы час даведаўся, што да гэтага часу я быў ашуканым валацугамінтэлектуалам, і што рухаючыя сілы гісторыі, якія з фатальнай непазбежнасцю ўмешваюцца нават у самы схаваны куточак чалавечага жыцця, патрабуюць ад інтэлектуала, каб ён, як крэтын у нсіхіятрычнай клініцы, бесперастанку паўтараў некалькі асноўных заклёнаў-штампаў, і тады толькі перад ім адчыніцца семи, самы патаемны пакой. Так і я, да бяспамяцтва накачаны наркотыкамі, рухаўся як у трансе, можа, два ці амаль тры гады. Толькі калі зноўку пачалася нейкая серыя арыштаў і рыхтаваўся самы вялікі працэс, нешта абудзілася ў маёй галаве, я тады хадзіў з Мнячкам, часам нават цэлымі днямі, па парку, і мы шэптам гадалі, у якім гэта свеце мы жывем. Я ўжо тады даўмеўся да таго, што мы жывем у дурной гістарычнай сітуацыі. Праз не­каторы час мне ў рукі трапіла польская газета, і я быў у жаху: там было надрукавана чорным па белым усё тое, пра што я толькі лунатычна і запалохана падазраваў. Але ў нас людзі з трансу прачыналіся вельмі павольна, а калі іхнія мазгі пачалі напалову працаваць, яны намацалі толькі нейкія абломкі таго, пра што
я некалькі гадоў таму чытаў у польскай газеце. А калі яны адкрылі рот, і калі я адкрыў рот, мы былі адно эпігонамі, якія пасля Калумба адкрылі Амерыку. 3 цягам часу мне ў ру кі трапілі таксама кнігі і часопісы з Захаду, не сказаць, каб там былі нейкія цуды, але я зноў быў ашаломлены, што там паўсюль пасля заканчэння вайны цалкам нязмушана працягвалася нармальная цывілізацыя. Паступова мы паадкрывалі ўсё тое, што іншыя калумбы дастаткова задоўга да нас адкрылі на Захадзе. Калі мазгі нарэпіце прачысціліся і запрацавалі, рантам узнікла такая атмасфера, нібыта мелася працягвацца не тое, што было адразу пасля вайны, а тое, што было да 1938 года: раптам паз’яўляліся добрыя кнігі, добрыя фільмы, паступова мы пачалі адчуваць сябе на адным узроўні са светам, мы спрабавалі вярнуцца да нармальнай цывілізацыі, але раптам прыйшлі рускія танкі, зноў пачалася ўжо не ведаю каторая дурная гістарычная сітуацыя, нам зноў наладзілі ўсеагульнае псіхіятрычнае лячэнне, зноў калолі савецкія ін’екцыі і мясцовыя «атуплялкі», і што ім да таго, што людзі ўжо былі да іх неадчувальныя і паслухмяна сімулявалі з такім самаўнушэннем, што самі хутказабыліся, што яшчэ нядаўна жылі ў свеце нармальнай цывілізацыі, яны з усім змірыліся і зноў пасяліліся на Нейкіх Галапагосах сярод дьшазаўраў з дапатопных часоў. Гэтым разам мне не давялося пераконваць сябе, што я ашуканы валацуга-інтэлектуал, ін’екцыі і «атуплялкі» забаранялася даваць індывідуумам, якім дазволілі існаваць толькі ў якасці жывых мёртвых душаў, на Галапагосах сярод дыназаўраў яны былі ізгоямі і нікуды не дапускаліся. I так будзе працягвацца невядома дакуль, праз нейкі час, праз дзесяць-пятнаццаць гадоў побач з намі зноў будзе нешта рухацца, зноў прачнуцца палякі і, напэўна, венгры, а тут у нас усё будзе далей спаць, як пшаніцу прадаўшы... а цяпер уяві сабе, што ў самым пачатку гэтай неабсяжнай гістарычнай сітуацыі я павінен сесці на азадак, нешта пісаць для людзей у нейкай мне цалкам невядомай будучыні... Напэўна, аднойчы, недзе ў бясконцым часе і тут прачнуцца, пратруць вочы, паглядзяць вакол сябе, пазнаёмяцца з нармальнай цывідізацыяй сваёй эпохі, і тады хтосьці невядомы не ведаю адкуль выцягне
тыя творы, якія я калісьці даўно напісаў, пагартае іх, са здзіўленнем і расчаравана скажа сабе: нябога, і варта было так з гэтым мучыцца, а цяпер гэта ўжо цалкам аджыло і састарэла, і наогул нецікава, і зноў адкладзе гэта ў нейкі склад рукапісаў даўнейшых часоў... Не, дзякуй, сваю правінцыяльную тэорыю кінематографу я напісаў толькі аднойчы. I прабач, толькі таму я так наўздагад ляпнуў, што калі б ужо мне давялося нешта пісаць, гэта дакладна было б нешта цалкам іншае, хоць сабе нават проза. Нешта такое, што можна пісаць і на Галапагосах, у самоце часу і прасторы. Нейкія фікцыі, вершы... выдумкі. Але фікцыяў, вершаў, выдумак я пісаць не умею, таму і не сяду на азадак».
Цяпер ён заўважыў, што Пэтэр насупраць яго стаў такім празрыстым, што незаўважна цалкам знік. Мабыць, яго нешта пакрыўдзіла ў гэтым доўгім маналогу. Хоць і ён быў супраць радыкальнага псіхіятрычнага лячэння, але пілюлі ў разумных дозах глытаў надалей, прызначаў ix сабе асцярожна, але не мог без ix, бо пад іхнім уздзеяннем яму лягчэй пісаліся ягоныя апавяданні і раманы, шматтомныя эпапеі і гумарэскі, а час ад часу таксама п’есы і вершы для дзяцей, і оперныя лібрэта. Хай бы ўжо яму ягоны Высокапастаўлены даў аднойчы тое, чаго ён дамагаецца. Няхай мае, чаго жадае, няхай будзе шчаслівы.
Але той прафесар, заварушыўся ў ягонай галаве чарвяк сумневу, у якога ён быў учора і які пазаўтра скажа прамову на пахаванні, цяпер вывучае Дантэ і тоўстыя тамы пра яго, якія ён прывёз з Парыжа, потым сядзе на азадак і будзе пісаць да­кладна так, як яму раіў Пэтэр. Нейкі час ён разважаў, а потым вырашыў, што гэтае падабенства цалкам выпадковае. Прафесар старэйшы за яго, ён з іншага пакалення, мог спакойна вучыцца ва ўніверсітэце, у цэнтры ягонага жыцця заўсёды была толькі літаратура і паводле гэтага ён ацэньваў кожны рэжым, для яго быў непрымальны кожны рэжым, які імкнуўся кантраляваць літаратуру, ён ніколі не даваў калоць сабе ін’екцыяў і не прымаў пілюляў, таму яго ў свой час выкінулі з універсітэта, аднак праз некалькі гадоў ён змог туды вярнуцца, гэтым летам ён быў у Парыжы, недаядаў, але накупіў поўны куфар кніг пра Дантэ,
у яго дома ёсць усё, што пра яго напісалі неаструктуралісты, і постструктуралісты, і семантычныя лінгвісты, антрапалагічныя сацыёлагі, і эзатэрычныя эсэісты, і гісторыкі з парыжскай школы «Аналаў», ён жыве сярод сваіх кніг са свету цывілізацыі, а не тут, на Галапагосах, з усяго гэтага ён скампануе нешта ў галаве і напіша, і недзе гэта выйдзе, праз паўгода, праз год, у залежнасці ад таго, колькі часу спатрэбіцца на выданне. А не праз пятнаццаць-дваццаць гадоў ці яшчэ пазней. Ён таксама піша не для нейкага далёкага будучага пакалення.
Ён ва ўсім супрацьлегласць гэтага прафесара. У ім не было ніякага цэнтра. Ён па-аматарску халтурыў. Пралайдачыў усё сваё жыццё. Глупства, нават гэта няпраўда. Досыць вялікую частку свайго жыцця ён таксама сядзеў на азадку і пісаў. Часта нават з натхненнем. Часамі і на ўзроўні. Ён зрабіў шмат чаго, за што яму не павінна быць сорамна. Толькі свайго месца знайсці не змог. Калі аднойчы жонка сварылася на яго, чаму ён так ад усяго адгароджваецца, магчыма, ён тады шукаўчагосьці, за што мог бы ўзяцца. Магчыма, гэта было нейкім пераломам, яму яш­чэ быў патрэбны час, каб зарыентавацца ў сабе. Але было ўжо позна... Ну вось, зноў ва ўсім вінаваты час. Але, як бы там ні было, чалавек не жыве ў вакууме. Ён вельмі моцна адчуваў на сабе ўсялякія часы. Калі-нікалі час можа зрабіць нешта і з ма лога таленту, а калі-нікалі знішчае генія. Ён быў сярэднім талентам, і яму не шчасціла з ягонымі гістарычнымі сітуацыямі.
I усё ж, досыць ён у сваім жыцці і пралайдачыў. А што? Хіба ён павінен мераць сваё жыццё толькі радкамі, якія напісаў? Тым, колькі стужак для друкавальнай машынкі яму спатрэбілася, колькі скарыстанай друкарскай фарбы на працягу многіх гадоў ішло на ягоны рахунак? Нават калі б ён за сваё жыццё пралайдачыў яшчэ больш, што з гэтага, вынік жыцця гэта не колькасць дасягненняў, здзейсненых ці няздзейсненых. Дзесяцігоддзямі ён быў сведкам нечага, што ўвесь час змянялася. Дзесяцігоддзямі ён бьгў крыху прыпыленым аўтсайдэрам, які больш за ўсё любіў стаяць на беразе і глядзець на ваду, якая цячэ, якая ўздымаецца і падае, як змяняецца яе колер, ці яна мутная, ці чыстая, хвалістая, ці зноў спакойная. Ён жыў. I тэта
было зменлівае жыццё. Што з таго, што ён перажыў мала такога, пра што было б прыемна ўзгадваць, што з таго, што збольшага яно было брыдкае, страшнае, найчасцей да нікчэмнасці прыземленае. Але яго было страшна многа за ўсе гэтыя гады, цэлы акіян. Калі б ён ні закінуў сваю сетку, заўсёды выцягваў з яе нейкі ўлоў. Ягоная памяць гэта ягоны акіян. I яна ў яго застанецца.
Ен далей сядзеў у фатэлі і не думаў ні пра што. Потым зірнуў на гадзіннік. Вечарам прыйдзе Агнеша, магчыма, ён будзе нешта з ёй выпраўляць у тым тэксце, які яна прынясе. А потым ён у спакоі і адзіноце хоча дапіць віно, якое чакае яго на кухні. Ну то зараз, відаць, варта было б сабрацца ў заўтрашні шлях.
Ён падняўся, узяў з шафы ў вітальні куфар, сабраўся, паклаў у яго тое, што было на ім у швагеркі на ПІчодры вечар чорны гарнітур, белую кашулю, чорны гальштук, чорныя шкарпэткі, чорныя туфлі. Потым паклаў туды дзве кружэлкі Яначкавых мараўскіх ці ляшскіх песень, урьгўкі з якіх павінны былі гучаць у доме смутку, перш чым усё пачнецца, паміж асобнымі нумарамі праграмы і калі будуць выносіць труну. Разам з кружэлкамі ў яго быў і аркушык паперы, на якім ён раней напісаў, якія часткі з гэтых дзвюх кружэлак трэба ўключаць і ў якой паслядоўнасці. I таксама трэба не забыцца пра снатворнае. Ён пайшоў на кухню і загарнуў некалькі таблетак у сурвэтку. I яшчэ транквілізатар. Ніякай кнігі ў цягнік ён браць не будзе. I тапак таксама. Вечарам ён прыедзе ў гатэль і ляжа спаць, а раніцай прачнецца і апранецца, тапкі яму не патрэбныя. Але напісаў на лістку: набор для галення. Раніцай ён яшчэ паголіцца тут, а потым раніцай там, у гатэлі. Ага, і ўсе тыя дакументы з пахавальнага бюро. I грошы, якія ён учора, на шчасце, выклаў з кішэні, варта ўзяць з сабой усе, не толькі на цягнік, на гатэль, магчыма, там давядзецца нешта даплачваць у пахавальным бюро, магчыма, будуць і іншыя выдаткі. Ён яшчэ раз паглядзеў, што было ў куфры. Ну вядома, ён забыўся на піжаму. Так з ім здаралася, прынамсі, ужо два разы, што ён ехаў кудысьці і забываўся на піжаму, для ўпэўненасці ён адразу ўзяў новую з шафы, бо раніцай мог бы пра гэта забыцца. Усё? Усё. Невялікі чорны куфар па-ранейшаму быў паўпусты.
Потым ён вярнуўся ў гасцёўню, ужо даўно было цёмна, але ён не запальваў святла, нават калі размаўляў з празрыстым Пэтэрам. Ён уладкаваўся ў фатэлі, выцягнуў ногі і чакаў.
Яна прыйшла вечарам і не так позна, прыкладна пасля сёмай, але, магчыма, ужо было і восем, за ёй стаяў высокі станісты мужчына ў футравай шапцы, якая рабіла яго яшчэ вышэйпіым. «Паглядзі, каго я табе прывяла», сказала Агнеша, быццам прывяла яму найленшага сябра, але ў яго не было ніякага найлепшага сябра, Рамана, колішнята журналіста, ён бачыў сто разоў, яны заўсёды віталіся, перакідваліся некалькімі словамі, пару гадоў ён таксама працаваў у «Культурным жыцці», якое забаранілі, але яіпчэ перад гэтым ён пайшоў адтуль на тзлебачанне, з таго часу ён не бачыў яго ўжо некалькі гадоў, але Раман паціснуў яму руку так, быц­цам яны бачыліся ўчора, тучна і шчыра выказаў яму спачуванні, са шчаслівай усмешкай, быццам быў узрадаваны, што зноў яго бачыць, быццам віншаваў яго з Народзінамі. «I між тым мы з ім выдатна дамовіліся», сказала Агнеша. Ён паказаў ім на вешалку, каб яны павесілі паліто, але яны адмовіліся. «Ты ўбачыш, чаму мы хутка пойдзем», загадкава даў штосьці зразумець Раман, Агнеша між тым ужо накіравалася ў гасцёўню, яна ведала, што тут і дзе знаходзіцца, дзверы на кухню былі адчыненыя, ён заўважыў, як яна пагля дзела туды ў цемру, у святле ліхтара з вуліцы прыцягвала да сябе ўвагу бутэлька віна, якую ён пакінуў стаяць пасярод стала, я ідыёт, сказаў ён сабе, я ведаў, што нехта павінен прыйсці, але не падумаў пра гэта, але Агнеша ўжо адчыняла дзверы ў гасцёўню, Раман пайшоў за ёй і нічога не заўважыў, яна спынілася над адным з нлафонаў лямпы, якія звісалі са столі, коратка папрасіла прабачэння, што прыйшла крыху позна, ёй трэба было спачатку сустрэцца з Раманам. «Але ўсё гатова», тонам пераможцы сказа­ла яна, дастала з торбы складзеныя аркушы паперы, падала іх яму і папрасіла, каб ён прачытаў і сказаў, што пра тэта думае.
Ён прапанаваў ім сесці, сам ужо ішоў з паперамі да фатэля, але Раман быў такога меркавання, што не трэба, яны ўдвох ужо насядзеліся. «Ты ўбачыш, што так будзе лепш», ён не разумеў, чаму так будзе лепш, напэўна, таму што крыху выпіў, падумаў ён і, таксама стоячы, пачаў чытаць.
Пачатак быў у парадку, так, як ён і гаварыў, яшчэ трэба нешта сказаць пра апошнія тры гады. «Я хацела б гаварыць пра ix, бо я ведала яе толькі тыя тры гады», так сказала дзяўчо і потым, уласна кажучы, было так, як ён дыктаваў ёй з галавы, з памяці, не даслоўна, але ў тым стылі, потым там была нейкая частка, якая яму не зусім падабалася, але гэта нічога, і зноў было добра, ага, а гэта яна дадала, але яно тут цалкам да месца, і зноў было добра, і зноў ён падумаў: але я б гэта, бадай, напісаў крыху па-іншаму, ён ужо наваг крыху баяўся, ці вытрымае яна ў той жа манеры да канца, так, амаль так ён гэта сабе ўяўляў, але зноў там была нейкая частка, ён сціснуў вусны і на хвілю прымружыў вочы, гэта яму не падабалася, але потым зноў было добра і не зусім добра, і зноў добра, атрымалася не зусім так, як ён сабе ўяўляў, але ж яна не магла напісаць дакладна так, зрэшты, ён шмат што пераказаў ёй вельмі коратка, сцісла: павінна быць тое і тое, і там усё і было, толькі яна перадала гэга сваімі словамі, напэўна, гэта яго крыху збівала, таму, калі ён падняў вочы ад апошняга аркуша паперы, ён канстатаваў: «Я думаю, што гэта добра. Там ёсць усё, што мае быць».
Рантам азваўся Раман, быццам чакаў гэтага, і пачаў яму супярэчыць: «Глядзі, дружа, я вельмі добра ведаю, што ты думаеш, што наогул добра, але не зусім так, як мелася быць». Раман стаў побач з ім і паказаў пальцам на тры радкі амаль у самым канцы першай старонкі цянер ён зразумеў, чаму было лепш, каб яны засталіся стаяць: Раман быў на паўгалавы вышэйшы за яго, бачыў рукапіс і мог паказваць яму на асобныя радкі, пальцам падкрэсліваць асобныя сказы, пакуль ён па-ранейшаму трымаў аркуш ў руцэ. «Гэта ж так легкаважна, такога ніяк не павінна быць у пахавальнай прамове, ён узяў першую старойку з ягоных рук і, паказваючы пальцам на наступныя кавалкі, працягваў: Або гэта... і гэта... і ўзяў у яго насту иную старонку. А тут мяне ледзь не ўзяў паралюш, напісана так гарэзліва, быццам нейкай сяброўцы на Дзень народзінаў...» ажно яму было няёмка, што той так прынізіў Агнешу, але тая толькі задаволена ўсміхалася, што ўсё так спраўна арганізавала... «А гэта... а прачытай гэта, так не можа гаварыць нейкая дваццаціці не
ведаю колькігадовая рабочая, простая дзяўчына, гэта занадта інтэлектуальны сказ»... на ім ён таксама скрывіўся, Раман яшчэ раз паказаў: «... або гэта», потымузяў апошнія два аркушы паперы з ягоных рук, ужо нічога не паказваў, толькі падвёў вынік: «Гэта настолькі звышлегкаважна, быццам яна пісала фельетон у сваю газету. Увесь тэкст павінен быць на адным узроўні, у яго мусіць быць іншы фасон, сур езны і годны». Хоць ён проста выказваў стылістычныя заўвагі, ягоны голас так разносіўся па пакоі, быццам вясковы хлопец гулліва крычаў нешта сваёй мілай, якая за паўкіламетра ад яго на ўзвышшы грабе сена. Не, хлопцам Раман ужо не быў, хутчэй запрацаваным рабочым, які крочыць у натоўпе забастоўшчыкаў супраць паліцыянтаў і крычыць: «Дайце нам хлеб, дайце нам справядлівасць», і пры гэтым трасе кулаком. Такая ці падобная сцэна ў свой час з’яўлялася амаль у кожным айчынным фільме. Словам, гэта быў такі тып, які, калі вып’е, у пэўную хвіліну ўстане і пачне спяваць: «Тройчы мяне ганялі... тройчы мяне вешаць будуць», і спяваў бы гэтую песню дакладна так, як бы ён сам сабе яе спяваў, як яна павінна спявацца. Тып разбойніка-робінгуда. Бо іў шэсцьдзесят восьмым ён рабіў на тэлебачанні рэпартажы пра палітычных разбойнікаў, якія нападалі на людзей, а потым іх вешалі.
Але разбойніцкі тып ужо гаварыў далей: «Ёй я гэта ўжо растлумачыў», і паглядзеў далёка ўніз на Агнешу, бо тая бы­ла яшчэ меншая за яго самога, даставала яму прыкладна да пляча. «I мы ўжо нават пра ўсё дамовіліся. Я гэта цяпер вазьму дадому, вечарам цалкам перапішу, а заўтра а дзявятай прынясу і аддам табе. Каб табе там нават коскі не давялося выпраўляць. Ты згодны?»
Натуральна, ён пагадзіўся. «Дык што, я добра прыдумала?» спытала яго Агнеша. Прынамсі, з таго часу, як пасадзілі ейнага мужа, яна ні разу яму не падміргнула. «Выдатна», сказаў ён, але Агнеша ўжо звярнулася да Рамана: «Ну, а зараз агледзім тут усё». «Навошта? сапраўды абурана спытаў Раман. Тутжа пра ўсё напісана». «Але калі ты нешта будзеш перапісваць сваімі словамі, то спачатку павінен гэта бачыць», нагадала яму пра журналісцкую карэктнасць Агнеша.
На сцяне над пісьмовым стадом ягонай жонкі былі развешаныя чатыры найлешпыя карціны, якія былі ў кватэры. Агнеша, як экскурсавод, паказвала пальцам на асобныя палотны і назы­вала імёны мастакоў. Незаўважна ён выйшаў на кухню і прыбраў бутэльку віна ў лядоўню, а келіху ракавіну. Калі ён вярнуўся, яны стаялі над столікам побач з кніжнай шафай, дзе адзін каля другога шыхтаваліся маленькія вазончыкі з кактусамі. Сапраўды, сёння ён зусім забыўся іх паліць.
Ён запаліў святло, калі яны перайшлі ў жончын пакой. На­туральна, адразу ж у вочы ім павінная была кінуцца тая карціна, якой ён не любіў і яшчэ не зняў. Ён пачуў, як яна зноў назвала імя мастака, і, каб Раман не заглядзеўся нанапудраны, падобны да маскі твар мастаковай Беатрычэ, ён умяшаўся і сказаў, адкуль тэта выгляд і на які бок. «Ага», зацягнуў Раман усцешана і адразу ж зразумеў, што гэта за вёска, там, у самым нізе, дзе на яе яшчэ трапляла святло заходзячага сонца. Нечага такога ён і чакаў, такія маладзецка-разбойніцкія тыны паходзілі з вёсак на адным ці на другім баку гэтага горнага масіву. I таму ён з замілаваннем спыніўся каля гэтай карціны.
Вялікае акно ў сад у жончыным пакоі было завешана шырокімі, абшытымі чырвоным, стужкамі ільнянога ці канаплянага палатна. «Гэта яшчэ ад жончынай маці, яна збірала такія рэчы», сказаў ён. I ў двух рамах над шклом былі вышыўкі, якія віселі як карціны. А яшчэ тут былі два сталы з меншымі і большымі гаршчочкамі. А ў кутах вялікія гаршчкі.
Яны вярнуліся ў гасцёўню і прайшлі на кухню. На вузейшым баку кута, у якім стаяў абедзенны стол, вісела пяць літаграфіяў з мінулага стагоддзя ў рамках. Жонка замовіла для іх такія рамкі, каб іх аб’ядноўвала агульная рама, падзеленая дзвярнымі перагародкамі. Хлопцы і зграбныя дзяўчаты ў строях. Самі персанажы і іхнія твары былі не вельмі добра прапрацаваныя, затое строі паходзілі з розных абласцей краіны. Гэта гады, бог ведае чаму, выклікала нацыянальны гонар. «Вось гэта дык дзівосная рэдкасць», у захапленні сказаў Раман, а Агнеша звярнула ягоную ўвагу на старыя керамічныя талеркі. Раман заглядзеўся на адну з намаляванай птушкай і мудрагелістым арнаментам
і здзіўлена прачытаў: «Заспявала птаха на горнай сасне... Адкуль тут узялася гэтая птаха?» «Магчыма, тэта з заходняй Славакіі».
Агнеша павяла іх у ягоны пакой. Але там былі ўжо толькі нейкія цалкам сучасныя карціны, каляровы малюнак тушшу сучаснага і вядомага кітайскага мастака, але той з кантэкстам пахавальнай прамовы не меў нічога агульнага, і яшчэ адзін столік з кветкамі. Яны вярнуліся ў вітальню.
Агнеша паклікала Рамана, каб ён павярнуўся да люстэрка. «Усе яго абмінаюць, але паглядзі, колькі тут усяго ёсць». Побач з люстэркам у некалькі шэрагаў зверху да самага нізу былі развешаныя невялічкія і зусім маленькія керамічныя талерачкі. Раман нібы з абавязку тройчы павольна правёў вачыма зверху ўніз і прамовіў: «Ну, я сапраўды рады, што ўсё гэта бачыў. Дык мы цяпер ужо пойдзем, а заўтра а дзявятай я буду тут», і падаў яму руку. Але Агнеша яго перапыніла: «Тут яшчэ ёсць сад». «Дык ужо ж цёмна, што я там убачу?» — «Прынамсі, нейкае ўяўленне будзеш мець». Ён пайшоў па ліхтарык, спусціўся з імі па лесвіцы ўніз і вывеў іх у сад.
На вуліцы было цёмна хоць вока выкалі. Калі месяц крыху і свяціў, яго закрывал! густыя хмары, з якіх ішоў снег. «Снег ідзе», сказаў ён здзіўлена і хутчэй усцешана з такой перамены. Гэтай зімой тут яшчэ не было нармальнага снегу. «А ты не ведаў? спытала Агнеша. Снег ідзе ўжо з гадзіну».
Ён не ведаў, на што трэба было свяціць ліхтарыкам, які і так заўсёды асвятляўтолькі вузкі крут на некалькі крокаў перад імі, але Агнеша ўзяла ў яго ліхтарык, знайшла вузкі ходнік, які вёў да схілу, і, каб даказаць, што мела сэнс ісці ў сад нават у цемры, увесь час нешта распавядала: што там у самым нізе былі кро­кусы і доўгія палянкі спецыяльнага моху, а вышэй стакроткі, а... а яшчэ вышэй розныя кусты, а ў самым верее яны пасадзілі малыя дрэўцы, але з іх прынялося толькі адно, і яна ўвесь час свяціла ліхтарыкам, то перад сабой на чорную зямлю, то за ся6е, каб Раман мог ісці за ёй. Калі яны вярталіся ўніз да дзвярэй у дом, Раман сказаў: «Я наогул нічога не бачыў», «Але ты бачыў, што ўвесь сад знаходзіцца на схіле», выправіла яго Агнеша. Яна зноўсвяціла ліхтарыкам на тры-чатыры крокі перад сабой
і патлумачыла: «I гэта ўсё яна мусіла раскарчаваць». I хоць Раман не мог бачыць плошчу, якую ягоная жонка мусіла раскарчаваць, але сказаў: «Ну, цяпер я магу гэта сабе ўявіць». «Вось бачыш, яно было таго вартае, бачыць сад», падвяла вынік Агнеша і вярнула яму ліхтарык.
Калі яны ўвайшлі ў дом, Раман падаў яму руку. «Наверх мы ўжо не пойдзем. Ты ж ведает, мне трэба ісці дадому пісаць». Ён правёў ix ажно ў двор, хоць быў у тапках, і абодвум увесь час гаварыў, які ён рады... I яны развіталіся ажно каля машыны.
Ён выключыў на кухні святло і абапёрся локцямі аб падваконне. Усцешана глядзеў, як на вуліцы перад ім у паветры лётаюць сняжынкі. Яны падалі даволі рэдка і былі ўжо быццам падмерзлыя, гойдаліся і гіадскоквалі ў паветры, быццам танчылі, кожная сняжынка па-свойму. Потым ён паглядзеў уніз на заасфальтаваны двор, быццам тыя двое вось-вось павінны былі выйсці з дома і сесці ў машыну. Хоць машына тут ужо нават не стаяла.
Па праўдзе, гэта дзіўна, яны размаўлялі, як старыя сябры, Раман звяртаўся да яго кароткай формай ягонага імя, яны казалі адзін аднаму ты, увесь час размаўлялі вельмі шчыра, і пры гэтым ён наогул не мог узгадаць, каб яны калі-небудзь размаўлялі адзін з адным. Калі Раман працаваў у «Культурным жыцці», здаралася, што яны на момант спыняліся пры сустрэчы Раман працаваў у рэпартажнай рубрыцы, ён тады ўжо рэпартажаў не рабіў але заўсёды толькі перакідваліся некалькімі словамі. Магчыма, час ад часу ў кавярні той сядаў за стол, дзе разам з іншымі сядзеў і ён. Або ён сядаў за стол, дзе сядзеў Раман... Толькі аднойчы... але гэ­та, мабыць, было вельмі даўно... ён, Раман і яшчэ хтосьці сядзелі недзе, калі ў горадзе ўсё было зачынена, і Раман тады сказаў: «Хлопцы, я ведаю, куды мы зараз пойдзем, хадзем выклічам таксоўку», і пакуль яны чакалі таксоўку, ён тлумачыў ім, што за трэцяй вёскай ад горада знаходзіцца гразевы санаторый, і там рэстарацыя адчыненая да чатырох. Тады ён няўцямназаўважыў, што таксоўка туды будзе каштаваць процьму грошай, а Раман, як вялікі пан, заўважьгў: «Ну, нейкія трыццаць кіламетраў», дык яны туды і паехалі, зачыненая была не толькі рэстарацыя, але на 270
табло ён прачытаў, іпто гразевы санаторий зачинены ўжо даволі даўно, яны вярнуліся, а Раман заплаціў за таксоўку дзвесце ці трыста крон. А ён цягнуўся яшчэ хвілін сорак пяць дадому, бо Раман накіраваў таксоўшчыка туды, дзе жыў... Цяпер, калі ў яго ўжо быў нейкі вопыт з таксоўкамі, ён зразумеў, што мог застацца ў той таксоўцы і заехаць на ёй дадому... болын за дзесяць крон яму б гэта не каштавала. Але для яго таксоўка тады яшчэ была нечым настолькі ж экзатычным, як дырыжабль. Гэта, мабыць, было вельмі даўно, недзе пасля лерамогі працоўнага народа, тады ўсе ўстановы мусілі зачыняцца апоўначы, што таксама было неяк звязана з перамогай працоўнага народа. Дарэчы, той санаторий за вёскай, прынамсі, наколькі ён ведаў, больш ніколі не адчынілі.. А каб яны яшчэ былі недзе разам, пра гэта ён наогул не памятаў... Бо такіх знаёмых, падумаў ён, з якімі ён быў на ты і з якімі яго нічога не звязвала, у яго было дзясяткі. Але ў гэтым выпадку ў іхнім звароце на ты было і нешта асабістае: ён заўсёды з задавальненнем чытаў Раманавы рэпартажы, яны не мелі нічога агульнага з палітыкай, таму ў ix не было абавязковых штампаў, ён пісаўпра цапкам звычайных людзей: а Раман яго, магчыма, цаніў як эксперта ў культуры.
Яшчэ трэба патэлефанаваць той дзяўчыне. Гэта ён павінен быў зрабіць адразу ж, як толькі тыя двое пайшлі. Яна сядзіць дома і чакае, магчыма, ужо дзве гадзіны, бо яны дамовіліся, што ён прыйдзе недзе вечарам. А цяперужо... Яму давялося патэле­фанаваць суседзям. Каб заскочылі ў суседні дом і паклікалі яе, праз пяць хвілін патэлефануе яна. Ён, заікаючыся, папрасіў у яе прабачэння, яму страшэнна шкада, але той знаёмы прыйшоў пазней, чым яны дамаўляліся, яны дагэтуль сядзелі над тэкстам, нейкія часткі ён яшчэ пераробіць, а заўтра прынясе яму, дык ці не магла б яна прыйсці адразу пасля дзявятай... яму сапраўды вельмі шкада... Ага, але ёй трэба будзе патэлефанаваць на працу, што яна пойдзе да лекара... так, але сапраўды ён просіць у яе прабачэння, што ўсё так ускладнілася...
Ён яшчэ павінен патэлефанаваць брату. Бо трэба, каб той ад яго даведаўся, што ён заўтра паедзе на цягніку. I што яму патэлефануюць, калі і адкуль ён зможа паехаць на аўтобусе...
Ён яшчэ ўзгадаў, што малой, напэўна, быць не абавязкова... Дарма, натуральна, павінны прысутнічаць і жонка з дачкой... Больш у брата не было чаго яму сказаць, як заўсёды, размова з ім была кароткая.
Ён вярнуўся на кухню, мімаходам паглядзеў яшчэ на падмерзлыя снежныя кропелькі, якія скакалі за акном, дастаў з лядоўні недапітую бутэльку, узяў келіх і пайшоў у свой пакой.
Цяпер ён мог піць павольна, яму не трэба было тлумачыць Пэтэру, чаму ён не сядзе на азадак і не пачне пісаць, таксама як не будзе рваць на сабе валасоў і ў чымсьці сябе абвінавачваць, гэтыя прыкладна чатырыста грамаў віна закалышуць яго да соннай раўнавагі. I ён не мусіць думаць нават пра тое, ці прыйдзе заутра Раман з перапісанай пахавальнай прамовай. У ім ёсць журналісцкі гонар, згодна з якім належыць аддаваць артыкул у тэрмін. Так што і гэта ён вырашыў. Усё, што было трэба, ён вырашыў. Можа быць сабой задаволены.
Але калі ён падумаў пра гэта, то адчуў, як у ім расце невыразнае хваляванне. I ён ведаў, што гэта не праз заўтрашні шлях. Ён сядзе на цягнік, высядзе, у яго зноўбудзе што арганізоўваць, пазаўтра да абеду, а потым будзе пахаванне. Уласна, тое, што ён у сабе адчуваў, было не хваляваннем, а смуткам. Ён павінен быў думаць пра заўтрашні цягнік, які завязе яго ў Марцін, і гэта на­гадала яму, што сёння ўвечары тут скончыцца для яго яшчэ адзін перыяд ягонага жыцця. Той, які пачаўся тады вечарам, калі яму патэлефанавалі. Не, гэта той жа перыяд, калі ён яшчэ хадзіў да жонкі ў шпіталь і ўжо ведаў нават назву ейнай хваробы. Той пе­рыяд пачаўся яшчэ раней, калі ягоная жонка пачала недамагаць тут, дома, і мела нейкі дзіўны грып, і ўжо не выходзіла з дому, і яе нават не вельмі ўсхвалявала, што ў яго, напэўна, быў інфаркт. Словам, для яго неўзабаве скончыцца тая частка ягонага жыцця, калі ён быў разам з ёй у гэтай кватэры ў цэнтры горада. Уся тая частка ягонага жыцця, калі ён быў разам з ёй. Не таму, што яна будзе для яго сапраўды мёртвая, толькі калі яе пакладуць у сямейную пахавальню. Але з таго часу, каліяму ііатэлефанавалі са шпіталя... з таго часу ён усе гэтыя дні мусіў нешта рабіць дзеля яе, яна яшчэ па-ранейшаму была зместам ягонага жыцця, так, 272
як і ў тыя два тыдні, калі ён думаў пра тое, што яму трэба ісці ў шпіталь, і ішоў ва Ўніверсітэцкую бібліятэку пазычаць для яе нейкую кнігу, і мусіў памятаць пратое, каб набыць ёй «кока-ко­лу», нейкае варэнне, забраць з пральніяе піжаму... або некалькі гадоў таму, калі ён думаў пра гое, ці расказваць ёй пра тое ці іншае, ці лепш замаўчаць, ці не мусіць ён зноў ёй напісаць... або патэлефанаваць, але тэлефон яны паставілі нашмат пазней... або даслаць ёй наступныя старонкі свайго падрадковага перакладу, каб ёй было над чым працаваць... ягонае жыццё вызначалася ейнай прысутнасцю... ейнай непрысутнасцю, але для яго яна яшчэ існавала, абавязкамі дзеля яе запаўнялася яго­нае жыццё, у ім яшчэ быў нейкі змест, ён яшчэ не мог сесці на азадак і нешта пісаць або наогул нічога не рабіць, ён яшчэ жыў у запоўненым часе, і тэты час яму запаўняла яна.., а калі ён зноў вернецца ў сваю кватэру, гэта ўжо будзе нешта цалкам іншае, ужо не трэба будзе нічым займацца, ён апынецца ў акіяне пусто­та часу, ён будзе тануць у гэтым акіяне пустога часу, але сёння ён яшчэ жыў у гэтай кватэры, у нейкім сэнсе, старым жыццём, цяпер ён апошні раз сядзіць у гэтай кватэры пасля дня, які яму запаўняла яна... Таму ён адчуваў смутак, даволі бессэнсоўны, як ён меркаваў, бо натуральна хацеў сябе пераканаць, што нічога яшчэ не скончылася, але ўсё ж такі і небеспадстаўна, бо заўтра і пазаўтра яшчэ будуць два дні, якія яму запоўніць яна, няхай і не ў гэтым горадзе.
А калі ён уявіў сябе, як заўтра будзе арганізоўваць нешта для яе там, у Марціне, то ўзгадаў, што зусім забыўся на ключы ад ейнага бацькоўскага дома, дзе ў ix яшчэ быў адзін пакой і кухня, дзе швагерка, якая там ужо будзе, збіраецца зладзіць памінкі. Ён не падумаў пра ix, бо калі яны выбіраліся ў Марцін, пра ключы ад тамтэйшага дома клапацілася яна.
А цяпер яму ўжо можна выпіць снатворнае. Ён паклаў яго ў куфар, але адну таблетку на тэты вечар пакінуў на кухні. Калі ён запіў яе там вадой, яму яшчэ прыйшло да галавы, што дзяўчына і Раман прыйдуць а дзявятай, да гэтага часу яму ўжо трэба быць падрыхтаваным да цягніка, ён дакладна прачнецца ў час, але калі навядзе будзільнік, будзе спаць спакайней.
Шосты дзень
Ужо было болып за дзевяць гадзін, дзяўчына, якая збіралася сказаць другую жалобную прамову, прыйшла крыху раней, і, пакуль яны чакалі Рамана, ён паўтарыў усё, што гаварыў ёй учора па тэлефоне, што тыя пару старонак учора вечарам яны перагледзелі з Раманам, дамовіліся, што некаторыя часткі ён яшчэ раз перапіша і прыйдзе сёння а дзявятай, таму папрасіў і дзяўчыну, каб яна была тут, і папрасіў прабачэння за тое, што ёй давялося не пайсці раніцай на працу; ён яшчэ раз узгадаў пра аўтобус, дзяўчына ў адказ адно ківала галавой, нічога не гаварыла, выглядала крыху разгублена і сумна. Ён болып не мог прыдумаць, што сказаць, словы і так прыходзілі да яго толькі пасля даволі доўгіх паўзаў, яна не хацела нават кавы, тады ён сказаў, што зробіць сабе, хоць раніцай ужо выпіў адзін кубак.
На кухні ён паставіў грэцца ваду на каву і пачаў думаць пра тое, што Раман, прынамсі, мае нейкі журналісцкі гонар, мусіць мець у крыві журналісцкую этыку, першы пункт журналісцкага пачуцця зрабіць артыкул у патрэбны тэрмін. Разам з тым ён зразумеў, што ўсё гэта пра журналісцкую этыку і яе першы пункт ён прыдумаў учора, раней ён ні пра што падобнае не задумваўся, але сапраўды, калі ён некалі ў свой час адкладаў напісанне ар­тикула з дня на дзень, а ў апошні вечар замест таго, каб пісаць, бадзяўся па вуліцах і вяртаўся дадому позна ўвечары, тады ён прасіў маці разбудзіць яго хоць сабе а шостай раніцы і пісаў. Была ў яго нейкая ўпэўненасць, што Раман у любым выпадку прыйдзе, стрымае слова, нават калі вельмі моцна спозніцца, толькі ён цяпер лічыць кожную хвіліну. Ён згадаў пра нешта яшчэ, вярнуўся ў гасцёўню, на кавалку паперы напісаў нумар
тэлефона Соні і сказаў дзяўчыне, каб патэлефанавала па гэтым нумары, калі ён да вечара не паведаміць ёй наконт аўтобуса.
Ён прыйшоў з кавай у гасцёўню, калі пачуў званок. Адчыніўшы дзверы, чакаў каля іх, а Раман, перш чым увайсці ў кватэру, папрасіў прабачэння, нейкія сямейныя абставіны, ён не слухаў уважліва, галоўным было тое, што Раман прыйшоў. «Распраніся», прапанаваў ён яму, але той адмовіўся здымаць паліто: «Я страшэнна спяшаюся», прыйшоў толькі каб прынесці прамову. Ён запрасіў Рамана ў гасцёўню, пазнаёміў з дзяўчынай, той ацаніў яе кароткім поглядам рэпарцёра, які бачыць усё, упэўніўся, што яна была дакладна такой, як яму яе апісалі, выцягнуў паперы: «Гэта прачытаеш потым», Раман толькі хацеў, каб ён прачытаў адзін пасаж на адной старонцы, яшчэ адзін на другой, трэці на наступнай і заканчэнне тыя часткі, якія той цапкам змяніў, бо ў іншым месцах былі толькі невялікія выпраўленні, таму ён тут жа стоячы прагартаў тых некалькі старонак, Раман глядзеў на іх зверху і паказваў яму часткі, якія трэба чытаць. Ён хутка прабягаў па іх вачыма, заўважаў, што цяпер тэкст стаў нейкім болып роўным, выразным, наогул, бліжэйшым да таго, якой ён сабе гэтую прамову ўяўляў, ці болын-менш надобным на ягоныя ўяўленні. «Так, менавіта так я гэта бачыў», сказаў ён, калі прачытаў апошнія радкі. «Вось бачыш», пагадзіўся з ім Раман і ўжо мусіў бегчы, падаў руку дзяўчыне, яшчэ штосьці сказаў яму і ўжо быў за дзвярыма і ўвайшоў у ліфт.
Ён сеў у гасцёўні, узяў паперы і пачаў чытаць. «Зараз аддам вам», сказаў ён дзяўчыне ён чытаў павольна, засяроджана, гэта ўжо быў канчатковы варыянт, нічога нельга было змяніць; калі ён дачытаў першую старонку, аддаў яе дзяўчыне, адпіў крыху кавы і чытаў далей. Ён ужо не вельмі добра памятаў, як сфармуляваў гады гэтую прамову, лежачы ў ложку, калі прачнуўся пасярод ночы, калі раніцай хадзіў туды-сюды па гасцёўні і зноў і зноў паўтараў тую прамову сам сабе, пакуль яшчэ рана было ісці да Агнешы, каб расказачь ёй усё, што ён сабраўу сваей галаве, але ў гэтым варыянце ён сустракаўтолькі некаторыя сказы, складзеныя ім самім, ад ягонай версіі засталіся
рожкі ды ножкі... галоўнае, што сэнс застаўся той самы... Не, ягоную періпапачатковую версію Агнеша не прыняла, яна мусіла перапрацаваць тое, што ён выклаў ёй не вельмі літаратурна ён быў знерваваны, і чым далей гаварыў, тым болын нерваваўся і скарачаў. Цяпер ужо і ён сам пазнаў толькі тыя рожкі ды ножкі, але ў ягонай свядомасці засталося нейкае гуманнае ўяўленне, як тэта павінна было выглядаць, і цяпер ён сам сабе ў думках гаварыў, гэта добра, ага, гэта добра, і перадаў другі і трэці аркуш паперы дзяўчыне. Сапраўды, ён усё выправіў так, як бы магло напісаць гэтае дзяўчо, ён сапраўды знайшоў просты стыль. Калі ён дачытаў апошнюю старонку і ўбачыў, што і дзяўчына таксама дачытала, спытаў: «Ну, як думаеце, нармальна?» уласна, ён хацеў спытаць, ці можна падумаць, што гэта напісала яна сама, але дзяўчына толькі адказала: «Сапраўды, вельмі добра», быццам яна чытала нейкі тэкст, да якога не мела ніякага дачынення, які проста ёй падабаўся. I ён таксама падумаў, што гэта насамрэч добра. «Напэўна, нам ужо трэба ісці», нагадала яму дзяўчо, ён паглядзеў на гадзіннік быў самы час выходзіць.
Куфар ужо стаяў падрыхтаваны ў вітальні ён яшчэ раніцай паклаў туды печыва, якое Соня ўчора дала яму на дарогу, гэтага будзе дастаткова на абед у цягніку. Пад адной паловай дзвярэй зноўку ляжалі нейкія вялікія канверты, тэлеграмы, магчыма, і экспрэс-лісты, ён выцягнуў іх з-пад дзвярэй і пазакідваў у скрыню паглядзіць, калі вернецца, калі яму не будзе наго рабіць. Па дарозе ён распавядаў, што яшчэ прыйшло яму да галавы: калі нешта ў гэтай прамове ёй не падабаецца ці калі яна думае, што напісала б недзе па-іншаму, ці проста чаго-небудзь не хоча гаварыць, то спакойна можа які сказ выкінуць... альбо закрэсліць нават цэлы пасаж, калі захоча... Ён сказаў, што, на­туральна, яна будзе чытаць прамову з паперы, але было б добра, калі б перад гэтым яна разы два-тры прачытала сама, каб ведаць, дзе ў тэксце будзе кропка, каб не выглядала так, што яна чытае тэты тэкст упершыню, але гэтага ён ёй не мусіць тлумачыць... на перакрыжаванні Маліноўскага яны дайшлі да аўтобуснага прыпынку, на канцы вуліцы яна перасядзе на трамвай, на якім даедзе ажно да фабрыкі аптычных прыладаў, хутка прыйшоў
і аўтобус, на якім дзяўчына магла ехаць. Да вакзала быў толькі адзін прыпынак, але ён пачакаў трамвая, не хацелася цягнуцца з куфрам пад імжой, ён хацеў як мага хутчэй сесці ў цягнік, які цяпер ужо дакладна стаяў на пероне. Ён набыў білет першага класу і знайшоў вольнае купэ.
Калі цягнік крануўся, праз хвіліну ён па звычцы падняўся і выйшаў на калідор, каб паглядзець зверху на горад вакзал калісьці пабудавалі на самай ускраіне, ён узвышаўся над горадам на тым узроўні, дзе ўжо пачыналіся вінаграднікі, праз імжу ён спачатку ўбачьіў ланцужок маленькіх домікаў, за імі шырокую паласу вуліцы Маліноўскага, шматпавярховыя дамы ў пачатку вуліцы, там жыў Бжох, ягоны калега з апошняй працы, які ў той першы вечар прыйшоў да яго з жонкай і Верай Іёгеравай адразу ж за імі ён убачыў шэрагі доўгіх трохпавярховых дамоў, пабудаваных у пяцідзясятых гадах, у самым высокім шэрагу раней жыў ягоны брат, адразу за імі размяшчаўся грандыёзны белы гмах Службы дзяржаўнай бяспекі, зверху ён бачыў маленькія закратаваныя акенцы турмы ва ўнутраным двары хто там цяпер сядзіць, за палітыку ж цяпер так шмат, як раней, не садзяць, а для звычайных злачынцаў ёсць старая следчая турма за паліцэйскай управаю з двума львамі, у цэнтры горада, і зноў шматпавярховыя дамы і аўтамагістраль, і адразу за ёй ён убачыў будову Штолвэрку, якраз там ён збочыў да доміка, дзе жыла дзяўчына, далей ішоў досыць мала забудаваны абшар аж­но да Дынаміт Нобеля, цяпер ХЗЮД Хімічныя заводы Юрая Дзімітрава, тут калісьці быў канцавы прыпынак трамвая С, у тыя часы, калі трамваі яшчэ не мелі нумароў, калісьці яны ча­ста выходзілі на гэтым прыпынку з бацькамі і праз вінаграднікі і ўзгоркі ішлі да бліжэйшай вёскі і вярталіся на цягніку. Іншым разам у гэтай частцы, дзе некалі канчаўся горад, ён зноўку сядаў на сваё месца, але цяпер працягваў глядзець на зусім новыя шматпавярховыя дамы і невялікія фабрыкі побач з імі, трамвай цяпер хадзіў ажно сюды і нават яшчз далей, да бліжэйпіай вёскі. Цяпер ужо можна было сесці. Цягнік ужо праехаў вінаграднікі, ужо віднеўся грэбень Малых Карпатаў колькі яны калісьці нахадзіліся па гэтых лясах, калі яшчэ жывы быў бацька, а по-
тым і з жонкай, але толькі сначатку, бо яна лрызналася, што не любіць Малых Карпатаў, што гэта не горы. Па тарах ён дастаткова нахадзіўся з ёй у іншых месцах, заўсёды, калі яны былі ў доме ейных бацькоў, па ўсім наваколлі там былі горы цяпер там дакладна ідзе снег, а тут імжыць, падумаў ён і па Татрах, і па Нізкіх Татрах. Праз хвіліну-другую пачнецца другая вёска за горадам, трэба яшчэ крыху пачакаць, пакуль цягнік не пакіне за сабой і гэтую вёску, а вось і тое, чаго ён чакаў: бетонныя супрацьтанкавыя бліндажы, калісьці і ён тут капаў акопы, два ці тры дні, і ён сеў на свае месца. Цягнік ужо аб’язджаў схілы Малых Карпатаў, іх вяршыні амаль усе былі на аднолькавым узроўні і ўвесь грэбень ствараў роўную рысу, гэта сапраўды не былі горы ў поўным значэнні гэтага слова. Ён глядзеў на іхнюю аддаленую рысу, але яшчэ нейкі час чакаў цалкам адасобленай маленькай станцыі без ніводнага дома ў наваколлі, вось ужо цягнік праімчаў міма яе, тут выходзілі з іншага цягніка толькі тыя, што ішлі пехатой палявой сцяжынай да Модры ў падножжы Малых Карпатаў. Адсюль яны з маці і братам ішлі ў свой самы вялікі паход, у іх тады быў намёт, тады яны яшчэ жылі ў маленькай хатцы на ўскраіне горада, часта летам яны з бра­там ставілі тэты намёт і, схаваўшыся ад людзей на вуліцы, жылі ў ім у свеце індзейцаў ці паляўнічых. 3 гэтай станцыі яны разам ішлі праз Модру да Малых Карпатаў ажно да адной з некалькіх малакарпатскіх турыстычных базаў. Яны забыліся тады ўзяць коўдру, на голай траве проста немагчыма было спаць, і цэлую ноч яны прасядзелі на складзеным намёце. Маці не ўмела ладзіць паходаў, таму пасля смерці бацькі ў іх засталіся толькі ўлюбёныя паходы на караблі на Дзевін. Шлях ішоў ужо далёка ад Малых Карпат, ён абыякава глядзеў праз акно, нібыта на фільм, які яго не цікавіў, заўважаў толькі краявіды, якія хутка праходзілі перад ім, і адразу ж на іх забываўся.
У канцы пяцідзясятых гадоў яны набылі машыну і нейкі час ездзілі ў Марцін, як высветлілася, самым невыгодным шляхам праз Трэнчын і Жыліну, як і на цягніку. Летам 1969 года яны зноў выбраліся гэтым шляхам, ён ужо не памятаў навошта, але гэта было тады, калі нармалізацыя перайшла ў фазу агрэсіі, цкаван-
не правых элементаў было ў самым разгары ад Трнавы шлях амаль заўсёды ішоў побач з чыгункай калі яны пад’язджалі да горада ягонымі прадмесцямі са старымі заводамі і нізкімі домікамі, на шашы вапнай былі зробленыя надпісы «Сіяністы, вон з улады і з краіны» і іншыя выклікі, ажно да «Смерць сіяністам», а калі выязджалі з Трнавы, зноў бачылі на дарозе тыя ж самыя баявыя заклікі. У ніводным іншым горадзе, праз які яны праязджалі, нармалізатары не малявалі ніякіх лозунгаў супраць контррэвалюцыянераў, толькі тут была баявая брыгада, якая ўсю сваю агрэсію накіравала супраць сіяністаў і заклікала аўтамабілістаў выкінуць іх з улады, з краіны, нават з жыцця...
Гэтая дароі'а заўсёды стамляла яго, часта даводзілася доўга чакаць на пераездах праз чыгунку, і чым далей, тым усё больш было на ёй легкавога і грузавога транспарту. Ён ніколі не ўспамінаў, як яны на машыне ехалі па гэтай дарозе праз Трэнчын і Жыліну, гэтыя шляхі цалкам сцерліся з ягонай памяці, быццам іх і не было. За апошнія два тыдні, што жонка ляжала ў шпіталі і, натуральна, за апошнія шэсць дзён, што яна ляжа­ла ў моргу ў жалезнай скрыні, калі ён сядзеў цэлымі гадзінамі ў фатэлі, ці яшчэ калі ляжаў у ложку і мучыўся запозненымі самаабвінавачваннямі, сам сабе выносіў прысуд і ставіў сам сябе да ганебнага слупа, і калі гэта яго амаль дарэшты знясільвала, ён спрабаваў узгадваць іншыя моманты з тых сумесна пражытых гадоў, якія ўсё ж таксама былі і нават займалі большую частку гэтых гадоў, і што б ні ўсплывала ў ягонай памяці, але ўрэшце, быццам неяк аўтаматычна, у галаве ўзнікалі ўспаміны, як яны сядзелі ў машыне і разам ехалі ў Марцін, у дом ейных бацькоў, не так, як яго цяпер вёз цягнік, а зусім іншай дарогай, якую ім параілі, праз Нітру, Святы Бенядзік і Крэмніцу на Марцін. Тая была, як мінімум, на дваццаць кіламетраў даўжэйшая, але затое менш папулярная, з больш разнастайнымі краявідамі паабапал, ды і проста прыгажэйшая. Толькі калі дарога з Нітры звузілася і крутымі паваротамі спусцілася да ракі да Святога Бенядзіка, у памяці начала круціцца стужка той дарогі, якую ён праглядаў павольна і паступова, ведаў яе амаль на памяць, яна перарывалася адразу пасля Мошаўцаў, там ягоная жонка была ўжо
ў свеце свайго бацькоўскага дому. Наогул у машыне ім заўсёды было добра, утульна, яны былі ўдвох, ізаляваныя ад усяго свету, ізаляваныя ад усіх людзей настолькі ж бяспечна, як бяспечна бывае ў машыне падчас навальніцы.
У Врутках ён сышоў з цягніка, выйшаў на невялічкую плошчу перад вакзалам, дзе быў аўтобусны прыпынак, і паставіў куфар на зямлю, ведаў, што нейкі час ён пастаіць тут. Калісьці, калі ён пачаў ездзіць да жонкі ў Марцін, гадоў васямнаццаць таму, ён яшчэ не чакаў тут аўтобуса, а сядзеў на крытай плат­форме або, калі было дрэннае надвор’е ці ўзімку, у пустой за­ле, праз якую ён толькі што прайшоў, альбо ў прасякнутай дымам і тхлінай зале чакання трэцяга класу іншай не было, і ён чакаў пасажырскага ці хуткага цягніка, да Марціна быў толькі адзін прыпынак. Аднойчы, калі ён так чакаў, яму прыйшло да галавы, што гэтыя вакзалы і людзі, што таўкуцца на іх з клункамі, хутчэй за ўсё наогул не прадстаўленыя ў літаратуры, да якой належаў і ён, пакуль яго ад яе не адлучылі, а ў чэшскай літаратуры такія вакзалы і станцыі з іхнымі працаўнікамі і пасажырамі, якіх тыя абслугоўвалі, стваралі цэлы літаратурны т о п а с, сустракалісяўёйнастолькічаста,якуславацкай літаратуры сустракаўся авечы пастух у тарах, будан і ягоныя авечкі усё гэта было галоўным сімвалам народа, у той час як у якога Чапэка ці Грабала ў розных чэшскіх фільмах начальнік станцыі, ягоныя падначаленыя, стрэлачнік ці нават жонка начальніка станцыі былі пэўным чынам ідэнтычныя з тымі, хто выходзіў з цягніка, садзіўся ў яго, ці чакаў яго, гэта было проста жыццё: прыезд цягніка пачатак нечага, адыход цягніка канец нечага, і тыя, хто выходзіць, заходзіць ці чакае, і начальнік, і служачыя станцыі усе яны жывыя людзі, у той час, як у славацкай літаратуры пісьменнік яшчэ і тады, калі пісаў пра сябе ў трэцяй асобе, рабіў з інтэлігента сумнага персанажа з сумным лёсам, і сам сябе лічыў сімвалам. Тады ён падумаў, што пра гэ­та можна напісаць фельетон калісьці, калі ён пачынаў, яму вельмі падабалася пісаць фельетоны, ён думаў, што ўсё жыццё будзе іх пісаць, нават аднойчы наггісаў фельетон пра тое, што такое фельетон, параўнаў яго са старым панам з кійком, якому
няма чаго рабіць, які туляецца па вуліцах, глядзіць навокал, усё заўважае, усё бачыць і ўсміхаецца ў вусы... Але той чыгуначны фельетон ён ніколі не напісаў, раней ён часта гаварыў сабе, што варта было б напісаць тое ці сёе а потым пісаў штосьці цалкам іншае, што яму самому не прыносіла такога задавальнення, але было важнейшим для грамадства.
Даволі хутка пасля таго, калі Марцін ужо быў не столькі галоўным культурным цэнтрам з вялікім культурным інстытутам і знакамітай, галоўным чынам, літаратурнай традыцыяй, колькі месцам размяшчэння новага машынабудаўнічага заво­да, для працоўных, якія прыязджалі з усяго наваколля, зрабілі аўтобусную лінію, а апошнім часам аўтобусы хадзілі тут амаль гэтак жа часта, як і ў горадзе.
Тут таксама быў дождж, як і ў Браціславе, магчыма, крыху большы, а ён меркаваў, што калі выйдзе з цягніка, паўсюль убачыць снег, а на гэтай невялічкай плошчы гурбы расчышчанага снегу. Калі ў Браціславе ўзімку ішоў дождж, тут заўсёды быў снег, навокал былі адны горы. Калі ён прыязджаў сюды ўзімку ці ў пачатку вясны, Зора заўсёды нагадвала яму, каб ён не забыўся ўзяць што-небудзь цёплае тут горны клімат, а цяпер ён прыехаў сюды, і тут той самы клімат, што і ў Браціславе. Між тым перад ім спыніўся аўтобус, ён увайшоў і знайшоў вольнае месца. Аўтобус аглушальна грукатаў, злосна тарахцеў, тросся, як у ліхаманцы, кіроўцы ніколі не глушылі матор на канцавым прыпынку, нават калі аўтобус стаяў тут дзесяць хвілін, але, дзякуіочы гэтаму, прынамсі, усё было так, як заўжды, усё вокны ў аўтобусе былі брудныя, залепленыя засохлымі палосамі чорнай гразі, нават у Марціне, дзе б ні хадзілі гэтыя аўтобусы, па якіх заўгодна вуліцах, вясковых дарогах і ўзгорках, яны заўсёды ў досыць рэгулярныя прамежкі часу траплялі ў ямы з бруднай вадой, якія ён, як кіроўца, заўсёды стараўся абмінуць, у такія ямы траплялі і машыны з аўтобусамі, што ехалі па сустрэчнай, і тады з-пад колаў ляцелі пырскі часам гусцейшай, а часам радзейшай гразі. А калі аўтобус даедзе да новай заасфальтаванай дарогі, што вядзе да магістралі, паплыве ўжо элегантна-плаўна, за вокнамі з’явіцца паселішча, поўнае паветра і, магчыма, прыга-
жэйшае ў архітэктурным плане за розныя вялікія гарады. Гэтае паселішча і для яго было дзівам: летам, калі яны ўночы вярталіся з паездак ці ад Коларавых побач з польскай мяжой, калі яны дзве-тры гадзіны бачылі хіба што адасобленыя, закінутыя, параскіданыя, не вельмі ім знаёмыя аганькі вёсак, раптам, ужо на пад’ездзе да Марціна, з начной цемры, з сіняй пустаты ўзнікала перад імі фата-маргана, светлае мора луна-парка, ці, хутчэй, мініяцюрны Лас-Вегас, які раптоўна заззяў у начной пустыні гэта былі жоўтыя ліхтары над шырокай дарогай, што працінала паселішча, ліхтары паабапал дарог, што вялі паўз кварталы паселішча, неонавыя шыльды на крамах, вокны хоць і больш сціпла, але таксама свяціліся нават і ў позні час амаль пад нябёсамі, недзе на дванаццатым паверсе, тады, калі ў начной цемры, у якой мільгалі вёсачкі і дарогі, што нястомна пятлялі, перад імі з’яўлялася гэтае паселішча, якое зачароўвала сваім святлом настолькі, што ажно перахоплівала дыхание... але гэта застанецца толькі ва ўспамінах, бо ён болып не будзе вяртацца на машыне ні ў Марцін з далёкіх паездак, ні ад Коларавых по­бач з польскай мяжой.
Але чаму, чаму Зоры не трэба было гэтага? Напэўна, яна ўмела жыць сама з сабой. I была старэйшая і, напэўна, мудрэйшая за яго (мудрэйшая няправільнае слова), але ёй было дастаткова таго, што было ў яе ўнутры. А ў ім, напэўна, не было ніякай субстанций. Яму было патрэбнае хаця б самае малое мігценне і мітусня побач з сабой.
Хоць, уласна, у часы ейнай маладосці, калі яна пасталела і пачала пісаць і перакладаць, калі яна, кажучы высокім літаратурным стылем, сфармавалася, вакол яе заўсёды было нашмат больш людзей, чым вакол яго ў той самы перыяд ягонага жыцця. Людзей з тымі самымі зацікаўленнямі, з якімі яна магла размаўляць пра што заўтодна. I ўсе прыязджалі ў дом ейных бацькоў, гэта ён бачыў на агульных фотаздымках. Але калі ў трыццаць дзявятым годзе Браціславу, дзе ён жыў, абвясцілі сталіцай самастойнай дзяржавы, амаль усе тыя людзі ўхуткім ча­се паз’язджалі з Марціна: іх паклікалі ў сталіцу ва ўніверсітэт, ва ўсёмагчымыя ўстановы, міністэрствы, газеты, часопісы. А тыя.
хто не з’ехаў тады, з’ехалі пасля вайны. Гарадок ператварыўся ў мядзведжы кут. Культурная ўстанова з мінулага стагоддзя Маціца, пра якую кожны мусіў вучыць у школе, існавала тут і далей, нават разраслася, але страціла які-кольвек жывы змест. Пры ёй ужо не было выдавецтва, не выходзілі часопісы, затое збіралася ўсё мажлівае: вышыўкі, карункі, кераміка усё, што мела дачыненне да старой народнай культуры рукапісы і цэлыя архівы пісьмен нікаў, партрэты і старыя кнігі, якія за валюту прадавалі за мяжу, тут ствараліся бібліяграфіі ўсяго магчымага, а недзе побач з гарадком якраз будавалі вялізны будынак Маціцы ў нейкім суперсучасным архитектурным стылі, прынамсі, так ён чуў, але ўсё тэта ўжо было адно музейнай дзейнасцю. Так, як і гэтая плошча была помнікам культуры, таму і была такая брыдкая і сумная. I людзі, якіх яна яшчэ ведала, жылі быццам у мінулым, сучаснасць іх не цікавіла, яны абыходзілі яе бокам, а яе цікавіла толькі сучаснасць.
Ён выйшаў дакладна ў цэнтры горада, там, дзе галоўная вуліца змянялася на галоўную плошчу. Праўда, плошча не бы­ла плошчай у прамым сэнсе гэтага слова, хутчэй, згодна з першапачатковым планам гэтага цэнтральнага цэнтру, яна больш нагадвала бульвар, дзе паміж дзвюма ажыўленымі вуліцамі была шырокая, прасторная, сям-там засаджаная дрэвамі паласа спакою і адпачынку для вачэй, і сапраўды, асабліва ў суботу да абеду, калі па ходніку галоўнай вуліцы людзі спяшаліся з крамы ў краму, тут стаялі групкі сталых мужчын карэнныхжыхароў і моладзі, верагодна, з працоўнага асяроддзя, і цыганоў, Якія нават сядзелі на лавах, некаторыя стаялі тут з разгорнутымі газетамі, галоўным чынам, у 1968 годзе, калі ўсе імкнуліся чытаць газеты, бо пасярод гэтага «парку» было самае вялікае месца іх продажу. Там не менш, гэта хутчэй быў паўбульвар, бо з іншага боку прастакутнага «парку» была толькі вузкая вуліца з аднабаковым рухам, дзе машыны праязджалі толькі зрэдку. А цэнтр цэнтра тут быў яшчэ і таму, што ўпоперак да гэтай прасторы прымыкала шырокая вуліца з чыгуначным вакзалам на канцы, фасадам да парку калісьці стаяў адзіны ў гарадку гатэль, а насупраць яго было нешта падобнае да казіно, будынак,
дзе калісьці ў дзевятнаццатым і на пачатку дваццатага стагоддзя адбываліся балі ў народным стылі, аматарскія спектаклі, а по­лым тут быў тэатр, такім чынам, адзін быў у Празе, а друті тут, у Марціне. Шырокі ходнік віраваў людзьмі, тут была крама на краме. Ён ішоў асцярожна, каб куфрам не стукаць па каленях людзей, што ішлі насустрач. Праз нейкі час ён усё адно збочыў на паралельную вуліцу.
Ён яшчэ загадзя падумаў, што спыніцца ў новазбудаваным гатэлі. Ды гэта было і бліжэй да жончынага дому. Да таго ж ён хацеў адну ноч правесці ў стэрыльным сучасным пакоі, які не нагадваў нічога з мінулых часоў. Летам з вялікіх вокнаў гатэльнага рэстарана можна было бачыць лут, дзе калісьці пасвілася пара кароў, а за тым лугам палі люцэрны і пыльную дарогу да горных вёсак. Пра выгляд на луг перад гатэлем ён ведаў таму, што апошнія два гады яны хадзілі сюды абедаць. 3 таго часу, як памерла жончына маці, абед бьгў для іх адзіным штодзённым клопатам. Жонка не гатавала, і, калі яны не выбіраліся ў паход, ім даводзілася іпукаць нейкую ўстанову грамадскага харчавання. I так нарэшце яны пачалі хадзіць на абед у гэты новы гатэль, яны заўсёды былі вельмі задаволеныя, але тут бы­ло значка даражэй, і часцей за ўсё яны сядзелі тут адны. Толькі ў суботу і ў нядзелю шмат сталоў было занята сем’ямі як яны разумелі з гаворкі пераважна ажно з далёкай Чэхіі, бацькамі, якія прыязджалі сюды дзеля сваіх ужо амаль дарослых сыноў ва ўніформе, салдатаў мясцовага даволі вялікага гарнізона. Таму ён на ўсялякі выпадак зарэзерваваў тут пакой, урэшце, былі Каляды, і, акрамя ўсяго, тут маглі быць нават калі гэта здавалася не вельмі верагодным нейкія турысты-лыжнікі, бо з горада можна было падняцца на машыне на вышыню болып за тысячу метраў, што яму тады падавалася проста казачным, але па дарозе ад аўтобуса да гатэля, зірнуўшы наверх ён упэўніўся, што ані на той тары, дзе можна было падняцца на машыне вышэй як на тысячу метраў, ані нідзе на іншых вяршынях не было бачна пакрытых снегам пляцовак.
Ён ужо меў забраніраваны нумар на сваё імя, нумар на ад­ну ноч, так, на адну ноч, атрымаў ключ, падняўся на патрэбны
паверх, адчыніў дзверы, увайшоў у нумар і быў вельмі задаволены пакой быў дакладна такім, я к ён уяўляў і жадаў: дастаткова малы, такі самы, як і ў гатэлях у іншых гарадах, уся мэбля такая ж самая, як і паўсюль, нічога, што прыцягвала б да сябе ўвагу, што б выклікала адчуванне ўтульнасці і тым самым нейкай інтымнасці. Ён хацеў правесці гэтую ноч у нейтраль­ным памяшканні, выключна функцыянальным, без прыкметаў інтымнасці, утульнасці, чаго заўгодна, што магло б прыцягваць ягоную ўвагу і перашкаджаць спаць. Спачатку ён паставіў куфар на спецыяльна прызначаную падстаўку, потым паглядзеў у акно убачыў луг перад гатэлем, поле з люцэрнай было цяпер такога самага колеру, як і луг, па пагорках пятляла тая самая пыльная дарога, па якой яны даволі часта ездзілі на машыне, калі хацелі хутка выехаць за горад і недзе побач з дарогай прайсціся па полі. Усё, як ён сабе ўяўляў, усё, як мела быць.
Усё яшчэ не здымаючы паліто, ён адчыніў дзверы ў ван­ную, каб упэўніцца, што і там усё, як мае быць. Было. Нават ванна. Ён шмат гадоў не мыўся ў ванне, і прымаць душ заўтра ранкам не будзе, для гэтага ён ужо будзе занадта ўсхваляваны. I прыбіралі.ня, ага, але цяпер не. Калі цягнік набліжаўся да станцыі, дзе яму трэба было выходзіць, хвілін за дванаццаць перад тым гэта ў яго ўжо было падлічана, цягнік ехаў па т унелі, ён выйшаў з купэ 1 знайшоў невялічкі пакойчык у канцы калідора.
Ён зачыніў дзверы ў ванную і нерашуча стаяў у невялікім пакоі. Раптам у яго з’явілася нейкае дзіўнае жаданне развярнуцца і пайсці прэч, тады ён выцягнуў крэсла і проста сеў на яго. Хвіліну ён так сядзеў, гледзячы ў нікуды, пакой загаварыў з ім, нейкі час ён слухаў, а потым адчуў, што той казаў яму без словаў. Ён крыху павярнуў галаву направа і налева, бо нават маленькага яе руху было дастаткова, каб акінуць вачыма ўвесь пакой, і ўпэўніўся: так, сапраўды, нідзе на сценах не вісіць ніякіх успамінаў, ніякія ўспаміны не ступаюць ні нервова, ні мякка па невялікім квадраціку дывана, ніякія ўспаміны не раскладзеныя на стаде, ніякія ўспаміны не ляжаць нерухома, нібы нежывыя, на ложку, ніякія ўспаміны не ўсміхаюцца яму з падстаўкі для куф-
ра, ніякія ўспаміны не звешваюцца са столі да самай падлогі, як вялізныя павукі, ніякія ўспаміны не мігацяць нябачна ў паветры, ён мог бы махаць рукой і дакранаўся б толькі да паветра, тут нідзе няма нічога нябачнага, ніякіх успамінаў няма і пад лямпай на малым стале, адзінае, ён не павінен глядзець у акно. Але пакой сам па сабе дасканала вычышчаны, прадэзінфектаваны ад усялякіх успамінаў. Яму было прыемна, калі ён сядзеў тут як у вакууме, здавалася, што ён, як чалавек, які ўвайшоў у невялікі пакой у гатэлі, пакінуў недзе за дзвярыма памяць і ўсе, што было, і выйдзе адсюль у новае вычышчанае жыццё.
Але гэта працягвалася толькі момант. Ён павінен зноўку вярнуцца да жыцця, якім жыў апоіпні тыдзень, зноў мусіць нешта наладжваць, зноў мусіць уключыць памяць, гэтае сваё няшчасце.
Ён падняўся, засунуў крэсла пад стол, узяў капялюш, які паклаў на куфар, выйшаў з нумара, а праз хвіліну і з гатэля.
Вярнуўся на галоўную плошчу, прайшоў на ейны канец, далей абшарпаная вуліца вяла на могідкі, у яе аднапавярховых дамах калісьці жылі сяляне, таму ззаду былі стайні і хлявы. Калі пабудавалі новы мікрараён для рабочых завода, адсюль з’ехалі амаль усе старыя жыхары і наймальнікі, а ў пустыя кватэры засяліліся сем’і цыганоў. Дом ейньгх бацькоў з садам, як аазіс, з усіх бакоў бьгў акружаны колішнімі качэўнікамі, нават карчма, што знаходзілася за некалькі крокаў ад дома ейных бацькоў, ператварылася ў цыганскую карчму, ані на дзвярах, ані на акне не было фіранак, а ў тэты час яна была амаль пустая. Там, дзе гэтая абшарпаная вуліца збочвала да колішняй шашы на іншы канец горада, была вялізная жалезная двухстворкавая брама, за ёй сад, у ім аднапавярховы дом, з аднаго боку насупраць меншы домік, а за ўсім гэтым яшчэ вялікі сад, цяпер пусты. Сядзіба ейных бацькоў.
Цяжкая жалезная брама была напаўадчыненая швагерка, якая прыехала яшчэ ўчора, падрыхтавалася да ягонага прыезду, бо зазвычай тут усё было надзейна зачынена, хоць свавольнікі весела пералазілі праз пярэдні жалезны плот або праз драўляны плот, што атачаў сад з трох бакоў ззаду брама са скрыгатам зачынілася за ім, даўжэнны аднапавярховы дом выглядаў анус-
целым і занядбаным гэта было першае, што Зора заўсёды казала, калі яны апошнім часам прыязджалі сюды на некалькі дзён ці на пару тыдняў летам, яна заўсёды са шкадаваннем гаварыла, якое тут усё апусцелае і занядбанае пакой і кухня, якія яна пакінула сабе з цэлага будынку, былі ў задний частцы дома. Раз брама не была зачыненая, ён нават не здзівіўся, што і дзверы ў дом таксама адамкнутыя. На калідоры яго сустрэў холад каменнай падлогі і неправетранай вітальні. Ён адчыніў дзверы ў пакой і яго сустрэў сцюдзёны пах сырых сценаў. Ён падышоў да акна ў пярэдняй частцы пакоя і так, як і заўсёды, калі прыязджаў сюды, убачыў, што сцяна адсырэла ажно па ніжні край акна. Паветра таксама адсырэла дакладна на такую ж вышыню. Толькі калі жонка жыла тут усю зіму, то памяшканні добра ацяпляліся і гэтая сырасць не адчувалася. Тады даўно, калі ён упершыню ўвайшоўу тэты пакой, з якога пачуў жаночыя галасы, ён імгненна адчуў утульную, пранізлівую цеплыню з вялікай кафлянай печы. Тады гэта быў ейны пакой, кабінет і спальня, тэты пакой зусім не змяніўся з тых часоў, калі ён пачаў сюды прыязджаць, хіба што жонка працавала ў бацькоўскай частцы дома, у салоне. Агромністая доўгая кніжная шафа, ручная работа з Прагі, магчыма, самы прыгожы прадмет мэблі ва ўсім доме, стаяла цяпер у іхняй кватэры ў горадзе і займала ўсю меншую сцяну гасцёўні; цяпер там была тара чагосьці, што было прыкрыта старой цёмнай коўдрай пярыны на два чалавекі, пад імі матрацы, а пад імі нізкая падстаўка на ёй і на матрацах, калі яны прыязджалі сюды, спала апошнім часам ягоная жон­ка, ён спаў на канапе. Акрамя кніжнай шафы, у сваю кватэру яны забралі яшчэ і рэкам’е, на ім напаўлежачы чытала ягоная жонка, і цяпер, гэтыя апошнія тыдні, большую частку дня яна ляжала на ім.
Ён адчыніў акно, і, хоць адчуўхолад прыцемкаў снежаньскага вечару, застаўся стаяць ля акна і глядзець на сад. Непадалёк ад акна было самае вялікае дрэва ў садзе чарэшня, летам абсыпаная ягадамі, цяпер сухая і пустая канструкцыя з чорнага голага дрэва. Сад быццам праваліўся пад зямлю. Гэта быў гонар ейнай маці, яна лічыла сад галоўнай справай свайго жыцця, нават недзе
ў дваццатыя гады атрымала нейкую прэмію за садоўніцтва, але гэта было за пладовыя дрэвы ў той частцы сада, дзе ўсе дрэвы спілавалі і выкарчавалі, каб на іх месцы пабудаваць яшчэ адзін дом мікрараёна. Жонка перастала клапаціцца пра сад, калі памерла ейная маці, ды і, напэўна, не магла, яны прыязджалі сюды толькі зрэдку, два разы на год паміж начаткам вясны і канцом восені, і не было ніякага сэнсу клапаціцца пра сад, калі паўсюль навокал жылі цыганы.
«Перад акном майго пакоя расквітнелі ружы, палымяна чырвоныя, доўгая густая градка, не магу на яе наглядзецца», прыкладна так калісьці кожны год пісала яму Зора, калі распавядала, як маецца ў сваіх дома. I яшчэ пісала яму, што, калі стамляецца ад працы, ідзе прайсціся па садзе, акрамя ружаў там квітнеюць і юргіні, і попельнікі, і бог ведае што яшчэ, большасць батанічных назваў яна прынамсі раз на год у кожным такім лісце згадвала. Казка. Такія фарбы!
Год за годам ён чытаў па некалькі такіх лістоў, заўсёды са сціснутымі вуснамі, нейкі час спрабаваў уявіць тое каляровае хараство, але гэта былі дарэмныя спробы, тыя назвы кветак нічога яму не гаварылі, акрамя ружы, ён не ведаў, якія колеры трэба ўяўляць, і, па праўдзе, яго заўсёды брала ціхая сумная злосць, калі ён чытаў такія лісты. Бо ён ужо загадзя ведаў, яшчэ перш чым атрымліваў чарговы такі ліст, што яна пачуваецца там як у раі, як у казцы, там ейная маці, там сад, у горадзе яна жыла б у смуродзе і ў шуме, а калі б падняла вочы ад працы і паглядзела праз акно, убачыла б верхнюю частку фасада і касую стра­ху будынка, якому было дакладна больш за пяцьдзясят гадоў. Хоць на тым доме было ўсё даволі новае, яшчэ перад канцом вайны, пасля апошняй бамбардзіроўкі, ад яго засталіся хіба што руіны, у пяцідзясятых гадах яго цалкам аднавілі, але ён так і застаўся брыдкі і абшарпаны. Знізу, з вуліцы, калі сацыялізм набіраў абароты, дзякуючы рабочаму класу і ягонаму авангар­ду камуністычнай партыі, было чутно шмат машын, хоць вуліца была вузкая, увесь час нейкія машыны тут паркаваліся і ад’язджалі, бо і ў доме насупраць былі адны канторы, і боль­шая частка людзей, якія там працавалі, займела машыны. Ён
не здзіўляўся, што жонка з большым задавальненнем сядзіць у пакоі, з якога банная густая градка ружаў, ён з усім пагаджаўся, і ўсё ж яму было б прыемней, калі б было інакш і яна сядзела б у пакоі іхняй папярэдняй кватэры ў цэнтры Браціславы, дзе з акна бачыла б верхнюю частку касой страхі брыдкага гарадскога дома. Яны б увесь час былі разам і жылі б неяк болып нармалёва, галоўным чынам, ён бы жыў нармалёва.
Сад маглі б разрабаваць, а пра пладовыя дрэвы ён наогул думаў з жахам. Кожны год ён спрабаваў убіць сабе ў галаву, калі прыкладна спеюць чарэшні, за зіму забываўся на гэта і неяк зноўку апынаўся там, калі яны спелі. Пакуль чарэшні не знікалі з дрэва, у доме ўладарыла раздражненне. Тая чарэшня, якую ён цяпер бачыў перад сабой з акна, узвышалася над плотам і над садам, як купал, і ў ейнай кроне правакацыйна блішчалі тысячы і тысячы чырвоных ягад. А калі з усіх дрэў засталася толькі гэтая чарэшня, ва ўсім наваколлі існаваўужо своеасаблівы абрад пасвячэння ў мужчыны: пералезці цераз драўляны плот, залезці на дрэва, нарваць чарэшні, набраць яе з сабой і зноў пералезці це­раз плот. Былаў гэтым і нейкая традыцыя: Мнячка, які пражыў у Марціне ўсё дзяцінства, прызнаўся ягонай жонцы ужо калі быў вядомым пісьменнікам што ўжо трыццаць гадоў таму разам з іншымі хлопцамі яны пералазілі цераз той плот, калі паспявалі чарэшні. Такім чынам, цераз плот лазілі ў асноўным чатырнаццаці-шаснаццацігадовыя хлопцы, нават і меншыя, якія пасля такой падзеі лічылі сябе дарослымі, а з паступовай эмансіпацыяй жанчын пачалі лазіць і дзяўчаты таго ж узросту. Ягоная жонка неяк злавіла адно такое дзяўчо, добра апранутае, напэўна, з добрай сям’і. Дзяўчо злезла, дазволіла адвесці сябе ў хату, усхліпваючы, распавядала, што яе падгаварылі сяброўкі, якія чакаюць за плотам; жонка мусша супакойваць яе, што нічога страшнага не адбылося, і на прымірэнне дала ёй вялікі мяшэчак чарэшні. Але гэта быў самы просты выпадак. У шасцідзесятыя гады праз плот пачалі пералазіць, ужо нават не звяртаючы ўвагі на прысутнасць ягонай жонкі ці ейнай маці. У спланаванай акцыі прымалі ўдзел многія, на крыкі абедзвюх жанчын увагі наогул не звярталі, як і на гуканне ягонай жонкі на дапамогу
«Янка, Янка», напэўна, ведалі, пра што і пра каго ідзе гаворка. А ён злаваўся, бо калі б толькі нехта адзін быў на дрэве, той усё адно быў бы мацнейшы за яго, бо яго заўсёды білі, яшчэ калі ён быў хлопцам. Ён ведаў межы сваіх магчымасцяў і, акрамя гэтага, ведаў, што ён баязлівы. Яму не заставалася нічога іншага, як лаяць тых, што былі на дрэве, крыху больш рацыянальным спосабам, няхай лазяць на дрэва, калі іх ніхто не бачыць, але і гэта было глупствам, бо ўся справа якраз і прываблівала тым, што тут, у садзе, крьгчалі дзве дарослыя жанчыны і мужчына ў росквіце сілаў, з якіх ніхто не адважваўся да іх нават наблізіцца, а на плот лезлі хлапчукі і падлеткі, некаторыя з іх сядалі на плот і глядзелі на тэты шумны спектакль, пакуль яму не надакучваў тэты збыткоўны стрэс і ён вяртаўся ў пакой, у якім стаяў цяпер каля акна, унутры яго ўсё кіпела, ён адчуваў сваю бездапаможнасць, адчуваў сябе прыніжаным правам вырашаць праблему кулакамі, якое прызнавалася за нешта натуральнае... таму ён ненавідзеў тыя найлепшыя тыдні недзе паміж вясной і пачаткам лета, калі чарэшні спелі і выклікалі штогадовы неспакой.
Але ў самыя апошнія гады, здаецца, было крыху лепш. 3 таго часу, як наўкола пасяліліся цыганы, яны гэтую праблему з чарэшняй вырашалі дастаткова спакойна і без болю. Яны таксама пералазілі цераз плот, але тады, калі іх ніхто не бачыў, магчыма, пасля поўначы ці на світанку. I яны не хацелі ні перад кім хваліцца, нічога даказваць ані сабе, ані іншым... і на ўсё, што было так істотна «белым», ім, прашу прабачэння, было насраць... Канешне, цераз плот яны лазілі з вялікімі кошыкамі, яны глядзелі на ўсё з камерцыйнага боку, у іх была адна задача: нарваць як мага больш ягад, таму, калі чарэшня паспявала, праз два-тры дні на дрэве ўжо нічога не заставалася... штосьці яны дзялілі паміж сабой, астатняе невялікімі часткамі незаўважна прадавалі. Тым усё і канчалася.
Ix злавала нават не тое, што чарэшні так хутка знікалі, але тое, што цяпер большыя і меншыя трупы людзей пры месячным святле альбо пры першых сонечных промнях лазілі цераз плот не толькі па чарэшні, тое самае было і з кветкамі: ягоная жонка пасля абеду ці вечарам ішла прайсціся па садзе, паказвала
яму: «пабачыш, заўтра будуць квітнець юргіні» альбо іншыя кветкі, а калі раніцай яна ішла глядзецъ, кветак там ужо не бы­ло. Заўсёды, калі яны ішлі спаць, у абодвух было непрыемнае адчуванне, што нехта будзе хадзіць па садзе, амаль над самымі вокнамі іхняга пакоя, і таму яны вельмі рана завешвалі шторы, каб з пакоя не бачыць сад, які дастаткова ярка асвятлялі ліхтары з вуліцы. Таму яны больш не гулялі па вечарах у цемры па садзе. Нават калі ён раскладаў кушэтку, то заставаўся ў бяспечным цені ха ты, а не ішоў у цень пад якое з дрэваў. Але і так, лежачы на кушэтцы і чытаючы, ён часта чуў тупыя ўдары па плоце з іншага канца сада ён ужо ведаў, што хлопцы разбіваюць драўляныя дошкі, каб зрабіць праход у сад, каб потым можна было схавацца ў пустазеллі і адтуль нешта крычаць тым, хто застаўся з іншага боку плота.
Таму яны мусілі паклікаць старога пана Скорычанскага, майстра тысяч рамёстваў старой школы, які тут рамантаваў трубы, што працякалі, водаправодныя краны, з якіх капала вада, зламаны ўнітаз, ссунутую ці пашкоджаную дахоўку на страсе. Паи Скорычанскі прыехаў на ровары і прывёз з сабой дзветры новыя дошкі, адрамантаваў плот, атрымаў ганарар, потым яшчэ пасядзеў крыху з ім на лаўцы каля дома і папіў слівавіцы, бо адмыслова для яго ў буфеце на кухні была адкладзеная бутэлька, з якой яму пасля кожнага рамонту налівалі некалькі кілішкаў, а, уласна, таму як рамантаваць плот ён прыйшоў з віны цыганоў, то выказаў пра іх сваё жорсткае меркаванне, якое заўсёды, і падчас іншых спрэчак, выклікала ў ім абурэнне, хоць ён і пагаджаўся, інто побач з цыганамі жыць даволі цяжка.
У адрозненне ад «белых»; яны ніколі не нападалі; не рйбавалі кватэраў, He Забівалі, яны бьілі хіба што дробнымі зЙоДзёяШ, іх супрацьпраўныя дзеянні былі звычайна мінімйльНьімі, дарэчы, 1 тыя кошыкі з чарэшняй ён бы ім дарйваў5 калі б толькі йны з жонкай не страцілі праз гэта адЧуванне інтЫмнасці ў гзтым доме і ў садзе, якое раней здавалася ім нечым натуральным, калі б ім не навязалі гэтае нервознае, неадчэпнае пачуццё няўпэўненасці, што заўсёды паблізу нехта ёсць, за нечым сочыць, нешта пільнуе, а вось яны тут толькі перашкаджаюць.
Ён сеў у фатэль, але адразу ж зноўку падняўся, калі з яго ўзняўся пыл. Пачаў выносіць старыя газеты, часопісы, кнігі, коўдры і падушкі, якія ляжалі тут на канапе, на прамавугольным вялікім стале, на якім калісьці стаяла яе друкавальная машынка, дзе яна трымала свае паперы, на невялікім круглым століку ля канапы і фатэля, на якім звычайна сядзеў ён усё тут было так, як пакінулі яны, калі выпадкова спыніліся тут на два ці тры дні. Газеты, кнігі і коўдры ён занёс у вітальню і запіхнуў ix у шафу са старым адзеннем. Выціраць пыл яму не хацелася. На кухню ён нават не зайшоў. Менавіта так ён і ўяўляў тэты пакой, ведаў, што яму давялося б распаліць у кафлянай печы, павыціраць пыл і падмесці, таму і замовіў нумар у гатэлі. Уласна, ён бы замовіў нумар, нават калі б тэты пакой чакаў яго цёплы і прыбраны.
Ён выйшаў вонкі і пагрукаў у дзверы хаткі насупраць. Апошнія гады швагерка жыла тут па некалькі месяцаў улетку, прыязджала таксама і на Дзень усіх святых. Перад вайной і падчас вайны, распавядала яму жонка, швагерка мела ў гэтай хатцы кабінет, яна была дзіцячай лекаркай.
3 мужам, жончыным братам Фэдарам і з ягонай дачкой Елкай, пляменніцай жонкі, яны часам жылі разам у гэтым вялікім аднапавярховым доме ў першых трох пакоях ад вуліцы. Ейны брат памёр у лютым сорак восьмага года, за некалькі тыдняў да таго, як яго высокага чыноўніка і сябра дэмакратычнай партыі прыйшлі арыштоўваць.
Швагерка была дома, запрасіла яго ўвайсці, у яе тут былі два пакойчыкі і кухня. Ён паведаміў ёй, што прыехаў зусім нядаўна і вынес з пакоя ўсё, што там было раскідана, толькі тыя пярыны з ложка трэба некуды занесці. Швагерка ўжо думала пра гэта, ужо ўсё вырашыла. Заўтра з самага ранку да яе прыйдзе сяброўка, яны разам прывядуць пакой у парадак, запаляць у пе­чы і прыгатуюць ежу. Адно што, ці не быў бы ён такі ласкавы прынесці пару бутэлек віна і піва. Астатняе яна купіць сама. На­туральна, ён потым верне ёй усе выдаткі, але цяпер яму трэба паспяшацца, бо хутка зачыняцца ўсе крамы.
Над павеццю ейнай хаткі стаяў дзіцячы вазок, якім яна карысталася, калі працавала ў садзе, ён праверыў, ці той яшчэ на292
огул ездзіць, узяў яго з сабой, каб прывезці на ім бутэлькі, і так пайшоў на плошчу, дзе быў найбліжэйшы ўніверсам. Ён узяў два кошыкі, бо палічыў, што прыедзе самае малое трыццаць чалавек, будзе і нехта з мясцовых, значыць, трэба, як мінімум, дзесяць бутэлек піва і дзесяць бутэлек віна, ці лепей па тузіне і аднаго, і другога, акрамя таго, ён узяў два боханы хлеба. Усё выдатна змясцілася ў вазку.
Цяжкая жалезная брама была яшчэ адчыненая, і, едучы з каляскай па шырокім ходніку ўздоўж хаты, ён заўважыў сабачую будку і прывязаную каля яе аўчарку, а побач з верандай, якая выступала перад домам, унізе драўляная, зашклёная ўверсе, стаяў мужчына і курыў. Стаяў перад самым уваходам, праз які можна было трапіць у два пакоі ўсярэдзіне дома, у колішнюю гасцёўню, самы вялікі пакой, і ў спальню бацькоў і ванную. Гэта быў кватарант, паліцыянт, які жыў у гэтых двух пакоях з жонкай і з малым дзіцём. Калі ён праходзіў побач, кватарант толькі павітаўся, і ён адказаўяму на прывітанне. Гэта падалося дзіўным: ён не прыязджаў сюды з лета, паўтода, і было б нату­ральна, калі б кватарант сказаў яму некалькі словаў, тым болып, што ён, канешне ж, ведаў ад швагеркі, чаму ён сюды прыехаў.
Ён пастукаўся ў хатку і швагерка сказала яму занесці ўсё на кухню насупраць. Ён занёс усё на кухню, зачыніўу пакоі вокны, што выходзілі на сад, замкнуў дзверы ў дом, сказаў шваіерцы, што прыйдзе заўтра раніцай і паўтарыў, што за ўсё, што яна купіць, ён верне грошы.
Яшчэ спытаўся ў яе, ці той сабака, які нават не забрахаў на яго, заўсёды сядзіць на ланцугу: «Па-іншаму і не магчыма, кватарант кожны дзень яго выгульвае, але так ён заўсёды прывязаны», ЁН быццам не хацеў верыць; зйоўку ііачаў: «Йў але ж». . і швагерка Здагадайася, intö ёй іойа скй^аць. Крійў знёрвавана яна адказала; «ВедаёШ, гэтага йеМагЧЫма было трыйаць, ён увесь час бегаў па садзе, сярод кустоў і кветак, рйзрываў зямлю над саджанцамі, я спрабаваЛй вырошчваць гародйійу, таму мусіла яго, кватаранта, папрасіць». Ёй усе Зразумеў, ЯйЫ перакінуліся яшчэ некалькімі нязначнымі фразамі, з якіх ён нічога не запомніў.
Ён выйшаў на вуліцу, убачыў над горадам сілуэт самай высокай гары, пад яе вяршыняй нешта свяцілася, горная хаціна, яны туды заваліліся, калі ён быў тут упершыню, на ім тады былі прамоклыя туфлі. Між тым там пабудавалі дарогу, месцамі нават асфальтаваную, апошнім летам яны бог ведае колькі разоў падымаліся на машыне яшчэ вышэй за тую хаціну, туды, дзе сосны, і кожны там чытаў штосьці сваё, ён чытаў сярод соснаў выбраныя апавяданні Томаса Мана а цяпер тая тара быццам смяялася з яго, усё з яго смяялася, уласна, не з яго, а з ягонай жонкі. Ён быў падобны да чалавека з абпаленай скурай, якая на ўсё рэагуе занадта адчувальна і неадэкватна.
3 першымі кватарантамі не было такіх праблемаў.
Вясной 1970-га, кал іжонкаспрабавала вызвал іцьбацькоўскую хату і перавезці мэблю ў новую кватэру ў Браціславе, яна дамовілася з горадам ці з Маціцай, што ў першьіх двух пакоях ад вуліцы яны зробяць літаратурны музей ейнага дзядзькі, пісьменніка Янкі Есэнскага, які нарадзіўся ў гэтым доме. Пакоі на іншым канцы дома з выглядам на сад і кухню яна пакінула сабе. Засталіся два пакоі пасярэдзіне: вялізная колішняя гасцёўня, ці, як калісьці гаварылі, салон, і невялікая бацькоўская спальня побач з ваннай. Хтосьці абмовіўся пры ёй пра нейкіх манашак, жонка адказала, што не мае супраць іх нічога, яны пазнаёміліся, і манашкі пераехалі сюды. Яны былі ціхія, сціплыя, непрыкметныя. амаль нябачныя. Тым не менш, кіраўніцтва іх бачыла добра, для яго манашкі зусім не былі непрыкметнымі: увесь дзень хадзілі да нейкіх людзей, дзяцей і хворых, пра якіх клапаціліся, канешне, размаўлялі з імі, канешне, пра Бога і падобныя вельмі істотныя для манашак рэчы таксама. А калі паступова ліквідаваліся ўсёмагчымыя рэшткі контррэвалюцыйнага лібералізму, аднойчы дайшла чарга і да манашак: іх разам з рэчамі пасадзілі на грузавую машыну і завезлі так, як і некалі на пачатку пяцідзясятых гадоў, у так званыя сталінскія часы, на «рэкалекцыі» ў нейкі аддалены кляштар у Чэхіі.
У той час, калі звезлі манашак, была восень, і швагерка яшчэ жыла ў сваёй хатцы, дзе правяла ўсё лета. Яна напісала ягонай жонцы, што вельмі добра было б, каб новы кватарант меў сабаку.
У гэтым яна мела рацыю. У хуткім часе ў наступным лісце яна паведамляла, што знайшла амаль ідэальнага кватаранта: мае сабаку, аўчарку, і сам ён паліцыянт. Сабака будзе вартаваць сад, а паліцыянта цыгане будуць баяцца. Ідэальнейшага кватаранта і не знойдзеш.
Для ягонай жонкі гэта было настолькі абсурдна, што ў до­ме ейных бацькоў будзе кватараваць паліцыянт, што яна была няздольная адказаць і распавесці нявестцы, калі ўжо тая не чытала газет, перадгісторыю, якую яна мела з паліцыянтамі і якой фактычна скончылася ейнае публічнае жыццё, ейнае жыццё ў якасці асобы з імем, якое можна публічна вымавіць або надрукаваць.
На пачатку 1969-га года ягоная жонка напісала ў апошні нумар пражскіх «Лістоў» артыкул пра першую сутычку славацкай федэральнай паліцыі з дэманстрантамі, якія адзначалі ў Браціславе перамогу чэхаславацкіх хакеістаў над савецкімі. Яна крытыкавала там не тыя два ўдары дручком па галаве, першы з якіх зваліў яе на зямлю, і, ужо лежачы, яна атрымала другі, а перадусім парушэнне нейкіх элементарных паліцэйскіх нормаў: паліцыянтаў прывезлі на машынах, не паспелі яны адтуль выскачыць, як ужо малацілі людзей без якога-кольвек папярэдняга закліку разысціся. У іранічным адказе ў «Праўдзе» нехта, падпісаны як прэс-аташэ Службы дзяржаўнай бяспекі, назваў яе палітычнай прастытуткай. У арганізаваным працягу гульні яна амаль кожны дзень атрымлівала па пошце абразлівыя лісты з пагрозамі з раённых аддзелаў бяспекі з усёй краіны, у тых лістах яе заўсёды называлі палітычнай прастытуткай ці палітычнай курвай.
Гэтыя лісты выклікалі ў яе дэйр&сію. Ён лічыў і Нічыць цяпер, што гэта было з глыбокага адчувайня гайьбы, піто яна была шмат гадоў у адной суполцы з гэтай свалатой, і не толькі з ліку тых, хто пісаў тады гэтыя лісты, і што наіўна думала, што гэтая свалата без якіх-кольвек маральных прынцыпаў сапраўды магла б клапаціцца пра нейкія ідэалы. Яна заўсёды жыла ў свеце нейкіх ідэалаў.
Калі позна пасля абеду яны вярталіся з паездак ці з крамы.
у верандзе, паўз якую яны мусілі прайсці, звычайна сядзелі тры, чатыры паліцыянты ў адных кашулях; пінжакі ўніформы віселі на крэслах, на стаде стаяла бутэлька і былі раскладзеныя кар­ты. Аднойчы да іх завітала Дарка, да якой ён цяпер ішоў і якая замовіла яму нумар у гатэлі, і, калі яна ўвайшла, у неверагодным здзіўленні прамовіла: «Але ж добрая вы кантора! У вас цяпер не дом, а паліцэйскі ўчастак!»
Дарка, акулістка, прыходзіла сюды з дзяцінства, яна была нейкай раднёй, і паліцыянтаў таксама не любіла. Жонка распавядала яму, што яшчэ калі Дарка была студэнткай, у яе было вялікае каханне, яны збіраліся ўзяць шлюб, калі яна скончыць навучанне. Але за той час яго пасадзілі. Ён быў інжынерам, быццам збіраўся ўдзельнічаць у нейкім пратэсце. 3 турмы ён вярнуўся ўжо калі пачалася рэабілітацыя, пасля гадоў працы ва ўранавых шахтах і іншых перажыванняў надобны да руіны, і ў хуткім часе памёр. Таму яна гаварыла з унутранай агідай пра тое, як прыйшла ў хату, куды завітвала з самага дзяцінства і якая цяпер ператварылася ў паліцэйскі ўчастак. Праз некаторы час яна ўзяла шлюб са сваім цяперашнім мужам, акторам армейскага тэатра ў Марціне.
Ен зачыніў за сабой цяжкую браму і накіраваўся да Соракаў, дзе збіраўся вячэраць.
Калі яны ў палярэднія гады прыходзілі сюды ў госці па вечарах больш нікогаўгэтым гарадку яны не наведвалі размаўляла галоўным чынам ягоная жонка. Яна любіла паразмаўляць, умела рабіць гэта жыва, умела драматызаваць тое, пра што гаварыла, не забывалася на падрабязнасці і пры гэтым не адыходзіла ад тэмы, умела ўжыццаўролю апавядальніка. Расказвала пра тое, што адбываецца ў вялікім свеце, то бок у Браціславе і ў Празе. Як цяпер падзеленыя пісьменнікі і як паміж сабой сварацца асобы нашмат больш значныя, чым пісьменнікі ў Празе.
Яна распавядала скажам рамантычна пра тое, як разбураецца стары свет. Дарка прагна глытала ейныя словы, бо вельмі хацела, каб свет, у якім яна жыве, быў іншым. Хоць ейнага мужа цікавіла толькі тое, ці атрымае ён адну з галоўных роляў у найбліжэйшым спектаклі, ён таксама далучаўся да жонкі
з госцяй і ўсёй сваёй мімікай паказваў, як засяроджана слухае.
Даўжэзная плошча, якую яму трэба было прайсці па дарозе да іх, была цяпер як вымеценая. Толькі сям-там нехта спяшаўся дадому. Пакуль не пабудавалі жылы квартал, на гэтай плошчы змяшчаліся ўсе крамы горада. Калі ён прыязджаў сюды ле­там на месяц ці на болып доўгі тэрмін, з усіх крамаў ён хадзіў толькі ў кнігарню, яго там ужо нават пазнавалі: кнігі выдаваліся і ўлетку, і калі ён нечага не набываў тут, у Браціславе ўжо ўсё было распрададзена. Кнігарня была вузкая, маленькая, як і ўсе крамы на гэтай плошчы. Толькі там, дзе была адзіная шырокая папярочная дарога, што вяла на вакзал, недалёка ад плошчы, пабудавалі вялікі аднапавярховы ўніверсам. А побач з ім вялікі кінатэатр «Масква».
На канцы плошчы ён павярнуў на слаба асветленую вуліцу і за наступным рогам збочыў да вялікага дома, пабудаванага яшчэ напачатку пяцідзясятых гадоў.
Калі яму адчынілі дзверы, Дарка спачатку ціхім голасам прамовіла пару сказаў і дадала: «Я гавару такімі банальнымі словамі, бо не ведаю, што яшчэ магу сказаць табе на прывіганне, але гэта шчырыя словы. Ты ведаеш, што я любіла яе».
Яна сапраўды любіла ягоную жонку. Ён адразу ж зразумеў, што мусіць быць удзячны ёй. Калі памёр жончын бацька і ейная маці заставалася адна, калі жонка прыязджала да яго ў Браціславу на тыдзень, два, Дарка пасля працы часта заходзіла да яе і сядзела з ёй гадзіну ці больш, бывала, што і кожны дзень. Каб жончына маці не была ўвесь час у адзіноце. Яго гэта крыху расчуліла. Ейны муж падаў яму руку, паглядзеў у вочы і адзін раз, на вайсковы манер, кіўнуў галавой там самым выказваў яму свае спачуванні і падбадзёрванне. Дарка запыталася, калі ён прыехаў, і, пачуўшы, на якім цягніку, сказала: «Гэта значыць, што ты не абедаў. Дык сядай, я хуценька прынясу вячэру».
За вячэрай ён распавядаў, чым займаўся тэты тыдзень. I якое гэта было шчасце, калі доктар Фэлікс без ваганняў пагадзіўся сказаць жалобную прамову. Згадаў таксама і другую прамову, але не распавёў, што яе хтосьці напісаў і перапісаў для той дзяўчыны. Між тым Дарка запыталася ў яго, ці будзе пахаванне
царкоўным. «Не», адрэзаў ён. Натуральна, старыя марцінаўскія сем’і вырашылі, што, згодна з сямейнай традыцыяй, варта было б зрабіць царкоўнае пахаванне. I каб паказаць, што тут нават вырашаць няма чаго, ён дадаў: «Хаця б таму, што яна гадоў дваццаць пяць таму выйшла з царквы. I, хоць з партыі яна таксама выйшла, у царкву так і не вярнулася». Больш яны пра гэта не гаварылі. Ён распавёў таксама пра пасмяротную маску. Няхай яму старыя сем’і паставяць плюсік хаця б за гэта.
Падчас усёй вячэры ён вымушаны быў думаць пра тое, што калі яны паднімуцца з-за стала і сядуць ва ўтульныя фатэлі, яму зноў давядзецца распавядаць. Яшчэ раз. Ён ужо амаль на памяць усё вывучыў. Але потым адразу ўзгадаў, што сёння апошні дзень перад пахаваннем і піто потым ужо, напэўна, болып не давядзецца нікому пра гэта расказваць. У Браціславе ўсе ўжо больш -менш ведаюць, магчыма, там ужо не засталося нікога, каго б гэта цікавіла, а калі хтосьці са знаёмых пра нешта і запытаецца, ён распавядзе пра ўсё ў двух сказах.
Такім чынам, ён нарэшце ўсё распавёў інакш, пачаў не з таго вечара, з якога пачынаў распавядаць усім, хто прыходзіў у ягоную кватэру, не з таго, як і чаму ўсё адбылося так хутка і як яна адчувала сябе перад гэтым у шпіталі, а пачаў з самага, як ён лічыў, пачатку: з апошняга адпачынку ў гэтым годзе, як ёй тады раптоўна стала дрэнна, таму на тое лецішча, што знайпілі ім Коларавы, яны выбраліся на пару дзён пазней, як потым яна часам была абыякавая, засмучаная, а потым зноўку ўсё праходзіла, і нічога не сведчыла пра тое, што яна была хворая, пакуль недзе ў сярэдзіне лістапада ці крыху раней яна не начала хварэць, Зо­ра думала тады, што прастудзілася, а калі ў яго былі Народзіны і яго прыйшла павіншаваць і знаёмая неўролаг, той нешта не спадабалася, і яна адправіла ягоную жонку на прыём у шпіталь, там ёй зрабілі аналіз крыві, з якога ўсё стала зразумела, а потым вельмі хутка вызвалілася месца, і ў гой самы дзень ёй ужо пачалі ставіць кропельніцы, а яна адчувала сябе ўсё горш, часта была зусім ніякая, але тэты стан стомленасці часам праходзіў, бо ён ажно два разы хадзіў браць ёй кнігі з Універсітэцкай бібліятэкі, якія яна прасіла, вялікія раманы, яна тады вельмі многа чыта-
ла, але не хацела, каб яе нехта наведваў, і якраз у апошні дзень да яе прыйшоў наведвальнік, а галоўны лекар павіншаваў яго з тым, што вынікі аналізаў крыві нашмат лепшыя, чьи варта было чакаць пасля першых двух тыдняў, а яна тады думала перадусім пра тое, што будзе на Шчодры вечар, ці не адпрасіцца ёй дадому, але нарэшце вырашыла застацца там, толькі папрасіла прынесці каляднага карпа, гэта было апошняе, пра што яны размаўлялі, і недзе праз гадзіну пасля таго, як ён пайшоў ад яе, усё і здарылася.
Ён распавядаў так, нібыта гэта была ягоная ўласная прамова на пахаванні жонкі. Нічога іншага ён цяпер не мог пра яе рас­казачь, толькі тыя падзеі, сведкам якіх ён быў.
Дарка запыталася, ці ведала ягоная жонка пра свой стан.
«Не ведаю. Магчыма, у апошнія дні. Або ведала, што з ёй дрэнна, але не ведала наколькі».
«Я таму і пытаюся, сказала Дарка, бо ведаю, што яна не была веруючым чалавекам у сэнсе прыналежнасці да нейкай царквы, але мяркую, нават упэўненая, што яна верыла ў нейкага Бога, тым больш калі яна ведала, у якім яна стане...»
Ён не думаў, што жонка верыла ў Бога, зрэшты, навошта ёй было хаваць гэта ад яго, яна і так ведала, што ейны стан вельмі дрэнны, Зора была чалавекам занадта рэальным і неэгаістычным, каб думаць пра розныя перасяленні душаў і замагільнае жыццё. Яна хутчэй думала пра тое, як добра, што яна запісала паролі ад тых ашчадных кніжак, і што наогул з ім будзе, а магчыма, яна думала, што ён яшчэ малады, і ўсё ў яго яшчэ наперадзе. Адзінаю трансцэндэнцыяй, пра якую яна магла думаць, былі яе бацькі, памерлы брат і пляменніца. Вера ў продкаў, у найбліжэйшых, больш старажытная за веру ў Бога.
«Магчыма, сказаў ён, калі Дарка скончыла. Я сапраўды нічога не магу адказаць табе на тэты конт».
«Але ўсё ж гэта свінства, пачаў абурацца ейны муж, нідзе ў газетах ані згадкі, ані двух радкоў». Колькі разоў ён чуў гэта за апошнія дні. «Што б з імі сталася, калі б яны надрукавалі зусім караценькае паведамленне, хоць сабе на тры радкі: здарылася тое і тое. Чэму яны гэта хаваюць?»
«Яны зусім не хаваюць», першы раз усміхнулася Дарка. Яна нагадала яму пра Маціцу, што размяшчалася тут, у горадзе, і колькі там прыблізна супрацоўнікаў. «I ў кожнага раніцай на стаде ляжала паперка, у якой яму не рэкамендавалася ісці заутра на пахаванне. Тое самае атрымалі і настаўнікі ў школах. Пра першае мне паведаміў нехта ў прыёмнай, пра другое я пачула ад настаўніка, калі вярталася дадому. У такім маленькім горадзе ўсё вельмі хутка становіцца вядомым».
«Значыць, заўгра тое самае будзе вісець у нашым тэатры на чорнай дошцы», сказаў актор.
Ён быў велвмі заклапочаны. Тое, што хтосьці не прыйдзе на пахаванне, яго не вельмі хвалявала, нават калі б такіх людзей было шмат. Яго злавала тое, што вакол гэтага робіцца мітусня, афера. Што ўсяго нельга зрабіць незаўважна, ціха, як звычайнае пахаванне. Ён пачаў нервавацца. Яны яшчэ некалькі хвілін размаўлялі, але ён увесь час вымушаны быў думаць пра тое, пра што толькі што даведаўся. Ён падняўся і сказаў, што пойдзе.
«Але мы там будзем, сказала Дарка, нават калі такія забароны паслалі і лекарам».
Калі ён вяртаўся па слаба асвётленай вуліцы на плошчу, увесь час адчуваў у сабе злосць і раздражненне. «Чаму гэтыя сукі ўсюды лезуць», паўголасам паўтарыў ён тры-чатыры разы, каб крьгху супакоіцца.
На плошчы свяцілі ліхтары, і было так ціха, што мог бы пачаць падаць снег, надумаў ён.
I раптам яму да галавы прыйшоў кватарант, які стаяў каля ве­ранды, курыў і толькі павітаўся, калі ён праходзіў побач, і зноўку толькі развітаўся, калі ён выходзіў навуліцу. Ён ужо ведаў, чаму ён нават слова не прамовіў, акрамя прывітання, не загаварыў з ім, не сказаў ані сказа. Канешне, і паліцыянты атрымалі нейкія рэкамендацыі, у якіх было нешта іншае, звязанае з пахаваннем. I паліцыянт-кватарант толькі цяпер даведаўся, у якой асобы ён здымае два пакоі. 3 такой асобай наогул нельга было размаўляць. I ён, ейны муж, з той самай хеўры. Таму ён нават не пікнуў.
На ходніку на плошчы ён пачаў сустракаць групкі людзей, якія прыходзілі з бакавой вуліцы. Скончыўся апошні сеанс
у кінатэатры «Масква». Добра, што ён так надоўга затрымаўся там. Зараз яму застанецца толькі легчы спаць.
Ён думаў, ці выпіць яму на ноч, акрамя таблеткі снатворнага, яшчэ паўтаблеткі транквілізатару ці цэлую таблетку. Цэлую, вырашыў ён. Яму трэба выспацца.
Дзень семы
Неверагодна стомлены, ён праспаў усю ноч, прачнуўся толькі аднойчы яму снілася нешта звязанае з ягонай жонкай, але ён часта сніў такія сны.
Раніцай, паснедаўшы, ён апрануў паліто, дастаўз куфра чэкі, якія аплаціў у пахавальным бюро яшчэ ў Браціславе, і дзве грамафонныя кружэлкі. Пахавальнае бюро было недалёка ад гатэля далёка магло быць толькі тое, што было ў жылым квар­тале, а там не было ніякіх камуиальных ці адміністрацыйных установаў. Ён дакладна ведаў, дзе знаходзіцца пахавальнае бюро быў там два гады таму, калі было пахаванне жончынай пляменніцы.
У пахавальным бюро ў Братиславе зала для чакання была абстаўленая амаль як жылы пакой з крэселкамі; тут, у Марціне, была толькі канцылярыя, перагароджаная стойкай. Ён стаў побач са стойкай і адразу ж адчуў сябе як асоба, якая просіць чагосьці ў дзяржаўнай установе і спачатку мусіць нейкі час пачакаць, а потым радавацца, калі ейную просьбу выканаюць, а не як заказчык, які нешта хоча і плаціць за гэта.
За прылаўкам з’явіўся чалавек сярэдняга ўзросту, франтавата апрануты, з маленькімі вусікамі, худы і даволі высокі. Ён прадставіўся, распавёў, пра якое пахаванне ідзе гаворка, і запытаўся наконт перавозу. Служачы, які трымаўся з ім холадна, як чыноўнік, пацвердзіў, што пахавальная машына прыехала. Гэта быў увесь ягоны адказ.
Ён паклаў на прылавак дзве грамафонныя кружэлкі, патлумачыў, што хацеў бы, каб некаторыя ўрыўкі з іх гучалі на пахаванні, усё напісана на паперцы, паклаў аркуш на кружэлкі
і сказаў, што можа і на словах патлумачыць, якія мелодыі і ў якой паслядоўчасці павінны гучаць на пахаванні.
«Пакуль пахаванне не можа адбыцца», сказаў яму служачы тонам чыноўніка. Ён, нічога не разумеючы, паглядзеў на яго. Служачы спакойна працягнуў: «Нам патэлефанавалі з Народнага камітэта. Вы павінны пайсці ў Народны камітэт, Унутраны сектар. Калі нам перададуць згоду, пахаванне адбудзеццаў вызначаны час».
Ён ажно аслупянеў: «Але чаму?». Служачы паціснуў плячыма: «Я не ведаю. Вам варта пайсці туды зараз жа, потым вернецеся».
Ён выйшаў з пахавальнага бюро цалкам ашаломлены. Уну­траны сектар Народнага камітэта, гэта ж Служба дзяржаўнай бяспекі. Яго палохала ўжо само гэтае слова. Бяспека выклікала ў ім толькі адну асацыяцыю: ён будзе сядзець за пісьмовым ста­дом, у яго ўвесь час будуць пра нешта пытацца, даказваць яму, што ён ведаў, мусіў ведаць, мусіць ведаць, што гаварыў той і той, а сам ён сказаў тое і тое, ёсць нават сведкі, яны будуць рабіць выгляд, быццам ведаюць усё, хоць не ведаюць анічога, ды і гаворка будзе ні пра што, але цягнуцца яна будзе цэлымі гадзінамі, да знямогі, пакуль ён не скажа таго, што ім трэба.
Каб адцягнуць дарогу ва Унутраны сектар Народнага камітэта, ён вырашыў завітаць да швагеркі і распавесці ўсё ёй. Магчыма, яна будзе нешта ведаць пра тое, навошта яму туды ісці. Дом жончыных бацькоў быў у пяці хвілінах хады ад паха­вальнага бюро. Цяжкая брама была адчыненая і цяпер, двор уздоўж будынка і сад за ім выглядалі цяпер больш прывабна, свяціла сонца, быў ясны дзень.
Ён, ні пра што не думаючы, увайшоў у пакой, які яны з жонкай пакінулі сабе, падумаў, што хутчэй за ўсё сустрэне швагерку там. Пакой ужо быў прыбраны, пярыны вынесеныя, там стаялі бутэлькі, якія ён прынёс учора, і розныя падносы, дзверы былі насцеж адчыненыя, па пакоі гуляла свежае паветра, учорашняя вільгаць знікла, у высокай кафлянай печы паліліся дровы, адчувалася прыемная цеплыня.
Ён зноўку выйшаў на двор і, якраз калі хацеў пагрукацца ў хатку швагеркі, яна з’явілася ў дзвярах з падносам бутэрбродаў.
Яна была цалкам занятая падрыхтоўкай да памінак. Ён распавёў, што быў у пахавальным бюро і што яму паведамші там, што пахаванне не можа адбыцца, пакуль ён не сходзіць ва Ўнутраны сектар Народнага камітэта. У той час, калі ён гэта распавядаў, з дзвярэй выйшда сяброўка іпвагеркі таксама з нейкім падносам, ён павітаўся, швагерка сказала ёй нешта, сяброўка нешта адказала усё датычылася падрыхтоўкі, ён зразумеў, што швагерка слухала яго напаўвуха, і цяпер яна нават не думае цікавіцца нечым ішпым, яна адказала яму вельмі коратка, штосьці накшталт таго, каб ён туды заскочыў, гэта, мабыць, не зойме шмат часу, у гэтым патрабаванні яна не бачыла нічога незвычайнага, ніякай недарэчнасці, і пайшла з падносам бутэрбродаў у дом, відаць, хацела гэтым паказаць яму, што мае тут шмат працы і клопатаў з падрыхтоўкай да памінак, таму няхай свае справы ён будзе ласкавы вырашыць сам.
Калі ён зачыніў за сабой цяжкую жалезнуто браму, першая паніка прайшла. Гэта глупства рабіць яму сёння нейкія допыты. Відаць, яны атрымалі нейкія дырэктывы, бо тыя загады ўжо разаслалі. I ім абавязкова трэба яго да ўсяго гэтага прыплесці, ім абавязкова трэба паўсюль усунуць свой нос, гэтым курвам.
Ён прайшоў цераз парк, уздоўж рэстарацыі з самаабслугай, дзе галоўным чынам пілі піва, і цяпер перад рэстарацыяй стаяла некалькі мужчын з бутэлькамі піва ў руках. Народны камітэт быў крыху далей, пасярод плошчы.
3 указальніка ён даведаўся, дзе знаходзіцца Унутраны сек­тар, падняўся на другі наверх, пастукаўся, але ў кабінеце, у які ён увайшоў, толькі сакратарка сядзела за пісьмовым стадом. Ён прадставіўся, хацеўяшчэ дадаць, што прыйшоў наконт пахавання, але сакратарка яго адразу ж перапыніла: «А, дык вы ўжо тут. Нам тэлефанавалі з пахавальнага бюро, што вы ідзяце сюды. Хвілінку». Яна пайшла ў наступнае памяшканне, паклікалаяго і запрасіла далей.
У вялікім, амаль пустым памяшканні за пісьмовым стадом, збоку ад акна, сядзеў служачы ў паношаным адзенні і глядзеў у спіс, які ляжаў перам ім. Каля яго, збоку, за пісьмовым сталом сядзеў яшчэ адзін мужчына, таўсцейшы, у яшчэ больш паноша-
ным, неахайным адзенні, з тоўстым тварам мясніка ці проста крыкуна з карчмы. 3 першага ж погляду ён зразумеў, што ні адзін з іх не меў нічога з той элегантнасці ці акуратнасці ў знешнім выглядзе, якая была ўласцівая тым, сам-насам з кім ён калісьці ўжо сядзеў у дзяржаўнай бяспецы ў Браціславе.
Ён прадставіўся і сказаў, што прыйшоў наконт пахавання. Мужчына за пісьмовым сталом спытаў: «Вы муж?» «Муж». «Пашпарт з сабой?» Ён даў свой пашпарт, той перагартаў старонкі, там ужо была пазначаная і смерць жонкі, пашпарт яму вярнулі. «Мы хацелі ў вас спытаць толькі пару дробязяў», сказаў той, у якога быў твар мясніка. «Так, пару дробязяў», пацвердзіў той, што сядзеў за пісьмовым сталом, і паглядзеў у спіс. I адразу ж пачаў за даваць пытанні.
«Пахаванне будзе грамадзянскім?» «А хто будзе казаць прамову?» «Хто гэта?» «А хто да яго звярнуўся?» «Чаму родзіч вашай жонкі, а не асабіста вы?»
Ён распавёў, што ў першы ж вечар пасля смерці ягонай жонкі да яго прыйшло некалькі знаёмых, размаўлялі ў тым ліку пра тое, хто б мог сказаць прамову, і родзіч ейнай жонкі прапанаваў, адразу ж патэлефанаваў і паведаміў, што прафесар з універсітэта доктар Фэлікс пагадзіўся.
«То бок вы звярталіся да яго асабіста, не праз Саюз пісьменнікаў і не ад імя Саюза пісьменнікаў?»
Той родзіч паклікаў яго ад свайго імя. Саюз пісьменнікаў пра гэта ў той вечар не ведаў нічога, ды і ў наступныя дні ім ніхто нічога не паведамляў. «Яна ўжо не была сябрам Саюза пісьменнікаў», патлумачьгў ён.
«А пра што будзе весціся гаворка ў гэтай прамове?»
«Не ведаю».
«Як гэта вы не ведаеце? Вы наогул з ім не размаўлялі?»
«Я прынёс яму спіс кніг, якія яна пераклала. I некалькі біяграфічных звестак на ўсялякі выпадак. Калі хтосьці збіраецца гаварыць прамову на пахаванні, то заўсёды атрымлівае ад кагонебудзь з сямейнікаў такія звесткі».
«Дык вы наогул не ведаеце, пра што будзе ў ягонай пра­мове?»
«Відаць, пра тое, што яна была перакладчыцай». Ён узгадаў нешта яшчэ. «Урэшце, доктар Фэлікс быў яшчэ і загадчыкам секцыі перакладчыкаў у Саюзе пісьменнікаў. Быў ці застаецца дагэтуль, думаю, застаецца дагэтуль».
«То бок ён будзе гаварыць афіцыйна, як загадчык секцыі?»
«Не. Яму патэлефанаваў родзіч маёй жонкі, як ягоны знаёмы. I ён з ахвотай пагадзіўся сказаць прамову, бо ведаў маю жонку. Як перакладчыцу і асабіста».
«Асабіста? Яны былі сябрамі? Вы часта сустракаліся?»
«Не, зусім не. Але яна ведала яго вельмі даўно, яшчэ з часоў выдавецтва і працы ў той перакладчыцкай секцыі. I ён ведаў яе перадусім як перакладчыцу. Фэлікс ужо як мінімум гадоў трыц цаць перакладае сам, таму павінен ведаць яе дас гаткова добра».
«I доктар будзе гаварыць пра яе перадусім як пра пераклад­чыцу?»
«Мяркую. У любым выпадку, перш заўсё яна была пераклад­чыцай. Але не магу ж я прасіць яго загадзя паказаць мне ягоную прамову. Каб зацвердзіць яе. Так ніколі не робіцца».
Яны не маглі пагадзіцца, што так не робіцца, таму служачы толькі кіўнуў: «Ну добра». Відаць, першая частка допыту скончылася. Тады ён спытаў зноў: «А хто яшчэ будзе казаць?»
«Адна з ейных сябровак, дзяўчына, дакладней, маладая жанчына, дваццаці ці дваццаці трох гадоў, не ведаю. Працуе на фабрыцы аптычных прыладаў. Была знаёмая з маёй жонкай апошнія тры гады, але яны былі ў вельмі блізкіх адносінах».
«У якім сэнсе, у блізкіх адносінах? Чаму, калі яна працуе на фабрыцы аптычных прыладаў? Яна што, раней таксама была перакладчыцай?»
«Не». Відаць, ён меў на ўвазе да 1968-га года. Ён пачаў распавядаць пра пляменніцу ягонай жонкі, якая два гады таму загінула ў Татрах. Разам з ёй загінула і ейная сяброўка, сястра той дзяўчыны з фабрыкі аптычных прыладаў. Яна часцей за ўсё прыходзіла наведваць ягоную жонку яшчэ з адной сяброўкай, часам з дзвюма.
«Вы папрасілі яе сказаць гэтую прамову? Ці яна сама прапанавала?»
«Я папрасіў яе».
«Чаму?»
Чаму... Ён задумаўся... «Мая жонка вельмі любіла яе. Яшчз і праз усё тое, што здарылася тады. I яна ведала маю жонку толькі асабістага. Не як перакладчыцу». Нарэшце яму прыйшоў да галавы патрэбны сказ: «Я хацеў, каб нехта падзяліўся чыста асабістымі ўспамінамі».
На тэты конт у служачага ўжо не было чаго пытацца. «А хто япгчэ будзе гаварыць прамовы?»
Ён сказаў, што больш ніхто. Прынамсі, ён больш ні пра каго не ведае.
Ён падумаў, што на гэтым усё і скончыцца. Але азваўся той у неакуратным адзенні і з мордай мясніка.
«Нам тэлефанавалі з пахавальнага бюро, што вы прынеслі ім нейкія кружэлкі? Навошта вы прынеслі ім кружэлкі?»
Ён зноў пачаў распавядаць пра жончыну пляменніцу. Яе пахавалі два гады таму. Ягоная жонка тады таксама выбрала дзве кружэлкі, урыўкі з якіх гучалі на пахаванні. Ейная пляменніца часта слухала музыку, і жонка хацела, каб на пахаванні тучала тая музыка, якая падабалася пляменніцы. Ён распавядаўпраўсё гэта яшчэ больш падрабязна, бо думаў, што чым больш будзе гаварыць, тым менш яны будуць пытацца. Няхай задаволяцца. Гэта ўжо і так лухта, што там будзе гучаць, якія кружэлкі.
Але морда мясніка так проста не супакойвалася:
«Што тэта за кружэлкі?» «Але ў доме смутку на могілках дастаткова кружэлак. Можаце ўзяць Дворжака, Чайкоўскага, на ваш выбар».
«Але чаму не могуць гучаць кружэлкі Яначака?»
«Усе абіраюць нешта з таго, што ёсць у доме смутку. Там ёсць і Бах, і Бетховен».
Служачы за пісьмовым сталом сказаў яму, што ён мог бы зайсці ў дом смутку і паглядзець, якія там ёсць кружэлкі.
Гэта ўжо быу не допыт, пытанні і адказы, а спрэчка. Чаму павінен быць менавіта Яначак? Чаму не можа быць Яначак? Таму што гэта нязвыкла. Але мая жонка тады... Так, але для тых, хто працуе ў доме смутку гэта прасцей...
Але чаму ім ва Ўнутраным сектары Народнага камітэта гэта так важна? Хоць ён не разумеў гзтага, але ведаў, што яму давядзецца патлумачыць неяк па-іншаму. Той самы аргумент, толькі неяк па-іншаму сфармуляваны. Ён паспрабаваў:
«Глядзіце, мая жонка калісьці вучылася ў кансерваторыі па класе фартэпіяна. Таму мела досыць выкшталцоны музычны густ. I, натуральна, слухала яна часцей за ўсё тыя кружэлкі, на якіх гучала толькі фартэпіяна».
Вынік быў неверагодны, хоць на гэты раз ён сказаў абсалютную няпраўду. Ягоная жонка з аднолькавым задавальненнем слухала і фартэпіянныя канцэрты, і аркестры.
Амаль у адзін голас тыя двое запыталіся: «Там толькі фартэпіяна?»
«Толькі фартэпіяна. А на той кружэлцы, дзе мараўскія ці ляшскія песні, спявае яшчэ адзін жаночы голас».
3 нейкай прычыны яны капітулявалі. «Ну, добра. Можаце ісці ў пахавальнае бюро. Мы ім патэлефануем, што пахаванне дазволена».
Калі ён зноўку выйшаў на вуліцу, падумаў: а хіба вы маглі яго забараніць, вы, быдла. Але ўжо не злаваўся праз тое, што яны ва ўсё ўмешваюцца, ужо не гаварыў «вам абавязкова ўсюды ўсунуць свой нос, курвы», ён прымаў гэта як нешта непазбежнае, як нейкую частку жыцця, што яны ва ўсё сунуцца, і цяпер яму пашанцавала вырашыць і гэтае пытание, усё наладзіць.
Служачы ў пахавальным бюро на тэты раз звяртаўся да яго, як да кліента, паслужліва і з ахвотай. Узяў лісток і папрасіў патлумачыць, якія ўрыўкі з кружэлак мусяць гучаць і ў якой паслядоўнасці. Потым сказаў яму:
«Мы праверым усё яшчэ раз у доме смутку перад пахаваннем, каб не было ніякай памылкі. Я там буду ўжо а трэцяй і буду стаяць наперадзе справа, там, дзе выхад з калідора. Добра было б, калі б да гэтага часу вы прывялі і тых, хто будзе казаць прамовы, я правяду ix у асобны пакой, дзе кожны пачакае сваей чаргі і адтуль выйдзе на сцэну».
«Ага, тады я прыйду а трэцяй», сказаў ён і збіраўся ісці, але мужчына за стойкай зрабіў непрыемна-кіслы твар, як пра-
давец, які мусіць сказаць кліенту нешта не вельмі прыемнае, напрыклад, што ён не можа атрымаць тавар адразу ж.
«Ёсць яшчэ адна рэч, пачаў ён, хаваць вашую жонку мы будзем у сямейнай пахавальні, а гэта значыць, што нашы трунары не змогуць дапамагчы». Гэтай афіцыйнай фармулёўкай ён хацеў высветліць, што не трэба капаць магілу. «Трэба пасунуць каменныя пліты і потым зноў пакласці іх на месца. Гэта не ўваходзіць у абавязкі нашых трунароў, да таго ж тыя пліты, перасоўваючы ці вяртаючы на месца, можна пашкодзіць. Мне б тады давялося шукаць мужчын, якія звычайна дапамагаюць нам у такіх выпадках. Але тых мужчын можаце знайсці і вы самі».
Ён сказаў, што, натуральна, адзіны магчымы варыянт, каб тых мужчын знайшлі яны. «Але ж гэта расходы, якіх мы не ўлічвалі, калі называлі вам канчатковую суму». «Я разумею, я даплачу». «Зараз, ці паслаць вам чэк?» «Магу заплаціць зараз жа». На ўсялякі выпадак у яго з сабой было больш грошай. Мужчына за стойкай узяў вялікі нататнік, запісаў ягонае імя, адрас, від працы, які трэба зрабіць, і суму, якую ён павінен заплаціць. Яго крьгху здзівіла велічыня гэтай сумы, але ён ні пра што не пытаўся, яму хацелася скончыць усё як мага хутчэй.
Быў самы час вяртацца ў гатэль. Здаецца, гэта была апошняя справа, якую трэба было вырашыць. Адзінае, што ніяк не змяшчалася ў ягонай галаве, чаму столькі пытанняў выклікалі кружэлкі, якія ён прынёс. Чаму яго так старанна пераконвалі, каб ён абраў нешта ў доме смутку. Гэтага ён не мог зразумець.
Калі ён узяў на рэцэпцыі ў гатэлі ключ і пайшоў да ліфта, то ўбачыў сталовую. За сталамі ўжо сядзелі людзі, за многімі сталамі, усё людзі, якіх ён ведаў. Значыць, аўтобус прыехаў. I яны ўжо абедаюць.
Ён бы з радасцю на хвілінку прылёг у нумары, бо адчуваў узрушэнне, якое не прайшло нават калі ён выйшаў з Народнага камітэта. Але ён толькі ўмыўся, апрануў белую кашулю ад хвалявання ён моцна спацеў дастаў чорны гальштук, чорныя туфлі, чорны касцюм, пераапрануўся, паклаўу кішэнь таблетку заспакаяльнага трэба выпіць яе недзе за паўгадзіны да пахавання, сабраў рэчы ў куфар і на хвілінку сеў. Зараз ён пойдзе
ўніз і заплаціць. Куфар пакіне на рэцэпцыі, а з гатэля пойдзе з ім у той іхні адзіны пакой.
Ён увесь час адчуваў сябе неспакойным і знерваваным. I стомленым. Не, легчы ён ужо не можа. Ён павінен ісці да іх. Ён увойдзе і ўсе паглядзяць на яго, падумаў ён. I, як звычайна ў нязвыклых абставінах, ён будзе разрублены і няўпэўнены.
Ён падняўся, узяў куфар, ключ ад нумара, спусціўся на ліфце ўніз, на рэцэпцыі аплаціў рахунак і папрасіў пакінуць куфар, пакуль ён паабедае. Потым пайшоў у сталоўку.
Усё было так, як ён і меркаваў. Ён адразу ж разгубіўся не ведаў, да каго павярнуцца, хоць усе былі яму знаёмыя, з кім павітацца, да каго падысці ці да каго падсесці. Заўважыў жанчыну, якая сядзела адна, з самага краю, спачатку падышоў да яе, падаў ёй руку, падзякаваў за тое, што прыехала, яна была адзіным чалавекам з дома, дзе яны жылі, хто прыехаў на пахаванне, таму нікога не ведала тут; потым ён пайшоў на іншы бок сталоў, дзе сядзеў ягоны брат з сям’ёй, яны перакінуліся двума-трыма сказамі, тыя таксама нікога тут не ведалі; ён зноўку павярнуўся да астатніх сталоў, недзе, напэўна, трэба сесці, дзе ёсць яшчэ вольныя месцы, раптам ён пачуў, што яго клічуць ад таго стала, за якім абедалі адны жанчыны. Усе былі перакладчыцамі Вера, Ружэна, Соня, Марта, Эла і Ган­ка, сказалі, што мусяць нешта яму распавесці. Ён падышоў да іхняга стала, і адна з іх паведаміла яму, што яны скажуць яшчэ адну прамову ад імя вучаніц ягонай жонкі, якім яна калісьці ва ўніверсітэце выкладала пытанні, прынцьшы і асновы перакладу. Скажа тую прамову Вера, напісала яе Ружэна, але тая не можа, бо працуе ў выдавецтве (яны калісьці завітвалі да яе жонка хацела спытаць, ці не ўзяла б яна на сваё імя адзін ейны пераклад, але яна якраз тады мела столькі перакладаў, што яшчэ аднаго ўзяць не магла). Ён узрадаваўся, сказаў, што вельмі здзіўлены, што для яго гэта нечакана, і папрасіў Веру а трэцяй прыйсці ў дом смутку. Сесці тут не было дзе, таму ён яшчэ раз падзякаваў Соні за аўтобус, вядома, усё атрымалася, так, усё ішло як па масле, на майго сябра можна разлічваць, ён яшчэ кіўнуў стрыечнай сястры з сям’ёй за адным сталом, відаць, яны прыехалі з Нітры
на машине. Ён бачыў, што за стадом доктара Фэлікса сядзяць толькі трое, павітаўся, удзячна ўсміхнуўся яму і сеў. Фэлікс жи­ва размаўляў з Габам, рсдзічам жонкі Фэлікса. На стаде стаяла бутэлька віна, сям-там і іншыя замовілі такія ж бутэлькі, але на большасці сталоў стаялі бутэлькі з півам. Ён замовіў лёгкі абед, каб яго можна было хутка з’есці, і мінералку, хоць два-тры кілішкі віна маглі 6 яго супакоіць. Фэлікс працягваў размаўляць з Габам, з якога словы ліліся ракой, ён зразумеў, што гаворка ідзе пра дырэктара выдавецтва, дзе некаторы час працаваў і прафесар, ягоная жонка таксама там нейкі час працавала, згодна з дамовай, яна хадзіла ў выдавецтва толькі некалькі дзён за год, рукапісы чужых перакладаў брала з сабой сюды, да бацькоў, і тут іх выпраўляла, калі не была ў горадзе разам з ім у ягонай кватэры. «Як ён умеў змяняць шкуру гаварыў Габа, нават у шэсцьдзесят дзявятым выдаў раман пра тое, як нейкага ды­рэктара выдавецтва ў шэсцьдзесят восьмым годзе тэрарызавалі культурный контррэвалюцыянеры і як ён адолеў іхні націск». Ён ведаў, пра каго ідзе гаворка, і пра той раман таксама чуў; Фэлікс яшчэ пра нешта нытаўся, ён між тым даеў, папрасіў прабачэння, ён падсядзе да каго-небудзь яшчэ, але яны амаль не звярталі на яго ўвагі. Ён падняўся і ўбачыў, што за адным са сталоў сядзяць толькі двое: Марцін, шыракаплечы доктар з блакітнымі вачыма, і ягоная жонка Вера, таму сеў да іх.
Доктар быў мілым і добрым чалавекам, крыху старэйшы за яго, натуральна, ён заўважыў ягоную разгубленасць і знерваванасць выгляд у яго цяпер быў такі адсутны, быццам ён не меў да ўсяго гэтага ніякага дачынення, быццам уся гэтая кампанія пасябравала падчас дарогі ў аўтобусе, толькі ён сюды прыплёўся ў самым канцы, апошні, калі ўжо было позна, таму, напэўна, доктар запытаўся ў яго, калі ён прыехаў і ці спыніўся ў гэтым гатэлі, і калі гэты гатэль пабудавалі, ён яго яшчэ не бачыў, і што ён рабіў сёння да абеду, ён адказаў, што быў у пахавальным бю­ро і меў шмат дурных праблемаў, цалкам неверагодных, а што такое, умяшалася Вера, але яму цяпер не хочацца пра гэта гаварыць, ужо праз хвіліну трэба будзе ісці, ён згадаў яшчэ, што швагерказ самага ранку рыхтуецца да пахавання. Вераўзгадала,
што ў той хаце яны былі недзе гадоў шщь таму. «Чатыры гады таму, паправіў ён, апошні раз вы былі тут чатыры гады таму». «Сапраўды», здзівілася яна.
«Адкуль ты памятаеш так дакладна», хацеў ведаць доктар. Ён патлумачыў, звярнуўшыся да доктаравай жонкі: «Я тады вазіў твайго бацьку па наваколлі на машыне два дні запар, і гэта быў апошні год, калі ў нас было яшчэ тое малое рэно». «Ах, я дурная, завішчала Вера так, што яе было чутно на палову рэстарацыі, хоць яна заўсёды гаварыла так тучна, што яе чулі, як мінімум,усе сталы, што былі побач. Сапраўды, чатыры гады та­му, я ўспомніла, калі ён узгадаў ейнага бацьку, падзел апошніх гадоў у ейнай галаве стаў больш дакладным, бо бацька памёр год таму. Я гады гаварыла табе, што ў твой запалкавы карабок ён ніяк не ўціснецца са сваей вагай, але ён туды ўлез і палкам утульна сядзеў, а потым яшчэ дома шмат разоў распавядаў, дзе ты яго вазіў, што ён пазнаў, а чаго не памятаў».
Размова цягнулася нядоўга, і, калі ўсе пачалі плаціць, заплаціў і ён, Вера сваім рэзкім голасам, на тэты раз так гучна, каб яе пачулі ўсе, паведаміла, што зараз усе ідуць у дом, дзе жыла Зора з бацькамі, магчыма, яны будуць там у апошні раз, а адтуль усе разам накіруюцца на могілкі. Усе паўставалі, ён яшчэ раз падышоў да іхняй суседкі з Браціславы, папрасіў, каб прыйшла і яна, але яна толькі пакруціла галавой, што пройдзецца па горадзе, яна яшчэ ніколі тут не была. «Але вы нічога тут не ўбачыце, тут няма нічога, на што можна было б паглядзець», не, яна лепш пройдзецца тады ён яшчэ хуценька падышоў да стала, дзе сядзеў брат і запрасіў іх ісці з астатнімі, потым забраў на рэцэпцыі куфар і выйшаў.
Ен далучыўся да брата з сям’ёй, якія ішлі апошнімі. Спытаў іх, як ім ехалася на аўтобусе, ці было там ацяпленне і колькі гадзін цягнулася дарога. Ён бачыў перад сабой усіх гасцей, усе ішлі групкамі, працягвалі жыва размаўляць, займалі ўсю шырыню ходніка, толькі калі павярнулі на галоўную вуліцу на канцы плошчы, і пачалі сутыкацца з людзьмі, якія ішлі насустрач, падзяляліся на меншыя групкі. Галоўная вуліца была шумная, як заўсёды ў тэты час, як звычайна да пятай гадзіны, у бесперапын-
най чарзе ішлі адзін за адным аўтобусы, грузавыя машыны, трактары, легкавыя аўтамабілі, дальнія аўтобусы, грузавыя машыны з прычэпамі, таму пгго гэта была не проста галоўная дарога, але і дарога праз увесь горад. На канцы плошчы яны пайшлі проста далей па той частцы вуліцы, якая ўжо таксама належала цыганскай калоніі, каля цыганскай карчмы, перад якой стаяў нейкі пажылы мужчына і пара маладых цыганоў, якія на ўсіх пазіралі. Гэта было яму крыху неприемна, крыху смешна, і ў той жа час ён быў крыху задаволены многія з тых, хто цяпер іпіоў перад ім, ужо даўно не былі ў гэтым доме, шмат гадоў яны захоўвалі яго ў памяці, як нейкую ідылію і ўвасабленне спакою, шляхецкую сядзібу ў суседстве з вясковымі хатамі ў ціхім, невялікім гарадку, цяпер яны, прынамсі, бачаць, як тут усё змянілася; калі яны ўвайшлі праз напаўадчыненае крыло брамы, ён прабегся вачыма па розным хламе, які кватарант выставіў тут быццам на про­даж, толькі агромністыя старыя дрэвы былі такімі ж высокімі і магутнымі, як і заўсёды, а ў зімовым сонцы апусцеласць дома не выглядала так трагічна, як учора. Ён бачыў, што ў кампаніі на самым пачатку, жыва размаўляючы, ідзе Вера, швагерка пачула яе, выйшла са сваёй хаткі, павіталася з усімі, паціснула знаёмым руку і пачала запрашаць усіх у хату насупраць.
Ён паставіў куфар у вітальні, паклікаў брата далей, а пасля яго, ягонай жонкі і дачкі ўвайшоў у пакой і сам; тут ужо было цёпла ад высокая цёмна-зялёнай кафлянай печы, таксама як калі яны прыязджалі сюды зімой і добра тапілі, пакой зноўку сгаў утульным; на вялікім прамавугольным стале ў пярэдняй частцы пакоя, дзе калісьці стаяў жончын пісьмовы стол, былі расстаўленыя талеркі з бутэрбродамі, на невялікім круглым століку ў задняй частцы пакоя перад канапай і скураным крэслам стаялі падрыхтаваныя бутэлькі і келіхі, ён паглядзеў на ўсіх, хто сюды ўжо прыйшоў ці ўжо нават сеў, і выйшаў вонкі, міма швагеркі, якая размаўляла з доктарам і з ягонай жонкай, з Габам і яшчэ з кімсьці, хто калісьці сюды прыязджаў, пастукаўся ў дзверы ейнай хаткі і ўвайшоў. Як ён і чакаў, там сядзелі дзве жончыны сяброўкі, якіх не было ў рэстарацыі, ён павітаўся з імі, дзяўчына, якая павінна была казаць прамову, была апра-
нутая, як і заўсёды: шэры спартовы швэдар і дастаткова доўгая спадніца, ён запытаўся ў яе наконт прамовы, ці не выкрасліла яна адтуль нічога, ці не хоча чаго-небудзь выкінуць, ці не прыйдзе да астатніх, ці не хоча якіх сродкаў ад хвалявання, на ўсё гэта яна круціла галавой ці адказвада «не», тады ён яшчэ папрасіў яе прыйсці на могілкі а трэцяй кожнага, хто будзе казаць прамову, ён мусіць адвесці да служачага з пахавальнага бюро, а той завядзе іх у суседняе памяшканне, дзе яны будуць чакаць сваёй чаргі, пасля ён зноўку вярнуўся ў хату насупраць.
Тут ужо ўсе расселіся ці проста пасталі, ён сеў на край бальзакаўскага фатэля, дзе паўсядзела-паўляжала Агнеша; прафесар праз хвіліну спытаў у яго, што цяпер з гэтым домам, ён патлумачыў, што ў двух пакоях у пярэдняй частцы размяшчаецца літаратурны музей Янкі Есэнскага, куды водзяць школьный экскурсіі, у пакоях пасярэдзіне жыве сям’я з трох чалавек пра паліцыянта ён цяпер не згадваў а ягоная жонка пакінула са­бе кухню і тэты пакой, у якім яна заўсёды працавала, уласна, калісьці даўно тут былі два пакоі, але потым яны разбурылі частку сцяны паміж імі і прыбралі дзверы, хоць і цяпер яшчэ бачна, як тэты пакой быў першапачаткова падзелены.
Зноўку вакол яго загаманілі людзі, хтосьці адкрыў піва, раптам ён пачуў Веру, якая спытала, пра якія праблемы ён згадваў і чаму не хацеў распавесці пра ўсё ў рэстарацыі, напэўна, у той самы час мусіла быць іншае пахаванне, яны пераблыталі, ці што за праблемы там былі.
«Не, каб жа два пахаванні адначасова. Было такое адчуванне, што а трэцяй ніякага пахавання не будзе». Ён крыху памаўчаў, бо не мог адразу вырашыць, распавядаць усё падрабязна ці ў некалькіх словах, таму на яго адразу ж усе здзіўлена паглядзелі. «Спачатку мне раніцай у пахавальным бюро паведамілі, што па­хаванне не можа адбыцца, што спачатку я мушу ісці ва Ўнутраны сектар Народнага камітэта, каб там далі дазвол». Усе зноўку здзівіліся, з якога часу там цікавяцца пахаваннямі і што было б, калі б там пахаванне забаранілі.
Спачатку ў яго атрымлівалася распавядаць лаканічна, як ён прыйшоў ва Ўнутраны сектар Народнага камітэта, як у яго
там выпытвалі: хто будзе гаварыць прамовы і хто яго аб гэтым напрасіў, асабіста вы ці нехта іншы, асабіста, аде з увагі на ягоную пасаду, пра што там будзе ісці гаворка і ці чыталі вы ягоную прамову, хто яшчэ будзе гаварыць і чаму менавіта яна, як вы да гэтага даўмеліся, а хто гэта, а пра што будзе ейная прамова, ці чыталі вы яе, а потым, калі падал ося, што допыт скончаны чым далей ён распавядаў, тым больш адчуваўтую ж злосць, што была ў яго, калі ён выйшаў з Народнага камітэта, калі думаў пра тое, навошта гэтым курвам абавязковатрэбаусюды лезці але гэта быў яшчэ далёка не канец, гаворка перайшла на кружэлкі: з пахавальнага бюро ім патэлефанавалі, што ён прынёс дзве кружэлкі і што з гэтых кружэлак у доме смутку павінны граць асобныя кампазіцыі, і тое, што было далей, падалося яму такім абсурд­ным, што ён ужо не мог гаварыць лаканічна, распавядаў усё, што памятаў: навошта прывёз гзтыя кружэлкі, ён спасылаўся на пахаванне два гады таму, калі ягоная жонка таксама прыносіла дзве кружэлкі, тады, калі пахавалі яе пляменніцу, «Але ж там ёсць Дворжак і Чайкоўскі», гаварыў яму служачы з мордай мясніка, а потым пераконваў далей, што ёсць там і Бах з Бетховенам, а другі яшчэ прапанаваў яму пайсці ў дом смутку паглядзець, што там ёсць, і нешта абраць ён адчуваў, што пачырванеў, так доўга і эмацыйна ён ужо даўно не гаварыў, пачаў задыхацца а потым яны наогул проста спрачаліся, чаму Яначак, але ён хоча менавіта Яначка, але гэта нязвыкла, аргументавалі яны і так настойліва пераконвалі, быццам кружэлкі былі нечым небяспечным, нейкай бомбай, нарэшце ён сказаў, што ягоная жонка вучылася ў кансерваторыі па класе фартэпіяна, а таму часта слухала фартЭпіянныя кампазіцыі, любіла ix, а яны запыталіся, ці толькі фартэпіяна там гучыЦь гэтД ён ужб гайарыў амаль урыўкамі, такі ён быў задыханы ад хваляйання, ад таТо, што яму цяжка было гаварыць, ёй адраЗу ж сам уявіў той момайт, якім усе скончылася, і пачаў смЯЯЦЦа> яшчэ да tärö ЙК скойЧыу як нехта, хто яшчэ не расказаў показку да канца, пачынае смяЯЦца загадзя смяяўся, магчыма, наеат гістЭрычна, пакуль päiif ам Не зразумеў, што амаль згубіў тэму размовы і СКончыу! калі ж ён сказаў, што там толькі фартэгі'яна або фартэпіяна з жаночым
голасам, адразу зніклі ўсе праблемы, яны сказалі, што патэлефануюць у пахавальнае бюро, што пахаванне можа адбыцца, і яго адпусцілі, але ён не разумеў, чаму было столькі размоваў наконт гэтых кружэлак і чаму яны нарэшце сказалі «усё ў па­радку», проста не разумеў.
Нейкі час было ціха.
«Напэўна, яны не ведалі, хто такі Яначак, гэта адзінае тлумачэнне», адгукнуўся прафесар.
«Дакладна, пацвердзіўягонае меркаванне Габа. А калі яны не ведал і, хто гэта, для іх гэта было рызыкоўна».
«А раптам ён які-небудзь контррэвалюцыянер?» дадала Вера, стрымліваючы смех.
«Які не можа граць, а яны дазволілі, каб ён гучаў на могілках», скончыла гіпотззу адна з перакладчыц.
Між тым усе зноўку пачалі размаўляць, ён пакрысе перастаў думаць пра тыя, цалкам яму незразумелыя, праблемы з кружэлкамі, 6о пачуўтлумачэнне, якое падалося яму найболып лагічным. Ён адчуў сябе знясіленым ад доўгага апавядання, закурыў цыгарэту і раскашляўся. Потым падняўся і паглядзеў на бутэлькі, якія стаялі ў дальняй частцы пакоя на стале, але ўбачыў толькі піва і віно. Пайшоў на кухню, узяў з шафы кубак, спаласнуў на ўсялякі выпадак і выпіў вады. Зноўку сеў, хацеў пачуць нешта з таго, пра што каля яго размаўлялі, але размаўлялі і тыя, хто сядзеў на старой канапе, на якой яшчэ ўчора ляжалі двухмесныя пярыны, і тыя, хто падсунуў да іх крэслы, і нейкія людзі, якія стаялі побач з ім, з усяго гэтага ён чуў толькі манатонны шум. Ён глядзеў перад сабой на падлогу і на ніжні край кафлянай печы. Потым нешта прыйшло яму да галавы, і ён падышоў да брата. Калі яны ішлі сюды з гатэля, ён прапанаваў брату вяртацца дадому не на аўтобусе, а з ім на цягніку.
Брат з дачкой і жонкай сядзелі ў дальняй частцы пакоя, ён нахіліўся да брата і сказаў, каб яны лепш вярталіся на аўтобусе; ён ужо цяпер адчуваў сябе настолькі стомленым, што ў цягніку дакладна будзе спаць, так што яму будзе лепш ехаць аднаму.
Ён зноўку сеў на край канапы, закурыў цыгарэту, паглядзеў на гадзіннік сядзець тут засталося ўжо нядоўта, недзе без
дваццаці тры яму 6 варта было ўжо сысці з гэтага гоману, у якім ён адчуваў сябе цалкам лішнім. Ён сядзеў і адпачываў.
Раптам нехта паклаў яму руку на плячо. Ён паглядзеў уверх і ўбачыў худога мужчыну з густымі белымі валасамі Тона Рыбарык, ён ведаў яго, хоць бачыў усяго два-тры разы ў жыцці. «Менш чым праз паўтадзіны пачнецца пахаванне. Думаю, вам варта прыйсці раней. Я падвязу вас на машыне». Ён падняўся, кіўнуў і пайшоў у вітальню, дзе вісела ягонае паліто. Рыбарык выйшаў з жонкай, сваё верхние адзенне яны паклалі на кухні на крэслах, як і астатнія госці. Здаецца, ён працаваў вынаходнікам на фабрыцы ў Партызанскім, а ягоная жонка, таксама ўжо ў пенсійным узросце, працавала там у інтэрнаце. Яна была высокая, моцная, з тучным голасам, адна са стрыечных сясцёр ягонай жонкі, спачатку ён яе не пераносіў, калі яна прыязджала ў тэты дом, але ў хуткім часе пераканаўся, што яна мілая і добразычлівая.
Перад брамай стаялі дзве машыны, на адной прыехала сям’я з Нітры са стрыечнай сястрой з Браціславы, ейнай сястрой, маці і шваграм кіроўцам машыны. Яны селі ў другую машыну, ён сказаў, што сядзе наперадзе, побач з кіроўцам. Калі машына кранулася. Тона сказаў: «Некалі мы ўсе там будзем». Ён жыва патадзіўся, наогул, ён быццам акрыяў, калі выйшаў з запоўненага людзьмі пакоя, і пахваліўся: «Мне месяц таму паведамілі, што ў мяне быў інфаркт. А я нават пра гэта не ведаў». Машына збочыла з галоўнай дарогі на могілкі. Ён заўважыў, што на рагу стаяў паліцыянт-кватарант, быццам быў там на службе. Стары пан за стырном меланхалічна ўсміхнуўся: «Эх, былі часы, калі ў мяне быў першы інфаркт». I замаўчаў.
Яны спыніліся не каля той брамы, праз якую яны з жонкай заўсёды хадзілі на могілкі, нават тады, калі ездзілі туды на ма­шыне на Дзень усіх святых, тады ўсе везлі з сабой цэлыя стосы вянкоў, і букетаў, і кветак у гаршчках, і тады наўрад ці можна было знайсці вольнае месца для паркоўкі. Ён не ведаў, куды менавіта яны едуць, але праз нейкі час машына спынілася, ён толькі цяпер даведаўся, што тут ёсць паркоўка перад новай, пашыранай часткай могілак, дзе хаваюць і цяпер; калі яны
выйшлі з машыны і зрабілі некалькі крокаў, ён убачыў, што адсюль вельмі блізка і да дома смутку. Шлях сюды ішоўкрыху вышэй па беразе, таму адсюль ён бачыў і браму на старыя могілкі, і, крыху вышэй, месца, дзе пад вялікім дрэвам была фамільная пахавальня ягонай жонкі.
У доме смутку было шэра, ціха і пуста. I гэтая шэрасць была для яго прыемная, і цішыня, і пустата залы, адзінае, яму хацелася, каб зала як мага хутчэй запоўнілася. Каб усё пачалося. Ста­рыя муж з жонкай, якія прывезлі яго сюды, селі недзе на трэцічацвёрты шэраг. «Дзякую за тое, што падвезлі», прапіаптаў ён, быццам яны былі ў касцёле, і пайшоў на пергаы шэраг, бо ведаў, што павінен сядзець недзе там, як блізкі, уласна, самы блізкі родзіч. Ён нават можа выбраць, дзе на першым шэрагу сесці. Канешне ж, на краі, на крайнім месцы каля цэнтральнага прахода.
Ён быў задаволены, што можа сам абраць сабе месца, аднойчы ён адчуваў сябе тут вельмі непрыемна, у яго моцна грукала сэрца, і ў нейкім замяшанні ён увесь час пазіраў вакол сябе, таму што мусіў сядзець побач з жонкай у сярэдзіне першага шэрагу. Тады ў яго была фобія сярэдзіны шэрага, нават у тэатры і ў кіно ён заўсёды прасіў месца толькі збоку. Гэта было недзе ў 1957 годзе, калі пахавалі ейнага бацьку Фэдара, сярэдняга з трох братоў Есэнскіх, у кастрычніку. Ён тады памёр раптоўна, пайшоў у спальню выпіць таблетку ад галавы, а знайшлі яго потым мёртв ага на ложку.
Ён тройчы быў тут на сямейным пахаванні. У кастрычніку ці лістападзе 1957-га, потым у траўні 1967-га, калі памерла ейная маці, і яшчэ два гады таму, на пахаванні ейнай пляменніцы. Але тады былі царкоўныя пахаванні, царква бярэ на сябе ўсю рэжысуру, аснова зададзеная, атмасфера створаная, пра жалобную нрамову клапаціцца не трэба. Калі памерла Елка, ягоная жонка таксама гаварыла прамову. Але дастаткова напісаць святару, што трэба сказаць, ён ужо мае падрыхтаваныя словы, словазлучэнні, цэлыя сказы, якімі можна гэта выказаць, і сам усё прамовіць як след адпаведным голасам. Ужо хаця б тое, як яны ўмеюць праводзіць пахаванні, нават самі не прыкладаючы асаблівых намаганняў, вартае таго, каб чалавек плаціў царкоўны падатак.
Але ягоная жонка ўжо даўно не плаціла царкоўных падаткаў. Ён мусіў сам заняцца рэжысурай пахавання, і прэм’ера адбудзецца без генеральнай рэпетыцыі.
Ён пачуў нейкі шоргат за сабой, павярнуўся і ўбачыў людзей, якія ўваходзілі і сядалі на заднія лавы. Тых, хто прыехаў на аўтобусе, тут яшчэ не было, ён паглядзеў на гадзіннік восьвось мусяць з’явіцца і яны. Ён падняўся і пайшоў направа наперад, дзе бачыў нейкія дзверы, пра якія яму гаварыў служачы пахавальнага бюро, стаў перад сцэнай, якая займала пярэднюю частку памяшкання, там стаяла і труна ён убачыў яе адразу ж, як увайшоў, а над сцэнай быў арган. Ён памятаў, што на кожным з тых пахаванняў у касцёле былі яшчэ і спевы. Святар нешта казаў, людзі ўставалі і спявалі, потым зноўку сядалі, зноўкуўставалі і спявалі, зноўку сядалі. Ягоная маці, калі гаворка заходзіла аб пратэстантах, казала: «У нас у Ліберцы заўсёды гаварылі, што пратэстанты гэта хор, яны ходзяць у касцёл спяваць, устануць і спяваюць, сядуць і зноўку ўстануць і спяваюць, і зноўку сядуць, і зноўустануць і крыху паспяваюць, так і праходзіць уся іхняя імша».
3 дзвярэй, побач з якімі ён стаяў, моўчкі выйшаў чалавек з пахавальнага бюро з дзвюма кружэлкамі і ціха пачаў з ім абмяркоўваць, ці правільна ён усё запомніў, у якой паслядоўнасці якія ўрыўкі з іх павінны гучаць. Ён сказаў, што будуць тры прамовы. Першую будзе казаць мужчына, другую такая высокая, крыху пажылая жанчына, трэцюю маладая дзяўчына. Ён ix не пераблытае. I яны вось-вось будуць тут.
Прафесар ужо стаяў побач з ім. Ён прадставіў яго. Першая жалобная прамова. Ён паглядзеў назад на адным з апошніх шэрагаў сядзелі перакладчыцы. Збоку стаяла тая, што збіралася прамаўляць. Ен злавіў ейны погляд і непрыкметным рухам паклікаў да сябе. Мажардом патлумачыў абодвум, што ўвесь час яны будуць знаходзіцца ў асобным памяшканні, і ён кіўне ім, калі надыдзе іхняя чарга выходзіць. Ён заўважыў швагерку, якая ішла па праходзе пасярод памяшкання, за ёй ішлі абедзве дзяўчыны. Швагерка засталася стаяць каля першага шэрагу, ён якраз збіраўся накіравацца да яе, але ўбачыў, што дзяўчына
ўжо праціснулася каля швагеркі і ідзе да ягонай кампаніі. Яна прыйшла і сказала мажардому, што будзе казаць трэцюю прамову. Ен бачыў, іпто швагерка па-ранейшаму стаіць каля першай лавы. Ён прайшоў па вузкім праходзе паміж сцэнай і лавамі і сеў на крайние месца каля прахода, швагерка таксама села на край­ние месца каля прахода, але з іншага боку. Калі ён павярнуўся да яе, то ўбачыў, што дзесьці праз тры шэрагі ад яе сядзіць Агнеша, а на лаву ў першым шэрагу, дзе сядзеў ён, з іншага боку ад прахода ціснецца стрыечная сястра са сваёй сям’ёй.
Ён яшчэ раз паглядзеў назад. Тыя, хто прыехаў на аўтобусе, хутка рассаджваліся. Недзе ў натоўпе ён заўважьгў Дарку з му­жам, у якіх учора быў у гасцях. Значыць, тут ужо ўсе, падумаў ён. Далей ён пачуў тупат многіх ног, полым яшчэ нейкі шоргат. Шоргат ног тых, каму не хапіла месцаў, яны стаялі ззаду, а цяпер прасоўваліся наперад, з аднаго і з іншага боку. Ён чуў толькі ціхі тупат, ніхто нават не шаптаўся. Гэта нагадала ягонае дзяцінства: бацька, як журналіст, меў квіткі на ўсе спектаклі, часта браў і яго з сабой на свае ўлюбёныя оперы. Заўсёды, калі гледачы рассаджваліся па сваіх месцах, у аркестры ўсе пачыналі наладжваць свае інструменты. Неверагодная сумесь гукаў сло­ва «какафонія» ён яшчэ не ведаў рантам сціхала, калі за пуль там з’яўляўся дырыжор. I цяпер у зале ўсё сціхла, усе сядзелі ці стаялі, а дырыжор не ішоў. Ён думаў, што цяпер адбываецца, ён жа ўсё падрыхтаваў, хвілю ламу, як памочнік рэжысёра, падвёў выступоўцаў да мажардома, даў яму партытуру кружэлкі, дык чаму яны не пачынаюць? Што зноўку за праблемы, нецярпліва думаў ён, быццам гэта была ягоная памылка.
На пахаванні сваёй маці ён таксама хваляваўся, перш чым пачалося пахаванне. Перад абедам ён быў у Народным камітэце занёс луды прамову, якую збіраўся сказаць служачы Народнага камітэта. Сакратарка спытала, ці не хацеўбы ён, каб там прагучаў нейкі верш яны маюць абраныя вершы на такі выпадак, можна нават дамовіцца з кім-небудзь з тэатра, каб яны прачыталі. Ён прагледзеў тыя вершы, выбраў адзін з пачатку стагоддзя і сказаў, што з людзьмі з тэатра ён і сам знаёмы, і адразу ж патэлефанаваў свайму колішняму шэфу з часоў, калі ён яшчэ працаваў у тэа-
тры загадчыкам дітаратурнай часткі;.аднаму з двух найлепшых дэкламатараў. Той паабяцаў, што а трэцяй прыйдзе на могілкі. Ужо было далёка за тры гадзіны, гучала музыка з кружэлкі, і яны стаялі каля трупы маці. Нарэшце ён прыйшоў, прабегся вачыма па тэксце і прачытаў верш. Дасканала.
Раптам яго перасмыкнула. Ён ажно спалохаўся. 3 калонак гучаў скрыпучы шум, нейкія свісцячыя гукі, узмоцненыя на шмат дзцыбелаў. Божухна, што гэта такое? Яны робяць гэта знарок? Так будзе і далей? Раптам зноў усё сціхла. Праз хвіліну з рэпрадуктараў зноўку пачуўся шум, але ўжо нашмат цішэйшы, і адразу ж насля гэтага загучалі першыя такты фартэпіяна і жаночы голас. Напэўна, тут была лепшая апаратура, ён ужо дома адчуў, што кружэлка старая, а тут было чутно нашмат леней. Але пасля першых тактаў шум бьщцам знік, ужо чулася толькі фартэпіяна І жаночы голас. Ён хваляваўся, ці пачуюць усе тыя, хто сядзіць і стаіць тут, праз тэты шум і жаночы голас своеасаблівую і пры гэтым такую ўласцівую народным пес­ням кранальную мелодыю, якая гучала ў ягоных вушах. Калі фартэпіяна і жаночы голас далей гучалі сваім раўнамерным, аднолькава сумным тэмпам, ён падумаў, што, магчыма, так.
Кампазіцыя скончылася, зноўку нейкічас нічога не адбывалася, пакуль не адчыніліся бакавыя дзверы і на сцэну не выйшаў прафесар.
Прафесар лірычна пачаў з таго, што гаварыў і яму, калі ён прыходзіў да яго ў Браціславе, як летам яны сустрэліся з памерлай у тарах недалёка ад польскіх межаў, неяк сімвалічна побач з крынічкай, якой людзі з наваколля прыпісвалі розныя неверагодныя ўласцівасці, тамуза той вадой прыязджалі з навакольных вёсак... Прафесар меў выразны голас, гаварыў паважна і пераканаўча, з паўзамі, падкрэсліваючы асобныя словы і сказы. Гаворыць добра, прыгожа, як і мае быць, падумаў ён. У прамове было шмат імпрэсіі, таму гучала яна асабіста і да месца, толькі профіль той, пра каго казалі, заставаўся размытым, неканкрэтным, прафесар не скарыстаў нічога з матэрыялу, які ён прынёс.
Адразу ж пасля таго, як прафесар выйшаў праз бакавыя дзверы, з рэпрадуктараў загучала Яначкава «Ляшская песня».
Тая, якая заўсёды выклікала ў ім нейкае ўнутранае ўзрушэнне. Калі нечакана жаночы голас высока задрыжэў, быццам калоў яго ў сэрца, у грудзях нешта затрымцела, і ён ледзь не заплакаў. Ён на хвіліну заглыбіўся ў сябе, забыўся на астатніх, сядзеў і слухаў толькі музыку, пакуль яна не скончылася. Потым зноў павярнуў вочы да дзвярэй, з якіх павінная была выйсці колішняя перакладчыца, але тая не з’яўлялася.
Ён глядзеў на дзверы. Сцэна была пустая, музыка не гучала. Ён ужо не ведаў, што магло адбывацца за тымі дзвярмі. Яны ж мусілі ведаць, што прафесар ужо скончыў, ён жа вярнуўся ў тое ж самае памяшканне, з якога мусіў з’явіцца наступны. Але паранейшаму ніхто не выходзіў. На тэты раз ён пачуў за сабой ціхія галасы. Магчыма, некаторыя падумалі, што гэтай прамовай усё скончылася і чакаюць, пакуль трунары вынесуць труну. Але не з’яўляўся наогул ніхто. Гэта выглядала так, як у кінатэатры, калі перарываецца фільм. Рангам ён заўважыў, што Марцін падняўся з лавы, узышоў па прыступках на сцэну і пайшоў у тое памяш­канне. Праз імгненне выйшаў і адразу ж за ім выйшла пера­кладчыца Вера, якая павінна была сказаць наступную прамову. Ён нічога не разумеў. Марціну давялося яе паклікаць? Яна б не выйшла, калі б Марцін не пайшоў у той пакой?
Жанчына на сцэне гаварыла пра памерлую, як пра перакладчыцу, якая дапамагла вырасці наступнаму малодшаму пакаленню, сваім вучаніцам, гаварыла канкрэтна, вельмі канкрэтна. Прамаўляла ясным голасам, з выразнай артыкуляцыяй, на яе было прыемна глядзець, было ў ёй яшчэ нешта свежае і моладзева-прывабнае, і ў голасе была нейкая меладычнасць, толькі сам тэкст, які яна гаварыла, быў вельмі сухі. Пасля першых хвілін ён зразумеў, што гэта не прамова для пахавання, нешта падобнае можна было б распавесці, як успаміны, у вузкім коле перакладчыкаў у Саюзе пісьменнікаў, дзе збіраліся разам толькі пэўныя людзі. Чым больш слухаў, тым больш падманутым сябе адчуваў. Перакладчыкі не ўмеюць пісаць, падумаў ён. Ягоная жонка была выключэннем.
Загучала наступная ляшская песня, але ён усё яшчэ думаў пра гэтуто прамову. Ён адчуваў сябе загадчыкам літчасткі, адказным
за рэпертуар у доме смутку. Зноўку слухаючы фартэпіяна і голас, ён падумаў, што калі многія, магчыма, не цалкам зразумелі.сэнс таго, што пачулі пра памерлую як пра перакладчыцу, прынамсі, у іх павінна было скласціся ўражанне, што яна рабіла вельмі складаную і цяжкую працу. Гэта быў своеасаблівы дадатак да прамовы прафесара. Ён узвышаў памерлую, а яна дадала, якая фантазія і ўседлівасць неабходная для працы, што рабіла памерлая, хоць гаварыла гэта суха і без фантазіі. Але, прынамсі, прагучала нешта прафесійнае.
3 дзвярэй выйшла дзяўчына, прамову якой ён ведаў так до­бра. Ужо калі яна павіталася з прысутнымі, у яе быў няўнэўнены голас, пасля першага ж сказу было зразумела, што ўвесь тэкст яна будзе чытаць занадта ціхім, манатонным голасам. Міжволі ён азірнуўся ўбок, крыху за сябе, дзе сядзела Агнеша. Яна глядзела на дзяўчыну на сцэне, і іхнія вочы на імгненне сустрэліся. Ён незаўважна ўсміхнуўся ёй, яна адказала яму такой самай непрыкметнай усмешкай: з гэтага нешта атрымалася, сказал! яны гэтым адно аднаму.
Яна гаварыла далей манатонна, ні разу не узвысіла голас, на сцэне стаяў нехта, хто яшчэ ніколі не казаў прамовы перад вялікай аўдыторыяй, таму гаварыў невыразна, не ўмеў падзяліць сказ, падкрэсліць тое ці іншае. У яго было адчуванне, што яна крыху спяшаецца, каб як найхутчэй скончыць. Але, уласна, так усё і мелася быць. Гаварыў нехта цалкам ананімны, чыйго імя ніхто не ведаў, напэўна, ужо і не даведаецца, бо пра гэтае пахаванне ніхто нідзе не будзе распавядаць, гаварыў нехта незнаёмы ў шэрым швэдары і крыху задоўгай спадніцы і гаварыў пра жанчыну, якая шукала і знайшла напаўненне апошніх гадоў свайго жыцця: чытала кнігі з рэцэптамі і гатавала, чытала кнігі пра садаводства, працавала ў садзе, садзіла кусты і альпійскія горкі, набывала на кірмашы кветкі і мох для пасадкі, палівала сад і жыла цалкам звычайным жыццём. Увесь час нешта прыдумляла для кватэры, якую першы раз сама абсталявала. Ён бачыў, што ў першым шэрагу нейкая крэўная акуратна выцягнула з торбачкі сурвэтку і прыклала яе да твару. Ён пачуў, што недзе за ім смаркаліся нейкія жанчыны. Гукі ўзрушэння. Магчыма,
нехта ў гэтых сціплых асабістых успамінах убачыў падзенне чалавека, пра якога ішла гаворка; а іншым, магчыма, памерлая цяпер зрабілася блізкая, калі не займалася літаратурнай творчасцю, а жыла звычайным жыццём, як і яны. Гэтая прамова не была залішняя, падумаў ён з пэўным задавальненнем. А такі манатонны тэмп акурат падкрэсліваў пакору, пра якую тут увесь час ішла гаворка.
3 рэпрадуктара цяпер гучала толькі фартэпіяна, праз момант на сярэдзіну залы выйшлі чацвёра мужчынаў, сталі побач з труной, падклалі пад яе дзве папругі і пасунулі яе. Пайшлі. Ягонае сэрца зноўку закалацілася. Да гэтага часу ён толькі глядзеў, сачыў за пахаваннем, як памочнік рэжысёра, як загадчык літаратурнай часткі, цяпер ён таксама мусіў выйсці на сцэну. Калі мужчыны з труной прайшлі побач з ім, ён устаў і пакрочыў за труной. 3 другога боку першай лавы паднялася швагерка ягонай жонкі і пайшла побач з ім. Найбліжэйшая з родных, хоць за два тыдні ані разу не прыйшла да яе ў шпіталь. Ён ведаў, што за імі ідуць жончыны стрыечныя сёстры з сем’ямі, а за імі ўсе, хто прыехаў на аўтобусе. Яны зноў выйшлі на свягло, але сонца знікла за хмарамі недзе нізка над гарызонтам. Ён заўважыў, што на вуліцы стаяла даволі шмат людзей. Ці чулі яны нешта з таго, пра што гаварылі ў доме смутку? Ён павольна крочыў у напрамку старой часткі могілак, потым яшчэ ніжэй, праз старыя могілкі, мужчыны з труной спыніліся каля пахавальні недалёка ад галоўнай брамы, праз якую можна было ўвайсці на старыя могілкі, адразу пасля вайны яны абралі, так бы мовіць, прэзентабельнае месца для пахавальні пісьменніка Янкі Есэнскага, якую пазней пашырылі для ўсёй сям’і.
Ён бачыў, што і каля пахавальні стаяць людзі, і далей, ажно да самага ўваходу на могілкі стаяла доўгая чарга людзей. Ён думаў, што ўсе змесцяцца ў доме смутку, і яму было хутчэй непрыемна, што цяпер столькі вачэй глядзіць на труну і, канешне ж, на яго.
Трунары паставілі труну і выпусцілі з рук папругі. Людзі, што ішлі за ім, сталі вакол пахавальні паўколам, перад пахавальняй з’явіліся тры хлопцы ў спецадзенні з нейкімі прыладамі. Калі тыя паспрабавалі пасунуць першую з трох каменных пліт,
спачатку ў іх нічога не атрымалася, яны прыкладалі прылады і так, і гэтак, але не маглі скрануць пліту з месца, потым пачалі ўголас камандаваць адно аднаму, і нарэшце періпую пліту ўсё ж атрымалася пасунуць і адцягнуць набок, сярэднюю і другую крайнюю адцягнуліўжо без цяжкасцяў і без прылад, бо з аднаго боку іх ужо можна было пасунуць рукамі.
За хвіліну да гэтага загучалі званы з рэпрадуктараў у доме смутку, на пахаванні маці, падумаў ён, гэтыя званы гучалі болып магутна, тады рэпрадуктары былі расстаўленыя нават паміж магіламі. Зноўку прыйшлі трунары, паднялі труну на папругах, перанеслі яе ў пахавальню і пачалі павольна апускаць. Там яш­чэ два вольныя месцы, палічыў ён сам сабе: ейны брат, бацька, маці у ніжнім шэрагу, над імі ейная пляменніца і яна, засталося яшчэ адно месца для швагеркі. Для той вельмі важна быць тіахаванай побач з дачкой і мужам, падумаў ён. Яму было абсалютна ўсё адно, дзе аднойчы пахаваюць яго. Раптам ён заўважыў, што трунары не ўтрымалі труну ў раўнавазе, пярэдняй часткай яна нахіляліся калі яна сарвецца з папругаў, пярэдняя частка пераважыць і стукнецца аб каменны насціл, што ляжыць на ніжніх трунах, будзе чутно, як разломіцца дрэва, але трунары, якія нешта камандавалі адзін аднаму, зноўку знайшлі раўнавагу і вельмі павольна апускалі трупу, ён выдыхнуў, калі пачуў, як яна апусцілася на насціл без інцыдэнтаў, з-пад яе ўжо выцягвалі папругі. I зноў вакол пахавальні хадзілі тыя трое ў спецадзенні, ужо без прылад, толькі кожны раз, калі збіраліся пасунуць адну з пліт, камандавалі адно аднаму, як людзі, якія спрабуюць перасунуць цяжкую мэблю; праз нейкі час пахавальня зноў была закладзеная трыма плітамі. Трунары прынеслі на яе чатыры вянкі, ён нават і не заўважыў гэтых вянкоў раней, яны ляжалі каля сцэны пад труной, ён глядзеў на іх, як на частку інвентару памяшкання, таму нават не паглядзеў на стужкі і на надпісы на іх -божухна, падумаў ён, ён жа не замовіў ніякага вянка, як гэта магло здарыцца, што ён за ідыёт, але раптоўна ён зразумеў, што вянок за яго і за швагерку быў улічаны ва ўсёй замове, ён заплаціў за яго яшчэ ў пахавальным бюро ў Браціславе, тады ўсё было ў парадку, напэўна, трэці вянок ад перакладчыц, а чац-
вёрты ад сям’і стрыечнай сястры з Браціславы і ейнай сястры з Нітры, нехта з людзей прынёс на трупу некалькі букетаў. Званы з рэпрадуктараў перасталі гучаць, у цішыні ён чуў толькі нейкія рухі, перашэптванне людзей навокал і са здзіўленнем сказаў сабе, што ўсё скончылася. Праграма вычарпаная. Ён стаяў разгублены, не ведаў, што рабіць цяпер, да гэтай хвіліны ўсё было распланавана, арганізавана, усё, што тут адбывалася, цяпер за­слоны ўпалі, з гэтай хвіліны ўжо не было нічога падрыхтаванага. Чаго ад яго яшчэ чакаюць?
Ён няўпэўнена азіраўся навокал, калі да яго падышла Люда Шкултэты, ягоная знаёмая, год таму яны з жонкай наведвалі яе, таксама ў сувязі з тым перакладам, яна таксама ўжо даўно перакладала, ды яшчэ працавала ў Маціцы, ён ведаў, што яна была сяброўкай ягонай жонкі з дзяцінства, на пару гадоў старэйшая. Люда пагадзілася ўзяць той пераклад на сваё імя, але ягоная жонка занадта доўга не магла ніколі знайсці, выдавецтва аддало пераклад камусьці іншаму.
Нарэшце Люда, таксама з даволі старой і вядомай сям’і, пра якую дзеці вучаць у школе, сказала яму: «Мы ўсе атрымалі цыркуляры, у якіх нам раілі не ісці на пахаванне, але я прыйшла». Натуральна, яна крыху ганарылася сабой і мела на тое права, яна пайшла наперакор загаду, які атрымала, не падпарадкавалася цыркуляру, і, калі сказала так, то, напэўна, не бачыла на пахаванні нікога, хто б не падпарадкаваўся гэтаксама, як яна.
Перад ім спыніўся высокі стары мужчына, вельмі згорблены, са слязьмі на вачах, некалькі гадоў таму ён даволі часта заходзіў у ейны бацькоўскі дом, размаўляў з ейнай маці пра старый часы і пра тое, што цяпер робяць людзі з тых старых часоў, калі яшчэ не паўміралі. Ён таксама працаваў у Маціцы, але ўжо даўно быў на пенен. Стары падаў яму руку, пачаў сказ, але не дагаварыў, скрывіўся, так яго прабраў плач. Яшчэ раз слаба падаў яму ру­ку і адступіў. Так бы, уласна кажучы, меў плакаць ён, міжволі з папрокам падумаў ён.
Ён незаўважна яшчэ раз азірнуўся на гэтага мужчыну: ён стаяў на ўзгорку побач з пахавальняй і ўсё яшчэ плакаў. Ён узгадаў, як жонка цаказвала яму фотаздымкі з часоў, калі да ix
у госці яшчэ прыходзілі маладыя людзі і калі там яшчэ было весела. I тэты стары заўсёды быў сярод іх. Але ён плача не толькі па Зоры, падумалася яму, ён плача па ейным браце, які быў ягоным аднагодкам і сябрам, плача па ейных бацьку і маці, плача па ўсёй сям’і, якая вымерла, усе ўжо ў сямейнай пахавальні, цяпер пахавалі частку гісторыі, сведкам якой быў ён сам, свет ягонай маладосці апусціўся ў пахавальню, скончыўся яшчэ адзін раздзел з гісторыі культуры гэтага маленькага народа, для якога і ён заўсёды хацеў нешта зрабіць, апошняе, што яшчэ было на паверхні, правалілася ў глыбіню.
Побач з ім цяпер стаялі Соракі. Абодва ў чорным, у Даркі на твары быў вэлюм. Якая маленькая яна была побач з ім. Яна папрасіла яго завітваць да іх часамі, ён сказаў, што, вядома ж, яшчэ да іх завітае. А актор сказаў сціснутым, але выразным голасам: «Гэта было годнае пахаванне, такое, якое яна заслужыла».
Потым яму падавала руку высокая, прамая жанчына з худым доўгім тварам, крыху падобная да мужчыны. Не са старой сям’і, але з даўніх часоў выкладчыца літаратуры ў гімназіі. Калі яны сустракаліся на вуліцы, ягоная жонка ніколі не размаўляла з ёй доўга. Хоць калісьці яны былі ў даволі добрых адносінах. Аднойчы жонка сказала яму: «Тады, калі мы пажаніліся, ніхто так не нагаворваў і не распускаў пра цябе столькі дурных плётак, як яна». Але калі прыйшлі рускія, два ці тры разы гэтая жанчына наведвала яе і прыносіла пачытаць усё, што хадзіла тады з рук у рукі: замежныя часопісы, у якіх быў доўгі мемарандум Сахарава, розная аналітыка пра тое, чаму ўсё так бясслаўна скончылася. Але яна прыйшла і цяпер, хоць таксама атрымала цыркуляр з парадай не хадзіць на пахаванне. Яго амаль абурыла, калі яна сказала: «Шкада, варта было б яшчэ што-небудзь для яе заспяваць, хоць сабе «Гэй, славакі». Ён слаба ўсміхнуўся і падумаў, якое гэта шчасце, што іншым гата не прыйшло да галавы. Ані «Гэй, славакі», ані «Інтэрнацыянал», ані іншыя пафасныя песні.
Ён зноўку стаяў адзін, у руках трымаў капялюш і, не адводзячы вачэй, глядзеў на пахавальню, для яго, напэўна, скончылася ўжо і гэтая частка праграмы. Недзе крыху вышэй над ім нейкія людзі згуртаваліся вакол Марціна і ягонай жонкі, Вера таксама
была Есэнская і мела тут знаёмых, якія ведалі ейнага бацьку, Улада, малодшага з трох братоў Есэнскіх, дакладна хтосьці стаіць і побач са швагеркай, побач з двума стрыечнымі сёстрамі ягонай жонкі, усе тут ведаюць адно аднаго, толькі ягоных знаёмых тут болып не было, ніхто больш не падыходзіў выказаць яму свае сначуванні.
Праз некаторы час побач з ім з’явіўся Рыбарык і ціха сказаў, што, напэўна, ужо можна ісці, ён кіўнуў, яшчэ раз азірнуўся да гэтага часу доўгая чарга людзей стаяла ажно да самай брамы, людзі стаялі паміж магіламі, побач з помнікамі і ўнізе каля бра мы, хоць нічога ўжо не адбывалася, яны быццам нечага чакалі, гэтая доўгая калона да брамы нагадала яму людзей у пілігрымцы, ён павярнуўся і пайшоў за Тонам да паркоўкі: амаль да самага дома тут і там стаялі ўсе, хто прыехаў на аўтобусе, ніхто з іх таксама ўжо не выказваўспачуванняў, з кожным ён бачыўся перад пахаваннем ці падчас абеду, але хто ўсе тыя незнаёмыя, што стаяць ад пахавальні да брамы і паміж помнікамі, напэўна, яны ходзяць на кожнае пахаванне, ці не ходзяць на кожнае, а цяпер прыйшлі, бо памёр апошні прадстаўнік сям’і, якая была часткай Марціна, сям’і, якая жыла тут ужо нашмат больш за сто гадоў, калі тут стаяў адно просты сялянскі дом, хоць той селянін, які, магчыма, яшчэ трымаў там кароў і свіней, юрыст, дзед ягонай жонкі, ужо тады ўмешваўся ў палітыку, а таму страціў свой надзел зямлі, бо ўлез у пазыкі падчас выбараў, на якіх яго так і не выбралі ў пешцянскі парламент, было паміж імі і некалькі чалавек, якія прыйшлі таму, што ведалі, што хаваюць нейкую вядомую асобу, але тыя, хто ведаў гэта добра, збольшага засталіся сядзець дома. Гэй, славакі.
На паркоўцы стаяла машын восем. Значыць, адсюль таксама нехта прыехаў на машыне, падумаў ён. Стаяла і дзве ці тры службовыя машыны. Але хто ведае, колькі машын стаіць перад брамай на старыя могілкі. Наколькі ён памятаў, асноўная частка аўтамабіляў паркавалася там.
На тэты раз ён папрасіў Божу сесці наперад. Калі машына кранулася. Тона сказаў: «Нейкі час вам будзе цяжка, калі вернецеся дадому». Ён пагадзіўся: цяжка, можна і так сказаць, але
гэта не самае адпаведнае слова. Што такое цяжка? Калі яны даехалі да перакрыжавання, недалёка ад якога была брама на старыя могілкі, ён заўважыў, што там па-ранейшаму стаіць іхні кватарант з паліцыі. Ніяк, лепш сказаць, што цяпер яму будзе ніяк. Але гэта прагучала б недарэчна. Ён сказаў: «Тым болып калі цэлы дзень няма чым заняцца».
Божа спытала яго: «А колькі вы былі разам?» Ён хуценька пералічыў яшчэ раз сам сабе: «Васямнаццаць гадоў». Калі дагаварыў апошні склад, ледзьве не расплакаўся, калі б мусіў сказаць нешта яшчэ, заплакаў бы дакладна. Як гэта, як жа так, гаварыў ён сам сабе. А ты не ведаў? Гэта сапраўды вельмі доўга. Але ж бывае і даўжэй, дык што? Але так, васямнаццаць гадоў, і раптам яна пакінула мяне. I я ўжо не змагу хадзіць на дзвюх нагах, буду проста каціцца. Яна не павінная была кідаць мяне тут. Я не заслужыў гэтага. Ён так шкадаваў сябе, што лепш бы расплакаўся.
Але калі яны выйшлі перад жалезнай брамай з машыны, ён зноў перамог гэтыя пачуцці.
Калі яны ішлі па шырокім ходніку каля дома, з хаткі швагеркі выйшла невысокая жанчынка, поўная, як шар, у чорным адзенні сялянкі. Выцягнула насустрач ім абедзве рукі, быццам хацела ix прывітаць. Швагерка пакінула яе тут, бо нехта мусіў сцерагчы дом Яна ўсім падала руку, пашкадавала, што не магла быць на пахаванні. Яны жыла ў вёсцы непадалёк, швагерка часта ездзіла да яе летам і брала яе з сабой у далёкія паходы на цэлы дзень, што было даволі дзіўна, беручы пад увагу ейныя аб’ёмы. I яны некалі спыняліся ў яе. Яна жыла ў Блатніцы, дзе пачыналася даліна, расцягнутая болып як на дзесяць кіламетраў, праз усю яе можна было праехаць на машыне па вузкай і пакручастай дарозе. Яна расказала ім, дзе знаходзяцца найпрыгажэйшыя месцы ў гэтай даліне. Летась, калі яны былі тут амаль два месяцы, бо не паехалі ў Татры, яны часта на цэлы дзень выбіраліся ў даліну, часам спыняліся недзе, адпачывалі, чыталі, часам ішлі ў горы. Жанчынка хацела ведаць, як прайшло пахаванне.
Ён ведаў, што Божа перакажа ўсё падрабязна і дакладна. Таму папрасіў прабачэння і пайшоў у пакой крыху адпачыць.
Ён сеў у пустым пакоі на крэсла побач з вялікім прамавугольным сталом. Бачыў талеркі з бутэрбродамі, бутэлькі піва, бутэдькі віна. За ўсе васямнаццаць гадоў у гэтым пакоі ніколі не было столькі бутэлек. Ды і людзей столькі, колькі зараз прыйдзе, ніколі тут не было. Калі памёр ейны бацька, прыйшло таксама шмат людзей, але тады ўсе былі ў зале і на верандзе. Але столькі бутэлек віна і піва тут не было нават тады. Яны не адзначалі тут свайго вяселля яно было ў Браціславе, а бацькам яна пра гэтую падзею нічога не сказала, а калі бацькі, канешне ж, даведаліся і змірыліся з тым, што ўжо нічога нельга было змяніць, і ён зноўку не баяўся прыязджаць сюды, тут таксама нічога не адзначалася. Адзначалі толькі Народзіны, Каляды і Вялікдзень, тады ў кожнага побач з талеркай стаяў наліты маленькі кілішак, бутэлька, з якой у тыя кілішкі налівалі, змяшчалася ў мараканска-мадэрновым буфеце, які цяпер стаяў, надзьмуўшыся ад сваёй брыдоты, у кватэры швагеркі ў Браціславе, бутэлька зеленаватага ці белага алкаголю заўсёды вытрымлівала, як мінімум, два гады. А віно? Ці было калі-небудзь віно на такіх святочных спатканнях? Гэтага ён не памятаў. Хіба што пладовае віно, часцей за ўсё з яблыкаў, якое рабіў ейны бацька, пасля ежы кожнаму налівалі келіх, яно моцна давала ў галаву, і, як легенды, распавядаліся гісторыі з мінулага, калі нехта выпіў такога віна шмат, а потым ледзь утрымаўся на нагах.
Паступова зноўку пачалі падыходзіць людзі. Ён пайшоў у хату швагеркі насупраць, хацеў папрасіць зрабіць яму каву. Абедзве сяброўкі ўжо сядзелі там, таму ён спачатку падзякаваў адной з іх за выступ, гэта было якраз тое, што трэба, зусім непрафесійна, пахваліў ён яе і дадаў, калі ўжо сустрэў іх абедзвюх: «Вам ста­ла вальней, калі ўсё скончылася?» А ейная сяброўка адказала: «Але, такое ж не кожны дзень здараецца». Ён яшчэ папрасіў у яе рукапіс тэксту прамовы і паклаў яго ў кішэнь. Потым папрасіў швагерку зрабіць яму каву. Яна адказала крыху раздражнёна, што ўсім зробіць каву, але пазней. Так, канешне, але ён пойдзе раней, каб не спазніцца на цягнік, таму і папрасіў яе.
Ён вярнуўся ў хату насупраць, але перад дзвярыма яшчэ спыніўся. Каля сцяны стаяла белая лава, яна стаяла тут яшчэ
васямнаццаць гадоў таму, калі ён прыехаў сюды ўпершыню. I за гэтыя васямнаццаць гадоў ён часта выходзіў з дома і сядзеў на ёй, калі яму было сумна, тужліва, калі ён думаў, што лепш бы вярнуўся дадому, бо быў тут занадта доўга. А потым сядзеў тут паўгадзіны, гадзіну, калі побач была котка таму што розныя коткі, нашчадкі адной прарадзіцелькі, амаль заўсёды тут з’яўляліся, ён браў котку на калені і гуляў з ёю. Альбо сядаў тут, калі ў доме былі госці, якіх ён не ведаў, ці калі быў на нешта пакрыўджаны і мусіў паціху справіцца са сваёй крыўдай. Гэта была такая ягоная асабістая тэрыторыя, куды ён мог сысці з хаты. А часам яны сядзелі тут з Зорай, надвячоркам, вечарам, размаўлялі, і аднойчы жонка сказала яму: «Мы тут сядзім, як дзядулька з бабулькай».
Ён бачыў, як прафесар вяртаецца з групай знаёмых. Яны ішлі на кухню пакласці верхняе адзенне, ён звярнуўся на кухні да прафесара і падзякаваў яму. «Я ўжо аднойчы гаварыў вам, што лічу гэта за гонар», адказаў яму Фэлікс, каб на тэту тэму больш не размаўляць. Яны вярнуліся разам у пакой. Яшчэ ў дзвярах ён спытаў: «А што там здарылася пасля вашай прамовы, што была такая доўгая паўза і нічога не адбывалася?» «Там быў цырк, адказаў Фэлікс. Нават не цырк, там было нешта абсурднае, неверагоднае». Яму хацелася ведаць, што там адбывалася. «Я ўжо распавядаў гэта па дарозе сюды», адказаў прафесар. Але хтосьці ў пакоі сказаў: «Распавядзі яшчэ раз, усё адно яшчэ запытаюцца не аднойчы».
Высветлілася, што калі ён першы раз увайшоў з астатнімі ў тое бакавое памяшканне, яго паклікаў вялікі моцны тып непрыемнага выгляду, ага, падумаў ён, той з мордай мясніка, які сядзеў з боку за пісьмовым сталом, прадставіўся, што ён з дзяржаўнай бяспекі, і хацеў ведаць, пра што ён будзе гаварыць, а прафесар адказаў, што яго гэта не датычыцца, ён усё праз хвіліну пачуе, тады ён запытаўся, на што прафесар перадусім звяртае ўвагу. «I гэта вы праз хвіліну пачуеце», адказаў прафесар, а той друті ўсё адно хацеў ведаць і зноўку нешта сказаў яму, але тады яго ўжо адпраўлялі на сцзну, так скончылася першая частка. А калі Фэлікс сказаў прамову і зноўку вярнуўся ў тое памяшканне, той
хлопец зноўку прыйшоў да яго і хацеў, каб прафесар аддаў яму рукапіс сваёй прамовы. «Нават і не надумаю», сказаў Фэлікс, а той другі адказаў, што ён мае права прасіць гэтую прамову. Тады прафесар сказаў, што каліягонай ўстанове патрэбная яго прамова, то ён адправіць яе па пошце, але яму ў рукі не дасць. «Як гэта вы мне не дасцё?» «Не дам вам, і ўсё тут», «Усё адно я вам яе не аддам, і канец на гэтым». Тады той тып пачаў вырываць прамо­ву ў яго з рук, але прафесару гэта ўжо насамрэч надакучыла, ён вырваў паперу, паклаў яе сабе ў кішэнь і, страшэнна раззлаваны, сказаў: «Што вы сабе дазваляеце? Гэта нешта нечуванае. Я буду скардзіцца на вас!» Той тоўсты адчуў, што прамову не атрымае, і пачаў пагражаць, што ён яшчэ ўбачыць, а Фэлікс адказаў: «Ну то ўбачу, што я ўбачу». Таўсцяк выскачыў яшчэ раз і сказаў, што ён, між іншым, афіцыйная асоба, а ён яму адказаў: «Ну дык паводзьце сябе, як належыць афіцыйнай асобе». Але таўсцяк працягваў пагражаць, што ён не дае яму выконваць ягоныя службовыя абавязкі, на гэта прафесар адказаў, каб ён каціўся да д’ябла. Таўсцяк пачаў нешта крычаць, але тады прыйшоў Марцін і спытаў, што адбываецца, чаму ўсё спынілася, чаму не ідзе наступны прамоўца, і тады нарэшце той служачы адчапіўся ад яго, сеў на лаву ў тым памяшканні і ўвесь час на прафесара касіўся.
Хтосьці сказаў з ценем недаверу ў голасе: «Але гэта абсурд­на, абсурдна». А нехта іранічна патлумачыў: «Ну так, завялі зноў цэнзуру, дык думаюць, што мусяць цэнзураваць усё, калі нехта хоча афіцыйна адкрыць рот». Соня крыкнула: «Тыповыя паводзіны для гэтага гусакаўскага рэжыму ён паглядзеў на яе: яна ўся была чырвоная ад абурэння і яшчэ раз дадала: Тыповы прыклад паводзінаў гусакаўскага рэжыму». Потым на хвіліну стала ціха, пакуль не прыйшла швагерка і не прынесла яму кубак чорнай кавы, хтосьці падаў прафесару келіх віна, сказаўшы пры гэтым, што яму цяпер трэба выпіць, каб забыцца на гэтую непрыемнасць, той выпіў адным махам і, махнуўшы рукой, скончыў: «Няхай яны мяне, прабачце, пацалуюць у сраку». I адразу ж зноўку пачаўся гоман, прафесар падышоў да нейкай трупы, а ён сеў на край рэкам’е, павольна піў чорную каву і сам сабе з чагосьці смяяўся.
Як усе раптоўна замаўчалі, калі Соня, заўсёды вельмі ра­дикальная, узгадала «гусакаўскі рэжым». Калі 6 яна сказала «камуыістычны рэжым», з ёй 6ы пагадзіліся тыя, каго выключылі з партыі, і тыя, што ў ёй засталіся, але камуністаў ім хапіла па шыю, і тыя, што заўсёды былі супраць камуністаў, і тыя, каму ўжо даўно ўсё абрыдла. Але прыплятаць да гэтага Гусака гэта было нешта іншае, Гусак славак і трапіў на вышэйшую насаду ў краіне, ён цяпер галоўны і ў чэхаў, мае свой план і аднойчы неяк спраўдзіць яго, выцягне воз з балота, ніхто іншы гэтага б не здолеў, толькі ён. Магчыма, трое-чацвёра так не думаюць, а для астатніх Гусак стаіць за бар’ерам, за якім яны не здольныя прымаць ніякіх аргументаў. 3 якой колькасцю з іх, падумаў ён, ягоная жонка сварылася, пераконвала іх, калі даходзіла да гэтага гаворка, а яны толькі з жалем пазіралі на яе. Hi разу нікога не пераканала. Марна гаварыла, марка даказвала. Ёй трэба было зразумець, але яшчэ раней, яшчэ ў шэсцьдзесят восьмым годзе, што яе знаёмыя і незнаёмыя чытачы, што ўсе яе землякі, не ўсе, але амаль усе, маюць цяпер свайго месію, такую веру нельга знішчыць, а магла б мець цяпер дзяржаўнае пахаванне. I якая б ёй з гэтага была карысць, падумаў ён. Гэта самая марная рэч у свеце, кагосьці ў нечым пераконваць, кожны думае сваё і мае свае доказы; ён пра гэта падумаў таму, што сам, колькі жыве, яш­чэ ў гімназіі шмат у чым пераконваў сваіх аднакласнікаў і шмат разоў спрабаваў давесці нешта сваім знаёмым пасля вайны, хоць таксама мог бы замест гэтага лавіць рыбу.
Калі ён дапіў каву, пачуў, як нехта за ім гаварыў, што паліцыя перакрыла нават шлях да могілак. Ён узгадаў кватарантапаліцыянта, які ўвесь час стаяў на скрыжаванні каля брамы на старыя могілкі. Канешне ж, і яны атрымалі нейкі цыркуляр, папярэджанне, перасцярогу, загад.
Ён акінуў поглядам пярэднюю частку пакоя. Бутэлькі былі адкаркаваныя, віно і піва, усе елі бутэрброды. Памінкі былі ў разгары. Цяпер і ён мог бы падысці да маленькага круглага століка і наліць сабе віна. А потым яшчэ. Цяпер ён мае на гэта права, ніхто б не стаў супярэчыць. Але потым ён будзе сядзець у цягніку і ўвесь час думаць толькі пра тое, што ва ўсім цягніку
няма ні адзінай бутэлькі віна, з якой ён мог бы сабе наліць. А мог бы застацца тут і піць віно, і меў на гэта права, і гэта б на памінках зразумелі, але ён хацеў ехаць на цягніку, а не з усімі на аўтобусе, хацеў быць адзін.
Ён падышоў да перакладчыц і папрасіў тую, якая казала прамову, пакінуць яму на памяць рукапіс. Сапраўды, мы ж маем коніі ў любым выпадку. «Гэта было не занадта навукова?» запыталася адна з ix. «Не, запэўніў ён яе, а калі для кагосьці і было, галоўнае толькі тое, што гэта прагучала». Не, ніякай празмернай навуковасці там не было. Яму ўжо было ўсё адно, хто што гаварыў. Хвілінку ён пастаяў з братам і ягОнай сям’ёй, якія сядзелі збоку ад усіх. Развітаўся і з імі, бо ўжо паволі збіраўся ісці.
Яшчэ нейкі час ён блытаўся паміж асобнымі групкамі, сямтам нешта гаварыў, пра нешта пытаўся, чуў урыўкі размоваў, а потым пачаў развітвацца: ён адчуваў сябе тут лішнім, нікому ён не быў патрэбны і паўсюль, куды б ён ні прысеў, людзі не адчувалі сябе так вольна, бо мусілі на яго зважаць. Яму не было чаго тут рабіць. Акрамя таго, хутка адыходзіў цягнік. Ён незаўважна падаў яшчэ камусьці руку, бо не мог развітацца з усімі, кіўнуў яшчэ раз брату на развітанне, праслізнуў у вітальню, апрануў паліто, падзякаваў швагерцы, узяў куфар і выйшаў з хаты.
Ён зачыніў за сабой цяжкую жалезную браму, прайшоў уздоўж дамоў, дзе жылі адны цыганскія сем’і, з якіх ён ведаў некаторых дзяцей, некаторых бабак і дзядоў, якія летам цэлы дзень сядзелі перад брамай, дайшоў да рогу, дзе быў прыпынак аўтобуса. Паглядзеў на расклад свайго аўтобуса, бо праз гэты прыпынак праходзілі ўсе маршруты, убачыў, што чакаць трэба хвілін дзесяць, і паставіў куфар на зямлю, хоць ходнік быў брудны.
Набліжаўся надвячорак, сонца было недзе нізка за хмарамі, у абодвух напрамках бесперастанку мільгалі машыны і трактары, грузавыя машыны, а таксама гарадскія і прыгарадныя аўтобусы і распырсквалі ваду з лужынаў; горы за горадам былі шэрымі, а доўгая прамая вуліца, з якой павінен быў прыйсці аўтобус, і якая вяла з горада, была яшчэ больш брудная, чым у іншыя часы. Тут заўсёды была асабліва брудная частка гора­да, хоць якраз насупраць быў шпіталь, а там памІж асобнымі
будынкамі было шмат газонаў, зеляніны. Раней і гэта было часткай ягонага жыцця: ён чакаў аўтобуса, каб даехаць да цягніка, або па гэтай вуліцы яны ехалі на машыне куды-небудзь на адпачынак, але цяпер ён стаяў тут, і гэта ўжо не было ягоным жыццём, ён стаяў тут як турыст, які не ведаў, ці прыедзе яшчэ сюды і ці ўбачыць яшчэ гэтую пахмурную і брудную частку свету.
Часцей за ўсё, калі ён не прыязджаў у Марцін на машыне, яго сюды праводзіла жонка, якая часцей за ўсё ехала з ім на аўтобусе ажно да цягніка. Часцей за ўсё, хоць і не заўсёды, але, прынамсі, часцей за ўсё яму было прыемна чакаць аўтобуса, ён радаваўся, што цягнік давязе яго да горада, што ён зноўку будзе дома, у сваім звычайным жыцці. Дзеля яе, сваёй жонкі, ён заўсёды затрымліваўся тут даўжэй, чым затрымаўся б па ўласнай волі.
Але часцей за ўсё ён быў рады, калі на некалькі дзён, на тыдзень ці на больш прыязджаў сюды, у Марцін, у дом ейных бацькоў. Тут ён адпачываў, дыхаў спакоем. Усё, што нервавала яго ў горадзе, было далёка. Да гор было падаць рукой. I вельмі часта ён адчуваў сябе тут утульна, амаль як у санаторыі. Тут было спакойна. Ён ніколі не мог доўга вытрымаць такога спакою, але спачатку гэта заўсёды было як лячэнне. Яму было куды знікнуць з горада. Шкада, што праз некаторы час той спакой, які пачынаўся адразу за жалезнай брамай, пачынаў яго нерваваць. Ён заўсёды думаў, што нешта чакае яго там, у горадзе. Маці чакала яго там, пакуль была жывая, але потым яму ўжо не было чаго спяшацца туды. Цяпер з усяго гэтага тут застаўся адзін напалову пусты пакой, у які ўжо не было чаго вяртацца.
Ён зайшоў у аўтобус. На плошчы штурхаліся людзі, якія ішлі па пакупкі. А за плошчай была яшчэ адна брудная вуліца, дзе адзіным пристойным будынкам была трохпавярховая шэрачорная пошта, будынак суду ў часы старой Венгрыі. А потым адкрыўся выгляд на шматпавярховыя дамы, на жылы квартал, там таксама натоўпы людзей цягнуліся ў крамы. Далей ужо былі толькі палі, і зноў пачалася вёска, якая цягнулася да Урутак, чыгуначнага перакрыжавання, адкуль цягнікі з Браціславы і Прагі ішлі далей у Татры і яшчэ далей на ўсход, да савецкіх межаў, у Маскву.
Калі ён глядзеў на палі каля дарогі і на вёску, першыя дамы якой ужо можна было ўбачыць, ён раптам зразумеў, што за тую гадзіну ці крыху больш, што цягнулася пахаванне, ён ні разу не ўспомніў ейнага твару, не ўзгадваў яго і раней, калі займаўся арганізацыяй, а ў доме смутку звяртаў увагу толькі на тое, што пра яе гаварылі, а калі гаварыла дзяўчына, ён кожнае імгненне думаў толькі аб тым, ці ейны голас хаця б крыху нагадвае ягоны, ці падобная ейная прамова на словы, якія ён калісьці не зусім звязана пераказаў Агнешы. Ён узгадваў што заўгодна, але не ейны твар, таму цяпер з папрокам самому сабе ён успомніў твар жонкі, які ўбачыў у шпіталі, калі яго паклікалі туды позна ўвечары, і як медсястра над барадой завязала белую стужку. Не, не такім ён хацеў бачыць ейны твар, і ён узгадаў, як у апошнія дні, апошнія тыдні жонка ляжала дома на рэкам’е, абыякавая да ўсяго, быццам крыху апухлая, стомленая, маўклівая, не, і не пра гэта ён думаў, калі панракаў сябе, што не ўзгадваў ейнага твару і, магчыма, таму, што на пахаванні хвілін дзесяць глядзеў на перакладчыцу Веру, якая чытала прамову, яму ўспомнілася, як ён аднойчы сядзеў у кавярні з гэтай перакладчыцай і яшчэ з кімсьці, было ўжо за тры гадзіны, ён з самага ранку не быў дома і раптам убачыў, як Зора стаяла ў іншай частцы кавярні, азіралася вакол сябе, ён падняўся, сказаў, што мусіць ісці, і падышоў да яе, твар у яе быў засяроджаны, зубы сціснутыя, як і заўсёды, калі яна адчувала злосць і бездапаможнасць, не, той яе твар яму таксама не хацелася ўзгадваць, у яго было адчуванне, што ён перагортвае старонкі фотаальбома, там, на самым пачатку, яна была з усмешкай, нашмат маладзейшы, радасны твар, ён бачьгў, як жонка прыходзіла да яго, гэта, здаецца, была іхняя трэцяя сустрэча, ён чакаў яе ля кавярні «Штэфанка», на рагу Палісадаў і Сухога мыта, ён здалёк заўважыў яе ў карычневай скураной куртцы, было ў ёй нешта маладое і радаснае, яны дамовіліся, што паедуць у такое невялічкае падарожжа, ад «Штэфанкі» на аўтобусе даедуць да Калыбы, адтуль пойдуць на Камзік і на Чырвоны мост... але, зноў жа, гэта было даўно, яшчэ да вяселля, больш як васямнаццаць гадоў таму. I ён сказаў сабе, што не можа ўзгадаць ейнага твару, бо гэта быў не адзін
твар, а сотні ейных твараў за гэтыя гады, цэлыя альбомы, якія можна было б перагортваць, але кожны твар, які б ён абіраў за ейны, ужо быў проста каменнай скульптурай, а не ейным тварам у пэўнай сітуацыі, а таму тварам, які ўжо нічога не значыў. I ён не мог выбраць з альбома таго адзінага твару, бо ў памяці ўзнікала і шмат іншых, якія ён трымаў у сабе.
Калі ён нарэшце выйшаў з аўтобуса на станцыі, спачатку пастаяў крыху на пероне хацеў падыхаць свежым паветрам, паглядзеў на высокую тару за станцыяй яна ўжо была не шэрай, а сіняга колеру, цямнела, з халодных прыцемкаў ён зайшоў у памяшканне, заставалася яшчэ амаль паўгадзіны да адыходу цягніка, ён узгадаў, што амаль заўсёды вяртаўся на гэтым цягніку, калі прыязджаў не на машыне, ён адчыніў дзверы ў за­лу чакання, але, як толькі адчуў вільготнае застаялае паветра, зачыніў дзверы і сеў на лаву ў вялікім памяшканні, дзе былі касы. Людзі заходзілі і выходзілі, станавіліся ў чаргу да акенцаў, ён чуў іхнія крокі і пытаўся сам сябе, да якога прыкладна часу яны будуць там сядзець, размаўляць, есці бутэрброды, піць піва ці віно да шостай, да сёмай, да восьмай кіроўцу ўсё адно, ён можа ехаць і ў цемры; яму было прыемна чуць толькі крокі, але не размовы, яму ўжо не трэба было сачыць за сабой, не трэба было думаць, што і каму сказаць, ён часам адчуваў сябе як на спектаклі ў тэатры, калі бьгў загадчыкам літаратурнай часткі, які нясе пэўную адказнасць за спектакль: напружанне знікала, па целе разлівалася лёгкая стомленасць, быццам спектакль прайшоў паспяхова; калі пасля апошняга наклону было зразумела, што спектакль быў правальны, няўдалы, гледачы пляскалі толькі з ветлівасці, тады ён адчуваў сябе інакш, але цяпер усё было добра, спектакль меў поспех, ён узгадаў, як да яго прыйшоў Рыбарык і паведаміў, што ўжо можна ісці, што ён адвязе яго на­зад, ён тады яшчэ раз азірнуўся і ўбачыў доўгую калону людзей ад пахавальні ажно да брамы старых могілак, і за брамай стаялі людзі, гэтая калона нагадала яму пілігрымку, так, ён запомніў той момант менавіта такім, але як гэта магчыма, ён збянтэжана глядзеў на ахутанае паўзмрокам памяшканне, у якім блішчэлі акенцы касаў, у гэта ж немагчыма паверыць, як ён мог так добра
захаваць у памяці той момант, ён жа не мог там, на могілках, ба­чыць усё менавіта так, гэта фантазія ўзмацніла ягонае рэальнае ўспрыняцце і падманула яго, гэта ніяк не можа быць рэальнымі, іграўдападобнымі ўспамінамі, сямейная пахавальня была не так далёка ад старой брамы, да яе вяла па ўзбярэжжы кароткая дарога, як ён мог бачыць вялікую калону паміж брамай і сямейнай пахавальняй, гэта фантазія робіць з яго блазна, ужо цяпер ён складае легенды, магчыма, калі ён потым ішоў з Рыбарыкам праз могілкі ўгару да дома смутку, яны там збочылі на паркоўку, ён яшчэ б мог убачыць гэтую калоігу адтуль, зверху, але ён дакладна ведаў, што ішоў туды, апусціўшы вочы ўніз, глядзеў на зямлю, не хацеў бачыць знаёмых твараў, ён азірнуўся на сцяжыну да брамы толькі там, ля фамільнай пахавальні, і ўбачыў неіпта, чаго наогул не было, хоць, магчыма, тады ён бачыў якраз тое, што было насамрэч, але цяпер, калі спрабаваў узгадаць, зрабіў з усяго гэтага свой вобраз, і ён дакладна ведаў, што заўсёды, калі будзе ўзгадваць тую хвіліну, будзе бачыць не тое, што было насамрэч, а тое, што стварыла ягонае ўяўленне. Ён і далей бу­дзе існаваць у свеце ўспамінаў, але гэта будуць легенды, больш ці менш прыгожыя, гэта будзе заўсёды толькі ілюзія, што ў ім ажывае штосьці з мінулага.
Ён стаяў на пероне і чакаў цягніка, які ўжо аб’явілі. Ён знойдзе купэ, дзе не будзе нікога, у цягніку будзе прыемная цішыня, таму што грукат колаў, размераны і нязменны, яму сапраўды дапаможа адпачыць у цішыні, ён будзе глядзець праз акно на знаёмыя пейзажы, а потым у цемру, у якой будзе знаёмы пейзаж, ён будзе ўяўляць яго ці проста глядзець у цемру.
Калі ён сеў у купэ, у якім нікога не было, і цягнік крануўся, і ён глядзеў праз акно на краявід, які добра ведаў, яму не было ані сумна, ні журботна, было толькі адчуванне, быццам усё здарылася ўчора вечарам: патэлефанавалі са шпіталя, каб ён прыйшоў, толькі ўчора ён са стрыечнай сястрой жонкі паехаў туды на машыне і стрыечная сястра збірала там жончыны рэчы, а ён глядзеў на медсястру, якая закрыла ягонай жонцы адкрыты рот белай стужкай. I гэтыя сем дзён, на працягу якіх ён увесь час мусіў нечым займацца, дамаўляцца з людзьмі наконт пахавання,
хадзіць да кагосьці, увесь час вырашаць яшчэ нейкія справы, гэтыя сем дзён быццам зліліся ў адзін, страшэнна доўті дзень, у якім ён сустрэў шмат людзей і ўвесь час кудысьці спяшаўся. Ён ведаў, што цяпер у яго будзе спакой. Наўрад ці ён ужо будзе з кімнебудзь сустракацца, яму не будзе чым заняцца, у яго больш не будзе ніякіх планаў, яму не давядзецца нічога вырашаць, нікуды спяшацца, зараз пачнуцца дні без аніякага зместу, без сэнсу.
Калі а дзявятай вечара ён выйшаў з цягніка, прайшоў праз падземны пераход на вакзал, пайшоў як вырашыў ужо загадзя на іншы канец вакзальнага будынка, каб там у рэстарацыі набыць бутэльку віна.
Каля вакзала ён выкдікаў таксоўку і паехаў дадому.
Ён мае права на свае ўласныя «памінкі». Усе цяпер сядзяць у аўтобусе, ніхто яму не патэлефануе, ніхто не прыйдзе, ні для каго ён не існуе. Можна спакойна і павольна выпіць бутэльку віна.
29.XII.1972
Раніцай яго з ложка выгнаў голад. Учора ён вячэраў толькі бутэлькай віна, дома анічога з ежы не было, давялося выбрацца на вуліцу. Ён апрануўся, у маленькай краме, адчыненай толькі да дзясятай, набыў хлеб, масла, нейкі сыр, дома паснедаў і сеў за адзіную працу, якая ў яго яшчэ заставалася. Калі ён вечарам вярнуўся на таксоўцы, то ўбачыў, што паштовая скрынка запоўненая. Тэлеграмаў было мала, затое шмат лістоў. Ён усё падзяліў на стосы: для сябе, для швагеркі, для Веры і Марціна, для стрыечнай сястры.
Потым чытаў лісты са свайго стосу, кожны па два-тры разы. Амаль за кожным лістом, нават калі той быў з пяці радкоў, ён бачыў таго, хто гэты ліст напісаў. Часам гэта нават выклікала ў яго ўсмешку. Адны спачувалі яму, іншыя напісалі нешта накшталт водгуку на памерлую, у якім давалі ёй ацэнку. Кожны паводле таго, што падалося яму самым істотным. 3 некаторымі лістамі ў руцэ ён хадзіў нейкі час па пакоі, расчульваўся над імі або думаў пра таго, хто гэты ліст напісаў. Аўтар кожнага ліста пасля аднаго-двухтрафарэтных сказаў паказваў сваё сапраўднае аблічча. I кожнае аблічча было знаёмым, бо прамаўляла так, як калісьці гаварыла з ім самім, або як ён ведаў яго з напісанага раней. Адным словам, чалавек увесь час выкрывае сам сябе, прызнаецца сабе ў нечым.
Пасля паловы на дванаццатую ён спусціўся на ліфце ўніз, забраў свежую пошту, на гэты раз ужо толькі лісты, штосьці з іх адклаў, а штосьці было для яго.
Ен сеў у фатэль і думаў гіра тых, хто яму напісаў. У асноўным гэта былі людзі, з якімі ён меў нейкія стасункі апошніх гадоў пят-
наццаць. 3 інстытута акадэміі, дзе працаваў шмат гадоў, пакуль яго не звольнілі, з «Культурнага жыцця», куды ён часта хадзіў з артыкуламі ды і проста пасядзець і пра штосьці пагаварыць, і яшчэ нейкія людзі з выдавецтваў. Для яго гэтыя лісты былі быццам развітальнымі. Hi ў іх, ні ў яго не было звычкі пісаць паштоўкі з адпачынку ці на Каляды. Ён на сто адсоткаў быў упэўнены, што ні з кім з гэтых людзей ён больш ніколі не будзе мець нічога агульнага, ён ужо ніколі не будзе працаваць у тым інстытуце, нават калі каго-небудзь са звольненых праз некаторы час і возьмуць зноўку на працу, ён больш ніколі не пойдзе ў рэдакцыю, якая зачынілася тры гады таму, адразу пасля таго, як прыйшлі рускія, ён больш ніколі не пойдзе ні ў якое выдавецтва, каб аддаць пераклад ці нават уласную кнігу, ці хаця б рэцэнзію на які-небудзь нямецкі ці ангельскі раман, ён ніколі не будзе сядзець там з кім-небудзь з рэдактараў і перагортваць старонку за старонкай, як калі рэдагаваў рукапіс. Канешне, час ад часу ён сустрэне каго-небудзь на вуліцы. Яны запытаюцца адно ў аднаго: «Як маешся?» раскажуць пра сябе штосьці, што, зрэшты, і так вядома, і зноўку разыдуцца. Яшчэ засталося колькі чалавек з тых, што ехалі на аўтобусе, каго-небудзь з ix ён абавязкова часам будзе наведваць. Але i гэта будуць хутчэй выпадковыя кантакты. Чалавек, які нічым не цікавіцца, унутры якога пустата, якога нічога не хвалюе, акрамя таго, што ён хвалюецца за сябе і не ведае, як будзе жыць сам на сам з сабой, з такім чалавекам цяжка весці жывую, няхай нават не зусім звязаную гутарку пра ўсё на свеце. Не так было, калі ён з Зорай хадзіў да іншых людзей, бо Зора мела ў сабе непасрэднасць, чаго не хапала яму, людзям было цікава з ёй, бо яна умела звяртацца да іншых, цікавіцца імі, а ён і да гэтага супраць сваёй волі навязваў іншым пэўную дыстанцыю, і з кожным разам з яго рабіўся ўсё большы і большы негаварлівы цюхцяй.
Ужо было больш за палову на першую, самы час ісці на абед. 3 таго дня, як ён завёз жонку ў шпіталь, у яго было два абавязковыя пункты ў праграме на дзень: паміж дванаццаццю і гадзінай схадзіць на абед і недзе каля чацвёртай ісці да жонкі ў шпіталь. Цяпер у праграме ягонага дня застаўся толькі пер-
шы пункт. У сталоўцы стрыечнай сястры ўжо не было. Калі ён паабедаў, пайшоў у ейны маленькі працоўны кабінет на другім паверсе задняга будынка. Дзверы былі адчыненыя, відаць, яна была ўпэўненая, што ён завітае. Ён сеў і чакаў.
Калі стрыечная сястра прыйшла, ён распавёў, як ехаў учора дадому і што сёння да абеду пераглядаў лісты і тэлеграмы, якія прыйшлі, падзяліў іх паводле адрасата, для яе там таксама ёсць некалькі. Але перадусім ён хацеў ведаць, як яны даехалі на аўтобусе.
Яны сядзелі амаль да шостай, паездка была прыемная, рух на дарозе быў слабы, таму яшчэ да дзясятай яны былі ў Браціславе. I ў аўтобусе размаўлялі яшчэ пра пахаванне, пра тое, што ўсе тры прамовы былі звязаныя і дапаўнялі адна адну.
«Але перш за ўсё, хачу табе расказаць гісторыю, нават не ведаю, пацешную ці сумную: перад самым абедам мне патэлефанавала з літаратурнага фонду стрыечная сястра Лідзія і расказала, што раніцай у Саюз пісьменнікаў прыйпілі людзі з дзяржаўнай бяспекі. Хацелі ведаць, ці адправіў Саюз каго-небудзь сказаць прамову на пахаванні. Зболыпага гаварылі пра прафесара Фэлікса, ці звярталіся яны да яго, ды і наогул, ці займаліся яны нейкім чынам пахаваннем. 3 імі сядзелі два сакратары, яны выклікалі яшчэ кагосьці, і ўсе ім паўтаралі, што не, нікога ні пра што не прасілі, наогул ніякага дачынення да пахавання не маюць, увесь час на ўсё адказвалі: не, не, не, пакуль тыя не пайшлі. Усе былі вельмі напалоханыя і не ведаюць, ці не прыйдуць тыя зноў».
«Ды ім наогул няма чаго баяцца. Могуць спакойна сказаць, што нават не ведаюць пра ейную смерць. Ад мяне яны жалобнага паведамлення не атрымлівалі. У газетах пра гэта не чыталі, ейная смерць наогул ix не тычылася, яна ўжо не была сябрам Саюза пісьменнікаў, але ўсё ж я жадаю ім крыху папацець».
(Як яны даведаліся пазней, доктар Фэлікс, літаратуразнаўца, крытык і перакладчык, за свой удзел у пахаванні ўжо другі раз мусіў звольніцца з універсітэта).
«Адно было ў аўтобусе вельмі няёмка. Той хлопец, што арганізаваў аўтобус і дамовіўся з кіроўцам наконт часу ад’езду.
раптам падняўся і пачаў збіраць грошы. Усе былі здзіўленыя, кожны меркаваў, што ты заплаціў за аўтобус, некаторыя штосьці такое і гаварылі».
Ён сапраўды думаў, што за аўтобус будзе плаціць сам, што яму дашлюць рахунак і ён заплаціць. Але варта было пакінуць нейкія грошы ў Фрышаў, калі ўжо была дамоўленасць, што яны зоймуцца аўтобусам. Проста ён не надумаў пра гэта.
Стрыечная сястра прапанавала паспрабаваць тэта нейкім чынам выправіць. Не, ён не хацеў вяртацца ні да чаго з тых сямі дзён, Калі яна маўчала, ён запярэчыў: «Калі яна для каго-небудзь не была вартая і гэтага, то нічога не зробіш. Няхай крыўдуюць. Мне начхаць».
Праз два месяцы яго выклікалі ў паліцыю ў якасці сведкі. Паліцыя не Служба дзяржаўнай бяспекі, але здаралася і так, што бяспека выклікала кагосьці ў аддзел страт і знаходак, дзе таксама мела свае пакоі. (Яна магла мець іх дзе заўгодна, але гэта было ў пяцідзясятыя гады, і хто ведае, ці не вярнулася гэта зноў). Ён мусіў прыйсці праз два дні, але вырашыў, што не будзе марнаваць наступнага дня цяжкімі развагамі, што азначае гэты выклік, і пойдзе туды заўтра ж.
Гэта была паліцыя. Паліцыянт прыняў ягонае тлумачэнне (яму трэба з’ехаць) і просьбу высветліць усё цяпер, без выкрутасаў, хованак і лішніх словаў знайшоў патрэбныя паперы і паведаміў, што пачалося расследаванне па справе пахавальнага бюро ў Марціне: тыя завышалі кошты, падраблялі рахункі і частку атрыманых грошай забіралі сабе. Знайшоўся рахунак і на ягонае імя. Ён узгадаў, што ў Марціне яны мусілі наймаць трох мужчын, каб адкрыць заваленую бетоннымі плітамі сямейную пахавальню, паставіць туды трупу з жонкай і зачыніць пахавальню зноў. За гэга ён заплаціў, здаецца, сто пяцьдзясят крон. «У дамове напісана сто семдзесят». Ага, так і было, пацвердзіў ён, і чыноўнік потым паведаміў у Марцін, што ягоны рахунак падроблены не быў.
Дома ён знайшоў у пісьмовым стале рахунак з Марціна. Ён заплаціў трыста дваццаць крон. Яны падрабілі ягоны раху-
нак. Падманулі яго два разы: тады, калі ён заплаціў завышаны кошт, і потым, калі выпісалі фалыпывы рахунак, які ён цяпер пацвердзіў як сапраўдны. Яму было прыкра, але ў паліцыю ён не пойдзе, ён быў рады, што для яго ўсё скончылася. Нашмат больш непрыемна было, што ён падмануў сам сябе. Ён не хацеў ашукваць паліцыянта, але ўсё ж сказаў няпраўду. Калі 6 перад вачыма не было рахунка, ён бы ўзгадаў іншую суму. Яго падвяла ўласная памяць.
Ён па-ранейшаму сядзеў за пісьмовым стадом. Ужо шмат месяцаў ён нічога не рабіў за гэтым сталом, ужо шмат месяцаў не друкаваў на машынцы, цяпер ён толькі складаў у шуфляды лісты, дамовы, усё, што трэба было адкладаць. Калі ён раней думаў пра пахаванне, між іншым узгадаў такую дробязь: заўсёды перад гэтым яму здавалася, што ён сядзеў на краі рэкам’е, калі распавядаў, як яго выклікалі, пра што пыталіся, як спрачаліся наконт кружэлак. А той рэкам’е-«бальзак», між ініпым, стаіць тут, у гэтай браціслаўскай кватэры, яны перавезлі яго разам з іншай мэбляй з таго дома сюды, у гэтую кватэру, тры гады таму, таму ён не мог сядзець на краі рэкам’е дзіравая памяць. Памяць, якая штосьці выдумвае ці змяняе тое, што ён спрабуе ўзгадаць. Яму гэта было непрыемна і злавала тое, што такім жа чынам, як у Марціне падрабляліся рахункі, штосьці ўнутры падрабляе ўсе ягоныя ўспаміны.
Рознэр, Я.
Р64 Сем дзён да пахавання / Ян Рознэр; пер. са славацкай мовы Таццяны Абдулхакавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2012.-— 344 с.
ISBN 978-985-6992-22-6
Раман «Сем дзён да пахавання» славацкага празаіка і публіцыста, перакладчыка і літаратурнага крытыка Яна Рознэра (1922 2006) гэта драматичны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем пісьменнікавай жонкі Зоры, гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі «нармалізацыі», ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.
Адрасуецца піырокай чытацкай аўдыторыі.
УДК 821.162.4-312.6
ББК 84(4Сла)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
Рознэр Ян
СЕМ ДЗЁН ДА ПАХАВАННЯ
Рэдактар Святлана Рогач Адказны за выпуск Зміцер Колас
Падпісана да друку 4.08.2012. Фармат 84x108 V32.
Папера афсетная. Друк рызаграфічны.
Ум. друк. арк. 18,27. Ул.-выд. арк. 17,85. Наклад 500 асобнікаў.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас ЛИ № 02330/0552654 ад 14.01.2010.
Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Пераплёт выраблены ў ТАА «Бізнесафсет» Пр. Незалежнасці, 95, корп. 7, пакой 3, 220043, Мінск.
Раман «Сем дзён да пахавання» славацкага празаіка і публіцыста, перакладчыка і літаратурнага крытыка Яна Рознэра (1922 2006) гэта драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем пісьменнікавай жонкі Зоры, гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі «нармалізацыі», ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі.
ISBN 978-985-6992-22-6

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.