Сілуэты старога Мінска  Аляксандр Лакотка

Сілуэты старога Мінска

Аляксандр Лакотка
Выдавец: Полымя
Памер: 126с.
Мінск 1991
58.36 МБ
ПОМНІКІ
БСЛАруСКАГА
ДОНЛІДСТБА
НВВНМННМММННМННМНМНННнВММННВМНМНМВМІ
СІЛУЭТЫ СТАРОГА МІНСКА
НАРЫСЫ АРАУЛЯНАМ АРХІТЭКТУРЫ
ПОМНІКІ
Белдрускдгд
f ДОЙЛІДСТБА
Ў /7^ofnKa
СІЛУЭТЫ СТАРОГА МІНСКА
НАРЫСЫ ДРАЎЛЯНАЙ АРХІТЭКТУРЫ
МІНСК «полымя» 1991
ББК 85.113(2)1 Л 19
Выданне ажыццёўлена пры ўдзеле Беларускага фонду культуры
Серыя заснавана ў 1989 годзе
Рэцэнзент — кандыдат архітэктуры Ю. А. Якімовіч Аўтарызаваны пераклад на беларускую мову П. П. Сушко
Автор рассказывает об удмвмтельном ммре деревянноп архмтектуры Мннска, сформмровавшейся на шчроком промежутке от основанмя города до начала на-шего века, показывает органмческую связь мстормческмх процессов с матермаль-ной культурой народа.
Кнмга будет мнтересна каждому, кому дорого народное наследме, кого нн ресует его мзученме м сохраненче.
л 4902020000-047
М 306(03)—91
ISBN 5-345-00447-1
@ A. I. Лакотка, 1991.
Драўляны дом, штыкетнік вакол яго, у штыкетніку брама або веснічкі, кветкі ў агародчыку... He так ужо шмат засталося астраўкоў даўніны сярод мора сучасных будынкаў архітэктуры. Ці не таму мы падчас не адчуваем свае карэнні, тыя ніці, якія нябачна звязваюць нас з дзядамі, прадзедамі, людзьмі цудоўнага краю лясоў, палёў, блакітных азёр?
Пад саламянымі стрэхамі хат нараджаліся, жылі, нялёгка зда-бываючы свой хлеб надзённы, а затым заканчвалі наканаваны ім век аратаі і рамеснікі, ратнікі і градарубы, усе тыя, хто ша-наваў і песціў нашу зямлю, ствараў яе багацце. Іх праца і по-быт ва ўсе часы знаходзіліся ў непарыўнай узаемасувязі з ле-сам. Лес саграваў, апранаў, даваў ежу, ахоўваў ад нягод. Дбайна налягаў на драўляную саху араты, сям'я садзілася з драўлянымі лыжкамі да хатняга ачага, ля берагоў рэк, азёр, на людных да-рогах сустракалі падарожнікаў драўляныя гарадкі, вёсачкі, што туліліся да пагоркаў і ўзлескаў. Драўляная хата — традыцыйнае жыллё беларуса. Тут фарміравалася бытавая культура, адна з найважнейшых прыкмет, што характарызуюць нацыю.
Ішлі стагоддзі. У буйных гарадах і мястэчках з’яўляліся му-раваныя цэрквы і манастыры, ратушы, крамы, дамы купцоў і за-можных мяшчанаў. Але асноўным тыпам жылля звычайнага га-раджаніна па-ранейшаму заставаўся драўляны дом як прыклад умелага выкарыстання наваколля для задавальнення жыццёвых патрэб. Гэтаму спрыяла і даступнасць матэрыялу, і яго адпа-веднасць кліматычным асаблівасцям краю, і канструктыўная дас-каналасць будынка.
Сярод помнікаў гістарычнага цэнтра Мінска і масіваў сучаснай забудовы не адразу прыкмеціш схаваныя пад засенню садоў і старых ліп драўляныя домікі. Зараз цяжка паверыць, што яшчэ стагоддзе назад яны складалі 4/5 усёй забудовы горада.
Кніга, што чытач трымае зараз ў руках, — праваднік у ча-роўны свет драўлянай архітэктуры Мінска ад заснавання горада і да пачатку нашага стагоддзя, ад месца старажытнага дзядзін-ца да кола прадмесцяў: Ракаўскага, Старажоўскага, Камароўкі, Кашар, Ляхаўкі, Серабранкі, Уборак, Добрай Мыслі, Грушаўкі. Падарожжа ў гэты свет дазволіць асэнсаваць адзінства ў раз-віцці народнай культуры, якое вызначыла агульныя этнаграфіч-
3
ныя і архітэктурныя рысы драўлянага жылля земляроба і га-раджаніна, убачыць у старажытнай драўлянай гарадской забу-дове звенні нашай матэрыяльнай культуры, звязаць з узорамі, што захаваліся, шматлікія памятныя падзеі розных эпох. А га-лоўнае — зразумець, што вывучэнне і зберажэнне тых не вель-мі прыметных «аб'ектаў» — абавязак кожнага, каму дарагая на-родная спадчына.
ЗАГАДКА ЛЕТАПІСУ
1067 год, канец лютага або пачатак сакавіка. Суровая зіма. Скаванае траскучым марозам неба напаўняецца ружовым вод-бліскам блізкага досвітку. Ля гарадской брамы дагарае вогнішча, гарачае вуголле ляніва міргае ў студзёным дыханні ветра. Чут-на пераклічка дазорных: тыя, што ля вогнішча, пытаюць у тых, што стаяць на сцяне, ці не бачна каго. Вось-вось з явіцца грозны вораг — па словах навакольна-вясковых жыхароў, якія ўцякаюць пад ахову гарадскіх сцен, ён зусім недалёка. Каторы ўжо дзень з надзеяй чакаюць тут полацкага князя Усяслава — ведаюць, што ідзе на падмогу.
3 вежы праз ранішнюю імглу пачынаюць праглядваць дран-кавыя дахі пасадскіх домікаў, якія прыціснуліся да гарадскіх сцен, рудыя плямы алешніку ўперамежку з асіннікам, што гус-та цягнецца ўздоўж Менкі да трысняговых зараснікаў забало-чанай поймы Пцічы. Барвовыя водсветы слізганулі па цвёрдым шарпаку, выразна акрэсліўшы мяжу лесу, што ўзвышаўся ўдале-чыні за Пціччу. Ці не пырснуць з яго маленькія чорныя кропкі — коннікі варожай раці — і, рассыпаўшыся па снежным белым полі, ці не пакоцяцца іллкліва ў бок горада?
...Грузнучы ў глыбокім снезе, шмат дзён прабіраецца праз лясы і балоцістыя даліны войска. Пара ўзнімаецца ад узмыленых ко-ней, заінелі вусы і бароды людзей. Сыны Яраслава Мудрага князь кіеўскі Ізяслаў, што замяніў бацьку на троне, князь пе-раяслаўскі Усевалад і князь чарнігаўскі Святаслаў ідуць у землі Полацкага княства, да горада Менска. Дзесьці там спяшаецца на дапамогу гораду дружына полацкага князя Усяслава Брачысла-віча, своеўладнага і непакорнага, як бацька, які ваяваў з Ярасла-вам «вся днм жпвота своего».
Напалоханыя тупатам тысяч капытоў зрываюцца з прамерзлых галін чароды птушак, змаўкае выццё ваўкоў, што рыскаюць у
4
закінутых селішчах. Дазорныя на вежы замерлі, углядаючыся ў далёкі ўзлесак. На снезе пралеглі цені, плямамі вызначыўшы кап-цы курганоў. Раптам край лесу паварушыўся, альховыя зараснікі захісталіся, быццам пачалі рухацца. I тут жа цішыню прарэзалі зычныя крыкі дазорных, амаль адначасова загрымелі білы і кля-палы, залівіста забрахалі сабакі — непрыяцель набліжаўся да сцен горада.
«...Н прмдоша к Меньску, м меняне затворяшася в граде...» Вечавы набат збірае гараджан. Яны вырашаюць абараняцца і ўтрымліваць горад да падыходу Усяслава. Але сілы няроўный. Горад захоплены, мужчыны пазабіваныя, жанчыны і дзеці «ўзятыя на шчыты».,.
Манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нікан у гэты час знахо-дзіўся ў Чарнігаве і пра тое, што адбылося пад Менскам, неўза-баве даведаўся ад самога князя Святаслава. Гутаркі з дружын-нікамі Ізяслава ў Кіеве дапоўнілі карціну падзеі, пра асобныя падрабязнасці Нікан мог даведацца і ад самога Усяслава Бра-чыславіча, які трапіў у палон і быў прывезены ў Кіеў. Пачутае легла на старонкі «Повестн временных лет».
Летапісец расказвае, што, разбурыўшы Менск, саюзнікі высту-пілі насустрач Усяславу да Нямігі, дзе і напаткалі яго войска «марта в 3 день». «...К бысть сеча зла...» Войска полацкага кня-зя было разгромлена, сам ён уцёк у Оршу. I вось гэтыя ску-пыя радкі летапісу ператварылі гісторыю ўзнікнення Мінска ў загадку.
Як вядома, назвы большасці старажытнаславянскіх гарадоў мелі тапанімічнае паходжанне («тапа» — мясцовасць, «нім» — імя): Полацк на Палаце, Віцебск на Віцьбе, Гродна на Гарадні-чанцы, Пінск на Піне і г. д. 3 летапісу ж вынікае, што Мінск не стаяў на Нямізе: «...взяша Менеск... і пойдоша к Немнзе...» Магчы-ма, той Мінск размяшчаўся на берагах невялікай рачулкі Менкі, прытоку Пцічы, сведчаннем чаго з'яўляецца знаходжанне тут ста-ражытнага гарадзішча (побач вёска Гарадзішча). А як жа горад на Свіслачы? Справа ў тым, што, калі была выказана першая версія ўзнікнення горада (30—ыя гады), для яе пацверджання яшчэ не назапасілася неабходнага археалагічнага матэрыялу. Праведзеныя пазней раскопкі паказалі, што ля месца зліцця Нямігі і Свіслачы калісьці існаваў драўляны замак, вакол яго рос старажытны горад. Верагодна, горад гэты вядзе адлік сваіх га-Д°Ў ад больш ранняй, чым пазначана ў летапісу, даты (1067). Даследаванні ў гарадзішчы на Менцы дазволілі ўстанавіць, што Ў X XI стагоддзях тут існавала вялікае пасяленне з шырокім пасадам. Аднак з XI na XIV стагоддзе жыццё ў ім паступова спынілася. Было выказана меркаванне, што менавіта гэта пася-ленне насіла назву Менск. Яго жыхары, перабраўшыся з бера-
5
гоў Менкі ў больш зручнае ў геаграфічных адносінах месца, дзе зліваліся Няміга і Свіслач, далі новаму пасяленню такое ж імя.
Магчыма, разгадка назвы горада хаваецца ў значэнні кораня «мень» («мен», «мена» ў балтаў азначае «малы» — малая рэчка, малое пасяленне). Геаграфічныя назвы з такім корнем распаў-сюджаны як у Беларусі (рака Менка і вёска Верхмень у Сма-лявіцкім раёне), так і за яе межамі (рэкі Менка ля Вязьмы і Мена ў Чарнігаўскай вобласці з аднайменнымі вёскай і гарадком).
Поруч з тапанімам Менка, балтскай асновай «мена», «мень» у спрэчку пра паходжанне назвы Мінска ўключылася і імя асілка Менеска, які звычайна не ўспрымаецца навукай усур'ёз. Прынамсі, можна прывесці не адзін прыклад, калі назву горада ўсходніх славян звязвалі з канкрэтнымі імёнамі. Іак, у летапісах адзна-чаецца, што Кіеў заснаваў князь Кій, Кракаў — Крак, Тураў — ва-ражскі князь Typ.
Легенду пра заснавальніка Мінска запісаў у сярэдзіне міну-лага стагоддзя этнограф-падарожнік П. Шпілеўскі. У ёй расказ-ваецца пра тое, што Менеск пабудаваў на беразе Свіслачы дзі-восны млын «о семн камнях», дзе мука малолася не з зерня, а з камення. У поўнач Менеск раз'язджаў па дарогах, набіраючы храбрую дружыну з дужых мужоў, якіх сяліў ля млына. У гэ-тай легендзе, калі не лічыць пэўнай казачнасці сюжэту, шмат падобнага да праўды. У X—XII стагоддзях вадзяныя млыны былі вядомыя славянам. Памол збожжа даваў прыбытак і мог дазво-ліць Менеску вызначыцца ў маёмасных адносінах сярод су-седзяў-абшчыннікаў, а затым і ўзначаліць дружыну.
Як бы там ні было — узнік Мінск першапачаткова на берагах Нямігі ці ў выніку перасялення жыхароў з гарадзішча на Мен-цы — відавочна адно: старажытны горад адпавядаў лепшым узорам горадабудаўнічага і фартыфікацыйнага мастацтва таго часу. Акружаны шырокім пасадам драўляны замак ля месца зліцця Менкі і ручая Дуная быў надзейным сховішчам для жы-хароў густаразмешчаных навакольных селішч, і менавіта яго бу-даўнічыя вартасці абумовілі адраджэнне замка на Няллізе ў XV—XVI стагоддзях пасля перасялення туды мянян.
Цяпер побач з гарадзішчам на Менцы і старажытнымі кур-ганамі ствараецца Беларускі дзяржаўны музей народнай архі-тэктуры і побыту пад адкрытым небам. Блізкасць да помнікаў псторыі вызначыла яго канчатковую канцэпцыю як нацыяналь-нага, архітэктурна-этнаграфічнага парка, запаведнай зоны, якая заменіць помнікам народнай архітэктуры, перавезеным з роз-ных куткоў рэспублікі, натуральнае для іх асяроддзе.
6
У KPA I ГАРДАРЫКІ
Варагі называлі Рускую зямлю Гардарыкай — краінай гара-доў. Баварскія летапісы VIII — IX стагоддзяў налічваюць іх між Бугам і Дняпром некалькі соцень. Горад, Гарадок, Гарадзец, Га-родня, Агародня, Грады, Градаўка, Гарадзішча... Назвы пасялен-няў з корнем «гарадзіць» у. вялікай колькасці дайшлі да нас са старажытнасці.
У акружэнні дрымучых лясоў, гразкіх балот і лугавых прас-тораў ляжалі нівы. Ад досвітку да змяркання працаваў на іх земляроб-славянін. Увечары вяртаўся ён у абшчыннае сялен-не — селішча. За селішчам, на пагорку, ля месца зліцця ручая з ракой, стаяў высокі частакол. Да яго беглі жыхары наваколь-нмх сяленняў хавацца ад ворага. Тут жа знаходзіліся «куміры», «ідалы» — выявы паганскіх багоў. Нярэдка такія ўмацаванні (га-радзішчы) хаваліся ў непраходных нетрах.
На поўначы Беларусі ў гарадзішчах падчас размяшчаліся вы-цягнутыя ў даўжыню абшчынныя збудаванні для жылля. 3 вы-лучэннем з абшчыны асобнай сацыянальнай праслойкі — дру-жыннікаў апошнія сяліліся на тэрыторыі гарадзішчаў разам са сваім важаком — князем, які будаваў сабе тут сядзібу. Кня-жацкая дружына мела патрэбу ў рамесніцкіх вырабах, ёй так-сама неабходна было збываць частку ваеннай здабычы і даніны, сабранай з аднапляменнікаў за выкананне абавязкаў па іх аба-роне, таму ля гарадзішч узнікалі рынкі і сяліліся паблізу ра-меснікі-гандляры. Пасяленні рамеснікаў за межамі ўмацаванняў называліся пасадамі.
3 прыняццем хрысціянства капішча (культавае збудаванне ва ўсходніх славян) замяніў храм, часта звязаны пераходамі з кня-жацкімі харомамі. Ад варот умацаванага цэнтра праз пасады праходзілі вуліцы — закладвалася аснова радыяльнай планіроўкі. Так фарміравалася старажытнаруская сістэма забудовы горада: град (умацаваны цэнтр) — торг (рыначная плошча) — пасад (кварталы за межамі ўмацаванняў).
Калісьці Усходняя Еўропа была краем дрымучых лясоў. Лес не толькі служыў сховішчам, карміў, але і забяспечваў універ-сальным матэрыялам для вырабу прадметаў быту, прылад пра-цы, будаўнічых канструкцый. Прасцейшы дах над галавой можна было мець, зрабіўшы павець накшталт будана, які падтрымлі-валі стойкі з развілкай уверсе — сохі. Саха аказалася сапраўды
7
каштоуным для чалавека прыродным вынаходніцтвам. Яна ад-крыла цэлую эпоху ў земляробстве, стаўшы правобразам раз-настайных вілаў. Атрымалі шырокае прымяненне ў гаспадарцы і рагаткі, сукі-крукі. Частка драўлянага ствала з суком не адно стагоддзе служыла ў якасці зручнай канструкцыі дзвярэй і ва-рот (дзверы на «вораце»). Саха стала асновай калодзежнага жу-раўля. Але яшчэ больш важную ролю адыграла яна ў развіцці драўлянай архітэктуры. Сведчаннем гэтага — традыцыйныя па-будовы сельскіх сядзіб. На пастаўленыя на асі збудавання сохі ўкладвалася бервяно-прагон, за якое чапляліся жэрдзі-ключы, што складалі аснову каркаса даха. У часы, калі сцены не мелі вуглавых замкоў і бярвенні закладвалі ў пазы вертыкальных слупоў-шул, такая канструкцыя даха вызваляла нетрывалыя сце-ны ад нагрузкі больш чым на палову — на кожную сцяну пры-падала чверць вагі даха. У буйнагабарытных будынках сялянскай сядзібы, гу.мнах, клунях, крытых паветках для дзённага адстою жывёлы (дзянніках) сохі ставілі ў рад парамі, што давала магчы-масць значна павялічыць папярэчны пралёт. Менавіта ў гэтых збу-даваннях — узорах традыцыйнага народнага дойлідства — сохі дайшлі да нашых дзён.
Са з'яўленнем універсальнага злучэння — вуглавога замка складваецца якасна новы напрамак ва ўзвядзенні зрубных па-будоў. Ва ўмовах пастаяннай пагрозы нападу, разбурэння важна было мець трывалае, цяжкадаступнае для рабаўнікоў жыллё. На-родныя дойліды вынайшлі не толькі зрубныя сцены, але і зрубны дах. У драўлянай архітэктуры Усходняй Еўропы вядомы пабу-довы, якія маюць пірамідальны суцэльны зрубны дах (драўля-ныя клеці крэпасцяў, вартавыя вежы), Найбольш распаўсюджаны былі дахі, зрубленыя праз бервяно, або, як казалі, праз самец (бервяно схіла даха). Рабіліся дахі і праз два, праз тры сам-цы — яны называліся разрэжаным закотам у адрозненне ад за-кота суцэльнага, калі самец прылягаў да самца. Такія дахі існа-валі да пачатку нашага стагоддзя ў сельскіх клецях, кладоўках і іншых пабудовах, у якіх захоўвалася найбольш каштоўная маёмасць — збожжа, мука, розныя прадукты, адзенне, конская збруя і г. д. Самцовыя дахі рабілі як пірамідальныя (кастро-выя, стажковыя), так і двухсхільныя. Першыя характэрныя для будынкаў абарончага і культавага прызначэння, другія — для жылля, гаспадарчых пабудоў.
У раннефеадальных гарадах жылыя дамы, як правіла, мелі самцовыя дахі з дранкавым пакрыццём — так было больш на-дзейна і дранка гарэла павольней, чым салома. Зразумела, ча-му гэта стала асаблівасцю гарадоў — яны ж сістэматычна пад-вяргаліся нападам.
Прымітыўная слуповая канструкцыя ўжывалася і ў абарончых
8
збудаваннях, звычайным частаколе. Паблізу ад варот на вуглах або ў цэнтры ўмацавання ўзвышаліся дазорныя вежы. У часта-коле рабіліся проразі, байніцы. Сцены пабудоў маглі ўвахо-дзіць састаўной часткай ва ўмацаванне, калі яны, напрыклад, ме-лі Г-падобны план. У гэтым выпадку абарончая прастора ахоў-валася частаколам. Драўляныя ўмацаванні звычайна ўвенчвалі земляны вал, ля падножжа якога выкопваўся глыбокі роў.
У развіцці старажытнарускіх абарончых мерапрыемстваў ад-розніваюць два этапы, звязаныя з ваеннай стратэгіяй і тактыкай. На першым баявыя дзеянні насілі характар рэйдаў у землі Bopara — набегаў. Для аховы тады выкарыстоўваліся асаблівасці мясцовасці: пагоркі ля выгібаў рэк або ў месцы іх зліцця, участ-кі, заслоненыя непраходнымі балотамі. На наступным этапе, ка-лі набегі замяніла асада, да прыродных фактараў далучыліся штучныя абарончыя збудаванні: насыпныя валы, ірвы, драўляныя і земляныя ўмацаванні. Узяць з наскоку іх было немагчыма. Унут-ры крэпасці таксама трэба было стварыць умовы для вытрым-лівання працяглай асады. Таму пры выбары ўчастка пад будаў-ніцтва пачалі ўлічваць узровень грунтовых вод, магчымасць хут-кага гашэння пажараў. Значэнне прыродных ахоўных перашкод некалькі адступіла на другі план. Умацаванні можна было ра-біць і ў нізіннай мясцовасці — магутныя валы, глыбокі роў, руб-леныя сцены кампенсавалі недахоп натуральных перашкод на шляху ворага.
Многія старажытныя гарады Беларусі (Полацк, Віцебск, Лукомль, Лагойск, Друцк і інш.) мелі надзейныя абарончыя збудаванні. Аснову іх складаў насыпны вал з буйназярністага пяс-ку, умацаваны ўсярэдзіне і ля падножжа радамі бярвенчатых на-катаў. Яго форму вызначалі з разліку аптымальнай шчыльнасці абстрэлу на ўсіх участках. У адным, радзей у двух-трох месцах вал праразаўся праходам з варотамі, з надваротнай вежай і пад'ём-ным мастом. На грабяні ўзвышаліся драўляныя ўмацаванні. У XV XVII стагоддзях гэта былі шмат'ярусныя зрубы, як правіла, з запоўненым каменнем і зямлёй ніжнім ярусам — гародні. Га-родні стаялі ўшчыльную адна да другой, утвараючы фронт ума-цавання.
Выкарыстоўваўся і іншы прыём. Будавалі дзве паралельныя сцяны, злучаныя між сабой кароткімі папярэчнымі сценамі, — сцены з тарас. Прамежкавы насціл дзяліў умацаванне на два ярусы. 3 надбудаваных на выпусках бярвенняў верхняга яруса пляцо-вак-аблам было зручна абстрэльваць зверху нападаючых, скід-ваць каменне, ёмістасці з кіпячай смалой.
Сцены ўмацаванняў завяршаліся дранкавым дахам, які так-сама падчас выкарыстоўваўся ў мэтах абароны: на вонкавым
9
схіле ўмацоўвалі бярвёны і ў выпадку атакі скідвалі іх на га~ ловы 'нападаючых.
Важным абарончым элементам замчышча былі вежы. Варта-вая вежа знаходзілася або за сцяной з частакола, у цэнтры ўма-цавання (Гродна, Навагрудак XII стагоддзя), або ў лініі сцен — на вуглах, над праёмамі варот і праездаў, у найбольш слаба ахаваных прыродай месцах. Аснову зруба мог складаць як тра-дыцыйны квадрат (кл’етка), так і шасці-, васьміграннік. Шасці-, васьмігранная ў плане вежа называлася круглікам. Яна мела ярусную будову, значэнне якой узрасло з распаўсюджаннем аг-нястрэльнай зброі (дазваляла размеркаваць узроўні гарматнай і ружэйнай стральбы). Дашчаныя перакрыцці ярусаў у выпадку прарыву нападаючых у вежу скідваліся ўніз, абаронцы адбіва-ліся ад ворагаў на верхніх ярусах.
Размешчаныя ў зоне палітычных інтарэсаў Русі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, у межах дасягальнасці набегаў крым-скіх татараў і нямецкіх рыцараў беларускія гарады пастаянна адчувалі патрэбу ў абарончых збудаваннях. Узяцце Іванам Гроз-ным у 1563 годзе Полацка абумовіла ў XVI стагоддзі чарговую хвалю будаўніцтва драўляных крэпасцяў у Полацкай зямлі. Ім-кнучыся ўмацаваць подступы да новых тэрыторый, цар загадаў узвесці крэпасці ў Тураве і Сушы, Красным і Казянах, Сокале і Сітні. Адлюстраванні крэпасцяў дайшлі да нас у гравюрах Д.-Б. Кварэлі, выкананых з малюнкаў С. Пахаловіча 1579 года.
Геаметрычная форма ўмацавання ўвязана з абарончымі маг-чымасцямі тэрыторыі. Так, у Красным і Казянах яны маюць дакладную трохвугольную форму з вежамі па вуглах, у Тураве і Сушы — чатырохвугольную з вежамі ў вуглах і прамежках сцен, у Сітні — форму трапецыі, а ў Сокале — авала. Разнас-тайная канфігурацыя вежаў у плане (квадратныя, круглыя), мно-гія ўстаноўлены на высокіх насыпных падножжах. У агульнай Mace жылой забудовы ўсярэдзіне крэпасцяў вылучаюцца будынкі цэркваў.
Ва ўмовах пастаянных ваенных сутычак будаваць умацаван-ні навідавоку было цяжка, і градарубы выкарыстоўвалі спосаб зборнага драўлянага будаўніцтва, што здаўна прымяняўся сяля-намі. Зрубы часткамі з некалькіх вянцоў падрыхтоўвалі ў лесе. На верхніх вянцах уйтанаўліваліся канструкцыі даха. Затым да-волі доўга (падчас да трох гадоў) зрубы адстойваліся ў лесе. Дрэва за гэты час высыхала, адбывалася натуральная ўсадка па-будовы. Вядомы беларускі этнограф Е. Р. Раманаў выявіў існа-ванне гэтай традыцыі ў Быхаўскім павеце яшчэ ў канцы міну-лага стагоддзя.
Будаўнікі драўляных крэпасцяў тайна рубілі і папярэдне збі-ралі ў лесе гародні і тарасы, вежы, крэпасныя пабудовы. Затым
10
бярвенне ўвязвалі ў плыты і сплаўлялі па рацэ да месца бу-даўніцтва ўмацаванняў. Тут сцены і вежы хутка збіраў загадзя сфар-міраваны ў крэпасці гарнізон. Замежныя падарожнікі і купцы дзі-віліся на ўмацаваныя гарадкі, якія раптоўна ўзнікалі між лясоў і балот.
Драўляныя ўмацаванні беларускіх гарадоў XI—XVII стагод-дзяў вызначаліся высокімі архітэктурнымі і фартыфікацыйнымі якасцямі. Асноўныя канструктыўныя і формаўтвараючыя прын-цыпы прыйшлі ў іх з народнага жылля. У сваю чаргу архітэк-тУРа драўляных абарончых збудаванняў аказала ўплыў на да-лейшае развіццё драўлянага дойлідства — на архітэктуру куль-тавых пабудоў (эвалюцыя веж і купалаў у цэрквах, касцёлах, званіцах), грамадскіх аб'ектаў (ратушы, пажарныя вышкі), асоб-ных элементаў сядзібных комплексаў (уязныя брамы і агароджы, вежавыя надбудовы, што фланкіруюць або вянчаюць сядзібны дом). Новую інгерпрытацыю формы абарончай драўлянай ар-хітэктуры знайшлі ў так званую эпоху гістарызму — у драўля-ным ампіры, мадэрне, эклектыцы.
У ГОРАДЗЕ МЕНЕСКА
Мінскае замчышча будавалася з улікам супрацьстаяння пра-цяглай асадзе ля месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач. 3 паўноч-на-заходняга боку да яго падступала забалочаная тэрыторыя, перасечаная невялікім ручаём. Прыродныя ўмовы з пункту по-гляду фартыфікацыі былі зусім спрыяльнымі. У плане замчы-шча мела авальную форму. У паўднёвай частцы лініі ўмацаван-няў знаходзіліся вароты, да іх вяла Вялікая вуліца (галоўная), якая за замчышчам разгаліноўвалася ў трох напрамках — на поўнач, захад і паўднёвы захад.
Археалагічныя даследванні паказалі, што земляны вал мін-скай крэпасці перажыў два этапы будаўніцтва. Першапачаткова шырыня яго падножжа, насыпанага з буйназярністага пяску, складала каля 14 метраў. Унутраны схіл вала быў пакрыты дзір-ваном. Аднак у гады паходаў Яраславічаў і Уладзіміра Манама-ха (1067 і 1085) мінчане пераканаліся, што памеры вала недас-татковыя. Неўзабаве яго ўдвая пашырылі і значна павялічылі ў вышыню.
Падножжа вала мінскага замчышча, магчыма, было выма-шчана каменнем. Уздоўж вонкавага краю папарна ў некалькі
11
радоў укладваліся масіўныя драўляныя плахі, чаргуемыя ў па-пярэчным напрамку бярвеннямі. Са знешняга боку вал дадат-кова падпіраў шэраг вертыкальна ўкапаных слупоў. Унутраны схіл таксама мацаваўся масіўнымі бярвеннямі. Між унутранымі і знешнімі ўмацаваннямі перпендыкулярна асі вала ў дзевяць ярусаў укладваліся бярвенні з прамежкамі ў 20—30 см. Ярусы ў прадольным напрамку перакладваліся бэлькамі. Такая ўнутры-вальная канструкцыя была шырока вядомай у заходніх славян. Асабліва часта яна прымянялася, калі ўмацаванні размяшчаліся побач з забалочанай або затопленай мясцовасцю, каб надаць валу дадатковую трываласць на выпадак стыхійнага бедства.
На думку Э. М. Загарульскага, які ажыццявіў найбольш значныя археалагічныя даследванні Мінска, профіль вала меў наступную канфігурацыю: з вонкавага боку — стромкі пад'ём пад вуглом 45—50° на вышыню 7—8 метраў, далей — роўная пляцоўка для кладкі сцен, якая пераходзіць у спуск унутр замчышча з двума прамавугольнымі ўступамі — тэрасамі. 3 паўднёвага боку, у на-прамку вуліцы Вялікай, вал перарываўся праездам з двухвежа-вымі варотамі. Вежы злучаліся між сабой зрубнай устаўкай над варотамі, мелі чатыры ярусы, тры з іх — баявыя. Размяшчэн-не тут варот і надворных вежаў традыцыйнае, пры гэтым канцы вала як бы заходзілі адзін за другі. Такі прыём меў вялікае значэнне для аховы варот — дзякуючы яму нападаючыя пад-вяргаліся дадатковаму фланговаму абстрэлу. У замчышчы Мін-ска левая частка вала рабіла паварот, што дазваляла з гэтага флангавага боку пабудаваць не толькі ўчастак сцяны, але і яшчэ адну вежу. Схілы вала непасрэдна ля варот умацоўваліся за-борам з бярвення. Надваротныя вежы ўвенчваліся чатырохсхіль-нымі дранкавымі дахамі.
Па другой версіі (археолагі Ю. А. Заяц і Г. В. Штыхаў), якая ўлічвала, што пры двухвежавым варыянце ўскладнялася скраз-ное перамяшчэнне абаронцаў над праездам, апошні быў адна-вежавым. Аснову яго складала моцна выступаючая са знешняга боку сістэма зрубаў, перпендікулярная асі сцен. Гэта дазваля-ла вынесці вароты з плоскасці сцен, вызваліўшы такім чынам скразны праход па іх. Да таго ж зрубы ярусамі спускаліся па схілу вала, перашкаджаючы нападаючым хутка пераадольваць прастору варот. Увенчваючая дазорная вежа завяршалася дран-кавым дахам, дахі прамежных зрубаў мелі канструкцыю на сам-цах.
Якімі былі сцены мінскай крэпасці? Археалагічны матэрыял не дае на гэта пытанне дакладнага адказу. У XI—XII стагод-дзях драўляныя сцены многіх славянскіх гарадоў узнімаліся двух'яруснымі тэрасамі. Верхні ярус знадворку меў кансольны выступ, што ўскладняла штурмуючым пад'ём на сцены і за-12 ,
Уездная брама мінскага замчышча, варыянт I
бяспечвала лепшыя ўмовы абаронцам для адбіцця атак. 3 унут-ранага боку другі ярус меў выгляд абходнай галерэі для хут-кага перамяшчэння абаронцаў. Такія сцены акружалі замак Ма-намаха ў Любечы (XI ст.), складалі драўляныя ўмацаванні Ноўга-рада. Мяркуецца, што аналагічная канструкцыя была і ў мін-скай крэпасці. Паколькі план яе меў авальную форму, вугла-выя вежы, відаць, адсутнічалі, за выключэннем адной, што раз-мяшчалася там, дзе вал крута паварочваў да варот. Спусціцца з вала з унутранага боку, як і падняцца на яго, можна было па лесвіцах-драбінах.
Драўляны замак існаваў не адно стагоддзе. Дакументы свед-чаць, што ён быў знішчаны пажарам у сярэдзіне XVI стагоддзя. Земляны вал знік у XVIII стагоддзі пры планіровачнай рэкан-
1 3
Уездная брама мінскага замчышча, варыянт II
струкцыі горада, аднак асобныя яго участкі захаваліся аж да нашага часу. Памяць пра старажытную мінскую крэпасць адлюст-равалася ў назвах вуліц Замкавай, Завальнай, Падзамкавай (усе яны цяпер не існуюць).
14
У СТАРАЖЫТНЫМ ДЗЯДЗІНЦЫ
За высокім валам і рубленымі сценамі жылі людзі — воіны, гандляры, рамеснікі. Срабрылася на сонцы старое дрэва, адсвеч-валі круглыя бакі бярвенняў, пакатыя дранкавыя шатры, зеля-неў дзірван валоў. А за варотамі, з правага боку, цёмны фон дамоў разразаўся сілуэтамі яшчэ не закончанага збудавання зу-сім з іншага матэрыялу. Гэта быў час (канец XI стагоддзя), ка-лі ў многіх гарадах Старажытнай Русі айчыннымі і візантыйскімі майстрамі будаваліся белакаменныя храмы.
Ад невялікай плошчы, што выконвала, магчыма, ролю ўнутры-крэпаснога рынка, разыходзіліся тры вуліцы. Самая доўгая ішла на паўночны захад праз увесь дзядзінец, які забудавалі ўмелыя майстры. Некалькі напластаванняў драўляных маставых сведчыць ПР^ тое, што вуліцы былі добраўпарадкаваныя. Іх асновай слу-жыў каркас з бярвенняў, складзеных клеткамі і злучаных для трываласці «у чашку». Па іх рабіўся насціл з плах, прычым тар-цы запускаліся ва ўкладзенае па краю абвязачнае бервяно, якое ў сваю чаргу замацоўвалася калочкамі. Калі пабудовы падсту-палі да вуліцы ўшчыльную, то насціл урубаўся ў паз, выдаўба-ны ў ніжнім бервяне дома.
Існавала цэлая сістэма водаадвода: драўляныя трубы, жала-бы, латкі — нізінная мясцовасць, забалочанасць патрабавалі ўме-ла арганізаванага добраўпарадкавання вуліц. Гэтым жа, віда-вочна, тлумачыцца і шырокараспаўсюджанае машчэнне двароў і сядзіб дзядзінца. У вулічным добраўпарадкаванні прыкметны рысы, характэрныя для горадабудаўніцтва Старажытнай Русі. У першуЮ- чаргу гэта мае дачыненне да тых гарадоў, якія знахо-дзіліся ў падобных з Мінскам прыродных умовах, — Ноўгарада, Старой Ладагі, Гродна.
15
у XI—XII стагоддзях уздоўж вуліц дзядзінца размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, аб’яднаныя ў сядзібы (двары). Планіровачнай адзінкай дваровага комплекса была зрубная ячэн-ка. Зрубы жылых пабудоў, некалькі буйнейшыя за гаспадар-чыя (6X6 метраў супраць 4X4 метры), ставіліся ўсутыч адзін да другога, утвараючы замкнуты комплекс — вяночны двор, найбольш старажытны тып сядзібнай забудовы славян. Акрамя жылых памяшканняў (хата і сені) у дваровы комплекс уваходзі-лі пабудовы для захавання хлеба, прадуктаў і хатняга скарба (клеці, істопкі), для хатняй жывёлы і коней, разнастайныя на-весы, 'павеці для дроў, калёс, сена і г. д. Іх памеры і коль-касць залежалі ад заможнасці гаспадара і велічыні сям і.
Шчыльная забудова вуліц і двароў ускладняла вядзенне но-вых будаўнічых работ, таму зрубы даводзілася рыхтаваць у лесе і прывозіць часткамі. Гатовыя зрубы да таго ж з яўляліся прадметам рыначнага гандлю. Пра тое, што і будынкі мінскага дзядзінца папярэдне збіраліся дзесці асобна, сведчаць выяўленыя архео-лагамі меткі на бярвеннях у выглядзе вертыкальных засечак.
У народным дойлідстве здаўна вядомы прыём, калі замест падмурка пад будынак кладуць тоўстыя дубовыя бярвенні, якія ўтвараюць першы вянец — «лежні», «падруба». Старажытныя мін-скія градарубы рабілі больш устойлівыя асновы — апорныя пля-цоўкі. На выраўненую пляцоўку па перыметру будучага бу-дынка, але некалькі выходзячы за памеры плана, клалі вянец бярвенняў і замацоўвалі ўбітымі побач калочкамі і папярэчны-мі лагамі. На вянцы па вуглах урубалі каратышы з бярвенняў, якія служылі апорамі вуглоў будучага збудавання. На хісткім за-балочаным і падтапліваемым грунце такая канструкцыя забяспеч-вала раўнамернае размеркаванне вагі будынка, магчымасць вен-тыляцыі яго апорных частак, ахоўвала зруб ад уздзеяння неад-нолькавай усадкі.
У старажытным дзядзінцы, мяркуючы па археалагічных зна-ходках, былі тры тыпы драўляных канструкцый сцен: зрубньія (у асноўным жылыя пабудовы), слупавыя і каркасныя. Зрубы жылля рабіліся з кругляка, вугал з астаткам «у чашку». Для падгонкі бярвенняў па даўжыні ўверсе выбіраўся паз —«драчка». Гэты старажытнейшы прыём кладкі зруба, што ўжываўся аж да пачатку XX стагоддзя, зваўся «драчкай уверх». Драчка ў верхней частцы бервяна лёгка выбіралася пры яго апрацоўцы, але такі спосаб меў недахоп — у пазы між бярвеннямі магла трапіць вільгаць атмасферных ападкаў. Пазней, калі асвоілі працаёмкі прыём рубкі сцен, які патрабаваў неаднаразавай падгонкі і вы-веркі — «драчкай уніз», выкарыстоўвалі абодва спосабы: на ўчастках сцен, заслоненых навіссю страхі, бярвенні клалі драч-кай уверх, а ніжэй гэтай мяжы — драчкай уніз.
16
Тып зрубнай канструкцыі	Тып слупавой канструкцыі
У гаспадарчых пабудовах, пры збудаванні прырубаў да ча-тырохсценкаў, бярвенчатых агарож (замёты, тыны) ужывалася найбольш архаічная слупавая канструкцыя. Бярвенні, злучаліся не праз рублены замок, а запускаліся ў вертыкальны паз шулы. Шулы ўкапваліся ў зямлю або праз шып у ніжняй частцы ўстанаўліва-ліся на вуглы апорнага вянца. Канструкцыя сцен «у шулы» ў народным дойлідстве захавалася да нашых дзён як найбольш простая і зручная для падсобных пабудоў.
Разнастайныя лёгкія будынкі — куратнікі, летнія загарадзі для авечак, свіней, паветкі, сені хат — часта рабілі каркаснымі. Аснову складалі вуглавыя слупы і бярвенне абвязкі, сцены ж плялі з яловых лапак, вербалозу, арэшніка. Плеценыя пабудовы выяўлены археолагамі і на мінскім замчышчы.
Мяркуючы па знойдзеных рэштках канструкцый дахаў, у тым ліку «какошынах» (кароткая жэрдка з суком на канцы, якая пры-значалася для падтрымкі драніцы), пабудовы дзядзінца мелі да-хі «на самцах». Адна з пераваг такой канструкцыі заключалася ў тым, што яна дазваляла спалучыць перакрыццё (бэлькі са столлю) і пакрыццё (уласна дах). Гэта было надзвычай важна для курнай хаты, дзе патрабавалася свабодная прастора ў верх-няй частцы для пад'ёму дыму. Скляпеністая прастора ўтварала-ся дахам, зробленым «на самцах» («закот») і праз адзін, два і тры самцы. Укладзеныя паверх у два-тры слаі драніцы стваралі шчыль-нае перакрыццё, паміж слаямі пракладвалася для гідраізаляцыі бяроста.
У жылых памяшканнях мінскага дзядзінца мелася падлога, прычым дастаткова дасканалай канструкцыі. Тоўстыя кароткія
2. Зак. 1564.
17
Тып даху на самцах
дошкі ўкладваліся на лагі і мацаваліся да іх драулянымі наге-лямі (стрыжанямі). Канцы пры гэтым запускаліся у чвэрць, браную знутры ў бярвеннях сцен. Каб зменьшыць знос дошак, іх слалі па асі дзвярэй, да таго ж так лягчэй было падтрым-ліваць чысціню ў памяшканні. Узровень падлоп заужды быу вы-шэйшы за знешні ўзровень зямлі, таму перад уваходам рабілі ганак з прыступкамі, урубленымі ў тоўстыя кароткія касауры.
Яшчэ і сёння ў традыцыйных сельскіх пабудовах можна су-стрэць дзверы, аснову якіх складае частка драўлянага ствала з сукамі. Дзверы ўстанаўліваюцца ў паз, выбраны на вуглу шулы, і мацуюцца да яе вымачанымі ў вадзе вербалознымі, арэхавы-мі пруткамі (гужоўкай) або жалезнымі клямарамі. Такая кан-струкцыя часта згадваецца ў летапісах, матэрыялах інвентароў — дзверы «на бегуне» (г. зн. на асі). Вось часта мела у н.жнян частцы шып, што ўваходзіў у тарэц паза — «падпятнік». Іады дзверы называліся «на падпятніку». Дзверы «на бегунах» былі шырока распаўсюджаны ў старажытным Мінску.
Фрагменты дзвярных палотнаў, якія захаваліся, сведчаць пра тое што рабіліся дзверы добра. Тры шырокія дошкі змацоўвалі-ся паміж сабой парай запушчаных у паз планак. Тое, што план-кі не былі паралельныя паміж сабой, а разыходзіліся адносна гарызантальнай асі, забяспечвала моцнасць дзвярнога палатна. Замест асі ў крайней дошцы ўверсе і ўнізе меліся шыпы, якія і забяспечвалі вярчэнне і ўстаноўку дзвярэй у праёме.
У старажытнасці зямляначнае і паўзямляначнае жыллё сла-вян не мела акон. Ролю светлавога праёма выконвалі дзверы,
18
таму пабудову размяшчалі такім чынам, каб яны знаходзіліся з сонечнага боку. 3 развіццём наземных зрубных дамоў з'яўля-юцца вокны на паўбервяна. Размяшчэнне іх вызначалася ра-цыянальнасцю і строгай адпаведнасцю функцыянальнаму пры-значэнню жылля.
Здаўна склалася традыцыя асвятляць галоўным чынам тое месца, дзе больш за усё даводзілася працаваць. Такім месцам было прадпечча. Тут гаспадыня праводзіла шмат часу за пры-гатаваннем ежы, корма для жывелы. У раёнах з халоднай зімой, на поўначы і ўсходзе Русі, каб рацыянальней выкарыстоўваць цяпло печы, яе разварочвалі топкай у супрацьлеглы ад дзвярэй бок. А насупраць дзвярэй у тарцовай сцяне прасякалі малень-кае акенца, праз якое і асвятлялася прадпечча. Пазней сталі асвятляць і «покуць» — вугал па дыяганалі ад печы, дзе сы-ходзіліся лавы, стаяў стол, уверсе віселі абразы. Справа ад яго, ля насціла для сна, гаспадыня прала пражу, тут працавалі і ін-шыя члены сям'і. Так з'явілася яшчэ адно ваконца, а ўсяго іх стала тры — на тарцовым, арыентаваным да вуліцы фасадзе, Паступова сярэдняе ваконца павялічваецца, абрамляецца кася-камі і падаконнай дошкай, знадворку абрастае ліштвамі — уз-нікае шырока вядомае на Русі краснае (прыгожае, вялікае), ка-сячнае (ад «касякі») акно.
У народным дойлідстве беларусаў у размяшчэнні акон адзна-чаюцца іншыя заканамернасці. Больш мяккі клімат дазваляў ста-віць печ топкай да дзвярэй. Так лягчэй было падтрымліваць чысціню ў хаце: смецце ад прадпечча лёгка вымяталася за па-рог. Вокны прасякаліся ў падоўжанай сцяне, супрацьлеглай топ-
19
цы печы (яны выхадзілі ў двор), затым у сумежных сценах по-куці і насупраць палацяў.	ч
Вузкія, на паўбервяна, аконцы зачыняліся («завалакваліся») дошчачкай, чаму і называліся валаковымі. Гэтая дошчачка стала правобразам будучых аканіц. У XVI—XVIII стагоддзях нават у дамах панскіх сядзіб былі вокны з аканіцамі, якія засоўваліся. Праз валаковыя аконцы асвятляліся прысадзістыя хаткі мінскага дзядзінца.
Найбольш рацыянальныя, прадуманыя, правераныя часам тра-дыцыі ўладкавання народнага жылля перажылі стагоддзі. Яны адлюстраваліся і ў хатах канца XIX—пачатку XX стагоддзя, якія і цяпер можна ўбачыць на старых вуліцах Мінска і іншых гара-доў Беларусі, у Рэспубліканскім музеі народнай архітэктуры і побыту.
Вось як выглядаў усярэдзіне мінскі жылы дом у XI—XIII стагоддзях. Глінабітная печ на падмурке з калод мела скля-пеністае завяршэнне без коміна (палілася па-чорнаму). Яна на-гадвала яшчэ больш старажытны тып печы-каменкі з плоскім, як патэльня, верхам. (Менавіта з такога тыпа развівалася рус-кая варачная печ). На знешнім яе рагу стаяў тоўсты высокі слуп. Робячы печ, яго выкарыстоўвалі для мацавання апалубкі. У інтэр еры жылля пячному слупу належала важная роля. Да яго пад вуг-лом сыходзіліся брусы, на якія абапіраліся нары, часта двух'ярус-ныя. Верхні ярус пазней ператварыўся ў шырока вядомыя ў на-родным жыллі палаці (насціл, што адным канцом абапіраўся на край печы, другім — падвешваўся да столі), а верхні брус выкарыстоўваўся для навешвання палатнянага полага — так спальнае месца адгароджвалася ад агульнай часткі жылля. Зна-ходзячыся ў цэнтры хаты, слуп з'яўляўся і рытуальным месцам: на ім чаравалі, варажылі, рабілі замовы. Нярэдка яго ўпрыгож-валі мудрагелістымі разнымі ўзорамі.
На ўсю даўжыню сцен рабіліся лавы з тоўстых колатых плах, пакладзеных на калоды або на сукі-кансолі, урубленыя ў сцены. У вялікіх селл'ях на лавах спалі. У іх рабіліся розныя выразы, адтуліны для замацавання прылад працы.
На покуці стаяў стол. У хатах з глінабітнай падлогай ён быў на ножках-стойках, укапаных у зямлю. У старадаўніх жытлах яго замяняў шырокі глінабітны выступ. Традыцыйная лаўка ля стала таксама замацоўвалася ножкамі ў грунт.
У кухонным куце на сценах размяшчаліся паліцы для посу-ду, хлеба.
Як бачым, усе элементы мэблі былі цесна звязаны з кан-струкцыяй жылля — і падлога, і палаці, і лавы, і стол, і паліцы на сценах. Наогул слова «мэбля» (ад лацінскага mobile рухо-мы) мала падыходзіць для характарыстыкі інтэр'ера старажытна-
20
Сядзіба пачатку XII ст. у Мінску. Рэканструкцыя
га жылля Мінска. У мэблю яго элементы ператвараюцца пасту-пова. 3 цягам часу цяжкая лава становіцца на ножкі, набывае спінку, падлакотнікі і ператвараецца ў канапу. Прысценныя па-ліцы замяняюцца вуглавымі шафкамі або насценным буфетам палаці — драўляным ложкам.
Верхняя частка інтэр'ера выглядала так. Высокае скляпенне з закураных бярвенняў-самцоў, уздож сцен, на шастах, — сухія дровы, старыя кажухі. Дым, калі палілі ў курнай печы, выпускалі праз дзверь^ або ў спецыльную фортку над імі, якая зачыня-лася на засаўку або мехам з саломай, а пазней, са з’яўленнем коміна, выводзілі ў сені.
Такую хату меў звычайны гараджанін. У начальніка ж дру-жыны, князя, гарадскога феадала двор быў большы па плошчы, жыллё складалася з мноства святліц, клецяў, сеняў, зрубы ста-віліся ў два, а то і ў тры ярусы.	,
Важную ролю ў сядзібнай забудове мінскага дзядзінца ігра-лі платы, агароджы. Іх наяўнасць дыктавалася неабходнасцю ў выпадку вайны адбівацца ад ворага, зачыніўшыся ў сваім двары. Нанбольшае распаўсюджанне атрымалі моцныя агаро-джы з бярвенняў — частаколы, тыны — яны адлюстроўвалі тагачасныя уяўленні аб непрыступнасці і надзейнасці. Пры май-страванні частакола слупы запускаліся на пэўную глыбіню ў спе-цыяльна выкапаную канаву і ўсутыч падганяліся адзін да дру-гога выбаркай паза — драчкі. Ставіліся таксама і тыны з га-рызантальных бярвенняў, замацаваных у шулах. У двор можна оыло трапіць праз моцныя дашчаныя вароты з магутнымі вуша-камі, звязанымі зверху перакладзінай. Меней адказныя ўчасткі агароджваліся плятнём або плотам з жардзяных праслаў.
Забудова старажытнага мінскага замчышча адлюстроўвала як рысы, характэрныя для драўлянай архітэктуры старажытнарускай дзяржавы ўвогуле, так і нацыянальныя асаблівасці, якія зараджа-ліся і атрымалі затым развіццё ў традыцыйным народным жыллі.
21
у ВАКОЛЬНЫМ ГОРАДЗЕ
Мы ўжо ведаем, што да варот крэпасці ішла вуліца Вялікая. Наогул у паўднёва-заходняй частцы дзядзінца сыходзіліся не-калькі вуліц: з захаду цягнулася Койданаўская, з пауночнага за-хаДу _ Ракаўскі тракт, з поўдня — Лошыцкая, з паудневага ўсходу — Казьмадзям'янаўская, з усходу — Траецкая, утвара-ючы вакол замка радыяльную сістэму. Месца іх скрыжаван ля Нямігі атрымала назву Нямігскага, або Ніжняга рынку. Сю-ды паступова перамясціўся з цеснага дзядзінца гандаль. Уздоуж вуліц-дарог пачала фарміравацца забудова, якая складалася з сядзібаў і дамоў рамеснікаў, гандляроў — так званыя пасады, або навакольны горад (размешчаны навокал замка). Нанбольш старажытнымі былі Траецкае і Ракаўскае прадмесці. Першае размяшчалася насупраць замка на левым беразе Свіслачы на ўзвышшы, што звалася Траецкай гарою.
Пасадская забудова тут бярэ пачатак у XII стагоддзі. На тым месцы злучаліся дарогі з Вільні, Лагойска і Полацка, Барысава і Смаленска і ўліваліся ў Траецкую вуліцу. Пазнен, у XVI ста-годдзі, разам з вуліцай Нямігскай, якая знаходзілася на су-працьлеглым беразе, яна ўтварыла галоўны дыяметр горада. Цэнтрам драўлянай забудовы ў XIII—XIV стагоддзях робіцца Траецкая царква, што перайшла ў пачатку XVII стагоддзя да ўніятаў. Побач ствараецца жаночы базільянскі манастыр, драў-ляныя будынкі якога замяняюцца мураванымі толькі ў пачат-ку XIX стагоддзя.	„
Аднак адмежаванае ад асноўнай часткі горада раком, іраец-кае прадмесце забудоўвалася павольна. Значна больш інтэнсіўна развівалася прадмесце, што размяшчалася ў непасрэдным кантак-це з Нямігскім рынкам, — Ракаўскае, фарміраванне якога так-сама адбывалася ў XII—XIII стагоддзях. Галоўнай воссю раёна быў Ракаўскі тракт. У XVI стагоддзі аснову планіроўкі тут скла-далі тры промні: вуліцы Няміга, Ракаўская, Уваскрасенская. Апош-няя вяла на поўнач у найстаражытнейшую частку — Пятніцкі канец, названы так у гонар вядомай тут з XV стагоддзя царквы Параскевы Пятніцы і звязаны з замкам вуліцай Замкавай. У па-чатку XVI стагоддзя пасля бітвы пад Клецкам у 1506 годзе на Пятніцкім канцы пачынаюць сяліцца палонныя крымскія татары, і гэта мясцовасць атрымлівае назву Татарскі канец. Уваскрасен-ская вуліца (цяпер вуліца Вызвалення) пераходзіла ў Вялікую
22
Татарскую (цяпер вуліца Дзімітрава). У 1900 годзе на тым мес-цы, дзе цяпер стаіць Палац спорту, была пабудавана муравая мячэць. У адрозненні ад іншых гістарычных раёнаў горада Ра-каўскае прадмесце захавала фрагменты планіровачнай структу-ры XVI—XVII стагоддзяў, хоць будынкі на ім узніклі на два-тры стагоддзі пазней.
У XVI стагоддзі фарміраванне радыяльнай планіроўкі вакол замка заканчваецца, горад пачынае шукаць новыя шляхі раз-зіцця.
ДАЛЕЙШАЕ РАЗВІЦЦЕ
Для беларускіх гарадоў XIV—XVI стагоддзі — перыяд бур-ны, актыўны: расце іх палітыка-адміністрацыйны статус, квітнеюць рамёствы, гандаль, павялічваецца колькасць насельніцтва, у го-рад ідуць вольныя сяляне. Многім гарадам і мястэчкам Бела-русі даравана магдэбургскае права (права на самакіраванне).
Цяпер старая горадабудаўнічая схема старажытнарускіх гара-доў, што складалася на аснове традыцый Кіеўскай Русі (у цэнтры — дзядзінец, да яго прылягае гандлёвая плошча, якая злучае жыц-цёва важныя звенні вакол княжацкай рэзідэнцыі і яго дружы-ны), прыходзіць у неадпаведнасць з дэмакратычнымі тэндэн-цыямі гарадскога самакіравання. Гораду рамеснікаў і цэхавых аб'яднанняў патрабуецца плошча для сходаў, гандлю, гарадскім магістратам — прадстаўнічы будынак. Дамінуючую ролю ў за-будове гарадской плошчы пачалі займаць ратушы, шырока раз-віваюцца комплексы гандлёвых радоў. Будуюцца цэрквы і ма-настыры.
Усе названыя тэндэнцыі характэрны і для Мінска. У гэты час узвышаная тэрыторыя насупраць Ніжняга рынка робіцца аб' ектам горадабудаўнічых інтарэсаў. Горад уступіў у новы этап свайго развіцця. Буйныя каталіцкія манашаскія ордэны, адміні-страцыйны апарат, суды, бойкі гандаль не маглі больш існаваць у межах старога замчышча і прылеглых прадмесцяў. Яны ад-чувалі патрэбу ў манументальных збудаваннях, якія падтрымлі-валі 6 аўтарытэт царквы і ўлад. Плато ў паўднёвай частцы го-рада найлепш адпавядала гэтым патрэбам. На працягу XVI—XVIII стагоддзяў тут сфарміраваўся архітэктурны ансамбль для за-будовы цэнтраў гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Пас-палітай, гарадах-магдэбургіях Еўропы. Амаль прамавугольная пло-
23
шча абмяжоўвалася з захаду Францысканскай вуліцай, з усхо-ду — Дамініканскай, з поўдня — Койданаўскай. У цэнтры ўз-нялася ратуша, першапачаткова драўляная, з XVIII стагоддзя — мураваная. У ёй размяшчаліся гарадскі магістрат, суд, а ў су-тарэнні — турма. Неад'емны элемент ратушы — вежа ў некаль-кі ярусаў з дазорнай пляцоўкай і гадзіннікам. На ўсходнім баку знаходзіліся мужчынскі бернардзінскі кляштар і жаночы і муж-чынскі базільянскія, апошні са Святадухаўскай царквою. У паў-днёва-ўсходняй частцы стаялі побач дамініканскія касцёл і кляш-тар. Заходнюю частку плошчы займаў езуіцкі калегіум-касцёл і кляштарныя карпусы. Каля іх пачыналіся жылыя і гандлё-выя будынкі. Так узнік Верхні горад, ансамбль якога ўвасабляў змены ў грамадскіх адносінах, а яго пабудовы паказвалі са-цыяльную самавітасць пануючых класаў, духавенства, розных са-слоўяў гандляроў і рамеснікаў.
У XIV—XVI стагоддзях працягвае развівацца драўляная ар-хітэктура. Структура сядзібы гараджаніна яшчэ захоўвае выяўле-ную сельскагаспадарчую накіраванасць. У прывілеі на дарава-нае гораду магдэбургскае права значнае месца адведзена пера-дачы ў карыстанне мінскім мяшчанам сельскагаспадарчых угод-дзяў. Разам з тым хутка расце колькасць рамеснікаў. Іх жыл-лё вылучаецца паміж іншых каляровымі размаляванымі шыль-дамі. Статут рамеснікаў патрабаваў «...вывешваць мядніцы і ін-шыя рамесніцкія адзнакі ля ўласных дамоў на табліцах».
Апісанне драўлянай забудовы гэтага перыяду захавалі акта-выя матэрыялы. У інвентары Узнясенскага кляштара 1579 года ўказана, што ў кляштарнай сядзібе было некалькі хат, асоб-ная кухня, некалькі клецяў, хлявы і вялікі гуменны комплекс, чым яна мела падабенства на звычайны маёнтак перыяду «Ста-туту на валокі» — зямельнай рэформы 1557 года. Дакументы XVI—XVII стагоддзяў сведчаць, напрыклад, пра тое, што мяш-чанка Крывіцкая ў 1582 годзе валодала жылым домам на тры святліцы, пякарняй, лазняй, броварам і склепам, а на сядзібе пана Казлоўскага ў 1675 годзе — дом з двух хат, пазней да-будавана яшчэ трэцяя хата, стайня і цагляны склеп.
На жаль, малюнкаў з адлюстраваннем драўлянай сядзібнай забудовы Мінска, якія адносіліся б да гэтага перыяду, няма. Аднак, звярнуўшыся да графічных аналагаў іншых гарадоў Бе-ларусі (напрыклад, да «Чарцяжа горада Віцебска 1664 года») і дапоўніўшы іх апісаннямі інвентароў, можна ўявіць, як яна вы-глядала. Цесна стаялі ўздоўж вуліц мяшчанскія двары. Тыя, што бліжэй да цэнтру горада, дзе гаспадары больш заможныя, ме-лі большую колькасць пабудоў. Жылыя дамы вылучаліся сваімі памерамі, дамінавалі ў комплексе сядзібы. Побач з дранкавы-мі варотамі часта знаходзілася крама з распісной шыльдай. На
24
Тып жылога дома гараджаніна з сенямі-трысценам. «Чарцёж» г. Віцебска 1664 г.
ўскраінах двары былі больш сціплыя, коміны на стрэхах хат ад-сутнічалі. На выездзе, ля заставы, размяшчалася карчма. Тут у вазоўні пахла сенам і конскім потам, у шынку стаяў пах лучы-ны і вэнджаных кумпякоў.
Відаць, невыпадкова легенда прыпісвае Менеску «прафесію» млынара. Сярод вытворчых збудаванняў сярэдневяковага Мінска прыкметнае месца займалі млыны. У грамаце Сігізмунда III за 1592 год змяшчаецца дазвол на будаўніцтва двух вадзяных млы-
25
Тып двухзрубнага жылога дома згодна «чарцяжу» г. Віцебска 1664 г.
Жылы дом і хлеў. «Чарцёж» г. Віцебскд 1664 г.
ноў на рэках Крупіцы і Пярэспе — мукамольнага і папяровага. (Адзначым, что згаданая Пярэспа ў канцы XVI стагоддзя, му-сіць, была даволі паўнаводнай, калі магла круціць млынавыя жорны.) Вадзяныя млыньі будаваліся ў комплексе з мастамі, па-ромамі, карчмамі, броварамі, лесапільнямі (тартакамі), сталяр-нямі, прыстасаванымі для вырабу дахавых драніц. Пакуль пра-соўвалася чарга, мужыкі, пакінуўшы падводы з мяшкамі, захо-
26
Шматзрубны тып жылля
Г-падобнага плана. «Чарцёж» г. Віцебска 1664 г.
дзілі ў тут жа размешчаную харчэўню падмацавацца і правес-чі час за бяседай.
Навальніцай пранеслася над горадам семнаццатае стагоддзе. Руска-польская вайна, голад, разруха, папялішчы. Аднак экано-міка і палітычны прэстыж Мінска хутка аднавіліся. Аўстрыйскі пасол Аўгусцін Мейерберг, праязджаючы праз Мінск у 1661 го-дзе, пісаў: «Зрабіўшы яшчэ 70 вёрст па лясной пустэльні ...мы прыехалі ў Мінск, галоўны горад Мінскага ваяводства, размешча-
27
Жыллё заможнага мешчаніна. «Чарцёж» г. Віцебска 1664 г.
Т-падобны тып жылля згодна «чарцяжу» г. Віцебска 1664 г.
ны на пагорках і рацэ і ўдастоены гонару мець Вярхоўны суд для ўсёй Літвы, акрамя Вільні...»
Вось якое ўражанне зрабіў горад на пасла польскага ка-раля, які ў 1678 годзе наведаў Мінск па дарозе ў Маскву: «...Гэ-ты горад вялікі, што шырока раскінуўся на пагорках і далінах... Ды не кепскія і даволі шматлікія цэрквы... Галоўнае ўпрыгож-вз^не плошчы — ратуша, якая стаіць пасярэдзіне і акружана мноствам крамаў...» Горад меў значныя мураваныя збудаванні. Стольнік П. А. Талстой пісаў у 1697 годзе: «Збудаванняў мура-ваных у Мінску нямала... У Мінску ёсць шмат дамоў мурава-ных і ў радах, у якіх гандлююць, — крамаў мураваных...»
I ўсё ж у агульнай забудове працэнт мураваных дамоў быў невялікі, асноўную масу складалі драўляныя жыллёвыя і гаспа-дарчыя пабудовы, што цясніліся ў прадмесцях. 3 прычыны ску-чанасці часта ўзнікалі пажары.
Васемнаццатае стагоддзе паставіла горад перад новымі вы-прабаваннямі. У полыме Паўночнай вайны (1700 1721) гіне знач-ная частка драўлянай забудовы, цяжкія эпідэміі знішчваюць вя-лікую колькасць чалавечых жыццяў. Прыходзяць да заняпаду рамёствы і промыслы, гараджане зноў вяртаюцца да земляроб-ства.
Пераадольваючы вынікі пасляваеннага разбурэння, горад па-чынае хутка будавацца. Новыя дамы з'яўляюцца на Верхнім рынку, аднаўляюцца Ракаўскае і Траецкае прадмесці. У 1790 го-дзе ў Мінску жыло каля 7 тысяч чалавек, было 980 будын-каў.	V
У 1792 годзе Мінск увайшоў у склад Расійскай імперыі. У наступным годзе была заснавана ЛЛінская губерня. Горад стаў важным адміністрацыйным і гаспадарчым цэнтрам вялікай пра-вінцыі. Але ён усё яшчэ захоўваў шэраг феадальных рыс. Гэ-та і рэшткі драўлянай крэпасці, вала, што акружаў вакольны го-рад, і паўкальцо земляных умацаванняў на паўднёвай ускраіне, і мноства вузкіх, крывых вуліц. У 1800 годзе Мінск займаў у даўжьіню 2,5 вярстьі пры шырыні ад 160 да 240 сажняў *. За-селеная тэрыторыя складала каля 300 дзесяцін**. 3 1009 жылых дамоў мураваных было толькі 39, драўляных — 970. Культавых, манастырскіх, адміністрацыйных, вытворчых (млыны, кузні і г. д.) збудаванняў налічвалася ў агульнай колькасці 48. Насельніцтва горада складала каля 10 тысяч чалавек.
*Вярста — старажытная руская мера даўжыні, роўная 500 сажням — 1,0668 км; сажань роўны 2,1336 м.
*Дзесяціна — старажытная руская мера плошчы, роўная 3 200 квадратным
сажням.
30
МІНСК У XIX СТАГОДДЗІ
Дзевятнаццатае стагоддзе стала новым этапам у жыллёвым будаўніцтве Мінска. У пачатку гэтага перыяда для многіх гу-бернскіх і павятовых гарадоў Расіі з'явілася магчымасць здзей-сніць шырокую праграму горадабудаўнічых пераўтварэнняў. Сут-насць яе заключалася ў дабраўпарадкаванні, якое вялося цэнтра-лізавана на аснове некалькіх узорных праектных рашэнняў. Па-нуючым архітэктурна-горадабудаўнічым стылем у той час стаў ампір (ад «імперыя»).
Пачалося планамернае пераўтварэнне забудовы Мінска, яе ўпарадкаванне ў духу лепшых сусветных традыцый горадабудаў-нічай школы канца XVIII — першай палавіны XIX стагод-дзяў. Першы генеральны план быў накіраваны на знішчэнне земляных умацаванняў у заходняй частцы, на поўдні і паўднё-вым усходзе горада, стварэнне геаметрычнай сеткі вуліц. ін-шага горадабудаўнічага і кампазіцыйнага цэнтра (гарадской плошчы), а таксама на вызначэнне новага кірунку забудовы (на паўднёвы ўсход, уздоўж Свіслачы). Аднак перабудова горада ў першай палове XIX стагоддзя ішла марудна. У шэрагу вы-падкаў яна была вымушанай мерай, як, напрыклад, пераўтва-рэнні на Траецкай гары пасля пажару 1809 года.
У 1809 годзе распрацоўваецца план забудовы кварталаў. Хут-каму горадабудаўнічаму развіццю Мінска па-ранейшаму пе-рашкаджаюць царкоўнае, манастырскае і феадальнае землека-рыстанне. Аднак сацыяльна-эканамічныя змены, што абумоўле-ны зараджэннем капіталістычных адносін, закранаюць і воб-лік горада. Калі ў XVIII стагоддзі ў цэнтральнай частцы размяшчаліся дамы і сядзібы буйных феадалаў і манастыроў, то к 30-ым гадам XIX стагоддзя ў ліку 65 домаўладальнікаў на Высокім рынку і цэнтральных вуліцах (Францысканскай, Да-мініканскай, Койданаўскай, Захар'еўскай, Юр'еўскай) толькі пяць былі сярэднепамеснымі дваранамі, астатнія — чыноўнікі, купцы, мяшчане. Да канца першай паловы гэтага стагоддзя Мінск стаў тыповым губернскім купецка-мяшчанскім горадам. 3 1462 дамоў 1212 належалі цэхавым рамеснікам, мяшчанам, адстаўным ваеннаслужачым. Горад вырас тэрытарыяльна, разві-ваючыся не толькі ва ўсходнім і паўднёвым, але і ў паўноч-на-заходнім напрамку. Выраўноўваліся крывыя вуліцы і завул-кі, забудоўваліся пусткі. Пераважная большасць драўлянай за-
31
будовы і яе вялікая шчыльнасць па-ранейшаму з'яўляліся пры-чынамі частых пажараў. Асабліва моцна пацярпеў Мінск ад гэ-тага ў 1835 годзе.
Пра тое, што сабой уяўляў горад у першай палове мінулага стагоддзя, чытаем у П. Шпілеўскага: «Мінск належыць да лі-ку вялікіх і прыгожых гарадоў Заходняй Расіі і пры цяпе-рашняй сваёй добраўпарадкаванасці і абноўленым выглядзе пас-ля пажару 1835 года можа быць названы сталіцай Беларусі: ён больш вялікі і франтаваты за Магілёў і Віцебск. За вы-ключэннем Траецкага прадмесця, Татарскага канца і асобных ін-шых глухіх завулкаў па ўскраінах горада, у Мінску ўсе да-мы мураваныя і большай часткай вельмі вялікія, а вуліцы да-волі гладка выбрукаваны і трымаюцца вельмі чыстымі. Перад вамі раскідваецца панарама некалькіх гор, пагоркаў і крутых абрываў, усланых штучнымі і натуральнымі газонамі, вялікі-мі садамі, аранжарэямі, раскошнымі кветнікамі, што амыва-юцца водамі звілістай, як змейка, Свіслачы... Па гарах, па па-горках красуюцца будынкі то высокія і шырокія, то вузкія і прадаўгаватыя, з чарапічнымі дахамі пад густ сярэдніх ста-годдзяў, то, нарэшце, чысценькія, ахайныя зялёныя або жоў-тыя домікі з чырвонымі дахамі, узорчатымі аканіцамі, кра-цістаю агароджаю...» Хутчэй за ўсё тут гаворка ідзе пра цэн-тральную частку горада, перабудаваную пасля пажару. Ускраін-ная вуліца Ракаўская выглядае ўжо не так прывабна: «Вулі-ца гэта даволі гразная і населена большай часткай цэхавымі мяшчанамі...» Яшчэ адно сведчанне сучасніка — падарожні-ка-іншаземца, што пабываў у Мінску ў пачатку XIX стагод-дзя: «Многія грамадскія будынкі змураваныя з цэглы, але част-ка хат абывацеляў драўляныя». Выгляд драўляных кварталаў, што размешчаны на ўскраінах, перададзены ў кнізе С. Кава-леўскай «Абразкі Мінскія». Яна пісала, што тут было многа гразкіх дворыкаў, у якіх жылі, як у вёсцы. За выключэннем цэнтральных кварталаў, горад праразаўся агародамі, з усіх ба-коў яго акружалі палі і выганы.
Працягам ускраін з’яўляліся Камароўка, Пярэспа, Рамана-ва, Ляхаўка. Пераважная колькасць драўлянай сядзібнай за-будовы з агародамі і садамі стрымлівала развіццё добраўпа-радкавання. Так, да сярэдзіны мінулага стагоддзя на 25 ты-сяч жыхароў прыпадала толькі 90 калодзежаў. Значная боль-шасць гараджан карысталася вадой са Свіслачы.
У другой палове XIX стагоддзя Мінск працягвае хутка рас-ці і становіцца самым буйным горадам Беларусі. У 1887 го-дзе ў ім пражывала амаль 91 тысяча чалавек, у той час як, напрыклад, у Віцебску — 66 тысяч, Магілёве — 43 тысячы, у Гродна — 41 тысяча. Забудова вялася галоўным чынам у паў-
32
днёва-заходнім напрамку, у раёне скрыжавання Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай чыгунак. У цэнтры горада мура-валіся пераважна двух- і трохпавярховыя будынкі, пашырала-ся сетка тратуараў з цвёрдым пакрыццём, стала больш брука-ваных вуліц. У 1874 годзе з'явіўся водаправод.
Драўлянае жыллёвае домабудаўніцтва пачало развівацца ў рэчышчы грамадзянскай архітэктуры, у тым ліку і мураванай. Выпрацаваліся агульныя планіровачныя, канструктыўныя і ар-хітэктурна-пластычныя, г. зн. стылёвыя, рысы, у выніку чаго ў драўляных жылых будынках пачалі ўвасабляцца пластычныя ма-тывы мураванай архітэктуры класіцызму. Гэта прывяло да пе-рапрацоўкі асобных канструктыўна-пластычных асаблівасцей драўлянай архітэктуры: круглае бярвенне замянілася брусамі, знік вугал з астаткам, зашываліся карнізы, тынкаваліся сцены і столь, іх абрамлялі ляпныя ўпрыгажэнні.
Хуткае развіццё капіталізму ў канцы XIX — пачатку XX ста-годдзя ўсё больш накладвала адбітак на сацыяльную, экана-мічную і горадабудаўнічую структуру горада. Павялічвалася саслоўе^ мяшчан дробных домаўладальнікаў, гандляроў, ра-меснікаў. Ішло пераразмеркаванне земляў з гарадской уласнас-ці ва ўласнасць прыватных асоб. Так, калі ў пачатку 90-ых га-доў прыватнаўласнікам належала ўсяго толькі 11% гарадскіх зямель, то ў 1913 — ужо 66,4%. Развівалася прамысловасць, у 1908 годзе ў Мінску працавала 51 прадпрыемства. Чыгунач-ны вузел, што сфарміраваўся ў цэнтры горада, замкнуў у каль-цо раён, роўны па плошчы Мінску XVIII стагоддзя.
_ Пачаўся шпаркі рост прыватных раёнаў, рабочых прадмес-цяў. Стыхія капіталістычнага развіцця захліснула разумны горадабудаўнічы падыход. Дакладная лінейна-сегментная плані-роўка, якая склалася ў выніку рэалізацыі генеральных пла-наў, прынятых у першай палове стагоддзя, растварылася ў кры-вых вуліцах і завулках спланаваных землямерамі раёнаў. Не-кіруемы рост прадмесцяў прывёў да значнага пашырэння плошчы горада, якая з 1861 па 1899 год павялічылася ў 10 разоў. Усё гэта з'явілася вынікам таго, што ў пачатку XX стагоддзя Мінск уяўляў сабой пераважна драўляны горад: з 5355 дамоў 753 бы-лі мураваныя і 572 змешаныя, астатнія — драўляныя.
Працуючых у Мінску выпускнікоў Пецярбургскага будаўні-чага вучылішча, з 1882 года — інстытута грамадзянскіх інжы-нерау, а ў пачатку XX стагоддзя і выпускнікоў Рыжскага по-літэхнічнага інстытута не хапала для праектавання забудовы прыватных плацаў і кантролю над ёй. У драўляным жыллёвым оудауніцтве шырэн распаўсюджваюцца тыпы даходных дамоў і флігеляу. У пагоні за нажывай домаўладальнікі будуюць пад-час на невялікім участку акрамя дамоў два-тры флігелі, што
3.	Зак. 1564.	п
вельмі пераўшчыльняе забудову (шчыльнасць дасягала 80%), ро-біць яе бязладнай і пажаранебяспечнай. Толькі ў 1896 годзе зарэгістравана 40 пажараў. У барацьбе з гэтым бедствам га-радскія ўлады падчас спрабавалі забараніць будаўніцтва драў-ляных будынкаў, але большасць мяшчан не мела сродкаў на му-раваныя дамы. На долю дрэва ў 1902 годзе даводзілася больш паловы будаўнічых матэрыялаў.
Што ж уяўлялі сабой кварталы драўлянай забудовы у кан-цы XIX — пачатку XX стагоддзя?
Газета «Мннское слово» ў рубрыцы «Нашн окранны» 6 ліпе-ня 1912 года пісала аб вуліцах Нікалаеўскай, Стара-Віленскай, Георгіеўскай, Старажоўскай, Лагойскім тракце, Шпітальнан: «...Гэтыя вуліцы і завулкі не замошчаны зусім або вельмі кепс-ка замошчаны. У многіх месцах утварыліся ямы, у выніку ча-го грузавы і легкавы рух надта ўскладніўся. Асобныя ямы пе-рапоўнены бруднай вадой, якая не высыхае. У ямы скідваецца смецце, выліваюцца памыі...» На ўскраінах часам брукавалі ву-ліцы, якія служылі пад'ездам з вёсак. Урачэбны інспектар Мінскай губерні С. Урванцоў адзначаў, што «на ўскраінах тра-туары ў асобных месцах размешчаны толькі па адным баку, месцамі тратуары настолькі вузкія, што двум пешаходам з цяжкасцю можна размінуцца. Драўляныя тратуары зроблены даволі прымітыўна і ўтрымліваюцца так неахайна, што ха-дзіць па ім, асабліва ў вячэрні час, трэба з вялікай асця-рожнасцю...»
Вялікі працэнт прыватнай забудовы атрымаў ускоснае пацвяр-джэнне ў колькасці сядзібных садоў. Спасылаючыся на паведам-ленні землямера Дроса, С. Урванцоў указваў, што плошча са-доў у Мінску раўнялася палове ўсёй сялібнай тэрыторыі.
Водаправод абслугоўваў толькі цэнтральныя раёны горада. Ас-ноўным сродкам водазабеспячэння ўскраін былі калодзежы, якіх у пачатку нашага стагоддзя ў Мінску налічвалася 413.
У канцы мінулага стагоддзя двойчы рабіліся спробы цэнтра-лізавана рэгламентаваць гарадское будаўніцтва. Гэта знайшло ад-люстраванне ў Гарадавых палажэннях 1870 і 1892 гадоў. Так, Га-радавым палажэннем 1892 года прадпісваліся мерапрыемствы па асушэнні гразкіх вуліц, забаранялася будаваць у гарадах маста-выя з бярвенняў або плах, цясніцца тамбурамі і верандамі да тратуараў. Рэкамендавалася пазбягаць зацесненасці забудовы, ад-даляць ад жылой забудовы лазні. Выказваліся супрацьпажарныя патрабаванні да канструкцыі печаў. У прыватнасці, адзначалася, што мураваць печ або пераносіць яе на новае месца можна толькі ў прысутнасці загадчыка гарадской часткі архітэктара. Указвалася на неабходнасць рабіць дахі драўляных дамоў з не-
34
Праект жылога дома на рагу вуліц Захар'еўскай і Загараднай. 1857 г.
згараемых матэрыялаў — бляхі, чарапіцы, а «...салому ўжываць для стрэх ні ў якім разе не дазваляецца».
Пра асобныя меры барацьбы з захламленасцю прыватнай за-будовы можна даведацца з артыкулаў «Мннского лнстка». Па-ведамляючы пра чарговы пажар — яго прычынай стаў хлеўчык, які загарэўся, — газета абуралася: «...Калі ж наш горад ад іх пазбавіцца? А яшчэ наракаць летась пачалі паны домаўладаль-нікі, калі наша адміністрацыя зносіла гэтыя хляўчыкі дзесяткамі».
35
Аб планіроўцы і архітэктуры драўляных жылых дамоў у мі-нулым стагоддзі даюць уяўленне праекты, зацверджаныя Мінскай губернскай будаўнічай і дарожнай камісіяй. Вось, напрыклад, скла-дзены ў снежні 1857 года праект аднапавярховага дома меш-чаніна Я. Г. Тапца. Дом меркавалася будаваць на рагу Загарад-най і Захар'еўскай вуліц. Прамавугольны план раздзелены на пя-рэднюю, кухню і агульны пакой. Дзве печы — грубка і варач-ная — стаяць у цэнтры, сіметрычна перагародцы. Пабудова на мураваным фундаменце, з уцепленай падлогай і столлю. Крок-вы ўрублены ў знадворныя вынасы бэлек. Аб афармленні вок-наў заказчык дамаўляўся з рамеснікамі прыватна.
Больш складаныя дамы такога тыпу не вызначаліся асаблі-вым архітэктурна-канструкцыйным вырашэннем, а мелі толькі больш развітую планіроўку. Напрыклад, у праекце 1861 года до-ма калежскага асэсара X. Я. Якубоўскага (будаўніцтва па вуліцы Татарскай) размечаны пярэдняя, два жылыя пакоі ў правай частцы і кухня-сталоўка ў цэнтры. На кухні — варачная печ, жылыя пакоі апальваюцца грубкамі. Некалькі багацейшым, чым у да-мах простых мяшчан, было пластычнае вырашэнне фасада. вы-сокі цокаль са светлавымі праёмамі ў склеп, гарызантальная ця-га па нізу вокнаў, намечаны ліштвы, паказана шалёўка вуглоў, падшыўка карніза.
Будавалася і шматкватэрнае жыллё. У 1865 годзе зацверджан праект двух драўляных жылых дамоў на пляцы мяшчан Л. М. Га-лавенчыка і Л. I. Штэйнгаўза на рагу Раманаўскага завулка і Койданаўскай вуліцы. Дом Галавенчыка складаецца з дзвюх жьі-лых частак (кватэр) з самастойнымі ўваходамі. Левая кватэра ўк-лючае пярэднюю, кухню з печчу, чатыры жылыя пакоі, апаль-ваемыя блокам з дзвюх печак-грубак. Правая складаецца з пя-рэдняй, кухні, трох жылых пакояў, апальваемых блокам з дзвюх грубак. Асаблівасцю архітэктурна-канструктыўнага вырашэння з'яўляецца высокі цокаль над склепам з аконнымі і дзвярнымі праёмамі з боку Раманаўскага завулка. Планіроўка дома Штэйн-гаўза вызначаецца большай кампактнасцю: кожная з дзвюх раў-назначных частак (кватэр) мае ўваходны вузел (ганак — пярэдняя — кладоўка), вакол якога размяшчаюцца кухня і тры жылыя па-коі.
Быў распаўсюджаны таксама варыянт двухкватэрнага дома з агульным ганкам і спараным блокам тамбурам — пярэдняй-кла-доўкай.
Матывы мураванай архітэктуры назіраюцца не толькі ў вы-рашэнні фасадаў, але і ў элементах добраўпарадкавання (варо-ты, агароджы). Глухія плоскасці штыкетнікаў з гарызантальнымі цягамі раздзелены вертыкальнымі слупамі. Касякі варот і вес-нічак маюць класіцыстычныя элементы ордэрнай сістэмы, завяр-
36
Праект жылога дома па Татарскай вуліцы
Праект дома па Маскоўскай вуліцы
па Рэчыцкай вуліцы. Пачатак XX er.
0 1	2	3	4 саж
Праект жылых дамоў на каменных падмурках па Раманаўскім завулку і Койданаўскай вуліцы. 1865 г.
шаюцца масіўнымі прафіляванымі карнізамі або ажурнымі кава-нымі кратамі. Палотны варот і веснічак філянговыя.
Характэрным для гэтага перыяду быў і будынак, у якім| кож-ная з трох раўназначных частак (кватэр) мела асобны ганак з верандай, пярэднюю з кухняй і трыма жылымі пакоямі вакол яе. Варачная печ шведскага тыпу і грубка, абліцаваныя белай гладкай кафляй (мяркуючы па карнізах і цязе ля падмурка), размяшчаліся на падоўжнай восі будынка, сіметрычна пярэдняй. Пабудова з брусаў, на падмурку, столь і падлога — двайныя, дах кроквенны, з урубкай крокваў у вынасы бэлек, пакрыццё, відаць, — дахавая бляха. Падобны дом спраектаваны для бу-даўніцтва на пляцы Р. Д. Мураўчык па Мала-Георгіеўскай вулі-цы. Выцягнуты план з трохчасткавым дзяленнем. Кожная ква-тэра мае шырокую веранду з невялікай кладоўкай. Дзве ўзаем-на перпендыкулярныя сцяны дзеляць прастору кватэры на ча-
40
Праект жылога дома па Мітрапалітскай вуліцы. 1869
Праект дома па Міхайлаўскай вуліцы. 1858 г.
Праект жылога дома па Мала-Георгіеўскай вуліцы. 1913 г.
тыры амаль аднолькавыя пакоі (кухню і тры жылыя), у цэнтры — блок печаў (варачная шведскага тыпу і грубка). Планіроўка флі-геля вызначаецца меншымі габарытамі (дзве кватэры) і адсут-насцю веранды, але канструктыўнае вырашэнне аналагічнае. Вы-цягнуты фасад дома з манатонным шэрагам вокнаў упіраецца ў брандмаўэр (проціпажарную сцяну), аконны пояс флігеля флан-кіруецца па краях дзвярнымі праёмамі. Рашэнні запаўнення акон-ных і дзвярных праёмаў не прыводзяцца, аўтары спадзяюцца на густ і магчымасці гаспадароў і цесляроў.
Вялікі даходны дом часта з'яўляўся збудаваннем многамэта-вага прызначэння. Так, напрыклад, у доме С. Г. Марчызавай па вуліцы Прэабражэнскай здавалася шэсць памяшканняў: мешча-ніну С. Глаўсу пад рэстаран, М. Цыпкіну пад майстэрню, меза-нін у гэты час пуставаў, пакой наймаў шавец А. Нарушэвіч, тры пакоі займалі домаўладальнікі, бясплатна наймалі кватэру лёкай і пакой дворнік. На архіўным дакуменце алоўкам пазначана ха-рактарыстыка адной з кватэр: «2 пакоі лепшыя, 1 цёмны і кух-ня».
Наогул жа ў гэты час у драўлянай жылой забудове Мінска вылучаліся некалькі тыпаў архітэктурна-планіровачных жылых звен-няў кватэр:
жыллё з трох пакояў: пярэдняя, проста па восі ўваходу — кух-ня, злева або справа — вялікі жылы пакой;
кватэра з развітай планіроўкай: пярэдняя, па восі яе — кухня, злева або справа — чатыры жылыя пакоі, утвораныя ўзаемна перпендыкулярнымі перагародкамі;
у цэнтры планіроўкі — камунікацыйны вузел: пярэдняя, прос-та — кладоўка; вакол іх чатыры прыблізна роўныя пакоі, у тым ліку кухня;
кватэра з уваходнай групай з веранды, арыентаванай на ву-ліцу, пярэдняя, вакол якой размешчаны кухня і тры жылыя па-коі;
кватэра, раздзеленая ўзаемна перпендыкулярнымі перагарод-камі на чатыры прыблізна роўныя пакоі. Адзін з іх — кухня, да яе прылягае веранда, дзверы якой вядуць у двор. Іншы раз у верандзе адгароджваецца кладоўка;
двухкватэрны дом з блокам пярэдніх-кладовак. Справа і зле-ва да іх прылягаюць кухні, далей вакол ідуць жылыя пакоі;
шматпакаёвы двухкватэрны дом. Агульная пярэдняя, па яе во-сі — дзве кухні, справа і злева — па чатыры жылыя пакоі;
шматпакаёвы аднакватэрны дом. У цэнтры — блок з чаты-рох пакояў; пярэдняя з двух пакояў, кухня, сталоўка. Злева і справа — жылыя пакоі.
Аднакватэрныя секцыі служылі планіровачным модулем, з яко-го маглі фарміравацца шматкватэрныя дамы. Структураўтвараю-
44
Праект дома с брандмаўэрам па Мала-Георгіеўскай вуліцы. Канец XIX ст.

Праект флігеля па Мала-Георгіеўскай вуліцы. Канец XIX ст.
Класіфікацыя планіроўкі гарадскога жылля Мінска XIX — пачатку XX ст.:
в — веранда; п — прыхожая:	Схема размяшчэння печаў
кл — кладоўка; к — кухня;	у жылых дамах Мінска
ж — жылы пакой	XIX — пачатку XX ст.:
в — варачная печ; г — грубка;
уг — вуглавая грубка
чымі восямі плана з'яўлялася сістэма капітальных перагародак: працяглай, падоўжанай і некалькіх папярочных. Яны вызначалі колькасць жылых частак (кватэр) у доме, габарыты асноўных па-кояў. Як правіла, кватэра ў плане набліжалася да квадрата або блізкага да яго прамавугольніка. Перасячэнне ўнутраных сцен слу-жыла месцам блакіроўкі печаў, якія маглі размяшчацца розны-мі спосабамі:
дзве грубкі або грубка і варачная печ шведскага тыпу — сі-метрычна адносна перагародкі;
дзве вуглавыя печы — сіметрычна адносна бісектрысы вуг-ла, утворанага перасячэннем перагародак;
шырокая варачная печ — у месцы перасячэння перагародак;
варачная печ і грубка — сіметрычна адносна бісектрысы вуг-ла, утворанага перасячэннем унутраных сцен;
варачная печ і дзве грубкі ўтвараюць блок у месцы пера-сячэння ўнутраных сцен;
зблакіраваная з грубкай варачная печ на перасячэнні пера-гародак; у сумежным пакоі на агульнай падоўжанай восі — дзве спараныя грубкі;
дзве зблакіраваныя варачныя печы ў месцы перасячэння ўнут-раных сцен, на агульнай падоўжанай восі; у сумежных пакоях — грубкі ;
47
складаная пячная група са спараных у месцы перасячэння ўнутраных перагародак дзвюх варачных печаў; на агульнай падоў-жанай восі справа і злева блок з грубак і, магчыма, печаў-ле-жакоў.
Для ўнутраных аддзелачных работ у драўляных жылых да-мах выкарыстоўваліся тбінкоўка, пабелка, шпалеры. Шырокае вы-карыстанне апошніх было абумоўлена развіццём шпалернай пра-мысловасці ў Мінску. Узоры прадукцыі старых часоў, якія за-хоўваюцца ў калекцыі Мінскай шпалернай фабрыкі, вызначаюц-ца высокім мастацкім густам, прыгажосцю малюнка. Тут парад-ныя цёмна-бардовыя адценні і стрыманыя зеленавата-блакітныя, і строгія чорна-залацістыя. Геаметрычныя ўзоры чаргуюцца з фла-рыстычнымі імправізацыямі (кветкі маку, дзьмухаўцу, лісця па-параці і г. д.). Сустракаюцца і матывы рускага палеха (часта выкарыстоўваліся ўзоры маскоўскіх шпалерных фабрык). Строй-ны рытм малюнка на фоне насычанага цёплага або халоднага колеру ў спалучэнні з беллю высокай столі, цёплым адценнем фарбаванай падлогі, блікамі кафляў, высокімі дзвярыма з бліс-кучымі латуннымі ручкамі надаваў інтэр'еру ўрачыстасць, пыш-насць. Там жа, дзе сцены былі пабелены, іх нейтральнасць ства-рала ў пакоях атмасферу стрыманасці, сціпласці.
Пра разнастайнасць мэблі, яе колькасць у гарадскіх дамах у пачатку нашага стагоддзя можна меркаваць па дадзеных ацэ-начных актаў нерухомай маёмасці, што выдаваліся ацэначна-ста-тыстычным аддзелам мінскай гарадской управы жыхарам гора-да. Розніца ў мэбліроўцы кватэр адлюстроўвала перш за ўсё сацыяльную дыферэнцыяцыю насельніцтва. Так, напрыклад, у лі-ку нерухомай маёмасці рамесніка Антона Аляхновіча, які жыў па вуліцы Мала-Георгіеўскай, 1 і меў адзін дом, па акце 1915 rofla адзначаны стол-шафа, пісьмовы стол, гадзіннік насценны, ча-тыры крэслы, люстра і сталярны варштат. Мэбля, што належа-ла мешчаніну I. Е. Конюху (Грыгор'еўская, 4, два дамы), па акце гэтага ж года ўключала камоду драўляную для бялізны з ча-тырлла шуфлядамі, камоду на тры шуфляды, тры шафы для адзен-ня, умывальнік, шэсць драўляных сталоў, дванаццаць венскіх крэслаў, дзве мяккія канапы, тры ложкі, люстраную шафу, піяні-на, два драўляныя сундукі, швейную машыну, насценны гадзін-нік, два пісьмовыя сталы, судна-стул, этажэрку, дванаццаць мяк-кіх крэслаў. Яшчэ больш багатая і разнастайная мэбля ў мяшчан-кі Троцкай (Міхайлаўская, 16, двухкватэрны дом і флігель). У до-ме і флігелі знаходзіліся раяль, буфет, пісьмовы стол, шафа гардэробная (стаяла ў пярэдняй), шафа для адзення, люстра, Ka-Hana, два крэслы, шэсць крэслаў мяккіх на спружынах, шэсць венскіх крэслаў, чатыры сталы, дзве кухонныя шафы, адна ка-мода, тры насценныя гадзіннікі, дзве этажэркі, стол для яды.
48
Такім чынам, кантрасты паміж абсталяваннем дома рамесніка і абсталяваннем жылля заможных мяшчан, у якое ўваходзілі такія каштоўныя прадметы, як піяніна і раяль, відавочны. Па ацэнач-ных актах можна меркаваць і аб ступені распаўсюджанасці асоб-ных прадметаў: венскіх крэслаў, мяккіх канап-крэслаў, гардэроб-ных і адзежных шафаў, насценных гадзіннікаў, люстраў, этажэ-рак, буфетаў, камодаў.
Нягледзячы на тое што ў XIX стагоддзі драўлянае жыллё-вае будаўніцтва развівалася пераважна ў рэчышчы грамадзянскай архітэктуры, у ім знайшлі ўвасабленне планіровачныя і канструк-цыйныя прыёмы традыцыйнага жылля. Прапорцыі і суадносіны, спалучэнне памяшканняў, іх габарыты, аб'ёмныя рашэнні, кожны памер, канструкцыя, форма былі правераны часам. Прастата, функцыянальнасць, лагічнасць, рацыянальнасць народнай архітэк-туры не маглі застацца незаўважанымі. Схема двухкамернага жылля (хата-сені) прачытваецца ў планіровачных рашэннях да-моў XIX стагоддзя. Традыцыйныя сені дзеляцца на пярэднюю і кухню, што абумоўлена новымі жыллёвымі функцыямі. Трохка-мерная схема плана, дзе сені злучалі два жылыя памяшканні або жылое памяшканне і кладоўку (клець), таксама знайшла шы-рокае ўвасабленне ў праектах гарадскога жылля. Тут яскрава бачна вялікае звязваючае звяно (пярэдняя — кладоўка — кухня) У цэнтры планіроўкі паміж размешчанымі на флангах жылымі пакоямі.
Атрымалі далейшае развіццё і вядомыя канструктыўныя пры-ёмы: зрубная тэхніка, канструкцыі падлогі, столі, дахаў. Тра-дыцыйныя формы праявіліся па-новаму: памеры пабудоў павя-лічыліся, але захаваліся прапорцыі, характар размяшчэння пра-ёмаў, формы дахаў і г. д. Некаторыя рысы вышыннага развіц-ця жыллё на поклеці — выявіліся ў дамах на высокіх надсклеп-ных цокалях, у зрубна-мураваных будынках з ніжнім мураваным паверхам. Складаныя аб’ёмна-прасторавыя формы, уласцівыя ар-хітэктуры жылля заможных гараджан XVII стагоддзя, развівалі-ся асобна і выявіліся ў ампіры, мадэрне.
To што ж такое Мінск канца XIX — пачатку XX стагоддзя? Купаламі культавых пабудоў, ратушай, вялікімі мураванымі бу-дынкамі Верхняга горада вызначаўся цэнтр. Побач — масіў скве-ра, праз які праглядвалі купалочкі архірэйскага падвор'я. Ніжэй да Свіслачы — зеляніна гарадскога саду, а за ім — велатрэк, іпадром. А далей драўляныя дамы абступалі шматлікія вулачкі, з імёнамі і безыменныя, малыя і вялікія. Серабрыўшыяся пад сонцам дахі пазначалі пабудовы. Усё астатняе, тое, што было далей ад вуліц, у глыбіні двароў, патанала ў зеляніне прысядзіб-ных садоў. Па бруку грукаталі колы брычак і ламавых драбін, рыпелі пад нагамі дошкі тратуараў, з якіх трэба было саступіць,
4.	Зак. 1564.	,0
каб прапусціць жанчыну з каромыслам або падлетка з вязан-кай дроў. Паркан часта перарываўся слупамі ганкаў —- майстэр-ні і крамы выходзілі прыступкамі проста на тратуар. Зайсці ў двор можна было праз масіўныя дашчаныя вароты або невя-лічкую веснічку побач. Дамы стаялі за плотам, a то і без яго фа-садам адразу на чырвонай лініі. Пацямнелае дрэва сцен ажыўля-лася ліштвамі і аканіцамі, карнізнымі паяскамі, часта акаймава-нымі разьбой. Многія дамы шалявалі, а затым фарбавалі. Ад даж-джу і сонца фарба выцвітала, згладжваліся кантрасты, знікала стракатасць, зноў утвараўся звыклы колерны каларыт, які да-паўняўся зелянінай агародчыкаў і садоў, мазаікай бруку.
ПА ВУЛІЦАХ СТАРЫХ ПРАДМЕСЦЯЎ
Састаўнымі звеннямі гісторыка-горадабудаўнічай сістэмы ў XIX — на пачатку XX стагоддзя з'яўляліся прадмесці. У агуль-най сетцы кварталаў яны вылучаліся здробленай і ўшчыльненай структурай надзелаў. Архітэктурна-планіровачныя прынцыпы фар-міравання забудовы вызначаліся тут памерамі і канфігурацыяй пляцаў, што залежала ад магчымасцей уладальнікаў, а таксама санітарнымі, пажарнымі і будаўнічымі нормамі. Жылыя дамы ста-віліся ўздоўж чырвонай лініі, у глыбіні знаходзіўся флігель, да-лей — хлявы, а за імі — агарод, сад. Па фронту вуліцы дамы злучаліся агароджай з варотамі і веснічкамі, дашчаным тратуа-рам.
Ракаўскае прадмесце і Татарская Слабада. У XVIII—XIX ста-годдзях забудова тут вялася на планіровачнай структуры больш ранняга перыяду — XVI—XVII стагоддзяў. У гэтым сэнсе да-дзены раён з'яўляецца для нас каштоўнылл помнікам горадабу-даўніцтва. У XIX—пачатку XX стагоддзя Няміга-Ракаўскую, Уваскра-сенскую, Замкавую, Вялікую Татарскую, Саматужную вуліцы (не ўсе яны захаваліся) засялялі рамеснікі-гандляры: шаўцы і краў-цы, цырульнікі і аптэкары, кандытары і булачнікі, ювеліры і куш-няры. Буйным уласнікам зямлі была Кацярынінская царква. Яна здавала надзелы арандатарам, якія будавалі на іх дамы і фліге-лі для кватэранаймальнікаў. 3 сучаснай вуліцы Вызвалення, 4 (бы-лой Уваскрасенскай) у музей народнай архітэктуры і побыту пе-равезены адзін з такіх дамоў. Пабудаваны ён у 1906 годзе, хоць праект распрацаваны значна раней — у 1890-ым. Домаўладаль-нік Купер планаваў паставіць каля дома вялікі флігель, разліч-
50
Планіроўка кварталаў Ракаўскага прадмесця і Татарскай слабады. Канец XIX ст.
ваючы на маленькім кавалку зямлі пасяліць як мага больш ква-тэранаймальнікаў. Але флігель пабудаваны не быў, а дом атры-маўся з асобнымі адхіленнямі ад праекта, выкліканымі часткова характарам забудовы надзелаў суседзяў. Дом на цягляным цо-калі, з брусаў. Складаецца з дзвюх жылых палоў, падзеленых лёгкімі перагародкамі на чатыры пакоі (кухня і тры жылыя). Ува-ход праз зблакіраваны таллбур. Кожная палова ллела варачную печ 3 грубкай. Двухсхільны дах — з гонтавым пакрыццём. На вокнах — ліштвы і аканіцы. У інтэр'еры — атынкаваныя і пабеле-ныя сцены. На ўчастку размяшчаліся сад і агарод, склеп, не-вялікая паветка. Падобны да гэтага помніка дом пачатку XX ста-гоДДзя па вуліцы Дзімітрава, 11 (былая Татарская); з брусаў, на цагляным цокалі, дах двухсхільны, вокны з характэрнымі лішт-вамі і аканіцамі.
Дамы-крамы, а таксама дамы з майстэрнямі, кандытарскімі,
51
Дом na вуліцы Вызвалення, 4 (былая Уваскрасенская):
1,	2 — схема плаца і план 1890 г., 3 — план 1947 г.
Домік канца XIX ст. па вуліцы Дзімітрава, 11. Ракаўскае прадмесце
Дом па Уваскрасенскай вуліцы. 1899 г.
Дзверы жылога дома пачатку XX ст. па вуліцы Астроўскага. Ракаўскае прадмесце
Забудова канца XIX — пачатку XX ст. па вуліцы Калектарнай
пякарнямі будаваліся ў два ўзроўні: унізе, у мураванай падкле-
ці, размяшчаліся гандлёвыя або вытворчыя памяшканні, у верх-нім драўляным паверсе — жылыя пакоі. У раёне скрыжавання вуліцы Дзімітрава з завулкам Дзімітрава і вуліцай Зялёнай да ня~ даўняга часу існаваў фрагмент старога квартала, які даваў уяўленне менавіта пра такі тып забудовы Ракаўскага прадмесця.
Дом па вуліцы Дзімітрава, 23 пабудаваны ў канцы XIX ста-годдзя. У вялікай мураванай падклеці калісьці знаходзілася кухня.
Вылучалася забудова заходняй часткі Ракаўскага прадмесця
ў раёне Яўрэйскага завулка (цяпер Калектарная вуліца). Тут быў брук, тратуары з дошак са сцёкавымі жолабамі. У пачатку XX ста-годдзя з'явіліся газавыя ліхтары. Насялялі раён шаўцы, краўцы, цырульнікі, мяснікі, булачнікі, бляхары, шкляры, рымары. На ра-гу з вуліцай Нова-Маскоўскай (цяпер Мяснікова) у той час стаяла «Зала-Парыж».
Дамы пад нумарамі 3, 7, 8, 36, 38, якія захаваліся па вулі-цы Калектарнай, тыповыя для забудовы XIX — пачатку XX ста-годдзя. Дом пад нумарам 8 — на высокім цокалі, вокнамі вы-хсдзіць на тратуар. Верхні драўляны паверх ашаляваны. Вокны
55
Драўляны порцік у доме па вуліцы Шпалернай. Ракаўскае прадмесце
акаймаваны ліштвамі, карнізы — разьбой. Над уваходам — стрэш-ка на падкосах.
Каштоўнымі ўзорамі драўлянага шматкватэрнага жылля пачат-ку XX стагоддзя з'яўляюцца дамы па вуліцы Шорнай.
Уцалелі і асобныя жылыя будынкі першых паслярэвалюцый-ных дзесяцігоддзяў. Так, драўляныя дамы 20-ых гадоў па вулі-цы Калектарнай, 36, 38 належалі сем'ям рамізнікаў. Дом № 29 па вуліцы Шорнай пабудаваны ў 1933 годзе для рабочых лясной прамысловасці (двухпавярховы, з калідорнай планіроўкай).
На вуліцы Нямігскай (цяпер Няміга) сяліліся рамеснікі і крам-нікі. Іх дамы стваралі стракаты малюнак на фоне прысядзібных садоў і агародаў. Раёны Ракаўскага прадмесця і Нямігі аб'яд-ноўваў Нямігскі рынак, або Ніжні базар, абсталяваны драўля-нымі прылаўкамі, павецямі, падчас складанай канструкцыі і формы. Тут знаходзіліся галоўны звоз конак, мясныя рады, рыб-ны рынак. Як пісаў П. Шпілеўскі, адсюль нікога не выпускалі, не надзяліўшы якой-небудзь пакупкай. Мясцовыя рамеснікі вялі бойкі гандаль, збіраліся яны сюды і для найму на працу (пры-везці і папілаваць дровы, змураваць печ, зашкліць вокны і г. д.), таму месца гэта было вядома і як «біржа працы».
Старажоўка і Пярэспы. Прадмесце Старажоўка атрымала сваё
56
Жылы дом канца XIX ст. па вуліцы Калектарнай, 8
Жылы дом пачатку XX ст. па вуліцы Шорнай
шйрокая
Фрагмент забудовы Троіцкага прадмесця. Пачатак XX ст.
імя ад тагачаснай заставы, што знаходзілася на выездзе з го-рада ўбок Барысава. Пазней гэ-ту ж назву набылі і размешча-ныя там могілкі. Пярэспы (ка-лісьці тут працякала аднаймен-ная рэчка) так і заставаліся га-радской ускраінай. Драўляная забудова ішла ўздоўж Стара-Віленскай вуліцы, Стара-Вілен-скага і Смаргонскага трактаў. На рагу Даўгінаўскага і Смар-гонскага трактаў (цяпер вуліца Чарвякова і Смаргонскі тракт) стаяла карчма. Прадмесце так-сама насяляў гандлёва-рамес-ніцкі люд. Гандлёва-рамесніц-кая дзейнасць актывізавалася ў пачатку XX стагоддзя ў сувя-зі са з'яўленнем Старажоўска-га рынка.
158
Троіцкае і Старажоўскае прадмесці. Канец XIX ст.
Від на Верхні горад. Канец XIX ст.
Мінск у раёне Троіцкага прадмесця і Нямігскага рынка. XIX ст.
Від Мінска с Троіцкай гары. XIX ст.
Жылыя дамы па вуліцы Чырвонай. 1950 г.
На скрыжаванні цяперашніх вуліц Чарвякова і Стара-Віленска-га тракта ў 30-ыя годы было разваротнае трамвайнае кола. Драў-ляная забудова, што існуе ў нашы дні на поўнач ад указанай мяжы, з'явілася ў 20-ыя гады ў выніку звозу сядзібаў з хутароў пры правядзенні калектывізацыі на прыгарадных тэрыторыях.
У ліку захаваных помнікаў драўлянага дойлідства — дом № 5 па вуліцы Чарвякова, па планіроўцы і архітэктурным рашэнні ідэнтычны дамам з Ракаўскага прадмесця, г. зн. з'яўляецца ты-повым для свайго часу; дом № 1 па Стара-Віленскай вуліцы (1915—1916), дом № 23 па Смаргонскім тракце (1915). У двух апошніх у большай ступені выявіліся рысы сельскага жылля (вы-карыстанне замест брусаў бярвенняў, абчэсаных на два канты, адсутнасць паясных цяг, карнізаў, больш свабоднае размяшчэн-не аконных праёмаў, просты падмурак замест характэрнага цо-каля). Шэраг дамоў па Стара-Віленскім, Даўгінаўскім і Смаргон-скім трактах пабудаваны ў 1925—1929 гадах. Напрыклад, дом № 25 па Стара-Віленскім тракце перавезены з вёскі Маркаўшчы-на Лагойскага раёна ў 1929 годзе.
Прадмесце Камароўка. Сваю назву яно атрымала ад аднай-меннай вёскі, што належала да 1812 года Радзівілам і размяшча-лася на ўскрайку вялікага балота. У 1911 годзе для вывучэння праблем асушэння забалочаных тэрыторый у Камароўцы адкрыла-ся балотная станцыя.
Драўляная забудова Камароўскага прадмесця распасцірала-ся да цяперашняй плошчы Якуба Коласа і філармоніі. Сёння не-шматлікімі сведкамі мінулага з'яўляюцца старыя яблыні і вішні на плошчы перад Камароўскім рынкам і за філармоніяй. Ад Камароўкі драўляная забудова цягнулася ў паўднёва-заходнім на-прамку да вуліцы Даўгабродскай (атрымала такую назву ад урочышча Доўгі Брод) — тут пачыналася вуліца Галантарэйная (цяпер вуліца 3. Бядулі) — і выходзіла да вялікага раёна Ка-шары, дзе знаходзіліся грамадзянскія і ваенныя правіянцкія скла-ды, стаялі шматлікія мясныя і прадуктовыя крамы. 3 цэнтраль-най Захар'еўскай вуліцай (цяпер Ленінскі праспект) Кашары звяз-валі вуліцы Шпітальная (цяпер Фрунзе) і Скобелеўская (цяпер Чырвонаармейская). На захадзе раён межаваў з гарадскім са-дам (цяпер парк імя М. Горкага), што меў розныя збудаванні для адпачынку і забаў. Цэнтральнае месца займаў велатрэк. На супрацьлеглым баку Свіслачы знаходзіўся гарадскі іпадром.
3 традыцыйнай драўлянай забудовы ў гэтым раёне захава-ліся асобныя дамы па Чырвонаармейскай — № 45, 72, 74, частко-ва забудова Смаленскай вуліцы. Скобелеўская і Смаленская ву-ліцы мелі ў пачатку XX стагоддзя брук і дряўляныя тратуары. За адсутнасцю водаправода ваду бралі са Свіслачы або з калон-кі на суседняй Андрэеўскай вуліцы. Да ліку пасяленцаў Кашар 62
Жылыя дамы сярэдзіны XX ст. па вуліцы Чарвякова
Драўляная забудова Мінска. Пачатак 50-ых гадоў XX ст.
Схема пляцаў па Лагойскім тракце. Канец XIX сг.
Павільён у гарадскім садзе. Пачатак XX ст.
5, Зак. 1564.
Мінская конка
Вуліца К. Маркса (былая Падгорная). Пачатак 50-ых гадоў XX ст.
Забудова пачатку XX ст. па вуліцы Беларускай. Прадмесце Ляхаўка
належалі і рамізнікі. Яшчэ некалькі гадоў назад ля дома № 45 па Чырвонаармейскай стаялі старыя павозкі.
За іпадромам Кашары межавалі з прадмесцем Верхняя Ля-хаўка. Тут па вуліцы Верхняя Ляхаўка (цяпер Беларуская) заха-ваўся шэраг тыповых жылых драўляных дамоў і асобныя ўзоры двухпавярховых пабудоў. Уздоўж вуліцы і ля берага ракі шу-мяць лістотай у цёплую пару года ацалелыя з тых часоў дубы, таполі, дрэвы арэха мядзведжага і інш.
Ляхаўка. У сярэдзіне мінулага стагоддзя гэта быў прыгарад. П. Шпілеўскі пісаў: «Вось праехаў я рамантычыы ляхаўскі гай, дзе так любяць гуляць мінскія франты». Бурнае будаўніцтва тут пачалося ў другой палове XIX стагоддзя ў сувязі з развіццём зоны вакол чыгуначнага вузла і прамысловых прадпрыемстваў, якія да яго прылягалі.
Структуру прадмесця ўтваралі дзве Ніжне-Ляхаўскія (ця-пер Кастрычніцкая і Ульянаўская), дзве Верхне-Ляхаўскія (не іс-нуюць) вуліцы, Ляхаўская слабада і частка Круглага завулка (не існуе). Да канца XIX стагоддзя ў тым раёне прадмесця, што выходзіў да ракі, склаўся цэлы комплекс прамысловых прадпры-емстваў.
Адна з галоўных у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ву-ліц Ляхаўкі — брукаваная, з тратуарамі з дошак Кірылаўская (цяпер Магілёўская). Разам з вуліцамі Студэнцкай, Вішнёвай, Flo-
67
Дом пачатку XX er. на Полацкім завулку, 7. Прадмесце Ляхаўка
Мемарыяльная дошка на былой канспіратыўнай кватэры падпольнай камсамольскай групы «Андруша» па вуліцы Магілёўскай, 68
Мало-ГеоргйеЬская умца
Фрагмент планіроўкі ўрочышча Уборкі. Пачатак XX ст.
лацкім завулкам (цяпер назвы тыя ж) яна ўтварала кварталь-ную сістэму з дамамі, што стаялі ўздоўж вуліц, з размешчанымі ў глыбіні флігелямі, гаспадарчымі пабудовамі. Прадмесце патанала ў зеляніне шматлікіх садоў, раз-галістыя ліпы і высокія таполі стая-лі ля веснічак і агародчыкаў.
Да нашых дзён захавалася адна з водаразборных калонак, якія ў канцы XIX — пачатку XX стагод-дзя стаялі ўздоўж вуліцы Кіры-лаўскай.
Тыповым узорам жылога бу-дынка з'яўляецца аднакватэрны дом па цяперашняй Магілёўскай вуліцы, 66, пастаўлены ў 1898 го-
План сядзібнага пляца па Мала-Георгіеўскай вуліцы. Урочышча Уборкі. Пачатак XX ст.
69
дзе. Дамы, падобныя на гэты, служылі своеасаблівым модулем, ячэйкай, з якой фарміравалася жыллё для некалькіх кватэранай-мальнікаў. Яшчэ адзін такі дом стаіць пад нумарам 76; ён па-будаваны ў 1906 годзе. Звернем увагу на дваровую веранду. Гэта — характэрны элемент для гарадскога жылля. Звычайна яна ўтварае ў плане аднакватэрнага дома літару Т, шматкватэрна-га — літару Ш.
Шэраг жылых дамоў пачатку XX стагоддзя захаваўся па ву-ліцы Студэнцкай (№ 10, 12), завулках Вішнёвым (№ 2), Полац-кім (№ 7). Яны на цагляных цокалях, з брусаў. Вокны, карнізы і франтоны акаймаваныя дэкорам з узорамі і матывамі, харак-тэрнымі для драўляных будынкаў Мінска таго часу. У інтэр'еры — пабелка, шпалеры, печы з белай кафляй.
Насялялі прадмесце на мяжы стагоддзяў рабочыя і служа-чыя, у большасці сваёй актыўныя ўдзельнікі рабочага і рэвалю-цыйнага руху. Рабочы раён Ляхаўка шырока фігураваў у па-ведамленнях пра выступленні пралетарыяту горада. У гады Вя-лікай Айчыннай вайны ў доме № 68 па вуліцы Магілёўскай зна-ходзілася штаб-кватэра групы мінскіх падпольшчыкаў, якую ўзна-чальваў М. Кедышка. Цяпер тут плануецца стварыць мемарыяль-ны музей.
Уборкі. Вялікі рабочы раён, займаў тэрыторыю на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Віленскага вакзала (цяперашні арыенцір — сучасная забудова ў раёне ўніверсама «Кастрычніцкі»). Забу-дова вялася вакол развязачнага вузла Маскоўска-Брэсцкай і Лі-бава-Роменскай чыгунак, даходзячы да Маскоўскай вуліцы і Кой-данаўскага тракта (цяпер вуліца Чкалава). Прадмесце перасяка-лі вуліцы Брэсцкая, Грыгор'еўская (цяпер Фабрыцыўса), Слонім-ская, Мала-Георгіеўская (цяпер Талстога). Апошняя рассякалася чыгункай напалам, прычым паўночная яе частка знаходзілася ў кальцы чыгуначнай развязкі. Паралельна Брэсцкай ішла Геор-гіеўская, правей, амаль пад прамым вуглом, прымыкалі Камен-ная (цяпер Варанянскага), Нова-Мяшчанская і Слонімская (назва апошняй засталася) вуліцы. Мала-Георгіеўская аддзяляецца ад іх участкам балота. Сетка дробных вуліц і завулкаў дзяліла за~ будову на квартальчыкі і ўчасткі.
Прадмесце насялялі ў асноўным рабочыя, але жылі тут і слу-жачыя, гандляры, рамеснікі. Яшчэ да 1985 года па вуліцы Тал-стога, 14а стаяў драўляны дом на дзве жылыя паловы, пабу-даваны, мяркуючы па датах на каваных рашотках над ганкамі, у 1904 годзе. Архіўныя дакументы сведчаць, што на гэтым жа месцы стаяў пабудаваны ў 1890 годзе жылы дом, які належаў настаўніку гімназіі С. I. Радзько. А пазней ужо, у 1904 годзе, з'явіўся флігель. Сядзіба апроч гэтых будынкаў уключала ага-род, сад, хлеў, абнесены штыкетнікам. У гады першай сусвет-
70
Дом 1904 года па вуліцы Талстога, 14а. Прадмесце Уборкі
Від са двара дома 1904 г. па вуліцы Талстога, 14а
най вайй,ы флігель выкарыртоўваўся года не захаваўся* Напэўчй^ калі ад пажару больш з
•нШЯЙЙК^есці. У 1916 го,

Бядуля з дзвю^іісёст мь^’прадстаўнікі беларускай культуры
рўка для бежанцаў. ^ў у час вайны з бе-іацярпелі прывакзаль-■флігеля наймаў аведваліся вядо-альскі, У. Галубок.
Р^йкі час жыла тут і пісьменніца Зоська Вера£, заходзіў А. Чар-ё^коў. У верасні 1916 года ў Мінск з Яраслаўя прыехаў М. Баг-
дановіч. 3. Бядуля прапанаваў паэту пасяліцца ў адным з пакояў сваёй кватэры. М. Багдановіч жыў у флігелі на Мала-Георгіеўскай
да самага дня свайго ад'езду ў Ялту ў лютым 1917 года.
У 1986 годзе ў сувязі з будаўніцтвам шматкватэрнага дома Мінскага вагонарамонтнага завода флігель, вядомы ў горадзе як дом 3. Бядулі, перавезены на завулак Рабкораўскі, і пас-ля рэстаўрацыі ў 1987 годзе ў ім адкрыты філіял музея М. Баг-
дановіча.
У 1919 годзе Мінскі гарадскі Савет рабочых і сялянскіх дэ-путатаў прыняў рашэнне аб высяленні буржуяў, гандляроў і крам-нікаў з прывакзальных раёнаў на ўскраіну горада. У ачышчаных дамах меркавалася даць жыллё сем'ям рабочых чыгункі.
Серабранка. Ад выходзячай да вакзала Камерцыйнай вуліцы (цяпер Кірава) у паўднёвым напрамку ішла вуліца Каломенская (цяпер Свярдлова) і паблізу ад Ніжняй Ляхаўкі злівалася з Нгу-менскім трактам (цяпер Маякоўскага). На гэтым месцы знахо-дзіўся Ігуменскі рынак. Горад заканчваўся-недалёка ад вёскі Ло-шыца прыдарожнай карчмой. На тэрыторыі паміж трактам і Свіс-лаччу ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя пачалі сяліцца ра-бочыя з прадпрыемстваў суседняй Ляхаўкі і чыгуначнікі. Узнік-лі вуліцы Аранская (назва засталася), Безыменная (цяпер Палес-кая), Лугавая, Гужавая, Аранжарэйная, пазней Дзянісаўская і інш. Жылі тут і булачнікі, краўцы, кушняры, кавалі, сталяры, чырвана-дрэўшчыкі, рамізнікі. На Безыменнай вуліцы знаходзілася карч-ма. Непадалёку ад прадмесця ляжала вёска Серабранка, якая атрымала сваю назву ад ручая Сярэбранага. Па іншай версіі, ля Ігуменскага рынку ў вялікім мураваным заезным доме на Ігумен-скім тракце насупраць карчмы спыняліся «сярэбраныя купцы», a тыя, хто багацейшы, «залатыя», ехалі далей на Залатую Горку.
Прадмесце межавала з ракою і лугам. Ля берага Свіслачы стаялі чаўны рыбакоў, Безыменная вуліца выходзіла на ўзлесак. I цяпер яна захапляе цяністымі кронамі абступаючых яе старых ліп, клёнаў і таполяў. Сто гадоў назад тут не было ніякага бру-кавання. Па зялёным травяністым покрыве ішла вузкая калёс-ная каляіна. Дамы № 6, 8, 10, 20, 22, 24 былі пабудаваны ў па-чатку гэтага стагоддзя. Забудова суседняй Лугавой вуліцы па-чала фарміравацца ў 1902 годзе. Дом пад нумарам 34 пабу-72
Рашотка над ганкам дома 1904 г. па вуліцы Талстога, 14а
даваны ў канцы 80-ых гадоў мінулага стагоддзя рабочым-чыгу-начнікам. Праз паўстагоддзя ў гады Вялікай Айчыннай вайны яго ўнук, Мікалай Сямёнаў, арганізаваў у доме канспіратыўную ква-тэру мінскага партыйнага падполля. Выдадзены здраднікам, ён трапіў у рукі фашыстаў і быў пакараны смерцю ў 1942-годзе. Цяпер на доме мемарыяльная дошка, а неўзабаве адцрыецца музей падпольшчыкаў. Дом № 59 па вуліцы Лугавой яабуда-ваны ў 1905 годзе.
Незвычайны выгляд мае дом № 8 па Лугавым завулку. Частка яго збудавана ў 1926 годзе. Уладальнік, інжынер-будаўнік М. У. Сі-лістроўскі ў 1952 годзе дабудаваў мансардную частку, зрабіў веснічкі, металічную агароджу ў стылі мадэрна. Тут бачна не толькі даніна традыцыям, але і іх эстэтычнае пераасэнсаванне, уяўленне канкрэтнага чалавека аб удасканаленні старога гарад- * скога жылога асяроддзя.
Дом № 36 па Палескай вуліцы вызначаецца між іншых ажур-ным каваным дымнікам на даху. На ліштвах дома № 32 стаіць да-та 1929 г. Праўда, як удакладніў гаспадар, цяперашнія ліштвы зроблены пазней. Старыя арыгіналы зняты і захоўваюцца як узор.
На вуліцы Маякоўскага, 77 насупраць доўгага тысячакватэр-нага дома адзінока стаіць драўляны жылы будынак 1912 года.
73
Мемарыяльная дошка на доме канца XIX ст. па вуліцы Лугавой, 34
У двары калодзеж з шатровай стрэшкай, з боку вуліцы — моц-ныя акаваныя вароты, выкананыя пасля вайны па ўзору тых, што некалі з'явіліся разам з домам.
Добрая Мысль. Калісьці так звалася вёска, што знаходзілася на паўднёва-заходняй ускраіне горада. У другой палове XIX ста-годдзя яна ператварылася ў прычыгуначнае прадмесце. Яго тэры-торыя ішла ад заходняга чыгуначнага моста ўправа адносна Маскоў-скай вуліцы. Вартым увагі ў прадмесці быў драўляны Брэсцкі вакзал, пабудаваны ў стылі мадэрна, багата ўпрыгожаны прапільнымі кар-нізамі, разным дэкорам. Размяшчаўся ён у раёне цяперашняга прыпыначнага пункта электрацягнікоў «Інстытут культуры». Ад за-будовы Добрай Мыслі не захавалася нічога. Памяць пра былое рабочае прадмесце мэтазгодна аднавіць у назвах адной з яго вуліц, гандлёвага цэнтра або прыпыначнага пункта прыгарадных цягнікоў.
Грушаўка. Бадай няма ў нашым горадзе іншага такога ста-рога прадмесця, дзе б захаваліся не толькі асобныя драўляныя дамы, але і цэлыя фрагменты старой забудовы кварталаў: ву-ліцы і завулкі з дамамі ўздоўж іх, флігелі і павеці ў дварах, шматлікія сады і агароды. Амаль усё гэта з'явілася ў пачатку стагоддзя. Тады ў сувязі з будаўніцтвам вагонарамонтнага за-вода прадмесце імкліва разраслося. Але ёсць і больш раннія
74
Ліштва ў доме па вуліцы Палескай. Прадмесце Серабранка
Дом 1912 года па вуліцы Маякоўскага, 77
Брама ў двары жылога дома 1912 года па вуліцы Маякоўскага, 77
Планіроўка пляцаў ва ўрочышчы Добрая Мысль. Канец XX ст.
пабудовы. Напрыклад, па Разінскім завулку, 4 захаваўся драў-ляны дом сярэдзіны мінулага стагоддзя. Магістральную сетку прад-месця стварылі Асіпоўская (цяпер Разінская), Грушаўская (у той час галоўная), Чыгуначная вуліцы разам з аднайменнымі завул-камі.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя вуліцы прадмесця бы-лі небрукаваныя, уздоўж платоў ішлі тратуары з дошак. У заву-лак з цяжкасцю маглі заехаць калёсы. На Грушаўскай вуліцы знаходзіліся тры водаразборныя калонкі. На скрыжаванні яе з Чыгуначным завулкам стаяў шынок. Яшчэ на Грушаўскай раз-мяшчаўся арыштанцкі дом з мужчынскім і жаночым адд'зялен-нямі.
Забудову прадмесця складалі ў асноўным дамы з флігеля-мі на некалькі сем'яў: на цагляных фундаментах, з брусаў, з двухсхільнымі гонтавымі дахамі, разным дэкорам на вокнах, кар-нізах і франтонах (дамы № 1, 2, 6, 14, 19, 20, 31, 41, 43, 56, 90, 92, 118 па вуліцы Разінскай, № 3, 4, 7 па Грушаўскім завулку, № 4, 17, 18 па 3-ім Чыгуначным завулку, многія драўляныя да-мы па Грушаўскай).
Своеасаблівым каларытам, маштабнасцю, добрай захаванасцю драўлянай забудовы вылучаецца вуліца Хмялеўскага, у мінулым ускраіна, якая межавала з землямі вёскі Пятроўшчына, што раз-мяшчалася непадалёку, і асобных фальваркаў. У канцы ХІХ ста-
78
Вакзал Маскоўска-Брэсцкай чыгункі
Дом пачатку XX ст. па вуліцы Грушаўскай
Дом пачатку XX ст. па вуліцы Грушаўскай, 5
Куток Грушаўскага прадмесця
6. Зак. 1564.
Ліштва. Вуліца Грушаўская, 96
Дом пачатку XX ст. па вуліцы Разінскай, 19
Дом пачатку XX ст. па вуліцы Разінскай, 20
Забудова пачатку XX ст. па вуліцы Хмялеўскага
Фрагмент размога ўбранства ў доме пачатку XX ст. ла вуліцы Разімскай
Схема забудовы вуліцы Хмялеўскага. Сучасны сган
Дом пачатку XX ст. па вуліцы Хмялеўскага
годдзя вуліца называлася Грушаўскім завулкам, а затым вулі-цай Пакгаўзнай. Паўночны яе канец выходзіў на выган, дзе, як паказвае схема пачатку XX стагоддзя, узвышаліся групы стара-жытных курганавых могільнікаў і ляжала невялікае возера. Пер-шыя дамы тут з'явіліся ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя і на-лежалі асобным домаўладальнікам. Жылі ў іх у асноўным рабо-чыя і служачыя Лібава-Роменскай чыгункі: кандуктары і стрэ-лачнікі, паштовыя агенты, памочнікі машыністаў. У крамах пра-даваліся царкоўныя прыналежнасці і хлебабулачныя вырабы, пра-цавала кузня. У асобных дварах меліся збожжавыя клеці, стай-ні, вазоўні. На ўсход ад Пакгаўзнай, паралельна ёй, ішла вуліца Ізвозная — там жылі рамізнікі.
Шарэнгі драўляных дамоў па Хмялеўскай, перарываемыя ста-рымі дрэвамі, даносяць да нас атмасферу гарадскога асяроддзя, якое было тут сто гадоў назад. Сляды фарбы на аканіцах, ша-ляваных сценах, ліштвах дазваляюць лёгка ўявіць, як маляўні-ча тут усё выглядала ў мінулым: прыгожыя драўляныя домі-кі пад кронамі ліп і таполяў, у акружэнні квітнеючых вясновых садоў.
Утульна на скрыжаванні вуліц Хмялеўскага і Дзекабрыстаў, дзе невялікія будынкі на адну кватэру павернуты да прахожых шыкоўнымі вокнамі.
85
Дамы пачатку XX ст. па вуліцы Хмялеўскага
Дом пачатку XX ст. на рагу вуліц Хмялеўскага і Дзекабрыстаў
Аканіцы. Дом па 1-ым Чыгуначным завулку, 12
А калі зазірнуць у асобныя дамы — напрыклад, у дом № 90 па вуліцы Разінскай, пабудаваны ў 1894 годзе, — то адразу ж трапіш у акружэнне старога побыту. Тут традыцыйныя печы на падрубе, драўляныя лавы і ложкі, стол, куфар на казлах — усё гэта пасярод пацямнелых драўляных'сцен і столі...
Паўночны завулак. На паўночны ўсход ад Пакгаўзнай і Ізвоз-най ішлі Лютэранская, Мала-Лютэранская і Людаманская вуліцы. Гэта было своеасаблівае лютэранскае прадмесце з лютэранскімі могілкамі і кірхай.
Першыя дамы ў завулку з'явіліся ў канцы XIX стагоддзя, a забудова яго склалася прыкладна да 1910 года. Паўночны за-вулак, які размяшчаўся ў самым пачатку ўсходняй часткі лютэ-ранскага квартала, з поўначы абмяжоўвалася вуліцай Нямецкай (зараз Карла Лібкнехта), з поўдня — Мацвееўскай (цяпер Розы Люксембург), з усходу — Маляўскім* завулкам (цяпер Клары
88
Забудова Паўночнага завулка ў пачатку XX
Дамы пачатку XX ст. па Паўночным завулку
Цэткін), з захаду — вуліцай Бабруйскай. Правы бок завулка быў падзелены на акуратныя прамавугольнікі плацаў, што ішлі двума паралельнымі радамі. Левы меў упарадкаваную забудову толькі ўздоўж самога завулка і вуліцы Мацвееўскай. У бок Бабруйскай вуліцы ішлі плацы з вялікімі зямельнымі ўчасткамі і сенажац-цю.
Валодалі плацамі і адпаведна дамамі прадстаўнікі розных сас-лоўяў. 3 дваццаці сямі плацаў Паўночнага завулка 8 належалі дваранам, 9 — сялянам, 10 — мяшчанам, прычым самі домаўла-дальнікі жылі не абавязкова ў доме на плацу, які ім належаў. Напрыклад, адзін з іх, дваранін, жыў у мястэчку Раманава Ма-гілёўскай губерні, двое мяшчан — у Асіповічах. Наймалі жыллё ў асноўным служачыя, рабочыя і чыноўнікі Лібава-Роменскай чы-гункі. На адным плацу магло пражываць да шасці сем'яў.
Уздоўж тратуараў завулка ішлі агароджы. Захаваўся праект драўляных варот з веснічкамі па Паўночным завулку на плацу Барысевічаў. Паказаны плот са штыкецін, дугападобнай формы. Моцныя дашчатыя вароты з раскосамі фланкіраваныя злева і спра-ва веснічкамі, асобна на кожную палову плаца.
Сёння да Паўночнага завулка можна прайсці па праспекце Дзяржынскага. 3-за высокага адхону і зеляніны садоў знайсці завулак летам нялёгка. Па вузкай лесвіцы ўзнімемся наверх, пройдзем уздоўж агароджы са штыкетніку, і справа перад намі
90
Дом лачатку XX ст. па Паўночным завулку, 22
Дом 1910 года па Паўночным завулку, 18
Ганак жылога дома пачатку XX ст. па Паўночным завулку, 19
адкрыецца завулак. Драўляныя дамы шчыльна абступілі вузкую вулачку, выходзячы на яе сваімі ганкамі і парогамі, акаймава-нымі каванымі навесамі. Рытм вокнаў з ліштвамі і аканіцамі ўз-мацняе адчуванне перспектывы. 3 боку вуліцы К. Лібкнехта (бы-лой Нямецкай) завулак крута ўзнімаецца ўгору, драўляныя бу-дынкі ўразаюцца ў рэльеф высокімі мураванымі падваламі-су-тарэннямі. Пастэльныя адценні старой афарбоўкі шаляваных сцен, разных філянговых дзвярэй, ліштваў і карнізаў малююць ва ўяўлен-ні прывабную вуліцу мінулага. Сям-там — вузкі зялёны газон замест тратуара. Час тут нагадвае пра сябе ўзорчатай вадасцё-кавай трубой, ажурнымі разнымі рашоткамі над ганкам, карні-зам. На нейкае імгненне губляецца адчуванне блізкага суседства сучаснай забудовы.
Зойдзем у дом № 18, пабудаваны ў 1910 годзе служачым-чы-гуначнікам для сваёй сям'і і бацькі (адсюль і планіроўка на дзве жылыя палавіны). Прыцягваюць увагу акаймаваныя прыгожымі лішт-вамі і пафарбаваныя ў белы колер высокія філянговыя дзве-ры са старадаўнімі абкладзенымі латунню ручкамі. На сценах — старыя шпалеры цёмна-бардовых і зялёных адценняў з паблёк-лым залатым узорам. Печы з белай кафлі з паясамі і карніза-мі тэракотавага колеру цудоўнай архітэктурнай пластыкі. Ураж-ваюць і пячныя дзверцы з цікавым рэльефам, вінтавымі закрут-камі для шчыльнага закрывання. Над сталом — лямпа ажурнай коўкі, старая мэбля стылю мадэрн (шафа, фартэпіяна, крэслы), у кутку — медны ўмывальнік. Для гэтых рэчаў не можа быць леп-шага музея, чым тое асяроддзе, у якім яны нарадзіліся.
93
Інтэр'ер дамоў пачатку XX ст. па Паўночным завулку і Разінскай вуліцы, ц (с. 94—Ю8)
7. Зак. 1564.
ПОГЛЯДУ НАШЧАДКАЎ
Ва ўсе часы статус помнікаў у гарадах трывала захоўваўся за палацамі і замкамі, культавымі і ўнікальнымі збудаваннямі, а жыллёвая забудова перыядычна змянялася, зносілася, рэканс-труявалася. I гэта не дзіўна,' бо жылы асяродак больш схільны да працэсаў абнаўлення.
Ранейшыя драўляныя прадмесці Мінска апынуліся амаль у цэн-тры горада або зусім непадалёку, у зоне актыўнага сучаснага будаўніцтва. Іх зносяць, пракладваючы новыя вуліцы, шляхапра-воды, капаючы траншэі метро. Разам з імі знікаюць назвы, якія існавалі не адно стагоддзе (Пярэспы, Старажоўка, Татарская сла-бада), згладжваюцца гістарычныя межы фарміравання горада. Сён-ня даведацца пра іх можна толькі з пажоўклых архіўных даку-ментаў. Таму так важна зберагчы драўляную архітэктуру, данесці да будуючых пакаленняў памяць аб побыце нашых продкаў.
108
Дом 1927 года па вуліцы К. Лібкнехта
Выгляд вуліцы Базарнай. 1948—1950 гг.
Дом пачатку XX ст. па вуліцы Перакопскай, 4
Дом сярэдзіны XX ст. па вуліцы Іркуцкай
Слуцкая вуліца ў Мазыры
Фрагменты драўлянай жылой забудовы мінулых стагоддзяў можна сустрэць у цэнтрах многіх старажытных гарадоў, дзе яны ўспрымаюцца як састаўныя элементы гістарычных горадабудаў-нічых ансамбляў. Так узнікаюць музеі гарадскога побыту, экспа-зіцыяй якіх становяцца цэлыя кварталы.
Даўно ўжо вызначылася рэчышча рэстаўрацыі мураванай ар-хітэктуры гарадоў, распрацавана яе тэхналогія, ёсць навуковая аснова. А вось з помнікамі драўлянай жылой забудовы ХІХ — па-чатку XX стагоддзя, што захаваліся, сітуацыя больш складаная. Між тым рэстаўрацыя адной толькі мураванай архітэктуры можа прывесці да скажэння гістарычнага вобліка Мінска, які заўсёды адрозніваўся ад буйных гарадоў суседніх Прыбалтыкі і Польшчы большым працэнтам драўлянай забудовы.
Праблема захавання і рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дой-лідства Мінска, як і іншых гарадоў Беларусі, можа быць выра-шана распрацоўкай праграмы рэстаўрацыі горада, што мае перш за ўсё на ўвазе аднаўленне раёнаў гістарычнай драўлянай забу-довы ў прадмесцях, дзе засталіся комплексы пабудоў і трады-цыйная планіровачная сетка (вуліцы Калектарная і Шорная, заву-лак Паўночны, раён Грушаўкі, вуліца Магілёўская, раён вуліц Па-лескай, Лугавой, Пажарнай, Аранжарэйнай); рэстаўрацыю асоб-ных помнікаў у прадмесцях, што страцілі асноўную масу гіста-рычнай забудовы.
111
Садовая вуліца ў Магілёве. Пачатак XX ст.
Быхаўская вуліца ў Магілёве. Пачатак XX ст.
Бабруйск у пачатку XX ст.
8. Зак. 1564.
Быхаўскі рынак у Магілёве. Пачатак XX ст.
Прадмесце Палагееўка ў Магілёве. Пачатак XX ст.
Брэст у пачатку XX ст.
Падзвінскі мост у Віцебску. Пачатак XX ст.
Выгляд Брэсцкай вуліцы ў Пінску. Пачатак XX ст.
Выгляд Аляксандраўскай вуліцы ў Баранавічах. Пачатак XX ст.
Выгляд Базарнай вуліцы ў Барысаве. Пачатак XX ст.
Забудова Баранавічаў. Пачатак XX ст.
Рагачоў у пачатку XX ст.
Выгляд рыначнай плошчы ў Лідзе. Пачатак XX ст.
Дзверы. Пачатак XX ст., г. Бабруйск
Акно з разьбянымі ўпрыгажэннямі. Першая палова XX ст„ г. Бабруйск
Забудова канца XIX — пачатку XX ст. па вуліцы Пушкіна ў Магілёве
Заслаўе. Пачатак XX er.
Гэтымі прынцыпамі мэтазгодна кіравацца пры рэстаўрацыі гіс-тарычнай забудовы, вылучыўшы такія комплексы, як старажытны горад і замчышча (XI—ХІІІстст.), Верхні горад і Троіцкае прад-месце (XV—XIX стст.), прадмесці XIX—пачатку XX стагоддзя. Пры-чым рэканструкцыю неабходна праводзіць з улікам месца пабу-довы ў структуры ўчастка (дом, флігель, хлеў, агарод, сад і г. д.), яе архітэктурна-планіровачнага рашэння (адна-, двух-, трохква-тэрны дом, адна-, двухпавярховы і г. д.), асаблівасцей канструк-цыі і пластычнага дэкору (фундамент і зруб, дах, ліштвы акон, аканіцы, разьба).
Помнікі драўлянай архітэктуры могуць мець самае разна-стайнае прызначэнне. Зусім рэальная, напрыклад, іх музеефіка-цыя, якая прадугледжвае наступныя варыянты і тэмы:
арганізацыя музеяў у будынках, якія звязаны з канкрэтнымі падзеямі партызанскай і падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны або прысвечаны жыццю вядомых дзеячоў бе-ларускай культуры;
наладжванне пастаянных этнаграфічных экспазіцый, якія па-казваюць рысы культуры і побыту розных саслоўяў гараджан канца XIX—пачатку XX стагоддзя (жыллё рабочага, служачага, ра-месніка і інш.);
121
адкрыццё ў асобных помніках майстэрняў гарадскіх рамёстваў, промыслаў, вучэбных цэнтраў рамёстваў з майстэрнямі сувенір-най і лёгкай прамысловасці;
арганізацыя культурна-асветніцкіх устаноў (літаратурна-музыч-ных, тэатральна-канцэртных, відэа- і выставачных гасціных, гурт-коў гісторыі родкага горада, бібліятэк, тэматычных музеяў і г. д.). Прастора плошчы або вуліцы можа быць выкарыстана для пра-вядзення этнаграфічных свят, фальклорных праграм;
утварэнне з помнікаў, якія захаваліся ад асобных прадмесцяў, мяжы гісторыка-архітэктурнай часткі горада, адкрыццё ў іх ме-марыяльных музеяў, музеяў раёнаў горада, клубаў народных майстроў, бібліятэк, відэатэк і г. д.
У помніках драўлянай забудовы могуць таксама размяшчац-ца арэндныя арганізацыі і кааператывы, гасцінічна-турысцкія га-радкі і г. д.
Безумоўна, існуе яшчэ мноства шляхоў выкарыстання і прыста-савання помнікаў драўлянай архітэктуры. Усе яны павінны заха-ваць тую пераемнасць пакаленняў, што з'яўляецца жывой кры-ніцай для выхавання высокай маралі, духоўнасці. Каб не перар-валася сувязь паміж мінулым і будучыняй, клопаты аб помніках гісторыі і культуры павінны стаць для кожнага грамадзянскай і маральнай нормай.
ДАДАТАК
ПЕРАЛІК ЖЫЛЫХ ДАМОЎ — АБСЛЕДАВАНЫХ ПОМНІКАЎ ДРАЎЛЯНАЙ АРХІТЭКТУРЫ КАНЦА XIX — ПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ, ЯКІЯ РЭКАМЕНДУЕЦЦА ЎЗЯЦЬ ПАД АХОВУ
Беларуская вул.
Вішнёвы зав., 2
Грушаўскі зав., 3, 5, 7
Дзімітрава вул., 11, 23
Калектарная вул., 7, 8, 26, 38
К. Лібкнехта вул., 34
Лугавы зав., 8
Магілёўская вул., 66, 76
Маякоўскага вул., 77
Надзеждзінская вул.
Палеская вул., 6, 8, 10, 20, 22, 24, 28,
32,	36, 45
ГІаўночны зав.
Перакопская вул., 4
Полацкі зав., 7
Разінская вул., 1, 2, 6, 14, 19, 20, 31, 41, 43, 56, 90, 92, 118
Разінскі зав., 3, 7
Слуцкая вул., 55
Смаргонскі тракт, 23
Стара-Віленскі тракт, 1
Студэнцкая вул., 10, 12
Хмялеўскага вул.
Чарвякова вул., 5
3-ці Чыгуначны зав., 4, 17/1, 18
Чырвонаармейская вул., 45, 72, 74
Шорная вул., 17, 19, 20, 29
Шпалерная вул., 8, 8а
Шпалерны зав., 4
ЛІТАРАТУРА
Бернгард Таннер. Опнсанме путешествмя польского посольства в Моск-ву в 1878 году. М., 1891.
Бомштэйн Мн., 1889.
Варакснн
П. А. Справочная кнмга м спутнкк по Ммнской губернмн. Н. В. Условня стромтельства белорусскмх городов во второй
половчне XIX — начале XX в. // Матермалы к IX конференцмм молодых уче-ных. Обіцественные наукм. Мн., 1964.
Весь Ммнск, млм спутнмк по г. Ммнску. Мн., 1911.
Вмды города Мннска. Ч. 1. Мн., 1904.
Городовое положенне 11 нюня 1892. ГІг., 1915.
Города Россмм в 1910 году. СПб., 1914.
Гісторыя Мінска. Мн., 1967.
Даўгяла 3. I. Стары Менск // Наш край. 1928. № 1.
Там же. 1928. № 3.
Д р у ш ч ы ц БДУ. 1926. № 2.
В. Месца Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы
Егоров Ю. Градостромтельство Белоруссмм., М., 1954.
Жучкевмч В. А., Малышев А. Я., Рогозмн Ц. Е. Города м села Белорусской ССР. Мн., 1959.
Загорульскмй Загорульскмй Поган Георг
СПб., 1906.
Kowalewska Z.
Э. М. Древнкй Ммнск. Мн., 1963.
Э. М. Вознчкновенме Ммнска. Мн., 1982.
К о р б. Дневннк путешествмя в Московню (1688—1699).
Obrazki Minskie. Wilno, 1912.
Краснянскі В. «Чарцёж» месца Віцебску 1664 г. як дакументальны пом-нік да псторыі беларускага драўлянага будаўніцтва // Запіскі аддзела гумані-тарных навук. Кн. 6. Працы Камісіі гісторыі мастацтва. Т. 1. Менск, 1929.
Ммнск. Краткая хронмка. Мн., 1967.
Мннскмй лмсток. 1890, 1899.
Ммнское слово. 1911—1912.
Обзор Ммнской губернмм за 1904 г. Мн., 1905.
Белорусс^.М^Л^ °’	ГРа«остРомтельство столнцы Советской
Павловскмй К. А. Ммнск, его прошлое м настояіцее: Очерк. Мн 1892 стпО«7„ГйАйОб^3аТеЛЬНЬ'Х ДЛЯ жмтелей г- Мннска постановленнй, составленных стронтельнон коммссмем прм ммнской городской управе. Мн., 1912.
Путешествме в Московню барона Августмна Мейерберга н Горацмя Вмльгельма Кальвуччм, послов нмператора Леопольда к царю н Велмкому князю Алексею Ммхамловмчу в 1661 году // Чтенмя в ммператорском обіцестве мстормм м древ-ностем россммскмх прн Московском уннверснтете. Кн. 1. М., 1874.
Рабмновмч М. Г. Русское жмлміце в XIII—XVII вв. // Древнее жм-лміце народов Восточной Европы. М., 1975.
Раппопорт П. А. Древнерусское жмлміце (XI—XIII вв.) //Древнее жм-лжде народов Восточной Европы. М., 1975.
Р а к Р. Рамеснікі мястэчка Менску да рэвалюцыі 1917 // Наш край. 1927. № 4.
124
Cany hob A. П. Полоцк, Вмтебск, Ммнск в 20-х годах прошлого века. Вмтебск, 1901.
СмородскмйА. П. Столетне Мннской губернмп (1793—1893): Нстормко-ста-тпстчческме заметкч. Мн., 1893.
Собранче древнмх грамот п актов городов Мкнской губерннм. Мн., 1948.
Тарасенко В. Р. Древнмй Мннск // Матермалы по археологмч Бело-руссмп. Т. 1. Мн., 1957.
Тнхомнров М. Н. Древнерусскне города. Мн., 1956.
УрванцовС. Меднко-санмтарный очерк г. Мннска. СПб., 1910.
Урочное положенпе: Пособме прм составленмм м проверке смет, проектм-рованмн м мсполненмп работ. СПб., 1913.
Чантурня В. А. Пстормя архмтектуры Белорусспм. Мн., 1969.
Шнбеко 3. В. Ммнск в конце XIX — начале XX в. Мн., 1985.
ШпнлевскнйП. Путешествне по Полесью м Белорусскому краю. СПб., 1858.
Ю р э в і ч У. Мінск учора, сёння, заўтра. Мн., 1987.
Яст ремскн й Ф. Н. Краткнй очерк Ммнской губерннм в фмзнко-гео-графмческом м статнстнко-экономнческом отношенмн. Ч. 1. Мн., 1897.
ЗМЕСТ
Загадка летапісу	4
У	краі Гардарыкі	7
У	горадзе Менеска	11
У	старажытным дзядзінцы	15
У	вакольным горадзе	22
Далейшае развіццё	23
Мінск у XIX стагоддзі	31
Па вуліцах старых прад-
месцяў	50
Погляду нашчадкаў	108
Дадатак	123
Літаратура	124
Научно-популярное мзданме
Локотко Александр Нвановмч
СМЛУЭТЫ СТАРОГО ММНСКА
ОЧЕРКЙ ДЕРЕВЯННОЙ АРХМТЕКТУРЫ
Ммнск, мздательство «Полымя»
Н а белорусском языке
Навукова-папулярнае выданне
Лакотка Аляксандр Іванавіч
СІЛУЭТЫ СТАРОГА МІНСКА
НАРЫСЫ ДРАЎЛЯНАЙ АРХІТЭКТУРЫ
Загадчыца рэдакцыі Л. I. Круглова
Рэдактар Л. Л. Мальцава Слайды Г. Л. Ліхтаровіча Фота 8. А. Карбоўскага, A. I. Лакоткі Мастацкі рэдактар Ю. I. Паддубскі Тэхнічны рэдактар 8. У Кузьміна Карэктар Т. С. Бялінская
ІБ № 951
Здадзена ў набор 18.10.90. Падпісана да друку 02.08.91. Фармат 60Х84'/і6. Папера кн.-часопіс-ная. Гарнітура журн.-рубленая. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 7,44- Ум. фарб-адб. 8,72. Ул. выд. арк. 7,22. Тыраж 3900 экз. Выд. № 7681. Зак. 1564. Цана 1 р. 50 к.
Выдавецтва «Полымя» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Друкарня «Перамога». 222310, Маладзечна, В. Таўлая, 11.
Лакотка A. I.
Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлян. архітэктуры. — Мн.: Полымя, 1991. — 126 с.: іл. — (Помнікі беларус. дой-лідства).
ISBN 5-345-00447-1.
Локотко A. Н. Смлуэты старого Мннска: Очеркн дере-вян. архптектуры.
Аўтар расказвае пра цудоўны свет драўлянай архітэктуры, якая склалася на шырокім прамежку часу ад заснавання горада да пачатку нашага стагоддзя, паказвае арганічную су-вязь гістарычных працэсаў з матэрыяльнай культурай народа.
Кніга будзе цікавай кожнаму, каму дарагая народная спадчына, каго цікавіць яе выву-чэнне і захаванне.
4902020000—047
Л---------------19—91
М 306(03)—91
ББК 85.113(2)1

1 р. 50 к.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.