Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ

Віктар Праўдзін
Шлях да Галгофы
Аповесць, апавяданні
Мінск «Мастацкая літаратура» 2003
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
П68
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
ISBN 985-02-0615-2
© Праўдзін В. А., 2003
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2003
1
Лета было ў самым разгары. Дзённая ліпеньская спёка цяжкім, даўкім смогам ахінула, сціснула, быццам абцугамі, двухмільённы горад і вось ужо месяц трымае яго ў напружаным чаканні — чаканні дажджу. Здаецца, што асфальт на вуліцах плавіцца, ператвараецца ў пластылін, і ад яго ўвачавідкі, паволі цягнецца ўгору цяжкае, гарачае, прыкрагоркае паветра, якое завісае над гмахамі дамоў, ствараючы вялізны яйкападобны панцыр. I нават ноч не прыносіць прахалоды, а слабенькі начны вятрыска як ні стараецца, не можа прабіцца да гарадскіх вуліц. Жыццё, здаецца, замарудзілася. Трава ўздоўж тратуараў і ў невялікіх скверах ды парках звяла, а на найбольш сонечных месцах заўчасна пажоўкла і пасохла. Дрэвы таксама неяк зніякавелі, лістота звісае скручанымі ледзяшамі, і немагчыма каля іх знайсці і лапіка ценю, каб перадыхнуць, схавацца ад прамяністага, бязлітасна-гаручага сонца. Разамлелыя людскія чэргі толькі і ўбачыш каля кіёскаў, дзе прадаюць марожанае. А вось заўсёды крыкліва-гаманкія аматары пеністага піва не здрадзілі любімаму пітву, а толькі пакінулі абгароджаную каля кіёска пляцоўку з трыма круглымі бруднымі сталамі і сцішана месцяцца ўздоўж сцяны жылога дома, дзе яшчэ крыху ёсць цень.
У адзінае акно кабінета старшага следчага пракуратуры Васіля Мікалаевіча Смаляка сонца зазірае ўранку ўсяго на якую гадзіну, і следчаму заўсёды яго не хапае. Нават гэтымі спякотнымі днямі, калі чырвоны слупок на тэрмометры пераваліў за дваццаць пяць градусаў і настойліва падкрадаўся да адзнакі трыццаць, следчы, не задумваючыся, змяніў
бы свой пакой на той, дзе многа сонца і цяпла. Смаляк быў кевысокі, але, як кажуць, чалавек шырокай косці, рухавы, выразныя быстрыя шэра-сінія вочы пазіралі з-пад чорных вузкіх броваў спагадліва і шчыра. Яму было трыццаць пяць гадоў, але вытядаў ён на ўсе сорак. Заўчасная сівізна, глыбокія, не па гадах, зморшчыны каля вачэй, па ўсім, ад таго, што саромеўся насіць акуляры, на лбе і ў куточках рота старылі, асабліва калі следчы быў нечым заклапочаны. У гэтыя хвіліны ён меў хваравіты, пакутніцкі выгляд. I наадварот, калі ўсміхаўся, ад хваравітасці не заставалася і знаку, твар свяціўся непадробнай шчырасцю, нейкім унутраным святлом, і Смаляк маладзеў на добры дзесятак год. Характар меў лагодны, спагадлівы, не ачарсцвеў за гады работы ў пракуратуры, але, калі трэба было, мог пастаяць, і не толькі за сябе. Мо якраз праз гэта і цягнуліся да яго людзі, давяралі асабістае, самае інтымнае, пра што нават на споведзі не кожны прызнаецца.
Смаляк, блізарука прыжмурыўшыся, хуткім размашыстым почыркам пісаў чарнавы варыянт пісьма — адказваў на скаргу, па якой праводзіў праверку. У гэты момант у дзверы рэзка пастукалі, і не паспеў следчы ўзняць галаву, як у кабінет уварвалася Люся, сакратарка пракуратуры.
— Васіль Мікалаевіч, вас на кавёр да шэфа! — адным духам выпаліла дзяўчына, бы стрэліла з кулямёта, і гэтак жа імкліва знікла, пакінуўшы пасля сябе пах прыемных французскіх духоў.
«Вось гарэза!» — усміхнуўся следчы і, няспешна перачытаўшы напісанае, затушыў недакурак у адмысловай важкай попельніцы, зробленай у выглядзе змяінай галавы. Хаваючы паперы ў стол, Смаляк усё ж зажурыўся, бо на выхадныя планаваў паехаць адпачыць з жонкай і сынам на возера. А што, калі Кучкун памяняў графік дзяжурства? Такое часцяком здараецца: падчас летніх адпачынкаў людзей не хапае.
Калі Смаляк увайшоў у кабінет да пракурора, Сяргей Сяргеевіч Кучкун нешта заўзята даводзіў па тэлефоне нябачнаму субяседніку: «...Не, так будзе няправільна, прынятае рашэнне супярэчыць закону...» Убачыўшы следчага, ён кіўнуў галавой на крэсла, запрашаючы прысесці, і, пад-
піхнуўшы яму шэрую папку, завязаную чорнымі матузкамі, прыкрыў далоняй тэлефонную трубку.
— Васіль, пакуль я пагавару, прачытай скаргу, якая ляжыць у папцы.
Кучкун быў высокі, хударлявы, крыху сутулы пяцідзесяцігадовы мужчына. Шэрыя вочкі-калючкі, сівыя, кароткія, стрыжаныя пад вожыка валасы, якія пагрозліва тырчалі ў розныя бакі, і асабліва строгі пракурорскі мундзір, з якім Кучкун не расставаўся нават у сёлетнюю трыццаціградусную спёку, надавалі яму выгляд жорсткага, непахіснага чалавека, прынцыповага законніка. Але гэта было толькі першае ўражанне, якое ён даволі артыстычна ствараў аб сабе ў людзей, з якімі сустракаўся ўпершыню. На самай справе Кучкун быў чалавекам настрою з падначаленымі і пракурорамаднадумцам з вышэйшым начальствам.
Зразумеўшы, што ў выхадныя ён будзе вудзіць рыбу на Вячы, Смаляк паспакайнеў, усміхнуўся.
— Ты што смяешся? — зноў паклаўшы далонь на трубку, узвысіў голас пракурор.— Ты перш прачытай, а ўжо смяяцца будзем потым... Прабачце, Іван Пятровіч, гэта я не вам,— спахапіўся Кучкун і, апраўдваючыся, удакладніў: — Тут у мяне са следчым праблемы... Так, кажаце, Федарэнка вас падтрымлівае? Калі так, то і я не супроць, толькі трэба ўсё дэтальна абмазгаваць...
Смаляк, не зважаючы на парады Кучкуна, узяў у рукі папку і адразу пазнаў справу Альховіка, па якой ён два месяцы таму праводзіў праверку. Следчы спрабаваў успомніць хоць якуюнебудзь дробязь, з-за якой начальства магло б засумнявацца ў правільнасці вынесенай пастановы аб адказе ўзбуджэння крымінальнай справы, і не знаходзіў: юрыдычна ўсё было правільна. Прычынай правядзення праверкі было ананімнае пісьмо, у якім сцвярджалася, што Альховік памёр не сваёй смерцю, і прыводзіліся даволі пераканаўчыя доказы. Ананімшчык абвінавачваў Вярбіцкую Таццяну Фёдараўну, якая даглядала старога, сцвярджаў, што толькі ў яе была прычына адправіць Альховіка на той свет. Далей узгадвалася завяшчанне, якое нябожчык за тыдзень да смерці змяніў на
карысць Вярбіцкай і менавіта гэтым падпісаў сабе смяротны прысуд. Азнаёміўшыся з першым завяшчаннем і дапрасіўшы двух братоў Шчэрбаў, якія павінны былі ўнаследаваць усю маёмасць нябожчыка, Смаляк ужо дакладна ведаў, што ананімка напісана імі, хоць яны катэгарычна гэта адмаўлялі. Сваіх дзяцей у Альховіка не было, усёй радні — толькі Шчэрбы, пляменнікі памерлай пяць гадоў таму жонкі. Пасля смерці цёткі Шчэрбы пэўны час клапаціліся пра дзядзьку, дапамагалі яму, але калі стары склаў завяшчанне і адпісаў пляменнікам дом у прыватным сектары, машыну, дачу і астатнюю маёмасць, на яго забыліся, быццам ужо і не жыў. Вось у гэты час і з’явілася Вярбіцкая, якая ўвесь хатні клопат узваліла на свае плечы.
Смаляк перагарнуў дробна спісаныя, як яму падалося, дрыжачай рукой старонкі скаргі і зноў падумаў пра Шчэрбаў. Ен быў перакананы, што скардзіліся яны, але, каб праверыць сябе, зірнуў на подпісы і задаволена ўсміхнуўся: так яно і было.
Кучкун скончыў тэлефонную размову і, засяроджана думаючы пра нешта сваё, прыжмурыўшы вочы, смаліў чорную, адпаліраваную да бляску курыцельную трубку. На ягоны жаўтаваты, жорсткі твар лёг цень заклапочанасці, усхваляванай нервознасці. На стале натужліва гудзеў вялізны, магутны, дваццацігадовай даўнасці вентылятар, прапелер якога паволі паварочваўся то ўправа, то ўлева, быццам вяртлявая маладзіца перад люстэркам. Фіранкі на вокнах матляліся і хлопалі, бы ветразі, штучны, але прыемны вятрыска халадзіў твар, і гарачыня сапраўды адступала.
Смаляк дачытаў скаргу, яшчэ раз перагарнуў старонкі і прагледзеў месцы, пазначаныя чырвоным алоўкам. Следчы зірнуў на пракурора, іх вочы сустрэліся.
— Што скажаш? — нецярпліва спытаў Кучкун, у вачах якога мільгануў нядобры агеньчык.
Смаляк моўчкі, няспешна паклаў скаргу ў папку. Ён разумеў Кучкуна і не мог пагадзіцца з ягонай усхваляванасцю.
— Вы хоць разумееце, што, калі скарга пацвердзіцца, да нас прымуць меры!..— Пракурор устаў з-за стала, некалькі разоў запар смактануў трубку і, зразумеўшы, што яна па-
тухла, кінуў яе на стол.— Васіль Мікалаевіч, чаму вы, атрымаўшы першую скаргу, не правялі экспертызу? Чаму адхілілі версію забойства? Вось і вынік: пракуратура горада адмяніла вынесеную вамі пастанову.
Смаляк маўчаў, бо добра ведаў свайго непасрэднага начальніка: Кучкун спярша можа сарвацца нават на крык, распальваецца больш за ўсё сам, пыхціць, як самавар, а калі выгаварыцца, як кажуць, выпусціць пару, вось тады і пачнецца сур’ёзная гаворка. Так яно адбылося і на гэты раз, не прайшло і хвіліны, а Кучкун ужо гаварыў пра іншыя справы, якіх Смаляк нават і не расследаваў, крычаў, што яго ўвесь час наўмысна падстаўляюць, абы не даць дарабіць да пенсіі. Але калі размова пайшла пра рамонт будынка пракуратуры, пра камп’ютэры, паперу, ручкі, ён раптам на паўслове замоўк, неяк вінавата паглядзеў на Смаляка. У пакоі ўсталявалася цішыня, і толькі стары вентылятар натужліва і бесперапынна старанна рабіў сваю справу. Кучкун падхапіў са стала сваю трубку, чыркануў запалкай і, прысмальваючы, хуценька запыхкаў.
Пасля імпэтнага маналога пракурор колькі часу маўчаў, відавочна, чакаючы ад Смаляка апраўданняў, але следчы быў упэўнены ў сваёй праваце і не лічыў патрэбным даказваць ужо даказанае.
Першы парушыў маўчанне Кучкун:
— Гэтая скарга сама па сабе нічога не значыць, але ў мяне ўжо тры разы спраўляліся, як ідзе расследаванне.
Смаляк адарваўся ад папер і зацікаўлена паглядзеў на пракурора. Кучкун шматзначна тыцнуў пальцам угору.
— I не толькі з гарадской пракуратуры,— стомлена зазначыў ён.— А справа звычайная, выедзенага яйка не вартая. Родзічы нябожчыка ўчапіліся ў наследства і не могуць падзял іць. Маіла б і міліцыя разабрацца...—пракурор цяжка ўздыхнуў і, унікаючы глядзець Смаляку ў вочы, дадаў: — 3 табой згодзен, пастанова вынесена правільна, але трэба дапрацаваць, гэта загад.
Смаляк зразумеў, што размова скончана, узяў са стала папку са справай Альховіка і, так і не сказаўшы ніводнага слова падчас размовы, пакінуў кабінет начальніка.
2
Смаляк дэтальна памятаў першую сустрэчу з Вярбіцкай, якая пакінула аб сабе прыемнае ўражанне. Ціхмяная, добра складзеная брунетка трыццаці пяці год, шчыра, іншым разам нават наіўна адказвала на пытанні следчага, а калі прыгадвала Альховіка, прыкладвала насоўку да вільготных вачэй і паспешліва жагналася на пусты кут, жадаючы яму царства нябеснага. Жыла яна са старымі бацькамі і двума сынаміпагодкамі трынаццаці і дванаццаці год у невялікай двухпакаёвай кватэры-хрушчоўцы. Дзяцей гадавала адна, і зразумела было, чаго яна бралася за ўсялякую работу. У душы Смаляк быў задаволены і ўхваляў нябожчыка Альховіка за тое, што змяніў завяшчанне на карысць Вярбіцкай і яе дзяцей.
А другой гадзіне Смаляк выйшаў з метро і няспешна падаўся па вуліцы Валгаградскай у прыватны сектар, уяўляючы, як заўтра паедзе з сынам і жонкай на возера. Можна было праехаць некалькі прыпынкаў, але парыцца ў душным, прагорклым аўтобусе не было аніякага жадання, і ён пашыбаваў па шматлікіх пыльных вулачках прыватнага сектара. Праз трыццаць хвілін ён скінуў клямку на скасавураных, абшарпаных веснічках, калісьці пафарбаваных у зялёны колер, і ўвайшоў на панадворак. Адразу кінулася ў вочы, што тут ніхто не жыве. Тры акны сумна глядзелі на вуліцу зачыненымі стаўнямі, а чацвёртае, кутняе, ды невялічкія акенцы на верандзе былі крыж-накрыж забіты негабляванымі дошкамі. Дзверы вартаваў вялізны, руды ад іржы замок, а на ледзь прыкметнай сцяжынцы валяліся ссохлыя яловыя галінкі, па ўсім, не прыбраныя з дня пахавання Альховіка. Смаляк зірнуў на гадзіннік, прыкінуў, колькі часу ехаць назад, у пракуратуру, і пашкадаваў марна патрачаныя дзве гадзіны. Ён хацеў ужо пайсці, але ў гэты момант за хатай, у глыбіні гародчыка нешта зашамацела, пачуліся прыглушаныя галасы:
— Ідзі сюды, тут ажно абсыпана...
— I ў мяне поўна...
Смаляк зацікавіўся і наўпрасткі па высокай, ледзь не да калена, траве пайшоў на галасы. Калі завярнуў за бліжэйшы
вугал, пад нагамі зазвінела бітае шкло, і адразу галасы сціхлі. 3 кустоў данеслася шамаценне, тупат ног: нехта задаваў лататы з абсыпанага спелымі, буйнымі ягадамі малінніку. Праз нейкі час у суседняй хаце бразнулі дзверы і ўсё сціхла. Смаляк усміхнуўся, набраў жменю сакавітых ягад і кінуў у рот. Маліна, набрынялая салодкім пахучым сокам, прыемным халадком таяла на языку, наталяла смагу. «Пільныя суседзі не дадуць прапасці ўраджаю»,— падумаў следчы і абвёў позіркам агарод, на якім, акрамя малінніку, цягнулася да сонца толькі крапіва. Смаляк азірнуўся, пашукаў вачыма бліжэйшы шлях да вуліцы, але гарэзлівая думка падштурхнула да плота, за якім зніклі ўцекачы.
Едучы сюды, следчы вырашыў спярша сустрэцца з Вярбіцкай, а ўжо потым апытваць астатніх. Смаляк вагаўся, стоячы каля зламанага плота, да якога ў абодва бакі бегла добра-такі ўтаптаная сцяжынка, але цікаўнасць узяла верх, і ён пераскочыў у суседні гарод, зрабіў некалькі крокаў да будыніны, абмінуў вялізны куст парэчак і аслупянеў ад нечаканасці: невядома адкуль перад ім узнікла агромністая чорная аўчарка. У яе на хрыбеціне ўздыбілася поўсць, агністыя вочы іскрыліся злосцю, вялікія белыя іклы блішчэлі ў чорнай зяпе, пагражаючы ўчапіцца ў няпрошанага госця. Смаляк знерухомеў і з надзеяй паглядзеў на вокны, чакаючы паратунку ад гаспадароў, але нікога за фіранкамі не ўбачыў. Ён пераступіў з нагі на нагу, і аўчарка імгненна адрэагавала: злосна гыркнула, нацялася, бы струна, прысела на лапах-спружынах, вось-вось кінецца.
— Ты добры вартаўнік, маладзец! — зразумеўшы, што ніхто яму не дапаможа, а гэты звер не дасць і кроку зрабіць, загаварыў з сабакам Смаляк.— Ведаеш сваю справу, толькі я не злодзей...
Аўчарка ў адказ глуха забрахала, але ўжо не так злосна, быццам зразумеўшы сказанае. У гэты момант фіранкі ў крайнім акне варухнуліся і следчы ўбачыў праз цюлевыя занавескі сілуэт жанчыны, якая, цікуючы за ім, тварам прыпала да шкла. Смаляк з палёгкай уздыхнуў, прадчуваючы хуткае збаўленне ад небяспечнай апёкі, але жанчына не спя-
шалася на дапамогу, яму нават здалося, што яна смяецца. Следчы хацеў махнуць гаспадыні рукой, але толькі варухнуўся, як аўчарка натапырыла вушы і ашчэрылася.
— Пальма, фу! — на сцяжынцы з’явілася бялёсае, кірпаносае дзяўчо гадоў дзесяці ў лёгкай жаўтаватай сукенцы.— Пальма, марш на месца! — ссунуўшы да пераносся бровы, строга камандавала маленькая гаспадыня.
Аўчарка нехаця азірнулася, ледзь прыкметна матлянула доўгім, як палка, хвастом, але не скранулася з месца.
— Каму сказана, марш у будку! — пісклява крыкнула дзяўчынка і падняла з зямлі таўставаты дубчык.
Толькі цяпер, убачыўшы ў руках гаспадыні дубец, Пальма паволі павярнулася і нехаця пасунулася прэч, зласліва азіраючыся на Смаляка.
Сілуэт у акне знік, бразнулі дзверы, і з-за хаты шустра вынырнула невялікага расточку, худзенькая, высахлая, бы яблык, які перазімаваў на дрэве, старая. Яна прыдзірліва агледзела следчага, у насцярожаных, глыбока запалых, выцвілых вачах заіскрыліся хітраватыя агеньчыкі, зморшчаныя вусны кранула непрыхаваная ўсмешка.
— Ну што, алкаш, папаўся? Малінай ласаваўся ці гуркі на закусь спёр? — прашамкала бяззубым ротам старая і, азірнуўшыся на дзяўчынку, крыкнула: — Кацька, трымай Пальму напагатове, здадзём злодзея ў міліцыю...
Толькі цяпер Смаляк пазнаў суседку Альховіка. У першую сустрэчу, два месяцы таму, яна выглядала і паводзіла сябе зусім інакш: на пытанні адказвала блытана, неўпапад, была чымсьці заклапочана і штохвілінна скардзілася на ламоты ў касцях, дрэнны слых і благую памяць. Цяпер перад ім стаяла шустрая і задзірыстая жанчына, куды падзеўся радыкуліт, няма ў руках крывулістай кавенькі, на якую тады старая спадзявалася больш, чым на ўласныя ногі.
— Калі я не памыляюся, вы — Казіміра Францаўна Шашок,— прыгадаў прозвішча старой Смаляк і, выцягваючы з кішэні пасведчанне, прадставіўся: — А я, можа, памятаеце, следчы пракуратуры Смаляк. Мяркую, сабаку трэба прывязаць, і міліцыю турбаваць не будзем.
Гаспадыня нават не зірнула на дакумент, а падалася ўперад і, уважліва вывучаючы няпрошанага госця, дакранулася да ягонай скураной папкі з паперамі. У гэты момант твар яе прасвятлеў, і Смаляк зразумеў, што яго пазналі.
— От цяпер прыпамінаю,— расцягваючы словы, замітусілася старая, крутнуўшыся да дзяўчынкі, нешта прашаптала ёй на вуха і, ухапіўшы сабаку за ашыйнік, павяла за хату.— Праходзьце, таварышок начальнічак, госцем будзеце,— хітравата пазіраючы на следчага, крыкнула яна і забразгатала ланцугом, прывязваючы сабаку каля будкі.— А мы з унучкай ягады збіралі, як чуем, Пальма апанавала некага чужога. Сучка добрая, свой хлеб зарабляе,— пяшчотна нахвальвала сабаку гаспадыня,— Памятаю, летась злодзеі ўлезлі ў сад, дык не брахала, пакуль яны вішні латашылі, а калі набралі паўнюткае вядзерца, яна тут як тут. I вас не адпусціла б... Калі да нас, дык заходзьце.
— Я да вашай суседкі Вярбіцкай,— паспяшаўся патлумачыць свой візіт Смаляк,— толькі ў хаце ніхто не жыве. He зразумела. Мо вы што ведаеце?
— Усё ясна як божы дзень,— сядаючы на прытуленую да высакаватай слівы лаву, чамусьці зласліва буркнула старая.— Чула, судзіцца яна за хату з Альховікавымі пляменнікамі.
— А я вас ледзь пазнаў,— сядаючы побач, дабрадушна прагаварыў Смаляк,— памаладзелі гадоў на дзесяць...
— Дасць Бог, пажыву,— унікаючы глядзець на следчага, стрымана адказала старая і ўжо непрыязна дадала: — Вы задавайце вашыя пытанні, бо мне ўнучку трэба карміць.
Смаляк адразу адчуў гэтую змену настрою, калі размова зайшла пра Вярбіцкую. Нават знешне жанчына выілядала заклапочанай і напружанай, у вачах ужо не было ранейшай задзірыстай смяшлівасці.
— Казіміра Францаўна,— афіцыйна прагаварыў следчы,— вось вы прыгадалі Шчэрбаў...
— А хто гэта? — запытальна ўскінула на Смаляка вочы старая.
— Ну як жа, гэта ж пляменнікі вашага суседа-нябожчыка,— стрымана, прадчуваючы, што шчырай размовы не атрымаецца, зазначыў Смаляк.
— Вам лепей знаць, мне што за дзела? — насцярожана адказала Шашок і, крыху памаўчаўшы, працягвала: — Ужо пасля смерці суседа ўваліліся ўтрох у хату, дык дваіх пузатых Альховікавых пляменнікаў пазнала, а вось трэці напужаў. Вяртлявы, насаты, усё мітусіўся, мянціў языком, бы памялом, ды вочкамі так і шастаў, так і шастаў, грэшнай справай, падумала, ці не злодзей? Ажно адвакатам аказаўся.
Старая замаўчала, азірнулася, некага шукаючы, і, убачыўшы ўнучку, якая стаяла зводдаль і ўважліва прыслухоўвалася да іх размовы, гукнула:
— Кацярына, ідзі абяры парэчкавы куст, што ля агурэчнага парніка.
— А якая патрэба прывяла іх да вас? — паспешліва пацікавіўся Смаляк, шкадуючы, што гаспадыня перапыніла ўспамін.
— Іх і Вярбіцкую турбавала адно — тастамент.
— А вы не маглі б расказаць падрабязней? — настойліва дапытваўся следчы, якому раптам здалося, што старая вагаецца, вырашае, расказваць усё, што ведае, ці, як падчас першай сустрэчы, прамаўчаць, спаслаўшыся на старасць і склероз.— Справа звычайная, жыццёвая,— падбухторваў ён,— не могуць людзі спадчыну падзяліць, вось і пішуць, a мы — разбірайся, быццам іншых спраў няма. Зноў прыйдзецца вас выклікаць у пракуратуру.
— Я вось што скажу,— крыўдліва загундосіла старая,— пішыце цяперака, бо не пайду ў вашыя кабінеты, хворая я, калі трэба, і доктар пацвердзіць.
— To ж і я пра гэта,— паспрабаваў усміхнуцца Смаляк.
Жанчына відавочна захвалявалася, бялёсыя, крыху рудаватыя вейкі нервова задрыжалі, быццам яна збіралася заплакаць, на шыі праступілі пунсовыя плямы, пальцы на руках штохвілінна ўздрыгвалі. Смаляк не мог зразумець гэтай раптоўнай перамены, узбуджанасці, і хваляванне перадалося яму.
— Казіміра Францаўна, калі нешта не так, я прыйду другім разам,— спачувальна прагаварыў ён.
— Што тут кожны дзень хадзіць? — запраўляючы сівыя валасы пад выцвілую, незразумелага колеру хусцінку, хмыкнула старая і, цяжка ўздыхнуўшы, дадала: — Ад вас не адчэпішся, праўду людзі кажуць, што лепш не звязвацца.
— Можа, яны вам пагражалі?
— Каго мне цяперака баяцца? — больш спакойна зазначыла старая і паглядзела Смаляку ў вочы.— Ніхто мне не пагражае, а цікавіліся яны Альховікам, Вярбіцкай і жанчынай, што складала другі тастамент, не ведаю, як яе назваць па-вучонаму. Першы раз сусед адпісаў маёмасць пляменнікам, а за тыдзень да смерці Вярбіцкая прывезла тую дзеўку з паперамі, паклікала мяне за сведку, і праз дваццаць хвілін — справа зроблена, усё стала ейнае. Як, лоўкая шэльма?! Тут усё жыццё гарбееш, укалваеш, а яна за дваццаць хвілін атрымала ўсё гатовае...
Смаляк толькі цяпер зразумеў сапраўдную прычыну змены настрою жанчыны, што яе так раптоўна выбіла з каляіны.
— Явілася, не запылілася, прынцэса! — распалялася старая.— Я пяць гадоў завіхалася вакол яго: «Фёдар Кузьміч, грыбнога супчыку не жадаеце?.. Фёдар Кузьміч, вось блінчыкі са смятанкай...» Цьфу, стары дурань! He спакусіўся б на ведзьму — жыў бы па сённяшні дзень,— старая раптам замаўчала, на вачах праступілі слёзы.— Вы гэта не пішыце, лішняе кажу,— яна зноў замаўчала, усхліпнула, капрызна шморгнуўшы носам, быццам дзіця, у якога адабралі любімую цацку, і крыўдліва працягвала: — А вяртлявы, што прыходзіў з пляменнікамі, больш дапытваўся пра Альховіка: што гаварыў, сядзеў ці ляжаў, калі падпісваў тастамент, ці трэсліся рукі, мо падчас гэтай працэдуры засынаў альбо не разумеў таго, што адбываецца. А потым і зусім спытаў бязілуздзіцу: ці мог ён сам схадзіць у ўборную... Адзін з пляменнікаў пацікавіўся, ці пры сваім розуме быў дзядзька, калі падпісваў паперы. Я акурат думаю, што страціў Альховік розум, калі падпусціў да сябе Вярбіцкую, так і адказала, але нічога не падпісвала, няхай самі разбіраюцца.
— Казіміра Францаўна, да нас зноў паступіла заява, у якой сцвярджаецца, што Альховік памёр не сваёй смерцю, і прычына якраз у завяшчанні, што вы пра гэта думаеце?
— Яна ў нечым прызналася? — паспешліва, з ліслівасцю ў голасе перапытала жанчына, і яе бляклыя, выцвілыя вочкі ажывіліся, запрамяніліся радасцю, але толькі на імгненне, бо ў наступны момант яна зноў стала сур’ёзна-заклапочанай і збянтэжана ці то спытала, ці то пацвердзіла: — Гэта пішуць Альховікавы пляменнікі?
Смаляк згодна кіўнуў, і старая адразу неяк сцішылася, абмякла і, прыплюшчыўшы вочы, задумалася.
Пальма ўвесь час, выструніўшыся, сядзела каля будкі і цікавала за Смаляком. Нарэшце гэты занятак ёй надакучыў, яна пазяхнула, лянотна пацягнулася і, не выбіраючы месца, разляглася ў цяньку, заплюшчыла вочы, і толькі вострыя напружаныя вушы гаварылі за тое, што яна добра памятае свой вартаўнічы абавязак.
Смаляк разумеў, чаму Шчэрбы і іх адвакат задавалі Шашок такія блытаныя і на першы погляд незразумелыя пытанні. Каб давесці справу да суда, у першую чаргу трэба даказаць, што Альховік падчас змены завяшчання на карысць Вярбіцкай быў недзеяздольны. Калі ўлічыць, што яны цяпер, не тоячыся, абвінавачваюць Вярбіцкую ў смерці дзядзькі, ім гэта ўдалося.
— Казіміра Францаўна,— парушыў маўчанне Смаляк,— у чым канкрэтна Шчэрбы абвінавачвалі Вярбіцкую?
Старая неяк машынальна страсянула галавой, быццам вызваляючыся ад нечага цяжкага, і задумлівым, разгублена-неспакойным позіркам паглядзела на следчага.
— Яны толькі пагражалі вывесці зладзейку на чыстую ваду...
Смаляк з палёгкай уздыхнуў. Ніякіх «нявысветленых абставін па справе», на што спасылаўся пракурор, не ўзнікла, відавочна толькі, што Шчэрбы і Вярбіцкая будуць праз суд дзяліць маёмасць нябожчыка. Заставалася іх дапрасіць, і можна ставіць кропку. Але ў душы Смаляк быў незадаволены, не было ўпэўненасці, што справу Альховіка зноў не выцягнуць на белы свет. Яму вельмі карцела ведаць яшчэ ад-
наго зацікаўленага чалавека, ад якога шмат што залежала, таго «дабрадзея» з гарадской пракуратуры, які дапамагае Шчэрбам і робіць уціск на Кучкуна.
3
У панядзелак, па старой завядзёнцы, Смаляк прыйшоў на працу раней звычайнага. Выхадныя ён разам з жонкай і сынам правёў на прыродзе, ля возера, і цяпер, пр^глядаючы аператыўную зводку здарэнняў, не-не ды і прыгадваў цёплую, ласкавую ваду, з якой на санцапёк не хацелася вылазіць, як падсек на вуду кілаграмовага ляшча, як палілі вогнішча і варылі юшку. Нагадвалі пра адпачынак і чырвоныя свярбучыя пухіры, якія пакінулі на целе неадчэпныя прыліпалы-камары. Усе былі задаволеныя, асабліва сын Дзімка. Ён, атрымаўшы ў падарунак маску з трубкай для падводнага плавання і ласты, назбіраў з дна возера паўвядра ракаў.
Раздзел дарожна-транспартных здарэнняў Смаляк звычайна не чытаў, хапала і крымінальных злачынстваў, але сёння, хутчэй па звычцы, перагарнуў некалькі старонак і ўжо хацеў адкласці гэты занятак, як позірк зачапіўся за знаёмае прозвішча. Следчы засяродзіўся і прачытаў:
«У пятніцу, дваццаць першага ліпеня 1995 года, а дзевятнаццатай гадзіне на вуліцы Талбухіна, супроць дома нумар чатырнаццаць, аўтамашына замежнай вытворчасці «Audi-100», дзяржаўны нумар 21 -44 МІ, якой кіраваў грамадзянін Цвіркун Анатоль Іванавіч, здзейсніла наезд на грамадзянку Шашок Казіміру Францаўну. У выніку здарэння пацярпелая Шашок К.Ф. атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана».
Ад нечаканасці ў Смаляка ажно перахапіла дыханне, непрыемны хваравіты халадок слізгануў па нагах, спіне і сцішыўся недзе ў патыліцы. Інтуіцыя падказвала, што гэта не звычайнае дарожнае здарэнне, не выпадковае.
«Хто такі гэты Цвіркун? Што ён гаворыць? Чаму менавіта пасля размовы са мной Шашок апынулася за пяць кварталаў ад сваёй хаты? Яна ж, наколькі я памятаю, нікуды не збіралася».
Смаляк, спадзеючыся пачуць адказы на свае пытанні, рашуча набраў нумар тэлефона начальніка дзяржаўтаінспекцыі раёна і, моцна прыціскаючы слухаўку, з хваляваннем чакаў. Трубку доўга не падымалі, і, калі нарэшце пачуўся прыемны барытон Шаўцова, следчы адрэкамендаваўся і, стрымліваючы нецярпенне, папрасіў удакладніць абставіны наезду на Шашок.
— Радавое здарэнне,— адразу ўпэўнена адказаў Шаўцоў і катэгарычна дадаў: — Жанчына сталага веку пераходзіла дарогу ў забароненым месцы і трапіла пад колы машыны. Мы правялі следчы эксперымент і віны вадзіцеля не ўгледзелі, у такіх абставінах пазбегнуць наезду было немагчыма.
— А што гаворыць сама Шашок?
Смаляк разумеў, што гэтае пытанне лішняе, трэба самому ехаць у бальніцу і там шукаць адказы.
— 3 жанчынай кепска,— з жалем у голасе адказаў Шаўцоў,— яна з моманту аварыі знаходзіцца ў коме, і ніякай надзеі на тое, што застанецца жыць.
— Я хачу прысутнічаць на допыце Цвіркуна.
— Справу вядзе следчы Канаплянік, ён вас папярэдзіць,— запэўніў Шаўцоў.
Праз паўгадзіны Смаляк быў у бальніцы і адразу падняўся на чацвёрты паверх у рэанімацыйнае аддзяленне. Загадчык аддзялення Адам Пятровіч Зайцаў, трыццаціпяцігадовы маладжавы мужчына, з якім Смаляк быў даўно знаёмы, пачуўшы прозвішча Шашок, толькі развёў рукамі.
— Надзеі аніякай,— і, каб пацвердзіць сказанае, паспешліва загартаў паперы, што ладным стосам высіліся на стале.— Ага, вось яе гісторыя... Вы толькі паслухайце: разрыў печані і селязёнкі, пералом чацвёртага і дзевятага пазванкоў, адкрыты пералом правай рукі, чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені.
— Ці можна яе ўбачыць? — не губляючы надзеі, спытаў Смаляк.
Ён раптам зразумеў, што ехаў сюды з адным намерам — убачыць старую.
— Трэба, дык зойдзем,— хаваючы акуляры ў чорны футарал, спахмурнеў Зайцаў.— Недаверлівыя вы следчыя, да ўсяго хочаце сваімі рукамі дакрануцца... Ну, але ж зразумела, справа крымінальная!
— Чаму крымінальная? — насцярожыўся Смаляк,— звычайнае дарожнае здарэнне.
Доктар прыпыніўся на выхадзе з кабінета і з засяроджанаразгубленым выілядам пачаў корпацца ў вялізных, адтапыраных, здавалася, бяздонных кішэнях халата, выцягваючы нейкія вяроўкі, бруднаватыя анучы, мноства рознакаляровых таблетак, спісаныя і чыстыя, але аднолькава пакамечаныя бланкі рэцэптаў і нават гіпсавы злепак зубоў. Вось белы свет пабачылі рыбацкія прычындалы: чырвона-белыя паплаўкі, жылка, кручкі, і нарэшце з самага бяздоння Зайцаў дастаў аўтамабільныя ключы на восем, дзесяць і дванаццаць.
«Засталося яшчэ выцягнуць дамкрат!» — падумаў Смаляк, але ўслых з нарастаючай злосцю прагаварыў:
— Адам Пятровіч, ключы ад кабінета, мабыць, як заўсёды, у дыпламаце...
— Кажаце, звычайнае дарожнае здарэнне?! — не гледзячы на Смаляка, ці то пытаючыся, ці то сцвярджаючы, працягваў сваё доктар. Ён засунуў «кішэннае багацце» на месца і хуценька крутнуўся да стала, каля якога стаяў таўставаты стары дыпламат. Шчоўкнулі замкі, і Зайцаў, падкінуўшы на далоні звязку ключоў, радасна ўскрыкнуў: — Ваша праўда, Васіль Мікалаевіч,— і, хітравата прыжмурыўшыся, паглядзеў Смаляку ў вочы.— А вось сын пацярпелай Шашок чамусьці ўпэўнены, што быў замах на жыццё маці. Такі скандал тут закаціў, што прыйшлося супакаіцельны ўкольчык зрабіць. I яшчэ адно: з якіх гэта часоў пракуратура пачала цікавіцца звычайнымі дарожнымі здарэннямі?..
Смаляк не адказаў. Ён выйшаў у ярка асветлены калідор, сцены якога былі нядаўна пафарбаваныя. Чамусьці пах свежай фарбы, пытанні доктара, ягоныя бяздонныя кішэні раздражнялі, недзе ў глыбіні душы варухнулася непрыязнасць, нават варожасць. «Што табе да маіх спраў? — стрымліваючы
сябе, каб не сказаць нешта абразлівае, падумаў Смаляк.— Ты вунь у сваіх кішэнях парадку не маеш, а мяне вучыш!» Ён да гэтай хвіліны не хацеў прызнацца самому сабе, што не пошук ісціны прывёў яго ў бальніцу, а хутчэй закранутае самалюбства, як кажуць людзі, гонар мундзіра. Што, калі і сапраўды ў справе Альховіка яго хтосьці водзіць за нос, абувае ў лапці?
У гэты момант па калідоры, прыціскаючы да грудзей апарат для замеру крывянога ціску, на высокіх абцасах працокала чарнявая медычка ў караткаватым халаціку. Убачыўшы ў прачыненых дзвярах Зайцава, яна прыпынілася.
— Адам Пятровіч,— пявуча загаварыла медычка,— гэты, так называемы хворы, П’яных ноччу зноў спрабаваў залезці ў жаночую палату, на гэты раз праз балкон...
— Падрыхтуйце дакладную на імя прафесара Баравога,— надаючы голасу як мага больш начальніцкай цвёрдасці, кінуў Зайцаў і павярнуўся да Смаляка, паказваючы, што размова на гэтым скончана.— Я да вашых паслуг, Васіль Мікалаевіч.
— Я ўжо рыхтавала некалькі дакладных, а мер ніхто не прымае, — роспачна перасмыкнуўшы плячыма, настойліва даводзіла сваё медычка.— Вось пабачыце,— узвысіла яна голас,— згвалціць гэты кабяліна каго, усім не паздаровіцца...
— Ну добра, добра,— ужо паблажліва загундосіў Зайцаў,— я сам давяду да прафесара, ён лечыць, яму і рашэнне прымаць.
Смаляка зацікавіла размова доктара і медыцынскай сястры, але ён не лез з роспытамі, моўчкі ішоў побач з Зайцавым, думаючы пра сына пацярпелай Шашок. Доктар раздругі зірнуў з-пад ілба на следчага і, па-свойму расцаніўшы гэтае маўчанне, загаварыў:
— Хачу, каб вы зразумелі правільна. Справа ў тым, што тыдзень таму згаданы П’яных паступіў на лячэнне.— Зайцаў нервова аблізнуў сасмяглыя вусны.— Як бы гэта прасцей сказаць... Адным словам, даставілі яго з эрагіраваным пенісам, і мы пакуль што не можам прывесці ягоны фізічны недахоп да нормы. Баравы асабіста займаецца, а хворы спяр-
ша перажываў, а потым уявіў сябе гэткім «гігантам» і ўвесь час спрабуе спакушаць жанчын. Убіў сабе ў галаву, што гэта і не хвароба зусім, а «дар божы»...
— Ну і ну! — весела засмяяўся Смаляк.
Усё кепскае, што колькі хвілін таму бударажыла душу і думкі, раптам знікла, адкацілася, з’явілася пачуццё няёмкасці перад Зайцавым.
— Спярша і я пасмяяўся,— пакрыўджана зірнуў на следчага доктар,— а П’яных небяспечны, бударажыць бальніцу, хоць міліцыю выклікай.
— Калі гэты чалавек патрэбен навуцы, то берагчы і сцерагчы яго трэба адпаведна, як навуковую каштоўнасць,— жартаўліва, усё яшчэ смеючыся, адказаў Смаляк.— А калі сур’ёзна, раю на самай справе звярнуцца за дапамогай у міліцыю. Гарантую, што пасля размовы з участковым ваш навуковы экспанат умомант вылечыцца і прыйдзе, як вы кажаце, да нормы...
Доўгі калідор скончыўся адразу, як толькі Смаляк і Зайцаў павярнулі направа. Вялізныя, зробленыя з пластмасы дзверы з шыльдай «Рэанімацыя» адчыніліся не адразу, докгару давялося некалькі разоў націснуць на жоўтае вочка званка, і толькі пасля гэтага глуха шчоўкнуў аўтаматычны замок. Дзяжурная медыцынская сястра, апранутая ў цёмна-зялёную кашулю, гэткага ж колеру караткаватыя штаны, якія выгадна падкрэслівалі яе стройную фігуру, стаяла каля невялікага століка, выструнена цягнулася да вісячага на сцяне гаршчэчка з кветкамі і палівала іх вадой. Яе галаву ўпрыгожваў какетліва прышпілены да каштанавых валасоў цыліндрычнай формы зялёны капялюшык. Убачыўшы Зайцава і Смаляка, яна шчыра, прыязна ўсміхнулася, у крыху раскосых чорных вачах успыхнулі гарэзлівыя агеньчыкі. Медычка паставіла графін з вадой на столік, звычным грацыёзным рухам паправіла валасы, імгненна агледзела сябе ў люстэрка, што стаяла насупраць, каля шкляной шафы з медыкаментамі, і пайшла — не, хутчэй, як здалося Смаляку, паплыла ім насустрач. Прыгожы твар, на якім спакуслівай чырванню палалі пульхныя вусны, іскрыўся непрыхаванай радасцю. У гэты момант Смаляк
злавіў сябе на тым, што ягоны твар расплываецца ў блазнаватай усмешцы. Ён зніякавеў, хуценька адвёў позірк ад прыгажуні медычкі і паглядзеў на Зайцава. Доктар выглядаў празмерна заклапочаным і строгім. Ён толькі зірнуў на медычку, адразу рэзка спыніўся і яшчэ больш насупіўся.
— Клаўдзія Сямёнаўна,— ссунуўшы да пераносся бровы, пужліва, амаль істэрычна ўскрыкнуў Зайцаў,— са мной следчы з пракуратуры...
Медычка быццам і не чула, нават не прыпынілася, не паглядзела на Смаляка, і следчы раптам зразумеў, што ў гэтай сітуацыі ён лішні.
— Адам Пятровіч, а я таксама не адна,— зляцела з яе чырвоных вуснаў-бутонаў,— у другой палаце прафесар Баравы...
Пасля гэтых слоў медычка неўпрыкмет цмокнула, паслаўшы доктару паветраны пацалунак. Зайцаў сумеўся, пачырванеў, незадаволена папераджальна кашлянуў у кулак, рэзка крутнуўся і прачыніў бліжэйшыя ад сябе дзверы.
— Праходзьце, Васіль Мікалаевіч, ваша пацярпелая тут,— і, быццам вінавацячыся, кіўнуў на медычку:— Гэта мая нявеста...
He паспеў Смаляк зрабіць і кроку, як дзверы за спінай хуценька зачыніліся і да слыху даляцеў прыглушаны шэпт:
— Клава, мы ж на рабоце!
— Любы, калі гэты следчы сапраўдны мужчына, ён табе толькі пазайздросціць.
Смаляк прайшоў на сярэдзіну пакоя, каб не чуць размовы закаханых. У палаце стаялі два ложкі, адзін з якіх быў свабодны і запраўлены замытым да жаўцізны прасцірадлам з неахайнай лапінай пасярэдзіне. На другім ляжаў загіпсаваны чапавек, у якім немагчыма было пазнаць старую Шашок. У прыцемненым пакоі лунала нейкая своеасаблівая загадкавая цішыня, якая незразумелым цяжарам лягла на плечы, прымусіла часцей біцца сэрца, сціснула грудзі так, што перахапіла дыханне. Следчы паспешліва падышоў да акна і адчыніў фортку. Разам са свежым паветрам у пакой уварвалася рознагалоссе гарадской вуліцы, здалося, уварвалася жыццё.
Бінты на галаве пацярпелай ружавелі крывяной плямай, загіпсаваныя правая рука і левая нага высіліся на нейкіх мудрагелістых металічных канструкцыях. Да левай рукі ліпучкамі мацавалася іголка з празрыстай трубкай, па якой з бутэлечкі рытмічна па кропельцы сцякала ў сінюшную вену мутнаватая вадкасць. На безжыццёвым, сухарлявым, хваравіта-спалатнелым твары стала меней зморшчын, на ім застылі пакорлівасць і ціхамірнасць.
— Яна безнадзейная,— вынес жорсткі прысуд Зайцаў, які нячутна ўвайшоў у палату.— Мы зрабілі ўсё, што змаглі, але ж цудаў не бывае...
— Я хачу паглядзець яе рэчы,— чамусьці шэптам папрасіў Смаляк і накіраваўся да выхаду.
— А рэчы забраў сын,— услед прагаварыў доктар.
4
Праз гадзіну Смаляк адчыняў веснічкі са знаёмай шыльдай «Сцеражыцеся, злы сабака!». У гэты момант жоўтыя «Жыгулі» вырулілі з гаража на сярэдзіну панадворка, з машыны выйшаў мужчына гадоў пяцідзесяці і, не заўважаючы Смаляка, нервова бразнуў дзверцай. Ён быў высокі, хударлявы, крыху сутулы, з капой нячэсаных рудых валасоў, якія доўгай пасмай спадалі на лоб, і яму прыходзілася штохвілінна матляць галавой, скідваючы іх з вачэй. Даўгалыгі, як яго адразу ахрысціў следчы, нешта мармычучы, зайшоў у прыземісты цагляны гараж, а ўслед з машыны выпырхнула ўжо знаёмая бялёсая Кацярына. Смяляк зрабіў некалькі крокаў і, шукаючы «злога сабаку», прыпыніўся, агледзеўся. Каля будкі яго не было, ланцуг з ашыйнікам сіратліва валяліся на траве, а крыху далей, за драцяной сеткай, капашыліся ў пяску куры. Два маладзенькія цыбатыя пеўнікі пагрозліва кружыліся ў байцоўскім танцы, але справа да бойкі не даходзіла, яны толькі падскоквалі, растапырыўшы пер’е, выцягвалі худыя шыі, хлопалі крыламі, быццам высвятляючы, хто з іх больш грозны і жахлівы. Аўчарку Смаляк уба-
чыў за сваёй спінай, на сцяжынцы, ля самых веснічак. Яна пільна сачыла за ім, усёй сваёй паставай паказваючы, што дарога да адступлення адрэзана.
— Вам каго? — нечакана прагучаў хрыплаваты, прастуджаны голас.
Смаляк азірнуўся. Да яго, выціраючы рукі прамасленай анучай, падыходзіў даўгалыгі. Шэрыя, глыбока пасаджаныя вочкі-калючкі свідравалі яго з непрыхаванай варожасцю, нават злосцю.
— Старшы следчы пракуратуры Смаляк,— афіцыйна адрэкамендаваўся Смаляк.— А калі вы Станіслаў Мікалаевіч Шашок, то я да вас.
Яны некалькі хвілін моўчкі вывучалі адзін аднаго, і калі гульня ў маўчанку зрабілася нясцерпнай, следчы працягнуў службовае пасведчанне.
— Вось мой дакумент.
— Ну, я — Станіслаў Мікалаевіч,— нарэшце выдыхнуў гаспадар.— Толькі са мной ужо гаварылі ў міліцыі, і новага нічога не скажу.
Шашок відавочна хваляваўся, унікаў глядзець Смаляку ў вочы і ўвесь час нервова круціў у руках анучу, не ведаючы, куды яе дзець.
— Тата, куды пакласці бабуліна адзенне? — тузанула бацьку за рукаў кашулі Кацярына і насцярожана-недаверлівым позіркам утаропілася ў Смаляка.
Шашок схамянуўся, паспешліва выхапіў з рук дачкі невялікі клунак і борздзенька пашыбаваў у хату, кінуўшы на хаду: «Я сам аднясу». Ён відавочна хваляваўся.
Праз некалькі хвілін ён падыходзіў да Смаляка ўжо спакойным і ўпэўненым у сабе чалавекам, ад узбуджанасці і няўпэўненасці не засталося і следу, толькі ў шэра-халодных вачах яшчэ не-не ды ўспыхвалі трывожныя, палахлівыя агеньчыкі.
На твар Смаляку звалілася некалькі халодных, нечаканых дажджынак. Ён, прыжмурыўшыся, з надзеяй паглядзеў на нізкія хмары, якія няўмольным чорным крылом напаўзалі на горад. Усё наўкол напружана сцішылася, нават ваяўнічыя
пеўнікі знерухомелі і спалохана ціснуліся адно да аднаго, здзіўлена плюскаючы вачыма. Яны таксама чакалі дажджу, але адначасова і баяліся няведамай ім стыхіі.
— Ну, нарэшце дачакаліся,— з-пад далоні паглядзеў на аблокі Шашок і іранічна дадаў: — Па радыё дождж абяцалі яшчэ заўчора... Зойдзем у хату, там і пагаворым, хаця...— ён не дагаварыў, абыякава махнуў рукой і, не азіраючыся, пашкандыбаў у прачыненыя дзверы.
«Што крыецца за Шашковым «хаця»? -— ідучы следам, падумаў Смаляк.— Ці не звязана гэта з ягонымі паводзінамі ў бальніцы? Чаму там ён, бы звар’яцелы, крычаў, што маці хацелі забіць, і слухаць не хацеў пра няшчасны выпадак? Калі так, то якая прычына, каму перайшла дарогу старая? Такога разважлівага чалавека, як Шашок, не проста выбіць з каляіны, і тым не менш... А цяпер ён трагедыю ўспрымае як няшчасны выпадак, і ўсё ж ён нервуецца і ў першыя хвіліны сустрэчы быў вельмі напалоханы, ледзь узяў сябе ў рукі. A зменлівыя паводзіны ягонай маці падчас допыту ў пракуратуры і апошняй сустрэчы... He, відавочна, гэтыя Шашкі He­rnia змоўчваюць, адчуваю, што ёсць таямніца, якая, па ўсім, і прывяла да трагедыі, а калі так, то і паводзіны сына ў бальніцы знаходзяць лагічнае паразуменне. Трэба з гэтым разабрацца».
Шашок нецярпліва чакаў Смаляка ў прасторнай, светлай верандзе. Справа ад увахода стаяў адшліфаваны да бляску мажны круглы стол на мудрагелістых тоўстых нагах, зробленых у выглядзе лічбы «2». Вакол прыслужліва высіліся чатыры самаробныя драўляныя крэслы з конусападобнымі набалдашнікамі на спінках. Крэслы выглядалі маўклівымі ваярамі-ахоўнікамі свайго бліскучага гаспадара-стала, а крыху далей, каля сцяны, абклеенай блакітнымі шпалерамі, нясмела тулілася, быццам баючыся гэтых мажных крэслаўахоўнікаў, вузенькая белая шафа, у якой за шклом задзірліва, нават з выклікам, блішчэлі крышталёвыя шклянкі, іншы каштоўны посуд.
— Справу аб дарожна-транспартным здарэнні вядзе міліцыя,— сядаючы ў вялікае рыпучае крэсла, адразу прага-
варыў Смаляк і, каб папярэдзіць магчымыя пытанні, патлумачыў: — Я ж праводжу расследаванне факта смерці вашага суседа, нябожчыка Альховіка, і якраз у пятніцу, напярэдадні няшчаснага выпадку, быў тут, размаўляў з Казімірай Францаўнай.
Смаляк з цікаўнасцю зірнуў на Шашка, спадзеючыся ўбачыць рэакцыю на гэтыя словы, але той і брывом не павёў, не змяніў паставы, прытуліўшыся да дзвярнога касяка і склаўшы рукі на грудзях, моўчкі чакаў, што скажа далей следчы. Толькі насцярожаныя палахліва халодныя вочы ды жаўлакі на сківіцах выдавалі ягонае напружанне і хваляванне.
— Вось я і хачу пачуць,— спакойна працягваў Смаляк,— чаму вы спярша заявілі, што быў замах на жыццё вашай маці? Чаму...
Смаляк не дагаварыў. Шашок быццам чакаў гэтага пытання і адразу паспешліва, з абурэннем перапыніў следчага.
— А што я мог падумаць?! — ускрыкнуў ён і, цяжка, роспачна ўздыхнуўшы, з горкім сумам паглядзеў на Смаляка.— Гэта ж маці!
Смаляк заўважыў не толькі гэты сум, але і тое, што дзесьці многа глыбей, можа, зусім і не ў вачах Шашка, стаілася спрактыкаванасць і нейкая незразумелая пільнасць, нават палахлівасць. Ён не адчуў у словах шчырасці, і гэта насцярожвала.
— Па-чалавечы я вас разумею,— ціха зазначыў Смаляк,— а як следчы — не зусім.
Шашок ускінуў галаву і запытальна паглядзеў на Смаляка, спрабуючы разгадаць сэнс апошніх слоў.
— Я і сам толькі потым зразумеў, што маці сама вінаватая, старая, даўно за семдзесят перакуліла,— вынес ён свой прысуд.
У гэты момант неяк нечакана сцямнела, наляцеў вецер, захісталіся, зашамацелі дрэвы, моцна бразнулі незачыненыя веснічкі, і адразу буйныя кроплі дажджу, спярша зрэдку, нясмела, бы спрабуючы на моц шкло, сыпанулі па вокнах. Смаляк і Шашок, як па камандзе, павярнулі галовы і, утаропіўшыся ў акно, колькі хвілін маўчалі, думаючы кожны пра сваё.
А дождж з кожнай хвілінай мацнеў, і ўжо не кроплямі, а суцэльнай сцяной ліў з неба. Раптам чорныя хмары напалам рассекла крывулістая страла-маланка і ўслед грамыхнула раз, другі, трэці і пакацілася па небе і зямлі перунова калясніца, ды так, што здалося, рассыплецца на дробныя кавалачкі гэтая веранда і ўвесь дом.
— У міліцыі мне сказалі, што яны вядуць следства,— быццам між іншым зазначыў Шашок і сеў у крэсла насупраць Смаляка.
Следчы разумеў, да чаго вядзе гаворку субяседнік, і адказваць не спяшаўся, быццам і не чуў. Ён паволі дастаў з кішэні пачак цыгарэт.
— Можна?
— Смаліце,— абыякава махнуў рукой Шашок і, выцягнуўшы з шуфляды стала попельніцу, упершыню ўсміхнуўся: — Сам не смалю, а для гасцей трымаю.
— Ведаеце, Станіслаў Мікалаевіч,— афіцыйным тонам прагаварыў Смаляк,— пасля таго як Казіміра Францаўна трапіла ў аварыю, мяне не пакідае пачуццё віны.
— А вы тут пры чым? — адразу насцярожыўся Шашок.
— У тым уся і закавыка, што быццам бы і ні пры чым,— разважаў Смаляк,— але ж у аварыю яна трапіла на наступны дзень пасля размовы са мной.
— Ну ў вас і работка! — з палёгкай выдыхнуў Шашок.— Так можна абвінаваціць сябе ва ўсіх злачынствах, якія здзейснілі людзі, што да таго сустракаліся з вамі...
— У нечым вы маеце рацыю, але ж у дадзеным выпадку вы, паважаны Станіслаў Мікалаевіч, прымусілі мяне засумнявацца ў раней прынятых рашэннях.
— Я ж казаў, што ў бальніцы на мяне найшло нейкае насланнё, не памятаў сябе, як казалі медыкі, стрэс... Разумееце? — амаль закрычаў Шашок.
— Вы супакойцеся, я не пра тое,— прысмальваючы цыгарку, вёў сваё Смаляк.— Проста мне прыйшлося на пэўныя сітуацыі паглядзець пад іншым вуглом, напрыклад, пераасэнсаваць сам факт паступлення ў пракуратуру ананімкі і заявы, у якіх сцвярджаецца, што Альховік памёр не сваёй
смерцю. А пляменнікі нябожчыка б’юць у званы, ужо і вінаватага знайшлі — Вярбіцкую.
— I што з таго? Мы тут ні пры чым.
— Я ў гэтым таксама ўпэўнены, але калі дапусціць, што Казіміра Францаўна нешта ведае? — Смаляк наўмысна зрабіў невялікую паўзу.— Мог жа Альховік перад смерцю ёй нешта даверыць?..
— Нічога яна не ведае! — ускочыў на ногі Шашок.— He ўблытвайце нас у гэтую справу! — кінуў ён і, разважаючы аб нечым сваім, мітусліва затупаў па верандзе.— Усё, што здарылася з маці,— недарэчнасць, так склаліся абставіны. Следчы з міліцыі паказваў мне таго Цвіркуна, я яго бачыў: рукі трасуцца, тузаецца, бы ненармальны, балбоча чортведама што і ўвесь час плача. Хіба такі можа забіць? — Ён плюхнуўся ў крэсла і ўпершыню без боязі паглядзеў Смаляку ў вочы.— He, не здольны такі чалавек на забойства!
— А Вярбі л сая? — насцярожана спытаў Смаляк.
— Вярбіцкая? — нядобразычліва перапытаў Шашок.
— Так, Таццяна Фёдараўна.
Пасля гэтых слоў надоўга запанавала цішыня. Смаляк не прыспешваў субяседніка, цярпліва чакаў, што ён скажа, якую дасць характарыстыку. Нарэшце Шашок, быццам вінавацячыся, паглядзеў на следчага, кашлянуў у кулак і шматзначна, па-блазенску ўсміхнуўся.
— 3 выгляду яна, канешне, жанчына ладная, як кажуць, усё пры ёй... Толькі...— ён зноў замаўчаў, відавочна збіраючыся з думкамі і падбіраючы патрэбныя словы.— Толькі занадта крутая.
— Не разумею,— падаў голас Смаляк,— што гэта азначае?
— А азначае тое, што свайго Вярбіцкая не ўпусціць, хоць бы ўзяць гэтага старога скнару Альховіка — акруціла, як хлопчыка.
— Вы яе добра ведаеце? — губляючы цярпенне, незадаволена спытаў Смаляк.
— Зусім не ведаю, толькі са слоў маці, і бачыў разы два, не болей.
Смаляк зразумеў, што размовы не атрымаецца. Ён устаў, прайшоўся па верандзе, прыпыніўся ля дзвярэй і падставіў далонь пад струмень дажджавой вады, што сцякала з даху.
— Вось і пагаварылі, мне пара.
— Куды ў гэткі лівень, перачакайце,— паспешліва прагундосіў Шашок і, крыху памаўчаўшы, дадаў: — Я тут прыгадаў, як Вярбіцкая на другі ці трэці дзень пасля пахавання Альховіка вельмі крута,— ён з непрыхаванай злосцю вымавіў апошняе слова,— узялася гаспадарыць, узарвала ва ўсёй хаце падлогу, вырашыла пераслаць. Але не паспела, наляцелі пляменнікі нябожчыка, прывезлі чалавека з суда і справу з рамонтам прыпынілі. Я да таго, што не бабская гэта справа, старая падлога яшчэ б сто гадоў праслужыла. Я, праўда, хацеў перакупіць тыя дошкі, дык не прадала, сказала прыходзіць пасля таго, як стане законнай гаспадыняй, пасля суда, значыцца.
Раптам Шашок спыніўся на паўслове і гучна паклікаў дачку. Дзверы з веранды ў хату адразу рэзка прачыніліся, быццам дзяўчынка толькі і чакала, калі бацька яе пакліча, і на парозе з’явілася Кацярына, адной рукой трымаючыся за дзвярную ручку, а другой адхінуўшы жаўтаваты цюль. Яна моўчкі, панура і непрыязна, спадылба глядзела на бацьку.
— Мы нікуды не едзем,— пільна ўзіраючыся ў твар дачкі, глуха скамандаваў Шашок.
Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але дзверы рыпнулі, і дзяўчынка гэтак жа хутка знікла, не сказаўшы ніводнага слова. Шашок устрывожана паглядзеў на Смаляка і, убачыўшы здзіўленне следчага, пачаў паспешліва і блытана апраўдвацца:
— Пасля няшчаснага выпадку з маці Кацярына стала як не свая, ёй трэба змяніць абстаноўку. Сёння хацеў адвезці на вёску да цешчы, але ж пасля такога дажджу дарогі, пэўна, развязло, не даеду.
— Пакіну вам сваю візітоўку,— згаджаючыся, кіўнуў галавой Смаляк,— магчыма, спатрэбіцца,— у гэты момант позірк зачапіўся за бальнічны клунак, і ён вярнуўся да стала.— Мне б яшчэ агледзець рэчы Казіміры Францаўны.
Шашок адразу замітусіўся, хутка развязаў вузлы і пачаў выкладваць перапэцканае крывёй і пяском матчына адзенне. Смаляк расчыніў невялікую чорную сумачку з адарваным рэменем і перакуліў. На стол вываліліся падрапаны карычневы кашалёк, насоўка, выкарыстаны квіток на праезд у гарадскім транспарце і самапіска. На квітку дрыготкай рукой зялёным колерам былі напісаны лічбы, па ўсім, тэлефонны нумар. Следчы склаў рэчы ў сумачку і яшчэ раз пашкадаваў марна патрачаны час.
5
Ціхая чэрвеньская ноч усяго на некалькі гадзін прыкрыла зямлю шэрым цёмным пакрывалам, і толькі зрэдку наляціць непаслухмяны вятрыска, і адразу зашамаціць лісце, загойдаюцца вершаліны дрэў старога лесу. Нечакана над самай галавой вухне пугач, недзе непадалёк ад дарогі трэсне пад нагамі невядомага звера галінка, і тады насцярожыцца, застрыжэ вушамі белы конік, што ўпрэжаны ў фурманку. А праз хвіліну зноў цішыня, і толькі дробны прыглушаны тупат па мяккім пяску ды прыцішаны шоргат колаў парушаюць цішыню на лясной дарозе. У вазку двое. Разгледзець іх немагчыма, і толькі калі адзін зацягваецца папяросай, асвечаныя чырвоным агеньчыкам, на імгненне мільгаюць чорныя невялікія вусы, у другога месяц добра высвечвае за плячыма вінтоўку. На абодвух вайсковыя фуражкі. Яны едуць моўчкі. Лес пакрысе радзее, вось ужо пералесак, і фурманка казачным прывідам выплывае з цемры і адразу трапляе ў бялюткі хісткі туман, які цягнецца з лугавіны.
— Хутка будзем на месцы,— па-начальніцку гаворыць той, у якога за плячыма вінтоўка, і адразу, бы пацвярджаючы ягоныя словы, недзе ўперадзе забрахаў сабака.
Другі, што кіруе фурманкай, сонна ківае і, хутчэй па звычцы, цмокае на каня, які не звяртае ўвагі на гэтыя цмокі, па ўсім, звыклы да начных вандровак.
— Сяржант, прачніся,— сіпіць чалавек з вінтоўкай і груба піхае вазніцу ў бок.— Спецыяльна праз лес круцяля далі, не хапае яшчэ праспаць хату папоўскага прыхвасня.
— Нам з Буланком усё адно, адкуль заязджаць,— незадаволена буркнуў сяржант і, пстрыкнуўшы пальцамі, выкінуў недакурак.— Служба такая, можна сказаць, начная,— і, расцягваючы словы, дадаў: — Прывозім... Адвозім...
— Пагавары ў мяне,— зласліва шэпча чалавек з вінтоўкай,— ураз Купрэеву далажу.
Сяржант нічога не адказаў, быццам і не чуў, толькі крыху мацней нацягнуў ляйчыны, і фурманка спынілася. Ён лёгка саскочыў на зямлю.
— Вазьму каня за цуглі, цішэй будзе і надзейней,— цвёрда прагаварыў ён і выцягнуў з-пад шыняля, што ляжаў у фурманцы, караткаствольны карабін, закінуў на плячо.— А Купрэевым мяне, таварыш лейтэнант, не запужаеш, справай нашай мы моцна звязаны... I, каб вы ведалі, ён мяне тыдзень таму прадставіў да ўзнагароды, як піць даць ордэн атрымаю... А царкоўнага старасту не праспім, я паскуду добра ведаю...
Лейтэнант, убачыўшы сяржантаў лёгкі карабін, каторы раз пазайздросціў. Ягоны асабісты табельны наган учора раніцай на стрэльбах пачаў даваць асечкі, давялося здаць яго ў рамонт. I вось цяпер ён, лейтэнант НКУС, ідзе на баявое заданне з цяжкай трохлінейкай, якую ўсучыў Купрэеў.
Нечакана туман скончыўся, і адразу непадалёк, злева ад дарогі, над кустамі навіс гмах доўгай будыніны. Сяржант спыніў каня, звёў з дарогі, прывязаў да дрэва і, кінуўшы добры ахопак свежаскошанай канюшыны, паспяшаўся да лейтэнанта, які, да нечага прыслухоўваючыся, стаяў ля плота.
— Сабакі няма,— па-свойму зразумеў лейтэнантава напружанне сяржант,— тры дні таму сам начальнік НКУС пусціў у распыл...
— Нехта ў хаце ходзіць, чуеш? — прапусціўшы міма вушэй словы падначаленага, прашаптаў лейтэнант.
I сапраўды, недзе ўсярэдзіне вялізнай будыніны рыпнулі дзверы, і адразу ў акне мільганула жоўтая палоска святла. Нкусаўцы пераіпянуліся і, тоячыся, наўпрасткі па высокай някошанай
траве сіганупі да хаты. Акно было шчыльна завешана з сярэдзіны, і толькі ў адным месцы, ля самага падаконня, танюсенькай палоскай лілося слабае святло. Сяржант першы прыліп да шкла, але, як ні сіліўся, нічога не ўбачыў, акрамя некалькіх дошак падлогі ля самай печы, адна з якіх, знятая, унахлёст ляжала на астатніх. Потым паілядзеў і лейтэнант. Відавочна, гаспадар быў у пакоі, бо ў нейкі момант аднекуль з глыбіні хаты данёсся прыглушаны сутаргавы кашаль, і ўсё зноў сціхла.
Лейтэнант пацягнуў сяржанта за рукаў гімнасцёркі і, адышоўшыся далей ад хаты, зашаптаў у самае вуха:
— Я грукну ў дзверы, а ты цікуй, што будзе рабіць папоўская морда. Убачыш зброю, страляй на паражэнне, пажадана па нагах.
Сяржант згодна кіўнуў, паправіў на плячы карабін і, прыгнуўшыся, сігануў да акна. Лейтэнант, крадучыся, вярнуўся да брамкі і па ледзь прыкметнай сцяжынцы, ужо не тоячыся, пайшоў да дзвярэй хаты. У ягонай афіцэрскай сумцы ляжаў ордэр на арышт ворага народа Нямцова. Як сказаў начальнік НКУС Купрэеў — ворага з цёмным і таямнічым мінулым.
6
Нямцоў з’явіўся ў Верацеях напрыканцы лета 1939 года. Ніхто яго не ведаў, вяскоўцы толькі пасмяяліся з дзівака, які заняў пусты, непрыстасаваны для жылля дом збяднелых шляхціцаў Пурхіневічаў і аб’явіў сябе іх родзічам. Людзі памяталі апошняга Пурхіневіча, царскага афіцэра, які апошні раз наведваўся сюды падчас грамадзянскай вайны. А гэты белы як лунь чалавек быў больш падобны на валацугу і нічым не нагадваў шляхціца. Адразу ў вёсцы пачалі прападаць куры, і лунявага куралова паймалі на крадзяжы. Паддаўшы «шляхціцу» добрых кухталёў, верацееўскія мужыкі выгналі злодзея з вёскі, але праз тыдзень ён быў тут як тут, ды не адзін, а з цэлай ротай чырвонаармейцаў — пачалося ўз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі. Нямцоў зноў засяліўся ў стары дом і нейкі час хадзіў з высока ўзнятай
галавой. Мужыкі пабойваліся помслівых зласлівых агеньчыкаў, што заўсёды, як якая хвароба, іскрыліся ў вачах сівога, і, каб не наклікаць на сябе бяды, талакой адрамантавалі шляхціцкі дом, зашклілі вокны, узнавілі плот. Усе чакалі, што Нямцоў будзе нейкім начальнікам пры новай уладзе, але той зрабіў нечаканае — пайшоў у царкоўныя старасты. 3 гэтага часу жыў ціха і непрыкметна, да ўлады ставіўся насцярожана, нават з бояззю, што асабліва падабалася ўпаўнаважанаму старшыні міліцыі Шаўчуку, які, здавалася, ніколі не злазіў са спіны чорнага танканогага жарэбчыка і, праязджаючы міма пакорліва схіленай паставы царкоўнага старасты, ганарліва адказваў на прывітанне.
Толькі ўсё ж канфуз з уладай адбыўся, як Нямцоў ні стараўся быць непрыкметным. I ўсё праз Тузіка, невялікага, але зласлівага рудога кудлача з адным вухам. Другога вуха не было, ад яго застаўся толькі пакалечаны агрызак, па ўсім, сабака згубіў яго ў бойцы. Гэты Тузік некалі прыбіўся да хаты Нямцова, ды так і застаўся, пашкадаваў аднавухага царкоўны стараста, не прагнаў. Дый самому стала жыць весялей. А адбылося вось што. Неяк прыехала ў Верацеі раённае начальства агітаваць за ўступленне ў калгас. У школьным двары праходзіў сялянскі сход, і Нямцоў не вытрымаў, таксама прышкадыбаў паслухаць, а следам прысунуўся і Тузік. Начальства, як і належыць, сядзела за доўгім сталом, сярод іх быў начальнік НКУС Купрэеў. Людзі з раёна ўсхвалялі калгасы, гаварылі прыгожа і шмат, а верацееўцы толькі згодна ківалі галовамі ды пераглядваліся між сабой, і, калі прапанавалі падаваць заявы, мужыкі панурыліся, прыціхлі, засмалілі махорку. Цішыня над школьнай палянай зацягвалася, рабілася цяжкай, трывожнай, нават злавеснай. Спахмурнела начальства, асабліва Купрэеў, сеў надзьмуты, што індык, і толькі зыркае, спапяляе цяжкім, затоена-лютым позіркам верацееўскіх мужыкоў. I невядома, чым скончылася б гэтая маўчанка, каб не аднавухі кудлач. Ён з самага пачатку неадчэпна круціўся пад сталом, ля ног начальніка НКУС, і, калі Купрэеў бесцырымонна адпіхваў, усё роўна вяртаўся, настырліва абнюхваў боты, якія бударажылі саба-
ку. Калі раптам на паляне ўсталявалася мёртвая цішыня, кудлач расцаніў гэта па-свойму і ўпэўнена ўзняў лапу на бліскучы хром... Дружны выбух смеху ўзняў з вясковых могілак у неба чорную хмару варання, людзі за сталом, нічога не разумеючы, паўскоквалі са сваіх месцаў. Першым ачомаўся Купрэеў. Ён з усёй моцы садануў Тузіка нагой, аж той падляцеў у паветра, і не паспеў аднавухі прызямліцца, як грымнуў стрэл...
«Вось што чакае ворагаў народа!» — крыкнуў Купрэеў і, хаваючы ў кабуру наган, руля якога яшчэ дымілася, шматзначна, прыдзірліва паглядзеў на верацееўцаў. А калі начальнік НКУС даведаўся, чый сабака, то прыгразіў і Нямцову.
Лейтэнант ведаў гэтую гісторыю, яе «па сакрэту» пераказвалі ўсім, хто прыязджаў служыць да Купрэева, але цяпер, ідучы з вінтоўкай напагатове, ён ухваліў маёраву прадбачлівасць, бо царкоўны стараста і сапраўды аказаўся ворагам народа, агітаваў сялян супраць савецкай улады і калгасаў. А пра тое, што ён варожы агітатар, стала вядома з пісьма, праўда, непадпісанага, якое атрымаў начальнік НКУС. I вось цяпер яны выконваюць загад, арыштоўваюць царкоўнага старасту Нямцова.
Сяржант прыставіў карабін да сцяны і, калі нахіляўся да шыбы, стукнуў брылём фуражкі аб шкло. Чалавек у пакоі адразу паменшыў святло ў газніцы, замітусіўся, вялікі цень захістаўся па падлозе над знятымі дошкамі, пачуўся металічны звон.
«Вось дурань!» — вылаяўся ў думках сяржант і садраў з галавы фуражку, але ад акна, праз якое прабівалася палоска святла, не адышоў. Яго ахапіла нервовая ўзбуджанасць, ён раптам усёй сваёй істотай адчуў, што павінна адбыцца He­rnia вельмі важнае, надзвычайнае. Глуха стукала ў грудзях сэрца, ажно аддавалася ў скронях, у кончыках пальцаў, у роце перасохла, неймаверна хацелася піць.
У гэты момант лейтэнант грукнуў у дзверы, і адразу цень на падлозе спыніўся, зрабіўся напалову меншым. «Сеў на табурэтку»,— здагадаўся сяржант і намацаў халодную рулю карабіна. Чалавек у пакоі сядзеў нерухома ўсяго якую хвіліну,
потым ён павялічыў святло, ужо не тоячыся, закашляўся, гучна затупаў па падлозе, і ў наступны момант сяржант убачыў парослыя чорным валассём рукі, якія паднялі яшчэ адну дошку падлогі і апусцілі ў схованку нейкую скрынку. Мільганупасівая лунявая галава царкоўнага старасты і знікла ў чорнай зяпе падзямелля. Дзе і калі Нямцоў вылез са схованкі, сяржанту не было бачна, але раптам дошкі, быццам пад уздзеяннем невядомай чароўнай сілы, адна за адной ляглі на сваё месца, па іх некалькі разоў туды-сюды прайшлася рука з венікам. А яшчэ праз хвіліну на гэтае месца сталі стол і дзве табурэткі.
Лейтэнант нецярпліва загрукаў у бліжэйшае да сяржанта акно, але Нямцоў азваўся толькі пасля таго, як замаскіраваў схованку.
— Хто там? — нарэшце нервова спытаў царкоўны стараста, спадзеючыся, што гэта хто-небудзь з тутэйшых.
— Адчыняй, Нямцоў! — кляцнуўшы затворам карабіна, пагрозліва крыкнуў сяржант, які ўжо стаяў побач з лейтэнантам.
— I без глупства, хата акружана,— успомніўшы, што ён тут галоўны, пайшоў на хітрасць лейтэнант.— Калі што якое задумаў — страляем без папярэджання.
На нейкі момант запанавала цішыня.
— Няма куды мне ўцякаць,— скідваючы цяжкую засоўку, прабурчаў Нямцоў,— і баяцца няма каго, даўно перажыў свой страх...
Нарэшце дзверы расчыніліся, і на парозе ўзнікла сутулая постаць Нямцова з учарнелай газніцай у прыўзнятай правай руцэ. Ён, прыжмурыўшыся, адначасова з надзеяй і страхам сіліўся разгледзець няпрошаных гасцей, але, убачыўшы людзей у нкусаўскай форме з вінтоўкамі напагатове, паспешліва адвёў позірк і, унікаючы глядзець на «гасцей», паволі павярнуўся і пашкандыбаў у хату. Пры свеце газніцы Нямцоў выглядаў гадоў на семдзесят, хаця паўгода таму яму споўнілася шэсцьдзесят. Асабліва ў гэтую хвіліну старыла ссутуленая спіна, але ў прыземістай, шырокай постаці адчувалася насцярожана-ваяўнічае напружанне, ён, быццам лясны звер, адчуваў небяспеку кожнай клетачкай арганізма.
Гэтае напружанне перадалося і лейтэнанту, які раптам уявіў, што Нямцоў можа ў любы момант крутнуцца і запусціць у яго газніцай. Нават у носе непрыемна заказытаў прыкры пах газы. Ён, канешне, пасля стрэліць, але што, як загарыцца адзенне?
Лейтэнантава трывога быццам перадалася сяржанту.
— Стой, дзед! — рэзка скамандаваў ён і, калі ссутуленая постаць спынілася, скоса зірнуўшы на ўсхваляванага начальніка, выдыхнуў: — Кругом!
Адна смертаносная чорная руля ўперлася Нямцову ў грудзі, другая ў жывот. Ад гэтага дотыку халодныя, ліпучыя мурашы хваляй прабеглі па спіне, перахапіла дыханне.
— Стаў газніцу на падлогу,— працягваў камандаваць сяржант.
Нямцоў няспешна, па-старэчы крактануў, паставіў лямпу і, перасільваючы сябе, паблажліва ўсміхнуўся.
— Што гэта вы, хлопцы, раптам замітусіліся?
— Пагавары ў мяне...— сяржант балюча тыцнуў руляй карабіна Нямцову ў жывот.— Ураз у распыл...
— Цяпер рукі ўгору і два крокі да сцяны,— урэшце ўспомніў пра свой начальніцкі абавязак лейтэнант і, калі царкоўны стараста выканаў, кіўнуў сяржанту: — Абшукай.
— Ха-ха-ха! Кулямёт у штанах! — нервова рагатнуў царкоўны стараста, і гэты грудны смех быў больш падобны да рыку загнанага ў пастку звера.
«Пяць гадоў ішоў сюды,— адчайна шукаючы выйсця, думаў Нямцоў,— Перажыў усё, што толькі можа вынесці чалавек. Вужом круціўся, лісіцай звягаў, абы толькі выжыць і дайсці. I на табе, у апошні момант гэтыя зялёныя смаркачы тыцкаюць зброяй... Патрапілі б вы да мяне гэтак гадоў дваццаць таму, я б вам паказаў, дзе ракі зімуюць... А Пурхіневіч маладзец, перад смерцю не схлусіў... Эх, каб не была хата акружана, я гэтых смаркачоў разарваў бы рукамі, жылы б выцягнуў... Але супакойся, вазьмі сябе ў рукі, яшчэ не ўсё згублена, нічога на мяне няма... Прыкідвайся і ўлагоджвай, чакай зручнага моманту, глядзіш, Божа і не пакіне... Адных сутак не хапіла... Учора трэба было даваць лататы, у-чо-ра!..»
— Хлопцы,— услых лісліва загундосіў Нямцоў,— калі па якой патрэбе, дык заходзьце, гасцямі будзеце. Ёсць і шкварка, і чарка...
— Нам не да тваіх чарак,— аглядаючы вялікія сенцы, як адрэзаў лейтэнант.— Хто яшчэ ёсць у хаце?
— Адзін я, таварыш капітан,— наўмысна ўзвысіў афіцэра ў званні Нямцоў.
Той, напусціўшы на сябе яшчэ большую суровасць, шматзначна зірнуў на падначаленага і памякчэлым голасам удакладніў:
— Лейтэнант я,— і, крыху памаўчаўшы, сцішана дадаў: — Пакуль што лейтэнант...
— Будзеце палкоўнікам і генералам,— паспешліва загаварыў павесялелы Нямцоў, задаволены, што хоць гэтым улагодзіў вайскоўца.
— А мо хто на агеньчык зазірнуў? — перапыніў царкоўнага старасту сяржант і, па-змоўніцку блазнавата падміргнуўшы, рагатнуў: — Кабета якая вяртлявая?!. Ты, стары, відаць, не промах!..
«Значыцца, святло бачылі,— Нямцоў адразу ўлавіў, куды хіліць гэты нкусавец з бегаючымі вочкамі.— Няўжо пра схованку даведаліся? He можа гэтага быць, калі б што ўведалі, даўно б заявіліся».
— Гэта ў вас, маладых, толькі дзеўкі ў галаве,— не прымаючы сяржантавай ігрывасці, сур’ёзна паілядзеў на яго Нямцоў.— У маім узросце пра душу трэба думаць,— ён перавёў позірк на лейтэнанта і ўзмаліўся: — Рукі хоць можна апусціць?..
— Сяржант, аглядзі хату! — рэзка, не зважаючы на словы гаспадара, загадаў лейтэнант. У нейкі момант ён інтуітыўна адчуў, што з гэтым чалавекам трэба быць напагатове, і, не зводзячы вачэй з царкоўнага старасты, спытаў: — А што, электрычнасці няма?
— Чаму ж няма, ёсць.
— А навошта газніца?
— Мне неяк зручней,— схлусіў Нямцоў.
Сяржант жвава, з непрытоеным нецярпеннем агледзеў пакоі, пстрыкнуў адным выключальнікам, другім, трэцім, і хата напоўнілася рудаватым святлом.
— У пакоях нікога,— адрапартаваў ён, хуценька нахіліўся, падняў з падлогі лямпу і, прысмаліўшы папяросу над чорным, закопчаным шкельцам, дзьмухнуў і затушыў яе. Потым выцягнуў з кішэні скураны зашмальцаваны раменьчык.— Ручкі, дзед, мы звяжам, табе ж лепей, не будзе спакусы ўскладаніць сваё жыццё, дый нам надзейней.
Нямцоў з цяжкасцю стрымліваў хваляванне, але калі лапавухі сяржант, як ён ахрысціў нкусаўца ў велікаватай фуражцы, спрытна, з веданнем справы, хутка і моцна звязаў раменьчыкам рукі, нешта ў грудзях быццам адарвалася, болем зайшлося сэрца. Ён хістануўся да сцяны, перад вачыма замільгацелі чырвона-белыя кругі, твары нкусаўцаў пачалі расплывацца, і Нямцоў ледзь утрымаўся на нагах.
— Хлопцы! — шчыра, са слязамі на вачах узмаліўся ён.— У чым віна мая?
— Ну-ну, дзед,— сяржант паблажліва паляпаў царкоўнага старасту па плячы,— годзе слёзы ліць, не баба... У нас усё па закону, ордэр на вобыск і на арышт маем, вунь ляжаць у лейтэнантавай новенькай сумцы... Так што паказвай сам усё, што хаваеш ад савецкай улады...
— У мяне толькі мышы ды пацукі па закутках.
— А мы ўсё ж пашукаем,— засмяяўся сяржант,— ад нашага пільнага вока вораг народа нічога не ўтаіць,— ён падштурхнуў Нямцова да адчыненых дзвярэй у пакой, крутнуўся да лейтэнанта і ўзбуджана, з радасцю ў голасе зашаптаў: — Бачыў схованку, стары схаваў у падполлі нейкую цяжкую скрынку, як піць даць шпіёна злавілі. Так што, лейтэнант, рыхтуй для ордэна дзірачку на гімнасцёрцы...
— Мо трэба было б сведак? — няўпэўнена сказаў лейтэнант, якому перадалася сяржантава ўзбуджанасць, але ж ён быў начальнікам і адказваў за правядзенне аперацыі, у тым ліку і за законнасць. Лейтэнант перасмыкнуў плячыма, падзіцячы шморгнуў носам.— А раптам ён у вёсцы не адзін? Без дапамогі не абысціся.
— Яно, канешне, усё можа быць, толькі нашто нам дзяліцца славай? Самі зробім вобыск, выкрыем шпіёна, а потым паклічам падмогу. Тут побач з вёскай стаяць вайскоў-
цы, у іх і тэлефон маецца. Так што, лейтэнант, кіруй, бяры быка за рогі, куй жалеза, як кажуць, пакуль гарачае... А што сведак няма, дык не бяда, пераможцаў не судзяць...
— А што скажуць Купрэеў і пракурор?
— Дзівак чалавек! — губляючы цярпенне, узвысіў голас сяржант, але, убачыўшы, што Нямцоў таксама ўважліва прыслухоўваецца да размовы, зноў перайшоў на шэпт: — Купрэеў сам так робіць, а пракурор падпісвае ўсё, што скажа начальнік НКУС, ён, убачыўшы нашага брата, мову губляе. Так што трэба спяшацца, трэцяя гадзіна апоўначы...
У Нямцова нясцерпна балела сэрца. Як толькі звязалі рукі, ён раптам інтуітыўна адчуў, што гэта канец. Яго, ніякага не Нямцова, а Артура Янавіча Замагільнага, былога царскага афіцэра, камандзіра знішчальнага батальёна арміі Дзянікіна, душылі, раздзіралі, клакочучы ў грудзях, крыўда і злосць. Пяць гадоў ён ішоў да гэтай клятай вёскі, да гэтай напаўразваленай хаты, перакапаў тоны зямлі, і ўсё дзеля таго, каб знайсці смерць, ды яшчэ ад рук кроўных ворагаў — бальшавікоў.
«Лепш памерці ад сухот у Стамбуле, як капітан Пурхіневіч, чым тут,— думаў Нямцоў-Замагільны.— Эх, капітан, капітан, навошта даверыў ты мне сваю таямніцу? Нёс бы яе з сабой у магілу, і я не ператварыўся б у таго, кім з’яўляюся цяпер. I па сённяшні дзень працаваў бы швейцарам у гатэлі, меў бы на чай, акрамя заробку, удзельнічаў бы ў тараканавых бягах... Дый баранеса Лапаціна папярэджвала, адгаворвала, прапаноўвала ажаніцца з ёй... Колькі гэта ёй было год? Дай Бог памяці, пяцьдзесят... Ну навошта мне старая вешалка! Ды я цяпер буду мець, якую захачу... Цьфу ты, што гэта я, не пра тое думаю, пень стары... Лепш круці сваім шэрым рэчывам, шукай выйсця. Галоўнае — выжыць, а калі трапіш у нкусаўскія апартаменты, пішы, прапаў, заказвай паніхіду. Пачнуцца допыты, што-што, а развязваць языкі яны за дваццаць гадоў навучыліся. I скончыш ты, капітан Замагільны, жыццё ў смярдзючым нкусаўскім сутарэнні з куляй у патыліцы. He, трэба жыць, трэба бегчы...»
У гэты момант сяржант вялікім штыком-нажом падкалупнуў дошку, якой Нямцоў толькі што прыкрыў схованку, і
адкінуў яе пад дзверы, следам туды ж паляцелі яшчэ дзве дошкі.
— А тут што? — пераможна ўскрыкнуў сяржант і, выскаляючы жоўтыя зубы, паглядзеў на Нямцова,— Дзед, ты што, заснуў?
Нямцоў невідушча ўтаропіўся ў чорную зяпу падполля. Яму раптам здалося, што адтуль, з самай глыбіні, на яго нехта глядзіць, патыхнула цвіллю, нежывым, смерцю... Валасы на галаве зашавяліліся, ён схамянуўся і ўпершыню па-сапраўднаму адчуў неймаверны страх.
— Хлопцы, бярыце ўсё, толькі адпусціце,— прагундосіў Нямцоў і бразнуўся на калені перад лейтэнантам.— Бярыце, толькі адпусціце...
Ён паўтараў гэтыя тры словы, не зважаючы ні на што, па парослых сівым шчаціннем шчоках каціліся буйныя слёзы.
— А што мы павінны знайсці? — лейтэнант трасянуў царкоўнага старасту за каўнер кашулі.— Можа, там міна заложана?
— Усё ваша, забірайце, толькі адпусціце,— кленчыў Нямцоў. Страх паціху адступаў, ён разумеў, што яшчэ можа паспрабаваць адкупіцца, выратаваць сваё жыццё... Толькі ні ў якім разе не прыгадваць Пурхіневіча, праз капітана могуць выйсці і на Замагільнага, усё ж у дзянікінскай арміі разам служылі, памяць аб сабе ён пакінуў «добрую», даведаюцца — спачування не будзе.— He маё гэта, выпадкова знайшоў... А цяперака хай будзе ваша, толькі адпусціце,— скуголіў Нямцоў.
Сяржант стаў на кукішкі, нахіліўся, зазірнуў у падполле, але нічога там не ўбачыў. Ен паспешліва выцягнуў з кішэні карабок, чыркнуў запалкай. Лейтэнант кінуў на Нямцова пагрозлівы позірк і таксама схіліўся над ямай, спрабуючы ўбачыць тое, што схаваў царкоўны стараста. Святло ад запалкі на нейкі момант выхапіла з самага дна падполля некалькі бітых цаглін і больш нічога.
— Тут неглыбока,— узняў галаву сяржант і, не дачакаўшыся, пакуль лейтэнант прыме рашэнне, упёрся рукамі ў крайнія над ямай гнілаватыя дошкі падлогі, скокнуў уніз.
Невысокаму сяржанту было па самую шыю. Ён, скалячыся, падміргнуў Нямцову, чыркнуў аб карабок адразу некалькімі запалкамі і знік у падполлі. Адразу знізу, бліжэй да ўчарнелай, гадамі не беленай печы пачулася шамаценне, нешта глуха забразгатала, зарыпела. Сяржант вылаяўся, на нейкі момант усталявалася цішыня. Збялелы Нямцоў, нервова кусаючы вусны, не адводзіў ад ямы халоднага, нядобрага позірку. Няцяжка было зразумець, што творыцца ў душы царкоўнага старасты. Разам з болем, неймаверным адчаем, небяспекай, што дамоклавым мячом навісла над ім, з вачэй ірвалася вонкі, прамянілася неймаверная прага да жыцця, калі прыжмурваўся, мільгалі злыя агеньчыкі непераадольнай нянавісці да гэтых людзей, што так бесцырымонна расправіліся з ім, пазбавілі багацця і будучыні. У гэты момант у адной з суседніх хат нясмела, быццам не верачы ў свае сілы, падаў голас певень. He паспеў скончыцца першы хрыплаваты спеў, як ранішнюю пабудку падхапіў другі голас, больш моцны і ўпэўнены, за ім трэці, чацвёрты... Першая хваля петушыных спеваў скончылася гэтак жа раптоўна, як і пачалася. Дзесьці зарыпеў калодзежны журавель, вёска прачыналася...
Лейтэнант відавочна занерваваўся, паспешліва зірнуў на гадзіннік і, схіліўшыся над ямай, крыкнуў:
— Ну што там, сяржант?
— Усё пуцём,— адразу вынырнула з ямы сяржантава стрыжаная пад нуль галава, запэцканая на патыліцы ў чорную сажу.— Хітры, сцерва, зрабіў схованку ажно пад самай печчу, выкапаў там нешта накшталт калодзежа: калі нават хата згарыць, агонь не кране...
— Дык што там? — нецярпліва перапыніў падначаленага лейтэнант.
Сяржант моўчкі знік у чорнай зяпе падполля, але толькі на якую секунду. У наступную хвіліну ён з цяжкасцю выцягнуў на падлогу драўляную, абабітую жалезам, амаль квадратную скрынку.
— Кіль дваццаць будзе,— цяжка выдыхнуў сяржант.
Лейтэнант падхапіў скрынку і, узважваючы, некалькі разоў падкінуў у руках. Усярэдзіне забразгатала, нешта дзынк-
нула. Нямцоў адразу схамянуўся, ускінуў кудлатую сівую галаву:
— Цяперака ўсё ваша, толькі адпусціце...
Лейтэнант не адказаў. Ён паставіў скрынку на стол і паглядзеў на сяржанта, які стаяў сярод пакоя і страсаў з адзення павуцінне і пыл.
— Што будзем рабіць?
Сяржант быццам і не чуў, ягоныя раскосыя вочы свяціліся нейкім хваравітым, шалёным бляскам, рухі зрабіліся нервовымі, на лбе, на перапэцканым носе праступалі буйныя кроплі поту і ручайкамі скатваліся на вочы, заміналі глядзець, але ён не звяртаў на гэта аніякай увагі.
— Рыхтуй, лейтэнант, дзірачку,— нарэшце, пырскаючы слінай, узбуджана ўскрыкнуў сяржант і, забыўшыся на субардынацыю, па-змоўніцку штурхануў начальніка локцем.— Як піць даць шпіёна злавілі, а за яго — ордэн, не меней...
Узбуджанасць перадалася і лейтэнанту, але ён не ўспрыняў сяржантавай радасці. Толькі цяпер ён зразумеў і ў поўнай меры адчуў асабістую адказнасць, і менавіта гэтае пачуццё падштурхоўвала да таго, каб дзейнічаць беспамылкова, па закону.
— Скрынку ўзламаем пры сведках,— строга як адрэзаў лейтэнант,— гукні суседзяў, усё павінна быць...
Ён не дагаварыў, змоўк на паўслове і застыў пасярод пакоя, быццам помнік, з высока паднятай рукой і адчыненым ротам. У гэтую хвіліну нешта грымнупа, ды так, што захісталася пад нагамі падлога, са звонам разляцелася і высыпалася з акна шкло, хата зарыпела, задрыжэла, і здавалася, вось-вось разваліцца, па бервяну раскоціцца. На гарышчы нешта вялікае і цяжкае звалілася на столь, яна затрашчала, захісталася, прагнулася, пагражаючы праваліцца, але вытрымала. Электрычная лямпачка мільганула некалькі разоў запар і патухла. Hi нкусаўцы, ні Нямцоў не маглі ўцяміць, што гэта такое, што здарылася. Першы ачомаўся сяржант, ён кінуўся да адзінага, завешанага чорнай коўдрай акна і з усёй сілы рвануў тканіну, кінуў пад ногі. У пакой уварвалася моцнае вогненнае зарыва, якое высокай барвянай сцяной шугала да са-
мага неба. Зноў грымнула, потым яшчэ і яшчэ, і ўжо не адрозніць асобных выбухаў, усё злілося ў адзіны працяглы, магутны роў. Невядомая сіла адкінула сяржанта ад акна, і ён ледзьве ўтрымаўся на нагах. Усёмагутнае чырвонае полымя праглынула ўскраек лесу, якраз тое месца, дзе знаходзіліся вайсковыя склады. У паветра ўзляталі бочкі, тэлеграфныя слупы, дрэвы, рэшты сцен, палыхаў лес, у вёсцы ўжо гарэлі некалькі хат, каля якіх мітусіліся людзі ў споднім. Паратунку не было, ажно ў вёску заляталі поўныя бензіну бочкі, што не паспелі грамыхнуць на складзе, некаторыя з іх разрывала ў паветры, іншыя — ад удару аб зямлю. Вогненныя феерверкі шугалі з усіх бакоў.
— Дыверсія?! — закрычаў лейтэнант і не пачуў свайго голасу, як не пачулі яго ні сяржант, ні Нямцоў.
Яны быццам прыраслі да падлогі, не скрануць, і толькі, вылупіўшы вочы, у нямым здзіўленні глядзелі ў акно. Каля плота, спрабуючы вырвацца, кідаўся з боку ў бок прывязаны сяржантам Буланок. Некалькі бочак з бензінам зваліліся прама на хаты, прыбудовы, і разнесла іх ушчэнт, быццам іх і не было. Па вёсцы, не разбіраючы дарогі, неслася нешта жывое, па ўсім, конь ці карова. Гэты жывы факел прабег каля хаты царкоўнага старасты і, урэзаўшыся ў раскідзісты дуб, паваліўся, паспрабаваў узняцца на ногі раз, другі і не змог. Праз некалькі хвілін агонь шчыраваў, паліў нежывое цела. Буланок, які бачыў усё, ад жаху ледзь не вылузнуўся са скуры, перакуліў фурманку, раз-пораз уздымаўся на дыбкі, але вызваліцца з прывязі не змог. Забыўшыся пра ўсё на свеце, лейтэнант кінуўся на вуліцу, за ім — сяржант.
— Вось яно, збаўленне! — прашаптаў перакошаным ротам Нямцоў і істэрычна зарагатаў.— Дзякуй табе, Божа! — Ён крутнуўся ўслед за сваімі крыўдзіцелямі, але зачапіўся за раскіданыя на падлозе дошкі і паваліўся. Болю Нямцоў не адчуў, не было ў яго і страху за сваё жыццё. Зноў Нямцовым-Замагільным, як заўсёды ў экстрэмальных сітуацыях, кіраваў халодны разлік.— Дурні! Халопы! Быдла! — шапталі ссінелыя, дрыготкія вусны.— Цяперака дулю вам з макам, не аддам, маё ёсць маё...
Ён хутка, наколькі гэта было магчыма зрабіць са звязанымі рукамі, устаў на ногі, але з хаты не пабег. Наадварот, Нямцоў вярнуўся да стала, на якім ляжала драўляная скрынка. Побач са скрынкай ён убачыў пакінуты сяржантам штыкнож і падзякаваў яму за такую ласку, а яшчэ падзякаваў, што рукі звязаў спераду. Нямцоў упэўнена, без лішняй мітусні ўзяў дзвюма рукамі нож і з усёй моцы ўсадзіў яго ў стальніцу. Потым хуценька, азіраючыся на акно і дзверы, зашморгаў рукамі па вострым лязу. Праз хвіліну ён зноў быў вольны, гэта надало яшчэ больш рашучасці. Нямцоў-Замагільны запіхнуў нож за папружку на спіне, перажагнаўся на жахлівае чырвонае полымя ў акне, якое прынесла збаўленне і волю, і, падхапіўшы скрынку, кінуўся прэч.
На вуліцы сяржант, не памятаючы сябе, прыгінаючыся, сігануў да Буланка. Ён не зважаў на тое, што з неба, пагражаючы зваліцца на галаву, падаюць іскрыстыя вогненныя галавешкі, некаторыя памерам у некалькі метраў, арматура, пакамечаныя да неверагоднасці кавалкі жалеза. Пачуццё адказнасці і жалю да жывёлы ўзяло верх над страхам і цяпер кіравала паводзінамі сяржанта. Выслабаніць каня ад паваленай фурманкі, якая ляжала ля старой ліпы, было немагчыма. Каб абрэзаць пастронкі, ляйчыны, патрэбны быў нож, і сяржант звычным рухам намацаў ножны, што віселі на шырокім афіцэрскім рэмені-партупеі. Штыка-нажа на месцы не было.
— Нож, лейтэнант, давай нож! — істэрычна закрычаў сяржант, але, убачыўшы летуценнага, паралізаванага страхам начальніка, які, абхапіўшы галаву рукамі, стаяў сярод панадворка, плюнуў пад ногі, мацюкнуўся і, прыгінаючыся, пабег у хату за сваім нажом.
У гэты момант Нямцоў-Замагільны сігануў за кут хаты, нагой выбіў некалькі дошак у плоце і, не азіраючыся, неяк бокам, прыпадаючы на правую нагу, пашкандыбаў да лесу. Ён трыумфаваў, пачуццё радасці перапаўняла душу, несла яго быццам на крылах.
Сяржант убачыў у вогненным зарыве бягучага царкоўнага старасту, калі той амаль дашкандыбаў да лесу, заставалася пракульгаць усяго некалькі метраў. Ён адразу ацаніў
абстаноўку: калі згубіць дзяржаўную маёмасць, каня — самае большае пасадзяць на гаўптвахту, а калі яны з гэтым плюгавенькім лейтэнантам упусцяць шпіёна — Калыма забяспечана. Сяржант стаў як укапаны, ірвануў з пляча карабін. Руля паволі і ўпэўнена, зверху ўніз апусцілася на ўзровень шырокай спіны Нямцова, прыцэльная планка і цэлік супалі адразу. Сяржант затаіў дыханне, паволі, мякка, без рыўка націснуў на курок... Нямцоў нечакана спатыкнуўся, па інерцыі зрабіў яшчэ некалькі крокаў, яго павяло ўправа, потым улева, звалілася на зямлю скрынка, якая раптам стала неймаверна цяжкай, рукі натыкнуліся на маладую бярозку, і яе шурпаты, халаднаваты ствол быў апошнім, што бачыў і адчуваў царкоўны стараста. Потым усё ў вачах закруцілася, замільгала, заіскрылася, і ён праваліўся ў чорную пустэчу... Нямцоў паволі, неяк бокам асунуўся, сеў на зямлю, яго павярнула тварам да вёскі, спіна ўперлася ў бярозку. У нежывых вачах шугала, адбівалася зыркае полымя, зусім дзіцячае здзіўленне, неймаверны спакой, і толькі вусны крывіліся ў нядобрай, яхіднай усмешцы, быццам наперад ведаў, што чакае ягоных забойцаў, і радаваўся гэтаму.
Сяржант кляцнуў затворам, перазарадзіў карабін, няспешна закінуў яго на плячо, азірнуўся. Лейтэнанта на панадворку не было, ён стаяў каля Буланка, які цяпер ляжаў, заціснуты аглоблямі фурманкі, і з усёй моцы за аброць цягнуў уверх конскую галаву, спрабуючы дапамагчы жывёліне ўстаць на ногі. У конскіх вачах, якія, здавалася, вось-вось вылузнуцца з вачніц, у водсвеце вогненнага зарыва застыў неймаверны жах, з расчыненай зяпы разляталася ва ўсе бакі ружовая крывяная пена. Буланок выгінаў худую, з абпаленай грывай шыю, спрабаваў устаць на дрыжачыя пярэднія ногі, але яны не слухаліся, не трымалі, і ён куляўся на бок, дзіка хроп, галава бязвольна падала на зямлю.
— Рэж пастронкі, вызваляй ад аглобляў! — закрычаў сяржант і пабег да фурманкі, але на паўдарозе спыніўся, прыгадаўшы, што павінен забраць штык-нож.
Палова хаты царкоўнага старасты, якраз тая, дзе ён лазіў у падполле і знайшоў у схованцы скрынку, палыхала ў агні.
Сяржант не стаў рызыкаваць, безнадзейна махнуў рукой і пабег да лейтэнанта: трэба было ратаваць Буланка...
Конь ляжаў бліжэй да дорогі, у невялічкім раўчуку, сілы яго пакінулі, і ён нават не рабіў адчайных спроб узняцца на ногі. Лейтэнант нешта істэрычна крычаў, учапіўшыся дзвюма рукамі за хамут, што ёсць моцы цягнуў уверх. Сяржант паспешліва пачаў выпрагаць Буланка з фурманкі, і тут яго позірк затрымаўся на конскім жываце. Ён жахнуўся, бязвольна апусціліся рукі: Буланкоў жывот быў рассечаны напалам вялікай, плоскай, раскаленай да чырвані жалязякай, якая тырчала ў жываце жывёліны і пагрозліва шыпела. На зямлю вываліліся вантробы, лілася кроў, усё ў гэтым месцы дымілася і пенілася. Буланок сутаргава тузаўся і хроп. Сяржант адштурхнуў ачумелага лейтэнанта, які ўсё яшчэ спрабаваў паставіць каня на ногі, прыставіў рулю карабіна да конскага вуха і выстраліў. Буланок тузануўся апошні раз і заціх. Сяржант павярнуўся, пашукаў вачыма месца, дзе ляжаў Нямцоў, і толькі цяпер заўважыў, што за лесам, там, дзе дзяржаўная мяжа, як кінуць вокам, таксама ўсё палыхае ў агні і грукоча. Ужо добра развіднела, было відаць, як на небе з-за лесу вынырваюць чароды чорных самалётаў з белымі крыжамі на крылах. Яны, цяжка равучы, сунуцца на ўсход, і здаецца, чорным жалезным птушкам не будзе канца.
— Што гэта? — падышоў да сяржанта лейтэнант.— Дыверсія?
— Вайна,— прашаптаў сяржант, і толькі цяпер яму пасапраўднаму зрабілася страшна.
7
У пракуратуры Смаляка чакаў сюрпрыз: не хто іншы, як Таццяна Фёдараўна Вярбіцкая чытала кнігу ў прыёмнай Кучкуна. У пакоі лунаў пах дарагіх духоў.
«Добра, што сакратарка папярэдзіла»,— падумаў Смаляк. У наведвальніцы ён з цяжкасцю пазнаў тую Вярбіцкую, якая была на першым допыце, і знаку не асталося ад гарот-
най жанчыны, забітай беднасцю і сямейнымі клопатамі. Цяпер яна выглядала чалавекам рэспектабельным і задаволеным жыццём. На яе прыгожым дагледжаным твары, кранутым паўднёвым загарам, блукала загадкавая, таямнічая ўсмешка, чорныя вочы крыху звузіліся, запрамяніліся гарэзлівымі агеньчыкамі, калі яна, пазнаўшы Смаляка, узнялася насустрач і, вітаючыся, працягнула мяккую, цёплую далонь.
— Васіль Мікалаевіч, а я вас чакаю,— па-дзіцячы нявінна, схіліўшы прыгожую галоўку да правага пляча, пявуча прагаварыла Вярбіцкая і, прыкрыўшы вочы доўгімі вейкамі, пакрыўджана дадала: — Абароны шукаць прыйшла...
Да твару Вярбіцкай была і модная прычоска, мноства гарэзліва падкручаных чорных кудзерак спадалі на скроні, шыю, плечы, падкрэслівалі вабнасць і адначасова надавалі твару мацярынскую пяшчоту. На ёй была белая блузка з глыбокім выразам, на шыі на танюсенькім залатым ланцужку вісеў медальён у выглядзе ромбіка з бліскучым каменьчыкам, які быццам магнітам прыцягваў позірк да глыбакаватай складачкі між высокіх грудзей. Нешта шчымліва-салодкае раптам ускалыхнула Смаляка, малюсенькія малаточкі зацюкалі ў скронях, часцей забілася сэрца. Ён неяк разгубіўся, паспешліва паціснуў працягнутую руку і, унікаючы глядзець Вярбіцкай у вочы, адвярнуўся, зрабіў выгляд, што нешта шукае ў сваёй папцы. У гэтую хвіліну ён злавіў сябе на тым, што думае пра Вярбіцкую зусім не так, як пра абвінавачаную...
-— Вас не пазнаць,— каб хоць нешта сказаць, выціснуў з сябе Смаляк.
Ён крыху ачомаўся ад раптоўнага наслання, узяў сябе ў рукі, але, узняўшы вочы на Вярбіцкую, адчуў, што неймаверная сіла прыцягвае позірк да медальёна... Смаляк замітусіўся, заспяшаўся да выхаду, твар палыхаў чырванню, ён адчуваў сябе так, быццам зрабіў нешта благое, непрыстойнае.
— Пойдзем у мой кабінет,— адчыняючы дзверы, гучна і строга, больш для сакратаркі, прагаварыў ён,— у мяне таксама ўзніклі да вас пытанні.
У кабінеце Смаляк прапанаваў Вярбіцкай кубачак кавы і, пакуль вада ў кававарніцы закіпала, маўчаў, ні пра што не пытаўся, думаў пра сваё. I ўсё ж зусім не думаць пра Вярбіцкую следчы не мог. Яго ўразілі змены не толькі ў яе знешнім вобліку, але і ў паводзінах, у душу запала незразумелая падазронасць. Ён наўмысна шукаў у гэтай пышнай, расфрэнчанай прыгажуні падабенства з той, якая калісьці глядзела на яго палахлівымі, спакутаванымі вачыма, гаварыла, быццам маці з сынам, і не знаходзіў, гэта быў зусім іншы чалавек. Тую, палахлівую і забітую жыццёвымі праблемамі, ён шкадаваў, a гэтую?..
«Жанчына змяніла свой імідж, стала вабнай, прыгожай і жаданай. Што тут дрэннага? — раздражнёна даводзіў сабе Смаляк.— I чаму цябе гэта так усхвалявала, устрывожыла?.. Стала лепей жыць, дык парадуйся за яе, а не шукай беспадстаўных зачэпак. Ты шчыра радаваўся, што Альховік завяшчаў ёй хату і ўсю маёмасць, дык што здарылася цяпер?»
Вада ў кававарцы забулькала, закіпела. Смаляк, перапоўнены супярэчлівымі пачуццямі, стоячы за спінай Вярбіцкай, наліваў у кубачкі каву. Ён хацеў спытаць у жанчыны, ці пакласці ёй цукру, і азірнуўся. У гэты момант Вярбіцкая, ведаючы, што следчы стаіць да яе спінай, заклапочана выбірала для сябе паставу ў крэсле. Яна некалькі разоў закінула правую нагу на калена левай і наадварот, вырашыла, што правае калена на левым глядзіцца лепш, і, высакавата падцягнуўшы спадніцу, супакоілася. Маленькія жаночыя хітрыкі рассмяшылі Смаляка, на душы стала лёгка, знікла падазронасць. Ён зразумеў прычыну свайго хвалявання, узбуджанасці пры сустрэчы з Вярбіцкай. Жанчына добра падрыхтавалася, яна вяла сваю гульню, і ён ледзь не прыняў ейныя правілы... Смаляк вырашыў не прыспешваць наведвальніцу, даць ёй магчымасць выканаць абраную ролю да канца, згуляць у сваю гульню.
Каву пілі моўчкі. Следчы бачыў, што Вярбіцкая хвалюецца, але трымаецца з годнасцю. Нарэшце яна не вытрымала:
— Васіль Мікалаевіч, вы сказалі, што ёсць пытанні да мяне?
— Так,— згодна зазначыў Смаляк.
— Я ведаю, хто ставіць пытанні, таму і прыйшла,— Вярбіцкая расчыніла белую сумачку з бліскучым жоўтым замочкам, пакорпалася ў ёй і дастала канверт.— Прыміце, калі ласка, спадзяюся, што пытанняў да мяне больш не будзе,— яна неяк стомлена ўздыхнула і паклала канверт на стол.
— Што гэта?..— падазрона паглядзеў Смаляк на Вярбіцкую.
— Ой, прабачце,— засмяялася жанчына,— вы мяне не так зразумелі.— Яна выцягнула з канверта паперы.— Пакідаю вам афіцыйную заяву і хачу, каб далучылі яе да маёй справы...
— Да якой справы? — здзіўлена паглядзеў на Вярбіцкую Смаляк.
— Так, так, я не агаварылася: да маёй справы,— капрызна надзьмула вусны Вярбіцкая.— I не трэба са мной гуляць у жмуркі, бо дакладна ведаю, што браты Шчэрбы настоялі, каб пракуратура ўзнавіла справу з нагоды смерці Альховіка, і вінавацяць мяне.
«А яна добра праінфармаваная,— падумаў Смаляк. Цяпер ён больш за ўсё хацеў даведацца пра зычліўца, які стаіць за Вярбіцкай і вядзе пакуль што незразумелую гульню ў гэтай простай і зразумелай справе.— Вярбіцкая прынесла заяву і адмаўляецца ад Альховікавай спадчыны на карысць Шчэрбаў. Чаму? Нават не юрысту зразумела, што закон на яе баку, справа відавочна выйгрышная. He хочаш у хаце жыць — прадай, лішняя капейка не пашкодзіць, асабліва калі на руках непаўналетнія дзеці».
— Я не хачу ні з кім судзіцца,— быццам прачытаўшы думкі Смаляка, удакладніла Вярбіцкая.— На момант смерці Альховіка ў мяне і сапраўды не было выйсця, жыла, што птушка ў клетцы. На руках хворыя бацькі-пенсіянеры, малалетнія дзеці, як адной управіцца з такой аравай? Патрэбныя грошы. 3 самага пачатку вырашыла: прадам хату Альховіка. Толькі лёс распарадзіўся інакш.— Вярбіцкая замаўчала,
зрабіла глыток халоднай кавы і, нацягнуўшы спадніцу на калені, сцішана дадала: — Я выйшла замуж...
— Віншую.
— Дзякуй — Вярбіцкая крыху памаўчала і, паглядзеўшы на следчага неяк звысоку, працягвала: — Вы, мабыць, думаеце, што я дурніца, сваёй выгады не бачу?
Смаляк нічога не адказаў, чакаў, пакуль Вярбіцкая выгаварыцца.
— У маёй справе выгада відавочная, толькі пасля таго, як я запісалася з Вільгельмам, абставіны змяніліся. Вільгельм, мой муж, і настояў, каб я адмовілася ад завяшчання.
— А хто ваш муж? — зацікаўлена спытаў Смаляк.— Вільгельм — імя рэдкае.
— Ой, хіба я не сказала?— артыстычна пляснула ў ладкі Вярбіцкая, якая наўмысна чакала, калі следчы пацікавіцца.— Вільгельм — бізнесмен з Фінляндыі...
— Вось як? — шчыра здзівіўся Смаляк.
— Так, Васіль Мікалаевіч,— ганарліва ўскінула галаву Вярбіцкая,— ёсць Бог на свеце, нарэшце і мне пашэнціла... У Вільгельма ёсць сродкі, каб забяспечыць мне і дзецям прыстойнае жыццё. Ён хоча, каб мы жылі ў Хельсінкі, але ж мой бацька зусім хворы, з бальніцы не выходзіць, дый маці патрэбен дагляд. Так што з пераездам пакуль пачакаем, а ад Альховікавай спадчыны я адмаўляюся, хай усё застаецца Шчэрбам.
Пры ўпамінанні Альховіка Смаляк улавіў у словах Вярбіцкай быццам бы выклік, незадаволенасць, нават пагарду. Ён заўважыў, што жанчына падчас размовы ні разу не назвала імя чалавека, які ў цяжкую хвіліну хацеў дапамагчы ёй. Значыцца, не ўсё было добра паміж імі пры жыцці старога? Астатняе выглядала праўдзіва і лагічна. Канешне, замежнаму бізнесмену не патрэбныя лішнія клопаты, асабліва каб яго прозвішча з залы суда трапіла на старонкі газет. Шчэрбы будуць задаволеныя, а значыць, ніякай «справы Альховіка» не існуе.
— Таццяна Фёдараўна, усё ж я мушу задаць вам некалькі пытанняў, чыста фармальных, каб спісаць заяву Шчэрбаў у архіў,— ціха зазначыў Смаляк.
— Пытайцеся,— паблажліва, быццам робячы паслугу, адмахнулася ад следчага Вярбіцкая,— мне б толькі вады папіць, горача ў вас.
Смаляк ахвотна наліў з сіфона газіроўкі і паставіў шклянку на стол перад Вярбіцкай. Жанчына зрабіла маленькі глыток, пакінуўшы на шкле чырвоную пляму ад памады і выціраючы яе бялюткай насоўкай, як добраму знаёмаму, усміхнулася следчаму:
— I ўсё ж мы хутка паедзем у Фінляндыю, Вільгельм хоча, каб я паглядзела наш новы дом і нашу фабрыку. А потым мы паедзем у вясельную вандроўку...
Вярбіцкая ажно свяцілася радасцю, убачыўшы ў Смаляку чалавека, здольнага яе выслухаць. Яна больш не MarBa сам-насам радавацца свайму нечаканаму шчасцю, ёй патрэбны быў зычлівы слухач, і жанчыну прарвала. Слоўны паток вадаспадам наваліўся на следчага, здавалася, што б цяпер ні здарылася, ні землятрус, ні паводка, ні нават KaHep свету, нішто не магло яе спыніць. Смаляку прыйшлося выслухаць і пра Фінляндыю, і пра багатага, дваранскіх каранёў, мужа, і пра ягоную радню, і пра футраную фабрыку, і пра Канарскія астравы, дзе яна планавала купіць дом для адпачынку...
Калі Вярбіцкая прыпынілася, каб зрабіць глыток вады, Смаляк наважыўся змяніць тэму размовы.
— Таццяна Фёдараўна, вы засталіся Вярбіцкай ці перайшлі на мужава прозвішча?
— Прозвішча пакуль што не мяняла, але вельмі хутка я буду пані Куклазе...
— Куклазе — прозвішча прыгожае, толькі не фінскае.
— Так, карані Вільгельма ў Эстоніі. Яшчэ да вайны ягоны дзед шукаў лепшай долі ў Фінляндыі, ды там і застаўся.
— Зразумела,— дзелавіта зазначыў следчы і дастаў з шуфляды стала чысты бланк.— Таццяна Фёдараўна, пакуль я буду запаўняць анкетныя даныя, распавядайце, што адбылося паміж вамі і Шчэрбамі пасля смерці Альховіка.
Смаляк змоўк, блізарука схіліўся над сталом, і самапіска хутка і размашыста зарыпела, зашкрабала па паперы. След-
чы ведаў адказ на гэтае пытанне, браты Шчэрбы, старая Шашок падрабязна пра ўсё напісалі, але што скажа Вярбіцкая?
— Прыехалі Шчэрбы на трэці ці чацвёрты дзень пасля пахавання, нават не прыехалі, а наляцелі, быццам вараннё,— паспешліва, з адценнем пагарды прагаварыла Вярбіцкая.— Я ўжо распачала рамонт, але яны прывезлі адваката, судовага выканаўцу і афіцыйна, пад распіску, папярэдзілі, што не маю права жыць у хаце шэсць месяцаў, пакуль завяшчанне не набудзе сілу закону. Канешне, я спяшалася, хацелася хутчэй пачаць жыць па-чалавечы, не атрымалася. Шчэрбы паводзілі сябе прыстойна, не скандалілі, толькі пагражалі судом. Вось і ўсё, паплакала я па-бабску дый зачыніла хату. Яны — самі па сабе, і я таксама.
— Таццяна Фёдараўна, чаму Шчэрбы сумняваюцца ў законнасці завяшчання?
— Думаю, што пасля маёй сённяшняй заявы ўсялякія сумненні знікнуць і яны перастануць вам дакучаць.
— Можа, і так,— перагортваючы спісаную старонку, пагадзіўся Смаляк,— I яшчэ, Шчэрбы вінавацяць вас у смерці Альховіка.
— А што ім застаецца? — узвысіла голас Вярбіцкая.— Нанялі адваката, той і адрабляе грошы. Вы самі ведаеце, што займацца справай не будзеце, калі не вінаваціць мяне ў забойстве, таму я тут і сяджу... Дарэчы, адзін са Шчэрбаў, які, не памятаю, мне ў вочы сказаў, што я паскорыла смерць Альховіка. Чым я магла паскорыць? Хіба тым, што карміла з лыжачкі, дапіядала, быццам малое дзіця? Спытайцеся ў іх, чаму яны не паклапаціліся пра старога?
— Таццяна Фёдараўна, у мяне няма жадання абмяркоўваць маральнае аблічча Шчэрбаў. Каб раз і назаўсёды паставіць кропку ў справе Альховіка, мне патрэбны факты.
— А хіба ў іх ёсць, як вы кажаце, факты?..— ускіпела Вярбіцкая.— Ці нешта такое, што пацвярджае злосны навет?.. Каб не муж, я ні за што на свеце не ўступіла б, ні на грамульку, ні на капейку... Яшчэ вірлавокіх хапуг за нагавор прыцягнула б да крымінальнай адказнасці. Толькі цяпер усё ў мінулым, Бог ім суддзя.
— Вашу ўзбуджанасць, Таццяна Фёдараўна, я разумею,— перагортваючы спісаную старонку, зазначыў Смаляк,—і ўсё ж яшчэ некалькі фармальных пытанняў. Першае, гэта адносіны з суседзямі.
— He разумею, пры чым тут суседзі Альховіка?
— Удакладняю: Шчэрбы ў заяве пішуць, што вы ў прысутнасці суседзяў Альховіка жадалі яму хутчэй памерці.
— Нешта я не прыпомню такога,— шчыра засмяялася Вярбіцкая.— Падумайце самі: на які ляд мне жадаць Альховіку смерці? Ён завяшчанне перапісаў усяго за некалькі дзён да смерці і ўвесь час разлічваўся грашыма. Які-ніякі, але ж заробак!.. А суседзяў я з дня пахавання не бачыла і не сустракалася з імі, не было патрэбы. Хаця, калі распачала рамонт, заходзіў Стась Шашок, дошкі старыя хацеў перакупіць. Вось і ўсё.
— Добра, прачытайце пратакол і падпішыцеся на кожнай старонцы,— Смаляк падаў паперы Вярбіцкай і па-сяброўску ўсміхнуўся.— Думаю, вы, адмаўляючыся ад спадчыны, робіце правільна, толькі на чыю карысць? Па закону можаце адмовіцца на карысць дзяржавы ці якога-небудзь дзіцячага інтэрната, няхай бы Шчэрбы судзіліся... А гонар свой ад такіх, як яны, бараніць трэба...
Вярбіцкая не адказала, быццам і не чула. Яна засяроджана чытала пратакол і, перагарнуўшы апошнюю старонку, узняла вочы на Смаляка.
— Усё запісана правільна, толькі жыву я цяпер у іншым месцы, Вільгельм настояў
— Няма праблем,— машынальна адказаў Смаляк,-— прама ў пратаколе пазначце адрас і тэлефон. I яшчэ хачу, каб вы ведалі, што з суседкай Альховіка здарылася няшчасце.
— 3 якой? — з трывогай і спачуваннем у голасе спытала Вярбіцкая, яе чорныя, шырока расплюшчаныя вочы палахліва паглядзелі на следчага.— Няўжо яшчэ хто памёр?
Смаляка кранула тое, як Вярбіцкая ўспрыняла, адрэагавала на чужое гора, следчы яшчэ раз пераканаўся, што яна не магла зрабіць Альховіку нічога благога.
— Ніхто не памёр, а вось Казіміра Францаўна Шашок трапіла ў аварыю.
— Засталася жывая? — дрыжачым, упалым голасам спыталася Вярбіцкая.
— Так, цяпер у бальніцы.
Жанчына апусціла вочы, нейкі час сядзела моўчкі, на твары праступілі ружовыя плямы. Яна відавочна хвалявалася і не хавала гэтага.
— Стан цяжкі, але ж не безнадзейны,— паспяшаўся супакоіць Вярбіцкую Смаляк.— Відаць, вы ў добрых адносінах?
— Францаўна мне бліжэй за іншых Альховікавых суседзяў,— паправіла прычоску Вярбіцкая і запытальна паглядзела на следчага.— А як усё здарылася? Хто вінаваты?
— Справу вядзе міліцыя, вадзіцеля затрымалі, разбіраюцца. Па ўсім, няшчасны выпадак,— суха адказаў Смаляк.
— Іншае цяжка і ўявіць,— уздыхнула Вярбіцкая.— Мне б хацелася яе наведаць, у якой Казіміра Францаўна бальніцы?
— У дзевятай,— складваючы паперы, удакладніў следчы,— толькі цяпер гэта немагчыма, дактары не дазволяць, можа, крыху пазней,— ён наўмысна не казаў усёй праўды, не хацелася канчаткова псаваць Вярбіцкай настрой.
Калі за Вярбіцкай зачыніліся дзверы, Смаляк яшчэ пэўны час прыязна думаў пра жанчыну. Следчаму падабалася, што яна не злапамятлівая, не трымае на ліхадзеяў камень за пазухай, Шчэрбы нават атрымалі, што хацелі.
«Бач, як тактычна яна прапусціла міма вушэй мае парады,— з дакорам падумаў пра сябе следчы.— А ты ніяк не адвыкнеш вучыць людзей жыць. Бяры прыклад: Шчэрбы ёй зрабілі зло — яна ім дабро...»
Смаляк падышоў да акна, расчыніў. За размовай нават не заўважыў, як прайшоў дождж, і цяпер на твар сыпанулі дажджавыя пырскі, якія ўсё яшчэ падалі з лістоты дрэў, мяккі, ласкавы вятрыска ўварваўся ў кабінет водарам пахучай ліпы. Смаляк з задавальненнем удыхнуў на поўныя грудзі саладкаватае паветра і ўслых прагаварыў:
— Вось і ўсё, засталося дапрасіць Шчэрбаў, і можна справу Альховікаў у архіў...
У двары дома ўвагу прыцягнуў бялёсы хлапчук гадоў чатырох, які стаяў па шчыкалатку ў вадзе і стараўся нагамі перагарадзіць ручаёк. Калі хлопчыку гэта не ўдалося, ён спярша незадаволена затупаў, а потым адважна плюхнуўся ў ваду...
Да слыху Смаляка даляцеў радасны звонкі смех. Напорысты ручаёк праз хвіліну перакуліў праз малечу і працягваў свой імклівы бег, але хлопчык успрыняў гэта як гульню і шчасліва пляскаў далонькамі па вадзе.
Малы рассмяшыў Смаляка, ягоная бесклапотная адвага ўзняла настрой. Ён вярнуўся да стала і, перш чым схаваць паперы ў сейф, яшчэ раз прабег вачыма заяву Вярбіцкай.
«А чаму толькі сёння яна адмаўляецца ад спадчыны? Чаму не раней?..— сам сябе спытаў Смаляк.— Няўжо яе мужу спатрэбілася два месяцы, каб прыняць рашэнне?»
Неўпрыкмет гэтыя пытанні прымусілі следчага засумнявацца, у душы варухнулася незадаволенасць, якая ў любы момант магла перарасці ў падазронасць. Смаляк узяў самапіску, чысты аркуш паперы і па памяці напісаў:
«— дзесятага мая памёр Альховік;
— дванаццатага мая яго пахавалі;
— пятнаццатага мая Шчэрбы і Вярбіцкая высвятлялі адносіны, у гэты ж дзень у пракуратуру прыйшла ананімка;
— дваццатага мая Вярбіцкая выйшла замуж;
— сёмага ліпеня Шчэрбы напісалі афіцыйную скаргу ў пракуратуру;
— дванаццатага ліпеня я сустрэўся з Шашок Казімірай Францаўнай, і ў той жа дзень, пасля нашай размовы, яна трапляе ў аварыю;
— нарэшце, сёння, пятнаццатага ліпеня, Вярбіцкая адмаўляецца ад спадчыны».
Следчы задумаўся. Ён інтуітыўна адчуў, што даты і падзеі невыпадкова выстраіліся ў такой паслядоўнасці. Калі майскія падзеі, звязаныя са смерцю Альховіка, пахаваннем, замуствам Вярбіцкай, выглядаюць звычайнымі і лагічнымі, то ліпеньскія патрабуюць асаблівай увагі, тут не ўсё ясна... He
ўсё зразумела і са Шчэрбамі. Чаму яны спярша пішуць ананімку, а гэта дакладна вядома, і толькі цяпер, амаль праз два месяцы, ужо афіцыйна вінавацяць Вярбіцкую ў смерці Альховіка? Смаляк яшчэ раз перачытаў пратакол допыту Вярбіцкай па першай заяве-ананімцы і сённяшні. Ніякіх прынцыповых рознагалоссяў у іх не было. Смаляк перагарнуў апошнюю старонку сённяшняга пратакола допыту, позірк затрымаўся на прыпісцы, якую зрабіла Вярбіцкая. Яна пазначыла не толькі месца жыхарства, але і факс. Следчы ўсміхнуўся: «Ну што я магу ёй перадаваць па факсу? Ох, ужо гэтыя жанчыны!..» Смаляк паклаў папку ў сейф, шчоўкнуў ключом, яму раптам здалося, што тэлефон, пазначаны Вярбіцкай, недзе бачыў. Пакуль зноўку даставаў паперы, пачуццё няўпэўненасці знікла, ён быў перакананы: лічбы, напісаныя зялёным стрыжнем на праязным талончыку, які бачыў у сумцы Казіміры Францаўны Шашок, не што іншае, як тэлефон Вярбіцкай.
«Значыцца, яны падтрымлівалі сувязь,— разважаў Смаляк,— і ў дзень, калі Шашок трапіла пад машыну, калі не сустракаліся, то гаварылі. Справа звычайная, толькі незразумела, чаму Вярбіцкая гэта адмаўляе? Выходзіць, сёння была не апошняя наша сустрэча!..»
Назаўтра Смаляк раней звычайнага прыйшоў на працу. Ён няспешна перабіраў звязку ключоў, шукаючы патрэбны, калі за дзвярыма затарабаніў тэлефон.
— Пракуратура, Смаляк,— прадставіўся следчы і падумаў, што ў восем гадзін раніцы без патрэбы тэлефанаваць не будуць.
— Гэта доктар Зайцаў,— пачуўся ў слухаўцы прыглушаны голас.— Вы мяне чуеце?
— Так, Адам Пятровіч,— стрымліваючы нарастаючае хваляванне, выдыхнуў Смаляк і адразу падумаў пра Казіміру Францаўну Шашок.— Што, дрэнныя навіны? — з трывогай у голасе нецярпліва спытаў следчы і сцішыўся.
Было чуваць, як Зайцаў з некім размаўляе, але слоў разабраць было нельга.
— Васіль Мікалаевіч, ёсць навіны,— нарэшце па-змоўніцку азваўся доктар.— Наша пацыентка ў бяспамяцтве гаворыць пра нейкую бутэлечку з атрутай.
— Дык яна жывая?
— Жывая, але ж кажу, што ў бяспамяцтве гаворыць...
— Цьфу ты, ну і напужалі вы мяне,— сядаючы ў крэсла, упікнуў Зайцава следчы.— Толькі якое мае дачыненне да Шашок бутэлечка з атрутай? Яна ж трапіла ў...
Смаляк не дагаварыў, Зайцаў перапыніў на паўслове:
— Калі чалавек гаворыць пра атруту, нават у непрытомнасці, гэта нешта значыць! — крыкнуў ён.
Слухаўка рэзка запікала. Смаляк вылаяў сябе за нястрыманасць, тугадумства і адразу патэлефанаваў доктару, але трубкі ніхто не падняў. Працоўны дзень пачынаўся кепска.
Браты Шчэрбы, якіх Смаляк выклікаў на дзевяць гадзін, ужо чакалі. Па абавязку Смаляк часцяком сустракаўся з нядобрымі людзьмі, але Шчэрбы пераўзышлі ўсіх. Яны былі вельмі падобныя, хаця розніца ва ўзросце складала пяць гадоў. Тоўстыя, потныя, лысыя, яны ў пакамечаных клятчатых гарнітурах, як футбольныя мячы, укаціліся ў кабінет, утаропіліся ў Смаляка шэрымі насцярожана-ліслівымі вочкамі. Смаляк жэстам запрасіў іх сесці і адразу строга спытаў:
— Вы напісалі ў сваёй заяве, што Вярбіцкая паскорыла смерць...— следчы хацеў сказаць «дзядзькі», але язык не павярнуўся назваць гэтых таўстуноў родзічамі Альховіка.
Шчэрбы, сілячыся зразумець сэнс ягоных слоў, па-дзіцячы нявінна глядзелі следчаму ў вочы і згодна заківалі галовамі.
— Каб абвінавачваць чалавека ў такім цяжкім злачынстве, трэба мець факты, доказы... Яны ў вас ёсць?
Шчэрбы пераглянуліся і зноў заківалі галовамі.
— Тады гаварыце, я вас слухаю.
— Нам параілі так зрабіць,— устаючы з крэсла, наіўна адказаў старэйшы Шчэрба і выцер насоўкай спацелы твар.
— Хто?
Старэйшы Шчэрба, па ўсім, хацеў назваць імя дабрадзеязаступніка, але яго апярэдзіў малодшы:
— Непажадана ўблытваць высокае начальства, але калі настойваеце, вам патэлефануюць...
Смаляка ад гэтых слоў ажно скаланула, з цяжкасцю стрымліваючы парыў гневу, ён не сваім голасам спытаў:
— Вы ўсведамляеце, што за такія словы я вас прыцягну да адказнасці, за спробу ўціску, уздзеяння на следчыя органы ў карысных мэтах?
— А я скажу, што...
Смаляк не даведаўся, што хацеў сказаць Шчэрба. Грубым, бесцырымонным ударам локця малодшага перапыніў старэйшы.
— Васіль Мікалаевіч,— лісліва загаварыў ён,— не звяртайце ўвагі на бесталач, плявузгае абы-што, малады яшчэ... A вінавацім мы Вярбіцкую ў тым, што дрэнна карміла дзядзьку, вось ён і памёр заўчасна... Можна сказаць, ад голаду...— Шчэрба аблізнуў тоўстыя пасмяглыя вусны, змахнуў далоняй пот з ілба.— Стары плаціў грошы, а патрэбнага дагляду не меў... Вось і выходзіць, што Вярбіцкая катавала чалавека.
«А вы не такія простыя, як выглядаеце,— падумаў Смаляк,— А хутчэй за ўсё знайшоўся разумнік, навучыў... Паспрабуй дакажы іншае... Пра тое, што труп не ўскрывалі, ім таксама вядома, а значыцца, у прычыне смерці можна сумнявацца... Усё разлічана правільна».
— Скажыце, чаму вы толькі цяпер, праз два месяцы пасля смерці Альховіка, афіцыйна звярнуліся ў пракуратуру? — спытаў Смаляк. Ён наўмысна націснуў, вылучыў слова «афіцыйна», паказваючы, што ведае сапраўдных ананімшчыкаў.
Шчэрбы нават і не спрабавалі надапь сваім паводзінам, словам хоць бы нейкі выгляд прыстойнасці, чалавечнасці.
— Хацелі з Вярбіцкай дамовіцца па-харошаму,— роспачна, з жалем у голасе развёў рукамі старэйшы Шчэрба.— Чакалі, што яна за хату выплаціць грошы.
— I ананімку напісалі, каб прыстрашыць? — дапытваўся Смаляк.
— Што для яе некалькі тысяч даляраў? — ускіпеў малодшы Шчэрба і зайздросна дадаў: — Мі-лі-я-нер-ша!
-— I дамоўленасць паміж намі была,— ціха зазначыў старэйшы Шчэрба,— абяцала заплаціць, а тыдзень таму крутнула хвастом, заявіла, што «ўтруне нас бачыла»... Ну скажыце, чаму мы павінны адмаўляцца ад таго, што нам належыць па закону?
Смаляк прамаўчаў. Ён з горкім сумам паглядзеў на братоў-таўстуноў, дастаў заяву Вярбіцкай.
— Чытайце.
Шчэрбы, як па камандзе, па-вайсковаму, нага ў нагу, падышлі да стала і, схіліўшы над паперай потныя лысыя галовы, цяжка, перарывіста засаплі. Следчаму непрыемна было іх бачыць, а яшчэ больш чуць. У душы шырылася, расло пачуццё гідлівасці, і каб захаваць спакой і раўнавагу, Смаляк прысмаліў цыгарку і адышоў да акна. Ён пачуваў сябе не ў сваёй талерцы, і толькі Шчэрбы былі вінаватыя ў гэтым. He­rnia яшчэ бударажыла і хвалявала, з’явілася шчымлівае пачуццё няўтульнасці, незадаволенасці. Ён чамусьці адразу паверыў Шчэрбам, што Вярбіцкая іх падманула.
«Вось і разгадка шчэрбаўскай скаргі,— падумаў Смаляк.— He дачакаўшыся ад Вярбіцкай даляраў, яны вырашылі такім макарам з маёй дапамогай звесці разлікі. Толькі зноў нявыкрутка. Чаму Вярбіцкая памяняла рашэнне і наогул адмаўляецца ад Альховікавай спадчыны, ды яшчэ на карысць Шчэрбам? Спужалася? Тады каго? Няўжо гэтым таўстунам вядома нешта, чым яны могуць яе шантажыраваць? He падобна...»
Разважанні следчага перапынілі ўзбуджаныя галасы. Ён азірнуўся. Шчэрбы, не зважаючы на Смаляка, трэслі адзін аднаму рукі і задаволена рагаталі. Іх потныя тлустыя твары свяціліся шалёнай радасцю.
— Ну што я табе казаў?! — басіў старэйшы.— Лепшая абарона — нападзенне...
— He перабольшвай свае заслугі, сам ведаеш, каму мы павінны быць удзячныя,— адказаў малодшы і паглядзеў на Смаляка, але наткнуўшыся на пагардлівы позірк, сцяўся, хуценька адвёў вочы, здалося, нават паменшаў ростам.
Старэйшы Шчэрба стаяў спінай і не бачыў нерухомы, непрыступны твар следчага, яму, відавочна, карцела ў поўнай меры нацешыцца, атрымаць асалоду ад перамогі.
-— Вышэй hoc, братка! — ён паляпаў па плячы малодшага Шчэрбу.— Нашыя затраты пусцяковыя, а прыбытак добры. Што яшчэ трэба?!
— Прачыталі? — ледзь стрымліваючы нервовую ўзбуджанасць, спытаў Смаляк.— Тады пяройдзем да справы.
— А ніякай справы больш няма,-— крутнуўся да следчага старэйшы Шчэрба.— Васіль Мікалаевіч, прыміце ад нас заяву, мы ніякіх прэтэнзій да Вярбіцкай не маем...
Смаляк наперад ведаў, пра што будуць гаварыць Шчэрбы, як вінаваціцца перад ім і апраўдвацца. Следчы ў гэтую хвіліну меў вялікае, амаль непераадольнае жаданне надаваць потным таўстунам кухталёў і выспяткам справадзіць з кабінета... Толькі ён нічога не мог ім зрабіць, нават прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за нагавор магла адна Вярбіцкая. Але, відавочна, яна гэтага не зробіць... Смаляк паклаў перад Шчэрбамі чысты аркуш паперы і рэзка скамандаваў:
— Пішыце!..
8
Увечары зноў пайшоў дождж, праўда, ужо так не грамыхала, як мінулай ноччу, але чорныя хмары трымалі, не спяшаліся адпусціць з дажджавога палону горад і сыпалі на яго цёплыя шапатлівыя струменьчыкі. Ужо цяжка, немагчыма знайсці сухога лапіка, але зямля ненатольная, цёплая парнасць цягнецца ў неба, лянотна ахутвае і трымае ў абдымках вуліцы і праспекгы, дамы і паркі. I ўсё ж раніцай чорнашэрыя хмары расступіліся, і ў блакітнае неба выкулілася высокае летняе сонейка, залацістыя промні весела шуганулі на зямлю, у хмарным разломе заіскрылася чароўная вясёлка. Пасля месячнай спёкі прырода быццам занава адраджалася, і асабліва гэта адчувалася ў прыватным сектары горада. Тут кожны дом, кожную прыбудову паланілі яблыні, грушы, вішні ды слівы. Лістота на дрэвах весела шапацела, хаваючы ў сваіх кронах мноства ненаедных птушак. Нязвыклыя
для гараджаніна плескачы, стрэлы цэлафанавых плёнак на парніках іншым разам спужаюць чародку вераб’ёў, якія плёскаюцца ў лужынах, ці шумна сарвуцца з абсыпанай яшчэ няспелымі ягадамі вішні шпакі.
Смаляк доўга, з вялікімі перапынкамі націскаў на кнопку званка. Як і чакаў, першы яго пачуў сабака. Убачыўшы следчага, аўчарка не забрахала, а па-гаспадарску ўселася на ганку і, скалячыся, пільна сачыла за чалавекам, які ўжо трэці раз парушае спакой у яе валоданнях. Нарэшце дзверы прачыніліся, і на ганак вываліўся сам гаспадар. Рыжыя нячэсаныя валасы пасмамі тырчалі ў розныя бакі, азызлы твар з прыпухлымі вачыма нагадаў Смаляку казачны персанаж ляснога ведзьмака. Шашок стаяў басанож, у спартыўных штанах, без кашулі і, салодка пазяхаючы, усёй пяцярнёй часаў валасатыя грудзі. Ён, пераступаючы з нагі на нагу, моўчкі пільна глядзеў на следчага і не пазнаваў.
— 3 пракуратуры, Смаляк! — губляючы цярпенне, крыкнуў следчы.
Шашка быццам падмянілі, куды дзелася санлівая абыякавасць. Ён басанож борздзенька пашкандыбаў да веснічак, не прамінуўшы на хаду піхнуць нагой сабаку і скамандаваць: «Марш на месца!»
— Прабачце, не прызнаў,— Шашок адчыніў брамку і, саступаючы дарогу, заклапочана спытаў: — Можа, што з маці? Учора доктар казаў, што яе стан палепшыўся...
Пачуўшы пра доктара, Смаляк з адчуваннем віны прыгадаў размову з Зайцавым.
— Наколькі мне вядома, стан Казіміры Францаўны ранейшы.
Смаляк зірнуў на Шашка, які, сустрэўшыся вачыма са следчым, хуценька адвёў позірк і, унікаючы глядзець на яго, замітусіўся, па шчоках нервова захадзілі жаўлакі.
— I за што гэткая бяда? — сцішана, разлічваючы на спачуванне, выдыхнуў Шашок.
Смаляк улавіў у голасе суразмоўцы няшчырасць, штучнасць, і менавіта гэта падштурхнула яго да незапланаванай размовы. Следчы напусціў на сябе начальніцкую важнасць,
нават празмерную ў дадзеных абставінах, і строга, металічным голасам прагаварыў:
— А вось да вас, шаноўны Станіслаў Мікалаевіч, узніклі пытанні.
— Я ўсё, што ведаў, расказаў,— зразумеўшы па-свойму пагрозлівы тон следчага, паспешліва ўскрыкнуў Шашок і разгублена развёў рукі,— мне больш нечага сказаць...
— Я сумняваюся,— не мяняючы тону, загадкава кінуў Смаляк,— але пра гэта потым, спярша пакажыце матчыну сумку, якую забралі з бальніцы.
Следчы першы зайшоў на знаёмую ўжо веранду, сеў у крэсла. Шашок выцягнуў з-пад лаўкі вандзэлак і дрыжачымі рукамі спрабаваў развязаць вузел. Словы следчага і асабліва голас, якім ён гэта сказаў імгненна выбілі з каляіны, кроў шыбанула ў скроні, нервовая дрыготка біла цела. Ён сіліўся схаваць, не паказаць хвалявання і ўзбуджанасці, але гэта не атрымоўвалася, рукі не слухаліся, да горла падкаціў даўкі камяк. Шашок злосна, з усёй сілы тузануў вузел вандзэлка за адзін канец, потым за другі, але той быццам знарок зацягнуўся яшчэ MapHeft. Шашок мацюкнуўся і ўпіўся жоўтымі зубамі ў тканіну.
Смаляк не прыспешваў Шашка, ён сядзеў і моўчкі назіраў. I менавіта гэтае маўчанне больш за ўсё нервавала Шашка, з кожнай хвілінай рос, шырыўся незразумелы пратэст і чамусьці злосць на сябе. Ён з цяжкасцю кантраляваў думкі, у любы момант мог сарвацца і, каб хоць як-небудзь разрадзіць напружанасць і, галоўнае, супакоіцца, суцішаным голасам загундосіў:
— Учора яму ў гаражы цэментаваў, літроўку з суседам расціснулі... А сёння — калатун...
— Людзі кажуць, клін клінам выбіваюць,— без спачування буркнуў Смаляк.
Нарэшце вузел быў развязаны, і Шашок паклаў на стол матчыну сумачку.
— Усё, як было, я нічога не крануў...
Смаляк тарапліва шчоўкнуў замком, зірнуў усярэдзіну і ўраз выцягнуў талончык. Нумары на талончыку і ў пратаколе допыту Вярбіцкай супалі, але, каб не было памылкі,
следчы дастаў з кішэні нататнік, дзе быў пазначаны тэлефон, і яшчэ раз пераправерыў самога сябе.
— Так і ёсць...— засяроджана прагаварыў Смаляк і ўзняў вочы на Шашка,— А вы сядайце, кажуць, у нагах праўды няма, ды і размова ў нас будзе сур’ёзная.
— Я пастаю,— паспрабаваў усміхнуцца Шашок,— ды і спяшаюся я, праспаў...-— Ён падышоў да расчыненых дзвярэй і, пазіраючы на хмарнае неба, быццам між іншым, дадаў: — А калі папраўдзе, дык не разумею вас, Васіль Мікалаевіч, такіх талончыкаў, калі пашукаць, у кожнай кішэні...
— Такіх, ды не такіх,— адказаў Смаляк з выглядам чалавека, які гаворыць многа менш, чым ведае,— ёсць у паперцы свая таямніца, гэты талончык, грамадзянін Шашок, мае ключык да разгадкі, а вось да якой?..
У Шашка падкасіліся ногі. Словы «ключык», «таямніца», а асабліва «грамадзянін», быццам токам, працялі цела, перахапіла дыханне, нервова затузаўся на гарляку востры кадык, кончыкі пальцаў біла дрыготка. Ён з цяжкасцю праглынуў саленаватую сліну, закашляўся.
— У мінулую нашу сустрэчу вы, Станіслаў Мікалаевіч, зманілі, сказалі няпраўду,— узвысіў голас Смаляк. Ён бачыў, у якім стане Шашок, разумеў, што гэтая «трасучка» не толькі з пахмелля.— На талончыку пазначаны нумар тэлефона Вярбіцкай,— вёў сваю лінію Смаляк,— значыцца, пасля смерці Альховіка вы падтрымлівалі сувязь?! Чаму гэты факт вы катэгарычна адмаўлялі? — Следчы рашуча ўстаў і пляснуў далоняй па стале.— Гэта першае, а другое: дзе бутэлечка з атрутай? I не блытайце следства, грамадзянін Шашок, нам усё вядома!..
Смаляк хітрыў, пытаючыся пра бутэлечку, такім макарам ён разлічваў знайсці тлумачэнне словам маці Шашка пра атруту, якую старая ўзгадвала ў бяспамяцтве і тым прыцягнула ўвагу доктора Зайцава. Яму рана ці позна давялося б пытацца пра бутэлечку, толькі, магчыма, пры іншых абставінах.
— Мне б вады,— хапаючыся рукой за сэрца, узмаліўся Шашок, яго захістала, павяло ўправа...
Смаляк не чакаў такой рэакцыі. Ён хуценька ўскочыў, падхапіў Шашка пад руку і ўсадзіў на драўляную лаўку ля ўвахода.
— У гаражы тая бутэлечка,— раптам з-за прачыненых дзвярэй данёсся з хаты дзіцячы голас, па ўсім, дачкі Шашка Кацярыны.
Смаляк азірнуўся, але дзяўчынкі не ўбачыў, дзверы былі зачыненыя, толькі да слыху даляцела, як шчоўкнуў замок.
— Мо «хуткую дапамогу» выклікаць? — спытаў следчы. Шашок адмоўна закруціў галавой.
— Зараз пройдзе,— выціснуў ён і ўзняў на Смаляка прытухлыя, стомленыя вочы.— Я вінаваты ва ўсім! — упалым, плаксівым голасам прагундосіў ён і, адчайна абхапіўшы галаву рукамі, ускрыкнуў: — Што я натварыў!
Ён замаўчаў і, як маятнік, захістаўся з боку ў бок. Смаляк не прыспешваў суразмоўцу, ён інтуітыўна адчуў, што зараз гэты руды, касматы, даўгалыгі дзяцюк зробіць прызнанне, выгаварыцца, раскрые душу.
— Яшчэ па вясне, неяк увечары,— цяжка ўздыхнуўшы, не мяняючы паставы, загаварыў Шашок,— маці захацела зрабіць салату з зялёнай цыбулі. Пад старасць зусім здзяцінела: той зімовай цыбулі і ў нас поўна, дык не, суседская лепшая... Карацей, залезла яна ў Альховікаў гарод, шчыпле зеляніну, і раптам дзверы з хаты адчыніліся, на ганак выйшла Вярбіцкая. Маці. канешне, дзе стаяла, там і пляснулася на зямлю, а Таццяна шпурнула нешта ў гарод, далей ад хаты. Гэтае нешта якраз і аказалася бутэлечкай, такой невялічкай, са шчыльнай накрыўкай, і патрапіла яна ў маці... Старая спярша падумала, што Вярбіцкая падпільнавала і наўмысна так зрабіла, бо, калі шчыра, не першы раз гэткую «праполку» рабіла ў суседскім гародчыку. Але ж не, дзверы бразнулі, і Вярбіцкая знікла. Маці бутэлечку падняла і за вячэрай добра-такі пасмяшыла нас, прыгадаўшы свае прыгоды ў гародзе. Якраз той ноччу Альховік і сканаў. Праз некалькі дзён прыехалі Шчэрбы дзяліць хату і ўсё астатняе, толькі пазнавата: па новым завяшчанні ўсё было аддадзена Вярбіцкай. Прызнаюся, я тады ўхваліў Таньку, крутая аказалася кабета... А вось калі Шчэр-
бы пачалі яе вінаваціць у дзядзькавай смерці, задумаўся, прыгадаў тую бутэлечку. Ужо зусім па-іншаму я паглядзеў на ўсё, нейкі зуд з’явіўся: што, калі Шчэрбы праўду кажуць? Адным словам, знайшоў у сметніку бутэлечку, а на дне — рэшткі нейкага парашку. Сыпануў трошкі на хлеб, падкінуў курыцы, не пашкадаваў птушку. I ведаеце, чубатка праз некалькі хвілін скапыцілася.— Шашок замаўчаў, азірнуўся на дзверы, за якімі колькі часу таму хавалася дачка, і, не здаволіўшыся тым, што яны зачыненыя, шпарка ўзняўся, подбегам, на дыбачках наблізіўся, тузануў за ручку. Дзверы не падаліся.
— Кацярына, ты дзе? — гукнуў Шашок і, не дачакаўшыся адказу, гэтак жа, тоячыся, вярнуўся на сваё месца, вінавата зірнуў на Смаляка.— Кацька, гарэза, горш за бабку, усё хоча ведаць, а тое, што скажу, у чым прызнаюся, не для яе вушэй... Карацей, у той жа дзень, калі чубатка хлеб атручаны каўтанула, даведаўся, што Вярбіцкая замуж выскачыла, ды не за нейкага там нашага п’яніцу-жмурыка, а за замежнага капіталіста. Тут на мяне быццам насланнё найшло, спаць, есці не магу, распірае зайздрасць, усе думкі толькі вакол новаспечанай буржуйкі. Чаму Бог няроўна дзеліць? Атруціла чалавека, і ўсё шыта-крыта, ды яшчэ за гэта ёй панскае жыццё! А чаму шытакрыта? Я ж ведаю!..— Шашок замаўчаў, ён расчырванеўся, шэрыя вочы блішчэлі хваравітым агнём,— Мне, канешне, трэба было з той клятай бутэлечкай да вас, але ж...— Шашок зноў замаўчаў, відавочна, шукаючы патрэбныя словы.
— 3 нас выгады аніякай? — дапамог яму Смаляк.
Шашок згодна кіўнуў:
— Як ні круці, вінаваты я...
— Хто і ў чым вінаваты, мы высветлім пазней, цяпер расказвайце, што было далей.
— Сваімі здагадкамі падзяліўся з маці. Яна патэлефанавала Вярбіцкай, папярэдзіла, што бутэлечка з атрутай у надзейным месцы і каштуе дваццаць тысяч даляраў,— суха выпаліў Шашок і, разглядаючы пазногці на руках, абыякава дадаў: — Адным словам, вырашылі мы разбагацець...
— I як да ўсяго аднеслася Вярбіцкая? — напружана, усё яшчэ не верачы пачутаму, спытаў Смаляк.
3 Шлях да Галгофы
65
— А што Вярбіцкая? Куды ёй дзецца? Ну, прыехала, прыкінулася, што нічога не разумее і ведаць не ведае... Толькі і мы не лыкам шытыя, падрыхтаваліся, што і як гаварыць, я маці навучыў, і ўсё прайшло, як па нотах...
— Дык вы не прысутнічалі пры размове? — удакладніў Смаляк.
— Я быў у суседнім пакоі і ўсё чуў,— узбычыў галаву Шашок і таропка працягваў: — Спярша маці расказала, як крала цыбулю і што бачыла. Вярбіцкая трымалася свайго. Прыйшлося паказаць цэлафанавы мяшэчак, куды я паклаў бутэлечку, і нагадаць пра адбіткі пальчыкаў і пра тое, што Шчэрбы таксама будуць нам удзячныя.
— I што? — нецярпліва спытаў Смаляк.
— I ўсё!..— натужліва засмяяўся Шашок.— Наша ўзяла, Вярбіцкая пагадзілася выплаціць грошы, толькі крыху пазней. Але гэтыя абяцанкі-цацанкі зацягнуліся, а тут і вы завіталі. У той дзень, калі вы размаўлялі з маці, мы зноў патэлефанавалі і сказалі, што аднясём бутэлечку ў пракуратуру. Вярбіцкая адразу прызначыла маці сустрэчу на вуліцы Талбухіна, а што там здарылася, вы ведаеце. Думаю, гэта не выпадковасць, не звычайнае здарэнне, маці — галоўная сведка, і Вярбіцкая пайшла на крайнасць...
Такога павароту Смаляк не чакаў, Шашок, несумненна, гаварыў праўду.
— Скажыце, а з Вярбіцкай вяла перамовы і сустракалася толькі Казіміра Францаўна? — устаў Смаляк і, зрабіўшы некалькі крокаў па саматканым дыване, спыніўся супроць Шашка.
— Мы з самага пачатку вырашылі, што ўсе перамовы будзе весці маці.
— А чаму не вы? — дапытваўся Смаляк.— Усё ж мужчына і застрэльшчык шантажу!
Шашок адказаў не адразу. Ён незадаволена перасмыкнуў плячыма, твар скрывіўся, быццам з’еў дзічку, на клінападобнай галаве палалі чырвоным пераспелым памідорам вушы. Ён аблізнуў сасмяглыя вусны і неахвотна, унікаючы глядзець следчаму ў вочы, буркнуў:
— Так маці закамандавала...
— Значыцца, маці? — з’едліва перапытаў Смаляк, якому раптам стала непрыемна, нават гідліва глядзець на Шашка, гаварыць з ім. Следчы ўбачыў непрыхаванае каварства і хітрасць у чалавеку, які трусліва схаваўся за спінай васьмідзесяцігадовай маці.— А мне здаецца, што грамадзянін Шашок знарок спланаваў так! — голас Смаляка зазвінеў, непрыязнасць і пагарда чуліся ў кожным слове.— Вы, шаноўны, з самага пачатку думалі: а што будзе, калі шантаж не ўдасца? Раптам Вярбіцкая ні ў чым не вінаватая? Вось тут з кустоў з’явіцеся вы і заявіце, што маці на старасці зусім з глузду з’ехала, не разумее таго, што гаворыць і робіць. Так?!
Шашок маўчаў. Ён сядзеў, панура ўцягнуўшы галаву ў плечы, дрыжачыя далоні заціснуў паміж каленямі, левая, парослая рудым шчаціннем, шчака тузалася ў нервовым ЦІку.
— I не за Казіміру Францаўну ты спалохаўся,— у гневе перайшоў на «ты» Смаляк,— ты адчуў, што сеў не ў свае сані... А цяпер крыху паразважаем. Дапусцім, што маці ў аварыю трапіла невыпадкова, раптам і сапраўды ад яе вырашылі пазбавіцца? У такой сітуацыі ніхто не паверыць, што васьмідзесяцігадовая старая будзе займацца шантажом і патрабаваць, заўваж, не рублі, а даляры. Яна век пражыла, а даляраў тых ніколі не ведала... Вось і выходзіць, што, пазбавіўшыся ад галоўнай сведкі, будуць шукаць арганізатара шантажу і бутэлечку...
— Што мне будзе? — узмаліўся Шашок і ўзняў на Смаляка застылыя, спалоханыя вочы.
— Гэтае пытанне не да мяне,— ужо спакойна адказаў следчы,— па вашай сённяшняй заяве правядзём разбірацельства.
— Якое разбірацельства? — ускрыкнуў Шашок.— Хто мяне абароніць? Я ж добраахвотна пра ўсё расказаў, захаваў бутэлечку... Там і сапраўды маглі застацца адбіткі пальцаў Вярбіцкай!.. Гэта ж доказ!..
9
Справа Альховіка нечакана ўскладнілася, эксперты сапраўды знайшлі на бутэлечцы адбітак вялікага пальца правай рукі Вярбіцкай, а рэшткі парашку аказаліся пацучынай атрутай. Смаляк устрывожыўся, ён разумеў хваляванне Шашка, бо, калі прыняць ягоную версію аб дачыненні Вярбіцкай да смерці Альховіка, дарожнае здарэнне з Казімірай Францаўнай і сапраўды магло аказацца невыпадковым. Следчы павінен быў разблытаць альбо рассекчы гордзіеў вузел, які так раптоўна завязаўся паміж Шашкамі і Вярбіцкай. Ён разумеў, што звесткі Шаіпка нічым не падмацаваныя, галоўная сведка ў бальніцы, усё напісанае ў заяве і сказанае — гэта са слоў Казіміры Францаўны і, гаворачы на юрыдычнай мове, з’яўляецца ўскоснымі доказамі. Праўда, ёсць бутэлечка з атрутай...
«I што з таго,— разважаў Смаляк,— адвакат шчыра пасмяецца з гэткага доказу. Вярбіцкая больш за паўгода прыбірала ў хаце, хоць не хоць, смецце трэба выкідваць, а бутэлечак у кожнага хворага наскрабецца, калі не сотня, дык з добры тузін. Ды ёй і прыдумваць нічога не трэба, проста пагадзіцца з тым, што сама труціла мышэй, і ўсе доказы лопнуць, быццам мыльныя пузыры. Значыцца, застаецца адно — эксгумацыя трупа Альховіка, і калі эксперты знойдуць атруту ў целе нябожчыка, ускосныя доказы стануць неабвяргальнымі».
3 калідора данесліся галасы, шум, смех, і Смаляк адразу пазнаў зычны, сакавіты бас маёра міліцыі Зубенкі, старшага інспектара па асабліва цяжкіх злачынствах. У наступны момант дзверы з шумам расчыніліся і на парозе, скалячыся, з’явіўся Зубенка, высокі, шыракатвары, з непаслухмяным бялёсым чубам і, як заўсёды, насмешлівымі, крыху раскосымі вачыма. Яны былі аднагодкі, даўно знаёмыя, яшчэ па універсітэту, дзе разам вучыліся на юрыдычным факультэце. I потым, калі Смаляк працаваў у пракуратуры, а Зубенка — у міліцыі, іх шляхі часцяком перасякаліся. Праўда, сябрамі яны не сталі, нешта перашкаджала ў характарах, але шчыра радаваліся адзін аднаму падчас кожнай сустрэчы. 3-за шырокай маёравай спіны выглядваў незнаёмы Смаляку малады мужчына.
— Васіль, колькі год, колькі зім! — падышоў да Смаляка Зубенка і моцна паціснуў руку. Твар сышчыка свяціўся радасцю, у вачах чорцікамі скакалі жартаўлівыя агеньчыкі.— Як толькі даведаўся, што табе патрэбны памочнікі, сам напрасіўся ды яшчэ і класнага хлопца прывёў. Знаёмцеся, Вілі Загіраў, курсант акадэміі міліцыі, мой стажор.
— Васіль Мікалаевіч,— прадставіўся Смаляк і ў думках зазначыў, што начальнік міліцыі абяцаў двух вопытных сышчыкаў, а прыслаў стажора.
— Вілі,— стрымана адказаў чарнявы сур’ёзны стажор і неяк недаверліва паглядзеў на Зубенку.
— He дрэйфі, Вілі,— паблажліва прагаварыў Зубенка,— трымай хвост пісталетам. Васіль Мікалаевіч толькі з выгляду непрыступны ды суровы, на самай справе мужык што нада, і галоўнае, ёсць у яго чаму павучыцца! Ці праўду каЖУ? — ускінуў на Смаляка хітрыя вочы маёр.— Пара нам перадаваць вопыт моладзі!
-— Ты падслухаў мае думкі,— разгадаў маёраву хітрасць Смаляк,— але ж твой начальнік абяцаў...
— Ведаю, што абяцаў,— замахаў рукамі Зубенка,— таму і камандзіраваў лепшых, пацвердзь, Вілі! — шукаючы падтрымкі, маёр падміргнуў Загіраву і, напусціўшы на сябе строгасць, выструніўся, шчоўкнуў абцасамі: — Мы гатовы выканаць любы загад...
— Ну і добра,— дабрадушна ўсміхнуўся Смаляк,— будзем працаваць,— і, спахапіўшыся, дадаў: — А вы сядайце, уладкоўвайцеся зручней, нам будзе над чым пакумекаць. I ўсё ж, калі не сакрэт, з каго ці з чаго вы смяяліся, калі ішлі сюды?
Зубенка кінуў на стажора адкрыты, дабрадушны позірк і, не зважаючы, што вучань імгненна заліўся чырванню, лагодна ўсміхнуўся.
— Вілі рассмяшыў, учора быў футбол, гулялі мінскае «Дынама» і «Жальгірыс». Наш аддзел, як заўсёды, нёс службу ў восьмым сектары. Напярэдадні адзін з намеснікаў начальніка аддзела праводзіў інструктаж і напрыканцы папярэдзіў, што ў спіску асабовага складу супроць прозвішчаў
супрацоўнікаў, якія абавязаны быць на стадыёне і забяспечыць ахову грамадскага парадку, будзе стаяць літара «Фу». Чаму менавіта «Фу» зляцела ў чалавека з языка, не ведаю, па ўсім, ад слова «футбол». Вілі расцаніў па-свойму, на стадыёне не аб’явіўся, а сёння яго ды заадно і мяне, як настаўніка, выклікаў на «кавёр» начальнік міліцыі. Ён хацеў зняць стружку з нядбайнага стажора, але Вілі патлумачыў прычыну, і пытанне аб пакаранні знікла. Аказалася, што толькі ён адзін з усяго аддзела дакладна выканаў загад. Загіраў убачыў у спіску супраць свайго прозвішча літару «Ф» замест сказанага «Фу» і з чыстым сумленнем застаўся дома. Вось табе і «Фу»!
— Чыста ангпійскі гумар,— засмяяўся Смаляк, з цікаўнасцю пазіраючы на Загірава.
— Дагестанскі...— сур’ёзна ўдакладніў стажор і з выклікам паглядзеў следчаму ў вочы.
Смаляк зразумеў, што гэты хлопец не жартуе, як не шуткаваў і тады, калі прачытаў «Ф» замест пачутага «Фу». Загіраў сядзеў, зацята-выструнены, як спружына, у любы момант гатовая стрэліць. Ён усім абліччам паказваў, што нікому не даруе насмешак над сабой; нават у такой дробязі, як няправільна названая літара, угледзеў замах на сваю чалавечую годнасць, расцаніў, што так было сказана наўмысна, каб пацешыцца з ягонага акцэнту.
— Вілі ў адзін момант паставіў на месца нашых перавучаных штабістаў,— выціраючы насоўкай спатнелы твар, пасур’ёзнеў Зубенка.— Але ж я чуў, што і ў цябе «чыста англійскае злачынства». Шкада, канешне, што не гумар...
Смаляк не адказаў. Ён паклаў перад маёрам папку са справай Альховіка.
— Чытайце, а потым абмяркуем, што да чаго.
Зубенка і Загіраў схіліліся над паперамі. Чыталі доўга, раз-пораз то адзін, то другі, робячы запісы ў аднолькавага колеру запісных кніжках. Нарэшце Зубенка ўзняў галаву і, не гледзячы на Загірава, спытаў:
— Прачытаў, Вілі?
Загіраў згодна кіўнуў і некалькі разоў правёў далоняй па шурпатай папцы, быццам выціраючы пыл.
— Анатоль,— сустрэўся Смаляк вачыма з Зубенкам,— што ты наконт усяго думаеш?
— А мо паслухаем моладзь? — хітравата падміргнуў следчаму сышчык.
Загіраў, па ўсім, быў звыклы да такіх паваротаў «шэфа», але цяпер яны былі не адны, прысутнасць Смаляка надавала кожнаму слову зусім іншую вагу. Стажор відавочна хваляваўся, ён хацеў далажыць па-вайсковаму, устаць, але Зубенка паклаў руку на плячо і спакойна прагаварыў:
— Вілі, не трэба лішняй мітусні, у акадэміі на пляцы будзеш нагамі чачотку адбіваць, а тут давай працаваць спакойна.
— Жанчыну трэба затрымаць, дапрасіць і пасадзіць у турму,— хвалюючыся, ускрыкнуў Загіраў і рашуча секануў рукой паветра.
— Добра, лічы, што затрымалі і дапрасілі,— пагадзіўся Зубенка,— а Вярбіцкая адмовілася ад усіх нашых абвінавачванняў, і што далей? Памятай, у нас толькі ўскосныя доказы! Адзіны сведка ў рэанімацыі ў беспрытомным стане, і невядома, ці застанецца старая жыць.
— He, у нас ёсць яшчэ сведка,— запярэчыў Загіраў,— нават больш чым сведка — гэта Альховік! Трэба эксгуміраваць труп, правесці экспертызу...
— Прымаецца,— прысмальваючы цыгарку, задаволена зазначыў Смаляк,— будзем лічыць, што экспертыза пацвердзіла факт смерці Альховіка ад атруты.
— Значыць, Вярбіцкая вінавата, будзем дапытваць, пакуль не прызнаецца...
Зубенка і Смаляк пераглянуліся.
— Што, я не правы? — неяк разгублена спытаў стажор і таропка, быццам баючыся, што яму не дазволяць выказаць сваё меркаванне, дадаў: — Калі ў трупе няма атруты, Вярбіцкая невінаватая, і ўсё тут,— Загіраў паклаў руку на папку з матэрыяламі,— лухта, забойства не было!
— Усё правільна,— супакоіў Загірава Смаляк і дастаў з шуфляды стала дакумент,— вось пастанова на эксгумацыю трупа, так што, Вілі, ты разважаеш правільна.
— Як я зразумеў, мы едзем на могілкі? — засяроджана спытаў Зубенка.
Смаляк зірнуў на гадзіннік і згодна кіўнуў:
— Праз дваццаць хвілін выязджаем, судзебна-медыцынскі эксперт а дванаццатай гадзіне будзе чакаць на Паўночных могілках.
Зубенка таксама невідушча, хутчэй па звычцы, паглядзеў на свае камандзірскія, устаў, задуменна прайшоўся па кабінеце. Смаляк чакаў гэтага моманту, ён добра ведаў маёра, таму падчас размовы наўмысна больш маўчаў, яму было неабходна ведаць, што думае сышчык, у чым іх погляды супадаюць, а ў чым разыходзяцца. Маёр спыніўся ля акна, стаў так, каб бачыць і Смаляка, і Загірава.
— Паслухай, Васіль, а табе не здаецца, што тут прысутнічае нейкая незразумелая штучнасць, а часам нават надуманасць, а, калі прасцей, нехта спрабуе павесіць на вушы лапшу?
Смаляк не адказаў, ён з цікаўнасцю сачыў куды прывядуць разважанні маёра, але ў душы ўзрадаваўся, бо менавіта гэткія пачуцці апошнім часам бударажылі думкі.
— Калі Альховік і сапраўды быў атручаны,— працягваў Зубенка,— то я згодны з Вілі і не сумняваюся, што гэта зрабіла Вярбіцкая, толькі...— сышчык замаўчаў на паўслове і ўважліва паілядзеў Смаляку ў вочы.— Толькі незразумелая прычына. У сітуацыі, якую мы маем, калі разважаць лагічна, завяшчанне — не асноўнае, складваецца ўражанне, што менавіта вакол гэтай паперкі хтосьці наўмысна стварыў мітусню і паніку. Ну скажы, як расцаніць паводзіны Вярбіцкай. Спярша яна ўсё зрабіла, каб завалодаць маёмасцю Альховіка, а праз пэўны час ад усяго адмаўляецца, ды яшчэ на карысць Шчэрбаў! Дапусцім, што яна спужалася іхніх пагроз, тады чаму толькі цяпер?
— А багаты муж? — падахвоціў Зубенку Смаляк.
— Вось! — маёр ускінуў угору ўказальны палец.— А з мужам і зусім нявыкрутка атрымоўваецца, няма аніякай логікі. Ён багаты бізнесмен, і гэтае завяшчанне нічога, акрамя непрыемнасцей, не абяцае, і ўсё ж амаль два месяцы глядзіць на жончыну валтузню са Шчэрбамі ды з Шашкамі.
У чым прычына? Ён жа гэткіх хатак, калі захоча, можа мець сто і болей... Незразумела...
— А шантаж Шашкоў? — насцярожана зазначыў Baripay— Вярбіцкая, калі верыць сыну старой, вельмі рызыкавала.
— He згодны,— запярэчыў Зубенка,-— якраз у сітуацыі з шантажом Вярбіцкая, па-мойму, паступіла правільна, дакладней, яе дзеянні маюць сэнс і лагічнае тлумачэнне. Даведаўшыся, што рэшткі атруты трапілі да Шашкоў і старая нават бачыла, як яна выкідвала бутэлечку, Вярбіцкая занервавалася. Што ні кажы, а гэта — доказ. Яны сустрэліся і сышліся на дваццаці тысячах даляраў Заўважце, Вярбіцкая не таргавалася, а паабяцала ўсё аддаць, але крыху пазней. Гэтае пазней расцягнулася на два месяцы, і пакуль што я не магу патлумачыць прычыны. Магчыма, не было такіх грошай, а хутчэй за ўсё трэба было пацягнуць час, па ўсім, закавыка не толькі ў далярах. Заплаціўшы, Вярбіцкая прызнаецца ў злачынстве, a гэта ні ў якім разе не ўваходзіць у яе планы. I потым, дзе гарантыя, што сквапны да грошай Шашок не пачне зноў выстаўляць рахункі? Значыцца, надалей яна павінна жыць пад страхам выкрыцця? Калі трымацца гэтай версіі, лагічна, што на вуліцы Талбухіна адбылося не выпадковае дарожнае здарэнне! Пазбавіўшыся старой Шашок, Вярбіцкая выходзіць сухой з вады, ніхто нічога не зможа даказаць.
— Што ты прапаноўваеш? — спытаў Смаляк, які быў поўнасцю згодны з разважаннямі Зубенкі.
— Па-першае, стаўлю пад сумненне вынікі разбірацельства, праведзенага па дарожнаму здарэнню на вуліцы Талбухіна. Па-другое, трэба ўсё яшчэ раз пераправерыць, больш дэтальна папрацаваць з вадзіцелем, пашукаць сведак, акрамя тых, што ўжо далі паказанні.
— Згодны,— падтрымаў маёра Смаляк,— толькі як на гэта паглядзіць тваё начальства?
Зубенка не адказаў. Маёр у гэты момант адхінуў на акне фіранку, позірк зачапіўся за вялікага рудога ката, які цікаваў за двума вераб’ямі. Вераб’і біліся, ніяк не маглі падзяліць скарынку хлеба і не зважалі на драпежніка, які, хаваючыся ў
траве, на пузе поўз па клумбе, гатовы ў любы момант скокнуць і схапіць птушак. I ўсё ж у нейкі момант вераб’і быццам адчулі небяспеку, імгненна ўспырхнулі і зніклі ў зялёнай лістоце бэзу. Кот устаў, лянотна пацягнуўся, быццам птушкі яго зусім не цікавілі, падышоў да кінутай хлебнай скарынкі, панюхаў, але есці не стаў.
«Зусім як у справе Альховіка,— задумліва ўсміхнуўся Зубенка,— браты Шчэрбы, Шашкі, быццам тыя вераб’і, накінуліся, шкуматаюць спакусліва смачны кавалак, а нехта трэці цікуе, выбірае, каб іх сцапаць. А калі няўдача, то і кавалак, з-за якога біліся, трэцяму не патрэбны... Чаму так?..»
— Ты нешта спытаў? — ускінуў на Смаляка вочы Зубенка.
— Так, мне цікава, як адрэагуе тваё начальства, усё ж пераправяраць работу калег — не зусім прыемная справа.
— Для міліцыі гэта — звычайная з’ява,— адмахнуўся Зубенка,— і не ламай галаву, мы з Вілі ў тваім распараджэнні, так што камандуй.
— Добра,— згодна кіўнуў Смаляк.— Эксгумацыя, канешне, справа важная, толькі ваша прысутнасць там — чыстая фармальнасць, хопіць мясцовага ўчастковага. Вы ж дэтальна адпрацоўвайце версію замаху на жыццё Шашок.
— А як жа з Вярбіцкай? — нясмела, з хлапечай цікаўнасцю ў голасе спытаў Загіраў.— Калі будзем браць?
— Трохі пацярпі.— Зубенка адчыніў дзверы і, прапускаючы на выхад стажора, напаўжартам прашаптаў: — Загадае начальства браць — будзем браць, а цяпер, браток, ногі ў рукі і айда факты збіраць...
Па дарозе на могілкі Смаляк адчуваў сябе як не ў сваёй талерцы. Ён не быў слабанервным, даводзілася і раней эксгуміраваць мерцвякоў, але заўсёды незразумелае пачуцце душэўнай няўтульнасці прымушала часцей біцца сэрца, волю і нервы прыходзілася заціскаць у кулак. Такія мерапрыемствы хвалявалі, бударажылі думкі, здавалася, што яны, жывыя, парушаюць нейкія вышэйшыя законы, на што не маюць аніякага права. У такой сітуацыі заўсёды хочацца знайсці сабе апраўданне, і тады думкі міжволі цягнуцца да «Пастановы аб правядзенні
эксгумацыі», хочацца верыць, што гербавая пячатка ўсё дазваляе і абараняе цябе. Толькі не, дастаткова зірнуць на гэты дакумент, і ён увачавідкі ператвараецца ў нічога не вартую, недарэчную і нават нікчэмную паперку. Рабілася сорамна за сябе, за ўсіх жывых перад тымі, чый пакой нават тут даводзілася парушаць. Менавіта гэтыя думкі бударажылі Смаляка, і, каб пераключыцца, адцягнуць ад іх увагу, следчы прымусіў сябе ўзгадаць Вярбіцкую. Упэўненасць Зубенкі ў тым, што Вярбіцкая прыклала руку да забойства Альховіка і арганізавала замах на жыццё Шашок, цяпер чамусьці раздражняла, на душы было тлумна і прыкра. Ён адчуваў сябе падманутым, не мог паверыць у тое, што Вярбіцкая акруціла яго вакол пальца. Але чаму ён павінен з гэтым пагадзіцца? Прамых доказаў яе віны няма, і цяпер усё будзе залежаць ад экспертызы трупа Альховіка.
— Васіль Мікалаевіч,— парушыў маўчанне вадзіцель пракурорскай машыны, высокі чарнявы хлопец гадоў дваццаці,— нешта вы сёння не ў настроі, гаворыце самі з сабой... Мабыць, па важнай справе едзем?
— Па важнай,— цяжка ўздыхнуў Смаляк і, апусціўшы бакавое шкло, падставіў твар цёпламу ветру.
Злева ад дарогі яшчэ высіліся гмахі гарадскіх дамоў з плоскімі дахамі, на якіх тырчала мноства тэлевізійных антэн, a справа, як кінуць вокам, каласілася зеленаватая рунь. Сярод поля, уваліўшыся носам у нейкую нябачную яміну, стаяў трактар, на чорнай трубе якога, стоячы на адной назе, знерухомеў бусел. Птушка, схіліўшы галаву, быццам пад цяжарам доўгай дзюбы, пільна паўглядалася на зямлю, за нечым цікавала.
— Васіль Мікалаевіч, можа, анекдоцік расказаць? — настойліва спрабаваў палепшыць Смаляку настрой хударлявы вадзіцель.
— Валяй,— адмахнуўся следчы і, дастаўшы пачак цыгарэт, засмаліў.
— Цяпер па тэлеку анекдоты балакаюць,— засвяціўся твар у вадзіцеля, ён заўчасна, ад аднаго толькі ўспаміну пра анекдот, засмяяўся проста і адкрыта.— У перадачы «Белы папугай» пачуў. Прыходзіць, значыцца, мужык дадому, а жонка да яго: «Вася, прас перагарэў, адрамантуй». Ён у адказ: «Што
я табе — электрык?» На наступны дзень жонка просіць Васю адрамантаваць тэлевізар, а мужык: «Што я табе — тэлемайстра?» Потым зламаліся стол, водаправодны кран, а ў мужыка адказ адзін: «Я не цясляр і не сантэхнік!..» I вось неяк прыходзіць Вася дадому, рот адчыніў ад здзіўлення: святло гарыць, шкло ў акне ўстаўлена, водаправодныя краны адрамантаваныя, а жонка бялізну прасуе і ажно свеціцца ад шчасця. Мужык чухае патыліцу: «Маня, а хто гэта тут за мяне пагаспадарыў?» А Маня ў адказ: «Табе ж, Вася, усё няма калі, толькі праца ў галаве, вось і прыйшлося майстра наняць».— «А як ты разлічылася?» Сумелася жонка, вочы патупіла: «Ой, такі смешны чалавек трапіўся. Я прапаноўвала грошы, дык не ўзяў... Кажа, ты са мной, гаспадыня, разлічыся добрай песняй ці... натурай... Чуеш, што захацеў, каб я яму песні спявала. Ну, якая, Васечка, з мяне артыстка, ды яшчэ спявачка?»
Вадзіцель гучна зарагатаў, у вачах блішчэлі гарэзлівыя агеньчыкі.
— А што, Васіль Мікалаевіч, у кожнага бывае сітуацыя, што жонка цвіка ў сцяну ўкалаціць не дапросіцца? У мяне дык точна бывае!
Дарога рэзка павярнула ўправа, асфальт скончыўся, і машына, не збаўляючы хуткасці, ужо імчала праз рэдкі сасоннік.
— Ёсць такі грэх,— запознена ўсміхнуўся Смаляк.
Ен хацеў яшчэ дадаць, што мужыкі самі складаюць анекдоцікі і самі з сябе смяюцца, але не паспеў. Раптоўна сасоннік скончыўся і дарога таксама. Перад вачыма ўзнік, быццам прысыпаны зямлёй, невялікі цагляны будынак. Управа і ўлева ад яго цягнуўся высакаваты, метры са два, цагляны плот, левая частка якога гублялася недзе ажно на ўзлеску, а правая адразу прападала ў сасонніку, з якога толькі што вынырнула пракурорская машына. На стаянцы былі дзве легкавушкі і аўтобус. Некалькі чалавек у цывільным, сярод якіх вылучаўся форменным адзеннем міліцыянер, месціліся ў невялікай альтанцы. Убачыўшы Смаляка, усе, бы па камандзе, усталі, высокі, падстрыжаны пад вожыка бялёсы мужчына ў акулярах, з вялікім дыпламатам у руках, порстка пайшоў насуст-
рач. Смаляк пазнаў у ім судзебна-медыцынскага эксперта Ластаўку.
— Васіль Мікалаевіч, у нас усё падрыхтавана,— здароўкаючыся за руку, нізкім строгім голасам паведаміў эксперт і, здымаючы акуляры, запытальна зірнуў следчаму ў вочы,— спадзяюся, у вас таксама ўсё ў парадку...
Смаляк згодна кіўнуў, павітаўся з астатнімі ўдзельнікамі правядзення эксгумацыі і заспяшаўся ў будынак, да дырэктара могілак. Ён імкліва ўвайшоў у прыёмны пакой, мімаходзь павітаўся з таўставатай шыракатварай жанчынай гадоў пяцідзесяці, па ўсім, сакратаркай, і, спяшаючыся, накіраваўся да дзвярэй з вялізнай шыльдай «Дырэктар». He паспеў следчы зрабіць і двух крокаў, як яго спыніў адчайны крык:
— Стой! Куды?!.
Смаляк азірнуўся, яму напярэймы, расставіўшы рукі, бы птушка крылы, шалёна вылупіўшы вочы, бегла сакратарка. У правай руцэ яна трымала маленькі пэндзлік, якім яшчэ хвіліну таму наносіла лак на пазногці, левай ухапіла следчага за рукаў кашулі. Блакітныя, шырока расплюшчаныя вочы глядзелі на Смаляка з нейкім палахлівым здзіўленнем, быццам ён толькі што зрабіў ці хацеў зрабіць нешта страшнае.
— Вы, ета, што ўдумалі? — вырваўся з жаночых грудзей палахлівы агрубелы крык, неахайна пафарбаваныя ў яркачырвоны колер вусны скрывіліся ў нядобрай усмешцы, на зубах таксама былі чырвоныя пісягі памады.
— Нічога я не ўдумаў,— спрабуючы вызваліць рукаў каіпулі, не разумеючы прычыны такой нечаканай агрэсіўнасці, здзіўлена перасмыкнуў плячыма Смаляк — Мне патрэбны дырэктар.
— Усім ён патрэбны! — жорстка выпаліла сакратарка.— Нельга, без дакладу дырэктар не прымае,— жанчына неяк вінавата паглядзела на Смаляка і журботна дадала: — Мы тут, етае, дай Бог памяці, арэнднае прадпрыемства стварылі, і калі вы без дакладу, мяне звольняць...
— Дык далажыце,— губляючы цярпенне, прагаварыў Смаляк.
Жанчына, не зважаючы на незадаволенасць наведвальніка, усё яшчэ трымаючы яго за рукаў кашулі, выціснула з сябе ўсмешку:
— А вы, міл чалавек, прысядзьце, газетку пачытайце, а я тым часам усё культурна, як яны хочуць, аформлю.
Ад яе прытворнай усмешкі, а найбольш ад зубоў у чырвоных пісягах Смаляку зрабілася не па сабе, але спрачацца з жанчынай не было аніякага жадання, і следчы падпарадкаваўся, усеўся ў мяккае скураное крэсла.
Сакратарка задаволена, з выглядам чалавека, які выканаў свой абавязак, важна ўселася за стол і паблажліва ўздыхнула:
— Можаце курыць, інструкцыя дазваляе.
Смаляк не адказаў, ён моўчкі чакаў, што будзе далей. Сакратарка агледзела сябе ў невялікім люстэрку, звыклым рухам паправіла даўгаватыя чорныя валасы, схавала касметычку ў сумачку.
— Цяперака і ў нас, як у людзей,— распраміўшы спіну, няўпэўнена, хутчэй пераконваючы сябе, прагаварыла жанчына. Яна ўзяла аловак, падсунула бліжэй чысты аркуш паперы — Перш чым зайсці да дырэктара, вы павінны мне расказаць пра ўсё.
— А дакладней?
— А дакладней: хто вы, каго прадстаўляеце, па якому пытанню.
— Я так разумею, што ў вашу арганізацыю звяртаюцца па адным пытанні...
— Фірму...— паправіла сакратарка.
— Называйцеся, як хочаце.— Смаляк працягнуў жанчыне пасведчанне і адрэкамендаваўся: — Старшы следчы пракуратуры Смаляк. Далажыце дырэктару, што ў мяне пастанова на эксгумацыю трупа...
У сакратаркі ад пачутага аловак вываліўся з рукі, вочы як не вылузнуліся з вачніц.
— I што ж вы маўчалі?! — Яна кінулася да дырэктарскага кабінета, але ў самых дзвярах прыпынілася, вінавата паглядзела на Смаляка.— Прабачце, што вы будзеце рабіць з мерцвяком, якога прывезлі?
— Нікога я не прывёз, наадварот, будзем забіраць.
— Як гэта?
Смаляк нічога не паспеў адказаць, дзверы дырэкгарскага кабінета расчыніліся, і на жанчыну наляцеў мажны сівы мужчына гадоў шасцідзесяці ў пакамечаным чорным гарнітуры.
— Іванаўна, ты зноў за старое? — рэзкім, грубым голасам незадаволена ўскрыкнуў чалавек, па ўсім, дырэктар, і, як шкадліваму дзіцяці, паківаў пальцам жанчыне.— Глядзі ў мяне, звольню!
— Я больш не падслухоўваю,— расцягваючы словы, крыўдліва адказала сакратарка і, тыцнуўшы пальцам на Смаляка, шматзначна дадала: — Тут да вас з пракуратуры...
— 3 пракуратуры? — міжвольна перапытаў дырэктар і крутнуўся да Смаляка. У выцвілых, амаль бясколерных вачах мілыанулі палахлівыя агеньчыкі.
— Старшы следчы пракуратуры,— адрэкамендаваўся Смаляк і падаў «пакамечанаму», як ён адразу ахрысціў дырэктара, паперы.— У мяне пастанова на эксгумацыю трупа.
— Іван Іванавіч Журба,— паспешліва адрэкамендаваўся дырэктар.
— Паклапаціцеся, Іван Іванавіч, каб нас не затрымлівалі, — строга зазначыў Смаляк і шматзначна паглядзеў на сакратарку, якая паспешліва адвяла позірк.
Магіла, да якой прывяла прадстаўнік адміністрацыі, была абстаўлена мноствам вянкоў. Невысокая вастраносая жанчына ў акулярах разгарнула тоўстую канцылярскую кнігу і, водзячы пальцам па старонцы, уголас прачытала:
— Альховік Фёдар Кузьміч, пахаваны пятнаццатага мая тысяча дзевяцьсот дзевяноста пятага года, участак нумар дваццаць чатыры, месца сто трыццаць восем.
Жанчына закрыла кнігу і запытальна паглядзела на судмедэксперта Ластаўку.
— Можна пачынаць?
Ластаўка перавёў позірк на Смаляка, паправіў акуляры.
— Ну што, Васіль Мікалаевіч, пачнём?
Следчы згодна кіўнуў і, выцягнуўшы з партфеля чыстыя бланкі пратаколаў, капірку, пачаў хутка запаўняць дакументы.
Двое рабочых у зялёных камбінезонах адначасова кінулі на зямлю рыдлёўкі, пачалі здымаць вянкі і адносіць іх убок. Калі на жоўтым пясчаным бугарку нічога не засталося, акрамя ссохлых кветак і яловай ігліцы, адзін з рабочых абхапіў аберуч чорную тумбу з невялікім партрэтам нябожчыка, пацягнуў угору, другі паставіў нагу на рыдлёўку, лянотна папляваў на далоні.
— Ну, дык пачнём,— зазначыў ён і паглядзеў на прысутных мутна-жоўтымі, з чырвонымі пражылкамі вачыма.
Першая рыдлёўка пяску паляцела прама на ногі Смаляку. Следчы адышоў на некалькі крокаў, незадаволена паглядзеў на рабочых. Позірк адразу зачапіўся за чорную тумбу з фотаздымкам нябожчыка. Смаляка быццам токам працяла, стала горача, перахапіла дыханне.
— Стой, не руш!..— не сваім голасам закрычаў ён і, не памятаючы сябе, адштурхнуў чалавека з мутнымі вачыма ад магілы.— Дзе, дзе тая, з кнігай?! — вырваўся з грудзей роспачны, чужы крык.
Прысутныя нічога не маілі зразумець, яны здзіўлена глядзелі то на следчага, то на рабочага, які ад штуршка пляснуўся на зямлю і цяпер, вылупіўшы вочы, спалохана азіраўся.
— Што здарылася? — зрабіла нясмелы крок да Смаляка жанчына з кнігай.
— Чытайце! — следчы ўхапіў яе за руку, падвёў да тумбы, змахнуў з шыльды рэшткі пяску.
— Пелагея Іванаўна...— прагучаў за іх спінамі голас Ластаўкі.— Што гэта ўсё значыць?
Твар жанчыны імгненна пакрыўся ружовымі плямамі, рукі задрыжэлі.
— Памылкі быць не можа,— надрыўным голасам няўпэўнена пралепятала яна.— Вось, чытайце, справа магіла нумар сто трыццаць сем, пахаваны Палякоў...
Смаляк і іншыя паглядзелі, куды паказвала жанчына, і згодна прамаўчалі.
— Злева, на сто трыццаць дзевятым месцы, пахаваны Якубовіч,— яна падышла да магілы, прыняла вянок, які замінаў прачытаць прозвішча.— Вось бачыце, усё, як запісана, а тут павінен ляжаць Альховік...
— Дык дзе ж ён?! — ускрыкнулі ў адзін голас некалькі чалавек.
— А што вы ў мяне пытаецеся? Я тут чалавек новы, без году тыдзень,— больш спакойна і разважліва прагаварыла жанчына і дэманстратыўна захлопнула кнігу.— Ёсць начальства, дырэктар, у іх і высвятляйце.
Прысутныя замаўчалі, па ўсім, асэнсоўваючы здарэнне.
— Вы тут будзеце за галоўнага? — парушыў маўчанне рабочы, якога Смаляк хвіліну таму адпіхнуў ад магілы.
— Я...
— Тады паслухайце, што скажу,— перамінаючыся з нагі на нагу, цяжка, відавочна, збіраючыся з думкамі, уздыхнуў рабочы.— Міхайлаўна тут ні пры чым,— ён кіўнуў на расчырванелую начальніцу.— Да яе быў у нас за шэфа Кузьмянкоў...— рабочы шморгнуў носам, азірнуўся на свайго памочніка, які, сустрэўшыся з ім вачыма, паспешліва адвёў позірк, але падышоў бліжэй, каб лепей чуць.—Дык вось, гэта Кузьмянкоў загадаў выкапаць мерцвяка, які запісаны ў кнізе, а Міхайлаўна тут ні пры чым...
— I куды вы яго дзелі? — стрымліваючы нервовую ўзбуджанасць, як мага спакойней спытаў Смаляк.
— Мерцвяка радня забрала, казалі, быццам не ў тым месцы закапалі.
— Што ж ты маўчаў? — ускіпела жанчына.
— А пры чым тут мы? -— падаў голас другі рабочы.— Нам скажуць капаць — мы капаем, загадаюць адкапваць — адкапваем...
10
Тое, што адбылося на могілках, адкрыта сведчыла аб дачыненні Вярбіцкай да смерці Альховіка і замаху на жыццё Шашок. Гэтая версія цяпер была галоўнай, і Смаляк разам з сышчыкамі Зубенкам і Загіравым наступныя двое сутак рабілі ўсё, каб дакапацца да праўды. Давялося перажыць і непрыемныя хвіліны. Смаляка выклікаў намеснік генераль-
нага пракурора — пытанне стаяла аб адхіленні ад работы і правядзенні службовага разбірацельства. Што ні кажы, a следчы пасадзіў добрую пляму, выпацкаў пракурорскі мундзір, а такое яшчэ нікому не сыходзіла з рук. Невядома, чым магло скончыцца «прамыванне мазгоў», каб не Кучкун, які, як ні дзіўна, заняў цвёрдую пазіцыю і настояў, каб менавіта Смаляк да канца разблытаў справу Альховіка. Следчаму аб’явілі строгую вымову і паабяцалі службовае разбірацельства правесці па выніках расследавання злачынства. Смаляк разумеў, што яго ў справе Альховіка на нейкім этапе перахітрылі, аб’ехалі на крывых лыжах, і цяпер следчы імкнуўся ўзяць рэванш. Прынятае начальствам рашэнне задавальняла, і, як толькі за спінай з рыпам зачыніліся дубовыя дзверы генеральнай пракуратуры, усё адышло на другі ці нават на трэці план.
Сёння, у нядзелю, група Смаляка сабралася ў ягоным кабінеце. Следчы ведаў, што, акрамя запланаваных мерапрыемстваў, Зубенка і Загіраў нікому не даверылі і самі па чарзе дзяжураць у бальніцы, пільнуюць Шашок, каб узяць паказанні, бо раптам старая прыйдзе да свядомасці. Сышчыкі выглядалі стомлена, але вочы блішчэлі, свяціліся радасцю. Следчы разумеў гэта, бо і сам меў гэткі ж настрой. Яны ўсутыч наблізіліся да кульмінацыйнага моманту ў раскрыцці злачынства.
Смаляк правёў далоняй па няголенай шчацэ і, з-пад ілба зірнуўшы на Зубенку, сцішана прагаварыў:
— Бачу, што не з пустымі рукамі прыйшлі, дакладвай.
Зубенка марудзіў. Ён няспешна наліў з графіна ў шклянку вады, зрабіў невялікі глыток.
— Мы з Вілі лічым, што настаў час арыштаваць Вярбіцкую.
— Абгрунтуй сваё рашэнне,— таропка выдыхнуў Смаляк.
— Вярбіцкую апазналі па фотаздымку рабочыя могілак. Яна трыццатага мая гэтага года, у аўторак, дала хабар Кузьмянкову і забрала труп Альховіка, якога ў той жа дзень крэміравала. 3 Кузьмянковым прыйшлося папрацаваць больш
дэтальна. У рэшце рэшт ён прызнаўся, што атрымаў ад Вярбіцкай чатырыста даляраў. Знайшлі і сведкаў. Былая жонка Кузьмянкова, да якой ён у той дзень заходзіў, пацвердзіла, што ў лік аліментаў на дзяцей былы муж пакінуў трыста баксаў. У п’янай размове ўзгадваў жанчыну, якая дала грошы за тое, што дазволіў адкапаць труп дзядзькі і крэміраваць.
— Анатоль, ты разумееш, што па закону артыкул за дачу хабару мы да Вярбіцкай не прыменім. Прызнанне Кузьмянкова нічога не даказвае,— зазначыў Смаляк.— Тут трэба злавіць на гарачым...
— А я і не збіраюся ёй інкрэмініраваць дачу хабару, я даказваю, што Вярбіцкая ні перад чым не спынілася, хаваючы сляды зладзейства. Факг дачы хабару нядоказны, але лішні раз пацвярджае яе злосны намер у адносінах да старой Шашок. Цяпер ні ў кога не ўзнікне сумненняў, што заява Станіслава Мікалаевіча Шашка не высмактана з пальца, у ёй усё праўда. Але ідзём далей. Нам у такой сітуацыі неабходна звязаць у адзін вузел забойства Альховіка, якое, заўваж, таксама не мае прамых доказаў, і дарожнае здарэнне на вуліцы Талбухіна. Такім макарам, пазбавіўшыся ад мерцвяка, Вярбіцкая разумела, што рана ці позна мы дакапаемся да сутнасці, але што будуць значыць нашыя меркаванні без прамых доказаў? Упэўнены, што ў яе падрыхтавана сваё тлумачэнне крэміравання Альховіка, і ўсё, што ні скажа, мы мусілі б праглынуць і прыняць за праўду, калі б не бутэлечка з атрутай і сведка. А што для суда будзе значыць бутэлечка з рэшткамі пацучынай атруты?.. Адказваю: таксама ўскосны доказ яе віны... Вярбіцкая ўсё прадумала і прыняла рашэнне пазбавіцца ад старой Шашок. Яе сын у разлік не ідзе. Ён Вярбіцкую, калі тая выкідвала рэшткі яду, не бачыў, пра даляры размовы не вёў, не сустракаўся. А гэта азначае, што ён пры выпадку паўторыць тое, што быццам бы чуў ад маці.
— Мы прыйшлі да таго, ад чаго адштурхнуліся,— незадаволена перапыніў маёравы разважанні Смаляк.
— Правільна! — засмяяўся Зубенка.— Я да таго, каб нарэшце ўсе мы ўцямілі, з кім маем справу. Гэта, прабачце, трэба мець талент, каб відавочнае злачынства зрабіць неда-
казальным. Як ні круці, атрымоўваецца замкнёнае кола. Таму мы з Вілі засяродзілі ўсю ўвагу на дарожным здарэнні, і ў выніку вадзіцель раскалоўся.
— Што ж ты займаешся дэмагогіяй?! — ускіпеў Смаляк.— 3 гэтага і трэба было пачынаць.
— He прыспешвай падзеі,— сур’ёзна зазначыў Зубенка,— узнікла яшчэ больш пытанняў ды загадак, чым было.
— He разумею,— порстка ўстаў з-за стала Смаляк і зашпацыраваў па кабінеце.— Калі вадзіцель прызнаўся ў здзейсненым наўмысным наездзе на Шашок, усё завяршаецца лагічна, і віна Вярбіцкай неабвяргальная.
— Так, ды не так,— насупіўся Зубенка,— гэты вадзіцель сам нічога не можа зразумець. У той дзень нехта Лескавец патэлефанаваў і папрасіў прыехаць на вуліцу Талбухіна, дзе a шаснаццатай гадзіне каля кінатэатра «Партызан» яго будзе чакаць чалавек з сабакам, якога трэба адвезці ў ветэрынарную лякарню. За паслугу паабяцаў заплаціць сто нямецкіх марак. Вось так наш вадзіцель Цвіркун апынуўся на вуліцы Талбухіна. Сітуацыя звычайная, на гэта, канешне, падчас допыту ніхто не звярнуў увагі, дый, папраўдзе, не пыталіся. Мяне зацікавіў Лескавец. Трыццаці сямі гадоў, два разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, і абодва за махлярства. Цяпер працуе ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Белпрампуш». Сустрэцца з Лескаўцом не змог, ён праз тры дні пасля дарожнага здарэння паехаў у камандзіроўку за мяжу і цяпер знаходзіцца ў нямеччыне. I яшчэ, пакуль я займаўся Лескаўцом, Загіраў праявіў ініцыятыву, звярнуў у вагу на машыну, з-за якой быццам бы на праезджую частку выйшла Шашок. Аказалася, што «рафік» таксама належыць «Белпрампушу»! Упэўнены, што дарожнае здарэнне невыпадковае, замах на Шашок Казіміру Францаўну спланаваны. У такой сітуацыі пагрэбны паказанні самой пацярпелай, таму мы з Загіравым асабіста дзяжурым у бальніцы, паралельна шукаем сведкаў. Упэўнены, што старую сілком штурхнулі пад калёсы машыны Цвіркуна...
— Усё гаворыць за гэта,—думаючы пра тое, што зноў нешта важнае выслізнула з рук, заклапочана пагадзіўся Смаляк.
— Дык што наконт арышту Вярбіцкай? — стаяў на сваім Зубенка.— Самы раз правесці вобыск і іншыя мерапрыемствы. Пакуль яна на волі, у нас звязаныя рукі.
— Трэба ведаць, што шукаць.
— Я б шукаў атруіу,— зазначыў Зубенка.— Калі знойдзем яе на месцы жыхарства Вярбіцкай, у нас будзе прамы доказ яе віны ў забойстве Альховіка. I трэба паспяшацца, яна афармляе дакументы на выезд у Фінляндыю, выпусцім — застанемся ні з чым.
Смаляк разумеў што арышт Вярбіцкай—рызыка, але іншага выйсця не было. Чатыры аператыўна-следчыя групы адначасова праводзілі вобыскі па справе Альховіка: на месца жыхарства бацькоў Вярбіцкай, у хаце і на дачы нябожчыка Альховіка і ў гатэлі, дзе апошнім часам жыла сама Вярбіцкая з мужам. Смаляк знаходзіўся на вуліцы Вясёлай, дзе жылі бацькі. Дзверы адчыніла дробная, худзенькая жанчына гадоў сямідзесяці. Слепавата глянуўшы на Смаляка з-за прачыненых дзвярэй, яна, не пытаючыся, хто і чаго, моўчкі саступіла месца на ўваходзе. Але калі за спінай следчага ўзніклі людзі ў міліцэйскай форме, старая раптам захвалявалася, узбуджана ўскрыкнула:
— Я думала, вы доктар, а гэта міліцыя!.. Я не выклікала!
— Супакойцеся, Сцепаніда Андрэеўна.— Смаляк узяў пад руку старую, правёў у залу і ўсадзіў у крэсла.— Я старшы следчы пракуратуры, вось пастанова на правядзенне ў вас вобыску.
— А мне, старой, здалося, што вы з бальніцы,— усхліпнула маці Вярбіцкай, але вочы былі сухія.— Танька што ўтварыла? -— праз секунду сурова спыталася яна.
Смаляк не адказаў. Ён кіўнуў таўставатаму капітану, каб пачыналі, і звярнуўся да гаспадыні:
— Сцепаніда Андрэеўна, мы шукаем пацучыную атруту, калі яна ў вас ёсць, пакажыце.
— Канешне, ёсць,— жанчына абвяла прысутных доўгім здзіўленым позіркам, няспешна ўзнялася і пасунулася ў калідор. — Тут яна, у шкапчыку...
Старая запаліла святло, адчыніла дзверцы невялікай тумбачкі, на якой стаяў тэлефон, і доўга корпалася ўсярэдзіне. — Была, сама бутэлечку ставіла!..— Жанчына цяжка распрамілася, ускінула на Смаляка здзіўленыя вочы.
— Запратакаліруйце паказанні,— засяроджана скамандаваў капітану Смаляк і ўзяў у рукі тоўстую папку са скорасшывальнікам, што ляжала ў верхняй шуфлядцы тумбачкі.
— А гэта пісьмы майго мужа,— па-сапраўднаму заплакала жанчына.— Хворы зрабіўся Федзя, ляжыць у псіхушцы і ўсё піша і піша, а доктар нам прыносіць... Ды не каму-небудзь, а Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Гарбачову. Taro сакратара даўным-даўно і след прастыў, а Федзя ўсё строчыць...
Смаляк паспачуваў жанчыне, хацеў пакласці папку з пісьмамі на месца, але нешта, па ўсім цікаўнасць, падштурхнула, і ён, перасільваючы няёмкасць, хутка прабег вачыма старонку, якая першая трапілася пад руку. Ад нечаканасці ў Смаляка запяршыла ў горле, следчы закашляўся, змахнуў далоняй набегшыя слёзы, прайшоў на кухню, каб ніхто не перашкаджаў, і цалкам засяродзіўся на пісьмах. Прачытаўшы, ён некалькі хвілін сядзеў моўчкі, асэнсоўваючы важнасць папер, што трапілі ў рукі.
«Калі даць веры напісанаму—разважаў Смаляк,— учынкі Вярбіцкай становяцца зразумелымі і лагічнымі. Толькі зноў закавыка, нявыкрутка: Вярбіцкі — псіхічнахворы, і ў судзе з ягонымі паказаннямі лічыцца не будуць... He будуць, калі не будзе пацвярджэння напісанаму... Значыцца, трэба шукаць, і як мага хутчэй!»
У той жа дзень Вярбіцкая была затрымана, а Смаляк начным цягніком выехаў у Маскву.
11
Праз двое сутак, у аўторак, дваццаць пятага ліпеня, у гадзіну ночы Смаляк сышоў з цягніка ў Мінску. Ён быў стомлены, але задаволены, справа, якая так банальна пачынала-
ся, нарэшце наблізілася да свайго кульмінацыйнага моманту. Следчы ўзяў таксоўку і праз паўгадзіны быў дома. Яму вельмі карцела адразу звязацца з Зубенкам, даведацца пра апошнія навіны ў справе Альховіка, але тэлефанаваць не стаў, прымусіў сябе не турбаваць ноччу маёра, пакінуў усё на заўтра. Раніцай, перш чым паехаць у пракуратуру, Смаляк наведаўся ў раённы ваенкамат па месцы жыхарства Вярбіцкай і толькі ў дзесяць гадзін адчыніў дзверы свайго няўтульнага кабінета. Следчы толькі паспеў сказаць па тэлефоне Зубенку, каб даставіў на допыт затрыманую, як у пакой уварваўся Кучкун. He павітаўшыся, пракурор пагрозліва ўзбычыў галаву і накінуўся на падначаленага:
— Што вы сабе дазваляеце, шаноўны Васіль Мікалаевіч! Трое сутак прайшло з моманту затрымання Вярбіцкай па сто дзевятнаццатым артыкуле, а па вашым указанні яе ніхто не дапрасіў, не прад’явіў абвінавачванняў, быццам забыліся на чалавека...
— Сяргей Сяргеевіч,— спакойна прагаварыў Смаляк,— трое сутак з моманту затрымання Вярбіцкай будзе сёння ў дзевятнаццаць гадзін. Так што закон мы не парушылі, a ўзялі яе «пад штык» толькі з адной мэтай: не даць магчымасці чыніць перашкоды следству. I цяпер я перакананы, што зрабілі правільна. Сёння Вярбіцкай будзе прад’яўлена абвінавачванне.
— Я ўважліва вывучыў матэрыялы,— сядаючы па начальніцкай звычцы за стол на месца гаспадара, палагоднеў Кучкун.— 3 тымі доказамі, што маем, справа ў судзе не пройдзе, вернуць на даследаванне... Шкада, што асноўная сведка памерла падчас тваёй маскоўскай камандзіроўкі,— пракурор перайшоў на «ты», ён відавочна быў задаволены тым, што Смаляк прыехаў і цяпер не прыйдзецца асабіста прымаць рашэнне, чаго Кучкун у слізкіх выпадках пабойваўся.— Праўда, Зубенка паспеў дапрасіць пацярпелую, толькі матэрыялаў у справе я не бачыў. I самае галоўнае,— паспрабаваў усміхнуцца Кучкун,— хацеў папярэдзіць, што расследаванне справы Альховіка ўзяў пад асабісты кантроль генеральны пракурор.
Смаляк прамаўчаў. Звестка пра смерць Казіміры Францаўны Шашок яго ўсхвалявала значна болып, чым напамін пра генеральнага пракурора, у душы з’явілася трывога, заклапочанасць. Старая жанчына стала ахвярай абставін, сквапнасці свайго сына, і, канешне, цяпер будзе значна цяжэй улічыць Вярбіцкую ў злачынстве. Смаляку трэба было пабыць аднаму, падрыхтавацца да сустрэчы з Вярбіцкай, яшчэ раз прадумаць дэталі допыту.
— Сяргей Сяргеевіч,— заклапочана ўздыхнуў Смаляк,— я б хацеў падрабязна пра камандзіроўку далажыць пасля допыту затрыманай, а потым вы пра ўсё паведаміце начальству. Думаю, пытанняў не будзе.
Кучкун зразумеў, што яму ветліва прапаноўваюць пакінуць кабінет. Ён паспешліва ўстаў, кінуў з-пад ілба на Смаляка сярдзіты позірк і моўчкі выйшаў з памяшкання, гучна бразнуўшы дзвярыма, быццам гэтым паказваючы сваю начальніцкую важнасць і нязгоду.
Вярбіцкая зноў здзівіла Смаляка. Цяпер перад ім сядзела не затурканая жыццём жанчына, з якой следчы сустрэўся ўпершыню, не расфрэнчаная, спакуслівая маладзіца, што была на апошнім допыце. Яна была падобна на лісіцу, якая трапіла ў пастку і, зразумеўшы, што цяпер стала лёгкай здабычай нават для слабейшых, ашчэрыўшыся, чакала ворагаў, чакала і не ведала, хто і адкуль нападзе. Жорсткая лінія твару, нахабны, ледзяны позірк, нервознасць у рухах і асабліва смех, нядобры, здзеклівы, ператваралі Вярбіцкую ў асцярожную, хітрую арыштантку. Яна павіталася і доўга з-пад апушчаных веек углядалася ў следчага, па ўсім, спрабуючы разгадаць ягоны настрой і вызначыць сваю тактыку паводзін.
— Васіль Мікалаевіч, гэта непаразуменне,— наіўна пралепятала Вярбіцкая і, склаўшы рукі на грудзях, пакрыўджана ўздыхнула.— Мяне падазраюць у забойстве,— жанчына перажагналася на пусты кут,— ну скажыце, нашто мне гэта рабіць, калі і так усё атрымала. Я...
— Таццяна Фёдараўна,— перапыніў жанчыну Смаляк,— хачу папярэдзіць, што наша размова запісваецца на магні-
тафон, так што не спяшайцеся раскрываць душу, каб потым не шкадаваць...
Вярбіцкая кінула на следчага неспакойны, злы позірк, вусны скрывіліся ў гідлівай усмешцы.
— Значыць, мне трэба толькі адказваць на пытанні?
— Так, і, пажадана, праўду...
Вярбіцкая ўзяла са стала пачак цыгарэт, засмаліла. Нейкі час сядзелі моўчкі, думаючы кожны пра сваё. Зубенка ўстаў і направіўся на выхад, кінуўшы на хаду:
— Папрашу сакратарку зварыць каву.
— Дык задавайце нарэшце вашыя пытанні! — дрыжачым голасам нецярпліва ўскрыкнула Вярбіцкая, цыгарэта задрыжэла ў пальцах, попел зваліўся на сукенку, але жанчына не звярнула на гэта аніякай увагі.
— Зараз пачнём, толькі спярша распішыцеся,— Смаляк падаў затрыманай пратакол допыту.— Я вас, Таццяна Фёдараўна, афіцыйна папярэджваю аб крымінальнай адказнасці за хлусню.
Вярбіцкая размашыста падпісалася і з выклікам уставілася на следчага. Яна хвалявалася, але трымалася з годнасцю.
•— Як вы пазнаёміліся з Альховікам? — спытаў следчы.
— Колькі можна пра адно і тое? — незадаволена скрывілася Вярбіцкая.
— I ўсё ж?
Жанчына крыху памаўчала, затушыла цыгарэту ў попельніцы, узняла на Смаляка вочы.
— Упершыню з Альховікам сустрэлася ў бараўлянскай бальніцы для ветэранаў.
— Пры якіх абставінах і, калі ласка, падрабязней.
— Абставіны былі не зусім прыемныя. Мой бацька таксама ляжаў там, і неяк яны гулялі ў шахматы з Альховікам. Бацька прайграў... Стары не стрымаўся і шахматнай дошкай пабіў Альховіка, а я, каб хоць як-небудзь загладзіць віну, пачала наведваць Фёдара Кузьміча, спярша ў бальніцы, a потым дома...
— А чаму вы псіхічнахворага чалавека памясцілі ў кардыялогію? — пацікавіўся Смаляк.
— Гэта вы ў дактароў спытайце,— буркнула ў адказ Вярбіцкая.— Да бойкі бацька быў не агрэсіўны.
— Добра, і што далей?
— Даведалася, што Альховік шукае жанчыну, якая б прыбірала, гатавала ежу, абмывала. Прапанавала свае паслугі, і ён пагадзіўся, вядома, не за дзякуй.
— Цяпер раскажыце, што здарылася той ноччу.
— Якой?
— Калі Альховік памёр.
— А што магло здарыцца? — пытаннем на пытанне адказала Вярбіцкая.— Хіба стары, хворы чалавек не можа проста ўзяць ды памерці?
— Я пытаюся пра бутэлечку, якую вы выкінулі ў гародчык.
Вярбіцкая сцішылася, на твар лёг цень заклапочанасці. Смаляк бачыў, што яна чакала гэта пытанне, была да яго падрыхтаваная. Жанчына перавяла позірк на Зубенку.
— Нешта кава доўга варыцца.
— Будзе вам кава,— адказаў маёр і загадкава падміргнуў Смаляку,— і да кавы таксама...
— Васіль Мікалаевіч, калі вы маеце на ўвазе бутэлечку з-пад пацучынай атруты,— хітра ўсміхнулася аднымі вачыма Вярбіцкая,— дык старога пацукі амаль жывога грызлі, што было рабіць? Вось я іх і труціла.
— Дзе вы ўзялі атруту?
— He памятаю,— трасянула галавой жанчына,— мо купіла, а мо з дому прынесла,— яна хацела яшчэ нешта сказаць, але замаўчала, ускінула на Смаляка вялікія вочы.— Дык вы і сапраўды думаеце, што я атруціла Альховіка?—Яна раптам звонка, з выклікам засмяялася.— Ну скажыце, навошта мне гэта было рабіць? Навошта браць грэх на душу? Стары паміраў, і адзін-два дні, ну няхай сабе месяц, нічога змяніць не маглі. Уся маёмасць пераходзіла да мяне законна... Дзе ж логіка? Толькі вар’ят можа наважыцца на такое і падставіць самога сябе.
— Скажыце, чаму вы ўзламалі падлогу ў хаце Альховіка? — пацікавіўся Смаляк.
— Хацела зрабіць рамонт! — рэзка адказала Вярбіцкая і ўсхвалявана ўскрыкнула: — I наогул, Васіль Мікалаевіч, нічога ў вас не атрымаецца, не прышыеце забойства. У судзе толькі пасмяюцца з вас.
— Смяецца той, хто...
— Ведаю! — губляючы кантроль, ускіпела жанчына.— Толькі ёсць такая навука як юрыспрудэнцыя, чулі? Ведаю, што нават вывучалі, а калі так, то маё ўтрыманне незаконнае, я ўвечары выйду і адразу пакладу заяву аб парушэнні маіх правоў.
— Яшчэ не вечар,— ціха зазначыў Зубенка, і твар расплыўся ў белазубай усмешцы.
Заўвага маёра, а яшчэ больш гэтая ўсмешка зусім выбілі Вярбіцкую з каляіны. Яна сядзела расчырванелая, вочымаланкі пагрозліва зіхацелі, рукі сціснуліся ў кулакі. Здавалася, калі Зубенка скажа яшчэ хоць слова, Вярбіцкая тыгрыцай кінецца на яго.
— Скажыце, а навошта вы крэміравалі труп? Ці не звязана гэта якраз з тым, што спярша атруцілі, а потым, замятаючы сляды, паспрабавалі пазбавіцца ад доказаў?..
— Усё проста, — узяла сябе ў рукі Вярбіцкая і ўжо нармальным голасам дадала: — Прабачце, нервы зусім здаваць сталі... Спярша пахавала Альховіка, а калі прыбірала ў хаце, рыхтавалася да рамонту, у рукі трапіла пісьмо, дзе ён прасіў аб крэмацыі і падхараненні ў магілу да жонкі. Так і зрабіла. He магла я, атрымаўшы ад старога ўсю маёмасць, паступіць інакш, не выканаць апошнюю волю...
— Матыў зразумелы, толькі чаму тайна? Чаму праз хабар?
— Праз які хабар? — задзірліва ўсміхнулася Вярбіцкая.— Вы, мабыць, вырашылі ўсіх сабак на мяне навешаць, прышыць усе злачынствы, што ёсць у Крымінальным кодэксе? Прызнаюся, гарэлку рабацягам купіла, а пра хабар першы раз чую... Так што выбачайце, Васіль Мікалаевіч, нічога ў вас не атрымаецца. А наконт афіцыйнасці, скажу шчыра, хацелася хутчэй, а каб рабіла па-вашаму, мо і сёння збірала б подпісы на дазвол аб крэмацыі.
— Да пытання аб крэмацыі мы яшчэ вернемся, тады дэтальна і пагаворым пра вашыя адносіны з Кузьмянковым, з
дазволу якога вы забралі з могілак мерцвяка. А цяпер мне цікава зірнуць на пісьмо Альховіка, пра якое вы толькі што ўзгадалі.
— А пісьма няма,— развяла рукі Вярбіцкая, яе вочы блішчэлі, твар спалатнеў, ёй, відавочна, падабалася гульня са следчым у кошкі-мышкі.— Згарэла пісьмо разам з Фёдарам Кузьмічом, ён так загадаў. Але яно было, можаце спытаць у майстра з могілак, ён пацвердзіць.
У гэты момант у кабінет увайшла сакратарка.
— Вось і кава,— ускочыў на ногі Зубенка.
Ён хацеў забраць у дзяўчыны паднос з заварнікам і трыма кубачкамі, але сакратарка не дазволіла, сама прашпацыравала да стала. Памяшканне адразу напоўнілася прыемным пахам. Вярбіцкая прыўзнялася і паспешліва, быццам баючыся, што ёй не дазволяць, узяла адзін кубак і адразу прыгубіла.
—Вось чаго мне гэтыя дні не хапала,— з удзячнасцю зірнула на дзяўчыну Вярбіцкая,— дзякуй табе.
Сакратарка не адказала, толькі кінула на затрыманую непрыязны, грэблівы позірк і накіравалася да выхаду.
— Ганарлівая,— зазначыла Вярбіцкая,— але каву зварыла добра... I вось што я падумала, Васіль Мікалаевіч,— яна з выклікам паглядзела Смаляку ў вочы і, утульней уладкоўваючыся ў крэсле, паклала нагу на нагу. — Урну з прахам я падзахараніла ў магілу жонкі Альховіка. Чаму б вам не ўзяць попел на экспертызу?
Зубенка і Смаляк пераглянуліся. Тое, што прапаноўвала Вярбіцкая, было ўжо зроблена, але ніякіх слядоў атруты ў праху Альховіка эксперты не знайшлі. Смаляк і Зубенка былі ўпэўнены, што і не знойдуць, бо чалавек, які хаваў доказы, не мог дапусціць, каб у ўрне быў прах Альховіка. Вярбіцкая ў гэты момант адчувала сваю беспакаранасць і ўпэўнена патрабавала правесці экспертызу. Яна разумела, што момант з экспертызай праху Альховіка — яе казырная карта, ні адзін суд не зможа прызнаць яе вінаватай пры такіх абставінах.
— Мы абавязкова правядзём экспертызу,— унікаючы глядзець затрыманай у вочы, буркнуў Смаляк. Ён ведаў «белыя плямы» ў справе і не мог дазволіць затрыманай узяць
верх і дыктаваць умовы.— Я хачу пагаварыць пра ваш удзел у забойстве Шашок Казіміры Францаўны...
Пытанне для Вярбіцкай прагучала нечакана, на нейкі момант выбіла з каляіны, трэба было пераключыцца, скіраваць думкі ў зусім іншым накірунку. Псіхалагічны момант ціску на Смаляка быў упушчаны.
— Як?! — здзіўлена, амаль шчыра ўскрыкнула Вярбіцкая,— Я і яе забіла? Ну, Васіль Мікалаевіч, гэта ўжо занадта! Глядзіце, каб не прыйшлося нам памяняцца ролямі...
— Памерла ваша суседка,— не зважаючы на пагрозы, сурова зазначыў Смаляк,—але на памяць пакінула нам сёе-тое... Калі ласка, Анатоль Пятровіч, азнаёмце Таццяну Фёдараўну.
Зубенка чакаў гэтага моманту. Ён таропка шчоўкнуў замком чорнага дыпламата, дастаў паперы і працягнуў іх Вярбіцкай.
— Азнаёмцеся з пратаколам допыту Казіміры Францаўны Шашок.
Вярбіцкая ўзяла паперы з такім выглядам, быццам робіць паслугу, але ёй здалося, што нешта абарвалася ўсярэдзіне, па спіне пабеглі халодныя мурашы, кончыкі пальцаў паздрадніцку ўздрыгвалі.
«А яна добра трымаецца,— у думках зазначыў Смаляк,— толькі ці надоўга гэтай цвёрдасці хопіць?»
Вярбіцкая чытала доўга, па некалькі разоў вярталася да прачытанага. Нарэшце паклала паперы на стол і ўзняла на Зубенку невідушчыя, заклапочаныя вочы.
— Па-першае, мяне на вуліцы Талбухіна не было, ніякага Лескаўца не ведаю і не ведала, і, каб пераканацца, што я кажу праўду, патрабую вочную стаўку. Пра сустрэчу са старой ніколі размовы не вяла, гэта па-другое. I апошняе, я сумняваюся, што тут напісана праўда,— Вярбіцкая адштурхнула ад сябе пратакол допыту.— Фальшыўка... Подпісу няма... He мае юрыдычнай сілы!..
«Калі патрабуе вочную стаўку, значыцца, ведае, дзе Лескавец»,— у думках зазначыў Зубенка, а ўслых прастадушна прагаварыў:
— Гэты запіс зроблены спецыяльна для вас, а для суда маем нешта іншае,— маёр расплыўся ва самаўпэўненай
усмешцы.— Усё, што вы прачыталі, запісана з касеты. Хочаце паслухаць голас з таго свету?
— Хачу,— з выклікам паглядзела Вярбіцкая на Зубенку.
Маёр дастаў з дыпламата невялікі партатыўны магнітафон, уставіў касету.
-— Жадаеце слухаць з самага пачатку ці толькі самае важнае?
— Толькі важнае! — не зважаючы на іронію ў голасе маёра, засяроджана прагаварыла Вярбіцкая,— Старая са сваім доўгім языком і курынымі мазгамі мне яшчэ пры жыцці надаела.
— Нядобра так гаварыць пра нябожчыцу,— падключаючы магнітафон, каб лепей было чуваць, спакойна зазначыў Зубенка,— але справа ваша...— Ён націснуў на кнопку, і адразу пакой напоўніўся слабым жаночым голасам.
Сведка гаварыла цяжка, часта перапынялася. Вярбіцкая сядзела напятая, быццам струна.
«...Я прыехала на вуліцу Талбухіна, дзе Таццяна прызначыла сустрэчу. Яе не было. Хвілін праз пяць да мяне падышоў малады хлопец і спытаў, ці не Вярбіцкую я чакаю. Я сказала, што яе. Тады ён узяў мяне пад руку і падвёў да машыны, прапанаваў сесці, бо Таццяна Фёдараўна затрымаецца і яго прыслала спецыяльна, каб сказаў мне пра гэта. Я ў машыну не села, пабаялася, а хлопцу сказала, што чакаць не буду, паеду дадому, і няхай Вярбіцкая прыедзе туды. Тады хлопец сказаў, што я павінна дачакацца Таццяну Фёдараўну, бо ён ведае, што яна паехала за грашыма, але калі я жадаю паехаць, то ён спыніць мне таксі. Я сказала, што на таксі няма грошай, а хлопец толькі пасмяяўся, маўляў, Таццяна Фёдараўна ўжо заплаціла. Я, старая дурніца, пагадзілася. Мы выйшлі на дарогу, і хлопец махаў рукой, але ніхто не спыняўся. Тады ён сказаў, каб паспрабавала я, мяне, старую, хутчэй падбяруць... Я стала сперадзі хлопца, узняла руку... У нейкі момант адчула моцны штуршок у спіну... Болып нічога не памятаю.
— Казіміра Францаўна, а ці пазналі б вы таго хлопца? — прагучаў голас Зубенкі.
— Каб убачыла, то, пэўна, прызнала б.
— Перад вамі пяць фотаздымкаў, ці ёсць сярод іх мужчына, пра якога вы гаварылі?
— Вось гэты быў на вуліцы Талбухіна і піхнуў мяне пад машыну...»
— Лескавец Яраслаў Іванавіч,— удакладніў маёр.
Зубенка выключыў магнітафон.
— Як вы разумееце, Таццяна Фёдараўна, магнітафонны запіс зроблены ў прысутнасці сведкаў. Дактары афіцыйна пацвердзілі, што Шашок Казіміра Францаўна на момант нашай размовы была ў нармальным стане і поўнасцю разумела сутнасць падзей і сваіх учынкаў.
— Што вы цяпер скажаце? — спытаў Смаляк.
Вярбіцкая маўчала, няспешна выцягнула з пачкі цыгарэту і доўга мяла ў пальцах, ажно пакуль не зламала. Пацягнулася за другой... Яна, відавочна, асэнсоўвала пачутае, шукала выйсця з сітуацыі.
— Я без адваката больш нічога не скажу,— нервова ўскрыкнула Вярбіцкая і кінула на падлогу зламаную цыгарэту.
— Добра, няхай будзе так,— устаў з-за стала Смаляк і, звяртаючыся да Зубенкі, дадаў: — Анатоль Пятровіч, выклікайце канвой і прасачыце, каб заўтра арыштаваную прывялі на допыт а дзевятай гадзіне.
Калі Смаляк і Зубенка засталіся адны, маёр з непрыхаванай крыўдай спытаў:
— Васіль, можа, раскажаш, што за сакрэтная камандзіроўка ў Маскву? Адну справу робім, і я разлічваю на большы давер.
— Цяпер ужо сакрэту няма. Вось пісьмы бацькі Вярбіцкай, прачытай і ўсё зразумееш,— Смаляк паклаў тоўстую папку перад Зубенкам.— I не крыўдуй, што толькі цяпер знаёмішся з гэтымі матэрыяламі. Па-першае, не хацелася, каб твае думкі былі занятыя нечым іншым, акрамя збору доказаў на Вярбіцкую ў выпадку з Шашок. А па-другое, ты ўсё ж маеш рацыю, трэба было, каб пра сапраўдную мэту камандзіроўкі ніхто не ведаў. Цяпер сітуацыя змянілася. Чытай, а я да шэфа, трэба дакласці і супакоіць...
Калі Смаляк праз паўгадзіны вярнуўся, узрушаны Зубенка шпацыраваў па кабінеце.
— Што ты думаеш? — адразу спытаў следчы.
— Неверагодна! — ускрыкнуў Зубенка.— Ты ўпэўнены ў праўдзівасці...
— Перакананы,— перапыніў маёра Смаляк,— бацька Вярбіцкай піша праўду, і першым чалавекам, які яму паверыў, была дачка. Для ўсіх ён псіхічнахворы, ды ён і сапраўды такі, але інфармацыя ў пісьмах праўдзівая.
— Я так разумею, што ў Маскве ты збіраў доказы словам Вярбіцкага?
— Так,— пагадзіўся Смаляк,— усё пацвердзілася.
— Чаму ты не прыпёр Вярбіцкую адразу? Навошта было сёння ўстрайваць маскарад?
— Канешне, можна было гаварыць з ёй інакш,— заклапочана ўздыхнуў Смаляк,— толькі застаецца некалькі нявысветленых пытанняў, і адно з іх — Лескавец. Без гэтага чалавека мы не зможам даказаць удзел Вярбіцкай у арганізацыі забойства старой Шашок. I яшчэ, мы павінны знайсці золата, а дзе яно, ведае толькі яна. Трэба ўлічваць нашыя суды, якія за дробязь могуць упячы за краты на дзесяць гадоў, а за сур’ёзнае злачынства, ды яшчэ, як у нашым выпадку, без прамых доказаў, ад сілы дадуць гадоў пяць, не болей. А там, на зоне, за добрыя паводзіны зменшаць тэрмін напалам. Значыцца, праз два-тры гады Вярбіцкая на волі.
— Пераканаў, здаюся,— жартаўліва ўскінуў рукі ўгору Зубенка.— Але мне здаецца, што ты ўпусціў адзін момант: магчыма, пра золата ведае і муж Вярбіцкай.
Пасля слоў маёра ў памяшканні надоўга запанавала цішыня. Смаляк утаропіўся ў Зубенку круілымі, устрывожаназдзіўленымі вачыма, быццам бачыў упершыню.
— Што я, саманадзейны дурань, натварыў! — нечакана ўскрыкнуў следчы і моцна пляснуў сябе далоняй па лбе.— Усё прапала!.. Гэтага Куклазе, пэўна, і след прастыў...
— Ды тут гэты Куклазе, у Мінску, сёння бачыў. Кожны дзень абівае парогі, просіць дазволу на сустрэчу з жонкай.
— Тут?! — радасна, як малое дзіця, падскочыў у крэсле Смаляк і, паціраючы долоні, устаў на ногі, замітусіўся.— Ёсць, значыцца, Бог на свеце!..
— Супакойся, Васіль,— паклаў руку Смаляку на плячо Зубенка.
— Кажаш, просіць сустрэчу?— крутнуўся Смаляк да маёра, вочы заблішчэлі хваравітым агнём.
— Так.
— Дазволіць! — думаючы пра нешта сваё, секануў рукой паветра Смаляк.— Дазволіць і адразу ўзяць пад нагляд. Цяпер разумееш?
— Дайшло,— таропка пагадзіўся Зубенка, узбуджанасць следчага перадалася і яму.— Куклазе пакуль што не ведае, дзе золата, але...
— Правільна. Пасля сённяшняй нашай размовы Вярбіцкая можа яму сказаць... Яна думае пра будучыню, пра дзяцей, а золата — гарантыя, што з імі ўсё будзе добра... Ды і ёй патрэбны добры адвакат... I наогул, што мы ведаем пра Куклазе? Толькі тое, што расказала Вярбіцкая?!
— Ужо зроблены адпаведныя запыты, чакаю адказу,— каб папярэдзіць магчымыя пытанні, удакладніў Зубенка.
— А як пачувае сябе вадзіцель, што наехаў на Шашок?
— Да яго ў нас пытанняў няма, тое, што ён сказаў пра Лескаўца, крыміналам не назавеш. Па ўсім, яго падставілі.
— Я думаю інакш,— не пагадзіўся Смаляк.— Узнікае пытанне: чаму Лескавец штурхнуў Шашок менавіта пад ягоную машыну? Месца бойкае, машын дзесяткі, але не, выбіраў не выпадковую.
— Была дамоўленасць?
— Цяжка сказаць, але, відавочна, Лескавец на нешта разлічваў, тут не хапае звяна.
— Тады не разумею, навошта ён паведаміў нам пра тэлефонны званок і, практычна, здаў Лескаўца.
— Вось і папрацуйце з Загіравым, вам і карты ў рукі,— паблажліва паляпаў Зубенку па спіне Смаляк.— Пакуме-
кайце, пашукайце доказы. I яшчэ трэба знайсці сведкаў бойкі паміж Вярбіцкім і Альховікам ў бараўлянскай бальніцы, цікава, як усё адбылося, хто завадатар?
12
Наступныя некалькі гадзін было зацішна. Апоўдні Смаляку патэлефанаваў Зубенка і паведаміў, што Куклазе сустрэўся з Вярбіцкай, пасля чаго быў узяты пад нагляд, і цяпер кожны ягоны крок кантралюецца. Пакуль што нічога надзвычайнага ў паводзінах замежнага бізнесмена не заўважана. Пасля сустрэчы з жонкай Куклазе хвілін сорак ездзіў на машыне па горадзе, палуднаваў у рэстаране «Планета» і а трэцяй гадзіне зачыніўся ў нумары гатэля «Масква», дзе жыў. Hi з кім не сустракаўся, нікому не тэлефанаваў, акрамя адміністратара, якога прасіў, каб не турбавалі да сямі гадзін вечара.
Але з семнаццаці гадзін падзеі пачалі разгортвацца з неверагоднай імклівасцю і выйшлі з-пад кантролю. Пачалося з таго, што ў кабінет да Смаляка без папярэдняй дамовы куляй уляцеў Зубенка.
— Куклазе трэба срочна браць пад штык! — з парога крыкнуў маёр і залпам асушыў адну за адной дзве шклянкі вады.— Яшчэ не позна, пакуль ён спіць у гатэлі, вынось пастанову аб арышце...
Смаляку не спадабалася імпульсіўнасць, імпэтнасць калегі, ён сурова ссунуў бровы і хацеў нагадаць аднакашніку, што хоць яны і даўнія знаёмыя, але ператвараць пракуратуру ў прахадны двор не дазволіць. Толькі следчы не паспеў і слова сказаць, маёра было не спыніць.
— Я зрабіў афіцыйны запыт у фінскае пасольства наконт Куклазе. Сам ведаеш, колькі пройдзе часу, пакуль атрымаем адказ. А тут на днях Куклазе заходзіў і прасіў дазволу на сустрэчу з Вярбіцкай і, як толькі што я, папіў вады ў мяне ў кабінеце. Загіраў адбіткі ягоных пальчыкаў і перасняў, проста так, на ўсялякі выпадак...
— I што? — прадчуваючы нядобрае, паволі ўзняўся з-за стала Смаляк.
— He ведаю, радавацца нам ці наадварот, але камп’ютэр знайшоў у архіве дактакарту на Куклазе. Ён аказаўся Камаровым, Савіцкім, Эбергардтам, Вітаўсам. А на самай справе ён Вітаўс Эльдар Казіміравіч, адна тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят трэцяга года нараджэння. У восемдзесят пятым падчас судовага працэсу ўцёк з-пад варты з залы суда ў Таліне. Тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці: два за махлярства, а апошні — за спекуляцыйную здзелку ў асабліва вялікіх памерах.
— Значыцца, знаходзіцца ў вышуку? — з надзеяй у голасе выгукнуў Смаляк і адразу схамянуўся: — Пра што гэта я, цяпер такога тэрміну, як спекуляцыя, няма... Выходзіць, ён чысты?
— Так, па ранейшым законе, які парушыў, але ж цяпер ён Куклазе, грамадзянін Фінляндыі!.. Чаму Куклазе, а не Вітаўс? Ёсць за што зачапіцца!
— Трэба прыспешыць фінаў з праверкай. Выходзіць, гэты Вітаўс-Куклазе невыпадкова аб’явіўся ў Мінску?
— Атрымоўваецца, што так,— стомлена адказаў Зубенка і сеў у крэсла.— Думаю, трэба затрымаць да высвятлення асобы, можа, фіны яшчэ і ўдзячныя будуць.
— А мо наадварот?
— У любым выпадку ў нас ёсць падставы, закон мы не парушаем.
— Згодны, але папярэджваю, каб ніякай самадзейнасці.
Зубенка не адказаў, ён рашуча накіраваўся на выхад, але, нешта прыгадаўшы, спыніўся ў самых дзвярах, вярнуўся і паклаў перад Смаляком паперы.
— Зусім з галавы выскачыла,— таропка патлумачыў маёр,— Загіраў прасіў перадаць пратакол допыту сведкі, які прысутнічаў падчас бойкі паміж Вярбіцкім і Альховікам.
Першае, што зрабіў Смаляк пасля таго як за Зубенкам зачыніліся дзверы, гэта патэлефанаваў у ізалятар часовага ўтрымання. Яму неадкладна трэба было сустрэцца з Вярбіцкай, але арыштаваная ўсё яшчэ знаходзілася ў аддзеле міліцыі,
чакала канвой. Гэтая акалічнасць спрыяла, не трэба траціць час на валтузню з афармленнем папер, аператыўны дзяжурны па аддзелу міліцыі паабяцаў мігам даставіць жанчыну. I сапраўды, хвілін праз пятнаццаць Вярбіцкая сядзела на тым самым месцы, што і раніцай, смаліла цыгарэту і, здавалася, зусім не пакідала памяшкання. Смаляк дачытаў пратакол допыту некага Івашкевіча, сведкі бойкі Вярбіцкага і Альховіка, узняў на арыштаваную неспакойны, узрушаны позірк.
— Таццяна Фёдараўна, абставіны змяніліся, мы павінны неадкладна пагаварыць, час працуе супроць нас.
— Супроць вас! — пераможна зазначыла Вярбіцкая і з’едліва ўсміхнулася.— I не трэба апраўданняў, я амаль прывыкла да бяспраўя. У вашай сістэме творыцца чортведама што, не верыла, пакуль вашую ласку на сабе не адчула.
— 3 вамі дрэнна абыходзіліся?
— Ну і не добра! Цэлы дзень чакаю канвой... У іх, аказваецца, ліміт на бензін, не могуць вазіць туды-сюды па аднаму чалавеку. А мне што да гэтага? Цэлы дзень галодная...
— Я зараз што-небудзь арганізую,— Смаляк паклаў руку на тэлефонны апарат.
— He трэба! — ускрыкнула Вярбіцкая.— Без вас паклапаціліся, знайшліся добрыя людзі.
У гэты момант зазваніў тэлефон, пад далоняй затрымцела, запульсіравала, быццам нешта жывое. Следчы прыклаў слухаўку да вуха і адразу пазнаў Зубенку.
—Васіль, ты?—цяжка, перарывіста дыхаючы, спытаў маёр. — Я.
— Куклазе мы прашляпілі, абуў ён нас у лапці. У гатэлі няма, ніхто пасля трох гадзін яго не бачыў, калі і куды падаўся, можна толькі здагадвацца. Трэба дапрасіць Вярбіцкую, яна ведае, дзе шукаць.
— Таццяна Фёдараўна ў мяне,— як мага спакайней прагаварыў Смаляк і афіцыйна спытаў: — Што вы прадпрынялі?
— У горадзе ў дзеянне ўведзены план «Пошук узброенага злачынцы», інфармацыя пайшла ў вобласці, на пасты ДАІ, на мяжу і гэтак далей...
-— Я на сувязі,— Смаляк паклаў слухаўку на месца, паспрабаваў усміхнуцца, але, па ўсім, гэта ў яго дрэнна атрымалася.
— Што, мной цікавіцца начальства? — радасна спыталася Вярбіцкая і, не дачакаўшыся адказу, памахала сціснутым невялікім кулаком.— Гэта толькі пачатак, я даб’юся, каб вас і яхідну Зубенку знялі з работы. Муж знойдзе на вас управу!
— Таццяна Фёдараўна, калі я казаў, што час працуе супроць нас, я меў на ўвазе і вас,— прапускаючы міма вушэй пагрозы Вярбіцкай, вёў сваю лінію Смаляк.— Удакладню: нам вядома сапраўдная прычына вашых адносін з Альховікам.
— Ну-ну,— шчыра засмяялася жанчына,— цікава, у чым на гэты раз будзеце мяне вінаваціць, у якіх грахах?
Следчы бачыў, што Вярбіцкая на самай справе перакананая ў сваёй поўнай беспакаранасці і нават у думках ні на хвіліну не можа дапусціць, што хтосьці разгадаў ейныя крымінальныя камбінацыі.
— Каб не марнаваць час, папярэджу: я чытаў пісьмы вашага бацькі.
Вярбіцкая, не верачы пачутаму, працягвала смяяцца, але глыбока ў вачах мільгануў і затаіўся страх. Было відавочна, што яна не рыхтавалася да размовы пра бацькавы пісьмы да Гарбачова.
— Чаго ні напіша хворы чалавек? — каб хоць нешта сказаць, буркнула Вярбіцкая.— Я іх таксама чытала.
— Пісьмы чыталі ўсе, а вось паверылі ім спярша вы, a потым я.
Жанчына раптам сцішылася, уцягнула галаву ў плечы і з-пад ілба доўгім засяроджаным позіркам паглядзела Смаляку ў вочы. Ён маўчаў і вачэй не адвёў. Пераканаўшыся, што следчы не жартуе, Вярбіцкая спыталася:
— Вы хочаце сказаць, што паверылі лухце хворага чалавека?
— He толькі паверыў, але і праверыў.
— I што з таго? — пачала нервавацца жанчына.-— Хто праз пяцьдзесят з лішнім гадоў пацвердзіць праўдзівасць
бацькавай пісаніны? Чаму ён пачаў пісаць цяпер, знаходзячыся ў псіхушцы, а не тады?
— Таццяна Фёдараўна, я мушу вам нагадаць, якія былі часы і што чакала вашага бацьку.
— Часы былі ўсялякія,— не пагадзілася Вярбіцкая і суха дадала: — Думаю, справа ў іншым. Вы зразумелі, што ні адно злачынства, у якім вінаваціце мяне, даказаць не зможаце, таму і выдумалі нешта фантастычнае. Толькі гэта вашыя праблемы, я аніякага дачынення да пісьмаў з псіхушкі не маю.
— Я не разлічваю на дапамогу следству,— са скрухай у голасе прагаварыў Смаляк,— і ўсё ж мушу, Таццяна Фёдараўна, нагадаць...
-— Васіль Мікалаевіч, пакіньце гэтыя байкі для дурняў! — бесцырымонна, са злосцю перапыніла следчага Вярбіцкая.
— Значыцца, вы адмаўляецеся шчыра ва ўсім прызнацца і тым самым зменшыць сваю віну?
Вярбіцкая і брывом не павяла, толькі кінула на Смаляка пагардлівы позірк і абыякава перасмыкнула плячыма.
— Ну што ж, я шчыра хацеў вам дапамагчы,— зазначыў следчы.
— He трэба ціснуць на маё сумленне,— зларадна ўсміхнулася Вярбіцкая,— я з задавальненнем паслухаю яшчэ адно бяздоказнае абвінавачванне, лепш пасядзець тут, чым у смярдзючай камеры.
Смаляк уважліва паглядзеў на жанчыну. Яна добра выконвала ролю беспадстаўна пакрыўджанай, але затоеную напружанасць вьікрывалі насцярожана расшыраныя вочы.
— 3 вашага дазволу вернемся да пісем.— Смаляк, збіраючыся з думкамі, зрабіў невялікую паўзу.— Такім чынам, у адна тысяча дзевяцьсот сорак першым годзе, у ноч з дваццаць першага на дваццаць другога чэрвеня, супрацоўнікі НКУС лейтэнант Вярбіцкі і сяржант Гнацюк прыехалі ў вёску Верацеі. Яны павінны былі арыштаваць царкоўнага старасту Нямцова. Вярбіцкі, як вы разумееце, ваш бацька, да асобы Гнацюка вернемся крыху пазней. Нкусаўцам пашэн-
ціла, праз акно яны падгледзелі, як Нямцоў нешта хаваў у падполлі, і адназначна вырашылі, што царкоўны стараста — варожы шпіён. Нямцова арыштавалі, з падполля выцягнулі скрынку, але адчыніць не паспелі. У лесе, які пачынаўся адразу за вёскай, размяшчаліся вайсковыя склады, у якіх у гэтыя самыя хвіліны раптам усё пачало ўзрывацца, гарэць. Пажар вельмі хутка перакінуўся на вёску. Лейтэнант з сяржантам разгубіліся. Нямцоў, улічваючы спрыяльны момант, задаў лататы, але пільны сяржант заўважыў уцекача і застрэліў. Калі ваш бацька і Гнацюк выбраліся з вогненнага пекла, яны зразумелі, што пачалася вайна. У скрыні аказалася не рацыя, як думалі Нкусаўцы, а золата. Яны некалькі дзён спрабавалі прабіцца да сваіх, але паўсюль былі немцы. Гнацюк ацаніў абставіны па-свойму, ён прапанаваў лейтэнанту падзяліць золата і адсядзецца, дзе хто зможа, да лепшых часоў. Я веру, што ваш бацька аб’явіў сяржанта ворам і патрабаваў здаць зброю. Канешне, Гнацюк разумеў, чым для яго можа ўсё скончыцца. Завязалася бойка, сяржант стрэліў... Вашаму бацьку пашэнціла, ён быў цяжкапаранены, але жывы. Гнацюк, палічыўшы лейтэнанта забітым, знік разам з золатам. Вярбіцкага падабралі акружэнцы і пакінулі ў адной з вёсак. Ваш бацька паправіўся, партызаніў, ваяваў, пасля вайны зноў служыў, але пра золата маўчаў. Спачатку баяўся, і меў рацыю, а потым, як сам прызнаецца, не хацеў кампраметаваць сваё імя, ён усё ж займаў высокія пасады ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.— Смаляк замаўчаў засяроджана перагарнуў некалькі лістоў у папцы з пісьмамі Вярбіцкага, пакуль знайшоў пагрэбны.
— Васіль Мікалаевіч, я гэта чытала, — нервова засмяялася Вярбіцкая.— Толькі пры чым тут я?
— Цярпенне, Т аццяна Фёдараўна,—узняў на жанчыну вочы Смаляк.— Цяпер асноўнае... У мінулым годзе, у лістападзе, ваш бацька лячыўся ў бараўлянскай бальніцы для ветэранаў у кардыялагічным аддзяленні. Хворыя бавілі час, хто за картамі, хто за шахматамі. Неяк, а калі дакладна, семнаццатага лістапада, з вашым бацькам сеў гуляць «новенькі». Усё ішло ціха і мірна, перастаўлялі фігуры, успаміналі вайну.
I раптам хворы Вярбіцкі накінуўся на саперніка і пачаў лупіць перапужанага чалавека шахматнай дошкай, ледзь разнялі. 3 гэтага моманту да хвароб вашага бацькі дабавілася яшчэ адна — маніякальная шызафрэнія агрэсіўнай формы. Яму пачало здавацца, што яго праследуе нейкі Гнацюк, ад якога ён хаваўся пад ложкам і пісаў пісьмы, просячы абароны. Ніхто не надаваў значэння таму, што піша хворы, згадвае цэлую скрыню золата, думаю, спярша і вы таксама. Але ўсё ж нешта падштурхнула вас, Таццяна Фёдараўна, на вышукі невядомага Гнацюка, які стаў прычынай сямейнага гора. Думаю, вы не маглі паверыць дакгарам, якія спісвалі ўсё на бацькаву старасць і раненне ў галаву. Вы зразумелі адно: чалавек, якога бацька адлупцаваў шахматнай дошкай, мае дачыненне да хваробы. Праўда, ён не Гнацюк, а Альховік, але ж прозвішча можна змяніць... У той час вамі кіравала жаданне помсты, у наяўнасць скрынкі з золатам не верылі. Вы зрабілі вельмі проста: прыйшлі ў ваенкамат і папрасілі зрабіць запыт на бацькавага «дваюраднага брага», які без вестак прапаў у вайну, пры гэтым назвалі яго Іванам Мар’янавічам Гнацюком. Шанцаў было нямнога, але вам пашэнціла. Адказ прыйшоў праз месяц: Гнацюк Іван Мар’янавіч і сапраўды значыўся прапаўшым без вестак у 1941 годзе, апошняе месца службы — горад Беласток, войскі НКУС. Гэта для вас было вельмі важна, бацька перад вайной таксама там служыў але больш узрадавала тое, што вы не першая шукаеце Гнацюка, у Маскве жыве ягоная родная сястра, Карпава Зінаіда Мар’янаўна. Цяпер вы ўсё часцей узгадваеце золата: што, калі бацька піша праўду? I вы робіце адчайны, але правільны, лагічна вывераны крок — наймаецеся да Альховіка служкай. Цяпер стары на вачах і пад наглядам. Адразу зазначу, што думка пра завяшчанне прыйшла пазней, пасля таго як даведаліся, што ён жыве адзін, а значыцца, прамых нашчадкаў няма. Вамі кіравала сквапнасць, але цяпер гаворка не пра завяшчанне.
Месяц, другі прыглядаліся да старога, вывучалі, ацэньвалі. Разумелі, што яго голымі рукамі не возьмеш, трэба прыперці так, каб не адкруціўся. I вы наважыліся, паехалі ў Маскву да сястры за фотаздымкам маладога Гнацюка. Пра што вы гаварылі з Карпавай, кім адрэкамендаваліся, прачытаеце no-
тым, галоўнае — у сястры захаваўся фотаздымак з даваенных часоў. Заставалася толькі яго перазняць, і можна напрамую гаварыць з Альховікам-Гнацюком пра золата. I я не сумняваюся, што такая размова адбылася і цяпер золата ў вас.
— Прыгожую казку сачынілі, Васіль Мікалаевіч,— цяжка ўздыхнула Вярбіцкая.— Галоўнае, што самі верыце ў свае фантазіі, дрэнна скончыце...
— Я быў у Маскве,— не зважаючы на іронію Вярбіцкай, працягваў Смаляк,— спярша ў архіве, потым у Карпавай. Вашае прозвішча пазначана на запыце, што прыйшоў з Мінска, сястра Гнацюка апазнала вас па фотаздымку, я ўжо не кажу пра ваенкома, які добра вас памятае. Так што, Таццяна Фёдараўна, на вашым месцы трэба ўжо гаварыць праўду.
— Праўду?! — з перакошаным ад гневу тварам ускрыкнула Вярбіцкая.— Вы раіце гаварыць праўду?! Значыць, дзяцей маіх будзеце карміць, вучыць, хворых бацькоў даглядаць, перадачы ў турму насіць? He, дудкі, вам абы ўпячы чалавека за краты, a што будзе з маімі дзецьмі, з бацькамі, нікога не цікавіць. Хіба вы, жабракі, зможаце даць неабходнае маім родным, паклапоціцеся пра іх?.. He будзе па вашаму!.. Лічыце мяне вінаватай?.. Добра, толькі дакажыце... Свае правы ведаю і чытала пра прэзумпцыю невінаватасці. Я ўсе абвінавачванні адмаўляю, ніякага золата ў мяне няма. Думаеце інакш — шукайце, знойдзеце — ваша ўзяла. Мая і дзяцей будучыня залежыць ад мяне, і я не збіраюся сваімі рукамі ўсё рушыць. Калі не верыце, прачытайце,— Вярбіцкая выцягнула з рукава світэра складзеную ў некалькі разоў паперку і, з выклікам зірнуўшы на следчага, кінула яе на стол. — Вось мая будучыня!
Смаляк разгарнуў лісткі, разгладзіў іх далоняй і ўслых прачытаў загаловак: «Шлюбны кантракт». Далей чытаў з цікаўнасцю і моўчкі. Вярбіцкая, нервова кусаючы вусны, напружана сачыла за следчым. Смаляк уважліва разгледзеў пячатку і асабісты подпіс натарыуса, які зацвердзіў кантракт, і з сумам паглядзеў на жанчыну.
— Значыцца, цяпер Таццяна Фёдараўна на роўных з Куклазе валодае футравай фабрыкай у Фінляндыі і паловай мужавай маёмасці?
Вярбіцкая прамаўчала. Следчы ўстаў, наліў у шклянку вады, падаў жанчыне.
— Нявыкрутка атрымоўваецца. Муж палову багацця, дарэчы, нажытага без вас, па шлюбным кантракце перадае жонцы, а што ўзамен?
Вярбіцкая здзіўлена паглядзела на следчага, узяла прапанаваную шклянку, але піць не стала.
— Я не хачу вады! — узбуджана, не разумеючы, куды Смаляк хіліць, ускрыкнула яна і з трывогай у голасе дадала: — У кантракце ўсё запісана.
— Як бы не так! — шматзначна ўздыхнуў следчы,— Думаю, што якраз за кантракгам і блішчыць золата Альховіка.
— Я ўжо сказала, што ніякага дачынення да золата не маю,— паспешліва выдыхнула жанчына і ўставілася на свае рукі.
•— Як вы пазнаёміліся з Куклазе? — прапускаючы міма вушэй словы Вярбіцкай, спытаў Смаляк.
— Наша знаёмства лічу асабістай справай, якая вас не тычыцца,— з выклікам прагаварыла Вярбіцкая.— Я не хачу, каб Вільгельма ўблытвалі.
— Вы сёння з ім сустракаліся, і, думаю, шлюбны кантракт Куклазе перадаў падчас размовы?
— Гэта лішні раз даказвае, як ён мяне кахае. Хто б іншы ў такой сітуацыі падаў заяву на скасаванне шлюбу, уцякаў, як ад пракажонай, а Вілыельм не, ён шчыры і ўсё зробіць, каб абараніць мяне.
— He, Таццяна Фёдараўна, гэта якраз даказвае іншае,— рашуча секануў рукой паветра Смаляк.— Усё гаворыць за тое, што Куклазе невыпадкова з’явіўся каля вас, а дакладней, каля золата.
— Нам няма пра што гаварыць, я стамілася слухаць адно і тое! — выходзячы з сябе, ускрыкнула жанчына.— Адпраўце мяне ў камеру.
— Зараз пазаву канваіраў,— суха кінуў Смаляк,— толькі я разлічваю пачуць, дзе золата.
— Вы ненармальны! — істэрычна засмяялася Вярбіцкая.
— He, шаноўная Таццяна Фёдараўна,— прысмальваючы цыгарку, прыплюснуў вочы Смаляк.— Хтохто, а вы ўпэўне-
ны ў маёй нармальнасці, ведаеце, што ўсё, сказанае Смаляком,— праўда, ніякай хлусні. А цяпер пра Куклазе, і адразу папярэджу, што, у адрозненне ад вас, я не манюка,— следчы зрабіў невялікую паўзу.— Ваш муж такі бізнесмен, як я касманаўт...
Вярбіцкая змоўчала. Яна пагардліва, нават здзекліва ўсміхнулася, абыякава перасмыкнула плячыма. Гэтая ўсмешка імгненна ўскалыхнула Смаляка, непрыемнае пачуццё гідлівасці напоўніла душу. Ён з цяжкасцю трымаў сябе ў руках.
—Вам прыйдзецца паверыць мне, што Куклазе Вільгельм, ён жа Камароў, Савіцкі, Эбергардт — ніякі не бізнесмен, a paHeft двойчы судзімы Вітаўс Эльдар Казіміравіч. Маем і фотаздымкі, такія, якія робяць толькі ў нас, анфас і профіль, праўда, цяпер ён з барадой, але пазнаеце,— Смаляк паклаў перад Вярбіцкай фотаздымкі і з прадчуваннем перамогі дадаў: — Калі і ім не дасцё веры, вось дактакарта з адбіткамі ўсіх пальчыкаў Вітаўса. У гісторыі з Куклазе ўсё фальшыва, і кантракт таксама. He, ёсць адна праўдзівая акалічнасць — ваш шлюб, але, думаю, і ён будзе прызнаны несапраўдным... I яшчэ, мы наўмысна не затрымлівалі Куклазе-Вітаўса, разлічвалі, што вы скажаце яму, дзе схавалі золата, і ён прывядзе нас да схованкі. Толькі не ўсё атрымоўваецца так, як плануем, Куклазе вось ужо тры гадзіны, як знік з-пад нагляду, а пра што гэта гаворыць, думаю, тлумачыць не трэба.
Вярбіцкая слухала моўчкі, ніводзін мускул не здрыгануўся на твары, яна выглядала ганарлівай і ўпэўненай, быццам усё, што гаварыў следчы, да яе не мела ніякага дачынення. Смаляк замаўчаў, уважліва паглядзеў на жанчыну. У гэты момант нешта падобнае на ўсмешку скрывіла яе вусны, твар спалатнеў, фотаздымкі выпалі з рук. Вярбіцкая невідушчымі вачыма ўтаропілася ў следчага, неяк часта заміргала, захісталася і страціла прытомнасць. Смаляк ледзь паспеў падхапіць жанчыну, не даў зваліцца на падлогу і, прытрымліваючы ў крэсле абмяклае цела, ухапіў шклянку, што стаяла побач, пырснуў вадой на твар. Вярбіцкая здрыганулася, вейкі затрымцелі, на шчоках і шыі раптоўна праступілі нездаровыя ружовыя плямы. Яна зрабіла ілыбокі ўздых, расплюшчыла асалавелыя вочы.
— Што са мной? — прашапталі ссінелыя вусны.
Смаляк выцягнуў з шуфляды стала невялікую паходную аптэчку і, падыходзячы да Вярбіцкай, корпаўся ў ёй, шукаючы нашатырны спірт.
— Ужо ўсё добра, Таццяна Фёдараўна, у вас закружылася галава.
Жанчына ўбачыла на падлозе фотаздымкі Куклазе, нахілілася, каб падняць, але ў апошні момант перадумала, адхапіла ад іх руку, быццам дакранулася да чагосьці пякучага.
— Каб не вы, а хтосьці іншы расказаў пра Куклазе, ці як яго на самай справе...
— Вітаўс,— падказаў следчы.
— Чорт з ім, хто б ні быў,— прыходзячы ў сябе, ускрыкнула Вярбіцкая і нервова засмяялася.— Гэта, аказваецца, злодзей у злодзея ўкраў...
Яна раптам замаўчала, неяк сцялася, уцягнула галаву ў плечы і дрыжачай рукой пацягнулася за шклянкай. Смаляк паспешліва падаў ваду і, пакуль Вярбіцкая нетаропка цадзіла скрозь зубы, нахіліўся, падняў фотаздымкі. Цяпер ён быў упэўнены, што нарэшце пачуе ўсю праўду. Іх позіркі сустрэліся, Вярбіцкая глядзела на следчага так, быццам бачыла ўпершыню.
— А вы, Васіль Мікалаевіч, малайчына,— роспачна ўздыхнула жанчына,— чаго не скажаш пра мяне.
— Можа, нашатырным спіртам скроні пацерці? -— працягнуў жанчыне бутэлечку і вату Смаляк.
-— He трэба, мне цяпер самы раз спірту выпіць і забыцца пра ўсё на свеце.
— Выбачайце, чаго няма, таго няма,— усміхнуўся Смаляк і артыстычна развёў рукі.
— Яно сабе, абыдуся і вадой,— зрабіла невялікі глыток Вярбіцкая.— Гэта вы пераможца, вам і чарку піць. Уключайце свой магнітафон, ваша ўзяла.
Смаляк згодна кіўнуў, таропка ўставіў новую касету, падсунУЎ мікрафон бліжэй да жанчыны і ўключыў запіс.
— Ніколі б не прызналася, калі б мне гэты Куклазе такую казу не падсунуў, дык няхай і яму нічога не дастанецца.
Альховікава золата ў мяне, і сёння я сказала пра яго Куклазе. Калі ён даў лататы, у два месцы вы точна не паспееце, a вось трэцяе... Золата я раздзяліла на тры часткі: адна ў камеры захоўвання нумар дванаццаць на чыгуначным вакзале, код 2000, другая частка закапаная на саракавым кіламетры шашы Мінск — Віцебск, каля ўказальніка павароту на Лагойск, трэцяя закапана ў Мінску, у двары суседзяў Альховіка Шашкоў, пад сабачай будкай...
13
Зубенка, чакаючы аператыўна-следчую групу ў гатэлі, дзе жыў Куклазе, пачуваў сябе як на іголках. Канешне, зусім не ён вінаваты ў тым, што Куклазе перахітрыў і ўцёк з-пад самага носа, тут начальства знойдзе вінаватых. Маёр разумеў, што калі раптам Куклазе-Вітаўс уцячэ з золатам за мяжу, тады для яго і Смаляка пачнуцца сапраўдныя непрыемнасці. Праўда, болып дастанецца Васілю, бо ён, даведаўшыся пра золата, павінен быў падключыць да справы Камітэт дзяржаўнай бяспекі, а не самадзейнічаць. Толькі калі гэта было рабіць? Яшчэ раніцай ён сам і не падазраваў ні пра якое золата, а ўвечары скарб можа знікнуць назаўсёды.
«Ну што ён там цягне ката за хвост?! — не адыходзячы ад тэлефона, у думках лаяў Смаляка Зубенка.— Будзе «выкаць» авантурыстцы, забойцы, дабівацца прызнання!»
I ўсё ж нешта, акрамя золата, не давала спакою, трывожыла думкі, і маёр не мог зразумець, у чым прычына. Ён каторы раз агледзеў двухпакаёвы нумар, зайшоў у ванную, паўсюль былі чысціня і парадак. I раптам Зубенка зразумеў, што менавіта гэты ідэальны парадак і бударажыць: чалавек, які тут жыве, на ўцекача не падобны. Асабістыя рэчы Куклазе-Вітаўса на месцы, нават зубная шчотка. Падсвядома з’явілася пачуццё незадаволенасці: што, калі Куклазе-Вітаўс сачэння за сабой не заўважыў і нікуды не ўцякаў? Можа, ён у гатэлі ў іншым нумары, у сяброў ці сяброўкі? Маёр вый-
шаў у калідор і папрасіў міліцыянера, які стаяў ля дзвярэй, зайсці ўсярэдзіну, каб самім не «спугнуць» Куклазе.
Нечакана ў гатэлі з’явіўся Загіраў. Ён порстка ўвайшоў у нумар і, убачыўшы Зубенку, шчыра ўсміхнуўся.
— Анатоль Пятровіч, я знайшоў сувязь паміж КуклазеВітаўсам, Лескаўцом і Цвіркуном: яны ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят трэцім годзе разам сядзелі ў турме УЖ 15/14 у Навасадах. Акрамя гэтага, Вітаўс і Лескавец па апошняй справе ў Эстоніі праходзілі як саўдзельнікі. Вітаўс уцёк з залы суда, а праз некалькі год артыкул, па якім яму маглі даць да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі, быў скасаваны. Лескаўцу пашэнціла меней, ён пяць гадоў адбарабаніў ад званка да званка. Цвіркун — дробная сошка, звязаны з Лескаўцом грашыма, вінен яму тысячу даляраў.
— Цяпер зразумела, чаму яго абралі на гэтую ролю,— зазначыў Зубенка і міжволі паправіў тэлефонную трубку.— Лескавец не хацеў рызыкаваць: хто б іншы, убачыўшы, як ён піхнуў старую пад машыну, не змоўчаў, а Цвіркун павязаны, і, мабыць, не толькі грашыма. Толькі прамашка выйшла: Цвіркун з-за «рафіка» якраз і не ўбачыў Лескаўца, таму нам пра хворага сабаку і расказаў.
Зубенка не вытрымаў, адкінуўшы сумненні, рашуча набраў тэлефонны нумар і, чакаючы, пакуль Смаляк возьме трубку, нервова забарабаніў пальцамі па стале. У гэты момант дзверы адчыніліся, у пакой з шумам увайшло некалькі чалавек, і невысокі капітан у акулярах далажыў:
— Таварыш маёр, аператыўна-следчая група...
— Ціха! — ускрыкнуў Зубенка і жэстам рукі перапыніў капітана. Ен шчыльней прыціснуў слухаўку да вуха і паспешліва спытаў: — Што чуваць, Васіль Мікалаевіч, як там наша...— маёр не дагаварыў, таропка выцягнуў з кішэні блакнот, самапіску і хутка нешта пазначыў, потым патрабавальным, неспакойным позіркам абвёў прысутных.— Ну вось, чаканне скончылася, цяпер за справу. Капітан, да майго вяртання затрымлівайце ўсіх, хто прыйдзе ў гэты нумар, я асабіста з гэтымі людзьмі буду гаварыць. Загіраў, нам пара.
Яны імкліва пакінулі гатэль. У машыне Зубенка расказаў пра золата і дзе Вярбіцкая яго схавала.
— Зараз заедзем у аддзел,— стрымліваючы нервовую ўзбуджанасць, разважаў услых маёр.— Адну групу адправім на чыгуначны вакзал, другую — на саракавы кіламетр, трэцюю -— да Шашкоў. Дзе-небудзь ды перахопім злодзеяпрайдзісвета.
— Анатоль Пятровіч, а можна мне з вамі? — няўпэўнена спытаў Загіраў, ягоныя вочы іскрыліся азартнымі агеньчыкамі.
— Ты на некалькі гадзін узначаліш засаду ў Шашкоў,— Зубенка кінуў на вучня насцярожаны позірк.— Думаю, удзень туды не сунуцца, а ў прыцемках заменім. Куклазе-Вітаўс не дурань, рызыкаваць не стане, дый да сабакі так проста не падступішся. Як піць даць сённяшняй ноччу там будзе горача.
— Мне б з вамі,— паспрабаваў змяніць рашэнне настаўніка Загіраў.
— Будзеш рабіць тое, што загадана,— узвысіў голас Зубенка і рэзка, як адсек, дадаў: — He ў цацкі гуляем!
Маёр асабіста падвёз Загірава і двух сяржантаў міліцыі да Шашкоў. У мэтах канспірацыі ён загадаў вадзіцелю няхутка праехаць міма і спыніцца праз тры хаты. Зубенка з задавальненнем адзначыў, што ў панадворку Шашкоў ціха і мірна, сабака спіць каля будкі, а значыцца, Куклазе-Вітаўса тут яшчэ не было. Загіраў і сяржанты хутка, каб не назаляць вочы суседзям, зайшлі ў патрэбны панадворак. Вялізная аўчарка, пачуўшы чужых, пачала кідацца, узняла такі лямант, што здавалася, цугундзер, які ўтрымліваў яе, можа не вытрымаць і ў любы момант парвацца. Але якраз гэтая акалічнасць і задаволіла Загірава. «Золата пад надзейнай аховай»,— у думках зазначыў ён і адчыніў дзверы ў хату. На парозе сустрэў гаспадар, адразу пазнаў Загірава і, павітаўшыся, саступіў месца на ўваходзе.
— Сюды, калі ласка,— Шашок паказаў рукой на жоўтыя дзверы і сцішана, па-змоўніцку дадаў: — У зале будзе зручней.
— Загіраў першы ўвайшоў у пакой і на імгненне аслупянеў ад нечаканасці: пасярод за круглым сталом сядзеў падпалкоўнік міліцыі і нешта хутка пісаў. Ён быў чарнявы, у акулярах, шырокі ў плячах.
— А, вось і засада! — убачыўшы Загірава і міліцыянераў, усміхнуўся падпалкоўнік.— Зараз, калегі, яшчэ хвілінку і прымеце пост. Вас я ведаю, здаецца, памочнік маёра Зубенкі,— перакладаючы спісаныя лісткі, зазначыў незнаёмы падпалкоўнік, — сустракаліся ў Анатоля Пятровіча. Дарэчы, дзе ён сам?
— Будзе пазней, — аблізаў сасмяглыя вусны Загіраў.
— Я падпалкоўнік Ігнацьеў з Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. А вы сядайце, у нагах, як кажуць, праўды няма.
Загіраў і міліцыянеры расселіся хто дзе.
— Смаляк, каб пазбегнуць нечаканасцей, папрасіў мяне канфіскаваць золата, якое Вярбіцкая схавала пад сабачай будкай. Вось хітруння! Бачылі, якая звяруга ахоўвала пяць кіль? Калі і сунецца гэты Куклазе, яму не паздаровіцца,— падпалкоўнік звонка рассмяяўся, падміргнуў Загіраву і, нечакана стаўшы сур’ёзным, зазначыў: — Ноччу ён абавязкова прыйдзе, перадайце гэта Зубенку, няхай сур’ёзна падрыхтуецца.
— А я ўсё не мог зразумець Вярбіцкую,— падаў голас Шашок.— Як ні прыйдзе да нас, нясе Пальме то кусок мяса, то каўбасіну. Аказваецца, прыручала.
— Станіслаў Мікалаевіч,— устаў з-за стала падпалкоўнік,— вось, прачытайце акт і распішыцеся на двух экземплярах, адзін пакіньце сабе.
Зноў забрахала Пальма, і падпалкоўнік порсценька крутнуўся да акна, уважліва агледзеў двор.
— Будзеце сачыць адсюль, — стоячы спінай да прысутных, пачаў даваць указанні падпалкоўнік,— панадворак як на далоні, і памятайце, што Куклазе можа аб’явіцца і з другога боку, гародамі. Канешне, ён будзе ўзброены... Дзе вы пакінулі машыну?
— За намі прыедуць, а калі што якое, дык ёсць радыёстанцыя,— адказаў адзін з міліцыянераў.
— Гэта правільна, ухваляю, лішняя валтузня нам не патрэбна. Я свайго вадзіцеля таксама адпусціў. Але мне пара,— падпалкоўнік крутнуўся, падышоў да тэлефона.— Пазваню Смаляку, няхай прышле машыну,— ён набраў нумар і, расплыўшыся ва ўсмешцы, прагаварыў: — Васіль Мікалаевіч, усё нармальна, засаду я дачакаўся, так што пост здаю. Куды везці золата? Да вас? Добра, высылайце машыну і няхай чакае каля аўтобуснага прыпынку, я сам падыду.
Падпалкоўнік падышоў да стала, уважліва прагледзеў паперы, ці ў тых месцах паставіў подпісы Шашок, і, задаволены, паклаў лісты ў папку. Потым нахіліўся і падняў з падлогі мяшэчак, падкінуў у руцэ, быццам узважваючы:
— Пяць кіляў вяртаем дзяржаве, так што, калегі, зарплату сваю адпрацоўваем.
Ён развітаўся з кожным за руку і накіраваўся да выхаду, але ў дзвярах прыпыніўся.
— Пазначце мой нумар тэлефона,— падпалкоўнік назваў нумар.— Я буду ў Смаляка, але раптам спатрэблюся не толькі сёння.
Роўна праз гадзіну, пасля таго як за падпалкоўнікам зачыніліся дзверы, пад люты брэх сабакі, неяк бокам, увесь час азіраючыся, у хату прысунуўся Зубенка. Маёр быў пануры і злы, але, выслухаўшы даклад Загірава, павесялеў.
— Ну, хоць тут паспелі,— стомлена ўздыхнуў ён,— цяпер Куклазе-Вітаўсу канец, сам лягу ў бур’ян замест псіны, але яго спаймаю. А Смаляк правільна зрабіў, што перастрахаваўся і паслаў сюды Ігнацьева. Падпалкоўніка ведаю даўно, свайго ён не ўпусціць, так што, Вілі, будзь упэўнены: шышкі дастануцца нам, узнагароды — яму. Але яно сабе, цяпер галоўнае затрымаць Куклазе.
14
Пайшла другая гадзіна, як Смаляк уключыў магнітафон і запісваў споведзь Вярбіцкай. У асноўным яна гаварыла ўжо вядомае, і следчаму амаль не было патрэбы перапыняць жанчыну і нешта ўдакладняць. Толькі зрэдку Смаляк пазна-
чаў у занатоўніку пытанні, на якія хацеў пачуць больш дэтальныя адказы. Вярбіцкая сядзела расчырванелая, узрушаная, а калі загаварыла пра Куклазе, вочы заіскрыліся гнеўнымі, сцюдзёнымі агеньчыкамі.
— Я б яго разарвала на кавалачкі,— ускрыкнула жанчына,— Кожны дзень ружы, вершы пра каханне чытаў, дакрануцца баяўся... Я, дурніца, і растала, паверыла! Захацелася вялікага кахання, жыць за граніцай, а на вось, выкусі, кукуй, дзеўка, на нарах!..
■— Таццяна Фёдараўна, яшчэ раз узгадайце першую сустрэчу з Куклазе,— вёў допыт у патрэбным кірунку Смаляк.— Як, на ваш погляд, яна была выпадковая ці ўсё ж спланаваная?
-— Hi за што не паверу, што такое можна спланаваць, хіба толькі ў якіх шпіёнскіх раманах. А можа,— Вярбіцкая ганарліва паглядзела на Смаляка,— я з мяхом золата для яго больш важная птушка, чым Мюлер для Шцірліца.
— А сур’ёзна?
— Калі сур’ёзна, я сама выбрала Куклазе, убачыла, падышла, першая загаварыла... А адбылася сустрэча на пачатку красавіка на прэзентацыі фірмы «Белпрампуш». Прыкмеціла я сярод замежных гасцей чарнявага, з бародкай, а як падысці, не ведаю. Стану непадалёк, слухаю, як ён лапоча не па-нашаму, усярэдзіне ажно млее ўсё, сэрца ў пятках, цягне да чарнявага быццам магнітам, а ён нуль увагі. Прыдумала: папрасіла мужыкоў, каб «цыганачку» сыгралі. Тут мне роўных не было, мужыкі да мяне, як мятлікі на агонь, а чарняваму хоць бы што, паглядзеў і адвярнуўся. He вытрымала, падбегла і сілком у круг зацягнула, прымусіла танцаваць. Эх, ведаць бы наперад, дзе павалішся! — роспачна ўздыхнула Вярбіцкая.— Гэты чарнявы з бародкай і быў Куклазе. Да сённяшняга дня мы, як галубкі, ні дня адно без аднаго не маглі, і раптам такое?! Яшчэ раніцай падлюка кляўся ў вечным каханні, абяцаў вызваліць, а калі не ўдасца, будзе чакаць. Меўся дзяцей з бацькамі да сябе ў Фінляндыю забраць, шлюбны кантракт, каб на яго халера, паказаў. Гэты кантракт і быў апошняй кропляй, расчулілася я, соплі распусціла...
Эх, бабы ёсць бабы!.. Мы, бы тыя коткі: хто пагладзіў, таму і замурлыкала. Успрыняла я паганцаву ману за чыстую манету і расказала пра золата. Верце, да сённяшняга дня размовы пра золата не было, дзецьмі клянуся.
— Я веру, што вы гаворыце праўду,— пагадзіўся Смаляк,— у іншым выпадку Куклазе-Вітаўса даўно б і след прастыў. I ўсё ж, Таццяна Фёдараўна, як вы апынуліся на той вечарыне ў фірме «Белпрампуш»? Хто запрасіў? Наколькі мне вядома, вы там не працавалі.
— Лескавец запрасіў... Так, Васіль Мікалаевіч, той самы,— убачыўшы здзіўленне на твары следчага, пацвердзіла Вярбіцкая, і ледзь прыкметная ўсмешка кранула яе вусны.— Прызнаюся, пакуль не сустрэла Куклазе, ён быў маім палюбоўнікам. Прадбачу, што вы хочаце спытаць, таму давайце вернемся да больш ранніх падзей, чым тая вечарына... Вы казалі праўду, каб прыперці Альховіка, адных бацькавых пісем было недастаткова, хаця напужаць імі можна. Што ні кажы, ніхто не ведае, якія яшчэ грахі цягнуцца за ім. Пашэнціла з сястрой Гнацюка і з даваенным сямейным фотаздымкам. 3 такім арсеналам доказаў прымусіць Альховіка сказаць праўду было няцяжка, толькі ж ці ёсць у яго золата? Мяне цікавіла толькі яно, а не тое, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі праз пяцьдзесят год будзе выкрываць сапраўдную дзейнасць падчас вайны нейкага Альховіка-Гнацюка. Я пайшла на хітрасць, сказала старому, што, калі ён дасць мне дзесяць залатых манет, я пра ягонае існаванне забудуся. Ён, ёлупень, клюнуў, пятачкі залатыя царскай чаканкі і высыпаў на наступны дзень. Лескавец дапамог мне прадаць золата. Толькі і яму я ні слова, ні паўслова пра Альховіка. Сказала, што ў спадчыну ад бабулі дасталіся манеткі.
— А мог Лескавец пісьмы вашага бацькі прачытаць? — спытаў Смаляк.
— Думаю, не,— няўпэўнена адказала Вярбіцкая.—А праз тыдзень аб’явіўся Куклазе, і мы з Лескаўцом разышліся. У той дзень, калі старая Шашок патэлефанавала і прыгразіла, што аднясе вам бутэлечку з атрутай, я па-сапраўднаму спужалася. I было з чаго: на карту пастаўлены мой далейшы лёс,
багатае жыццё ў Фінляндыі ці ў іншым месцы, дзе я захачу. Я прыгадала Лескаўца і паабяцала яму дваццаць залатых манет, калі ён пазбавіць мяне ад старой Шашок. Як ні дзіўна, але Лескавец пагадзіўся, а што было далей, вы ведаеце.
— Ён адразу пагадзіўся?
— He, папрасіў гадзіну на роздум.
— Ці сустракаліся з Лескаўцом пасля дарожнага здарэння? — удакладніў Смаляк.
— Два разы,— згодна кіўнула Вярбіцкая — Першы — пры разліку, другі — калі стала вядома, што старая засталася жывая. Мне прыйшлося пераконваць Лескаўца з’ехаць за мяжу.
— Дзе ён цяпер?
— Гэтага я не ведаю.
— Добра, зноў прыгадаем Альховіка,— Смаляк доўгім, уважлівым позіркам паглядзеў на Вярбіцкую.
Ён хацеў ведаць сапраўдную прычыну, чаму яна атруціла старога і тым самым наклікала на сябе бяду. Што штурхнула яе на крайнасць, калі ў гэтым не было патрэбы? Дачакайся Вярбіцкая смерці Альховіка — і ўсё было б пахавана разам з ім.
— Хочаце ведаць праўду, чаму я яго атруціла? — быццам прачытала думкі следчага Вярбіцкая.
— Хачу.
— Спужалася,-— наіўна ўсміхнулася Вярбіцкая.— Гэта ён для дакгароў заўсёды нямоглы і хворы: і там баліць, і тут коле, а на самой справе дзядок вылучаўся зайздросным здароўем. Вы, пэўна, падумалі, што ён паміраў і мне заставалася пачакаць тыдзень-другі? Як бы не так! Альховік збіраўся жыць не меней як сто гадоў. Думаеце, чаму ён узяў мяне служкай, каб суп варыла ды харч з магазіна прыносіла? Гэта магла зрабіць і суседка Казіміра Францаўна, а са мной ён хацеў спаць... I не смейцеся,— Вярбіцкая заўважыла, як міжволі ўсміхнуўся Смаляк,— ён мяне дамагаўся, ажно пакуль я не прыехала з Масквы і не прыперла старога пралюбадзея фотаздымкам. Трэба было бачыць, як ён закруціўся, бы ўюн на патэльні. Пасля гэтага Альховік пачаў баяцца мяне, а я яго, можа, нават яшчэ больш.
— Таму і атруцілі?
— He толькі. На той момант я дакладна ведала, што золата Альховік хавае ў хаце. Ведала, а ўзяць не магла. Вось і вырашыла патрошкі падсыпаць атруту то ў ваду, то ў суп ці кашу. Калі стары скапыціўся і ўжо не падымаўся, распачала пошукі. Частку знайшла ў невялікай бочцы, у якой рос фікус, другую...
— Другая была закапана пад падлогай? — не вытрымаў Смаляк.
— Так. I яшчэ адна акалічнасць: я не магла чакаць, Куклазе прыспешваў ехаць у Фінляндыю.
У гэты момант дзверы адчыніліся і на парозе ўзнікла рашучая, мажная постаць маёра Зубенкі. За ягонай спінай віднелася кучаравая галава Загірава.
— He перашкодзілі? — няўпэўнена спытаў маёр, які прытрымліваў дзверцу рукой і быў гатовы ў любы момант уключыць заднюю «перадачу».
— Наадварот,— прасвятлеў тварам Смаляк,— нам з Таццянай Фёдараўнай цікава ведаць, ці затрымалі КуклазеВітаўса.
Зубенка скасавурыўся на Вярбіцкую, усім выглядам паказваючы, што пры ёй гаварыць пра аператыўна-вышуковыя справы непажадана.
— Нічога, Анатоль Пятровіч,— зразумеў маёра Смаляк.— Зрэшты, Таццяна Фёдараўна расказала пра золата, так што таямніцы тут няма.
— Ну, калі так,— незадаволена прабурчэў Зубенка і, сядаючы ў крэсла, важна прагаварыў: — У два месцы не паспелі,— і, крыху памаўчаўшы, удакладніў: — На чыгуначны вакзал і на саракавы кіламетр.
— Ну? — нецярпліва ўскрыкнуў Смаляк.— А ў Шашкоў?
— А ў Шашкоў пакінуў засаду,— выдыхнуў Зубенка і таропка дадаў: — Ноччу Куклазе абавязкова прыйдзе, пяць кіляў золата засцяць вочы...
— Адкуль ты ведаеш, што там менавіта пяць кілаграмаў? — насцярожана спытаў Смаляк і перавёў позірк на Вярбіцкую.
— Як адкуль? — пакрыўджана прабасіў Зубенка.— Твой падпалкоўнік Ігнацьеў на бязмене ўзважыў, так, Вілі?
— Так,— пацвердзіў Загіраў.
— Які падпалкоўнік? Які бязмен? — прадчуваючы нядобрае, амаль прашаптаў Смаляк.— Я нікога туды не пасылаў.
— Што?! — паволі ўзняўся на ногі Зубенка.
На некалькі хвілін у пакоі ўсталявалася мёртвая цішыня. Смаляк глядзеў на Зубенку, Зубенка на Загірава. Стажор ускочыў на ногі і, пераводзячы позірк з настаўніка на Смаляка, адным духам, крыху заікаючыся, выпаліў:
— Нас падвезлі да Шашкоў... Сабака, будка на месцы... У хаце падпалкоўнік у міліцэйскай форме, прадставіўся Ігнацьевым з Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю... Шашок для яго выкапаў золата з-пад сабачай будкі, і ён пісаў акт выемкі... Важыў бязменам... Тэлефанаваў вам, Васіль Мікалаевіч, прасіў машыну... Пакінуў свой тэлефон...
Загіраў выцягнуў з кішэні некалькі разоў перакладзеную паперку, разгарнуў і паклаў на стол. Смаляк абхапіў галаву рукамі, Зубенка, усё яшчэ на нешта спадзеючыся, хутка набраў нумар, пазначаны Загіравым. Праз секунду паклаў трубку на месца і чамусьці шэптам прагаварыў:
— Пахавальнае бюро...
— Ха-ха-ха,— зайшлася істэрычным смехам Вярбіцкая,— сышчыкі, маць вашу...
Яна ўхапіла шклянку з вадой, прыгубіла, зубы дробна застукалі па шклу.
Зубенка ўзяў са стала фотаздымкі Куклазе, падышоў да Загірава.
— Гэты падпалкоўнік?
— Ён, толькі без акуляраў,— патупіўся стажор і заліўся чырванню.
— Анатоль Пятровіч,— афіцыйна звярнуўся да Зубенкі Смаляк,— цяпер восем гадзін вечара, папрашу раніцай пісьмова далажыць начальству пра вашыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
— Будзе зроблена,— адрапартаваў Зубенка.
— Думаю, нас усіх ад справы адхіляць,— роспачна, быццам між іншым, зазначыў Смаляк.
— Да раніцы яшчэ цэлая ноч,— рашуча секануў рукой паветра Зубенка і крутнуўся на выхад, кінуўшы на хаду: — Вілі, за мной...
Загіраў, хаваючы вочы, развітаўся са Смаляком і матроскай паходкай, шырока і цяжка ставячы ногі, пасунуўся ўслед за Зубенкам. Ён пачуваў сябе пагана, пачуццё асабістай непаўнацэннасці прыніжала, ірвала душу на часткі. Невядома, чым магло б усё скончыцца, каб не маёр, які цярпліва чакаў стажора на вуліцы ля машыны. Загіраў пакуль ішоў, зрабіў для сябе выснову, што стажыроўка сённяшнім днём скончылася, а магчыма, і служба ў міліцыі. Ён у нерашучасці спыніўся зводдаль ад Зубенкі, узняў на яго самотны, невідушчы позірк і, не ведаючы, што гаварыць, пераступіў з нагі на нагу. Маёр стаяў, засунуўшы рукі ў кішэні, і прыхільна ўсміхаўся.
— Што зажурыўся, не чакаў такой свінні? Практыка, Вілі, лепшы настаўнік, цяпер усё жыццё будзеш памятаць гэты ўрок. Думаю, дзве запаведзі сышчыка ты сёння засвоіў: першая — давярай, ды правярай, другая больш тычыцца мяне,—■ Зубенка пачухаў патыліцу,— не ўзвышай сябе, бо заўсёды знойдзецца разумнейшы і хітрэйшы.
Загіраву ў гэтую хвіліну лягчэй было выслухаць натацыю, чым спачуванне, але пасля маёравых слоў быццам камень зваліўся з душы, даўкі, саланаваты камяк падступіў пад самае горла, і каб хтосьці яму сказаў: «Паплач, Вілі!» — ён, пэўна, расплакаўся б. Загіраў нават не заўважыў, як Зубенка сеў у чырвоны «жыгуль», і поўнасцю ачуняў, калі з прачыненых дзверцаў машыны даляцеў грубаваты маёраў голас:
— Ты што, аслупянеў? Паехалі, кожная хвіліна дарагога каштуе!
— Куды едзем? — уладкоўваючыся побач з Зубенкам, спытаў Загіраў.
Маёр не адказаў, ён завёў машыну, даў задні ход, развярнуўся і, выязджаючы на вуліцу, паказаў правы паварот.
— А куды мы паедзем, скажаш ты.
Праз хвіліну машына ўлілася ў вулічнае шматгалоссе.
Спыніўшыся на скрыжаванні на чырвоны святлафор, Зубенка ўдакладніў:
— Ты займаўся фірмай, дзе працаваў Лескавец?
— Я.
— Колькі там штатных адзінак?
— Чатыры,— не разумеючы, куды хіліць маёр, адказаў Загіраў.
— Усяго чатыры,— зазначыў Зубенка.— Думаю, дзейнасцю «Белпрампуша» будзе каму пацікавіцца. Ведаючы, хто такія Лескавец і Вітаўс, я перакананы: гэтая фірма прыкрывае нейкую крымінальную арганізацыю, займаецца адмываннем крымінальных грошай. Толькі я пра іншае: жанчыны там працуюць?
— Так, бухгалтарка і сакратарка.
— Якога яны ўзросту?
— Бухгалтарка—пенсіянерка, а сакратарцы... Вось куды вы хіліце! — нарэшце зразумеў маёра Загіраў. Ён выцягнуў з кішэні занатоўнік, разгарнуў і ўслых прачытаў: — Вера Рыгораўна Іўчык, адна тысяча дзевяцьсот семдзесят другога года нараджэння, пражывае па адрасу: праспект Пушкіна, дом трыццаць, кватэра...
— Да Веры Рыгораўны і паедзем,— перапыніў стажора маёр.— Думаю, цікавая ў нас атрымаецца размова...
Дзверы адчыніла кідка-прыгожая чарнабровая брунетка ў блакітным караткаватым халаціку. Чорныя доўгія валасы спадалі на плечы, кудзеркамі віліся на скронях, выразныя, крыху раскосыя вочы глядзелі на Зубенку і Загірава насцярожана, нават палахліва. Даведаўшыся, што яны з міліцыі, палахлівасць і няўпэўненасць зніклі, як і не было. Яна глядзела на сышчыкаў з непрыхаванай пагардай.
— Што трэба? — зляцела з прыгожых ярка-чырвоных вуснаў.— Я не выклікала...
— Мы самі прыйшлі,— з выклікам прагаварыў Зубенка і, не чакаючы запрашэння, адхіліўшы рукой гаспадыню, прайшоў у шыкоўна абстаўлены пакой.— Вы Вера Рыгораўна?
— Я Вера Рыгораўна, а што вам трэба? — ускрыкнула Іўчык.
— Хто яшчэ ёсць у кватэры? — спытаў Зубенка.
Ён ведаў, што дзяўчына ў пакоі адна, балкона не было, a Загіраў ужо крутнуўся на кухню і ў ванную.
— Што гэта ўсё значыць? — дрыжачым голасам спытала Іўчык.— Па якому праву?!
— А вы, Вера Рыгораўна, прысядзьце,— спакойна, не зважаючы на агрэсіўнасць гаспадыні, прагаварыў Зубенка.— Мы шукаем Лескаўца, вашага шэфа. Ён падазраецца ў цяжкіх злачынствах, вісіць на ім і забойства.
Пачуўшы пра Лескаўца, Іўчык сумелася, вочы неспакойна забегалі, шчокі пачырванелі, твар ад нечаканасці выцягнуўся ў нямым здзіўленні. Яна, нервова кусаючы вусны, села ў мяккае крэсла, быццам патанула ў ім, рукі машынальна спрабавалі прыкрыць крысом халата высока аголеныя ногі, і калі гэта не ўдалося, яна паклала на калені блакітную, як і халат, невялікую падушку.
— Толькі я ні пры чым,— з цяжкасцю перасільваючы хваляванне, ці то спыталася, ці то спрабавала запэўніць міліцыянераў Іўчык.
— Калі вы апошні раз бачылі Лескаўца?
— Крыху болыіі тыдня мінула. Ён самалётам адлятаў у Варшаву ў камандзіроўку, я праводзіла,— засяроджана адказала дзяўчына і раптам спалохана, па-дзіцячы шморгнуўшы носам, спыталася: — Выходзіць, ён уцёк?
— Выходзіць,— пагадзіўся Зубенка.
— А як жа я? — са слязьмі на вачах плаксіва прагаварыла Іўчык.— Яны ж мне грошы абяцалі...
— Якія грошы, хто і за што?
Іўчык адразу спахапілася і, зразумеўшы, што сказала лішняе, яшчэ больш пачырванела. Было відавочна, што гаспадыня на раздарожжы, ёй сорамна ў нечым прызнацца. Зубенка зразумеў нерашучасць сакратаркі Лескаўца па-свойму і, надаўшы голасу начальніцкую цвёрдасць, пайшоў у наступ.
— Вера Рыгораўна, а вас не засмучае той факт, што мы прыйшлі не да каго-небудзь, а да вас?
Іўчык не адказала, яны выструнена сядзела ў крэсле і нервова, з усёй сілай камячыла рукамі падушку, што ляжала на каленях.
— А прыйшлі мы да вас таму, што ведаем, якія грошы і за што вінен Лескавец...
Зубенка хітрыў, ён здагадваўся, якая ў душы Іўчык ідзе барацьба: з аднаго боку, ёй зусім не хочацца хоць на кроплю скампраметаваць сябе, а з другога — з’явілася рэальная магчымасць адпомсціць Лескаўцу за падман. Праўда, яна не вельмі разумее, як гэта зрабіць практычна, але ж, калі раскажа міліцыі ўсё, пра што ні спытаюць...
— Мы шмат ведаем,— працягваў Зубенка,— і калі інфармацыя пацвердзіцца, а дакладней, калі яна стане вядома быццам бы ад вас, знікне патрэба выклікаць Веру Рыгораўну Іўчык як сведку ў суд.
— Я не хачу ў суд,— схамянулася дзяўчына.— Пытайце, я ўсё раскажу.
Зубенка сядзеў суровы і непрыступны, ён ні жэстам, ні мімікай не паказаў свайго задавальнення.
-—Якія абавязкі вы выконвалі ў фірме «Белпрампуш»? — адразу зляцела з ягоных вуснаў.
— Была сакратаркай,— ускінула на маёра нявінныя вочы дзяўчына, але, наткнуўшыся на патрабавальна-суровы позірк Зубенкі, патупілася і, цяжка ўздыхнуўшы, дадала: -— Афіцыйна была сакратаркай, а неафіцыйна забаўляла патрэбных Лескаўцу мужчын.
— Гэтага таксама? — Зубенка паказаў фотаздымак Куклазе-Вітаўса.
Іўчык кінула хуткі позірк і згодна кіўнула:
— I яго...
— Вера,— пацяплеў голас Зубенкі,— нам патрэбны падрабязнасці.
— Вы ненармальныя! — зноў пачала нервавацца Іўчык.— Якія падрабязнасці? Вам хочацца ведаць, што і як мы рабілі?
— Ты няправільна зразумела,— канфузліва кашлянуў у кулак маёр.— Ты ж не ў офісе фірмы гэтым займалася?
— 3 гэтым было і ў офісе, — адказала сакратарка і, губляючы цярпенне, ускрыкнула: — Што вы ад мяне хочаце?
— Хто ён? — спрабуючы перавесці размову ў іншы кірунак, спытаў Зубенка.
— Альберт Пятровіч... Прозвішча не ведаю. Лескавец на падпітку зваў яго «Артыстам».
— Вы куды-небудзь з ім выязджалі? Нам трэба ведаць усе месцы, дзе ён любіў паяўляцца.
Дзяўчына на хвіліну задумалася.
— Так трэба было і сказаць,— усміхнулася яна,— a то дзе ды як... Альберт Пятровіч — даўні сябра Лескаўца і яшчэ ён вялікі аматар папарыцца, ды каб лазня абавязкова была выцеплена, як даўней, па-чорнаму.
— Так, так, ужо цяплей,— падахвоціў сакратарку Зубенка.
— Мы разы тры ці чатыры ездзілі ў лазню да нейкага ненармальнага дзеда. Жыве адзін сярод лесу, усяго за кіламетр ад польскай мяжы,— Іўчык паглядзела на Зубенку.—■ Альберт Пятровіч неяк п’яны сказаў, што надзейней месца і чалавека няма. Яны звалі дзеда Бабром.
— А чаму гэты Бабёр ненармальны? Толькі таму, што жыве адзін у глушы?
— He толькі. У яго ёсць лось, ды не дзікі, а прыручаны. Дзед гэты, як нап’ецца, запрагае лася ў фурманку і катае нас... I яшчэ, ён глуханямы і ў яго падучая... Напужаў мяне да паўсмерці.
Зубенка з Загіравым пераглянуліся. Маёр інтуітыўна адчуў, дзе трэба шукаць Куклазе-Вітаўса. Злачынец добра разумее, што ўся міліцыя пастаўлена на ногі і цяпер лепш за ўсё залегчы, адсядзецца ў надзейным месцы.
— Вера, а ты памятаеш назву вёскі ці хутара, дзе жыве дзед? — удакладніў Зубенка.
— Назвы аніякай там не бачыла, гэта ў накірунку Брэста, непадалёк ад памежнага перахода Казловічы.
— Паказаць зможаш?
— Я нікуды не паеду,— падхапілася на ногі Іўчык,— такога ўгавору не было.
— Цябе ніхто не ўбачыць,— узняўся Зубенка,— пакажаш хутар і адразу дадому.
— Што, прама цяпер паедзем? — здзіўлена спыталася сакратарка.— Хутка ноч, а туды піліць і піліць. I потым, мне заўтра на работу.
— Вера, якая работа? — паблажліва ўсміхнуўся маёр.— Такой фірмы як «Белпрампуш» больш не існуе...
15
Праз дваццаць хвілін Зубенка зрабіў чарговы паварот, і машына, хістануўшыся, выруліла на кальцавую дарогу.
Загіраў раз, другі запытальна паілядзеў на настаўніка і нарэшце не вытрымаў:
— Анатоль Пятровіч, у аддзел за дапамогай заязджаць не будзем?
Зубенка і брывом не павёў, як і не чуў. У гэты момант ён кінуў машыну на абгон вялізнай фуры, потым была яшчэ адна і яшчэ... I толькі калі горад застаўся ззаду і яны мінулі пост ДАІ, Зубенка, быццам супакойваючы самога сябе, уздыхнуў:
— Пераможцаў не судзяць...
Загіраў болып ні пра што не пытаўся, ён зразумеў маёра па-свойму і быў недалёка ад праўды. Па-першае, Зубенку не хацелася з’яўляцца ў аддзел з фактамі, якія прадыктаваў Куклазе-Вітаўс, і наткнуцца на начальніка. Гэта азначала, што іх маілі адлучыць ад справы, не дачакаўшыся раніцы. Па-другое, і гэта было асноўнае, губляўся час. Пакуль збяруць групу захопу, складуць план дзеянняў, узгодняць з вышэйшымі інстанцыямі, і сонца ўзыдзе... He, яны павінны дзейнічаць самастойна, хутка і нечакана. Зубенка разумеў, якой рызыцы ён падвяргае сябе і Загірава, у іх нават пісталет адзін на дваіх... Колькі разоў прасіў начальства замацаваць за стажорам зброю, адказ адзін: «Не маем права, стажору не паложана». Быццам складзены чалавек з іншага матэрыялу, а вучоная куля спытаецца, хто на ейным шляху, сапраўд-
ны сышчык ці толькі стажор, а даведаўшыся, абміне, праляціць міма.
Ім не шэнціла. Два разы сакратарка Лескаўца памылялася, збочвалі з шашы раней патрэбнага і, прапыліўшы па гравійцы з добры дзесятак кіламетраў, вярталіся. I толькі за трэцім разам дзяўчына пазнала прыкмету — вялізны камень-валун, на якім якісьці жартаўнік намаляваў белай фарбай вялізную чалавечую галаву з вусамі ў выглядзе складзенай з пяці пальцаў фігі. Дваццаць кіламетраў ехалі гравійкай, Зубенка прыкмеціў на спідометры, потым яшчэ пяць полем, пакуль святло фар не выхапіла з цемры бярозавы гай.
— Тут недалёка,— падала голас Іўчык і, перасільваючы страх, дадала: — Трэба стаць, каб не пачулі.
Маёр збочыў, наколькі гэта было магчыма, заглушыў рухавік, выключыў святло.
— У дзеда ёсць сабакі? — крутнуўся Зубенка да дзяўчыны.
— Два былі, але Лескавец, як прыехалі першы раз, іх застрэліў. Дзед глухі, а сабакі кідаліся на нас, як шалёныя, ніякай рады даць не маглі. Ну іх і...
— Гэта добра,— задаволена прабасіў Зубенка і бадзёра загадаў: — Вілі, пайшлі, ды не забудзься радыёстанцыю, a ты, Вера, тут пасядзі.— Маёр пачакаў, пакуль стажор вылез з машыны, сам зачыніў з сярэдзіны дзверцы, дастаў з дыпламата радыёстанцыю і ліхтарык.
— Я баюся...— плаксіва ўзмалілася сакратарка Лескаўца,— He пакідайце мяне!
— Вера,— як мага лагодней прагаварыў маёр,— ты зрабіла добрую справу, але зразумей: я не магу, не маю права адправіць да глуханямога аднаго Загірава. Пацярпі паўгадзінкі.
Зубенка паспешліва вылез з машыны, замкнуў дзверцу на ключ і накіраваўся да Загірава, які чакаў зводдаль. Некалькі хвілін ішлі моўчкі, плячо ў плячо, пакуль не адчулі пад нагамі мяккі, рыпучы пясок. Маёр раптам спыніўся, прысеў на кукішкі, тузануў Загірава за калашыну.
— Прысядзь і захіні святло,— прашаптаў Зубенка.
Загіраў выканаў загад настаўніка, і ў наступную хвіліну крыху жаўтаватае святло ліхтара выразна абазначыла на зямлі след пратэктара легкавой машыны.
— Куклазе тут! — дрыжачым голасам узбуджана прашаптаў стажор.
— Можа, і тут,— водзячы пальцамі па адбітках на пяску, няўпэўнена пагадзіўся Зубенка.— Толькі зірні: вось след ад пратэктара, які кіраваўся да хаты, а крыху збоку другі, бачыш?
— Машына заехала і выехала...
— Так, відавочна, Куклазе прыязджаў, а вось ці застаўся ён у глуханямога, невядома.
Зубенка выключыў ліхтарык, сышчыкі разам, як па камандзе, узняліся і, не згаворваючыся, трусцой пабеті па ледзь прыкметнай уначы лясной дарозе. Метраў праз трыста дарога рэзка скіравала ўлева, і сышчыкі нечакана апынуліся на вялікай паляне. Непадалёк, справа ад іх, трывожна заіржаў нябачны няпрошаным гасцям конь, і адразу забразгатаў ланцуг, на якім ён быў навязаны. Непадалёк, за высокай агароджай, хтосьці вялікі і магутны замітусіўся, засоп, затупаў капытамі. Гэтыя гукі адразу падхапіла рэха, і панёсся па лесе тупат і металічны перазвон.
— Лось, пра якога гаварыла Іўчык,— прашаптаў Зубенка, і яны, прыгінаючыся, подбегам скіравалі да хаты, адкуль ужо неслася казінае бляянне і свінячае рохканне.
«А гэты глуханямы добры гаспадар»,— падумаў Зубенка і залёг за капешкай сена. Ён націснуў на кнопку падсветкі гадзінніка, было дзве гадзіны ночы. Загіраў сцішыўся за вялізным дрэвам і напружана слухаў, ці не падасць хто голас у хаце, але ўсё было ціха. Зубенка дачакаўся, калі выкліканае іх паяўленнем бляянне і рохканне скончыцца, і рыўком дабег да вугла хаты. Ён прысеў: сцішыўся і азірнуўся на дрэва, за якім стаяў Загіраў. Аканіцы былі шчыльна зачыненыя і замкнёныя. Зубенка выцягнуў з кабуры пісталет, даслаў кулю ў патроннік і, трымаючы зброю напагатове, пасунуўся ўздоўж сцяны. Мінуў адно акно, другое, каля трэцяга спыніўся, яно было без аканіц. 3 хаты даносілася нейкае незразумелае пры-
глушанае храбусценне, падобнае на тое, калі сабака грызе костку. Зубенка затаіўся, прыслухаўся, і толькі праз пэўны час да яго дайшло, што гэта не што іншае, як чалавечы храп. Ен, прыгнуўшыся, джгануў пад акном, абышоў прыбудову, нешта накшталт веранды, і ўбачыў, як насустрач яму паўз сцяну кіруе Загіраў.
— Абышоў хату вакол, усё ціха, — прашаптаў стажор,— вокны зачыненыя, быццам ніхто тут не жыве.
— Жывуць,— запэўніў Загірава Зубенка.— Хтосьці спіць каля крайняга ад нас акна і храпіць так, што мерцвяка ўздыме.
— А што, глуханямы можа храпець?
— Зараз праверым, хто там такі! — паціху націскаючы рукой на дзверыну, выдыхнуў Зубенка.
Дзверына не падалася, была зачынена на кручок з сярэдзіны. Маёр выцягнуў з кішэні сцізорык, расклаў, прасунуў лязо ў шчыліну вострым уверх. Ён павольна падняў руку, пакуль лязо не ўперлася ў металічны крук, асцярожна зняў яго і, прытрымліваючы рукой дзверыну, якая, нечакана адчуўшы вольнасць, рэзка расчынілася, увайшоў у сенцы. Патыхнула кісла-прэлым, як у перапоўненай вайскоўцамі казарме, і мышамі. Зубенка ўключыў ліхтарык. Дзверы ў правы пакой, адкуль даносіўся храп, былі расчыненыя, на ўваходзе валяліся смярдзючыя анучы і гумавыя боты.
— Заставайся на ўваходзе,— сцішана кінуў Загіраву маёр і, трымаючы ў левай руцэ ліхтарык, а ў правай — пісталет, пераступіў цераз брудныя анучы і боты.
Зубенка апынуўся ў невялікім пакойчыку. Злева на ўсю шырыню быццам ўрасла ў падлогу прыземістая, закопчаная печ з гэткімі ж чорнымі чыгункамі на прыпечку. Супроць, ля акна, на шырокай драўлянай лаўцы, падклаўшы пад галаву ватоўку, хроп чалавек. Маёр накіраваў прамень на падлогу так, каб разгледзець спячага і не патрывожыць. Гэта быў не Куклазе-Вітаўс. На ватоўцы ляжала кудлатая галава з вялікім, тоўстым носам-бульбінай, доўгая сіваватая барада пры кожным уздыху дыбілася на грудзях. На невялікім стале-тумбачцы стаяла раскаркаваная, напалову парожняя бутэлька гарэлкі, побач пустая, з-пад каньяку
«Напалеон», і два гранёныя двухсотграмовікі. У алюмініевай місцы і на патэльні валяліся недаедкі хлеба, каўбасы, зялёнай цыбулі.
«Барадаты для сябе каньяк купляць не будзе,— у думках зазначыў Зубенка.— Значыцца, сустракаў гасцей і, раз гаспадар спіць на лаўцы, ягоны ложак можа быць заняты!..»
Маёр хацеў запаліць святло, але перадумаў, вырашыў спярша агледзець астатнія пакоі. Ён, крадучыся, накіраваўся да дзвярэй, што аддзялялі кухню ад другой, як лічыцца на вёсцы, чыстай палавіны. Пад нагамі глуха, па-здрадніцку зарыпелі масніцы, і адразу на лаве, быццам пачуўшы гэтае рыпенне, заварушыўся гаспадар. Зубенка выключыў ліхтарык, сцішыўся. Барадаты перастаў храпці, перавярнуўся на бок і, гучна пацмокаўшы вуснамі, з прысвістам засоп. Маёр, напружана затаіўшы дыханне, прыслухаўся, сілячыся ўлавіць хоць якіянебудзь рухі за перагародкай, але ўсё было ціха, толькі з вуліцы данеслася далёкае, прыглушанае конскае ржанне. Зубенка навобмацак знайшоў дзверыну, паціху прачыніў і, жвава прашмыгнуўшы ў пакой, уключыў ліхтар. Ён імгненна агледзеўся. Пасярод пакоя высілася круглая металічная грубка, насупраць, паміж вокнамі, уладкавалася вялікая шафа з люстэркам на ўсю дзверыну, у якім Зубенка нечакана ўбачыў чалавечую постаць з пісталетам у руцэ. Сэрца ад нечаканасці здрыганулася, ён ледзь не стрэліў у сваё адлюстраванне... Уздоўж сцен стаялі тры металічныя ложкі з гарой падушак на кожным. У пакоі было пуста, і, як ні дзіўна, ён вылучаўся чысцінёй і парадкам, адчувалася жаночая рука. Мерна цікаў насценны гадзіннік, і гэтае ціканне навявала спакой і ўтульнасць. Зубенка слізгануў промнем па сцяне, каля якой стаяў, убачыў выключальнік, запаліў святло. Ён зразумеў, што зноў спазніўся, Куклазе-Вітаўс быў у глуханямога, але гадзін пяць таму.
— Нікога? — прыглушана, напаўголаса спытаў Загіраў.— Але ж відавочна: ён тут быў! Калі не схавацца, не залегчы на дно, дык дзеля чаго? Што яму трэба ад глуханямога?
— Праўду кажаш,—пагадзіўся Зубенка,— не такі Куклазе-Вітаўс чалавек, без прычыны не пацягнецца за некалькі
соцень кіламетраў, каб моўчкі каўтануць шклянку каньяку. А што глуханямы?
— П’яны, спіць як пшаніцу прадаўшы.
— Прыгані сюды машыну.— Зубенка схаваў у кабуру пісталет, дастаў з кішэні ключы, працягнуў Загіраву.— А я паспрабую растармасіць барадатага, толькі якая з гэтага карысць, усё роўна нічога не скажа.
Застаўшыся адзін, Зубенка яшчэ раз абышоў хату, патармасіў глуханямога за плячо, але той нават не паварушыўся. Маёр сеў на табурэтку пасярод кухні, задумаўся.
«Кроў з носу, а трэба разгадаць, чаго сюды прыязджаў Куклазе-Вітаўс,— разважаў Зубенка — А што б ты сам зрабіў на ягоным месцы, маючы на руках пятнаццаць кілаграмаў золата? Дзеля чаго сюды пхнуцца? Схавацца, залегчы на дно?.. Магчыма. Толькі ён гэтага не зрабіў, выходзіць, ёсць больш надзейнае месца. Што прывабіла прайдзісвета? Хутар у лесе, за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы... Стоп, дзяржаўная мяжа! — Зубенка ўскочыў на ногі і зашпацыраваў па пакоі, тры крокі да печы, тры да стала.— Нелегальны пераход?.. Магчыма, толькі Куклазе-Вітаўс рызыкаваць золатам не стане, пры пераходзе ўсялякае мбжа здарыцца... У такім выпадку застаецца адно — схаваць золата тут, на хутары ці непадалёк, а потым, калі ўсё сціхне, ён прыедзе за ім, і хутчэй за ўсё, з-за мяжы, бо больш надзейнай схованкі для сябе ён не знойдзе».
Да хаты ўсутыч пад’ехала машына, і праз хвіліну ў дзвярах узнік Загіраў.
-— Што рабіць з Іўчык? — заклапочана спытаў стажор.— У яе істэрыка, з машыны выходзіць катэгарычна адмовілася.
— Няхай сядзіць,— адмахнуўся Зубенка,— менш клопату. Ты вось што, нясі вады, трэба будзіць гэтую спячую статую.
Але вада не спатрэбілася, глуханямы раптам расплюшчыў вочы і, убачыўшы невядомых яму людзей, ускочыў на ногі. Ён быў аднаго росту з Зубенкам, гэткі ж шырокі і моцны, пад цеснаватай кашупяй, якая пагражала ў любы момант трэснуць па швах, угадвалася мускулістае цела. У правай руцэ
барадаты трымаў сякеру. Дзе ён яе хаваў, заставалася толькі здагадвацца. Барадаты моўчкі, неяк па-звярынаму ашчэрыўся, шэрыя вочы глядзелі з-пад касматых брывоў з лютай нянавісцю. Зубенка выхапіў пісталет. Іх позіркі сустрэліся. Маёр не ўбачыў у вачах глуханямога нават і намёку на страх, толькі адно — рашучую нянавісць.
«Ён прымае нас за кагосьці іншага, толькі не за міліцыянераў»,— раптам мільганула ў думках, і Зубенка левай рукой выцягнуў з кішэні службовае пасведчанне і падаў барадатаму. Той нерашуча пераступіў з нагі на нагу, зрабіў крок уперад і, трымаючы сякеру напагатове, асцярожна ўзяў дакумент, хутка прабег вачыма. У наступны момант сякера паляцела на падлогу, гаспадар адпіхнуў яе нагой як мага далей і, вінавата паглядзеўшы на маёра, паляпаў сябе па плячах, развёў рукі, паказваючы, што не ведаў, хто яны такія. Зубенка ўсміхнуўся, схаваў пісталет, кіўнуў на лаўку, прапануючы глуханямому сесці. Барадаты запусціў пяцярню ў кудлатыя валасы, паспрабаваў іх прыгладзіць і прагна паглядзеў на бутэльку з гарэлкай. Зубенка заўважыў гэты позірк.
— Вілі, налі паўшклянкі, няхай апахмеліцца.
Загіраў наліў роўна палову двухсотграмовіка і паставіў шклянку перад глуханямым. Барадаты з удзячнасцю паглядзеў на яго і, выказваючы задаволенасць, узняў вялікі палец угору. Зубенка гаспадара не прыспешваў, дастаў блакнот, самапіску і моўчкі чакаў, пакуль той вып’е і закусіць. Барадаты таксама не спяшаўся, ён выпіў і паволі засоўгаў сківіцамі, захрабусцеў прывялым агурком, раз-пораз макаючы яго ў насыпаную на стале соль. Ён аб нечым засяроджана думаў, і зразумець гэтыя думкі было няцяжка. Нечакана цішыню парушыў сігнал машыны. Загіраў імпэтна крутнуўся на выхад. Гаспадар схамянуўся, паспешліва зірнуў на гадзіннік — і адразу яго быццам падмянілі. Ён замітусіўся, кінуў недаедзены агурок у алюмініевую місу, спужаўшы добры дзесятак мух, якія жыравалі ў недаедках, і запытальна ўставіўся Зубенку ў вочы. Маёр чакаў гэтага моманту, ён зразумеў, што гаспадар хаты хоча ведаць прычыну начнога візіту, і адразу працягнуў фотаздымак Куклазе-Вітаўса. Барадаты па-
нура паглядзеў на фота і адмоўна закруціў галавой, маўляў, не ведаю. Ён відавочна маніў. Зубенка захваляваўся, ягоная задача ўскладнялася, але адступаць не было куды. Маёр хутка, але разборліва, вялікімі літарамі напісаў у блакноце: «Мы дакладна ведаем пра вашае даўняе знаёмства, так што раю гаварыць праўду. Чаго ён учора ўвечары прыязджаў?»
Глуханямы прачытаў і нечакана прыгожым почыркам напісаў: «Чалавека не ведаю... Мне трэба даіць карову!»
У хату ўвайшоў Загіраў і, прытуліўшыся спінай да дзвярнога касяка, прагаварыў:
— У сакратаркі Лескаўца істэрыка,— і, крыху памаўчаўшы, дадаў: — Віднее, хутка чатыры гадзіны.
Зубенка не адказаў, быццам і не чуў. Ён зразумеў, што больш нічога ад глуханямога не даб’ецца, той будзе стаяць на сваім.
«Дай свой пашпарт і ідзі даіць карову»,— напісаў Зубенка ў блакноце.
Барадаты прачытаў, цень заклапочанасці, нават разгубленасці прабег па твары. Ён нерашуча ўзняўся на ногі, пратупаў вакол стала і, увесь час азіраючыся на маёра, накіраваўся на чыстую палавіну хаты.
— Вілі, прыглядзі за гаспадаром,— загадаў Зубенка.
Ён быў у роспачы, цяпер заставалася адно: выклікаць аператыўна-следчую групу і шукаць золата.
— Вось ягоны пашпарт,— працягнуў чырвоную кніжачку Загіраў.
Глуханямы зноў сеў на лаўку, на якой спаў. Зубенка абыякава паглядзеў на гаспадара хаты, узяў у рукі дакумент.
— Вілі, скажы яму ці пакажы, каб ішоў даіць сваю карову, і сам прыглядзі, каб не задаў лататы. А я тут пашастаю, золата, можа, і не знайду, а вось самагонны апарат -— точна. Будзе чым адбрахацца перад пракурорам...
Загіраў падышоў да барадатага, паляпаў па плячы і сціснутымі кулакамі зашморгаў зверху ўніз, як гэта робяць, калі дояць карову. Глуханямы зразумеў, згодна заматляў галавой, згроб ватоўку, на якой спаў, і таропка пашкандыбаў на выхад. 3 ватоўкі звісаў і цягнуўся па падлозе даўгаваты ску-
раны раменьчык. Зубенка прытупленым, невідушчым позіркам глядзеў у спіну барадатаму, потым перавёў позірк на раменьчык, на ногі Загірава, які ішоў следам і ў любы момант мог наступіць на яго.
«Наступіць ці не?» —быццам гуляючы ў нейкую гульню, толькі падумаў Зубенка, як Загіраў наступіў...
Рэмень выструніўся, ірвануў ватоўку з рук глуханямога, і яна бразнулася аб падлогу. Барадаты спыніўся, спалохана азірнуўся, нахіліўся, каб падняць, але Загіраў апярэдзіў. Ён ужо трымаў у руках тое, што вывалілася з ватоўкі. Г эта было нешта падобнае да панчохі, сшытай са шкуры нейкага ляснога звера. «Панчоха» мела даўжыню крыху больш метра, a шырыню — каля трыццаці сантыметраў. Пасярэдзіне і па канцах матляліся прышытыя даўгаватыя раменьчыкі.
3 грудзей глуханямога вырваўся нейкі звярыны рык, ён кінуўся на Загірава, спрабуючы завалодаць «панчохай». Яны паваліліся і пакаціліся па падлозе. Зубенка падаспеў своечасова, якраз у той момант, калі барадаты асядлаў Загірава і, трымаючы адной рукой «панчоху», указальны палец другой рукі нацэліў стажору ў вока. Маёр перахапіў руку ілуханямога, закруціў за спіну, кляцнулі бранзалеты.
Сумнення не было: у гэтай скураной «панчосе» было золата, усе пятнаццаць кілаграмаў. Зубенка ажно свяціўся радасцю: золата будзе вернута дзяржаве, а што не ўдалося затрымаць усіх злачынцаў — справа звычайная, такіх, як яны, тысячы. Аб’явіцца вышук, і нікуды гэты Куклазе-Вітаўс з Лескаўцом не дзенуцца. Галоўнае зроблена...
I ўсё ж сапраўднай радасці не было, нешта перашкаджала, шчыміла і вярэдзіла душу, не давала спакою думкам. Зубенка не мог зразумець, чаму Куклазе-Вітаўс даверыў золата глуханямому? Чаму сам не схаваў, не закапаў? I потым, гэтыя дзівацтвы са скураным мехам...
— Я баюся,— з крыкам уляцела ў хату перапужаная Іўчык, якая ўся дрыжэла ад страху.— Яны зараз прыедуць і мяне заб’юць!..— Дзяўчына ўбачыла звязанага, ляжачага на падлозе глуханямога, прыкрыла далоняй рот, усхліпнула і бязвольна апусцілася на табурэтку.
— Вера,— як мага спакайней прагаварыў Зубенка,— мы зараз паедзем дадому, табе ніхто і нішто не пагражае. Ты, наогул, малайчына.
— Мы не паспеем,— умольна паглядзела на Зубенку Іўчык,— яны завуць... Нам трэба ўцякаць!..
Нядобрае прадчуванне ахапіла маёра. Ён глядзеў на сакратарку Лескаўца, і яму раптам здалося, што ў дзяўчыны дрэнна з галавой, яна на мяжы зрыву.
— He глядзіце на мяне так! — істэрычна завішчала Іўчык.— Я нармальная, выйдзіце на вуліцу і паслухайце. Яны завуць!..
— Вілі, схадзі паслухай,— толькі каб супакоіць дзяўчыну, адправіў на вуліцу Загірава Зубенка.— А мы зараз паедзем... Можа, гарэлкі на дарожку, ад нерваў памагае.
— Ага,— пагадзілася Іўчык,— вып’ю...
Яна наліла ў той самы двухсотграмовік, з якога піў глуханямы, і маленькімі глыткамі, моршчачыся, доўга скрозь зубы цадзіла гарэлку. Выпіла, пацягнулася за кавалкам хлеба, але, убачыўшы на стале мух, закусваць не стала, папрасіла цыгарэту. Рукі ў дзяўчыны дрыжэлі.
У хату вярнуўся Загіраў, кінуў здзіўлены, спачувальны позірк на Іўчык, перасмыкнуў плячыма.
— У лесе хтосьці трубіць.
— Вось, а што я гаварыла! — усхапілася Іўчык. Гарэлка пачала дзейнічаць, дзяўчыну крыху павяло ўправа, яна ўхапілася за край стала.— Яны зараз сюды прыедуць.
— Вера, пра каго ты гаворыш? — сілячыся зразумець, хто можа ў такую рань трубіць у лесе, спытаў Зубенка.
У гэты момант да слыху даляцеў далёкі працягла-патрабавальны гук трубы, падобны да таго, якім паляўнічыя падзываюць сабак.
— Чуеце, гэта Лескавец ці Альберт Пятровіч лася завуць,— выдыхаючы воблака шызага дыму, зноў ускрыкнула Іўчык.— Таго, якога бачылі ў загародцы ў панадворку. Яго так прывучылі, што адкуль ні патрубяць, туды і бяжыць... I цяпер вар’яцее, можа, ужо і загародку разлупіў капыцішчамі.
Зубенка раптам усё зразумеў: лось глуханямога быў кантрабандыстам. Ён на сабе пераносіў праз мяжу любы тавар у
«панчохах», наўмысна сшытых са шкуры, колерам ворсу падобнай да ласінай. Здалёк не разгледзіш, а блізка ён чужога не падпусціць. I памежнікі вялікіх прэтэнзій не маюць, як з аднаго боку, так і з другога.
— Толькі сёння ў вас, шаноўныя кантрабандысты, прамашка выйшла,— услых прагаварыў Зубенка.
— Вы пра што, Анатоль Пятровіч? — спытаў Загіраў.
— Я, Вілі, разгадаў іх тактыку,— усміхнуўся Зубенка.— Лось пераносіць праз мяжу кантрабандны тавар як у адзін бок, так і ў другі. Чуеш, трубяць? Гэта Куклазе-Вітаўс законна перайшоў мяжу і цяпер у Полыпчы чакае лася з гэтай «панчохай» золата. Цяпер зразумеў? Лось перабег, прынёс, яго нечым добрым пачаставалі, і да пабачэння. Дадому ён вернецца. Вось я і кажу, што сёння Куклазе-Вітаўс ні лася, ні золата не дачакаецца.
— Вы так спакойна гаворыце,— захваляваўся Загіраў.— Там жа забойцы! Мы ведаем гэта і нават чуем іх!
— Што праўда, то праўда, ведаем, чуем, а затрымаць не можам.
— А калі паспрабаваць?! — заіскрыліся вочы ў Загірава.
— He паспеем папярэдзіць польскіх калег.
— Я не пра тое. Давайце выпусцім лася, няхай бяжыць, a мы следам на кані...
— Удвух на адным? — прымаючы ўсё за жарт, усміхнуўся Зубенка.— Ды я ў жыцці ні разу на каня не садзіўся. Гэта — па-першае, а па-другое, нас памежнікі могуць запраста падстрэліць... I нават калі паспяхова перасячом мяжу, ды не затрымаем злачынцаў, уяўляеш, што будзе?
— Тады дазвольце мне, я на скачках першы прыз заваяваў у чатырнаццаць гадоў,— настойваў Загіраў.
— Вілі, ты гэта сур’ёзна? — няўпэўнена спытаў Зубенка.
— Сур’ёзней не бывае,— адчуваючы, што Зубенка на раздарожжы, засвяціўся Загіраў і таропка пачаў пераконваць начальніка: — Анатоль Пятровіч, нельга адмаўляцца ад шанца, мы павінны паспрабаваць затрымаць злачынца.
— Як ты сабе гэта ўяўляеш?
— Мы выпускаем лася, а я -— на кані следам. Лось прывядзе да Куклазе-Вітаўса. А вы тым часам на заставу да памежнікаў... Ну, Анатоль Пятровіч, вырашайце, час бяжыць!
— He, Вілі, не магу цябе аднаго адправіць.
— Вы ж на кані не ўмееце, а потым, хто на заставе паверыць стажору, ды яшчэ з маім каўказскім акцэнтам? А я толькі прасачу, ні ў што ўмешвацца не буду, дачакаюся вас. Радыёстанцыі ёсць, таму праблем не будзе.
— У Мінск, дадому трэба ўцякаць,— п’яным голасам, ікнуўшы, абыякава прагаварыла Іўчык і пацягнулася за бутэлькай.
— Табе ўжо хопіць,— прыняў са стала гарэлку Зубенка і паглядзеў на звязанага глуханямога.
— He хопіць,— прысмальваючы цыгарку, прабурчала дзяўчына.— Мне трэба ад нерваў...
Загіраў зразумеў, пра што падумаў маёр.
— А яго,— кіўнуў ён на звязанага,— занясём у машыну, памесціцца на заднім сядзенні. На заставе будзе каму прыглядзець.
— Маёр, канчай базар,— хістаючыся, устала Іўчык,— давай ключ, я сама паеду, не хачу тут заставацца.
— Ідзі, Вера, у машыну, зараз паедзем,— рэзка скамандаваў Зубенка, было відавочна, што ён прыняў рашэнне.— Згодзен, Вілі, трэба рызыкаваць...
Сакратарка Лескаўца, трымаючыся, каб не паваліцца, за сцяну, пасунулася на выхад, кінуўшы на хаду:
— Перш чым ехаць, мне трэба зрабіць пі-пі...
16
Праз некалькі хвілін усё было падрыхтавана да ад’езду Зубенкі. Глуханямы напаўляжаў на заднім сядзенні машыны, Іўчык драмала на пярэднім. Загіраў знайшоў у хляве аброць і ўжо вершкі пад’язджаў да хаты на невысокім жвавым рудым коніку з белай плямай на лбе. 3 боку дзяржаўнай мяжы зноў даляцеў, ужо бліжэй, чым раней, працяжны гук трубы, і
адразу за агароджай, высока задзіраючы рагатую галаву, занерваваўся лось. Ён уставаў на дыбкі і пярэднімі капытамі лупіў у агароджу, спрабуючы вырвацца.
— Пара, Анатоль Пятровіч,— азіраючыся на ляснога прыгажуна волата, крыкнуў Загіраў і, паляпаўшы каня па караткаватай шыі, усцешна дадаў: — У нас ногі карацейшыя, але ў рэзвасці не ўступім.
Зубенка падышоў да каня, узяў яго за аброць і знізу ўверх паглядзеў на Загірава нейкім вінаватым позіркам.
— Мне трэба скакаць за ласём самому, можа, не зваліўся б, толькі ты кажаш праўду, на заставе не павінна ўзнікнуць пытанняў, у хуткасці наш поспех... А ты, Вілі, дзейнічай, як дамовіліся,— заклапочана, з трывогай у голасе папрасіў Зубенка.— Твая задача — толькі вызначыць месца знаходжання Куклазе-Вітаўса і перадаць каардынаты па радыёстанцыі. Памежнікі, як нашыя, так і польскія, дапамогуць. А я на заставу, тут рукой падаць, калі ехалі сюды, я прыкмеціў указальнік. Ну, ні пуха...
— К чорту! — задзірыста крыкнуў Загіраў і, усміхаючыся, дадаў: — Паспяшайце, Анатоль Пятровіч, як толькі вы паедзеце, выпускаю лася.
— Вазьмі на ўсялякі выпадак,— Зубенка працягнуў стажору пісталет,— і памятай: толькі каардынаты...
Як толькі шум рухавіка машыны, на якой паехаў Зубенка, растварыўся ў бярозавым гаі, Загіраў адчыніў браму. Лясны волат, быццам не верачы, што яго выпускаюць, яшчэ некалькі хвілін гарцаваў у загароджы, потым з перасцярогаю наблізіўся, мінуў браму і, зразумеўшы, што ён нарэшце вольны, з месца рвануў наўгалоп. Ен імчаў, ганарыста адкінуўшы галаву з цяжкімі рагамі назад, тонкія, прыгожыя ногі, здавалася, не датыкаліся да зямлі. Загіраў не паспеў і вокам міргнуць, як лось-прыгажун знік у лесе.
— Ну, канёк, даганяй,— прашаптаў Загіраў і галопам пусціў каня ўслед за ласём.
Конь і сапраўды быццам зразумеў словы вершніка. Па збітай, прымятай траве было відаць, што ён імчыць след у след за лясным волатам. Адкуль Загіраву было ведаць, што
конь і лось яшчэ малымі жарабяткамі ганяліся адно за адным, і цяпер гэты малады, шустры конь з завязанымі вачыма знойдзе даўняга сябра. У лесе Загіраў амаль ляжаў на конскай спіне, галінкі дрэў хлёстка білі па твары, спіне, і ён вымушаны быў сцішыць бег, прытрымаць каня. Ён паспрабаваў углядацца ў зямлю, шукаючы сляды лася, але гэта быў пусты занятак, унізе слаўся густы туман.
Гук трубы каторы раз парушыў ранішнюю лясную цішыню, конь трусіў якраз у тым напрамку, і Вілі даверыўся жывёліне.
«Як бы там ні было, а на арыенцір, гук трубы, мы выскачым»,— супакоіў сябе Загіраў. Прайшло дзесяць хвілін, дваццаць, а Вілі ўсё яшчэ шукаў вачыма дзяржаўную мяжу, не ведаючы таго, што з-за туману не ўбачыў, як яе перасек. Увесь гэты час не чуваць было і гуку трубы. Загіраў хваляваўся, але напрамку не мяняў. Раптам непадалёк, за густым ельнікам, пачуліся галасы, і не паспеў Загіраў нацягнуць аброць, як конь радасна заржаў. Галасы сціхлі, да слыху даляцеў тупат, хтосьці бег ад ельніку. Вілі нічога не заставалася, як прышпорыць каня. Ён праз некалькі секунд абмінуў ельнік і ўбачыў у метрах сарака ад сябе дваіх, якія, прыгінаючыся, беглі да машыны. За ўцекачамі няспешна трусіў лось.
— Стой, Вітаўс! — закрычаў Загіраў і, выхапіўшы пісталет, стрэліў у паветра.
Адзін з уцекачоў рэзка спыніўся, ускінуў руку. Загіраў усё зразумеў і з усёй моцы нацягнуў аброць, конь узвіўся на дыбкі за імгненне да таго, як прагучаў стрэл. Каня захістала, ён ірвануўся ўперад, зрабіў некалькі крокаў і пачаў валіцца набок. Чалавек стрэліў яшчэ і яшчэ... Куля цвіркнула каля самага вуха, і Загіраў, амаль не цэлячыся, стрэліў у адказ два разы. У наступны момант ён зваліўся з каня, стукнуўся галавой аб дрэва... У вачах адразу ўсё закруцілася, замільгацела, неба і зямля памяняліся месцамі. Ён бачыў, як да яго нагамі ўверх, а галавой уніз набліжаўся вельмі знаёмы чалавек. Вілі сіліўся прыгадаць яго і не мог, нешта перашкаджала, і раптам пазнаў схілены над сабой твар падпалкоўніка Ігнацьева.
«Што ж я хацеў сказаць падпалкоўніку?..» — напружана падумаў Вілі і праваліўся ў чорную пустэчу...
Вілі адкрыў вочы, агледзеўся і нейкі момант сіліўся зразумець, як ён апынуўся ў ложку. Ён добра памятае, што павінен перадаць Зубенку каардынаты месца знаходжання Куклазе-Вітаўса і таго другога, што страляў у яго...
У гэты момант дзверы рыпнулі, неяк нерашуча адчыніліся, і ў пакой увайшоў Зубенка, за ім Смаляк. Яны былі ў белых халатах, і Вілі зразумеў — ён у бальніцы. Зубенка са Смаляком на дыбачках падышлі да ложка, маёр зірнуў на Загірава, іх вочы сустрэліся. Твар у Зубенкі засвяціўся радасцю.
— А кажуць, ты спіш,— выскаляючыся ў шчырай, радаснай усмешцы, прашаптаў ён і, піхнуўшы локцем Смаляка, дадаў: — Васіль Мікалаевіч, глянь, які маладзец мой вучань!
— Прывітанне, Вілі,— усміхнуўся Смаляк.— Ну, як ты?
— Я добра...— адказаў Загіраў і перавёў позірк на Зубенку: — Анатоль Пятровіч, я не паспеў перадаць каардынаты Куклазе-Вітаўса, першы раз у жыцці з каня зваліўся, і трэба ж было ў такі момант!
— Вось што цябе хвалюе,— пасур’ёзнеў маёр.— Ты, Вілі, каардынаты перадаў, ды яшчэ якія. Пасля першага стрэлу не прайшло і пяці хвілін, як мы былі на месцы. 3 тваёй дапамогай затрымалі ўсіх, і Вітаўса таксама. А з каня ты, браток, не зваліўся, застрэлілі яго пад табой.
— А той другі, што страляў?
— I другога затрымалі. Гэта быў Лескавец, так што твой план удаўся, не хвалюйся. А мы, урэшце, па справе,— Зубенка і Смаляк разам азірнуліся на дзверы: — Павіншаваць прыйшлі. Цябе прадставілі да дзяржаўнай узнагароды...
Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але ў гэты момант дзверы адчыніліся, на парозе ўзнік невысокі, з жорсткімі рысамі твару чалавек, па ўсім, доктар. Смаляк і Зубенка, быццам дзеці, якія зрабілі нешта забароненае, разам падміргнулі Загіраву і моўчкі, на дыбачках пайшлі на выхад. Вілі ўжо не чуў, пра што яны гаварылі з доктарам, яму ў гэтую хвіліну
зрабілася добра і спакойна, усе трывогі адступілі і неймаверная сіла заплюшчвала вочы. Ён заснуў ціхамірным, здаровым сном.
Смаляк і Зубенка на калідоры моўчкі выслухалі прэтэнзіі медыцынскай сястры за тое, што тайком прайшлі да хворага, падзякавалі докгару, чым вельмі яго здзівілі, і ў выдатным настроі выйшлі з бальніцы.
— Паедзем? — прапанаваў Смаляк.
— Адпусці машыну, хочацца прайсціся,— папрасіў Зубенка.
Яны доўга ішлі моўчкі, але іх думкі былі амаль аднолькавыя. Галоўнае, што жыццю Загірава больш нічога не пагражала, крызіс мінаваў...
Зваліўшыся з каня, Загіраў атрымаў цяжкую траўму галавы, і менавіта гэтая акалічнасць выратавала яму жыццё. Лескавец страляў у яго і забіў каня. Загіраў першым жа стрэлам напавал улажыў бандыта. Убачыўшы мёртвага сябрука, Вітаўс ашалеў, яго нішто не магло стрымаць. Ён вярнуўся, каб забіць Загірава, але, убачыўшы акрываўленую галаву, безжыццёвае цела, палічыў за мёртвага. Калі папраўдзе, у Вітаўса быў шанц уцячы, калі б ён не вяртаўся да Загірава...
— Як ідзе расследаванне? — парушыў маўчанне Зубенка.
— Практычна завершана. Вітаўс, Лескавец і глуханямы Раманюк даўно займаліся кантрабандай, як перапраўлялі тавар праз мяжу, ты ведаеш. I вось да Лескаўца, які быў каханкам Вярбіцкай, трапляе пісьмо яе хворага бацькі. Лескавец паказаў яго завадатару злачыннай групы Вітаўсу, і той паверыў напісанаму, распрацаваў план, па якім потым і дзейнічалі. Так што не пашэнціла Вярбіцкай з замежным мужам, як адказала пасольства, няма такога ў Фінляндыі, ён наш прайдзісвет... Вось і ўсё. У цябе, я чуў, непрыемнасці?
— Ерунда,— бадзёра падміргнуў Зубенка Смаляку. — Галоўнае, Вілі будзе жыць.
— I ўсё ж?
— Са мной, Васіль, усё проста і правільна. За дапушчаныя памылкі ў аператыўна-вышуковай дзейнасці, самаўпраўства і перадачу зброі Загіраву з сённяшняга дня я не маёр, a капітан...
— Значыцца, судзяць і пераможцаў! — стрымана зазначыў Смаляк. Яны прыпыніліся каля ўвахода ў рэстаран.— Анатоль, прачытай назву.
— «Ры-зы-ка»,— услых па складах прачытаў Зубенка і гучна засмяяўся.— Хто не рызыкуе, той не п’е шампанскага! Гэта лёс, зойдзем?!
— Рызыкнём...
1996— 1997
^п^ВяданіЦ
ШЛЯХ ДА ГАЛГОФЫ
1
Ляшкевіч вось ужо некалькі гадзін сядзіць на драўлянай лаве ля акна ў невялікім душным будынку вакзала і раз-пораз кідае пільныя позіркі на вуліцу. Хтосьці можа падумаць, што хударлявы мужчына ў старой чорнай ватоўцы, картовых, незразумелага колеру штанах і кірзачах, халявы якіх свецяцца дзіркамі, кагосьці напружана чакае. Але Ляшкевіча нічога на вуліцы не цікавіць, яму проста прыемна сядзець тут, у гэтым душным гаманлівым памяшканні, сярод вялікага гурту людзей, быць такім, як яны, слухаць грукат колаў цяжкіх цягнікоў і чакаць. Напачатку, калі сюды ўвайшоў, вакзальнае шматгалоссе збянтэжыла, нават напалохала, здалося, што ўсе прысутныя разглядаюць яго, і сутулаваты Ляшкевіч адчуў сябе на месцы чалавека, які спазніўся на нейкае важнае паседжанне, і, каб нікому не перашкаджаць, горбячыся, шпарка крутнуўся на вольнае месца ля акна. Што ні кажы, а два гады няволі наклалі свой адбітак на характар і паводзіны Ляшкевіча, ён адчуў, што павінен прывыкнуць да людзей, да людской мітусні, занава ўспрыняць звычайныя чалавечыя паводзіны. Прайшоў пэўны час, і былы вязень паціху супакоіўся, абвыкся і стаў, як усе, пасажырам. А душу перапаўняла пачуццё ўзнёсласці, вольнасці, якое драмала да гэтага часу дзесьці ўсярэдзіне, каля самага сэрца, і толькі сёння вольнай птушкай вырвалася вонкі, пасля таго як за спінай злавесна бразнулі замкамі вялізныя турэмныя дзверы ды знікла ў канцы вуліцы падобная да павука будыніна з іржавымі кратамі на вокнах.
Ляшкевіч пазіраў у акно і бесклапотна ўсміхаўся, калі раптам людскую гаману, грукаценне цягніка бы працяў пісклява-патрабавальны плач немаўляткі. Ляшкевіча скаланула, рука звыклым рухам міжволі намацала кішэню, дзе разам з пісьмамі, старанна загорнутымі ў цэлафан, ляжаў сынаў фотаздымак. Млява-радасна заныла сэрца, добрая цеплыня падступіла да горла, і Ляшкевіч з замілаваннем паілядзеў на жанчыну, якая ласкава туліла дзіця да грудзей і пяшчотна дакраналася вуснамі да шчок, лобіка, вочак, ажно пакуль малы не сцішыўся.
«Майму Андрэйку хутка споўніцца два гады»,— падумаў Ляшкевіч і адразу ўявіў свой прыезд дадому, як падхопіць на рукі шчаслівага сына, а да пляча радасна прытуліцца ўсхваляваная Алеся. He адну ноч ён пра гэта марыў, чакаў сустрэчы, жыў ёю, і вось нарэшце воля!..
— Грамадзянін! — раптам парушыў успаміны грубы мужчынскі голас.— Прад’явіце вашы дакументы.
Ляшкевіч ад нечаканасці скалануўся, слізгануў спалоханым позіркам па наглянцаваных ботах, шэрым шынялі, які быў падпяразаны новымі рыпучымі рамянямі, і па звычцы хуценька ўскочыў на ногі.
— Вось, грамадзянін начальнік, даведка,— паспешліва выцягнуў паперу Ляшкевіч і засяроджана знерухомеў, узіраючыся ў твар міліцыянера, сілячыся зразумець, чым выклікана праверка дакументаў.
Невялікага росту тоўсты старшына задаволена крактануў, неяк стомлена, паволі, усёмагутна-строгім позіркам агледзеў Ляшкевіча, залу чакання, мажная сківіца ганарліва тузанулася ўгору, плечы, жывот быццам сталі шырэйшымі. Усім выглядам міліцыянер паказваў, што і сапраўды ён тут самы вялікі начальнік.
— Та-а-ак, значыцца, адкінуўся? — расцягваючы кожнае слова, урэшце прагаварыў міліцыянер, і ў калючых шэрых вочках мільгануў нядобры агеньчык.
«Адкуль ён зваліўся на маю галаву?» — падумаў Ляшкевіч, а ўслых сцішана, але цвёрда адказаў:
— Мяне вызвалілі датэрмінова за прыкладныя паводзіны...
— У тых мясцінах твае паводзіны маглі быць і прыкладнымі,— жорстка перапыніў Ляшкевіча старшына,— a на волі даверу датэрміноўцам няма, яго трэба заслужыць.
— Дык я ж не злодзей,— пакрыўджана запярэчыў Ляшкевіч,— і пакараны быў за іншае...
— Для нас не мае значэння, за што сядзеў, гэта твае праблемы. Важна, што ты быў у «гаспадара»...
Міліцыянер грэбліва сунуў даведку ў рукі збянтэжанаму Ляшкевічу, паволі павярнуўся і, заклаўшы рукі за спіну, з годнасцю пасунуўся да выхаду, але праз некалькі крокаў спыніўся.
— Ты вось што,— непрыязна прагаварыў ён,— каб ніякіх праблем на вакзале не ствараў, лічы, што я афіцыйна цябе папярэдзіў. Мне добра вядомы ваш брат, не паспее гэткі датэрміновы з’явіцца, а ўжо зыркае, дзе што дрэнна ляжыць, мяне ж начальства за недагляд прэмій пазбаўляе...
Ляшкевіч адчуў, як скаланулася сэрца, як знікла бязмежная радасць, што некалькі хвілін таму перапаўняла яго, як паціху, крадучыся, бы звер, душу запаланіў смутак і боль. Ён разгублена паглядзеў на даведку аб вызваленні, на каржакаватую постаць міліцыянера і не зразумеў, чаму яго так абразілі. Хіба тэрмін, адбыты ў калоніі, нічога не значыць? Для чаго ж тады гэтая паперка, калі для міліцыянера ён усё роўна застаўся вязнем? Ляшкевіча перапаўняла жаданне дагнаць старшыну і запатрабаваць тлумачэнняў, але ў гэты момант чарга ў буфет заварушылася, пачуліся незадаволеныя крыкі, дзінькнула бітае шкло. 3 дзвярэй вышмыгнула буфетчыца ў рудым халаце, які быў калісьці белым, і, убачыўшы міліцыянера, кінулася да яго.
— Вася, памагай, тут хуліганнё абнаглела, кнігу скаргаў патрабуюць! — ухапіла яна старшыну за рукаў шыняля.
— Разбяромся! — юрліва ўсміхнуўся міліцыянер, быццам чакаў, калі буфетчыца звернецца да яго па дапамогу, і, тоячыся старонніх вачэй, ушчыкнуў жанчыну ніжэй спіны.
Ляшкевіч убачыў, як шчокі буфетчыцы запунсавеліся і яна нешта шэптам сказала міліцыянеру. Ад яе слоў той задаволена зарагатаў.
«Ну і казёл гэты Вася!» — у думках вылаяўся Ляшкевіч і, схаваўшы даведку ў кішэню, сеў на сваё месца.
2
Першая сустрэча з Алесяй адбылася за год да таго, як Ляшкевіч трапіў у турму. Тады ў яго, дваццацісямігадовага хлопца, нечакана памерла маці, і з усёй радні засталася толькі цётка Тэкля, стрыечная матчына сястра. Застаўшыся адзін, Ляшкевіч нечакана для сябе разгубіўся, ён толькі цяпер зразумеў, што ўсё жыццё жыў не разам з маці, а за яе спінай. Склалася так, што сяброў у Ляшкевіча не было, пра сям’ю ён ніколі не думаў, бо ўсе хатнія клопаты ляжалі на матчыных плячах, і яго задавальняла такое жыццё. Калі хто-небудзь з суседзяў цікавіўся, чаму ён не жэніцца, Ляшкевіч толькі пасміхаўся: «Што я вам дрэннага зрабіў? Мама ды я — лепшая сям’я!..»
3 цёткай Тэкляй сустракаліся рэдка. Невялікага росту, рухавая, заўсёды ў пуховай шэрай хустцы, яна заходзіла на якое свята, частавала пляменніка цукеркамі ды заадно пераказвала якую плётку, пачутую на кірмашы, дзе мела аблюбаваны куточак і гандлявала вязанымі шапачкамі ды вясельнымі капялюшыкамі. Пасля матчынай смерці цётка Тэкля амаль кожны вечар пачала прыходзіць да Ляшкевіча, мітусілася, прыбіраючы кватэру, і безупынку гаманіла. Ён нават здзіўляўся, што пражыў ледзь не трыццаць год у доме і амаль не ведаў суседзяў, а цётка, бы прафесійны следчы, праз які тыдзень ужо ведала, што робіцца ў кожнай кватэры. Ад яе Ляшкевіч даведаўся, што Пятровічы з дзесятай кватэры амаль кожны дзень сварацца, бо Лідка залавіла свайго з палюбоўніцай і падала заяву на скасаванне шлюбу. Ён жа цяпер п’е і буяніць. А Дар’я-векавуха з восьмай кватэры зачынілася і тры дні носа на вуліцу не высоўвала. Бабы нават сваячніцы званілі, ці не здарылася чаго, усё ж не мала-
дых гадоў чалавек, а цётка Тэкля ўжо шаптала пляменніку: «Нічога з дурніцай старой не сталася, жывая, а вось розуму Бог не даў. Гэта ж яна трэцяга дня заманіла ліверкай у кватэру сабаку, прафесарскага дога, якога вучоны чалавек, кажуць, ажно з Англіі прывёз. Дык яна гэтага кабяля заперла ў ваннай разам са сваёй дварняжкай, надумалася добрую пароду вывесці...» Ляшкевіч прывык да цёткі і нават сумаваў, калі яна не прыходзіла. Старая падабалася яму сваёй шчырасцю, вясёлым характарам, забаўляла гаворкай. На патэльню яна казала «скаравада», на рыбу — «кех» альбо «мінталь». Ляшкевіч часцяком кпіў з яе, але цётка не зважала на гэта. Беларускія, рускія, украінскія, польскія і, відаць, прыдуманыя самой ды перакручаныя словы так і сыпаліся з яе нястомнага языка. «Кірмашная твая мова, цётка!» — пакепліваў іншы раз Ляшкевіч, з чым яна хуценька згаджалася: «Твая праўда, пляменнічак. Але ж так мяне лепш разумеюць на кірмашы, таму і тавар не залежваецца...»
Неяк увечары цётка завітала не адна, а з маладой, шыракатварай, бялявай дзяўчынай. Незнаёмка з галавы да пят акінула Ляшкевіча ўчэпістым позіркам, потым абышла кватэру, прыдзірліва агледзела ўсе пакоі, зазірнула нават пад ложак, правяла далонню па падаконні і, убачыўшы брудную ад пылу руку, незадаволена пахітала галавой. Ляшкевіч адчуваў сябе ніякавата, стаяў сярод пакоя, быццам на кірмашы. У гэты момант яму здалося, што яго прадаюць, як не надта хадавы тавар, і госця можа, як каню, паглядзець і ў зубы. Ляшкевіч пагрозліва зірнуў на незнаёмку і ўжо хацеў абурыцца яе нахабству, але яго апярэдзіла цётка.
— Ты ўжо, Іванка, не крыўдуй на мяне, старую дурніцу,— паспешліва загаварыла яна.— Гэта Алеся, дачка маёй даўняй знаёмай. Яна прыехала з вёскі, паступала ў інстытут, ды правалілася на ўступах.
Пачуўшы, што размова пра яе, госця спынілася і з выклікам паглядзела на Ляшкевіча.
— А мне што за справа? — непрыязна буркнуў Ляшкевіч.
— Вось я і захацела табе, пляменнічак, дапамагчы,— замітусілася цётка Тэкля, узяла ў рукі чамадан, які прынес-
ла дзяўчына, і перасунула яго да буфета.— Алеся хоча застацца ў горадзе, знайсці работу, а да працы яна ахвочая, не якая-небудзь лайдачка з чырвонымі кіпцюрамі. А што ў інстытут не паступіла, дык мо і добра, не ўсім жа мець тую верхнюю адукацыю. Толькі жыць ёй няма дзе, я і падумала: хай бы ў цябе пабыла нейкі час за кватарантку...
У пакоі ўсталявалася цішыня. Па вуліцы з сірэнай пранеслася машына «хуткай дапамогі», у двары хтосьці апантана выбіваў дыван, і глухія ўдары рэхам аддаваліся ў пад’ездзе, у суседзяў за сцяной натужліва рыпала скрыпка, выціскаючы з сябе «Шэранькага козліка». Ляшкевіч уявіў сямігадовага суседа Міколку, які заўсёды важна праходзіў па вуліцы, асцярожна трымаючы ў руках футарал са скрыпкай.
— Яна і кватэру прыбярэ, і бялізну памые,— парушыла маўчанне цётка Тэкля,— бо не табе, хлопцу, гэтым займацца.
Ляшкевіч маўчаў. Ён нават уявіць не мог, што цётка прывядзе кватарантку, і цяпер, зразумеўшы, што старая не жартуе, думаў, як паступіць, што сказаць дзяўчыне. Ён ніколі не жыў з чужымі людзьмі, заўсёды побач была маці, а калі яе не стала — цётка. Калі б яшчэ хлопец, то ён пагадзіўся б, усё ж весялей, было б з кім пагаварыць, схадзіць на футбол...
— Я не набіваюся да вас у кватаранткі,— нечакана прыемным голасам прагаварыла госця.— Гэта цёця Тэкля настояла. Мне лепш было б у інтэрнаце, чым жыць у адной кватэры з хлопцам. Што людзі скажуць?
— Там лепш, дзе нас няма,— цяжка ўздыхнула цётка Тэкля.— Маладая ты, жыцця не ведаеш, пачакай, свая вош укусіць — не так запяеш!
Госця прамаўчала, толькі незадаволена перасмыкнула плячыма і падышла да ўмывальніка, прыдзірліва агледзела кран, ракавіну.
— Вада што, і гарачая ёсць? — спытала яна і хуценька адкруціла абодва кранікі.
У кватэры адразу загуло, ад непамернага ціску вады трубы затрымцелі, у іх нешта затахкала, загірчэла. Дзяўчына пужліва адхілілася і схавала рукі за спіну.
— Ёсць, дзетачка, усялякая вада,— хітравата ўсміхнулася цётка Тэкля, закруціла кранікі і, крыху памаўчаўшы, спагадліва дадала: — А труб гэтых не пужайся, прывыкнеш. Вядома, дом стары, праз год ці два пойдзе на знос, таму і рамонту аніякага не робіцца. А праз гэта і гудзе, і калоціцца, і трымаецца жалеззе, як людзі кажуць, на адным чэсным слове...
Ляшкевіч разумеў, што трэба рашаць. Ён бачыў, што госця хвалюецца, што яе строгасць напускная, цётка Тэкля таксама кідала нецярплівыя позіркі на пляменніка.
— Цёцянарэшце выціснуў з сябе Ляшкевіч,— хай будзе, як вы вырашылі.
— Правільна, Іван,— з палёгкай уздыхнула старая,— ты не пашкадуеш, яшчэ будзеш удзячны.
3 першай сустрэчы Ляшкевіча і Алесі мінуў тыдзень. Бачыліся яны рэдка, наўмысна ўнікалі сустрэч, стараліся не назаляць адно аднаму. Ляшкевіч паводзіў сябе так, быццам не заўважаў кватарантку, рабіў выгляд, што яму ўсё роўна, хто з ім жыве ў кватэры. Вечарамі часцяком прыходзіў на падпітку і да ночы глядзеў тэлевізар, іншым разам так і засынаў у крэсле.
Нечакана для абаіх лёд у іх адносінах растаў. Быў выхадны дзень, і Алеся папрасіла Ляшкевіча прыладзіць да дзвярэй замок. Ляшкевіч моўчкі ўзяўся за справу, але калі вялікі чорны замок з бліскучай сярэдзінай павіс на дзвярах Алесінага пакоя, у душу закралася пачуццё няўтульнасці. Здалося, што чорны маўчун не толькі сцеражэ дзверы, але і сочыць за кожным ягоным крокам.
Ляшкевіч не вытрымаў і, жартуючы, спытаў:
— Што за сакрэты ў тваім пакоі? Мо хаваеш золата ці брыльянты?
— Мне не да жартаў,— праціраючы анучай замок, уздыхнула Алеся і з выклікам паглядзела на Ляшкевіча.— Вы кожны дзень прыходзіце дадому на падпітку, і я вымушана перасцерагаццца... Адзін бог ведае, пра што думае п’яны. Хто мяне абароніць, калі што якое?
Ляшкевіч вымушана засмяяўся, але на душы зрабілася пагана, сэрца атуліў непрыемны халадок. Ён не чакаў па-
чуць ад дзяўчыны такія словы, нават і ў думках не было, што сваімі паводзінамі ён можа яе палохаць. Ляшкевіч уважліва паглядзеў кватарантцы ў вочы, спадзеючыся ўбачыць жартаўлівыя агеньчыкі, але Алеся не адвяла позірку, прыкусіўшы ніжнюю губу, яна насцярожана сачыла за ім, гатовая ў любы момант да рашучых дзеянняў. Ляшкевіч хацеў сказаць у сваё апраўданне, што ёй няма чаго баяцца, што ў яго нават у думках не было, каб пакрыўдзіць яе, але прамаўчаў. Ён асцярожна зачыніў дзверы Алесінага пакоя і пайшоў да сябе.
Пасля той размовы Ляшкевіч усё часцей лавіў сябе на тым, што прыязна думае пра дзяўчыну. Ён неяк унутрана падабраўся, пачаў пазбягаць сустрэч з сабутэльнікамі, кожны дзень са стоеным нецярпеннем чакаў вечара і спяшаўся дадому. Яму хацелася бачыць Алесю, гаварыць з ёй. Калі раней наіўная вясковая разважлівасць, з якой дзяўчына ставілася да жыцця, нервавала Ляшкевіча, то цяпер выклікала добрыя пачуцці, ён наперад гатовы быў пагадзіцца з усім, што б яна ні гаварыла.
Алеся заўважыла гэтыя перамены. Ёй і падабалася тое, што Ляшкевіч замілавана пазірае на яе, і адначасова палохала, бо хлопец, такі непрыстасаваны да жыцця, акрамя жалю, спачування, пакуль што ніякіх іншых пачуццяў не выклікаў.
Алеся ўладкавалася працаваць побач з домам, у сталоўку пасудамыйшчыцай. Заўважыўшы, што Ляшкевіч раніцай галодны бяжыць на працу, пачала рыхтаваць сняданкі на дваіх. Ён моўчкі прыняў гэты клопат, і цяпер ужо хатняя гаспадарка ляжала на Алесіных плячах. Праўда, калі Ляшкевіч атрымаў грошы, то трэць аддаў ёй «за сняданкі» і запрасіў павячэраць у рэстаран. Алеся ад рэстарана адмовілася, але пайшла з ім у кіно, на апошні сеанс.
Раз, а калі і двойчы на месяц, часцей у выхадныя, прыязджала Алесіна маці. У гэтыя дні ў кватэры было як на кірмашы: сноўдалі туды-сюды незнаёмыя заклапочаныя жанчыны, шапталіся ў Алесіным пакоі, а здаралася, што і сварыліся. Усе яны нешта прыносілі ў цяжкіх вандзэлках для
Ніны Мацвееўны (так звалі Алесіну маці), а забіралі адно: казіны пух. У гэтыя дні прыходзіла і цётка Тэкля. Жанчыны цалаваліся, выпівалі за сустрэчу па чарцы віна і гаманілі да самай ночы. Ляшкевіч ведаў, што з таго часу, як у яго жыве Алеся, цётка Тэкля свае пуховыя капялюшыкі вяжа з дармавога казінага пуху.
Неяк, пасля чарговага прыезду Ніны Мацвееўны, з дзвярэй знік замок.
— Хопіць табе і засоўкі,— старанна абгарнуўшы газетай «жалезнага вартаўніка», гучна, каб пачуў Ляшкевіч, прамовіла Алесіна маці.— На вёсцы ён больш патрэбны, дый няма табе, дачушка, ад каго хавацца, Іванка хлопец добры, не пакрыўдзіць.
Тым вечарам цётка Тэкля шапталася з Нінай Мацвееўнай пазней, як звычайна. Некалькі разоў з пакоя выбягала расчырванелая, усхваляваная Алеся, кідала на Ляшкевіча збянтэжаныя позіркі, нешта перастаўляла на кухні з месца на месца і зноў знікала за дзвярыма. Пра што паміж жанчынамі ішла гаворка, Ляшкевіч так і не даведаўся. Праз колькі дзён яму кінулася ў вочы, што Алеся неяк па-іншаму, мо з большым даверам і прыхільнасцю пазірае на яго і дзверы ў свой пакойчык больш не замыкае.
3
На пачатку вясны нечакана памерла цётка Тэкля. Як сядзела ў крэсле з вязальнымі спіцамі ў руках, нешта вяжучы, так і засталася — спынілася сэрца. Ляшкевіч балюча перажываў смерць цёткі. Алеся ў гэтыя дні была побач, старалася ва ўсім дагадзіць, спачувала, частку клопату па пахаванні ўзяла на сябе. Шчырасць дзяўчыны кранула Ляшкевіча: калі дамавіну з нябожчыцай апускалі ў зямлю, Алеся страціла прытомнасць. У той момант ён раптам падумаў, што павінен ажаніцца з Алесяй, адчуў, што не можа без яе жыць. Калі ехалі дадому, Ляшкевіч прапанаваў Алесі выйсці за яго замуж.
Нешта змянілася і ў самой Алесі, ёй пасавала Ляшкевічава зычлівасць, сціпласць. Яна разумела, што ён будзе добрым мужам, чулым бацькам, але яна марыла аб шэкспіраўскім каханні, як у Рамэо з Джульетай. Яна не магла нават уявіць сябе жонкай гэтага хударлявага, сутулаватага хлопца, але і не адмовіла, папрасіла некалькі месяцаў пачакаць.
Змены паміж Ляшкевічам і Алесяй адразу заўважылі суседзі. Яны даўно лічылі Іванаву жаніцьбу з кватаранткай непазбежнай і цяпер пры сустрэчы раілі, як лепей справіць вяселле. Гэтыя парады бянтэжылі Ляшкевіча, а Алесіны паводзіны зусім здзіўлялі. Здаралася, што яна гадзінамі без перадыху гаманіла пра ўсё на свеце, а іншым разам змаўкала — слова абцугамі не выцягнеш. У гэткія хвіліны Ляшкевіч стараўся не турбаваць дзяўчыну, ведаў: калі Алеся зазлуе, то ні з кім не размаўляе. Яна садзілася ў крэсла ля тэлевізара, накрывалася коўдрай і толькі зрэдку панура зыркала на Ляшкевіча, бы ён быў перад ёй вінаваты. Такія Алесіны паводзіны выбівалі з каляіны, мроіліся розныя здагадкі, нечакана з’явілася рэўнасць. Як і калі гэтае шчымлівае пачуццё ўпершыню закралася ў душу, Ляшкевіч не ведаў, ён не адказаў бы і сабе — з’явілася, і ўсё тут, балючай стрэмкай упілося ў сэрца.
Ляшкевіч не прыспешваў Алесю, не назаляў пытаннямі, ён моўчкі чакаў, калі яна пагодзіцца на шлюб. I нарэшце, пасля чарговага прыезду Ніны Мацвееўны, Алеся згадзілася стаць ягонай жонкай. Адразу Ляшкевічавы сумненні, хваляванні зніклі, саступілі месца бязмежнай радасці, ад якой хлопец пачуваў сябе на сёмым небе. 3 гэтага дня яны пачалі жыць, як муж з жонкай, і паспешліва рыхтавацца да вяселля. Ляшкевіч, каб менш траціць часу на пераезды ў грамадскім транспарце, выцягнуў з падвальнага сутарэння зламаны матацыкл, адрамантаваў яго і цяпер фарсіста выязджаў з двара, ведаючы, што Алеся за ім назірае.
Неяк раніцай, познячыся на працу, Ляшкевіч весела ўсміхнуўся Алесі, якая глядзела на яго з расчыненага акна, і хвацка выруліў на вуліцу. Радасць перапаўняла хлопца, у яго была каханая, і ад гэтага пачуцця хацелася ляцець птушкай...
Паслухмяная «Ява» і сапраўды, бы на крылах, несла свайго гаспадара. Нечакана з завулка на дарогу выехаў хлопчыквеласіпедыст... Блакітнае неба, гмахі дамоў, вершаліны дрэў перамяшаліся ў Ляшкевічавых вачах у адно цэлае, незразумелае, быццам кінастужка, пракручаная ў дваццаць разоў хутчэй. Ён на нейкі час страціў прытомнасць, а калі зноў расплюшчыў вочы, то ўбачыў людзей, якія запаволена хадзілі каля яго, крычалі, трэслі за плечы. Ен нічога не чуў, цішыня праглынула яго, толькі незнаёмыя твары нахіляліся над ім і нешта крычалі. Ляшкевіч не мог уцяміць, што ад яго хочуць, чаго ён сядзіць на асфальце сярод дарогі. Калі доктар перабінтаваў руку і зрабіў у плячо ўкол, туман з вачэй неяк раптам знік, у галаве праяснілася, і да Ляшкевіча дайшоў сэнс усяго, што з ім здарылася. Ён бачыў, як мітусліва засоўвалі насілкі з хлопчыкам у машыну «хуткай дапамогі», як міліцыянер нешта няспешна замяраў на асфальце, фатаграфаваў, і адчайны крык міжволі вырваўся з грудзей...
На суд Алеся не пайшла. Ляшкевіч невідушча глядзеў на суддзю, пракурора, адваката і ніяк не мог паверыць, што судзяць яго. Здавалася, гэта насланнё, сон, які вось-вось скончыцца, а ўсе думкі былі скіраваны да Алесі: «Чаму не прыйшла, што за прычына?»
Пасля суда час для Ляшкевіча быццам спыніўся. Ён пакутаваў ад таго, што Алеся маўчыць, не адказвае на ягоныя пісьмы, але дзесьці месяцы праз тры нарэшце атрымаў ад яе паштоўку.
«Любы Янка,— пісала Алеся,— прабач, што не змаіла прысутнічаць на судзе, не хапіла сілы ўсё бачыць і чуць. Спярша думала, што суд цябе абароніць, усё ж веласіпедыст таксама вінаваты... Толькі склалася не так, нас разлучылі, і менавіта праз гэта я зразумела, што кахаю цябе... Мы павінны быць разам».
Ляшкевіч акрыяў, быццам нанава нарадзіўся на свет, куды падзелася ўпартая абыякавасць да жыцця ў няволі. Ён адпісаў Алесі, а праз тыдзень зноў атрымаў паштоўку. На гэты раз яна прызнавалася, што цяжарная і не ведае, як быць, што рабіць, бо ён, бацька дзіцяці, пазбаўлены волі, а яна яму ніхто, проста кватарантка.
Ляшкевіч адразу, як толькі начальства дало згоду на шлюб, распісаўся з Алесяй. He было на вяселлі аркестра, не стралялі шампанскім госці, два канваіры былі за сведак, ніхто не крычаў «горка», але Ляшкевіч пачуваў сябе самым шчаслівым чалавекам. «Не бяда,— супакойваў ён жонку,— адсяджу свае чатыры гады і вярнуся, гэта ж не на ўсё жыццё, галоўнае, што цяпер у мяне ёсць ты...»
4
— Гэй, датэрміновец, ты яшчэ нічога не сцібрыў?
Перад Ляшкевічам зноў стаяў старшына. Ён па звычцы тузануўся, сілячыся стаць, як патрабавалі ТАМ, але, зірнуўшы ў самазадаволены міліцыянераў твар, зразумеў, што старшына наўмысна чэпіцца да яго, хоча паказаць сваю ўладу над ім, прынізіць у вачах прысутных на вакзале пасажыраў. Ляшкевічам пачало авалодваць пачуццё злосці, нават пагарды, і ён застаўся сядзець.
— А што, у вас ёсць да мяне пытанні? — паволі закінуўшы нагу на нагу, з выклікам працадзіў скрозь зубы Ляшкевіч.— А мо не знайшлася кніга скаргаў і падазрэнне ў злачынстве пала на мяне?
— He лезь у бутэльку! — паспрабаваў перапыніць Ляшкевічаміліцыянер.
— Па-першае, чаму на «ты»? Хіба вас не вучылі размаўляць з незнаёмымі? — працягваў Ляшкевіч, не звяртаючы ўвагі на тое, як пагрозліва зазвінеў голас міліцыянера.— A па-другое, ці не буфетчыца накіравала сюды? «Вунь, Вася, зэк, хапай яго, ён мечаны! Калі нічога не сцібрыў, дык не вер, ён наўмысна тут сядзіць, прыглядаецца...» Толькі я цяпер вольны чалавек і маю права...
— Ты, зэкаўская морда, ніякіх правоў не маеш! — ускіпеў міліцыянер.— I я мушу цябе правучыць...
— Mae паперы ў поўным парадку, я нічога не парушаў! — ускочыў на ногі Ляшкевіч.
На міліцыянеравым твары мільганула нядобрая ўсмешка, і старшына ўзяў пад казырок.
— Грамадзянін, прашу прайсці ў аддзяленне!
Ляшкевіч разгублена зірнуў на гадзіннік. Праз дваццаць хвілін адыходзіў цягнік на Мінск, і ён у душы ўжо дакараў сябе за нястрыманасць, разумеў, што гэты служка зробіць усё, каб нечым нашкодзіць.
Старшына адчуў сваю перавагу і, не тоячы радасці, з начальніцкай ноткай у голасе дадаў:
— Прашу прайсці ў аддзяленне для высвятлення асобы!
Ад гэтай міліцэйскай радасці на Ляшкевіча павеяла трывогай і магчымымі непрыемнасцямі.
У дзяжурцы было не прадыхнуць ад цыгарэтнага дыму. За доўгім абшарпаным сталом сядзелі два міліцыянеры, адзін, старэйшы, у капітанскіх пагонах, схіліў сваю сівую галаву, разглядаючы нейкі часопіс, другі — малодшы сяржант, размаўляў па тэлефоне.
Ляшкевіч спыніўся сярод пакоя, куды яго падштурхнуў старшына, агледзеўся. У кутку за агароджай сядзеў, абхапіўшы галаву рукамі, яшчэ адзін чалавек, напэўна, затрыманы, і п’яна мармытаў штосьці невыразнае.
— Вось, таварыш капітан, нейкі падазроны тып боўтаецца па вакзале, трэба высветліць, што за птушка, не выкінуў бы якіх конікаў.
— Ды што тут высвятляць?! — узбуджана ўскрыкнуў Ляшкевіч і наблізіўся да стала.— Вось,— паклаў ён перад капітанам сваю даведку,— тут усё дакладна напісана, што я за птушка, што за звер. Няўжо трэба хапаць і цягнуць сюды? Я ж паказваў гэтыя паперы старшыне, але ён прыляпіўся, бы ліст у лазні...
— Як гэта прыляпіўся? — на твары ў капітана з’явілася незадаволенасць. Ён уважліва прачытаў даведку і звярнуўся да старшыны: — Кабанаў, вы чыталі даведку аб вызваленні?
— Ну, чытаў,— насцярожыўся старшына і, пераступіўшы з нагі на нагу, па-дзіцячы шморгнуў носам,— мала чаго там панапішуць! Ён жа зэк, таму і прывёў, для прафілакгыкі: калі
што і вытварыць, дык ніхто не скажа, што я страціў пільнасць на службе...
— Ваша стараннасць добра вядомая,— перапыніў старшыну капітан,— Вось што, Ляшкевіч, бярыце свае паперы і едзьце дадому, пытанняў да вас больш няма, а вы, Кабанаў, пачакайце, пагаварыць трэба.
Зачыняючы дзверы, Ляшкевіч пачуў узбуджаны капітанаў голас і зразумеў, што той дае дусту старшыне. На душы адразу неяк паспакайнела, кудысьці знікла злосць на міліцыю.
Перон падобны да мурашніка. Сноўдаюць заклапочаныя людзі, хто цягне цяжкія чамаданы, хто шпацыруе з лёгкім дыпламатам, хтосьці толькі прыехаў і цяпер спяшаецца стаць у чаргу на таксі, а нехта чакае патрэбны цягнік ці электрычку. Апошнія больш прыкметныя, і калі прыглядзецца пільна, здаецца, што яны ніколі ў жыцці не займаліся больш спешнай справай, чым цяпер, бо ўвесь час заклапочана пазіраюць на гадзіннікі. Жыццё ідзе сваім ходам, і нікому няма аніякай справы да дрэнна апранутага даўгалыгага хлопца.
Нечакана з-за павароткі паволі выплыў цягнік, пачуўся мерны рытм работы дызеля, гул з кожнай хвілінай нарастаў, мацнеў, і ў нейкі момант вакзальнае шматгалоссе раптам растварылася ў ім, падпарадкавалася жалезнай махіне. Цягнік цяжка прачухаў каля Ляшкевіча і, незадаволена скрыгатнуўшы вялізнымі коламі, ажно іскры веерам сыпанулі з-пад іх, спыніўся. Патыхнула гарачым мазутам, спецыфічным, характэрным толькі для цягніка духам, і напружаная, да піску ў вушах, цішыня ўсяго на хвіліну ўсталявалася на вакзале. Ляшкевіч замітусіўся, нешта невядомае падштурхвала ў плечы, ён спяшаўся хутчэй пакінуць вакзал, гэты шэры гарадок, быццам яны вінаватыя ў ягоных няшчасцях. Ён верыў, што наперадзе яго чакае толькі добрае, там, удалечыні, шчасце, там Алеся і сын...
Але не паспеў ён уладкавацца, як у дзвярах плацкартнага купэ, бы з-пад зямлі, з’явіўся старшына Кабанаў. Неўсвядомленая трывога ўскалыхнула пачуцці, разам з’явілася няўпэўненасць, нейкае бязволле і разгубленасць наваліліся на Ляшкевіча. Ён зірнуў у міліцыянеравы зласлівыя вочкі-
калючкі і зразумеў, што той гатовы да самых рашучых дзеянняў.
— Вы, таварышы,— звярнуўся Кабанаў да пасажыраў і грэбліва кіўнуў на Ляшкевіча,— прыглядзіце за стрыжаным.— Міліцыянер зрабіў паўзу, шматзначна кашлянуў у кулак і дадаў: — Яго толькі што адпусцілі з турмы, і аднаму Богу вядома, што ў чалавека ў галаве...
Старшына змоўк, відавочна, чакаючы ўдзячнасці ад пасажыраў, але ўсе маўчалі. Жанчына, што сядзела ля акна, машынальна паправіла прычоску і, не зважаючы на прысутных, накіравалася да выхада. Кабанаў паспешліва саступіў ёй дарогу і, нервова перасмыкнуўшы плячыма, незадаволена прагундосіў:
— Так што, таварышы-грамадзяне, пільнуйце свае рэчы, ведайце, хто побач...
Пасля ўсяго, што нагаварыў старшына, Ляшкевіч адчуваў на сабе пільныя, насцярожаныя позіркі. Яму не хацелася нікому нічога распавядаць, не хацелася апраўдвацца. Кінуўшы на верхняе месца скручаны матрац, Ляшкевіч, не распранаючыся, выйшаў у тамбур.
Цягнік ужо набіраў хуткасць і цяпер імчаў сярод старога лесу, які на адвячорку выглядаў нейкім няўтульным, халодным, сырым, але Ляшкевічу было прыемна глядзець на векавыя каржакаватыя дрэвы, на стромкія сосны, якія шатамі амаль датыкаліся да аблокаў і, здавалася, спрабавалі іх разагнаць, развеяць па небе. А чорныя цяжкія хмары з кожным парывам ветру ішлі ў наступ, пагражаючы халодным дажджом ці вільготным балючым градам. Калі ўдзень адчуваўся подых вясны, дык цяпер было падобна на запозненую восень. Змрок хутка паглынаў наваколле, і здавалася, што ён асцярожна выпаўзае з лесу, які яшчэ не прачнуўся пасля зімовага сну. Вось ён раз, другі датыкнуўся да цягніка, быццам шукаючы слабое месца ў гэтай жалезнай махіне, каб потым разам наваліцца і праглынуць. Ужо цяжка разгледзець што-небудзь за акном, акрамя белага, як вата, туману. Раптам цягнік вырваўся з палону: лес скончыўся, а разам адступіў і ліпучы халодны туман. Цяпер цягнік імчаў цераз
вялізнае поле, на якім лапікамі, асабліва ў нізоўях, бялеліся бруднаватыя плямы падталага снегу, дзе-нідзе блішчэлі лужыны, у якіх, бы ў люстэрку, адбівалася хмарнае неба, рэдкія кусты. Ляшкевічу здалося, што гэта і не кусты зусім, а нейкія казачныя істоты выйшлі на поле падзівіцца адно аднаму ці напалохаць чалавека, які познім часам мог тут прайсці. Вунь той, што на ўскрайку, вельмі падобны да хаткі на курыных ножках, а калі зірнуць крышачку ўправа, натыкнешся на вялікага калматага мядзведзя, што стаіць на задніх лапах, a яшчэ далей казачны палац. Усярэдзіне раптам заіскрыўся вясёлы агеньчык. Ляшкевіч ад нечаканасці нават адхіснуўся ад акна, але ў наступны момант зразумеў, што там, удалечыні, за полем, прытулілася да лесу вёсачка і ў адной з яе хатак запалілі святло. Агеньчык весела мільгацеў пасярод кустапалаца, прыцягваў думкі, парушаў спакой. Ляшкевіч уявіў, што ў хаце сабралася сям’я і гаспадыня, чамусьці вельмі падобная да ягонай Алесі, гатуе вячэру, а бацька дапамагае дачцэ ці сыну рашаць мудрагелістую задачку па матэматыцы. У хаце смачна казыча ў носе наварыстым супам, і, можа, у гэты самы момант усе адкінулі свае справы і прыслухоўваюцца да грукату цягніка, які нагадвае невядомым Ляшкевічу людзям нешта сваё, прыемнае ці благое.
Вось далёкі агеньчык мільгануў раз-другі і назаўсёды знік за вялізным курганам, у аб’езд якога імчаў цягнік, і было шкода развітвацца з той прыдуманай хаткай... А мо і не хатка там была, а слуп на старым гасцінцы. I матляецца на ім адзінокая лямпачка, калі і перагарыць, ніхто не зверне ўвагі... А мо і наадварот, лямпачка адна на ўсё наваколле, яна быццам маяк сярод глухамані — свеціць, і ніхто не губляе дарогі...
Ужо зусім сцямнела, калі Ляшкевіч вярнуўся ў купэ. У прыцемку распрануўся, увішна падцягнуўся на руках, спрытна кінуў мускулістае цела на чыстыя прасціны.
Ляшкевіч не заўважыў, як заснуў. Сон быў падобны на нейкае забыццё, ён кожную хвіліну памятаў, што едзе ў цягніку, на прыпынках чакаў, калі зноў затахкаюць колы, захістаецца вагон. Раней, у зоне, снілася воля, а цяпер, наадварот, прыснілася турма. Вось ён стаіць у калоне, і начальнік за-
чытвае прысуд: каму за розныя парушэнні ўнутранага распарадку адмоўлена ў датэрміновым вызваленні. Пачуўшы сваё прозвішча, Ляшкевіч не можа стрымацца і крычыць: «Няпраўда! Мяне суд вызваліў!..» «Нам суд не ўказ,— абураецца начальнік турмы,—я сам ведаю, каго вызваляць!.. I наогул, маўчаць у страі, смірна!..»
Ляшкевіч усхапіўся і не адразу ўцяміў, дзе ён. Гулка калацілася сэрца, цягнік стаяў. 3 ярка асветленага перона невядомага прыпынку данеслася каманда: «Станавіся! Раўняйсь! Смірна!..»
«Ага, вось адкуль гэтае насланнё»,— Ляшкевіч нахіліўся і зірнуў у акно. Супроць стаяла купка падстрыжаных пад нуль юнакоў з рэчмяшкамі за плячыма, якія, не зважаючы на сталага прапаршчыка ў лётчыцкай форме, весела гаманілі. Зводдаль, ля вакзальнага будынка, бы пчаліны рой, гудзеў натоўп праважатых, хто спяваў, хто кружыўся ў танцы, а жанчыны прыціскалі насоўкі да вачэй. Было чуваць, як надрыўна скуголіць гармонік.
— Напра-а-ва! У вагон семнаццаць шагам марш! — камандуе прапаршчык.
Хлопцы неахвотна крутнуліся і, не трымаючы нагу, уразнабой пакрочылі пад гукі марша, які старанна выводзіў п’яны гарманіст. Вагон тузануўся і паплыў, развітальна мільганулі ліхтары на ўскрайку станцыі. Праз некалькі хвілін халодная начная цемра праглынула ўсё наўкол. Ляшкевіч захінуў фіранку, уладкаваўся зручней і, у чаканні сну, заплюшчыў вочы. Раптам цішыню парушыў жаночы голас:
— Усёй вёскай, як гэтых хлопцаў, праважалі і майго сыночка, а цяпер еду па яго, прывезлі з Афганістана...— голас задрыжаў і гэтак жа раптоўна сціх.
— Вы паплачце, верце, стане лягчэй...— прагаварыў мужчынскі голас.
Жанчына нічога не адказала, яна, здавалася, нават не чула суразмоўніка, бо праз якую хвіліну працягвала сваё:
— А я ж чакала сыночка, і новы гарнітур справіла, і модныя бялюсенькія красовачкі... а мой ты сыночак родненькі!..
— У мяне ёсць валідол, можа, возьмеце таблетку?
— Ды я ўжо наглыталася розных лекаў, аж моташна, мо ад іх і слёз няма.
— Гаварыце пра ўсё, лягчэй стане.
— Мне цяпер усё адно, што гаварыць, што плакаць, a сыночка няма, і нічым яго не падымеш... Мой бацька ў мінулую вайну загінуў, дык пасля яго мы з братам засталіся. Цяжка было, хапіла ліха, але маці нас падняла на ногі, выгадавала. А Віталік нічога ў жыцці не паспеў, хто ж яго ўспомніць пасля мяне?
Жанчына ўсхліпнула, цяжка ўздыхнула і сцішылася. Дзінькалі парожнія шклянкі з-пад чаю, што звечара засталіся на століку, ды колы, як здалося Ляшкевічу, адстуквалі цяпер адно, у Аф-га-ніс-та-не...
5
Ляшкевіч з хваляваннем і нават невядомым страхам агпедзеў новы дзевяціпавярховы гмах, які паўколам адгарадзіў двор ад вуліцы і быў падобны да велізарнай птушкі, што сваімі крыламі захінула птушанят ад сцюдзёнага ветру. Нейкая няўтульнасць адчувалася ў незнаёмым, неабжытым двары, і здавалася, што будоўля яшчэ не скончана, а толькі прыпынена на нейкі час. На трэцім паверсе, прама над пад’ездам, высунуўшы пысу ў шчыліну, на балконе жалобна віскатаў невялікі калматы пудзель, быццам скардзіўся некаму на гаспадара, які яго, кватэрнага пестуна, зачыніў на холадзе.
Ляшкевіч намацаў у кішэні ключ, некалі пры спатканні пакінуты Алесяй, і рашуча ўвайшоў у пад’езд. Ля дзвярэй сваёй кватэры спыніўся, перавёў дыханне і ўжо хацеў адамкнуць замок, але перадумаў, вырашыў спярша пазваніць, раптам сын дзесьці паблізу і спалохаецца, убачыўшы незнаёмага. Ляшкевіч дрыготкай ад хвалявання рукой націснуў на чырвоную кнопку, і адразу за дзвярыма зайшоўся пералівісты званок. Да дзвярэй ніхто не падыходзіў. Націснуўшы кнопку яшчэ некалькі разоў запар, Ляшкевіч адамкнуў дзверы і пераступіў парог новай кватэры, дзе цяпер было ягонае жытло. He рас-
пранаючыся, пахадзіў, шукаючы што-небудзь са старой мэблі, але нічога знаёмага на вочы не трапілася. Усё было новае, падкрэслена прыгожае, толькі Ляшкевіч не адчуў той шчымлівай утульнасці, якая грэла душу ў старой кватэры.
«Мэбля вельмі шыкоўная, дарагая,— думаў Ляшкевіч, разглядаючы секцыю.— Адкуль у Алесі такія грошы? Можа, пастаралася для дачкі і ўнука спрытная цешча?»
— Вось я і дома,— уголас прамовіў Ляшкевіч і здрыгануўся, бо на душы не было жаданага спакою, наадварот, затрымцела недзе ўсярэдзіне нядобрае прадчуванне.
Ён засноўдаў па пакоях, сілячыся зразумець, адкуль гэтая трывога, і раптам уцяміў: у кватэры нічога не нагадвала пра сына! He было відаць цацак, не было таго бязладдзя, што заўсёды там, дзе ёсць малыя. Мусіць, Алеся адвезла сына да бацькоў: як тут гадаваць дзіця і працаваць без дапамогі? A там чыстае паветра, малако і даіляд лепшы, чым у яслях, усё ж родныя людзі. Гэтыя думкі суцешылі, але для сябе Ляшкевіч вырашыў, што калі сын у цешчы, то адразу паедзе і прывязе Андрэйку дадому, ім трэба жыць разам.
Роздум парушыў шум у калідоры. Ляшкевіч пачуў, як шчоўкнуў замок, запалілі святло. Ён кінуўся да дзвярэй, але не паспеў зрабіць і двух крокаў, як перад ім з’явілася Алеся.
— Ты?! — спалохана ўсклікнула жонка, і з яе рук на падлогу вываліўся цэлафанавы пакет, задзінькала шкло.
— Я.
Радасць у гэты момант перапоўніла Ляшкевіча, ён кінуўся да жонкі і моцна прытуліў да грудзей.
— Чаму не папярэдзіў? Я падрыхтавалася б,— спрабуючы вызваліцца з абдымкаў, прашаптала Алеся.
— Лішні клопат,— цалуючы жонку, выдыхнуў Ляшкевіч і адчуў, як яе цела здрыганулася, напружылася.
— He трэба, Ваня, адпусці,— узмалілася Алеся.— Ты ж, мабыць, галодны...
Недзе ўсярэдзіне, пад сэрцам, у Ляшкевіча варухнулася крыўда: гэтулькі часу не бачыліся, а яна не прымае ягонай пяшчоты, нечым заклапочана. «А мо гэта толькі здалося? Мо яна саромеецца? Усё ж не дзень і не два праляцелі...»
Ён адступіў ад жонкі і, не выпускаючы з абдымкаў, занепакоена паглядзеў у вочы.
— А дзе ж наш сынок?
Алеся рашуча адпіхнула ад сябе Ляшкевіча і, не адказваючы, пайшла на кухню.
— Што маўчыш? — пасунуўся следам Ляшкевіч.— Андрэйка дзе, у вёсцы?
— Так, у бацькоў,— стрымана, унікаючы мужавых позіркаў, адказала Алеся і адразу замітусілася, ухапіла нож і пачала абіраць бульбу.
Ляшкевіч быў надта ўзбуджаны, каб заўважыць, што нешта не тое творыцца з жонкай. Відавочна, яна была ўсхвалявана, але не адчувалася радасці, той глыбокай пяшчоты, якая перапаўняла ягоную душу.
Ён абняў Алесю за плечы і, цалуючы ў шыю, прашаптаў:
— На вёсцы, канечне, лепей, толькі нам цяпер трэба жыць разам.
Алесіна цела неяк раптам абмякла, яна пахіснулася, і Ляшкевіч успрыняў гэта па-свойму. Ён мацней прытуліў жонку да сябе, мяккія, пахучыя валасы прыемна казыталі твар, шыю, напаўнялі ўсяго пяшчотай, млява-радасна заныла сэрца.
— He трэба, Іван,— узмалілася Алеся.
— Любая, я чакаў гэтай хвіліны, здаецца, усё жыццё,— цалуючы жонку ў вусны, выдыхнуў Ляшкевіч і нечакана для яе выхапіў з рук нож, напалову абабраную бульбіну, кінуў у вядро. Потым надзвычай лёгка падхапіў мажную Алесю на рукі і, не зважаючы на мальбу адпусціць, панёс у спальню.
Ён, спяшаючыся, дрыготкімі ад узбуджанасці пальцамі расшпільваў гузікі на кофце і ўвесь час цалаваў Алесю, не даючы нічога сказаць. Усё перажытае, усё кепскае, што было раней, адкацілася прэч, толькі парыў, выбух устрывожаных пачуццяў прыемна пёк сэрца, добрая цеплыня шырылася, пакуль не ахапіла яго, на нейкі момант здалося, што ён правальваецца ў іншы, фантастычна-казачны свет...
Апрытомнеў Ляшкевіч ад моцнага штуршка ў грудзі, ад якога аж зваліўся з канапы. I тут яго бы токам апякло: «У Алесі хтосьці ёсць...» Ад гэтай думкі аж пацямнела ўваччу,
нядобрае прадчуванне сцяла горла, ён з цяжкасцю стрымаў сябе, не даў выйсця хвіліннаму гневу.
Ляшкевіч стаў на ногі і, няспешна зашпільваючы кашулю, апалым, дрыготкім голасам прагаварыў:
— Цяпер бачу тваю радасць. Мо ўсё ж растлумачыш, у чым я вінаваты?
Алеся паспешліва падышла да стала, нервова тузанула шуфлядку і дастала пачак цыгарэт.
— Ты курыш? — аслупянеў Ляшкевіч.
Яна моўчкі, быццам пыталіся не ў яе, прыкурыла цыгарэту ад зграбнай газнічкі, зрабіла некалькі зацяжак і, не зважаючы на расшпіленую кофту, крутанулася да Ляшкевіча. Ён аж здрыгануўся ад нечаканасці: перад ім была зусім невядомая жанчына. Чужы суровы твар, напружаныя, ссунутыя да пераносся бровы, халодны бляск бязлітасных вачэй нічым не нагадвалі жонку.
— Я хацела табе адразу сказаць, а ты ліпнеш, мо пасля і не зірнеш на мяне...
— У цябе хтосьці ёсць? — стрымліваючы нервовую ўзбуджанасць, перапыніў Алесю Ляшкевіч.
— He самае важнае, ёсць у мяне чалавек ці няма! — халодна секанула ў адказ Алеся.
-— Што ж тады?
— Скажу шчыра, віляць не буду: нашае жаніхоўства — недарэчнасць ці болей таго — памылка. I не перапыняй, калі хочаш ведаць, гэта мая маці паклала нас у ложак. Усё хваліла: памяркоўны, лагодны, жыць буду ў горадзе... Іван, вер мне,— ледзь не крыкнула расчырванелая Алеся, і было відаць, як напружылася яе цела,— што не толькі кватэра мне была патрэбна, не толькі сталічная прапіска! Я думала... Я хацела цябе пакахаць... і не магу...
Ляшкевічу зрабілася млосна, смяротная туга горыччу аддавалася ў кожным стуку сэрца, з’явілася пачуццё спустошанасці, ад якога хацелася крычаць, ды так, каб затрэсліся сцены гэтага новага дома.
— А пісьмы?.. Няўжо і ў іх няпраўда, лухта? — збялелымі вуснамі прашаптаў ён.
Алеся нічога не адказала, толькі ўздыхнула, цяжка, роспачна. I зноў у кватэры ўсталявалася нядобрая, нават варожая цішыня, толькі мерна цікаў гадзіннік ды чутна было, як бразгаталі дзверы ліфта.
Першая загаварыла Алеся:
— Цяпер ты ведаеш усё, і давай зробім, як культурныя людзі: аднясём заяву на скасаванне шлюбу і размяняем кватэру на дзве аднапакаёўкі. I табе будзе добра, і мне. Мэбля новая, не параўнаць з той, што была, бацькі купілі, але палову аддам, падзелімся па-чэснаму...
— Па-чэснаму, кажаш? А як будзем сына дзяліць? Калі па-чэснаму — дык папалам?
Жанчына нервова скрывілася:
— Ты што, і сапраўды такі наіўны, нічога не разумееш? Няўжо я, пераспаўшы некалькі разоў з чалавекам, якога, заўваж, пасадзілі ў турму, магла б нарадзіць ад яго дзіця? Каб хоць жонкай была, a то кватаранткай... Ты і праўда дурны, калі паверыў у складзеную байку. Я напісала табе пра дзіця, каб менш вагаўся, не адмовіўся ад шлюбу...
— He веру! — абхапіў галаву рукамі Ляшкевіч.— Ніводнаму слову не веру! — закрычаў ён,— У мяне ж сынаў фотаздымак...
— Ды на той фотакартцы я з братавым сынам, якога і сапраўды завуць Андрэем...
Ляшкевіч абамлеў, усярэдзіне штосьці абарвалася, і ён зразумеў што да гэтага часу стрымлівала гнеў. Сын — гэта было адзінае, што дазваляла Алесі гаварыць, што захоча. Ён загадзя дараваў ёй нават нявернасць. Моўчкі паўзіраўшыся ў жончын твар, сіліўся разгадаць, мо ўсё ж жартуе, гаворачы пра сына, наўмысна блытае яго. Мабыць, ёсць чалавек, які ўзяў яе з дзіцём, і яна не хоча, каб Андрэй ведаў сапраўднага бацьку.
— Алеся, скажы, што гэта лухта, няпраўда! — прастагнаў Ляшкевіч.
Алеся зларадна ўсміхнулася, нахілілася над шуфлядай стала, зашамацела паперамі. Праз якую хвіліну распрамілася і кінула на стол некалькі фотаздымкаў.
— Вось табе доказы...
Ляшкевіч наблізіўся, узяў у рукі фотакарткі. На іх быў мужчына, тварам падобны да Алесі, пэўна, брат, і ягоны Андрэйка.
— Ну і што з таго? — узняў ён вочы на жонку.
— Ты прачытай на адвароце.
Ляшкевіч паволі, неяк нехаця перавярнуў фотаздымак: «Любай сястрычцы ад брата і пляменніка Андрэйкі».
Рука задрыжэла, Ляшкевіч, не памятаючы сябе, пачаў набліжацца да Алесі.
— Ты... ты... — задыхаючыся, быццам хтосьці моцна пераціснуў горла, прастагнаў ён.— Сволач!
Алесін твар пабіла ружовымі плямамі, у вачах праступіў страх, яна зразумела, што Ляшкевіч гатовы на ўсё.
— Іван, хочаш грошы? Тысячу? Дзве? Тры? — пужліва прагаварыла яна і азірнулася на дзверы.
— А за што? — працадзіў скрозь зубы Ляшкевіч.
— За кватэру, ну, і за пісьмы...
— А колькі ты адваліш за сына, якога не нарадзіла?
Алеся закусіла вусны, але адказваць не было чаго, яна, здавалася, думала пра адно: толькі б вырвацца, а там людзі, яны дапамогуць. Хто ён такі? Зэк, веры яму не будзе, што б потым ні гаварыў. А яна ведае, што сказаць, каб зноўку ўпячы за краты, наўмысна шукала кансультантаў, навучылі, як трэба дзейнічаць. Толькі б вырвацца, хоць бы ў калідор... Вось дурніца, думала, што быў цямця-лямця, ім і застаўся, меркавала, кінецца ў ногі, будзе маліць, каб засталася. A ён, на табе, лезе з кулакамі, пагражае. Сама вінаватая, паспяшалася, магла б прыняць ласкавей, мо ўсё б па-іншаму атрымалася, a то нешта з сябе вырашыла паказаць...
Некалькі хвілін яны моўчкі хадзілі адно за адным вакол стала. Зрэшты Алеся не вытрымала, моцна, адкуль і сіла ўзялася, штурханула на Ляшкевіча стол і кінулася да дзвярэй. Ён не чакаў ад таўставатай жанчыны гэткага спрыту і, на якое імгненне спазніўся, прамарудзіў. Яна выбегла са спальні і схавалася ў ваннай. Ляшкевіч тузануў дзверы, але яны былі зашчэплены з сярэдзіны.
Знешне не было відаць Іванавага гневу, але на самай справе ўсярэдзіне ўсё віравала, бурліла, нянавісць перапаўняла душу, жаданне помсты рвалася з грудзей. Ляшкевіч нічога не хацеў разумець, акрамя таго, што павінен разлічыцца за здзек, за бяссонныя ночы, за мары, за сына, якога ніколі не існавала і якога ён гэтак моцна любіў. У сваёй бездапаможнасці ён з усяе моцы рвануў на сябе дзверы, за якімі знаходзіўся ягоны боль, каханне, урэшце, надзея на простае чалавечае шчасце. Там схавалася жанчына, якая па-свойму распарадзілася лёсам і нават не задумалася пра тое, што ён чалавек, што яму таксама баліць... Так, яна ўсё разлічыла, акрамя аднаго...
Ручка адарвалася, але і дзверы крыху прачыніліся. Цяпер іх можна было адчыніць, калі нешта вострае прасунуць у шчыліну. Ляшкевіч хуценька шмыгнуў на кухню, тузануў у стале адну шуфлядку, другую, ажно ўсё пасыпалася на падлогу — нажа не было. Позірк затрымаўся на бульбе, якую абірала Алеся. Схапіўшы сцізорык, ён кінуўся да ваннай, але зноў спазніўся — дзверы наросхрыст адчыненыя і нікога там не было, толькі да слыху данеслася бразгатанне ліфта.
— Ну пачакай! — вылаяўся Ляшкевіч і хуценька сунуў ногі ў дзіравыя кірзачы.
На вуліцы ён толькі і паспеў убачыць са спіны жанчыну, падобную да Алесі, якая слізганула ў маршрутны аўтобус, што адразу пыхнуў клубам чорнага дыму, крануўся і, набіраючы хуткасць, знік на скрыжаванні, напаследак, бы здзекуючыся, мільгануўшы чырвонымі агеньчыкамі.
Ляшкевіч кінуўся ўслед за аўтобусам. Ён разумеў, што робіць нешта не тое, але спыніць сябе не мог, бег, наколькі хапала моцы, а потым перайшоў на хаду. Каб зараз хто спытаў, куды ён ідзе, што хоча зрабіць, ці змог бы адказаць? Ён проста ішоў, шукаючы ўначы нейкага паратунку. Hi пранізлівы вецер, ні слота, ні холад не былі перашкодай, усё саступіла месца хваравітай узбуджанасці, бездапаможнасці. Знікла вера ў чалавечую дабрыню, спагадлівасць.
«Адзін, зусім адзін...» — увесь час шапталі ссінелыя ад холаду губы.
Колькі прайшло часу, пакуль блукаў па вуліцах, Ляшкевіч не ведаў. Свядомасць вярнулася, калі апынуўся на могілках, дзе пахавана маці. Быццам у сне, пералазіў праз высокую агароджу і нават не шукаў месца пахавання — ногі самі прынеслі.
Поўня на якую хвіліну выслізнула з-за чорнай дажджавой хмары і асвяціла фотаздымак на шэрым помніку, і толькі цяпер Ляшкевіч канчаткова зразумеў, дзе знаходзіцца, што адбылося за адны суткі вольнага жыцця. Ён дрыготкай рукой правёў па халодным камені, страсянуў дажджынкі з фотаздымка і раптам адчуў, як да сэрца падкаціў жаллівы халадок — у вочы глядзела маці... He, ён не бачыў яе вачэй, сэрцам адчуваў родны позірк, а да слыху раптам данёсся матчын голас: «Супакойся, сынок, тваё шчасце не прыйшло, яно ў дарозе, чакай...»
Горыч і жаль, бы абцугамі, сціснулі душу, якая прагла спачування і літасці, шукала абароны на гэтым невялічкім пагорачку зямлі, які нагадваў усім людзям пра іх далейшы лёс. Ляшкевічу і сапраўды здалося, што ён чуе маці, і яму вельмі захацелася, каб яна, як калісьці ў дзяцінстве, абняла, прыгалубіла, абараніла...
1990
ШСПЕКТАРСКАЯ ПРАВЕРКА
1
He паспеў маёр міліцыі Раман Бярозка адчыніць дзверы ў свой кабінет, які дзяліў з маладым сышчыкам Зверавым, як забарабаніў тэлефон. Хоць меў ён моцныя нервы, але гэтага «звону» не выносіў. Колькі ні прасіў старшыну аддзела памяняць апарат, адказ заўсёды быў адзін: «Няма мані-мані». Раман і сам майстроў прыводзіў каб паглядзелі ды прыглушылі гэты трэск, які нябожчыка падыме, але хлопцы таксама толькі рукамі разводзілі: што возьмеш з вырабленага паўстагоддзя таму апарата?!.
— Бярозка слухае,— адрэкамендаваўся Раман і адразу пазнаў голас свайго аднакашніка і сябра Вінцука Грыневіча з упраўлення крымінальнага вышуку горада.
— Прывітанне, Раман, правільна робіш, што слухаеш,— засмяяўся Вінцук.— Хачу папярэдзіць, што да цябе выехаў рэ-ві-зор!
— I што з таго? — сказаў Раман.— Хіба ён першы на маім вяку ці апошні? Толькі чаму менавіта да мяне?
— У тым і закавыка,— пасур’ёзнеў Грыневіч,— Інспектар, можна сказаць, не просты, а тытулаваны. Яго пасылае начальнік упраўлення толькі ў самых сур’ёзных выпадках, разумееш?
— Та-ак,— як мага спакайней адказаў Бярозка, але пад сэрцам усё ж непрыемна пацягнула халадком,— тытулаваных тваё начальства выпускае на паляванне, калі трэба кагосьці пакусаць, з’есці ці спешна вылучыць на вышэйшую пасаду.
— Правільна, малайчына, яшчэ не развучыўся думаць.
— Значыцца, калі мяне на кіруючую пасаду не вылучаюць, то трэба пакусаць ці праглынуць. Вось толькі не магу здагадацца, што такое я вытварыў?
— Я і сам не ведаю, але камусьці ты перайшоў дарогу,— сцішана прагаварыў Грыневіч.— Я папярэджваю, каб з хлопцам, які прыйдзе, быў вельмі асцярожны.
— Ды ладна, Вінцук, не першы год замужам! — сядаючы ў крэсла, адказаў Раман, а сам ужо пракручваў у памяці апошнія справы, якімі займаўся, і нічога прыпомніць не мог: усе яны без закавык пайшлі ў следчы камітэт.— Як жыццё? Даўно не бачыліся,— перавёў Бярозка гаворку на другую тэму.
— Усё як і раней,— паспешліва адказаў Грыневіч.— Ты выбачай, да мяне прыйшлі.
— Бывай, сябра,— толькі і паспеў сказаць Раман, як пачуліся кароткія гудкі, ён нават не паспеў падзякаваць за папярэджанне.
«Добра, хай прыязджае рэвізор,— падумаў Раман,— там даведаюся, што ад мяне трэба, каму я прышчаміў хвост».
Праз паўгадзіны Рамана выклікаў намеснік начальніка аддзела па рабоце з асабовым складам, а прасцей — былы нампаліт Кульбека.
— Знаёмцеся,— паказаў ён на хударлявага, з выцягнутым тварам і крыху прыплюснутым носам, чалавека,— падпалкоўнік Навіцкі Мікалай Сямёнавіч, прыбыў з інспекцыяй.
— Вельмі прыемна,— кіўнуў Раман і стаў чакаць, што будзе далей.
— Я хачу сказаць, што ён будзе правяраць вашу работу,— кашлянуў у кулак Кульбека.
— Работу крымінальнага вышуку ці асабіста маю?
— Толькі вашу,— нейкім ненатуральна ціхім голасам не сказаў, а нібы прашаптаў Навіцкі.
-— Я павінен паведаміць непасрэднаму начальніку...
— Няма патрэбы! — рэзка перапыніў Рамана Навіцкі.— У мяне прадпісанне ад самога генерала Тоўсціка.
— Але ж маё начальства павінна ведаць,— настойліва даводзіў Бярозка.— I потым, мяне цікавіць, па якіх накірунках маёй дзейнасці вы будзеце весці праверку?
— Па ўсіх... I гэта адзначана ў прадпісанні,— умяшаўся ў гаворку Кульбека.
Сустрэўшыся з ім вачыма, Раман заўважыў радасныя агеньчыкі, якія, бы светлячкі, штоімгненна ўспыхвалі ў шэрых Кульбекавых вачах. На ягоным твары блукала ўсмешка. Бярозка зразумеў, што не апошні ў гэтай справе нампаліт. Сам ён, вядома, не мае права ўмешвацца ў аператыўна-вышуковую работу, значыцца, спатрэбіўся чалавек, які можа зрабіць тое, што трэба. I канешне, гэты падпалкоўнік з патлівымі рукамі, якія ўвесь час выцірае насоўкай, зробіць на сто працэнтаў сваю справу. Але пры чым тут Кульбека? I раптам Бярозка зразумеў паводзіны нампаліта, гэтую помслівую радасць, бляск у вачах. Так, Кульбека не забыў, як ён, Бярозка, калісьці выставіў яго за дзверы свайго кабінета.
2
Гэта было ў 1991 годзе, калі ў Беларусі пасля маскоўскіх падзей таксама забаранілі дзейнасць камуністычнай партыі. Недзе праз месяц у аддзел быў прызначаны новы нампаліт, гэта і быў былы райкамаўскі работнік Фрол Францавіч Кульбека.
На пачатку сваёй міліцэйскай дзейнасці Кульбека ніяк не мог уцяміць, чаму яму нельга ўмешвацца ў работу аператыўных служб. Яму вельмі карцела ведаць, чым там займаюцца гэтыя негаваркія хлопцы, якія ўвесь час носяць пад пінжаком пісталеты. Яму вельмі хацелася, каб і ягонае прозвішча мільгала на старонках газет, а вышэйшае начальства, не шкадуючы, прэміравала яго за раскрыццё складаных злачынстваў. Апошняе турбавала больш за ўсё: што ні кажы, а той жа Бярозка кожны месяц меў, акрамя зарплаты, яшчэ і прэміі. Кульбека для сябе засвоіў адно правіла: калі
хочаш хутка авалодаць навыкамі, якіх не маеш, вучыся справе ў лепшых, глядзі, слухай, запамінай...
I ён пачаў дзейнічаць. Заходзіў у кабінет да Бярозкі і назіраў за ўсім, што той робіць, вечарамі пачаў чытаць дэтэктывы. Праўда, калі Бярозка вылятаў, як не на крылах, на чарговае злачынства, Кульбека не спяшаўся, ды й навошта было, калі пра ўсё, што там адбудзецца, ён даведаецца ад аператыўнага дзяжурнага ці тут, у кабінеце маёра, дзе той будзе весці допыт злачынцы. Але праз колькі дзён такіх назіранняў маёр Бярозка выставіў Кульбеку за дзверы, ды яшчэ прыгразіў напісаць рапарт начальству, што ён перашкаджае працаваць. Вось з тых часоў Кульбека і затаіў злосць на Бярозку.
Паступова новы нампаліт уцягнуўся ў работу і зразумеў, што ягоныя абавязкі амаль нічым не адрозніваюцца ад тых, якія ён выконваў раней, калі працаваў у райкаме: галоўнае, своечасова выкрыць хібы ў рабоце аддзела, рапартаваць начальству, а калі зусім справа дрэнь — мянці языком, бічуй самога сябе перад начальствам, абяцай выправіць становішча. Знікла і жаданне самому раскрываць злачынствы, хоць раней лічыў, што калі ён — міліцыянер, то павінен гэта рабіць. Ён цяпер ведаў, што людзей, якія не займаюцца аховай правапарадку і раскрыццём злачынстваў, у міліцыі ў тры разы болей, а грошы атрымліваюць усе аднолькава. Зрабіўшы такую выснову, Кульбека расправіў крылы. Ён зразумеў, з каго трэба «здымаць стружку», хто не будзе выстаўляць яго за дзверы, хто будзе дрыжэць перад ім, як ліст на ветры.
I вось — вышэйшае начальства зацікавілася Бярозкам. Цяпер у яго, Кульбекі, пытаюцца, што маёр за чалавек, цяпер зляціць з яго пыха: бач, лепшы сышчык! Цяпер успомніць ён Кульбеку, і неаднойчы...
з
Падпалкоўнік Навіцкі папрасіў Бярозку вылажыць з сейфа ўсе паперы, адчыніць шуфляды стала, даць сшытак для службовай падрыхтоўкі. Калі сейф і шуфляды апусцелі, Навіцкі задаволена пацёр рукі.
— Ну, маёр, прыступім!
— Калі ласка, працуйце, таварыш падпалкоўнік,—хітравата ўсміхнуўся Раман.— Толькі хачу папярэдзіць, што я сёння ў аператыўнай групе. Калі што якое здарыцца, вы паедзеце са мной, каб паглядзець маю работу на практыцы...
— He, не,— замахаў рукамі Навіцкі, і ягоныя вусны пачалі расцягвацца ва ўсмешцы, ажно пакуль замест іх не засталася вузенькая, моцна сцятая палоска.
Ад такой усмешкі Раману зрабілася непрыемна, быццам дакрануўся да нечага гідкага.
— Вы, маёр, бачыце, колькі ў вас папер,— дастаючы акуляры, неяк па-дзіцячы радасна піскнуў падпалкоўнік. — Да вечара трэба паспець, для мяне гэта асноўная работа! — Навіцкі пляснуў далоняй па паперах і дадаў: — А вы займайцеся сваімі справамі за суседнім сталом, толькі потым, напрыканцы дня, даложыце, што напрацавалі.
Ад слоў «займайцеся за суседнім сталом» Раману стала смешна, адразу знікла хваляванне, напружанасць. «Займацца за сталом!» — у думках паўтарыў ён словы падпалкоўніка. Хіба ён бухгалтар ці сакратар-машыністка? Вось людзі, якія пішуць нам інструкцыі і рыхтуюць загады! У гэтага падпалкоўніка мысленне чыноўніка, а не аператыўнага супрацоўніка, ён, мабыць, за сваё жыццё ніводнага злачынства асабіста не разблытаў, таму і ўяўляе работу ў міліцыі «за сталом».
Старадаўні тэлефонны апарат зазвінеў так, што падпалкоўнік ажно падскочыў на крэсле.
Ён адсунуў ад сябе паперы і вымучана засмяяўся:
— Ну і апарат, яго толькі ў музей крыміналістыкі!
— Я не аддаў! — беручы трубку, адказаў Бярозка.— Тут французы месяц таму на экскурсіі былі, давалі за яго сто франкаў, сказаў -— падумаю.
Званіў дзяжурны па аддзеле. Бярозка моўчкі выслухаў паведамленне пра ўзброены налёт на кватэру і коратка адказаў:
— Зараз буду.
Навіцкі неяк падазрона пазіраў на Бярозку. У гэты момант стала асабліва заўважнай ягоная касавокасць, бо ў
размове з начальствам, з дапамогай правільна абранай паставы, павароту галавы, нават асвятлення, ён навучыўся рабіць свой дэфект зроку нябачным для субяседніка, але ў размове з падначаленымі на гэта ўвагі не звяртаў.
— Кажаце, сто франкаў? — здзіўлена перапытаў ён.
— Тры дні таму зноў званілі з французскага пасольства, прапанавалі сто пяцьдзесят,— напусціўшы на сябе сур’ёзнасць, удакладніў Бярозка і дадаў: — Мне трэба на выезд, узброены налёт на кватэру...
— Едзьце, калі ласка, Раман Станіслававіч, едзьце,— паспешліва прагаварыў Навіцкі.— Я тут буду да вечара, гэта ж столькі трэба пералапаціць!
4
Аператыўная група працавала на месцы злачынства хутка і зладжана, ніхто ні ў кога нічога не пытаўся, кожны ведаў сваю справу. Бярозка на кухні размаўляў з пацярпелай, кідка прыгожай жанчынай, на выгляд гадоў трыццаці. Яе зеленаватыя вочы пачырванелі ад слёз, раз-пораз нервова ўздрыгвалі вейкі, кончыкі пальцаў біла дрыготка. Відавочна, што да прыезду аператыўнай групы пацярпелая паспела прывесці сябе ў парадак, падмаляваць вусны, вейкі. Прыгожыя белыя валасы спадалі на плечы, блакітны халат падкрэсліваў яе стройную фігуру.
— Раіса Сяргееўна, папрашу падрабязна расказаць пра ўсё, што адбылося,— аглядаючы шыкоўную кухонную мэблю з чырвонага дрэва, сказаў Бярозка.
Жанчына прыкурыла доўгую цыгарэту з залацістым фільтрам, і на яе выразныя вочы навярнуліся слёзы: цяжка было нават прыгадваць пра тое, што з ёю адбылося.
— Супакойцеся, Раіса Сяргееўна,— напружана прагаварыў Раман,— мы знойдзем бандытаў, але нам патрэбна ваша дапамога.
— Пазванілі ў дзверы,— цяжка ўздыхнуўшы, загаварыла жанчына.— Калі я спытала хто, адказалі, што прынеслі пасылку ад мужа.
— Дзе ваш муж?
— Ён камерсант і цяпер у Аўстрыі, па справах фірмы.
— Так, зразумела, і што далей?
— Я адчыніла... He паспела і слова сказаць, як двое мужчын у масках упіхнулі мяне ў кватэру, адзін прыставіў пісталет...
Як ні трымалася жанчына, а ўсё ж усхліпнула, дзве буйныя цяжкія слязінкі выкаціліся з куточкаў вачэй і пацяклі па шчоках. Раман маўчаў, ён ведаў, што ў такіх выпадках прыспешваць чалавека — марная трата часу. 3 практыкі ён ведаў, калі страх у жанчыны пройдзе, калі яна зразумее, што ёй нічога не пагражае, яна раззлуецца па-сапраўднаму, пабабску. Вось тады толькі занатоўвай інфармацыю.
-— Другі адразу палез у секцыю, дастаў шкатулку з каштоўнасцямі, потым вырваў шнур відзіка з разеткі.
— Так, добра,— падахвочваў пацярпелую Раман,— што было далей?
— Гэты, з пісталетам, звязаў мне рукі і заляпіў рот пластырам...
— Што яшчэ з каштоўных рэчаў яны забралі?
Жанчына нахмурылася, сілячыся прыгадаць, страсянула попел з цыгарэты ў попельніцу і сцішана прагаварыла:
— У чамадан яны запхнулі маё скураное паліто, відэамагнітафон, чатыры бутэлькі каньяку, два батоны сухой каўбасы...
•— Каньяк якой маркі? — удакладніў Бярозка.
— «Напалеон».
Відавочна, што страх у пацярпелай праходзіў, цяпер яна пачала ўсведамляць, што магло адбыцца і горшае, на яе твары прамільгнула нешта накшталт усмешкі.
— Цяпер, калі ласка, апішыце, як яны выглядалі,— папрасіў Бярозка.
Калі жанчына «малявала» партрэт таго, хто лазіў па секцыі, даставаў шкатулку з каштоўнасцямі, прынёс з бара каньяк, Бярозка ўлавіў у яе словах пэўную заклапочанасць, адчувалася, што яна нешта недагаворвае, вагаецца.
— Вы сказалі, што налётчыкі былі ў масках? — перапытаў Раман — А вам нічога ў іх паводзінах не здалося пада-
зроным? Напрыклад, той, каторы знайшоў шкатулку. He падалося, што ён дакладна ведаў пра яе існаванне і нават месца захоўвання? А потым каньяк? Ён жа, як я зразумеў, стаяў у бары, адчыніць які не так проста, калі не ведаеш сакрэту.
— Так...— нервова сашчапіла пальцы жанчына.— Я ўвесь час пра гэта думаю.
— У вас ёсць падазрэнні? Мо злачынцы называлі сябе? Мо хто з тых двух падаўся знаёмым?
Бярозка адным духам выпаліў пытанні, якія турбавалі, і цяпер, гледзячы пацярпелай у вочы, чакаў адказу.
— Я не ўпэўнена, але...
— Што? — рэзка ўзвысіў голас Бярозка. Ён зразумеў: калі жанчына перадумае сказаць пра свае падазрэнні цяпер, то потым ужо не скажа.— Што, Раіса Сяргееўна, вы хацелі сказаць?
—Я не ўпэўнена, але скуранка ў таго, што шастаў па секцыі, была зацыравана на спіне, злева, пад самай лапаткай.
— I што гэта вам нагадала?
— Паўгода таму ў фірме мужа працаваў ягоны аднакласнік Федзя Мальцаў, і мне здаецца, у яго таксама была такая ж драпіна на скуранцы.
— Вы ўпэўнены?
— Ён нас заўсёды вазіў на машыне, і я міжволі бачыла драпіну на спіне — шво было накладзена неахайна, крыжыкам.
— А што з гэтым Мальцавым здарылася?
— Муж звольніў Федзю за нейкую аферу, дакладна не ведаю, гэта іх справа...
5
Бярозка адразу прыняў рашэнне. Паведаміўшы па тэлефоне дзяжурнаму па аддзеле, ён са следчым Іванам Пракопчыкам паехаў на кватэру, дзе быў прапісаны Мальцаў. Цяпер ад хуткасці іх дзеянняў залежала, ці ўдасца па гарачых слядах затрымаць налётчыкаў, пакуль тыя не пазбавіліся ад рэчаў з абрабаванай кватэры.
Ліфт спыніўся на сёмым паверсе, з кватэры, дзе жыў Мальцаў, чулася музыка, галасы. Пракопчык запытальна паглядзеў на Рамана і шэптам прагаварыў:
— Дзверы могуць не адчыніць.
— Калі нас убачаць, то дакладна давядзецца ламаць,— пагадзіўся Бярозка.— Ты вось што, Іван, чакай тут групу захопу, а я паспрабую што-небудзь прыдумаць з суседняга пад’езда.
У сумежнай з Мальцавым кватэры жыў вайсковы палкоўнік у адстаўцы, які сітуацыю зразумеў з паўслова, нават прапанаваў дапамогу, але чым сямідзесяцігадовы ветэран мог дапамагчы? Усё роўна гэтая прапанова ўзрадавала PaMana: нячаста прапануюць міліцыі дапамогу, заўсёды даводзіцца разлічваць толькі на самога сябе.
Бярозка выйшаў на балкон, агледзеўся. Балконы Мальцава і палкоўніка былі амаль усутыч, усяго метр аддзяляў іх. 3 расчыненых дзвярэй чулася музыка, жаночы смех. Гэта ўскладняла задачу, бо, па словах пацярпелай, у аднаго з бандытаў быў пісталет. У гэты момант Раман убачыў аддзелаўскую машыну, якая спынілася ў суседнім двары, хлопцаў з групы захопу, якія накіраваліся да пад’езда, дзе чакаў Пракопчык.
«Калі пачнуць званіць у дзверы, Мальцаў паціху, крадучыся, пойдзе глядзець у вочка,— падумаў Бярозка.— Другі ў гэты момант, хутчэй за ўсё, сунецца на балкон, каб паглядзець, што робіцца ў двары, ці ёсць міліцэйскія машыны. Вось тут і трэба яго браць».
Раман скінуў плашч, пінжак і, стаўшы на парапет, зрабіў адзіны небяспечны крок, які раздзяляў балконы. Ён стаў на нейкую скрынку, потым на падлогу і сцішыўся ў чаканні за прачыненымі дзвярамі. Знізу яго ўбачылі, значыцца, перададуць па радыёстанцыі астатнім, і задача хлопцаў спросціцца. Надта доўга цягнуліся некалькі хвілін, пакуль ліфт вёз групу захопу на сёмы паверх, але нарэшце да Раманавага слыху даляцеў пераліўны званок у дзверы. Адразу музыка сціхла, у пакоі бразнулі дзверы. Чуйны слых улавіў, як хтосьці накіраваўся да балкона, праз хвіліну ў дзвярах з’явілася хударлявая постаць з пісталетам у руцэ. Яшчэ крок, і чалавек у мет-
ры ад Бярозкі стоена спрабуе непрыкметна вызірнуць на дарогу ля пад’езда. Ён цягнецца на дыбачках — уся ўвага на ўваход у пад’езд. Раман нячутна выйшаў са сваёй схованкі.
— Рукі! — рашуча, на самае вуха злачынцы, скамандаваў ён і балюча выцяў яго дулам пісталета ў бок.— Кідай зброю!
Страх працяў худое цела злачынцы, на шыі сутаргавата затузаўся коўцік, пісталет выпаў з ягоных рук.
— Рукі на парапет! — шэптам скамандаваў Бярозка і, калі дрыготкія далоні абхапілі металічны парапет, шчоўкнуў наручнікамі і «прыкаваў» бандыта за адну руку.— Будзеш тузацца ці, крый божа, крыкнеш...— грозна прашаптаў маёр і шматзначна ўзняў руку з пісталетам.— Пры спробе да ўцёкаў... Чуў пра такое?
Злачынец вытарашчанымі ад страху вачыма глядзеў на Бярозку, яму не хапала паветра, ён хацеў нешта сказаць, але Раман прыкрыў даланёй рот. Бярозка зразумеў, што гэты налётчык будзе маўчаць. Ён адхінуў ружовую штору і ўвайшоў у пакой, трымаючы напагатове пісталет.
На канапе сядзелі дзве дзяўчыны і з жахам глядзелі на яго. Адна з іх, з ярка-рыжымі валасамі, так і застыла з бакалам шампанскага ў руцэ, не данёсшы яго да рота.
Раман прыклаў палец да вуснаў і прашаптаў:
— Сядзець ціха! Дзе другі?
Дзяўчына з бакалам паказала на дзверы. Бярозка пачуў з прыхожай п’янаваты мужчынскі голас:
— Я не выклікаў ніякіх сантэхнікаў...
— А міліцыю? — ступіў у калідорчык Бярозка і навёў на Мальцава пісталет...
6
Злачынная група Мальцава «брала» на сябе каля дзесятка налётаў на кватэры, і па ўсіх злачынствах трэба было неадкладна працаваць. Толькі каля дванаццаці гадзін ночы Раман успомніў пра Навіцкага. Калі ішоў да сябе ў кабінет,
ужо не спадзяваўся ўбачыць там падпалкоўніка, але той, непрыязна ўсміхаючыся, сустрэў Рамана на тым самым месцы, дзе быў раніцай.
— Ну і як прайшоў дзень? — груба спытаў Навіцкі.
— Вам рапарт напісаць ці прачытаеце ў аператыўнай зводцы? — стомлена, не хаваючы непрыязнасці, прагаварыў Бярозка.
— Папраўдзе, я ведаю, якую групу вам пашэнціла ўзяць,— скоса пазіраючы на Рамана, зазначыў падпалкоўнік.— Калі вы не супраць, гэта я таксама адзначу ў даведцы.
— Пішыце,— абыякава згадзіўся Бярозка і стомлена сеў на крэсла, выцягнуў ногі, расслабіўся.
Гэтая пастава абурыла Навіцкага: ён усё ж вышэйшы ў званні, ды й пасаду мае, не тое што нейкі там старшы інспектар раённага маштабу.
— Вы б, таварыш маёр, саблюдалі субардынацыю,— строга прамовіў Навіцкі.
— Прабачце, таварыш падпалкоўнік, але працоўны дзень скончыўся,— не гледзячы на правяраючага, буркнуў Раман.— Я прыйшоў спытаць, ці шмат у вас тут работы. Мо ўзніклі якія пытанні да мяне?
— Ды ўжо ж давялося папрацаваць! — задаволена ўсміхнуўся Навіцкі.— Вас чакаў, каб папярэдзіць пра недахопы.
— Лішняе ўсё гэта,— не мяняючы паставы, спакойна прагаварыў Бярозка.— Вы зрабілі сваю справу, пішыце што хочаце.
— Зразумела,— устаў з-за стала Навіцкі.— Копію даведкі я прывязу вашаму кіраўніцтву.
7
Праз тры дні пасля сустрэчы Рамана з Навіцкім у пачатку рабочага дня яго паклікаў да сябе Кульбека і адразу, не адказаўшы на прывітанне, затрос над галавой некалькімі паперкамі. Побач за сталом сядзеў Навіцкі і не глядзеў на Рамана, быццам таго тут і не было.
— Начальнік аддзела ў камандзіроўцы, таму я сам давяду гэтую непрыемнасць, што бруднай плямай пала на ўвесь аддзел. Правільна людзі кажуць: лыжка дзёгцю заўсёды спаганіць бочку мёду. Таму і ў нас — ёсць такі маёр Бярозка, якому не пісаны загады і інструкцыі міністэрства.
Раман маўчаў, разумеючы, што тут абурацца — толькі вецер ганяць. Ён нічога добрага не чакаў ад інспектарскай праверкі і быў падрыхтаваны да ўсялякага, але тое, што пачуў, выбіла яго з каляіны.
— Г эта ж трэба так парушыць рэжым сакрэтнасці! — распаляўся Кульбека.— На настольным календары пазначаны нумары міністэрскіх загадаў, сейф на момант праверкі не быў апячатаны, у сшытку для службовых заняткаў няма і паловы тэм, прапанаваных для вывучэння, выяўлены недзелавыя сувязі з замежнымі бізнесменамі —збіраўся прадаць службовы тэлефон. I самае галоўнае, вам, таварыш маёр, патрэбны ў рабоце штурхаль: пакуль не прыехаў з праверкай падпалкоўнік Навіцкі, за дзесяць дзён вы не выкрылі ніводнага злачынства, а тут адразу затрымалі групу Мальцава. Дык ці не надта дорага дзяржаве абыходзяцца такія сышчыкі? Няўжо да кожнага трэба прыстаўляць правяраючага?
— Я папрашу зачытаць вынікі праверкі,— спакойна прамовіў Бярозка.
— А вось і вынік,— зласліва ўсміхнуўся Кульбека,— Вам, таварыш маёр, надалей кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў забаронена займацца аператыўна-вышуковай дзейнасцю.
Раман моўчкі крутнуўся і выйшаў з кабінета. Ён больш не жадаў, ды й не мог слухаць Кульбеку, ведаў і другое, што Навіцкі наўмысна там сядзіць: а раптам Бярозка сарвецца, нагаворыць абы-чаго начальству, дык для гэтага і магнітафон падрыхтаваны ў шуфлядзе стала — Раман бачыў, як Навіцкі ўключаў яго.
Бярозка зайшоў у кабінет, набраў нумар тэлефона. Толькі адно цяпер цікавіла маёра — сапраўдная прычына «інспектарскай праверкі». На другім канцы доўга не здымалі трубкі. Раман зноў і зноў набіраў патрэбны нумар, пакуль не пачуў голас Грыневіча.
— Вінцук,— не вітаючыся, пачаў Бярозка,— мяне цікавіць сапраўдная прычына інспектавання.
Грыневіч нейкі час маўчаў. Маўчаў і Раман. Ён зразумеў, што сябра ведае сапраўдную прычыну і вагаецца, распавядаць ці не, бо гэта можа рыкашэтам стрэліць і па ім. Але сяброўства перасіліла.
— Раман,— сцішана прагаварыў Грыневіч,— я збіраўся пад’ехаць, але раз склалася так, то адкажы на адно пытанне: ты тры месяцы таму затрымліваў за крадзеж запчастак пляменніка намесніка міністра?
— Было такое...
— У цябе была размова з генералам?
— Толькі па тэлефоне.
— Што ён табе сказаў?
— Ухваліў і сказаў, што кожны павінен атрымліваць па заслугах за свае ўчынкі...
— Цяпер уцяміў, адкуль ногі растуць? Ты не зразумеў намёку генерала, перадаў матэрыялы ў следства, быў суд, пляменніку ўляпілі чатыры гады. Інспектарская праверка — звядзенне рахункаў з табой... Усё зроблена, як бачыш, у рамках інструкцый і закона, так што — трымайся, папрацуеш участковым гады два-тры, а там будзе відаць...
1991
ПОМСТА
1
Кацярына цяжка, ледзь перастаўляючы непаслухмяныя ватныя ногі, паволі сунецца па прыступках у сваю аднапакаёўку. Праз кожныя пяць крокаў яна прыпыняецца, прыхіляецца спінай і патыліцай да халоднай сцяны і сцішваецца, прыслухоўваючыся да сэрца, якое ліхаманкава калоціцца ў грудзях. Кацярына кляне ўсіх на свеце: і суседзяў, што заставілі пад’езд драўлянымі скрынкамі, заякія яна раз-пораз чапляецца, і электрыкаў, што рамантавалі ліфт і кінулі, не дарабіўшы, і праз гэта ёй трэба пешшу падымацца на сёмы паверх, і чорнага ката, які зімуе ў пад’ездзе, а цяпер неадчэпна, ціха мяўкаючы, ідзе следам, просіць есці. А што яна яму дасць — сама не памятае, калі нешта ела... Піць піла, а на закуску грошай не хапіла... Гэтае жалобнае мяўканне і бліскучыя зялёныя вочы нешта нагадваюць, але Кацярына не можа прыпомніць што, яна моўчкі глядзіць п’янымі мутнаватымі вачыма на ката і не мае сілы нават прагнаць яго. Калі спыняецца, спыняецца і кот, уладкоўваецца ніжэй на прыступцы, падціскае кароткі хвост, мабыць, адкушаны сабакам, і, не міргаючы, глядзіць у вочы. Кацярына спрабуе прагнаць ката, замахваецца цэлафанавым пакетам, але той, мабыць, адчуваючы, што жанчына нічога благога яму не зробіць, не зважае на гэта. Кацярына з дзяцінства не любіць катоў. Калі яна была першакласніцай і садзілася рабіць урокі, на стале побач заўсёды ўладкоўваўся шэры Васька. Ён, бы строгі настаўнік, назіраў за тым, што яна робіць, але як толькі Кацярына даставала чарніліцу, кот усё пачынаў успрымаць як гульню. Вось яна
абмакнула ручку ў чарніла і старанна выводзіць літары. Раптоўна Васька лапай шморгае па непрасохлым радку, і замест роўных, крыху пузатых літар у сшытку з’яўляецца сіняя раскоўзаная пляма. Кацярына плача, але дома нікога няма, ніхто не дапаможа, маці на ферме, а бацька, як сказала суседка, старая баба Марыля, сабакам сена косіць... Яна вырывае са сшытка сапсаваны ліст, праганяе ката на вуліцу і зноў садзіцца за работу, старанна выводзіць літары. Невядома адкуль зноў бярэцца Васька, скача на стол, б’е лапай па ручцы і, уцякаючы, чапляецца за чарніліцу. Брудная сіняя пляма імгненна расцякаецца па стале, сшытак сапсаваны, абрус таксама. Кацярына ведае, што маці задасць лупцоўку, бо не паверыць ніводнаму слову пра ката...
Вельмі хочацца спаць, здаецца, прысела б на прыступках і заснула, але Кацярыну палохае гэты вялізны чорны кот, ягоныя прамяністыя дзікаватыя вочы, а яшчэ больш яна баіцца трапіць у выцвярэзнік. Тыдзень таму яна заснула ў пад’ездзе, і хтосьці з суседзяў выклікаў міліцыю. Яна плакала, прасілася ў міліцыянера, апранутага неяк незвычайна, пановаму, у зялёную форму, сілілася разгледзець твар, зірнуць яму ў вочы, выклікаць да сябе спачуванне і не змагла, доўгі казырок фуражкі прыкрываў твар. Яе забралі ад самых дзвярэй кватэры, міліцыянер мог бы пакінуць яе дома, але ўсё ж зрабіў па-свойму, завёз у выцвярэзнік. Туды яна больш не хоча, не жадае «спаць на белых прасцінах», занадта яны дарагія.
Кацярына адхіснулася ад сцяны, зрабіла некалькі крокаў, ускінула галаву, прыжмурылася, сілячыся разгледзець лесвічную пляцоўку, і раптам зразумела, што прыйшла. Вось насупраць яе блакітныя дзверы, пад столлю цьмяна зіхаціць заліты бяліламі ліхтар.
«А ўсё ж добра, што пафарбавала дзверы на свой капыл,— зларадна падумала Кацярына,-— Усім дзверы паквэцалі брудна-карычневай фарбай, а мае вунь якія прыгожыя!»
Яна, хістаючыся, доўга корпалася ў паласатым цэлафанавым пакеце, шукаючы ключы. Пакуль адмыкала дзверы, сцішана мармытала праклёны чалавеку, які гадзіну таму каля
рэстарана абазваў яе старой торбай. Замок, як заўсёды, доўга не паддаваўся, нешта заела ўсярэдзіне, і калі нарэшце Кацярына ўвалілася ў кватэру, яна зусім знясілела, спінай зачыніла дзверы і паволі ссунулася на падлогу, з асалодай выцягнула здранцвелыя хворыя ногі, заплюшчыла вочы. Апошняе, што даляцела да слыху,— гэта бразгатанне шкла, нешта каля ступакоў дзынкнула, па ўсім, пустыя бутэлькі, і Кацярына правалілася ў страшны, нервова-цяжкі сон.
2
Апошнім часам ёй сніўся адзін і той жа сон: быццам яны з Міколам толькі пажаніліся і яна ў белай сукенцы кружыцца ў вальсе. Ён моцна трымае Кацярыну ў сваіх абдымках, шчасліва смяецца, хіліцца, каб пацалаваць, і раптам Кацярына бачыць, як мужаў твар выцягваецца, нос большае, вочы робяцца маленькімі, бровы высыпаюцца, нервова ўздрыгваюць вусы-шчупальцы, і да яе ўжо хіліцца не прыгажун Мікола, а агідная пацучыная морда. Вялізныя зубы цягнуцца да шыі, яна з усёй моцы адпіхвае агідную морду, хоча вырвацца, але не хапае сілы. Кацярына крычыць, кліча на дапамогу, але ніхто не чуе: на вяселлі ніводнай чалавечай душы, яны ўдваіх кружацца ў вальсе, а на сталах жыруюць пацукі. Робіцца цяжка дыхаць, яна фізічна адчувае, як пацучыныя зубы пракусваюць на шыі скуру, бачыць драпежную морду, запэцканую крывёй...
Кацярына падхопліваецца ад свайго крыку. Твар, шыя, спіна мокрыя ад поту, скроні быццам раскалоліся напалам ад болю, у грудзях нешта хрыпіць і булькае. Яна нейкі час сядзіць, баючыся паварушыцца, ведае, што ад гэтага боль можа павялічыцца. Да слыху далятае з калідора голас суседкі: «Зноў Кацька крычыць! Хто навядзе парадак у доме? Няма як жыць!..» Кацярына чуе кацінае мяўканне і зноў хрыпаты голас, цяпер суседаў: «Трэба калектыўную скаргу напісаць, няхай адправяць алкагалічку лячыцца...» Бразнулі дзверы, і ў калідоры ўсталявалася цішыня.
Кацярына паволі паднялася на ногі і, трымаючыся сцяны, пасунулася ў залу, адтуль на балкон. Халодны пранізлівы вецер расшкуматаў валасы, балюча сцебануў па твары, па голых нагах, але Кацярына не зважала на гэта. Яна да болю ў пальцах учапілася за жалезны балконны парапет і нізка схіліла галаву, так дыхалася лягчэй. Праз некалькі хвілін хрыпы зніклі, але грудзі пачаў раздзіраць балючы сухі кашаль. Кацярына кашляла доўга, з надрывам, з вачэй ліліся слёзы, яе нудзіла да колікаў у жываце. Бразнулі дзверы, і на балкон вываліўся сусед у накінутым наапашкі паліто. Яго вялізны жывот неяк сутаргавата тузануўся, і чалавек, стараючыся перасіліць пранізлівы вецер, крыкнуў:
— Ты, сука, калі дасі спакойна жыць?!
Кацярына наперад ведала, што будзе далей, таму, прыкрыўшы далоняй рот, пайшла ў пакой, шчыльна зачыніла дзверы, шчоўкнула выключальнікам і, калі лямпачка не загарэлася, прыгадала, што два дні таму за няплату адключылі электрычнасць. У прыцемках намацала на стале запалкі, запаліла свечку.
Дыхаць стала лягчэй, сутаргавы кашаль суняўся, і толькі рэзкі боль у грудзях не праходзіў. Яна ведала, што ён не аціхне, пакуль не вып’еш гарэлкі, але ж дзе яе ўзяць? Позірк затрымаўся на запыленых пустых бутэльках. Кацярына праглынула сліну, яна наперад ведала, што ў бутэльках няма ні кроплі, усё, што было, яшчэ раніцай выпіла.
«Няўдалы сёння дзень,— падумала жанчына,— быў час, калі гарэлка не пераводзілася, і Федзька таўстапузы з каньяком сустракаў у пад’ездзе, падміргваў сваімі свінячымі вочкамі, набіваўся ў госці. А цяпер, бач, сукай для яго зрабілася, кабяліна пракляты... Прамяняў на вірлавокую плоскую Вальку! Але пайшоў ён к чорту, няхай крычыць што хоча, мне каб выпіць грамульку, суняць гэты нясцерпны, пякучы боль».
Кацярына не вытрымала, узяла ў руку свечку, села на падлогу і перагледзела бутэлькі, але ніводная кропля ў рот так і не адарвалася, нават гарэлкай у іх не смярдзела. Жанчына доўга сядзела, не зважаючы, што свечка дагарала і пякучы
расталы воск заляпіў далонь. Яна абыякава ўзіралася ў невялічкі агеньчык і ні пра што не думала, толькі боль у грудзях нагадваў, што яна яшчэ жывая... Раптам у Кацярыніных вачах мільгануў жывы радасны агеньчык: яна прыгадала флакон з валяр’янавымі каплямі, што тыдзень таму схавала ад «чокнутай» Танькі. Кацярына ўстала, падышла да тумбы з адламанай дзверыной, на якой калісьці стаяў тэлевізар, і ліхаманкава пачала ўсё скідваць з яе, яна памятала, што сюды, у гэта бруднае рыззё, хавала каплі. Дрыготкія пальцы наткнуліся на бутэлечку, і Кацярына ўвішна крутнулася да стала, усунула свечку ў брудную шклянку, у другую вытрасла валяр’янку. Пакой напоўніўся рэзкім прытарным пахам, непрыемна заказытала ў носе, нервова тузануўся ў спазмах галодны страўнік. Кацярына сквапна перакуліла цёмную пахучую вадкасць у рот і, каб не званітавала, паспешліва лягла на зашмальцаваную, месцамі парваную да ржавых спружын канапу, заплюшчыла вочы.
I сапраўды, праз некалькі хвілін боль у грудзях пачаў аціхаць, думкі праясніліся, цела расслабілася, страўнік напоўніўся прыемнай цеплынёй. Захацелася есці, але Кацярына ведала, што ў хаце нічога няма, нават халадзільнік быў непатрэбны, прадала. «Вось каб так заўсёды,— падумала жанчына,— каб ніколі нічога не балела...»
У такія хвіліны Кацярына магла думаць разважліва і спакойна. Калі не была п’яная, не пакутавала з пахмелля, яна заўсёды шкадавала сябе, сваё паламанае жыццё. 3-пад прыпухлых павек вылузнуліся дзве буйныя пакутныя слязінкі і пакаціліся па твары, пакідаючы за сабой мокрую дарожку...
3
Пасля дзесяцігодкі Кацярына прыехала ў Мінск і паступіла вучыцца ў тэхнікум. Высокая, стройная, з прыгожым тварам, яна выгадна вылучалася сярод сябровак. Яна ніколі не падмалёўвала ні бровы, ні вейкі, не пудрыла твар. Прырода надарыла яе густымі русымі валасамі, якія Кацярына запля-
тала ў тоўстую касу, чорнымі вузкімі бровамі, аксаміцістымі доўгімі вейкамі, з-пад якіх загадкава пазіралі чыстыя блакітна-іскрыстыя вочы. Кацярына ведала, што прыгожая, але на заляцанні аднакурснікаў старалася аніякай увагі не звяртаць, сама сабе вырашыла, што спярша трэба вывучыцца. Але калі на вечарыне да яе падышоў Мікола, які на той час вярнуўся з войска і вучыўся ў тэхнікуме на апошнім курсе, Кацярыніна сэрца здрыганулася, шчокі запунсавелі, у танцы яна пакорліва прытулілася да дужага хлапечага пляча. Яны моўчкі танцавалі адзін танец, потым другі, трэці. Кацярыну быццам падмянілі, яна хвалявалася, на Міколавы пытанні адказвала неўпапад. Гэтае хваляванне перадалося і хлопцу. Кацярына, употайкі назіраючы за ім, бачыла, як нервова ўздрыгвалі кончыкі пальцаў з цыгаркай, як Мікола раўніва пазіраў на хлопцаў, што падыходзілі, каб запрасіць яе на танец.
Летам таго ж года згулялі вяселле, і Кацярына з інтэрната пераехала да мужа, у трохпакаёвую кватэру, дзе ён жыў разам з бацькамі і малодшай сястрой. Упершыню неўсвядомленая трывога халадком ахінула Кацярыніна сэрца, калі неяк размова зайшла пра дзяцей, і яна без хітрасці сказала пры свекрыві, што сям’я без дзяцей -— толькі напалову сям’я. Свякроў рэзка перапыніла яе і доўга даводзіла, што яны з Мікалаем яшчэ маладыя, паспеюць «напладзіць жабракоў», спярша трэба пажыць для сябе, абзавесціся кватэрай, машынай, дачай. Бадай, з гэтага ўсё і пачалося, цяпер Кацярына не спяшалася раскрываць душу, паміж ёй і свекрывёй пачалася таемная, нябачная барацьба.
Кацярына дамаглася: Мікола настаяў, каб бацькі размянялі кватэру, і маладыя пераехалі ў аднапакаёўку. У той год яна скончыла вучобу, пайшла працаваць. Толькі не ўсё выходзіла так, як хацелася. Мікола стаў не такі, як у першыя два гады сумеснага жыцця: часцяком затрымліваўся на рабоце, вечарамі прыходзіў на падпітку, закінуў хатнія справы, нічым не цікавіўся. Кацярына часцей і часцей прыгадвала маці, якая пры сустрэчах вучыла «мужыка трымаць у руках», каб не скруціўся, ёй пачало здавацца, што ў Міколы ёсць каханка. Кацярына ўзялася за мужа, вырашыла: калі ён не хоча быць
гаспадаром у сям’і, яна будзе гаспадыняй. Яна не прамінала ніводнага выпадку, калі ён позна прыходзіў з работы, чыніла допыт, у дзень палучкі сустракала ля заводскай прахадной і адшывала ўсіх сабутэльнікаў. Мікола спярша абураўся, сварыўся, пагражаў, але Кацярына настойліва вяла сваю лінію, і ён скарыўся. Калі муж захапіўся рыбалкай і ў выхадныя дні ўсхопліваўся зацемна, спяшаўся на электрычку, Кацярына і тут паказала характар, вуды паламала, а вялізныя гумовыя рыбацкія боты выкінула на сметнік. Мікола ў тую ноч упершыню не прыйшоў начаваць, але і тут Кацярына знайшла выйсце: раніцай пашыбавала проста на завод... Гэта цяпер могуць толькі пасмяяцца з жанчыны, якая скардзіцца начальству на нявернасць мужа, а ў тыя, як іх цяпер называюць, застойныя часы маладога камуніста адразу выклікалі ў парткам і пры жонцы ўсыпалі ў хвост і ў грыву. Ён нават захварэў і тыдзень прабыў на бальнічным. Толькі не дапамог Кацярыне паход да начальства, бо Мікола звольніўся з работы і пачаў піць кожны дзень. 3 кватэры знікалі крышталь, кнігі, не стала яе залатога пярсцёнка, але яна і ў гэтай сітуацыі вытрымала характар: на дапамогу прыйшоў участковы інспектар, а іх сям’я адразу стала лічыцца неблаганадзейнай, а Мікола — дармаедам і бытавым скандалістам...
Іншым разам Кацярыне здавалася, што муж наўмысна п’е гарэлку, не начуе дома, каб дапячы ёй, адпомсціць, толькі не магла зразумець, за што... I ўсё ж бывалі дні, калі спакой прыходзіў у сям’ю, Мікола зноў рабіўся ранейшым, Кацярына ўнутрана сцішвалася, станавілася маўклівай і ласкавай, хацелася вярнуць той час, калі яны не маглі і дня прыжыць адно без аднаго. Толькі трывога ўсё ж не пакідала: Кацярына адчувала, што перамір’е часовае, што муж праз тыдзень зноў знікне на некалькі дзён. Гэта цяпер яна разважае інакш, кляне сябе маладую, што не скасавала шлюб, не пачала новага жыцця, дачакалася горшага.
Неяк у хату завітаў участковы і паказаў паперу, дзе яе прымусова выклікалі ў венерычны дыспансер. Пакуль ехалі, цешыла сябе надзеяй, што выйшла памылка, мо нехта пажартаваў, але пасля экспрэс-аналізу ілюзіі рассыпаліся, яна
была хворая. Кацярына ў кабінеце доктара страціла прытомнасць, не магла паверыць, што прыйдзецца лячыцца тут, сярод людзей, што глядзяць на паганую хваробу як на катар. Кацярына замкнулася ў сабе, хадзіла, бы ў ваду апушчаная, усе непрыемнасці, што былі ў жыцці раней, здаліся дробяззю, яна адчувала сябе абражанай, растаптанай. Толькі жаданне адпомсціць надавала сілы, напаўняла сэнсам жыццё. Мікалай таксама быў тут, ён хадзіў за Кацярынай па пятах, вінаваціўся, кляўся, што зменіцца, але яна абяцанні прапускала міма вушэй і толькі зларадна ўсміхалася, пазіраючы на мужа, ведала, як будзе помсціць. Калі выпісалі з дыспансера, першае, што яна зрабіла,— гэта пазбавілася ад дзіцяці. Мікола плакаў, стаяў на каленях, прасіў не рабіць аборту, але толькі злая ўсмешка крывіла Кацярынін твар, яна была няўмольная. 3 мужам не размаўляла, хоць і цяпер жылі разам, у адной кватэры. Мікола запіў, а Кацярына доўгімі вечарамі ляжала на канапе і, не міргаючы, глядзела ў столь. Яна думала пра тое, як адпомсціць мужу, суцяшэння не было, адзін за адным узнікалі планы помсты. Цяпер Кацярына толькі гэтым і жыла.
4
Нарэшце Кацярына наважылася: ёй трэба займець палюбоўніка. He, яна не збіралася хавацца, цішком сустракацца з кімсьці, гэта па-ейнаму выходзіла не помста, а так, гульня, хацелася, каб пра гэта ведалі ўсе, і муж таксама.
3 расказаў знаёмых Кацярына ведала, што лепш знаёміцца на танцах, у розных клубах па інтарэсах, але яна абрала рэстаран, нават прыгледзела невялічкі, з аркестрам, і галоўнае, там заўсёды былі вайскоўцы. Апошняе найбольш падыходзіла, Кацярына разумела, што людзі ў пагонах паднявольныя, сёння тут, а заўтра за тысячу кіламетраў, жыццё, як кажуць, на колах. А калі так — ніякіх хваляванняў, пабачыліся і разляцеліся, забыліся адно на аднаго... Кацярына не хацела, каб у яе быў хтосьці пастаянны, вырашыла, што сапраўды адпомсціць толькі тады, калі як мага часцей будзе мяняць
кавалераў. I потым, ёй зусім не хацелася зноў, як калісьці ў Міколу, закахацца.
Кацярына заказала столік у дальнім куточку рэстарана, вырашыла першы раз агледзецца, пабачыць людзей, пазнаёміцца са звычкамі тых, хто тут адпачывае. Але не паспела афіцыянтка прынесці ёй заказаныя каву і сто грамаў каньяку, як да яе падышоў малады статны капітан. Ён прыязна ўсміхнуўся і, хітравата прыплюснуўшы чорныя вочы, запрасіў на танга.
Чарнавокага танкіста не прыйшлося запрашаць «на кубачак кавы», ён увесь вечар ні на крок не адышоў ад Кацярыны. Але калі капітан убачыў у кватэры Міколу, які спаў у ложку, і, агледзеўшыся, зразумеў, што пакой адзін, ён спахмурнеў, заспяшаўся дадому. Кацярына ледзь стрымалася, каб не заплакаць, яна ў думках намалявала капітанаў рыцарскі вобраз, ён ёй падыходзіў, і галоўнае — танкіст быў падобны да Мікалая: такая ж чарнявая непаслухмяная чупрына, добрыя вочы, мяккія, спакуслівыя вусны... Кацярына цалавалася з капітанам у пад’ездзе і неяк унутрана падрыхтавала сябе да фізічнай блізкасці. Яна ледзь выціснула з сябе, што гэта спіць яе п’яны брат, які не прачнецца да раніцы, але калі капітан хоча ісці, яна не супраць, толькі добра было б на дарожку прапусціць па чарачцы за знаёмства...
Мабыць, тых дзвюх чарак, што выпіў танкіст, яму і не хапала, каб забыцца на ўсе праблемы. Ён бачыў перад сабой толькі маладую вабную жанчыну з блакітнымі, вільготнымі, надта прыгожымі выразнымі вачыма, не мог адвесці позірку ад пышных Кацярыніных грудзей...
Яны займаліся каханнем на канапе, а насупраць, цяжка дыхаючы, спаў Мікола. Перажыванні вельмі стамілі Кацярыну, яна фізічна ўжо не магла адказаць капітану на ласкі, на ягоныя гарачыя жаданні, не магла расслабіцца, забыцца. Яна была занятая набалелым, сваёй незвычайнай помстай, якая нарэшце спраўдзілася. Кацярына машынальна, але спакусліва выгіналася, моцна прыціскалася да палюбоўніка, упівалася ў гарачыя вусны, мяккія і гаркавыя ад табакі, а думкі былі далёка, душа трыумфавала, поўнілася нейкай злараднай
радасцю. Яна паўглядалася ў цемру, туды, дзе спаў Мікола, уявіла абрыдлую п’яную морду і ўсміхнулася. I сапраўды, з душы бы камень зваліўся, стала лёгка, проста і радасна, тое, што хвалявала, бударажыла, не давала спакою па начах, знікла, упершыню за апошні час Кацярына адчула сябе жанчынай, патрэбнай, каханай, хоць бы і на ноч... Але ўсё ж у нейкі момант у піыбіні душы варухнулася пачуццё гідлівасці да сябе, да таго, што робіць.
Потым быў маёр-дэсантнік, які, даведаўшыся пра «п’янага брата», трос таго за плечы і роў на ўсё горла: «Встать!.. Смнрно!..» Мікола толькі невідушча глядзеў асалавелымі вачыма, бурчэў нешта незразумелае і цягнуў на сябе коўдру.
Цяпер Кацярына больш не звяртала на мужа ўвагі. Як толькі ён п’яны ўвальваўся ў кватэру, яна апраналася пасвяточнаму, чапурылася і, выпіўшы кілішак гарэлкі, бы на працу, ішла ў рэстаран. 3 пэўнага часу згрызоты сумлення больш не дакучалі, наадварот, яна ганіла сябе, што гэтулькі гадоў «марынавала» сваю прыгажосць, хавалася ад людзей, не ведала, што ёсць вольнае, бесклапотнае жыццё.
Суседзі, асабліва жанчыны, непрыязна пазіралі на яе, але Кацярына не зважала на гэта, хадзіла з высока паднятай галавой, лічыла, што ёй няма чаго саромецца, няма ад каго хавацца. Яна была ўпэўнена ў сваёй праўдзе.
Неяк у цёмным пад’ездзе не размінулася з суседам. Таўстун Федзька прыціснуў мяккім жыватом да сцяны і, лапаючы кароткімі рукамі, пырскаючы слінай, яхідна працадзіў: «Кацька, зайду вечарком, калі Мікола засне,— і, каб не паспела адмовіць, выскаліўся: — Інакш напійіу маці пра твае шашні». Ведаў паразіт, чым можна яе шантажыраваць.
«Сто рублёў!» — цвёрда рубанула ў адказ Кацярына, ведаючы, які сквапны Федзька.
«Пабойся Бога! — узмаліўся потны кавалер.— Дзе ж я знайду столькі?»
«Як знойдзеш, прыходзь!» — Кацярына рашуча піхнула таўстуна ў пуза.
Праз некалькі дзён Федзька прыйшоў...
3 гэтага часу Кацярына не саромелася, стомлена глядзела чарговаму кавалеру ў вочы і называла лічбу. Яна адчула смак тых рублёў і толькі зрэдку, мімаходзь згадвала сваю помсту, мужава прысутнасць цяпер болын перашкаджала: кліенты не спяшаліся аддаваць грошы, калі бачылі «брата».
5
Як адзін дзень мінула некалькі месяцаў. Кацярына практычна, прафесійна аглядае з-пад апушчаных веек кожнага мужчыну, які ўваходзіць у рэстаран, з першага погляду распазнае чалавека, які на апошнія капейкі прыйшоў сюды, і таго, хто хоча атрымаць ад вечара асалоду, прыйшоў павесяліцца, пазаляцацца на ноч да вабнай маладзіцы. Яна адразу прыкмеціла чарнявага прышчаватага каўказца. Той доўга, прыдзірліва аглядаў Кацярыну, пакуль з-пад навіслых вусоў не вылецела: «Сколько бэрош за ноч?» Кацярына ведала, што гэтыя хлопцы грошай не шкадуюць, але і сквапных жанчын не любяць, таму як маіла абыякава прагаварыла: «Сто...» «Нэ жадная, красыва, даю пяцьсот!» — крактануў каўказец, і ягоныя вочы заіскрыліся непрыхаваным жаданнем. У Кацярыны варухнулася сумненне, яна не любіла нецярплівых, тых, хто абяцаў залатыя горы. Прышчаваты да таго ж выглядаў падазрона, увесь час азіраўся, быццам кагосьці баючыся, але ж пяцьсот рублёў... Кацярына набралася смеласці і вырашыла адразу папярэдзіць, што ў яе аднапакаёўка, у якой яна вымушана туліцца з братам, толькі той заўсёды п’яны і моцна спіць. Ужо не адзін кліент, даведаўшыся пра старонняга, адмаўляўся плаціць грошы, якія абяцаў, даваў палову. Каўказец хітра прыплюснуў правае вока, узяў яе далонь у свае маленькія сухія рукі. «Мы встрэтнмся в другое место, гдэ ннкто нэ помешает». «Не, не,— паспешліва адказала Кацярына,— толькі ў мяне дома...» Нейкае, як людзі кажуць, сёмае пачуццё падказвала ёй, каб не звязвалася з гэтым чалавекам, але каўказец абыякава ўсунуў ёй у руку грошы і гэтым адрззаў шлях да адступ-
лення. «Плачу впэрод, чтоб нэ думала плохо». На вуліцы іх чакала таксі, і каўказец, паляпаўшы шафёра па плячы, паблажліва кінуў: «Поехалн». Кацярына назвала адрас, і праз пяць хвілін яны былі на месцы.
Прадбачлівы Ашот, так назваў сябе каўказец, прывёз з сабой вялізную сумку рознай яды, віна, каньяку. Кацярына хацела выпіць віна, але Ашот настаяў на каньяку, і пасля другой чаркі перад вачыма ўсё паплыло. Прагны да кахання каўказец авалодаў ёй проста на кухні. Потым яны зноў пілі каньяк, не тоячыся, пад музыку займаліся каханнем, смяяліся, гаманілі... Ашот, здавалася, і не п’янеў, толькі ў вачах з’явіліся сцюдзёныя агеньчыкі. Калі хтосьці пазваніў у дзверы, ён першы пачуў і, быццам кагосьці чакаў, не пытаючыся дазволу, кляцнуў замком. У кватэру ўваліліся трое падобных адзін да аднаго кучаравых каўказцаў. Яны He­nna сказалі Ашоту на незразумелай Кацярыне мове, распрануліся і, быццам у сябе дома, прайшлі ў пакой. Ад выпітага каньяку Кацярына мала што разумела, але калі няпрошаныя госці скінулі п’янага мужа з ложка, яна, хістаючыся, учапілася аднаму з іх за руку.
«Не чапайце! —ускрыкнула яна.— Ён павінен спаць, хто вы такія?»
«Ашот, ты не сказал белн женвднн, кто я? — засмяяўся чарнявы.— Прндетца знакомнтца».
Каўказец адпіхнуў Міколу, а Кацярыну, ухапіўшы за валасы на патыліцы, балюча тузануў да сябе, другой рукой ірвануў на грудзях халат. У розныя бакі пырснулі гузікі, Кацярына засталася стаяць голая і безабаронная. Яна адразу працверазела, жах скаваў цела, збялелы твар знерухомеў, сэрца сцялася ў трывозе, у прадчуванні чагосьці нядобрага. Кацярына спалохана адхіснулася ад каўказца, поўнымі горычы і бездапаможнасці вачыма паглядзела на нядаўняга свайго палюбоўніка Ашота, але, наткнуўшыся на недаступна жорсткі, сцюдзёны позірк, зразумела, што ён не дапаможа. У гэты момант, п’яна мармычучы нешта незразумелае, на падлозе заварушыўся Мікола. Ён, хістаючыся, сеў і асалавелымі вачыма агледзеў прысутных. Убачыўшы голую Кацярыну,
Мікалай трасянуў галавой, часта заміргаў, быццам не верачы ўбачанаму.
— Каця, што тут такое, чаму ты голая, што за людзі? — прагаварыў ён і зноў паглядзеў на каўказцаў.
— Кто этот слмзняк? — тузануў Кацярыну за валасы чарнявы.
— Як хто! — устаючы на ногі, цверазеючы, рашуча ўскрыкнуў Мікола і стукнуў сябе кулаком у грудзі.— Я муж, а вось ты хто?
На нейкі момант у пакоі ўсталявалася цішыня, было чуваць, як на кухні мерна цікаў гадзіннік, каўказцы, што прыйшлі пазней, раптам утаропіліся ў Ашота. Той, што трымаў Кацярыну, па ўсім, галоўны, злосна закрычаў нешта незразумелае. Прышчаваты Ашот, вінавацячыся, нешта буркнуў у адказ і рэзкім ударам нагі спыніў Мікалая, калі той хацеў адштурхнуць ад Кацярыны незнаёмца, у якога на правай шчацэ змяёй заварушыўся барвяны шнар. He звяртаючы ўвагі на Мікалая, які як нежывы паваліўся на падлогу, той пагрозліва прашаптаў ёй у твар:
«Ты нас обманула, сука, дэньгн взяла н прнвела к мужу. Мы так просто нэ платнм, отработаешь, а муж будэт на тебя смотреть, пусть знает твой промысел...»
Ён яшчэ нешта сказаў, і адразу двое, што з ім прыйшлі, замітусіліся, падхапілі Мікалая пад рукі, усадзілі ў крэсла насупраць ложка. Ашот прынёс вады і плюхнуў яму ў твар. Калі Мікалай ачомаўся, яму закруцілі рукі за спінай і моцна прывязалі да крэсла. Той, што трымаў Кацярыну, задаволена ўсміхнуўся:
«Теперь посмотрнм, что ты умеешь...»
Гэтая ноч для Кацярыны ператварылася ў кашмарны сон. Напачатку яна спрабавала супраціўляцца, але сілы былі няроўныя, і праз некалькі хвілін, зняможаная, заплакала, час для яе спыніўся...
П’яная оргія працягвалася да самай раніцы. Кацярыне сілком залівалі ў рот гарэлку, аблівалі шампанскім, прымушалі танцаваць, білі, калі яна спрабавала адмаўляцца рабіць тое, што ад яе патрабавалі... Калі Мікалай стаў крычаць, яму
кляпам заткнулі рот, падсунулі з крэслам да ацяпляльнай батарэі і прывязалі за шыю да трубы. Яны хацелі, каб ён усё бачыў, калі, унікаючы глядзець на жонку, ён заплюшчыў вочы, яму ў іх уставілі запалкі. Так да самай раніцы ён нерухома і адседзеў. Пакідаючы кватэру, каўказцы зрабілі Кацярыне нейкі ўкол. Яна страціла прытомнасць і ачомалася толькі праз два дні ў бальніцы.
Сваім выратаваннем Кацярына абавязана была Мікалаю. Яму, як і ёй, увялі вялікую дозу наркотыку і, каб не пакідаць слядоў гвалту, развязалі, паклалі ў ложак побач з жонкай, але Мікалай пад наркатычным уздзеяннем скокнуў з балкона. Калі міліцыянеры выламалі дзверы ў кватэру, знайшлі Кацярыну, і дакгары, як кажуць, выцягнулі яе за вушы з таго свету...
Потым было следства. Кацярына нічога не ўтойвала, расказала, як было. Яе некалькі разоў выклікалі ў пракуратуру, задавалі блытаныя пытанні, не маглі паверыць, што яна так адпомсціла мужу, але Кацярына стаяла на сваім, і дзесьці праз паўгода пра яе забыліся. Часцяком пачаў наведвацца сусед Федзька. Яна не працівілася: ён прыносіў віно, і пасля некалькіх кілішкаў Кацярына забывалася пра ўсё. Потым пачалі заходзіць і іншыя, Кацярыне было ўсё роўна, абы прыносілі гарэлку...
Кацярына прачнулася з адчуваннем, што яна не адна ў пакоі. Яна села і трывожна агледзелася. У гэты момант у акно з-за чорнага воблака сарамліва зазірнула поўня, і адразу на сцяне заварушыліся цені. Кацярына сцялася, адчула, як па целе прабеглі нервовыя дрыжыкі, і ў наступны момант убачыла Ашота. На ягонай галаве тырчалі вялізныя, чырвоныя, іскрыстыя рогі, прышчаватая морда свяцілася сінім светам. Ён, заклаўшы рукі за спіну, хітравата пазіраючы на Кацярыну, прайшоўся ўзад-уперад па сцяне, падміргнуў чырвоным вокам, ухапіў сябе за доўгі хвост і какетліва замахаў ім. Кацярына паціху, не адводзячы спалоханага позірку ад Ашота-чорта, прашмыгнула на кухню, але рагаты ўжо хадзіў па падаконні. Ён лёгка пераскочыў з газавай пліты на стол і, не зважаючы на гаспадыню, прыстукваючы капытамі, пачаў адбіваць чачотку.
— А помнншь, Катька, как ты голая плясала?..
Кацярына, робячы выгляд, што ўважліва слухае, дрыжачаю рукою ўзяла са стала нож і, калі няпрошаны госць наблізіўся да яе, з усёй моцы ўдарыла яму ў грудзі... Лязо слізганула па сцяне, зламалася і параніла руку.
— Так гостя не встречают! — пачула Кацярына голас над галавой.
Чорт хадзіў па столі і смяяўся. Яна запусціла ў брыдкую морду пустой бутэлькай, у адказ пачуўся грамавы рогат. Другая бутэлька паляцела ўслед за чортам у акно... Раз’юшаная Кацярына бегала па кватэры, шпурляла чым папала ў чорта, кідалася са зламаным нажом на сцены і ніяк не магла дагнаць агідную пачвару...
Калі ўзламалі дзверы, Кацярына кінулася на «чорта», апранутага ў белы халат, другі «чорт» у міліцэйскай форме спрытна закруціў ёй рукі за спіну...
ЦУКЕРКІ АД БАЦЬКІ
Машына скрыгатнула тармазамі і спынілася сярод дарогі, ля вялікай дажджавой лужыны. Двое дзяцей стаялі басанож у жаўтаватай вадзе і тонкімі дубчыкамі падпіхвалі папяровыя караблікі, якія здалёк вылучаліся сваёй белай чысцінёй. Хлопчык і дзяўчынка заўзята боўталі ў вадзе худзенькімі нагамі. Хвалі беілі ад іх ва ўсе бакі і былі для маленькіх караблікаў «шгармавымі». Яны бездапаможна гойдаліся на вадзе, і калі адзін з іх ці два, ці ўсе тры затапляла, вясёлы гучны смех успуджваў невялічкую чараду вераб’ёў, якія ўладкаваліся непадалёку на бярозцы. Вераб’і весела цвіркалі, трапяталі крыламі, узляталі, але абранага месца не пакідалі, бо ніякай небяспекі сабе не бачылі. Гульня так захапіла дзяцей, што яны нават не пачулі, як пад’ехала машына. I дождж, відаць, таксама не быў ім перашкодай. Іх адзенне было мокрае, і сонца, якое выглянула з-за хмары, блішчала ў валасах, на тварах, руках вадзянымі кроплямі.
Антон Качан хацеў пасігналіць ды пераехаць лужыну, але ў апошні момант перадумаў. Ён дакрануўся рукой да жончынага пляча.
— Звядзі з дарогі,— кіўнуў ён на дзяцей,— ды заадно папытайся, дзе дом нумар чатырнаццаць... Толькі хутчэй, мы і так познімся...
Тэрэза з дакорам паглядзела на мужа. Мясіць гразкую дарогу моднымі бліскучымі басаножкамі ёй не хацелася.
— А можа, аб’едзеш? — нясмела спытала яна.
— Можна і аб’ехаць,— і, разглядаючы новыя чатырохпавярховыя будынкі, незадаволена буркнуў: — На ўсёй вуліцы ніводзін дом не пранумараваны... Адгадай тут, у якім твая сяброўка спраўляе ўваходзіны?
Ён адчыніў дзверцы і, вылазячы з машыны, прымірэнча прамовіў:
— Ну добра, сам папытаюся. Толькі ты свае басаножкі ўсё ж запэцкаеш... Глянь, што робіцца ў дварах. Да пад’езда хіба толькі трактарам можна пад’ехаць.
Тэрэза і сама заўважыла, што ад дарогі да кожнага дома цягнуцца сцяжынкі, вымашчаныя дзе дошкамі, а дзе і цэглай. Пасля дажджу і гэтыя пераходы апынуліся ў вадзе. «Прыйдзецца, як гэтым замурзаным дзецям, скідаць абутак і шыбаваць напрасткі па гразі»,-— падумала яна і міжволі адчула, як холад працяў ногі, быццам яны ўжо цяпер стаяць у вадзе.
Між тым Антон падышоў да хлопчыка і дзяўчынкі.
— А што, капітаны,— весела гукнуў ён,— можа, і майму «крэйсеру» пад назвай «Жыгулі» дазволіце пераплыць ваш акіян?
Дзеці разам азірнуліся. Ад нечаканасці Антон скалануўся. На твары так і застыла, бы прыклеілася, усмешка. Вочы акругліліся, пашырэлі і ці то са спалохам, ці то з затоенай радасцю паўзіраліся ў загарэлыя твары хлопчыка і дзяўчынкі. На бацьку глядзелі родныя дзеці!
Старэйшая, Аленка, а ёй не так даўно споўнілася восем год, была вельмі падобная на Антона. Гэткія, як і ў яго, шэрыя вочы, шырокія чорныя бровы, а капрызна сцятыя вусны рабілі яе твар занадта сур’ёзным для дзіцяці. Яна моўчкі глядзела на бацьку, і па радасным агеньчыку ў вачах было відаць, што пазнала яго, але разгубілася і не ведае, як сябе паводзіць. Яе вусны варухнуліся, цела выструнілася, напружылася, і збоку здавалася, што дзяўчынка вось-вось з радасным крыкам кінецца да бацькі...
Менавіта цяпер, калі яна ўбачыла яго, супярэчлівыя пачуцці ахінулі яе маленькую душу. Яна ўспомніла, як доўга плакала, калі маці сказала, што бацька іх пакінуў і жыць з імі больш не будзе. «За што кідаюць бацькі сваіх дзяцей?» — часта пыталася яна ў сябе, але адказу не знаходзіла. Пасля доўгіх роздумаў усё ж вырашыла, што кідаюць непаслухмяных ды непрыгожых, і з гэтага часу, калі зазірала ў люстэр-
ка, шукала ў сабе заганаў, недахопаў... Аленка стрымала першае жаданне — не кінулася да бацькі і, толькі зрабіўшы некалькі крокаў да яго, спынілася і са стоеным нецярпеннем чакала. Востры халадок жалю да сябе і брата міжволі падступіў да сэрца.
Антон адчуў гэты халадок дзіцячай душы і цяжка, роспачна ўздыхнуў. А насустрач яму, уздымаючы слупы вадзяных пырскаў, у якіх гуляла вясёлка, бег сын — Васілёк.
— Та-та?! Та-тач-ка?! — усхвалявана закрычаў малы.— Ты вярнуўся да нас?! — Шчаслівая дзіцячая ўсмешка ззяла на яго твары. Кірпаты вяснушкаваты нос свяціўся радасцю, вочы акругліліся і нябесным блакітам глядзелі ў самую глыбіню Антонавай душы.
I ў Качана, які апошні час успамінаў дзяцей толькі ў дні, калі атрымліваў зарплату і шкадаваў грошай, вылічаных на аліменты, нешта абарвалася ўсярэдзіне. Невядомае дагэтуль пачуццё кінула яго насустрач сыну, і, прыцяўшы дыханне, Антон падхапіў на рукі худзенькае цельца. 3 затоенай асалодай і невыразным пачуццём палёгкі ён прыціснуў малога да сябе і на ўсю моц сваіх лёгкіх удыхаў з маленства забыты пах вады, сонца, дзяцінства, якім веяла ад хлопчыка.
Цераз плячо бацькі Васілёк убачыў сястру, якая заклала рукі за спіну і панура стаяла, боўтаючы адной нагой у вадзе. Яна з затоеным смуткам ці папрокам паглядала на іх, унікаючы позіркаў брата.
— Аленка, ты што, не пазнала? — здзіўлена запытаўся Васілёк.— Гэта ж наш татка!..— I з дзіцячай непасрэднасцю дадаў: — Бяжы дахаты і пакліч мамку... Татка ж вярнуўся?!
Сэнс апошніх сынавых слоў не адразу дайшоў да Качана. А калі ён зразумеў, аб чым просіць Васілёк сястру, кроў шыбанула ў скроні. У адно імгненне сышліся да пераносся кусцістыя чорныя бровы. Шэрыя вочы зноў пазіралі з затоенай падазронасцю, а заўчасныя маршчыны ды капрызна сцятыя вусны састарылі твар. Пачуцці, якія міжволі вырваліся з-пад кантролю і расчулілі Качана, зніклі за маскай жорсткасці і дзелавітасці. Ён апусціў сына на зямлю і з цвёрдасцю ў голасе папытаўся ў Аленкі:
— Што вы тут робіце, на гэтай вуліцы?
Дзяўчынка не чакала ніякіх пытанняў ад бацькі і таму, пачуўшы яго голас, здрыганулася. Мокрыя светлыя пасмачкі яе валасоў тырчма, быццам ледзяшы, звісалі на плечы, прыліплі да лба.
— Жывём, тата,— паспрабавала ўсміхнуцца дачка.
— Ага, вунь у тым доме, што за зламаным тракгарам,— махнуўшы рукой некуды за спіну бацькі, дадаў Васілёк.
Антон азірнуўся. Свежы вецер сцебануў па твары, раскудлаціў валасы, у якія ўжо закралася павуціннем сівізна.
Ён убачыў Тэрэзу, якая шпарка ішла да іх. Правай рукой яна прыціскала да сябе чырвоную сумку, а левай раз-пораз адкідал a за вуха кудзеркі светлых валасоў якія ўвесь час падалі на вочы.
Убачыўшы, як хлопчык павіс на шыі ў мужа, яна здагадалася, што гэта Антонавы дзеці ад першай жонкі.
— Добры дзень, Аленка! — з перайгранай зычлівасцю павіталася жанчына і спынілася каля мужа.— Добры дзень, Вася! — кіўнула яна хлопчыку.
Яе твар расчырванеўся, зеленаватыя вочы з цікаўнасцю і затоенай узбуджанасцю ўзіраліся ў дзяцей.
Аленка не адказала на прывітанне, а толькі з непрыязню, нават варожасцю паглядзела, зразумеўшы, кім даводзіцца гэтая расфранчаная цётка іх бацьку.
— Здрасце,— азваўся Васілёк і насцярожліва зірнуў на незнаёмку.
Некалькі хвілін стаялі моўчкі. Сонечнае святло, адбіўшыся ад вады, трапяталася на тварах. Дарослыя і Аленка адчулі сябе неяк няёмка, і толькі Васілёк ззяў радасцю.
Тэрэза павярнулася да мужа і адразу пляснула ў далоні, ад чаго сумка ледзь не звалілася на зямлю.
— Ты паглядзі на сябе! — з весялосцю ў голасе ўскрыкнула яна.— I ў гэткім выглядзе ты збіраешся сесці за святочны стол?
Белая кашуля ў Качана была запэцкана граззю, якая, відаць, засталася ад брудных ног і шортаў сына.
Жанчына, задаволеная тым, што знайшла сабе занятак, пачала выціраць белай хусцінкай гразкія плямы.
— Дарэмна гэта,— адсунуў жончыну руку Качан,— трэба змяніць кашулю.
— Дык паехалі,— адразу ўсхапілася Тэрэза.— Паехалі, Антоша, памяняеш,— замітусілася яна, вінавата зазіраючы мужу ў вочы.
— А як жа ўваходзіны, твая сяброўка... Вось і дзяцей сустрэў!..
— Нічога, Антоша, не здарыцца, калі сёння мы і не пабудзем на ўваходзінах,— паспяшалася адказаць яна.— Потым, калі-небудзь... на машыне нядоўга пад’ехаць...
Аленка ў гэты момант, задзірліва пазіраючы на Тэрэзу, прашлёпала напрасткі цераз лужыну да брата і стала побач, узяўшы яго за руку.
— I да дзяцей мы яшчэ прыедзем,— працягвала Тэрэза і, звярнуўшыся да хлопчыка, з усмешкай папыталася: — Праўда, Вася?..
Ён, не адводзячы шчаслівага позірку ад бацькі, згодна кіўнуў галавой.
А Тэрэза спяшалася. Ёй здалося, што муж пасля сустрэчы са сваімі дзецьмі іначай, не па-бацькоўску, пачне адносіцца да яе сына, дзевяцігадовага Андрэя. Паміж імі адносіны нарэшце наладзіліся, і сын прызнаў Антона за бацьку. У Аленцы з Васільком Тэрэза ўбачыла яўную перашкоду, якая ў адно імгненне можа разбурыць сям’ю, парушыць яе лад. Ёй шкада было мужавых дзяцей, але невыразны страх за сябе, за лёс Андрэя ўзрушылі спакой. Захацелася зараз жа апынуцца ў сваёй хаце, у звычных умовах займацца якой-небудзь кухоннай справай, абы толькі не бачыць гэтых дзіцячых вачэй, не адчуваць сябе вінаватай...
— Паехалі, Антоша,— напружана варухнуліся вусны Тэрэзы, і яна паціху пацягнула мужа за рукаў кашулі.
Васілёк убачыў гэта і, спяшаючыся, загаварыў, быццам хацеў затрымаць бацьку:
— Татка, а я восенню ў школу пайду, у першы клас...
— Малайчына, Васька! — раскудлаціў яму чупрыну Качан.— Вялікі ўжо вырас... Вучыся добра ды старэйшых слухай...
— А мамку ён не слухае,— умяшалася ў размову Аленка.
— А вось і слухаю,— крыўдліва азваўся брат,— А ты нагаворшчыца.
— А чаму тады спіш з машынай? — не здавалася сястра.— Мамка кажа, каб не клаў у ложак машыну, а ты ўсё роўна спіш з ёю.
Васілёк, нешта мармычучы сам сабе пад нос, апусціў долу галаву і ўтаропіў позірк на свае запэцканыя ногі.
Антон паглядзеў на бялявыя, даўно не стрыжаныя сынавы валасы і зазначыў, што яны ў Васілька таксама, як і ў яго, непаслухмяна віхурацца на самай макушцы. «Раней не заўважаў»,— падумаў Качан, а ўслых даравальна прагаварыў:
— He трэба, дачка, не сварыся,— ён правёў жорсткай далонню па Аленчыным плячы.— Няхай Васька спіць з машынай, калі падабаецца.
— Падабаецца, татка,— адразу павесялеў хлопец.— Машына прыгожая, гоншчыцкая... Ты мне яе падарыў ужо даўно... У ёй і шафёр сядзіць у чырвоным шлеме.
Ён ірвануў руку, якую трымала сястра, і, вызваліўшы яе, задаволена, з гонарам дадаў:
— Я, як вырасту зусім вялікі, таксама шафёрам буду...
— Антоша, паехалі,— зноў пацягнула за кашулю Качана жонка.
Ён згодна кіўнуў галавой.
— Ну, дзеці, да пабачэння,— паспрабаваў усміхнуцца бацька.— Я яшчэ прыеду...
Ён паціснуў Аленцы і Васільку рукі і порсткай хадой напрасткі пайшоў да машыны. За ім, крыху збоку, спяшалася Тэрэза. Раптам яна спынілася, адкрыла сумку і, нешта шукаючы, пакорпалася ў ёй. Заклапочаны твар жанчыны неўзабаве прасвятліўся, і яна вярнулася.
— Гэта вам ад бацькі,— сказала яна, усунула ў рукі дзецям па некалькі цукерак ды дзве рублёвыя паперкі і з выглядам чалавека, які выканаў свой абавязак, пайшла да машыны.
«Жыгулі» паварочваліся на дарозе, калі Аленка горка прамовіла:
— He, не прыедзе больш бацька!
— Як гэта не прыедзе? — са спалохам паглядзеў на яе брат.
— А так,— зірнула з пагардай на машыну Аленка,— не прыедзе, і ўсё. He пусціць яго да нас цётка, што была разам з ім, ды і нумар кватэры, у якой жывём, татка не спытаў.
Хлопчык у адно імгненне рвануўся ўслед за машынай, якая павярнулася ўжо і набірала хуткасць. Васілёк бег за «Жыгулямі» да таго часу, пакуль яны не зніклі на скрыжаванні ў канцы вуліцы.
Роспач і крыўда ахінулі хлапчукова сэрца. Ён чакаў сённяшняга дня. Яму здавалася, што трэба толькі ўбачыць бацьку, пагаварыць з ім, і той зноў будзе яго таткам. Кожны дзень думкі пра сустрэчу вярэдзілі душу Васільку. Ён не верыў ні маці, ні бабцы Шуры пра нагаворы на бацьку. Неяк ноччу яму прыснілася, што яго татка паехаў будаваць новы горад. 3 хваляваннем і дзіцячым даверам ён раніцай расказаў пра сон маці, і тая не стала яму пярэчыць. 3 таго часу, калі размова заходзіла пра бацьку, Васілёк з ахвотай расказваў пра новы горад, які будуе яго татка. Дзеці верылі яму, а дарослыя, якія ведалі праўду, згодна ківалі галовамі, але ў вочы хлопчыку не глядзелі. А колькі разоў Васілёк уяўляў сабе бацьку за рулём вялізнай, шматтоннай машыны?! Ён чакаў яго, каб разам з Аленкай і маці паехаць на гэтай машыне ў новы горад... А сёння яго спадзяванні, яго вера разбіліся. Васілёк адчуваў сябе падманутым, бездапаможным, ён не ведаў, што цяпер рабіць, і горка заплакаў...
— He плач, Вася,— суцяшальна прамовіла сястра, якая бегла ўслед за ім, і, цяжка дыхаючы, дадала: — Мо татка і прыедзе... Ён жа абяцаў. Давай лепш цукеркі пакаштуем.
— А-а-а! Цукеркі,— працягла закрычаў раптам брат. Ён злымі вачыма ўтаропіўся на невялічкія пірамідкі ў бліскучых паперках. Потым з усяго маху пляснуў іх аб зямлю і пачаў таптаць нагамі, прыгаворваючы: — Вось вам усім, вось,— усхліпваў Васілёк.— He люблю я вашых цукерак, ад іх баляць зубы, ад іх плакаць хочацца. I грошы мне не патрэбны...
Ён выхапіў цукеркі з рук у сястры і таксама ўтаптаў іх у гразь...
Крыху супакоіўшыся, Васілёк глыбока засунуў рукі ў кішэні і моўчкі, сутулячыся, бы старэнькі дзядок, пайшоў дахаты. Аленка ішла ўслед за братам.
Качан гнаў машыну на павышанай хуткасці. Дажджавыя лужыны на дарозе з шыпеннем прапускалі праз сябе «Жыгулі», і тысячы пырскаў у гэты момант віхурыліся вакол машыны, залівалі шкло, заміналі добра бачыць дарогу. Муж і жонка ехалі моўчкі, думаючы кожны сваё. Здалёк даносіліся грымоты перуна. Вялізная чорная хмара, якая набрыняла, агрузла ад лішку вады, зіхацела бліскавіцамі. Яна захінула палову неба і, амаль чапляючыся за вершаліны дрэў, сунулася на ўсход. Наваколле, прыцішанае навальніцай, зноў ажывала...
Але Качан не заўважаў ні вясёлкі праз увесь небасхіл, ні мітусні ластавак на тэлефонных правадах абапал дарогі, ні насычанай водарам траў лёгкай пары, якая падымалася ад зямлі і, здавалася, па сонечных промнях спяшалася ў блакітную вышыню. Ён гнаўся ўслед за раз’юшанай стыхіяй, а думкі міжволі вярталіся назад, на вуліцу, дзе сустрэў дзяцей. Душу вярэдзіла, расчульвала нешта даўно забытае... I гэтае нешта да дрыготкі ў пальцах хвалявала Качана. Здалося, што колісь у яго быў гэткі стан душы.
Успамін нечакана перанёс Антона ў дзяцінства, і адразу ён зразумеў, адкуль ідуць гэтае хваляванне, гэты неспакой. Да дробязей прыпомніў той вясновы, па-летняму сонечны дзень, калі ў хаце адбылася звада. Маці сварылася на бацьку, а той моўчкі сядзеў на лаве і слухаў, утаропіўшы вочы на кірзачы. Потым устаў, моўчкі засунуў у кішэню камбінезона брытву і, гледзячы ў падлогу, выйшаў. Але праз хвіліну дзверьі адчьініліся, і бацька ўсхвалявана, аднымі вуснамі прашаптаў: «Усё, Надзея, нажыўся я з табой. Нагі маёй болей не будзе ў гэтай хаце».
Успомніў Антон, як ён нема роў, пачуўшы гэтыя словы, як бег за трактарам, на якім працаваў бацька, у поле. Успомніў, як кінуўся напярэймы да магутнай машыны і, калі баць-
ка вылез з кабіны, аберуч абхапіў яго за шыю, моцна прыціснуўся да няголенай шчакі і болыл не адпусціў. Так і аралі разам да самага вечара. Антон нават не заўважыў, як і заснуў. А на другі дзень прачнуўся рана і зноў хацеў бегчы да бацькі і прасіць, каб не кідаў іх і вярнуўся дахаты. Але калі адчыніў дзверы на кухню і ўбачыў, што бацька і маці, абняўшыся, стаяць ля акна і ціха смяюцца, адчуў сябе самым шчаслівым чалавекам ва ўсім свеце...
Машыну падкінула на невялікай калдобіне і крыху занесла ўлева. Качан нервова крутануў кола руля і скінуў хуткасць. На шчоках ходырам хадзілі жаўлакі, на душы было прыкра і горка.
Сэрца калацілася, яго кожны ўдар балюча аддаваўся ў грудзях. «Чаму яно так баліць? — падумаў Антон.— Чаму гэтак гулка аддаецца ў скронях?»
Разам з пачуццём спустошанасці, няёмкасці перад дзецьмі ўпершыню з’явілася пачуццё адказнасці за іх далейшы лёс. Сёння Антон зразумеў, што не толькі грошы, якія ён зарабляў на «шабашках», патрэбны дачцэ і сыну. Зразумеў, што перш за ўсё Аленцы і Васільку патрэбен бацька... Але ж грошы!.. Іх зарабляў Качан усюды: пасвіў аленяў у тундры і авечак у гарах Каўказа, працаваў на новабудоўлях, нават нейкі час лавіў змей у пустыні. Дэвіз сабе прыдумаў, які назваў «качаноўскім»:
Рабі там, дзе болей плата.
Грошай каб было багата.
Сяброў у яго не было, былі «патрэбныя людзі». Антон любіў паўтараць: «Кожны чалавек сам куе сваё шчасце». I калі хто знаёмы пытаўся, што «куе» менавіта ён, Качан з ахвотай кідаў у адказ: «Грошы». Антон лічыў дзівакамі тых, хто спрабаваў яму даказаць, што шчасце не ў іх, не ў гэтых паперках. Калі такі чалавек знаходзіўся, ён згодна ківаў галавой і гаварыў: «Праўда ваша, шчасце не ў грашах,— і, крыху памаўчаўшы, абавязкова дадаваў: — А ў іх колькасці...»
I Антон каваў. Ён не зважаў на тое, што кавадла ператварыла яго самога ў нейкі механізм, які працаваў толькі тады,
калі за гэта добра плацілі. Пачала знікаць добразычлівасць да людзей. Чужы боль апошнім часам мала яго цікавіў і зусім не хваляваў. Калі паўтара года назад ён сустрэў Тэрэзу, якая спадабалася яму сваёй прыгажосцю і гаспадарлівасцю, Качан не перажываў пакут сумлення, а, склаўшы рэчы, пераехаў да яе. Тады ён сказаў першай жонцы: «Сустрэў тую, якая прынясе мне шчасце. На развод падам сам, і наконт аліментаў не хвалюйся. Працую я добра, так што грошай будзе хапаць...» Сказаў, быццам адкінуў, адрэзаў кавалак жыцця.
А сёння ён раптам адчуў сябе спустошаным, непатрэбным і ўпершыню за жыццё міжволі запытаў у сябе: «Адкуль у мяне гэтая хваравітая сквапнасць? Чаму я такі эгаіст? Чаму я не працую, як усе людзі, а лётаю за доўгім рублём?»
I зноў памяць вяртае Антона ў дзяцінства.
...Вось ён стаіць пасярод хаты і румзае, старанна выціраючы кулачкамі шчокі, па якіх цякуць слёзы. Маці трасе перад ім дзённікам і сварыцца за атрыманую двойку. У кутку, ля печы, сядзіць баба Насця і лушчыць фасолю. Яна разпораз кідае позіркі хітрых вачэй на дачку і ўнука. Ёй таксама карціць нешта сказаць, але дзе ж ты спыніш маці, якая не на жарт разышлася, і, пакуль не выгаварыцца, Антон павінен плакаць ды абяцаць, што больш не атрымае дрэннай адзнакі. Выратавала печ, у якой нешта зашыпела, затрашчала, і маці з крыкам: «Зацірка сышла!» -— кінулася ратаваць вячэру. A бабка Насця ўжо стаяла ля ўнука і працягвала яму некалькі медзякоў: «Бяры, унучак, гэта табе аванс. Я хачу, каб ты вывучыўся на інжынера. За кожную пяцёрку буду даваць табе дваццаць капеек». 3 гэтага часу ў дзённіку ўнука двойкі больш не з’яўляліся. Цяпер Антон лічыў вучобу працай, і здаралася, што за тыдзень ён зарабляў па два рублі, a то і больш. Тады ён вучыўся ў пятым класе і вельмі марыў набыць веласіпед. Але калі бабка «выплаціла» Антону за пяцёркі суму, дастатковую, каб яго купіць, гэтая мара знікла. Ён нікому не прызнаўся, што шкада стала грошай, а толькі паведаміў бабцы, што лепш адразу купіць матацыкл. Матацыкла Качан таксама не купіў. «Лепш машыну»,— сказаў
ён маці, калі вярнуўся з арміі. Але і «Жыгулі», на якіх яны цяпер імчаліся, купіў не Антон. Гэта падарунак «маладым» ад бацькі Тэрэзы, цесця.
У душу Качана пачало закрадвацца сумненне. Ён раптам зразумеў, што нешта робіць не так... Перад ім стаялі сынавы вочы, якія так шчыра ззялі шчасцем, калі Васілёк глядзеў на бацьку. Гэты позірк узрушыў Антона, прымусіў мацней калаціцца сэрца. «Чаму мой лёс склаўся так? — пытаў у сябе Качан.— Чаму мой бацька, чалавек негаваркі, неадукаваны, які не чытаў ні Макаранкі, ні Сухамлінскага, адразу зразумеў мяне ў той вясенні дзень, сэрцам пачуў хлапчукоў боль? А я, яго сын, нават не пацалаваў Аленкі і Васілька на развітанне. Паводзіў сябе так, быццам яны і не родныя дзеці...»
Качану раптам здалося, што ён сёння страціў сябе, страціў мэту, дзеля якой жыў. Захацелася зноў убачыць дзяцей, пагаварыць з імі, пачуць іх смех... Ён з’ехаў з дарогі і спыніў машыну ля самай канавы. Тэрэза запытальна ўзняла вочы на мужа.
— Я вяртаюся,— асіплым голасам прагаварыў Антон, не гледзячы на жонку.— Мне трэба яшчэ іх убачыць.
Тэрэза павярнулася ўсім корпусам да мужа, вусны яе задрыжалі, пальцы нервова перабіралі канцы хусцінкі. Яна стрымлівала сябе, каб не заплакаць.
— Я не ўсё ім сказаў,— з трывогай у голасе рашуча дадаў Антон і слізгануў позіркам па яе дрыготкіх губах.
— Добра, добра, Антоша,— заспяшалася Тэрэза.— Я ж не супраць... гэта ж дзеці. Можа, і ў магазін заедзем ды купім што? Два рублі я ім дала ды цукеркамі пачаставала, але ж гэта не тое...
Праз паўгадзіны Качан ужо быў у пасёлку і спыніў машыну там, дзе і раней,— ля лужыны. Дзяцей на вуліцы не было. Ён падняў з зямлі дубчык і спіхнуў у ваду адзін з караблікаў, які ляжаў у пяску. Караблік сутаргава тузануўся, відаць, ад моцнага штуршка, і, зачарпнуўшы праз борт вады, заваліўся набок. Антон кінуў дубец і паглядзеў у бок дома, дзе, як казаў сын, яны жывуць. У двары дзяцей таксама не
было. Качан паволі пайшоў па дарозе. Ён не ведаў кватэры, у якой жывуць дзеці, і таму цяпер думаў: ці варта ісці да суседзяў і пытацца пра былую сям’ю? Млява ныла сэрца, і недзе ў глыбіні душы з’явілася пачуццё незадаволенасці сабой, сваім цяперашнім жыццём і зробленымі ўчынкамі. Антон захваляваўся яшчэ мацней ад думак, якія нахлынулі на яго, авалодалі ўсёй істотай. «Я ж пакахаў другую,— шукаў ён сабе апраўдання,— я ж добра працую і спраўна плачу аліменты, не хаваюся ад дзяцей, як некаторыя». Але гэтыя доказы не супакоілі, а, наадварот, яшчэ больш узрушылі. «А чым вінаватыя Аленка і Васілёк? — бухала ў адказ у скронях.— Чаму яны жывуць без бацькі? Чаму пра іх лёс, пра іх пачуцці ты ўспомніў толькі сёння? Вось і цяпер ты шукаеш сустрэчы з дзецьмі, а навошта, што ты ім хочаш сказаць?..» Качан спыніўся і са смуткам у вачах паўзіраўся на раскіданыя па дарозе цукеркі. Было відаць, што іх тут не згубілі, а выкінулі ды яшчэ і затапталі ў гразь.
— Гэта ж мой пачастунак,— пачуўся за спінай у Антона трывожны голас Тэрэзы.
Некалькі хвілін стаялі моўчкі. Вецер ціха шамацеў лісцем маладых бярозак, пасаджаных не так даўно абапал дарогі, шкуматаў каляровыя паперкі, у якія былі закручаны цукеркі.
— He, жонка,— схамянуўся Антон,— гэта не пачастунак дзеці затапталі ў гразь, а нешта большае...
БЕЗДАНЬ
— Маці, ці атрымала ты грошы? — пачула старая Лявоніха сіпаты сынаў голас.
Надрывіста скуголіла электрычная брытва, якой галіўся Васіль, з ваннай даносілася плюсканне вады. Лявоніха яму не адказала, зрабіла выгляд, што не чуе. Але пытанне закранула за жывое. На душы адразу стала пагана, сэрца млява заныла, і жанчына, цяжка, роспачна ўздыхнуўшы, села на канапу. Яна добра ведала, што размова з сынам толькі пачынаецца. Яшчэ ўчора, калі ўбачыла паравернутыя рэчы ў шафе, развернуты ложак, здагадалася, чаго шукае Васіль. Ды як не здагадацца, калі апошні час паўтараецца адно і тое — сын прапівае яе невялікую пенсію.
Спачатку ён прасіў у яе грошай, а калі Лявоніха ўбачыла, на што сын іх траціць, ды не стала даваць,— Васіль пачаў ад яе імя пазычаць у знаёмых. Ёй жа прыходзілася вяртаць сынавы даўгі. Лявонісе было брыдка, але сама яна нікому нічога не гаварыла. 3 цягам часу знаёмыя зразумелі Васілёвы хітрыкі і сталі прыдумваць розныя прычыны, каб не пазычаць грошай. Суседзі бачылі, што робіць Васіль, але ў душу да Лявоніхі не лезлі, не назалялі ёй роспытамі. Жыхары дома адносіліся да яго так сабе, а калі суседка, сяброўка Лявоніхі — Палікарпаўна — расказала ўсім, як ён купляў смятану, і зусім перасталі паважаць.
Было гэта летась зімой. Лявоніха хварэла, і ў краму па прадукты хадзіў Васіль. Яна кожны раз выдавала грошы на пакупку —ні больш ні менш. Васіль схадзіў колькі разоў і пачаў скардзіцца, што яму да чорцікаў абрыдла кожны дзень соўгацца ў краму, што харчы трэба купляць на цэлы тыдзень.
Якраз трэба была смятана, і маці, згадзіўшыся, каб Васіль купіў адразу трохлітровы слоік, адлічыла яму грошы. Праз паўгадзіны сын вярнуўся. Ён быў усхваляваны, нават сярдзіты і сказаў, што паслізнуўся на прыступках, як выходзіў з магазіна. Слоік з рук выпаў і разбіўся. Ён доўга дакараў сябе за нязграбнасць, абураўся на дворнікаў, што не пасыпаюць пяском лёд. Убачыўшы сынавы пакуты, Лявоніха пачала яго супакойваць, а ў душы была рада, што Васіль становіцца гаспадарлівы, турбуецца, нават не выкінуў з пабітым слоікам капронавай накрыўкі, а прынёс дадому. Маці пахваліла яго за гэта. Накрыўка была ўся ў смятане, і старая сама абмыла яе.
А ўвечары адведаць хворую прыйшла Палікарпаўна. Лявоніха расказала, як не пашанцавала Васілю ў магазіне. Суседка быццам толькі і чакала, калі пра гэта пойдзе гаворка.
— Ой, хлусіць табе Васіль, хоча ў лапці абуць,— загаманіла яна.— He купляў ён ніякага трохлітровага слоіка смятаны. Сама бачыла, на свае вочы, што купляў Васіль смятану, але не тры кілаграмы, нават не паўкіло, а ўсяго дваццаць грамаў... Я разам з ім была сёння ў краме і ўсё бачыла. Гляджу і вачам не веру. Купіў твой Васіль дваццаць грамаў смятаны і адразу размазаў яе па накрыўцы. Грэх ёсць, спачатку падумала, што ён на падпітку, аж прыгледзелася — не, цвярозы, стаіць як цвік, не пахіснецца. Цікава мне стала, навошта Васіль гэта робіць. I ведаеш — ніякага дзіва. Проста твой сын зрабіў так, каб падмануць цябе. Смятану па накрыўцы размазаў і паказаў табе, каб ты паверыла, што купляў. А на тыя грошы купіў дзве бутэлькі віна. Вось які хітрун твой Васіль!
Пра ўсё, аб чым даведалася ад суседкі, Лявоніха сказала сыну. Васіль жа аблаяў яе і з гэтага часу хлусіць ды выпрошваць грошы перастаў. Ён проста ў дзень пенсіі пачаў іх забіраць, і жыццё Лявоніхі стала яшчэ горшае.
Але яна маўчыць, нікому не скардзіцца, чакае, што Васіль зразумее, куды коціцца, возьмецца за розум. Цяпер яна таксама штодзень яго ўгаворвае, просіць не піць, нават пагражае міліцыяй. Але ўсё дарэмна. Сын на яе ўгаворы не зва-
жае, нават вінаваціць, што праз яе ён і п’е, маўляў, ад таго, што дарэмна прыдзіралася да яго жонкі, і развалілася іх сям ’ я, а ён залівае, глушыць душэўны боль гарэлкай.
А Лявоніха, як і кожная маці, дабра жадала свайму Васільку. Гэта праўда, усякае было ў іх з нявесткай, здаралася, што і раўнавала сына да Марыі. Што ні кажы, а яна жыццё паклала на яго: без мужа гадавала, вучыла, даглядала, пакуль магла, працавала на трох работах, абы сын жыў па-людску, не меў патрэбы ні ў чым, не зазнаў столькі ліха ды гора, колькі яна.
Нярэдка звады паміж Васілём і Марыяй адбываліся з-за таго, што ўжо тады ён пачаў уцягвацца ў гарэлку. Лявоніха думала, што гэта адна забава, дробязь, на тое і мужчына, каб мог выпіць чарку-другую, пазней затрымацца на працы ці пасядзець з сябрамі ў рэстаране. Тады яна заступалася за сына.
Быў час, калі Васіль амаль не зазіраў у чарку, толькі зрэдку, святам; увесь вольны час аддаваў сям’і ды любімай рабоце. Ён надумаў палепшыць канструкцыю станка, каб зрабіць яго больш дасканалым і надзейным. I вось калі справа цэлага года была скончана і ён прынёс чарцяжы на прагляд галоўнаму інжынеру, той прачытаў толькі тытульны ліст. «Ты, Ліпень, надта малады і шмат чаго ў жыцці не паспеў зразумець,— сказаў начальнік,— навукай у нас займаюцца інстытуты, а мы павінны рабіць план. Няўжо ты думаеш, што там працуюць горшыя ці дурнейшыя людзі за нас. He, хлопец, там таксама недарма грошы атрымоўваюць, дык давай будзем працаваць кожны на сваім месцы і рабіць тое, што ад нас патрабуюць».
Васіль быў чалавек мяккі, спрачацца, асабліва з начальствам, не любіў. Пасля гэтай размовы ў яго прапаў настрой, апусціліся рукі. Ён зразумеў, што яго веды і рацыяналізатарства тут зусім непатрэбныя. Ён быў упэўнены ў сваёй праўдзе, але на канфлікт з галоўным інжынерам не пайшоў, не хапіла рашучасці. 3 гэтага часу ён часцей і часцей пачаў наведвацца туды, дзе можна было заліць гора. Там ён даказваў выпадковым знаёмым сваю праўду.
Марыя не вытрымала такога жыцця, і яны разышліся. Васіль зноў вярнуўся да маці, і толькі цяпер, пажыўшы разам, Лявоніха ўбачыла, што і праўда сын п’е надта часта. Яна кінулася ратаваць Васіля, але было ўжо позна — кінуць піць ён не мог, а хваробу лячыць не хацеў. Лічыў сябе здаровым, хоць заўсёды раніцай галава балела так, што слёзы самі ліліся з вачэй, рукі трэсліся, нутро быццам полымем пякло. Васіль не меў моцы змагацца з нясцерпнаю смагаю, бы магнітам цягнула да чаркі, і ён пахмяляўся.
П’янаму ж і мора па калена. Ён рабіўся зласлівы і, калі што выходзіла не так, не па яго — да трох не гавары,— кідаўся з кулакамі на крыўдзіцеля. На падпітку Васіль быў фанабэрысты, чапляўся да ўсіх, але больш клопату з ім было ў маці. Угаворамі ды ласкаю яна супакойвала сына, прыбірала, калі яго ванітавала, як маленькага, укладвала ў ложак. А сын куражыўся, нават выганяў маці з кватэры. Дзе толькі не начавала старая Лявоніха, куды толькі не ўцякала. Але прыходзіла раніца, і яна, быццам нічога не здарылася, вярталася дахаты, гатавала Васілю снеданне. Сын часцей за ўсё не памятаў таго, што было ўчора, а можа, і не хацеў успамінаць.
Так яны апошні час і жылі. Скардзіцца на бясконцыя здзекі Васіля Лявоніха не хацела. Баялася сораму, ганьбы. Моўчкі несла свой крыж. Яна чакала, спадзявалася, што Васіль возьме сябе ў рукі і жыццё стане лепшым.
Гадзіннік, які вісеў на сцяне побач з фотаздымкам мужа, які загінуў на вайне, сцішана пачаў адбіваць гадзіны. Жанчына знячэўку здрыганулася, паволі ўзняла галаву і доўга ўглядалася ў шэры цыферблат, нібы не верачы вачам,— ажно сем гадзін! Лявоніха перавяла позірк стомленых вачэй на фотаздымак. Муж ласкава глядзеў на яе і, здавалася, усміхаўся. Лявоніха паволі ўстала з канапы і падышла бліжэй. Яе Лявон бьіў сфатаграфаваны дваццацігадовым юнаком, такім застаўся ў памяці. Цяпер яго сын, Васіль, больш чым у два разы старэйшы. Лявоніха з трывогай у голасе і пачуццём віны перад мужам прагаварыла:
— Вось, Лявоначка, гаруем мы без цябе,— шаптала яна,— сын твой і без вайны гіне. Зусім розум страціў... П’е
клятую гарэлку кожны дзень, мяне зусім не шануе, не паважае. Чужы нейкі стаў, бязлітасны. А быў жа, як і ты, ласкавы ды сарамлівы. Сэрцам, Лявонка, чую, што сустрэнемся мы з табой хутка... Толькі ці пазнаеш ты мяне там... Ты ж і застаўся малады ды прыгожы, а я хворая зусім ды старая...
— Зноў ты лазара пяеш, няшчаснай прыкідваешся,— пачула Лявоніха за спінай голас сына, які нячутна зайшоў у пакой.— He малілася б, а лепш схадзіла ў выканкам, мо далі б якую дапамогу як удаве, a то надта сарамлівая. Вунь сусед з пятнаццатай кватэры, Барыс Міхайлавіч, і ваяваў недзе ў абозе, а сораму меней мае. На днях зноў атрымоўвае кватэру, мо пятую за дзесяць гадоў. А гэтую, у якой жыве, пакідае ўнучцы. Усіх забяспечыў кватэрамі, і сыноў, і дачок, а калі яшчэ пажыве гадоў з дзесяць, і ўнукі ўсе будуць мець. Розныя дэфіцыты ў магазінах бярэ без чаргі, і зноў жа не сабе, а нашчадкам. На тым тыдні бачу, нясуць яму ў кватэру электрычную швейную машыну. Я і пытаюся: «Навошта табе, Міхайлавіч, машынка? Ці ў семдзесят год краўцом вырашыў стаць? А можа, пачнеш займацца індывідуальнай працоўнай дзейнасцю?» I што ты думаеш? He пра сябе сусед наш клапоціцца, ён пляменніцы машынку па льготнай чарзе купіў.— Васіль імпэтна хадзіў па кватэры і выціраў ручніком мокры твар. Раптам ён спыніўся супраць вялікага люстэрка і, разглядаючы сябе, працягваў: — А чым жа мы горшыя за яго пляменнікаў ды пляменніц?.. Мо тым, што мой бацька не дажыў да Перамогі, загінуў, і няма каму ў нас стаяць на льготнай чарзе?..
— He ўсе такія, як Міхайлавіч,-— перабіла сына Лявоніха,— ты ўспомні бацькавых сяброў, з якімі ён ваяваў. Хіба яны хапугі? А колькі нам дабра зрабілі?..
— Ну, хопіць, хопіць,— незадаволена буркнуў Васіль.— Ведаю сам, што яны добрыя людзі, а ты ўсё ж схадзі ў выканкам, няхай выпішуць што, як кажуць, «на беднасць».
— А мне нічога і не трэба, слава Богу, усё ёсць,— горка прамовіла Лявоніха.
— Ну, калі ёсць, то і мне дай дваццаць рублёў, бо вельмі яны мне сёння трэба...
Лявоніха неяк адразу ссутулілася і, нічога не адказаўшы сыну, хацела пайсці на кухню, але ён ступіў напярэймы.
— Што, не хочаш грошай на гарэлку даваць? — рэзка, са злосцю ў голасе дапытваўся Васіль.— He хочаш свае грошы аддаваць, дык і не трэба! — ускрыкнуў ён.— Тады схадзі ў выканкам ды папрасі «наркомаўскія» сто грамаў што бацька недапіў за два гады да канца вайны. Няхай мне аддадуць, бо не да твару сыну франтавіка піць чарніла і адэкалон.
— Сціхні ты...— гнеўна прашаптала Лявоніха, і на яе вачах нагарнуліся слёзы.— He глуміся над памяццю бацькі, не сын ты яму, калі язык паварочваецца такое плявузгаць! —Кроў адхлынула ад твару старой, бляклыя вусны дрыжэлі, даўкі камяк падкаціў да горла, дыхаць стала цяжка, у грудзях балюча аддаваўся кожны ўдар сэрца. Раптам ёй нясцерпна захацелася ўчапіцца ў мутныя, бессаромныя сынавы вочы і лупіць яго, пакуль не папросіцца, не заплача.
— А-а, значыцца, я яму не сын?! — кіўнуў галавой Васіль у бок фотаздымка.— Можа, ты мяне нагуляла з кім другім у вайну?.. Можа, я і табе далёкая радня?..
Кроў шыбанула ў скроні Лявонісе. Востры халадок жалю да сябе ахінуў яе стомленую душу. Пачуўшы ад роднага сына такія словы, яна неяк раптам сцішылася, уцягнула галаву ў плечы, стала быццам меншая ростам. Невыразны загадкавы страх усё болей агортваў яе, неспакойна ўзрушваў Яна шмат што цярпела ад Васіля, даравала яму нават бяздушнасць і здзекі, але такога яна ад яго не чакала. У галаве круціліся блытаныя думкі, грудзі поўніліся болем і крыўдай, вочы свяціліся асуджэннем і жахам. Яна хацела сказаць сыну нешта абразлівае і гнеўнае, але вусны толькі прашапталі:
— He сын ты мне больш! — і Лявоніха адчула, што траціць прытомнасць.
У вачах пацямнела, чорныя і белыя кругі замільгалі перад ёй, сынаў твар пачаў расплывацца ў нейкую бясформенную чырвоную пляму. Яна добра бачыла толькі яго рот, які нешта крычаў, выскаляючы жоўтыя зубы, але што крычаў не чула і не разумела. Потым усё знікла.
Лявоніха не ведала, колькі часу праляжала непрытомная. Толькі раптам аднекуль здалёк зноў пачула бой гадзінніка, свядомасць паціху вярталася да яе. Цела было чужое, непаслухмянае, і старая з цяжкасцю ўзнялася на ногі. Галава кружылася, але ў памяці неяк разам усплыла гаворка з сынам, і на душы стала моташна, пагана. Непадалёк на падлозе валялася насоўка. Лявоніха абыякава паглядзела на яе, памацала кішэню халата — так і ёсць, Васіль забраў грошы, якія былі ўвязаны ў гэты лапік каляровай матэрыі. Лявоніха падняла насоўку і, выціраючы вочы, пасунулася ў свой пакойчык. He распранаючыся, лягла ў ложак і доўга думала аб сваім жыцці...
А на дварэ пачыналася завіруха. Вецер шкуматаў вывешаную на балконе бялізну, рваў заледзянелую, адубелую матэрыю, гулка біў ёю па балконных дзвярах. Пад завыванне ветру Лявоніха і не заўважыла, як заснула.
Ёй часта, асабліва апошнім часам, сніўся муж. I цяпер убачыла яго. Вось яны разам на сенажаці. Свеціць сонца, спяваюць птушкі, і раптам наляцеў вецер, загуло наваколле, пачалася навальніца. Схаваць ад дажджу малога Васіля няма дзе. Лявоніха хапае плашч і захінае ім сына, муж памагае ёй, глядзіць, каб вада не заліла дзіця, не парушыла яго сон. А Васіль у сне цмокае вуснамі, раз-пораз ускідае ўгору пульхныя ручкі. Яны з мужам прамоклі да ніткі, але радасна ўсміхаюцца адно аднаму, шчаслівымі вачыма глядзяць на дзіця... Раптам твар у малога пачынае павялічвацца, расце... I вось на Лявоніху ўжо глядзяць п’яныя, мутныя вочы дарослага сына. Яго дрыготкія рукі цягнуцца да яе, хапаюць за валасы і з неймавернай моцай тузаюць з боку ў бок, балюча трасуць, аж іскры замільгалі ў вачах. Яна хоча закрычаць і не можа. Ёй не хапае паветра, яна задыхаецца. Муж няўцямна глядзіць на яе, на сына. Ён кідае плашч на зямлю і паволі ідзе ў поле. Лявоніха хоча пайсці следам і не можа, Васіль не адпускае, моцна трымае за валасы, яна толькі чуе мужаў шэпт: «Уцякай ад яго хутчэй... Мы памыліліся, гэта не наш сын...» A дождж усё мацнее і мацнее, халодныя кроплі цякуць па твары, за каўнер, замінаюць добра бачыць Лявона. Страх жудас-
ным болем упіваецца ў душу, пакутліва ные сэрца. Лявоніха хоча вырвацца, кідае плашч, адпіхае ад сябе сынавы рукі, a ён п’яна рагоча, скаліць зубы і балюча цягне за валасы...
Старая прачнулася. Адразу не можа ніяк зразумець, дзе яна і што з ёй. А побач, хістаючыся з боку ў бок, стаіць Васіль. Ён разбудзіў маці і, нешта мармычучы, п’яна пазірае на яе. Ступіў да яе крок, пахіснуўся.
— Чый жа я сын? Я хачу ведаць, хто мой бацька! — набычыўся ён.— Ты мне ўвечары так і не адказала.
Лявоніха маўчала. Гаварыць з Васілём, бачыць яго п’яны, брыдкі твар не хацелася. Яна села на край ложка і пасоўгала нагамі па падлозе. На звычайным месцы тапак не было. Абмінуўшы сына, яна босая пайшла на кухню, а ён, цяжка ступаючы нагамі па падлозе, пасунуўся следам.
— Што маўчыш? — дапытваўся Васіль.— Адказвай, сын я свайму бацьку ці не?
Лявоніха рэзка павярнулася і з асуджэннем паглядзела яму ў твар. Яна шукала родныя рысы, шукала таго Васілька, які жыў у яе сэрцы, і не знаходзіла. Брыдкі пунсова-азызлы твар з халоднымі, як у рыбіны, вачыма нават і не нагадваў яе Васілька.
— Ты страшны чалавек,— гледзячы ў вочы сыну, прамовіла яна.— А можа, і зусім не чалавек?..
Нервовая ўзбуджанасць ахапіла Лявоніху, цела біла дрыготка.
— Мне сорамна перад людзьмі, што нарадзіла і выгадавала такога нікчэмнага чалавека.
— А-а! — азвярэла закрычаў Васіль.— Вось як ты загаманіла?! Відаць, на старасці гадоў зусім з глузду з’ехала! — Ён нервова забегаў па пакоі.— Але я цябе правучу, мо паразумнееш!
Васіль схапіў маці за руку і пацягнуў у залу. He паспела яна апамятацца, як ён адчыніў дзверы і выштурхнуў яе на балкон. Потым зашчапіў дзверы на кручок і п’яна замітусіўся па пакоі, махаючы рукамі ды нешта гаворачы сам сабе.
Аб чым ён гаварыў, Лявоніха не чула, яна не прасіла сына, каб пусціў яе ў хату, не стукала ў дзверы. Шквальны вецер
наляцеў на жанчыну, шкуматаў лёгкую сукенку, раскудлаціў валасы, калючым, халодным снегам біў па твары. Сцюдзёныя колікі раптам працялі цела, дыхаць не было чым. Лявоніха села на нешта цвёрдае, засыпанае снегам, падцягнула калені да грудзей, заплюшчыла вочы і сцішылася.
Раптам аднекуль здалёк да яе даляцеў да болю ў сэрцы знаёмы голас: «Алеся, Алесечка...» Лявоніха расплюшчыла вочы і падняла галаву. Ёй здалося, што гэта сын кліча яе. Жанчына азірнулася на дзверы. Праз шызае ад марозу шкло ўбачыла, што Васіль, выцягнуўшы доўгія ногі, спіць у крэсле супраць балкона. «Не, не ён,— пранеслася ў думках.— Яму я даўно не патрэбная. Хто ж тады так ласкава клікаў мяне, хто назваў амаль забытае імя?» Яна заплюшчыла вочы і праз некалькі хвілін зноў пачула той самы голас, які ласкава шаптаў: «Алеся, дзе ж ты так доўга была? Ідзі хутчэй, я чакаю цябе...»
«Гэта ж Лявон, мой любы Лявонка, ён кліча мяне, ён чакае мяне, адзіны на ўсім свеце, толькі яму я патрэбная. Чаму я тут, а не з ім? Чаго я чакаю? Хутчэй да яго, хутчэй...» — праз заслону туману, які агортваў усю істоту, мільганула ў думках.
Холаду Лявоніха болып не адчувала, па целе пачала расцякацца прыемная гарачыня. Ёй стала ўтульна і добра, пачуццё міжвольнага страху знікла. Заслона туману пачала развейвацца, і Лявоніха ўбачыла мужа, які стаіць на ўскрайку поля ля дубровы і кліча, кліча сваю Алесю. А яна, маладая і шчаслівая, бяжыць насустрач і весела смяецца. Лявон кідаецца да яе, падхоплівае на рукі і кружыць, кружыць вакол сябе. I вось яны ўжо ідуць разам па мяккай зялёнай траве, ім радасна і лёгка, яны ідуць насустрач зыркаму сонцу, якое запаліла ўвесь небасхіл цёплымі промнямі, песціць і абараняе іх ад усяго благога...
Праз тры дні суседзі хавалі Лявоніху. Яна ляжала ў труне ў чорнай сукенцы, на галаве белая хусцінка, у нагах вялікі букет чырвоных і белых кветак. Смерць амаладзіла яе, на спакойным твары не відаць было зморшчын. Чорныя, зусім не сівыя бровы і доўгія вейкі як бы падкрэслівалі былую пры-
гажосць. Вусны былі крыху прыадкрытыя, і здавалася, што нябожчыца сіліцца нешта сказаць, быццам не хоча, каб яе таямніцу пахавалі разам, бо тое, што стала вядома ёй у апошнія хвіліны, павінны ведаць і жывыя.
Калі труну вынеслі на вуліцу, да Палікарпаўны падышла незнаёмая жанчына.
— Каго хаваеце? — шэптам запыталася яна.
— Гаротніцу,— сцішана адказала старая.
— Што, цяжка хварэла? —дапытвалася жанчына.
— He, не хварэла. Сын хварэе, а памерла яна...
ХТО НАСТУПНЫ?
Вячэрні змрок хутка наступаў на Заблудную лукавіну. Некалькі хвілін таму вершаліны векавых дубоў яшчэ іскрыліся жаўтаватым жнівеньскім лісцем у сонечных промнях, і вось цені-шчупальцы ад галінак цягнуцца да зямлі. Кусты, што запаланілі гэты ўскраек зямлі, пачалі проста на вачах распаўзацца, расплывацца, ператварацца ў зменлівыя хісткія прывіды. 3 бакоў Заблудную лукавіну ўзяла ў клешчы рака Мнюта. Яе чыстая празрыстая вада адгарадзіла невялікі лапік зямлі як ні ад усяго свету, пакінуўшы толькі вузкі праход у адным месцы.
Пасярод векавых дубоў ураслі ў зямлю два вялікія камянівалуны. Адзін, што крыху меншы, быў над самым берагам ракі і, падточаны знізу паводкамі, кожную вясну мог зваліцца ў раку. Другі, большы, падобны на калматага агромністага мядзведзя, які толькі ўзняў морду, каб агледзець наваколле пасля зімовай спячкі, ды, бы зачараваны, так і застыў на стагоддзі. Камень-мядзведзь — зялёны, з нейкім бурштынавым адлівам. Праўда, адзін бок чорны, але не ад прыроды, а ад дыму вогнішчаў, што кожны вечар палілі тут сябры — Віцька, Цімка і Пятрусь. Заблудная лукавіна, гэтыя валуны, векавыя дубы, рака — усё было іх месцам, іх маленькім патаемным куточкам, дзе можна было рабіць усё, што хочацца... Сюды ніколі не хадзілі дарослыя, лічылі Заблудную лукавіну месцам нядобрым, нават небяспечным.
3 надыходам вечара, як толькі знікала за Замкавай гарой сонца, Заблудная лукавіна ажывала. 3 боку невялікага балота, куды сябры ніколі блізка не падыходзілі, калі-нікалі
даносіліся глухія гукі, бы хтосьці цяжка ўздыхаў і клікаў на дапамогу. У гэтыя моманты сябры бліжэй падсоўваліся да цяпельца, гаварылі толькі шэптам. Часам здавалася, што разам са стогнам сіліўся ўзняцца на лапы і камень-мядзведзь, але нешта вельмі моцна трымала яго, не адпускала. Сябры ведалі, што гэта стогне багна. Як кажуць старыя з Прагулянкі, тут некалі заблудзіў і ўтапіўся малады хлопец. Раней сябры ніколі не заставаліся да ночы на лукавіне, баяліся. Але ж паляцелі ў космас Гагарын, Цітоў, а яны баяцца ноччу быць на Заблудцы... Пад вялікім сакрэтам вырашылі таксама рыхтаваць сябе да палётаў у космас і перш-наперш выхаваць у сабе смеласць, пазбавіцца ад розных страхаў. Вырашана — зроблена. Апошні тыдзень хлопцы пад рознымі прычынамі сыходзілі вечарамі з дому, сустракаліся на ўскрайку вёскі і моўчкі сунуліся да каменя-мядзведзя.
Сёння прыйшлі толькі Віцька і Цімка. Яны загадзя падрыхтавалі цяпельца і з паўгадзіны назіралі за апошнімі сонечнымі промнямі ў вершалінах дубоў. Сонца знікала, і ноч апускалася на зямлю, галінкі-шчупальцы пачалі цягнуцца да зямлі, кусты-прывіды заварушыліся і падыходзілі ўсё бліжэй і бліжэй. Віцька чыркнуў запалкай, і ў наступны момант ажыў камень-мядзведзь. Ягоны агромністы цень заварушыўся сярод дубоў і знік дзесьці на другім беразе ракі, заварушылася задраная ўгору морда, цені дрэў, бы нечыя рукі, дакраналіся да яго, імкнучыся выцягнуць з зямлі. Усё наўкол хістаецца і танцуе. Раптам з гушчару чуецца працяглы стогн:
— У-у-ух—
Сябры ашалелымі вачыма азіраюцца, туляцца бліжэй адзін да аднаго.
— А тут ноччу не т-т-так і страшна...— першы кажа Цімка і чамусьці заікаецца.
— Пятрусь сёння не прыйдзе,— неўпапад гаворыць Віцька і падкідае ў агонь сухога ламачча.
— Трэніровак кідаць нельга,— шэпча Цімка і напружана сціскае вусны.
3 выгляду сябры зусім розныя. Цімка чарнявы, з жорсткім непаслухмяным чубам, чорнымі вачыма, якія па-даросламу
глядзяць з-пад высокага лба. Віцька, наадварот, бялявы, нават рыжы. Цяпер на яго вяснушкаватым кірпаносым твары адбіваецца смутак, блакітныя вочы поўняцца слязьмі, і немагчыма зразумець чаму, ці то ад дыму цяпельца, ці то ад успаміну пра Петруся...
— Сёння нашыя бацькі занятыя,— азіраецца на кусты Цімка,— можна ўсю ноч трэніравацца...
— У-у-ух—
Цяпер стогн чуецца быццам пад самымі нагамі, і адразу агонь паменшаў, ад ракі падзьмуў халодны вятрыска, замільгацелі, перамяшаліся ў адно кусты-прывіды.
Сябры, не згаворваючыся, кідаюць ламачча ў агонь.
— А ты верыш пра тапельца? — калі ўсё сцішылася, шэптам пытаецца Цімка.
— Веру, мне старая Пачопчыха расказвала, што даўнымдаўно, калі на Замкавай гары стаяў панскі маёнтак, туды пан забраў прыгожую маладую сялянку. А ў яе быў жаніх, яны кахалі адно аднаго, але пан вырашыў па-свойму, ён таксама хацеў ажаніцца з прыгажуняй. Ён загадаў спаймаць хлопца, выкалаць яму вочы і пусціць на ўсе чатыры бакі. Панскія халуі так і зрабілі. Але хлопец не мог далёка адысці, таму, казала Пачопчыха, і кружыў вось тут, дзе мы сядзім, пакуль не ўваліўся ў багну.
— Я таксама гэта чуў,—цяжка ўздыхае Цімка, і зноў сябры кідаюць назбіраныя ўдзень галінкі ў агонь.
— А яшчэ я чуў, што той хлопец і па сённяшні дзень начамі выходзіць з багны і блукае па Заблудцы, шукае сваю каханую.
Раптам з кустоў чуецца трэск галінак, шамаценне лісця, хтосьці ідзе. Віцька і Цімка са страхам глядзяць на кусты і не могуць вымавіць ні слова. Яны падхопліваюцца на ногі, гатовыя ў любы момант задаць лататы, але іх стрымлівае толькі адно: ніхто не хоча кінуцца наўцёкі першы. Шамаценне набліжаецца, Віцька не вытрымлівае, хапае з вогнішча вялікую, як узяць у руку, галавешку, Цімка — таксама. У наступны момант святло вогнішча выхоплівае з цемры Петруся. Некалькі хвілін усе стаяць моўчкі, Віцька і Цімка не
могуць паверыць сваім вачам, але Пятрусь разагнаў апошнія сумненні:
— Я прыйшоў сказаць, што не буду болып трэніравацца ў касманаўты...
— Ты прайшоў праз усю лукавіну наўпрасткі? — здзіўлена ўскрыкнуў Цімка.
— Я больш Заблудкі ноччу не баюся,— сядаючы ля цяпельца, абыякава адказвае Пятрусь, і ягоныя вочы напаўняюцца слязьмі.— Я больш нічога і нікога не баюся! — крычыць на ўсю моц Пятрусь і, уткнуўшыся галавой у калені, горка, наўзрыд плача.
Петрусю ішоў дванаццаты год, сябры былі аднагодкамі, але сёння ля вогнішча Віцька і Цімка ўбачылі невядомага дагэтуль хлопца. Вонкава ён быў такі ж: бялявы, гэткі ж падстрыжаны модна, пад «бокс». Але хлопцы раптам адчулі, што іх сябра Пятрусь за апошнія дні стаў іншым, маленькімі сэрцамі зразумелі, што ўжо не будзе ў іх ранейшых адносін. Яны ілядзелі на яго як на дарослага, а сябра плакаў і некаму невядомаму пагражаў:
— Я адпомшчу!.. Я адпомшчу!..
Хлопцы стаялі каля Петруся, і ім таксама не было страшна, з ягоным прыходам кудысьці прапалі жахлівыя стогны і прывіды. Віцька і Цімка маўчалі, яны не ведалі, што трэба рабіць у такіх выпадках, як дапамагчы сябру.
Няшчасце здарылася два дні таму. Яны ўтрох вярталіся з Заблуднай лукавіны, дзе ўдзень назбіралі сухога хмызняку для сваіх вячэрніх трэніровак, і, ужо стоячы ля старой закінутай кузні, раптам убачылі Іваніху, далёкую Петрусёву сваячку. Старая беіла па вуліцы і галасіла. Што яна крычала, хлопцы не разабралі, але па тым, як яна шпарка забегла ў Петрусёву хату, па тым, як адразу выбегла на вуліцу ў расхрыстаным халаце ягоная маці і кінулася да ракі, зразумелі, што здарылася нешта благое. Пятрусь з усіх ног пабег наўздагон маці, Віцька з Цімкам пераглянуліся і таксама рванулі за Петрусём. Яны не дабеглі да ракі метраў дваццаць, як заўважылі купку вяскоўцаў. Мужчыны панура смалілі цыгаркі, бабы, убачыўшы Петрусёву маці, моўчкі, прыціскаючы да вачэй ражкі
хусцінак, саступілі ёй дарогу. У наступны момант знізу ад ракі пачуўся жахлівы жаночы крык...
Там, куды праз некалькі хвілін праціснуліся Цімка з Віцькам, раскінуўшы рукі, у неймавернай паставе ляжаў Петрусёў бацька. Вакол уся зямля была перакапаная, быццам дзірванне рвалі рукамі. Калі хлопцы глянулі на рукі дзядзькі Пятра, то зразумелі, што так яно і было. Хутчэй за ўсё ён, перасільваючы невыносны боль, чапляўся за зямлю, на пальцах, сініх да неверагоднасці, пазногці былі садраныя. Яны былі болып падобныя да кіпцюроў каршуна, які ўпаляваў здабычу... Ён ляжаў неяк бокам, увесь сіні, і вялізнымі чырвонымі вачыма мёртва глядзеў у адну кропку, туды, дзе валялася пустая бутэлька...
Цётка Марыя дрыготкімі рукамі абхапіла мужаву галаву, паклала сабе на калені і, ківаючыся з боку ў бок, загаласіла. Каля яе моўчкі стаяў збялелы, як снег, Пятрусь. Хтосьці з мужчын нарэшце прагаварыў:
— Фельчара трэба было б паклікаць...
— Ужо паклікалі,— адказаў другі голас.
— Страшна памёр Пятро,— са скрухаю прагаварыў першы голас.
— Згарэў ад гарэлкі,— усхліпнула Пачопчыха і, крыху счакаўшы, дадала: — He было блізка чалавека, можна было б выратаваць...
— А ўсё праз гэты спірт кляты,— загаласіла старая Іваніха,— ён на нашу галаву...
Старая не дагаварыла. На яе голас азірнуўся Пятрусь.
— Як гэта згарэў? — дрыготкімі вуснамі прашаптаў хлопец.— Хіба ж можна згарэць без агню?
— Агонь быў усярэдзіне твайго бацькі, мая ты сіраціначка,— старая пацягнулася зморшчанымі, счарнелымі рукамі да Петруся.
У гэты момант на другім беразе ракі радасна, бы святкуючы перамогу, загудзеў заводскі гудок і з вялікага, складзенага з чырвонай цэглы коміна вырваліся чорныя клубы дыму. Вецер гнаў іх сюды, на гэты бераг, дзе ляжаў дзядзька Пятро.
Пятрусь адпіхнуў Іваніху, падбег да бацькі і, ухапіўшы за руку, пацягнуў.
— Татачка, родненькі, уставай! —душачыся слязьмі, крычаў ён.— Гэта няпраўда, ты не мог згарэць, гэта ж не пажар...
— Ды забярыце вы дзіця, мужчыны,— не вытрымала цётка Фрося,— адвядзіце дадому.
Дзядзька Коля, Цімкаў сусед, кінуў у раку недакурак і паклаў цяжкую, парослую чорнымі валасамі руку на плячо хлопцу:
— Пойдзем са мной, Пеця, што ўжо зробіш, калі так выйшла...
Пятрусь так і не змог адарваць бацькаву руку ад дзірвану, гэтак моцна ўчапіліся пальцы ў зямлю. Ён узняў невідушчыя, поўныя слёз вочы на дзядзьку Колю:
— Дзядзечка, скажыце хоць вы, што гэта няпраўда, быццам бацька згарэў агнём з сярэдзіны, скажыце!..
— Вядома, няпраўда, сынок, бабам абы плявузгаць. Пойдзем ужо.
3 таго дня сябры не сустракаліся. Вядома, Цімка з Віцькам былі сёння на могілках і здалёк бачылі Петруся, але гаварыць не давялося, дый, папраўдзе, не ведалі, як суцешыць сябра. Вось і цяпер ім вельмі шкада Петруся. Віцька таксама плача, Цімка трымаецца яшчэ хвіліну-другую і не вытрымлівае, плюхаецца ля цяпельца, закрывае вочы далонямі, і толькі ўздрыгваюць ва ўсіх трох худзенькія плечы. Першы супакойваецца Пятрусь.
— Я ўсё роўна адпомшчу! — рашуча рассякае ён рукой паветра.
Віцька, яшчэ ўсхліпваючы, падкідвае дроў у цяпельца.
— Каму ты будзеш помсціць і за што? — узняў Цімка заплаканыя вочы.
— Спіртзаводу! ■— у Петрусёвых вачах з’явіўся гнеў.— Гэта праз спірт бацька памёр, ад сырцу... Я чуў, дарослыя так казалі. I яшчэ дзядзька Коля казаў, што татка не першы, з Прагулянкі кожны год хтосьці гіне праз той сырэц.
— А чаму спірт называюць сырцом? — падаў голас Віцька.
Пятрусь з Цімкам паціснулі плячыма.
— Мо ад таго, што ядавіты, людзі паміраюць? — нарэшце азваўся Цімка і са скрухай у голасе дадаў: — Вось каб гранату туды кінуць!
— Гранату, канешне, добра, але ж дзе ўзяць? — горка ўздыхнуў Пятрусь.— Я ўжо вырашыў: спалю завод, хай згарыць гэты чортаў сырэц!
Віцька з Цімкам пераглянуліся.
— Чаму ты? — паглядзеў Віцька ў вочы Петрусю.— Мы ж сябры і павінны ўсё рабіць утрох.
Наступныя тры дні сябры быццам забыліся пра лукавіну, пра начныя стогны, што чуліся з багны, пра свае трэніроўкі. Усе дні яны сядзяць з вудамі супраць спіртзавода і вывучаюць становішча. Гэта Цімка настаяў не лезці няведама куды, на злом галавы, а агледзецца, усё вывучыць, а потым дзейнічаць, як партызаны, беспамылкова. Але за гэтыя дні нічога надзвычайнага хлопцам у вочы не кінулася. На тым беразе ракі, за старым, метры тры вышынёй, плотам ішло сваё, невядомае ім жыццё. Чуліся крыкі, ездзілі машыны, рабочыя смяяліся. Сябры як ні кожную гадзіну купаліся, вывучалі рачное дно. Канешне, месца тут не для адпачынку, тым больш не для таго, каб нырца даваць — адны карчы,— але ж калі сярэдзіну пераплыць, то ў адным месцы можна зусім блізка падабрацца да плота, за якім нейкая вялікая будыніна. Паўз плот такіх будынін некалькі, але ж толькі адна драўляная. I менавіта супроць яе рачны бераг быў настолькі размыты вадой, што пад плотам мог пралезці не толькі хлапчук, але і дарослы. На ўсялякі выпадак Цімка прынёс рыдлёўку, яшчэ больш пашырыў лаз і заваліў яго ламаччам, каб не кідаўся ў вочы. Цяпер засталося толькі пачакаць спрыяльнага моманту.
Спярша сябры вырашылі, што лепш падпаліць спіртзавод на досвітку, калі ўсе спяць, менш падазрэнняў, і бацькам маглі б сказаць, што пайшлі на рыбу. Але само жыццё памяняла іх планы, ды так, што лепшага і жадаць не выпадала. Ванька-марак, так звалі сына дзядзькі Антося, вясковага каваля, жаніўся, і на суботу было прызначана вяселле. Вядома, там будзе ўся вёска, акрамя Петрусёвай радні.
Пятрусь так і сказаў, што ягоныя ўсе будуць дома і ўвечары з хаты не выпусцяць.
— Дык мы і без цябе справімся,— адразу знайшоў выйсце Віцька.
— Правільна,— падтрымаў сябрука Цімка,— нават добра, што ты застанешся дома, меней будзе розных падазрэнняў.
— He, я сам абавязаны за татку адпомсціць! — абурыўся Пятрусь.— Урэшце, гэта я прыдумаў...
— Тады трэба, каб цётка Марыя адпусціла цябе начаваць да мяне ці да Цімкі,— памяркоўна прагаварыў Віцька.— Папрасіся, не першы ж раз.
Цётка Марыя не працівілася, каб Пятрусь начаваў у Цімкі. У суботу а адзінаццатай гадзіне, калі на другім канцы вёскі вяселле было ў самым разгары, чулася музыка, песні, хтосьці нават запусціў некалькі сігнальных ракет, ля старой кузні, пад вялізнай чаромхай сустрэліся Цімка, Пятрусь і Віцька.
— Во даюць! — узрушана прагаварыў Віцька.
— Ім весела, ракеты нават запускаюць...— сцішана дадаў Цімка.— Цікава, у каго яны ёсць?
— Вядома, у жаніха, у Ванькі-марака,— азваўся Пятрусь.-— Ён, калі з войска вярнуўся, вечарамі ўсё запускаў іх у неба.
— Вось каб нам хоць адну! — з зайздрасцю ў голасе прашаптаў Віцька.— Мы б бензінам завод аблілі, а потым нацэліліся з ракетніцы, і ба-ба-бах!..
— Запраста можна і прамазаць,— вытрасаючы пясок з сандалета, прашаптаў Цімка: — Запалкамі надзейней.
Сябры замаўчалі і яшчэ некалькі хвілін глядзелі ў бок кавалёвай хаты.
— Мабыць, і заводскае начальства на вяселлі,— уздыхнуў Віцька.
— To й добра, хай п’юць, хай гуляюць, а мы тым часам іхняе пітво, сырэц гэты кляты, дымам пусцім!..— зласліва прагаварыў Пятрусь і патрос запалкамі.
— Добра, хопіць балбатаць,— узяў на сябе кіраўніцтва Цімка і начальніцкім голасам дадаў: — Паўторым яшчэ раз, хто што будзе рабіць. Давай ты, Пятрусь.
— Сто разоў казаў, што я адказваю за запалкі, іх павінен даставіць на той бераг сухімі,— абурыўся Пятрусь.
Цімка, не зважаючы на гэтае абурэнне, дапытваўся:
— Як ты будзеш запалкі перапраўляць цераз раку?
— Вось,— Пятрусь задраў кашулю,— там у мяне другі карабок, укручаны ў цэлафан, мяшэчак правяраў, вады не прапускае. А з гэтым паплыву, буду трымаць у руцэ над галавой, калі раптам вымакне, дастану з цэлафану запасны.
— Добра,— задаволена буркнуў Цімка,— а на мяне не злуй, жэрабя цягнулі ўсе, я не вінаваты, што мне выпала быць за камандзіра.
-— Я павінен прывязаць каністру з бензінам да дошак і плыць побач, прытрымліваць рукой, каб каністра не перакулілася,— шэптам адрапартаваў Віцька.— Бензін і дошкі на месцы, сёння правяраў.
— Ты што, адзін хадзіў? — утаропіўся ў сябра Цімка.
Віцька засунуў рукі ў кішэні караткаватых штаноў і нехаця адказаў:
— Ну, адзін. Я загадзя прывязаў каністру, паспрабуй гэта зрабіць ноччу.
— Ладна,— махнуў рукой Цімка,— разбярэмся заўтра, a цяпер нагадаю ўвесь план аперацыі...
Сябры, як было задумана, распрануліся на беразе ракі, апратку схавалі пад тоўстым паваленым і напалову спарахнелым дрэвам. Подбегам, толькі мільгалі ўначы іх белыя, не кранутыя сонцам ногі, дабраліся да месца, дзе быў прыхаваны невялікі плыт, раскідалі ламачча, якім ён быў прыкрыты ад старонняга вока, і спусцілі на ваду.
Пачаў накрапваць невялікі дожджык. Другі бераг здаваўся чорнай непрыступнай сцяной-крэпасцю. Далекавата, недзе ў сярэдзіне заводскай тэрыторыі, мільгацелі некалькі ліхтароў, але будыніна, якую меліся падпаліць сябры, надзейна прыкрывала месца высадкі «дэсанту». Цімка, ці то ад хвалявання, ці ад холаду, пачаў заікацца.
— Пятрусь, п-плыві п-першы,— падштурхнуў ён у плячо сябра і па шыю прысеў у ваду.
Віцька таксама акунуўся. Вада была халодная, адчувалася, што адыходзяць апошнія цёплыя летнія дні, і ўсё ж у ёй было цяплей, чым пад дажджом. Петруся не відаць, толькі лёгкі плёскат чуецца недзе ля другога берага, каля самага плота. Нарэшце некалькі разоў кракае качка, гэта Пятрусь падае знак: можна плысці, і Віцька з Цімкам разам штурхаюць плыт уперад. Цячэнне іх зносіць, але недалёка, усяго метраў на пятнаццаць ніжэй патрэбнага месца. Віцька адвязвае каністру, перадае яе Цімку, а сам з усёй моцы нагой піхае плыт далей ад берага, каб яго падхапіла цячэнне і панесла ўніз па рацэ, ён саслужыў сваю службу і больш не патрэбны.
Чуецца шамаценне, гэта Пятрусь раскідае ламачча, што закрывае ўваход у лаз. Сябры адзін за адным пралазяць на тэрыторыю завода. Дождж пагусцеў, але хлопцы гэтаму толькі радыя — менш застанецца слядоў. Цімка дакранаецца рукой да Віцькавага пляча, і яны ўдвух, прыгінаючыся, бягуць да будыніны, што чорнай зданню навісла над плотам, над ракой. Праз хвіліну Пятрусь чуе рэзкі пах бензіну, і адразу ля лаза з’яўляецца Цімка, за ім Віцька з пустой каністрай у руках.
— Аблілі бліжэйшы вугал,— шэпча Віцька Петрусю ў самае вуха.
Пятрусь не адказвае. Ён рашуча падхопліваецца, сігае да будыніны, і адразу начная цемра праглынае яго. Сябры кладуцца на зямлю, чакаюць хвіліну, другую, трэцюю. Раптам вялізны слуп агню разрывае цемру, і адразу на Віцьку і Цімку аднекуль збоку наляцеў Пятрусь.
— Бяжым! — крычыць ён і першы нырае ў лаз.
Праз хвіліну тры дзіцячыя галавы несліся па цячэнні ракі да павароткі, да паваленага дрэва. Сябры хутка апранаюцца і бягуць да кузні.
Агонь шугае ўсё вышэй і вышэй, на вадзе мільгаюць вялізныя цені, ноч быццам адступіла, усё наўкол відаць, як удзень. Сябры чакаюць, што вось загудуць пажарныя сірэны, пачуюцца крыкі, але нічога такога не адбылося, толькі над кавалёвай хатай зноў рознакаляровым феерверкам сыпанула з паднябесся, паволі паплылі да зямлі агні ракеты. Хлоп-
цы беглі і ўсё чакалі, што вось-вось пачнуць узрывацца цыстэрны са спіртам, але ніякіх выбухаў не было, толькі зарніца над заводам асвятляла вялізныя ліпы, што раслі паўз дарогу над ракой. Калі ўжо былі дома, ад месца пажару пачуліся звонкія ўдары аб чыгуначную рэйку...
На другі дзень стала вядома: на спіртзаводзе ноччу, хутчэй за ўсё ад праводкі, загарэлася старая заводская канюшня. Яе даўно збіраліся зламаць — і вось сама згарэла. Дырэктар загадаў, каб міліцыю не выклікалі і ніякага следства не праводзілі, бо драўляная канюшня была такая старая, што ніякай вартасці для гаспадаркі не мела.
Віцька, Цімка і Пятрусь узлезлі на старую чаромху ля кузні і моўчкі пазіралі на чырвоны заводскі комін, з якога высока ў неба поўз чорны дым, быццам насміхаючыся з хлопцаў: маўляў, нічога вы мне не зробіце, тут я гаспадар...
3 тае пары мінула трыццаць год. Цёплым красавіцкім днём у Прагулянцы ля хаты старой цёткі Фросі спыніліся блакітныя «Жыгулі». 3 машыны выйшаў па-гарадскому апрануты высокі чарнявы мужчына. Ён незадаволена, спадылба агледзеў вуліцу, зачыніў машыну і прайшоў у панадворак. Дзверы ў хату былі замкнёныя, мужчына запусціў руку ў адтуліну паміж бярвёнамі, выцягнуў стары ржавы ключ, пакруціў яго ў пальцах, але замка не адмыкаў, паклаў яго на месца. Падышоў да суседняй хаты, там таксама нікога не было. Па вуліцы тарахцеў «Беларус», ззаду матляўся прычэп. Дзверцы трактара былі адарваныя, за рулём сядзеў малады, гадоў семнаццаці, хлопец. Чарнявьі махнуў трактарысту, і трактар, бы нехаця, спыніўся, ледзь не зачапіўшы скасабочаны суседскі плот.
— Добры дзень! — павітаўся чарнявы.
— Добры,— з цікаўнасцю разглядаючы незнаёмага, адказаў хлопец.
— Прыехаў у госці, а вёска бы вымерла, усе хаты на замках,— падыходзячы бліжэй, гучна, каб перасіліць шум рухавіка, загаварыў мужчына.
— Усе на могілках, Петруся Каламіцкага хаваюць,— саскочыў на зямлю хлапчук-трактарыст і ледзь не паваліўся.
Чарнявы падтрымаў хлопца за руку і толькі цяпер заўважыў, што той на добрым падпітку.
— Петруся? — усхвалявана перапатаў чарнявы.
—Яго, гаротнага...— і, каб папярэдзіць наступныя пытанні, хуценька дадаў: — Утапіўся дзядзька Пятро, лішку хапянуў.
— А ты чаму не на могілках?
— Левы заробак трымае,— у п’янай усмешцы расплыўся твар хлопца.— Пакуль там начальства, я пару прычэпаў гною і закінуў. Глядзіш—літроўку сырцу і зарабіў. А дзядзьку Пятру я ўжо нічым не дапамагу.
— I чый жа ты будзеш? — дапытваўся чарнявы.
— Я Івана-марака сын,— палез па цыгарэты трактарыст.— А мо і табе гной трэба, яшчэ прычэп паспею затарабаніць,— прыплюшчыўшы вока, напусціўшы на сябе самавітасць, дадаў трактарыст.
•— He, хлопец, не трэба. I табе раю заглушыць трактар і паспаць.
Трактарыст хістануўся да трактара, залез у кабіну і, ужо ад’язджаючы, нешта злосна крыкнуў чарняваму, але той з-за шуму рухавіка не пачуў. Ён залез у сваю машыну і праз хвіліну гнаў яе да вясковых могілак.
Цімафей Фаміч Дудзін не паспеў. На паўдарозе сустрэў маці, якая вярталася ў вёску. Цётка Фрося павісла на шыі ў сына і доўга стаяла, уткнуўшыся тварам яму ў грудзі.
— Вось, сынок, і твой сябрук Пятрусь пайшоў...—усхліпнула старая.
— Як гэта здарылася, мама? — пагладзіў Цімафей Фаміч маці па плячы.
— Утапіўся Петрусёк якраз супроць таго месца, дзе бацька ягоны памёр. Праўду кажуць людзі, што бяда адна не ходзіць... Вось і Петрусёвага сына Міколку на лячэнне ў нейкае ЛТП адправілі, а на другі дзень ён і... Спярша, як выцягнулі з ракі, падумалі, што спірт на заводзе краў, бо да рукі была прывязана дваццацілітровая каністра. Участковага паклікалі. А ў ёй — хто б мог падумаць? — бензін. Яна, тая каністра,
і ўтапіла Петруся, так бы выкараскаўся. Ніхто зразумець не можа, навошта ён палез у раку з бензінам...
На вачах у Цімафея Фаміча з’явіліся слёзы. У адно імгненне згадалася тая ноч, калі яны, Віцька, Цімка і Пятрусь, помсцілі спіртзаводу...
Цімафей Фаміч міжволі азірнуўся і ўбачыў заводскі чырвоны комін, з якога высока ў неба падымаўся чорны дым. Там, у самым паднябессі, вецер калашмаціў яго, спрабаваў развеяць, але дым не паддаваўся, ён цягнуўся шлейфам да самага гарызонту, і Цімафей Фаміч раптам прачытаў на гэтым шлейфе словы: «Хто наступны?..» Гэта было так нечакана, што Цімафей Фаміч заплюшчыў вочы і страсянуў галавой, не верачы ўбачанаму. Калі зноў зірнуў на дымавы шлейф, насланнё знікла, ніякіх слоў на небе не было.
«Здалося»,— падумаў ён і, абняўшы маці за плечы, павёў да машыны.
БОЛЬ
Споведзь міліцыянера
Сплю дрэнна, за ноч прачынаюся па некалькі разоў ад болю ў галаве. Здаецца, што хтосьці нябачны быццам абручом сціскае патыліцу, скроні, і боль працінае цела, паралізуе волю і жаданне супраціўляцца. Робіцца крышачку лягчэй, калі адчыняю фортку і на поўныя грудзі ўдыхаю вільготную начную прахалоду. Думкі запаволена, без усялякай сувязі перакручваюцца, чапляюцца адна за адну, але нейкі час не магу думаць лагічна, перашкаджае толькі што бачаны сон... Бачыў сябе зноў у зоне... Снілася, што нёс каравул і галоўная задача—не прапусціць людзей у іх родную вёску, якая шэрымі дахамі паўставала за невялічкім пагоркам. Людзі спачатку дабром прасілі, потым пагражалі, затым плакалі ля шлагбаума, але я цвёрда стаяў на сваім — за дрот ніводнага чалавека,— гэткі загад. Сярод людзей бачыў і маці. Яна не напірала, як астатнія бабы, а моўчкі стаяла воддаль і ўвесь час пільна ўглядалася мне ў вочы, раз-пораз прыціскаючы да вачэй ражкі квяцістай хусцінкі — мой падарунак да дня нараджэння. За ўвесь час не пачуў ад яе ніводнага слова, дый непатрэбныя былі яны. Я бачыў, што маці няёмка за мяне, маю службу, маю прынцыповую пазіцыю і катэгарычнае «нельга». Дый не толькі маці, усе прысутныя глядзелі на мяне так, быццам гэта я ва ўсім вінаваты, быццам з-за мяне не падоены каровы, не пазачыняны юшкі ў хатах, беспрытульна бадзяюцца па вёсках куры і свінні. Мне хацелася крыкнуць: няма маёй віны ў тым, што здарылася, але матчыны вочы не даюць зрабіць гэтага, я не мог і падысці да яе, каб хоць
павітацца, пацалаваць... Як укапаны стаяў сярод дарогі, не ссунуць... Людзі напіралі, але марна, мяне немагчыма было нават скрануць з месца, мяне трымаў загад. Бачыў як некалькі старэнькіх бабуль, дапамагаючы адна адной, па чарзе падымалі калючы дрот, прапаўзалі ў зону. Я ведаю, што бабулькі не марадзёры, не рабаўнікі — яны хочуць памерці на зямлі сваіх продкаў.
Тут я прачнуўся, і боль запаланіў усю маю істоту... Але ж бабулькі былі, і не ў сне!
Паціху, каб не разбудзіць жонку, сунуся на кухню, п’ю халодную ваду з-пад крана і смалю адну за адной цыгаркі, аж покуль жонка не забірае пачак з рук. Пра што яна гаворыць, не чую, але добра ведаю. Доўга ляжу з заплюшчанымі вачыма і чакаю, чакаю, калі зноўку абруч сцісне галаву.
Калі ўпершыню з’явіўся гэты боль? Здаецца, на трэці дзень службы ў зоне. Памятаю халаднаватую, слотную ноч. Каб крышачку сагрэцца і папіць кіпеню з цукеркамі, насек у невялічкім сасонніку дроў, распаліў цяпельца. Тут, ля вогнішча, упершыню растала ў вачах наваколле, усяго на якую хвіліну, але і гэтай хвіліны хапіла, каб кашуля прыліпла да спіны, a цела стала нейкім чужым, з ватнымі, непаслухмянымі нагамі, з галавой-званіцай. На другую ноч таксама паліў вогнішча і зноўку, бы той сноп, зваліўся на зямлю. Толькі цяпер зразумеў, што за дровы я паліў, і больш нават не падыходзіў да сасонніку, але таго, што ўхапіў, відаць, было дастаткова, бо боль не знік, ён, здаецца, назаўсёды абраў мяне за сваю ахвяру. Я навучыўся распазнаваць яго набліжэнне, кожны мускул, кожны волас адчувае яго блізкасць.
Хваляванне — першы знак. Потым праз некалькі хвілін чакай, як «свердзелы» ўвап’юцца ў скроні. Памятаю, як хадзіў да доктаркі.
— Што баліць? — не гледзячы ў мой бок, спытала жанчына ў белым халаце.
— Галава.
— Галава павінна балець, на тое і чалавек. А калі дакладней?
— Галава.
— Зразумела, без аналізаў тут не абысціся,-— усё яшчэ не гледзячы на мяне, прагаварыла доктарка і ўсунула ў рукі стос паперак.
Аналізы здаваў ажно тры разы, і толькі потым урач загаварыла больш-менш па-чалавечы.
— Ну вось,— з цікавасцю пазіраючы на мяне,— прагаварыла яна,— нарэшце падагналі... Я хацела сказаць, што вашы аналізы блізкія да нормы. Былі ў зоне?
— Быў.
— Зразумела. Галава ўсё яшчэ баліць?
— Баліць. Доктар, а ў мяне не падучая? — у сваю чаргу спытаў я.
— He. Сваю хваробу вы прывезлі адтуль... Цяпер вам патрэбны чыстыя прадукты, ікорка, ну і каб ніякіх хваляванняў.
Болып да іх я не звяртаўся, ікоркі, як сказала доктар, таксама не еў... Паспрабаваў сам пазбавіцца ад сваёй хваробы па сістэме ёгаў. Атрымалася, але не адразу, не мог падабраць слова-шчыт. Знайшоў выпадкова. Убачыў трактар, які капаў канаву, і яно само з’явілася. «Бульдозер» — вось ён, мой шчыт. Цяпер, калі адчуваю набліжэнне болю, змаўкаю і кажу сабе: «Я — бульдозер, я — бульдозер...» I, дзіўная рэч, боль бы натыкаецца на нябачную перашкоду і часцяком адыходзіць, толькі хваляй страсяне галаву, і на гэтым канец.
Дзіўна, але людзі мяне пачалі разумець без слоў. Дый хоць бы ўзяць заўчора. Мужчына папрасіў дапамогі, яго абабраў рэкецір. Паказаў мне таго хлопца ў чорнай скуранцы. Я да яго, ён задаў лататы, толькі і бачылі. Я за ім... Праз тры крокі звалілася фуражка, праз дзесяць — левы чаравік. Мацюкнуўся на форму і пабег далей басанож па асфальце. Памятаю твары людзей: адны смяяліся, гледзячы на мяне і злачынцу, другія засяроджана маўчалі, хтосьці паспешліва адварочваўся, каб ні мяне, ні яго не бачыць. Толькі ў адным усе былі аднолькавыя — заўчасна разыходзіліся, саступаючы нам месца. Праўда, адна бабулька пашкадавала, калі бег паблізу, не надта голасна прагаварыла: «Не бяжы ты за ім, сынок, бачыш — смяюцца... Нікому гэта не патрэбна, на-
вошта ж табе?..» Я нават абурыўся на пачутае! Як нікому не патрэбна? А мне? А таму, каго абабралі? Гэтае абурэнне надало сілы, і праз сотню метраў злачынцу я дагнаў, збіў з ног і доўга ляжаў закруціўшы ягоную руку за спіну, чакаючы падмогі. Машыны не было, відаць, не чулі маёй рацыі. Звязаў аборкай, якую заўсёды маю на гэткі выпадак, наручнікі ёсць не ў кожнага міліцыянера — не хапае.
Бабулька як у ваду ілядзела, бо першае, што ў аддзеле спытаў дзяжурны, гэта пра пацярпелага. Толькі цяпер я заўважыў, што чарнявага з потным тварам побач няма. Затрыманы, відаць, хлопец біты, адразу ўцяміў, што да чаго, і запатрабаваў пракурора, крычаў, што спалохаўся міліцыянера, таму і пабег, а больш нічога не ведае і ведаць не жадае. Але толькі ён зірнуў мне ў вочы, адразу сцішыўся, здалося, зрабіўся меншы ростам. «Я — бульдозер... Я -— бульдозер...» Паспешліва паўтараў я ў думках, але боль усё ж такі мімаходзь прайшоўся па мне, я добра памятаю яго шапаценне ў валасах. А рэкецір мяне зразумеў, нават не патрабаваў, каб вінаваціўся перад ім, праўда, да самага выхаду з памяшкання падазрона азіраўся ў мой бок. Цікава, пра што ён у той момант думаў? Але навошта мне ягоныя думкі? Навошта, калі і мае нікому не патрэбныя. А я сам са сваёй хворай галавой ці патрэбны каму?
А што было ўчора? Ага, дэсантнікі... Яны святкавалі сваё свята і на добрым падпітку ламанупіся ў рэстаран, а месцаў, як заўсёды, не было. Я стаяў паміж імі і адміністрацыяй, стаяў мёртва, не пасунуць. Адзін маладзенькі, зусім хлапчук, лаяўся на мяне, нёс розны бруд, што не пераказаць. Я змаўчаў Тады ён ірвануў на грудзях цяльняшку. Велізарны барвовы пісяг ад жывата да левага пляча змяёй варушыўся на целе былога дэсантніка. Але і пісяг мяне не скрануў з месца — ад дзвярэй ні на крок. I зноў пасыпалася на мяне: «...мент, дзе ты быў, калі я за цябе ваяваў у Афгане? Я хачу памянуць сяброў, што засталіся ТАМ!» Нарэшце не вытрымліваю і таксама крычу (у думках, інакш не маю права), што ў мяне пад формай гэткі ж цельнік, прапахлы салдацкім потам, што ён таксама высушаны на пякучым афганскім сон-
цы, толькі крышачку раней, чым твой, хлопча... А вось чаму мы, салдацік, былі там? А потым яшчэ зона? Мо адна з тых бабулек, што пралазілі пад дротам,— твая родная? Чаму не было каму пахаваць яе, і нябожчыца цэлы тыдзень праляжала ў сваёй хаце, аб’едзеная здзічэлымі катамі і пацукамі? Хто і табе ўбіў у галаву, што я вінаваты ва ўсіх бедах? I хлопец раптам спыніўся, ён нешта адчуў, мо боль, які ў гэты момант на дыбачках падкрадваўся да мяне? «Я — бульдозер... Я — бульдозер...» Позна. Па-здрадніцку задрыжэлі ногі, захісталіся перад вачыма твары, ператвараючыся ў адну плоскую масу. Я адчуў, а мо толькі здалося, як хлопец паклаў руку на плячо і сарамліва, прыкрываючы знявечанае пісягом цела, прагаварыў: «Прабач, зямляк, трымайся...» Я ўстаяў, не заваліўся, падтрымалі дэсантнікі, і праз якую хвіліну ўсё было ціха, дапамога не спатрэбілася.
Сёння здарылася надзвычайнае. Прыйшоў з работы і не паспеў пераапрануцца, як меншы сын падхапіў фуражку.
— Тата, я хачу быць, як ты! — ускрыкнуў ён і аж засвяціўся ад радасці.
Нечаканая сынава радасць выбіла з каляіны, ніколі не думаў, што ён таксама можа надзець форму. Аказалася, што не хачу, каб мой сын быў як я. He хачу свой боль перадаваць у спадчыну. Хай ён будзе толькі мой і больш нічый, хай на мне і скончыцца.
«Я — бульдозер... Я — бульдозер». He спрацоўвае! Усё!
Ляжу з заплюшчанымі вачыма і чакаю, чую, што боль недзе зусім блізенька, ён цікуе за мной, выбірае месца, каб спрытней ухапіць. Але боль нешта падазрае, відаць, адчуў пастку, не хоча быць злоўлены назаўсёды. А я задаволены, упершыню за апошнія гады не адчуваю боязі, а, наадварот, наўмысна чакаю сустрэчы, хачу схапіць яго і больш ніколі не выпусціць... Ніколі!
ПАСТКА
Пайшлі ўжо трэція суткі з таго моманту, як ласіха блукала па лесе ў пошуках свайго дзіцяці, раз-пораз падыходзячы да злашчаснай паляны, дзе апошні раз бачыла малога. Яна тужліва, працяжна клікала ласяня, камянела, прыслухоўваючыся да кожнага шораху, раздзімаючы ноздры, уцягвала паветра, абнюхвала зямлю, перабягала на крокаў сорак—пяцьдзесят, і зноў жаллівае ў сваёй бездапаможнасці мэканне рэхам неслася над сцішаным лесам. Усе гэтыя дні яна нічога не скубла, і толькі чыстая сцюдзёная вада з крыніцы на нейкі момант прыцішала нясцерпны боль у грудзях, вяртала былую разважлівасць.
У той дзень, пасля невялікага сляпога дажджу, яны ішлі сюды, каб напіцца вады. Ласянё непаслухмяна адбягалася многа далей, чым дазваляла маці, не прыслухоўвалася да лесу, паводзіла сябе так, быццам ніякай небяспекі не існавала. Яно гарэзліва гойсала сярод непралазнага хмызняку ці раптам таілася за якім магутным дрэвам. Ласіха хвалявалася, шукала свавольніка і, знайшоўшы, незадаволена штурхала пысай. Пасля пакарання малы пакрыўджана схіляў долу галаву і нейкі час плёўся ўслед за маці. Але хутка выпадалі з памяці матчыны штурхалі. Усё вакол было цікавае, невядомае, яно прыцягвала, вабіла, і ласянё, нязграбна выкідваючы заднія ногі, зноў імчалася за прыгожым матыльком альбо даганяла птушку, якая, здавалася, прымала ягоную гульню, а на самай справе адводзіла небяспеку ад свайго гнязда. A тут раптам перад вачыма цэлая паляна... Ласянё не пайшло за маці, якая мелася абысці небяспечнае месца, а на злом галавы кінулася ў сонечныя промні, што пераліваліся ўсімі 236
колерамі вясёлкі, ззялі, іскрыліся ў празрыстым паветры, гралі чырвонымі, блакітнымі, ружовымі кветкамі. He паспела яно дабегчы і да сярэдзіны паляны, як нешта нябачнае раптам балюча разарвала грудзі, загуло ў вушах, перахапіла дыханне, у вачах закруціліся і невядома куды пачалі знікаць лес, блакітнае неба, паляна, якая чамусьці зрабілася барвянай. Захацелася схавацца за маці, але яе побач не было. Ногі больш не трымалі, і, падаючы, малы раптам адчуў, што здарылася нешта страшнае.
А да яго падыходзіла нябачаная дагэтуль істота. Шукаючы паратунку ад бяды, якая навалілася гэтак нечакана, ласяня пацягнулася пысай да невядомага. I той, відаць, зразумеў, бо спыніўся, прыставіў да пляча чорную палку, прыплюснуў адно вока, раптам тузануўся і...
Нешта балючае сцебанула ласяняці па вачах, і ўсё знікла...
Менавіта гэты стрэл і спыніў ласіху, якая пасля першага як мага хутчэй панеслася ў лясны гушчар. Яна раптам адчула, што малога побач няма, і, не зважаючы на небяспеку, павярнула назад да паляны, але яго і там не было. Ласіха ішла па следзе амаль да таго месца, дзе ласяня зрабіла апошнія крокі, пакуль не натрапіла на страляную гільзу. Учуўшы яе непрыемны, прагорклы пах, ласіха незадаволена заматляла галавой, саступіла і больш сюды не падыходзіла. Таму і не заўважыла барвяных плям крыві, якія скрозь былі на зямлі. Потым яна знайшла і чалавечыя сляды, і след, пакінуты машынай, але ласяняці нідзе не было. Яна ўжо зразумела, што здарылася непапраўнае, найгоршае, але сэрца не прымала гэтага, яно штурхала на пошукі. I ласіха шукала малога па ўсіх лясных закутках. А сёння вырашыла пакінуць лес, знайсці машыну, на якой прыехаў чалавек і, па ўсім відаць, забраў з сабой ласяня.
Праз колькі гадзін, на світанку, зацокалі магутныя капыты па заасфальтаваным тратуары. Горад спаў, мноства ліхтароў, вялізныя гмахі шэрых дамоў палохалі і дзівілі. Ласіха прабегла кіламетр-другі па пустых вуліцах і спынілася. Яна больш не чула таго прыкрага паху, якім кіравалася дагэтуль,
усе пахі пераблыталіся, непрыемна казыталі ў ноздрах. Лясная жыхарка разгубілася, не ведаючы, куды бегчы далей, дзе шукаць сваё дзіця, і наогул, як самой выбрацца з гэтага незразумелага каменнага меха-пасткі. Раптам парыў свежага ветрыку прынёс да болю знаёмы, родны пах сасонніку. Ласіха пераступіла з нагі на нагу і дробна зацокала ў той бок, адкуль навейвала лесам, домам. Сапраўды, праз некалькі хвілін гмахі неяк разам разышліся, і перад вачыма зялёнай сцяной паўстала звыклае лясное жытло. Яна ўпершыню за апошнія дні ўзрадавалася і порстка патрухала ў сасоннік. Але радасць была паспешлівай: гэта быў не лес, праз рэдкі сасоннік таксама пралягалі шматлікія бетанаваныя сцяжынкі і ўздоўж іх дзе-нідзе матляліся рыпучыя ліхтары. Там-сям, прыткнуўшыся да пакручастых ствалоў дрэў, стаялі невялікія будынкі, ад якіх патыхала нечым бражным, перакіслым, скрозь валяліся пратухлыя рыбіны галовы. Але ўсё ж тут было нашмат лепей, вальней, чым сярод каменных гмахаў, і гэта супакойвала. Ласіха раптам адчула, што вельмі стамілася: усё ж трэція суткі на нагах. Пры іншых абставінах яна ні ў якім разе не спынілася б на адпачынак у гэткім ненадзейным месцы, але цяпер яе хістала ад стомы, ногі паздрадніцку дрыжэлі. Агледзеўшы ціхі закутак сярод невысокага, але шчыльнага кустоўя, яна ўляілася на рэдкую пажухлую траву і адразу забылася ў трапяткім, пужлівым сне.
I зноў перад вачыма ласяня... Вось яно імчыць за прыгожым матыльком, падскоквае, сілячыся дакрануцца да яго, але той быццам чакае гэтага і раптоўна ўзлятае... Вось малы спрабуе на смак лісце шыпшыны і, укалоўшы пысу, кідаецца прэч, шукаючы паратунку ў маці. Бачыць ласіха ў сне і яго апошнія крокі да квяцістай паляны...
Неяк нечакана да чуйнага слыху данесліся віскат і грукатанне, няспынны гоман, зусім побач пачуліся галасы людзей. Раней ласіцы даводзілася бачыць чалавека, а вось ягонага голасу ніколі не чула, і гэта яшчэ больш палохала. Яна ўсхапілася на доўгія ногі, пудліва азірнулася. Нізкія кусты не маглі схаваць магутнай постаці, і ласіху адразу заўважылі, з розных бакоў пачуліся крыкі. Гэта бы сцебанула, надало
рашучасці. Яна з месца прыгожым скачком перамахнула цераз кусты і, крыху адкінуўшы галаву, на ўсю моц кінулася ад людзей. Але амаль адразу наткнулася на гурт хлапчукоў, якія загалёкалі, засвісталі, кінуліся да ласіхі напярэймы. Узняўшыся на дыбкі, яна крутнулася, і ўжо праз нейкую хвіліну «пагоня» засталася далёка ззаду. Недзе ў глыбіні душы зацеплілася надзея, што яна вырвецца з гэтай пасткі, бо крыкі і свіст аддаляліся, наперадзе толькі дрэвы, і пачуццё вольнасці рабілася з кожным скачком мацнейшым. Ласіха амаль супакоілася, як нечакана выбегла проста на вуліцу. Гэта збіла з панталыку, бо ў тым лесе, дзе жыла, усё было інакш, там непралазны гушчар паволі саступае бярэзніку, потым кустоўе і толькі тады — чыстае поле. А тут ні з таго ні з сяго лес скончыўся, і яна апынулася сярод дыму, машын, дамоў, якія паспела зненавідзець, сярод людзей. Ласіха стала як укопаная і агледзелася. Яе таксама заўважылі, і адразу загулі, засігналілі машыны... Адна... другая... трэцяя... дзесятая... Яна замітусілася, кінулася ўправа, улева, ваўчком крутнулася на адным месцы. Вочы зрабіліся нейкія здзічэлыя, поўныя жаху. Істоту перапаўняў гэты ашаламляльны роў машын, нясцерпным болем ірвалася з грудзей сэрца. Наваколле раптам захісталася, замільгацелі перад вачыма чырвоныя агеньчыкі. З’явілася жаданне вярнуцца назад у сосоннік, але з целам нешта здарылася — яно не слухалася. Ласіха павалілася на пярэднія ногі і балюча тыцнулася пысаю ў каменную зямлю, але болю не адчула. Здавалася, што гэтыя сігналы запаланілі, ёй хацелася хутчэй уцячы, пазбавіцца ад жудаснага наслання. Яна паволі ўзнялася і зноў упала. Потым апошнімі намаганнямі ўсё ж стала на ногі, памалу павярнулася і пасунулася ў гэты незразумелы, варожы сасоннік. Ласіха з цяжкасцю перасоўвала ногі, а самой здавалася, што яна, як калісьці, поўная моцы, імчыць разам з маленькім сярод знаёмага бярэзніку, па родным полі, якое раптам пачало распаўзацца ў розныя бакі барвянымі крывянымі плямамі...
Ласіха не адчула болю, калі, ломячы кусты, завалілася на зямлю; яна не бачыла хлапчукоў, якія з гіканнем і свістам
ганяліся за ёю, а цяпер, расчырванелыя, стаялі побач, унікаючы глядзець адзін аднаму ў вочы.
Лясная жыхарка сцішана ляжала, неяк неймаверна выцягнуўшы шыю і нязручна падвярнуўшы ногі пад жывот. Але гэта ёй не замінала. Цяпер ёй нічога не перашкаджала, яна больш нічога не бачыла і не чула, сэрца больш не рвалася з грудзей...
— Навошта ж вы яе ганялі? — цяжка ўздыхнула немаладая жанчына з парасонам у руках.
— Д-ДЫ мы,— заікаючыся, прамармытаў белабрысы хлапчук,— думалі, што яна прыручаная, са станцыі юных натуралістаў. Хацелі дадому загнаць.
— Вось і загналі,— пачуўся хрыпаты мужчынскі голас.
— Хіба толькі мы вінаватыя? — кінуў нехта з хлапчукоў.
Усе маўчалі.
— Трэ было б дарэзаць,— пачуўся ўсё той жа хрыпаты голас,— усё ж мяса...
Пасля гэтых слоў прысутныя неяк разам спахапіліся, замітусіліся і заспяшаліся прэч, робячы выгляд, што яны тут апынуліся выпадкова і гэтае ранішняе здарэнне іх не датычыць.
Праз якую хвіліну ля жывёліны ўжо нікога не было. Ласіха засталася ляжаць з прытуленай да дрэва і таму крыху прыўзнятай галавой, з нямым дакорам у вялізных астылых вачах, якія цяпер без ніякай баязлівасці глядзелі і глядзелі на заклапочаных сваімі справамі, абыякавых да яе лёсу людзей.
БУСЛІНАЯ ГІСТОРЫЯ
На Віцебшчыне, на рацэ Бярозаўцы, птушыным крылом выгнулася ўздоўж берага вёска Панфілаўшчына. Упершыню я праводзіў свой адпачынак у гэтай закінутай людзьмі вёсачцы некалькі год таму. He абмінула Панфілаўшчыну агульная бяда: з’ехала ў гарады моладзь, састарэлі бацькі, і вось стала яна неперспектыўнай, так сказалі ў сельсавеце. А людзі жывуць свой век на бацькаўшчыне, не кінуліся на абяцаную «манну нябесную» ў вялікія сёлы, куды пад прымусам звозілі хутарскія сядзібы.
Але хочацца расказаць не пра гэта, а пра выпадак з бусламі, што, як памятаюць вяскоўцы, спакон веку жылі ў панадворку Чэслава Чорнага. 3 году ў год, як па раскладзе, прылятала пара буслоў. Яны правілі пашкуматанае зімовымі вятрамі і непагаддзю гняздо, выводзілі буслянят, кармілі, вучылі лётаць, а ўвосень раптоўна знікалі. Чорны неяк скардзіўся, што, як ні стараецца, не можа ўсачыць час адлёту птушак на поўдзень, злятаюць так, што не ўбачыш. Так яно ці не, пацвердзіць не магу, бо ў маім двары ніколі буслы не жылі...
Дык вось, у тое спякотнае лета, калі нават у жніўні вада ў рацэ была цёплая і вабіла, прыцягвала, нашэптвала, што трэба пакупацца, пабоўтацца, скінуць дзённы цяжар, паляванне на качак дазволілі на два тыдні пазней як звычайна. У гэты час панфілаўцы жывуць з рання да ночы ў чаканні, калі здаволяцца паляўнічыя з Глыбокага ды з Шаркоўшчыны. Праз тое, што зацерлася вёска на рацэ паміж двух азёр, і слухаюць людзі тры дні на тыдні сапраўдную кананаду. Першыя дні і буслы, напуджаныя рэхам стрэлаў, не адлятаюць ад гняздоўя, але карміцца трэба, а які буслу наедак у вёсцы? Паціху
яны ляцяць далей і далей, а потым прывыкаюць да стрэлаў і, быццам так і трэба, не звяртаюць на іх увагі.
Памятаю, была пятніца, калі па вёсцы адразу разляцелася навіна: прапала бусліха. Людзі высока задзіралі галовы, углядаючыся ў самае паднябессе, дзе кружыў над вёскаю і жалобна клекатаў асірацелы бусел. Старыя бабы жагналіся і вохкалі, што быць бядзе. Яны на пальцах пералічвалі ўсіх вяскоўцаў, хто некалі зрабіў нешта благое, але такіх, хто мог забіць бусліху, вылічыць не маглі. Сваіх паляўнічых у Панфілаўшчыне не было, толькі Юстын Гірстун меў калісьці стрэльбу, але гадоў дваццаць таму здаў участковаму.
«Значыцца, хтосьці нетутэйшы ўчыніў зладзейства»,— зрабіла выснову баба Вэрця і таксама перажагналася.
А бусел кружыў над вёскай без перадыху суткі, другія, і неслася з паднябесся жалобнае клекатанне. Незразумелая туга сціскала сэрца, не спалася ноччу, жалобны крык ірваў на часткі душу. А ў нядзелю, апоўдні, калі вяскоўцы вярталіся з касцёла, раптам клёкат сціх. Зноў некалькі пар вачэй утаропіліся ў неба, шукаючы да болю знаёмую птушку, і не знаходзілі. I раптам нехта крыкнуў:
— Ідзе, па дарозе ідзе...
I сапраўды, пасярод пыльнай вуліцы, высока задзіраючы ногі, гледзячы проста перад сабой, ішоў бусел... Людзі, хто дзе быў, там і пасталі ў нямым здзіўленні, а бусел, не звяртаючы ні на кога ўвагі, быццам гэтым выказваючы людзям свой пратэст, сваё абурэнне, нарэшце, пагарду, ішоў па вёсцы... Я таксама глядзеў на гэтае незвычайнае шэсце, і ногі самі панеслі на дарогу... Ішоў бусел, следам ішлі людзі, жагналіся бабьі. Гэтае незвычайнае шэсце спынілася каля хаты Чорнага, дзе было гняздо. Бусел зусім па-чалавечы паглядзеў на ўсіх разумнымі вачыма, і мне здалося, што я бачыў на ягоных вачах слёзы. 3 ягоных грудзей вырваўся незразумелы цяжкі гук, зусім не падобны на звычайны клёкат, ён скокнуў раз, другі, трэці, узмахнуў крыламі і паляцеў... Усе чакалі, што бусел сядзе на гняздо, але ён зрабіў тры кругі над хатай і ціха, нават не было чуваць шаргацення крылаў, знік за невялікім кустоўем.
Вяскоўцы доўга ўзіраліся ў той бок, усе чакалі, што бусел вернецца, але ён знік назаўсёды. Бусел у вёсцы больш не з’явіўся, і пра гэты выпадак стараліся не ўспамінаць.
На наступны год усе з хваляваннем назіралі, як Чэслаў Чорны ладзіў новае драўлянае кола на месцы старога, і кожны дзень, як толькі сышоў снег, хто ні праходзіў міма, кідаў позірк на сіратлівы слуп сярод агарода. I ўсё ж не на той год, а толькі летась дачакаліся — новая, маладая пара буслоў абжылася ў вёсцы.
На гэтым можна было б скончыць расповед, але тыдзень таму я ехаў з Мінска ў Панфілаўшчыну і пачуў працяг буслінай гісторыі. У Бягомлі да мяне падсела жанчына, на выгляд гадоў сямідзесяці. Кіламетраў пяць ехалі моўчкі, яна толькі прыкладвала да вачэй хусцінку і нешта сабе шаптала, бы малілася. Я не вытрымаў, спытаў:
— Мо чым памагчы? У мяне валідол ёсць, ад сэрца памагае...
Жанчына непрыязна зірнула на мяне, хусцінкі не схавала, але плакаць перастала.
— Выбачай, мілы чалавек... Дзякуй на добрым слове, ды лекі майму ropy не памогуць...
Звычайна я не лезу да людзей, асабліва да незнаёмых, са сваімі парадамі ці павучаннямі, але тут быццам хто за язык пацягнуў:
— А вы раскажыце, лягчэй стане...
Жанчына зноў паглядзела на мяне, цяпер ужо з большай прыхільнасцю, схавала ў вялікую гаспадарчую сумку хусцінку, пры гэтым дзынкнуўшы там нечым шкляным, і сцішылася, заплюшчыла вочы...
— Па сабе ведаю, калі расказаць крыўду, несправядлівасць, адразу палягчэе, быццам і гора ўжо не такое вялікае...— праявіў я незразумелую самому сабе настойлівасць.
Мне раптам здалося, што я ведаю пра гора незнаёмай цёткі ці, можа, нават маю да яго нейкае дачыненне. Цяжка сказаць, адкуль у мяне з’явілася такое пачуццё, але яно мацнела, перарастала ва ўпэўненасць.
Жанчына павярнулася ўсім тулавам да мяне, зачапіла нагою сумку, забразгатала шкло.
— Ой, каб хоць не пабіць,— спахапілася яна і пачала падсоўваць багаж пад крэсла.
— Я таксама ў Мінску была,—нарэшце горка прамовіла суседка,— па ваду ездзіла, толькі б давезці, бач, слоікі дзынкаюць, здаецца, і паперай пераклала.
— Як па ваду? — здзівіўся я.
— Па загавораную, у варажбіткі была... На прамы аўтобус білетаў не хапіла, дык я з перасадкамі да Бягомля,— прыхільна загаманіла жанчына.— А гора ў мяне такое, што сын некалькі гадоў таму цяжка захварэў на падучую...
Жанчына зноў раптоўна сцішылася, было відаць, што яна вельмі хвалюецца, не ведае, куды дзець рукі. Я маўчаў, разумеў, што цяпер яна пра ўсё раскажа сама. Жанчына паклала рукі на калені, сашчапіла пальцы, цяжка ўздыхнула.
— Некалькі год таму прынёс сын з палявання бусла. Я адразу сэрцам адчула бяду, і сварылася на яго, і ўжо ж угаворвала закапаць, але ён стаяў на сваім: зраблю, кажа, чучала, вунь Ромка Іванішын навучыць. Ага, як жа ж, чакай, той жывадзёр чаму добраму навучыць! А сын бы аглух, робіць па-свойму. За чучала, кажа, на кірмашы вялікія грошы дадуць... Вінаватая я перад сынам, не ўгаварыла... А праз некалькі дзён вяртаюся з касцёла, а сярод панадворка ляжыць сын, рукі, бы крылы, раскінуў, зусім як нежывы, а побач, ля самай галавы, бусел...
Жанчына не вытрымала, зноў выцягнула хусцінку, усхліпнула.
— Апрытомнеў Язэпка ў бальніцы праз некалькі дзён, расказаў, што здарылася, але я пра ўсё раней здагадалася... Кружыў над хатай бусел і чакаў сына, каб адпомсціць за смерць сваёй сяброўкі. I толькі Язэп выйшаў на панадворак, ён крылы склаў і каменем упаў на галаву — разлічыўся, значыцца... Сын жывы застаўся, толькі з той пары стала ў яго падучая. Вось і матляюся я па варажбітках, дактары рады даць не могуць...
Я маўчаў, дый што было сказаць жанчыне? Паспачуваць? Толькі тыя словы ніяк не знаходзіліся...
— А дзе вы жывяце? — каб хоць нешта сказаць, спытаўся я.
— У Глыбокім...— усхліпнула жанчына і дадала: — A бусел усё ж птушка святая. Ведаю, што сын жывы застаўся толькі таму, што я пахавала абедзвюх птушак на людскіх могілках, малілася за іх... I адразу сын апрытомнеў...
— Так, святая,— згодна кіўнуў я і падумаў: вось як скончылася апошняя бусліная песня...
ПРЫЧЭП
Сярод лесу на шашы, на скрыжаванні лясной дарогі з асфальтавай шэрай стужкай, упіраючыся адным бокам у канаву, якая зарасла густым арэшнікам, стаяў зламаны прычэп. Яго абадраныя, абшарпаныя барты, спрацаваныя пакрышкі, ржавыя амартызатары гаварылі за тое, што не адну тысячу кіламетраў ён, з цяжарам ці без яго, прамчаўся па розных дарогах. Здарылася так, што на нешта вострае наляцела кола, лопнула пакрышка і з гучным шыпеннем сышло з яе паветра. Машына спынілася. Шафёр, цыбаты дваццацігадовы хлопец, сцяўшы бляклыя вусны, прысеў на кукішкі каля зламанага кола і рукой памацаў гуму. Некалькі хвілін ён так і сядзеў, утаропіўшы свае выпуклыя вочы на пакрышку. У думках шафёр вылаяўся на сваю няўдачу, але што зробіш, калі сам вінаваты ў тым, што запасное кола засталося ў гаражы. Хлопец з выглядам зняважанага чалавека адчапіў прычэп і, нават не зірнуўшы больш на яго, націснуў на газ. Машына рванулася і апошні раз абдала свайго нядаўняга спадарожніка чорным дымам.
I прычэп адзін застаўся на скрыжаванні, у гэтым лясным няўтульным закутку. Раней таксама здаралася, што ён псаваўся ў дарозе. Праз дзень-другі прыязджала тэхнічная дапамога, яго ўважліва, з усіх бакоў аглядалі, і калі не маглі адрамантаваць на месцы — цягнулі ў майстэрню.
Але гэтым разам праляцеў месяц, другі, а дапамогі не было. За час, што ён тут прастаяў, са многіх дрэў пааблятала пажаўцелае лісце, і начны марозік ужо белай шэранню клаўся на зямлю і шкліў невялікія лужыны. Нярэдкія восеньскія дажджы амаль змылі з прычэпа прыгожую зялёную фар-
бу, а цяпер сцюдзёны вецер шкуматаў, здзіраў яе рэшткі з бартоў.
Прычэп стаяў на самай паваротцы, і не адзін шафёр, праязджаючы міма, здзіўляўся нечай безгаспадарчасці, і амаль кожны абураўся, што тэхніку пакінулі менавіта ў гэтым, небяспечным для руху месцы.
Цікавіліся гэтай дзіўнай канструкцыяй і мясцовыя жыхары. Неяк ноччу падыходзіў волат-лось. Ён доўга абнюхваў прычэп, зазіраў праз борт усярэдзіну. Здавалася, што волат хацеў зразумець, дзеля чаго гэтая рэч тут «вырасла». Ён нават пацёрся аб прычэп, але было відаць, што застаўся незадаволены, бо пасля яшчэ скробся аб дрэва, якое расло недалёка ад кустоў арэшніку. Удзень на прычэпе нярэдка збіраліся купкі вераб’ёў. Птушкам вельмі спадабалася адпачываць на бартах. Але і яны здзіўлена цвіркалі, быццам пыталіся: «Ты чаго тут, ты чаго тут?»
А прычэп маўчаў, ды і што скажаш, калі пра цябе забыліся і пакінулі, як непатрэбную рэч?
Але, можа, і не зусім так?
Прычэп, хоць і быў абшарпаны ды непрывабны з выгляду, але яшчэ досыць моцны. Гэта адразу зразумеў мешкаваты дзядзька, які з тыдзень назад праязджаў тут на возе. Ён, пляскаючы далонню па бартах, некалькі разоў мітусліва абышоў вакол прычэпа і таксама ківаў незадаволена галавой, калі па дарозе праязджала якая-небудзь машына. Але вочы ў дзядзькі свяціліся радасцю. Ён быў задаволены, што натрапіў на прычэп, бо меў свой інтарэс і добра ведаў, што яму цяпер рабіць. За дваццаць хвілін мешкаваты адкруціў два лепшыя барты і закінуў іх за драбіны. Потым усеўся зверху на возе, нетаропка закурыў цыгарку і, цмокнуўшы на каня, знік у лясным гушчары.
Выгляд прычэпа цяпер выклікаў жаль. Ляцелі дні, а ён усё стаяў на лясным павароце. I вось сёння раніцай яго прыкмецілі і іншыя...
Усю ноч з хмарнага неба сыпаў зацяжны восеньскі дождж. Пад раніцу сцюдзёны вецер разарваў хмары, і над зямлёй заблішчэлі буйныя зоркі, якія павеялі холадам. Ранішні марозік
ператварыў шэрую стужку асфальту ў гладкае люстэрка. Разам з зоркамі ззяла ў гэтым люстэрку поўня, і прычэп ценем двух бартоў насоўваўся на дарогу, бы які страшны казачны звер.
У гэты ранішні час па дарозе нёсся ЗІЛ. Кола руля шматтоннай паслухмянай машыны круціць шафёр — яшчэ малады хлопец з рыжаватымі вусамі. Ён не зважае на галалёд, на тое, што машыну заносіць, не бачыць дарожных знакаў... Яму хочацца спаць. Хлопец спяшаецца і ў дрымоце апярэджвае час... Ён бачыць не дарогу, а родную вёску, недалёка ад якой возера з крынічнай вадою. Але не вада вабіць, прыцягвае, a хата на ўскрайку вёскі. У ёй жыве каханая, да яе імчыць шафёр. Ён ужо бачыць чорны абрыс хаты, бачыць каханую з распушчанымі валасамі і хусцінкай у руках. Яна ідзе насустрач, вецер шкуматае наапашкі накінутае лёгкае паліто, сумныя вочы глядзяць з трывогай, а бляклыя вусны шэпчуць: «Не спяшайся, Вася, тармазі...» А ён імкнецца да яе і не можа зразумець: чаму павінен тармазіць?.. Але што гэта?.. Насустрач, з ляснога змроку, высунулася нешта вялікае, рагатае, і цяжка адразу зразумець, адкуль яно ўзялося тут.
Хлопец скалануўся, сонныя прывіды імгненна зніклі, і толькі ў скронях трывожна бумкала: «Тармазі, тармазі!..» Ён паспешліва крутануў руль і з усёй моцы націснуў на тармазы. Машына сцішыла свой імклівы бег, затузалася, бы паранены звер, і слізганула з дарогі насустрач таму невядомаму, што напалохала шафёра. Прарэзлівы бразгат жалеза ды звон разбітага шкла ўскалыхнулі прыцішанае ноччу наваколле, і доўга яшчэ ўстрывожанае рэха адгукалася, насілася пагалоскай па лесе.
Шафёр паспешліва выскачыў з кабіны і ўтаропіў позірк на задні борт прычэпа, сілячыся зразумець, на якую перашкоду наляцела машына. Ён насцярожана прыслухоўваўся: ці не кліча хто на дапамогу? Але, акрамя бухання ў грудзях свайго сэрца, нічога не пачуў.
Пасля таго як абабег месца здарэння, да свядомасці дайшло, што машына наляцела на прычэп. Ён зашмальцаваным
рукавом паліто выцер спатнелы лоб і мудрагеліста вылаяўся. Нядобрым словам памянуў тых, хто пакінуў на дарозе гэтую «калымагу». Капот ЗІЛа быў сплюшчаны ў гармонік, радыятар разламаны, і на зямлю лілася гарачая вада. Белая пара, уздымаючыся ў вышыню, ахутала кузаў машыны. Хлопец яшчэ пабегаў, пакрычаў, лаючы дарогу, прычэп, галалёдзіцу і нават работнікаў ДАІ за тое, што спяць з раніцы, а не спыняюць аматараў хуткай язды. Пакрысе супакоіўшыся, шафёр перайшоў на другі бок дарогі і ўсеўся на пакрытую шэранню траву, чакаючы, пакуль хто пад’едзе і дапаможа. Праз нейкі час удалечыні пачуўся гул рухавіка, a затым на пагорак уз’ехаў МАЗ. Ён хутка набліжаўся. Шафёр яшчэ здалёк убачыў, што нешта кепскае здарылася на дарозе. Ён пад’ехаў бліжэй і, калі да месца здарэння заставалася зусім недалёка, пачаў тармазіць. Але машына раптам стала непаслухмянай: не спыняецца, як заўсёды, а сунецца наперад. Шафёр, плячысты дзяцюк, таропка круціць руль, сілячыся аб’ехаць кузаў ЗІЛа. Колы да адказу завярнуліся ўлева, заскрыгаталі, але машына нясецца прама... I МАЗ трэснуўся ў кузаў ЗІЛа. Паляцела долу бітае шкло, клубы пары ахуталі машыну.
— Як жа гэта так, я здалёк бачыў! — закрычаў шафёр, саскокваючы на дарогу.— Вядзьмарства, ды і толькі! — Ён заглянуў знізу пад машыну.— Так і ёсць, радыятар разляцеўся.
Дзяцюк няспешна абышоў вакол месца здарэння. Каля прычэпа спыніўся і, вылаяўшыся, стукнуў кірзачом па коле.
— Што рабіць будзем? — крыкнуў ён шафёру ЗІЛа.
— Чакаць,— апалым голасам, падыходзячы, прагаварыў той і працягнуў таварышу па няшчасці цыгарку.— Самі мы не раз’едземся, трэба, каб хто расцягнуў.
Яны сышлі з дарогі, селі на траву і моўчкі закурылі. Разпораз з відавочным абурэннем шафёры кідалі злыя позіркі ў бок прычэпа, які ад двух моцных удараў заляцеў напалову ў канаву.
Удалечыні зноў чулася мернае гудзенне рухавіка.
— Легкавая,— вызначыў шафёр МАЗа.
— Яна,— пацвердзіў кіўком галавы другі.
У гэты момант на пагорак, праз які пралегла асфальтавая стужка, вылецела новая «Ніва».
Шафёр, даўгашыі хлопец у акулярах, упэўнена круціць «баранку», аб’язджаючы выбоіны. Ён з захапленнем слухае магнітафонны запіс навінак эстрады, у такт музыцы ківае галавой і нават дапамагае вядомаму спеваку выцягнуць высокую ноту. I словы, і музыка прыйшліся яму даспадобы. Ён ловіць сябе на думцы, што калі б не стаў шафёрам, то абавязкова вывучыўся б на спевака, і толькі эстраднага. Толькі вось бяда — вельмі сарамлівы... Калі якая кабета кіне на яго гарэзлівы позірк, ён ужо і запунсавеўся. Голас у гэты момант пачынае па-здрадніцку дрыжаць, да горла падступае даўкі камяк, які замінае не толькі дыхаць, але і размаўляць. Шафёр уявіў, што ён стаіць, апрануты ў бліскучае адзенне, на эстрадзе з мікрафонам у руках. Сотні дзяўчат пляскаюць у далоні, а некалькі дзесяткаў прыгажунь выстраіліся ў чарзе. У руках фотаздымкі. Яны чакаюць аўтографа. Зала выгуквае: «Брава, брава, Лявон!.. Лявон, спявай!» А ён маўчыць, адкашліваецца ў мікрафон, паказвае ўсім, што зараз прачысціць горла і пачне, а на самай справе — голас прапаў, і калі вернецца — невядома...
Ад гэтай думкі твар у Лявона пачырванеў, па спіне пабеілі халодныя мурашкі.
— Не-е, лепш я буду шафёрам, не пайду ў артысты,— з палёгкай у голасе прагаварыў хлопец. Тут ён заўважыў, што на самым павароце, перакрыўшы кузавам большую частку дарогі, стаіць МАЗ. Яго кабіна ўрэзалася яшчэ ў нейкую машыну, але якую, не было відаць. Хлопец зразумеў, што здарылася аварыя, але вырашыў не спыняцца. «Чым я магу дапамагчы?» — падумаў ён і, паказаўшы паварот абгону, пачаў прытармажваць. «Ніва» не спынілася, а, заскуголіўшы пакрышкамі, крутанулася на дарозе — і яе панесла ўправа. Пачуўся трэск. Машына чхнула рухавіком, сутаргава падскочыла і стала.
Праз некалькі хвілін у лесе зноў зрабілася так ціха, што быў чуваць свіст ветру ў тэлефонных правадах, працягнутых паўз дарогу.
Даўгашыі гаспадар «Нівы» некалькі разоў мітусліва абабег вакол месца здарэння і таксама спыніўся ля прычэпа, які ад удараў ссунуўся яшчэ далей у канаву. Хударлявы твар яго быў скрыўлены ад злосці. Ён сціснуў кулакі і з нейкім шаленствам у вачах кінуўся да прычэпа. Люта лупячы нагой па пакрышцы, хлопец лаяўся, ды так, што нават шафёр МАЗа, старэйшы з іх усіх, не вытрымаў:
— Ну і хуліган, ну ты паслухай, які нахабнік! Можа, розумам крануўся? — ускінуў ён запытальны позірк на шафёра ЗІЛа.
— А чорт яго ведае, гэтага прыватніка, можа, і крануўся,— падымаючыся, адказаў той.— Пойдзем супакоім, a то нагу сабе зломіць.
-— Каб ты спрах, гад! — крычаў гаспадар «Нівы».— Чыя гэта галава дадумалася кінуць на дарозе гэту «калымагу»? Хто цяпер плаціць будзе за рамонт?..
Вецер раскудлаціў яго доўгія валасы, твар чырванеў пераспелым памідорам.
— Слухай, хлопец! — паляпаў яго па плячы шафёр МАЗа.— Адпачні крыху, так і абцасы паадбіваеш...
— Я ж толькі месяц, як купіў машыну,— не звяртаючы ні на кога ўвагі, прастагнаў той.— Што я скажу цешчы? Яна ж грошы дала. А жонцы?
У гэты момант «цягнік» з машын чацвёрты раз скалануўся ад удару. Шафёр ЗІЛа аберуч абхапіў гаспадара «Нівы» і адцягнуў у бок ад прычэпа, у якім на гэты раз нешта зарыпела, затрашчала, і ён спачатку паволі, а потым хутчэй і хутчэй пасунуўся ў канаву, узняўся адным бокам у паветра і бразнуўся дагары коламі на кусты арэшніку.
Больш перашкоды на небяспечным павароце не было.
Шафёры стаялі, моўчкі глядзелі на колы прычэпа, якія яшчэ круціліся, а да іх бег чацвёрты небарака. Ён здалёк убачыў, як нешта паляцела ўніз, у кусты, і падумаў, што гэта ўцякае вінаваты ў здарэнні.
— Хлопцы,— закрычаў ён,— бяжыце за ім, не дайце ўцячы. Бо хто ж за ўсё адкажа?..
У гэты момант лясную цішыню пяты раз узрушыў прарэзлівы гук—гук сірэны. Да месца здарэння імчаўся міліцэйскі УАЗ.
— Не-е, паважаны калега,— азваўся шафёр МАЗа,— відаць, мы і ёсць тыя, хто будзе адказваць. Ды яшчэ вунь, яго гаспадар,— кіўнуў ён у бок прычэпа.— He той цяпер час, каб усё спісваць на галалёдзіцу і туман...
ЗМЕСТ
ЭКСГУМАЦЫЯ (аповесць) 5
Апавяданні
ШЛЯХ ДА ГАЛГОФЫ 143
ІНСПЕКТАРСКАЯ ПРАВЕРКА 168
ПОМСТА 181
ЦУКЕРКІ АД БАЦЬКІ 196
БЕЗДАНЬ 208
ХТО НАСТУПНЫ? 218
БОЛЬ 231
ПАСТКА 236
БУСЛІНАЯ ГІСТОРЫЯ 241
ПРЫЧЭП 246
Праўдзін В.
П 68 Шлях да Галгофы: Аповесць, апавяданні: Для сярэд. і
ст. шк. узросту/Віктар Праўдзін; Маст. В. В. Праўдзіна.— Мн.: Маст. літ., 2003.— 254 с.: іл.
ISBN 985-02-0615-2.
Вострасюжэтная аповесць «Эксгумацыя», якая ўвайшла ў кнігу, прыйдзецца даспадобы аматарам дэтэктыву. У ёй ёсць усе элементы гэтага жанру: канфліктныя напружаныя сітуацыі, нечаканыя сюжэтныя павароты, каханне і здрада.
У апавяданнях аўтар расказвае пра пакручастыя чалавечыя лёсы, аналізуе псіхалагічны стан сваіх герояў. Усё гэта прымушае чытача задумацца над кожным сваім крокам, зразумець, што мы робім сваё жыццё самі, сваімі ўласнымі рукамі.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
ПРАЎДЗІН
Віктар Аляксандравіч
ШЛЯХ ДА ГАЛГОФЫ
Аповесць, апавяданні
Рэдактар С. У. Фядотава
Мастак В. В. Праўдзіна
Мастацкі рэдактар Л. 1. Мележ
Тэхнічны рэдактар Л. С. Зубец
Стылістычныя рэдактары Я. А. Бебель, A. М. Анцытоеіч
Падпісана да друку з дыяпазітываў 23.04.03. Фармат 84х1О8'/32 ■ Папсра афсетная.
Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 13,44.
Улік.-выд. арк. 12,78. Тыраж 2000 экз. Заказ 983.
Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Ліцэнзія ЛВ № 3 ад 28.11.2002. 220600, Мінск, праспскт Машэрава, 11.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа».
220600, Мінск, вул. Чырвоная, 23.
Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
«Мастацкая літаратура» 2003 год
Набывайце і чытайце новыя кнігі
Уладзімір Казбярук
ФРАНЦІШАК СКАРЫНА
Нарыс
Эўрыка
Зборнік навукова-пазнавальнай літаратуры (Гісторыя, адкрыцці, знаходкі, парадьі)
Адрас выдавецтва: 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Тэл. 223-58-09, факс (017) 223-83-63.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.