Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ

 
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НА ВУК БЕЛАРУСІ Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках
Радзім Гарэцкі
ШЛЯХАМ АДРАДЖЭННЯ
Мінск “Беларускі кнігазбор” 1997
УДК008(=826)
ББК70(4Беи)
Г21
Рэкамендавана да друку Навуковай радай Нацыяналънага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны
Рэцэнзенты:
А.І. Мальдзіс — доктар філалагічных навук;
М.І. Мушынскі—член-карэспандэнт НАНБ, доктар філалагічных навук
Гарэцкі Р.Г.
Г21 Шляхам адраджэння. \Нац. акад, навук Беларусь Аддз.
. навук. інфарм. па гуманіт. навуках. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. — 204 с.
ISBN 985-6318-17-3
У кнізе сабраны артикулы, выступленні, інтэрв’ю акадэміка Р.Г. Г арэцкага за апошнія восем гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У ix — роздум пра нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў літаратуры, мастацтва і навукі.
Для шырокага кола чытачоў.
УДК 008(=826)
ББК 70(4Бей)
ISBN 985-6318-17-3 © Гарэцкі Р.Г.,
L3AXABAHHE БЕЛАРУСКАИ ПРЫСУТНАСЦІ Ў СВЕЦЕ ПРАЗ ІДЭЮ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ
БЕЛАРУСИ, ЯДНАЙЦЕСЯ!*
Калі падлічыць колькасць беларусаў на працягу больш за 100 бліжэйшых гадоў, дык атрымліваецца цікавая з’ява: гэта лічба — каля 8 млн. чалавек — застаецца адной і той жа. Іншыя ж народы за тэты час павялічыліся ўдвая-ўтрая, а то і больш. Можна падумаць, што беларус развучыўся рабіць боскую справу — памнажацца. Хаця і такое ліха пасля Чарнобыля можа стацца з многімі... Пры нармальным развіцці грамадства к нашаму часу беларусаў павінна было б быць не менш чым 20—30 млн. Але цяжкі лес напаткаў наш народ, які на сваім жыццёвым шляху не адзін раз падпадаў пад жудасны генацыд. Нягледзячы на гэта, ён сваей мужнасцю, працавітасцю, упартасцю ўсё ж трымаецца...
Пасля вялікага ўздыму беларускай мовы, культуры, дзяржаўнасці ў Вялікім княстве Літоўскім наша зямля, наш народ неаднойчы супрацьстаяў пагрозе фізічнага і духоўнага знішчэння. Ад чвэрці да паловы б'еларусаў загінула ў швецкую вайну, у першую і другую сусветныя войны, у час сталінскага генацыду. А цяпер наступіў чарнобыльскі і да яго далучаецца агульнаэкалагічны... Дык колькі засталося жыць нам на нашай зямлі? На гэтае пытание не адказвае ні наш урад, ні кіруючая партыя, якія ўсё абяцаюць нешта светлае наперадзе, маўчаць саюзныя ведамствы, анямелі Мінздраў і Дзяржпрырода. Толькі і застаецца нам спытацца ў зязюлі: “Зязюлька, зязюлька, колькі жыць нам на Белай Русі?” Пачуем сумны адказ: “Калі і далей так будзе, дык не больш 3-4 пакаленняў”.
Спусташальныя войны, тэрор і бедствы прыводзілі да велізарнай міграцыі беларусаў і да іх хуткай асіміляцыі. Паводле перапісаў 1897 і 1926 гг., дзесяткі тысяч беларусаў жылі на Урале і ў Прыураллі, сярод 7,5 млн. жыхароў Сібірскага краю каля 0,5 млн. складалі беларусы. А колькі беларусаў пакінула Беларусь у наш час: у вайну, пасля яе, у час асваення цалінных зямель, будаўніцтва БАМа і г.д.? Колькі ix ад’язджае цяпер у сувязі з Чарнобылем? Чамусьці за амаль 5 гадоў мы не змаглі на
’ Выступление на ўстаноўчай канферэнцыі Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчьша” 10 верасня 1990 г.
Віцебшчыне ці Гродзеншчыне пабудаваць ніводнага паселішча для чарнобыльцаў, а вось на Арлоўшчыне і іншых мясцінах Расіі такія пабудовы і цэлыя пасёлкі ўжо ёсць —: і пацягнуўся туды наш самы малады, самы працаздольны беларус.
Асіміляцыя беларусаў адбывалася не толькі ў чужых краях, самаадрачэнне актыўна ішло на сваёй тэрыторыі. Якая былапаланізацыя ў польскі час! Якая моцная русіфікацыя ў цэрскі, ды і савецкі час, калі дзейнічала сталінская тэорыя зліцця нацый, хрушчоўская: ‘Аым больш беларусаў будзе гаварыць па-руску, тым хутчэй мы пабудуем камунізм”. Ды і цяпер вялікая колькасць беларусаў развучылася размаўляць на сваёй роднай мове і, што вельмі сумна, не хоча (ці лянуецца, ці саромеецца) карыстацца родным словам. А які моцны ўплыў рэлігіі: калі католік — значыць, паляк, калі праваслаўны — значыць, рускі.
Але дзе б ні быў беларус, ён заўсёды з вялікім замілаваннем, з надзвычайнай любоўю ўспамінае сваю родную зямельку, свой “родны кут”, які яму так мілы. Сэрца яго балюча нудзіць ад настальгіі. Я сустракаў беларусаўу розных мясцінахКарэліі, Казахстана, Сібіры, у Маскве і Ленінградзе, за мяжой. Усюды яго пазнаеш па акцэніу, па працавітасці, па мяккім і спакойным характары, добразьічлівасці... I сэрцам ён на Беларусі... Дык трэба і тым беларусам, якія жывуць на Бацькаўшчыне, і тым, якія далёка ад яе, не адракацца ад свайго народа, ад свайго слова, а з гонарам называць сябе беларусам, які валодае сваім родным словам, ведае сваю культуру, гісторыю. Таму нам дзеля нашага адраджэння, нашага абуджэння патрэбны зараз і Беларускі народны фронт, і Мартыролаг Беларусі, і Таварыства беларускай мовы, і Беларускі экалагічны саюз і іншыя аб’яднанні. Безумоўна, патрэбна і сусветнае згуртаванне беларусаў “Бацькаўшчына”. Толькі актыўны ўдзел усіх гэтых аб’яднанняў, кожнага беларуса ў справе абуджэння дазволіць нам па-сапраўднаму “людзьмі звацца”!
Я вельмі рады, што дажыў да таго часу, калі ўсе гэтыя справы можна рабіць адкрыта, спакойна, без страху. Нам трэба не ўпусціць тэту магчымасць, тэты шанц—можа апошні, што адпусціла нам гісторыя.
Яшчэ зусім нядаўна — некалькі гадоў назад—з групай пісьменнікаў я ездзіў на 95-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага ў Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад), дзе мы сустракаліся з мясцовымі настаўнікамі. Словы Ніла Сымонавіча Гілевіча аб тым, што беларуская мова павінна стаць дзяржаўнай (а ён адзін з першых стаў аб гэтым гаварыць), выклікалі ў вачах настаўнікаў нейкі жах, яны былі спуджаны. Гэтыя словы гучалі як крамола, як гераічны выказ. А зараз дзяржаўнасць беларускай мовы стала ўжо
законам. Як хутка бяжыць час! Мне вельмі горка і крыўдна, што да нашага часу аднаўлення Беларусі, абуджэння беларусаў не дажылі мой дзядзька Максім Г арэцкі і мой бацька Г аўрыла Г арэцкі, якія ўсё жыццё марылі аб такім часе і снілі сны аб вольнай светлай Беларусь Нам трэба зрабіць усё, каб здзейсніліся словы незабыўнагаУладзіміра Дубоўкі:
О, Беларусь, мая шышнына, Зялены ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеіп, Чарнобылем не зарасцеш.
ДА ГАДАВIНЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ССР*
Адзначаючы сучасны рух нацыянальнага адраджэння, мы з вялікім товарам успамінаем час Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, калі стагоддзямі суверэнітэт беларускай дзяржаўнасці быў сапраўдны і вельмі высокі, калі беларускае слова ўпэўнена гучала ў Статуце Вялікага княства, калі яно ўпершыню з усіх усходнеславянскіх моў было надрукавана вялікім Францішкам Скарынай, калі чулі яго ад Балтыкі да Чорнага мора, калі сорамна было не ведаць беларускую мову не толькі беларусу-ліцвіну, але і іншым людзям як самога княства, так і суседніх дзяржаў.
Але спусташальныя войны, пшатгадовыя тэрор і бедствы прывялі беларусаў да вялікіх страт, да фізічнага і маральнага знішчэння многіх з іх, да страшэннай міграцыі і асіміляцыі. Тэты працэс зараз паскарае і чарнобыльская катастрофа. Дзе этнічныя беларускія Браншчына, Смаленшчына, Пскоўшчына, Віленшчына, Беласточчына? Беларусь!, як тыя камяні, раскіданы па ўсёй зямлі. Па колькасці насельніцтва яны займам ць другое ці трэцяе месца ў многіх краях і абласцях Саюза: Латвіі, Карэліі, Прыморскім краі, Амурскай, Архангельскай, Калінінградскай, Белгародскай, Калужскай, Курскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Мурманскай і іншых. Усіх беларусаў па-за межамі рэспублікі болып за 2 млн. Не менш іх і па-за межамі Саюза. А колькі былых беларусаўужо не лічаць сябе беларусамі!
За апошнія 73 гады знікла каля 50 моў народаў СССР, тэты працэс растварэння малых народаў у болыпых працягваецца. Няўжо і мы траггім у хуткім часе ў тэты лік? Мы трапілі ўжо ў Чырвоную кнігу моў.
На жаль, рэлігія, якая аб’ядноўвала многія нацыі, таксама не садзейнічала згуртаванню беларусаў. Наадварот, праваслаўныя рабіліся і робяцца рускімі, католікі—палякамі.
Многія палітыкі (як, напрыклад, нядаўні кандыдат у прэзідэнты РСФСР “господин” Жырыноўскі) да гэтага часу мараць аб тым, каб Беларусь была Мінскай губерний Расіі, іншыя — усходнімі крэсамі Полыпчы.
Таму толькі поўньі суверэнітэт, сапраўднае адраджэнне нацыі, рашучыя змены ў эканамічнай і экалагічнай палітыцы могуць выратаваць Беларусь. У гэтым і ёсць вялікае значэнне прынятай (27 ліпеня 1990 г.)
' Выступление на сходзе, прысвечаным Дню абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, 26 ліпеня 1991 г.
Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гісторыя дала нам яшчэ адзін (магчыма апошні) шанц, калі мы можам змяніць лёс нашай Радзімы. Галоўная мэта — зрабіць Дэкларацыю рэальнай. Прыняць Дэкларацыю — гэта яшчэ не набыць незалежнасць. Гэтатолькі першы крок. Усе павінны клапаціцца аб тым, каб яна не засталася толькі на паперы. Жыве незалежная Беларусь!
АБ'ЕКТЫУНА ПРА МЯЖУ*
Межы могуць бьшь бясконца разнастайныя: дзяржаўныя, палітычныя, эканамічныя, этнічныя, маральныя, паміж дабром і злом і ішп. I характар іх розны: то выразны, рэзкі, а то зусім паступовы. размыты. У апошнім выпадку іх высветліць не так проста і легка. Часта яны вызначаюциа неадназначна, але заўсёды патрэбна імкненне даследаваць Lx аб’ектыўна.
Войны, рэпрэсіі, перасяленні (прымусовыя, гвалтоўныя і добраахвотныя) і іншыя прычыны міграцыі і страты людзей прывялі да вялікай змены як агульнай колькасці насельніцгва, так і суадносін паміж рознымі нацыянальнасцямі. Адначасова мелі месца неаднаразовыя змены мяжы паміж краінамі і рэспублікамі. Асабліваў гэтых адносінах не пашанцавала Беларусі. Многія пытанні мяжы да гэтага часу' выклікаюць спрэчкі, аб чым сведчаць шмаілікія артикулы, якія з’явіліся ў перыядычным друку ў апошні час. Безумоўна, у любым выпадку заклікаць да змяненняў мяжы. што склалася паміж краінамі і рэспублікамі, нягледзячы на іх причины, было б вялікай бязглуздзіцай. Гэта толькі б прывяло да новых Карабаху, Паўдаёвай Асеціі і г.д. Але высветліць гістарычную сітуацыю, пры якой атрымалася змена мяжы, даць сапраўднуто карціну становішча таго ці іншага часу, вызначынь прычыны і матывы такой змены, ацаніць сапраўднасць таго ці іншага перапісу насельніцтва — усё тэта трэба рабіць грунтоўна, аб’ектыўна і непрадузята.
Акрэсліць межы паміж этнасамі — вельмі складанае і адказнае навуковае даследаванне, якім павінны займацца спецыялісты, якія валодаюць ведамі. перш-наперш у картаграфіі, этнаграфіі і гісторыі. Геаграфічныя карты (старажьпныя і сучасныя), што асвятляюць тыя ці іншыя этнічныя характарыстыкі насельніцтва, — найбольш грунтоўны сінтэз ведаў і канкрэтная крьшіца інфармацыі. Яны могуць разглядацца як дакументы свайго часу, той эпохі, калі яны ствараліся. Карты дазваляюць прааналізаваць усю дынаміку гістарычнага працэсу фарміравання этнасу, пачынаючы са старажытных часоў. Спецыяліст у галіне каргаграфіі, які валодае ведамі працэсаў выдання і выкарыстання карт, можа найбольш верагодна і дакладна ацаніць межы і плошчу' наследуемая тэрыторыі на той ці іншай карце з улікам матэматычных праекцый (як вядома, яны ўносяць розныя скажэнні ў шюшчу. лініі. вутлы). Вядома, ён павінен
* Літаратура і мастацтва. 1991, 9 жніўня (у сааўтарстве з Яўгенам Шыраевым).
валодаць неабходным мінімумам ведаў па этнаграфіі, гісторыі, археалогіі, тапаніміцы, антрапалогіі і іншых галінах, што дазваляе зрабіць дастагкова аб’ектыўную ацэнку картаграфічнага документа ў адпаведнасці з яго тэматыкай. Улічваючы выключную адказнасць у гэтым пытанні. якое закранае міжнапыянальныя адносіны, даследчык павінен займаода галоўным чынам яго навуковым бокам. Пытанне змены палітычных граніц яго не павінна датычыць. Г эта ўжо прэрагатыва адміністрацыі дзяржаў якія зацікаўлены ў дадзеным пытанні. Каб прыняць тое ці іншае рашэнне аб межах, адміністрацыі павінны мець аб’ектыўныя канкрэтныя матэрыялы. У процілеглым выпадку тэта можа прывесці да міжнацыянальнага канфліклу. Таму даследчыку трэба выказаць гістарычную праўду і толькі праўду. Не выключаецца, што ў даследаванні могуць быць і памылкі. Але калі яны будуць знойдзены, трэба іх сумлеіша прызнаць. Некаторыя даследчыкі, якія маюць, магчыма, і зусім добрыя намеры, менавіта—папярэдзіць наспяваючы канфлікт (як прычына несправядліва зробленай граніцы), прыходзяць дахлуслівых прыёмаў з мэтай даказаць правамоцтва такой мяжы. Г эта — утапічны шлях. Ён, як правіла, вядзе да негагыўных вынікаў, бо гістарычная праўда ўсё роўна непазбежна знойдае свой выхад, а гэта прывядзе даяшчэ болыпага абвастрэння.
Далей мы спынімся на пытанні аб заходняй і паўночна-заходняй мяжы Беларусі, у прыватнасці, аб так званым Віленскім краі. Гэтаё пьгганне досыць шырока абмяркоўваецца ў друку — і беларускім, і польскім, і літоўскім. На жаль, у некаторых публікацыях ёсць, на нашу думку, праява тэндэнцыйнасці, якая асабліва прыкметна ў артикуле Сяргея Мацюніна "Мяжа” (ЛіМ ад 5 красавіка 1991). Паколькі ён апублікаваны ў такой аўтарытэтнай газеце, як “Літаратура і мастацтва”, лічым неабходным разгледзець яго больш падрабязна.
Ва ўсім змесце артикула— імкненне аўтара знайсці абгрунтаванне, доказы правамоцтва граніц, якія былі приняты ў 1939 г. быццам бы на справядлівай аснове размяшчэння беларускага і літоўскага насельніцтва Віленскага краю, зробленай выключна па даных перапісу насельніцтва па адміністратыўных адзінках. 3 аднаго боку, ён робіць націск на даныя перапісу насельніцтва і тым самым стварае бачнасць аб’ектыўнасці, а з другого—маніпулюе імі так, пгго ў выніку адводзіць чытача ад сапраўднага становішча і накіроўвае яго па лжывым шляху аналізу, а ў канцы падводзіць да жаданых аўтару вынікаў.
Як вядома, у этнаграфіі этнічная тэрыторыя вызначаецца толькі па сельскім насельніцтве (без гарадоў). Аўтар жа артикула ўлічвае ўсё
насельніцтва, уключаючы і гарадское, у тым ліку і Вільню, населыгіцтва якой тады складала амаль палову ўсято насел ьніцтва павета. Па даных найболыц аб’ектыўнага перапісу населыііцтва 1897 г., у Віленскім павеце (без горада) беларусы складалі 87,6 тыс. чалавек (42%), літоўцы—73 тыс. (35%), палякі — 25,2 тыс. (12%), яўрэі — 15,4 тыс. (7,4%). У г.Вільні было яўрэяў 62,3 тыс. (40,3%). палякаў — 47,7 тыс. (30,9%), рускіх — 30.9 тыс. (20,9%). беларусаў — 6,5 тыс. (4,2%), літоўцаў— 3.1 тыс. (2%). Калі браць Віленскі павет разам з Вільняй, дыклічбы будуць наступныя: беларусы -— 25,8%, яўрэі — 21,2. літоўцы — 20,9, йалякі — 20,1 %. Як бачым, і тут беларусы знаходзяцца на першым месны. Чамусьці аўтар артикула прыводзіць толькі колькасць беларусаў і маўчыць аб іншых лічбах. На самой жа справе ў любым выпадку беларусы выходзяць на першае месца і пераходзяць на чацвёртае месца ў самой Вільні, дзе на першае перасоўваюцца яўрэі. якія сумарна па павеце і горадзе займалі другое месца. Прывядзём яшчэ лічбы па некаторых ішпых паветах былой Віленскай губерні. У Свянцянскім павеце (разам з горадам) беларусаў было 47,5%, літоўцаў — 33,8, яўрэяў — 7,1, палякаў — 6, рускіх — 5.4%; у Дзісненскім павеце (разам з горадам) беларусаў — 81,1%, яўрэяў — 10,1, рускіх — 5,9, палякаў — 2,4, літоўцаў — 0,34%; у Троцкім павеце (разам з горадам) літоўцаў—58,1%, беларусаў —15,7, палякаў—11,3, яўрэяў—9,5,рускіх—4,6%.
Трэба дадаць, што, як меркаваў япічэ акадэмік Карскі, беларусаў па перапісу 1897 г. павінна быць больш, таму што “... во многих местах белорусы-православные, смешивая народность с религией, назвавшиеся при опросе просто “русскими”, счетчиками присоединены к великоруссам. а кое-где и к малоруссам, если счетчик плохо отличат белорусов от малоруссов; в других местах белорусы-католики, которые при опросе по указанной выше причине называли себя “поляками”, присоединены к полякам”. На жаль, гэтыя вьшадкі пры насту иных перапісах яшчэ больш пашырыліся і дзейнічаюць да нашага часу. 3 прыведзеных даных відаць, што беларусы складалі болыпасць нават у межах адміністратыўных граніц (апрача Троцкага павета).
Але трэба адзначъщь. што адміністратыўныя граніцы і этнічныя — гэта не адно і тое ж. На вядомай этнаграфічнай карце акадэміка Я.Ф.Карскага гэтыя межы досыць сур’ёзна разыходзяцца. Аўтар артикула ўсе свае разлікі і разважанні будуе па перапісу насельніцтва па адміністратыўных граніцах паветаў. Безумоўна, што ў той частцы паветаў, якую Карскі ўключыў у беларускі этнас, пераважную болыпасць складаюць беларусы, і, наадварот. у тых частках паветаў, якія Карскі ўключыў у літоўскі этнас, пераважаюць
літоўцы. Правільнасць гэтай мяжы пацвярджаецца пракгычна на ўсіх замежных (нямецкіх, аўстрыйскк, польскіх і іншых) картах, а таксама на картах Jüri Нацый, складаеных у пачатку 20-х гадоў, і рускіх картах XIX—XX стет.
Аўтар артикула піша, што нацыянальнасць чалавека вызначаецца на падставе яго самавызначэння. Калі беларус называе сябе палякам, дык, значыць, мы павінны лічыць яго палякам, наваг калі ўсе папярэднія пакаленні яго продкаў лічылі сябе беларусамі. Мы думаем, што Радзіму і нацыянальнасць, як і бацькоў, чалавек не выбірае па сваім гусце, яны яму дадзены ад нараджэння.
Аўтар артикула дзеля сваіх доказаў выкарыстоўвае відавочна фатьсіфікаваныя даныя, якія былі атрыманы ў выніку так званага перапісу насельніцтва, арганізаванага сталінскім рэжымам для апраўдання сваёй спекуляцыйнай палітыкі. Мэта гзтай палітыкі сёння нам добра вядома па многіх сакрэтных дакументах, у прыватнасці, "пакце Рыбентропа — Молатава”, пасля рэалізацыі якога ад Беларусі і адышоў Віленскі край.
На жаль, і папярэднія перапісы насельніцтва, у прыватнасці, зробленыя польскімі ўладамі ў 1919 і 1921 гг. у Заходняй Беларуси, таксама моцна фальсіфікаваныя (Гарэцкі Г. Межы Заходняй Беларусі ў Полыпчы (Нацыянальны склад насельніцтва Заходняй Беларусі). Мн., 1928).
Падрабязны аналіз этнасу Віленскага краю і яго граніц з прывядзеннем у якасці пераканаўчых доказаў факсімільных копій старажытных і сучасных этнаграфічных, лінгвістычных. адміністратыўных і іншых карт, якія былі створаны ў розных краінах Еўропы, і даных перапісу насельніцтва ХЕХ ст, дадзены ў кнізе аднаго з аўтараў гэтага артыкула (Ширяев Е.Е. Беларусь — Русь Белая, Русь Черная и Литва— в картах. Мн., 1991).
Сёння для вырашэння гэтай складанай праблемы вельмі важна даць правільны адказ на пытанне: ці заўсёды правамоцнавызначаць эгнічную тэрыторыю па даных, якія атрыманы ў выніку перапісу населыгіцтва, калі нацыянальнасць вызначалася са слоў грамадзяніна ў час апытання? Першнаперш, вызначэнне мяжы этнасу павінна быць незалежным ад сённяшніх кан’юнктурных даных, якія могуць з'явіцца вынікам, акрэсленым палітычнымі абставінамі, што ўплывалі ў момант перапісу на насельніцтва. Такім чынам, этні чныя межы, якія раней вьгзначаны ў мірны час заканчэння фарміравання этнасу, павінны быць нязменнымі і незалежнымі ні ад канфармісцкіх, ні ад рэнегацкіх настрояў насельніцтва, ні ад палітычных граніц.
БЕЛАРУСЬ! ПАВІННЫ АБ'ЯДНОЎВАЦЦА*
Сёння ў нас надзвычайная падзея: упершыню беларусы былога Саюза, ацяпер СНД ці, яккажуць, бліжняга замежжа (хоцьяно па адлегласці іншы раз і не зусім блізкае) сабраліся разам, каб абмеркавадь многія пытанні свайго аб’яднання, праблемы нацыянальнага Адраджэння, шляхі да стварэння па-сапраўднаму самастойнай еўрапсйскай дзяржавы Беларуси усе жыхары якоймаглі б “людзьмі звацца”. Улетку 1993 г. на Купалле нас чакае Форум беларусаў свету. Аб такіх падзеях, яксённяшняе і наступ пае. зусім нядаўна, некалькі гадоў таму мы маглі толькі марыць.
Я хачу звярнуць Вашуўвагу на геапалітычнае знаходжанне Беларусі. ад якога ў многім залежалі і будуць залежаць лёс і гісторыя краіны. Болыпасць географаў лічаць, што крайнія кропкі кангынентальнай Еўропы наступныя: на поўначы — мыс Нордкін, на поўдні — мыс Марокі, на захадзе — мыс Рокаі на ўсходзе—Паўночны Урал. Качі ўзяць гэта зааснову, дык я падлічыў. што на пасярэднім мерыдыяне Еўропы (28° 45') ці блізка ад яго ляжаць такія гарады, як Полацк, Лепель, Барысаў, Беразіно, Асшовічы, а на пасярэдняй шыраце (53° 34') — Масты, Мір, Стаўбцы, Мар’іна Горка, Клічаў, Быхаў, Чэрыкаў, Клімавічы. Геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца ў сярэдзіне трохвугадьніка паміж гарадамі Чэрвень—Асіповічы—Югічаў на адлегласці 2 км на з.—п.з, ад в.Чыжаха нар.Бярэзіне. Як бачым, Беларусь—самая сярэдзІна Еўропы. Праз нашы землі ішла сувязь паміж Усходняй і Заходняй Еўропай, паміж паўднёвымі народам! і паўночнымі. 3 аднаго боку, гэта дапамагала развіццю культуры і дзяржаўнасці ў часы Полацкага і Тураўската княстваў, затым і Вялікага княства Літоўскага, у часы Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага, Францішка Скарыны і Міколы Гусоўскага, з другога (разам з барацьбой за беларускія землі Полыпчы і Расіі)—прыводзіла да спусташальных войнаў, у якіх гінула да чвэрці, а то і палова беларусаў. У справу фізічнага і маральнага знііпчэння беларусаў вялікі ўклад унёс сталінскі генацыд, а цяпер дабаўляе чарнобыльская катастрофа і бездапаможнасць сучасных уладаў. Войны, тэрор і бедствы прыводзілі да велізарнай міграцыі беларусаў і іх глыбокай асіміляцыі. Усіх беларусаў па-за межамі рэспублікі ў краінах СНД больш за 2 млн., не менш іх і ў далёкім замежжы. А колькі былых беларусаў ужо не лічаць сябе беларусамі не толыа ў далёкіх краінах, але і на этнічна-бе лару скіх тэрыторыях (Браншчыне, Смаленшчыне, Пскоўшчыне, Віленшчыне, Беласточчыне). Да і ў самой Беларуси
‘Выступление на сходзе беларусаў блізкага замежжа 19 снежня 1992 г.
12
Таму вельмі прыемна, што ў многіх мясцінах ствараюцца суполкі беларусаў, ідзе працэс адраджэння і аднаўлення. Але на жаль, ён ідае вельмі марудна. Мы ж павінны ўсвадоміць, шло гэта, магчыма, апошняе адраджэнне—ці яно будзе. ці змарнее зусім, а з ім загіне і беларушчына, Якую нянавісць і злосць выклікаюцьу многіх людзей намаганні зрабіць рэальным Закон аб дзяржаўнай мове! А мова наша ўжо, можна сказаць, запісана ў Чырвоную кнігу. Мне вельмі страшна, калі я падумаю: няўжо тэта цудоўная мілагучная старажытная мова трапіць у лік тых амаль 50 моў народаў былога СССР, якія зусім зніклі за мінулыя 7 3 гады? А ў якім цяжкім стане апынуліся нашы нацыянальная культура, мастацтва, навука, адукацыя!
Адраджэнне павінна быць інтэгральным: яно датычьщца не толькі роднай мовы, нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі, але вымагае аднаўлення эканомікі і палітыкі. Усе гэтыя напрамкі цесна ўзаемазвязаны — без моцнай эканомікі і народнай гаспадаркі цяжка ўзняць культуру і навуку, і наадварот. На аснове сусветнага вопыту неабходна распрацаваць эканамічную мадэль развіцця Беларусі, патрэбна весці сваю болын незалежную эканамічную палітыку. У кіруючых уладах павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы — патрыёты Бацькаўшчыны, а не былыя і сучасныя наменклатуршчыкі. Трэба скарыстаць і геапалітычнае становішча краіны, як масты паміж захадам і ўсходам, поўднем і поўначчу. Суверэнітэт рэспублікі патрабуе і сваіх атрыбутаў самастойнасці: грошай, мытні, нацыянальнага войска і т.д.
Толькі зрабіўшы ўсё пералічанае, мы зможам дабіцца стабілізацыі вытворчасці, палепшыць сваю гаспадарку, адначасова падняць навуку і культуру, і толькі тады Беларусь зможа ўвайсці як вольная, самастойная і магутная дзяржава ў садружнасць еўрапейскіх дзяржаў, а для гэтага ўсе сумленныя шчырыя беларусы павінны ўпарта працаваць на карысць Радзіме. Вялікае значэнне мае аб’яднанне беларусаў былога СССР і ўсяго свету. Неабходна пашырэнне эканамічных. навуковых і культурных кантакгаў, стварэнне ў Беларусі спецыяльнага дзяржаўнага органа па сувязі з суайчыннікамі замежжа, адкрыццё ў Мінску Усебеларускага дома (напрыклад, у будынку Інбелкульта) і, наадварот, стварэнне беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў у розных краінах свету і г.д.
Няхай паптыраецца і мацнее ру'х згуртавання беларусаў “Бацькаўшчына”!
Жыве Беларусь!
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ I ДЭЯ I АДБУД OBA БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ*
Роўна восемдзесят гадоў назад беларускі прарок Янка Купала вуснамі аднаго з герояў драмы “Раскіданае гняздо” кінуў кліч: “На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!”
Сёння ўпершыню сабраўся такі вялікі сход— Першы з'езд беларусаў свезу. Сабраўся, вядома ж. не ў зорныя часы для Беларусі. Развал эканомікі. беднасць. патітычная нестабільнасць, відавочнае ажыўленне рэакцыйных сіл, а да ўсяго яшчэ і цяжкія наступствы злавеснага Чарнобыля. Былі сумленпі, у тым ліку і ў дэмакратычных сіл, а ці трэба праводзіць у такі час з’езд? Але хто сёння можа адказаць, калі надыдзе менавіта прыдатны час. У традьщыях беларусаў, якіх вучыў векавы горкі лёс, з карысцю выкарыстоўваць любы шанц. Якраз гэтым і кіравалася Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое больш за год назад выступіла з ініцыятывай правядзення з’езда, паслядоўна адстойвала тэту ідэю, узяло на сябе асноўны арганізаныйны клопат.
Шанц — першы раз за многія дзесяцігоддзі — выдаўся нам сабрацца разам. Сабрацца дзеля таго, каб сумесва памеркаваць, якія і ў якім накірунку патрэбны нашы намаганні. каб знайсці дарогу і ісці ёю да зорнага часу Беларусі, якога даўно заслужыў наш працавіты, пічыры, лагодны, памяркоўны і тым не менш шматпакутны беларускі народ.
Але найперш трэба ўсвядоміць, хто мы ёсць, што мы за народ, тым болыц, што наш>' гістарычную памяць вьпраўлялі як толькі маглі. прытым і ў савецкі час, і ў папярэднія стагоддзі. I тут давядзецца азірнуцца назад.
Беларускі радавод мае больш чым тысячагадовую гісторыю. Гісторьпо змястоўную і багатую, якая, на жаль, найчасцей фальсіфікавалася. Нашу гісторыю ў нас адбіралі, а замест яе падсоўвалі суседнія.
У дадзеным выпадку беспадстаўным з'яўляецца сцвярджэнне, што беларусы паходзяць з так званай старажытнарускай народнасці, якая нібыта існавала ў IX—ХП стст., а пасля разгалінавалася ў выніку распаду Кіеўскай дзяржавы. Гэта было прыдумана прапагандай дзеля апраўдання паіітыкі “зліцця” ўсіх народаў у адзін савецкі народ ва ўсёй савецкай імперыі. На самой жа справе самазараджэнне і самаразвіццё беларусаў пачалося намнога раней—з часу засялення тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі і ў выніку іх суседства з іншымі пляМёнамі, якія тут былі да гэтага.
’ Даклад ад імя Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” на Першым з’ездзе беларусаў свету 8 ліпеня 1993 г.
Раней нам актыўна ўбівалі ў галаву, што Беларусь у мінулым нібыта ніколі не мела сваей дзяржаўнасці, увесь час падаачальвалася іншым краінам і атрымала сваю дзяржаўнасць толысі з абвяшчэннем БССР.
А ў рэальнасці ўжо з сярэдзіны X ст. пачалі фарміравацца дзяржаўныя ўтварэнні — Полацкае, Тураўскае, а пазней і Наваградскае княствы. 3 іх асабліва вызначалася першае. I гэта была менавітаБеларуская, а не Старажытнаруская дзяржава.
Асабліва слаўную старонку ў гісторыі складае ўтварэнне ў ХП — ХГІІ стст. натэрытарыяльнай, этнаграфічнай і кульіурнай беларускай аснове Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У XV ст. тэрыторыя гэтага княства складала каля 1 млн. км2, а дзяржаўныя межы на поўдні даходзілі да Чорнага мора, на паўночным захадзе—да Балтию, а на ўсходзе — дар. Дон. Сталіцай былі беларускія гарады: спачатку Навагрудак, апошм Вільня. Дзяржаўнай мовай да канца XVII ст. была беларуская. Усе асноўныя заканадаўчыя акты дзяржавы былі распрацаваны на аснове мясцовага старажытнага беларускага права, пгго яскрава выявілася ў вядомых трох статутах Вялікага княства Літоўскага.
Наша сярэдневяковая дзяржава мела адметныя, непаўторныя рысы, якія адсутнічалі ў шэрагу тагачасных гаспадарстваў такога ж тыпу. Беларускан дзяржаве быў уласцівы адносна дэмакратычны лад, найвышэйшы ў Еўропе ўзровень развіцця тэорыі права, дасканаласць судовай практыкі. Вынікам гэтага сталіся адсутнасць жорсткай тыраніі, усталяванне абмежаванай манархіі, урадавая абарона грамадзянскіх правоў і свабод, набліжэнне да рэлігійнай талерантнасці, этнічна-культурнай цярпімасні і інш. Усё тэта прыкметна вылучала Беларускую дзяржаву сярод іншых. асабліва ў параўнанні з суседняй маскоўшчынай.
Аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай і ўтварэнне федэральнай дзяржавы Рэчы Паспалітай паступова прывяло да страты бе­ларускай дзяржаўнасці. Больш таго, беларуская мова пачынае вьщясняцца з дзяржаўнага ўжытку, а ў рэшце рэшт і зусім забараняецца, ігнаруепца нацыянальная культура Аб’яўленаераўнапраўе дзяржаў, законнасць, верацярпімасць становяцца ўсё больш фармальнымі, толькі напаперы.
Далучэнне ж у канцы XVIII ст. беларускіх земляў да Расійскай імперыі было ўсё адно, што патрапіць з атню ды ў полымя. Прыгон беларускіх сялян стаў яшчэ больш жорсткім, паланізацыя насельніцтва не толькі не спьшілася, але і ўзмацнілася. Да таго ж распачалася моўная русіфікацыя, якая паступова ўзмацнялася. Асабліва відавочньм гэта стала пасля лістападаўскага паўстання 1831 г. Быў закрыты Віленскі універсітэт, дзе яшчэ
адчуваўся беларускі дух, забаронена дзейнасць Статута Вялікага княства Літоўскага, сама назва ‘‘Беларусь” была выніпгчана з ужытку і заменена на “Северо-Западный край”, зліквідавана уніяцтва, дзе таксама трымалася беларускасць. Паслядоўна планавы характар русіфікацыя набыла ў 60 — 70я гады мінулага стагоддзя, асабліва пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага — адной з самых гераічных старонак беларускай гісторыі. Цяпер на гады захоўвалася ў Беларусі ваеннае становішча. 3 цэнтральных губерняў Расіі была заслана армія чыноўнікаў, настаўнікаў, свяшчэннаслужыцеляў. якія на практыцы ажыццяўлялі ідэю “единой и неделимой России”. Землі тутэйшых землеўласнікаў перадаваліся рускім каланістам. Быў поўнасцю забаронены беларускі друк, што з’яўлялася непапраўнай стратай на шляху развіцця духоўнага жыцця беларусаў.
Падобная палітыка працягвалася і далей, у наступныя дзесяцігоддзі. I ўсёж, нятледзячы на страшэнны ўціск, ганенні, жорсткія рэпрэсіі навату самыя змрочныя часіны свяціліся агеньчыкі беларускага жыцця. Што ж сілкавала гэтыя народныя агеньчыкі. не давала ім пагаснуць, назаўсёды знікнуць у беспрасветнай цемры? Перш-наперш і галоўным чынам -— беларуская ідэя.
Кожная нацыянальная ідэя, у тым ліку і беларуская, караніцца ў самім этнасе, яго духоўнай існасці. Яна ёсць увасабленне гістарычнай місіі народа. Як свядомая лінія, якая ўздзейнічае на развіццё этнасу, нацыя­нальная ідэя фарміруецца на пэўным падмурку этнасацыяльных і геапалітычных перадумоў, менталітэту, выяўляецца ў самабытаай культуры, цывілізацьіі.
Беларускую ідэю ў эпоху еўрапейскага Адраджэння высока нёс Францішак Скарына. У перакладчыцкай, філасофска-літаратурнай, мастацкай дзейнасці гэтага беларускага волата, асветніка-гуманіста выразна прасочваецца этнасвядомасць. Глыбокая этнічная самасвядомасць стымулявала і працу асветніцкага дзеяча перыяду Рэфармацыі Васіля Цяпінскага, які праяўляўграмадскі клопат аб захаванні вышэйшымі слаямі тагачаснага беларускага грамадства, якія пачалі паланізавацца, найістотнай адзнакі свайго этнадухоўнага аблічча — мовы. Уся грамадска-палітычная дзейнасць выдагнага дзяржаўнага дзеяча і філосафа беларускага сярэдневякоўя Льва Сапегі таксама асветлена беларускай ідэяй і дзяржаўнасцю.
У кожнай нацыянальнай ідэі важную ролю адыгрывае гістарычная памяць народа, якую больш поўна выяўляюць асобныя носьбіты яго духоўнасці, інтэлекіу. Той факт, што такія буйныя прадстаўнікі беларускай шляхты, ужо ў пэўнай меры апалячанай, як Януш Радзівіл, Павел Сапега,
Міхаіл Агінскі, працягвалі рабіць рашучыя крокі для адааўлення самастойнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, сведчыць аб жывучасці ідэі беларускай дзяржаўнасці. Духоўная жспадчынадзяржаўнага перыяду жыцця беларусаў, у тым ліку Статут Вялікага княства Літоўскага, велізарны архіў дзяржаўных дакументаў, вядомы пад назвал “Мэтрыка”, — усё гэта паслужыла апорай для нашчадкаў беларускай ідэі ў палатку XIX ст. Пад уплывам рамантызму яна фармавалася, атрымлівала пашырэнне ў асяроддзі студэнтаў і прафесуры Віленскага універсітэта. Затым аказала ўздзеянне на даследчыкаў славяназнаўства, фалькларыстыкі, краязнаўства.
Наваг у даволі глухія для інтэлектуальнага жыцця на Беларусі 50-я гады моцны імпульс набывае беларуская ідэя ў літаратурнай і тэатральнай творчасці Вінцэігта Дуніна-Марцінкевіча.
Якасна новы этап у станаўленні беларускага руху, беларускай ідэі звязаны з нашым першым рэвалюныйным дэмакратам Кастусём Каліноўскім. Народнікі, якія ў 80-я гады групаваліся вакол часопіса "Гоман”, выпрацавалі цэлую праграму нацыянальнага адраджэння Беларусі.
Вялікі ўклад ў беларускае адраджэнне ўнёс буйнейшы нацыянальны паэт Францішак БагушэвІч. На пачатку XX ст. разгарнула дзейнасць першая нацыянальная палітычная паргьія—Беларуская Сацыялі стычная Грамада, якая змагалася за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне беларускага народа і праз сваю газету “Наша Шва” здолела выхаваць модную кагорту палітычных і культурных дзеячаў, што адыгралі вядучую ролю ў адраджэнскім руху 10—20-х гадоў і ў аднаўленні дзяржаўнасці Беларусь
Усебеларускі кангрэс, які сабраўся ў снежні 1917 г., быў вельмі прадстаўнічым, ахопліваў усе пласты беларускага народа. Яго разгон бальшавікамі стаўся гвалтам над дэмакратыяй, над народным рухам.
Аднаўленне беларускай дзяржаўнасці адбылося ў сакавіку 1918г., калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Гэтавышэйшы ўзлёт беларускай ідэі незалежнасці. Ролю і значэнне БНР, якую прызнаў шэраг краін Еўропы, цяжка пераацаніць. Не было б Беларускай Народнай Рэспублікі, то не было б і абвяшчэння БССР, а можаі сённяшняй Рэспублікі Беларусь, засталося б бальшавіцкае найменне — “Западная область’".
20-я гады нашага стагоддзя цяпер трактуюцца як новы уздым беларускага Адраджэння. Сапраўды, на той час прыпадаюць пэўныя дасягненні ў галіне культуры, навукі, асветы. Тады мела пашырэнне беларусізацыя, якая абуджала да свядомага нацыянальнага жыцця даволі шырокія народныя масы. Тым не менш, новыя матэрыялы, якія толькі
цяпер адкрываюцца для даследчыкаў. сведчаш», што рэпрэсй ЗО-х гадоў, у выніку якіх было разгромлена сялянства. знішчаны многія славутыя дзеячы беларускай літаратуры, культуры, навукі, словам, цвет нацыі, узніклі не адразу. Яны рыхтаваліся, ды і пачыналіся ўжо з самагапачатку 20-х гадоў, з часу ўстанаўлення савецка-батьшавіцкай улады. Актыўная спроба аднавінь беларускую дзяржаўнасць рабілася ў час нямецкай акупацыі. Гэта быў рух патрыятычных сіл, у тым ліку і моладзі, які грунтаваўся на веры, што пасля бальшавіцкага таталітарызму можна будзе адрадзіць дэмакратыю. Але фашысцкія акупанты, якія спачатку намерваліся даць аўтаномію і самакіраванне, урэшце сваіх абяцанняў не выканалі.
Больш усебаковай і аб’ектыўнай ац.энкі патрабуе партызанскі рух у Беларусі ў час другой сусветнай вайны. Ён заключаў у сабе не толькі гераічнае, што ўсяляк высвечваецца, але і трагічнае, што ўсё яшчэ зацямняецца, замоўчваецца Так, ён мала выконваў адзін з важнейшых абавязкаў, а менавіта: бараніць насельніцтва Беларусі ад вынішчэння рознага роду карнікамі, а ў шэрагу выпадкаў наваг садзейнічаў гэтаму.
Пакуль не знайшло належнага асэнсавання і наша пасляваеннае жыццё, якое болып падавалася ў форме рапартаў аб вялікіх дасягненнях. Але побач з пэўнымі здабыткамі нарасталі і адмоўныя з’явы, якія прывялі да застою ў эканоміцы, да цяжкай экалагічнай сітуацыі, да кагастрафічных вынікаў з беларускай мовай, увогуле духоўнай культурай. Час даць усяму гэтаму надежную ацэнку, каб падобнае ў далейшым ніколі не паўтарылася.
Цяпер гістарычная навука атрымала магчымасць для актыўнапраўдзівага, глыбокага даследавання нашай шматвяковай і багатай гісторыі, у тым ліку і складанага, пакручастага шляху беларускай ідэі. I гэту магчымасць трэба як найлешп выкарыстаць, памагчы народу' вярнуць гістарычную памяць.
У гэтым плане карысную справу робяць нашы суайчыннікі, асабліва з А мерыкі. Аўстраліі, шэрагу еўрапейскіх краін.
Гістарычна склаўся такі лёс, што беларускай нацыі наканавана быць адной з самых раскіданых па ўсім свеце. Дастаткова сказаць, што кожны трэці беларус (а можа нават і больш) жыве па-за межамі сваёй Бацькаўшчыны. Цяпер беларусы расселены на ўсіх кантынентах зямлі.
Вучоныя падлічылі, што калі б беларусы натуральна жылі на сваёй этнічнай тэрыторьгі, ды не разбуральныя войны, у выніку якіх гінулі кожны чацвёрты, трэці, а то і другі чалавек, то цяпер было б 25—30 млн. беларусаў.
На працягу стагоддзяў беларусы, якія так многа цярпелі, ніколі не распачыналі агрэсіі супраць іншых народаў, не вялі захопніцкіх войнаў
(толькі бараніліся). Талерантнасць, цярпімасць. мірнае сумеснае жыццё з краінамі-суседзямі, з насельніцтвам іншых народаў у самой Беларусі —гэта было і раней, ва ўсе часы, так і толькі так павінна быць і надалей.
Але разам з тым патрэбны канкрэтныя, дзейсныя захады. Беларусь! асабліва з бліжняга замежжа знаходзяцца проста ў бядотным стане. I задача парламента і ўрада Беларусі, як і ўсіх нас, аказваць ім усялякую дапамогу і ў эканамічным, і ў палітычным плане, а некаторым з іх, зразумела, па ўласным жаданні, дапамагчы вярнуцца на Бацькаўінчыну. Гэта асабліва датычыцца вайскоўцаў, якія трапілі за межы Беларусь а шэраг з іх знаходзіцца і ў так званых гарачых кропках, і сёння не могуць вярнуцца на Радзіму.
Беларусь сама па сабе не бедная краіна, а пры разумным гаспадаранні можа быць і вельмі багатай. Недзе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя наш народ склаў легенду, якую прыводзіць у кнізе “Зямля пад белым! крыламі” наш слынны Уладзімір Караткевіч. Сутнасць яе ў тым. што калі Бог дзяліў паміж народам! землі, то беларусам дасталіся вельмі добрыя, на якіх і паўнаводныя рэкі, і вялікая колькасць азёраў, умераны клімат, багатыя ўгоддзі. Але каб людзі не зазнаваліся і працавалі, Бог даў найгоршае ва ўсім свеце начальства, якое вызначалася і вызначаецца абыякавасцю і нават варожасцю да беларушчыны, робіць краіну заложніцай іншаземнай палітыкі.
Так, многія гады, нават стагоддзі народ не меў магчымасці'выбіраць кіруючыя ўлады. Нават апошнія выбары ў наш парламент у болыпасці выпадкаў прайшлі па старой камандна-бюракратычнай сістэме.
Што ж даіычыцца прыродных багаццяў, то яны ў нас немалыя. Акрамя традыцыйна вядомых — торфу, будаўнічых матэрыялаў, падземных пітных водаў, дарэчы, найбагацейшых у Еўропе, у рэспубліцы вельмі вялікія запасы калійных і каменных соляў, сапрапеляў. Ёсць багатыя радовішчы жалезных рудаў, рэдказямельных элементу, вугалю, гаручых сланцаў. Ёспь радовішчы фасфарытаў, алюмініевай сыравіны, цэалітаў, знойдзены пэўныя запасы нафты. У нас вялікія сховішчы мінеральных водаў, расолаў— поліметалічнага воднага канцэнтрагу. Ёсць перспективы здабычы золата, бурштыну, алмазаў і ішп.
Багацце нашай землі і нетраў дае падставы для ўзаемавыгаднага гандлю з іншымі дзяржавамі. Эканамічныя сувязі трэба традыцыйна развіваць не толькі з Усходам, але і ўсяляк мацаваць з Захадам, інтэгравацца ў Еўропу.
Па сваім геаграфічным становішчы Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, праз яе праляіаюць шляхі з захаду на ўсход і з усходу на
захад, а таксама з поўначы на поўдзень і наадварот, яна павінна заняць сваё належнае месца. Богам наканавана, каб па нашых шляхах ішоў гандаль, ад нас — культура, мір, грамадзянскі спакой, цывілізаваны парадак. I калі будуць аплочвацца наземныя і паветраныя шляхі, нафтаправоды і газаправоды па сусветных цэнах, то не страшныя будуць такія ж цэны на нафтапрадукты, іншыя энерганосьбіты.
Рэспубліка Беларусь уступіл а на шлях суверэннасці, незалежнасці, будаўніцтва ўласнай дзяржаўнасці. Але трэба заўважыць, што гістарычны вопыт беларускай дзяржаўнасці пакуль не выкарыстоўваецца, капіруецца замежны і ў большасці для нас чужы. Парасткі новага ладу жыцця яшчэ невялікія і даволі кволыя. Наш суверэнітэт, незалежнасць, дзяржаўнасць могуць быць і раздушаны — такая небяспека сёння, на жаль, вельмі рэальная. I мы павінны зрабіць усё, каб добрыя працэсы, якія пачаліся, набылі незваротную сілу.
Рэспубліцы жыццёва неабходны нейтралітэт — сёння ніхто на нас не збіраецца нападаць, не збіраемся нападаць і мы. Нам трэба мацаваць суверэнітэт, незалежнасць як у палітычным, так і ў эканамічным плане, развіваць сваю дзяржаўнасць, весці шырокую беларусізацыю, Адраджэнне Беларусі і беларускасці, прытым комплексна, ва ўсіх сферах — мовы, увогуле ўсёй духоўнай і матэрыяльнай культуры, эканомікі, палітыкі і інш.
Дзеля гэтага неабходна аб ’яднанне сіл і намаганняў усіх і жыхароў Беларусі і беларусаў замежжа. Разам — мы значная ў свеце сіла, здольная адолець многія беды.
Аб’яднанню павінна садзейнічаць дзяржава (у дадзеным выпадку стварэннем неабходныхумоў, каб беларусы бесперашкодна маглі ладзіць паміж сабою сувязі,каб Бацькаўшчына ў поўным сэнсе слова стала роднай маці для нашых замежных суродзічаў). Кансалідацыі нацыі павінна садзейнічаць і рэлігія, бо калі Бог даў народ, то і царква, касцёл павінны служыць свайму народу, а не суседнім дзяржавам.
Нам патрэбна шырокае народнае абуджэнне да свядомага нацыянальнага жьщця, бо беларусы сваёй крывёю, потам заслужылі добрую долю. Пільна ўглядаючыся ў мінулае, узважана аналізуючы сучаснае, цвяроза ацэньваючы набыткі і страты, заданы будавання нашага беларускага дома, мы павінны ўсвядоміць, што мы нацыя, карані якой ідуць з глыбінь тысячагоддзяў. I разам з тым мы — нацыя маладая. Усведамленне сваіх глыбокіх каранёў — глеба для росту нацыянальнай самасвядомасці. Усведамленне ж сябе маладой нацыяй дасць імпульс для
стваральнай энергіі па адбудове сваёй дзяржаўнасці.
Выбіраючы свой шлях, мы павінны ўпісацца ў агульнаеўрапейскі інтэграцыйны працэс і разам з тым аднавіць, умацаваць сваю дзяржаўнасць, пазбегнуць небяспекі ператварывда ці то ў правінцьпо Еўропы, ці то ў периферию Расіі.
Сацыяльны мір, нацыянальнае яднанне павінны стаць арыенцірамі на шляху да беларускай дзяржаўнасці.
СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ: ШЛЯХІ СТАНАЎЛЕННЯ*
Вось ужо трэці раз мы адзначаем гэта вельмі важнае для Беларусі свята—Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь—абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі, якую 27 ліпеня приняла сесія Вярхоўнага Савета БССР. Да гэтага свята беларускі народ ішоў праз вялікія пакуты і цяжкія намаганні.
Як вядома, старажытная дзяржаўнасць у Беларусі мае болып чым тысячагадовую гісторыю. Найбольш магутным самастойным княствам X—ХШстст. было ГІоланкае. Славутыяімёныполацкіхклязёў—Рагвалода і Рагнеды, Ізяслава і Усяслава Чарадзея трывала ўвайшлі ў леталісы і літаратурныя творы. Нядаўна мы адзначалі 740-годдзе каранацыі ў Навагрудку караля Міндоўга, што азначала начатая утварэння на беларускай аснове новай магутнай поліэтнічнай і піматканфесійнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яно забяспечыла незалежнасць і само існаванне беларусаў і іншых народаў княства ва ўмовах жорсткай барацьбы з крыжацкай навалай і мангола-татарскімі нашэсцямі. Вяршыняй яе вайсковага трыумфу з’явілася перамога ў Грунвальдскай (Дуброўніцкай) бітве 1410 г. Вялікае значэнне мелі вядомыя тры Статуты Вялікага княства, напісаныя на дзяржаўнай беларускай мове. Г эта вяршыня заканадаўчых актаў таго часу. Яны сведчаць аб высокай дзяржаўнай культуры, адлюстроўваюць ідэі суверэнітэту, усеагупьнасці права іт.д. Такія ўмовы грамадскага жыцця прывялі да значнага росту самасвядомасці беларусаў, развіцця высокай культуры, паглыблення дзяржаўных і нацыянальнапатрыятычных пачуццяў.
Аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай і ўтварэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай паступова прывяло да страты беларускай дзяржаўнасці. Беларускія землі папалі над палітыку паланізацыі: закрываліся беларускія школы, забаранялася беларуская мова. Культура беларусаў зазнала моцны ўніск, яна метадычна вынішчалася. XVII стагоддзе — адна з найбольш змрочных старонак гісторыі Беларусь Ішла няспынная чарада расейска-польскіх войнаў, у ходзе якіх вьшшічалася да паловы насельніцтва Беларусі. Падзелы Рэчы Паспалітай прывялі да далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Да паланізацыі дабавілася яшчэ болып мацнейшая
Выступление на сходзе, прысвечаным 3-й гадавіне Дня незалежнасігі Рэспублікі, 24 ліпеня 1993 г.
русіфікацыя. Але беларуская ідэя незалежнасці працягвала жыць. Яна знайшла найбольшае ўвасабленне ў шэрагу паўстанняў супраць царызму. Асабліва яскрава гэта праявілася ў барацьбе 1863 г. пад кіраўніцтвам славутага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага.
На пачатку XX ст. намаганнямі Беларускай Сацыялістычнай Грамады — першай нацыянальнай палітычнай партыі, “наіпаніўскіх” адраджэнняў быў сабраны Усебеларускі з’езд, які гвалтоўна быў разагнаны бальшавікамі. Нягледзячы на гэта, 25 сакавіка 1918 г. усё ж была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка як незалежная вольная дзяржава, якую прызнаў шэраг краін Еўропы. Гэта была першая беларуская дзяржава пасля больш чым 200-гадовай адсутнасці дзяржаўнасці. Каб не БНР, відаць, не было б і БССР, бо Кнорын — бальшавіцкі кіраўнік “Западной области”, куды ўваходзіла і Беларусь, лічыў, што “никаких беларусов в Западной Коммуне нет. Их высмотрели в микроскоп белорусские националисты”.
Менавіта ў супрацьвагу БНР бальшавіцкае кіраўніцтва вымушана было 1 студзеня 1919г. прыняць у Смаленску Маніфест аб утварэнні БССР. У час савецкай улады ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры неаднаразова ішоў гандаль беларускай тэрыторыяй без ведама беларускага народа і яго прадстаўнікоў.
I вось цяпер зноў гісторыя дала нам шанц рэальна стварыць неза­лежную беларускую дзяржаву. Першыя нясмелыя крою да яе мыўжо зрабілі, але гэта толью пачатак. Я мару і спадаяюся, што не толью нашы праўнукі і ўнукі, але можа, і мы самі, калі прыкладзём адпаведныя намаганні, дажывём да вольнай, дэмакратычнай, самастойнай, магутнай І багатай Беларусь
Але кожнаму грамадзяніну Беларусі трэба памятаць, што пакуль не примем сапраўдную дэмакратычную Канстытуцыю і законаў, якім будуць падпарадкоўвацца ўсе жыхары, у тым ліку ўрад і парламент, датуль не будзе незалежнай Беларусі; пакуль не пойдзем шляхам больш самастойнай эканамічнай палітыкі, не зробім нашу краіну па-сапраўднаму нейтральнай, не створым беларускага войска, грошай і іншых атрыбутаў дзяржаўнасці, не бачьщь нам незалежнасці; пакуль будзем так упарта ўшаноўваць Кнорына, Мясшкова, Суворава і іншых нядобразычліўцаў Беларусі, пакуль у нас свабодна будуць ганьбіць дзяржаўныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню і ў струнку стаяць пад гукі старога савецкага гімна. не жыць нам у самастойнай Беларусі; пакуль на дзяржаўнай мове не загавораць нашы ўлады — ад ВярхоўнагаСавета і Савета Міністраў дасельскіх саветаў, пакуль беларуская мова не загучыць у гарадах і вёсках так, як гучыць зараз мова руская, а на захадзе Беларусі пачынае гучаць і мова польская, пакуль
нацыянальная ідэя інтэгральнага адраджэння мовы, культуры, адукацыі, эканомікі, палітыкі, духоўнае нацыянальнае абуджэнне не авалодаюць народам Беларусі, не дайсці нам да Беларусь
Я хачу пажадаць, каб кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад яго нацыянальнасці, прыклаў усе намаганні да стварэння сапраўды самастойнай дзяржавы Беларусі, у якой вольна і батата будзе жыць кожны чалавек. Жыве і будзе жыць незалежная Беларусь!
ЦІ ЎСІХ ПАДЛІЧЫЛІ?*
(3 нагоды артыкула У.Адамушкі "Колькі ж іх, ахвяр палітычных рэпрэсій?", змешчанага ў
ЛіМе ад 3 верасня 1993 г.)
Трэба згадзіцца з думкай аўтара артыкула аб тым, што “наш абавязак — аднавіць для гісторыі і ўвекавечыць добрае імя кожнай ахвяры тэрору”. Правільны падыход аўтара і да падогіку агульнай колькасці ахвяр палітычных рэпрэсій на аснове дакументальных архіўных матэрыялаў. Але ў гэтых падліках ёсць адна нелагічнасць.
Калі У.Адамуіпка ўключае ў колькасць ахвяр татлітарнай сістэмы не толькі гаспадара “кулацкай” сям’і, але і ўсіх яе членаў (з чым, безумоўна, трэба пагадзіцца), дык чаму ў гэты падлік не трапілі сем’і іншых рэпрэсіраваных грамадзян? Вядома, што вельмі часта разам з асуджаным высылалі і яго сям’ю. Апрача таго, жонкі і дзеці многіх палітычных вязняў адпраўляліся ўслед за імі ў ссылку, так сказаць, добраахвотна. Але іх пакуты не былі ад гэтага меншымі. Іх адданасць свайму мужу была надзвычайнай, а гераізм учынку не меншы, чым подзвігі дзекабрыстак, якімі мы так захапляемся. А пакуты бальшавіцкіх ахвяр, як і пакуты паехаўшых да ix жонак, былі ў многа разоў большымі, чым пакуты ўдзельнікаў снежанскага паўстання 1825 г. На жаль, сапраўдны гераізм гэтых цудоўных жанчын яшчэ зусім мала апеты ў нашай літаратуры.
Важна падкрэсліць, што многія з высланых ці добраахвотна паехаўшых жонак, а таксама і падросшых іх дзяцей у новыя хвалі сталінскіх рэпрэсій ужо на новым месцы жыхарства станавіліся непасрэднымі ахвярамі, бо іх арыштоўвалі за “сувязь з ворагамі народа” (г. зн. за сувязь са сваім мужам ці бацькам, калі яны не адмаўляліся ад іх). На такіх грамадзян БССР справа заводзілася ўжо ў іншых месцах, і яны не маглі трапіць у той пералік, пра які піша УАдамушка.
Дакладна можна сказаць, што аднымі з першых такіх ахвяр сталі сем’і многіх “нацдэмаў” пачатку 30-х гадоў. Гэтыя сем’і звьгчайна складаліся з 3—5 чалавек. Улічваць іх таксама неабходна.
' Літаратура і мастацтва. 1993, 22 кастрычніка.
У "СВЕТЛУЮ БУДУЧЫНЮ" ЗНАЧЫЦЬ . . .
НАЗАД*
Пастаўленае пытанне (“Далей так жыць нельга Але трэба Як?”) я падзяліў бы на дзве части. У першай — так, як мы сёння жывём, далей жыць нельга—падкрэсліў бы не столькі тое, як мы жывём, колькі тое, як жылі раней. Усё адносна, але параўнанне ідзе не на карыснь мінулага Калі б мяне спыталі, у якім часе ты хацеў бы жыць — сталінскім, хрушчоўскабрэжнеўскім ці ў сучасных варунках — я без ваганняў адказаў бы: нягледзячы на пэўную бытавую неўладкаванасць, інфляцыю, цяжкасці з харчаваннем, бензінам, агульнай нестабільнасцю і гэтак далей, хачу жыць у цяперашнім часе, які для мяне значка лепшы. Вяртацца — куды? Пад халодныя патокі маны, крывадушнасці, пад каўпак страху, чалавечай і нацыянальнай прыніжанасці? Зараз мы больш-менш пазбавіліся таго, даведзенага да нормы, стану. Атрымалі магчымасць смела гаварыць тое, што думаем, што набалела. Адчулі волю духа...А што можа быць лепш за гэта? “Не хлебам адзіным”...
Але такая ўжо натура чалавека — што было раней, асабліва ў маладосці, сёння здаеода больш прывабным, святлейшым ды лепшым. Настальгічны сіндром і сёння не пакідае частку наших сучаснікаў. Тое, учарашняе, перажытае нярэдка ў пакутлівых катаклізмах, упарта ідэалізуецца. Абвастраецца праблема бацькоў і дзяцей, усё больш прыкметная “барацьба” пакаленняў. Ёсць, напрыклад, ветэраны, якія саман светлай часінай свайго жыцця. як ні дзіўна, лічаць вайну. I гэта, на жаль, супрацьпастаўляецца сённяпгняму, як яны кажуць, мірнаму ліхалеццю...
Забываць дрэннае, помнщь добрае. светлае — ці не ў гэтым наш паратунак. Але, разам з тым, і небяспека. Бо як можна забыцца на морак сталінскіх рэпрэсій, на пагалоўнае адурманьванне народа, на духоўны прыгнет і рабскую пакору перад насіллем запартакрачанай дзяржаўнай улады. Любы голас пратэсту, грамадзянскай трывогі тут жа гасіўся кампаніямі ў прэсе, абвінавачваннямі ледзь не ў здрадзе Радзіме. I хоць мяняліся дзяржаўныя лідэры і пэўныя акалічнасці — сутнасць сістэмы заставатася той жа.
Усім нам (асабліва ўладам) трэба зразумець, што сумнавядомы балыпавіцкі эксперимент пабудовы камунізму скончыўся поўным крахам; і таму не трэба паддавацца на розныя заклікі вярнуцца назад “в светлое
* Беларусь. 1994. №1.
будущее”. Той час мінуў, сёння трэба будаваць самастойную, мазутную еўрапейскую дзяржаву — Рэспубліку Беларусь. Чым хутчэй мы ў гэта паверым, прыкладзём свае асабістыя намаганні, тым карацейшы будзе так званы ‘тзераходны” (а ён заўсёды вельмі цяжкі і нестабільны) перыяд. Самае галоўнае ў тэты час раздарожжа і хістанняў не дапусціць грамадзянскай вайны. Пабудова новай незалежнай краіны павінна ісці пад сцягам нацыянальнага адраджэння, якое б інтэгравала ўсе сілы грамадства, ахоплівала эканоміку, мову, культуру, навуку, адукацыю, палітыку і іншыя сферы жыцця. Паколькі ні сённяшні Вярхоўны Савет, ні ўрад Беларусі не могуць весці такую палітыку пабудовы краіны, і іх дзейнаснь (а часта бяздзейнасць) не адпавядае жаданням большасці народа, неабходны перавыбары ўсіх паверхаў улады на самым дэмакратычным грунце. I як мага хутчэй. Новы Вярхоўны Савет прыме адпаведную Кастытуцыю і законы, у якіх вьгзначальнымі будуць аіу'льначалавечыя каштоўнасці. Новы ўрад, я ўпэўнены. павядзе краіну па разумным эканамічным шляху, усё больш інтэгруючыся ў еўрапейскую ды сусветную супольнасць дзяржаў.
Пры слове “жыць” нельга не ўспомніць, што мы—частка прыродыматухны, якую, на вялікі жаль, не беражом, а бязлітасна крыўдзім. Реальнасць экалагічнай катастрофы, яе злавесных вынікаў сёння, не выклікае спрэчак, бо многае ўжо на паверхні, відавочна. Сам чалавек апынуўся ў небяспецы. Моцна пахіснулася здароўе нацыі: сярэдняя працягласць жыцця зменшылася на 5—10 гадоў, дзіцячая смяротнасць перавьпнае ўсе дапушчальныя для цывілізаванага ірамадства межы. Аднак, апантаныя палітычнымі бойкамі, нашы давераныя ў калідорах улады робяць вельмі мала, каб адвесці нацыю ад "экалагічнага СНІ Ду”. Выйсце ў цывілізаванай дзяржаўнасці, дасканаласці заканадаўства, у тым ліку прыродаахоўнага, кампетэнтнасці выканаўчай улады. Росквіт Бацькаўшчыны, заўтрашні лешпы дзень краіны немагчымы і без экалагічнага адраджэння.
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАУ КРАІН БАЛТЫІ *
Дазвольце мне ад імя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчьша” сардэчна павіншаваць Вас з надзвычайнай падзеяй — Першым з’ездам беларусаў краін Балтыі!
Я думаю, што правядзенне нашага з’езда менавіта ў Вільні закачамернае. Вільня — гэта старадаўняя сталіца магутнай літоўскабеларускай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, гэта калыска многіх напрамкаў беларускай культуры, гэта цэнтр адраджэнскага нацыянальнага руху палатку стагоддзя. Тут выходзілі такія важнейшыя для развіцця беларускай нацыянальнай ідэі газеты, як “Гоман” і “НашаНіва” і многія інптыя выданні, тут была адкрыта першая беларуская гімназія. Музей беларускай культуры імя Івана Луцкевіча, Беларускае навуковае таварыства. тутпрацавалі выдатныя беларусгія дзеячы— ЯЖупала. Я,Колас, Іван і Антон Луцкевічы, Цёгка, В Ластоўскі і інш. Мне асабіста Вільня блізкая і дарагая таму. што з ёю звязаны мноіія гады шчаслівай і плённай творчасці і змрочныя моманты зняволення майго дзядзькі Максіма Г арэцкага. Вільня — гэта горад, у якім не можа не хваляваода сэрца свядомага беларуса. Наша святая задача — захаваць у памяці нашчадкаў дзеянні волатаў беларускага Адраджэння: тут патрэбна адкрыццё мемарыяльных дошак і музеяў, у першую чаргу павінны працаваць Беларуская гімназія, музей імя Луцкевічаў і інш.
У беларусаў асобы лёс, які звязаны з іх размяшчэннем у самым цэнтры Еўропы, на скрыжаванні шляхоў. За іх і іх землі многія стагоддзі змагаліся два магутныя суседзі — Полыпча і Расія, страшэнныя войны кашліся праз гэтую тэрыторьпо, знішчаючы то кожнага чацвёртага ці трэцяга, а то і другога беларуса, паўстанні, рэвалюцыі, балыпавіцкія эксперименты—усё гэта ўзрушвала наш народ, забівала многіх фізічна і духоўна, раскідвала па ўсім свеце. I цяпер каля 2 млн, беларусаў жыве ў былых рэспубліках СССР і столькі ж у далёкім замежжы. Як тыя камяні, раскіданы яны па свеце, і настаў час іх збіраць, аб’ядноўваць, каб не забыліся яны роднасці сваёй Бацькаўшчыны. сваёй цудоўнай мовы, дабрыні народа, замілаванасці краявідаў сваёй Радзімы.
На тэрыторыі сучасных краін Балтыі спрадвеку жывуць беларусы (напрыклад, на Віленшчыне. Беласточчыне, поўдні Латвіі), але ёсць і
' Зварот да Першага з’етда беларусау краін Балтыі. які адбыўся ў г. Вільнюсе 6 жніўня 1994 г.
сапраўдныя эмигранты, асабліва шмат іх на Калінінградчыне. дзе амаль кожны трэці жыхар беларус, у Пецярбургу, Эстоніі і іншых месцах.
Узнікае іпмат праблем у жыцці беларусаў гэтых краін як нацыянальных супольнасцей, нацыянальных меншасцей. Гэта і грамадзянства, і адкрыццё нацыянальных школ і нацыянальна-культурных цэнтраў, сувязі паміж беларусамі суседніх краін і Бацькаўшчынай, захаванне сваёй самасвядомас.ці, паездкі на Радзіму, а то і вяртанне туда назаўсёда і г.д. На жаль, існуюць вялікія цяжкасці і з інфармацыяй: наваг у Вільні. якая знаходзіцца на адлегласці 180 км ад Мінска, жыхары не могущ. паглядзець беларускае тэлебачанне, купіць і выпісаць газеты і часопісы і г.д. Бацькаўшчына павінна клапаціцца пра сваіх суайчыннікаў, дапамагаць ім. даць ільготы для наступления моладзі ў беларускія ВНУ, аблегчыць візавы рэжым. атрыманне грамадзянства пры вяртанні на Радзіму, сацыяльна абараніць сваю даяспару і г.д.
На Беларусі зараз ідзе час станаўлення самастойнай дзяржаўнасці — шлях нялёгкі і супярэчлівы. ідзе змаганне розных плыняў — ад сапраўднай самастойнасці да поўнай здачы пад кіраўніцтва Расіі. Новы этап — прэзідэнцтва на Беларусь Народ прагаласаваў супраць В.Кебіча. Гэта поўны правая мінулага пракамуністычнага ўрада, які пры найлепшых стартавых магчымасцях давёў эканоміку краіны да катастрафічнага стану. Толькі намаганні ўсяго беларускага народа за ўздым народнай гаспадаркі, неадкладных рэформаў, стварэнне самастойнай дзяржавы могуць прывесці да выхаду з крызісу, I тут вельмі важна агульнае супрацоўніцтва беларусаў метраполіі і замежнай дыяспары, асабліва суседніх краін Балтыі. Неабходны самыя разнастайныя культурный, навуковыя, камерцыйныя і іяшыя сумесныя мерапрыемствы.
Яшчэ раз віншую Вас з начаткам працы з’езда, жадаю Вам плённай работы, добрага настрою, выдатных вынікаў. Жыве незалежная Беларусь — Бацькаўпніына ўсіх беларусаў свету!
ДА СУАЙЧЫННІКАЎ НА ДРУГI БОК ЗЯМЛІ‘
Разам са старшынёй Рады Згуртаваняя беларусаў свету' “Бацькаўшчына” Ганнай Сурмач ляцім на 21-ю сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі (Таронта, 3—5 верасня), а па дарозе хочам пабачьщца з беларусамі ЗША і Канады. 3 сумам адзначаем, што на мытні дэкларацыі на многіх мовах, апрача беларускай. Але затое з пачуццём гонару сядаем на самалёт кампаніі нашай краіны “Белавія” і яшчэ з большая радасцю чуем, як маладыя прывабныя сцюардэсы даюць аб’явы на беларускай і англійскай .мовах. Аэрапорт Шэнан—перасадка на вялікі (больш за 400 пасажыраў) лайнер ірландскай авіякампаніі. Як удала скарыстала Ірландыя свае геаграфічнае становішча! А знаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы на скрыжаванні шляхоў ці зможа наш урад таксама выкарыстаць для ўзбагачэння сваей краіны?
Паводле неафіпыйных падлікаў беларусаў па штатах у 3IILA, прыведзеных у вядомай кнізе Вітаўта Кіпеля “Беларуси ў ЗША”, колькасць наших суайчыннікаў там больш за 800 тыс., а з улікам Канады не мешп 1 млн. Але па прыездзе ў Америку і Канаду' многіх з ix приму сова стараліся запісаць рускімі, палякамі ці ўкраінцамі, ды і самі яны часта хутка асіміляваліся сяродгэтыхііншых нацыянальнасцей. Свядомыхбеларусаўэмігрантаў, якія стварылі існуючыя зараз згуртаванні, царкоўныя і грамадскія арганізацыі, навуковыя і культурный цэнтры. выдалі многія кнігі. часопісы, газеты і г.д.. значна менш. Але менавіта яны трьімалі іразвівалі многія дзесяцігоддзі беларускасць у Паўночнай Амерыцы, і мы ехалі да іх.
Зора Кіпель (галоўны рэдактар газеты “Беларус”) і Вітаўт Кіпель (дырэктар Беларускага інстытута культуры і мастацтва ў Нью-Йорку) пазнаёмілі нас з выдатнай Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкай і асабліва з яе Славяна-Балтыйскім аддзелам. у якім ёсць досыпь бататы блок беларускай літаратуры. Дарэчы. пазней мы былі ў такіх жа бібліятэках Кліўленда, Чыкагаівауніверсітэцкай бібліятэцы Таронта. Гэтасапраўдныя палацы з вялікай колькасцю літаратуры з усяго свету, зручвымі заламі, картатэкай на камп’ютэрнай аснове. Найболып багата беларуская літаратура як мастацкая, так і навуковая прадстаўлена ў Таронта. Тут за некалькі хвілін на камп’ютэры я змог убачыць назвы і сваіх прац, і прац маіх беларускіх калег-геолагаў. Зусім малучо колькасць выпадковых выданняў мы ўбачылі ў Чыкага. дзе загадчыца славянскай літаратуры.
Голас Радзімы 1994. 13 кастрычніка.
украінка па паходжанні, растлумачыла: “ніхто не цікавіцца”. Кіпелі пазнаёмілі з важнай працай, якую яны зараз нядуць: выданнем газеты “Беларус", падрыхтоўкай бібліяграфіі ўсіх выданняў беларускагазамежжа. бязвыплатнай адпраўкай гэтых выданняў у Мінск у Нацьіянальную бібліятэку Беларусі.
Вельмі цікавыя маршруты па Нью-Йорку правёў з намі вялікі знаўца горада старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Антон Шукелойць. 3 гонарам убачылі наш бел-чырвона-белы сцяг сярод амаль 200 сцягоў незалежных краін светукаля будынка ААН. На жаль, у крамах было незлічона сувеніраў (у тьш ліку сцяжкоў, бралкоў з сімваламі) розных краін, апрача беларускіх. Чаму гэта не хвалюе каля дзесятка наших прадстаўнікоў у ААН і пасольстве? Продаж сувеніраў — не толькі пранаі анда, але і валюта дзяржаве. Каля звакамітай Уол-сгрыт бачылі мемарыяльную дошку; прысвечаную чалавеку; які адкрыў у Нью-Йорку першую навучальную школу, але толькі снадар Антон і гыя людзі, якім ён гэта гаварыў, ведаюць, што той дзеяч быў беларусам. Безумоўна, не маглі не з’ездэдь накараблі дастакуі Свабоды, чэрава якой набіта турыстамі — яны марудна на працягу 1,5 гадзіны ўздымаюцца. адлічваючы 354 прыступкі, да самай яе галавы, каб хвіліну глянуць адтуль на небаскробы Нью-Йорка.
ІДікавыя размовы пра жывдё беларусаў у Амерыцы, пра навуку і культуру адбыліся з прафесарам хіміі Нью-Йоркскага гарадскога універсітэта, кіраўніком танцавальнага ансамбля “Васілёк” Алай ОрсаРамана, прафесарам Фрэнкам Рамана, з вядомым гісторыкам, журналістам і грамадскім дзеячам Янкам ЗапруднІкам, мастачкай Галінай Русак, прэзідэнтам Беларускага Кангрэсавага Камітэта Амерыкі Расціславам Завістовічам, Паўлінай і Яўгенам Сурвіламі, Алексам Сільвановічам.
Адбыліся нашы сустрэчы і выступленні з мностаам пытанняў пра жыццё на Беларусі ў фундацыі імя П.Крэчаўскага (Нью-Йорк), у СаўтРыверы, а затым у Кліўлендзе, Чыкага Наведалі беларускія цэрквы (а іншы раз слухалі службу) у Нью-Брансуіку. Саўт-Рыверы, Югіўлендзе, Чыкага (уніяцкую і праваслаўную), Таронта. Пакланіліся праху суайчыннікаў на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы і Кліўлендзе— акуратныя, дагйеджаныя, з надпісамі па-беларуску.
Мне асабліва цікава было сустрэцца і пагаварыць з Антонам Адамовічам (жыве зараз у вельмі ўтульным доме для састарэлых пенсіянераў у Нью-Йорку), Інай Рытар (Каханоўскай) — пісьменніцай, псеўданім Аляксандра Саковіч (Кліўленд), сёстрамі Ірэнай і Людвікай Будзькамі (Чыкага), якія добра ведалі майго дзядзьку Максіма Гарэцкага.
Васіль Мельянавіч — вядомы грамадскі дзеяч, заснавальнік кампаніі "Беларуска-Амерыканская інфарманыйная служба” для садзейнічання прафесійным і эканамічным контактам Амерыкі і Беларусі — з вялікай прыязнасцю пазнаёміў нас як з '-аднапавярховай” Амерыкай (Гановер і іншыя гарады), так і са сталіцай — Вашингтонам, дзе мы з прыемнасцю наведалі “сваё” беларускае пасольства. У гарадках, вёсках і на фермах—утульныя дамы-катэджы, вакол абавязковыя чыстыя зялёныя газоны з падстрыжанай травой (маленькімі трактарамі стрыгуць амаль раз у тыдзень), каля дома 3—4 аўтамабілі для кожнага члена сям’і (яны неабходныя, бо грамадскі транспорт, апрача вялікіх гарадоў, ездзіць рэдка). Здзіўляюць гандлёвыя цэнтры з велізарнымі магазінамі (прадуктовымі. прамтаварнымі, будаўнічымі, аўтамабільнымі, канцылярскімі і іншымі), у якіх можна купіць ці заказаць усё, што патрэбна, і ў якіх няманіякай чаргі. Часта сустракаюцца жоўтыя "школьным аўтобусы”. якія возяць у школу тих дзетак, якія жывуць болып чым за 1 мілю ад школы, ім поўны прыярыгэт на дарогах. Каля дамоў — невялікія паштовыя скрынкі, праз якія можна як атрымаць, так і паслаць карэспандэнцыю. На многіх не толькі афіцыйных, але і приватных дамах развяваецца амерыканскі сцяг, бо большасць жыхароў (і тэта гаворынца з гонарам) — “нацыяналісты”, што тут разумеецца, як патрыёты. Выклікаюць зайздрасць адносіны да інвалідаў: усюды пра іх памятаюць. і таму ёсць розныя каляскі, спецыяльныя туалеты, сцежкі, прыстутікі ў аўтобусах і г.д. Гэтыя людзі адчуваюць сябе нормальна, актыўна жывуць і нават смела ўсюды вандруюць.
Уразіў беларускі культурна-асветніцкі цэнтр "Иолацак” у Кліўлендзе — вялікі будынак на краі прыгожага зялёнага парк}’ з сажалкай у нізіне, які нам з гонарам паказалі Янка Ханенка, Кастусь Калоша і інш. Тут мы прынялі ўдзел у службе ў царкве і ў пікніку, які амаль кожны тыдзень спраўляюць беларусы Кліўленда. Чулі зладжаны царкоўны хор пад кіраўніцтвам К.Калошы і цудоўныя песні ў выкананні многіх удзельнікаў хору “Васілёк" пад кіраўніцтвам Вольгі Лукашэвіч. 3 апетытам пакаштавалі смачную беларускую ежу, прыгатаваную нястомнай Евай Яраховіч. Сустрэліся з сучасным эмігрантам: баяніст-віртуоз. які бліскуча выконвае розныя рэчы ад класікі дачастушак. Не можа знайсці працу па спеныяльнасці (зарабляў мыццём посуду ў рэстаране, зараз беспрацоўны), і таму ўвесь час вялікі сум у вачах. якія зноў святлеюць толькі тады, калі ён бярэ ў рукі баян. Янка Раковіч звазіў паглядзець адно з нудаў свету — Ніягарскі вадаспад.
3 Чыкага і яго мэрыяй нас пазнаёмілі Вера і Вітаўт Рамукі, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: кожны год адзначаюць свята
абвяшчэння незалежнасці БНР (у тэты дзень каля мэрыі Чыкага, як і ў некаторых іншых гарадах Амерыкі, уздымаецца беларускі спят), на Калядьг робяць беларускую ёлку і г.д. Брат Веры — Нікодэм Жызнеўскі ўзяў у нас інтэрв’ю для радыё, бо адзін раз у тыдзень вядзецца 1О-хвілінная перадача на беларускаймове. 3 дзейнасцю Беларуска-Амерыканскай Нацыянальнай Рады і беларускай праваслаўнай царквы Св.ІОрыя нас пазнаёмілі Міхась Каленік і Мікола Л аіушкін.
Зноў “аднапавярховую” Амерыку мы больш падрабязна ўбачылі ў Гранд-Рапідс, дзе нас гасцінна прынялі Вера і Мікола Прускі. Апошні ў сваёй хале мае маленькую друкарню, выдаў шэраг беларускіх кніг, а зараз адзін регулярна выдае газету “Беларуси дайджэст”, шмат сіл аддае Цэнтру гуманітарнай медыцынскай дапамогі, у тым ліку і Беларусі.
У Таронта (Канада) адбылася 21-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, якую арганізавалі Згуртаванне беларусаў Канады і БеларускаАмерыканскае Задзіночанне пад дэвізам: “За незалежную і дэмакратычную Беларусь’’. Сустрэча адбылася ў Беларускім рэлігійна-грамадскім цэнтры (царква Св.Кірылы Тураўскага) і гатэлі Трумпф Говард Джонсан. У першы дзень аб.мяркоўваліся насту пныя тэмы: генацыд у Курапатах; каардынацыя намаганняў заздабыццё незачежнасці і дэмакратыі Беларуси узаемадзеянне паміж старэйшьтм і малодшым пакаленнямі; справа дапамогі ахвярам чарнобыльскай бяды; нашы захады перад уладамі Канады і Злучаных Штагаў да іх спрыяння дэмакратычнаму працэсу і рынкавым рэформаму Беларусь На дру гі дзень адбылася літургія, якую правёў архіепіскап Мікалай, потым пленарны сход і канцэрт, а ўвечары сяброўская вечарына. Мерапрыемствы прайшлі пад кіраўніцтвам Міколы Ганько—старшыні Згуртавання беларусаў Канады. Апрача нас. у сустрэчы ад Беларусі прынялі ўдзел прадстаўнікі БНФ Валянціна Трыгубовіч і народны дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі Алесь Шут, а таксама былы старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Яўген Лецка Былі атрымайы прывітанні ад губернатара штата Агаё і ад некаторых грамадскіх арганізацьш ЗША і Беларусі. На жаль, ні прадстаўнікоў урада Беларусь ні прывітання ад іх не было. На пленарным сходзе, які вельмі добра вяла Алеся Кіпель, выступілі М. Ганько. А.Шукелойць, Я.Сажыч (старшыня Рады БНР), А.Шут, Р.Гарэцкі, Я.Запруднік, В.Кіпель. Канцэрт адбыўся сіламі жаночага хору “Васілёк” (з дапамогай Васіля Калошы і Анатоля Лук'янчыка), салістаў Вольгі Лукашэвіч, Любы Сергіевіч і Ларысы Стэльмашэнка.
Былі прыняты тры галоўныя дакументы: рэзалюцыя, заява пра палітычнае становішча на Беларусі і нрывітанне Прэзідэнту РэспублІкі
Беларусь Александру Лукашэнку. Сход завяршыўся спяваннем беларускага нацыянальнага гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі".
Пас ля су стр эчы, але ў яе рамках над кіраўніцтвам Раісы Жук-Грышкевіч і айца Александра Надсана адбылося паломніцтва да Беларускага Крыжа ў прошчы ў Мідлендзе.
3 дапамогай МТанько мы разам з А.Шутам змаглі наведаць у Рычманд-Хіл (каля Таронта) Йоркскі цэнтральны шпіталь-паліклініку разам з бальніцай, якая абслугоўвае Йоркскі раён. Па абсталяванню, камп’ютэрызацыі, абслугоўванню лепшую бальніцу цяжка ўявіць. Наша так званая лечкамісія не вьггрымлівае ніякага параўнання і выглядае як самая ўбогая ўстанова. У ппгіталі ў якасці нянек і іншых падсобных супрацоўнікаў дапамагаюць даглядаць хворых добраахвотнікі. якія апрануты спецыяльныя ружовыя халаты. Хугкая дапамога так арганізавана, што яна прыязджае па выкліку праз 3-5 хвілін.
Пасля вяртання ў ЗША Раіса Станкевіч (дачка вядомага літаратуразнаўцы і грамадскага дзеяча Станислава Станкевіча) адвезла нас у мястэчка Эленвіл у Кітсцільскіх тарах, дзе мы на дачы “Родны Кут” правялі незабыўныя два дні разам з Юляй і Паўлам Андрусішынымі — бацькамі вядомага спевака Данчыка, яго бабуляй Янінай Каханоўскай. Элеанорай і Лёнем Норыкамі, Антонам Шукелойцам, суседзямі-ўкраінцамі. Прыгожая мясцовасць, чыстае паветра і цудоўныя песні Данчыка на магнітафоннай стужцы спрыялі сяброўскай гутарцы на розныя тэмы. Давялося пабываць у гасцях у Вольгі і Масея Сяднёвых, у якіх слухалі вершаваныя і празаічныя словы Масеевы, елі смачную Масееву кашу і дыхалі салёным паветрам Атлантычнага акіяна. няспешна крочачы босымі нагамі па мяккім пяску і пяшчотнай вадзе.
Хочанца перадаць самую шчырую сардэчную падзяку ўсім беларусам ЗША і Канады, з якімі мы бачыліся. за надзвычайна цёплую сустрэчу. Дзякуючы ім, мы за акіянам адчувалі сябе спакойна і добра, як на Бацькаўшчыне. Было прыемна і радасна сустракацца з суайчыннікамі, якія так нудоўна захавалі чысціню беларускай мовы, замілаванне і любоў да Бацькаўшчыны, да беларускасці. Якія складаныя і цяжкія лёсы напаткалі болыпасць беларусаў! Рэаліі жыцця перавысілі ўсе самыя фантастычныя прыдумы! Мы з цікавасцю знаёміліся з вялікімі здабыткамі беларускага замежжа, з ято культу рай. якія павінны зліцца ў адзінае рэчышча агульнай беларускай культуры. Мы адчулі. што болыпасць беларусаў, з якімі мы сустракаліся. гатовы разам з намі аддаць свае сілы дзеля ўсеагульнага адраджэння Беларусі і перш-наперш стварэння самастойнай дзяржавы. У
гэтай справе нашы суайчыннікі могуць шмат дапамагчы не толькі прапагандай Беларусі на ўсіх узроўнях. але і сваім уплывам на ўрады краін, дае яны жывуць, спрыяючы правільнай іх палітыцы ў адносінах да Беларусь дапамагаючы эканамічным накірункам дзейнасці, арганізуючы сумесныя прадпрымальныя структуры і г.д. Тут неабходна агульнае супрацоўніцтва пасольстваў, прадстаўнікоў Беларусі ў ААН, а таксама розных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Бацькаўшчыны з беларускімі эмігрантамі.
Мы ўбачылі, іпто ў беларусаў замежжа таксама існуе шмат праблем. На жаль, адсутнічае адзінства паміж сабой — раз’ядноўвае прыналежнасць да розных рэлігійных напрамкаў, да прыхільнікаў БНР ці БЦР, да крывічоў ці замежнікаў і інш. Як і на Беларусі, няма адзінства ў дэмакратычных рухах і партиях, якія так і не зматлі аб’яднацца на выбарах Прэзідэнта. Асабістыя амбіцыі перамаглі і нанеслі вялікія страты ў здзяйсненні беларускай нацыянальнай ідэі. Няўжо так здарыпда і пры новых выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі?
Узшкаюць важныя пытанні аднаўлення белару ската замежжа ў Паўночнай Амерыцы — патрэбны маладыя сілы. Неабходна падрыхтаваць і свяшчэннаслужыцеляў для амерыканскіх цэркваў. Не менш важна захаваць архівы. Найважнейшыя матэрыялы, відаць, трэба перадаць на Бацькаўшчыну, але нядрэнна мець і апорныя архіўныя пункты, магчыма, у Гайнаўцы для Еўропы і ў Кліўлендзе для Амерыкі. Абмяркоўвалася думка пра стварэнне Саюза беларускіх медыкаў. Вельмі карысны абмен студэнтамі, навукоўцамі, камерсантамі, арганізацыя ўзаемнага турызму, летнікаў, выстаў, канцэртаў. сустрэч дзеячаў культуры і навукі і г.д. Эмігранты могуць дапамагчы ў розных міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку і спартыўных (напрыклад, у правядзенні А лімпійскіх гульняў, якія ў 1996 г. адбудуцца ў ЗША) і г.д. Неабходна прыцягваць беларускіх эмігрантаў да напісання артыкулаў для энцыклапедый, наладзіць абмен літараяурай, арганізаваць магчымасць падпіскі на розныя выданні Беларусі і г.д.
Каб дайсці нам, усім беларусам, — і на Бацькаўшчыне, і ў замежжы —да сапраўднай Беларусь патрэбна аб’ яднанне сіл на шляху нацыянальнага адраджэння Беларусь
Вярталіся мы на Радзіму поўныя ўражанняў, карысных назіранняў, прапаноў, з болып яснымі перспектывамі ў працы ЗБС -‘Бацькаўшчына". У вялікім канграсце з аэрапортамі ЗША, Канады, Ірландыі, якія поўныя людзей, розных магазінаў, рэстаранаў, кафэ, Мінскі аэрапорт сустрзў цішынёй і пустэчай мармуровых залаў. Дарэчы, страшна дрэнны сэрвіс, антысанітарны стан нашых туалетаў проста адппурхоўваюць ад паездак на
Беларусь замежных турыстаў, у тым ліку наваг нашых суайчыннікаў. Так мы губляем турызм, а з ім багацце і прыцягальнасць краіны. Аб гэтым таксама былі размовы з многімі беларусамі замежжа. Прыляцеўшы на Беларусь, мы падумалі: “О. Беларусь! Калі ж ты станет па-сапраўднаму культурная, багатан. цыві лізаванай дзяржавай? Ці дачакаемся мы таго часу; для набліжэння якога мы гатовы зрабіць у сё, што можам, не шкадуючы сіл і намаганняў?"
ПАВЯЛІЧЫЦЬ МЯСЦОВАЕ САМАКІРАВАННЕ *
Галоўная мэта ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі — стварэнне самастойнай эканамічна моцнай еўрапейскай дзяржавы. У аснове гэтых намаганняў ляжыць нацыянальная беларуская ідэя, якая выпакутавана леппплмі прадстаўнікамі народа многіх пакаленняў. Сутнасць яе: стварэнне сапраўды незалежнай краіны, развіццё эканомікі, культуры, адукацыі, навукі. мовы пры ўдзеле ўсіх грамадзян Беларусі незалежна ад нацыянальнай і рэлілйнай прыналежнасці. На жаль, гэтая ідэя не стала кіруючай для старанаменклатурнай болыпасці нашага Вярхоўнага Савета і ўрада. Нечакана атрымаўшы суверэнітэт у выніку вылучэння ўсіх суседніх рэспублік у самастойныя дзяржавы. маючы найлешпыя стартавыя ўмовы, нашы ўлады ўсё ж умудрыліся давесці Беларусь да крызіснага тупіковага стану. Калі раней яны хваліліся, што ў нас лепш, чым у іншых, дык зараз засталося гаварыць толькі адно — “ а ў нас не страляюць”. Уваход Беларусі ў ваенную калектыўную бяспеку і асабліва “рублёвую зону” пацвярджае, што мы паступова губляем тую мізэрную незалежнасць, якую нам далі перабудоўчыя і “белавежсюя” падзеі і якую мы яшчэ не паспелі замацаваць. Болъшасць людзей гэта разумеюць не толькі ў Беларусь але і ў Расіі. Аб гэтым адкрыга гавораць многія кіраўнікі ўладаў Расіі. Так, напрыклад, У.Шумейка сказаў: “Аб'яднанне Расіі и Беларусі ў адзіпую рублёвою зону абавязкова прывядзе да палітычнага аб’яднання”.
Эканоміка І палітыка—галоўныя рычагі развіцця грамадства, яны цесна звязаны паміж сабой. Толькі правільныя суадносіны, разумны баланс паміж імі дазваляюць пазбегнуць катаклізмаў. Неабходна кансалідаваць патэнцыял навукі. законатворчых органаў і выканаўчай улады для вырашэння гаспадарчых, сацыяльных і іншых праблем дзяржавы. Правядзенне дэмакратычных рэформаў на ўсіх узроўнях — ад самага высокага да мясновага — найважнейшая праблема пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы.
Вялікае значэнне для развіцця краіны мае так званая “рэгіянальная палітыка”. Таму вельмі цікавы вопыт краін з развітой рынкавай эканомікай, якія маюць багатыя традыцыі рэгулявання рэгіянальных праблем, спецыфічных пытанняў асобных сектараў тэрыторыі. У гэтым аспекце асабліва важным уяўляецца рэфармаванне сістэмы мясцовых органаў
* Уступнае слова на адкрыоді Міжнароднай канферэнныі “Канстьпуцыйныя асновы самакіравання ва Усходняй Еўропе” 25 красавіка 1994 г.
улады, дэцэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання. У краінах з развітой рынкавай эканомікай ідзе працэс перадачы ўсё большая части функций з нацыянальнага на мясцовы (лакальны) ўзровень, ідзе паступовы адказ ад жорсткіх адміністрацыйных метадаў кіравання і замена іх ускоснымі стымулюючьгмі сродкамі ўздзеяння на гаспадарчыя суб’екты.
Безумоўна, усе гэтыя працэсы патрабуюць сур'ёзных канстытуцыйных гарантий права на мясцовае самакіраванне і нагляду за выкананнем такіх гарантий. Шырокае і грунтоўнае абмеркаванне ўсіх пералічаных праблем. абмен вопытам будуць вельмі карыснымі для дзяржаўнасці Беларусі. якая імкнецца да новага накірунку.
Дазвольце мне ад імя Беларускага рэспубліканскага фонду падтрымкі дэмакратычных рэформаў і Фонду сацыяльных ініцыятыў і даследаванняў імя братоў Луцкевічаў прывітаць наших гасцей з краін як далёкага, так і блізкага замежжа, пажадаць усім добрага настрою, прыемнага знаходжання ў Мінску, паспяховага творчага правядзення канферэнцыі. Выказваю падзяку за падтрымку гэтай канферэнцыі Фонд}' СорасБеларусь. Дазвольце міжнародную канферэнцыю "Канстытуцыііныя асновы самакіравання ва Усходняй Еўропе” лічьшь адкрьпай.
ПАТРЭБНЫ РОЗУМ I КАНСТРУКТЫВІЗМ
МЫСЛЕННЯ*
“Союз нерушимый республик свободных” набліжаўся да эканамічнай і палітычнай катастрофы. Каб затрымаць падаенне ў бездань, пачалі перабудову, але “працэс пайшоў”. Спачатку аддзяліліся і сталі незалежнымі краіны Балгыі, затым стварылі СЯД, і свет пачуў. што ёсць такая Беларусь. Аб сваёй незалежнасці абвясцілі Расія і Украіна. I нечакана аказалася Беларусь адзінокай выспай сярод незалежных краін. Не заставалася нічога іншага, як таксама абвясціць незалежнасць. Але ні большасць людзей рэспублікі, ні тым болып урад і Вярхоўны Савет, якія амаль цалкам складаліся з былых кіраўнікоў і наменклатуршчыкаў БССР, з вялікай насталыіяй у душы па былым Саюзе не ведалі, ды і да гэтага часу не ведаюць, што ж рабіць з гэтай незалежнасцю.
I таму былы ўрад без Прэзідэнта і Прэзідант з сучасным урадам, на мой погляд, толькі моляцца на Усход і чакаюць літасці ды дапамогі, не робячы амаль ніякіх самастойных крокаў у напрамку палітычных і эканамічных рэформаў. У выніку мы, маючы найлепшыя стартавыя ўмовы. апынуліся ў самым горшым становішчы сярод краін-суседак. Самае страшнае, што такая палітыка, і асабліва поўнае аб’яднанне з вялікай суседкай, могуць давесці да “чэчэнскага сіндрому” і на тэрыторыі Беларусь
Цяпер, як ніколі за апошнія стагоддзі, гісторыя дала нам, белорусам, рэальны шанц змагаццане за польскую ці рускую дзяржаўнасць, а стварыць сваю беларускую дзяржаву, у чым ёсць галоўны сэнс беларускай нацыянальнай ідаі, пра якую марылі і за якую змагаліся лепшыя беларускія дзеячы. Трэба зразумець і кіраўнікам краіны, і нашым людзям, асабліва тым, хто сумуе па былым СССР, што гісторыя заўсёды рухаецца наперад, паўгарэння яе не можа быць. таму і рэанімацыя немагчыма, а адсюль чым хутчэй мы пойдзем самастойным шляхам, тым бліжэй да нас будзе моцная беларуская дзяржава. Ды і просты чалавек, якога больш за ўсіх хвалюе дабрабыт і нармальнае, людскае жыццё, таксама павінен зразумець, што ўсяго гэтага лягчэй дасягнуць у невялікай ці сярэдняй краіне, а не ў сгракагым монстры, які раздзіраеццатысячамі цяжкавырашальных супярэчнасцей.
Беларусь мае ўсе магчымасці для пабудовы незалежнай дзяржавы, якая можа весці цесныя раўнапраўныя палітьгчныя, эканамічныя, культурныя. навуковыя стасункі з усімі краінамі свету, і ў першую чаргу з
' Звязда. 1995, 3 студзеня.
суседнімі I ў гэтай сувязі самым галоўным для кіраўнікоў дзяржавы павінна стань іх палітычная і эканамічная мэтазгоднасць. карысць для Беларуси Наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. на скрыжаванні дарог. мы маем працавіты, таленавіты народ, даволі багатыя прыродныя рэсурсы, цудоўныя ландшафты, спрыяльны клімат, старажытныя культуру і гісторыю, развітую прамысловасць і сельскую гаспадарку, моцны навуковы патэнцыял і г.д. Калі мы пры такіх агульных магчымасцях і гістарычнай спрыяльнасці не адродаім нашу дзяржаўнасць, не створьш еўрапейскую краіну — Беларусь, не сцвердзім сваю адметнасць — дзяржаўную, палітычную, эканамічную, культурную, моўную, сацыяльную — нашы нашчадкі ніколі гэтага нам не даруюць.
Для сучаснай (аможа, і апошняй) хвалі Адраджэння адзін з вельмі важных напрамкаў — выхаванне і адукацыя. Мы павінны выхаваць нацыянальна свядомага, высокакулыурнага, рознабакова адукаванага грамадзяніна Беларусі (незалежна ад наныянальнай, рэлігійнай, расавай прыналежнасці), Толькі тады мы зможам выйсці з той эпідаміі манкурцтва, праславутай“‘памяркоўнасш" (якая больш падобна на абыякавасць), што шырока ахаігіла наша грамадства, адрадзіць нашу годаасць, культуру, мову, эканоміку і пабудаваць сапраўды самастойную, моцную еўрапейскую дзяржаву.
У аснове разумный вьіхавання і адукацыі, палітычных і эканамічных праблем. развівдя народнай гаспадаркі, рацыянальнага прыродакарыстання, эканамічных пытанняў, многіх аспектаў культуры і ішпых праблем краіны ляжыць навука, навуковая дзейнасць, навуковыя распрацоўкі. гаму без высокай і разнастайнай навукі няма моцнай дзяржавы. У наш час на любых узроўнях можна пачуць такую недарэчную думку, што зараз не да навукі, бо самае галоўнае — запоўніць прылаўкі крамаў і выжыць. Але такія людзі не разумеюць, што без навукі гэтага нельга зрабіць, і ўвогуле нічога зрабіць немагчыма. Тут трэба ўспомніць мудрыя словы Л.М.Талстога: "...Калі б не было навукі і мастацтваў, не было б чалавека і чалавечага жыцця... Навука і мастацтва таксама неабходныя для людзей, як ежа і піццё, і адзенне. нават больш неабходныя навука і мастацтва — гэта тое, што рухае людзей наперад і дае ім магчьгмасць бясконцагаразвіцця’'.
За апошні час у беларускай навуцы адбылося шмат негатыўных з’яў. якія паставілі яе на мяжу катастрофы: рэзка знізілася дзяржаўная падтрымка навукі (фінансаванне зшзілася больш чым у 3 разы); вялікі і разнастайны падатковыціск; малая зарплата і слабая сацыяльная абароненасць навукоўцаў; інфармацыйная блакада (немагчымасць вьшісаць нават для
бібліятэкі навуковую літаратуру як з далёкаі а, так і з блізкага замежжа, цяжкасці з камандзіроўкамі на навуковыя сімпозіумы і інш.); значныя мытныя пошліны (нярэдка прысланыя наваг бясплатныя замежныя прыборы прыходзіцца вяртаць назад) і г.д. Усс гэта адмоўна адбіваеода на працы вучоных, бо навука патрабуе ад навукоўцаў сабранасць стабільнасці, упэўненасці. Таму ідзе’‘ўцечкамазгоў”нетолькі знешняя, але і яшчэ больш небяспечная — унутраная, слаба аднаўляюцца кадры.
Каб стабілізаваць стан навукі, патрэбны падтрымка дзяржавы, непасрэдны пагранаж Прэзідэнта, Старшыні Вярхоўнага Савета і прэм’ера Рэспублікі Беларусь, вялікія намаганні навуковых устаноў і навукоўцаў. I навука аддасць спаўна...
Што неабходна ў бліжэйшы час? Специальны ўказ Прэзід.энта наконт навукі, законы аб навуковай дзейнасці, аб інтэлекіуальнай уласнасці і інпіыя заканадаўчыя акты.
Стварэнне асобнай маладой дзяржавы патрабуе зрабіць інвентарызапыю павукі. а ў многіх галінах (у першую чаргу, безумоўна, ваеннай) яе канверсію.
Прыярытэтнымі павінны стань гуманітарныя навукі (эканоміка, права, сацыялогія, паліталогія, гісторыя, мова, літаратура і г.д.) для распрацоўкі асноў палітыка-прававога, садыяльна-эканамічнага і нацыянальна-культурнага аднаўлення і развіцця Беларусь Неабходна стварьщь прыярытэт і рэгіянальным навукам (батаніка. заалогія, навукі аб Зямлі і інпь), якія непасрэдна прыносяць карысць краіне. Пагрэбшл пералік прыярытэтных накірункаў і ў іншых навуковых даследаваннях з мэтай іх набліжэння да выкананпя распрацовак, якія маглі б найхутчэй падняць нашу народную гаспадарку. Акадэмія навук Беларусі як адна з лепшых формаў арганізапьгі навукі павінна не толькі захавацца, але і пералварьщца ў цэнтр фундаментальная навукі. нацыянальнай кулыуры і адраджэння, і таму яе лепш перайменаваць у Нацыянальную Акадэмію навук Беларусь
Неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на падрыхтоўку навуковых кадраў. Вельмі важна, каб навука Беларусі больш поўна ўлілася ў міжнароднае навуковае супольніцтва. У канцы лістапада мінулага года адбыўся Агульны сход Акадэміі навук Беларусі, на якім выступіў Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка і дзе быў абмеркаваны сучасны стан беларускай навукі і намечаны шэраг канкрэтных мерапрыемстваў па выхадзе з крызіснай сітуацьіі, каб навуковы патэнцыял Беларусі як мага хутчэй можна было максімальна выкарыстаць для ўздыму эканомікі і паляшпэння жьшдя народа Будзе жыць беларуская навука—будзе жыць і развівацна краіна Беларусь!
ЗОРКА РАЎНЯЕЦЦА СВАСТЫЦЫ*
У 1973 г. з народы навуковай канферэнцыі, я ўпершыню трапіў у Парыж. У той час там праходзілі выбары ў Нацыянальны Сход Францыі. Парыж быў аблеплены партрэтамі кандыдатаў у дэпутаты і сярод ix я з гонарам убачыў знаёмы твар Жоржа Маршэ генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Францыі. Але разам з тым на многіх сценах будынкаў, метро, плакатах былі намалёваны знакі: зорка раўняецца свастыцы. Мяне гэта тады вельмі ўразіла. Я пачаў думаць: чаму так? Ужо ў той час і асабліва пазней, у перабудову, калі мы сталі больш адкрьггымі, а галоснасць і праўда прабілі маўклівасць і хлусню, я зразумеў, што такія знакі маюць сэнс. У нас не было ні сацыялізму, ні тым болып камунізму, а быў ленінізм-сталінізм, была балыпавіцкая ўлада. Па сутнасці, і фашызм, і балыпавізм — блізкія сістэмы таталітарызму, дыктатура адной партыі і асабліва яе вярхушкі.
Ужо ў 1918 г. адным з першых актаў балыпавікоў быў акт аб чырвоным тэроры, дзе ўпершыню сцвярджалася неабходнасць арганізацыі канцэнтрацыйных лагераў. 3 тых часоў пачалі ўжывацца пазасудовыя рэпрэсіі. Сталін пазней пісаў: “Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з’яўляюцца неабходным элементам наступлення”. Быў створаны карны “ордэн мечаносцаў” (ЧК) унутры Савецкай дзяржавы. Да людзей ставіліся не з пункту гледжання Чалавека, а толькі як да “вінціка”.
Абодва дыктатарскія рэжымы, па сутнасці, былі блізкія, а па колькасці знішчаных людзей (асабліва сваіх найлегппых) сталінскі значнаперавысіў гітлераўскі. Падыход да войнаў таксама быў блізкі — захопніцкі. Была ганебная фінская, а потым зусім не “нечаканая” другая сусветная войны. Блізкасць рэжымаў спарадзіла і вялікае перадваеннае сяброўства — дастаткова прыгадаць пакгМолагава—Рыбентропа, сумесны парад войскаў у Брэсце напярэдадні вайны.
Цяпер у Расіі ўздымаюць галовы і бальшавізм, і фашызм, прычым яны нярэдкаразам ладзяць і свае мітынгі. Назіраецца, на жаль, той жа, ппо і раней, падыход і да людзей, пра што гаворыць чэчэнская разня. Нядаўна ў “Известиях” на першай старонцы кінуўся ў вочы характэрны загаловак: “Под новой вывеской возрождается старое КГБ”. Беларусь уцягваецца ў расійскі вір. Асабліва нябеспечныя для нас падпісаныя ўрадам дагаворы і пагадненні пра сумесную ахову дзяржаўнай мяжы, агульную мытную
1995, красавік.
службу, ваенныя аэрадромы ўзброеных сіл РБ і РФ, стратэгічныя сілы РФ на тэрыторыі Беларусі і інш. Да нас спакойна прыязджаюць Жырыноўскі, Баркашоў, іх сябры і інш. Наша краіна робіцца “рыбалоўнай сеткай” крымінальнага свету ўсіх краін СНД, які імкнецца пашырьщца на Захад. Ідзе знявага мовы, сімвалаў краіны. Усё тэта стварае вялікую небяспеку звароту дататалітарызму і диктатуры на Беларусь Сапраўднай дэмакратыі трэба быць дбайнай!
ПРАУДА ПРА ДЗЕНЬ УЧАРАШНІ*
Кожная асоба чалавека — непаўторны свет і страта яе—рана для чалавецтва. А калі гінуць мільёны людзей, болыпасць з якіх адны з лепшых прадстаўнікоў ці самых маладых і моцных—тэта ўжо трагедыя і катастрофа не толькі для той краіны. дзе такое здарылася, але і для ўсяго чалавецтва. Велізарныя страты людзей у Савецкім Саюзе (у тым ліку і Беларусі) у час балыпавіцкага генацыду і ў другой сусветнай вайне да гэтага часу ўзрушаюць нашы душы, а іх попел стукае ў нашы сэрцы. Захаваць памяць аб іх —святы абавязак тых, хто застаўся жывым, і нашчадкаў загінуўшых. Такая памяць павінна быць не толькі як сумны ўспамін жудаснага часу, але і служыць будучаму, каб зноў не дапусціць ні генацыду, ні вайны.
Многія краіны (Японія, ЗША і інш.) даволі дасканала падлічылі стра­ты сваіх людзей у вайну, а мы да гэтага часу вядзём падлікі з дакладнасцю ў мільёны: пры Сталіне — 7, пры Хрутпчове — 20, зараз — 27, некаторыя лічаць значна болып. Вялікая справа — кнігі "Памяць”. Намаганнямі энтузіястаў узнікаюць новыя могілкі, адкрываюцца новыя імёны нябожчыкаў мінулых часоў. Але гэта справа павінна стаць па-сапраўднаму справай дзяржаўнай.
Калі па ўшанаванні памяці, нармальным пахаванні ахвяраў вайны хоць нешта робіцца, дык зварот імёнаў і асабліва пошукі месца знішчэння і пахавання нявінных ахвяраў сталінскага генацыду ў Беларусі амаль зусім спыніліся. У гэтым папрамку добры прыклад паказваюць нашы суседзі з Смапенскай вобласці, аб чым нам паведаміў М.М.Ількевіч — падпалкоўнік ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці, які прыслаў свой артыкул "Правда о дне вчерашнем: тайн становится все меньше” (Рабочий путь. 1995. N 76). Дарэчы, Мікалай Мікалаевіч Ількевіч — наш зямляк, узначальвае Цэнтр грамадсюх сувязей у ФСБ, вельмі многа зрабіў па раскрыццю сакрэтных спраў былых вязняў ГУЛАГа, у тым ліку вядомых людзей Раей і Беларусі — А.Македонава, В.І.Мураўёва, В.Ластоўскага, М.Г арэцкага і іншых, на гэтую тэму мае шматлікія пуб лікацыі ў розных газетах і часоііісах Смаленска і Беларусь
У артикуле паведамляецца, што хутка буцзе завершала вялікая праца па складанню поўнага спісу незаконна рэпрэсіраваных грамадзян на тэрыторыі Смаленскай вобласці ў 1917—1950-х гадах. У тэты час праводзіліся масавыя расстрэлы, але акты аб іх выкананні захаваліся толькі з 1928 г.
* Літаратура і мастацтва. 1995, 28 ліпеня.
Документальна установлена, што расстрэлы праводзіліся ў Смаленску, Вязьме, Веліжы, Рослаўлі, Сухінічах, Клінцах, Бранску. Апрача таго, па рашэнню пазасудовых органаў расстрэлы ірамадзян, якія былі арыштаваны дарожна-транспартным аддзелам НКУС СССР, праводзіліся ў Мінску, Г Іолацку, Віцебску, Барысаве, Оршы. Усяго за гэтае дзесяцігоддзе па Смаленскай вобласці (у сучасных межах) былі расстраляны 9962 чалавекі. У следчых справах месца расстрэлу і пахавання амаль ніколі не адзначалася. Аднак удалося высветліць, што расстрэлы звычайна адбываліся ў падвалах турмаў названых гарадоў, Апрача таго, знойдзена адно месца — Сямёнаўская лясная дача на адлегласці 8 км ад Веліжа. Знайшліся і некалькі месцаў тайных пахаванняў расстраляных (Сямёнаўская дача, урочышча “Казіныя Горы” на адлегласці 15 км ад Смаленска ў бок Віцебска, брацкія могілкі ў Смаленску, тэрыторыя вайсковай часці).
Калі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, у Вязьме, недалёка ад вядомай турмы, быў пастаўлены помнік, на якім напісана: “Предположительно на этом месте, где похоронены сотни известных и неизвестных людей, жертв репрессий, покоится прах белорусского пи­сателя, ученого и педагога Максима Ивановича Горецкого”. М.М.Ількевіч адзначае, што ў Смаленску знойдзены дакументы, у якіх указаны месца пахавання ахвяраў у Беларусі: “... 14 км ад Biцебска па Смаленскай шашы ад дарогі ўлева на 1500 м у лесе” і “на 25 км ад Віцебска па Гарадоцкай шашы ад дарогі направа на 3 км у лесе”.
У Беларусі адзіным афіцыйным помнікам ахвяраў сталінскага генацыду прызнаны Курапаты ў Мінску (ды і той некаторымі заўзятымі прыхільнікамі бальшавізму адвяргаецца), стаіць невялікі крыж каля Чэрвеня на месцы, дзе расстраляны рэпрэсіраваныя літоўцы і беларусы. Вось і ўсё. 3 шэрагу публікацый вядома, што свае Курапаты былі амаль каля кожнага буйнога горада Беларусі, а то і не адаы. Пакуль жывыя сведкі, ёсць дакумен­ты, трэба вызначыць усе гэтыя жахлівыя месцы і паставіць помнікі бязвінным ахвярам. Беларусь асабліва багата помнікамі загінуўшых у вайне—і гэта добра, што паплечнікі і нашчадкі не забылі тых, хто выратаваў іх ад захопнікаў-чужынцаў. Загінуць ад ворага, абараняючы сваю зямлю, сваю Бацькаўшчыну. цяжка, але зразумела. А вось быць расстраляным невінаватаму ад сваіх — жахліва. А такіх у Беларусі таксама тысячы і тысячы. Іх душы стогнуць ад пякучай крыўды, дзікай несправядлівасці, іх родныя даўно выплакалІ ўсе слёзы. Яны патрабуюць не ціхай (зноў амаль сакрэтнай) рэабілітацыі, а адкрытага шырокага прызнання іх невінаватасці, светлай незабыўнай памяці.
Болыпасць людзей, якія жывуць цяпер, безумоўна, невінаватыя ў тых ахвярах. Але калі мы хочам пабудаваць цывілізаваную дэмакратычную дзяржаву, мы павінны адракчыся ад таталітарнай сістэмы і яе метадаў, ад якіх загінулі мільёны бязвінных і нярэдка найбольш таленавітых і адданых краіне людзей. Мы павінны зразу мець. што наша жьщцё, калі б гэтыя лепшыя прадстаўнікі грамадства засталіся жывымі, могло быць зусім іншым. Не толькі душы мільёнаў ахвяраў ГУЛАГу, але і нашы сэрцы не павінны застаода абыякавымі да раскрьщця праўды мінулага, для ўсталявання сучаснай і будучай справядлівасці. Пакуль улады і беларускі народ адкрыта і шырока не ўшануюць памяць ахвяраў таталітарызму, не супакояць іх душы шчырым прызнаннем іх невінаватасці, датуль не будзе сапраўднага шчасця ў нашых сэрцах. спакою, добраўпарадкаванасці і багацця на нашай зямлі.
ГАЛОУНАЕ ДЗЯЖАУНАСЦЬ I ДЭМАКРАТЫЯ*
Амаль агульны страх жыхароў краіны, дэмагагічная хлусня ўладаў, адсюль скрытае пачуццё раба і двудушнасць у большасці людзей—самыя характэрныя рысы таталітарызму. Толькі некаторыя найболып адважныя асобы, такія, як Алесь Адамовіч, дзень нараджэння якога мы будзем з вялікай павагай і светлай памяццю адзначаць 3 верасня, змаглі сказаць уголас усю праўду. А ён ведаў, што гэтым шкодзіць сваёй кар’еры, свайму дабрабыту, але захаваў чыстым сваё сумленне. Ці засталіся гэтыя рысы страху, хлусні і двудупшасці ў наш час так званага постгагалітарнага грамадства? На жаль, цалкам жывуць. Таму і грамадства наша пакуль не стала поспаталітарным. Яно застаецца па сваёй сутнасці такім, як і было. Проста нам крыху адчынілі фортку вольнасці і галоснасці, і мы пасля доўгага знаходжання ў душным паветры закрытага грамадства так узрадаваліся гэтай свежай плыні, што ледзь не задыхнуўшыся ад шчасця, паддаліся вялікай эйфарыі. ІДяпер нас зноў аблілі халодным душам, паступова прымушаючы пайсці з адкрытай прасторы цывілізаванага чалавецтва ў замкнутую клетку паліцэйскага тагалітарызму. Але тыя выдатныя заваёвы, якія адбыліся ў гэты кароткі гістарычны час развалу савецкай і.мперыі (афіцьшнае атрыманне незалежнасці і дзяржаўнасці, зацвярджэнне сваёй Канстытуцыі, дзяржаўнасці беларускай мовы і г.д.), мы аддаваць йе хочам і не збіраемся.
Так легка атрымаўшы дзяржаўнасць, нашы ўлады не шануюць гэтага вялікага дару, аб якім марылі і за які змагаліся многія лепшыя сыны Беларусь Наадварот, яны знаходзяцца ў стане страшэннай настальгіі па былым Савецкім Саюзе і таму бачаць толькі адзін шлях: зноў зліцца з Расіяй ці пабудаваць новы ўсходнеславянскі саюз. Самае галоўнае сёння—гэта аб’яднаць усе сілы вакол беларускай нацыянальнай ідэі самастойнай дзяржаўнасці, усім кіраўнікам розных паргый і рухаў, каму Бацькаўшчына. родная Беларусь дарагая, пакінуць свае непамерныя амбіцыі, што заўсёды перашкаджалі дэмакратам выступаць разам. Пабудова дэмакратычнай цывілізаванай еўрапейскай дзяржавы — галоўная мэта патрыятычных ein Беларусь Як пісаў яшчэ Янка Купала ў 1919 г. у артикуле “Незалежнасць”: ”... Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму' народу”.
' Выступление на другім Міжнародаым кангрэсе ў абарону дэмакратьгі і культуры: "Незалежная прэса: свабода і адказнасць ” у жніўні-верасні 1995 г.
У гэтай высакароднай справе вялікая роля належыць сродкам масавай інфармацыі, галоўны инструмент якой — слова, асаблівароднае матчына слова. Але такую ролю можа выканаць толькі незалежная прэса, а мова—беларуская. На жаль, стан і той і другой вельмі цяжкі. Беларуская мова — бясцэнны скарб нашага народа, усяго чалавецтва якая не запнула над стогадовымі забаронамі, цяпер, пасля ганебнага рэферэндуму, зноў пастаўлена над пагрозу знішчэння, Пад кіраўніцтвам прэзідэнтскай адміністрацыі ідзе наступ і на мову, і на прэсу. Пашырэнне мовы ва ўрадавых колах рэзка скарацілася. Калі і чуем яе ад ПрэзІдэнта, дык часцей толькі ў двукоссі, як здзек. Асабліва дастаецца слову "спадар". Большасць чыноўнікаў пасля рэферэндуму рабалешіа перайшлі на рускую мову, хаця многія добра ведаюць і беларускую. Са справаводства яе зноў амаль цалкам выг­нал!, што пярэчыць прынятаму Закону аб мовах, закрываюцца беларускамоўныя школы, класы і садкі, забараняюцца новыя падручнікі, не маюць дастатковай падтрымкі беларускія выданні і г.д. Няўтульна адчувае сябе беларускамоўны беларус у Беларусі. Які парадокс: Беларусь без беларускага слова!
Расправа з г алоўнымі рэдактарамі вяду чых газет краіны. поўнае падпарадкаванне большасці газет, цалкам тэлебачання і радыё замяталінскаму кашролю выклікае абурэнне. Цікава разважаюць прапрэсу кіраўнікі нашай краіны (як сучасны, так і папярэдні): “Я ім даю грошы, а яны мяне і ўрад яшчэ крьггыкуюць! ' Як бьщцам гэтыя грошы іх асабістыя, а не народный. Як яшчэ адзін прыклад грубага ўмяшанкя хачу прывесці працу кантралёраў Прэзідэнта на чале з Даўгалёвым, якія правяралі дзейнасць выдавецтва "Навука і тэхніка”. Адной з вялікіх крамолаў адзнэтана выданнепа-за планам многіх беларускамоўных кніг па заказу Таварыства беларускай мовы. Яны патрабуюць зняць з працы віцэ-прэзідэнта АН Беларусі, які курыруе выдавептва. і ягодырэкгара Навату хрушчоўскабрэжнеўскі і часгковасталінскі час зняць віцэ-прэзідэнта Акадэміі з пасады мог толькі яе Агульны сход.
Які сум ахоплівае, калі падыходзіш да кіёскаў — амаль няма беларускамоўных газет і часопісаў, гандаль захапіла руская мова і што яшчэ горш матапісьменныя, бульварнага кшталту газеткі, нізкапробны дэтэкіыў і парнаграфія. Купіць "ЛіМ”, “Наша слова", ‘Толас Радзімы”, “Полымя” і іншыя беларускамоўныя выданні амаль немагчыма. Нямападпіскі на гэтыя часопісы і газеты як у блізкім, так і ў далёкім замежжы, хаця, здавалася, гэта някепскі прыбытак, прычым у валюце.
Барацьба за беларускую мову, за незалежную прэсу — найважнейшая пачітычная справа Зноў вялікая надзея на беларускіх пісьменнікаў і
журналістаў. Менавіта яны больш за ўсіх у часы балыпавіцкай ўлады захавалі беларускую мову, культуру, беларушчыну, а адсюль, можна сказаць, і ўсю нацыю. 3 вялікай удзячнасцю і пашанай схіляю перад імі галаву. Вось вам і праблема: пісьменнік і палітыка. Хацелася б і маіх калег — беларускіх вучоных, асабліва з Акадэміі навук Беларусі, заклікань быць болып актыўнымі ў пьпаннях дзяржаўнасці, мовы, беларускасці, тым больш што перад імі ёсць такі яскравы прыклад, як папярэднік Акадэміі — Інбел культ, які быў сапраўдным цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Як далёка нам да яго!
На сучаснага грамадзяніна не менш чым прэса, а, можа, значна больш уплываюць радыё і асабліва тэлебачанне. На жаль, наша тэлебачанне больш расійскае, беларуская частка — пад пільным дзяржаўным кантролем, а прафесійны ўзровень нізкі. Колькі міфаў, колькі монстраў тылу Жырыноўскага стварылі ў першую чаргу менавіта сродкі інфармацыі. Нядаўна ў Гомелі адзначалі 100-годдзе з дня нараджэння геніяльнага савецкага авіяканструктара, беларуса па паходжанні, Паўла Сухота. Там прысугнічаў наш вядомы галоўны канструктар аўтазавода, віцэ-прэзідэнт АН Беларусі Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі. У рэпартажы аб гэтай падзеі ў газеце “Рэспубліка” яго зрабілі Канстанцінавічам і віцэ-прэзідэнтам Расійскай Акадэміі навук. Хіба дапушчальна такая нядбайнасць! На жаль, часта інтэрв’ю, асабліва на навуковую тэму, некаторыя карэспандэнты так перакруцяць (абы сенсацыя!), што пазнаць немагчыма. Таму многія мае калегі проста баяцца карэспандэнтаў.
Уплыў прэсы на жыхароў краіны настолькі вялікі, што пры размове з тым ці іншым чалавекам можна пазнаць, якія газеты ён чытае, Трэба быць вельмі ўважлівымі да фактаў, недапупгчальны ніякія адхіленні ад нраўды, недасканаласці, атым больш хлусня, нават здавалася б, і невялікая. Вось нядаўна была забастоўка метрапалітэнаўцаў. Па тэлебачанню сказалі, што машыністы хочуць яшчэ большую зарплату, а атрымліваюць 4 млн. руб. Чаго ж ім баставаць?! I многія людзі пасля такога паведамлення абурыліся на меграпалітэнаўнаў і калі Lx разагналі, a некаторых i арыппавалі. дык казалі: “Так ім і трэба — захацелі яшчэ больш агрьгмліваць, гэтага мала!” На самой справе аказалася, што метрапалітэнаўцы зусім не патрабавалі сабе павышэння зарплаты (аб гэтым не было і слова!), а, атрымліваючы значна менш (900 тыс. руб., а з прэміяй не больш 1,5—2 млн. руб), клапаціліся не толькі за свае правы (зняцце начальніка метро і інш.), але і за затрымку зарплаты працоўным іншых мінскіх прадпрыемстваў. Высокая культура, асаблівая адказнасць павінны заўсёды быць уласцівы
СМІ. Толькі агульнымі намаганнямі творчай і тэхнічнай інтзлігенныі, сродкаў масавай інфармацыі, усіх патрыётаў краіны мы зможам захаваць сваю незалежнасць, пабудаваць беларускую дзяржаву. стварыць адкрытае цывілізаванае грамадства. Для гэтай мэты не пашкадуем сваіх душэўных і фізічных сіл!
Ну, а Беларусь? Як яна? Жыве, як і жила ўсё па той жа вадомай прытчы У.Карагкевіча: мае найпрьп'ажэйшы кавалак зямлі, які Бог пакінуў для сябе (хаця некаторыя тэрыторыі ўжо сталі “зонай Сталкера" братоў Стругацкіх і экалагічная сітуацыя вельмі небяспечная), занадга талерантны беларус, як і раней, у асноўным “спіць у шапку” і не спяшаецца вырвацца на широкую прастору цывілізацыі; ну а кіруе ім начальства, пра якое скажам у двукоссі (як яно пра нашу мову) “самае лепшае”, “самае беларускае", “самае дэмакратычнае”.
Дык дакупь такое будзе?
ЦІ БУДЗЕМ ЖЫЦЬ ЯК САМАБЫТНЫ НАРОД? *
Па ініцыятыве кіраўнікоў беларускіх суполак у замежжы і рашэнню Управы ЗБС “Бацькаўпгчына” адбываецца сённяпшяя сустрэча. Нагадаю Вам, што прайшло 5 гадоў (10 верасня 1990 г.), як адбылася Устаноўчая канферэнныя, на якой было ўтворана ЗБС “Бацькаўшчына”. Яго статут быў зацверджаны 29 снежня 1990 г., а праз год — з дапаўненнямі і змяненнямі на другой канферэнцыі ЗБС (8 снежня 1990 г.). Тры гады таму, у снежні 1993 г., адбыўся Сход беларусаў блізкага замежжа і крыху больш. як два гады таму, у ліпені 1993 г., —Першыз’ездбеларусаўсвету.
У той час, хаця і марудна. але прадас нацыянальнага адраджэння пачаўся. Бьип приняты Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі, даволІ дэмакратычная Канстьпуныя РБ. Былі приняты добрыя законы аб дзяржаўнасці беларускай мовы, гістарычных сімвалах, адкрываліся беларускія школы, ліцэі, садкі. з друку выйшлі многія выданні па гісторыі, культуры Беларусі, стаў вядомы шэраг твораў рэпрэсіраваных аўтараў, у тым ліку, беларускага замежжа, была прынята дзяржаўная праграма '‘Беларуси ў свеце” і г.д.
Мы змаглі тады наладзінь сумесную працу з многімі суполкамі і арганізацыямі беларусаў, якія даўно дзейнічалі ў далёкім замежжы і былі створаны ў былых рэспубліках. 1 Іа сходзе беларусаў блізкага замежжа і I з’ездзе беларусаў свету былі приняты звароты да беларускага народа, да парламента і ўрада РБ, у якіх прапаноўваліся канкрэтныя важный мерапрыемствы па сумеснай праны па кансалідацыі нацыі дзеля духоўнага. дзяржаўнага і эканамічнага адраджэння напіай Бацькаўптчыны.
На жаль, урад В.Кебіча і паслухмяная яму пракамуністычная большасць Вярхоўнага Саветане садзейнічалі пабудове самасгойнасіл Беларусі, правядзенню рэформаў у эканоміцы (што толькі дэкларавалася), прыняццю паўнацэнных законаў (без аглядкі на нядаўняе мінулае) і г.д. Народная гаспадарка разбуралася, народ бяднеў, ішоў наступ на ўсё беларускае. Таму нягледзячы на ўсе намаганні былых уладаў, прэзідэнцкія выбары прайшлі пад лозунгам замены былога курсу; бо людзі паграбавалі перамен. Г эта і вырашыла тое, што былы кіраўнік урада пацярпеў паражэнне.
У беларусаў метраполіі і замежжа з’явіліся надзеі на першага Прэзідэнта. Быў прыняты шэраг пазітыўных зваротаў да Прэзідэнта і рэзалюный розных нарад, у тым ліку ўдзельнікаў 21 -й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі.
' Уступнае слова на сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак у замежжы 11 кастрычніка 1995 г.
Але сучаснае кіраўнштва рэспубл ікі — паўнацэнны пераемнік урада В.Кебіча, Перамен фактычна ніякіх не атрымалася, навах наадварот, павялічыліся тыя ж тэндэнцыі.
Рэферэндум прывёў да ліквідацыі гістарычных сімвалаў Беларусі і зноў паставіў беларускую мову на мяжу яе забыцця. Як адзначыў М.Грыб на IV Канферэнцыі ТБМ: "Ня ма мовы — няма нацыі, няма нацыі — няма дзяржавы”. Людзі краіны не адчуваюць сябе спакойна, стабільнасці ў рэспубліцы няма, расце крымінальная небяспека. Прэстыж Беларусі падае. В.Карагін—прэзідэнт Беларускага саюза прадпрымальнікаў адзначыў, што "немцы советуют друт другу' работать в России, а не в Белоруссии — там хоть и трудности, и войны, но развитие ситуации подлежит хоть какой-то логике” (Беларуская газета, 16 кастрычніка 1995 г.).
Палітычны курс сучасныхуладаў Беларусі нядаўна выразна выказаў сакратар ЦК ПКБ, кіраўнік фракцыі камуністаў новага Вярхоўнага Савета РБ Васіль Новікаў: "Сегодня в СНГ, в Европе, да и, пожалуй, во всем мире широко известно, что именно Беларусь на уровне государственной политики целеустремленно прокладывает курс из Беловежья к древнему московскому Кремлю” (Народная газета, 4-6 ноября 1995 г.).
Цяпер Беларусь стаіць перад важнай падзеяй паўторнымі выбарамі. Галоўнае—гэта аб’яднацца вакол дэмакратычных сілаў, вакол беларускага нацыянальнага шляху і перш за ўсё вакол ідэі д-зяржаўнай незалежнасці Беларусі.
На жаль, многія пытанні, якія хвалююць наших замежных суайчыннікаў, да гэтага часу так і засталіся нявырашанымі. Асабліва ўскладнілася жыццё многіх беларусаў блізкага замежжа. Шмат якія з гэтых пытанняў могу'ць вырашыць толькі дзяржаўныя ўлады. Большасць з такіх праблем мы абмяркоўвалі на наших сустрэчах, з’ездах, канферэнцыях, звярталіся з імі да ўладаў, але толькі некаторыя з іх атрымалі станоўчае вырашэнне. Нам неабходна зноў абмеркаваць усе пытанні, якія хвалююць беларусаў, і пастарацца наблізіцца да іх станоўчага вырашэння.
ЗБС “Бацькаўшчына” — не палітычная арганізацыя, але стаіць за самастойнасць Беларусь за яе моцную дзяржаўнасць, за нацыянальнае адраджэнне, за пазітыўныя зрухі ў эканоміцы, культуры, мове, адукапыі і інш. Ад аб’яднання беларусаў усяго свету—блізкага і далёкага замежжа і асабліва тутэйшых беларусаў, ад іх намаганняў, самасвядомасці і імпэту залежыць лёс усёй нацыі—ці будзем мы жыць, ці загінем як самабытны народ. Мы павінны выбраць жыццё! Няхай жыве беларуская ідэя і жыве Беларусь!
ПО БЕЗДОРОЖЬЮ*
Главный смысл белорусской идеи: на основе исторической памяти народа национальное возрождение всех сторон жизни—политики, эконо­мики. культуры, языка, образования, науки должно привести не только к выживанию, но и к дальнейшему развитию белорусской нации. К сожале­нию, эта идея еще не овладела широкими массами белорусского народа, самосознание значительной части которого пока весьма слабое. Более кон­кретное реальное осуществление данной идеи — “белорусский шлях”, о котором мечтали лучшие представители белорусского народа и по кото­рому надеялись уверенно пройти, — это прежде всего создание независи­мого экономически сильного демократического европейского государства с высокоразвитой культурой, в первую очередь белорусской, но с одно­временным равноправным расцветом культур всех живущих здесь нацио­нальных меньшинств, существующих религий. Только в этом случае может сохраниться белорусская нация, которая в течение нескольких веков нахо­дится под стрессом духовного и физического исчезновения. Кто хочет, чтобы белорусская нация имела будущее, тот должен поддерживать идею белорусской государственности.
Современная история неожиданно предоставила Беларуси сувере­нитет. который после распада СССР объявили все новые государства СНГ. Однако в составе власти республики остались те же люди из командноадминистративной коммунистической системы былого СССР, которые не знали, как самостоятельно вести политику и народное хозяйство страны, а большинство и не очень хотело новых преобразований по строительству суверенного государства. Они вели республику старым путем, считая, что вся новая ситуация — это “не надолго” и “невсерьез”. Медленно или даже совсем не решались многие вопросы реформирования народного хозяй­ства и строительства государственности (новые экономические подходы, проблемы культуры, образования, языка, науки, земельный вопрос, ре­форма местной власти, таможня, национальная валюта и финансово-кре­дитная система, проблема приватизации и инвестиций, национальные вой­ска и т.д.).
Верховный Совет, послушный правительству и его главе, принимал законы с оглядкой на недавнее прошлое, и поэтому они выходили несовер­шенными, противоречивыми, нежизнеспособными, не отвечающими тре­бованиям новой жизни. Большинство реформ только декларировалось.
‘ Неман. 1996. N 1.
Предложение опозиции БНФ о проведении референдума за роспуск Верховного Совета, которое было поддержано подписями полумиллиона человек, парламент незаконно отверг. Поддержка такой позиции тогдашним спикером — его глубочайшая ошибка.
Тем не менее, под влиянием обстоятельств. Верховный Совет принял ряд прогрессивных законов о суверенитете, символике, языках (объявив белорусский язык государственным) и других, а также Конституцию Республики Беларусь. Поэтому два года назад была надежда, что мы хоть и медленно, периодически шарахаясь в сторону, но все же двигаемся по белорусскому пути в направлении национального возрождения. Надежда наполняла сердца многих граждан нашей страны и особенно настоящих патриотов Беларуси, которых почему-то еще по большевистской традиции до сих пор клеймят ‘•националистами".
Последние события показывают, что руководство страны свернуло с белорусского пути и плутает по бездорожью среди болот и лесов, стараясь пробиться в объятия к “старшему брату”, прихватив туда по дороге и “среднего” для создания новой “славянской” империи.
Нынешнее правительство является полноценным преемником пра­вительства В.Кебича, что последний неоднократно подтверждал в своих интервью. Об этом же свидетельствует сохранение или возвращение вновь к власти тех же персон, которые были и раньше. Как известно, президентские выборы прошли под лозунгами замены прежнего курса, что значительно и повлияло на итоги выборов, так как народ жаждал перемен. Но перемены почти не последовали. Если раньше говорилось об экономической интег­рации с Россией, о единой “рублевой зоне”, то сейчас не только об эконо­мическом, но и политическом объединении. Необходимо подчеркнуть, что практически ни одна партия, ни одно движение в Беларуси не против экономических связей с Россией и другими странами, но эти взаимосвязи должны быть на равноправных основах суверенных государств. Никто не выступает за самоизоляцию Беларуси или запрета рынка и других связей с Россией, как это иногда утверждается некоторыми руководителями. Боль­шинство поддерживает интеграцию по типу' европейских стран, когда эти страны остаются политически самостоятельными, но имеют большую вы­году от общих экономических программ и других хозяйственных связей.
В Беларуси, к сожалению, продолжается падение экономики, развал народного хозяйства—предприятия так и не удалось “запустить”, как было обещано. Бюджет пополняется за счет пенсионеров, “льготников” и других слоев населения, а народ в целом беднеет. За гранью бедности находится
уже большая часть населения страны. Даже такие известные деятели, как народный писатель. Герой Социалистического труда академик Иван Шамякин дважды вынужден был высказываться в газетах, что он оказался в состоянии нищего.
Преславутый референдум, который был проведен под большим на­жимом властей и подчиненных им средств массовой информации, а также со многими нарушениями и подтасовками, привел к лишению Беларуси ее исторических символов и поставил белорусский язык вновь на грань его забвения. В этом отношении неплохо бы нам брать пример с Литвы, которая имеет одну общую с Беларусью историческую колыбель в виде Великого княжества Литовского. Здесь, наоборот, все атрибуты государ­ственности, в том числе и исторические, возраждаются и укрепляются. Беларусь же рискует попасть в книгу рекордов Гинесса, причем даже по нескольким показателям: вряд ли можно найти страну в мире, в которой ее руководитель не пользовался языком своего народа и даже презирал его: трудно представить, чтобы Президент какой-либо страны призывал выбор­щиков не голосовать за кандидатов в депутаты парламента, так как они •‘все равно обманут’ и т.д. Избиение депутатов Верховного Совета, история с запрещением учебников, объявление о поголовной коррумпированности в вузах и проведенное на этой основе тотальное наблюдение за вступи­тельными экзаменами, запрет всяких митингов, приостановление де­ятельности свободных профсоюзов, нападки на своих бывших коллегдепутатов, которые “зажрались”, расстрел мирного спортивного воздуш­ного шара, приведший к убийству двух иностранных граждан, на что не последовало даже извинения, чехарда в перестановке чиновников, замо­раживание деятельности Верховного Совета, застой в проведении реформ, по существу натравливание одних слоев населения на другие (ветеранов на молод ых, нельготников на льготников, рабочих на интеллигенцию и др.) — все это не увеличивает престиж Беларуси как внутри, так и за рубежом (ее престиж опускается уже “ниже колен”), не приводит к стабилизации в обществе.
Заявление о том, что главе государства должны отчитываться все, в том числе Верховный Совет и Конституционный Суд, вызов последнего “на ковер” в связи с рассмотрением неконституционности многих Указов Президента, высказывание о возможном прямом президентском правлении еще раз подчеркивает, что страна постепенно движется к диктатуре.
Как глава предыдущего правительства, так и нынешний глава республики бедственное положение в народном хозяйстве, обнищание
народа, все неудачи во внутренней и внешней жизни Беларуси стремится свалить на “демократов"’, на опозишпо БНФ, “националрадикалов’" и др. Но ведь никогда у власти представители этих ветвей народа не были, а все время там были практически одни и те же люди из командно-админист­ративного большевистского прошлого. Привычные поиски “врагов” привели к тому, что виновниками всех бед в последнее время даже стали бывшие друзья из практически коммунистического Верховного Совета.
Как и раньше, в стране отсутствует какая-либо ясная концепция становления и развития государственности. Правда, в самое последнее время появилась мысль о строительстве “рыночного социализма”. Что это такое, пока никто не знает. Если ситуация в стране пойдет так и дальше, то всегда найдется очередной профессор философии, который обоснует и раскроет сущность теоретического открытия “вождя”. Неправда ли. знакомая коллизия?
Главное в настоящее время — это объединение вокруг идеи о бело­русской государственности, о развитии демократии, дальнейшем продви­жении по белорусскому’ пути. Если не исполнится мечта руководителя республики о вхождении в Россию, то может претворится в жизнь мечта большинства белорусского народа о своем свободном независимом госу­дарстве. Так какую мечту поддержим?
ПРАБЛЕМЫ ЗАХАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ПРЫСУТНАСЦІ Ў СВЕЦЕ*
Паводле бясспрэчных гістарычных фактаў. Беларусь прысутнічае ў свеце звыш тысячи гадоў. “Аповесць мінулых гадоў" зафіксавала першае дзяржаўнае ўтварэнне нашых продкаў крывічоў — Полацкую воласць — пад 962 г. Першае летапіснае паведамленне пра самастойныя княствы крывічоў і дрыгавічоў — Полацкае і Тураўскае — пазначана 980 г. У эпоху свайго росквіту (X — XI стет.) Полацкае княства за Усяславам Чарадзеем (1044—1101 гг.) аб’яднала паўночна-ўсходнюю і цэнтральную тэрыторыі сучаснай Беларусі з гарадамі Полацк, Віцебск, Друцк, Браслаў, Менск, Ворша, пранікла на заходнім напрамку ў летапісную Літву, па Дзвіне мела выхад да Балтыйскага мора. Тады ж Тураўскае княства набыло незалежнасць ад Кіева і аб’яднала паўднёва-заходнія беларускія землі з гарадамі Тураў. Пінск. Брэст і інш.
3 самага пачатку старажытная Беларусь аказалася на скрыжаванні трансеўрапейскіх шляхоў. дзе сутыкнупіся геапалітычныя інтарэсы суседзяў, схільных да экстэнсіўнага пашырэння сваёй тэрыторыі (імперскі сіндром). Спачатку гэта была вось з поўначы на поўдзень (“шлях з варагаў у грэкі”), якая перасякала Усходнюю Еўропу і ў пэўным сэнсе далучала яе піматэінічных насельнікаў да двух рэгіёнаў цывілізацыі — Рыма і Візантыі. За восем гадоў да хрышчэння Русі яе будучы хрысціцель кіеўскі князь Уладзімір пасля няўдалай спробы далучыць Полаччыну праз дынастычны саюз на пэўны перыяд падавіў яе метадам генацыду (знішчыў эліту і паланіў патэнцыяльных ваяроў). Пазней яшчэ болып жорстка расправіўся ягоны нашчадак Уладзімір Манамах з Менскам.
Такім чынам, ужо у X—XI стст завязаліся вузлы гістарычнага лёсу беларусаў: ім выпала, як той міфічнай гггушцы Фенікс, уваскрасаць кожны раз з уласнага попелу для новага жьгцця.
Пасля распаду Кіеўскай Русі, захопу яе татара-манголамі, узмацнення паўночна-ўсходняй Русі з цэнтрам у Маскве, асабліва пасля падзення Візантыйскай імперыі, асноўныя падзеі беларускай гісторыі перайшлі на вось усход—захад. Спачатку перавагу ў геапалітычным спаборніцтве за ўсходнееўрапейскі рэгіён мела Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) па сваіх этнічных і культурных дамінантах — Беларуска-Літоўская дзяржава. Пры
' Даклад ад імя Рады ЗСБ “Бацькаўшчына” на Другім з”ездзе беларусаў свету 26 ліпеня 1997 г.
вялікіхкнязях Альгер дзе (1341—1377) і Вітаўце (1392—1430) ВКЛ вызваліла Украіну ад тагара-мангольскіх заваёўнікаў. Большая частка Украіны і цяперашняя Заходняя Расія да Клязьмы ўвайшлі ў склад Беларуска-Літоўскай дзяржавы. На захадае пасля Грунвальдскай бітвы (1410) Тэўтонскі ордэн, які панаваў у Прыбалтыцы, паступова занепадаў і ў другой палове XV ст. прызнаў сябе васалам ВКЛ, якое заняло дамі нуючае станові шча ва Усходняй Еўропе. мела выхаду Чорнае і Балтыйскае моры.
Аднак пасля канчатковага вызвалення ад Залатой Арды (1480) Маскоўскае княства. падпарадкаваўшы сабе Ноўгарадскую. Цвярскую і іншыя землі сучаснай Расіі, у саюзе з Крымскім ханствам начато няспынны націск на захад. Люблінская унія з Полыпчай і ўтварэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай (1569) амаль на стагоддзе стабілізавалі геапалітычнае становішчаВКЛ за кошт абмежавання яго суверэнітэту. У гады так званай Расійскай смуты (1603—1613 гг.) беларуска-літоўская дыпламатыя паспрабавала расшырыдь федэрацьпо, уключыўшы яе ў Маскоўскую Русь (Расію) і забяспечыўшы Вялікаму княству Літоўскаму геапалітычную перавагу. Г эта была апошняя спроба нейтралізаваць імперскі націск з боку Масквы. У выніку вайны Русі з ВКЛ (1654—1667) Беларусь страціла палову свайго насельніцтва забітымі, памерлымі ад голаду і энідэмій і ўзятых у палон, рассеяных па прасторах Русі. Гэта была першая дэмаграфічная катастрофа. Яе другі вынік—страта беларусамі апусцелых у гады вайны гарадоў, заселеных пазней іншымі этнічнымі групамі.
У гады Паўночнай вайны (1700—1721), эпіцэнтр якой зноў быў на шматпакутнай Беларусі, гэтыя дэструктыўныя працэсы — разбурэнне этнічнага ядра беларускай дзяржавы і раскідванне яе эліты — зноў паўтарыліся. Урэпще, разбор Рэчы Паспалітай у 1772—1795 гг. зліквідаваў рэшткі дзяржаўнасці беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Толькі палякі да паўстанняў 1831 і 1863 гг. захавалі некагорыя прыкметы рэгіянальнай і культурнай аўтаноміі.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917г. царызм і пануючыя класы Расійскай імперыі праводзілі жорсткую палітыку этнацыду беларускага народа — падаўлялі спробы яго дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння. Усе інстьпуты Расі — армія, школа, адміністрацыя, царква. прэса, эканамічная палітыка — служылі сродкамі татальнай дэнацыяналізацыі так званых “меныпых братьев” сваіх. Інтэнсіўна выкарыстоўваючы эканамічныя, людскія, ваенныя і іншыя рэсурсы Беларусі, царская Расія за 150 гадоў свайго панавання тут не дазволіла адкрыць ні адной беларускай шко­лы, нават пачатковай, не гаворачы ужо пра універсітэт.
I ўсё ж ні прапольскай Рэчы Паспалітай з канца XVI да XIX ст., ні нарекай Расіі не ўдалася татальная дэнацыяналізацыя Беларусі. Пад паланізацыю і русіфікацыю падпала значная частка пануючых класаў і чыноўніцтва, функцыянальныя сферы культуры (школа, прэса, кнігадрукаванне і інш.), сфера дзяржаўнага і эканамічнага кіравання, войска, паліцыя, мясцовае самакіраванне. Этнічнае ядро нацыі, найперш сялянства, было слаба інтэгравана ў сістзмы пануючай улады і культуры. Яно няспынна спараджала нацыянальную эліту—духоўных лідэраў нацыянальна-вызваленчагаруху і культурна-нацыянальнага адраджэння — носьбітаў нацыянальнай ідэі і барацьбітоў за яе рэалізаньпо ў жыццё.
Нацыянальная ідэя выспявала спакваля, пачынаючы ад Ф.Скарыны і JLCarreri, зарунела ў асяроддзі нацыянальнай эліты XIX ст. (К.Каліноўскі, Ф .Багушэвіч), абгрунтавалася і сцвердзілася ў беларускай культуры “нашаніўскага” перыяду (1906—1915), урэшце.рэалізавалася ў акце абвяшчэння і ў творча-дзяржаўнай дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (1918— 1920). 3 гэтым не маглі не лічыцца перамогшая ў 1917 г. балыпавіцкасавецкая ўлада і створаны ў 1922 г. Савецкі Саюз. Пачала праводзіцца беларусізацыя і каранізацыя. Гэта была дзяржаўная палітыка. Прэзідыум ЦВК БССР нават стварыў у 1925 г. спецыяльную камісію па правядзенні нацыянальнай палітыкі (старшыні—сакратары ЦВК Д . Чарнушэвіч. а потым А.Хацкевіч ). Адааведныя камісі былі створаны ў акругах. У1925 г. прайшлі два пленумы ЦК КП(б)Б, на якіх падкрэслівалася, што партыйныя арганізацыі павінны быць прыкладам у справе беларусізапыі, вызначалася далейшая широкая праграма нацыянальнай палітыкі.
Аднак палітыка беларусізацыі для бальшавіцкай улады не была самамэтай, а толькі сродкам умацавання савецкай диктатуры ва ўмовах шматнацыянальнай федэратыўнай дзяржавы. Калі пачаўся крызіс камуністычных псеўдамесіянскіх ідэалаў у канцы 20-х гадоў, балыпавікі пайшлі на самы жорсткі этнацыд і генацыд, разбурылі этнічнае ядро беларускай нацыі шляхам прымусовай індустрыялізацыі, гвалтоўнай калектывізацыі і раскідвання народаў па тэрыторыі велізарнай імперыі, часткова знішчылі беларускую нацыянальную эліту, а рэштку народа падавілі.
Заканамернае развіццё гістарычнага працэсу прывяло да эканамічнага і палітычнага крызісу бальпіавіпкай сісіэмы Савецкага Саюза, што прымусіла разваліцца вялікую імперыю. Белавежскія пагадненні, з аднаго боку, канстатавалі тэты распад, з другога —імкнуліся захаваць аб’яднанне дзяржаў у выглядзе садружнасці — СНД. Але працэс
суверэнізацыі рэспублік былога СССР пайшоў... Нечакана для народа, і тым больш для ўладаў Беларусь таксама адной з апопшіх аказалася незалежнай. Пад уплывам новых павеваў дэмакратызацыі і наныянатьнаадраджэнскага подыху, які асабліва ўвасобіўся ў руху БНФ, Вярхоўны Савет Беларусі, нягледзячы на камуністычна-адаіністрацыйную болыпасць, якая аказалася ў кароткатэрміновым шоку, прыняў шэраг прагрэсіўных законаў: дэкларацыю аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці, новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь, старажытную сімволіку — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг, памяркоўны закон аб дзяржаўнай мове і інш.
Ідэі дэмакратызацыі і нацыянальнага беларускага адраджэння, нягле­дзячы на мопнае супраціўленне антыбеларускіх сіл, з цяжкасцю, але даволі .хутка, пачалі паіпырацца. Былі распушчаны КПСС і КПБ, з’явіліся многія партыі, у гым ліку дэмакратычнага накірунку. розныя дэмакратычныя рухі, аб'яднанні, дробнае і сярэдняе прадпрымальніцтва і інш. Беларусь была абвешчана нейтральная бяз’ядзернай дзяржавай, спынены мілітарысцкі курсразвіпцяэканомікі, пачалася канверсія. Рухомая і нерухомая маёмасць КПСС і КПБ стала дзяржаўнай упаснасцю. Было прызнана права прыватнай уласнасці на зямлю. Быў закладзены хоць і нясмелы, фундамент нацыянальнай фінансавай сістэмьт, з’явіліся незалежныя друкаваныя органы, пачау працаваць Канстытуцыйны суд РБ. Закладваўся падмуракнацыянальнай адукацыі: з’явіліся беларускамоўныя садкі, прыблізна 80% першых класаў сталі беларускамоўнымі, шмат якія выкладчыкі ВНУ перайшлі на выкладанне на беларускай мове. Значна пашырылася справаводства на беларускай мове. Некалькі разоў афіцыйна адсвяткавапі Дзеньнезалежнасці Беларусі і нават свята 25 сакавіка. Беларусь прызналі больш за сто краін свету. У сакавіку 1994 г. была принята добра распрацаванаяКанстытуцыя РБ. ’
За апошнія тры гады назіраецца вялікі адкат ад беларускасці, асабліва інтэнсіўны пасля вядомых рэферэндумаў. Цікава, нгго людзі прагаласавалі нават су праць такога здавалася зусім станоўчага пытання: "Ці згодны вы, каб фінансаванне ўсіх галін улады вялося з бюджэту і галосна?” Быць супраць такога пытання проста абсурдна Відаць, так адбылося толькі таму, што гэта пытание было пастаўлена не тым блокам, які ініцыіраваў рэферэндум. У нашай краіне гэта паказчык так званай “аб’ектыўнасці” рэферэндумаў як волевыяўлення народа.
Больш за ўсё пацярпела беларушчына, яе сэрца і душа—беларуская мова, раней приняты закон аб якой зусім перастаў выконвацца. Зараз яе 60
стан адкінуты на ўзровень самых горшых гадоў камандна-адміністрацыйнай савецкай сістэмы, а можа, стаў і яшчэ больш цяжкім. Нарэпще, трэба зразумець, што беларус без беларускай мовы — тэта ўжо не сапраўдны беларус, а нейкі чалавек, які хінецца да іншай нацыі, а наша краіна без беларусаў -— гэта ўжо не Беларусь. Для таго.каб захаваліся беларусы ў свеце, неабходна каб захавалася ix мова. Вось дзе самая вялікая небяспека для беларусаў і іх самастойнай краіны! Восъ чым у першую чаргу павінен быў бы заняцца Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь! Тая ўлада, якая не падтрымлівае нацыянальнае пытане І мову свайго народа, сячэ сук, на якім яна трымаецца.
Цялер ідзе фактычнае знішчэнне беларускамоўнага навучання. Сёння ўжо менш чым 20% дзетак Беларусі займаюцца па-беларуску. У Mi иску няма ніводнага беларускамоўнага садка, ніводнай палкам беларускамоўнай школы. У адзінага ў Беларусі беларускамоўнага гуманітарнага ліцэя адбіраюць будынак. Тая ж доля пагражае Дому пісьменніка — сапраўднаму прьпулку беларускай мовы. Навучанне ў ВНУ амаль скрозь рускамоўнае. Вельмі рэдкія навуковыя ўстановы і арганізацыі культуры, дзе можна пачуць беларускую мову. Без падтрымкі дзяржавы вымушана была спыніць выпуск газета “Наша слова”—адзіная газета ў свеце, якая прысвечана роднаму беларускаму слову.
Ва ўрадзе беларускай мовы амаль не чуваць, яна пакуль засталася толькі ў міністэрствах культуры і адукацыі. ды і там яе ужо мала кто ўжывае. Нашы сучасныя заканадаўчыя органы—Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ—зу сім цураюцца роднага слова. Усюды дакументацыя вядзецца амаль палкам па-руску. Кіраўнік дзяржавы за тры гады кіравання толькі тры разы і выступіў па-беларуску! Дзе ва ўсім свеце можна знайсці яшчэ такую краіну? Напэўна, адна яна такая — бязроднамоўная пакутная Беларусь! Таму і не чуваць беларускай мовы на вуліцах Мінска, ці іншых гарадоў Беларусі. Нават шыльды не маюць беларускай адметнасці — усюды па краіне яны галоўным чынам рускія ш англійскія. Нядаўна газета “Народная воля” пад рубрыкай “SOS” надрукавала загад дырэктара Наваполацкай ТЭЦ У. Лебедзсва “В связи с тем, что большинство работников ТЭЦ не владеет в совершенстве белорусским языком и в соот­ветствии со ст. 17 Конституции Республики Беларусь, которая определяет Государственными языками в РБ белорусский и русский, приказываю: 1.
Всему руководящему составу управления ТЭЦ. начальникам цехов, отделов и служб оперативную и техническую документацию вести только на русском языке. 2. Зам. директора по кадрам внести соответствующие изменения в инструкцию по делопроизводству. 3. Приказ объявить всем работникам ТЭЦ". Як кажуць. каментарыі залішнія!
Зноў паўтаруся: няма мовы — няма напыі. няма нацыі — няма дзяржавы. Перад беларусамі стаІць гамлетаўскае пытанне: “Быць ці не быць?”
У гэтай трыядзе — мова, нацыя. дзяржава — не меншую ролю ў захаванні нацыі адыгрывае дзяржаўнасць — самастойнасць. незалежнасць краіны. Нядаўнападпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі і Статут Саюза. прычым гімнам новага Саюза зацверджаны былы гімн СССР. Многія і ў Беларусі, і ў Расіі бачаць у г этим першы крок да аднаўлення Савецкага Саюза Але трэба помнінь. што ў жышіі нельга вярнуць тое, што прайшло, гісторыю назад павярнуць нелъга. Амаль усе расійскія палітыкі і дзеячы, у тым ліку і Прэзідэнт Расіі Б.Ельцын. а таксама многія беларускія палітыкі лічаць, што канчатковая мэта гэтага яднання — адзіная дзяржава I толькі некаторыя беларускія палітыкі спадзяюцца быць у Саюзе і застацца самастойнымі.
У Маскве з нагоды аб’яднання Расіі і Беларусі групай палітыкаў ініцыіруеццарэферэндум. У Беларусі спасылаюцца на тое, што на мінупых рэферэндумах большасць беларускага народа ўжо станоўча выказалася па гэтым пьітанні. Нагадаю, пгго гэта не зусім так. На першым рэферэндуме 1991г. размова ішла пра захаванне С ССР. на другім (май 1995 г.)—толькі аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і, наадварот, падкрэсліваўся суверэнітэт Беларусь Toe ж можна сказаць і пра праграму Прэзідэнта (тады кандидата на тэту насаду) і пра яго апошнюю канстытуцыю.
Трэба падкрэсліць, пгго ніхто не сутграць дружбы з Расіяй, з яе народам! і перш-наперш з рускім. ніхто не сутіраць цесных эканамічных раўнапраўных сувязей з магутнай суседняй даяржавай, як і з усімі ініпымі краінамі, але той Саюз, аб якім марыць 1 да якога ідзе большасць сучасных расійскіх і беларускіх палітыкаў. можа прывесці да знішчэння самастойнай дзяржавы Беларусь да яе аншлюсу. Як страта мовы—гэта ri бель нацыі, так і страта самастойнай дзяржавы — нябяспека для існавання беларусаў як самабытнай нацыі.
Даволі шырокім колам грамадскасці Расіі і Беларусі авалодала ідэя аб’ядаання славян і праваслаўных. Стапі гаварыцьпрааб’яднанне славянскіх дзяржаў (праўда, пры гэтым, чамусьці, маюць на ўвазе толькі тры
дзяржавы, хаця ў Еўропе яшчэ каля дзесятка славянскіх краін). пра тое, што ёсць толькі адзін народ “славяне”, што не трэба іх дзяліць на нейкія болып дробныя нацыі А куда дзень шматлікія неславянскія і неправаслаўныя народы, якія жывуць у гэтых дзяржавах? Думаю, што большасць рускіх, украінцау і беларусаў з такім аб’ядааннем у адзіны “славянскі народ” і ў адну “славянскую дзяржаву” не пагодзіпца.
Па-за межамі Беларусі пражывае болып за 3,5 млн. беларусаў. Амаль трэць беларускай нацьіі рассеяна па свеце—гэта з усёй вастрынёй ставіць праблему кансалідацыі беларусаў як нацыянальнага і культурнага цэлага, як важнага фактору ўмапавання дзяржаўнасгц, выхаду з усеабдымнага крызісу. Адметнасцю беларускай дыяспары з’яўляецца тое, што ва ўсе часы яна фарміравалася галоўным чынам шляхам вымушанага, прымусовага ці добраахвотнапрымусовага адтоку насельніцтва ў выніку войнаў, нацыянальна-вызваленчых паўстанняў, нацыянальнага і рэлігійнага ўціску, масавых рэпрэсій,асваення цалінных зямель, вярбовак нановабудоўлі і інш. Г эта сталася трагедыяй для народа, бо амаль з кожнага пакалення беларусаў за апошнія два стагоддзі найбольш ініцыятыўныя, адукаваныя, свядомыя асобы, патрыёты Бацькаўшчыны сталі выгнаннікамі са сваёй зямлі. Гэтыя нашы страты на пакутлівым гістарычным шляху моцна аслабілі генафонд наныі. Нямала беларусаў. для якіх Айчына стала мачыхай, свае таленты, розум, працавітасць аддалі і аддаюць на карысць іншых народаў; сталі іх гонарам і сдавай. Сёння беларусы рассеяны па розных кавпыненгах. Най­больш сканпэнтраваны яны ў суседніх дзяржавах, пры гэтым напамежных цяпер тэрыторыях з Рэспублікай Беларусь жывуць на сваіх спрадвечных землях. Яшчэ гадоў 10—15 таму лічылася, ппо ў Полыпчы, галоўным чынам на сваіх этапных землях на Беласточчыне, пражывае каля 400 шс. беларусаў, зфаз называюць лічбу 250 тыс. Няўжо так хугка ідзе змяншэнне ix колькасщ? На этнічнабеларускіх землях Расіі таксами каля 400 тыс. беларусаў. На цяперашні час на постсавецкай прасторы сканцэнтравана пераважная боль­шасць усіх замежных беларусаў: у Pacii ix болып за 1 млн. 100 тыс., на Украіне — болып за 400 тыс., у Казахстане — 170, Латай — болып за 100, Літве — 60, Эстоніі — 25 тыс. і г.д. Пасля распаду СССР вызначылася тэндэнцыя вяртання суродзічаў на Бапькаўшчыну, хоць потым выразна праявьтася і запавольванне гэтага працэсу, што выклікана пагаршэннем сацыяльна-эканамічнага становішча, пяжкасцю ўладкавання на радзіме, бо рэпартацыі іх дзяржава аказвае вельмі слабую падтрымку. У1992—1994 г. Беларусь приняла з новых незалежных дзяржаў каля 300 тыс. чалавек, з ix амаль 150 тыс. беларусаў.
Сталия суполкі суайчыннікаў наел я другой сусветнай вайны знаходзяцца ў Англіі, Бельгіі, Францыі, сотні тысяч беларусаў жывуць у ЗША, Канадзе, Аргенціне, Бразіліі. Аўстраліі.
Найбольш кампактныя нацыянатьныя суполкі сталі тут астраўкамі бе­ларускай прысутаасці, апірьппчам у захаванні народных традиций. мовы, гісторыі, памнажэнні набыткаў беларускай культуры. Менавіта эміграцыя доўгія гады дахоувага ідэю дзяржаўнасці. незалежнасціБелару сі.гістарычныя нацыянальныя сімвалы. Высыкамі. працай, талентамі самаахвярнасцю многіх беларускіх патрыётаў у замежжы існуюць грамадскія, палітычныя, асветніцка-культурныя. навуковыя. рэлігійныя арганізацьі мастацкія суполкі, нацыянальны фук і асвета, пабудаваны храмы, культурный иэнтры. створаны бібліятжі беларускай літаратуры і музеі, архівы. дзейнічаюцьхоры, мастацкія калектывы. Яны сталі духоўнай асновай нацьіянальнага самавызначэння. садзейнічаюць захаванню і перадачы нашчадкам традиций свайго народа, яго мовы, культуры, гісторыі. выяўленню сваёй самабьпнасці.
Грамадкасцю Беларусі асэнсоўваецца творчая, навуковая спадчына беларускага замежжа, якая ўжо стала адным з фактараў нацыянальнага адраджэння ў самой Беларусь Апублікаваны навуковыя і літаратурныя творы суайчыннікаў, арганізаваны іх мастацкія выстави, адбыліся дзве міжнародныя канферэнцыі “Культура беларускага замежжа*'.
Неардынарная з'ява— існаванне ў замежжы беларускай нацыянальнай царквы. Цяпер у ЗША, Канадзе. Вялікабрытаніі, Аўстраліі дзейнічаюць болып за 20 прыходаў беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. беларускія приходы юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхату. беларускія каталіцкія (уніяцкія) місіі ў Лондане, Парыжы і парафія ў Чыкага. Царкоўна-рэлігійнае жыццё на нацыянальнай аснове складваецца і на постсавепкіх тэрыторыях.
Сучасная сітуацыя ў беларускім далёкім замежжы характарызу'ецца, на жаль, затуханием беларускага жыцця. Адыходзіць пакаленне выгнаннікаў, эмігрантаў пасля друтой сусветнай вайны. Заходняя дыяспара слаба падрыхтавана да приезду новай, сённяшняй эміграцыі з Беларусі, аказаиня ей падтрымкі. стварэння адпаведных фондаў. Дэнацыяналізаваныя новыя перасяленцы. як правша, слаба ўключаюцца ў нацыянальнаарыентаваныя беларускія суполкі пасляваеннай эміграцыі.
Другая тэндэнцыя жыцця дыяспары: працягваецца самавызначэнне беларусаў, іх арганізацыйнае аб’яднанне ў былых савецкіх рэспубліках. У 90-х гадах ужо некалькі дзесяткаў беларускіх таварыстваў, згургаванняў, цэнтраўправодзяць культурна-асветнідаую. грамадскую дзейнасць у Расіі,
Украіне, Малдове, Літве, Лагвіі. Эстоніі, Казахстане. Кыргызстане, Узбекістане. Некаторыя з іх ужо маюць свае памяшканні, друкаваныя органы, першыя беларускія школкі. Цяжкасці ў захаванні і пашырэнні беларускай прысутнасці па-заБеларуссю вынікаюць з індыферэнтаасці значнай часткі суродзічаў, вялікай іх асіміляцыі, а тым больш іх нашчадкаў, Замежныя суайчыннікі раз’яднаны па ідэалагічных, палітычных матывах, адносінах да нсзалежнасці Беларусь На гэтай падставе адсутнічае паразуменне паміж беларускімі суполкамі. Нават такія колькасна вялікія і кампактныя беларускія асяродкі ў Маскве (75 тыс.), Санкт-Пецярбургу (90 тыс.), багатыя на інтэлектуальныя сілы, не маюць нацыянальных школ, свайго друку.
На постсавецкай прасторы папіырэнню нацыянальна-культурнай дзейнасці перапікаджае цяжкі эканамічны стан суайчыннікаў. Слабая матэрыяльная база нацыянальнай. грамадскай. культурна-асветніцкай і іншай дзейнасці вынікае з вельмі сціплай у большасці краін падтрымкі мясцовай улады, абыякавасці да гэтай справы з боку Беларусь слабага падключэння да фінансавання дзейнасці нацыянальных суполак прадпрымальнікаў, бізнесменаў беларускага паходжання.
Самай жа галоўнай праблемай існавання і ўстойлівасці беларускай дыяспары, захавання яе як часткі народа з’яўляецца ўсё ж сган дзяржаўнасці. пагроза знікнення з карты свету незалежная Беларусь стаўленне кіруючых органаў Беларусі да замежных суайчыннікаў, у прыватнасці да нацыянальных арганізацый, якія выказваюцца за незалежную, дэмакратычную Беларусь. Абавязак для ржавы надаць пэўныя правы для захавання інтарэсаў эмігрантаў у краіне іх гістарычнай Айчыны. Беларусь не мае закону аб абаропе іх правоў. Для суродзічаў на постсавецкай прасторы набыццё ці вяртанне беларускага грамадзянства звязана са значнымі цяжкасцямі, прасцей набыць расійскае. шло і робяць беларусы ў новых незалежных дзяржавах, парываючы сувязь з уласным этнасам. У1993 г. у Беларусі на дзяржаўным узроўні была прынята грунтоўная праграма “Беларусы ў свеце”, але яна слаба выконваецца. Патрэбны дзяржаўнаграмадскі фонд “Культура беларускага замежжа”. Беларускія прадстаўніцгвы за мяжой у болыпасці сваей не сталі каталізатарамі нацыянальнакультурнага жыцця, апорай для дыяспары. Асобна трэба сказаць пра абавязак на дзяржаўным узроўні клапаціцца аб адраджэнні нацыянальнакультурнага жыцця на спрадаечна этшчных беларусюх землях, якія аказаліся адарванымі ад метраполіі.
Патрэбна больш грунтоўная юрыдычная база і рэальныя механизмы для ажыццяўлення правоў і законных інтарэсаў замежных суайчыннікаў.
Ix правы не забяспечаны ш ў адаосінах набыцця тут маёмасці, ні болыпага спрыяння ў галіне прадпрымальніцтва, бізнесу. Практична не выкарыстоўваецца патэнцыял дыяспары ні ў сферы эканомікі, ні яе дзелавыя, палітычныя, культурных і іншыя сувязі ў краінах пражывання.
Такім чинам, трэба адзначыць, што беларускі этнас, беларуская дзяржава і беларуская культура прысутнічаюць у свеце на працягу тысячагоддзя, пачынаючы эд Полацкага і іншых княстваў, а пазней з Вялікага княства ЛІтоўскага. Падзел адзінага гістарычнага працэсу беларускага народа на этнічны бездзяржаўны і нацыянальнадзяржаўны этапы—ёсць тэарэтычная памылка альбо банальнае антыбеларускае палітыканства. Наяўнасць розных этнонімаў (крывічы. дрыгавічы, рускія, ліцвіны) і палітонімаў (Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае, Беларусь і інш.) не адмаўляе цэласнасці народа і нацыі ў Lx гістарычным аспекце. У гэтым плане Беларусь прысутнічала ў гісторыі як тьпіовая еўрапейская нацыя, якая на некалькі стагоддзяў стала ахвярайкаланіяльнай і псеўдакультурнай экспансіі.
Такой жа тэарэтычнай памылкай альбо палітычнай фальсіфікацыяй з’яўляецца абывацельская антыбеларуская канцэпцыя. паводле якой беларуская нацыя да канца XX ст. не сфарміравалася, не мела сваёй дзяржаўнасці і трывалай культурная традыцыі. У тэарэтычным плане гэта фальшивая выснова ёсць вынік блытаніны паняццяў і гістарычных працэсаў; шмаглікія дэфармацыі, гвалтоўныя разбурэнні беларускіх нацыянальных структур, урэшце, этнацыд і масавы генацыд ігнаруюцца, выдаюцца за няздольнасць беларускага этнасу сфарміравацца ў дзяржаўную суверэнную нацыю.
Гістарычны вопыг засведчыў, што беларуская нацыя здольная адраджацца доя новага жыцця наваг пасля генацыду, тзтальнай дэнацыяналізацыі і страты дзяржаўнасці.
Сёння нацыянальнае адраджэнне Беларусі і беларускага народа, захаванне і развіццё беларускай мовы і ўсёй нацыянальнай культуры, сама прысутнасць беларусаў у свеце магчымы толькі пры ўмове дзяржаўнай незалежнасці, нацыянальным суверэнітэце, доўгатэрміновым дзяржаўным паграніраванні ўсіх нацыянальна-адраджэнцкіх працэсаў. пратэкцыянізму ў адносінах да беларускай мовы, развіцця нацыянальнай сацыякультурнай инфраструктуры наБацькаўшчыне і ўрэгіёнах беларускай дыяспары Такая палітыка не азначала б нацыянальнага ізаляцыянізму, наадварот, яна стварыла б аптымальныя ўмовы для эканамічнага, палітычнага і культурнага супрацоўніцгва ў рэгіянальным цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне і ў сусвеіныммаштабе. Палітыка,накіраванаянаўваходБеларусі ў склад Расійскай
Федэрацыі. азначае поўную дэнацыяналізацыю беларусаў наБацькаўшчыне і ў расійскім расцярушванні. страіу беларускайнацыі і самабьпнай беларускай культуры.
Агульным клопатам Беларускай сусветнай грамады ў дачыненні да беларусаў замежжа з’яўляюцца захаванне нацыянальнай спадчыны; неабходнасць паклапаціцца аб праблеме адраджэння беларускасці там, дзе паскорыліся асіміляцыйныя працэсы ці зусім заняпала нацыянальная спра­ва; дабівацца ад урадаў ЗПІА, Канады квоты на ўезд беларусаў; наладзіць працу па далучэнні новых эмігрантаў да беларускай справы.
Такім чынам, прысутнасць беларусаў, іх нацыянальнай культуры залежыць у першую чаргу ад нацыянальнай свядомасці беларусаў у Беларусі, у расійскім і еўраамерыканскім расцерушэнні, і не ў меншай ступені — ад гуманнай нацыянальнай палітыкі расійскай і сусветнай дзяржаўнай супольнасці. Яны павінны садзейнічаць захаванню і нацыянальнаму адраджэнню Беларусі дзеля сусветнай культуры. Урэпще, хоць бы для таго, каб не стварыць у цэнтры Еўропы зону татальных нацыянальных канфліктаў. Няхай жывуць беларусы ў свеце, жыве іх цудоўная мова, жыве незалежная Беларусь!
ПАСЛЯСЛОЎЕ *
(Да Другога з'езда беларусаў свету)
Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) “Бацькаўшчына”, якое было зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі ў канцы 1990 г., з’яўляецца 1 ‘міжнародаай добраахвотнай грамадскай культурна-асветнай супольнасцю беларусаў і спрыяльнікаў беларускаму народу на Бацькаўшчыне і ва ўсім свеце, злучаных агульнаю мэтаю: спрыяць нацыянальнаму адраджэнню Беларусі, яе мовы, культуры, духоўнасці і маралі, гістарычнай памяці, аднаўленню дзяржаўнасці”. На працягу ўсяго часу дзейнасці “Бацькаўшчыны” гэтыя мэты, запісаныя ў Статуце, застаюцца галоўнымі і нязменнымі ваўсіх мерапрыемствах згуртавання.
Першы з’езд беларусаў свету (ліпень 1993 г.), які быў арганізаваны ЗБС са значнай падтрымкай і дапамогай (у тым ліку і фінансавай) дзяржаўных уладаў, праходзіў з вялікім уздымам пад адзінымі сімваламі і пануючай ідэяй нацыянальнага адраджэння Беларусі. З’езд адбыўся ў памяшканні Вялікага тэатра оперы і балета, прыняў каля 1500 удзельнікаў (з іх болын за 1 000 замежных). На ім прысутнічалі і выступілі з дакладамі і паведамленнямі не толькі прадстаўнікі ЗБС, але і многія дзяржаўныя дзеячы: Старшьшя Вярхоўнага Савета С.Шушкевіч, нам.старшыні Савета Міністраў М.Дзямчук, міністр замежных спраў П.Краўчанка (ён быў і сустаршынёй Аргкамітэта), міністры А.Бутэвіч, Я.Вайтовіч, В.Гайсёнак і інш. Нашы землякі прыехалі з 23 краін свету са шматлікімі дэлегацыямі (ЗША — 108 чалавек, Расія — 98, Польшча — 72, Канада— 16 і інш.). У дэлегацыі ўваходзілі вядомыя дзеячы эміграцыі. Былі арганізаваны канцэрты, “круглыя сталы”, сустрэчы ў міністэрствах і інпіых установах, экскурсіі па краіне і г.д. Упершыню сустрэліся беларусы з усяго свету, як некалі заклікаў Янка Купала вуснамі аднаго з герояў сваёй драмы: “На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!” Было сапраўднае свята. Прапановы і думкі ўдзельнікаў з’езда былі апублікаваны ў вьплядзе разнастайных дакументаў з’езда ў многіх газетах і часопісах. Наперадзе марыліся светлыя надзеі.
Аднак гэта не азначае, што ў той час у краіне панавала дэмакратыя. Сапраўднай дэмакратыі не было ні тадьі, ні цяпер. Дэмакратыя—гэта першнаперш бездакорнае выкананне законаў краіны ўсімі яе грамадзянамі—ад звычайнага жыхара да Прэзідэнта РБ, правоў чалавека, свабоды слова і г. д.
‘ 1997,ліпень.
Фактичная ўлада ў той час належала прэм’еру В-Кебічу, я го ўраду і паслухмянай яму большасці Вярхоўнага Савета. Многія лічылі і працягваюць лічыць, што перабудову пачалі і Саюз развалілІ дэмакраты. На самой справе гэтыя працэсы былі заканамерным вынікам гістарычнага развіцця. Але ў кіраўніцтве Беларусі з самага пачатку яе стварэння як самастойнай дзяржавы і да сённяшняга дня заставаліся тыя ж людзі, што былі і при БССР. —наскрозь прасякнутыя камандна-адміністрацыйным духам і прасавецкімі імкненнямі. А дпаведнымі былі і напрамкі іх дзейнасці. Толькі ўрад Кебіча быў больш гібкі, а ў Вярхоўным Савеце была невялікая колькасць энергічных дэмакратычна накіраваных дэпутатаў. Таму і стала магчымым праяўленне нацыянальнага адраджэння краіны, беларускасці. Сам Кебіч аднойчы нават прысутнічаў на канферэнцыі Таварыства беларускай мовы і быў приняты ў яго сябры. Такое ўявіць цяпер проста немагчыма. Улады Беларусі ў прынцыпе праводзянь тую ж палітыку супраць беларушчыны, што і раней, але значна болып жорстка і радыкальна.
У параўнанні з Першым з’ездам зусім іншая сітуацыя стварылася пры падрыхтоўцы і правядзенні Другога з’езда беларусаў свету. Яшчэ ў кастрычніку 1996 г. (да правядзення апошняга рэферэндуму, на якім, у прыватнасці, Дзень Незалежнасці быў перанесен на 3 ліпеня) Вялікая Рада ЗБС вырашыла правесці з’езд у ліпені 1997 г„ прымеркаваўшы яго да 27 ліпеня — Дня Незалежнасці РБ, які быў абвешчаны Вярхоўным Саветам БССР у 1991 г. у сувязі з прыняццем ДэкларацыІ аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Таму бязглуздзіцай выглядаюць абвінавачванні ў адрас кіраўніцтва ЗБС аб тым, што яно наўмысна намеціла такі тэрмін пра­вядзення з’езда, каб яго дэлегаты прынялі ўдзел у антыпрэзідэнцкім, але санкцыяніраваным уладамі мітынгу 27 ліпеня.
На пасяджэнні Вялікай Рады была прынята і галоўная тэма з’езда: “Праблемы захавання беларускай прысутнасці ў свеце”. Яе акіуальнасць відавочная, бо вельмі востра сгаіць пытанне: быць ці не быць беларусам у свеце, ці застануцца яны ў бліжэйшы час як адзіная нацыя? Апрача таго, па статуту ЗБС праз 4 гады мы павінны зрабіць справаздачу аб працы за мінулы час і правесці выбары кіруючых органаў “Бацькаўшчыны”.
Управа ЗБС накіравала ліст да Прэзідэнта РБ, у якім паведамляла пра з’езд. прасІла “аказаць падтрымку гэтай важнай справе”, ‘‘разгледзець нашы прапановы і вырашыць накірункі, формы і аб’ём удзелу дзяржаўных структур у падрыхтоўцы да Другога з’езда беларусаў свету”. Быў пасланы ліст і ў Савет Міністраў Адказ на нашы прапановы мы не атрымалі. Былі сустрэчы з прадстаўнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта (С.Посахаў) і Савета
Міністраў (У.Русакевіч). 3 іх боку ішоў наіхіск на кіраўніцгва ЗБС, каб з’езд прайшоў у поўным прапрэзідэнцкім накірунку (без усялякай крытыкі сучасных уладаў краіны, наваг наконт мовы, сімвалаў і г. д.). 3 гэтым Управа “Бацькаўшчыны” згадзіцца не маіла. Адносіны да правядзення з ’ езда былі супярэчлівыя: то мы чулі голас падтрымкі, нават абяданне аказаць нам фінансавую дапамогу, то затым было поўнае маўчанне. Вырашыць свае адносіны да з’езда, а тым больш узяць на сябе адказнасць ніхто не асмеліўся. Фактычна ўлады праігнаравалі падрыхтоўку да з’езда, не прыслалі ў склад Аргкамітэта сваіх прадстаўнікоў, аб чым мы іх прасілі. Зрэдку на пасяджэннях Аргкамітэта прысуппчалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей. Тым не менш, запрашэнні на з’езд былі насланы ўсім уладным структурам. Управа ЗБС звярнулася з просьбай да міністэрстваў замежных спраў, культуры, аду'кацыі, Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей у час правядзення з’езда наладзіць сустрэчы з адказнымі супрацоўнікамі іх устаноў, каб суайчыннікі змаглі вы­рашыць многія пытанні, якія іх хвалююць. Былі запрошаны ўсе даяржаўныя, грамадскія і палітычныя арганізацыі, якія падтрымліваюць асноўныя мэты “Бацькаўшчыны”. Усе, хго хацеў трапіць на з’езд, меў у тым магчымасць.
За час паміж з’ездамі Беларусь стала значна больш вядомай у свеце. Але вядомасць Беларуси ў свеце мела больш негатыўныя аспекты.
Падзел белару скай грамадскасці, які ўлады Беларусі з такім поспехам праводзяць, на “чэсных” і “нячэсных” дэпутатаў, свядомых грамадзян і падкупленых апазіцыянераў, маладыхпагрыётаў і загітаваных маладафронтаўцаў, па адносінах да мовы і сімвалах, на “нашых” і “не напіых” закрануў і многія суполкі. Сярод дыяспары ў шэрагу краін (асабліва ў СНД) утварылася па некалькі суполак; адны з іх засталіся на старых пазіцыях нацыянальнага адраджэння і незалежнасш Беларусі, другія — поўнасцю падтрымліваюць сучасныя ўлады і асабліва Прэзідэнта РБ як ініцыятара двухмоў’я і вяртання савецкіх сімвалаў, стваральніка Саюза і г.д.
Агульная сітуацыя, якая склалася ў краіне не садзейнічала жаданню прыняць удзел у з’ездзе. Былі нават прапановы правесці з’езд у Беластоку, Вільні, Кіеве, Маскве. Але Влікая Рада ўсё ж схілілася да Мінска.
У выніку на з’езд прыехала толькі 187 прадстаўнікоў замежжа. галоўным чынам з бліжняга. Былі даволі прадстаўнічыя дэлегацыі з Літвы, Латвіі, Полыпчы, Украіны, Малдовы, Масквы, Пецярбурга. 3 далёкага замежжа (ЗША, Канады, Францыі, Германіі, Белый, Вялікабрытаніі, Аўстралп), а таксама з далёкіх ускраін незалежных рэспублік СНД (Кіргізіі, Казахстана, Якуціі, ЗаходняйСібіры) прыехалі адзінкі.
Улічваючы значна меншую колькасць удзельнікаў з'езда, Управа ЗБС вырашыла зняць для яго правядзення будынак Тэатра музычнай -гамедыі — дырэкцыя тэатра была згодна. Але ўладныя структуры нават яшчэ перад самым палаткам з’езда ўсё не маглі вызначыцца, як адносіцца да гэтага мерапрыемства. Таму нас папрасілі атрымаць дазвол у Мінгарвыканкаме, з Упраўлення культуры якога нам паведамілі, што адмаўляюць у памяшканні таму, што іменна 25 ліпеня (пятніца) усе супрацоўнікі тэатра ідуць у адпачынак, а там пачынаецца рамонг Нам прапанавалі Клуб тонкасу'коннага камбінага на вул. Матусевіча, але мы да таго часу ўжо дамовіліся з Камбінатам харчавання, адаслалі ўсім запрашэнні з адрасам тэатра. Пасля доўгіх накут блукання па начальству нам усё ж дазволілі правесцІ з’езд у памяшканні тэатра, з дырэкцыяй якога мы заключылі дамову і пералічылі грошы за арэнду.
24 ліпеня ў канцы працоўнага дня Управа ЗБС атрымала пісьмо ад дырэкцыі тэатра аб тым, што пажарнікі зрабілі прадпісанне аб немагчымасці правядзення мерапрыемства. Як затым высветлілася, гэта было звычайнае прадпісанне. якое трэба было выканаць на працягу месяца. Як бачым, вецер дзьмуў не з таго боку...
25 ліпеня на 16 гадзін было прызначана пасяджэнне Вялікай Рады, але рангам паступіла запрашэнне ад віцэ-прэм’ера УЗамяталіна на сустрэчу з ім у 14 гадзін некоторых прадстаўнікоў дыяспары па яго спісе (прыблізна 15 чалавек). Запрошаны быў і я, як прэзідэнт ЗБС. На ёй выступіў міністр замежных спраў І.Антановіч, нам. міністра эканомікі У.Тур, нам.старіпыні Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцей І.Яцэвіч і іншыя, якія расказалі пра значныя дасягненні Беларусі ў розных напрамках. Пытанне пра памяшканне пакуль што не вырашалася, хаця яго даволі рэзка падымаў я і многія прысутныя. Сустрэча скончылася ў 1615, і толькі ў 18153аметалін паведаміў добрую навіну. А сябры Вялікай Рады, прыезжыя і тутэйшыя ўдзельнікі нерваваліся і не ведалі, дзе будзе з’езд, і ці адбудзецца ён наогул. Усе дзівіліся, няўжо віцэ-прэм’ер РБ не можа вырашыць такое простае пытанне? Сутнасць справы раскрыў Прэзідэнт РБ, які на сустрэчы з дыяспарай 28 ліпеня сказаў, птго яму ў пятніпу вечарам пазванілі і настойвалі на тым, каб правесці з’езд у Тэатры музычнай камедыі, і ён, нарэшце такі дазвол даў.
У гэты ж дзень 25 ліпеня Управа ЗБС хацела правесці прэзентацыю кніг Я.Чыквіна і інпіых у тэатры “Вольная сцэна’’, пасля чаго быў намер паглядзець новы спектакль—п’ есу Бертольда Брэхта “Кар’ ера Артура Уі”. Правобраз героя п’есы — Адольф Гітлер. Брэхт высмейвае фашызм і
паказвае, як нікчэмвычалавек можа захапіць самую вяршыню ўлады. Але раздаўся званок з Міністэрства культуры, і ўсё было забаронена.
На з'ездзе вельмі змястоўна і шырока была абмеркавана галоўная тэма, якая гак хвалюе ўсіх прыхільнікаў беларушчыны, справаздачны доклад Старшыні Рады “Бацькаўшчыны" Г.Сурмач. 3 увагай былі заслуханы чатыры канструктыўныя даклады прадстаўнікоў міністэрстваў культуры, адукацыі, камітэтаў па друку, справах рэлігіі і нацыяналытасцей. Было выказана шмат цікавых меркаванняў і прапаноў, якія дапамогуць у далейшай працы ЗБС.
Аднагалосна былі абраны прэзідэнт ЗБС “Бацькаўшчына” (выбіраецца ўсімі дэлегатамі), старшыня Рады (выбіраецца Вялікай Радай), а таксама Вялікая і Малая Рады. Былі прыняты неабходныя дакументы: рэзалюцыі, зварот і інш.
На з’ездзе былі і адмоўныя тры моманты, якія галоўным чынам і паказалі па беларускім тэлебачанні, і якія далі падставу рэпарцёрам (Кавалёва. Зімоўскі), а за імі Прэзідэнту РБ і некаторым прадстаўнікам уладаў, СМІ і асобным удзельнікам з'езда назваць яго “палітычным шоу".
Намеснік міністра культуры У.Рылатка зачытаў прыві ганне ад Пр> зідэнта РБ. У ім былі словы пра ўвагу да дыяспары, прыхільнасць уладаў да беларускай мовы, культуры і адукацыі, пра поспехі ў народнай гаспадарцы краіны. Прысутныя сустрэлі гэтае прывітанне шумам, крыкамі і нават свістам. Тое ж здарылася пры выступленні прадстаўніка з Харкава, які хваліў улады Беларусі за іх палітыку, і прадстаўніцы Прыднястроўя, якая хацела зачытаць “Обращение к Президенту, Парламенту' и народу Республики Беларусь" з прапановай стварыць арганізацыю. альтэрнатыўную “Бацькаўшчыне" (яно надрукавана ў шэрагу газет). Тыя, хто вялі з'езд, заклікалі ўдзельнікаў да стрыманасці, талерантнасці, але не змаглі супакоіць прысутных, чаму і папрасілі прабачэння ў выступоўцаў.
На другі дзень пасля заканчэння з’езда— 28 ліпеня—Прэзідант РБ па сваім спісе запрасіў некаторых прадстаўнікоў дыяспары (прыблізна чалавек 80), а ад кіраўніцтва ЗБС — яго прэзідэнта і старшыню Рады. На сустрэчы прысутнічалі многія кіраўнікі ўладаў РБ. У сваёй прамове (на беларускай мове!) і заключным слове (па-руску, як заўсёды) Прэзідэнт РБ гаварыў аб сваёй увазе да дыяспары, абяцаў усялякую дапамогу ёй з боку ўладаў Беларусі і г.д. Апрача таго, ён у зняважлівай форме абвінавацІў апазіцыю, кіраўшцтва ЗБС у фанатичным нацыяналізме, у тым, што ямы заклікаюць да крыжовага паходу на РБ, што сцэнарый такога "палітычнага шоу” быў напісаны даўно, што ўсё гэта робіцпа за “зялёненькія" і г.д. і да т.п.
На сустрэчы выступіла 11 прадстаўнікоў дыяспары. Гэта галоўным чынам тыя ж прадстаўнікі з Прыднястроўя, Харкава. а таксама Мурманска, Чарнаўцоў, Польшчы. Яны падтрымалі думкі, якія выказаў Прэзідэнт РБ. Выступілі і прадстаўнікі Аўстраліі, ЗША, Літвы, якія станоўча ацанілі з’езд.
Нягледзячы на такія складаныя і неадназначныя адаосіны паміж арганізатарамі з’езда і ўладамі РБ, Управа ЗБС лічыць адным са станоўчых вынікаў і важных дасягненняў з’езда тое, што кіраўніцтва РБ, нарэшце, звярнула сур'ёзную ўваіу на дыяспару, што Прэзідэнт РБ яшчэ раз выступіў па-беларуску. Да таго ў болыпасці сваёй яе не заўважалі, апрача некагорай дапамогі беларусам Беласточчыны ў ГІольшчы і Вільні. Добра распрацаваная дзяржаўная праграма “Беларусь! ў свеце” за апошнія гады зусім слаба выконвалася. Мы спадзяёмся, што сустрэчы ў Прэзідэнта РБ, міністра замежных спраў, міністра адукацыі і іншых урадавых структурах, якія адбыліся ў час правядзення з’езда, не будуць толькі разавымі мерапрыемствамі, а пакладуць пачатак рэгулярнай працы з беларускай дыяспарай, якая патрабуе асаблівай увагі і дапамогі (асабліва ў краінах блізкага замежжа) і якая сама сур’ёзна можа дапамагчы ў самых розных накірунках Беларусь
II . РОДНАЕ СЛОВА БЕЛАРУСКАЕ
РОДНАЯ МОВА*
Родная мова пранікае ў чалавека ад зямлі, на якой ён нарадзіўся, ад людзей, сярод якіх ён жыве, ад бацькоў, якія далі яму жьшдё і вырасцілі. А ці можа мова стань роднай для чалавека, якога надоўга адарвалі ад яго каранёў: зямлі, народа, а часткова ад бацькоў? Таю лес напаткаў і мяне, бо аж 40 гадоў з маленства я не жыў у Беларусь Нягледзячы на гэта, маёй роднай мовай усё ж такі стала беларуская. Я шчаслівы, што магудумаць і размаўляць на мове маёй Радзімы, майго народа і маіх бацькоў, на мове, на якой друкавалі свае лепшыя думкі мноіія нашы славутыя землякі, пачынаючы з Францішка Скарыны. Я рады, што магу ў арыгінале чытаць цудоўныя вершы і апавяданні Янкі Куналы. Якуба Коласа, майго дзядзькі Максіма Гарэцкага. многіх сучасных беларускіх ггісьменнікаў. Беларуская мова спалучае ў сабе дзіўную мяккасць, а зрэдку і цвёрдасць, замілаваную пятичотнасць і шырокуто магутнасць, плаўную пявучасць і хуткую дынамічнаснь, старажытнасць і маладосць... У гэтай мове гучьщь сэрца і душа народа добрага, прапавітага, сціплага і сумленнага.
’ Наша слова. 1990. N 1.
ХУТКА НЕ БУДЗЕ ЧАГО АДМЕРВАЦЬ. . . *
3 вялікім сумам прачытаў адкрьпы ліст Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь ‘"Семь раз отмерьте...” (Советская Белоруссия, 16 декабря 1992 г.), які напісалі паважаныя члены Расійскай Акадэміі навук, кіраўнікі Сібірскага аддзялення, нашы землякі-беларусы. Асабліва ўзруіпыла тое, што сярод іх быў мой даўні знаёмы, старэйшы сябра выдатны вучоны геолаг-нафтавік, Герой Сацыялістычнай працы, лаўрэат многіх прэстыжных прэмій Андрэй Аляксеевіч Трафімук. Ён нарадзіўся на Брэстчыне, пакінуў родны куту дзяцінстве, і з таго часу прануе ў Расіі, стаў поўнасцю рускамоўным, але ў апошнія гады некалькі разоў прыязджаў у Беларусь і досыць добра ведае сучасны стан беларускай мовы на Радзіме. А стан тэты жудасны.... Можна хадзіць па гарадах Беларусі (у тым ліку і па сталіцы краіны Мінску) дзень, тыдзень, месяц, а то і больш і не пачуць ніводнай беларускай гамонкі. А калі рантам пачуеце, што нехта размаўляе пабеларуску, дык на яго аглядаюцца, як на экзатычную з'яву з большая цікавасцю, чым на якога-небудзь рэдкага ў нас негра, індуса ці араба. У якой краІне такое магчыма?! На жаль, вельмі добры Закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы мала што змяніў: мова аднаўляецца і адначасова працягвае паміраць. Безумоўна, зрухі ёсць і ўжо беларускую літаратуру і мову ў школах, здаецца, не вывучаюць па-руску, як гэта было раней. Адно ясна: наша мова, можна сказаць, ужо трапіла ў Чырвоную кнігу. Разам з моваю туды трапілі і беларусы, бо без мовы няма і народа. Наша цудоўная мілагучная старажытная мова патроху становища чыста экзатычнай, камернай.
Хіба беларуская мова горшая за іншую? Яна так легка можа дайсці да сэрца чалавека, асабліва беларуса. Я вельмі добра памятаю слёзы на вачах Андрэя Аляксеевіча, калі ён у свае 80-годдзе пачуў прывітанне, якое я зачытаў на беларускай мове. Ён сказаў, што яму так прыемна і радасна пачуць беларускую мову ў далёкім Новасібірску.
Паважаныя сібірскія вучоныя-беларусы ў сваім артикуле намякаюць, што ў Беларусі ў абарону двухмоўя (г. зн. у абарону рускай мовы, якая і так нану е тут) “по известным причинам” (відаць па боязі) “предпо­читают помалкивать” у тым ліку і Акадэмія навук і “живущие в Беларуси специалисты”. На жаль, у сапраўднасці болыпасць людзей маўчыць, калі справа ідзе аб абароне беларускай мовы, а ў многіх намаганні зрабіць
‘ Наша слова, 1993, студзень.
рэальным “Закон аб дзяржаўнай мове” выклікаюць надзвычайную нянавісць і злосць. Дастаткова ўспомніць нядаўняе пісьмо 800 студэнтаў і выкладчыкаў Віцебскага педінстытута. Цікава адзначыць, што супраць беларускай мовы вельмі часта выступаюць людзі ні рускай ці іншай нацыянальнасці, а менавіта беларусы. Манкуртства так іх ахапіла, што яны сталі самымі актыўнымі ворагамі беларускай мовы.
Новасібірскія беларусы пішуць, што іх беспокоят начавшиеся в последние месяцы попытки принуждения к переходу на белорусский язык и точных наук, и техники...”
Перш-наперш такой з’явы няма ні ў рэальным жыцці, таксама яна не прадугледжана і ў “Законе аб мовах”. Навуковыя працы ў галіне дакладных навук і тэхніцы як друкаваліся, так і друкуюцца амаль поўнасцю на рускай мове. Беларускаму вучонаму ніколі не пагражае ізаляванасць ад няведання рускай мовы, бо такое і ў сне ўявіць немагчыма. 3 другога боку, нашы абедзве мовы (таксама як і ўкраінская, і польская) настолькі зразумелыя адна адной, асабліва калі гэта датычьщца навуковай тэрміналогіі, якая ў большай частцы з’яўляецца інтэрнацыянальнай. Я зноў хачу нагадаць шаноўнаму А. А.Трафімуку той час, калі ён прыехаў у Мінск на 50-годдзе Акадэмй навук БССР і слухаў мой даклад аб развіцці ў Беларусі навук аб Зямлі. Я зрабіў даклад на беларускай мове і Андрэй Аляксеевіч адзначыў, што ён поўнасцю зразумеў ўсе думкі, выказаныя ў прамове.
Я цалкам згодзен з аўтарамі артикула аб тым, што нельга замыкацца толькі ў сваей мове, што навука заўсёды імкнулася да нейкай агульнай мовы, каб веды і адкрыцці распаўсюджваліся хутчэй і шырэй. Некалі такую ролю выконвалі грэчаская, затым лацінская, ацяпер англійская мовы. Таму неабходна друкаваць на больш распаўсюджаных мовах і ў першую чаргу такіх, як англійская, руская, дасканала поўныя рэфераты артыкулаў, якія былі апублікаваныя на нацьіянальных мовах. Безумоўна, мэтазгодна найбольш цікавыя працы друкаваць на рускай і англійскай мовах як у сваей краіне, так і асабліва у розных расійскіх і іншых міжнародных часопісах. Усё гэта можна вельмі добра рабіць пры дзяржаўнасці толькі адной беларускай мовы і неабавязкова з такой мэты мець “законнае” двухмоўе, бо ў рэальным жыцці яно і так будзе.
Улічваючы сучасны стан беларускай мовы, прыняцце Закона аб двухмоўі азначала б самагубства для беларусаў i ix мовы. Страта мовы, а з ёю i цэлага народа—вось гэта i было б “опасной ошибкой” i то, “что впоследствии будут называць “гримасой истории”. Трэба ўсвядоміць, што для беларусаў настаў час магчыма апошняга Адраджэння — ці яно будзе, ці змарнее зусім,
а з ім загіне і беларушчына. Адраджэнне павінна быць інтэгральным, комплексным: яно датычывда не толькі роднай мовы, нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі; але абавязкова аднаўлення эканомікі і палітыкі. Але ў гэтым шэрагу напрамкаў мова займае асаблівае, галоўнае месца, таму няхай беларуская мова жыве ва ўсіх сферах дзейнасці беларусаў!
БЕЛАРУСКАЯ НАВУКОВАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ ВАЖНЫ НАКІРУНАК
У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ *
Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца вельмі даўно. Паралельна з развіццём беларускай мовы і розных навук ішло ўзбагачэнне навуковай тэрміналогіі. Асабліва гэтаму працэсу садзейнІчала наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім, а таксами шырокае распаўсюджанне кнігадрукавання. Найбольшае развіццё атрымала грамадска-палітычная. юрыдычная, будаўнічая, гандлёвая, сельскагаспадарчая І прамысловая тэрміналогія, по гым заалагічная, батанічная. геаграфічная, матэматычная, філалагічная. У “Літоўскай метрыцы”, Стаіуце ВКД у шэрагу твораў Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага можна знайсці шмат сталых тэрмінаў. Яшчэ ў 1596 г. быў створаны першы славянска-беларускі слоўнік Лаўрэнція Зізанія.
Заняпад беларускай мовы, асабліва пасля яе забароны ў 1696 г. Варшаўскім сеймам, а потым і ўладамі Царскай Расіі, прыпыніў нармальны працэс стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі. Гэта перыяд працягнуўся больш за 200 гадоў. Толькі ў пачатку XX ст., асабліва пасля 1905 г., калі пад уплывам рэвалюцыйнага руху былі зняты абмежаванні ў друкаванні на беларускай мове, пачалі выходзіць беларускія часопісы і зноў сталі карыстацца беларускімі навуковымі тэрмінамі.
Пасля абвяшчэння БССР 10 лютага 1921 г. у Мінску бьіў створаны першы комплексны навуковы цэнтр Беларусі — Навуковая тэрміналагічная камісія пры Наркамасвеце з гуманітарнай, прыродазнаўчай і матэматычнай секцыямі. Амаль праз год яна была ператворана ў Інстьпут беларускай культуры. На чале Камісіі і Інбелкульта стаў С.Некрашэвіч. Роля гэтых устаноў у развіцці беларускай навуковай тэрміналогіі надзвычайная — тут былі распрацаваны яе асновы. Інбелкульт, а затым і АН БССР у 1922— 1930 гг. выдалі шэраг специальных выпускаў “Беларускай навуковай тэрміналогіі”, у якой былі надрукаваны слоўнікі па розных галінах навукі. Вучоныя Інбелкульта збіралі не толькі лексічны матэрыял па ўсёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі, каб захаваць багацце жывой народнай мовы, але падрыхтавалі специальную “Інструкцьпо для збірання тэрміналагічнага
' Уступнае слова на адкрыдці першай нацыянальнай канферэнцыі “Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі” ў маі 1994 г.
матэрыялу тэхнічнага характару”. К канцу 20-х гадоў яны мелі ў сваёй картагэцы больш за 400 тыс. слоў. На жаль, сумна вядомыя падзеі сталінскага знішчэння інтэлігенцыі і татальных рэпрэсій перапынілі гэтую пленную працу, а картатэка загінула.
Магутная русіфікацыя прывяла да таю, што амаль усе навуковыя выданні—ад часопісаў да манаграфій—пачалі выходзіць на рускай мове. Тое ж сталасяі зпддручнікамі для школ іВНУ Навуковыя саветыі лекцьгіўінстьпутах пачалі праводзіцца па-руску. Выключэнне складалі толькі некаторыя туманйарныя напрамкі, ды адзіночкі-эшузіясты ў рэдкіх галінах навукі працягвалі працаваць, карыстаючыся беларускімі навуковымі тэрмінамі. Пагрэба ў развіцці белару скай навуковай тэрміналогіі была зведзена да мінімуму.
Пэўны пггуршок у распрацоўцы навуковай тэрміналогіі ў дастаткова шырокім спектры навук дала праца над БелСЭ, а затым шэрагу галіновых энцыклапедый. Вынікам развіцця беларускай лексікаграфіі з’явіліся шырока вядомыя слоўнікі: “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”. “Пстарычны слоўнік беларускай мовы”, ‘‘Этымалагічны слоўнік беларускай мовьГ. “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” і інш.
Беларуская мова, якая зараз выконвае функцыю дзяржаўнай у су верэннай краіне — Рэспубліцы Беларусь, павінна адыграць галоўную ролю ў новай хвалі нацыянальнага Адраджэння. Адзін з важнейших напрамкаў у гэтым належыць беларускай навуковай тэрміналогіі. У такім сэнсе сітуацыя цяпер крыху нагадвае хвалю Адраджэння 20-х гадоў. Пашырыліся беларускамоўныя выданні навуковай літаратуры, шэраг часопісаў даўно ўжо выходзіць на беларускай мове (напрыклад, “Весці АН Беларусі”, серыя гуманітарных навук, серыя біялагічных навук, ‘‘Весці Аграрнай акадэміі Беларусі”, некаторыя Веснікі БДУ і інш.), надрукаваны многія падручнікі на беларускай мове, выходзяць у свет і рыхтуюцца энцыклапедыі па розных галінах навукі, принята пастанова аб новым выданні Беларускай энцыклапедыі і г.д. Але ў апошні час зноў некаторыя з гэтых выданняў пачынаюць пераходзіць на рускую мову.
Усё гэта робіць вельмі актуальнай працу па стварэнню беларускай навуковай тэрміналогіі. Ужо выйшлі ці здадзены ў друк спецыяльныя слоўнікі па розных галінах навукі, галоўным чинам ру ска-беларускія, а таксама англа-беларускія і больш рэдка — трохмоўныя.
Нягледзячы на такія даволі значныя намаганні, распрацоўка нацыянальнай навуковай тэрміналогіі знаходзіццаяшчэ напачатковым шляху. У гэтьгм напрамку патрэбна сур’ёзная як тэарэтычная і метадычная, так і практичная (у тым ліку і арганізацыйная) праца.
Як вядома яшчэ ў 1980 г. у Акадэмн навук БССР была створана Тэрміналагічная камісія. якая ў 1991 г. была ператаорана ў Рэспубліканскую тэрміналагічную камісію пры АН Беларусі. За тэты час Камісія выдала 5 выпускаў “Тэрміналагічнага зборніка”. Безумоўна яна адна не можа вырашыць усе праблемы фарміравання беларускай тэрміналогіі, тым больш, што праца Камісіі (асабліва ў апошнія гады) не адзначалася асаблівай актыўнасцю. Таму была створана Тэрміналагічная камісія Таварыства беларускай мовы, Тэрміналагічны пэнтрБДУ і шэраг камісій, грчті. творчых калектываў у многіх ведамствах, вышэйпіых навучальных установах і г.д. На жаль, амаль зусім адсутнічае сувязь і каардынацыя дзейнасці паміж гэтымі арганізацыямі.
Вельмі часта распрацоўкай навуковай тэрміналогіі і, у прыватнасці складаннем слоўнікаў, займаюцца вузкія спецыялісты той ці ініпай галіны на­вук, якія не маюць належнай філалагічнай падрыхтоўкі. а другі раз і наогул вельмі слаба ведаюць беларускую мову, ці, наадварот, філолаг, які слаба разбіраецца ў сутнасці спецыяльных навуковых тэрмінаў. Найлепшы выпадак— сумесная праца філолагаі навуковагаспепыяліста. Так, напрыклад, мыі зрабілі пры складанні Руска-беларуска-анптійскага геалагічнага слоўніка.
Асаблівасць сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі — вялікае калькаванне і запазычанне навуковых тэрмінаў з рускай мовы і экспансия англамоўных тэрмінаў. Гэтыя працэсы натуральныя. Але, безумоўна, абавязкова трэба старацца максимальна ў разумных межах выкарыстоўваць моўныя сродкі роднай мовы. Англійская мова ў сучасны момант стала мовай міжнародных зносін і асабліва гэта датычыцца навуковай тэрміналогіі. Англійская мова заняла месца якое некалі натежата грэчаскай і лацінскай. Таму многія англійскія навуковыя тэрміны сталі міжнароднымі. Напрыклад. кожнаму геолагу любой краіны свету зразумелыя такія тэрміны, як спрэдзінг, рыфтынг, субдукцыя, абдукцыя і інш. Такога тылу тэрміны трэба смела ўключапь і ў беларускую навуковую тэрміналогію. Але ў абодвух вьпіадках — і з рускай, і з англійскай моў — трэба ў тэрмінатворчасці пазбягаць аднабаковасці і ў кожным канкрэтным выпадку паступаць разумна каб больш садзейнічаць развіццю і ўзбагачэнню роднай мовы.
Хачу звярнуць увагу на неабходнасць працы па анамастьгчнай тэрміналогіі, якая вывучае паходжанне, структуру і функцыяніраванне ўласных назваў. Сярод іх асаблівую акіуатьнасць маюць тапонімы—назвы геаграфічных аб’ектаў і адміністрацыйных адзінак. Тут патрэбна вельмі глыбокая навуковая праца і ў сувязі з гэтым гватгоўным, амаль татальным перайменаваннем многіх назваў, якое мы перажылі ў былым Савецкім
Сакле. На жаль, гэтая справа ідзе надзвычайна марудна, нягледзячы на тое, што існуюць Рэспубліканская тапанімічная камісія, камісія пры ТБМ. пры Вярхоўным Савеце РБ, пры Мінскім гарвыканкаме і інш. Паміж гэтымі камісіямі сувязі вельмі слабыя. сродкі на іх існаванне таксама мізэрныя. Зараз пагрэбна стварыць нарматыўныя даведнікі па кожнай вобласці. раёне, каб прывесці ўсе назвы населеных пунктаў і інпіых геаграфічных аб’ектаў у надежны парадак.
Да дадзснай праблемы блізка стащь распрацоўка ўласных назваў многіх геалагічных аб’ектаў Беларусь таму што сярод іх таксама існуе вялікая блытаніна. У гэтым сэнсе вялікая справа была зроблена Камісіяй па тэктоніцы Беларусі, якая ў канцы 70-х гадоў выдала два гамы, прысвечаныя тэктанічнай тэрміналогіі Беларусі і Прыбалтыкі — першыя рэгіянальныя даведнікі такога тапу на тэрыторьгі былога СССР. Амаль усе назвы геалагічных структур з тэтах даведнікаў затым былі выкарыстаны ва унікальным выданні "Энцыклапедыя природы Беларусь’.
Як бачым, праблем перад беларускай навуковай тэрміналогіяй вельмі многа і іх можна вырашыць толькі найвялікшымі намаганнямі навукоўцаў самых розных галін разам са спецыялістамі-філолагамі. Беларуская мова і тэрміналогія знаходзяцца ў цэнтры інтэгральных працэсаў нацыянальнага Адраджэння, самасвядомасці беларускага народа. Таму правя дзенне першай нацыянальнай канферэнцыі "Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі” вельмі набалелае і актуальнае.
ШЛЯХ ДА БЕ ЛАРУС I *
— Радзім Гаўрылавіч, перш-наперш хацелася б ведаць Вашу думку наконт Тэрміналагічнай канферэнцыі. якая нядаўна адбылася ў Мінску. Як Вы лічыце, удалася яна?
— Беларуская мова знаходзіццаў цэнтры інтэграцыйных прац.эсаў нацыянальнага Адраджэння, самасвядомасці народаў Бел ару ci. Беларуская навуковая тэрміналогія—адзін з важнейших накірункаў у гэтай справе. Таму правядзенне першай нацыянальнай канферэнцыі “Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі’' актуальнае. Мне, як навукоўцу, тэмаканферэнцыі блізкая і балючая. Я з вялікай прыемнасцю выступіў на ей з прывітальным словам ад імя Акадэміі навук Беларусь 3 аднаго боку, я быў вельмі задаволены і прыемна ўражаньі шырынёй праблем, якія былі ўзняты на канферэнцыі, вялікай колькасцю дакладаў і разнастайнасцю разгледжаных пытанняў. Вельмі добра, што ўдзел у канферэнцыі прынялі навукоўцы самых розных галін навукі і спецыялісты-філолагі, бо толькі іх агульнымі намаганнямі можна на дастатковым узроўні вырашыць іпматлікія праблемы навуковай тэрміналогіі. 3 другога боку, я быў засмучаны невялікай колькасцю ўдзельнікаў канферэнцыі. Я спадзяваўся, што зала будзе поўная. Тут. можа, часткова вінаваты і арганізацыйныя недапрацоўкі.
— Многім на Беларусі будзе цікава даведапца ад Вас саміх пра тое, як у Вашай сям'і -захоўвалася беларускасць. Вы — геолаг, здавалася б, павінны быць увогуле далекавата ад моўных пытанняў, але тым не менш траціце столькі сіл, энергіі менавіта ў гэтым накірунку. Вы ўваходзіце ў кіраўніцтва Рэспубліканскай Рады ТБМ імя Ф.Скарыны, а таксама з'яўляецеся адным з акгыўных кіраўнікоў згуртавання “Бацькаўшчына”. Вось і канферэнцыя па тэрміналогіі адбылася дзякуючы Вашай актыўнай падтрымцы.
— Я нарадзіўся ў Мінску, але ўжо праз тры гады мяне вывезлі ў Расію, па якой я і бадзяўся сорак гадоў, пакуль зноў вярнуўся на Бацькаўшчыну. Да беларускасці, да Белару сі я ішоў пасту нова і досыць марудна. Маці і бацька, дзе б яны ні былі, заўсёды размаўлялі паміж сабой пабеларуску. Але бацька быў рэдка з намі: то турма, то вайна, то камандзіроўкі разлучалі нас. Дзядуля і бабуля (па маці) хоць і беларусы. з Беласточчыны, але гаварылі па-руску. А менавіта яны мяне гадавалі, бо я жыў болып з імі.
Калі даводзілася баньку жыць дома, я заўсёды што-небудзь чуў ад яго пра любую яму Малую Багацькаўку, пра Мсціслаўпічыну і Беларусь,
" Наша слова. 1994. N 25. 22 чэрвеня (фрагмента інтэрв’ю з Любай Баршчэўскай).
82
аб якіх ён так нудзіўся і ўвесь час думаў. Калі бабуля ці маці рыхтавала бульбяную кашу са скваркамі—камы або суп-крупешо, бацька з вялікім апетытам еў і падхвальваў: “Ай, як смачна, зусім як у Багацькаўцы!” Выпадала часам на стале з’яўляўся вінаград—бацька яго не еў, гаварыў: “Не, я яго не люблю — ён у Багацькаўцы не расце". Бацька, калі быў у камандзіроўках (а гэта было вельмі часта), амаль кожны дзень пісаў маці лісты ці карталюшкі і, канешне, па-беларуску. Я іх заўсёды чытаў і вельмі часта там зноў гучалі словы суму і нуды па Беларусі, па Багацькаўцы. А я здзіўляўся, што ж гэта за такая Багацькаўка? I думка аб ёй паступова западала ў дуплу, бацькавы размовы пра гэтую вёсачку шчамілі сэрца, і я адчуваў яе блізкасць і роднасць.
I толькі у самым канцы вайны, калі мне, ужо школьніку апошніх класаў, давялося часцей жыць разам з бацькамі, я ўпершыню рызыкнуў размаўляць з імі па-беларуску, а стаўшы студэнтам Маскоўскага нафтавага інстытута, і пісаць лісты да бацькоў на беларускай мове. У Маскве стараўся не прапускаць Дэкады беларускай літаратуры і мастацтва, гастролі беларускіх тэатраў, пачаў чьггаць творы беларускіх пісьменнікаў.
У час “хрушчоўскай адлігі”, калі бацька быў рэабілітаваны, ён пачаў думаць пра магчымы зварот на Беларусь. I вось у сярэдзіне 60-х гадоў мы ўтрох — бацька, мой старэйшы брат Усеслаў і я — зрабілі вандроўку па Беларусі: заехалі ў М.Багацькаўку, у Магілёў да дзядзькі Парфіра, у Цімкавічы да сястры Кузьмы Чорнага, у Мінск. Г эта было маё першае свядомае спатканне з Беларуссю, і Радзіма мая крыху прыадкрылася мне... Але балюча ўразіла адсутнасць беларускай мовы на вуліцах гарадоў. Калі мы з братам хадзілі па Магілёве, непгга распытвалі ў магазінах і гаварылі паміж сабой па-беларуску, дык чулі шэпат: “Во, видно, писатели приехали!” Я хоць і чуў пра дрэнны стан з беларускай мовай, але ніколі не чакаў, што наш народ даведзены да такога манкуртства. I ужо тады я даў сабе слова ўсімі магчымымі сродкамі змагацца за беларускасць.
Вярнуўшыся назаўсёды на сваю Радзіму, я яшчэ больш адчуў неабходнасць пашырэння беларушчыны, а ў апошнія гады—стварэнне самастойнай еўрапейскай дзяржавы Беларусі на базе нацыянальнай ідэі і аб’яднання беларусаў усяго свету. I таму я з вялікім хваляваннем і гонарам пачуў, як Ніл Гілевіч назваў маю кандидатуру ў сябры Рэспубліканскай Рады ТБМ 1мя Ф.Скарыны, а пазней, зразумела, не мог не згадзіцца з прапановай Васіля Быкава замяніць яго на пасадзе прэзідэнта Згуртавання беларусаў свету "Бацькаушчына".
ЗА АБРАЗУ БЕЛАРУCI ТРЭБА КАРАЦЬ*
— Радзім Гаўрылавіч, калі па тэлебачанні ішла трансляцыя выступления Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Акадэміі навук Беларусі, я бачыла Вас у кадры. Спярша Вы пляскалі ў далоні і ўсміхаліся, але потым раптам Вы спахмурнелі і болып не апладзіравалі.
— Сапраўды. я апладзіраваў Прэзідэнту, калі той з разумением справы гаварьгў пра заданы нашай навукі і абяцаў дапамагчы Акадэміі выжыць. Але я быў абураны, калі пачуў ад яго абразлівае выказванне пра беларускую мову. I тут я не магу пагадзіцца з кіраўніком дзяржавы. Лічыць, што беларуская мова не можа быць мовай,навукі — гэта нонсенс. Даводзіцца толькі паіпкадаваць, што наш Прэзідэнт, можа, адзіны ў свепе кіраўнік дзяржавы, не карыстаецца дзяржаўнай мовай і ўсяляк яе зневажае і прыніжае, абражаючы такім чынам усю нацьпо.
— Аднак Аляксандр Рыгоравіч не стамляецца паўтараць, што ён— народны абраннік і наш Прэзідэнт “усур’ёз і надоўга”.
— I гэта не ідзе на карысць яго іміджу. А паколькі ён рызыкнуў усур’ёз разважаць аб якасцях і значэнні мовы, у дадзеным выпадку беларускай, — а аднаго такога “моваведа” мы ўжо ведалі,—то і адказваць яму трэба па ўсіх правілах, а менавіта аргументавана. Думаю, што гэта зробяць спецыялісты. Я тут паўтару агульнавядомае. Наша мова старажытная, магутная і адна з самых распрацаваных у свепе — не горшая за якую б там ні было. Узровень яе развіцця ў XVI ст. прадстаўляе Статут Вялікага княства Літоўскага, а ў XIX—XX стст. наша мастацкая літаратура, якую стваралі таленавітыя людзі — Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, выдатныя пісьменнікі савецкай Беларусі.
— Але ж навуковая мова адрозніваецца ад мастацкай, калі мець на ўвазе сродкі перадачы паняццяў і адцягненных тэарэтычных думак.
— Мова навукі, якая служыць для перадачы навуковых думак, з’яўляецца разнавіднасцю літаратурнай мовы. А калі на ёй пішуцца выдатныя мастацкія творы. то чаму на ёй нельга выказаць навуковыя меркаванні, скажам, гісторыку або мастацтвазнаўцу? Літаратурная мова, як вышэйшая форма мовы нацыянальнай, абслугоўвае ўсе сферы грамадскай дзейнасш, а не толькі мастацкую літаратуру, — і навуку, і прэсу, і навучальныя ўстановы, і мастацгва, і дзяржаўны апарат Ва ўсякім разе, у нармальнай дзяржаве гэтыя функцыі яна выконвае.
1 Наша слова. 1995. N 1. 4 студзеня (інтэрв’ю з Ірынай Крэнь).
— Можна паставіць і такое пытание: “У якой меры выкарыстоўваецца беларуская літаратурная мова ў якасці навуковай на Беларусі?”
— Шырока выкарыстоўваецца! Копью зараз выдаецца на ёй усялякай навукова-папулярнай літаратуры! А прыгадаем нашы энцыклапедыі на нацыянальнай мове, у падрыхгоўцы якіх прымалі і прымаюць удзел дзеячы навукі, культуры, мастацтва, літаратуры, спецыялісты ў галіне народнай гаспадаркі. БелСЭ, наша першая універсальная, выйшла ў 70-я гады, за ёю з’явіліся: "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва” ў 5 тамах, “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” ў 5 тамах, шматтомная "Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”, выданне якой яшчэ не завершала, “Энцыклапедыя беларускай мовы” (аднатомнік), "Энцыклапедыя сельскага гаспадара” (аднатомнік), "Энцыклапедычны даведнік “Янка Кушала”, “Сямейная энцыклапедыя”, энцыклапедычны даведаік “Археалогія і нумізмагыка” і ііші. Зараз рыхтуецца другое выданне "Беларускай энцыклапедыі” ў 18 темах.
—Кажуць, што ў беларускай мове яшчэ недастаткова распрацавана навуковая тэрміналогія?
— У асноўным навука карыстаецца тэрмінамі, запазычанымі з лацінскай і грэчаскай моў. Адны і тыя ж тэрміны сустракаюцца ва ўсіх мовах. Возьмем тую ж геалогію: пішаш па-руску. пішаш па-беларуску. паанглійску. а тэрміны адны і тыя ж. Увоіуле, сцвярджаць, што ў беларускай мове слаба распрацавана тэрміналогія, не даводзіцца. Наша тэрміналогія распрацоўваецца даўно і грунтоўна. Прыгадаем хаця б дзейнасць Інбелкульта ў 20-я гады, а затым Інстытута мовазнаўства Акадэміі. Акадэмік Сцяпан Некрашэвіч прысвяціў шэраг работ распрацоўцы навуковай тэрміналогіі ў даваенны час. У яго каргагэцы налІчвалася каля мільёна тэрмінаў. Далейшым ппуршком у распрацоўцы тэрміналогіі і ўсялякіх удакладненняў у мове паслужыла выданне згаданых энцыклапедый. Шмат гадоў і шмат дае працуюць тэрміналагічныя камісіі. Сотні спецыялістаў у асобных галінах навукі сумесна з моваведамі ўзяліся распрацоўваць навуковую тэрміналогпо і рыхтаваць слоўнікі. Мне вядома, што і пры тэрміналагічнай камісіі ТБМ групуюцца навукоўцы — спецыялісты тэхнічных і прыродазнаўчых навук. Выйшла шмат спецыяльных слоўнікаў (па фізіцы, хіміі і інш.). Матэматыкі выдалі слоўнікі павьппэйшай матэматыцы, прафесар М.Савіцкі — па камп’ютэрнай і вылічальнай тэхніцы. Ьппая справа, што сапраўды ашлійская мова, як раней грэчаская і лацінская, стала міжнароднай. Таму, я лічу, што цяпер нам патрэбна, друкуючы навуковыя працы на дзяржаўнай мове, рабіць падрабязнаерэзюме на англійскай.
—А на расійскай?
—На расійскай можна, але не абавязкова. Суседзі-славяне і так добра нас разумеюць.
— Такая практика праходзіць апрабацыю ў Акадэмп?
— Скажу; як мы. геолагі, выдаём часопіс “Літасфера”. Зыходным момантам для нас стала аксіёма: беларуская, расійская і англійская мовы раўнапраўныя і публікаваода можна на любой з іх. Калі хтосьці, скажам, апублікаваў артикул на расійскай мове, то рэзюме да яго даецца на англійскай і беларускай. Да артикула на англійскай мове рэзюме ігішацца на белару скай і расійскай. А да артикула на беларускай мове рэзюме пішацца на англійскай і расійскай. Лічу; што праблема выбару "языка науки”, як яе ставіць Прэзідэнт Лукашэнка, надуманая.
— Магчыма, гэта правакацыя з яго боку?
— Магчыма. і правакацыя. Але я спадзяюся, што гэта ўсё ж не яго душа і сэрца так гаворапь, што гэта яго нехта падстаўляе. Я на гэта спадзяюся, бо калі гэта не так, то сітуацыя складваецца вельмі дрэнная і не толькі для белару'скага народа, але перш-наперш для самога кіраўніка дзяржавы.
— А я ўпэўнена, што Прэзідэнта ніхто не падстаўляе, такая яго ўласная пазіцыя. Прыгадайце, як депутат Лукашэнка на сесіях Вярхоўнага СаветаРБ перадражніваў вымаўленне сваіх беларускамоўных калег. Ужо тады насцярожвалі яго адносіны да беларускага слова. Цяжка прадбачыць, што будзе далей, а пакуль што ўжо "пасыпаліся” ў гарадскіх школах класы з беларускай мовай навучання.
— Сапраўды, ад першай асобы ў дзяржаве залежыць вельмі многае. Заўважце, калі Станіслаў Шушкевіч, а затым Мячыслаў Грыб размаўлялі па-беларуску, многія пачалі марудна, але паступова і спакойна выконваць Закон аб мовах. Калі ж перши Прэзідэнт РБ рускамоўны — сітуацыя змянілася хваляй адступлення ад Закона. Як не разумее Прэзідэнт (і яго акружэнне), што сваімі заявамі сутіраць дзяржаўнай беларускай мовы ён не толькі павялічвае гэтую хвалю на Беларусі, але распальвае міжнацыянальную варожасць, якая можа прывесці да вялікай бяды! Няўжо мала прыкладаў па іншых краінах СНД? Зараз чыноўнікі ўжо падстройваюцца пад новага лідэра і адкат ад Закона аб мовах, ад Канстытуцыі стаў відавочным.
—А ў Акадэміі навук?
— У Акадэміі ў адпаведнасці з Законам аб мовах быў выдадзены загад аб пераводзе справаводства на дзяржаўную мову і Прэзідыум атрымліваў справаздачы з навуковых інстытутаў менавіта на ёй. А зараз тыя, хто дрэнна ставіцца да беларускай мовы, звяртаюцца ў Прэзідыум і
заяўляюцы паколькі Прэзідэнт А. Лукашэнка стаіць за свабоду ў выбары навуковай мовы, то ў далейшым мы будзем дасылаць справаздачы на расійскай мове.
— А Вы што на гэта адказваеце?
— Адказваем, што ні ў якім разе так рабіць нельга, бо закон ёсць закон. Закон вьппэй за Прэзідэнта, яму павінны падпарадкоўвацца ўсе — ад лабаранта да кіраўніка дзяржавы. Што было б. каб. скажам, Прэзідэнт Францыі парушыў дзяржаўны закон? Яго б адразу знялі з п’едэстала. А ў нас, атрымліваецца, гэтарабіцьможна.
— А народ назірае і маўчыць?
—Шмат гадоў народ адвучалі ад роднай мовы, запалохвалі жупелам нацыяналізму. Тым не менш у сваей масе ён мову падтрымлівае, і гэта не кучка людзей. Аднойчы, у час тэлевізійнай перадачы, прысвечанай стану беларускай навукі, я назіраў, як студьпо закідалі пытаннямі: чаму госці і яе вядучы гутараць па-расійску? Так што народ не маўчыць.
— А Вы заўважалі: па радыё і тэлебачанні скрозь рускамоўныя перадачы — працэнтаў так на дзевяноста. I гэта страшна, бо газеты не ўсе чытаюць, а радыё і тэлевізар слухаюць і глядзяць усе.
— У гэтым мне бачыцца здзек з правоў народа, калі патрыятызм не вьтрошчваецца, а забіваецца, Дрэннае становішча і ўпрэсе. Рускамоўная і так званая жоўтая прэса ад імя імперсюх сіл вядзе агалцелы наступ на ўсё беларускае: і народ наш — не народ, і мова наша—не мова, і зямля наша — не наша. Усяляк ганьбіцца нацыянальная сімволіка і імкненне да незалежнасці. На жаль, і на дзяржаўным узроўні робяцца спробы прыпыніць дэмакратызацыю і беларусізацыю. Вось нават і камісія адпаведная створана при Прэзідыуме Вярхоўнага Савета быццам бы для вывучэння прапаноў грамадзян па пытаниях дзяржаўнай сімволікі — гэткі фігавы лісток, а ў сапраўднасці, каб падрыхтаваць “законных падставы” дляадмены.
— Карціць савецкім начальнікам, партыйным функцыянерам ды адстаўным афіцэрам пазбавіцца беларускасці. А на Вашу думку, Радзім Г аўрылавіч, як бараніцца ад гэтай варожай сілы?
—Па-першае, трэба бараніць нацыянальную сімволіку ўсімі магчымымі сродкамі і метадамі. У свой час, калі яна прымалася, пытанне грунтоўна прапрацоўвалася ў Акадэміі. Шмат разоў рьіхтаваліся і дасылаліся ва ўрад розныя звесткі і даведкі. Не так яна лёгка прымалася, як цяпер можа здацца. А за абразу сімволікі, што яна, маўляў, “■фашистская”, за мянушкі тыпу “лошадка” трэба строга караць — пгграфаваць, а можа і судзіць.
— А за абразу дзяржаўнай мовы?
— Караць таксама за абразу дзяржаўнай мовы. Гэта толькі ў нас дапускаецца беспакарана над ёю здзеквацца, а на вуліцах і ў памяшканнях вывешваць шыльды, аб'явы. лозунгі, ішпыя тэксты на замежных мовах. Па-другое, трэба вакол сябе ствараць беларускамоўнае асяроддзе, размаўляць з усімі па-беларуску, калі наваг давядзецца цярпець агрэсіўныя выпады з боку' дэнацыяналізаваных рускамоўных грамадзян. Жывеш на гэтай зямлі, сам беларус — размаўляй на сваей мове. На жаль, мы не жывём у дэмакратычнай і незалежнай дзяржаве і ўлада наша старая і думав яна па-старому. Адсюль такая непавага да беларускіх суполак, да беларускага руху. Калі такая суполка ўкраінская, польская, габрэйская. расійская — умомант табе дапамогуць, а калі беларуская — нічога не атрымаеш, бо ты “нацыяналіст", хоць паняцце гэтае раўназначна патрыятызму. Мы можам дайсці да Беларусі перш за ўсё праз адукацыю і выхаванне. Наши дзетю з маленства павінны расці патрыётамі. Менавіта Беларусі, а не суседніх дзяржаў. Што раблю я сам? Размаўляю па-беларуску, сачу ў Акадэміі за выкананнем Закона аб мовах, дамагаюся, каб наша газета *‘Навіны Акадэміі навук Беларусі” выходзіла на дзяржаўнай мове, падтрымліваю выданне часопісаў на беларускай мове па прыродазнаўчых навуках. па аграрных, па іуманітарных. Шмат што ўдаецца зрабіць і па лініі Згуртавання беларусаў свету' "Бацькаўшчьша”, якое выдае для дыяспары спецыяльны бюлетэнь, падтрымлівае беларускія выданні і суполкі ў блізкім замежжы, цесна супрацоўібчае з беларусамі далёкага замежжа. У жніўні мы правялі Першы з’езд беларусаў краін Балтыі, на якім ішла гаворка аб захаванні культуры, мовы, гісгарычнай спадчыны беларусаў. У блізкім замежжы жьгве два мільёны чалавек і столькі ж жыве ў далёкім замежжы. Апошнія шмат у чым дапамагаюць метраполіі, паколькі ўплываюць на ўрады такіх краін, як Германія. Франция. Канада. ЗША і іншыя. якія могупь падтрымаць нашу дзяржаву. Але гэта ўжо іншая тэма гаворкі. Лічу, што ў такой справе, як адраджэнне мовы, не пашкодзіць крыху прымусу і дыпламатыі.
— Радзім Гаўрылавіч. Вы буйны вучоны і грамадскі дзеяч, вядома, шмат падарожнічаеце. Сустракаецеся з многімі людзьмі. Скажыце, а чым адрозніваюцца беларусы далёкага замежжа ад тутэйшых беларусаў?
—Беларуси дадёкага замежжа адрозніваюцца ад тутэйшых беларусаў сваёй павагай да нацыянальнай сімволікі і да роднай мовы. Прывяду такі прыклад. Вось ужо многа дзесяткаў гадоў у дзень утварэння БНР, 25 сакавіка, у гарадах Канады і ЗША — Нью-Йорку, Вашингтоне, Чыкага, Кліўлендзе, Таронта і іншых на будынках мэрыі вывешваюцда беларускія
нацыянальныя сцягі — вось чаго дабіліся беларусы на Захадзе. Пытания мовы ў іх таксама не існуе. I ў сям’і, і на зямляцкіх сустрэчах яны карыстаюцца родаай мовай і толькі ёю.
— А як да іутэйніых беларусаў ставяцца на Захадзе?
— Скажу; як ставяцца да такіх, як я, хто па асабістых навуковых або грамадсктх справах прыбывае гуды з Беларусі. Калі яны бачаць у табе годнага прадстаўніка свайго народа, прыхільніка нацыянальнага адраджэння І дзяржаўнага суверэнітэту, то ставяцца да цябе з павагай. Калі ж ты з замашкамі “інтэрнацыяналіста” і былога партыйнага функцыянера — ставяцца насцярожана. Важны паказчык — мова, на я кой ты гаворыш. Нашы дзяржаўныя асобы, чыноўнікі, прадстаўнікі фірм і асацыяцый шмат губляюць, грэбуючы дзяржаўнай мовай і карыстаючыся расійскай у перамовах з прадсгаўнікамі замежных структур І ўлад. Я асабіста са сваімі калегамі з Польшчы размаўляю па-беларуску, яны са мной — па-польску, і мы добра разумеем адзін аднаго.
Мая думка такая: мы можам адрадзіцца толькі пры ўмове комплекснага вырашэння ўсіх задач, адраджаючы адначасова дзяржаўнасць, эканоміку, духоўнасць. У цэнтры ўсяго павінна стаяць адраджэнне мовы.
HE ДАДЗІМ ЗАГІНУЦЬ МОВЕ РОДНАЙ*
Гаркота і сум ахоплівае сэрца, калі думает пра лёс натай беларускай мовы і нашага народа. Няўжо загіне цудоўная беларуская мова — адна з прыгажэйшых і багацейшых славянсюх моў, няўжо і наш народ сойдзе ў нябьгг, забыўшы сваю мову? Чаму словы Францішка Багушэвіча “не пакідайце ж мовы натай беларускай, каб не ўмёрлі!” не даходзяць да сэрца і розуму людзей беларускіх? Чаму так няўтульна адчувае беларускамоўны беларус у Беларусі, як чужынец на роднай зямлі? Чаму тыя, хто сваю любіць мову, свой край, з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй радзімы. шчырымі беларусамі, адразу трапляюць у ранг “нацдэмаў”, нацыяналістаў, нацыянал-фашыстаў, нацыянал-радыкалаў, і, наадварот, манкурты, якія забыліся родную мову, прыблудныя людзі, якія настальгіруюць па былым Савецкім Саюзе, аб’яўляюцца патрыётамі? Чаму мова наша не ўжываецца штодзённа і паўсюдна, а фактычна стала камернай? Г этыя “чаму” можна было прадоўжыць і далей.
Галоўная прычына такой з’явы ў Беларусі — гэта тое, што пытанне беларускай мовы ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў і да нашага часу з'яўляецца справай палітычнай. Кожны сусед беларускіх зямель, хоць усходні. хоць заходні, які хацеў далучыць гэтыя землі да сваіх, даказваў, што няма асабліваспей беларускай мовы, што гэта сапсаваная польская ці руская мова ці то ix дыялект, а таму няма і беларусаў, як асобнай нацыі, а ёсць толькі палякі ці рускія. Таму ў 1696 г. Усеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай приняла пастанову аб забароне ў Вялікім княстве Літоўскім пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове, а ў 1836 г. з’явіўся указ расійскага імператара пра ўвядзенне выкладання толькі на рускай мове ва ўсіх навучальных установах Беларусі. Але мова выжыла, бо простыя людзі, асабліва ў вёсках, гаварылі па-беларуску, захоўвалі беларушчыну.
Хваля беларусізацыі (уздыму і пашырэння беларускай мовы) у 20-я гады нашага стагоддзя таксама апіралася на беларускамоўнае вясковае асяроддзе. Г этую хвалю ва ўмовах моцнага супраціўлення антыбеларускіх сіл узняла самасвядомая перадавая інтэлігенцыя, якая гуртавалася галоўным чинам вакол Інбелкульта. Вельмі важна падкрэслць, што тады беларусізацыю падтрымала частка кіраўнікоў краіны — так званых нацыянал-камуггістаў.
* 1996, сакавік.
Пасля разгрому' “нацдэмаў”, ва ўмовах палітыкі злІцця нацый, імкнення да адзінай пралетарскай мовы, выхавання асобнага савецкага чалавека. пасля ‘’перамешвання" людзей у выніку сусветнай вайны, перасялення на ‘'будоўлі веку”, цалінныя землі, зыходу многіх людзей з вёскі ў горад і г.д., стан з беларускай мовай зрабіўся катастрафічным. Толькі частка інтэлігенцыі (галоўным чынам пісьменнікі — ахоўнікі мовы), у значка меншай ступені вёска і некаторыя сродкі масавай інфармацыі, падтрьімлівалі беларускую мову.
Я ўспамінаю, што адносна нядаўна, у пачатку 80-х гадоў, калі я з Нілам Гілевічам і іншымі пісьменнікамі быў у Горках з нагоды юбілею Максіма Гарэцкага, і на су стрэчы з настаўнікамі і выкладчыкамі ВНУ, Ніл Гілевіч сказаў. што трэба было б надаць беларускай мове стазус дзяржаўнай, дык гэта гучала, як страшэнная крамола. АлегаБембеля ўжо ў сярэдзіне 80-х гадоў разбіралі на сходах, выключылі з партыі. а потым і зусім выгналі з прапы толькі за тое, што ён напісаў невялічкую брашуру “Роднае слова і маральна-этычны прагрэс”, у якой сказаў праўду пра стан беларускай мовы і якую выдалі ў Лондане.
Здавалася, што нейкія надзеі з'явіліся, калі пачалася перабудова, разваліўся СССР, былі аб’яўлены незалежнасць Беларусі, дзяржаўнасць беларускай мовы, приняты Закон аб мовах і г.д. Узнялася новая хваля нацыянальнага Адраджэння. Нават і ў гэтых умовах панавала руская мова, бо гарады Беларусі ўжо даўно зіубілі сваю беларускасць, а вёскі яе цяпер актыўна губляюць разам з тым, як адыходзяць у лепшы свет апошнія жанчыны— ахоўніцы мовы, фальклору, душы беларускай. Але, як кажуць, “праітэс пайшоў”, прычым хутка і досыць лёгка, нягледзячы на моцнае супраціўленне многіх ворагаў беларушчыны, — пашыралася прастора карыстання беларускай мовай, з’явіліся беларускамоўныя шыльды на вуліцах, афіцыйныя документы пачалі складацца на дзяржаўнай беларускай мове, загучала мова ў садках, школах, ВНУ і г.д.
Цяпер у адрозненне ад 20-х гадоў амаль усё начальства “чэсна” служыць Прэзідэнту і таму стараецца размаўляць толькі па-руску. Наша краіна ў гэтым сэнсе павінна трапіць у кнігу рэкордаў (праўда, адмоўных) Гінеса. Ці ёсць яшчэ дзе-небудзь дзяржава, у якой першыя асобы ўлады і іншыя кіраўнікі амаль зусім не карыстаюцца роднай мовай? Цяпер не выконваецца Закон аб мовах, ды і рэферэндум не здзяйсняецца, бо як не было так і няма роўнасці рускай і беларускай моў. Амаль усе законы, паперы, усё справаводства вядзецца на рускай мове. Калі да рэферэндуму ўжо 75% першых класаўу школах Беларусі перайшлі на беларускую мову,
то цяпер засталося толью каля 25%, i ix колькасць працягвае змяншацца, У краіне няма ніводнага ВНУ, дзе падрыхтоўка спецыялістаў адбывалася б поўнасцю на беларускай мове.
Трэба патрабаваць выканання Закона аб мовах. Калі рэферэндум аб’явіў двухмоўе, дык няхай наша начальства — па ўсёй яго вертыкалі — хоць не на 50%, дык на 30% гаворыць не толькі па-руску, але і па-беларуску. Трэба патрабаваць, каб у сферы паслуг абавязкова было хаця б сапраўднае двухмоўе.
Як былое кіраўніцтва краіны, так і сучаснае не ведае, што рабіць з натай незалежнасцю, самастойнасцю, як весці эканамічную палітыку; вось і цягнуць нас зноў у ’‘Северо-Западный край” — край, дзе мова беларуская пачне гінуць яшчэ болып хутка. “Адзіная рублёвая зона”, “адзіны саюз Раей і Беларусі” — гэта толькі адхіленне ўвагі народа ад няздольнасці кіраўнікоў вывесці краіну з эканамічнага крызісу. Крычаць, што нехта супраць нармальнага эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй—гэта лухта.
Толькі ідэя нацыянальнага Адраджэння можа згуртаваць народ Беларусі назахаванне сваёй дзяржаўнасці, дэмакратычнагаразвіцця. Адраджэнне павінна быць усебаковым, а галоўным стрыжнем павінна стаць мова. Кіраўнікі краіны і большасць адміністрацыі абавязкова павінны быць беларускамоўнымі.
Многія ўжо знаходзяцца ў такім песімістычным стане, іпто нават кажуць: “Усё — перыяд Адраджэння закончыўся”. Жыццё ідзе хвалямі, і цяпер мы, праўда, трапілі ў глыбокую яму, але я ўпэўнены, што за нізінай пойдзе ўздым у тару. Але каб гэта здзейснілася, нам усім трэба змагацца за тую вышыню. якая прывядзе нас да светлага грамадства, дзе беларускі народ загаворыць па-беларуску і адчуе сябе ўтульна і цёпла на цудоўнай сваёй Бацькаўшчыне.
СВАБОДНАЕ СЛОВА*
Слова можа быць самым розным. Але свабоднае слова—гэта слова сумления, шчырасці, боскасці. Яно ідзе ад сэрца, ад чыстай душы. Асаблівую крыштальнасць і яскравасць такое слова атрымлівае тады, калі яно гаворыцца ці пішапца на роднай магчынай мове, якая, як кожная клетачка чалавечага цела, маіутнымі генамі перадалася ад »'аці, ад роднай зямелькі, ад куга роднага, ад народа і Бацькаўшчыны.
Хлуслівае слова, слова дэмагогіі і хітрасці, здрады і зайздрасці, подласці не належыць да слова свабоды, бо яно ўжо нясе ў сабе гэтыя адмоўныя якасці няволі — прымусу вонкавага і ўнутранага, уціску саганінскіх пачуццяў.
Свабоднае слова не можа Ісці ад чалавека несвабоднага, баязлівага, няшчырага, з рабскім пачуццём ў сэрцы. Яго вымаўляе толькі той чалавек. які заўсёды застаецца самім сабою, які стараецца не здавацца, а быць. А як гэта не проста ажыццявіць у наш час і час нядаўняга мінулага!
Сапраўдная дэмакратыя можа быць толькі пры свабодзе слова. Дыкгатарскае слова таталітарызму — слова прымусу, дэмагогіі і хлусні. Яскравым паказчыкам дэмакратыі можа служыць ступень свабоды сродкаў масавай інфармацыі — чым яна большая, тым больш і дэмакратычных свабоду краіне.
Амаль кожная ўлада не можа заўсёды гаварыць шчырае свабоднае слова і таму не надта любіць свабоду слова. Асабліва яно ненавісна камандна-адміністрацьпшым, таталітарным, дыктатарскім сістэмам. Пасля многіх дзесяцігоддзяў хлуслівых слоў бальшавіцкай улады мы нарэшце з вялікай радаспю пачулі словы праўды, якія так дапамагалі нам, наскрозь прасякнутым рабскім станам, выціскаць з сябе па кроплі гэтае зневажаючае нас, але такое прывьгчнае пачуццё. На жаль, мы не паспелі дастаткова поўна гэта зрабіць.
Нас зноў пагналі на рэферэндум, які забараніў нашы гістарычныя сімвалы і загнаў родную мову ў цесны кут, а цяпер заве на новы рэферэндум, які адкрывае вароты для поўнай дыктатуры. Тады мы таксама чулі крыклівыя словы пра "царскую" ўладу. які даваў першы рэферэндум. Няўжо мала царскай? Якую ж патрэбна? Няўжо мы забыліся, што іменна шляхам рэферэндумаў у нашим стагоддзі прыйшла да поўнай улады адна з найбольш крывавых диктатур Еўропы, якая нарабіла столькі бед і гора
* Выступление на Міжнародным форуме "Улады і свабода слова” ў верасні 1996 г.
ўсяму свету!? Ды і другая, не менш крывавая диктатура, якая прыйшла да ўлады шляхам рэвалюцыі, потым ні адзін раз карысталася для апраўдання сваіх жудасных дзеянняў “усенароднай" згодай вялікай краіны.
Наша інтэлігенпыя. якая па сутнасці заўсёды была разнастайнай, пад націскам балыпавіцкай улады зрабілася афіцыйна аднадушнай. Цяпер яна прыкметна разблакіравана. На жаль, значна меншая яе частка застаецца нацыянальна свядомай, вернай ідэям беларускага Адраджэння. Яе свабоднае слова слаба даходзіць да народа. Яно мала гучьщь па радыё і тэлебачанні, бо ўладамі гуды амаль не дапушчаецца. Газеты з таюм шчырым словам уціскаюцца. а многія беларускамоўныя да таго ж і вельмі малатыражныя (адвучылі людзей ад роднай мовы).
Затое значна больш інгэлігенцыі з блокаў напужаных маўчальнікаў ці прыстасаванцаў-флюгераў, газовых служыць любой уладзе. якая цяпер моцная. Тут ёсць розныя групи: адных улады прыгрэлі, даўшы добрае месца: другіх адарылі прэміямі ці званнямі; трэціх абяцалі не чапаць і фінансаваць, калі будуць паслухмянымі і г.д. I глядзіш, змяніўся чалавек: гаварыў словы свабодныя, а зараз — толькі тыя. якія патрэбны, і нават мовай родаай ужо не карыстаецца, каб падабацца ўладам (а то яшчэ пагічаць нацыяналістам).
Сярод такой інтэлігенцыі заўсёды многа было людзей з “дзвюма душамі”, а зараз развялася значная колькасць і “мнагадушных”. Адзін на адзін ён гаворыць з табой адно. на калідоры, гледзячы з якой кампаніяй, — другое ці трэцяе, афіцыйна — ужо пускае ў эфір новае хлуслівае слова толькі. каб падабалася наверсе. Сёння ён складае добрыя словы ў адну Канстытуцьпо. заўтра —ужо падбірае патрэбныя для гаспадара словы — над другую. Любімае слова такога чалавека: “адабрям-с”. Прикладам такога слова інтэлігенцыі можа быць '‘первая конференция Белорусского профес­сорского собрания”, на якой не прагучала ніводнага беларускага слова (калі не лічыць некалькіх слоў, якімі ўжо па звьгчцы перадражніў дэмакрагаў ініцыятар рэферэндуму), агалоўны матыў выступаючых: ”адабрям-с”.
А ёсць яшчэ навуковыя словы розуму, да якіх трэба тэрмінова прыслухацца ўсім людзям на зямлі і перш-наперш уладам усіх краін свету; Навукоўцы прыйшлі да пераканання, што каті чалавецгва будзе жыць так, як яно жыве сёння, дык чалавечая цывілізацыя не перажыве і некалькіх пакаленняў. Справа ў тым, што страшэнная дэградацыя навакольнага асяроддзя (ужо на мяжы экалагічнай катастрофы), выбухападобны ўзрост колькасці насельніцтва на планеце, хутка ўзрастаючае сацыяльнае расслаенне насельніцтва свету і іншыя негатыўныя працэсы прывялі чалавецтва
на парог крытычнага перыяду ў гісторыі цывілізацыі — на парог агульнай катастрофы. Павінна адбыцца кардынальная змена сучаснай парадигмы развіцця чалавецтва, патрэбна новая канцэпцыя ўстойлівага развіцця, якая забяспечыць жыццёвыя патрабаванні сучаснай супольнасці людзей і не будзе перашкаджаць такой жа магчымасці для будучых пакаленняў! Усё гэта магчыма толькі пры свабодзе слова ва ўсіх краінах свету. Жыве свабоднае слова, якім будуць карыстацца і ўлады і ўвесь народ! Няхай жыве і пашыраецца свабоднае слова і ў Беларусі!
ІІІ .КУЛЬТУРА, НАВУКА,АДУКАЦЫЯ
ПРЫРОДНАЕ I КУЛЬТУРНАЕ ПАМЕЖЖА*
Як у жыцці і дзейнасці людзей, так і ў природных з’явах існуюць, з аднаго боку; вялікія ўзаемасувязі і захаванне спрадвечнага, традыцыйнага, а з другога — імкненне да нараджэння новага. да стварэння ўсё болып разнастайнага. Ідзе бясконцая барацьба паміж спадчыннасцю і новаўтварэннем. Яна прыводзіць да цудоўных узораў разнастайных суадносін паміж сабой гэтых дзвюх з’яў і іх вынікаў.
Рассяленне народаў, стварэнне этнасаў. культурных і моўных рэгіёнаў, асобных дзяржаў і іншых супольнасцей людзей цесна звязана з фізікагеаграфічнымі ўмовамі. Прыроднае асяроддзе (рэльеф, клімат, глебы, ланд­шафт і г.д.) непасрэдна ўплывае на стварэнне і жыццё любых аб'яднанняў чалавека, на яго характар, фальклор, агульную культуру. Межы паміж імі часта прыстасаваны да рэк, берагоў мораў і акіянаў. горных храбтоў і г.д. У сваю чаргу гэтыя геамарфолага-геаграфічныя элементы цесна звязаны з геалагічнай будовай і ў першую чаргу з так званымі разломамі — велізарнымі трэшчынамі зямной кары, якія звычайна з'яўляюцца межамі паміж буйнымі геалагічнымі блокамі-рэгіёнамі са своеасаблівымі будовай і развіццём зямной кары. Таму, калі параўноўваць карты геалагічнага і фізіка-геаграфічнагараяніравання з картамі краін, этнасаў, культур і іншымі праявамі чалавецтва, можна ўбачыць шмат агульнага. спадчыннага. Адсюль вынікае, што гісторыю чалавецтва, яго культуру трэбаразглядаць на фоне фізіка-геаграфічнай і геалагічнай будовы і развіцця Зямлі. І еалагічная гісторыя Зямлі налічвае болып за 4,5 млрд, годоў. Эвалюцыя геалагічнага развіцця, сутнасць якога ў нараджэнні новага на аснове старога, у стварэнні ўсё новых непаўторных геалагічных эпох, привяла да ўзнікнення ў геалагічнай гісторыі перыяду антрапагену, перыяду з’яўлення чалавека з яго магутнай дзейнасцю — вяршыні эвалюцыйнага развіцця Зямлі і жывёльнага свету:
На тэрыторыі нашых краін у антрапагенавым перыядзе было некалькі мацерыковых ііакроўных зледзяненняў, якія пасля таяння пакінулі так званыя канцовыя ледавіковыя ўтварэнні. Яны складаюць узвышшы — самыя
Выступление на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рым-IV”, чэрвень-ліпень 1993 г.
прыгожыя мясціны з цудоўнымі прыгоркамі, маляўнічымі далінамі, дзіўнымі рэчкамі. мноствам блакітных азёраў. Менавіта гэтыя рэгіёны даюць найвыдатнейіпы фальклор, адсюль выходзіць наибольшая колькасць самых таленавітых паэтаў, празаікаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры.
Межы як паміж геалагічнымі і фізіка-геаграфічнымі рэгіёнамі, так і этнічныя, моўныя, культурныя, канфесійныя і іншыя могуць быць самымі разнастайнымі. Яны бываюць рэзкімі і паступовымі, прыкметнымі і нябачнымі, прамалінейнымі і хвалістымі, вузкімі і шырокімі, “на замку” і празрыстымі, зменлівымі і пастаяннымі. мабільнымі і стабільнымі. I толькі межы супольнасцяў людзей могуць медь пачуццёвы характар: добразычлівасці і варожасці, міру і вайны. праўды і хлусні, дабрыні і зла, культуры і варварства. Вывучэнне межаў і памежжа — найцікавейшы напрамак навуковай дзейнасці. Менавіта на стыку навук часта робяцца выдатныя адкрыцці. Так і на стыку розных культур, на іх памежжы можна знайсці найцікавейшыя феномены. Трэба адзначыць. што на мяжы геалагічных блокаў, у разломных зонах, канцэнтруюцца зямныя стрэсы, якія час ад часу разраджаюцца ў выглядзе землятрусаў рознай сілы. На межах і памежжах дзяржаў і іншых чалавечых супольнасцей таксама хутчэй. чым дзе-небудзь у іншых мясцінах, ствараюцца напружанні рознага характеру. Толькі глыбокае вывучэнне асаблівасцей памежжаў, іх эканамічнага, палітычнага, культурнага і іншага стану і суадносін паміж сабою стварае ўмовы для талерантнасці, супакою і міру. прыводзіць да разрадкі ўзнікшых стрэсаў. У гэтым ужо не толькі навукова-фундаментальны напрамак дзейнасці ў дадзенай праблеме, але і найважнейшы прыкладны аспект даследаванняў.
Калі паглядзець на Еўрапейскі кантынент цалкам, можна ўбачыць. што яго сярэдзінны мерыдыян праходзіць праз Літву, Беларусь, Украіну. сярэдзінная паралель — праз Полыпчу, Беларусь. Расію. Перакрыжаванне гзтых мерыдыяна і паралел і знаходзіцца каля р.Бярэзіны на паўднёвы ўсход ад Ігумена (зараз Чэрвень). Тут — геаграфічны цэнтр кантынентальнай Еўропы. Такое геаграфічнае становітпча гэтых краін і асабліва Беларусі заўсёды выклікала наймацнейшы апетыт у кожнай з дзяржаў. Таму межы краін тут мяняліся як у калейдаскопе, а разам з імі мяняліся і суадносіны культур, моў, канфесій.
У пэнтры Еўропы некалі існавалі старажытнабеларускія княствы — Полацкае, Тураўскае і Смаленскае, прабеларускае Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. прапольская Рэч Паспалітая, Руская імперыя. А колькі разоў мянялася мяжа БССР за час бальшавіцкай улады? Гэтыя
гістарычныя і палпычныя падзеі моцна ўшіывалі на развіццё і ўзаемадзеянне культур суседніх народаў. Многія дзеячы культуры, літаратуры і навукі мелі родныя карані ў адным народзе, магутнай веткай развівалі культуру і навуку другога, а вяршыняй сваёй дзейнасці належалі да трэцяга. Таму многіх адных і тых жа славутых дзеячаў нашых народаў кожны часта лічыць сваім. На вялікіх абшарах цэнтра Еўропы ствараліся такія складаныя і мудрагелістыя ўзоры перапляценняў культур, што разабрацпа ў гэтых з’явах не так лёгка, але надзвычай цікава, і тут мы маем сапраўдны клад, выдатнейшы матэрыял для даследчыкаў.
КУЛЬТУРА ПАВІННА ЖЫЦЬ I АБ'ЯДНОУВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЮ*
Сапраўднае мастацтва і літаратура і ўвогуле культура не могуць без канца сядзець за кратамі, яны, як той расток, які ўздымае цвёрды пласт асфальта, праб’юцца да свету, дойдуць да людзей. Справа толькі ў часе — ці то раней, ці то пазней, але гэта адбудзецца. Кратна ГУЛАГ дзесяцігоддзям; трымала рэпрэсіраванымі многія творы беларускай літаратуры, у тым ліку і яе класікаў, не дапушчала да вачэй карціны мастакоў, не дазваляла слухаць цудоўныя музычныя творы шэрагу кампазітараў і спевакоў. Не толькі тво­ры, але і імёны рэпрэсіраваных дзеячаў літаратуры і мастацтва былі закрыты на вялікі замок спецсховішчаў. Магутная жалезная сцяна падзяляла культурный здабыткі на Беларусі і ў беларускім замежжы. Калі і даходзілі да нас нейкія звесткі праз гэтую сцяну, дык яны былі настолькі ідэалізаваныя, што выглядалі збэшчанымі і хлуслівымі.
Першы пралом быў зроблены ў так званую “хрушчоўскую адлігу”, але яго зноў хутка залаталі. I толькі пасля распаду Савецкай імперыі знік непрабіўны каўпак цёмных хмараў над галавой, зламаліся сцены, і з адкрытага светлага гарызонта ўзняліся сонечныя праменні праўды, ускрэслых з нябыту імён, твораў, новых знаёмстваў, цудоўных адарыццяў. I мы, якія дажьпгі да гэтых дзён больш адкрытага грамадства, павінны не толькі скардзіцца на цяжкасці жыцця, а радавацца ўзнікшым для нас новым магчымасцям. Я, па праўдзе кажучы, не думаў, што дачакаюся такіх часоў, і таму я надзвычайна шчаслівы і ўдзячны свайму лесу і жыццю — паспеў многае, зачыненае да таго прачытаць, убачыць, пачуць... I мне, калі я вяду размову пра гэтыя падзеі, заўсёды да болю ў сэрцы крыўдна за майго бацьку — Гаўрылу Гарэцкага, які памёр як быццам не так даўно, у канцы 1988 г., але ён яшчэ не паспеў, хоць і заставалася зусім мала часу да таго, каб пачуць пра абвяшчэнне самастойнасці Беларусі, дзяржаўнасці беларускай мовы, такой шырокай рэабілітацыі рэпрэсіраваных твораў і твораўрэпрэсіраваных пісьменнікаў, а таксама адкрыцця многіх старонак культуры беларускага замежжа.
А беларускае замежжа шматлікае — не менш за 3,5 млн. Гэта значыць, што амаль кожны трэці беларус жыве ў замежжы. За апопінія гады мы змаглі пазнаёміцца з багатай культурай беларускага замежжа. Мы
" Выступление на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Культура беларускага замежжа” ў чэрвені 1994 г.
спакойна і адкрыта прачыталі і атрымалі асалоду ад твораў Наталлі Арсеньевай і Масея Сяднёва, Міхася Каваля і Алеся Салаўя, Алеся Барскага і Сакрата Яновіча і многіх іншых. Выйшлі з друку кніжкі Вітаўта Кіпеля, Аўгена Клубовіча, Юркі Туронка, Язэпа Найдзюка і іншых. Надрукавана два тамы кніг пад рэдакцыяй Анатоля Сабалеўскага, спецыяльна прысвечаных праблеме культуры беларускага замежжа. Мы пачулі песні ў цудоўным вьжананні Забэйды-Суміцкага і Багдана (Данчыка) Андрусішына. Мы даведаліся пра вялікую працу замежных беларускіх згуртаванняў, царкоўных і ірамадскіх арганізацый, навуковых і культурных цэнтраў, якія дзейнічаюць у многіх краінах свету, выдаюць свае кнігі, часопісы, газеты. Прайшоў Міжнародны кангрэс беларусістаў, адбыліся міжнародныя навуковыя канферэнцыі з удзелам многіх прадстаўнікоў як Рэспублікі Беларусь, так і беларускага замежжа. Год назад сабраліся беларусы на Першы з’езд беларусаў свету. Усё гэта сведчыць аб тым, што нарэпше беларусы ўсяго свету пачалі аб’ядноўвацца вакол нацыянальнай ідэі, што набірае моц беларускае Адраджэнне.
Наша канферэнцыя, прысвечаная культуры беларускага замежжа, — яшчэ адзін крок да аб'яднання беларусаў, да паразумення паміж імі, да пазнання культур абодвух бакоў. Тут нам неабходна адкінуць ідэалагічныя шоры і ў ацэнцы тьгх ці іншых твораў кіравацца толькі іх сапраўднымі мастацкімі вартасцямі. Культура як эміграцыі, так і бацькаўшчыны павінна стаць адзіным здабыткам агульнай беларускай культуры. Гэтая праца паграбуе ўсялякіх намаганняў з абодаух бакоў.
Дазвольце мне ад імя ЗБС “Бацькаўтпчьша” сардэчна павіншаваць усіх удзельнікаў канферэнцыі, пажадаць вялікага плёну ў праны, цікавых дакладаў, творчых спрэчак і новых крокаў на шляху нацыянальнага Адраджэння культуры з мэтай стварэння самастойнай квітнеючай еўрапейскай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь! Жыве Беларусь!
ЛІТАРАТУРНЫЯ МУЗЕІ У СІСТЭМЕ
НАЦЫЯНАЛЬНАГА МУЗЕЯЗНАУСТВА БЕЛАРУСІ *
Музеі выконваюць вялікую справу ў захаванні, вывучэнні і папулярызацыі помнікаў натуральнай гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Асабліва трэба падкрэсліць іх не толькі вялікую асветніцкую, але і па-сапраўднаму навукова-даследчую дзейнасць. Разам са школай. вышэйшымі навучальнымі ўстановамі музеі робяць выдатную справу ў выхаванні, адукацыі насельнііпва, асаблівамоладзі. Сучасную цывілізацыю немагчыма ўявіць без музеяў. Музеі звычайна прывязаны да тэрыторыі (краіна, вобласць, раён, горад і г. д.), да народа, нацыі. Таму асабліва вялікая іх роля ў выхаванні патрыятызму. гонару за свой народ, сваю Радаіму, родны кут і адсюль іх надзвычайнае значэнне ўразвіпці нацыянальнага адраджэння.
Як вядома, вытокі музейнай справы адыходзяць у далёкую мінуўшчыну—першыя сховішчы розных прадметаў (асабліва мастацкіх) вядомы з XV—XVI стст. дан.э. У Беларусі ёсць выдатныя нумізмагычныя, бібліятэчныя. карпінныя калекцыі XVI—XVIII стст., што належат Рддзівілам, Сапегам, Агінскім, Храптовічам, Стравінскім, Тышкевічам, Ельскімі інш.
Нягледзячы на вялікія дасягненні ў музейнай справе ў Беларусі — значнай колькасці краязнаўчых і мастацкіх музеяў, школьных, інстытуцкіх, заводскіх, калгасных, вядомых музеяў—Вялікай Айчыннай вайны. Дзяржаўнага музея Беларусі, Дзяржаўнага мастацкага му-зея і іншых, — у параўнанні з іншымі краінамі Захаду і суседніх дзяржаў мы маем недастатковую колькасць музеяў. Адчуваецца недахоп у музеях гістарычных, тэатральных, музычных, этнаграфічных, тэхнічных, сельскагаспадарчых і інш. Зусім кепская справа з музеямі натуральна-навучальнымі: заалагічнымі, батанічнымі, геалагічнымі, археалагічнымі і інш. Вядома, часткова гэтыя напрамкі прадстаўлены ў краязнаўчых музеях, аде я маю на ўвазе агульнадзяржаўныя му'зеі Беларусь
Да музеяў прымыкаюць і іншыя помнікі прыроды (буйныя валуны, унікальныя ландшафты, рэдкія расліны, геалагічныя ўтварэнні і ішп,), архітэктуры, археалогіі і іншай чалавечай дзейнасці (напрыклад, самыя старажытныя шахты — некалькі тысячагоддзяў — па здабычы крэменю каля Ваўкавыска) і інш. У Беларусі іх пакуль што вельмі мала, абвешчаных як дзяржаўныя помнікі, ды і захоўваем мы іх зусім кепска. У суседніх краінах
" Выступление на першай Міжнароднай канферэнцыі “Літаратурны музей і культурна-асветніцкія заданы сучаснасш” ў кастрычыку 1994 г.
Балтыі, Украіны, Польшчы, Германіі і іншых іх на парадак болып і адносіны да музеяў у сэнсе захоўвання значна лепшыя.
Сярод сістэмы музеяў найважнешпае месца займаюць літаратурныя музеі, асабліва ў культу'рна-асветніцкай справе і ў напрамку нацыянальнага адраджэння. Да пачатку 80-х гадоў на Беларусі, на жаль, дазвалялася мець амаль толькі два напрамкі літараіурных музеяў — Янкі Купалы і Якуба Коласа—і то толькі для таго. каб паказаць росквіт нацыянальнай сацыялістычнай культуры. Быў яшчэ лпаратурна-мемарыяльны музей Адама Міцкевіча, які працуе з 1934 г. і да гэтага часу. Некаторыя музеі былі адкрьгты пры школах: Ф.Багушэвіча, К.Чорнага, Я.Карскага. Іншыя выдатныя пісьменнікі лічыліся “забароненымі” і не тое што музеі, але і імёны іх былі за кратамі. Толькі ў 80-я гады пачалі стварацца іншыя музеі. Перш-наперш, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, а таксама мемарыяльныя музеі — асобныя ці пры дамах культуры, школах — М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Блока, Ф.Дастаеўскага, У.Галубка, М.Гарэцкага, У.Караткевіча, А.Куляшова, П.Лепяшынскага, М. Лынькова, І.Мележа і інш. Я думаю, што гэта толькі пачатак сапраўднай справы развіцця літараіурных музеяў. Многія імёны рэпрэсіраваных пісьменнікаў і іх творы да гэтага часу не вярнуліся ў поўнай меры да свайго народа. Наогул музеі, і ў першую чаргу літаратурныя (у тым ліку мемарыяльныя), патрабуюць падтрымкі дзяржавы. Пеабходна сур’езна распрацаваная дзяржаўная праграма шырокага разнастайнага будаўніцтва і адкрыцця музеяў. Безумоўна, да гэтай справы патрэбна далучаць розныя арганізацыі, багатыя фірмы, прадпрымальніцкія і іншыя нацыянальна свядомыя структуры і асобаў.
Раней, калі мы жылі ў таталітарнай дзяржаве, не толькі ўтварыць, але і змяніць назву якой-небудзь установы можна было толькі з дазволу ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Маскве. Напрыклад, мы не маглі наш Інстытут геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі перайменаваць у Інстыту г геалагічных навук і зрабілі гэта толькі ў час суверэнітэту рэспублікі. Некаторьгя музеі можна было стварыць толькі амаль нелегальна і саматужна. Я прымаў удзел у стварэнні двух такіх музеяў. Адзін з іх—гэта музей валуноў над адкрытым небам пры Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР. Каб не атрымліваць дазвол у многіх бюракратычных уладаў, на што шанцаў было мала, мы павінны былі назваць яго, эксперыментальнай базай валуноў. Пры падтрымцы прэзідэнта Акадэміі навук М.А.Барысевіча нам удалося ў 1985 г. у асноўных рысах стварыць таю музей, якІ зараз абвешчаны Дзяржаўным геалагічным помнікам природы. Другі музей — Дом-сядзіба Максіма Гарэцкага. Па ініцыятыве і вуснаму загаду сакратара ЦК КПБ
А.Т.Кузьміна. які быў тады дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Магілёўскай вобласці, і згодзе сакратара Мсціслаўскага райкама КПБ П.М.Катупікіна калгасам быў пабудаваны ў Малой Багацькаўцы драўляны дом, блізкі да таго, у якім нарадзіўся і жыў пісьменнік. У 1993 г. да 100годдзя з дня нараджэння М.Гарэцкага мем арыяльны музей ігісьменніка на яго радзіме быў адкрыты.
Перад літаратурнымі музеямі Беларусі і ў першую чаргу Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры стаяць вялікія праблемы і заданы, якія звязаны з нацыянальным адраджэннем, пабудовай самасгойнай еўрапейскай дзяржавы на базе беларускай ідэі.
Неабходна раскрьщь і яскрава паказаць, пгго наша літаратура — гэта не толькі пісьменнікі канца мінулага і бягучага стагодцзя, сваімі каранямі яна ўваходзіць у глыбокую старажытнасць. Тут мы павінны ўспомніць яшчэ рукаггісныя кнігі і нагадаць такія славутыя імёны, як Клім ент Смаляціч. АўрамСмаленскі, КірылаТураўскі, МіколаГусоўскі, Францішак Скарына. Васіль Цяпінскі і інш.
Калі мы знаёмімся з экспазіцыяй Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, то мімаволі ўзнікае думка што тэта—музей вялікіх пакутнікаў. ахвяр батьшавіцка-статшскага генацыду. У су вязі з гэтым вельмі важна сабрапь магэрыялы апошніх дзён многіх пісьменнікаў, загінуўшых у ГУЛАГах. Цікава прасачыць, як уплывала таталітарная сістэма на творчасць пісьменніка і літаратуразнаўцы. У свой час мы выстаўлялі шэраг алілуйных пран, творы тыповага сацрэалізму як найлепшыя дасягненні многіх пісьменнікаў, а цяпер сарамліва маўчым пра ix. Навука патрабуе ісціны, а музей праўды. Трэба вывучаць і паказваць усё так, як было, без хлусні і прыхарошвання. Важна прасачыць і параўнаць творчасць пісьменніка да арьпшу, у час жыцця ў лагеры і пасля вызывалення (калі такое пашчасціла яму).
У апошні час мы змаглі пазнаёміцца з літаратурай беларускага замежжа, якая амаль зусім пакуль што не прадстаўлена ў наших музеях. А культура і літараіура замежжа і метраполіі павінна зліцца ў адзінае рэчьппча агульнай беларускай культуры і літарагуры. Выклікае трывогу магчымасць згубы архіўных матэрыялаў многіх пісьменнікаў беларускага замежжа. Трэба зрабіць так, как па магчымасці больш арыгіналаў ці хаця б копій з рукапісаў і іншых дакументаў Наталлі Арсеньевай, Масея Сяднёва. Юркі Віцьбіча, Міхася Каваля, Станіслава Станкевіча, Антона Адамовіча, Яўгена Калубовіча, Алеся Салаўя, Кастуся Акулы і многіх іншых пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў вярнуліся на іх Радзіму — Беларусь. Трэба асвятліць
творчасць беларускіх дзеячаў Беласточчыны — Алеся Барскага, Сакрага Яновіча і інш. Вялікую справу па збору і захаванню архіваў беларускага замежжа і перадачы замежных беларускіх выданняў на Бацькаўшчыну вядуць Вітаўт і Зора Кіпелі, але ім патрэбна дапамога. Апрача таго. магчыма, ёсць неабходнасць стварыць два літаратурныя архівы-музеі: для беларусаў Амерыкі — у кулыурна-асветніцкім цэнтры “Полацак” (Кліўленд) і для беларусаў Еўропы — у культурным пэнтры Гайнаўцы (Беласточчына).
Каб нашы літаратурныя музеі — актыўна працавалі на шляху нацыянальнага адраджэння. каб іх наведвалі як мага больш людзей, трэба уключыць іх у турысцкія маршруты, рабіць ім шырокую рэкламу, арганізоўваць у іх экскурсіі навучэнцаў школ, вышэйшых навуковых устаноў і г.д.
Паколькі музеі — храмы муз, то хацелася б, каб багіні-заступніцы культуры, мастацтва, наву кі — ніколі не пакідалі нашы музеі і натхнялі ix супрацоўнікаў на новыя дасягненні і поспехі.
УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ПАМIЖ ЗАХАДАМ I УСХОДАМ У ПРЫРОДЗЕ I ГРАМАДСТВЕ БЕЛАРУСІ*
Кругабег часу адлічыў ужо 4 гады з I Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Эйфарыя радаснага, хаця цяжкага і павольнага ўздыму Адраджэння, калі была абвешчана незалежнасць краіны беларусаў, былі прыняты Закон аб мовах, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і іншыя, змянілася цяпер вялікім спадам, цяжкім сумам і едкай гаркотай: пачаўся шалёны напад на родную мову, на свабоду слова, старажытныя беларускія сімвалы, адчуваецца непаважлівасць да культуры, навукі, інтэлігенцыі, ідзе паступовая здача незалежнасці — спачатку эканамічнай, а затым і палітычнай. Таму я з асаблівай прыемнасцю і любасцю бачу столькі прыхільнікаў беларускасці. Тут і беларусы з метраполіі, і беларусы з далёкага і бліжняга замежжа, і небеларусы па нацыянальнасці, але ўсіх аб’ядноўвае любоў да Беларусі — гэта сапраўдныя спрыяльнікі і рупліўцы беларушчыны. Вялікае дзякуй усім тым, хто сабраўся тут шчырая падзяка Вам, хто нёс і нясе ў сваім сэрцы Беларусь!
Чалавек — часцінка прыроды, таму яго гісторыю, яго даеянні цікава разгледзець на фоне гісторыі зямлі, на якой ён жыве, паглядзець, якія сувязі паміж імі, як глыбока ўваходзяць іх карані. Калі мы зробім такі экскурс ў некалькі мільярдаую геалагічную гісторыю Зямлі, то ўбачым, іпто Еўропа падзяляевда на дзве часткі: усходнюю — болын старажытную (прыблізна 1,5—2-мільярдную)—Усходне-Еўрапейскі крэтон (ад ірэч. крэпасць) — і заходнюю, значна болып маладую, Заходне-Еўрапейскую платформу. Мяжа між імі праходзіць па магутнай трансеўрапейскай зоне разломаў, якая ідзе праз востраў Барнхольм на Балтыцы, крыху' на захад ад Варшавы і наўскрайУкраінскіх Карпат. Тэрыторыя Беларусі знаходзіццана заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскага крэтону і праз яе праходзіць галоўная субмерыдыянальная геатэктанічная гэтага крэтону. Яна ўяўляе сабой па­ласу' найбольш высокага залягання крьшггалічных парод фундамента, якая аб’ядноўвае іх выхады на зямную паверхню на абшарах Скандынаўскага (Балтыйскага) і Украінскага шчытоў. Гэта паласа прыблізна ідзе ад Фінскага заліва, праз Чудскае возера, Пскоў, к захаду ад Мінска і ўсходу ад Пінска.
Крэтон з захаду абмываўся палеакіянам Япетус, з усходу — Уральскім палеакіянам. На тэрыторыю Беларусі перыядычна з захаду пранікалі хвалі кароткіх, але болып глыбокіх мораў акіяна Япетус, а з у схода—больш
’ Выступление на Другім міжнародным кангрэсе беларусістаў у маі 1995 г.
працяглых і шырокіх мораў ад Уральскага акіяна. Час ад часу воды гэтых мораў злучаліся ў бурным віры менавіта на тэрыторыі Беларусі. Усё тэта адбывалася на фоне перамяіпчэння крэтону па свеце і яго паваротаў у розныя бакі. 3 гэтай прычыны 800 млн. гадоў таму наш крэтон быў у паўднёвым паўшар’і і сучасны Захад быў Усходам, а сучасны Усход — Захадам, а з паўднёвага полюса Зямлі на тэрыторыю Беларусі насунуўся магутны покрыўны ледавік.
Толькі каля 400 млн.гадоў таму да ўсходняга крэтону Еўропы далучыліся землі ЗаходняйЕўропы, стварыўшы адзіны мацярык.
У чацвярцёвы (антрапагенавы) перыяд ужо з поўначы на Еўрапейскі мацярык насунуліся новыя пакроўныя ледавікі, на перыферыі якіх жылі маманты і іншыя жывёлы. З’явіўся і чалавек. Цікава адзначьщь. птто самы малады (13,5 тыс. гадоў таму) мамант знойдзены ў Беларусь Зараз вучоныя прыйшлі да высновы, што маманты загінулі па простай прычыне — Lx з’еў чалавек. Значыць, калі ў Сібіры і ў Заходняй Еўропе чалавек ужо з'еў усіх мамантаў, апошнім мамантаедам быў чалавек на тэрыторьгі Беларусь
Спадчыннасць геалагічнага развіцця адзначанай раней паласы высокага стаяння крышталічных парод прывяла да таго, што менавіта да яе прыстасаваны водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў. Таму гандлёвыя шляхі. вельмі важныя для гістарычнага развіцця Усходняй Еўропы, пралягалі праз землі, прыстасаваныя да вызначанай паласы, і перш-наперш праз тэрыторыю этнічнай Беларусь Г эта—“шлях з вараг у грэкі”, ПрыпяцкаБужскі і Заходне -Дзвінскі шляхі.
Магчыма, вялікі закон спадчыннасці, уласцівы і прыродзе і чалавецтву. які, як мы бачылі, дзейнічае на тэрыторыі Беларусі мільён гадоў, і не даў канчаткова разбурыць беларушчыну, на якую ўжо сотні гадоў і з Захаду і з Усходу ідзе навала новаўтварэнняў і якую. на жаль, нярэдка стараюцца ўзарваць і знутры. Калі раней гены беларускасці захоўваліся галоўным чынам простым сялянствам, якое было бліжэй за ўсіх да роднай прыроды, да сваёй зямлі, не хварэла чужой культурай і з’яўлялася базай нацыянальнага адраджэння, то цяпер паланізацыя і русіфікацыя пранікла ў самую глыбіню народную, і сцяг адраджэння амаль поўнасцю перайшоў да нацыянальна свядомай часткі беларускай інтэлігенцыі, што значна павялічвае цяжкасці на шляху адраджэння.
Менавіта па гэтай жа субмерыдыянальнай паласе, аб якой я ўжо гаварыў, прайшла мяжа Заходняй і Усходняй Беларуси тут ідзе і "народападзел” паміж “заходнікамі” і “ўсходнікамі”, кожныя са сваім менталітэтам. Калі на захадзе адчуваецца моцны польскі ўплыў, а ў рэлігіі
— каталіцызм, дык на ўсходзе — “тут русский дух, тут Русью пахнет” І болыпасць людзей — праваслаўныя. Калі на захадзе больш захавалася беларуская самасвядомасць, імкненне людзей да самастойнай дзя ржавы, рынкавых адносін. на усходзе манкуртства дасягнула значна больших памераў, вельмі пашырана настальгія па былым СССР і сацыялістычнай гаспадарцы. Калі на захадзе болыпасць выбаршчыкаў галасавалаза Зянона Пазника і Станіслава Шушкевіча, дык на усходзе — за Аляксандра Лукашэнку і Вячаслава Кебіча.
Геаграфічнае становішча Беларусі ў самым цэнтры Еўропы на скрыжаванні палітычных. ваенных, гандлёвых і іншых шляхоў моцна паўплывала на яе гістарычны лёс, на імкненне суседзяў далучыць да сябе гэтую тэрыторыю. Адсюль бясконцыя войны, якія знішчалі вялікую колькасць людзей. Змена межаў, палітычнага стану, дзяржаўнасці моцна ўплывалі на нацыянальныя, канфесійныя і культурныя ўзаемаадносіны, якія рабіліся вельмі складанымі; з мудрагелістым перапляценнем і інтэрферэнцыяй усіх з’яў. Забарона беларускай мовы, моцная паланізацыя і русіфікацыя прывялі да заняпаду ўласна беларускай культуры і таму многія выхадцы з Беларусі сталі выдатнымі дзеячамі культуры суседніх ці іншых народаў. Дастаткова ўспомніць Адама Міцкевіча і Фёдара Дастаеўскага, Станіслава Манюшку і Міхаіла Глінку, Ігната Дамейку і Мікалая Пржэвальскага і інш. Культурная спадчына многіх сыноў Беларусі не лічыцца беларускай. Але элементы беларушчыны ў большасці з іх прысутнічаюць і тэта вельмі важны напрамак даследчай працы. Многія з’явы культуры можна лічыць супольнымі здабыткамі народаў-суседзяў.
У маі 1995 г. мы адзначалі 150-годдзе з дня нараджэння ўраджэнца в. Свольня Дрысенскага ўезда (зараз Верхнядзвінскі р-н) Віцебскай губерні, выдатнага рускага натураліста і падарожніка Івана Чэрскага, які заўсёды пісаў пра сябс, што ён — сын ліцвіна. Атрымаўшы прапольскае выхаванне. быў сасланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні К.Каліноўскага. Сібір стала для яго другой радзімай, вывучэнню якой ён прысвяціў усё сваё жыццё.
Цяжкая гісторыя Беларусі садзейнічалашматлікай эміграцыі беларусаў як на Захад, так і на Усход. Узнятыя на кангрэсе праблемы немагчыма разглядаць без укладу беларускай дыяспары ў культуру, навуку і іншыя напрамкі дзейнасці Белару сі і іншых краін. Агульнабелару ская культура—гэта сінтэз культур беларусаў свету: метралоліі. дыяспары і ўсіх беларусістаў.
Вельмі важнае пытанне — працяг дыялогу па вяртанню культуры і гістарычных капггоўнасцей Беларусі як з заходніх, так і з усходніх краін.
У геалогіі існуюць двавельмі эфектыўныя метады даследаванняў — параўнальна-геалагічны і картаграфічны, якія, на маю думку, могуць прынесці вялікія здабыткі ў тых праблемах, якія мы зараз з вамі разглядаем. Падобнае да беларускага становішча з мовай, самасвядомасцю этнасу. вызваленчых і адраджэнцкіх рухаў мелі і маюць многія іншыя нацыі (славакі. чэхі, македонцы і інш.). Вывучэнне такіх феноменаў, узаемнае параўнанне іх стану і развіцця дапаможа лепш зразумець гістарычную і сучасную сітуацыю, а таксама прадбачыць магчымыя шляхі далейшых напрамкаў. змяненняў і неабходных дзеянняў.
Картаграфія — найбольш сціслы і аб’ектыўны графічны паказ сінтэзу тых ці іншых ведаў. Таму картаграфаваннеразнастайных паказчыкаў і элементаў культуры, мовы, фальклору, гісторыі, этнасу — надзвычайна эфектыўны метад даследаванняў, які трэба болып шырока ўжываць. Безумоўна, тут патрэбны вельмі вялікі банк даных. які немагчыма стварыць без сучаснай камп'ютэрнай тэхнікі. Прыкладам такой цікавай працы з’яўляецца “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак", які зараз асобнымі тамамі выходзіць з друку.
На заканчэнне я хацеў бы звярнуць увагу на экалагічны стан—стан дому нашага. які мае два аспекты — глабальны і рэгіянальны (тэрытарыяльны). На жаль, абодва выклікаюць вельмі вялікую трывогу. На Беларусь з захаду ідунь кіслотныя дажджы. з усходу — насоўваецца велізарная азонавая дзірка, якая навісла над большай часткай Расіі. Крызісны стан гаспадаркі. нізкая агульная культура, варварска-спажывецкі падыход да прыроды не садзейнічаюць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі і ў самой краіне. Датаго ж дабаўляеццачарнобыльская навала. Небяспечнасць экалагічнай катастрофы ў тым. іііто яна прыходзіць паступова. непрыкметна, чалавек не заўважае яе падыходу і раптоўна аказваеццаперад жудаснай безданню. Калі тэта здарыцца. чалавецтва будзе мець толькі адну галоўную праблему: як выжыць. Але будзе ўжо позна...
Пакуль агонь беларускай нацыянальнай ідэі будзе гарэць у сэрцах беларусаў, пакуль наш розум будзе імкнуцца здзейсніць мару пра дзяржаўнасць Беларусі, пакуль будзем любіць і шанаваць нашу Бацькаўшчыну, пакуль не пакінем матчыну мову, не здрадзім ёй, не адарвемся, як той Антэй, ад роднай зямелькі наіпай. датуль Беларусь будзе непераможнай, датуль будзе жыць беларускі народ. Жыве Беларусь!
КУЛЬТУРА I АДУКАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА ЗАМЕЖЖА МАГУТНАЯ ПЛЫНЬ НАЦЫЯНАЛЬНАГА
АДРАДЖЭННЯ БЕЛАРУСІ*
Пстарычныя падзеі, агульныя абставіны і жьщцёвыя ўмовы на Беларусі часта складваліся так, пгго спрыялі эміграцыйным працэсам. Нават яшчэ Францыск Скарына набываў адукацыю ў замежжы, а свае першыя выданні (23 кнігі Бібліі на старажытнабеларускай мове) надрукаваў не на Радзіме, а ў Празе. Ды і потым зноў эмігрыраваў у Прагу, дзе пражыў амаль 20 гадоў, там і пахаваны. Сімяон Полацкі таксами амаль 20 гадоў пражыў у Маскве, дзе зрабіў вялікі ўклад у рускую культуру і адукацыю, як выдатны грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст.
Забарона афіцыйна карыстацца беларускай мовай спачатку ў Рэчы Пасналітай, а затым у Рускай імперыі, войны, паўстанні, арышты і высылкі не давалі магчымасці развівацца беларускай культуры. Каля трохсот гадоў беларускі народ жыў над амаль поўным панаваннем польскай і рускай культуры. Таму лепшыя прадстаўнікі беларускай зямлі і іх продкі нярэдка станавіліся выдатнымі дзеячамі суседніх культур. Дастаткова ўспомнідь такія імёны, як Фёдар Дастаеўскі і Адам Міцкевіч, Міхаіл Глінка і Станіслаў Манюшка. Мадэст Мусаргскі і Дзмітрый Шастаковіч, Восіп Кавалеўскі і Іосіф Гапікевіч і іншыя. Некаторыя з нашых суайчыннікаў сталі нацыянальнымі героямі ініпых краін (Тадавуш Касцюшка, Ігнат Дамейка). Іменамі многіх з іх названы гарады і пасёлкі, горныя хрыбты і залівы, іншыя геаграфічныя аб’екты, выкапнёвыя і сучасныя расліны, жывёлы і г.д.
Асабліва вялікая эміграцыя здарылася ў пачатку XX ст., калі з Беларусі з'ехала каля аднаго мільёна чалавек у далёкае замежжа (галоўным чынам ЗША, Еўропу) і столькі ж у Сібір, а потым у час і пасля другой сусветаай вайны. Калектывізацыя, сталінскія рэпрэсіі, эвакуацыя ў час ванны, “будоўлі камунізма” (БАМ, цаліна і інш.) выклікалі перасяленне больш за адзін мільён беларусаў. Многія этнічныя беларускія тэрыторыі адышлі да суседніх краін (Беласточчына, Віленшчына, заходнія вобласці Расіі, часткова Чарнігаўская вобласць Украіпы). Калі ўлічыць і часовую міграцьпо (напрыклад, эвакуацыю ў час вайны многіх жыхароў, творчай інтэлігенцьгі), дык у выніку не меніп паловы беларусаў пастаянна ці часова аказваліся за межамі сваёй Бацькаўшчыны. Большасць беларусаў даволі
" Выступление на Другой міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура і адуканыя беларускага замежжа” ў кастрычніку 1996 г.
хутка асімілявалася ў іншых краінах, але ў многіх выпадках яны стварылі моцнае нацыянальна свядомае ядро беларускай эміграныі.
Сярод іхнайбольш вялікія і вядомыя супольнасці склаліся ў ЗІПА і Канадзе, а таксама ў Празе, Германіі, Англіі, Аргенціне, Аўстраліі і інш. Перптыя дзве і да гэтага часу застаюцца найбольш значнымі. Дзейнасць беларускай эміграцыі здзіўляе вялікай палітрай сваёй кулыурнай дзейнасці: мастацкая літаратура, літаратуразнаўства, фальклор, часопісы, газеты, му­зе!, бібліятэкі, тэатр. мастацтва, музыка, выдавецкая справа, харавыя і танцавальныя гурткі. радыёперадачы, шырокі спектр рэлігійнага жыцця і г.д.
Пасля развалу СССР мы змаглі нарэшце болып дасканала пазнаёміцца з набыткамі беларускай культуры ўсіх краін і тады пачаўся працэс узаемнага ўздзеяння розных частак беларускай культуры —метраполіі і замежжа. I тут хочацца асабліва адзначыць вялікую ролю беларускай дыяспары Амерыкі ў захаванні чысціні беларускай мовы. тое, што рэзка кідаецца ў вочы на фоне разбуральнага працэсу моўнага беларускага асяроддзя ў самой Беларусі. Я ўспамінаю гутарку. якая адбылася ў чэрвені 1994 г. пад час навуковай канферэнцыі “Беларуска-амерыканскія гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні'’ з Эльжбетай Смулак — польскім паслом у Беларусі, добрай знаўцай беларускай мовы. Яна мне расказала. пгго аднойчы да яе ў пасольства зайшла жанчына, якая здзівіла яе прыгожай беларускай гаворкай. Яна спытала: “Адкуль у Вас такая добрая беларуская мова?” Жанчьша адказала. што яна некалькі гадоў жыла з мужам у НьюЙорку і вельмі часта сустракалася з амерыканскімі беларусамі, ад якіх і навучылася так размаўляць па-беларуску. Гэта была Юля Бураўкіна.
Калі пра дзейнасць беларусаў на іх этнічных тэрыторыях у Польшчы, Літве і часткова Латвіі ёсць даволі значныя звесткі, дык пра беларусаў, якія пражываюць у этнічных заходніх землях Расіі і часткова Украіны (заходнія часткі Бранскай, Смаленскай, Цвярской, паўднёвая часткаПскоўскай і паўночная Чарнігаўскай), вядома зусім мала. На жаль, многія з іх ужо і не лічаць сябе беларусамі, але ў многіх мясцінах захавалася беларуская мова, а часцей змешаная (руская з вялікім ушіывам беларускай). Жыхары гэтых абласцей у выніку кансерватыўнасці захавання культурная спадчыны — ужо адзначаных моўных традыцый. фальклору, музычных спеваў і танцаў, мастацкіх вырабаў, побыту, гаспадарчай дзейнасці і іншых асаблівасцей маюць сваё непаўторнае аблічча. Тут захавалася значная беларускасць, якая зусім мала вывучана. У гэтых мясцінах патрэбна вялікая праца не толькі па вывучэнню. захаванню, але, магчыма, і па адраджэнню беларуіпчыны.
Хаця ўзаемнае пранікненне здабыткаў культуры замежжа і метраполіі набыло значную моц (абмен шмаглікімі кнігамі, часопісамі, газетам!, выданне многіх твораўэмігрантаў на Радзіме, выхад специальных кніг пра дзейнасць эмігрантаў у ЗША, Германіі. абмен мастацкімі выставамі. непасрэдныя сустрэчы на нарадах, канферэнцыях і г.д.), якое ідзе галоўным чынам намаганнямі не дзяржавы, а асоб-энтузіястаў, гэта пакуль толькі пачатак вялікай справы ўзбагачэння і аб’яднання розных плыняў у адну агульнабеларускую культуру. Узнікае шмат праблем па захаванню культурнай спадчыны і развіццю культуры беларускага замежжа ў сувязі з натуральным адыходам носьбітаў гэтай культуры і амаль поўнай адсутнасцю іх маладой змены. Хвалюе і той адкат ад нацыянальнага адраджэння наБацькаўшчыне. які намеціўся цяперу выніку антыбеларускай накіраванасці дзейнасці кіруючай улады краіны. А без уздыму нацыянальнага адра­джэння ў Беларусі цяжкачакаць пашырэння беларушчыны і за яе межамі.
Зараз значная колькасць беларускіх суполак, таварыстваў стварылася ў краінах СНД і Балтыі — ад Эстоніі да Якуціі, ад Комі да Узбекі стана. Ідзе актыўная культурна-асветніцкая праца. Цікавай старонкай з’яўляюцца беларусы-эмігрангы пачатку стагоддзя, асабліва сібірскія і дальнеўсходнія, якія да гэтага часу захавалі многія рысы культуры даўніх гадоў. Пакуль што гэтыя праблемы слаба вывучаны. Узнікаюць пытанні стварэння цэнтраў беларускай культуры, школ у месцах шчыльнага пражывання беларусаў На жаль, дапамога ў гэтым з боку Рэспублікі Беларусь вельмі слабая. Нават раней дастаткова распрацаваная дзяржаўная праграма “Беларуси ў свеце” цяпер амаль закінута.
Найважнейшае значэнне ў захаванні і развіцці беларускасці мае адукацыя. Широка вядома тая вялікая роля, якую мелі ў выхаванні беларускіх грамадзян і многіх дзеячаў Першая беларуская гімназія ў Вільні, латвійскія гімназіі, Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Германіі і інш. Вядома вялікая праца па адкрыццю часовых беларускіх школ нават у вельмі цяжкіх умовах у час вайны і г.д.
Толькі праз нацыянальную адукацьпо можна захаваць прысутнасць беларусаў у свеце. Таму як у Беларусі, так і ў беларускім замежжы неабходна беларусізацыя ўсёй адукацыйнай сістэмы — ад садкоў да вышэйшай школы.
Хачу таксама падкрэсліць адну важную агульначалавечую праблему, якую можна вырашыць толькі праз адукацыю, навуку, культуру. У сувязі са страшэннай дэградацыяй навакольнага асяроддзя (мы на мяжы экалагічнай катастрофы), выбухападобным узростам колькасці насельніцт-
ва ў свеце, вялікім сацыяльным расслаеннем жыхароў свету і іншымі адмоўнымі з’явамі чалавецтва чакае катастрофа. Каб пазбегнуць гэтага, патрэбна новая парадигма развіцця цывілізацыі — канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Гэта выклікае неабходнасць гуманізацыі і экалагізацыі выхаваўчых і адукацыйных працэсаў на ўсіх узроўнях.
ПАМ IЖ МІНУЛЫМ I БУДУЧЫМ*
— Я ў принципе, вельмі ўдачлівы чалавек. Мне ў жыцці пастаянна шанцавала—усе шэсць дзесяткаў гадоў. Я меў шчасце нарадзіцца ў сям’ і, дзе культам заўсёды былі праца і сумление. Потым мне надзвычайна шанцавала на настаўнікаў — у Маскоўскім нафтавым інстытуце, куды я паступіў адразу пасля вайны, выкладалі такія карыфеі геалагічных навук як М.Казакоў Л.Пуставалаў, І.Брод, Н.Успенская і іншыя. У час адной з палявых экспедиций у Казахстан я, тады студэнт-дыпломнік, пазнаёміўся з А.Яншыным — будучым акадэмікам, віцэ-прэзідэнтам АН СССР, які запрасіў мяне на работу ў Інстытут геалагічных навук.
Аддзелам тэктонікі тут у свой час кіраваў легендарны Мікалай Сяргеевіч Шацкі, тады ўжо акадэмік, сусветна прызнаны ў тэктоніцы аўтарытэт, стваральнік навуковай школы, лаўрэат Ленінскай прэміі. 3 яго гнязда вылецела нямала цяпер широка вядомых вучоных: акадэмікі Ю.Касыгін, Ю.Пушчароўскі, той жа А. Яншин...
Пашанцавала мне і з вучнямі — усе яны аказаліся цікаўнымі і працавітымі людзьмі, са сваім самастойным поглядам на, здавалася б, даўно звычайныя рэчы. Можа гэта, у першую чаргу, і вызначыла іх поспехі, дапамагло абараніць кандыдацкія, а некаторым ужо і докгарскія дысертацыі.
Бацька не раз паўтараў, што ў навуцы, як у любой творчай справе, патрэбны, як кажуць па-беларуску, людзі апантаныя. На жаль, іх не так многа цяпер рвецца ў навукі аб Зямлі. А праблема кадраў вучоных-геолагаў у рэспубліцы вельмі вострая. Па нашай просьбе ў Б ДУ пачата падрыхтоўка інжынераў-геамарфолагаў, для якіх я чытаю спецкурс па геатэктоніцы. Запрашаем студэнтаў да сябе ў інстьггут на практику, бяром у палявыя экспедыцыі — прыглядваемся. I калі бачым бляск у вачах, не раздумваючы запрашаем пасля абароны диплома на даследчыцкую работу.
— Кажуць, вялікі навуковы пошук пачынаецца з умения правільна паставіць пытанне, а працягваецца з магчымасці супаставіць факты...
— Г эта правільна. Калі амаль два дзесяткі гадоў назад я вярнуўся ў Мінск і мяне запрасілі ў калектыў інстытута, галоўная задача была сфармулявана проста і канкрэтна: стварыць тэктанічную карту Беларусі. Для гэтага ў першую чаргу трэба было аб’яднаць людзей з розных навуковых калектываў, захапіць іх гэтай ідэяй. Разумееце, тэкгоніка надзвычайна складаная галіна навукі — гэта сінтэз геалагічных ведаў і адначасова
* Вячэрні Мінск. 1989. 10 студзеня (гутарка з кар. БЕЛТА Я. Гарэлікам)
інструмент для развіцця новых даследаванняў, а ў канчатковым выніку — для прагназіравання і пошуку карысных выкалняў.
Дык вось, фактычных матэрыялаў к таму часу ў рэспубліцы накапілася многа. але яны не былі абагульнены. Адсутнічала і методыка стварэння такіх карт для платформ, хоць яна ўжо добра была распрацавана для горных абласцей. Нам прыйшлося прапанаваць і арыгінальную методыку, паклаўіпы ў яе аснову час фарміравання структур, і затым, стварыўшы карту, напісаць да яе вялікую манаграфію. За гэтую работу трупе вучоных прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
— Пасля гэтай работы Вам і вашым аднадумцам прапанавалі ўдзельнічаць у рэалізацыі аднаго з праектаў міжнароднай праграмы геалагічнай карэляцыі. Як Вы лічыце, Радзім Гаўрылавіч, гэта было прызнаннем узроўню даследванняў ці своеасаблівым авансам?
— Думаю і тое, і другое. Зразумела. мы к таму часу ўжо сяму-таму навучыліся, набылі вопыт, хоць чакалася вельмі складаная і карпатлівая работа. Мне даручылі кіраваць савецкай групай спецыялістаў, у якую ўвайшлі вучоныя Украіны, Беларусі. Малдавіі і рэспублік Савецкай Прыбалтыкі. Павінен заўважыць, што праект “Усходне-Еўрапейская платформа — Паўднёва-Заходні край" аб'яднаў намаганні спецыялістаў многіх краін, у тым ліку Велікабрьгганіі, ФРГ. Даніі, Швецыі. ГДР, Польшчы. Чэхаславакіі і іншых. Вывучана сапраўды велізарная колькасць матэрыялаў, уключаючы і размяшчэнне старажытных мораў, рэк, гор. У гарачых спрэчках народжаны абгрунтаваныя, аргументаваныя вывады, якія і адлюстравала серыя тэктанічных і літолага-палеагеаграфічных карт гэтага рэгіёна. Яны выдатна выдадзены ў ГДР і будуць ітрадстаўлены ў ЗША, у Вашингтоне, на чарговым Міжнародным геалагічным кангрэсе. Я таксама запрошаны ўдзельнічаць у гэтым аўтарытэтным форуме.
Сумесная шматгадовая праца над гэтай няпростай праблемай яшчэ раз пацвердзіла, як важна ў наш час умацоўваць супрацоўніцтва вучоных розных краін. як неабходна аб’яднаць іх намаганні ў імя больш хуткага дасягнення агульнай высакароднай мэты.
У сувязі з гэтым мне хацелася б паразважаць аб стаўшым для нас прывычным паняцці “сусветны ўзровень”. Што за ім стаіць? Як яго можна дасягнуць або “пераўзысці"? Дарэчы. я лічу, што тэты тэрмін неправамерны—у навуцы, як у скачках у вьппыню, або ты дацягнешся да ракорду і становішся ўпоравень, альбо паднімеш планку яшчэ вышэй і гады ўжо твая вышыня вабіць каго-небудзь да запаведнага рубяжа. Сярэдні ж "сусветны" узровень — гэта, даруйце, абсурд.
Але як аператыўна атрымліваць інфармацыю аб навейшых даследаваннях, аб “рэкордных скачках” тваіх калек у іншых рэгіёнах краіны і за мяжой? Публікацыі спазняюцца на 3-4 гада. Значыць, выхад бачыпца толькі адзін — кантакты. Г эта могуць быць навуковыя кангрэсы, сімпозіумы, парады, а іншы раз проста сяброўскія сустрэчы вучоных. Важная не форма, а вынік. I сродкаў на такія кантакты шкадаваць не трэба.
— Дарэчы аб сродках. Цяпер многа гавораць аб самафінансаванні і самаакупнасці. У тым ліку і навукі..,
— Ведаеце, у маіх калег-геолагаў часам цяжка правесці накладную грань паміж фундаментальнай, тэарэтычнай навукай і прыкладнымі даследаваннямі. Як правіла, арыгінальная думка, цікавы вынік, да якбга прыйшлі вучоныя, адразу становяцца здабыткам практыкаў, стымулююць правядзенне вышукальных работ, што завяршаюцца нярэдка выяўленнем новых радовішчаў. Падлічыць у грошах наш уклад у гэтыя адкрыцці цяжка, хоць, я лічу, даўно наспела неабходнасць стварынь зладжаны, дзелавы механізм узаемаадносін навукі і вытворчасці, дзе ідэі, канцэпцыі атрымаюць статус тавару і заканамерна стануць прадметам куплі-продажу.
Калі ж рэестр даходаў і затрат прымяраць канкрэтна да нашага інстытута, то, мне здаецца, мы апраўдваем сябе. Нават адзін працэнт кошту тых соцень мільёнаў тон нафты і калійных солей, здабытых у нетрах рэспублікі, з лішкам акушць усе затраты на ўтрыманне калектыву. А з нашай дапамогай адкрьпы беларускі грашт. бурыя вугалі, гаручыя сланцы, жалезныя руды ... Хоць, паўтаруся, значэнне геалогіі значна шырэйшае, чым толькі пошук карысных выкапняў. Гэта пазнанне самой Зямлі— яе доўгай і ў многім загадкавай біяграфіі, вывучэнне природных заканамернасцей і анамалій, пошук адказаў на многія пытанні аб паходжанні чалавека, расліннага і жывёльнага свету, многіх іншых...
—Прабачце,наколькі я разумею, навукі аб Зямлі такія шматгранныя, што намаганняў аднаг о невялікага калектыву няхай і вельмі таленавітых людзей наўрад ці дастаткова для глыбокага вывучэння наваг рэгіянальных праблем?..
—Нават калі да пошуку вучоных інстытута дадаць намаганні нашых калег з універсітэта, іншых ВНУ, НДІ і праблемных лабараторый, то і гэтага сёння будзс да крыўднага мала Няптедзячы на многія, сапраўды сур’ёзныя дасягненні, неабходна прызнаць, што мы пакуль пгго няспешна і неглыбока у прамым і пераносным значэнні гэтага слова, вывучаем прыроду свайго краю.
Я неаднойчы ўжо гаварыў пра гэта: нам патрэбна больш магутная беларуская навука аб Зямлі, якая ў некалькі разоў пераўзыходзіла б
цяперашнюю і па аснашчанасні, і па юлькасці занятых у ёй людзей. Паірэбна самастойнае аддзяленне ў акадэміі, якое ўключала б некалькі інстьпугаў, што спецыялізаваліся б на максімальйа невялікай колькасці праблем. Спашлюся на прыклад Балгарыі, дзе я нядаўна быў. Як вы ведаеце, яна роўная Беларусі па насельніцтву, але ўдвая мешдая па тэрыторыі. Між тым. акадэмічны цэнтр навук аб Зямлі—тое ж, што і наша аддзяленне, — уключае 10 інстытутаў самага рознага профілю.
Барані божа. я не хацеў бы ні на мінуту ўсумніода ў важнасці даследаванняў беларускіх фізікаў, магэматыкаў, але, згадзіцеся, гэтыя навукі могуць шчодра пладаносіць на любой глебе—няхай гэта будзе Расія. Літва або Узбекістан. Патрэбны толькі вопытныя садоўнікі і здольныя вучні. Рэгіянальныя ж праблемы — вывучэнне нетраў, ахова прыроды, геаграфія, гісторыя, мова. культура народа — ніхто за нас не вырашыць ні ў Маскве, ніўАшхабадзе.
Цяпер ствараецца на базе Інстытута торфу Інстытут экалагічных ираблем — гэта я лічу вялікай справай. 3 экалогіяй у рэспубліцы, прама скажам, няважна. Але неабходна даць прыярытэтнае развіццё і іншым важным напрамкам навук аб Зямлі, якія сфарміраваліся і ўзмацнелі ў нашым інстытуце. Зрабіць гэта, мне здаецца, трэба як мага хутчэй.
—Гавораць, аднойчы акадэмік Ландау вывеў жартоўную формулу' шчасця. Для таго, каб адчуваць сябе шчаслівым, вызначыў ён, чалавек павінен трэць часу аддаваць рабоце, трэць—каханню і яшчэ адну трэць— кантактам. Як бы Вы аднесліся да гэтай формулы вялікага фізіка?
— Яна мне вельмі падабаецца. Я гатоў пад ёй падпісацна: тэта — ідэал чалавечага жьпшя. Але, на жаль, як часта рэальнасць аддаляе ад нас ідэал, зрушвае акцэнты ў той або іншы бок. У мяне даўно ўжо намеціўся яўны перакос у бок работы — яна папгынае ніяк не менш палавіны, а можа і ўсе шэспьдзесят працэнтаў часу. Вядома, на шкоду сустрэчам і каханню. Хоць вельмі часта кантакт з цікавым субяседнікам. з разумней кнігай дорыць не толькі радасць, задавальненне, але і прама дапамагае будучай рабоце, справе, якой служыш.
—Павінен Вас засмуціць. Радзім Гаўрылавіч,—Вы не арыгінальны. Г этак жа адказаў мне ў свой час і Г аўрыла Іванавіч.
— Нічога дзіўнага, я — яго сын. I, як банька, займаюся любімай справай.
ЦІ ВУЧОНЫЯ ВІНАВАТЫЯ?*
Чарнобыль ные ў сэрцы і не дае спаць спакойна...
I не дзіва: увесь свет да гэтага часу з жахам успамінае Хірасіму, а тут на нас звалілася многа дзесяткаў Хірасім. Наибольшая частка гэтага нябачнага, але магутнага і бязлітаснага знішчальніка траігілана Беларусь, і зноў, ужо кагоры раз за гісторыю, беларускі народ у щеках генацыду...
Асабліва шырока абмяркоўвалася праблема Чарнобыля ў час перадвыбарчай кампаніі. Абмяркоўвалася і на сходах, і ў друку. Усіх хвалююць пытанні: чаму здарылася гэта катастрофа, хто вінаваты, чаму мы так доўга не ведалі сапраўлнага становішча з забруджваннем тэрыторыі, чаму так марудна высяляюць з зоны людзей 1 г.д.
Пасля вядомага мітынгу 25 лютага першы сакратар ЦК КПБ Я.Я.Сакалоў “праясніў” некаторыя пытанні. Аказваецца, "...кіраўніцтва рэспублікі адмовілася ў пачатковы перыяд аварыі на Чарнобыльскай АЭС ад тых сродкаў. якія выдзяляла краіна для ліквідацыі гэтай бяды”, таму што "асноўныя рэсурсы былі пушчаны” на тое, каб “спыніць рэактар. Калі настаў час дзейнічаць далей, высветлілася, што ні саюзная, ні наша рэспубліканс кая навука па сутнасці ніякіх дадзеных не мела. Не было такога вопыту і ў сусветнай практыцы. Толькі ў апошні час з’явілася не навука, а парасткі навукі і ў саюзнай акадэміі, і ў нашай”. Так напісана ў скарочанай стэнаграме адрэдагаванай гутаркі, якая адбылася ў тэлестудыі пасля мітынгу; а непасрэдна з тэлеэкрана яшчэ больш цвёрда гучала. што ва ўсіх бедах вінавата навука, вінаватыя вучоныя.
Крыху раней у газетах было надрукавана, што на пасяджэнні ў Прэзідыуме Савета Міністраў БССР зноў прагучала занепакоенасцьу сувязі з пражываннем людзей у раёнах. забруджаных радыенуклідамі"... “I як весці на заражаных землях сельскую гаспадарку? На гэтыя пытанні неадкладна павінна адказаць навука. медыцына, Дзяржаграпром, органы мясцовайулады. Такое даручэнне зроблена. Сярод адказных за выкананне прэзідэнт АН БССР У.П.Платонаў, міністр аховы здароўя У.С.Улашчык. першы намеешк старшыні Дзяржаграпрома Я.Ф.Сухарукаў. На работу адпушчаны дні — заключэнне неабходна прадставіць у лютым”. Адсюль зноў можна зрабіць вывад, што вучоныя (ды і мясцовыя улады таксама) амаль за чатыры гады нічога не вывучылі, нічога не ведаюць, не далі да гэтага часу ніякіх прапаноў.
I вось перад самымі выбарамі 2 сакавіка спецыяльныя карэспандэнты М.Бацян і В.Рошчьш у “Рабочай трыбуне” змясцілі артыкул “Ахвяры ' Літаратура і мастацтва 1990. 16 сакавіка.
застою", які ў той жа дзень тэрмінова на першай старонцы перадрукаваў “Вячэрні Мінск". У артыкуде ў зняважлівым тоне ідзе абраза нашых выдагных вучоных, былога прэзідэнта АН БССР акадэміка М. А. Барысевіча і члена-карэспандэнта АН БССР В.Б.Несцярэнкі, якія як быццам ніякай трывогі ў сувязі з Чарнобылем ніколі не выказвалі, у друку не выступалі, а зараз прьпіісваюць усё гэта сабе, "тонка адчуваюць кан’юктуру ў барацьбе за дэпутацю мандат’’.
Такіх выказванняў ад кіраўніцтва і апаратных работнікаў аб ролі навукі і вучоных можна было чуць нямала. Так, першы сакратар Гомельскага абкамапартыі А А.Грахоўскі патрабаваў. каб І.М.Нікітчанку, Я.П.Пятраева і іншых пазбавілі вучоных ступеняў. Вось так паступова знаходзяцца “вінаватыя”. Знаёмая карціна з адносна недалёкага нашага мінулаіа: яшчэ трохі—і гатовы ■’вораг народа". А гэта так проста, звыкла і не трэба галаву ламаць. Добра, што настаў іншы час. Але многія на такое клююць...
I нездарма, 1 сакавіка, калі мне давялося праводзіць у Доме палітасветы сустрэчу кандыдатаў у народныя дэпутаты БССР ад Беларускага экалагічнага саюза з выбаршчыкамі, першая запіска была з пытанием аб віне вучоных у справе дрэннай ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай аварыі. У адказ віцэ-прэзідэнт АН БССР І.І.Ліштван паведаміў, што новы склад Прэзідыума АН БССР, выбраны ў сакавіку 1987 года, падаў з таго часу больш за дваццаць дакладных запісак кіраўніцтву рэспублікі з розным! прапановамі, у тым ліку і аб неабходнасці тэрміновага высялення жыхароў з забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. Пазіцыя беларускіх вучоных пакладзена ў аснову Дзяржаўнай праграмы па ліквідацыі вынікаў аварыі. прынятай Вярхоўным Саветам БССР.
Член-карэспандэнт АН БССР, старшыня Прэзідыума Беларускага аддзялення ВАСГШЛI .М.Нікітчанка дакументальна даказаў, што, пачынаючы з першага месяца пасля аварыі, вучоныя-аграрнікі падрыхтавалі шэраг вельмі канкрэтных (і, як паказаў час, у сваёй аснове правільных) прапаноў аб тым, як весці сельскую гаспадарку ў забруджаных раёнах, а самае галоўнае — забараніць вытворчасць сельскагаспадарчых прадукгаў на тых плошчах, дзе яны не могуць бьпіь чыстымі. На жаль, большасць прапаноў не была ўлічана ЦК КПБ і ўрадам рэспублікі і засталася на паперы. Словы вучоных маглі чуць шматлікія тэлегледачы, бо сустрэча досыць падрабязна перадавалася па тэлебачанні 2 сакавіка.
Зараз мы шмат ведаем пра аварыю ў Чарнобылі. Асабліва шмат пу'блікацый і выступленняў было ў 1989 г. Нарэшце была адкрыта і надрукавана схема забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. Досыць
шырока адлюстроўвалася ў друку часта драматичная барацьба розных канцэпцый — так званай 35-бэрнай (Міністэрства аховы здароўя СССР) І беларускіх вучоных. Вядома і тая. больш адкрытая і смелая палітыка, якую праводзіў апошнім часам наш урад па вырашэнні пытання ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай аварыі. Асабліва задавальняе зварот да ўсіх краін свету аб дапамозе, які ці то з-за сціпласці, ці то сарамлівасці ўрада БССР затрымаўся амаль на чатыры гады.
Але неабходна ўспомніць яшчэ раз некаторыя моманты першых гадоў. Няўжо навука не мела ніякіх даных аб аварыях такога тылу? Зразумела, буйная аварыя такіх памераў здарылася ўпершыню. Але ж некалькі дзесяткаў гадоў да яе была чэлябінская, аб якой мы даведаліся толькі цяпер. А ў вышку яе было пераселена больш за 25 тыс. жыхароў значка менш населений, чым Беларусь, Чэлябінскай вобласці. I дагэтуль стаіць там закрытая, без жыцця, забруджаная шматкіламетровая зона, падобная да “зоны Сталкера’" фантасгаў Стругацкіх. У той час ахвяры выбуху паслухмяна перасяліліся з зоны, радуючыся, што яшчэ так добра абышлося і яны жывыя, а астатнія савецкія “вінцікі”, усё больш набліжаючыся да сапраўдных манкуртаў. бадзёра будавалі сталінскі сацыялізм над песню “Как хорошо в стране советской жить...” Пра чэлябінскую аварию ёсць важных для нас матэрыялы, але яны дагэтуль закрытых. Апрача таго, ёсць даныя і па аварыях у іншых краінах. Таму матэрыялы ўсё ж былі, і спецыялісты, у тым ліку і беларускія, іх ведалі.
Спачатку галоснасць аб нашай аварыі ішла па сцэнарьгі, які быў і ў Чэлябінску, але янанапалохала суседзяў за мяжой—“розных там шведаў”, і была парушана звыклая наша сістэма маўчання. Ды і вецер перабудовы ўжо досыць моцна задзьмуў. Давялося абвясціцьАле бадзёрасць мы, як заўсёды, не гублялі: ішлі на першамайскую дэманстрацыю, правялі ў Кіеве велагонку міру, адгулялі ў Брагіне футбольных матчы, паказалі па тэлебачанні, як у забруджанай зоне мы “железным конем” (які ўздымае вялізнае воблака радыенукліднага пылу) “и посеем и вспашем”, бачылі бесклапотны твар і чулі супакойны голас міністра аховы здароўя аб тым, што хвароб на Гомельшчыне стала значна менш... А “бяздушная імперыялістка” жалезнах ледзі Тэтчар у той час тэрмінова вывозіла дзесяткі сваіх студэнтаў з Кіева, аб чым мы з пэўнай долей сарказму паведамлялі па тэлебачанні і ў друку. Каб не было “панікі”, мы рабілі выгляд, што ў нас усё нармальна. Маўчалі і адцягвалі ўвагу насельніцтва іншымі весткамі ад балючага. А ў суседняй Польшчы ў тэты час кожны дзень паведамлялі, у якім напрамку ішлі хмары, давалі парады аб тым, што трэба старацца не
трапляць пад дождж, не пускаць дзетак на вуліцу, прымапь душ пасля вяртання дадому і г.д.
В.Б.Неспярэнка — у той час дырэктар Інстытута ядзернай энергеіыкі АН БССР—як спецыяліст першы зразумеў усе памеры бяды і таму адразу ж пачаў біць трывоту; званіў М.М.Слюнькову, пісаў у ЦК КПБ, даказваў неабходнасць тэрміновага адсялення людзей. Тое ж рабіў і акадэмік М.А.Барысевіч як прэзідэнт АН БССР. Я згодзен, што, відаць, не толькі тэта было прычынай адлучэння іх ад пасад. Але іх смелую грамадзянскую пазіцыю ў той час не перакрэсліць. Я вельмі добра памятаю, як прыблізна праз два тыдні пасля аварыі М.А.Барысевіч у суботу, нягледзячы на выхадны дзень. тэрмінова сабраў усіх дырэктароў інстытутаў АН БССР. Перад намі высту шў В.Б.Несцярэнка, які толькі што вярнуўся з Чарнобыля і тэрыторыі вакол яіо і падзяліўся сваімі ўражаннямі. Усхваляваным голасам, які некалькі разоў абрываўся ад падступаўшых слёз, ён расказваў нам аб жудасным становішчы, аб жыхарах, якія трапілі ў зону і якіх. на яго думку, тэрмінова трэба перасяляць. Прэзідэнт адзначыў, што рэспубліка ў бядзе, і што нам усім неадкладна трэба прыняць усе намаганні, как вывучыць становішча і дапамагчы нашаму народу. Мы адразу ж падрыхтавалі праграму работ і пачалі працаваць... Але непатрэбныя ў такой сітуацыі сакрэтнасць і адсутнасць інфармацыі перашкаджалі каардынацыі работ, а бясконцыя абрыванні адпаведнымі ўстановамі ініцыятывы (“не дапусціць панікі!", “пакладзеш партбілет”) рабші нашы намаганні малаэфектыўнымі. Да свайго перавыбрання і ад’езду ў Маскву М. А.Барысевіч уважліва сачыў і кіраваў работамі АН БССР пачарнобыльскай тэматыцы. В.Б.Несцярэнка не адхіляўся зусім: пад яго кіраўніцтвам праводзілася радыяцыйная здымка. зроблены індывідуальны дазіметр “Сасна”.
Больш практычныя ўкраінцы адразу ўзнялі трывогу, эвакуіравалі больш за 100 тыс. жыхароў, а ў нас, у беларусаў, усё было ціха 3 так званай фармальна-бюракратычнай 30-кіламетровай зоны вывезлі 25 тыс. жыхароў беларускіх вёсак. Толькі пасля смелых выступленняў Алеся Адамовича ў сродках масавай інфармацыі пачалі больш часта ўспамінаць Беларусь. А зараз патрэбна перасяліць яшчэ звьпп 100 тыс. жыхароў.
Трэба ўсвядоміць, што палкам ліквідаваць (г. зн., привести тэрыторьп ў дааварыйны стан) вынікі катастрофы нам не ўдасца. Спатрэбяцца стагоддзі, каб пазбавіцца ад радыенукліднага бруду. На жаль, да гэтага часу мы маем толькі сумную агульную карціну распаўсюджвання радыенуклідаў, але і гэта практычна датычьшца толькі цэзію і часткова стронцию. Была ж выкінута знатная колькасць розных элементаў — ад торьпо да
трансураваных, да якіх дадаліся так званыя ‘Тарачыя часцінкІ” і рэчывы, што прымяняліся пры тушэнні пажару (свінец, даламіты, барый, кальцып, магній і інш.). Усё тэта распаўсюджвалася не толькі ў залежнасці ад ветру, дажджу, але і ад геалагічнай будовы, ландшафтаў, гравітацьшных апамалій і г.д. На ўсё гэта зараз накладваецца міграцыя радыенуклідаў — як природная, так і тэхнагенная. Атрымалася вельмі вялікая стракатасць у іх распаўсюджванні. Таму неабходна зрабіць на ўсёй тэрыторыі рэспублікі дзяржаўную эколага-геахімічную здымку, як агульную (маштаб 1:200 000), так і дэталёвую, у гарадах і вёсках, каб дайсці з часам да кожнай хаты і да кожнага падвор’я. Такая здымка павінна ўлічваць і іншыя шкодныя рэчывы (свінец, нітраты і інш.), бо яны разам з радыенуклідамі павялічваюць небяспеку ўдвая, Трэба даць народу індывідуальныя дазіметры, прьггым таннейшыя. чым па мяркуемай зараз папярэдняй цане. Прынамсі, тэта можна зрабіць у першую чаргу за кошт аднаго з віноўнікаў аварыі Мінатамэнерга, які ў дадатак яшчэ і прысвоіў 65 млн. руб., сабраных савецкімі людзьмі на ліквідацыю чарнобыльскай бяды. Калі людзі будуць мець дазіметры, яны змогупь знайсці па ўсёй тэрыторыі Беларусі яшчэ шмат новых небяспечных шіям радыенукліднага забруджвання. Кожны чалавек павінен ведаць, у якіх умовах ён жыве.
Шмат важных канкрэтных прапаноў было зроблена вучонымі на нядаўняй выязной сесіі Прэзідыума АН БССР у Магілёве. Яны дапаўняюць раней принятую Вярхоўным Саветам БССР праграму, якую трэба выконваць, не чакаючы згодыМасквы, і ператварэння яе ў агульнасаюзную праграму. Адно другому не перашкаджае. Трэба не шукаць вінаватых, а спяшацца рагаваць людзей.
ЖЫВІ, АКАДЭМІЯ! *
Самае вялікае багацце дзяржавы — людзі. Асаблівай увагі заслугоўваюць людзі інтэлектуальнай праны і сярод іх дзеячы культуры, мастацтва, навукі. Калі мы гаворым аб якой-небудзь краіне, дык звычайна перш за ўсё успамінаем выдатнага чалавека, які принёс славу дзяржаве, і часцей гэта будзе пісьменнік. кампазітар, мастак, вучоны. Італія—Леанарда да Вінчы; Аўстрыя — Моцарт: Германія — Гётэ, Бетховен: Полынча — Капернік, Міцкевіч; Расія—Ламаносаў. Пушкін, Рэпін, Чайкоўскі; Беларусь — Скарына, Купала... На жаль, вельмі часта шануем мы гэтых людзей не пры іх жыцці. Балыпавіцкая ўлада на словах гаварыла “ўсё для чалавека”, на справе ж лічыла “чалавек — гэта вінцік”. Асабліва такія адносіны адчувала інтэлігенцыя. I ў наш час у многіх краінах СНД інтэлектуальная праца ацэньваецца мізэрна. У заняпад трапіла і акадэмічная навука, у тым ліку і ў Беларусь
Больш за 250 гадоў назад у Расіі ўказам Пятра 1 была створана Акадэмія навук—“собрание ученых и искусных людей, которые не токмо сии науки в своем роде, в том градусе, в котором оные ныне обретаются, знают, но и через новые инвенты (изобретения) оные совершить и умножить тщаться...” Вялікім дасягненнем было і адкрыццё акадэмій навук у былых савенкіх рэспубліках. 3 таго часу, нягледзячы на многія недахопы. хібы і наваг трагедыйныя моманты, фундаментальныя навукі былі сабраны ў гэтых акадэміях і дасягнулі знатных вынікаў.
У наш час на розных узроўнях можна пачуць такую недарэчную думку, што зараз — не да навукі, бо самае галоўнае — згэта запоўніць паліцы крам і выжыць. Але такія людзі не разумеют», што без навукі нічога зрабіць немагчыма. Трэба ўспомніць мудрыя словы Л.М.Талстога: “Не будь наук и искусств, не было бы человека и человеческой жизни... Наука и искусство так же необходимы для людей, как пища, и питье, и одежда, даже необходимее. Науки и искусство — это то, что двигает людей вперед и дает им возможность бесконечного развития”.
Яю стан Акадэмй навук Беларусі? У лепшыя часы свайго ўздыму. якія я адношу да сярэдзіны 80-х гадоў. у яе складзе было 32 установы, 320 дактароў і каля 2100 кандыдатаў навук. Дасягненні вучоных Акадэмй шырока асвятляліся ў друку, і яны многім вядомы. Але і тады ў параўнанні з іншымі рэспублікамі мы займалі далёка не “прызавое месца”. Так, калі ’ Навшы Беларускай акадэмй навук. 1992. 20 сакавіка; Народная газета. 1992. 15 красавіка
сярэднегадавы тэмп прыросту навуковых супрацоўнікаў у былых саюзных і рэспубліканскіх акадэміях складаў 3,05, то ў нашай Акадаміі—усяго 0,90. I ўсё ж, калі параўнаць цяперашні стан навукі Беларусі з навукай некаторых перадавых заходніх краін, то нягледзячы на цяжкасці, вучонымі Акад эміі атрыманы буйныя навуковыя вынікі на прыярытэтных напрамках даследаванняў у розных галінах. Многія з навуковых работ выраслі ў значныя распрацоўкі новых тэхналогій, прыбораў. матэрыялаў, якія паспяхова выкарыстоўваюцца далёка паза межамі рэспублікі.
Сучасная сітуацыя, якая склалася ў Акадэміі навук Беларусі, выклікае вялікую занепакоенасць. Вучоныя разам з усім народам перажываюць тыя агульныя цяжкасці, якія ахапілі нашу краіну і не дазваляюць стабільна і спакойна працаваць. Навука ж патрабуе канцэнтрацыі думкі на галоўнай праблеме, сабранасці, стабільнасці, упэўненасці.
Найболып важнае пытанне, якое перашкаджае нармальнай працы Акадэміі, — фінансаванне і падаткі. Памесячнае і беднае фінансаванне — тэта нешта накшталт міласціны — дазваляе з трывогай жыць толькі сённяшнім днём. У той жа час каля 100 карзнных рэспубліканскіх урадавык праграм і заданняу выхаду з цяжкага крызісу зроблена з разді кам на навукова-інтэлекіуальны пагэнцыял Акадэміі. Падаткі ж такія вялікія, што не пакідаюць сродкаў ні на нармальную працу, ні на набыццё прыбораў. ні на поўную зарплату. Асабліва здзіўляе падатак на зямлю і нерухомасць (акадэмічная ўласнасць — дзяржаўная, таму дзяржава сама ў сябе бярэ падатак — з адной кішэні перакладвае ў другую). Ды і чарнобыльскі падатак выклікае многа супярэчлівых думак: занадта не па-гаспадарску гэтыя грошы выкарыстоўваюцца. Да таго ж амаль у се інстытугы Акадэміі працуюць па чарнобыльскай тэматыцы. Вялікае падаражанне на ўтрыманне будынкаў, аплату энергіі, паслуг, прыбораў, рэактываў, транспарту, камандзіровак не дазваляе наладзіць працу, а паграбуе скарачэння супрацоўнікаў — ад 30 да 60% і наваг больш. А гэтаўжо разгром навуковых кадраў...
У многіх узнікаюць пытанні: навошта нашай адносна невялікай краіне такая вялікая Акадэмія? Ці не трэба яе зрабіць чыста фундаментальнай, скараціўіпы ўсе прыкладггыя напрамкі? Па-першае, як мы бачылі раней, наша акадэмічная навука ў параўнанні з іншымі рэспублікамі былога Саюза і краінамі свету не такая ўжо і вялікая, асабліва калі ўлічваць колькасць насельніцтва, памер тэрыторыі, развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі і інш. Па-другое, мяжа паміж фундаментальнай і прыкладной навукамі досыць умоўная. Даволі ўспомніць адкрыццё кола Што можа
быць болып фундаментальным і не менш прыкладным? Зусім яшчэ нядаўна адкрыццё атама і занятак радыеактыўнасцю здаваліся такімі абстрактным! і часта тэарэтычнымі. 3 пераходам да незалежнасці Беларусі роля прыкладной часткі акадэмічнай навукі, наадварот, не змяншаеппа, а павялічваецца. Таму вучоныя-прыкладнікі не павінны пакідаць Акадэмію. Менавіта праз іх больш хутка будзе ісці ўкараненне тэарэтычных распрацовак у вытворчасць. Доля фінансавання прыкладной навукі ў ведамствах Беларусі значка вышэйшая ў параўнанні з фінансаваннем ўсёй акадэмічнай навукі.
Існуе думка аб неабходнасці наладзінь фундаментальныя навукі так. як гэта зроблена ў многіх заходніх краінах — перавесці іх галоўным чынам ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Але нельга ж усё слепа капіраваць. Стварэнне Акадэміі навук — вялікае дасятненне, якому -зайздросціць і шэраг замежных вучоных. Нашанавука мае нядрэнныя традыцыі ў арганізацыі і выніках даследаванняў. Пры гэтым трэба не заплюпічваць вочы на тое, што на захадзе “гадзінная нагрузка” на выкладчыка ў два-тры разы ніжэйшая, чым у напгых. і тыя могуць у столькі ж разоў болып часу прысвячаць навуковым даследаванням. Калі перайсці на заходні варыянт, то давядзецца па меншай меры падвоіць колькасць супрацоўнікаў у вышэйшых навучальных установах.
Чыгуначны і асабліва аэрафлотаўскі “бандытызм” па падаражанню білетаў у краінах СНД і тым болып за іх мяжу, калі трэба плащць у валюце, прыводзіць дапоўнай ізаляцыі нашых навукоўцаў. Немагчымасць выпісаць з прычыны адсутнасці валюты замежныя навуковыя часопісы і кнігі не толькі ў Беларусі. але і ў іншых краінах СНД прыводзіць да адсутнасці інфармацыі. Усё гэта адначасова ўзводзіць магутную “жалезабетонную заслону”, якая вядзе да хуткага заняпаду навукі, які прыдзепца пераадольваць многія гады, што будзе каштаваць значна даражэй. Калі спыніць навукова-даследчую работу па асобных напрамках, як гэта было ў свой час зроблена з кібернетыкай і генетыкай, то мы ўжо ніколі не здолеем дагнаць сусветную навуку.
Цяжкі стан навукі выклікае '‘ўцечку мазгоў” — яўную і болып схавануто. Першая з іх часта датычыцца найболып таленавігых вучоных, якія едуць за мяжу. Добра, калі яны едуць туды часова — гэта толькі ўзбагачае інтэлекгуальны патэнцыял, а калі назаўсёды — згуба вялікая. Нездарма тыя, хто калісыц пакінуў былы СССР, далі болып Нобелеўскіх лаўрэатаў, чым тыя. што засталіся ў краіне. Мабыць, схаваная "ўцечка мазгоў” яшчэ болып небяспечная. Каб пракарміць сям'ю, вучоны сёння
павінен зарабляць дадатковыя грошы ў іншых установах, кааператывах і г.д. Дзе тут да вяікай навукі: часу на фундаментальный даследаванні застаецца ўсё менш, а нярэдаа ён пакідае навуку зусім. Болыпасць вучоных вымушана цяпер, як яны самі жартуюць, “легчы на захаванне".
Калі нашы ўлады непакояцца аб развіцці незалежнай краіны — Беларусі, аб захаванні і пашырэнні галоўнай каштоўнасці народа — яго інтэлекту, клопат аб навуцы павінен стаць адным з асноўных напрамкаў іх дзейнасці. Безумоўна. вучоным Акадэміі навук трэба не толькі прасіць дапамогі ў свайго ўрада, але і самім неабходна змагацца за навуку. Відаць, у сувязі з рынкавай эканомікай трэба навучыцца гандляваць сваімі навуковымі распрацоўкамі, займацца камерцыяй, каб зарабіць грошы, у тым ліку і на фундаментальную навуку. Зразумела, пгго гэтым будзе займацца не кожны вучоны, а той, хто мае да гэтага прыхільнасць, і ў першую чаргу — адміністрацыя інстыдутаў. Уралу ж неабходна дапамагчы стварыць навуцы льготных ўмовы, у прыватнасці ў знешнеэканамічнай дзейнасці і сумесных даследаваннях.
Акадэмія навук Беларусі павінна ператварыцца ў цэнтр не толькі навукі, але і нацыянальнай культуры і адраджэння. Таму прыярытэтнымі напрамкамі яе дзейнасці павінны стань гуманітарныя навукі і ў першую чаргу—мовазнаўства, літаратуразнаўства, фальклор, масташва, гісторыя (без фалыпы і палітыканства). Важна падняць на новы ўзровень эканоміку, права, сацыялогію і інш. Патрэбна аднавіць веру ў навуку, зноў зрабіць яе прэстыжнай. Стварыць і назаўсёды захаваць сапраўдную Нацыянальную Акадэмію навук Беларусь
Неабходна даць прыярытэт і рэгіянальным навукам — батаніцы, заалогіі, экалогіі, навукам аб зямлі і іншым, якімі ў першую чаргу павінны займацца менавіта беларускія вучоныя і якія б непасрэдна давалі карысць сваёй Бацькаўшчыне. За нас наш край ніхто не вывучыць. Патрабуюць далейшага развіцця навукі, якія атрымалі шырокую вядомасць сваімі дасягненнямі, — матэматыка, фізіка. хімія, тэхніка і інш. Інфарматыка патрэбна для ўсіх. На базе фундаментальных даследаванняў гэтых навук будуць створаны новыя тэхналогіі.
Акадэмія навук Беларусі патрабуе далейшай дэмакратызацыі, удасканалення структуры і кіраўніцтва. Абавязкова трэба захаваць наладжаныя су вязі з навуковымі ўстановамі краін СНД, пашырыць адносіны з навукоўцамі іншых замежных дзяржаў, актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы міждзяржаўных і міжнародных праграм. Важна наладзіць шырокі абмен вучонымі Беларусі і іншых замежных краін. Але трэба і
выхаваць (асабліваў моладзі) пачуццё сапраўднагапатрыятызму, любові да Бацькаўшчыны, каб працуючы за мяжой, ён не стараўся застаода зам з-за лепшага дабрабыту і ўмоў працы, а памятаў аб сваёй Радзіме, якой так патрэбны яго новыя думкі, адкрыцці і шчырае сэрца. Нашай краіне даўно пара ўступіць у Еўрапейскі навуковы фонд. Вельмі актуальная праблема — падрыхтоўка і змена навуковых кадраў, іх атэстацыя. Таму для перманентная падпіткі навукі вышэйшай школай неабходнаяшчэ большая інтэграцыя Акадэміі навук і вьппэйшых навучальных устаноў, пра што гутарка вядзецца не першы год. Фундаментальная навука, якая не можа абысціся без падтрымкі дзяржавы, патрабуе непасрэднага патранажу першых людзей краіны — будучага прэзідэнта, старшыні Вярхоўнага Савета, прэм’ер-міністра. Толысі агульныя вялікія намаганні ўладаў Беларусі, народа, кожнага супрацоўніка Акадэміі не дазволяць загінуць фундаментальнай навуцы і прывядуць яе да новага ўздыму, а гэта ўмацуе нашу Бацькаўшчыну. Жыві, Акадэмія навук Беларусі!
КАБ НЕ АКАЗАЦЦА ЛЯ РАЗЕ I ТАГА КАРЫТА. . . *
— Акадэміі навук Беларусі зараз натуральна трэба выжыць. Пакуль што кривая нашага развіцця ідзе ўніз. У нас звольнілася за апошні час болып за дзве тысячи супрацоўнікаў, каля двухсот кандыдатаў навук. Тэты адток моладзі з навукі працягваецца, мала жадаючых паступаць у аспірантуру.
— Што за гэтым — зніжэнне прэстыжу навукоўца, рэйтынгу беларускай навукі ў цэлым?
— За мяжой вельмі зацікаўлены ў нашим навуковым патэнцыяле, наших вучоных запрашаюць туды. У нас жа, на жаль, пэўнае зніжэнне грамадскага прэстыжу навукоўца ёсць. Перш-наперш, я думаю, гэта з-за таго, што навука ў нас стала непрыстыжнай. Причины перш за ўсё матэрыяльныя, сацыяльныя. Гэта ж факт, што навуковец у нас атрымлівае жабрацкую зарплату. У Акадэмй навук, можна сказаць. скрытае беспрацоўе. У многіх, калі не ва ўсіх інстытутах, мы трымаем супрацоўнікаў на палавіну, три чвэрці стаўкі. Не можам забяспечыць поўную зарплату, не хапае грошай. А як вырашыць, скажам, жыллёвую праблемыу? Гэта яшчэ добра, калі малады вучоны атрымае “койка-месца” ў інтэрнаце... Таму моладзь вельмі неахвотна ідзе зараз у навуку. Баюся, што праз некаторы час мы акажамся ля разбітага карыта: навуковыя кадры старэюць, амаладога папаўнення не прыбывае.
— Але ж нейкія захады, пэўна, робяцца. Ці Вы лічыце ix недастагковымі?
— У мяне такое ўражанне, што ўрад хоча паправіць становішча ў навуковай сферы, але ў яго не хапае на ўсё сродкаў. Праўда, у мінулым годзе мы атрымалі ад дзяржавы досыць вялікую фінансавую падтрымку. Разумеем, што дзяржаўны бюджэт не бязмежны...
— У чым Вы бачыде выйспе — як нам замацавацца, выжыць?
— Мы зараз скіроўваем дзейнасць наших інстьпутаў на тое, каб самім зарабляць грошы. Па многих пазіцыях мы маем прыярытэгы на сусветным узроўні. Але, вядома, варта найперш развіваць тыя напрамкі, ягая патрэбны гаспадарцы нашай рэспублікі. Многа карыснага прапануюць інстытуты фізічнага профілю. Перспектыўныя распрацоўкі —па біялогіі і біятэхналогіях, генетыцы, хіміі, медицине, у навуках аб зямлі, па экалогіі.
" Рэспубліка. 1993. 11 сакавіка (гутарка з аглядальнікам газеты “Рэспубліка” Алегам Чарновым).
Мы за гэта, напэўна, маглі б мець добрых грошы. каб развіваць фундамен­тальную навуку. Але. на жаль, у нас не створаны дасканалы механизм укаранення навуковых распрацовак.
—На Захадзе, як вядома навука асабліва прикладная, фінансуецца не столькі дзяржавай, колькі асобнымі прадпрымальнікамі, прыватнымі фірмамі.Што пераіпкаджае, на Ваш погляд, стварэнню ў Беларусі рынку1 навукова-тэхнічнай прадукцыі?
— У нас да гэтага яшчэ далёка. 1, мне здаецца, самае галоўнае зноўтакі ў тым, што ў нас няма дзейсных законаў. якія б стымулявалі рыначную эканоміку. За ўсё — за зямлю, дабаўленую вартасць, прыбытак — мы столькі плацім падаткаў... Асабліва, калі навука на гаспадарчым разліку — не прадыхнуць. не развярнуцца. Камерцыялізацыя ў навуцы пакуль што больш на словах... Лічу, нашаму Вярхоўнаму Савеіу трэба звярнуць больш увал на эканоміку, прыняць адпаведныя законы, якія б стымулявалі дзейнасць камерцыйных структур.
— Якім Вы бачьще выйсце з крызіснага стану, на што нам абаперціся, якія рэзервы выкарыстаць?
— Нам трэба разумна выкарыстоўваць сваё геапалітычнае становішча. Мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы. Праз нас ажьпціяўляюцца міжнародныя сувязі, гандаль. А гэта ўжо живая выгада Нашим палітыкам, эканамістам трэба ўлічваць гэта.
Але самае вялікае наша багацце — сумленныя, працавітыя людзі, магутны навуковы патэнцыял. У нас, напрыклад, цудоўная мІкраэлекгроніка— і распрацоўкі, і кадры. Многа навуковаёмкіх тэхналогій. але, цяжкае становішча з энерганосьбітамі. Паліўна-энергетычнае пытанне — нумар адзін. Тут таксама трэба ісці па розных напрамках: павышаць эфекгыўнасць дзеючых электрычных і цеплавых станций, развіваць нетрадыцыйныя віды энергіі. А энергазберажэнне? Колькі тут нявыкарыстаных рэзерваў.
— Апошнім часам можна пачуць, што мы не такія ўжо і бедныя —ёсць свая нафта, жалезная руда, вугаль і нават золата. Ці так гэта?
— Вядома, Беларусь не такая бедная, як лічылася раней, але і не настолькі багатая, як, скажам, Кувейт на нафту ці яшчэ якая краіна. У нас вельмі значныя запасы калійнай і каменнай солі. Ад экспарту калійных солей мы маем немалых сумы. Маглі б прадаваць многа каменнай солі. Але, на жать, да гэтага часу мы яе не толькі не придаём, але і самі купляем. Ёсць у нас жалезныя руды, як падлічана, 500 млн. тон. Але, каб давесці справу да ладу, трэба пяць-шэсць гадоў, сродкі... У нас багатыя залежы сапрапеляў — вельмі каштоўная сыравіна. Ёсць мінералізаваныя воды —
расолы, рэдказямельныя элементы, буры вугаль, сланцы, нафта і золата... Але перш чым турбаваць наши нетры, трэба зрабіць дакладны разлік, экалагічныя абгрунтаванні. Можа, вьп адней будзе ўсё гэта купляць, чым распачынаць распрацоўку ў сябе. I трэба думаць пра дзяцей, унукаў наших, каб ім што засталося, каб не распрадаць зараз усё за "зялёненькія”.
— Некалькі гадоў там)' на тэрыторыі Беларусі збіраліся будаваць атамныя станцыі. Вы выступілі тады з перасцярогай, асабліва ў тым, што датычылася выбару месцаразмяшчэння станцый. Якія Вашы адносіны да гэтага цяпер?
— Мясціны, яюя выбіраліся для размяшчэння атамных станпый, — ля Сялявы, на Гарадоччыне, пад Рудзенскам — вельмі нявыгадныя і небяспечныя па геалагічных умовах. Тут знаходзяцца так званыя тэкганічныя разломы, дзе могуць адбывацца зрухі зямной кары.
Трэба правесці сур’ёзныя вышукальныя работы, геалагічныя, экалагічныя даследаванні, пралумаць пытанне аб размяшчэнні ядзерных рэактараў над зямлёй. Наогул жа атамныя станцыі — вельмі дарагая задумка. Гэта мільярды і мільярды, непазбежная залежнасць ад краін з развітой атамнай прамысловасцю.
Я ведаю, што зараз ёсць пэўныя распрацоўкі пад энергетычную праграму, але мне здаецца, што яны яшчэ недастатковыя. Пакуль яшчэ слаба ўлічваецца тое, што мы можам мець ад энергазберажэння. Усё варта ўзважыць як мае бьшь. Для разлікаў трэба прыпягнуць навукоўцаў рознага профілю, широкую грамадскасць...
—Беларуская навука доўгі час існавала ў непарыўнай сувязі з усімі рэспублікамі былога Саюза. Ці можна жыць без іх цяпер?
— Мы вельмі зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з Расійскай, Украінскай акадэміямі, вучонымі іншых суверэнных дзяржаў. Добра, што гэтыя сувязі захоўваюцца і развіваюцца. Вось зараз мы праводзім Мендзялееўскі хімічны з’езд. У Мінск прыедуць навукоўцы-хімікі з усіх краін СНД. Існуюць трывалыя сувязі амаль па ўсіх навуках, асобных напрамках. На жаль, да гэтага часу ў нас няма пагадненняў паміж нашымі акадэміямі. Але пэўныя захады робяцца і, я думаю, у хуткім часе такія пагадненні будут» заключаны. Навуковыя сувязі пашыраюцца не толькі з блізкім замежжам. але і з краінамі Заходняй Еўропы, а таксама з ЗША. Тут вялікія перспектывы для беларускай навукі.
УСЁ ПАВІННА РАБІЦЦА ПАД СЦЯГАМ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ *
— Радзім Гаўрылавіч, мяне шчыра кажучы здзівіла інфармацыя пра тое, што Акадэмія навук адпраўляецца ў незапланаваны двухтыднёвы адпачынак. Калі гэта адбываецца на заводах, туг усё зразумела: няма сыравіны альбо збыту прадукныі. А што здарылася ў АН? Арганізацыя ж бюджетная: няхай тры капейкі, але ж павінны плаціць спраўна?
— Акадэмія навук -— бюджэтная арганізацыя, хаця мы зарабляем грошы асобнымі прикладным! распрацоўкамі, іх укараненнем у вытворчасць, але гэтага не хапае, і галоўная крыніца фінансавання навукі, безумоўна, бюджэт. Разам з тым бясконца павялічваецца плата за ацяпленне, электрычнасць, ваду, памяшканне, з нас бяруцца поўнай мерай падаткі: зазямлю, маёмасць, “чарнобыльскі” і г.д. Апошняе з’яўляецца наогул недарэчнасцю: грошы без усялякага станоўчага эфекту з адной дзяржаўнай кішэні перакладваюцца ў другую. 3 той сумы, што нам выдаткоўвае дзяржава, сёння 79 працэнтаў ідзе на заработную плату; астатняе—на падаткі і аллаху розных камунальных рахункаў. А на пакупку абсталявання, арганізацыю навуковых экспедыцый. камандзіроўкі, на транспарт — грошай не хапае, няма, дарэчы, і сыравіны, якая неабходна для многіх даследаванняў.
Людзей жа адправілі ў адпачынак, бо зараз наваг і заработную плату няма чым плаціць. Найперш пайпип на два тыдні без утрымання Прэзідыум, кіраўніцгва А інсіыгутам мы сказал! так: калі ўвасёсць грошы—працуйце, а калі няма—прыдзепда таксама спыніцца Г эта ўсё вельмі сумна, бо такі вымушаны адпачынак скрытая форма беспрацоўя.
Але ўсё тое, што адбылося, з’ява заканамерная. Ёсць паняцце навукаёмкасць нацыянальнага даходу. Яно абазначае, колькі прапэнтау ад дзяржаўнага бюджэту ідзе на навуку. У 1990 г. гэта было 3,9 працэнта у 1992 г. ужо 1,1, а сёлета запланавана 0,89 працэнта На ўсю навуку! Ад вызначанай сумы большая частка выдаткоўваецца на прыкладныя даследаванні, а фундаментальнай навуцы застаецца наогул мізэрная частка Цяпер навуцы дастаюцца фінансавыя крошкі паўсюль у краінах СН Д. але ў нас, бадай, менш за ўсіх.
—Цяжка сёння ўсім, але інтэлігенцыі — навуковай, культурная— удвая. Для болыпасці яе прадстаўнікоў ісці нечым гандляваць, каб выжыць, справа непрыматьная. Хаця ведаю людзей, якія, прабачце, плюнулі на
' Голас Радзімы. 1994, 2 чэрвеня (гутарка з Галінай Уліцвнак).
распачатыя ўжо кандыдацкія, а то і доктарскія дысертацыі і шукаюць магчымасці падзарабіць недзе на баку. Асуджаць іх таксама язык не павернецца. Што Вам больш падыходзіць: сцяўшы зубы, чакаць лепшых часоў, ці, схаваўшы ў стоя рукапісы, даследаванні. заняцца чымсьці іншым, а потым зноў вярнуцца да навукі? Дарэчы. ці магчыма апошняе?
— Наогул, у Беларусі колькасць людзей, занятых у сферы навукі, скарацілася напалову. Калі ў нас раней было прыблізна іх сто тысяч, то зараз засталося толькі пятьдзесят тысяч. Але так атрымалася ў значнай ступеш таму, што ў Беларусі існавала шмат навуковых, даследчых інстьпутаў саюзнага падпарадкавання і галоўным чынам ваенна-прамысловага накірунку. Пасля знікнення СССР яны страцілі заказы і вымушаны былі, дзе спыніць сваю дзейнасць, дзе значка скарацщь кадры.
Але і Акадэмія навук за апошнія гады страціла досыш, многа людзей, прыблізна чвэрць: з 17 тысяч засталося 12. У болыпасці пайшоў ад нас інжынерны састаў, лабаранцкі. Але звольнілася прыблізна 200 кандыдатаў навук, сярод якіх было нямала таленавітых маладых людзей. Яны перайшлі працаваць у асноўным у розныя камерцыйныя структуры, якія даюць магчымасць зарабляць значна болып, чым у нас.
Што датычьщца выживания, ведаеце, навука не ў стане сабе такое дазволіць. Ёй, каб існаваць, трэба пастаянна развівацца, а не проста выжываць. Ну, а адкласці навуку ўбок на некаторы час, а потым, калі будзе лягчэй, зноў да яе вярнуцца, наогул немагчыма. На жаль, у сваей лабараторыі я з такой пазіпьіяй ужо сутыкнуўся. Хлопцы, з іх маглі б атрымацца вельмі добрыя навукоўцы, паступова змянілі навуку на камерцыю. У камерцыі таксама трэба працаваць дзень і ноч, круціцца і круціцца. I на даследаванні сіл і часу не застаецца. Сусветная ж навука так хутка развіваецца, што калі ты 2-3 гады не працаваў, то потым дагнаць страчанае вельмі і вельмі цяжка, ды і не ведаю, ш магчыманаогул. АсаблІва для маладых, на якіх яшчэ дадаткова не працуе ранейшы аўтарытэт, імя. Навука сёння дасягнула такіх вяршынь. што, каб дабіцца поспеху, трэба аддавацца ёй палкам. Я сваім маладым калетам часта гавару: не губляйце тэмп, не раскісайце. Перад намі ёсць выдашьи приклады; і ў сярэднявеччы, і зараз. Узгадайце таго ж Мікалая Вавілава ці майго дзядзьку Максіма Гарэцкага, якія ў турме пісалі кнігі. Сапраўдны навуковец без сваёй працы не можа жыць, у якім бы становішчы ён ні быў.
Мне не падабаецца наша агульная рыса: усе мы скардзімся і скардзімся. Я лічу, што былі значна горшыя часы. А зараз усё ж можна і жыць, і працаваць.
Навуковыя кадры мы ўвогуле захавалі. Тых, хто непасрэдна займаецца навукай у акадэміі, больш за пяць тысяч чалавек. А замест 200 кандыдаггаў праякіхя гаварыў, абаранілі дысертацыі новыя лкдзі. Колькасць дактароў паву к наваг павялічылася. Але прыток моладзі ў навуку значна знізіўся.
— А як ставяцца ў вашим навуковым асяроддзі да тых калет, хто здолеў здабыць работу за мяжой?
—Пра гак званую "уценку мазгоў”. Яна існуе. Па-першае, унутраная —у камерцыю. па-другое, за мяжу. Назаўсёды ад нас наехала не так ужо І шмат навукоўцаў. Больш тых, хто ад’язджае на нейкі тэрмін—паўгода, год, два, у кароткія камандзіроўкі, Але гэта і някепска, бо пасля такіх паездак у людзей прыкметна пашыраецца гарызонт навуковых поглядаў.
За апошнія гады ў нас павялічылася колькасць спецыялістаў, якія выязджаюць у замежныя камандзіроўкі, на канфэрэнцыі, стажыроўкі, сумесныя прайм, чытанне лекций. Само грамадства стала больш адкрьггым. I хаця сёння беларускія навукоўцы едуць за мяжу часцей за кошт замежных партнёраў, штогод выпраўляецца ў дарогу 800—900 чалавек замест ранейшых 400—500. Нас сталі больш ведапь і ўбачылі, што мы не такія ўжо дурні, што і ў нас ёсць вельмі цікавыя распрацоўкі. Замежная навуковая супольнасць імкнецца прыцягнуць нашых спецыялістаў, каб папрацаваць разам. Тут, безумоўна, ёсць для нас інтэлектуальная згуба, але ў рэшце рэпгг ўсё акупляецца.
—Такія замежныя паездкі неяк плануюцца кіраўні цтвам Акадэміі, ці іх 'шрабіваюць” самі кандыдаты на паездку?
— Па-рознаму бывае. Частку з іх мы плануем, калі заключаем пагадненні аб супрацоўніцтве, навуковым абмене. Ёсць такія дагаворы з Кітаем, Англіяй. Германіяй, Польшчай. Індыяй, Егіптам. Якраз з такой мэтай на насту иным тыдні еду ў Акддэмію навук Славакіі. Але хапае і няпланавых паездак. Шмат якіх вучоных запрашаюць персанальна.
— Аснова навукі, яе развіцця — фундаментальных даследаванні. Але яны паграбуюць шмат грошай, часу, а імгненнай аддачы не даюпь. Як сёння ідуць справы з фундаментальным! даследаваннямі? Магчыма, усе ўжо перайшлі да прыкладных работ?
— Я ўжо гаварыў, што зарабіць пэўныя грошы мы можам: у фізікатэхнічныхгалінах, хіміі, энергетыцы, геалогіі. Спецыяльнавыдалі некалькі кніжак, дзе пералічаны нашы распрацоўкі, распаўсюдзілі гэтыя кнігі ў розных ведамствах, якІя потым заключаюць з намі дагаворы. I фундамен­тальных навукі не так ужо ў нас і “паляцелі”. Футэдаментальныя навукі —
наша галоўная мэта А наогул я лічу падзел навукі на фундаментальную і прикладную крыху штучным. Ну, да якога раздзела аднесці, скажам, адкрыццё кола? А космас, уран?
— Чым раней магла ганарыцца беларуская навука на міжнародным узроўні? Ці захаваліся гэтыя пазіцыі сёння?
— У нас было і ёсць, чым ганарыцца. Мы маем таленавітых матэматыкаў, ёсць выдатныя распрацоўкі фізікаў, напрыклад. лазеры, оптыка, элекіроніка У геалогіі ёсць цікавыя работы, у біялогіі. Toe ж можна сказаць і пра гуманітарыяў, асабліва тых, хто працуе над праблемамі беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі. А энцыклапедычныя выданні? Яны і ў колішным Саюзе былі лепшымі. Але агульная цяжкасць усё ж стрымлівае. Каб навуковец паспяхова працаваў, ён павінен быць спакойны, непрыгнечаны. А нрыгнечанасць якраз і адчуваецца Нярэдка чалавек, каб больш зарабіць, амаль разрываецца на часткі, акрамя фундаментальнай тэмы, бярэ некалькі прикладных. Нестабільнасць вельмі перашкаджае.
■— Навуковыя даследаванні патрабуюць актыўнай работы ў розных бібліятэках, абмену навуковай інфармацыяй. Як я разумею, цяпер нават у Маскву ці Пецярбург з’ездзіць складана: патрэбны грошы, і не проста грошы, а рускія рублі, знайсці якія ў нас праблема. Што можна сказаць пра ўзровень навуковага абмену? Магчыма, навукоўцы. як і гаспадарнікі, таксама абвінавачваюць у “разрыве сувязей” дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць Беларусі?
—Так, усё гэта нас вельмі турбуе. Калі раней быў ‘•жалезны занавес” з замежжам, то цяпер, як ні смешна, лягчэй паехаць за мяжу, чым у Расію ці на Украіну. Я раней вельмі часта наведваўся ў Маскву, а зараз — не. Няма дзе ўзяць расійскія рублі, застаецца толькі ісці на базар выменьваць. Мы хацелі, каб дзяржава памагла, але не агрымліваецца Тым не менш імкнемсянеякпадтрымлівацьсувязі. ПрыязджаўзУкраіны акадэмік Патон, абмяркоўвалі гэтую праблему, вырашылі разам выступіць з ініцыя гывай стварэння асацыяцыі Акадэмій навук былога СССР, цяперашняга СНД. I такая асацыяцыя была створана Але, на жаль, пакуль сувязі наладжваюцца цяжка
Самы вялікі інфармацыйны голад выклікаюць тыя абставіны, што мы не можам набыць для нашай акадэмічнай бібліятэкі ўсе патрэбныя кнігі і часопісы. У першую чаргу — замежныя. I так цягнецца ўжо тры гады. Вось зараз быў у нас прэм’ер ВячаслаўКебіч, шматчаго абяцаў, але і пасля гэтага на ўсе нашы запыты з урада ідуць толькі адмовы.
Тое-сёе нам дасылаюць па кнігаабмену, дапамагае фонд Copaca. Але ўсё гэта нібы падачкі, так сорамна прасіць, а дзецца няма куды. На жаль, такое ж становішча і з рускамоўнай літаратурай. А зайдзіце ў фірменны магазін “Акадэмкніга'’. Нейкімі анучамі гандлююць. жах. Там практычна няма апошніх кніг Расійскай акадэміі навук. Я па сваёй спецыяльнасці ніводнай не бачу.
Мала таго, нават на расійскія часопісы нельга падпісаппа, а ў Расіі — на нашы перыядычныя выданні.
А наконт абвінавачванняў у “разрыве сувязей”. Ліодзі розныя ёсць. Некаторыя думаюць і так, як многія гаспадарнікі, вінавацяць ва ўсім незалежнасць Беларусь Такое меркаванне можна пачунь наваг ад некаторых акадэмікаў. Але гэта нязначная колькасць навукоўцаў.
— ГІа логіцы, у апошнія гады, калі Беларусь абвясцілі незалежнай, павінен быў адбыцца калі не выбух, то па крайняй меры, усплёск у гуманітарных навуках, звязаных з культурным адраджэннем. Ці назіраецца такая з’ява?
— У мяне ўражанне, што наша нацыянальнае адраджэнне ідзе больш марўдна. чым хацелася б. Асабліва калі параўноўваць з адпаведнымі працэсамі ў 20-я гады. Тады ўсё адбывалася больш хутка, шырока. Зараз усё робіцца, я б сказаў, вузкім колам людзей. Але і сучасныя выданні, зробленыя напрацоўкі вельмі адметныя. Яны здымаюць гістарычную зашоранасць. Ды, на жаль, усплёскам гэта не назавеш. Па-ранейпіаму вельмі сумны стан з беларускай мовай. Я і ў Вярхоўным Савеце гаварыў: пакуль начальнікі не загавораць па-беларуску, цяжка нешта патрабаваць ад народа. Падабаецца гэта ці не, а справа складваецца менавіта так. Ненармальна, што ў нас без ведання дзяржаўнай мовы можна заняць любую дзяржаўную пасаду. наваг самую высокую. I гэтатолькі ў Беларусь У любой еўрапейскай краіне ў падобнай сітуацыі і ў кіёск гандляваць не пусцяць. Многія гавораць — у моўным пытанні не павінна быць прымусу. Так, увогуле ўціск недапуптчальны. Але ў некаторых сітуапыях пэўныя моўныя патрабаванні павінны існаваць. Нам усім неабходна зразумець. што сучаснае адраджэнне можа стаць апошнім, калі яно не пойдзе актыўна. I пачынаць трэба з адукацыі. I яшчэ. Адраджэнне дагычьпща не толькі мовы, культуры. Адраджэнне павінна быць інтэгральным. ахапіць і эканоміку. і палітыку, і свядомасць. Усё павііша рабіцца пад сцягам напыянальнага адраджэння. Тады ў нас нешта атрымаецца.
ГЕАЛОГІЯ ПРОСІЦЦА Ў ШКОЛУ*
Кожны, хто скончыў школу, многае можа ўспомніць пра космас і зоркі, жывёл і расліны, рэкі і ўзвьшішы, бо калісьці вывучаў астраномію, заалогію, батаніку, геаграфію. А спытайце, чым адрозніваецца мінерал ад горнай пароды, што было на месцы роднага краю сто мільёнаў гадоў назад, ці што яшчэ можна знайсці ў неграх Беларусі, звычайна пацісне плячыма, бо не ведае — геалогію ў школе амаль не вывучаюць. Справа дайшла да таго, што ў газетах адначасова з’яўляювда артикулы, адны з якіх запэўніваюць бьщцам бы мы бедна жывём таму, што ў нас няма мінеральнай сыравіны, а другія — што мы казачна багатыя. Геалогію не ведаюць ні вучнІ, ш журналісты. ні міністры.
Геалогія — адзін з падмуркаў сучаснага навуковага светапогляду. Яна, як ні адна з іншых навук, раскрывав ролю і месца чалавека ў прыродзе, высвятляе ход самых розных працэсаў на Зямлі, тлумачыць крохкасць нашага наваколля. Без гэтай навукі нельга вывучыць свой край, яго адметнасць і прыгажосць. У большасці краін свету курс геалогіі праходзяць у школе, асабліва ў старэйшых класах. Там даўно створаны багатыя геалагічныя музеі, у якіх можна ўбачыць узоры горных парод і мінералаў з усяго свету, акамянелыя рэшткі жыхароў нашай планеты з мінулых геалагічных эпох, маляўнічыя сгэнды і макеты геалагічных падзей і працэсаў. Аднаму з нас даводзілася быць у Геалагічным музеі Лондана, якому ўжо больш за 150 гадоў. Тэта— адзін з лешпых геалагічных музеяў свету, знаходзіцца ў вялікім прыгожым будынку. Музей пакідае велізарнае ўражанне. Але яшчэ больш здзіўляюць шматлікія дзяўчьшкі і хлопчьпсі, якія з вялікай уватай гадзінамі стаяць каля стэндаў і калекный. У кожнага з іх сшытачкі, куды заносіцца ўбачанае. Атрыманыя веды застаю цца надоўга.
Да вайны геалогію выкладалі ў школах і ў нас. Існаваў добры для таго часу падручнік М.Пацёмкіна і В.Малінка '‘Мінералогія і геалогія’* для 10-га класа. Але пазней, калі “шукалі гадзіны” ідэалагічным дысцыплінам. ад навукі аб Зямлі адмовіліся.
Зараз у Беларусі ўпершыню за доўгія дзесяцігоддзі з’явіўся унікальны шанц адрадзіць нацыянальную культуру. У гэтай справе найважнейшае месца належыць адукацьгі. Новыя ўмовы патрабуюць карэннага перагляду навучальных праграм, распрацоўкі новай канцэппыі адукацыі. Пры гэтым прыярытэт неабходна аддаць вывучэнню напрамкаў.
‘ Адукацыя і выхаванне. 1994. N 11 (у сааўтарстве з Э.А. Ляўковым).
якія маюць жыццёва важнае значэнне для рэспублікі, не ў апошнюю чаргу прыродазнаўчым навукам.
Сярод дысцыплін прыродазнаўчага пьікла геалогія павінназаняць важнае месца. Прышлапараўнесці ў праграму сярэдняй беларускай школы курс “Геалогіі”. Такую дысцыпліну было б мэтазгодна выкладаць у 10-м класе ў аб’ёме не менш за 68 гадзіну год. Тыя кароткія звесткі пагеалогіі, якія выкладаюцца ў прыродазнаўстве і геаграфіі, трэба захаваць і разглядаць у якасці папярэдніх звестак да курса геалогіі.
У падручнік на геалогіі павінны трапіць агульныя звесткі пра тэту навуку і яе практычнае значэнне, пра Зямлю як планету, геалагічную дзейнасць ветру, рэк, падземных водаў, мора, лёду і яго талых водаў, азёр, балот, вулканаў, іншых працэсаў. Важнае месца неабходна адаесці этапам развіцця прыроды ва ўсе геалагічныя перыяды—ад часу ўзнікнення жыцця на Зямлі да з’яўлення чалавека і нашых дзён. Тут вучні даведаюцца, што кантыйенты павольна падарожнічалі на паверхні планеты. Таму і тэрыторыі Беларусі давялося пабываць у розных шыротах. Напрыклад, 600 млн. гадоў назад наш кавалачак Еўропы знаходзіўся недалёка ад паўднёвага полюса і таму сюды напаўзалі ледавікі. Затое каля 370 млн. гадоў назад беларуская зямля апынулася каля экватара і ў марскіх лагунах, якія тады былі на месцы Прыпяцкага Палесся, назапасіліся магутныя пласты солей. У апошні ж мільён гадоў, калі наш край заняўна планеце сваё сучаснае месца, ледавікі некалькі разоў прыпаўзалі ўжо з поўначы, са Скандынавіі.
Важную ролю трэба будзе адвесці карысным выкапням, бо вучні павінны ведаць, што болыпасць рэчаў, патрэбных чалавеку, выраблена з мінеральнай сыравіны. Па еўрапейскіх мерках мы досыць багатая краіна на такую сыравіну. Геолагі адшукалі ў нашай падземнай кладоўцы нафту, вугаль, сланцы, калійныя і каменную солі, жалезную руду, рэдказямельныя металы, пітную і мінеральную ваду, разнастайныя будаўнічыя матэрыялы і мноства іншых багаццяў.
Геалогія ў значнай меры рэгіянальная навука. Таму ў падручніку давя дзецца спалучыць звесткі па геалогіі розных куткоў Зямлі з інфармацыяй па Беларусі, прычым галоўны акцэнт прыдзецца рабіць на мясцовыя матэрыялы. Тут дарэчы сказань, што ў апошнія дзесяцігоддзі беларускія геолагі здабылі такія багатыя звесткі пра будову і багацце свайго краю, што многія лічаць яго адным з найбольш дэталёва вывучаных месцаў УсходнеЕўрапейскай платформы.
Падручнік па геалогіі здольны хутка падрыхтаваць выкладчыкі нашых ВНУ і навукоўцы. У бліжэйшыя гады весці тэты курс у школе маглі б пры 136
мінімальнай падрыхтоўцы настаўнікі геаграфіі. У будучым хутчэй за ўсё прыдзецца рыхтаваць настаўнікаў-географаў з улікам і такой спецыяльнасці. Думаем, што з часам, акрамя падручніка, спатрэбіцца “Кніга для чытання па геалогіі Беларусі” (хрэстаматыя), адпаведны падручнік для вьппэйшых устаноў, розныя метадычныя распрацоўкі.
Словам, наспеў час геалогіі прысці ў беларускую школу.
ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА I АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ*
Адукацыя ў выглядзе школ рознага ўзроўню з’явілася ў краінах Старажытнага Усходу, а затым у Грэцьіі за шмат стагоддзяў да нашай эры, прычым у школу вышэйшай ступені трапляла найбольш таленавітая моладзь. Адразу ўсталявалася цесная ўзаемная сувязь паміж адукацыяй вышэйшага ўзроўню і навуковай дзейнасцю. Гэтая сувязь засталася традыцыйнай і для Еўропы, і для Расіі. У 1725 г. у Пецярбургу была заснавана Акадэмія навук і менавіта пры ёй быў створаны Акадэмічны універсітэт як вышэйшая навучальная ўстанова.
На развіццё і ўдасканаленне вышэйшай адукацыі заўсёды вялікі ўплыў рабілі вядомыя навуковыя школы, прадстаўнікі якіх, як правіла, выкладалі ў ВНУ і прымалі актыўны ўдзел ў паслявузаўскай падрыхтоўцы сапраўдных навуковых кадраў. Вышэйшая школа — галоўная крыніца навуковых кадраў. Адукацыя і навука — дзве цесна звязаныя паміж сабой сістэмы, якія не могуць існаваць паасобку і жывяць адна адну.
Менавіта вышэйшая школа рыхтуе новую інтэлігенцыю — ядро ведаў, палітычную, дзяржаўную, эканамічную, навуковую эліту грамадства, якая захоўвае і бясконца абнаўляе асновы культуры нацыі, развівае фундаментальныя веды для новых дасягненняў навукі і тэхнікі, стварэння новых тэхналогій. Узровень вышэйшай школы вырашае будучыню краіны, лёс эканамічнага, палітычнага і культурнага стану ўсёй нацыі.
Адукацыя і навука ў былым СССР дасягнулі даволі высокага ўзроўню, асабліва ў шматлікіх накірунках тэхнічных і прыродазнаўчых галін. Але ўся сістэма адукацыі была занадта ідэалагізавана, імкнулася рыхтаваць стандартнага чалавека, кваліфікаванага “вінціка” — будаўніка “светлага будучага”, які выхоўваўся і накіроўваўся толькі адзінай марксісцкаленінскай філасофіяй. Гэта аднабаковая адукацыя мае шэраг недахопаў. Зараз найбольш патрэбна вельмі шырокая і магутная плынь (дзяржаўная праграма) па гуманізацыі, гуманітарызацыі і экалагізацыі выхаваўчых і адукацыйных працэсаў на ўсіх ўзроўнях і асабліва ў вышэйшай школе. Толькі вялікімі намаганнямі ўсяго грамадства, у першую чаргу выхавальнікаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў агульнаадукацыйных школ, прафесарска-выкладчыцкіх калектываў сярэдняй прафесійнай і вышэйшай школ, навукоўцаў ВНУ, Акадэміі навук (цяпер Нацыянальная Акадэмія
‘ Вышэйшая школа. 1996. N 1. С. 6—9.
навук РБ) і ішпых навуковых і культурных устаноў Беларусі, мы зможам дасягнуць адпаведнага ўздыму ў гэтых накірунках, без якога немагчыма нармальнае ўстойлівае развіццё краіны і ўсяго чалавецтва.
У пераходзе нашага, усё яшчэ дастаткова “закрытага” пасля многіх гадоў таталітарызму, грамадства (ізаляцыянізм) у больш адкрытае цывілізаванае значна дапамагаў Фонд Сораса, асабліва яго праграма “Абнаўленне гуманітарнай адукацыі”. Гэтая праграма імкнецца да стварэння такой гу манітарнай адукацьгі, якая арыентавана на каштоўнасці адкрыгага грамадства, падірымлівае структуры, якія імкнуццадааўтаноміі і самаразвіцця, дапамагае настаўнікам і вучоным у іх працы, асабліва па лініі нетрадыцыйных альтэрнатыўных ідэй, а таксама ў падрыхтоўцы і выданні падручнікаў, якія галоўным чынам выкарыстоўваюцца як дадатковыя матэрыялы і г.д. У гэтай працы актыўны удзел прымаюць работнкі шэраіу ВНУ і Акадэміі навук.
Вельмі важна выпрацаваць правільную стратэгію і метадалогію бесперапыннай нацыянальнай адукацыі, на шлях якой сталі многія краіны свету; У гэтым сэнсе заслугоўвае ўвагі сістэмна-сінергетычны падыход пры стварэнні праграмы абнаўлення вышэйтпай адукацыі’. Больпт паглыбленай распрацоўкі патрабуе такая сфера ведаў, як філасофія адукацыі. якая дазволіць вырашыць многія праблемы адукацыі, у тым ліку і вышэйшай школы.
У сістэме бесперапыннай адукацыі важнае значэнне набывае перыядычнае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў, якая шырока распаўсюджана ў нашай краіне. Прыцягненне ў гэтую сістэму работнікаў Акадэміі навук дазволіць палепшыць якасць навучання, якое чаргуецца ў працэсе вытворчай дзейнасці людзей. У наладжванні дзейнасці дадзенай сістэмы вялікуто ролю адыгрывае праца спецыяльнага Савета па праблемах павышэння квагафікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. які існуе пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.
Сучасны стан Беларусі патрабуе вьшрацаваць не толью прыярытэтныя накірункі навуковай дзейнасці (што ўжо часткова зроблена), але і дасканала распрацаваць пералік патрэбных краіне спецыяльнасцей на перспективу. Пераход дарынкавай эканомікі патрабуе больш глыбокага азнаямлення шырокага кола студэнтаў з эканамічнымі праблемамі, інавацыйнай дзейнасцю, менеджментам і г.д. Але адсутнасць да гэтага часу
2 Бондараў У.Р. На шляху да педагагічнай сйнергетыкі: сучасная навука і праблемы змены адукацыйнай праграмы И Адукаиыя і выхаванне. 1995. № 5. С. 4—12.
добра распрацаванай эканамічнай палітыкі краіны не дазваляе на дастатковым ўзроўні прагназіравадь прыярытэты і ў навуцы, і ў адукацыі.
Цяпер, калі Рэспубліка Беларусь стала самастойнай дзяржавай, неабходнасць у выхаванні самасвядомага грамадзяніна-патрыёта сваёй Бацькаўшчыны становіцца надзвычай надзённай. Вышэйшая школа павінна падрыхтаваць не толькі высокапрафесійнаг а спецыялісіа, але і нацыянальна свядомага высакароднага інтэлігента, для якога была б блізкай уся беларуская культура, цудоўная родная мова. нашастаражылная гісторыя і. нарэшце, беларуская нацыянальная ідэя з яе галоўнай мэтай—пабудовай самастойнай эканамічнай дзяржавы. Беларуская інтэлігенцыя (незалежна ад нацыянальнасці кожнай асобы) павінна актыўна працаваць на ніве нацыянальнага адраджэння на карысць той краіны, у якой яна жыве.
У гэтым святле вялікае значэнне мае выкарыстанне беларускай мовы ў вышэйшай школе і Акадэміі навук. каб яна стала мовай не проста фармальна даяржаўнай, а мовай штодзённага ўжывання, мовай лекцый і практычных заняткаў. Такі працэс ужо быў на Беларусі ў 20-я гады і закрануў дзяржаўныя установы, ВНУ, Інбелкулы, усё грамадства Зараз агульная справа ўсіх навукоўцаў—стварэнне новых падручнікаў па беларускай мове, навуковай бела­рускай тэрміналогіі парозныхгалінах,разнастайныхслоўнікаў.Гэтаадзінзнайбальш важных наюрункаўсупрадоўнішванаЕуюўцаў АН Беларусі і ВНУ краіны.
Але сувязі паміж ВНУ і Акадэміяй навук Беларусі больш разнастайныя: сумесныя фундаментальный і прыкладныя даследаванні па розных праграмах, праектах, дзяржаўных і гаспадарчых заказах і інпт.; сумеснае напісанне падручнікаў. тэрміналагічных і іншых слоўнікаў, стажыроўкі выкладчыкаў ВНУ у акадэмічных інстытутах; сумяшчэнне працы выкладчыка з навуковай працай у шстьпугах АН Беларуd і наадвароп кіраванне курсавымі і дышюмнымі студэнцкімі працамі навуковымі супрацоўнікамі Акадэміі; праходжаннепрактыкі студэнтамі ў акадэмічныхшстьпутах і г.д,
Усе пералічаныя віды супрацоўніцтва ўжо рэалізуюцца. Так, напрыклад, з 438 загадчыкаў лабараторый розных інстытутаў АН Беларусі 82 па сумяшчальніцтву выкладаюць у ВНУ, а некаторыя нават загадваіоць кафедрамі. Але супрацоўніцтва ўсё ж застаецца недастатковым. а часта і вельмі фармальным. Навуковае супрацоўніцтва паміж інстытутамі звычайна адбываецца ў рамках фундаментальных ці дзяржаўных навуковатэхнічных праграм. Але ў болыпасці вьіпадкаў сапраўдных сумесных навуковых даследаванняў не атрымліваецца. а заданні выглядаюць як самастойныя тэмы, аб’яднаныя агульным раздзелам праграмы. Таму мала і сумесных публікацый па вьшіках даследаванняў. Неабходна работы роз-
ных устаноў зрабіць больш гарманічна звязанымі, аб'яднаць адной навуковай або тэхнічнай задумкай. Тут вялікую ролю могуць адыграць створаны ў мінулым годзе Савет па каардьшацьгі фундаментальных даследаванняў і больш вядомы Фонд фундаментальных даследаванняў, які мае асобныя сродкі. У кіраўніцтва імі ўваходзяць прадстаўнікі Акадэміі навук Беларусі, Аграрнай акадэміі, Міністэрства адукацыі і навукі і іншых міністэрстваў і ведамстваў. Каардынацыю прыкладных даследаванняў у межах дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм і праекгаў ажыццяўляюць Камітэт па навуцы і тэхналогіях і Камісія па навукова-тэхнічнай палітыцы Кабінета Міністраў.
Прафесары, дацэнты, выкладчыкі вышэйшай школы могуць даць студэнтам па-сапраўднаму сучасныя веды толькі тады, калі яны самі праводзяць навуковыя даследаванні, калі яны знаходзяццаў цэнтры набыцця новых ведаў у той ці іншай галіне навукі. На жаль, такое спалучэнне ў адным чалавеку настаўніка і сапраўднага навукоўца не заўсёды адбываецца. У гэтым сэнсе адмоўную ролю адыгрывае праславутая неабходнасць мець адпаведную колькасць гадзін на кожнага выкладчыка, а гэта прыводзіць да такой вялікай занятасці, пгго на навуковую працу амаль не застаецца часу.
На старших курсах, калі студэнты ўжо больш зарыентаваны на канкрэтную сиецыяльнаць, вельмі важна прымацаваць студэнта не толью да аднаведнай кафедры, але і да асобнага прафесара ці дацэнта, каб ён курыраваў свайго падапечнага да самага выпуск)'.
Я прыгадваю, як гадоў дзесяць таму наведаў Гетынгенскі універсітэт (ФРГ), у які ўваходзіць і Палеанталагічны інстьпут. Нас прымаў выдатны геолаг і палеантолаг прафесар О.Валізер (замежны член Расійскай АН) — адзін з дырэктараў гэтай установы. Кіруе інстытутам дырэкіарат з трох чалавек, прычым выконваючым дырэктарам з правам подпісу з’яўляецца па чарзе кожны з іх. Інстытут вядзе навукова-даследчую працу, і ў ім жа студэнты, якія ўжо выбралі канкрэтную вузкую спецыялізацьпо, праходзяць навучанне. Гэта добры будынак з невялічкімі аўдыторыямі і кабінетамі, прасторнымі холамі і калідорамі, якія застаўлены мносгвам экспанатаў выкапнёвых жывёл і раслін, графічнымі схемамі, картамі, нагадвае сапраўдны багаты музей. У некалькіх кутках стаяць утульныя столікі з крэсламі ці стульчыкамі. За адным з такіх прыгожых сталоў, які быў зроблены з мясцовага мармуру, прафесар Валізер пачаставаў мяне кавай і расказаў, што ён кіруе двума-трыма студэнтамі з кожнага курса і галоўныя заняткі праходзяць у яго не на афіцыйных лекцыях, а менавіта тут, за гэтым счалом.
дзе за кубачкам гарбаты гутарыць са студэнтамі, расказвае ім пра нюансы выбранай ім прафесіі, навуковыя праблемы, разглядае разам з імі курсавыя працы і г.д. Адначасова ў гэтых абставінах вядзецца не толькі набыццё ведаў, але і значная выхаваўчая праца. Зразумела, у такіх ўмовах адчуваецца зусім іншы агулы іы культурны ўзровень, які, на жаль, мы зможам яшчэ не так хутка дасягнуць.
Важпае значэнне маюць для буцучага спецыяліста і асабліва вучонага практычныя заняткі, якія могуць праходзіць як у навукова-даследчых інстытутах Міністэрства адукацыі, так і ў інстьггутах Акадэміі навук. Студэнтаў старшых курсаў, будучых бакалаўраў і магістраў, карысна накіроўваць у лабараторыі акадэмічных інстытутаў, каб яны непасрэдна ўключаліся ў навуковую працу. Гэта найбольш эфектыўны метад падрыхтоўкі навукоўцаў.
У АН Беларусі працуе Навучальны цэнтр падрыхтоўкі навуковых кадраў, які аб’ядноўвае 4 кафедры: філасофіі, замежных моў, беларускай мовы, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Ён дазваляе аспірантам і маладым навукоўцам падрыхтавацца да здачы экзаменаў па кандыдацкім мінімуме. Было б вельмі правільна пераўтварыдь тэты цэнтр у самастойную навучальна-даследчую арганізацыю — Рэспубліканскі цэнтр падрыхтоўкі кадраў вьппэйшай навуковай кваліфікацьгі. Менавіта ёп разам з шстьпутамі АН Беларусі і ВНУ мог бы забяспечыць так званую паслявузаўскую адукацыю — падрыхтоўку маі істраў, кандыдатаў і дактароў навук, прычым не толькі для Беларусь але і для замежных краін. Апрача падрыхтоўкі па спецыяльнасці, цэнтр мог бы забяспечыць агульнасістэмную (вылічальныя метады, матэматычнае мадэліраванне, інфармацынныя тэхналогіі і інш.) і гуманітарную (філасофія, мова, беларусазнаўства і інш.) падрыхтоўкі. 3 часам, мог бы ў значнай ступені працаваць нават на гаспадарчым разліку.
У шмат якіх інстытутах АН Беларусі няма магчымасці прыяяць у аспірантуру маладога навукоўца, бо адсутнічае неабходнае фінансаванне, таму было б мэтазгодна стварыць специальны фонд падрыхтоўкі маладых навуковых работнікаў. Калі малады спецыяліст жыве не ў Мінску, то, каб узяць яго на працу, інстытут павінен заплаціць за прапіску даволі вялікую суму. Таму “беларускаму Ламаносаву” цяпер не проста трапіць на працу ў сталічныя інстытуты Акадэміі навук ці ВНУ.
У чэрвені 1992 г. у Рыо-дэ-Жанейра адбылася канферэнцыя ААН па навакольнаму асяроддзю і развіццю, на якой на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў была разгледжана тэндэнцыя зменаў у навакольным асяроддзі і грамадстве ўсяго свету. Удзельнікі канфэрэнцыі прыйшлі да
высновы, што чалавецгва стаіць на парозе крьггычнага перыяду ў гісторыі цывілізацыі, што сучасная парадигма развіцця павінна быць кардинальна зменена, бо інакш чалавецтва чакае катастрофа. Гэта звязана, у першую чаргу, са страшэннай дэградацыяй навакольнага асяроддзя, выбухападобным ростам колькасці насельніцтва, жудасным і вельмі хутка ўзрастаючым сацыяльным расслаеннем і інш. Аднадушна было принята, што патрэбна новая парадигма развіцця цывілізацыі — канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Пад ёю маюць на ўвазе мадэль, при якой забеспячэнне жыццёвых патрэбнасцей сучаснай супольнасці людзей не будзе перашкаджаць такой магчымасці будучых пакаленняў. Яна павінна ўвабраць у сябе ўсё лепшае, што ёсць ва ўсіх існуючых грамадскіх фармациях. Па рашэнню канферэнцыі ААН кожная краіна, кожны ўрад павінны сфарміраваць нацыянапьную стратэгію і план дзеяння ў інтарэсах устойлівага развіцця ў сваёй краіне ва ўсім комплексе. Бліжэйшая і найважнейшая задача дзяржаўных дзеячаў і навукоўцаў (галоўным чинам Акадаміі навук Беларусі, Аграрнай акадэміі, ВНУ і інш.)—распрацаваць канцэпцьпо ўстойлівага развіцця Беларусь
У гэтых лёсавызначальных для чалавецгва задачах па стварэнню новай парадигмы ўстойлівага развіцця і яе канкрэтнага прымянення для кожи ай краіны галоўную ролю павінны адыграць адукацыя, культура, навука. Старшыня Сібірскага аддзялення Расійскай АН, віцэ-прэзідэнтРасійскай АН і замежны член АН Беларусі В.А.Каішюг адзначыў: “Совершенно очевидно, что образование, культура, наука это краеугольные камни будущего развития. Страна, которая недооценивает роль этих трех сфер, обречена на прозябание в будущем постиндустриальном мире. По отношению государства к этим трем сферам легко представить себе будущее государства”.
Відаць, слови Ф.М.Дастаеўскага “красота спасет мир” можна перайначыць: “сусвет выратуе навука”, якую, як і высокую культуру, створыць розум чалавека (наасфера У.ГВернадскага), а гэта магчыма толькі при выдатна наладжанай прагрэсіўнай адукацыі.
МІНЕРАЛЬНАЯ СЫРАВІНА I НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ*
Развіццё цывілізацыі заўсёды апіралася на спажыванне карысных выкапняў. Без мінеральнай сыравіны немагчыма гаспадарчая дзейнасць чалавека, яго існаванне. Карысныя выкапні і іх запасы распаўсюджаны нераўнамерна па краінах свету, таксама як і іх выкарыстанне. Увесь час ідзе барацьба за мінеральныя рэсурсы. Няма такой краіны (апрача, можа, былога СССР), якая б была поўнасцю забяспечана ўсімі відамі карысных выкапняў. Таму гандаль мінеральнай сыравінай складае болып за чвэрць ўсяго міжнароднага таваразвароту. Сучасная структура цэн на сыравіну, прадукты яе перапрацоўкі і гатовыя вырабы вельмі часта прыносіць найболыпыя выгады тым краінам, якія купляюць мінеральную сыравіну. Выгадаей прадаваць гатовы прадукт, чым сыравіну. Яскравы прыклад—Японія, прамысловасць якой працуе амаль цалкам на прывазной сыравіне. Бывае і наадварот, калі краіна някепска жыве галоўным чынам за кошт экспарту нафты, як Кувейт, Але гэта крайнія выпадкі. Звычайна бывают, прамежкавыя сітуацыі. Чым большае багацце нетраў краіны, чым рацыянальней яно выкарыстоўваецца, тым больш магчымасцей мець сапраўдную незалежнасць. У гісторыі мінулай і сучаснай мы маем многа прыкладаў палітычнага прымусу праз мінеральную сыравіну.
Зараз, калі Беларусь абвясціла сябе суверэннай краінай, марудна, але ўсё ж крочыць да сваёй незалежнасці, вельмі важна прынцыпова пановаму паглядзець на багацце яе нетраў і рацыянальнае выкарыстанне мінеральных рэсурсаў.
Традыцыйнае ўяўленне аб беднасці нетраўБеларусі геолагамі адкінута. Сярод важнейшых карысных выкапняў — калійная соль (прагнозныя запасы 80 млрд.т), якая ўжо здабываецца болып за 25 гадоў. Практычна невычэрпныя запасы каменнай солі. За 30 гадоў здабыга 85 млрд.т высакаякаснай нафты, а кожны год зараз мы здабываем 2 млн, т. Шырокавядомыя па ўсёй Беларусі кар’еры па здабычы розных відаў будаўнічых і іншых матэрыялаў: нэментная сыравіна, мел, даламіты. гліны і суілінкі, тугаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, пясчана-жвіровая сумесь, пяскі для вырабу шкла, граніты для здабычы жарствы (шчэбеню), каалін, сапрапелі і г.д. Надзвычайна важнае значэнне маюць радовішчы падземных вод: прэсных і мінералізаваных.
' Літаратура і мастацтва 1992, 10 красавіка. 144
Геолагамі знойдзены многія радовішчы розных карысных выкапняў, якія яшчэ не эксплуатуюцца. Разведаны два радовішчы жалезных руд (прагнозныя запасы звьпн 1,5 млрд.т). Гэтыя радовішчы комплексный: разам з жалезам тут ёсць тытан, ванадый, фосфар, кобальт, германій, серабро, золата. Вядома вельмі перспекгыўнае радовішча рэдкіх і рэдказямельных элементаў, без якіх немагчыма развіццё радьіёэлектронікі, авіяі ракетабудаўніцтва, ядзернай і рэнтгенаўскай тэхнікі і г.д. Разведаны буйны сланцавы басейн з прагнознымі запасам! 11 млрд, т, вуіляносны басейн з трыма паверхамі пластоў вугалю. Знойдзена радовішча рэдкага мінералу—даўсаніту, якое мае прамысловыя запасы. 3 даўсаніту можна атрымліваць алюміній і соду. Вядомы радовішча фасфарытаў, цыялітаносных сіліцытаў і інш. Вялікія запасы маюць мінеральныя расолы — поліметалічны водны канцэнтрат "беларусіт”. Гэта “вадкая руда”, з якой можна атрымаць ёд, бром, калій, літый, стронцый і іншыя рэдкія і рассеянны элементы. Сам расол з вялікай перспектывай можа выкарыстоўвацца ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі. прамысловасці, медыцыне.
Геолагамі ў многіх мясцінах Беларусі адшуканы багатыя рудапраяўленні розных мегалаў: черных і легіруючых (жалеза, ванадий, тытан, кобальт, нікель, малібдэн, вальфрам), каляровых (медзь, цынк, свінец, волава), высакародаых (золага і серабро). Вядомырудапраяўленні рэдкіх і рэдказямельных элементаў, графіту, мармуру, гранату, бурштыну, алмазаў і інш.
Трэба адзначыць, што пералічаныя радовішчы не так проста выкарыстаць, бо здабыча карысных выкапняў патрабуе спачатку вялікіх эканамічных затрат (якія потым, безумоўна, акупяцца), а таксама выклікае складаныя экалагічныя праблемы, якія неабходна адразу прадбачыць.
Новыя палітычныя і эканамічныя ўмовы незалежнасці Беларусі патрабуюць і новы больш гаспадарчы падыход да мінеральных рэсурсаў. Неабходна распрацоўка спецыяльнай дзяржаўнай праграмы па праблемах мінеральнай сыравіны. Патрэбна глыбокая эканамічная ацэнка мінеральна-сыравіннай базы. Адсутнасць да гэтага часу каштоўнай ацэнкі карысных выкапняў у нетрах і практика дармовай перадачы іх запасаў прамысловай вытворчасці робяць уражанне. быццам багаоде нетраў для грамадства не мае паны. У бліжэшпы час неабходна прыняць закон аб нетрах.
Незалежнасць рэспублікі патрабуе карэннай змены кіравання народнай гаспадаркай, змены многіх структур сучаснага ўрада, многіх кіраўнікоў, якія засталіся з часу камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Апошняе асабліва важна, бо сучаснай гаспадаркай незалежнай краіны
можа кіраваць толькі высокакампетэнтны снеііыяліст. Час, калі дзейнічаў ттрынцьш “где бы ни работать, лишь бы руководить”, прайшоў.
Для пошукаў новых карысных выкапняў, разведкі і распрацоўкі ўжо вядомых радовішчаў, эканамічнай ацэнкі мінеральных рэсурсаў і іх выкарыстання, а таксама для вядзення агульнай мінеральна-сыравіннай палітыкі неабходна стварыць міністэрства (ці камітэт) геалогіі і выкарыстання мінепальных рэсурсаў. Такое міністэрства павінна падначаліць сабе ўсе справы, якія датычацца мінеральнай сыравіны. Калі раней яно рабіла толькі пошукі і разведку радовішчаў карысных выкапняў, дык зараз яно павінна адказваць і за распрацоўку. Да гэтага часу кожнае ведамства здабывала свае карысныя выкапні. Усе радовішчы звьгчайна змяшчаюць некалькі карысных мінералаў, а пры такой сістэме здабываецца, як правіла, толькі адзін з іх, а іншыя ідуць у адвал. Новае міністэрства, якое будзе адказваць не за адно, а за ўсе карысныя вьжапні, будзе зацікаўлена весці сапраўднае комплекснае выкарыстанне мінеральнай сыравіны.
Міністэрства геалогіі і выкарыстання мінеральных рэсурсаў павінна праводзіць дзяржаўнуто палітыку па рацыянальным вьжарыстанні ўсіх неабходных Беларусі мінеральных рэсурсаў. Таму яно будзе даваць рэкамендацыі на заказы ў іншых краінах і на тую мінеральную сыравіну, якой няма на Беларусі, але якая ёй пагрэбна Важна наладзіць выгадны для краіны гандаль сыравінай. Ужо зараз мы маглі б гандляваць калійнай і спажыўнай соллю, сапрапелямі, мінеральнай і пітной вадой. Праз некаторы, досыць блізкі час можна было б наладзіць продаж ці абмен “вадкай рудой” —расоламі. Не за гарамі і распрацоўка іншых карысных вьжапняў, асабліва рэдказямельных элементаў, жалезнай руды. Вялікая праблема — паліўная сыравіна. Сваёй нафты Беларусі не хапае. Але плату за транзіт праз нафтаі газаправоды, якія ідуць па тэрыторыі Беларусі, можна браць нафтай і газам. Сучасныя нафтаперапрацоўчыя заводы з глыбокай перапрацоўкай нафты ў Наваполацку і Мазыры таксама павінны даваць нам частку гатовага прадукту. Ужо зараз трэба ставіць навуковыя і экспериментальных работы па комплексным выкарыстанні беларускіх гаручых сланцаў і вугалю.
Многія функдыі, якія выконвала раней Міністэрства геалогіі СССР і яго ўстановы, зараз павінны перайсці да рэспублію. Тэта дзяржаўнае зацвярджэнне запасаў розных радовішчаў карысных выкапняў, іх кадастр і баланс, інспекцыя дзяржаўнага геалагічнага кантролю, экспертиза ўсіх відаў геолагаразведачных работ, дзяржаўная геалагічная (а больш правільна, — эколага-геалагічная) здымка, рэдакцыйна-выдавецкі савет па зацвярджэнню і выданню геалагічных і іншых карт, геалагічны фонд і даведачна-
інфармацыйны цэнтр з банкам геолага-геафізічных даных і г.д. Відаць, такому міністэрству трэба перадаць праблемы геадэзіі і каргаграфіі.
Непасрэдна разнастайную дзейнасць геалагічнага і мінеральнарэсурснага напрамку павінны праводзіць шматлікія самастойныя прадпрыемствы: геалагічныя, геафізічныя, геадэзічныя, буравыя, картаграфічныя (Мінская картфабрыка), па здабычы калійных солей (“Беларуськалій”), нафты (“Беларусьнафта”) і інш. Мінісіэрствапа адносінах да іх выступав як заказчик, а прадпрыемства—як выканаўца дзяржаўных заказаў. Адначасова яны вядуць і іншую прадпрымальніцкую дзейнасць. Вельмі важна, каб за здабычу кожнай вагавай ці аб’ёмнай адзінкі любога карыснага выкапня прадпрыемства плаціла дзяржаве. Фінансаванне асноўных геалагічных даследаванняў, а таксама і ўтрыманне міністэрства павінна ісці за кошт сродкаў ад адлічэння за здабычу і выкарыстанне карысных выкапняў.
У сваёй дзейнасці Міністэрства геалогіі і мінеральных рэсурсаў Беларусі павінна апірацца на акадэмічную і галіновую навуку. Ва ўсіх еўрапейскіх краінах ёсць геалагічныя таварыствы, якія рэгулярна праводзяць сумесныя сесіі па геалагічных праблемах Еўропы. Таму неабходна геалагічнае таварыства Беларусі. Вельмі важна не згубіць тыя навуковыя і галіновыя сувязі, якія былі з рознымі рэспублікамі былога СССР, бо геалагічныя структуры не маюць дзяржаўных граніц. Каб вывучыць геалагічную будову, трэба аб’яднаць намаганні геолагаў многіх краін. Не менш актуальная праблема — падрыхтоўка кадраў геолагаў, таму неабходна адкрыццё трупы геолагаў на базе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Улічваючы катастрафічную экалагічную сітуацыю, якая звязана не толькі з эксплуатацыяй радовішчаў карысных выкапняў, трэба звярнуць увагу на неабходнасць незалежнасці Камітэта па экалогіі. Ён павінен мець права вета на любое дзеянне, якое груба і неразумна парушае экалагічны станпрыроды.
ПРОБЛЕМЫ РАЗВИТИЯ БЕЛАРУСИ В КОНТЕКСТЕ ЭКОЛОГИЧЕСКОЙ БЕЗОПАСНОСТИ*
Все в природе взаимосвязано, и человек как частица природы также полностью подчинен ей. Еще относительно недавно мы считали, что чело­век должен переделать природу, целиком подчинить ее себе, взять от нее все, что можно, — и привели ее, а вместе с ней и экологическую ситуацию на грань катастрофы. Проблема экологии — обустройство нашего земного дома — стала проблемой номер один для всего человечества, которому необходимо не просто выжить и сохраниться, но и развиваться. С одной стороны, человек — существо хрупкое, способное погибнуть и от злого слова и крошечной пули и от многих явлений природы, с другой — его сила, могущество, разум — уникальны и непобедимы. Его техногенные действия стали вровень с природными геологическими процессами.
Экология — наука всеобъемлющая: она относится и ко всему человечеству, всем}' земному шару и касается каждого из нас, ибо порядок в доме нужен всюду — как в целом на земле, так и в отдельной стране, в каждом доме, каждой семье.
К обшим экологическим проблемам, не имеющим каких-либо государственных, региональных границ, принадлежат многие вопросы сохранения чистоты атмосферы и гидросферы, озонового слоя, влияния на климатические процессы, борьбы с кислотными дождями, различ­ными стихийными бедствиями, нормального водоснабжения и т.д. Почти все из этих проблем относятся и к Беларуси, которая должна решать их вместе с соседними странами и всем человечеством, для чего необходи­мо неукоснительно выполнять все договоры и конвенции, принятые боль­шинством государств по экологическим вопросам. К сожалению, человек должен признать, что его знание мира, природы, солнечной системы еще весьма невелики — больше вопросов, чем ответов. Связь же при­родных явлений между собой и их влияние на человека давно подмечены людьми. Достаточно вспомнить народные приметы, восточные кален­дари, астрологические предсказания и др. Хорошо известны классические работы А. Л.Чижевского — основоположника гелиобиологии — о зави­симости изменений в возникновении эпидемий и общей смертности насе­ления земли от изменений солнечной активности. Мы до сих пор не зна-
‘ 1993, декабрь.
ем, какие именно гелиогеофизические параметры оказывают на­ибольшее воздействие на человека. Вокруг нас масса неразгаданных явле­ний (в том числе и аномальных), которые необходимо не просто отбра­сывать из-за их непонятности, а самым серьезным образом изучать.
Не менее важны экологические проблемы регионального и локаль­ного характера, которые могут переходить в глобальные. Для Беларуси наиболее важная проблема— рациональное использование искусственно созданной на века новой геохимической (радиоактивной) провинции в результате Чернобыльской катастрофы. К сожалению, и общие экологи­ческие разрушения охватили почву и леса, воздух и воду. Нашей социа­листической промышленностью и сельским хозяйством на протяжении десятилетий (и до сих пор) игнорируется проблема охраны природы, не решаются вопросы очистки высокотоксичных промышленных отходов, дымовых выбросов, утилизации твердых отходов коммунального хозяйства; птицеи животноводческие комплексы сбрасывают высокоток­сичные стоки в реки, озера, загрязняют почву и грунтовые воды и т.д. Остро стоит проблема технологически обустроенных свалок и могиль­ников, переработки и утилизации отходов, систем газопылеулавливания и тд. Природопользование находится в противоречии с требованиями безопасности природы и населения. Уничтожаются природ ные ландшаф­ты, ежегодно отторгаются десятки тысяч гектаров сельскохозяйственных и лесных угодий, интенсивно вырубаются леса, военные ведомства также в этом усердствуют, оставляя, кроме того, после себя загрязненные территории. Чрезмерная химизация сельского хозяйства привела к загрязнению подземных питьевых вод. Мощные очаги дестабилизации природы связаны с рядом районов (например. С олигоре кий) и крупными промышленными центрами. До сих пор чрезвычайно мала сеть природных заповедников, заказников, национальных парков. Необходимы эффективные природоохранные законодательства, которые должны всеми неукоснительно выполняться. Одна из главных задач будущей экологичес­кой безопасности — повсеместное экологическое образование, начиная с садиков и школ, а также повышение общей культуры населения.
Д ля выявления полной картины состояния природной среды нужны многофакторные банки данных как по каждому предприятию и хозяйству (их экологическая паспортизация — объективная, без утайки), так и по отдельным районам и в целом по стране. Чрезвычайно важно создать техногенное и естественно-природное районирование территории Беларуси с выявлением геопатогенных зон, обычно связанных с разломами
(расколами) в земной коре. Для этого следует систематически проводить государственное геоэкологическое картирование различных масштабов.
Только комплекс мер с обязательным коренным изменением хозяй­ствования может спасти нас от незаметно, но уверенно надвигающейся экологической катастрофы.
IV. ДЗЕЯЧЫ ЛІТАРАТУРЫ, МАСТАЦТВА , НАВУКІ
"У ЯГО АДНА ЁСЦЬ МЕРКА ПРАЎДЫ. . ." *
Разам з сардэчнымі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі, якія я з вялікай шчырасцю перадаю нашаму славутаму Васілю Быкаву з нагоды яго 70-годдзя, трэба адзначыць, што такія народныя волаты, такія магутныя постаці з’яўляюцца вельмі рэдка, і таму пройдуць дзесяцігоддзі і наш час, магчыма, будуць успамінаць, як эпоху В.Быкава, так, як мы зараз вывучаем эпоху Ф.Скарыны. Феномен В.Быкава — яшчэ адна праява таленавітасці беларускага народа, і таму юбілей тэты — свята народнае.
Мне, як навукоўцу, вельмі блізкая проза В.Быкава. Як і ў навуцы, так і ў творах Быкава галоўная мэта—дасягненне ісціны, праўды. Захапляе такое глыбока дасканалае і ўмелае даследаванне душы чалавечай, яе хістання, зменлівасці, развіцця, асаблівы ўздым у час выбару паміж жыццём і смерцю. Ён адзін з першых у савецкай літаратуры насуперак сацрэалізму, поўнасцю ў той час яе захапіўшаму, з вялікай мужнасцю сказаў жудасную праўду пра другую сусветную вайну, як некалі таксама праўду пра першую сусветную вайну напісаў мой дзядзька Максім Гарэцкі. I ў гэтай праўдзе болып антываенных матываў, чым у многіх хлуслівых падфарбаваных творах так званай антываеннай літаратуры.
Мне блізкі Васіль Бьікаў сваёй нязломнай грамадзянскай пазіцыяй барацьбіта за беларускую нацыянальную ідэю—у гэтым ён наш сучасны прарок, як некалі ў адраджэнскі час пачатку стагоддзя быў Янка Купала. Нясхільны змагар за вольнасць народную, за незалежнасць дзяржавы беларускай, за яе мову і культуру, ён па праву быў абраны першым прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і таму мне не так проста і з вялікім хваляваннем давялося прыняць ад яго гэтую пасаду. Я шчаслівы, што магу бачыць, слухаць і чытаць В.Быкава, і веру: пакуль будзе жыць Беларусь — будупь жыць і творы Васіля Быкава, а гэта значыць жыць ім вечна.
’ Звязда. 1994, 18 червеня.
НАШЫ СЛАБУТЫЯ ПІСЬМЕННІКІ ГАНАРОВЫЯ АКАДЭМІКІ*
Пасля 35-гадовага перапынку ў Акадзміі навук Беларусі зноў адбыліся выбары ганаровых акадэмікаў. Імі сталі Народны пісьменнік Беларусі Іван Антонавіч Брыль і Народны паэт Беларусі Пімен Емяльянавіч Панчанка.
Ужо ў час афіцыйнага адкрыцця Пецярбургскай Акадэміі навук і мастацтваў (1725), апрача штатных 13 прафесароў-акадэмікаўі 4 ад’юнктаў (усе яны— вучоныя, запрошаныя з замежжа), былі выбраны і 4 замежныя ганаровыя члены: немец Х.Вольф (філосаф, матэматык і фізік), швейцарац І.Бернулі (матэматык), італьянцы П. Мікелоці (медьж) і Д.Палені (астраном). Першымрасійскім ад’юнктам акадэміі (1733) стаў магэматык В.Е.Ададураў, якога ў 1778 г. выбралі ганаровым членам. Першым расійскім ганаровым членам (1747) быў абраны пісьменнік і батанік Р.М.Цяплоў, які да гэтага быў ад’юнктам.
У “Регламенте Академии наук и художеств в Санкт-Петербурге” (1747) записана: “Почетным членам быть при Академии и исправлять должность также академиков, а именно: посылать к ним трудные академические изобретения для освидетельствования и от них требовать их собственных изобретений в науках, а обязывать их к тому небольшим жалованьем, то есть не свыше двухсот рублей, и иметь их не больше десяти человек. Чего ради и нынешних оставить так, как они есть, а впредь смотреть, чтобы во всех европейских знатнейших государствах по одному было, дабы Академия изо всех мест Европы иметь могла корреспонденцию. Сверх означенных десяти почетных членов, которым определены пенсии, позволяется президенту в почетные же члены Академии принимать без пенсии всяких наук ученых и славных людей, также и знатных персон как Российского, так и чужестранных государств”.
У “Регламенте Академии н^к” (1803) замацоўваўся “класс почетных членов и корреспондентов”, якія падзяляліся на “почетных российских и почетных иностранных”, пры ч ым па 6 ад кожнага з ix “имеют получать из Академии пенсион: первые триста, а последние двесте рублей в год”. У першым Статуце Санкт-Пецярбургскай Акадэьгіі навук (1836) адзначалася, што ганаровыя члены з рускіх вучоных выбіраюцца са “знаменитых особ, известных своими познаниями и любовью к наукам”, а з замежных “известнейших ученостью иностранцев”.
’ Навіны Акадэміі навук Беларусь 1994. 18 сакавіка.
За гэты час ганаровымі членам і акадэміі былі выбраны многія выдатныя вучоныя розных спецыяльнасцей, прычым некаторыя з ix да гэтага ці пасля выбіраліся правадзейнымі акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі. Сярод замежных ганаровых членаў такія вядомыя імёны, як Л.Эйлер, Ф.М.Валыэр, Д. Дзідро. І.Кант. І.В.Гётэ, К.Ліней, Д.Г.Магелан, Ж.Кюўе, А.Ф.Гумбальт, П.С. Лаплас, М.Фарадэй, Ф.Нансен і інтп. Былі наваг і такія асобы, як кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і папа Рымскі Леў ХПІ. Ганаровымі акадэмікамі сталі Т.Г.Баграціёні, П.П.Сямёнаў-Цян-Шанскі, П А.Чыхачоў, Ы.Мечнікаў, І.М.Сечанаў, выхадзец з Беларусі М.М.Пржавальскі, беларускі вядомы археолаг, гісторык, этнограф і краязнаўца з Лагойска Я.П.Тышкевіч і інш.
Сярод пісьменнікаў можна назваць А.С.Шьппкова (выбраны ў 1800 г.), П.І.Галянішчава-Куту зава (1818), М.М.Карамзіна (1818), Д. А. Галіцьпіа (1822), В.А.Жукоўскага (1827), які ў далейшым быў выбраны ардынарным акадэмікам(1841), Д.І.Языкава(1830)—з 1841 г. — ардынарны акадэмік, М.М.Загоскіна (1841), У.І. Даля (1863)—да гэтага—член-карэспандэнт з 183 8 г., М. А.Веневіцінава (1897).
У снежні 1899 г. у азнаменавнне 100-годдзя з дня нараджэння А.С.Пушкіна пры Аддзяленні рускай мовы і славеснасці быў заснаваны “Разряд изящной словесности”. На наступны год у яго склад ганаровымі акадэмікамі быў выбраны шэраг выдатнейшых дзеячаў: А.Ф.Коні, А.А.Галянішчаў-Кутузаў, А.М.Жамчужнікаў, У.Г.Караленка, В.С.Салаўёў, У.В.Стасаў, Л.М.Талстой — да гэтага член-карэспандэнт (1873), А.П.Чэхаў, К.К.Арсенеў, П. Д.Бабарыкін. Пазней, да 1917 г., былі выбраны А.В.Сухава-Кабылін, Н.А.Катлярэўскі, які ў далейшым стаў ардынарным акадэмікам, В.ВЖлючэўскі — да гэтага ардынарны акадэмік, Г.І.Сянкевіч, К.С.Аляксееў (Станіслаўскі), А.М.Пешкаў (М.Горкі), А.І.СумбатаўЮжын і інш.
Статуты Акадэміі навук СССР (1927,1930,1935) гавораць: “В почет­ные члены Академии наук Союза ССР могут быть избраны ученые, как граждане Союза ССР, так и иностранцы, обогатившие науку трудами мирового значения”.
У савецкі час ганаровымі акадэмікамі былі выбраны заолаг М.А.Мензбір, канструктар В.Г.Шухаў, матэматык Д.А.Граве, палеантолаг М.В.Паўлава, акеанолаг Ю.М.Шакальскі, заолаг М.М.Кніповіч, Н.К.Крупская, І.У.Мічурын. У 1939 г. перадапошнім ганаровым членам АН СССР стаў І.В.Сталін, а пасля, у 1940 г., быў абраны мікрабіёлаг М.Ф.Гамалея.
Ужо ў савецкі час замежнымі ганаровымі членам! АН СССР былі выбраны М.Складоўская-Кюры, Макс Планк, Э.Рэзерфард, А.Эйнштэйн, Н.Бор, М.Борн, Ф. і І.Жаліо-Кюры і інш.
Паслявайны сасгаіутаў АН СССР зніклі“ганаровыя члены” і, апрача правадзейных акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, засталіся толькі "замежныя члены”.
У статутах АН БССР было вызначана: “Акадэмія навук можа выбіраць ганаровых членаў з ліку вучоных, якія абагацілі навуку працам! сусветнага значэння”. Першым ганаровым членам АН БССР стаў у 1932 г. А.М.Пешкаў (М.Горкі), затым у 1947 г. былі абраны ўраджэнцы Беларусі —вядомы мастак В .К.Бялыніцкі-Біруля і архітэктар 1.УЖалтоўскі, а таксама Б.Д.Грэкаў (гісторыя), М.С.Дзяржавін (славяназнаўства), у 1950 г. — С.І.Вавілаў і А.УПаладзін. Апошні ганаровы член АН БССР (1959) — беларус па паходжанні Г.А.Ціхаў (астраномія). Пасля гэтага са статутаў АН БССР паняоде “ганаровы член” было знята. I толькі ў апошнім Стагуце значыцца: ‘Танаровымі членам! выбіраюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё культуры і адукацыі рэспублікі. Замежнымі членам! выбіраюцца буйнейшыя замежныя вучоныя”.
Янка Брыль і Пімен Панчанка—найвыдатнейшыя прадстаўнікі беларускай літаратуры і вядомыя грамадскія даеячы. Іх творы шырока вядомы, перакладзены на дзесяткі моў свету, увайшлі ў школьныя хрэсгаматыі, у школьныя і студэнцкія падручнікі. Пра іх дзейнасць напісана ў многіх энцыклапедыях, даведніках, часопісах, кнігах. Гэта—класікі нашай літаратуры, товар нашага народа, нашай краіны. Я.Брыль—лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952, за аповесць "У Забалоцці днее”), Дзяржаўнай прэміі БССР (1982, за аповесць “Золак, убачаны здалёк”), Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1963, зазборнік апавяданняў “Працягразмовы”). ПЛанчанка— лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981, за кнігі “Снежань”, “Крык сойкі”, “Вячэрні цягнік”, “Дзе начуе жаўрук”), Дзяржаўнай прэміі БССР (1967, за кнігу вершаў “Пры святле маланак”), Літараіурнай прэміі імя Я.Купалы (1959, за паэму “Патрыятычная песня”). Вядома іх грамадская дзейнасць: выбіраліся дэпугагамі Вярхоўнага Савета БССР, былі сакратарамі праўлення Саюза пісьменнікаўБеларусі, удзельнічалі ўрэдакцыях многіх галоўных часопісаў краіны і г. д, 47 акадэмікаў аднадушна аддалі свае галасы за нашых ганаровых членаў Акадэміі навук Беларусі і толькі адзін быў супраць (думаю, піто дакор сумления ўжо мучае яго).
У канцы мінулага года я бьгў у Парыжы, дзе прымаў удзел у 27 сесіі ЮНЕСКА. Васіль Шаранговіч (рэктар Акадэміі мастацтваў Беларусі) і я 154
наведалі прэзідэнта Акадэміі мастацтваў Францыі, каб пацікавіцца пра яе структуру. У Францыі 5 акадэмій, у тым ліку і найбольш буйная Акадэмія навук. Усе яны аб’яднаны ў Інстытут Францыі. Калі мы спыталіся ў прэзідэнта, пгго ў вашай структуры для вас самае галоўнае, ён адказаў: "Самае галоўнае — аб'яднанне ўсіх акадэмій у Інстытут Францыі, бо тэта дазваляе аб’яднаць усе найбольш выдатныя інтэлекту альныя сілы Францыі, яе лепшых інтэлігентаўу адзІн моцны блок. Таму ні Прэзідэнг Францыі, ні яе парламент не прымаюць рашэнняў, якія найбольш важныя для ўсёй дзяржавы, без таго, каб не параіцца з Інстытутам Францыі”. Выбары ганаровых акадэмікаў — гэта першы крок да такога аб’яднання інтэлектуальнага патэнцыялу краіны пад дахам нашай нацыянальнай Акадэміі навук Беларусь Безумоўна, яшчэ болып эфектыўны шлях — стварэнне ў АН Беларусі спецыяльнага Аддзялення мастацтваў і літаратуры. На жаль, у гэтыя выбары не адбылося абрання замежных членаў АН Беларусь а добрыя кандидатуры ўжо ёсць, і пара пра гэта падумаць.
ВЯЛІКІ БЕЛАРУС*
Пакінуў нас яшчэ адзін Вялікі Беларус — не стала Максіма Танка Сціскаецца сэрца, су.м ахоплівае душу, калі падумаепі, што болып ужо ніколі не ўбачьпп гэтага прыгожага чалавека, не пачуеш яго ўзнёслага слова, не пасмяешся з яго раптоўнага жарту, не падзівішся такім трапным вершаваным імправізацыям, не адчуеш цудоўнай чалавечай цеплыні і добразычлівасці, якія шырокім біяполем заўсёды ішлі ад яго магутнай постаціСмуткуе кожны сумленны беларус, плача ўся краіна, бо смерць Максіма Танка — нацыянальная жалоба Сапраўдны нацыянальны беларускі паэт. товар не толькі былой савецкай, але і сусветнай літаратуры, ён увабраў у сябе ўсе подыхі зямлі беларускай, увесь свет бліскавіц, блакіт неба і азёр нарачанскіх. Ён ніколі не здрадзіў Беларусі, яе народу, найбольш міламу яго сэрпу нарачанскаму краю, сваёй роднай Пількаўпічыне, з якой зусім нядаўна прыязджаў развітвацца і дзе завяшчаў пахаваць сябе, каб навечна зліцца з гэтай святой зямелькай і спачыць побач з магілай маіулі.
Паэт вялікай філасофскай думкі, Максім Танк не раз звяртаўся да роздуму пра адвечныя агульначалавечыя праблемы. Адначасова з-пад яго пяра выходзілі пяшчотныя лірычныя вершы. Разнастайнасць таматыкі яго твораў здзіўляе — усё, што тычылася чалавецтва асабліва яго Бацькаўшчыны, цікавіла паэта Дабро і зло, любоў і нянавісць, мір і вайна, чалавек і прырода, зямля і космас, мінулае, сучаснае і будучае — усё знайпіло месца ў творах паэта
Максім Танк як выдатны майстар прыгожага пісьменства і чалавек энцыклапедычных ведаў быў абраны правадзейным членам Акадэміі навук Беларусі, у якой ён прабыў болып за 20 гадоў. Ён нячаста выступаў на агульных сходах акадэміі, але адна яго прысутнасць рабіла гэтыя сходы болып урачыстымі, болып паспяховымі.
Многа цяжкасцей перанёс паэт у сваім жыцці: нялёгкае сялянскае дзяцінства, падпольная дзейнасць, Лукішская турма, ваеннае ліхалецце, смерць родных і блізкіх... Але аптымізм не пакідаў яго, і ён верыў у лешпае жыццё народа і краіны і як мог змагаўся за гэта.
Хаця і быў пісьменнік аблашчаны савецкай уладай, атрымаўшы многія ўзнагароды, прэміі, пасады, што, безумоўна, радавала і падтрымлівала сілы, але ён бачыў недахопы тых часоў і вельмі перажываў за бясконцыя хібы таталітарызму. Асабліва балела сэрца за стан мовы,
Наша слова. 1996. 16—23 жніўня.
культуры, беларускасці. Горка перажываў заняпад гаспадаркі, вёскі, адчуваў у гэтым агульную нашу віну, у тым ліку і сваю асабістую:
Апусцеліхаты
I ў маёй Пількаўшчыне. На ўсю вёску — аднакалыска, Якую кальппа Транзістарная калыханка.
***
Ды і я тут—не без віны.
Калісьці першы Падаўся быў у свет За зманлівай сдавай.
Ён ніколі не жаліўся на здароўе, але вялікія сінякі і прыпухласці пад вачыма выдавалі хваробу. Жывучы ў адным доме, я часта бачыў Максіма Танка, які нетаропка ішоў у магазін ці проста на прагулку. Яго стомленая, але яшчэ стромкая і магутная фігура звяртала на сябе ўвагу. Ён ішоў задумлівы, мудры і здавалася, што вось зараз у яго думках нараджаецца новы вобраз, новы верш.
Вельмі сумленны і добразычлівы, Максім Танк абуджаў у людзей надзвычайны давер. Так, Паўліна Мядзёлка напрыканцы свайго жыцця, пакідаючы МІнск, аддала два сшыткі сваіх успамінаў маёй мані—Ларысе Гарэцкай з наказам перадаць іх праз 25 гадоў пасля яе смерці менавіта Максіму Танку, бо верыла, што ён лепш за ўсіх ведае, як з імі трэба будзе абысціся. Прайшло 20 гадоў, і маці зразумела, што ёй ужо пара паклапаціцца пра сшыткі. Яна напісала І пазваніла Яўгену Іванавічу. Ён зайшоў да нас. Мы доўга размаўлялі, старэйшыя ўспаміналі мінулае. Паэт пакінуў кнігу “Лірыка” з нацпісам: ‘Тлыбокапаважанай Ларысе Іосіфаўне Гарэцкай. Ад усяго сэрца. Мінск, 17.03.1990”. Прыз тры гады успаміны П.Мядзёлкі “Сцежкамі жьшдя” былі надрукаваны ўчасопісе “Полымя” з вельмі добрым змястоўным уступам Уладзіміра Калесніка.
Максім Танк любіў вандраваць і быў вельмі лёгкі на над’ ём. Аднойчы пазваніў мне Ніл Гілевіч і запрасіў прыняць удзел у паездцы, якую ён і В.А.Лашковіч арганізавалі на керамічную фабрыку ў Радашковічы. Сабралася нас чалавек сем. Вельмі хацелі запрасіць Максіма Танка, але сумняваліся, ці паедзе — слаба сябе адчувае і жонка хворая. Пазванілі—і ён адразу згадаіўся. Сустракаліся з працаўнікамі фабрыкі, жыхарамі пасёлка, аглядалі фабрычны музей керамікі. Адбылася вельмі добрая сардэчная
сустрэча. Як пажартаваў Яўген Іванавіч: “Вось і аднавілі дні навукі і культуры”. Дарэчы, тады прагучала з вуснаў Максіма Танка яго “Балада
прагліну”:
Якая дзіўная
На нашай Мядзелыпчыне Гліна!
Г анчары з яе калісьці Такія цуды выраблялі, Што наваг
Ад купцоў замежных Не было адбою.
***
А зрабіў свісцёлку — Сама грае, Змудрагеліў пеўніка — Ён кукарэканнем сваім I мёртвагаразбудзіць. Таму не верце, Што там з некай Месапатамскай гліны Усемагутны Вылепіў Адама. Ёнвылепіўяго, Калі разводдзем веснім, Гразнучы Аж па калені, Ішоў з сяўнёй
Па Мядзелыпчыне нашай.
На 80-годдзе ўвесь дзень цягнуліся да Максіма Танка ў хату невялічкімі групамі людзі, каб пабачыць, пагаварыць, павіншаваць і пажадаць усяго добрага. Ён быў вясёлы, трошку адпіваў з чаркі. Аптымізм не пакідаў яго, але сум быў у вачах: разумеў, што не так многа засталося ў яго дзён, ды і тых з хваробай, хваляваўся за будучыню Беларусь Побач былі дзеці, была верная сяброўка і жонка Любоў Андрэеўна, таксама вельмі слабая. Потым не стала і Любові Андрэеўны...
У апошні час Вялікі Беларус асабліва трывожыўся за лёс Бацькаўіпчыны ў сувязі з тымі падзеямі, якія прывялі да рэферэндуму і іншых з’яў антыбеларушчыны ў грамадскім жыцці. Ён марыў пра незалежную
дзяржаву — Беларусь, пра заможнае шчаслівае жыццё роднага народа. Болып страіпнага, болып жудаснага для яго нічога не было, як згуба Беларуси
Пасля бясконцых Несправядлівых I справядлівых войн, Пасля пякельных Курапат, Хатыняў, Трасцянцоў, Апакалігпычнай Чарнобыльскай гекатомбы Часамі баюся ў рукі браць I геаграфічны атлас, Каб не ўбачыць На зямной паверхні Замест святых імён Рэк, Ніў, Лясоў і сёл Маёй радзімы Кароткі надпіс “Калісьці
Тут Беларусь была”.
Вершы і думкі паэта, яго запаветы і мары застануцца навечна з Беларуссю, бо гэта яго любы край, “дзе нават і памёршыя жывуць”:
Ты знаеш край, зачараваны край, Дзе ў салаўіных песнях—кожны гай;
Дзе вабіць сэрца неабсяжнасць ніў,
Дзе ззяе хваль азёрных пераліў; Дзе зоры над курганамі мігцяць, Дзе ўдалячынь вядуць піляхі жыцця;
Дзе кожнай хаце ты -— жаданы, свой,
Дзе некалі мы стрэліся з табой;
Дзе вечна птушкі свае гнёзды ўюць,
Дзе нават і памёршыя жывуць.
ВЕЧНА ЖЫВЕ ЯНКА КУПАЛА*
У канцы мінулага месяца мы з вялікім сумам адзначалі дзень смерці, а магчыма, і забойства, Янкі Купалы, які не дажыў да свайго 60-годдзя IО дзён. Сёння з радасцю святкуем светлы дзень нараджэння нашага вялікага песняра і дзякуем Богу, што ён у нас быў. Антон Луцкевіч вельмі трапна назваў Янку Куналу Прарокам нацыянальнага Адраджэння, Янка Купала ўсё жыццё змагаўся за беларушчыну, марыў пра вольную незалежную беларускую дзяржаву, заклікаў беларусаў любіць родную мову, мець нацыянальную самасвядомасць, “людзьмі звацца”.
Мне асаблівапрыемна адзначыць, што мой дзядзькаМаксім Гарэцкі многія гады сябраваў з Янкам Куналам і быў яго панлечнікам у справе Адраджэння. Менавіта Максім Г арэцкі зрабіў даклад пра творчасць паэта на вечары, які быў прысвечаны 20-годдзю яго паэтычнай дзейнасці.
Янка Купала пражыў яркае, але і трагічнае жыццё. Выступаючы супраць знішчэння інтэлігенцыі Беларусі, так званай “нацдэмаўшчыны”, у 30-я гады, паэт і грамадзянін пайшоў на ахвяру і, зрабіўшы сабе харакіры, цудам застаўся жыць, але гэтым на некаторы час прыпыніў арыппы. Цяжка ўявіць сабе, як балела яго чулае сэрца, калі ён кожны дзень сутыкаўся з непамернай хлуснёй, антыбеларускасцю таталітарнага рэжыму, які прыводзіў да ахвяр лепшых сыноў беларускага народа.
3 яго вершамі і думкамі ў сэрцы жылі, жывуць і будуць жыць многія пакаленні беларусаў. Шэраг з іх зрабіліся гімнамі і песнямі. Дастаткова ўспомніць:
Не загаснуць зоркі ў небе
Покі неба будзе
Не загіне край забраны Покі будуць людзі.
А наколькі многія выказванні песняра злабадзённыя. Як актуальны» сёння яго словы: “Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай, на Беларусі павінна быць дзяржаўнай беларуская мова... толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу”.
Ці не пра наш час такія радкі?
Куцы не глянеш—людзі, людзі, Куды не глянеш—шэльмы, шэльмы,
' Выступление иа мітынгу, прысвечаным дню нараджэння Дню Купалы, 6 ліпеня 1995 г.
Куды не глянеш—б’юцца ў грудзі Што значыць: правільныя вельмі.
Адзін накраў — багацце ўмножыў, Другі згалеў, галей сабакі...
Бяду нажыці ўсякі можа, Бяды пазбыціся — не ўсякі.
Адзін чорт весел, зубы скаліць, Загаціў пекла да варотаў;
Рад шэльма: польку з ведзьмай валіць... Такі разлад — яго работа!
А вось пра некаторых дэпутатаў: Пасаромся, дэпутаце, Хоць сваёй чорнай бялізны, Ты ж другой, кром Беларусі, Не павінен мець айчызны.
А калі так вельмі хочаш
Мець і мачаху, кром маткі, То йдзі вон ад нас, шаноўны! Забірай свае манаты.
Ворагам беларушчыны паэт пісаў:
Чаго вам хочацца, Панове?
Які вас выклікаў нрымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус?
Чаму вам дзіка яго мова?
Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, 3 якім радзіўся, падрастаў.
Пра нашу беларускую мову пясняр з боллю і гонарам біў у набат: Загнанае слова ты, роднае слова!
Грымні ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой!
Янка Купала аптымістьічна адзначаў: .Што ш тварылася б на свеце, беларуская думка аб нацыянальнай і сацыяльнай волі як жыла, жыве, так і жыць будзе”.
Гэтыя і іншыя словы Янкі Купалы заўсёды з намі і будуць вечна жыць, пакуль будзе Беларусь, а яна павінна быць вечна. Душа паэта з намі, 162
яна хвалюецца, мучаецца, як і пры жыцці. Нам трэба ўсё зрабіць для таго, каб супакоіць яе. Для гэтага трэба пабудаваць незалежную вольную дзяржаву Беларусь, у якой бы ўсе людзі жылі свабодна і багага. Каб і беларус нарэшце адчуў тут сябе ўтульна і не саромеўся размаўляць на сваёй роднай мове. Вечна жыве Янка Купала і наша Беларусь!
3 ДУМКАЮ ПРА НАРОД*
У гэтыя дні грамадскасць Рэспублікі Беларусь шырока і натхнёна адзначае 75-годдзе з дня нараджэння выдатнага творцы, класіка нацыянальнай літаратуры, Народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата шмаптікіх высокіх дзяржаўных прэмій Івана Паўлавіча Мележа Значэнне яго творчасці ў духоўным жыцці беларускага народа надзвычай вялікае. Вынікам усеагульнага ўсведамлення важнай ісціны з’явіўся Указ Прэзідэнта краіны аб шырокамаштабным святкаванні юбілею ігісьменніка на дзяржаўным узроўні. Нашы навуковыя рэспубліканскія мележаўскія чытанні таксама зыходзяць са зместу гэтага Указа.
Творчасць Івана Мележа — тэта праўдзівая эпапея ілыбокага самапазнання душы беларускага народа на пераломных гістарычных рубяжах суровага і трагічнага XX стагоддзя. Пісьменнік услед за сваімі нацыянальна велічнымі папярэднікамі Якубам Коласам і Кузьмой Чорным паказаў маральна-псіхалагічныя асаблівасці і духоўныя магчымасці беларуса з такой творчай сілай і воляй, а таксама мастацкім майстэрствам, асабліва ў трылогіі "Палеская хроніка”, што ў люстэрку яго творчасці, як і ў люстэрку папярэдняй нацыянапьнай класікі. зноў пацвердзілася права беларуса быль '^чалавекам чалавецгва” пацвердзілася апраўданасць імкнення беларускага народа на самастойную прастору ў сістэме сужыцця народаў свету для гістарычнага развіцця і гістарычнай творчасці. Нездарма адна з рэцэнзій на раман “Людзі на балоце” (крытых Янка Казека) называлася “Дарога на зямлі”. Г эта значьгць, "дарога на зямлі” беларуса, яго планетарны лёс.
Любоў Івана Мележа да Бацькаўшчыны была бязмежнай. балючай і светлай. Сапраўдны сын Палесся, Іван Мележ так пранікнёна і глыбока апісаў сваіх землякоў, што яны высвеціліся як агульначалавечыя тыпы і сталі блізкімі мільёнам чытачаў многіх краін свету. Як пісаў Пімен Панчанка ў прысвечаным Мележу вершы "Зямля бацькоў”:
Зямля бацькоўская, святая. Так гэта мы. Увесь народ... Мне ў сэрца бусел залятае 3 трывожных прыпяцкіх бал от.
У Івана Мележа быў талстоўскі і шолахаўскі размах творчасці і іх глыбіня і тонкасць светаадчування. Ён любіў Льва Талстога і Міхаіла Шолахава. “Ціхі Дон” ён называў ‘Тлыбай’, а самога Шолахава ‘'стэпам”.
‘ Выступление на “Рэспубліканскіх мележаўскіх чытаннях” 7 лютага 1996 г.
164
нечым невымерным і неабсяжным. I ўсё ж ён сам не збаяўся стаць на край гэтага “стану” і пайсш па ім, дасягнуўшы многіх далёкіх творчых далячынь.
Ён не быў пісьменнікам адзіночкам, хоць падкрэсліваў, пгго па характары працы пісьменнік—адзіночка. Аднак жа пад пільнай яго ўвагай знаходзіўся ўвесь нацыянальны літараіурны працэс, у ход якога ён часта разумна і мужна ўмешваўся, пра што бліскуча сведчыць яго кніга “Жыццёвыя клопаты”.
Нельга са скрухой не сказаць, што юбілейнае свята азмрочваецца тым сумным фактам, што на гэтым свеце няма самога Івана Паўлавіча. Ён мог бы яшчэ жыць да жыць. Усяго 75 гадоў! Дарэчы, на тэты год выпадае і сумная дата, звязаная з імем Івана Паўлавіча, — 9 жніўня спаўняецца роўна 20 гадоў як яго не стала.
За такі працяглы перыяд пімат што змянілася ў абліччы яго любімай Беларусі. Мы не можам ведаць, як бы ён прыняў усе тыя сацыяльнапалітычныя перамены, якія валам абрынуліся на ўсіх нас. Але адно можна сказаць беспамылкова: ён з энтузіязмам адобрыў бы суверэннае становішча Беларусі, быў бы гарачым прыхільнікам яе дзяржаўнай самастойнасці, стаў бы барацьбітом за вольнае дзяржаўнае развіццё нацыянальнай культуры і мовы. Такая пазіцыя вынікае з жыватворнага духу ўсёй яго творчасці. П ішучы пра мінулае роднага народа, ён прадчуваў яго будучыню. Г эты канцэптуальны момант творчасці пісьменніка вельмі вобразна, але і надзвычай дакладнавыказаў Алесь Адамовіч, назваўшы адзін з артыкулаў пра “Палескую хроніку" “Вяртанне наперад”.
Пасля смерці ЯкубаКоласа Іван Мележ пісаў: “Не, не глухі посвіст ветру апяваў паэта, калі яго праводзілі ў апошні шлях. Гэта была вялікая торкая страта, яна адгукнулася смуткам у многіх сэрцах, для якіх дарагая наша літаратура, наша вялікая справа...” Toe ж самае можна сказаць з усімі падставамі пра адыход з жьщця самога Івана Паўлавіча.
Ён заўсёды жыў “з думкаю пра народ”. Так называецца адзін з яго артыкулаў. Ён пакінуў запавет усім нам “жыць змястоўна. паўнацэнна”. I сёння Іван Мележ з намі, з намі ў цяжкім духоўным будаўніцтве новай Беларусі.
Дазвольце лічыць адкрытымі “Рэспубліканскія мележаўскія чытанні” і пажадаць вялікіх поспехаў усім удзельнікам.
АБЫЯКАВАСЦІ HE ЦЯРПЕЎ*
Упершыню Алеся Міхайлавіча Адамовіча я ўбачыў у палатку 1970-х гадоў у Мінску' на кватэры маіх бацькоў, калі яны жылі па вул. Акадэмічнай (цяпер вул.Ф.Скарыны). Сярэдняга росту; у простым (без усякіх гальпггукаў), відаць, зручным для яго адзенні, з добрай капой цёмных валасоў над крутлявым тварам, ён сардэчна павітаўся з маімі бацькамі, якіх ужо ведаў раней, і таксама вельмі шчыра паціснуў мне руку. Скрозь акуляры ўважліва глядзелі разумный карыя воны, якія мне здаліся поўнымі дабрьші, нейкай лагоды і спакою. I таму, мусщь, ён мне спачатку нагадаў П’ера Бязухава. Але калі Алесь Міхайлавіч загаварыў харакгэрнай хуткай гаворкай, якая ледзь паспявала за яго яптчэ значна больш хуткай думкай. я адчуў, што гэта зусім іншы чалавек— гарачы, імпульсіўны, шыбкі, востры, шчыры, які вельмі лагічна разважае, надзіва вобразна думае.
Алесь Міхайлавіч тады зацікавіўся жыццём і творчасцю Максіма Гарэцкага, які ў сувязі з поўнай рэабілітацыяй пачаў патроху вяртаода сваімі творамі да свайго народа. У той час ужо выйшлі з друку "Выбранае” (1960). “Віленскія камунарыг ’ (1965), “Выбраныя творы” ў 2-х тамах (1973). У прадмовах датвораў Максіма Гарэцкага, у асобных артикулах Максіма Лужаніна, Ю.Пшыркова, Дз.Бугаева, М.Мушынскага, І.Чыгрынава пераглядалася ацэнка творчасці пісьменніка і з кожным годам яна станавілася ўсё больш станоўчай. Дз.Бугаёў выдаў невялікую па памерах, але грунтоўную манаграфію “Максім Г арэцкі” (1968).
Алесь Адамовіч як даследчык беларускай прозы адчуваў. што творчасць Макйма Гарэцкага асветлена яшчэ недастаткова і таму вырашыў гэты недахоп часткова ліквідаваць. Ён падараваў майму баньку сваю кнігу ■‘Горизонты белорусской прозы” (М., 1974), у якой зусім мала гаворыцца пра Максіма Гарэцкага, з такім надпісам: “Дарагому Гаўрылу Іванавічу — ад аўтара! Вельмі не стае кнізе гэтай аднаго раздзела. Але бачыце, як аўтар глыбокадумна падпёрся — зразумеў і бярэцца зноў запрацу. 2.9.74 г. А. Адамовіч”. Ад слова "падпёрся” ён зрабіў стрэлку да свайго партрэта ў кнізе, дзе пісьменнік падшрае кулаком падбародак.
Алесь Міхайлавіч дэталёва вывучаў увесь надрукаваны матэрыял, архівы, часта размаўляў з жонкай Максіма Гарэцкага—дзядзінай Лёляй (Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай), яго дачкой — Галінай Максімаўнай, якія жылі ў Ленінградзе, а таксама з маімі бацькамі, асабліва Гаўрылам
‘ Літаратура і мастацтва. 1977, 7 лютага.
Іванавічам, прычым такія гутаркі былі вельмі цікавыя, жывыя, з бясконцымі пыганнямі. глыбокімі развагамі і абагульненнямі.
У верасні 1974 г. Алесь Адамовіч напісаў майму бацьку ліст з просьбай адказаць на даволі шырокі спектр пытанняў пра Максіма Гарэцкага. “ Дарагі Гаўрыла Іванавіч! Прабачце, што пішу многа пытанняў. Але і гэтага мала, хацелася б, каб Вы вакол іх напісалі як мага больш пра ўсё, што памятаеце. Спатрэбіцца гэта не аднаму мне. Пра асобу, пра творы (як задумваліся, як пісаліся), пра яго жыццё, пра погляды, пра думкі, пра жыццё сям’і і г.д.” Далей было шэсць грунтоўных пытанняў. Бацька адказаў падрабязна лістом памерам амаль на 10 машынапісных старонак пад назван “Вытокі творчасці Максіма Гарэцкага”. Амаль поўнасцю тэты ліст у выглядзе вялікіх вытрымак быў выкарыстаны Алесем Міхайлавічам у яго вядомай манаірафіі "Браму скарбаў сваіх адчыняю" (1980).
Так атрымалася, што першы манаграфічны аналіз творчасці Максіма Гарэцкага зрабіўу 1928 г. Антон Адамовіч(надрукаваныўчасопісе “Узвышша”, N1—6). Але гэтая манаграфія засталася мала вядомай, а для сучаснага чытача і зусім невядомай, бо ўжо ў сярэдзіне 1930 г. і пісьменнік і даследчык яго творчасці былі арьшггаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”, а большасць іх твораў знішчана і забаронена на многія дзесяткі гадоў. I вось больш чым праз 50 гадоў выйшла ў свет найбольш грунтоўная манаграфія пра жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага, аўгарам якой таксама быў Адамовіч, але ўжо не Антон, а Алесь.
Перагледзеўпш ўвесь творчы шлях Максіма Гарэцкага, яго многагранныя творы, іх ўплыў на “ўсю глыбіню беларускай літаратуры XX стагоддзя”. Алесь А дамовіч у заключэнні да сваёй манаграфіі першым з літаратуразнаўцаў прыйшоў да такой высновы: "Асноўная мэта нашага даследавання заключалася ў тым, каб нанова 'ўпісаць” фігуру М.Гарэцкага, творчасць, спадчыну М.Г арэцкага ў беларускі літаратурны працэс, як ён бачыцца з вышыні нашага часу. Дакладней: усвядоміць, якое месца займае пісьменнік у гэтым працэсе. Месца тэта—адно з важнейшых: месца класіка беларускай літараіуры. Побач з Купалам. Коласам, Багдановічам” (“Брама скарбаў”. Мн.. 1980. С. 194).
Вялікае ўражанне на Алеся Адамовича зрабілі пісьмы сына Максіма Гарэцкага—Леаніда з фронту; з якімі яго пазнаёмілі дзядзіна Лёля і Галя ў Ленінградзе. Ён іх яскрава пракаменціраваў і надрукаваў як у згаданай манаграфіі, так і раней ў часопісах "Маладосць (1974. N 9) і “Юность” (1975. N 4). Ён пісаў: “Чалавечы і пісьменніцкі воблік, шлях Максіма Гарэц­кага мелі нечаканы працяг — ужо пасля яго смерці. Кароткі, але асля-
пляльны працяг у жыцці — подзвігу яго сына... — гэта пацвярджэнне і вьппэйшая ацэнкажьщця Гарэцкага-бацькі. Гэта такое паўтарэнне бацькі, яго душы, розуму, таленту, сумленнасці і чалавечнасці!..” ("Брама скарбаў”. С.4). Бацька і сын — Максім і Леанід Гарэцкія — зноў сустрэліся ў кнізе “На імперыялістычнай вайне (1987), якая выйпіла з цудоўнай прадмовай Міхася Мушынскага.
Дарэчы, думка аб стварэнні "Блокадной книги" пачалася ў Алеся Адамовіча з некалькіх ленінградскіх гісторый, якія ён пачуў ад Галіны Максімаўны і якія былі такія ж жудасныя. як і з "Вогненнай вёскі", як і хатынскія. Галіна Гарэцкая пазнаёміла яго з Марыяй Гур'янаўнай Сцепанчук — першай блакадніцай (былой суседкі Гарэцкіх), ад якой ААдамовіч 5 красавіка 1975 г. зрабіў свой першы запіс. Аб гэгым ён успамінае ў інтэрв’ю газеце "Литературная Россия” ад 12 сакавіка 1982 г.
У канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў Алесь Адамовіч многа разоў прыходзіў пагаварыць з Гаўрылам Іванавічам і на яго новую кватэру па вул.Кульман. Я жыў у тым жа пад’ездзе і таму часта прысутнічаў пры гэтых сустрэчах. Слухаць ix было заўсёды вельмі цікава. Гаўрыла Іванавіч успамінаў пра брата, пра іншых пісьменнікаў і дзеячаў таго часу. Гаварылі і пра сучасную літаратуру, яе стан і развіццё, агульныя падзеі. Алеся Міхайлавіча тады вельмі турбавала праблема ядзернай вайны, пра якую ён горача і пераканаўча апавядаў. Дзівіла лагічнасць яго думкі, неардынарнасць і смеласць яго выказванняў. якія нярэдкаразыходзіліся з агульнапрынятымі паняццямі.
Іншы раз Адамовіч прыносіў у надарунак свае новыя кнігі, падггісваў іх маім банькам, а многія і мне. Расказваў пра тыя цяжкасні, якія амаль заўсёды яму прыходзілася пераадольваць пры Lx друкаванні. Праўда яго кніг, часта горкая і жорсткая, многім цэнзарам, кіраўнікам і іншай закасцянелай грамадскасці нашай таталітарнай дзяржавы, узгадаванай на разглядзе жыцця праз ружовыя акуляры сацыялістычнага рэалізму, не падабалася. Вялікі рэзананс выклікалі "Карнікі", якую большасць чытачоў сустрэла, як выдатнейшы твор, у якім узняты самыя актуальных агульначалавечыя філасофскія праблемы. Зноў не абышлося без нападак.
Алесь Адамовіч разгарнуў далей той глыбокі псіхалагізм пераходу звычайнага чалавека ў здрадніка, а затым і ката, які так яскрава паказаў Васіль Быкаў. Алесь Міхайлавіч заглянуў у бяздонныя таямніцы чалавечай істоты. Войны, рэпрэсіўныя таталітарныя сістэмы часга ставілі многіх людзей у такія звьпнумовы, што яны павінны былі рабіць канчаіковы выбар: пі самому загінуць, ці стаць карнікам. Прага да жыцця ў многіх перамагала...
Адамовіч сваёй кнігай заклікае выхоўваць у людзей абсалютную навагу да жыодя не толькі свайго, але і другога чалавека. На жаль, цяпер мы назіраем страшэнны працэс пашырэння жорсткасці чалавека, калі ва ўсім свеце і асабліва ў краінах СНД у грамадстве расце крыміналізацыя, тэрарызм, калі чалавек ужо без усялякіх “звьппумоў” з надзвычайнай лёгкасцю пазбаўляе жыцця другога чалавека. Чаму так? Чаму чалавек губляе тую моральную планку, якую ён павінен пераступаць? Выхаваць чалавека так, каб ён адчуваў немагчымасць далей жыць самаму, дараваць сабе злачынства, калі ён перайшоў гэтую планку. Ці магчыма такое? У гэтым кантэксце і цяпер кніга Алеся Адамовіча асабліва актуальная.
Вядомы беларускі кшарэжысёр Ігар Калоўскі задумаў стварыць фільм пра Максіма Гарэцкаіа, у якім значнае месца было адаедзена размове майго бацькі і Алеся Мікайлавіча пра жыццё і творчасць пісьменніка. Г этыя здымкі вяліся на кватэры Г аўрылы Іванавіча. Абодва субяседнікі сядзелі за вялікім круглым сталом і вялі сябе так спакойна, упэўнена, што як быццам яны сапраўдныя кінаакцёры са стажам. Роўнымі выразнымі галасамі вялася гаворка пра жыццёвы шлях МаксімаГарэцкага, яго творы (прынамсі, пра стварэнне “Камароўскай хронікі”), значэнне і ўплыў творчасці ггісьменнікана сучасную беларускую літаратуру. Збіраліся разы тры і Калоўскі запісваў гэтую размову на працягу некалькіх гадзін. На жаль, у фільм трапіла толькі зусім невялікая яе частка.
Успамінаецца і “валунная” тэма, звязаная з Алесем Адамовічам. Многія вядомыя дзеячы часу ‘‘развітога сацыялізму” вельмі стараліся, асабліва на схіле жыцця, так сябе паказаць, так прыстасавацца да “сильных мира сего”, каб пасля смерці абавязкова трапіць на самыя прэстыжныя могілкі, а ў Маскве гэта “Навадзевічыя”. У сувязі са смерцю выдатнага савецкага пісьменніка Канстанціна Сіманава ўсе цэнтральныя газеты абвясцілі, што пахаванне будзе на Навадзевічых могілках. Праз некаторы час мне пазваніў Алесь Адамовіч і сказаў, што ўладная вярхушка паспяшалася даць такое паведамленне, нават не ўзгадніўшы яго з роднымі, бо не магла і падумаць, што можа быць па-іншаму. К.Сіманаў кінуў уладам яшчэ адзін апошні выклік: ён пакінуў завяшчанне, у якім прасіў спал іць яго цела ў крэматорыі, а попел развеяць на Буйніцкім полі пад Магілёвам — там, дзе ён быў сведкам гераічнай бітвы з фашысцкім ворагам, дзе змагаліся прататыпы многіх яго твораў, у тым ліку выдатнага рамана “Жывыя і мёртвыя”. Ён захацеў, каб хоць так з’яднацца са сваімі героямі і стань часцінкай той зямлі, дзе навечна паляглі яны маладымі. Абарона Магілёва была настолькі гераічнай і важнай для ходу баёў, нпо К.Сіманаў усё астагняе
жыццё дамагаўся. каб гораду Магілёву прысвоілі звание ‘Торад-герой”. Але крамлёўскія гаспадары заставаліся глухімі.
Жонка і сын К.Сіманава з сябрамі цішком (бо маглі і не дазволіць) выканалі запавет пі сьменніка. Каб пазначыць тое месца, дзе кінугы ў зямлю попел праху выдатнага чалавека, Алесь Адамовіч ад імя Васіля Быкава і свайго папрасіў мяне знайсці добры прыгожы валун, які стане там своеасаблівым помнікам К.Сіманаву. А.Адамовіч ведаў, што наш Інстьггут геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР стварае недалёка ад свайго будынка музей валуноў пад адкрьггым небам. Мы знайшлі некалькі выразных валуноў, прыгодных для такой мэты, у розных мясцінах Міншчыны. Жонка і сын К.Сіманава аглядзелі намечаныя валуны, але ні адзін з іх ім не спадабаўся. Тады вырашылі паглядзець сярод тых, якія мы ўжо звезлі да музея. I тут знайшлі вялікі (каля 15 т вагой), гладка абкатаны валун, жоўташэры з чырвоным адценнем.
Тэты валун, дзякуючы клопатам Алеся Адамовіча, і быў устаноўлены на Буйніцкім полі. На ім зроблены факсімільны подпіс К.Сіманава. Сюды з’язджаюцца людзі з усіх краін СНД. наведваюць госці і з далёкага замежжа, а цяпер тут устаноўлены мемарыял з танкам, капліцай, як памяць аб загінуўшых на вайне. У гэтым ёсць і намаганні нашага няўрымслівага Алеся Міхайлавіча.
Неяк я прывёз Алеся Міхайлавіча паглядзець наш музей валун оў, а гэта — унікальньі музей, адзіны такога тылу ў свеце. Я расказаў яму пра паходжанне валуноў, пра ледавікі, якія ix прынеслі, звязаныя з імі легенды, пра падзеі мінулага, сведкамі яюх яны былі, і г.д. Алесь Міхайлавіт вельмі ўважліва слухаў і сам стаў расказваць пра гісторьпо беларускага народа, нашага краю. Адбйлася ў нас цікавая размова пра ўплыў прыроды на чалавека. сувязь маляўнічых ландшафтаў на станаўленне будучых мастакоў пяра і пэндзаля. Яму спадабаўся наш музей і ён адзначыў, што цяпер зусім па-іншаму ставідца да валуноў — гэтых маўклівых сведкаў даўні ны.
Вельмі цяжка перажываў Алесь Адамовіч смерць сваёй маці. Падышоў час ставіць помнік. Ён звярнуўся да мяне з просьбай знайсці прыгожы не надта вялікі валун на магілку. У хуткім часе знайшлі такі, які яму спадабаўся. Але не павёз яго ў Глушу, а папрасіў пакласці каля галоўнага будынка Акадэміі навук — я адчуў. што ён не ўпэўнены, ці ставіць іменна такі помнік. Потым мне сказаў, што паставіў звычайны помнік, такі як ва ўсіх, бо вяскоўцы не зразумеюць і палічаць, што вось сын прыціснуў маці каменем і не дае магчымасці быць вольнай яе душы. А далей дадаў: “А я б хацеў, каб ў мяне быў валун”.
У той час, калі Алесь Адамовіч ужо паехаў з беларускай Вандэі ў Маскву, стаў народным дэпутатам СССР, калі папулярнасць яго як смелага грамадзянскага дзеяча высока ўзрасла, ён аднойчы прыехаў у Мінск на канферэнцыю дэмакратычных сіл, якая адбывалася ў Чырвоным касцёле. У перапынку мы стаялі разам і размаўлялі на розныя темы. Падышлі хлопцы з радыё і папрасілі даць інтэрв’ю. На пытание пра адносіны беларускіх уладаў да працэсаў дэмакратызацыі, Алесь Адамовіч паглядзеў на мяне і, пэўна, прыгадаўшы музей валуноў, адказаў, што ўлады, яктыя замшэлыя нямыя валуны, не хочуць ніякіх зрухаў наперад.
Галоўнае крэда Алеся Адамовіча — усюды змагацца за праўду, шукаць ісціну —у жыцці, літаратуры, грамадскасці. Адным з першых ён сказаў праўду аб чарнобыльскай катастрофе, якую ўлады замоўчвалі. Дайшоў да самых вярхоў і ў Мінску — да М.Слюнькова, і ў Маскве — да М-Гарбачова, першы пачаў біць у жалобны набат Алесь Міхайлавіч ведаў што гэта можа нашкодзіць яму асабіста, але здрадзіць праўдзе не мог. Я памятаю, якпрэзідэнт Акадэміі навук БССР М.Барысевіч раіўся са мной наконт кандыдатаў у акадэмікі і назваў у тым ліку і члена-карэспандэнта А.Адамовіча. Я адразу падтрымаў яго кандидатуру. У спіс кандыдатаў у акадэмікі на новыя выбары, які падаваўся ў ЦК КПБ, было ўключана і яго прозвішча. У той час і колькасць новых членаў Акадэміі і наваг персанальны спіс кандыдатаў зацвярджаўся ЦК КПБ, якому такія барацьбіты за праўду, як Адамовіч, зусім не падабаліся, і таму Пергаы сакратар ЦК КПБ М.Слюнькоў выкрасліў прозвііпча гэтага выдатнага пісьменніка і вучонагалітаратуразнаўцы.
Алесь Адамовіч — чалавек чыстага сумления, горача ўспрымаў усе падзеі сучаснага жыцця, бясстрашна кідаўся ў самыя кіпельныя яго кропкі, змагаўся і марыў пра лепшую будучыню свайго народа, сваёй Бацькаўпічыны, усяго чалавецтва, ніколі не заставаўся абыякавым, бо абыякавасці не цярпеў усім сваім нутром. Сэрца не вытрымала напружання — здарыўся інфаркт.
Апошні раз я сустрэў Алеся Міхайлавіча позняй восенню на дачы каля Раўбічаў. Ен ішоў на прагулку ўздоўж Дуброўскага вадасховішча. "Распрацоўваю разбоўтанае сэрца”, — сказаў з лёгкайусмешкай. Потым дадаў: “Пара перабірацца дахаты, назад у Мінск. Возьміце мяне ў Акадэмію, знойдзіцца месца для мяне?” Я з вялікай радасцю падтрымаў такое рашэнне. Ён пайшоў далей ужо не такім шыбкім крокам (амаль подбегам), як раней, але па-ранейшаму стромкі, прыгожы, задумлівы... Такім я яго і запомніў.
Праз некалькі месяцаў А.Адамовіча раптоўна не стала. Дом літаратара не змог змясціць усіх, хто ханеў развітацца з ім.
На наступны год пасля смерці Алеся Адамовіча ў пачатку верасйя сабраўся Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры “Незалежная прэса: свабода і адказнасць”, які прайшоў пад знакам і ўплывам думак выдатнага пісьменніка. вучонага, грамадзянскага дзеяча. Былі ўручаны першыя Літаратурныя прэміі імя Алеся Адамовіча ў галіне публіцыстыкі за 1995 год. Усе ўдзельнікі прыехалі ў Глушу на могілкі, дзе яго мяцежны дух знайшоўсупакой побач з бацькамі, брагам. I ляжыць там прыгожы светла-чырвоны валун з хвалістымі пражылкамі, якія нагадваюць поўнае турбот і неспакою жыццё. I на ім сціплы, але вялікі па значэнню надпіс: "Алесь Адамовіч”, а трохі вышэй выбіты невялікі крыжык. I тэты валун—цудоўнае стварэнне вечнай природы, які выбралі Вера Сымонаўна Адамовіч, Васіль Быкаў, Валерый Янушкевіч і я сярод калекцыі музея валуноў Акадэміі навук. будзе вечна нагадваць нашчадкам пра славутага сынаБеларусі.
Як асабісты запавет пакінуў мне Алесь Міхайлавіч надпіс на кнізе "Браму скарбаў сваіх адчыняю": "Дарагому Радзіму ГаўрылавІчу, якому несці далей выдатны цяжар дабрьші, сумленнасці і таленту Гарэцкіх. Жадаю Вам здароўя, сіл і поспехаў на гэтым шляху! 11.10.1980. А. А дамовіч”.
Нялёгка гэта, але стараюся.
У МАЙСТЭРНІ ЗАХРА АЗГУРА*
У канны 70-х гадоў Заір Азгур вырашыў вылепіць бюсты братоў Гарэнкіх. Спачатку ён вылепіў бюст Гаўрылы Гарэцкага, які неаднойчы выстаўляўся на рэспубліканскіх выставах. Твор палічылі ўдалым і яго набыў Дзяржаўны мастацкі музей БССР.
Я разам з банькам некалькі разоў таксама прыходзіў у майстэрню на вул.Някрасава. Заір Ісакавіч меў выдатную зрокавую памяць. Хаця з Максімам Гарэцкім ён сустракаўся ў канны 20-х гадоў, да гэтага часу добра памятаў яго аблічча. Гледзячы на мяне, ён знаходзіў на галаве нейкія асобныя контуры, дэталі, якія былі падобныя да ўсплываўшых у яго памяці дзядзькавых: агульны абрыс галавы, часткова лоб, вуха, падбародак і г.д. I Заір Азгур, каб больш наблізіцца да таго вобраза Максіма Г арэцкага, які паступова ўзнікаў у яго творчым уяўленні, папрасіў мяне “вытрымаць’’ некалькі сеансаў. Ён падкрэсліў: ”Чым больш гляджу на Вас, тым лепш успамінаю Максіма і ён паўстае перада мной як жывы — у многіх рысах вашых бачу агульныя рысы роду Г арэцкіх”.
У першую палову ліпеня звычайна каля 9 ці 10 гадзін раніцы я прыходзіў да яго ў майстэрню і пазіраваў 2—2,5 гадзііш. Такіх сеансаў адбылося сем. Заір Ісакавіч заўсёды быў ужо ў майстэрні, пераапрануты ў рабочую куртку, паспяваў зняць мокрае накрывала і адкрыць гліняную мадэль бюста, вакол якога хадзіў і ўважліва прыгладаўся да зробленага ў мінулы дзень і, відань. у думках намячаў. што трэба зрабінь сёння. Урачыста ўсхваляваны (“кожны раз хвалююся, калі пачынаю ляпіць”), але вельмі прыветлівы і радасны, Заір Азгур пачынаў працаваць...
У час сеансу мы ўвесь час размаўлялі па-беларуску на самыя розныя тэмы. Шкадую, што не запісаў адразу многія вельмі цікавыя думкі, якія выказваў Майстар. Усе 2—2,5 гадзіны працаваў без перапынку, але лёгка, павольна, як бы жартуючы. Калі атрымлівалася, пачынаў напяваць якую-небуцзь мелодьпо: часцей класічнай музыкі, а то беларускую, а зрэдку і габрэйскую песню.
У першы дзень Заір Ісакавіч прызнаўся, што кожны раз, калі ён пачынае ляпіць, яму робіцца троху страшна: а рантам не атрымаецца? А капі не атрымліваецца тое, што хочацца выявіць, пачынаеш нервавацца, хвалявацца. ад чаго яшчэ горш робіцца. Часта сніцца скульптура, нават у сне яе лепіш, а ўсё роўна не тое... I ў страшным страху' прачынаешся...
’ 1997, люты.
Праз некаторы час да гэтай думкі ён дадаў: “Наогул я па натуры трошку песіміст—вельмі часта сумняваюся. I калі ляплю. дык падбадзёрваю сябе, ганю няўпэўненасць і пра сябе малюся: "Атрымаецца, атрымаецца...” Глядзіш і праўда ўжо адчуваю, што атрымліваецца”. У час творчасці, натхнешія Майстар гаворыць: “Я ляплю чалавека! Я Бог!” I праўда, у яго постаці адчуваецца асаблівая ўцэўненасць, мужнасць, скрозь акуляры бачыцца радасны бляск яго вачэй, твар робйща светлым, прыгожым, сівыя валасы хвалямі звісаюць на плечы, а тонкія пальцы руте хутка перабіраюць гліну, з якой раптоўна вырысоўваецца найвышэйшае тварэнне прыроды —чалавек. I сапраўды ўяўляеш: перад табою жывы Бог!
Заір Азгур сказаў. што вылепіў ужо каля 1 000 скульптур. Кожная з іх —чалавек з рознай натурай, розным характарам, аднолькавых няма. Каля 200 скульптур давялося самаму разбіць, бо ў савецкі час, час рэпрэсій многія з іх ператвараліся ў выявы “ворагаў народа” і не маглі існаваць наваг у выглядзе бюстаў. Калі прыйшлі ў Мінск фашисты, яны расстралялі таксама прыблізна 200 скульптур, прычым расстрэльвалі як жывых людзей.
Успамінаючы сваё жыццё, Заір Ісакавіч дадаў: “Нашаму пакаленню многа давялося перажыщ.— Был! і голад, і знявага... Я таксама быў і "навдэмам” і “бязродным касмапалітам”. Цярпеў і ад некаторых беларусаў за сваё габрэйскае паходжанне, а я па сутаасці больш беларус, чым многія так званыя беларусы, ды і для беларускай культуры зрабіў нямала...”
Перад тым як ляігіць мой бюст, Заір Азгур закончыў прану над бюстам Алеся Адамовіча, які стаяў на самым відным месцы каля працоўнай стойкі скулыітара. Я пахваліў бюст, адзначыўшы, што ён нечым нагадвае Вальтера, што ў ім выразна выступае штэлекг, розум, філасофская думка. Заір Ісакавіч адказаў, што лічыць Адамовіча адным з лепшых празаікаў, а пасля сваіх "Карнікаў” ён узняўся на недасягальную вышыню. Іменна пасля прачытання кнігі ён і запрасіў Адамовіча на сеансы.
Вельмі быў удзячны мне за тое, што я згадзіўся пазіраваць у суботу — выхадны дзень. Растлумачыўшы, што спяшаецца, бо яшчэ хоча вылепшь не па заказу, а для душы прыблізна 15—16 скульптур, сярод якіх назваў Максіма Гарэцкага, Язэпа Лёсіка, Фрыдрыха Энгельса, Генрыха Гейне, Томаса Мана. Адзначыў, што апошні, на яго думку, такі ж вялікі, як Леў Талстой. 3 жывых адзначыў Івана Чыгрынава, які працягвае ў сваей творчасці лінію Кузьмы Чорнага і Івана Мележа. Kani я спытаўся пра Васіля Быкава, адказаў: “Творы яго мне вельмі падабаюцца, але як чалавека я яго яшчэ не адчуваю. Мала з ім сустракаўся, таму яшчэ не гатовы. Трэба пачакаць”.
Заір Ісакавіч да сваіх твораў адносіўся, як да жывых істот: раніцай заўсёды вітаўся, у час працы з кім-небудзь з іх размаўляў, а зачыняючы майстэрню развітваўся і жадаў ім дабрыні і спакою. Ён падкрэсліваў: “У мяне тут сабраліся толькі добрыя людзі. Бойкі тут не будзе”. Потым з жартам дабаўляў: "Ну, можа быпь, некаторыя троху і пасварацца. Вось, напрыклад. Іосіф Сталін і Мікіта Хрушчоў. Але Карл Маркс будзе спакойна на гэта глядзець. Ну, бывайце! Спіце спакойна...”
3 часам Заір Азгур стварыў скульптуру Максіма Гарэцкага, якая спадабалася большасці гледачоў, у тым ліку брату і дачцэ пісьменніка. Да 100-годдзя з дня яго нараджэння скульптуру набыла Гарадская бібліятэка імя Максіма Гарэцкага ў Горках, дзе цяпер яго бюст стаіць супраць уваходу ўзалубібліятэкі.
Праз многа гадоў, ужо ў час перабудовы, давялося мне некалькі разоў наведаць новую майстэрню Заіра Азгура на вул.Пуліхава. У значна болып раскошным будынку я ўбачыў многія знаёмыя, а таксама і новыя скульптуры. Заір Ісакавіч, убачыўшы, што я разглядаю яго творы, спытаў: ‘Тлядзіпе, куда я ваш бюст паставіў? Ну, дык і не шукайце — ён разбіўся. Калі хлопец ставіў яго на паліцу, упусціў яго і той разляцеўся на маленькія кавалкі. Але не перажывайце: гэта добрая прыкмета — доўга жьгць будзеце!”
Перада мной быў ужо не той Заір Азгур, які ляпіў мяне. У састарэлых руках не адчувалася былой моцы. Ён сам жаліўся, што не можа так многа працаваць, як раней, каш увесь дзень мог прастаяць перад скулыпурай. Адзначыў, што заказаў зусім няма, за звание акадэміка Акадэмй мастацтваў СССР не плацяць, бо акадэмія стала Расійскай, што мала грошай, якіх не хапае нават на харчаванне... Мяне вельмі ўразіў бядотны стан выдатнага майстра.
На Прэзідыуме Акадэміі навук Беларусі мы вырашылі прыняць членаў акадэмій былога СССР у склад нашай акадэмй, каб хоць крыху маральна і матэрыяльна падтрымаць такіх людзей, як Заір Азгур. Ужо Незад оўга да смерці Заір Ісакавіч Азгур Агульным сходзам Акадэмй навук Беларусі быў абраны правадзейным членам.
АПАНТАНЫ ГІСТАРЫЧНАЙ НАВУКАЙ*
Мікалая Мікалаевіча Улапічыка я ўпершыню ўбачыў у 60-я гады, кат ён прыязджаў у пас.Дзедаўск (пад Москвой) дамайго бацькі—Гаўрылы Гарэцкага, які ў той час працаваў там галоўным кансультантам па геалогіі Гідрапраекга. У даі сустрэч бацька і Мікалай Мікалаевіч ішлі ў лес пагуляць ці пасядзець на лавачцы ў невялічкі наш сад, які быў на ўскраіне пасёлка. Нярэдка і я далучаўся да іх. М.М.Улашчык быў вышэй сярэдняга росту, вельмі жвавы і рухавы, нягледзячы на даволі буйную фігуру. Скрозь акуляры іскрыліся чорныя вочы, якія вылучалі энергію, узнёсласць і розум. Апошняе выразна падкрэсліваў высокі гладкі лоб. Гаварыў характэрным голасам, хутка, крыху захліпаючыся.
Арыштаваны. як і мой бацька, у 1930 г. яшчэ зусім маладым чалавекам, нядаўна скончыўшымБДУ, М.М.Улашчык прайшоў “поўную” школу ГУЛАГа і быў рэабілітаваны толькі пасля смерці Сталіна ў "хрушчоўскую адлігу”. Толькі цяпер ён змог поўнасцю аддаць усе свае сілы навывучэнне любімай ім навукі — гісторыі.
Мяне ўразіла, што абодвы былыя ахвяры балыпавіцкага рэжыму, якія амаль чвэрць веку пражылі пад дамоклавым мячом “ворагаў народа”, так аптымістычна глядзяць на жыццё, прыгожа і чыста гавораць на цудоўнай беларускай мове, з такой любоўю думаюць пра Бацькаўшчыну і маюць самую вялікую мару—вярну цца на Радзіму, каб працаваць дзеля яе росквіту. Ад іх я тады пачуў многа слоў праўды. Але ў той час гэтыя словы гаварыліся яшчэ ціхім прыглушаным голасам, каб не даляцелі да чужых вушэй... Асабіста для мяне Мікалай Мікалаевіч—гэта той чалавек. які адзін з першых адкрыў некаторыя праўдзівыя звесткі пра гісторыю Беларусі, дапамог мне, з маленства адарванаму ад Бацькаўшчыны, зрабіць яшчэ адзін крок наперад па маім далёкім шляху да Беларусі.
М.М.Улашчык за адносна невялікі час, які быў адпушчаны яму лёсам, стаў адным з буйнейших гісторыкаў краіны. Хаця жыў і працаваў ён у Маскве, галоўныя намаганні яго светлай думкі, нястомнага пошуку і гворчага плёну прысвяціў гісторыі роднай Беларусі. Тое, што ён паспеў зрабіць дая гісторыі нашай краіны, для адкрьщця многіх гістарычных яе старонак, першакрыні ц ведаў, — сапраўдны подзвіг. Асабліва ўражваюць яго працы па археаграфіі: ён складальнік і рэдактар 32 і 3 5-га тамоў 'Полного собрания русских летописей”, у якія ўвайшлі "Хроніка Быхаўца”, "Хронікі
' 1996, ліпень.
літоўскія І жамойцкія”, летаііісы Баркулабаўская, беларуска-літоўскія і інш. Многія з іх ён не толькі падрыхтаваў для выдання, але знайшоў і апісаў. Глыбінёй раскрыцця тэматьпа здзіўляе яго гістарычна-этнаграфічны нарыс "Веска Віцькаўшчына” — сапраўдная энцыклапедыя жыцця сваёй роднай вёскі.
М.М.Улашчык — нястомны рупліўца на ніве беларускай гісторыі, этнаграфіі, краязнаўства—да канца жыцця марыў вярнуцца на Беларусь. Ён часта, калі прыезджаў у Мінск да сваіх родных сясцёр, па справах працы, для выступленняў з лекцыямі, заходзіў да бацькі. 3 кожным разам усё болыпы сум я бачыў у яго выразных вачах ад таго, што пераезд адаягваецца...
Яшчэ ў 1973 г. акадэмікі АН БССР П.У.Броўка і Г.І.Гарэцкі напісалі ліст на імя прэзі дэнта Акадэміі навук БССР з просьбай вылучыць доктара гістарычных навук М.М.Улашчыка ў члены-карэспандэнты АНБССР. Яны пісалі: “М.М.Улашчык з’яўляецца выдатным савецкім гісторыкам. даследаванні якога прысвечаны пераважна гісторыі Беларусі і Літвы XVI— XIX стагоддзяў. ...Вельмі вялікія дасягненні мае М.М.Улаіпчык у галіне вывучэння археаграфіі і гістарычных першакрыніц. Выключнае значэнне набыла манаграфія М.М.Улашчыка “Очерки по археографии и источни­коведению истории Белорусии феодального периода”, якая найбольш поўна асвятляе гісторьпо развіцця як гістарычнай навукі. так і гісторыю культуры Беларусь Шмат зрабіў М.М.Улашчык у адшуканні, даследаванні і выдрукаванні беларускіх летапісаў—яго навуковая заслуга ў гэтай справе непараўнальная.
На жаль, яго мара па розных прычынах так і не здзейснілася... Ул.Арлоў, які наведаў у Маскве ўжо безнадзейна хворага Мікалая Мікалаевіча, у спамінае: “Ён ведаў, што ў яго застаюцца ўжо наваг не тыдні. а дні жыцця, і не хацеў губляць ні хвіліны часу. Яму было цяжка гаварыць, але ў той кароткі мой візіт ён паспеў падрыхтаваць мне ліст у Браслаў: за некалькі тыдняў да хваробы Мікалай Мікалаевіч знайшоў у Яраслаўлі павятовы браслаўскі архіў, вывезены ў глыбіню Расіі ў гады першай сусветнай вайны. Улашчык быў гісторыкам да канца”.
Ну, а мне на светлую памяць пра Мікалая МікалаевІча— апантанага гісторыка і пра майго бацьку засталіся дзьве вялікія кнігі “Полное собрание Русских летописей” з аўтографамі М.М.Улашчыка: ‘Таўрылу Іванавічу Гарэцка,му з глыбокай пашанай. 6.IV.75” і ‘Таўрылу Іванавічу Гарэцкаму —чалавеку і вучонаму. Помнік натай культуры. 13. VH.80”.
V. ВУЧОНЫЯ ПРА зямлю
ВЕРА ЕГО В ТОРЖЕСТВО РАЗУМА, ДОБРА И КРАСОТЫ*
Род Вернацких. а позднее Вернадских, берет начало от литовскобелорусского шляхтича Верна, перешедшего на сторону казаков во время войн Богдана Хмельницкого. Знаменитый писатель Владимир Галактионо­вич Короленко и Владимир Иванович Вернадский имели одного прадеда. Сын прогрессивного профессора политической экономии, Владимир Иванович уже юношей выбрал путь ученого. После долгого колебания между гуманитарными науками и естественно-научными он выбрал последние, поступив на физико-математический факультет Петербургского университета. Здесь огромное влияние на него оказали лекции выдающихся русских ученых Д.И.Менделеева, А.Н.Бекетова, И.М.Сеченова и особенно его учителя В.В.Докучаева.
Имя Владимира Ивановича Вернадского называют среди таких самых великих преобразователей естествознания, как Леонардо да Винчи. Ломоносов, Дарвин. Менделеев, Эйнштейн. Это связано с тем, что В.И.Вернадский принад лежал к мыслителям, которые охватывали своим мудрым взором всю совокупность знаний своей эпохи и на столетия определяли характер научного мировоззрения. Еще при жизни о нем было сказано, что в своем лице он представлял всю Академию наук (а так говорили только о М.В.Ломоносове). В.И.Вернадский был великим натуралистом и мыслителем, перешагнувшим национальные границы, ставшим частью общемировой науки, культуры и просвещения.
Вот высказывания о Вернадском его учеников, также выдающихся ученых. Академик А.Е.Ферсман: "Десятилетиями, целыми столетиями будут изучаться и углубляться его гениальные идеи, а в трудах его открываться новые страницы, служащие источником новых исканий; многим исследователям придется учиться его острой, упорной и отчеканенной, всегда гениальной, но трудно понимаемой творческой мысли; молодым же поколениям он всегда будет служить учителем в науке и ярким образцом плодотворно прожитой жизни". Академик А.П.Виноградов: “Владимир Иванович Вернадский—это целая эпоха в развитии нашей
‘ За передовую науку. 1988, 20 мая (Доклад на Общем собрании АН БССР в честь 125-летия со дня рождения В. Вернадского).
науки: блестящий минералог, кристаллограф, геолог, геохимик, биогео­химик, радиогеолог, ученый-энциклопедист, глубоко интересовавшийся философией, историей науки и общественной жизнью. Нас, его учеников, все поражало в нем. И страсть к книге, и постоянная .забота о науке, беспре­станное научное беспокойство и в то же время размеренное, спокойное руководство, неуклонное движение к намеченной цели. Поражала его вечная, яркая, ищущая молодость”.
В чем же заключается феномен Вернадского? Это прежде всего поражающая, удивительная д ля ученого нашего времени — времени все возрастающей научной специализации, подлинно ломоносовская энциклопедичность Вернадского. К наукам, научным направлениям и учениям, которые он создал или принимал в их создании непосредственное участие, принадлежат генетическая минералогия, геохимия, радиогеология, биогеохимия, учение о симметрии и диссимметрии, учение о живом веществе, учение о биосфере, концепция автотрофности человечества, науковедение, учение о ноосфере. А вот перечень наук и научных направлений, в разитие которых он внес существенный вклад: геометри­ческая кристаллография, кристаллофизика, кристаллохимия, теория строения силикатов, общая геология, учение о газовом режиме Земли, география, почвоведение, история природных вод, гидрогеология, гидрохимия, общая биология, космическая биология, экология, косми­ческая химия, радиохимия, метеоритика и проблемы космической пыли, учение о геологической роли человечества, история науки и научного мировоззрения, философские проблемы естествознания. Вернадский — единственный академик, который одновременно участвовал в работе сразу' трех отделений АН СССР: геолого-минералогического, химического и физико-математического.
В.И. Вернадский не только выдающийся ученый недавнего прошлого, но и ученый, устремленный в далекое будущее. Во многих областях науки он опередил свое время, будучи ученым-провидцем. Не все его идеи были поняты и восприняты современниками и поэтому он пережил немало тяжелых минут непонимания, отчуждения и даже злобных, чудовищных по глупости нападок критики, когда его обвиняли в “идеализме”, “религи­озности” и прочих грехах. Следует отметить, что в жизни ученого были и другие тяжелые моменты: арест в начале 20-х годов, разлука с семьями любимых детей, которые жили с 20-х годов за границей и которых он и его жена, верная спутница и помощница, так никогда и не увидели. Многие его работы были опубликованы уже после смерти ученого, да и то с
большими купюрами. Интереснейшие мысли и идеи, содержащиеся в рукописях, в дневниках, письмах к друзьям, ученым, жене, до сих пор еще не опубликованы и хранятся в его самом обширном из архивов АН СССР. Не допуская лени мысли и труда, он постоянно вел дневник, при отъездах ежедневно писал жене, огромна переписка его с друзьями. С течением времени величие ученого растет, все более значительным становится творчество великого естествоиспытателя, свершаются его прогнозы. Поэтому нынешнее 125-летие отмечено более широко и торжественно, чем 100-летие.
Как пример научного прогноза Вернадского можно привести следующие его слова, написанные в 1910 г. "... С получением радия ... человечество вступает в новый век лучистой атомной энергии”. А в 1922 г. он писал: “Недалеко время, когда человек получит в свои руки атомную энергию — такой источник силы, который даст ему возможность строить свою жизнь, как он захочет. Сумеет ли человек воспользоваться этой силой, направить ее на добро, а не на самоуничтожение? Дорос ли он до умения использовать ту силу, которую неизбежно должна дать ему наука?” А ведь в то время никто всерьез об этом даже и не думал.
В.И.Вернадский — создатель не только тех наук и научных направлений, процесс становления которых в целом уже завершился (геохимия и пр.), но и таких, которые переживают период своей молодости или даже еще четко не оформились и принадлежат будущему. Главное свойство его творчества — призыв к разработке идей, к открывающейся безграничной перспективе познания. Среди этих учений наиболее привлекательно для нас учение о биосфере и переходе ее в ноосферу.
Учение о биосфере — одно из крупнейших обобщений естество­знания XX в. Это широкое интегральное направление в науках о Земле и жизни, находящееся во все возрастающей связи с глобальной социологией и общественными науками. Биосфера — это область существования на Земле “живого вещества”. В настоящее время наиболее распространено весьма однобокое представление о биосфере только как о современной живой пленке Планеты, те. о совокупности всех организмов, населяющих поверхность Земли, ее гидросферу и проникающих в приповерхностные слои атмосферы и литосферы. Вернадский подчеркивал, что понимание биосферы должно быть геологическим, те. в него необходимо ввести по­нятия о “былых биосферах”, о “геологической вечности биосферы”, и о “пределах биосферы” как пространственно-временном поле существо­вания самой жизни. Биосфера — это открытая система, существующая
столь же долго, как и сама Земля. Современный же срез биосферы — это только вершина древа — гигантского пути, идущего из геологического прошлого, “без знания которого вся ослепительная красота нынешней мозаики жизни безродна и слепа” (Б.С.Соколов). Учение о биосфере объединило в едином взаимодействии живое и косное вещество.
В.И.Вернадский наукой о биосфере считал биогеохимию, но он подчеркивал, что биосфера— “объект междисциплинарный”. Изучение объектов природы должно быть синтетическим. Он писал, что “мы специализируемся не по наукам, а по проблемам”. Учение Вернадского о биосфере — это новая парадигма современного естествознания. Следует подчеркнуть необходимость привлечения разработанного Вернадским общегеологического подхода к изучению современного состояния и будущего биосферы. Необходимо глубже и всестороннее заглянуть в прошлое биосферы и использовать хорошо документированные и достоверные данные об этом прошлом в качестве окна в будущее. Понимание геологических основ жизни человечества и развития цивилизации, свойств современной геологической среды и самого человека как геологической силы должно стать общественным явлением, частью обязательного образовательного минимума, элементом воспитания и формирования общего экологического мышления и материалистического мировоззрения.
В.И.Вернадский впервые понял и глубоко обосновал единство человека и биосферы. Он писал: “Человечество, взятое в целом, становится мощной геологической силой. И перед ним, перед его мыслью и трудом становится вопрос о перестройке биосферы в интересах свободно мыслящего человечества как единого целого. Это новое состояние биосферы, к которому мы, не замечая этого, приближаемся, и есть “ноосфера”. Ноосфера—сфера человеческого разума— это исторически неизбежная стадия развития биосферы. Вернадский увидел переломный характер XX в. не только в бурных революционных событиях и военных катастрофах, в научно-техническом прогрессе, но прежде всего в новом состоянии Человека и человечества, в коллективной форме его Разума, в понимании человеческой мысли как планетарного явления. Вот эту-то биосферу Земли, измененную научной мыслью и преобразованную для удовлетворения всех потребностей численно растущего человечества, он и назвал “ноосферой”. Вернадский определил ряд условий, которые необходимы для создания ноосферы: человечество должно стать единым в экономическом и информационном отношении; человечество должно
прийти к полному равенству рас, народов независимо от цвета кожи; ноосфера не может быть создана до прекращения войн между народами мира. Таким образом, понятие о ноосфере в качестве высшей социальной ценности ставит развитие свободной человеческой личности в гармонич­ной окружающей среде. Тем самым концепция ноосферы отвечает идеалам гуманизма и несет в себе огромный идеологический заряд.
Колоссальные технические свершения человечества, связанные с мощным развитием физико-математических и технических наук, а отсюда и с научно-техническим прогрессом, привели к загрязнению и частичной деградации биосферы, отчуждению человека от природы, угрозе я дерной катастрофы. Чтобы противодействовать этим негативным явлениям, необходим новый взлет научной мысли, определяемый прогрессом наук о Земле, о природе, наук о жизни, о человеке с тем, чтобы техногенез превратился из процесса, разрушающего биосферу, в процесс, содейству­ющий богатству живого вещества и биосферы.
В.И.Вернадский был выдающимся организатором науки и одним из создателей науки об организации науки. Он был инициатором создания более 20 научных учреждений различного типа Среди них следует назвать Комиссию по изучению естественных производительных сил России; Укра­инскую Академию наук, первым президентом которой он стал; Радиевого института; Биогеохимической лаборатории, которая затем превратилась в Институт геохимии и аналитической химии им.Вернадского; Комиссии по истории знаний — ныне Институт истории естествознания и техники АН СССР; Комиссии по изучению вечной мерзлоты, на базе которой вырос Институт мерзлотоведения; Комиссии по четвертичному периоду; Комис­сии по определению абсолютного возраста геологических формаций и др.
Вернадский разрабатывал проблемы соотношения личного творчества и коллективной научной деятельности, характер научных учреждений XX в., принципы построения исследовательских коллективов, место науки в структуре государства, взаимодействие фундаментальных и прикладных исследований и т.д. Многие его выводы созвучны нашим современным. Он первый еще в конце прошлого века сделал подтвердив­шийся затем вывод о том, что наиболее рациональной формой организации научного труда в XX в. будет институт. Он выступал за создание временных творческих коллективов, за переход от отраслевой системы организации науки к проблемной, за создание научных центров и “мощных городов науки будущего” (наподобие возникшего значительно позже Новоси­бирского академгородка). Он боролся за демократизм организации и
свободу инициативы, которые считал непременным условием успешной работы любого научного коллектива. Выступал против бюрократизма, администрирования, некомпетентности, поспешности решений, подстрига­нии всех наук под одну мерку: Вернадский участвовал в разработке академи­ческих уставов, в которых он писал об огромном значении ночной работы в социалистическом строительстве, а отсюда и об обязанности государства укреплять материально-техническую базу науки. Он уже тогда требовал большей свободы и личной ответственности руководителей академических организаций; большей самостоятельности Отделений, чтобы они в пределах своей компетенции говорили от имени всей Академии, о необходимости разгрузки Президиума Академии и т.д. Особенно подробно он писал об организации геологической науки в АН СССР, в частности резко выступал против объединения в единый Геологический институт четырех институтов — минералогического, геохимического, геологического и петрогра­фического. В дальнейшем жизнь подтвердила эту точку зрения Вернадского и единый институт вновь был разделен на ряд более частных.
Отношение к науке и ее нуждам Вернадский считал мерилом общественного и культурного развития страны, показателем морального и интеллектуального уровня руководителей любого ранга. В. И.Вернадский обладал большим гражданским мужеством. Когда в сталинский период стали исчезать его сотрудники и ученики, он писал письма во многие инстанции, ко многим деятелям (в том числе Вышинскому, Ежову; Берия) с требованием во имя акта справедливости вернуть неповинных людей, которые, как он писал, “могут принести пользу родной стране гораздо большую, чем копать ямы на строительствах или работать на лесоповале на Дальнем Севере”.
В.И.Вернадский обладал исключительным оптимизмом, непоко­лебимой верой в разум человека. Уже на склоне лет (а умер он 6 января 1945 г. на 82 году жизни) Вернадский писал последнюю свою статью “Несколько слов о ноосфере”. Почти одновременно в дневнике он записал: “ГНУ — это нарост, гангрена, разъедающая партию ... В результате — миллионы заключенных рабов, в том числе наряду с преступными элементами и цвет науки, и цвет партии, которые создали ее победу...” В это же время шла опустошительная война, унесшая десятки миллионов жизней. Несмотря на такие чудовищные антигуманистические события в истории человечества, В.И.Вернадский в дневнике в самом начале войны
записал: "... Я по-прежнему считаю гибель Гитлеровской Германии неизбежной и, вероятно, являюсь наибольшим оптимистом, благодаря созданию ноосферы”. А в упомянутой статье он писал: “Сейчас мы переживаем новое геологическое эволюционное изменение биосферы. Мы входим в ноосферу. Мы вступаем в нее — в новый стихийный геологический процесс — в грозное время, в эпоху разрушительной мировой войны. Но важен для нас факт, что идеалы нашей демократии идут в унисон со стихийным геологическим процессом, с законами природы, отвечают ноосфере. Можно смотреть поэтому' на наше будущее уверенно. Оно в наших руках. Мы его не выпустим”.
Прошло более 40 лет после смерти Вернадского. Продвинулось ли человечество за это время на пути к ноосфере? К сожалению, за последние десятилетия человечество, балансируя на грани безумного самоунич­тожения, привело экологическое состояние планеты к катастрофе, биосфера не переходит на более высокий уровень, а деградирует. Поэтому; чтобы идеи великого естествоиспытателя, который так верил в человеческий разум, торжество гуманизма, добра и красоты, не оказались ошибочными, нам всем вместе и каждому в отдельности необходимо приложить все усилия для претворения современной биосферы в подлинную ноосферу.
СЫН ЛІЦВІНА ВЯЛІКІ РАСІЙСКІ НАТУРАЛІСТ*
(Да 150-годдзя з дня нараджэння Івана Чэрскага)
Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі (Чыцінская вобл.), пасёлак на р.Калыма ў Якуціі (былы НіжнеКалымск), найвьппэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце, камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, некалькі выкапнёвых жывёл, вуліцы ў Маскве і Пскове. Рэдка хго з вучоных і падарожнікаў можа мець такі выдатны набор назваў у свой гонар. Імя Чэрскага стаіць побач з такімі вядомымі натуралістамі, як Аляксандр Гумбальт, Пётр СямёнаўЦянынанскі. Мікалай Пржэвальскі і інш. Усё жыццё яго—подзвіг, які здолеў зрабіць чалавек без спецыяльнай адукацыі—вучоны самавук, пражыўпіы усяго 47 гадоў.
Кожны народ, кожная нацыя лічаць за гонар мець такога славутага сына. Таму за прыналежнасць да сябе за яго змагаюцца і палякі, і літоўцы. і рускія, і беларусы. У гэтым сэнсе больш за ўсіх цяжка беларусам, бо іх тэрыторыя спачагку належала Рэчы Паспалітай. якая ў другой палове свайго існавання была ўжо чыста польский, а потым—Paciйскай імперыі. У выніку сыны зямлі беларускай рабіліся дзеячамі польскімі ці расійскімі. Так здарылася і з Чэрскім. Па паходжанні ён, безумоўна, беларус. Нарадзіўся ў фальварку' Свольна Дрысенскага павета Віцебскай губерні (зараз Верхнядзвінскі раён) 3(15) мая 1845 г. Яго бацька—Дзяменцій Іванавіч— з даволі багатай мясцовай шляхты, памёр, калі сыну было ўсяго 10 гадоў. Сам Чэрскі пра сябе заўсёды пісаў. піто ён—“сын ліцвіна", як сябе і называл ўсе жыхары Вялікага княства Літоўскага, незалежна ад нацыянальнасці (у тым ліку і беларусы). Ён скончыў Віленскую гімназію, а затым там жа вучыўся ў шляхецкім інстытуце. Вельмі здольны, ён вылучаўся веданнем пяці моў, добрым выхаваннем, элегантнасцю, вясёлым харакгарам, палкасцю. 18-гадовым юнаком прыняў удзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і быў сасланы ў Омск радавым лінейнага батальёна. 3 таго часу Сібір, якой ён прысвяціў усё астатняе жыццё, стала для яго
* Звязда 1995. 13 мая.
другой Радзімай. Такім чынам, па паходжанні Чэрскі—беларус, выхаванне меў прапольскае, а стаў вялікім рускім падарожнікам і вучоным.
22 гады пражыў І.Чэрскі, як палітычны ссыльны, спачатку ў казармах Омска, а затым працуючы ў Іркуцку ва Усходне-Сібірскім аддзеле Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. Яму прыйшлося перажыць знявагу, несправядлівасць, пастаяннае адчуванне зняволенасці, дранных умоў жыцця (нярэдкіх на грані сапраўднай беднасці), а затым зайздрасці і інтрыг. Да ўсяго гэтага дабавіліся хваробы сэрца, рэўматызму. галаўныя болі, нервовасць. Але нястрымнае імкненне даведаў, да адкрыцця новага было непахісным. Пры недахопе кніг, спрыяльных бытавых умоў ён вучыўся і працаваў па 12—16 гадзін у суткі. Пашанцавала на настаўнікаў і калег па працы: у Омску значны ўплыў на маладога пачынаючага навукоўца зрабіў вядомы географ Г.Патанін, зямляк бібліяфіл УКвяткоўсю. а ў Іркуцку — зямляк заолаг Б. Дыбоўскі і геолаг А.Чаканоўскі. Вялікае значэнне мелі сустрэчы і перапіска з акадэмікамі А.Міндэндорфам. Ф.Шмідтам, Ф.Брандтам, А.Штраухам, Ф.Плеске, П.Сямёнавым-Цян-Шанскім і інш. Галоўнай мэтай жьшдя стала Прага пазнання прыроды шляхам падарожжа па глухіх, яшчэ невядомых, але найпрыгажэйшых і цікавейшых мясцін Сібіры. Яго самы часты сказ: “Калі б людзі не вандравалі, як пазналі б яны прыгажосць і веліч свету...”
Найбольшых дасягненняў Чэрскі дабіўся ў галіне геалогіі і геаграфіі. Але ён быў сапраўдны натураліст з надзвычайна шырокім профілем: значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі, цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам і інш. Чэрскі адкрыў многа розных геаграфічных аб'ектаў, у тым ліку новыя хрыбты, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Яго можна лічыць адным з заснавальнікаў эвалюцыйнай геамарфалогіі. Іван Дзямевцьевіч вывучаў геалагічную будову Саян, Прысаяння, Прыангар’я, басейнаў рэк Селенгі і Тунгускі, паштовага тракту ад Іркуцка до Урала і інш. Асабліва зялікую вядомасць мелі яго комплексный даследаванні возера Байкал. За гэтыя працы Чэрскі быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малой сярэбранай і малой залатой медалямі, а затым і залатым медалём імя Ф.П. Літке.
Вясёлы і добразычлівы, праўдзівы і сумленны, сціплы і ўважлівы да людзей, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, ён валодаў асобым дарам прывабліваць да сябе. Яго любілі простыя сібірскія сяляне і мясцовыя жьгхары—якуты, бураты, юкагіры. Вельмі працавіты, патрабавальны да другіх і асабліва да сябе, акуратны, мужны, валявы, находлівы.
мэтанакіраваны, апантаны — гэтыя якасці, выхаваныя ім у шматлікіх вандраваннях, даііамагалі пераадолець усе цяжкасці палявой працы і нялёгкага жыцця, бліскуча выканаць разнастайныя даследаванні.
Атрымаўшы доўгачаканую амністыю. Чэрскі з жонкай і шасцігадовым сынам пераехаў у Пецярбург, дзе пражыў амаль сем гадоў і дзе яго чакала павага і шырокая вядомасць. Як лепшаму знаўцу Сібіры, яму дару чылі абагульніць геолага-геаграфічныя веды па Сібіры ў шматтомнае выданне “Землеведение Азии“. Ён многа працуе над гэтай манаграфіяй, выдае кнігу пра калекцыю паслятрацічных млекакормячых Новасібірскага архіпелага, выступав з дакладамі пра геалогію Азіі. Чэрскага выбіраюць сябрам многіх навуковыхтаварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага мінералагічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў природы, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага. Але Чэрскаму “душна“ ў горадзе, яго цягне Сібір, клічуць падарожжы. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, ён усё ж дабіваецца, каб яго паслалі ў трохгадовую экспедицию ў раён рэк Калымы, Індыгіркі і Яны. У пачагку 1891 г. Чэрскі разам з жонкай і 11 -гадовым сынам выехалі з Пецярбурга. А за паўгода да таго яны з радасцю наведалі родзічаў у Беларусі, бо памяць аб роднай Бацькаўшчыне таксама заўсёды жыла ў хворым і багатым сэрцы Івана Дзяменцьевіча.
Апопіняя экспедиция была хоць і цяжкай. але вельмі цікавай і выніковай. Амаль нявывучаная велізарная тзрыторыя принесла Чэрскаму многа радасці ад адкрыцця новага ў напрамках размяшчэння вядомых і яшчэ зусім невядомых хрыбтоў, іх геалагічнай будовы, знаходак карысных выкапняў, збору калекцый мінералаў, жывёл і раслін і г.д. Усе матэрыялы вучоны старанна апрацаваў у час зімоўкі ў Верхне-Калымску. Але ў пачагку 1892 г., рыхтуючыся да новага летняга маршруту, Чэрскі адчуў, што стан здароўя ў яго зусім кепскі. Ён піша “Скорбный лист” (так звалі бальнічны ліст у дарэвлюцыйных бальніцах), дзе падрабязна заносіць данный аб сваім адчуванні. У маі ён піша “Открытый лист М.П.Черской“ — такія лісты выдаваліся чыноўнікам пры паездках па справах службы. У гэтым лісце ён адзначае, што сумняваецца ў тым, што дажыве да ад’езду экспедыцыі. і таму даручае давесці яе да канца сваёй жонцы, якая павінна даплыць да Ніжне-Калымска і зрабіць усе назіранні.
1 чэрвеня экспедыцыя ўсё ж адплыла па Калыме. Яшчэ 25 дзён ён, сабраўшы ўсю волю, знешне зусім спакойны, кіруе экспедыцыяй, вядзе заігісы, а калі не мае сілы трымаць аловак, дыктуе жояцы і сыну свае
назіранні. Чалавек вялікай адказнасці, жалезнай волі і мужнасці, Чэрскі ў апошні дзень жыппя, просіць жонку і сына пасля пахавання абавязкова закончыць экспедицию і ўсе калекцыі і запісы даставіць у Пецярбург. Гэты запавет яны гераічна выканалі.
У заімцы Калымскае, дзе пахаваны вучоны, у 1943 г. быў пастаўлены помнік “Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Инд игирки и Яны. Геологу’ и геогоафу Ивану Дементьевичу' Черскому (1845—1892) от бла­годарных потомков’’.
Беларуская зямля не павінна забываць сваіх славутых сыноў. Сярод іх Іван Чэрскі. Ужо ёсць вуліна імя Чэрскага ў Верхнядзвінску; намаганнямі энтузіяста — настаўніка гісторыі Б.Шымука ў Свольні адкрыты музей Чэрскага, там жа на месцы фальварка Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік—вялікі валун. Тут у дзень 150-годдзя з дня нараджэння нашага вялікага земляка Беларускія геаграфічнае і геалагічнае таварыствы правялі навуковую канферэнцьпо. Але светлае імя славутага вучонага патрабуе болыпага ўшанавання ў помніках на Радзіме, у назвах вуліц Витебска і Мінска, у далейшым вывучэнні яго спадчыны і жыпдя.
КЛАССИК ГЕОЛОГИЧЕСКОЙ науки’
(К 100-летию со дня рождения академика
Николая Сергеевича Шатского)
1 августа 1960 г. в возрасте почти 65 лет умер Николай Сергеевич Шатский — великий геолог современности, директор Геологического института АН СССР, лауреат Ленинской и Государственной премий. Эта была огромная утрата для отечественной науки, мировой геологии. Особенно тяжело переживали уход из жизни этого выдающегося организатора научных исследований, великого учителя, обаятельного человека сотрудники института и наиболее близкие к нему специалисты в области геотектоники.
Николай Сергеевич не обладал крепким здоровьем, но он был полон сил. энергии, имел исключительно светлый живой ум. Новые научные идеи, новые планы исследований переполняли его, поэтому смерть Н.С.Шатского для всех была совершенно неожиданной. Возможно, он близко принял к сердцу и переживал те неурядицы, которые возникли между его учениками из Геологического института и Московского государст­венного университета на почве выяснения приоритетов при составлении Международной тектонической карты Европы. Похоронен Н.С.Шатский на ‘‘Введенских горах” в Москве. Ежегодно в этот день его бьившие сотрудники и ученики возлагают цветы к могиле незабвенного учителя.
Николай Сергеевич был добрейший, интеллигентный, высоко культурный и принципиальный человек. Всегда уравновешанный в общении с людьми, доброжелательный, спокойный он был любим почти всеми сотрудниками института. Его авторитет, как ученого и руководителя, был чрезвычайно высок.
Геологический институт АН СССР к тому времени был одним из лучших учреждений наук о Земле не только в Советском Союзе, но, пожалуй, и в мире. Относительно небольшой по численности (около 250 человек), институт собрал наиболее талантливых представителей трех главных направлений геологической науки—стратиграфии, тектоники и литологии. Костяк его составляли сотрудники того ГИНа, который создал еще в довоенные годы академик А. Д. Архангельский — учитель и сподвижник Н.С.Шатского. И тот, и друтой подбирали сотрудников очень тщательно,
’ Вестник Российской Академии наук. 1995. N 12. С. 1079—1082.
детально знакомясь с каждым из них и оценивая его возможный потенциал. Многие из претендентов "‘опробовались’’ еще во время полевых работ. Попасть в Геологический институт для геолога было счастьем.
Обстановка в институте была творческая, деловая и в то же время непринужденная, внешне даже чересчур свободная, но случайно попавшие люди, не склонные к упорному научному труду, быстро отсеивались и оставались только по-настоящему преданные науке. Исследования по стратиграфии возглавлял В.В.Меннер, по литологии — Н.М.Страхов. Во главе тектонического направления стоял сам Н.С.Шагский. Он создал самую знаменитую могучую школу советских тектонистов. Среди его учеников такие выдающиеся ученые, как А.В.Пейве, А-Л-Яншин, Ю.А.Косыгин, Ю.М.Пущаровский, Н.П.Херасков, П.Н.Кропоткин, М.В.Муратов, А.А.Богданов, Н.А.Штрейс, И.В.Лучицкий, Н.С.Зайцев, ШЕ.Оффман, Н.Г.Маркова, М.С.Нагибина, Д.А.Туголесов, А.С.Новикова, В.Н.С060левская, А.И.Мушенко и др. Это была кагорта блестящих умов. каждый из которых представлял собой неповторимую, творчески увлеченную личность, думающую по-своему, имеющую свои взгляды, но всех их объединяла общая любовь к науке, к геотектонике. Многие из них остались в институте, некоторые переехали в другие города или перешли в иные учреждения, создав свои научные школы, возглавив новые коллективы и институты, но память о ГИНе навсегда сохранилась в их сердцах и все они с гордостью подчеркивали свою принадлежность к ГИНу, к школе П.С.Шатского.
Меня пригласил в ГИН А.Л.Яншин после нашего знакомства на полевых экспедиционных работах в Примугоджарье (Казахстан), где я, будучи студентом последнего курса Московского нефтяного института, работал начальником партии Всесоюзного аэрогеологического треста на геологической съемке масштаба 1:200 ООО. Кроме меня, в отдел тектоники Н.С.Шагского тогда, в 1952 г., поступили младшими научными сотрудниками М.С.Марков, К-А.Клитин, а аспирантом—Л.П.Зонешиайн. Это было время длинных анкет, подозрительности и шпиономании. Мы, как назло, все были с изъянами: М.С.Марков — полуеврей, К.А.Клитин юношей на родной Смоленщине попал к фашистам и чудом спасся от расстрела, я — сын репрессированного в ЗО-е годы белорусского ученого. Поэтому нас очень долго проверяли и даже отказывались принимать на работу. Хотя мы были для Н.С.Шатского уже “внучатые” ученики, однако не только наши непосредственные наставники, но и сам Николай Сергеевич приложили немало упорства и усилий, чтобы мы были приняты в институт В течение
следующих лет отдел тектоники пополнили новые сотрудники и со стажем и со студенческой скамьи: В.С.Журавлев, А.И.Суворов, Н.А.Богданов, А.Л.Книппер и др.
Один из наиболее примечательных феноменов отдела тектоники— это тектонические коллоквиумы, которые проходили каждую субботу (“субботы Н.С.Шатского”). Участие в таких заседаниях считалось святым делом для всех, ибо эта была одна из наилучших форм обучения, творческого созидания, коллективного труда. Не было большего наслаждения, чем присутствовать на коллоквиумах, которые мы с нетерпением, а когда выступали с докладом, с волнением и трепетом, ожидали. Здесь в очень корректной и дружеской форме представления и взгляды выступающего подвергались строгой оценке, а нередко и беспощадной критике. Докладчик получал массу замечаний, рекомен­даций, предложений, что давало возможность ему более глубоко продумать и отточить выводы. Выступающий часто выходил после коллоквиума, как из “парилки”, но был доволен и счастлив, так как получал огромный импульс для своей Дальнейшей работы. Всегда выступал Н.С.Шатский, который щедро делился своими увлекательными, часто неожиданными идеями и мыслями. Особенно запоминающимися и, я бы сказал, даже торжественными и волнующими, были заседания, на которых выступал Николай Сергеевич с докладом, а это он делал непременно, прежде чем сдать статью в печать, чтобы проверить полученные им выводы и результаты и иметь откровенные критические замечания от своих учеников и коллег. Мы, молодые сотрудники, поначалу робели и не решались выступать на коллоквиумах. Н.С.Шатский, чтобы более активно втянуть в работу, сажал нас в первый ряд и начинал обсуждение докладов с вопросов, которые мы по очереди должны были задать выступающему.
Н.С.Шатский не любил чиновничьей рутины, бюрократизма, был исключительно непосредственным, увлекающимся (а поэтому иногда и не очень пунктуальным), склонным к интереснейшим и неожиданным импровизациям. Однажды я сдавал экзамены — кандидатский минимум по своей специальности ‘Теотектоника". В комиссии были Н.С.Шатский, Н.П.Херасков и Н.А.Штрейс. Дали они мне три вопроса, посадили за соседний стол. Я страшно волнуюсь. Они весело разговаривают, смеются, шутят. Н.А.Штрейс что-то пишет. Я не могу' сосредоточиться и еще больше волнуюсь: ведь плохо ответить—это такой стыд. Минут через пять—восемь Николай Александрович прекратил писать и просит подойти к ним. Николай Сергеевич подает мне заполненный экзаменационный лист и говорит: “Три
Николая уже подписались и поздравляют Вас с успешной сдачей экзамена — две пятерки и одна четверка, общая оценка пять — и желают Вам дальнейших творческих успехов”. Я остолбенел от неожиданности, а они заливаются хохотом. Позднее я понял, что они зачли мое выступление на коллоквиуме на тему о тектоническом анализе мощностей, о чем А.Л.Яншин и я по инициативе Н.С.Шатского готовили монографию. Я был удивлен, что четверку они поставили мне именно за тот вопрос, который я хуже всего знал.
Подходило время защиты А Л.Яншиным диссертации на соискание доктора геолого-минералогических наук, в подготовке которой я ему помогал. Одним из оппонентов был Н.С.Шатский. Отзыва от него, как мы ни старались, так и не получили. На защите Николай Сергеевич берет чистую бумагу' (как будто бы это написанный отзыв) и произносит глубокий по содержанию и прекрасный по форме отзыв-импровизацию. Так он неоднократно поступал и на других докладах — не успевал написать, но досконально продумывал темы.
Н.С.Шатский искренне радовался успехам своих учеников, всегда поддерживал их начинания, подчеркивал, что не ошибся в них, что они оправдали его надежды. Я на всю жизнь запомнил те похвальные слова, которые произнес в мой адрес Николай Сергеевич после моего доклада на коллоквиуме на тему о так называемых кластических дайках. Самый короткий и самый лучший отзыв за всю мою жизнь я получил от Н.С.Шатского, когда подготовил статью "Кластические дайки” (а это была только вторая моя статья). Он от руки написал записочку секретарю редакции журнала "Известия АН СССР, серия геологическая” С.Д.Ардашниковой: “Сарра Доновна! Примите в печать эту превосходную статью”.
Н.С.Шатский любил изредка пройти по кабинетам своих сотрудников, посмотреть, чем они занимаются, поговорить, посоветовать, как лучше дальше продвигать исследования. На геологическую тему, особенно близкую ему, он готов был говорить много. Но сразу же скучал, если поднимались формальные вопросы о диссертации, степенях, званиях. Он в то время не придавал им особого значения, что видно и на его собственном примере. Не закончив трех курсов Московского университета, Н.С.Шатский работал техником-гидрогеологом в Поволжье, а затем в 1916 г. был призван на военную службу. В конце 1918 г. А.П.Павлов пригласил его на должность ассистента при кафедре геологии Московской горной академии, а с осени 1924 г. он перешел к А.Д.Архангельскому. Н.С.Шатский вел занятия по общей геологии, палеогеографии и палеофаунистике. читал лекции по
"Геологии СССР”, а затем по геотектонике и структурной геологии, руководил множеством дипломных работ студентов и подготовкой кан­дидатских диссертаций, а сам тем не менее не имел даже диплома о высшем образовании. Как писал сам Н.С.Шатский в своей автобиографии: “По настоянию А.Д.Архангельского, попутно с преподаванием я экстерном закончил курс геологоразведочного факультета Московской Горной академии и в 1929 г. получил звание горного инженера”. После введения научных званий и степеней Н.С.Шатский без защиты диссертации получил степень кандидата геолого-минералогических наук (1934 г.), а затем и доктора (1940 г.).
После смерти Н.С.Шатского было издано четырехтомное собрание его избранных сочинений, которое до сих пор является настольным для всех тектонистов. О научном творчестве, наследии и значении работ Н.С.Шатского написано довольно много, поэтому я лишь коротко напомню главные направления его исследований.
Николай Сергеевич обладал исключительной широтой научных интересов: стратиграфия, литология, тектоника, геология полезных ископаемых, история геологических наук и общие философские вопросы естествознания. Прежде всего это была, безусловно, тектоника, которой он отдавал основные силы всю свою жизнь. По существу именно Н.С.Шатский создал учение о древних платформах (кратонах), посвятив этим тектоническим элементам литосферы Земли непревзойденную серию выдающихся работ, среди которых особенно выделяются статьи под общим подзаголовком “Сравнительная тектоника древних платформ”. В этих работах он выяснил не только их главнейшие закономерности строения и развития, не только выделил ряд новых тектонических форм и дал их определение и классификацию, но и блестяще показал применение комплексных методов исследования: палеогеографического, историко­геологического, формационного, структурного и др. С именем Н.С.Шат­ского связано выделение байкальской складчатости и соответствующих ей складчатых сооружений — байкалид, что получило мировое признание. Он одним из первых пришел к выводу о возможности длительного процесса складкообразования. Он сформировал важнейший в тектонике принцип унаследованности и ввел в науку понятие об унаследованных и наложенных тектонических элементах.
Работы по составлению тектонических карт — это научный подвиг Н.С.Шатского и возглавляемого им коллектива. Работа по тектоническому районированию началась с классической статьи А.Д.Архангельского и
Н.С.Шатского “Схема тектоники СССР", опубликованной в 1933 г. Коллективом отдела тектоники ГИНа была создана “Тектоническая карта СССР’’ (1952 г.), а затем “Тектоническая карга СССР и сопредельных стран” (1956 г.). Последняя была показана на XX сессии Международного геологического конгресса в Мексике и произвела настолько сильное впечатление, что мировым сообществом геологов было решено составить в таком же стиле тектонические карты всех материков и создать специальную Подкомиссию по тектонической карте мира. Председателем ее стал Н.С.Шатский. С тех пор составление тектонических карт разного типа и масштаба получило широчайшее развитие во всем мире, как наиболее краткое графическое изображение тектонического синтеза и как основа для различных минерагенических исследований и построений.
Несмотря на существующий в то время фактический материал, при отсутствии метода абсолютного летоисчисления, Н.С.Шатский на основе историко-геологического подхода смог выделить рифейскую эру в истории Земли и рифейскую группу отложений. Это было “гениальное научное предвидение” (Н.А.Штрейс), которое впоследствии полностью подтвер­дилось, получило международное признание и имело большое значение для развития геологической науки.
Н.С.Шатский — создатель учения о геологических формациях, которое важно не только для познания различных проблем строения и развития земной коры, но и играет большую роль в прогнозах и поисках разнообразных полезных ископаемых. Следует подчеркнуть, что Николай Сергеевич всегда стремился соединить теорию и практику. Он многие годы был наушіым консультантом Гидропроекта по сооружению крупных гидротехнических объектов. Широко известно его удивительное предвидение в открытии Восточно-Украинского нефтегазоносного бассейна сделанного на основе сравнительно-тектонического метода Важны его выводы о перспективах нефтеносности Сибири и ВолгоУральской области. Прекрасные работы он выполнил об условиях образования месторождений марганца и фосфоритов. В последние годы Н.С.Шатский возглавлял Межведомственную комиссию по проблеме “Закономерности размещения полезных ископаемых в земной коре”, работе которой придавал большое значение и уделял много времени. Под его редакцией вышло четыре тома трудов Комиссии.
Глубоко интересуясь вопросами истории геологии, Н.С.Шатский оставил блестящие образцы работы о жизни и деятельности ряда выдающихся отечественных и зарубежных ученых: А. Д.Архангельском,
А.П.Карпинском, Ч. Дарвине, Р.Мурчисоне, АТрессли и др. Рассматривая философские проблемы естествознания, Н.С.Шатский отвергал идеи катастрофизма, мобилизм в глобальном масштабе, признавал ограничен­ное применение принципа актуализма, был сторонником признания необратимого процесса развития Земли.
Память о Н.С.Шатском живет в работах его многочисленных учеников и последователей, в разработках его научных идей. Его именем названы несколько географических и геологических объектов (гора в Антарктиде, подводная возвышенность в северо-восточной части Тихого океана и др.), некоторые виды ископаемой фауны и флоры. Мемориальная доска на здании Геологического института РАН напоминает о нем. В Академии наук в 1979 г. учреждена премия имени Н.С.Шатского “За выдающиеся работы в области региональной геологии и тектоники”, которая присуждается один раз в три года. Я был полон благодарной памяти к моему учителю, когда президент АН СССР академик А.П Александров вручил мне эту премию.
Геологическая общественность России и других стран широко отметила 100-летие со дня рождения крупнейшего геолога нашего столетия, посвятив его памяти тектоническое совещание в Москве, ряд заседаний в других городах, специальный номер журнала “Геотектоника”, различные статьи в друтих журналах.
БАЦЬКА РУСКАИ ГЕАЛОГІІ*
(Да 150-годдзя з дня нараджэння акадэміка
А.П.Карпінскага)
Выдатны геолаг з сусветным імем, заснавальнік дзяржаўнай геалагічнай службы Расіі, першы выбраны прэзідэнт Акадэміі навук Расіі і СССР, буйны дзяржаўны дзеяч Аляксандр Пятровіч Карпінскі быў у ліку ітершых акадэмікаў-заснавальнікаў Беларускай Акадэміі навук. У сваёй прывітальнай тэлеграме 1 студзеня 1929 г. ён пісаў: “Акадэмія навук СССР шчаслівая вітаць адчыненне Беларускай Акадэміі навук — новага навуковага цэнтра ў Саюзе... У тых агромністых задачах, якія стаяць перад Беларускай Акадэміяй навук, яе старшы таварыш—200-гадовая Усесаюзная Акадэмія навук, якой заўсёды былі блізкія пытанні вывучэння Беларусі, гатова дзяліцца з маладой Акадэміяй сваім вопытам і сіламі...”
А.П.Карпінскі паходзіў са старадаўняй (з канца XVHI ст.) сям’і ўральскіх гарнякоў, якія ўжо па традыцьгі пасля заканчэння Пецярбу ргскага кадэцкага горнага корпуса (затым інстытута) працавалі на розных заводах Урала. Аляксандр Пятровіч нарадзіўся ў пасёлку Тур’інскія Руднікі 8 студзеня 1847 г. Закончыў у Пецярбургу Горны інстытуі; у якім пазней больш за 40 гадоў быў прафесарам. Ён адзін з першых заснавальнікаў і дырэктароў Геалагічнага камітэта Расіі, якому алдаў 20 гадоў. Больш за 50 гадоў Карпінскі працаваў у Акадэміі навук, прычым чатыры разы выбіраўся Прэзідэнтам і быў на гэтай пасадзе да самай смерці. Менш чым паўгода ён не дажыў да свайго 90-годдзя. За вялікія заслугі ў развіцці геалогіі і наогул навукі яго па праву называлі: “бацькам рускай геалогіі” і всесоюзным старостам навукі”.
Па разнастайнасці навуковых напрамкаў, глыбіні распрацовак навуковых праблем, выдатных вынікаў і абагульненняў ён стаяў у адным шэрагу з самымі буйнымі наіуралістамі свету’ — карыфеямі навукі сучаснага і мінулага стагоддзяў. Ужо пры жыцці яго працы сталі класічнымі і друкаваліся ў серыі “Класікі прыродазнаўства”. Ен выканаў асноватворчыя працы ў галіне палеанталогіі і стратыграфіі, тэктонікі і палеаграфіі, петраграфіі і металагеніі, геалогіі карысных выкапняў. Яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя АП .Карпінскі вёў геалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларусі па лініі чьпункі Брэст-Літоўскі — Ковель, якая будавалася ў тыя
' Навіны Акадэміі навук Беларусі. 1997, 17 студзеня.
гады. I ў далейшым ён многаразоў звяртаўся да геалогіі Беларусі, прынамсі вывучаў выкапнёвыя жывёлы з адкладаў, якія выходзілі на паверхню зямлі каля Раванічаў і ў іншых месцах. Цікавыя погляды на будову Еўрапейскай Расіі ў сувязі са складаннем першай геалагічнай карты гэтай велізарнай па плошчы тэрыторыі, у якую ўваходзіла і Беларусь, Карпінскі выказваў у многіх сваіх працах. Ён першы намеціў важны тэктанічны элемент, у які ўваходзіць і “скарбонка” мінеральных рэсурсаў Беларусі — Прыпянкі прагіб і які пазней атрымаў назву “лініі Карпінскага”.
Вялікі вучоны-геолаг быў арганізатарам і ўдзельнікам некалькіх міжнародных геалагічных кангрэсаў, многіх навуковых канферэнцый, прэзідэнтам Мінералагічнага таварыства і г.д. А.П.Карпінскі — вучоныэнцыклапедыст, сапраўдны інтэлігент, быў шмагграннай натурай: ён добра ведаў і любіў літаратуру, музыку, масгацтва. Ён сябраваў з АХГлазуновым, М.П.Мусаргскім, І.Я.Рэпіным, К.С.Станіслаўскім і іншымі дзеячамі культуры. Усіх, хто ведаў Аляксандра Пятровіча, прываблівала яго надзвычайная сціпласць і добразычлівасць, чалавечнасць і шчырасць, мяккасць і прынцыповасць.
Творы вялікага майстра-прыродазнаўцы належаць лепшым здабыткам чалавечага розуму, багатыя цікавымі думкамі і ідэямі. Таму яны не старэюць, з’яўляюцца актуальным! і для сучаснага чытача. Імем выдатнага вучонага названы горныя вяршыні, рэкі, ледавікі, марскія залівы, мінералы, вьжапнёвыя жывёлы, горад Карпінск у Екацярынбургскай вобласці, вуліцы многіх гарадоў. Яго імя носіць Усесаюзны геалагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу, марскі карабель навукі. Залаіую медаль і прэмію імя Карпінскага раз у тры гады прысуджае Прэзідыум Расійсай Акадэміі навук за выдатныя працы ў галіне геалогіі.
СУСТРЭЛІСЯ Ў НАЗВЕ...*
У пачатку 50-х гадоў мой бацька Гаўрыла Гарэцкі працаваў гaлoўнымгeoлaI■aмэкcпeдыцыiN 8 ГідрапраекгаМУС (станіца Раманаўская на Доне) і займаўся інжьшерна-геалагічнымі вышуканнямі пад будаўніцтва Цымлянскай ГЭС, Волга-Данскога і Сарпінскага каналаў. На тэрыторыі Растоўскай вобласці, Стаўрапольскага краю і ў іншых мясцінах Перадкаўказзя было праведзена многа свідравін, матэрыялы (керн — узнятыя з глыбінь пароды і інш.) якіх бацька дасканала апісваў, вывучаў. Сярод ускрытых свідравінамі геалагічных разрэзаў ён вылучыў своеасаблівыя слаі (пяскі, гліны, алеўрьпы), якія сведчаць аб тым, іпто яны былі некалі адкладзены ў саланаватаводным басейне. Раней яны геолагам былі невядомы. Упершыню гэтыя слаі былі адкрыты каля балкі Салёнай у паўночных Ергенях і таму Г.Г арэцкі назваў іх “салёнаўскімі”.
Салёнаўскія слаі ўтрымліваюць значную колькасць невялічкіх прыгожых ракавінак малюскаў — пелецыпод, якія дазваляюць датаваць узрост гэтых слаёў, як самыя вярхі сярэдняга алігацэну (прыблізна 28 млн. гадоў таму). Гэта было адкрыццё адкладаў новага невядомага раней саланаватаводнага басейна, які даволі шырока распаўсюджваўся на тэрыторыі сучаснага Перадкаўказзя і нізоўяў Дона.
Прыблізна ў тыя ж гады (1951 г.) я быў ужо дыпломнікам геолагаразведачнага факул ьтэта Маскоўскага нафтавага ін стыду та імя І.М.Губкіна. Дыпломнай практикой у мяне была праца ва Усесаюзным аэрагеалагічным трэсце, куды я быў прыняты ў якасці начальніка геалагічнай партьгі. Мы павінны былі правесці геалагічную здымку масштабу 1:200 000 паўпустыннай мясцовасці, якая знаходзілася адразу на поўдзень ад Мугаджарскіх гор — самай паўднёвай часткі Урала (Заходні Казахстан).
Наша партыя складалася з маладых людзей — дыпломнікаў і старшакурснікаў вышэйшых навучальных устаноў вопыт працы ў нас быў зусім малы, у гэтым раёне ўсе мы былі ўпершыню і таму геалагічная здымка ішла марудна і з вялікімі цяжкасцямі. 3 геалагічным разрэзам, асаблівасцямі геалагічнай будовы тэрыторыі нас ніхто не пазнаёміў — мы былі кінуты сам-насам з дастаткова складанай геалагічнай структурай. Галоўнымі нашымі настаўнікамі былі некалькі кніжак і артыкулаў па геалогіі рэгіёна, галоўнымі сярод якіх былі творы Аляксандра Леанідавіча Яншына—найлепшага знаўцы геалогіі перыферыі Мугаджар і Прыаралля.
1996, жнівень
Ён у Заходнім Казахстане працавау ужо амаль 20 гадоў і аб ім хадзілі. легенды: і пра яго выдатныя здольнасці як геолага, і пра цудоўныя знаходкі радовішчаў вугалю. фасфарытаў, жалезных руд, пітной вады і інш. Мы чулі і пра той трагічны вьшадак, пасля якога ён толькі цудам застаўся жывы.
А.Л.Яншы прыехаў у геалагічную партыю, якая вяла дэталёвую разведку радовіпіча жалезных руд, адкрытых ім у паўночным Прыараллі. Геолагі рабілі свідравіны глыбінёй некалькі дзеся гкаў метраў і капай шурфы ў выглядзе калодзежаў глыбінёй да 20—30 м. Аляксандр Леанідавіч апісваў геалагічны разрэз аднаго з такіх шурфоў, калі ланцуг. на якім трымалася бодня (у ёй знаходзіўся вучоны). парваўся і ён паляцеў уніз. Шурф быў глыбінёй 23 м. Цуда і мужнасць спаслі — ён вярнуўся да жыцця, перацярпеўшы многія аперацыі, але кульгавасць і траўматычны дыябет назаўсёды засталіся з ім...
У той летні палявы сезон, калі мы вялі геалагічную здымку, А.Л.Яншын першы раз пасля сваёй траўмы, выехаў на экспедыцыйныя работы. Нам выпала запрасіць яго да нас у партыю. Г эта аказаўся адносна малады 40-гадовы чалавек высокага росту, хударлявы, з кіёчкам пасля траўмы. Ён быў старшим навуковым супрацоўнікам самай вядомай ў краіне навуковай у становы — Інстьпута геалагічных навук Акадэмй навук СССР, нягледзячы на вялікі аўтарытэт і веды быў яшчэ толькі кандидатам геолага-мінералагічных навук. Аляксандр Леанідавіч, як вельмі добразычлівы, шчыры і апантаны геалогіяй чалавек, за тыя тры дні, што пабываў у нас, пастараўся перадаць нам многія свае веды, многаму навучыць. Дапамог ён нам надзвычайна і пакінуў вялікае станоўчае ўражанне. Наша праца пасля яго наведвання пайшла значка весялей і хутчэй.
У канны года мы зноў сустрэліся ўжо ў Маскве. А.Л.Яншын заканчваў тады вялікую манаграфію ‘Теалогія Паўночнага Прыаралля” і вельмі цікавіўся адной выдатнай геалагічнай структурай, так званай Чушкакульскай антыкліналлю, якая цалкам уваходзіла ў наш здымачны ліст. Гэта вельмі складаная структура, якая парушана многімі разрывамі слаёў, складкамі і ўскладнена рознага тыпу яшчэ больш дробнымі складкамі. А.Л.Яншын хварэў і таму працаваў дома. Ён паклікаў мяне да сябе, распытаў, як у нас прайшла геалагічная здымка, якія мы зрабілі геалагічйыя адкрыцці, атрымалі навіны, і дадаў, што хацеў бы змясціць тую новую схему геалагічнай будовы Чушкакульскай антыкліналі, якую мы •закарціравалі, у сваю манаграфію.
У той час прынесці матэрыялы, а тым больш саму геалагічную карту’ на кватэру не было магчымасці, бо яны лічыліся сакрэтнымі i ix
можна было вывучаць толькі ў геалагічнай установе. Аляксандр Леанідавіч тады дастаў чысты ліст карты і папрасіў мяне на памяць намаляваць геалогію Чушкакульскай антыкліналі. Я спачатку разгубіўся і адказаў, што тэта вельмі цяжка зрабіць. “А Вы спрабуйце — у Вас выйдзе”, — падбадзёрыў А.Л.Яніпын. I праўда, за ўсё лета я гэтую структуру абхадзіў і аб’ездзіў у доўж і ўпоперак, таму хоць разбудзі мяне сярод начы, я добра ведаў, дзе і якія пароды выходзяць на паверхню Зямлі. Праз некаторы час дасканалая геалагічная карта антыкліналі была гатовая. Ён потым змясціў яе ў сваю манаграфію.
Але вынік усяго гэтага быў для мяне значна большим, бо крута змяніў мой лёс. Відаць, А.Л.Яншыну спадабалася тое, што я змог па памяці намаляваць карту і што выказваю значную цікавасць да геалогіі і таму ён запрасіў мяне на працу да сябе у Інстытут геалагічных навук АН СССР — лепшую навуковук) установу Савецкага Саюза і, безумоўна, адну з лепшых у свеие. Хаця я ўжо атрымаў размеркаванне на працу ў Беларусь, але спакуса папрацаваць у такім выдатным інстытуце пад кіраўніцтвам такога вядомага вучонага была настолькі вялікай, што я даў згоду.
А.Л.Яншын абараніў кнігу як доктарскую дысертацыю і з часам стаў адным з самых выдатных вучоных сучаснасці ў навуках аб Зямлі, а для мяне з’явіўся сапраўдным навуковым настаўнікам. Амаль двадцаць гадоў я працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам акадэміка А.Л.Яніпына. У канцы 50 — першай палове 60-х гадоў я многа працаваў на абрывах (чынках) раўніннага плато Усцюрт (Казахстан, Узбекістан), якое на многія сотні кіламетраў раскінулася паміж Каспійскім і Аральскім марамі. Аднойчы ў абрывах на беразе Арала я знайшоў шматлікія радовішчы выкапнёвых ракавінак-пелецыпбд. Аддаў іх на вывучэнне выдатнаму знаўцу палеантолагу з Палеанталагічнага інстытута АН СССР Раману Львовічу Меркліну. Потым мы з ім, а некалькі разоў разам і з А.Л.Яншиным шмат гадоў вывучалі слаі і тыя ракавіны. якія ў іх знаходзіліся.
3 Раманам Львовічам Меркліным мы пасябравалі, любілі разам ездзіць у геалагічнае поле. Гэта быў жвавы, вясёлы, добразычлівы, разумны чалавек, захоплены вывучэннем ракавінак. Аднойчы ў канцы жніўня мы стаялі лагерам у самым паўночна-заходнім кутку Аральскага мора, паставіўшы некалькі палатак на пясчаным пустынным беразе. У тыя часы гэтыя мясціны былі настолькі дзікія, што ўбачыць там чалавека ці машину лічылася за дзіва. Адным ранкам зу сім нечакана над намі праляцеў невялікі самалёт, зрабіў некалькі кругоў, пакачаў крыламі, як быццам хацеў нам нешта сказаць, аб нечым папярэдзіць, і паляцеў. Але мы так нічога і не
зразумелі. К вечару на гарызонце мы ўбачылі цёмную вертикальную хмару. якая паціхеньку распаўзалася па небе і ператварылася ў велізарны грыб. Р.Л.Мерклін, які прайшоў вайну і многа разоў бачыў выбухі, сказаў, што гэта не натуральная хмара, а штучны вялікі выбух. На наступим дзень раніцай нас накрыў такі густы белы туман, што нельга было ўбачыць далонь выцягнутай рукі. Туман тэты трымаўся поўны дзень да самага вечара. Такой прыроднай з’явы, ды і наогул туманаў. у гэту пару года на ўзбярэжжы Аральскага мора ніколі не адбывалася. Як потым мы здагадаліся, гэта былі вьшрабаванні атамнай бомбы, якія тады даволі часта праходзілі ў некалькіх мясцінах Казахстана. Праз некалькі гадоў Раман Львовіч цяжка захварэў, мужна змагаўся з хваробай, але вымушаны быў пакінуць наш свет пры поўнай яснасці мыслення... Не выключана, што той атамны выбух з’явіўся прычынай хваробы.
Аднак мы паспелі вывучыць тыя слаі і ракавінкі, аб чым разам і паасобку надрукавалі ў розных геалагічных часопісах некалькі артыкулаў. Выявілася, што гэтыя слаі належаць да таго ж самага салёнаўскага гарызонта, які некалі адкрыў у Перадкаўказзі Г.І. Гарэцкі. К гэтаму часу пароды салёнаўскага гарызонта і адзначаныя ракавінкі былі знойдзены геолагамі ў Паўднёвай Украіне, Крыме, іншых мясцінах Перадкаўказзя, Паўночным Каўказе і Закаўказзі (прынамсі ў Грузіі), Капет-Дагу, Мангышлаку, Усцюрце, Паўночным Прыараллі. Такім чынам, адклады салёнаўскага тары зонта паказваюць, што на шырокай прасторы ад Крыма да Прыаралля існаваў велізарны марскі басейн з паніжанай салёнасцю вады.
Ракавінкі, якія жылі ў гэтым моры, а затым былі пахаваны ў яго адкладах і вывучаны РЛ.Меркліным, аказаліся новымі для навукі, іх раней не ведалі, прытым новым быў не толькі від, але і род пелецыпод. Для салёнаўскага гарызонта, які стаў апорным (асноўным) пры карэляцыі алігацэнавых адкладаў, вылучаныя пелецыподы зрабіліся “кіруючымі”, г. зн. такімі выкапнёвымі ракавінкамі, якія з’яўляюцца характэрнымі іменна для гэтага геалагі чнага гарызонта, а ў іншых слаях ці гарызонтах не сустракаюцца. Р.Л.Мерклін назваў гэтыя пелецыподы — Janschinella garetzkii Merklin (род—у гонар А. Л.Яншина, ві д—у мой гонар, аўтар роду і віду —Р.Л.Мерклін), а салёнаўскі гарызонт, да якога яны прыстасаваны, першым адкрыў і назваў мой бацька— Г.І.Гарэцкі. Вось так у адной назве сустрэліся чатыры блізкія адзін да аднаго чалавекі.
ЗМЕСТ
I. Захаванне беларускай прысутнасці ў свеце праз ідэю нацыянальнага адраджэння
Беларуси, яднайцеся! 3
Да гадавіны незалежнасці Беларускай ССР 6
Аб’екгыўна пра мяжу 8
Беларуси павінны аб’ядноўвацца 12
Нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці 14
СуверэнітэтБеларусі: шляхі станаўлення 22
Ці ўсіх падлічылі? 25
У “светлую будучыню” — значыць ...назад 26
Зварот да беларусаў усіх краін Балтыі 28
Да суайчыннікаў на другі бок зямлі 30
Павялічыць мясцовае самакіраванне 37
Патрэбны розум і канструктывізм мысленна 39
Зорка раўняецца свастыцы 42
Праўда пра дзень учарашні 44
Г алоўнае — дзяржаўнасць і дэмакратыя 47
Ці будзем жыць як самабытны народ? 51
По бездорожью 53
Праблемы захавання беларускай прьісутнасці ў свеце 57
Пасляслоўе (да Другога з’езда беларусаў свету) 68
II. Роднае слова беларускае
Родная мова 74
Хугка не будзе чаго адмерваць 75
Бел^руская навуковая тэрміналогія — важны накірунак у нацыянальным адраджэнні 78
Шлях да Беларусі 82
За абразу Беларусі грэба караць 84
Не дадзім загінуць мове роднай 90
Свабоднае слова 93
Ш. Культура, навука, адукацыя
Прыроднае і кулыурнае памежжа 96
Культура павінна жыць і аб’ядноўваць беларускую нацию 99
Літаратурныя музеі ў сістэме нацыянальнага музеязнаўства Беларусі 101
Узаемадзеянне паміж Захадам і Усходам у прыродзе і грамадстве Беларусі... 105 Культура і адукацыя беларускага замежжа — магутная плынь нацыя­нальнага адраджэння Беларусі 109
Паміж мінулым і будучым 113
Ці вучоныя вінаватыя? 117
Жыві, Акадэмія! 122
Кабнеаказаццаляразбітагакарыта 127
Усёпавіннарабіццападсцягам нацыянальнага адраджэння 130
Геалогія просіцца ў школу 135
Вышэйшая школа і Акадэмія навук Беларусі 138
Мінеральная сыравіна і незалежнасць Беларусі 144
Проблемы развития Беларуси в контексте экологической безопасности 148
IV. Дзеячы літаратуры, мастаці ва, навукі
“У яго адна ёсць мерка праўды...” 151
Нашы славутыя пісьменнікі — ганаровыя акадэмікі 152
Вялікі беларус 156
Вечна жыве Янка Купала 161
3 думкаю пра народ 164
Абыякавасці не цярпеў 166
У майстэрні Заіра Азгура 173
Апантаны гістарычнай навукай 176
V. Вучоныя пра Зямлю
Вера его — в торжество разума, добра и красоты (к 125-летию со дня рождения В.И. Вернадского/ 178
Сын ліцвіна — вялікі расійскі натураліст (Да 150-годдзя з дня нараджэння
Івана Чэрскага) 185
Классик геологической науки (К 100-летию со дня рождения академика Ни­колая Сергеевича Шатского) 189
Бацька рускай геалогіі (Да 150-годдзя з дня нараджэння акадэміка
А.П. Карпінскага) 196
Сустрэліся ў назве , 198
Навуковае выданне
РадзімГарэцкі

Адказныя за выпуск: Зенава Г.М., Марчанка Л.М., Цвірка К.А.
Рэдакгар: Латушка Л.А.
Мастацкі рэдакгар: Андронава А.У.
Камп’ютэрная апрацоўка: Шэпко С.Я.
Падпісана да друку 14.11.97. Фармат 60 х 84/ Папера афсетная.
Трафарэтны друк. Умоўна-друк. арк. 11.86 Заказ №249 Тыр. 250 экз.
Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках НАН Беларусі 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 2. Тэл. 268-48-92
Міжнародны фонд “Беларускі кнігазбор”
220034, г. Мінск, вул. Фрунзе, 5. Ліцэнзія ЛВ №1143 ад 20.06.95 г.
Памножана з арыгінал-макета заказчыка на рызографе НПООО КАМТАТ
Акадэмік HAH Беларусі, замежны член Расійскай АН, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі РАН імя акадэміка М.С. Шацкага. Ганаровы дырэктар Інстытута геалагічных навук. Былы віцэ-прэзідэнт НАНБ, член Амерыканскага геафізічнага Саюза, прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Беларускага геалагічнага таварыства, Фонду братоў Гарэцкіх.
Навуковыя працы прысвечаны тэктоніцы і геадынаміцы платформ, уключаючы тэрыторыю захаду Усходне-Еўрапейскага крэтону і Беларусі. Найбольш поўна апісаў і даў класіфікацыю своеасаблівых геалагічных цел —кластычных даек. Унёс істотны ўклад у тэктанічны аналіз магутнасцей адкладанняў. Развіў шматлікія аспекты вучэння пра тэктоніку платформ: праблемы спадчыннасці і новаўтварэння, тыпы і класіфікацыі структур, разломы, стадыйнасць развіцця, некампенсаванае прагінанне і інш. Прааналізаваў асаблівасці будовы і развіцця кантынентальных палеарыфтаў, у прыватнасці на прыкладзе Прыпяцкага прагібу даказаў лістрычны характар фарміруючых яго разломаў. Удзельнічаў у складанні шматлікіх тэктанічных карт. Распрацаваў новы прынцып тэктанічнага раяніравання платформенных абласцей па асноўнаму этапу фарміравання структур. Надрукаваў шэраг артыкулаў, прысвечаных нацыянальнаму адраджэнню Беларусі, жыццю і творчасці Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.