Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў  Святлана Струкава

Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў

Святлана Струкава
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 655с.
Мінск 2007
217.31 МБ

 

па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі

Мінск «Беларуская навука» 2007

УДК 811.161.3’374.24

ББК81.2 Бен-4 С 87

Рэцэ нзенты:

доктар філалагічных навук Г. А. Цыхун; доктар філалагічных навук A. А. Яскевіч

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Струкава, С. М.

С 87 Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі) / С. М. Струкава. Мінск: Беларус. навука, 2007. 655 с.

ISBN 978-985-08-0887-5.

Гэта першы ў гісторыі айчыннай лексікаграфіі даведнік, у якім раскрываецца семантыка ўстарэлых лексічных намінацый, вядомых па мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Акрамя агульных назваў у слоўнік уключаны ўстарэлыя ўласныя імёны-гістарыонімы і археонімы.

У якасці даведачнага дапаможніка слоўнік можа быць выкарыстаны не толькі лінгвістамі, студэнтамі, навучэнцамі сярэдніх навучальных устаноў, але і пісьменнікамі, літаратуразнаўцамі, навуковымі супрацоўнікамі, усімі, каго цікавяць пытанні гістарычнага развіцця беларускай мовы.

УДК 811.161.3’374.24

ББК81.2 Бен-4

ISBN 978-985-08-0887-5

© Струкава С. М., 2007

© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2007

ПРАДМОВА

Прапанаваны слоўнік з’яўляецца першай спробай у беларускай лексікаграфіі сістэматызацыі і апісання лексікі пасіўнага складу архаізмаў і гістарызмаў, вядомых па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Матэрыялам для яго складання паслужылі разнастайныя ў храналагічных адносінах мастацкія і публіцыстычныя творы:

-  творы першапраходцаў беларускай літаратуры этапу яе зараджэння (Ян Чачот, К. Вераніцын, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч і інш.);

-  творы класікаў беларускай літаратуры этапу яе станаўлення і росквіту (Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, 3. Бядуля і інш.);

-  творы гістарычнага жанру беларускай літаратуры канца 80-х гадоў XX пачатку XXI ст. (В. Іпатава, У. Арлоў, Л. Дайнека, I. Шамякін, Г. Далідовіч, В. Чаропка і інш.).

Да таго ж выкарыстаны асобныя празаічныя творы з характэрнымі адметнасцямі мовы перадваеннага і паваеннага перыядаў, створаныя беларускімі пісьменнікамі-эмігрантамі. Асаблівая ўвага звернута на моўную спецыфіку твораў выдатнага лексікографа, пісьменніка, публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча В. Ластоўскага. Акрамя мастацкіх (арыгінальных, перакладных) і публіцыстычных твораў пад увагу прымаліся выбарачныя творы эпісталярнага жанру: пісьмы В. СавічаЗаблоцкага да Міхайлы Драгаманава, пісьмы Я. Коласа да Я. Ф. Карскага, пісьмы Я. Купалы да Эпімах-Шыпілы і некаторыя іншыя.

Зыходзячы з храналагічнай неаднастайнасці выкарыстаных моўных крыніц, адзначым, што ў слоўнік уключаны два тыпы ўстарэлай лексікі: архаізмы і гістарызмы часу словы, якія пад час напісання твора належалі да актыўнай, жывой лексікі і толькі пазней набылі ўстарэлы характар, і архаізмы і гістарызмы стылістычнага ўжывання, г. зн. свядома, з пэўнай стылістычнай мэтай выкарыстаныя аўтарам словы, якія ўстарэлі як для яго, так і для чытача. Скажам, слова войт у паэме К. Вераніцына «Тарас на Парнасе» (.../ войт ніразу не збрахаў) — гістарызм часу са значэннем ‘стараста ў часы прыгону’, а ў аповесці Я. Коласа «Дрыгва» гістарызм стылістычнага ўжывання і абазначае ‘кіраўніка воласці, прызначанага польскімі акупацыйнымі ўладамі

ў 1920 г.’. Зразумела, што ў рамане В. Іпатавай «Вяшчун Гедзіміна» слова войт са значэннем ‘асоба, якая ўзначальвае мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім’, ужыта ў стылістычных мэтах.

Такія словы, як шляхціц, прыстаў дзесяцкі, асэсар, места, павет, якія маюць месца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, у прыватнасці, у «Пінскай шляхце», трэба расцэньваць як гістарызмы ці архаізмы часу, такая іх кваліфікацыя абумоўлена гістарычнай зменлівасцю мовы.

Сярод архаізмаў часу ў асобную групу належыць вылучыць уласна фанетычныя архаізмы словы, пераважна іншамоўнага паходжання, якія розняцца ад сваіх сучасных адпаведнікаў асаблівасцямі вымаўлення, адлюстраванымі на пісьме. Узнікненне такіх слоў звязана найперш з дарэформенным беларускім правапісам, існаваўшым да 1933 г. Беларускі правапіс адзначанага перыяду быў ненармалізаваны, таму мог з большай дакладнасцю адлюстроўваць мадыфікацыі гукавога складу іншамоўнага слова. У выніку, запазычанні таго перыяду ўжываліся ў форме больш блізкай да этымонаў, чым гэта назіраецца ў цяперашні час. Па агульным правіле, існаваўшым да 1933 г., палаталізаваўся еўрапейскі [1] (клюб — клуб, лёгіка-логіка, Лёндан—Лондан, плян план, салён салон), у запазычаных словах перад галоснымі пярэдняга раду [e], [і] захоўвалася цвёрдасць зычных, як і ў польскай мове фымн гімн, гэнерал генерал, клясык — класік, мінэрал мінерал, мэталічны — металічны), іншамоўныя словы грэчаскага паходжання адлюстроўвалі перадачу гукаў [т], [6] на месцы адпаведных сучасных [ф], [в] (міт — міф, міталёгія міфалогія, бізантыйскі — візантыйскі).

Словы, напісаныя так званым класічным правапісам, характэрным для твораў старой рэдакцыі, складаюць даволі значную (калі не большую) частку лексікі. Для стварэння карціны моўнай архаікі мы палічылі дастатковым уключыць у слоўнік толькі некаторыя з тагачасных асіміляваных запазычанняў. Пакінуць па-за ўвагай адзначаны тып архаічнай лексікі было б, на нашу думку, няправільным, паколькі гэта прывяло б да звужэння існуючага паняцця тыпалогіі архаізмаў. У сучасным беларускім мовазнаўстве этымалагічна-фанетычна мадыфікаваныя формы слова прынята лічыць лексіка-фанетычнымі архаізмамі. Дастаткова спаслацца на такое аўтарытэтнае выданне, як «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (Мінск, 1994), дзе ў якасці лексіка-фанетычных архаізмаў прыводзяцца словы кроніка — хроніка, філёзофія — філасофія, часопісь — часопіс, Эўропа — Еўропа.

3 пазіцый моўнай узроўневай сістэмы ў слоўніку прадстаўлены ўсе тыпы архаічнай лексікі (за выключэннем графічных і арфаграфічных архаізмаў):

  1. Уласна лексічныя архаізмы словы з устарэлым планам выражэння (формай), якія знаходзяцца ў сінанімічных адносінах са сваімі актыўнымі эквівалентамі: аскіцырый манастыр, віўфлеотыка бібліятэка, зегзіца зязюля, імбрычак чаіінік, каўка галка (птушка), квецень красавік, красны прыгожы, кругавід гарызонт, лал — рубін, лемантар буквар, лета год, мапа карта, марац сакавік, каліта кашалёк, маціца — перламутр, мытня таможня, мяцельшчык — дворнік, нагавіцы штаны, надлобнік забрала, нарты лыжы, патрава — ежа, паходня — факел, пекната — прыгажосць, персі грудзі, просінец — люты, прошласць -мінулае, прышласць — будучыня, сіг крок, сужэнства шлюб.
  2. Лексіка-фанетычныя архаізмы фанетычныя архаізмы, што адрозніваюцца ад сваіх актыўных варыянтаў адным ці дзвюма гукамі: вагонь агонь, ваднастайны — аднастайны, вазёрны — азёрны, газэта газета, гіранічна іранічна, гішпанец іспанец, длань далонь, каломна — калёна — калона, клюб — клуб, крайс — край, лёгіка логіка, лёзунг, —лозунг, мінэрал -мінерал, мэталічны — металічны, назова — назва, плян план, салён — салон, сыгнал — сігнал.
  3. Лексіка-марфалагічныя архаізмы марфалагічныя мадыфікацыі слова з аналагічнай семантыкай, але не тоеснымі катэгарыяльнымі значэннямі роду, склону і да т. п. і іх выражэннямі: тэмат (м.) тэма (ж.), рэстарацыя (ж.) -рэстаран (м.), кляса (ж.) кляс (м.), патока (ж.) паток (м.), прытока (ж.) прыток (м.), прыйма (н.) прыём (м.). Сюды ж аднясём і словы з флексійным нарашчэннем, якое не прывяло да родавых адрозненняў: нэгра (м.) негр (м.), паэта (м.) паэт (м.), бандыта (м.) бандыт (м.).
  4. Лексіка-словаўтваральныя архаізмы, якія ў залежнасці ад характару вытворнай асновы падзяляюцца на прыставачныя (вырослы дарослы, нагарода -узнагарода, пашум шум, ратай — араты, скрайні крайні), суфіксальныя (пастыр пастух, сарачня сорак, спірытус — спірт, таваровы таварны, фантазаваць фантазіраваць, шкаляр школьнік) і прыставачна-суфіксальныя (апачывальня — спальня, паранак раніца).
  5. Семантычныя архаізмы мнагазначныя словы з устарэлым значэннем, якія па прыкмеце ўстарэласці супрацьпастаўляюцца іншым значэнням, змешчаным у семантычнай структуры лексіка-семантычных варыянтаў (ЛСВ). Пры гэтым менавіта актыўныя значэнні ЛСВ захоўваюць форму слова ў сучаснай мове. Некалькі прыкладаў:

Азіят 1. Жыхар Азіі.

  1. Уст. зневаж. Грубы, жорсткі, некультурны чалавек.

Кабрыялет 1. Кузаў легкавога аўтамабіля з мяккім адкідным верхам.

  1. Уст. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

Міля 1. Мера даўжыні ў навігацыі, роўная 1852 м.

  1. Мера даўжыні (сухапутная міля) ў англамоўных краінах, роўная 1609,344 м.
  2. Нямецкая (геаграфічная) мера даўжыні 4 градусаў дугі зямнога экватара, роўная 7420,4 м.
  3. Уст. Руская мера даўжыні, якая раўнялася 7468 м.
  4. Уст. Тысяча падвойных крокаў узброенага воіна (легіянера) у Старажытным Рыме (лічылася роўнай 1481 м, пазней 1483,5 м).

Хітрэц 1. Хітры чалавек.

  1. Уст. Архітэктар.

Таварыш 1. Сябра.

  1. Уст. Член гандлёвай або прамысловай кампаніі, кампаньён у гандлі.

Адносна гістарычнай лексікі ў слоўніку прадстаўлены ўласна лексічныя і лексіка-семантычныя гістарызмы (па азначэнні 1. Лепешава, гл. яго кн.: Спрэчныя пытанні беларускага мовазнаўства. Гродна, 2002). Да ліку ўласна лексічных гістарызмаў належаць найменні, семантычны аб’ём якіх складаецца толькі з устарэлых значэнняў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, тэрміны: гетман ‘камандуючы войскамі табарытаў у Чэхіі ў XV ст.’, ‘камандуючы войскамі ў старой Полыпчы і Вялікім княстве Літоўскім’, ‘камандуючы рэестравымі казакамі на Украіне ў другой палове XVI першай палове XVII ст.’, ‘камандуючы войскамі ў Малдове ў XVII ст.’; дзесяцкі ‘камандзір дзесяці воінаў’, ‘у дарэвалюцыйнай Расіі выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі’.

Лексіка-семантычныя гістарызмы ў адрозненне ад уласна лексічных гістарызмаў у сучаснай беларускай мове маюць актуальныя значэнні. Для прыкладу, слова гільдыя, рэалізуемае ў творах беларускай літаратуры са значэннем ‘аб’яднанне купцоў або рамеснікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў’ або ‘адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі’, з’яўляецца лексіка-семантычным (ці семантычным) гістарызмам, а са значэннем ‘саюз, аб’яднанне’ (напрыклад, гільдыя літаратараў) актуальным словам. Тое ж датычыць семантычных гістарызмаў: локаць ‘даўнейшая мера даўжыні, прыблізна 0,5 м’, двор ‘прадмесце, маёнтак’, скарб ‘дзяржаўная маё6

масць’, кварта ‘даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў’, якія знаходзяцца ва актыўным ужытку і сёння, але з іншымі значэннямі.

Да ліку ўстарэлых намі аднесены дыяхронна-словаўтваральныя лексічныя адзінкі, утвораныя ад устарэлых асноў, што выйшлі з ужытку. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, агентыўныя назвы жаночага роду, што ўзніклі ад рэальных ці патэнцыяльна ўтваральных назваў мужчынскага роду: печанежка печанег (печанегі), яцвяжанка -яцвяг, варажка вараг (варагі), вайдэлотка вайдэлот (вайдэлоты), бернардынка бернардзінец (бернардзінцы), налыйчанка налыйчанін (нальшчанё), і іншыя аўтарскія наватворы: вапленне [ад стараж. вапь фарба], вечаваць [ад стараж. веча], лавеі(тва [ад стараж. ловы], жывацець [ад стараж. жйвоть], покутны [ад стараж. покута тайна], пярлінка [ад стараж. перль], алканне [ад стараж. алкатй галадаць]. У дачыненні да апошняга слова алканне адзначым, што яго формы з адсутнасцю асіміляцыйнага змянення былі характэрны для старажытнага моўнага перыяду, але мелі зусім іншую семантыку, параўн. ст.-руск. альканйк, алканйк — ‘пост’, ст.-бел. алканйе ‘моцнае жаданне, імкненне да чаго-н.’. Таму алканне са значэннем ‘голад’ мэтазгодна разглядаць як дыяхронна-словаўтваральны архаізм, базай для ўтварэння якога паслужыў старажытны дзеяслоў алкать ‘галадаць’.

Значную частку ўстарэлай лексікі, прадстаўленай у слоўніку, складаюць старажытныя словы з указаннем іх форм у старажытнарускі і старабеларускі перыяды, у некаторых выпадках старажытныя формы суправаджаюцца семантычнай характарыстыкай (поўнай ці частковай), што дае магчымасць супаставіць ранейшы семантычны аб’ём лексічнай адзінкі з аўтарскім выкарыстаннем, напрыклад: акінф [ст.-бел. акйнфь яхант (каштоўны камень)], ахабень [ст.-руск. охабень верхняе доўгае адзенне з прарэхамі пад рукавамі], байдак [ст.-бел. байдакь, бойдак-ь — тып рачнога і марскога прамысловага судна], бакшта [ст.-бел. бакшта, башта абаронная вежа], балвахвалства [ст.-бел. балвохвалство, балвофалство, балвохвальство, болвофалство, болвохвалство — язычаства, ерась], бенкарт [ст.-бел. бенкарть, букарть, бэнкарть — пазашлюбнае дзіця], бліжыка [ст.-руск. блйжйка, блйжйкь родзіч], борць [ст.-бел. борть 1. Борць. 2. Частка лесу з бортнымі дрэвамі. 3. Бортнік], бярэма [ст.-бел. береме, беремя 1. Груз, ноша, цяжар. 2. Павіннасць. 3. Плод у жываце цяжарнай жанчыны], гаспода [ст.-бел. господа 1. Дом, гаспадарка. 2. Заезны двор, карчма. 3. Пакой, памяшканне], госць [ст.-бел. гость 1. Госць, наведвальнік. 2. Купец, які гандляваў у розных гарадах і краінах; іншаземны купец, чужаземец. 3. Чалавек, які знайшоў прытулак у іншай краіне, іншым горадзе, у каго-н.].

Старажытныя лексічныя адзінкі паводле шляхоў пранікнення ў мову мастацкага твора не аднастайныя. Адны з іх выкарыстаны пісьменнікамі як элементы тагачаснай жывой мовы, скажам, купалаўскае выкарыстанне слоў мілта [ст.-бел. мйлта талакно, страва з мукі], машна ‘кашалёк’, бурка ‘шырокая адзежына з даматканага сукна з башлыком’, прышлы ‘будучы’, ясыр ‘няволя, палон’; коласаўскае абэцадлы ‘вучэнне, грамата’, вачок ‘сумка, кашалёк’, гон ‘адзінка вымярэння даўжыні і плошчы’, каліта ‘кашалёк’, корх ‘старая мера таўшчыні на шырыню далоні’, трунак ‘напітак’. Гэта тэндэнцыя выразна прасочваецца на прыкладах з твораў В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча: гаспода ‘дом, жыллё гаспадара’, дарэктар ‘дамашні настаўнік’, дворскі ‘прыдворны’, дзедзіч ‘спадчыннік’, дыскурс ‘размова, гутарка’, дысцыпліна ‘рамень, бізун’, дыярыуш ‘дзённік’, жадны ‘ніякі’, жупан ‘від адзення’, зэгар ‘гадзіннік’, кагал ‘яўрэйская абшчына’, камердынер ‘слуга ў гаспадарцы ў багатым доме’, кансыстар ‘кансісторыя’, каптур ‘галаўны ўбор’, кашталян ‘ваенны кіраўнік горада’, кварта ‘мера вадкіх і сыпкіх рэчываў’, кватэрка ‘кубак пэўнай ёмістасці’, ключніца ‘эканомка’, кмет ‘селянін, падданы’, кунтуш ‘від адзення’, лан ‘участак зямлі, палетак’, лоўчы ‘палясоўшчык’, матрона ‘паважная жанчына’, мацар ‘уладар’, машонка ‘невялікі кашалёк’, оступ ‘участак забалочанага лесу’, пасэсар ‘арандатар’, пекны ‘прыгожы’, перла ‘жэмчуг’, рок ‘год’, срога ‘строга’, строй ‘адзенне, убор’, урода ‘прыгажосць’, фатыга ‘клопаты, турботы’, ціжба ‘натоўп людзей’, шата ‘плашч, верхняя вопратка’, штандар ‘сцяг’, яндоўка ‘медная пасудзіна’, ярмолка ‘традыцыйны яўрэйскі галаўны ўбор’. Дарэчы, Ф. Багушэвіч у прадмове да зборніка «Dudka bielaruskaja» адзначаў цесную сувязь беларускай мовы свайго часу са старабеларускімі лексічнымі традыцыямі: «Чытаў я ці мала старых папераў па дзвесце па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысцюсенькай быццам вось цяпер пісалася». Гэта выказванне пацвярджае апошнія вывады ў галіне айчыннага мовазнаўства аб існаванні лексічнай пераемнасці паміж новай беларускай літаратурнай мовай і мовай старабеларускага перыяду: «.. беларуская мова старога і новага перыядаў — гэта не дзве розныя мовы, а два этапы ў развіцці адной і той жа мовы, створанай адным і тым жа этнасам на базе адзінства духоўнай культуры. Іх звязвае і радніць той грунт жывой народнай мовы, на які яны абапіраліся ў сваім развіцці і ў які яны глыбока пусцілі карані» (Мова твораў «Нашай нівы»: Варыянтнасць і сінанімія. Мінск, 2005. С. 20).

Старажытныя лексічныя адзінкі другога тыпу мэтанакіравана запазычаны пісьменнікамі з папярэдніх перыядаў развіцця мовы. Аднос8

на такога віду запазычання ў навуковай літаратуры адзначаецца, што яно «адбываецца толькі ў працэсе літаратурнай творчасці і з’яўляецца вынікам свядомых намераў. Пры гэтым неабходна ўлічваць наступныя адрозненні. Па-першае, запазычванні могуць рабіцца проста для таго, каб нанава адрадзіць некаторыя сапраўдныя або ўяўныя перавагі мовы на больш ранняй ступені яе развіцця. Па-другое, архаічнасць мовы можа служыць для таго, каб лепей ахарактарызаваць мінулую эпоху, у якую аўтар пераносіць свайго чытача. У апошнім выпадку архаічны моўны матэрыял можа запазычвацца намнога шырэй, чым у першым» (Г. Пауль. Прннцнпы нсторнн языка. М., 1960). Да ліку старажытных адзінак, інкруставаных сучаснымі аўтарамі ў мову мастацкіх твораў, належаць, прынамсі, вайя ‘пальма’, адамашак ‘шаўковая тканіна з Дамаска’, алтабас ‘род парчы, затканай золатам ці срэбрам’, антракс ‘каштоўны камень рубін’, аргамак ‘назва пародзістых верхавых коней у краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу’, байбэрак ‘тканіна з шоўку з залатым ці срэбраным узорам’, балвахвалства ‘язычніцтва’, белт ‘страла’, бярозазол ‘месяц красавік’, веленс ‘разнавіднасць плашча’, ведзяніца ‘законная жонка’, галяндзерскі ‘галандскі’ і шматлікія іншыя.

Даўнасць паходжання лексічных адзінак, адлюстраваных у слоўніку, пацвярджаецца іх фіксацыяй у лексікаграфічных працах У. Даля («Толковый словарь жнвого велнкорусского языка»), I. Насовіча («Словарь белорусского наречмя»), напрыклад: баса ‘прыгажосць’, громоздный ‘вялізны’, дараносйца, дйкомыть ‘птушка, злоўленая з волі’, дядйна ‘жонка дзядзькі, цётка па дзядзьку’, едйво ‘ежа’, загуста ‘густая балтушка, гарачы кісель, гушча; каша з іржаной мукі да снедання з малаком і маслам, а ў пост з мёдам’, звездышь ‘від зброі ў выглядзе зоркі’, зегзйца ‘зязюля’, каравайнйца, кокошнйкь, кортель ‘летняя вопратка’, лутошка ‘кара’, прйтворнйкь ‘швейцар, вартавы’, прйчетнйкь ‘клірык, царкоўны служка, дзячок або званар’,рабынйчь, слетокь ‘маладая птушка, якая ўжо вылецела з гнязда’, семейнйкь, соколятнйкь, солнцевороть ‘паварот сонца на прыбаўленне ці ўбаўленне дня; зімовы і летні дзень’, талйца ‘адліга’, прйлобокь, уставіцйкь, шнека ‘рыбалоўная лодка’, шорнйк-ь ‘майстар па вырабе раменнай вупражы’.

Слоўнік змяшчае ў сабе пласт лексічных запазычанняў з польскай мовы, якія расцэньваюцца намі як устарэлыя намінацыі на той падставе, што былі характэрны для папярэдніх этапаў развіцця беларускай mobbl Нагадаем, што ў ХІХ-ХХ стст. беларуская літаратурная мова, фарміруючыся на народнай аснове, адчувала ў галіне лексікалогіі моцнае ўздзеянне з боку польскай мовы. Цеснае ўзаемадзеянне новай беларускай літаратурнай мовы з польскай тлумачыцца найперш геаграфічным суседствам беларускіх і польскіх народаў, іх культурна-эканамічнымі

ўзаемаадносінамі. Да таго ж трэба мець на ўвазе і тую акалічнасць, «што з даўніх часоў значныя масы беларускага насельніцтва жылі на этнічнай тэрыторыі палякаў і, наадварот, значныя масы польскага насельніцтва жылі ў розных месцах (асабліва на захадзе і ў цэнтры) этнічнай тэрыторыі беларусаў. Пры такім перамяжаючымся рассяленні беларусаў і палякаў элементы беларускай народнай мовы лёгка пранікалі ў польскую народную мову і, наадварот, элементы польскай мовы у беларускую. Натуральна, што гэта пэўным чынам адбівалася і на стане беларускай літаратурнай мовы» (М. Булахаў. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ-ХХ стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мінск, 1958. С. 26).

Шматлікія паланізмы адзначаюцца ў творах беларускіх пісьменнікаў XIX ст., якія стаялі ля вытокаў зараджэння новай беларускай літаратуры, прынамсі, у творах Яна Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча. Значнае месца займаюць паланізмы ў творах Я. Купалы, які ўжываў іх пераважна без стылістычнай нагрузкі, г. зн. як звычайныя намінатыўныя сродкі: блонне, вашмасць, вэлён, гарсэцік, гішпаны, дварак, дварачка, дыдак, загарак, замчысты, застава, жонд, кавярня, камтур, каўка, кляйнот, кнея, краёвы, контрафалды, кораб, кракавяк, краса, краябраз, кружганак, круль, крыска, крэсавы, лежа, лютня, люфа, мажджэра, макат, марац, мацарства, міністрэль, модлы, можнасць, паглёд, пажога, палудне, паняверка, паранак, паспаліты, пахлебства, пашум, пекны, пляц, пляйстар, полыск, пошапт, прадсенне, світ, сакрамэнт, царат, цытрына, чарэсня і інш. Пранікненне ў мову твораў Я. Купалы вялікай колькасці паланізмаў непасрэдным чынам звязана з яго перакладніцкай дзейнасцю. Вядомыя пераклады паэта з А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, Э. Ажэшкі, Л. Кандратовіча (У. Сыракомлі), В. Вольскага, Я. Каспровіча, К. Куеўскага, Ю. Крашэўскага, В. Бранеўскага. 3 твораў гэтых пісьменнікаў Я. Купала перанёс у мову сваіх перакладаў значную колькасць слоў і выразаў, характэрных польскай мове.

Паланізмы даволі частая з’ява ў творах іншых пісьменнікаў, напрыклад, у творах Я. Коласа (аповесць «Дрыгва», паэмы «На шляхах волі», Рыбакова хата»), які карыстаўся паланізмамі як звычайнымі сродкамі наймення, так і мог ужыць іх у стылістычных мэтах: трунак, майткі, фартэцыя, гвязда, зэгарак, файны, гавэнда, пробашч, фатыга, мапа, пастарунак, дэфензіва, круль, канфедэратка, крэсы, квэстыя.

Належыць адзначыць асабліва выразны польскі ўплыў ў паваенных творах М. Цэлеша: галя, гамаваць, гачак, гэст, доба, дубальтам, дыхта, інтэнцыя, кагуцік, каломна, клутня, куля, кундаль, купаваць, лётнішча, лонка, мапа, мундур, муштарда, нарты, паядынка, перамыт10

нік, прапустка, прытока, псюк, размаіты, футурал, шкапа, шыкаваць і іншыя.

Сярод іншых славянскіх запазычанняў, адлюстраваных у слоўніку, невялікі працэнт складаюць украінізмы, якія маглі пранікаць у беларускую мову як праз пераклад украінскіх твораў, так і па жывых каналах непасрэдных эканамічных і культурных сувязей братніх народаў: гетманства, гетманшчына, кабзар, карбаванец, карбаўнічы, кашовы, кірэя, клочча, кобза, людзіна, маскалік, шальвары і некаторыя іншыя.

Асобную групу ўтвараюць устарэлыя лексічныя адзінкі неславянскага паходжання, сярод іх галіцызмы (абардаж, авіетка, аграфка, амбарас, грэнадзёр, кабрыялет, каземат, калабарацыяніст, камісар, капот, менуэт, пражэкт, прэзент, рэверанс), германізмы (ланцэт, панцыр), лацінізмы (прапазіцыя, сенат, скрыпторый) і іншыя. Заўважым, што этымалагічная даведка ў слоўніку не з’яўляецца абавязковай для ўсіх намінацый, паколькі гэта не ўваходзіла ў задачы яго складальніка.

Заключную частку слоўніка складае ўстарэлая анамастыка, якая выступае ў якасці асаблівага функцыянальна-стылістычнага разраду слоў і можа быць класіфікавана па аналогіі з традыцыйнай тыпалогіяй устарэлых агульных слоў і выразаў: археонімы і гістарыонімы. Археонімы гэта ўстарэлыя ўласныя назвы існуючых сёння паняццяў, аб’ектаў, а гістарыонімы уласныя назвы рэалій, якіх ужо няма ў сучаснай рэчаіснасці.

У межах агульнапрынятай класіфікацыі анамастыкі археонімы, выкарыстаныя ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, можна дадаткова дыферэнцыраваць на такія групы, як архаічныя тапонімы і астронімы.

Сярод архаічных тапонімаў айконімы, урбанонімы, гідронімы: Гарадзень Гродна, Вайсрутэнія Беларусь, Крулявец — Калінінград, Менск Мінск, Понцкае мора Чорнае мора, Рубон Дзвіна, Руян Руген, Самагіція Жамойць, Смараканва Самарканд, Сыбэрыя — Сібір, Сміла — Смела, Чач Ташкент.

Інкрустуюцца ў мастацкія тэксты ўстарэлыя астронімы: Вайсковы стан Млечны Шлях, Кол-зорка Палярная зорка, Старажы сузор’е Вялікая Мядзведзіца, Чагір зорка Венера і іншыя.

У гістарычна-мастацкай літаратуры набываюць другое жыццё характэрныя для мінулага ўстарэлыя імёны або архаічныя антрапонімы: Валодша Уладзімір, Уна, Прадыслава, Світазара і іншыя.

3 пункту погляду змяненняў, якія адбыліся на розных узроўнях моўнай сістэмы, археонімы падзяляюцца на некалькі тыпаў:

уласна лексічныя археонімы, якія ў гістарычных творах складаюць найбольшы працэнт у колькасных і частотных адносінах. Гэта

поўнасцю ўстарэлыя ўласныя назвы, на змену якім прыйшлі назвы з іншай асновай, напрыклад, КёнігсбергКалінінград, Чач Ташкент',

фанетычныя і фанетычна-словаўтваральныя археонімы: МенскМінск, Лёндан Лондан, Коўна Каунас, Вільня Вільнюс.

Неабходна адзначыць, што падзел на асабовыя і агульныя назвы ў прапанаваным слоўніку не з’яўляецца прынцыповым. Па аўтарскіх меркаваннях да ўласных назваў аднесены ў ім і некаторыя анамасіялагічна абумоўленыя намінацыі, якія перайшлі ў разрад агульных, тыпу герынгі, нячаеўцы, далгарушаўцы. У той жа час, у асноўнай частцы слоўніка сустракаюцца намінацыі, якія маюць пры сабе памету (уласн.). Гэта датычыць полісемантычных адзінак, якія ў залежнасці ад значэння могуць функцыянаваць і як агульныя назоўнікі, і як уласныя.

Структура слоўніка

«Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі)» гэта даведнік філалагічнага профілю, асноўная мэта якога зафіксаваць устарэлае слова ў тэксце, вызначыць яго семантычны аб’ём, праілюстраваць канкрэтныя выпадкі выкарыстання лексемы, яе функцыі тыповымі прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных твораў. Пры падачы ілюстрацыйнага матэрыялу арфаграфія выдання твора захоўваецца з аўтэнтычнай дакладнасцю: перадаецца асіміляцыйная мяккасць зычных, адсутнасць акання і іншае.

У слоўнік уключаны зафіксаваныя ў творах розныя знамянальныя часціны мовы: назоўнікі, сярод іх назоўнікі-амонімы, абрэвіятуры, формы суб’ектыўнай ацэнкі; дзеясловы (формы незакончанага і закончанага трывання), дзеепрыметнікі, прыметнікі, прыслоўі, лічэбнікі.

Амонімы падаюцца самастойнымі слоўнікавымі артыкуламі і адпаведна абазначаюцца арабскімі лічбамі з правага боку ўверсе рэестравых слоў.

Кожнае зменнае слова, зафіксаванае ў рэестравай частцы, прыводзіцца, як правіла, у зыходнай форме. У шэрагу выпадкаў рэестравае слова падаецца не ў пачатковай, а ў зменнай форме, напрыклад, назоўнікі ў назоўным склоне множнага ліку, што звязана з адсутнасцю адпаведных форм адзіночнага ліку або рэдкай рэалізацыяй у моўнай практыцы існуючых форм адзіночнага ліку.

Кожнае рэестравае слова суправаджаецца лексіка-граматычнай характарыстыкай: указваецца род, лік, зборнасць назоўніка, трыванне дзеяслова і інш., прыналежнасць да такіх лексіка-граматычных класаў слоў, як прыметнік, дзеяслоў, прыслоўе, лічэбнік і інш.

Некаторыя словы маюць стылістычную характарыстыку, гэта датычыць, напрыклад, слоў гутарковага ўжывання, якія маюць наступныя 12

паметы: разм., пагардл., зневаж. Сустракаюцца паметы: кніжн., міф., персаніф. (персаніфікацыя; так пазначаюцца характэрныя выпадкі ўжывання неадушаўлёнага прадмета, які набывае ўласцівасці адушаўлёнага).

Фанетычныя, граматычныя варыянты ў слоўніку падаюцца ў адным артыкуле і аб’ядноўваюцца пры асноўным слове-дамінанце злучнікам «і» ці коскай: злучнікам «і» звязваюцца два варыянты, а ў трохчленным і большым радзе варыянтаў апошні варыянт з папярэднім: калегіум і калегіюм; аконам, акоман і коман. Асноўным, рэестравым, як правіла, лічыцца найбольш пашыраная форма, якая адпавядае норме беларускай літаратурнай мовы. Так, скажам, сярод варыянтаў ахмістрыня, вахмістрыня і хмістрыня дамінантай трэба лічыць форму ахмістрыня.

Да слова-дамінанты прыводзяцца і арфаграфічныя варыянты, што прадыктавана неабходнасцю рэгістрацыі формаў слова ў адпаведнасці з аўтарскім тэкстам выкарыстанай рэдакцыі: асміна і асьміна; прошласць і прошласьць.

У круглых дужках побач з рэестравым словам падаецца неілюструемае тут прыкладам слова-сінонім, якому ўласціва тое ж значэнне, што і рэестраваму слову: абадрыты (бодрычы).

Пададзенае ў дужках слова можа быць рэестравым у іншым слоўнікавым артыкуле:

Жамойць (Жэмайція, Жмудзь, Самагіція) ж. Гістарычная і этнаграфічная вобласць на захадзе Літвы, якая з 1260-х гадоў была ў складзе Вялікага княства Літоўскага II Жмудзь ж. Тое, што Жамойць. Самагіція ж. Тое, што Жамойць.

Слоўнікавыя артыкулы складаюцца з наступных элементаў: 1) рэестравага слова; 2) граматычных памет; 3) стылявых памет; 4) семантычнага аб’ёму слова; 5) пашпартызаванага ілюстрацыйнага матэрыялу; 6) устойлівых спалучэнняў; 7) фразеалагізмаў; 8) назоўнікаў-прыдаткаў.

Семантыку рэестравага слова дапамагае асэнсаваць тэкставы матэрыял, у якім яно зафіксавана. Асабліва гэта датычыць полісемантычных рэестравых слоў. Пры немагчымасці падбору ілюстрацыйнага матэрыялу на пэўнае ўстарэлае паняцце значэнне ўсё роўна прыводзіцца дзеля поўнага ўяўлення пра семантычны аб’ём слова, але іерархічнасць значэнняў у такім выпадку можа не вытрымлівацца: спачатку, як правіла, у слоўніку падаюцца значэнні, падмацаваныя аўтарскім кантэкстам, а потым значэнні безадносна да кантэксту:

Гетманшчына [укр.] ж. 1. Назва ў гістарычнай літаратуры рэжыму «гетмана Украіны» П. П. Скарападскага ў красавіку-снежні 1918 г.; форма дзяржаўнага кіравання на чале з гетманам, перыяд такога кіравання. [Кабзар:] — Была калісь гетманшчына, больш не ўбачаць вочы (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 400). [Пятрук]: Тут старшы

[маскаль] як выхваціць сваю шаблю... Эт! чы то така, як была падзедаўскаму расказу за слаўнай памяці гетманшчыны? (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты-Тв., 141).

  1. Паўафіцыйная назва Левабярэжнай Украіны (разам з Кіевам) у складзе Расіі ў 1667-1764 гг.

Трэба мець на ўвазе, што ў слоўніку падаюцца не ўсе значэнні полісемантычнага слова, а толькі тыя, якія перайшлі ў пасіўны склад мовы. У некаторых словах у залежнасці ад кантэксту выразна выяўляецца асноўнае значэнне і яго адценне. У такіх выпадках адно адценне аддзяляецца ад другога дзвюма вертыкальнымі рыскамі (//). Адной вертыкальнай рыскай (/) выдзяляюцца адценні значэнняў, якія расцэньваюцца як падпарадкаваныя да папярэдняга значэння, а таксама адценні значэнняў, якія ў семантычных адносінах стаяць бліжэй да асноўнага значэння ў параўнанні з другім, абазначаным дзвюма вертыкальнымі рыскамі. Адна вертыкальная рыска, прынамсі, ставіцца, калі слова захоўвае сваё асноўнае лексічнае значэнне, але ўжываецца не як аўтарская намінацыя, а ў складзе параўнальнай канструкцыі.

Адносна ілюстрацыйнага матэрыялу неабходна адзначыць, што шматслоўныя цытаты скарачаюцца без парушэння зместу выказвання. Калі сказ прыводзіцца з сярэдзіны, то ў ім захоўваецца тая першая літара (вялікая або малая), якая стаіць у арыгінале. Пры пропуску слоў з мэтай скарачэння цытаты ставяцца дзве кропкі Сістэма знакаў прыпынку ў канцы сказаў, акрамя пытальніка, клічніка і шматкроп’я, не захоўваецца. Вершаваныя творы падаюцца ў суцэльны радок з захаваннем пачатковых вялікіх літар. Для лепшага разумення зместу паасобных прыкладаў-цытат уведзены словы-ўстаўкі, узятыя ў квадратныя дужкі.

У прыкладах-цытатах з драматычных твораў назва дзеючай асобы бярэцца ў квадратныя дужкі, пасля якіх ставіцца двукроп’е, напрыклад: [Арэта]: (збліжаецца да групы дзяўчат) Дык паспяшайма ў палацавы ходы, Кабу замчыстую знесці святліцу Шчыра памытыя шаты ў крыніцы (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 61). [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькіўехаўу ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дыкзараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 120).

У неабходных выпадках падобным чынам раскрываецца і імя дзеючай асобы ў цытатах, якія з’яўляюцца рэплікамі з дыялогу празаічнага твора: [Сяргей Міронавіч:] Першую жалейку змайстраваў мнеродны дзед, калі мне было чатыры гады (3. Бядуля. Жалейка Выбр. тв., 246).

Прыклады-цытаты з літаратурных крыніц пазначаюцца прозвішчам аўтара з ініцыяламі, назвай твора і яго пашпартызацьіяй. Творы пе14

ракладнога характару, як і аўтарскія творы, падаюцца пасля прозвішча, напрыклад: Я. Купала. Медны коннік (пераклад паэмы A. А. Пушкіна), Я. Колас. Гамалія (пераклад паэмы Т. Шаўчэнкі).

Тэрміналагічныя спалучэнні і фразеалагізмы падаюцца пасля ілюстрацыйнага матэрыялу за знакамі:

Д прыдаткі,

о характэрныя тэрміналагічныя (устойлівыя) спалучэнні слоў, 0фразеалагізмы.

Заўважым, што тэрміны, вынесеныя за кружок, і фразеалагізмы, вынесеныя за ромб, тлумачацца не пад граматычна галоўным словам спалучэння, як гэта робіцца звычайна ў тлумачальных слоўніках, а пад устарэлай лексічнай адзінкай, калі яна з’яўляецца кампанентам дадзенага ўстойлівага выразу (вятшы: о вятшыя людзі лепшыя, багатыя баяры; ловы: о бабровы ловы — месца палявання на баброў). У выпадку, калі ўстарэлы выраз складаецца з кампанентаў, якія ў аўтаномным ужытку не маюць адцення ўстарэласці, выраз падаецца пад першым кампанентам гэтага спалучэння, напрыклад зялёны: 0 зялёная вуліца у часы царскай Расіі від пакарання, востры: о востры канец — месца за сталом, прызначанае для менш важных асоб.

У слоўнік уключаны ўстарэлыя лексічныя адзінкі, ужыванне якіх адзначаецца толькі ў складзе ўстойлівых выразаў, напрыклад: вомег: 0 вылазіць вомегам', сакол: 0 гол, як сакол.

У канцы слоўніка дадзены спіс выкарыстанай літаратуры і дадатковых матэрыялы з умоўнымі абазначэннямі, а таксама спіс скарачэнняў.

Адносны характар устарэласці лексічных адзінак

Лексічныя адзінкі, зафіксаваныя ў слоўніку, розныя з пункту гледжання ступені іх устарэласці. Акрамя цалкам устарэлых слоў у яго ўключаны словы, якія стаяць на мяжы выхаду з лексічнай сістэмы беларускай мовы і характарызуюцца зніжанай актуальнасцю і частотнасцю выкарыстання, што звязана найперш з экстраліпгвістычнымі прычынамі сацыяльнымі і культурнымі зменамі, якія адбыліся ў жыцці грамадства. Гэта, напрыклад, словы пранік ‘прылада для мыцця бялізны’, каромысла, берасцянка ‘посуд, аплецены бяростай’, сеннік ‘матрац, набіты сенам’, качарэжнік, керагаз і падобныя, якія яшчэ сустракаюцца ў хатнім побыце некаторых вясковых жыхароў, і таму маюць адносны характар устарэласці ці найменшую ступень устарэласці.

Як адносна ўстарэлыя могуць расцэньвацца лексічныя адзінкі, якія ўстарэлі ў дачыненні да нашай рэчаіснасці, з’яўляючыся пры гэ-

тым актуальнымі найменнямі ў мовах іншых краін. Некалькі прыкладаў: назва сенат (анг. senate) як абазначэнне верхняй палаты парламента выкарыстоўваецца ў шэрагу сучасных дзяржаў (Бельгіі, Ірландыі, Італіі, Польшчы, Францыі, ЗША, Канадзе і інш.у, унцыя, фунт асноўныя адзінкі масы ў сістэме англійскіх мер; у каралеўскай гвардыі сухапутных войск Вялікабрытаніі па сённяшні дзень захаваліся грэнадзёры (1-ы і 2-і Грэнадзёрскія батальёны), Grenader сучасная нямецкая назва мотапяхоты; слова пані як форма ветлівага звароту актуальнае ў польскай мове (польск. рапі).

Азначэнне «адноснае» прымяняльна і да іншых устарэлых слоў. Па-першае, гэта датычыць слоў, якія перадаюць адметнасці беларускай мовы 30-х гадоў XX ст., аднак з’яўляюцца актыўнымі ў асяроддзі беларускай дыяспары блізкага і далёкага замежжа, па-другое, гэта словы, якія «ажывіліся» і ўзняты з-за нябыту ў выніку пурыстычных тэндэнцый у канцы 80-х пачатку 90-х гадоў XX ст., што было звязана з набыццём Беларуссю суверэнітэту і культурна-нацыянальным адраджэннем, напрыклад: гарбата, травень, іспыты, стасункі, варункі, літ (грашовая адзінка Літвы) і г. д. «Ажыўленню» і «другому жыццю» слоў паспрыяла і сучасная рэформа адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых установах рэспублікі. Так, актуалізаваліся словы гімназія, ліцэй, бакалаўр, магістр, набыўшы новыя семантычныя напаўненні, з’явіліся і вытворныя ад іх бакалаўратура, магістратура. Словы гэтага тыпу ў слоўніку суправаджаюцца паметай «адрадз.».

Лексічныя адзінкі, якія адрадзіліся пад уплывам рэфарматарскіх ідэй з канца 80-х гадоў, некаторымі мовазнаўцамі кваліфікуюцца як інавацыі, але з той жа агаворкай: «інавацыі адносныя», паколькі яны ўяўляюць сабой «гальванізацыю ранейшых моўных здабыткаў, якім нядобры час і гістарычная руіна не далі адстаяцца ды праз негвалтоўны натуральны адбор без пурыстычных жарсцяў застацца ў мове ці пайсці ў нябыт» (П. Садоўскі. Інавацыі 90-х гадоў у мове беларускіх недзяржаўных выданняў Н Беларуская мова: Шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мінск, 2001. С. 222-234 (Беларусіка = Abaruthenica, 19).

Як бачым, адносны характар такіх лексічных адзінак выяўляецца як пры стаўленні да іх як устарэлых лексічных адзінак, так і інавацыйных утварэнняў. Уключэнне такіх слоў у слоўнік абумоўлена, па-першае, іх існаваннем у папярэднія перыяды моўнага развіцця, па-другое, адсутнасцю іх у слоўніках «афіцыйнай» мовы (маем на ўвазе «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы». Мінск, 2002), па-трэцяе, магчымым узбагачэннем існуючай лексічнай сістэмы беларускай мовы. Такія лексічныя адзінкі, як травень, стасункі, напрыканцы і іншыя, несумненна, заслугоўваюць права на «рэабілітацыю».

Аднак трэба мець на ўвазе, што аднаўленне лексічных адзінак, іх уваход у маўленчую практыку толькі ў тым выпадку з’яўляецца мэтазгодным, калі такія адзінкі адпавядаюць сістэмным заканамернасцям нацыянальнай мовы. Так, ужыванне слова травень, як слушна заўважае прафесар П. Сцяцко (гл. яго кнігу: Культура мовы. Мінск, 2002. С. 280), з’яўляецца мэтазгодным, паколькі яно этымалагічна празрыстае і «аднаўляе ранейшую традыцыю карыстання сваімі, зразумелымі назвамі месяцаў, у якіх адбіўся шматвяковы досвед беларусаў, іх пільная ўвага да адметнасці яго прыроднага цыкла пораў года: травень травяністы, багаты на траву, апошні месяц вясны, пара сенакосу». Слова з’яўляецца сістэмным і ў структурных адносінах яно мае суфіксальны элемент -ень-, уласцівы шасці астатнім назвам месяцаў: студзень, чэрвень, ліпень, жнівень, верасень, снежань.

Што датычыць, напрыклад, адраджэння такой лексічнай адзінкі, як іспыты, то нельга не пагадзіцца з П. Сцяцко, які лічыць, што «на сёння няма патрэбы аднаўляць гэтае небеларускай структуры (з прыстаўкаю іс (йс) слова», утворанае ад рускага дзеяслова іспытваць, якому ў сучаснай беларускай мове адпавядае адмысловы іншакаранёвы дзеяслоў «выпрабоўваць», у той час як экзамен «мае багатае лексічнае гняздо з сямі адзінак — экзамен, экзаменаваны, экзаменавацца, экзаменаваць, экзаменатар, экзаменатарскі, экзаменацыйны» (П. Сцяцко. Культура мовы. С. 324).

Гаворачы пра адраджэнне ўстарэлых лексічных адзінак, спынімся на фактах неправамернага аднясення да пасіўнага складу асобных намінацый у сучасных беларускіх лексікаграфічных крыніцах. Прынамсі, батанічная назва лілёя ў «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 318) чамусьці падаецца як устарэлая з паметай (уст. паэт.) і азначэннем ‘тое, што лілія’. Нягледзячы на тое, што «Русскобелорусскнй словарь» пад рэдакцыяй К. Крапівы (Мінск, 1993. Т. I. С. 723) прапаноўвае ў якасці беларускага эквівалента да рускага лйлея (а таксама ўстарэлага паэтычнага лйлёя) акцэнтна адрозную форму лілёя.

Аналагічная сітуацыя са словам пісьменства. У пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, 1980. Т. IV. С. 260) слова пісьменства з азначэннем ‘тое, што пісьменнасць’ падаецца як устарэлае. Адмысловае беларускае слова ў выніку існаваўшай тэндэнцыі да русіфікацыі беларускай мовы лексікографамі аднесена на перыферыю моўнага ўжывання, хоць у моўнай практыцы яно шырока выкарыстоўваецца. 3 улікам агульнамоўнага прызнання слова «Русско-белорусскнй словарь» (Мінск, 1993. С. 542) падае яго як варыянт да рускамоўнай формы пісьменнасць: рус. пйсьменность — бел. пісьменнасць, тсьменства. Але ў новым «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 477) слова пісьменства зноў падаецца як устарэлае.

Лексічныя адзінкі лілея, пісьменства, стылістычная характарыстыка якіх у лексікаграфічных крыніцах не заўсёды адэкватная моўнай рэчаіснасці, маюць месца і ў прапануемым слоўніку. Але тут яны суправаджаюцца паметай «адрадз.», якая ўказвае на прыналежнасць іх да актыўнага слоўніку насуперак іншым трактаванням.

Некаторыя лексікаграфічныя крыніцы падаюць шматзначныя словы ў больш звужаным семантычным аб’ёме ў параўнанні з іншымі слоўнікамі, што дае падставы разглядаць не ўключаныя ў іх значэнні як адносна ўстарэлыя. Так, прыметнік шчыры ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, 1984. Т. V. С. 424) падаецца з сямю значэннямі: «1. які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, чыстасардэчны, адкрыты; 2. задушэўны; інтымны; 3. сардэчны, душэўны; 4. натуральны, пазбаўлены прытворства; 5. старанны; верны, адданы, заўзяты; 6. просты, даверлівы; 7. які складаецца з аднолькавых парод дрэў (шчыры бор)', без дамешак, прымесяў (шчырае золата)». Гэты ж семантычны аб’ём адлюстраваны і ў новым «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 767). У іншых лексікаграфічных выданнях семантычная напаўняльнасць слова памяншаецца за кошт выключэння значэнняў ‘які складаецца з аднолькавых парод дрэў’, ‘без дамешак і прымесяў’: у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы (Мінск, 2000. С. 393) прыметнік шчыры мае дэфініцыю: «1. праўдзівы, чыстасардэчны, прамы; 2. сардэчны, душэўны; 3. старанны»; у «Беларускарускім слоўніку» пад рэдакцыяй К. Крапівы (Мінск, 2003. С. 1098) шчыры перакладаецца рускімі эквівалентамі: «1. нскренннй, откровенный, чнстосердечный; прямой; 2. (ннтнмный) задушевный; 3. (дружелюбный) сердечный, душевный; 4. (лншенный нскусственностн), непрнтворный, безыскусственный (непршпворное удйвленйе); 5. (работаюіцнй с усерднем) усердный; 6. (простой, доверчлвый) простосердечный». Тое ж бачым і ў «Слоўніку беларуска-рускім, руска-беларускім» С. Грабчыкава (Мінск, 2000. С. 323): шчыры «нскренннй, откровенный, чнстосердечный; прямой; непрнтворный, усердный». Калі возьмем рускі прыметнік чйстый са значэннем ‘без дамешак і прымесяў’, то ён з-за існаваўшай тэндэнцыі «ўпадаблення» беларускай мовы да рускай у сучасных слоўніках мае такую ж лексічную форму: чйстый (металургічнае) чысты (Русско-белоруссклй поллтехллческлй словарь. Мінск, 1998. Т. II. С. 735); чйстый у розных значэннях чысты: чысты пакой, чыстае золата, чысты спірт (Русско-белоруссклй словарь / Пад рэд. Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі. Мінск, 1993. С. 729). Беларускае ж слова шчыры ‘без дамешак і прымесяў’ тут нават не згадваецца, што ўскосна сведчыць пра яго зніжаную актуальнасць.

Апошнім часам канструктыўна пераглядаецца ўстарэлы характар асобных намінацый. Для прыкладу, слова жырандоль у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, 1978. Т. II. С. 265) падаецца як устарэлае слова са значэннем ‘вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак’. Як устарэлае значыцца яно і ў «Беларуска-рускім слоўніку» пад рэдакцыяй К. Крапівы (Мінск, 2003. Т. I. С. 897): «жырандоль уст. (подсвечнйк), жйрондоль». 3 паметай ‘устарэлае’ жырандоль ‘ладсвечнік’ фіксуецца і ў «Слоўніку іншамоўных слоў» А. Булыкі (Мінск, 1999. С. 495). Тут жа прыводзіцца актуальнае значэнне гэтага слова ‘фантан з некалькімі струменямі’. Новы «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 202) падае лексему жырандоль ужо як актуальнае слова не толькі са значэннем ‘фантан з некалькімі струменямі’, але і са значэннем ‘фігурны падсвечнік’. Гэта тэндэнцыя намецілася яшчэ ў «Руска-беларускім слоўніку» пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі (Мінск, 1993. С. 12), дзе рускае слова люстра перакладаецца дзвюма лексічнымі адзінкамі аднатыпным люстра і жырандоля без усялякіх стылістычных памет.

Устарэласць лексічных адзінак адносная ў плане разумення таго, што яны складаюць жыццёва важны пласт лексікі сучаснай беларускай мовы, паколькі ўжываюцца ў мастацкай літаратуры, у прыватнасці, у жанры гістарычнага рамана і аповесці.

Калі абстрагавацца ад сучасных моўных уяўленняў і замкнуцца ў межах мовы мастацка-гістарычных твораў як адносна самастойнай сістэме, то ўстарэлыя словы перастаюць быць архаічнымі, становяцца побач з іншымі актуалізаванымі словамі, пачынаюць выконваць намінатыўна-камунікатыўную функцыю.

У гэтай адносна замкнутай адраджальнай сістэме мовы забытыя, устарэлыя словы зноў «ажываюць», адбываецца як бы перабудова сродкаў маўлення «пад мову апісваемых у творах эпох» (М. Н. Нестеров. Русская устаревшая й устареваюіцая лексйка. Смоленск; Брянск, 1988).

Падпарадкаванне камунікатыўнай функцыі мовы эстэтычнай, актуалізацыя ўстарэлай лексікі з мэтай стылізацыі пад адпаведную эпоху або з мэтай узбагачэння літаратурнага слоўнікавага складу (апошняя выразна праяўляецца на сучасным этапе развіцця беларускай мовы ў «адраджэнні» самабытных лексічных здабыткаў, выцесненых з ужытку за час савецкага перыяду) — адны з асаблівасцей мастацкага маўлення. Аднаўленню моўнага матэрыялу, прыдатнага для ўзбагачэння беларускага слоўнікавага складу, найперш гэта датычыць старабеларускіх лексічных рэсурсаў будзе спрыяць і «Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі)».

A

Абадрыты (бодрычы) мн. Саюз плямёнаў палабскіх славян на чале з аднайменным племем, якія жылі ў ніжнім цячэнні Лабы (Эльбы) у VIII—XII стст. Iхто сёння ўспомніць пра абадрытаў палабскія тыя славяне не існуюць ні як племя, ні нават як назва часткі тых земляў! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 452-453). Хіба неяны [германцы], ахвяруючы жыццём, рухаліся на ўсход, ператвараючы ва ўрадлівыя нівы лясны гушчар, дзе, падобна мядзведзям, сядзелі пад карчагамі абадрыты і люцічы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 243).

Абардаж [фр. abordage] м. Даўнейшы спосаб марской бітвы: счэпліванне з варожым суднам для рукапашнага бою.

0 Браць (узяць) на абардаж [фр. prende ä l’abordage] — рашуча дзейнічаць у адносінах да каго-, чаго-н. Прыкідваю, быццам ніштаватая машына. Матор паслухаў, хадавую агледзеў, кузаў. Бяру яго [гаспадара] на абардаж. Купляю, бацька: восемсот цяпер, астатнія ў растэрміноўку (А. Дзятлаў. Грышкаў «Масквіч» ЭСФ, 59).

Абаяр м. Персідскі шоўк. Бліскучы ліф з абаяра — персідскага шоўку — ледзь закрываў вялікія грудзі, шальвары з той жа тканіны пачыналіся ніжэй пупка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 169).

Аб’ездчык і аб’ешчык м. Служачы лясніцтва, які адказваў за пэўны ўчастак лесу, працу леснікоў. Вунь як жыве наш аб’ездчык! (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 227). Аб’ездчык дзярэ з мужыкоў хабары (там жа). Бацька ня раз прыводзіў мне прыклад: «Вучыся, вучыся. Мейсца аб’ездчыка знойдзецца» (там жа, 234). ..і ён гатоў ужо быў плюнуць і на той воз дроў, што на каморы абярнуўяму аб’ездчык, і на самога аб’ездчыка (Я. Колас. Тоўстае палена — 36. тв. у 12 т., IV, 145). Стыднінька, што пакляўся са сьлезамі сам сабе зарэзаць, як вырасьцеш, аб’ешчыка за тое, што ня толькі садраўу ляску хустку у маткі твае заягады, але і бізуном даў і гідкім, страшным словам зневажыў яе (М. Гарэцкі. Рунь Р, 14).

Абешанне [ст.-бел. обешенье, обешене, обешенйе\ н. Павешанне. Што выбіраць будзеш? Абешанне, або тыдні два ва ўсніяным квасе, каб шкура мацнейшая была, ці сляпымі вас у паток? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі — 43, 164).

Аблавуха ж. Зімовая шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Аснова шапкі мела чатыры крылы (вухі); пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам (насілі да пачатку XX ст.). Наблізіўшыся, уміг пасцягвалі з галоў аблавухі, агаліўшы русявыя, чорныя, светла-жоўтыя, як вычасаны лён, валасы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 119). Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя шапкі «магеркі» (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі «аблавухі», або «рагатоўкі» з белай аўчыны (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 31).

Абора ж. Вераўчаная або раменная завязка ў лапці. Бацька ўцягнуў у новыя лапці аборы і кінуў мне іх на зачынак (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 227). Я сам ... мне толькі ногі гное лапаць, Аборы ўелісь да крыві... (Я. Купала. Спрасоння 36. тв., I, 71). У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы (Р. Мурашка ТСБМ, I, 68). Альгерд слухаў тыя аповеды, але вочы яго касілі ў той бок, дзе ўсеўшыся на ганку, чысціла рэдзьку і наразала яе на жоўта-белыя, амаль празрыстыя скрылі Лозка, схаваўшы свае, відаць, ужо адмытыя ад сажы пяты ў лапці, аборы якіх зграбна перакрыжоўваліся на вялікім пад’ёме нагі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500).

0 Ішоў Тодар з Тадораю, знайшоў лапаць з абораю (фалькл.) нічога не здолець набыць, застацца ні з чым. Садковіч паглядзеў на Тадорыка, паківаў галавою і сказаў: — Ішоў Тодар з Тадораю, знайшоў лапаць з абораю (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 470).

Аборвісты, прым. Абрывісты. Так і шчабоўкнуўся бу халодную, бурлячую, нешырокую, але с аборвістымі, абсыпленнымі берэгамі і з бяздоннымі віркамі рэчку (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 104).

Аброк м. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам (М. Танк. ТСБМ, I, 72). За гэты кавалак ён [мужык] па-ранейшаму плаціў аброк або адбываў паншчыну (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 115). .. мужчыны прыбіралі воз, шмаравалі колы, гатавалі аброк (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса — Тв., 51). На землях, якія належаць рымскай царкве, крыху аслабіць царкоўную дзесяціну, замяніць яе больш лёгкім аброкам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 199). Каб не выгналі яго [Грынявіцкага], ён павінен сам штодня выганяць людзей на панскія палеткі, стаяць над імі груганом. А яшчэ вытрушчваць аброк (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 18).

Абсалюцыя [ст.-бел. абсолюцйя', польск. absolucja < лац. absolutio] ж. Адпушчэнне грахоў. Грахі ўсіх мусіў прыняць на сябе; дзякуй Богу, што споведзь была з абсалюцыяй і без пакуты (Ян Баршчэўскі. Юлі Корсак Выбр. тв., 418).

Абставы мн. Абставіны. Абспіавы надта загадковы (М. Гарэцкі. Рунь Р, 5).

Абстаўна, прысл. Падрабязна. Далей пісаць абстаўна яго жыцьцё я не магу дзеля таго ж яго «шаноўнаго» сьвецкаго дзядзькі, каторы цяпер працуіць ў канцэлярыі аднаго губэрнатара (М. Гарэцкі. Рунь Р, 5).

Абуцце н. Абутак. Каб выглядаць вышэйшым, яго [ксяндза] абуцце было на высокіх абцасах (3. Бядуля. Салавей. Выбр. тв., 88).

Абхопліваць незак. Ахопліваць. / нейкі радасны смутак абхопліваў усю ягоную [Кузьмы] істоту (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 134).

Абшарнік м. Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Ёдкі (А. Бялевіч ТСБМ, I, 88). А! — азваўся адзін з абшарнікаў, — пан Ладунскі напалохан бальшавікамі, і ён лічыць іх за вялікую сілу (Я. Колас. Дрыгва Др., 98). Тут жа ляжыць і адозва акупацыйнай польскай улады да абшарнікаў, кабяны варочаліся і займалі свае «законныя» маёнткі і сядзібы, а сяляне каб вярнулі ім розны набытак, забраны іміў часе рэвалюцыі і ўлады Саветаў (там жа, 103).

А Паны-абшарнікі. Пасля набажэнства радавітая ійляхта, паныабшарнікі і ваенная арыстакратыя заходзяць да ксяндза Пацейкоўскага на «шклянку гарбаты» (Я. Колас. Дрыгва —Др., 144).

Абшарніцкі, прым. Які мае адносіны да абшарніка, належыць яму. [Паддубны:] 3 дымам пажараў пускаюць паўстанцы абшарніцкія маёнткі (П. Пестрак ТСБМ, I, 88).

Абшчына ж. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі. Мужыкі размяркоўваліся па сельскіх абшчынах, вотчынная паліцыя непасрэдна падпарадкаваная пану, сачыла за парадкаму кожнай вёсцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 115).

Абывацель м. Сталы жыхар якой-н. мясцовасці. Так Сяргей Пятровіч зрабіўся абывацелем горада Сярдзечанска (Ц. Сяргейчык ТСБМ, I, 89).

Абыход [ст.-бел. обыходь] м. Гаспадарка. [Маці:] Аб чым гаварылі, не ведаю, але абыход наш цяперака ніхто не чапае... (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 125).

Абэрак [польск. oberek] м. Польскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе. У польцы і абэрку.. [Ян Янавіч] таптаўся адзін, як вучоны мядзведзь (Я. Брыль ТСБМ, 1, 92).

Абэцадлы [ст.-бел. обецадла -алфавіт; лац. abecedarium аднаймення літар лацінскага алфавіта а, Ь, с, с/] мн. Вучэнне, грамата. Ён [Сымон] аб гэтым думаў многа, 3 дзедам радзіўся не раз, Ды, вядома, у старога Быў старэцкі і адказ: — Кінь, ты, хлопча, Абэцадлы! Лепей плюнь на іх, эге ж! Кнігі розум сушаць, падлы: У сухоты ты ўпадзеш! (Я. Колас. Сымон-музыка-ТС, 14).

Авары (обрьі) мн. Саюз качавых манголаі цюркамоўных плямёнаў (прыкладна ў сярэдзіне VI ст. яны ўварваліся з Азіі ў стэпы Заходняга Прыкаспія, Паўночнага Прычарнамор’я, на землі па Дунаі і на Балканы, пасля занялі тэрыторыю Паноніі, дзе да 568 г. утваралі сваё дзяржаўнае аб’яднанне Аварскі каганат). Ці помніце, што адказваў аварам правадыр склавінаў Даўрыт? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 202).

Аварскі, прым. Зроблены аварамі (майстрамі зброі) ці як у авараў. Пашчапаны гартоўнымі шаблямі й шоламы аварскія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 238).

Авіетка [фр. aviette] ж. Устарэлая назва лёгкага (звычайна аднамеснага) самалёта з рухавіком малой сілы. Па-над горадам на захад 3 неразлучнай нашай парай 3 аўтаптахамі наўзахват Авіетка зырка шпарыць (К. Крапіва —ТСБМ, I, 98).

Ага м. Тытул малодшых і сярэдніх афіцэраў у султанскай Турцыі. Есць у Мехметавым войску прыгожы Ага адважны, завецца Кізралі (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв., 249).

Агаране мн. Качавыя плямёны старажытнай Аравіі. Н У тэксце: не хрысціяне, полаўцы. — Агаране стаяць ля Кіева, хочуць на конях і вярблюдах уехаць у святую Сафію (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 319).

Агарода ж. Агароджа. Важны дзядзінец, mpaea па калена; Сад з агародай жывою (Я. Купала. Палац 36. тв., II, 123).

Агіцірнік м. Агітатар. За ім праехаў Антон Балабон «хітрунок, падлізьнік, боты чысьціў і штаны падцягваў пры патрэбе, бывала, пану іхны сучасны важны агіцірнік!..» (М. Цэлеш. На межах ХБ, 43).

Агмень м. Агонь. Н перан. Сямейны ачаг. Анастасся азіраецца і садзіцца ў кут чакаць. Вось ён, яе агмень, яе новы дом! (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды -ТЖ, 145).

0 Гарэць агменем — мець высокую тэмпературу (пры захворванні). Гэта я выратаваў яго [Манівіда], калі ён гарэў агменем, я сам рабіў яму адвары каранёў лопуху і паіў сокам палыну, каб гной сышоў з горла, каліхлопца душыла Трасавіца (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна —АД, 426).

Агнец [ст.-слав. агньць] м. Ягня. На баку цэнтральнага каменя быў выбіты няўмела парушаны ваўсіх прапорцыях вобраз добрага пасты-

ра, які нясе на плячах агнца (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 71).

Агніска [ст.-бел. огнйскб] н. Агнішча, вогнішча. Альгерд жа яшчэ доўга стаяўля дзіды, успамінаючы чырвоную глінуразмяклай ад шалёнай вады дарогі, цёмную навальнічную хмару над кузняй і агніска, якое раздзімаў каваль, названы ў гонар маці — княгіні Вольгі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 553).

Агніца ж. Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўляным алеем і запальваецца перад абразамі; лампада. Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах Анямеў п ’яны спеў і патухлі агніцы (3. Бядуля-ТСБМ, I, 104).

Агнішчанін [ст.-руск. огншцанйнь багаты знатны чалавек, уладальнік дома] м. Прадстаўнік вышэйшых слаёў рускага феадальнага грамадства ў ранні перыяд яго існавання (да XII ст.). На сёмуху былі добрыя прыкметы: ярка гарэлі вогнішчы, і мабыць, данесліся да багоў з дымам памкненні вернікаў, таму што сонца ўперамешку з гаючымі дажджамі нібы выцягвала з зямлі кожную слабую раслінку, песціла яе, і радасна завіхаліся на палетках агнішчане і простая чадзь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 69). // Гаспадар пасекі, «агнішча»; «княжы муж». Я дам вам хлеба, а вы майму агнішчаніну Някрасу аддасцё зарэчны луг, на якім пасвілася абшчынная гавяда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 106-107).

А Баярын-агнішчанін: Брачыслаў заўважыў іх вострыя цікаўныя вочы і глянуў на баярына-агнішчаніна (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 10).

Аграфка [фр. agrafe; польск. agrafa] ж. (разм.). Своеасаблівая шпілька, якая ўжывалася для прымацавання чаго-н. да адзення, змацавання тканін; англійская шпілька. — Міша, — пазвала.. [жанчына] раптам маленькага хлопчыка.. — Я табе, сынок, пакладу ў кішэню ключ, а каб не згубіў, прышпілю аграфкай (А. Карпюк ТСБМ, I, 106)

Агул м. Калектыў. Іхная-ж тут карысьць: будуць сядзець на карку агулу ды гарэлку смактаць (М. Цэлеш. У імя догмы. ХБ, 27).

Агуркі мн. Завязаныя вузельчыкі на белым шнурку, якім падперазаўся барнадын. To дабродзей ксёндз Рабак дзяржаў абаручна паднятыя угору бяленькі шнурочкі: «Агуркоў хочаш, вашэ? — маеш агурочкі! He лезь, панок, у шкоду памеж гэтай наці Агурок не для цябе, зася ад дзяўчаці!» (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Зан., 461-462).

Адамантавы [ст.-руск. адаманть — алмаз; ст.-бел. адамантовый, адамантыновый], прым. Алмазны. // перан. Нездарма кіеўскі біскуп Залускі кажа, што ў Лышчынскага адамантаеае сэрца (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя МКГ, 182).

Адамашак [ст.-руск. адамашка, одомашка, дамашка; ст.-бел. адамашка, одамашка, одомашка} м. Шаўковая тканіна з Дамаска. Той [малодшы Ягайла], у падбітым мехам жупане з адамашка, стаяў злева Альгерда чырванашчокі, з круглымі наіўна-хітраватымі вачамі падрыжым каўпаком, паклаўшы руку на похвы, адкуль выглядала дзяржальна мяча з чорнымі эмалевымі насечкамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 603).

Адамашкавы [ст.-бел. адамашковый, адомашковый, едамашковый, одамашковый, одомашковый, ядамашковый], прым. Зроблены з адамашку. 3-пад чорнага кунтуша ў залатыя травы выбіваецца адамашкавы жупан (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164). Яны выйшлі з царквы; ён [Альгерд] -улазуровым шаўковым каптане і шапцы, абітай собалем, яна [Марыя] -у чырвоным адамашкавым летніку з брамамі аксамітнымі і намітцы, вышытай таксама чырвоным ядвабам, і народупаў на калені, аяны разам ступілі на пушысты зялёны каберац, пасцелены адразу за царкоўным парогам (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 548). Яна [дзяўчына] цяпер хадзіла ў адамашкавай сукні, што шчыльна аблягала яе стан, і ў белым празрыстым карабліку-вэлюме, што абвяваў тварык і надаваў яму таямнічасць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 372). Кранула, што маці, чакаючы яе, відаць, ужо колькі дзён апраналася ў лепшае: на цёмнай сукні летнік адамашкавы з аксамітнымі ўстаўкамі, на галаве намітка з вісону (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 116-117).

Аддзел м. Выдзелены бацькам сыну надзел зямлі. Мікодым, як болыны сын, па спрадвечнай завядзёнцы пайшоў на аддзел і паставіў сабе хату не поруч з бацькавай, а ў другім канцы водруба (Р. Сабаленка-ТСБМ, I, 130).

Аддзяленне н. Частка ўстановы. Вось паведамленне кіеўскага губернатара Фундуклея: «III аддзяленне ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі..» (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера. 36. тв., VII, 291).

Адзедзічаваць [ад дзедзіч спадчыннік] зак. Атрымаць у спадчыну. -1 скарб вы ў ніжняй каморы адзедзічавалі. Іхата раскошная, акругле сем сажняў (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199).

Адміралцейскі, прым. Які мае адносіны да адміралцейства. Гляджу на сонныя грамады Пустынных вуліц, як блішчыць Адміралцейскі ў высях шпіц (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 354). Жахнуў агонь напорны, мгненны, I мрок прарваў на колькі міль: Адміралцейскі бліснуў шпіль (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 393).

Адміралцейства н. 1. У царскай Расіі марское ведамства; будынак, дзе яно размяшчалася. Плыўу небе карабельчык над адміралцейспівам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 120).

  1. Месца пабудовы і абсталявання ваенных караблёў.

Аднаасобнік м. Селянін, які меў асобную, самастойную гаспадарку і не з’яўляўся членам сельскагаспадарчай арцелі. Што ты спіш? для каго? Эх, аднаасобнік! Адзіноцтву, бядзе Дасужы падсобнік (Я. Купала. Аднаасобніку 36. тв., IV, 341).

Аднаасобніцкі, прым. Які мае адносіны да аднаасобніка. Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі поля, падзеленага на шнуры. Гэта аднаасобніцкая зямля (П. Галавач ТСБМ, I, 156).

Аднаасобніцтва н. Становішча аднаасобніка. [Грасыльда:] Кінуў тады наш Міхал сваё аднаасобніцтва, сагнаў некуды каня, відаць, прадаў недзе далёка ад Лонвы, і пайшоў у лес на падсочку (I. Пташнікаў — ТСБМ, I, 156).

Аднадворцы м. 1. Падатковая катэгорыя сельскага насельніцтва на Беларусі ў XIX ст. (утворана ў 1831 г. з дробнай сельскай шляхты, пераведзенай у заходнія губерні паводле палітычных (за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг.) і фіскальных меркаваннях); сяляне, паселеныя царскім урадам на ўскрайку імперыі для аховы яе граніц. А праз дзесяць год, пасля паўстання, пачалі насусіх гнаць у аднадворцы. Тысячы людзей пайшлі ў падатковы стан (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 303—304). Вот у каменны палаты Сходзяцца паны багаты, Золата на іх кіпіць; Мужычкоў туды прыводзяць, I аднадворцы прыходзяць, Там на службу маюць брыць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон-Тв„ 186-187).

  1. У Маскоўскай Русі служылыя людзі ніжэйшага разраду, якія валодалі невялікім зямельным ўчасткам на правах служачага маёнтка, а пазней фактычна былі прыроўнены да сялян.

Адносчык м. (спец.). Той, хто адносіць, пераносіць што-н. ..адносчыкі, фармоўшчыкі (што ціскаюць форму) зарабляюць 15-20 к. у дзень (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» 36. тв., VII, 191).

Адправа [ст.-бел. отправа 1. Выкананне судовай пастановы, спагнанне грошаў, маёмасці. 2. Грашовая сума, спагнаная ў выніку выканання судовай пастановы. 3. Адбыванне набажэнства. 4. Адкрыццё, адпраўка] ж. Прысуд і выкананне прысуду. — Ну што ж, — усміхаецца коннік. — Насмеліўся ты на жонку, на майно маё кусіціся, тоне скардзіся цяпер і на маю адправу (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164).

Адроддзе [ст.-бел. отродокь нашчадак] н. Пакаленне, род. 3 двух бакоў насоўеалася страшная небяспека: з боку адроддзя магутнага старога дрэва Ракутовічаў, з боку ўсяго гэтага пераплеценага сваяцтвам, традыцыямі і паданнямі клана, які зараз «чырванеў» на вачах і яшчэ з боку мужычча, якое адчувала сеаю сілу і значнасць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 262).

Адседка ж. Тэрмін зняволення. Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі (Я. Купала. 3 песень мужычых 36. тв., Ill, 323). К таму за нашэньне пры сабе аружжа ўрадовыя абвесткі гразілі вялікім штрафам і адседкай (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай Тв., 40). I калі-б у камары было хоць крыху вальней, ён палічыў-бы гэта за лепшае да канца сваёй адседкі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 133).

Адыходнік м. Селянін, які часова ідзе з вёскі на пабочныя заработкі. [Антон:] — Людзей многа прыбавілася ў вёсцы, розныя адыходнікі дадому вярнуліся (А. Рылько — ТСБМ, I, 198). Фарміруецца пралетарыят. У 60-х гадах яго тысячы 3, на рубяжы стагоддзя 25 тысяч плюс 10 тысяч чыгуначнікаў, 40 тысяч сезонных рабочых, 70 тысяч саматужнікаў, 150 тысяч рабочых сельскагаспадарчых, 50 тысяч адыходнікаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 152).

Адыходніцтва н. Занятак адыходніка. Беззямелле, а значыць звязанае з ім адыходніцтва, магло абязлюдзіць землі, згаліць і вёску і маёнтак, укрыць палі буянай повенню пустазелля (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 116).

Ад’ютант м. 1. У дарэвалюцыйнай рускай арміі з XVII ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах. Ад’ютант для асобых даручэнняў пры пецярбургскім ваенным генерал-губернатары (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 175). ..разам з Тапаром застаўся ягоны ад’ютант Здзіслаў Міткевіч і яшчэ двое: вольны слухач земляробчага інстытута Сокалаў з прастрэленай рукой і камандзір ужо няіснага першага плутона студэнт Восіп Антонавіч (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 229). Тады Смашыньскі з просьбай аб звальненні звярнуўся да акружнога ад’ютанта (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага Тв., 152).

  1. У Францыі ў XIX ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў.

А Генерал-ад’ютант прыдворны ваенны чын у свіце манарха; асоба, якая мела такі чын. У халодных, сырых сценах Аляксееўскага равеліна перажываў свой раман князь Сяргей Васільевіч Трубяцкі, сын былога генерал-ад’ютанта Аляксандра 1 князя Васіля Сяргеевіча (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 92).

Ажаролкі [стараж. ожерелокь} мн. Каралі. Кубкі, зброя каштоўнейшая, місы залатыя і срэбныя, манеты скрынямі, пярсцёнкі, бранзалеты, ажаролкі, зліткі і срэбныя і залатыя з каменнямі, кнігі, чашы для прычашчэння, дзіскасы, манстранцыі, кандэлябры, рэлікварыі, іконы дзівоснай работы і абклады — дзіва (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 252).

Аз [ст.-слав. лзж] м. 1. Старадаўняя назва першай літары «а»,Аз, гаварыў ён [Саўка]. Я паўтараў. Аз. Букі. Букі. Ведзі. Ведзі. Глаголь. -Глаголь. (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 229).

  1. Займеннік «я». Тайна сія вялікая ёсць: аз жа галаголю ва Хрыста і ва Цэркаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 47).

0 Пачаць з азоў з самага пачатку, з простага, элементарнага. Як вядома, пачалі мы тут з азоў. Адна электраўстаноўка і тры пілы вось і ўсё, што мелі спачатку (М. Ваданосаў. У Баркоўскай пушчы ЭСФ, 136).

Азіят м. (зневаж.). Грубы, жорсткі, некультурны чалавек. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае (Я. Колас-ТСБМ, 1,203).

Азы мн. 1. Мн. да аз у I знач. -А што гэта: азы? Азы, адказваў настойліва Саўка. А букі? Букі. Ведзі. Куды, каго вядзі? Якая табе справа? пачынаў злаваць Саўка (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 229). Так праходзіў я «азы» і «букі» (там жа, 230).

  1. Літары.

Айцоўскі, прым. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі (М. Багдановіч ТСБМ, I, 206).

Акавіта [ст.-бел. оковйта; лац. agua vitae вада жыцця] ж. 1. Гарэлка, настоеная на карэннях; лепшы гатунак гарэлкі. Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі — будзе акавіта (У. Дубоўка — ТСБМ, I, 206).

  1. Перан. (паэт.). Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю поіць (П. Глебка ТСБМ, 1, 206).

Акадэмік [ст.-бел. академйкь', лац. academicus} м. Студэнт. [Сабковіч]: Бацька мае да мяне слабасць, я выдумаю казку, быццам пан акадэмік баламуціць яго дачку і, хочучы маёй адправы, кідае мяне на ўсялякія бруды (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 167).

Акалічны, прым. (паэт.). Навакольны. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-дума за сэрца хапала (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 73). Святочны трэба было выбраць дзень, Каб на аблаву з акалічных сёл Магло сыйсціся як найбольш людзей (М. Танк ТСБМ, I, 207).

Акалодак м. 1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі. Засталося атрымаць пасаду дзе-небудзь на лініі, замкнуцца ў вузкія рамкі свайго акалодка (X. Шынклер ТСБМ, I, 207).

  1. У царскай Расіі падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка. На сярэдзіне плошчы, ля голых Мініна з Пажарскім — сарамацішча! — будачнік архангела арыштаваў ды пацягнуўу акалодак (У. Караткевіч. Зброя 43, 307).
  2. Лячэбны пункт пры воінскай часці. [Старшыня:] Заўтра я павядуўсіх.. у акалодакрабіць уколы (В. Каваль ТСБМ, I, 207).

Акалодачны і акалотачны м. Паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі, які кіраваў акалодкам; акалодачны наглядчык. Патаргаваўшыся яшчэ трохі, акалодачны паказаў рукою на паліцыю і сказаў: «Каліты будзеш стаяць на сваім, дык завяду ў акалодак!» (Я. Колас ТСБМ, I, 207). Яму [урадніку] даюць павышэнне, пасылаюць у горад, робяць акалодачным, потым прыставам, а потым ... і пайшоў наш ураднік угору, як цыган па драбінах на неба (Я. Колас. Соцкі падвёў 36. тв., у 12 т., IV, 27). Лабановіч і не апамятаўся, як да яго падбег зусім яшчэ малады і плюгавы на выгляд акалодачны (Я. Колас. На ростанях На ростанях, 607). Тут Смашыньскі пачаў прасіць дзяжурнага акалодачнага Іванова адпусціць яго дахаты (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага Тв., 151-152). Яго [кіраўніка «Народнай волі»] высачыў акалотачны (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 284).

Аканом м. Кіраўнік гаспадаркі ў панскім маёнтку. [Сабковіч]: Пісар, войт ці аканом Называлі балваном, Як пачулі толькі грошы, To знайшлі й розум харошы (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 136). Расейскае войска разрабавала яго Нясвіж, і толькі верны замкавы аканом паспеў, па чутках, таемна закапаць дванаццаць срэбных апосталаў (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 120)... на вялікдзень разам з аканомам і старастаю разносіла [Альбіна] па хатах пафарбаваныя рознакаляровыя яйкі-маляванкі (М. Віж. Лабірынт Л, 146). Вось аканом пузаты, На чым ёсць свет, раве (Я. Купала. I як тут не смяяцца 36. тв., I, 28). Вінцук ужо сам быў з вусамі і кіраваў маёнткам, праз аканомаў, зразумела (I. Гурскі — ТСБМ, I, 208). Разам з Жывенай ехалі аканом і яго памочнік — малады грэк Гермаген (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 189). Чые аканомы паспелі ўжо пакласці на краёчак поля ўначы выпечаны хлеб, соль і напоі і пакланіцца святой ніўцы ад імя гаспадара? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 410). Маёнткамі яго [пана Вашамірскага] кіравалі аканомы (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 37). У гэтую самую хвіліну «младзенец Езус», трохгадовы хлопчык аканома, заплакаў (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 89). Аканому Яўхіму Грынявіцкаму таксама хацелася спачыну (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 15).

Аканомка, ж. да аканом. Тым больш бясшкодны [немец] зусім, паскудстваў нікому не чыніць. Толькі што прыйдзе ўвечары да аканомкі і просіць: «Гнедзіге фрау... Айн гляс шнапс...» [«Дастойная фрау ... Шклянку шнапсу...»] (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 79).

Аканомскі, прым. да аканом. Тады ізноў арандаваў [бацька] фальваркі. Дзіцячыя гады я [Купала] правёў крыху панічыкам, як аканомскі сын (Я. Купала. Да Я. Ф. Карскага 36. тв., VII, 473).

Аканомша ж. Тое, што аканомка... у немцаў амаль усе жанчыны гнядыя, а аканомша вылітая немка (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 79).

Акінф [ст.-бел. акйнфь, йакйнфь, йакйнфть, йякйнфь} м. Каштоўны камень яхант. Жывена пазнала сярэбранае колца з зялёнай кропляй акінфа Апфія амаль не здымала ўпрыгожанне з пальца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 96).

Аковы мн. Кайданы. 3 чараўніцаю зелле князь вара, 3 цёмнаю сілаю дружбу вядзе; Маладую ўсыпляе ён пару, Маладому аковы кладзе (Я. Купала. Песня-казка 36. тв., II, 288).

Акольнічы м. У Старажытнай Русі адзін з вышэйшых баярскіх чыноў; асоба, якая мела такі чын. А акольнічы Раман Бабарыкін, у якога ў свой час Нікан купіў вотчыну пад манастыр, не адну скаргу адбіў цару (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 274).

Аконам, акоман і коман м. Тое, што аканом. Аконам спачувальна крэкнуў, стараючыся зрабіць гэта як мага больш далікатна і не абразіць тонкага слыху пані (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 48). Жыў колісь пан, даўно, вядома, I быў аконам у яго (Я. Колас. Рыбакова хата36. тв. у 12 т., VIII, 51). Покуль сонца ўзыдзе, Раса выесць вочы; Кепска, як аконам Лаяць, біць ахвочы (Ян Чачот. Покуль сонца ўзыдзе Зан., 33). А вось і акоман сам Прыбег к карчме на кані (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 181). Але і коман цікун! Глядзь! усякія плахціны, To кажухі, то пярыны, На Гапона стаў кідаць, He дзіва ж было паймаць (там жа, 178). Вось мела надзею з команам злучыцца, Памеж мужыкамі шляхецтвам хваліцца (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 336).

Акругле [ст.-бел. округле 1. У даўжыню па акружнасці. 2. У форме круга. 3. Перан. грунтоўна, дакладна], прысл. У акружнасці. I скарб вы ў ніжняй каморы адзедзічавалі. I хата раскоійная, акругле сем сажняў (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі 43, 199).

Акружны м. 1. Чыноўнік, які служыў у канцылярыі акругі. ..плацілі мы земскую павіннасць ды вялікія зборы, плацілі на пасрэдніка, на праўленне, старшыням, пісарам, акружным, асэсарам ды бог ведае, каму плацілі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 109).

  1. Акружны суд. Раз за малым не ўсёй вёсцы прыпёрлі павесткі з акружнога аб тым, што жонка Барткава падала скаргу, што муж выгнаў яе з двора, што з другой жывець, што палавіну яе маёнтка 30

забраў, па пяць тысяч на рок даходу цягне, а еіі ні гроша не даець... (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка Зан., 448).

Акрутны [ст.-бел. окрутныіг, польск. okrutny — жорсткі], прым. Грозны, жорсткі, люты. Кажуць, што ты князь акрутны, але, бачыць неба, я не баюся цябе (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 19). 1 няхай нас адтамталя дастане, акрутны, апаёвы псарэц [псяр]. У яго свая судба, у нас свая (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі 43, 131). — Ну, кінь ты, жонка, плявузготы. Няхай лепш вешаецца пан, I не такі акрутны стан, Каб так баяцца жываглота (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 53). Настрой у панскай Полыачы ўзняты — Трывожны час, акрутны стан: На Польшчу сунуцца гарматы, Б’е Гітлер гучнаў барабан (там жа, 217).

Акруценства [польск. okrucienstwo — 1. Жорсткасць, лютасць. 2. Жахі, зверства] н. Ашуканства. Запыталася [Еўка] тужліва: — Чаму такая жорсткасць вакол і акруценства? (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр, 104).

Акрывала н. Покрыва. ..чыжовая падушка пад голаў, саболяе акрывала паверх, ды я, сама малада, поплеч (В. Ластоўскі. Прыповесць аб старым мужу і гожай дзеве Тв., 44).

Актор м. Акцёр. У Парыжы з іх [простых людзей] быў бы толк. Вышлі-б вялікія сусветныя кампазітары, акторы, маляры і нават паэты (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 63). -А... ад чаго памагае? — Ад запою... натхнёна збрахаў актор. Ад хмялення (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 202).

Акторка, ж. да актор. / у параўн. Яна [Мэра] прыслухоўваецца да акцэнтацыі слоў пры гутарцы з суседкамі і, як акторка, стараецца падрабляцца пад іх (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 297).

Акторства н. Акцёрства. Дзякую Драчыку і за яго акторства, бо каб не напалохаў, дык ніколі ў сваім шэрым канцылярскім жыцці такой радасці не меў бы (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 200).

Акцызнік м. Чалавек, які збірае акцызныя зборы ускосныя падаткі на тавары шырокага спажывання; служачы ў акцызе. Вёрст з трыццатак ад горада абрабавалі аднаго акцызніка ды забілі на смерць паштара (Р. Мурашка ТСБМ, I, 220). Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 240). I акцызнік той быў, прысягаўся і ён, Як яму хтось данёс, як сачыў ён пяць дзён, Як кацёл там кіпеў, як гдзе брага была, Як Пятрук не паспеўуцячы ад катла... (Ф. Багушэвіч. У судзе — Тв., 24). // перан. (лаянк.). — Акцызнік ты, во што! (Я. Колас. Стараста 36. тв. у 12 т., IV, 197).

Акцызны, прым. Які мае адносіны да збору падаткаў на тавары масавага спажывання. 3 шапкі ён змахваў крыху на даўнейшага чыноўніка акцызнага ведамства (Я. Колас. Балаховец 36. тв. у 12 т., V, 337-338).

Акцябраты мн., адз. акцябронак, м. Школьнікі малодшых класаў (звычайна першых трох), якія рыхтаваліся стаць піянерамі. Ягоны [Леніна] смех, Яго вясёласць Гарыць на тварах акцябрат, Жыве ў рабоце камсамола, У песнях маладых дзяўчат (П. ГлебкаТСБМ, I, 220). А на рэчцы на Арэсе Растуць акцябраты, Піянеры, камсамольцы — 3 бальшавіцкім гартам (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36., тв., V, 189).

Алавастравы [ст.-бел. алевастровый, алябастровый], прым. Зроблены з алебастру; алебастравы. Ен [Гедзімін] падняў нагой аскабалкі бутэлькі, яны са звонам разляцеліся па святліцы, адзін дзынькнуўшы аб празрысты алавастравы сасуд на паліцы, упаў на пушысты дыван ля сцяны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 401).

Аланы мн. Вялікі племянны саюз сармацкага паходжання (у пачатку X ст. заснавалі самастойную дзяржаву Аланію, пасля манголататарскага нашэсця ў канцы 1230-х гадоў мігрыравалі ў Грузію, Візантыю і Венгрыю, частка перайшла на тэрыторыю сучаснай Асеціі); продкі грузінаў, асецінаў, венграў. Я з племя аланаў і таксама быў воем, але мяне захапіліў палон (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 48).

Алахі мн. Полаўцы. Абаронцы Перуна, штоў пушчах і чаратах сядзелі, на белы свет выходзяць, са стэпу алахі на конях і на гарбатых вярблюдах божым цэрквам пагражаюць (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 469).

Алебарда [ст.-бел. алябарда, алябарта, галябарда', ням. Hellebarte} ж. Старадаўняя халодная колючая зброя: доўгае плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом. Язык звону вырвалі, шчокі алябардамі пасеклі і да палонкі гшцягнулі, каб давеку безгалосы на дне ляжаў (У Арлоў. Міласць князя Гераніма. МКГ, 205). Пасля школы яны ішлі прагульвацца за горад, мінаючы гандлёвыя рады, крочылі за браму, дзе драмаў стражнік з алебардай і гакоўніцай (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 296).

Алефбейс [ад алеф — першая літара, бет другая літара яўрэйскага алфавіта] м. Алфавіт. [Дзед:]Бачыш, які ты ў мяне разумны!.. Га? Калі «дозволено цензурой» дык я табе куплю «алефбейс» (алфавіт) (3. Бядуля. У дрымучых лясах36. тв. у 5 т., III, 272).

Алканне [ст.-руск. алькатн, алкатй — галадаць; ст.-бел. алкатй -

  1. Адчуваць моцны голад, галаданне. 2. Моцна жадаць, імкнуцца да чаго-н.] н. Голад. Вялікае алканне чакае нас. Баяры не далі хлеба (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 582).

Алтабас [ст.руск. алтабась] м. Род парчы, затканай золатам ці срэбрам. Адзе-лі нявесту. Плацце з персідскага алтабасу, вытканага сярэбранай ніткай, упрыгожанага ізумрудамі і жэмчугам (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 46).

Алтар м. Узвышаная частка ў храме з ахвярнікам, на якім спальваліся ахвяры і перад якім адбываліся культавыя абрады (першапачаткова была звязана з культам продкам, затым узводзілася ў гонар багоў і герояў). Тонкім смалістым пахам, пахам сонца і жывіцы, пацягнула ў святліцу — яшчэ нядаўна каля яе праносілі паленцы, што ўжо складзеныя ў храме на высокім алтары ў тры акуратныя стосікі і палітыя тлушчам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў -АД,12). Вакула заплюшчыў вочы і ўбачыў да драбніц знаёмую карціну: нямоглы, як напоены празрыстай старэчай жаўцізной вярхоўны жрэц Святазар уздымаецца ўверх па прыступках алтара, кожная з якіх адпавядае пэўнаму месяцу і вершаванаму памеру патрэбнага гімна, да першага кола цаглін, якімі абкладзенае месца вогнішчаў і дзе ўмацаваны паміж зажымамі кавалак сухога дрэва са свярдзёлкам (там жа).

0 Класці (пакласці, скласці) на алтар аддаваць што-н. у імя чагосьці высокага, дарагога і пад. Мусіць, у гісторыі не было іншага чалавека, які б паклаў на алтар беларускага асветніцтва столькі ўласных сродкаў, як Магдаліна Радзівіл (Настаўніцкая газета 26.01.2002 ЭСФ, 196). Класціся на алтар чаго, чаму — аддавацца чаму-н. у імя чагосьці высокага, дарагога і пад. Ды што змагацца з неспазнаным? На алтар яму кладзецца творчасць ахвярапрынашэнне, калі ахвярнікам робіцца мальберт, аркуш паперы, сцэна, ахвярай — талент і дух (В. Куртаніч. Майстра практычных дыскусій ЭСФ, 196).

Алтарнік [ст.-руск. алтарнйкь\ м. Службовец алтара. Там, у глыбіні свяцілішча, каля алтарніка са знічам, сабраліся жрацы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 427).

Алхімік м. Асоба, якая займалася алхіміяй.

А Даследчык-алхімік (у параўн.): Любіла яна [Фаціма] ствараць новыямазі і націранні, касметычныя дзівосы — ім аддавалася са страсцю, нібы душа прыроджанага даследчыка-алхіміка ўсялілася ў мякка-калахлівае жаночае цела (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 149).

Алхімія ж. Сярэдневяковае містычнае вучэнне, накіраванае на тое, каб адшукаць «філасофскі камень» як чудадзейны сродак для ператварэння простых металаў у золата, для лячэння хвароб і г. д. (некаторыя адкрыцці і вывады алхіміі з’явіліся пачаткам сучаснай хіміі як навукі). [Юнгінген:] — У Францыі занятак алхіміяй забаронены пад пагрозай смяротнага пакарання ўжо трыццаць гадоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 237).

Альбер м. Чалавек цюркскага племя. [Святаслаў:] He даждаліся вы [сыны] сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі з магутамі.. і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 242).

Альбігойцы мн. Удзельнікі ерытычнага руху на поўдні Францыі ў XII—XIII стст. Словы гэтыя прагучалі не ў Лівоніі, а далёка адсюль, у паўднёвай Францыі, калі там, як дзікіх звяроў, забівалі воіны папы альбігойцаў (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма МКГ, 224).

Алькерык [польск. alkierz < чэш. аікёг, ад с.-в.-ням. ärker\ м. Памянш. да алькер вуглавая адасобленая частка будынка, якая знадворку намнога выступае ад сцен (былі характэрны для шляхецкіх сядзіб Беларусі і Польшчы ў XVII-XIX стст.). Усе ў хаце называлі пакой алькерыкам (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 228).

Альмарыюм [ст.-бел. альмарйя, олмарея, армарйя шафа] м. Скрыня, шафа. Родныя, сказаў дойлід, ён усё аднекуль ведае пра вас. 1 таму ўцякайце. Пакуль не позна. 1 вазьміце з сабою альмарыюм з грашыма (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі 43, 131).

Альфа [ст.-бел. альфсг, ст.-руск. алфа, альфа — 1. Аз. 2. (перан} пачатак] ж. Назва першай літары грэчаскага алфавіта.

0 Альфа і амега пачатак усяго. Iгосцям зараз нецікавы Гасцінны дом, гаспадары, Іх сэрцу бліжай свае справы, Свае манаткі і двары. I гэта альфа і амега Такой мараліў час такі. Ім нават зараз не з рукі 1 чарку выпіць «чапкавэга» (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 224). Ад альфы да амегі — ад пачатку да канца, цалкам. Аднойчы, усумніўшыся ў нейкай дробнай ісціне, я пачаў правяраць, і аказалася: усё ад альфы да амегі трэба мне вырашаць нанава (М. Танк. Шчаслівы дзень ЭСФ, 25).

Альфабэт [ст.-бел. алефбеть', лац. alfabetum] м. Алфавіт. НаДзяды пры выпіуцы адзін [беларус] адзеваецца казою і пяе беларускія прыказкі у парадку жыдоускаго альфабэта (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі -Ж, 15).

Алюмнат [польск. уст. alumnat пансіён] м. Студэнцкі інтэрнат (былі ў Гэйдэльбергу, Кёнігсбергу, Берліне, Лейдэне, Оксфардзе). — Ездзіў у Оксфард, у тутэйшы універсітэт. He прынялі, хаця для нашых студэнтаў там адкрыты алюмнат (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 91).

Амбарас [фр. embarras} м. Клопаты, турботы, непакой. Колькі амбарасу каля гэтай справы! (К. Крапіва ТСБМ, I, 228). Прыехаў на рынак; тут здзёрлі дзесятку Брамнага, ці як там, за штосьці казалі. Паказалі мейсца; стаў я за рагатку, Пані шчуп за зайца і купіла зараз; Жыд зараз за скурку адлічыў тры злоты. Вот толькі з дрывамі, з яйкамі амбарас (Ф. Багушэвіч. Песні Выбр. тв., 101).

Амбасадар [польск. ambasador] м. Пасол. У італьянскай бацькаўшчыне слыў гэты магнацкірод і прыбыўу Полыачу, як амбасадар неапалітанскі, за Яна III (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 521).

Амбітны, прым. Амбіцыйны, з празмерным пачуццём асабістай годнасці, самалюбства. Людзі кажуць, што ён дужа амбітны, лезе уверх! (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 201).

Амфара [лац. amphora ад гр. amphoreus\ ж. Старажытны гліняны або металічны посуд з высокім горлам і дзвюма вертыкальнымі ручкамі для трымання і перавозкі віна, алею, мёду, збожжа. Аднак бялёса-сіняе покрыва над далячынямі было зажурана-спакойным, не калыхаўся калматы быльнёг ля дарогі, прарэзанай коламі фурманак, што везлі і везлі з палёў у маёнтак амфары з тйаніцай, алеем, гідрыі з пітной вадой, пелікі з мёдам, сушаныя фінікі і вінаград, сыры, загорнутыя ў тканае ва ўласных Нікіфаравых майстэрнях палатно, і многае іншае (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 161). Да самай раніцы лілося з вялізных гліняных амфар хмельное віно (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 84). На вазы клалі тушы дзікоў і ласёў, груды сухіх дроў, амфары з віном і мёдам (Л. Дайнека. След ваўкалака-СВ, 195).

А Амфары-карчагі: Так, яны [рэчы] ляжалі тут — сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны кожная вагой каля 186 грамаў, двуручныя амфары-карчагі, якія былі і мерай ахвярапрынашэнняў, змеевікі, чары, а таксама крышталызыя шары-пацікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 293).

Амфарыска, ж. Тое, што амфара. Жывена трымала скрыню з рознымі сасудамі — лекітамі, амфарыскамі, дзе было нагатаванае асвяжальнае пітво для гаспадыні, адвары з зёлак іўсё, што магло спатрэбіцца ёй (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 161).

Анахарэт м. 1. Чалавек, які жыве адасоблена, пазбягае грамадства; пустэльнік, самотнік. Ён працаваў пісцом хрыстбургскага комтура і адчуваў сябе анахарэтам у гэтым шумным і крывавым свеце (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 170).

  1. Рэлігійны фанатык, які сышоў у незаселеныя месцы і вёў там аскетычны вобраз жыцця; пустэльнік, адшэльнік (характэрна для эпохі першых стагоддзяў хрысціянства).

Ангелец м. Англічанін. Там сходзіліся афіцэры ўсіх нацыянальнасьцяў: Ангельцы, Амэрыканцы, Канадыйцы, Новазэляндцы, Аўстралійцы (П. Сыч. Бярозка К, № 7,78). Чуеш, як гучыць маё прозьвішча? Можа быць, крыху немец, крыху ангелец, прасьцей кажучы, — цэлы інтэрнацыянал ува мне адным... (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі»-ХБ, 119).

Ангельскі, прым. Англійскі. ..малодшая [дачка], працуе ў ангельскім афіцэрскім ночным клюбе (П. Сыч. Бярозка К, № 7, 80). Ен .. вывучаў ангельскую мову й прыкідаўся Ангельцам (там жа, 78).

Андарак [ст.-бел. йндеракь', ням. Unterrock] м. Даматканая суконная спадніца. Кветачкамі свеціць яе андарак, Гарсэціць чырвоны, яку гаршкурак (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы — Тв., 218). У залуўвайшла Ксенія, мажная ўжо кабета ў панскім убранні — шоўкавая кофта, атласная спадніца, з ёй старая сялянкаў саматканым андараку (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 98). [2-гі пагарэлец] з андараком і каптанам бабскім (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 89). Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе (I. Мележ — ТСБМ, I, 233). Усе ў стракатых андараках з хвандамі, у рознакаляровых кабатах, якія так ёмка і зусім па-новаму сцягвалі іхнія.. тулавы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 203). Цёмныя валасы яе [Жывены], спушчаныя над вухам у выглядзе пятлі, абярог, што вісеў на падраным сухажыллі, тоўсты карычневы андарак—усё выдавала застарэлы адчай іразам з тым выяўляла надзею, якою жыла гэтая, па ўсім відно, надзвычай уражлівая істота: у валасах скамечылася барвовая разетка шыпшыны, на андараку былі нашытыя тоўстымі барвовымі нітамі такія ж кветкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 25). Але толькі пакланіліся ў пояс падарожныя і сабраліся ісці, як скрозь ніжнюю браму на чыста выбрукаваны, пустынны двор замка пасыпаліся дзяўчаты ў вяночках і стужках на русых, чорных, рудых галоўках, у кажушках і суконных каптанах, у квяцістых андараках і тканых каляровых спадніцах (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 571). Выйшла Соф’яў еышыванай кашулі, чыімсьці андараку, з чырвонай стужкай у валасах, пакланілася княжай пары (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 358). / у параўн. Надта ўжо добрыя былі поршні, як крамныя: ніз суцэльны, вяршок, як андарак, клятчасты, з жоўтых і сіненькіх скураных лычак, а раменьчык, якім зашморгеаюць, чырвоны, як мак-відук (У. Караткевіч Каласы пад сярпом тваім КС, II, 271). // вобразн. Дзень памрэ, і ночка зьляжа, Чорны ўзьдзеўшы андарак (Я. Колас. Сымон Музыка-СМ, 163).

Андынарыя ж. Месячная натуральная плата прадуктамі і адзеннем (такую плату памешчыкі выдавалі прыгонным сялянам, якія не мелі ў сваім карыстанні зямлі і працавалі на памешчыцкім полі). Назаўтра пан даў загад аканому павялічыць андынарыю Якіму (М. Нікановіч — ТСБМ, I, 234).

Анталёгія ж. Анталогія. ..анталёгія лепшых тагачасных літаратурных твораў (В. Ластоўскі. Лябірынты — Тв., 102).

Анталяжык [польск. з фр. entoilage — палатняная падшыўка] м. Белая, ценкая пляцёнка, якая служыць для абшывання бялізны, чапцоў 36

і інш.; карункі. 1 якіх убораў толькі На паненках ня было, Анталяжыкі ў дзьверолькі (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 161).

Антонаў, прым.:

о Антонаў агонь гангрэна. Падпадае антонаў агонь, Балабонь да пары, балабонь! (К. Крапіва. Балабонь да пары, балабонь! 36. тв., I, 195).

Антракс [ст.-бел. анфраксь, андраксь] м. Каштоўны камень рубін. [Еўдакія:] Гэты, з антраксам, аддай у Вялікі Храм Божай Мудрасці, хай аправяць ім абраз свяпюй Еўдакіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 165).

Анты мн. Назва ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія жылі ў IVVII стст. паміж Днястром і Дняпром. Як балгары прынеслі склавінам і антам толькі назву будучай дзяржавы, так і літоўцы: «Літва», «Вялікае княства Літоўскае» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі-ЗБК, 116).

Антыпапы мн. Асобы з вышэйшага духавенства, якія прэтэндавалі на папскі прастол. Шапочуцца антыпапы. Аж сцены трасуцца Ад шопату (Я. Колас. Ерэтык 36. тв. у 14 т., X, 534).

Антэкі-мазурыкі мн. (пагардл.). Мянушка белапалякаў. Кунтушыкаў, каптурыкаў 1 антэкаў-мазурыкаў наперлі нам сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады (Я. Колас. Панская ласка 36. тв. у 12 т., II, 30).

Антэпендыум [ст.-бел. антепендйя, антепандйя, антепедйя — пярэдняя заслона алтара] м. Ніжняя частка алтара. Люд жа талопіў вочы на алтар, ніжняя частка якога — антэпендыум — была, мабыць, прывезеная з самога Рыма з рэдкім майстэрствам на металічных пласцінах, упрыгожаных яшмай і лазурытам, выбітыя сцэны з жыцця Хрыста і апосталаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 61).

Анучнік м. Той, хто збірае анучы (паношаныя рэчы, старое адзенне) або скуплівае іх у абмен на якія-н. тавары. Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры, анучнікі, карабейнікі-пешаходы (3. Бядуля ТСБМ, I, 239).

Апаведаніўк м. Апавяданне. He падумайця, людзі добрые, што ў апаведаніўку гэтым хітрая, пляцень мастацкі ... He! (М. Гарэцкі. Рунь Р, 3).

Ападак м. (разм.). Той, хто выракся сваёй мовы, культуры, традыцый і звычаяў. — Менавіта вы [генерал] якраз і ёсьць гэты аджылы архаізм, дарма што носіце саеецкую хворму. Вы ведаеце, як вас тут клічуць, ападак! (М. Цэлеш. Ападкі ХБ, 115).

Апанча і епанча [ст.-бел. епанча, апонча, опанча, опончсг, тур. japundza\ ж. Старажытнае верхняе адзенне ў выглядзе доўгага шыро37

кага плашча. Раптам ёй [Рагнедзе] падалося, што міма едуць коннікі, пакрытыя апанчамі, вада сцякае па дзідах (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 142). [Госці:] Нагледзіліся на крыжацкія апанчы і шчыты (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 416). Да гарольда пад'ехаў яшчэ адзін мечаносец у чорнай епанчы, рэзкімрухамрасхінуў яе, іўсе, хто быў на забаролах, убачылі светлавалосую перапалоханую дзяўчынку, якая сядзела наперадзе мечаносца, моцна ўхапіўшыся тонкімірукамі за конскую грыву (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 243).

Апаркцій [гр.] м. Паўночны вецер. Надвор’е перамянілася: дзьмуў апаркцій, халодны паўночны вецер, і нізка гнуліся да зямлі алівы, мігдалавыя дрэвы і магноліі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 173).

Апастат [ст.-бел. апостать, апостата, апостота адступнік] м. Вераад-ступнік. Мендог можа стаць апастатам да Навагародка! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звонаКРЗ, 218).

Апатрунак [польск. opatrunek] м. Перавязка, накладанне павязкі. Пабеглі да настаўніцы па ядынку [ёд]. Тая сама прыйшла зрабіць апатрунак (М. Цэлеш. Воўчым сьледам ХБ, 196).

Апачывальня ж. Тое, што спачывальня. На падлозе апачывальні спала карміцелька (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 25). У гэты час убегліў апачывальню Якаў Палачанін і Мірошка, абодва ўспатнелыя, чырванашчокія (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма МКГ, 265). У глухую поўнач, калі барабаніў па дахах і дрэвах дождж, калі бусыя хмары ціснуліся да самай зямлі, нейкі слабы шум пачуўся за дзвярыма Даліборавай апачывальні (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 293).

Апіевы, прым.:

о Апіева трава [ад уласн. імя Апій] сельдэрэй. «Абецадла было ад лекараў, што чарнобыл тоўчаны ды змешчаны з вадою апіевай травы камень з пузыра выведзе, — чытала Жывена, — але не дапамагло і тое» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 96).

Аплатка [ад лац. oblata (мн.) прынашэнні] ж. Маленькі кружочак клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] -А гэтыя, як на іх.. папяровыя аплаткі ёсць? (А. Бажко ТСБМ, I, 249).

Аплечча н. Ахоўнае адзенне на плячах. Лямец, прыхіліўшыся спіною да ствала, адбіваўся мечам ад двух воінаў у жалезных латах і аплеччах, поршні яго дыміліся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 99).

Аповядзь м. Аповесць. ..у летапісным аповядзе пра жыццё князя Уладзіміра праходзяць яны беглыміўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 6).

Аполле [з польск. opole\ н. Адміністрацыйна-судовая адзінка, якая ахоплівала некалькі вёсак; воласць. Ды прыбыў даяго ганец з польскага 38

аполля, ад магната Баляслава, з запросінамі ў госці (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 137).

Апоньча ж. Тое, што апанча. ..плашчамі, апоньчамі і кажухамі.. пачалі [русіны] масты масціць па балотах і гразкіх мясцах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 237).

Апрычнік м. Служылы дваранін у час царавання Івана IV. Але песню не магла ўтрымаць у кратах царская цэнзура і царскія апрычнікі, яна даходзіла да народа (Я. Купала. Прамова на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 35-годдзю літаратурнай дзейнасці 36. тв., VII, 320). // перан. Жорсткі, люты чалавек. Полацкіх усіх жыўцом у Дзвіне патапілі, з дзецьмімаленькімі... Апрычніку pace, пёс шалёны — Грозны, кацюга (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 211).

Апрычоны, прым. Своеасаблівы, адметны. II у знач. наз., н. Iяшчэ тады, калі ўсё наша апрычонае, не падобнае ні на расейскае, ні на польскае, каралася законам і вынішчалася, зьявіліся волаты нашага новага паўстаньня зь мёртвых (М. Цэлеш. Ападкі — ХБ, 110).

Аракул [лац. oraculum прароцтва] м. Жрэц у старажытных грэкаў і рымлян, што прарочыў быццам ад Бога, а таксама месца такіх прароцтваў. Калі Арфэй, які быў з народу Гетаў, што сяліліся пад той час у Фракіі, панёс у Грэцыю навуку аб адзіным Найвельшым, дык Грэкі пыталі аракула, што такое Бог, якога прапаведуець Арфэй? (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 91).

Арала н. (паэт.). Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? (Я. Колас ТСБМ, I, 261).

0 Перакаваць мячы на аралы разбройвацца, выкарыстоўваць усе сродкі на мірныя мэты. Мы заклікалі і заклікаем перакаваць мячы на аралы, знішчыць зброю. I мы гатовы гэта зрабіць, калі сустрэнем шчырае разуменне і згоду нашых краін (Звязда. 29.07. 1976 — ЭСФ, 300).

Арамаціца ж. Сасуд. А яшчэ даў вярхоўны жрэц Жывене куфэрак з дубовых дошчачак, у якім месціліся арамаціцы з пахкімі алеямі і лекі: шэры парашок з атрутных грыбоў, якім праганяюць трасцу, чорная мазь з бяросты, якою лечаць артэты хваробы суставаў, і многае іншае, што ва ўмелых руках прынясе палёгку, а ў няўмелых пагібель (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 97).

Арандар м. Яўрэй, які атрымаў дазвол на гандаль гарэлкай з панскіх бровараў; арандатар. Калі прыйдзе на кірмаш або ў якое свята да арандара, дык у карчму заходзіць узяўшыся ў бокі, чырвоная шапка набакір, галава задзёртая, і здаецца, што ўсе для яго нішто, жменю грошы шпурляе на стол, кажа падаваць тое, што толькі яму зама39

нецца (Ян Баршчэўскі. Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем Выбр. тв., 98).

Аратай м., мн. аратыя Араты. Тады на Рускай зямлі рэдка пяяў аратай (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 239). Алеўратаваліся нямно-гія: тэўтоны абкладвалі селішчы па ўсіх правілах ваеннай навукі, і мужчыны, аратаі, бондары ці кавалі, засягнутыя знянацку, не мелі ні сіл, ні ўмення, каб адбіцца ад ворагаў (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 103).

Арафамы мн. Парфума, пахкасці. Стары Крыспін усміхаўся сабе ў бараду: Нікіфар наказаў яму як мага даўжэй, спакушаючы, паказваць дзяўчыне шаўкі і тонкія шарсцяныя тканіны, а таксама арафамы, якія вырабляла суседняя майстэрня, што таксама давала коміту нямалыя грошы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 190).

Арафламы мн. Тое, што арафамы. Новагародак ужо не сталіца княства, Гедзімін жыве ў Троках, і ўвесь двор пры ім, а тут ад ягонага імя валадарыць ягоны намеснік Пётра Корсак, які гатовы выць ад адчаю, што не можа больш дурыць галовы прыўкраснай Дабранезе і не менш прыўкраснай Прадславе — дзвюм пярлінкам Гедзімінавага двара, дзвюм высакародным дамам, якія вечна спаборнічаюць паміж сабой — хто надзене болый модную сукенку, з тых, якія ўжо носяць пры двары нямецкіх курфюрстаў, хто мае лепшыя арафламы, так да бясконцасці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 320).

Араш м. Від тканіны. [Княгіня:] Яўжо збіралася ёй [Гайне] сукню з араша заказаць краўцам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 378).

Арбалет м. Сярэдневяковы ўдасканалены лук з прыкладам; самастрэл. Тры сотні эстаў прывёў юны Меэліс, які заўсёды хадзіў з лёгкім арбалетам, са скураным тулам, набітым стрэламі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 282). Арбалет новагараджане называлі самастрэлам, ляхі — кушаю. Ен біў доўгімі цяжкімі стрэламі з гранёным жалезным наканечнікам-балтом на вастрыі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 286). ..баязліва азіралася [Алена]: каб ніхто не стрэліў у цара лесу, навокал жа людзі з пішчалямі і арбалетамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 101). «Ваўчыца, — заключыла Ксенія. — Ад голаду скуголіць. У другі раз мы возьмем з сабой арбалет» (там жа, 177). ..толькі некалькі парабкаў, што пільнавалі тут нікому не патрэбныя сані і сена, кінуліся крычаць усяму статку: «Немцы! Немцы!» — і змоўклі пад стрэламі арбалетаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 320-321).

А Арбалеты-самастрэлы: Да агульнай смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезны.мі белтамі, якіх-небудзь 40

сваякоў мушкета гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. ЛабірынтЛ, 186).

Арбалетчык м. Воін з арбалетам. Паперадзе свайго войска Міндоўг трыма радамі паставіў лучнікаў і арбалетчыкаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 285). Калі ландскнехты з рыцарамі наблізіліся, узяліся за справу арбалетчыкі (там жа, 285-286). Усе брады былі добраўмацаваныя частаколамі, бамбардамі, за імі хаваліся аддзелы арбалетчыкаў і далёкаўглыб стаялі напагатове прускія кліны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 368).

Аргамак [ст.-бел. ограмакь, громакь; цюрк. orhamag} м. Старадаўняя назва пародзістых верхавых коней у краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу. Нікіфар падвёў дзяўчыну да гнедага аргамака з тонкімі нагамі і высакароднай паставай галавы, які зашыўся ў кут і не хацеў адгукацца ні на якія ласкавыя словы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 147). Перад каралём пранеслі на пальчатках дванаццаць сакалоў, потым дванаццаць крэчатаў;.. правялі зграю з дванаццаці выдатных хартоў; правялі дванаццаць вараных рысакоў, потым дванаццаць буланых аргамакаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 330).

Арда і орда ж. 1. Цюркскае войска, якое ўрывалася ў межы Старажытнай Русі. Жыхары, што выратаваліся ад нашэсця арды, пахаваліся па пушчах (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 59). А за імі проста з зарыва, імчала арда, сотні дзве татар (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 245). Кабзар грае, падпявае, Гамоніць славамі, Як маскалі, орда, ляхі Білісь з казакамі (Я. Купала. Тарасова ноч 36. тв., V, 400). // перан. Полчышча фашысцкіх войск. П’яных разнёй самураяў Хмару фашыстаўскіх орд, Знішча ўсю гэтую зграю Вольны савецкі народ (Я. Купала. Японскім самураям 36. тв., IV, 346).

  1. Дзяржава, саюз плямёнаў у старажытных цюркскіх і мангольскіх народаў (уласн.). Ці не кінецца [Яўнут] шукаць падмогі ў Ордэна, Масквы альбо Арды? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 557). А было ж: сваталі яе [княгіню] вільняне з цяжкае нагоды шлюбам хацелі выкупіць заложнікаў — паслоў Княства, якіх утрымаў у Ардзе хан Джанібек (там жа, 573).
  2. Першапачатковая форма грамадскай арганізацыі чалавецтва: першабытны статак.

Ардашня ж. На Беларусі ў XVIII першай палове XIX ст. — прадпрыемства па вытворчасці ардашу вышэйшага гатунку паташу, які выкарыстоўвалі пры вырабе шкла, мыла, сукна, фарбаў, фарфору, пры апрацоўцы скур, адбельванні тканін і інш. Усе мае сорак гадоў у памяці прайшлі, да тых дзён, як падняліся і вёскі, і буды, і гуты, і ардашні,

як усё староства за косы, за цапы ды за рушніцы схапілася (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 197).

Ардынарац м. Афіцэр для даручэнняў пры камандуючым. Затым выклікаў з калідора ардынарца, загадаў яму тэрмінова запрасіць сюды пана паручніка (М. Віж. ЛабірынтЛ, 17).

Ардынацыя [ст.-бел. ордйнацйя, ордынацыя распараджэнне; ст.-польск. ordynacja < ordinatio} ж. 1. Родавы маёнтак, які непадзельна і неадчужальна пераходзіў па спадчыне ад яго ўладальніка (ардыната) нашчадку, звычайна старэйшаму. .улетку не выходзілі на паншчыну чыншавікі неабсяжных Слуцкай, Клецкай, .. ардынацый (М. Віж. Лабірынт-Л, 163).

  1. Збор прававых нормаў, якімі кіраваліся ўстановы, арганізацыі, суды ў сярэдневяковай Польшчы.
  2. Збор прававых нормаў, якія рэгулявалі спадчынныя правы на нерухомую маёмасць пэўных магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай.

Ардынец м. Воін арды. Ад’едзеш, дадуць удзел на мяжы сцеражыся ардынцаў (К. Тарасаў. Пагоня наГрунвальд-ТЖ, 273). ..я адчуў, што не знайду сіл засекці гэтага ардынца (В. Чаропка. Храм без Bo­ra Хр., 86). Яшчэ з 1349 года, калі пасольства Альгерда прыехала да хана Чаінбека, каб паспрабаваць перахапіць ініцыятывы Масквы, мела Княства стасункі з ардынцамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 586).

Ардынскі, прым. Які мае адносіны да арды. Мо ўбачыць божа іхнія [вязняў] пакуты і вызваліць з ардынскага палону (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 20).

Аркебуз, гаркабуз і аркебуза м., ж. Ручная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. Рыцары гэтай дамы насілі калісьці меч Мюнцара, цэп Вашчылы і аркебуз гёзаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 365). Нават ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў збраяносца аркебуза ці пулгак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289).

А Гаркабуз-фузія: Да агульнай смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезнымі белтамі, якіх-небудзь сваякоў мушкета гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт — Л, 186).

Армяк [ст.-бел. ермякь, ормякь, кгермакь; цюрк. ärmäk] м. Старадаўняе сялянскае верхняе адзенне з тоўстага даматканага сукна ў выглядзе світкі. За коньмі па лугах, па лесе У старэнькім сноўдаў [Саўка] армяку (С. Гаўрусёў ТСБМ, I, 266). Грабілі [немцы] культурна, He знаючы жалю, I армяк апошні 3 бедняка знімалі (Я. Купала. Барысаў — 42

  1. тв., V, 200). Зіпунішкі ў рамізнікаў драныя, армякі страшныя, капелюхам гэтым паяркавым сто год (У. Караткевіч. Зброя 43, 287).

Арнауты [тур. Arnavut] мн. 1. У рускай арміі ў пачатку XVIII ст. — лёгкія нерэгулярныя войскі, якія набіраліся з жыхароў Малдавіі і Валахіі. // Славянская кавалерыя, якая ў т. зв. Валашскім паўстанні (1821 г.) за незалежнасць народаў паказала цуды мужнасці. На мой кліч арнауты да самага скону Будуць нашу зямлю бараніць ад палону (В. ДунінМарцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв., 254).

  1. У Расіі так называлі выхадцаў з Албаніі.

Артагазавы, прым. Які зроблены з артагазу адной з разнавіднасцей шоўку. Насілкі, на якіх неслі Нікіфара і Жывену ў Вялікі Палац, былі ўжо не летнія, з артагазавымі занавескамі, а прызначаныя для зімовага ўжытку, і, рассоўваючы цяжкія завесы з нашытымі на іх гербамі роду Скліраў, Жывена старалася, каб халодны вецер не надта выстуджваў яе, бо была яна ў шаўковым адзенні, як таго патрабаваў прыдворны цырыманіял (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 213).

Артыкул м. (ваен.). Ружэйны прыём. Муштры скора паняў, артыкулы стрэльбай лепш ад усіх выкідваў (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня Тв., 7).

Архантапулы мн. Знатныя грэкі. Яны [рыцары] яшчэ нібыта строга прытрымліваліся сваіх франкскіх альбо нямецкіх парадкаў: так, зямля, ленны рыцарскі надзел пераходзілі па спадчынным праве толькі старэйшаму сыну, у той час як у знатных грэкаў — архантапулаў зямля перадавалася пароўну дочкам і сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 181).

Архэалёг м. Археолаг. Некаторым гісторыкам і архэалёгам гіпотэза гэтая здавалася праўдападобнай (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 220).

А Аматар-архэалёг'. — На маёй пастанове канчальна заважыў ліст, атрыманы з Полацку ад тамтэйшага аматара-архэалёга Івана Іванавіча (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв.,76).

Арцель м. Аб’яднанне асоб той або іншай прафесіі (рамяства) для супольнай працы з удзелам у даходах паводле дамоўленасці і агульнай адказнасцю; таварыства. Арганізацыя арцелі па асушцы Рэгелеўшчыны ўзняла вялікі шум (А. Чарнышэвіч ТСБМ, I, 270). Работа абшчынамі, арцелямі дасць магчымасць шырока карыстацца машынамі і ўсімі адкрыццямі, якія аблягчаюць працу... (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 252).

Арчаг [ст.-руск. арчакь', ст.-бел. орчакь, ярчакь, ерчакь — від сядла; тур. ayrcak} м. Драўляная аснова сядла. Цёмныя кругі пад пахамі яго [ганца] шэрай шарсцяной світы, збітыя ў лямец валасы пад ваўнянай

павязкай, асабліва ж парэпаная скура сядла, з-пад якой выглядаў драўляны арчаг аснова -усё гаварыла аб доўгім і нялёгкім шляху (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 96).

Аршак і оршак [ст.-бел. оршакь світа, картэж; цюрк. ursak] м. Картэж з мноства фурманак ці карэт. Святочны аршак прыезджых выглядаў значна больш сціплым, чымся натоўп, што сустракаў іх ля царквы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 35). Паўкруглы аршак усё болей замыкае кола вакол нас. Чалавек сорак. Некаторыя ў цэльнакутых латах, некаторыя ў калантарах (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 163). Оршак Гедзіміна таксама адпраўляўся назад у Трокі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 363). ..палякі, што прыехалі з вясельным оршакам, уволю адпомсцілі гаспадарам, праўда, не гвалтам шчодра адорвалі яны сваіх часовых сябровак, і доўга тыя ўспаміналі нястомных ў каханні шляхціцаў... (там жа, 451).

Аршын м. 1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы. Ён [Борух] вечна дыміў люлькай — старасвецкай бурштынавай з доўгім, у два аршыны, плеценым цыбуком (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 273). Углядаючыся на яго, я прыкмеціў, што ён заўсёды цягае з сабой нейкі пакунак ня надта грубы, але доўгі на якія тры чверці аршыны (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай Тв., 40). Будзеш [беззямельны] мець мясціну, На век вечны поля Роўна тры аршыны (Я. Купала. 3 песень беззямельнага — 36. тв., II, 147). А капа — шэсцьдзесят снапоў, а кожны сноп ля перавясла — аршын кругам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 108). Яно [капішча Свінтарога] мела ў даўжыню каля 150 аршынаў, у шырыню каля ста. Вышыня сценаў гэтага, не такога і старога, збудавання дасягала 15 аршынаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 414). Вы багаты чалавек.., а перад людзьмі прыніжаецеся, кожнаму гатовы ў ногі кланяцца, і толькі за тое, што ён купіць аршын паркалю... (П. Галавач Ск., 11). Перагарнуў [Блок] некалькі аркушаў, выбраў адну паперыну памерам з квадратны аршын і другую з накіданымі на скорую руку лічбінамі (Я. Колас. На ростанях 544).

  1. Лінейка, якой карысталіся краўцы, гандляры. Гандляры спрытна матлялі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 265).

0 Аршын з шапкай — вельмі малы, невысокі, нізкарослы. Ды які ж з яго мужчына? .. Аршын з шапкаю. Такога й варона панясла б, каб схапіла за каршэнь (В. Адамчык. I скажа той, хто народзіцца ЭСФ, 39). Аршынам носа не дастаць вельмі ганарлівы. У старшыні аршынам носа не дастанеш з-за тых свінарнікаў і кароўнікаў (У Паўлаў Ск., 12). Аршынам мераць меркаваць пра што-н. Нашто мне мазгі 44

круціць, якім аршынам мераць свой верш, якім гэблем гладзіць кожнае слова сваёй песні, калі сэрца перапоўнена, калі ў жылах кроў вельмі кіпіць і неяк само гаворыцца, само пяецца? (3. Бядуля. На што мне 36. тв. у 5 т., II, 27). Бачыць скрозь зямлю на чатыры аршыны разумець усё чыста. Іду я на праверку да сваёй супругі, яна ў мяне скрозь зямлю на чатыры аршыны бачыць... (М. Паслядовіч Ск., 12). Мераць на свой аршын каго, што меркаваць пра каго-, што-н. аднабакова, суб’ектыўна, з асабістага пункту гледжання. Сядзіць такі ваякакіраўніку лясным зацішку і мерае ўсіх на свой аршын, нават папракае другіх, распякае, павучае (М. Лынькоў. Векапомныя дні ЭСФ, 221-222). (Пайсці) пад аршын у салдаты, у рэкруты (забраць). Усе не ў лад, усіх назад — Ва ўсіх доля маці. A ва ўдовы адзін сын, Дый той якраз пад аршын (Я. Колас. Сава 36. тв у 12 т., X, 510). Як (быццам, нібы) аршын праглынуў ненатуральна прама стаяць ці сядзець. А хлопцы, хлопцы! Кожны быццам аршын праглынуў: такія важныя, такія строгія (I. Сяркоў. Мы хлопцы жывучыя ЭСФ, 424). A то ходзяць там, нібы аршын праглынулі (В.Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 251). Як (быццам, нібы) аршын праглынуўшы у ненатуральна прамой паставе. Ён [Кушэль] заўсёды хадзіў як аршын праглынуўшы (I. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску ЭСФ, 424). Сястра Аўдакія сядзіць нібы аршын праглынуўшы, шэпча нешта (М. Лынькоў. На чырвоных лядах ЭСФ, 424).

Арпіынны, прым. Які мае адносіны да аршына. // перан. Надта вялікі. ..рака была яшчэ параўнальна чыстая, так што арійынныя жывыя сцерлядзімаглі плаваць у садках месяц-два (У. Караткевіч. Зброя 43,315-316).

Арыі (арыйцы) мн. Індаеўрапейскія плямёны, што ў IV тыс. да н. э. насялялі стэпавую зону паўднёва-ўсходняй Еўропы (паводле іншых звестак поўдзень Сярэдняй Азіі і прылеглую да яго тэрыторыю Іранскага плато); непасрэдныя продкі сучасных індаіранскіх і большасці еўрапейскіх народаў. Мабыць, гэта памяць аб арыях, чые словы адгукваюцца ў сённяшняй мове і славян, і немцаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 129).

Арыштант м. Чалавек, які знаходзіцца пад арыштам. Праз два дні арыштант мог ісці. Але Загорскі ведаў, чаго гэта яму каштавала (У. Караткевіч. Зброя 43, 344).

Асада ж. 1. Сядзіба асадніка. Яшчэ калі паны пачалі хапаць каля вёсак зямлю і рабіць сабе асады, сын Алыйэўскага — лекар і вядомы забойца — выдаў бацьку карнікам за сувязь з беларускімі партызанамі (А. Бажко ТСБМ, I, 273).

  1. Від феадальнай зямельнай рэнты ў грашовай форме, асноўная павіннасць асадных сялян у Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. (у канцы XVI ст. паступова злілася з чыншам).

Асаднікі звычайна мн., адз. асаднік, м. 1. Ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад у перыяд з 1920 па 1939 г. перасяляў з раёнаў карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, даваў ім на льготных умовах або дарма ўчасткі зямлі для ўмацавання сваіх інтарэсаў. «Кавалераў» цікавых ёсць шмат, Галоўным чынам з асаднікаў, якім выдалі зямлю тут на «крэсах» (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 166). Маленькі сухенькі дзядок Барташук прывык шмат да чаго, прывык асцерагацца лішняга слова казаць, бо шляхта мела шмат вушэй: польскі настаўнік ксёндз, non, паліцыянт, асаднік і іншыя шпікі лавілі кожнае слова яго «бунтарскай» сям’і (3. Бядуля. Поведзь, дзе ест твуй сын? 36. тв. у 4 т., I, 297). «На ўсходніх крэсах стварылася фатальнае становішча. Калі не будзе змен, дык там скрозь выбухне ўзброенае паўстанне». Так галасілі польскія асаднікі ў газеце «Рэч Паспаліта» пад час вызваленчай барацьбы народа Заходняй Беларусі (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год 36. тв. у 12 т., XI, 379). Наслалі нам асаднікаў, Жандараў і ураднікаў, I іншае брыды (Я. Колас. Панская ласка 36. тв. у 12 т., II, 30). Хто муціць свет? Ён, гад руды, Асаднік Богут касавокі! (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 100). Калі-б які жартаўлівец намагаўся схарактарызаваць палажэньне Літоўцаў, дык мог-бы трапна сказаць гэтак: загналі літоўскіх паны, шляхта й асаднікі ў казіны ражок (К. Акула. Гараватка К, № 7, 20).

  1. Пасяленцы-бортнікі ў глухіх лясах. Добрай дарогі засцерагаліся заставы, а сцежкамі, лясамі ў абход голадна, вось натрапілі на асаднікаў, вырашылі запасціся... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 164).

А Асаднікі-прыблуды: А ўсе асаднікі-прыблуды, Як і прыблуды ўсе паны: Старое песні перагуды, Гаспадары ж бо не яны (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 234). Асаднікі-скулякі. А ўзяць асаднікаўскулякаў: Здушылі ўсіх, як абручы, Забралі ўсё, а ты маўчы — Ці мала хто ад іх заплакаў! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 229).

Асадніцкі, прым. Які мае адносіны да асаднікаў. Абкружаная з трох бакоў асадніцкімі, панскімі й шляхецкімі землямі, з усходу ўпіралася вёска Літоўцы ў балаты (К. Акула. Гараватка К, № 7, 19).

Асігната ж. Талон на права вывазкі з леса дроў. Зайдзі, Паўлюк, у лясніцтва і вазьмі асігнату, бо скора не будзе чым выпаліць у печы (Я. Колас. Тоўстае палена 36. тв. у 12 т., IV, 145).

Асігнацыя ж. Папяровы грашовы знак, які выпускаўся ў Расіі з 1769 да 1843 г. Плаціць асігнацыямі дазвалялі толькі летась (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 111). У торбачках манеты, а ў газетных пакунках — асігнацыі (М. Віж. Лабірынт Л, 177).

Аскіцырый м. Манастыр. [Нікіфар:] Там за сшарадаўнім палацам Канстанціна Багранароднага, аскіцырыі дзевы Памакарысты і святога Іаана (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 194).

Аслі, злучн. Або. А ў карчму Зміцёр наш вясёл! Найшоў дарогу аслі каля загумення. Ен на гарэлку вялікі быў гад! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 202).

Асміна і асьміна [ст.-бел. осмйна] ж. 1. Мера аб’ёму сыпкіх рэчываў (палова чвэрці ці 1/8 бочкі, каля 105 л). Ну, то я прышлю, цэлую асміну [грэчкі] прышлю, сказаў падлоўчы (Я. Колас — ТС, 19). [Восень]: Пудзік хлеба з мякінай, Груцы, бобу крыху, Якой бульбы асьміну Ці ж не дось мужыку? (Я. Купала. Адвечная песня 36. тв., VI, 28). Цешыла яе [маці] і тое, што скупы Вінцук усё ж прывёз нам за нашу службу дзве асьміны жыта і два мяшкі бульбы (А. Якімовіч ТСБМ, I, 293). У хаце апрача некалькіх асьмін бульбы нічога не асталося (3. Бядуля. Анчар Выбр. тв., 242).

  1. Пасудзіна мерай на тры пуды збожжа. /у параўн. На вербах бэры там раслі, на соснах гарбузы з асьміну (У Дубоўка ТСБМ, I, 293).

0 3 асьміна — шмат каго-, чаго-н. А тут дзяцей з асьміна, карміць няма чым (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна Тв., 122). Мераць асьмінай многа мець, атрымліваць нажываць (грошаў). [Куторга:] Ды і пасаг мае [дзяўчына] гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерае (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта — Тв., 121). Жыў шляхціц багаты; меў поля ён многа, I конікаў сытых, іўсякай скаціны, I грошы, што чуць іх не мерыў асьмінай (Я. Купала. Адплата кахання — 36. тв., V, 41).

Асмінка і асьмінка ж. Памянш.-ласк. да асміна (асьміна). Ад Сцяпанавай хацінкі He абойдзе так убогі, Пагарэлы — без асмінкі, Сірата без дапамогі (Я. Купала. Сцёпка Жук 36. тв., I, 368). Ці ж не дурань мужык гэта: Гарэ, сееусё лета, А як прыйдуцца дажынкі, няма збожжа ні асьмінкі (Ф. Багушэвіч. Дурны мужык, як варона Зан., 383).

Аснацкі, прым. Які мае дачыненне да аснача, аснацтва. I долечку сірочую хрысціла бабка з вокам, каб толькі не сурочыла зайздрослівае вока. Ды вытрымка аснацкая яго [Ульянава] вяла ў навуку па Волзе ўверх: юнацкая Казань шуміць на вулках (А. Вялюгін ТСБМ, I, 285).

Аснач м. Працаўнік на сплаве лесу; плытагон. Дзьме вецер у твар аснача маладога... Удалеч імкнецца Дзвіна (А. Зарыцкі ТСБМ, I, 285). Каля кроснаў — ткачы, На плытах — асначы, На палях за плугамі — аратыя (С. Дзяргай — ТСБМ, I, 285).

Асочнік м. Асоба, якая займалася асочваннем, аблавай, абходам і акружэннем звера ў час палявання. Гаспадар асочнік слуцкай княгіні Мечка Кузьмініч (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 26). I абдуманае 43

яны сьцераглі дахвальна й аддана, і ці ня болый захопна таёмна, чымсьці самі асочнікі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 77). / у параўн. Нібы асочнікі, якія сочаць за зверам, глядзяць за табою і мною чужыя людзі (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 299).

Астралёгія м. Астралогія. Гэпш значыць, што быў калісь час, калі ў нас працьвітала астралёгія, глыбокае вывучэнне якой зьяўлялася прывілеем клясы вучоных, алеяна была адначасна, мабыць, ведай, даступнай дляўсіх станаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 79-80).

Астрог м. Турма. He дам яму [пану] жонкі, На ганьбу не дам, Хоць згнію ў астрозе Ці ў віры на дне (Я. Купала. Нікому 36. тв., V, 28).

Астрожнік м. Той, хто пасаджаны ў астрог; арыштант. А ў Лукішках, у Картуз-Бярозе, у пастарунках ды падзямеллях звіняць ланцугамі астрожнікі, паміраюць тыя людзі, якія сваю долю гукалі з усходу, якія ленінскую праўду сеялі ў сэрцах заняволеных людзей (А. Бялевіч — ТСБМ, 1,289).

Астрожны, прым. да астрог. [Незнаёмы]: Пайсці у свет — бацькі мне светам, А хата мне астрожны склеп (Я. Купала. На папасе 36. тв„ VI, 158).

Асьмак [ст.-бел. осмакь, асмакь, осьмакь] м. 1. Дробная грашовая манета. ..купіў магістрат новаму містру сукна чырвонага сем локцяў і чвэрць на кунтуш і палатна на жупан і на порты дзесяць локцяў, а яшчэ шапку каралеўскую з баранком, боты і пас вішнёвы, і за ўсё разам з шабляю заплочана 50 залатых і 20 асьмакоў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма — МКГ, 196).

  1. Адзінка вымярэння сыпучых і вадкіх рэчываў.

Асэсар і ацэсар [ст.-бел. ассесорь, асесорь, ососорь; лац. assessor] м. 1. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых буржуазных дзяржавах судовая службовая асоба, засядацель. [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 120). [Няміра:] -Гэтулькі знайшлося асэсараў, як толькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся (К. Чорны ТСБМ, I, 293). ..плацілі мы земскую павіннасць ды вялікія зборы, плацілі на пасрэдніка, на праўленне, старшыням, пісарам, акружным, асэсарам — ды бог ведае, каму плацілі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 109). Ну, праз дзяжурнага асэсара загадваю высветліць справу са зброяй (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 187). Ацэсар там з раентам спор вялі упарты, Заеліся аб свае праваслаўныя харты (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Ta48

дэвуш Тв., 442). I y параўн. Чаго-чаго пюлькі яны [жонка з нявесткай] не нанеслі: стог бліноў стаяў пасярод стала, як асэсар, побач блішчэла ўсімі колерамі неба і зямлі яечня з салам і кілбасой (3. Бядуля. Пуд жыта — Выбр. тв. 201). Сваталі ж мне ў прыймы у нову хату, На зямлю ражайну і дзеўку багату; буду жыць казалі, як які пасэсар, Ездзіць парай коні, як сам пан асэсар (Ф. Багушэвіч. Мая хата Зан., 386).

  1. Перан. (іран.). Важная асоба. [Грамабой:] Усялякая жаба нос дзярэ. Вельмі асэсар ён тут вялікі — не дамо. Ды хто ў цябе пытацца вельмі будзе? (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв. IV, 203).
  2. Перан. Мядзведзь. Стаіць Вашамірскіля калматага асэсара і думае: Што рабіць? Ціханька пайсці назад? (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 264).

Атаман м. Начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях. Ізноў закіпела Сіне мора. Уздоўж баіідака Ізноў пахаджае Пан атаман ды на хвалю Моўчкі паглядае (Я. Купала. Іван Падкова 36. тв., IV, 477).

Атопкі мн. Абутак з ліпавай кары (калі абутак стоптваўся, яго закідвалі на стрэхі, каб добра прасушыць, а ў дзень Купалы выкарыстоўвалі як падпал для развядзення купальскага вогнішча). Малада грамадка — дзераўца глыбока Пасярод далінкі у зямлю ўкапала, Цэлы стог сухога галля нанасіла, Атопкамі яго кругом аблажыла, Штобы паўстрэчаці ахвотай купала'. (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала Тв., 224).

Атрамант [ст.-бел. атрамент-ь', польск. atrament < лац. atramentum] м. Чарніла. Ніжэй ішлі літары, ірваныя ад дрэннай паперы і вадкага атраманту (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 268). Я помніў тыя пасланні, якія пісалі манахі-францысканцы пад дыктоўку вялікага князя, пацеючы ад напружання і паспешліва соўгаючы вострыя гусіныя пёры ў чорнае месіва атраманту (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 420). Маленькі Тамаш быў тады заўсёды запэцканы ў сіні атрамант . рукі, нос, лоб, нават язык. Тамаш і цяпер памятае саладкаваты, непрыемны смак атраманту (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 181). Здавалася Аўгіні, што нічога на свеце няма мудрэйшага, як выводзіць атрамантам просценькія палачкі на паперы вось такія рысачкі, як на аўсяным коласе (3. Бядуля. Дэлегатка Выбр. тв., 213-214). Ён [пан Богуш] апусціў пяро ў «атрамант», Палюбаваўся з момант ім I, вокам лыпнуўшы касым, Стаў выліваць «душы сакрамант» (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 197). / у параўн. Кот быў чорны, як кітайскі атрамант і як сама цемра: вялізны, з ягня, гладкі кацяра (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 67). // вобразн. Ноч разліла свой атрамант Панад морам паміж скал (3. Бядуля. Ноч разліла свой атрамант 36. тв.

у 5 т., 1, 131). Лес, як вялізная губка, набух, наліўся чорным атрамантам (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 33).

Атрамантавы, прым. Чарнільны. Нунцый сядзіць у сваім кабінеце за сталом з багатым атрамантавым прыборам (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя МКГ, 184).

Атрамэнта ж. Тое, што атрамант. Змачу пёрка ў атрамэнту Ды як чыркну на паперы (Я. Купала. Змачу пёрка... — 36. тв., I, 230).

Атрафіць [ад трэф ст.-яўр. teräjä — нячыстая яда; недазволеная іудзейскай рэлігіяй страва] зак. Апаганіць. Пачуўшы слова «сала», Меер заткнуў вушы і адвярнуўся да сцяны, каб не атрафіць малітву... (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 124).

Аўвул м. Аул (паселішча на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі). Чыноўнікі партыйнага апарату.. разьязджаюцца па хвабрыках, заводах, шахтах, сёлах, вёсках і аўвулах (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»-ХБ, 117).

Аўгуст м. Тытул рымскіх і германскіх імператараў. II Асоба, якая мела гэты тытул. Скарга вось ужо два тыдні ляжыць ў этэрыярха, і сёння на прыёме ў Палацы ён расказваў пра гэта аўгуспіу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 204).

Аўгур [лац. augur] м. Старажытнарымскі жрэц, які тлумачыў волю багоў па шчабятанні і палёце птушак. // перан. Чалавек, якому расказалі асаблівыя тайны. Насцярожанасць супраць Зелянога трывала яшчэ і таму, што той часам кідаў — з вока на вока — надта ліберальныя думкі, нібы запісваў да сябе ў аўгуры: мы, маўляў, людзі свае і можам пагаварыць пра ўсё «не чйнясь» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 357). Зноў пачалася «размова аўгураў» (там жа).

Аўкштайты мн. Плямёны, якія жылі ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Літвы. Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 84).

Аўрэоля [фр. aureole, ад лац. aureolus — пазалочаны] ж. Арэол. На адным баку мэдалю быў зьмеявік, а на другім -Дзева Сонца, у постаці птаха зь людзкой галавой, абкружанай аўрэоляй (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 78).

Аўстэрыя [польск. з іт.] ж. Заезны дом, карчма. [Ян]: У Францыі кожная аўстэрыя, як палац! У кожнай чалавек, як у раі! (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія Тв., 33).

Аўтадафе [парт.] н. Пакаранне смерцю на агні. «Аўтадафе! Аўтадафе!..» — Гуртам заравелі (Я. Колас. Ерэтык 36. тв. у 14 т., X, 536).

Афяра ж. Ахвяра. Ен [Ваня] быў афярай дзеля гэтай справы (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 162).

Ахабень [ст.-руск. охабень] м. Верхняя доўгая адзежына з прарэхамі пад рукавамі і з чатырохвугольным адкідным каўняром; каптан. Атрад воінаў з баявымі сякерамі, у наглуха зашпіленых чырвоных ахабенях абкружаў Алёшку і маладых (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр, 227).

Ахвіцяліста [польск. oficjalista] м. Слуга, лакей, чыноўнік. Пры добрым Барысу, у палацы, пякарні Ахвіцялістых — вось сабак у псярні! Усе рады князю праўдаю служыць, Для яго ў дзеле жыццём налажыць (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 335).

Ахвярнік м. У старажытнасці месца для прынашэння ахвяр. Мабыць зноў памыліўся ў нечым, ліючы віно на ахвярнік, галоўны жрэц, зноў не знайшоў ён патрэбнага слова ці інтанацыі, якая б супакоіла дзядоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 353).

Ахмістрыня, вахмістрыня і хмістрыня ж. Жанчына ў панскім двары, якая распараджалася хатняй гаспадаркай і мела ключы ад прадуктаў; аканомка. [Сцяпан]: А вось мая гэта ахмістрыня, дачушка мая сакатушка, сплуталася з гэтым... з гэтым бязбожнікам (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 195). [Дзёмка]: He, сягоння ахмістрыні Я прынёс з двара грыбкі (Г. Марцінкевіч. Адвячорак Зан., 79). У Галавача была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла іякую трэба было аддаць замуж не марудзячы (К. Чорны ТСБМ, I, 308). Але спачатку папрацуем на гардэробе разам з ахмістрыняй (В. InaTasa. Чорная княгіня MX, 270). А назаўтра з раніцы пачала работу седзячы пры гардэробнай, запісвала ўслед за ахмістрыняй (там жа). [Дзед Даніла]: Ня люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 147). ..тая самая ахмістрыня з падціснутымі вуснамі прынесла нам вячэру (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 200). А ты, Юлька, збегай да Каранеўскіх, няхай ахмістрыню прышлюць... (У. Ліпскі. Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 21). Даў прыказы коману, войтам і гуменным, Пісарам, ахмістрыні, стральцам і стаенным, Далей з падзённікамі сумеў расшчытацца, Урэшце сказаў вознаму, што хоча праспацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 448). He жыў біскуп нявіннікам. Але ж то нейкія вахмістрыні, халопкі... А яму так захацелася прытуліць вось такую красуню-князёўну (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 41). Няма чаго казаці! — Дабродзей, хмістрыня, Войску не ймелі веры у такой навіне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш —Тв., 466).

Ахранка ж. (разм.). Орган тайнага паліцэйскага нагляду. Рукапісы мае [Купалы] ў Вільні ў «Нашай ніве» была захапіла ахранка (Я. Купала. Да Я. Ф. Карскага 36. тв., VII, 475).

Ачолены, дзеепрым. Узначалены. ..і пакаціў маленькі абоз, ачолены маўклівым Бедавеем, да дняпроўскай прыстані (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 60).

Ачольнік м. Камандзір. Іхні ачольнік нецярпліва і ўжо з пагрозай запытаўся: «Хто такія?» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 160). Скарыстаўшы перапынак, вялікі князь сабраў князёў, намеснікаў, усіх палкавых ачольнікаў (там жа, 370). ..над усімі, нават над Дабрынем, ён галоўны — яе сын, юны князь крывіцкай зямлі, новы ачольнік і адраджальнік полацкага роду... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 85).

Ачыншаваць незак. Баршчыну замяніць чыншам. Услед пасля гэтага бацька мой прабаваў ачыншаваць сваю вёску Бубноўку.. хаця гэта спярша не аказалася практычным (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 518).

Б

Баба ж. (разм.). Тое, што бабка. За бабу была Аўдоцця, а за куму Настулька (К. Крапіва ТСБМ, I, 318).

Бабка ж. Жанчына, якая прымае дзяцей у час родаў. Ёсць аптэка, акушэрка — Служыць, ну за бабку (Я. Купала. Над ракой Арэсай — 36. тв„ V, 196).

0 Пачакай радзіць, дай па бабку схадзіць (фалькл.).

Бабралоў (баброўнік) м. Асоба, якая займалася адловам і доглядам баброў. Сюды бралі не ўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі і свавольствамі, сакольнічых, бабраловаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона-КРЗ, 117).

Баброўнік м. Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне (В. Вольскі ТСБМ, I, 320). I сустрэліся сяляне з баброўнікам (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 181). Сотнік загадаў прывесці баброўніка (там жа).

Бабушы мн., адз. бабуша, ж. Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног (В. Вольскі — ТСБМ, I, 320).

Бабыль м. Беззямельны селянін. Бывай жа, хата, добры час! Іў свет пайшоў бабыль рухавы (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 11). Такой лісліваю прымоўкай Сустрэў пан Богут бабыля, Каб акруціць сваёй вяроўкай (там жа, 40).

Багадзельня ж. У дарэвалюцыйны час прытулак для бяздомных, інвалідаў, непрацаздольных. Хадзіць [бацьку з сынам] давялося доўга. Аглядалі бровар і здалёк — багадзельню (У. Караткевіч ТСБМ, I, 321).

Багамаз м. (разм.). Іканапісец. Куча народу. У сярэдзіне важна сядзіць багамаз, разлажыўшы сваіх багоў (Я. Колас ТСБМ, I, 321).

Багамолле н. Прылада для малення. [Яўрэй]: (з багамоллем і ліхтарамі...) I стадола, і камора Такяшчэ стаяліўчора, А сягоння, якуяму, Паваліліся і з крамай (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 92).

Багаўня ж. Скрыначка ў куту пад абразамі. Іш, які дзед, памысьліў Архіп, — не дарма ж назьбіраў поўную багаўню богамаленных кніжак, не дарма ж і ў базыльянцаў некалі вучыўся у Мсьціслаўлі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 73).

Багданка [польск.] ж. Каханка. [Карл]: Ах, ах! Вось я ужо здагадаўся: Ha rendes-vous ён да сваёй багданкі Пакліканы, дык вось і рвецца да каханкі (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 81).

Багіно н. Дабро, багацце. А потым, дзелячы купецкае багіно, паспрачаліся (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 455).

Багнет і багнэт [польск. baqnet з фр. bayonnette, ад назвы мясцовасці ў паўднёвай Францыі, дзе выраблялі штыкі] м. Штык. Кузьма стаяў і чамусьці доўга глядзеў на кончык багнету, добра адточаны й таксама заліты сонцам. I яму здавалася, што й з багнету таксама сочыцца кроў... (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ,131). Спадзістым частаколам ружавелі ўздзетыя ўгору багнеты, і ў іх адбіваўся агонь шматлікіх паходняў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 396). Фэльдфэбаль флегматычна зірнуў на гэта й пайшоў прэч, а за ім і тыя з багнетамі (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 182). Падударамі бязменаў і купленых багнэтаў падзерыцарства, чысціня і высакароднасць (У. Караткевіч. Зброя 43, 329). / у параўн. I немагчыма больш сядзець у гэтым доме, бачыць у цёмных вокнах конусы ялін і вострую, як салдацкі багнет, нацэлены ў тваё сэрца, зорку (там жа, 413).

Багоміць незак. Абогатвараць. У першым пэрыядзе чалавек няпэўны сваіх духоўных сілаў і яму здаецца, што зьвер ня толькі фізычна, але і духова дужэйшы заяго, яму імпануе зьвярыны сьвет, і ён пачынае багоміць яго (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 78-79).

Багоўня ж. Бажніца. He веру ў каменны багоўні, Ў людской асвенчаны крыві, Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне, Жывому духу ланцугі (Я. Купала. Мая вера 36. тв., III, 311).

Баграніца [ст.-бел. багранйца, багренйца, багрянйца вопратка з каштоўнай тканіны барвовага колеру як сімвал вярхоўнай улады; каштоўная тканіна барвовага колеру] ж. Адзенне ў выглядзе шырокага плашча з каштоўнай тканіны густа-чырвонага колеру, якое надзявалі манархі ў час вялікіх урачыстасцей. Шаўчэнкава муза сарвала пышныя баграніцы зраспуснага і плюгавага цара Давіда (М. Лужанін ТСБМ, I, 324). Ты [цар] нас з Украіны Загнаў голых і галодных У снег на чу-

жыну, Дый парззаў, а з скур нашых Сабе баграніцу пашыў жыламі тугімі (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 340-341).

Бадана [ст.-руск. бадана, бодана} ж. Татарская кальчуга. Іўвесь ён [ганец] быў як ахутаны шчыльнай татарскай кальчугай баданай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 97).

Базілеўс [гр.] м. Цар. ..адзін Васіль у Царградзе, другі ў Кіеве, там папы, тут папы, ён [князь] на роўных з грэчаскім базілеўсам, а яе, яе [Рагнеду] саштурхнуў ён у бездань невядомасці (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 89). Бяры срэбра і золата... Умяне шмат усяго... Бяры вось гэтыя пацеркі з жамчужынамі-зоркамі. Такія не насіла жонка рамейскага базілеўса (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 385).

Базыльянцы мн. Ордэн каталіцкай царквы з праваслаўнымі абрадамі, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі з XVII да першай паловы XIX ст. (паводле ўказу Мікалая I у 1827 г. кляштары базыльянцаў былі ліквідаваны; у цяперашні час ордэн базыльянцаў існуе ў Еўропе і на Бліжнім Усходзе, на Беларусі базыльянства не адрадзілася); манахі гэтага ордэна. 1ш, які дзед, памысьліў Архіп, не дарма ж назьбіраў поўную багаўню богамаленных кніжак, не дарма ж і ў базыльянцаў некалі вучыўся у Мсьціслаўлі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 73).

Базыльяне [ст.-бел. базылйанйнь, базіілйанйнь, базйлйянйнь — член уніяцкага ордэна Святога Васіля] мн. Тое, што базыльянцы. ..некалі нам манах Іясафат з базыльянаў на памяць [лацінскія прамудрасці] вучыць загадваў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма ПМЛ, 169).

Байбэрак [ст.-руск. байберекь, бамберекь, банберекь] м. Тканіна з кручанага шоўку, з залатым ці срэбраным узорам або гладкая. Жывена атрымала ад аканома разам з кавалкам дарагой тканіны строгі загад быць у царкве і не магла запярэчыць, хаця ёй даеялося амаль цэлую ноч сядзець над жалобным уборам, робячы вялікую чорную накрыўку з падоранага байбэрэка — кручанага шоўку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 178).

Байдак [ст.-бел. байдакь, бойдакь] м. Тып рачных і марскіх промыславых суднаў, звычайна з мачтай; барка. Шырокі Дняпро гайдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў (X. Шынклер — ТСБМ, I, 327). Ўздоўж байдака Ізноў пахаджае Пан атаман (Я. Купала. Іван Падкова — 36. тв., IV, 477). ..дзядзька мой загадаваў пабудаваць байдак, на каторы паставілі 4 коней, гэтулькі сама кароў і ў прапорцыі рознай іншай гаспадаркі, з патрэбнай мерай корму, а ў каюты памясцілі паноў і слуг, ну і паплылі, як у каўчэзе Ноя (гэта тады называлася, што падарожжа нічога не каштуе) (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 515).

Бакалаўр [ст.-бел. бакаларь, бакалярь, бокаларь, боколар-ь — 1. Бакалаўр. 2. Школьны настаўнік] м., адрадз. Даўней у заходнееўрапейскіх 54

і рускіх універсітэтах першая вучоная ступень. Просты салдат, які.. ў перапынках роздуму пілікаў на губным гармоніку, быў вучоным чалавекам. Пасля ён гаварыў, што рыхтаваўся на бакалаўра мастацкіх навук (М. Ракітны ТСБМ, I, 328). [Пан:] Але як тое было — нічога не кажа ён [пан Марціна]. Дый не падступіцца да яго бакалаўр жа, вучыць дзяцей шляхты! (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 277).

Бакшта [ст.-бел. бакшта, башта абаронная вежа] ж. Вежа. Непадалёку ад брамы стаяла дубовая бакшта вышынёю ў пяць коп’яў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 52).

Балаган м. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча з прымітыўным сцэнічным афармленнем. Пачынаецца прадстаўленне інтэрмедыі вандроўнага балагана пад назвай «Казак» (В. Вольскі ТСБМ, I, 330). А Алесь звадзіў яго [Кастуся] у балаганы, бо з грашымаў новага знаёмага, відаць, было не густа (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 272). ..нягледзячы на тое, што з балаганаў даляталі стрэлы з драўляных гармат і сапраўдных стрэльбаў — аж з усіх шчылін шатра валіў парахавы дым (давалі «Узяцце Карса» і «Бітву рускіх з кабардзінцамі»), — ва ўсім быў няўлоўны сум (У. Караткевіч. Зброя — 43, 306). У «Заезным дварэ» пакінулі Людзі каня і пайшлі сабе Горад агледзець. Скупыя былі I любілі глядзець толькі тое, За што ім не трэба плаціць. He пайшліў балаган Пяць капеек не жарты — ого! (3. Бядуля. Віленскія помнікі 36. тв. у 5 т., I, 216).

Балаганны, прым. да балаган. Стрэлы, галасы зазывалаў, удары балаганных званоў, уся гэта какафонія гучалі цяпер прыглушана (У Караткевіч. Зброя 43, 306)... яна [дзяўчына] стаяла на балаганным балконе, пад снегам, сіняя, апранутая толькіў кісяю (там жа, 307).

Балагол м. Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. У жніўні 1916 года будучыя семінарысты склаліся разам і нанялі балагола, які завёз іх у Нясвіж (С. Александровіч ТСБМ, I, 330). Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола (Ц. ГартныТСБМ, 111, 529). 3 Даўгінава ў Мінск балаголы Па ім [гасцінцы], бывала, дзень у дзень (Я. Купала. Па Даўгінаўскім гасцінцы 36. тв., IV, 134). ..зьвярніцеся вунь у тую хату зь зялёнымі вакяніцамі — ён балагол і, здаецца учора прывёў каня. Завуць гэтага балагола Шаем (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай — ХБ, 16). Перавозкай тавару займаліся патомственныя ад дзядоў і прадзедаў балаголы (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 239).

Балагольскі, прым. Які мае адносіны да балагола, уласцівы яму. Моська, апрануўшы сваё балагольскае адзенне, знікае на ўвесь дзень (У. Корбан — ТСБМ, I, 330). Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі 55

і гультайліва трасьлі па калюгах балагольскую будку (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 46).

Балагольшчык м. Тое, што балагол. Ну й коні твае! С крупадзёркі на скуру прадалі ці што? запытауся Архіп у балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны цішэй некуды (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 46). He дакончыў балаголыйчык свае гутаркі, як далёка на полі паказалася на самай зямлі полымя... (там жа, 49).

Балахон м. Вопратка з парусіны, палатна свабоднага крою, якую раней насілі сяляне. За вёскай Вера ўбачыла надта фацэтную чалавечую постаць, затуленую ў шырокі жоўтага колеру балахон (А. Асіпенка ТСБМ, I, 331). А пасля павярнуўся [лекар] і лёгка пакрочыў па мяккай пыльнай дарозе невысокі, каржакаваты, у суконным балахоне і са скураной торбай за плячыма, дзе ляжалі саф'янавыя боты і шаўковы халат (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 183). Усе [балаголы], нібы на падбор, высакарослыя, барадатыя, у доўгіх бобрыкавых балахонах з капюшонамі, падпярэзаныя шырокімі рамнёвымі паясамі (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 239).

Балачынка ж. Памянш.-ласк. да болка.

А Хмаркі-балачынкі: ..ён [месяц] ізноў хаваўся за невялічкіе хмаркібалачынкі (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 97).

Балвахвалства [ст.-бел. балвохвалство, балвофалстео, балвохвальство, болвофалство, болвохвалство — язычніцтва, ерась] н. Паганскія звычаі і абрады. Вядома ж першым патрабаваннем было ягонае і ягоных баяр хрышчэннеў праваслаўную веру, адмаўленне ад балвахвалстea (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 151).

Баліста ж. Тое, што катапульта. Ратнікі напялі вяроўкі і разам стрэлілізусіх пяці балістаў (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 17).

Балістарыі мн. Стралкі з арбалета. Захісталася Рыга, але зноўустаяла. Капейшчыкаў і балістарыяў кінуў Альберт насустрач няверным лівам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 193).

Балонка ж. Старонка кнігі, часопіса. He кранулі мае пальцы Hi балонкі з гэтых твораў (П. Глебка ТСБМ, I, 334). Так і тхнула на яго [Рамана] з балонак запраўды іншым сьветам, незнаёмым, але цікаеым (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 59).

Балтарус м. Жыхар Вялікага княства Літоўскага. -Даруй, княжа. Хадзіў пакланіцца каралю балтарусаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 365).

Балькон м. Балкон. Славік стаяў на бальконе й глядзеў на маляўнічы вобраз меспіа (М. Цэлеш. Галчыны дзеці -ХБ, 160).

Бальшавік і большэвік м. Член бальшавіцкай партыі, паслядоўнік балыпавізму; камуніст. Бальшавік быў іхні бацька, Пралетарый ро56

дам (Я. Купала. Сыны 36. тв., IV, 258). Злуе абывацель, Разводзіць рукамі He будзе спакою 3 бальшавікамі! (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 366). Ен [Міхалка] кідаў вачыма на грамаду і, нібы сякерай, разбіваў слова «болыйэвік» на паасобныя склады (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 137). Міхалка пачаў болей спакойным тонам: «Болыйэвік гэта вялікі чалавек, асілак, якіўмее двума пальцамі гнуць жалезныя падковы, зубамі цвікі кусаць, як саломіны» (там жа, 138).

Балыпавіцкі, прым. Які мае адносіны да бальшавікоў, бальшавізму. Бальшавіцкая партыя сказала нашаму народу: ты народ вялікі і магутны (Я. Купала. Кліч да беларускага народа36. тв., VII, 373).

Бальшыня ж. Большасць. У вайну Масквы з Варшавай наш народ у бальшыні стаяў убаку (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек ХБ, 153). Бальшыня настойвала патрабаваць здачы замкаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 407).

Баляванне н. Бал. [Еўна].. не цярпела парушэнняў прыдворнага этыкету і сама кожны раз правярала маршалка Скіргайлу, які, па ейных словах, болей любіў велікакняскія стайні, чымся баляванні і ўсялякія святы (В.Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 321). ..амаль кожны вечар у замку ладзіліся баляванні (там жа, 368).

Бамбаваньне н. Бамбёжка. На вуліцы пасьля апошняга бамбаваньня дзе-недзе ляжалі.. разьбітыя вазы (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 59).

Бамбаваць незак. Бамбіць. Казалі, што лепей перачакаць да гадзіны чацьвёртай, бо ўдзень і позна ўначы найболей бамбаеалі места (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 58).

Бамбаньерка [фр. bonbonniere] ж. Банбаньерка: прыгожа аздобленая скрыначка для цукерак. Ен кінуў у рот манпансье, якое дастаў з бамбаньеркі (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 325).

Бамбарда ж. Адна з першых буйнакаліберных агнястрэльных гармат, якая страляла каменнымі ядрамі (з’явілася ў канцы XVI ст.). А князь Вітаўт таго манаха загадаў вышукаць, а калі адшукалі, запхнуў яго ў бамбарду і стрэліў у Днепр (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 254). [Вітаўт:] Бамбарды з замкаў зняць і выправіць з абозамі наперад (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 347). А былі то тарасніцы і бамбарды (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 166). [Канстанцін:] Чуў, што з Нюрнберга да нас вязуць новую зброю, якая страляе агромністымі кулямі. Як гэта бацька яе называў? — Здаецца, бамбардаю, гаспадзін, —угодліва прашапялявіў стары Кміта (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 578).

Бандарка ж. (разм.). Тое, што бондарства. Ілья Раманавіч — сын бедняка. Узімку ходзіць з цэпам да багацеяў малаціць, a то займаецца бандаркай (П. Пестрак -ТСБМ, I, 337).

Бандыта м. Бандыт. «Жыгіцё! От так от: адны паміраюць, другія падымаюцца на іхнае мейсца! Родная маці Беларусь, ніхто й ніколі, ніякі бандыта, якой-бы ўладай ён ні валодаў, ня зможа спыніць гэтага працэсу на тваіх грудзёх!» (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 71).

Баніцыя [ст.-бел. банйцйя, банйцыя, банецыя; польск. banicja < лац. bannitio] ж. Выгнанне; прыгавор на выгнанне з айчыны. Ларнік чытаў са скрутка далей: Загадвае высокі наш суд асудзіць тых на баніцыю, выгнаць тых мышэй за межы слаўнага княства і за межы слаўнага каралеўства, да ерэтыкоў, — няхай ведаюць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 38). Вы ведаеце, што за скарбленіе прыстава мы можам... вас прысудзіць да двух нядзель увязнення ілі штрафу і, как казалі продкі, баніцыі за прадзелы яноўскага наваколля (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 325).

Банкух м. Кавалак. -Лёс! Яго чуюць моцныя, а слабыя скрыгочуць зубамі, спрабуючы ўкусіць кавалак ад чужога банкуха (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 256).

Баранеса ж. Жонка барона. Гэтак ад моршчын лечацца мадзярскія баранесы (А. Карпюк. Белая дама БД, 430). А старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата і пасля прысылала яму букеты кветак з сваёй вялікай аранжарэі (М. Лынькоў ТСБМ, I, 342).

Барбарства [ад барбар', ням. barbar < гр. barboros чужаземец] н. Варварства. [Пан]: Я-б сам ня іншы суд даў кніжні гэтай, якая толькі можа далей у барбарства нас гнаць... (В. Ластоўскі. Адзінокі — Тв., 110).

Барбарызм м. Варварызм. Дрэнная мясцовая мова, якая зрабілася грубай ад барбарызмаў польскага паходжання, так і рэзала вуха (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 334).

Барбарынец [гр.] м. Варвар. Апошняе [Наўгародскае княства] усё часцей спрабавала вырвацца з некалі магутных абдымкаў суседа, якога з кожным годам усё мацней падточвалі татары, гэтыя страшныя барбарынцы, сярод якіх, мабыць, цяпер пасяліўся наймагутнейшы на зямлі бог Разрушальнасці і Вайны, якога розныя народы завуць то Рарогам, то Вогненным Змеем, то Шываю (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 135).

Барвіца ж. Кальчужная сетка ад ніжняй часткі шлема да плячэй. Выпадкова з паграбіцы выцягнулі скрыню, адчыніўшы якую, убачылі жанчыны зброю — панцыр, поручы, бляхі, барвіцы ляжалі там, a паверх — бярдыш з прыгожай рукаяццю (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 111).

Барздук м. (міф.). Прускі гном. Я чарнічнік куст, які адзіны згадзіўся схаваць пад сабою барздукоў, на якіх палявалі зайздросныя да іх багаццяў людзі? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 75). Замест 58

звыклых вечаровых гімнаў Ашвінам мармытаў ён заклінанні да барздукоў, прускіх гномаў, каб хутчэй узялі яны да сябе ягоных ворагаў (там жа, 294).

Барка ж. 1. Драўлянае пласкадоннае несамаходнае рачное судна без палубы для перавозкі грузаў. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя счарнелі (А. Вялюгін ТСБМ, I, 344).

  1. Агульная назва ўсіх сплаўных пласкадонных рачных суднаў у XIX ст.

Барліна ж. Тое, што барка ў I знач. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў (X. Шынклер ТСБМ, I, 345).

Барміца ж. Тое, што барвіца. Той [Яўстафій] даў яму [Усяславу] са сваёй радзімы цёплую паддзёўку, шолам з высокім, як у звона, верхам і доўгім шпілем, але без барміцы, пласцікавы шэры панцыр (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ).

А Сепіка-барміца: На галаву Усяслаў надзеў бліскучы жалезны шлем з кальчужнай сеткай-барміцай (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 229).

Барнадын м. Каталіцкі ксёндз, які жыў за кошт людскога падаяння, і каб аддзячыць сваіх дабрадзеяў, шчыра маліўся за іх Богу. Ідучы ён [падкаморы] кланяўся кожнаму чалавеку. Пры ім квастар барнадын, далей суддзя трэці. Барнадын памаліўся, выпіў да вашэці (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 436).

Барнадынскі, прым. Які мае адносіны да барнадына. [Рабак:] Палітыка нудой мне; — а калі з Аршавы Грамату меў якую, то вось дзеля справы Барнадынскай, расказы аб тым не цікавы (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 440).

Барока [іт. barocco] н. нязм. Мастацкі стыль, які атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў архітэктуры XVI-XVIII стст. і вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей. На Антокалі бялеў сваімі купаламі сабор Пятра і Паўла, яшчэ адзін цуд Вільні, перл барока (Л. Арабей ТСБМ, I, 345).

Барон м. Асоба, якая мела дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі. Бароны прымалі нас ахвотна (А. Карпюк. Белая дама БД, 402). Па дарозе, дзякуючы кватэр'еру, гасцявалі ў грандаў, князёў, мадзярскіх баронаў (там жа). Мікадаў, прэлатаў, банкіраў, баронаў Захлынуць паўстпанняў народных пажары (Я. Купала. Настане такая часіна 36. тв., IV, 204). ..ззаду Сігізмунда — некалькі баронаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 332).

Баронскі, прым. Які мае адносіны да барона. Райнер загадаў весці ўсіх траіх у ягоны родавы замак, бо старэйшы брат — уладарнік баронскага тытулу і сеньёр — не будзе клапаціцца ні пра разбураныя ча-

сам масты і равы вакол замка, ні пра паўднёвую сцяну, прабітую падчас вайны з князем Манфрэдам, калі той паўстаў супраць улады Ордэна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 115).

Барскасць ж. (разм.). Панства. Прайшло аднагалосна, Каб выключыць за барскасць 3 камуны пяцярых тых 3 дывізіі Чангарскай (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 173).

Баршчовы [ст.-бел. баріцовый, баріцевый бурачковы], прым. Чырвоны. ..малады пахолак трымаў баршчовага колеру курту, падшытую лазуроваю кітайкай (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 332).

Барыла [ст.-бел. барйла, барйло, барйль, барыло адзінка вымярэння вадкасці] ж. Бочка; мера вадкіх рэчываў. А з другіх дзвярэй падзямельных барылы з мядовым напіткам выносілі (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 111). ..чуў Міканор, бацька толькі чакае, каб ён сышоў куды-небудзь, каб разліць з барыла, што ў склепе, па пляшках (I. Мележ Ск., 47).

Барын [руск.] м. (разм.). Пан. Барын веку дажывае, выгнаны Масквой (Я. Купала. Безназоўнае 36. тв., V, 146).

Барынька [руск.] ж. Ласк. да барын. [Стары і старая].(падыходзячы да прыстава). Гэта, барынька, мы будзем (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 118).

Барыня ж. Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні. Спрытныя тонкія [Міхалкавы] пальцы.. прабеглі па жаўтаватых гузіках галасоў, і гармонік, задзірыста ўскрыкнуўшы, зайграў барыню (П. Галавач ТСБМ, I, 346).

Баса ж. Прыгажосць. — He плач, княгінечка, не плач, зязюлечка. 3-за чаго басу губіш, маладосць сушыш? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 167).

Баскак [ст.-руск. баскакь абласны кіраўнік, пастаўлены ханам пераважна для збору даніны; ст.-бел. баскакь, байскакь, бойскакь, боскакь] м. У перыяд татарскага нашэсця прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны. Гаворыць паданне: па травах зялёных Па жвірыстых сцежках, па пульхнай раллі Татары к баскаку з натоўпам палонных Дзяўчыню-красуню ў няволю вялі (У Ляпёшкін ТСБМ, II, 347).

Басурман [ст.-бел. бесурмань, бесурмянйнь, бусурмянйнь] м. Пра чалавека іншай веры, пра іншаземца. «Божа мой! Дзе знаходжуся? Між басурманаў, А ці то ў грамадзе хрысціянскіх васпанаў?» (В. ДунінМарцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 318). [Поп:] Ах, басурман! Ах, паразіт скажэнны! Як ты асмеліўся так спаганіць сан Свяшчэнны? (Э. Валасевіч — ТСБМ, I, 348). Панства горш за цароў турэцкіх, Басурманы не так лютуюць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 17). [Яроцкі:] — Помню толькі, што незвычайнай храбрасці быў чалавек, На што ўжо тыя басурманы, а ён і іх пераба60

сурманіў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 256). Так завяршыўся самы ганебны торг з басурманамі, які калі-небудзь ведала зямля Белай Русі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 235). Але на выправу татарскай конніцы Ягайла не пагадзіўся нядобра яму, каралю, пасылаць на ордэнскую сталіцу басурманаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 399).

Басэйн м. Басейн. А ніжэй уся гэтая пярэстая махіна ў перакуленым выглядзе адбівалася ў празрыстых глыбінях люстранае паверхні басэйну (У. Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 101).

Басэтля [польск. basetla < ням. Bassettel, ад іт. bassetto] ж. (разм.). Беларускі народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістру; кантрабас (быў пашыраны на Беларусі з XVIII ст., выкарыстоўваўся ў народных інструментальных ансамблях; у наш час сустракаецца рэдка). Зварыла вясна прываротнае зелле. Без бубна было, без басэтлі вяселле (А. Зарыцкі ТСБМ, I, 348). Тут музыкі — лозьнік гібкі Падымаюць, хто клярнэт, Хто басэтлю, а хто скрыпкі, Каб аздобіць той банкет (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 162). На хвілінуўсё замерла Ад басэтлі да дуды (Я. Колас. Ігрышча 36. тв. у 12 т., III, 107). Разам скрыпкі падхвацілі, і басэтля завяла (Ф. Тапчэўскі. Вечарынка — Зан., 479). Цяпер сялянскі аркестр нівеліраваўся. Скрыпка або дзве, басэтля, гармонік (баян ці акардэон), нейкі духавы інструмешп ды бубен (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 28).

Баталія ж. Бітва, бой. Гродзенская губерня быламесцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года (ТСБМ, I, 348). Варожая калона адрэзала яе [княгіню] падчас аўстэрліцкай баталіі, і з тых часоў яна не здолела вырвацца адтуль (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 362).

Батлейка ж. Пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр. «Батлейку» трэба разглядаць як арганічнае прадаўжэнне развіцця скамарошных лялечных прадстаўленняў («Беларусь» — ТСБМ, I, 349). He чакалі, але глядзець прыйшлі, бо палічылі фургон за нечувана вялікую батлеііку (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 45).

Батлейшчык м. Акцёр батлейкі. Часам трапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы. На ўсіх іх, акрамя батлейшчыкаў, глядзелі з недаверам (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 45).

Батог м. Палка, што прымянялася для цялеснага пакарання. Крукам гнуўся перад панам, Уздыхаў нясмела, Катавалі батагамі Юнацкае цела (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 207). Лёс аднолькава нас адзначыў, Але Муж не той, хто не знаў батагоў, А той, хто пад імі маўчаў (У. Караткевіч ТСБМ, I, 349).

Батожыць незак. Учыняць кару, катаваць батагом ці чым.-н. іншым. Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры Твар лісіцы I ў руках бізун, Якім батожыўмужыкоў заўсёды (М. Танк ТСБМ, I, 349).

Батрак м. Парабак. Усе яны — былыя тутэйшыя батракі і беднякі партызаны і дзеці партызан (3. Бядуля. Новагодняя елка Выбр. тв., 239). На батракоў здаліся ўнукі На вольнай прадзедаў зямлі (Я. Купала. Гарыслава 36. тв., V, 136). Абеззямеленае сялянства вымушана было ісці да памешчыка і кулака ў батракі або шукаць работу на спіаране («Прырода Беларусі» ТСБМ, I, 349). Быў хлопчык і халодзен і галодзен, нацерпеўся сярод людзей, служачы у батраках (М. Гарэцкі. Рунь Р, 5). Трэба выйсці ў поле На благіх паноў, I зазвоніць воля Батраку ў акно (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 415). ..яны, памешчык і батрак, нават таварышавалі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 61). Каня забралі! Хто забраў? Ну, хто? Вядома: Батракіў двор загналі! (Я. Колас. Панскі гонар 36. тв. у 12 т., II, 300).

Батрацкі, прым. да батрак. Пойдзеш зноў на хлеб батрацкі Служыці панам (Я. Купала. Над калыскай 36. тв., I, 54). Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой (У. Ляпёшкін ТСБМ, I, 349). Слоў у песні нямнога, ды словы простыя і горкія, як батрацкая доля (Я. Брыль — ТСБМ, I, 349).

Батрацтва н. Становішча, занятак батрака. Весяляцца старыя I дзеткі,.. Што мінулі батрацтва Наследкі (Я. Купала. Абвілася краіна... 36. тв., IV, 242). Максім Шахневіч з пятнаццаці гадоў служыў у батраках і толькі за год да ваеннай службы кінуў сваё батрацтва (Я. Колас-ТСБМ, I, 349).

Батрачка, ж. да батрак. Папову батрачку у балота завёў (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 113). Яна [Аўгіня] заплакала і, змяніўшы голас, сказала: — Дык няхай жа ён агнём пойдзе твой хлеб і твая адзежа! Лепш бы я батрачкаю засталася! А! Абжэрлася! Батрацтва захацела? Васілёвы губы пачварна скрывіліся (Я. Колас. Дрыгва Др., 124).

Батрачы, прым. Тое, што батрацкі. He дарэмна кажуць: «Батрачы хлеб сабачы» (А. Якімовіч ТСБМ, I, 349).

Батрачьіць незак. Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў, Ён мне не даў зямлі? (А. Куляшоў ТСБМ, I, 349).

Батфорты мн. Боты з цвёрдымі халявамі, спераду вышэй каленяў, з раструбам і падкаленнаю выразкай, якія ўжываліся ў старой арміі, галоўным чынам у кавалерыі. Адзеты быў вялікі князь не парадна, не як ваявода, хутчэй як паляўнічы: бабровая шапка без упрыгожанняў, 62

сукня. падперазаная шырокай папругай.. батфорпіы з расшыранымі вышэй каленяў халявамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня —ВК, 35).

Баўэр [ням.] м. Селянін, жыхар сельскай мясцовасці. Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу. але ўсе, хто толькі мог (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 198).

Бахілы мн., адз. бахіла, ж. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі. Дзядзька Сымон у акулярах сядзеў на нізенькім услончыку пасярэдзіне пакоя і клеіў бахілы (У Карпаў — ТСБМ, I, 350).

Бачына ж. Старонка. А назаўтрае ў газэце зьявілася цэлая бачына, прысьвечаная «барацзьбіту за лепшую будучыню чалавецтва Хвёдарку Скуратку»... (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 28).

Баявік м. (спец.). 1. Член тэрарыстычнай групы эсэраў. Баяўся [Усоў], бо Казлоў быўтакжа баявік (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 303). / вось на гэтым твары [Усова] Ад слоў правадыра баявікоў Пабеглі кроплі поту (там жа, 287).

  1. Член рабочай баявой дружыны ў 1905-1907 гг. [Астапчык:] Яго [лектара] заўсёды група наійых маладых баевікоў эскартуе — туды і назад, да самай хаты (М. Машара ТСБМ, I, 353).

Баян м. Паэт, пясняр. Песні для народа Тварыў баян Купала (М. Аўрамчык ТСБМ, I, 354). Для вечнасці, спетай баянам сурова, Жыве Руставелі (Я. Колас ТСБМ, 1, 354).

Баярка ж. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, 3 маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі (М. Танк — ТСБМ, I, 354).

Баярскі, прым. Які мае адносіны да баярына, належыць яму. [Кульчыха:] А твая справа баярская — ваяваць пакуль даваюешся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 209). Вялікі палон Радзівіл тамузяў, і з тым палонам дваццаць ваяводаў і шмат дзяцей баярскіх (У. Арлоў. Пішу вам у Масковію. Грамата з магістрацкага архіва — ПМЛ, 139). «Хто гэта?» спытаўся ён у суседа-шляхціца, і той адказаў: «Сын баярскі Мікола. 3 Гусава родам» (У. Арлоў. Час чумы МКГ, 50).

Баярства зб., н. 1. Баяры. Меўся вялікім князем стаць, кінуў бы кліч Віцебск, Мсціслаўль далі б аддзелы, уся Белая Русь далучылася, Палессе, усё праваслаўнае баярства сабралася бухаругвы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 157). Новагародкам кіруе яго баярства на чале з Усяславам (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 332). Адным з першых у барацьбу за самакіраванне ўключыўся Полацк. Барацьба суправаджалася рэзкімі канфліктамі паміж гараджанамі і баярствам («Полымя» ТСБМ, I, 355). Святазар ведаў, што адной з першых жонак гэтага язычніка была хрысціянская князёўна аднекуль з Цверы,

чаму яму і давярала новагародскае баярспіва (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 31). Н Буйныя землеўладальнікі ў манархічнай Румыніі. Паны з маркізамі Парыжу, 3 баярствам Бухарэста ў хеўры, як СССРраспяць на крыжу. Плануюць планы іманеўры (Я. Купала. А ў Bie­ne плавае тапелец... 36. тв., IV, 193).

  1. Званне, сан двараніна. Бацька немае паперы аб баярстве'. (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 305).

Баярчыц м. Тое, што баярыч. Грозна ён [баярын] кінуў вокам на жонку і на маладога баярчыца (В. Ластоўскі Тв., 21).

Баярын м. Вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан; буйны землеўладальнік, які належаў да вярхоў пануючага класа. Ен, Валуеў паходзіў ад беларускага баярына Вала, што перабег на службу да маскоўскіх князёў яшчэ перад Кулікоўскай бітвай (У. Караткевіч ТСБМ, I, 355). Тут жылі і баяры: полацкія і мясцовыя, латгальскія (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 18). Прадаў іхрод старадаўнюю славу баяр (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 265). ..везлі дзіця вакол княжай харугвы, якую трымалі, стоячы пасярэдзіне двара, некалькі саноўных баяр (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 582). Завыў, загалёкаў натоўп, схіліліся ў нізкім паклоне баяры, цяжка затрапяталі харугвы каляровыя і белыя, а таксама бела-чырвона-белыя з коннікам, што высока ўздымаў меч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Беларускія баяры і князі пераліцаваліся на польскіх паноў (Я. Купала. Чаму плача песня наша? 36. тв., VII, 197). Праз вёску са сваёй дружынай Баярын гэты ехаў раз (Я. Купала. Магіла льва — 36. тв., V, 105). Баярын пасядзеў яшчэ хвіліну, не знайшоў, што сказаць, і паехаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 59). Баярын што верабей — з якой бы кучы зерне сцягнуць, а вялікі князь арлом лунае над княствам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 155). Колькі маладых баяр -рыцары! — кінуліся наперарэз князёўне, каб загарадзіць яе ад звяроў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 12).

о Панцырныя баяры — паны-баяры, ваеннаслужылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім у першай палове XV-XVIII ст. (рэкрутаваліся з зямян, сельскіх мяшчан і вольных людзей, якія атрымлівалі ад вялікага князя за службу зямлю). Што ж сіла, і нямалая, у князя ёсць: ягоная шляхта, зямяне, панцырныя баяры (В. Чаропка. Храм без Бога-Хр., 99).

Баярыня ж. Жонка баярына. Такая ж была і жонка баярына Сінкліцыя (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 93). Стольнік толькі пакруціў галавой, агледзеўшы баярынь: парчовыя і шаўковыя хітоны, упрыгожаныя залатой тасьмой, паласой з жэмчугу ці проста абшытыя каштоўнымі камянямі, што пераліваліся на сукнях, як кропелькі ранішняй расы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 35). Ён 64

ужо другі раз прыязджае сюды, баярыня. назваў яе даўно забытым словам гаспадар (там жа, 301).

Баярыч м. Сын баярына. Трэба падумаць, баярыч Гвай (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 47). Гатова. баярыч, сціпла выдыхнуў ён (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма МКГ, 349).

Баярышня ж. Дачка баярына. Падручнымі людзьмі для маладой баярышні баярын Аляксей выбраў чалядзінку Хадоску і надворнага халопа Сцяпана (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 156).

Беглы м. Чалавек-раб (прыгонны селянін, дваровы і пад.), які самавольна пакінуў свайго гаспадара, ратуючыся ад эксплуатацыі. -Але ... можа, варта будзе аб’явіць яе [Жывену] беглай, і тады толькі ты [Нікіфар] паўстанеш перад севастам, і гэта змякчыць ягоны гнеў, — раздумваў, згаджаючыся і адначасна разважаючы, Міхал (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 207).

Беззямелец м. Тое, што беззямельнік. У Скіп'ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы (К. Чорны ТСБМ, 1, 361).

Беззямельнік м. (разм.). Беззямельны селянін. Два гады бадзяўся Тодар памаёнтках, бяздомнік, беззямельнік (А. Чарнышэвіч ТСБМ, 1,361).

Беззямельны м. Тое, што беззямельнік. Ен [Тодар] з беззямельных, з Кісялёў, сусед наш (I. Дуброўскі ТСБМ, I, 361).

Безэстэн м. Базар у краінах мусульманскага Усходу. Іх спадзяваліся дорага прадаць на безэстэнах — базараху краінах мусульман Усходу (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 139).

Бекеша [ст.-бел. бекешка', венг. bekes] ж. Мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Адзін з ..[мужыкоў], чорнабароды, у шэрай, вузкай па таліі бекешы гаварыў гучна, нібы хацеў, каб яго слухалі ўсе (А. Асіпенка ТСБМ, I, 362).

Белагвардзеец м. Контррэвалюцыянер; той, хто змагаўся супраць савецкай улады ў радах белай гвардыі. Бітва кіпела, не заціхала, Кроў вызначала ў полі сляды, Белагвардзейцы, іх генералы, Беглі, ўцякалі, а хто куды (Я. Купала. Песня 36. тв., IV, 316). ..сабралі яны полчышчы белагвардзейцаў, узброіўшы іх браневікамі і танкамі, і пад камандаю царскіх генералаў і афіцэраў рушылі іх супраць улады Саветаў (Я. Колас. Дрыгва-Др., 158).

Белагвардзейскі, прым. Які мае адносіны да белагвардзейца. II Пра дзіцячую гульню ў вайну. Сягоння ў яго [Юркі] рашучая бітва. Павінен быць вырашаны лёс двух армій — чырвонай і белагвардзейскай (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 16).

Белагвардзейшчына зб., ж. Контррэвалюцыянеры, белагвардзейцы. ..іўмешваннеўмаё [Купалы] жыццёз боку зарубежнай белагвард-

3 Зак. 3825

65

зейшчыны буду заўсёды разглядаць як самую злосную правакацыю (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю газеты «Звязда» 36. тв., VII, 237). Цяпер, таварышы, становішча такое, пачаў.. [Рыгор], што як ніколі яшчэ за ўвесь час грамадзянскай вайны Савецкай рэспубліцы пагражае небяспека з боку белагвардзейшчыны ўсякай і Антанты (П. Галавач ТСБМ, I, 363).

Белапалякі мн. Польскія легіёны, якія ў 1918 г. выступілі супраць савецкай улады; узброеныя сілы панскай Польшчы ў вайне супраць савецкай Расіі ў 1919-1920 гг. Белапалякі ды англічане Ох, будуць помніць нашых ваяк (Я. Купала. Песня 36. тв., IV, 316). Пры ўцёках белапалякаў гайдачане, якія жывуць абапал тракту, былі спалены ўланамі (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 192).

Белапольскі, прым. Які мае адносіны да белапалякаў. Белапольскім бандам прабрацца сюды было немагчыма (3. Бядуля. На балоце Выбр. тв., 186).

Беларусін м. Беларус. Гаворыць мовай мужыкоў, Выходзіць з панскага уплыву. Бяда і сорам з ім адзін: Бярэ ў ім верх «беларусін» I на чужую хіліць ніву (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 333). Ненавіснымі былі ёй [Боне] самыя магутныя ў Княстве Радзівілы, якіяўжо «па кудзелі» пабывалі на троне і якія нізавошта не дапусцілі б яе выбару для маладой князёўны Астрожскай, дзед якой быў нездарма надзеяй і гонарам беларусінаў і ўкраінцаў (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 114).

Беларусінскі, прым. Беларускі (пра мову). Я хачу, прабачце, каб вы зразумелі... мяне... Я вельмі кепска... ведаю... беларусінскую мову (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 80).

Беларусы мн. Раней беларусамі называлі жыхароў Віцебскай і Магілёўскай губерняў (жыхароў жа Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў называлі ліцвінамі). На выбары, якія тут у Мінску былі вельмі шумнымі,.. прыбылі таксама два беларусы, паны Юлі і Артур Р..„ жыхары Магілёўскай і Віцебскай губерні, якія, з гонарам мушу прызнацца, ведаючы мяне з друку толькі на іх роднай мове, асабіста стараліся пазнаёміцца са мною (В. Дунін-Марцінкевіч. Да Уладзіслава Сыракомлі-Тв.,259).

Белашвейка [руск.] ж. Белашвачка. Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантыспіы, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, абякіх ніякага ўяўлення раней не меў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 281-282).

Белег і беляг [ст.-руск. б'Ьл’Ьгь, бел'Ьгь, бйл'Ьгь; ст.-бел. белегь эмблема] м. Эмблема. Іван Іванавіч расказваў, што на свае чытаў у старых мэтрычных кнігаху архіве віцебскае лютаранскае кірхі запіс на белягу аб тым, што ігумен Бельчыцкага манастыра, перад аблогай гораду Масковіяй, злажыўшы ўсе манастырскія скарбы і кнігі, паплыў уніз Дзьвіны, каб захаваць усё гэта ў падзямельлях Верхняга Замку (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 81-82). ..на белягу выразна было пазначана: «Выслана зь Вільні, прынята ў Полацку» (там жа, 106). II Меціна, знак. Дык ты і праўда не бачыш на мне якога нядобрага белегу? зарадавалася Гайна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 136).

Белт [ст.-бел. белть] м. Страла. «Літва разам з руссю скочыла зараз з дзідамі і шаблямі, сустрэўшыся, чало ім перарвалі і танцам перашкодзілі, другія разам з куш белтамі, а абазліўшыся, новагародцы з Карыятавічамі валілі іх з коней...» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 597).

Белы, прым. 1. У нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі, у Польшчы і Літве кансерватыўна-ліберальны (у адрозненне ад «чырвоных» белыя выступалі супраць узброенага паўстання). «Белая» група, як багатая, павінна была выдзеліць на гэта грошы, але, відаць, спалохалася. I тут быў недавер, панская пагарда і дрэнна прыхаванае пабойванне перад беларусамі (У. Караткевіч. Зброя 43, 298). // у значэнні наз. ..«белыя» пачнуць бунт, калі гэта будзе выгадна ім і толькі ім, у самы непадыходзячы для Беларусі і Літвы момант. А «чырвоныя» не палічаць за магчымае кінуць іх у бядзе і таксама выйдуць са зброяй (У. Караткевіч. Зброя 43, 299). [Алесь:] He верыш «белым»? «Не», прызнаўся Кастусь (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 379).

  1. У першыя гады савецкай улады контррэвалюцыйны.

Бенефіцый [ад лац. beneficium дабрадзейнасць] м. 1. У перыяд ранняга сярэднявечча ў Заходняй Еўропе зямельнае падараванне караля ці буйнога феадала на пажыццёвае карыстанне свайму васалу за ваенную ці адміністрацыйную службу (з развіццём феадальных адносін на Беларусі і ў Расіі бенефіцыю адпавядаў маёнтак). Н Падараваная епіскапам парафія. ..епіскап Альберт, радуючыся за свайго любімага вучня, рукапаклаў яго ў сан свяшчэнніка і ў бенефіцый яму прызначыў парафію ў землях імерскіх латгалаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 204).

  1. У Старажытным Рыме — прывілеі, ільготы, падараванні імператараў і г. д.
  2. У каталіцкай царкве ў 1918-1983 гг. царкоўная пасада і звязаны з ёю прыбытак.

Бенкарт і банкарт [ст.-бел. бенкарть, букарть, бэнкарть — пазашлюбнае дзіця] м. Незаконнанароджаны. Маўчы, бенкарпі! Мсіўчы, злога ложа сын! грозна крыкнуў Міндоўг (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 281). У Калатычах жа астаўся неагранічаным уладаром Кароль Булгак, казалі, банкарт «слаўнага» Булгарына, з мясцовых сялян, чалавек малады, але злога характару, і бяздольнікі завылі (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 517).

Берандзеі мн. Качавое племя цюркскага паходжання, якое згадваецца ў рускіх летапісах з 1097 г. да канца XII ст. Мы будзем саюзнікамі Кіеву, гэтаксама, як торкі, берандзеі, чорныя клабукі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 490).

Берасцень м. Вялікі гаршчок, аплецены бярозаваю карою, бяростаю. / у параўн. —Будзь жысць твая красны дзень. Жый ты доўга, доўга вельмі, Так доўга, як берасцень!.. (I. Мігановіч. Ігнат Сліўка Зан., 107).

Берасцянка ж. Тое, што берасцень. Прыгледзеўшыся [Жывена], пазнала яе — служанка суседзяў, часта сустракала яе на вуліцы то з кошыкам, то з берасцянкай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 307).

Беркавец і бэркавец [ст.-бел. берковець, берковескь, берковйскь] м. Старажытная мера вагі, роўная 10 пудам, або 163,8 кг. ..у Полацку купец Міна прадаў нямчыну тры беркаўцы паганага воску (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 21). Цяжкая, на многія і многія бэркаўцы, махіна звона варухнулася спадніцай ледзь не над самай падлогай яруса (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 345).

0 Трыста беркаўцаў ды яшчэ напарстак — вельмі шмат. Выслужыць многа я не мог. Служылі з нашых адзінкі, сувязяў няма. Далей служыць не было сэнсу. А такіх армейцаў было там трыста беркаўцаў ды яшчэ напарстак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 245).

Бернардын [ст.-бел. бернардынь, бернадынь', ад уласн. імя Бернар — рэарганізатар ордэна цыстэрцыянцаў] м. Член рэфармаванага адгалінавання манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Польшчы, які строга прытрымліваўся першапачатковага статута гэтага рыцарскага ордэна (на тэрыторыі Беларусі амаль усе кляштары спынілі сваю дзейнасць у 1860-я гады). Вялікі горад, тысячы людзей, моцныя муры, крамы, замак, з дзесятак цэркваў ды яшчэ манастыры, ды капліцы, ды унь званіца курыі — глянеш — шапка валіцца, ды унь будуюць касцёл бернардынаў з кляштарам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 31).

Бернардынец м. Тое, што бернардын. Ордэн бернардынцаў высуНУЎ простую, памяркоўную і бяскрыўдную канцэпцыю пераходу ў каталіцкую eepy (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 158). Грэшная душа, 68

паводле слоў бернардынца, тая, якая шануе багатых і не зневажае бедных (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 132). Саму пекле будзеш, дысыдэнт, сказаў бернардынец (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 33).

А Мніх-бернардынец\ У той часу вакольных маёнтках адзін мніхбернардынец таксама збіраў грошы на касцёл (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 132).

Бернардынка, ж. да бернардынец. Ганну, тады ж прывёзшыў Нясвіж, уладакаваў брат Казімір у манастыр бернардынак (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 270).

Бернардынскі, прым. Які мае адносіны да бернардына. Глуха бухаў дамініканскі касцёл, пагражаў бернардынскі, надрываліся званы Каложы і манастыра Барыса і Глеба (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 50).

Бертачка ж. Памянш.-ласк. да берта шаснаццаціцалёвая нямецкая гармата (снарады ад гэтай гарматы салдаты называлі «чамаданамі»).

А Бертачка-нахалка. [Далін:] Фронт, акопы мой дэвіз! Хоць бываюць перапалкі, Выбрык Бертачкі-нахалкі, «Чамаданны» бенефіс (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 219).

Бесерменіцы [ст.руск. бесермень, бесерменйнь] мн. Людзі іншай веры, басурмане (мусульмане). Бесерменіцы! Татары! пачуліся крыкі, і тут жа затупалі па сенцах, высадзіўшы дзверы, страшныя прышэльцы, і адчайным, страшэнным хрыпам задыхаўся першы з воінаўахоўнікаў, што паспеў з мячом выскачыць насустрач (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 137).

Бескаленнік м. Той, хто не меў надзелу. / у параўн. [Рада:] Сталі мы, як якія бескаленнікі, бясплатныя — без аніякай адзежыны, плату, значыць (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 139).

Беспрыгонны, прым. Які не мае адносін да прыгонніцтва. Бяда і гора маё і ўсяго працоўнага люду беларускага адыходзіць усё далей у нябыт, а шпаркім крокам творыцца квяцістае беспрыгоннае бытаванне (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю 36. тв., VII, 233).

Бібліёлаг м. Спецыяліст у галіне бібліялогіі; кнігазнавец. Ен і работнік грамадзянскі, Мужыцкі пан і служка панскі, I антыквар, і археолаг, I бібліёлаг, і філолаг (Я. Купала. Эпіграмы — 36. тв. III, 239).

Бібула ж. 1. Газета, лістоўка (разм.). Бібула рыжая на сценах, А літары, як вераб’і, Крычаць рабочаму у вочы, Што сіла ўся ў яго руцэ (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 284).

  1. Лубок, лубачныя малюнкі. / у параўн. [7-е відма]: Сядзьце складна і прыкладна, Непакратна, няздрадна; Як фігуркі выразаны. Як бібулы маляваны (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 85).

Бізантыйскі, прым. Візантыйскі. ..пасьля вульгарнага клясыцызму, настае перыяд пазьнейшы бізантыйскі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 78).

Бізун м. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга як сродак экзекуцыі. Яшчэ бізун замала хухаў, Замала пёк рабоў пакорных (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 132). Захадзілі па плячах і сцёгнах знямелых людзей цяжкія бізуны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 112). He ведаюць яны, што дачкуў тым астрозе бізунамі секлі (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 275). Дзе супраціўляюцца бізунамі б’юць ваяры (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК). Калі раней прысуджалася 6 тысяч удараў бізуном, дык паводле новага велікадушнага ўказа вінаваты атрымліваў усяго 3 тысячы (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 72).

Бін-башы м. Тысяцкі. Бін-башы пытае: хто ты? па-славянску загаварыў маладзейшы, канечне ж, тлумач. Чый шпег? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 319).

Біржа ж. Вулічная стаянка рамізнікаў. Там ёсць Шпулькевіч, што рамізніцкую біржу як бы трымаў (К. Чорны ТСБМ, I, 376).

Бірка ж. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н. (часцей за ўсё пабораў). Закарбуй [дзед] на бірку, Што на гора спор быў (Я. Купала. Два светы 36. тв., IV, 164). Бірку пакажы нам сваю! яшчэ стражэй загадаў дружыннік (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 227).

Бірулькі мн. Даўнейшая дзіцячая гульня, у якой выкарыстоўваліся маленькія драўляныя фігуркі (малаточкі, лапатачкі, сякеркі і г. д.), якія трэба было спецыяльным кручком даставаць адну за другой, не закранаючы астатніх. Хлопчык ціха сядзеў у куце, перабіраў бірулькі, глядзеў, як завіхаецца каля хворага ўрач (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 226).

0 Гульня ў бірулькі марная трата часу, бескарысны занятак. Ананімшчына — гэта была не проста гульня ў бірулькі. Гэта была тактыка мярзотнікаў распраўляцца з тымі, хто перашкаджае жываглотам, хто паўстаеў іх на шляхуў дасягненні сваіхмэт (А. Петрашкевіч. I разгляду не падлягае ЭСФ, 102). Гуляць у бірулькі займацца пустымі справамі, дарма траціць час. Гуляць у бірулькі, Лізура, не будзем. Лёс нас звёў, мусіць, надоўга і моцна. Ты і я будзем рабіць адну справу (Я. Ермаловіч. Малады старшыня ЭСФ, 104).

Бірыч [ст.-руск. бйрйчь] м. Вяшчальнік, які аб’яўляў на плошчы волю князя, памочнік князя ў судовых і дыпламатычных справах. А прыехаў бірыч княжы — той, хто ўказы аб’яўляе — і загадаў звычайную даніну князю аддаваць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 139). Князь Уладзімір з бірычом Алексеем, з невялікай аховай на двух 70

чаўнах пераплыў цераз Дзвіну з Бельчыцаў у Полацк (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма МКГ, 131).

Бірычча зб., н. Біркі. Два купцы, чакаючы пакупніка, гулялі ў бірычча, бразгалі біркі — гульнёвыя костачкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 281).

Біты [ст.-бел. бйтое пйсмо — друкаванае пісьмо], дзеепрым. Друкаваны. Цяпер, калі наш Скарына бітыя кнігі пачаў выдаваць, яны намнога таннейшыя! — горача сказаў Марцін (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 91).

Біч м. Бізун, пуга. Дзе стаяў на полі з бічам прыганяты (Я. Купала. Дзе стаяў двор панскі... 36. тв., IV, 168). He дагодзіш [князю] бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы (М. Гарэцкі — ТСБМ, I, 379). // перан. Бедства, прыгнёт. Царжа бічуе, А бедны з гора бічу не чуе (Я. Купала. Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску 36. тв., I, 129).

Бічаваць незак., перан. Прыгнятаць. Цар жа бічуе, А бедны з гора бічу не чуе (Я. Купала. Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску 36. тв„ I, 129).

Благароддзе і благародзіе н. У дарэвалюцыйнай Расіі тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»). Мікіта сядзеў і думаў пра дом. У гэты час да яго прыйшоў веставы ад ротнага. — Іх благароддзе загадалі зараз жа прыйсці (П. Галавач ТСБМ, I, 381).

Благаць [польск.] незак. Маліць, прасіць, умольваць. А ён [салавей], знай, спявае, то дробна, то роўна, як бога благае (Я. Купала. На вечную памяць Катлярэўскаму 36. тв., IV, 458). Пан разбойніка благае Ратаваць ад смерці. Літасцівым абзывае, Абы не умерці (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі Зан., 427).

Благачынны м. Служыцель культу; non. Маліцесь, брація, ў дзень гэты! Так благачынны пачынаў (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 441).

Блазан [ст.-бел. блазень, блазэнь', польск. blazen] м. 1. Забаўнік, пацешнік для весялення. [Блякс]: Ён [Лізыхос]? толькі блазнам быў, ёсць ім і будзе! Баў нас, Арыстос! Блазноў нам досыць (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 94).

  1. Неразумны, несур’ёзны чалавек (разм.). / у параўн. [Усоў:] He зразумеў заслеплены, як блазан — 1 шоў і нёс заразу (Я. Купала. Ленін — 36. тв„ V, 310).

«Блакітны» м. Паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі; супрацоўнік III аддзялення. На пляцоўцы стаяўу атачэнні трох «блакітных» і дзесятка земскіх бялявы мужыку расхрыстаным кажуху (У. Караткевіч.

Каласы пад сярпом тваім КС, I, 255). Ды яійчэ ў наваколле блакітных нагналі, салдат, жандараў (там жа, II, 78).

Блам [ст.-бел. бламь, блань] м. Кавалак футра. У боднях дадалося шмат веленсаў і вяршкоў, бламаў і боцікаў год за годам збіраўся ў палацы пасаг для князёўны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467).

Блёк м. Блок. ..дагэтуль [у Тураве] захаваліся рэшпгкі так званых цыклёпічных будоўляў у форме вялізарных каменных блёкаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 92).

Бліжыка [ст.-руск. блйжйка, блйжйкь\ м. Родзіч. I чалавек чужой крыві, і найпершы бліжыка мог заснуць у абдымках сваёй жонкі ці каханкі, а прачнуцца ў вяроўках (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 86).

Блізна [ст.-бел. блйзна — знак, рубец ад раны] ж. Рубец, шнар. [Пан:] / шрам той, блізна страшная на твары пана Марціна так і засталася з тае начы. Але як тое было — нічога некажа ён (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 119).

Бліншчык м. Прадавец бліноў. Бліншчыкі, збіценшчыкі, бабуліжабрачкі, разносчыкі, пірожнікі так і кішэлі пад нагамі (У Караткевіч. Зброя 43, 305).

Блонне [польск. Ыопіе] н. Луг, поплаў, выган. Казацкае панства па блонніў кірэях чорных, як адзін (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 433).

Блудніца ж. Распусніца. Людзі сэрца не пабачаць, Блудніцай аблаюць (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 376). На Захараўскай вуліцы Дзень якуздзене чорны халат, Толькі песня чуваць блудніцы (М. Чарот ТСБМ, I, 388).

Блянк м. Бланк. Немцы блянкі ды пячаткі не панішчылі (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 49).

Богабаязлівы, прым. Богабаязны. А той ціхі ды цвярозы, Богабаязлівы, Нібы кот той, падкрадзецца (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 326).

Богапамазаннік м. Той, хто пры ўзвядзенні на царства, у духоўны сан і іншае, прыняў царкоўны абрад памазанне крыжападобнае змазванне асвячоным алеем (мірам) ілба. He ўсе могуць дазволіць сабе тое, што дазваляюць богапамазаннікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 196).

Бодня [ст.-бел. бодня] ж. Кадушка з векам, якая выкарыстоўвалася замест сундука. ..адкрываючы для нечага бодню — сундук для адзення, зачапіў Марцін, і пакацілася па падлозе брамка (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 298). У боднях дадалося шмат веленсаў і вяршкоў, бламаў і боцікаў — год за годам збіраўсяў палацы пасаг для князёўнаў (В. InaTasa. Вяшчун Гедзіміна АД, 467).

Божба ж. (разм.). Замова; бажэнне. He пляці гэткіх божбаў. Жывуць буслы пустынна, Калі ж слухаць варожбаў, Шчаснай ваша краіна (Я. Купала. На Палессі 36. тв., I, 386).

Болачка ж. Памянш.-ласк. да болка. Часам троху схаваіцца [месяц] за правідную болачку, што тонкімі фарботамі расьцягніцца па ім, як вышываны усякаю гурынаю паркалёвы набожнік над абразом у сьвятым хатнім куце (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 101).

Болка ж., мн. болкі. Хмара. Болкі шпарка бягуць высачэй і ніжэй, сьпіць гай, і бярозы, і сасна (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 99). Часам сівые, мутные, дымные болкі разьбегаліся у бакі, згруджываліся па краёх у аграмадные, чорные, з белаватымі прасьветамі аблокі (там жа, 97). // перан. Думы мае, думкі, кусашчые пчолкі, крылатые птушкі, лятучые болкі? Гдзе згубілі жало, гдзе страцілі крылкі, гдзе дажджом зляцелі? (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 106).

Бонда [ст.-бел. бонда маёмасць, грошы, збожжа] ж. Грошы. Добра, кажа гаспадар, мы пробу зробім, калі ты [Трахім] лепш за яго [Якіма] справішся, то табе будзе яго бонда, а яму твая (В. Ластоўскі. Лепей вол ярэмны, як жарабец стаенны Тв., 49).

Бонна [ад фр. bonne нянька] ж. Выхавальніца малых дзяцей (звычайна іншаземка) у дваранскіх і заможных сем’ях дарэвалюцыйнай Расіі. 1 вырашыла [Алаіза], хоць з голаду будзе паміраць, а ў бонны, у гувернанткі не пойдзе (Л. Арабей ТСБМ, I, 395). [Алімпія С.]: 1 транспарант наш гатовы, Яго ж наша бонна зрабіць захацела! А покуль зрабіла, не раз папацела! (В. Дунін-Марцінкевіч. Неспадзяванка для майстрыні Тв., 75).

Борзе [ст.-руск. бьрзо, борзо, брьзо; ст.-бел. борздо, бордзо, борзо\ прысл. Хутка. Ты чакаў, што ён гэтак борзе пераменіцца? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 218).

Борка ж. (разм.). Бітва. Ці харобраму князю Мсціславу, Што ў борцы зарэзаў, як згледзеў, Перад войскам касожскім Радзедзю (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 249).

Бортнік [ст.-бел. бортшскь, бортьнйкь] м. Асоба, якая займалася прымітыўным лясным пчалярствам, здабычай мёду дзікіх пчол. Сюды бралі неўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі і свавольствамі, сакольнічых, бабраловаў, бортнікаў, траўнікаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 117). Елі таксама і візіну, частаваліся мёдам — бортнікі прывозілі кадзь за каддзю, і соладка, духмяна пахла на каменных калідорах у нядзелю ўвечар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467). Трос [Кроер] палясоўшчыкаў, шукаў і лупцаваў людзей з лясных буд, смалакураў, бортнікаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 325). Уладай ён [князь] ні з кім не падзеліцца, а мёд што? новага

За Зак. 3825

73

бортнікі прывязуць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 46). Бортнікі асаджаны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 159). Прыйшлі бабы жонкі забітых бортнікаў сваіх мужоў забіраць (там жа, 163).

Бортны, прым. Які мае адносіны да борці. [Госці:] У нас свае знакі ёсць, што коней кляймуем, бортныя дрэвы зарубліваем (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 416). Пра жаўну ўспомніў ён [Вячка] у палоне, пра лютага ворага працавітых бортных пчол (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 257).

Борць ж. 1. Вулей у выглядзе выдзеўбанай калоды або дупло ў дрэве, дзе жывуць пчолы. Зусім нечакана ў глухім лесе можна ўбачыць пчаліную калоду борць, устаноўленую на высокім дрэве каля паляны (Э. Самусенка ТСБМ, 1,396).. Ты бяры клякотку, Дасадушка, а ты, сыне, ля борцяў бярозкі паўтыкай... (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяўПр., 226).

  1. Адзін з язычніцкіх багоў (уласн.). Балела з пахмелля галава: учора добра памаліліся богу Борцю, якому па вёсках і дагэтуль ставяць у ахвяру ля свепетаў бярозавік і разведзены вадою мёд, імя якога пры айцах духоўных вымавіць — злітуйся і ўратуй нас, пан Езус (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 23).

Боршч [ст.-бел. боріць] м. Баршчэўнік. А з другіх дзвярэй падзямельных барылы з мядовым напіткам выносілі, пляцёнкі баршчу, галоўкі капусты ды рэдзькі кошыкі (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 270).

Бочка [ст.-бел. бочка] ж. Старажытная мера вадкіх і сыпкіх рэчываў. Ад князёўны Радзівіл атрымана 30 бочак мукі, 2 крупаў (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 115).

о Бочка зямлі плошча зямлі, неабходная для пасеву адной бочкі збожжа (бочка раўнялася 4 чвэрцям, або 8 асмінам, г. зн. на ўчастак зямлі неабходна было выдаткаваць 150 кг зерня). Купецкі сын, не меў Курыла ні бочкі зямлі, ды ў марах сваіх сягаў у той дзень, калі за геройства і мужнасць вялікі князь зробіць яго шляхетным чалавекам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 264).

Брабант [ад назвы гістарычнай вобласці Брабант] м. Брабансон (парода коней). „цела немца няўмольна паварочвалася ўслед жаўтаватаму дрэўку самой дзіды, як бы накручваючыся на яе, і ўрэшце ўпала ўніз, пад капыты цяжказадаму гнядому брабанту вялікага маршала (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 528).

Браварок м. Памянш. да бровар. А згорблены дзядзька Гіляры Снуе як у кроснах чаўнок: Адкрыў ён тайком у гушчары — Аж страшна сказаць браварок (Я. Колас. Адплата 36. тв. у 12 т., VIII, 374).

Бравэрка ж. Мужчынскі аднабортны пінжак з даматканага сукна або верхняя кароткая мужчынская вопратка, абцягнутая даматканым сукном. [Даміцэля]: (прыглядаючыся да бравэркф Адкуль ён гэту бравэрку сцягнуў? (Я. Купала. Прымакі — 36. тв. VI, 244). Пракоп прыглядаецца, пазнае.. Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч (Я. Колас ТСБМ, I, 397). Калі часамі Уладзіку нядужылася, дзед накрываў яго нанач сваёю бравэркаю (Я. Колас. На ростанях На ростанях, 626). Глядзіць, аж Богут у бравэрцы Выходзіць з дому ў свой абход (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 103). Паўзверх гімнасцёркі на шырокіх плячах сядзела ўнакідку бравэрка мешчаніна сярэдняй рукі, а падпяразана была гімнасцёрка выцертаю афіцэрскую папругаю (Я. Колас. Балаховец ТС, 24). Адхіліўшы бравэрку, дастаў з-пад пояса наган і пільна паўзіраўся, як бы разважаючы, што з ім рабіць (Я. Колас. Балаховец 36. тв. у 12 т., V, 338). Асцярожна, каб не пабудзіць жонкі, злез Рыгор з пасцелі, надзеў порткі, апрануў бравэрку і ціханька выйшаў (К. Крапіва. Людзі-суседзі 36. тв., IV, 26-27).

Бравэрачнік м. Той, хто апрануты ў бравэрку; мужык. Але ж гэта былі мужыкі. Неабучаныя валоданню зброяй, няспрытныя на сваіх сялянскіх конях, нязграбныя бравэрачнікі, чорная костка. Нават, ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў збраяносца аркебуза ці пулгак (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289).

Брайцар [ст.-бел. брайцарь', польск. brajcary < ням. Bräter} м. Кальцо для прымацавання шпор да ботаў ..пільнае вока княгіні Еўны заўважала ўсё і залатую ніту, абарваную ля вуха магеркі, і адтаптаную сярэбраную аблямоўку на плашчы, і нячышчаны брайцар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467).

Брамін (брахман, браман) [польск. bramin < санскр. brahmana} м. Член вышэйшай жрэчаскай касты ў Індыі. Ён аснавапаложнік, ён той, аб якім пяе брамін у сваіх гімнах (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 91).

Брамка [ст.-бел. брамка, бранка] ж. Даўнейшы жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны жэмчугам. ..і пакацілася па падлозе брамка жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны жэмчугам (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 298).

Брамнік м. Вартаўнік, дзяжурны пры браме, пры ўваходзе куды-н. Брамнік з грукатам адчыніў перад возам браму (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 34). Вось і зараз, калі сустрэў ганца-новагародца брамнік, і, пакуль той ставіў каня ў стайню, абгледзеў ягоную сумку, пабачыў ён толькі пергамент, у якім паведамлялася, што спакойна ў горадзе і шануюць новагародцы Данілавага сына,

які па волі Войшалка і з ягонай згоды атрымаў княжанне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 79-80). Зверху праскрыпеў насмешлівы голас брамніка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 425). Маці Анастасся зразумела, што брамнікі гатовыя біцца, і спусцілася da ix (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 113).

Брамнае н. Плата за праезд праз гарадскую браму на кірмаш. Прыехаў на рынак; тут здзёрлі дзесятку Брамнага, ці як там, за штосьці казалі. Паказалі мейсца; стаў я за рагатку, — Пані шчуп за зайца і купіла зараз; Жыд зараз за скурку адлічыў тры злоты. Вот толькі з дрывамі, з яйкамі амбарас (Ф. Багушэвіч. Песні Выбр. тв., 101).

Брандмайстар [ням. Brandmeister] м. Начальнік пажарнай каманды. He дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае (К. Крапіва ТСБМ, I, 400).

Браня ж. У старажытнасці засцерагальнае металічнае адзенне воіна: панцыр, латы, кальчуга. Прыслухаўся да размовы двух дружыннікаўу бронях (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 10). Без лат, улатах і брані чые, чые тут ногі не хадзілі! (А. Астрэйка ТСБМ, 1,400).

Браняпоезд м. Бронецягнік. [Усоў:] I я тады ішоў, як металіст, Краснова біць... Імчыцца нашуночы браняпоезд, Такі іржавы скрып... (Я. Купала. Ленін — 36. тв., V, 29.). Гітлераўцы выслалі да месца дыверсіі браняпоезд (I. Шамякін ТСБМ, I, 401).

Брат [ст.-бел. брать] м. 1. Член царкоўнага брацтва; манах. 3 кожнага рыцара бралі слова рыцарскага гонару прыбыць на дзень святога Марціна ў Кракаўскі замак; пасля гэтага кароль вызваліў усіх, пакінуўшы ў ланцугах толькі ордэнскіх братоў і князёў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 400). Але цяпер, святы і паважаны Айцец, мы дбайна молімся, каб Вы звярнулі ўвагу на нашае гаротнае становішча, паколькі мы гатовыя, як і іншыя хрысціянскія каралі, за Вамі ва ўсім ісці і прыняць каталіцкую веру, толькі б нас ні ў чым не прыцяснялі нагаданыя каты, а менавіта магістры і браты (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 420).

  1. Так называлі адзін аднаго князі ў незалежнасці ад родасных адносін. — Ніякіх слоў чалавека і брата не хапае, каб хоць крыху суцешыць (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 7).

Братава ж. Тое, што братавая. Братава сварыцца і кашулі нямыіць (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 113).

Братавая [ст.-бел. братовая] ж. Жонка брата. А цэнтрам яго [кардынала] ўвагі была яна, братавая (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 79).

Братаніч м. Сын брата, пляменнік. Каротка з братанічам суддзі павітаня: Даў яму важна руку да пацалаваня (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 434). А вакол іх усіх мацней, неадольней сціскалася

тэўтонская пятля, адрывала князёў ад любага імі язычніцтва: шукаючы ў немцаў дапамогі, хрысціўся Вікінт, жамойцкі князь, следам за ім Таўцівіл, Міндоўгавы братаніч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 53). // Брат. Братанічы, звярнуўся даўсіх Раман, дзякуй вам за адвагу, дружынамая начная (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі -МКВ, 347).

Братачада [ст.-руск. братучадо, братучадь, браточадо сын брата; параўн. ст.-бел. братучада, братачада дачка брата] м. Пляменнік, братаў сын. Сядай і ты, братачада Войшалк (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 110).

Братчына ж. Тое, што браціна. А з правай рукі Уладзіміра сядзіць Дабрыня; вось ён добра адпіў з братчыны, прасушыў рукавом вусы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 43). // Пір вояў і дружыннікаў. Успомніўся Брачыславаў суд у грыдніцы, калі перад брапічынай збіраліся на пасад старая чадзь, дваране і людзі меншыя (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 140).

Браценік [ст.-бел. братенйкь, братеннйкь брат] м. Пляменнік. 1 бачу: пад’язджае пад школу хурманка, але коні ня нашы, і на вазу ня бацька і ня брат, які мусіў прыехаць па мяне, а браценік Андрэй і каля яго двое! (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 177).

Браціна [ст.-бел. братйна] ж. Пасудзіна ў форме гаршка, у якой падавалі напіткі; вялікі кубак, які абыходзіў ўкругавую. Так, яны ляжалі тут сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны кожная вагой каля 186 грамаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 293). Дараносіцы, паціры, крыжы напрастольныя, падвескі, браціны, каўшы. Эмалі, чаканка, чэрнь-у вачахрабіць (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 253).

Брацтва (рэл.). н. 1. Арганізацыя, пры якой існавалі школы, у асноўным багаслоўнага напрамку (з’яўляліся цэнтрамі культурнага жыцця на Беларусі, Украіне, у Літве, Чэхіі ў XV-XVIII стст.). Зато звычаю Казацкага набярэшся, Пажывеш на свеце не на такім, як у Брацтве (Я. Колас. Сляпы (нявольнік) 36. тв. у 14 т., X, 543).

  1. Дабрачынная абшчына, арганізацыя ў крыжакоў. 3 Мальборскай вежы званы загудзелі, Бубны, гарматы ў тахт загрымелі: У крыжацкім брацтве дзень важны сягоння (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» — 36. тв„ V, 230).

Брашно [ст.-руск. брашно мучная страва; ежа наогул; ст.-бел. брашно 1. Ежа. 2. Духоўная ежа. 3. Прыём ежы] н. Дабро, багацце. Наўсю зіму рабіў запасы князь Рагвалод Свіслацкі, трэба было накупляць усялякага брашна аж да самай вясны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 85). «Усё аддам за Рамана, — расчулена і ўзнёсла думаў баярыч. Брашно сваё, і жыццё сваё» (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 351).

Бровар [ст.-бел. броварь, npoeapv, польск. browar, ад с.-н.-н. bruwer] м. Піваварны або вінакурны завод у мінулым. Ды наагул бровары у Беларусі былі панскія, корчмы па трактах жыды арэндавалі ад паноў (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 9). Панскі бровар вось ён На гары крутой! Комін лезе ў неба, Высіцца да хмар Had вільготнай глебай Лісцяны пажар (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 422). Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара (3. Бядуля ТСБМ, I, 406). У маёнтку быў бровар, патрэбна было шмат бочак (3. Бядуля. Анчар Выбр. тв., 241). — Пакуль бровар не прыдбае сталых, заўсёдных пастаўшчыкоў сыравіны? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 33). [Алесь:] Затое на гэтай плошчы размяшчаюцца ўсе сховішчы сыравіны для бровара (там жа). Ля Азярышча заклалі на стапелях восем барлін: на кіеўскім кантрактовым кірмашы заўсёды вялікім попытам карысталася паўночная бульба для бровараў (там жа, 210). Але жыццё ад гэтага поступу прамысловасці не стала лягчэйшае. Hi ў вёсцы, якая была разорана, ні на фабрыках, дзе панавала нечалавечая праца па 13-14 гадзін, а на броварах-да 18-ці (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 151-152).

0  Як вол на бровары добра, у дастатку (жыць). «Сам жа я жыву, як вол на бровары: ёсць што есці і ёсць што піць» [Янка ў пісьме да Лабановіча] (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 666).

Бродзіе (разм). н. Благароддзе (тытулаванне). [Соцкі]: Слухаю, ваша бродзіе! (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 263).

Броднікі мн. Вольнае насельніцтва ўзбярэжжа Азоўскага мора. Чуўя, праўда, штоў паўднёвых стэпах, далёка за Кіевам, ёсць броднікі і ваяводаюў іх нейкі Пласкіня (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма МКГ, 138).

Броннік м. 1. Той, хто вырабляў браню, даспехі. У хатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ — дымары, плавільшчыкі жалеза. I гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. I кансвісары — адліўшчыкі царкоўных званоў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 16).

  1. Воін у брані.

Бронь ж. Засцерагальнае металічнае адзенне воіна накшталт кальчугі. Блаславіў [Будрыс] на дарогу; Яны [сыны] ўзялі бронь, селі, пабеглі (Я. Купала. Тры Будрысы 36. тв., I, 378). Прыслухаўся да размовы двух дружыннікаў у дашчатых бронях і адразу неяк наструніўся (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 10).

Брунатны [ст.-бел. брунатный, борнатный, бурнатный], прым. Карычневы. Яна [Еўна] горка заплакала, сморгаючы носам, выціраючы 78

слёзы аксамітавым брунатным рукавом (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 465).

Брыганціна ж. Невялікі брыг, ваенны або карсарскі. Тое, штоздалося Арцёму Іванавічу імем, азначала назву нежывой істоты, «брыганціна» карабель (I. Мележ ТСБМ, I, 409).

Брычка (тарантас) ж. Выязны чатырохколавы экіпаж для коннай запрэжкі, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды (на Беларусі быў пашыраны ў сярэдзіне XIX ст., ім карысталіся пераважна шляхта і заможныя сяляне; з шырокага ўжытку выйшаў у 30-40-я гады XX ст.). Пры гэтых словах «Салавей» адвязаў пана ад дрэва, сеў на каня, другога ўзяў за павады і паехаў хутка лясной дарогай, дзе ўжо чакаў на брычцы яго «фурман» адзін з цімакоў (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 130). Брычка каціла Васкрэсенскай плошчай (У. Караткевіч. Зброя 43, 357).

Брэцьяніца [ст.-руск. бретьхышца амбар, камора] ж. Драўляная чара. На плошчы ўвечары народу было як маку, хаця цяжарныя дажджом аблокі ледзь не дакраналіся да смалякоў, якія скрозь матляліся вогненнымі венікамі, прыбітыя да слупоў, пад якімі нястомна чэрпалі з бочак і разлівалі ў чашы і брэцьяніцы хмельны мёд і піва княжацкія слугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 63). Гедзімін расплюшчыў вочы, працягнуў тонкую, як у дзіцяці, руку да брэцьяніцы, але ўтрымаць яе немог (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 466). // Напой з гэтага посуду. Альгерд схітрыў зрабіў выгляд, што выпіў брэцьяніцу да донца (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 530).

А Чары-брэцьяніцы: Лотыш і Нячай перакулілі драўляныя чарыбрэцьяніцы амаль адначасна і дружна захрабусцелірэдзькай (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 489).

Буда [ст.-бел. буда; польск. buda, ад с.-в.-н. büde, buode] ж. Прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытворчасці попелу, паташу (былі пашыраны ў Вялікім княстве Літоўскім). [Алесь:] -Пакуль яны [фермеры] самі здолеюць завесці цукраварні, буды, гуты, плавільні, палатняныя заводы і іншае — мы паспеем на прыдбанні іхніх прадуктаў зрабіцца заводчыкамі, якім сялянская канкурэнцыя нястрашная (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 154).

Будачнік м. Паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы. Бог быў падобны на будачніка, а будачнікі — на разбойнікаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1,282). На сярэдзіне плошчы, ля голых Мініна з Пажарскім — сарамацішча! — будачнік архангела арыштаваў ды пацягнуўу акалодак. Выявілася — ніякі ён не «нябесны жыхар», а манах беглы, вашывы (У Караткевіч. Зброя — 43, 307).

А Здаравіла-будачнік'. I, як працверажэнне, ішоў сярэдзінай вуліцы сімвал імперскага парадку, здаравіла-будачнік са сталом на галаве (У. Караткевіч. Зброя 43, 307). (У будачніка ляжала на стале кніга, у якой павінны былі распісвацца квартальныя пасля начнога абходу, аднак, як вядома, квартальныя абходаў не рабілі, а ўначы спалі, таму будачнікі раніцай самі прыносілі ім кнігі ў акалодак для подпісу. Даведаўшыся пра гэта, паліцмайстар Агароў загадаў будачныя кнігі прыпячатаць да сталоў, але ў выніку будачнікі прыносілі ў акалодак, разам з кнігамі, і сталы). С. М.

Будзёнавец м. Баец Першай Коннай арміі, якой камандаваў С. М. Будзённы ў гады грамадзянскай вайны. Сцёпа і цешыўся з жарэбчыка, і пяшчотна гладзіў па лысінцы, і называў яго самымі ласкавымі словамі. А гэта дзядзьку Мікалаю, старому будзёнаўцу, надта спадабалася (А. Якімовіч ТСБМ, V, 524). Ішла будзёнаўцаў калона, Спынілася ля нашых хат (А. Бялевіч ТСБМ, V, 524).

Будзёнаўка ж. Чырвонаармейскі суконны шлем. Кідае на брудны ложак сваю будзёнаўку (ніўякога Будзёнага ён ня служыў, наагулу чырвонай арміі ня быў, але ўдае сябе за будзёнаўца) (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 57).

Будзік м. Будзільнік. / у параўн. Сьмяшок памацнеў, ператварыўся ў нейкі суцэльны мэханічны клёкат, быццам у таго, хто на печы, саскочыла, як у будзіку, накручаная спружынка (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 187).

Будуар [фр. boudoir] м. Маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых. [Чарноцкі:] (з успышкай хвалявання) Тады, перад выездам, у самую апошнюю хвіліну, яна, нябожчыца, села за фартэпіяна, каб развітацца назаўсёды зусім тым... родным... вечным... Але .. [Міхалковіч] раптам увёў у яе будуар натоўп мужыкоў... (К. Чорны ТСБМ, I, 415). II Абсталяванне, мэбля такога пакоя.

Букі 1. Назва літары «б» у царкоўнаславянскай азбуцы. [Студэнты] (сьмяючыся): Мала тут лаціны, болейусё букі ... (В. Ластоўскі. Адзінокі-Тв., 107-108).

  1. Кнігі. He маю часу і.. грошай, каб купіць гэта [кнігі] ў людзей, асабліва калі ўсе загранічныя рускія букі прадаюцца дужа не сходна (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 544).

Буклі [фр. boucles] мн. Завітыя кольцамі пасмы валасоў, локаны. На сівых буклях непрыступна ўзвышаўся беласнежны высокі чапец (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 84).

Була [ст.-бел. була, буллсг, лац. build] ж. Так называлася грамата рымскага папы. Глядзіце, людзі! Вось дзе була, Што я чытаў! — і паказаў Народу (Я. Колас. Ерэтык 36. тв. у 14 т., X, 534).

Булава ж. 1. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўняй зброяй. Ішла адна пяхота з коп'ямі і рогвіцамі, з мячамі і булавамі (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 229). 3 сваёй бярлогі на дарогу Вылазіў грозны [Машэка] з булавой (Я. Купала. Магіла льва 36. тв., V, 109). «Салавей» падумаў, што на пана Вашамірскага не шкодзіла-б пайсці з такой булавой (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 121). Істр падаў галоўнаму жрацу булаву. Зробленая з няплоднай ляшчыны ў час прырастання Месяца, яна была раздзеленая на тры часткі, пафарбаваныя ў чырвоны колер. Перамычкі ж на булаве, канец якой упрыгожвала ручка зяшмы, былі жоўтымі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 85).

  1. Сімвал гетманскай улады на Украіне ў XVI-XVII стст. А яснавяльможны на кані шыкоўным, Блісне булавою мора закіпіць... (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 431). I сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўны булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой (А. Астрэйка ТСБМ, I, 418).

Бунцік [ст.-бел. бунть адзінка колькасці пянькі, скур, прадзіва; бунтйкь — звязак, пучок, кіпа, стос] м. Звязак, пучок. А што прасці, так прадзе, бурчыць калаўротак. Бунцік лёну так звядзе, што не выйдзе мотак (Ф. Багушэвіч — Ск., 122).

Бунчук і бунчуг [ст.-бел. бунчук} м. 1. Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў і турэцкіх пашэй. На вараных атаманы Перад бунчукамі Зіхацяцца... (Я. Купала. Гайдамакі-Зб. тв., V, 408). Дзіды, стрэльбы, бунчукі, страшныя, страсныя, жывыя людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 147). А пасляўбачыў бляск сталі, хвастатыя бунчукі, грывастыя цені коней (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 245). Ён [Багардзін] даў знак; ударылі бубны, захісталіся бунчукі, і ў той жа момант усе татарскія шэрагі, выконваючы загад, павярнулі коней, закрыліся ад рыцараў заслонай стрэл (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 384). Дзе падзелася казацтва, Чырвоны жупаны? Дзе падзелась доляволя, Бунчугі, гетманы? (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 400-401).

  1. Знак узнагароды. Сцяг чырвоны, дзіда серабрана I бунчук па абычаю добраму У нагароду за славу, за раны Святаславічу, князю харобраму! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 254).

0 Бунчук аддаць адмовіцца ад улады, скласці з сябе паўнамоцтвы, адказнасць. Украйна глуха зашумела: «Ен перайшоў, ён здраднік стаў! Ён Карлу свой бунчук аддаў, пад ногі кінуў» (Я. Колас. Палтава 36. тв. у 12 т., X, 466).

Бургамістр м. Выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае самакіраванне ў сярэдневяковых гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае

права, у тым ліку ў гарадах Вялікага княства Літоўскага. Памочнік бургамістра адразу збавіў тон (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю — Пр., 254). Мне прыйдзецца падаваць скаргу бургамістру, таму што фрау Шонвальд два месяцы не плоціць грошы, — шчабятала маладая румяная таўстуха ў карычневай сукні і клятчастым андараку з белымі фальбонамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 119).

Буржуазія ж. 1. Пануючы клас грамадства; яго прадстаўнікі. Буржуазія, вяртайся з Версалю, I na-свойму дзякуй богу... (Я. Купала. Парыжская камуна 36. тв., V, 325).

  1. Саслоўе гараджан у феадальным грамадстве.

Буржуй м. (разм.). Пагардлівая назва прадстаўніка буржуазіі. [Ленін:] — To тысячы сацыял-здраднікаў Вужамі падпаўзуць ў лакейскім поспеху буржуям дагадзіць (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 293). Помніць Харкаў і Чугуеў, Як рабочыяўтой час Ад германскага буржуя Баранілі свой Данбас (П. Глебка ТСБМ, I, 422).

Бурка [ст.-бел. бурка\ ж. Шырокая і доўгая адзежына з даматканага сукна з башлыком. [Сцяпан]: Скіну бурку, скіну боты Ды надзену лапці (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 189). Потым .. [Ліза] чула, як увайійоўу хату дзед, скінуў бурку і пачаў тупаць па кухні цяжкімі ботамі (С. Александровіч ТСБМ, I, 422). Дзядзькава бурка, на якую на ўсе вочы глядзелі хлапчукі наваколля, пахнула тытунём, як і парадны мундзір (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 241). Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя — у палец-паўтара — і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы — «латуха», «сярмяга», «сукман», «жупан») рознага колеру, але часцей заўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 31). Адзін з іх [сялян] быў у доўгай сівай бурцы, другі — у кароткім залатым кажушку (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 283). Нягледзячы на цёплае надвор’е, пан Вальвацкі быўу каўказскай кучомцы і ў бурцы (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 325).

Буркі мн. Абутак з фетру або сукна, які насілі з галёшамі ці на скураной падэшве без іх. Казулін у шубе з бабровым каўняром, у бабровай шапцы, абуты ў белыя буркі, стаяў наперадзе ўсіх і глядзеў на Сцюдзянец (I. Дуброўскі ТСБМ, I, 423). Апранута .. [Маша] была ў стары залатаны кажушок, на нагах — буркі з бахіламі (I. Шамякін-ТСБМ, 1,423).

Бурлак м. Рабочы, які ў арцелі цягнуў паўз бераг супраць цячэння судны. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя, счарнелі (А. Вялюгін ТСБМ, I, 344).

Бурмістр [польск. biirmistrz] м. Начальнік гарадскога кіравання ў краінах Еўропы ў XVIII-XIX стст. (у Расіі да 60-х гадоў XIX ст.); бургамістр. А брат цяпер бурмістр места Віленскага (В. Іпатава. Hopnan княгіня MX, 256). Справа гэтая перад бурмістрамі абвешчана (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 186). He кожны дзень крычаўскіх бурмістраў на палю саджаюць! (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 205). Ну вось, гэтую брыду зараз пацярэбяць, трохі нібыта ніякавата сказаў бурмістр (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 59). I тут адкрыліся зубы такой сляпучай белі, што бурмістр Юстын усміхнуўся ў адказ (там жа, 76).

Бурнос і бурнус м. Даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з даматканага сукна. Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскайработы бурнос з башлыком (П. Пестрак — ТСБМ, I, 423). Пасля падмацунку паранены заняў сваё месца на бурносе (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 231). // вобразн. Марудна соўваліся дні стомленымі еандроўнікамі, апранутымі ў светла-шэрыя світкі. Ледзь краталіся з месца ночы у цёмных бурнусах (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., V, 23).

Бурса [ст.-бел. бурса — 1. Духоўнае вучылішча. 2. Перан. Кампанія, арцель; с.-лац. bursa} ж. Назва духоўных вучылішчаў з інтэрнатамі ў XVIII ст. першай палове XIX ст. Сын магілёўскага паштальёна, ён рана страціў бацьку, пазнаў сіроцкі дом, нягоды бурсы (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 276).

Бурсак м. Навучэнец бурсы.

А Бурсакі-шкаляры'. Хадзілі часам з містэрыямі бурсакі-шкаляры, спевакі, цыркачы. Часам трапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 45).

Бурсацкі, прым. Які мае адносіны да бурсака. Асавелыя вочкі; падстрыжаны па-бурсацку, у доўгай да пят, бурсацкай світцы пад хітонам, і, дзіўна, з мордаю мамчынага сынка, нягледзячы на ўзрост (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 96). Лотр разглядаў бурсацкую морду наступнага (там жа, 116).

Бурштаваць [ст.-бел. бурштоеатй, бурсоватй], незак. Старажытны, яшчэ з XVI ст., беларускі шкалярскі выраз: бавіць час, амаль не звяртаючы ўвагу на вучобу, але заўсёды быць разам з сябрамі, не даваць адзін аднаго ў крыўду. «Нічога, тут хлопцы добрыя. Бурштаваць будзем... Зваць мяне Эдмунд, як, ты скажы, нейкага там рыцара Этэльрэда» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 132).

Буса [ст.-руск. буса\ ст.-бел. буса род судна; с.-н.-н. büse} ж. Вялікая даўблёная лодка з вострым носам і акруглым дном, з наробкамі, набоямі, насадкамі, г. зн. з набіўнымі дошкамі па бартах. Славянскія 83

стругі, шнекі, бусы іўчаны трымаюцца на вадзе лепей, але на Дняпры ёсць страшныя камяні, дзе лодкі выцягваюць і валакуць па зямлі, і каля такіх валокаў падсцерагаюць рабаўнікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 189).

Бусы, прым. Шэры. У глухую поўнач, калі барабаніў па дахах і дрэвах дождж, калі бусыя хмары ціснуліся да самай зямлі, нейкі слабы шум пачуўся за дзвярыма Даліборавай апачывальні (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 293).

Бутрым м. Упарты чалавек. А дзеўломіш бутрыма гэткага: логвы ўзяў, усміхнуўся задаволена — і прэч з хаты, зноў да войска свайго! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 4).

Быліна ж. Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі. Гэткае ты не знойдзеш Век часіны Hi ў тых казках-баладах, Hi ў былінах (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы 36. тв., IV, 330).

Бэбахі мн. Дробныя рэчы, клункі. А што ў вас тут? Саламон кіўнуў рукою на скрыню. — Бэбахі... — А калі пазаву міліцыянера і паглядзім?.. (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 284). На возе розная надоба: Мяшочкі, посцілкі, вузлы, А ў гэтых бэбахах малы (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 196).

Бэрла [ст.-бел. берло — скіпетр; чэш. berla < ням.ўёга/а] н. Скіпетр. Н перан. Пра кветку. Паказвала [цётка] кветнікз.. «пантофлікамі маці божай», з мацыёлай і залатым царскім бэрлам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 263).

Бязрадны, прым. Бездапаможны. Цяпер Сымонка быў зусім бязрадны; човен закружыўся на мейсцы, робячы крэн то на правы, то на левы борт (М. Цэлеш. Дзе шукаць ХБ, 107).

Бяліленка ж. Сасуд для бяліл. Ён [палацін] нават загадаў сцяць горлам аднаго са слуг, праўда, абвінаваціў яго ў тым, што нібыта ўкраў той у Яксы сярэбраную бяліленку — сасуд для бяліл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 278).

Бярданка ж. Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870-1891 гг. He прайшло і чвэрці гадзіны, як з лесу пачалі выходзіць цэлыя групы людзей з карабіна.мі, з вінтоўкамі, з абрэзамі, з бярданкамі, з аўстрыйскімі і нямецкімі стрэльбамі (Я. Колас. Дрыгва Др., 156).

Бярдыш і бердыш [ст.-бел. бардышь, бардйшь, бердышь] м. (ваен.). Старадаўняя зброя ў выглядзе шырокай сякеры з закругленым ў форме паўмесяца лязом, насаджаным на доўгае дрэўка. Выпадкова з паграбіцы выцягнулі скрыню, адчыніўшы якую, убачылі жанчыны зброю — панцыр, поручы, бляхі, барвіцы ляжалі там, a naeepx — бярдыш з прыгожайрукаяццю (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 111). Зачынілі скрыню, 84

аднеслі назад, а ў Еўкі сэрца кроўю аблілося — гэта ж колькі людзей некалі лягло пад тым бярдышом?! (там жа). Калі варта падляцела да нас, вырачыўшы вочы, ціснучы бердышы, яна [Еўна] амаль спакойна, хаця і цяжка дыхаючы, прамовіла: — Нічога страшнага. Лядашчык паказаўсяў акне, вось я і крыкнула (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 345).

Бярозазол і беразазол [ст.-руск. березозоль, бр'кзозоль, бр'кзьнь] м. Красавік. Аднак у месяц бярозазол, калі распускаюцца вербы залатымі бубкамі, адразу пасля поўначы, калі прыйшоў у грузнае ўжо цела баярына макавым малаком сон, выгнаў яго адтуль прыслужнік (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 48). На радзіме ішоў месяц беразазол, калі пачынае рухацца сок у бярозах, але сіняваты, падталы ўжо снег асабліва моцна яшчэ трымаецца ў лесе, пад густымі цёмнымі ялінамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 591).

Бярозазолле н. Тое, што бярозазол. Караван той павінен адплыць у месяцы бярозазолле, калі пачнецца на Дняпры крыгалом і ў Віцічаве збяруцца з усіх гарадоў, што гандлююць з Візантыяй, лодкі і ладдзі (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 142).

Бяроста ж. Ліст, пасланне. Бяросту вязем да князя Вячкі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 82).

Бярэмя і берама [ст.-бел. береме, беремя 1. Груз, ноша, цяжар. 2. Павіннасць. 3. Плод у жываце цяжарнай жанчыны] н. Цяжар, каменнае ядро, грузіла. Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! .. зачыніў Дунаю вароты, шыбаючы бэрэмі цераз воблакі, да Дуная суды судзячы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 243). Ты [Яраслаў Асмамысл] сваімі палкамі жалезнымі ўвышы Падпёр горы угорскія, шлях заступіўшы Каралю, й, зачыніўшы вароты Дунаю, Цераз воблак шыбаючы берамы з краю (там жа, 267).

«Бяссены», прым.:

о «Бяссеныя» кірмашы — кірмашы канца красавіка пачатку мая; на іх хадзілі тыя, у каго конь здох узімку, або тыя, у каго не было насення. Спакойна распараджаўся [Алесь] у дзедавых збожжавых магазінах, рыхтаваў коней на буславіцкі «бяссены» кірмаш (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 57).

в

Ваверыца і веверыца [ст.-руск. в'кверйца, веверйца — 1. Вавёрка. 2. Шкурка вавёркі як грашовая адзінка] ж. Грашовая адзінка. Вялікі князь Міндоўг рыхтаваў войска, шмат грошай даставалі кавалі і збройнікі, чаканшчыкі і сядзельнікі, але ў княжацкую скарбніцу цяклі пенязі і ваверыцы, грыўны і талеры (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў 85

АД, 47-48). Але болей ён [Алекса] не патраціў ні куны. ні веверыцы, і ніхпю не ведаў, што ляжыцьу невялікім скураным мяшэчку (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 51).

Вавёркі мн. Літоўскія грошы. Кожная хата-дым, і кожны дым прыносіць штогод у княжую казну сярэбраныя грыўны, куны і мыслі — вавёрак па-літоўску (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 284).

Вагавае н. Пошліна, якую плацілі купцы за ўзважванне тавару. Купцы гэта вагавае, урокі, гэта тавары і, галоўнае, папаўненне казне (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 219).

Ваганты мн., адз. вагант, м. Вандроўныя спевакі ў тагачаснай Заходняй Еўропе. Калі б ён не быў рыцарам, ён абавязкова стаў бы вагантам, якія ходзяць з горада ў горад, спяваюць на плошчах, у палатах баронаў і графаў, у вясковых карчомках (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 238).

Вагенбург м. Умацаванне з вазоў, пастаўленых колам ці паўколам і счэпленых ланцугамі, для абароны ад атак праціўніка. Шчыльныя шыхты немцаў набліжаліся. Іх дапусцілі блізка, некалькі крокаў аддзялялі крыжакоў ад вагенбурга, і тады Пракоп даў знак: гакнулі тарасніцы, чэшскія арбалетчыкі выпусцілі з-пад вазоў стрэлы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 435). Конніца Пракопа назірала бой з унутранага вагенбурга (там жа).

Вагонь м. Агонь. Потым наліла ў пасудзіну вадый паставілаяе на вагонь (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 97).

Вагульны, прым. Агульны. А ў вагульным шуме-крыку выхвалялі яго [Сымона] ўсяк (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 90).

Вадамёт м. Фантан. Выпхнуў [Макар] за рог белага будынка службовых устаноў, пацягнуў падапечных Васкрасенскай плошчай, паўз біржу рамізнікаў, да вадамёпіа (У Караткевіч. Зброя-ЧЗ, 314).

Вадас [літ.] м. Правадыр, кіраўнік. Побач са сцяной стаяць суровыя воіў жалезных шле.мах і кальчугах, а на галаве ў княжыча, іхняга вадаса, шапачка, як лясная бесклапотная птушка (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 50).

Вадзежа ж. Адзежа. Калі я адкрыў вочы, дык пабачыў, што ляжу ў гатэлі на сваёй пасьцелі ў вадзежы (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 103).

Вадлегласьць ж. Адлегласць. Такі аргумэнт ня можа быць прыняты навукай, бо, Яраславічы, і заняўшы Менск і рухаючыся да верхавіны Нямігі ў вадлегласьці 2-3 км ад Менску, якмяркуе В. Тарасенка, усёроўна знаходзіліся на Нямізе (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе — ХБ, 219).

Вазавое н. Пошліна за вываз тавараў за мяжу з кожнага воза. Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 254).

Вазёрны, прым. Азёрны. ..пачынаў успамінаць [Кузьма] родны край і родны кут: бэз пад акном, вазёрную гладзь, шумы бароў, ключ дзікіх гусей над галавой (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 133-134).

Вазніца м. Той, хто перавозіць на конях пасажыраў; рамізнік, фурман. Вазніца паглядзеў на седака і шыбчэй пагнаў каняку (Ц. Гартны — ТСБМ, I, 453). Левандоўскі наняў вазніцу, яшчэ дапамог мне залезці ў фаэтон, і мы адправіліся (А. Карпюк ТСБМ, I, 453). А таці, а рабаўнікі розныя? стагнаў вазніца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 301).

Вайдэлотка, ж. да вайдэлот. У свой час [Кейстут] не паслухаўся бацькі, які адшукаў яму нявесту ў мазавецкім княскім доме, а са скандалам, з гвалтам выкраў вайдэлотку, абразіўшы тым усю Жамойць (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 537).

Вайдэлоты (вейдалоты) мн., адз. вайдэлот, м. Язычніцкія жрацы старадаўняй Літвы, хавальнікі вечнага агню бога Перуна (Перкунаса). Пра цябе будуць спяваць нашчадкам галасістыя вайдэлоты (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 64).

Вайсрутэньянін м. Жыхар Вайсрутэніі; беларус. ..людзёў, як кажа Вохра, было тутака ўсялякіх: і баварцы ў сваіх рознафарбавых туалетах, і звычайныя немцы, і, можа, саксонцы Бог іх ведае! — і вайсрутэньяны, як суседы... (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 198).

Вайтовая [ст.-бел. войтовая] ж. Жонка войта. Пані вайтовая сама ўласнаручна заслала ложак прасцінамі (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 309). Вайтовая ж, якая прыносіла стравы, нават і слухаць не хацела ні пра якія лісты ці пасланні (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 310).

Вайя [ст.-руск. вайч — пальма, ст.-бел. вайя галінка пальмы] ж. Пальма... да гаспадароў подбегам заспяшаліся сейбіты, за імі святар у парчовай фелоні з нашытым крыжам, следам за якім нёс чашу з вадой і крапілам з лісця вайі стары дыякан (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 162).

Вакабула [ад лац. vocabulum слова] ж. Іншамоўнае слова з перакладам, прызначанае для запамінання пры вывучэнні замежнай мовы. У апошні момант пан Юры, лаючыся, паведаміў хлопцам, што губернскія дваранскія спраеы прымушаюць яго на тыдзень затрымацца ў Вільні і што ім давядзецца, каб не мазоліць вачэй сябрам, якія ўсё яшчэ пацелі над вакабуламіў святаянскім гімназічным падвор’і, ехаць адным пад наглядам Халімона Кірдуна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 287-288).

Вакацыі [ст.-бел. вакацыя часовы перапынак у працы прадпрыемства; фр. vocatio з лац.] мн. Канікулы. Я й кажу: «Ну, хлапцы, падобна, што вы на вакацыях у Закапаным апынуліся» (А. Саковіч. У няведам’е -

К, № 5-6, 48). Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый (Я. Колас ТСБМ, I, 454). На калядныя вакацыі ён [Алесь] спустошыў частку дзедавай бібліятэкі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 284). Алесь зрабіў і першую выснову з гэтай нянавісці, калі яны з Мсціславам ехалі дадому на калядныя вакацыі ў прысланым Вежай вазку (там жа, 285). Некалі разам зь іншымі студэнтамі Орлік быў мабілізаваны на час летніх вакацыяў на торфараспрацоўкі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 144). Два сыны прэзідэнта знаходзіліся ў канвікце. Забіраючы іхна вакацыі, бацьказапрасіў з сабою ксяндза Жука (Д. Гроза. Нечаканы госць Баршч., 443).

Вакенца н. Акенца. Якраз у гэты час вакенца адчынілася, і яго [Кузьму] паклікалі па імю й прозьвішчу (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»-ХБ, 129).

Вакно н. Акно. У чыстай ружовай сукенцы Ніна сядзела на вакне і ўвесь час сьмяялася (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 234). ..вакно, дзе лежаў, атчыніў для сьвежага naeempa (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 52).

Ваколіца ж. Аколіца. 3 усіх ваколіц прыязджалі паны ў маёнтак пана Вашамірскага любавацца яго коньмі (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 126). [Марыся]: Яго [Грышкі] бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона на прасоку, У ім наша спасенне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 118).

Ваколічны, прым. Аколічны. Слава аб стаенніках пана Вашамірскага разляцелася па ўсіх ваколічных і нават далёкіх маёнтках (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 126).

Валакуша ж. 1. Прымітыўнае прыстасаванне для перавозкі грузаў канём ва ўмовах бездарожжа: дзве доўгія, змацаваныя папярочкамі аглоблі, канцы якіх цягнуліся па зямлі. Да стога [сена] падцягвалі дзвюма валакуійамі таўставатымі жардзінамі, якія былі прымацаваны да гужоў (А. Асіпенка ТСБМ, I, 455).

  1. Старадаўняя прылада для рыхлення глебы, зграбання сена, саломы, пустазелля, выраўноўвання раллі; вершаліна.

Валасны, прым. Які служыць у воласці. Да таго ж і братец падсуднага — былы валасны пісар (М. Віж. Лабірынт — Л, 55). [Кастусь:] — Многія хлопцы нават кінулі універсітэт, у валасныя пісары ідуць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 189). Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кадыдатуру (Я. Колас. Дрыгва — Др., 7).

Валачай [ст.-бел. волочай выгнаннік, бадзяга] м. Валацуга. Э, які багацей з валачая? — з хрустам абгрызаючы свіную костку, адказаў Валасач (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 13).

Валачанін м. Наглядчык за валокамі. Праўда, адно не давалася Васільку навука, і чарнарызец Міхаіл з манастыра пры кафедральнай царкве на Верхнім замку сыходзіў стогнамі, вяртаючыся з агромністыххаромін валачаніна Крыварога, бацькі Васілька (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 11).

Валачобнік м. Песеннік, які хадзіў у велікодныя дні па дварах з віншавальнымі песнямі. Журбой ноч іхні блаславіць напевы, Бо ходзяць валачобнікі па ночы (Я. Купала. Валачобнікі 36. тв., III, 258). Аднадворац Язэп .. цяпер недзе блукаў валачобнікам (М. Віж. Лабірынты Л, 139). Прыйшоў Вялікдзень, валачобнікі хадзілі па дварах, іх бубны і дудкі абудзілі ў маці Анастассі памяць аб полацкіх велікодных гуляннях (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 125). Настаў вялікдзень. Пайшоў Сцяпанка з іншымі хлапчукамі ў валачобнікі на ўсю ноч (3. Бядуля ТСБМ, I, 456). Я пытаю ў маткі: «Хто спявае?». «Валачобнікі» (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 235). Добры вечар, пане ягамосце, Прыйшлі валачобнікі да Лэйзера ў госці (там жа, 236).

А Старцы-валачобнікі (у параўн.): ..хаты з вокнамі, зацягненымі бычынымі пухірамі, выглядалі як сляпыя старцы-валачобнікі, што, трымаючыся адзін аднаго, выйшлі на вуліцу (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 484).

Валжаніца ж. Грыб ваўнянка. Андрэй фон Стырлянд быў вясёлы, шмат еў вепрычыны і мядзведзіны, а закусваў хмельны мёд грыбамі валжаніцамі, улюбёнымі Міндоўгам, хаця княгіня Мілена тыя грыбы не прызнавала з-за таго, што гарчэлі яны, нават вымачаныя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 53).

Валка [ст.-бел. валька, валка 1. Бой, бітва. 2. Вайна. 3. Бойка] ж. Бітва. Добрая будзе валка! (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 265).

Валока і волака [ст.-бел. волока} ж. 1. Старажытная мера зямлі, якая складала каля 20 дзесяцін, прыблізна 21 га. Шнур зямлі ён [Сцяпан] мае цэлы, Значыць поўная валока (Я. Купала. Сцёпка Жук 36. тв., I, 367). Поле, поле, гмах шырокі! Ты ў разложных берагох Небасьхіл дзяржыш далёкі Iраськідваеш валокі, Сеці цэлыя дарог (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 205). Чуць сінее лес далёкі, I сяло за тры валокі (Я. Колас. Савось-распуснік 36. тв. у 12 т., III, 171). [Балота] займае велізарную плошчу, валок на дзесяць (Я. Колас — ТСБМ, 1, 458). Выдзеліў яму зямлі подлай, хаця колькі валок сярэдняй было яшчэ ў яго запасе (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 326). ..для навасёлаў чынш быў паніжаны ўдвая, і не чатыры капы плацілі яны з валокі, а дзве (там жа). Служыць княгіні за валокі зямлі (В. Чаропка. Храм без Bo­ra Хр., 260). Пан Юры ліхаманкава падлічваў. «Па столькі валок! 89

сказаў ён. — Па... У Вітахмо, скажам, па семдзесят дзесяцін на сям’ю. А дзе і болей. Запусцяць!» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 154). На паляне курная хата, Каля хаты чвэртка валокі I сухая старая дзічка (там жа, I, 19). Таму мужыкі і працавалі на яго [пана] лішні дзень, чым гэта заведзена было ў больш дробных паноў, што ледзь ліпелі на сваіх лічаных валоках (там жа, 108). Хай ад пана зямлю адабралі, a то ў мяне якіх тры валокі, ды і то палавіну забралі (П. Галавач Ск., 35). Падумаць толькі, калісьці лук’янаўскі Бакаляр прапіў цэлую валоку зямлі (М. Танк Ск., 35).

  1. Надзел зямлі, поле. Спакойна спаў баярын Агапій: у стругах купецкіх, што ішлі па Дняпры да Рускага мора, a na Нёмане праз валокі да Балтыйскага, нямала было ягонага дабра (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 48). ..згубіў я сваю дзесяціну загонамі паміж кулацкіх валок (П. Галавач Ск., 36). Бывай жа, лецейка, бывай, бывайце, родныя валокі (Я. Колас Ск., 36). I княжыя вестуны пацвердзілі: рухаецца па Ловаці з-за волакаў наўгародскае войска (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 25). ..сышлісяў княскі дом блізкія Рагвалоду баяры абмеркаваць,.. чыімі будуць волакі паміж Дзвіной і Дняпром (там жа, 12—13). Можна было біць драпежнікаў, а таксама птушак толькі на сваіх «валоках»... (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 51).

Валох [ст.-бел. валахь, валохь 1. Кастрыраваны конь. 2. Еўнух] м. Кастрыраваны жарабок. Я сядзеўу вазку, мой валох нервова перабіраў нагамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 426).

Валхваванне [ст.-руск. вьлхвованйк\ н. Чараўніцтва. Валхваванне — не бабская справа, — кажу я сярдзіта (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 376).

Валынка ж. Народны музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда. Але амаль зніклі гуслі, а «дуда» (валынка), я мяркую, знікла зусім (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 29). Загулі доўгія жамойцкія драўляныя трубы, а таксама валынкі, затахкалі бубны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 35). Голасна ўскрыкнулі трубы, загудзелі валынкі, нямецкія барабаншчыкі загрукаталі палачкамі па тоўстых чэрывах сваіх барабанаў (там жа, 60). На плячы ў яго [Алеся] вісела віцебская валынка (У Караткевіч. Зброя 43, 357).

Валынскі, прым. Які мае адносіны да Валыні. ..такім ваяўнічым і грозным валынскі князь стаў для Еўропы і папырымскагаў 1237 годзе, калі ёнушчэнт разбіў крыжакоў-набрыднікаў каля Драгічына (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 8).

Валыншчык м. Музыкант, які іграў на валынцы. ..князь загадаў у час наступу граць па чарзе і валыншчыкам, і дударам, а таксама 90

праваслаўныя святары мусілі выконваць гімн (В. Іпатава. Альгердава дзіда-АД, 595).

Вальдэнсы [познелац. Valdenses] мн. Лівонскія беднякі, прыхільнікі сярэдневяковай ерасі, якая зарадзілася ў апошняй чвэрці XII ст. у Лівоне. Ен [ордэн] грызе ворагаў бога, як пёс. Пачынаючы ад вальдэнсаў і катараў вы знішчаеце ерасі, вы кіруеце інквізіцыяй (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 16).

Вальтэр’янец м. Паслядоўнік Вальтэра; вальнадумец. -Ды ёняшчэ і вальтэр’янец, — заўважыў з карэктным гумарам Ходзька. — Будзеце адказваць на тым свеце, пане Вінцук (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 321). Зацяты вальтэр’янец змірыўся б з яе [жанчынай] верай, толькі каб яна кахала яго (там жа, 165).

Вандлулуці мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы неруці і вандлулуці, тулісоны і магашоны, думонес і жвейгджурунес куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 294).

Ban [ст.-руск. вапь, вапь, eana] м. Фарба. Рознакаляровымі вапамі намалявалі ўмельцы на ліпавых дошках зуброў і аленяў, баброў і векшаў, a то і дробных птушачак (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 64).

Вапленне [ад вап — фарба] н. Афарбоўка. [Войшалк:] Ну, глядзі, глядзі, як мой бацька новым вапленнем займаецца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 57).

Вапошні, прым. Апошні. Ідучы, ён [Кузьма] ня стаў разьбірацца ў тых супярэчнасьцях, якія хаваліся ў вапошняй заўвазе Падкаблука адносна «Паважанай установы» (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»-ХБ, 128-129).

Варагі [ст.-бел. варагь; літар. марскі разбойнік, разбойнік, які прыйшоў вадой (па рацэ)] мн., адз. вараг, м. Жыхары Скандынавіі, якія ў ІХ-Х стст. рабілі паходы на Русь для гандлю і рабаўніцтва, нярэдка там асядалі і служылі ў княжацкіх дружынах. Ну, відаць, упарты і дзёрзкі, калі вярнуўся [Уладзімір] у Ноўгарад пасля выгнання і двухгадовага жыцця сярод варагаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 19). Хай бы глядзелі рамей і лях з варагам, які спрытны, які дужы кіеўскі князь (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 395).

Варажнеча ж. Варожасць. Варажнеча паміж кіеўскімі князямі Яраславічамі й полацкімі Ізяславічамі (Усяслаў быў унукам Ізяслава) пачалася на 87 год раней (у 980 г.) пабоішча на Нямізе (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 216).

Варажка, ж. да вараг. ..толькі ажаніўся [Уладзімір] з нейкай варажкай, яна сына нарадзіла (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды-ТЖ, 19).

Варажскі, прым. Які мае адносіны да варагаў. [Князь] не бачыў для [Уладзіміра] іншага выратавання, апроч новых уцёкаў за мора, у варажскія селішчы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 19).

Варволь [ст.-бел. ворволь] м. Тлушч, здабыты з марскіх жывёл або рыб. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады», Густога дзёгцю і варволю (Я. Колас ТСБМ, I, 463). Дым гэты змяшаўся з пахам вымазаных варволем папоўскіх ботаў (К. Чорны ТСБМ, 1,463).

Варган [ст.-руск. варгані>] м. Музычны інструмент. ..новагародскія музыкі ў адзіным рытме затохкалі ў варганы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 60). ..людзі, узбуджаючыся, гаманліва скакалі вакол кастрышча, падпяваючы жалейцы і варгану (там жа). Пры абедзе на гары музыка тут стала, На варганах, на дудках, на скрыпках іграла (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 456).

Варок [ст.-бел. ворокь, ворекь торба, мяшок, сумка] м. Торба. За спінай у яго быў патрапаны варок торба з шарсцяной тканіны, вышытая чырвонымі і чорнымі нітамі (В.Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 253).

Вароп [ст.-руск. воропь — нападзенне] м. Разарэнне, знішчэнне. Такога вялікага варопу даўно не бачылі на берагах Свіслачы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 110).

Варункі [ст.-бел. варунокь — умова; польск. warunek < ням. Wahrung] мн., адрадз. Абставіны, умовы. У такіх варунках трамвай мала прынясе нам выгоды ці карысці (Ф. Багушэвіч Тв., 145). «Салавей», як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 47). Рассеяўшы людзей па абшырнай кулі земскай, жыццё гэтым самым паставіла іху адменныя варункі бытавання (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы 36. тв., VII, 181). Восенню могуць быць іншыя варункі Міндоўг пойдзеў паход, на стол сядзе Войшалк (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 289). ..абставы і варункі жыцьця сучаснаго замінаюць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 125). Варункі новаго жыцця, грамадзянская воля і роуныя правы усім, без розніцы веры і нацый, так загладзяць ніроунасьці і у экономічных стасунках, што пакрыуджэнных ні будзе (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 32).

Варцобы [ст.-бел. варцабы — шашкі; польск. warcaby шашкі] мн. Шашкі. Н У тэксце: назва шахматаў. Еўка і Баркулабіха вывучыліся іграць у варцобы (В.Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 154). Любіў вялікі князь гульню ў варцобы, крумкачом у засадзе выглядаў, як цікаваў за кожнай фігурай на дошцы альбо калі кідаў косці, спадзеючыся, што выкінутая колькасць будзе дзяліцца на чатыры і ён выйграе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 51). [Агапій:] Прынясіце лепей варцобы, дый 92

отрака паклічце (там жа, 63). / у параўн. [Гедзімін] бясконца засядаў з сынамі і ваяводам Гаштольдам, раскладваючы, як варцобы, магчымыя хады праціўнікаў і спрабуючы перайграць ix (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 420).

Варшавяк м. Вандроўны музыкант. Маршы Тамаш перахапіў ад вандроўных музыкаў «варшавякаў» (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5т„ III, 155).

Васал м. 1. Землеўладальнік-феадал, які залежаў ад феадала-сюзерэна, якому быў абавязаны ваеннай службай, узамен чаго атрымліваў ад таго зямельныя надзелы і апякунства. Што ж будзем рабіць, князь Вячаслаў? спытаўся ён. Мы з табой васалы. А васал, калі моцна прыпячэ, можа знайсці сабе новага гаспадара (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 61). Страчвалі сілу балцкія князі, усё меней улады заставалася патомным князькам Дзяволтвы і Нальшчан, і не хацелася ім быць усяго толькі васаламі вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 443). Калі ён змірыцца з роляй васала, то гэтага палачане і віцьбічы яму не даруюць (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 548). А я? He толькі еасал, але і Войшалеў наёмны баявы князь? (Г. Далідовіч Кліч роднага звона КРЗ).

  1. Падпарадкаваная султанскай Турцыі асоба або народ. Госціць пасол сілістрыйскі у князя Вельмі ахвотна — хоць страшыць указам Порты Асманскай васала Мілоша (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв., 248). Туркі і іхнія васалы крымчакі ўжо навіслі над Еўропай (У. Арлоў. Час чумы — МКГ, 45).
  2. Прыгонны селянін (звычайна іран.).

Васальны, прым. Які мае адносіны да васала. Цяпер, як нястрымная паводка падточвае жаралістыя камлі дрэў, падточвала татарская навала сілы Галіцка-Валынскага княства, тым даючы надзею Новагародку скінуць з сябе, як апрыкрае лапікла, васальную залежнасць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 68). Прыязджаў тут і сам вялікі князь маскоўскі з васальнымі князямі, баярамі, са сваім войскам (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 6).

Васальства н. Дзяржаўная сістэма, заснаваная на васальнай залежнасці. Уздымаўся, рос Новагародак, трашчалі путы ягонага васальства і торгаўся хрыбет Галіцка-Валынскага княства, аточанага татарамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 51).

Васан м. Вашамосць. [Уршуля]: А васан што тут робіш? гэ? (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія Тв., 53). Глянуўшы на мяне звысоку ды змераўшы вачыма, яна [Эма] пасля нейкага вагання прамовіла: — Скачы сабе, васан, мне ўсёроўна (А. Гроза. Нечаканы госць Баршч., 444).

Васпан і васпане м. Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхецкім асяроддзі; ваша міласць. [Антось:] Ну, што нам васпан сказаць 93

мае? [Марцін:] Наказ прынёс я да васпана (Я. Колас ТСБМ, I, 468). He, васпан: лад тут не такоў, He тыяў Полыйчы граюць струны (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 29). «Вы забыліся, васпан, сказаў Алесь. He пераступайце мяжы, не прымушайце мяне забыць пра сваю любоў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 25). [Сымон:] He: прыйшоў прасіць васпана Паказаць навуку мне: Без навукі жыць пагана; Яе сьню, панок, у сьне (Я. Колас. Сьіімон Музыка — CM, 167). Iўсё вядзецца ў панскім плане, Іўсё прамерана пад шнур, Бо ёсць адна з усіх культур Культура польская, васпане (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 28). А калі ўжо васпане, судзілі так лёсы, Што кіруюць бацькамі ўжо малакасосы, — Буду слухаць загады твае, дабрадзею (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 328).

Л Васпане-дабрадзей'. Пан Богут глянуў косым вокам 1 нізкі вус спусціў ніжэй. — Ох, мой васпане-дабрадзей: He нашым, васпан, ходзіш крокам! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 40).

Васпанна, ж. да васпан. [Уршуля]: А васпанна застанься тут: я хачу распытацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 53).

Вастрог м. Астрог. I Маскаль тут самачынна Гвалт над намі утварыў, Будаваў вастрог народу I барбарскім капылом Мерыў волю і свабоду, А культуру нёс з калом (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 80).

Васьмярык м. Старая мера вагі, аб’ёму і падобнага на восем якіх-н. адзінак; прадмет з васьмі частак. Мы павесілі.. дзвелямпы дванаццацярык на сцяне і васьмярык у зале (Р. Сабаленка ТСБМ, I, 469).

Ватола і ватол [ст.-руск. вотола 1. Верхняе адзенне. 2. Від тканіны. 3. Грубая тканіна з ільну ці канапліны] ж., м. 1. Тоўстае сукно. Апамятаўся стары Агапій, сплішчыў паміж цвёрдымі дошкамі цёплыя лісты пергаменту, над якімі праседзеў ноч, беражліва паклаў кнігу ў чэрава абабітага жалезам куфра, зверху атуліў кавалкам ватолы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 47).

  1. Безрукаўны плашч у прусаў. ..у храм прыехала з Новагародка немаладая жанчына ў скураной шапачцы з набітымі на ёй дробнымі сярэбранымі бляшачкамі, у сукотым сарафане пад ватолай (В. InaraBa. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 84). Хлопцу было гадоў шаснаццаць, ягоны ватол, відаць, бацькоўскі, боўтаўся над ім бруднымі лахманамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 605).

Ватэрклазет [анг. watercloset, ад water — вада і closet — прыбіральня] м. Клазет. ..наўвесь горадледзь-ледзь з’явіўся першы дзесятак ватэрклазетаў, і іх паказвалі гасцям, як дзіва (У. Караткевіч. Зброя -43, 297).

Ваўторак м. Аўторак. У ваўторак рана,.. крануліся ў дарогу (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса Тв., 52).

Ваўчатнік м. Паляўнічы на ваўкоў. Зразумела, сюды бралі не ўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі і самавольствамі, сакальнічых, бабраловаў, ваўчатнікаў і мядзведзежатнікаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 117).

Вахмістр [ст.-бел. вахмйстрь', польск. wachmistrz < ням. Wdchtmister] м. Ахоўнік. Парог пераступіў жандарскі вахмістр з ліхтаром у руках, за ім тры гарадавыя, чалавек у цывільным і жандарскі ротмістр (Я. Колас ТСБМ, IV, 717).

Вацок і вачок [ст.-бел. вачокь, вачек, вацокь, вацекь] м. Сумка, кашалёк. Потым Кагут схіліўся над забітым і здзёр з ягоных грудзей запэцканы ў крыві вацок (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 323-324). Даніла слухаў іх [нявестак] і бурчаў у ласкава-з’едлівыя, залацістыя тады яшчэ вусы: «Абы мой вацок з грашыма не адваліўся» (там жа, I, 5). Той, што ехаў наперадзе, дастаў з-пад пурпурнай мантыі, з вацка, прывешанага пад пахай, медную манету і кінуў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 12). ..пры двары ж красаваліся паны-рада ў новых заморскіх жупанах і куртах баршчовых, бурачковых, шытых золатам і перламі, з вачкамі, прымацаванымі да паясоў шырокімі тымі пасамі абкручваўся сёння кожны, хто хацеў паказаць, як ён цягнецца ўслед за вялікім князем (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467). За волак вызначыў [паліцыянт] падатак, За гушчыню ж яго вачок накінуў злотых з паўдзесятак Плаці, Сымоне, і маўчок (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 10).

Ваша нескл. (разм.). Ваша міласць. [1-ы падарожны]: Садзіся, ваша, адпачнем! (Я. Купала. На папасе 36. тв., VI, 148).

Вашамосць ж. Ветлівы зварот. 3 касцяной трубкі пачуўся пачцівы голас: «Куды везці вашамосць?» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 348). Вашамосць, гэтыя... хадакі са Шчучынскага наваколля просяць падатак збавіць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 65).

Вашмасць [ст.-бел. вашмость < польск. waszmosc] аг. Тое, што Ba­rna. [Хор]: Ой, спачыці, Стольнік, час! Вашмасць нам не папушчае (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 17).

Вашэць м. Ваша міласць (адна з колішніх польскіх форм ветлівага звароту да мужчыньі). Пастанова гаворыць толькі: гаспадаркі вашэцяў зьяднаць у адну гаспадарку (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 9). [Восень]: Праўду вашэць гамоне: Бог не вельмі ўспамог. Але ты [мужык] не сягоння Так устаў, так і лёг (Я. Купала. Адвечная песня — 36. тв., VI, 28). Я ня тутэйшая, але чула аб ваійэці, што чалавек добры, і прыйшла папрасіцца на кутніцу (В. Ластоўскі. Юга і грамавік Тв., 18). Людзі з хітрасцю жывуць, Чы мужык, чы пан з ва95

шэця (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 333). Чулімы гэта, што есць вашэць украінец I контэнт, што ўрадзіўся у жызнай краіне (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага Зан., 23).

Ваявода [ст.-руск. воквода; ст.-бел. воевода 1. Военачальнік. 2. Начальнік горада і гарадской акругі] м. У Старажытнай Русі начальнік войска, кіраўнік горада ці гарадской акругі. -Ясамлет дзесяць служыў пану ваяводзе, Бацьку ясневяльможнага пана падкамора (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 437). 3-пад прысад агарода Бледны ўбег ваявода У палац свой са злосцю й трывогай (Я. Купала. Ваявода — 36. тв., III, 338). I скарбувесь лічы сваім. Няма там стараст, ваяводы (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 54). Па старому паданню, гэту ікону напісаў, пасхіміўшыся, восемсот год таму назад ваявода Глеб, такі далёкі продак Алеся, што і ўявіць было страшна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 59). «Мяркую, паны не змянілі сваёй думкі аб тым, што галавой падспуднай рады і ваяводам прызначаны я?» спытаў Раўбіч (там жа, 372). ..ён [бацька] правёў яе [дачку] да саней і ўручыў літоўскім паслам — ваяводзе віленскаму Аляксандру Юр’евічу, князю Яну Забярэзінскаму, намеснікам полацкаму і браслаўскаму — праваслаўным панам (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 8). На такой умоўнай мяжы ўрачысты поезд сустрэлі прадстаўнікі смаленскага ваяводы (там жа, 18). ..загадана было гарадскім і вясковым ваяводам збірацца ў полк на Купалле (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 20). Міндоўг сапраўды спыніў Войшалка, якіраз’юшана рваўся разам з вярхоўным ваяводам Астафіем Канстанцінавічам пакараць гілеўшчыкаў, што ўсчалі бунт супраць дарагога княжычу святара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 50). Ваявода Астафій Канстанцінавіч, які, седзячы ў кутку, гучна чытаў «Псалтыр», упусціў кнігу на калені і ўтаропіўся ў Жывену (там жа, 255). Пачаў [хлопец] пералічваць: камандзір варты, сотнік, ваявода, маршалак, намеснік... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 360). Алеў Яраміры стары ваявода паспрабаваў пагаварыць з Гальшкай (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 261). ..і ваявода паміраў, захлынаючыся ўласнай крывёю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 63). Далібор з непаразуменнем паглядзеў на ваяводу (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 73).

0 Што можна ваяводзе, то не смродзе пра сацыяльную няроўнасць людзей. Што можна ваяводзе, то не тобе, смродзе, так жа спакойна адказаў следчы. — Дасканалая «дэмакратычная» прыказка, — засмяяўся Нявідны (Я. Колас. Дрыгва — Др., 186).

Ваяводзіна [ст.-бел. воеводйна, воеводйная\ ж. Жонка ваяводы. Асабліва любіла, прыязджаючы ў Нясвіж, слухаць той хор ваяводзіна Ві96

ленская, пані Мікалаевая Радзівілавіча (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 298). -Даруй, каралева Марта, схілілася ваяводзіна, а слёзы ад болю і крыўды так і пакаціліся па ейных шчоках... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 63).

Ваяводзіч [ст.-бел. воеводйчь] м. Сын ваяводы; малады ваявода. На лапцы голуб нёс паперку з каропікім паведамленнем навагародскаму ваяводзічу (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 25). Пасольства ўзначальваў земскі маршалак, ваяводзіч вількскі Ян Радзівіл (там жа, 143).

Ваяводскі, прым. Які мае адносіны да ваяводы, належыць яму. [Дворны маршалк].. ваяводскі скарб раздаў праваслаўным манастырам і цэрквам (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 100). Ачараваўшы ваяводскага сынка, жадала на іншых свае правіны скінуць (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 198). Н Які мае адносіны да кіраўніцтва войскам, бітвай. Але найбольш зачароўваў старых і маладых радцаў яе [Алены] ваяводскі талент (I. Шамякін. Вялікая княгіня-ВК, 151).

Ваяводства і ваяводзтва [ст.-руск. вокводство сан, пасада ваяводы; ст.-бел. воеводство] н. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якой кіраваў ваявода. Мячом прыводзіў у хрысціянства жыхароў Сухадола і Ршэ, быўу гэтым шчыраванні да веры ледзь не больш суровы, чым мсціслаўскі сабрат, Воўчы Хвост, ды, відаць, не вытрымала душа бязвіннай крыві нядаўніх братоў па Пяруну, таму што кінуў Глеб меч і кінуў ваяводства і, пад імем Анфімія, пайшоў на чорны пострыг і вечнае маўчанне (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 59-60). «Што «ведаеш»? — Твар Кастусёў скамянеў, асіметрычныя вочы гарэлі халодным агнём. Ваяводствы Мазавецкае, Кракаўскае, Літоўскае, Люблінскае, Беларускае, Украінскае, — 1, нібы страшэнную поўху, кінуў: Можа яшчэ Крымскае?» (там жа, II, 169). ..у родавым гняздзе Друцкіх калісьці неаднойчы спыняўся нават сам вялікі князь, які наведваў цэнтр ваяводства — Менск, каб прысутнічаць на шумных пасяджэннях Галоўнага Літоўскага трыбунала (М. Віж. Лабірынт Л, 116). Усё сталася так, як пагалоска даносіла: і правы аб’яўляліся, і гербы каталікам давалі, і віленская, троцкая паловы называліся еаяводстеамі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 425). Каля ваяводзтва натоўп чакае на прапускі (А. Саковіч. У няведам’е — К, № 5-6, 49).

Ваяр м. Воін. Шмат сярод Гедзімінавічаў харобрых, слаўных вояў, аліхі ваяр не захоча падпарадкоўвацца іншаму, пойдзе супраць волі бацькі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 590). «Дзе супраціўляюцца бізунамі б’юць ваяры» (1. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 118).

Ваярства зб. Воіны. Ранкам, калі адспявалі полацкія пеўні, ..ваярства атрэслася ад сну, апранулася ў даспехі, пастроілася няроўнымі шэ4 Зак. 3825                                                                                              97

рагамі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 29). Усё польскае рыцарства, усё літвінскае ваярства ідуць паспалітым рушэннем на тэўтонцаў! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 367).

Ведзяніца [ст.-руск. веденйца 1. Жонка законная ці галоўная. 2. Наложніца] ж. Першая законная жонка. А як заўдавеў, болый нікога не захацеў — тая, ведзяніца Казелька, так і засталася самай любай... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 491).

Вежа ж. Стаянка. Ягоная вежа была над вузкай стэпавай рачулкай (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 487).

Вейналы мн. Дзвінскія лівы. Я паплыву набіраць новых пілігрымаў і прывязу твайго сына, — супакоіў ліва епіскап і адразу ж перавёў гутарку на іншае. Гэта праўда, што дзвінскіх ліваў называюць вейналамі? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 192).

Векша [ст.-руск. в^кыаа, в^кша — вавёрка] ж. Вавёрка. Рознакаляровымі вапамі намалявалі ўмельцы на ліпавых дошках зуброў і аленяў, баброў і векшаў, a то і дробных птушачак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 64). / у параўн. ..мноства паненак на выданні, усе вёрткія, цікаўныя, як векшы (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 117).

Веленс [ст.-бел. веленсь, веленць, велень} м. Разнавіднасць плашча. У боднях дадалося шмат веленсаў і вяршкоў, бламаў і боцікаў год за годам збіраўся ў палацы пасаг для князёўнаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467).

Велет і вялет [ст.-бел. велеть} м. 1. Велікан, волат, гігант. Што жмагчыма, і легенды пра вялетаў таксама толькі чалавечыя прыдумкі?! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 414). / у параўн. Недалёкі замак, шэры і грозны, як старажытны вялет у шлеме, займаў паўнеба, над ім трапятаў бел-чырвона-белы сцяг — харугва вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 360).

  1. Велеты, вялеты мн. Славянскія плямёны, якія ў ІХ-Х стст. займалі тэрыторыю паміж рэкамі Эльбай і Одрам, суседнічалі з абадрытамі, люцічамі, дравянамі. Н Тое, што люцічы.

Д Велеты-волаты (вялеты-волапіы)'. Якія велеты-волаты ставілі адзін на адзін гэтыя ружова-шэрыя кубы, якіх не вытрымлівала на сваёй паверхні зямля, нібыта стараючыся вярнуць у свае нетры каменне, некалі гвалтоўна вырванае ў яе? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 23). Паданні кажуць пра вялетаў-волатаў, што жылі тут нашмат раней за сённяшніх жыхароў княства і ўмелі многае, што дасюль неспасцігальна для слабога чалавечага розуму (там жа, 283). Вось і пайшло ўжо даўно: велеты-волаты — ваўкі — люцічы — Лютва — Лотва — Літва... Выць — вый-воін... Яшчэ і цяпер на землях Конрада Мазавецкага і асабліва ў вотчынах Данілы Галіцкага, Ярас98

лава Уладзімірскага нас, Літву, лічаць чарадзеямі-лютадзеямі, Літвой палохаюць дзяцей. Для іх Літва гэта набег грознай баявоіі дружыны, небяспека (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ).

Велічальны, прым. Віншавальны. Пацалункам велічальным нас вітае сонца з неба (М. Хведаровіч ТСБМ, I, 476).

Велля ж. Від пакарання: падсуднага катавалі пазбаўленнем сну на працягу сарака гадзін. -Што «велля»?-Ды мы, бачыце, проста адвялі яго куды трэба і растлумачылі значэнне і прынцып дзеяння некаторых прылад (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 142). 3 Лотрам не жартуюць. Гэта прэнг, і «велля», і расплаўлены свінец у роце, а там і вогнішча... (там жа, 200). Ен учыніць ёй «веллю» не на сорак, а на восемдзесят гадзін (там жа, 201).

Вена [ст.-руск. в^на 1. Плата за нявесту ці прыданае, якое даваў жаніх нявесце. 2. Прыданае, якое даваў бацька нявесты жаніху] ж. Выкуп, які даваў жаніх за нявесту. Усе казалі, хоць амаль ніхто не бачыў на ўласныя вочы князя Вячку, што дужа добрага, надзвычай знакамітага зяця знайшоў сабе Рагвалод Свіслацкі, што дасць Вячка за Дабранегу багатае вена (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 93).

Венгерка ж. Ваенная куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі. На салдатах былі чорныя венгеркі і чорныя шапкі (М. Лынькоў ТСБМ, I, 476). На поясе, што ладна перахватваў яго [незнаёмца] зялёную венгерку, вісеў доўгі медны рог (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 55). Алесь ехаў побач з Логвінам, амаль стрэмя ў стрэмя, бачыў спіну Карпа, абцягнутую зялёнай бляклай ад імглы, венгеркай, бачыўрулю стрэльбы (там жа, 210).

Вендэта [іт. vendetta] ж. Звычай крывавай помсты за забойства сваяка, што існаваў у карсіканцаў і жыхароў вострава Сардзінія. Тут некалькі год таму была сапраўдная «вендэта», і, відаць, гэта слова яму падабалася (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля СтахаЗБК, 313).

Венедыйцы мн. Венеды, славянскія плямёны эпохі першабытнага ладу. Тут венедыйцы і немцы, тут грэкі ймаравы Славу вялікую дружна пяюць Святаславу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв. V, 262).

Верацень м. Адлегласць даўжынёю каля 50 метраў. Прайшоўшы колькі вератнёў, Тамаш насунуўся на начлежнікаў (Я. Колас. На начлезе ТС, 30). Іх [Ганну і Дамяніка] адлежнасць раздзяляе He больш вератняў на два (Я. Колас. Сымон-музыка ТС, 30).

Верацёнца н. Памянш.-ласк. да верацяно. Жыцень жа вечна хітрыў — са смердамі, што прагна падлічвалі копы жыта, гурбы рэпы і бручкі, гарнцы гароху і бобу, з жанкамі, што рыхтавалі да зімы верацёнцы і кросны, з дзеткамі, што цягнулі кайіы з грыбамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 335).

4*

99

Верацяно і верцяно н. Прыстасаванне для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з патаўшчэннем унізе і завостранымі краямі. Гуд матчынага верацяна быў лагодны і прыемны, як песня аб шчасці (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 299). Песню пачуеій дый гоманруч’я; Так іўхаце. Верцяно бурчыць (В. ДунінМарцінкевіч. Вечарніцы Тв., 206). Невясёлыя думкі, такія ж аднастайныя і доўгія, як тыя ніці, што смыкала яна і накручвала на верацяно, віліся над яе старою галавою (Я. Колас. Дрыгва Др., 113).

Верашчака ж. Рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі. Бліны, верашчака — На паўгода раз, Нават чамяруха Рэдкаў які час (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару 36. тв., IV, 161). Тым часам маці даставала Чыгунчык з печцы, лыжку брала і верашчаку налівала (Я. Колас ТСБМ, I, 478). Як цетраў [цецярук] у лясочку жаласна балбоча, Так маё сэрцайка да панны сакоча, Hi верашчака, каўбасы дзялянка, — Нішто не смакуе без цябе, каханка (В. ДунінМарцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 123).

Верв [ст.-руск. вьрвь, вервь, врьвь — абшчына] ж. Абшчына. I заплаціла весь дзікую віру, бо, як гаворыцца ва ўставах князёў свіслацкіх, «у іхняй зямлі, у іхняй верві галава ляжала» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 76).

Вернападданы, прым. Які захоўвае вернасць каму-н. А твой [BecKi] народ вернападданы Імкнецца, скінуўшы кайданы, Да новай долі, новай слаеы (Я. Купала. Сыходзіш, вёска, з яснай Явы... — 36. тв., IV, 185).

Верставы, прым.:

о Верставыя слупы прыдарожныя слупы, расстаўленыя з прамежкам у адну вярсту, якія ўказваюць адлегласць да пэўных пунктаў. Грыміць на карэннях цялежка, мігцяцца стракатыя верставыя слупы, мігцяць, пахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы наабапал дарогі (Я. Колас Ск., 31).

Верхавы м. Коннік. Убачыўшы верхавога, салдат запыніўся: верхавы махнуў яму шабляй (Я. Колас. Дрыгва Др., 49).

Вершнік [ст.-руск. вершнйкь\ м. Верхавы, коннік. ..потым узніклі на палях і дарогах вершнікі, а за імі — аддзелы пешых (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 28). Вузкая лясная дарога з Масквы на захад — да літоўскай мяжы, якая ў той час не абазначалася ні на картах, ні памежнымі слупамі, нярэдка бачыла незлічоную колькасць вершнікаў, пешых воінаў з лукамі і мушкетамі, у латах і ў світках (I. ТТТямякін. Вялікая княгіня — ВК, 6). Яны і праўда чакалі: селянін у чыстай вышыванцы з кутасамі на грудзях, вершнік у скураным нагрудніку і панцыры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 416). За ім [князем], выпнуўшы ўперад дзіды, на якіх трапяталіся сцяжкі з «Пагоняй», дзве 100

тысячы вершнікаў (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 76). // Выява вершніка на палотнішчы. [Вартавы] стаяў ля ўкапанай у зямлю харугвы Вялікага княства бел-чырвона-белага палотнішча з вершнікам, над якім каронай узвышаўся трызубец Гедзіміна (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 598).

Весніцы мн. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Сонца ўжо звярнула з поўдня, калі з весніц вёскі.. паказалася чарада кароў (А. Якімовіч ТСБМ, I, 482).

Весь' [ст.-руск. весь, вьсь] ж. Вёска. Але калі пазней тыя [татары] наваліліся хмараю, спустошылі мноства гарадоў і весяў русаў, спапялілі Чарнігаў, Кіеў, патапталі галіцка-валынскую зямлю, панясліся ў Еўропу, а потым вярнуліся адтуль і запыніліся каля Іціля (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 36)... ён [Глінскі] выпрасіў у караля аддаць весі, дворышчы і землі князёў-уцекачоў сваім братам (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 99). Таўцівіл з Эдзівідам, апёкшыся каля такіх сцен, пачалі паліць навакольныя весі, браць у палон Міндоўгавых коймінцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 58). II Жыхары вёскі. I заплаціла весь дзікую віру, бо, як гаворыцца ва ўставах князёў свіслацкіх, «у іхняй зямлі, у іхняй верві галава ляжала» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 76).

Весь2 ж. Прыбалтыйска-фінскае племя, патомкамі якога з’яўляюцца сучасныя вепсы. Але і наўгародцы імкнуліся не адстаць ад варагаў, а чудзіны і весь ад наўгародцаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 30). Апроч наўгародцаў, што займалі сярэдзіну, стаялі з левай рукі дружыны чудзі, меры, весі на траціну вярсты і ў глыбіню дзесяткам радоў (там жа, 26—27).

Ветразь м., адрадз. (паэт.). Парус. Нахіліўся ветразь, Човен хвалі рэжа (Я. Пушча ТСБМ, I, 484). Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее (А. Вялюгін ТСБМ, I, 484). Дзвіна асляпіла вочы блакітам, а на ёй безліч ветразяў — чырвоных, сініх, зялёных (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 150). Няма ў мяне хоці весці свой струг па рацэ, лоўка ўхіляючыся ад камянёў, меляў ці ... ці стрэлаў з берага, дзе хаваюцца забойцы і толькі ловяць тое імгненне, калі рукі мае і галава занятыя ветразем, што вырывае з рук вецер (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 430). / у параўн. [Жывена] ..лежачы на ложку, сярод белых фіранак, што ўздымаліся ветразямі бачаных ёю толькі ў кнігах лодзій, успамінала сваё кароткае шаснаццацігадовае жыццё (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 30).

0 Без руля (стырна) і < без > ветразяў без акрэсленага накірунку (жыць, рухацца і пад.); пра таго, хто жыве без яснай дакладнай жыццёвай мэты. 3 таго часу, як у школе выявілі ў сына здольнасці дэк-

ламатара, а ў Ірачкі харэаграфічныя задаткі, дык, ты, напэўна, не паверыш, я зусім страціў руль кіравання. Разумееш? Сямейны карабель паплыў, як кажуць, без руля і без ветразяў (М. Чавускі. Канфліктная сітуацыя ЭСФ, 48). А бэсэсэраўская рускамоўная «Звезда» таго часу пераконвалаў іншым: «..віленскія беларускія нацыяналісты, гэтыя балбатуны і пустамолы, гэтыя людзі без стырна і без ветразяў.., пабрыдуць за панам Алексюком» (А. Пашкевіч. Пляц Волі — ЭСФ, 48).

Веча [ст.-бел. вече, вечо] н. Сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя справы. Алена падумала, што гасудара ўсея Русі не ўпрасіла б ні яна, дачка яго, ні жонка, ні мітрапаліт, ні баярскае веча (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 140). Князь моршчыўся, але цярпеў, бо заўтра ці паслязаўтра трэба будзе стаяць на вечы каля сабора Святой Сафіі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 120). Там веча, якое трэба ламаць і ставіць на калені (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 353). ..каля храма ёсць лесвіца Даўмонта, па якой ідуць на веча князі, якіх там выбірае народ (там жа, 441). [Алесь:] -1 таму нам або непатрэбны зборні, або іх трэба зрабіць іншымі. Сапраўдным вечам, сапраўднай капою. Месцам, дзе кожны аддаваў бы душу і здольнасці — народу (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 30). Ці маглі беларускія земляробы, сабраўшыся на веча ці на вайну проці чужынцаў, ламаць сабе языкі чужой, незразумелай для іх гутаркай? (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы 36. тв., VII, 184).

А Веча-сход (вобразн.): Нахлынула, нарынула на веча-сход Старукае, станогае Няведамае племя (3. Бядуля. 3 сказаў буры і віхораў 36. тв., I, 164).

Вечаваць незак. Праводзіць веча. Як жылі, як вечавалі, Як пасля былі ў прыгоне, Адаб'е, яку крышталі, Летапісец наш сягоння (Я. Купала. Наш летапісец 36. тв., IV, 115).

Вечавы і вячовы [польск.], прым. Які мае адносіны да веча. Толькі жыў нежывы звону гул вечавы, Аб тым шэпчуць дубы, ясакоры (Я. Купала. Песня званара 36. тв., II, 140). Званы вячовы змоўклі, анямелі, У ярме сагнулі людзі плечы ў крук (Я. Купала. Свайму народу 36. тв., IV, 12).

Вечарніца [укр.] ж. Вечарынка. Паўздоўж Дняпра ідзе казак, Можа, з вечарніцы (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 446).

Вечарына ж. Вечар. ..вечарына стаяла цудоўная ціхая, цёплая; у такія вечарыны добра бярэць язь на гарох з падкормкай на ямах пры перакатах (М. Цэлеш. Ападкі ХБ, 113-114).

Вечнік [ст.-бел. вечнйкь — удзельнік веча] м. Удзельнік веча.

А Мужы-вечнікі\ Каліразышліся мужы-вечнікі, Вячка паклікаў Клімяту Аднарука з Мірошкам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 274). 102

..рушыла ўрачыстае шэсце да Сафійскага сабора, на плошчу, дзе ўжо шумелі мужы-вечнікі (там жа, 157).

Вешацель [руск.] м. Вешальнік, жорсткі і дэспатычны прыгнятальнік. Купаецца [грабежнік] у слязах удовіных, сірочых, ..Прысяжны вешацель, цар скоцкагаразгулля (Я. Купала. Грабежнік 36. тв., IV, 385).

Вешчы, прым. Прарочы. Яму [Усяславу] першаму вешчы Баян і прыпеўку злажыў дасціпную (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244). // Чараўніцкі. Хоць і вешчая душа у дзёрзкім целе [Усяслава] была, але часта бяды нацярпеўся (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244).

Веялка ж. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Веялкай павее [гаспадар] Кубялок дабра [зерня] (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару — 36. тв., IV, 161).

Відарыс м. Від, вобраз. За гарадской сцянойу полі вешчуны зрабілі відарыс Ягі даўжынёй у сорак крокаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 22).

Віж [ст.-бел. вйжь] м. 1. Той, хто выгледжвае, сочыць за кім-, чым-н. Паспела [Жывена] заўважыць, як адскочыў ад дзвярэй нехта -мабыць, нейчы віж (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 277). Тут вокны былі шырокія і вялікія, забраныя кутымі танюткімі кратамі. Ніхто і не падумаў бы, што гэтыя краты ад злодзея або віжа, так яны нагадвалі карункі або сплеценыя кветкі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 123). // Разведчык, шпег. Як празнаў, што ўслед за татарамі нараджаюць віжаў, патаемна сабраўся і ўжо за горадам разам з двума слугамі нагнаў Шыкуліча (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 88).

  1. Службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая назначалася старастам або іншым прадстаўніком улады ці феадалам для ўдзелу і нагляду за правільнасцю судаводства ў судах. // Службовая асоба, абавязкам якой было засведчанне прыкмет злачынцаў, удзел у інвентарызацыі маёнткаў; асоба, прыцягнутая да засведчання фактаў, якія датычаць аднаго асобнага злачынства.

А Віжы-даносчыкг. ..колькі ні віравала вакол віжаў-даносчыкаў, ніводзін так і не змог адпісаць Данілу праўду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 79). Віж-здраднік'. -Але ведай: цяпер гэты віж-здраднік можа памагчы табе (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ).

Віжавое [ст.-бел. вйжовое плата за засведчанне прычыненых шкод] н. Плата за данос. Ён еіжавоеў князя ўзяў, злосна выдыхнуў Курыла Валун (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 266).

Візантыец м. Жыхар Візантыі. Але было вядома, што Мікалай візантыец, вырас ён у заможнай сям’і, і нават дзёрзкі і драпежны 103

капітан ніколі не біў яго плёткай (В. Іпатава. За морам Хвалынскьм MX, 56).

Візантыйскі, прым. Які мае адносіны да Візантыі. Ты хочаш цалкамузяцьусё ад візантыйскай традыцыі? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 303).

Візіна [ст.-бел. вйзйна\ ж. Бялужына. Елі таксама і візіну, частаваліся мёдам бортнікі прывозілі кадзь за каддзю, і соладка, духмяна пахла на каменных калідорах у нядзелю ўвечар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467).

Візэрунак [ст.-бел. вйзерунокь', польск. wizerunek < ням. viseren < лац. visere\ м. Малюнак, узор. Падзеі, словы, факты, чуткі нібы толькі што былі жменяй рознакаляровых шкельцаў, а цяпер, быццам змешчаныя ў нейкі чароўны калейдаскоп, які стаў павольна паварочвацца, паступова пачалі складацца ў геаметрычны візэрунак, у якім былі і сіметрыя, і нават сякі-такі парадак (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 220). Неўзабаве мяшчане, што сядзелі па хатах, цікуючы на вуліцу праз фіранкавыя візэрункі і шчыліны неадшчэпленых аканіцаў, зноў пачулі стрэлы (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы — МКГ, 228).

Візэрунчаты, прым. Узорысты. Усе ў дрыготкім зарыве круціліся над галавою, мяняючыся месцамі, як дрэвы за акном вагона, візэрунчатыя, зрэзаныя, падобныя на затычкі старых графінаў, купалы Васіля Блажэннага (У. Караткевіч. Зброя 43, 326).

Вікінг м. Старажытнаскандынаўскі марскі воін. To не вікінгіў чоўнах Выплылі ў паходы, — To плывуць па хвалях Нашы цеплаходы (Я. Купалы. To не рыцары з князем... 36. тв., IV, 325). Сцяг вікінгаў, наякім вышыты груган, ужо лунае над Сіцыліяй (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 408). / (іран.). [Віктар:] Там немачка маладая аж дужа яго [Эдмунда] вокам адзначыла. А як жа! У паўночным духу мужчына. Вікінг! Апалон, злеплены з тварагу! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім-КС, II, 133).

Вілы [ст.-бел. вйлы] мн. Кругі.

0 Віламі па вадзе пісана (напісана) невядома, ці ажыццявіцца што-н. А скуль ты знаеш, што яны канешне прыйдуць? Га? To яшчэ віламі па вадзе пісана? (I. Мележ. Мінскі напрамак ЭСФ, 74). Усё можа змяніцца, змяніцца ў лепшы бок. — Ну, гэта, друг ты мой, віламі па вадзе пісана, панура адказаў Міхайла Іванавіч (Я. Колас. Пракурор — 36. тв. у 12 т., V, 124). Праўда, ён [Сцёпка] падаў думку разбурыць «святы калодзеж», але гэтая заслуга віламі па вадзе напісана (Я. Колас. На прасторах жыцця 36. тв. у 12 т., VII, 52).

Вільчура [ст.-бел. вйльчура — бурка з воўчых шкур, вывернутых поўсцю наверх; польск. wilczura] ж. Воўчае футра ў феадальнай знаці 104

Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, якое апраналі часцей у дарогу. Ен [Алесь] адкінуў вільчуру, выскачыў на снег і цераз тры прыступкі пабег да ўвахода, поўны трывогі і чакання (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 150).

Вінаваец м. Віноўны. Зоська знайшла вінавайцу сваіх бед — і ёй ад гэтага палягчэла (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 83). Вінавайцы назаўтра атрымлівалі сваю кару (там жа, 47).

Вінарка ж. (разм). Вінная бутэлька, пасудзіна для віна. Пракоп дастаў з аднае кішэні вінарку чырвонага (В. Вітка ТСБМ, I, 491).

Віначэрпій і віначырпій [ст.-руск. вйночьрпьць] м. У старажытнасці службовая асоба, якая загадвала пітвом, разлівала і разносіла яго на бяседзе. Віначэрпій з кубачкаў зняў атласныя сурвэткі (А. Карпюк. Белая дама БД, 305). На княжым двары перад палацам яны не злезлі з коней, а пачакалі, пакуль сівагаловы віначырпій налье ў Ізяславаў шалом віно (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 17).

А Паж-віначэрпій'. Паж-віначэрпій срэбным апалонікам наліўусім з дубовай бочачкі віна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 212).

Вінніца [ст.-бел. вйннйца 1. Вінаградная лаза. 2. Вінаграднік; польск. winnica] ж. Вінаграднік. [Блякс]: Цімала наша віно мае смаку, Што такузгордзілі чарай? 3 ахайскіх Вінніц, паверце мне! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 88).

Віра [ст.-руск. eupa, гДра 1. Грашовая пеня, якая замяняла смяротную кару. 2. Грашовая пеня за забойства свабоднага чалавека; пеня за розныя злачынствы] ж. Грашовы штраф за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека.

о Дзікая віра [ст.-руск.] віра, якая плацілася абшчынаю. «Дзікая віра! Дзікая віра!» — панеслася па Гарэлай Весі... Гэта былі страшныя словы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 73). Яны хочуць, каб наша абшчына заплаціла князю Рагвалоду Свіслацкаму дзікую віру (там жа).

Вірнік [ст.-руск. вйрьнйкь, в'крьнйкь] м. Той, хто збіраў віру. УГарэлую Весь прыязджаў княжацкі вірнік са сваім памочнікам (Л. Дайнрка. Меч князя Вячкі МКВ, 76). Акрамя таго, дала весь вірніку і памочніку ягонаму корм на сядміцу (там жа).

Вірэл м. Берыл. А відовішча было надзвычай прыгожае: смарагдамі, яшмай ці вірэламі абсыпаныя паясы, наміткі, бранзалеты залатыя ці шкляныя трохгранныя, бронзавыя і медныя фібулы, сумачкі, абшытыя бісерам, тонкія пантофлікі, якія можна сціснуцьу далоні, -многа багацця маюць новагародцы, ад таго ўпрыгожваюць сваіх жанчын (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60).

Віславуха ж. Тое, што аблавуха. 3-за столу устаў Янка, жупан надзеў і шапку віславуху (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 107).

Віслена ж. Гуляшчая жанчына. Як бы не стаў муж пахаджваць да віслен гуляшчых жанчын, шмат іх развялося ў Галічы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 91). Ці чараўніца гэта, ці беражніца, ці віслена, што сп’яну заблудзілася? (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 221).

А Маладзіцы-віслены. Пакуль ішла размова з дружынаю, з горада панабегла шмат дзяўчат, некалькі маладзіц-віслен (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 451).

Вісон [ст.-бел. вйссонь] м. Батыст. ..маці, чакаючы яе, відаць, ужо колькі дзён апраналася ў лепшае: на цёмнай сукні — летнік адамашкавы з аксамітнымі ўстаўкамі, на галаве намітка з вісону (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 116-117). I ззяе ў залатым вісоне Ізраільскі архіерэй! (Я. Колас. Неафіты 36. тв. у 14 т., X, 588).

Віўласы [ад фр. viv la «няхай жыве» пачатковыя словы лозунгаў Вялікай французскай рэвалюцыі] мн. Так самі сябе называлі філаматы. Словам, і фанабэрыстыя не будуць для нас бескарысныя, бо іх, калі яны ўцягнуцца ў прамяністасць, мы знейтралізуем, прывядзём іх да еднасці і згоды з усім згуртаваннем і навучым, надзьмутых, як яны павінны жыць на свеце. Няхай жыве Віўлас! (Ян Чачот. Да Адама Міцкевіча (20 мая (1 чэрвеня)) 1820 г. Свіцязь, 241-242).

Віўлеофіка ж. Бібліятэка. У той жа дзень у замкавай віўлеофіцы чытаўмаладырыцар Севертрадкіз паэмы Готфрыда Вайсенбургскага «Lieber Evangeliorum Domini gratia theodisce conscri plus» альбо коратка «Евангельскай гармоніі» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 53).

Віца ж. 1. Пук галін. Ды табе б ганебны каўпак, ды прыпол абрэзаць, ды — віцамі! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 197).

  1. Жэрдкі з пукам галінак, з якімі ездзілі па ўсіх паселішчах спецыяльныя ганцы, як знакам пачатку вайны і закліку ў войска. Кароль Ягайла ўжо разаслаў віцы, ужо наймаюць для вайны чэхаў, усё мазавецкае рыцарства прыйдзе на бітву (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 348). (У тэксце дапушчана тыпаграфічная памылка: замест віцы ўж:ыта форма візы). С. М.
  2. «Агнявая» вестка пра пачатак вайны: вогнішчы па пагорках, палаючыя смалякі ў руках ганцоў. Вогненную віцу вайны нясуць нам баяры. Неўзабаве іхняя раць будзе тут (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 582).

Віціна ж. Рачное судна даўжынёю 40-50 м і шырынёю 6-7 м, на якім у старадаўнія часы перавозілі па Нёмане да Круляўца (Калінінграда) і па некаторых іншых рэках розныя тавары, галоўным чынам 106

збожжа, каноплі, лён у адным напрамку, а ў другім соль, селядцы і інш. ..яны чы з віціны, Чы з места купяць зярно панам на пажытак (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 463). // Плыт. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы... (Я. Колас. Новая зямля ТС, 30).

Віцьбескі, прым. Віцебскі. ..ці не выбухнуць паўстаннем і не загалёкае на плошчы перад царквой Дабравешчання раз’ятранае віцьбескае веча? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 533). Помніў не спадчынны ён віцьбескі князь, атрымаў княства праз жонку Марыю (там жа).

Віцьбіч м. Віцеблянін. ..знясіленыя рыцары беглі з даліны хто як мог, аліцвіны, палачане, віцьбічы дабівалі іх, тапіліўрачулцы і ў балоце (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 528).

Віцэ-губернатар [лац. vice замест] м., адрадз. Памочнік (намеснік) губернатара. ..мая афіцыйная правая рука Аляксандр Лучынскі — віцэгубернатар, стацкі саветнік і кавалер (М. Віж. Лабірынт Л, 47). Лёкай абвяшчае недзе пад тэрасай: «Віцэ-губернатар, іх яснавяльможнасць граф Ісленьеў» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 80). Віцэ-губернатар падыходзіць да яго, зусім не такі румяны і свежы, якучора, хаця стараецца трымаць гонар (там жа, 119). [Граф] быў віцэ-губернатарам у Віцебску, грамадзянскім губернатарам у Магілёве, еаенным губернатараму Мінску, губернатараму Гродне (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 49).

Віцязь [ст.-руск. вітл^ь} м. Храбры воін, герой. „пажылы і малады віцязі прышпорвалі коней (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 234). Тут ляжыць ён -рускі віцязь, НадДняпром ля самай кручы (А. Зарыцкі ТСБМ, I, 496). / у параўн. Ляжыць ён, як, еіцязь, У стоптаным жыце. Маці спаткаеце — He кажыце (М. Сурначоў ТСБМ, I, 496).

Влох [ст.-бел. влохь] м. Італьянец. Гэта быў влох, і ён, пачуўшы гаворку па-латыні, узрадаваўся, як дзіця (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 122).

Влошскі і валошскі [ст.-бел. влоскйй}, прым. Італьянскі. Гэта быў влох, і ён, пачуўшы гаворку па-латыні, узрадаваўся, як дзіця. Блытаючы русінскую і влошскую мовы, расказаў, што другі год жыве ў Нясвіжы, плацяць яму тут добра, але што блага — няма ў людзей той весялосці і адкрытасці, якуроднай Італіі (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 280). Ёй [Настассі], магчыма, мроілася іншае — не суровая паўночная Масква, дзе лета бывае адну чвэртку года, а якое-небудзь валошскае альбо ўгорскае княства (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 535). Дзесяць пятнаццаць фурманак, гружаных соллю, жалезным таварам, валойіскім віном, калаціліся, рыпелі ў лясной глушэчы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 65).

Воблакапрагоннік м. Лекар, чарадзей. Баяцца нас, лекараў альбо звездароў, называюць воблакапрагоннікамі, але бягуць і бягуць па дапамогу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 392). [Барталамей:] Адкуль я ведаю, што калі дакрануся, то не ператваруся ў што-небудзь? — пужліва казаў ён. Вы, воблакапрагоннікі, чарадзеі, усё можаце (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 293 -294).

Вож [ст.-бел. вожь, вожь правадыр] м. Правадыр, важак. Але старадаўні звычай патрабаваў стаяць збоку і чакаць, пакуль сякуцца між сабоювожы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 117).

Вознік м. Рамізнік, фурман. Мужчына, які любіць конеіі, прасіўся куды-небудзь вознікам (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 77).

Возны [ст.-бел. возный судовы выканаўца] м. Судовы чыноўнік, які абвяшчаў судовыя дэкрэты і ўручаў позвы (выбіраўся з дробнай шляхты, якая мела свой кавалак раллі); павятовы ўраднік, які аглядаў месца злачынства, прыводзіў злачынцу да суда, сачыў за выкананнем закона. У сенях возны Пратазы разам войскі стары, Стаючы са свечкамі, вялг ціхі свары (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 434). Возны! абвясці указ да заўтра, у полю. Заўтра і граф з стральцамі тутацька прыедзе, I Вашэ пойдзеш з намі, суддзя, мой суседзе! (там жа, 446). Бацька іх [дачок] быў ваўкавыскі возны, ведаў усе спрэчкі, свары, бойкі і зараз апавёў, што Мікола Верашчака паскардзіўся на братоў цівуну (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 258). Лаўка прыпякала сядзець са старымі, нудзіцца сур’ёзнай гутаркай, ды немог адысці, бо возны і баярын Іван не адпускалі; завёўшы размову пра вайну не маглі спыніцца (там жа, 259).

Вой [ст.-руск. вой воін, мн. вой — войска] м. Воін. Слава ўдачлівага воя суправаджала [Міндоўга] ужо многія гады, яшчэ дзяўчынкай чула яна сказы-пераказы пры ягоныя перамогі над тэўтонамі, палякамі ды яцвягамі, і, як дзяўчынка, трапятала перад ім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 31). ..атраду Брачыслава і яго воям патрэбна было новае ўзбраенне (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 3). На фабрыцы, у войску й то кожны работнік і кожны вой розныя... (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 40). Воі на забаролах свяцілі паходнямі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 9). О зямля Руская! 3 славай воі твае маладзенькія Перасягнулі далёка Ўжо рубяжы палавецкія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 256).

А Воі-грыдзічьг. Следам за князем ценямі шмыгнулі два воі-грыдзічы, гатовыя кінуцца на любога, хто асмеліўся б падняць на іхняга гаспадара руку (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 65). Воі-дазорцы. Воідазорцы бясшумна хадзілі наўкол яго, зрэдку перагукваючыся між са108

бою галасамі начных птушак (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 225). Воі-дружыннікі'. Там жа, у кутным пакоі, была ягоная [Вячкі] спальня, каля дзвярэй якой удзень і ўначы неслі варту ўзброеныя мячамі і баявымі сякерамі eoi-дружыннікі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 19). Воі-наўгародцы: ..ззяла над ім [князем] і над усімі наўгародская Сафія, бронзавыя вароты якой воі-наўгародцы прывезлі з-за мора (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма МКГ, 282). Вой-ахоўнік: Раніцою вой-ахоўнік падаў ім ежу (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 10).

Войскі м. Чын у феадальнай Польшчы. II Асоба, якая мела такі чын (у час «паспалітага рушэння» справай войскага было заставацца дома, каб бараніць кабет і дзяцей і клапаціцца пра іх дабро). Пан войскі спазнаў хлапца, раскрыжаваў рукі I з крыкам абняў яго, цалаваў да мукі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш — Тв., 432). Стары войскі па ізбах ціхонька бадзяўся, Цікавымі зрэнкамі укруг сцен ён гнаўся (там жа, 464).

Войт [ст.-бел. войть, ст.-руск. войть] м. 1. Асоба, якая ўзначальвала мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэрыторыі Германіі, Польшчы, Вялікага княства Літоўскага ў XVXVIII стст.; стараста часоў прыгоннага права. Тут вялікага князя адшукаў Бутрым, які вёў двух павязаных крыжакоў — брандэнбургскага комтура Маркварда фон Зальцбаха і самбійскага войта Зомберга (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 397). Мне даклаў гарадскі войт, што князёўна Ганна надта плакала і прасіла князя за Гайну, але ён не схацеўяе слухаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 405). ..войт яшчэ доўга агалошваў асобныя артыкулы старадаўняй граматы аб умовах гандлю паміж палачанамі і Рыгай (там жа, 554). [Ціт]: Заказаў жа ж наш мацар, Ясны, можны камісар, Сабраццаў карчму чыў двор. Мал, вялік, здароў чы хвор, Войт усіх кіём пагнаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 19). Яго [Тараса] пан дужа шанаваў. Любіла тож Тараса й паня, I войт ні разу не збрахаў (К. Вераніцын. Тарас на Парнасе Зан., 58). Комкі сьнегу вылеталі с-пад капытоў, засыпалі перадок саней і лажыліся войту на шубу (М. Гарэцкі. Рунь Р, 6). «Заразжа яе [Зоську] злавіць! — бліснуўшы строга вачыма, загадаў пан. Скажы аб гэтым войту!» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 102). Войт круціў тоўстыя вусы двума пальцамі правай рукі, падсоўваючы, нібы ў падарунак камусьці, то адзін вус, то другі (там жа, 117). А галоўнае — каб падданыя ўбачылі, ведалі сваю гаспадыню, яе ўменне ўсё помніць, лічыць, каб войты, ключнікі не ўздумалі красці ў яе (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 73).

  1. Кіраўнік воласці, прызначаны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў 1920 г. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па 109

валасцях ставяць (Я. Колас ТСБМ, I, 501). Дзед Талаш даведаўся ад Панаса, што Васіль Бусыга служыць за войта, што палякі загадалі праз войта сабраць па 10 пудоў сена і саломы з двара (Я. Колас. Дрыгва Др., 25). He: войт начальства і стаіць на варце закону і парадку. Недарма ж наказ яму дан ад вышэйшага начальства, ад павятовага «камісаржа» — сачыць і браць на заметку таго, хто абуяны духам непаслушэнства і бунту (там жа, 31). II Старшыня сельскай абшчыны ў Польшчы да 1950 г. [Антось] у гміннай радзе сядзіць на чацвёртым месцы пасля eoüma (А. Бажко ТСБМ, I, 501).

Войтавы, прым. Які мае адносіны да войта. Войтава пуга кожны раз падымала яе [Зоську] зноў на ногі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 118). Дзесяць гадоў таму назад у Вепрах не было дзяўчыны цікавейшай за Аўгіню, цяпер еойтаву жонку (Я. Колас. Дрыгва Др., 19). /у параўн. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваўнянка. «А-а гарлачы-гарлачыгарлачы! Звіняць, як званы, звіняць, як войтава галава» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 265).

Войтаўна ж. Гераіня беларускіх народных песень-балад. Войтаўна гіне не на полі бою, а пры спробе пераплысці з войскам сіняе мора (А.Ліс-ТСБМ, 1,501).

Войтаўскі і вайтоўскі, прым. Тое, што войтавы. С чырвонаго поясу зьвесіўся тоўсты бізун знак войтаўскай грознай сілы (М. Гарэцкі. Рунь Р, 8). [Навум]: А калі ты ўжо маеш быць маёю сужанаю, дак скажы, да не сушы сэрца вайтоўскага (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 58).

Войтаўства [ст.-бел. войтовство 1. Пасада войта. 2. Адна ці некалькі вёсак, якія былі пад наглядам войта] н. Пасада войта, звязаная з выкананнем пэўных абавязкаў. Васіль Бусыга разважаў сам з сабою аб сваім войтаўстве, — яно было забяспечана яму панам Крулеўскім, і аб сваіх абавязках, -яны выплывалі з яго войтаўскага чыну (Я. Колас. Дрыгва Др., 19).

Вокавідзі, прысл. Увачавідкі. Назаўтра пасьля гэтага ўдарыла гэткае цяпло, што сьнягі ў вокавідзі патаялі (В. Ластоўскі. Юга і грамавік — Тв., 20).

Воласць і воласьць ж. 1. У Старажытнай Русі — мясцовасць, падпарадкаваная адной уладзе. ..яны [мясціны] паволі, год за годам, станавіліся паселішчамі, а паселішчы абшчынай-грамадой альбо валасцямі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 117).

  1. Ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе павета ў дарэвалюцыйнай Беларусі. Жыць смела ў хатцы і не баяцца, Каб не ганялі у воласць, у стан (Я. Купала. Чаго нам трэба 36. тв., I, 299). Перастаў стары Міхайла ў воласць хадзіць, у суседзяў дапыт110

вацца... (3. Бядуля. Tyra старога Міхайлы 36. тв. у 5 т., II, 146). Бывала, перад сьвятам пойдзе ён [Курылка] у мястэчка, дзе была воласьць, двухкласная школа, і загуляе (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 246). Разлахаюць паўсёй воласьці (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 131). // Валасное праўленне. Калі часам дзе двузпотку Зарабіў тыў пана дзе, Дык на чынш і на падаткі Яе воласць забярэ (Я. Купала. Ах ці доўга... 36. тв„ I, 284).

Волах [ст.-бел. волохь жыхар Малдавіі або Валахіі] м. Румын. А што б з яго за кабзар быў бы, каб ды не волах! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 435).

Волхв [ст.-руск. вьлхвь, вльхвь, волхвь] м., мн. валхвы і волхвы. Калдун, чараўнік; прарок, маг. А ў галінах, бы ў зялёнай пячоры, стаялі лялечныя авечкі, і валхвы ў дзівосных ўборах ішлі да ясляў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 243). Вочкі яго [хлопчыка] ззялі радасцю і гордасцю, калі волхвы сівабародыя кланяліся яму ў ногі з набожнай пашанай (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 45).

Д Валхвы-чарадзеі: Але былі і валхвы-чарадзеі — тыя абраслі валоссем, і адзенне на іх было з грубае пасконіны, перавязанай раменнем ці проста скруткам сухіх змей альбо свяшчэнных вужоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 413).

Вольнаадпушчанік м. Чалавек з прыгонных, які атрымаў вольную адпускную грамату. ..у Саліма, вольнаадпушчаніка, што працаваў у гаспадарцы коміта Нікіфара, нарадзілася дзіця (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 167). Жывена загадала ўпраўляючаму сабраць усіх рабоў, слуг, вольнаадпушчанікаў і ўзброіць іх супраць тых, хто, карыстаючыся патарочай, заахвоціцца лезці па ласкавы хлеб (там жа, 227). А ён [князь] пра дзівосы Зорыча сказаў толькі: «Густу малавата. Багаты рымскі вольнаадпушчанік» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 158). [Кандраці:] Ды толькі прабачце, пан Юры, прабачце, паніматка, я гэтага аніяк не магу, бо я хаця і вольнаадпушчанік, а ўсё адно свайму малочнаму брату раб, а фаміліі вашай давеку ўдзячны (там жа, 93—94).

Вольнасць ж. Воля. [Старая:] Халуі ўсе. Што б дужы не зрабіўзмоўчаць. Вольнасць у іх адабралі змоўчалі. Са старых паселішчаў сагналі змоўчалі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 94).

Вольная ж. Дакумент, які даваўся адпушчанаму на волю прыгоннаму яго гаспадаром. [Нікіфар:] — Я хацеў сёння ў вашай прысутнасці даць ёй [Жывене] вольную (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 205). [Кірдун:] Запісваю на тваё [Халімона] імя чатыры валокі зямлі з усім, што да таго належыць. Атрымаеш з жонкай еольную (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 192).

о Вольная грамата тое, што вольная. [Еўдакія:] Яшчэ адно хачу папрасіць: пасля маёй смерці дай ёй [Жывене] вольную грамату (В, Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 165).

Вомег м. Балігалоў, двухгадовая расліна з сям’і парасонавых.

0 Вомегам вылазіць адпомсціцца, не праходзіць бясследна. Яна ж яму сёння хацела сказаць, што балаўство яго вомегам вылазіць (М. Лобан. На парозе будучыні ЭСФ, 77).

Ворап [ст.-руск. воропь нападзенне] м. Рабунак. Вестуны панеслі на каменных крэпасцях каралеўскі дазвол на ворап Маскоўскіх зямель (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 142).

Ворган м. Орган. Пытаньне: як ведаць, хто вораг? На гэта ёсьць спэцыяльныя ворганы, і кожны член сацыялістычнага грамадства павінен дапамагаць ім... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 96-97).

Восець [ст.-бел. осеть, осець гумно для сушкі збожжа; польск. osiec] ж. Еўня, сушня. Сведкам таму, што не аб хрысціянстве яны [крыжакі] дбалі, было і ацалелае Перуновае капішча, і шматлікія восеці, дзе, бачна па ўсім, маліліся язычнікі — іх лёгка было пазнаць па каляровых стужках (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 357).

Востры, прым.:

о Востры канец месца за сталом, прызначанае для менш важных асоб. Войскі, сідзя на вострым канцы, меж стральцамі, Моўча вадзіў па сені блуднымі вачамі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв„ 446).

Вотчына [ст.-руск. вотчйна, вотьчйна 1. Радзіма. 2. Спадчынае ўладанне, якое перайшло ад бацькі, ад продкаў] ж. Зямельнае ўладанне, якое пераходзіла дзецям у спадчыну ад бацькоў на Русі ў XII— XVIII стст. У тысяча семсот дзевяноста чацвёртым годзе наваспечаная прыдняпроўская памешчыца Праскоўя Зубава папрасіла ў імператрыцы дазволу здаваць сваіх магілёўскіх сялян у рэкруты замест сялян з яе разанскіх вотчын (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 163). У той жа дзень Якава і Чухому павезлі з Полацка ў загароднюю баярскую вотчыну (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 160). А акольнічы Раман Бабарыкін, у якога ў свой час Нікан купіў вотчыну пад манастыр, не адну скаргу адбіў цару (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 274). [Алена:] Наступны ўрок мы прысвяцім Вялікаму княству яго землям, людзям, князям, якія валодаюць вотчынамі... (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 53). [Алена:] Аляксандр падарыў мне Браслаў. Ніводную сваю вотчыну я так не люблю! (там жа, 126). Даніла сам падасца да Батыгі, стане перад тым на калені і будзе выпрошваць права на сваю вотчыну (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 112).

Вотчыннік м. Той, хто з’яўляўся спадчынным уладальнікам вотчыны. Калі іх [старадаўнія Землі крывічоў] звесці ў адно княства не слабейшае будзе за Кіеў, што насза вотчыннікаў сваіхлічыць... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 15).

Вотчынны, прым. Які мае адносіны да вотчыны. Мужыкі размяркоўваліся па сельскіх абшчынах, і вотчынная паліцыя, непасрэдна падпарадкаваная пану, сачыла за парадкаму кожнай вёсцы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 115). Замест вотчыннайулады было дэмакратычна прапанавана сялянскаеўпраўленне ... пад наглядам паліцэйскіх органаў (там жа, 228).

Вуаль ж. Кавалак тонкай празрыстай матэрыі або сеткі, які прымацаваны да жаночага капелюша і закрывае твар. Сярод іх былі і жанчыны:у высокіх, як вежы, прапаломах, абвітыя белымі вуалямі, умантыях, некаторыя ў пурпуровых, што азначала прыналежнасць да імператарскай сям’і (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 218).

Вузкашнуровы, прым. Малазямельны. ..раззбіваюць увесь саглас вузкашнуровые, атходжые ды рохлі-гультаевічы (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 61).

Вуліца ж.:

0 Зялёная вуліца строй салдат са шпіцрутэнамі ў царскай Расіі. Сын бітага, хвастанага бацькі, чалавек, дзіцячым светам якога была казарма, а развагаю дні, калі збеглых праганялі праз зялёную вуліцу, ён прагнуў кар’еры як адзінага сродку пазбавіцца ад навакольных жахаў, ад зубатычын, ад стаяння з цагельнай выкладкай пад ружжом (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 278). Вось «зялёная вуліца» гэта, брат, жах. Ганяюць на месцы злачынства. Я аднойчы бачыў, як вунь там, на беразе Масквы-ракі, ля Тайніцкай вежы, аднаго ганялі. Божа мой, божа! (У Караткевіч. Зброя —43, 326).

Вунія ж. Аб’яднанне, саюз. У тым самым Крэве.., у гэтым замку, у Мураванай вежы на другім ярусе, Ягайла заручыў вунію Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 197).

Вушка н. Пятля ў лапці, праз якую працягваюць абору. Вушкам, аборай, Скурай пад сподам Памяткай будзе [лапаць] Прышлым народам (Я. Купала. Лапці 36. тв., I, 332).

Выабражаць незак. Уяўляць. Пакрыўджаны фальварковы пясняр пачаў дзеля ўцех еыабражаць у думках, што спявае (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 98).

Выабражэнне м. Уяўленне. «Енаральная парапіца» перакінулася ў іх [сялян] выабражэнніў казачнага цмока-людаеда, для якога забралі на яду хлапцоў і дзяўчат прыгоннікаў (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв.,

62) . У яго [Міхалкі] выабражэнні дзед Мікіта паўстае жывёханькі (там жа, 120).

Выасабленне н. Увасабленне. Ксяндзу прыходзілася шмат спрачацца з французскімі педагогамі: ён выяўляў персанажаў сваёй п’есы не так, як бачыў іху выасабленні студыйцаў пад кіраўніцтвам рэжысёра (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 63).

Выкрутны [ст.-бел. выкрутный, выкротный хітры, выкрутлівы], прым. Лукавы. [Жанчына.]-Я вымушана лічыцца з раднёю мужа, і перш за ўсё з гэтым выкрутным панам Васілём (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 145).

Вылея ж. Цёплы, падбіты футрам плашч. Мацею засталося цяплей апрануцца, захапіць з сабой вылею ды развітацца з дзядзькам іяго сям’ёй (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 128).

Вылучэньне н. Выключэнне. На працягу цэлага дня [Кузьма] нікуды ня выходзіў, за вылучэньнем у сталоўку праглынуць сьняданне (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 124).

Вымал [ст.-руск. вымоль каса, мель] м. Рачная прыстань. Верасень шчодра сыпаў на Рубежаўскі вымал чырвонае і жоўтае лісце клёнаў (В. Іпатава. Mapa MX, 335). ..прышлыя людзі, што называліся сёння па прыездзе купцамі наўгародскімі, пагрузілі нарабаванае ў лодкі, што былі прывязаны да еымалу, і паплылі супраць ноч (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 220).

Выправа [ст.-бел. выправа паход; ваенная кампанія і інш.] ж. Паход. Амаль усё сваё яшчэ нядоўгае жыццё правёў ён у выправах, двубоях і залечванні атрыманых ранаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 264).

Выразістасць ж. Выразнасць. Але ўмеру таго, як я, натужваючы свой слых, услухаўся, ён усё рос і, урэшце, набіраў штораз больш выразістасьці (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 99).

Вырак [ст.-бел. вырокь, вйрокь 1. Рашэнне, пастанова, указ. 2. Прыгавор; і інш.] м. Прыгавор. Суддзі раіліся больш дзвюх гадзін, пасля чаго а 7-ай гадзіне абвясцілі вырак: згодна з прапановаю пракурора, пазбаўленне ўсіх маёмасных праў і смяротная кара праз павешанне (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага — Тв., 153). Ен ведаў вырак князя Ізяслава і думцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 129).

Выракаць незак. (паэт.). Абвяшчаць, выказваць. [Сімон:] He тое грэх, што ў вусны ўваходзіць, А тое грэх, што вусны выракаюць (М. Клімковіч ТСБМ, I, 569).

Высака, прысл. Высока. Там лісьцейка дуба высака ўверсе Выконвае сьпевы Заўзята (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 170). Шум цягніка зьмяніўся гудзеньнем самалёту, які ляцеў нейдзе дужа высака (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі» ХБ, 135).

Высокаблагароддзе н. У дарэвалюцыйнай Расіі — тытул, прысвоены афіцэрам і чыноўнікам ад 14-га да 9-га класа (уключна) па табелі аб рангах (ужываўся з займеннікамі «ваша», «іх», «яго»). Ваша высокаблагароддзе! Я арыштаваў і прывёў да стану сіцыліста (Я. Колас. Соцкі падвёў36. тв. у 12 т., IV, 32).

Высакароддзе н. У дарэвалюцыйнай Расіі тытулаванне грамадзянскіх чыноў 5-га класа (стацкіх саветнікаў) і іх жонак (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «яе», «іх»). [Яроцкі:] Сам пайшоў чай піць. I двух кубкоў не выпіў — кліча салдат: «Ідзіце на муры, ваша высакароддзе (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 250).

Высакароднасць ж. Тое, што высакароддзе. [Вежа:] Як жа клікалі яго высакароднасць? [Алесь:] Мацеем... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 303).

Высілак м. Намаганне. ..я ўжо ня меў сілы стрымаць сябе, He­mma незразумелае, няпераможнае цягнула наперад, і высілкам усяе волі я ня мог спыніць сябе, каб ня ісьці далей (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 103).

Высокасць ж. Дарэвалюцыйны тытул вялікіх князёў (ужываўся ў спалучэнні з займеннікамі «ваша», «іх», «яго», «яе»), А ў зале, у мяккіх крэслах, высокія госці: яго імператарская высокасць прынц Альдэнбургскі, брат імператрыцы, праасвяшчэнны Гермаген, епіскап Ладажскі, міністры (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 190). / (іран.). «Т-так, — суха сказаў дзед. Заплаціў ты, значыцца, першую даніну свайму вар’яцтву. Скончылі, іх высокасць, курс навук» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 338).

Выцечка [ст.-бел. вытечка, вйтечка — 1. Вылазка, выхад за межы свайго размяшчэння для нападу на ворага. 2. Конныя спаборніцтвы; рыцарскі турнір і інш.] ж. Ваенная вылазка. Таўціл зноў робіць на цябе выцечку (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 226).

Вэлён [польск. welon] м. Вэлюм. Прыбіралі, як да шлюбу, Ў белю і взлёны, Запляталі буйны косы Ў каснікі чырвоны (Я. Купала. Бандароўна 36. тв., V, 92).

Вязелле н., зб. Пласт, кавалак кары вяза з валакністай унутранай часткай. Жывена паказала на ..старога, што паціху клыгаў з храма, аберуч трымаючыся за пашмальцаеаны вярэнь, у якім, мабыць, прыносіў падарунак багам, у падраных лапцях з вязелля (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 73).

Вязніца і вязьніца ж. Турма, цямніца. Брата яеў княжай еязніцы трымаюць (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 234). Забралі каго.. у вязьніцу? (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 36).

Вязьмо н. Складанае спляценне чаго-н; вузел. Маўчыць спшры, Праз шум, праз лёскат далёка думкі пацяклі туды, дзе спіць старая вёска ў вязьме няроўных каляін (А. Дудар ТСБМ, I, 599).

Вялікарасійскі, прым. Які мае адносіны да Вялікаросіі... мы добра ведаем, як у вялікарасійскіх губэрнях славянскія «купцы-кулакй» і «ц^ловальнйкй» эксплоатавалі тамтэйшых селян у неколькі стопняу болей, чым тут жыдоускі гандлёвы кляс нашых селян (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 8-9).

Вялікасць ж.:

о (Яго) імператарская вялікасць тытул імператара. [Фундуклей:] Чаму, як гэтыя, так іўсе іншыя, аказаўшыяся ў Шаўчэнкі вершы, роўна прыватную яго перапіску, я палічыў абавязкам прадставіць у 111 аддзяленне ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера 36. тв., VII, 292).

Вяльможа [ст.-руск. вельможа, вьльможа, вльможа] ж. Знатны і багаты саноўнік. Навучаў ён [пан] заўсёды векам маладзейшых, Штоб шанавалі вяльмож, кабет і старэйшых (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 434). Адзін з музыкаў зламаў флейту, чым прымусіў вяльмож надта смяяцца (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 254). Кожны італьянскі вяльможа хацеў бы мець кнігу пра нашу краіну (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 55). [Міндоўг:] Сярод вяльможаў, з якімі мяне тут знаёмілі, ёсць малады граф з Венецыі Марка Франкеці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 256). Зрэшты яна [унучка баярына] трымалася за спінамі еяльможаў, нізка кланялася вялікаму князю (там жа, 260).

Вяльможны [ст.-бел. вельможный, велеможный], прым. Які належыць да ліку вяльмож; знатны, радавіты. Віват, ксёнжа наш вяльможны! -1 ўстаюць ураз паны (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 162). ..шпарка пайшла [Алена] наперад, дзе ў зацішку маладога хвойніку стаялі вяльможныя камандзіры (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 19). [Алена:] — Вялікі князь! Вяльможныя паны! Я прашу слова для кароткай заявы (там жа, 120). Пан Вашамірскі пры гэтых словах падняўся, зрабіў шырокі жэст правай рукою, пачціва пакланіўся і з іроніяй у голасе сказаў: «Рэкамендую, панове вяльможныя, майго жыдка, як вашага крэўнага!» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 91). Здароў нам будзь! Вяльможны пане! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 23). «Вяльможныя паны бандыты, люд вялікі, Злітуйцеся, не будзьце, як народ той дзікі» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты Тв., 273).

Вянзенне [ст.-бел. вензенье, вязенье, везенье 1. Зняволенне, пазбаўленне волі. 2. Турма, цямніца. 3. Палон] н. Зняволенне. [Баркулабіха:] Гэта ж ён там не будзе жыць, гэта ён нас у вянзенне цягне! (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 151).

Вярсга [ст.-бел. верста] ж. 1. Старадаўняя мера даўжыні, роўная 1,06 км. He далей як за дзве вярсты ад нас ёсць хата Вядомага палкоўніка, вось там заўзята Пры століку зялёным б'ёмся мы [у карты] (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 383). Там было блізка да капішча Перуна, ад дома ж Відэвута трэба было ісці каля вярсты (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 273). ..а дзікі за колькі вёрстаў ад Крывой гары, таксама падняўшы лычы, спалохана нюхалі паветра і таксама раўлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 355). А воінства гэтаерасцягнулася не на адну вярсту (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 6). Толькі некаторыя з старых дзядоў і бабулек ходзяць у царкву за некалькі вёрст (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 172). Стругі, баркі, чаўны, караблі, абозы, караваны ўжо за сотню вёрст чулі магутнае гучанне, нібы гудзенне-трымценне самой зямлі (В. ToBap. Пялёстак і крышталь ПК, 148). Шорах па целе Сцяпана пайшоў. Страшныя родзяцца думы. Шмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў. Пужаюць снежныя шумы (Я. Купала. У піліпаўку36. тв., V, 56). «Інаша вогнішча бачыць», — дадаў Алесь. «Напэўна бачыць, сказаў Кандрат, адсюль да Раўбічавага дому вярсты тры якіх» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 27). За вярсты паўтары направа цягнулася Вялікая Патапеча: балота, мох, купнік, зарасьлі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 68).

  1. Верставы слуп. He ідзе, аляціць паравоз, толькі мільгаюць паабапал пераезды, слупы, паласатыя вёрсты (М. Лынькоў ТСБМ, I, 602). У каляінах колы калыхалі, спыняўся конь ля кожнае вярсты (С. Грахоўскі Ск., 30).

0 За вярсту далёка. Ад гэтага [сына] за вярсту патыхала бязладнай павольнай сілай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 76). Апошнія паведамленні можна слухаць за вярсту, нават за дзве адрайвыканкомаўскай плошчы... (I. Навуменка Ск., 30). [Шчырэцкі]: Паведамляю цябе, што наш дзедзіч пакінуў за вярсту коні, а сам з служкаю скора тут будзе (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія — Тв., 32). За кавалак пеку сем вёрст квэкай вельмі далёка ісці за непатрэбшчынай (пек падгарэлая скарынка бохана). С. М. [Кагут:] Чорт ведае што! Навука! Едзеш немаведама куды, мучышся. За кавалак пеку сем вёрст квэкай. Сваёй мудрасці няма, ці што? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 111). 3 каломенскую вярсту — вельмі высокі (пра чалавека). Адзін, як за Крычавам кажуць, з каломенскую вярсту, другі каратыш (I. Чыгрынаў. Свае і чужынцы ЭСФ, 159). Каломенская вярста — чалавек вельмі высокага росту. Зверху раздаўся глухаваты голас: — Гэй, вярста каломенская, прыгніся, калі кацялок табе дарагі! Тут хутка прадзіравяць (I. Новікаў. Ачышчэнне ЭСФ, 184). Лічыць,

колькі вёрст da неба (інд.-аўт.) аддавацца бясплённым марам. Эх, Стары! Добра, брат, расцягнуцца на сваёй роднай зямлі, ляжаць і лічыць, колькі вёрст да неба (Я. Колас. У глыбі Палесся 36. тв. у 12 т., IX, 189). Сем вёрст кісялю сёрбаць ісці далёка за нязначнай справай. Але сад саўгасны, вадасховішча забруджаны больш, як Свіслач, а da горада сем вёрст кісялю сёрбаць («Маладосць» Ск., 30).

Вяршок м. 1. Старадаўняя мера даўжыні, роўная 4,45 см (1/16 аршына). Вышыня яго [сабора] разам з крыжам трыццаць тры сажні і восем вяршкоў (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 160). Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою не мяльчэй як на два вяршкі — палову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або пасеяць шэсць маргоў, што ўжо зусім цяжка (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 108).

  1. Мера даўжыні, якой раней вызначаўся рост чалавека звыш двух аршынаў: два аршыны (аршын 71,12 см) + колькасць вяршкоў (вяршок 4,45 см), напрыклад, восем вяршкоў росту 178 см, дзесяць 186,5 см. Усяслаў васьмі вяршкоў росту, пастава прыгожая, ходзіць хутка, лёгка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 322). Ен быў высокі, дзесяць вяршкоў росту (там жа, 25).

0 Ад гаршка паўвяршка вельмі нізкі, малы ростам. He паспеў дагаварыць Якім, як Рыгорка ашчэрыўся, зафыркаў, вызверыўшыся на Якіма. -Бач ты, ад гаршка паўвяршка, аўжо вучыць... Вучоны! (У. Дуброўскі. Скасаваны агрэх ЭСФ, 28).

Вяршэнства н. Пануючае, кіруючае становішча. / у паэт. ужыв. Прымі ж удзячнасці вяршэнства, Бярозавы мой сіні кут, Што ты ўбярог маё маленства Ад слёз дарослых і пакут (В. Вярба ТСБМ, V, 530).

Вярыгі [ст.-бел. верйга, верега ланцуг] мн. Жалезныя ланцугі, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі Н перан. Тое, што скоўвае, робіць цяжкім жыццё, існаванне. О, колькі, Мінск, ты здзекаў перанёс, Пакуль не збыў пакутныя еярыгі (М. Хведаровіч ТСБМ, I, 603).

Вярэнь м. Плецены з палосак кары кашэль. Жывена паказала на.. старога, што паціху клыгаў з храма, аберуч трымаючыся за пашмальцаваны вярэнь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 73).

Вяснянка ж. Абрадавая веснавая песня. ..маладзіцы і цяпер на пагорках вяснянкі пяюць на простай мове (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 149).

Вястун м. Асоба, якая ўсенародна апавяшчала што-н.; вяшчальнік. Толькі напрадвесні прабіўся ў горад вястун з княжым загадам выправіць у Кіеў належную ўдзелу паўсотню ваяроў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 67). 1 княжыя вестуны пацвердзілі: рухаецца па Ловаці з-за волакаў наўгародскае войска (там жа, 25). Вестуны па118

неслі на каменных крэпасцях каралеўскі дазвол на ворап Маскоўскіх зямель (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 142). ..князю, якога не падтрымліваюць вестуны і святары, не ўдасца валадарыць (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 551). Дачуўшы абразгроме і смерці бацькі, мурза Сялім аддаў смерці дрэннага вестуна, і вось ужо чацвёртыя суткі адыходзіў, кружляў, не ўвязваючыся ў бойку (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 264).

Вятачы мн. Святары, якія служылі Ярылу богу сонца, вясны, урадлівасці і кахання (паводле міфалогіі ўсходніх славян). Сьвятары, што служылі «Яраму», называліся вядунамі, ведачамі, вятачамі, вяцьвягамі, бо яны прарочылі будучае (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 91).

Вятрак м. Ветраны млын. [Марыля]: Што адзін зробіш [Сымон] проціўсіх? He ідуць, мой сынок, рэчкіўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 318). Па адзін і па другі бок вёскі стаялі ветракі, як страшыдлы, шырока раскінуўшы свае крылы (Я. Колас ТСБМ, I, 604).

Вятрыла [ст.-руск. в'ктрйло1. Парус. 2. Вецер. 3. Перан} н. (паэт.). Тое, што ветразь. Ўлазе зялёнаярака Палошча белае вятрыла... (У. Хадыка ТСБМ, I, 604).

Вятрыска н. Вецер. Запалілася галлё, загуло пад лёгкім вятрыскам полымя (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 33).

Вятшы [ст.-руск. в&тшйй, влацйй, влацьшйй, ві&чьшйй 1. Вялікі. 2. Вышэйшы, старэйшы. 3. Старшы, важнейшы. 4. Старэйшы па ўзросце. 5. Лепшы], прым.:

о Вятшыя людзі знатныя, багатыя баяры. Пакланіўся баярам: Мір вам, мужы княжыя, людзі вятшыя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 60). Здалёк здымалі шапкі і кланяліся вятшыя людзі і чадзь (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 210).

Вяцічы мн. Усходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў склад рускай народнасці (роданачальнікам яго, паводле летапісу, быў легендарны Вятка). «Дужа князь заняты!» Вяцічаў падпарадкаваў яцвягаў выціскае з Буга і Ясельды, усе павінны быць пад яго рукой, злуе ён на тых, хто трымаецца незалежна (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 45). Але ён [князь], захоплены ўдачамі сваёй справы, гаварыў пра ралляў, балгар, печанегаў, кесара, пра новы вялікі паход на вяцічаў і голядзь, і нішто іншае не закранала яго душу... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 53).

Вячоркі мн. Зборы вясковых жанчын зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы. Вось ксёндз, служэбнік божы, Ўвесь навучае люд, .. Каб к жонкам на вячоркі He бегалі чужым (Я. Купала. I як тут не смяяцца... 36. тв., I, 28).

Вяшчальнік м. Toe, што вястун. ..ў другім канцы залы вяшчальнікі, якія за пачаткам суда выйдуць за муры і абвесцяць аб усім гораду (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 26). У слабадах вяшчальнікі ўжо былі, і цяпер іхні крык раздаваўся на ўскраінах (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 89).

г

Габай [яўр.] м. Стараста. Затое габай, гад і зладзюга, якусе габаі на свеце (3. Бядуля. У дрымучых лясах 3. тв. у 5 т., Ill, 309).

Габінет і габінэт м. Кабінет. А вось на маленькім століку ў кутку — яго [Саламона] «бібліятэка» і «габінет» (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 272). Калі ён [Раман] выйшаў з габінэту чалавека ў вайсковым, яму сказалі, каб падняўся на гару ды йшоў па калідоры да выхаду (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 48).

Габінны, прым. Шчодры. Неспакойнымі для Новагародка, але і габіннымі выдаліся наступныя гады (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 47).

Габіт [ст.-бел. габйть, габйть 1. Аблічча, выгляд. 2. Манаская раса. 3. Сан манаха] м. Манаская раса.

0 Прыняць габіт чарнечы пастрыгчыся ў манахі. Хутчэй бы ён ужо прыняў габіт чарнечы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 213).

Гавэнда [польск.] ж. Размова. [Гэмбіцкі:] А цяпер, панове, вядзеце далей вашу гавэнду, а я перашкаджаць вам не буду (Я. Колас. У пушчах Палесся 36. тв. у 14 т., X, 64).

Газ [ст.-руск. газь казловая вырабленая скура, саф’ян] м. Казловая скура, вырабленая ў саф’ян. [Цесляры] да начы абчэсвалі драўлянае ўзвышша, пацеючы над кожнай дошкай, каб дзе за які сучок не зачапіўся тонкі газ княжавага альбо магістравага бота (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 59).

Газніца ж. (разм.). Самаробная лямпа без шкла, газоўка. Чуць свеціццаўхаце газніца (Я. Купала. Асеннім вечарам 36. тв., III, 228). Газніцу запалілі і паставілі на перавернуты салдацкі кацялок (Я. Брыль — ТСБМ, II, 13).

Газнічка ж. Памянш.-ласк. да газніца; маленькая газніца. У штабной зямлянцы гарэла газнічка, зробленая з гільзы снарада (Г. Шчарбатаў-ТСБМ, II, 13).

Газовачка ж. Памянш.-ласк. да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: — Кладзіся ўжо, сынок (А. Якімовіч — ТСБМ, II, 13).

Газоўка ж. (разм.). Тое, што газніца. Бледная курыцца на сцяне газоўка (Я. Купала. Адвечная песня 36. тв., VI, 26). У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы (А. Дудар ТСБМ, II, 13). Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі (Я. Колас ТСБМ, II, \3).Яна ад страхуўсяумлела. «Мо ён?» — падумала яна. Бярэ газоўку і нясмела падходзіць бліжай да акна (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 170).

Газэта ж. Газета. Газэту, добра, што выпісаў (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 131).

Гаіла [ст.-руск. гайло заспакаенне] н. Заспакаенне. Таму жаніўся ён не па сэрцы, a na розуме, і ніколі не шкадаваў пасля аб тым, бо адразу трапіў ў мужы імянітыя, паступова прыйшло гаіла на спакутаваную душу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 45).

Гайдамак [укр.] м. Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Украіне ў XVIII ст. [Гайдамака:] Я штось не ўцяміў, што ён [Кабзар] спяваў пра гайдамакаў (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 438).

Гайдук [ст.-бел. гайдук, ст.-руск. гайд^кь — 1. Лёгка ўзброены воін, звычайна наёмны. 2. Пехацінец, егер (венг.)] м. 1. Узброены воін. Занадта мала было ў Забярэзінскага гайдукоў, каб абараніцца (В. Чаропка. Храм без Бога ХБ, 109). [Завіша:] Няма падстаў баяцца змроку: са мною гайдукі, хлопцы каго хочаш змятуць з дарогі (М. Віж. Лабірынт Л, 135). Н Жаўнер, панскі слуга. А за ёю [Бандароўнай] тры гайдукі 3 голымі шаблямі (Я. Купала. Бандароўна 36. тв., V, 85). Гэта быў Макар, адзін з панскіх гайдукоў (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 35). За ім [Салаўём] удагонку пусціліся гайдукі (там жа, 105). А потым [спявалі песню] другую, як малады Ваўкалака пайшоў адбіваць ў гайдукоў бацькавых валоў і не вярнуўся ў дом (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 148). / у параўн. Крыху паводдаль пры паркане Стаіць вяндлярня, як гайдук Або манах які ў сутане, Сухі, высокі і без рук (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 27).

  1. Венгерскі пехацінец.

А Хлапцы-гайдукі. I хлапцы-гайдукі, што выходжваюць коні, скакуна перад ганак выводзяць (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве — Тв., 311).

Гайдучы, прым. Які мае адносіны да гайдука. [Ваявода:] -Гэй, казача, ты, хаме,.. Браць мне торбу барсучу Iянчарку гайдучу (Я. Купала. Ваявода 36. тв., Ill, 338).

Гакен м. Нямецкая мера зямлі, 11,2 гектара. Яму хрыстбургскі комтур уручыў за гэта даравальную грамату, дзе было напісана, што 121

Матэ за бязмежную вернасць хрысціянству атрымлівае навечна ад Ордэна дваццаць гакенаў зямлі і дзесяць сялянскіх сем’яў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 169).

Гакоўніца і гакаўніца [ст.-бел. гаковнйца, гоковнйца] ж. Від цяжкай ручной агнястрэльнай зброі з доўгім ствалом і круком каля прыклада. ..крочылі за браму, дзе драмаў стражнік з алебардай і гакоўніцай (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 296). Гердзень стаяў за мной, я заўважыў, што ля правага боку ў яго, пад касматай шкурай рысі, вісіць гакоўніца, а наверсе, як звычайна, у похвах цяжка ляжыць меч (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 406). [Ваявода Гаштольд:] Задушым гіляў, як гадзюк, у нас жа зброя самая новая гакоўніцы, аў іх толькі дзіды ды мячы! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 444). А пасля сваіх пахолкаў узяў ды з гакоўніцамі пана Богуша падсцярог (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 124). Да агульнай смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезнымі белтамі, якіх-небудзь сваякоў мушкета — гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт Л, 186). I тыя ліхія людзі не з воінаў, а з простыхразбойнікаў былі, бо не мелі гакаўніц, а мелі лукі са стрэламі атручанымі (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі -43, 200).

Галава м. Мясцовы начальнік. Сорак год назад пачаў кар’еру з таго, што загадаў адхвастаць аднаго гарадскога галаву (У. Караткевіч. Зброя-ЧЗ, 288).

Галаўнік1 [ст.-руск. головьнйкь; ст.-бел. головнйкь] м. Забойца. Галаўнік, пракляты сваёй сям’ёй і горадам, стаяў ён каля забаролаў Кукейноса і слухаў, як перагукваюцца воі, як звіняць іхнія мячы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 12).

Галаўнік2 м. Плытагон, які стаяў у пачатку плыта пры вясле і кіраваў плытом. — Закідай шырыгу! Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! He спіў шапку! Жыва! А заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яго, лае (Я. Колас. Плытнікі ТС, 39).

Галган [польск.] м. (лаянк.). Галадранец, нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: -Якты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам? (У Дубоўка ТСБМ, II, 18). Хапай, хапай яго, галгана! закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша! (А. Якімовіч ТСБМ, II, 18).

Галеон [фр. gallon, іт. gallon, ісп. galeon павелічальныя формы ад лац. galea від судна] м. Вялікі іспанскі або партугальскі парусны карабель; галіён. 3 гавані Феадосія, найбліжэйшай да гэтай брамы, пачалі страляць грэчаскім агнём два галеоны, да іх далучыліся драмоны, 122

uimo стаялі ў гавані Юліяна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 226).

Галера [ст.-бел. кгалера, галера', іт. galera] ж. Старадаўняе вёславае ваеннае судна, на якім у Заходняй Еўропе веслярамі былі нявольнікі, часта катаржнікі. «Ты, Кастусь, можа, не чыпіаў, там адна душа вымушана вечна лётаць». «Якую маеш на увазе?» — спытаў паэт. «Душу дзяўчынкі. Што ўбачыла наДняпры залатую галеру царыцы іўсміхнулася ёй. 7 вось мучыцца, пакуль не раскапаюць вялікі склеп». Шаўчэнка глядзеў на яго насцярожана. «На гэтай галеры ехаў моў дзед» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 180-181).

Галіца [ст.-руск. галйца\ ж. Галка (птушка). ..а галіцы гоман заводзілі свой (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 239). О Баяне, часінаў старых салавейча!.. Песню спяяў бы тады для Ігара, унука таго: «Не сокалаў бура занесла праз поле шырокае, Галіцаў стады каціліся кДону вялікаму...» (там жа, 236).

Галіцка-валынскі, прым. Які мае адносіны да Галіцка-Валынскага княства. Аднак жа тым часам разбітыя Міндоўгам князі разам з галіцка-валынскімі князямі сабралі сілы, каб пайсці на яго вайной (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52). ..самы малодшы, які супраць бацькавай волі рваўся загартавацца ў сённяшняй бітве, пакінуў гэты свет тут, на галіцка-валынскай зямлі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 8).

Галіцкі, прым. Які мае адносіны да Галіцыі. Агонь яго ведае, што татары надумаюць і што галіцкія князі праз іх утвораць... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 68).

Галічанін [ст.-бел. галйчанйт] м. Жыхар Галіцыі. Якім жа шчаслівым бацькам пачуваў сябе малады дзяцюк Куп, вясёлы язычнік і вой княжацкай дружыны, што хадзіў з усімі новагародцамі на галічан ці чарнігаўцаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 43). Была б тады Алена новагародскаю вялікай княгіняй, жыла б сярод блізкіх людзей, а не паміж недаверлівых, а часта і варожых да яе галічанаў (там жа, 91). А ваяваць давядзецца нямала, і бывае, што войска ў далёкім паходзе, а тут ломяцца то крыжакі, то галічане (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 499).

Галічы, прым. Які адносіцца да галіцы. ..гоман галічы ўзбудзіўся (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 237).

Галубец м. Прытупванне ў танцы. [Гапон] To ўпрысядкі выкідаець, Ажны стогнець пад ім пол, To галубца падбіваець, Ажны трасецца хахол (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 175).

Галя [польск.] ж. Зала, вялікае памяшканне. Прайшоў разы два па галі, кінуў позіркам на ложак Кузьмы (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 124).

Галяндзерскі [ст.-бел. голендерскйй, голяндерскйй\, прым. Галандскі. На стале былі не толькі свае мясцовыя стравы.., але і галяндзерскія селядцы, і гарчыца, і каша з дарагога рысу (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 118).

Ганец м. Пасыльны, які адпраўляецца з даручэннем; кур’ер. Адразу ж ганцы, таямнічыя перамовы: парві з немцамі, паварагавалі — замірыліся, бярыўсё бацькоўскае, княствуй (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 197). Па вёсцы раз’язджалі конныя панскія ганцы, ляскалі бізунамі і лаяліся брыдкімі словамі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 83). [Баярыня] прыслала Апфія з ганцом нядобрыя звесткі: нядаўна яна скінула дзіця, а так спадзявалася на сына! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 91). Кожны дзень прыязджалі тады ў Трокі ганцы ад Давыда (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 337). Ганец рашучым жэстам рукі адгарадзіў ад Алены княгіню Рапалоўскую, якая памкнулася пайсці побач (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 35). Раніцай наступнага дня ў Загоршчыну прыскакаў з Кроераўшчыны ганец, мужык год пад сорак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 250).

Ганзейскі, прым. Які мае адносіны да ганзы гандлёвага саюзу паўночных і цэнтральнанямецкіх гарадоў у XIII-XVII стст. на чале з Любекам. Нікога не абмінуць увагай галоўны віж і ваяводы, патаемна правераць і родзічаў: ці не ездзіць хто часцяком у ганзейскія гарады (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 545).

Ганок мн. Памянш. да гоні. У мяне дык жыта яшчэ не пасеена. Там, на Доўгіх, ганок са два пад бульбаю было, дык учора толькі выбралі (К. Крапіва Ск., 32).

Гаплічнік [ст.-бел. гаплйчнйкь] м. Майстар па вырабе гаплікоў. Ухатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ — дымары, плавільшчыкі жалеза. 1 гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. I кансвісары — адліўшчыкі царкоўных званоў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 16).

Гарадавы м. Ніжэйшы чын у гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Н Асоба, якая мела такі чын. ..надышла паліцыя і ўсіх траіх гарадавыя пацягнулі ў вучастак (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай — Тв., 41). Абняліся шчыра, як браты, радасна паляпвалі адзін аднаго па плячах, аж скасавурыўся на іх гарадавы (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 102). Пакрыўджаны [Смашыньскі] стаў клікаць гарадавога, які ўсіх чатырох пасадзіў на рамізніка і даставіў у паліцэйскіўчастак (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага Тв., 151).

Гарадзенскі, прым. Які адносіцца да Гарадзеня. Занылі песні, зачахла вясёласць, трубяць трубы гарадзенскія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244).

Гарадзішча [ст.-бел. городшце, городшцо, городыіцо 1. Умацаванае пасяленне, гарадок. 2. Гарадзішча (з рэшткамі горада, крэпасці)] м. Старажытнае ўмацаванае паселішча або горад. Потым успыхвала гарадзішча, і наезд знікаў у лясах пад выццё завірухі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 184).

Гараднічы [ст.-бел. городнйчіш, городннчый камендант замка, начальнік земскага суда] м. Начальнік горада ў Расіі да сярэдзіны XIX ст. Гараднічы выклікае гэтага аршанскага пісара (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 236). Такі самы гараднічы, як і ягоны патрон (У Караткевіч. Зброя 43, 287).

Гарбата ж., адрадз. Чай. У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата (Ц. Гартны ТСБМ, II, 29). «А якая падзяка? Ну, прыстаў можа падаць руку і заклікаць на шклянку гарбаты» (Я. Колас. Соцкі падвёў 36. тв. у 12 т., IV, 32). [Уласюк:] Я хутка прыстараюся чаю, ці гарбаты. Як лепей назваць па-беларуску: чаіі ці гарбата? — Як ні назавеш, -усё будзе добра, абы смачна, — адказаў жартам Лабановіч (Я. Колас. На ростанях ТС, 41).

Гардыня [ст.-бел. гордыня 1. Гордасць, пагарда. 2. Тое, чым ганарацца] ж. Гордасць. А пасля, што з гора горкага Стала зваціся Гарыславаю, А гардыняй недаступнаю Кругом — вокала праславілась (Я. Купала. Гарыслава36. тв., V, 135-136).

Гарнец [ст.-бел. кгарнець, гарнеть, гарнець 1. Пасудзіна для прыгатавання страў або захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў. 2. Мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 л. 3. Пасудзіна ёмістасцю ў адзін гарнец; польск. garniec] м. Старадаўняя мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 л. Пайшоў да двара хлеба прасіць, у дварэ далі яму гарнец жыта на тыдзень; або гэта не досыць для мужыка? (Э. Ажэшка. 3 гадоў голаду Зан., 504). Найлепшы бычок каштаваў 40 грошаў, .. гарнец піва 6 грошаў (А. Карпюк. Белая дама БД, 273). Старая коратка разважыла і выказала ўмовы: каб сена прывезлі, і мукі прывезлі, і мяса, і па гарнцу канапель (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 205). Жыцень жа вечна хітрыў са смердамі, што прагна падлічвалі копы жыта, гурбы рэпы і бручкі, гарнцы гароху і бобу, з жанкамі, што рыхтавалі да зімы верацёнцы і кросны, з дзеткамі, што цягнулі кашы з грыбамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 335).

Гарнітур і гарнітар [фр. garniture] м. Касцюм. Пасля ткачыхі ў нас працаваў вандроўны кравец. Мне і бацьку ён пашыў гарнітуры з гэтага ж сукна (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 300). Мой гарнітур даўно парваўся (там жа, 313). Мотка шыў для рабочага шлюбны гарнітур — фрэнч і «філігэй» (галіфэ) (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 4 т., IV, 47). Кравец Мотка пашыў шлюбны гарніпіур

для парабка Крушынскага Рыгора (там жа, 241). Ваўкавата глядзелі вочы з-пад калматых брывоў, доўгія вусы звісалі на зялёны паляўнічы гарнітур (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1,90). Чыстага і прычасанага паніча апраналі ў вузкія штаны (псеўданароднаму гарнітуру далі адстаўку ў канцы першага ж тыдня) і вольную белую сарочку з адкрытым карункавым каўняром (там жа, 61). Наперадзе крочыў невысокі худы мужчына ў дужа акуратным чорным гарнітуры і белай сарочцы з чорным галыйтукам (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 93). [Шаманскі] сёння выглядаў незвычайна маладым. Можа, яго маладзіў новы сіняга бастону гарнітур, белы каўнер сарочкі з бардовым гальштукам, нізка выстражаныя скроні (I. Дуброўскі ТСБМ, II, 33). / перад ім [Раманам] ужо стаяў, усміхаючыся, нехта іншы ў гарнітуры (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 46). Хлопец стаў, цясьней пад паху Скрыпку-друга прытуліў I гарнітар апраўляе, Шапку гне крыху на бок (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 193).

Гарнітурчык м. Памянш. да гарнітур. Маці сама шыла мне гарнітурчыкі (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 252).

Гародня ж. Агароджа, абарончае ўмацаванне. ..вось дабеглі, прыставілі драбіны, палезлі, паказаліся над гароднямі рагатыя шлемы ворагаў, шышакі наўгародцаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 29).

Гарсэт м. Жаночая безрукаўка, якую апраналі паверх святочнага ўбору. Прыбярыся чэсна у нядзельну шату, Гарсэт уздзень красны, спадніцу багату Дый на замак княжын з Данілам ідзі! (В. ДунінМарцінкевіч. Вечарніцы Тв., 220).

Гарсэцік [польск.] м. Памянш.-ласк. да гарсэт. Вы болюбіце на браце He душу, а скуру, Дый лупіце па закону: Дочцы на мундурык. На пасаг байстручаняці, Жонцы на гарсэцік, Для сябе жаб чым не знаюць Hi жонка, ні дзеці! (Я. Купала. Каўказ 36. тв., V, 491). Падбярыце, дзеўкі, хор I да пана сыпцеў двор! У святочных намітках, У суконных новых світках, У гарсэціках, каралях Трэба быць на панскіх гралях (3. Бядуля. Адплата пану 36. тв у 5 т., I, 186).

Гарфа [ст.-бел. гарфа, арфа] ж. Арфа. [Багіня:] ..каб на старасьць жыць у багацтве, піць віно з залатых кружак на ложах з слановай косьці, за сярэбранымі сталамі, сярод панадных дзяўчат, пры тонах гарфы... (В. Ластоўскі. ПрывідТв., 12).

Гарц м. 1. Тое, што гарнец. Але на гэта трэба неменш гарца гарэлкі (Я. Колас — Ск., 55). — За такое прадстаўленне два гарцы самагону абяцаўся даць (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 4 т., IV). Жыццё ў гаспадарцы Гняце во патрэба, He кінуў і гарца На лусціну хлеба (Я. Купала. Нядзеля 36. тв., V, 223).

  1. Пасудзіна такой ёмістасці. Вохаў селянін і з гарцам ішоў у пуставаты свіран, каб даць Борухуўлік даўгоў мерку збожжа (3. Бядуля. Год за годам 36. тв. у 4 т., I,237). 1 ў мяшок, пасля палкіх Надзіных слоў, сыпалі бабы вясковыя гарцамі жыта, ячмень, бульбу (П. Галавач Ск., 55).
  2. Плата за памол у млыне. I толькі калі Міхал ужо адсыпаў Паківачу належныя гарцы, а дзеці адышлі да воза, млынар ціха спытаўу Кагута: «Бачыў?» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 128).
  3. Плата настаўніку за навучанне. Пад вечар таго самага дня стараста сабраў гарцы і прывёз Лабановічу (Я. Колас Ск., 55).

Гарцавы, прым. Велічынёй (аб’ёмам) з гарнец. Наставіў кішэню, і ён мне насыпаў ..гарцавую «жменьку» наганных папгрончыкаў (Я. Брыль Ск, 56).

о Гарцавы збор збожжа, сабранае як плата за памол. Максім, паколькі якраз цяпер прыйшла прамкамбінатаўская трохтонка, адправіўся з гарцавым зборам на станцыю (Я. Брыль Ск., 56).

0 Гарцам мерыць пра вялікую колькасць чаго-н. [Куторга]: Як збяром дабро дачыста, Завязём на торг да места, Тагды квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 133).

Гарцук м. Міфалагічная істота ў язычнікаў. Ашвіны, Пярун, Вялес і Мокаш, Лада і Жыжаль, гарцукі іДзедка, Лазнік — колькі іх там [у язычнікаў]? А ў жамойтаў іншыя, а ў яцвягаў таксама ceae (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 304). Здавалася, гэта шэпчуць сцены па чырвонай плінфе скакалі цені смалякоў, кожны крок, здавалася, абуджаў гарцукоў, што на ноч залеглі ў спячку (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 394). I дапамагаюць яму [цару] служкі гарцукі. Возяць на сабе грамавыя жорны і наганяюць на зямлю вятрыскі, завеі, мяцеліцы, прыпяваючы: «Чаму ж нам не гарцаваць, калі будзе шанцаваць» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 152).

Гаршкалеп м. Ганчар. Юнака клікалі Заяц, ён, як і Жывена, быў язычнікам, лепшым гаршкалепам у селішчы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 114). Ота, які дзяжурыў у тую ноч, падкідваў галлё ў вогнішча, да яго ззаду падпоўз малады гаршкалеп (там жа, 116).

Гарыбальдзіец м. Прадстаўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнага крыла нацыянальна-вызваленчага руху за аб’яднанне Італіі «знізу», якое ўзначальваў Гарыбальдзі.»Віктара я разарваць гатоў, — сказаў Кастусь. Ты ведаеш, як ён «лекаваўся» ў Італіі? Далучыўся да гарыбальдзійцаў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 379).

Гарэтык м. Тое, што ерэтык. // перан. [Сцяпан]: Павіншуй мяне з такой дачушкай і з гэтым, з гэтым гарэтыкам! (Я. Купала. Паўлінка 36. тв„ VI, 205).

Гарэх м. Арэх. Зьбіралі ягады й гарэхі, дралі лыкі (М. Цэлеш. На межах ХБ, 46).

Гаспадзін [руск.] м. (іран.). Пан, уладар, валадар. Вось шляхціц, марны шэршань, Тоіі выскачак адзін, Душу заціркай муча, Ужо ён гаспадзін! (Я. Купала. I як тут не смяяцца... 36. тв., I, 29).

Гаспода [ст.-бел. господа 1. Дом, гаспадарка. 2. Заезджы двор, карчма. 3. Пакой, памяшканне] ж. Дом, жыллё гаспадара. Няхай жа пан Свябода нам маршрут назначыць У самы блізкі порт — ва ўласную гасподу, А там, як падмацуемся, і вернем згоду (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв_, 388). Міхал злез з воза, кінуў вокам, У двор шыбуе мерным крокам, Ідзе, гасподу разглядае (Я. Колас ТСБМ, II, 38). Помню добра, як цяпер, Веснавы дзянёк вясёлы; Нават помню, што ў чацвер У гасподу да Адама Зайшлі два гаспадары, Багацеі гэтаксама, Як і той Адам стары (Я. Колас. Батрак ТС, 42). У суседзкай гасподзе ня стала чалавека, яго арыштавалі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 77). / у параўн. У Сымонкі баль ды годзе, Енусеўся на калодзе, Ёнулесе бы ў гасподзе. А Настольнік пласт імшысты (Я. Колас. Сымон-музыка ТС, 42).

Гасудар м. Галава манархічнай дзяржавы; цар, імператар. Давалі наказы блізкім захоўваць вернасць гасудару, выхаваць у такім духу дзяцей... (У. Арлоў. Рандэву на манеўрах МКГ, 252). На нашых тутэйшых, славянскіх землях ты — гасудар! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 228).

Гасударыня ж. Жонка гасудара. Што здарылася з гасударыняй маёй? (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК).

Гаўбіца [ням. haubitze] ж. Гармата для навеснай стральбы са ствалом сярэдняй паміж пушкай і марцірай даўжыні. А часляціць, як шумны снарад, пушчаны на артылерыйскім палігоне з шыракаротай гаўбіцы (М. Паслядовіч ТСБМ, II, 40).

Гаўляйтар [ням. Gauleiter] м. Вярхоўны правіцель вобласці, акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сярод гэтых «людзей, якія пройдуць паўсюль», было 47 генералаў, шмат вышэйшых чыноў адміністрацыі, нават гаўляйтар Беларусі (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 70).

Гачак [польск.] м. Кручок. А больш за ўсё рыба тыркала добра, толькі на гачак не чаплялася (М. Цэлеш. Шчупак ХБ, 164).

Гвардзеец м. Ваенны, які служыць у гвардыі. Шчаслівы спадкаемца, не спадзеючыся на лепшае ў той касталомцы, куды меў трапіць, загуляўзусёй самаадданасцю гвардзейца і пацягнуў з сабою Іллю (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 288).

Гверыльера (герыльяс) [ісп. guerrillas] ж. Удзельнік гверыльі. П (лаянк.) I тут край Браніборскага і Кроера выбухнуў выгукамі: «Са128

цыяліста! Гверыльера!» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 228).

Гверылья (герылья) [ісп. guerrilla < guerra вайна] ж. Партызанская вайна ў Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі (найбольш вядома ў час Іспанскай рэвалюцыі 1808-1814 гг., аб’яднаўшая барацьбу супраць французскай акупацыі з барацьбой супраць феадалізму). II перан. Барацьба супраць царызму ў дарэвалюцыйнай Расіі. [Пан Юрый:] Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку Мікалай, што адна гверылья скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончацца толькі драганадамі шалёных псоў і горам для няшчаснага краю (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 219).

Гвязда і гвезда [польск.] ж. Зорка. Хлопцы яшчэ за тыдзень да каляд пачынаюць рабіць гвязды (Я. Колас. Куцця 36. тв. у 12 т., IV, 250). ..шостая [сіла] Грамавіца, і яе сімвалы гвязда Венера і пташка зязюля; сёмая -Лада, Ладон, і яго сімвал гвязда Сатурн (В. Ластоўскі. Лабірынты Выбр. тв., 50). Вялікую Мядзведзіцу называюць Старажамі, Плеяды — Сітцом, або Вуціным Гняздом; Арыёнаў пояс — Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай дарогі называюць Праллямі, або Жалезны Абруч; у галаве Млечнай дарогі знаюць Касьбітоў, а саму Млечную Дарогу называюць Вайсковым Станам (там жа, 51). / у параўн. Судоў нарабілі, начальстваў ці мала: Пасрэднік і воласць, сынод і санаты, Прысуцтва і вокруг, управы, палаты. А найболый міравых, участковых і з’ездаў, што ў полі камення, што гвездаў! (Ф. Багушэвіч. Як праўды шукаюць Тв., 22).

Гебітскамісарыят [ням. Cebiet тэрыторыя, раён, вобласць, зона і камісарыят] м. Абласны камісарыят. Але трэба было сьпяшацца ў Н„ каб пашпарты новыя нашым хлапцом у гебітскамісарыяце павырабляць (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 48).

Гебрай м. Яўрэй. Пан бог з Майсеем гэта зналі I чым Егіпту дапяклі, Калі гебраяў вызвалялі Яны з нявольніцкай зямлі? (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 80).

Гемілахіт м. Камандзір воінаў. ..хлопец углядаецца ў стругі, але ніхто не чуе яго, і ён кіруе да высокай вежы, дзе гарыць агеньчык, пасля караскаецца па прыступках і заходзіць да гемілахіта — камандзіра атрада воінаў, якія дзяжураць тут удзень і ўначы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 208).

Генерал-губернатар м. Начальнік буйной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, што складалася з адной або некалькіх губерняў, які быў надзелены вышэйшай ваеннай і адміністрацыйнай уладай. Генерал-губернатар двойчы клаў пад сукно мае прашэнні аб выдачы замежнага пашпарта (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка МКГ, 212).

[Фундуклей:] У ліку асоб, на якіх па атрыманаму мной прадпісанню ад п. кіеўскага ваеннага, падольскага і валынскага генерал-губернапіара звернута была ўвага, указан быў мастак С.-Пецярбургскай акадэміі Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера 36. тв., VII, 291-292). Ад’ютант для асобых даручэнняў пры пецярбургскім ваенным генерал-губернатары (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 175).

Гер [ням.] м. Гаспадзін. [Лозка] Кавала заслоны на вокны самому геру Розенфельду, нашаму пану (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 569).

Герб [ст.-бел. гербь, гэрбь 1. Герб, сімвалічны знак. 2. Род, які карыстаецца адным гербам] м. Сімвалічны знак аднаго роду. Усё ж ён [Корсак] з тых ня-многіх, хто адзначаны гербам, на манер нямногіх рыцараў. Ягоны герб называецца «Астоя», і я, разам з іншымі толькі засвойваю хітрыя правілы геральдыкі, па якіх.. герб можа расказаць пра ўвесь твой род: у першым полі ставіцца герб бацькоўскага роду, у другім мацярынскага, у трэцім -роду бабулі па бацьку, у чацвёртым бабулі па маці, і etc cetera (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 320).

Германцы мн. 1. Немцы. I, здавалася, згаслаў небе сонца, Англічане, германцы Ды японцы (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы 36. тв., IV, 331).

  1. Старажытныя плямёны індаеўрапейскай моўнай групы, што жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

Герольд м. Вяшчальнік пры двары караля або феадальнага правіцеля, распарадчык на рыцарскіх турнірах у сярэдневяковай Заходняй Еўропе. ..на гнядым танканогім жарабку капыціў пыльныя дарогі Еўропы юны герольд у чырвоным плашчы, са срэбным рогам у руках (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 158-159). Сіверт, апрануўшы чорны дарожны плашч з капюшонам, ехаў за Якавам і за герольдам на муле (там жа, 159). Прыём гасцей пачынаецца, герольд аб’яўляе кожную (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 323). Ён сказаў гэта голасам герольда (там жа, 331). ..я цвёрда ведаў, што чаравала яна [Прадслава] толькі тых, ад каго залежаў лёс яе любага Траняты, прыдворнага герольда (там жа, 332). Праз некалькі хвілін герольды скакалі да Ягайлы і Вітаўта (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 376). Дай божа дажыць да лета, выканаць тое, што вырашылі: рыцараў наняць, падрыхтаваць свае палкі, герольдаў з дарункамі паслаць па розных дварах, зброі накаваць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 235).

Герцаг [ст.-рус. герцйк-ь] м. 1. У краінах Заходняй Еўропы ў перыяд ранняга сярэднявечча племянны князь. // У перыяд феадальнай раздробленасці буйнейшы тэрытарыяльны ўладальнік, з ліквідацыяй феадальнай раздробленасці — асоба, якая мела адзін з самых высокіх 130

дваранскіх і княжацкіх тытулаў. Здаецца, гэты юны герцаг апошні сын герцага з Навагрудка? запытаў Фільній ва Усяслава (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 9). Выбар для цябе, герцаг, невялікі: альбо немінучая пагібель, альбо быць пакорлівым васалам Батыя! (там жа). Дзікая іх [татараў] сіла ламала ўсё на сваім шляху, падбіраючыся да Еўропы, трывожыліся каралі і герцагі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 511). [Князь] пачаў распавядаць пра нядаўні паход разам з бацькам на Апаву, дзе атрымаў перамогу над войскам чэшскага караля Пшэмыслава II Атакара, жанатага з пляменніцай герцага брандэнбургскага (там жа, 81).

  1. У старажытных германцаў выбарны правадыр племені.

Герцагства н. 1. Уладанні герцага; дзяржава або вобласць на чале з герцагам. Той [чэшскі кароль] таксама аспрэчваў правы на аўстрыйскае герцагства, аднак на гэты раз адступіўся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 81).

  1. Тытул герцага.

Гестапа [ням. Gestapo скарачэнне ад Geheime Staatspolizei} н. нескл. Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі, якая вылучалася крывавымі метадамі расправы са сваімі ахвярамі. Там, у гестапа, гаспадаром усяго быў кат ды яго памочнікі пісталет і шыбеніца (П. Кавалёў -ТСБМ, II, 47).

Гестапаўскі, прым. Які мае адносіны да гестапа. Емістыя скляпенні.. камяніцы былі прыстасаваны немцамі пад гестапаўскую турму (М. Лынькоў — ТСБМ, V, 532).

Гетман [ст.-бел. гетмань, гетьмань, гэтмань, гэтьмань; польск. hetman ад ням. Häuptmann — начальнік] м. 1. Камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Польшчы ў XVI-XVIII стст. ..справу ратунку браліў свае рукі нашыя сумленныя гетманы і ваяводы (А. Карпюк. Белая дама БД, 432). Яны і нагаварылі каралю, што гетман Тарноўскі хоча праз шлюб той уцерціся ў давер да аднаго з самых моцных родаў Княства і ўплываць на яго справы (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 276). ..гетман наш, Ян Жыжка, які безвач бачыў лепей, чым трое відушчых, махнуў рукой, і пакаціліся долу вазы цяжкія, каменнем наладаваныя (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 164). I я магу яшчэ деа ці ўсе чатыры дні мець свабоду і недакучаць багам дурацкімі пытаннямі накшталт таго, ці зажыве прышч на плячы княгіні Еўны і каго народзіць ад княжыча Яўнута служанка гетмана (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна —АД, 332). Гетман Канстанцінаеіч Астрожскі быў героем балю (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 127). ..замаёй спіною стаяць трох коннікаў. 1 галоўны з іх пан-гетман Агінскі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 99).

  1. На Украіне ў другой палове XVI першай палове XVII ст. камандуючы рэестравымі казакамі, што знаходзіліся на дзяржаўнай службе. Ажывуць гетманы ў залатых жупанах, Прабудзіцца доля (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 447).
  2. У Чэхіі ў XV ст. камандуючы войскамі табарытаў.
  3. У Малдове ў XVII ст. камандуючы войскамі.

Гетманка [укр.] ж. Жонка гетмана. / у параўн. [Ярэма:] Адзену цябе, абую, Пасаджу, як паву, — На пасадзе, як гетманку, Буду любавацца... (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 426).

Гетманскі, прым. Які мае адносіны да гетмана, належыць яму. Пераможа ён татараў — забярэ сабе гетманскі буздыган, і хто асмеліцца пайсці супраць князя Глінскага? (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 66).

Гетманства [укр.] н. Час панавання гетманаў. Ад казацтва, ад гетманства Курганы-магілы — Больш нічога не пабачыш, 1 іх разрываюць (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 407).

Гетманша ж. Тое, што гетманка. Хай Гедзімінаўна да канца дзён сваіх верыць, што князь ніколі не палезе пад спадніцу якой-небудзь падчашай ці пані гетманшы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 323).

Гетманшчына [укр.] ж. 1. Назва ў гістарычнай літаратуры рэжыму «гетмана Украіны» П. П. Скарападскага ў красавіку-снежні 1918 г.; форма дзяржаўнага кіравання на чале з гетманам, перыяд такога кіравання. [Кабзар:] Была калісь гепгманшчына, больш не ўбачаць вочы (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 400). [Пятрук]: Тут старшы [маскаль] як выхваціць сваю шаблю... Эт! чы то така, як была па-дзедаўскаму расказу за слаўнай памяці гетманшчыны? (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 141).

  1. Паўафіцыйная назва Левабярэжнай Украіны (разам з Кіевам) у складзе Расіі ў 1667-1764 гг.

Геты мн. Паўночна-ўсходнія фракійскія плямёны, роднасныя дакам (у 60-х гадах I ст. н. э. геты аб’ядналіся з дакамі ў моцны ваеннаплемянны саюз, які пазней быў заваяваны Рымам). Можна сказаць, што бальшыня грэцкіх мітаў цесна зьвязаная з нашымі прашчурамі Гетамі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 90).

Гешэфт [ням. Geschäft] (разм.). Спекуляцыйная, выгадная здзелка. Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты, Хурсу добра шанцавала. Ен удала вёў гандаль свіннямі, меў вялікія барышы (I. Кудраўцаў — ТСБМ, II, 48).

Гіба ж. Старажытная мера палатна, на ўсю даўжыню хаты, ад мернага цвіка да цвіка: колькі разоў загіналі — столькі гібаў (гэта мера была недакладная і залежала ад таго, якая хата, але прыкладна раўнялася тром метрам). Кроер зацяўся. Са злоснай гарэзлівасці павялічыў 132

бабскі прынос палатна ў царкву на адну гібу, быццам святая царква жабрачка, а сам ён кавалачнік нейкі (Д. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 110).

Гідрыя [гр. hydria ад hydor вада] ж. Пасудзіна з трыма ручкамі для нашэння вады, пашыраная ў Старажытнай Грэцыі. [Фурманкі].. везлі і везлі з палёў у маёнтак амфары з пшаніцай, алеем, гідрыі з пітной вадой, пелікі змёдам, сушаныя фінікі і вінаград, сыры, загорнутыя ў тканае ваўласных Нікіфаравых майстэрнях палатно, і многае іншае (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 161).

Гіерогліф м. Іерогліф. Цэлы аддзел бібліятэкі складаўся з кнігаў, пісаных глаголіцай, якая, як я тут пераканаўся, была шмат старэйшай, бадай на добрую паўтысячу год, славянскай граматыкай, знакі якой разьвіліся з славянскіх гіерогліфаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 102).

Гіжлівы, прым. Рухавы, хуткі. Раптам з натоўпу выбег цёмнавалосы гіжлівы хлапчук, стаў побач з Лукерай (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 272).

Гізаўра ж. Баявая сякера. Урукахяго [Загорскага] апынулася старая баявая сякіра гізаўра (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 168). Круціў крыж, біў ім з замаху і ўколам, падстаўляў яго акурат пад занесенае для ўдару дрэўка гізаўры, і дрэўца ламалася, як саломінка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 59). Ён узняўу паветра баявую сякеру гізаўру (там жа, 311).

Гізунты [яўр.] мн. Здароўе.

б Даставаць гізунты здзеквацца з каго-н., збіваць каго-н. А што, калі раз’юшаны немец не спыніцца на Драніцы з Брава-Жыватоўскім ды пачне перабіраць плёткай астатніх, дастаючы з кожнага гізунты? (I. Чыгрынаў. Апраўданне крыві ЭСФ, 113). Цягнуць (выцягнуць) гізунты з каго мучыць, знясільваць цяжкай працай ці празмернымі патрабаваннямі. Ого, занадта добра ты пра гэтага шыбеніка думаеш! He адстане ён, гізунты выцягне. 1 з цябе, і з мяне. Пабачыш вось (Б. Сачанка. Забытыя селішчы ЭСФ, 404).

Гілеўшчык м. Бунтаўшчык, мяцежнік. Можа, калі ён [Міндоўг] дазнаецца пра тое, не стане караць гілеўшчыкаў, і капішча Ашвінаў не кране (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 49).

Гіль1 м. Тое, што гілеўшчык. [Ваявода Гаштольд:] Задуша гіляў, як гадзюк, у нас жа зброя самая новая гакоўніцы, а ў іх толькі дзіды ды мячы! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 444).

Гіль2 м. Птушка снягір. [Сват:] -Хаця ты і Гіль, ды не той, і не след табе бярозавыя пупышкі грызці! (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 566). А на благавешчанне, самі ведаеце, птушак адпускаюць: гілёў, 133

сініц, аўсянак. А купляюць іх ля Яблычных радоў (У Караткевіч. Зброя 43, 330).

Гільдыя [польск. gildia, ад ням. Gilde таварыства] ж. 1. Адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі (напрыклад, купец першай гільдыі; усяго купецкіх гільдый было толькі тры ў залежнасці ад велічыні капіталу, роду гандлю або прамысловасці). Трыццаць пяць гадоў таму назад ім [яўрэям] дазволілі часова пражываць у Маскве з той умовай, каб яны спыняліся там ад аднаго да трох месяцаў, у залежнасці ад таго, якой гільдыі гандляр (У Караткевіч. Зброя 43, 330).

  1. Аб’яднанне купцоў або рамеснікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў.

0 Першай гільдыі 1. Найвышэйшай якасці, адметны (майстар, штукар і пад.). 2. Самы заўзяты, з надзвычайным праяўленнем якіх-н. якасцей (махляр, дармаед і пад.). А чыя ж то скрыпка гэта? зноў спытаўся гаспадар. А яго! О, граць ён мэта: першай гільдыі штукар! (Я. Колас. Сымон-музыка ЭСФ, 303). A то, што я цябе, абібока, трымаю на ўчастку, дык гэта правільна? Ты ж дармаед першай гільдыі (В. Супручук. Вышыня ЭСФ, 303). Сорак пятай гільдыі купец (іран.) пра чалавека з мізэрнымі заробкамі. Ты што ж гэта, былы сорак пятай гільдыі купец, а потым стракб прыказная, лезеш куды не загадана? (У. Караткевіч. Зброя 43, 320).

Гільяціна і гільятына [ад уласн. імя] ж. Прылада для пакарання смерцю шляхам адсякання галавы асуджанаму. Ты [капрал] занадта добра помніш, як кошыкі пад гільяцінай рабіліся слізкія ад крыві (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 176). Жалезны ложак, які нагадваў гільяціну, стол, два крэслы, яшчэ стол, увесь завалены кнігамі і паперамі (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 280). Іў божышча узвёўшы гільятыну, На край савецкі точаць [гітлеры і герынгі] шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 265).

Гіменэй м. Пакой для жанчын. 3 гэтымі думкамі яна [Жывена] вярнулася ў гіменэй пакой для жанчын, дзе зноў, не дачакаўшыся яе, спаў маленькі Святазар (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 189).

Гімназыя ж. Гімназія. От адвязу ўместаў гімназыю, дык тамза цябе возьмуцца!... (М. Цэлеш. Цётка Магда-ХБ, 175). Нарадзіўся [Юрка] ў 1905 годзе, яму было толькі год пятнаццаць, калі гімназыі і іншыя сярэднія школы былі зачыненыя (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч ХБ, 213).

Гімназыяльны, прым. Гімназічны. [Магда:] Намне была гімназыяльная хворма: вось гэтая сіняя спаднічка й белая блузка (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 175).

Гіпэрбарэйцы [гр. hyperboreios які жыве за Барэем, на Крайняй Поўначы] мн. Згодна паданняў старажытных грэкаў казачны народ, 134

які жыў на Крайняй Поўначы. II перан. Паўночны народ. Паўночныя народы, якіх звалі Гіпэрбарэйцамі, займаліся лавецтвам, скацежніцтвам іратайствам (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 93).

Гіранічна, прысл. Іранічна. Ага, ты [Ванда], відаць, не жадаеш гаварыць із «палітычным авантурыстым?... гіранічна папытаўся ён [Ковель], і стрыманы гнеў чуўся ў ягоным голасе (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 54).

Гіранічны, прым. Іранічны. Ад таго непамерна й выростае небясьпека недаверу й гіранічнага пастаўленьня да гонару (У Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 97).

Гіронія ж. Іронія. Складкі вуснаў моцныя, але ня жорсткія, з адценьнем як-бы гіроніі (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 174).

Гістэрычна, прысл. Істэрычна. Ага, маўчыцё! і гістэрычна, скрозь сьлёзы, засьмяялася (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 35).

Гітара (калібер) ж. Від старадаўняга транспарту: спаконвечны маскоўскі экіпаж у выглядзе вузкіх дрогаў на стаячых рысорах (у ім маглі сядзець толькі двое, прычым, каб не згубіць раўнавагі, кожны з тых, хто ехаў, сядаў тварам на свой бок вуліцы, пярэдні трымаўся за пояс рамізніка). Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа, Вены і майстрамі дамарослымі, —гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы, вазкі, перакладныя (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 125).

Гітлеравец м. Нямецкі фашыст. Браты беларусы!.. He выпусцім ні аднаго жывога гіпілераўца з нашай зямлі! (Я. Купала. Кліч беларускага народа 36. тв., VII, 377).

Гітлераўскі, прым. Які мае адносіны да гітлерызму. He далі нам шчасліва жыць фашысты, зграі гітлераўскіх гадаў (Я. Купала. Кліч да беларускага народа 36. тв., VII, 375).

Гітлерац м. (разм.). Тое, што гітлеравец. Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны (Я. Купала. Беларускім партызанам 36. тв., IV, 382).

Гітлерызм м. Фашысцкая дыктатура ў Германіі. Беларуская савецкая інтэлігенцыя, ..доблесна змагаецца ў першых шарэнгах барацьбітоў супраць крывавага гітлерызму (Я. Купала. Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя 36. тв., VII, 393).

Гішпанец м. Іспанец. ..адзін малады, нявысокага росту, чарнявы й з чорнымі вясёлымі вачыма, больш падобны на гішпанца ці італьянца, а не на беларуса (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек ХБ, 151). Прыклад паказалі няўдзячныя гішпанцы, якіх ён выратаваў ад жахаў інквізіцыі (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 129).

Гішпанка ж. Іспанка. [Кароль] (рэчытатывам): Гішпанкі, італьянкі Ўсміхаліся ка мне, Залётна парыжанкі Там вабілі мяне (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія Тв., 60). Лёс паслаў яму [імператару] жанчын, што зноў рабілі яго ўсемагутным. Праўда, ён паслаў і гішпанку, у якой вартавыя знайшлі ў карсажы бутлік з атрутаю (У. Арлоў. Сны імператара-МКГ, 114).

Гішпанскі, прым. Іспанскі. Тут ён [ксёндз] зрабіў параўнанне з тэатрам Шэкспіра і з гішпанскай драматургіяй (3. Бядуля. Салавей — Выбр., тв., 89). [Алена:] Папа аб'явіць наш шлюб незаконным, скасуе яго... I тут жа падсуне каралю-католіку каралеўну гішпанскую ці французскую (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 154). А я нават звера Какадрыла толькіў гішпанскай кніжцы глядзеў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 95).

Гішпаны [польск.] мн. Іспанцы. Мы не гішпаны! Крый нас, божа, Крадзенае перакупляць (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 490-491).

Глагалічны, прым. Які мае адносіны да глаголіцы. Правільна, e'td'fc трэцяя літара, што ў кірылічным алфавіце, што ў глагалічным (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 228).

Глагол [ст.-бел. глаголь 1. Слова. 2. Дзеяслоў] м. (кніжн.). Слова. На то ж пісьменны мы, Чытаем божыя глаголы! (Я. Купала. Каўказ — 36. тв., V, 489).

Глаголіца ж. Адзін з двух старажытных тыпаў славянскай азбукі. Я сказаў... пра глаголіцу. Heты першы (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 228).

Глаголіцкі, прым. Тое, што глагалічны. У гэткія мамэнты баярын Бутрым або даставаў з паліцы дзедаўскай рукой на пэргамэнце глаголіцкімі літарамі пісаны псалтыр.., або ўцякаў з дому і ішоў на сьвятыя месцы, шукаючы сабе разьвязкі грахоў пры спаведніцы (В. Ластоўскі Тв., 22).

Гладкаязычны [параўн. ст.-бел. гладкоязычье красамоўства], прым. Ліслівы. ..гладкаязычны Нар, прыцмокваючы і вохкаючы, прымаўскруткі з дзібай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 45).

Глафей [ст.-руск. глаф'Ьй] м. Бялільшчык. ..як тоўстагалоўкі-мухі, поўзалі па рыштаваннях глафеі, муляры і каменячосы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 67).

Глейт [ст.-бел. кглейть, глейть, кгвейть, клейть — 1. Ахоўная грамата, пропуск для свабоднага праезду па пэўнай тэрыторыі. 2. Ахова] м. Ахоўная грамата. Яшчэ не чытаючы, толькі зірнуўшы на пячатку, князь зразумеў, што трымае ў руках: глейт на бяспечны праезд Швідрыгайлы па ордэнскіх землях. Такія глейтыў даўнія нядобрыя часы сам атрымліваў ад вялікага магістра (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 194).

Глумец [параўн. ст.-руск. глумйтй забаўляць, весяліць] м. Вандроўны акцёр. ..нездарма бачыў ён [Агапій] у сваіх падарожжах страхотлівыя грымасы-маскі глумцоў — вандроўных акцёраў: але яны выказваюць праўду жыцця (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 46). [Каралева Марта] ладзіла то чытанні аб прыгодах Трышчана і Ізоты, то спевы салодкагалосыя, a то і глумцоў, вандроўных актораў, запрашала, не шкадуючы на тое грошай (там жа, 67). Як без скокаў і дудак, без глумцоў і валынак? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 460). / у параўн. Сінім, зялёным, жоўтым загарэліся слюдзяныя каляровыя вокны залы, кідаючы вясёлыя водбліскі на падлогу, нібыта рыхтавалася тут выступленне глумцоў, а не рыцарскі паядынак (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 559).

Д Глумцы-акторьг. Бацька, Міндоўг, спрабаваў прайсці свой шлях, балансуючы, як глумцы-акторы, на вяроўцы, напятай высока над галовамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 295).

Гняздар ж. Узятая з гнязда птушка. Мы з ёю [пляменніцаю] розмыта выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар ці слетак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 213).

Гон [ст.-бел. гонь — мера зямлі і адлегласці; ст.-руск. гоны] м., мн. гоні (гоны) 1. Адзінка вымярэння даўжыні і плошчы. Толькі ён гэта адыйшоўся з двое гоняў, ажно бачыць: выяжджае зь лесу нейкі малады чалавек на белым кані (В. Ластоўскі. Юга і грамавік Тв., 19). Лазьня была за гоні ад вёскі (М. Гарэцкі. У лазьні Р, 21). Моўчкі праехалі яны колькі гоняў (I. Навуменка Ск., 32). Ідзе кустамі ўскрай рачулкі — Тут кладка ёсць праз гоны тры. Ен знае ўсе тут закавулкі (Я. Колас. Рыбакова хата36. тв. у 12 т., VIII, 191).

  1. Зямельны ўчастак, поле, ніва. Белая Русь мая, чыстая ты мая. Родная ты мая. Белыя гоні бульбы. Белыя косы дзяўчат. Воблакаў белых над Бугам вечны парад (У. Скарынкін Ск., 32).

о Бабровы гоні і гоны бабровыя [ст.-бел. гонь бабровы (бабровая)] — участак, адведзены для бабровага промыслу. Бо ёй [Гайне] дадзеная прыгажосць, якую многія хацелі б захапіць гэтак жа, як хочацца ім захапіць паболей палёў, лясоў, бабровых гоняў ці сенажацяў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 440). Колькі за яе [ікону] ніваў, сенажацяў і гонаў бабровых купіш? схіліўся да вуха сябра Кужаль (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 604).

Госць [ст.-бел. гость 1. Госць, наведвальнік. 2. Купец, які гандляваў у розных гарадах і краінах; іншаземны купец; чужаземец. 3. Чалавек, які знайшоў прытулак у іншай краіне, іншым горадзе, у каго-н.] м. Купец. ..татары захапілі ладдзю з шаўковымі тканінамі, што плыла з Кіева, знік, захапіўшы выручку, гандлёвы госць Каўрон (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 91).

Гоцкі, прым. Які мае адносіны да готаў старажытнагерманскіх плямёнаў. Яны парушылі волю бацькі, Гедзіміна, і было зразумела, што пішуць, можа, нават у гэтую хвіліну, паслы ў Рыгу, у гоцкія гарады, да імператара і самога папы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 558).

Грабянечнік м. Майстар па вырабе грэбняў рознага прызначэння. [Андрэй:] Ты ідзі глянь, яку Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 79).

Граданачальнік м. У дарэвалюцыйнай Расіі начальнік, які кіраваў граданачальніцтвам (горадам з прылеглым да яго наваколлем, выдзеленым з губерні ў асобную адміністрацыйную адзінку) і меў правы губернатара. Мяне выклікалі ў сакрэтнае аддзяленне граданачальніка (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 147). Трэба скардзіцца граданачальніку (там жа, 195).

Градытур м. Гарнітур: шчыльная шаўковая матэрыя. На ім боты з саф’яну, кунтуш з аксаміту I жупан з градытуру, прыгожа пашыты (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 321).

Грамада ж. Пазямельная абшчына ў Беларусі і на Украіне да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Н Сход членаў гэтай абшчыны. Якзбіралася грамада У нядзелю зранку; Як хавалі казачэньку ў зялёным байраку (Я. Купала. Тарасова ноч 36. тв., V, 400).

Грамадзянства н. зб. Грамадзяне. 3 дня на дзень газеты прыносілі ўсё цікавешйыя весткі пра настрой рабочых і грамадзянства (Ц. Гартны ТСБМ, II, 76).

Грамата [ст.-бел. грамота, грамута 1. Пасланне, ліст, дагавор. 2. Афіцыяльны дакумент; і інш.] ж. Пісьмо, пасланне. Гедзімін часта клікаў да сябе пісараў, дыктаваў граматы і лісты (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 368). Я патаемна папрасіў манахаў перапісаць мне тую грамату і часта чытаў яе ў сваім пакоі, спрабуючы разгадаць, колькі праўды ў тых словах (там жа, 421). Першае вядомае гісторыкам пісьмовае сведчанне, у якім адзначаецца роля Мінска ў Вялікім княстве Літоўскім, — гэта грамата вялікага князя літоўскага ад 1444 года («Полымя» ТСБМ, II, 77).

о Успіаўная грамата — грамата, уведзеная пасля рэформы 1861 г., якая вызначала ўзаемаадносіны памешчыкаў і вызваленых сялян. Пачалі падпісваць Устаўную грамату (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 43).

Граматка ж. Памянш.-ласк. да грамата. [Летапісец] спісваеўсё ад слова і да слова з даўнейшых граматак пра долю Магілёва (М. Багдановіч ТСБМ, II, 77).

Грамафон [ад гр. gramma літара, запіс і phone гук] м. Музычны апарат. Дуня заводзіла хрыпаваты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара (Я. Колас ТСБМ, II, 77). / у параўн. [Пранцісь]: Собственно, пане дабрудзею, завядзі яшчэ сваю шарманку: яна ў цябе прост, як грамафон, вось-цо-да, трубіць (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 219).

Грамозны, прым. Пабудаваны ці складзены аб’ёмна і высока; вялізны. [Жывена] стаяла ў канцы купкі жрацоў каля ахвярнага кастрышча, сярод якога высіўся грамозны разьбяны конь з устаўленымі замест вачэй агатамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 69).

Гран [лац.] м. Даўнейшая мера аптэкарскай вагі, роўная 0,062 г. Жывена зразумела: той гран парашку балігалову, якіяна дала Казінце, ужо дзейнічае (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 109).

0 Hi грана зусім нічога (няма, не было, не знайсці і пад.) Увогуле ты маеш рацыю... Алеўжо — ні грана хітрасці, Эма! Гэта -умова. Загад. Раскажаш там праўду (У. Карпаў. Жак ЭСФ, 268). Hi на гран ніколькі, зусім (не мець, не хваляваць і пад.). Маё нядаўняе мінулае, еерыш, ніколечкі мяне, ну ні на гран не хвалюе... (А. Масарэнка. Баргузінскае лета ЭСФ, 270).

Гранд [лац.] м. Асоба, якая мела спадчыннае званне вышэйшага дваранства ў Іспаніі. Па дарозе дзякуючы кватэр’еру гасцявалі ў грандаў, князёў, мадзярскіх баронаў (А. Карпюк. Белая дама БД, 402). Н перан. Мы дукі, гранды, інжынеры Складаных чалавечых душ (Я. Купала. На тэму крытыкі і сама-крытыкі 36. тв., IV, 308).

Граф [ст.-бел. кграфгг, ням. Graf] м. У сярэдневяковай Заходняй Еўропе і ў дарэвалюцыйнай Расіі асоба, якая мела дваранскі тытул, вышэйшы за баронскі. Граф Пірмонт быў апрануты ў кальчугу з доўгімі рукавамі, з капюшонам-хаўберкам, які ахоўваў галаву (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 46). Я не чыноўнік і не граф, не князь, Таксама я не турак і не грэк, I нават не паляк і не маскаль, A проста тутэйшы чалаеек! (Я. Купала. Тутэйшы 36. тв., III, 215). [Міндоўг:] Сярод вяльможаў, з якімі мяне тут знаёмілі ёсць малады граф з Венецыі Марка Франкеці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 256). Лёкай абвяшчае недзе пад тэрасай: «Віцэ-губернатар, іх яснавяльможнасць граф Ісленьеў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 80). Яшчэ ў ліпені 1858 года член Дзяржаўнага савета і міністр унутраных спраў граф Сяргей Ланской падаў гасудару запіску аб асноўных пачатках будучай рэформы (там жа, 112). Спадзяюся быць графам, — адказаў я з плебейскай непачцівасцю да тытулаў (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 193). Ягайла і Вітаўт праз сваяка польскай каралевы графа Цылейскага дамовіліся з Сігізмундам Люксембургскім пра з’езд (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 295).

0 Пашахонскі граф тупы, адсталы абывацель. Сябры ледзь прабіліся на волю са зброяй у руках, а потым у гневе на хамства і недалікатнасць скарбніка — абзывалі яго і пашахонскім графам і з кампаніяй сяброў тры ночы запар ірвалі ля ягонага дома петарды (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 289).

Графіня ж. Жонка графа. Пасля ад’езду графіні імператар адчувае сябе з яе мужам зусім нязмушана (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 100). Ен [Міндоўг] зноў глянуў на яе [Жывену] амаль умольна: — А ты станеш венецыянскай графіняй. Ператворышся ў дыямант, які быў простым алмазам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 257).

Графства н. 1. У сярэдневяковых еўрапейскіх краінах зямля, якая знаходзілася ва ўладаннях графа. [Жывена:] Далі б табе [Міндоўгу] тут графства, альбо вось я прапанавала 6 застацца тут, са мной, з маім магутным мужам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 257). ..славяне — люцічы і шпрэвяне — былі анямечаныя, і сённяшняе графства Брандэнбургскае ўжо стала цалкам нямецкім (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 452).

  1. Званне графа.

Грош [ст.-бел. грошь, грошй] м. Даўнейшая медная манета (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля паўкапеечная). Найлепшы бычок каштаваў 40 грошаў (А. Карпюк. Белая дама БД, 273). Бібо аднойчы выменяў за медны грош, дадзены яму Алексам, кавалак грубай тканіны (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 51). Так, відаць, дрэнныя твае справы, князь, калі залежыш ты вось ад такіх людцаў, якія за грош гатовы каго хочаш прадаць (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 177). Грош заробіш, два праробіш, Кроў, пот, слёзы век цякуць (Я. Купала. Аб мужыцкай долі 36. тв., III, 98).

0 За тры грошы (можна купіць) вельмі дрэнны. Такога мужа за тры грошы можна купіць. Мусібыць, на свеце адна пані Даміцэля згадзілася пайсці за яго замуж, бо куды ж дзецца з каўтуном? (Я. Колас. Хатка над балотцам 36. тв. у 12 т., V, 271). Як драпянка за тры грошы тое ж. Ну, такі каток харошы, Як драпянка за тры грошы! (Я. Колас. Савось-распуснік — 36. тв. у 12 т., III, 168). Хай харошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка).

Грывенька ж. Памянш.-ласк. да грыўня. Праўда ён [Сымон] ня так і бедны: Грошай мае рублёў тры Ды дзьве грывенькі з гары I траяк яшчэ той медны! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 101).

Грыдзь (грыдзень) [ст.-руск. грйдь, грйдшгь, грйнь — княжы воін] м. Член малодшай княжацкай дружыны ў Старажытнай Русі. Ужо казала чалядзінкам, што дужа падабаецца ёй прыгожы Усяслаў грыдзень (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 56). Ды Якава і Чухому неадступна

пільнавалі баярскія грыдні (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 152). Міндоўг мсіхнуў грыдню, каб той прыняў яго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 31). ..лёгка жылося ёй [Жывене] пры двары, дзе грыдні і сыны людзей вятшых нямала за ёй прылягалі (там жа, 51). ..змарыўшыся, грыдні спалі, нават добра не павячэраўшы (В. Іпатава. Прадыслава Пр., 19). Шчыльна сядзяць за сталамі баяры, грыдзі, кметы-усе тыя, хтоў Полацку біў, гвалціў, рабаваў, паліў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 43).

Грыдніца [ст.-руск. грйднйца вялікі пакой для збору дружыны; ст.-бел. грйдня, грыдня} ж. Вялікая зала ў княжацкім пакоі, дзе збіралася дружына, ішлі шарады, прымалі гасцей. ..другіраз пажару грыдніцы апаліў мне твар і пакінуў на ім сляды (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 334). [Гайна:] Ён [Дамарат] не дае мне праходу, а зараз ледзь не зацягнуў у грыдніцу. Сказаў, што прышле да бацькі сватоў у Гародню (там жа, 372). Успомніўся Брачыславаў суд у грыдніцы, калі перад братчынай збіраліся на пасад старая чадзь, дваране і людзі меншыя — гараджане, запрошаныя да князя (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 140). Без лішняй цырымоніі (што яму, каго апякае сам галіцка-валынскі ўладар, да князька-суседа, якога трымаюць навагародскія мячы!) вырваў руку і завалюхаў прэч з грыдніцы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 47).

Грыўна і грыўня [ст.-бел. грйвна, грйвня, грывна 1. Металічнае ўпрыгожанне, якое насілі на шыі. 2. Адзінка вагі пераважна каштоўных металаў. 3. Грашовая адзінка] ж. 1. Грашовая адзінка ў Старажытнай Русі: злітак серабра (або золата) вагой каля фунта. // Залатая або сярэбраная манета. Тыя [варагі] захацелі па дзве грыўні з кожнага смаленскага і кіеўскага двара, князь пагадзіўся — варагі кінуліся ў бойку як ашалелыя, зламалі Яраполкаву дружыну (К. Тарасаў. Тры княгіні Рагнеды ТЖ, 36). Так, яны ляжалі mym сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны кожная вагой каля 186 грамаў, двуручныя амфары-карчагі, якія былі і мерай ахвярапрынашэнняў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 293). ..бацька Дубіны сватаў Каліну, уякой чатыры каровы і 6 грыўнаў срэбрам (там жа, 22). [Алекса:] А калі гэтую... дзеўку [заб’е] то вунь колькі золата зяго возьмуць ажно 10 грыўнаў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 14). Ён [Браціла] уцёк са скамарохамі, вадзіў мядзведзя, іграў на гудку, мілаваўся з бессаромнымі маладзіцамі, піў мёд, а потым разам з сябрукамі забіў багатага латгала з-за грыўняў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 12). — Купцы гэтыя едуць зь Віцебску ў Візбу, вязуць 1000 камянёў жыта, якое куплялі ў Воршы па грыўні за камень, думаюць прадаць яго, накінуўшы па 10 шэлягаў на камень (В. Ластоўскі. Смэрд і ваявода Тв., 31). / у параўн.

Месяц усё-ткі заззяў над зямлёй, як вялізная срэбная грыўня (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 8).

  1. Дзесяцікапеечная манета. 1 перавознік бесклапотны Яго за грыўню тут ахвотна Праз хвалі страшныя вядзе (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 361). Пасажыры купляюць, спяшаюцца, соваюць дзецям пятакі, грыўні, на хаду кідаюць ягады ў pom (В. Хомчанка ТСБМ, II, 88). 3 пятнаццаці год я ўжо быў у хаце поўным гаспадаром, часам урываў адну-другую грыўню на кнігу (3. Бядуля. Анчар 36. тв. у 4 т., I, 423). Прыйшоў хлопец з царквы, а ў кішэні ў яго аж чатыры грыўні (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1,248). Збіралі па грыўні, Капеек па пяць. I цётка і дзядзька ім [дзецям] мусілі даць (Я. Колас. Рагатка 36. тв. у 12 т., Ill, 177).

Грэнадзёр [фр. grenadiers, ад grenade граната] м. 1. Салдатадборных пяхотных і кавалерыйскіх часцей у арміях еўрапейскіх дзяржаў з XVIII да пачатку XX ст. Шэсцьсот старых грэнадзёраў, чатыры сотні карсіканскіх стралкоў, сотня польскіх кавалерыстаў усё яго сённяшняе войска (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 95). ..паслалі навагодняе вітанне вартаўніку палацаваму грэнадзёру, які сумна таптаўся каля чатырохкутнай рашоткі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 225). / у параўн. Як грэнадзёры ў страі стаялі па баках дарогі кашлатыя ёлкі (там жа, 21).

  1. Салдат-пехацінец, прызначаны для кідання ручных гранат.

Губеранскі, прым. Тое, што губернскі. Клопат вымагаў людзей абіваць парогі губеранскіхустаноў, што размяшчаліся тут, звычайна з самайраніцы (М. Віж. Лабірынт Л, 46). Ён наведаў губеранскія прысутныя месцы, казармы, гарнізонны шпіталь (там жа, 74).

Губернатар [ст.-бел. кгубернатор-ь, губернаторь, кубернаторь', лац. gubernator] м., адрадз. Начальнік губерні ў дарэвалюцыйнай Расіі, галоўны правіцель. He дабіўшыся адстаўкі, губернатар пачаў цкаваць яго [афіцэра] (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 100). [Прыстаў]: Вота ж тут стаіць вам, людзі: Даў на вашае прашэнне Губернатар разрашэнне (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 118). Выбіцкі ўздыхнуў: «Э-эх, паніч. Прайшоў той час, калі на зямлі былі толькі Адам і Эва. Прайшоў і не вернецца. Цяпер над Адамам і Эвай цар, потым губернатар, потым ваш ойцец, а потым я, паўпанак» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 39). Але паўсюль — і толькі гэта рабіла лягчэйшай справу маю я сустракаў увагу і дапамогу. I ў асобе малаадукаванага валаснога nicapa,.. і (мой народ жыў!) нават у асобе аднаго губернатара, надзвычай добрага чалавека, сапраўднай белай вароны; ён даў мне рэкамендацельны ліст, у якім загадваў пад пагрозай суровых захадаў чыніць мне ўсялякую дапамогу (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 186).

Губернатарскі, прым. Які мае адносіны да губернатара. He будзь губернатарскіх пастанаўленняў аб хуліганстве і цэнзурнага устава, то «нецензурных ругательств» «Сев.-Зап. жйзнь», як відаць, не пажалела б для сваіх чытачоў (Я. Купала. За «А ўсё ж такі мы жывём!...» 36. тв., VII, 210).

Губернатарша ж. Жонка губернатара. [На кавалерыйскіх паручнікаў].. пані губернатарша пазірае з апетытам (М. Віж. Лабірынт Л, 60).

Губернскі, прым. Які мае адносіны да губерні. А як ён [Акім Загорскі] дваццаць год нязменна хадзіў у ганаровых суддзях, і да раздзелу і пасля, у губернскім земскім судзе, то намерыўся ўпячы злачынцу (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 6). Загорскіўжо адзінаццаць месяцаў служыў ганаровым губернскім суддзёй і намерваўся нават падавацца ў вярхі: ён ведаў, што працавітасці і здольнасцей у яго хопіць (там жа, 164). [Дзед:] -Доктар некалькі месяцаў прыязджаў з «губернскага града». А цяпер тут сядзіць (там жа, II, 151).

Губерня ж. Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з пачатку XVIII да 20-х гадоў XX ст.; губернскі горад. Сярод маразоў і бур вельмі вострай зімы 47-га года тры, нават чатыры губерні Беларускія рушылі на вяселле ў Турына, у Ігуменскі павет (А. Абуховіч. Мемуары — Зан., 529). Колькі такіх бяздольных вандроўнікаў блукалі і блукаюць па маляўнічых гасцінцах заходніх губерняў з надзеяй знайсці хоць які заробак (М. Віж. Лабірынт Л, 5). На вокладцы было выразна пазначана чорным чарнілам: «Аб зламысным вынішчэнні казённых лясоў Мінскай губерні» (там жа, 64). П. К., гэтак зваўся наш спадарожны, нарадзіўся і правёў маладосць на Беларусі, але пасля, шукаючы хлеба, выехаў на чужыну, недзе ў паўднёвыя губерні Расіі (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры 36. тв., VII, 172). Стаіць [гарадавы], як той пастух над статкам, 1 наглядае за парадкам На тое ж горад і губерня (Я. Колас ТСБМ, II, 91). Усё мацнеў і мацнеў і, урэшце, дакаціўся да губерні агульны лямант: «У апеку яго [Кроера]!» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 325). Мусатаву прыслалі ў памочнікі чалавека з губерні (там жа, I, 278). [Вежа:] — Але ж мясцовасць, адкуль ты родам, гэта Польшча? — Магчыма, — сказаў Кастусь Але цяпер гэта Гродзенская губерня (там жа, 307).»/7эў«а, нехта падаў на яго, прыстава, даносу губерню», -думаў ён (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 301). Гэта ж першы бабнік быў на ўсю губерню (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 220).

0 Адпраўляць (адправіць) у Магілёўскую губерню — забіваць, знішчаць. Невядома, што чакае наперадзе. Можа, шампалоў усыплюць, а могуць і расстраляць. Завядуць у цёмны двор, паставяць да сцяны і адправяць у Магілёўскую губерню (Л. Дайнека. Запомні сябе мала-

дым ЭСФ, 33-34). Пайшла пісаць губерня выкарыстоўваецца з іранічнай афарбоўкай, калі кажуць пра інтэнсіўнае разгортванне якіх-н. дзеянняў, пра пачатак перапалоху, розных плётак і г. д. Дубенскі павятовы спраўнік Рамешка .. нагнаў А. Незабы-тоўскага.. і загадаў вярнуцца ў Пінск, дзе здаў яго пад арышт мясцоваму гараднічаму. Пайшла пісаць губерня! (С. Александровіч. Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі ЭСФ, 288).

Губка ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Паволі — спачатку, Хутчэй штораз далей, Вось і ўсё! У канчатку Губку адаткалі. Губку не малую: Локці два без мала! — Колькі на такую Сцяну пражы стала (Я. Купала. Тканне намёткі 36. тв., I, 212). Рукі ўжо вядуць несканчона доўгую нітку па бярвенчатай сцяне: на хвіліну спыніўшыся, яны палічаць пасмы і зноў снуюць і снуюць губка за губкай (В. Палтаран ТСБМ, II, 91). Ішла [Хіса] пазычыць у сястры бёрда — скора трэба выткаць кросны губак на восем (В. Каваль ТСБМ, II, 91).

Гувернёр м. У царскай Расіі выхавацель дзяцей у сям’і, звычайна іншаземец. 1 гаворыць падчашы да сына: «Мой пане! He губі ты малых, не бяры гуеернёра, Hi француза, ні немца, бо будзе нам гора» (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я Тв., 237). Святочныя, яны выйшлі на тэрасу, дзе іх чакала маці з маленькім Вацлавам, гувернёры і некалькі слуг на чале з Кірдуном (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 67).

Гугеноты мн. Французскія пратэстанты, якія на працягу XVIXVIII стст. вялі рэлігійную вайну з католікамі. [Эдмундр Ёй слёзы нечыя нічога ўжо не значаць, .. Забудзе пра цябе і пра твой плач забудзе! I мудра, растаропна будзе Расказваць весела паміж смяхотаў Гісторыю пра гугенотаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 112).

Гула ж. Вытанчаная ці выразаная з дрэва моцная кулька-шарык, якую ў гульні ганялі ўдарам палкі; гулу звычайна абсмальвалі над агнём.

0 Гула асмаленая зусім нічога не (атрымаць, зрабіць, дастанецца і пад.). Грошы кладуць у кішэню Ліскоўскія, вы нават не ведаеце колькі. Вам жа з рэдактарам — падстаўным, трэба сказаць, — гула асмаленая (Я. Колас. На ростанях — ЭСФ, 101).

Гульдэн [ням. Gulden\ м. Залатая, пасля сярэбраная манета ў Германіі і некаторых суседніх з ёю дзяржавах у XIV-XIX стст. Збеглы ў Прагу вялікі ключнік фон Вірсберг здолеў дамагчыся ад караля Вацлава пазыкіў дзесяць тысяч гульдэнаў для набору наймітаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 411). Тады б і ў нас магло здарыцца тое, што зусім нядаўна адбылося ў адным мястэчку грэцкага Архіпелага, дзе каралева Аўстрыі ахвяравала бедным 30 000 гульдэнаў, а з тае пры144

чыны, што ў мястэчку зусім не было бедных, мэр, заклапочаны тым, што яму рабіць з ахвяраванымі грайіыма, прасіў яснавяльможную пані вызначыць іншую мэту ахвяравання (Ф. Багушэвіч. Са справаздачы дзейнасці Віленскага зямельнага банка Тв., 174).

Гуменны м. Наглядчык за палявымі работамі і фальваркавай службай. Даў прыказы коману, войтам і гуменным, Пісарам, ахмістрыні, стральцам і стаенным. Далей з падзённікамі сумеў расшчытацца, Урэшце сказаў вознаму, што хоча праспацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 448).

Гуны мн. Качавы народ Цэнтральнай Азіі, які прайшоў у I-VI стст. праз поўдзень Расіі ў Заходнюю Еўропу, знішчаючы ўсё на сваім шляху. II перан. Пра фашыстаў. Але не доўга дзікім гунам Чыніць крывавы свойразгул (Я. Колас. На абарону 36. тв. у 12 т., II, 171).

Гунька ж. Зрэбная даматканая посцілка. Кінешся, накрыешся гунькай, павекі зліпнуцца — а ўжо ранак, зноў на каня, астрогіў бок (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 150).

Гусар [ст.-бел. гусарь удалец, смяльчак, зух; польск hussar, ад венг. huszär] м. Салдат венгерскай лёгкай кавалерыі (з XV ст.), а пазней і іншых еўрапейскіх армій, у тым ліку армій Польшчы, Вялікага княства Літоўскага, царскай Расіі. Яшчэ напярэдадні не думаў але тут прыехаў — па дарозе ў Севастопаль — у свой маёнтак Курылавічы васемнаццацігадовы прыгажун гусар Мішка Якубовіч (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 288). Гусар засмяяўся, паказваючы белыя зубы (там жа, 346). У прэзідэнцкіх вёсках стаяла войска, кавалерыя, гусарыў чырвоных мундзірах (А. Гроза. Нечаканы госць Баршч., 443).

о «Сінія гусары»лейб-гвардзейцы. Гэта былі тыя самыя гарадзенскія лейб-гвардзейцы, якіх яшчэ ў 1807 годзе ягоныя жаўнеры з павагаю і страхам празвалі «сінімі гусарамі» (У. Арлоў. Сны імператара-ПМЛ, 218).

Гусаўскі, прым. Які мае адносіны да Яна Гуса. А самае горшае, што гусаўская пошасць і да нас пераходзіць: неразумныя галовы пад апоры нашага касцёла падкопваюцца, зраўняць ксяндза са свецкім чалавекам мараць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 291-292).

Гусельнік м. Гусляр. ..зладжу банкет і загадаю ўсяку пацеху іграці і гусельнікам, і трубнікам (В. Ластоўскі. Прыповесьць аб старым мужу і гожай дзеве — Тв., 43).

Гусіты мн. Паслядоўнікі Яна Гуса кіраўніка чэшскага рэлігійнанацыянальна-вызваленчага руху. Кароль Чэхіі Вацлаў, які напачатку не перашкаджаў гусітам, улетку 1419 года пад ціскам імперскіх немцаў, царквы і паноў загадаў вярнуць манастырам іхнія ўладанні, а гусіцкім прапаведнікам саступіць месца ў царкоўных прыходах каталіц145

кім святарам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 429). Польскі кароль, не жадаючы канфлікту з рымскай курыяй і не маючы добрых пачуццяў да саміх гусітаў, адмовіўся [ад чэшскай кароны] (там жа, 430). Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» і дзярмо. Забітых не судзяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 41).

Гусіцкі, прым. Які мае адносіны да гусітаў. Тут табе ерась гусіцкая, тут табе — лютарская... (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 41).

Гуслі мн. Старадаўні музычны інструмент. Акалічны народ гуслі знаў гусляра (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 73).

Гусляр м. Лірнік або вясковы бард у дахрысціянскія часы; народны пясняр, які граў на гуслях. Даніла пляху гарэлкі стаўляе; Выглянуў аслі госці не ідуць? Найпершы казляр туды паявіўся, Гаспадару ў пояс пакланіўся, За ім — гусляр, там свае брадуць (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 213). Гэй, гусляр, гусляр! Ты удар, удар Па струнахзванах, Дай нам з песень дар (Я. Купала. Гусляр 36. тв., II, 229). Дружна маладзіцы Песні запяваюць, Гусляры іграюць (Я. Пушча ТСБМ, II, 99). [Жывена:] I табе [Міндоўгу] па-ранейшаму кланялася б варта, перад табой схіляліся лісліўцы і спявалі песні гусляры... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 257).

Гусляраў, прым. Які адносіцца да гусляра. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 73).

Гуслярскі, прым. Тое, што гусляраў. Зіхаціш і гуслярскаю песняй звініш, Узнімаеш [Беларусь] мінуўшчыну даўнюю (Я. Купала. Маладая Беларусь 36. тв., III, 142).

Гута [ст.-бел. гута; польск. huta] ж. Шклозавод. 3 нашае гуты выраб адмысловы Дае англічанка Стэрлінг дукатовы (Я. Купала. Барысаў — 36. тв., V, 202). Альгерд, застаўшыся адзін, падышоў да акна —яно таксама было шкляное, бо майстры з недалёкай адсюль гуты перанялі візантыйскае ўмельства і ўжо варылі для замка хаця і не надта тонкае, але празрыстае, толькі з лёгкімі драбінкамі пяску шкло, і паглядзеў на наваколле (там жа, 546). [Алесь:] Пакуль яны самі [фермеры] здолеюць завесці цукраварні, буды, гуты, плавільні, палатняныя заводы і іншае — мы паспеем на прыдбанні іхніх прадуктаў зрабіцца заводчыкамі, якім сялянская канкурэнцыя нястрашная (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 154). Ім [людзям са шляхты] надыходзіла зараз апошняе разарэнне: выкупу не хопіць і на пашырэнне маленькіх гут і пільняў, душ у кожнага пяцьдзесят-шэсцьдзесятп (там жа, 261-262).

Гутні, прым. Які мае адносіны да гуты. А віхры тыя, яку гутняй печы Віруюць (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 312).

Гутнік і гутняк [ст.-бел. гутнйкь шкловыдзімальшчык] м. Рабочы гуты. Збіваць заработак гутніка фабрыка яшчэ ўхітраецца (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» 36. тв., VII, 193). Віна і тут фабрыкі, бо каб яна лепей або хоць акуратней плаціла, то гутняк не быў бы змушаны пасылаць на работу свайго малога дзіцяці (там жа, 192).

Гутнянка, ж. да гутняк. ..тутэйшыя гутнянкі залішне любяць строіцца (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» 36. тв., VII, 191).

Гутняцкі, прым. Тое, што гутні. ..пракоціцца часта-густа жудасная, яклетняя бура. і сумная, як восенная ноч, гутняцкая песня (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» 36. тв., VII, 191).

Гуф [ст.-бел. гуфь, уфь вайсковае падраздзяленне (атрад, полк, легіён, частка войска] м. Самкнуты баявы строй у некалькі радоў. Тут лоб у лоб сутыкнуліся два гуфы трэск, звон, лютыя крыкі, конскае ржанне, адчайны лямант! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 162). Сышліся на Вугры, пастаялі гуфаміён, Вітаўт, цесць, на гэтым беразе, а зяць ягоны, Васіль, на тым, пагаманілі па-сваяцку і пацвердзілі мір (там жа, 196). 3 рэдзенькага сасонніку, што рос непадалёку, выкочваўся, зіхцеў на сонцы, няўмольна набліжаўся цяжкі кавалерыйскі гуф (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 230). 7 войска, падзеленае на шэсць гуфаў, павінна было стаяць так, каб флангі далёка выдаваліся наперад, а асноўныя сілы месціліся ў цэнтры дугі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 595). Нейкая хітрасць чакалася там — нездарма ў вешчым паўсне выразна ўбачыў ён, як набракла крывёй рысачка, праведзеная рукой віжа, і яна супадала з гуфам, які павінен узначаліць сын Уладзімір, князь кіеўскі (там жа, 596). II перан. Мноства. Жаніхоў гуф стаіць, — ухопліваючы Андрэеву думку, адказаў Мішка. Толькі куды ёй замуж? Шаснаццаць год. Маладая'. (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 257).

Гымн м. Гімн. Абудзілася ў ім [Сымоне] песьня, Гымн, жыцьцёвы чараўнік, Той няясны клік прадвесьня, Той юнацкі сэрца клік (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 190).

Гэбрайскі [ад гр. hebraios яўрэй], прым. Яўрэйскі. Знаў ён гэбрайскую мову і любіў час ад часу пайсьці ў жыдоўскую сынагогу падыскутаваць (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 77).

Гэнерал м. Генерал. Ты кажаш: гэнерал, поўныя грудзі ардэноў і мэдаляў, але-ж гэнерал ён не ад арміі, а ад ЧаКі, а тутака вялікая розьніца (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек ХБ, 153).

Гэст [польск.] м. Жэст. Учора я ня быў п’яны й дасканала памятаю ня толькі кожнае маё слова, але й гэст, зь якім яно было выказана (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 123-124).

д

Дабраць, незак. Падабраць. Ігнат разумеў, што тут выпадае He­mma сказаць, але ня мог дабраць слова (В. Ластоўскі. Прывід Тв., 13).

Даводне [ст.-бел. доводне, доводно}, прысл. Дакладна. [Бацька:] Даводне вядома, што вы, антытрынітарыі, ужо і на Хрыста, і на Троіцу замахнуліся, подлае, сатанінскае племя'. (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 156).

Дага [ст.-бел. дакга, дека', ст.-польск. daga, deka < лац. daga\ ж. Кінжал. Абаронены кальчугай-байданкай, з буйнымі пляската кутымі кольцамі, жалезнай шапкай, узброены вузкім канчаром і дагай, маскавіт адчуваў сябе ўпэўнена (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 171).

Дагератып [фр. daguerreotupe, ад L. Daguerre прозвішча вынаходцы фатаграфіі (1787-1851) і гр. typos адбітак] м. Фатаграфічны здымак, атрыманы метадам дагератыпіі першым тэхнічна распрацаваным спосабам фатаграфавання на металічную пласцінку, пакрытую слоем ёдзістага серабра, прапанаваным французам Л. Дагерам у 30-я гады XIX ст. [Алесь:] — Бачыў я дагератыпы. Даволі натуральна. Вядома, не партрэт, але нам будзе нічога. Памяць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 308). [Грынчык:] Яраблю [фотаздымкі] выключна на срэбры. He тое, што некаторыя «наватары» — на медных пласцінках. Яны б яшчэ паперу прыдумалі ці палатніну, як мастакі. Гэта ж дзіка! Чалавекробіць добры дагератып раз, многа — два ў жыцці. Ен павінен быць вечны, дагератып (там жа). ..папрасі ў маці дагератып, які я прыслаў вам з Францыі (маю падазрэнне, што цяпер ён ляжыць у патайным прыскрынку бюро) (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка ПМЛ, 237).

Дагератыпіст [ад L. Daguerre прозвішча вынаходцы фатаграфіі і гр. typosадбітак] м. Той, хто рабіў дагератыпы. Ён [Алесь] стаў у нязграбнай паставе, нібы перад апаратам дагератыпіста (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 179).

Дагератыпны, прым. Які мае адносіны да дагератыпу. Had дзвярыма была шыльда: Дагератыпная майстэрня М. М. Грынчыка (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 307).

Дайноўскі, прым. да Дайнова. Як пры гульні ў варцобы, расстаўляў ён [манах Елісей] постаці князёў нальшчанскага і дайноўскага, жамойцкага і новагародскага, а бацьку свайго Міндоўга то адстаўляў убок, то зноў наперад (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 80).

Дакляраваць незак. Абяцаць. [Куторга]: Бацька твой [Марысі] дакляраваў мне тваю руку за тое, што я буду сведкам проціў ЦюхаяЛіпскага (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхтаТв., 124).

Даклярацыя [ст.-бел. деклярацйя, декларацыя, деклярацыя — дэкларацыя, аб’яўленне, абвяшчэнне] ж. Абяцанне зрабіць, даць што-н. Бухча сваю даклярацыю выканаў: пабыў перад панам за адваката ад усёй вёскі (К. ЧорныТСБМ, II, 121).

Дама ж., адрадз. Жанчына з багатага і інтэлігентнага асяроддзя. Уходзе Псіха,.. Побач з ёю йдуць яе дамы: Лета, Бэля і Кармэн (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 156).

Дамаска ж. (разм.). Шабля з дамаскай сталі. А Залязняк ў Сміляншчыне Дамаску гартуе (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 448).

Даматканы, прым. Пашыты з тканіны, зробленай хатнім, саматужным спосабам. У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам (Б. Сачанка ТСБМ, II, 130).

Дамачадцы мн., адз. дамачадзец, м. Члены сям’і, а таксама людзі, якія жывуць у доме на правах членаў сям’і. Ніхто не ведае, колькі я нацярпеўся ад сваіх дамачадцаў праз тое, што легкадумна, як яны лічылі, ставіўся да свайго здароўя (У. Ляўданскі ТСБМ, II, 130).

Дамініканец м. Член каталіцкага манаскага ордэна, існаваўшага на тэрыторыі Беларусі з пачатку XVI да XIX ст. (у 1830-1860-я гады кляштары дамініканцаў у Беларусі былі зачынены; у цяперашні час дамініканцы адзін з уплывовых каталіцкіх ордэнаў у многіх замежных краінах). Дамініканец асадзіўля іх ашчэранага каня (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 15). Ён глядзеў на гэтага сённяшняга дамініканца, а заўтрашняга езуіта з жахам і амаль з захапленнем (там жа, 17).

А Манах-дамініканец'. Ужо ў тыя гады хадзіла слава пра манахадамініканца Саванаролу, які заклікаў да пакаяння і скуплення зла (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 56). Знясілены, зайшоў ён да карчмы іўбачыў манаха-дамініканца (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 372).

Дамініканін [ст.-бел. дамйнйкат, ад лац. Dominic] м. Тое, што дамініканец. Учора ў вандроўцы за Вільню за 2 1/2 мілі спаткаўся з вельмі своеасаблівым звычаем «хрышчэння сыроў». ..гаспадыня, адціснуўшы сыр, вымае з торбачкі, кладзе яго на стол, палівае крыж-накрыж вадою і пасыпае соллю, кажучы пры гэтым: «Дамінюк», калі сыр невялікі, або «Дамінік», [калі] вялікі. Цяжка высветліць паходжанне гэтага хрышчэння; мне бабка тлумачыла, што дамініканы мелі белую вопратку, і «ён» белы (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу Тв., 232).

Дамініканскі, прым. Які мае адносіны да дамініканца (дамініканіна). Вялікую князёўну, князёў, баяр размясцілі ў дамініканскім манастыры (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 31). -1 трыста год існуе твой, дамініканскі, ордэн (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Ta149

родні Выбр. тв., 16). Між скрынямі, топчучы манеты, звіваліся захеканыя людзіў белых францысканскіх, бурых дамініканскіх і іншых расах (там жа, 128).

Данайцы мн. Назва аднаго са старажытных грэчаскіх плямёнаў.

0 Дарункі данайцаў — каварная паслуга з мэтай прычыніць зло. Пасажыры б’юць трывогу: іх збуцвелы каўчэг хіліцца іяшчэ, чаго добрага, перакуліцца ад перагрузкі. He таварамі для народа, не багаццямі для працоўных. Дарункамі данайцаў — зброяй! (С. Паўлаў. Воўк ля парога ЭСФ, 112).

Даніна [ст.-руск. данйна — дар; ст.-бел. данйна — 1. Дар, падарунак. 2. Дань] ж. Натуральны або грашовы падатак, якім абкладаў военачальнік, князь, пераможца ў бітве сваіх падданых. Як аднамуз буйнейшых гарадоў ста-ражытнай Русі, у свой час, па дагавору, выплачваў даніну Полацку нават сам Царград (А. Васілевіч ТСБМ, II, 133). А прыехаў бірыч княжы той, хто ўказы аб’яўляе і загадаў звычайную даніну князю аддаваць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 139). Але Масква валакла цяжкі, усё больш надаедны цяжар даніны Ардзе (В. Іпатава. Алыердава дзіда АД, 602). Але зноўку сеўшы за стол, адразу пра іх [дзяцей] забыўся і пачаў старое, больш для сябе важкае: вяцічы бунтуюць, балгары хітруюць, даніны не xanae (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 53). ..вольныя гэта і даніну не плоцяць! — задаволена вышчарыўся чорны, зарослы барадою ледзь не да вачэй дружыннік (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 227). Аднаму не справіцца яму [хлопцу] з данінай, а дапамагаць няма каму (В. Іпатава. Mapa MX, 339).

Даннік [ст.-руск. даньшікь; ст.-бел. даннйк, даньнйкь — 1. Той, хто плаціць даніну, падатак, пошліну. 2. Той, хто збірае даніну, падатак] м. Той, хто плаціць дань, падатак, пошліну. Лівы пакуль што лічацца даннікамі вялікага князя полацкага Уладзіміра Валадаравіча (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 24). Усё было там, і нават тоненькія шнурочкі межы ранейшых княстваў, дзе і цяпер яшчэ захаваліся ужо не валадары, а толькі даннікі Дзяволтва і Нальшчаны, Полацкае княства і Віцьбескае, Тураў і Аўкштота з Жамойцю (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 438).

Дантыст м. Зубны ўрач. Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантысты, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, аб якіх ніякага ўяўлення раней немеў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 281-282).

Дань ж. Toe, што даніна. Натуральны або грашовы падатак, які ў старажытныя і сярэднія вякі збіраўся князем, феадалам са сваіх падданых або пераможцам з заваяванага народа. А князі сабе самі праступства кавалі; а паганыя самі адны, з перамогамі наваліўшыся на Рускую зямлю, дань вымагалі па белцы з двара (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 240). [Ларэнца:] Твае падданыя даню плацілі (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 147).

Дараносіца ж. Каваны сасуд, каўчэг, у якім насілі запасныя святыя дары. Промні сонца, час ад часу прабіваючыся скрозь густыя хмары, выблісквалі на залатых крыжыках, што ляжалі ля алтара, чашы і паціра, дараносіцы, а таксама на жалезных даспехах рыцараў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Ян Жэліўскі нёс у руках дараносіцу — сімвал рэлігійнай свабоды гусітаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 429). Дараносіцы, паціры, крыжы напрастольныя, падвескі, браціны, каўшы. Эмалі, чаканка, чэрнь — у вачахрабіць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 253).

Дартуар [фр. dortoir] м. Агульная спальня для вучняў у закрытай навучальнай установе. «Божа, якія жахлівыя ледзяныя калоны, які холад у дартуарах!.. Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 260). Надвечар, пакінуўшы цяжкапараненых у інстытуцкім дартуары, інсургенты на лёгкіх фурманках і забраных на конскім заводзе рысаках вырушылі з горада па дарозе на Крычаў (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы — ПМЛ, 255).

Дарэктар [ст.-бел. дйректорь духоўны настаўнік] м. Дамашні настаўнік. Варочалісь із лесу вясёлы дружыны, Да ў парадку: напярод малыя дзяціны 3 дарэктарам, ту ж суддзя йдзе рука з рукою 3 яснага падкамора добраю жаною (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 433-434). Ксяндза меў дарэктарам; той пільнаваў срога, He папускаў на кепства, вучыў хваліць Бога (там жа, 443). -Ну, ты, Костусь, чытаць любіш? — Дарэктар Кастуся пытае, Абы хоць гутарка якая (Я. Колас — ТСБМ, II, 142).

Даспехі мн. Баявое ўзбраенне, амуніцыя воіна ў старажытнасці. Промні сонца, час ад часу прабіваючыся скрозь густыя хмары, выблісквалі на залатых крыжыках, што ляжалі ля алтара, чашы і паціра, дараносіцы, а таксама на жалезных даспехах рыцараў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). [Райнер] няўцямна мармытаў не то праклёны, не то малітвы, апранаючы даспехі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 112). Штодня ў вайсковых даспехах з’яўлялася княгіня на сценах і сама кіравала абаронай горада! (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 20).

Даўблёнка ж. Даўблёнае судна. ..пасярод ночы, бачылася асветленая смалякамі царква Дабравешчання, купецкія падвор'і, прыстань, дзе ўлетку заўсёды гайдаліся стругі. вялікія камягі і даўблёнкі, шпю прыходзілі ў Віцьбеск з Рыгі, Любека, Кіева і везлі тавары як з усходніх Візантыі, Венецыі і Сірыі, так і заходніх краін (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 545).

Даўгушы мн. Від старадаўняга транспарту. Алесь вырашыў капануць субяседніка, масквіч ці не. А чаму «калібер»? Па думскаму каліберу рабілі пры генерале губернатары Галіцыне. Даўгушы ён загадаў знішчыць, а ўсім парабіць такія па думскаму каліберу, узору. To рамізнікі самыя экіпажы так сталі зваць... Дурны народ... (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі — 43, 286-287).

Даўцэпны [ст.-бел. довтйпный, довстйпный, довтепный, довтыпный, достйпный, дофтйпный', польск. dowcipny дасціпны, разумны] прым. Кемлівы. [Жанчына:] 3 вамі ж, я думаю, мы знойдзем згоду, пан чалавек не толькі даўцэпны, але і храбры воін (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 145).

Дачыненьні мн. Адносіны. Бацька ягоны меў нейкія блізкія дачыненьні да Васільянаў, а ён сам цікавіўся галоўна дэманалёгіяй, кабалістыкай і да г. n. (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 77). ..такія дачыненьні склаліся ў іх [дзяўчат] даўно, а ён [Раман] быў для іх свой, хоць і належыў, як яны казалі, Валі Камоцкай (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 44).

Даязджач і даязджачы м. Даездчык, псяр, які распараджаецца хартамі на паляванні. Часам на паляванні стралецкія смыкі Асочаць лес пачуеш стралы, сабаклаі, Аж даязджач на дзіка натрапіць у гаі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 467). Аж суддзя даязджачым кажа, штоб прысталі (там жа, 463). Трухаючы задам і перавальваючыся, звер бегусё хутчэй проста на Юлляна. Вось ён пакінуўубаку даязджачага, і Карп, выпрастаўшыся, кінуўся на лыжах у бок сёмага нумара, на дапамогу... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 203). «Карп, — сказаў бацька, — старшы даязджачы. 3 гэтым, брат, трымай вуха востра. Сур-ровы» (там жа, I, 55).

Даязджачы, прым. Які мае адносіны да даязджачага. Карп падышоў да іх і, не вітаючыся, пачаў дакладаць звонкім і трошкі сіпаватым, даязджачым голасам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 55).

Дварак [польск.] м. Прыдворны. Ларэнца, дварак (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 133).

Дваранін [ст.-бел. дворанйнь, дворенйнь, дворэнйт,, дворянйн-ь — 1. Дваранін. 2. Каралеўскі чыноўнік. 3. Прыдворны. 4. Рыцар, тампліер, 152

храмаўнік. 5. Узброены слуга, чаляднік. 6. Перан. анёл] м. 1. Знатны чалавек, які належаў да вышэйшых слаёў грамадства. Лукаш Леўчанка, дваранін па паходжанню, прыблукаў сюды з Украіны і асталяваўся ў Верхані (Я. Колас ТСБМ, II, 158). А сяляну губерні восемдзесят се.м тысяч пяцьсот шэсцьдзесят адна душа па тры душы на аднаго двараніна (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 57). ..княгіня Медзіяланская.. тамтэйшага двараніна, Гервасія Выліваху, у веры пераконвала (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289). Глінскі аб’яднаў вакол сябе многіх праваслаўных князёў, ..многіх гаспадарскіх дваран, шляхціцаў (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 9). Цераз адчыненыя вароты ўваходзе А. Блякс. .. За ім мнагалічная прыдворня дваран, духоўнікаў і службітаў (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 129).

  1. Вольны слуга на Русі (з XII ст.), які атрымліваў зямельныя надзелы на час вайсковай службы ў князёў і найбольш багатых баяр. Яна дачка майго старшага і вельмі знатнага дружынніка, цяпер ужо двараніна, адказаў ён (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 146).

Дваранства н. 1. 36. Дваране. Да прадвадзіцеля дваранства, пана Прашынскага, я прыглядаюся (М. Віж. Лабірынт Л, 48). Ен занадта добра ведаў іх, і жыццё маскоўскага дваранства не выклікала ў ім нічога, акрамя пагарды (У Караткевіч. Зброя 43, 296).

  1. Званне двараніна. Пасаду можна адабраць толькі разам з гер'бам — пазбавіўшы дваранства (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК).

Дваранчык м. Зневаж. да дваранін. ..напалоханыя дваранчыкі навыперадкі вылузваліся са скуры, каб барацьба ішла толькі ў нацыянальна-вызваленчым кірунку «за незалежнасць вялікай каталіцкай Польшчы» (М. Віж. Лабірынт-Л, 181).

Дварачка [польск.], ж. дадварак. [Кацярынка]: У гародзе качка, За гародам качка. Любіць, любіць мойміленькі. Хоць я не дварачка! (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VII, 241).

Дваровы і дваравы [ст.-бел. дворовый}, прым. 1. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (аб прыгонных сялянах); прыдворны. Зосю «Мікалаішку» зналі.. многія дзецюкі з бліжэйшых к Сілцам вёсак, дробныя фальваркоўцы і дваровыя служачыя (Ц. Гартны ТСБМ, II, 158). Паны часта прыязджалі на падпітку, беручы з сабою ў лес дваровую чэлядзь — кухараў, лёкаяў (М. Віж. Лабірынт — Л, 99).

  1. У значэнні наз., м. [Кроер:] Хто прыдумаў? Галадранцы прыдумалі! У якіх сваіх душ няма. Зайздрасць іх бярэ! Мнішкі прыдумалі, Вірскія! Людзі з двума дваровымі жабракі! (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 224). Сам [аканом] ехаць ..[да пана] баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых (X. Якімовіч — ТСБМ, II, 158).

«Яму, старому, трэба езьдзіць за ўсякаю каланіцаю, бытцым німа каму ешчэ з дваровых»... (М. Гарэцкі. Рунь Р, 7). Селі ў апошні раз сумесна снедаць — яна [княгіня], дзеці, варта, дваровыя (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 59). Алесь сам чуў ад дваравых, што Халімону даўно варта было б яе [жонку] набіць (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 60).

Дварэцкі [ст.-бел. дворецкйй, дворетцкйй 1. Дваровы, тое, што адносіцца да двара. 2. У значэнні наз. Кіраўнік каралеўскіх маёнткаў; галоўны начальнік, які загадваў гаспадаркай і прыслугай пры двары тытулаванай асобы; эканом] м. Старшы слуга ў панскім доме, які загадваў гаспадаркай і кіраваў прыслугай. Дварзцкірукі нявесты развёў ды клікнуў маладога (А. Карпюк. Белая дама БД, 306). Туды ж кінуў сваю думку і дварэцкі Дзмітрый Пешкаў: «Літоўцам трэба паказаць, што і мы маем гонар» (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 30).

Двор [ст.-бел. дворь 1. Асобная сялянская гаспадарка. 2. Панскі, скарбовы, шляхетны маёнтак; і інш.] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім да сярэдзіны XVI ст. уласная гаспадарка феадала з комплексам жыллёвых і гаспадарчых будынкаў, ворнымі землямі і іншымі ўгоддзямі (паняцце двор пазней было заменена тэрмінам фальварак). Крамянец, вядома, не Мальбарк, але ж не двор (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 428-429). II Цэнтральная сядзіба феадальнай гаспадаркі. [Княжыч:] Узяць хачу ў княжы двор цябе... не пашкадуеш... апрану ў заморскія тканіны... (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 202). Адразу ж пасля таго, як шляхціц пакінуў двор князя Шамяціча, ён накіраваўся на гарадскі рынак, дзе запасся ежаю і рушыў на Волагду (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 169). Н Панскі маёнтак, памесце. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы (М. Багдановіч ТСБМ, II, 159). Памятаў Рыгор і тыя моманты, калі цёмныя лістападаўскія ночы асвятляліся вогненнымі факеламі з панскіх двароў (Ц. Гартны ТСБМ, II, 159). Дзе стаяў двор панскі Грознаю пікетай, I паны спраўлялі Гарцы ды банкеты, — Там цяпер красуюць выселкі, пасёлкі (Я. Купала. Дзе стаяў двор панскі... — 36. тв., IV, 168).

  1. Світа манарха з прыдворных чыноў. [Войшлак:] Я скажу... папрашу бацьку, каб цябе [Апфію] ўзялі ў двор. Маёй сястры патрэбна такая, як ты (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 38). // Манарх (цар) і яго акружэнне. ..але лёгка жылося ёй [Апфіі] пры двары, дзе грыдні і сыны людзей вятшых нямала за ёй прылягалі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 51). Будучы апазіцыйна настроеным да царскага двара, Сувораў не аднойчы трапляў у няміласць («Беларусь» — ТСБМ, II, 159).
  2. Раней так называлі любую грамадскую ўстанову (манетны, земскі, мытны, калымажны, пасольскі двор і інш.). II Аміністрацыйны або адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр воласці. Кутоўцы, страціўшы веру ў земства і двор, пачалі між сабой сварыцца, каму зь іх двох трэбамост будаваць (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 37).
  3. У Вялікім княстве Літоўскім у XIII-XVIII стст. сялянская гаспадарка як аб’ект і адзінка абкладання павіннасцямі і падаткамі; тое, што дым.

о Пастаялы двор памяшканне для начлегу з дваром для коней і экіпажам для праезджых, звычайна з тракцірам. I пойдуць [катаржнікі]. Пойдуць. А паўз іх будуць пралятаць тройкі са срэбнымі дугамі. Будуць стаяць багацюшчыя пастаялыя двары, бо гэта не толькі дарога слёз, а і дарога «да Макарыя», на кірмаш (У. Караткевіч. Зброя 43, 346).

Дворка ж. Дваровая дзеўка.

А Дзеўка-дворка. [Навум]: He для нас, знаць, дзеўка-дворка. Добра кажа прыгаворка: Гдзе толькі мужык з слаўцом, Там за ім пуга з вузлом (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 40).

Дворны [ст.-бел. дворный], прым. 1. Які належыць панскаму двару. На дзірванок на дворны Я [праступнік] ездзіў на начлег (Я. Купала. Праступнік 36. тв., I, 191).

  1. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка ..народ (сяляне і местачкоўцы) за прыхваснямі дворнымі не пайшоў (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы 36. тв., VII, 184). [Уршуля]: Яшчэ ніў воднай кніжцы не вычытала я, каб дзяўчына, і асабліва дворная, так пачціва мысліла, як ты (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 53-54). Узяў маладзеньку жонку, разгаворну, красну, баш малінку, бяда! дзеўку дворну (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 334).

Дворня ж., зб. У часы прыгону прыслуга пры панскім двары, доме; дваровыя людзі. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты (Я. Купала ТСБМ, II, 159). Алесь чуў і пра яе [графіню]. Дворня казала (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 81).

Дворскі [ст.-бел. дворскйй прыдворны; і інш.], прым. 1. Прыдворны. [Пятрук]: Эт, панно... хацеў сказаць: ясны пане; — я чалавек бывалы, зубы з’еў на дворскай службе (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 140).

  1. У значэнні наз., м. Упраўляючы княжацкай гаспадаркай. Андрэй дворскі і ваявода князя Данілы, важны чын і знатная асоба ГаліцкаВалынскай зямлі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 17).

Дворышча [ст.-бел. дворшце, дворшцо, дворйсчо, дворыіце 1. Земляробчая гаспадарка, маёнтак, памесце, сядзіба, фальварак, хутар. 2. Прысядзібны ўчастак. 3. Падворак] н. Маёнтак. Лясная сцяжына хутка выскачыла на поплаў.., за якім пачыналася дворышча аканома (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 21).

Двузлотка ж. (разм.). Грашовая адзінка (два злотыя). Калі часам дзе двузлотку Зарабіў ты [мужык] ў пана дзе, Дык, на чынш і на падаткі Яе воласць забярэ (Я. Купала. Ах, ці доўга... 36. тв., I, 284).

Джаузаб м. Страва з рысу. [Салім] пстрыкнуў пальцамі і загадаў жанчынам уносіць стравы. Стоячы ля гаспадароў, ён гучна абвяшчаў назву кожнай: — Гэта джаузаб, зроблены з самаркандскага рысу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 169).

Джура м. Вартаўнік, воін для даручэнняў. Моцны, не стары яшчэ джура зрабіў крок наперад (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289).

Дзедзіна [ст.-бел. дедйна дзедаўскае валоданне, дзедаўшчына, спадчына] ж. Спадчыннае радавое ўладанне. Сынок твой без цяберасце на лес гледзячы. Прыляці, крэчат мой, на дзедзіну (У Арлоў. Каля дзікага поля МКГ, 150). ..і можа, у гэты самы час ужо гарэлі, руйнаваліся іхнія [баяраў] вотчыны і дзедзіны (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 223). I слава няўдачніка яго [Вітаўта] не кранула, а Ягайлу кранула: асаджаў Мальбарк, усю Прусію сваёй дзедзінай называў, а на справе паспяшаўся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 413).

Дзедзіцтва [ст.-бел. дедйцство, дедйцтво і інш. 1. Права на атрыманне чаго-н. у спадчыну. 2. Атрыманае ў спадчыну зямельнае валоданне; і інш.] ж. Спадчына. Куды я пайду ад іх? аднойчы горка сказаў Андрэй, паказаўшы на паліцы, дзе ляжалі скруткі пергаментаў і стаялі цяжкія, у драўляных ці скураных пераплётах, рукапісныя кнігі. — Пайду, а іх тут зваляць у кучу і спаляць. Каму ўсе патрэбна?.. Можа, дачакаюся, калі прыйдзе дбайны гаспадар, каму старадаўняя слава дзедзіцтва баліць... (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 267).

Дзедзіч і дзедзіц [ст.-бел. дедйчь, дйдйчь 1. Спадчыннік, пераемнік, які мае права на наследаванне. 2. Спадчынны ўладар, манарх, наследнік трона; намеснік, кіраўнік правінцыі; і інш.] м. Спадчынны ўладар, спадчыннік. [Камісар]: Я паклікаў вас сюды, дзеці мае, каб паведаміць а важнай навіне: наш пан, а дзедзіч тутэйшы, у гэтых днёх мае прыбыць з заграніцы; а тым часам даручыў вяльможнаму пісару Дабровічу, свайму сваяку і даўнейшаму апякуну, даведацца а стане тутэйшых сялян, ці не маюць ад мяне якой крыўды (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 24). Як дзедзічу аддалі той вянок прыгожы, Пайшлі ўсе госці ў танец, з кім і як хто зможа (В. Дунін-Марцінкевіч. 156

Літаратарскія клопаты Тв., 279). «I будзе Давыд нам заступай, і абаронцам магіл сваіх дзедзічаў, і спадкаемцам мяча Даўмонтавага» (В.Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 369). «Мы, Уладзіслаў, ласкай божай кароль польскі, .. і Аляксандр, ці Вітаўт, вялікі князь Літоўскі, зямель Рускіх пан і дзедзіч, аб’яўляем сапраўдным прывілеем усім, каму ведаць належыць, цяперашняму і наступным пакаленням...» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 422). [Комтур:] ..няхай Сігізмунд прапануе яму [Вітаўту] каралеўскую карону, з той, аднак, умовай, каб парваў вунію з Ягайлам і ніколі не пісаў і не казаў «дзедзіч Жмудзі» (там жа, 301). 7 ён [Алесь] таксама дужа разумны, ледзь не зрабіў так, як нейкі там дурны дзедзіц (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 55). У тыя часы на Прыдняпроўі ў багатых дзедзіцаў заўсёды існавалі пры стайні, манежы, праварыне і бегавых дарожках — словам, пры ўсім, што складала конскі завод, — некалькі пакояў, штосьці накшталт мужчынскага клуба (там жа, 1,356). Тарантас лакіраваны. Ага, едзе дзедзіц Іван Таркайла (там жа, 78).

Дзедзічка, ж. да дзедзіч. Уладальніца. 77. Кароль ажаніўся з Ідаліяй Юдыцкай, апошняй дзедзічкай Глуска (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 528).

Дзежка [ст.-бел. д'Ь.жжа] ж. Драўляная пасудзіна. Будзем хлеб рашчыняць, Цеста ў дзежцы мясіць Дый у печку садзіць (Я. Купала. Сейбіт 36. тв., IV, 433).

Дзекабрыст м. Удзельнік рускага дваранскага рэвалюцыйнага руху, які завяршыўся паўстаннем 14 снежня 1825 г. Імператар, які загнаў на вечную катаргу ў Сібір лепшых барацьбітоў за свабоду — дзекабрыстаў, не пасмеў крануць безабароннага паэта (Я. Купала. Любімы паэт 36. тв., VII, 276-277). «А маніфест 26 жніўня?» — спытаў Франс. «Што? Вяртанне дзекабрыстаў? Звар’яцелыя старыя шаптуны. Іх там варта было пакінуць. Нічога не ўмелі, нават ударыць» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 14). Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў родны брат аднаго з першых дзекабрыстаў заснавальніка «Саюза выратавання» Аляксандра Мураўёва (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 49).

Дзесятнік [ст.-бел. десятнйкь — 1. Службовая асоба, у веданні якой знаходзілася 10 чалавек ці 10 гаспадарчых адзінак. 2. Зборшчык пошліны. 3. Дзесятнік] м. 1. Тое, што дзесяцкі ў I знач. Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць, Ен знаець іспраўніка, знаець асэсара, Маскалёў на кватэру, як чартоў нам садзіць (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін Юзэфа Яжоўскага — Зан., 24). 7 дзесятнікі не так, баш, як гдзе, — He здзекуюцца сельскай грамадзе, He грозяць глумам, з вазоў не хватаюць, Кіём не б’юць, у часць не цягаюць! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 201). Успомнілася яму [хлопчыку], як колькі разоў 157

падпісваўся за няграматных на павестках, што дзесятнік прыносіў з воласці (3. Бядуля. Летапісцы 36. тв у 5 т., II, 112).

  1. Малодшы камандны чын у Маскоўскай дзяржаве XV-XVII стст. // Асоба, якая мела гэты чын і кіравала дзесяткам ратных людзей гарадавой службы (стральцамі, гарадавымі казакамі, пушкарамі і інш.), а таксама датачнымі людзьмі, якія пажыццёва былі абавязаны служыць у войску ў ваенны час.

Дзесятуха ж. Папера ў 10 рублёў, дзесятка. За свой разнастайны тавар вы атрымлівалі, відаць, раней царскімі дзесятухамі, а цяпер савецкімі чырвонцамі! (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 158).

Дзесяціна [ст.-бел. десятйна, десетйна 1. Дзесятая частка чаго-н. 2. Зборы, адлічэнні ад даходаў свецкіх уладароў на карысць царквы; і інш.] ж. 1. Мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 га, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы. Скібіна ў скібіну, Загон у загон, Валі дзесяціну, He лічы варон! (Я. Купала. Араты 36. тв., II, 45). Жыў сабе проста, гаспадаркі вялікай ня меў: шэсьць дзесяцінаў зямлі, добры конь, са тры каровы, авечкі, сьвіньні ды іншае (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 22). Сала возьмуць, бліноў матка напячэць, еады у бітлажцы набяруць, выйдуць у трох на дзесяціну у Дуброўках, у паноў гдзе сенакос купілі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 62). У багатых на сельсовецкіх паперах знікае па некалькі дзесяцін зямлі (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 162). Пад шалёнае «ку-га» невядомыя стрэламі адагналі працуючых і пачалі гайсаць па дзесяціне, выбіваючы яе капытамі, як ток (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 269). Навокал на многіх дзесяцінах шумеў і хваляваўся пад асеннім дажджом закінуты, глухі, чорны ад старасці і вільгаці парк (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 207). ..давялося прадаць восем дзесяцін зямлі з дзесяці (там жа, I, 39). «Тады атрымай трыццаць, — бацька глянуў на Алеся і паправіўся, — не, нават сорак восем дзесяцін...» (там жа, I, 69). ..сяляне выкупілі ў Грынявіцкіх 16 дзесяцін і 334 сажні (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 43).

  1. Падатак на карысць царквы ў размеры 1/10 часткі даходу. Альберт, праўда, яшчэ не бярэ даніну і царкоўную дзесяціну з ліваў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 24). Жылі ж мы з бацькам са свайго мазаля; вялікаму князю падатак заплоціш, царкве дзесяціну, а яшчэ ардыншчыну з сярэбшчынай, вось і голы, як бізун (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 155). [Святар:] А плаціцьжа царкоўную дзесяціну лацінянам, згодна праваслаўнаму царкоўнаму праву, мы адмаўляемся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 163). [Поп:] Мацнее князь Уладзімір. Няма нікога, хто здолее з ім ваяваць. Вось устанавіў ён дзесяціну для царквы, кожная дзесятая грыўня, кожны дзеся158

ты сноп пойдуць царкве (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 110).

Дзесяцкі [ст.-бел. десятскйй службовая асоба, у веданні якой знаходзілася 10 чалавек ці 10 гаспадарчых адзінак] м. 1. Выбарная асоба з сялян (звычайна ад кожных дзесяці двароў), якая выконвала грамадскія і паліцэйскія абавязкі у Расійскай імперыі. [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 120). Стараста зачыніў у стопцы дзверы і загадаў дзесяцкаму нікога туды не пушчаць, пакуль не прыедзе ўраднік (П. Галавач ТСБМ, II, 179). Тут на яго накінуліся стражнік і дзесяцкія (Я. Колас. Соцкі падвёў— 36. тв. у 12 т., IV, 31). Айцец Сымон застыў пасярод дзяцінца, адчуваючы сваю адзіноту, сваю непатрэбнасць варце, мужыкам, што хадзілі ў царкву па прымусу цівуна і дзесяцкіх, якія таксама хадзілі ў царкву па княжацкаму загаду (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 95).

  1. Камандзір 10 воінаў. За смеласць, развагу іўдачу простага воіна ставяць дзесяцкім, дзесяцкага сотнікам і даюць сярэбраны посуд, табун коней, рабоў і жонак пераможныхзнатныхлюдзей (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 36). -Дзесяцкі?-Дзесяцкі. —Хочаш быць соцкім? У мяне! He, — той горда ўскінуў галаву (там жа, 254-255). Баяр — ужо сотнік, Усяслаў — дзесяцкі і Алегужо нароўні са сталымі дружыннікамі! (там жа, 351). Дзесяцкі Ірвідуб жаніў малодшага сына, васемнаццацігадовага Рэдзьку (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 4).

Дзіба ж. Шаўковая тканіна, шытая залатымі ці сярэбранымі ніткамі. Нар, прыцмокваючы і вохкаючы, прымаў скруткі з дзібай, — з яе, шаўковай тканіны, шытай золатам ці срэбрам, шылі заслоны ў храме — альбо скрынкі з шкляным посудам, які выраблялі майстры ў Новагародку, альбо, часцей, аксамітавы кашэль з манетамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 45).

Дзібаджа ж. Шаўковае персідскае покрыва. Ірына ажывілася, успомніўшы былое, і папрасілася ў кладавыя, дзе ляжалі скруткі тканін, сувоі карункаў, стаялі каштоўныя, шытыя золатам пантофлі былых уладальніц старадаўняга маёнтка, віселі дзібаджы. дзівіцісіі, скарамангіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 213).

Дзівіцісія ж. Парадная вопратка. Ірына ажывілася, успомніўшы былое, і папрасілася ў кладавыя, дзе ляжалі скруткі тканін, сувоі карункаў, стаялі каштоўныя, шытыя золатам пантофлі былых уладальніц старадаўняга маёнтка, віселі дзібаджы, дзівіцісіі, скарамангіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 213).

Дзіда [польск. dzida, ад тур. dzida] ж. Старадаўняя колючая зброя; піка. Трашчаць дзіды сталёвыя, Шумяць харугві стужкамі Сярод палёў няведамых (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 259). ..калыхаліся дзіды, ляцела з-пад капытоў дарожная гразь (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 156). ..праменны коньнік усадзіў ёй [змяі] у горла канец сваёй дзіды (В. Ластоўскі. Юга і грамавік Тв., 20). Дзіда ўпілася ў ягоныя грудзі, ён упаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 85). Варта цясніла цікаўных уніз, у ручаіны-вуліцы, таўкла ў каршэнь упартых, зацятых новагародскіх рамеснікаў, якія жадалі бачыць усё да драбніц на свае вочы, дзідамі падколвала хлапчукоў, якія гронкамі звешваліся з дахаў мураванак не дай Божа, разаб'ецца каторы, азмрочыць свята (там жа, 59). I пры гэтым некаторая пагарда да кніг наогул, бо ён [Загорскі] любіў абшары, бег каня, дзіду, што ўпіваецца на скакуў шыю япрука (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 163). Дзіда ўдарыла ў абсівераную, худую выю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 100). / у параўн. Гусак з ваяўнічым задорам кінуўся на мяне, выцягнуўшы, як дзіду, доўгую шыю з завостранай змяінай галавой (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 25). Певень мае чым гардзіцца і ганарыцца: пер'і адліваюцца ў розныя колеры, на крыллях агняцветныя кружалкі, на шыі і грудзях мігаціцца цёмна-сіні панцыр, сталёвая дзюба моцная, як дзіда, ногі апранутыя ў залатыя нагавіцы, хвост — вязка брыльянцістых абручоў (там жа, 49). Поп нагою таўчэ, Нібы дзідаю (Я. Колас. Як non зрабіўся авіятарам 36. тв. у 12 т., III, 137). II вобразн. I на курганах, і тут, але радзей і радзей, магутна і сакавіта тапырыў свае дзіды баец-чартапалох (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 106). Алесь бачыў, як праменні сонцаўсё часцей прабівалі сваімі дзідамі лістоту, як яны прабіраліся ў самы гушчар, як насустрач ім дымела зямля (там жа, I, 277). // перан. [Жывена:] -1 веды мае, і чысціня, і спакой — меч для іх, дзіда вострая (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 20).

Дзікамыт м. Ястраб, што ліняў (мыціўся) на волі. ..адзін з ястрабаў, прывязаны ў спешцы заблізка да лепшага дзікамыта, зжор таго, такшто раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена памытчыку столькі кун, што за іх можна было купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды nep’e (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяўПр., 208).

Дзінар [ст.-бел. дйнарь, денарь — сярэбраная або залатая манета ў Старажытнай Грэцыі і Рыме] м. Літоўскі рубель з чыстага срэбра альбо адна капа, якая змяшчала 60 пражскіх грошаў. [Каваль:] Маці мая пару разоў хадзіла да Рацібора, ён загадаў паставіць ёй добрую хату і даў жменю літоўскіў дзінараў (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 489). -1 хаця ён не вылечыў твайго сына, ты ўсёроўна дасі яму за 160

тое, што прыехаў, чатыры дзінары (В. Іпатава. За морам Хвалынскім-МХ, 184).

Дзіскас [ст.-бел. дйскось < гр.] м. Талерка, блюда. Кубкі, зброя каштоўнейшая, місы залатыя і срэбныя, манеты скрынямі, пярсцёнкі, бранзалеты, ажаролкі, зліткі і срэбныя, і залатыя з каменнямі, кнігі, чашы для прычашчэння, дзіскасы, манстранцыі, кандэлябры, рэлікварыі, іконы дзівоснай работы і абклады дзіва (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі — 43, 252). Рабавалі так, каб назаўтра няма з чаго было прычасціць. Паціры, дзіскасы, дарахранільні, лампады, грошы з тайнікоў і скарбонак, каштоўныя камяні (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 203).

Дзіэтарый м. Камергер, палацавы чыноўнік. А колькі асалоды бывала, калі на прыдворных пагулянках дзіэтарый ківаў слузе, і той урачыста падносіў коміту віноў залатым кубку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 168). Ужо дзіэтарыі распалілі кадзілы, і пахкі дым тонкімі струменьчыкамі прабіваўся з-за другой заслоны, злева ад трона (там жа, 218).

Дзюйм м. Адзінка старой меры даўжыні, 1/12 фута, роўная 2,54 см. Пад брунаватай белай світкай, за чырвоным паясом былі два пісталеты і доўгі, дзюймы на чатыры даўжэйшы, чым ва ўсіх, корд (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 76). 3 доўгай цэльнай палкі, рассечаная амаль наскрозь глыбокімі выразамі праз кожную чвэрць дзюйма — і ўмацаваная па баках, спіне і жываце жыламі на ўсю даўжыню, яна [штучная змяя] нават пафарбаваная была (там жа, I, 34). ..даўжыні ў ім [цмоку] было сем з паловай лагожаскіх сажняў, а калі пацікавіцца немец, то восем і адна пятая фадэна, а калі, можа, ангелец, то сорак дзевяць футаў і яшчэ дваццаць два дзюймы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 8).

Дзюрка ж. Дзірка. Потым прымусілі [Кузьму] распрануцца, якмаці радзіла. Заглянулі ў рот, у вушы, ва ўсе дзюркі й шчэлкі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 129).

Дзягцяр і дзехцяр м. Той, хто саматужным спосабам гнаў дзёгаць з бяросты. Памяталі, а дакладней перадавалі па памяці, што ў даўні час сядзеў тут дзягцяр, а што з ім стала, кім даводзілася яму Кульчыха жонкай, дачкой, сястрой ці проста прыблудзіла і заняла пакінуты двор, гэтага ніхто не помніў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 205). Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 241).

Дзядзіна ж. Жонка дзядзькі, цётка па дзядзьку. Як жывіцё?.. Якмаладая дзядзіна? (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? — Р, 128). ..тое, лепшае

чэлавецка-беларускае, што узгадувала ва мне семья (не ўся семья Ha­ma, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той гэты) тое выкарэняла доўгі час школа (там жа, 124). Ну. і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая! Было ў яе сем маргоў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, а ўсе поўныя: у адным мак, у другім так, а ў трэцім цапы віселі (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна Тв., 121).

Дзядзька (пястун) м. Выхавацель. Мілы дзядзька! аж падскочыў у сядле малады княжыч, замахаў мячом. Дазволь мне выратаваць князя Данілу'. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 15).

Дзядзькаваны, дзеепрым. Аддадзены на часовае выхаванне селяніну; пакормны. Яўспомніў цябе, сказаў стрымана Война. -.. Дзядзькаваны хлопчык з панскага гнязда» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 276). ..прыехаўу Маскву будучы камісар паўстанцаў Ніжняга Прыдняпроўя князь Алесь Загорскі з сябрам Мсціславам Маеўскім, старым «дзядзькам» Кірдуном (а па прозвішчы «Халява») і «дзядзькаваным» сваім братам, вольнаадпушчанікам Кандратам Кагутом (У Караткевіч. Зброя 43, 283).

Дзядзькавое [тэрмін паходзіць ад слова дзядзька, бо селянін, які часова даглядаў шляхецкага сына, прыходзіўся яму як дзядзька: выхоўваў яго, вучыў розуму] н. Тое, што атрымоўваў селянін ад шляхціца за выхаванне шляхецкага сына, пасля таго, як той вяртаўся ў родную сям’ю. [Павал:] ..прыязджаў Карп з маёнтка. Сказаў, што паны пагаворваюць: маўляў, досыць. Маўляў цяжка Міхалу Кагуту без нашай дапамогі, і час браць Алеся... Гэта каб за цябе [Алеся] бацька «пакормнае» і «дзядзькавое» атрымаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 11).

Дзяжа ж. Тое, што дзежка. Бацька з маткай века Ад дзяжы дзяржыць, А наімгарэлка I хлеб-соль ляжыць (Я. Купала. Нікому — 36. тв., V, 26).

Дзяклавае н. Тое, што дзякло. Мікаш радаваўся хопіць на дзяклавае, а чынш у яго гатовы, і куры ёсць, і яйкі (В. Іпатава. Гайна і MiKam MX, 327).

Дзякло і дзякла [ст.-бел. дякло 1. Падатак збожжам. 2. Мера збожжавага падатку; літ. düokle} н. 1. Падатак, які збіраўся галоўным чынам збожжам (жытам, пшаніцай, аўсом) і сенам. Але калі б ён [бацька] не здаў паложанае дзякло і грошы за арэнду, то быць бы яму бітым няхай сабе, як шляхцічу, і на дыванку (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 233). Гарадскі радца дакладаў, што на смердаў накладзена новае дзякло — на меру жыта болей, чым летась, каб можна было хутчэй завяршыць заходнюю сцяжу дзяцінца (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 533). Дзякла ў гаспадарскі двор ён ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 325). 162

  1. Паншчынная павіннасць. Прыйдзе восень, зарой да дзякла ганяюць, Грыбы, яйца, куры толькі адбіраюць (Гутарка Данілы са Сцяпанам Зан., 126).

Дзянніца [ст.-бел. деннйца — 1. Ранішняя зорка, сімвал духоўнага азарэння. 2. Старшы анёл, святланосец] ж., (паэт.). Ранняя зара. [Няўзіра]:Ясным дзянніцам, цёмным начніцам, Кветкам і смоўжам Песню мы зложым (Я. Купала. Урывак з драматычнай паэмы 36. тв., VI, 166). Прывет я шлю прыродзе, людзям I громам шумных навальніц, Усмешкам радасным дзянніц... Няхай жа ясным шлях наш будзе (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 166). / (уласн.). Калі заспяваў першы певень, будзячы зорку Дзянніцу, паваліліся ўсе спаць на саламяныя сеннікі, а княжыч — на пярыну (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 503).

Дзяншчык м. Салдат у царскай арміі, прыстаўлены да афіцэра ў якасці слугі. Падцягнуты дзяншчык выскачыў з сянец хаты і спрытна паднёс пану афіцэру фотаапарат (М. Лынькоў ТСБМ, II, 181). [Дзядзька:] Сорамна-с. «Азарство адно», як мой дзяншчык казаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 245).

Дзяржаўца м. 1. Эканом гаспадарскага велікакняжацкага двара. Калі ж дайшла чарга да Мікаша, дзяржаўца разам з войтам сталі тлумачыць княжацкаму рэвізору, што гэтаму, згодна з Наказам і Уставай, давалі ільготу (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 329).

  1. Арандатар. Ну і распавёў, як насіў тую супліку на дзяржаўцаў Валкавіцкіх (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 188).

Дзясніца [ст.-бел. деснйца 1. Правая рука. 2. Правы бок. 3. Аб сімвале ўлады, магутнасці] ж. Правая рука. ..з’явіўся на Краснай плошчы Міхаіл архангел. Сам у чырвоным, у левай руцэ піка са сцягам, доўгая, у правай — драўляная шабля, бо ляўшун, шуйцай дзейнічае, а дзясніца так сабе (У Караткевіч. Зброя 43, 307). Вялікі князь паклаў дзясніцу на срэбную рукаяць мяча, хуткімі крокамі пыдышоў да акна, глянуў зверхуўніз (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 517). // перан. Куды ж Вячку, гэтаму маладому князю-жарэбчыку, які запёрся ў Кукейносе з полацкай дружынай і латгальскімі старэйшынамі, узнімаць дзясніцу на тэўтонаў? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 12). О божа! бясконцы дабра крыніцы, Калі твой люд, што цябе абражае, Заместа кары з тваёй дзясніцы Такое багаццемае (В. Дунін-Марцінкевіч. Вясна! Тв., 410).

0 Узняць караючую дзясніцу (кніжн.) падрыхтавацца да адбіцця нападу. [Поп:] Нямецкае войска збіраецца на нашай граніцы, і кожны міг агонь вайны гатоў закінуцца іў нашу дзяржаву. Высока ж узніміце караючую дзясніцу (Я. Колас. Вайна вайне 36. тв. у 12 т., X, 119).

Дзяцінец і дзядзінец м. Цэнтральная ўмацаваная частка горада ў Старажытнай Русі; крэмль. Копысь гэта «драўляны горад Мсціслаўскага ваяводства, абнесены сцяной з вежамі іўмацаваны драўляным дзяцінцам, размешчаным пасярэдзіне высокага ўзгорка» («Полымя» ТСБМ, II, 183). ТакАпфія перайшла жыць у княжы драўляны замак, дзе раней жыла сям’я Ізяслава, якая йяпер пераехала ў новы мураваны дом ля дзяцінца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 39). Гэта не тое, шпю мірныя дні, калі ўладары адседжваюцца ў сваіх замках альбо абнесеных моцнай агароджай дзяцінцах, адкуль іх не выманіць (там жа, 282). Гарадскі радца даклаў, што на смердаў накладзена новае дзякло на меру жыта болей, чым летась, каб можна было хутчэй завяршыць заходнюю сцяну дзяцінца (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 533). Галоўнай часткай [старажытнага горада] быў умацаваны цэнтр, такзваны дзядзінец. Звычайна ён размяшчаўся на ўзвышаным месцы (Г. Штыхаў ТСБМ, II, 178).

Дзяцьвішча зб. Дзеці. Адзін раз, у сьвяты вечар, к нам у нашу хату прыйшлі і хлопцы й дзеўкі, і старые, і дзяцьвішча гуляць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 123).

Длань [ст.-бел. длань] ж. (высок.). Далонь. П перан. Начальства заўсёды мела рацыю. А калі падначаленым і не вельмі салодка пад ягонай грознаю дланню тым горш для падначаленых (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 278).

Доба [польск.] ж. Суткі. Ці я калі адлучыўся з дому хоць на адну добу? (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 55).

Дожа м. Кіраўнік дзяржавы ў колішніх італьянскіх рэспубліках Венецыі і Генуі. Бачыўя на platfondy зале «Трохсот» у палацы дожаў сцэну: цэсар прымушан пасціў ногі папежу [Папе Рымскаму] (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 521).

Драб [ст.-бел. драбь пешы воін; польск. drab, чэш. dräb < с.-в.-н. drab] м. Паліцэйскі. Судзіцца аб лісёнка, зваць дзесяцка драба (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 465).

Драгун [ст.-бел. дракгунь, драгунь, драгань, драгонь, дракгонь] м. Кавалерыст у большасці еўрапейскіх армій XVII-XIX стст. (у тым ліку і ў складзе войска Вялікага княства Літоўскага), здольны весці бой і ў пешым страі. Услед за сотнікам скакалі каралеўскія драгуны (В. Чаропка. Храм без БогаХр., 107).

Драмона ж. Баявы карабель. ..моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія гружаныя лодзіі — кумварыі, цяжкія баявыя караблі — драмоны, усіі, памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 208). 3 гавані Феадосія, найбліжэйшай да гэтай брамы, пачалі страляць грэчаскім агнём два галеоны, да іх далучыліся драмоны, што стаялі ў гавані Юліяна (там жа, 226).

Драпянка ж. Адзежына з грубай, шурпатай тканіны. / у параўн. Ну, такі катокхарошы, Як драпянка за тры грошы! (Я. Колас. Савосьраспуснік ТС, 58).

Дратаўшчык м. Майстар, які дратаваў гаршкі аплятаў іх дротам. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы, катарыншчыкі, дратаўшчыкі гаршкоў, бляхары, краўцы, шкляры (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т„ 111,241).

Драўляне мн. Старажытнае ўсходнеславянскае племя, якое жыло ў ІХ-ХІІ стст. па берагах рэк Прыпяці, Гарыні, Случы і Цецеравы. ..узлаваныя яго [Ігара] празмернай сквапнасцю драўляне забілі князя, і здарылася гэтаў існуючым і сёння горадзе Малін, у якім княжыў тады драўлянскі князь Мал (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 8).

Драўлянскі, прым. Які мае адносіны да драўлян. Hi над кім не злітавалася Вольга з драўлянскіх баяраў як птушыныя спевы, слухала яна іхныя крыкі з ахвярнага агню (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 8).

Дрожкі мн. Від старадаўняга транспарту. Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа, Вены і майстрамі дамарослымі, — гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы, вазкі, перакладныя (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 125).

Дроцік м. Старадаўняя кідальная зброя ў выглядзе кап’я на кароткім дрэўку. Яна [Жывена] ўзяла з сабой Гермагена, узброенага мячом і дроцікамі, а таксама яшчэ двух маладых слуг (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 228). Кароткія коп’і-суліцы і дроцікі густым дажджом паляцелі ў хрысціян (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 195).

Дружка ж. Сяброўка нявесты ў вясельным абрадзе; шаферка. Варочаюся дамоў, Стэпа стрэлася з Волькаю, якая была за дружку ў Зосі, і расказала Нязвычнісе, як прайшоў шлюб, які настрой валодаў Зосяю і што выявілася ў часе шлюбу (Ц. Гартны ТСБМ, II, 201).

Дружына [ст.-бел. дружйна, дрожйна, дружына 1. Група сяброў. 2. Вайсковае падраздзяленне. 3. Удзельнікі вясельнага свята] ж. Група прыбліжаных князя, якая складала яго асноўнае войска. Але думка, што князь ад жонкі ходзіць у грэшныя дамы, напоўніла яе [Алену] спагадай да Ефрасінні, жаласцю да яе і злосцю супраць камандзіра бацькавай дружыны (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 63-64). Неўзабаве пачалі паступаць скаргі ад паноў, што дружына Рапалоўскага

рабуе літоўскае насельніцтва (там жа). У 972 годзе на дняпроўскіх парогах асадзілі малую дружыну Святаслава палкі печанегаў (К. Tapacay. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 9). Світазара ў хораме плача, Князь з дружынай гуляе сваёй (Я. Купала. Песня-казка 36. тв., II, 228). Дружыны Русаў абселі гарады і сёлы (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя Тв., 27). Чужаземныя дружыны паняволілі іх, абярнулі у сваіх нявольнікаў і, пераняўшы ад іх культуру, ачарнілі этрускаў перад гісторыяй (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 96). ..лёгка жылося ёй [Апфіі] пры двары, дзе грыдні і сыны людзей вятшых нямала за ёй прылягалі, асабліва ж спявак пры дружыне княжай Раман (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 51). Яўнут ведаў: з ранняга юнацтва Віт ледзь не маліўся на ягонага бацьку, быў з ім амаль ваўсіх бітвах — спачатку ў дружыне славутага князя Давыда Гарадзецкага, а пасля ягонай смерці змог заваяваць і сэрца вялікага князя (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 561). ..на Куліковым полі стаяў унук Гедыміна — Дзімітры Карыятавіч, Баброк Валынец, а раза.м з ім дружыны братоў Ягайлы, Андрэя Полацкага і Дзімітрыя Карыбута (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 266). Стома каменем ляжала на сэрцы, але нельга было паказваць яе ні дружыне, ні баярам, ні пасадскаму люду (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 32). Ці не чакалі яны [Яраславічы] папаўненьня сваіх дружынаў, выкінутыя Усяславам за Дняпро нечаканым ударам Усяслава (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 225).

Дружыннік м. Член дружыны. Як-ніяк не зломак ён, а княжацкі дружыннік (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 24). Старшы дружыннік устаў, з надзеяй глянуў на князя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 246). А потым з Полацка прыйшоў Дняпром бліжні дружыннік Глеб, і тады гэтыя людзі ўбачылі кроў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 71). ..шыпеў, як змей, перад магілёўскім князем агідны дружыннік Шчур (там жа, 193). 3 восені Рута была замужам за князёвым дружыннікам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 14).

Друнгарый (другангарый) [познегр.] м. Назва некаторых камандных пасад, якія з’явіліся у Візантыі ў VI-VI11 стст. // Асоба на гэтай пасадзе. Нядрэмны промысел божы сапраўды ўздае кожнаму па заслугах, бо ён бесперастанку абыходзіць сусвет і строгім вокам сочыць за намі, падтрымаў слова пастыра друнгарый Васіль (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 200-201).

о Друнгарый (другангарый) віглы (з канца XI ст. — вялікі другангарый віглы) — першапачаткова камандзір адной з гвардзейскіх частак, затым старшыня імператарскага суда. // У тэксце: чыноўнік з паліцэй166

скімі функцыямі, які загадваў аховай палаца. «Дзіўныя стварэнні людзі, — думала дзяўчына, калі ён [Нікіфар] знаёміў яе з прысутнымі багатым купцом Гермагена.., друнгарыем віглы Васілём, а таксама заканадаўцам Міхаілам. Коміт абураецца, калі я звяртаюся да яго як рабыня, але з задавальненнем прымаерабскія знакі пашаны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 200-201). Другангарый флота камандзір імператарскага флоту.

Дрыгавіцкі, прым. Які мае адносіны да дрыгавічоў. Злучаць свае палкі Яраполк і Рагвалод, ды Рагвалодаў брат Typ прывядзе дружыны з дрыгавіцкіх земляў — пыл застанецца ад Уладзіміра (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 19).

Дрыгавічы мн. Старажытнае ўсходнеславянскае племя, якое жыло ў VIII—IX стст. паміж Заходнім Бугам і Дняпром, Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Мелася і трэцяя магчымасць ісці на дняпроўскія волакі, сустрэць Яраполка, дачакацца Тура з дрыгавічамі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 26). [Міхаіл:] Хіба няма сярод вашых багоў той, якая валодае наймагутнейшым у свеце — прыгажосцю? Перад якой час ад часу схіляюцца нават самыя моцныя? [Жывена:] У нас? Есць. У славян дрыгавічоў / крывічоў Лада і яе дзеці Лель і Палель (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 235). [Альгерд:] А вы хіба не немцы? [Мужчына:] He, мы абодва славяне. Ен [хлопчык] крывіч, а я з дрыгавічоў (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 568). — Вам, напэўна, ведама, што крывічы й дрыгавічы былі найлепшымі калёнізатарамі, гаспадарамі, будаўнікамі, умелі ладзіць з суседзямі й пашырылі сваю ўладу далёка за межы сучаснай Беларускай рэспублікі ўва ўсіх напрамках... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш -ХБ, 75).

Дрыгант і дрыкгант [ст.-бел. дрйкганть, дрйганть, дрйканть, дрыганть, дрыкгант-ь] м. Пародзісты конь, жарабец у XVI ст. За ім паганяў пародзістага дрыганта з атласнай чорнай поўсцю і белымі панчохамі на пярэдніх нагах малады князь Юрый Алелькевіч (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 38). Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты, парода ад якой зараз нічога не засталося. Усе ў палосах і плямах, як рысі або леапарды, з белымі ноздрамі і вачамі, якія адліеалі ў глыбіні чырвоным агнём. Я ведаў што гэтая парода вызначаецца дзіўнай трывалай, машыстай інахаддзю і падчас намёту імчыць вялізнымі скачкамі, як алень (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 349). Першы дрыкгант змяў яго капытамі, уціснуў глыбей у смярдзючую багну і загігатаў (там жа, 361).

Дрыўляны, прым. Драўляны. Па кроках, па гутарках, якія чуваць праз ценкія дрыўляныя сцены маёй кватэры, пазнаю большасць маіх суседзяў і суседак з прадмесця (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 22).

Дуб м. Баржа. Яе [Піны] халодныя сталёвыя струмені ціхаўсхліпваюць, б'ючыся аб гладкі каменны бераг, штось гутараць прыцішаным голасам з чаратамі на другім баку, злёгку пакалыхваюць параходы і параходзікі, дубы і чайкі, што густа збіліся наўсім працягу прыстані (Я. Колас. На ростанях ТС, 60).

Дубальтам [польск.], прысл. У два разы. Ігнат дубальтам зваліў дзьве [качкі], але Кандрат на гэты раз хібіў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 14).

Дудар м. Народны музыка, які граў на дудзе. На кургане на адвечным Пад асінай векавой, Сеў дудар, сагнуўшы плечы, 3 пасівелай галавой (Я. Купала. Дудар 36. тв., II, 201). ..князь загадаў у час наступу граць па чарзе і валыншчыкам, і дударам (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 595). I ён пайшоў у той бок, дзе зніклі дудар і Вястун (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 35). П перан. Пясняр (паэт.). Расце на сходзе недавольства, А дудароў магутны хор Пяе аб крыўдах... (Я. Купала. Калі пачнуць 36. тв., III, 25).

Дужурка [фр. toujors заўсёды, пастаянна] ж. Тужурка, штодзённая вопратка. Далёка нашым бабам да матак тых латышоў, што, як ты казаў і ў вучылішчы вашым у даматканых дужурках ходзюць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 130).

Дука [ст.-бел. дука уладар, князь] м. Уладар. Мы дукі, гранды, інжынеры Складаных чалавечых душ (Я. Купала. На тэму крытыкі і самакрытыкі 36. тв., IV, 308).

Дукат [ст.-бел. дукать] м. Даўнейшая сярэбраная, затым залатая манета, якая з’явілася ў XIII ст. у Венецыі, а пасля чаканілася ў многіх краінах Еўропы. ..шкла аднаго ў вокнах на тысячы дукатаў; ва ўсёй Літве менш шкла, чым у гэтым касцёле (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 288-289). He такія еялікія выгады прынёс пераможцам гэты мір, але ўпершыню для крыжакоў абавязваў іх да вяртання зямель, да выплаты трохсот тысяч залатых дукатаў, развенчваў славу тэўтонцаў як божых абраннікаў, прызначаных для перамог (К. Tapacay. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 414). ..вяльможы — самыя славутыя ды важныя — даюць майму дзіцяці кайстру дукатаў, сольдаў, баратынак і злотых (А. Карпюк. Белая дама БД, 280). Ці не змагла б ваша мосць выдаткаваць хаця б адзін дукат на карабок бавілу? (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю — Пр., 267). Ты ж не любіш мяне, ты шукаеш другіх, Туды пнешся, дзе звоняць дукаты, рублі... (Я. Купала. He глядзі... — 36. тв., I, 103). Хто саетаў, хто дукатаў — Я шукаў караляў (Я. Купала. Каралі 36. тв., III, 342). // вобразн. Выскачыць [вецер] на волю ў чыстае поле, схваціць з парку цэлую кучу жоўтых лісцяў, падкіне іхуверх, рассыпле па баках дажджом залатых дукатаў, зноў збярэ 168

ў кучу, яшчэ вышэй падкіне, пакруціць на адным месцы, нібы густую саранчу, і панясе далей -у лес... (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 42).

Дукатовы, прым. (разм.). Залаты ці сярэбраны. За нашае гуты Выраб адмысловы Дае англічанка Стэрлінг дукатовы (Я. Купала. Барысаў 36. тв., V, 202).

Дума ж. Твор гістарычнага народнага ўкраіпскага і беларускага эпасу. Мо’ пісаў бы свае думы Ён [Тарас Шаўчэнка] крывёй і далей, Але з жылаў яго каты Кроў павыпівалі (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 216).

Думец м. Дарадчык, радца. [Ізяслаў] пад вялікім сакрэтам склікаў проста ў сваёй апачывальні самых блізкіх людзей, правераных часам на вернасць яму, князю, думцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 124).

Думка ж. Тое, што дума. Думкі, оды пець я буду, Каб усякі еесяліўся, Каб для гэтага тут люду Свет інакшы адчыніўся (Я. Купала.*** Хоць ты, сэрца... 36. тв., I, 233).

Думонес м. Прускі жрэц. А маці ўспамінала, што прускія жрацы неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвейгджурунес — куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 294).

Духова, прысл. Духоўна. У першым пэрыядзе чалавек няпэўны сваіх духоўных сілаў і яму здаецца, што зьвер ня толькі фізычна, але і духова дужэйшы за яго (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 78).

Дучэ м. Правадыр (так называлі ў фашысцкай Італіі важака італьянскіх фашыстаў Мусаліні). Зальецца дучэ ў гнойнай плыні, Ганебна фюрэр будзе біт (Я. Колас. Сучасныя калігулы ТС, 61).

Дуэль м. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання чэсці і асабістага гонару. Кроер ледзь не вызваў яго [Біскуповіча] на дуэль за верш аб Півошчынскім бунце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 251). / у параўн. Гаспадыня, бы сэкундант на дуэлі, стаяла ўбаку (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 36).

Дуэлянт м. Удзельнік дуэлі. Ён [Алесь] сеў і напісаў караценькі ліст дзеду, што помніць яго (перашкаджаць дуэлянтам забаранялася, і дзед, відаць, хоць і пакутаваў, вымушаны быў сядзець дома), дзякуе заўсёўУ. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім -КС, II, 334). //Ахвотнік да дуэлей. Выпівоха і дуэлянт,.. [фон Мантэйфель] не раз трапляў у непрыемныя гісторыі (I. Новікаў ТСБМ, II, 214).

Дыба [ст.-бел. дыба] ж. Прылада для катавання, на якой расцягвалі цела каральнага. Яго [ката] падручны, шыракаплечы светлавалосы здаравяка круціў ручку калаўрота, нацягваючы, наструньваючы рамяні дыбы, на якой трашчалі косці Брацілы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі —

MKB, 41). Брама, a там Крэмль, лёхі, каты, дыба, катаванні (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 164). Глыбокія падхаромныя порубы напоўнены былі людзьмі, закаванымі ў дыбы, каторых уласнымі рукамі любіў катаваць Бутрым (В. Ластоўскі Тв., 21).

Дыван [тур.] м. Рада, сейм. Хоць і гняцеяго [князя] гнеў палымяны, Хоць і гарыць ён нянавісці палам, Церпіць усё перад гордым Абдалам, Воляй Дывана Абдал, сын Ахмета, Княжыў над Відынам (В. ДунінМарцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв., 248).

Дывэрсант м. Дыверсант. Ен-жа [Кузьма] не дывэрсант, ня шпіён і не контррэвалюцыянэр! (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 129).

Дыгнітар (дыгнітарый) [ст.-бел. дйкгнйпгарь, дйгнйтарь, дыгнйтарь, дыкгнйтарь; фр. dignitaire] м. Дзяржаўны ўраднік (падкаморы, мечнік, канюшы, стольнік і г. д.); знатны чыноўнік, саноўнік. ..не запрасілі сюды і многіх дыгнітараў праваслаўнага веравызнання (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 8). Мяцеж дасць магчымасць без азірання на суд пакараць найболей уплывовых дыгнітараў, абвініўшы іх у падтрымцы Глінскага (там жа, 103-104).

Дыдак [польск.] м. Дробная манета. Дыдак густа й хлеба лусты Сыпяцца, прычом Разам з хлебам — за што трэба Маліцца дзядом (Я. Купала. Старцы 36. тв., I, 337).

Дыліжанс [фр. diligence, ад лац. diligens — хуткі] м. Мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты ў еўрапейскіх краінах да пашырэння чыгуначных і аўтамабільных зносін. Скажыце, дыліжанс па смаленскай лініі рушыў ужо? (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 300).

Дым [ст.-бел. дьшь] м. Хаціна, гаспадарка, якая лічылася падатковай адзінкай у Старажытнай Русі. Зямлю падзялілі на «валокі» (21,3 га), за кожнай валокай замацавалі «дым», адну гаспадарку. За карыстанне валокай.. «дым» адрабляў пэўныя павіннасці (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 117). Як ніколі, прыходзілі ў Перуновы храм месцічы Крывіч-горада, прасілі ратунку ад хцівых мытнікаў, ад пасадніка, які па загаду князя браў неймаверныя падаткі з кожнага дыма — на вайну (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467-468). ..усе слугіў Верхнім замку забегалі з падвалаў па каменных лесвіцах узад-уперад, цягнучы з камораў лашты піва і віна, рыбу, грыбы і мёд — усё, што напрывозілі ў замак цівуны, беручы даніну з мыты рачной і перавозаў з млыноў і кунічнае, а таксама з кожнага дыма ў селішчах і гарадах (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 562). He з-за грыўняў, якія кожная сям’я, кожны дым павінны былі заплаціць за тое, што на зямлі абшчыны знойдзена мёртвае цела, а забойца невядомы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 73).

Дымавіна ж. Вяндліна. А навокал усім весела, жартуюць, мітусяцца, пяюць, стол завалены дымавінай (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 169).

Дымляніна ж. Тое, што дымавіна. На стале вясёла шумеў самавар і красавалася бутэлька, запарушаная пылам, а на талерках панадна была параскладаная ўсякага гатунку дымляніна: кумпячына, сальцэсона, кілбасы, якія ня маюць роўных сабе ў сьвеце (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 78).

Дынар м. Старажытная арабская залатая манета. Для разлікаў ёсць у купцоў і грыўні, і скруткі срэбранага дроту, і дырхемы, і дынары (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 86).

Дынарый і дэнарый м. Сярэбраная манета на тэрыторыі дзяржаў Заходняй Еўропы ў VIII-XII стст. Ужо цяпер, відаць, куфры з каштоўнымі камянямі, талерамі і дынарыяміў замку ў Троках сталі нашмат лягчэйшымі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна ~ АД, 356). Потым усім навахрышчаным далі белую нацельную кашулю, медны крыжык і адзін дынарый (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 586). Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 41). I іх [маладых] зноў пачалі абсыпаць хмелем, жытам, кветкамі, а скарбовец княжы ішоў за імі і сыпаў у натоўп грошы літоўскія — дэнарыі, пенязі і шэлегі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 548). Дэнарый яно адразу відно, а чужыя манеты Мікаш яшчэ і не бачыў ніколі (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 328).

Дынастыя [фр. dynastie, ад гр. dynasteia улада] ж. Манархі аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго на троне. На нас канчаецца дынастыя, якая пачалася такудала! сказаў ён [Войшлак] (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 302). Непакорны князь нальшчанскі забіў караля Міндоўга, і перш за ўсё з-за свае жонкі. Але забіў і яе — ахвяру пажадлівасці і гвалту, а таксама непавінных отракаў — нашчадкаў дынастыі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 440). 3 самага семсот восемдзесят першага года на гэтай пасадзе дынастыя Галынскіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 28). Пераважна жонкі іхнія, кабеты, аб дынастыі стараюцца (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289). Па божай волі чэшскі трон перайшоў да дынастыіЛюксембургаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 243).

Дырхем м. Старажытная арабская сярэбраная манета. — У доме няма нават дырхема! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 181). Каб яго прынялі ў ваданосы, аддаў Алекса старэйшаму сярэбраны дырхем (там жа, 202). Для разлікаў ёсць у купцоў і грыўні, і скруткі

срэбранага дроту, і дырхемы, і дынары (Л. Дайнека. Меч князя Вячк-і-МКВ, 86).

Дыскурс [ст.-бел. дйскурсь, дыскурсь', лац. discursus] м. Размова, гутарка. [Шалюта] ЗДэмбіцкім Апанасам, лоўчым панскай пушчы, Праводзіў дыскурс ціха, каб з сяброўскай гушчы He чуў хто-небудзь іншы (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 391).

Дысцыпліна [ст.-бел. дысцыплйна, дйсцйплйна < лац. discipline/} ж. Рамень, бізун. Вымае [Уршуля] з фартуха дысцыпліну і б’е яго [каміcapa] па плячах, трымаючы за руку, а ён кругом яе круціцца (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія Тв., 68).

Дыфірамб [гр. dithyrambos] м. Урачыстая песня ў старажытнагрэчаскай літаратуры ў гонар бога Дыяніса, пазней літаратурная форма, блізкая да гімна і оды.

0 Пець (спяеаць) дыфірамбы (каму, чаму) празмерна хваліць, захвальваць. Эх, шкада, што я не лірык! Я тады, дзяўчаткі, вам бы пеў такія дыфірамбы ад відна і да відна, — «душу б выпеяў да дна» (К. Крапіва. Шкірута ЭСФ, 305).

Дыхта [польск.] ж. Фанера. На вуліцы ён знайшоў скрыначку з дыхты (М. Цэлеш. Галчыны дзеці ХБ, 162).

Дышкант м. Баншчык. Там ён [хлопчык] кумільгом укаціўся у прымыльнік і сказаў дышкантам, як тое рабілі вялікіе басам, або тэнарам: — Пбра лазьня, лёгкі дух! ... (М. Гарэцкі. У лазьні Р, 21).

Дыядэма [ст.-бел. дйадема, дйадйма, дйядйма', гр. diadema} ж. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На .. князёўне была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў (Э. Самуйлёнак ТСБМ, II, 227). У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя ўпрыгожанні (Г. Штыхаў — ТСБМ, II, 227). Эльжбета левую руку палажыла ёй [княгіні] на галаву, мабыць хацела пагладзіць, але дыядэма перашкодзіла (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 78). Уходзе Псіха.. на галаве ў яе блішчыць князёўская дыядэма (карона) (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 156).

Дыярыуш [ст.-бел. дйарйуш-ь', польск. diariusz < с.-лац. diarius] м. Дзённік, мясцовая хроніка. // перан. Пра чалавека, які ведае ўсё пра тутэйшых. Што ж скажыце, напрыклад, — наш сусед Шалюта? .. — дыярыуш айчынны! Усе яго баяцца, а найбольш жанчыны. Усякія ў суседстве спрэчкі, непаладкі, Грашкі паненак, злых людзей учынкі, ўхваткі Раскрые як на далані, нібы газета (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 382).

Дэбаркадэр [фр. debarcadere\ м. Платформа на чыгуначнай станцыі. На станцыі — на пероне, на дэбаркадэры і паміж рэек пахаджвалі чыгуначныя жандары, гарадавыя (Р. Мурашка — ТСБМ, II, 229).

Дэвотка [польск. dewotka] ж. Манашка. Двух чалавек не спаткаеш разам, толькі раніцою дэвоткі шмыгаюць (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу Тв., 222). Такому хлопчыку магла б паверыць і пусціць яго ў дом нават самая багатая з касцельных дэвотак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 293). Н Ханжа, святоша. [Эдмунд]: Прысягнуў ёй урачыста Ушаноўваць таямніцу, 3 той прычыны, што дэвоткі, Гэтак падкія на плёткі, Малі бсплесці небыліцу (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 111).

Дэй м. Дзесяты месяц па старадаўнім іранскім календары (з 23 снежня па 21 студзеня). Ішлі месяцы, спачатку снежны і галаднаваты дэй, калі завеі глуха выюць цэлымі днямі і замятаюць тэрасу да самых вокнаў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 128).

Дэпартамент м. Вышэйшая дзяржаўная ўстанова ў царскай Расіі. Пасля навук паступіў [Уладзіслаў Эпімах-Шыпіла] на службу ў Міністэрства фінансаў у Дэпартамент гасударств. казначэйства (Я. Купала. Уладыслаў, сын Ігната Эпімах-Шыпілы 36. тв., VII, 204).

Дэпеша ж. Тэлеграма. Ен, імператар, паслаў у Парыж дэпешу (У Арлоў. Сны імператара ПМЛ, 218).

Дэсань [з фр. dessin малюнак] ж. Узор. Плачуць дрэвы празрыстай расой, a paca завіваецца ў дэсань (У. Дубоўка ТСБМ, II, 238).

Дэфензіва [фр. defensive] ж. Палітычная паліцыя ў буржуазнапамешчыцкай Польшчы (1918-1939), якая вяла барацьбу з рэвалюцыйным рухам. Вайіы [пісьменнікаў] песні і думы, напісаныя ў цемры гнёту горыччу пакуты, не даходзілі да народа, бо дарогі ім наглуха замыкала рука панскай дэфензівы (Я. Купала. Пісьменнікам Заходняй Беларусі 36. тв., VII, 309). Пасля гадавога турэмнага зняволення паэт выйшаў на волю. Аднак дэфензіва не пакідае над ім свае апекі (С. Александровіч ТСБМ, II, 239). Яшчэ ў 1925 годзе, ноччу з 6 па 7 лістапада, у засценкі дэфензівы трапіла шмат актывістаў камуністычнага і камсамольскага падполля Заходняй Беларусі (Р. Няхай — ТСБМ, II, 239). Дэфензівы і нагайкі, Як было і ў Мікалайкі: Цар настаўнік ваш, панове! Пастарункі ды касцёлы, 1 ніводненькае школы Беларусам у іх мове! (Я. Колас. Панам 36. тв. у 12 т., II, 20). Гедвіла агент дэфензівы, Якіху панскай Польшчы шмат (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 149). Гедвіла «ў прыязным» парыве нагайкі вылажыў, бічы I ўсе прылады ў дэфензіве Крукі падвешваць, абручы (там жа, 155).

Дэфензіўшчык м. (разм.). Супрацоўнік дэфензівы. Я цяпер усё разумею, — сказала Клава. Гэты чалавек — дэфензіўшчык, шпік (С. Баранавых ТСБМ, II, 239).

Е

Егер м. 1. Салдат асобных стралковых палкоў у некаторых еўрапейскіх краінах у XVIII-XIX стст. На досвітку шукаць кватэры штабу генералам і імператару ў горад паскакалі два эскадроны егераў і мамелюкаў (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 126-127). Пазаўчора [Война] раніцай абстраляў з пагорка няпоўны ўзвод егераў. У той жа дзень, вечарам, затрымаў фельд’егера ад генерал-ад’ютанта. Пошту спаліў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 43).

  1. Паляўнічы-прафесіянал.

Едзіва н. Ежа. Княжыч жа са здзіўленнем глядзеў на дзяўчынку, якая паспела пераапрануцца ў святочную, з вышыўкай кашулю, адмыць твар ад сажы і цяпер, ад хвалявання расчырванеўшыся, ставіла на стол едзіва (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 487).

Езны [ст.-бел. ездный, езный 1. Выязны, прызначаны для выезду, язды верхам, баявых мэт. 2. Конны, які належыць ці мае адносіны да конніцы. 3. У значэнні наз. Конны, коннік, кавалерыст; і інш.] м. Салдат, які правіў коннай запрэжкай, ездавы. Замітусіліся воі, заскакалі езныя, забегалі сотнікі, збіраючы сваіх людзей у загоны! (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 20).

Емец м. Зборшчык падаткаў. Напачаткуя падумаў, што гэта князевы емцы (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 459).

Ендава ж. Вялікая адкрытая пасудзіна з носікам, якая выкарыстоўвалася ў Старажытнай Русі. На лаве, перад Святаславай, дымілася ендава, у якой ляжала некалькі зрэзаных атожылкаў (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 202).

Ерэтык [ст.-бел. еретйкь, ерытыкь, геретнкь, геретыкь] м. У эпоху сярэднявечча адступнік ад догмаў пануючай рэлігіі, паслядоўнік ерасі. У дыялогуз Табарам Алена дакарала каталіцкую царквуза інквізіцыю, якая паліць людзей. Ерэпіыкоў (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 72). А сярод братоў Ордэна не павінна быць ерэтыкоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 236).

Есаул [ст.-бел. есауль, асауль, ясауль — казацкі чын пасля гетмана; тур. jasaul, тат-jasoul] м. Казацкі афіцэрскі чын у войсках царскай арміі. А Ярэма — страшна глянуць — Па тры, па чатыры Так і ложыць. «Добра, сыне!.. Рэж, дарэзвай! У раю будзеш Або есаулам» (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 448-449).

Еўня [ст.-бел. евня, евья — хлебная сушыльня; літ. jaujd\ ж. Пабудова для сушкі збожжа. Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, a то і два з «еўняю» (сушыльняй) земляным, гладка ўбітым токам (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 35).

Ешыбот [ст.-яўр.] м. Іудзейская вышэйшая рэлігійная школа па падрыхтоўцы галоўным чынам рабінаў (у Беларусі вядомы з XVI ст., існавалі да 1930-1940-х гадоў). У тую ж восень мяне аддалі ў даўгінаўскі ешыбот (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 305).

Ешыботнік м. Навучэнец ешыбота. Ешыботнікі глядзелі на яго [Элю] і дзівіліся (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 327). Такім чынам ешыботнік, пры вывучэнні якога-небудзь раздзела, павінен быў перагортваць кожны дзень пяць або дзесяць тамоў (там жа, 306).

Ё

Ёта ж. Літара ў старажытнагрэчаскім алфавіце, якая абазначала гук «і» (ужывалася ў паменшаным памеры надрадкова).

0 Hi на (адну) ёту ніколькі, зусім. He адступаюць ні на ёту I закідаюць сваю сець Ды ловяць розную галоту, Каб ім і тут уплыў свой мець (Я. Колас. Рыбакова хата-Зб. тв. у 12 т., VIII, 215). Hi паніжаючы ні на адну ёту навукі,.. мы павінны напісаць гісторыю свайго народа (Я. Колас. Прамова на трэцяй сесіі Акадэміі навук БССР 36. тв. у 12 т., XI, 251).

ж

Жагель [польск. zagiel] м. Парус. Ды што нам у тым прасторы? Што нам шыр без берагоў, Калі мы — чаўночкі ў моры Без вясёл, без жагалёў? (Я. Колас. Сымон-музыка ТС, 62).

Жагнацца незак. Хрысціцца. Як зазванілі, ён зняў шапку і пачаў жагнацца (К. Чорны ТСБМ, II, 247). Людзі.. жагналіся (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 253).

Жагнаць незак. 1. Хрысціць крыжам каго-, што-н. Арцыбіскуп падыходзіць да апосталаў, жагнае іх і працягвае руку да кароны (М. Клімковіч ТСБМ, II, 247). // Хрысціць. Дзед тым часам твар жагнае, Вочы ўзьняўшы к абразом (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 66).

  1. Благаслаўляць. Йдзі, сыночку, я жагнаю 3 ворагамі біцца... (М. Чарот ТСБМ, II, 247). Прыйшлася калейка мая у салдаты; У воласці ж нашай прымалі. Ведама, плачуць усе з нашай хаты, А і чужыя слязамі жагналі (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі Зан., 438).

Жагнаючыся, дзеепрысл. да жагнацца. Матка Зоські, жагнаючыся, божкаючыся, пабегла ў сенцы па вяроўку (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 116).

Жадунак м. Жаданне. Калі хто прыязджаў да яго [шляхціца], маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны ці квестар, ён найласкавей

яго прымаў, частаваў, пакідаў начаваць і выконваў усе жадункі, узнагароджваў, абы толькі той расказаў яму якую казку (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня Выбр. тв., 90).

Жадны [ст.-бел. жадный 1. Ніхто. 2 Ніводзін, ніводны. 3. Ніякі. 4. Які-небудзь; любы, усякі, усялякі], займ. Ніякі. Прымаць людзей без жадных папераў цяпер забаронена (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 188). Здавалася дзіўным і незразумелым навет для нашага народу, бачыўшага ня раз гора, як гэта можна выгнаць гуртам усіх з хат бяз жадных повадаў і прычын і гнаць іх, наўсуперак іхным жаданьням, некуды на край сьвету, на голад, холад і павольную сьмерць?! (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 39). [Кароль]: Ані жаднага вагання!.. Ахвяраваў бы табе сваю руку: бо сэрца маё, ад першага спаткання, запалонена табою (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 61). Узяў ён [хцівец] сякеру, рыдлёўку пад naxy I ідзець у лес той без жаднага страху (Ф. Багушэвіч. Хцівец і скарб на Святога Яна Тв., 45). [Прыблуда:] пазнаў іх [людзей] і вылез са схову Без жаднага страху, спакойна. He верыш, дзед, шчыраму слову, Дык вось запытай у канвойных (Я. Колас. Адплата ТС, 62).

Жакеі мн. Паны, што жылі на заморскі манер. Капялюшы маленькі блішчаць, штаны белы Дый шпацэрка каротка: — баш, як убяруцца, Нікеі чы жакеі, невесь як завуцца! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 454).

Жакетка ж. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконной жакетцы і лёг на лаўку (К. Чорны ТСБМ, II, 248).

Жактаўскі, прым. Які мае адносіны да жакта жыллёва-арэнднага кааператыўнага таварыства, якое існавала ў 20-30-х гадах XX ст. Спатканне адбылося .. у цесным .. пакойчыку драўлянай жактаўскай гасцініцы (К. Чорны ТСБМ, II, 248).

Жалаванне н. Заработная плата. Зарплаты, альбо, як тады гаварылі, «жалавання», акцёрам ніхто не плаціў, і яны задавальняліся выручкамі ад спектакляў і танцаў (Я. Рамановіч ТСБМ, II, 248).

Жалейка ж. Народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Грай, мая жалейка, Пей, як салавейка! Апявай нядолю, Апявай няволю I грымі свабодна, Што жыве крайродны! (Я. Купала *** Грай, мая жалейка... — 36. тв., I, 214). У храме, пакуль яшчэ закрытым, пяшчотна пачала весці сваю прыхаматлівую мелодыю жалейка, яна пацякла, нібы струмень крыніцы, што прабіўся на паверхню (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 24). Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе (Я. Купала ТСБМ, II, 249). [Сяргей Міронавіч:] Першую жалейку змайстраваў мне родны дзед, калі мне 176

было чатыры гады (3. Бядуля. Жалейка Выбр. тв., 246). Будзе сядзець каля скаціны пастушок з жалейкай, нячутна падыйду да яго і зайграю яму над вухам (В. Ластоўскі. Дудар Тв., 35-36). Паўсім горадзе званілі званы, гудзелі білы, дудзелі валынкі і тонка, працяжна спявалі жалейкі вянчальную песню пра Ладу і Лада, пра Леля і Палеля (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 548).

Жамойты і жэмайты (жмудзь) мн., адз. жамойт, м. 1. Гістарычная назва старажытных балцкіх плямёнаў, якія ў I тыс. н. э. пражывалі ў заходняй частцы Літвы на захад ад ракі Дубіса і на поўнач ніжняга цячэння Нёмана. [Гаспадар:] Войшалк добра плаціць, апроч таго, не хочам мы мець князя за жамойта (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 301). Прыходзілі пад горад пераможаныя Міндоўгавы родзічы, прыводзілі тэўтонаў і полаўцаў, жамойпіаў ды яцвягаў палілі Ваўкавыск, Слонім ды іншыя гарады (там жа, 53). Новагародцы, праўда, трымаліся з большай годнасцю, чым жамойты (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 326). Па-руску разумелі бадай усе, акрамя хіба жэмайпгаў (1. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 48).

  1. Тое, што і Жамойць. — Твой бацька ціснецца да Аўкштайціі і Жамойтаў, я паціснуў плячыма. — I не так проста яго адтуль вывалачы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 353).

Жамойцкі, прым. Які мае адносіны да жамойтаў. Загулі доўгія жамойцкія драўляныя трубы, а таксама валынкі, затахкалі бубны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 35). He лічылася ў язычнікаў ганьбай выкрасці чужую жонку — наадварот, захапляліся б жамойцкі і літоўскі князь смеласцю магутнага караля, калі б не ягонае вяртанне да хрысціянства (там жа, 279). ..у сталіцу Новагародскай зямлі прыйшоў жамойцкі князь і стаў чыніць суд і расправы (там жа, 301).

Жана [ст.-бел. жена, жана, жона, жэна — 1. Жонка. 2. Жанчына] ж. Жанчына. Заплакалі жоны рускія, галосячы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 240).

Жандар [фр. gendarme} м. Паліцэйскі, які знаходзіўся на службе ў жандармерыі. Жандары тоўстыя, адкормленыя, з быдлячымі вачыма; шпегі хітрыя, спрытныя: часам яны нават з’яўляюцца кіраўнікамі рэволюцыйных гурткоў, правакуюць на замах, на тэрор, сядзяць у турмах, як рэволюцыянеры, каб і там шпегаваць (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 165). Да жандараў дайшла пагалоска, і яны самі як маглі раздулі чуткі, што капітан — першая ахвяра варожых інтрыг тутэйшых дваран (М. Віж. Лабірынт — Л, 15). ..ўпэўнены, што жандары не ўхвалілі б гэтай песні (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка МКГ, 224). Hi жандары, ні салдаты Вашыя не ўстояць, Як працоўныя грамады Зрухнуцца да бою (Я. Купала. Суд ідзе 36. тв., IV, 217). Схапілі ў вёс-

цы жандары Ігната, Ад роднае хаты Пагналі за краты (М. Арочка ТСБМ, II, 250). Але часам «агентау Масквы» разам са зброяй выдавалі жандарам, і тады «агентаў» (пэўна, за няспрытнасць) судзілі і высылалі не бліжэй Арэнбурга і не далей Нарыльска (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 368). Поверх зеленаватых нямецкіх шынеляў віселі жаўтаватыя шнуры й бляхі палявых жандараў (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 190). Жандары і паліцэйскія шчыльным колам акружылі санкі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 3). / у параўн. Сядзеў у машыне, як пад жандарам... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 69).

Жандаравы, прым. Які мае адносіны да жандара. Як толькі паліцмайстар атрымаў пачакз пракламацыямі з жандаравыхрук, ён занепакоіўся (М. Віж. Лабірынт Л, 238).

Жандарм м. Тое, што жандар. Калі затрымаўся поезд, пры кожным вагоне стаяў жандарм (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры 36. тв., VII, 179).

Жандармерыя [фр. gendarmerie} ж. Служба, якая выконвала функцыі вышукной і палітычнай паліцыі. Міла было б спамінаць тыя патрыярхальныя часы праўдзівага дастатку і на свой спосаб выгоды, каб не дзве асобнасці тых часоў: прагавітая, падозрывая ўласць (паліцыя, жандармерыя) і пастаянны на ўсе бакі свіст розаг (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 516). Для пошукаў і лоўлі Каліноўскага была пастаўлена на ногі ўся мясцовая ўлада, яўная і патаемная паліцыя і жандармерыя губерні (I. Лушчыцкі ТСБМ, II, 250). Мусатаў прасіў маршалка Загорскага, каб той не падымаў залішняга шуму, калі сутарэннямі пана Раўбіча зацікавіцца жандармерыя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 219). Ён [імператар] падпісаў указ аб стварэнні ў кожным павеце роты жандармерыі (У. Арлоў. Сны імператара — ПМЛ, 205). Гэты праўдзівы змагальнік [Тарашкевіч] .. быў правакацыйна схоплен жандармерыяй Пілсудскага.. (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю < газеты «Звязда» 36. тв., VII, 237). Як адкрыць сапраўднае прозвішча Коціка, які пазбавіў спакою ўсю жандармерыю і паліцыю? (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 9).

Жандарскі, прым. Які мае адносіны да жандараў, належыць ім. Падмудрым кіраўніцтвам партыі бальшавікоў быстрымі тэмпаміліквідавана праклятае наследства жандарскай Расіі — цемра і жабрацтва (Я. Купала. За бібліятэкі, дастойныя нашай калгаснай вёскі 36. тв., VII, 273). Сурвільчыка .. [Няміра] убачыў з жандарскай канцылярыі, адкуль выводзілі яго пасля допыту (К. Чорны ТСБМ, II, 250). ..каб патрапіць у нораў свайму жандарскаму начальству, адаслаў [ротмістр] фельдпоштай патрэбную шэфу справаздачу (М. Віж. Лабірынт — 178

Л, 16). Ён [Нявідны] маўчаў каліяго білі, паваліўшы на брудную падлогу каземата, таўклі і мясілі цяжкімі жандарскімі ботамі (Я. Колас. Дрыгва Др., 187).

Жарыня ж. Спякота. Жарыня была на версі, яку пеклі (М. Гарэцкі. У лазьні Р, 23).

Жаўнер і жалнер [ст.-бел. жолнерь, желнерь, жовнерь і інш.; польск. zotnierz] м. Салдат (першапачаткова польскай арміі, пазней іншых еўрапейскіх армій). Здаецца, што то жаўнер, выцягшысь струною, Стаіць прад ахвіцэрам з паднятай стральбою (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 450). Блішчыць сцюдзёна штык жаўнера, грыміць сярдзіта барабан (М. Машара ТСБМ, 11, 254). [Корчак:] А на згон не пойдзем.. Хай жаўнеры штыкамі снапы носяць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 112). Міхалка ўздрыгануўся. Працёр вочы. Нямецкі жаўнер стаяў насупраць яго, ветла ўсміхаўся і нешта незразумелае гаварыў (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 143). Некалькі конных жаўнераў пад’ехалі да спілаванага крыжа (там жа). Грукаталі па бруку вайсковыя абозы, замаскаваныя галінамі зялёных хваінаў ці бярозаў, гулі машыны, ішлі калёны стомленых і запыленых нямецкіх жаўнераў (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 44). Жаўнеру гэта паказалася падазроным: ён меў загад затрымліваць усіх з вазамі (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 181)...імя Архіпа служыла як пароль беларускім жаўнерам у часе апошняй і найбольш жахлівай вайны (К. Акула. ГараваткаК, № 7, 20). Аж на шчасьце, пабачылі знаёмага жаўнера зь іхнае вёскі (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса Тв., 54). Аднаго разу на вуліцы нейкі дваранін запрасіў яго зайсці ў дом і паглядзець, як паво-дзяць сябе жаўнеры (У Арлоў. Сны імператара МКГ, 129). Трашчаць залпы, бразгочуць кайданы, Маршыруюць атрады жаўнераў (Я. Купала. Парыжская камуна — 36. тв., V, 325). Каля стажка стаялі дзве запрэжаныя ў сані параконныя фурманкі, а каля іх варушыліся два польскія жалнеры (Я. Колас. Дрыгва Др., 8).

Жаўнеранька м. Ласк. да жаўнер. «7 я, кажа жаўнеранька Да таей дзяўчыны, 3 той жа самай вёскі родам, сын таго старшыні!» (Я. Купала. Братка і сястрыца 36. тв., Ill, 199).

Жаўнерка ж. Жонка жаўнера. «Я яе [жанчыну] зачаплю, пагардліва сказаў Данька. — He ўсё мне па жаўнерках ды ўдовах» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 255). Яны мужчыны цвёрды сільны маюць рукі, Да жаўнеркі ахвотны — тупы да навукі (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 443).

Жаўнерскі, прым. Які мае адносіны да жаўнера. ..і яму [Мацею] дужа захацелася дастаць хоць кавалак хлеба, але торба была нейдзе ў сене, пад жаўнерскіміранцамі (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 185).

Жаўнерык м. Ласк. да жаўнер. Жаўнерык. самы малады, амаль дзіцё, атабраў у яго лейцы й пугу, усеўся побач і пачаў панукаць каня (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 184). Вот жаўнерыкі ідуць, Вот ідуць, ідуць, Стрэльбы на плячах нясуць (Я. Купала. Што мы бачым на вуліцы 36. тв„ IV, 407).

Жвейгджурунес м. Прускі жрэц. А маці ўспамінала, што прускія жрацы — неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жеейгджурунес куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 294).

Жмудзіны мн. Так называлі літоўцаў, што жылі ў паўночна-заходняй частцы этнаграфічнай Літвы, у Жамойці. А горай за ўсё нават палякаў называе яна [каралева] дзікім, барбарынскім народам. Што ўжо казаць пра русінаў і жмудзінаў! (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 96). Хто страляў? Ці немцы ў засадзе сядзелі? Ці жмудзіны падкупленыя? (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 152).

Жнейка ж. Ласк. да жняя. Смела йдзе ў сонцы, Ўся сама як сонца, Гэта жнейка наійа Ў нашай старонцы (Я. Купала. Жняя 36. тв., III, 46). Ідзе жнейка праз гаёчак (Я. Купала. Сымон Музыка CM, 179).

А Жнейкі-сялянкг. Белыя постаці жнеек-сялянак ныраюць у залатым моры даспелага жыта (Я. Колас ТСБМ, II, 257).

0 Сама сябе жнейка б’е, калі нячыспіа жне (ТСБМ, II, 257).

Жнейкін, прым. Які належыць жнейцы. Чутна жнейкіна песня, Нуды ў песні той многа (Я. Купала. Жнеям 36. тв., III, 188).

Жнівярка [польск. zniwiarka] м. Жняярка. Пайшлі аддыхаць пад паветкі, Згуляўшы дажынкі, жнівяркі (Я. Купала. Новая восень 36. тв., IV, 191).

Жняя ж. Жанчына, якая жне ўручную сярпом. Сцяною стаяла спелае жыта, поўныя каласы хіліліся ўніз, чакаючы жней (I. Гурскі — ТСБМ, II, 257). Грамадой ураджай Выйшлі жнеі жаці (Я. Купала. Аднаасобніку 36. тв., IV, 342). Жнеям загадалі збіраць снапы ў мэндлікі (3. Бядуля Салавей Выбр. тв., 33).

Жонд [польск. rzqd урад] м. Цэнтральны калегіяльны орган паўстанцкай улады ў час польскага нацыянальна-вызваленчага руху ў 1830-1831 гг., 1846 г. і 1863-1864 гг.; камітэт з рэвалюцыйна-дэмакратычным і ліберальна-дваранскім кірункамі. ..але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 309). I пазней, вядома, не здрадніцкая палітыка і высокія словы Веляпольскага і не шавінізм белага жонду штурхнуў у паўстанне шматтысячныя беларускія масы, а гераізм простых людзей на варшаўскім бруку (там жа, II, 364). Што датычыцца самой п’есы то думкі і ўвагі публікі давялося чуць 180

такія: першы абраз адразу не вельмі зразумелы публіцы чаму нейкія два жонды ды ў адным пакоі і г. д. (Я. Купала. Кастусь Каліноўскі 36. тв., VII, 220). // Віленскі ўрад. Паны з жонду былі 6 задаволеныя вамі, сказаў камандзір (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 233). I ў дадатак паны з Віленскага жонду скасавалі ўсе акты чырвоных (там жа, 234).

Жораны мн. (разм.). Тое, што жорны. Чакаюць стравы жораны Зярнятаў незамораных, Чакаюць на ўмалот (Я. Купала. Безназоўнае 36. тв., V, 44).

Жорны мн. Ручны млын, які складаўся з двух гладка абчасаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціралася на муку. Маня з ткачыхай прасявалі пшанічную муку на пірагі к святу і дамолвалі высеўкі ў жорнах (А. Васілевіч ТСБМ, II, 258). Змеле [гаспадар] ў жорнах жыта, ў ступе круп стаўчэ (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару 36. тв., IV, 161).

Жрыца, ж. да жрэц. ..жрыца, што стаяла наверсе, пачала спускацца ўніз, у храм, дзеля чаго адсунулася адна з плітаў, адкрываючы металічную лесвічку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 24).

Жрэц м. У старажытных рэлігіях свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння. ..стары магзвяздар глядзеў, як паволі цягнецца да храма тонкі ланцужок жрацоў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 11). У даўныя часы паміж словамі: «яцьвяг» і «жрэц» была акурат розьніца, яку цяперашнім нашым разуменьні паміж словамі «сьвятар» і «жрэц» (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 80).

А Жрэц-вяжар жрэц, які дзяжурыў на вежы. Калі ж прыязджаў [баярын] у храм Ашвінаў, дзе, ужозусім не выязджаючыўНовагародак, жыла і сталела Жывена, нібы маладзеў: борзда тупаў да вежы, там малады жрэц-вяжар даваў яму глядзець на неба праз крышталёвы пацік (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 67).

Жрэчаства н. 1. Заняткі, абавязкі жраца. — Навошта ж ты [Гердзень] сядзіш? Дапамагаў бы мне ў абрадах, паступова авалодаў хаця б ніжэйшай ступенню жрэчаства (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 461).

  1. 36. Каста, саслоўе жрацоў.

Жуіраваць [ад фр. jouir] незак. Жыць толькі асалодамі, уцехамі; весці жыццё жуіра. Бесклапотная ўпэўненасць дазваляла Віктару хадзіць па зямлі гаспадаром: жуіраваць, калі быў у гуморы, абурацца, калі выходзіла не па-ягонаму (У Карпаў ТСБС, II, 259).

Жупан [ст.-бел. жупань', польск. zupan < іт. giuppone] н. Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў,

беларусаў і ўкраінцаў. На ім боты з саф'яну, кунтуш з аксаміту I жупан з градытуру, прыгожа пашыты (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 321). Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важнарасшпіляе Зялёны вышыты жупан (Я. Колас ТСБМ, II, 259). Што замысьліў гэты пан, Гэта доўгая халява, Шыты золатам жупан? (там жа). I мамцы трэба зарабляць, Каб мой сынок быў у жупане (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 17). На жупан ты зьменіш латы, I ты [Сымон] болей не жабрак (там жа, 123). ..ў дзверы, не спытаўшыся, пралез нехта ў парчовым жупане і вялізным белым карункавым каўняры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 330-331). ..але ягоная постаць, нейкім дзівам уціснутая ў ласіны жупан з залатымі гафткамі, зноў уразіла нунцыя сваімі памерамі і дрымотнай дужасцю (У Арлоў. Місія папскага нунцыя МКГ, 171). Але то быў толькі малады, гадоў семнаццаці, отрак у светлым жупане і чырвоных портах, падперазаны шырокім вышываным поясам (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 279). Ды не ў світцы Ў чырвоным жупане, Сядзіць адзін [Ярэма] ды думае: «Дзе мая Аксана?» (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 463). Клім, во твая шапка, — шэптаў Саўка, надзеваючы жупан і слухаючы апаведаньне дзеда Банадыся (М. Гарэцкі. У лазьні Р, 27). Ніхай сабе мы на погляд шэры, а, браце, душа можэ быць і пад шэрым жупаном ня шэрая (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 65) ..зялёны жупан аблягаў яго [мужчыны] моцную стройную постаць (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 173). Жупан на грудзях і жываце — жупан з вішнёвага з золатам сукна — вось-вось пагражаў луснуць (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 234). П перан. Пан. Хто тут граў? — пытае пан, Чорнавусы, падзіманы, Шыты золатам жупан (Я. Колас. Сымон МузыкаCM, 120).

о Чырвоны жупаны удзельнікі народнага паўстання на Украіне супраць польскага панавання. -Дзе падзелася казацтва, Чырвоны жупаны? (Я. Купала. Тарасова ноч).

Жупанчык м. Памянш.-ласк. да жупан. На ім паверх старэнькага жупанчыка быў шырачэзны і доўгі плашч (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 59).

Жур м. Аўсяны кісель. Аказалася, што для яе [Жывены] прыгатаваныя асобныя стравы — каша зячменю, жур, вараная рэпа (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 310). Гердзень і адзін са жрацоў прынеслі і паставілі перад намі карцы з журам, кашу і настой з зёлак, алеДавыд прагна выпіў журу, са стукам паставіўшы назад драўляны карэц (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна —АД, 455). Трупацілаяна крупеню, Яечню, руднік, жур, смажэню (В. Равінскі. Энеіда навыварат Зан., 55).

Жывацець [ад ст.-бел. жывоть жыццё] незак. Жыць. Рэфармаваны быў гандлёвы трыбунал, у які цяпер увайшлі і яўрэі (выключна гуманная мера, асабліва калі ўлічыць, што тысячы іх местачковых братоў шаўцоў, лудзілыйчыкаў і іншых па-ранейшаму жывацелі ў самай гаротнай беднасці (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 368).

Жывот [ст.-бел. жйвоть, жывоть 1. Жыццё. 2. Жыццяпіс. 3. Усё жывое. 4. Частка цела чалавека ці жывёлы. 5. Маёмасць, рэчы. 6. Жывёліна] м. Жыццё. Жывот аддаваць ёсць за што, не тое, што іменне... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 15). Жывот свой і скарб аддаўшы Богу, не магу я сястры сэрцам да яго прывесці (В. Іпатава. Прадыслава Пр., 46). [Бацька:] Бо я... з вамі... Бо мяне нельга аддзяліць ад вас. Пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 74). «..ў жываце нашым бог волен кожны дзень» (там жа, 151). Адна ў нас айчына Полацк. I будзем біцца за яго, свой жывот класці (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 135). Бялян, ахоўваў ваяводу як сваё вока, як наш усіхны жывот (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 48).

0 Жывот палажыць загінуць, ахвяраваць сваім жыццём. Згодзен служыць гра.мадзе і жывот свой палажыць за другі свая! (Я. Колас. Забастоўшчыкі 36. тв. у 12 т., X, 16). Жыватом налажыць — тое ж. «Паночак, —узмаліўся Гаўрыла, -якая тут табе дарога, калі адно багнішча ўсюдых. Жыватом хутчэй наложыш, чым канём праедзеш» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 36). He на жывот, а на смерць з усёй кемлівасцю. Алесь не ведаў, як абвастраецца знаходлівасць, калі два мужчыны вастрасловяць не на жывот, а на смерць у прысутнасці дзяўчыны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 38).

Жыллё н. Паверх. Замкавы мітрапалічы палац быў у два жылля з сутарэннямі, у дзесяць пакояў з каплічкай (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 52).

Жырандоль [фр. girandole', польск. zyrandol люстра] ж., адрадз. Вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак. У зале, у вялікай жырандолі, гарэла з дзесятак свечак, палаў камін і ля яго сядзела князёўна (М. Лупсякоў ТСБМ, II, 265). [Бацюшка] загадаў царкоўнаму старасту, каб былі запалены ўсе лампады, каб ва ўсіх падсвечніках і вісячых жырандолях гарэлі свечкі (М. Чарот ТСБМ, II, 265). Цяпер смалякі гарэлі толькі па калідорах у святліцах жа, у залах павесілі вялікія жырандолі, дзе свечкі стаялі дзесяткамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 467). Святло жырандолі трапятала на яе [Ядвіні] попельных валасах, сабраныху высокую прычоску (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 5).

Жэглішча [ст.-бел. жеглйіце, жглшце, жглйіцо] н. Месца, вогнішча, дзе язычнікі палілі памёрлых. Дзе ён зараз, неўтаймоўны, гарачы князь, які некалі зусім юным пакінуў Пскоў, дзе па праве бацькі мог бы атрымаць стол — пакінуў, каб вярнуцца да жэглішчаў дзядоў, а зараз абараняе слаўны гэты горад ад Ордэна? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 389). Я ведаў: у падзямеллі мяне чакаюць жэглішчы продкаў, але ўсе яны, спаленыя некалі на агні, цяпер сядзяць і чакаюць мяне там, унізе (там жа, 416).

Жэзл [руск. жазло\ м. Посах, палка асаблівай формы, якія служылі сімвалам улады, ганаровага становішча, звання. Я прыехаў з імі, але не скакаў па ўзгорках, даганяючы перапалоханых звяроў, а сядзеўу сваім будане з яловых лапак ірэзаў магічны жэзл з маладой ліпы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 352).

Жэрла [ст.-бел. жерло, жерело 1. Крыніца. 2. Горла, адтуліна, жарало. 3. Рэчышча] н. Адтуліна. А з пустых палавецкіх каўчанавых жэрлаў Мне [Святаславу] на грудзі там сыпалі буйныя пэрлы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 263).

3

Забарал і забарол м. Зубчастая сцяна, якая ўзводзілася вакол замка. 3 грукатам ударылі першыя камяні аб забаралы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 285). Забарол у гэтым месцы быў вышынёй каля чатырох махавых сажняў (там жа, 14). П Вартавая вежа; пост. Варта не сыходзіць з забаралаў, кожнага, хто падыходзіць ці пад’язджае да замка, можна лёгка ўбачыць з вышыні (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 544).

Забарсні мн., адз. забарсня, ж. Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваўся да нагі. Усё часцей пачалі трапляцца на дарозе сумёты, і ногі правальваліся ўжо ў іх да забарсняў (Я. Васілёнак-ТСБМ, II, 276).

Забрала н. 1. У старажытным узбраенні частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў (кап’я, шпагі). Але чаму ў варожых вачах пад забралам жах? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 282). ..na-мочнікі ўжо трымалі напагатове шлем з пушыстымі лебядзінымі пёрамі над забаралам, круглы скураны шчыт з вялікім зялёным яхантам усярэдзіне (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 539).

  1. Тое, што забарал. ..сам сеў верхам на замшэлыя камяні. Упаў галавою на верх забралаўраптоўным страшным знясіллі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 247).

Забурэнне [ст.-бел. забуренье, забуренйе 1. Хваляванне, бура, навальніца. 2. Напад. 3. Уціск. 4. Смута, мяцеж. 5. Сварка, нязгода] н. Сварка. [Баркулабіха:] Завысока ты ставіш сябе, забурэння сама прагнеш, а табе літасці і ласкі вяльможнай шукаць трэба было б... (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 265).

Завалока ж. Сварка. ..трапілі ў засаду, што таці падчас завалокаў паміж князямі ўсчынялі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 309).

Завод м. Паходжанне, род. [Сцяпан]: Адным словам, хлапец: шляхоцкага заводу, зрызыкай, зусякай далікатнасцяй іўсё такое... (Я. Купала. Паўлінка36. тв., VI, 191).

Загамаваць [польск.] зак. Затармазіць. Цяжка сапучы, паравік загамаваў рух і спыніўся на паўстанку (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 4).

Загарак і зэгарак [ст.-бел. зекгарь, зегарь, зэкгарь; польск. zegar < с.-в.-н. seiger] м. Гадзіннік. Так-не, так-не, Загарак гамоне (Я. Купала. Так... не... 36. тв., I, 372). Загарку ўжо выходзе срок і можа прапасці ў ламбардзе (Я. Купала. Да Б. I. Эпімах-Шыпілы 36. тв., VII, 446447). Купіў коніка, павозку I стаў панам на ўсю вёску. У атласах, пры загарку, Наняў сабе і кухарку (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі Зан., 431—432). А маладыя хлопцы ходзяць шчэ чысцей; іншы так, падла, убярэцца ў святы дзень, што ўсё роўна як паніч: порткі драпавые навыпуск, пільчак харошы, шапка з шырокім верхам, возьме ў рукі парасон ды шчэ як пачэпіць загарак! (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле ТС). / у параўн. ..дзесь у запечку ціханька чычыкаў шашаль, якзэгарак, схаваны ў кішэні (Я. Колас. Зімні вечар 36. тв. у 12 т., IV, 249).

0  Як па загарку — зладжана. Праца йдзе, як па загарку; Няма сварак, няма спрэчак, Няма востранькіх славечак (3. Бядуля. У ясных Крушнях 36. тв. у 5 т., I, 161).

Загармайстар м. Майстар гадзіннікаў. А як Міхалка зрабіўся кавалём, дык стаў хутка і слесарам і загармайстрам. Ен умеў рабіць розныя замкі, пісталеты, пачыняў гадзіннікі і шмат якія «машынерыі» разумеў (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 177).

Загон [ст.-бел. загонь 1. Адзінка вымярэння плошчы. 2. Ваенны атрад, прызначаны для набегаў на варожы край з мэтай яго разбурэння, спусташэння. 3. Паход, рэйд; набег; і інш.] м. 1. Адзінка вымярэння даўжыні. Загоны з чатыры асталося ўжо да павароткіў Заямнае, калі насустрач яму з-за ўзгорачка вытыцнуліся чатыры чалавекі (Р. Мурашка Ск., 34).

  1. Ваенны атрад, які накіроўваўся з якой-н. спецыяльнай мэтай (на Русі ў XVII ст. гэты тэрмін асабліва часта ўжываўся ў дачыненні да

крымцаў, якія ўтваралі спецыяльныя атрады для лоўлі рускіх палонных, таксама да казакоў і чаркесаў).

Загонавы м. Член загона ваеннага атрада. [Пан:] ..досыць загонавым мой хлеб задарма есці... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 173). I вось загонавыя, разам з блакітнымі, гойсаюць па лясах, ловяць. Ды толькі трасцу вы яго [Корчака] без здрады зловіце... (там жа, 222). Ва ўсіх вокнах узвышаліся ўжо ўзброеныя загонавыя (там жа, 255).

Загуста ж. Гарохавая каша. Ен і не заўважыў, калі на абрусе пастаўлены былі драўляныя місы з халоднай дзічынай, загустай, мочанымі брусніцамі, сырам (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 21).

Заднік м. Плытагон, які стаяў у канцы плыта. Закідай шырыгу! Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! He спіў шапку! Жыва! А заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яго, лае (Я. Колас. Плытнікі ТС, 39).

Задушкі мн. Памінкі. [Кабета]: Каб хацяужо свечак Як найболей разнеціў .. На імшу на «задушкі»... За жывёлку таксама... (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 85).

Заезны, прым.:

о Заезны двор (дом) — тое, што пастаялы двор (гл. двор). Відны фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной (Я. Купала ТСБМ, V, 445). Па вяртанні на заезны двор селі разважаць, што будзе лепш: настойваць на дэкрэце ці ад’ехаць дамоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 285). Прыехаў стары палкоўнік і спыніўся ў самым лепшым заезным доме (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 301).

Заімка ж. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Есць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзераскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць (М. Хведаровіч ТСБМ, II, 316).

Закалот м. Спрэчка, сварка. Калі пачаўся закалот з Міндоўгам, кінуўся князю Ізяславу Васількавічу ў ногі дружыннік Вель (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 147).

Закуць зак. Надзець кайданы, ланцугі на каго-н., закаваць. Тамашака ў кайданы закуліў той час (Я. Купала. Нікому36. тв., V, 31).

Заказаць зак., каму-чаму, звычайна з інф. Забараніць. Ну, а сэрца, ці сэрцу закажаш, Што зрабіць — ці забыць, ці кахаць (А. Астрэйка ТСБМ, II, 319).

0 (I) дзесятаму заказаць зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.; ні ў якім разе не паўтарыць падобнага і другіх папярэдзіць. Ды я сёння 186

сказала: глядзі, хлопчык, калі яшчэ раз убачу будзе до-о-брая лазня. Так адхрышчу, што дзесятаму закажаш (А. Кудравец. На зялёнай дарозе ЭСФ, 118).

Закарбаваць [польск.] зак. Зазначыць, паставіць рыску. [Ціт]: А вось я чэраз зіму падгадую цялушку, а там прадам і табе заплачу ўсё, што накарбаваў белым па чорным. Давсій сюды белае, я закарбую (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія Тв., 22).

Законнік [ст.-бел. законнйкь, зоконнйкь1. Свяшчэннаслужыцель, манах. 2. Знаўца закону рэлігійнага вучэння; і інш.] м. Манах. Ты ж хваліўся, што ў законнікі хочаш падацца (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 256). Мінулі касцёл св. Ксаверыя, дзе спачываюць астанкі законнікаў і абывацеляў гэтага краю (Ян Баршчэўскі. Апавяданне шостае. Плачка Выбр. тв., 170).

Законніца [ст.-бел. законнйца 1. Манашка. 2. Адзенне, якое надзявае свяшчэннік пры набажэнстве] ж. Манахіня. Псіха, законніца (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 110).

Закуп [ст.-бел. закупь 1. Чалавек, якога аддалі або які наняўся на службу за пазыку. 2. Служба за пазыку. 3. Арэнда маёмасці, часовае карыстанне за пазыку] м. Чалавек, які браў у феадала пазыку і павінен быў яе адрабляць. — Гэта закуп баярына Ануфрыя, які ўцёк перад калядамі! Я пазнаў закупа! (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 556). Вяжыце баярскага закупа! (там жа).

Закураны, дзеепрым. да курны. Быццам і не было людзей, ні закуранай нізкай будыніны на беразе (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 9).

Закутнік м. Тое, што кутнік. [Сымон]: ..не злажу сваіх рук, як да малітвы, і не пайду к ім [панам] прасіцца ў закутнікі! (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 317).

Закуты, дзеепрым. у значэнні наз., м. Закаваны. «Вы не крычыце на мяне, — зусім не na-мужыцку, з гонарам, сказаў закуты. — Нада мною зямнога суда няма» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 7).

Залатаардынец м. Асоба, якая належала да Залатой Арды. ..маскавіты трымаюцца залатаардынцаў, цікуюць адзін за адным, хто з іх найболей спадабаецца ханам ды мурзам, атрымае ярлык на княжанне (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 586).

Залатавік м. Залатая манета; талер. Усю дарогу пасля бурчэў Астафій Канстанцінавіч, нагадваючы пра марна растрачаныя залатавікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 260).

Залатар м. 1. Майстар па вырабе розных рэчаў з золата; ювелір. 3 граматы 1499 г. намвядома, штоўгэты час сярод рамеснікаў Мінска

налічвалася значная колькасць залатароў («Беларусь» ТСБМ, II, 335). Трэцяе лета рабіў Белавалод унотам у ювелірнай коўніцы менскага залатара Дзяніса. Вучыў яго Дзяніс пісаць вадкім золатам па медзі, вучыў з меднага, залатога і срэбнага дроту рабіць пярсцёнкі і колты (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 326-327). — Дачка майго сынаўца. Залатар Іван твой сынавец? здзівіўся Далібор (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 24). Навагародскі люд — кавалі, залатары, купцы, чэлядзь і іхнія сем'і з навакольнага горада, а таксама смерды, лоўчыя, бортнікі, варшчыкі жалеза з блізкіх і далёкіх сельскіх паселішчаў, — дык вось люд, які імкнуўся трапіць калі не да княскага хорама іў царкву, то хоць бы ў дзяцінец (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ).

  1. Даўнейшая іранічная назва асенізатара.

Залаташвей [ст.-бел. золотошвея] ж. Майстар па вышыванні адзення золатам, майстар-каніцельшчык. I яны ехалі — гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 412).

Залатоўка ж. Даўнейшая манета вартасцю ў 15 капеек. «Я памагчы пісьменнікам заўжды гатовы I вось, як доказ, што я не пусты прамоўца, За кожны экземпляр дам вам па залатоўцы» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты Тв., 263). Яны сказалі, што пракламацыю даў ім на вуліцы разам з залатоўкаю чалавек ў белым паўкажушку. Натуральна, залатоўка паспелаўжо бясследна знікнуць (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 236). Як толькі збярэцца ў Сымоніхі колькі залатовак, яна ўвязвае іх у хусцінку і выпраўляецца ўмястэчка на рынак (3. Бядуля-ТСБМ,ІІ, 336).-Жытоўжо асыпаецца, а пан Тумашэвіч усё чакае, калі да яго прыйдуць наймацца касцы за залатоўку ў дзень (М. Машара ТСБМ, II, 336). Ізноў пачуліся галасы: «Ія дам грыўню!». «I я прыкіну залатоўку!». «Няхай будзе і мая саракоўка!». «I мой мужычок бедны-медны пятачок!» (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., 111, 248). Яшчэ з маленства гарусціў ён [Арцём] грошык да грошыка, капейку да капейкі, залатоўку да залатоўкі (там жа, 297). У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка натараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена 36. тв. у 12 т., IV, 145). Кіньце, mama. Слупкі гэтыя самыя мы і з дроў выберам, як будзем сеч, а на газу якую-небудзь залатоўку агораем (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 209).

Залаты м. Даўнейшая залатая манета; чырвонец. А назаўтра зраніцы пачала [Еўка] работу седзячы пры гардэробнай, запісвала ўслед за ахмістрыняй: Шабка елмурка сукна лазуровага — дзве копы грошай 188

літоўскіх,.. хустка, вышываная ядвабам, 2 залатых... (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 270).

Заля ж. Зала. ..перад намі адкрылася круглая заля, сцены і столь якое пакрытыя былі рысункамі, а памост мазаікай (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 89).

Замак м. 1. Умацаванае жыллё феадала; каралеўскі або княжацкі палац. Рыцары паспелі зачыніцца ў замку за каменнай сцяной і пачалі ярасную страляніну з арбалетаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 269). I сабраліся ў замак Дорпат да караля Вячкіўсе ліхадзеі з суседніх земляў (там жа, 288). [Гагна]: Я думала, што едзе [рыцар] на рыцарскае змаганне ў замак (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 122). Налева, удалі, на лагодным травяністым узгорку відны каралеўскі замак (там жа, 269).

  1. Назва некаторых турмаў, астрогаў. Амаль два месяцы прасядзелі яны ў Мінскім замку — так тады называлася гарадская турма («Маладосць» ТСБМ, II, 342).

Замкавае [ст.-бел. замковаё] н. Падатак на ўтрыманне замка. Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! — А квітавыя, а замкавыя'. (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 254).

Замчыскавы [польск.], прым. Тое, што замчысты. Пяе [вецер] аб тым,.. Як з поўначы разбойны чужаніца немог замчыскавых скрышыць варот (Я. Купала. Свайму народу 36. тв., IV, 11).

Замчысты [польск.], прым. Замкавы. [Арэта]: (набліжаецца дагрупы дзяўчат) Дык паспяшайма ў палацавы ходы, Каб у замчыстую знесці святліцу Шчыра памытыя шаты ў крыніцы (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 61).

Замчышча н. Месца абарончых умацаванняў (земляных валаў, вежаў і інш.), жылых пабудоў на тэрыторыі дзядзінца. ..вось на сутоках Свіслачы і Нямігі бачыць яна [Рагнеда] нямігскі дзядзінец, і сцежка прыводзіць яе на пагорак, дзе развіталася з айцом Сымонам, вось і Заслаўе замчышча, надваротная вежа (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 145). Відаць, гэта была самая старажытная частка дома, «замчышча», вакол якога пасля ўзнік сам палац (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 218). // На Беларусі рэшткі ўмацаваных паселішчаў: гарадзішчаў, цытадэляў, каралеўскіх і прыватнаўласніцкіх замкаў. Ноч. Старое замчышча ці так сабе палац калісь, знаць, важны — сягоння напаўразвалены (Я. Купала. Сон на кургане — 36. тв., VI, 65).

Занячышчэньне н. Забруджванне. Усё роўна: праліцьцём крыві ці брудам, дымам, занячышчэньнем паветра, атручэньнем водныхрэ189

сурсаў, жорсткай эксплуатацыяй натуральных багацьцяў цывілізацыя зробіць сваю справу! (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 143).

Запарожац м. Казак з Запарожскай Сечы. Было калісь запарожцы Панаваць умелі! (Я. Купала. Іван Падкова 36. тв., IV, 475).

Запарожскі, прым. Які мае адносіны да Запарожжа гістарычнай вобласці на Украіне, на Дняпры, дзе ў XVI-XVIII стст. знаходзілася Запарожская Сеч. Як бы такі запарожскі казак! Як бы такі малады, малады, Павадзіў бы хоць туды, то сюды! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 441).

Запіс м. Дакумент, акт. Даўно-даўно было ўжо гэта, як там у запісах стаіць (Я. Купала. Гарыслава 36. тв., V, 136). У сведкі запісы пакліча [грамада новых пакаленняў], Паданні клікнеў час такі (Я. Купала. I прыйдзе 36. тв., IV, 137).

Запона ж. Пакрывала для ног у брычцы. Карэта рушыла. Сядок усміхнуўся, прыкрыў ногі запонай і адкінуў фіранку са слюдзянога акенца (У. Караткевіч ТСБМ, II, 367).

Запраўды, прысл. Сапраўды. Яўна парушаючы законы пісьменства краснаго, пішу я тут аб тым, што запраўды было (М. Гарэцкі. Рунь Р, 3). [Генадзь:] Калі ты [Корзюк] яшчэ паспрабуеш карэжацца, я запраўды адвяду цябе ў тое месца, якога ты найболей баішся (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 24).

Запросіны мн. Запрашэнне. Пасьля сеў і адпісаў Івану Іванавічу на ягоныя запросіны, што з прычыны тэлеграмы, якая кліча дамоў, ня будуў яго на імянінах (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 105).

Запяткі мн. Месца за спінкай экіпажа. А Вы б тады, седзячы на козлах і стоячы на запятках гэтага фаэтона, хрысцілі б гэтую моладзь бізуном (Я. Купала. Рэдакцыі «Шлях моладзі» 36. тв., VII, 231).

Заскочыць [польск. zaskoczyc 1. Заскочыць, запрыгнуць. 2. Захапіць знянацку. 3. Здзівіць] зак. Здзівіць. Пытаньне, відаць, дужа заскочыла Балевіча (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 75).

Заснавец м. Заснавальнік. 3 поўначы, з славянска-гецкае зямлі прыбыў у Грэцыю Арфэй, заснавец гарадоў, вучыцель мастацтва і рамёстваў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 93).

Застава1 ж. Месца ўезду ў горад, пункт кантролю прывазных грузаў і прыезджых. Па гэты бок заставы, за кардэгардыямі, у якіх жылі салдаты і «мацальшчыкі», цягнуліся да самага астрога гароды, цяпер яшчэ пустыя і сям-там нават паплямаваныя апошнім снегам (У. Караткевіч. Зброя 43, 332).

Застава2 [польск.] ж. 1. Сервіз. Слугіўносяць стол і заставу (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 154).

Застава3 [польск. zastaw] ж. Заклад. Мо’ ў заставу аддаў [мужык], як падапікі плаціў? (Я. Купала. Эй, скажы, мужычок!.. 36. тв., I., 281). «Каб ссуду даць табе, няма ў мяне падставы, Бо пад якія іпатэкі ці заставы павінен я ўслужыць? Вось залатыя рэчы Ці серабро прыму ахвотна, чалавеча, I невялікія вазьму працэнты — Ад сотні толькі трыццаць» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты Тв., 262).

Застаронак м. Агароджанае месца для складвання збожжа. Адпёр [Янка] свой свіронак, I на торг з усімі, Што меў застаронак, У мехусё вымеў (Я. Купала. Нядзеля 36. тв., V, 222).

Застаронне н. (разм.). Тое, што застаронак. Багата мы з табою маем гоняў Упару абсеяць, зжаці толькі б іх, Ды ў добры час злажыць у застаронне Сям’ю снапкоў паспелых, залатых (Я. Купала. Яна і я 36. тв„ V, 123).

Засценак і засьценак м. На Беларусі ў XVI-XX стст. хутар або невялікае паселішча дробнай шляхты, якая арандавала гэтыя землі. He ведаю чаму, але стачынцы называлі сваю вёску засценкам. Можа таму, што ўсе яны былі з шляхты: розныя Стачынскія, Мысліцкія, Бранавіцкія і іншыя бедакі з радавітымі прозвішчамі (А. Чарнышэвіч ТСБМ, II, 394). Кацярына, старэйшая Юзікава сястра, яшчэ перад вайною зайшла замуж далёка ад Мядзведзіч, у засценак Воўчы Хвост (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 251). Іў засценку шляхоцкім, што з вёскаю блізкай Тую ж долю-нядолю гадуе [песня] (Я. Купала. Лірнік вясковы 36. тв., III, 117). Ідзе Міхал, прад ім сяліба, Засценак добра так знаёмы, I хоць няважныя харомы Тут гэта шляхта збудавала, Але жыее і гора мала! (Я. Колас ТСБМ, II, 394). Гарэлі вёскі і засценкі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 50). Жыўунас на засьценку чалавек (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 22).

Засцянковец і засьцянковец м. Жыхар засценка. Мазавецкі стаяў у натоўпе наваколызых засцянкоўцаў ля касцёла і чакаў імшы (К. Чорны ТСБМ, II, 394). Засьцянкоўцы таксамарасьлі адрадасьці (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 39).

Засцянковы, прым. Які мае адносіны да засценка. Бацька мой [Купалы] родам з Ігуменшчыны, паходзіць з дробнай засцянковай шляхты (Я. Купала. Да Я. Ф. Карскага 36. тв., VII, 473).

Затым, прысл. I. Таму, па той (гэтай) прычыне. У кожнай муж быў, так сказаць, вяльможа, затым пра хлеб іх клопат не трывожыў (У. Дубоўка -ТСБМ, II, 402). / у складзе злучніка прычыны «затым што». Андрэй безнадзейна махнуўрукой і.. пайшоў з хаты. Зеленюка гэта бадай што ўзрадавала. He толькі затым, што хацеў пабыць самнасам з Таццянай, а і наогул была ў іх з Андрэем нейкая беспрычынная халаднаватасць (М. Зарэцкі ТСБМ, II, 402).

  1. 3 гэтай мэтай, для таго. / у складзе злучніка мэты затым каб. — Я да цябе [сонца] затым прыйшоў каб ты шляхі нам асвятліла (У. Дубоўка-ТСБМ, 11,402).

Заходнебеларускі, прым. да Заходняя Беларусь. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з’ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы... (Я. Купала. < Прамова на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 35-годдзю літаратурнай дзейнасці 36. тв., VII, 321).

Заходнікі мн. Прыхільнікі заходніцтва ідэалогіі перыяду распаду прыгоннага ладу ў Расіі (у адрозненне ад славянафілаў выказваліся за заходнекапіталістычны шлях развіцця Расіі). «Я таксама ледзь не трапіў у Петрапаўлаўку, казаў дзед. -.. Я не бэшчу заходнікаў. Яны былі патрэбны і неабходны. А нашчадкі, узяўшы ад іх усё горшае, ператварыліся ў карыкатуру на іх...» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 207). [Дзед:] Паўторыцца старая казка аб заходніках і славянафілах, 1 толькі падставы будуць іншыя, а вонкавыя праявы падобныя і страшэнна смешныя (там жа).

Зацны [ст.-бел. зацный1. Сумленны, высакародны; шаноўны, паважаны, славуты. 2. Цудоўны, надзвычайны; каштоўны], прым. Паважаны, славуты. Паны зацныя, а лупежствам займаюцца, — можна было пачуць скрозь няўхільнаерыпенне снегу і тупат коней (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 83). Ад імя княжыча клятву служыць Княству даваў яго дзядзька, яе ж прымалі баяры і зацныя — славутыя — мужы віленскай зямлі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 582). I згадаў, што сёння на Юр'я, калі пырскаюць ліловымі і фіялетавымі кроплямі па схілахузгоркаў браткі, на ўрачыстую закладку княжацкай вежы на Крывой гары на самым досвітку збяруцца зацныя -лепшыя — паны княства (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 410).

Збіценшчык м. Той, хто гатаваў або прадаваў збіцень кіпень з мёдам, цукрам ці патакай (часам півам ці спіртам) з дабаўленнем розных спецый, напрыклад, мускатных арэхаў. Блінйічыкі, збіценшчыкі, бабуліжабрачкі, разносчыкі, пірожнікі так і кішэлі пад нагамі (У Караткевіч. Зброя 43, 305).

Зборня і зборная ж. (разм.). Памяшканне пры валасным упраўленні, дзе адбываліся сходы грамады; зборная. На ганку перад зборняю спаткаў Лабановіча валасны стораж дзед Піліп (Я. Колас ТСБМ, II, 432). А на «зборнай», як на кірмашы, гаманіў сход (Я. Колас. Выбар старшыні ТС, 84).

Збраяносец [калька з рускага оруженосец — ст.-руск. оруженосьць\ м. У сярэднявечча малады дваранін, абавязкам якога было суправаджаць і ахоўваць рыцара ў баі, клапаціцца пра яго зброю і каня. Нават 192

ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, Ka­ni ў таго меч, аўзбраяносца аркебуза ці пулгак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289).

А Дзядзька-збраяносец'. Куды вы везіцё нас? каторы раз задавалаяна [Жывена] пытанне старому дзядзьку-збраяносцу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 115).

Збытні [ст.-бел. збытнйй, збйтный, збытный — залішні, празмерны], прым. Лішні. Збытнія мы тут людзі, панна Еўка, — уздыхнуў Андрэй (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 107).

Звяздар [ст.-бел. звяздарь, кгвяздарь] м. Астраном. Звяздар Вакула рабіў свае разлікі, увесь час зазіраючы ў запісы папярэднікаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 298). [Жрэц:] -Адпусці яго са мной, загадаў я старэйшаму. Той таксама схіліўсяў паклоне. [Старэйшы:] Вядома, пан звяздар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 358).

Звяздыш і зваздыш м. Кісцень у выглядзе зоркі, паліца, у якой уся галоўка насаджана цвікамі. Шыпы звяздышоў прабівалі латы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 391). Андрэй бачыў. як выпаў з сядла Мікіта Кораб, забіты звездышом (там жа, 388). Але ў абозных табарах перад імі ўсталі на вазах тысячы простых ратнікаў, з цапамі, зваздышамі, рагацінамі, і крыжакоў сустрэўудар, якога яны не чакалі (там жа, 391).

Згамаваць [ст.-бел. гамоватн, гамовать 1. Затрымліваць, запыняць. 2. Стрымліваць. 3. Затрымліваць, не аддаваць, хаваць. 4. Уціхамірваць] зак. He аддаць, схаваць. Вы ж ведаеце, што папа рымскі некалі прыслаў князю Вітаўту карону. Але згамавалі яе панове паляцы (В. Іпатава. Чорная княгіня -Пр., 95).

Згон м. Збор усіх сялян без выключэння для адработкі феадальнай павіннасці. Апрача непасільнага прыгону, сяляне выконвалі шмат дадатковых работ, як згоны, варту і інш. (I. Лушчыцкі — ТСБМ, II, 453). Па гэтай прычыне нават згон права гаспадара на рабочыя рукі па-за паншчыннымі днямі, калі гіне на корані ўраджай або залева ці нечаканая летняя палавень пагражаюць вымачыць сенажаці, павінен быў аплачвацца панамі: ад дваццаці да дваццаці пяці капеек срэбрам на дзень (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 109-110). Надвячоркам трэцяга, пасля пачатку згону, дня Кроераў аконам аб'явіў людзям, што згон не будзе аплачаны, што за яго не будуць плаціць і надалей (там жа, 111). [Янка Губа:] А раней таго няхай ведае [Кроер] не будзе плаціць за згон, як то дзядамі заведзена, ніхто не пойдзе на згон. Паншчыну адробім, а згон няхай вырабляе ўдвох з табою, аконам (там жа, 112). А ты, хаме, цо ці трэба? .. Чы хочаш не ісць на згон? (Г. Марцінкевіч. Адвячорак Зан., 78-79).

1 Зак. 3825

193

Здольнік м. Селянін, які арандаваў зямлю на правах здольшчыны. Прымак або прыёмыш, наконт якога загаддзя абумоўлена, што ён, як і родныя дзеці, мае права на частку той гаспадаркі, якую абрабляе. На стырне сядзеў Цыпрук Лапата з Азярышча, галава вялікага роду з сыноў, дачок і здольнікаў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 75).

Здэнэрваваны [ад польск. zdenerwowac лф усхвалявацца, знервавацца], дзеепрым. Знерваваны. He, Орлім проста здэнэрваваны сваімі асабістымі справамі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 124).

Здэтанавацца [польск. zdetonowac sz^] зак. Засаромецца, збянтэжыцца; сумецца. У адну хвіліну «Салавей» ператварыўся ў ксяндза Марцэвіча: пачаў сыпаць ксяндзоўскай філасофіяй, якой многа наслухаўся ў студэі, падрабляючы яго голас да таго натуральна, ажно ксёндз здэтанаваўся і пакрыўдзіўся... (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 58). // Усхвалявацца. [Афіцэр] (адрываецца ад карты, пазірае на Крулеўскага). Што так здэтанавала пана капітана? (Я. Колас. У пушчах Палесся 36. тв. у 14 т., X, 96).

Зегзіца ж. Зязюля. Зегзіца мая прылятала... — прамовіў баярын. Дадому клікала (У Арлоў. Каля Дзікага Поля МКГ, 150).

Зело н. Назва восьмай літары (s) царкоўнаславянскай і старой рускай азбук, якая абазначала, як і літара зямля (3), гук «з». Як цьвёрда трымаўся цэлыя тысячагодзьдзі знак зямлі і захаваўся да нашых часоў у славянскай літары «зело», а таксама знак жука ў літары — ж, які сяньня яшчэ нагадвае сабой кузурку (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 102-103).

Зелянізна ж. Зеляніна. Там-сямрэчка срэбрам паблісквала з-за густой зелянізны расьлін (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 5).

Земскі [ст.-бел. земскйй — 1. Які адносіцца да планеты Зямля. 2. Які адносіцца да глебы. 3. Матэрыяльны, рэальны. 4. Свецкі. 5. Які адносіцца да пэўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (ваяводства, павета, княства); мясцовы], прым. 1. Які мае адносіны да земства. «Зробім, — сказаў Мусатаў. Трэба звязацца з земскай паліцыяй» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 359). А як ён [Загорскі] дваццаць год нязменна хадзіў у ганаровых суддзях, і да раздзелу і пасля, у губернскім земскім судзе, то намерыўся ўпячы злачынцу (там жа, I, 6).

  1. Зямны. [Арэта].Хай пару з вопратак вып’е і выссе Вятрок і сонца жар боскі, што з высі Спяшыць у смазе па земскай вільгоці... (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 53). / Жыццёвы. Як квяцісты былі твае [Мар’і Канапніцкай] песні Сярод земскай і сцюжы, і ночы (Я. Купала. Памяці Мар’і Канапніцкай 36. тв., II, 200).
  2. У значэнні наз., м. Земскі начальнік. Сам земскі, сам к яму зрукою здароўкацца першы патходзіць (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 62). У суды, у воласьць і да земскага езьдзілі разам, разам дабіваліся праўды (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 38). Як бач зляцелася ўсё вараннё — прыстаў, земскі, суддзя... (А. Якімовіч ТСБМ, II, 470). На пляцоўцы стаяў у атачэнні трох «блакітных» і дзесятка земскіх бялявы мужыку расхрыстаным кажуху (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 255). Прыйдзе земскі. Пачне нервовымі пальцамі перакідваць груду папер (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 198). Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі (Я. Купала. 3 песень мужычых 36. тв., III, 323).

о Земскі начальнік — у царскай Расіі чыноўнік з судова-адміністрацыйнай і паліцэйскай уладай, кіраўнік сялянскага насельніцтва пэўнага раёна. Я ўжо ведаў, што ў камісіі будуць паны, земскі начальнік, прыстаў і яшчэ нейкія страшныя людзі (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 258). ..з аднаго боку, у чорным касцюме, зь вялікімі рыжымі вусамі, якія штомінуты шавяліліся ў бакі, як у сома, сядзеў земскі начальнік (там жа, 261). «Жартачкі, дваццаць год быў пісарам у земскага начальніка! Тут, не хочучы, з глуздоў зёдзеш...» (3. Бядуля. Язэп Крушынскі — 36. тв. у 5 т., IV, 189). Раптам прыходзіць у канцылярыю земскі начальнік, а я ўсё смяюся (там жа, 199).

Земства [ст.-бел. земство 1. Мясцовая сельская ўлада. 2. Земскі суд] н. 1. Абмежаванае ў правах мясцовае самакіраванне ў дарэвалюцыйнай Расіі. Воласць, земства дасць мо’ хлеба, Но іх ласкі хто не знае (Я. Купала. Пятровы час 36. тв., II, 311). Рыгор казаў, што правіць мост павінна земства (В. Ластоўскі. Мост у Кутох — Тв., 37). Толькі троху быццым-то варушацца: хутары, кооперація, земства... (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 126).

  1. Губернскі судовы орган; земскі суд. Пайшлі ўправа да земства, галоўна судзення, У санат, зноў у земства, губерска праўлення, Падняўшы ж труд вялікі і кошты бязлічны, Вярнуліся нанова у суды гранічны (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 435). Аж раент ўзыме голас: «Пойдзем закладацца! Каня стаўлю з прыборам; гатоў распісацца У земстве, а пярсцёнак суддзі падарую» (там жа, 469).

Зіждзіцель [ст.-руск. зйждйтель, зйжйтель — стваральнік] м. (кніжн.). Тварэц, стваральнік, заснавальнік. У бозе пачыў наш імператар, наш палкаводзец, гаспадар рускай зямлі, Мікалай Паўлавіч, чалавек вялікай духоўнай моцы, дабрадзей усяго нашага народа, зіждзіцель светлага храма нашай будучыні і, пакуль што, самая светлая асоба нашай гісторыі пасля Пятра Вялікага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 294).

Зімна [ст.-бел. зймно < польск. zimno], прысл. Халодна. Раптам яму [Кузьме] стала зімна (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 130).

Зінджы мн. Так на Усходзе называлі неграў. ..і ён, варта было яму ўбачыць яе тонкую постаць, адчуваў нястрымную прагу ўдыхаць яе пах, лашчыць жанчыну, падатлівую і нязменна цвёрдую, як дрэва, з якога робяць чарнаскурыя зінджы свае статуэткі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 180-181).

Зіпунішка [ст.-бел. зйпунь', араб. zabun] н. (зневаж.). Зіпун. Зіпунішкіў рамізнікаў драныя, армякі — страшныя, капелюхам гэтым паяркавым сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны церазусю Маскву вязе... (У. Караткевіч. Зброя 43, 287).

Злосьціць, незак. Злаваць. Гэта яшчэ горш злосьціла канвой супроць палітычных (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 140).

Злотка ж. Залатоўка (манета ў 15 капеек). Мастак быў дзед на ўсё гэта: Лавіў нямала ён за лета; Былі ліны, язі і плоткі -Лузаў дзед добра сабе злоткі: Было за што кручок загнуць, Было і ў краму з чым зірнуць (Я. Колас. Новая зямля ТС, 91).

Злотнік [ст.-бел. злотнйкь майстар залатых спраў, ювелір] м. Залатар. Перш уздумалася.. [Любе] несці пярсцёнак да злотніка, каб той пераліў яго на завушніцы (А. Кулакоўскі ТСБМ, II, 482).

Злоты [польск. zloty] м. 1. Сярэбраная манета (тынф), а таксама лікавая адзінка Полыпчы, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI сярэдзіне XIX ст., парытэтная 30 польскім грошам (у сучаснай Польшчы разменная манета, роўная 100 грошам). Тыя, скуралупы, за два гады з Крычаўскага старосты сто тысяч злотых звыш інвентароў выбілі і сабе ў кішэню паклалі (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 188). А тут тэлеграма, што служачы фірмы такой і такой змахляваў два разы на оптавых пастаўках тавару (лічы пяць тысяч злотыху кішэні) і з пачатку ліпеня мінулага года прысвоіў яшчэ тры тысячы. Як на той час вялізныя грошы (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 188). А калі мець крыху спрыту, то пад час крызісу і пасля яго, падпаліўшы застрахаваную хату (а страхоўка да крызісу сто злотых каштавала), можна было на тыя страхаваныя грошы дзве хаты пабудаваць (У. Караткевіч. 4орны замак Альшанскі 43, 188).

  1. Расійская манета вартасцю 10 капеек, парытэтная 30 грошам. У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка на тараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена 36. тв. у 12 т., IV, 145). [Паліцыянт] За волак 196

вызначыў падатак, За гушчыню ж яго вачок накінуў злотых з паўдзесятак Плаці, Сымоне, і маўчок (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 10).

  1. Назва дуката ў XIV-XV стст.

Злюб [ст.-бел. злюбь дамоўленасць, пагадненне] м. Шлюб. [Халадок:] Нізка кланяецца ён тваім бацькам, тут воі пакланіліся ў пояс, і просіць іх, каб дазволілі яму злюб з табою, князёўна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 91).

Змеявік, мн. змеевікі м. Усходнеславянскі металічны амулет XIXIV стст. у выглядзе манетападобнай падвескі ці круглага складня, на вонкавым баку якіх звычайна змяшчалася выява хрысціянскай сімволікі (Хрыстос, архангелы, святыя), на адваротным кругавы надпіс (заклінанне) і «змяінае гняздо», лічыўся засцярогай ад хвароб і немачы. Так, яны ляжалі тут сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны кожная вагой каля 186 грамаў, двуручныя амфары-карчагі, якія былі імерай ахвярапрынашэнняў змеевікі, чары, а таксама крыштальныя шары-пацікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 293).

А Медальён-змеявік'. Тысячазорная, яна [ноч] велічна плыла над зямлёй, варушыла лісце на дубах, і поўня, як залаты медальён-змеявік, вісела на ейных грудзях, на неабдымным чорным карзне неба, кідаючы бліскучыя палосы на каменную падлогу маёй святліцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 456). Мулет-змеявік: Усе моўчкі глядзелі ў бок брамы, на мошчаную каменем дарожку, дзе, шоргаючы ботамі, падбітымі сярэбранымі цвікамі, у чырвоным карзне, з-пад якога выглядала белая кашуля з залатым мулетам-змеевіком на грудзях, велічна ішоў Міндоўг (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 70).

Знаёмасьць ж. Знаёмства. Пры цяперашняй, асабістай зь ім знаёмасьці я даведаўся, што ён ужо 40 гадоў, як зьбірае матар’ялы і дакуманты да краёвае гісторыі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 77).

Знатнік [ст.-бел. знатнйкь сваяк] м. Багаты, уплывовы чалавек. Ен можа яшчэ і атрымаць ад караля трэць за выдачу сяброў, гэты знатнік, прагучаў глухі, але прыемны голас, і я ўбачыў, што да іх падыходзіць дужа худы і высокі, светлавалосы чалавек (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Знатны, прым. Які належыць да знаці. Пяць троек, запрэжаных у прыгожыя высокія вазкі з гербамі на дзверцах, падвезлі да князёвага палаца.. знатных гасцей (М. Лупсякоў — ТСБМ, II, 500).

Знаць ж. Вышэйшы слой пануючага класа ў буржуазным грамадстве. I гэта вам не спешчаная віленская знаць, якая ходзіць у касцёл, каб паказаць свае новыя ўборы (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 314). Фларэнційская знаць лічыла за гонар запрасіць маладога князя з далё-

кай і таямнічай Літвы да сябе ў госці (В. Чаропка. Храм без Бога Хр„ 56).

Зніч і Зьніч м. Святы агонь у язычнікаў. У іх [літоўцаў] бажніцах, у дубровах заўжды магутны зніч гарэў. Ягоны водбліск пурпуровы навокал золатам мігцеў (М. Машара ТСБМ, II, 505). 3 дрымучай пушчы імчыцца да нас святы агонь продкаў, Зніч (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 274). Вячка з дружынаю ўзышоў на вал, глядзеў туды, адкуль чакаўся святы Зніч (там жа, 275). Сымбалем Сіціўрата (жыцьцявароту) — Ярылы быў нязгаслы агонь —Жывец, Жынч, Зьніч (зьнікомы), які меў свае вечныя алтары паўсюдна, куды сягала вера славянская (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 91).

Знузнікі мн. Коннікі. Знузнікі некалькі попрышчаў гналіся за смердамі, калолі іх дзідамі, тапталі коньмі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 100). Следам за знузнікамі на вялікіх падводах везлі парокі (там жа, 268).

Зоравед м. Астраном. -Ямаю дадзеныя цьвердзіць, што г. зв. Яцьвягі ня былі асобным плямём, як памылкова думаюць, а гэта назоў клясы сьвятароў паганскіх часоў. Тых зорнікаў і зораведаў, а пацяперашняму астраномаў, якія адначасна былі і клясай сьвятароў, духоўнікаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 80).

Зрак [ст.-бел. зракь 1. Выгляд, аблічча. 2. Позірк, погляд] м. Погляд, позірк; зрэнка. «Вы, маленькія людцы, здаецца казаў зрак каня. — Што мне да вас? Я дазваляю вам апаганьваць нагамі мае бакі, толькі таму, што раблю вам ласкуяўУ. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 54).

Зрэб’е н. Адзенне са зрэбнага палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубае зрэб’е (Р. Мурашка ТСБМ, II, 515). Яна бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты, у торбу суне зрэб’я пару... Што ж больш? He ведае сама (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., 143-135).

Зрэбнікі мн. Штаны са зрэбнага палатна. 3 сянец выйшаў босы Кандрат у палатняных зрэбніках (С. Грахоўскі ТСБМ, II, 515).

Зрэбніна ж. (разм.). Палатно са зрэб’я. У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястраХімка ад.. сувою палатна (I. Гурскі ТСБМ, II, 515). [Гнатка:] -Якія вы... розум чорт ведае дзе! Хіба так можна мэнчыцца з-за нейкага хусця. Хоць у зрэбніне павінна горда стаяць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 357).

Зрэбніца ж. (разм.). Зрэбная адзежына. Зрэбніца .. [Гальяшу] муляла (I. Гурскі ТСБМДІ, 515).

Зрэбны, прым. Які мае адносіны да зрэб’я. I слязу абцерла з вока Жорсткім зрэбным хвартухом (Я. Колас. Прапаў чалавек 36. тв. у 12 т., 198

Ill, 87). A злыдню што такі пажар? He пажабруе ў торбах зрэбных (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 195). Повен куфар у яе [Тадоры] палатна і зрэбнага, і кужэльнага, усялякага ды яшчэ паўкубла пашытай адзежы (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 194).

Зунар м. Пояс, які звычайна ў краінах мусульманства насілі хрысціяне. Адначасна надзець зунар значыла адрачыся ад ісламу. [Ашавазда:] Бо, хаця на ім [Алексу] і няма зунара, ён не стане, ніколі не стане нашым. Хіба з дзяцінства абносіў яго свяшчэнны агонь? He, іншыя багі кармілі яго, іншыя твары будзе ён помніць. Адпусці яго! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 155).

Зырка, прысл. (разм.) Ярка. Я гляджу пад ногі Юркі й заўважала ягоныя зырка пачырванелыя пальцы ног (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч ХБ, 214).

Зырчыня ж. Яркасць. ..гэтыя лясныя шаты ставаліся панурымі й губляліўсю сваю зырчыню (У. Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 104).

Зыскокваць незак. Саскокваць. Зь іх [машын] зыскоквалі жаўнеры, каб набраць у пляшкі сьвежае вады (А. Саковіч. У няведам’е — К, № 5-6, 45).

Зэгар [ст.-бел. зекгарь, зегарь, зэкгар', польск. zegar < с.-в.-н. seiger] м. Тое, што загарак. Дам табе зэгар вялікі, як рэпа, Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепаДы напамінае, як цяжка я ною 1 неўдзень, ні ўночы немаю спакою... (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 123).

Зэлжыць [ст.-бел. зелжйтй, желжйтй, зелжытй, зольжытй, зэльжыть] зак. Абразіць, зняважыць, зганьбіць, зняславіць. Але зэлжыў ён самае наша беларускае імя (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Зэшлы [ст.-бел. зешлый, зойшлый, зошлый, зэшлый — 1. Пажылы, стары. 2. Памёрлы, нябожчык], прым. Стары. -Ну ясна, вы ж размілаваліся. А тое, што ён спраўца таго, што яны дабро маё паплюндравалі, што ў зэшлым часе продак Пятро здабыў, што я здабыў? (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 132).

Зялеза ж. Жалеза.

А Зялеза-путы: Як людзі самі магуць закуваць сябе і дух свой, і цела сваёу страшные зялезы-путы (М. Гарэцкі. Рунь Р, 13).

Зялезны, прым. Жалезны... нейдзе там [у «амерыканцы»] ляскалі нейкія зялезныя запоры (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 130). На другі дзень Архіп ужо тросся на зялезнай дарозі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р,45).

Зялейніца [ст.-руск. зелййнйца', ст.-бел. зелейнйца — ж. да зелейнйкь той, хто вядзьмарыць (лечыць) зёлкамі] ж. 4араўніца, лекарка. [Лозка:] — А зялейніца Жывена там жрыцай была, і казалі старыя

людзі, якія яе маладой помняць, што прыгажэйшай за яе не было ва ўсім нашым краі... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 497).

Зяленіва н. Зеляніна. ..паміж нябеснай сіняёй і воднай гладзяй нічога ня было, апрача пярэстага зяленіва (У Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 101).

Зямгалы і земгалы (земігола) мн. Старажытнае балцкае племя, якое жыло ў сярэдняй частцы сучаснай Латвіі (басейн р. Ліелупе). ..можна было слухаць, як спакойна даводзіць у рэшце рэшт сваё гэты праслаўлены вой [Давыд], надоўга спыняючыся пальцам на якой-небудзь кропцы скураной мапы, дзе бурштынавымі каменьчыкамі адзначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 519). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 84).

Зямляцтва н. 1. Кампактная этнічная група ў іншанацыянальным акружэнні; аб’яднанне землякоў для ўзаемнай дапамогі, культурнай і палітычнай дзейнасці. [Каліноўскі:] У нас ёсць свая арганізацыя «накшталт зямляцтва». Гэта для іншых. Назва «Агул» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 136). Загорскі паехаў на Узвіжанку, у прыватны цырк Сулье, і там сустрэўся з прадстаўніком зямляцтва ў Маскве (У Караткевіч. Зброя 43, 298). Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва (Я. Колас. На ростанях На ростанях, 542).

  1. Прыналежнасць да адной вобласці, губерні, пасялення і пад.

Зямянін [ст.-бел. земяшінь, земенйнь, зэмянйнь — уладальнік зямельнай маёмасці або надзелу; польск. ziemiane ад ziemia зямля] м. У Вялікім княстве Літоўскім уладальнік невялікага надзелу зямлі, абавязаны да воінскай павіннасці. На раздарожжы прасёлкаў з Гарадзенскім шляхам сустрэліся ім стары Расевіч і ягоны зямянін Гнатка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 169). Што ж сіла, і немалая ёсць у князя: ягоная шляхта, зямяне, панцырныя баяры (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 99). На ейных [Жывены] плячах цяпер усё тут і гэтае разбуранае свяцілішча, і стары Святазар, і маладыя, зусім яшчэ цёмныя дзяўчаткі, і зямяне, якія пілуюць дубы для новага храма, але патрабуюць за гэта, каб яна выпрасіла для іх багоў шчасця і багацця... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 316). Гердзень збегаўу бліжэйшы двор, і зямянін хутка запрог каня (там жа, 362).

Зяніца [ст.-бел. зенйца} ж. Зрэнка, вока. Напружваюць зрок думы, і ў зяніцах Яснее тое, што прытойваў змрок (А. Лойка ТСБМ, II, 524).

Зярцала мн. зярцалы н. 1. Металічны даспех з дзвюх палавінак для засцярогі грудзей і спіны, які прымяняўся ў XIV-XVII стст. А над усім гэтым, над шышакамі, арабскімі зярцаламі, кальчужнымі сеткамі і булатнымі шаломамі — вочы, якія і хвіліны не задумаюцца над тым, ужыць гэтую сталь або неўжыць (У Караткевіч ТСБМ, V, 551).

  1. Увянчаная двухгаловым арлом трохгранная прызма з наклеенымі па баках указамі Пятра I, якая як эмблема «законнасці» ставілася на стол у судзе і іншых установах дарэвалюцыйнай Расіі.
  2. Люстэрка.

1

Іберы мн. Кельцкае племя, што насяляла ў рымскія часы Іспанію. Гэта праўда, што вы ўзялі ад старажытных ібераў агідны і брыдкі богу звычай..? (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 77).

Ікол м. Невялікі меч. Усе глядзелі на яго і на зямлю. На ёй ртутным, трохі скрыўленым языком ляжаў страшны зарукаўны ікол паменшаная копія мяча для бою ў цеснаце (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 284).

Ідэёвы, прым. Ідэйны. ..каб кажны чалавек хоць час-часом рабіў гэтае спатканьне з прыродаю, дык і жыцьцё было-б куды лепшым, ... дый сам чалавек быў-бы лепшы, чысьцейшы, больш ідэёвы і ўзвышаны (У. Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 100).

Іжыца ж. Апошняя літара царкоўнаславянскай і старой рускай азбукі. / у параўн. Крыж склаўся, і пад ім, паказваючы небу зад, стаяў вялізнай перавернутай іжыцай Акіла Кіёвы, няўдалы Езус (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 47-48).

0 Прапісаць іжыцу каму правучыць, пакараць каго-н. Прыйдуць нашы, прапішам мы яму іжыцу (К. Крапіва. Канец дружбы ЭСФ, 313).

Ізгой м. Чалавек, які страціў сувязь са сваім саслоўем (селянін, які адкупіўся на волю; князь, які страціў княства; купец, які разарыўся). Мабыць, мніхі, а мабыць ізгоі, -услых падумаў Белавалод (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 70). Так ён зрабіўся ізгоем і прыблукаў у нашы мясціны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 70).

Ілюзіён [фр. illusion, ад лац. illusio падман] м. Кінематограф. Я пашлю Сцёпку, і а дванаццатай спаткаемся ля дзвярэй ілюзіёна (П. Галавач — Энцык., 576).

Імасць ж. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званні, становішчы ў грамадстве і пад. Скажыце, імасць, ці не чулі, 3 чаго той вынікнуў пажар? (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 193).

Імбрычак м. Чайнік для заваркі чаю. Гаспадар прынёс з кухні і паставіў пасярод стала бліскучы медны самавар зразмаляваныму кветкі імбрычыкам наверсе (А. Якімовіч — ТСБМ, II, 536). Пакуль закіпіць вада ў бляшаным імбрычку, працягнецца дзесяць хвілін (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 259). У хвартуху ў яе быў гарачы імбрычак з зёлкамі і паўкварты гарэлкі (Я. Колас. Выстагнаўся 36. тв. у 12 т., IV, 133). Калі з’явіўся фарфоравы пузаты чайнік-самавар, срэбныя, хаця і крыху памятыя, імбрычак з заваркай, цукарніца і смятаннічка з вяршкамі.. ён пасадзіў мяне на старадаўнюю шляхецкую канапу, наліў чаю, паклаў варэння і стаў мяне разглядаць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 184).

Іменне [ст.-бел. йменье, йменйе, ййменее і інш. 1. Зямельнае ўладанне; маёнтак, двор; вотчына, памесце. 2. Маёмасць, дабро; багацце, скарб, набытак] н. Маёмасць. Жывот аддаваць ёсць за што, не тое, што іменне... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 15).

Імператар [ст.-бел. ймператорь', лац. Imperator} м. Асоба, якая Me­na самы высокі тытул манарха. Ён тады служыў імператару (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 56). Імператар Фрыдрых, які таксама прысылаў паслоў сватаць яе, Алену, ці сястру яе Феадосію за маркграфа бадуэнскага Альбрэхта (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК). Імператар быў бяссільны са сваёй ахранай, прыдворнай гвардыяй і казематамі перад Пушкіным-паэтам (Я. Купала. Любімы паэт — 36. тв., VII, 276). Польская карона не самая горшая ў Еўропе. Яна, канешне, не такая, яку Людовіка Баварскага, твой [Ганны] муж не зможа аб’явіць сябе германскім імператарам і хаця ў чымсьці пярэчыць nane (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 433). А, між тым, апошніх слоў імператара, за якія так распіналіся тысячы гедымінаў, зусім не было (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 296).

Імператарскі, прым. да імператар. Вось паведамленне кіеўскага губернатара Фундуклея: «III аддзяленне ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі» (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера 36. тв., VII, 291).

Імперыя ж. Манархічная дзяржава на чале з імператарам. Пажар паўстання бухае па ўсіх кутках ранейшай царскай вялізнай імперыі, якая займае шостую частку свету (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 166).

Імперыял м. Руская залатая манета (з 1775 г. вартасцю ў 10 рублёў, а пасля 1897 г. і да рэвалюцыі у 15 рублёў). Лёгка абмяняць залатыя імперыялы на грошы сумежных з Расіяй дзяржаў (М. Віж. Лабірынт Л, 241).

Інак м. Манах. / у параўн. Кажуць, ён [Войшлак] цяпер зусім іншы гадзінамі моліцца, як просты інак, а пасля да паўночы перапісвае кнігі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 278).

Інакамыслячы, прым. Іншадумны, іншамысны. П у значэнні наз. Вы [слугі алтарныя] — для вітанняў чорнай хвале, Для мітраў, персняў і тыяраў «Інакамыслячых» каралі крывёй, крыжамі і пажарам (Я. Купала. Слугам алтарным 36. тв., III, 79).

Інакіня ж. Манахіня. Добры дзень, інакіня Анастасся, лагодным голасам казаў non (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 86).

Інкасы мн. Тытул манархаў старажытнай цывілізацыі на тэрыторыі Перу; асоба, якая мела такі тытул. Нібыта дзеля таго, каб занатаваць нашыя думкі, абавязкова патрэбны гусінае пяро і атрамант! A inkassy ці ж пяром занатоўвалі сваю гісторыю? He, яны яе па-павучынаму вязалі на шнурках. Вязалі грубыя думкі на грубых шнурках (А. Гроза. Нечаканы госць Баршч., 437).

Інкаўст [ст.-бел. йнкауспгь, йнкавсть; польск. inhaust < чэш. inkoust < лац. encaustum] м. Чарніла. Яна дастала маленькі скрутак паперы, ачыненае вераб’інае перайка, інкаўст у скураной чарніліцы і пачала пісаць кірылаўскімі літарамі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 200).

Інквізітар [ст.-бел. йнквйзйторь', лац. inguisitor следчы] м. Член інквізіцыі. — Раздушыце інквізітараў усё адно, папоў ці ксяндзоў. Абое рабое (Д. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 174). Н (лаянк.). Інквізітар ты... Фараон... Саўл. Лайцеся сабе, лайцеся (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 53).

Інквізітарскі, прым. (іран.). Які мае адносіны да інквізітара, уласцівы яму. [Пранцісь:] — Собственно, інквізітарскі суд зрабіць па палавіне шась! і гатова, вось-цо-да (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 206).

Інквізіцыя ж. Следчая і судовая арганізацыя, створаная ў XIII ст. каталіцкай царквой для барацьбы са сваімі праціўнікамі, якая дзейнічала шляхамі тайнага шпіянажу і жорсткіх катаванняў (існавала да пачатку XIX ст.). У дыялогу з Табарам Алена дакарала каталіцкую царкву за інквізіцыю, якая паліць людзей (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 72). Доказная інквізіцыя засядае, — нееядома каму патлумачыў дурыла Якуб, святая служба (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 208). Мніх усміхнуўся: Урэшце, я дамініканец, майму ордэну даверана святая інквізіцыя (там жа, 281).

Інстыгатар [ст.-бел. йнстйкгаторь, йнстыгаторь, йнспгыкгатор'ь і інш. — асоба, якая назірала за правасуддзем; лац. instigator] м. Абвінаваўца. Кантэльмі няраз бачыў інстыгатара на сейме, але ягоная постаць, нейкім дзівам уціснутая ў ласіны жупан з залатымі гафткамі, зноўуразіла нунцыя сваімі памерамі і дрымотнаю дужасцю (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя ПМЛ, 149).

Інсургент [ад лац. insurgens, insurgentis літаральна які паўстае] м. Удзельнік узброенага паўстання супроцьурада; паўстанец. Інсургенты атрадаму пяцьдзесят шабель і дзвесце штыкоўі кос групавалісяў Звярынскіх лясах (У Караткевіч ТСБМ, II, 549). [Война:] Чаму ж не спаць? Буду спаць. Інсургент спіць, а інсурэкцыя ідзе (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 142). Надвечар, пакінуўшы цяжкапараненыху інстытуцкім дартуары, інсургенты на лёгкіх фурманках і забраных на конскім заводзе рысаках вырушылі з горада па дарозе на Крычаў (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы ПМЛ, 255). [салдат].. без замінкі любому інсургенту кішкі вострым штыком выпусціць ці гарачай куляй пачастуе (М. Віж. Лабірынт Л, 24). Як жа можна было не звярнуць увагі на гэтага палескага інсургента? (Я. Колас. Дрыгва Др., 52).

А Ворагі-інсургенты: А калі хто з мужыкоў вызначыцца асабліва ў гэтай справе, дапаможа злавіць або высачыць ворагаў-інсургентаў, дык абавязкова атрымае яшчэ і спецыяльны бронзавы царскі медаль (М. Віж. Лабірынт-Л, 15).

Інсургенцкі, прым. Які мае адносіны да інсургента. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 44).

Інсурэкцыя [лац. insurrectio] ж. Узброенае паўстанне. [Война:] Чаму ж не спаць? Буду спаць. Інсургент спіць, а інсурэкцыя ідзе (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 142). [Антонавіч:] Мяне прывялі да ўдзелу ў інсурэкцыі перакананні, а не прыгожыя заклікі (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 233).

Інтэнцыя [польск.] ж. Намер, закід. Як гэта ня дзіўна, Кузьма зарагатаў — зарагатаў ад усіх гэтых бязглуздых інтэнцыяў і выдумак (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 128).

Інтэрас [польск. interes] м. Інтарэс. [Магда:] -Жаніцца вам трэба, тады ня будзе «жывем, дый усё!» будзе нейкі інтэрас! (М. Цэлеш. Цётка Магда — ХБ, 170). I ён пачаў глядзець на рэчы Вачамі ўжо гаспадара, Як свой інтэрас забяспечыць, патрэбы ўласнага двара (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 109).

Інтэрдыкт [ст.-бел. йнтердйкть забарона богаслужэння; лац. interdictum] м. 1. У каталіцкай царкве ў сярэднявечча адна з формаў царкоўнага пакарання: поўная ці частковая забарона праводзіць богаслужэнне і іншыя рэлігійныя абрады (накладалася рымскім папам ці біскупам як на асобных людзей, так і на цэлую тэрыторыю — горад, прыгарад, краіну, каб падпарадкаваць іх папскай уладзе); папская грамата з гнеўным асуджэннем. I зараз тут мітусня, усе сварацца: кароль 204

за новага папу, архібіскуп за старога, нават інтэрдыктам абкладаў Прагу; Вацлаў у адказ шмат біскупскіх маёнткаў забраў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 291). Паколькі генуэзцы, зацікаўленыя ў гандлі і прыбытках ад Цар-горада, адмовіліся, nana выдаў інтэрдыкт на ўсё насельніцтва рэспублікі і адлучыў ад царквы ўрад горада (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 245). Ён, епіскап Альберт, разумеў, што трэба быць не толькі добрым воінам, але й добрым купцом, і выпрасіўу папы Інакенція III інтэрдыкт на земгальскую гавань, якая магла стаць саперніцай рыжскай гавані (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 190).

  1. У старажытным рымскім праве загад прэтара, які прадпісваў або забараняў якое-н. дзеянне.

Інфантэрыя [іт. infanteria] ж. Ранейшая назва пяхоты. [Князь:] У маярат, у Белую забяру. Там у мяне, гарматнік, інфантэрыі шэсць тысяч ды гусарыя з кавалерыяй, ды аддзел гран мушкецёраў, яку французскага караля (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 192).

Інфлюэнцыя (мед.). Грып. // перан. [Мандрыкін]: Шкодніцтва прышпіліў, контррэвалюцыю, інтэрвенцыю, інфлюэнцыю... Такіх дзівосаў наплёў, яку той казцы (К. Крапіва. Канец дружбы 36. тв., II, 80).

Ірмарэк [польск. jarmark} м. Кірмаш. Паехалі на ірмарэк, Ліць у горла колькі чарэк (Дзед і баба Зан., 123).

Ірытавацца [польск. ігуіомаж незак. Раздражняцца, сердаваць, злаваць. «Так не выпадае, ірытуецца панна Вікторыя. -Першым чынам, нязручна пану (гэта значыць, мне) наймітцы (Канстанцыі) кланяцца і называць яе паннай (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 22).

Іспаньёльскі, прым. Іспанскі. -Я ведаю сваю [мову] ...Ведаю старажытную... Ведаю іспаньёльскую... Прабачце... 3 гэтых лепей за ўсё старажытную (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 80).

Іспыт м., звычайна мн. іспыты, адрадз. 1. Праверка ведаў, экзамен. Гады яе [Васіліны] вучобы і для Іллюка не прайшлі дарэмна: ён шмат чытаў, вучыўся на курсах брыгадзіраў-паляводаў, здаў іспыты на шафёра (Т. Хадкевіч — ТСБМ, II, 561). Вацлаў перадражніваў Гедыміна, ідыёта Салаўёва і ханжу Баршчэўскага, як яны гавораць вясною аб выніках іспытаў і неабходнасці трымаць гімназістаў у ёжавых рукавіцах і як кожную хвіліну адхіляюцца, пачынаючы абгаворваць паненак, што праходзілі пад вокнамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 260-261).

  1. Перан. Выпрабаванне, праверка. Гэта так, дарагая! Разлука, дарога-Для кахання суровы іспыт (С. Ліхадзіеўскі ТСБМ, II, 561). Кожны дзень быў суровым іспытам (М. Лынькоў ТСБМ, II, 561). Тыя,

апошнія, іспыты былі такія ж старажытныя. як і сама гісторыя жрэчаства, і не кожны мог іх вытрымаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 384). Нам трэба трымацца разам — прайшоўшы іспыт мудрых старцаў, хаця і прайграўшы мне, ён [Шварна] тым не меней быў цяпер самым вядомым і нават знакамітым язычніцкім жрацом у Вільні (там жа, 425).

Істукан [ст.-руск. йстМкань] м. Статуя. Стаў хмурны ён [Яўгеній] Прад гардалівым істуканам (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 365).

Ісцінстваваць [ст.-бел. йстйнствоватй — выражаць ісціну, праўду] зак. Гаварыць праўду. Гэты ісцінстваваць не будзе, — сказаў Грыміслаў. Для яго ёсць дзве очыны. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

к

Кабат [ст.-руск. кабать від царскага адзення, кафтан; ст.-бел. кабать, кобать кароткае жаночае і мужчынскае адзенне без рукавоў < венг. kabet ад перс. кдЬб} м. Род жаночай цёплай камізэлькі; безрукаўка. 3 блакітнага аксаміту кабаты былі зашнураваны ззаду. Белыя рукавы сподніх блузак мелі шмат вышыўкі (К. Чорны ТСБМ, II, 568). [Бабка].. носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам (А. Якімовіч ТСБМ, II, 568). Тоненькая дзяўчына ў белай сукні з накінутым на плечы таксама белым ваўняным кабатам выглядала на фоне шэрай, з чырвонымі абручыкамі плінфы сцяны як русалка, якая слізганула сюды праз вузкую шчыліну адзінага акна, з якога цадзілася ўніз бледна-жоўтае святло (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 439). Кашуля, паверх якой быў надзеты вышыты кабат, хавала ейны [Лозкі] маславатыя калені (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500). Усе ў стракатых андараках з хвандамі, у рознакаляровых кабатах, якія так ёмка і зусім па-новаму сцягвалі іхнія .. тулавы (Д. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 203). Узяла горстачку зямлі і пасыпала сабе за кабат на грудзі маладыя і змучэные... (М. Гарэцкі. Што яно? — Р, 98). Лявоніха адну палавінку [пісьма] адабралау дачкі і носіць за кабатам на грудзёх (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 133). Малады князь усміхнуўся па-хлапечы, задаволена, убачыўшы пад высокім, абрывістым берагам жаночую постаць у белай, але ўжо запэцканай кашулі і чорным аксамітавым кабаце (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 15). Парыжэлі і яе бялявыя валасы, заплеценыя ў тонкія коскі, што струменіліся па аксамітавым кабаце (там жа, 95).

А Кабапіы-шнуроўкі. Чырвоныя, блакітныя, аранжавыя кабатышнуроўкі, андаракі як вясёлка (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 153).

Кабацік м. Памянш.-ласк. да кабат. Ў валасах яе русыхпучок размарыну, У кабацік прыгожы прыбрана з мусліну, А спаднічка ў яе скрозь карункі, хвальбоны — Грубым золатам ткана па полі зялёным (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 321). Кагосьці яшчэ няма, глухім голасам сказаў Алесь. Мяне, і з паўзмроку выйшла Янька Кагут у беленькіх чаравічках і сіненькім кабаціку (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 48). ..я адразу ж утаропілася на яе кабацік, зашнураваны блакітнымі стужкамі, на круглы і пышны, як кветка, каўнерык вакол шыі (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 235-236).

Каберац і коберац [ст.-бел. коберець дыван, кілім] м. 1. Кілім; дэкаратыўная тканіна. ..народ упаў на калені, а яны маладыя разам ступілі на пушысты зялёны каберац, пасцелены адразу за царкоўным парогам (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 548). Шабка елмурка сукна лазуровага — дзве копы грошай літоўскіх, поес чырвоный з ножамі — 24 гроша, коберац — 4 копы грошай літоўскіх, хустка, вышываная чырвоным ядвабам, 2 залатых... (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 270). / у параўн. Квяцістыя шырокія дарогі Каберцам перад намі ў свет ляглі (Я. Купала. А мы сабе сеем і сеем... 36. тв., IV, 354).

  1. Перан. Кветкавая паляна. На курганавым каберцы Нечувалае чуваць, Што ўсё можа толькі сэрца Беларусава паняць (Я. Купала. Дудар 36. тв., II, 202).

Кабзар [укр.] м. Народны спявак, які акампанаваў сабе на кобзе, заклікаючы да барацьбы з прыгнятальнікамі (у беларускай традыцыі да кабзара блізкі гусляр). Кабзар грае, падпявае, Гамоніць славамі (Я. Купала. Тарасова ноч 36. тв., V, 400).

Кабзарскі, прым. Які мае адносіны да кабзара, належыць яму. Толькі кліч кабзарскі нёсся гучна ў далі, Прабіваўся ў гушчы, як вечавы звон (А. Гурло ТСБМ, II, 569).

Кабрыялет [фр. cabriolet] м. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем. Сядзі наўзгорку адкуль відна дарога і паварот з яе на загоршчынскі «прэшпект», трымай у руках падзорную трубу і, ледзь толькі ўбачыш карэту ці кабрыялет, якія паварочваюць з дарогі на алею, давай загад тром мужыкам, што завіхаюцца трохі ніжэй, у лагчынцы, ля гармат (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 77). А на зямлі, наўсім яе густа-зялёным абшары, толькі адна рухомая кропка: едзе дарогаю рысорны англійскі кабрыялет, а ў ім хлопчык адзінаццаці год і трыццацігадовы мужчына (там жа, 38).

Кабцікі мн. Чаравічкі з мяккай скуры або саф’яну. I якраз у гэты момант з’явіўсяў дзвярах Алесь у мярэжанай пад народны густ — сарочцы, сініх шальварыках і чырвоных кабціках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 48).

Кабяняк м. Дажджавы плашч з капюшонам. 7 ты, чалавек лёзны ўлапленым. кабяняку, таксама глядзі'. He кожны дзень крычаўскіх бурмістраў на палю саджаюць! (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 205).

Кавадла н. Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу. Дзяўчынка нехаця падышла да кавадла, а Вольжыч усеўся на зямлю каля двух вялікіх скураных мяхоў з драўлянай адтулінайсвістулькай на канцы аднаго з ix (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 493).

Кавалерыйскі, прым. Які мае адносіны да кавалерыі, да кавалерыстаў, належыць ім. Кавалерыйская шабля і маўзер у драўлянай кабуры целяпаліся ля страмён (М. ЛынькоўТСБМ, II, 570).

Кавалерыст м. Салдат, афіцэр, які служыў у кавалерыі. Камбрыгу было дваццаць пяць год. Кавалерыст, лейтэнант кадравай службы (Я. Брыль ТСБМ, II, 570). / у параўн. Пра ўмелага, вопытнага наезніка. Сяды-тады.. [старшыня], як дасканалы кавалерыспі, любіў віхрам пранесціся на сваім «Ворану» (Я. Колас ТСБМ, II, 570).

Кавалерыя [іт. Cavalleria ад лац. caballus конь] ж. Конніца, коннае войска (у сярэдзіне 50-х гадоў XX ст. у сувязі з развіццём сродкаў масавага паражэння і пераходам да поўнай матарызацыі арміі кавалерыя як род войск спыніла сваё існаванне). [Старшыня] служыў у кавалерыі, прывык хадзіць за канём і ўмеў хадзіць (Я. Колас ТСБМ, II, 570). Кавалерыя, Артылерыя, Бясконцыя роты Пяхоты (Я. Колас. Міхасёвы прыгоды 36. тв. у 12 т., III, 243).

Каваліха, ж. да каваль. Яна [Лозка] усё ўмее: шыць і гафтаваць, сеяць так, каб усё узышло трыкроць, асабліва ж дзівіла ўсіх, што яна добрая каваліха. Кавала заслоны на вокны самому геру Розенфельду (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 569).

Кавярзні мн. Лапці. Андарак з насоўкай апранула, 3 падплётам ўздзела кавярзні (В. Равінскі. Энеіда навыварат — Зан., 52).

Кавярня [польск.] ж., адрадз. Кафэ, чайная. Параўняўшыся з першай кавярняй, .. [Рыгор] заскочыў выпіць кавы (Ц. Гартны — ТСБМ, II, 572). Ў кавярні водзіць [панічок] рэй і лад, Бывач яе заўсёдны, шчыры (Я. Купала. Эпіграмы — 36. тв., III, 239). ..яны [сябры] забеглі ў кавярню (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 103).

Кагал [ст.-бел. кагаль, какгаль — яўрэйская абшчына; ст.-яўр. kähäl сход] м. 1. Яўрэйская абшчына ў старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расійскай імперыі ў 1772—1844 гг.; члены гэтай абшчыны. Абуховіч з кагалам, Юрага з Пятроўскім, Малеўскі з MinIQ?,

кевічам; тут і граф ўпісаны, 3 Сапліцаю (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 449). II Сход старэйшын яўрэйскай грамады; від рады, кіраванне. Кагал хацеў абвясціць трохдзённы пост для ўсіх яўрэяў (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 301-302). Тады прыйшоў у кагал гаспадар заезнага дома, дзе жыў палкоўнік (там жа, 302).

  1. Калектыўная гаспадарка. I ці праўда таксама, што хутка пачнецца вялікі згон да кагалу? (М. Цэлеш. Хмары над бацькаўшчынай ХБ, 9).

Каган [ст.-руск. кагань дзяржавец < цюрк.] м. 1. Асоба, якая мела тытул правадыра дзяржавы ў цюркскіх народаў у старажытнасці і раннім сярэднявеччы. ..зусім забыўшыся на сваю службу, яшчэ пілі за блізкую ўжо Булгар, за яе стэпы, пілі за здароўе кагана (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 55). Аднак ні францысканцы, ні дамінікане, што былі сярод паслоў, не знайшлі слоў, каб заваяваць давер кагана: татары сталі пагражаць і папе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52).

  1. Тытул, які ўжываўся разам з тытулам князь у канцы VII пачатку IX ст. ва ўсходніх славян (на Русі да XII ст.).
  2. Так называлі з XIII ст. у Мангольскай імперыі імператара.

Каганат м. Дзяржава, якой кіраваў каган. Але калі назаўтра ў першым селішчы каганата, дзе чакалі караван кітайскія і арабскія купцы, высветлілася, што цэны і сапраўды не тыя, якія чакаліся, Кагедэй спахмурнеў зусім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 141-142).

Каганец [ст.-бел. каганець 1. Пасудзіна. 2. Лямпа масляная] м. Прасцейшае прыстасаванне для асвятлення: пасудзіна з тлушчам і кнотам пасярэдзіне. Мацей паднёс каганец і ў гэты мамэнт убачыў, што рукіў бадзякі дрыжаць (М. Цэлеш. Акупанты -ХБ, 189). У вёсцы дзенідзе мільгаюць агеньчыкі: гараць у хатах каганцы ці тлее на прыпечку лучына (I. Шамякін — ТСБМ, II, 572). I тут я ўспомніў пра сваё дзяцінства Пад цёмнай саламянаю страхою, 3 шаптухамі, папамі, знахарамі I невялікім дымным каганцом (С. Грахоўскі — ТСБМ, II, 572). Позна вярнуліся з поля, і таму даводзілася есці пры святле. На стале трапятаў агеньчык каганца (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 22). У парку былі толькі галоўныя алеі. Спачатку па іх ішлі ланцужкі ліхтарыкаў: аранжавыя, блакітныя, чырвоныя, яны пагойдваліся сярод лістоты. Потым пайшлі звычайныя зыркія каганцы (там жа, 100). «Гайда, дзеці! Пагасае Каганец казачы!» (51. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 467). Сказаў — і бліжэй да каганца ў косці гуляць сеў: болей, маўляў, і гаманіць няма пра што (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма — МКГ, 200). Ён паставіў каганец перад Алексам (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 159).

Кагуцік [ст.-бел. когуть певень; польск. ko gut, чэш. kohut] м. Певень. II перан. Пра асобу. Выйдзе вось гэтакі кагуцік і пачынае кукарэкаць аб «адпаведнасьці вытворчых адносін вытворчым сілам...» (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 119).

Кадаўб [ст.-бел. кадовбь] м. Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны. Лявона Богуша зацікавіў кадаўб. Палявік, ён ніколі не бачыў такой тоўстай калоды, выдзеўбанай унутры, з дзіркай убаку (А. Чарнышэвіч ТСБМ, II, 572).

Кадзь [ст.-бел. кадь — 1. Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў. 2. Бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў. 3. Мера вадкасці] ж. Вялікая драўляная пасудзіна для захоўвання ці вымярэння вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў. [Блякс]: Чаго так раптам усе вы [бяседнікі] замоўклі? Ціў маіх кадзях віна не хапіла? (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 96). Гэтыя словы яна казала пра высачэзнага шыракаплечага мужчыну, пра здаравяка, які на выцягнутыхруках адрываў ад зямлі кадзь, напоўненую жытам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 129).

Кадка [ст.-бел. кадка 1. Невялікая кадзь. 2. Бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей і сыпучых рэчываў, харчовых прадуктаў] ж. Невялікая кадзь. Або як мёд пайду я падглядаць у кадку, I тут бяда неўсёў парадку і даглядку (Я. Купала. Пчолы 36. тв., IV, 21).

Кадоўбец м. Дзежка. [Крыжакі] стаялі ля доўгага драўлянага карыта з вадой, якую прагна пілі іхнія коні, некаторыя ж валаклі у дом рознае дабро: сувоі палатна, бочкі з зернем, кадоўбцы мёду, адзенне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 102). 3 княжацкгх паграбоў выкочвалі чалядзіны дубовыя кадоўбцы, у якія быў наліты густы, цягучы, светла-жоўты, яклетняе сонца, мёд-ліпец (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 86).

Кадрыля [фр. guadrille, ад ісп. cuadrilla, літаральна група з чатырох чалавек] ж. Папулярны некалі сярод моладзі танец з цотнай колькасцю nap, а таксама музыка да гэтага танца. Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках (М. Лынькоў ТСБМ, II, 573). Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат гэта пары йдуць кадрылю, Б’юць абцасамі падлогу (П. Броўка — ТСБМ, II, 573). [Сват]: Трылля! трылля! вось кадрыля, Вось лявоніха ідзе (Я. Купала. Адвечная песня 36. тв., VI, 13).

Кадэт [скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэў канчатак па аналогіі з кадэт выхаванец кадэцкага корпуса] м. 1. Член контррэвалюцыйнай партыі ў дарэ210

валюцыйнай Paciі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх (Я. Колас ТСБМ, II, 573). Суб’ект напорысты, кудлаты — Эсэр, эсдэк ці то кадэт Адзін іх пах, адзін букет (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 363).

  1. Выхаванец сярэдняй ваенна-навучальнай установы кадэцкага корпуса. На тэрыторыі Беларусі з'яўляецца мноства школ. Скажам, у адной толькі Гродні ўзнікла .. школа землямераў, школа бухгалтэрыі ірахункаводства, будаўнічая школа, школа кадэпіаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 130).

Кадэцкі, прым. Які мае адносіны да кадэта (тут у I знач.). Ход выбараў паказваў, што верх бярэ ў іх так званая канстытуцыйна-дэмакратычная або кадэцкая партыя, памяркоўна-апазіцыйная партыя памешчыкаў і ліберальнай буржуазіі (Я. Колас ТСБМ, II, 573).

Кажамяка м. Майстра, які вырабляў сырамятную скуру. Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 79).

Кажны, займ. Кожны. ..кажны аўтар паданьня ці легенды, захоўваючы даты падзеяў, бясспрэчна, мог надаць гэтым падзеям іншы сэнс паводле сваіх сымпатыяў і антыпатыяў (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 224).

Каза ж. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будаўніцтве. Паложаць чалавеку дзесяць цаглін на «казу», прыгнецца ён, каб трывалей ляжала прылада на плячах з грузамі (А. Пальчэўскі ТСБМ, II, 574). Па хісткіх рыпучых лесвіцах, на вышыню дзесятага паверха насілі муляры цэглу на «казе» («ЛіМ» ТСБМ, II, 574).

Казак1 [ст.-бел. козакь, казакь 1. Лёгкаўзброены воін у войску Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. 2. Прадстаўнік вольнай ваеннай абшчыны з асобым самакіраваннем. 3. Служылы чалавек, які нёс пагранічную ахоўную службу па найме ў Маскоўскай дзяржаве. 4. Чалавек, які нёс ахоўную, кур’ерскую службу ў замках ці пры двары магнатаў; цюрк. казак — вольны чалавек] м. 1. На Русі ў XVXVII стст. вольны чалавек з прыгонных сялян, халопаў, гарадской беднаты, якія ўцякалі на ўскраіны дзяржавы Дон, Запарожжа, Яік. Большая частка казакоў складалася з былых прыгонных сялян, якія ўцякалі на Украіну і паўднёвыя вобласці Беларусі ад прыгоннай няволі («Беларусь» ТСБМ, II, 574). Гутараць [сотнікі], апавядаюць, Як Сеч будавалі, Як казакі на байдаках Парогі міналі (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 409).

  1. Ураджэнец якой-н. вайсковай вобласці (Войска Данскога, Войска Уральскага і інш.), ільготны землеўладальнік, абавязаны дзяржаве ваен-

най службай (у конным страі) на пэўных умовах. // Радавы асобых (звычайна кавалерыйскіх) вайсковых часцей, якія камплектаваліся з прадстаўнікоў гэтага саслоўя. У вёсцы трывога: прыехаў земскі з казакамі (А. Якімовіч ТСБМ, II, 574). To не рой груганоў падымаецца, .. Гэта гурты казакоў злятаюцца Закаваны народ катаваць (Я. Купала. 3 песень аб няволі 36. тв., I, 178).

0 Вольны казак свабодны, ні ад каго не залежны чалавек. Я сваіх стрыжаных праз два тыдні распускаю — і да самага верасня вольны казак. Любата. Што хочаш рабі (I. Навуменка. Сасна пры дарозе ЭСФ, 77). — Ну, што ж? думаў Лабановіч. Апошнія мае часіны тут. Школу здаў, і зараз я чужы ў ёй. Рубеж праведзены. Цяпер я вольны казак, покі яшчэ не падрэзаны крыллі (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 516-517). Пагуляў казак на волі, трэба і адпачыць (жарт.) усяму свой час. — Ну, што ж, брат, — сказаў Лабановіч: Пайду спаць. Вось як вышйаў тады, дык і не клаўся. Адпачну, а заўтра відней будзе. — Ён зірнуў на Трусевіча і дадаў: Пагуляў казак на волі, трэба і адпачыць (Я. Колас. На ростанях — 36. тв. у 12 т., IX, 492).

Казак2 м. Слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны паказацку. Жудка зрэнкамі стрэліў [ваявода], Казака ту ж Навума паклікаў (Я. Купала. Ваявода 36. тв., III, 338).

Казакаваць незак. Быць казаком, весці вольнаежыццё казака. Н Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты партыйны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі (А. Асіпенка ТСБМ, II, 579).

Казакін [параўн. ст.-бел. козакйнка від верхняга жаночага адзення свабоднага пакрою, кароткага, без рукавоў] м. 1. Верхняе кароткае жаночае адзенне без рукавоў. Стаяла яна, а падол старадаўняга казакіна складкамі ляжаў вакол, і старым яе каленям было мулка на мяккай аксамітавай падушцы (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю — Пр„ 271).

  1. Мужчынскае верхняе адзенне ў выглядзе паўкафтана са стаячым каўняром і складкамі ззаду.

Казальніца [ст.-бел. казалнйца] ж. Амбон, прапаведніцкая кафедра. He веру купленым прарокам, Што з казальніц за грошы лгуць I сочаць прагавітым вокам, Скуль больш чырвонцаў ім нясуць (Я. Купала. Мая вера 36. тв., III, 311).

А Балкон-казальніца: Ксёндзузышоў на балкон-казальніцу, адкашляўся і пачаў гаварыць казань (Л. Арабей ТСБМ, II, 574).

Казарма ж. Інтэрнат для рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі. Падышла група рабочых з бліжэйшай пуцявой казармы (М. Лынькоў ТСБМ, II, 575).

Казаціна ж. Казакін. Ігнат Пушча выклікаў да сябе начальніка разведкі, бялявага статнага хлопца ў кавалерыйскай казаціне (Г. Шчарбатаў-ТСБМ, II, 575).

Казацкі [ст.-бел. козацкйй, казацкйй], прым. да казак1. Які мае адносіны да казака, належыць яму. Утаміўся вараненькі, Ідзе, спатыкнецца. — Каля сэрца казацкага Як гадзюка ўецца (Я. Купала. Прычынна 36. тв., V, 373). // Уласцівы казаку, казакам. Што тварылася на Украіне, За што памірала, За што слава казацкая Наўсім свеце стала! (Я. Купала. Да Аснавяненкі 36. тв., IV, 473). // Які мае адносіны да карэннага казацкага насельніцтва. Нядолю спяваю казацкага краю! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 444).

Казацтва [ст.-бел. козацтво, казацтво, козацство — 1. Ваенная, ахоўная кур’ерская служба. 2. Рабаванне, грабежніцтва; і інш.] н., зб. 1. Казакі. У маёй хаціне, бы ў стэпу без краю, Казацтва гуляе, байрак гаманіць (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв„ V, 410).

  1. Казацкае саслоўе.

Казачок [ст.-бел. казачокь, козачекь] м. Хлопчык-слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны па-казацку. Там яго [Шаўчэнку] вучылі паварчуком, а пасля паставілі прыслугоўваць «казачком» пану (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера 36. тв., VII, 291).

Казачы, прым. Тое, што казацкі. Ктаму часуў Берастэчка Кдружыне казачай Прыблукаўся пан Папюцкі 3 хеўраю лядачаіі (Я. Купала. Бандароўна 36. тв., V, 82).

Казачэнька м. Ласк. да казак1 у I знач. Сабраў Тарас казачэнькаў Парады пытаці (Я. Купала. Тарасова ноч 36. тв., V, 402-403).

Каземат [фр. casemate ад іт. casamatta] м. У дарэвалюцыйнай Расіі адзіночная камера ў крэпасці для трымання палітычных зняволеных. Унізе, у казематах, сядзелі бясстрашныя барацьбіты-вязні, а наверсе ў прасторным пакоі былі каты (Р. Няхай ТСБМ, II, 576). Імператар быў бяссільны са сваёй ахранай, прыдворнай гвардыяй і казематамі перад Пушкіным-паэтам (Я. Купала. Любімы паэт 36. тв., VII, 276).

Казёнка ж. 1. Гарэлка, якую прадавалі ў казённых вінных магазінах. За чаркай казёнкі незнаёмы расказваў у карчме, як ён калісьці служыў у гэтым самым Міры фурманам-паштальёнам (А. Мальдзіс — ТСБМ, V, 554).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі казённы вінны магазін.

Казённы, прым. 1. Які мае адносіны да казны, належыць ёй; дзяржаўны. II Які выдаецца з казны, за кошт казны, дзяржавы. Цесляры выбягалі з баракаў, размахваючы.. казённымі сякерамі (К. Чорны ТСБМ, II, 576).

  1. Які знаходзіўся на дзяржаўнай службе. На гасцінцы, у вярсце ад чыгункі, стаяла хата казённага лесніка Лукаша (Я. Колас ТСБМ, II, 576).

Казляр м. Паганскі жрэц. Даніла пляху гарэлкі стаўляе; Выглянуў аслі госці не ідуць? Найпершы казляр туды паявіўся, Гаспадару ў пояс пакланіўся, За ім — гусляр, там свае брадуць (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 213).

Казна [ст.-бел. казна; з цюрк.] ж. 1. Сховішча грошаў і каштоўнасцей цароў, князёў, манастыроў. Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 41). II Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы. Пад казну зямля пайсці не можа, гэта ўласнасць міністра (К. Чорны ТСБМ, II, 577). II Сукупнасць грашовых сродкаў якой-н. установы. Паднятыя апоўначы ў пошуках заробку бедныя дзеці так і паехалі, не багата сабраўшы для папаўнення казны сіроцкага дома (М. Філімонаў ТСБМ, II, 577).

  1. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей, а таксама ўрадавая ўстанова, якая распараджаецца маёмасцю дзяржавы. -Далася вам гэтая казна. Самі на сябе рабіць будзеце, а не на казну, свая ж гаспадарка будзе (П. Галавач ТСБМ, II, 577). П Дзяржаўная ўстанова, прадпрыемства. А хлеба ўсё ж такі не хапала: узімку наймаліся ў казну рэзаць дровы, вазілі караўкі, наймалісяў гарадах (В. Каваль ТСБМ, II, 577).

Казнакрад м. Службовая асоба, якая абкрадвае казну (у I знач.), прысвойвае дзяржаўныя каштоўнасці. Цудоўны апарат Займеў амерыканец: Направа казнакрад, Налева ашуканец (М. Лужанін ТСБМ, II, 577).

Казнатка ж. Жаночая верхняя вопратка. ..высокія грудзі (хоць ты на іх поўную чашу стаў) абцягвае сіняя казнатка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 127). А ў пляме слабага святла, што падала з акна на каменныя пліты падлогі, стаяла жанчына, і было на ёй замест андарака, казнаткі і карабліка — грубае адзенне манахіні (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 150).

Казначэй [ст.-бел. казначей, казночей] м. Той, хто распараджаўся казной. [Алекса] моўчкі ўзіраўся на меч, аж пакуль сілай не выпхнуў яго са скарбніцы ацверазелы казначэй (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 23). [Франц].. у свой час не толькі змог прабрацца ў віленскае кіраўніцтва мяцяжом, а і заняць там немалую пасаду памочніка казначэя (М. Віж. Лабірынт Л, 232). Аляксандр даведаўся аб шчодрых тратах жонкі і загадаў Івану Сапегу і казначэю выдаваць ёй грошы з дзяржаўнай казны (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 57).

Казначэйства н. Дарэвалюцыйны ўрадавы фінансавы орган, які ведаў захаваннем, прыёмам і выдачай дзяржаўных сродкаў. Пасля навук паступіў [Уладыслаў Эпімах-Шыпіла] на службу ў Міністэрства фінансаў у Дэпартамент гасударств. казначэйства, у каторым і закончыў сваё жыццё (Я. Купала. Уладыслаў, сын Ігната Эпімах-Шыпілы 36. тв„ VII, 204).

Казнь [ст.-бел. казнь 1. Слова, навучанне. 2. Пакаранне, кара. 3. Зняволенне. 4. Турма] ж. Астрог. Потым некалькі гадоў Карп правёўу казні каралеўскага замка ў Гародні, пакуль яго не вызваліў князь Сымон (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 129).

Кайданавы, прым. да кайданы. А за песнямі Звон кайданавы, Стогн закованых Разлягаецца... (Я. Купала. Чаго хмурыцца?.. 36. тв., II, 8).

Кайданнік м. Закуты ў кайданы. ..каля самой заставы, адкуль гоняць кайданнікаў (У. Караткевіч. Зброя 43, 288). Кайданнік мог ударыць канвойнага і тады яго ставілі пад першы лепшы мур або ў першым гарадку вадзілі праз тысячу шпіцрутэнаў (там жа, 349).

Кайданы [ст.-бел. кайданы, кейданы, койданы} мн. Злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія ў дарэвалюцыйнай Расіі надзяваліся на рукі і ногі тых, хто абвінавачваўся ў цяжкіх злачынствах. Тамаша ў кайданы Закулі ў той час 1 ў Сібір саслалі (Я. Купала. Нікому 36. тв., V, 31). Наперадзе — тыя, у каго кайданы і на руках, і на нагах. Потым — тыя, што толькі з ручнымі кайданамі. За імі тыя, што зусім без кайданоў (У Караткевіч. Зброя 43, 346).

Кайзер м. Імператар у Германскай імперыі. [Немец:] Мы прыйшлі да вас не ваяваць, а навесці лад і парадак у вашай краіне. Так загадаў кайзер Вільгельм! (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 144). Мы памятаем часы імперыялістычнай вайны, калі жывое цела нашай краіны рэзалі і грабілі полчышчы крывавага кайзера (Я. Купала. Зварот народных паэтаў Беларускай ССР Янкі Купалы і Якуба Коласа да беларускага народа 36. тв., VII, 331).

Какошка ж. Зязюля. 3 шумлівых зялёных лясоў, якія абступалі церам і луг, нёсся сакавіты нястомны голас какошкі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 249).

Какошнік м. Старадаўні рускі жаночы галаўны ўбор у выглядзе ўпрыгожанага шчытка над ілбом. 3-пад чырвонага какошніка вырываліся светлыя струмені валасоў (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 64).

Калабарацыяніст [фр. collaborationniste} м. Здраднік, які супрацоўнічаў з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд Другой сусветнай вайны. // У тэксце здраднік. Нехта з дэмакратаў у запале спрэчкі назваў яго [гаспадара] аднойчы нават 215

«калабарацыяністам», але гэтага не падтрымалі нават злоснікі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 316-317).

Каламажка ж. Лёгкая выязная павозка на рысорах. [Адольф]: Як панёс [конь] з гары, што каля Прытыкаў, — і мяне выкінуў, і вось зламаў, так што мусіў другую каламажку ўзяць; праз тое і замарудзіў (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 211). Пры гэтым мой сябар зрабіў гаспадарчы шырокі круг рукой. Мы саскочылі з каламажкі (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 25). Назаўтра Антон з Сымонам у лёгкай, на рысорах, каламажцы за дзень аб'ехалі ледзь не ўсе палі калгаса (I. Сіняўскі ТСБМ, II, 580). Люба з Ларысай прыехала ў двор з горада на спружыністай невялічкай, як дваім сесці, каламажцы (Р. Мурашка — ТСБМ, II, 580). Каламажку з паклажаю звярнулі з дарогі (Я. Колас. У тыле Дзянікіна 36. тв. у 12 т., V, 308).

Каламар [ст.-бел. каламарь, калямарь, коломар-ь і інш. чарнільніца] м. 1. Дробны канцылярскі службовец; пісака (зневаж.). Цур табе, нікчэмны Каламару!.. (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 338).

  1. Чарнільніца. А яго мосць усміхаецца і да мяне паперу і каламар залаты з атрамантам падсоўвае (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 198).
  2. Пасудзіна для вадкасцей. Якхапіўся рукой за той каламар, Што узяў я з вадой яму для піцця, Дык высахла зараз вада аж да дна (Ф. Багушэвіч. Бьіў у чысцы Зан., 415).

Калантар [ст.-руск. колонтарь панцыр без рукавоў з металічных пласцінак] м. Скураная кашуля з нашытымі жалезнымі пласцінкамі. Але калі яны [ваяры] палеглі і проці немцаў засталіся зямяне, убраныя ў нагрудныя панцыры і калантары, тады ціск немцаў узрос (К. Tapacay Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 387). ..на Андрэя ляцелі, наставіўшы дзіду, змрочны мацак у калантары і яшчэ баярын з узнятым мечам (там жа, 161). Паўкруглы аршак усё болей замыкае кола вакол нас. Чалавек сорак. Некаторыя ў цэльнакутых латах, некаторыя ў каланпіарах (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 163).

Калаўрот м. Прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, якое прыводзілася ў рух панажом. Двойчы на тыдзень збіраліся да Рагнеды бабы з кудзеляй, пяялі за калаўротамі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 71). [Райнер].. не падышоўшы да яе [Жывены], грузна патэпаў да калодзежа, дзе ўжо рыпеў калаўрот (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 112). Улевым куце на лаве стаіць прасніца з кудзеляй, пры ёй на падлозе — калаўрот (I. Козел ТСБМ, II, 582). Ля кудзелі працуе дзяўчына — Манатонна гудзіць калаўрот (Ю. Лявонны — ТСБМ, II, 582). Жартавалі, смяяліся і «памагалі» дзяўчатам прасці, скідаючы з калаўротаў шнуры і закручваючы ў кудзелі вусы (К. Крапі216

ва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 206). / у параўн. Мяне [тутэйшага] бог не пакрыўдзіў языком (У жонкі ж меле ён, як калаўрот), Мне з прадзедаў застаўся ён з жыццём, 3 ім ведае мяне чужы народ (Я. Купала. Тутэйшыя 36. тв., III, 215).

Калаўротак м. (разм.). Тое, што калаўрот. Сходзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а da іх далучаліся хлопцы (Я. Колас-ТСБМ, II, 583).

Калегаваць незак. Сябраваць, вадзіць кампанію з кім-н. Людзі прасцейшыя, дык тыя сыходзяць з тратуара і не турбуюць дворнічышынайработы. Але гэта людзі, якія з ..[дворнічыхай] і калегаваць могуць (К. Чорны ТСБМ, II, 584). Хаця ж, сынок, толькі з добрымі калягуй, не звязвайся з благімі (Р. Мурашка ТСБМ, II, 584).

Калегіум і калегіюм [ст.-бел. колекгйумь, колегеумь і інш. духоўная навучальная ўстанова; лац. collegium таварыства, супольнасць] м. Закрытая сярэдняя або вышэйшая навучальная ўстанова ў XVIXVIII стст. у Заходняй Еўропе. // Навучальная ўстанова, заснаваная езуітамі ў Беларусі, Украіне і Літве (існавалі з другой паловы XVI ст. да пачатку XIX ст.). Гэта былі руіны «моста на крыві», на якім калісь вырашалі свае багаслоўскія пытанні задняпроўскія манахі з іхнімі прыхільнікамі і гараджане з католікаў, узначаленыя шкалярамі з езуіцкага калегіума (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 299). Можаш касцёл дамініканаў ужо цяпер у думках зваць езуіцкім, а калегіюм пры ім езуіцкім калегіюмам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 18). Бацькоў, відаць, выбілі, а дзіця аддалі ў божы дом, а потым, калі ўбачылі, што не здох, узялі ў калегіюм (там жа, 72).

Калегія [ст.-бел. коллекгйя, колегйумь і інш. < лац. collegium] ж. 1. Тое, што калегіум. У 1570 годзе езуіты ў Вільні адкрываюць калегію, якая праз 9 год ператвараецца ў акадэмію з падрыхтоўчай школай (Л. Шакун ТСБМ, II, 584). II Будынак Пецярбургскага універсітэта. Такога маўчання, якое запанавала пасля гэтых слоў, напэўна не бывала ў будынку «дванаццаці калегій» з самага дня яго пабудовы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 184).

  1. Назва органаў цэнтральнага кіравання ў Расіі XVIII ст.
  2. У Старажытным Рыме — саюз асоб, аб’яднаных агульнай прафесіяй, культам і г. д.

Калежскі, прым. Першая частка састаўных назваў некаторых грамадзянскіх чыноў, існаваўшых у дарэвалюцыйнай Расіі. Вось з імі і пачаў супрацоўнічаць калежскі рэгістратар Беластоцкага дваранскага сходу Аляксандр Мацвееў Грынявіцкі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 81).

Калектывізаваны, дзеепрым. Аб’яднаны ў калектыў, калгас. Карсаковічы [вёска] калектывізаваны, а Паляны яшчэ жывуць аднаасобнікамі (там маецца толькі невялічкі калгас) (Я. Купала. Сам напаўняешся вялікай радасцю 36. тв., VII, 251).

Калектывізаваць зак. і незак., каго-што. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у калгасы. Сымон Карызна, упэўнены ў немінучай удачы, даў сабе слова намагчыся ўсімі сіламі і калектывізаваць свой сельсавет раней ад усіх у раёне (М. Зарэцкі ТСБМ, II, 585).

Калектывізацыя ж. Аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі калгасы. ..ўсе і ўсюды толькі тое іробяць, што гавораць аб калектывізацыі (Я. Колас. Адшчапенец 36. тв. у 12 т., VII, 95)... цераз два-тры гады пасьля калектывізацыі галодныя людзі пойдуць натоўпам да рэчак і вазёраў, на лугі ў лясы і вынійічаць усё жывое, чым можна напхаць страўнік (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 21). Як пачалася калектывізацыя, Корзюка пачалі кулачыць (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 53). Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, гаварыў Кастусь, — палітыка .. развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі апраўдала сябе выдатна (Я. Брыль ТСБМ, II, 585). Н перан. Ці не захапіла і яго [Ветра] ідэя калектывізацыі, бо ён вельмі гарліва сцірае ўсякія сляды і знакі аднаасобнай гаспадаркі засыпае снегам вузенькія межы.., абагульняе загоны і цэлыя палеткі (Я. Колас. Адшчапенец 36. тв. у 12 т., VII, 95).

Калена [ст.-бел. колена пакаленне і інш.] н. Пакаленне, род. [Дзед Даніла]: Будзе зьмена, будзе зьмена! Ідзе новае калена (Я. Колас. Сымон Музыка — CM, 144). Мудрасць гэта не новая і не мая, сказаў Рагвалод. У кожным калене выпрабоўвалася, і ўсе пра яе забываюць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 21). У Польшчы Альгердавіч на стальцы, і тут, на Літве, мусілі быць князі Альгердавага калена (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 225). Мне расказалі, калі прыйшоў, што апоўначы загрымела кальцо на дзвярах, і голас крыкнуў: «Раман у дваццатым калене, выходзь!» (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 227).

Календы мн. У Старажытным Рыме першы дзень месяца, з якім звязваліся тэрміны пагашэння даўгоў, выканання іншых абавязкаў (у грэкаў календаў не было).

0 Да грэчаскіх календаў (каляд) [ад лац. calendes graecas] — на няпэўны час, надоўга ці назаўсёды. Калі і гавораць [афіцыяльныя асобы 3UIA] аб магчымасці якіх-небудзь дагаворанасцей, то толькі па асобных, зразумела, выгадных для ЗША, пытаннях ядзерных узбраенняў, а праблему космасу трэба, маўляў, адкласці да грэчаскіх календаў 218

(Звязда. 3.02. 1985 ЭСФ, 109). На грэчаскія календы ніколі, невядома калі. Пазыч сто рублёў. А аддасі калі? На грэчаскія календы? Ды сёння ж аддам, скнара ты пракляты! ускіпеў Шахрай і грымнуў далоняй па стале (Я. Васілёнак. Нараджэнне чалавека ЭСФ, 235).

Калеснік м. Майстар, які вырабляе колы, калёсы. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны (А. Пальчэўскі ТСБМ, II, 586).

Калёна ж. Калона. Адзін вязень паваліўся. Да яго падскочыў Нэрон. «Зь якой калёны?» (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 140).

Калёрыі мн. Калорыі. Яны [птушкі] высоўвалі ізь гнязда галоўкі й разьзявалі роцікі, просячы есьці, бо яны шпарка расьлі w патрабавалі шмат калёрыяў (М. Цэлеш. Галчыны дзеці ХБ, 161).

Калібер м. Тое, што гітара. Узялі-с усе каліберы з плошчы і паехалі-с. I сані ўзялі. Хіба ўжо на каліберы пераселі? (У. Караткевіч. Зброя 43, 286). Алесь вырашыў капануць субяседніка, масквіч ці не. А чаму «калібер»? — Па думскаму каліберу рабілі пры генерале губернатары Галіцыне. Даўгушы ён загадаў знішчыць, аўсім парабіць такія па думскаму каліберу, узору. To рамізнікі самыя экіпажы так сталі зваць... Дурны народ... (там жа, 286-287).

Каліка м. Старац, пераважна сляпы, які збіраў міласціну, спяваючы духоўныя вершы. У царскім двары і баярскіх палатах пасяліліся ціхія духоўнікі, манахі, калікі вандроўныя (В. Говар. Пялёстак і крышталь-ПК, 164).

Каліннікі [ва ўсходніх славян вобраз мароза ўяўляўся казачным багатыром, кавалём, які скоўваў ваду, таму па народнай этымалогіі ўзнікненне слова звязана з рускім дзеясловам калйть] мн. Жалезныя маразы.

А Каліннікі-маразы: Каліннікі-маразы прыхоплівалі вушы. Рьтелі ў блізкім лесе крокі насмешлівага Зюзі, якому не цярпелася паказаць слабым людцам сваю сілу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 400).

Каліта і калета [ст.-бел. калйта, калета, колйта — кашалёк, торбачка для захавання грошаў, дакументаў і розных дробных прадметаў, зробленая з матэрыі або скуры і прымацаваная да пояса] ж. Сумка для грошаў; вялікі кашалёк. [Алесь:] Мне свая каліпіа не дарагая. Мне мая зямля дарагая. Яна мне патрэбна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 140). ..вулкі і завулкі зьмяніліся на нейкае «гарачае поле», поўнае ўсякіх злыдняў, якіх за апошні час няўмеру разьвялося і каторыя ўздоймам рабілі аблавы на каліты, гадзіньнікі і полыпы сваіх блізьніх (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай Тв., 40). He падабалася, што Глінскі патрабаваў на соймах караць горлам тых, хто не выйдзе на вайну, што патрабаваў аблегчыць свае каліты і даваць срэбшчыну 219

для войска (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 66). ...мусіць бацька калітой патрэсці, а ты [Ігнасёк] глуздамі пашавяліць (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 63). Ўсёзабраў [разбойнік] з грашмі ў калеце, забраў ўсю прыладу, Ў панскай сеў сабе карэце, А пан бяжыць ззаду! (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі Зан., 427). Яна бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты, у торбу суне зрэб'я пару... Што ж болый? He ведае сама (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., 134-135). II перан. [Мсціслаў:] Гэтыя старасветчыкі, гэтыя святыя ды божыя старазаветныя шляхцюкі — яны горла за свае грошы перарваць гатовы. У іхзамест сэрца каліта, замест мозгу каліта (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 39).

0 Had сіратою бог з калітою. [Навум] (убок): Had сіратою богз калітою, Што ж, камісару, будзе з табою, Як пан дзядзічны з намі асядзе! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія — Тв., 41). Had сіратою бог з калітою, бы з каліты ёй нічога не трапляе (фалькл.).

Калітка ж. Памянш.-ласк. да каліта; невялікая каліта. Спытае: куды, мужычок, ідзеш? Што ў калітцэ на рынак нясеш? (В. ДунінМарцінкевіч. Вечарніцы Тв., 201). Акрамя Дароша, жонка толькі ведала, колькі новенькіх чырвонцаў схована ў скураной калітцы (Р. Мурашка — ТСБМ, II, 589). [Ян] выняў з кішэні скураную каліпіку, адлічыў грошы і падаў Андрэю (А. Чарнышэвіч ТСБМ, II, 589).

Калодкі мн. Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі на шыю, ногі. Змучаныя рабы аднойчы спрабавалі ўцячы, але спроба скончылася няўдачай, пасля амаль год змоўшчыц трымалі ў цяжкіх калобках на шыях (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 19). ..той [каваль] стаў таропка біць малатком па канцы доўгага, больш цяжкага ланцуга, да якога як прыкляпалі юнака, а потым Жывену, на ногі якой таксама надзелі калобкі (там жа, 113).

Калоднік м. Арыштант, закаваны ў калодкі. Падымаючы густы пыл, пад летняй спякотаю, ішлі парамі ў шэрых адзежах, закаваныя па руках і нагах, калобнікі (В. Каваль ТСБМ, II, 590).

Каломна, калумна і калюмна [польск.] ж. Калона, частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе слупа. 3 захапленьнем і разам з тым з роспаччу пазіраў на бронзавыя каломны волатаў-дрэваў; з роспаччу таму, што малаўжо іхуцалела (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 72). [Джыраляма] выступае і, успёршыся аб калумну, пачынае чытаць (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 162). Гэта павінна было быць нешта накшталт ні то хораму, ні то палаца, з белымі калюмнамі, з вялізнымі стральчатымі вокнамі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 128).

Калугер [ст.-бел. калугерь, калугйрь, кулугерь — паважаны стары манах (манаскі чын)] м. Манах. Але спрактыкаваны ў жыццёвых бурах 220

калугер выдатна разумеў, што не яго так прывячаюць-велічаюць гордыя князі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 226).

Калчан [ст.-руск. колчань] м. Скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл. Падзівіўся на двухгаловых хвастатых звяроў, што шчэрыліся з калчанаў (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 10). 3 вечара адзявалі мяне, кажа [Святаслаў], у чорную пасцілку на цісовай краваці; .. сыпалі мне з пустых калчанаў паганых полаўцаў буйныя пэрлы на грудзі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 241). ..ён [Альгерд] гнаў свайго каня, не зважаючы на тое, што торба з падстрэленай лісіцай мякка калаціла па скураным поршні левай нагі, а калчан з лукам па правай (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 483). [Альбрэхт:] — Можа, ты ўжо чуў пра паляўнічага Альбрэхта — гэта значыць прамяне? [Хлопчык:] Пра гэта гавораць нават сцены... Ітвой дарагі калчан, хаця і без стрэлаў (там жа, 126). Жывена так і не даведалася, ці пашкадаваў ён у апошнія свае хвіліны таго, што не дабіў Ота, які таксама на апошнім дыханні дапоўз да калчана са стрэламі і здолеў пусціць гэтую [стралу], каб дзіка зарагатаць і тут жа памерці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 117).

Кальчуга [ст.-руск. кольч^га] ж. Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе рубашкі з металічных кольцаў. Пыл клубіцца па дарогах ад дзесяткаў тысяч ног. Зіхацяць на сонцы бліскучыя шаломы, шчыты і кальчугі (В. Вольскі ТСБМ, II, 594). На сценах вісела дарагая зброя кальчугі, мячы, дзіды, нават славянскія шаломы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 215). 1 ўвесь ён [ганец] быў як ахутаны шчыльнай татарскай кальчугай баданай (там жа, 97). Ваявода сядзеў ля дзвярэй, ягоная кальчуга была парваная каля горла (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 390). Маю кальчугу, коратка кінуў князь, і Цімафей зноў кіўнуў памочніку, а той амаль адразу ж выцягнуў з самага вялікага куфра тонкую металічную кальчугу звон яе кольцаў аддаўсяў самых далёкіх кутках вялікае залы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 539). Плеценая са стальнога дроту кальчуга была на ім, бо баяўся тэўтон, што нападуць на яго ў дарозе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 142). [Бацька:] Я сам бачыў чалавека, у якога на кожным дробным кольцы кальчугі была выбіта назва месца, дзе яны рабіліся: сутычкі і сечы, змовы і паядынкі... Чалавек той быў мой бацька (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 72). А на Падоллі сонца, духата, пекла, у кашулі горача, а тры дні кальчугі не здымалі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 152). А ён [пані Антоні], нібы трапляючы ў кальчугі вушка, павесіўурачыста на далоні правай Штцрутэн, быццам піку для вайны крывавай (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 395-396).

А Кальчуга-байданка'. Абаронены кальчугай-байданкай, з буйнымі пляската кутымі кольцамі, жалезнай шапкай, узброены вузкім канчаром і дагай, маскавіт адчуваў сябе ўпэўнена (В. Чаропка. Храм без Bo­ra Хр„ 171).

Калясніца ж. 1. Асабліва ўладкаваная павозка, якая выкарыстоўвалася ў старажытнасці ў час баёў, трыумфальных шэсцяў і спаборніцтваў. Нездарма сярод розных багоў, чые постаці ў шаломах і латах стаяць па баках храма, найболыйыя і найбліжэйшыя да ахвярнага агню яны, чые ногі схаваныя разьбяной сцяной калясніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 11).

  1. Багата аздоблены калёсны экіпаж для ўрачыстых выездаў.

Камара ж. Камера. Яшчэўсе спалі, бо было зусім рана, сьвятло толькі стала прабіваццаў камару (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 133).

Камарылля [ісп. camarilla] ж. У пачатку XIX ст. у Іспаніі група інтрыганаў, якая знаходзілася пры каралі Фердынандзе VII. // Група прыдворных, якая ў карыслівых мэтах уплывала сваімі інтрыгамі на дзяржаўныя справы. [Граф:] Вы ж мелі шчасце сустракацца з Міхаілам Мікалаевічам? Самы разумны з усёй гэтай камарыллі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 106).

Камасацыя [ням. Kommassation] н. Аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы. На гэтай роўнядзі сям-там тырчалі, як дулі на талерцы, хутары, каторыя яшчэ з часоў сталыпіншчыны, а каторыя — вынік камасацыі (Р. Сабаленка ТСБМ, II, 598). Пачалася камасацыя, перадзел зямлі (I. Дуброўскі ТСБМ, II, 598).

Камашы і гамашы [ням. kamasche < фр. gamache] мн., адз. камаш, гамаш, м. (разм.). Мужчынскія чаравікі, туфлі (першапачаткова чаравікі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі). Эй, дзівуйся. Хто жыў, Які майстар я [шавец], зух! Бот, камаш, чаравік Вам састрою удруг (Я. Купала. Шавец — 36. тв., I, 352). Хлопец чамусьці прыбраўся, як на вечарынку: цёмна-шэрыя каверкотавыя штаны навыпуск..., старанна наглянцаваныя камашы (I. Хадкевіч ТСБМ, II, 598). Міхалка падняў нагу і паказаў жоўтыя падношаныя камашы на тоўстай скураной падэшве (Я. Ермаловіч ТСБМ, II, 598). У шаўца Ісроэля заказалі камашы (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 300). Зайшоў мужчына, з выгляду вясковы інтэлігент —у шэрым адпрасаваным касцюме, у бліскучых гамашах і белай саламянай кепцы (М. Лупсякоў ТСБМ, II, 23).

Камбедавец м. Член камітэта беднаты. Упершыню з’яднаным гуртам Мы з камбедаўцамі вырашылі стварыць калгас (А. Куляшоў — ТСБМ, II, 598).

Камедзь ж. Камедыя. Звяры і птушкі пашкадавалі гаротных мужычкоў. Уздумалі яны павесяліць народ, наладзіць для яго вясёлую камедзь (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 259).

Камедыянт м. Акцёр. Музыкі зайгралі, а камедыянты танцавалі (3. Бядуля ТСБМ, II, 600).

Камерал м. Той, хто авалодаў камеральнымі навукамі. [Алесь:] 3 камералаў выходзяць самыя лепшыя гаспадары і адміністратары. А гэта галоўнае (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 363).

Камеральны [с.-лац. cameralis пакаёвы], прым.:

о Камеральныя навукі цыкл адміністрацыйных і эканамічных дысцыплін, якія ў XVII—XVIII стст. выкладаліся ва універсітэтах Германіі і іншых еўрапейскіх краінах з мэтай падрыхтоўкі кіраўнікоў буйных гаспадарак. [Алесь:] Прасіцца буду на юрыдычны, паразраду камералызых навук. Спачатку думаў быўу медыкі, як Віктар, алераздумаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 363).

Камергер [ням. Kammerherr] м. Старшы прыдворны чын (для асоб, якія мелі III і IV класы) у дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых манархічных дзяржавах; асоба, якая мела гэты чын. Сышоўся я з маладымі, якя, панамі —усё з грахвамі, князькамі та з сынкамі камергераў, генералаў, ляхамі та й маскалямі, поўнымі шляхетнасці, дабрахотнасці (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 547).

Камердынер [ст.-бел. камердйнерь] м. Слуга пры гаспадарцы ў багатым дваранскім доме. [Юлія]: Але нехта там зноў ідзе? Ах, гэта Ян, камердынер Кароля (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 54). Камердынер ужо ўстаў (У Арлоў. Сны імператара МКГ, 97). Штодзённыя запісы камердынера трэба было б старанна адрэдагаваць (там жа, 98). ..на землях Рабініна, Сядова і царскага камердынера Фёдарава заснавалі першы ў Расіі інстытут «для падрыхтоўкі ўпраўляючых фабрыкамі ці асобных іх частак» (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 187).

Камзол м. Кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку; камізэлька. На Вікберту быў цудоўны, з сіняга сукна камзол з фестонным каўняром і манжэтамі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 235). ..зялёны шаўковы камзол, зашпілены на мноства пазалочаных гузікаў (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 97).

Камінак м. Выемка ў печы, дзе раскладвалі агонь для асвятлення хаты. Добра помніцца Галі: на чорным камінку Аж да ранку гарэліўсю ноч смалякі (Н. Гілевіч ТСБМ, II, 603). Ярка на камінку Смольны корч палае (Я. Колас ТСБМ, II, 603).

Камінок м. (разм.). Лямпавае шкло. Вось вам, мілыя чытачы, і малюнак таго пекла [шклозавода], скуль выходзіць шыбіна да акна, 223

камінок da лямпы, чарка da гарэлкі ... (Я. Купала. Залессе 36. тв., VII, 191).

Камісар [ст.-бел. комйсарь, коммйссарь і інш. ураднік, які пасылаўся на месцы для выканання спецыяльных абавязкаў; фр. commis­saire] м. 1. За мяжой і ў Расіі ў XVIII пачатку XX ст. чыноўнік, які ўзначальваў мясцовую адміністрацыю і выконваў паліцэйскія функцыі; наглядчык у маёнтку. [Ціт]: Заказаў жа ж наш мацар, Ясны, можны камісар, Сабрацца ў карчму чы ў deop. Мал, вялік, збароў чы хвор, Воііт усіх кіём пагнаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 19). ..у паўночнай частцы Міншчыны на Барысаўшчыне ці на Ігуменшчыне павінен быў з'яеіцца новы акруговы камісар ад нелегальнага кіраўніцтва (М. Віж. Лабірынт Л, 23). Ураё Княства таксама не ў захапленні, бо залежыць ад французскага камісара (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 114). Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, еойтаў па еаласцях стаеяць (Я. Колас ТСБМ, II, 603). П Кіраўнік некалькіх маёнткаў у буйнога землеўласніка, якому падпарадкоўваліся кіраўнікі асобных маёнткаў аканомы. Найперш еыпраеіўся da камісара князёў Агінскіх прасіць пратэкцыі, той мяне прыняў на службу, загадаў практыкавацца ў пісанні і вучыцца рэгістратуры (Ян Баршчэўскі. Бура Выбр. тв., 178).

  1. 3 1918 па 1942 г. (з перапынкамі) упаўнаважаная кампартыяй і савецкім кіраўніцтвам асоба, якая разам з камандзірам воінскай часці несла адказнасць за палітычнае, баявое, матэрыяльна-гаспадарчае становішча часці. Многія саеецкія еоіны з беларускай інтэлігенцыі каманбзіры, камісары, палітработнікі за праяўленыя боблесць і геройства ў барацьбе з нямецкімі захватчыкамі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза (Я. Купала. Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя 36. тв., VII, 394).
  2. У СССР і БССР у 1917-1946 гг., да ўтварэння міністэрстваў, член ўрада, які ўзначальваў наркамат (народны камісарыят).
  3. У Вялікім княстве Літоўскім член камісіі, прызначанай вялікім князем, радай або сеймам для разгляду судовай справы або выканання пэўнага даручэння.

Камісарый м. Тое, што камісар у I знач. -До,сказаў камісарый. Агаеарыў цябе той самы чалавек (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 210).

Камісарж [польск. komisarz] м. Камісар. ..пана Крулеўскага прызначылі павятовым «камісаржам» (Я. Колас. Дрыгва Др., 16). Ваяеодствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі — ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона настаеіць вушы і станавіцца da ўсяго гэтага скептычна, еарожа, безнадзейна (там жа). 224

Камісар’ят м. У дарэвалюцыйнай Расіі мясцовая адміністрацыя, якую ўзначальваў камісар. He паспеў філіжанкі кавы выпіць, з камісар’ята адказваюць: зброі пры тленных астанках не знайшлі (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 187).

Камка [ст.-бел. камка каштоўная шаўковая тканіна; цюрк. катка\ ж. Візантыйская тканіна. ..царква здавалася яму прыгажуняй з казачных далёкіх краін, захутанай у празрыстую светлую камку (В. Іпатава. Прадыслава Пр., 520).

Камод м. Камода. За шафай была дзедава спальня, дзе стаялі два драўляныя ложкі і камод (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., 111,241).

Камора ж. 1. У дарэвалюцыйны час кантрольны пункт лясніцтва, дзе правяралі правільнасць вывазу дроў з казённых і памешчыцкіх маёнткаў. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы (Я. Колас ТСБМ, II, 604). I тое яшчэ было цікава, што гэтага пана ніхто не чакаў сюды і ніхто праве не бачыў, як ён прыехаў у сяло і спыніўся ў лесніка, што жыў тут на каморы (Я. Колас. Нёманаў дар — 36. тв. у 12 т., IV, 69).

  1. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай у канцы XVXVIII ст. спецыяльны дзяржаўны дом, у якім агледжваўся, ацэньваўся тавар, што прывозіўся купцамі і іншымі гандлярамі, і спаганялася мыта; мытня.

Каморнае н. Грашовы падатак. Ну, а каб ён [Маркс], давёўшы, што прыватная ўласнасць — рабунак і гвалт, узяў бы ды аддаў грошы проста скарбу, а пасрэдніка, домаўласніка, што з’явіўся за каморным, — застрэліў як рабаўніка ці гвалтаўніка? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 257).

Каморнік [ст.-бел. коморнйкь, каморнйкь — 1. Княжацкі (царскі) пакаёвы слуга, ахоўнік. 2. Ураднік пры двары, які выконваў функцыі намесніка суддзі; судовы выканаўца. 3. Пастаялец. 4. Спецыяліст па межаванні зямельных надзелаў] м. 1. Спецыяліст па межаванні зямельных надзелаў; землямер. Пан Вальвацкі запрасіў каморніка і загадаў яму адмераць і аслупаваць луг (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 325). Стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў і тыя пераправілі планы (А. Якімовіч ТСБМ, II, 604). Панскія каморнікі перамервалі зямлю так, каб селяніну прыпала паменш і самае горшае (М. Лужанін ТСБМ, II, 604). Вышамірскі быў намнога старэйшы за майго дзеда. Ён быў каморнікам (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 262). Прыехаў каморнік. Для тых, хто не пісаўся ў калгас, зямлю адмераў у Дубнікох на закінутых аблогах (М. Цэлеш. На межах — ХБ, 48). Маладзіцы, несучы ваду на

каромыслах, таксама праводзілі вачамі каморніка, як толькі міналі яго, каб лепш разгледзець (Я. Колас. Нёманаў дар 36. тв. у 12 т., IV, 69). — Стварылі цэнтр па кіраўніцтву Гродзенскай губерняй. У ім Валеры, каморнік Ільдэфонс Мілевіч, Стах Сангін, і Эразм Заблоцкі, ды яшчэ Хвэлька Ражанскі, хлопец трохі з кашай у галаве, але рашучы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 389).

  1. У Польшчы XII-XVI стст. слуга або дваранін пры двары караля, князя. // У тэксце: княжацкі слуга ў Вялікім княстве Літоўскім. ..учора галоўны каморнік даводзіў, што трэба ўздымаць падаткі на соль, каб купіць тры сотні ручніц (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 376). Мець княжую ласку — значыць упіхнуць у замак радню, бо толькі галоўны каморнік ведае, колькі лёкаяў, швачак, пральніц, нянек у палацы (там жа, 392). Нехта з замкавых каморнікаў прыходзіў да яе (там жа).
  2. Катэгорыя вольных і прыгонных людзей у XVI-XIX стст. без уласнага двара і зямлі (кутнікі, бабылі), якія наймалі жыллё за грошы і паднявольную працу ў якасці парабкаў.

А Інжынэр-каморнік'. ..ён быў інжынэр-каморнік і ўсё жыцьцё выкладаўу Полацкім каморніцкім вучылішчы (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 95).

Каморнікаў, прым. Які мае адносіны да каморніка (тут у I знач.). На стале ляжалі планы і каморнікавы рысункі (К. Чорны — ТСБМ, II, 604). Кармянчане панура і маўкліва паглядалі здалёку на каморнікаву работу (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 325).

Каморніцкі [ст.-бел. коморнйцкйй], прым. Які мае адносіны да каморніка (тут у I знач.). Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы (К. Чорны ТСБМ, II, 604). Вучэнь апошняго кляссу каморніцкаго вучылішча, казённы стыпэндзіянт Клім Шамоўскі, к Калядам прыехаўу-двору іужо другі тыдзень жыўу бацькавай хаці (М. Гарэцкі. У лазьні — Р, 20). Яшчэ ў час вучобы ў Мінскай гімназіі сябраваў са злачынцамі з ліку выхаванцаў каморніцкіх класаў (М. Віж. Лабірынт — Л, 55).

Камрад м. (разм.). Саслужыўца, сябра (у адносінах да іншаземца). Калі часопіс спадабаецца вашым камрадам, будзем трымаць сувязь і надалей (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 180).

Камсамол м. Камуністычны саюз моладзі. Калі я калісьці ўступіў у камсамол, ён [бацька] быў рады, але ... думаў шукаць у гэтым для сябе выгады (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., V, 175). // Камсамольцы. Гэй вы, хлопцы, гэй, дзяўчаты, Камсамол шчаслівы, Сыпце кветкі, сыпце радасць Нашым сёлам, нівам! (Я. Купала. Нашаму святу 36. тв„ IV, 297).

Камсамолец і комсомолец м. Член камсамола. To было нядаўна Помніць камсамолец, Як была скавала Жудная няволя (Я. Купала. Ba226

рысаў 35. тв., V, 200). Комсомольцы былі вялікімі майстрамі прыдумваць частушкі і спяваць іх пад гармонік на ўсю вуліцу (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 160).

Камсамолія ж., зб. (разм.). Камсамольцы. Тутэйшая камсамолія вельмі жыва адклікалася на ўсе здарэнні, што адбываліся ў ваколіцы (3. Бядуля ТСБМ, II, 607).

Камсамолка, ж. да камсамолец. -Я-камсамолец! Якамсамолка! Хтолепей скажа на свеце?! (Я. Купала. Наша моладзь 36. тв., IV, 352).

Камсамольства н. Ідэі, прынцыпы камсамола. Сцёпка нічога не мае супроць камсамольства, ён нават і запісаўся б у камсамол, але бацька Сцёпкаў сказаў раз: — Калі ты, гад, пойдзеш супраць бога, то я з цябе скуру злуплю! (Я. Колас. На ростанях жыцця ТС, 106).

Камсорг м. Камсамольскі арганізатар. Ідучы гэтак, ён [Раман] ледзь не наткнуўся на Сьцяпана Мялешку, камсорга свайго курсу (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 30).

Камтур [польск.] м. Ваенны і адміністрацыйны начальнік акругі крыжакоў; камандор; У Крыжацкім брацтве дзень важны сягоння; Зусюль кампіуры ў сталіцу спяшацца (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 230).

Камуна і комуна ж. 1. Калектыў людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця на пачатках абагуленай маёмасці і працы. У камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі (Я. Купала. Над ракой Арэсай 36. тв., V, 180). А ўсё гэта чынілася дзеля таго, каб маёнтак Глухі Бор зрабіўся-б Комунай... (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 166).

  1. Грамадскі лад, заснаваны на прынцыпах камунізму. Хай праца пануе на вольных загонах, Хай зоры іскрацца сусветнай камуны (Я. Купала. Настане такая часіна 36. тв., IV, 206).

Камунар м. 1. Член камуны ў I знач. Расцезмена камунарам Стойкім, гартаваным (Я. Купала. Над ракой Арэсай 36. тв., V, 189).

  1. Удзельнік Парыжскай камуны. — Парыж гняўлівы, кінь вокліч грозны: «Да зброі, камунары!..» (Я. Купала. Парыжская камуна 36. тв., V, 319).

А Камунар-рабочы'. Так сабе сам іх [будынкаў] пастроіў Камунаррабочы (Я. Купала. Над ракой Арэсай 36. тв., V, 190).

Камунарац м., мн. камунарцы. Тое, што камунар у I знач. Камунарцы цягнік Празвалі «кукушкай» (Я. Купала. Над ракой Арэсай — 36. тв„ V, 187).

Камунарка, ж. да камунар у I знач. А на рэчцы на Арэсе Тэмп узяты шпаркі: Камунары, камунаркі Глядзяць гаспадаркі (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 189).

Камунарскі, прым. да камунар у I знач. «Спі, наш Барысенка, Камунарскі сын!..» (Я. Купала. Над ракой Арэсай 36. тв., V, 179).

Камунарства н., зб. да камунар. Служыць будуць піянеры, камсамольцы камунарству, Як бацькі, аддана (Я. Купала. Над ракой Арэсай — 36. тв„ V, 189).

Камэнтар м. Каментарый, каменціраванне. Заціснутыя сярод сьценаў, вязьні не маглі нічога зразумець: стаялі, слухалі, адзначаючы кожны гук сваім камэнтарам (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 136).

Камэртон м. Камертон. Курылка ўдарыў камэртонам па парце (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 238).

Камяга [ст.-бел. комяга, камяга лодка, выдзеўбаная з камля дрэва] ж. 1. Човен, высечаны карытам з дзвюма латамі па баках; паром. ..бачылася асветленая смалякамі царква Дабравешчання, купецкія падвор’і, прыстань, дзе ўлетку заўсёды гайдаліся стругі, вялікія камягі і даўблёнкі, што прыходзілі ў Віцьбеск з Рыгі, Любека, Кіева і везлі тавары як з усходніх — Візантыі, Венецыі і Сірыі, так і заходніх краін (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 545).

  1. Драўляны жолаб для вадапою. Адчуеш перад смерцю смагу духоўную і прыйдзеш у царкву, як конь да камягі, але ўжо будзе позна (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 146).

Кам’ячэйка ж. Камуністычная ячэйка. Гадзінам к адзінаццаці ў накураным кабінеце Лаўрыновіча сабралася ўся кам’ячэйка (М. Лобан — ТСБМ, V, 555).

Канагон м. У шахтах паганяты каня, запрэжанага ў ваганетку. У Данбасе Адам стаў спачатку канагонам, затым крапільшчыкам, а пасля іў забой пайшоў (П. Кавалёў ТСБМ, II, 610).

Канверсант м. Субяседнік. Той гоман сціх, глядзяць ... суддзю дзе ліха дзела? I кожны з канверсантаў думае-гадае, Дзе дзеўся гаспадар, і вокал разглядае (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв„ 399).

Канвікт м. Закрытая вучэбна-выхаваўчая ўстанова пры кляштары. Два сыны прэзідэнта знаходзіліся ў канвікце. Забіраючы іх на вакацыі, бацька запрасіў з сабою ксяндза Жука (А. Гроза. Нечаканы госць Баршч., 443).

Кандацьер м. Кіраўнік наёмнай дружыны ў сярэдневяковай Італіі. [Псіха]: Галоднай пусткі запоўніць не ў сілах Hi ўсе пабеды майго кандацьера (Я. Купала. Эрос і Псіха36. тв., VII, 135).

Кандыцыі [ст.-бел. кондйцйя, кондйцея, кондыцыя і інш. 1. Умова. 2. Сутнасць, становішча] мн. Умовы. Сіверт, увайшоўшы ўролю навучыцеля, хацеў быў пачаць гаворку пра кандыцыі, на якіх Літва прыме хрышчэнне ад Рыма (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 204). 228

Канёк м. Разное ўпрыгожанне страхі, пераважна ў выглядзе конскай галавы. «Канькі» — гэта разныя ўпрыгожанні верхняй часткі франтона [«шчыта»] пры двускатным даху («Беларусь» ТСБМ, II, 615).

Канона ж. Гармата. Можна было разгледзець дым, шаблі, коней, што гігаталі без гуку, і каноны (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 9). To дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў — хопіць вышэй галавы, каб раздушыць хамскае войска (там жа, 289).

Кансвісар [ст.-бел. конвйсарь ліцейшчык] м. Адліўшчык царкоўных званоў. У хатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ дымары, плавільшчыкі жалеза. 1 гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. I кансвісары адліўшчыкі царкоўных званоў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 16).

Канстытуцыяналіст [ад лац. constitutio — будова; устанаўленне] м. Прыхільнік канстытуцыяналізму плыні ў палітыцы і юрыдычнай навуцы, якая прызнае найлепшай сістэмай кіравання канстытуцыйную манархію. I хоць лічыць міністраў канстытуцыяналістамі было несправядліва ў вышэйшай ступені Валуеў засмяяўся (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 372).

Канстэўл і канстаўл м. Канстэбль. ..ён [прыдворны філосаф] славіў Палеолага, нягледзячы на тое, што аўгусцейшы вучань Улеміда, Іаан, быў аслеплены канстэўлам... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 242). Сапраўды вялікі канстаўл, які спачатку камандаваў пры нікейскім імператары Фёдары Другім Ласкарысе лацінскімі наёмнікамі, ..прысягнуў малалетняму сыну Ласкарыса Іаану, але тым часам шляхі да нікейскага трона пракладваў сабе (там жа, 233).

Кансыстор [ст.-бел. консйсторь, консысторь, консйсторйя < лац. consistorium] м. Кансісторыя высокая рэлігійная ўстанова, якая вырашала касцёльна-адміністрацыйныя і судовыя справы. I давай нас цягаць па сведках: то ў кансыстор, то на следства, то проста ў суд акружны, гадоў зо тры (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка Зан., 448).

Кантаніст [ад ням. Kantonist навабранец] м. Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай паловы XIX ст.). Буланцоў паходзіў з кантаністаў, з парыяў, вучаных на медныя грошы, з тых, ніжэй за каго на ўсіх абшарах Расійскай імперыі былі толькі вайсковыя пасяленцы ды яшчэ паншчынныя мужыкіў вельмі дрэнных паноў (У. Караткевіч — ТСБМ, II, 620).

Кантраданс м. Старадаўні танец (род кадрылі), які выконваўся чатырма, шасцю або васьмю парамі (быў модны ў XVIII пачатку XIX ст.).

[Пянкніцкая]: Ах, якмне душна! He маю больш сілы. Мне ўсе кантрадансы ўжо цалкам немілы (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 89). [Даміцэля]: А! а! ці ты ведаеш, сястрыца, што я ўжо кантраданса ўмею скакаць... (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 138). У гэты час прыехаў з Вільні настаўнік танцаў Дзявоні. 3 дапамогаю суседзяў склалі чатыры пары і пачалася навука кантрадансаў (А. Гроза. Нечаканы госць Баршч., 443).

Кантычка [польск. Kantyczka] ж. Зборнік каталіцкіх царкоўных песень і кантаў. 3 кантычкамі ў руках маліліся на касцельным ганку некалькі жанчын (К. Чорны ТСБМ, II, 622). Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Кленчаць набожныя каталікі, разгортваюць кантычкі. Пачынаюцца агульныя спевы касцёльных модлаў (Я. Колас. Дрыгва-Др., 143).

Канфар м. Кубак для віна. Яму далі вялікі чарналакавы канфар (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 269).

Канфедэрат і канфадарат м. Удзельнік канфедэрацыі. Гляньце, паглядзіце: то канфедэраты, Людзі, што меліся волю бараніць (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 429). Збіраў канфадаратам шляхт дзеля памочы: Аж маскаль укруг абняў замак адной ночы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 458).

Канфедэратка [польск. konfederatka] ж. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам без казырка, якую некалі насілі канфедэраты. [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі (Я. Скрыган ТСБМ, II, 623). Vive le liberateur! крычыць за колькі крокаў ад яго юнаку канфедэратцы (У. Арлоў. Сны імператара-МКГ, 111). «На канфедэратку! — Кажа з іх [жаўнераў] адзін. -Дай мне шапку-латку, Дай мне шапку-блін» (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 427). Саковіч і Дачэўскі прыехалі ў касцёл у народных касцюмах з чырвонага колеру канфедэраткамі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 44). —Даволі пакуты! Згінь, панская мразь! — 1 канфедэратку ён [ваяка] вобземлю бразь! (Я. Колас. Радасная сустрэча — 36. тв. у 12 т., II, 155). Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сеедку польскасці ў краю, A потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 32).

Канфедэрацыя ж. Часовы саюз шляхты ў феадальнай Польшчы. Устае шляхецкая зямля, І—разам сто канфедэрацый (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 414).

Канфідэнт [польск. konfident] м. Даносчык. Дарма не скача і каза, — Ці лепш паслухаць канфідэнта? (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., 230

VIII, 30). Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі (Р. СабаленкаТСБМ, II, 747).

Канфітур [польск. konfitury] м. Канфіцюр, варэнне. [Адэля]: Адзя, добры хлопчык, не кажы так наперад, бо можаш папсаваць усе нашыя планы. Хадзем. Я дам табе канфітур (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 164). А паненкі ж? твар як трэба, Але ж вопраткі, хвігуры?.. ну неядуць, мусіць, хлеба, Адны толькі канфітуры! (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі Зан., 435).

Канцлер [ст.-бел. канцлерь < ням. Kanzler] м. У феадальных дзяржавах сярэдневяковай Еўропы кіраўнік дзяржаўнай (каралеўскай) канцылярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі. Пані Беата таксама атрымала ліст ад вялікага канцлера Княства Мікалая Радзівіла (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 299). Зусім даканала [Алена] канцлера яшчэ адной нечаканай просьбай: «I знайдзі мне добрага настаўніка музыкі» (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 53). Праз некалькі дзён царскага наследніка прызначылі канцлерам Аляксандраўскага універсітэта ў Фінляндыі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага-Н, 27).

Канцлерства [ст.-бел. канцлерство] н. Пасада канцлера. Але не дабіцца гэтага, калі не здолее ён [Радзівіл] перадаць канцлерства сыну Мікалаю (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 103).

Канчар [ст.-бел. кончерь', польск. koncerz, чэш. koncif < тур. chandzär] м. Меч з вузкім клінком. Абаронены кальчугаіі-байданкай, з буйнымі пляската кутымі кольцамі, жалезнай шапкай, узброены вузкім канчаром і дагай, маскавіт адчуваў сябе ўпэўнена (В. Чаропка. Храм без Бога-Хр„ 171).

Канюшы [ст.-бел. конюшый, конюшей, конюшйй 1. Канюшы. 2. Конюх] м. Службовец, які загадваў княжацкімі, царкоўнымі канюшнямі. [Роберт:] ..аўгуст патрабуе, каб ты прывёў з сабою і тваю наложніцу. [Канюшы:] Для чаго? толькі і змог выгаварыць галоўны канюшы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 204-205). «Ахці-хціхці», — запрычытаў княжацкі канюшы Пелка. Кароль жа Міндоўг, разгледзеўшы худзенькага няскладнага падлетка, падобнага да дзьмухаўца з шапкай вогненна-залатых валасоў, раптоўна разрагатаўся (там жа, 64). Будзеш канюшым маладога пана, Логвін, сказаў пан Юры (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 55). Бяжы на стайню да старшага канюйіага Амялляна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 182). Якаў з канюшым Амяллянам заліваў трэшчыну на конскім капыце воскам (там жа). 1 былі Барэйкі яцвяжскія князі, свае дружыны мелі, і свае канюшыя падводзілі ім коней (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд -ТЖ, 267).

Kana1 [ст.-бел. копа] ж. Сярэдневяковая грамадская зборня на Беларусі і Украіне, якая разбірала судовыя справы і зямельныя спрэчкі. Беларускі селянін прынёс у горад свае традыцыйныя ўяўленні аб самакіраванні, якія з пакалення ў пакаленне замацоўвала сялянская абшчына і яе вышэйшы орган — сялянскі сход, ці так званая капа («Полымя» ТСБМ, II, 627). [Алесь:] -Бо нельга есці хлеб народа і грэбаваць ягонай мовай. / таму нам або не патрэбны зборні, або іх трэба зрабіць іншымі. Сапраўдным вечам, сапраўднай капою (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 30).

Капа2 ж. 1. Грашовая адзінка, якая змяшчала 60 грошаў... для навасёлаў чынш быў паніжаны ўдвая, і не чатыры капы плацілі яны з валокі, а дзве (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 326). He менш адзінаццаці коп добрых шырокіх грошай, — шапнуў Кужалю мечнік Вавіла (В.Іпатава. Альгердава дзіда АД, 604). А назаўтра з раніцы пачала работу — седзячы пры гардэробнай, запісвала ўслед за ахмістрыняй: «Шабка елмурка сукна лазуровага дзве копы грошай літоўскіх, ..коберац 4 копы грошай літоўскіх» (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 270). [Урадовец]: Ацэнены на копы дзьве, во тыя кнігіўсе, хто з вас, панове, болей? (В. Ластоўскі. Адзінокі Тв., 109).

  1. Мера збожжа, якая змяшчала 60 снапоў. Густа-густа ляжаць тоўстыя снапы, капа, напэўна, дасць 8 пудоў не меней (П. Галавач — ТСБМ, II, 627).
  2. Даўнейшая адзінка лічэння: шэсцьдзесят. Далі розаг капу і пагналі дружка Ад радзімай старонкі ў чужацкі краёк (Я. Купала. Агароднік 36. тв., I, 410). Гуркоў no сто дванаццаць коп узята з кожнай градкі (А. Вялюгін ТСБМ, II, 627). Гадоў таму капы ізь дзьве будзе, як у вёску Дзянісава прыйшла неяк пасьля Зьмітраўскіх дзядоў, тоўстая баба (В. Ластоўскі. Юга і грамавік Тв., 18).

0 Копамі мераць — вельмі шмат каго-, чаго-н. [Куторга]: He раз пачашу патыліцу, -моладзь, як пчолы ў вуллі, будуць аблягаць маю хату; прыяцеляў копамі лічыць буду (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 122). Сем коп лапцей пра беднага чалавека. [Незнаёмы:] За гэтую песню мне мільёна не шкада. Ды толькі не з тваіх рук. [Загорскі:] — А што мае рукі? [Незнаёмы:] — А тое, што іншая дабрыня горшая за дурасць. А дабрыня багатага... [Загорскі:] — Затое ты, відаць, з багатых. Сем коп лапцей... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 267).

Капальня ж. Руднік. 3 лясоў, капальняў і палян дабро йдзе к нам — скарб нашых дзён (Я. Купала. Май 36. тв., IV, 311).

Капар м. Цёплая шапка прамавугольнага пакрою з завязкамі пад падбародкам, якую раней насілі жанчыны. Калі яны зайшлі ў пярэд232

нюю юнакі і дзяўчаты ўжо апраналі футры, шапкі і капары (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 5). 3-пад насунутага на лоб капара блішчалі адны вочы (Р. Сабаленка ТСБМ, II, 627).

Кап’ё1 [ст.-бел. копье, копне] н. Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам. Кап’ё зброя першагаўдару, і Вячка, як іўсе палачане, добра валодаў ім (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 45). [Ганна]: Бліскаюць у сонцы бляхі яго залатыя й свеціцца лязо на доўгім кап’і (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 123).

0 Коп’і ломяцца (ламаліся) з-за каго, з-за чаго адбываюцца гарачыя спрэчкі, рашучая барацьба. Я стараўся не ўдзельнічаць у гэтай баталіі, адмоўчваўся, аднекваўся, рабіў выгляд, што не разумею, з-за чаго ломяцца коп’і (Л. Дайнека. Футбол на замініраваным полі ЭСФ, 197-198). Ламаць (паламаць) коп’і з-за каго, за што горача спрачацца, даказваць, змагаючыся за што-н., адстойваючы чые-н. інтарэсы. Я ўспомніў між хлопцаў гэтых, на гэтых саляных копях, як крытык адзін з паэтам нядаўна ламалі коп’і (У. Нядзведскі. Будні Салігорскія ЭСФ, 209).

Кап’ё2 н. Найменшая баявая адзінка, якая складалася з трох чалавек: рыцара, збраяношы, аднаго ці некалькіх лучнікаў (парабкаў), напрыклад, харугва ў дзвесце коп’яў магла налічваць 600 і болей ваяроў. На вуліцах цікаўны народ кланяўся князю і каралю, дзівіўся на вялізны польскі поезд: ішла ў дзве сотні коп’яў адборная каралеўская харугва, васьмярыкі коней цягнулі пастаўленыя на палазы даміны, абабітыя сукном, аздобленыя гербамі, з зашклёнымі дзверцамі, зноў ішла харугва, ужо меншая, потым пацягнуліся вазкі з дабром і прыпасамі, потым ішла яшчэ польская сотня, а ўслед — вялікакняжацкая харугва (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 221). Харугвы Ордэна толькі збіраліся, яшчэ чакалі самую вялікую, у пяцьсот коп’яў, павінны былі падысці дзве тысячы рыцараў-наймітаў (там жа, 366).

Капішча [ад ст.-слав. капь выява бога, ідэал; ад цюрк.] н. Язычніцкі храм, культавае збудаванне, месца пакланення багам. Перад выйсцем войска стала вакол капішча на высокім дзвінскім беразе, дзе векам пазней збудуюць Сафійскую царкву (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 25). He захлынуўся горам Агапій, калі паміраў ягоны брат-жрэц; апошнім часам той пераехаў на капішча, што ляжала на поўнач ад Новагародка і якое называлася Ашватха — конская стаянка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 46). [Жрэц:] Калі сам князь адварочваецца ад нас, то як будуць людзі прыходзіць у капішчы? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 424). Раней, яшчэ калі не было грэчаскага бога, а людзі маліліся драўляным балванам на капі-

шчах, прыносілі чалавека ў ахвяру, і цёплая чалавечая кроў змывала праклён (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 73-74).

Каплан [ст.-бел. каплань, каплонь, коплань', польск. kaplan — свяшчэннік, жрэц; лац. cappellamis] м. Каталіцкі свяшчэннік, жрэц. Былы ордэнскі каплан Хрысціян добра разумеў, якую ролю надае ягонай дзейнасці сам папа, і рыхтаваўся пашырыць межы свайго біскупства не шкадуючы сіл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 58). I таму, што ўсяму гэтаму заставалася жыць нядоўга, і таму, што вось гэтых ужо заўтра ўзвядуць на вогнішча, каплану стала лягчэй, і ён усміхнуўся яшчэ (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 76-77).

Капот [польск. kapota балахон ад фр. capote] м. Жаночае хатняе плацце шырокага пакрою з рукавамі і разрэзам спераду. На сляпой цяпер быў старамодны капот у доўгіх жоўтых палосах, на нагах — сандалі (3. Бядуля ТСБМ, II, 632).

  1. Доўгі кафтан. Абрам у доўгім чорным капоце, які блішчэў на грудзях ад заношанасці, стаяў сярод майстэрні і на пальцы сукаў суравую нітку (П. Пестрак ТСБМ, II, 632). Знялі з плеч не капот, знялі веру ў сэрца чалавечае, у права, у шчасце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 365). А ў нашага Юрачкі У капоце дзюрачкі (Я. Купала. Дзіцячае 36. тв., IV, 222).

Капрал [фр. caporal] м. Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і рускай арміі ў XVII першай палове XIX ст. (заменена званнем унтэр-афіцэра). II Асоба, якая мела гэта званне. Хвіліны праз дзве з’явіўся капрал і далажыў пану Крулеўскаму аб прыводзе злачынцаў (Я. Колас — ТСБМ, II, 632). 3 капрала вачэй не зводжу, не так з самога капрала, як з яго стрэльбы: дужа ж яна мне падабаецца (Я. Колас. Дрыгва Др., 31). Загінула трое жаўнераў і капрал (У Арлоў. Сны імператара МКГ, 114). — Вы не слугі Кур’яна і не слугі маленькага капрала (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 175). Капрал (грозна паварочваецца). Мільч, холера! (Ульяна змаўкае, капрал ідзе далей) (К. Крапіва. Канец дружбы 36. тв., II, 10).

Каптанок м. Тое, што каптанчык. На грудзях шчаслівых Каптанок ружовы (Я. Купала. Жняя 36. тв., III, 45).

Каптанчык м. Памянш.-ласк. да каптан (гл. кафтан). Кароткія каптанчыкі, таксама падбіты футрам, альбо накідкі — футры былі самых наймодных колераў, гэтак жа, як і павоі на жаночых галоўках, і вяночкі, і бісерныя павязкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 35). ..чорны кірпаты нямецкі каппіанчык быў, здаецца, зроблены з бляхі (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 99). ..маладая жанчына ў палатняным каптанчыку, з касой, што ўпала на плечы, і ў простым 234

чэпчыку дапамагала бацьку лічыць сярбшчызну (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 279).

Каптур [ст.-бел. каптурь, коптурь] м. 1. Да пачатку XX ст. у Цэнтральнай і Заходняй Беларусі традыцыйны галаўны ўбор усіх замужніх жанчын. [Дамініцэля]: Я ўжо на каптур замяніла свой вяноку царкве (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 243). Жанчыны ў яркіх каптурах сядзяць на ложках і спяваюць (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 233). Аснову для каптуроў маці рабіла з простага палатна, верх — з разнастайных паркалёвых ласкуткоў (там жа, 252). [СігурдБрутэн:] Хочацца, каб ты [Жывена] надзела белы строй і залаты парчовы каптур. Такі самы, якіяўцябе валасы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 133).

  1. Мужчынская цёплая шапка з круглым верхам, падшытая футрам. Сцягнуў каптур на вочы дый маліўся богу (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш — Тв., 453). ..падышоў яшчэ нехта, падобны да гарбуза ў каптуры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 329). II вобразн. На свежы курган Давыда вясновая завея паклала белы каптур, і не было ва ўсёй пустэльнай даліне нават следу таго, што колькі тыдняў таму стаяла тут вялікае войска і хавала свайго найвялікшага воя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 471). Зіхаціць, зіхаціць срэбны тур. Гэта месяц цвіце на хваіне. Ён укінуўу рэчку каптур. Сее жэмчуг па роснай даліне (3. Бядуля. ***3іхаціць, зіхаціць срэбны тур 36. тв. у 5 т., I, 70).

Каптурнік м. Той, хто шыў каптуры. Для колераў іўзораў фантазія каптурніка мела прастор і разгон (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 252).

Каптурніца, ж. да каптурнік. Маці была каптурніцай шыла каптур для старых сялянак вакольных вёсак (3. Бядуля. У дрымычых лясах 36. тв. у 5 т., III, 243).

Каптурык м. 1. Памянш.-ласк. да каптур у I знач. Разглядалі доўгую белую сукню з сярэбранымі пранізнікамі,.. тоўстую попельную касу, замацаваную на патыліцы шпількамі з эмалевымі галоўкамі, што выглядалі з-пад шытага срэбрам каптурыка невысокай шапачкі з вушкамі, таксама нязвыклай для мясцовых прыгажунь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 36). Падыходзячы да купкі імянітых жанчын, абмацала вачыма Яўлампія ўсе парчовыя і шаўковыя сукенкі прысутных, іхнія каптурыкі і шапачкі (там жа, 59-60). // перан. Чашачка, падвяночак кветкі. Гэтак стаяла яна [дзяўчына] здзіўленая, пакуль густы туман усё атуліў, і ваду, і высокі чарот, і белыя кветкі з блакітнымі каптурыкамі (3. Бядуля. Над сажалкай 36. тв. у 5 т., II, 20).

  1. Памянш.-ласк. да каптур у II знач. П перан. Каталіцкае духавенства. Кунтушыкаў, каптурыкаў 1 антэкаў-мазурыкаў наперлі нам

сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады (Я. Колас. Панская ласка 36. тв. у 12 т., II, 30).

Капцюх м. Тое, што капшук. Але абодва [мужчына і хлопчык] былі апаясаныя мясцовымі пасамі звыкла віселі на іх капцюхі, сцягнутыя раменьчыкамі з нанізанымі на іх рознакаляровымі пацеркамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 566).

Капшук м. 1. Мяшочак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнуром; кісет. Закурвайце, мужчыны! адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём (М. Чарот ТСБМ, II, 633). Дзядзька Антось спыніўся, дастаў капшук з самасадам, скруціў папяросу, выкрасаў агонь (С. Александровіч ТСБМ, II, 633).

  1. Кашалёк. На ўсялякі выпадак адлічылі яшчэ ў падарожныя капшуке па дзесяць рублёў грошы (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса — Тв., 52). ..зводны брат выглядаў цяпер несамавітым гандляром, што прапіўся і заначаваў у карчме — кажушок, надзеты на споднюю кашулю, пад якой віднеўся капшук з сярэбранымі насечкамі, прымацаваны да тоўстага скуранога паса на грудзях (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 557). Тады ганец пакорпаўся ў капшуку і падаў пярсцёнак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 96).

Капшучок м. Памянш.-ласк. да капшук. Спявачкі не кінуліся іх [пенязі] падбіраць — спачатку пакланіліся княгіні, пасля адна з іх стала акуратна, адну за адной, складваць манеты ў капшучок, што вісеў на ейным пасе (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 572).

Капыстка ж. Мяшалка. Вось, дыхтар, капыстка, што бабы лямешку мяшаюць (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты-Тв., 141).

Карабейнік м. Дробны гандляр, які разносіў па вёсках свае тавары (мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы асабістага ўжытку і інш.). А ў кузаве сапраўды поўна тавараў, больш, чым у таго карабейніка ў вядомай рускай песні («Звязда» ТСБМ, II, 634).

А Карабейнікі-пешаходы'. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 241). Мужыкі-карабейнікё. ..з крамы ў краму хадзілі мужыкі-карабейнікі (У. Караткевіч. Зброя 43, 305).

Карабелька [ст.бел. корабеля\ ж. Памянш.-ласк. да карабеля крывая шабля. Стары Збароўскі, які спускаўся ўніз з войтам Німбурга Кухтам, падскочыў да маладога вучонага, узмахнуўшы карабелькай, што выхапіў з-за пояса (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 100).

Каравайніца ж. Адказная за выпечку караваяў пры княжацкім двары. Моцна запахла хлебам. Тут, унізе, размяшчаліся княжацкія каравайчаты і галоўная каравайніца Асея (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 391). 236

Каравайчат м. Toe, што каравайшчык. Моцна запахла хлебам. Тут, унізе, размяшчаліся княжацкія каравайчаты і галоўная каравайніца Асея (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 391).

Каравайшчык м. Той, хто пячэ каравай. ..я цэлы тыдзень хаваў той каравай, а ён доўга не чарсцвеў, бо спечаны быў вопытнымі княжымі каравайшчыкамі з асвечанай мукі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 442).

Каразн і каразі [ст.-бел. каразнь пакаранне] м. Страта, пакаранне смерцю. — Бач, словы якія?! «Каразн» — гэта азначае страта, пакаранне смерцю. Забылі слова! ён [Віктар] нібы ўзважваў словы на невідочных шалях (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 124). -.. пражэрлівасці, смуродзе злашкодным, раскраданні чужога збожжа і іншым. Я патрабую каразна! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 28). Калі ты думаеш пра тых здраднікаў, дык яны каразі свае заслужылі сваёй злахітрасцю і аблудай (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 208).

Каралева, ж. да кароль. ..сама вялікая княгіня і каралева польская Бона нават у глыбокай старасці мела каханка-духоўніка (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 269).

Каралевіч м. (нар.-паэт.). Сын караля. Тым часам царэўна дала аб’яву, каб з’явіўся да яе жаніх. Перш-наперш паклікала да сябе ўсіх царэвічаў і каралевічаў (А. Якімовіч -ТСБМ, II, 637). [Марыя].. спадзявалася на шлюб з венгерскім альбо польскім каралевічам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 411). Войны, паходы каралевіча Уладзіслава на Маскву патрабавалі вялікайработы кавалёў (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 254).

Каралеўна ж. (нар.-паэт.). Дачка караля. Справілі вяселле, і стаў сіраціна Янка мужам каралеўны (А. Якімовіч ТСБМ, II, 637). Псіха, аркадыйская каралеўна (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 50).

Каралеўскі, прым. Які належыць каралю. Глінскі пакланіўся яму і рашучым крокам выйшаў з каралеўскіх пакояў (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр. 99). Налева, удалі, на лагодным травяністым узгорку відны каралеўскі замак (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 50).

Каранаванне н. Тое, што каранацыя. Вялеў, штоб старшыня з Гарадка явіўся, Штоб каранаванню, браткі, падзівіўся (В. ДунінМарцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 377).

Каранацыя ж. Урачыстае ўскладанне кароны на галаву манарха, калі той ўступае на прастол. Мінулае прамільгнула перад ёю [Жывенаю], нібы хтосьці паказваў малюнак за малюнкам — вось у дзень каранацыі яна ляціць на кані па шумлівым, вясёлым Новагародку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 217). ..у Рым было адпраўлена пасольства з просьбай даць згоду на каранацыю (там жа, 53).

Карбаванец, карбавонец і карбованец [укр.] м. Рубель. [Гайдамака]: Далібо, day бы карбаванца, каб быў не прапіў учора! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 438). [Куторга]: Як збяром дабро дачыста, Завязём на пюрг да места, Тагды квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 133). Згроб карбованцы у шапку, Хваціў бумагіў ахапку (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 363). Мужыкі таму й рады, каліў агароды Убягуць панскі харты: каласоў дзесятак Утопчуць, пан даш капу, да яшчэ ў прыдатак Мужычкі карбованца ад пана дастануць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 466). ..маей Беларусі кнутом і за царскія карбованцы даецца... (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 544).

Карбаванік м. Тое, што карбаванец. Тавар цану трымаў, і людзі мне казалі, Што дваццаць карбаванікаў за бочку бралі (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 391).

Карбанарый і карбанар [іт. carbonaro літар. вугальшчык, ад лац. carbo вугаль] м. 1. У першай трэці XIX ст. так называлі кожнага рэвалюцыянера-змоўшчыка. У 1848 годзе на Магілёўшчыне выкрылі групу «карбанарыяў», якая рыхтавала закалат (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 367). Ён-то йрабіў, што проціў скрэпы [прыгону] васставаў та й усіх мужыкоў ад аброку аслабадзіў; так што яго за бунтаўшчыка й карбарнара паны мелі (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 547). // (лаянк.) Вежа з удаваным непаразуменнем паціснуў плячыма. Карбанарый! Кінжальшчык! Лувель'. Якабінец! (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 228).

  1. Член тайнай палітычнай арганізацыі, заснаванай у Італіі ў пачатку XIX ст. для барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту, за ўз’яднанне Італіі.

Карбаўнічы [укр.] м. Палясоўшчык. Выйшаў з хаты карбаўнічы Лесу аглядаці (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 393).

Карбач [ст.-бел. карбачь', ст.-польск. karbacz < цюрк. kyrbäc] м. Пуга, бізун. Я вось табе як жыгну, — сказаў другі, з шалёнымі вачыма. уздымаючы карбач (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 273). 1 адразу на гэтым загарэлым абліччы выступілі два, крыж-накрыж, шнары: сляды Кроеравага карбача (там жа, 82).

Карбона [ст.-бел. карбона царкоўнае прынашэнне, дар] ж. Жабрацкая кружка для збору міласціны. I яшчэ ён павінен быў дзякаваць каралю, што горлам не пакаралі ці не пусцілі па свеце жабракамі з карбонай (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 119).

Карбункул м. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат. На пальцах [у царыцы] залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі (3. Бядуля ТСБМ, II, 640).

Кардэгардыя [фр. corps de garde] ж. Каравульнае памяшканне ў крэпасці, горадзе. Па гэты бок заставы, за кардэгардыямі, у якіх жылі салдаты і «мацальшчыкі», цягнуліся да самага астрога гсіроды, цяпер яшчэ пустыя і сям-там нават паплямаваныя апошнім снегам (У Караткевіч. Зброя 43, 332).

Карзно н. Старадаўні плашч з футравай аблямоўкай. Ізяслаў быў апрануты ў сіняе тонкай воўны карзно з чырвоныміразводамі на грудзях (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 18). Выступіў з княжага почту муж паеажны ў карзне нетутэйшага крою (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 157). Усе моўчкі глядзелі ў бок брамы, на мошчаную каменем дарожку, дзе, шоргаючы ботамі, падбітымі сярэбранымі цвікамі, у чырвоным карзне, з-пад якога выглядала белая кашуля з залатым мулетам-змеевіком на грудзях, велічна ішоў Міндоўг (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 70). А ён [Давыд], што ўзвышаўся над усім гэтым сталом, з чыйго шырокага пляча спаўзло чырвонае карзно, бо адшпілілася залатая фібула, якой тое было прымацавана, слухаў музыкаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 336). Той — цяпер вызвалены ад ратных даспехаў у шэра-карычневых мяккіх ботах з бліскучымі шпорамі, у сініх нагавіцах і белай кашулі, яшчэ памаладому вузкаваты ў плячах — ляжаў на сваім карзне і нібы спаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 6). // вобразн. Тысячазорная, яна [ноч] велічна плыла над зямлёй, варушыла лісце на дубах, і поўня, як залаты медальён-змеявік, вісела на ейных грудзях, на неабдымным чорным карзне неба, кідаючы бліскучыя палосы на каменную падлогу маёй святліцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 456). Бярозы ў залатых корзнах, яліны ў доўгіх цёмна-зялёных плашчах былі падобныя да купкі баяр, што сабраліся на раду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 265).

А Карзно-плашч. ..і на кожным было то асляпляльна-бліскучае, то высакародна-матавае багатае карзно-плашч, што замацоўваецца на плячы сярэбранай ці бронзавай фібулай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 34)...ў селішчах плялі для самай прыгожай дзяўчыны карзно-плашч з зялёных галінак, у якім яна сядзіць пад бярозай, дзе скачуць хлопцы і дзяўчаты, спяваюць-гукаюць шчасце, раз-пораз выкрыкваючы «Мая, о Мая!» альбо «Дзід-Лада!» (там жа, 68).

Кармазынавы [ст.-бел. кармазшювый, кармазыновый], прым. Колеру кармазіна цёмна-чырвонае сукно. ..чырвань на яго [Кейстута] шчоках зраўнялася з колерам кармазынавага каптана і больш відавочнай стала сівізна на скронях (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 557). За колькі часінкаў ужо з прыемнасьцяй смакаваў духмянасьць кагадзе заваранага настою і паражніў шклянкі сьветла-кармазынавае, са239

лодкае гарбаты (У. Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 94). Далёкі бераг пераліваўся на сонцы пярэстаю, цёмнаю, а іншай мясьцінай сьвятлейшаю зелянінаю, перабіванаю ўжо разнакалёрнымі, жоўтымі, чырвонымі й кармазынава-рудымі адценьнямі (там жа). Па еііных [фарэлі] бакох прыгожа вылучаліся пярэстыя палосіны, уздоўж усяго цела былі рассыпаныя, па бакох фіялетава-бражовыя й кармазынава-чорныя кропкі (там жа, 108).

Карнет м. Асоба, якая мела першы афіцэрскі чын у кавалерыі і пагранічным войску дарэвалюцыйнай рускай арміі, роўны падпаручніку пяхоты. У шэсць гадоў царскі нябож узведзены ў чын карнета і залічаны ў лейб-гвардзейскі Гусарскі полк (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 26).

Каробачнік м. Тое, што і карабейнік. Неяк хадзіў быў каробачнік, дык здачы не было ў каробачніка за куплены бацькам ножык-сцізорык (С. Баранавых ТСБМ, II, 644).

Кароль м. Асоба, якая мела тытул манарха ў некаторых феадальных і буржуазных краінах. Апоўдні першага снежня вялікі князь Вітаўт на чацвёртай вярсце Люблінскага шляху сустракаў караля Уладзіслава Ягайлу (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 221). Кароль, бясспрэчна, патрэбны, без яго нельга, няхай валадарыць, але ён сам па сабе, паны па сабе, у іх свае землі, у караля свае; панскія, шляхецкія кароль не кранае (там жа, 289)... наш слаўны кароль Стэфан Баторы таксама быўмадзяр (А. Карпюк. Белая дамаБД, 402). Дзікая іх [татараў] сіла ламала усё на сваім шляху, падбіраючыся да Еўропы, і трывожыліся каралі і герцагі, біскупы і просты люд (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 51-52). Як кароль ў паход выходзіў, Голас зычных труб праводзіў (Я. Купала. Як кароль у паход выходзіў... 36. тв., I, 403).

А Кароль-валадарца. [Псіха]: Арэта-саколка Так ад мяне адвяла іх [служэбніц] да дому Майго айца, караля-валадарца... (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 62).

Каромысел м. і каромысла н. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вядзёр і іншых грузаў. [Жанчына] .. паправіла каромысел на плячах і заспяшалася да калодзежа (П. Дудо — ТСБМ, II, 645). Я ішоў напярэймы чалавеку, які, не спяшаючыся, нёс на каромысле два вядры вады (А. Асіпенка — ТСБМ, II, 645).

Карона ж. Галаўны ўбор з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляўся знакам улады манарха, князя. Жыў ды быў найлюты цар, Той краіны ўладар. Ў залатой сваёй кароне Ён сядзеў на троне (А. Якімовіч ТСБМ, II, 645). Андрэй фон Стырлянд трымаў карону высока, узды240

маючы яе ўсё вышэй, і яна трапятала ў ягоных руках сярэбраным целам злоўленай рыбіны (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 61). Уходзе Псіха, на галаве ў яе блішчыць князеўская дыядэма (карона) (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 156). II Адбітак, малюнак падобнага прадмета на гербах, ордэнах і пад. Ўсе леснікі былі ўжо ў зборы, У лепшым стражніцкім уборы: У новых куртках са шнурамі, А на грудзінах са знакамі, На шапках «R» было з каронай (Я. Колас ТСБМ, II, 645). Эмблемай, адметным знакам царскай юстыцыі была карона на падстаўцы з надпісам «Закон» (Г. Кісялёў ТСБМ, II, 645).

о Найяснейшая карона даўней так велічала пінская шляхта асэсараў (засядацеляў), а потым і станавых прыставаў, якія выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў або назначаліся ўрадам. [Марыся]: Яго [Грышкі] бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона на прасоку, У ім наша спасенне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 118). [Куліна]: Пойдзем, Ціхон, прыгатуемся, каб па-гаспадарску прыняць найяснейшую KapoHy (там жа, 121).

Каронны, прым. Дзяржаўны, урадавы (пра манархічныя краіны). Каронная вёска стаяла кругом, мястэчкі і вёскі карала агнём (А. Вялюгін ТСБМ, II, 645).

Карончык м. Дробная сярэбраная манета (у другой палове XIX ст. яе намінальную вартасць складалі восем польскіх грошаў). А багаты, дык на што: Пазычыў карончык, Як пазычана яшчэ сто, To будзе чырвончык (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі — Зан., 421).

Карсаж [фр. corsage] м. Гарсаж. У пакой увайшла маладая жанчынаў чэпчыку, у белай адкрытай кофце з карсажам, які падпіраў высокія напаўадкрытыя грудзі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 104). ..ззаду таўстуха-жонка ў вузкім карсажы і высокай намітцы (якая б паказвала, чаго вартая кабета) прысядае, паказваючы ў ліслі,вайўсмешцы якога зуба (ці зубоў) яна пазбавілася (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 326). Яна [Майка] варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок. На канцы яго быў збаночак з каменя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 338).

Картуна [ням. Kattyn бавоўна] ж. Баваўняная тканіна. За прылаўкам у Матруны Шмат «утрэслася» картуны, Метраў сорак, можа й болей (К. Крапіва ТСБМ, II, 648).

Картуновы, прым. Зроблены з картуны. [Гэля] ... здзела палітцо і іранічна адазвалася пра зношаную картуновую блузку (Ц. Гартны — ТСБМ, V, 557).

Картэль м. Летнік, падбіты на зіму мехам. А колькі золата, ізумрудаў! А сарочак, летнікаў, картэляў, шыйных караляў, апашняў, ман-

тый-павалок, вянцоў дык і ліку ім не ведалі ні сама нявеста, ні ключнік яе, ні нянька (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 40).

Куры (куршы) мн. Старажытналатвійская народнасць у заходняй частцы Латвіі (пасля доўгіх гадоў барацьбы ў 1210-1267 гг. былі заваяваны крыжаносцамі). Вячка амаль увесь час быўу раз'ездах імчаўся з дружынаю да эстаў у Сакалу, ездзіў да літоўцаў да кураў і земгалаў гасцяваў у Пскове і Ноўгарадзе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 170-171).

Карчага [ст.-бел. корчага вялікая гліняная пасудзіна; гаршчок] ж. Тое, што амфара. Па такіх знаходках, як абломкі амфар, або карчаг, якія выкарыстоўваліся феадаламі для зберажэння він, відаць, што гэта гшсяленне з самага пачатку не было сельскім («Беларус» ТСБМ, II, 650). Ціха адчыніліся дзверы, у пакой праслізнула чалядніца, у драўлянай карчазе прынесла гарачаемятнае пітво для баярына (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 78). Ганчары круцяць свае колы, гліна спявае пад пальцамі, а на сподзе свежых збаноў і гаршкоў, карчаг і макатроў кожны ганчар трэсачкай або саломінкай выводзіць свой знак, сваю пячатку (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 151). Беражна заткнуў драўлянай пробкай карчагу, дзе яны захоўвалі ваду (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 78).

Карчажка ж. Памянш.-ласк. да карчага. Браціла ўзяў карчажку; Гэта была бронзавая карчажка, выкаваная ў форме гусінага яйка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 12).

Карчма [ст.-бел. корчма 1. Пітны дом з начлегам. 2. Продаж хмельных напіткаў] ж. Пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Расіі. Равеснікі пачалі піць і сваволіць. Магілёўскія камеліі, жанчыны з не зусім прыстойнай вуліцы ў Сухадоле, корчмы, рэстарацыі, гасцяванні ў суседзяў, дзе было шмат моладзі, нічога не прамінулі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 288-289). У карчме, дзе быў сядзельцам стары Ушар, разбілі дзверы пуні і выкацілі на снег дзве бочкі са смалой (там жа, II, 395). [Алесь:] Самі ведаеце, як нават дробны чыноўнік пасля працы ідзе за пяць вёрст ад горада, каб выпіць у карчме ля прыватнага бровара чарку ды вярнуцца абедаць. Бо гарэлка таннейшая. To што казаць пра селяніна (там жа, II, 35). — Ды вам больш патрэбныя карчма, нагайка ды турмы для зладзеяў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 60). У карчме стаяў нядзельны шум-крык (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 72). Гэта была старая, крытая цёсам будыніна. Калісь у ёй была карчма (М. Цэлеш. Курылка — ХБ, 234). У хаціне спачатку карчма была, бо непадалёк балыйак праходзіў. I людзі забягалі сюды падсілкавацца на дарогу (Р. Няхай — ТСБМ, II, 650). Дзень у дзень.. спыняліся ў пасадзецкіх карч242

мах дзесяткі фурманак (3. Бядуля ТСБМ, II, 650). Стаіць, як абскубаны зверам шкілет, Забытая светам карчма (Я. Купала. Забытая карчма 36. тв., IV, 29). ..ён [будынак] стаяў у такой глушэчы, што болей нагадваў гняздо разбойнікаў, чым карчму: каржакаватыя ліпы і дубы раслі вакол агароджы густа, аб'ехаць гэты пастаялы двор можна было толькі добра абадраўшыся аб шыпшыннік (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 102). ..зводны брат выглядаў цяпер несамавітым гандляром, што прапіўся / заначаваў у карчме (В. InaraBa. Альгердава дзіда-АД, 557). Пад’яжджаюць пад карчму (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса Тв., 71).

А Карчма-майдан: I ад сьмеху і гаворкі Дрыгаціць карчма-майдан (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 88).

0 Куды еду, туды еду, да ўсё карчмы не міну пра чалавека, які любіць выпіць. [Навум] (уваходзіць п’яны і сам да сябе кажа): Добра кажа прыгаворка: Куды еду, туды еду, даўсё карчмы неміну (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія Тв., 30).

Карчмар [ст.-бел. корчмарь] м. Чалавек, які трымаў карчму; гаспадар карчмы. У свята карчма была заўсёды поўная. Карчмар паспяваў толькі запісваць, хто колькі бярэ.. напавер (Я. Брыль — ТСБМ, II, 650). Яшчэ пры цару ў гэтай хаце была карчма і трымаў яе стары карчмар Евель Пінхасік (Р. Сабаленка ТСБМ, II, 650). [Фаціма:] А гэты вось ружавы алей, што прысылаюць баўгары, не знікаў з шуфлядак дачкі карчмара Феафано (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 150). [Сымон]: Я ў карчме служыў, ды ўцёк. Ох, карчмар мне так дапёк Ну, хоць кідайся ў палонку! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 113). Падыйшоў Сымон карчомка Із стадолай і дваром. Добры ўсім вядомы Шлёмка Быў даўно тут карчмаром (там жа, 87).

Карчмарка [ст.-бел. корчмарка], ж. да карчмар. 3 цябе [Жывены] трэба было б яшчэ пару манет, надта ён дурны, азірнуўшыся, прашаптала карчмарка. — Што, ні разу не быў з жанчынай? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 112). Такая злосць ахапіла яго [Кузьмініча], што варта было карчмарцы груба адмовіць: «Віна не дам» (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 195).

Карчмарства н. Трыманне карчмы; занятак карчмара. Думаеце, выгадная рэч карчмарства? Вечна не даспіш, заўсёды на нагах (Ц. Гартны ТСБМ, II, 650).

Карчмарыха ж. (зневаж.). Тое, што карчмарка. Яуяўляю сабе царыцу Шабасу выглядзе нашай багатай карчмарыхі Златы: тоўстая, кароткая і злая, злая... (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 277).

Карчомка [ст.-бел. корчомка] ж. Памянш. да карчма; невялікая карчма. У карчомцы з казакамі Цешыцца [Бандароўна] з свабоды (Я. Купа243

ла. Бандароўна 36. тв., V, 82). А з-за дрэў страха зірнула I два коміны на ей. Падышоў Сы.мон карчомка Са стадолай і дваром (Я. Колас ТСБМ, II, 651). Яна [Жывена] на ноч спынялася ў карчомках нізкія бэлькі старажытных будынкаў былі цёмна-бліскучыя, як спіны хрушчоў, якіх яна любіла некалі ў дзяцінстве страсаць з бяроз, але сцены ўсюды пабеленыя і дарожкі выкладзеныя з акуратна адпаліраваных шэрых гранітных аскабалкаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 123). Чалавек снедаў у якой-небудзь кепскай карчомцы, а пасля ішоў у нейкі касцёл (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 371).

Карчомны [ст.-бел. корчомный, корчемный}, прым. Які мае адносіны да карчмы, належыць ёй. Хоць ня сьмела, ды ступае На карчомны ён [Сымонка] парог I із страхам азірае Гэта логава-бярлог (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 88). Дом карчомны быў вялікі, Месца хваціць хоць каму (там жа). Начаваў .. [Гушка] дзесьці на самай глухой вуліцы ў карчомнай стадоле (К. Чорны ТСБМ, II, 651). Праўда, у іх [песнях] ёсць хараство яшчэ некратанае, але так жа сумна-плачлівае, як доля беларуса, як шум пушчы ўвосень, і калі прабіваецца вясёлая нотка, то толькі ў песнях карчомных, бяседных (Я. Купала. Чаму плача песня наша? 36. тв., VII, 199).

Карчомшчык м. Тое, што карчмар. Маладыя шляхцічы вялікага княства Літоўскага, адпраўляючыся за мяжу, заўсёды спыняліся тут, і таму карчомшчык добра разумеў мову беларусінаў (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 245).

Карына ж. Старадаўні музычны інструмент. Граў [Іося] на любым інструменце, які пападаўся яму ў рукі: на гармоніку, на цымбалах, на жалейцы, на дудзе, на губным гармоніку, на карыне (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 251).

Карыюля ж. Брычка на двух колах. Заехала двукольна бяда, чы драндуля, Катора na-іхняму звалась карыюля (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 439).

Карэта [ст.-бел. карета, карыта\ ж. Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах. Ўзалатых карэтах белыя княгіне, А на іх брыльянты, маўляў, на абразках (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 368). Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней (Ц. Гартны — ТСБМ, II, 654). Папыхваючы люлькай, гаспадар залез у карэту, і дзіва! — коні-ткі скранулі з месца і павезлі гэтую няўклюдную цяжкую штуку з такім ездаком у дадатак (Б. Мікуліч-ТСБМ, II, 654). Памеры карэты, вялікі княжы герб і тройка найлепшых вараных, пасярэбраных інеем, сведчылі, што галоўны пасажыр у гэтым экіпажы (I. Ша244

мякін. Вялікая княгіня ВК, 6). Далей — паркай сытай шпарка Праляцеў пану карэце (Я. Купала. Дзе ні вылеці з няволі... 36. тв., I, 61). Сядзі на ўзгорку, адкуль відна дарога і паварот з яе на загоршчынскі «прэшпект», трымай у руках падзорную трубу і, ледзь толькі ўбачыш карэту ці кабрыялет, якія паварочваюць з дарогі на алею, давай загад тром мужыкам, што завіхаюцца трохі ніжэй, у лагчынцы, ля гармат (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 77).

0 Як панская карэта (інд.-аўт.) пахістваючыся з боку на бок (ісці). Але як бацька не стараўся, А ўсё ж лёганька хістаўся. Антось даўно замеціў гэта: «Плыве як панская карэта!» (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 40).

Карэтная ж. Тое, што карэтнік у II знач. Палалі флігель для гасцей, дом аконама і карэтная, падпаленыя, каб было святлей (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 220).

Карэтнік м. 1. Майстар, які рабіў экіпажы, карэты. Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантысты, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, аб якіх ніякага ўяўлення раней не меў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 281-282).

  1. Хлеў для экіпажаў.

Каса ж.:

о Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб’яднанне працаўнікоў для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі. Узяла пазычку з касы ўзаемадапамогі, а потым цяжка было выплачваць (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя — ХБ, 82).

Касаваротка ж. Мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку. Дзверы адчыніў сам Кляновіч у расшпіленай цёмнасіняй вышытай на каўняры касаваротцы (П. Пестрак ТСБМ, II, 655).

Каснік м. Істужка, якая ўплятаецца ў касу. Купіў пярсцёначак ён срыбны, Каснік чырвоны да касы (Я. Купала. I што я ёй зрабіў такое? 36. тв., IV, 131). Русы косы падлятаюць, Каснікі, як жар, гараць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 175). Валасы? Яны залацістыя, доўгія, перавітыя чырвонымі каснікамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 328). Ён [Кужаль] на ўсё жыццё запомніў і кароткія паўдзённыя цені ў кутах замка, і ружовыя, чырвоныя, зялёныя каснікі на галовах маладзіц служанак Юльяны (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 584).

Касожскі, прым. Які належаў да племя касогаў сярэдневяковых адыгаў, якія жылі ў Прыкубанні. [Князь Мсціслаў].. у борцы зарэзаў, 245

як згледзеў, Перад войскам касожскім Радзедзю (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 249).

Касожынскі, прым. Тое, што касожскі. [Лебедзь] першая песню пяяла старому Яраславу ці харобраму Імсціславу, што зарэзаў Радзедзю перад войскам касожынскім (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 235).

Кастарства н. Гульня ў косці. Адчуваючы, што ў Новагародку яго амаль ніхто не прызнае за князя, Раман Данілавіч дужа прыахвоціўся да віна і каспіарства (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 290).

Касцюшкі мн. (разм.). Даўнейшыя папяровыя грошы ў Польшчы. Мігам выйшлі яны [сенатары], -рады, хоць на штаныДля сябе настаялі «касцюшак» (Я. Купала. Пяць сенатараў 36. тв., IV, 77).

Катапульта ж. Асадная машына для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з гаручым, стрэл. Штурм замка пачаўся абстрэлам з катапультаў (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 21). Быў ён [вынік] толькі нечаканы. Гаршчок недалётам відаць, не адрэгулявалі нацяжку жыл катапулыпы-упаў проста на галаву Пархверу (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 313).

Катарга ж. Від пакарання засуджаных, які заключаецца ў зняволенні і цяжкіх прымусовых работах, а таксама месца прымусовых работ для ссыльных злачынцаў. Па шырокіх дарогах, закутыя ў ланцугі, ішлі на катаргу людзі і спявалі.. да болю сумныя песні пра Свабоду (В. Каваль ТСБМ, II, 663). I вашыя [царадворцаў] катаргі, вісельні, турмы Сваіхжа вас песціці будуць (Я. Купала. Суд ідзе 36. тв., IV, 215).

Катаржанін м. Чалавек, які адбывае катаргу або быў на катарзе. 3 двара выехала чатыры падводы з багажом, а за імі ў беспарадку даўгой чарадой ішлі катаржане (П. ГалавачТСБМ, II, 663). He, жывыя гэта людзі, У кайданы закуты, .. Катаржане гэта!.. (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 333). I Андрэя, і яшчэ некалькі катаржан павінны былі пасяліць у Бутырскай турме (У Караткевіч. Зброя 43, 331).

Катаржнік м. Тое, што катаржанін. У лесе, як казалі, туляліся катаржнікі, уцёкшыя з астрога (Я. Колас — ТСБМ, II, 663). / у параўн. Ен [пан Раўбіч] думаў і з пакутлівай усмешкай, шбы капіаржнік свой ланцуг, круціў жалезны бранзалепі з трыліснікам, коннікам і шыпшынай на капцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 342).

Катаржны, прым. да катарга. Ой, шлях катаржны, нялёгкі, вытаптаны горам (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 214). У дзесяцёх кроках ад катаржнай калоны ляжала на зямлі няроўная літара «П» (У Караткевіч. Зброя 43, 349).

Катары [гр. katoros чысты] мн. Паслядоўнікі ерасі, пашыранай у Заходняй Еўропе ў XI—XIII стст., якія прапаведавалі аскетызм, не 246

прызнавалі царкоўнай іерархіі, выступалі супраць феадальнага прыгнёту. Ен [ордэн] грызе ворагаў бога, як пёс. Пачынаючы ад вальдэнсаў і катараў, вы знішчаеце ерасі, вы кіруеце інквізіцыяй (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 16).

Катляк м. Цурбак, кароткае бервяно. На двары, каля сьвірна, сохлі ў скіртах пашчапаныя дровы й ляжалі яшчэ не папілаваныя бярозавыя й кляновыя катлякі... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 7). / у параўн. Другі, кароценькі й гладкі, як катляк, з галавой, уросшайу плечы, тупаў за ім дроб-ненькімі крокамі (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 63). ’

Катомка [руск.] ж. Кайстра, торба, клунак. He пойдзе жабраваць з катомкай, Як некалі, наш родны край (Я. Купала. Дзень Канстытуцыі 36. тв., IV, 319).

Катоўня ж. Месца допыту і катавання арыштаваных у фашысцкіх і жандармскіх установах, засценках. Зэнка стаяла на сярэдзіне змрочнай катоўні і перакладала ўсё, што Апанас гаварыў пра свайго бацьку (А. Бажко ТСБМ, II, 664).

Катрынка і катарынка [назва ад першага радка нямецкай песні «Scharmante Katharinen — «Прыгожая Катарына»] ж. Шарманка, механічны духавы музычны інструмент у выглядзе невялікага аргана без клавіятуры. ..яны ўдвух катрынка і скрыпка давалі хатнія канцэрты дляусёй ваколіцы (У. Арлоў. Далёка да вясны ПМЛ, 281). Што гэта за скрынка? Што тут за купец? Гэта катарынка I яе ігрэц (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 409). Голад, холад, мукі кончаны мае. 3 катарынкай ходзім. Граем і пяем (там жа, 410).

0 Заводзіць (завесці) катрынку дакучліва гаварыць пра адно і тое ж. Ну! Ну! Завяла ўжо катрынку! глуха загукаў Арцём са студні (Я. Колас. Недаступны ЭСФ, 132). Круціць катрынку — надакучліва гаварыць адно і тое ж. Кінь сваю круціць катрынку, будзь прасцейшы, не ... нудзі (А. Александровіч. Напор ЭСФ, 203).

Катрыншчык і катарыншчык м. 1. Вандроўны музыкант з катрынкай (катарынкай). «Тут, сынок, пастой», Кажа катарыншчык Ды запалку трэ (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 419). Добры, як ніводны, Катарыншчык мой, Але злодзей, шкодны... Вось бяда з бядой! (там жа, 412).

  1. Той, хто распаўсюджваў катрынкі (катарынкі). Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы, катарыншчыкі, дратаўшчыкі гаршкоў, бляхары, краўцы, шкляры (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 241).

А Балгарын-катрыншчык: [Кастусь:] Як успомню: божа ты мой! Ну хоць бы дзяцей у двары сірочага дому ці старых на лавачцы, на бульвары, a то малпу ў балгарына-катрыншчыка... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 173). Катарыншчык-дзед\ Выйшаў на дарогу Катарыншчык-дзед (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 417). Катрыншчык-італьянец: Катрыншчык-італьянец спяваў сухотным голасам пра невядомае (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 265). Катрыншчык-паляк: У тыя хвіліны згадвалася нешта светлае і неацэннае дзяўчынка-падлетак, .. вандроўны катрыншчык-паляк (У. Арлоў. Рандэву на манеўрах ПМЛ, 281).

Катурны [гр. kothornoi] мн. Від абутку з высокай падэшвай, які надзяваўся акцёрамі-трагікамі старажытнага грэчаскага і рымскага тэатраў для надання фігуры велічнасці. // перан. На другі дзень пасля прэм’еры я ўжо хадзіў па калідорах гімназіі на катурнах славы (Я. Рамановіч ТСБМ, II, 664).

Каўка ж. Галка. Закаўкалі каўкі на ўзвышшы (Я. Купала. Новая восень 36. тв., IV, 191).

Каўчанавы, прым. да калчан. А з пустых палавецкіх каўчанавых жэрлаў Мне на грудзі там сыпалі буйныя перлы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 263).

Кафізма ж. Узвышэнне для імператара ці вышэйшага духоўнага чына. ..каб па-ранейшаму ён, кардынал Лотр, стаяў на кафізме вышэй заўсіх (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 136). Гульбішча было зроблена па тым жа прынцыпе, што і канстанцінопальская кафізма; падлога ад глухой балюстрады паніжалася: адступіш крок і знік (там жа, 391).

Кафтан і каптан [ст.-бел. кафтань, каптань і інш.; цюрк. kaftan] м. Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маціўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык (Л. Арабей ТСБМ, II, 667). [Ірынка:] Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго (К. Чорны — ТСБМ, II, 667). Бегаў бай па сцяне У чырвоным кафтане (Я. Купала. Бай — 36. тв., IV, 84). Стары хан надзеў падкальчужны кафтан, скураныя штаны з нашытымі спераду жалезнымі палосамі, вастраносыя боты з чырвонага саф’яну (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 182). Ён [купец] круціў пярсцёнак, хукаў на яго, націраў аб крысо свайго чырвонага каптана і ўвесь час не зводзіў вачэй з Якава (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 166). Паміж двума мажнымі мужчынскімі постацямі доўга бачыў з храмавай вежы Відэвут спіну танклявага юнака ў барвовым каптане, які мільгаў з-пад шэрага ваўнянага карзна (В. Іпатава. Зала248

тая жрыца Ашвінаў АД, 97). ..на ім [конніку] быў аксамітавы Kanman з дарагімі гузікамі, боты ільсніліся, як блішчыць толькі скура тонкага вырабу (там жа, 14). Нездарма тройчы прымушаў ён [Корсак] прыдворнага краўца перашываць свой новы аксамітавы каптан, каб ямчэй схаваць пад ім тоўстае бруха выпівохі і гурмана (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 321). Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каппіан (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 95). Каптан навенечкі, збруя з бляшкамі, пара коней — сытыя (У. Караткевіч. Зброя — 43, 288).

0 3 залатых каптаноў (іран.) пра неразумнага чалавека. Алесь цярпець не мог, каб з яго кпілі незнаёмыя. — Цябе не спыталі, сказаў ён. Яно і відаць, што з залатых каптаноў. Галоўка, як макаўка, а розуму як... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 267). Трышкаў кафтан (каптан) — непапраўнае становішча, сітуацыя, калі з ліквідацыяй адных недахопаў непазбежна ўзнікаюць другія. Зрэшты, я ведаю: гэта лечачы лёгкія, я пасадзіў сэрца. Пракляты трышкаў Kanman! Дранае ашмоцце, а не здароўе! (В. Быкаў. Мёртвым не баліць ЭСФ, 369).

Кафтанік і каптанік м. Памянш.-ласк. да кафтан (каптан). Сядзіць [Паўлінка] на ложку і пільна шые крамны кафтанік (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 180). Яна, свой скінуўшы каптанік, ..Ўзышла на кладку, ўзяўшы пранік (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 126).

Кахлівы [польск. kochliwy], прым. Улюблівы. Адэлю вытварыла Марчэўская добрай і кахлівай дзяўчынкай (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча 36. тв., VII, 219).

Кацап [укр. кацап\ м. Зневажальная назва рускага (у адрозненне ад украінца, паляка). [Булякін] ні хахол, ні кацап, a проста курскае «чайкю», дапоўніў Ахрэменка (Я. Колас ТСБМ, II, 668).

«Кацярынкі» мн. (разм.). У царскай Расіі сторублёвыя асігнацыі з выявай Кацярыны II. Па начах ездзіць з дарагімі таварамі ды з кайстрамі, напакаванымі «кацярынкамі» (сторублёвымі асігнацыямі), было небяспечна (3. Бядуля. У дрымучых лясах -36. тв. у 5 т., III, 240).

Качарэжнік м. Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Збіта, як стог сена, Ў качарэжнік смецце (Я. Купала. Гутарка аб кепскай гаспадыні 36. тв., IV, 172).

Качулка ж. Драўлянае кола, якое качалі дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі (П. Панчанка — ТСБМ, II, 670).

Качэўе н. Стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, па якой качуюць. А вяроўкі з конскага воласу, якімі акружаюць сябе воі на качэўях, каб не дабраліся да іх смяротна небяспечныя змеі? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 587).

Качэўнікі мн., адз. качэўнік, м. Народ ці племя, якое вядзе качавы вобраз жыцця.

А Качэўнікі-манголы: ..захапілі ўсё насельніцтва качэўнікі-манголы, бо храм той быў на самай мяжы з іхнімі землямі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 159).

Кашары [рум. casare] мн. Казарма. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зброю, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры (Б. Мікуліч ТСБМ, II, 671).

Кашовы [укр.] м. Атаман казакоў у Запарожскай Сечы. [Старшыня трэці].' —Кашовым, — кажа, будзе [сын], дый годзе; а можа яшчэ і гетманам, калі тое... (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 433).

Кашталян і кашцелян [ст.-бел. каішпелянь, кашталань, кашталянь', лац. castellum замак] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы кіраўнік замка, які меў пэўныя судовыя функцыі. Пакуль дамогся, каб яго ўпусцілі ў княскі палац, пакуль паднялі кашцеляна, які ў сваю чаргу падняў княгіню, пакуль яна прывяла сябе ў парадак, дык прайшло якраз каля дзвюх гадзін (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 188). // У Польшчы ў ХІІ-ХІІІ стст. намеснік князя або караля на пэўнай тэрыторыі з цэнтрам у замку.

  1. Галоўны ваенны кіраўнік горада і павета, які таксама выконваў паліцэйска-судовыя функцыі; асоба, якая ў службовай іерархіі займала месца пасля ваяводы. ..зараз у залу увойдзе дачка Гедзіміна Бірута са сваім Давыдам, кашталянам гарадзенскім, і адразу яны [прыгажуні] пададуцца бляклымі свечкамі перад касніком агню (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 321). Я даведаўся, што ад'ехалі магістр і паслы і што ўжо ў дарозе кашталян гарадзенскі і ягоная Бірута (там жа, 363). Любіў кашталян хмельное, а найбольш — салодкае віно мальвазію (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 110). 3 каралеўскага боку ладкаваліся польскія ваяводы, кашталяны, біскупы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 420). Але «архітэктар шлюбу» віленскі кашталян Ян Забжэзінскі, папярэджаны дварэцкім, гучна абвясціў: «Вялікая князёўна маскоўская Алена» (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 41). Абеды давалі вялікі князь, вялікая княгіня, князь Рапалоўскі кашталян віленскі, ваявода троцкі, паны рады (там жа, 51). — Ну, чакай цяпер, кашталян... Вазьміце мяне цяпер голымірукамі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 174). ..стольнік блізкі сваяк графскай знаці: Яна родзіцца з дочкі ясна кашталяна (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 457).

Кашталянава ж. Тое, што кашталянка. Чырвоная зіхоткая фібула на ягоным [князевым] карзне была візантыйскай, філіграннай работы. Адшпілі яе, уладар. .. — I ты, пані кашталянава, —у Біруты быў 250

залаты ланцуг на высокай мармуровай шыі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 340-341).

Кашталянка ж. Жонка ці дачка кашталяна. [Карл]: Грымела лютня, дык не толькі што шляхцянка, А нават дочка гетмана ці кашталянка He пагарджалі сваёй роднай мовай (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 81).

Кашчэй [ст.-бел. коіцей, коірйй 1. Падлетак, хлопчык. 2. Палонны, раб] м. Раб. Ты хто? — спытаў ён у мяне аслабелым голасам. Кашчэй? (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 530).

Каяльны, прым. да Каялы. Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава на суд прывяла на апошні і ў зялёным зацінні каяльным божую пасцель паслала за крыўду Алегаву (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., У, 239).

Квадрывій м. Цыкл чатырох навучальных дысцыплін (арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі) у сярэднявечных беларускіх школах. He ведала дабрадзейка наша, што вучыўя некаліў брацкай школе трывій з квадрывіем, хоць і не давучыўся (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма ПМЛ, 166).

Кварта [ст.-бел. квартсг, лац. guarta чвэрць] ж. 1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 л. [Навум] (з павагаю): Ціха, дурні! то... камета. А коль хочаш знаць ту весць, Кажы дзве кварты паднесць! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 19). Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, I кварту трэцюю ўжо ставіў, Iўсёю выпіўкаю правіў (Я. Колас ТСБМ, II, 675). Райскі ... вывалак з-за школьных папак кварту гарэлкі і ўрачыста паставіў яе на стол (Я. Колас Ск., 96). ..пачаставаліся з Арцёмам квартаю гарэлкі, добра папалуднавалі, распыталіся дарогу і паехалі далей (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса Тв., 56). Тады замяні мяне, — патрабавальна глянула на яе [Казінту] Жывена. — На сённяшнюю ноч. 1 прынясі кварту медавухі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 107). Банкятуе [пан Патоцкі] з казакамі, Мёд, віно п'е квартай (Я. Купала. Бандароўна 36. тв., V, 83). Толькі тады, калі дзённая спёка стане асабліва бязлітасная, іх ненадоўга адпусцяць у цянёк, дадуць па кавалку хлеба са скрыльком мяса і па кварце халоднай вады (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 62). Найлепшы бычок каштаваў 40 грошаў; гарнец піва — 6 грошаў, мёд па 15, кварта гарэлкі 20 (А. Карпюк. Белая дама БД, 273). Кварта стоіць цяпер злоты, Во раздолле нам, Дзям’ян! 3 панядзелка да суботы Ад дзяшовай будзеш п’ян (К. Вераніцын. Два д’яблы Зан., 71).

  1. Металічны кубак, прыблізна роўны гэтай меры. Антон зачарпНУЎ У вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту (М. Ракітны -

ТСБМ, II, 675). Тося разлівае па квартах малако (А. Савіцкі -ТСБМ, II, 675). [Ірвідуб] першы падняў гліняную, з зялёным полівам, кварту з духмянай моцнай сытою. I хаця браў кварту за квартай не п’янеў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 6-7). Вузкавокі караім, падобны адначасова на дзікага хазара і на вялікага равіна Якава Леві, лаяўся з гарбаносым яўрэем, ля якога шэрагам стаялі гарэлачныя куфлі, кварты, паўкварты і іншае шчасце п’янага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 265). / у параўн. Пан саквэстратар любіць жарты I слова трапнае сказаць. 1 сам ён тоўсценькі, як кадзь, I нізкі, кругленькі, бы кварпіа (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 74).

0 Квартаю мерыць пра вялікую колькасць чаго-н. [Куторга]: Як збяром дабро дачыста, Завязём на торг да места, Тагды квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 133).

Квартальны м. Паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі, пад наглядам якога знаходзіўся квартал. [Губернатар:] Мігам выклікаць усіх квартальных, прыставаў, пана паліцмайстра, а таксама сталаначальнікаў і канцылярскіх пісараў! (М. Віж. Лабірынт Л, 224). [Губернатар:] ..складзіце падрабязны знешні партрэт свайго паручніка з пералікам асобных прыкмет. Пакінце дзяжурнаму, для квартальныхразмножаць пісарчукі (там жа, 227). Літаратура трымалася на нейкім дзесятку смельчакоў, якіх гналі і распіналі ўсе, пачынаючы ад усерасійскага квартальнага і канчаючы квартальным звычайным (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 282).

Квастар і квестар [польск. уст. kwestarz] м. Манах, які збіраў ахвяраванні на кляштар. Ідучы ён [падкаморы] кланяўся кожнаму чалавеку. Пры ім квастар барнадын, далей суддзя трэці. Барнадын памаліўся, выпіў да вашэці (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 436). Да й квастар, хоць каптуром ксяндзоўскім накрыўся, Відна, што у кляштары доўга не нажыўся (там жа, 450). Калі хто прыязджаў да яго [шляхціца], маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны ці квестар, ён найласкавейяго прымаў, частаваў, пакідаў начаваць і выконваў усе жадункі, узнагароджваў абы толькі тойрасказаўяму якую казку (Ян. Баршчэўскі. Шляхціц Завальня Выбр. тв., 90).

Кватэра ж. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. Міхал ступіў на двор кватэры 3 душою, згрызенай без меры (Я. Колас ТСБМ, II, 676). I ўсё жывенькае вітала Усход яго [сонейка] на ясным небе I клапатком аб пільным хлебе Дзянёчак новы зачынала, Калі Міхал і пан Ксавэры Узышлі маўчком на двор кватэры (Я. Колас. Новая зямля-ТС, 113).

о Кватэра шпіабу месца прабывання галоўнакамандуючага і яго штаба ў час вайны; стаўка. На досвітку шукаць кватэры штабу генералам і імператару ў горад паскакалі два эскадроны егераў і мамелюкаў (У Арлоў. Сны імператара МКГ, 126-127).

Кватэрка і квацерка [ст.-бел. кватерка, кватырка] ж. Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты. // Мера гарэлкі. [Пілin] пры кожным зручным выпадку зводзіў гутарку на «кватэрку» гарэлкі (Я. Колас ТСБМ, II, 676). А! якая там плата, махнуўрукой Піліп: -1 на кватэрку гарэлкі не выкраіш (Я. Колас Ск., 96). «Гэй, ляндарка! дай квацерку, Толькі ж, глядзі, шумавой, I не фальшывую мерку, Ў чэсць радаўніцы святой (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 203). Ўходзім, кланяемся нізка, просім квацерку наліць (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 365). Н Бутэлька або кубак гэтага аб’ёму. Косіць лугі, сенажаці, Нім жыта даспее. Хлеба мае і не ходзіць Вясною па меркі, Бо зімою ён не лыкаў У карчме з кватэркі (Ян Чачот.*** Як то добра, калі мужык Трэзвы, гаспадарны! Зан., 30).

Квеста [польск.] ж. Збор ахвяраванняў. А бадзяясь там да сям, ведама па квесце, Часта жыве нядзельку ў павятовым месце (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 451).

Квецень [ст.-бел. кветень] м. Красавік. I толькі спрактыкаванае вока бачыла шэры колер у гэтым белым разліве. Бо гэта была квецень (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 75). Непрыкметна падышоў месяц квецень з яркім россыпам дзьмухаўцу па абноўленай посцілцы зямлі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 23). Адзінаццатага кееценя пасольства мінула літоўскую мяжу і ўступіла на землі Маскоўскія (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 143).

Квірыты мн., адз. квірыт, м. 1. Славянскія народы. Славянскія народы, як прыкладам, Курэты, Квірыты або Крывіты, -ужывалі рунічнага пісьма задоўга да прыбыцьця ў Грэцыю фэніцыянскага Кадмуса (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 94).

  1. Назва сабінаў (старажытнаітальянскіх плямёнаў) або членаў курый мужчынскіх злучэнняў, якія ў сукупнасці складалі грамадзянства рьімскай абшчыны. // Звычайная ў Старажытным Рыме назва паўнапраўных рымскіх грамадзян.

Квітавое [ст.-бел. квйтовое\ н. Пэўная грашовая сума, якую пісцы і розныя ўрадавыя чыноўнікі бралі за напісанне квітоў, лістоў, распараджэнняў. — Ні-быта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! -А квітавыя, а замкавыя! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 254).

Квэстыя [польск.] ж. Праблема, пытанне. Каб гэту справу зразумець 1 доўгай квэстыі не мець, Дык гэты ліст я прачытаю (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 303).

Кельціберы [лац. Celtiberi, гр. Keltiberes] мн., адз. кельцібер, м. Плямёны паўночна-ўсходняй Іспаніі (утварыліся ад змяшэння ібераў з кельтамі, якія рассяліліся на Пірэнейскім паўвостраве ў V—III ст. да н. э.). II (лаянк.). «Чым ты хвалішся, трусінае адроддзе, ты, кельцібер брыдкі, мо выскалам зубоў..» (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні -Выбр. тв., 77).

Кентарх м. Сотнік. Ды бацьку Арсенія кентарху Палікарпасу не пашанцавала (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 400).

Керагаз м. Від бясшумнага прымуса, у якім згарае газа. Кірыла смажыў сабе на керагазе яечню, варыў густую чорную каву (I. Шамякін-ТСБМ, II, 680).

Керанка ж. Грашовы папяровы знак, які быў выпушчаны Часовым урадам Керанскага. Дастаў дзед прыхаваныя тры «керанкі» па сорак рублёў (Я. Колас. Называецца зарабіў ТС, 115).

Керкетон м. Патруль.

А Керкетон-патруль: ..яны разам з гарадской вартай і керкетонам-патрулём вярнуліся па Крыспіна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 192).

Кернаўскі, прым. Які мае адносіны да Кернава. ..не хоча яна [Еўна] пакідаць Вільню і рабіцца дробнай кернаўскай альбо жамойцкай княгіняй пры сыне і нявестцы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 547).

Керыншчына ж. Палітыка імперыялістычнага характару контррэвалюцыйнага Часовага ўраду пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Абуты былі хто ў боты, хто ў шчыблеты з абмоткамі часоў керыншчыны, а хто ў традыцыйныя палескія лапці, але сам народ быў сур’ёзны, цягавіты (Я. Колас. Дрыгва-Др., 157).

Кесар [ст.-руск. кесарь', лац. caesar < Caesarімя старажытнарымскага дыктатара Юлія Цэзара} м. Манарх, уладар. [Сігізмунд:] -Я стану кесарам і праійу верыць, дарагі брат, што першай маёй справай на імперскім троне будзе ваша каранацыя (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 337). [князь] падрабязна гаварыў пра ..далёкія выгады перамогі: захвалюецца кесар Васіль, задумаюцца яго радцы, атрымаем саступкі, узмоцніцца паўднёвая кіеўская мяжа, сцішацца печанегі... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 52).

0 Кесарава кесараві — кожнаму належнае тое, што заслужыў. Я хацеў бы прасіць вас, калега, пазнаёміць мяне з вашай грамадою, бо трэба, як кажуць, аддаць кесараеа кесараві (Я. Колас. На ростанях — ЭСФ, 191).

Кесарскі, прым. Які мае адносіны да кесара. [Поп:] Калі царква святая не ведае кесарскага шанавання, дык народу тым болын не зведаць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 417).

Кёнігсбергскі, прым. Калінінградскі. Але к таму часу і кёнігсбергскі (крулявецкі) комтур гэтакжа бясслаўна падціснуў хвост і збег назад, у сваё логава, як і комтур Конрад (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 338).

Кібітка [рус. кйбйтка, ад тат. kibit лаўка, магазін] ж. Крытая павозка ў качэўнікаў. Праз слюдзяныя акенцы кібіткі відаць, як не хоча ляжаць намесцы снег, як ён імкнецца ў чорныя лясныя нетры, якзаінелі крыжы коней (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 141). Цягнуцца з шатрамі, кібіткамі [цыганы] па шырокіх шляхах Беларусі, Падолля, Малдавіі іўсяго белага свету (В. Каваль ТСБМ, II, 681).

Ківер [польск. kiwior] м. Цвёрды высокі галаўны ўбор без палёў, які насілі ў еўрапейскіх арміях у XVIII-XIX стст. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах (С. Александровіч ТСБМ, II, 682).

Кій м. Баявы молат. Ваўкавыскія кавалі зрабілі яму адмысловы кій паўпуда вагою (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 232-233).

Кіка ж. Даўнейшы святочны галаўны ўбор замужняй жанчыны. Сваха зняла з нявесты вянок, памачыла грэбень у чарку з мёдам, расчасала нявесту, скруціла ёй валасы і надзела кіку (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 46).

Кілёграм м. Кілаграм. He, мне далі вялізны кавалак мыла аж кілёграм цэлы'. (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 85).

Кілёмэтр м. Кіламетр. Нэрон скакаў з канца ў канец калёны, расьцягнутай на кілёмэтр, а мо’ і болей (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 140).

Кілім м. Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі (А. Зарыцкі — ТСБМ, II, 684). Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і паношаныя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру (I. Грамовіч ТСБМ, II, 684). ..побач з іншым такім, вычварным, віселі на сценах і ляжалі на падлозе і тахце народныя кілімы, віселі дубовыя, разьблёныя паліцы ілыжнікі (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 184). Аскетычны ложак пад шэрай коўдраю, вымытая да жаўцізны і нацёртая воскам падлога, кілім на ёй (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 309).

Кімка ж. Тканіна з Візантыі. Са срэбным вяночкам на галаве, у сукенцы з празрыстай светлай кімкі, яна [Дабранега] падліеала і падлі255

вала віно і мёд у кубкі Халадку і Грыкшу (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 94).

Кіпаць м. (зневаж.) Даўнейшае прозвішча скупога мужыка, кулака. / калі хочаш, каб увесь горад цябе па языках трапаў, каб усе ў цябе пальцамі торкалі і казалі: «Вось, кіпаць, мужык прагны, сябра, чулі, як шкадуе, як выручыць не згадзіўся?..», калі хочаш прытчай і наруганнем агульным быць — тады прыходзь праз тыдзень за другой паловай [збожжа] (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 35).

Кіпчакі (кыпчакі, полаўцы) мн. Сярэдневяковая народнасць цюркскай групы (у X ст. займала тэрыторыю паўночна-заходняга Казахстана). Нашы татары і пяць тысяч кіпчакоў сядуць у сядло, і я чакаю, князі, паны, намеснікі і старасты, поўнай адказнасці (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 348).

Кірмаш [ням. Kirmes з Kirchmesse] м. Прастольнае свята пры царкве, касцёле, манастыры. Кожны год на Міколу манастыр наладжваў кірмаш. 3усяго наваколля туды з’яджаліся паны, купцы, мяшчане.. На хорах спявалі суровыя манахі (А. Асіпенка ТСБМ, II, 688).

Кірха ж. Лютэранская царква. [Ізабэла:] Гэта мой Вульфіл дзень і ноч думае пра ўсялякія сумныя рэчы — як лепей упрыгожыць кірху, колькі эмалі пойдзе на кожнае акно і ці будзе ён дастойны свайго імя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 245).

Кірэя [укр.] ж. Доўгі футравы мужчынскі плашч. А з-пад яру У кірэі казачай Хтось крадзецца (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 463).

Кісет [ад перс. kisä кашалёк] м. Тое, што капшук. Сядзім з дзедам Лявонам на маіх калёсах, курым з яго кісета пахучую махорку (В. Каваль ТСБМ, II, 689).

Кісцень [тат. kistän кій] м. Даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Запясце Корчака абвіваўра.мень кісцяня. Кісцень пагойдваўся. Калючы сталёвы шар, падобны на шышку дурнап’яну (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 218). Пяцёра здаравенных ці то мужыкоў, ці то мяшчан у паддзёўках. У двух у руках шкворні, адзін з нажом, яшчэ два -з кісцянямі (У. Караткевіч. Зброя 43, 334). Тэўтоны, як шалёныя, лезлі на вал, ды там сустракалі іх мячы і коп’і, рогвіцы і шастапёры, камяні і дубіны, сякеры і кісцяні (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 292).

Кітайка [ст.-бел. кйтайка — гатунак шаўковай або баваўнянай тканіны; цюрк. Kytai] ж. Шаўковая тканіна. — Спачываць у мяне будзеш на пярынах двойчатых, пад чырвонымі кітайкамі (В. Ластоўскі. Пры256

повесць аб старым мужу і гожай дзеве Тв., 43). Хваліліся гайдамакі, На Умань ідучы: «Будзем драці, пане-браце. 3 кітайкі анучы!» (51. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 472).

Кітвага ж. Якар. Праз два дні карабель падыме кітвагу (У Арлоў. Сны імператара МКГ, 107).

Кітлік [ст.-бел. кйтлйкь; польск. kitlik < ням. Kittel} м. Від кафтана. Суконны сіні кітлік цеснаваты, як толькі не лузне на грудзях і плячах. На рукаве кітліка нашыты белы крыж (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 371).

Кіянін [ст.-бел. кйянйнь, кйенйнь} м. Жыхар Кіеўскай зямлі. I хаця ўсе паны-рада даказвалі, што Новагародак прыдатны найболей, усё ж не забываецца князь Воін, што некалі запрасілі вільняне княжыць да сябе менавіта полацкіх князёў, палоненых кіянамі і засланых ажно ў Візантыю (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 322-323). Альгерд ведаў, што Усяслаў, абраны кіянамі на вялікі сталец, не захацеў Кіева і вярнуўся ў Полацк (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 589). Трашчаў, ламаўся хрыбет магутнай арды, якая паставіла на калені Русь і, як магутны драпежны зеер, піла кроў спачатку з кіян, а цяпер з маскавітаў, пагражаючы і самому Княству (там жа, 600).

Клабук м. Шапка ў выглядзе каўпака з футравай аблямоўкай.

о Чорныя клабукі (чорныя шапкі) — так называлі цюркскія аб’яднаныя плямёны, якія склаліся каля сярэдзіны XII ст. у лесастэпавай паласе Русі з асеўшых там торкаў, печанегаў і інш. ..чорныя клабукі ў сініх халатах, ляхі ў кароткіх кальчугах спяшаліся наперад (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 40). Мы будзем саюзнікамі Кіеву, гэтаксама, як торкі, берандзеі, чорныя клабукі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 490).

Клавікорды [фр. clavicorde ад лац. clavis ключ і гр. chorde струна] мн. Струнны ўдарны клавішны музычны інструмент XV-XVIII стст. Княгіні Ганне клавікорды прывезлі, а пры іх немец-манах, грае княгіні ўвечары, а ўдзень гойсае па замку (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 159). Хацелася да дзевак, паціснуць Васіля, сесці каля Соф’і і апавядаць што-небудзь, каб бясконца слухала. Ды хоць пра Мальбарк як крыжакі гуляюць, ці як у Троках нямецкі манах грае на клавікордах вялікай княгіні, ці як татары на сваіх вяселлях кабылінаемалако п’юць (там жа, 259).

Клейна [ст.-бел. клейно, клеймо', с.-в.-н. kleinöe] н. 1. Кляймо. -Адная, нібы сапраўды клейнай мечаная. Навет прозвішча прароцкае (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 11). / зямля гарэла, і хаты, і людзей у палон вялі, і клейны на лоб ставілі, як быдлу (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 236).

  1. Прылада для кляймення. / Юрась думаў, разглядаючы клейну, якую трымаў у руках. Вось гэта абяцаў яму на лоб Марлора (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 265-266).

Клікун [ст.-бел. клйкунь — 1. Вартаўнік, які падаваў гукавыя сігналы. 2. Асоба, якая абвяшчала заклікі, загады і навіны] м. Вартаўнік. А распавёў гэта клікун магістрацкі, што прыбег з Крычава да нас пад Царковішчы (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 196).

Клочча [укр.] н., зб. Грубае валакно з апрацаванага лёну або канапель. [Гонта:] Агню, дзеці! Дзёгцю, клочча! Гарматы давайце; Даць агню у склепы, сховы! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 467).

Клумпы мн. Зроблены з дрэва літоўскі абутак. На ногі ён абуў звычайныя сялянскія клумпы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 107).

Клутня [польск.] ж. Сварка. ..бачыце, што з гэтага выйшла?! Клутні й няшчасьці, кажуць, — уставіў Кандрат (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 11).

Ключ м. Комплекс фальваркаў або маёнткаў аднаго ўладальніка. Ключ Глускі быў Юдыцкімі вельмі абдоўжан і перайшоўужо некалькі эксдывізій, але п. Кароль дагледзеў, што першая з гэтых эксдывізій, на каторай апіраліся ўсе пазнейшыя, мела нейкія нефармальнасці і не была зацверджана (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 528).

Ключацца незак. Падыходзіць, быць вартым. П перан. Згаджацца. Ключаюся з табою, дойлід (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Ключвойт [ад слова ключ комплекс фальваркаў] м. 1. Войт, які кіраваў часткай маёнтка феадала ці велікакняжацкай эканоміі ключом. [Ключвойт:] ..мне наказалі .. даставіць [Сабковіча] у стан для дапросу (В. Дунін-Марцінкевіч Тв., 170). // Дзеючая асоба ў «Залётах» В. Дуніна-Марцінкевіча. Барташэвіч быў ключвойтам, як і трэба быць ключвойту (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча 36. тв., VII, 219).

  1. Службоўца ў Вялікім княстве Літоўскім, які выконваў функцыі вартаўніка (замыкаў нанач гарадскую браму або вароты замка і зберагаў ключы ад іх); ключнік.

Ключнік [ст.-бел. ключнйкь, клюшнйкь] м. 1. Земская пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. // Асоба, якой даручаны ключы, нагляд і права распарадчыка ў двары або маёнтку; службоўца, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месцаў іх захоўвання. Ен жа зваўся Рамбайлай; не пытай аб гербах'. На руку, што ключнікам яго празывалі, Ў такім чыне на замку даўней яго зналі; Дзеля таго ён насіў за пояс затканы Пук ключоў на аборцы, кутас пасрабраны. Хоць не было там чаго яму адчыняці (В. Дунін-Марцінкевіч. 258

Пан Тадэвуш Тв., 455). Ох, няшчасце якое! уздыхнуў стары ключнік Лоб Вязавы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 27). Міласнікі ключнікі і слугі князева двара неадабральна пазіралі на дзяўчыну, якая не пацалавала руку звездару і жрацу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 367). А вунь галоўны ключнік выпаўзае... (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 226).

  1. Чалавек, які меў ключы ад брам горада, каб зачыняць іх на ноч.

Ключніца [ст.-бел. ключнйца} ж. Распарадчыца дамавой гаспадаркай, эканомка. У спадніцы яна [матрона], па-старому пашытай, Што ў фальбонах уся, што ўпрыгожваюць кветкі. А за пасам ключы, знакі ключніцы гэта, Збоку тонкі пасок, каб баяліся дзеці (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я Тв., 244). [Рагнеда:] яна [Рута] ў мяне ключніцай была, з дзіцячых гадоў разам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 121). 3 цягам часу стала княжна Малуша ключніцай на Вользіным двары (там жа, 9).

Клявец [ст.-бел. клявець} м. Молат з канцамі ў выглядзе сякерак для насечкі жорнаў. [Віктар:] А от глядзі-глядзі: «талкавіска» -месца, вытаптанае коньмі падчас бітвы. Або «клявец» востры молат, каб насякаць жорны. Забылі! (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 125).

А Сякера-клявец. Хлебнік, нібы складзены са сваіх уласных хлябоў, агледзеў здаравеннага, трохі нехлямажага мужыка ў вышыванай кашулі з сякерай-кляўцом за поясам (вольны!), белавалосага, хударлявага (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 32).

Кляйнот [ст.-бел. клейноть < польск. kleinot < с.-в.-н. klejnöt} м.

  1. Герб. На сцяне над ім з кавалачкаў смальты, з бліскучага дроту, з птушыных пёраў і звярыных шкур быў прыгожа выштукаваны кляйнот Новагародска-Літоўскай дзяржавы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 221).
  2. Перан. Пра носьбіта выдатных якасцей. [Дземба]: To ж бо лучацца кляйноты, Два адвечнай славы цноты (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 8).

Кляса ж. Клас. [Магда:] Мне тады было няпоўных адзінаццаць год! Я была ў трэцяй клясе (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 173).

Клясык м. Класік. Але, усё-ткі, што тут такога небясьпечнага? Пушкін клясык! (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 99). Болей усіх гэта адбіваецца у творах жыдоускаго клясіка Абрамовіча (Мэндэле Мойхэр Сфорым) с Капыля (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 17).

Клясыцызм м. Класіцызм. ..пасьля вульгарнага клясыцызму, настае перыяд пазьнейшы бізантыйскі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 78). 9*  259

Кмет [ст.-руск. кьметь віцязь, дружыннік; ст.-бел. кмець селянін, падданы, мужык] м. 1. Воін, які належаў да адборнага, выпрабаванага войска. Старую звяжыце, — сказаў Дабрыня кметам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 30). Дабрыня кіўнуў кметам, тыя дасталі нажы і пайшлі на князя (там жа, 31). А мае ж куршчане любы Табе ведамыя кметы Пад гудамі гулкіх трубаў Спарадзіліся ў дасветы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 252). Быў з намі Якуб-мечнік, а прозвішчам Жаробка, бо еў, як пяць добрых кметаў (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 163).

  1. Свабодны селянін Вялікага княства Літоўскага, які меў зямельны надзел і плаціў дзяржаве падаткі, пазней трапіў у залежнасць ад феадалаў і далучыўся да чэлядзі. Н Падданы. Шмат ксёнжак пісалі He аб нашым браце: Лепш чужых пазналі, Яку сваёй хаце; А нас, подлых кмеці, Міналі здалёка I хавалі дзеці Ад нашага вока (Ф. Багушэвіч. Яснавяльможнай пані Ярэшчысе Зан., 441).
  2. У Польшчы залежны селянін, які меў поўны надзел зямлі; у Балгарыі і Чэхіі асоба, якая займала пэўную пасаду, а таксама некаторыя катэгорыі сялян; у Харватыі залежны селянін, васал.

Кнак м. (разм.). Пяцісотрублёвая грашовая папера ў царскай Расіі. Пры паляках ён адкупіў маёнтак Курганішча ў пана Семашкевіча за многа пачак новенькіх мікалаеўскіх пяцісотак — «кнак» (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 39).

Кнехт [ням. Knecht] м. 1. Пехацінец у даўнім нямецкім войску. У мяне ёсць яшчэ адна рука, Якаў Палачанін, — сашчапіўшы зубы, адказваў Вячка і з усяго маху ўдарыў мячом кнехта, які бег са штурмавой лесвіцай. Яны ўпалі разам кнехт і князь (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 296).

  1. Батрак у Германіі.

А Найміты-кнехты'. А следам за рыцарамі пайшлі на прыступ найміты-кнехты (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 166).

Кнея [польск.] ж. Лясная пушча, нетры, гушчар. [Незнаёмы]: Вось лепш асвецім гэту кнею, Святлу з нас пэўна ўсякіpad... (Я. Купала. На папасе 36. тв., VI, 152). Князь Дамінік .. са мной паляваў па кнее (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 469).

Кніганоша аг. Чалавек, які займаўся продажам кніг уразнос. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 241).

Кніжнік [ст.-бел. кнйжнйкь] м. Вучоны, знаўца царкоўных кніг і правілаў рэлігійнай маралі. I толькі ж торг вядуць, б'ючыся ў грудзі, Прадажны кніжнікі і фарысеі (Я. Купала. Валачобнікі 36. тв., III, 259).

Кніксен [ням. knicksen рабіць рэверанс, прысядаць] м. Спрошчаная форма жаночага паклону ў выглядзе кароткага неглыбокага прысядання, якая замяніла рэверанс. [Дзед:] Будзь добры з ... людзьмі, чорцік. Так ці не так? Будзеш? Паспрабую, -зрабіла яна [Майка] кніксен (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 242). [Віктар:] Для яе, відаць, не дрэнны. Ружавее, як півоня. Кніксен за кніксенам: «О, гер Вя-ры-га! Жартаўніч-ка! Што вы?1» (там жа, II, 133).

Кнот [ст.-бел. кноть’, польск. knot < с.-в,н. knoten] м. Стужка для гарэння ў газавай лямпе. [Сцяпан]: Падкруці Альжбепга хутчэй кнот ды памажы цягнуць!.. (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 234).

Княгінін, прым. да княгіня ў I знач. Петра, княгінін прыбліжоны, гісторык (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 133). Скацілася тонкая, беленькая, з дробненькімі кволенькімі пальчыкамі княгініна рука на калена (М. Гарэцкі. Рунь Р, 10).

Княгінька ж. Ласк. да княгіня. «Вось [певень], княгінька, казала баба, нібы вінавацячыся. — Так ён працавіты, але не крычыць, хоць ты яго забі. Можа, яму горла прабіў той [другі певень] дзюбай (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 61).

Княгіня ж. 1. Жонка князя; асоба з тытулам княгіні. I ня сьпіцца княгіні, адзінотка ж яна (М. Гарэцкі. Рунь Р, 10). Княгіня Юрга, як і ўсе, ехала на баявым войскім кані (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 63). Наструненая постаць княгіні Мілды-Мілены нібы злілася з тонкай разьбой дрэва, Міндоўг жа ўзвысіўся над крэслам, як бы падмяўшы яго пад сябе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Шкадавала [Апфія], ійто не Шварну давялося княжыць у Новагародку з княгіняю (там жа, 83). [Арміно]: Я прыйшоў папрашчацца з табой, княгіня! (Я. Купала. Эрос і Псіха36. тв., VII, 152).

  1. Тое, што князёўна. Гэй! далёка за морам за сінім Есць адна старана, ёсць адна, А ў ёй князева дочка княгіня, Світазарай завецца яна (Я. Купала. Песня-казка 36. тв., II, 286).

Княжавы, прым. (разм.). Тое, што княжацкі. Мела дзяўчына шытую з аблочкаў Сукню і хвальбону 1 звітую з васілёчкаў Княжаву карону (Я. Купала. Жальба дзяўчыны 36. тв., I, 389).

Княжанне н. 1. Кіраванне княствам. Тры згаданыя сыны Святаслава, на той час падрослыя, атрымалі па старшынству гарады для княжання (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 10). / княжыч усё болей цікавіўся манастырамі, цэрквамі, боскім, душою як бы адварочваўся ад нялёгкіх спраеаў княжання (В. Іпатава. Залатая жрыца

Ашвінаў АД, 41). ..шануюць новагародцы Данілавага сына, які па волі Войшалка і з ягонай згоды атрымаў княжанне (там жа, 80).

  1. Тое, што княства.

Княжаства [руск.] н. Тое, што княства. Калі з часам ЛітоўскаБеларускае княжаства злучылася з Полыйчай і беларускую мову стала з урада выціскаць польская, то гэта нічуць не даказвае, што яе прызналі горшай ад польскай (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы 36. тв., VII, 184).

Княжата мн. Дзеці князя. Вунь глянь -у тымраі, што ты пакідаеш, Латаную світку з калекі знімаюць, Са скурай знімаюць, бо нечым абуць княжат недарослых (Я. Купала. Сон. 36. тв., V, 330).

Княжацкі, прым. да князь у I знач. Моршчацца купцы імянітыя, баяры, ды і сам казначэй княжацкі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 29). А Войшалк як бы прачытаў думкі сястры: «Позна, цяпер ужо і сапраўды позна для цябе ўсё гэта, наша, княжацкае» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 303). Відаць, нядаўна ўзятая за жонку прыгажуня не надта песціла падчарку: тая неспакойна зіркала навокал і непрыкметна для сябе самой як бы старалася трымацца наводдаль ад княжацкай пары (там жа, 37). Песні маёй не патрэбны святліцы Ў княжацкіх хорамах слухаць музык (Я. Купала. Песня мая 36. тв., III, 40).

Княжна ж. 1. Тое, што княгіня ў I знач. [Ларэнца]: Дзе пані, княжна? Ямушуў міг гэты 3 ёй гаварыць... (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 142).

  1. Тое, што князёўна. He адну віна бочку князь кончыў, пачаў: Шлюбвяселляўсёкняжны гулялі (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 78). Адгэтуль пад ветразем Сценька У песню з княжнай адплываў... (П. ПанчанкаТСБМ, II, 706). ..у малодшай княжны пачаліся колікі ў грудзях (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 28).

Княжы, прым. Тое, што княжацкі. He раз сёк стары каваль дзягай сына, які непачціва лупіў княжага сына (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 7). Люд свой век скарачаў ў княжых звадах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 258). Яўлампія голасна праспявала: «Прабач, княжыч, маю дачку, яна, як і я, таксама з княжага роду, продкі нашы...» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 39). I зноў яна [Жывена] з пяшчотай успомніла яго, нястомнага дарадцу княжага двара, паважанага ў сталіцы чалавека (там жа, 302). Са шкадаваннем сачылі пасяляне, як знікаюць у цёплым чэраве хаты постаці лоўчага, княжага дзядзькі і самога княжыча (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 502). [3 узгорка] відаць ..чорная вежа сярэдневяковага княжага замка (К. Чорны ТСБМ, II, 706).

Княжыць разм. і княжыці незак. Правіць, кіраваць княствам. У другой палове 14 стаг. ў Полацку княжыў Андрэіі, таксама брат Ягайлы (Т. Хадкевіч ТСБМ, II, 706). Шкадавала [Апфія], што не Шварну давялося княжыць у Новагародку з княгіняю (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 83). Княжылі тут князі, Крулі крулявалі, I цары царылі У крывавай хвалі (Я. Купала. Барысаў 36. тв., V, 199).

Княжыч м. Малады сын князя. Княжыч. княжыч, ты маіх бед прычынец (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 98). Аднак Апфія, гнуткая і вёрткая, як яшчарка, змагла неўзабаве праціснуцца ажно да царскай брамы, ледзь не ўпрытык з маладым княжычам Войшалкам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 37). Кандраці крэкнуў ад шкадобы. — Пан просіць прабачэння, — са скрухай паўтарыў ён. Падарункі княжычу едуць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 93).

Князеў, прым. да князь у I знач. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 73).

Князеўскі і князёўскі, прым. (разм.). Тое, што княжацкі. Толькі князеўскі хорам гудзеў, не маўчаў: Шалы, музыка ў тахт рагаталі (Я. Купала. Курган — 36. тв., V, 78). ..уміралі князі слаўные, выраджаўся князёўскіpod (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы Р, 89).

Князёк м. 1. Князь, які меў невялікае ўладанне. Страчвалі сілу балцкія князі, усё меней улады заставалася патомным князькам Дзяволтвы і Налыйчан (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 443).

  1. Памянш.-ласк. да князь.

Князёўна ж. Незамужняя дачка князя. [Ганна]: Гляджу на вас [Псіху] і здаецца мне, што вы павінны былі жыць, як тая златавалосая князёўна ў тым замку напроціў (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 121). Святазар ведаў, што адной з першых жонак гэтага язычніка была хрысціянская князёўна аднекуль з Цверы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 31). Побач з Войшалкам стаяла ягоная сястра худзенькая дзевяцігадовая князёўна з заплеценымі на скронях тонкімі коскамі, з прадзетымі ў валасы кольцамі, у кашулі, вышытай белымі ж нітамі, упрыгожанай шыйнай грыўнай і такімі ж падобнымі да манжэтаў, бранзалетамі, нашытымі на тканіну (там жа, 37).

Князь м. 1. Правадыр войска і кіраўнік вобласці, княства ў феадальным грамадстве. Ваяўнічы князь Брачыслаў, шукаў ён сабе подзвігаў, а ўсяму княству — славы і выгоды (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 23). ..не любіў новагародскі князь ні запрашаць, ні загадваць двойчы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 29). Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 72). // Асоба, якая мела княжацкі тытул, што перадаваўся па

спадчыне або прысвойваўся ўказам цара як узнагарода за пэўныя заслугі. [Бацька:] Дарэчы, пенсію атрымаеце праз тыдзень, заўсе тры месяцы. -Што вы, князь, пачырванеў Выбіцкі. -I так бардзо задаволёны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 51). Культуру хамства і далара, Князёў і біскупаў палацы Ад Скандынаваў да Сахары, Зруйнуеш, дыктатура працы (Я. Купала. Дыктатура працы 36. тв., IV, 184).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі зневажальнае прозвішча татарына.

A Князь-вісус. — За гэта ілюблю цябе, князь-вісус, сказала Клейна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1, 92). Князь-ізгой: А я са сваёй дружынаю таксама пайду, зраблюся князем-ізгоем, буду тут, на берагах Дзвіны, сыпаць тэўтонам вуголлі за пазуху, не дам ім ні спаць, ні піць,.. не пушчу псоў на Дзвіну, на наш Рубон (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 274). За час, што праляцеў з таго дня, як Вячка спаліў Кукейнос і зрабіўся князем-ізгоем, сівізна прабілася ў яго на скронях (там жа, 277). Князь-карбанарый: [Мураўёў:] Быў там такі «чырвоны князь-карбанарый», Загорскі Вежа (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 370).

о Вялікі князь асоба, якая мела тытул правіцеля значнага па тэрыторыі і моцы ўдзельнага княства. [Вячка:] Вялікі князь! Чаму не сядлаеш каня? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 135). Гаварыў вялікаму князю Уладзіміру, што я, баярын Доўбня, тэўтонам служу (там жа, 155).

Князюшка м. Памянш.-ласк. да князь. Спі, князюшка, спі! (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 54).

Княства н. Вобласць кіравання ўладарнага князя. Ксенія засмяялася: «О, каб мне свяціла княства, то ўсе паны гэтыя стаялі б слупамі перада мной!» (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 19). Князь едзе з дружынайу сваты I з скарбамі княства свайго (Я. Купала. Страшны вір 36. тв., III, 245). [Міндоўг:] Ды яшчэ і хочаш вярнуцца туды, дзе я ніколі чуеш, ніколі! не скажу пра цябе [Жывену] праўду, бо многія разяўляюць рот на маё княства (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 258—259). Новагародскую ж баярскую раду супакойваў Агапій, які даводзіў, што неразумна цяпер, перад вялікім паходам Міндоўга на сваіх родзічаў-ворагаў, уздымаць супраць князя чорную чадзь, ды дзе — на межах княства! (там жа, 50). [Давыд:] -Грэшны, але хацелася 6 яшчэ пажыць. Для княства зрабіць болей (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 347)... магнаты княства, абураныя няроўнасцю іх становішча з польскімі панамі,.. пільна сачылі за ўсім, што тычыла іх інтарэсаў (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 238). Пятнаццаць тысяч крымчакоў уварваліся ў княства, абклалі аблогай Слуцак (В. Чаропка. Храм без Бога-Хр., 19).

Кобза [укр.] ж. Старадаўні ўкраінскі струнна-шчыпковы музычны інструмент, першапачаткова асаблівага тыпу (зараз атаясамліваецца з бандурай). Ад гасцінца да гасцінца, Ад хаты да хаты Звініць кобза украінцам А6 вялікім святу (Я. Купала. Памяці Шаўчэнкі 36. тв., II, 82).

Кобнік м. Вядзьмак, чарадзей.

А Князі-кобнікі: Яцвяжскія князі-кобнікі павінны зразумець, што каліяны не падтрымаюць нас, прыйдзе Міндоўг, прывядзе літоўцаў з новагараджанамі і растопча ix (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды -ЖЖ, 182).

Ковы мн. (паэт.). Кайданы. Дзень і ноч у кухнях-горнах Ладзяць, клеплюць ковы (Я. Купала. Дрэмле Юрка 36. тв., III, 319).

Козлы мн. 1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа. Кандрат размясціў рэчы, дапамог Мсціславу сесці, а сам ускараскаўся на козлы (У. Караткевіч. Зброя 43, 286). // вобразн. А Вы 6 [рэдакцыя часопіса «Шлях моладзі»] тады, седзячы на козлах і стоячы на запятках гэтага фаэтона, хрысцілі 6 гэтую моладзь бізуном (Я. Купала. Вільня. Рэдакцыі «Шлях моладзі» 36. тв., VII, 231).

  1. Прыстасаванне з трох жэрдак для падвешвання калыскі. Жаць пойдзеш [дзяўчынка] далёка ці блізка, Муж пойдзе араць ці касіць. 3 табой йдзе дзіцё, — і калыска На полі на козлах вісіць (Я. Купала. Сватаная 36. тв., I, 346).

Коймінец [ст.-бел. коймйнець < літ. kaimynas] м. Нявольны селянін, якога гаспадар надзяліў зямлёй і той жыў не на двары вотчынніка, а асобным домам. Таўцівіл з Эдзівідам, апёкшыся каля такіх сцен, пачалі паліць навакольныя весі, браць у палон Міндоўгавых коймінцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 58). Сотні коймінцаў пад наглядам кунігасавых дружыннікаў цягалі з лугоў і палёў велізарныя камяні, секлі дрэвы, капалі пясок і гліну (В. Чаропка. Храм без Bo­ra Хр., 62).

Кол1 м. Невялікі ўчастак зямлі; надзел каля хаты (у некаторых мясцінах шырынёй у два сажні).

0 Hi кала ні двара зусім нічога няма, не было ў каго-н. Добра табе, халасцяку, ні кала ні двара, сам сабе галава. А тут чацвёра ў доме, і малыя! (В. Быкаў. Трэцяя ракета ЭСФ, 270).

Кол2 м. Вешалка. Сяк ды так пад’еў [Янка]; Вылез з-за стала, Вопратку уздзеў, Шапку зняў з кала (Я. Купала. Янка Канцавы — 36. тв., I, 107).

Коленскі [ст.-бел. коленскйй, коленьскйй, колйньскйй — які мае адносіны да горада Кёльна], прым. Кёльнскі. Ад яе [княгіні] пахла коленскай вадой, духмяным дымам ядлоўцу — відаць, перад сном грэлася ля кафлянай печы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 545). ..коленская курыльніца, зробленая ў выглядзе вастраверхага замка, з трубаў якой

курыўся пахкі дымок, падскоквала на высокім буфеце (В. Іпатава. Hopnan княгіня Пр., 127).

Колтрышовы [ст.-бел. колтрншовый, колтрйшавый, колтрйшевыіі і інш.; колтрйшь, колтрышь сукно ніжэйшага гатунку], прым. Суконны. Коннікі ў каляровых кунтушах-каптанах, у колтрышовых суконных плашчах, з багатымі кордамі ля пояса (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 244).

Колты мн. Жаночае ўпрыгожанне. Вось толькі колты на ёй [Лозцы] адмысловыя з тонкай філігранню. Яны целяпаюцца ў вушах, аднак кідаюць нагэты звычайны твар нейкі патаемны водбліск... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 488). У куфры, што везлі з сабою слугі Райнера, яна [Жывена] знайшла залатыя і сярэбраныя манеты, грыўны, колты і завушніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 118). Срэбныя пакручастыя колты ззялі на скронях (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 17).

Кольвечы, прысл. Калісьці. [Станіслаў] (Вымае з кішэні зложаную паперу.) Гэта, даражэнькая Адэльця, песенька, каторую заспявай яккольвечы, быццам, вучачыся, тады, калі Сабковіч будзе адзін у гэтым пакоі (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты -Тв., 164).

Комінак м. (разм.). Тое, што камінак. He раз ёй комінак рассветліў, Калі вячэраць з поля йшла (Я. Купала. I што я ёй зрабіў такое? 36. тв„ IV, 131).

Коміт м. Загадчык імператарскіх стайняў. Перад самым прыходам коміта Жывена подбегам паспяшалася ў суседнюю стайню (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 148).

Компас м. Высокі слуп, да якога прывязвалі коней. Фурман, прывязаўшы каня да «компасу», пайшоўу кухню вячэраць (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 275).

Комтур м. Выбарная пасада ў рыцарскім ордэне. II Асоба, якая займала гэту пасаду. Думкі Юнгінгена датычылі неадкладнасці размовы са свецэнскім комтурам Генрыхам фон Плауэнам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 235). Што ж — яшчэ ў дваццаць два гады ён [Давыд] разам з вялікім князем разбіў ля Гародні комтура Конрада Ліхтэнхагена, каменданта Брандэнбурга (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 337). Дарэмна крычаў на ўсё поле комтур рыканне Давыда перакрыла нават тупат цяжкіх крыжаковых коней, а Ліхтэнхагена валачылі па зямлі, аж пакуль не перахапілі яго збаўцы-збраяносцы (там жа, 338). — Іх было шэсць сотняў, — гаварыў Давыд. Алея нават не ведаю, ці быў там комтур, ці гэта проста гайна сабак, якую мог узначаліць хто заўгодна (там жа, 437). Стой! шырока махнуў рукой у металічнай пальчатцы комтур, у якога на доўгім кап’і трапятаўся 266

белы сцяжок з чырвоным крыжам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 209).

Комтурства н. Камтурыя акруга, падначаленая камандору тэўтонскага ордэна. [Крыжакі] прывыклі у паходах на Жмудзь і Літвуруйнаваць і паліць — няхай адвыкаюць; не бачылі вялікага войска ў сваіх комтурствах няхай убачаць, няхай адчуюць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 233).

Коннік м. Конны воін, кавалерыст. А пасля прыехаў і сам Давыд, з перамогай, з крыкамі вояў і галёканнем коннікаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 337).

Конніца ж. Коннае войска; кавалерыя. Во спачатку йдзе пяхота, За ёй конніца і танкі (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў 36. тв., IV, 290). Гедзімін крыкнуў ганцам: «Зараз пойдзе конніца, хай яе прапусцяць толькі напалову!» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 526). Праўда і тое, што Вітаўт утрымлівае дзесяць тысяч татарскай конніцы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 228).

Конны, прым. Конны воін, коннік. Таму вялікі князь пасылаў разведчыкаў адразу па некалькіх накірунках, і не пераставалі ўвесь дзень, і на прывалах, да коннага, пад’язджаць ганцы, дакладаць абусім, што бачылі (В. Іпатава. Альгердава дзідаАД, 521).

Контарфект [ст.-бел. контерфекть, контерфеть', ст.-ням. contrafect, conterfet] м. Малюнак, вобраз. -1 контарфект .. павешу. I проўсты над ім месяцамі спяваць будуць, каб узрадавалася яго душанька (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 132).

Контра м. (зневаж.). Контррэвалюцыянер. Адысьці ад сьцяны! крыкнуў. Стаць па чатыры! Контра асобна, шпана — асобна! (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 138).

Контрафалды [польск. kontrafalda сустрэчная складка] мн.

0 Контрафалды малоць дурыць галаву. [Другі з пецярых]: Ты контрафалдаў Нам немялі, Свабодных земляў Шмат на зямлі (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 170).

Конунг м. Вайсковы кіраўнік, а пасля кароль у старажытных скандынаўскіх народаў. -Гэтага Харальда спачатку называлі Касматым, бо ён даў клятву пакуль не возьмеўладу, не будзе стрыгчы валасы. — 1 ён пастрыгся? — Так, ён стаў першым нарвежскім конунгам (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 103). -Нашы скальды складаюць песні конунгам Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Англіі (там жа, 102).

«Конь» м. Драўляны слуп, на якім мацаваліся палаткі у старой хаце насціл з дошак для спання, які рабіўся высока ад падлогі паміж печчу і сцяной. ..і збіваюцца людзі ў цесныя цёплыя хаты, і які-небудзь хрышчаны ў Княжым сяльцы дзед з белай барадою, седзячы на печы,

трымаючыся аслабелай рукою за «каня», пачынае баяць пра рай і пекла (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі -МКВ, 102).

Копны, прым. да капа (грамада).

о Копны суд суд сельскай і гарадской грамады на Беларусі, які разглядаў справы простых людзей. 1969 селянін на копным судзе прызнаўся ў рабунку, учыненым над маёнтнасцю Рамана Дастаеўскага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 201). Сядзеў на гэтым памосце і копны суд, калі прыязджаў у мястэчка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 45).

Копт м. Егіпцянін, які прытрымліваўся хрысціянскай веры. Цябе ж, бядачку [асліцу], копт убогі Хацеў у Ёсіфа купіць (Я. Колас. Марыя ТС, 119). Марыя нанялася прасці У копта воўну, а стары Авец узяўся стадка пасвіць (там жа).

Кораб [польск.] м. Карабель. [Нявольнік]: Пане! кораб, як ты загадаў, ўжо гатовы й чакае, калышучысь лёгка на лагодных хвалях прыстані (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 105).

Корд [ст.-бел. кордь < венг. kard < nepc. Kard] м. Кароткі меч. Загорскі, Алесь і Біскуповіч паклалі рукі на эфесы кордаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 354). Кірдун падышоў да Алеся і прышчапіў да яго збройнага раменьчыка кінжал і пісталет. Потым падаў бацьку кароткі корд у срэбных, з залатымі травамі похвах (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 69). Ля пояса ў яго вісеў корд у бліскучых піхвах (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 10). Тэўтон, гыхнуўшы, размашыста ўсадзіў яму [Халадку] між лапатак востры гарачы корд (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 292). Яму [Вітаўту] добра, у яго пад жаночай світкай корд, хто спыніць захрыпіць рассечаным горлам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 192). I Кейстутавы слугі пабеглі, і падстольнічы -у падзямелле, каб прынесці ўсім траім іхнія вайсковыя прылады — баявую сякеру, дзіду, корд (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 559). 3-пад корда столькі крыві нацякло, матухна літасцівая! (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 332).

А Корды-зубы (вобразн.): Ён ляжаў, нічога не разумеючы, акрамя жывых слоў. Неў змозе паварушыць рукою ці нагою, неўзмозе не аддавацца гэтым снам, дзе, як жывыя, хадзілі крыжакі і вялізныя мядзведзі з кордамі-зубамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 282).

Корпія [с.-лац. согріа} ж. Перавязачны матэрыял у выглядзе нітак, нашчыпаных з рыззя (выйшаў з ужытку). Ён [Алесь] паспейіліва збіраўся. Загадаў Логвіну асядлаць Ургу. Накінуў плашч. У саквы загадаў пакласці бінты, корпію і ёд (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім 268

КС, II, 392). — У каго засталася корпія? спытаў Міткевіч (У. Арлоў. Пяць мужын у леснічоўцы МКГ, 238).

Корст м. Труна. У васабліва важных здарэньнях, хаваючы багатых або заслужаных людзей, корст пакрывалі смалой і «берасьцілі», г. зн. гучна спаясвалі даўгімі паяскамі бяросты ўсю труну, як бандажом, а наверх шчытна акручвалі яшчэ добра прасмоленымі вяроўкамі. Гэтак прыгатаваны корст мог сотні гадоў ляжаць у зямлі не паддаючыся буцьвежы (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 840).

Корх м. Старая мера таўшчыні на шырыню далоні. Прайшоўшы прасторную зборню, чыста падмеценую, але ўсё ж брудную, бо на падлозе было неменш, як на корх, засохшай гразі,.. Лабановіч адчыніў дзверы ў канцылярыю (Я. Колас. На ростанях ТС, 119).

Коўцік м. Кадык.

0 Узяць за коўцік — павесіць. Хацелі прыдушыць у лесе, ды неяк пранюхаў, і за яго Міндоўг пяць харобрых баяр узяў за коўцік (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 84).

Крагі мн., адз. крага, ж. Скураныя накладныя халявы з зашпількамі. 3 вышак звешваюцца чаравікі з жоўтымі крагамі (К. Крапіва ТСБМ, II, 719). На нагах [у паноў] то бацінкі-лакіроўкі. To жоўтыя бліскучыя крагі (П. Пестрак ТСБСМ, II, 719).

Крада ж. Ахвярнае вогнішча. Iрашыў я па звычаю дзядоў нашых краду вогненную сатварыць і паклаў кунігаса на агонь (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 71).

Краёвы [польск.], прым. Нацыянальны. Беларускія баяры і князі пераліцаваліся на польскіх паноў, а за імі і цяперашняя краёвая «польская» інтэлігенцыя нічога супольнага з народам тутэйшым мець не хоча (Я. Купала. Чаму плача песня наша 36. тв., VII, 197).

Крайс м. Край. Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу, але ўсе, хто толькі мог (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 198).

Крайсавы, прым. Павятовы. Вось тутака, у крайсаеым, як па-нашаму, у павятовым месьце, адбыўся перадкалядны кірмаш (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца-ХБ, 198).

Кракавяк [польск. krakowiak] м. Польскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Кракаеяк — за мазуркай. Наш хлопец шчаслівы Творыць з паннай Люцысяю цуды і дзівы (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 321). Аж карчма трасецца Кракавяка адбіваюць [канфедэраты], Вальца ды мазура (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 420-421). Калі ж зайграў аркестр кракавяк, вялікі зал клуба закруціўся мяцеліцай рознакаляровай еопраткі (М. Скрыпка — ТСБМ, II, 720).

Крамнік м. (разм.). Уладальнік, прадавец крамы. Саламон вывучыў хітрыкі былых крамнікаў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв.,

281) . [Сцяпан]: Купіўя сягоння каляндар нейкі беларускі, як кажа крамнік (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 204).

Крамніна ж. (разм.). Матэрыя фабрычнага вырабу. Стройная і досыць прыгожая дзяўчынка [Паўлінка]. Адзеўшыся ў недарагую крамніну, але чысценька (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 180).

Крамны, прым. да крамніна. Сядзіць [Паўлінка] на ложку і пільна шые крамны кафтанік (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 180).

Крамола ж. Змова, мяцеж, бунт. [Ганецкі:] He гарачыся, трэба высачыць, з кім бунтаўшчыкі больш у вёсцы звязаны, каб з каранямі знішчыць крамолу (I. Козел ТСБМ, II, 721). У кожным беларускім пісьменніку жандары ад літаратуры бачылі патэнцыяльнага злачынца, у кожнай спробе беларускага народа загаварыць на сваёй роднай мове-крамолу (А. Мальдзіс-ТСБМ, II, 721). [Пурышкевіч:] (да Дубровіна) У казіны запрэм рог Крамолу мінутна (Я. Купала. Ісцінна чорнае трыо 36. тв., II, 158).

Крамольнік м. Той, хто займаецца крамолай; змоўшчык, мяцежнік. Спачатку турэмшчыкі палічылі чыноўніка за вельмі сур’ёзнага злачынца, небяспечнага крамольніка (Л. Арабей ТСБМ, II, 721). Сам паўбог на зямлі, ён [Аляксандр II] просіць у бога на небе падмогі, каб удалося арыштаваць «крамольнікаў» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 202).

Крамольны, прым. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Усё ў ..газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі (С. Александровіч ТСБМ, II, 721). За пяро каб і за пэндзаль He браўся [Тарас] ні разу. Каб не браўся і не думаў Дум сваіх крамольных (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 215).

Краса [польск.] ж. Упрыгожанне. Ясна, святочна ў красы ўбярыся [старонка], Птушкай свабоднай сягні ў вышыну (Я. Купала. Выйдзі... 36. тв., Ill, 111).

Красала [руск.] ж. Тое, што крэсіва. Ногцем счысці [казак] красала Ды ў свой лоб стрэль ці ў гэтую жонку (Я. Купала. Ваявода 36. тв., III, 340). Галавень злез з каня, прывязаў яго да драбін нейчых калёс і пачаў высякаць красалам агонь, каб прыкурыць піпку (М. Лупсякоў — ТСБМ, II, 724).

Красёнцы мн. Памянш. да кросны.

0 Як чаўнок у красёнцах — туды і назад, мітусліва (хадзіць). Яшчэ не ўзышло нават сонца, .. А дзед як чаўнок у красёнцах Цянюе тамтут між зямлянак (Я. Колас. Адплата 36. тв. у 12 т., VIII, 359).

Красненькі, прым. Памянш.-ласк. да красны. Бо і Тадорка красненька Дзецюку была радзенька: Схапіў за сэрца хлапец! (В. ДунінМарцінкевіч. Шчадроўскія дажынкі Тв., 292).

Красны, прым. Прыгожы. «Дзеткі заплечныя, Благаславіце краснай панне каравай учыніць» (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 194). Цяжка жылося ў панурых Няміраўскіх харомах Бутрымовай жонцы, краснай пані Мары (В. Ластоўскі Тв., 21). Будзеш мець красну жанэнку (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага Зан., 26). Вось бо гоцкія красныя дзевы запелі На пахілістым беразе сіняга мора (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 264). «Устану я, красная дзеўчына, не благаславіўшыся, пайду не хрысціўшыся, і выйду не дзвярмі за новыя вароты ў чыстае поле» (3. Бядуля. Салавей 36. тв. у 5 т., III, 71). Н Сонечны. Будзь жысць твая красны дзень. Жый ты доўга, доўга вельмі, Так доўга, як берасцень!.. (I. Мігановіч. Ігнат Сліўка — Зан., 107). II Моцны, дужы. I праца не бярэ маладых, красных на здароўе, круглаеідых дзевак ... (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 47).

о Красная цана самая высокая цана, якую можна даць за што-н. To красная цана гэтаму разбойніку трыццаць восем рублёў у месяц (У Караткевіч. Зброя 43, 290). Красны слаўца (выпускаць) красамоўна гаварыць, казаць што-н. Дзяцюк жа красны слаўца ўзамен выпускае (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 466). Пісьменства краснае — мастацкая літаратура. Яўна парушаючы законы пісьменства краснаго, пішу я тут аб тым, што запраўды было (М. Гарэцкі. Рунь Р, 3).

Кратэр [ст.-бел. кратйрь} м. Келіх, чаша. Аднак, калі служкі Бога пакінулі пакой, на стол былі пастаўлены кратэры з віном, вазачкі з ільдом, падносы з чырвонымі варанымі крабамі, фаршыраваная рыба, і размова паступова ажывілася (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 201). Нікіфар падняўяе [Жывены] галаву, дзынькнула разгубленай нотай струна, Васіль падскочыў з кратэрам віна (там жа, 209).

Краўчы м. У Рускай дзяржаве да XVIII ст. баярын, які ведаў царскім сталом, стольнікамі. Калі я першы раз прамовіў князю, каб не браў ён у замак краўчага Гінгвіла, а прагнаў яго, князь напачатку пасмяяўся (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 334).

Краябраз [польск.] м. Краявід. Краябраз повен заходняга сонца, цішы і вяселля (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 51).

Краявы, прым. Краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей (Я. Колас ТСБМ, II, 726).

Кроза ж. Летуценне, мара. Ты прыпомні юнацкія крозы. Ты прыпомні далёкія далі (Т. Кляшторны ТСБМ, II, 726). Я з вершам праходжу жыццёвыя тракты, Я з вершам — і ў крозах, і ў сне... (Ю. Таўбін ТСБМ, II, 726).

Кроніка ж. Хроніка. У ваднэй старадаўнай саксонскай кроніцы ёсьць малюнкі стараславянскіх багоў з часоў хрышчэньня славянаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 90).

Кросны мн. 1. Ручны ткацкі станок. Імаці праз доўгія, сумныя вёсны Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах (П. Броўка — ТСБМ, II, 728).

  1. Палатно, тканіна. Гэлька кросны тчэ на коўдру, на бялізну, на радно (В. Сташэўскі ТСБМ, II, 728). II вобразн. [Апанаска] добра бачыў кроплі расы на кроснах, вытканых павукамі (М. Даніленка ТСБМ, II, 728). А зіма аж пачарнела Годзе ёй тут кросны ткаць!.. (Я. Колас. Песня аб вясне 36. тв у 12 т., Ill, 165).

0 Хітрыя кросны ткаць (інд.-аўт.) уводзіць у зман каго-н. Ткуць дыпламаты Хітрыя кросны, Точаць бандыты Нажы (Я. Колас. Будзьце чуйны 36. тв. у 12 т., II, 61). Як чаўнок у кроснах туды і назад, мітусліва (снаваць). А згорблены дзядзька Гіляры Снуе як у кроснах чаўнок: Адкрыў ён тайком у гушчары — Аж страшна сказаць — браварок (Я. Колас. Адплата 36. тв. у 12 т., VIII, 374). Як чаўнок каля красён — тое ж. А другім Яўхім прысніўся, I дзіўны быў адзін сон: 3 хаты ў хату чмут насіўся Як чаўнок каля красён (Я. Колас. Прапаў чалавек 36. тв. у 12 т., III, 89).

Кругавід м. Гарызонт. Рэйкі, нядаўна пракладзеныя, працягнуліся, як дзве струны на магутнай скрыпцы — пабеглі яны за сіні і далёкі кругавід (В. Каваль ТСБМ, II, 729). Iкругавіды для людзей Аж да сузор’яў пойдуць У вежавых прасторах (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 313).

Кругазор [руск.] м. Тое, што кругавід. Іскрыцца ў зорах кругазор (Я. Купала. На тэму крытыкі і самакрытыкі — 36. тв., IV, 309).

Круглавіды, прым. Круглатвары. Росту ён сярэдняго: валасы цемнаватые, у польку; круглавіды... (М. Гарэцкі. Рунь Р, 4).

Кружганак [польск.] м. Сенцы. Углыбі пад аркадамі кружганак (прысёнак), перасечаны вялікай акутай брамай з малым закратаваным ваконцам угары (Я. Купала. Эрос і Псіха36. тв., VII, 110).

Крук м.:

о Нотныя крукі раней нотнымі крукамі запісвалі музычныя спевы. / у параўн. Трывожна каркалі на абледзянелых бярозах вароны, гайдаліся чорнымі злавеснымі нотнымі крукамі, ствараючы агульную музыку магчымай вайны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 369).

Круль [польск.] м. Кароль. Княжылі тут князі, Крулі крулявалі, I цары царылі У крывавай хвалі (Я. Купала. Барысаў — 36. тв., V, 199). // перан. Ваш «падкрулек», пан Пілсудскі, «Круль» маны і ашуканства (Я. Колас. Панам 36. тв. у 12 т., II, 21).

Крулявецкі, прым. Які мае адносіны да Круляўца. Кожнае комmypcmea па харугве — рагнецкае, клайпедскае, мальбарцкае, аструд272

скае, гданьскае, брандэнбургскае, бальгскае, торуньскае, крулявецкае... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 227).

Крупнік м. Хмельны мядовы напітак, пітво, прыгатаванае на агні з гарэлкі і патакі з рознымі прыправамі (раней быў пашыраны на Беларусі). Добра, — сказаў тоўсты Іван і закругленым рухам разліў па чарках крупнік. Карты на стол (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 733). [Кручкоў]: Абніміцеся і пацалуйцеся на згоду, — ну, што ж?.. Ціхон! На згоду каб быў крупнік! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 130).

Кручок м. Мера гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі (Я. Колас ТСБМ, II, 736).

Крывапрысяжац [ст.-бел. крйвопрйсяжець, крйвопрйсяжца, крйвопрйсязца і інш.] м. Парушальнік прысягі, клятвапарушальнік, ілжэсведка. [ЯўнутД-Бацька мяне прызначыў на трон. Мяне, а не вас! А вы... крывапрысяжцы, лупежцы, збродні! (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 558).

Крывіты мн. Славянскія народы. Славянскія народы, як прыкладам, — Курэты, Квірыты або Крывіты, — ужывалі рунічнага пісьма задоўга да прыбыцьцяў Грэцыю фэніцыянскага Кадмуса (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 94).

Крывіцкі, прым. Які мае адносіны да крывічоў. Гэй, павейце, разгуляйцеся, Ветры вольныя, лёгкакрылыя, Had старонкай над крывіцкаю Зашуміце, неўгамонныя (Я. Купала. Гарыслава 36. тв., V, 135). ..раптам мінулае сышлося з цяперашнім і быццам расчынілася акно з відам наДзвіну і Палату, дзе стаяў у дзесятым стагоддзі сталічны крывіцкі дзяцінец (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 7). [Рагнеда:] ты крывіцкі князь, ты пасталееш і вернешся ў Полацк (там жа, 69). II Беларускі... даслалі мнеў 1881 ці 1882 року.. гарачую тай поўную самасвядомства ваззову да Беларусі, гдзе казалася, што мы народ, імеюшчы стаянства [месца] сваё, народаправы свае і пр. і пр., што язык наш крывіцкі не цыганская... галда якая (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 549).

Крывічане мн. Тое, што крывічы. У хораме белым жыў-быў добры пан Вялікага роду — з князей крывічан (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 334).

Крывічы мн., адз. крывіч, м. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія жылі ў басейне верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. На Літве іў Нальшанах, — працягваў стары, — крывічы і літоўцы здаўна змяшаліся, і пайійоў адзін народ з адной мовай (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 175). Трэцім значным горадам таго часу была сталіца крывічоў Полацк (К. Тарасаў. Тры 273

жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 10). Яна, Рагнеда, павінна княжыць крывічамі (там жа, 67). Iўрэшце апошнім удзельнікам «Контэрфратэрніі» быў сярэдніх гадоў настаўнік гарадзкой шко.іы, які цікавіўся галоўна мясцовай гісторыяй да прыняцьця хрысьціянства Крывічамі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 77). Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў! Да неба! Па зоры і гром перуновы... (Я. Купала. У вырай! 36. тв., IV, 80). [Міхал:] Хіба няма сярод вашых багоў той, якая валодае наймагутнейшым у свеце — прыгажосцю? Перад якой час ад часу схіляюцца нават самыя моцныя? [Жывена:] У нас? Есць. У славян дрыгавічоў і крывічоў — Лада і яе дзеці Лель і Палель (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 235). Чырвоныя каснікі кастрышча падалі водсветам то на твар Лозкі, то на яе плячо, абцягненае тонкім палатном кашулі, то на філіграннай работы колт у вуху, дзе спіраллю было адзначана, што належыць яна да крывічоў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500). [Альгерд:] — А вы хіба не немцы? [Мужчына:] -He, мы абодва славяне. Ён [хлопчык] крывіч, а я з дрыгавічоў (там жа, 568).

А Крывічы-вільняне: I тут, на паседжанні паноў-рады, зноўузгадаў ён [князь Воін] полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча, што княжыў у Крывіч-горадзе два з паловай стагоддзі таму, і сыноў яго Давіла і Маўкольда, якія вярнуліся з Цар-горада да крывічоў-вільнян, і пра тое, што Міндоўг паходзіў ад Маўкольда, а значыць, Полацку належыць пяршынства ваўсіх важных дзяржаўных справах (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 323).

Крыж м. Знак узнагароды, ордэн. Плыве Дняпро, плыты плывуць памалу ... Спакойна спіце, вы, акопы, бліндажы: На іхніх землях з іхніх генералаў Знімаць пагоны будзем, шаблі і крыжы (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 265).

Крыжак м. (разм.). Удзельнік захопніцкіх паходаў супраць славянскіх і іншых народаў, член Тэўтонскага ордэна; крыжаносец. [Стары Будрыс:] -Хай да князя Кейстута Другі [сын] едзе, ахутка, Крыжакоў хай знішчае дашчэнту! (Я. Купала. Тры Будрысы 36. тв., I, 378). Ён [Раман] упэўнена прайшоў на пачэснае месца, побач пасадзіў крыжака, і Яўлампія, віючыся сваіммажным целам, пачала частаваць знатнага госця (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 81). Цяпер, калі крыжакі насыпалі яму [князю мазавецкаму] солі на хвост, абрабаваўшы зямлю мазавецкую, ён схапіўся і вырашыў шукаць саюзніка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 323). Давыд у апошнім націску прабіў глухую сцяну крыжакоў і прымусіў іх адступаць (там жа, 338). На працягу стагоддзяў змагаліся мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову, пачаўшы гэтую барацьбу яшчэ з крыжакамі (Я. Брыль ТСБМ, II, 739). [Служка:] А крыжакам, як вядома, 274

жаніцца нельга, яны жрыцары-манахі, ці не так? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 15). Ну, нічога, суцяшальна думаў Бутрым, іўнас пераменіцца: вось паб’ём крыжакоў, заслужым мечамі — і мы вызвалімся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 289). 1 атрымалася, крыжакоў рубілі на сваю ж бяду (там жа, 153).

Крыжацкі, прым. да крыжак. У сталіцу крыжацкую Мальбарк ездзілі (К. Тарасаў. Пагоня на ГрунвальдТЖ, 150). Столет мінула крыжацкай навале, Як кроў з паўночных смактала паганаў (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 233). Альгерд з жалем падумаў, што калі 6 ён быў хаця якой маленькай птушкай-варакушкай, то абляцеў бы ўвесь крыжацкі стан і расказаў бы бацьку, дзе і як ставяць яны загоны (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 525). Відаць, такі самы жолаб быўу самой сцяне і яна адыходзіла, адкочвалася на каменных шарах (такі механізм я калісьці бачыў у патаемным ходзе ў адным са старадаўніх крыжацкіх замкаў.) (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 224-225).

Крыжовы, прым.:

о Крыжовы паход рэлігійныя войны заходнееўрапейскіх феадалаў супраць мусульманскіх дзяржаў, язычнікаў, ерытычных рухаў прыбалтыйскіх і славянскіх народаў у XI—XV стст. ..на пачатку 1253 года кароль франкаў Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-татарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ, каб прыцягнуць таго да ўдзелу ў крыжовым паходзе на заняты сарацынамі Святы горад, абяцаючы багатыя падарункі і здабычу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 52). ..двух гадоў не прайшло, як na­na Ян XXII прадпісаў дамініканам прапаведаваць крыжовы паход на Літву і Жамойць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 424).

Крылатка ж. Верхняя мужчынская адзежа ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў XIX пачатку XX ст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавек у чорнай безумоўна, даваеннага пакрою крылатцы (Б. Мікуліч ТСБМ, II, 740).

Крымчакі мн. Войска Крымскага ханства (Крымскае ханства феадальная дзяржава ў паўднёвым Прычарнамор’і ў 1428-1783 гг., да сярэдзіны XV ст. належала ханам Залатой Арды; асноўнае насельніцтва татары; удзельнічалі ў войнах з Персіяй, Польшчай, ВКЛ, Маскоўскай дзяржавай). ..крымчакірыхтаваліся напасці на землі Масковіі (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 175) ..у самы разгар бітвы, калі тонкая сцяна ратнікаў у самым цэнтры аддзяляла раз’ятраных крымчакоў і хана Кутлубая ад стана Альгерда, раптам ускочыў вялікі князь з крэсла, на якім сядзеў і адпачываў пасля доўгага змагання (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 597). Туркі і іхнія васалы крымчакіўжо навіслі над Еўропай (У. Арлоў. Час чумы МКГ, 45).

Крыска [польск.] ж. Лінія. На гладзі воднай рысавалі крыскіініклі ў гладзі непрыметна (Я. Купала. Яна і я — 36. тв., V, 127).

Крыўскі, прым. Беларускі. Гетман, мы вітаем цябе на крыўскай зямлі, схіліўся ў паклоне перад князем вой у зялёным жупане (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 174). Потым Напалеон узнамерыўся абмежаваць намаганні Варшавы, стварыўшы літоўска-крыўскую дзяржаву (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1, 174).

Крэдытка ж. Папяровы грашовы знак вартасцю ў 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 500 рублёў (з 1843 па 1917 г.). Зараз такі час, што не мёртвыя крэдыткі трэбаў панчоху складаць (М. Віж. Лабірынт Л, 132). Тым больш, што крэдыткі вам патрэбны не на бражнічанне ў рэстарацыях (там жа, 216).

Крэпаснічаства [руск.] н. Прыгонніцтва. Аб гэтых нацыяналістах, каторыя хацелі бусё чыстае і светлае ў Расіі апаганіць, запынуць і перавярнуць усёяе жыццё назад -у крэпаснічастеа, мы і гаеарыліў сваёй стацці (Я. Купала. За «А ўсё ж такі мы жывём!..» 36. тв., VII, 210).

Крэсавы, прым. Які мае адносіны да Крэсаў. Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі (Р. Сабаленка — ТСБМ, II, 747).

Крэсіва н. Кавалак сталі для высякання агню з крэменю. Казачэнка б’е крэсівам па крэмені, еысякаючы іскру, раздзьмухвае (I. Навуменка ТСБМ, II, 747). А тым часам Крэсіва летй дайцеДы табакі (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 388). Кірык вястун вярнуўся да сваіх, хаваючы ў кішэнь крэсіва і сушаную губу (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 392). На лакцявых сугібах віселі зялёныя вярбовыя кашы з накрыўкамі, на паясах грабенцы, крэсівы і дошчачкі, якія ўжываюць у глухіх мазурскіх вёсках, калі чэшуць галаву (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 184).

Крэсіць незак. Высякаць агонь крэсівам. [Сцёпка] дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь крэсіць (А. Якімовіч — ТСБМ, II, 747).

Крэсовы [польск.], прым. Акраінны, пагранічны. I пайшлі упяцёх [сенатары] за высокі парог Да «крэсовага» яснага панства (Я. Купала. Пяць сенатараў 36. тв., IV, 77).

Крэўкі [ст.-бел. кревкйй слабы, няўстойлівы (пра характар, натуру каго-н.], прым. Пахоплівы, гарачы. ..каралева надта крэўкая дый сквапная (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 96). А ў свае крэўкія, гарачыя хвіліны ён [Ягайла] мог, наліваючыся тугім, помслівым гневам, затупаць нагамі так, штоўсё змаўкала ў замку, а яго невысокая постаць, здавалася, вырастала да столі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 351).

Ктытар [ст.-бел. ктйторь, ктыторь — заснавальнік касцёла, манастыра або царквы] м. Царкоўны стараста. Бялее месяц; людзі спяць, 276

I ктытар спіць... Heрана ўстане: Навекі праведны, заснуў (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 430).

Куафюршчык м. Цырульнік. 1 яны ехалі гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі, карыстаючыся для таго конскім воласам і нават мачалкай, фарбаванай галінкамі вольхі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 412).

Кубел [ст.-бел. кубель — 1. Дзежка з вушкамі, кубел. 2. Куфар] м. Скрыня, куфар для захоўвання чаго-н. Перад ягонай трохпавярховай шыкоўнай харомінаю (на яе пайшло нямала адборных каменя, цэглы і дрэва, шкла, серабра і золата як са свайго кубела, так і ўкрадзенага з княскай казны, а таксама дарэмнаіі рамесніцкай і смердаўскай сілы) сустрэўся з нізкім паклонам ягоны цівун Крук (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 65).

Кувада ж. Старадаўні звычай, калі мужчына перад родамі жонкі ішоў у пушчу. Перад родамі муж доўга глядзеў жонцы ў вочы, a потым знікаў з хаты, ішоўу пушчу і там крычаў і біўся аб дрэвы. I жонкі раджалі лягчэй, а мужчыны кажуць, нават адчувалі боль, яны нібыта бралі частку пакут на сябе. ... Потым, як заўсёды, ад гэтага засталася адна абалонка. Ніхто амаль не ўмеў «браць на сябе», але ў пушчуўсё адно ішлі... Гэта звалася кувада ... Няўяўнай старадаўнасці звычай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 156).

Кугеня ж. Страва з хлеба і вады. Гаманілі, меркавалі, спрачаліся новагародцы: «Каб кожны дзень так, a то кугеня абрыдла!» (В. InaraBa. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 64).

Кудзеля ж., перан. Мацярынскі радавод. Успамянуўшы дзеі мяча, пераходжу да кудзелі (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 524).

о «Па кудзелі» — па жаночай лініі (параўн. «па мячы» па мужчынскай). Ненавіснымі былі ёй [Боне] самыя магутныя ў Княстве Радзівілы, якія ўжо «па кудзелі» пабывалі на троне і якія нізавошта не дапусцілі б яе выбару для маладой князёўны Астрожскай, дзед якой быў нездарма надзеяй і гонарам беларусінаў і ўкраінцаў (В. Іпатава. Чорная княгіня Up., 114). Дык гутарку пачаў з ім, можа, як удасца Настрой яго паправіць, дык аб парантэлі Пачаў пытаць, аб продках па ліячы, кудзелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты — Тв., 271). ..Пётр Вялікі хрысціў яго [расійскага паэта] дзеда па кудзелі — Ганібала (Ф. Багушэвіч. Даўно не было ў нас такога зменлівага надвор’я Тв., 138). — Мне згадаўся мой дзед па кудзелі (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 230).

Кудмень м. Засцерагальнік з бронзавых, шкляных бразготак. Князь, у расхрыстанай кашулі, з матузком, на якім матляліся вакол шыі куд-

мені жоўтыя шкляныя пацеркі глядзеў сабе пад ногі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 542). Але абодва [мужчына і хлопчык] былі апаясаныя мясцовымі пасамі звыкла віселі на іх капцюхі, сцягнутыя раменьчыкамі з нанізанымі на іх рознакаляровымі пацеркамі, а ў хлопчыка на шыі матляўся кудмень засцерагальнік з бронзавых бразготак (там жа, 566).

Кузня і кузьня ж. Майстэрня для апрацоўкі металу ручной коўкай. I кузня звінела, Ажрэха йшло ў даль... I выкаваў [каваль] волю, Як іскру, як сталь (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы 36. тв., IV, 334). Уласьнік кузьні, каваль Іцка, з чорным закураным тварам, рыжаватай барадой, штодзень праходзіў ля школы ў кузьню (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 235).

Кука ж. Таемны падарунак.

0 Кукуўруку хабар, звычайна грашовы. Пасябраваў, сволач, з Мусатавым, даў яму, кажуць, куку ў руку, толькі каб той памог яму спаймаць таго збеглага мужыка, што кінуў вілы... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім ЭСФ, 204).

Кукейноскі, прым. Які мае адносіны да Кукейноса. Надоўга запомняць тэўтоны кукейноскі меч і зразумеюць, што за кожную нашу слязу патрэбна плаціць сваёй слязою (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 274).

Кулага ж. Ежа, прыгатаваная з густа заваранай жытняй мукі. Была ў іх з затаўкай [заправай] крупеня, кулагу пхалі ў жываты; Была ў іх гушча і драчона. I парасяціна смажона (В. Равінскі. Энеіда навыварат Зан., 52).

Кулак м. Багаты селянін-уласнік, які выкарыстоўваў наёмную працу беднякоў і быў залічаны савецкай уладай да ворагаў народа. Кулакі прыходзілі на выбары, апранутыяўлахманы, у парваныя світкі. Бедныя, наадварот, апраналіся ва ўсё лепшае (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 161). Гаспадар — кулак багаты, -Як заўсёды стаў круціць, Толькі б меней заплаціць (А. Александровіч ТСБМ, II, 751). Адно зьдзекі з народу нашага: былі нацдэмы — вучняў забіралі ў турмы, а цяперака кулакі — высылкіў сібірскую немарач... (М. Цэлеш. У імя догмы — ХБ, 25).

А Кулакі-асаднікі'. Зніклі насаджаныя польскім імперыялізмам хутары кулакоў-асаднікаў, якія трымалі ў парабкаванні навакольныя вёскі (Я. Колас. Уз’яднанне — ТС, 184). Макарка ведае, што паны стварылі так званыя «ўсходнія крэсы» і засялялі іх польскімі кулакаміасаднікамі (Я. Колас. Макарка Навак 36. тв. у 12 т., V, 396).

Кулацка-буржуазны, прым. Які мае адносіны да кулакоў і буржуазіі. Польскі фашызм .. у гэты самы час імкнецца з дапамогаю кулацка-буржуазнай верхавінкі акупаванае Беларусі стварыць арганізацыі, 278

якія выступаюць нібыта ад імя беларускага народа (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю <газеты «Савецкая Беларусь»> 36. тв., VII, 239).

Кулеш м. Рэдкая мучная каша з салам. Хутка каля бойкага, вясёлага агню ў пузатым чорным чыгуну булькатаў кулеш (1. Новікаў ТСБМ, II, 752). Іш чым частаваць наважыў, куляшом нейкім, быццам яечні няма з чаго ўпячы! (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 22).

Кулёк м. Мужчынская верхняя вопратка прамога пакрою з сукна або паўсукна без падкладкі (вядома больш на Віцебшчыне і Магілёўшчыне). На ім быў шэры кулёк з сукна хатняга вырабу. якія ў нас насілі тады, як мелі права браць воўну ад сваіх авечак для хатніх патрэб (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек ХБ, 154-155).

Кулкі [польск.] мн. Гурткі. Адчынілі польскую школу, настаўнік стаў вучыцца па-польску, апрача гэтага ён арганізаваў «кулкі», але ніхто з беларусаў не пайшоў у гэтыя кулкі, апрача некалькіх шляхцюкоў (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх павятовых курсаў 36. тв. у 14 т„ XI, 40).

Куля [польск. kula 1. Шар. 2. Куля, ядро. 3. Спартыўнае ядро] ж. Зямны шар. Хіба тут, у гэтай бяздомнай птушцы, не відавочны намёк на пралетарскую клясу, вясковую беднату й ліквідацыю прыватнай уласнасьці на аднэй шостай зямной кулі? (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 127-128).

Куманы мн. Тое, што полаўцы. Куды ж ідзе народ? Што гоніць яго да напятай цецівы небасхілу?.. Куды ж ідзе народ куманаў? (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 487). Прыморскія куманы з гікам рынуліся на коп’і імячы русічаў... (там жа, 548).

Кумварыя ж. Цяжкая гружаная лодзія. Вось ён [служка] дабіраецца да прычалаў. Дзе моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія груджаныя лодзіі кумварыі, цяжкія баявыя караблі драмоны, усіі і памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 208).

Кумган м. Старадаўні гляк з носікам, ручкай і накрыўкай для квасу. ..а назаўтра ізноў да самай поўначы гараць лучыныў грыдніцы, і толькі паспяваюць насіць маладыя стольнікі з брэцьяніц чашы ды бочкі, глякі ды кумганы з квасам наліваюць (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 26).

Куна [ст.-руск. куна грашовая адзінка, роўная 1/22 грыўні; першапачаткова шкурка куніцы, вартасцю ў 1 дыргем] ж. Лікавая адзінка ў грашовай сістэме Старажытнай Русі: у X—XI стст. колькасць серабра ў куне адпавядала 1/22 грыўні (па іншых звестках 1/25), у XII — пачатку XIV ст. куна раўнялася разане і складала 1/50 грыўні (тэрмін як назва грошаў захоўваўся ў Расіі да XVII ст.). ..раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена памытчыку столькі кун, што за іх можна было

купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды пер’е (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 208). Бацька. ты б падлогу наслаў ці плот новы ўсчаў, не раз казаў ён, аддаючы старому сярэбраныя і медныя куны, што назапашваў на службе (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 19). Калі ж юр разбярэ купца іншаземнага і застане муж полацкі яго ў жонкі сваёй возьме за крыўду і ганьбу таксама дзесяць грыўняў серабра, а калі той звяжа мужа разгневанага — заплаціць дванаццаць грыўняў старымі кунамі... (там жа, 41). ..вартаўнікі таксама прыклаліся да біклагі з віном, угодліва прынесенай ім хлопчыкам, што служыў тут на пасылках і зарабіў на гэтым цэлую куну (там жа, 54-55). Сто нагат альбо трыццаць кун, мой голас прагучаў спакойна (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 402). He крыўдзілі людзі пасадніка і сябе, так што бывала, забіралі ў халопы ўсю сям’ю, якая немагла выплаціць прызначаных кунаў і пенязяў (там жа, 468).

Кундаль [польск.] м. Сабака. Жыву на правох кундаля: захоча пакіне, не захоча скажа «пайшоў вон!»... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 87).

Кунігас [балт.] м. Князь. Літоўскія кунігасы гадуюць у лясах свае баявыя дубіны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 56). Пасылай ганца кунігасу Даўгеруту, да аўкштайтаў, — сказаў Вячка (там жа, 264). Кажуць шапатнікі, што варуцкі кунігас вельмі строга абыходзіцца з жонкаю, што патаемна плача яна (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 68). Дзякуй, кунігас, за добрыя словы пра нашага князя (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ).

Кунічнае [ст.-бел. кунйчное род пошліны, грашовага пабору] н. Від падатку. ..усе слугі ў Верхнім замку забегалі з падвалаў па каменных лесвіцах узад-уперад, цягнучы з камораў лашты піва і віна, рыбу і мёд — усё, што напрывозілі ў замак цівуны, беручы даніну з мыты рачной і перавозаў з млыноў і кунічнае, а таксама з кожнага дыма ў селішчах і гарадах (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 563).

Кунтуш [ст.-бел. кунтушь, кунтужь, кунтышь < венг. köntös < цюрк. kontos} м. Старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне (апраналі на жупан) у выглядзе кафтана з шырокімі разрэзанымі адкіднымі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта. Паны ў рознакаляровых кунтушах пры зброях, некаторыя ў напудраных парыках рассаджваліся паводле годнасці, рангу і чыну побач з панямі і паненкамі (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 87). А ў падземным ходзілазі с-пад родных муроў-скляпоў у Цёмны Лес нясуць княжну Ганну вусатые, у кунтушох і с пяром на шапцы, дружыннікі княжыча Ўладыслава (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы Р, 91). Бедны шляхціц-юнак на жыццёвым світанку Ў кунтушы абшарпаным, толькі смеласцю шчасны, 280

Ён адвагу і моц аддаў Пане Каханку (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я Тв., 241). ..як ва ўчарашнюю ноч мне прымроіўся ў кунтушы чырвоным, у шапцы з баранком і з шабляю на баку (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 203). Помню нашу вялікую хату, дзе на відным месцы вісела шабля, падораная панам Юрыем, а таксама кунтуш з ягонага пляча (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 233). Бацька не знасіў кунтуша, пакінуў яго як памяць пра былыя дні (там жа). ..яшчэ лявей паселі Данілавы вярхоўныя военачальнікі ў блакітных жупанах і чырвоных кунтушах на рукавах (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 259).

о Зялёны кунтуш служачы канторы. Даніла зараз у канторы сярод зялёных кунтушоў, Мардастых, прагных гладышоў 1 рознай панскае пражоры (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 210).

Кунтушык м. Памянш. да кунтуш. II перан. Шляхціц. Кунтушыкаў, каптурыкаў I антэкаў-мазурыкаў наперлі нам сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады (Я. Колас. Панская ласка 36. тв. у 12 т., II, 30).

Купа ж. Пазыка. — А чаго ты да каго з паноў не пойдзеш ды купу не возьмеш? (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 32).

Купаваць [польск. kupowac] незак. Купляць. ..грошы мне няма адкуль браць, каб купаваць розныя рэчы на кірмашох (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 198).

Купец [ст.-бел. купець] м. 1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства. ..і самі купцы полацкія адвозілі яшчэ, разам з мехам сабалёў і куніц, у булгарскую сталіцу на Іцілі [Волзе] дзяўчат з навакольных зямель (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 33). Купцы аглядалі жывы тавар, таргаваліся, завязвалі ў еузлы тканіны і мяхі, бразгацелі манетамі і сярэбранымі брускамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 112). Жывена заснула ізноў, ажно пакуль не загукаў да ўсіх рог і нейчы голас унізе не пракрычаў, што прыехалі купцы (там жа). Пад Крычавам шляхта падсцерагала купцоў з Козліч, Алексанцаў і Калугі (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 143). [Пан Юры:] У купцоў ператварыцца? [Алесь:] У купцоў не ў старцоў. Толькі надзел не падушны, а пасямейны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 154). Твой бацька купец? — He, дваранін. Але ў яго ёсць маленькая фабрычка. Абрусы, сурвэткі, усё такое, словам (там жа, I, 269). Моршчацца купцы імянітыя, баяры, ды і сам казначэй княжацкі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 29). Разбэшчаны паны, купцы Працоўным людам гандлявалі (Я. Купала. Вялікаму Кастрычніку 36. тв., IV, 212).

  1. Пакупнік. Сюды, на «Конскі базар», з'язджаліся купцы коней (М. Хведаровіч ТСБМ, II, 757).

А Купец-маладзец (нар.-паэт.) пра жаніха ў час сватання: Бывайце, суседзі! — крыкнуў Сімон.. — Прывязу вам купца-малайца, рыхтуйце вяселле! (Э. Самуйлёнак ТСБМ, II, 757).

о Пошлыя купцы радавітыя багатыя гандляры з купецкай вярхушкі. Старэйшына абозу, пошлы купец Нажыр, выйшаў наперад, сказаў: «Чалом б'ём табе, князь-хрысталюбец» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 84). Цягнуліся і цягнуліся вуліцы, гандлёвыя рады, крамы, дзе сядзелі пошлыя купцы, цэрквы, але раптам ўсё гэта скончылася, і, ад'язджаючы, я высунуўся з вазка і яшчэраз агледзеў горад (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 365).

Купецкі, прым. Які мае адносіны да купца ў I знач. [Міндоўг:] Там знойдуцца сваякі, і яно [дзіця] застанецца тым, кім нарадзілася — купецкім сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 256). Спакойна спаў баярын Агапій: у стругах купецкіх, што ішлі па Дняпры да Рускага мора, a na Нёмане праз валокі да Балтыйскага, нямала было ягонага дабра (там жа, 48).

Купчая ж. Дакумент аб куплі або продажы нерухомай маёмасці ў дарэвалюцыйнай Расіі; купчая крэпасць. [Авяліна] трымае ў руках купчую на фальварак — кавалак глянцаванай паперы з пячаткаю (А. Бажко ТСБМ, II, 757).

Купчык м. (разм.). Купец, звычайна малады ці небагаты. Уздагон вазакам нехта весела едзе, To купчык на санках імчыць (3. Бядуля ТСБМ, II, 758).

Купы мн. Грошы ў Старажытнай Русі. ..каменная Сафія патрабуе ўсё новыя сарокі сабалёў і вавёрак, новыя обалы жалеза і купы, купы... (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 225).

Кураўка ж. Самаробная газавая лямпа без шкла. Лямпы даўно стаялі без ужывання: іх замянялі самадзелкавыя кураўкірознай канструкцыі (Я. Колас. Пракурор ТС, 126).

Курніца ж. Курная хата. У сярэдзіне хата нагадвала даўнейшую курніцу (М. Зарэцкі ТСБМ, II, 759).

Курны, прым. Які мае адносіны да курніцы. Сама княгіня, прыслуга і ахова ўвечары ў панскім маёнтку, у манастыры, а разоў колькі і ў простай сялянскай хаце з земляной падлогай і курнай печчу валіліся з ног (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 170). // Закураны, задымлены. А хто ж Марыля і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? (Я. Колас —ТСБМ, II, 759).

о Курная хата (хаціна, хатка) — хата, якая абагравалася печкай без коміна. Йшлі яны і прыйшлі на паляну. На паляне курная хата, Каля ха282

ты чвэрпіка валокі I сухсія старая дзічка (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 19). А ў нас так: ёсць курная хата — і дзякуй богу'. Што баярын, што вясковец, у дыме гадуюцца, зімой разам з цялём у хаце спяць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 290). ..сонца ваўкавата бліскала з-за тоўстых бела-шэрых аблокаў тут жа хаваючыся за імі, нібы нехацела бачыць ні людзей, ні сам гэты горад, што курыўся сіняватым дымам печаў з курных хацін і мураванак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 405). А сцюдзёнай зімой у хаціне курной Кужаль прала [сястра], снавала і ткала (Я. Купала. Дзве сястры 36. тв., 113). Z двор абжываўся: ужо стаялі новы хлеў, новая стайня, была зрублена курная хаціна (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 349-350). / у параўн. Але ж і Васільеўская царква напачатку з курную хатку была (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 272).

Куроны (куршы, корсь) мн. Балцкае племя, якое жыло на захадзе сучаснай Латвіі, пазней разам з земгаламі склала латышскую народнасць. Куроны папрасілі яго памагчы ім адкінуць крыжакоў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 87).

Курфюрст [ням. Kurfürst] м. Уладарны князь у феадальнай Германіі, які меў права ўдзельнічаць у выбарах імператара. Дзесяць гадоў прайшло, як курфюрспіы яго [Вацлава] Рупрэхтам пфальцскім замянілі, але ж карону па сёння не аддаў, і зараз мянуе сябе «імператарам Святой Рымскай імперыі нямецкай нацыі» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 287).

Курфюрства н. Уладанне курфюрста. Патрабавалася яшчэ ўзважыць, як адгукнуцца на поўнае крушэнне Ордэна папскі двор, нямецкія курфюрствы, Сігізмунд, Вацлаў і маркграф Едак, якія прэтэндуюць на апусцелы імператарскі трон (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 402). [Дамы] ..вечна спаборнічаюць паміж сабой — хто надзене больш модную сукенку, з тых, якія ўжо носяць пры двары нямецкіх курфюрстваў, хто мае лепшыя арафламы, і так да бясконцасці (В. InaTasa. Вяшчун Гедзіміна АД, 320).

Курыльніца ж. Прыбор, у якім спальвалі араматычныя рэчывы. ..адразу ўсплылі ў памяці затканыя павуціннем ялінкі, на якіх пераліваюцца кроплі расы, свежы холад каменных прыступак храма, чабаровы пах курыльніцы ля драўлянай постаці Перуна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 133).

Курэнь ж. Хаціна, халупа. 3 горыччу пазіраў Ігнат на счарнелыя курані, падслепаватыя хаты (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 60).

  1. Асобная частка казацкага войска; ваенны стан такой часткі.

Кусіціся [ст.-бел. кусйтйся квапіцца, імкнуцца, намагацца] незак. Рабіць замах, пасягаць на што-н. Ну што ж, усміхаецца коннік. -

Насмеліўся ты на жонку, на майно маё кусіціся, то не скардзіся цяпер і на маю адправу (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164).

Кутнікі (каморнікі) [ст.-бел. кутнйкь чалавек, які валодае кутом зямлі] мн., адз. кутнік, м. Катэгорыя збяднелых і маламаёмасных сялян у Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XIX стст., якія не мелі ўласнай хаты і бралі жыллё (кут), зямлю ў арэнду. II He гаспадары, работнікі па найме. I, здаецца, смех адзін бярэ назваць заможнага гаспадара з Такароўшчыны «кутнікам» (3. Бядуля. Дванац-цацігоднікі — 36. тв. у 5 т., II, 179).

А Кутнікі-дванаццацігоднікі. Яны [такароўцы] стараліся не думаць аб тым, што яны толькі арандатары або «кутнікі-дванаццацігоднікі» (3. Бядуля. Дванаццацігоднікі 36. тв. у 5 т., II, 180).

Кутніца ж. Бесхацінная жабрачка, якая атрымала прыстанак, кут. Ажно тут будзіцца новапрынятая кутніца і кажа: «— Супакойцеся, гаспадару, гэтаяўночы вячэрала» (В. Ластоўскі. Юга і грамавік Тв., 18).

Кутузка ж. Турма, арыштанцкая камера. -Толькі пра гэта цяпер няможна гаварыць, бо як пачуе паліцыя, то як таго дзядзьку Данілу адразу арыштуе і ў кутузку пасадзіць (К. Каліна ТСБМ, II, 764).

Кухва [ст.-бел. куфа — адзінка вымярэння вадкасці, пераважна Bi­na] ж. Пасудзіна. Каля вялізнай дубовай кованай жалезам кухвы з гарэлкай з бровара пана Вашамірскага круціўся-вярцеўся стары карчмар Лейба (3. Бядуля Ск., 70).

Кухмістарская і кухмісцерская [ад кухмістар < с-в.-н. Küchenmeis­ter умелы кухар] ж. Сталоўка. Ён [Алесь] саромеўся раскошы, саромеўся таго, штоўяго будзеўсё, аў большасці студэнтаў амаль нічога (ён ведаў з лістоў, як жывецца, скажам, Кастусю, і ведаў, што яго, Алесева багацце, можа аддаліць яго ад сябра). Лепей за ўсё было б адмовіцца ад усяго, што ў яго было, зняць мансарду і есці ў кухмістарскіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 120). Студэнты хто з лаянкай, а хто і смеючыся прапаноўвалі самыя розныя планы помсты [выкладчыку]: пачаставаць англійскай соллю перад лекцыямі; прымусова на працягу трох тыдняў карміць абедамі са студэнцкай кухмісцерскай; наставіць яму рогі з маладзенькай і дурной жонкай.. (там жа, 183).

Куша [ст.-бел. куша 1. Від лука. 2. Катапульта] ж. Сярэдневяковы ўдасканалены лук з прыкладам, самастрэл; машына-самастрэл. Случакі адчайна абстрэльвалі таран з лукаў, кушаў і ручніц (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 22). Прыйшлося яму [Гнату] скакаць на кані, валодаць дзідай, шабляй, страляць з лука, кушы і ручніцы (там жа, 184). Тут будуць месціцца кушы, якія закідаюць татараў каменнем і жалезнымі шрубкамі. Такія шрубкі прабіваюць таўсценную скуру татар284

скіх каптанаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 595). «Літва разам з руссю скочыла зараз з дзідамі і шаблямі, сустрэўшыся, чало ім [татарам] перарвалі і танцам перашкодзілі, другія разам з куш белтамі, а абазліўшыся, новагародцы з Карыятавічамі валілі іх з коней» (там жа, 597).

Кушак м. Пояс ці абрэзак тканіны, часта з аксамітам па краях, якім падперазалі рубаху. [Татарын] ішоў і гуляў канцом аркана, прывязанага да кушака (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 225).

л

Лабаз м. Памяшканне для продажу ці захоўвання зерня, мукі. Невялічкая крама ўціснулася паміж высокім домам і нейкім цагляным лабазам з глухою сцяной (С. Грахоўскі ТСБМ, V, 561). [Сяргей:] -А ці былі запасы мукі ў лабазах? (I. Гурскі ТСБМ, V, 561).

Лава1 [ст.-бел. лава 1. Шарэнга. 2. Вайсковая адзінка. 3. Суд прысяжных; і інш.; польск. lawa -рад, шарэнга] ж. Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў (1. Гурскі ТСБМ, III, 8).

Лава2 [ст.-бел. лава від мэблі] ж. Сялянская мэбля: дошка на ножках для сядзення. За сталом сядзяць на лавах: сват, свацця, маладыя, закоснік, маршалак, дружкі і прыданыя (Я. Купала. Адвечная песня 36. тв., VI, 12).

Лавецтва [ад ст.-бел. наз. ловы] н. Паляванне. Многа было ўжо набіта ўсялякай дзічыны і госьці хацелі прыпыніць лавецтва, але Яраслаў, якраз у той мамэнт, калі хацеў даць загад трубіць на збор, убачыў аграмаднага старога тура (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацьце Тв., 16).

Лагафет [ст.-бел. локгофеть, логофеть пісар; лац. logothet < гр. logothetes] м. 1. У Візантыі назва некаторьіх вышэйшых дзяржаўных пасад (лагафеты ведалі імператарскай казной, зборам налогаў, выплатай жалавання войскам, прыбыткамі ад жывёлы і іншым).

  1. У Малдаўскай дзяржаве XV-XIX стст. вышэйшы дзяржаўны чын. II Кіраўнік гаспадарскай канцылярыі і ахоўнік дзяржаўнай пячаткі.

о Лагафет дрома (пошты) візантыйскі лагафет, які ведаў знешняй палітыкай і кантролем над правінцыямі. Усе яны — чырвонашчокі, нізкі эпарх прэфект горада; мажны, на галаву вышэйшы за іншых этэрыярх; вёрткі, рыжы, як ліс, лагафет дром, які адказваў не толькі за пошту і знешнія адносіны, але і займаўся дзяржаўнай бяспекай, а так-

сама тры рыцары-чужаземцы з непрыхаванай цікавасцю назіралі, як займаліўказанае еўнухам месца іхнія адказчыкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 217-218).

Лагашоны мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвейгджурунес куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 294).

Ладдзя ж. Човен, суяна. Дыйу ладдзях, што плавалі да Хвалынскага мора, таксама сеё-тое месцілася (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 48).

Ладунак [ад польск. ladunekзарад] ж. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую .. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам (Я. Колас ТСБМ, III, 13).

Лажніца [ст.-бел. ложнйца] ж. Спальня, пакой, жыллё. Але ў ягонай [Відэвута] лажніцы слуг не аказалася, ён коратка патлумачыў, што адпусціў іх з рання (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 306). / ён [князь], накульгваючы мацней, чым звычайна, пайшоў у сваю лажніцу, але дазволіў, каб астатнія слухалі майстра столькі, колькі ім хочацца (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 581). Альгерд ужо не чуў гэтага, ён, крэкчучы, вылез з вазка і паволі пакрочыў да дзвярэй, што вялі ў лажніцу (там жа, 537).

Лайба [фін. laiva] ж. Вялікая парусная лодка, звычайна з дзвюма мачтамі і косымі парусамі (шырока выкарыстоўваліся лайбы на Заходняй Дзвіне, Віліі і ў верхнім цячэнні Дняпра да пачатку XX ст.). 3 дня ў дзень плылі па рацэ баржы, баркі, ..лайбы (В. Вольскі ТСБМ, III, 14). Яго [дамок] мінулаю вясною Звязлі на лайбе (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 367). [Падрадчык] сплавіў цэглу лайбаміў Рыгу (В. Ластоўскі. Лябірынты — Тв., 83). Рыхтуюць да няблізкай дарогі свае лайбы, стругі і шкуты карабельшчыкі забіваюць пазы між дубовымі дошкамі белай кудзеляю, заліваюць днішчы і баржы цягучай смалой (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 150).

Лакамабіль [фр. locomobile ад лац. locus месца і mobilis рухомы] м. Паравая машына і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат (паравік), які выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары (з 1960-х гадоў іх вытворчасць у СССР была спынена з-за малой эканамічнасці). Есць пры гуце паравая машына (лакамабіль), каторай пускаюцца ў ход станкіў шліфарні (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» 36. тв., VII, 192).

Лакейскі, прым. Які мае адносіны да лакея. // перан. (неадабр.). Угодлівы, ліслівы, пакорны. Ей [песні] не патрэбна ўсясільных прынука, Службы лакейскай не знае яна (Я. Купала. Песня мая 36. тв., III, 41). 286

Лал [ст.-руск. лаль] м. Каштоўны камень рубін. / у параўн. 7 ён [Ашавазда] сапраўды ставіў перад Алексам вялікі фіял з чырвоным, як камень лал, віном (В.Іпатава. За морам ХвалынскімMX, 135).

Ламавік м. Грузавы рамізнік. ІЛтуцары запакавалі на месцы, і прыказчыкі сцягнулі гэтаўсё на ламавікоў (У Караткевіч. Зброя 43, 311).

Лампада ж. 1. Лямпа, свяцільнік. Люблю цябе, Пятра тварэнне, .. Каліў пакоі сярод кніг Пішу, чытаю без лампады (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 354). ..з адчыненых дзвярэй чуліся спевы, і адтуль чырвоным вугольчыкам выбліснула лампада (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 357). / у параўн. ..служкі адну за адной запальвалі перад іканастасам свечкі, ад чаго пісаныя золатам німбы ззялі як лампады, кідаючы жоўтыя водбліскі на мазаічную, у каляровых узорах, падлогу (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 549).

  1. Невялікая пасудзіна з кнотам і драўляным алеем, якая запальвалася перад абразамі. ..пад ім [абразам] дрогкім агеньчыкам мігцела лампада — слабы водгук Зніча, які ў язычніцкіх храмах шугаеўверх магутна і вольна, абкладзены тоўстай цэглай са знакамі зорак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 395). Цеплілася ў куце бліскучая медная лампада перад абразом Cnaca (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 305).

Лампадка ж. Памянш.-ласк. да лампада.

0 Як лампадка без масла (інд.-аўт.) зусім не эфектыўна, бескарысна, марна. 7 вера без грошай, як і лампадка без масла, чэзне і гасне (Я. Колас. У двары пана Тарбецкага 36. тв. у 12 т., V, 193).

Лан [ст.-бел. лань — адзінка вымярэння ворнай зямлі] м. Участак зямлі, палетак. У даўнія часы панавалі над краем два свінапасы, і, падзяліўшы на двое ўсе ланы, адзін пасвіў свінні, а другі бараны (Ф. Багушэвіч Ск., 42).

Ландграф [ст.-бел. ляндкграфь, ландграф-ь, лянткграфь — нямецкі князь < с.-в.-н. lentgrave] м. У сярэднявечча удзельны нямецкі князь. Генрых, ландграф Цюрынгскі, якому nana загадаў перадаць імператарскую карону, меў меней уплыву і ваеннай сілы, чымся непакорны Фрыдрых (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52).

Ландо [фр. landau] н. Чатырохмесная карэта з адкідным верхам. Бачыў між іншым, нашага «Лабыра». Ехаў па Неўскім. У абліччы самае цікавае прычоска, а падбароддзя зусім няма. Едзе сабе ў ландо такі даліктун, свіны mama, глядзіць на свет звысоку (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 362).

Ландскнехт м. Наёмны салдат у XV-XVII стст. у некаторых краінах Заходняй Еўропы (першапачаткова ў Германіі). Калі ж яна аднойчы пасля прагулкі загаварыла з ландскнехтам, што чысціў зброю,

седзячы на акне, ён, азірнуўшыся, паспрабаваў яе абняць (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 310). Паміж сабою рыцары і асабліва ландскнехты завуць графа Інгрыда Печаная Шчака (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 208). Сіверт разам з неразлучным Морыцам прыбіўся да ландскнехтаў (там жа, 195). Ландскнехт ударыў кагосьці мячом, і той стаў асядаць па сценцы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв.. 339-340).

Ланцугі мн. Тое, што кайданы. Каржакаваты, у чорным валоссі, нібы жук-гнаявік, чалавек біў молатам па маленькай накавальні, заклёпваючы на нагах нявольнікаў першыя цяжкія ланцугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 112).

Ланцэт [ням. Lanzette] м. Даўнейшы хірургічны нож невялікага памеру, востры з двух бакоў. [Прафесар] таропка перабягаў ад стала да стала, нейкім асаблівым жэстам браў бліскучы ланцэт і жвава ўзмахваў рукой (У. Шахавец — ТСБМ, III, 20).

Лапа ж. Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. П Лінейка, якой білі. [Дзед:] -Лапа, ну як табе сказаць: лінейка такая дубовая або кляновая. Некалі настаўнікі білі ёю вучняў па далоні, па лапе.. Таму і лапай празвалі (А. Якімовіч ТСБМ, II, 20). А што гэта лапа?.. Ну, ведаеш? гаварыў ён [Мацвей]. Курылка [настаўнік] зазлуецца. Тады возьме ён, значыцца, лінейку тую, дубовую, што на стале ў яго, і будзе біць тваю лапу (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 230—231). Але лапа была добрая, далонь пасінела й доўга шчымела (там жа).

Лапавы, прым. Які мае адносіны да лапы. Перш-наперш я ўбачыў на стале Курылкі тоўстую дубовую лінейку, расшчэпленую з абодвух канцоў. Я дагадаўся, што гэта тая самая «лапавая» лінейка (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 231).

Лапатнік м. (разм., зневаж.). Чалавек, абуты ў лапці, селянін, лапцюжнік. Лепшую пару [ботаў] выбраў сабе Марка, а рэшту падзялілі нашы лапатнікі. Трынаццаць чалавек абуліся ў боты, а лапці канвойнікам аддалі (Я. Колас. Дрыгва ТС, 130). 3 імі [лапцямі] шануйце Цяжкую працу, — Лапатнік корміць Пана з палацу (Я. Купала. Лапці 36. тв., I, 331).

Лапатны [руск.], прым. Тое, што лапцюжны. [Незнаёмы]: О люд мой, лапатны, патульны, За што цябе я так люблю? (Я. Купала. На папасе 36. тв., VI, 156).

Лапаць м. Сялянскі абутак, плецены з лыка, бяросты ці вяровак. Скураныя лапці яго [Гердзеня] нібыта самі сабой танцавалі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 359). ..чысціла рэдзьку і наразала яе на жоўта-белыя, амаль празрыстыя скрылі Лозка, схаваўшы свае, відаць 288

ужо адмытыя ад сажы пяты ў лапці, аборы якіх зграбна перакрыжоўваліся на высокім пад'ёме нагі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500). Бацька ўцягнуў у новыя лапці аборы і кінуў мне іх на зачынак (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 227). Сяляне з вакольных вёсак хадзілі тады ў панскі лес па лыкі, Назапасілі сабе лапцёў аж на тры гады (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 169). Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на кій (Т. Хадкевіч — ТСБМ, III, 21). He праклінайце Лапцяў ліповых. не пагарджайце Лапцяў лазовых (Я. Купала. Лапці 36. тв., I, 331). II перан. Сяляне. Ужо некалькі сотняў ног тапталі падмёрзлы нанач снег. Ішлі плеценыя скураныя поршні, вайлакі, лапці (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 394).

0 Каму (калі) шанцуе, той (то) і ў лапцях танцуе (фалькл.) нават у складаных, часам неспрыяльных умовах справы складваюцца вельмі добра. -Добра сказана!.. Ведаеш, Янка: яўвесь час думаў, як бы не размінуцца нам. А мы ўзялі ды сустрэліся! Каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе, прыказкай пацвердзіў Янка (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 640). Але калі ўжо шанцуе, то і ў лапцях танцуе: якраз прыпаў у гэты час святы дзянёк (Я. Колас. Так і трэба ашуканцу — 36. тв. у 12 т., IV, 173). (Ляпнуць) як лапцем па балоце вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.) Ну до, дзеўкі, до! узялася наводзіць мір Варка. — Вечна быля-што ляпнеш як лапцем па балоце, тады сядзім совамі (А. Кажадуб. Канец свету ЭСФ, 430). (Ляпнуць) як лапцем па цымбалах тое самае. Брахун ты!.. Менціш вот цэлы вечар попусту языком. Ляпаеш як лапцем па цымбалах! (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень ЭСФ, 430). Наплесці лапцяў нагаварыць чаго-небудзь, што не адпавядае рэчаіснасці. А Кандрат тамака ўжо мрые, чакаючы! Панарыхтаваў набояў! Наплёў лапцяў! (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 6). Насіць лапці (інд.-аўт.) выражаць сялянскі светапогляд. Паважаю пана, — сказаў Лізагуб. — Але дадам толькі адно. Брыдка, калі адукаваны чалавек, князь, пачынае насіць лапці праз нейкія там меркаванні. Гаворка гэтая для людзей вашай культуры тое самае, што лапці замест чаравікоў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 323). Плесці лапці гаварыць абышто, выдумляць. — Базы няма. Напэўна, перабазіраваліся ў іншае месца... Называецца гарадзілі гарод. Пляці лапці, прабурчэў Лукашоў (В. Быкаў. Дажыць да світання ЭСФ, 306). Рыбак рыбку пячэ, a паляўнічы лапці пляце паляўнічаму не заўсёды шанцуе. Рыбак рыбку пячэ, а паляўнічы лапці пляце, — прамовіў кампаньён. Яно, можа, і так, але-ж мы з Кандратам і рыбакі й паляўнічыя адначасна (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 6). У лапці абуць (абуваць) па-

ступіць нядобрасумленна, ашукаць, падмануць каго-н. -He перабівай, таварыш! Потым сабе слова возьмеш. 1 вазьму! А ты думаеш, так пройдзе?.. Мяне ў лапці не абуеш! (Л. Калюга. Hi госць ні гаспадар ЭСФ, 379). Каго ашукваеш, каго? Каго ж у лапці абуваеш? Каго ты выставіў на смех? (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 205).

Лапсардак і лапсярдак [ідыш lapserdak — рытуальная кашуля з махрамі] м. Даўнейшы доўгі сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў. ..накінуў на плечы свой дзіравы лапсардак, глыбока, па самыя вушы нацягнуў шапку-магерку і на дыбачках выслізнуў адтуль (М. Віж. Лабірынт Л, 13). Адно ганьба, што аблезлы, А так добры лапсярдак! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 96).

Лапсэсар м. (пагардл.). Асэсар. А калі вас хто будзе падмаўляць рабіці іначай: чы то спраўнік, чы то акружны, чы то лапсэсар, чы то пан, то вы яго не слухайце, бо то пэўна ашуканства (К. Каліноўскі. Мужыцкая праўда Зан., 291).

Лапсярдацкі, прым. (іран.). Той, хто апрануты ў лапсярдак. Падарунак, браце, хвацкі! Ты цяпер пан Лапсярдацкі (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 95).

Лапта [ад лапта палка даўжынёй 80-120 см] ж. Руская народная гульня ў мяч дзвюма партыямі, пры якой ударам лапты (біты) адбіваюць мяч як мага далей. Had дваром, Had пляцоўкай dля лапты рэзка, як нож, праляцеў гімназічны кліч аб бапамозе (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 335). Xaomfbi-naduibieaxbyu гуляюць на вуліцы ў лапту (1. Навуменка ТСБМ, III, 21).

Лапцёвы, прым. 1. Які мае адносіны да лапця.

  1. Перан. (зневаж.). Які мае адносіны да «лапцявай шляхты» (гл. шляхта). ..бытцым то, што мы жывём у бзярэўні, бык ужо пушчэйшые за dpyzoza куртузага панка ці лапцёваго шляхціца (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 131-132).

Лапцёнкі мн. Памянш.-ласк. да лапці. Але Габрусік ужо daўнo сарваў лапцёнкі з ног і бapзdжэй кінуўся наўцёкі daмoў... (3. Бядуля. Малітва малога Габрусіка 36. тв., II, 49).

Лапцішчы мн. Вялікія лапці. Кожны яго [Рамана] крок адбіваўся на паблозе мокраю плямаю, а на велізарных лапцішчах ён нёс столькі гразі, што бобраму zacnadapy і на сахор не выбраць (Я. Колас. На ростанях ТС, 113).

Лапцюжнік м. (разм.). Той, хто носіць лапці; селянін-бядняк. Калачык стаяў nepad вачыма звычайны чалавек, бяdaк, лапцюжнік, галобны Сцяпан... (А. Чарнышэвіч — ТСБМ, III, 22).

Лапцюжны, прым. (разм.). Бедны, адсталы. Беларусь пакінула быць лапцюжнай і сярмяжнай (Я. Купала. Узнімайся, народзе мой, на вялі290

кую расплату 36. тв., VII, 379). // Цяжкі, жабрацкі. Гаспадараць [сяляне] дружна, Недаспяць часамі; Час мінуў лапцюжны, паны сабе самі (Я. Купала. Калгасу «Чырвоны баец» 36. тв., IV, 234). // He варты yeari. Я адкажу спачатку пану Марцінкевічу, — сказаў Ходзька. — He, я не кажу, што ваша паэзія лапцюжная. Я з прыемнасцю слухаю вашы ідыліі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 323).

Ларнет [фр. lorgnette] м. Разнавіднасць манокля (выкарыстоўваўся дваранамі). II Складныя акуляры ў аправе з ручкай. Дастаўшы з папкі лісты блакітнай паперы, Браніборскі пачаў чытаць, трымаючы napHem куды вышэй ліста (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 223).

Ларнік [ст.-слав. ларнйкь службоўца на вечы; ахоўнік вечавога, грошаў, грамат; ст.-бел. ларнйкь] м. Архіварыус (галоўны над архівам), натарыус або сакратар. Гэта быў Мар'ян Пташынскі, адзін з нямногіх маіх сяброў, «парнік вучоны» і сапраўды адзін з лепшых у краіне знаўцаў архіўнай справы, вядомы, праўда, значна больш як калекцыянераматар (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 11). У суднай sa­ne чыталі прысуд. Чытаў ларнік суда, нават па выгляду дурны, як левы бот (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 37).

Ласкавы, прым. Дармавы.

о На ласкавым хлебе (быць) жыць за чужы кошт. He хацела жонка быць на ласкавым хлебе ў пісара-мужа (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 187). Жывена загадала ўпраўляючаму сабраць усіх рабоў, слуг, вольнаадпушчанікаў і ўзброіць іх супраць тых, хто карыстаючыся патарочай, заахвоціцца лезці па ласкавы хлеб (В. InaraBa. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 227).

Латвей [ст.-бел. латвей лёгка], прысл. Лягчэй. Карціць пытанне: як жа быць? Як гэту скулу і залозу Латвей ілепей залячыць? (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 39).

Латгальскі, прым. Які мае адносіны да латгалаў. Куды ж Вячку, гэтаму маладому князю-жарэбчыку, які запёрся ў Кукейносе з полацкай дружынай і латгальскші старэйшынамі, узнімаць дзясніцу на тэўтонаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 12).

Латгалы (лецьгала, лоцьгала) мн. Балцкае племя, якое жыло на ўсходзе сучаснай Латвіі (там знаходзіліся гарады Герцыке і Кукейнос, падуладныя Полацкаму княству). He, гордыя Крывічы не пахіляць каркаў перад ненавіснымі Русамі і грэкамі, якія пазбаўляюць нас волі! Клікнем на помач Ятвягаў, Латгалаў, Жамойдзь, — памерымся яшчэ з Русамі! (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя Тв., 27). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч.

Кліч роднага звона КРЗ, 84). Сядзіць Вячка ўдзельным князем у Кукейносе, шле адтуль даніну, якую бярэ з ліваў і латгалаў, прыкідваецца галубком, але бачыць Уладзімір, што не рахманы галубок, а баявы сокал распасцёр крылы над Дзвіной (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 122).

Латнік м. Воін у латах. Вячка і некалькі латнікаў з епіскапскай дружыны прыйшлі да манастырскага саду (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 201). Адзін з латнікаў тузануў за шнур званка (там жа). Аднойчы за буянства, за крык латнікі Альберта доўга білі яго дрэўкамі коп’яў (там жа, 259). To дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў хопіць вышэй галавы, кабраздушыць хамскае войска (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289).

Латушка ж. (абл.). Жаночая світка. Шылі латушку з даматканага сукна, белага, чорнага або шэрага («Помнікі» ТСБМ, II, 25).

Латушкі мн. Посуд тыпу плошкі. ..безліч дробнай смажаніны зайцоў, гусей і качак у латушках тулілася паміж жбанамі з талакном, глякамі з ліпецам і сытою (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 4).

Латы [ст.-бел. латы\ мн. Металічныя даспехі, якія ў старажытнасці засцерагалі воіна ад удараў халоднай зброі, а ў сярэднія вякі і ад агнястрэльнай зброі. Уздоўж калідора, уперамежку з закутымі ў латы рыцарамі, стаялі вялікія пальмы (Я. Рамановіч ТСБМ, II, 25). Нездарма сярод розных багоў, чые постаці ў шаломах і латах стаяць па баках храма, найбольшыя да ахвярнага агню яны, чые ногі схаваныя разьбянай сцяной калясніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 11). Лямец, прыхінуўшыся спіною да ствала, адбіваўся мечам ад двух воінаў у жалезных латах і аплеччах, поршні яго дыміліся (там жа, 99). ..караскаліся па новагародскіх схілах і пасля кумільгом каціліся з іх неварушлівыя рыцары ў цяжкім узбраенні, і жалезныя іх латы грымелі па камені, што сыпалася зверху (В. Іпатава Вяшчун Гедзіміна АД, 337). Хто ў латах, кранутых іржою ад шматдзённай крыві, хто у кальчугах, ад якіх тапырылася шырокая, тканая кветкамі і лістамі чартапалоху вопратка. Шугаў агонь (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 280). ..былі на ім [Вітаўту] латы з сабалінаю накідкаю і шалом з пяром паўлінавым (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага — МКГ, 156). / у параўн. ..біскупавы пальцы, бы ў латы, закутыя ў золата, хрызапразы, смарагды і бірузу (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 28).

Латыфундыя ж. Буйное прыватнае зямельнае ўладанне, маёнтак. [Віктару] адышла большасць радзівілаўскіх латыфундый (М. Віж. Лабірынт Л, 58).

Лаўка ж. (разм.). Магазін. Ідзём [пісьменнікі] па вуліцы: над дзвярыма на першым месцы напісы тракцір, піўная, піўная, тракцір, казённая вінная лаўка (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры 36. тв., VII, 180).

Лаўнік [ст.-бел. лавнйкь член суда прысяжных; польск. lawnik} м. 1. Чыноўнік магістрата ў гарадах Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, які меў права засядаць на дзяржаўнай лаве і разглядаць крымінальныя справы гараджан. Справа гэтая перад бурмістрамі, а таксама райцамі, лаўнікамі і ўсім магістратам Крычаўскім вышэйпамянёным бунтаўшчыкам іразбойнікам абвешчана (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 186). У атачэнні асабістай варты стаялі ратманы і лаўнікі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 55).

  1. Службовая асоба ў дзяржаўнай (велікакняжацкай) вёсцы Вялікага княства Літоўскага, якая выбіралася з заможных сялян (па 2-3 у кожнай вёсцы) для разгляду дробных спраў і выканання паліцэйскіх функцый.

Лаўчына ж. Жонка лоўчага. А ў пана Гарэшкаў плыве кроў па маці Лаўчыне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 457).

Лаціняны мн. Прынятае ў Візантыі найменне жыхароў Заходняй Еўропы, дзе афіцыйнай мовай была лацінская. Гаварыў ён [Райнер] павольна, але на мясцовай гаворцы, а яна знарок адказвала на мове лацінянаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 82).

Лацна і лацно [ст.-бел. лацно, лацне — лёгка, зручна, без цяжкасцей], прысл. Лёгка. Фурманка, на якой ляжала зброя вялікага князя, ягоныя кальчугі, шаломы ды баявыя рукавіцы, ехала адразу за перадавым атрадам, і лацна гарцавалі вакол коннікі, падабраныя нібы адзін да аднаго (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 590). [Маці:] Я не красамоўца, думаеш, лацно мне з ім [бацькам] жыць было? Усё жыццё слухаць слухаў, а рабіў па-свойму (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 124).

Лапіт [ст.-бел. лашть — адзінка вымярэння сыпучых рэчываў; с.-в.-н. last} м. 1. Адзінка масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага, якая выкарыстоўвалася для вымярэння сельскагаспадарчых прадуктаў: збожжа, масла, мёду, льну і інш.; вагалася ад 1,5 да 3 тонаў (у тэксце тона). Ажно лашт мёду і воску аддалі за іх купцам людзі з берагоў Свіслачы і Бярэзіны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 105). // Адзінка масы ў 120 пудоў. Фёдар Кісялёнак.. прывёз потым забраную ў яго маёмасць, а таксама 40 лаштаў панскай шмальцугі ва ўладанне свайго пана (В. Мялешка Ск., 100).

  1. Адзінка масы ў 120 пудоў (у 32 цэнтнеры), якая выкарыстоўвалася ў балтыйскіх партах Вялікага княства Літоўскага для вызначэння грузападымальнасці суднаў.

Леваруч, прысл. Улева. «Павярні леваруч!» Голас прагучаў так блізка і выразна, што я здрыгануўся, кашуля на плячах пацяжэла (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 385). Had нізкімі пасадамі, насупроць амаль схаванай паводкаю выспы, што ляжала леваруч князя, падымаліся ўжо кранутыя зелянінаю валы дзядзінца (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла ПМЛ, 21).

Левіты мн., адз. левіт, м. 1. Свяшчэннаслужыцелі ў старажытных яўрэяў. Талмуд даследваў рабін дасканала Ды аж пацепваўся: блыха яго кусала. Злавіў. Абураны, прыдумвае ёй кару. Блыха ж з-пад пальца шэпча: «Не да твару Злавацца мудраму, чый знатны род Левіты?» (К. Крапіва. Блыха і рабін 36. тв., V, 430).

  1. Старажытнае іудзейскае племя.

Левыя мн. Прадстаўнікі левага апартунізму, у аснове якога пакладзена ўстаноўка зверхрэвалюцыі, культ глабальнага насілля, сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і г. д. У газэтахусё пішуць аб наступе на прыватны сэктар у вёсцы, аб беларускіх нацдэмах, аб апартуністых, левых і правых, аб трацкістых, прышчэпаўцах ... (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 33).

Легат [ад лац. legatus — пасол] м. У Старажытным Рыме прызначаны сенатам пасол ці ўпаўнаважаны, які выконваў палітычнае даручэнне; памочнік палкаводцаў, намеснік у імператарскіх правінцыях. Выйшаў, пакачаўся на доўгіх нагах рымскі легат, таропка пайшоў да брамы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 357). Але адзін з легатаў, які суправаджаў пасольства новагародцаў, не застаўся раўнадушным да прыгожай жанчыны і правёў яе па пакоях Ватыкана, па галерэях, порціках і дварах, схаваных ад натоўпу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 259).

Легіён [лац. legio ад legere збіраць, набіраць] м. 1. Буйное вайсковае злучэнне ў Старажытным Рыме. Юлій Цэзар сабраў легіёны ды вырашыў адбіваць у туркаў ясыр (А. Карпюк. Белая дама БД, 296).

  1. У XVI-XVIII стст. у шэрагу краін асобныя вайсковыя фарміраванні. // Вялікая колькасць польскіх ваенных часцей, войска. Жудка стане на сэрцы, Калі ўспомніш сягоння, .. Як Вільгельма салдаты I панят легіёны Руйнавалі нам хаты, Спусташалі загоны (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы — 36. тв., IV, 329).

0 Імя каму, чаму легіён каго-, чаго-н. вялікае мноства, вельмі многа. Яўген стараўся не глядзець на яго, думаючы — як, мабыць, надакучыла гэтаму чалавеку вадзіць па ўчастку цікаўных гасцей, імя якім легіён (У. Карпаў. Вясеннія ліўні ЭСФ, 176).

Легіянер [фр. legionnaire ад лац. legionarius\ м. Воін, салдат легіёна. [Вартавы] правёў яе [Жывену] да вуліцы, што кіравала проста да 294

ратушы, каб разам з канём не заблудзілася яна ў вузкіх вулачках гэтага вялікага, багатага горада некалі фарпоста рымскіх легіянераў, ад якіх застаўся Патрыцыянскі квартал і стадыён, амаль ужо разбураны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 124). Каля каменнай брамы група польскіх легіянераў ставіла кулямёт (Я. Рамановіч ТСБМ, III, 29). Казалі, легіянеры не толькі непераможныя воі, а ладныя кавалеры (А. Карпюк. Белая дамаБД, 296). Яго [Сяргея] вайсковы атрад спяшыць уздагонку за польскімі легіянерамі, імчыць па пясчаных, пыльных прасёлачных дарогах (3. Бядуля. Маці Выбр. тв., 252). Таксама раскажа і пра белапольскае войска аб ім сеё-тое ведаў дзед Талаш, ведаў некаторыя пункты, дзе яно стаіць, і шмат ведае аб паводзінах польскіх легіянераў і іх афіцэраў (Я. Колас. Дрыгва. Др., 42). Пад вечар прайшла чутка, што ў ваколіцах вёскі паявіліся конныя польскія легіянеры (там жа, 48).

Легэнда ж. Легенда. У мовах, у звычаях, у легэндах, у будаўніцтве, у будзенным жыцці -у іх [беларускіх жыдоў] формы так перамешаліся, што (болей усяго у жыдоу) прынялі новую самабытную акрасу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 11).

Лежа [польск.] н. Месца для сну. [Данілка]: Я сягоння абраў новае лежа для спання: на маё шчасце, забыліся будку сабачую раскідаць (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 311).

Лезіва [ст.-бел. лезйво, лезыво\ н. Прылада ў выглядзе каната з кручком, каб лезці на бортнае дрэва за мёдам. [Віктар:]Або вось «лезіва» — вяроўка, каб лезці па борць... Забылі, Усё забылі... Вось так і жывём. Вывуджваем па слоўцу з каламутнага мора (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 125).

Лейб-гвардзеец м. У шэрагу манархічных краін член лейбгвардыі (асабістай аховы манарха або адборнага прывілеяванага войска). Гэта былі тыя самыя гарадзенскія лейб-гвардзейцы, якіх яшчэ ў 1807 годзе ягоныя жаўнеры з павагаю і страхам празвалі «сінімі гусарамі» (У. Арлоў. Сны імператара ПМЛ, 218).

Лекіт м. Від сасуда. Жывена трымала скрыню з рознымі сасудамі — лекітамі, амфарыскамі, дзе было нагатаванае асвяжальнае пітво для гаспадыні, адвары з зёлак і ўсё, што магло спратрэбіцца ёй (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 161).

Лемантар м. Буквар. Купілі дзецям лемантары, сшыткі іўсё, што патрэбна вучням (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў — 36. тв. у 14 т., XI, 33). Такое выступленне заўсёды шумна віталі ўсім школьным калектывам, хто як мог і чым папала: гучным смехам, выкрыкам захаплення, вокладкамі лемантара, жалезнаю качаргою, калі яна траплялася пад руку (К. Крапіва. Мядзведзі295

чы 36. тв., IV, 317). У расейскім лемантары быў нейкі вершык «Кузнец», якога вучні мусілі навучыцца напамяць (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 52). [Брат Язэпа Крушынскага].. дастаў годнасць прафесара за складанне дзіцячага лемантара (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., V, 88). ..ведаю, што ў астатні свой дзень друкаваў ён лемантар на роднай мове, калі ворагі былі ўжо на вуліцах места, і астатні раз убачыў сонца, баронячы на парозе друкарні кнігі (У. Арлоў. Маналог святога Пётры ПМЛ, 10). Наймалі вучыць лемантар з дзецьмі фабрычнага канторшчыка (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 77). — 3 лемантара, пляменнічак, бачу, вырас, як з кароткіх портак (там жа, 63).

Лемантарык м. Памянш.-ласк. да лемантар. Як маленькай я [дзіця] ў матулькі жыла, Як вішанька, у садочку цвіла, Цвіла, цвіла ды пацвітывала Лемантарык свой пачытывала (Я. Купала. Дзіцячае 36. тв., IV, 221).

Лен м. Зямельнае ўладанне, якое пажыццёва ўручалася васалу за ягоную службу. Мы адбяром яго лен, які ўручыла яму рыжская царква (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 254).

Ленінскі, прым. 1. Які належыць У. I. Леніну. Нясіце ж [паэты]ленінскім заветам Свой шчыры песень вашых дар'. (Я. Купала. Прывет вам... 36. тв., IV, 300).

  1. Які створаны У. I. Леніным. Каб і апартуністы — Ці левы ён, ці правы He мог прыносіць шкоды Для ленінскае справы!.. (Я. Купала. Ударніку36. тв., IV, 200).

Ленны [ст.-бел. ленный], прым. Які мае адносіны да лена; васальны. Яны [рыцары] яшчэ нібыта строга прытрымліваліся сваіх франкскіх альбо нямецкіх парадкаў: так, зямля, ленны рыцарскі надзел пераходзілі па спадчынным праве толькі старэйшаму сыну, у той час як у знатных грэкаў — арантапулаў зямля перадавалася пароўну дочкам і сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 181).

о Ленныя сцягі сімвалы васальнай залежнасці. А там можна будзе ўручыць яму ленныя сцягі, дзверы на Дзвіну расчыняцца, і вецер на ёй падзьме толькі з захаду на ўсход — у адным кірунку (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 260).

Лепа [ст.-бел. лепо], прысл. Належным чынам, добра. — Лепа ты зрабіў, вой, — сказаў Вячка, пад’ехаўшы да Халадка, які ў пяску адшароўваў ад крыві шырокі наканечнік кап’я (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 57).

Лера ж. Даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай; ліра. У спевы ўпляталіся рыпучыя галаслівыя гукі леры (Р. Мурашка ТСБМ, III, 36). Рукі мерна корбу леры 296

круцяць (С. Ліхадзіеўскі -ТСБМ, III, 36). Ляпей жабрачы лёс, У рукі кій, за плечы торба; Ляпей страха нябёс, Бясконцы шлях і леры корба... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 73).

Лесапілка [руск.] ж. Лесапільня, невялікі лесапільны завод. Млын вурчыць ды меле На муку зярно, Рэжа лесапілка За бярном бярно (Я. Купала. Над ракой Арэсай 36. тв., V, 178).

Лета [ст.-бел. лето 1. Год. 2. Адрэзак часу ў некалькі гадоў.

  1. Узрост, і інш.] н. Год. —Лета шэсць тысяч семсот дваццаць чацвёртае, як па пісанаму адмалаціў Барыска (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла ПМЛ, 23). Многая лета табе, князь, пакланіўся Вячку перапісчык пергаменаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 31).

Летапісец м. Складальнік летапісу. [Жывена:] Нашы летапісцы таксама перапісваюць усе падзеі, каб пакінуць нашчадкам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 185). Я даведаўся шмат цікавага і нават хацеў быў запісаць усё гэта на пергаменце, каб нашчадкі прачыталі пра той сапраўды гераічны час, але ж я не летапісец (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 366). // перан. Паэт, пісьменнік. Пад нашэпты пушчаў-бораў Пад напевы завірухаў Летапісец творыць творы (Я. Купала. Наш летапісец 36. тв., IV, 115).

Летнік [ст.-бел. летнйкь лёгкая жаночая вопратка, паверх якой надзявалася верхняе адзенне] м. Лёгкі летні пінжак або жакетка. На.. [хлопцу] шэры, з абвіслымі штрыфелямі летнік; сіняя кепка-васьміклінка з кароценькім брылём (М. Ракітны — ТСБМ, III, 39). IКсюціна далоня на яе грудзях пад летнікам і душагрэйкай, напэўна, сцішыла 6 гэты шалёны галоп (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 34).

Леты і лэты [лац. laeti] мн. 1. Балтыйскае лета-літоўскае адгалінаванне індаеўрапейскай сям’і; продкі латышоў. Трэба запрасіць летаў на іх умовах, меркавала яна [Рагнеда], дамовіцца з літвой, з яцвягамі, на якіх цісне Уладзімір (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 68). Я пачну пісаць хроніку тады, калі мы, людзі, што сцяной стаяць за Бога, возьмем пад божую ўладу, далучым да рымскай царквы ліваў і лэтаў, земгалаў і кураў, селаў і эстаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 197). Ты ж з латгалаў, ці, як іх яшчэ называюць, лэтаў. Праўда, Генрых? (там жа, 197).

  1. Тэрмін, якім рымляне называлі рассяляемых імі ў заходніх правінцыях у якасці землеўладальнікаў «варвараў» (апошнія часта прызываліся да ваеннай службы).
  2. Паўсвабодны слой насельніцтва ў германскіх плямёнах, які займаў прамежкавае становішча паміж свабоднымі абшчыннікамі і рабамі, а ў працэсе феадалізацыі стаў састаўной часткай класа феадальназалежнага сялянства.

Лёгіка ж. Логіка. I таму, паводле лёгікі, летапісную Нямігу трэба шукаць на поўначы ад Менску (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 220-221). Тутака няма лёгікі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 123).

Лёзны [ст.-бел. лёзный, лйозный, люзный вольны; польск. luzny < ням. lose], прым. Вандроўны. Бо той жа ноччу іх нейкія ліхія, лёзныя, вандроўныя іначай, людзі да смерці выбілі (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі 43, 200).

Лёзунг м. Лозунг. Ен [Кузьма] прайшоў па прыймовай залі. Агледзеў сьцены з партрэтамі й лёзунгамі (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі»-ХБ, 129).

Лёкай м. Лакей. Лёкаі па-англійску выкацілі на тэрасу стол на кольцах, прыставілі яго да накрытага ўжо абедзеннага стала (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 48). Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! (А. Якімовіч — ТСБМ, III, 41). — Што гэта па нагах такі холад ідзе? — здзівілася Агрыпіна. -А-а-а, пану старасту лёкаі спатрэбіліся, неможа за сабою зачыніць дзвярэй... (I. Гурскі ТСБМ, III, 41). У гэты момант яны [сяброўкі] пачулі, як нейкі аграмадны экіпаж спыніўся ля ганка. Падхапіліся абедзве: бачаць — карэта, а ззаду яе — лёкай (Ян Баршчэўскі. Апавяданне сёмае. Вогненныя духі Выбр. тв., 188). Лёкаі спрытна налівалі кілішкі, падавалі закускі (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 90). Лёкай у хвіліну прынёс келіх, які налілі поўна старавенгерскім віном (там жа, 97). П’юць [паны] заморскае віно Для іх робіцца яно, I ім лёкаі слугуюць, Як тут водзіцца даўно (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 161). А во, глянь, лепей стань, Кланяйся здалёку: К табе аж пад парог Нясе чарку лёкай (Я. Купала. Аб мужыцкай долі 36. тв., III, 102). Мець княжую ласку значыць утхнуць у замак радню, бо толькі галоўны каморнік ведае, колькі лёкаяў, швачак, пральніц, нянек у палацы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 392).

Лёкайскі, прым. Лакейскі; які належыць лакею. Чорны свішча; з’яўляецца чалавекўлёкайскім уборы (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 73).

Лён м. Мера зямлі. [Жрэц:] А што бацька ці брат запярэчаць — то не страшна. Дам ім лішні лён зямлі, адсыплю жменю золата са скарбніцы ці падару па мячу з земляў усходніх, і хутка забудуць яны сваю дзеўку... (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 402).

Лётнішча [польск.] н. Аэрадром. — Ня ведаю, дзе цяпер сям’я. Жыла тут недалёка, на лётнішчы (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 146).

Лёха ж. і лёх м. Склеп, падзямелле. Айцец рытар і скарбнік тутэйшых манахаў, баючыся на скарб з боку шведаў замахаў, Патаемна 298

дабро дзесьці ў лёхах схавалі / прысягаіі святой сябе моцна звязалі (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 329). Усе аднагалосна выказвалі, Што бібліятэка гэтая была тады схаваная, і сяньня ёсць недзе ў падземных полацкіх лёхах (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 81). Менавіта на чыстым двары пераважна размяійчаецца «склеп», або (на поўдні) «лёх» (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 35). [Песня Блуднага рыцара]: За тваю [Псіхі] чэсць Свой рыцарскі аддаці труд — Муры разрушыць і знішчыць лёх гэты, Й вянок з рож табе сплесць (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 126).

Лібар [ад польск. libra] м. Старая мера вагі паперы, прыкладна каля аднаго фунта (400 г). He дабіўшыся на сходзе ніякага скутку, мы распачалі працу ў іншым напрамку: ..сабралі грошы і купілі некалькі лемантароў, пяць лібараў паперы і адчынілі школу (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў 36. тв. у 14 т., XI, 34).

Лівонцы мн. Члены Лівонскага ордэна. ..там лівонцы, там прусакі, там венгры, татары, праўсіх трэба думаць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 155). Першае паведамленне, кастрычніцкае: лівонцы разбілі буйны маскоўскі атрад (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 152).

Лівы мн. Племя фіна-угорскага паходжання, якое жыло на ўзбярэжжы Рыжскага заліва на поўнач ад Заходняй Дзвіны і ў ніжнім цячэнні ракі Гаўі, паўночным ўзбярэжжы Курземскага паўвострава (нашчадкамі гэтага племені з’яўляецца невялікая этнічная група ў ваколіцах Вентспілса (Латвія). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 84). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі адзначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў — ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 519). Ліваў шмат, гэта так. Але ёсць розныя лівы. Ёсць вейналы і турайдскія лівы. Есць Каўпа, які верна служыць Рыму. I быў Ако, фанатычны вораг усяго тэўтонскага племені (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 192).

Лік м. (высок.). Твар. ..вывешвалі Міндоўгавы выявы — конніка з узнятым мячом, а таксама агромністыя палотны з лікамі Спаса і Маткі Боскай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 311). Н вобразн. Хмарка свой бледны лік, Дзе лунаў маладзік, Ціхавейна ўзняла (Я. Купала. Хмарка і маладзік 36. тв., III, 92).

Ліктар [лац. lictör] мн. У Старажытным Рыме пачэсны вартавы, які суправаджаў вышэйшых магістратаў і насіў у руцэ фасцыю пук звязаных галінак з сякерай у сярэдзіне, як знакам годнасці магістрата. 3 відовішча надвячоркам У тэрмі схаваўся Святы кесар з ліктарамі (Я. Колас. Неафіты 36. тв. у 14 т., X, 570).

Лілея ж., адрадз. Гарлачык. Дакончыў казку пра лілею 1 пра птушыну-песьняра (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 204). Распластаўійы шырокія далоні лістоў, ляніва пагойдваліся на вадзе лілеі («Звязда» ТСБМ, II, 45). [Хор]: Белая ў возеры лебедзь, Белая ў рэчцы лілея, Наша Лунянка бялейша, Снежнаю беляй бялее (Я. Купала. Урывак з драматычнай паэмы 36. тв., VI, 172).

Ліра [гр. lyrd\ ж. 1. Струнны смычковы інструмент тыпу лютні, віёлы, скрыпкі ў Заходняй Еўропе ў XV-XVIII стст. (быў вядомы на Беларусі з канца XVI да пачатку XVII ст., выйшаў з народнага ўжытку ў 1930-40-я гады). [Алесь:] Знайду на гасцінцы магілёўскіх або мірскіх старцоў з лірамі з імі рушу (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 12). ..ўслед увайшоў у хату стары з лірай, укручанай у палатно, на адным плячы і з пустой торбай на другім (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 212). Грае-грае ліра старэцкая аб часох мінуўшчыны-старадаўшчыны (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 56). А ў сьвяты вялікіе хмель-віно ў чарах пянілася, ігралі гусьлі-самагуды, пеялі старэцкіе ліры, стогн стаяў ад гоману людзкога і многа-чаго дзеялася (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы Р, 89). Ліра змірае ў спакою, Губіцца струнавы звон (Я. Купала. Жальцеся, грайкія струны... 36. тв., II, 108).

  1. Старажытны грэчаскі струнны шчыпковы інструмент.

Лірнік м. Вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампанаваў сабе на ліры. Пры самай сцяне прытуліўся лірнік... Ен круціць корбу ліры і спявае (В. Вітка ТСБМ, III, 49). А нашто мне свая хата?-усміхнуўся стары. Мы, лірнікі, жывем пакуль ходзім (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 212). ..а які-небудзь стары лірнік будзе спяваць пра даўнія дні і славутых людзей (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 23—24). ..вашыя лірнікі сваімі казкамі багоў абваражыць могуць? — пытала багіня (В. Ластоўскі. Прывід Тв., 12). [Сам]: Ходзіць сцежкай-пуцявінай Ад хаціны да хаціны Лірнік з лірай звонкаструннай (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 136). Лірнік быў такі стары, што барада яму была не ў загану (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 266).

А Сьляпцы-лірнікі. [Багіня:] ..вашы сьляпцы-лірнікі складалі багатырскія песьні і расьпявалі іх на трызнах і ваенных банкетах (В. Ластоўскі. Прывід —Тв., 12).

Ліставацца незак. Перапісвацца. Да 1928 году яны ліставаліся, але пасьля лучнасьць абарвалася (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 52).

Літарацкі, прым. Літаратурны, звязаны з літаратурай, пісьменнікамі. Нават у сваіх [Марцінкевіча] літарацкіх працах гэта дзяльба панскіх ад мужыцкіх душ перасякае скрозь чырвонай нітачкай, асаб300

ліва ў творах сцэнічных (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча 36. тв., VII, 217).

Літарэя ж. Старажытны тайнапіс, калі да кожнай літары падбіралі пару і пісалі замест адной літары іншую.

о Літарэя за адной пячаткай самы найпрасцейшы тайнапіс, які не патрабаваў шыфру, словы пісаліся злітна (усіх «пячатак» было сем). Гэта была «літарэя за адной пячаткай», старажытны беларускі тайнапіс. Магдаліна пісала ім спрытна і хутка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 201).

Літаўры [ад гр. (ро)іу многа і taurea барабан] мн. Старажытны мембранны ўдарны музычны інструмент накшталт барабана. Так грозны маскоўскі цар шчыра дзяліў між нявольнікаў дары, Пад гікі прыдворных упыраў, пад водгулле трубаў, літаўраў (Я. Купала. Царскія дары 36. тв., IV, 140).

0 Біць у літаўры празмерна хваліцца чым.-н. Нічога за год мы не зрабілі, — гледзячы на Віктара разумнымі шэрымі вачыма, гаварыў інжынер. -1, як кажуць, няма чаго біць у літаўры, выхваляцца (М. Дайнека. Урокі жыцця ЭСФ, 52).

Літвакі мн. Беларускія жыды. Цяпер яны [беларускія жыды] рожнюцца ад усіх другіх жыдоў, і іх па усяму сьвету называюць: «літвакамі» (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 17).

Літвін і ліцвін [ст.-бел. лйтвйнь 1. Прадстаўнік этнічнай Літвы. 2. Жыхар Вялікага княства Літоўскага] м. 1. Жыхар Вялікага княства Літоўскага. Але свайго было ім [татарам] мала, яны зладжанай, шалёнай зграяй насоўваліся на далёкі край ліцвінаў, на княства (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 593). Лічылі і маршалак, і паны-рада, і ваяводы ды бывала, што і пралічваліся, і памылкі тыя дорага абыходзіліся ліцвінам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 370). // Воін беларускалітоўскага войска. Сто гадоў быў Кіеў пад татарскім прыгнётам, а прыйшлі літвіны скончыўся гэты прыгнёт (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 214). // Прадстаўнік старой знаці ў Вялікім княстве Літоўскім. Многія з паноў мелі за гэта на князя крыўду, многія потым крычалі: «Нам, літеінам, меншая пашана, чым гэтым татарам Глінскім» (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 99).

  1. Літовец. Слаўны Гедымін, Князь Літвы літвін, Душа чынная, Многа лет таму, Ў гэтым жыў даму (Я. Купала. Замкавая гара 36. тв., II, 322). Чытач, ты толькі не пужайся: Ліцвін і лях жывым застаўся (Я. Купала. Лякарства 36. тв., II, 99).
  2. Жыхар Віленскай, Гродзенскай або Мінскай губерняў (жыхара ж Віцебскай ці Магілёўскай губерні называлі беларусам). [Вежа:] -А заўтра наш ... гм... Аўгуст... далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву.

[Кастусь:] А жыхары, якія называюць сябе ліцвінамі, а свой край Літвою? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 302). [Кастусь:] Ды і хіба не ўсё адно, калі я сам лічу сябе «ліцвінам», беларусам, тутэйшым — назавіце гэта, як хочаце. Хіба не усё адно калі дома ў мяне гавораць мужыцкай гаворкай (там жа, 308). 3 чаго ўсё пачалося? I на якім вітку гэтых падзей ён, літвін Грынявіцкі? (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 182). [Барыс:] Mae крывічане дый твае [літоўскага мацара] літвіны Памяшалісь, маўляў адных бацькоў сыны. Прыйшлі ж ты мне помач у такім няшчасці, Збаў жа прыяцеля ад ліхой напасці! (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 339). «Як бжыдка мешкаюць ліцвіне!» (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага Зан., 23).

Літвінка, ж. да літвін (тут у III знач.). Я ад прадзедаў літвінка, Ружашчокая дзяўчынка, Хоць да поту я працую, Я ніколі не смуткую (В. Дунін-Марцінкевіч. Літвінка Тв., 411).

Літня ж. Рудня, рудніца: невялікі завод, дзе выплаўлялі жалеза, медзь, чыгун. ..паўстанца Кастуся Каліноўскага ўрахумілі закінутыя дзьве літні, у якіх выраблялася зброя для ix (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 210).

Літоўскі, прым. Беларускі. He, цяпер і я не хацеў бы быць ні валом, ні канём, ні якой іншай рэччу літоўскага гаспадара! (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу Тв., 202).

Літэратура ж. Літаратура. 1 тыя людзі з нашаго краю, якія пісалі па расійску або па польску і нажылі сабе славу у памяненых літэратурах, ні маглі выкараніць у сябе духу беларускай зямлі, каторы жыу у іх сэрцах (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 16).

Ліўр [фр. livre ад лац. libra фунт] м. 1. Сярэбраная манета ў сярэдневяковай Францыі. Калі nana Ян XXII казаў, што за забойства бацькі.. чалавек плаціць у канцылярыю 17 ліўраў і 4 су, а забіўшы біскупа 131 ліўр і 14 су; ён не казаў гэтым, што можна забіваць бацьку ці біскупаў, a проста паказаў цёмнаму народу ў адзіна зразумелы для яго спосаб, што такое людзі плоці, хаця б і самыя дарагія, і што такое людзі духу, людзі вышэйшай ідэі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294). // Грашовая адзінка ў Францыі да ўвядзення франка (1799 г.), роўная 240 дэнье.

  1. Даўнейшая французская мера вагі, роўная 1/2 кг.

Ліўрэя ж. 1. Форменная вопратка для лакеяў, фурманаў, службоўцаў, часам з гербам гаспадара на галунах. Панскія лёкаі, гайдукі ў ліўрэях з вышыванымі гербамі пана Вашамірскага, пад камандаю бравага стольніка, усё насілі на стол (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 87). 1 каб не скінуў [конь] пана дзесьціў полі чыстым. Для большай пэўнас302

ці абапал ля падпругі Падтрымліваюць героя ўліўрэях слугі (В. ДунінМарцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 396).

  1. Багата расшытае золатам і срэбрам форменнае адзенне прыдворнага.

Ліхаімца [руск.] м. Ліхвяр, хабарнік. Здзірач, працэнтнік, ліхаімца Ў мяне такі не чалавек (Я. Купала. Мой пагляд і мэта 36. тв., II, 166).

Ліхвяр м. Той, хто даваў грошы пад вялікія працэнты; растаўшчык. Вось ліхвяр, што кублы мае Поўны золатам набіты, Блізкіх, дальшых абірае, Век працэнтамі не сыты (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 137).

Ліхтарня ж. Ліхтар. Цень ад ліхтарняў мой ўсё то даўжэй, то карацей Выцягваўся, дваіўся, то зусім дзесь гінуў (Я. Купала. На вуліцы 36. тв„ III, 293).

Ліхтаршчык м. Той, хто наглядае за дзейнасцю і спраўнасцю ліхтароў. Дворнік пакінуў браму адпёртаю і пайшоў спачываць пасля бяссонай ночы. Ліхтаршчык тушыў ліхтары (Ц. Гартны ТСБМ, III, 54). 3 прыслугі выбралі свечнікаў, ліхтаршчыкаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 45).

Ліцадзей м. 1. Акцёр. За іміўваўсю беглі астатнія ліцадзеіў разнастайных вопратках (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 48). Had вуліцай стаяў такі крык, што яго пачулі нават ліцадзеі за мурамі (там жа, 51).

  1. Тое, што прытворнік.

Ліцвяк м. (разм.). Літовец. Ляжала праз Нёман кладка, Па ёй з адной Стараны йшоў Паляк, А з другой шоў Ліцвяк (Я. Купала. Лякарства 36. тв., II, 98).

Ліцытацыя ж. Аўкцыён. Бартак зажурыўся, як за сцяну заваліўся: палавіну маёнтка Бартачыха адабрала, а другую прадала з ліцытацыі за даўгі (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка Зан., 448).

Ловы [ст.-бел. ловы 1. Паляванне. 2. Паляўнічыя рыбалоўныя ўгоддзі. 3. Феадальная павіннасць] мн. Паляванне (першапачаткова без агнястрэльнай і халоднай зброі). I Якаў застаўся нагу падламаў, за собалем на ловах бегаючы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 108). Мой на ловы выбраўся, — гаворыць Рута, каб нешта сказаць. — He сядзіцца яму (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 115). Мой дзед ездзіў на ловы ўжо з беркутам, а бацька, удасканаліўшы промысел продкаў, акрамя беркута, меў ганчака (Я. Васілёнак —ТСБМ, III, 57). Ды і князь болей любіць ловы, танцы і вясёлыя вячэры, чымся навуку (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 252). ..рукі ў паляўнічых, якія ледзь не начавалі на ловах, ажно распухлі ад стрэл, якімі яны клалі

дзікоў і аленяў, мядзведзяў і зубраў на паляны, каб везці іх на велікакняскае вяселле (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 450). Цяпер ніхто нават асабліва не цікавіцца ловамі. Ну, злавілі, і добра (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 58). II перан. Заляцанне да жанчыны. Жартуе дзед: А пан марцовы Сядзіць ні мёртвы ні жывы, Цішэй вады, ніжэй травы. Iўжо не ходзіць больш на ловы (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 233).

о Бабровы ловы тое, што бабровы гоны (гл. гон). [Гедзімін] падабрэў на нас, жрацоў аддаў галоўнаму храму дзесяць вёсак з бабровымі ловамі, сенажацямі і палямі, загадаў каб і з ягоных уладанняў прывозілі ў храмы мёд і воск для свечак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467).

Лодзія ж. Веславое судна. ..лежачы на ложку, сярод белых фіранак, што ўздымаліся ветразямі бачаных ёю [Жывенаю] толькі ў кнігах лодзій, успамінала сваё кароткае шаснаццацігадовае жыццё і людзей, што ўваходзілі ў яго то светла і радасна, то трывожна і загадкава... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 30). Ехалі і ехалі ў стольны горад фурманкі і абозы, плылі па Нёмане стругі і лодзіі, перагружаліся ў Гародні і Валкавыйску (там жа, 299). ..бывае, толькі заплюшчыць вочы [княгіня] і зноў чуйна слухае, як з шалясценнем дрэваў, скрыгатаннем лодзій на Дзвіне, галасамі вартавых плыве ноч над Віцьбескам (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 544).

Ложа [ст.-бел. ложа, ложё\ н. Пасцель. Ён [князь] ляжаў на мулкіх дошках свайго паходнага ложа (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 264).

Локаць [ст.-бел. локоть, локоть] м. Старажытная мера даўжыні тканіны, зямлі, некаторых прадметаў, якая вызначалася даўжынёй рукі ад лакцявога выгіну да канца сярэдняга ці вялікага пальца, раўнялася прыблізна 0,5 м (38-46 см). 1 будуй скарэй сабе Велізарны карабель: Даўжынёю трыста локцяў, Пяцьдзесят шырачыні, Вышыні так локцяў трыццаць, Кабуім ты мог змясціцца, 1 нявесткі, і сыны (К. Крапіва. Біблія 36. тв., I, 301). Ў канчатку Губку [палатна] адаткалі. Губку не малую: Локці два без мала! (Я. Купала. Тканне намёткі 36. тв., I, 212). Браціла не бачыў тэўтона, які стаяў, дыхаўусяго за два ці тры локці ад яго (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 13). Ланцуг быў кароткі, усяго 3-4 локці (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 330). Андрэй, здавалася, увесь гарэў — з-за расшпіленай кашулі бачна было, як хадзіў у яго па шыі адамавы яблык, калі ён трымаў драўлянае мярыла ў чатыры смаленскія локці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 411). Лабановіч пераступіў высокі, амаль на локаць, парог і спыніўся каля дзвярэй (Я. Колас Ск., 10). Яна была ў сярэдневяковай жаночай вопрат304

цы: сукня, наякую пайшло пяцьдзесят локцяў залацістага аршанскага атласу... (У. Караткевіч Ск., 10). ..купіўмагістрат новаму містру сукна чырвонага сем локцяў і чвэрць на кунтуш і палатно на жупан і на порты дзесяць локцяў (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 196).

Ломберны, прым. Які мае дачыненне да ломбера гульні ў карты. Граф гуляў у ломбернай зале з сябрамі ў віст (У Караткевіч — ТСБМ, III, 59).

Лона [ст.-бел. лоно] н. Грудзі. Яна [Рагнеда] прачыналася; крывяныя палкія токі яшчэ білі ў лона і сэрца, але падманна — адна ляжала яна на сваім ложку ў цёмнай хаце... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 71). // Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі. [Ляіда]: Прылажы хадзімне губы Тут, дзеў лоне рана, Што Эросам мне задана (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 104).

Лонка [польск.] ж. Луг. А я ведаю такія цудоўныя мясьціны: лес, рэчка, як люстэрка, лонка з краскамі... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 87).

Лоўчы [ст.-бел. ловчйй] м. Асоба, якая знаходзілася на службе пры двары (у баяр, памешчыкаў) і загадвала рознымі відамі лоўлі (паляваннем, рыбнай лоўляй), але пераважна псовым паляваннем. Прыйшлі рана, меўся лоўчы паляваць, ды штосьці з жонкай пабіліся, ці што, от так, яму было не да палявання (Ф. Багушэвіч. Палясоўшчык Зан., 450). [Шалюта] 3 Дэмбіцкім Апанасам, лоўчым панскай пушчы. Праводзіў дыскурс ціха, каб з сяброўскай гушчы He чуў хто-небудзь іншы (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 391). Мой бацька асочнікам служыўу княгіні, яго татары забілі, і дзядзька лоўчым служыць пры княгіні (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 36). ..прыехаў Мацееў дзядзька Карп Кузьмініч лоўчы княгіні Настассі (там жа, 87). Некаторыя ж казалі, праўда, з асцярогаю, што паехаў князь са сваімі лоўчымі на бабровыя ловы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 151). Яго [сокала] таксама падарылі Гедзіміну нямецкія паслы, але лоўчы аднойчы ў падарожжы недагледзеў, клетку ў фурманцы перавярнула, і малады сокал паламаў сабе крыло (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 342-343). Княжыч, хутчэй! закрычаў лоўчы Драмак, спрабуючы спыніць каня, які ляцеў наперад, прадчуваючы схованку ад дажджу і шалёнага ветру (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 483). Княжыя лоўчыя наймалі людзей для загонаў; бондары з выгадай збывалі бочкі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 222). Польскіх [вёрстаў] гэта, лічы, дванаццаць, буркнуў лоўчы (У. Караткевіч. Зброя 43, 165).

Луб’я ж. Фасоль. [Салім:] А вось луб’я гэтую фасоль добра гатуюць толькі мае жанчыны! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 169).

Лук м. Ручная зброя для пуску стрэл у выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой. Усе, хто пачуў гэты крык. апусцілі мячы і коп’і, лукі і дубіны (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 269). Мечка пабег да сябе ў пакой і праз якое імгненне з лукам і калчанам, паўнюткім стрэл, следам са сваімі выскачыў на двор (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 27).

Лупанарый м. Дом цярпімасці. Святыя айцы адразу пасля малітваў бягуць у лупанарыі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 284).

Лупежац [ст.-бел. лупежца, лупезца} м. Рабаўнік, разбойнік. [Яўнут:] Бацька мяне прызначыў на трон. Мяне, а не вас! А вы ... крывапрысяжцы, лупежцы, збродні'. (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 558).

Лупежнік [ст.-бел. лупежнйкь; лупежца, лупезца < польск. lupiezca} м. Тое, што лупежац. He раз паднімала яна [ікона] на ногі людзей, якія ўжо рыхтаваліся да пераходу ў Ірый, карала крывапрысяжцаў і лупежнікаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 589). Лупежнік! Страшней. Сам ведаеш: воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе (Г. Далідовіч. Кліч роднага звону КРЗ, 226).

Лупы [ст.-бел. лупь 1. Грабеж, рабунак. 2. Рэчы, захопленыя грабяжом; ваенньі трафей] мн. Ваенная здабыча, трафеі. Віхурай узнікалі са снежнай завеі ў замках, секлі немцаў, бралі лупы, усё, што маглі ўзяць: золата, мяса, зброю, зерне (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 184). Міндоўг «даверыў» Таўцівілу і Эдзівіду паход па лупы і на Смаленск (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 227). Шмат даспехаў, коней непрыяцельскіхузялі. Вялікія лупы'. (там жа, 18).

Лутошка ж. Кара. ..пачаў выціскаць мёд на сынаву рану, а пасля моцна пераеязаў яму нагу лутошкай (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 229).

Лучнік1 м. Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якое ўтыкалася запаленая лучына; падстаўка для лучыны. На стале трапятаў агеньчык каганца. Каля печкі, дзе корпалася Марыля, гарэла над начоўкамі заціснутая ў лучнік лучына (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 22). — Слоўнік. Пісьменства. Мова. Для ўсіх гэтых, што кінулі. I для ўсіх, што ў хатах без святла. Пры лучніку (там жа, II, 129). Як сведак прадзедаўскіх дзён, Лучнік звісае, нібы звон, I тоіць нейкі сум зацяты (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 7). Ты прастудзіўся, — сказала маці, і каб пацешыць сына, дастала з куфра кнігу, падала яму на печ і вышэй падняла лучнік (В. Хомчанка — ТСБМ, III, 64). Есьць тут і ашэстак Iлучнік пры печы, — Словам, свая хата Селяніна-брата (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 149). / персаніф. Замёр лучнік стары ў здзіўленні, У дол спусціўшы жарало (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 70). // вобразн. Месяц паліць сеой лучнік, Кужаль сьцелючы на стрэсе (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 198). 306

Лучнік2 м. Воін узброены лукам. Ляжалі там [на складзе] на велізных паліцах тонкія кальчужныя сеткі, якімі закрываюць твар лучнікі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 22). Вастравокія лучнікі ваўпор білі па шатрах (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 200). Войска не хапала палякі плюндравалі землі на Валыні, туды ўжо рухаліся лепшыя лучнікі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 431). Вучыўся таму княжыч, і ўжо колькі разоў выказваў і сваё меркаванне, куды паставіць лучнікаў, а дзе схаваць конныя атрады (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 492). ..па полі раптам пачуўся кароткі, аглушальны свіст, па якім татарскія лучнікі, якія яшчэ стаялі ў цэнтры поля, адразу апусцілі лукі і пачалі адыходзіць (там жа, 599). Але Андрэеў лучнік Мікіта апярэдзіў, пусціў стралу трапна, у шчаку — мацак і закінуўся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 162). Іх [хлопцаў] тут жалучнікі і звалілі, каб другім уцякаць расхацелася (там жа, 219).

Лучніца [ст.-бел. лучнйца] ж. Смаляны факел, паходня. Сягоньня ў нас будзе гучны банкет тут. Распаліце смалістыя лучніцы (В. Ластоўскі Тв., 21).

Лучына [ст.-бел. лучйна, лучына] ж. Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты. У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі (Я. Купала-ТСБМ, III, 64). Во ў хаце аднэй Курыцца дымна лучына (Я. Купала. У піліпаўку 36. тв., V, 53). Яна [Зоська] стаяла пры лучыне, папраўляла яе, мармочучы сабе пад нос песню (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 36). У адных хатах гарэлі лямпы, а ў другіх дыміла сасновая лучына (М. Машара ТСБМ, III, 64). [Тэафіл] прынёс пук лучыны і паклаў на вуголле (Э. Самуйлёнак ТСБМ, III, 64). Лучына ў простым жалезным заціску... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 269). Я паклікаў слугу, загадаў яму прынесці лучыну і замацаваць яе за дзвярыма ў высокім жалезным зажыме (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 347). Рагнеда гасіла лучыну і страчаным адчувала ў цемрадзі сваё цела (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 70-71). [Кастусь:] Чаю мужык не п’е, мыецца ён венікам, вечарам сядзіць пры лучыне (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 272). / у параўн. Гарыць маёнтак панскі, як лучына (3. Бядуля. 3 сказаў буры і віхораў 36. тв. у 5 т., 1, 172). Перахопленая з першага маху трыма гарманістамі полька расшчапілася на тры, як тоўстая лучына — на тоненькія (3. Бядуля. Тры пальцы — 36. тв. у 5 т., III, 156). Н вобразн. Святло. За выганам буслы рашаюць суд мігам, Пакуль дню лучына не згасла (Я. Купала. Буслы 36. тв., IV, 31).

Лучыначка ж. Памянш.-ласк. да лучына. У хатцы старой у гэту завею Лучыначка свеціць святлей то цямней (Я. Купала. Праз вайну 36. тв„ I, 133).

Лучыніна ж. (разм.). Адна шчэпка лучыны. Паправіць матка лучыніну, адаб’е вугаль, каб яму не дыміла (М. Гарэцкі ТСБМ, III, 64).

Лучынка ж. Памянш.-ласк. да лучына. ..незабавам рухава падвёз санкі к крайняй хаці, гдзе ўжо запалілі лучынку (М. Гарэцкі. Рунь — Р, 7). Дагарэла ўжо лучынка, Спачываць час! (Я. Купала. Перад ночкай 36. тв., III, 183).

Лучынны, прым. Які мае адносіны да лучыны. I да поўначы ў хатахзямлянках Цемру калыша лучынны агонь (М. Танк ТСБМ, III, 64).

Лыка н. Палоска лубу з карой для пляцення лапцей. Часам пойдзе [Сцёпка] у лес і лыкаў Надзярэ якіх з пяць пукаў (Я. Купала. Сцёпка Жук 36. тв., I, 369). // Абутак з лыка. Нашто боты, чаравікі, Калі ёсць лаза і лыкі? (Я. Купала. Аб мужыцкай долі 36. тв., III, 104).

Лычкі мн., адз. лычак, м. Пасталы са свіной скуры, сабраныя на шнурку. Яна нахілілася, паправіла лычак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 222).

Лычніцы (разм.). Лапці. Рашыўшы даць бой паганцам, Феадосій абуў лычніцы (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 254).

Любошчы мн. Любоўная сувязь. [Князь:] Глядзі толькі каб ніякіх мне тут, у Новагародку, любошчаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 504).

Людзі [ст.-бел. людй 1. Падданыя. 2. Феадальна-залежныя асобы.

  1. Прыгонныя сяляне, чэлядзь і інш.] мн. Слугі, парабкі, найміткі. Двое дворных людзей уводзяць на сцэну Зоську з завязанымі назад рукамі (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 326).

Людзіна [укр.] м. Чалавек. Глянеш, воку ажробіцца міла! Жыў вось людзіна і шчасця дарос. Братняе сэрцайка штось ды зрабіла, Хоць і не так мо, як баіў Хрыстос (Я. Купала. 3 думак жабрака 36. тв., III, 314).

Людства [ст.-бел. людство] н. Людзі, народ. Але для жрыцы Ашвінаў не менш важным было і іншае праз цялеснае яднанне з мужчынам прыцягнуць у свет для нараджэння чыстую, светлую душу, дзіця, якое ўзбагаціць людства, узвысіць яго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 314). У зале тым часам набралася людства, найбольш з тых баяр, каго прывялі з сабой браты, і мноства вачэй глядзела на Яўнута варожа (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 561).

Люнатык м. Лунатык. / у параўн. I як люнатык, з працягнутымі наперад рукамі, пайшоў у бок, шукаючы бачаных мной пад сьценамі мураваных лавак (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 86).

Лютня [ст.-бел. лютня,лютйна; с.-в.-н. lüte < іт. liuto < араб. al’ud — дрэва] ж. Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент. ..на шырокіх ступенях парога паяўляецца Псіха, вандроўная спявачка, і ўсхо308

дзіць звольна кверху, трымаючы ў руках малую лютню (Я. Купала. Эрос і Псіха36. тв., VII, 97). ..да Гайны кінуліся ажно трое малайцоўпрыдворных з тых, што дураць жанчынам галаву песнямі ілютнямі, а самі прыкідваюць, якямчэй заціснуць яеў цёмную нішу на пераходзе (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 329). [Карл]: Грымела лютня. дык не толькі што шляхцянка, А нават дочка гетмана ці кашталянка He пагарджалі сваёй роднай мовай (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 81). / у параўн. А пад навесам стаяў непамерны ў азадку / пузе дамініканец, які нагадваў з гэтай прычынылютню або мандаліну на кароткіх тоўстых ножках (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 172).

Люфа [польск.] ж. Дула, ствол. Генерал Галіфэ, аддавай загады, Хай жаўнерам ад люф гараць рукі! (Я. Купала. Парыжская камуна 36. тв, V, 321).

Люцічы (лютва, велеты) мн. Саюз заходнеславянскіх плямёнаў у VIIIX11 стст., якія жылі на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора, паміж Лабай і Одрай (у XII ст. былі заваяваны германскімі феадаламі і германізаваны; існуе гістарычная версія, што значная частка люцічаў перайшла на землі Чорнай Русі, тут параднілася з тутэйшым насельніцтвам, а назва Лютва змянілася ў Літва). Вось і пайшло ўжо даўно: велеты-волаты ваўкі люцічы Лютва Лотва — Літва... Выць вый-воін... Яшчэ і цяпер на землях Конрада Мазавецкага і асабліва ў вотчынах Данілы Галіцкага, Яраслава Уладзімірскага, насЛітву, лічаць чарадзеямі-лютадзеямі, Літвой палохаюць дзяцей. Для іх Літва гэта набег грознай баявой дружыны, небяспека (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ). У мястэчку яна [Жывена] пачула шмат песень і балад пра колішні Ругіланд, пра люцічаў і іх браніборгскага валадара Прыбіслава (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 122).. кожны тут ведаў, чым скончылася вялікая бітва апошняга брашборгскага князя Прыбіслава з Альбрэхтам Мядзведзем: славяне люцічы і шпрэвяне былі анямечаныя, і сённяшняе графства Брандэнбургскае ўжо стала цалкам нямецкім (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 452). Хутка выспела і разуменне магчымага дастойнага мужа — хто-небудзь з паморскіх князёў, з люцічаў, хто мае дружыну, хто здолее бараніць яе пасаг — полацкія землі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 71—72). Хіба не яны [германцы], ахеяруючы жыццём, рухаліся на ўсход, ператвараючы ва ўрадлівыя нівы лясны гушчар, дзе, падобна мядзведзям, сядзелі пад карчагамі абадрыты ілюцічы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 243).

А Дрыгавічы-люцічы: На поўнач ад горада віднелася вялікая Лысая гара, пра якую хадзіла шмат легендаў, што яна зьяўляецца былым

«Скопішчам» нашых прашчураў-крывічоў і дрыгавічоў-люцічаў (М. Цэлеш. Галчыны дзеці ХБ, 160).

Лябараторыя ж. Лабараторыя. Вось-жа старыя вучоныя.. жывуць тут працуючы над навукай і ўмеласьцямі, у сваіх абшырных і добра абстаўленых бібліятэках і лябараіпорыях (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв„ 101).

Лягер м. Лагер. На цяжкія працы не ганялі, ежа і абыходжаньне былілепшыя, чымсяў лягерах... (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» — ХБ, 133).

Ляестр [ст.-бел. лейстрь,рэестрь. еестр-ь і інш.] м. Рэгістрацыйны спіс, па якім разглядаліся судовыя справы ў Трыбунале. Заснуў суддзя, і возны цішкам шоў у сені, Сеў пры свечцы, кніжачку выняў із кішэні, Катору шануе, як малітвы богу, Катору носіць з сабоіі дый бярэ ў дарогу. Спісан там трыбунальскіх спраў ляестр вялікі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуіп — Тв., 448).

Лямешка ж. Рэдкая мучная каша з маслам ці салам. [Пятрук]: Вось, дыхтар, капыстка, што бабы лямешку мяшаюць (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 141).

Ляндар і ліндар м. Гаспадар ці арандатар карчмы. Гаспадары за сталом Громка гутарку вядуць, А ляндарка з лендаром Мёд, гарэлку раздаюць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 174). / у параўн. Паказалі усё чыста I што імя мне Каліста, Што завуць мяне Ліндарка, Так, на смех, што чыста гол, як ліндар, што на фальварку: Весь маёнтак ён ды вол (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе Зан., 412).

Ляпорт м. Рапарт, данос. Быццам верны аканом, Ён такі ляпорт вядзе: «Кепска, пані, ў нас чуваць, Уся воласць у трывозе, He адзін будзеў астрозе, Хлопцы сталі бунтаваць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв„ 183). П Справаздача. Той дзень на ляпорт мы ўсе сабраліся (Ф. Багушэвіч. Палясоўшчык Зан., 450).

Ляскі, прым. Польскі. А ў ляскай старане жыў кароль Лях (В. Ластоўскі. Векавечная мяжа Тв., 24).

Лях м. Паляк. Вешаць ляхаў, з плеч скідаці Царскія галовы! — Зашумела па Ўкраіне Песня Тарасова (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 213). Родны край! Ты разарваны, Паабапал ад мяжы Лях ліхі, Маскаль паганы Моцна сьцягваюць гужы (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 80). Драмак ажывіўся, расчырванеўся і голасна гудзеў непрыкметна косячы вокам на агароджу, аб бітвах, дзе ён сек крыжакоў і ляхаў, аб скакунах, якія падалі пад ім, калі ён нястомна гнаў для князя Віценя ваўкоў ці ласёў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі адзначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў — ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў (там жа, 519). 310

Ляцкі, прым. да лях. Усяволад, Інгвар, Імсціславічы ўсе тры! He благога гнязда птахі хованы ў ветры, .. Што замоўклі ў вас ляцкія дзіды з шчытамі? Полю загарадзіце вароты страламі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 269). Русь маюць хрысціці ў ляцкую веру, а хто бы не хацеў пайсці ў ляцкую веру, тыхмаюць сцінаці (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 114).

Ляшок м. Памянш. да лях.

А Ляшкі-панкі. [Кабзар:] Начавалі ляшкі-панкі У хатах з жыдамі (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 438).

м

Мааконд м. У старадаўніх эстонцаў зямля. Запалаў агонь крывавай жорсткай вайны ў Сакале, Унгаўніі, Віроніі, Сантагане і іншых маакондах (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 278-279).

Магазын м. Будынак для захавання грамадскага збожжа. [Мужык]: Свой лажок я падчысціў вясной; Сеяў шнур у доўг даў магазын (Я. Купала. Адвечная песня 36. тв., VI, 22).

Магазыннік м. Работнік магазына. Ну, засталося Ад чыншу нешта, Бач, магазыннік вывалакрэшту (Я. Купала. Восень — 36. тв., I, 320).

Магалейка ж. Шабета: невялікая скураная сумачка-кашалёк, у якой насілі крэсіва, сцізорык, люльку, тытунь, медзякі і іншую неабходную дробязь. Варта кінулася тармасіць забоііцу, але, апроч паса з магалейкай, дзе ляжалі крэмень і ножычак, якім дзяцюк відавочна выняў шкло з аконнае рамы, каб улезці ў лажніцу, у яго нічога не было (В. InaTasa. Альгердава дзіда АД, 542).

Магаметанін [ад тур. Muhammed < араб. Muhammad Магамет, імя прарока] м. Мусульманін. Але Ягайла сумняваўся: ці варта яму, хрысціянскаму каралю, весціў паход магаметанаў? (К. Тарасаў. Паход на Грунвальд ТЖ, 230).

Магдэбургскі, прым.:

о Магдэбургскае права феадальнае гарадское права, якое ўзнікла ў XIII ст. у г. Магдэбург і дзейнічала ў гарадах Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы; давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, права валодання зямлёй, ільготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці гараджан, вызваляла ад воінскай павіннасці. Ролю рошчыны ў гэтай неспакойнай дзяжы гралі шматлікія незалежныя ад паноў колы і групы: былыя пастухі каралеўскіх чарод,.. насельніцтва шматлікіх багатых гарадоў, уякіх асцерагаліся забраць магдэбургскае права (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, 1, 109).

Магерка і мегерка [ст.-бел. макгерка, магерка, макерка', венг. magyarвенгр] ж. Круглая высокая або вялікая лёгкая лямцавая мужчынская шапка, якую раней насілі сяляне; род капелюша. За спінаю ўхлопца сядзелі двое мужчын у высокіх магерках з белай воўны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 72). Тут былі і купцы, і рукамеслыя людзі ў магерках (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 10). Світка на адно плячо, быццам рыхтуецца біцца на кулаках; магерка зухавата заламана назад (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 47). У барвяным зарыве здаваліся ружовымі белыя світкі, вайлакі і магеркіхлопцаў (там жа, 7). Каля чырвонага струменя вадамёта стаяў стары ў белай світцы і магерцы (У. Караткевіч. Зброя 43, 357). ..пільнае вока княгіні Еўны заўважала ўсё і залатую ніту, абарваную ля вуха магеркі, і адтаптаную сярэбраную аблямоўку на плашчы, і нячышчаны брайцар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467). / тыя, хто найболый жаліўся, цяпер найбольш і славілі Гедзіміна, крычалі «Люба!» і магеркі ўверх падкідалі, калі князь вяртаўся ў замак (там жа, 468). Як патрабаваў звычай, прыйшліягоныя [Coxa] сябры на Сохаў двор, знялі магеркі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 28). Адзеты [малады селянін] у вышываную сарочку, на плячах — світка з саматканага сукна, падперазаная поясам, на нагах лапці з аборамі да каленяў, на галаве — магерка (С. Александровіч — ТСБМ, III, 78). ..соцкі схапіў з галавы мегерку, нізка пакланіўся (А. Карпюк. Рэквіем БД, 321).

А Шапкі-магеркі'. Іграла флейта, гаманілі і спрачаліся мужчыны, паклаўшы побач шапкі-магеркі (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 251).

Магіканін [анг. Mohican, або індз. Mo-hi-konnius] м. Прадстаўнік аднаго з плямёнаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў, што былі знішчаны заваёўнікамі.

0 Апошні з магікан [анг. the last of the Mohicans] прадстаўнік якога-н. тыпу, што знікае. Мы тут — «апошнія з магікан»: усё яшчэ самі пячом хлеб. На лісці, Дубовым і кляновым (I. Шамякін. Непрыгожая ЭСФ, 38).

Магістр [ст.-бел. магйстерь; ням. Magister < лац. magister начальнік, настаўнік] м. 1. Кіраўнік сярэдневяковага манаскага або рыцарскага ордэна. Безумоўна, шмат чаго не ведала [князёўна], напрыклад, магістраў нямецкіх крыжацкіх ордэнаў, але ў гэтых магістрах сам Сапега блытаўся (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 52). Вы паедзеце ў замак Вендэн да браццяў-рыцараў і магістра Венна, — спакойна, нібы гэта само сабой разумелася, сказаў комтур (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 210). «.. мы гатовыя, як і іншыя хрысціянскія каралі, за Вамі ваўсім ісці і прыняць каталіцкую веру, толькі б нас ніў чым не прыцяснялі нагаданыя каты, а менавіта магістры і браты» (В. Ina312

тава. Вяшчун Гедзіміна АД, 420). Былы ордэнскі магістр быў увенчаны вялікай перамогай над войскам Віценя (там жа, 336). На плошчу ўступіў Міндоўг, па абодва бакі ад якога ехалі магістр Андрэй Стырлянд і холмскі біскуп Генрых (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Міндоўг, з палёгкай уздыхнуўшы, пругка паіішоў таропкімі крокамі, далёка пакідаючы сына і жонку, нібы рвучыся на памост, дзе яго чакаў магістр (там жа, 61). ..войска Данілы Галіцкага рыцараў Дабжынскага ордэна і іхняга магістра Бруна добра пасекла, ажно сам ордэн распаўся (там жа, 98). ..яны [крыжакі] спыталі ад імя магістра «Гэта што, знак, што ты, вялікі князь, і Ягайла, кароль польскі, жадаеце працягваць вайну?» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 190). IIУ сярэдневяковай Заходняй Еўропе выкладчык так званых сямі свабодных мастацтваў (гуманітарных навук).

  1. Кіраўнік масонаў. / у параўн. Пані Эвеліна, -усміхнуўся Юры, — радасць райская, што прыехалі... Франс, вы паважны, як магістр масонаў... (У. Караткевіч. Каласы пад сяром тваім КС, I, 343).
  2. У Старажытным Рыме тытул некаторых службовых асоб (магістр конніцы), у Візантыі высокі прыдворны тытул.
  3. Адрадз. У Расіі XIX пачатку XX ст. ніжэйшая вучоная ступень (на Беларусі ўведзена ў 1995 г. з тэрмінам навучання 1,5-2 гады на базе вышэйшай адукацыі; папярэднічае званню кандыдата навук).

о Вялікі магістр — тое, што магістр у I знач. Пазіраючы на братоў, вялікі магістр супакойваўся сэрцам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 302). Будуць яшчэ харугвы вялікага магістра, харугва скарбніка, ды біскупы ўзброяць па харугве (там жа, 227).

Магістрат [ст.-бел. магйстрать, майстрать, майстратусь; лац. magistratus] м. 1. Выбарны адміністрацыйны і судовы орган у гарадах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія мелі права на самакіраванне (магдэбургскае права або інш.). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 421). У такія хвіліны слугі ў пярэдніх пакоях хаваліся хто дзе — гнеў гаспадарыні перакідваўся на іх, і не аднаго пасля дралі лазінамі пры гарадскім магістраце (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 291). Н У Расійскай імперыі з часоў Пятра I да 1885 г. выбарнае гарадское кіраванне, якое ведала судоваадміністрацыйнымі і падатковымі справамі горада. Войт Жаба ад замкавага і магістрацкага суда, адзін у двух іпастасях; Юстын і радцы — ад магістрата, радзецкага і лаўнічага суда; Балвановіч .. ад суда духоўнага (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 72).

  1. У Старажытным Рыме асоба, якая займала дзяржаўную пасаду, прадстаўнік улады, напрыклад, консул, прэтар, трыбун і г. д.

Магістрацкі, прым. Які мае адносіны да магістрата (тут у I знач.). На мураваным падвышэньні стаіць магістрацкіўрадавец, ліцытуючы рэчы даўжбітоў (В. Ластоўскі. Адзінокі Тв., 107). Войт Жаба ад замкавага і магістрацкага суда, адзін у двух іпастасях; Юстын і радцы — ад магістрата, радзецкага і лаўнічага суда; Балвановіч .. — ад суда духоўнага (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 72). / у параўн. А гарадская рада заўсёды была бедная, як царкоўны... прабачце, як магістрацкі пацук (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 235).

Магнат м. Буйны феадальны памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). А тут яшчэ дабавіліся добразычлівасць ды пашана гараджан з-за выбруку гэтага магната з Пултуска, пана Ежага Асалінскага (А. Карпюк. Белая дама БД, 398). Памрока над Польшчай завісла, He спіцца ў палацах магнатам (Я. Купала. Памрока над Польшчай завісла... 36. тв., IV, 348).

Магнатка ж. Жонка магната. Здань вялікай грэшніцы, магнаткі Кацярыны Валковіч, супакой, Гасподзь, яе душу на тым свеце (А. Карпюк. Белая дама БД, 216).

Магнэс [ст.-бел. макгнесь, магнеть; ням. Magnet < лац. magnetus] м. Магніт. Н перан. Нешта прыцягальнае. Яе сіняя крамная сукенка і русыя, ледзь кучаравыя валасы ёй вельмі да твару. Левая шчака нагрэлася ад камінка румяная і пульхная. Гэта той магнэс, які цягнуў Якуба да Змітравых (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 206).

Магуты мн. Назва племені. А ваякі яны [чарнігаўскія] ўсе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 265).

Мадыстка [польск. modystka ад фр. modiste] ж. Жанчына, якая займаецца шыццём моднага жаночага адзення і галаўных убораў. Валуеў глядзеўу акно. Ішлі мадысткі, хаеаючы кардонкі пад плашчамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 353).

Маёвы, прым. Майскі. He раз у маёвую ноч, калі яркі круглы месяц углядаўся ў казачна прыгожыя панскія палацы, паны ўздрыгвалі ад страху, пачуўшы песню нават звычайнага салаўя ў густым пахучым парку (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 134).

Маёнтак [ст.-бел. маентокь; польск. majqtek] м. Зямельнае ўладанне памешчыка; панскі двор, сядзіба. Колькі дзён таму назад мой бацька і дзядзька Язэп наняліся ў пана з суседняга маёнтка зваліць у гаі пару дзесяткаў дубоў і парэзаць на кароткія калодкі для клёпак (3. Бядуля. Анчар Выбр. тв., 241). I вось, адразу пасля Зубавай, аб тым 314

самым папрасілі яшчэ тры паны, у якіх маёнткі былі ў Падняпроўі, і за яго межамі,-Дзмітрыеў, Іваноў і Суканевіч (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 163). У роднай вёсцы дзеда на месцы панскага маёнтка да вайны быў арганізаваны калгас (А. Рылько ТСБМ, III, 83). Маёнтак захаваўся цалкам, і дом, і паркі, і сады, і ўся будоўля (К. Чорны ТСБМ, III, 83). ..цэлы тыдзень ён [афіцэр] правёўу маёнтку, атуленым бэзам і язмінам (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 237). Яны паехалі да маёнтка, але доўга ззаду яшчэ чуліся крыкі наглядчыка, якога бязлітасна секлі лазінамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 164). ..мы з табой і фурманам Янкам наладзілі наезд на мой маёнтак (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка МКГ, 209). Калгас «Чырвоны баец».. заснаван у былым панскім маёнтку пана Едкі (Я. Купала. Сам напаўняешся вялікай радасцю 36. тв., VII, 249).

Маёнткавы, прым. Які мае адносіны да маёнтка. [Алесь:] За гэтай чарговай мерай мы адменім прыгон. Магчыма, праз год. / не так, як у праектах, а з зямлёй. Паступова надзелім усіх, не толькі сялян, а і беззямельную шляхту, раздаўшы большасць маёнпікавай зямлі (У. Караткевіч. — ТСБМ, III, 83). II У значэнні наз., мн. Служачыя маёнтка. Прыйшлі маёнткавыя чалавек шэсць з крукамі і сякерамі ірасцягнулі гш бервяну хату (К. Чорны ТСБМ, 111, 83).

Маёўка ж. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень Першага мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак (Р. Мурашка ТСБМ, III, 83).

Мажардом [фр.] м. Упраўляючы маёнткам; дварэцкі. Выцер слёзы староста, няўзнакі, вядома, 3 кола слуг кліча ён да сябе мажардома (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 310). Адчуваючы, што Аляксандру гэта прыемна, апускаўся да самакрытычнасці: маўляў, мажардомы, упраўляючыя маёнткамі, баяцца вялікую княгіню больш, чым яго, канцлера (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 111).

Мажджэра [ст.-бел. можджерь, мождчерь, мождерь і інш.; чэш. mozdir] ж. Марціра. [Псіха]: гэта з мажджэраў страляюць V чэсць начальніка... (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 162).

Мажлівасьць ж. Магчымасць. Месты і мястэчкі, у якіх салідную перавагу мело жыдоускае насяленне, давалі беларускім селянам мажлівасьць нормаль-наго тавараабмену (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі — Ж, 7).

Мазавецкі, прым. Які мае адносіны да Мазовіі. Гедзімін прыехаў у Новагародак на тыдзень, каб тут адсвяткаваць заручыны сваёй дачкі Марыі з княжычам мазавецкім (В. Іпатава. Алыердава дзіда АД,

320). У свой час не паслухаўся Кейстут бацькі, які адшукаў яму нявесту ў мазавецкім княскім доме, а са скандалам, з гвалтам выкраў вайдэлотку, абразіўшы тым усю Жамойць (там жа, 537).

Мазаўчанін [ст.-бел. мазовшаншгь мазур, жыхар Мазовіі] м. Жыхар Мазовіі. ..я паказаў мазаўчаніну на яго пярсцёнак той таксама быў залаты, ажно ільсніўся ў святле смалякоўу сярэбраных зажымах (В. Іпатава. Алыгердава дзіда АД, 340).

Мазаўшане мн. Заходнеславянскае племянное аб’яднанне, якое ў VI-VI1 стст. засяляла сярэдняе Павісленне, а ў ІХ-ХІ стст. рассялілася ў Мазовіі. II Жыхары Мазовіі. Якім жа шчаслівым бацькам пачуваў сябе тады малады дзяцюк Куп, вясёлы язычнік і вой княжацкай дружыны, што хадзіў з усімі новагародцамі на галічан ці чарнігаўцаў, мазаўшан альбо полаўцаў! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 43).

Мазоны мн. Тое, што мазаўшане. А вайне паміж мазонамі і прусамірасказваў ён [Раман] чамусьці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 54). 1 сказаў правадыр мазонаў Відэвуту, каралю Брутэніі: «Адмаўляешся нам даніну аддаваць — сцеражыся ночы» (там жа).

Мазур м. (разм.). Тое, што мазурка. Аж карчма трасецца Кракавяка адбіваюць, Вальца ды мазура (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 420-421).

Мазурка ж. Польскі нацыянальны танец з трохдольным тактам, а таксама музыка да гэтага танца. Калі Хаданскі перайшоў залу і запрасіў яе [Майку] на мазурку, яна пайшла танцаваць, нават не зірнуўшы на Алеся (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 346). Пальцы Скашынскага забарабанілі па стале жвавей. Яны выстуквалі лёгкі матыў мазуркі (А. Чарнышэвіч ТСБМ, III, 85). Чуваць з залы музыка, граючаямазурку, улятаюць танцуючыя пары (Я. Купала. Галька.-Зб. тв., VII, 19).

Майстравы м. Рабочы, рамеснік. 3 усіх вагонаў пайшлі: мужчыны.. з чамаданамі, партфелямі, дзеці, сялянеў лапцях, армяках, майстравыя з інструментамі (П. Галавач ТСБМ, III, 86).

Майстрыня ж. Загадчыца жаночага пансіёна. [Вольга Ж.]: Дзень любімы, дзень каханы! Майстрыні нясём віншаванні (В. Дунін-Марцінкевіч. Неспадзяванка для майстрыні Тв., 77).

Майткі [польск. majtki панталоны, трыко] мн. Штаны. I на нагах у яго [дзеда Талаша] не лапці, а элеганцкія боты і майткі з добрага сукна, ды з лампасамі, як у казака або генерала (Я. Колас. Дрыгва — Др, 153).

Макат [польск.] м Габелен. [Псіха]: Калі страшнейшы крык бухне, заглушаць Яго на сценах тут блюшчы й макаты... (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 151).

Макітра ж. Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна церлі мак, ільняное і канаплянае семя; макацёр. ..у слоіках ды макітрах ляжала масла ды сыры (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 28-29). Звінелі макітры. Звінелі ўедлівыя жаночыя галасы ад ятак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 285).

Макула [ст.-бел. макула, макгула, макуля загана, недахоп, пляма] ж. Пляма. // (лаянк.). — Затое ты забыў, смакоўніца бясплодная. Макула на нашым народзе, хробак, туляп (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі 43, 132).

Маладзён м. Малады чалавек. [Дабровіч]: Маладзён, штомарыць толькі аб загранічных прыемнасцях, і не паглядзіць на цябе [Юлію] (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 29). Але Гутнік быў добра знаёмы з тым маладзёнам (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 264).

Малазямельны, прым. Які не мае дастатковай колькасці зямлі. Парабкі маёнтка стварылі спачатку саўгас, які потым, пры надзяленнізямлёй беззямельных імалазямельных, разбілі на пасёлкі (Я. Купала. Сам напаўняешся вялікай радасцю 36. тв., VII, 249). Вось якраз малазямельным і было б патроху, нясмела тлумачыў Юзік (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 199).

Маларасійскі, прым. Украінскі. Чарнышэўскі так пісаў пра Тараса Рыгоравіча: «Маючы цяпер такога паэта, як Шаўчэнка, маларасійская літаратура не мае патрэбы ні ў чыёй прыхільнасці» (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера 36. тв., VII, 292).

Маларос м. Украінец. Харваты, чэхі, маларосы і другія пабратымцы нашыя... маюць na-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжачкі... (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 149).

Малатабоец м. Рабочы ў кузні, які працаваў з вялікім ручным молатам. Яшчэ даўсходу сонца Штодзень прыходжуў кузню я Падручным ці малатабойцам Папрацаваць у каваля (М. Танк ТСБМ, III, 94).

Малахай [ад калм. махла\ м. 1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам. Стары падняўся, надзеў малахай, развітаўся зусімі за руку (I. Навуменка ТСБМ, III, 94). Шаломы місюркі, малахаі, халаты паўзверх кальчуг, чоўнікі страмёнаў (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 246).

  1. Шырокі кафтан без пояса.

Малаціла н. Молат, прычэплены ланцугом да жэрдкі; зброя гусітаў. Загартаваныя крукі багроў чапляліся за рыцарскія даспехі і сцягвалі немцаў пад удары малацілаў і звяздышоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 435).

Малаціць незак. Выкалочваць, выбіваць зерне цэпам. Ужо часмалаціць, Дык цапамі жытко Будзем дружна мы біць, Па снапах, каласах Мы цапамі так біць! (Я. Купала. Сейбіт 36. тв., IV, 432).

Малацьбіт м. Той, хто малоціць. Ты адзін цупаеш цэпам, і рукі дранцвеюць, падымацца нехочуць. А стануць чатыры малацьбіпіы ды як жарнуць адкуль яно што і возьмецца (Я. Колас ТСБМ, III, 95).

Малева н. Войска ў старадаўніх эстонцаў. Малева эстаў разам з дружынай Вячкі не адзін раз ушчэнт разбівала і мечаносцаў, і рыцараў епіскапа Альберта (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 279).

Малжонка [ст.-бел. малжонка, малженка', польск. malzonka] ж. Жонка. / харошая малжонка Вядзе гутарку-гамонку (3. Бядуля. Ярыла 36. тв. у 4 т., II, 313).

Малжонскі, прым. Шлюбны, сямейны. [Уршуля]: Ага, ветрагон! папаўся! Гэта твая малжонская вернасць?га? (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 68).

Малойца м. (нар.-паэт.). Хлопец, юнак. Пасыпалі кветкі, дзе ішлімалойцы, А на ясным небе Цешылася сонца (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы 36. тв., IV, 333).

Малочны, прым.:

о Малочны брапі [ст.-бел. брать молочный — сын мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей] сын карміліцы і ўскормнік яе. Ты адзін? — спытаў ён. — He, там, на грывах, малочны дзедаў брат (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 277). У грэкарасійскім манастыры ў Ліпічах, — адказваў Кандраці, юнак, малочны брат, адзіны, хто не спалохаўся (там жа, 169). ..бо я хаця і вольнаадпушчанік, а ўсё адно свайму малочнаму брату раб... (там жа, 94). Малочная дачка дачка карміліцы. Марфу да слёз расхвалявала і расчуліла такое вянчанне малочнай дачкі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 47).

Мамелюк [араб. mamlukнявольнік] м. 1. Конны гвардзеец асабістай аховы Напалеона Банапарта, набранай з караннога насельніцтва ў час паходу на Егіпет. На досвітку шукаць кеатэры штабу генералам і імператару ў горад паскакалі два эскадроны егераў і мамелюкаў (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 126-127).

  1. Воін-раб цюркскага або каўказскага паходжання, з якіх складалася султанская гвардыя ў Егіпце ў XIII ст.
  2. Прадстаўнік ваенна-феадальнай касты ў Егіпце ў XIII-XVI стст.

Маналёг м. Маналог. «Папросім лепей Кузьму прачытаць штонебудзь», — запрапанаваў Орлік.. «Маналёг Раскольнікава — ён прыхільнік Дастаеўскага (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 121).

Манаксіла ж. Грэцкі човен. ..загарэлыя маракі гаманілі паміж сабою на незнаёмых мовах, і пахла карыцай, якую рассыпалі пры пагрузцы з суседняй манаксілы грэцкай лодзіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 145).

Манаполька ж. (разм.). У дарэвалюцыйнай Расіі дзяржаўная крама, у якой прадавалі гарэлку. ..разам залівалі гора сваё манаполькай (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 38). Ад яго [пана] тхнула смуродам манаполькі (К. Акула. Гараватка К, № 7, 26). Два шчырыя сябры злазяць з воза, абдымаюцца, цалуюцца, адзін аднаго падтрымліваюць і ідуць да манаполькі (Я. Колас ТСБМ, III, 100). [Сцяпан]: Хацеў узяць у Міхалішках, дык, як на ліха, манаполька цэлы дзень была закрыта (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 208).

Манарх м. Цар, кароль, імператар, шах, султан і інш. He ў страх нам пагрозаў замахі, He ў страх інтэрвенцкія шхуны, — Hi стуль, дзе гадуюць манархаў, Hi стуль, дзе бушуюць тайфуны (Я. Купала. Хвалююцца морскія хвалі... 36. тв., IV, 241).

Манархіст м. Прыхільнік манархізму. Ашалелы манархіст, .. [Ланской] змагаўся за абсалют улады больш утрапёны, чым самі ўладары (У. Караткевіч ТСБМ, IV, 100).

Мангола-татары мн. Назва розных цюркскіх, мангольскіх і некаторых іншых плямёнаў, аб’яднаных у XIII-XV стст. у адзіную дзяржаву Залатую Арду. ..на пачатку 1253 года кароль франкаў Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-тапіарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52).

Мандарын [парт. mandarin ад перс. mantrin саветнік] м. Еўрапейская назва дзяржаўнага чыноўніка ў старым феадальным Кітаі. У паланкіне, раскінуўшыся, сядзеў мандарын у шырокім сінім шаўковым халаце (Я. Маўр ТСБМ, III, 102).

Манішка ж. Белы нагруднік, прышыты ці прышпілены да мужчынскай сарочкі, а таксама спецыяльны нагруднік у жаночай сукенцы або жакеце. A то аднаго разу адзін у капелюшы і манішцы зняў з фуры веласіпед, сеў на ім верхам і давай катацца па дарозе (3. Бядуля. У дрымычых лясах 36. тв. у 5 т., III, 243). Максім знімае з сябе студэнцкую тужурку, белы каўнерык і манішку, узіраецца ў маленькае люстэрка (С. Майхровіч ТСБМ, III, 104). Які ж прад'явіцца рахунак? Аб чым пытаць будзе campan? Сатрапік — франт. Адзет па модзе — Манішка, галыйтук, кацялок (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 148— 149). // перан. [Дзед:] Княства, як цяпер мудрагелістыя гегелісты кажуць, «і-дэ-алё-гічных» лапцей супраць герцагства «тэ-о-рэ-тычных» манішак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 207).

Манішачка ж. Памянш.-ласк. да манішка. Пасля краўцамаці сшыла мне некалькі белых манішачак з крамнага палатна і галстук са сваёй старой шоўкавай хусткі (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 300).

Манокль [ад гр. monos адзін і лац. oculus — вока] м. Круглае аптычнае шкло для аднаго вока, якое ўстаўлялася ў вачніцу і ўжывалася замест акуляраў або пенснэ. «Гвардыя першай пойдзе на фронт», паведаміў якісь дэндзі з маноклем у воку (Ц. Гартны ТСБМ, III, 104).

Мантылья ж. Кароткая накідка без рукавоў у жаночым касцюме XIX ст. Але яна [дзяўчынка] стрымалася і знешне спакойна паправіла на плячах доўгую карункавую мантылью (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 98). Яна была ў сваёй мантыльі... (там жа, II, 339). Цалкам адпавядаў прызначэнню і ўбор старой дамы: строгая аксамітная мантылья, у якіх, відаць, францілі пры французскім нашэсці (М. Віж. Лабірынт Л, 276).

Мантыя ж. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча. Каралева ішла побач з кардыналам, чырвоная мантыя якога злівалася з колерам дарожкі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 77). А ён [імператар] ужо ішоў у барвовым дзівіцісіі, з мантыяй, шытай золатам, што ляжала на мажных, пульхных плячах, у барвовых ботах (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 218).

А Мантыя-павалока: Паверх гэтага плацця надзела [княгіня] белую мантыю-павалоку, рукавы якой і падол былі багата ўпрыгожаны залатым шыццём (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 40).

Мануфактура [лац. manufacture! ад manus рука і factura выраб] ж.

  1. Фабрыка, пераважна тэкстыльная. Перад вачамі паўставалі карціны мінулага — цяжкае жыццё ткачоўу дарэвалюцыйныя гады. Знясільваючая 14-гадзінная праца рабочых і работніц на Марозаўскай мануфактуры («Полымя»— ТСБМ, III, 106). ..будаваліся мануфактуры і заводы (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 130).
  2. Вырабы тэкстыльнай прамысловасці, тканіны. 3 Мінска вазілі для крамнікаў дзесяткаў мястэчак мануфактуру, галантарэю, бакалею, скабяныя ды іншыя тавары (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 239).

Мануфактуршчык м. 1. Прадавец мануфактуры вырабаў тэкстыльнай прамысловасці. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 241).

  1. Уладальнік мануфактуры тэкстыльнай фабрыкі.

Маньчжурскі, прым. Які мае адносіны да Маньчжурыі (гістарычнай назвы сучаснага паўночна-ўсходняга раёна Кітая). Завёўшы тысячы народу Ў палёх маньчжурскіх палажыць. Вы [душагубы] на ваякаў за свабоду Мячы патрапілі тачыць (Я. Купала. Перад вісельняй 36. тв., II, 55). Крывавыя здані, агністыя бляскі Фарбуюць маньчжурскае неба (Я. Колас. На варту 36. тв. у 12 т., II, 48).

Манэўр м. Манеўр. Былі мы вось у мазурскай старане на манэўрах і стаялі ў ваднэй вёсцы (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса Тв„ 55).

Мапа [польск.] ж. Геаграфічная карта. Усе маўчалі, гледзячы на мапу. Прыдняпроўе, зрэзанае сінімі стужкамі рэк, зялёнымі плямамі лясоў, цёмнымі кропкамі вёсак і гарадоў ляжала перад імі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 372). Прытока гэтая паказаная толькі на самых падрабязных мапах... (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 222). Гедзімін і Альгерд амаль не выходзілі з пакояў, дзе месцілася княская казна, а таксама куфры з мапамі, на якіх намаляваныя былі планы іншых еўрапейскіх сталіц (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 356). ..яны [Гедзімін з сынамі], схіліўшыся над мапай, разважалі, дзе лепей размяшчаць пасольства ад ганзейскіх гарадоў (там жа, 371). Але, разглядаючы на мапе валоданні Залатой Арды, гаспадар Княства сумняваўся ў тым, што ён дойдзе да Сугдзеі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 587). 3 ранку да абеду і на цэлыя вечары зачыняліся ў асобным пакоі княжага палаца і гадзінамі стаялі над мапай ці сядзеліля печы і разважалі праўсе неабходныя дзеянні, спрачаліся, прымалі рашэнні (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 223). Прынясі мапу, загадаў князь (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 30). Пан Студніцкі кроіць мапу, Крэмзае задачы, На Саветы зявіць ляпу, Як на блін гарачы (Я. Колас. На «шлюб» пана Студніцкага — 36. тв. у 12 т., II, 66).

Маравы мн. Жыхары Маравіі (гістарычнай вобласці ў Цэнтральнай Еўропе ў чэшска-славацкім памежжы). Тут венедыйцы і немцы, тут грэкі й маравы Славу вялікую дружна пяюць Святаславу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 262).

Марал [польск. moral] м. Мараль. Яшчэ й маралы прачытае [пан] Ці тэзіс выставіць аб тым, Што хлоп быдлё і што крутая Павінна быць расправа з ім (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 29).

Маратонскі, прым. да Маратон (устарэлая назва грэчаскага сялення Марафон). [Арыстос]: Нам сняцца йшчэ Марапюнскія гоні... (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 84).

Марац [ст.-бел. марецту польск.] м. Сакавік. I там, дзе у марцы казнілі Генералаў Томаса з Ляконтам, Палкоўнік з панятаю шабляй Надскочыў і крыкнуў (Я. Купала. Парыжская камуна 36. тв., V, 320). А чым кепска? — бо на марцы Я радзіўся (пост праўдзівы, Цяжкі месяц гаспадарцы. Як пражыў хто, — будзе жывы) (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе — Зан., 403). Ой, цешыўся старац, Што перажыў марац (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 232). У канцы марца ўжо збіраецца шмат птушак (Я. Колас. Прылёт птушак ТС, 140).

Маргелка ж. Беларуская валеная шапка, магерка. С таго дыму малюпаткі старычок у чорнай маргелцы выскачыў (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 114). Ну яны такіх маргелак ці валенак не звалюць, як наш Юстын (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 130). Закрый вякало! мімаходзь кідае дзядзька ў маргелцы, якому надакучыла слухаць пра ніткі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 75).

Маркграф [ст.-бел. маркграбя, маркграбйй, маркграб-ь, марграбя пагранічны ўладарны князь; ням. Markgraf, літаральна граф маркі] м. Кіраўнік пагранічнай акругі (маркі) у сярэдневяковых дзяржавах. Хутка ад чэшскіх добразычліўцаў даведаліся, што ордэнскі пасол Тэтынген штодзённа сустракаецца з маркграфам Едакам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 286). Вацлаў і мараўскі маркграф Ёдак прызначылі вырушыць на палякаў напрыканцы верасня (там жа, 411). Ксюта націрала яе [князёўны] ногі пахучай маззю, падоранай пасламі імператара Фрыдрыха, які таксама прысылаў паслоў сватаць яе, Алену, ці сястру яе Феадосію, за маркграфа бадэнскага Альбрэхта (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 16).

Маркграфства н. Уладанне маркграфа; вобласць ці княства, якім ён кіруе. ..дзяўчыне мроіліся балады, якія спявалі галіцкія спевакі аб падзеях гэтага стагоддзя, калі да маркграфства Брандэнбургскага, дзераней жылі люцічы, далучыліся і землі шпрэвян (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 123).

Марцініст м. Член масонскай арганізацыі, які прытрымліваўся марцінізму; паслядоўнік марцінізму, масон. Гады за чатыры да скону пан Акім кінуўся быўразбірацца ў тым, што робіцца, чытаць філасофскія кнігі навейшага часу і ледзь не стаў марціністам, але потым кінуў гэты занятак (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 162).

Марцовы, прым. Які мае адносіны да марца (сакавіка). // перан. Блудны, распусны. Жартуе дзед: — А пан марцовы Сядзіць ні мёртвы ні жывы, Цішэй вады, ніжэй травы. I ўжо не ходзіць больш на ловы (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 233).

Маршалак [ст.-бел. маршалокь, маршалекь, моршалокь — 1. Міністр пры каралеўскім двары; кіраўнік павятовага дваранства. 2. Той, хто кіруе якой-н. цырымоніяй; старшыня. 3. Вышэйшае воінскае званне маршал; с.-в.-н. marschale] м. 1. Найвышэйшы ўраднік Польшчы ў XIV-XVIII стст. і Вялікага княства Літоўскага ў XV-XVIII стст. (лічыўся першым міністрам, кіраваў дваром манарха). He баяўся ён [пан] ні суда Божага, ні суда свецкага — сваяк яго князь Радзівіл быў маршалакам у Навагрудку! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім Пр., 195). У сеятліцы апроч Войцеха Табара і Радзівіла былі гетман земскі Станіслаў Кішка, стараста жамойцкі Станіслаў Яновіч, маршалак 322

Ян Забярэзінскі, стараста гарадзенскі Ян Глябовіч, полацкі ваявода Станіслаў Глябовіч уплывовыя дыгнітары (сенатары) у Вялікім княстве (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 8). За земскім маршалкам кандыдатуру Жыгмонта ўхвалілі і астатнія (там жа, 10). Пасольства ўзначальваў земскі маршалак, ваяводзіч вількскі Ян Радзівіл (там жа, 143).

  1. Службовец пры вялікім князі, які абвяшчаў рашэнні князя, дапускаў да яго замежных паслоў, выконваў спецыяльныя даручэнні, кіраваў прыдворнымі службамі. Нязвычна ўзбуджаны маршалак Чупурна, забыўшы павітацца і пакланіцца, збянтэжыў: «Вялікі князь, зірні, каго Іллініч прывёў!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 192). Пасля цырымоніі прадстаўлення паноў застаўся з ёй [Аленай] галоўны з княжацкіх пасланцоў маршалак Станіслаў Страміла (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 29). ..тая [Еўна] не цярпела парушэнняў прыдворнага этыкету і сама кожны раз правярала маршалка Скіргайлу, які, па ейных словах, болей любіў велікакняжскія стайні, чымся баляванні і ўсялякія святы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 321). ..харугвы схіліліся перад маленькім княжычам, а маршалак аперазаў яго пасам, дзе быў прымацаваны меч, што значыла — хлопчык стаў абаронцам радзімы і яе рыцарам (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 584).
  2. Павятовы мясцовы ўрад у Вялікім княстве Літоўскім. //Павятовы кіраўнік дваранства ў заходніх губернях Расійскай імперыі з 1785 г. [Сабковіч]: Пане маршалак, якісьці непрыхільнік мой набрахаў, а пан маршалак паверыў (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 170). Кроер вырашыў выставіць сваю кандыдатуру ў павятовыя маршалкі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 28). Мусатаў прасіў дваранскага маршалка Загорскага, каб той не падымаў залішняга шуму, калі сутарэннямі пана Раўбіча зацікавіцца жандармерыя (там жа, I, 219). На тройцы коней панёсся ён [пан] у павятовы горад П. проста да маршалка (Я. Колас. Бунт 36. тв. у 12 т., IV, 21).
  3. Сеймавы ўраднік у Вялікім княстве Літоўскім, які выбіраўся пасламі ніжэйшай палаты сейма для вядзення пасяджэнняў.
  4. Трыбунальскі ўраднік, які выбіраўся суддзямі трыбуналаў для кіравання пасяджэннямі і судаводства.

О Дворны маршалак [ст.-бел. дворный (господарьскйй) маршалокь міністр пры каралеўскім двары] ураднік у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стст., які загадваў гаспадарчымі справамі манаршага двара. У пакоі былі двое. Дворны маршалак, князь Міхайла Глінскі і каралеўскі пісар Іван Сапега (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 54).

Маршаліха ж. Жонка маршала. Каб абяззброіць нечаканых паслоў, Алена тут жа перадала маршалісе сабалінае футра (I. Шамякін. Вялікая кпягіня ВК, 29).

Марынарка ж. Бравэрка старадаўні мужчынскі доўгі аднабортны пінжак з даматканага сукна (такое адзенне пад назвай «марынарка» бытавала ў сялян Заходняй Беларусі). Так і стпаіць ён [настаўнік] уваччу: сівы, худы, марынарка налакцёх пацыраваная (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 49).

Масендз (мосенж) [польск. mosiqdz < с.-в.-н. messing] м. Латунь. [Пятрук]: Але ж то мне было вельмі дзіўна, што на перадзе ў тых шапак вось галавешкі старчалі. На лбе якаясь у іх птушка із масендза да з двума галавамі — няведама якая: — чы сыч. чы сава, чы загуменная варона? (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 141).

Маскавіт [ад Московйя] м. Жыхар Маскоўскай дзяржавы; рускі. ..ён [Гедзімін] пару разоў кідаў княгіні Еўне, што яна павінна добра выштукаваць юную прыгажуню Анастасію, каб тая магла ўплываць на палітыку князя маскоўскага, калі яе выберуць маскавіты для свайго ўладара (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 457). ..маскавіты трымаюцца золатаардынцаў, цікуюць адзін за адным, хто з іх найболый спадабаецца ханам ды мурзам, атрымае ярлык на княжанне (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 586). «А нам яшчэ не раз сустракацца з маскавітамі», — скажа ўвечары Альгерд, калі на сустромне, на гары, названай з таго часу Паклоннай, сядуць вячэраць усе тыя, хто, нягледзячы на магчымую небяспеку, усё ж спусціўся да крамля, каб прысутнічаць пры сустрэчы двух вялікіх князёў (там жа, 606).

Маскавіцкі, прым. Які мае адносіны да Масковіі. Гэты замак — першая крэпасць ад маскавіцкай мяжы (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 174).

Маскалёвы [укр.], прым. Які мае адносіны да маскаля. [Маці]: Гадзюкавай была б стравай, Цяпер маскалёвай ... Ой, дачушка, ой, дачушка, Цвеце мой ружовы! (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 382).

Маскалік [укр.] м. Памянш.-ласк. да маскаль (тут у I знач.). Бацькі, маці Кацярына Слухаці не стала, Маскаліка палюбіла, Як сэрцайка знала (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 377).

Маскаль [укр.] м. 1. Воін, салдат у дарэвалюцыйнай Украіне, Беларусі і старой Польшчы; салдат царскай арміі. Выйшла [Кацярына], ды ўжо не спявае, Як раней спявала, Як маскаля маладога У вішняку чакала (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 380). [Пятрук]: Праўда! бачыў я адно дзіва цікавае: бачыў, як маскалі муштруюцца (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 140). Я есць цівун з двара, Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць, Ен знаець іспраўніка, знаець асэсара, Маскалёў на кватэру, як чартоў, нам садзіць (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага — Зан., 23). Хмарнае асеньняе неба плакала ільдзістымі сьлязамі, калі Рыгора Лежню выпраўлялі з хаты ў сьвет 324

далёкі, у маскалі (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня Тв., 7). Швэд набытак наш паліў 1 маскаль тут самачынна Гвалт над намі утварыў (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 80). Старшы брат бацькі, дзядзька Пятрусь, служыў у маскалях, дзе быў вайсковым пісарам. быў чалавек начытаны і кнігу любіў шчыра (Я. Колас. Я. Ф. Карскаму 36. тв. у 14 т„ XIII, 28).

  1. Рускі (разм.). Я не чыноўнік і не граф, не князь, Таксама я не турак і не грэк, / нават не паляк і не маскаль, A проста я тутэйшы чалавек! (Я. Купала. Тутэйшы 36. тв., III, 215). [Ясюкевіч:] Зямля, воля, паўстанне ўсюдых, братэрства ўсім народам. Гм. сказаў Ямант, — і маскалям? Чаму я павінен паміраць за маскаля? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 378).

\ Маскаль-падрадчык: Урэшце руіны, каля 1913 г., прадаўрасейскі ўрад на цэглу нейкаму маскалю-падрадчыку (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 83).

Маспане м. Адна з колішніх форм звароту да чалавека ў Польшчы. Кінуўшы, рынуўшы паўстанне, Прыбег к табе, маспане (Віншаванне Бондара Савасцея Зан., 120). Тут коман абзавецца із кутка: «MacHane! Бо й дорага пан плаціш усялякі шкоды, Мужыкі таму й рады, каліў агароды Убягуць панскі харты: каласоў дзесятак Утопчуць, пан даш капу, да яшчэ ў прыдатак Мужычкі карбованца ад пана дастануць» (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 466).

Маставое [ст.-бел. мостовое] н. Мыта за перавоз тавараў праз мост. Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 254).

Масянжовы і масяндзовы [ст.-бел. мосендзовый, мосяндзовый, мосяжовый і інш. латуневы], прым. 1. Зроблены з мосенжу (сучаснае латунь); бронзавы, латуневы. На камодзе красаваліся масянжовыя падсвечнікі (3. Бядуля — ТСБМ, III, 119). To не хмара — бела птушка Хмараю зляцела Had царом тым масянжовым (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 340). Знайшлі некалькі чарапкоў, пацеркі, заржавелыя масяндзовыя цацкі (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 99).

  1. Колеру мосенжу, бронзавы. Вы прымушаеце даму чакаць, — незадаволена сказала жанчына, папраўляючы залацістыя, з масянжовым адлівам валасы (У. Арлоў. Час чумы МКГ, 39). Паказваюць два твары — адзін круглы, поўны, масянжовы, з маленькімі цёмнасінімі зажмуранымі вачыма, з светларусай рэдкай бародкай; другі — абросшы цёмна-сівай густой барадой да самых вачэй (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 49). Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, трохі сутулаваты, унурысты і маўклівы (М. Зарэцкі-ТСБМ, III, 119).
  2. Перан. Гучны, моцны (пра голас). 3 кожным словам голас яго [Міхалкі] крапчэў, рос і дасягаў зычнага масянжовага басу (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 137).

Матарны, прым. Жвавы, лоўкі. [Марыся]: Грышка мой хлапец матарны, Малады, відны ды гарны (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 123),

Матар’ял м. Матэрыял. Пры цяперашняй, асабістай зь ім знаёмасьці я даведаўся, што ён ужо 40 гадоў, як зьбірае матар’ялы і дакуманты да краёвае гісторыі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 77).

Матрона [ст.-бел. матрона', польск. (кніжн.) matrona, ад лац. Matrona < гр. mater — маці] ж. 1. Замужняя жанчына сталага ўзросту. Іх матрона якаясь, хоць немаладая, Ды здароўя адменнейшага сустракае. Уваходзячы ў дом, рэверанс робіць рэдкі, Рэверанс той часоў старой Полыачы забытай (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я Тв., 244). Шаноўныя матроны звычай свой прыгожы, Які не дазваляе не мінуць нікога, Праводзяць у жыццё — жадаюць шчасця многа Адна другой, чуваць іх голас салаўіны. Пра поспех кулінарны судзяць з кожнайміны (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 388).

  1. Паважная замужняя жанчына, маці сямейства ў старажытных рымлян.

Маўр м. Старажытная назва карэннага жыхара афрыканскай дзяржавы Маўрытаніі, а таксама сярэдневяковая назва мусульманіна Перынейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкі. Славаіі напоўніў [Валенрод] сваёй заграніцу: Ці вёў па горах за маўрам ганітву, Ці біўся з туркай на водным прасторы, — Першы на сушы і моры у бітвах, Першы у крэпасці ломіць запоры (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 230).

Мацальшчык м. Служачы на заставе, які торкаў прутамі ў вазы з сенам, каб праверыць, ці не вязуць у Маскву «неадкупнога» віна. Па гэты бок заставы, за кардэгардыямі, у якіх жылі салдаты і «мацальшчыкі», цягнуліся да самага астрога гароды, цяпер яшчэ пустыя і сям-там нават паплямаваныя апошнім снегам (У Караткевіч. Зброя 43, 332).

Мацар [ст.-бел. моцарь', польс. mocarz] м. Уладар. [Ціт]: Заказаў жа жнаш мацар, Ясны, можны камісар, Сабрацца ў карчму чы ў двор. Мал, вялік, здароў чы хвор, Войт усіх кіём пагнаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 19). Усяляку праўду з-пад ногця дастане: Кожан баяўся такога мацара (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 217).

Мацарства [польск.] н. Уладанне. Маючы свае мацарства, Дзерлісь [паны] аб кусок раллі (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца-Тв.,338).// Улада. [3-е відма]: Вось табе падмогаў працы Па скарб 326

лезці ў палацы, Дабівацца ў валадарства Цёмна-ночнага мацарства (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 82).

Маціца [ст.-бел. матнца вінаградная лаза; перламутр; польск. тасіса] ж. Перламутр. / у параўн. Маціцай блішчала італьянская маёліка пад шклом (У. Караткевіч — ТСБМ, III, 127). Ледзь заружавела неба, пакрысе праяўляючы сонны і амаль нерухомы яшчэ свет, па дарозе, дзе не астыў мяккі пыл і над якою схіліліся высокія травы ў буйнай pace, што як маціцай паслалася па лузе, памчаліся тры коннікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 97).

Мачуга [ст.-бел. мачуга', польск. maczuga < рум. maciuca] ж. Паліца. Свіснула за пядзю ад галавы мачуга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 97)

Машастовы [ад мошаст < літ. mäsastas, ад назвы горада Дамаска], прым. Зроблены, пашыты з мошасту (сучаснага крэпу, аксаміту). Пагасла святло. Зырка заззяла рампа. Маійастовая заслона набыла таемныя адценні (Б. Мікуліч ТСБМ, III, 129). Шапкі [настаўнікі] насілі .. з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі (Я. Колас ТСБМ, III, 129). // перан. Мяккі. [У коціка] Лапкі-драпкі машастовыя, А шарсціначкі шаўковыя (Я. Колас. Савось-распуснік 36. тв. у 12 т., 111, 168).

Машна [ст.-бел. мошна, машна, мошня] ж. Мяшочак для грошаў, скураны капшук. Адвакату з трыбуналу, Абгрызаў што костку ўпарта, Пазваніў машной памалу, Адвакат зрабіўся хартам (Я. Купала. Пані Твардоўская 36. тв., III, 333). Аслу з напоўненай машною Леў акаваны лапы ліжа (Я. Купала. Разлад 36. тв., I, 189). А вось жа стогне, небарака: He смей свайго мець тутуну, А дбай на панскую машну. Якая ж панская табака! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 64).

А Ад машны да лапця (інд.-аўт.) поўнасцю, цалкам (грабіць, рабаваць). Літасці, сумлення Вырвіце карэнне, Я іх адмяняю. Біце, рэжце, грабце Ад машны да лапця (Я. Колас. Рыцар Шыкльгрубер 36. тв. у 12 т., II, 373). Машна-трасейка: ..ён [Кужаль] помніць адну [казку] за другой так, як быццам бы, расказваючы, яна [бабка] навек уціскала іх у ягоную галаву і пра Івана Падвея, і пра Вячорку, Паўночніка і Заравога, а яшчэ — пра чарадзейныя яблыкі, якія дапамаглі адабраць у драпежнай каралеўны назад машну-трасейку, якая сама грошы насыпае (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 584).

Машонка [ст.-бел. мошонка, машонка, мошенка] ж. Тое, што MamHa. Аднымі рай-шчасце завецца багацце, Што свеціцца грошы машонкай (Я. Купала. Шчасце 36. тв., I, 66). [Сабковіч]: Маю грошы,маю я; Мне ніхто тут не раўня; Прад маёй машонкай поўнай Гнецца роўны і няроўны (В. Дунін-Марцінкевіч. Залётьі -Тв., 135-136).

Машына [фр. machine ад лац. machina цягнік] ж. Цягнік. Вось кончан лес, і Стоўбцы блізка. Туман на возера лёг нізка, Вада шумела каля млына, Свістала голасна машына (Я. Колас ТСБМ, II, 129).

Машэка м. Мядзведзь. Машэка ідзе, спалохана прашаптаў Белавалодаў сусед (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 540).

Маярат і маёрат [познелац. majoratus ад лац. major — вялікі, старэйшы] м. Памесце, маёнтак, на якія пашыраўся парадак атрымання спадчыны, калі зямельнае ўладанне пераходзіла другой асобе па прынцыпе старшынства: старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе. [Князь:] У маярат, у Белую забяру. Там у мяне, гарматнік, інфантэрыі шэсць тысяч ды гусарыя з кавалерыяй, ды аддзел гран мушкецёраў, яку французскага караля (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 192). Я мяркую так таму, што не часта бывае ў такім закутку паўналецце адзінай наследніцы маярату, і ўсё ж праз деа дні ў Балотныя Яліны з’ехалася ніяк не больш чатырох дзесяткаў чалавек (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 231). [Маці:] Род стары, але вельмі заняпалы. Я думала, і не асталося з іх нікога. Аж ёсць. Іхні маёрат — Дастоева пад Пінскам, і яны кінулі яго, збяднеўшы, год сто назад (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 201).

Меаційскі [ад Меаціда антычная назва Азоўскага мора], прым. Які мае адносіны да Азоўскага мора. Вёў гэты шлях з правага берага Дняпра на левабярэжжа, потым праз плаўні ў дняпроўскай луцэ да вярхоўяў ракі Кальміус, адтуль на Дон, у Суражскае мора, якое рамеі называюць Меаційскім балотам, і канчаўся ў Тмутаракані (Л. Дайнека. След ваўкалака-МКГ, 568).

Медзіяланскі, прым. Міланскі. Так, — сказаў Кляонік. Дачка медзіяланскага князя (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 41).

Медзь зб. Грошы. Звінела серабро, I золата, і медзь (Я. Купала. У хорамах 36. тв., IV, 25). [3 1-га століка]: Як добра, што шынкар паклікаў. Зайграйце, толькі ж не фальшыва -Як суддзі, купленыя меддзю (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 142).

Медзяк м. Медная манета. У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка на тараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена 36. тв. у 12 т., IV, 145).

Меднік м. Рабочы, які займаецца вырабам або рамонтам медных рэчаў. Майстроў на гэтай цукроўні было пяць, усе беларусы: майстрамеханік, каваль, слесар, меднік і сталяр (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 230).

А Рамеснік-меднік: Дзед быў рамеснікам-меднікам. Заўсёды звінеў аб кавадла дзедаў малаток (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 243).

Мезаліт м. Прамежкавая эпоха каменнага веку паміж палеалітам і неалітам. Сярэдні каменны век, мезаліт, гэта перш заўсёлук і стрэлы (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 107). Менавіта ў мезаліце тэрыторыя Беларусі была спрэс заселеная. Стаянак таго часу дужа многа (там жа).

Мезальянс [фр. mesalliance] м. Шлюб з асобай ніжэйшага сацыяльнага становішча ў грамадстве; няроўны ў сацыяльных адносінах шлюб. [Даміцэля]: Перш-наперш, мой даражэнькі, кавалер, што заляцаецца да паненкі, павінен быць таго самага стану, як і яна; — калі ж ён ніжэйшага стану, то павінен, прынамсі, мець славу вучонага і разумнага, інакш той стан, да каторага належыць паненка, будзе крычаць, што гэта мезальянс (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 136).

Мезанін [іт. mezzanine] м. Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дамоў з мезанінам у такім гарадку, як Слонім, штукі чатыры-пяць (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 188).

А Надбудова-мезанін. Had ганкам надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце (Т. Хадкевіч ТСБМ, III, 1333).

Мезеніца ж. Малодшая дачка.

А Дачка-мезеніца. Сыны па дурным новымзвычаі аддзяліліся, з бацькам застаўся толькі старэйшы, Міхал, з жонкаю ды шасцёра іхніх дзяцей: пяць сыноў і дачка-мезеніца (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 5).

Мезлева [ст.-бел. мезлева, мезлйва — падатак за кароў; літ. mezliava] н. Натуральны або грашовы падатак за ўтрыманне жывёлы. Дзякла ў гаспадарскі двор ён [Мікаш] ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 325).

Мейсца н. Месца. Першая прычына гэтаго тая, што у гэтых двух нацый німа родства мовы і плямен і тут якраз палякі ірасійцы занялі першае мейсца, асіміліруючы беларусоу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 16).

Мейсцовы, прым. Мясцовы. Дэкорацыя мейсцовай самабытнай прыроды мае у сябе такую вялікую сілу, што, на уплывы уселякіх іншых кулыпур дзействуе адпорна у адваротную старану (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 16).

Меледзія ж. Мелодыя. Есьць агульныя жыдоуска-беларускія народныя меледзіі, прыказкі, дзе жыдоуская і беларуская мовы перамешаны паміж сабой (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 11).

Мельнік м. Toe, што млынар. [Аканом:] У мяне млын стаіць. Мелыіік памёр. Бярыся, калі хочаш, малоць. Умееш? (К. Чорны — ТСБМ, III, 135). Па берагах возера непрыемна шушукаўся леташні сухі чарот. Мельнік увосень не скасіў яго (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 142). А цяпер жа чарга Прыйшла мельніка ўжо (Я. Купала. Сейбіт 36. тв., IV, 432).

Менестрэль і міністрэль [фр. menestrel} м. Вандроўны народны паэт-музыкант у Францыі і Англіі ў сярэднія вякі, а ў XIV-XVIII стст. музыкант-прафесіянал. He гнаўся [Конрад] нават за ўцехаю шчырай, Міністрэляў гімны, дзявочы залёты не весялілі сцюдзёнага духу (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 231). // (іран.). Дзед, здаецца, ведаў усё і не ўсё з таго, што рабілася, ухваляў. Падумаеш, маўляў, рыцар бедны. Трыстан — трубадур і менестрэль, капуста а ля правансаль (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 265).

Менскі, прым. Мінскі. Праўда, розьніца гэтая ў вымаўленьні назову сучаснай менскуй рачулкі Нямігі й назову летапіснай Нямізы, як гэта зазначыў беларускі гісторык В. Тарасенка, можа тлумачыцца асаблівасьцю беларускай мовы: Няміга, Нямізе (мясцовы склон), нага — назе (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 218).

Ментар м. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. / (іран.). Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады (Ю. Таўбін ТСБМ, III, 136).

Менуэт [фр. menuet, ад menu маленькі] м. Старадаўні французскі танец з павольнымі і плаўнымі рухамі, які складаецца ў асноўным з паклонаў і рэверансаў, а таксама музыка да гэтага танца. Патрэбна яна мне ўжо дужа, тая любоў, — сказала Клейна. — I тут не мог як усе людзі зрабіць, казёл стары... А я з ім яшчэ менуэт калісь танцавала (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 93).

Меншавік м. Паслядоўнік меншавізму, член меншавіцкай партыі. [Рабочы:] — Стараецца кадэт, Пацее меншавік Наконт вайны, пабед, А вынік адзін пшык (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 14 т., X, 383).

Мера ж. Фіна-угорскае племя, якое ў I тыс. н. э. жыло ў ВолжскаОкскім міжрэччы, пазней было асімілявана ўсходнімі славянамі. Стругі плывуць па Дняпры, нясуць на гора палянам наўгародцаў, варагаў, чудзь, меру, весь, сагравае іх блізкасць важкіх кіеўскіх грыўняў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 37).

Мерка [ст.-бел. мерка] ж. Плата збожжам за памол у млыне. Пакуль прымаць мерку ў новых завознікаў, студэнт паглядзеў на вялікія, як добрыя парсюкі, мяхі Сцёпкі Мякіша, што хітра прысуседзіліся каля самага каша (Я. Брыль ТСБМ, III, 138).

Меркі мн. Збожжа, якое выдавалі ў даўніну гарцамі ў маёнтках для прахарчавання сялян вясною. Косіць лугі, сенажаці, Нім жыта 330

даспее. Хлеба мае і не ходзіць Вясною па меркі, Бо зімою ён не лыкаў У карчме з кватэркі (Ян Чачот. *** Як то добра, калі мужык Трэзвы, гаспадарны! Зан., 30).

Мескі [ст.-бел. мескйй, мейскйй, мейсцкйй гарадскі; польск. miejski], прым. Гарадскі. Паднясі ж, паненачка, дый з белай тарэлкі Чарачку мескай гарэлкі! (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 407).

Места, мяста і месца [ст.-бел. место — 1. Горад. 2. Насельніцтва горада і інш.] н. Горад, мястэчка. Ў слаўным месце Берастэчку Слаўны Бандарэнка, Ўяго дочкаБандароўна, Пашукаць паненка (Я. Купала. Бандароўна 36. тв., V, 81). А гудкі і жалейкі Тваіх местаў і сёлаў Запяюць адназгодна, Пераможна, вясёла (Я. Купала. Летапіснае 36. тв., IV, 181). Iўсё віравала на крутых вулачках мяста, імкнулася на рынкі, якіх, як і касцёлаў, і цэркваў, было шмат навокал (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 303). [Віктар] (у роздуме): ..Бо ён вынюхвае такія Сярод жанчын, нібы лягавы, Іх скрытныя звычайна справы, Якія сабярэ і ўрэшце Разносіць потым па ўсім месце (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 82). He шукай сабе дружакоў Між чужынцаў, між піяўкаў, Hi ў месцы, ні ў палацы, Hi пры лёгкай панскай працы (Я. Купала. He шукай... 36. тв., Ill, 203).

Меставы, прым. Які мае адносіны да места (сучаснае горад). Чалавек перажагнаўся на далёкія меставыя вежы з крыжамі (К. Чорны-ТСБМ, III, 140).

Местачковец м. Жыхар мястэчка. Хлопцы аблазілі ўсе вёскі, сустрэлі нават некалькі местачкоўцаў, распытвалі пра коннікаў, што ноччу ездзілі тут (Г. Шчарбатаў ТСБМ, III). Зрэдку трапляліся насустрач прахожыя, знаёмыя і незнаёмыя местачкоўцы (М. Машара ТСБМ, III, 140). Адно, народ (сяляне і местачкоўцы) за прыхваснямі дворнымі не пайшоў (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы 36. тв., VII, 184).

Местачковы, прым. Які мае адносіны да мястэчка, уласцівы яму. Рэфармаваны быў гандлёвы трыбунал, у які цяпер увайшлі і яўрэі (выключна гуманная мера, асабліва калі ўлічыць, што тысячы іх местачковых братоў шаўцоў, лудзільшчыкаў і іншых — па-ранейшаму жывацелі ў самай гаротнай беднасці) (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 368). Аўтобус, пакалыхваючыся з боку на бок, выплыў з калдобістай вулачкі на шырокую местачковую плошчу (В. Адамчык — ТСБМ, III, 140). Узяў ён не з гаспадарскіх ці цяглавых людзей, а з местачковых сабе жонку (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 325). Н у значэнні наз., мн. У карчму хадзілі местачковыя даведвацца ў камісіянераў і пасажыраў аб тым, што дзеецца на свеце. Газет ніхто не чытаў (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 240).

Месціч [ст.-бел. местнчь] м. Гараджанін, гарадскі жыхар, абывацель. Там сабраліся траха не ўсе месцічы, нягледзячы на тое, што ўчарашняя адліга абярнулася прымаразкамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 404). ..бацька, прыехаўшы ў Вільню, загадаў перавезці яе [Гайну] са свяцілішча Лады, дзе яна жыла, у дом да нейкіх віленскіх месцічаў (там жа, 434). Зрэшты, гэта разумелі ўсе і загартаваныя ў баях воі, і месцічы, якіх паслалі ў рушэнне дымы і дробныя селішчы па закліку Альгерда (В. Іпатава. Альгердава дзіда-АД, 593).

А Сыны-месцічы: Mae сыны-месцічы, калі былі малыя, пачыналі гаварыць на розных з бацькамі мовах якраз пасля летавання ў вёсцы, дзе іх старанна вучылі «па-гарадскому» (У. Арлоў. Мой радавод да 5-га калена, або Спроба пазбегнуць выгнання — ПМЛ, 323).

Месцічка, ж. да месціч. ..нагледзеўшы прыгожую месцічку, яны [дваровыя людзі] адбівалі яе ў мужа, з рогатам валаклі кабету па вуліцы, чынячы тым вялікую сарамату і гвалт (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 300). Погляд яго [Альгерда] спыніўся на маладой месцічцы, якая, убачыўшы княскі выезд, пацягнулася вачыма і ўсёй сваёй маладой гнуткай постаццю да вазка, як да сонца (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 534).

Метадыстка ж. Удзельніца рэлігійнай секты метадыстаў, заснаванай у Англіі ў 1729 г. Я жыў у .. кальвінкі пані Fomio de Koligny, дзе таксама наймала кватэру і англічанка метадыстка n. Roberts (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 519).

Мех м. Прыстасаванне для нагнятання паветра ў кавальскім горне. Потым, калі мех пачне ямчэй разьдзімацца, вугліразгарацца, агеньчыкі чырванеюць і, урэшце, становяцца белаватымі (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 235).

Механоша м. Той, хто вадзіў сляпога і насіў мяшок для міласціны. Хто йдзе, едзе — не мінае; Хто праснак, хто — грошы; хто старому, а дзяўчаты — Шэлег механошы (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 398).

Мецэнат [ад імя рымскага багацея Мецэната, які падтрымліваў паэтаў] м. Багаты апякун навук і мастацтва. Уладальнік маёнтка пан Вашамірскі вярнуўся з-за граніцы і рашыў зрабіцца «мецэнатам мастацтва» (Ю. Пшыркоў — ТСБМ, Ill, 148).

Меч [ст.-бел. мечь, мечь 1. Від халоднай зброі. 2. Зброя наогул.

  1. Вайна, змаганне, бой. 4. Мужчынская лінія роднасці і інш.] м. 1. Старадаўняя халодная зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў доўгага прамога нажа з дзяржаннем. На сценах вісела дарагая зброя кальчугі, мячы, дзіды, нават славянскія шаломы, і ўсюды — у шкляных альбо каменных куфрах з адкрытымі вечкамі — ганарліва ззялі крыжы, кароны, 332

абручы з каштоўнымі камянямі (В. Іпатава. Залатая Жрыца Ашвінаў АД, 215-216). Сеў ваяк на каня, Ўрукі ўзяў востры меч 1 пусціўся дадня Пашукаць, каго сеч (Я. Купала. Ваяк36. тв., IV, 59). [Ваявода Хвал] у знак міру і згоды злез з каня, выняў з похваў меч, уваткнуў яго ў зямлю (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 50). / у параўн. Спыніўся Богут, глянуў скоса I раптам вус падняў, як меч (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 103).

  1. Перан. Бацькоўскі радавод. Успамянуўшы дзеі мяча, пераходжу да кудзелі (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 524).

о Па мячы па мужчынскай лініі (параўн. па кудзеліў Дык гутарку пачаў з ім, — можа, якудасца Настрой яго паправіць, дык аб парантэліПачаў пытаць, абпродкахпамячы, кудзелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты Тв., 271).

Мечаносец м. 1. Член нямецкага рыцарскага ордэна, заснаванага ў 1202 г. для захопу Прыбалтыкі, гербам якога быў меч і крыж. ..выскачыла каля трыццаці коннікаў, у белых доўгіх плашчах з нашытымі на іх чырвонымі крыжамі і мячамі, у гаршкападобных шлемах. .. Вендэнскія рыцары, сказаў стары Алебранд, мечаносцы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 209). Ягоны абоз усё яшчэ стаяў у рацэ, там, дзе напалі на яго мечаносцы (там жа, 210). А на ўсіх астатніх можна чакаць гасцей: з поўдня могуць наехаць татары, з поўначы саюзныя Ордэну лівонскія мечаносцы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 231).

  1. Воін, узброены мячом; слуга рыцара, які насіў за ім меч.

А Рыцары-мечаносцы. Такі ж лёс напаткаў трох рыцараў-мечаносцаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 296).

Мечнік (мечны) [ст.-бел. мечнйкь] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім (канец XV-XVIII ст.) воін, які ў час вялікіх урачыстасцей насіў перад манархам аголены меч як сімвал вайсковай улады. Толькі мечнік, што вартаваў разам са стражай уваход на княжы паверх, узяў з рук пергамент і сказаў, што Гедзімін пашле па мяне пазней (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 423). Яна [княгіня] з ветлівай усмешкай, але і з прытоеным смуткам глядзела на сына, якога акружалі ўжо не нянькі яе палавіны, а знатныя мужы Вільні — ваявода Гаштольд, мечнік Свідрыгайла, падчашы Пунігайла, сотнікВіт (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 582). [Дзед:] Бо Твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі... «Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унукмечніка Візскай зямлі...» А Візская зямля гэта Мазовія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 308). — Дачка мечніка Палянкі Анея. Святая (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 143).

  1. Рамеснік, які вырабляў мячы. Сярод рамеснікаў успамінаюцца прафесіі кавалёў, слесараў, гарматнікаў, ..мечнікаў («Полымя» -ТСБМ, III, 148).

Мечнікавы, прым. Які мае адносіны да мечніка. ..каб гэты шкаляр быў далей ад мечнікавай дачкі, упартасць якой так распальвае яго (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 136).

Мешчанін [ст.-бел. меіцанйнь, межіцанннь, местчанйнь і інш. 1. Жыхар горада. 2. Жыхар (наогул), грамадзянін. 3. Прадстаўнік мяшчанскага саслоўя] м. Асоба з гарадскога саслоўя, якое складалася з рамеснікаў, гандляроў, служачых ніжэйшых чыноў і інш. Па суседству з тым сталом, за які селі Стась і Андрэй, прымасціліся два чалавекі, з выгляду мешчанін і селянін (Я. Колас ТСБМ, III, 148). Яго [урадаўца] абступае гарадзкая публіка: мяшчане, мяшчанкі, купцы, сьвятары абодвых законаў, студэнты, якія вучацца ў замежныхунівэрсытэтах, чэрнядзь (В. Ластоўскі. Адзінокі Тв., 107). ..у лістападзе ўчынілі мяшчане горада Віцебска геалт і напад на праасвяшчэннага архіепіскапа (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 270). Ігнат Грынявіцкі, Яўхімаў сын, стаў мешчанінам з-пад Вільні Мікалаем Сцяпанавічам Ельнікавым... (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 200). Усё больш галасоўуздымаецца на абарону роўнасці, адмены прыгону, знішчэння саслоўяў, удзелу сялян і мяшчан у сеймах (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 130).

А Мяшчане-рамеснікі. Штосьці віравала пад вонкавым спакоем, мяшчане-рамеснікі шапталіся і глядзелі на варту з удаваным спакоем і патаемнай злараднасцю (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 51).

Мешчанчук м. (разм., зневаж.). Мешчанін. Ці даўно [Лабановічу] самому, калі вучыўся ён у семінарыі, крычалі мешчанчукі: «Лямец, лямец! На якой бярозе ты лапці павесіў?» (Я. Колас ТСБМ, III, 148).

Міжусобіца ж. Нелады, разлад, сварка паміж пэўнымі грамадскімі групамі, пераважна ў феадальнай дзяржаве. [Полаўцы] у час княжаскіх міжусобіц нападалі на рускія землі, рабавалі і спусташалі ix (Р. Шкраба ТСБМ, III, 152). Тады пры Алегу Гарыславічу рассяваліся й раслі міжусобіцы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 239). Князевы міжусобіцы -згуба для нас ад паганых (там жа, 240).

Міжусобны, прым. Які мае адносіны да міжусобіцы. У краіне аказаліся два ўладары, і адпаведна ўспыхнула міжусобная вайна (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 440).

Мікада м. Старажытнейшы тытул імператара Японіі. // Асоба, якая мела гэты тытул. / у параўн. Той [ураднік] стаяў і пазіраў на прыста334

ва так, як бы ён, ураднік, схапіў з неба зорку або японскага мікада забраў ў палон (Я. Колас. Соцкі падвёў 36. тв. у 12 т., IV, 33).

Міласэрны (міласэрдны), прым.:

о Сястра міласэрная (міласэрдная) медыцынская сястра. Сястра міласэрная клала руку на яго галаву і ўспакаівала, а яму здавалася, што гэта матка гладзіць яго, то зноў пяе сваю ўпадабаную песьню, а ён уторыць ёй голасна, голасна... (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня Тв., 10). Яна ж сама даўно жадала — яе мы ведаем настрой — Стаць міласэрднаю сястрой (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 12 т., X, 404). Міласэрдная сястрыца (іран.) тое ж. [Патап:] Вось яна дзе, сястрыца міласэрдная. Гэта замест таго, кабхворых даглядаць (Я. Колас. Вайна вайне 36. тв. у 12 т., X, 141).

Міліарысій м. Грашовая адзінка Візантыі. Табе князю залатую чашу, упрыгожаную камянямі, і трыста міліарысіяў, базілісе — срэбную чашу і сто міліарысіяў (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 398).

Мілта [ст.-бел. мйлта талакно; літ. miltai аўсяны кісель] ж. Страва з мукі. Сядзе есці, сядзе За кульгавы стол, Траяногі зэдаль Чуць не рыне дол. Груца ды зацірка, Цэд, цура, кісель, Мілта, саладуха Амаль стравы ўсе (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару 36. тв., IV, 161).

Міля [ст.-бел. мйля\ с.-в.-н. mile] ж. 1. Старая руская мера даўжыні, якая раўнялася 7,468 км. ..пад грукат гармат і стогн байцоў шухнула ўсё аж на мілю кругом у зямлю на скрозьдоньня... (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы Р, 93). V такую тады хвілю Знае [Сцёпка] жончыну ён плату; Гатоў кругу даці мілю, А цвярозым прыйсці ў хату (Я. Купала. Сцёпка Жук 36. тв., I, 368). Мілі ж тры ў горад; тры мілі — не смех! Конік худы — прыстаць можа; Тут яшчэ гэты нязмераны снег, Ды ночка пусткай трывожа... (Я. Купала. У піліпаўку 36. тв., V, 55). О, недаверак, шэльма, гіцаль! Так напісаць, такі пашквіль. Хоць ты хавайся за граніцу Або ўцякай за многа міль (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 175). Вось, што, дзеткі, мае краскі: Што хадзіць за многа міль? Можа лепей замест казкі Расказаць вам адну быль? (Я. Колас. Савось-распуснік 36. тв. у 12 т., III, 167).

  1. У старажытным Рыме тысяча падвойных крокаў узброенага воіна (легіянера), лічылася роўнай 1481 м (пазней 1483,5 м).

Мінарыты [ад лац. minor меншы] мн. Меншыя браты (Fratres minores) — манахі ордэна францысканцаў. Юнае сонца ўспыхвала на крыжах царквы Барыса і Глеба, бязлітасна высвечвала чэрава спаленага крыжакамі касцёла мінарытаў, пабудаванага францысканцамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 356-357). ..у нас [хрысціян] жывуць браты Ордэна мінарытаў і Ордэна праведнікаў, якім мы далі поўную свабоду хрышчэння іншых абрадаў (там жа, 420).

о Францысканцы-мінарыты: Трыста год існуюць францысканцымінарыты (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 16).

Мінезінгеры і міннезінгеры [ням. Minnesinger ад Minne каханне і Singer спявак] м. Нямецкія паэты-спевакі, якія апявалі рыцарскае каханне, служэнне прыгожай даме, Богу і сюзерэну, крыжовыя паходы. Вырасшы сярод уздыханняў аб рыцарах і прыўкрасных дамах, наслухаўшыся мінезінгераў, яна проста трызніла ўсялякімі прыгодамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 245). Апісваў ён [Готфрыд] і рыцарскія гульні, і звады паміж вяльможамі, але найболыа гаварыў пра жанчын і тых, хто іх апявае, мінезінгераў (В. Іпатава. Альгердава дзідаАД, 580). Здаецца, усе мінезінгеры Саксоніі, Тэўтоніі і Швабіі спявалі яму зараз (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 47). П перан. Беларускі спявак. Яўлампія, дбаючы аб абраніку дачкі Рамане, прапанавала, каб пасля паэзіі спяваў для госця новагародскі «міннезінгер» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 54).

Мінэрал м. Мінерал. Нашае няшчасьце ў тым, што край наш ня мае ні годнага да будоўлі каменьня, ні капальняў мінэралаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 79).

Мір м. Сельская грамада. Надзея з вераю нямелі... Тады, як з неба ці з зямлі, якаясь цень падходзе ў белі, такая, быццам знаў калі, I кажа мне: «Чаго, сын міра, Упаў так сэрцам і душой?» (Я. Купала. Сон 36. тв., II, 244).

0 3 міру па нітцы ад усіх патроху. Гойдаючы малое, яна заўважала рукі, што працягвалі ёй белую хусцінку: «Калі ласка», нехта прынёс пялёнку. Нехта — кавалак марлі. 3 міру па нітцы... (С. Шыдлоўская. Звычайны лёс ЭСФ, 163). Усім мірам супольна, усе разам. Суботнікам выйшлі вяскоўцы, мужчыны і жанчыны, усім мірам, хто на коніку, хто насілкамі навазілі, нацягалі пяску, высыпалі каля разбуранага мастка... аб’езд (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана ЭСФ, 385).

Міра ж. Духмяны алей для хрысціянскага абраду памазання. [Багіня:] ..нашы людзі пачалі дастаўляць вам збыткоўныя тавары: міра і ладан, дарагія каменьні і бісер, чорнае дрэва і слановую косьць (В. Ластоўскі. Прывід —Тв., 12).

0 Адным мірам мазаны вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіх-н. адносінах, з аднолькавымі недахопамі. Адным мірам мазаны, — нібы ўгадаўшы Петрусёвы думкі заўважыла бабка Саклюта, што гультай, што лодар, тое самае і прагульшчык (А. Кулакоўскі. Першы малюнак ЭСФ, 32).

Міранін м. Прадстаўнік міра-сельскай грамады. А там [у інструкцыі трыбунала] сказана: «Завядзіце столькі шпегаў і даносчыкаў коль 336

вы ў стане аплаціць. Абавяжыце іх назіраць за міранамі... і даносіць вам аб усіх грамадскіх і прыватных непаладках (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 281).

Міратворны, прым. Які нясе з сабой мір, цішыню, спакой. Зялёны прастор поўніўся аднастайным, як далёкая музыка, чмяліным гудам, але ўлузе панавала дзівосная міратворная цішыня (М. Ракітны ТСБМ, III, 161).

Містр [ст.-бел. мйстрь, мййстрь 1. Галава сярэдневяковага духоўна-рыцарскага ордэна, магістр. 2. Настаўнік. 3. Начальнік, правіцель. 4. Кат; і інш.; с.-в.-н. meister] м. Кат. А сталася, што акурат тымі днямі крычаўскі містр вепрука біў ды руку пашкодзіў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 195-196).

Містэрыя [ст.-бел. мйстерйя тонкасць, мастацтва; н.-в.-н. Myste­rium < лац. mysterium] ж. 1. Жанр сярэдневяковага рэлігійнага тэатра (прадстаўленні даваліся на гарадскіх вуліцах і плошчах); драма на біблейскія тэмы. У Рызе, на плошчы перад царквой святога Пятра, адбывалася містэрыя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 187). Хадзілі часам з містэрыямі бурсакі-шкаляры, спевакі, цыркачы. Часамтрапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 45). Што ім у тваіх містэрыях? Яны людзі цёмныя. Гэта не тое, што прывычныя шкаляры (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 49).

  1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама краінах Старажытнага Усходу тайны рэлігійны абрад, у якім прымалі ўдзел толькі давераныя асобы.

Місцюк м. Той, хто наўмысна ўзводзіць у зман; ашуканец, ілгун, хітрэц. [Навум:] Прыказаў нам пан пісар, штоб, калі мы маем крыўду да камісара, смела гаварылі. Але і я місцюк! Ведаю добра гутарку, што пакуль сонца ўзойдзе, раса вочы выесць (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 26). У Жамойці Трайнат, красамоўца і місцюк, падначаліў сабеўсіх (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 127).

Місюрка [ст.-бел. мйсурка', араб. Misur Егіпет] ж. Шлем з жалезнай сеткай, якая закрывае плечы. ..водбліск ад паходні, што гарэла непадалёку, уваткнутая ў доўгі тураўрог, ўспыхнуў на місюрцы жалезным шлеме з кальчужнай сеткай (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 29). Шаломы місюркі, малахаі, халаты паўзверх кальчуг, чоўнікі страмёнаў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 246).

А Шлем-місюрка. Ён [Раман] надзеў баявы шлем-місюрку з кальчужнай сеткай (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 142).

Міт м. Міф. Нават наш сяньняшні край быў ведамы Грэкам, у той час, калі тварыліся ў іх першыя міты. Відаць гэта з Гамера і іншых

паэтаў старой Грэцыі, асабліва ж аповесчяў аб Апалоне і сыне яго Фаэтоне, якую аповесць перадаў нам пекным вершам рымлянін Вергілій, з мітаў аб Праметэю, Арфею, Эскулапу і інш. (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 96).

Міталегія ж. Міфалогія. У некаторых мейсцах Віленшчыны, па мястэчках, жыды, перамяняушыся забабонамі і міталегіяй беларусау, на Купалле сьцелюць хляеы крапіеой і папаратнікам, каб ведзьмы малака ні адбіралі у кароу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі —Ж, 14-15). Трэба памятаць, што міталёгія шмат якіх народаў нічога супольнага з тэасофіяй ня мае, як прыклад можа служыць лацінская міталёгія (В. Ластоўскі. Лябірынты Л, 96).

Млён м. Дзяржанне, палка, якой круцяць жорны, сячкарню. Ці не цябе гэта Сальвэсо Канстантынаў гнаў з млёнам праз усю вуліцу? (Я. Колас. Стараста 36. тв. у 12 т., IV, 196). Свечка была мала чым менш ад млёна палкі, якою круцяць жорны (Я. Колас. Дзяліцьба — ТС, 144).

0 Hi млён ні таўкач ні на што не здатны, няўмелы. Я хацеў закрычаць, абразіць, сказаць, што ён ні млён, ні таўкач, у нашым Чарцяжы так называюць людзей нікчэмных, ні на што не здатных (В. Шырко. Імем барыкад мяцежных ЭСФ, 270).

Млынар м. Уладальнік млына або работнік у млыне. Праўда, каб баяліся й добра вучыліся, яна [настаўніца] праз дзень пасылала Колю, сына млынара, на балота па розгі (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 253).

Мна Склад з царкоўнаславянскага буквара. Тма, мна знаю, а оксію He ўцямлю і досюль (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 412).

Мнагавой м. Воін. He даждаліся вы сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 242).

Мніх [ст.-бел. мнйхь; с.-в.-н. munih] м. Манах. Моліць Бога стары non, мніх Грыгоры: «Удзяржы ўладу князёў маіх, прасьвятлі вочы княжны маей на карысьць усіх радзімічаў...» (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы Р, 90). Мніх вечна малітвы шаптаў і набожнымі вачыма шукаў на сценах пакояў пані Вашамірскай святых абразоў (3. Бядуля. Салавей. — Выбр. тв., 132). Мніх падабаўся ёй [пані] сваім еыглядам, які напамінаў біблейскага прарока (там жа, 132). «Я буду мніхам, сказаў ён аднойчы, — буду ў сваёй келлі маліцца за Полацк і за цябе, бацька» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 302). / у параўн. Былы «шаматон і ферлакур важнецкі» жыў цяпер ледзь не суровым мніхам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 156).

А Мніх-жывапісец'. Некалькі маладых мніхаў-жывапісцаў з манастырскай школы сядзелі на сонейку, корпаліся з фарбамі ў драўля338

ных лыжачках, у паловах яечных шкарлупак, у куоачках, памерам з напарстак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 40). Мніх-каплан: Лотр зрабіў нібы крок насустрач мніху-каплану, каб верыў, каб выказваўся далей. Што б ты сказаў, каб я папа, а ты шэры папа? (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 130). Мніх-каплан, каторы на той час мшу справоваў ад страху ўцёк (там жа, 277).

Мнішка [ст.-бел. мнйшка] ж. Манашка. [Мнішка]: (увайшла з двара і, адбіўшы паклон у бок абраза, абыходзіць столікі) — На манастыр і храм божы... (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 133).

Многаякі, прым. Розны. Піць і есьць зы мной будзеш многаякія асалодныя стравы (В. Ластоўскі. Прыповесьць аб старым мужу і гожай дзеве Тв., 43).

Модлы [польск.] мн. Малітвы. Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй, Стражы князевы -ў полі і дома, Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей, I пракляццерасло пакрыёма (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 72). Той там з лірай у тры шчыра Струны задае, Той з кантычкі, той з прывычкі Модлы дзьме свае (Я. Купала. Старцы 36. тв., I, 336). Пасля мяне страшэнна адхвасталі за тое, што кідаў, а не вучыў модлы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294). / у параўн. Злажыўшы рукі, як на модлы, Прыпёршыся каля сцяны, Глядзіць Марына, як іх кодла Трасуць, варочаюць паны (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 129).

Можнасць [ст.-бел. можность; польск. moznosc] ж. Магчымасць. Ужо так жыццё ад першага паўстання на зямлі быту дало можнасць развівацца кожнай жывучай натуры (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы 36. тв., VII, 183).

Морак [ст.-бел. морокь, мрокь} м. Насланне, пакуты. Каханне можа быць дарам, але і насланнём таксама тады трэба не даваць мораку браць над сабой верх. Умеў здымаць той морак толькі стары Святазар, бо вялікую сілу трэба мець для таго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 261-262).

Морг [ст.-бел. моргь, моркь адзінка вымярэння плошчы; польск. morg] м. 1. Зямельная мера ў Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на Беларусі (з сярэдзіны XVI ст.), роўная 0,71 гектара (каля 56 сотак зямлі). Ну, і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая! Было ў яе сем маргоў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, а ўсе поўныя: у адным мак, у другім — так, а ў трэцім цапы віселі (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна — Зан., 451). Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою — не мяльчэй як на два вяршкі палову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або пасеяць шэсць маргоў, што ўжо зусім цяжка (У Ka-

раткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 108). Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў са два папару (Я. Колас ТСБМ, III, 174). Кутнікі, батракі, адстаўныя салдаты іўсе, хто выступіць на абарону радзімы, атрымліваюць за гэта не менш трох маргоў зямлі... (М. Віж. Лабірынт Л, 104). Двор Няслаўскіх быў не надта вялікі, але і не малы. Меў ён маргоў пад трыста раллі ды з пяцьдзесят сенажаці (Р. Мурашка Ск., 41). Прымы ў яго нясытыя: морг поля і хата на курной ножцы (Я. Брыль — Ск., 41). — Меней! смяяўся Сцяпан: — у нас усяго тры тысячы маргоў, аў пана дваццаць сем тысяч! (Я. Колас. Бунт 36. тв. у 12 т., IV, 19).

  1. У сярэдневяковай Германіі плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня.

Мосенж [ст.-бел. мосендзь, мосенць, моснондзь, мосюндзь, мосязь, мосяжь і інш.; с.-в.-н. messing] м. Латунь. Некалі, значыцца, яе [гісторыю] прачытаюць і ў Крычаве перад ратушай помнік яму з каменю ці з мосенжу паставяць, як у іншых краінах даўно робіцца (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 198).

Мосця [скарочанае ягамосць] аг. Ягамосць, яго ці яе светласць. [Юлія]: Ах, мосця дабрадзейка! абарані мяне бедную дзяўчыну ад праследавання пана камісара (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 53). Дзеці іхняе мосці зараз ледзь дзеўкамі цікавіцца пачынаюць... (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 86).

Мрыйнік м. Той, хто мроіць, марыць; летуценнік. А ўсё-ткі прыехалі?! зьдзівіўся. Гэта ўжо нямрыйнікі, а цэлыя пакутнікі... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 19).

Мужык м. Селянін, прасталюдзін. Рука мужыка пацягнулася за сякерай, што ляжала побач на лаве (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 330). Сказаў, як казалі мужыкі ў яго маёнтку, адначасова з пахвалой і асуджэннем (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК).

Мужыцкі, прым. Які мае адносіны да мужыка-селяніна, належыць яму. А шчыра ж, міла і Зося, і Янка, — Янук, сын мужыцкі, а Зоф’я, шляхцянка, ..Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата кахання — 36. тв., V, 43). Дзіка ж ты б’ешся, Восень, аб шыбы Беднай мужыцкай Хаткі-сялібы (Я. Купала. Восень 36. тв., I, 318). Збігнеў быў апрануты ў доўгі мужыцкі кажух (А. Карпюк ТСБМ, III, 179). // Такі, як у мужыка, уласцівы мужыку-селяніну. Доўга не чакаючы, .. [Несцер] пайшоў насустрач Кляновічу, узрадаваны, што гэты вучоны мае мужыцкую натуру, бо ранаўстае (П. Пестрак ТСБМ, III, 179).

Мужычка ж. (лаянк.) да мужык. Свеце месяц, свеце, Як дзюрка ў сярмязе; Паніч за мужычкай Безустання лазе (Я. Купала. Паніч і Марыся 36. тв., I, 353). [Ёнтак]: Паніч сніць з сваёй каханкай, Сталь340

нічанкай — гладкай паняй, А мужычцы ж ані ў дум' (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 34).

Мужыччо зб., н. (з адценнем пагардлівасці або лаянк.). Мужыкісяляне. [Мікалай Мікалаевіч:] Мужыччо, а ў інтэлігентаў гуляюць, на французскі пранонс захварэлі (С. Грахоўскі ТСБМ, III, 179). / у параўн. Пілі [паны] маленькімі кілішачкамі, пакідаючы ў дне, не так, як мужыччо, шклянкамі і да дна (Р. Сабаленка ТСБМ, III, 179).

Мужычы, прым. Тое, што мужыцкі. Красаваў, наліваўся I даспеў шнур мужычы (Я. Купала. Жнеям 36. тв., III, 187). / не хочаш ты гору мужычаму Спагадаць, непагода, ані (Я. Купала. Над ніваю ў непагоду 36. тв., I, 170).

Музыка ж. Даўней у беларускіх вёсках так называліся танцы. Распачынаецца музыка пад адкрытым небам; скачуць да поту (Ян Баршчэўскі. Нарыс паўночнае Беларусі Выбр. тв., 85).

Мультаны [ад Мультанаў часткі гістарычнай Румыніі] мн. Валахі, румыны... ён [Тудор] склікае Адважных людзей непакорных Мультанаў, Каб знішчыць паўмесяца ўладу над краем, Каб скінуць турэцкай няволі кайданы (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв„ 250).

Мундзір і разм. мундзер [ням. Montur, ад фр. monture — забеспячэнне] м. Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне. Дзядзькава бурка, на якую на ўсе вочы глядзелі хлапчукі наваколля, пахнула тытунём, як і парадны мундзір (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 241). На тэрасу падымаецца гнуткі і станісты стары ў мундзіры палкоўніка (там жа, I, 80). Быў выхадны дзень, салдатам далі звальненне. Ішлі вясёлыя, у парадных мундзірах (В. Хомчанка ТСБМ, III, 181). Памешчыкі лёгка мянялі свае фракі і сурдуты на чыноўніцкія мундзіры («Полымя»— ТСБМ, III, 181). Я таксама камандзірам, Хоць служу другое лета, Глянь адзнака на мундзіры, За заслугі ж усё гэта (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў... 36. тв., IV, 289). Іўвесь [гетман] ззяў: яго каштанавыя валасы, яго шчокі, новенькі мундзір, расшыты золатам (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 127). Бо як жа так, няма мундзіра! У стычцы пан згубіў мундзір! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 99). А наранку, як схопіцца, дык заўсёды то чужыя боты абуе, то нагавіцы або мундзер чужы адзене (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса Тв., 55).

о Сінія мундзіры — царская паліцыя. Ад «мундзіраў сініх» Можна даць і драла, I твая свабода не зусім прапала (Я. Колас. Дзе дзенешся? — 36. тв. у 12 т., I, 274).

Мундзірны, прым. Які мае адносіны да мундзіра. Твар .. [танкіста] быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра (К. ЧорныТСБМ, III, 181).

Мундур [польск.] м. Тое, што мундзір. Бачыш, цурацца цяпер стаў нашага мужыцкага побыту, як начапіў энеральскія лычкі на мундур. .. (М. Цэлеш. Ападкі-ХБ, 112).

Муралей м. Муляр, будаўнік. Яна [Жывена] часта затрымлівалася тут і, узіраючыся ў сцены, на якіх шчыравалі муралеі, задумвалася над тым, што дасць гэтая дзяржава для Новагародка? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 252). Часта прыязджалі пасаднік і галоўны муралей з Крыўгорада, і тады Гедзімін збіраў сыноў, каб паказваць ім планы хітрацоў-муралеяў (там жа, 371).

А Муралеі-хітрацы. А праз тыдзень, па ўказе вялікага князя, пацягнуліся ў Трокімуралеі-хітрацы з Германіі, Чэхіі і Польшчы, прывабленыя вялікімі грашыма (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 356).

Мурграбля [ст.-бел. маркграбя, маркграбйй, маркграбь, марграбя пагранічны ўладарны князь; польск. markhrabja] м. Кіраўнік замка і наглядчык за парадкам у ім. Дзелам! калі Сапліцу замак я заграблю, На жыццё тут пасаджу цябе вось мурграблю (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 460).

Мурза (мірза) [ст.-руск. мурза; ст.-бел. мурза, мурса, мырза; цюрк. murza\ м. Прадстаўнік феадальнай знаці, кіраўнік асобных ордаў і родаў у цюркскіх мусульманскіх народаў (з ХШ ст.). ..маскавіты трымаюцца золатаардынцаў, цікуюць адзін за адным, хто з іх найболей спадабаецца ханам ды мурзам, атрымае ярлык на княжанне (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 586). ..сёння, са з’яўленнем на небе зорак, хай мурза Хазібей са сваёй тысячай выступае (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 25). Мурза ўсміхнуўся і з ляскам закінуў шаблю назад у піхвы (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 234).

Мурын [ст.-руск. мурйнь; ст.-бел. мурйнь] м. Негр, арап. Няўжо забіў? Ну і чорт з ім, хоць і забіў, прахрыпеў з правага боку мурын (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 300). Чорны, як сажа, стаяў ля карэты хлопец у блакітным курціку, і толькі вільготна блішчалі яго белыя зубы. — Гэта мой мурын, з некаторым гонарам растлумачыла старая пані (там жа, I, 85-86).

Мусцье н. Археалагічная эпоха сярэдняга палеаліту ў межах 7032-га тыс. да н. э. Мяркуюць, з вялікай доляй пэўнасці, што чалавек жыў у нас у сярэдні палеаліт, у эпоху мусцье. У той час ледавік праходзіў па вярхоўях Дняпра, а Беларусь была суцэльнай тундрай (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 107).

Мухаяр [араб. muhajjar] м. Баваўняная тканіна з дабаўленнем шэрсці або шоўку. 3 мухаяру шылі сурдуты (ТСБМ, V, 573).

Муфта ж. Прыналежнасць жаночай вопраткі: род адкрытага з двух бакоў цёплага мяшочка для сагравання рук. Ідучы,.. [Рыма] не разма342

хвала рукамі, як гэта рабіў. [Міхась], а ўвесь час трымала іху муфце (М. Лупсякоў ТСБМ, III, 184).

Мушкет [ст.-бел. мушкеть; фр. mousguet] м. Старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху, якое знаходзілася на ўзбраенні пяхоты ў краінах Еўропы ў XVI-XVII стст. Вузкая лясная дарога з Масквы на захад — да літоўскай мяжы, якая ў той час не абазначалася ні на картах, ні памежнымі слупамі, нярэдка бачыла незлічоную колькасць вершнікаў, пешых воінаў з лукамі і мушкетамі, у латах і ў світках (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 6). [Стэфан:] Так у іх і атрымліваецца, што замест па ворагу з мушкетаў алавянымі кулямі куляць, гавораць тое, да чаго прызвычаіліся даўно страляць! (А. Карпюк. Белая дама БД, 343). Да агулышй смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезнымі белтамі, якіх-небудзь сваякоў мушкета гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт Л, 186).

Мушкецёр м. Салдат еўрапейскай арміі, узброены мушкетам. [Князь:] Там у мяне гарматнік, інфантэрыі шэсць тысяч ды гусарыя з кавалерыяй, ды аддзел гран мушкецёраў, як у французскага караля (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 192). А пры Шышкове фурман ды мушкецёр от іўся табе баталія (У. Караткевіч. Зброя 43, 313).

Муштарда [польск.] ж. Гарчыца. Гледзячы наяго, роіліся ўспаміны з гадоў мінулых, і тады, быццам-бы наяве, пахла смажанай скваркай, вясковай каўбаскай: з часначком, перчыкам і нямолатай муштардай (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 65).

Муштра [польск. musztra, ад ням. Muster] ж. Сістэма ваеннага навучання, заснаваная на бяссэнсавым завучванні пэўных прыёмаў. На другі год нашыўкі далі яму і другіх муштры вучыць загадалі (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня Тв., 7-8).

Мша [ст.-бел. мша; польск. msza] ж. (царк.). Імша, абедня. [Ягайла:] Любы брат, вось даслухаю другую мшу пачнём! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 377). Мніх-каплан, каторы на той час мшу справоваў, ад страху ўцёк (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 277).

Мыліца ж. Ручка на рукаятцы сахі. Рагачжа яловы — Ў ім мыліца ўбіта 3 ярмом змацаваны Прызьмом з дубцоў вітым (Я. Купала. Саха 36. тв., I, 329).

Мыліцца незак. Памыляцца. I псюкі, якіх ён [немец] трымаў, наколькі я ня мылюся, былі тыя самыя, якіх мы калісьці спаткалі (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 204).

Мыслі мн. Літоўскія грошы. Кожная хата дым. і кожны дым прыносіць штогод у княжую казну сярэбраныя грыўны, куны і мыслі вавёрак па-літоўску (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 283-284).

Мыслівы [польск. mysliwy] м. Паляўнічы. Дай пораху, паночку! Так спгары, чуць жывы, Прасіў пана даўнейшы са двара мыслівы (Я. Лучына. Стары ляснік — Зан., 459). Бо на Літве мыслівы, як на рацэ човен, Бадзяецца; усякі оступ яму ровен (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 451).

Мыта ж. і мыт м. [ст.-бел. мыто 1. Пошліна. 2. Месца, дзе збіралі пошліну. 3. Пасада мытніка. 4. Заробак; польск. myto < с.-в.-н. müta], Натуральны або грашовы плацеж за ўвоз, вываз, правоз тавараў праз мяжу, а таксама за гандаль імі. -Мыта плацяць тэўтоны? — спытаўся ў епіскапа Уладзімір (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 125). Алекса заплаціў паложаную парубежную мыту і ехаў спакойна (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 69). [Мытнік:] Абрыдла мне ўсё. Есці абрыдла, мыта абрыдла, жонка абрыдла (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 95). To рэжуць людзям бароды, а з тых, хто нехоча, мыт за бараду бяруць (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 311). А поты.м ідзеш мыт браць, вазы чапамі мацаць, каб не везлі недазволенага. А чагояны там вязуць? Хіба гарэлку?! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 95).

Мытар м. Тое, што мытнік. Яможа ўвогуле прарокам быць хацеў, а мне мытарам. А што?! Тфу, вось што (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 95).

Мытнік [ст.-бел. мытнйкь 1. Зборшчык падаткаў, пошліны. 2. Вялікі грэшнік] м. Асоба, якая збірала мыта. Як ніколі, прыходзілі ў Перуновы храм месцічы Крывіч-горада, прасілі ратунку ад хцівых мытнікаў, ад пасадніка, які па загаду князя браў неймаверныя падаткі з кожнага дыма — на вайну (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467-468).

Мытніца [ст.-бел. мытнйца 1. Месца, дзе збіралі падаткі, пошліну. 2. Пасада мытніка] ж. Мытня. Ўжывелавых вагонах На славу капіталу, Як быдла, павязуць, пагоняць. Куды? Нашто? Каб меці мытніцу на Дарданелах (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 293).

Мытня ж., адрадз. Таможня. Прафесар сочыць за тым, як уважліва, старонку за старонкай, праглядаюць запісы ў сшытках чыноўнікімытні (П. Галавач ТСБМ, III, 188).

Мыцельнік м. Умывальня. Як мне сказалі, што вы выехалі ў госьці, то я, прызнацца, і ня прыбіраў, і ён [нумарны] заклапаціўся каля мыцельніка (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 105). У мыцельніку Валі Камоцкай давялося стаць вобак з сваімі таварышкамі (М. Сяднёў. 344

Раман Корзюк К, № 5-6, 33). Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з цалёвак, нібы мыць міскі (К. Чорны Ск., 17).

Мэлёдычны, прым. Меладычны. «О птушаняткі!» прамовіла [Магда] нарасьпеў мэлёдычнай беларускай мовай (М. Цэлеш. Цётка Магда-ХБ, 169).

Мэлёдыя ж. Мелодыя. Ён [Сымон] успомніў ноты, пана 1 мэлёдыі ў знакох (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 137).

Мэлянхалічна, прысл. Меланхалічна. -Даехалі, значыцца, -рэйкі скончыліся, і мы стаімо на стыку, мэлянхалічна перапыніў маўчаньне Раман (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 21).

Мэрам, часц. Быццам, нібы. Гуляе жонка па ночы, Ты мэрам спіш, зажмур і вочы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхтаТв., 122). Згорнеш нек іх [пальцы], мэрам хвігу збіраешся даць каму-нібудзь (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле ТС, 147).

Мэталёвы, прым. Металічны. ..асьцярожна выцягнуў наперад руку, якая наткнулася сьпярша на масыўны мэталёвы падсьвечнік (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 86).

Мядзяк м. Медная манета, грош. Заплакала [Кацярына], пайшла шляхам, ЎБроварах спачыла, Ды сыночку за мядзяк той Перніка купіла (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 389).

Мяла ж. Мяліца, мялка, на якой лён або пяньку мнулі.

0 Hi ў кола ні ў мяла — няўмелы, няздатны чалавек. Людзі і палюдску жыць хочуць. Што яны, цётачка, вінаваты, што старшыні ні ў кола ні ў мяла?.. (М. Клебановіч. Заручыны ЭСФ, 275).

Мянтэжыць незак. Непакоіць, трывожыць. Зенька пайшоў, а тое, што ён сказаў, яшчэ доўга мянтэжыла Богушавых (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 27).

Мярзячка [ст.-бел. мерзячка 1. Гнеў, злосць, лютасць, раз’юшанасць. 2. Агіда, прыкрасць, абраза. 3. Дрыжыкі; абмарожванне] ж. Прыкрасць, нуда, смутак. Каралю б я данесла пра твае выбрыкі, ды мярзячка мяне бярэ глядзець на цябе (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 133).

Мястовы, прым. Які мае адносіны да места (мяста); гарадскі. Вы людзі мястовыя, адукаваныя, дык-жа мусіце ведаць усё... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 9).

Мястэчка, мясцечка і мясьцечка н. Вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада, пасёлак гарадскога тыпу. Гэта надавала маленькаму мястэчку вялікае ажыўленне (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., Ill, 239). Саўгас — горад, не мястэчка, He які там Любань! Ладпарадак, люду поўна, Толькі глянуць люба (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 196). [Маці]: Сотні вёсак і мястэчак, Гарадоў нямала,

Рэк бурлівых, пушч гамонкіх 3 неапетай хвалай (Я. Купала. Сын і Ma­ili 36. тв., IV, 88). Трэба сказаць, што Курылка любіў гуляць. Бывала, перад сьвятам пойдзе ён у мястэчка, дзе была воласьць, двухкласная школа і загуляе (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 246). 3 высокага берага, на якім стаіць наша мястэчка, відаць было ўсё залітае вадоіі наваколле (Я. Ермаловіч ТСБМ, III, 194). Аляксей адразу ўспомніў невялічкае мястэчка. Асабліва выразна чамусьці прыгадалася брукаваная плошча з новым будынкам.. школы і паўразбураным касцёлам (I. Мележ ТСБМ, III, 194). Мікаш кожны раз клапатліва аглядаўся ці не ссунуліся бочкі з аўсом, якія ён вёз на продаж у мястэчка (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 325). Хаця і рана ён прыехаў у мястэчка, па dapose колькі коннікаў яго абагнала (там жа, 327). Памочнік меў значок саюза рускага народа, пасылаў свае творы ў газету «Русское знамя» і лічыўся ў мястэчку чалавекам мыслі, пяра і бутэлькі (Я. Колас. Пісаравы імяніны 36. тв. у 12 т., IV, 57). Хоць, ідучы па слядах, яны [партызаны] і аддаляліся ад мястэчка, але праява гэта іх моцна ўсхвалявала (Я. Колас. Дрыгва Др., 69). Хрэсны ход у старым мястэчку Кладзенскай губерні, — прагучаў раптам голас Хілінскага (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 203). Недабой прывітаўся з ім [шляхціцам], папытаўся куды той ідзе. Ды вось, у мясцечка купіць каня і іншага для службы каралю, — адказаў Бутрым (В. 4аропка. Храм без Бога Хр., 205). ..пайшлі у мясьцечка к абедні і ў воласьць за пісьмом (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 133).

Мясьцечковы, прым. Які мае адносіны да мястэчка (мясьцечка). Мясьцечковые жыды краму Саўчанкову спалілі, каб не перабіваў гандэль ім (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 130).

Мячэтнік м. Чалавек, які валодае гіпнозам. Сваім неадрыўным позіркам ён быццам выварочваў, ламаў усё маё нутро. «Мячэтнік», — адразу здагадаўся я (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 530).

Мяшочнік і мяшэчнік м. Той, хто скупляў мяшкамі харчовыя прадукты і незаконна перавозіў іх з мэтай спекуляцыі (у перыяды нарміраванага забеспячэння насельніцтва прадуктамі). Вагоны былі набіты бітком мяшочнікамі, людзьмі ў пашарпаных салдацкіх шынялях (А. Звонак ТСБМ, III, 197). Саюзы моладзі дапамагалі партыі.. у барацьбе з мяшэчнікамі і спекулянтамі («Маладосць» ТСБМ, III, 197).

Мяшчанскі, прым. Які мае адносіны да мешчаніна, мяшчан. Палкоўнік паклікаў да сябе старасту мяшчанскай управы (3. Бядуля — ТСБМ, III, 197).

Мяшчанства н., зб. Мяшчане. ..ён гаварыў na-руску спявуча, як гаворыць маскоўскае мяшчанства (У. Караткевіч. Зброя -43, 285).

Наагул, прысл. Наогул. [Кастусь:] Дый наагул із мной іншая справа: нас усіх, апроч прафэсуры, з унівэрсітэту ўзялі бараніць савецкую ўладу... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі -ХБ, 207).

Набіліцы мн. У кроснах драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда. 3 бярозы вычасаў ставы ёй новыя. Набіліцы кляновыя зрабіў (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 120). // перан. Садзіцца маё сэрца-ткаля ў кросенькі, Набіліцамі громка б’е (там жа).

Набой м. Баявы снарад, патрон і пад. Трос акопы, ірваў целы Гарматны набой (А. Куляшоў-ТСБМ, III, 207). Сярод.. [нямецкіх] танкаў пачалі рвацца набоі з артылерыі, якая абазвалася з горада (К. Чорны ТСБМ, III, 207). Дык на Усова ці Казлова Кладзецца, думаю, высокі гонар, Набоі ёсць (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 286). Іхай жа пасягнуць гарматы і набоі Наперад, гэй, таварышы, даўсясветнай волі! (там жа, 295).

Набор м.:

0 У наборы у рэкрутах. Маіх шэсць сыночкаў здаецца, ці мала? Усе разышліся! Адзін у наборы, Адзін пайшоў прочкі, за чорныя моры, Адзін за Дунаем саўсім асядліўся, Адзін у Сібіры — з старйлынёй пабіўся (Ф. Багушэвіч. Думка Тв., 35).

Наверша ж. Вострае лязо дзіды. [Гедзімін:] Таму што хачу, каб мая дзіда была самай ... самай удалай. А гэтыя навершы — абодва — рабілі на маіх вачах, і яны для мяне ўжо — свае (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 504). Наверша, зробленая Лозкай, павінна быць з ім [Альгердам] (там жа, 515). Наверша, выкаванае Лозкай, было насаджана на ясеневае дрэўка, і гэтую дзіду везлі ў асабістай фурманцы княжыча разам з баявой сякерай і мячом (там жа, 519). Два навершы дзідаў ляжалі на лаве, адліваючы шызым бліскучым холадам (там жа, 503). ..вупыры з чырвонымі тоўстымі вуснамі і смокчуць, смокчуць, смокчуць свежую кроў, што цячэ па шлемах, па скураных панцырах, навершах, суліцах, шчытах, а людзі таго не бачаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 352).

Навет, прысл. Нават. Чытаў некалі, што шчупакі галодныя, навет злоўленыя ў сеці, кідаюцца на другую рыбу (М. Цэлеш. Шчупак — ХБ, 167). ..паліцыя-ж адбірала навет і кіі, таўсьцейшыя за палец (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай -Тв., 40).

Навой м. (спец.). Пярэдні і задні валік у кроснах. На навой праз бёрда Аснову ўскруцілі [кабеты], А роўна і цверда У чыны зарадзілі (Я. Купала. Тканне намёткі 36. тв., I, 211). 3 бярозы вычасаў ставы ёй новыя, набіліцы кляновыя зрабіў, .. Навой, як трэба, зарубіў (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 120).

Навуснікі мн. Палоска тканіны, якую завязвалі на вусы для таго, каб прыдаць ім належную форму. Відаць, перад адзяваннем рэдактар чапляў на вусы навуснікі, а канцы іх, туга нацягнуўшы, завязваў на патыліцы і так хадзіў з гадзіну, каб прыдаць вусам пажаданы для іх уласніка выгляд (Я. Колас. На ростанях ТС, 149).

Нагавіцы [ст.-бел. ноговйцы] мн. 1. Адна з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў штаны. На плоце сушыліся: трыгубіца, лыкавыя лапці з анучамі w шэрыя нагавіцы, запэцканыя водарасьцямі (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 7). А хлопцэ ходзяць у іх [палякаў] без нагавіц аж да тэй пары, пакуль не спатрэбіцца ісьці ў сваты або ў войска, бо датыхчас дзяцюк усё яшчэ лічыцца блазнам (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса-Тв., 53). Had урвішчам, ля грушы, стаяў белы стары, белы ад галавы да нагавіц (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 13). Пан Юры быў ва ўсім белым. Белыя кабці, белыя скураныя нагавіцы, белая футра, падбітая гарнастаем, белая, таксама гарнастаевая, шапка з заломленым вастраватым верхам (там жа, II, 199). Жывена, вылятаючы з дзвярэй пакоя, адразу ж кінулася назад — у калідоры закіпела сеча, паўголыя, хто ў нагавіцах, хто ў адной кашулі купцы і ахоўнікі адчайна супраціўляліся прышлым (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 137). ..было бачна, як набрынялі вадою навіслыя на рамах ледзяшы, як то святлеюць, то зноў цьмянеюць кінутыя ў кут нагавіцы і парты, прыціснутыя зверху цяжкім скураным шчытом і шаломам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 390). Апранут быў [Шэмет] у шэры даматканы курцік, перацягнуты путам, і зрэбныя, да калень .. нагавіцы (М. Лобан ТСБМ, II, 224). Адзетыя яны [хлапчукі] былі ў старыя латаныя суконныя халацікі, падпяразаныя даматканымі каляровымі паясамі. На нагах смешна варушыліся радняныя нагавіцы (Я. Колас. Дрыгва — Др., 104). Жаўтавата-брудныя бацінкі «амерыканкі» на нагах, скруткі да кален, парваныя нагавіцы. Усё гэта напамінала нядаўны час вайсковага комунізма (3. Бядуля. Тры крыжыкі Выбр. тв., 205).

  1. Частка жаночага гарнітура. На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку, разрэзаную па баках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 296).
  2. Перан. Лапы. Сабак сёння чакала цяжкая работа: хапаць звера ззаду «за нагавіцы», адцягваць яго ад паляўнічых (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 198).

Нагай м. Тое, што нагайка. Упалі дзверы ... а нагай Ўздоўж едзе па жыдоўскай спіне (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 419). Даўней нам «мамкай» Двор быў з нагаем, Цяпер казнумы «Матушку» маем (Я. Купала. Даўней й цяпер 36. тв., I, 199).

Нагайка ж. Кароткі раменны плецены бізун. У запыленым паветры апісвалі кругі казацкія нагайкі (Ц. Гартны ТСБМ, III, 225). He свісціць ужо нагайка, He гудзіць бізун (Я. Купала. Безназоўнае 36. тв., V, 146). Цень мінуўшчыны праклятай, Дзе бізун гуляў з нагайкай, Змеціцё вы, арляняты, Сваёй новай сілай, байкай (Я. Купала. Арлянятам 36. тв., IV, 110).

Нагарода ж. Узнагарода, падзяка. Знай [Беларусь], сягоння дзень твой важны Важнай нагароды (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай 36. тв., IV, 271). [Стары грэк]: На дзіва песня! He жаль нагароды! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 104).

Нагата [ст.-руск. ногата} м. 1. Грашовая адзінка Старажытнай Русі (у XI ст. была роўная 1/20 грыўні кун (прыблізна 2 Уг г серабра) = 1 куны = 2 разаны = 5-7 !4 вевярыцы; у XII—XIII стст. раўнялася 1/20 грыўні кун = 2 куны або разаны). Сто нагат альбо трыццаць кун, — мой голас прагучаў спакойна (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 402). Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі — кожная з іх па цане адпавядае адноіі куне, альбо пгром нагатам (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 41). Белавалоду хацелася як мага хутчэй збыць тавар, зарабіць паболей нагатаў і выкупіць у Ядрэйкі істобку (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 67).

  1. Першапачатковае абазначэнне куфіцкага дырхема.

Нагруднік м. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі. Яны і праўда чакалі: селяніну чыстай вышыванцы з кутасамі на грудзях, вершнік у скураным нагрудніку і панцыры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 416).

Надзел м. Зямельны ўчастак, які выдзяляўся сялянскай сям’і. Бацька Бабейкі меў зямельны надзел з трох дзесяцін, раскіданых дробнымі шнуркамі ў розных мясцінах, на палянах-астраўках між лесу і балот (Т. Хадкевіч ТСБМ, III, 236).

Надлобнік м. Забрала. Няхай ён [Конрад] толькі надлобнік падыме, — Ніхто не важыцца з ім мацавацца (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 231).

Надсэкванскі [ад польск. Сэквана рака Сена, на якой стаіць Парыж], прым. Парыжскі. [Кароль]: О так! хацеў бы яшчэ, хоць у ва сне папесціць свае змыслы тымі цудоўнымі вобразамі надсэкванскіх прыгажунь! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 35).

Назвіска [ст.-бел. назвнско, назвйшко, назвыско — 1. Імя, прозвішча. 2. Назва; польск. nazwisko] ж. Назва, прозвішча. «Іліхія слугі змея пачалі лічыць людзей горш гавяды, пачалі сароміцца, што самі яны людзі, пачалі выдумоўваць сабе ўсялякія назвіскі» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 120). «Скажы, скажы, міленькі! Галубочак сызенькі! Як тваё

назвіска?» «Па бацюшцэ Краковіч, Па матушцэ Паповіч» (В. ДунінМарцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 345).

Назова ж. і назоў м. Назва. [Багіня:] ..ня знае назовы зямлі роднай, каторая ўзрасьціла яго [Ігната] (В. Ластоўскі. Прывід Тв., 13). У гэнай брашуры ён [аўтар] задаваўся мэтай давесьці, што парасейску трэба пісаць назоў гораду ня «Полацк», а «Полотск» і што быццам у гэтым пераменаваньні прастарога назову крыўся сам цэнтр «абрусеньня краю» (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 76-77). Што датычыць Вохры, то той усё бегаў у «Gasthaus» грэцца півам, якое ён разбаўляў прынесенай у кішэні «пяцісмакаўкай» (гэта гарэлкай з назовам ад прозьвішча таго, хто яе гнаў, хаця я і сумняваюся, каб Пяцісмак гнаў гарэлку) (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 200).

Найбарджэй [польск.], прысл. Найхутчэй. [Суддзя]: Я прасіў бы, каб асан як найбарджэй пакінуў мой дом (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 170).

Найміт м. Наёмны работнік, парабак. [Алесь:] Хіба табе найміт будзе так працаваць, якмужык для сябе на сваёй зямлі? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 154). Па вузкай сцежцы, ўздыхаючы цяжка,.. Бледны, апрануты рванай сярмяжкай, Шоў найміт вольны (Я. Купала. Вольны найміт 36. тв., IV, 45). I хоць раздзёр бы сябе напалову, He запытаюць аб долі мазольнай... Хоць бы трупам, не скажуць ні слова... Ен найміт вольны! (там жа, 456). Выгнаны з манастыра, ён [паслушнік] не меў права лячыць, таму пасвіў авечак як найміт (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 159). / у параўн. Так, жыў сабе [Караневіч], ..як найміт, нават не звіў сабе ніякага гнязда (Я. Скрыган-ТСБМ, III, 252).

Наймітка ж. да найміт. [Кацярына:] Мой бацечка. мой браточак! Хоць ты не цурайся! Найміткаю табе стану... (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 395).

Наймічка ж. Наёмная работніца, служанка, парабчанка. Атрад конных жандараў прывёў іх [партызан] звязаныху гэты самы фальварак, дзе я працавала наймічкай (3. Бядуля. Новагодняя елка Выбр. тв., 237-238). 3 сямі гадоў аддалі.. [Антолю] у наймічкі да дробных паноўфальваркоўцаў (А. Якімовіч ТСБМ, III, 252). Ах, багаты двор, багаты двор'. Найміты і наймічкі, паркан, грошы ў скарбонцы недзе ў падполе.. чароды коней і кароў, самыя багатыя іконы ваўсім наваколлі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 206). / у параўн. На багатым хутары ў далёкага дзядзькі [жанчына] была як за наймічку (К. Чорны ТСБМ, III, 253).

Накаленнік м. Частка старадаўняга воінскага даспеху, якая засцерагала калені. У белых плашчах з нашытымі крыжамі стаялі яны не350

рухома, гледзячы скрозь вузкія вачніцы шаломаў, бліскучыя накаленнікі нібы падвышалі іх, жалезныя пальчаткі, пакладзеныя на рукаяці мячоў, здаецца, гатовы былі схапіць і сціскацца на шыі ворага, не шкадуючы яго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 59).

Налога [ст.-бел. налога — уціск, прыгнёт, цяжкае становішча] ж. Здарэнне. [Баркулабіха:] -Дай пане Божа, каб налога гэтая дабром скончылася, каб дзіця маё не мела гора! (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 84). Расклаўшы мапу, яшчэ ў свеце вечаровага сонца пачалі спрачацца вышэйшыя паны княства, дземожа адбыцца налога, а скончылі спрэчкі, калі ярка загарэлася Мілавіца (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 591).

Наложніца ж. Палюбоўніца. [Роберт:] ..аўгуст патрабуе, каб ты прывёў з сабою і тваю наложніцу. [Канюшы:] Для чаго? толькі і змог выгаварыць галоўны канюшы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 204-205).

Нальшчанка ж. Жыхарка Налывчан. Ягоная [Яўнута] нянька з нальшчанак, і яна ажно зачаравала хлопца ўсялякімі нальшчанскімі байкамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 447).

Нальшчанскі, прым. Які мае адносіны да Нальшчан (Нальшан). Спадчынны нальшчанскі князь, вымушаны быўягоны бацька Даўмонт збегчы адсюль у Пскоў, ратуючыся ад гневу Міндоўга, і там стаў ён пскоўскім князем і абаронцам княства (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 325).

Намеснік м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XV стст. прадстаўнік вялікага князя, якому належала адміністрацыйна-гаспадарчая, фінансавая і судовая ўлада на тэрыторыі былых самастойных княстваў. На куццю намеснік Васіль Барэіікавіч у вялікім пакоі палаца варажыў, як варажыў у гэты час увесь Смаленск (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 266). Ужо было так — намесніка сякерамі забілі і са сцяны ў роў скінулі (там жа, 267). Пачаў [хлопец] пералічваць: камандзір варты, сотнік, ваявода, маршалак, намеснік... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 360). II У XVI-XVII стст. у Вялікім княстве Літоўскім памочнік старосты ці ваяводы, які ажыццяўляў адміністрацыйную судовую ўладу ў паветах і ваяводствах.

  1. Урадавая асоба мясцовай адміністрацыі, генерал-губернатар у Расійскай імперыі.

Намесніцтва н. 1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім, якой кіравалі намеснікі вялікага князя (намесніцтвы ўтвараліся звычайна ў выніку скасавання ўдзельных княстваў і падпарадкавання іх велікакняжацкай уладзе). Ці даўно ашмянскае намесніцтва атрымаў, а цяпер Смаленск ад імя князя Вітаўта трымае (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 267).

  1. Назва губерні ў Расійскай імперыі ў 1778 1796 гг.

Намёт [ст.-бел. намёть — шацёр, палатка; польск. namiot] м. Будан, шацёр. Выйшлі з горада, прайшлі полем і апынуліся ў намёце Уладзіміра, дзе нічога не было апроч воўчай шкуры (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 31-32). ..яна [Рагнеда] глядзела на шчыліну ў полагу, праз якую прарэзваў змрок намёта вузкі сонечны прамень, але свет за шэрым палатном, нацягнутым на слупы, здаваўся Рагнедзе жудаснай цемрай (там жа, 32).

Намётка ж. Тое, што намітка. Царква была поўная, як ніколі. Пахнула кажухамі і ботамі. Світкі, мужчынскія і жаночыя, кажухі, белыя мужыцкія галовы і снежныя намёткі жанчын (У. Караткевіч — ТСБМ, III, 273). Дружна і ахвотна Бяруцца за дзела: Трэба, каб намётка К вечару паспела (Я. Купала. Тканне намёткі 36. тв., I, 211).

Намісма (намізма) [гр. nomisma манета] ж. У познерымскай і ранневізантыйскай імперыях назва любой залатой манеты; у Візантыйскай імперыі назва соліда. Аднак жа трыццаць тры гады, праведзеныя на троне, — і якім троне! — зрабілі з яго [рыцара] іншага чалавека. Ды што там чалавека —паўбога, чые выявы на залатых манетах — намісмах — нібы памнажалі яго самога, прымушалі візантыйцаў, нават самых нізкародных, нават у тавернах ці публічных дамах, паніжаць голас, гаворачы пра імператара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 181). [Нікіфар:] У мяне ёсць конь. Калі вылечыш яго, атрымаеш залатую намісму (там жа, 146). — Самыя знакамітыя візантыйскія дактары ў нас перабывалі. Колькі залатых намісмаў аддаў ім гаспадар! — распавядалі жанчыны (там жа, 152).

Намітка (павойнік) ж. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын. На яе галаве красуецца намітка з вышытымі канцамі (Я. Колас — ТСБМ, III, 273). Наміткі жанчын, калі карагод звужаўся, раптам наліваліся трапяткой чырванню (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 7). Але кметы схапілі яе [Рагнеду], апусцілі на калені, сарвалі намітку, Кірыла наблізіўся і сказаў напеўна: «Адварочваецца раба божая Гарыслава ад свету ад людскага жыцця, прысвячае сябе Ісусу Хрысту і прымае імя ў манастве Анастасся...» (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 84). Княгіня Еўна плакала, бялюткае празрыстае покрыва на яе намітцы жалобна схілілася над ружовым тварам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 436). А відовішча было надзвычай прыгожае: смарагдамі, яшмай, вірэламі абсыпаныя паясы, наміткі, бранзалеты залатыя ці шкляныя трохгранныя, бронзавыя і медныя фібулы, сумачкі, абшытыя бісерам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Ткалі лён на белыя наміткі, ручніковыя ўборы, вышывалі іх альбо аблямоўвалі сярэбранымі жалезнымі бляшкамі (там жа, 69). Зда352

валася,.. што іконы ў залачоныхрамах, ахінутыя белымі льнянымі наміткамі і ручнікамі, вось-вось не вытрымаюць хістання цяжкага, гарачага духу хаты і ўпадуць (У. Паўлаў ТСБМ, III, 273). II вобразн. Лёгкай наміткай слаўся на балоце шызы туман (Г. Шчарбатаў ТСБМ, III, 273). Поле было заслана наміткай сіняватай смугі, а лес за ім стаяў сіні-сіні (I. Навуменка ТСБМ, III, 273).

Намова [ст.-бел. намова, наймова, номова 1. Парада; падгавор, падбухторванне. 2. Нарада; дэбаты. 3. Дагавор, пагадненне. 4. Абгавор, паклёп. 5. Змова. 6. Згода, дамоўленасць. 7. Размова, гутарка] ж. Падбухторванне. Ну што, верная жоначка? Што, нявестнік? Ціўдалася ж табе твая намова? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164).

Наперснік [ст.-бел. наперснйкь] м. 1. Блізкая давераная асоба. Н У тэксце: малодшы член дружыны; слуга. А ты, буй-Рамане, і Мсціслаўле!.. Есць бо ў вас жалезныя наперснікі пад шоламамі лацінскімі. Ад іх затрасліся ўжо землі і шмат якіх краёў: Хінова, Літва, Дарамела, Яцвягі і полаўцы, кінуўшы дзіды свае й галовы свае накланіўшы пад тыя стальныя мячы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 243).

  1. Частка адзення старажытнаяўрэйскага першасвяшчэнніка; нагруднік.

Наплечнік м. (разм.). 1. Частка старажытных воінскіх даспехаў, якая засцерагала плячо. Перад жалезнымі ляжала вялікае поле, і па ім скакалі да войска два коннікі ў лёгкіх кальчугах з пласцінамі і наплечнікамі: Братчык і Фама (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 313).

  1. У царскай Расіі папярочны пагон, які насілі як знак адрознення ваенныя і некаторыя чыноўнікі. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў (Я. Колас ТСБМ, III, 287). Але дзесьці, на дне душы яго, варушыліся другія думкі, і яму ўяўлялася цэшка і прыстаўскія наплечнікі (Я. Колас. Соцкі падвёў — 36. тв. у 12 т., IV, 32).

Напрыканцы, прысл., адрадз. У канцы. Дамоў вярталіся напрыканцы дня — лось мардаваў пераследнікаў да апошніх сваіх сіл (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 264).

Наркамзем м. Народны камітэт земства. Наркамзем ведае, што робіць! — гаварыў сход на розныя галасы (3. Бядуля. Язэп Крушынскі — 36. тв. у 5 т., V, 68). [Карнейчык]: Якая ж твая работа ў Наркамземе? [Лютынскі]: А ў кожны сектар прыходзіцца нос утыкаць. Але найбольш мяне цікавіць землеўпарадкаванне (К. Крапіва. Канец дружбы 36. тв„ II, 28).

Наркамземаўскі, прым. Які мае адносіны да наркамзема. Аграном, мабыць, не разумее наркамземаўскіх спраў (3. Бядуля. Язэп Кру-

шынскі 36. тв. у 5 т., V, 68). Вынесеш пастанову аб высяленні якоганебудзь былога панка, што мае дзесяцін шэсцьдзесят-восемдзесят, а ён табе праз два тыдні тыц у нос ахоўную грамату: не чапай яго, ён культурны гаспадар. Адгарадзіліся кругом наркамземаўскімі законамі-укалупні яго папробуй (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 262).

Нарком м. Народны камісар. Калі й сюды дайшлі чуткі пра Прышчэпава, дык яго, пэўне, ня толькі скінулі з пасады наркома, але й пасадзіліў «кутузку...» (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 11).

Народаволец м. Член арганізацыі «Народная воля». Можна толькі здагадвацца, што дзеецца там зараз, якія бунтарскія думкі ў галаве кожнага з народавольцаў (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 215).

Народаправы мн. Закон. ..даслалі мне ў 1881 ці 1882 року.. гарачую тай поўную самасвядомстеа ваззову да Беларусі, гдзе казалася, што мы народ, імеюшчы стаянства [месца] сваё, народаправы свае і пр. і пр., што язык наш крывіцкі — не цыганская... галда якая (В. СавічЗаблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 549).

Народнік м. Паслядоўнік народніцтва. У1884 годзе беларускія рэвалюцыйныя народнікі пачалі выдаваць у Пецярбургу нелегальны гектаграфічны часопіс «Гоман» (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 290). Яны называлі сябе народнікамі ірынуліся ў вёскі да мазольнага люду са сваімі светлымі ідэямі (там жа, 118).

А Анархісты-народнікі: ..ідэі чыстых анархістаў-народнікаў (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 290).

Народніцтва н. 1. Грамадска-палітычны рух у Расіі ў другой палове XIX ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і імкнуўся цераз яе ажыццявіць ідэі сялянскай дэмакратыі і пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталізм. Мы вырашылі дзейнічаць у імя пазнаных народам інтарэсаў, анеў імя чыстай дактрыны. Гэта характэрная асаблівасць народніцтва (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 290).

  1. Спецыфічная фаза гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі паміж «хаджэннем у народ» (1872-1874) і тэрарызмам (1878-1881).
  2. Шырокі спектр ідэй і падыходаў, звязаных з цікавасцю інтэлігенцыі да «народа»: пераважна сялян і рабочых, іх светапогляду, звычаяў, нораваў і г. д.

Нарты [польск.] мн. Лыжы. / у параўн. Ішоў ён да нас шырокімі крокамі, быццам нартамі соўгаў; на правым плячы дубальтоўку трымаў (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 63).

Наручы мн. Металічная частка брані або латаў, якая ахоўвала рукі ад локця да кісці. Уперадзе скакаўу баявых даспехах кальчузе, сталё354

вых наручах і падкладах, у місюрцы на галаве сотнік Шыкуліч (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 38).

Насамперш, прысл. Найперш. У першых іхных сялібах, на гарах Алімпійскіх, Гэліконскіх і Пандэйскіх насамперш зараджаецца рэлігія, музыка і філёзофія, якой пасыія славілася Грэцыя (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 94).

Наскі,займ. прыналежны. Наш. [Старшыня сходу:] -Дык вось, грамадзяне, каб ведалі ў горадзе ўсе наскія крыўды і скаргі, трэба, грамадзяне, усё сказаць таварышу дакладчыку... (П. Галавач ТСБМ, III, 308). Наскія дарогі, наскія пуціны У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць (П. Глебка ТСБМ, III, 308).

Насмараваць [польск.] Змазаць. .. можна насмараваць нашы стрэльбы й схаваць іх надалей (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай-ХБ, 21).

Насоў м. Верхняе адзенне з даматканай тканіны. Сьляза выкацілася зь ягоных вачэй — ён [Сымон] хуценька змахнуў яе рукавом насову (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 205).

Наступствы мн. Вынікі. — Такія ў вас і наступствы, — з’едліва сказаў Барэйкавіч. Дурняў слухаць — розуму не займець (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 270).

Натарый [ст.-бел. нотарйй, натарыушь пісар; лац. notarius] м. Пісар. Вітаўта прадстаўлялі Бутрым і натарый Мікалай Цыбулька (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 285).

Наўе зб., н. Мерцвякі. Нездарма ў казках баяць пра трэцяе вока яно было ў чалавека, ды знікла, бо ён развучыўся глядзець у свет наўя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 472).

Наўчоны, прым. Вучоны. Наўчоные людзі падлічылі, колькі важыць зямля, ці далёка ад зямлі месяц, сонцэ; яны ведаюць, па якіх дарогах бегаюць плянэты, а ніхай дадуць яны атказ, хто пусьціў іх у гэткі гармонічны ход, ніхайяны знайдуць Першапрычыну усякае істоты (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 52).

Нахальны, прым. Пільны, тэрміновы. У Лошыцкім сяле гоман, крык, ахвота; Яку вуллі пчолы, гудзяць божы людзе, .. Чы яка нахальна прыспела работа? (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала Тв., 224).

Нацдэм м. Нацыянальны дэмакрат. — Той наш нацдэм Прышчэпа разумна разважаў: «Што-ж, кожная сям’я гаспадара ёсць калгас. Неразумна ламаць сем’і, заганяючы іху адзін вялікі калгас» (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 40).

Нацдэмаўскі, прым. Які мае адносіны да нацдэма. Выцерабяць нас нанава, як у 1863! Дык, кажаш, выцерабяць? А ты што, ня бачыш і ня чуеш? «..Адсячы галаву нацдэмаўскай гадзіне...» Заклік: вы-

біць нашу інтэлігенцыю, пакінуць народ без кіраўнікоў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 11).

Нацдэмаўшчына ж. Нацыянальна-дэмакратычная ідэалогія, якая заключалася ў адмаўленні дыктатуры пралетарыята, у імкненні да палітычнай ураўнавагі сялянства з рабочым класам. ..ён [Кузьма] толькі дагадваўся, што перагляд справы зьвязан з беларускай нацдэмаўшчынай, якая штораз прымала ўсё вайстрэйшыя й вайстрэйшыя хвормы (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 132).

Начлежка ж. Начлежны дом. Шмат пакут перажыў Цішка Гартны, начуючы на лаўках сквераў, у цёмных калідорах начлежак (М. Хведаровіч-ТСБМ, 111, 339).

Наш, займ.:

о Haut закрыты тое, што размеркавальнік. Ты быўу нашым закрытым? He? Зойдзеш калі-небудзь паглядзець. Балыкі, асятры, сёмга амурская, шынкі -усё гэта вэндзанае, толькіўрот кладзі! (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 58).

Наяў, прысл. Наяве. Перапрашаю! сказала, імкнучыся ня даць магчымасьці вырвацца наяў свайму гневу (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 58).

Неаднокраць [ст.-бел. неоднокроть, неоднокроть], прысл. Неаднаразова. Капейкаў Султан неаднокраць зьбіваў іхз mpony... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 71).

Невашта, займ. Нешта. ..яны пра невашта доўга спрачаліся (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 26).

Невеглас [ст.-руск. нев’^йглась, нев^глась — 1. Невук, некультурны чалавек. 2. Язычнік] м. Язычнік. Ты хто такі, невеглас? па-хлапечы звонка крыкнуў Дзмітрый. Я? Я просты чалавек. А вось ты, хто ты? Прадаеш Маскву, княжа (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД 605).

Невідочны, прым. Нябачны, нявідны. Колісь мы ўтраіх сядзелі На прылессі, перад намі Невідочныя шумелі Чараты ў сівым тумане (А. Зарыцкі ТСБМ, III, 353). Тамаш перабіраў пальцамі левай рукі, нібы граў на невідочным інструменце (3. Бядуля ТСБМ, III, 353).

Негацыянт [фр. negotiant] м. Купец, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны; камерсант. Група негацыянтаў. складалася з банкіра Леапольда Краненберга, самай багатай кішэні па гэты бок Буга, Якуба Натансона і Рупрэхта (У. Караткевіч ТСБМ, III, 356).

Недзялімцы мн. У час грамадзянскай вайньі прыхільнікі адзінай і недзялімай Расіі пад уладай цара. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікаліў войска (М. Цэлеш. Аўтабіяграфія ХБ, 135).

Некрут м. Toe, што рэкрут. 1 у рандзе стала ціха, Паўлягліся слоўна спаць. Мо аб подачах гукаюць? Ціу некруты бяруць? (К. Вераніцын. Два д’яблы — Зан., 68). Ой, будзе ж нам цёпленька, браткі! Хто малады, уцякаіі з хаткі! Нядарам сталі шаптаць, Што некрутаў будуць браць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Зан., 183).

Неледаўчоны, прым. Някепска вучоны. Я вось таксама быў неледаўчоны, а што я цяпер? (X. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 206).

Нервацыя [фр. nervation — размеркаванне жылак у лістах] ж. Нервовае расстройства. Бацька змоўк, анямеў, толькі калаціўся ад нервацыі дробненька, яку пграсцы (М. Гарэцкі ТСБМ, III, 390).

Нерукатворны, прым. (высок.). Такі, якога нельга стварыць працай рук чалавека. На палянцы за хвойнікам Янка спыніўся каля квітнеючага чабару, які шырокім дываном распасцёрся на ўскрайку, і залюбаваўся гэтым нерукатворным цудам (У Ляўданскі ТСБМ, III, 391). А дай [доля] жыць душою, сэрцам I цябе хваліць, I твой свет нерукатворны, I людзей любіць... (Я. Купала. ***Пажоўкнуў ліст... 36. тв., 1,401).

Неруці мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы — неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвейгджурунес куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 294).

Нігіліст [лац. nihil нішто, нічога] м. Прадстаўнік разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў XIX ст. у Расіі, які адмоўна ставіўся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцкай ідэалогіі. Справядлівасці ім захацелася, нігілістам. Хадзілі б сабе па знаёмых на танцы, гуляліў шарады, частаваліся б, яблыкі елі. ..Іншага ім, бачыце пачастунку захацелася — вось і атрымалі (У. Караткевіч. Зброя 43, 297).

Ніжнік м. Малодшая фігура ў ігральных картах; валет. У першай кучцы [карт] пасярэдзіне аказаўся ..туз, а з краю званковая дзевятка, з другога крастовы ніжнік (Я. Колас ТСБМ, III, 406).

Нікаліва, прысл. Нічуць. Тое, што сказаў ёй [Валі] міліцыянэр, як-бы нікаліва ня зьдзівіла яе (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 38).

Нікеец м. Жыхар Нікеі. Ты пра каго гаворыш, хлопец? — запытаўся і Гермаген. — Хто тут быў нікейцы альбо латругі-царгародцы? Кажы праўду, іначай я цябе на горкі апельсін campy! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 229).

Нобіль [лац. nobilis — знатны] м. Прадстаўнік знаці, арыстакратыі ў Старажытным Рыме і ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе. He надта багаты, алеж з нобіляў, са шляхты мы, Касцевічы (В. Іпатава. 4орная княгіня — MX, 233). Яно можна б і жыць, ды толькі нобіль наш упаў

вокам на маю дачку... Прыёмную... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 210). Н (іран.). Такі ўжо магнат, такі нобіль хвігаю носа не дастанеш: «Дзікуны брудныя, тубыльцы» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 270).

Ногаць м.:

0 «Пад ногаць» (узяць) — павесіць, расстраляць. — А ведаеш, колькі яе [інтэлігенцыі] было выцераблена ў шэсьцьдзесят трэцім? Толькі пакараных сьмерцю, узятых «пад ногаць», як яны кажуць, гэта значыць, усьцягнутых на шыбеніцы й расстраляных, па афіцыйных зьвестках, цераз суды было каля паўтары сотні (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 11-12). Пад ногаць і ўсё! Рэвалюцыя ня церпіць валакіты (там жа, 68).

Ножны мн. Металічныя пласціны, у якія заціскалася лучына. Трэйчы Гапон прамахнуў, Бражджаць ножны з вагнівом, Стаў на месцы — падпрыгнуў Дый затупаў хадаром (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 175).

Hoc м. 1. Даўней, у час амаль усеагульнай непісьменнасці, палачка або дошчачка, на якой выразаліся зарубкі: кожная зарубка адпавядала пэўнаму ліку (пудоў, адпрацаваных дзён і інш.); бірка.

  1. Падарунак, хабар, што давалі баярам, духавенству, калі прасілі чагосьці (калі просьбіт заставаўся з тым, што прынёс («з носам»), г. зн. ён цярпеў няўдачу).

0 Аставацца з носам без таго, на што разлічваў, на што спадзяваўся, чаго дабіваўся. Апроч усяго іншага, Васілю было проста непрыемна, што ён, войт, нягледзячы на ўсе захады, каб злавіць старога Талаша, аставаўся, як кажуць з носам (Я. Колас. Дрыгва — ЭСФ, 165). Зарубіць сабе на носе — цвёрда запомніць. Працаваць трэба... а не пісьмы пісаць. Пісьмамі не ваююць у наш час, зарубіце гэта сабе на носе (М. Лынькоў. Векапомныя дні ЭСФ, 145).

Нэндза ж. Галеча. — Алесь, я ведаю, гэта глупства адмаўляцца ад магчымасці не жыць у нэндзы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 86).

Нэндзны [ст.-бел. нендзный, нендный, нензный — 1. Бедны, убогі, жабрацкі. 2. У значэнні наз. бядняк, жабрак. 3. Мізэрны. 4. Варты жалю, няшчасны. 5. Нізкі, подлы], прым. Мізэрны, малы. Зарабляе [Эстэра] нэндзныя грошы й мусіць цярпець розныя прычэпкі п'яных афіцэраў (П. Сыч. Бярозка К, № 7, 80).

Нэпман м. (разм.). Гандляр, прадпрыемец першага перыяду нэпа. Нэпманы корчыліся, як многагаловы змей: «Чаму так многа плаціць?» (3. Бядуля. Таварыш Мінкін — 36. тв., III, 202). Мы прайшлі гэты шлях .. Прайшлі яго, скідваючы з дарогіўсіх іўсякіх ворагаў: кулакоў, нэпманаў.. іўсіх падонкаў класавага ворага (Я. Купала — ТСБМ, III, 421).

Няверны м. Той, хто спавядае чужую веру. «Ніводнаму з бакоў — працягваў біскуп, нельга карыстацца дапамогай няверных і нельга дапамагаць няверным у змаганні супраць другога боку...» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 294). [Крыштофіч:] Яны клічуць вас у крыжовы паход супраць туркі і няверныя, збіраюць на гэта грошы з простых (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294).

Нявестнік [ст.-бел. невестнйкь пакой для нявесты; шлюбны пакой] м. Жаніх. Ну што, верная жоначка? Што, нявестнік? Ці ўдалася ж табе твая намова? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164).

Нязавашта, прысл. Няма за што. ..крыўдзіцца на яго [Нупрэя] нязавашта... -адазваўся ўрэшце [Сымон] (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 207).

Няземскі, прым. Незямны. [Кароль]: Ўсюды пры мне воблікяе і пастава. Скрозь бачу, як яснее няземскай красою I лёгка так у скоках плыве над зямлёю! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 59).

Нянаскі, прым. He наш, не свой; далёкі. Траскучы марозразмаляваў шыбы дзівоснымі ўзорамі нянаскіх кветак («Маладосць» ТСБМ, V, 583).

о

Обер-кандуктар м. Галоўны кандуктар. Тут, на Новым Свеце, — гэта за чыгункаю — ёсць обер-кандуктар (Я. Колас ТСБМ, III, 446).

Обер-паліцмайстар м. Шэф паліцыі ў буйным горадзе ў царскай Расіі. Апошнія дні обер-паліцмайстар сталіцы Паткуль хвастаў дворнікаў і аднаму адваліў шчырай рукою дзвесце пяцьдзесят лозаў за тое, што ён нібыта сказаў, што калі аб’явяць волю, то ён закрычыць «ура» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 354). Агароў едзе да обер-паліцмайстра. і там яны вырашаюць даць справе законную хаду (У Караткевіч. Зброя 43, 323). ..обер-паліцмайстар Баранаў прымусіў стаяць шаснаццаць гадзін запар у паліцыі, калі міма праходзілі пецярбургскія дворнікі, каб апазнаць яго [Рыгора Ісаева] (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 277).

Обер-пракурор м. Вышэйшая службовая асоба, якая на правах міністра ўзначальвала Сінод у царскай Расіі. У пакоях былой кватэры Растоўцава жыў генерал-ад’ютант Пуцята, таксама спірыт, чалавек, які выклікаў д’ябла і пагражаў яму, што ў выпадку ідэйных рознагалоссяў ён паскардзіцца на яго обер-пракурору сінода і камітэту міністраў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 227). // Вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвала дэпартамент Сенату ў царскай Расіі.

Одр м. Ложак. Другую ноч мой одр пустуе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 17). Ідзі, сагравай одр для свайго Наважыла (там жа).

Ойча м. Клічная форма да слова «айцец». [Янка:] Гарэлка твая і твая навіна! Благаславілася, ойча Андрэю! (Я. Колас ТСБМ, III, 446). Святы ойча! — зноў усклікнула Эмілія (Я. Маўр ТСБМ, ІП, 446).

Окрут [ст.-бел. окруть] м. Карабель, судна. Уцякайце. Сядайце недзе на Нёмане на окрут і некуды ў немцы. Пасля вернецеся, калі зноў прыйдзе ваш час (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Оксія ж. (лінг.). Знак націску над літарай у царкоўнаславянскіх кнігах. Тма, мна знаю, а оксію не ўцямлю і досюль (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 412).

Оргія ж. Грэчаская мера даўжыні ў 1,774 м. Ён [муж] любіў жыццё, любіў бляск двара і іпадром, дзе ягоныя коні, бывала, выйгравалі ў славутых скакуноў самога імператара. Любіў, калі на апошніх оргіях, ужо на самым фінішы, дзе ў пыле не бачна было, чый конь наперадзе, у нецярпенні як кіпела ягоная кроў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 168).

Ордэн м. Каталіцкая сярэдневяковая арганізацыя (духоўна-рыцарскі ордэн). Магістр і капітул Ордэна здзіўлены: чаму вялікі князь не трымае слова? (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 155). Ордэн усімі даступнымі сродкамі будзе сваю місію выконваць, як выконваў яе раней, калі рымскія папы бласлаўлялі крыжовыя паходы на Жмудзь ірусінаў (там жа, 298). [Раман:]-Што ж, ён толькі працягваў палітыку свайго бацькі, Конрада Мазавецкага. Таму таксама моцна дапамагаў Ордэн (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 81).

Ордэнец м. Член Нямецкага (Тэўтонскага) Ордэна. Апроч таго, жамойты, якіх паваявалі ордэнцы, таксама слалі князю лісты, просячы дапамогі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 520).

Ордэнскі, прым. Які мае адносіны да ордэна. [Пан Юры:] Гэта грамада не мае свайго аблічча і пагражала калісьці ордэнскім землям (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 58). Зачыніў [Вітаўт] акно. апрануўся, прысеў да шахматнага стала, зноў перачытаў ордэнскія граматы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 195). А праз тры дні прыехалі да Вітаўта ордэнскія браты, тры рыжабародыя змрочныя немцы ў белых плашчах (там жа, 155).

Оступ [ст.-бел. оступь — 1. Участак забалочанага драбналесся ў вялікім лясным масіве, дзе аблягалі заўважаных звяроў у час палявання. 2. Аблога, акружэнне; польск. ost^p] м. Участак забалочанага драбналесся. Трэці годужо быў лесніком на графскай пушчы, хадзіў цягам па лесе, па оступах, і ведаю, што мядзведзь ёсць-то ёсць, але Бог бараніў спаткацца аж да гэтага года (Ф. Багушэвіч. Палясоўшчык — 360

Зан., 450). Бо на Літве мыслівы [паляўнічы], як на рацэ човен, Бадзяецца; усякі оступ ямуровен (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв.,451).

Отрак м. Член малодшай дружыны князя ў Старажытнай Русі. Опірак памкнуўся быў за ім, але князь павёў брывом, і той палахліва адступіў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 12).

Д Отракі-каняводы: Отракі-каняводы трымалі напагатове свежых коней (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 270).

Очына [ст.-бел. очйна, отчйна, отчйнна, оччйна, вотчйна і інш. 1. Маёмасць, атрыманая ў спадчыну ад бацькі. 2. Радзіма, айчына.

  1. Род] ж. Тое, што вотчына; маёрат, маёмасць. Гэты ісцінстваваць не будзе, — сказаў Грыміслаў. Для яго ёсць дзве очыны. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

п

Паасобнік м., адрадз. Экземпляр чаго-н. Гэта апошняя.. заключная частка гісторыі аднаго паасобніка кнігі «Жалейка», надрукаванай, як вядома, яшчэ ў 1908 г. (М. Лужанін ТСБМ, III, 460).

Па-бурсацку, прым. Так, як характэрна для бурсакоў. Асавелыя вочкі; падстрыжаны па-бурсацку, у доўгай да пят, бурсацкай світцы пад хітонам, і, дзіўна, з мордаю мамчынага сынка, нягледзячы наўзрост (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 96).

Павалока ж. Дарагая прывазная тканіна. Як князёўне адзецца на сустрэчу? Зняць футра, пакрытае атласам? Адзець расшытую золатам павалоку з заморскага аксаміту? (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 34).

Павернік [польск. powiernik] м. Задушэўны сябра, наперснік. ..і яна [пані] павернікам дум сваіх і журбот учыніла маладога баярчыца Рамашковіча (В. Ластоўскі Тв., 21).

Павеска ж. Вялікі драўляны шчыт, абцягнуты скурай. Затрашчалі, пакаціліся ва ўсе бакі жамойцкія павескі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 256).

Павет [ст.-бел. поветь, повять; польск. powiat] м. Адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка (у розных дзяржавах яна мела свае адметнасці: у Вялікім княстве Літоўскім функцыянавала спачатку як воласць, потым як намесніцтва (тэрыторыя, падначаленая намесніку); у Расійскай імперыі — як уезд, пасля далучэння Польшчы да Расіі уваходзіла ў склад губерняў, пазней стала падзяляцца на воласці (праіснавала да 1924 г.), у Заходняй Беларусі ў 1919-1939 гг. уключалася ў склад акруг, падзялялася на гміны (да 1940 г.), у Польскай народнай Pae­lla Зак. 3825                                                                                                     361

публіцы паветы праіснавалі да 1975 г.). [Слухачы інстытута] маюць прыехаць у губерню, павет ці стан (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 172). [Палкоўнік] мае ў Барысаўскім павеце вялікі маёнтак Вільянава (М. Віж. Лабірынт Л, 233). Нарадзіўся Тарас Рыгоравіч 25 лютага 1814 года ў сяле Звенігародскага павета ў сям’і прыгоннага селяніна (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера 36. тв_, VII, 291). Няма цяперака ніякіх паветаў, запярэчыў Богуш. Раёны ўсюды... (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 27). Прыязджалі паляўнічыя зусяго павета (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 229). Стаіць ён супраць кабінета, Падняць не смее галавы 1 чуе — кліча вартавы: — Да пана следчага з павета! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв у 12 т., VIII, 152). Цэлую бацькаўшчызну, дый што ўзяў па брату, Прапусціў вось чэраз сіта, на вялікім свеце. I прыняў службу царску у сваём павеце (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш — Тв., 445). // Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. [Стараста]: Трэба чыншу, трэба «пені» Быў прыказ з павету (Я. Купала. Адвечная песня — 36. тв., VI, 31). Астатніх ратнікаў адправілі ў павет на воінскую камісію (А. Якімовіч ТСБМ, III, 474). Факты дыфармацыі сапраўды мелі месца дванаццаць год назад, калі Кроер вырашыў выставіць сваю кандыдатуру ў павятовыя маршалкі. Хацеў, відаць, пасля і ў губернскія падацца, але дваране і павета не далі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 28). II Жыхары такой тэрыторыі. Змест аперэткі дужа просты: Сабковіч .. хоча жаніцца з Адэляй, дачкоіі шанаванага ў павеце суддзі (Я. Купала. Залёты 36. тв., VII, 216). Каваля Міхала ведалаўся акруга -можа, увесь павет (П. Пестрак ТСБМ, III, 474).

0 Трубіць на цэлы павет (інд.-аўт.) усюды гаварыць пра каго-, што-н., распаўсюджваць якія-н. чуткі, весткі. Праспіцеся, калега. Ply іх! Будуць пальцамі паказваць і трубіць на цэлы павет — рады на язык падняць нашага брата (Я. Колас. У палескай глушы — 36. тв. у 12 т., IX, 133).

Павітуха ж. Жанчына, якая дапамагае пры родах. [Сарокін] кінуўся ў дзверы і, не зеяртаючы увагі на паеітуху, якая сярдзіта махала на яго рукамі, прайшоў да жонкі (В. Данілевіч ТСБМ, III, 476).

Павой м. Даўні жаночы галаўны ўбор; намітка. Густыя цёмна-русыя валасы яна хавала пад павоем, бо нельга замужняй жанчыне «свяціць воласам» (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 68). Кароткія каптанчыкі, таксама падбітыя футрам, альбо накідкі футры былі самых наймодных колераў, гэтак жа як і павоі на жаночых галоўках (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 35).

Павэдлуг, прыназ. Паводле. Расталкуй нам у пісьме, што гэта такое: павэдлуг, кольвек, жэгнацца? (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 131).

Павятовы, прым. Які мае адносіны да павета, абслугоўвання павета; які з’яўляецца галоўным у павеце. Пачалося з павятовых дваранскіх збораў у Сухадоле (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 17). Пана Быхоўскага павятовага спраўніка (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 197). Сярод салдат мацнела ўпэўненасць, што ў павятовы горад, дзе стаіць каля сотні з батальёна ўнутранай гарнізоннай варты, ніводны мяцежнік сунуцца не адважыцца, нерызыкне (М. Віж. Лабірынт Л, 4).

Паганец м. Нехрысціянін, чалавек іншай веры; язычнік. Божа! Паганцы прыйшлі на айчыну тваю, Дом апаганілі, дом твой святы (Я. Купала. На біблейныя матывы — 36. тв., IV, 81). А паганцы з усіх старон набягалі з перамогай на Рускую зямлю (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 240). [Княгіня:] Хаця ты і паганец, але ж цяпер галоўны ў ix, і нягожа дароўваць тым, хто тваю памочніцу ўмыкнуў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 395). [Рыцар:] Мы рабілі тую справу, дзеля якой ваяваліў Святой Зямлі і на землях язычнікаў, — прыводзілі паганцаў да Бога (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 219). Вучэнне Хрыста неслі [крыжакі]: убачаць вёску «3 намі бог!» каго пасякуць, а жывыху хату, саломай абложаць вогнішча. Пяюць: «Дзякуй, госпадзі, памог скрышыць рог паганцам!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 196).

Паганін м. Тое, што паганец. Скрозь жа на Русь набягалі з пабедай пагане (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 260). А хто твой уладар? Паганін Мендог? — Хрысціянін Мендог, наш вялікі князь па волі Навагародка (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 255).

Паганскі, прым. Нехрысціянскі, язычніцкі. -1 прыйдзе час — будзе яна, правая вера, над усімі інымі паганскімі верамі, над усім светам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 69). Вось ён, Сымон, святар, запрошаны мітрапалітам Міхаілам хрысціць паганскую кіеўскую дзяржаву, апынуўся выпадкам у глухім Заслаўі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 93). Гедзімін, аднак, вырашыў на нашу карысць, хаця ведаў, што немцы зараз жа выкарыстаюць гэта і зноў напішуць папе ў Рым, як паганскім звычаем закладалі ў Вільні княжацкую вежу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 411). Год за годам страчвалі балцкія плямёны сваю самастойнасць, паганскія багі іхнія слабелі (там жа, 443). РІевядома, куды панясе Міндоўга яго незыходная любоў да язычніцкіх багоў і ўсё яшчэ цесная сувязь з родзічамі — паганскімі князямі (В. Іпатава Залатая жрыца Ашвінаў АД, 269). [Ларэнца]: Усе да богаў паганскіх падобны (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 147).

Паганства н. Язычніцтва. «Ты хрысціянку хочаш зноў у паганства вярнуць!» крычала яна [княгіня] (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 377). ..родзічы ўгаварылі вялікага князя вярнуцца ў паганства і ён павёз іх на крыжакоў пад возера Дурбе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 262). [У вызначэнні Вялікадня] з хрысціянствам сутыкнуліся рэшткі паганства, вера ў аднаўленне вясновай сілы богасонца (М. Лужанін ТСБМ, III, 491). Даказваць Алене перавагу хрысціянства над паганствам было 6 неразумна (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 72).

Паганы, прым. 1. Тое, што паганскі. He веру ідалам паганым, Што выразаюць разбяры (Я. Купала. Мая вера 36. тв., III, 311).

  1. У значэнні наз., м. Язычнік. 1 ўжо сокалам гэным шаблямі паганых Пападсечана крылле на дзікіх палянах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 263).

Паглёд [польск.] м. Погляд. Весяліўся народ, Аж грымела сяло! Ва ўсіх светлы паглёд (Я. Купала. Над сваёй Айчызнай 36. тв., I, 67).

Пагоня ж. 1. Беларускі старажытны герб: з XIII ст. герб Наўгародскай дзяржавы, а потым усяго Вялікага княства Літоўскага. А гербам Наваградка ўзяў Міндоўг Пагоню, яна і цяпер усяго Вялікага княства герб... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 176). Гэты ўбогі, ходзячы ад хаты да хаты, паказаў тыя грошы, на якіх з аднаго боку былі ваявы каралёў, а з другога Пагоня (Ян Баршчэўскі. Сляпы Францішак — Выбр. тв., 166).

  1. Ваенная павіннасць у Вялікім княстве Літоўскім; апалчэнне, заклік на вайну. Змушаны быў абвяшчаць Пагоню, ісці на Васіля Дзмітравіча вайной (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 195-196). Сам будзеш аб’яўляць Пагоню... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 86). Аднак у княскай збройніцы дзіду беражліва паклалі асобна ад іншае зброі да новых паходаў, да новае «Пагоні» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 532).

Па-гэбрайску, прысл. Па-яўрэйску. Есьць вельмі пекная беларуская песьня, якая канчаецца па-гэбрайску і пяецца на хасідскую меледыю (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 13).

Падарожна н. Падарожная, дакумент для праезджых на права карыстацца паштовымі коньмі. Далей лісам, астарожна, Папытаў, гдзе падарожна, Пакланіўся дый назад (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 363). Пісар падарожну справіў, Свежых конікаў паставіў (там жа, 364).

Падатковы, прым.:

о Падатковы стан пра аднадворцаў падатковую катэгорыю сельскага насельніцтва на Беларусі ў XIX ст. А праз дзесяць год, 364

пасля паўстання, пачалі нас усіх гнаць у аднадворцы. Тысячы людзей пайшлі ў падатковы стан (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 303-304).

Падбор м. Абцас, зроблены з кавалкаў скуры. ..надзела [Ніна] туфелькі нсі высокіх падборах, адышла ад люстра і азірнулася (М. Лобан ТСБМ, III, 514).

Падвальны м. Вартаўнік, які вёў рахунак вёдрам выгнанай гарэлкі (такіх вартаўнікоў пасля ўвядзення акцызу адкупшчыкі пакідалі на броварах). Да віна ж яе, што краснеіі дзявухі У цэлым сяле пашукай з лучынай? 3 адною толькі не смела б дзяўчынай, 3 адной Тадоркай красою раўняцца, — Да хто ж ёй вінен? — не трэба займацца У дварэ з падвальным, аднаго кахаці (В. Дунін-Марцінкевіч. Шчадроўскія дажынкі Тв., 287).

Падвей м. Хвароба, параліч. Ад кожнай хваробы Е зёлкі, карэнні; Лячыць можа [бабулька] імі Падвей, парушэнне (Я. Купала. Бабулька прадаўчыца зёлак 36. тв., I, 333).

Падвор’е н. 1. Дом для прыезджых, заезны двор; прыватная гасцініца. Можа, варта было б пайсці на рускае падвор’е, дзе жывуць купцы з Кіеўскага, Маскоўскага і Галіцка-Валынскага княстваў? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 151).

  1. Дом з гаспадарчымі пабудовамі, які з’яўляецца маёмасцю асобы, што пражывае ў іншым горадзе, або арандуе яго [дом] для часовых наездаў, захоўвання тавараў і г. д.

Паданка, ж. да падданы. [Ян]: Усё гэта можа быць; але пан пытае, чыя ты? Ці з гэтай вёскі падданка? (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 37).

Падданства н. Падпарадкаванне каму-н. Праз гультайства, праз нядбальства Шмат чаго гублялі мы: Ад падданства, ад начальства, Як начныя ніклі цьмы (Я. Купала. Праз гультайства 36. тв., IV, 166).

Падданы м. У феадальным і буржуазным праве асоба, падпарадкаваная манарху як кіраўніку дзяржавы; селянін, які жыў у маёнтку феадала (памешчыка) і быў яму падпарадкаваны. Прыдняпроўе заўсёды вызначалася адносна мякчэйшым характарам прыгону. Прычына гэтаму была б у тым, што тутэйшае звычаёвае права казала толькі аб уладанні зямлёй і праз яе чалавекам, а не так, яку цэнтральных губернях, целам і душой падданых, якія ўладаюць зямлёй (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 18). — Хай правадыр не збаіцца вяршыць забойствы, калі яны могуць трымаць ягоных падданых у паслушэнстве або падпарадкоўваць іх веры... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 347). [Юлія]: I ты, о пане, сярод сабраных Сялян застанься жыць назаўсёды; Шукай пацехі ся365

род падданых: Будзь для іх бацькам і асалодай (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 41). [баяр] ужо не цікавіла простая падданая новагародскага караля, што шукала ў яго прытулку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 256). Але і ў жывейшых падданых, хоць на грунці недахвату хлеба, і перасолу на сьпіне, і здзекаў над чэсьцю, пачынаіць будзіцца ненавісць да паноў (М. Гарэцкі. Рунь Р, 13).

Падзённік м. Падзёншчык, наёмны рабочы з падзённай аплатай. Даў прыказы коману, войтам і гуменным, Пісарам, ахмістрыні, стральцам і стаенным, Далей з падзённікамі сумеў расшчытацца, Урэшце сказаў вознаму, што хоча праспацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 448). Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку ў аднаго гаспадара, падзённікам зрабіўся сам, жонка падзёншчыцай (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 297). Ён [Крушынскі] прыходзіў заўсёды на работу з мэтаю паказваць падзённікам добры прыклад у працы (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 41). Але пан Вальвацкі, прагуляўшы за сваю бурную маладосць усё, што маглі даць яму некалькі маёнткаў пры жахлівай эксплуатацыі парабкаў і падзённікаў з навакольных вёсак.. успомніў пра тое, што ў Даніі, у Нямеччыне, у Амерыцы гаспадарка дае ў некалькі разоў больш прыбытку (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 323-324).

Падзённы, прым. Пра работу, якая выконваецца сезонна і аплочваецца з разліку за адзін працоўны дзень. Стаў Мікола хадзіць на падзённыя заробкі, парабкаваць на маёнтках. Трэба ж было неяк жыць, зарабляць на кавалак хлеба (П. Місько ТСБМ, III, 529). Удава хадзіла па падзённую работу, мыла бялізну ў карчмара і крамнікаў, даіла іх кароў і насіла ваду (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 247).

Падзёншчына ж. 1. Падзённая праца. С-пад лесу нясецца-коціцца песьня жняі йдуць ад Хаіма с падзёншчыны (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 47). Паны ізноў нашым людзям за падзёншчыну грошы не аддалі (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 130). Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола (Ц. Гартны — ТСБМ, III, 529). Праз некалькі дзён пасля нашай размовы з бацькам, неяк вярнуўшыся з падзёншчыны дадому, я застаў там брата Пятра (Ц. Сяргейчык ТСБМ, III, 529).

  1. Заробак за падзённую працу.

Падзёншчыца ж. Работніца з падзённай аплатай. Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку ў аднаго гаспадара, падзённікам зрабіўся сам, жонка — падзёншчыцай (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 297).

Паддзёўка ж. Мужчынскае верхняе адзенне з гузікамі ад пляча да нізу на адным баку і са зборкамі на таліі. [Выжлік] быў апрануты 366

ў забруджаныя, парваныя на каленях вайсковыя штаны і шэрую мультановую паддзёўку (I. Дуброўскі ТСБМ, III, 525). Адразу за ..[вучнямі] у кабінет ступіў бялявы хлопец у зацяганай, але крамнай паддзёўцы. у ружовай і залатанай пад каўняром нязрэбнай сарочцы (I. Мележ ТСБМ, III, 525). Пяцёра здаравенных ці то мужыкоў, ці то мяшчан у паддзёўках. У двух у руках шкворні, адзін з нажом, яшчэ два з кісцянямі (У Караткевіч. Зброя 43, 334).

Падкаморы і падкамора м. 1. Службовец ў Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, які разбіраў судовыя справы па зямельных спрэчках, мог замяшчаць маршалка і прызначаць каморнікаў, удзельнічаў у разглядзе спраў у каптуровым судзе. Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скарбнік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 324). «Даруй, сястра, што цябе з вячэрай не ждалі; Думалі, што не прыйдзеш, а прагаладалі». Так кажа, падкамора чарку налівае Дый аб навінах ў краі ціха распраўляе (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 442). На пачатку дзевятнаццатага стагоддзя ў вёсцы Грынявічы Вялікія Бельскага павета жыў падкаморы Грынявіцкі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 38).

  1. Прыдворны, які адказваў за парадак і ўбранстава ў пакоях вялікага князя, быў яго дарадчыкам і ўваходзіў у склад Рады Вялікага княства Літоўскага.

Падкаморы, прым. Які мае адносіны да падкамора. Падкаморага жонцы суддзя пры парозе падаў руку дый павёў у двор па дарозе (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 447).

Падканцлер [ст.-бел. подканцлерь] м. Службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стст., намеснік канцлера. Потым спавядаўся [Ягайла] падканцлеру Мікалаю Тромбе, які як кракаўскі канонік меў права адпускаць грахі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 377). ..пачуўся, нарэшце, глухі шум, нешта зацямнела скрозь шарачок і адразу ж узніклі аблепленыя снегам вершнікі — Ягайла, падканцлер Мікалай Тромба, першы шэраг спадарожнікаў (там жа, 221).

Падкулачнік м. Селянін, які дзейнічаў у інтарэсах кулака. Агрызаліся кулакі і падкулачнікі, спадцішка, непрыкметна вялі атакі на новы лад (А. Асіпенка ТСБМ, III, 538). Селькоры пісалі пра тое, як кулакі і падкулачнікі падрываюць знутры калгасы — знішчаюць жывёлу, знарок дамагаюцца, каб на палях быў недарод (Р. Сабаленка — ТСБМ, III, 538). — Падкулачнік я! Падкулачнік! Хайужо будзе й гэтак... (М. Цэлеш. На межах — ХБ, 51).

Падкухцік м. Хлопчык, які служыў на кухні. Ты [Сымон] падкухцік, ты музыка, Падмятайла, ваданос (Я. Колас ТСБМ, III, 538).

Падлоўчы м. 1. Старшы аб’ездчык, ляснічы. [Магда:] бацькамой быў падлоўчым і лічыўся «панам»... (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 175). Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Стары ляснічы па-сваему цаніў Міхала, як служаку (Я. Колас ТСБМ, III, 541). I дзядзька моцна абурыўся Iразважаць яшчэ пусціўся: Ці быў бы грэх, ці грэх ні быў, Калі б падлоўчага забіў? (Я. Колас. Новая зямля ТС, 170).

  1. Старшы егер.

Паднаглядны, прым. У дарэвалюцыйнай Расіі які знаходзіўся пад наглядам. / У значэнні наз., м. Можа выявіцца, што паднагляднаму вядомы яго [стасункі] да паліцыі (Я. Колас ТСБМ, III, 547).

Падпанак м. Небагаты пан, паўпанак. Колькі перабачыў на вяку розных паноў ды падпанкаў — не разумею іх, дальбог, не разумею ані (М. Віж. Лабірынт Л, 8). [Гайдамака:] Я гэта й сам знаю, ды вось што: не так паны, як падпанкі, або — пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 436). Ды не адным панам, падпанкам Вядомы Богут як дзялок, Яго сяляне і сялянкі таксама знаюць назубок (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 28).

Падпаручнік м. Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай арміі рангам ніжэй паручніка і вышэй за прапаршчыка, а таксама асоба ў гэтым чыне. Сам падпаручнік Мурава, Ва ўзводах прапаршчыкі два Па прозвішчу Гаец, Зажора. На фронце сходзяцца ўсе скора, Бо там абстаўка такава (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 259).

Падпасвіч м. Памочнік пастуха, звычайна падлетак; падпасак. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе (Я. Купала. Вясна — 36. тв., I, 95). Свінні, падпасвіч, Лапаць, парцянка, Непагадзь, золка, — Вось і сялянка (Я. Купала. Паэзія 36. тв., I, 106).

Падплёт м. Двайное перапляценне на падэшве лапцяў. На лапцях матляліся канцамі стоптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску (П. Галавач — ТСБМ, III, 555).

Падскарбій м. Службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVII1 стст., намеснік скарбніка (падскарбій земскі першапачаткова захоўваў скарб княства, выконваў фінансавыя, гаспадарчыя, а таксама судовыя і дыпламатьічныя даручэнні вялікага князя і Рады Вялікага княства Літоўскага, пазней дабавіліся функцыі пісара, з другой паловы XVI ст. самастойны распарадчык дзяржаўных даходаў). Відаць, гэта былі падскарбій Хведка Храбтовіч, стольнік Марцін Храбтовіч (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 101). Ну вось, паны рада, звяртаецца ён [Вітаўт Альшанскі] да воінаў, — вось паны райцы. Абыдземся 368

без ражэння, без суддзі і падсудка, без проўста, без падскарбія, каб той вернуты скарб лічыць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199).

Падстава ж. Зменныя коні ў дарозе, а таксама месца змены коней. Ноч спалі ў.. вазку, а ля Дошчыцы сустрэлі трэцюю падставу і зноў пераселі ў сёдлы, хаця з Кастуся быў і не зусім добры яздок (У Караткевіч ТСБМ, III, 566).

Падстолі [ст.-бел. подстолй] м. Намеснік стольніка ў Вялікім княстве Літоўскім, які дапамагаў таму сервіраваць велікакняжацкі стол. Тым самым, што бацьку забівалі, даручылі і яго [Вітаўта] пільнаваць: падчашы Ягайлы Прокша, брат ягоны Бінген, падстолі Гетка і свечнік Лісіца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 191). Ну а горшы выпадак кожны (у блакітных марах, зразумела) прызначыў сам сябе на пасаду хоць бы якога павятовага маршалка, чашніка, скарбніка, падстолія і немаведама каго яшчэ (М. Віж. Лабірынт Л, 100).

Падстольнічы м. Тое, што падстолі. Князь пляснуўў далоні і адразу ж з-за дзвярэй вышмыгнуў падстольнічы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 549). Падстольнічы кіўнуў, чакаючы, ці не скажа чаго яшчэ яго пан, пасля борздзенька, перавальваючыся качкай, паклыгаў да дзвярэй — выконваць загад (там жа, 549).

Падступна, прысл. Вераломна, каварна. У 980годзе Ўладзімер Сьвятаславіч падступна напаў на Полацк (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 216).

Падсудак м. Намеснік, потым памочнік суддзі земскага (пасада ўведзена ў час адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гг.). Ну вось, паны рада, — звяртаецца ён [Вітаўт Альшанскі] да воінаў, вось паны райцы. Абыдземся без ражэння, без суддзі і падсудка, без проўста, без падскарбія, каб той вернуты скарб лічыць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199).

Падсцяга ж. Абрад пасвячэння ў воіны. Пад аглушальныя крыкі ўсяго войска ляцеў ён на кані і ўспамінаў сябе, белавалосага хлопчыка-малалетка, у далёкі дзень падсцягі (Л. Дайнека. След ваўкалака-МКГ, 545).

Падушны, прым. Пра асабісты падатак з падатковых саслоўяў. Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. I яшчэ рэкрутчына, 25 год у салдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а калі ішоў на вайну сваёй ахвотай аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўся ў вольныя, у «лапцявую шляхту») (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 131). // у значэнні наз., н. Накінуў [цар] нам падушнага плацілі мы падушнае за жывых і ўмерлых, за дзяцей і старцоў няду-

жых (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 109). Скажы, вяльможны пане, Што ў нашым будзе стане? Бо мне нешта казалі, Што вы няслушна давалі У марцы падушнэго? (1. Легатовіч. Скажы, вяльможны пане... Зан., 48).

Падчашая, ж. да падчашы. Няхай ён здымае свой берэт перад князёўнай, хай шэпча ёй страсныя словы, і хай Гедзімінаўна да канца дзён сваіх верыць, шпю князь ніколі не палезе пад спадніцу якой-небудзь пані падчашай ці пані гетманшы (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 323).

Падчашчыц м. Тое, што падчашы. Прыехаў пан падчашчыц у вазку пранцузску (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 439). Пан падчашчыц усёды пушчаў таку гадку, Што новага розуму, заморску парадку Землякоў вучыць стане (там жа, 439).

Падчашы (чашнік) м. Службовец ў Вялікім княстве Літоўскім, першапачаткова выконваў функцыі падчашага і чашніка: падаваў вялікаму князю напоі, папярэдне пакаштаваўшы іх сам (пасада лічылася вельмі ганаровай, яе займалі толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў); манах, які ведаў манастырскімі віннымі скляпамі і раздачай напіткаў у час трапезы. Тым самым, што бацьку забівалі, даручылі і яго [Вітаўта] пільнаваць: падчашы Ягайла Прокша, брат ягоны Бінген, падстолі Гетка і свечнік Лісіца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 191). Падчашы пайшоў абносіць стол (там жа, 199). Падчашы Янук тузаў мяне за рукаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 340). У падзямеллі пахла вільгаццю, і падчашы, як і Верабей, апраўдваўся, казаў аб тым, што паляць тут печы штодзень, каб не заржавела зброя, аднак блізкасць Рубона .. ён паправіўся -Дзвіны, моцна ўплывае на захаванне (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 538). Яна [княгіня] з ветлівай усмешкай, але і з прытоеным смуткам глядзела на сына, якога акружалі ўжо не нянькі яе палавіны, а знатныя мужы Вільні — ваявода Гашпюльд, мечнік Свідрыгайла, падчашы Пунігайла, сотнік Віт (там жа, 582). Ды, мой пане, як кажа стары наш падчашы, Вабіць там нас паўмісак, напоўнены кашай (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я — Тв., 245). Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скарбнік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 324).

Падчашы, прым да падчашы. Моўчкі лёкаю знак падае тут падчашы. I загад зразумеў вельмі кемлівы малец, Толькі ўбачыў узняты падчашага палец (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я — Тв., 246).

Паж [фр. page} м. 1. Малодшая прыдворная пасада ў заходнееўрапейскіх краінах да пачатку XIX ст.; асоба на гэтай пасадзе. // перан. Верны слуга. Ульрых фон Ліхтэнштэйн закахаўся ў яе [Даму] яшчэ 370

хлопчыкам. Ён стаў служыць ёй пажам, піў ваду, якою яна мыла свае рукі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 580).

  1. У сярэдневяковай Заходняй Еўропе малады дваранін, які праходзіў першую ступень падрыхтоўкі да рыцарскага звання ў якасці асабістага слугі пры двары буйнога феадала ці караля, пасля дасягнення 14-гадовага ўзросту ўзводзіўся ў збраяносцы.
  2. Тытул прыдворных у царскай Расіі, якія выконвалі розныя даручэнні членаў царскай сям’і.
  3. Выхавальнік пасажскага корпуса (прывілеяванай ваенна-навучальнай установы) у царскай Расіі.

А Паж-віначэрпій: Паж-віначэрпій срэбным апалонікам наліўусім з дубовай бочачкі віна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 212).

Пажагнацца зак. Перахрысціцца. Каліўсе госці пазбіралісь, Антон з Кандратам пажагналісь, Ўзялі і ночвы, і куродым. — Ну, памажы, святы Мікодым... (Я. Колас. Новая зямля ТС, 175).

Пажагнаць зак. Перахрысціць. Бабы старыя свой твар пажагналі, Моўчкі за працу ўзяліся дзяўкі (Я. Колас. Жніво ТС, 175).

Па-жаўнерску, прысл. Як прынята ў жаўнераў. Кожны [хлопец] лезе па-жаўнерску, Прытуліці да сябе [дзяўчыну] (Я. Купала. Гэй, у лесе, пры даліне 36. тв., IV, 78).

Пажога [польск.] ж. Пажар, спёка. / у параўн. [Псіха]: Ен [Эрос], як віхура, як бура й пажога, Ў свет крыллі-віхар нясуць яго, бога (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 101).

Пазумент м. Шытая золатам або срэбрам тасьма, якой аздаблялі мэблю, адзенне і інш. На вешалцы вісіць абшыты пазументамі кафтан («Маладосць» ТСБМ, III, 604).

Пакаёўка ж. Служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы. Лёкай ушчыпнуў моцна пакаёўку за руку вышэй локця, ад чаго яна вельмі смешна зморшчыла твар і хацела крыкнуць (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 54). Азірнуўшыся [княгіня], закрыўшы каўняром твар, уподбег рушыла за сваёй пакаёўкай (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 13). Аднойчы .. [пані] пажадала мець, апрача пакаёвак, хлопчыка для пабягушак (А. Якімовіч -ТСБМ, III, 606). Сястра .. Раманоўскага Марыля служылаў ..маёнтку пакаёўкай, а потым ахмістрыняй (С. Александровіч —ТСБМ, III, 606). Здарылася так, што Максім пакахаў пакаёўку Ганку простую дзяўчынку, узятую на службуў панскі двор (М. Машара ТСБМ, III, 606). 3 дзвярэй робіць гаспадыні нейкія знакі чорнавалосая пакаёўка (У. Арлоў. Час Чумы МКГ, 43).

Пакаёўнік м. Мужчына, які выконваў абавязкі слугі. Япавінен быць удзячным таксама і вярхоўнаму жрацу Галігіну хто б я быў без ягонае прыдумкі? Просты воін альбо пакаёўнік, які бегаў бы зараз, чыс371

цячы медны посуд для кухні і попелам націраючы жалезныя бакі катла (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 350).

Пакананы, дзеепрым. Знішчаны. Хутчэй за ўсё на Нямізе былі пакананыя Яраславічы, а не Ўсяслаў (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 225).

Пакараць, зак.:

0 Пакараць горлам — павесіць. Выразна дакраналася застолля прадчуванне, што хутка будзе вымаўлена: «Князя Баляслава вырашыў пакараць горлам!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 200). Пакаранне горлам — павешанне. Княжая варта, якой пад пагрозай пакарання горлам забаранілі не тое што напівацца прыгубліваць віно, іўдзень, і ўначы рысіла па вуліцах, захоўваючы, наколькі ўдавалася, спакой і прыстойнасць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 222-223).

Па-князёўску, прысл. II перан. Шчодра. [Хор]: Вашмасць нам не папушчае, — Корміць, поіць, угашчае Па-князёўску нас (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 17).

Пакон [ст.-руск. поконь — 1. Пачатак. 2. Звычай] м. Звычай. Хіба дрэнна, што я хачу жыць па старадаўнім полацкім паконе? (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 307). — I няхай застанецца ні з чым, — жорстка сказала жанчына. -Безмяне і без скарбаў. Такі пакон (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Пакормнае н. Тое, што атрымоўваў селянін ад шляхціца за выхаванне пакормніка. [Павал:] Маўляў, цяжка Міхалу Кагуту без нашай дапамогі, і час браць Алеся... Гэта каб за цябе бацька «пакормнае» і «дзядзькавое» атрымаў... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 11).

Пакормнік м. Хлопчык шляхецкага паходжання, аддадзены бацькамі на часовае выхаванне ў сялянскую сям’ю для таго, каб сфарміраваць у яго станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, вынослівасць, непераборлівасць у ежы і адзенні, любоў да зямлі (такі звычай быў пашыраны на Беларусі ў XVI-XVIII стст.). [Юрась:] — Сёння Павал казаў пра нейкае «пакормнае» і «дзядзькавое» ... Гэта што? I чаму гэта толькі ў нас ды ў Маеўшчыне пакормнікі ёсць? (У. Караткевіч. Каласы пад сяром тваім КС, I, 15).

Пакормны [ад пакормнае], прым. Які мае адносіны да пакормніка. Юрась адказаў бойка: — Пакормнага панскага сына не біць і першым з ім біцца не лезці (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 15).

Пакрыёма [польск.], прысл. Патаемна. Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей, 1 пракляццерасло пакрыёма (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 72).

Палавецкі, прым. Які мае адносіны да полаўцаў. Палавецкім багаццем — плашчамі, Кажухамі, тканінай залотнаю Памасцілі [русіны] 372

масты пад нагамі, Загацілі праходы балотныя (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 254).

Паланез м. Старадаўні танец. Што да танцаў, да скокаў, так спрытны, ахвочы [кавалеры], У паланезе да залі з паненкамі крочаць (В. ДунінМарцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 321).

Палата ж., мн. палаты. Вялікі пышны пакой ў палацы. I прынеслі ў палаты багацці вялікія (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 32). Падзеі, паказаныя ў фільме, не выходзяць за межы царскіх палат і шынкоў (I. Новікаў ТСБМ, III, 627).

о Імушчэств Палата — Палата дзяржаўных маёмасцей, орган для кіравання казённымі сялянамі, які існаваў у кожнай губерні. Зазваў вялікі паняты Дый у Імушчэств палаты Прыказаў пісаць указ, Штоб старшыну адшукалі, На дарогу грашэй далі (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума —Тв., 361-362).

Палаткі мн. (разм.). Насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной. [Сцяпан]: Для чаго калядкі — добрыя святкі, што пад’еў ды на палаткі (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 228).

Палаўцкі, прым. Тое, што палавецкі. О рускае племя! Далёкім сяганнем Ты ўжо перайшло рубяжы палаўцкія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 253).

Палаці мн. Тое, што палаткі. А ў святліцы на палацях маладая ў белай шаце Уздыхае, ломіць рукі Ад вялікай, цяжкай мукі (Я. Купала. Маладая ачуняла 36. тв., IV, 150).

Палацін м. 1. Галоўная асоба ў палацы. Абусім гэтым ішлі адсюль, з княжага, альбо, як казалі каталікі, каралеўскага двара ўсе звесткі да насцярожана-чуйнага княжыча-манаха, але хто перадаваў іх, не маглі злавіць каралеўскія віжы, хаця моцна стараўся палацін — галоўная асоба ў палацы і намеснік князя ў судзе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 278).

  1. Венгерскі вяльможа. На досвітку падняліся і прыцемкамі прыбылі ў Кежмарк, сустрэтыя натоўпам вяльможных венгерскіх палацінаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 330).

Палаш [ст.-бел. палашь', польск.palasz\ м. Зброя, падобная на шаблю, толькі з прамым і шырокім лязом, вострым з абодвух бакоў. To гналіся туркі. Так як падчас бітвы: Палашы крывыя, вострыя, як брытвы, У зубах кінжалы, голавы абрыты (Ф. Багушэвіч. Хцівец і скарб на святога Яна Зан., 400). Іх везлі стражнікі з аголенымі палашамі, і многія казалі, што хлопцам не мінуць плахі (Ц. Гартны ТСБМ, III, 629).

Палеаліт м. Ранні перыяд каменнага веку (да X тыс. да н. э.). Мяркуюць, з вялікай доляй пэўнасці, што чалавек жыў у нас у сярэдні па373

леаліт, у эпоху мусцье. У той час ледавік праходзіў па вярхоўях Дняпра, а Беларусь была суцэльнай тундрай (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 107).

Палетнік м. Чалавек, які наймаўся на работу на адно лета. Неў палетнікі ўзялі іх на работу, не да пакроваў, а на ўсё жыццё (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 149).

Палешукі мн., адз. паляшук, м. Так у дарэвалюцыйнай Беларусі называлі жыхароў Палесся. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў (Я. Колас ТСБМ, III, 287). He дабачыў паляшук 3 хаты безаконнай Дзён надходзячых без мук, Без трудоў прыгонных (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 164).

А Палешукі-бортнікі: На гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў (Я. Колас ТСБМ, I, 396).

Палімпсест м. Пергамент, на якім адзін ліст выскаблены, а паўзверх яго напісаны другі. Стужка гэтая не палімпсест, раптам сказаў Хілінскі. Выскаблівалі пергамент па нейкай другой прычыне (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі -43, 120).

Палісман м. Паліцэйскі. Прыехалі два палісманы, пачалі стукаццаў дзьверы (А. Галіна. Сэм і Джэк К, № 5-6, 69).

Паліткатаржанін м. У дарэвалюцыйнай Расіі чалавек, сасланы на катаргу за рэвалюцыйную дзейнасць. Доўнар, былы падпольшчык і паліткатаржанін, урач па адукацыі, наогуллюбіўлюдзей (I. Дуброўскі-ТСБМ, III, 635).

Палітычны, прым. Дыпламатычны, прадбачлівы. Васіль.. уголас не выказаў свае думкі, бо .. быў чалавек палітычны і скрытны (Я. Колас-ТСБМ, III, 636).

Паліца1 ж. Тое, што булава. / у параўн. Лёгкімрухам пляча Куровіч скінуў долу бабровую мантыю і карцінна падняў магутную, як паліца, руку (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя МКГ, 176).

Паліца2 ж. Частка сахі (плуга) для адвалу зямлі. От былі б восі! А якія хвацкія выйшлі б паліцы на сохі (Я. Колас. Малады дубок 36. тв. у 12 т., IV, 152).

Паліцай м. (разм.). У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах паліцэйскі, завербаваны з ліку мясцовага насельніцтва. Немцы і насаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў (А. Васілевіч ТСБМ, III, 637). У Дулебах, дзе жыла цётка Тэкля, былі ўжо партызаны, і немцы з паліцаямі туды не патыкаліся (Я. Ермаловіч ТСБМ, III, 637).

Паліцмайстар [ням. Polizeimeister] м. Начальнік паліцыі ў буйных гарадах у дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых заходніх краінах. Паліц374

майстар з гора запіў, а ўсе прынады склаў пад павець на сваім двары: усё дзешавей абышліся (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 289). I ўсё гэта аніяк не датычылася паліцмайстра Агарова, які замест дзейсных захадаў займаўся фліртам з актрысамі (У. Караткевіч. Зброя 43, 298)... на Залатой Горцы ў апошні год царавання Мікалая I невядомыя зрабілі дзёрзкі напад на карэту паліцмайстра (М. Віж. Лабірынт Л, 114). Прыглядваў збоку сам пан гарадскі паліцмайстар (там жа, 155). Пісар сцвярджае, што такога старшыні ваўсім Пінскім павеце няма, а памочнік не раз гаварыў: «Нашаму б старшыні паліцмайстарам быць» (Я. Колас ТСБМ, III, 637). Паклікалі паліцмайстра, спраўніка, земскага начальніка, прыстава, казацкага афіцэра (Я. Колас. Бунт 36. тв. у 12 т., IV, 21).

Паліцыя ж. У дарэвалюцыйнай Расіі сістэма спецыяльных органаў дзяржаўнага кіравання для аховы існуючага ладу і парадку. паліцыя-ж адбірала навет і кіі, таўсьцейшыя за палец (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай Тв., 40).

Паліцыянт м. (разм.). Асоба, якая служыла ў паліцыі; паліцэйскі. Паліцыянт выняў зь кішэні сярэбраную папяросьніцу (К. Акула. Гараватка К, № 7, 27). Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі скаваную моладзь барацьбітоў за свабоду народа (Я. Брыль ТСБМ, III, 637). На вобыск да Тамаша выправілі аж трох паліцыянтаў (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 173). Паліцыянт агледзеў снасць I актам свой агляд закончыў Зусім Сымону не пад масць (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 10).

А Звер-паліцыянпг Пан дурны ў трывозе, Звер-паліцыянт Гоніць па дарозе Ўсіх людзей да хат (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 424).

Паліцыянтаў, прым. Які мае адносіііы да паліцыянта. У гэным рогацеледзь чуваць быў паліцыянтаў крык (К. Акула. Гараватка К, № 7, 27).

Палічнік м. (разм., спец.). Частка сахі. Палічнік, прыполак, Падсошнік-крывуля Прыладжаны мною 3 дубочка-сынулі (Я. Купала. Саха 36. тв„ I, 328).

Палоўцаў, прым. Які належыць полаўцам. Трашчаць дзіды сталёвыя, Шумяць харугві стужкамі Сярод палёў няведамых, Сярод зямель палоўцавых (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 259).

Палудне [польск.] н. Поўдзень. Прыйдзе палудне да маёй хаткі, Ка мне падсядзе на лаву (Я. Купала. Тры пары дня 36. тв., III, 341).

Палукошак м. Сплеценая з лазовых альбо івавых дубцоў трохсценная (з дном) застаўка для саней альбо калёс. Конік бяжыць, скрыпяць сані, а ззаду, уляпіўшыся за палукошак, бяжыць і мужык (Я. Колас. Зімнія халады 36. тв. у 12 т., IV, 247).

Палупанак м. Той, хто паводзіць сябе як пан, лічыць сябе панам; панскі памагаты. [Дзед Даніла:] He люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь — Дух падлізніцкі, паганскі. Прападзі ён там і згінь! (Я. Колас. Сымон-музыка — ТС, 179).

Палюддзе н. Подаць, збіраемая князем з народа. Часцей вяртаўся ён [князь] позна, стомлены і грозны, з палюддзя ці палявання (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 26). Палюддзе не зменшыў ты [князь], а павялічыў... (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяўПр., 222).

Паля ж. Кол як прылада для катавання. Жанчын і грудных дзяцей саджалі на палю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 41). [Князь:] Пішы, a то заўтра на палю палезеш! (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 198). He кожны дзень крычаўскіх бурмістраў на палю саджаюць! (там жа, 205).

Палялеяць зак. (руск., кніжн.). Накіраваць, вярнуць. 3 таей жа Каял-ракі Яраполк палялеяў між угорскімі інаходцамі бацьку свайго да Сафіі свяпюе да Кіева (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 239).

Паляне мн. Заходнеславянскае племянное аб’яднанне. Ен [граф] не ведаў, што крывічы разам з палянамі, вяцічамі, драўлянамі яшчэ за некалькі стагоддзяў да ягонага нараджэння ў баявых лоддзях пераплылі бурны Понт, прымусілі грэчаскага імператара выйсці са сталіцы з залатым вянком міру ў руках і прыбілі свой баявы шчыт на варотах Царграда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 48).

Памазанік м. Той, хто памазаны на царства; манарх. Ды прысягу ламаць грэх вялікі, не гожа, Бо законны кароль ёсць памазанік божы (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 317). «Яго правасхадзіцельства», не шкадуючы слоў і фарбаў, гладка пераконваў мужыкоў не паддавацца хлуслівай агітацыі мяцежнікаў, чакаць ад Аляксандра II — «боскага памазаніка і вызваліцеля» — новых літасцей (М. Віж. Лабірынт Л, 10).

Памаране мн. Адна з груп заходнеславянскіх плямёнаў, блізкая да палабскіх славянаў (насялялі прыбалтыйскае Памор’е). Настала поўная воля — ідзі куды цягне: хоць у Полацк, хоць да памаранаў (К. Tapacay Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 72).

Памаранчык [польск.] м. Апельсін. Любенькая, купіце мядку зь кілаграмік, ды сьлівачнага масьліка, ды яечак зь дзесяць, памаранчыкаў, ды зварыце ўсё гэта разам, ды папаіце ім хлапчука — усю хворасьць якрукой здыме (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 84).

Па-маскоўску, прысл. Па-руску. А між імі [браціяй] й землячкі тут Сям-там праглядаюць; Па-маскоўску так і рэжуць (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 341-342).

Памешчык м. Землеўладалыіік, дваранін, пан. Пытаюся аб умовах службы ў мясцовых памешчыкаў (М. Віж. Лабірынт Л, 10). Я ўяўляў малюнкі бунту сялян супроць памешчыкаў і пытаўся ў дзеда: «А што рабіў цар?» (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 254).

0 Чырвоны памешчык старшыня калгаса як гаспадар з неабмежаванай уладай. «Чырвоныя памешчыкі» паўсюдна рабілі, што хацелі, ператвараючы падначаленых у паслухмяных балванчыкаў (М. Дзелянкоўскі. Бойся, а то... — ЭСФ, 413).

Памешчыцкі, прым. Які мае адносіны да памешчыка, належыць яму. Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней (Ц. Гартны — ТСБМ, III, 651).

Памфіла ж. Баявы карабель. Вось ён [служка] дабіраецца да прычалаў, дзе моцныя якары ледзь утрымліеаюць на месцы цяжкія гружаныя лодзіі кумварыі, цяжкія баявыя караблі — драмоны, усіі, памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 208).

Памытчык м. Паляўнічы, заняты ловам паляўнічых птушак. ..адзін з ястрабаў, прывязаны ў спешцы заблізка да лепшага дзікамыта, зжор піаго, так што раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена памытчыку столькі кун, што за іх можна было купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды nep’e (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 208).

Памян м. Польскі шляхецкі герб. [Дземба]: To ж бо лучацца кляйноты, Два адвечнай славы цноты, У адно звычаем даўным: Адравонжа ды з Памянам (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 8).

Пан м. 1. Уладальнік маёнтка, памешчык. Можа здарыцца часіна, Як заедзе які пан I музыку затрабуе, Як бывала тут ня раз (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 103). У пана ігрышчэ, баль... (М. Гарэцкі. Рунь Р, 13). Пан Рацейка не прызнаваўся, што яго чаравала (А. Карпюк. Белая дама БД, 264). // Асоба, якая карыстаецца ўладай у адносінах да залежных ад яе людзей. Ані слёз тых, ані гора, Hi цара, ні пана! Эх, Кабзар, каб ты збудзіўся, на Украіну глянуў!.. (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 218). Ты мне песню спей, дзяўчына, Як ты пану жыта жала, Як згібала крукам спіну I аб чым тады спявала (Я. Купала. Ты мне песню спей, дзяўчына... 36. тв., IV, 363).

  1. Асоба, якая належыць да прывілеяваных слаёў грамадства. [Паўлінка]: Калісь былі ўсе мужыкі, ну дык цяпер кожны чалавек мужыцкага роду, хоць каторы і прыкідваецца панам ці графам (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 230).
  2. Форма ветлівага ці прывілеяванага звароту. Кандрат успыхнуў: — Ну, ведаеш!.. Маўчыць пан бог, ды не маўчаць людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 85). Гарадскі пісар пан Тыняноўскі

не адзначыў (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 34). To праўда, пан майстар (там жа, 147).

А Пан-абармопг. Тут ясна ўсё... Ідуць у двор. У пастку пана-абармота (Я. Колас. Рыбакова хата36. тв. у 12 т., VIII, 93). Пан-паляк. Ці ён не ведае законаў I штучак пана-паляка? (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 195). Паны-рада паны Рады Вялікага княства Літоўскага (узнікла як найвышэйшы орган дяржаўнай улады пры вялікім князе, пазней стаў самастойным). -Гедзімін пашле памяне пазней, бо рыхтуецца да сустрэчы і ў яго ўжо сядзяць маршалак, ваявода і панырада (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 423).

о Радны пан асоба, якая займала важную службовую пасаду і была членам Рады. Прыходзіць [князёк] дахаты, із лапцей разуўся, Анучы развесіў, радных паноў зве, А як, баш, прыйшлі, індыком надуўся Дый кажа: «Пішыце ўказ грамадзе!..» (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 219). Ясны пан яснавяльможны пан. Воўк дзярэ ў лесе козу, А ваўка — мужык Іван, А Івана — ясны пан, Пана ўжо дзярэ юрыста, А юрысту — д’яблаў трыста! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 120).

0 Або пан, або прапаў — або дасягнуць усяго жадаемага, усё атрымаць, або ўсё страціць. «Робяць мне экзамен. падумаў ён: Ну, што ж? або пан, або прапаў. I не святыя ж гаршкі лепяць», — разважаў Лабановіч пад густы шум прымуса (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 616). Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача (фалькл.) — незалежны ні ад кога, самастойны. Аднаму, без сям’і заўсёды лягчэй. — Дзе-небудзь прыпынюся. Есць такая прыказка: «Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача», — бойка адказаў настаўнік (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 515). Відаць (відно) пана па халявах [польск. гпаж pana ро cholewach] (відаць) па знешнасці, паводзінах, справах, што за чалавек. Відаць пана па халявах, кідае ў адрас аўтара Канстанцін Міхайлавіч. Чуеш, які пахзяго творыка верне? (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе ЭСФ, 294). Вялікі пан (іран.) не вельмі важная асоба, той, хто беспадстаўна зазнаецца. Вялікія паны завяліся, на гной пазіраць не могуць! Куды ж гной цяпер падзець? (Я. Колас. У двары пана Тарбецкага 36. тв. у 12 т., V, 179). Два паны адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў — пра шляхціцаў-аднадворцаў. Пры старых парадках, да раздзелу, служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, а мужык, які па сваёй ахвоце браў зброю і ішоў на вайну, тым самым, разам з сям’ёю, аўтаматычна пераходзіўу шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з’едліва казалі:» Два паны — адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 109). He тыя паны, што грошы маюць, 378

а тыя, ійто бога знаюць грошы не з’яўляюцца крытэрыем ацэнкі асобы. [Падлетак:] -Ды толькі не тыя паны, што грошы маюць, а тыя, што бога знаюць. Забяры свае бязбожныя грошы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 267). Пан панам самы магутны, які мае моцны ўплыў у грамадстве. Захоча пан паможа нам, Я ж ведаю: вы пан панам, Для пана ўсё, усё мажліва (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 105). Сам сабе пан самастойны, не залежны ні ад кога чалавек. Хоць шляхціч цёмны, як саган, Затое ж сам сабе ён пан (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 98). Табы толькі пан, калі бобра я п’ян нічога не страшна чалавеку ў нецвярозым стане. Разгарніся ж душа. Сцеражыся Тамаша. Бо тады толькі пан, Калі добра я п’ян (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 120). Хварэць (захварэць) на пана доўга спаць, вылежвацца; весці сябе высакамерна, фанабэрыста, выяўляючы нечаканыя звычкі, імкненне да раскошы і пад. Дзед жабрак прачнуўся рана, Будзіць хлопца: Уставай! Хварэць нечага на пана, Хоць падзяку людзям дай! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 81). Бач, захварэў на пана... Няма таго, каб аддаць дабрыдзень, злюдзьмі na-людску паздароўкацца... (I. Аношкін. Букет бэзу ЭСФ, 395).

Панаў, прым. Тое, што панскі. Уставала [дзяўчына] рана, Лсіжылася позна, Iў сне чула панаў Голас хрыплы, грозны (Я. Купала. Ты мне песню спей, дзяўчына... 36. тв., IV, 363).

Пане м. Тое, што пан у III знач. «Мы будзем ехаць паволі. Выбярэм самых спакойных коней, ласкавы пане!» — супакойваючым, нібы да дзіцяці, тонам сказаў пан Вашамірскі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 127).

Паненачка ж. Памянш.-ласк. да паненка. ..прыцягалыза вабілі na­na пышныя балі, дваранскія з’езды, выбары, а найбольш -ўдавіцы і салонныя паненачкі (М. Віж. Лабірынт Л, 57).

Паненка ж. 1. Незамужняя дачка пана. Праз дзяўчыну-красу я [агароднік] свой век загубіў, Згінуў з ласкі паненкі, шляхоцкай дачкі (Я. Купала. Агароднік 36. тв., I, 408). Рукі прыслужніцы заварушыліся хутчэй, нібы яна хацела перадаць паненцы сваю моц (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 19). Мова хмельная вядзецца, Сьмех паненак маладых (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 161).

  1. Маладая прыгожая дзяўчына. [Пан Патоцкі:] Ну, што воліш сабе выбраць, Пышная паненка (Я. Купала. Бандароўна 36. тв., V, 89).

Панёва ж. Род жаночага адзення, спадніца. Панёву швыдка нахапіла, Кашэль сачнямі [ляпёшкамі] налажыла, Ў калёсы села, пакацілась (В. Равінскі. Энеіда навыварат Зан., 50).

Пані, ж. да пан у I знач.; жонка пана. Едзе шляхам да Кіева Шасцярнёй карэта, А ў карэце пан і пані, Шыкарна адзеты (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 398).

Паніч м. Сын пана; малады пан. [Марыля]: Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дыкусё пайшло ўверх дном -усіх чыншавікоў сталі чысціць (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 271). Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара (У. Дубоўка ТСБМ, III, 668).. нахабныя чаляднікі з панічамі мацалі нас ды ціскалі (А. Карпюк. Белая дама БД, 264). / у параўн. А маладыя хлопцы ходзяць шчэ чысцей; іншы так, падла, убярэцца ў святы дзень, што ўсё роўна як паніч (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле 36. тв. у 12 т., IV, 302). Высокія гарбатыя жураўлі студней. як панічы ў сурдутах, стаялі то там то сям у вёсцы высока над стрэхамі хат (Я. Колас. Палеская вёска 36. тв. у 12 т., IV, 256).

Панічовы, прым. Які мае адносіны да паніча. [Ёнтак]: У любасць не вер [Галька] панічову К беднай сялянцы, ты не вер! (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 23).

Панічок м. Ласк. да паніч. [Зоська]: Паніч, панічок к нам прыйшоў (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 296). II Форма ветлівага звароту да пана. Што, панічок, абарочваўся да яго дарослы касец, гнюсіцца над табой каса, не слухаецца? (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната ГрынявіцкагаН, 51).

Панічоўскі, прым. Тое, што панічовы. [Марыля]: Тады ўжо, пры грудзях, панічоўская кроў іграла ў целе яго вутленькім... (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 293).

Панічык м. Тое, што панічок. На панічыкаў модных усюды крычалі, Самі ж веру, гаворку, адзежку мянялі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 438).

Панна ж. 1. Жонка або дачка пана; маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства. А вунь, дзе панна йдзе. Якія, ах, шаты! Што глядзіш? у яе ёсць паніч багаты (Я. Купала. Аб мужыцкай долі 36. тв., III, 102). [Эдмунд]: Я стаў побач з ёй нечакана, I ручку паціснуць дазволіла панна (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны — Тв., 83). ..панна Антаніна Радзівіл, адзіная наследніца князя Мацея, уладара навакольных земляў, выходзіць замуж за шляхціца Станіслава Юрагу (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 194). А ці адрозніваюцца жанчыны адна ад адной, калі якая з іх баярская дачка ці простая панна? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 534). Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю (Я. Колас ТСБМ, III, 669).

  1. У дарэвалюцыйны час — форма ветлівага звароту да дзяўчыны (жанчыны) з прывілеяваных пластоў грамадства. [Кастусь:] He гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш (К. Крапіва — ТСБМ, III, 669).

Панначка ж. Маладая дзяўчына. Падабаліся ёй [Фросі] не толькі дрэвы ( хмары, але і дровы, і дождж, сівабародыя мудрыя старыя.., і тонкія манерныя панначкі (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 36).

Панок м. 1. Небагаты пан. [Буднік:] Хопіць вам важдацца з гэтымі хутарамі ... Ці ж мы на тое ў паноў зямлю адабралі, каб новых панкоў гадаваць (П. Галавач ТСБМ, III, 669).

  1. Форма ласкальнага звароту да пана. Панок, за што? Міхал пытае: Што за прычына ёсць такая? Ці я па службе правініўся? Ці на мяне пан угнявіўся? (Я. Колас — ТСБМ, III, 669).

Паночак м. Ласк. да пан. Зараз, зараз, мой даражэнькі паночак, адазваўся з цемры, бразгаючы запорамі, Рабы (М. Віж. Лабірынт Л, 9).

Пансіён і пансіон [фр. pension ад лац. pensio плацеж, узнос] м. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам (у некаторых заходніх краінах існуе і цяпер). [Юлія]: Я з дзяцінства гадавалася пры дачцэ пана Дабровіча; была болей яе дружкаю, як служкаю; разам мы выраслі і разам хадзілі ў пансіён (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 37). Пансіон увечэры гудзіць і грыміць: той на балалайцы брынчыць, той скрыпку наводзіць, той пяець, іншы галёпаіць мазурку вучыцца скакаць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 117). Хаджу я, хаджу, як непрытульны, з вугла ў вугал, па ўсяму пансіону хаджу (там жа).

Панскасць ж. (разм.). Уласцівасць панскага. Малога [паніча] добра калышы ты, набожнае яму спявай. Бо панскасць ім у скуру ўшыта — не гняві, а дагаджай (У Дубоўка — ТСБМ, III, 669).

Панскі, прым. 1. Які мае адносіны да пана; належыць пану. Якусё супакоілася, «Салавей» вылез на гумно з панскага стога (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 119). Што ж тамака можа быць?.. — Найхутчэй — засыпка панскага пітва гарбаты, строіў здагадкі служака, мацаючы пакунак (М. Віж. Лабірынт Л, 9). Плаўна Свіслач-рака Удаль плыве, бяжыць; Had крутым абрывам Панскі дом стаіць (Я. Купала. Над Свіслачай 36. тв., III, 163). Зямля дзе глянеш панская, Вада, лес, дол, гара (М. Танк ТСБМ, III, 669).

  1. Уласцівы пану; прасякнуты пагардлівымі адносінамі да каго-, чаго-н. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба, .. як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці (Я. Колас — ТСБМ, III, 669).

о Панская хвароба прытворная, несур’ёзная хвароба. Iракава жалоба Пустое выдумленне Ці панская хвароба (Я. Колас. Рак-вусач 36. тв. у 12 т., III, 203). Панскі гончы (інд.-аўт.) паліцэйскі. Прыйшоў аднойчы панскі гончы, Паліцыянт, агледзеў снасць I актам свой агляд закончыў (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв у 12 т., VIII, 10). Панскі

хорт (зневаж.) той, хто прыслужвае каму-н. Калі ж канеіі той Kananine? Калі іх [людзей] пакіне Сабака гэты, панскі хорт (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 132).

Панславісцкі, прым. Які мае адносіны да панславізму палітычнай плыні, якая імкнулася да аб’яднання ўсіх славянскіх народаў пад уладай рускага цара. 1 тады Алесь узняў руку. Жарты прэч... Нам абрыдзеў ваш панславісцкі смярдзёж... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 187).

Панства н. 1. 36. Паны. Панспіва горш за цароў пгурэцкіх, Басурманы не таклютуюць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 17). Панства будзе задаволена (М. Віж. Лабірынт Л, 218). ..панства бавіла час за віном, картамі, танцамі (там жа, 16). Адзінаццаць месяцаў Кроў цурком цякла; Рабавала панства Беларусь датла (Я. Купала. Адзінаццаць месяцаў 36. тв., IV, 208). Шыш-Шышнеўскі быў нядрэнны настаўнік, але цягнуўся за мясцовым панствам, з вучнямі і іх бацькамі трымаўся здалёк і афіцыйна (С. Александровіч ТСБМ, III, 669). Эгэ-ж, хлопча: іншы рады Панствуў замку слугаваць / цярпець, знасіць іх здрады, Толькі-б панскі стол лізаць (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 170-171). Аляксандр пераканаў, што панства не зразумее яе адсутнасці і па горадзе пойдуць неверагодныя чуткі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 127).

  1. Улада паноў. I сягонння помняць, помняць не забудуць Людзі Беларусі, пазбыўшыся панства, Як іх катавалі (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай 36. тв., IV, 269). — Уціск вечнага панства налажыў на .. [чалавека] свой адбітак (К. Чорны ТСБМ, III, 669).

0 На панства хворыя пра тых, хто любіць доўга паспаць, вылежацца і не здольны да цяжкай працы. Вам давядзецца доўга папрацаваць у гэтую ноч, панове Гарбом. Яны не могуць, — усміхнуўся аксамітнымі вачыма з’едлівы Януш Біскуповіч, той самы паэт, Мацееў бацька, з якім Алесь і пан Юры ездзілі да Кроера. — Яны на панства хворыя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 368).

Панцыр [ням. Panzer ад ст.-фр. pander < лац. pantex жывот] м.

  1. Адзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зброяй. ..у ліваў не было ні шчыпгоў, ні панцыраў, і яны не вытрымалі, пабеглі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 193). Яны і праўда чакалі: селянін у чыстай вышыванцы з кутасамі на грудзях, вершнік у скураным нагрудніку і панцыры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 416).
  2. Браня, танк. — Ты чуеш, Алесь, як нейдзе грукочуць панцыры? (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі» — ХБ, 142).

Паншчына і паншчызна ж. 1. Дармавая прымусовая праца сялян на пана пры прыгонным праве. I гэта ў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала два дні паншчыны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1, 108). На маёнтак Божы дар напала некалькі вёсак, дзяды якіх калісьці адбывалі тут паншчыну (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 139). Беларускі мужык бачыць у сонейку не радасць, не, наадварот, ён баіцца сонца, бо толькі яно ўзыйдзе — мужык павінен пад прымусам ужо працаваць на праклятай паншчыне (М. Віж. Лабірынт Л, 145). Ездзіў па фальварку, глядзеў, як ганяюць сялян на паншчыну (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 233). Так дзякавала панская рука, Што некалі ці трэба, ці не трэба Мы паншчыну на іх рабілі, як маглі, I хлеба лусты ім свае апошнія няслі (Я. Купала. Шляхам гадоў 36. тв., IV, 123). Казаў ён [цар] нам яшчэ два гады служыць паншчыну, і паншчыну мы адбывалі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 108). Мы вас за краты не пасадзім і на паншчыну не пагонім (К. Крапіва ТСБМ, III, 671). [Сяляне:] Мы ж дзела сваё зрабілі, Дворску паншчызну адбылі (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 64).

  1. Прыгоннае права (разм.). Ведаў [дзед] усю сямейную хроніку na­na Вашамірскага і шмат цікавых гісторый пра бацьку і дзеда пана яшчэ з часоў паншчыны (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 26). На востраве, яшчэ да скасаваньня паншчыны, трымаўся высокі капец, у сярэдзіне якога была старое веры бажніца, з адзіным аконцам, празь якое прамень сонца ў сярэдзіну падаў толькі роўна а паўдні (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 81). Паншчыну, лад царскі Бачылі вы, Сосны, Многа зімаў летаў, Восеняў і вёснаў (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 192). Пад сялян гэтыя горшыя кавалкі зямлі пайшлі тады, калі была скасавана паншчына (К. Чорны ТСБМ, III, 671).

Паншчынны, прым. Які мае адносіны да паншчыны. А гоні ўжо узораны, 1 сілы распакораны Ад паншчынных бядот (Я. Купала. Безназоўнае 36. тв., V, 144).

Панюх м. Драбок табакі.

0 Hi за панюх табакі (прапасці, гінуць і пад.) — дарэмна, нізавошта. 3 легіянерамі вы лёгка справіліся. А тут армія, і не абы-якая армія. Дубальтоўкамі яе не спыніш. Пакласці лепшых людзей ні за панюх табакі карысці мала (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка — ЭСФ, 269).

Панюхна ж. (разм.). Тое, што пані. Цана апошняя восем шастакоў: Шарак [заяц], як вол! ані грошам таней He аддам, панюхна, будзь я так здароў! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 209).

Паня ж. (разм.). Тое, што пані. Пан, аддаўшы загад аканому, ехаў з паняю баляваць у бліжэйшы маёнтак (М. Чарот ТСБМ, III, 672).

Паняверка [польск.] ж. 1. Нягода, пакута. Ўпаніжэнні, ў паняверцы Жыцця хвілі трачу, Толькі плача маё сэрца, Песня мая плача (Я. Купала. Як тут весела спяваці? 36. тв., II, 268). [Дзед да Сымона:] Г'рай жа. дзетка: скрыпка важна; Смутак ты ёй свой вальеш, 1 душа заплача кажна, Як ты смыкам павядзеш, Бо хто ў горкай паняверцы Крыж нясе свой, жывучы, У таго ў людское сэрца Есць праўдзівыя ключы (Я. Колас. Сымон-музыка ТС, 182). У роўным голасе камандзіра не было ні разгубленасці, ні паняверкі (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 229).

  1. Знявага. Беларускі народ нясе іхныя імёны на сваіх шчытох і пасёння, не зважаючы на тэрор і паняверку... (М. Цэлеш. Ападкі ХБ, 110).

Паняты мн. (пагардл.). Падпанкі. Цар, цараняты нагайкамі няньчылі, Пан і паняты паслі [Беларусь] бізунамі, Турмамі песцілі, петлямі лашчылі. Розгамі секлі, цемрылі багамі (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай 36. тв., IV, 286).

Папаха [цюрк.] ж. Высокая футравая шапка. Каля галоўнай гарадской брамы сабраўся вялікі атрад коннікаў у папахах, у яркім каляровым адзенні і шырокіх шараварах (В. Вольскі ТСБМ, IV, 17).

Папія м. Прыдворны тытул. II Распарадчык комітавага двара. Яны не паспелі яшчэ разысціся па сваіх пакоях, як да іх падбег папія распарадчык комітавага двара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 174).

о Апаясаны папія высокі прыдворны тытул. Па загадзе гаспадара на досвіткуў дом прыехала адна з далёкіх цётак Скліра, якая ўмаладосці служылаў Палацы апаясанай папіяй (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 213).

Паплаўнічы м. Вартаўнік лугу (поплаву). Ранейшы панскі паплаўнічы, ён і цяпер наймаўся ўлетку вартаваць ад патравы Заброддзе і Бугайнік, а зімою яшчэ сталяркаю трохі займаўся (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 214).

Папрадуха ж. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. За прасніцай змяккай кудзеляй Папрадуха сучыць пры сценцы (Я. Купала. Удосвітак 36. тв., IV, 27).

Папранік м. Абручык, абцягнены матэрыяй, які надзявалі раней пад хустку. Кужэльны ўздзела балахон, Папранікў хустачку ўлажыла (В. Равінскі. Энеіда навыварат Зан., 52).

Папушка [ст.-бел. папуша — адзінка колькасці тытуню; рум. раpusa\ ж. Скрутак тытуню; адзінка вымярэння тытуню. На дарогу добрую папушку тытуню-гасцінца даў дзед Доўнар (Я. Колас — Ск., 125).

Папячыцель м. У дарэвалюцыйны час — службовая асоба, якая кіравала некаторымі ўстановамі. Пры стале наўслоне сядзіць папячыцель вучэбнай акругі сенатар Навасільцаў (А. Ліс ТСБМ, IV, 35).

Парабак (парубец) м. 1. Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы; батрак. [Куліна]: Марыся ўгледзела, што мы спім на калёсах, пэўна з парабкам ціха адпраглі клячку і завялі яе ў хлеў (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты — Тв., 156). Парабкі із пракосаў на плеч граблі ўзялі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 433). Зямля навокал была ўрадлівая.. Парабкаў тут было многа, бо фальваркі і маёнткі былі багатыя (К. Чорны ТСБМ, IV, 35). Было ў пана сямёра парабкоў, адзін аднаго прыгажэй і здатней (М. Лынькоў ТСБМ, IV, 35). Гнаў канвой парабкоў, — тупат ног за акном. Пан хадзіў па пакоі, чарнейшы ад хмары (А. Куляшоў ТСБМ, IV, 35). Ухаце туліліся дзве сям'і парабкаў, але і іх не было, — паехалі араць на поле (П. Пестрак ТСБМ, IV, 35). Праз паўтара года парабкі падпалілі маёнтак (3. Бядуля. Анчар Выбр. тв., 243). Цару — салдатам, парабкам пану, А кепска, ох, жыці для слуг (Я. Купала. Для куска хлеба 36. тв., 1,48). Парабак пачынаў гаварыць цікавыярэчы (Я. Колас. Дрыгва Др., 58). Вышэй паставіў [салдат] вусы і хутка пайшоў за парабкам, паспеўваючы, каб не бянтэжыцца перад ім, на мазурскі лад (там жа, 60).

  1. Слуга. [Блякс]: He верце! He быў ніколі ў ёй [Псіхі] парабкам! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 106). [Кандрат:] Мы табе сябры, а не парабкі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 77).
  2. Лучнік пры заможным ваяры (рыцары, баярыне), які ахоўваў яго са спіны; узброены слуга. Выратаеаны Верашчакам Юры застаўся пры ім за парабка, засцерагаў яго з тылу, а Ягор трымаў галоўны бой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 390). А хацелася неадкладна, пакуль малады, пакуль паперадзе харугвы становішся, жывеш на людзях, дзеўкам цікавы, зараз без адтэрміноўкі, мець моцны двор, сотню коней, дзесяткі парабкаў (там жа, 158). Лучнікі, парабкіразбіраліся: хто дыхае, хто нябожчык (там жа, 163). Праз некалькі дзён пасля сутычкі Руды, парабак Данілы, прывёз яго жонцы нядобрую вестку (там жа, 166).

Парабкаванне н. Выкарыстанне працы парабкаў. Зніклі насаджаныя польскім імперыялізмам хутары кулакоў-асаднікаў, якія трымалі ў парабкаванні навакольныя вёскі (Я. Колас. Уз’яднанне ТС, 184).

Парабкаваць незак. (разм.). Працаваць, быць парабкам. Дома [Клеманс] ніколі не жыў, усё парабкаваў у маёнтках (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 36).

Парабкоўства н. Занятак парабка. Пасля жаніцьбы пайшоў [бацька] да панскага ўпраўляючага Ганса Хрыстафоравіча Мухеля сказаць, што кончылася яго і Луізіна парабкоўства (С. Грахоўскі ТСБМ, IV, 36). Так і не выйшаў Ігнат з парабкоўства, мусіў гнуцца на пана (П. Броўка ТСБМ, IV, 36). Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку ў аднаго

гаспадара, падзённікам зрабіўся сам, жонка — падзёншчыцай (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 297).

Парабчанка, ж. да парабак у I знач. Спі, дзіцё!.. Бацька твой чорнарабочы, Парабчанка маці (Я. Купала. Пралетарская калыханка 36. тв., IV, 438). Жаніўся на такой жа гаротнай парабчанцы, як ён сам (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 296-297).

Парабчанскі [польск.], прым. Батрацкі. Танцаваць ды гуляць 3 парабчанскім людам! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 461).

Парабчонак м. (разм.). Памянш.-ласк. да парабак. Хлопчык-парабак. Наганяюць [гайдамакі] парабчонка. Хлопец у зрабнінах Палатняных (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 456).

Парабчук м. (разм.). Парабак-падлетак. [Зося:] Дык гэта былы Сегенецкага парабак, парабчук, пастушок (К. Чорны ТСБМ, IV, 36). Дзівіцца дзяўчынка, Хваліць парабчук: «Ну і малайчына, Чорт, а не хлапчук!» (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна — 36. тв. у 4 т., II, 410).

Паравік м. (разм.). Паравоз або поезд з паравозам. Надвечар два паравікі былі гатовы да адыходу са станцыі (К. Чорны ТСБМ, IV, 36). Цяжка сапучы, паравік загамаваў рух і спыніўся на паўстанку (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 4). На «паравіку», якусе тут звалі гарадскі поезд, шмат ужо набралася пасажыраў (I. Гурскі ТСБМ, IV, 36).

Паравоз м. Лакаматыў з паравым рухавіком. Свішчуць, граюць паравозы, Аж чутно ў Загаллі! (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., VI, 96).

Паравозік м. Памянш.-ласк. да паравоз. Свіснуў раз, Свіснуў два Шустры паравозік (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 187).

Парадзіха ж. Жаночая боская фігурка ў язычнікаў, якая лічылася апякункай роду, сям’і, хатняга ачагу. ..тая [чалядзінка] пад вялікім сакрэтам прынесла да баярышні ў святліцу трыццаць парадзіх. Гэта былі маленькія жаночыя фігуркі, вылепленыя з гліны ўперамежку з зернем гароху, пшаніцы і жыта. Парадзіхі спрадвеку ахоўваюць жанчыну, даюць ёй весялосць і жыццёвую сілу (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 359).

Паражка [ст.-бел. поражксг, польск. porazkd] ж. Паражэнне. Ды не Міндоўг нанёс паражку Ізяславу (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 217).

Параза ж. Паражэнне. Яму [Міндоўгу] хацелася думаць аб хрышчэнні.. — але бачыліся твары родзічаў, далёкіх і блізкіх, якія думалі забраць ягоную зямлю, цешачыся надзеяй, што пасля паразы пад Амботэнам ён, Міндоўг, саслабеў і не можа абараняцца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 36).

Паракіманен м. Начальнік службы асабістых пакояў імператара. Неўзабаве да іх [коміта і дзяўчыны] спусціўся сам паракіманен Канстанцін (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 215).

Паранак [польск.] м. Раніца. He судзіла ты мне, доля, Быці рэчкай сярод скалаў, У якой яна бы вочкі На паранку умывала (Я. Купала. He судзіла доля 36. тв., III, 282).

Парантэля [польск.] ж. Сваяцлва. Дык гутарку пачаўз ім, —можа, як удасца Настрой яго паправіць, дык аб парантэлі Пачаў пытаць, аб продках па мячы, кудзелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты Тв., 271).

Пардва [ст.-бел. пардва', польск.pardwa] ж. Белая курапатка. Улетку на гэтых імшарах, сярод досыць густых, але дробных зарасьляў, было даволі шмат цецярукоў і пардвы (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 68).

Пардус [ст.-бел. пардусь, пардь', лац. pardus < гр.] м. Гепард. Гіргень, застаўшыся адзін, загадаў прывесці да шатра паляўнічага пардуса (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 491).

Парода ж. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы; сацыяльнае паходжанне. [Сцяпан:] Прыйдзе звод на кожнага, хто ў кулацкай пародзе ходзіць (М. Лынькоў ТСБМ, IV, 55).

Пародзісты, прым. Надзелены рысамі, якія сведчаць аб арыстакратычным паходжанні. II Які з’яўляецца прыкметай такога паходжання. Седзячы ў доле і ўсё кашляючы,.. [Сотнікаў] пазіраў на свайго канваіра маладога хлопца ў чорнай фарсістай кубанцы, яго прыгожы з пародзістым носам твар, на якім часам з’яўлялася нечакана прываблівая ўсмешка (В. Быкаў ТСБМ, IV, 56).

Парок м. Сценабітная зброя ў выглядзе бервяна ці каменямётная машына. Краем вока я бачыў, што наверсе, у вежы, заварушыліся наводчыкі, якія стаялі ля парока «Пярун» новае гэтае, страшнае сваёй магутнасцю каванае бервяно, якімламалі вароты пры асадзе, Гедзімін нядаўна закупіў у Любеку (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 435). Следам за знузнікамі на вялікіх падводах везлі парокі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 268).

Паруб м. У Старажытнай Русі месца зняволення, цямніца. Яшчэ ён [князь] мог замкнуць яе [Рагнеду] у парубе, але і магчымая адзінота ў астрозе не адгукалася горыччу (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды Тж., 58).

Парубежны, прым. Пагранічны. У 1067 годзе Яраславічы напалі на парубежны горад Полацкае дзяржавы Менск (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 217).

Паручнік м. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскае званне, якое ішло за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мела гэта званне. Толькі

адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі (I. Дуброўскі ТСБМ, IV, 62). Жандарскі паручнік Мусатаў уласнай персонай завітаў у Загоршчыну (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 90). Ці паэт не ведаю. A што паручнік — добра помню. Афіцэр быў неблагі. Толькі свавольны і непаслухмяны (там жа, II, 249). ..адчыніліся ў нашай каморы дзверы, і той паручнік з крывым носам, што да нас прыстаўлены быў, з парога, быццам ерыхонская труба, раве: «Карпач, пся костка! Князь Геранім да сябе патрабуе!» (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 186-187). Паручнік, у дзвярах стоячы, таксама даслухаў і Васіля Ветра да князя павёў, нібы за тое, што Васіль гучней ад усіх рагатаў (там жа, 200). Паручнік адказваў насцярожана (М. Віж. Лабірынт Л, 39). Паручнік Далін злы, сярдзіты, Хоць з віду і спакойны ён (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 14 т„ X, 370).

Парфіра ж. Мантыя, якую адзяваў манарх ва ўрачыстых выпадках; сімвал манаршай улады. He здабыў ты ні парфіры, Hi вянка (Я. Колас. Дучэ 36. тв. у 12 т., II, 387).

Парфіраносны, прым. (паэт.). Адзеты ў парфіру; велічны. Іпрад малодшаю сталіцай Старая змеркнула Масква, Як перад новаю царыцай Парфіраносная ўдава (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 353).

Пархума [ст.-бел. парфума, перфума, перхума', фр. parfum] ж. Парфума. // перан. Пах. Сена ляжала і ў копах, ад яго пахла размаітымі пархумамі траў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 13).

Парцэляцыя ж. Падзел панскай зямлі на шнуры. Губернатар купіўмаёнтак (льготный), Ружанку ў Лідскім (павеце), цудоўны за 30 тысяч, да 600 дзесяцін ворнай зямлі! Парцэляцыя ў нас амаль усюды спынілася (Ф. Багушэвіч. Ірэне і Яну Карловічам Тв., 187).

Па-рыцарску, прысл. Гераічна. ..імкненні і намыслы ў іх па-рыцарску высакародныя (М. Віж. Лабірынт Л, 313).

Пасавіска [ст.-бел. пасовйско', польск. pasowisko} н. Выган. У Пушчы — найстражэйшы догляд за пасадкамі і спелымі лясамі, за гнёздамі, норамі, пасавіскамі, вадаёмамі — за ўсім, што складае стракаты калейдаскоп яе жыцця (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 59).

Пасад1 м. 1. У рускіх княствах у X-XVI стст. — крэпасць. // Княжаскае ўладанне... давялося Міндоўгу, пакінуўшы новагародскі пасад, вяртаццаў свой стольны горад Руту, у маленькае сваёродавае княстea (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 51). У 987 годзе Ўладзімер перадаў полацкі пасад свайму сыну ад Рагнеды — Ізяславу (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 217). // Трон як сімвал улады. Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты на паса388

дзе сваім златакованым (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 243).

  1. У X-XVIII стст. гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной. Месцам канцэнтрацыі гандлёва-рамесніцкага насельніцтва з’яўлялася другая частка горада — пасад, які ўзнікаў звычайна ўздоўж берага ракі (Г. Штыхаў ТСБМ, IV, 67).
  2. Пасяленне просталюдзінаў; прыгарад, пасёлак. Але гэта яшчэ не горад, а так званы пасад — пасяленне прасталюдзінаў (X. Жычка — ТСБМ, IV, 67). ..высіўся насыпны пагорак, на ім быў дзяцінец, а навокал цясніліся хаты пасада — вось дзе меліся жыць сасланыя маці і сын (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 60).
  3. У вясельным абрадзе месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзілі нявесту. Узялі матчыну хлебную дзяжу, паклалі ў яе хлеба, солі, накрылі.. кажухом вось ён і пасад (У. Дубоўка ТСБМ, IV, 67). // (разм.). Месца сядзення. У творчыя дні Канстанцін Міхайлавіч пакідаў свой пасад пад вязам хутка (М. Лужанін ТСБМ, IV, 67). // перан. Становішча, месца; пасада. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!.. (Я. Купала ТСБМ, IV, 67). Ён [пан] музыкам, Капельм[а]йстра меў пасад (Я. Колас ТСБМ, IV, 67).

Пасад2 м. Рад снапоў для малацьбы цэпам. На таку ляжаў пасад жыта ў 8 снапоў, паложаных па пары, каласы з каласамі (Я. Колас. Тоўстае палена 36. тв. у 12 т., IV, 142). ..ён [Пракоп] толькі што дамалаціў апошні пасад грэчкі (Я. Колас. Адшчапенец 36. тв. у 12 т., VII, 95).

Пасада ж. і пасад м. Сядзіба; прадмесце. На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада стаяла панская пасада (Я. Колас ТСБМ, IV, 67). ..тоўстыя вязы ..чарадамі стаялі вакол пасады (Я. Колас. Старыя падрызнікі 36. тв. у 12 т., IV, 122). Дамы, каменныя грамады, Палацы, пышныя пасады, Крутыя горы з жоўтым скатам, Пяскамі, глінаю багатым, Увесь правы бераг абступалі, У рэчцы цені іх дрыжалі (Я. Колас. Новая зямля ТС, 185). / у параўн. Had рэчкай гэты луг мурожны, дубоўразвіслых цэлы pad, I буслаў бом, стары заможны, Як той пасэсарскі пасад! (Я. Колас. У палях Беларусі-ТС, 184).

0 Новы ўзнесць пасад (інд.-аўт.) пачаць новае жыццё. Ці жыць далей ў няволі, Ці разжыцца новай доляй, Новы ўзнесць пасад (Я. Купала. Час! 36. тв., IV, 17).

Пасаджоны, прым. Які выконваў ролю бацькоў жаніха або нявесты ў вясельным абрадзе. Увогуле мусіла пакорліва маўчаць і пабначальвацца пасаджонай маці (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 34). Княгіня Ефрасіння яшчэ ў Маскве была абвешчана пасаджонай маці (там жа, 45).

Пасаднік м. У старажытнай і сярэдневяковай Русі намеснік князя, а таксама асоба, якая выбіралася на вечы для кіраўніцтва горадам, вобласцю. На памосце ўжо стаялі епіскап Дыянісій, пасаднік Ратша, тысяцкі Жыраслаў, найболыйуплывовыя і багатыя баяры (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 131). -Адным словам, кім сябе бачыш: ваяводаю пры князі альбо пасаднікам без князяў Навагародку? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ). Пасля ён [Гердзень] усё ж спахапіўся і, дапамагаючы ўстаць, раздумаўся: «Не такая прыгожая, як Гайна, дачка Рацібора, але і я не пасаднік» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 362). Як ніколі, прыходзілі ў Перуновы храм месцічы Крывіч-горада, прасілі ратунку ад хцівых мытнікаў, ад пасадніка, які па загаду князя браў неймаверныя падаткі з кожнага дыма — на вайну (там жа, 468). Часта прыязджалі пасаднік і галоўны муралей з Крыў-горада, і тады Гедзімін збіраў сыноў, каб паказваць ім планы хітрацоў-муралеяў (там жа, 371). Але глыбокай ноччу пасадніка полацкага разбудзілі нечаканым паведамленнем (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 36).

Пасалонь, прысл. Па сонцы. На скураным каптане, калі ўпалі на яго вогненна-зыркія водбліскі, убачыў Альгерд выціснуты на грудзях знак: крыж, канцы якога павернуты пасалонь, па сонцы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 523).

Пасконіна ж. Даматканае палатно, а таксама адзенне з такога палатна. Але былі і валхвы-чарадзеі — тыя абраслі валоссем, і адзенне іх было з грубае пасконіны, перавязанай раменнем ці проста скруткам сухіх змей альбо свяшчэнных вужоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 413).

Пасконь ж. Тое, што пасконіна. Невысокі, рухавы, ён [Карыят] абняў мяне, а пасля, расшпіліўшы фібулу на карзне і кінуўшы аксамітавы плашч у кут, нібыта гэта была не каштоўная адзежына, шытая золатам, а пасконь, сеў за стол і, выпіўшы медавухі з зёлкамі, доўга расказваў пра ўсходнія княствы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 476).

Паслуга ж. Павіннасць. [Ганна]: Ах! я... мяне сюды маці аддала на паслугі (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 121). У беларускім вольным краі, 3 ярэмнай збрыўшы стараны, Царыць чужынец, а ў паслугах Хто? — Беларускія сыны! (Я. Купала. Беларускія сыны — 36. тв., IV, 51).

Паслугач м. Слуга. [Хадакі:] — Ды мы, пане, хоць у паслугачы да д’ябла гатовы ісці, абы агораць капейку тую на білеты (А. Пальчэўскі-ТСБМ, IV, 78).

Пасошчына [назва звязана з вылучэннем людзей па «сохах» адзінцы пазямельнага (у гарадах падворнага) падаткаабкладання] ж., зб. Пасошныя людзі (у Расійскай дзяржаве да XVII ст. так называлі датачных людзей пажыццёва ваеннаабавязаных асоб). Ці самі мяр390

куюць ад’ехацьу Маскву, да Васіля Дзмітравіча па службу, a то і зусім адмовіцца ад яго з землямі, баярамі, людзьмі, пасошчынай? (К. Tapacay Пагоня на Грунвальд ТЖ, 268).

Паспаліты [ст.-бел. посполйтый', польск. pospolity 1. Звычайны, просты. 2. Уст. агульны, публічны], прым. Просты. ...для «люду паспалітага» трэба пісаць кнігу на яго простай, зразумелай для яго мове (Я. Купала. Ліст да палачан 36. тв., VII, 226).

о Паспалітае рушэнне шляхецкае апалчэнне ў феадальнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім (Рэчы Паспалітай); асноўная форма арганізацыі ўзброеных сіл дзяржавы, заснаваная на прынцыпе, што кожны шляхціц, незалежна ад велічыні свайго маёнтка, у час вайны абавязаны адпраўляцца ў ваенны паход. Падлічвалі колькасць харугваў, якія выставіць Карона, калі кароль аб’явіць паспалітае рушэнне (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 228).

Паспольны, прым. Які мае адносіны да паспольства. [Пан:] .лы, ад шляхты да паноў, клаціне вінны павяртаць! А гэтых, шкодных пісьмакоў паспольных да ката даць! (В. Ластоўскі. Адзінокі Тв., 109).

Паспольства н. Сярэдні грамадскі слой у феадальных гарадах Беларусі (складаўся з менш заможных купцоў і рамеснікаў, падлягаў гарадскому праву, але не быў дапушчаны да ўлады і гарадскога пасаду верхнім слоем патрыцыятам). [Пан]: Проста дзіва: ён [Скарына] навукі скончыўмнога I доктарам сябе мянуе, А сам гарнецца да паспольстea I кнігі ім друкуе?! (В. Ластоўскі. Адзінокі Тв., 108-109).

Пасталы мн., адз. пастол, м. Даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры, які насіўся з анучамі і прывязваўся да ног аборамі; лапці. Бо мог кожны запытацца, Хто, адкуль ён і куды Ідзе рана, так дасьвету, Абарваны, чуць адзеты I абуты ў пасталы? (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 44)... ногі ў новых пасталах ступалі лёгка (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 9). Раз толькі пашанцавала натрапіць на вялікія сляды скураных пасталоў (У Караткевіч ТСБМ, IV, 87). Ледзь распрог [бацька] каня, зайшоў у хату, не ўправіўся разуць мокрыя пасталы паявіўся Яўхім (I. Мележ ТСБМ, IV, 87). I адзетыя [людзі] не ў кажухі — хто ў што, у рыззё, у шкуры звярыныя, абутыя ў саламяныя пасталы (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 20). [Мацейка]: Дзяўчыначка чарнаброва Паехала ў лес па дрова, Паехала чорным бычкам, Завязаўшы пастол лычкам (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 254).

Па-старагебрайску, прысл. Па-стараяўрэйску. Раввуніўздзеў вочы ўгору. Ваанергес — па-старагебрайску сказаў ён. — Бож-жа мой'. (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 115).

Пастарунак [ст.-бел. постронокь, польск. posterunek] м. Мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі да 1939 г. Па вёсках спешна 391

будаваліся паліцэйскія ўчасткі пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы (М. Паслядовіч ТСБМ, IV, 88). Дэфензівы і нагайкі, Як было іў Мікалайкі: Цар настаўнік ваш, панове! Пастарункі ды касцёлы, I ніводненькае школы Беларусам у іх мове! (Я. Колас. Панам 36. тв. у 12 т., II, 20). Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна (Я. Колас. Дрыгва Др., 16). Пшэбора — дзеяч з паспіарунку, He просты дзеяч хват і зух (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 33).

Пастарунковы [ад пастарунак] м. Паліцэйскі. / без таго, як мак ружовы Або той восеньскі рыжок, Пшэбора, пан пастарунковы, Гарыць, як золата кружок (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 35). ..еду ў каменду павятовую ў мілай кампаніі суддзі следчага, кіраўніка следчай брыгады і пары пастарунковых (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 187).

Пастаў м. Пара млынавых камянёў, адзін з якіх нерухомы, а другі круціцца на ім. Вецер добры быў, вятрак малоў на два паставы (Р. Сабаленка-ТСБМ, IV, 88).

Пастаялец м. Той, хто часова наймае ў каго-н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю здабывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру (М. Ракітны — ТСБМ, IV, 88). Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць (I. Навуменка ТСБМ, IV, 88). Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату (М. Лынькоў ТСБМ, IV, 88).

Пастрыгацца незак. Рабіць пострыг хлопчыку на пераходзе яго ў падлеткі (гэты звычай вядзе свой пачатак са старажытных часоў, Ka­ni на Русі існаваў грамадзянскі пострыг — урачыстае азнаменаванне пераходу хлопчыка з дзяцінства ў падлеткавы ўзрост, прызнанне яго мужчынам, законным сынам і наследнікам бацькі і будучым членам грамадства; у гэты дзень правілі малебен, віншавалі бацькоў і садзілі хлопчыка на выбранага каня ў суправаджэнні ганаровай прыслугі: конюха, страмяннога і інш.). — Отрак Аляксандр, — сказаў пастрыжны, — ты пастрыгаешся днесь у падлеткі, як гэта загадваюць звычаі гэтай зямлі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 76).

Пастрыжны, прым.:

о Пастрыжны брат — хлопчык, які адначасова пастрыгаўся ў падлеткі з іншым хлопчыкам і заключыў з ім братэрскі саюз (відавочна, 392

пастрыжнымі братамі імкнуліся зрабіць сваіх сыноў сем’і, якія сябравалі паміж сабой, каб у далейшым гэта сяброўства прадоўжылі іх дзеці). Бачыш ты свайго пастрыжнога брата? Абдыміцеся першымі мужчынскімі абдымкамі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 76).

Пастыр м. 1. Пастух (паэт.). Пастыр стадка ў none гоніць і пяе. Дзе ж кароўкі, валы, коні, Дземае? (Я. Купала ТСБМ, IV, 92). Жывёла пужліва 3 поля пляцецца, Пастыр жаласліва Дзьме на жалейцы (Я. Купала. Нядзеля 36. тв., V, 229). Скубець скаціна, а пастыр Пасе, пільнуе ад ваўка (Я. Купала. Пры скаціне 36. тв., I, 310). II перан. Кіраўнік. Пастыр лютага статка, люцейшы яшчэ за пасомых (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўсяўГародні-Выбр. тв., 347). [Святазар:] -Значыць, дзіця маё, ты не зможаш быць сапраўдным пастырам — пастухом для авечак. Пастыр павінен быць жорсткім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 291).

  1. Свяшчэннік як кіраўнік паствы веруючых якой-н. царквы; прыхаджан. — Нядрэмны промысел божы сапраўды ўздае кожнаму па заслугах, бо ён бесперастанку абыходзіць сусвет і строгім вокам сочыць за намі, падтрымаў слова пастыра друнгарый Васіль (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 201). Пастыр княстеа [біскуп Войцех Табар], які толькі і думае, як вырваць у праваслаўнай царквы кавалак (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 96).

Пастыроў, прым. Тое, што пастырскі. Вялікілуг — ні слова'. Траву з мохам родзіць: Труба пастырова На чым свет заводзіць (Я. Купала. Нядзеля 36. тв., V, 222).

Пастырскі, прым. да пастыр (тут у I знач.). Яшчэ і сонца неўзышло Людзей на днеўны труд будзіць, — Тру-гу, тру-гу! на ўсё сяло Труба пастырская гудзіць (Я. Купала. Пры скаціне 36. тв., I, 309). Гукі бяроставай пастырскай трубы, нібы спевы паляўнічага ражка, зычна разліваліся ў бары (3. Бядуля ТСБМ, IV, 92).

Пастырства н. Дзейнасць пастыра (тут у I знач.). Згэтуль выходзіў Апалён, які займаўся тут пастырстеам (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 94).

Пасцельнічы м. Прыдворны чын у Рускай дзяржаве XV-XVII стст.; асоба, якая ведала пасцеллю князя (цара), яго асабістай казной, майстэрняй, у якой шылі адзенне і бялізну князю (цару) і пад. Назаўтра на дасвецці Жывену разбудзілі, Перад дзвярыма тросся пасцельнічы Феафілакт (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 225). Побач з галоўным пасцельнічым Феафілактам на прыступках стаяў нізкі каржакаваты чалавек, пры поглядзе на якога Жывена ўздрыгнула (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 152). Пасцельнічы Іван зняў з князя мокрае карзно (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 38).

Пасыўны, прым. Пасіўны. У палітыцы ён [Кузьма] мала кеміў і наагул быў чалавекам пасыўным, але сярод студэнтаў вылучаўся здольнасьцямі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 118).

Пасэсар [ст.-бел. посесорь, поссессорь; польск. posesor, ад лац. possessor] м. У Вялікім княстве Літоўскім, Польшчы фактычны ўладальнік чаго-н. без юрыдычнага права на ўласнасць; часовы ўладальнік маёнтка, арандатар. Конік, быццам рак паўзе, Згадаеш па кіслай міне, Што пасэсара вязе (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон -Тв., 186). Тут пасэсар, арандатар, Дробны шляхціц, важны пан, Хто папіць, гульнуць аматар, Кожны міл быў і жадан (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 88). — Э-э, — абазваўся пан, — што ж, я пусціў цябе стаць на маёй зямлі адной нагою, а ты захацеў на ёй цэлым тулавам легчы. Не-не, мне дробных пасэсараў не трэба (К. Чорны ТСБМ, IV, 97). /у параўн. Сваталі ж мне ў прыймы у нову хату, На зямлю ражайну і дзеўку багату; буду жыць казалі, як які пасэсар, Ездзіць парай коні, як сам пан асэсар (Ф. Багушэвіч. Мая хата Зан., 386).

Пасяленец м. У дарэвалюцыйнай Расіі сасланы на пасяленне чалавек. [Павел Лукіч:] — Глухія нашы ваколіцы сярод непраходных балот былі.. месцам высылкі для тых, хто ў чым правініўся перад дзяржавай. Пасяленцы абзаводзіліся сем’ямі і заставаліся назаўсёды (В. Вольскі ТСБМ, IV, 97).

Паталетні, прым. Мінулагодні. Прыпомніце вы ў мяне яшчэ паталетнюю мякіну (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199).

Патароча ж. (абл.). 1. Здань, пудзіла. Цябе агорне полаг ночы, Ты смех пачуеш патарочы, Ці будзе водгук тваім думам? (Я. Колас ТСБМ, IV, 101). / у параўн. Снежным надзячы начлегам, Пасыпае [папаўзуха-завіруха] сном і снегам, Лазам лезе ў сэрца, ў вочы, Зазірае патарочай (Я. Купала. Паязджане 36. тв., IV, 44).

  1. Перан. Пра асобу. [Юлія] (убок): Чую, гэты патароча заляцацца ка мне хоча (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 55).

Патвар [ст.-бел. потварь — паклёп; польск. potwarz] м. Уліка. -Дзе доказы маёй віны, дзе патвар? Адкажы, вашамосць! (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 95).

Паток [ст.-руск. потокь выгнанне, ссылка, зняволенне] м. 1. Выгнанне. — Што выбіраць будзеш? Абешанне, або тыдні два ва ўсніяным квасе, каб шкура мацнейшая была, цг сляпымі васу паток? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164).

  1. Рабаванне, разбой. Усё было аддадзена на паток (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 182).

Патока ж. Паток. // перан. I скрозь па асфальце, куды бмы ні ехалі, Пшаніцы і жыта патока плыла (М. Лужанін ТСБМ, IV, 103). I скрозь 394

патоку слёз, перарываючы голас, Якім кляўся, прысягаў, прасіў (М. Нікановіч ТСБМ, IV, 103).

Патомны, прым.:

о Патомны час будучыня. Многім, надта сынаўцам Таўцівілу і Эдзівіду ды іхняму дзядзьку Выкінту, гэта не падабаецца, .. яны хочуць бачыць свой патомны час іншым, незалежным (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 218).

Патрава [ст.-бел. nompaea] ж. Ежа, страва. На сталох — сьляды патравы: Хлеб, агрызкі селядцоў (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 88). Скончан дзень. За стол паселі Дужая сямейка! Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка (Я. Колас. Сялянская рада ТС, 186). Пад мяснымі і расольнымі патравамі стаялі спецыяльныя срэбныя фаеркі, у якіх вясёлкавымі агнямі гарэў спірытус, каб яда не астыла (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 87).

Патронка ж. Апякунка, заступніца. Яна [Жывена] успомніла радкі з «Хранаграфіі» Псела, дзе той апісваў апошнія гадзіны царавання прыёмнага сына імператрыцы Зоі Міхаіла Пятага, які замест удзячнасці саслаў сваю патронку на далёкі востраў і быў за гэта пакараны гараджанамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД,185).

Патрыцый м. 1. Прадстаўнік радавітай знаці, арыстакрат у Старажытным Рыме. Яны [князі] і гарады будавалі, і татараў білі, і народам кіравалі, ды мала гэтага здалося яшчэ свае роды ад рымскіх патрыцыяў вывелі (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 97). Сатурн бог патрыцыяў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 97). // Пан. Утварыліся патрыцыі (паны) і плебейцы (мужыкі) (В. Ластоўскі. Лябірынты —Л, 97).

  1. У сярэднявечча прадстаўнік гарадской (купецкай) арыстакратыі. Таму кожнаму патрыцыю даводзілася штогод аднаўляць дазвол на гандаль уласным таварам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 189).

Патрыярх м. Старэйшына роду, родавай абшчыны. Прычым патрыярхі неахвотна выпушчалі каго-колечы зь сям'і, і сем’і разрасьліся да 100-200 душаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 95).

Патрыярхат м. Эпоха, якая змяніла матрыярхат да перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу. Але сем’і пачалі множыцца і бацькі мала-памалу ўстанавілі патрыярхат, неабмежаваную нічым уладу галавы сям'і надусімі сям'янамі (В. Ластоўскі. Лябірынты — Тв., 95).

Патэфон [ад назвы фр. фірмы «Pathe» і фон] м. Партатыўны грамафон з гукаправодам унутры скрынкі (быў створаны ў пачатку XX ст. у Францыі, у сярэдзіне XX ст. выцеснены электрафонамі). Патэфоны граюць ім [дзецям і ўнукам]. Радыё іграе; He было ў жыцці маім Гэтакага раю (Я. Купала. Як я малада была... 36. тв., IV, 281).

Паўаршына м. Палова аршына (35, 13 см). Вось тут ход у падзямельле, сказаў мой правадыр і пачаў рукамі адгартаць насыпаны на добрага паўаршына друз (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 83). — От які сусед мне папаўся, Андрэй, — гаварыў па дарозе Сымон. Свінушнік пабудаваў, дык на паўаршына ў маю сядзібу ўлез (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 113). Па кутках і столі Павуціння густа, Гразі на падлозе Ў паўаршына луста (Я. Купала. Гутарка аб кепскай гаспадыні 36. тв., IV, 172).

Паўасміна і паўасьміна ж. 1. Палова асміны; паўтара пуда. Намачыў non аўса з паўасміны Ды занёс яго на лядзіны (Я. Колас. Як non зрабіўся авіятарам ТС, 188). Сеў жыдоку нас у вёсцы, Пры гасцінцы, пры дарожцы. Меў ярмулку, трэпкі, цыцэль, Ў балахоне новы гіцэль, Шэсць дзяцей ад жонкі Рохлі, Паўасьміны меў картохлі (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі Зан., 431).

  1. Пасудзіна, якая служыла для вымярэння сыпкіх рэчываў. А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады, Старыя сані, восі, колы I вулляў некалькі на пчолы, Яшчэ някончаных; судзіна, Стары цабэрак, паўасміна (Я. Колас. Новая зямля ТС, 187-188). Прыходзіць да Паўлюка Сцёпка пазычыць паўасьміны (Я. Колас. Тоўстае палена ТС, 188).

Паўасмінка ж. Драўляная пасудзіна, у якой змяшчаецца паўасміны збожжа. Нагінаецца стары, каб высыпаць паўасмінку падсеянага ячменю ў мех (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 152).

Паўвалока ж. Былая мера зямлі, роўная палове валокі (10,5 га). Я буду працаваць на той паўвалоцы зямлі, якую і буду прасіць вас пакінуць за мною... (М. Чарот — ТСБМ, IV, 113). Як бліжэйшыя сваякі, яны арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 113). [Госць]: I лес ёсць? [Адольф]: (абціраючы хустачкай лоб). А як жа ёсць; з паўвалокі, калі не болей. Соснаў сасонку! (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 212). [Хадыка:] Жывуць тут людзі багачамі — Ядзяць іх мухі з камарамі! На паўвалоках і скупых, Калі даўно сядзяць на іх (Я. Колас. Новая зямля — ТС, 188).

Паўвалочка ж. Памянш. да паўвалока. [Госць]: I сенажаць ёсць? [Адольф]: Ёсць, ёсць! Had самайрэчкай, таксама з паўвалочку. Мурог, як шафран. [Музыка]: Дык у пана ўсяго з паўвалочку ворнай зямлі? (Я. Купала. Паўлінка — 36. тв., VI, 21). ..ўсю ворную зямлю Глябовічаў — паўвалочкі балоцістай глебы — здаўна арандаваў шляхціц Чэслаў Хомік (М. Віж. Лабірынт Л, 139).

Паўвератня м. Старая народная мера зямлі (адлегласці); nano­Ba вератня. Папрабаваў быў Пятрусь цягнуць дадому адны драбіны і нават працягнуў іх з паўвератня (Я. Колас. Кірмаш 36. тв. у 12 т., IV, 40).

Паўвярсты ж. Палова вярсты (0,53 км). Шураўжо адышоўся з паўвярсты, беручы кірунак, процілеглы сонцу (I. Навуменка ТСБМ, IV, 113). [Агата]: Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрываў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 194).

Паўганок м. Палова ганка (гл. ганок). 1 бачыць Рыгор — паўганок канюшыны яго стаптана — адны капыты ды падсохлыя конскія яблыкі (К. Крапіва. Людзі-суседзі 36. тв., IV, 28).

Паўгарца м. Палова гарца; карэц (для піцця) (1,78 л). «Піце, дзеці! Піце, ліце! 3 панамі такімі Можа, йшчэ раз сустрэнемся, Йшчэ раз пагуляем!» I з паўгарца адным духам Залязняк куляе (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 460). У трох гаршках было ўжо на паўгарца пораху (Я. Колас. Ванька Кудлаты ТС, 188).

Паўгарцовы, прым. Які мае адносіны да паўгарца. Яны добра ведалі гэты паўгарцовы срэбны коўш, на якім было выразана тры сэрцы з надпісам Gorda fidelium (сэрца прыяцеля) (3. Бядуля — Ск., 56).

Паўгрош м. Манета вартасцю ў палову гроша. Купец вёрткі, вузкатвары і тонкі, як ласіца-куніца, адлічыў за шэсць бочак купленага паўгрошамі (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 327). Але небагатай была спажыва: жменя літоўскіх паўгрошаў і сярэбраны талер (там жа, 333). Ведаеш, бацькаўмяне, калі п’яны, надта добры. Дае пенязі і аднойчы нават даў паўгрош (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 241).

Паўгрыўні ж. Грашовая адзінка, роўная палове грыўні. ..не таргуючыся, заплаціў купцам паўгрыўні, каб давезлі да стольнага Полацка (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 9).

Паўдзесяціны ж. Былая мера зямлі, роўная палове дзесяціны. Усёй зямлі ў.. [Дразда] было толькі паўдзесяціны (М. Паслядовіч — ТСБМ, IV, 114).

Паўдзённа-ўсходні, прым. Паўднёва-ўсходні. ..у паўдзённа-ўсходняй частцы былога Барысаўскага павету, 6. Менскуй губэрні (цяпер Магілёўская вобласць), захаваліся сьляды нейкага старажытнага гораду (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 222).

Паўжупан м. Кароткі жаночы жупан. I не вытрываў Мікаш, купіў радзільніцы падарунак: паўжупан з сіняга коленскага сукна, абшыты жоўтым шаўковым шнурам (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 328).

Паўзлоты м. Даўнейшая польская грашовая адзінка. — Хаім, люльку на ў задатак, -Дай мне царскага віна, Дай мне булку на паўзлоты, Ды прыпраў мне селядца! (Я. Колас. Панас гуляе — ТС, 189).

Паўімперыял м. Руская залатая манета вартасцю 5 рублёў (з 1897 г. 7,5 рублёў). 3 п. Аляксандрам часамі бачымся і гутарым пра выбрыкі 397

біржы, хоць праўду кажучы, маю ўсяго два паўімперыялы і толькі дзіўлюся, якія гэта цуды робяцца ў маёй шуфлядцы: учора я меў 17 р„ сёння 16 р. 80 к., а месяц таму меў я 15 р., нічога не прыбаўляючы і не адымаючы! (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу Тв., 185).

Паўкапы ж. Мера збожжа: палова капы. Злажыў [мужык] торпамі ў таку Скарб — снапы: Акалоту ў кутку 3 паўкапы (Я. Купала. Прыйшла восень... 36. тв., I, 175). II Адзінка лічэння: трыццаць. Аўтараў набралася больш, чым хто мог чакаць. Адных нататкаўартыкульчыкаў напісалі з паўкапы (У. Дубоўка ТСБМ, IV, 117).

Паўкварты (разм.). ж. Мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная палове кварты (прыблізна 0,35 л). [Навум]: А штоб даказаць, што к табе нічога не маю, то пойдзем да Іцкі, пастаўлю паўкварты, там пазнаемся ляпій: бо ты мне штось вельмі к сэрцу прыпала (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія — Тв., 31). Вознаму — то працы гарэлкі паўкварты (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 448). «О, колькі гора з водкі ў нас! Хто 3 ёй не стаў гол, як той кол?» — Сказаў 3 павагай Апанас, Паўкварты ставячы на стол (Я. Купала. Святая праўда 36. тв., II, 327). Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, пастаеіла на стол вяндліну і паўкварты мёду (С. Александровіч — ТСБМ, IV, 117). [Лабановіч:] Вось, бабка, тры рублі. Пашлі Піліпа ў манапольку, няхай возьме паўкварпіы (Я. Колас — ТСБМ, IV, 117). ..некаторыя гарадзенскія касцёлы ды цэрквы вымушаны абяцаць у час службы на ўсеначнай кожнаму прыхаджаніну паўкварты (А. Карпюк. Белая дама БД, 324). Мамка!Іты ж дзядзьку частавала таксама яечняй і паўквартай (Я. Колас Ск., 96).

Паўкватэркі ж. Тое, што паўкварты. Паставіў чарку на найбольшую мерку прыблізна з паўкватэркі і наліўу яе агністай вадкасьці (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 8).

Паўмілі ж. Палова мілі. За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 72). Аказалася, коміт спыніўся, не даехаўшы паўмілі да поля, дзе ў гонар прыезду гаспадароў збіраліся ўрачыста сеяць пшаніцу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 162).

Паўморга м. Былая мера зямлі, роўная палове морга. Уся гаспадарка Яўмена складалася з паўморга пясчаніку, на якім «раслі» хіба толькі камяні (X. Жычка ТСБМ, IV, 119).

Паўпэрука ж. Кароткі парык. [Сабковіч] (Круціцца па пакоі.) Паўзірайся, сястрыца... Цяперака, як прычаплю паўпэруку, мая Адэльця напэўна з радасцю пойдзе за мяне... (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты — Тв., 136).

Паўпядзі ж. Палова пядзі. Мы на свае вочы бачылі гэты пояс, краталі рукамі. Шырынёй ён будзе з паўпядзі, сшыты з белага льнянога палатна (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 321).

Паўрублёўка ж. (разм.). Манета (паўрубля). Адзін з вас, паночкі, хітрыя галоўкі, На доктара выйдзе і будзе ? няшчасных схварэлых цягнуць паўрублёўкі, Лячыцца ў яго будуць людзі (Я. Купала. Песенька пра некаторых маладых людзей 36. тв., I, 50).

Паўстанец м. Удзельнік паўстання. Гібелі калісь вашы ў турмах пад царам Паўстанцы, Славацкі, Міцкевіч — Сягоння пад Польшчай нявіннай ахвярай Гібее ў турме Тарашкевіч (Я. Купала. Суд ідзе — 36. тв„ IV, 215).

Паўталера [польск.] м. Старадаўняя сярэбранаяманета. [Паўлінка]: А на печы, на лучыне, Дзеўкі грошы палічылі; Налічылі паўталера Дый купілі кавалера (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 217).

Паўтарасажнёвы, прым. Велічынёй (таўшчынёй) з паўтара сажня. ..у гэты час цераз паўтарасажнёвую сцяну агароджы, на якой турэмны двор, саскакваюць адна за адной бязгучныя ірухавыя постаці... (Э. Самуйлёнак Ск., 15).

Паўтраця, ліч. кольк., нескл. (разм.). Два з паловай. Свінчо невялікае ды худаватае, так пуда на паўтраця можа (К. Крапіва ТСБМ, IV, 125).

Паўфунта н. Палова фунта. Сымон таксама вярнуў паўфунта цукерак і фунт абаранкаў (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 125).

Пахлебства [польск.] н. Ліслівасць. Мне не трэба багатых другоў: Даўно знаю пахлебствы я іх (Я. Купала. Чаго б я хацеў 36. тв., I, 22).

Паходня [польск.] ж. Пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел. Вароты расчыніліся, запалала паходня (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 154). Грукаталі, падскокваючы на камянях, гарматы, вецер ірваў полымя паходняў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 170). 1, як прадчуванне, чырванела, бегла па пяшчотнай скуры вадкая барва ад паходняў (У Караткевіч. Зброя 43, 327). На двары, у падмёрзлым снезе, пераступалі капытамі коні, рыпелі палазы. Асветленыя ліхтарамі і паходнямі, сноўдалі сюды-туды людзі (У. Караткевіч ТСБМ, IV, 131). Людзіраспалілі вогнішчы, бегалі вакол іх з паходнямі, шумелі, крычалі, стралялі ў паветра, пускалі ў вячэрняе неба ракеты, каб напалохаць іх [зуброў] і разагнаць, але ўсё было дарэмна (В. Вольскі ТСБМ, IV, 131). Яна [Дабранега] ішла пад няроўным трывожным святлом паходняў, якія заўсёды гарэлі ў цераме (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 173). Яны [дружыннікі] павінны былі па знаку князя запаліць паходні і кінуць іху загадзя нарыхтаваныя, аблітыя смалою кучы дроў, якімі былі абкладзены церам, царква (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 275). // перан. ..гасне паходня старая, — Новую заўтра распаліць народ (Я. Купала. Песня мая 36. тв., III, 40).

Пахолак [ст.-бел. пахолокь, пахолекь, пахолйкь — слуга, салдат; польск. pacholek} м. Воін, ландскнехт; слуга, вернападданы. А камандзір варты — статны, магутны пахолак у кальчузе, з баявым склюдам сякерай, прымацаванай да тоўстага скуранога паса з бронзавымі пласцінкамі-акоўкамі, стаяў як закамянелы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 542-543). ..князь, паволі наліваючыся пякелызым, страшным гневам, таксама глядзеў на пахолка (там жа, 543). [Маці:] — А пасля сваіх пахолкаў узяў ды з гакоўніцамі пансі Богуша падсцярог (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 124-125). Лінгевін адразу ж апрануў баявыя даспехі, узяў шчыт, кап’ё і сякеру, ускочыў на каня, што падвялі ордэнскія пахолкі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 207).

Пахула ж. Ганьба, няслава. 1 сказалі баяры князю: «Ужо ўзнялася над хвалай пахула, ужо ўссела насілле над воляй і ўжо ўрэзаўся Дзіў на зямлю» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 241).

Пацір [гр. роіёг чаша, кубак] м. Літургічны посуд для прычашчэння ў выглядзе чашы на высокай складанапрафіляванай ножцы з падножжам, выраблены з каштоўнага металу (вядомы з II ст.). Промні сонца, час ад часу прабіваючыся скрозь густыя хмары, выблісквалі на залатых крыжыках, што ляжалі ля алтара, чашы і паціра, дараносіцы, а таксама на жалезных даспехах рыцараў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Дараносіцы, паціры, крыжы напрастольныя, падвескі, браціны, каўшы. Эмалі, чаканка, чэрнь —у вачахрабіць (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 253).

Пацяты, прым. у значэнні наз., м. Забіты. I скажа Ігар тут дружыне сваёй: «О брацця й дружына! лепей жа быці пацятаму, чым быці ў гшлоне» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 236).

Пачынак м. Хата ў лесе. Час той прыйдзе, I скора прыйдзе. Стане моцным канём жарабятка, I на гэтым кані я паеду Да пачынкаў і хат сялянскіх (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 21). Акрамя пілігрымаў былі тут рамеснікі з поўначы.., найміты, разлічаныя па заканчэнні жніва, моладзь з пачынкаў, шкаляры, але галоўную частку гурмы складалі ўцекачы з разоранага, выпаленага татарамі поўдня і сярэдзінных земляў Белай Русі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 282).

Пашквіль [польск. paszkwil] м. Пасквіль. О, недаверак, шэльма, гіцаль! Так напісаць, такі пашквіль. Хоць ты хавайся за граніцу Абоўцякай за многа міль (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 175).

Пашум [польск.] м. Шум, шолах, шамаценне. Лес пашумам не гамоніць, Птушак песнямі не звоніць (Я. Купала. Зіма —36. тв., III, 174).

Пашэнціць зак. Пашанцаваць. ..увосень яму «пашэнціла» — падстрэліў на возеры пару дзікіх гусей (М. Цэлеш. Воўчым сьледам ХБ, 193). 400

Паэта [ст.-бел. поета, поэта', лац. poeta] м. Паэт. Паэту на ўсякі выпадак пасадзілі ў арышт (П. Сыч. Бярозка К, № 7, 79). «Як-жа, мамка, жаніцца, калі навет ложак няма дзе паставіць?» — адказаў малодшы, Алесь, як болый баёвы беларускі таленавіты паэта (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 170). Янка Купала народны паэта, узнагароджаны ордэнам... (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі»— ХБ, 128).

Паядынка [польск.] ж. Аднастволка. Пэўна, не адзін ён [качур] тут, — заўважыў Кандрат, пасьпешна заганяючы новы набой у сваю паядынку (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 14).

Паязджанін м. (абл.). Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды-н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, на ўсход (К. Чорны ТСБМ, V, 593). Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. -Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна (I. Чыгрынаў ТСБМ, V, 593). // Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане (Я. Купала ТСБМ, V, 593). / у параўн. ..воі, нібы паязджане, гарцавалі ўслед за княскім гнядым (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 405).

Пейзан [фр. paysan селянін] м. Селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры XVIII-XIX стст. А жанчыны спявалі. А я глядзеў на іхнія прыгожыя твары, на іх ільняныя або чорныя як смоль (сярэдняга не было) косы, на іхнія ўборы і думаў, што гэта дзіва як добра. Таму што гэтыя шнуроўкі і андаракі былі не ад оперных пейзан у лапціках, а было гэта заўсёды так (У. Караткевіч ТСБМ, V, 594).

Пекната [ст.-бел. пекность, пенкность, пякность, пянкность} ж. Прыгажосць. [Дабровіч]: Спадзяюся, што цяпер ужо пэўна перастанеш [Кароль] марыць пра пекнату чужаземшчыны (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія — Тв., 70). Жанчыны былі ў глыбокай жалобе, і гэта — а таксама іхнія заплаканыя вочы, і маладосць, і пекната прымусіла Алеся прыслухацца і запыніць (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 319).

Пекны [ст.-бел. пекный, пенкный, пйенкный < польск. pi^kny}, прым. Прыгожы. Выйшаў хлопец з той дубровы, Хлопец пекны, стройны гэткі (Я. Купала. Дзяўчына і вянок 36. тв., II, 112). [Кароль]: Што ж ты ўбачыў там, мой Яне? [Ян]: Вельмі пекную дзяўчынку, Што як сарна, лёгка, вабна (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 35).

Пелік м. Пасудзіна для мёду. ..не калыхаўся калматы быльнёг ля дарогі, прарэзанай коламі фурманак, што везлі і везлі з палёў у маёнтак амфары з пшаніцай, алеем, гідрыі з пітной вадой, пелікі з мёдам, сушаныя фінікі і вінаград (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 161).

Пенні н., нескл. Старадаўняя англасаксонская сярэбраная манета (з канца XVIII ст. медная, а з 1860 г. бронзавая); пенс. Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 41).

Пенснэ н., нескл. Акуляры, якія не маюць завушнікаў і трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі. 3 другога [боку] прыстаў у залатым пенснэ, з пагонамі, зь вялікім шнурам праз грудзі і з шабляй (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 261). 3 другога канца калідору, супрацьлежнага таму, адкуль узяўся Корзюк, набліжаўся выцягнуты, як струна, вышэйшы яшчэ за Корзюка, стары і ў пэнснэ, прафэсар (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 27).

Пенязь [ст.-бел. пенязь, пенезь', польск. pienigdz < с.-в.-н. pfennig] м. Манета, грашова-лікавая адзінка і сукупны тэрмін для пазначэння грошаў у Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стст. і Рэчы Паспалітай у XVI-XVII стст. (была ніжэйшай дробнай адзінкай трохступенных сістэм грашовага ліку: капа грош пенязь; рубель — грош — пенязь; раўнялася 1/10 гроша, па іншых звестках адзін грош складаўся з 40 пенязяў). [Радзівіл:] А вы гатовы ахвяраваць Айчыне свае пенязі (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 140). Ён [начальнік варты] паслаў аднаго з варты, і той, спалохана мармычучы замовы, пацёгся ўверх, відавочна баючыся зайсці аднаму ў пакой вешчуна, і неўзабаве вынес мне мой вялікі пацёрты кашэль з пенязямі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 364). Шварна разам з іншымі жрацамі паднёс да кола чорнага пеўня, які спалохана драў у паветры рагавістымі кіпцюрамі і тапырыў каляровыя пёры на хвасце, а таксама сярэбраныя пенязі і вялікі залаты чэшскі грош (там жа, 412). [Цыганка:] Сапраўднай цыганкай ты была, ні пенязя ад нас не ўкрыла, сабе не ўзяла (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 331). ..я чуў, што недзе дасталі з зямлі зачараваныя скарбы, і калі нехта ўзяў з іх толькі пенязь, таму нейкая хвароба скруціла абедзве рукі (Ян Баршчэўскі. Апавяданне шостае. Плачка. Выбр. тв., 168). ..яка шалёны прыпаў да алтара, на якім было поўна пенязей (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 277).

Пепіньерка [фр. реріпіеге пітомнік, рассаднік] ж. Дзяўчына, якую пасля заканчэння жаночай сярэдняй навучальнай установы пакідалі там жа для педагагічнай практыкі, што было асабліва пашырана ў царскай Расіі. Маральнасць імператара, які перабірае пепіньерак са Смоль402

нага, а потым дае ім пасаг ды спіхае замуж за сваіх халуёў? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 88).

Пераборка ж. Перагародка. У Зенькавай хаце за пераборкай была канцылярыя таго сельсавету (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 24).

Перавясла н. Саламяны жгут для завязвання снапоў, кулёў і пад. / у параўн. [Старац]: Ганьба таму чалавеку што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату... (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 335).

Перажагнацца зак. Перахрысціцца. Запанавала маўчанне. Потым стары Кандраці павольна перажагнаўся (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 301). Перажагналася прыткім рухам рукі й кончыкам хвартуха выцерла сухія вочы (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 92). Чалавек перажагнаўся на далёкія.. вежы з крыжамі, павольна абцёр рукавом з ілба пот іўзяўся за работу (К. Чорны ТСБМ, IV, 181).

Перажагнаць зак., каго-што. Перахрысціць. Полазразліў віноў шклянкі, жартаўліва перажагнаў іх: -Выйдзі, нячысты дух... і падняў сваю шклянку (I. Шамякін ТСБМ, IV, 181).

Перакладныя мн. Экіпаж з коньмі, якія змяняюцца на паштовых станцыях. Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа, Вены і майстрамі дамарослымі, — гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы, вазкі, перакладныя (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 125).

Перамытнік [польск.] м. Кантрабандыст. Ён насу перамытнікі ўпісаў; за мяжу, кажа, хадзілі, разам з таварам весткі пераносілі?! (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 56). У такое надвор'е толькі злодзеям добра ды перамытнікам: дараніцы й знаку не застанецца ад сьлядоў... (там жа, 54).

Пераступень м. Расліна брыонія (пярэступ), якая раней расла на пэўных тэрыторыях Еўропы. [Істр] сам збіраў на лугавінах чабор і піў чароўныя слёзы пераступеня, для чаго з вечара рабіў на каранях незвычайных гэтых раслін надрэзы, і ніколі не ленаваўся скрэбсці белыя карані драўлянай самшытавай лыжкай, цярпліва дастаючы змесціва (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 74).

Пергамент м. Спецыяльна апрацаваная скура жывёлы для пісьма (да вынаходніцтва паперы), а таксама рукапіс на такім матэрыяле. Ноччу ён [Агапій] пайшоў у свой пакой, дзе трымаў кнігі і запісы, але замест таго, каб перачытаць Эклезіяста, як хацеў, перагарнуў калярова-ўзорыстую старонку там, дзе кінаварам выведзеныя блішчэлі на цвёрдым пергаменце Саламонавы словы пра жанчыну, чые грудзі, падобныя да вінаградных гронак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў -

АД, 42-43). Вось і зараз, калі сустрэў ганца-новагародца брамнік, і, пакуль той ставіў каня ў стайню, абгледзеў ягоную сумку, пабачыў ён толькі пергамент, уякім паведамлялася, што спакойна ў горадзе і шануюць новагародцы Данілавага сына (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 79-80). / у параўн. ..скамечаную душу яе [Жывены], нібыталіст пергаменту, расправіў сваім дотыкам чужаземны лекар (там жа, 177).

Пергаментны, прым. Які мае адносіны да пергаменту. Часта, праходзячы ў замкавую бібліятэку, спыняўся я перад расчыненымі дзвярыма пакоя, дзе Гедзімін, седзячы за таўшчэзным сталом, слухаў тое, што ў пергаментных скрутках з цяжкімі пячаткамі на шаўковых шнурках прывозілі заснежаныя ганцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 369).

Перл і пэрл [ст.-бел. перла', ст.-польск. ріегіа < лац. perula] м. Жэмчуг. А Святаслаў сумны сон сніў у Кіеве на горах у гэтую ноч. «3 вечара адзявалі мяне, кажа, у чорную пасцілку на цісовай краваці; чэрпалі мне сіняе віно, змешанае з зеллем; сыпалі мне з пустых калчанаў паганых полаўцаў буйныя пэрлы на грудзі, ды песцяць мяне» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 241). // перан. Пра што-н. выдатнае, цудоўнае. [Паэтніцкая] (падаючы руку ўваходзячаму Эдмунду): Вітай, паэтаў перла з Урыяну, Кароль ты на Парнасе, дык прасіць я стану, Каб творчасці маёй сваім аўтарытэтам Ты не стаптаў зувагі, што паэт кабета (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны -Тв., 95).

Персі мн. (паэт.). Грудзі (у чалавека). Юнак той прапаршчык Дзяжа. Уросце мерны, цёмна-русы, Шырокі ў персях і плячах (Я. Колас — ТСБМ, IV, 242). Бліскучыя агністыя праменні, Купаючыся ў сажалчыным eepce, К маёй галубцы ў мёдным уміленні Туліліся і грэлі персі (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 127).

Персіянец м. Прадстаўнік асноўнага насельніцтва Персіі (Ірана); іранец. Патрасае Тэгеранам Персіянец з Сатарханам (Я. Купала. Калатуха36. тв., II, 119).

Перст м. Палец. Што гэта? — спытаў дырэктар. Худы перст паказаў на нерухомага Лізагуба. Дзікуны, сказаў дырэктар. Папуасы... П'яныя нігілісты (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 336).

0 Перст божы лёс. У арышце бацькі яна [Ксені] убачыла перст божы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 167).

Персы мн. Ранейшая назва іранцаў (цяпер назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана). Але лекары таго часу не ведалі механізму паралічу — што паражаецца, і не ўмелі лячыць, хоць старажытныя персы і егіпцянеўмелі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 170).

Першапрастольны, прым. Які з’яўляецца самым старажытным стольным горадам, сталіцай. II у значэнні наз., ж. Ужываецца замест уласнага Масква. [Грыбаў:] — Кожны афіцэр, у якім яшчэ жыве сумленне, абавязаны, не марудзячы ні хвіліны, кінуцца ратаваць [Маскву]. Рассекчы брудную лапу, што душыць святую, першапрастолыіую нашу! (I. Мележ ТСБМ, IV, 245).

Першапрысутны м. Старшыня суда. Пасля ўсіх шматлікіх перапынкаў, якіх я ўдастоіўся з боку першапрысутнага, мне застаецца зрабіць адну, магчыма, апошнюю заяву (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 174).

Петарда [фр. petard] ж. Старадаўні снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам, які прымяняўся для падрыву мастоў і інш. Сябры ледзь прабіліся на волю са зброяйуруках, а потым -у гневе на хамства і недалікатнасць скарбніка абзывалі яго пашахонскім графам і з кампаніяй сяброў тры ночы запар ірвалі ля ягонага дома петарды (у. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 289).

Печанегі (бечанегі) мн., адз. печанег, м. Саюз цюркамоўных плямёнаў у паўночным Прычарнамор’і ў VIII—XII стст. I печанегі, якія выцеснілі з Прычарнамор’я мадзьяраў да Дунаю, гэтаксама паспыталі сілу яго [Святаслава] мяча (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 9).

Печанежка, ж. да печанег.

Д Рабыня-печанежка'. Ханша якраз прачнулася і капрызным голасам паклікала да сябе рабыню-печанежку (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 177).

Печанежскі, прым. Які мае адносіны да печанегаў. ..печанежскі хан Курэй загадаў зрабіць з чэрапа ворага чару (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 9).

Піанэр м. Піянер. // перан. Пачынальнік. Ад самаго пачатку беларускаго адраджэння, амаль ні побач с першымі піанэрамі беларускаго руху пайшлі, хоць і у малым ліку, і жыды, выйшоушыя з вескі (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 24).

Піваварня ж. Піваварны завод, бровар. Далёка на ўзгорку.. стаіць піваварня з высачэзным комінам (3. Бядуля ТСБМ, IV, 252).

Піжмо [ст.-бел. пйжмо; польск. pizmo < чэш. pizmo] н. Мускус. Ты можа і ў касцёле яго пакладзеш? — He толькі пакладу, але й піжмом удастою (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 132).

Пілігрым [ст.-бел. пелкгрймь, пельгрймь, перькгрймь і інш.; ням. Pilgrim < лац. peregrinus чужаземец] м. Паломнік, вандроўны багамолец. II перач. Вандроўнік, падарожны. Прыпылены пілігрым стаіць ля чужога парога. I ніхто не пазнае яго. Нават яна. I ніхто не ведае,

што тут разбіта ягонае сэрца (М. Стральцоў ТСБМ, IV, 255). Успамінаюцца фінскія дзеткі, каторыя, і назад як мы [Эпімах-Шыпіла, Грыневіч і Купала] ехалі, махалі нам кветкамі і быццам гаварылі: «Бывайце здаровы, пілігрымы з далёкага і невядомага нам краю» (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры 36. тв., VII, 173). / у параўн. Вітаю іх [мінуты шчасця] і не вітаю, Стаю, як пілігрым, на расстаю Ў чужым далёкім недзе краю (Я. Купала. Мінуты шчасця 36. тв., III, 51).

Піліпаўка ж. Перыяд часу перад Калядамі. На купалле там птушка садзіцца, У піліпаўку воўк нема вые (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 71). // у знач. прысл. Піліпаўкай, ведама ўсім, Дню лік гадзіна, не болей (Я. Купала. У піліпаўку 36. тв., V, 56).

Пілсудчына [польск.] ж. Фашысцкая дыктатура Пілсудскага ў Польшчы ў 1926-1935 гг. Адзінаццаць месяцаў БССР стагнала пад ботам пілсудчыны, Але не сканала (Я. Купала. Адзінаццаць месяцаў 36. тв., IV, 298).

Пільчак м. (абл.). Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Тым не меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным станам, усё ж такі болый стасаваўся з важнасцю моманту, чым які-небудзь .. пільчак вясковага настаўніка (Я. Колас — ТСБМ, IV, 256). Даніла вылаяўсяў злосці, надзеў паходны свой пільчак, Схаваўшы сціснуты кулак, Ды ў двор ідзе да ягамосця (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 39). Толькі праз якую гадзіну хлопец заўважыў, што Данута, прымасціўшыся ля кастра на пеньчуку, лапіла яго пільчак (А. Бажко ТСБМ^ IV, 256).

Пірожнік м. Той, хто пячэ або прадае пірагі. Бліншчыкі, збіценшчыкі, бабулі-жабрачкі, разносчыкі, пірожнікі так і кішэлі пад нагамі (У. Караткевіч. Зброя 43, 305).

Пісала (стыло) ж. Прыстасаванне для пісьма ў старажытнасці і сярэднявеччы ў выглядзе стрыжня, завостранага на адным канцы і з лапатачкай на другім: вострым канцом пісалі на бяросце ці цэры, лапатачкай разгладжвалі воск і сціралі напісанае. Але не надта цягнецца да вучэння Андрэй бачыў аднойчы, як грэбліва раскідаў той васковыя дошчачкі, пісалы, як замаруджана, каб пазлаваць чарняца Вавілу, мачаў ён гусінае пяро ў чарніліцу і раптам пляснуў чарнілам на ягоныя рукі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 552). Да яе [княгіні], падскокваючы, нібы аднаногі бацян, неяк бокам падсеў стары Кміта, перапісчык і наглядчык княжацкай скрыпторыі, а каля ягоных ног, на нізкай лавачцы, прысуседзіўся малодшы перапісчык Янка, з васковымі дошчачкамі на каленях і вострымі жалезнымі пісаламі (там жа, 577—578).

Пісар м. Пасада ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVIII стст. // Канцылярскі служачы, які займаўся перапіскай, складаннем і рэгіст406

рацыяй папер. Як я пашйоў да камісара, Я там знайшоў пансі пісара (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 20). Каля аднаго століка, дзе сядзеў нейкі пісар ці можа і сакратар,.. збілася цэлая грамада моладзі (Я. Колас ТСБМ, IV, 258). Гедзімін часта клікаў да сябе пісараў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 368). ..увесь княжы асяродак — стольнікі, ваявода, чашнік, мечнік, пісар ставіліся да Кужаля з пачцівасцю (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 590). Нядаўна на пасяджэнні вырашылі, што пасля універсітэта і інстытутаў большая частка моладзі, у Ma­max агітацыі, раз’едзецца на пасады настаўнікаў, пасрэднікаў пісараў, выхавацеляў у дваранскіх дамах (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 162). Няшмат сядзела народу: прыехаў з Наваградка родны брат Жыгімонт; віленскі намеснік Войцах Манівід,.. пісар Мікалай Цыбулька (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 199). [Міхалка:] -Я чуў значыцца, як пісар чытаў, штохто не працуе той не есць! (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 139). / у параўн. [Касец:] Я касою граю, як пісар пяромусёроўна (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 42).

А Пісар-вухар (у параўн.): У завітушках дым бялявы Нясе, як воблак кучаравы, / потым з ім набок рванецца, Бы пісар-вухар расчаркнецца (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 165). Пісар-муж: He хацела жонка быць на ласкавым хлебе ў пісара-мужа (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 187).

0 Пісар са старшынёю, як муж з жаною паміж пісарам і старшынёю заўсёды пануе згода. Захар Лемеш дружна жыве і з новым пісарам, бо і прыказка такая ёсць: «Пісар са старшынёю, як муж з жаною» (Я. Колас. У глыбі Палесся 36. тв. у 12 т., IX, 320). Сам пісар не разбярэ мудрагеліста (гаварыць, пісаць). [Данілка]: Э-э! Мамка, тат гаворыш, што і сам пісар не разбярэ (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв„ VI, 287).

Пісарскі, прым. Які мае адносіны да пісара, уласцівы пісару. Усю ж работу па воласці вёў яго памочнік, Дубейка, які ўжо лічыўся кандыдатам на пісарскую пасаду (Я. Колас ТСБМ, IV, 258).

Пісарства н. (разм.). Занятак, пасада пісара. У апошнім лісце жонка ўпрошвала кінуць пісарства і прыехаць на зямлю (П. Галавач ТСБМ, IV, 259).

Пісарчук м. (разм.). Памочнік пісара. 3 боку ж Даўбешкі быў яго памочнік, пісарчук, прозвішча якога мне казалі, ды я забыўся (М. Гарэцкі ТСБМ, IV, 259). Уладыслаў адразу заняў пасаду пісарчука ў адным з маёнткаў князя Радзівіла (М. Машара — ТСБМ, IV, 259).

Пісарыха ж. (разм.). Жонка пісара. А пісарыха, пачуўшы, што яна не адна ў доме, трохі асмялела і пачала жаліцца і праклінаць мужа (Я. Колас ТСБМ, IV, 259).

Пісацца незак. Лічыцца кім-н., называць сябе як-н. у дакументах, афіцыйных паперах. Ты як пішашся: па бацьку ці па матцы? запытаўся .. [старшыня] (А. Якімовіч ТСБМ, IV, 259).

Пісец [руск.] м. Тое, што пісар. ..служыў [дзядзька] у горадзі бытцым то пісцом (М. Гарэцкі. Рунь Р, 5). Князь не прымаў ён другі дзень сядзеў з панамі-радай і пісцамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 395).

Пістоль ж. Кароткая ручная агнястрэльная зброя; пісталет. Такая тады лютасць за сэрцаўзяла, што князь, як вочы на мяне падняў, так пістолю з-за пояса і выцягнуў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 189).

Пісьменства н., адрадз. Пісьменнасць. Цераз пераклады ўваходзіць нацыянальнае пісьменства ў скарбніцу сусветнай літаратуры (У. Калеснік ТСБМ, IV, 260). Беларускія пісьменнікі ніколі не аддзялялі і не аддзяляюць гэтае імя [Сыракомлі] ад беларускага пісьменства (А. Мальдзіс ТСБМ, IV, 260).

о Прыгожае пісьменства мастацкая літаратура, белетрыстыка. [Аленка], ..не хочучы адставаць ад Сцёпкі па часці прыгожага пісьменства, прымала ўдзел у насценгазеце (Я. Колас ТСБМ, IV, 260).

Пісьмёны мн. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісьма; тое, што напісана з дапамогай гэтых знакаў. Літаратурная мова ўкраінскіх і беларускіх пісьмёнаў перыяду [XIV-XVIII стст.] была настолькі блізкай, што часта вельмі цяжка вызначыць розніцу паміж імі («Полымя» ТСБМ, IV, 260).

А Скруткі-пісьмёны: Цяпер у скрыпторый, альбо пісьмянніцу, дзе стары Нячай сцеражэ дарагія скруткі-пісьмёны, ходзяць малодшыя дзеці, яны ж, бывае, і чытаюць па чарзе перад кафлянай печчу ў вялікай зале то «Трышчана і Ізоту», то «Александрыю» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 535).

Пісьмоўнік м. У XVIII ст. кніга-даведнік для самаадукацыі па мове і літаратуры. Чалавечак глядзеў на яго звысоку, нібыта гэта ён, Алесь, гандляваў усімі гэтымі пісьмоўнікамі, старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 305).

Пішчаль ж. Старадаўняя пушка, а затым вялікае цяжкае ружжо, якое зараджалася цераз ствол... баязліва азіралася [Алена]: каб ніхто не стрэліў у цара лесу, навокал жа людзі з пішчалямі і арбалетамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 101). I тут з нетраў адусюль выязджаюць, выломліваюцца з гушчару коннікі. У руках іхніх няма пішчаляў (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 200).

Планіда ж. (разм.). Доля, лёс. Клопікаў зноў з'явіўся быў на родных гарызонтах, але, як сам гаварыў ён, яго ўласная планіда пакацілася ўніз (М. Лынькоў ТСБМ, IV, 267).

Пласмо н. Плоскасць. He, гэтую гісторыю трэба паставіць у зусілі іншае пласмо (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 97).

Плат м. Хустка. А што, калі жаночы плат ушыць іерэю у рызу, ці можа іерэй малебен служыць? (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 574).

Плаха ж. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. Прынеслі плаху. прывялі Рамбольда, бліснула сякера, усе міжволі зажмурыліся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 155). I за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву (С. Грахоўскі ТСБМ, IV, 270). Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху (А. Бажко ТСБМ, IV, 270).

Плац [польск. plac\ м. Плошча. Крывёй работніцкай заліты Завулкі, вуліцы і плацы (Я. Купала. А ў Вісле плавае тапелец... 36. тв., IV, 193).

Плебеі мн., адз. плебей, м. Людзі ніжэйшага саслоўя, пазбаўленыя грамадскіх і палітычных правоў. Атруціўгйы свёкра, імператара Канстанціна, а пасля двух мужоў — Рамана і Нікіфара, апошні з якіх кахаў яе безразважна і аддана, яна была пакараная па загадзе патрыярха, абуранага празмернымі злачынствамі гэтай выскачкі з плебеяў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 203). Пратарыяне папрасілі, Пратарыянам даў указ: Рабіце тое, што рабілі, А мы памілуема вас. I вы, плебеі, грэчкасеі, I вы маліліся, ды вас Ніхто не мілуе (Я. Колас. Неафіты 36. тв. у 14 т., X, 565). He павінна быць розніцы ў законе, розніцы між каралём і народам, між тым, хто царуе, і тым, хто арэ, між плебеем і шляхціцам, а павінна быць ўсё для ўсіх, агульнае і роўнае (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 41).

Плебейства н., зб. Тое, што плебеі. Мюнцэр узняўся на грэбені нямецкайрэфармацыі як правадыр і выразнік інтарэсаў сялянства і плебейства (М. Алексютовіч ТСБМ, IV, 272).

Плебс [лац. plebs народ] м. 1. Клас плебеяў у Старажытным Рыме; просты народ. ..плебс змаўляецца і бяскарна пасягае на правы патрыцыяў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 97). // Візантыйскі народ. ..імператар, як і ўся прыдворная вярхушка, любіў конныя заезды, тэатральныя відовішчы, любіў, калі плебс радасна вітаў яго прыход на імператарскую трыбуну (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 157).

  1. Шырокія слаі гарадской беднаты ў сярэдневяковай Еўропе і ў пазнейшыя часы. / паўставаў, і кіраваў, і гінуў адзін і той самы тытан — варшаўскі плебс (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 363).

Плебэйцы мн., адз. плебэй, м. Тое, што плебеі. Патрыцыі тонуць у збытках і роскашах, плебэй у заплату і падзяку за крывавую працу 409

мае бізуны ірозгі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 97). Утварыліся патрыцыі (паны) і плебэйцы (мужыкі) (там жа).

Плебэйскі, прым. Які мае адносіны да плебеяў. I вось у лацінскім богабайніцтве апавядаецца, што Вэнэра. жонка плебэйскага Вулькана, пачала задавацца з патрыцыянскім Марсам (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 97).

Племя н. Пакаленне, патомства, род. Ва ўсякім разе, рана яшчэ гаварыць аб нейкай асобнасці, сказаў Звяждоўскі. — Нічога не зроблена вамі, хлопцы. I, я мяркую, паколькі пачатак вашага племені вядзецца здаўна ёсць у вашым характары нейкая хіба (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 167). [Кандрат:] Ненавіжу я гэтае подлае племя, што яны з ім зрабілі... (там жа, 84). Маё шанаванне маладому племені, — усміхаецца Палянскі («Звязда» — ТСБМ, IV, 272). Вярхоўны жрэц вучыў Альгерда, як і іншых дзяцей вялікага князя, па вышыўцы на поясе ці кашулі, па тканых узорах на посцілках ці па выяве медальёнаў пазнаваць, адкуль, з якога племені паходзіць чалавек, што ён шануе і каму з багоў найперш пакланяецца (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500-501). ..ці здольнае племя Гедзімінавае абараніць Княства? (там жа, 518). Ох, Богут, выклятае племя, Навошта гад такі жыве! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 180).

о Племя злое (інд.-аўт.) прыгнятальнікі. / пан, калі нам пашанцуе, Пад нашу дудку затанцуе: Няпраўда згіне племя злое (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 81).

0 Без роду і < без> племені зусім адзінокі. У Чаплюка не было свайго двара. Ен быў, як кажуць, чалавек безроду і племені (М. Зарэцкі. Чаплюк ЭСФ, 48). Hi роду ні племені нікога з родных, сваякоў (няма, не памятаць і пад.). [Мальвіна:] А ён што? Галота нейкая, ні роду ні племені (В. Вольскі. Несцерка ЭСФ, 272).

Плінфа [гр. plinthos цэгла] ж. Шырокая і плоская абпаленая цэгла, якая прымянялася пры будаўніцтве ў Візантыі і ў Х-ХІІІ стст. на Русі. / у параўн. Улезліў царкву, а там народ ушчыльную стаіць, нібы плінфа ў мурах (К. Тарасаў. Пагоня на ГрунвальдТЖ, 255).

Плутон м. Узвод. ..разамз Тапаром застаўсяягоны ад’ютант Здзіслаў Міткевіч і яшчэ двое: вольны слухач земляробчага інсгпытута Сокалаў з прастрэленай рукой і камандзір ужо няіснага першага плутона студэнт Восіп Антонавіч (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 229).

Плывец м. Той, хто плавае на якім-н. судне. He ведаюць плыўцы пакоры, Калі ідуць у смелы рэйд (Я. Пушча ТСБМ, IV, 277).

Плытнік м. Плытагон. Знаю толькі пушчы Беласнежнай гоман, Знаю толькі рэчку з плытнікамі Нёман (Я. Купала. Я ад вас далёка — 36. тв., II, 92).

Плюндраваць [ст.-бел. плюндроватй; ст.-польск. plundrowac < plündern] зак. Рабаваць. Плюндравалі тады крыжакі зямлю Новагародскую (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 422). Войска не хапала — палякі плюндравалі землі на Валыні, туды ўжо рухаліся лепшыя лучнікі (там жа, 431). Ці паспяхова табе вялося маё дабро плюндраваць? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164).

Плюндруючы, дзеепрым. да плюндраваць. Ваяводы нашыя тым часам ішлі ў Самагіцію, і да Мсціслава, і да іншых гарадоў, еоласць Полацкую і сумежныя з ёю землі плюндруючы (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы ПМЛ, 132).

Плюта [ст.-бел. плюта непагадзь; польск. pliita] ж. Непагадзь. [Віктар:] Або «плюта» гэта нягода. А вось «сок», ад слова «сачыць». А мы ўзялі дурное «розыск»... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 124).

Пляйстар [польск.] м. Соты мёду. А з падарункамі прыйшлі у госці Зямлі абноўленай гаспадары: Пірог пшанічны, кветкі, лёну горсці На стол паклалі й мёду пляйстары (Я. Купала. Госці 36. тв., IV, 272).

Плян м. План. [Яміла:] Але гэта ніколькі ня зьмене маіх плянаў ты [Магда] застанешся маёй навечна! ... (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 178). У Сымонкі плянаў многа. О, ён слаўна зажыве! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 86).

о Плян Маршаля праграма аднаўлення і развіцця Еўропы пасля Другой Сусветнай вайны на аснове амерыканскай эканамічнай дапамогі (праграма была прапанавана ў 1947 г. Дж. К. Маршалам). I праўда-ж, немцы аджываюць проста, як па пляну Маршаля! (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 199).

Плятонік м. Платонік. Ня чужа была і грэцкай думкі паняцьце траістасьці сілы, што валадае сьветам, чым галоўна цікавілася школа плятонікаў, ад якіх догма Тройцы была перанятая хрысьціянствам (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 89).

Пляц м. [ст.-бел. пляць, плаць плошча, поле бою; польск. ріас < с.-в.-н. Platz] м. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў. Па ўсяму пляцу салдаты займаліся страявой падрыхтоўкай (В. Хомчанка ТСБМ, IV, 282). А там далей, праз раку, пляц, дзе гарматны свінец касіў надзею маладой Расіі, яе сумленне — дзекабрыстаў (А. Ліс — ТСБМ, IV, 282). -Ану, сынкі, выходзьце на пляц! сказаў польскім салдатам дзед Талаш (Я. Колас. Дрыгва —Др., 194).

Подаць ж. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. / у параўн. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык (Я. Колас — ТСБМ, IV, 285).

Подданы [руск.] м. Тое, што падданы. Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай, Славай хат маіх подданых слаўны?! (Я. Купала. Курган 36. тв., V, 74).

Поезд м. Рад экіпажаў, павозак і г. д., якія ідуць у адным накірунку. Праязджаў тут і сам вялікі князь маскоўскі з васальнымі князямі, баярамі, са сваім войскам. Але такога незвычайнага поезда лес гэты не бачыў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 6). 3-за яе [княгіні] быў наладжаны гэты шматверставы незвычайны поезд (там жа). // Чарада экіпажаў, павозак, санак і г. д. з жаніхом і нявестай і з запрошанымі на вяселле гасцямі. А забабонныя голавы кажуць тут, што гэта ехаў вясельны поезд (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 130). Выйшлі з царквы, селіў вазок, і павёзяе [Вольгу] вясельны поезд з Ваўкавыска, з роднага дому, сюды, за дваццаць вёрст, у астрог (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 168).

Покутны [ад стараж. слова пакутно тайна], прым. Тайны. [Даніла:] Кажуць, вельмі спрытны Войшалкў покутных варунках! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 259).

Полазы мн. Паўзуны. Правечны Кон даў права, закон людзям, зьверам, птахам, полазам, рыбам, расьцінам і наагул усяму, што жыве, родзіцца і памірае (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 92).

Полаўцы [руск.] мн. Заходняе адгалінаванне сярэдневяковага цюркамоўнага народа, вядомага ў Азіі як кіпчакі (кыпчакі), у Еўропе як куманы (каманы) (у XI ст. прыйшлі з тэрыторыі паўночна-заходняга Казахстана ў стэпы Каўказа і паўночнага Прычарнамор’я; у XI—XIII стст. рабілі набегі на Русь, былі заваяваны мангола-татарамі). Ідуць полаўцы ад Дона 1 ад мораўсплылі, Войскарускае навокал Нетрай абступілі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 256). Там кладуцца ў pad галовы Полаўцаў паганых (там жа, 257).

А Полаўцы-кіпчакі. [манголы] скарылі гордыя каўказскія плямёны, папоўнілі свае сілы полаўцамі-кіпчакамі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 37).

Полк м. Гурт, чарада людзей; хлопцы і дзяўчаты, стаўшыя ў рад для гульні.

0 Нашага палку прыбыло — нас, такіх, як мы, стала больш (гаворыцца пры з’яўленні ў калектыве чалавека аднолькавых поглядаў, перакананняў і інш.). [Клава:] Гэта друг таварыша Язвы, паэт. [Жлукта:] Значыць, нашага палку прыбыло (К. Крапіва. Мілы чалавек ЭСФ, 257). О! Нашага палку прыбывае. Вельмі прыемна, калі круг інтэлігенцыі павялічваецца (Я. Колас. На ростанях ЭСФ, 257).

Полць [ст.-руск. польть, полоть, полоть — 1. Кусок, пласт. 2. Туша] ж. Палова тушы. А былі ў тым абозе .. мяса некалькі дзесяткаў полцей, 412

сала, сыры, масла ў трох кадоўбцах, дзве бочкі маку, мноства вянкоў цыбулі і часнаку (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 211).

Полыск [польск.] м. Бліск, святло. Сонца купаецца ў полыску рос (Я. Купала. Лета 36. тв., II, 309).

Поручы мн. Тое, што наручы. Убачылі жанчыны зброю панцыр, поручы, бляхі (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 270).

Поршні мн., адз. поршань, м. Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, сабранай на ступні абораю... тонкі, наструнены небяспекай і насцярожана-захоплены буйным разгулам навальніцы, ён [Альгерд] гнаў свайго каня, не зважаючы на тое, што торба з падстрэленай лісіцай мякка калаціла па скураным поршні левай нагі, а калчан з лукам па правай (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 483). ..перасвістваюцца па начах нябачныя звяры і птушкі, палохаючы майстроў, якіх процьма ідзе разам з войскам, каб рамантаваць усялякае начынне поршні і боты (там жа, 587). Лямец, прыхінуўшыся спіною да ствала, адбіваўся мечам ад двух воінаў у жалезных латах і аплеччах, поршні яго дыміліся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 99). Надта ўжо добрыя былі поршні, як крамныя: ніз суцэльны, вяршок, як андарак, клятчасты, з жоўтых і сіненькіх скураных лычак, а раменьчык, якім зашморгваюць, чырвоны, як мак-відук (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 271). Дзеці ішлі насустрач яму, а пастух ішоў, так спакойна заграбаючы скуранымі поршнямі пыл, што аж зайздрасць брала (там жа, I, 130). Пад нагамі, абутымі ў поршні, ляжалі два медзякі (У. Караткевіч. Зброя 43, 357). Я глядзеў на мужчыну, апранутага ў сялянскую світку і поршні скураныя лапці, а ён глядзеў на мяне (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 286).

Поршнікі мн. Памянш.-ласк. да поршні. Стафан купіў яшчэ поршнікі для малой (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 271).

Поршнічкі мн. Памянш.-ласк. да поршні. Яна [Гайна] казала запаволена, нібы сонная. Ногі ў зграбных поршнічках (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 440).

Посілкі [ст.-бел. посйлокк, польск. posilek} мн. Падмога. Далі посілкі, не адмовіліся, семнаццаць трокскіх і віленскіх паветаў дашчэнту выпалілі, насекліся, нарабавалісяўсмак (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд-ТЖ, 157).

Почат [ст.-бел. почот-ь, почеть, почть', польск. poczet, poczt\ м. Світа, суправаджэнне. [Комтур:] I Ягайла, I Вітаўт запатрабуюць ад Сігізмунда ахоўныя граматы. 3 кожным будзе почат з тысячы паўтары (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 299). На Вялікдзень праехаў праз Ваўкавыск вялікі князь Вітаўт, і Андрэй далучыўся да почату (там жа, 329). Лета ад нараджэння Сына Божага 1413 у месяц краса413

вік прыйшлі па Дзвіне велікакняжыя стругі і ладдзі з войскам і почтам і прысталі да берага проці Альгердава замка (У Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 156).

Пошапт [польск.] м. Шопат. ..прыйшла яна жаданая вясна Ў кароне з зелені і кветак, пошаптам бяроз! (Я. Купала. Вясна 1915-я 36. тв„ III, 298).

Пошаўка [ст.-бел.] ж. Навалачка. Пайшла ў пакой, дзе стаяла лава, на якой спалі яна [Еўка] і сястра, павалілася на сяннік, уткнулася тварам у свежую пошаўку і праляжала так паўночы без думак, амаль без дыхання (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 121).

Праабражэнцы мн. Гвардзейцы Праабражэнскага палка, сфарміраванага Пятром I у канцы XVII ст. (быў расфарміраваны ў 1918 г.). Праз некалькі імгненняў чалавека, які кінуў бомбу, ужо трымалі паліцэйскія і казакі, да іх беглі праабражэнцы з юнкерамі (У Арлоў. Далёка да вясны МКГ, 263).

Праваруч, прысл. 3 правага боку. Вось ужо праваруч і прыціхлы Кіеў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 37). Праваруч дарогі станавіліся гуфы віленцаў і трачан (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 372).

Правасхадзіцельства н. Тытулаванне некаторых вышэйшых чынаў у дарэвалюцыйнай Расіі (з займеннікамі ваша, іх, яго, яе). Вось, ваша правасхадзіцельства, — цяжка дыхаючы, дакладваў падпалкоўнік (Л. Віж. Лабірынт Л, 231).

Правідлова, прысл. Правільна. [Магда:] Але я адчуваю, што я зрабіла правідлова — на сэрцы маім няма дакору... (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 179). Троцкі вельмі добра разумеў, што па дзесяці гадох панаваньня партыі няма каго ўжо больш абдзіраць, — гэта зусім правідлова! (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 21).

Правідловы, прым. Правільны. ..вам гэта дапаможа знайсьці правідловы шлях у будучыні... (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 128).

Правіянт [ням. Proviant] м. Прадукты для арміі. He маючы ні правіянту, ні патронаў, батальён стойка біўся.., адбіваючы атакі ворага штыкамі (Я. Колас — ТСБМ, IV, 309). Мокнуць у чанах скуры, з якіх гарбары робяць шчыты, — а яшчэ смаляна пахнуць дошкі, з якіх бондары майструюць бочкі для правіянту (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 518).

Правы, прым. Прыхільнік рэфармісцкіх тэорый і тактычных установак, накіраваных на падпарадкаванне рабочага руху інтарэсам буржуазіі. Каб і апартуністы ці левы ён, ці правы He мог прыносіць шкоды Для ленінскае справы!.. (Я. Купала. Ударніку 36. тв., IV, 200). 414

У газэтах усё пішуць аб наступе на прыватны сэктар у вёсцы, аб беларускіх нацдэмах, аб апартуністых, левых і правых, аб трацкістых, прышчэпаўцах ... (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 33).

Правялебнасць [польск.] ж.

о Ваша (яго) правялебнасць зварот да духоўнай асобы, пра духоўную асобу. Сапега пасміхнуўся: «Ваша правялебнасць забывае, што я трымаюся грэчаскага закона» (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 72). [Вікарыя]: Яго правялебнасць апат і пан даў знаць цераз паслоў, што аб’язджаючы свае ўладанні, загляне сягоння (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 113). Ваша правялебнасць, — сказаў Лотру Басяцкі, — хай бы ён і далей казаў. A то іншыя непрыдатныя (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 85).

Прагонныя мн. Павярстовая плата за прагон на паштовых конях у Расіі. [Каліноўскі:] Мне прагонных за два кані з правадніком выпала нешта каля сямірублёў, табе будзе-у два канцы —рублі два з паловаю (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 297). Тут, у Вільні, ужо атрымаўшы прагонныя, другі тыдзень сядзіць сталічны фельд’егер, каб суправадзіць мяне ў слаўны горад Табольск (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка ПМЛ, 235-236).

Праданьне н. Паданне. 3 беларускай жа народнай паэзіі найболі ён любіў ціхіе легенды і страшные праданьня (М. Гарэцкі. Рунь Р, 11).

Прадмесце н. Ускраіна горада. 1 вось бяжыць ён [Яўгеній] па прадмесці, I вось затока, блізка дом... (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 361).

Прадмет м.:

о Прадмет захаплення (разм.) чалавек, які выклікае пачуццё любві, цягі да сябе. Твой аграном сёння лопнуў бы ад рэўнасці, каб убачыў, як ты выглядаеш, — не ўсцярпеў.. [Саша], упікнуў свой ранейшы прадмет захаплення (А. Васілевіч ТСБМ, IV, 320).

Прадпісанне н. Пісьмовае распараджэнне, загад. Тым, хто атрымаў прадпісанне на мабілізацыю, ўжо не ў галаве была работа (Р. Сабаленка ТСБМ, IV, 320).

Прадсенне [польск.] н. Авансцэна. Прадсенне перад домамрымскага прэфекта ў Александрыі (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 82).

Прадукт м.:

о «Прадукт сацыялістычных пяцігодук» (разм.) — гарэлка. Саладуха адкаркаваў бутэльку й наліў чарку «прадукту сацыялістычных пяцігодук», як называлі гарэлкуў той часу народзе, ня ў прыклад іншым прадуктам, якіху продажы ня было ніколі ўдосталь (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 69).

Прадэклямаваны, дзеепрым. Прадэкламаваны. Але, бачыце, птушка гэтая [зязюля] ня робіць сабе гнязда, лічыцца «бяздомнай», на дум-

ку НКУС, і прадэклямаваны мною верш на вечары кастрычніцкай рэвалюцыі палічылі за зьдзек з калгаснага будаўніцтва й прышылі мне нацдэмаўшчыну (М. Цэлеш. «Янка сеяў-людзі жалі»-ХБ, 150).

Пражэкт [фр. projet ад лац. projection] м. Праект, план. Тады свае пражэкты абвяшчаў я. Былі яны вельмі шырокія (А. Карпюк ТСБМ, IV, 326).

Пракаветны, прым. Адвечны, вельмі даўні. Жывена пераехала ў свяцілішча, што месціласяў пракаветнай пушчы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 299).

Практыка ж. Дзейнасць. У небывалыхразмерах узрасла адказнасць пісьменніка за сваю практыку (Я. Купала. Створым літаратуру, лепшую ў свеце 36. тв., VII, 258).

Пралетар м. Пралетарый. [Леўка] ..выхваляўся, што ён былы пралетар, шахцёр (Р. Сабаленка ТСБМ, IV, 339). ..знішчаліся цвёрдай рукою Пралетару варожыя класы (Я. Купала. Песня будаўніцтву 36. тв., IV, 198).

Пралетарка, ж. да пралетар. Годзе кіснуць, марнець, Песні смутныя пець, -Ладзіць новую час гаспадарку! Казкі новыя ў свет, Дум палаючых цвет Кінь, сялянка, з сястрой пралетаркай! (Я. Купала. Дзве сястры 36. тв., IV, 114).

Прампартыя [прамысловая партыя] ж. Падпольная арганізацыя, якая дзейнічала ў СССР з 1926 па 1930 г. (складалася з часткі тэхнічнай інтэлігенцыі). Каб зноў не нашкодзіў з прампартыяй гад I ўсялякія іншыя гадзяняты і гады (К. Крапіва. Захара-дырэктар 36. тв., I, 189).

Пранізнік [ад дзеяслова пранізваць працінаць наскрозь; ст.-руск. пронйзька — пацерка, прасвідраванае ўпрыгожанне] м. Упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шэлегаў, манет, пацеркаў. Разглядалі доўгую белую сукню з сярэбранымі пранізнікамі, што віліся на падоле спіраллю (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 36).

Пранік м. Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мьіцці ці для абмалоту лёну, канопляў, лубіну. А мой пранік лясь ды лясь Па гліняным таку (Я. Купала. Лён — 36. тв., IV, 283). 1 пранік выскачыўу мяне з рук (М. Цэлеш. Цётка Магда — ХБ, 175).

Прапазіцыя і прапазыцыя [ст.-бел. препозйцйя, пропозыцыя; лац. propositio прэтэнзія аднаго з цяжэбнікаў пасля следства] ж. Прапанова. Зеленюкову прапазіцыю ўхвалілі.., і на сходзе запанаваў спакойны дзелавы настрой (М. Зарэцкі ТСБМ, IV, 352). Паслухаўшы ўсю такую размову, я падаў прапазіцыю: свае рэчы перакладваю на другі воз, a .. [мужчыны] няхай тут застаюцца (У. Дубоўка — ТСБМ, IV, 352). Учора, казаў Міхалка, Зьмітрачок езьдзіў з новымі «прапазыцыямі» 416

у раён, успамінае Гарась. Якія там у сабакі прапазыцыі?! (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 53).

Прапалома ж. Від прычоскі. Без каштоўных камянёў у прапаломе прычосцы для ўрачыстых выхадаў не абыходзілася ні адна з жанчын, чые мужы мелі высокія рангі, толькі цяпер абавязковыя белыя вуалі яны замянілі на чорныя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 180). Сярод іх [прысутных] былі і жанчыны: у высокіх, як вежы, прапаломах, абвітыя белымі вуалямі, у мантыях, некаторыя ў пурпуровых, што азначала прыналежнасць да імператарскай сям’і (там жа, 218).

Прапаршчык м. У царскай арміі самы малодшы афіцэрскі чын. II Асоба ў гэтым чыне. У першую сусветную вайну .. [Уладзіслава] забралі ў войска, і ён трапіў у афіцэрскую школу, выйшаў з яе прапаршчыкам (М. Машара ТСБМ, IV, 353).

Прапустка [польск.] ж. Пропуск. Пад аркай стаяла будка дляміліцыянэра, які ўва ўсіх уваходзячых пільна правяраў прапусткі (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 89).

Прапушчаць незак. Прапускаць. Даводзілася доўга стаяць, каб прапушчаць іх [абозы] (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 59).

Праснёны, прым. Шчаслівы. [Юлія] (адна рэчытатывам): Як сягоння, здаецца, бачу век праснёны, Калі з мілым Каролем у гэты лес зялёны Мы хадзілі спакойна пад апекай Бога (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія -Тв., 27).

Прасніца ж. Прыстасаванне, на якое падвешвалася кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а da іх далучаліся хлопцы (Я. Колас ТСБМ, IV, 368). [Марыся] (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае): Годзі сядзець над прасніцай, — Я хачу быць маладзіцай (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 117). Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю (А. Васілевіч ТСБМ, IV, 368). За прасніцай з мяккай кудзеляй Папрадуха сучыць пры сценцы (Я. Купала. Удосвітак 36. тв., IV, 27).

Прасока ж. Следства. [Марыся]: Яго [Грышкі] бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона на прасоку, У ім наша спасенне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 118).

Праставалосы, прым. 3 непакрытай галавой. А твой касец праставалосы Мазольныя паломіць косы, Гнуць плеч не будзе ля аселіц (Я. Купала. Сыходзіш, вёска, з яснай Явы... 36. тв., IV, 186).

Прасталюдзін м. Чалавек, які належаў да непрывілеяванага саслоўя (селянін, рабочы, мешчанін). Але так адбываўся шлюб і ў князёў, і ў прасталюдзінаў, і парушэнне правілаў лічылася грахом, дрэннай прыкметай — не на шчасце маладым (I. Шамякін. Вялікая княгіня —

BK, 45). Захаваўся дакумент, у якім сказана, што «дваранін Мінскай губерні Вікенцій Марцінкевіч .. выдаў на простай мове некалькі падрыхтаваных адозваў да прасталюдзінаў» (С. Александровіч ТСБМ, IV, 370).

Прасталытка ж. Прастытутка. Ды яна ж прадажная жанчына, віслена, альбо, як казалі агнішчане і простая чадзь, праспіалытка! (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 106).

Прастата ж. Просты народ; прасталюдзін. Убор вясковы, невыдумны, Абычай сельскай прастаты (Я. Купала. Брату ў чужыне 36. тв., II, 171). Яго [баярына] не бачылі йшчэ вочы Штось прыгажэйу прастаце (Я. Купала. Магіла льва 36. тв., V, 105).

Прастол [ст.-руск. пр^столь] м. Трон манарха, трон як сімвал улады. I тут на прастол уступіў Павел, якога Загорскі не паважаў і на шэлег (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 164). 1 ад глыбокае турмы Ды да высокага прастола Усе мы ў золаце і голы (Я. Куna­na. Каўказ 36. тв., V, 489). Аднак жа тым часам разбітыя Міндоўгам князі разам з галіцка-валынскімі князямі сабралі сілы, каб пайсці на яго вайной, і Тэўтонскі ордэн стаў на іхні бок, бо добра супадалі ягоныя планы з заклікам рымскага прастола распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнікаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52).

Пратарыяне мн. Гвардыя рымскага імператара. Пратарыяне папрасілі, Пратарыянам даў указ: Рабіце тое, што рабілі, А мы памілуема eac. I вы, плебеі, грэчкасеі, I вы маліліся, ды вас Ніхто не мілуе (Я. Колас. Неафіты 36. тв. у 14 т., X, 565).

Пратэса ж. Тое, што харугва. Папа з дзякам і Васіля Крываношку з крыжам ён пазнаў яшчэ здалёк. За імі на дрэўках матляліся прапіэсы (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 341). Паперадзе мужчыны неслі тры пратэсы, за імі следам ішоў non у пазалочанай рызе (Р. Сабаленка — ТСБМ, IV, 379). Ішоў хрэсны ход. Плылі праваслаўныя харугвы і каталіцкія пратэсы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 56). Вось няхай Лотр з Басяцкім бяруць свае пратэсы сатанінскія ды Камара бяруць ды ідуць (там жа, 53).

Праўнік м. Юрыст. Я, як праўнік, мушу вам сказаць: вы зрабілі вялікае злачынства (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 67).

Працадзень м. Адзінка ўліку працы ў калгасах, якая вызначала долю калгасніка ў даходах. Насыпаем сваё збожжа, Ганарымся працаднямі... Хутка вернецца машына Iў наступны пойдзерэйс (П. Броўка — ТСБМ, IV, 385). У банку на калгасным рахунку з’явіліся першыя зберажэнні, павялічыўся працадзень, і ў калгаснікаў памацнела ўпэўненасць: працуй як след, твая праца не прападзе! (А. Карпюк — ТСБМ, IV, 385). Пра нашы гаварылі зімы, вёсны, пра добры ураджай і працадні... (Я. Купала. Госці 36. тв., IV, 273).

Прашкода [польск.] ж. Перашкода. Хваля за хваляю коціцца, мігае, Ломіць прашкоды, якмолатам сталь (Я. Купала. Паводка 36. тв., II, 92). Прашкоды ўсе крышы, На долю не крыўдуй, Ці ў шуме, ці ў глушы, Забудзься і працуй! (Я. Купала. На добры стары лад 36. тв., I, 286).

Прашча ж. Старадаўняя ручная зброя для кідання камянёў... нямецкія латнікі з лукаў і прашчаў перабілі палову абаронцаў (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 13). Адзінаю зброяй філісцімлян былі вяровачныя прашчы, уякіяяны закладвалі каменне-галышы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 188).

Прашэнне н. Пісьмовае хадайніцтва. [Сымон]: Дванаццаць чалавек прысягнула крыва, і суд не мог уважыць нашага прашэння: пацвярдзілі першы прыгавор і прысудзілі выносіцца адгэтуль (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 317). [Прыстаў]: Вота ж тут стаяць вам, людзі: Даў на вашае прашэнне Губарнатар разрашэнне (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 118).

Пробашч [ст.-бел. пробоіць, проборіць; польск. proboszcz] м. Прыхадскі ксёндз. Атрускі, друз сярэднявечча Пробашч, пан, Шляхецкі стан Узлеглі, душаць табе плечы... (Я. Колас. Беларусі пад Польшчай — 36. тв. у 12т., II, 310).

А Пробашч-ксёндз (у параўн.): Хто апісаць Пшэбору можа, Калі ён вобыскі вядзе? Ен нібы правіць службу божжу, як пробашч-ксёндз на калядзе (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 130).

Продразвёрстка ж. Тое, што разьвёрстка. Яны [хлопцы] у гэтым гуле [гармат] чулі збаўленне сабе ад «бальшавіцкай напасці», ад продразвёрсткі, ад усялякіх камітэтаў і камісій, якія ідуць толькі кабузяць, а даць знойдуць нейкага іншага (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 145).

Просап м. Следства, пошук. Трэба просап учыніць, усіх змоўшчыкаў вылавіць у замку (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 209).

Просінец [ст.-руск. просйньць студзень] м. У тэксце: месяц люты. Відаць, і яму [князю] перадалася светлая настраёвасць марознага дня, поўнага свежасці некранутага, — нягледзячы на тое, што ішоў канец просінца, снегу (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 83).

Просты, прым. Які належыць да непрывілеяванага класа, саслоўя. Асцярожна, пан Канеўскі! Будзе ліха, будзе. He забудзься, што сумленнё ёсць і ў простым людзе! (Я. Купала ТСБМ, IV, 399). // Які належыць да працоўнай часткі грамадства; працоўны. Простыя людзі стварылі дзяржаву на ўсходзе (А. Куляшоў — ТСБМ, IV, 399).

Протавестыярый м. Прыдворны, які аб’яўляў выхад імператара. Нікіфар ад бацькі чуў, як смяялася старая знаць, калі прызначаны протавестыярыем ваяка Канон Бецюнскі блытаўся ў раскошным доўгім

адзенні і раз’язджаўся па мармуровай падлозе ў найтанчэйшых, як шоўк, скураных пантофлях, у якіх так спрытна ходзяць звыклыя да пышнасці сенатары (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 157). Той [прэпазіт] адразу ж пстрыкнуў пальцамі, з-за заслоны выбег прыдворны з залатым падносам, на якім ляжалі падарункі — для кожнага прыёму іх выбіраў сам еўнух-прэпазіт разам з протавестыярыем галоўным цырымоніймастарам двара (там жа, 223).

Проўст м. Свяшчэннік, часцей за ўсё каталіцкі. -1 проўсты над ім месяцамі спяваць будуць, кабузрадавалася ягоная душанька (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 132). Ну вось, паны рада, звяртаецца ён [Вітаўт Альшанскі] да воінаў, — вось паны райцы. Абыдземся без ражэння, без суддзі і падсудка, без проўста, без падскарбія, каб той вернуты скарб лічыць (там жа, 199).

Процьма ж. Бездань, прорва. / у параўн. Цёмна ў вачах зрабілася, як бы ў бяздонную процьму [Юлька] паляцела (3. Бядуля — ТСБМ, IV, 401).

Прошва ж. Карункавая або вышываная палоска, якую ўшывалі ў настольнік, ручнік і пад. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы і або вышывала, або пляла з нітак прошвы (К. Чорны ТСБМ, IV, 401). [Дзяўчына] пачала расціраць ружаватую пляму, якую пакінула прошва на яе шчацэ (А. Стаховіч ТСБМ, IV, 401).

Прошласць і прошласьць ж. Мінулае. Гэй, адвечныя курганы, Сьветкі прошласьці глухой! Кім вы тут панасыпаны? (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 78). Пускае сонца ў неба стрэлы, А ён [Дзяжа], затоены, знямелы, шукае проійласці сляды (Я. Колас. На шляхах волі ТС, 201).

Прошча (рэл.). ж. 1. Месца (крыніца, камень і пад.), надзеленае, паводле ўяўленняў веруючых, надзвычайнай сілай. — Гэта не царква, а прошча, — тлумачыць бацька, — ля яе крыніца была, але цяпер яна абсуналася і пяском засыпалася (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 402). // Багамолле, паломніцтва. Ідзе шляхам маладзіца, He іначай з прошчы (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 388).

  1. Індульгенцыя. I тады я пачаў блюзнерыць і ў думках сваіх даходзіў да грахоў, адпусціць якія неможа нават самая дарагая прошча (У. Арлоў. Маналог святога Пётры МКГ, 71).

Прудкі [ст.-бел. прудкйй; польск. prqdki], прым. Хуткі. Чакай! Альгерд падняў руку. — Надта прудкі твой прыгавор, князь маскоўскі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 606).

Прусак м. Прус. ..не ўзялі, не разбурылі логава, пройдзе час, верне сілу прусак, і зноў пачнуць войны, паходы, бітвы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 413).

Прускі, прым. да прусы. Там старастам прускі ўцякач Конрад Франкенберг, ён чалавек надзейны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 204). Адно галінка літоўскага хмелю, Наджана топалю прускага красай (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 234). // Нямецкі. Засні, беларуская кветка-дзяўчына, Салдат прускі выразаў грудзі табе (Я. Купала. Дзевяць асінавых колляў 36. тв., IV, 391).

Прусы мн., адз. прус, м. 1. Група балта-славянскіх плямёнаў, якія насялялі паўднёвае узбярэжжа Балтыйскага мора (у XIII ст. пасля падаўлення паўстання былі часткова анямечаны, большая частка вынішчана Тэўтонскім ордэнам, пазней на гэтай тэрыторыі з’явілася нямецкая дзяржава Прусія). Прусы паступова гінулі пад ударамі ордэнцаў (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 94). А вайне паміжмазонамі і прусамірасказваў ён [Раман] чамусьці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 54). Карыят заўважыў: «Бацька, калі ты хочаш мець Крывіч-горад за сталіцу, то трэба мяняць назву. He адны крывічы жывуць там, але шмат і яцвягаў, і прусаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 371). ..усё болый раўніва клапаціўся Істр, каб малады прус і Жывена не заставаліся ўдваіх (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 74). Глухія лясы, бедныя хаты палякаў ды сабачыя буданы прусаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 240). Прусы ўжо шыі ў аковы згіналі Або ўцякалі з радзімых палянаў (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» — 36. тв., V, 233). // (іран.). [Маці]: Ўсе і ты, і я, суседзі, Хто, na-твойму, прусы? Дык жа ўцям: на Беларусі жывуць беларусы! (Я. Купала. Сын і маці 36. тв., IV, 89).

  1. Прусія (уласн.). Дык ты ж купіць яго [тавар] не захацеў, суседзе, На цэны наракаў, штоўпаліўПрусах недзе (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 392). Хадзілі на крыжакоў. Неаднойчы. I чаго дамагліся? Як стаялі Прусы, так і стаяць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 217). А ўсімі сіламі ісці ў глыбіню Прусаў іўжо там навязаць ці прыняць буйную бітву. Толькі буйная бітва можа прывесці да поўнага разгрому крыжакоў (там жа, 232). А за Дрвенцай простая дарога вяла ў Прусы (там жа, 234). [Каваль:] Нават пазалетась, калі была галадуха і вялікі князь Віцень хадзіў на Прусы, каб хлеб здабыць — і тады не чапалі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 490). Разоў са два схадзіўу Прусы — Куды не трапяць беларусы? (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 33).

Прыварацень м. Піжма. Вясновы дзень набіраў моц: трапяталі жаўранкі ў пераменліва-кіянітавым прасторы, зялёным сокам наліваліся ля дарожак сцябліны прываратня дый серабрыстага палыну, удалечыні слалася пад ветрам маладое жыта (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 72).

Прываротнік м. Вартаўнік каля брамы, каля ўвахода куды-н. ..дачка князя Мала выконвае халопскую службу, а сын ягоны стаіць прываротнікам расчыняе і зачыняе ўязную браму (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 9).

Прывеціць зак. каго-што (разм.). Прыязна, ласкава сустрэць каго-н., аднесціся да каго-н. Людзі тут сустрэнуць і прывецяць, Бо не горш, як іншыя, жывуць (М. Аўрамчык — ТСБМ, IV, 414). Бабулька шчыра перажывае, што сама ў гасцях, што не можа прывеціць .. незнаёмага чалавека (Я. Сіпакоў ТСБМ, IV, 414). Я кажу: «Ты даўно на прыкмеце, Мая хата багата і маці прывеціць» (П. Панчанка ТСБМ, IV, 414). II Даць прытулак каму-н. He заходзячы ў хату, Ты ведаеш добра наперад, Як цябе тут прывецяць (Г. Кляўко ТСБМ, IV, 414). Цётка Хіма, здаецца, не ведала, дзе пасадзіць Галю з Вадзімкам, што ім даць есці, чым іх прывеціць (Р. Сабаленка ТСБМ, IV, 414).

Прывілеі [лац. privilegium ад privus — асаблівы і /еу закон] мн., адз. прывілей, м. Заканадаўчыя акты ў Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і іншых феадальных дзяржавах, якімі вялікія князі ці каралі давалі або пацвярджалі асаблівыя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных асоб...ў аддзяку за Грунвальдскую перамогу, за татарскі паход, калі саджалі ў Ардзе на ханства Джэлаладзіна, дамоўлена паміж Вітаўтам і каралём даць баярам прывілеі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 415). ..натарый Цыбулька, разгарнуўшы свой скрутак і дзеля большай урачыстасці падвываючы на галосных, прачытаў прывілей на мове Вялікага княства Літоўскага (там жа, 422). Жылі б сыны — ім аддаў бы княства, у гэтым прывілеі пазначыў бы асобным артыкулам (там жа, 424).

Прыганяты м. Слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун, наглядчык. Няма на іх [палях] месца, на якім не ступіла б нага мужыка, над якім не прасвісцеў яго серп, не заспявала б каса, не сцёбнуў бізун. «А ў мяжу, жнейкі, у мяжу. А ў мяжы прыганяты» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 154). Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты (П. Галавач ТСБМ, IV, 419). Прыганяты ўзяў з рук мужыка варону і панёс з рогатам да старой бабы (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 32). Дзе стаяў на полі 3 бічам прыганяты 1 ганяў прынукай Змучаных аратых, — Там цяпер без страху.. Новы, вольны сейбіт Братаецца з сонцам (Я. Купала. Дзе стаяў двор панскі... — 36. тв., IV, 168). Бо як ні ўзіраўся Гэтак ды іначай, Я там прыганятых Ніякіх не бачыў (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 182).

Прыгаство н. Хараство, прыгажосць. Ён быў у яе другім, і напаткала яго шмат старэйшай, дык ня вельмі разважала й разглядалася 422

ягоным прыгаством ды інтарэсамі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 76).

Прыгнебены, дзеепрым. Прыгнечаны, занепакоены. Быў [студэнт] усхваляваны або, праўдзівей, прыгнебены (М. Цэлеш. «Янка сеяўлюдзі жалі» ХБ, 122).

Прыгнятальнік м. Памешчык-эксплуататар. Падобныя катлоўскія здарэнні казалі за надыход часоў адплаты з боку сялян сваім прыгнятальнікам (Ц. Гарт-ны ТСБМ, IV, 422). Мы вельмі добра памятаем сваіх прыгнятальнікаў, — гаварыў таварыш Кубяк (Я. Брыль ТСБМ, IV, 422).

Прыгода ж. Патрэба.

0 Быць (стаць) у прыгодзе згадзіцца, спатрэбіцца. [Таццяна] яшчэ будзе сёння ў прыгодзе, хай.. [Зелянюк] будзе спакойны аб ёй, яна яшчэ пакажа сваё! (М. Зарэцкі ТСБМ, IV, 423). [Жучок:] Я табе, як бяда будзе, у прыгодзе стану (А. Якімовіч — ТСБМ, IV, 423).

Прыгон м. 1. Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва. Больш мяккі, параўнаўча з цэнтральнымі губернямі, характар прыгону ў Заходнім краі тлумачыўся яшчэ і тым, што ўрад таксама не вельмі дазваляўламаць звычаёвае права (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 108). Ці тое некалі за прыгонам было, ці пазней... Жыла ў прыдзвінскай вёсачцы дзяўчына. Звычайная сялянская дзяўчына (Т. Хадкевіч ТСБМ, IV, 424). Мой дзед часта расказваў нам, дзецям, як цяжка жылося пры прыгоне (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 254). Бабуля, стоячы ля прыпечка, апавядала мне розныя гісторыі з мінулых часоў:.. аб тым, як цыганы мядзведзяў вадзілі тут на паказ, і аб прыгоне, які яна добра памятала (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 254). — Вось цяпер, як прыгон адмянілі, то і кусай локці (У. Караткевіч. Зброя 43, 304).

  1. Дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына. Бач, які порсткі! — смяецца пан. — Спярша ты ў мяне прыгон адслужы, тады і вярну [распіску] (А. Якімовіч — ТСБМ, IV, 424). [Пан:] — Хто можа ісці на мой маёнтак? Хіба тыя, чые дзяды адбывалі ў маіх дзядоў прыгон (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 140). «За прыгону з панскага загаду мост будавалі», — казаў ён [Тамаш] (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 37). // Няволя, парабкоўства. Забыўся сын аб быўшай хвале, Ў прыгон прадаў сябе, сям’ю (Я. Купала. Гарыслава — 36. тв., V, 136). Сяляне ў нашых губернях таксама чакаюць вызвалення ад прыгону (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 116). Ужо досыць прыгону і здзеку I панскага досыць ярма! Хай будзе раб вольным навекі, Ен векі цярпеў нездарма! (Я. Купала. Паэта і цэнзар 36. тв., IV, 69).

А Служба-прыгон: Эх, праклятая доля мая, Ненавісная службапрыгон! Смокча кроў з мяне пан, як змяя, Ды йшчэ грозіць, што выганіць вон (Я. Купала. На службе 36. тв., I, 121).

Прыгоннік м. Тое, што прыгонны ў III знач. Пан Вашамірскі раптам забыўся аб сваім надзвычайным дабры да сваіх прыгоннікаў і давай пільней углядацца ў абраз (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 108).

Прыгонніцкі, прым. Які мае адносіны да прыгонніка, прыгонніцтва. «Вось рабі людзям дабро! думаў ён [пан]. — Хам заўсёды застаецца хамам.. Ці кепска жылося ў мяне «Салаўю»? Адарваў яго ад прыгонніцкай працы. Панам жыў ён у мяне. А вось і аддзякаваў!» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 108). Расія прыгонніцкая няўхільна саступала месца Расіі буржуазнай («ЛіМ» ТСБМ, IV, 424).

Прыгонніцтва н. Грамадскі лад, заснаваны на прьігонным праве. I людзі гэтыя, насуперак усяму, не страцілі чалавечай годнасці, захавалі ў страшэннай, неспрыяльнай атмасферы прыгонніцтва чыстую душу (М. Віж. Лабірынт Л, 147). Прыгонніцтва — гэта лёс-доля чалавека, гэта немінуча, няўхільна, як радзіны, як смерць (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 83). Дзеянні рэвалюцыйных мас абумовілі падзенне прыгонніцтва ў Расіі («Полымя» ТСБМ, IV, 424).

Прыгонны, прым. 1. Прым. да прыгон у I знач. I песня гавора, як цяжка жылі мы, Як чахліў прыгонныя ночы (Я. Купала. Дзень добры, Масква 36. тв., IV, 360). У Расіі ў той час яшчэ ўзмацнялася прыгоннае права, эканамічны стан быў нездавалызяючы (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 131).

  1. Прым. да прыгон у II знач. He дабачыў паляшук 3хаты безаконнайДзён надходзячых безмук, Без трудоў прыгонных (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 164).
  2. Які з’яўляецца ўласнасцю памешчыка-прыгонніка, належыць яму. На начлезе воўк зарэзаў каня, і пан збіраўся за гэта строга пакараць прыгоннага конюха (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 255). Пайшла слава Тарасова Горда, непакорна, — Знайшла водклік яго песня У людзей прыгонных (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 213). // у значэнні наз. Асоба, якая з’яўлялася ўласнасцю памешчыкапрыгонніка, належала яму. 3 вольных у прыгонныя! не згаджаліся на гэта мужыкі (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў — Пр., 195). Ды які ён прыгонны? Ен жа чорны, як бот. Такіяў прыгоннікі не прыдатныя. Бог іх, відаць, за нешта колерам адзначыў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 87). Паводле апошняга перапісу прыгонных, за мною жыло аж тры тысячы сто дзевяноста пять рэвізскіх мужчынскіх душ! (М. Віж. Лабірынт — Л, 102). [Бацька:] Які з яго будзе гаспадар? Якой павагі яму чакаць ад прыгонных? (У. Караткевіч. Каласы 424

пад сярпом тваім КС, I, 50). 3 суседняга маёнтка пана Чапкоўскага ўцёк прыгонны (3. Бядуля ТСБМ, IV, 424).

Прыдворная, ж. да прыдворны ў II знач. У сваю чаргу ВаверыцаАлена таксама прагна распытвала сваю прыдворную аб жыцці новагародцаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 40). Міндоўг глядзеў на сваю прыдворную (там жа, 286).

Прыдворны, прым. 1. Які знаходзіцца на службе пры двары манарха. Нездарма тройчы прымушаў ён [Корсак] прыдворнага краўца перашываць свой новы аксамітавы каптан, каб ямчэй схапіць пад ім тоўстае бруха выпівохі і гурмана (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 321). Так грозны маскоўскі цар шчыра Дзяліў між нявольнікаў дары, Пад гікі, прыдворныхупыраў, Пад водгулле трубаў, літаўраў (Я. Купала. ІДарскія дары 36. тв., IV, 140). Паводзіны Франса яго [Алеся] забаўлялі, і ён паспеў заўважыць за манерамі маладога прыдворнага тое, што ратавала Франса і не рабіла яго смешным: нейкую ўнутраную іронію да таго, што ён казаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 96).

  1. У значэнні наз. [Жывена:] Я не дачка караля, шаноўны святар. Шкада, але я толькіўнучка яго прыдворнага (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 254). Аксаміт, золата, жэмчуг, сабалі, куніцы багацце, што вісела на прыдворных, выклікала зайздрасць у паслоў (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 157).

Прыдворня ж., зб. (разм.). Служкі пры двары манарха. А цара, яго прыдворню, А паноў крывавых Агарнуў страх ад такое Бунтарскае з'явы (Я. Купала. Тарасова доля — 36. тв., V, 214).

Прыдзверны, прым. Які абавязаны быць на варце каля дзвярэй, каля ўвахода куды-н. Прыдзверны баярын кінуўся вонкі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 199).

Прызба ж. Насып уздоўж ніжняй часткі зруба вясковай хаты для засцярогі яго ад вільгаці і для ўцяплення памяшкання (у наш час будынкі ставяцца на фундаменце і прызбы не робяцца). 3 нізкай прызбай хацінка, шнур з вясёлай збажынкай, Ці шуміць лес, ці рэчка плюскоча, 1 зямелька, і зоры, —ўсё абродным гавора, Спаць не раз не даюць іуночы (Я. Купала. Шчасце 36. тв., II, 337).

Прызьмо н. Дэталь сахі. Рагач жа яловы У ім мыліца ўбіта 3 ярмом змацаваны Прызьмом з дубцоў вітым (Я. Купала. Саха 36. тв., I, 329). // перан. Ямчэй сабе сам ладзь прызьмо, Каб не парвалася само, Бо якярмо тады цягаці?! (Я. Купала. 3 дня ў дзень 36. тв., III, 312).

Прыйма н. Прыём. Каб усе падрыхтаваць для прыйма вучняў у новым навучальным годзе, я мусіла выехаць перад самым шлюбам якраз на мейсца працы, кілёмэтраў за трыццаць ад нашай вёскі (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 177).

Прыймовы, прым. Прыёмны. Ён [Кузьма] прайшоў па прыймовай залі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 129).

Прыказчык м. Наёмны служачы ў купца або ў гандлёвай установе, які выконваў даручэнні гандлёвага характару, а таксама па даручэнні гаспадара займаўся гандлем у магазіне; прадавец. [Бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах (3. Бядуля ТСБМ, IV, 435). I прыказчыкі на адну морду усе нахабныя пысы (У. Караткевіч. Зброя 43, 310). -Хоць пару фунтаў [хлеба], Мікалай Ігнатавіч, — папрасіла [Ганна] .. маладога рухавага прыказчыка (Ц. Гартны ТСБМ, IV, 435). Вёз мармур прыказчык, вёз і ўсё скардзіўся. Маліўся прыказчык, ставіў свечы-ахвяры Міколу-Цудатворцу (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 227). ..прыказчык фабрыкі Новавых, гаворыць, штоўяго за выключэннем святочнага дняўсе рабочыя пад строгім наглядам (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 167). He пахваляцца гутнікі і добрымі прыказчыкамі ад фабрыкі (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» 36. тв., VII, 193).

Прыказчыкавы, прым. Які мае адносіны да прыказчыка. Ды глядзіце, чаго там, і Сураўузяў «за фук» прыказчыкаву дамку (У. Караткевіч. Зброя 43, 311).

Прыкраса ж. Упрыгожанне. [Багіня:] .. прывозілі вам бронзавае аружжа ілітыя прыкрасы, маляваныя урны ірэзаныя фігуркі (В. Ластоўскі. Прывід-Тв., 11).

Прылбіца [ст.-бел. прйлбйца, прйльбйца; польск. przylbica] ж. Шлем, шышак, місюрская шапка ці лабавая частка шлема. На прылбіцы пяць страусавых пёраў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 321). Вартавы ля вежы, падобны да вялізнага майскага хрушча ў сваім карычневым каптане са скураным шчытом на грудзях і шлеме з пушыстай заечай прылбіцай (там жа, 358).

Прылобак м. Пад’ём ці выемка; пакаты, спадзісты ўступ. Яшчэ даліна была цёмнаю, і толькі на прылобку ўзвышша гарэлі золатам вяршаліны ялін (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 530).

Прылялеяць зак. (нар.-паэт.). Прынесці, вярнуць. [Яраслаўна:] О Днепру Славуцічу! .. чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 245). [Яраслаўна:] — О Днепра Славуціч! .. О, мне прылялей жа, Ўладару, ў харомы Саколіка-мужа 3 зямлі незнаёмай (там жа, 274).

Прымас [ст.-бел. прймась, прымась — кіраўнік духавенства; лац. primas] м. У Польшчы старшы ксёндз, які меў права кіраваць Польшчай, пакуль не выберуць караля. Найперш там каралеўска здароўя 426

вясцілі, Дабрадзея прымаса. каралевы пілі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 456).

Прымаўляць каго-шпю незак. Угаворваць каго-н. што-н. зрабіць. Крыўдна трохі і на бацьку, што прымаўляў.. [Насту] ісці [замуж] ды стары ён, што ты возьмеш з яго... (В. Каваль ТСБМ, IV, 449).

Прымус [ад лац. primus першы, лепшы] м. Награвальны прыбор з помпай, якая падае газу ў гарэлку; керагаз. Раптам перадумала: зьняла рундальчык із пліты й паставіла на прымус, мяркуючы, што тут суп хутчэй згатуецца (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 90). «Робяць мне экзамен. — падумаў ён: — Ну, што ж? або пан, або прапаў. 1 не святыя ж гаршкі лепяць», разважаў Лабановіч пад густы шум прымуса (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 616).

Прымучыць [ст.-руск. прймМчйть падпарадкаваць, заваяваць] зак. Пакарыць, падпарадкаваць. Хочуць яны Міндоўга паставіць наваградскім князем, а твайго бацьку, князя Ізяслава Васількавіча, і цябе прымучыць яму і выгнаць вас абодвух з дзядзінца (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 139).

Прынашэнне н. Дар, падарунак. Ці вялікія маеце прынашэнні ад прыхаджан? [спытаў Мікалай Карлавіч]. Царкоўнік затрапятаўся (В. Вітка ТСБМ, IV, 456).

Прынос м. Тое, што прыносіцца ў выглядзе дару, падарунка.

0 Нелюбіць з носам, а з прыносам (ТСБМ, IV, 457).

Прынука ж. Прымус. Школызы падатак быў сабраны без прынукі (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў 36. тв. у 14 т., XI, 35).

Прыпадак [польск.] м. Выпадак. I доўга так палюе ён [паляўнічы], Знімае так ахвяры ў клеткі, Ажно прыпадак немалы Спаткаў яго ў пустыні гэткі (Я. Купала. Паляўнічы і пара галубкоў 36. тв., II, 179). [Сам]: Маю на ўсякі прыпадак з сабой Колькі смаляных падпалак (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 70).

Прыслуга ж., зб. Слугі. У генерала было некалькі чалавек прыслугі (А. Карпюк ТСБМ, IV, 473). «Добры чалавеча! Ў божай толькі волі Наградзіць вяліку прыслугу здаволі, мы ж таго неў сілах!» (В. ДунінМарцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 375).

Прыслугоўваць незак. (разм.). Тое, што прыслужваць. [Гэлька] ..крыху прыслугоўвала ў пана Панятоўскага (М. Чарот ТСБМ, IV, 473).

Прыслужваць незак. Выконваць абавязкі слугі, служанкі. Прыслужвала за сталом твая прабабка. Бегала ад печы да покуці, насіла смажаныя качкі, падавала ручнікі (А. Асіпенка ТСБМ, IV, 474).

Прыслужнік м. Той, хто прыслужвае; слуга, служыцель. Як далажыць аб вас ..рэдактару? — звярнуўся да Лабановіча прыслужнік

з рыжаватаю бародкаю, чалавек без усякай формы і нецікавы на выгляд (Я. Колас ТСБМ, IV, 474). Усё гэта ўбранства пільнаваў касцельны прыслужнік без шапкі, з цёмнымі кругамі пад вачыма (П. Пестрак ТСБМ, IV, 474). Аднаку месяц бярозазол, каліраспускаюцца вербы залатымі бубкамі, адразу пасля поўначы, калі прыйшоў у грузнае ўжо цела баярына макавым малаком сон, выгнаў яго адтуль прыслужнік (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 48).

Прыслужніца, ж. да прыслужнік. Ціха, каб не патрывожыць Святазара і прыслужніц, выйшла [Жывена] на драўляны ганак і спынілася, углядаючыся ў ноч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 315).

Прыстаў м. 1. У Расійскай дзяржаве XV-XVII стст. судовы чыноўнік, які павінен быў выклікаць на велікакняжацкі (з 1547 г. царскі) суд адказчыка і сведак, сачыць за выкананнем пастанаўленняў суда, на яго ўскладалі таксама ганаровыя выканаўчыя абавязкі, напрыклад, суправаджэнне знатных гасцей ці замежных паслоў. Воі, што ехалі з прыставам, вельмі непрыхільна і падазрона адносіліся да паслоў (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 144).

  1. У Расійскай дзяржаве з 1782 г. участковы паліцэйскі ў гарадах (у сельскай мясцовасці з 1837 г. станавы прыстаў). Едзе цэлы абоз паліцыі: прыстаў, два ўраднікі, стражнікаў з дваццаць, са стрэламі, шаблямі, нагайкамі (Я. Колас. «Слабода» 36. тв. у 12 т., IV, 7). Прыстаў лефортаўскі, Шышкоў, паспрабаваў быў іх разганяць (У Караткевіч. Зброя 43, 313)... прыйшло сакрэтнае пісьмо ад прыстава другога стана Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 197). [Прыстаў]: Ну, ну! ласкаў гасподзь з неба. Цяпер толькі, мае брацці, У пратакол усё спісаці — Як і што я мушу тутка (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 116). [Стары і старая]: (падыходзячы к прыставу). — Гэта, барынька, мы будзем (там жа, 118). Пры варотах граф прыстаў, з сабою гамоніць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 460).

о Станавы прыстаў — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці Расійскай імперыі ў 1837-1917 гг. -Б’ешся ты здорава. -засмяяўся ён [Кастусь]. — Прыклаў руку, дык не раўнуючы як станавы прыстаў... Давай знаёміцца, ці што? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 269). — А калі раптам станавы прыстаў унюхае? Крый божа і ратуй мяне, грэшнага (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 68). Спалохаўся даўгінаўскі цар і бог станавы прыстаў (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 301).

Прыстаўскі, прым. Які мае адносіны да прыстава. Але дзесьці, на дне душы яго, варушыліся другія думкі, і яму ўяўлялася цэшка і прыстаўскія наплечнікі (Я. Колас. Соцкі падвёў36. тв. у 12 т., IV, 32).

Прыступіць зак. Блізка падысці, падступіць да каго-, чаго-н. Праўда? гуртам прыступілі дзяўчаты да Адася (Л. Калюга — ТСБМ, IV, 481).

Прысяжны, прым. Які прыняў прысягу, прысягнуў каму-н. Купаецца ў слязах удовіных, сірочых, Апошнія здзірае с плеч старых кашулі Распасвены, вясёлы рыцар цёмнай ночы, Прысяжны вешацель, Цар скоцкага разгулля (Я. Купала. Грабежнік 36. тв., IV, 385).

Прытворнік м. Прыдзверны, вартаўнік, швейцар.

А Таўстун-прытворнік: Таўстун-прытворнік стаяў бледны (В. InaTasa. Вяшчун Гедзіміна АД, 435).

Прытока ж. Прыток. Прытока гэтая паказаная толькі на самых падрабязных мапах (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 222).

Прыўлашчаці [польск.] незак. Прысвойваць. «Не хачу прыўлашчаці сённяшні дзень толькі сабе, сказаў ён [Альгерд]. Хай святкуюць яго ўсе родзічы мае — сыны, сваякі і вы, слаўныя воі Вялікага княства!» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 604).

Прыўлашчыць [ст.-бел. прйвлаіцатй; польск. przywlaszczac] зак. Прысвоіць. Але цівун са стражнікам як з-пад зямлі вылезлі: Ідзі дадому, рыхло і малжонка прыйдзе. Ненадоўга прыўлашчыць яе баярын, а табе прыбытак затое (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 330). Прыўлашчыў, значыць, народную працу... (М. Цэлеш. Дзе шукаць праўду-ХБ, 103).

Прычотнік м. Клірык, царкоўны служка, дзячок або званар. Там у іх адзін Лотраў прычотнік ёсць, рымлянін, то, дальбог, неразбярэш, хтоў іх там мужык, а хто баба (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 285).

Прышлы [ст.-бел. прйшлый, прышлый', польск. przyszly] прым. Будучы. Славу маю не вам, падваротні, 3 граззю мяшаці хлысцьбай падлыжнай, Сам я суддзёю! Й прышлых лет сотні Выдадуць суд свой правы, не кніжны (Я. Купала. Блізкім і далёкім 36. тв., III, 57). Сваймі мазалямі адвечна крывавымі — Павінна на хлеба кусок зарабляць I з крыўдамі, здзекамі біцца няправымі, Аб прышлых днях думаць, дзяцей гадаваць (Я. Купала. Доля ўдавы 36. тв., I, 136). Прысеў. Баліць і ные цела. 1 рэжуць, ціснуць ланцугі. Узят ён [Даніла] моцна ў абцугі, А прышлы час маўчыць знямела (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 Т., VIII, 150).

Прыяйна, прысл. Прыемна. Мне з ёю было добра, ладна, прыяйна (М. Гарэцкі. Красаваў язьмін Р, 80).

Прэзент м. [ст.-бел. презенть, презента', ^.present} м. (разм.). Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар (3. Бядуля — ТСБМ, IV, 505). [Нуланс] (цалуе

руку). Якможна, графіня! (Аддае каробку). 3 днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент... (К. Губарэвіч ТСБМ, IV, 505).

Прэзентаваць зак. і незак. (разм.). Паднесці (падносіць) у якасці падарунка; падараваць. Ты не выскаляйся, а падумай добра. Чаму гэта.. [Аляксей Сцяпанавіч] прэзентаваў карасі нам, а не каму іншаму (М. Паслядовіч ТСБМ, IV, 505).

Прэзыдэнт м. Прэзідэнт. Людзі кажуць, што ён дужа амбітны, лезе ўверх! / абавязкова хацеў стаць камандантам, а калі не камандантам, то хоць-бы прэзыдэнтам, намейсца сябра, які зьнік... (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 201).

Прэнг [ст.-бел. пренгерь, пренкгйрь, пренкгерь', польск. pr^gierz < ням. Pranger] м. Ганебны слуп прылада для катавання. А са званіцы касцельнае арганістага сцягнулі, прызнаўся на прэнгу, што далі яму ксяндзы кулю срэбную асвячоную з пісьмёнамі і намовілі пагубіць князя беларусінскага (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 163). 3 Лотрам не жартуюць. Гэта прэнг, і «велля», і расплаўлены свінец у роце, а там і вогнішча... (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 200). Мечнік Гіаў Турай, дваццаць гадзін віснучы на прэнгу, безупынна не чытаў, а хутчэй выкрыкваў — ад нясцерпнага болю — спакуслівыя месцы з пісання (дорага дала б святая служба і ўвогуле царква, каб іх там не было) (там жа, 357). Варта было б заплюшчыць вочы, і восы сутарэнне, прэнг, на якім вісіць нагі, ненатуральна выцягнуты — наскі ног павернуты адзін да аднаго (там жа, 358).

Прэпазіт [ст.-бел. препозйть', лац. praepositus] м. Пачэсны тытул прыдворнага. П Прыдворны, звычайна еўнух, які праводзіў прыёмы ў Вялікім Палацы. He паспелі падаць чашы з арабскім шэрбетам — салодкімі скрылямі садавіны, палітымі замарожанымі ўзбітымі вяршкамі.., -якубег кіроўца двара і прашаптаў, штоў дом прыехаў намеснік прэпазіта Роберт і хоча бачыць коміта (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 204). Перавальваючыся, даклыпаў да памоста прэпазіт, паправіў складку на дыване, падняў руку, іўсё сціхла (там жа, 218).

Прэфект [ад лац. praefectus — начальнік] м. Асоба ў Рыме, якая займала пасаду намесніка ў правінцыі. [Арыстос]: Га! мыслю, Як вас няволя збыдлячыла, вас, што У застоллі рымскага сеўшы прэфекта, Б’іцё віваты... (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 83). [Арыстос]: цішэй! кажу! тут нявольнікаў поўна, Якія могуць данесці прэфекту Тваеўсе словы! (там жа, 87).

  1. Загадчык, інспектар або настаўнік рэлігіі ў школе.

А Ксёндз-прэфект: Я, будучы ў Полацку, і мая .. жонка .. прасілі ксяндза-прэфекта, каб не шкадаваў розгаў (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня — Выбр. тв., 92).

Псеўдонім м. Псеўданім. Падабраў пан гэтыя псеўдонімы з грэцкай міфалогіі: Аўрора, Венера, Апалон, Феб і іншыя (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 46).

Псыхычна, прысл. Псіхічна. За увесь час суместнаго жыцця беларусау і жыдоу на Беларускай зямлі гэтыя дзьве нацыі псыхічна шмат перанялі адна ад аднэй (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 11).

Псюк [польск.] м. Сабака. [Немец:] — Псюкі самыя шляхетныя з жывёлаў, што жывуць на зямлі! (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 203).

Пуд [ст.-бел. пудь адзінка вагі] м. Старажытная адзінка масы ў Беларусі і Расіі, роўная 40 фунтам, 16 бязменам, па метрычнай сістэме каля 16,3 кг (выкарыстоўвалася да 1924 г.). Першы камень вагою ў 3 пуды з ляскам урэзаўся ў гарадскую браму (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 269). Каля яе [жанчыны] на невялікім, пудоў на пяць, камяні, стаяла босая дзяўчынка (М. Лобан Ск., 114). Ад вашага сяла мне належыць дванаццаць пудоў трыццаць фунтаў жыта (Я. Колас Ск., 114). Ён [Мацвей] еедаў, колькі бацька атрымае ад сялян хлеба, калі за лета ад каровы кожны заплаціць па 10 фунтаў. Ен ведаў, колькі пудоў хлеба нь хопіць у іх да наступнай восені (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 242).

0 З’есці не адзін пуд солі — доўга жыць разам, перажыць многае з кім-н. А некаторыя з тых, з кім ён, Антанюк, з'еў не адзін пуд солі, хто не раз кляўся ў дружбе, падкідвалі і такое: за нязгоду з палажэннямі партыі. Прывыклі думку аднаго чалавека, часам даволі спрэчную, выдаваць за палітыку партыі... (I. Шамякін Ск., 114).

Пудовы, прым. Вагою на пуд. Н перан. Вельмі цяжкі. I вось аднойчы правёўяе, развітаўся, спускаюся па лесвіцы, а насустрач мне — дзяцюк. Здаравіла, метры можа на два. Хапае загрудкі, пад нос — пудовы кулак (Л. Гаўрылкін Ск., 114-115).

Пулгак [ст.-бел. пулгакь, полгакь; польск. pulhak < ням. Halbhaken] м. Разнавіднасць мушкета. Нават ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў збраяносца аркебуза ці пулгак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289). — Ну ты ж можаш яго пабіць. -Дзіва што. Канонаў столькі. I адзін латнік з мячом, аркебузай, пулгакам усяго на чатырох сівалапыху палатніне (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 292).

Пулярэс [ад лац. pugillares таблічкі для запісвання] м. Бумажнік, кашалёк. Загорскі, нібы не заўважаючы, клаў грошы ў пулярэс (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 390). Бацька выняў з пулярэса ліст паперы і прачытаў: «Мізантропія мая і хандра разгуляліся» (там жа, I, 151).

Пурпура [ст.-бел. пурпура, парпура, порпурсг, лац. purpura] ж. Тканіна ярка-чырвонага колеру з фіялкавым адценнем. [Блякс]: (да нявольнікаў) Паклад хай пурпурай Акрыюць стройна й сталы пастаўляюць У ценю парусаў белых! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 89). [Нявольнік]: Пурпурай акрылі паклад іў ценю сняжыстых парусаў пастаўлялі сталы іложы (там жа, 105).

Путныя мн. Катэгорыя сялян-слуг у дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях у Вялікім княстве Літоўскім, якія абкладаліся чыншам, неслі ваенную і кур’ерскую службу; чыноўнікі па асобых даручэннях пры двары. Успомніў [кароль], як сам з шаленствам крычаў сенатарам і путным пры двары, загадваючы сёння ж правесш вянчанне... (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 128).

Путра ж. (абл.). Кіслая мучная страва тыпу саладухі. Міхаіл Кагут, мажны, з лёгкай сівізной у залацістых патлатых валасах. 3 асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком (У. Караткевіч ТСБМ, IV, 526).

Путы мн. Кайданы. Вось канвой брыдзе, Шаблі бліскаюць, Людзі бедныя Звоняць путамі (Я. Купала. 3 песень нядолі 36. тв., I, 101).

Пушкар м. Артылерыст. А Пан з закамянелым тварам загадваў пушкарам сыпаць падвойны парахавы зарад (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 171).

Пушны, прым. 3 прымессю мякіны. 3 торбы мы вытрасалі на траву дзесяць сырых бульбін, два акрайцы пушнага хлеба, які ад дотыку рассыпаўся ў руках (I. Чыгрынаў ТСБМ, IV, 529).

Пфенінг (пфеніг) [ням. Pfennig] м. Старадаўняя разменная германская манета, якая чаканілася са срэбра, пазней з бронзы і нікеля (у 1948 г. пасля сепаратнай грашовай рэформы у Заходняй і Усходняй Германіі былі ануляваны старыя пфенігі і ўведзены новыя, якія чаканіліся з алюмінію ў ГДР, з медзі і жалеза ў ФРГ; у пачатку XXI ст. пфенігі як дробная манета, роўная 1/100 маркі, выйшлі з ужытку і былі заменены еўра). Таму ляжаць у княжацкай казне дынарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 41).

Пэйзаж м. Пейзаж. Пэйзаж адгэтуль адчыняўся досыць прывабны: па нізене вілася рэчка; яе апавілі ланцужком альховыя зарасьлі (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 77).

Пэргамін м. Пергамент. Сярод неапісанае цішы прагучэлі ўрачыстыя словы формулы прысягі, якую чытаў мне праваднік з узятага.. зьвітку пэргаміну (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 85).

Пэргамінны, прым. Пергаментны. Падыйшоўшы да аднае з паліцаў, Іван Іванавіч зьняў пэргамінны рукапіс (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 99).

Пэрловы, прым. Жамчужны. / у параўн. [Куторга]: Тварык як сонеііка яснае, шчочкі — як малінкі красныя, губкі моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчырыць зубкі то, здаецца, бачыш два пэрловыя шнурочкі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 121).

Пэрон м. Перон. Сам ён [Калочак] не бязь цікавасьці пазіраўза дзяжурным станцыі, што ў чырвонай шапцы хадзіў па пэроне (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 81).

Пэрсаналь м. Персанал. ..як яго [Алеся] даставіць у такое мейсца, дзе знойдзецца такі-сякі мэдыцынскі пэрсаналь? (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 144).

Пэрыяд м. Перыяд. Гэтае даты мы ня можам забываць, бо ёю адчыняецца пэрыяд збройнага змаганьня нашых прашчураў за сваю палітычную незалежнасьць (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 216).

Пэсымізм м. Песімізм. / дарма некаторыя хочуць бачыць у гэтым пэсымізм клясычных народаў, якія, кладучы сьпярша век залаты, пасьля сярэбраны, мядзяны, урэшце — зялезны, хацелі, быццам, зазначыць, што — чым далей, тым горш на сьвеце (В. Ластоўскі. Лябірынты Л, 97).

Пядзя і пядзь ж. Даўнейшая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў, г. зн. 18-20 см. Свіснула за пядзю ад галавы мачуга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 97). Удалося з часам I паставіць кросны; 3 пядзю за дзень вытча, А болей дык млосна (Я. Купала. Гутарка аб кепскай гаспадыні 36. тв., IV, 176). Я мужык-беларус, — Пан сахі і касы; Цёмен сам, белы вус, Пядзі дзве валасы (Я. Купала. Я мужык-беларус... 36. тв., I, 265). Браціла .. ведаў і малую пядзь, і вялікую і махавы сажань, і касы сажань (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 14).

0 Кожная пядзя самы малы кавалак. Кожная пядзя тае зямлі, якрасінка травіцы, патрэбна мужыку (Р. МурашкаСк., 19). Кожную пядзю зямлі тут Сваім засланялі мы целам (М. Танк — ТСБМ, IV, 535). У людзей было так мала сенажаці, што яны калаціліся за кожную пядзю (Я. Колас ТСБМ, IV, 535). На цэлую пядзю (узвысіць) вельмі. Ды гэта і перад Варонічам узвысіла б яго на цэлую пядзю (I. Грамовіч Ск., 19). Hi адна пядзя ні адзін кавалак (зямлі). У пана Зыгмуся ні адна пядзя зямлі не запуставала (Я. Колас — Ск., 19). Hi пядзі — ні аднаго кавалка (зямлі). Гасудар усея Русі не ўступаў ні пядзі адваяваных уЛітвы рускіх земляў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 160). Сем пядзяўу лбе (сямі пядзяў у лбе) — вельмі разумны, здольны, здатны. Людзі там выключныя. Па-першае, галава: Зыгмунт Серакоўскі. Пра гэта я табе пісаў. Сем год ссылкі, сем пядзяў у лбе, сем дабрачыннасцяў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 138). — Як ні дзіўна, сярэдне-

вяковае праваслаўе страшэнна абыякавае да творцы, дсі асобы. якая на яго працавала, да дойліда, майстра фрэскі і іконы разьбяра. I так паўсюль. Трэба быць сямі пядзяў у лбе, каб заслужыць на ўпамінанне (У. Караткевіч. Дыяментны горад ЭСФ, 362).

Пялюшка [ст.-бел. пелюшкй, пелюхй; польск. pieluchy] ж. ГІялёнка. Княжая дачка, няўжо табе з пялюшак не ўбілі ў галаву простую і страшную ісціну: трон не ведае спагады да такой дробязі. як чалавечае сэрца (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 433). Адзінокім адчуваў ён [Яўнут] сябеў замку, дзе нарадзіўся і вырас, дзе кожны слуга ведаў яго яшчэ з пялюшак (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 560). На цёмных сходах пахне мышамі, пялюшкамі, падгарэлай цыбуляй (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 122). Золата, золата!.. Ты ўсё: пялюшка дзіцяці, купленае табою цела дзяўчыны, сяброўства, любоў і ўлада, мозг найвялікшых геніяў, нават прыстойная яма ў зямлі (Д. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 341).

Пярлінка [утворана ад устарэлага слова пэрл жэмчуг] ж. Жамчужына. II перан. Прыгажуня. [Пётра Корсак] гатовы выць ад адчаю, што неможа больш дурыць галовы прыўкраснай Дабранезе і не менш прыўкраснай Прадславе дзвюм пярлінкам Гедзімінавага двара (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 320).

Пярохрыст м. Мена язычніцкай веры на праваслаўную. [Агапій:] Але я падтрымліваю князя Міндоўга, хаця нават Войшалк працівіўся пярохрысту (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 55).

Пярэбары [ад перабрацца] мн. Пераезд. Дый тое ўзяло зусім мала часу: перабраліся на Няміскі завулак, тут жа якіх дзесяць мэтраў ад вуліцы Нямігі., наўзгорку. Пярэбары іх абаіх задавальнялі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 76).

Пяціалтынны [руск.] м. Залатоўка, 15 капеек. Зіпунішкіўрамізнікаў драныя, армякі — страшныя, капелюхам гэтым паяркавым — сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны цераз усю Маскву вязе... (У Караткевіч. Зброя 43, 287).

Пяцісценка ж. Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной. Хату, бачылі ўсе, [Васіль] стаўляў не абы-якую — пяцісценку, на два пакоі! (I. Мележ ТСБМ, IV, 543). [Падпольшчыкі] змоўклі і ў гэты час пачулі голас Гарнага ў пярэдняй палавіне маляўкінай пяцісценкі (М. Ткачоў —ТСБМ, IV, 543). На самай высокай, сляпуча-белай хмары стаяла хата з дзвюх састаўленых пяцісценак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 378),

Пяцісценны, прым. Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле (У. Караткевіч ТСБМ, IV, 543). 434

р

Раб м. Асоба, якая была пазбаўлена ўсіх правоў і з’яўлялася ўласнасцю свайго гаспадара-рабаўладальніка. Відаць, ён [рыцар фон Шонвальд] прывозіў рабоў? Жывене не хацелася весці роспыты пры служанцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 121).

Рабін [ст.-бел. рабйнь', ст.-яўр. rabbi — мой настаўнік] м. Іудзейскі настаўнік, суддзя па пытаннях рэлігійнага і сямейнага жыцця ў яўрэйскай абшчыне (на пачатку 1990-х гадоў у Беларусі рабінаў са спецыяльнай духоўнай адукацыяй практычна не было; сёння адміністрацыйныя функцыі кіраўніка рэлігійных абшчын у РБ выконвае старшыня). Пасажыры былі разнастайныя: крамнікі і крамнічыхі, прапаведнікі, настаўнікі, студэнты. гімназысты, музыкі, дробныя чыноўнікі, рабіны (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 239). Пойдзе [Сымон] улева, стане ўправа, — Рабін поглядам жывым Так і цягнецца за ім! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 90). Вялікіе навукі праіішоў Зроіл Дывыдзёнак, што ўсё на глаўнаго рабіна навучаўся (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 64). Раней я думаў, што большага дурня, чым слонімскі рабін, не стварыў мудры бог (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 158).

Раброн м. Старадаўняя жаночая сукенка. Пачалася вакханалія. Імператар нюхаў падазроных, на Украіне секлі галовы, жанчынам рэзалі раброны, сустракаючы на вуліцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 165).

Рабства [ст.-руск. рабьство} н. 1. Становішча раба... думкі дзяўчыны, прына-дзееныя магчымым выбаўленнем з рабства, ірвануліся, як вада пасля падняцця млынавай застаўкі, і ўсе яны былі аб ёй, радзіме, аб блізкіх (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 175).

  1. 36. Рабы.
  2. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні.

Рабфак м. У СССР з 1919 г. да канца 1930-х гадоў-рабочы факультэт (агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочых і сялян да заняткаў у вышэйшай школе). Было шумна і людна каля будынка рабфака ў дзень экзаменаў (Я. Колас ТСБМ, IV, 550). [Максімаў] быў чалавекужо сталага ўзросту, да паступлення ва універсітэт скончыў рабфак, а яшчэ да таго працаваў старшынёй калгаса, a пасля і сельсавета (У Шахавец — ТСБМ, IV, 550). На рабфаку на вячэрнім Вучацца студэнты, — Сваю цемру, некультурнасць Знішчаюць дашчэнту (Я. Купала. Над ракою Арэсай — 36. тв., V, 196). Сімвал розных пакаленняў Мікола бачыць не толькі тут, у сям’і Солахаў, алеўсюды. Нават на рабфаку ў Мінску (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 259).

Рабфакавец м. Навучэнец рабфака. [Сцёпка:] Сярод нашых рабфакаўцаў розныя людзі: і моладзь, і людзі сталыя, з бародамі (Я. Колас ТСБМ, IV, 550). А рабфакаўцаў нямала 3 сем’яў болыа бядачых (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 196). У той жа дзень вярнуўся з Мінска і сын Цыпрука рабфакавец Мікола (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 213).

Рабфакаўка, ж. да рабфакавец. А рабфакаўцаў нямала 3 сем’яў больш бядачых; А рабфакаўкі як глянуць, Ажно сэрца скача! (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 196).

Рабыніч м. Тое, што раб. He на сваёмесца нацэліліся малады рабыніч і дзядзька ягоны, былы халоп, прываротнік (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 17).

Равугі і рэвугі [цюрк.] мн. Назва племені стэпавых качэўнікаў цюркскага паходжання, якія здаўна аселі ў межах Чарнігаўскага княства. А ваякі яны ўсе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 265). He даждаліся вы [Ігар і Усевалад] сільнага й багатага майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі з магутамі і з татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 242).

Рагана ж. Чараўніца, ведзьма. Яшчэ ўчора кожны з іх меў бы за шчасце прывалачы яго на вяроўцы ў Вендэн, і калі не атрымалася такое, то рыцары вінавацілі не сябе, не свой баявы спрыт, а літоўскіх лясных раган, што ахоўваюць кунігаса (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 206).

Рагатка ж. 1. Драўляны брус на падстаўках, якім перакрывалася дарога (перагароджваліся на ноч вуліцы гарадоў у Расіі да пачатку XIX ст.). Ад Тверскіх рагатак да сама Крэмліна Убраны палацы, баш к вянцу дзяўчына! На вокнах, на ганках атласы, дываны, У квяцісты ўзоры дзіўна маляваны! Часам калі летам мак раскрасіць градкі, Так цеіце ад Крэ.мля да Тверскай рагаткі (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума — Тв., 368). Толькі што падбег к рагатке, Чую гоман, галас, крык: Пяюць п'яныя салдаткі I, насцёбаўшысь, мужык (К. Вераніцын. Два д’яблы — Зан., 71). Прыехаў на рынак; тут здзёрлі дзесятку Брамнага, ціяк там, за штосыр казалі. Паказалі мейсца; стаў я за рагатку, — Пані шчуп за зайца і купіла зараз; Жыд зараз за скурку адлічыў тры злоты. Вот толькі з дрывамі, зяйкамі амбарас (Ф. Багушэвіч. Песні Выбр. тв., 101).

  1. Драўляны брус з перакладзінамі для абгароджвання лагера пры абароне супраць пяхоты і конніцы.
  2. Прылада для катавання.

Рагатоўка ж. Шапка з белай аўчыны. Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя шапкі «магеркі» (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі «аблавухі», або «рагатоўкі» з белай аўчыны (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 31).

Рагаціна ж. Зброя ў выглядзе кап’я, насаджанага на кароткае дрэўка. Тады мужы ўхапілі рагаціны: абаронімся! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 164). Аднагорагацінай прапаролі (А. Карпюк. Белая дама БД, 371).

Рагач м. Драўляная саха; драўляная частка сахі.

6 Прыйшоў багач кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку (ТСБМ, IV, 552).

Рад м. Дагавор, умова. Думаю я, што з Міндоўгам і яго дружынаю нам неабходна заключыць pad, — сказаў баярын Сарока (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 126).

Рада [ст.-бел. рада парада; польск. rada, ад ням. Path] ж. 1. Орган мясцовага самакіравання ў гарадах Вялікага княства Літоўскага з магдэбургскім правам. // Сход, нарада баяр. Міндоўгу так і неўдалося сабраць у Новагародку баярскую раду (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 205). // Ваенны сход. [Міндоўг:] У мяне хутка ваенная рада. папярэдзіў гучна. — Дык кажы хутчэй, што табе трэба, унучка Агапія? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 276). Толькі што скончылася рада, дзе віцьбічы рашалі, чым лепей умацоўваць абарончыя валы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 533). // вобразн. Бярозы ў залатых корзнах, яліны ў доўгіх цёмна-зялёных плашчах былі падобныя да купкі баяр, што сабраліся на раду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 265).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі выбарная прадстаўнічая ўстанова, якой фармальна належалі заканадаўчыя функцыі (Дзяржаўная радаў а таксама орган гарадскога самакіравання (Гарадская рада). [Бацька:] Вось былы наш губернатар, Міхаіл, граф Мураўёў. Пачынаўразам з тымі. Братоў павесілі а ён у чынах ходзіць. Браты ў Сібіры, а ён член Дзяржаўнай Рады вось-вось будзе, калі ўжо не ёсць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 92).

Радавы, прым. Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны. // Звязаны з апрацоўкай такой пражы і вырабам тканіны з яе. На сход прыйшлі былі Цімох з Лявонам; зайшла Макрына да Атрахіміхі — адносіла пазычанае радавое бёрда ў адзінаццаць з палавінаю пасмаў (С. Баранавых ТСБМ, IV, 554).

Радзімічы мн., адз. радзіміч, м. Саюз усходнеславянскіх плямёнаў, якія ў I тыс. займалі міжрэчча Дняпра і Дзясны, а ў XII ст. большую частку тэрыторыі Чарнігаўскай і паўночную частку Смаленскай 437

зямель. Але ці сапраўды шчырым быў гэты радзіміч, ці то ўмеў «закрывацца», але так і застаўся вялікі князь у сумненні (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 581). Вось ужо за спінай землі радзшічаў і землі северанаў з горадам Любеч на зялёных схілах (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 37). ..ваявода Воўчы Хвост учыніўразню ўзямлі радзімічаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 112).

Радзіна [ст.-бел. родйнсг, чэш. rodind] ж. (разм.). Сям’я, родзічы. Новая лазня з часам стала занадта раскошнай для Кагутоваіі радзіны (У. Караткевіч Каласы пад сярпом тваім КС, I, 5). А калі запытаюцца у Янкі людзі: «Гдзе-ж твая, дзед, радзіна?» «У Бога», сумна і паважна аткажыць ён (М. Гарэцкі. Лірняе сьпевы Р, 95). Нават маленькая Офка, якая яшчэ не вырасла з белай ільняной кашулі і нават зараз другой ручкай чэпка трымала драўляную ляльку з такімі ж кучаравымі, як у яе, кудзерамі, выглядала як часцінка Гедзімінавай радзіны — упартай, нязломнай і рашучай (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 436). Твой Алкід, твая дзяціна, Твая адзіная радзіна, Любоў адзіная твая (Я. Колас. Неафіты 36. тв. у 14 т., X, 562).

Радно н. Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна. Колькі год рукі [маці] зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі (Н. Гілевіч ТСБМ, IV, 556). Сухоцкі з Якімкам адшукалі дзедаў будан і адхінулірадно, што прыкрывала ўваход (Я. Курто ТСБМ, IV, 556).

Радовічы мн. Залежнае насельніцтва княжацкіх вёсаку другой палове XI ст. (смерды, халопы). Добра, паабяцаў Вячка. Аб гэтым будзе сказана ратайным старастам, цівунам і радовічам. Будзь здароў, Клімята (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 31).

Радца (райца, ратман) м. На Беларусі ў XIV-XVIII стст. выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у адміністрацыйны орган самакіравання раду (магістрат). Гарадскі радца дакладаў, што на смердаў накладзена новае дзякло на меру жыта болей, чым летась (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 533).

Раент м. Сакратар, які пісаў судовыя прыгаворы і кіраваў канцылярыяй. Ацэсар там з раентам спор вялі упарты, Заеліся аб свае праваслаўныя харты: Раент крычаў, што яго Кусы зайца згладзіў (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 442). Пасярэдзінераент з ацэсарам сталі, Цішком на сябе злосна часта паглядалі (там жа, 452).

Ражон м. Востры кол, які выкарыстоўвалі на паляванні, з ім хадзілі на мядзведзя. // перан. Разважаў цяпер Сымон — «Права людзкасьці ня маю: У твар сунулі ражон!» (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 169).

0 Лезці на ражон — пачынаць штосьці рызыкоўнае, асуджанае на няўдачу; дзейнічаць, не думаючы пра вынікі. Раздражнёны да апош438

няга тым, што Раўбічы ўвесь час лезуць на ражон, стары паклікаў Басак-Яроцкага і Раткевіча (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 333). Ды і сабе самому вы нашкодзіце: вам лезці на ражон няма чаго (Н. Гілевіч. Формула ржавіны ЭСФ, 212). Падаўся вораг трохі ўзад. Каб закрапіцца далей дзесьці Ды на ражон дарма не лезці I фланг не ставіць пад ахват (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 336). Перці (перціся) супраць (проціў) ражна пачынаць штосьці рызыкоўнае, асуджанае на няўдачу. Сыдзі з дарогі, кажу табе! He пры супраць ражна, a то і табе будзе (П. Галавач. Рубанаўскі вузел ЭСФ, 302). [Настаўнік да Міхайлы Іванавіча] А хто вам вінаваты ў гэтым трагізме? Чаго ж перціся проціў ражна? Ну, чаму ж бы вам не перайсці на службу да балыйавікоў? (Я. Колас. Пракурор 36. тв. у 12 т., V, 122). Ражон мнеў бок завяраць, упэўніваць каго-н. у чым-н. Зладзейства крый ты мяне божа, Каб я зрабіў... ражон мне ў бок! (Я. Купала. Мой пагляд і мэта 36. тв., II, 166). Якога ражна 1. Чаму, для чаго, з якой мэтай (робіць хто-н. што-н.). 2. Чаго (трэба, не хапае каму-н.). — Якога ражна ты да мяне прыходзіў? (М. Лобан. Шэметы — ЭСФ, 435). — Спытайся ў яго na-нямецку, чаго яны супраць нас вайной ідуць, якога ражна ім трэба (А. Карпюк. Па кветку шчасця ЭСФ, 435).

Ражонка ж. Шпага. Маладзеж, вось на вайне, ў ражонкі гуляла (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 456).

Разана і рэзана [ст.-руск. р"Ьзана\ ж. Дробная манета старажытнай Русі (каля 14 капеек). Каб быў ты [Усевалад], была бы нявольніца Па адным, а не болей, нагаце, А з ёй і нявольніка кожнага Па разане маглі бы купляці (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 266). Каб ты [Усевалад] быў, то была бы па нагаце нявольніца, a na рэзане нявольнік (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 242).

Разбаярыцца зак. Запанаваць. Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай — Корсунь, Памор’е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўся ў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 253).

Развал м. Месца, дзе гандлююць ужыванымі, старымі рэчамі, расклаўшы іх проста на зямлі. Да «Вярбы» было яшчэ далёка, але на развале, ля муроў, некалькі чалавек гандлявалі кнігамі (У. Караткевіч — ТСБМ, IV, 57).

Размаіты [ст.-бел. розмантый; польск. rozmaity], прым. Неаднолькавы, разнастайны. Сена ляжала й у копах, ад яго пахла размаітымі пархумамі траў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 13).

Разначынец м. У Расіі ў XV1I1-XIX стст. прагрэсіўна настроены інтэлігент недваранскага паходжання. Разначынцы з’яўляліся рэ439

валюцыйнымі дэмакратамі, выразнікамі інтарэсаў сялянства («Маладосць»-ТСБМ, IV, 619).

Разначынны, прым. Які мае адносіны да разначынца, разначынцаў. [Атрады паўстанцаў] складаліся .. з шляхты, разначынных служачых, гімназістаў, рамеснікаў, сялян і парабкаў («Полымя» — ТСБМ, IV, 619).

Разьвёрстка ж. Сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў савецкай дзяржавай, якая абавязвала сялян здаваць дзяржаве ўсе лішкі хлеба і іншых прадуктаў па цвёрдых цэнах; прадразвёрстка. От, дай ім гэтую самую «разьвёрстку», патомака накармі маскаля, якога паставілі табе ў хату, дай фурманку, адбудзь цягла, заплаці падатак (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 211).

Разьмеркавальнік м. Спецыяльная крама, якая абслугоўвала толькі партыйную савецкую эліту. «А што будзем есьціу наступным годзе, ён пра гэта ня дбае, ён будзе сваёмець з разьмеркавальніка!» (М. Цэлеш. На межах ХБ, 43).

Райца м. Тое, што радца. Справа гэтая перад бурмістрамі, а таксама райцамі, лаўнікамі і ўсім магістратам Крычаўскім вышэйпамянёным бунтаўшчыкам і разбойнікам абвешчана (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 186).

Ракаванне н. Вайсковая або паўстанчая патаемная нарада, дзе апошні голас належаў найбольш маладому, бо ён павінен быў «трымаць сцяг» з самымі адчайнымі, першым уразацца ў чужыя рады і быць, такім чынам, «вастрыём вайсковай стралы». He манархам, вядома, боўсё гэта дрэнь і маразм, а «сцягам паўстання» хлопец мог бы зрабіцца. Тым, каго падчас ракавання пытаюць апошнім, а пасля перамогі садзяць за стол вышэйусіх (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 29).

Рамеі мн., адз. рамей, м. Так называлі візантыйцаў. Можа, пойдзеш адзін? -усёяшчэ падазрона прагаварыў Бібо. — Ты рамей. Ціможна вам давяраць? (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 57). ..няхай жыве, няхай сніць сны пра рамеяў і Таўрыю, пакуль свеціць трапяткі агеньчык... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 54). Апошні ж раз яна [імператрыца Зоя] ашчаслівіла бязроднага рамея, пляменніка еўнуха, які праз яе стаў імператарам, а затым выслаў парфірародную Зою на далёкі востраў! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 150). Усіх ведуноў-шаптуноў сабраў Вячка з Кукейноскага княства, з Полацка былі, нават вучоны рамей быў з Царграда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 26).

Рамейскі, прым. Які мае адносіны да рамеяў. Уладзімір новую веру прыняў, на рамейскілад пачаў жыць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 80).

Рамёны мн., адз. раме, н. Плечы. Вялікі цяжар узваліў Усяслаў на сваерамёны, але нікому ні княгіні, ні чынам не жаліўся (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 568). Разгорнем рамёны мы шырай і вызвалім край (Я. Колас. Бацьку Мінаю 36. тв. у 12 т., II, 236). / было крэпка ваша раме, I не стамлялася рука (Я. Колас. Камсамольцам 36. тв. у 12 т., II, 85).

Рамізнік м. 1. Фурман, які перавозіў людзей. Затое трамвай пазбавіць шмат якіхрамізнікаў (хоць хто там вельмі дбае пра лёс нейкіх рамізнікаў!) кавалка хлеба (Ф. Багушэвіч Тв., 145). Больш за гадзіну добрай хады, сказаў Каліноўскі. Ля Дзмітраўскага гасцінца, Сажалкі хутарскія, — To можа, рамізніка? (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 306). Пад самым акном рамізнік дрэмле на перадку лёгкіх санак (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 275). Паплыў над дамаміродны фабрычны гудок... Рамізнік прачнуўся (там жа). 3 завулка выехаў, наганяючы.. [Ліду з Буднікам], рамізнік (П. Галавач ТСБМ, IV, 636). У Сарэнта для тых, хто хацеў экзотыкі, на цэнтральнай плошчы, побач з раскошнымі кафэ, з багатымі сучаснымі аўтамабілямі дзяжураць рамізнікі з экіпажамі... (I. Мележ ТСБМ, IV, 636). Прыкінуў Ігнат: пешшу можна не ўправіцца. Махнуў рамізніку (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 255).

  1. Экіпаж з фурманам. Пакрыўджаны [Смашыньскі] стаў клікаць гарадавога, якіўсіх чатырох пасадзіў на рамізніка і даставіў у паліцэйскі ўчастак (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага Тв., 151). [Зося:] Два агенты гестапа везлі мяне на рамізніку па горадзе (I. Шамякін — ТСБМ, IV, 636). Побач з самотнай постаццю ранняга прахожага спыніўся рамізнік. Але чалавек адмоўна махнуў рукой (У Арлоў. Далёка да вясны ПМЛ, 281). Пад'ехаўрамізнік (У Караткевіч. Зброя 43, 286).

Рамізніцкі, прым. Які мае адносіны да рамізніка. Ля пустой рамізніцкаіі стаянкі яны стаялі толькі чатырох (У Караткевіч. Зброя — 43, 284).

Ранда ж. Карчма. Тарасу ліха што здаецца Ну, як бы ў рандзе ён сядзіць (К. Вераніцын. Тарас на Парнасе Зан., 62). Стаў ялазіць па ўсіхрандах, Як за чарку хто — я тут (К. Вераніцын. Два д’яблы Зан., 68).

Рапсод [гр. rhäpsödoi ад rhäptö сшываю і öde песня] м. Вандроўны пясняр, збіральнік народных песень, выканаўца эпічных паэм у Старажытнай Грэцыі. Калісьці у старой Эладзе, хадзілі вандраваць рапсоды (У. Дубоўка ТСБМ, IV, 640). [Арыстос]: Нам сняцца йшчэ маратонскія гоні, Й Тэсальскіх ноччу глухі топат коні, 1 пазапылены Ксерксавы промы, I па-над Азіяй — полым крывавы, Рапсодаў песні й філосафаў слава I клум статуяў.. загнаных да Ромы! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв„ VII, 84-85).

Расейскі і адрадз. расійскі, прым. Рускі. Нехта ў адказ зацягнуў расейскую песьню (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 136). У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам (Я. Колас-ТСБМ, IV, 641).

Раскулачваньне н. Пазбаўленне кулакоў сродкаў вытворчасці і зямлі з мэтай ліквідацыі кулацтва як класа. ..пачаўся ўзаконены вышэйшымі савецкімі ўладамі працэс рабаваньня, які афіцыйна называўся раскулачваньнем (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 38).

Расшыва ж. Вялікае паруснае судна з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы I бралі асадай у туркаў Азоў (М. Калачынскі ТСБМ, IV, 701).

Рат м. Вярхоўны орган гарадскога самакіравання; яго прадстаўніцтва. Трэба было немець вачэй, каб не ўбачыць варожасці паміж епіскапам Мікалаем ірыжскімрапіам і магістрам Лівонскага ордэна Стырландам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 178).

Рата [ст.-бел. рата частковы плацёж, тэрмін платы ўзносу; лац. rata] ж. Доля, частка падатку. II Частка работы. Даніла кончыў сваю рату, Да купы ставіць капылы (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 19).

Ратай м. Араты. Пры гэтым ладзе хутка ратай стаўся паніжаны да безгалосае скацежыны, за якую думае гаспадар (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 95). На сонцы пабліскваюць рэйкі. I хоць бы дзе след чалавечы. Нідзе ніратая, ні жнейкі (Я. Колас ТСБМ, IV, 702). Будаўнікі Савецкае краіны, Ратаі, кавалі, Мы створым новы свет (Я. Колас. Калгаснае ТС, 219).

Ратайскі, прым. Які мае адносіны да ратая. Як найсьвяцейшая праца была палічана працаратайская. Сымбалем яе ўстаноўлены быў белы бык (В. Ластоўскі. Лябірынты — Тв., 95).

Ратман [ням. Ratmann] м. 1. Выбарны член органа гарадскога ўпраўлення (магістрата, рады) у сярэдневяковых нямецкіх гарадах, падначаленых Тэўтонскаму ордэну, напрыклад, у Рызе ў XII-XIV стст. Тыя людзі, што жывуць сяння, а тым, хто прыйдзе пасля, будзе вядома, як мір тварылі прамежы майстроў і з ратманамі Рыжскімі і з палачанамі і відзьблянамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 554). Пра ўсё гэта ў прысутнасці мясцовых клірыкаў і ратманаў Сіверт сказаў епіскапу Мікалаю (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 178). 442

  1. На Беларусі ў XIV-XVIII стст. выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у раду (магістрат); тое, што радца. I, яшчэ словы два сказаўшы, гавораць потым, як карова ў ратмана на лёдзе нагу зламала і што сена дужа ў гэтым годзе дарагое было (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха — ЗБК, 5). У атачэнні асабістай варты стаялі ратманы і лаўнікі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 55). Паскакаў да брамы войт. Пачалі збірацца і ратманы (там жа, 60).
  2. У Расійскай імперыі ў XVIII-XIX стст. выбарны член магістрата, ратушы, прыходаў і парафій.

Ратнік м. 1. Ратны (ваенны) чалавек, які ўваходзіў у склад раці; воін з апалчэння ў старажытных усходнеславянскіх дзяржавах і княствах Русі (IX-XIV стст.). Князь павярнуў дружыну, а за імі паспяшаліся бегчы астатнія ратнікі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды Тж., 27). ..полацкія ратнікі славу сабе здабылі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 157). ..перакідваюць [паны-рада] на стале ці на мапе каменьчыкі, што азначаюць ратнікаў ці конных і як, раптоўна перамяшаўшы чорныя ці шэрыя галышы, па-іншаму раскладвае Гедзімін тое каменне (В.Іпатава. Альгердава дзіда АД, 492). Тады, пасля перамогі над крыжакамі пад Новагародкам, і забраў яго [Рацібора] Давыд да сябе ў Гародню і прызначыў начальнікам над ратнікамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна Ад, 327). Ідзе ратнік на бітву, адно ўперад, назад яму дарогі няма (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 9). Ратнікі нашы з піліпаўкі аж па грамніцы Маюць аддуху ў лясах паляванне на звера (У Арлоў. Час чумы МКГ, 64). / у параўн. Бясконцай чарадой, быццам ратнікі на вайну, праходзілі перад вачыма крыўды на мужа (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 167).

  1. У Расійскай імперыі салдат, радавы дзяржаўнага апалчэння (існавалі да 1917 г.). Барадатыя ратнікі апалчэння засумавалі па дому, па дзецях ірады былі бавіцца з хлапчукамі (М. Хведаровіч ТСБМ, IV, 703).
  2. Воін, баец Савецкай Арміі (высок.). Ратнікаў першай Айчыннай вайны Халодным жвірам акрыла поўнач (Р. Барадулін — ТСБМ, IV, 702). Ля рычагоў кіравання, ля кулямётаў сядзяць выпрабаваныя ратнікі. За першы ваенны тыдзень яны вынеслі на сваіх плячах столькі жахаў ваеннага пекла! (П. Беразняк — ТСБМ, IV, 703).

Ратны, прым. (высок.). Ваенны, баявы. Загарцавалі па тутэйшых мейсцох людзі ваенные -ратные (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 48). «Дыкраскажы, як сталася, што ты, каваль, выязджаў на ратнае поле? — нарэшце запытаўся княжыч. — I чаму апынуўся блізка ля князя?» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 489). Вяцічаў князь Уладзімір пабіў ратны подзвіг (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 132). Пра 443

камандзіра групы дыверсантаў-разведчыкаў, пра яго ратныя справы расказвалі незвычайныя гісторыі (I. Сіняўскі — ТСБМ, IV, 703). Ратны подзвіг героя ўмацоўвае ..волю [жывых] да працоўных подзвігаў на славу радзімы (Р. Бярозкін ТСБМ, IV, 703). Вышэй ратнага подзвігу ставіць паэт [М. Багдановіч] подзвіг маці (А. Лойка ТСБМ, IV, 703).

Ратуша і ратуш [ст.-бел. ратушь, ратуша', польск. ratusz ад ням. Rathaus: Rat рада і Haus дом] ж., м. Орган самакіравання ў гарадах Заходняй Еўропы, а таксама будынак, дзе ён размяшчаўся. 3 мноства будынкаў вылучаецца сваёй архітэктурай ратуша: з чырвонай цэглы, з высокай строгай вежаю, над якой блішчыць купал з трыма залатымі каронамі (I. Мележ ТСБМ, IV, 703). Ка.мень трапляеў Францішка Скарыну і ён абапіраецца аб сьцянуратушы, зьлева ад натоўпу (В. Ластоўскі. Адзінокі Тв., 108). Палац перадратушам у Вільні (там жа, 107).

Ратушны, прым. Які мае адносіны да ратушы. Прынёс клікун з сабою ратушную кнігу з усімі мескімі выдаткамі, і прачыталі мы ў той кнізе, што купіў магістрат новаму містру сукна чырвонага сем локцяў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 196).

Раут [анг. rout] м. Урачысты званы вечар, прыём. А сам сабе вырашыў [Валуеў], што на рауце ў вялікай княгіні скажа аб ім [Мураўёве] (а магчыма, і ў дзённік запіша, каб ведалі па.мяркоўнасць) прыблізна так: — Бедны Міхаіл Мікалаевіч. Жудасна яму даводзіцца. Дзе ранейшы апломб і ранейшая ўпэўненасць у поспеху ўсепадданых дакладаў? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 373). На балях, pay­max, прыёмах паміж гасцей, сяброў, знаёмых Ішло спаборніцтва — хто лепшДля памяці напіша верш (В. Вітка ТСБМ, IV, 703).

Раўдуха м. Воін, што выконваў «паліцэйскія» функцыі ў палацы і ў час выездаў імператара. Жывену як аднесла да самага алтара, і яна бачыла, як напружана трымаюць натоўп раўдухі іх твары заставаліся спакойнымі, але пачырванелі ад натугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 179-180).

Рацішча н. Тое, што рагаціна. Шляхта з малодшых радоў сем чалавек — раз-пораз ставіла стрэльбы і рацішчы ля ганка і ішла ў пакой паляўнічых (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 198). Цяпер, са стрэльбаю за плячыма, з раціійчам, падобным на старадаўнюю дзіду, загоршчынскі пан вельмі нагадваў сярэдневяковага воіна (там жа, 199-200).

Раць [ст.-слав. рать — лаянка, сварка, разлад] ж. 1. Войска, апалчэнне. ..маскоўскі ўладар сваю раць на Літву Рускую паслаў пад старые муры старога Соломерэцка (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы — Р, 90). А вось выведнікі сказалі Усяславу, што чарнігаўская раць спешна ідзе на раку Сноў (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 223). Ішлі раць на раць, 444

меч намеч (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 155). Калі ж, калі ты, родна маці, Старонка бедная мая, Пачнеш ізноў выводзіцьраці, Да новага збудзішся жыцця?.. (Я. Купала. Гарыслава 36. тв., V, 138). // вобразн. Гром-пярун імчыцца далей з грознай рацьцю грознай хваляй (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 67).

  1. Пра войска Савецкай Арміі (высок.). За справу святую свабоды і чэсці Ідзе незлічоная, дужая раць (П. Броўка ТСБМ, IV, 708). Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці, Свабоду, мір, як іх ганцы, Прыносяць кожнай хаце (Я. Колас ТСБМ, IV, 708).
  2. Перан. (разм.). Пра вялікі натоўп, пра вялікую колькасць каго-, чаго-н. Пра што.. [Кастусь] напісаў бы? Ну, вядома, пра лясных жаваранкаў... Пра Нёман / квяцістыя лугі, калі на іх выходзіць раць дужых касцоў (С. Александровіч -ТСБМ, IV, 708). Жанчыны пятай брыгады, убачыўшы гэтую раць [калгасніц], ад здзіўлення анямелі (I. Дуброўскі ТСБМ, IV, 708).
  3. Вайна, паход, бой, бітва.

Рачніца ж. (міф.). Русалка. Тады хлопец нахіліўся, узняў Жывену перад сабой і сказаў, пачціва схіляючы перад ёю галаву: — «Ты перамагла мяне, маленькая рачніца» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 38).

Рашотнік м. Чалавек, які займаўся вырабам рашотаў. Там [на Чарнігаўшчыне] многа рашотнікаў, і ён прыйшоў сюды, дзе менш людзей занята гэтым рамяством, дзе лепшы рынак збыту (В. Сташэўскі ТСБМ, IV, 708).

Рог м. Старажытнейшы духавы сігнальны амбушурны музычны інструмент, які вырабляўся з пустацелых рагоў і біўняў жывёл ці з дрэва, металу (выкарыстоўваўся як у пастуховай, вартаўнічай, так і ваеннай практыцы, з’яўляецца папярэднікам разнастайных духавых інструментаў). Была страпянулася [Жывена].., але тут жа заснула ізноў, ажно пакуль не загукаў да ўсіх рог і нейчы голас унізе не пракрычаў што прыехалі купцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 112).

Рогвіца ж. Тое, што рагаціна. Некаторыя замест коп'яў і мячоў трымалі ў руках рогвіцы, з якімі ходзяць на ловы (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ,143). ..ашчацініўшыся коп’ямі і рогвіцамі, рынуліся паганцы на рыцараў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 195).

Рогціца ж. Дроцік. Тады выйшлі наперад яцвягі з князем Анкадам, пачалі кідаць рогціцы і стрэлы, абкручаныя падпаленай саломай (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 230).

Рожніцца незак. Адрознівацца. Цяпер яны [беларускія жыды] рожнюцца адусіх другіх жыдоў, і іх паусяму сьвету называюць: «літвакамі» (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 17).

Розмыт м. Птушка, якая ліняла (мыцілася). Мы з ёю [пляменніцаю] розмыта выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар ці слетак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 213).

Рознакалёрны, прым. Рознакаляровы. ..дужэючы ён [дождж] без канца будзе бубнець аб рознакалёрные балоны вакенные, наводзячы невясёлыя думы... (М. Гарэцкі. Рунь Р, 9).

Рок [ст.-бел. рокь год, тэрмін; польск. rok} м. 1. Лёс. Чырвонай зданню ў цёмных сенцах Наш рок сляпы, снуе, цвіце (Я. Купала. Прыстаў я жыць 36. тв., III, 86).

  1. Год. От я сабе цэлы року гарэлцы мок ды мок (Ян Чачот.*** Быў я колісь кавалём Зан., 33). Праўда, абяшчалі-то калісь даць нам вольнасць; но як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсць лет нічога не зрабілі, то чэраз рок пэўне не зробяць (К. Каліноўскі. Мужыцкая праўда Зан., 289). Раз за малым не ўсёй вёсцы прыпёрлі павесткі з акружнога аб тым, што жонка Барткава падала скаргу, што муж выгнаў яе з двора, што з другой жывець, што палавіну яе маёнтка забраў, па пяць тысяч на рок даходу цягне, а ей ні гроша не даець... (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка Зан., 448).

Рокаш [ст.-бел. рокошь', польск. rokosz бунт, мяцеж < венг. rakosz] м.

  1. Від узброенай шляхецкай апазіцыі ў Польшчы і Рэчы Паспалітай у XVI-XVII стст.; паўстанне. ..тут мог я ўратаваць палову маіх пабрацімцаў, але дзеля гэтага мусіў асудзіць на пагібель другую палову, а яны ж таксама падымалі разам са мною людзей на рокаш (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 186).
  2. З’езд на сейм у XVI ст. усёй шляхты, а не толькі яе выбраных прадстаўнікоў.

Ромб [гр. rhombos} м. Знак адрознення вышэйшага каманднага саставу Савецкай Арміі да ўвядзення пагонаў у 1943 г., які меў форму ромба. Па ромбу на пятліцах Надзя адразу вырашыла, што чалавек гэты няйначай як важны камандзір (М. Лынькоў ТСБМ, IV, 715).

Ронд [польск.] м. Урад. [Алесь:] 3 турмы, з турмы гэтай трэба вырывацца, калі хочам жыць. Трэба разумець, што справа ў рондзе, а не ў народзе (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 365). Стаў зараз маскаль свой ронд уводзіць у нашым краі і кажа: «Мужык, давай рэкрута, мужык давай падаткі да і паншчыну яшчэ служы альбо плаці аброку казну!» (К. Каліноўскі. Мужыцкая праўда Зан., 290).

Рондаль м. Каструля з ручкай. Тым часам каля шалаша Віктар у вялікім рондалі гатаваў над агнём [юшку] (У. Краўчанка — ТСБМ, IV, 715).

Ропа ж. Нафта. 3 лесу вылецелі каля дваццаці фурманак, распаўзліся па плантацыі і пачалі паліваць з бочак сакавітыя зялёныя рады густасалёнай ропай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 269446

270) . Алесьужо назаўтра ўбачыў, што ропа зрабіла сваю справу: гічаны, там, дзе яны ўцалелі, былі як зморшчаны сухі тытунь (там жа).

Ростырк і ростырка [ст.-бел. ростырка, ростыркь, ростыркгь, розтырка', польск. rozterka] м., ж. Сварка, разлад. [Дзмітрый:] Хачу, каб заціх ростырк паміж намі. Каб жылі мы ў згодзе і ўдатны рыцар Альгерд меў з намі сяброўства (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 603). А з-за чаго? — пунсовы Данілаў твар раптоўна проста наліўся чырванню. Найперш з-за тваёй сваволы, ростыркі іраспусту! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 260).

Рота [ст.-руск. рота] ж. Клятва, прысяга. У застолле ён запрашаў полацкіх баяр, шчодра частаваў іх і дамагаўся, каб яны, п’яныя і безабаронныя, давалі яму роту вернасці (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 345).

Ротмістр [ст.-бел. ротмйстрь; польск. rotmistrz ад ням. Rittmeister ад Ritt атрад кавалерыстаў і Meister начальнік] м. 1. Ранг у войску Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў XVI-XVIII стст. паміж паручнікам і падпалкоўнікам, у дарэвалюцыйнай Расіі ранг капітана. // Асоба ў гэтым рангу; камандзір пяхотнай роты або кавалерыйскай харугвы. Ой, дрыжэлі ад бляску яе басурманы! Ледзь махнеротмістр шабляй, глядзіш вораг гіне Або з поля, як статак спалоханы, рыне (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 313). Сярод усіх стаяў на каленях.. у мундзіры ротмістра блакітных уланаў сам граф Браніслаў Ельскі (П. Пестрак — ТСБМ, IV, 717). Мабыць, узрадзілі яе [трывогу] натоўпы пехацінцаў, якіх ротмістры пачалі ганяць па полі (А. Карпюк. Белая дама БД, 433).

  1. Афіцэрскі чын у жандармерыі; асоба, якая мела гэты чын. Парог пераступіў жандарскі вахмістр з ліхтаром у руках, за ім тры гарадавыя, чалавек у цывільным і жандарскі ротмістр (Я. Колас ТСБМ, IV, 717). ..прыслаліў Ігумен жандарскага ротмістра Антона Калягіна (М. Віж. Лабірынт-Л, 16).
  2. Павятовая шляхецкая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве. // Асоба, якая займала гэту пасаду; вайсковы камандзір шляхты некаторых парафій павета. «Нуж, паночкі! па грыбы да бору! Хто ў лесе рыжачок здаровы прыглядзе, Той возля краснай панны пры вячэры сядзе;.. Ну ж у рыжкі! — а вашэ, ротмістр, тут займіся Вячэрай, — толькіжз сталомўзамак не нясіся» (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 470).

Руб м. Край. Я чуў, што ..знаходжуся на самым рубе да страты прытомнасьці (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 85-86).

Рубок [ст.-бел. рубокь — хустка, заслона; польск. rqbek] м. Тонкае жаночае адзенне накшталт доўгай сарочкі. У белым рубку да лытак, 447

з доўгімі, ледзь не да каленяў, распушчанымі валасамі, яна [дзяўчынарусалка] пагойдвалася ў сінім небе, вышэй за ўсіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 11, 92).

Руен [ст.-руск.] м. Верасень. «Добры руен стаіць сёлета! — думаў Усяслаў, мерна гайдаючыся ў сядле» (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 219).

Рукадзельны, прым.:

о Рукадзельныя людзі — рамеснікі. — Вязем соль і віно рамейскае, волава і медзь для рукадзельных людзей (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 84).

Руна ж. 1. Старажытны пісьмовы знак (літара), пераважна скандынаўскі, на камянях, зброі і іншых прадметах. Даўно не чытаў старажытнага рунічнага пісьма болей карыстаўся вяроўчатым. Магчыма, вось гэтая руна значыць возера? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 381).

  1. Старадаўняя народная эпічная песня ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

Рундальчык [польск.] м. Каструля з ручкай. Раптам перадумала: зьняла рундальчык із пліты й паставіла на прымус, мяркуючы, што тут суп хутчэй згатуецца... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 90).

Рунічны, прым. Які мае адносіны да руны (тут у I знач.).

о Рунічнае пісьмо адзін з тыпаў пісьма з завостранымі абрысамі знакаў, якія выкарыстоўвалі з пачатку нашай эры скандынаўскія, англасаксонскія, германскія і некаторыя іншыя плямёны. Сярод маіх збораў меў я карціны кніг, пісаных на бяросьце, незразумелымі знакамі, падобнымі дарунічнага пісьма (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 80). Даўно не чытаў старажытнага рунічнага пісьма болей карыстаўся вяроўчатым. Магчыма, вось гэтая руна значыць — возера? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 381).

Рэра [ст.-бел. рура, руля', польск. rura < н.-в.-н. Rohr] ж. Труба. Няміга, невялікая рачулка, цяпер узятая ў бэтонныя руры, працякае цераз Менск іўпадаеў Сьвіслач... (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 218).

Русінскі, прым. Беларускі (пра мову). На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай.., гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 135). Тыя, у большасці сваёй язычнікі, глядзелі спадылба, але добра разумелі, што пры палачанах-прыдворных, якія ўсе не толькі ведалі грамату, але і гаварылі пераважна на трох мовах (сваёй, нямецкай і русінскай), ім не выпадае надта паказваць сябе (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 326-327).

Русіны м. 1. Рускія. Мы рускія русіны, як нас завуць (В. СавічЗаблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 545). Н Рускія воіны. 448

Русіны поле шырокае загарадзілі шчытамі бліскучымі, шукаючы чэсці сабе, а князю славы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 237). Тут пір дакончылі храбрыя Русіны не дарма набеглі, Сватоў спалілі, а самі так За Рускую землю палеглі (там жа, 260).

  1. Этнічная і гістарычная назва рускіх, беларусаў і ўкраінцаў у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Акрамя польскіх зямель выставяць харугвы і русіны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 229). II Беларусы. А горай за ўсё нават палякаў называе яна [каралева] дзікім, барбарынскім народам. Што ўжо казаць пра русінаў і жмудзінаў! (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 96).

Русчізна ж. Так раней называлі беларускую мову. З’явілася і паэзія свецкая. Вось верш Яна Пашкевіча аб «русчізне» — беларускай мове: Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною, Без той в Полсце не пребудзеш, Без сей в Літве блазном будзеш (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 123).

Ручніца і рушніца [ст.-руск. ручьнйца', польск. rusznica] ж. Адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі ў краінах Усходняй і Цэнтралыіай Еўропы; тое, што мушкет. Нудзіўся ўсімі гэтымі разлікамі: колькі сена з’ядуць за паход коні і колькі ручніц трэба заказваць збройнікам, якія дзіды колюць лепей і што новага прыдумалі ва ўзбраенні рыцары Ордэна (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 370). ..учора галоўны каморнік даводзіў, што трэба ўздымаць падаткі на соль, каб купіць тры сотні ручніц (там жа, 376). Случакі адчайна абстрэльвалі таран з лукаў кушаў іручніц (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 22). Крыкі людзей, іржанне коней, трэскат ручніц -рэхам разносіліся па лесе (там жа, 63). [Пятрук]: Аж адным разам выязджае з завулка якісь старшы; як крыкнуў ~ «гэйі», так яны [маскалі] ўсе скочылі, схвацілі за рушніцы і сталі роўна, хоць ты нітку працягні (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 141).

Рушэнне н. Апалчэнне; земская абарона. Зрэшты, гэта разумелі ўсе і загартаваныя ў баях воі, і месцічы, якіх паслалі ўрушэнне дымы і дробныя селішчы па закліку Альгерда (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 593). Каб я быў баязліўцам я, ратуючы сваю шкуру, узначаліў бы ваша рушэнне, каб аддаліць расплату асабіста са мной... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 175).

Рыгадон м. Старадаўні танец. Мільгалі вокны багатых маёнткаў, дзе свяціліся кандэлябры і грымела музыка рыгадонаў — танцаў, уведзеных у моду каралевай Бонай (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 300).

Рыдван [ст.-бел. рыдвань', польск. rydwan, с.-в.-н. reitwagen] м. Крыты воз; карэта. Густой пушчай, у марозе, Ехаў багаты пан, Аж разбойнік пры дарозе Затрымаў рыдван (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі — Зан., 427).

Рыдзель [ст.-бел. рыдель, рйдель, ршперь', с.-в.-н. ritter] м. Рыцар. Добрымрыдзелем быўу сябе на радзіме Костка, у апошняй сваёй сечы з новагараджанамі паклаў чацвярых вояў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 26).

Рыдыкуль м. Жаночая невялікая сумачка. Адна з ..[машыністак] адчыніла рыдыкуль і дастала адтуль цукерак (3. Бядуля ТСБМ, IV, 734).

Рыза ж. Раней любое адзенне, а не толькі паношанае і старое. Ен [Вітаўт] паказвае на нас: Саўлачыце з іх рызы. Адзенне падае да нашых ног, у траву (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199).

Рызнік м. (разм.). Каравачнік, анучнік. / у параўн. I добра зарабляў [Абрагім]. Хаця па ім гэта не бачна было — хадзіў абарваны, як рызнік, заўсёды... (А. Ставер ТСБМ, IV, 735).

Рымар [ст.-бел. рймарь, рымарк, польск. rymarz < с.-в.-н. riemer] м. Майстар, які займаўся вырабам раменнай вупражы. Ды нарэшце прыйшла часіна, калі ўсё гэтае варухлівае, як агромністы мурашнік, войска, з абозамі і коньмі, з вартавымі і збройнікамі, кухарамі і рымарамі, швачкамі і далакопамі, харугвамі і абразамі, рушыла далей, туды, да шляхоў, па якіх меліся вяртацца назад крыжакі-пераможцы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 521). Далей гандлявалі сваімі таварамі рымары, сырамятнікі, бондары (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 293). Клім змалку парабкаваў, потым трохі навучыўся на рымара і шыў хамуты (А. Кулакоўскі ТСБМ, IV, 736). П перан. Чалавек ніжэйшага саслоўя. Мужыцкія дабрадзеі! крычаў Кроер. — Якабінцы! Княствамі ім валодаць абрыдла! Яны ў басякі захацелі, у рымары! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 225).

Рымарня ж. Рымарская майстэрня. Па разліках і планах новага брыгадзіра выйшла, што на рымарню не хопіць лесу (1. Грамовіч — ТСБМ, IV, 736). У рымарні рамантаваў хамуты Масей Вухаед (Л. Гаўрылкін ТСБМ, IV, 736).

Рында [ад стараж. рыдэль рыцар, целаахоўнік, збраяносец] м. Воін прыдворнай аховы пры вялікіх князях і царах (у Расіі ў XVI-XVII стст.), які меў шляхецкае паходжанне.

А Рында-целаахоўнік. ..малады рында-целаахоўнік Няздзіл, які нёс вартуля дзвярэй апачывальні, стукнуў аб падлогу дрэўкам кап’я (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 29).

Рытар1 [ст.-бел. реторь, рйторь, рыторь — аратар; лац. rhetor < гр. rh6tör\ м. (кніжн.). 1. Прамоўца, які гаворыць прыгожа, напышліва, але малазмястоўна. Ужо не халоднырытар і неўмоўна-рамантычны паэт наогул, а жывы семнаццацігадовы юнак, прывабны ў сваёй шчырай усхваляванасці, закаханы «так шчыра, і так лёгка, і так сумна» паўстае перад намі (Р. Бярозкін ТСБМ, IV, 739).

  1. Прамоўца і настаўнік красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Рыме.

о Айцец рытар настаўнік рыторыкі ў брацкіх школах на Беларусі і Украіне ў канцы XVI-XVII ст. Айцец рытар і скарбнік тутэйшых манахаў, баючыся на скарб з боку шведаў замахаў, Патаемна дабро дзесьці ў лёхах схавалі I прысягай святой сябе моцна звязалі (В. ДунінМарцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 329).

Рытар2 [ст.-бел. рйтерь рыцар] м. Рыцар. Рытары ў іх борці адабралі, а пчаляроў у мёдзе патапілі (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла МКГ, 10).

Рыхло [ст.-бел. рыхло, рйхло', с.-в.-н. röcheln], прысл. Хутка, шпарка. Але цівун са стражнікам як з-пад зямлі вылезлі: — Ідзі дадому, рыхло і малжонка прыйдзе. Ненадоўга прыўлашчыць яе баярын, а табе прыбытак затое (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 330).

Рыцар [ням. Ritter ад ст.-ням. riter коннік] м. У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў сярэднія вякі асоба, якая належала да рыцарства; конны воін, цяжка ўзброены. I цяжка было яму [Вячку] думаць, што за некалькі попрышчаў ад Кукейноса тэўтонскія рыцары пояць з яе [Дзвіны] коней (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 25). ..пад ударамі еўрапейскіх рыцараў рухнуў золатагаловы багаты Канстанцінопаль (там жа, 194). [Ганна]: ..бачыла я тут нейкага на вялікім кані рыцара, пакрытага пылам, як быццам бы ехаў здалёку (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 122). [Ксенія]: Вазы едуць сюдою й цягнуцца на пырскаючых конях рыцары з шумячымі ў руках прапорцамі (там жа, 112). Умелы быў рыцар Рамбольд, адважны, а яго, як татніка, забілі сякерай на радасць немцам (К. Тарасаў. Пагоня па Грунвальд ТЖ, 153). Сярод нападнікаў вылучаўся закуты ў даспехірыцар (В. Чаропка. Храм без Bo­ra Хр., 61). Тады, па камандзе: «Das Visier Ibften!» знялі свае шаломы рыцары, гучна выкрыкнулі вітанні (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 60). ..караскаліся па новагародскіх схілах і пасля кумільгом каціліся з іх неварушлівыя рыцары ў цяжкім узбраенні, і жалезныя іх латы грымелі па каменні, што сыпалася зверху (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 337).

А Рыцар-вандроўнік\ У сярэдзіне 17 стагоддзя ваяўнічы вугорскі рыцар-вандроўнік Феранц Малаш быў сярод іншых запрошаны польным гетманам, ясным князем Янушам Радзівілам на службу ў літоўскае войска (М. Віж. Лабірынт Л, 101). Рыцары-манахі. [Служка:] А крыжакам, як вядома, жаніцца нельга, яны ж рыцары-манахі, ці не так? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 15).

0 Рыцар без страху і дакору [фр. Ie chevalier sans peur et sans reproche] смелы, велікадушны чалавек. Дастойны, скажу вам, быў служка... Такімі людзьмі род багацее... Але ... прапаў, як рыцар без страху

і дакору (В. Быкаў. Кар’ер ЭСФ, 333). Рыцар журботнага вобраза [ісп. el Gaballero de la Triste Figura] наіўны, бясплённы летуценнік. Чытаеце думкі на адлегласці? засмяялася дзяўчына. Тады прачытайце!.. — Тады ... вам... адзінрыцар журботнага вобраза прапанаваў руку і сэрца... — Не-е... (В. Блакіт. Вяселле ў Беражках ЭСФ, 333). Рыцар на час слабавольны чалавек, няздольны да працяглай барацьбы дзеля высакародных мэт. Я пачаў патрабаваць сабе тое, што, па сутнасці, мне не належала. Вось і атрымаўся з мяне рыцар на час, герой міжволі, які вельмі хутка пацярпеў крах (А. Кобец-Філімонава. Агні за перавалам — ЭСФ, 333-334). Рыцар ночы злосны вораг прагрэсу; цемрашал. На нас узнімаюцца рыцары ночы, іх сочаць у цьме нашы зоркія вочы (К. Крапіва. Ворану вышэй арла не лятаць ЭСФ, 334).

Рыцарскі, прым. Які мае адносіны да рыцара. Вашы смерды, пан ваявода, не ведаюць ніякіх рыцарскіх правілаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 143). [Ганна]: Я думала. што едзе [рыцар] на рыцарскае змаганне ў замак (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 122). // Уласцівы рыцару. [Песня Блуднага рыцара]: За тваю [Псіхі] чэсць Свой рыцарскі аддаці труд Муры разрушыць і знішчыць лёх гэты, Й вянок з рож табе сплесць (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 126).

Рышы мн.:

А Настаўнікі-рышы: Але гэта бывала раней, калі людзі не былі так абцяжараныя чарнатою, калі веды іх, што ішлі ад Тварца праз мудрых настаўнікаў-рышы, былі высокімі і амаль роўнымі боствам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 315).

Рэальны, прым.:

о Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі сярэдняя вучэбная ўстанова без выкладання старажытных моў з дамініраваннем у вучэбным плане дакладных і прыродазнаўчых навук. -Я пакуль што, шаноўны пане, займаюся ўрэальным вучылішчы (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 80).

Рэбе м. Тое, што рабін. Жыды сноўдаюць, як здані; Стары рэбе штось мямляне (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 33).

Рэвельскі, прым. Талінскі (Рэвель — ранейшая назва Таліна). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 421).

Рэверанс [фр. reverence] м. Пачцівы паклон з прысяданнем, прыняты ў буржуазна-дваранскім побыце як знак прывітання, падзякі і пад. Добры дзень, — сказаў Лаўрыновіч, убачыўшы дзяўчынку. Тая 452

адказала і, узяўшы пальчыкамі за спаднічку, зрабіла рэверанс (М. Лобан ТСБМ, IV, 746). Дзяўчына ў чырвонай хустачцы няўмела прысядала, стараючыся зрабіць рэверанс (К. Чорны ТСБМ, IV, 746). Іх матрона якаясь, хоць немаладая, Ды здароўя адменнейшага сустракае. Уваходзячы ў дом, рэверансробіць рэдкі, Рэверанс той часоў старой Польшчы забытай (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я Тв., 244). [Уршуля] (Да Кароля, робячы рэверанс.) Перапрашаю яснавяльможнага пана!.. але ж гэта такая авантура, аб якой у ніякай кніжцы я не вычытала! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 69). ..ён [імператар] ужо маўчаў і абмяжоўваўся адно рэверансамі шляхты і ласкавым абыходжаннем з арыстакратыяй (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма ПМЛ, 201).

Рэгламент [ад фр. reglement] м. Інструкцыя, службовы статут. У Куцага чэшуцца рукі да бойкі, але ён ведае рэгламент, дзе сказана, што біць нельга (П. Пестрак ТСБМ, IV, 748).

Рэдут [фр. redoute] м. Даўнейшае палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам (выкарыстоўвалася ў Расіі з XVI да пачатку XX ст.). [Даніла Загорскі:] Нашто табе шкадаваць маю галаву? Ты ж не пашкадаваў бы падставіць яе пад кулю на адным з незлічоных рэдутаў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 176).

Рэз м. Працэнты. Я дам табе пад рэз. Нясі грошы, а я пайду да Бойкі (В. Чаропка. Храм без БогаХр., 133).

Рэйтар [ст.-бел. райтарь', ням. Reiter] м. Наёмны воін цяжкай конніцы ў Заходняй Еўропе (XVI-XVII стст.) і ў Расіі (XVII ст.). Адзін з іх [служкаў] перагарадзіў незнаёмцу дарогу, але той з напружаннем вымавіў: «Я ... айн рэйтар ... пры князі Раман Данілавітш...» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 14). Але ж дзесяткі тысяч курганоў стаяць на беларускай зямлі! I ляжаць пад імі сатлелыя косці чужаземных захопнікаў: рыцараў Лівонскага ордэна, татарскіх ханаў, шведскіх рэйтараў (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год 36. тв. у 12 т., XI, 370).

Рэкрут [ням. Rekrut ад фр. recruter набіраць войска] м. У дарэвалюцыйнай царскай Расіі салдат-навабранец, асоба з падатковага насельніцтва (сялян, мяшчан), прызваная на ваенную службу. Рэкрут, якога на службу вялі, Выгнаны з хаты нябога, Разам са жменькай бацькоўскай зямлі Браў абразок у дарогу (Е. Лось ТСБМ, IV, 756). За.. час [25-гадовай службы ў салдатах] бацькі рэкрута паміралі, жонка выходзіла за другога, і калі салдат вяртаўся дадому, яму не было дзе прытуліцца, не было за што рук зачапіць (Я. Саламевіч — ТСБМ, IV, 756). -Даўней хаця ў салдаты не бралі, а цяперака Петрачка майго на дваццаць гадоў у рэкруты павялі (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка МКГ, 223). За віну малую Розгамі сякуць, За праступак большы Ўрэк-

руты здадуць (Я. Купала. Нікому 36. тв., V, 22)... яны [бяздомнікі] разносілі па навакольных вёсках і хатах усе навіны: хто нарадзіўся,.. хто бізуноў атрымаў, каго ў рэкруты ўзялі... (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 22). Прычым пад штандарамі цара ваююцьрэкруты, аўяго, Напалеона, будуць валанцёры (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 111).

Д Рэкруты-навабранцы: Там кучка рэкрутаў-навабранцаў варушліва завіхалася вакол яе [карэты]: старанна чысцілі, скрэблі, мылі — спешна рыхтавалі, відаць, у далейшую няблізкую дарогу (М. Віж. Лабірынт Л, 155).

Рэкрутчына ж. Рэкруцкая павіннасць. Цяжкая салдацкая служба цару і рэкрутчына паслужылі паэтычным матэрыялам для многіх народных песень («Полымя» ТСБМ, IV, 757). Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. I яшчэ рэкрутчына, 25 год у салдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а калі ішоў на вайну сваёй ахвотай аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўся ў вольныя, у «лапцявую шляхту») (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 131).

Рэкруцкі, прым. Які мае адносіны да рэкрута. А мужыкоў гэта не задавальняла таму, што для іх з падзелам Полыйчы нічога не змянілася, ды яшчэ прыбавіліся рэкруцкія наборы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 109). Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы ўжо былі захопленыя Расейскаю імперыяй, і Беларусь, што ніколі не ведала рэкруцкіх набораў (бо Вялікае княства Літоўскае мела прафесійнае войска), пачала спраўна пастаўляць юнакоў спачатку на пажыццёвую, а потым на мала чым ад яе адрозную 25-гадовую царскую службу (У Арлоў. Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання ПМЛ, 321).

Рэкрэацыя [ад лац. recreatio — адпачынак] ж. Перапынак паміж урокамі ў школе. Пачалася вялікаярэкрэацыя. Гімназісты, карыстаючыся трыццаццю хвілінамі перапынку, сыпанулі на сонечны двор (У. Караткевіч ТСБМ, IV, 757).

Рэляцыя [сч.-бел. реляцйя, реляцыя', польск. relacja < лац. relatio — паведамленне, даклад] ж. 1. Данясенне, паведамленне аб баявых дзеяннях. // Паведамленне пра якія-н. падзеі, факты. Па суроваму загаду на ногі ўзнялася ўся жандармерыя і паліцыя Гродзеншчыны, паляцелі сакрэтныя дэпешы і рэляцыі ў Вільню (С. Александровіч ТСБМ, IV, 757). He самыя ўспешныя рэляцыі прыходзяць і з Полацка (У. Арлоў. Сны імператара — ПМЛ, 218).

  1. Апісанне баявога подзвігу якой-н. асобы ці воінскай часці пры прадстаўленні іх да ўзнагароды.

Л Паведамленне-рэляцыя: Напалеону засталося адно: сядзець на барабане з падзорнаю трубою, час ад часу паглядаць праз яе на дымавыя аблокі і чакаць паведамленняў-рэляцый аб выніках (У Дубоўка ТСБМ, IV, 757).

Рэмень м. Мера вагі. Але столькі рэмняў золата, столькі каменняў, столькі сажоных тканей -хіба іх павязешу саквах? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Рэнесансавы, прым. Які мае адносіны да рэнесансу эпохі Адраджэння (XIV-XVI стст.), часу росквіту навук і мастацтваў. Падпарадкоўваючыся рэнесансаваму патрабаванню паслядоўнасці, яснасці, зграбнасці выкладання зместу, Гусоўскі стрымлівае лірычныя адступленні (У. Калеснік ТСБМ, IV, 758).

Рэскрыпт [ст.-бел. рескрйпть', лац. rescriptum літаральна — пісьмовы адказ] м. 1. Пісьмо манарха высокапастаўленай асобе (напрыклад, міністру, губернатару) з якім-н. даручэннем, указаннем або выказваннем удзячнасці за аказаныя паслугі, з абвяшчэннем пра ўзнагароду і інш. У сваім рэскрыпце на імя старшыні Камітэта міністраў князя Гагарына даводзіў: «Мая ўвага ўжо звернута на выхаванне юнацтва» (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага-Н, 72). У канцы лістапада імператар адказаў Назімаву рэскрыптам, і гэта было пачаткам публічнага прыступу да рэформы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 115). Тры кіты рэскрыпту: нахабны рабунак, тыранія, выкачванне грошай — як найлепш адпавядалі той вялікай ідэі, што ўсталявалася на іх (там жа).

  1. У Старажытным Рыме пісьмовы адказ імператара на пададзенае яму для вырашэння пытанне, які меў сілу закону.

Рэспект [сх.-бел. респекть', лац. respectus] м. Пашана, павага. Верабей, як-ніяк, меў, як кажуць, рэспект да Веры Ігнатаўны, і яна не помніць, каб у чым-небудзь ёй адмаўляў (П. Пестрак — ТСБМ, IV, 761).

Рэстаратар [фр. restaurateur] м. Уладальнік, гаспадар рэстарана. Але нічога каўказскага ў тым рэстаране не было, і нават гаспадар яго мала чым з выгляду адрозніваўся ад Бабекі: тая ж раздвоеная барада, толькі не сівая, а цёмна-русая, і сам рэстаратар быў шчуплейшы (Я. Колас ТСБМ, IV, 761).

Рэстарацыя [фр. restauration] ж. Рэстаран. Шмат было рэстарацый, кавярань, бараў яку цэнтры, так і паўсім горадзе (М. Гарэцкі — ТСБМ, IV, 761). Равеснікі пачалі піць і сваволіць, Магілёўскія камеліі, жанчыны з не зусім прыстойнай вуліцы ў Сухадоле, корчмы, рэстарацыі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 288). Я адзін. Пасля, значыцца, сходзім у рэстарацыю (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі-43, 184).

Рэўкомаўскі, прым. Які мае адносіны да рэўкома ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (рэўком быў створаны для падрыхтоўкі і правядзення ўзброенага паўстання ў Расіі ў кастрычніку 1917 г., у час грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі існаваў як мясцовы надзвычайны орган савецкай улады). Ужо відзён сцяг нарэўкомаўскім доме. А ногі не ідуць, анямелі і ацяжэлі, сталі як чужыя (В. Хомчанка-ТСБМ, IV, 762).

Рэціравацца [фр. se retirer] зак. і незак. Адступіць (адступаць). На сабе правяраў, — сказаў Свідзерскі. — Бачыш, не стралялі. Тут нешта ёсць. А можа, і сапраўдырэціраваліся? (В. ХомчанкаТСБМ, IV, 764).

Рэшата [ст.-бел. решето, р^шето] н. Адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў. Андрэй не выпускаў з рук нязграбнай прывабнай клубнічыны. — Вось гэта ягадка. I многа гектар можа даць такой? — Трэба лічыць: метраў з дзесяці рэшата першай, а там яшчэ рэшата і яшчэ. Рашот са тры назбіраецца (М. Лобан Ск., 77). Ды нашай казе не так многа трэба: паўбочкі грэчкі на перапечкі, рэшата аўса, наверх каўбаса... (Р. Шырма-Ск., 77).

с

Сабатоўнік м. Той, хто свядома зрывае выкананне пэўнай справы; сабатажнік. Ен цябе таксама ў перамытнікі ўпісаў! Раней — падкулачнік, зрыўшчык, сабатоўнік... Бача, гэта не бярэць, дык у перамытнікі... (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 55).

Саветнік м. Грамадзянскі чын у дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама асоба, якая мела гэты чын (тэрмін ужываўся ў складзе назваў грамадзянскіх чыноў розных класаў па табелі аб рангах: калежскі саветнік, тытулярны саветнік, стацкі саветнік, тайны саветнік). ..сынок патомнага ганаровага грамадзяніна, тытулярнага саветніка з Яраслаўля прагуляў усе свае грошы ў доме распусты (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 133). ..мая афіцыйная правая рука Аляксандр Лучынскі віцэ-губернатар, стацкі саветнік і кавалер (М. Віж. Лабірынт — Л, 47). Царкоўны саветнік сядзеў ужо вярхом на дошцы і чакаў сабе напарніка (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 245).

Саветчык м. Прыхільнік савецкай улады. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікалі ў войска (М. Цэлеш. Аўтабіяграфія — ХБ, 35).

Савецкі, прым. Які мае адносіны да краіны Саветаў, заснаваны на кіраванні Савету як органа дзяржаўнай улады. ..гітлеры і герынгі з Берліна, Культуру нішчачы, што кінулі вякі, I ў божышча узвёўшы гілья456

тыну, На край савецкі точаць шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 265). Ідзі і знай, Свой голас дай За савецкіродны край! (Я. Купала. Настаў чарод... 36. тв., IV, 375). Да нас прыходзіць май у госці I ўспамінае ў свята свят Герояў, ійто злажылі косці У бітвах за савецкілад (Я. Купала. Май 36. тв., IV, 312).

Сагайдак [ст.-бел. сагайдакь, саадакь, сайдакь, согайдакь; тур. sagdak, sajdak] м. Чахол з лукам і калчан са стрэламі. Дзесяткі два баяраў пабеглі з цівуном у замкавую даміну за сякерамі і сагайдакамі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 319).

Саета [польск. sajeta, ад іт. saietta} ж. Тонкае фабрычнае сукно высокага гатунку. [Стары муж:] Пайдзі за мяне, дзевухна, замуж, будзеш мець слуг і служак многа, коней, адзеньня дарагога, будзеш у саетах хадзіць, піць, і есьць, і весяліцца (В. Ластоўскі. Прыповесьць аб старым мужу і гожай дзеве Тв., 43). Вашы скарбы не ў ядвабнай Магнацкай саеце, А ў сярмязе непавабнай, Старшай наўсім свеце (Я. Купала. Сваякам па гутарцы 36. тв., III, 137). Хто саетаў, хто дукатаў Я шукаў караляў (Я. Купала. Каралі 36. тв., III, 342). Чым-то дзеіцца на свеце, Што не роўна дзеле Бог? Адзін ходзе у саеце, У золаце з плеч да ног, А другому, каб прыкрыцца Хоць анучай, велькі труд (Ф. Багушэвіч. Бог не роўна дзеле Зан., 393).

Сажань м. 1. На Русі з XI ст. мера даўжыні, якая раўнялася 140— 152 см (так званы малы, прамы сажань). Н 152 см. На лясным травяністым узлобку, выйшаўшы з глухіх чорных балот, стаяў, уважліва і адначасова спакойна азіраючы наваколле, незвычайны дзік. Даўжыня тулава ў яго была недзе за два сажні (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 87).

  1. На Русі з XII ст. мера даўжыні, якая вагалася ад 170 да 248 см, з 1649 г. 216 см, у пачатку XIX ст. 213, 36 см (на практыцы так званы вялікі, касы сажань вызначаўся адлегласцю ад падэшвы левай нагі да канца ўзнятай уверх правай рукі; у беларускіх губернях выкарыстоўваўся да 1918 г.). Мядзведзь вылез з-пад высокай, сажня на паўтара, занесенай снегам гурбы, якую ўсе яны, і пан Юры ў тым ліку, палічылі за мурашнік (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 203). Новую лазню стары Даніла Кагут вывеў сажняў за сто ад берага, куды вышэй за ўласную хату (там жа, I, 5). ..за некалькі сажняў уперадзе, там, дзе пачынаўся абарончы роў, ён [Браціла] убачыў кусцікі нейкай дзіўнай травы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 11). ..і ў нашым горадзе нехта піша граматы чырвоным па касцёлах і царквах так высока па сценах, на колькі сажняў ад падлогі (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 56). Перад наміў поравень з цагляным памостам была на сажань даўжыні і на ўсю шырыню ходу ўпраўленая

ў памост дубовая дошка (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 84). I сад развінуўся, ліствою багаты, На сажань у глыб заплялося карэнне (П. Панчанка ТСБМ, V, 19). Дуброва сапраўды была блізка, сажняў за дзвесце ад хутара (А. Чарнышэвіч ТСБМ, V, 19). На ім [насыпу], знадворку вельмі высозным, бадай, непрыступным, ледзь не да дзесяці сажняў угору, стаялі яшчэ высокія, не дастаць рукой нават самаму выцягламу чалавеку, драўляныя сцены-гародні (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 101). Жар нестрывалы: трудна ўстаяць за тры сажні ад агню (Я. Колас Ск., 14). Кандрату заставалася некалькі дзесяткаў сажняў, каб дабегчы да лесу (Я. Колас. Дрыгва Др., 50). Перад стопкаю невялікі кавалак двара, незанятага градамі, ды ў сажань шырынёй паска, як бы дарога ад стопкі ў вуліцу (П. Галавач Ск., 14). Клім выбраў адно бервяно з касы сажань даўжынёю (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 108).

  1. Адзінка вымярэння дроў (укладка на кубічны сажань). Узяў дзядзька Марцін грошы, пайшоў у лясніцтва і купіў асігнату на сажань дроў... Адзін бок сажню прыпёр да хвоі (Я. Колас — Ск., 14).
  2. Прылада мераць поле (каза). I трэба бачыць, з якой важнасцю.. перакідае сажань, спецыяльна зроблены, накшталт шырока расчыненага цыркуля, Пятро Бацюк (Я. Колас — Ск., 15).

о Махавы сажань — 176 см; на практыцы вызначаўся як адлегласць паміж канцамі сярэдніх пальцаў разведзеных у бакі рук. Забарол у гэтым месцы быў вышынёй каля чатырохмахавых сажняў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 14).

0 Бачыць на тры сажні (метры) пад зямлёй (у зямлю) вызначацца вялікай праніклівасцю, празорлівасцю, быць кемлівым. Дзедка быў няпросты — на тры метры ў зямлю ўсё бачыў (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана ЭСФ, 45). Вы не глядзіце, што яна [цётка Палуся] трошкі падслепаватая ды кіслагубая, але бачыць яна на тры сажні пад зямлёй і чуе праз мураваныя сцены (К. Крапіва — Ск., 15). Касы (косы) сажань у плячах рослы, плячысты, магутнага складу (пра мужчыну). Марыя Міхайлаўна ўважліва аглядзела рослага правадніка. Касы сажань у плячах. Волат (У. Мяжэвіч. Яблынька для доктара ЭСФ, 189).

Сажнёвы, прым. Які мае адносіны да сажня. Сажнёвай таўшчыні сцены разбіць ядрамі немагчыма (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 404). // (разм.). Вельмі вялікі (высокі, доўгі і пад.). Я нясмела накіраваўся да старасты. Той паглядзеў на мяне з вышыні свайго сажнёвага росту (А. Асіпенка ТСБМ, V, 19).

Сажонка ж. Прылада мераць поле (каза). Паўз канаплянік і пайшлі камітэтчыкі з сажонкаю, якую зрабіў нехта ўжо на панскім двары... (П. Галавач-Ск., 15).

Сажоны, дзеепрым. Вышыты каштоўнымі камянямі. Але столькі рэмняў золата, столькі каменняў, столькі сажоных тканей хіба іх павязеш у саквах? (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі 43, 131).

Сажэнны, прым. Тое, што сажнёвы. // Вельмі высокі. Проста на анфіладзе, з пакоя ў пакой, рухаўся стракаты ланцуг, а наперадзе лёгка пераступаў нагамі сівы чалавек бадай што сажэннага росту (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 242-243). Сажэннагаросту лёкай скочыў з запятак і з ляскам адкінуў падножку (У. Караткевіч. — Ск., 15). Сажэнная, упоперак сябе таўсцей і крамяней гаспадыня з тупым тварам — вельмі ж падобная на каменную бабу — мясіла ў дзяжы цеста (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 181).

Сак1 [фр. sak} м. Жаночая вопратка тыпу кароткага прасторнага паліто. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак (У. Краўчанка ТСБМ, V, 20).

Сак2 м. Лубок. А ў снягах пад сінім Сірыусам лікавалі галасы: 3 сакам мёду, Свепетам пчолак. Мёд гэта праўда, Пчолкі то людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 16).

Сакалятнік м. 1. Сакаліны паляўнічы; той, хто даглядаў лоўчых птушак, навучаў іх для палявання. I пры гэтым выгляд меў аніяк не спешчанага прыдворнага, а хутчэй война і сакалятніка, небяспечнага для кожнай райскай птушкі, якую адзначыць сваім вокам (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 155).

  1. Той, хто трымаў сокалаў.

Саква [ст.-польск. sakwa < лац. saccus, ад гр. sakkos мяшок] ж. Кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў. Даставалі з сакваў і елі барвяную ад салетры хатнюю вяндліну, шэры наздраваты хлеб і вэнджаныя каўбаскі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 217). 3 адной саквы, ля самай рукі, што сціскала павады, тырчала дзяржальна пісталета, відаць, вельмі дарагога, панскага (У. Караткевіч ТСБМ, V, 22).

Саквэстратар м. Зборшчык падаткаў. I як на грэх, пан саквэстратар Павінен сёння завітаць (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 71). Пан саквэстратар яго [Богута] друг, У дружбе з ім і пан каморнік (там жа, 28). Пан саквэспіратар здаляка Прыедзе трэсці лайдака (там жа, 72).

Саквэстратарскі, прым. Які мае адносіны да саквэстратара. «Рэестр скарбовы панскай гміны. Належыць платыўсёй спагнаць: За хату дзесяць з палавінай, За двор, за землю дваццаць пяць, Ды пені злот на дзесяць злотых, Ды саквэстратарскі візіт» (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т„ VIII, 78-79).

Саклаб м. Так арабы называлі славянскіх рабоў. Жрэц запыніўруку, доўга ўглядаўся ў яго запалымі вачыма, вострымі, цікаўнымі, пасля

запытаўся: Саклаб? Мой сын, сказаў Нармурад (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 130).

Сакол м. Вялікі чыгунны таран, які выкарыстоўваўся для разбурэння крапасных сцен: яго падвешвалі на ланцугах, разгойдвалі і канцом білі ў сцяну ці вароты.

0 Гол як сакол вельмі бедны. Уваходзіў у хату ён гол як сакол... доўга думаў над доляй сваёй (А. Куляшоў. Млынар ЭСФ, 99).

Сакольнік [ст.-руск. сокольнйкь сакаліны паляўнічы] м. Тое, што сакалятнік. Паляўнічых было няшмат: князь Усяслаў, сакольнік Чарэня з памочнікам ды чатыры грыдні (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 208).

Сакольнічы м. Старшы над сакольнікамі. Усё гэта прымалася каралеўскімі сабакарамі, конюхамі, сакольнічымі, мечнікамі, сотнямі дробных слуг (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 331).

Сакрамэнт і сакрамант [ст.-бел. сакраменть — таінства; лац. sacramentum} м. 1. Таінства. I ёсць там злопі і не адзін, 1 ёсць сакрамант запаведны (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 60).

  1. Рэлігійны культ, абрад. Балюе панская Варшава, Ксяндзы частуюць сакрамэнтам (Я. Купала. А ў Вісле плавае тапелец... 36. тв., IV, 193).

Саксонец м. Жыхар Саксоніі (тут у I знач.). Саксонец усё-ткі чалавек na-свойму нядрэнны, разам Усяславаў меч кавалі, зразумее, падкажа, што рабіць (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 159).

Саксонскі, прым. Які мае адносіны да Саксоніі (тут у I знач.). У ваднэй старадаўнай саксонскай кроніцы ёсьць малюнкі стараславянскіх багоў з часоў хрышчэньня славянаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 90).

Саладуха ж. (разм.). Салодкая справа з густа разваранай жытняй мукі. Сядзе есці, сядзе За кульгавы стол, Траяногі зэдаль. Чуць нерыне ў дол. Груца ды зацірка, Цэд, цура, кісель, Мілта, саладуха Амаль стравы ўсе (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару 36. тв., IV, 161). У бабы торбачка з гарачым праснаком, з печанай бульбінай, са жбанком саладухі харчы на дзянёк (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 297).

Салаш м. Шалаш. Сядзіш у сваім салашы й душы ня чуеш: ні пагутарыць зь кім, ні чаркі выпіць... (М. Цэлеш. Дзе шукаць праўду ХБ, 104).

Салдатчына ж. Салдацкая служба. [Халімон:] Мы дома сядзім, а куды годны! Во дзе хлопец, дык хлопец, —як вол, і салдатчына яго не сагнула (П. Галавач — ТСБМ, V, 26).

Салён м. Салон. [Кароль]: Дадушы, з такім укладам ты б магла нават і ў салёнах Парыжа стаць на барацьбу не з адной прыгажуняй 460

моднага там свету (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 38). Каб не было скандалу у гоноровых польскіх салёнах, паны абвесьцілі, што Ядзя пахавана ужо у Ніццы! (М. Гарэцкі. Рунь Р, 5). Панна Анэля з плачам выскачыла з салёну (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 187).

Сальнік м. Гандляр салам. Пазаўчора Тодар вярнуўся з сальнікам Брунонам Дарымядовічам, у адной таратайцы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 319). Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантыспгы, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, абякіх ніякага ўяўлення раней не меў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 281-282).

Самаабкладаньне н. Збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаныя быццам бы добраахвотна самім насельніцтвам, рабочым калектывам. Перастаўляе сьветлячок на край стала, раскладае паперы: самаабкладаньне, падаходны, цягла (гужавая павіннасць), культурны збор... (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 53).

Самадзержац м. He абмежаваны ў сваёй уладзе манарх.

А Імператар-самадзержац'. Сонейка, якое выкатвалася на кароткі міг, адышло на спачын, як адышлі на вечны спачын імператар-самадзержац Аляксандр II і таямнічы смяльчак з русявай галавой і блакітнымі вачыма (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 6).

Самадзяржаўе н. Манархічная форма праўлення ў Расіі, пры якой манарху належала вярхоўнае права ў заканадаўстве, у вярхоўным кіраванні і вышэйшым судзе. // Царскі ўрад. Беларускае сялянства.. было незадаволена царскім маніфестам, ад 19 лютага 1861 года, яно адказвала на яго шматлікімі выступленнямі супраць памешчыкаў і самадзяржаўя (М. Ларчанка ТСБМ, V, 38).

Самакат1 м. Назва рознага роду механічных павозак, а таксама аўтамабіля, матацыкла, веласіпеда і г. д. He марудзячы, селі на самакаты, ды праводжаныя ля вясковых двароў сабачым брэхам і басаногімі дзецьмі, якіх цікавілі зігатлівыя гузікі, «ажэлкі» й вялікія ліхтарыкі на грудзёх, пакінулі Літоўцы (К. Акула. Гараватка — К, № 7, 28).

Самакат2 м. Ваеннаслужачы самакатнай часці.

Самакатчык м. Тое, што самакат2. [Сапёр:] А там ужо з гары і самакатчыкі смаляць, матацыклы з чатыры ўзбілася на мост... Бяжыце, бяжыце, думаю... Ну, значыцца, іўзарваў... (М. Лынькоў-ТСБМ, V, 40).

Самастрэл м. Старадаўняя зброя: лук з прыкладам і спускавым механізмам для кідання стрэл і камення; арбалет. Навокал вялікага магістра стаялі славутыя прускія рыцары, яны адчайна адбіваліся, іх расстрэльвалі з самаспірэлаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 395). // вобразн. Ты [Усеваладзе] бо можаш насуха жывымі страляць самастрэламі, удалымі Глеба сынамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 242).

Саматканка ж. (разм.). Адзенне, бялізна з даматканага льнянога палатна. [Шыянок:] Я не ведаю, як хто, а я вельмі добра адчуваю сябе, калі надзяваю на голае цела сялянскую саматканку (Р. Сабаленка-ТСБМ, V, 46).

Саматканы, прым. Вытканы ў хатніх умовах, саматужным спосабам (пра тканіну). Кастусь сеў на край нараў, засланых тоўстай саматканай коўдрай, і пачаў уважліва назіраць за палкоўнікам (М. Ваданосаў —ТСБМ, V, 46). [Анэлі].. здавалася, штояе простая саматканая сукенка кідаецца ў вочы (А. Чарнышэвіч ТСБМ, V, 46).

Самаўладца м. Самадзержац. ..кароны пікой I пасады [казак] ўстрасаў, А законы крывёй Самаўладцам пісаў! (Я. Купала. Я казак не казак... 36. тв., III, 64).

Самбіец м. Жыхар Самбіі (Самбія — гістарычная тэрыторыя: заходнія землі сённяшняй Калінінградскай вобласці). У гэтым, 1252, годзе па-ранейшаму ўпарта адстойвалі сваю зямлю, волю і веру прусы найперш шматлюдныя, дружныя і смелыя самбійцы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 271).

Самурай м. 1. Прадстаўнік рэакцыйнай японскай ваеншчыны (разм.). П’яных разней самураяў, Хмару фашыстоўскіх орд, — Знішча ўсю гэтую зграю Вольны савецкі народ (Я. Купала. Японскім самураям 36. тв„ IV, 346).

  1. Член прывілеяванага ваеннага саслоўя ў феадальнай Японіі.

Санавіта, прысл. Чынна, салідна. Лясь-лясь! Лясь-лясь! свішчу зброяй Грозна, санавіта (Я. Купала. Кароль 36. тв., IV, 101).

Санавіты, прым. 1. Які мае высокі чын, сан. [Валуеў] любіў пагаварыць пра карысць Расіі, асабліва калі слухаюць санавіпіыя людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 355). I пад’ехаў князь той санавіты, Серабром і золатам расшыты, Зіхаціць, як ясная зара (А. Бялевіч ТСБМ, V, 51).

  1. Паважны; важны з выгляду. Сама Гертруда з роўнай усмешкай на сціснутых губах абняла санавітага чалавека (К. Чорны ТСБМ, V, 51). // Які ўласцівы такому чалавеку. Людзі ходзяць урачыста. У святочных строях, А з павагай, з санавітай, — Ходзяць, як героі (Я. Купала-ТСБМ, V, 51).

Санацыя [лац. sanatio лячэнне, аздараўленнне, ад sano лячу, вылечваю] ж. Назва рэакцыйнага рэжыму ў панскай Польшчы 1926— 1939 гг. Каралюку ўспомнілася, яку гады санацыі, калі ён засыпаўся на адной справе і паны ледзь не запраторылі яго туды, адкуль наўрад ці выкараскаўся б, людзі, асабліва сяляне, падняліся як адзін і нібы крыкнулі так, што ўвесь свет пачуў: не дадзім нашага Каралюка ў крыўду’. (Р. Сабаленка ТСБМ, V, 52).

Санетка [ад фр. sonnette — званок] ж. Званок для выкліку слугі, які звычайна прыводзіўся ў дзеянне шнурком. Ён ціснуў пласцінку санеткі... Ціснуў... Ціснуў.. Ціснуў... Ніхто не ішоў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 237). Кроер ляжаў на падлозе, закінуўшы аблічча, з мертваю рукою, усё яшчэ працягнутай да санеткі (там жа, 329). Яна [маці] трымала яго руку, але нагою ён [Алесь] непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткіля яе ложка (там жа, 237).

Санкюлот [фр. sans-culottes без кароткіх штаноў, галадранец] м. У перыяд Французскай рэвалюцыі 1789 -1794 гг. прадстаўнік рэвалюцыйнай гарадской беднаты, якая не насіла кюлот (кароткіх штаноў з дарагой тканіны); патрыёт, рэвалюцыянер перыяду Французскай рэвалюцыі. [Гульбін:] Шаноўны капітан, Я цалкам адабраю, Бо як бы ні было там, He хочацца і мне Стаць санкюлотам I жыць у іхнім раю (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 376). // перан. Член грамадзянскай варты. Суровыя санкюлоты са студэнтаў (порткі іхнія, сапраўды, прымушалі чакаць лепшага), засунуўшы за стужкі капелюшоў пасведчанні, хапалі на вуліцах людзей пасля каменданцкага часу і цягнулі іх у купецкую зборню (do Resursy), не шкадуючы па дарозе кухталёў і іншых «дабротаў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 367).

Саноўнік м. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой вяльможа з высокім санам, з высокім становішчам. He менш як 60 скаргаў і прашэнняў паслала Ганна царскім саноўнікам («Полымя» ТСБМ, V, 55). Пад ’язджалі да дома, які саноўнік не любіў, хоць бываў у ім у гады маладосці, з нявестай, будучай першай жонкай, дачкой паэта князя Вяземскага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 348). Ён [Валуеў] падымаўся па сходах той асаблівай, выхаванай хадою царадворца і саноўніка, злёгку спружынячы на кожным кроку (там жа, 356). ..вышэйшыя саноўнікі каралеўства ўвайшлі ў пакой да княгіні Беаты (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 285).

Саноўны, прым. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой які займаў высокае службовае становішча, з’яўляўся саноўнікам. Вядома: паэт вядомы Напісаў палкую оду, Чытаў яе на зеаным абедзе Ў прысутнасці саноўных асоб (X. Жычка ТСБМ, V, 55). ..везлі дзіця вакол княжай

харугвы, якую трымалі, стоячы пасярэдзіне двара, некалькі саноўных баяр (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 582). Н Звязаны з дзейнасцю саноўнікаў, іх спосабам быцця. [Размова] была непрыемная Валуеву, але мусіў цярпець. Даносу і плётак не будзе. Па-першае, дваране і людзі свайго саноўнага кола, na-другое, удваіх (У. Караткевіч ТСБМ, V, 55).

Санскрыт м Літаратурная мова старажытнай Індыі. [Нікіфар:] Але ты [Жывена] не хрысціянка. Адкуль жа ты ведаеш грэчаскую мову і нават санскрыт? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 185). Старажытны гімн выконваўся, як многія стагоддзі, на санскрыце, але рэчытатывам падхопліваў рытм Істр, прагаворваючы гімн на мясцовай мове (там жа, 22). Пісала [Жывена] не на санскрыце свяшчэннай мове жрацоў, а на мове стараславянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія (там жа, 312).

Саракоўка ж. (разм.). 1. Манета вартасцю ў 40 грошаў, 20 капеек. Калі на стале зазвінелі грыўні, залатоўкі, саракоўкі і паўрублі, Садовіч ціха сказаў Лабановічу: Давай, брат, папрабуем. Лабановіч першы раз бачыў такую ўрачыстую, такую паважную гульню (Я. Колас — ТСБМ, V, 59). Хлопцы яшчэ сабралі па саракоўцы, і капельмайстар, паабяцаў іграць усю ноч (С. Александровіч ТСБМ, V, 59). Ізноў пачуліся галасы: «1 я дам грыўню!». «I я прыкіну залатоўку!». «Няхай будзе імая саракоўка!», «1 мой мужычок — бедны-медны пятачок!» (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 248). У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка на тараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена 36. тв. у 12 т., IV, 145).

  1. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў 1/40 частку вядра. ..сягды-тагды можна было чуць, як стукала саракоўка аб тоўстую мазолістую руку і як галгатала гарэлка, пераліваючыся проста з бутэлькі ў мужыцкае горла (Я. Колас. Андрэй-выбаршчык 36. тв. у 12. т., IV, 35).

0 Страляць у саракоўку — прамахвацца, мазаць. А лепш за ўсё, мае браткі... сказаць вам? венцер, нераткі! Ды толькі трэба мець знароўку, каб не страляць у саракоўку, Бо трэба ведаць, дзе паставіць, Ды ўмець і венцер добры справіць (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 89).

Сарафан м. Ранейшае сялянскае адзенне, від сукенкі без рукавоў, якую адзявалі на кашулю з доўгімі рукавамі. ..у храм прыехала з Новагародка.. жанчына ў скураной шапачцы з набітымі на ёй дробнымі сярэбранымі бляшачкамі, у суконным сарафане пад ватолай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 84).

Сарацыне мн. 1. У антычных пісьменнікаў — назва арабскага насельніцтва паўночна-заходняй Аравіі. // У сярэдневяковай Еўропе на464

зва ўсіх арабаў і ўвогуле мусульманаў. ..французскі кароль Людовік IX (той за багатыя дары Папе займеў найменне Святы) надоўга ўвязнуў са сваім войствам у сёмым паходзе на землі сарацынаў, а ўрэшце трапіў у палон да егіпецкага султана, адкуль не хутка выбавіўся (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 249). Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-татарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ, каб прыцягнуць таго да ўдзелу ў крыжовым паходзе на заняты сарацынамі Святы горад (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52).

  1. Так нямецкае рыцарства называла прусаў, жмудзінаў, літоўцаў, беларусаў, супраць якіх хадзіла ў крыжовыя паходы нібыта з мэтай далучэння іх да хрысціянства. Крыжовыя паходы: Крулявец гудзеў, франкі, бургундцы, венгры, брытанцы, тысячы рыцараў; турніры, застолле, свалаччо зборнае тарабарыць на сарацынаў, гэта, значыць, на Жмудзь і Літву (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 196).

Сарацынскі, прым. Які мае адносіны да сарацынаў. На яго, князя Вітаўта, пальцам паказваюць: князь сарацынскі, неафіт, дзікун, Ордэну першы служка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 196).

Сарачня ж. Сорак. Выйшлі на поле вязаўцы з сарачні хат і агледзеліся яны, што на такой шыры, на такім прасторы жменька іх (Л. Калюга ТСБМ, V, 61). [Гусляр]: Глянь ты, слаўны ўладар, на палеткі свае: Сарачні там сох бачыш, як блудзе (Я. Купала. Курган — 36. тв„ V, 75).

Сарматы [гр.] мн. 1. Іранамоўныя качавыя плямёны Паўночнага Каўказа і стэпавай часткі Паволжа (VI-IV ст. да н. э.). -А Шаруканіды ў вялікую моц ўвайшлі. Ёсць у іх гарады Шарукань і Сугроў. Багатыя гарады, хоць Шаруканіды пальцам не паварушылі, каб іх збудаваць сярод стэпу. Ад сарматаў, ад старадаўняга народа, кажуць людзі, засталіся гэтыя гарады (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 487).

  1. Перан. Палякі. А ў той жа час за сталом разважаюць сарматы I адзін за адным тосты ўзносяць, віваты (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 321).

Сарокі мн. Старадаўняя адзінка лічэння футравых шкурак; чатыры дзесяткі. ..трыццаць баяраў неслі саракамі сабалёў і яшчэ трыццаць неслі саракамі гарнастаяў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 331). Ілліч паспеў тройчы прайсці перад каралём — вёў аргамака, потым нёс кап’ё, потым сароку сабалёў (там жа). ..каменная Сафія патрабуе ўсё новыя сарокі сабалёў і вавёрак, новыя обалы жалеза і купы, купы (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 225).

Саслоўе н. 1. Грамадская група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у дакапіталістычным

грамадстве. Са зместу «Размовы» відаць, што аўтар абараняе ідэалы сацыяльнага міру паміж класамі і саслоўямі тагачаснага грамадства («Помнікі» ТСБМ, V, 67).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі. Акалічнасці далучэння Багушэвіча да адвакацкага саслоўя ўстанаўліваюцца дастаткова поўна па іншых дакументах (Г. Кісялёў — ТСБМ, V, 67)

Саслоўны, прым. 1. Які мае адносіны да саслоўя ў I знач. 3расчыненых за памостам дзвярэй паказаўся гурт суддзяў і саслоўных прадстаўнікоў (Я. Колас ТСБМ, V, 67).

  1. Уласцівы прывілеяваным саслоўям; каставы. У беларускай літаратуры тэма выкрыцця саслоўных забабонаў займае досыць значнае месца (М. Ярош ТСБМ, V, 67).

Сатрап м. Правінцыяльны правіцель у старажытнай Персіі і Індыі. II перан. Самадур, дэспат. Паліцэйскі ходзіць фертам — Есць разгон у вас сатрапам!.. (Я. Колас. Панам 36. тв. у 12 т., II, 20). Які ж прад’явіцца рахунак? Аб чым пытаць будзе campan? Сатрапік франт. Адзет па модзе Манішка, гальштук, кацялок (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т„ 148-149).

Сатысфакцыя [лац. satisfactio — задавальненне] ж. Задавальненне ў форме паядынку, якое ў дваранскім грамадстве давалася абраджанаму для абароны гонару. Насваволілі яны з Іллём вышэй меры. П'яныя намагаліся патрабаваць сатысфакцыю ў губернскага скарбніка (у таго была маладая палюбоўніца, і было вырашана, што няхай нават адзін з сяброў і наложыць галавою, дык затое другому будзе добра) (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 289). Бацька нічога не сказаў, пачуўшы аб тым, што ўчора тры чалавекі далі сваю апошнюю сатысфакцыю яго сыну (там жа, 164).

Саўгас м. Савецкая гаспадарка (дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства). I камуна гэта, I гэты саўгас Будуць з лета ў лета Расціў добры час (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 197). Ідуць рэхі ў светы А тым самым часам Побач ля камуны Паўсталі саўгасы (там жа).

Саўгаскі, прым. (разм.). Які належыць саўгасу. Дзве чыгункі на саўгаскім Сходзяцца вакзале (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 195). // Звязаны з вядзеннем гаспадаркі ў саўгасе. Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 194).

Саха ж. 1. Прымітыўная драўляная сельскагаспадарчая прылада для ворыва. Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою — не мяльчэй як на два вяршкі — палову дзесяціны гліністай зямлі (У. Карат466

кевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 108). Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў са два папару (Я. Колас ТСБМ, V, 74). Сохі і драўляныя бароны пайшліў архіў (К. Чорны ТСБМ, V, 74). Дзед! ці чуе зямля боль, Як па ёй саха крывая Робіць боразны і роль? (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 18). [Дзед:] Ну, хіба іці саху прыснадзіць. (М. Гарэцкі. Атрута — Р, 30). На загонах цягнуцца худыя коні. Рыпіць саха (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 257). Саха мая зусім ужо гатова (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 125). Будзіцца после зімовага сну Па хацінках людок працавіты, Скорынька цягне саху, барану, Глядзіць, ці шыны на колах узбіты (Я. Купала. Перад вясной 36. тв., I, 371).

  1. Пара валоў у адной запрэжцы. Саха валоў рослых, чатыры каровы Скубецца на лузе (Я. Купала. Адплата кахання 36. тв., V, 47).
  2. Адзінка падатковага абкладання ў Расіі ў XIII-XVII стст.

Сацспаборніцтва н. Сацыялістычнае спаборніцтва. Якузняўшыся слаўна ў вышыні, Сацспаборніцтва, ўдарніцтва ўдала Здабывала багацце краіне (Я. Купала. Песня будаўніцтву 36. тв., IV, 199).

Сацыялізм м. Грамадскі лад, які ў выніку рэвалюцыі ў Расійскай імперыі прыйшоў на змену капіталізму. Аб новым Палессі Яснае зары Складаць будуць песні Складна песняры. Апяюць у песнях Працу, гераізм, Як на край балотны Йшоў сацыялізм (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 198).

Сацыяліст м. Прыхільнік, паслядоўнік сацыялізму; член сацыялістычнай партыі. Як і іншыя сацыялісты, я лічыў магчымым дзейнічаць, апіраючыся ў асноўным на асабістую ініцыятыву, на асабістую прадпрымальнасць, на асабістаеўмельства (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 267).

Сачысты [польск.], прым. Сочны. Зарунеюць палеткі Рунню буйнай, сачыстай, Людзі працу ўшануюць Беспрыгонна, ўрачыста (Я. Купала. Летапіснае 36. тв., IV, 181).

Свавола ж. Парушэнне ўсталяванага ладу. А з-за чаго? пунсовы Данілаў твар раппгоўна проста наліўся чырванню. Найперш з-за тваёй сваволы, ростыркі і распусту! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 260).

Сваячасна, прысл. Своечасова. Таму найляпей сваячасна захоўвацца на вуліцы, на людзскіх вачох, проста незнаёма (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 77).

Свеі [ст.-руск. свіін] мн. Тое, што свэны. ..раптоўным страшным ударам знішчылі ў адзін дзень сталіцу свеяў Сігтуну (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 282). Ведаеце, колькі ў мяне на целе ран? Я біўся з яцвягамі іуграмі, тэўтонамі і свеямі (там жа, 133).

Свепет [ст.-руск. свепеть мёд дзікіх пчол; ст.-бел. свепето гняздо лясных пчол; польск. swiepiet] м. Борць або пчаліны бортны рой. А ў снягах пад сінім Сірыусам лікавалі галасы: 3 сакам мёду, Свепетам пчолак. Мёд — гэта праўда, Пчолкі то людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 16), Балела з пахмелля галава: учора добра памаліліся богу Борцю, якому па вёсках і дагэтуль ставяць у ахвяру ля свепетаў бярозавік і разведзены вадою мёд, імя якога пры айцах духоўных вымавіць злітуйся і ўратуй нас, пан Езус (У. Караткевіч, Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 23).

Свергат [польск.] м. Шчэбет. ..заснуў свергат салавейчы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 237).

Свергатаць [польск.] незак. Шчабятаць. А жаўранак звоніць над грушай, Свой кліч селяніну свяргоча: — Смялей, беларусе-араты! Смялей уздымай к сонцу вочы! (Я. Купала. Запела вясна сваю песню 36. тв., III, 261). Вясна заглядае ў акно, Ўжо птушка свяргоча, Ўжо лісцік шапоча (Я. Купала. Аратаму36. тв., II, 11).

Свесть [ст.-руск. свьсть, свЎсть] ж. Сваячка, жончына сястра. «..й посла Мйндовг до Налыцан no свою свесть» (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 337).

Светач м. Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення хаты. Датлела ў светачы лучына, Памалу вочы жмурыць сон (М. Танк ТСБМ, V, 88). Здавалася тады, штоў хацеля стала гарыць у светачы смаляны агарак (I. Пташнікаў ТСБМ, V, 88). Кожная з іх [манашак] нясе ў руках светач (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 111). [Сал]: (Пяе.) He заходзіць ніхто к нам са светачам, Як пажар, як агністае сонца, Неразвейнага, вечнага свету чым Аслабеўшай уліў бы старонцы (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 72).

Светласць ж. У дарэвалюцыйнай Расіі тытулаванне некаторых уладарных асоб і князёў (ужывалася з займеннікамі: ваша, яго, яе, іх). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 421).

Свечнік м. Службовец вялікага князя, які адказваў за асвятленне пакояў, за паходні. У сутарэнні, у іхнай каменнай вязніцы, свечнік Лісіца трымаў паходню (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 189). 3 прыслугі выбралі свечнікаў, ліхтаршчыкаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 45).

Свінапас м. Пастух, які пасе свіней. Свінапас, злавіўшы здрадна У сіло стрынатку, Стаў чытаці ёй маралы (Я. Купала. Свінапас і стры468

натка 36. тв., Ill, 253). Нехта, кажуць, спытаўся ў такога, як.. [Данік], свінапаса: «Хлопец, а колькі штуку тваёй чарадзе?» (Я. Брыль ТСБМ, V, 91).

Свірэпа [ст.-бел. свйрепа, сверепа кляча; ст.-польск. swierzepa] ж. Кабыла. / трэба такому здарыцца, што ў гэты менавіта час у бацькі прапала свірэпа: ён нанач гледзячы і выправіўся шукаць жывёлу (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 181).

Світ [польск.] м. Зара, світанак. Доўгаўмроку ноч танула, Зараніца світ збліжала (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 253). Світы, захады крыляцца, На адной таўкуцца кладцы (Я. Купала. Знямога 36. тв., II, 258). [Юлія]: Глянь! відаць, ужо світае, закаханых світ вітае (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 67).

Світа1 [фр. suite] ж. 1. Служылыя людзі, якія суправаджаюць важную, высокапастаўленую асобу. [Мартын:] Едзе, бывала, пані, дык хто-небудзь з яе світы крычыць на нас, хлапчукоў: «Здымайце шапкі, галганы, на калені!» («ЛіМ» ТСБМ, V, 94). На плошчу ўступіў Міндоўг, па абодва бакі ад якога ехалі магістр Андрэй Стырлянд і холмскі біскуп Генрых,.. за імі ехала світа князя і княгіні, а таксама княжыя дзеці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Хутка князь падняў світу і пакінуў замак (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 339). Світа сядзелаў шатрах, такі быў яе загад (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 159).

  1. Афіцэры, якія складалі ваенна-прыдворны штат цара ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Світа2 ж. Доўгая сялянская верхняя вопратка з сукна. Далей пазіраю Ан ляціць конь, капытамі Скалу разбівае! На кані сядзіць ахлапам Ў свіце ці без світы, I без шапкі (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 338). Смалою, сасняком прапахла твая світа, шапка; у крывавых мазалях, нібы тыя таркі, твае далоні, а ты [плытагон] гоніш плыты ў чужыя краіны, гоніш золата роднага краю (А. Бялевіч ТСБМ, V, 94). Максімускочыў з пасцелі, хуценька апрануўся, паснедаў на хуткую руку і, уздзеўшы на свой паўкажушак шырокую світу з башлыком, падперазаўся тоўстым поясам і выйшаў зхаты (М. Машара ТСБМ, V, 94). ..скінуў цяжкі кажух, зняў шапку і застаўся ў шэрай, як лунь, даматканай, адмысловай работы світцы (М. Віж. Лабірынт Л, 5). Hi ў адной жанчыны не было такіх убораў — світы насілі з самаробнага сукна, а андаракі з беленага палатна (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 328).

Світка і сьвітка ж. Тое, што світа2. Амелька адхіліў крысо світкі і падаў Тэклі гладышык светлага мёду (У. Краўчанка — ТСБМ, V, 95). Невыдумная світка -убор на плячах, Барада, як снег белы такая. Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі (Я. Купала.

Курган 36. тв., V, 74). Але вецер, здавалася, заходзіў з другога боку, забіраўся пад сьвітку, пад сарочку, як іголкамі. калоўмаё цела (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 250).

Свіціна ж. Тое, што світа2. Я [Ярэма] табе [Аксане] не пара; яў шэрай свіціне, Ты ж дачка ктытара (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 425). Так думаў, ідучы ў латанай свіціне, 3 свянцоным гаротны Ярэма ў руках (там жа, 447).

Свойабразны, прым. Своеасаблівы. Аж прыкра зрабілася Кліму ад гідкіх слоў, што насіліся у цёмным, гарачым, свойабразным пеклі — гэтай лазьні (М. Гарэцкі. У лазьні Р, 24).

Свэны мн. Шведы. От-жа сядзяць там сабе ціха гэныя швайцары ды свэны! (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 185).

Свянцоны, прым. у значэнні наз., м. Нож, пасвячоны для вызваленчай барацьбы гайдамакаў. [Ярэма]: Заўтра ўночы ў Чыгірыне Свянцоны дастану (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 426). Даўно то мінула, як малой дзяцінай, Сіратоюў зрэб'і я калісь блукаў Без свіпгкі, без хлеба па той Украіне, Дзе Залязняк, Гонта з свянцоным гуляў (там жа, 482).

Святво н. Свята. I да святва Ашвінаў, альбо першага Конскага Вялікадня, рыхтаваліся па селішчах: рвалі рагоз, фарбавалі тканіны з цыбульнага шалупіння ці з яловых шышак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 69).

Святліца ж. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы (I. Шамякін -ТСБМ, V, 100). Пасядзела на кухні ў кутку 3 дзіцем я-не пусцілі ў святліцу бацькі (А. Куляшоў ТСБМ, V, 100). [Карміцелька:] А ты [князь] ідзі, ідзіў сваю святліцу беладубовую (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 26). Запрашала [маці сына] у святліцу, За дубовы стол саджала (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў... — 36. тв., IV, 288). А ў святліцы на палацях Маладая ў белай шаце Уздыхае (Я. Купала. Маладая ачуняла 36. тв., IV, 150).

Святлічка ж. Памянш.-ласк. да святліца. Зялёнай галінкай уткалі Святлічку, і ганак, і двор (Я. Купала. Сёмуха 36. тв., III, 14). Ад свету, ад бога Жадаю нямнога: Зямелькі з валоку, К ёй шнур неўдалёку, 3 святлічкай хацінку, За жонку дзяўчынку (Я. Купала. Ці ж гэта многа?! 36. тв„ I, 164).

Свяцілішча н. Храм. «Мы едзем да свяцілішча», рашуча сказала яна [Жывена] Святазару (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 311).

Севаста, ж. да севаст; прыдворная асоба ў Візантыі (тытул севаста быў уведзены ў XI ст.). Тады ж расказвала гаспадыня, што ўсемагутная севаста Зоя магла ўгадваць па бляску на гэтым абразе, ціўда410

дуцца ёіі тыя ці іншыя справы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 295). Брат прыдворнага еўнуха, упадабаны шасцідзесяцігадовай імператрыцай Зояй, гэты чалавек, які ляжыць цяпер у кутку царквы, пераступіў клятвы, быў каханкам не каханай ім севасты, урэшце дапамог ёй выбавіцца ад мужа, Рамана III (там жа, 179).

Севастакратар м. Імператар. [Мікадзім:] Цябе [Жывену] забраў коміт імператарскіх стайняў, высакародны Нікіфар Склір! Жанчына з іхняга роду славутая Склірэна была каханай самога севаспіакратара! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 147). Нікіфар, вяртаючыся з палаца, нібы прыносіў з сабою бляск двара, дзе кожны рух севастакратара адгукваецца ў такім мностве жыццяў, якія немагчыма злічыць (там жа, 176).

Сейм [ст.-бел. сеймь, сэймь, соймь; польск. sejm] м. 1. Саслоўнапрадстаўнічы орган у старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім і іх аб’яднанні Рэчы Паспалітай; сход гараджан і шляхты на Беларусі ў XV-XVIII стст. Прыехаў [кароль Сігізмунд] заклапочаны, бо ехаў з Літвы да Петрыкава на сейм (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 283). Алерабіць гэта яму [Алесю] было брыдка. Падпойваць шляхту, гарлаць на сейміках, глядзець, як потныя і ачмурэлыя людзі вырашаюць палітычныя пытанні бойкай і шалёна сякуцца на шаблях, ехаць на сейм (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 154).

  1. Парламент у Вялікім княстве Фінляндскім, якое ў 1807-1917 гг. уваходзіла на правах аўтаноміі ў склад Расійскай імперыі.
  2. Парламент у Літве (1922-1940) і Латвіі (1922-1934).

Сеймік м. (разм.). Сход шляхты павета або ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVIII стст., дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права. На слонімскі сеймік павінны былі збірацца ўсе дэпутаты Вялікага княства, перш чым адправіцца на агульны сейму Варшаву («Полымя» ТСБМ, V, 106).

Секундант м. Сведка і пасрэднік кожнага з удзельнікаў дуэлі. О, д’ябал! Зноўразважлівыя секунданты Зарадзілі нашу зброю He тымі набоямі... (Я. Сіпакоў ТСБМ, V, 109).

Селадон [фр. celadon, ад Celadon імя героя рамана французскага пісьменніка XVII ст. д’Юрфэ «Астрэя»] м. Аматар заляцацца да жанчын, валацуга. Румяныя еусны [графа Хаданскага] завучана ўсміхаюцца, — нават ямачка амура на адной шчацэ. Відаць, быў у свой час селадон, ведаў сабе цану (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 81).

Селішча м. Месца пасялення. I да святва Ашвінаў, альбо першага Конскага Вялікадня, рыхтаваліся па селішчах (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 69). Ваенны лагер жыў сваім жыццём: на ўскраіне се-

лішча палілі вогнішчы, на іх смажылі для вояў зайцоў, дзікоў і аленяў, упаляваных у пушчы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 520).

Селы мн. Старажытнабалтыйскі племянны саюз, які займаў да пачатку XIII ст. тэрыторыю на левым беразе ракі Даугава, на поўдзень сучасную Латвію і часткова сумежны раён на паўночным усходзе сучаснай Літвы. Але ён недаацэньваў Вячку, як і наогул усіх мясцовых людзей: палачан, латгалаў і селаў, якіх пагардліва называў сыраядцамі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 48).

Сельбішча н. Тое, што селішча. Раён Нямігі самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў, і манастыры, і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў («Беларусь» ТСБМ, V, 110). He абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям'я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча (Б. Сачанка ТСБМ, V, 110).

Сельгасарцель ж. Сельскагаспадарчая арцель. У калгасе.. абсталяван радыёвузел, ад якога праведзена лінія ў суседнія сельгасарцелі («Звязда» 36. тв., V, 110).

Сельджукі [ад уласн. імя Сельджук] мн. Галіна плямёнаў туркаўагузаў (X пачатак XI ст.), якія пад кіраўніцтвам Сельджука вялі захопніцкія войны (заваявалі частку Сярэдняй Азіі, большую частку Ірана, Арменіі, Грузіі). Сёння бог выпрабоўвае імперыю сельджукамі. Як дзеці адной праваслаўнай царквы, мы павінны стаць плячо ў плячо і сустрэць агнём і мячом бязбожнікаў у гарах Арменіі і Сірыі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 397).

Семінарскі, прым. Які мае адносіны да семінарыі, семінарыстаў. [Поп] успамінаў якую-небудзь, з юнацкіх яшчэ год сваіх, семінарскую песеньку (К. Чорны ТСБМ, V, 113).

Семінарыст м. 1. Навучэнец семінарыі. У гэты час [вучобы ў настаўніцкай семінарыі] дапытлівы семінарыст [А. Я. Багдановіч] знаёміцца з нелегальнай літаратурай («Полымя» ТСБМ, V, 113). Тут розныя Някрасавы і Дабралюбавы, дваране не з лепшых ды семінарысты, практыкуюцца ў нігілізме і «падкопах пад карэнне» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 354). У той самы момант, як спытаў гэтаў семінарыста, зрадасцю ўбачыў што не спазніўся (там жа, I, 300).

  1. Чалавек, які закончыў семінарыю. Адзінокі, ужо не малады халасцяк-інтэлігент, вясковец па паходжанню, семінарыст па адукацыі, Мікола ўсе свае сілы аддаваў нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларускага народа (М. Машара ТСБМ, V, 113).

Семінарыя [ад лац. seminarium рассаднік] ж. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі і іншых краінах, 472

што рыхтавала духавенства або настаўнікаў для пачатковых школ. Наймалодшуюў сям’і, Чэсю, упарты і ганарлівы Лешак паслаў пасля сямігодкі ў настаўніцкую семінарыю (Я. Брыль — ТСБМ, V, 113). У 1898 г. я вытрымаў экзамен у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (Я. Колас. Я. Ф. Карскаму 36. тв. у 14 т., XIII, 29). ..ён [Іван Тадорык] скончыў другую семінарыю (Я. Колас. На ростанях 410).

Семя н. Патомства, род. [Агапій:] Бач ты, як семя Міндоўгава на нас узлесці хоча! Ды мы крамяністыя, а на крэмені не надта пасееш! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 39). He, не пакіну я гэтай штукі, — Трафімыч патрос аўтаматам, — аж пакуль да канца не вынішчу дурное семя [фашыстаў] (У. Краўчанка -ТСБМ, V, 113).

Семярык м. Сем коней у адной запрэжцы. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах, Семярык каля ганка, стаеннікі белыя Рыюць дол капытамі (М. Лужанін ТСБМ, V, 114).

Сенат [ст.-бел. сенать, сэнать; лац. senatus ад senex стары] м. 1. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі. Аксён Каль выступаў ад грамады, як давераная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана (Я. Колас ТСБМ, V, 115). Галоўных зачыншчыкаў вырашылі арыштаваць, пасадзіць у пецярбургскую цытадэль і аддаць пад суд сената (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 116). To і вы аднадворцы? Але. Сенат не зацвердзіў (там жа, I, 271). Вот і брація сыпнула У сенат пісаці Ды падпісываць, ды з родных 3 бацькі, з брата драці (Я. Купала. Сон — 36. тв., V, 341).

  1. Дзяржаўная рада манарха і вышэйшая палата ў Рэчы Паспалітай.
  2. Вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме рэспубліканскага перыяду.

Сенатар [ст.-бел. сенаторк, лац. senator] м. Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенапіару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны зеярнуцца да уніяцкага nana (М. Машара ТСБМ, V, 115). 3 сенатарам Шалгуноў вёў знаёмства з даўніх гадоў (М. Віж. Лабірынт Л, 197). ..ваяка Канон Бецюнскі блытаўся ў раскошным доўгім адзенні і раз’язджаўся па мармуровай падлозе ў найтанчэйшых, як шоўк, скураных пантофлях, у якіх так спрытна ходзяць звыклыя да пышнасці сенатары (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 157). Цар уласнаручна праглядаў пратаколы кожнага пасяджэння суда, заахвочваў беззаконнасць сенатараў (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 173).

Сенатарскі і сенаторскі, прым. Які мае адносіны да сенатара, належыць яму. [Містэр Лаян] марыўужо аб сенатарскім альбо кангрэс473

менаўскім крэсле, нават думаў часам над тым, як пачуваў бы ён сябе ўролі губернатара (М. Лынькоў ТСБМ, V, 115). Папілі барышы, пабылі на імшы, I ў сенатарскі чын уступілі (Я. Купала. Пяць сенатараў 36. тв., IV, 76). Дык зноў сушаць мазгі, як схадзіць раз-другі, Сенаторскія сшыць кабмундзіры... (там жа, 77).

Сеннік м. Матрац, набіты сенам. Калі ж заспяваў першы певень, будзячы зорку Дзянніцу, паваліліся ўсе спаць на саламяныя сеннікі, а княжыч на пярыну (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 503).

Сеньёр м. Землеўладальнік у сярэдневяковай Заходняй Еўропе, што меў неабмежаваную ўладу на тэрыторыі, якой валодаў; вярхоўны феадал (сюзерэн) у адносінах да сваіх васалаў. Да сямі гадоў маленькі Вікберт выхоўваўся дома, потым, як і ўсіх рыцарскіх сыноў яго прывезлі ў замак сеньёра (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 237). ..старэйшы брат — уладарнік баронскага тытулу і сеньёр — не будзе клапаціцца ні пра разбураныя часам масты і равы вакол замка, ні пра паўднёвую сцяну, прабітую падчас вайны з князем Манфрэдам, калі той паўстаў супраць улады Ордэна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 115). [Альбрэхт:] — Я часцяком прыношу сюды слонак, таму сюды любяць прыходзіць багатыя гараджане і нават сеньёры (там жа, 127).

Сеньярына ж. Жонка сеньёра; заможная жанчына. Сама бачыла, як самлела каля мяне ўся ў золаце ды брыльянтах вяльможная сеньярына (А. Карпюк. Белая дама БД, 278).

Серабрак м. Гандляр сярэбранымі вырабамі. Яшчэ набыў [Андрэй] у серабрака маленькі літы складзень, дзе была выява старога Андрэя вырашыў падарыць Соф’і перад ад'ездам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 260).

Серадняк м. Селянін-аднаасобнік, які меў невялікі зямельны ўчастак і апрацоўваў яго сваімі асабістымі сіламі, па сваім маёмасным становішчы знаходзіўся паміж бедняком і кулаком. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, .. [Ларывон і Паліна] выбіліся з беднякоў у сераднякі (I. Шамякін ТСБМ, V, 119). [Лютынскі]: Бацька мой селянін... серадняк. Да рэвалюцыі гнуўся на чатырох дзесяцінах (К. Крапіва. Канец дружбы 36. тв., II, 78)"

Серадняцкі, прым. Які мае адносіны да серадняка, складаецца з сераднякоў. Да калгаса бацька меў серадняцкую гаспадарку (I. Дуброўскі ТСБМ, V, 119). [Брыль:] — Сіла імоц нашай дзяржавы трымаецца на саюзерабочага класа з працоўнай сялянскай, батрацкай і серадняцкай масай (Я. Колас ТСБМ, V, 119).

Серадняцтва н., зб. Сераднякі, серадняцкае сялянства. Яразумеў: што бедната і асноўная маса серадняцтва сталі на шлях калектывізацыі (П. Галавач ТСБМ, V, 119).

Сервітут і сэрвітут [ад лац. servitus (servitutis) рабства, падначаленасць] м. 1. Селянін, які меў абмежаванае права карыстацца чужой уласнасцю. Жывёлу гонеў парк галодны «сервітут» (Я. Купала. Запушчаны палац 36. тв., II, 215).

  1. Абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (пашыраныя былі зямельныя сервітуты: права праезду, прагону і выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі на чужой тэрыторыі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі інш.). Даўно ўжо да мястэчка даходзілі чуткі, што кармянчане ваююць з панам за «сервітут». Яны не ведалі дакладна, што азначае гэта мудронае слова, яны толькі ведалі адно, з панам яшчэ не зусімразмежаваны ад часоў паншчыны: гэты поплаў, куп’істы і гразкі, заўсёды быў пашаю для кармянскіх кароў (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 323). [Пан:] Хто можа ісці на мой маёнтак?.. Хіба тыя, што па сягоннешні дзень судзяцца са мною за сэрвітут (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 140).

Сервітутны, прым. Які мае адносіны да сервітута ў II знач. А з панам у яго выходзілі нелады на грунце сервітупіных спраў (Я. Колас. Дрыгва 36. тв. у 12 т., VII, 286).

Сердзюкі мн. Так называлася войска, якое было на ўласным ўтрыманні гетмана. Там са сваімі сердзюкамі Вяльможны гетман з старшынямі Скакаў на вараным кані (Я. Колас. Палтава 36. тв. у 14 т., X, 458).

Сернічкі мн. Запалкі. ..пры мне няма сернічкаў (В. Ластоўскі. Лябірынты -Тв., 85).

Серп м. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе вельмі дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня. Няма на ім [полі] месца, на якім не ступала б нага мужыка, над якім не прасвісцеў яго серп, не заспявала б каса, не сцёбнуў бізун (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 154). Свісне коска ў сваёй сенажаці, Бразне серп па загоне паспелым (Я. Купала. У свет 36. тв., II, 348). Як колас наспелы пад сярпом сагнецца, I смутная жнеяў Песня панясецца (Я. Купала. Поле 36. тв., II, 304). Работу кончыў серп у полі, Iлета хіліцца на спад (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 167).

Серпень [ст.-руск. сьрпьнь] м. Старадаўняя назва жніўня, месяц жніва. У канцы серпеня, калі пахла наваколле спелым жытам і калола босыя ногі прахалодная пожня, да берага прыстала вялікая лодка (В. Іпатава. Mapa MX, 340).

Серпеньскі, прым. Жнівеньскі. Густа падалі з неба халаднаватыя серпеньскія зоркі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 476).

Сетачнік м. Рабочы, які працуе на паперавырабляльнай машыне. Сетачнік тав. Кавалёў за першую працоўную вахту выпрацаваў каля трох тон паперы дадаткова да плана («Звязда» ТСБМ, V, 122).

Сеча ж. (высок.). Бой, бітва. Трымайцеся, званы! Пачуў вас... Коней асядлаў... Спяшае з Кіева дадому Усяслаў, — Будзе сеча, Будзе сеча... (Я. Сіпакоў ТСБМ, V, 123). А ўначы каля брамы Пігі залязгала зброя, завіравала сеча (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 226). ..у калідоры закіпела сеча, паўголыя, хто ў нагавіцах, хто ў адной кашулі купцы і ахоўнікі адчайна супраціўляліся прышлым (там жа, 137). ..сапраўды сустрэў брата войскам князь Яраполк, і была сеча, і перамагалі кіяўляне наўгародцаў і чудзь (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 36). ..жорсткая будзе сеча, сто тысяч мечаў заблішчаць, сутыкнуцца, пап’юць крыві (там жа, 235). На хвіліну ён [Алесь] падумаў, што вось-вось настане сеча, і засмяяўся. Яго немаглі забіць у бітве (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 386). Наперадзе, вядома, яшчэ скалы, у якіх трэба пратачыць сабе дарогу, пяскі, у якіх трэба не высыхнуць, зграбныя, як дзяўчаты, вербы, караніякіх трэба напаіць, і палі сеч, з якіх трэба літасціва змыць кроў (там жа, I, 231). Пачалася шматдзённая сеча (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 127).

Сіг м. Крок. За тры сігі ня можна чэлавекаразгледзіць (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 104).

Сікбадж м. Мясная страва. Стоячы ля гаспадароў, ён [Салім] гучна абвяшчаў назву кожнай [стравы]: — А вось сікбадж — мяса маладога барана, адваранае ў воцаце з шаўкавіцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 169).

Сікора [польск.] ж. Сініца. II перан. Прыгожая дзяўчына. [Навум]: 1 скажы [Юлія] мне праўду шчэру: Любіш? не? а я паверу; ..He саромейся, а скора Гавары, мая сікора! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв„ 58).

Сінедрыён [гр. synedrion сход] м. Савет старэйшын, вышэйшая дзяржаўная ўстанова з палітычнымі і судовымі функцыямі ў Старажытнай Іудзеі. Ва ўсіх членаў сінедрыёна былі не тое каб танзуры, а проста-такі даволі вялікія плешы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 108). Яны ўбачылі, што перад святым сінедрыёнам стаіць скручаны мужчына з маладой сівізною (там жа, 208).

Сіні, прым. у значэнні наз., м. Лейб-гвардзеец (лейб-гвардзейцаў называлі «сінімі гусарамі»). Здаецца, штандары ў «сініх» амаль такія самыя, як у палка Дамініка Радзівіла, таго, што першы ўступіўу Вільню (У. Арлоў. Сны імператара —ПМЛ, 218).

о Сінія шапкі і чырвоныя шнуры — пра гарадавых; паліцэйскіх у Расіі. Там і сям віднеліся сінія шапкі і чырвоныя шнуры (Я. Колас. Тоўстае палена 36. тв. у 12 т., IV, 147).

Сінкліт [гр. synkl6tos] м. 1. Група духоўных асоб, духавенства. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых.. на гадавое свята з навакольных па476

рафій, уваходзіўу царкву (М. Машара ТСБМ, V, 137). Сінкліт маўчаў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 281). II перан. Сход, сукупнасць якіх-н. асоб. На мяне заманулася паглядзець усяму сінкліту. Я кажу пра Віленскую следчую камісію (У Арлоў. Пакуль не згасла свечкаМКГ, 221).

  1. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі.

Сінод [ад гр. synodos сход] м. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі вышэйшы калегіяльны орган праваслаўнай царквы з 1721 да 1917 г. (цяпер дарадчы орган пры Патрыярху Маскоўскім і ўсёй Русі). Паступалі.. [справы] звычайна з гаспадарчага ўпраўлення сінода, куды епархіі звярталіся па грошы («Помнікі» ТСБМ, V, 137). He naneрымскаму служу 1 не «свяцейшаму» сіноду! Я аддаю сваю душу Свайму няшчаснаму народу! (Я. Купала ТСБМ, V, 137). У царскім застоллі, з выпадку каранацыі манарха, прымалі ўдзел у поўным складзе ўсе вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы — сенат, сінод, дзяржаўны Савет (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 31).

  1. Сход духоўных і свецкіх асоб для вырашэння спраў пратэстанцкай царквы.

Сінодскі, прым. Які мае адносіны да сінода. Тут пераважна былі кніжачкі, выданыя рознымі каміпгэтамі і гурткамі цвярозасці, або сінодскія выданні (Я. Колас ТСБМ, V, 138).

Сіноўнік м. Васілёк. Ці праўда, што валошка альбо сіноўнік — гэта хлопец, які не захацеў пакінуць зямлю і пайсці за прыгажуняй-русалкай у ваду, у бездть, за што і быў ёю пакараны? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 45).

Сінь м. Кітайцы. Народ сінь, які валодае стэпамі і горамі там, дзе ўзыходзіць сонца, кажа: «Няма большага няшчасця, чым няведанне меж сваёй краіны» (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 32).

Сіняблузнік м. Чалавек, які насіў сінюю блузу; рабочы. У гэты момант з аднаго пакоя куляй вылецеў нейкі сіняблузнік і ледзь не збіў з ног Прыстрома (X. Шынклер ТСБМ, V, 140).

Сіямскі, прым. Які мае адносіны да Сіяма старой афіцыйнай назвы Тайланда.

0 Сіямскія блізняты аднадумцы, блізкія ў якіх-н. адносінах людзі ці неразлучныя сябры. В. Бечык імкнецца паказаць непадобнасць кожнага майстра, знайсці такія рысы і дэталі ў іх творчай манеры, каб паэты той ці іншай генерацыі пры ўсёй іх ідэйна-эстэтычнай, грамадзянскай агульнасці не выглядалі сіямскімі блізнятамі (В. Яраш. 3 удумлівай любоўю ЭСФ, 345—346).

Сіяцельства н. Тытулаванне князей і графаў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, іх). — Прабачце, мадам, — сказаў Мусатаў. — У мяне 411

справа da іх сіяцельства (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 90). [Куторга] (зляканы): Ваша благароднае сіяцельства! Найяснейшая карона! Да я толькі сабе жартаваў, вось страшыў дурное дзяўчатка, каб яна прызволіла пайсці за мяне замуж (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 124).

Сказка ж. Спіс, рэестр. Малым быўшы, сляпых вадзіў; А падросшы і сам брадзіў; He прыпісаны да сказкі, I піак жыву з божай ласкі (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе! Тв., 55). Раздабыў усе паперы, запісаў мяне ў сказку... Што і бацька б, можа, шчэры He зрабіў такую ласку (там жа, 58).

о Рэвізская сказка — спіс асоб, якія падлягалі абкладанню падушным падаткам (складаўся пры рэвізіі).

Скальды мн. Ісландскія і нарвежскія паэты IX—XIII стст. Нашы скальды складаюць песні конунгам Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Англіі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 407).

Скамарох м. У Старажытнай Русі і ў пазнейшы час вандроўны акцёр. Тут Хомка ўспомніў, што ў вёску прыехаў цыган-мядзведнік. Ён скуплівае малых медзведзянятак для скамарохаў (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 265). Першае ўпамінанне аб скамарохах на Беларусі мы знаходзім у пропаведзях Кірылы Тураўскага (ХШ стагоддзе) («Беларусь» ТСБМ, V, 153). Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі дляўсяе акругі (М. Гарэцкі ТСБМ, V, 153). Адна з найбольш маляўнічых карцін спектакля паказвае выступленне вандроўных скамарохаў (У Няфёд ТСБМ, V, 153)... збіраліся ў каміннай залі, каб.. паглядзець імпрэзы скамарохаў (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 19). Ен [Браціла] уцёк са скамарохамі, вадзіў мядзведзя, іграў на гудку, мілаваўся з бессаромнымі маладзіцамі, піў мёд, a потым разам з сябрукамі забіў багатага латгала з-за грыўняў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 12).

Скапец м. Член фанатычнай рэлігійнай секты, якая ўзнікла ў Расіі ў канцы XVIII ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі. [У Аляксандра-Неўскай лаўры Яленскі] стаў прыхільнікам фанатычнай секты скапцоў («Полымя» ТСБМ, V, 156).

Скарамангій м. Адзенне накшталт каптана для выхаду ў свет. Скарамангій Нікіфарава — карычневы, з бліскучай сярэбранай каймою, вісеў на ягоных плячах, як чужы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 210). Ірына ажывілася ўспомніўшы былое, і папрасілася ў кладавыя, дзе ляжалі скруткі тканін, сувоі карункаў, стаялі каштоўныя, шытыя золатам пантофлі былых уладальніц старадаўняга маёнтка, віселі дзібаджы, дзівіцісіі, скарамангіі (там жа, 213).

Скарач м. Ручнік з доўгімі махрамі. Бярэ дзед скарач, канцыў вадзе мочыць, выкручвае, прылаўчаецца ямчэй па мухах секануць (Я. Ko478

лас. 3 боку ад жыцця ТС, 227). Умеў перакінуць сябе ці другога, Хоць у што захоча, абы не ў святога'. 3 скарача надоемалака кадушку, 3 вады зробе водку, з каменя падушку (Ф. Багушэвіч. Хцівец і скарб на святога Яна Зан., 398).

Скарб [польск. skarb] м. Дзяржаўная ўласнасць; казна. Былі там пасекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі I на трацяк іх засявалі Капу да скарбу, дзве дадому... (Я. Колас ТСБМ, V, 259). 1 грошы тыя начальства забрала да скарбу (М. Гарэцкі ТСБМ, V, 159). — Ну, а каб ён [Маркс], давёўшы, што прыватная ўласнасць рабунак і гвалт, узяў бы ды аддаў грошы проста скарбу, а пасрэдніка, домаўласніка, што з’явіўся за каморным, — застрэліў як рабаўніка ці гвалтаўніка? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 257).

Скарбец м. Памяшканне, у якім захоўваліся каштоўнасці (звычайна будавалася воддаль ад палаца). Мы кожан раз трох назем маскалёў кідалі, To жуцякалі за скарбец -аўжо свяціўранак (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 458).

Скарбнік (скарбны) [польск. skarbnik} м. 1. Службовая асоба ў феадальнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стст.; хавальнік дзяржаўнага скарбу (вёў улік прыходу ў скарб грашовых сум). ..да Марылькі надоечы сватаўся сын скарбніка (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 253). [Альгерд].. загадаў скарбніку Цімафею прынесці яму ў лажніцу куфэрак з самымі каштоўнымі камянямі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 539). «Дзіду, я сказаў!» — ужо загневаўшыся, князь падняў галаву ад ботаў, у якія абуваў яго слуга, і паўзіраўся ў скарбніка (там жа, 539). Скарбнік Васіль Кулешны, што стаяў паблізу, засмяяўся (I. Шамякін. Вялікая княгіня -ВК, 13). II Манах, які загадваў гаспадаркай у мужчынскім манастыры. [Еган:] Грошы, Што я даваў на скупку вэксалёў, Вы аддасце ў кляштар скарбніку (М. Клімковіч ТСБМ, V, 159). Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скарбнік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 324). Айцец рытар і скарбнік тутэйшых манахаў, баючыся на скарб з боку шведаў замахаў, Патаемна дабро дзесьці ў лёхах схавалі I прысягай святой сябе моцна звязалі (там жа, 329). // Наогул пра асобу, якая загадвае якімі-н. дзяржаўнымі або грамадскімі каштоўнасцямі. Андрэя абралі скарбнікам — збіраць і насіць камітэцкую казну (П. Пестрак ТСБМ, V, 159). Два парабкі.. сядзелі ў пастарунку заарыштаванымі за падазрэннеў нападзенні на скарбніка, які вёз грошы ў дывізійную касу (М. Чарот ТСБМ, V, 159). Наверсе толькі агульны бібліятэкар і скарбнік. Скарбнік і бібліятэкар маюць 479

права рашаючага голасу. Але гэта ва ўсіх зямляцтвах так (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 137).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі кіраўнік казначэйства, асоба, якая ведала фінансамі. Насваволілі.. [гусары] выійэй меры. П’яныя намагаліся патрабаваць сатысфакцыю ў губернскага скарбніка (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 289). Сябры ледзь прабіліся на волю са зброяй у руках, а потым у гневе на хамства і недалікатнасць скарбніка абзывалі яго пашахонскім графа.м і з кампаніяй сяброў тры ночы запар ірвалі ля ягонага дома петарды (там жа).

Скарбніца [польск. skarbnica] 1. Месца захоўвання дарагіх рэчаў, каштоўнасцей. Другі заходні неф служыў жыллём для замкавых жыхароў, і там былі скарбніца і падземны ход за Гараднічанку (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 25). Табе, сібірак, без граніцаў Сібір аддаю, мо’ што выспіш, Але мне да ўласнай скарбніцы Сібірскае золата ссыпеш (Я. Купала. Царскія дары 36. тв., IV, 140). ..моўчкі ўзіраўся [Алекса] на меч, аж пакуль сілай не выпхнуў яго са скарбніцы ацверазелы казначэй (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 23).

  1. Казна; месца захоўвання казны. Невялікае мураванае памяшканне станцыімела звычайны .. выгляд:.. направа .. мясцілася багажня, скарбніца і невялічкі першы клас, а налева — другі і трэці класы (Ц. Гартны-ТСБМ, V, 159).

Скарбовы, прым. 1. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны.. на арандаванай скарбовай зямлі (Я. Колас — ТСБМ, V, 159). Адгэтуль направа і налева і далёка ўглыб пачынаюцца бясконцыя абшары лясоў, велічэзныя лавы так званай скарбовай зямлі (Я. Колас. На ростанях 409-410). На настаўніцкі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка (М. Лобан ТСБМ, V, 159). Hi за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу (Л. КалюгаТСБМ, V, 159).

  1. Гаспадарча-фінансавы.

Скіпетр м. Жазло з каштоўнымі камянямі і разьбой знак царскай улады. Кабмітры, скіпетры, тыяры Што ўжо крывёй зліваў і дзед — Удзержыць, — вы ўзвялі на нары Унука, што йшоў за прасвет (Я. Купала. Перад вісельняй 36. тв., II, 54). ..ў тым Зімнім палацы захоўваецца залатая карона з рэдкімі брыльянтамі; скіпетр, верх у якога упрыгожаны вялізным алмазам вагою ў 194 караты (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 152).

Скіт [гр. sketis] м. Стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў глухой пустэльнай мясцовасці. Далёка асталіся Кержанскія лясы з рэшткамі колішніх стараверскіх скітаў (А. Пальчэўскі ТСБМ, V, 169).

Скіфы мн., адз. скіф, м. Агульная назва розных качавых плямёнаў, якія насялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў VII ст. да н. э. III ст. н. э. Можа гэта казка ці паданне Нашай фантастычнае зямлі... Паміж стэпаў у стагоддзях даўніх Скіфы легендарныя жылі (П. Панчанка ТСБМ, V, 169). Колькі народаў прайшло, пракацілася па гэтым стэпе! Скіфы, хазары, угры, торкі, печанегі... (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 489).

Склавіны (славіны) мн. Старажытны славянскі саюз плямёнаў, які сумесна з іншымі плямёнамі вёў войны супраць Візантыйскай імперыі і качэўнікаў. [Васіль:] — Ці помніце, што адказваў аварам правадыр склавінаў Даўрыт? Нешта накшталт таго, што не нарадзіўся яшчэ на свеце чалавек, які падпарадкаваў бы сабе сілу нашу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 202). Склавіны ўпартыя, але ўмеюць трымаць слова (там жа, 146). Як балгары прынеслі склавінам і антам толькі назву будучай дзяржавы, так ілітоўцы: «Літва», «Вялікае княства Літоўскае» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 116).

Складар м. Кладаўшчык. ..праз высокія вокны раз-пораз даносіліся галасы вагаўшчыкоў і складароў, што адкрывалі клеці і купецкія канторы, перагаворваючыся між сабой (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 550).

Склюд м. Сякера (баявая). А камандзір варты — статны, магутны пахолак у кальчузе, з баявым склюдам — сякерай, прымацаванай да тоўстага скуранога паса з бронзавымі пласцінкамі-акоўкамі, стаяў, як закамянелы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 542-543).

Скоец м. Манета. Гэты ісцінстваваць не будзе, сказаў Грыміслаў. Для яго ёсць дзве очыны. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Скорапіс м. Хуткае злітнае (у адрозненне ад устава і паўустава) пісьмо ў старажытных рукапісах. Варта адзначыць.., што заменаўстаўнога пісьма скорапісам раней за ўсе адбывалася ў дзелавой пісьменнасці (А. Булыка ТСБМ, V, 178).

Скрайні, прым. Крайні. Стоячы на прыпёку, каля сьцяны скрайняга дому, яны мужык і жонка любаваліся веснаеым разбудлівым бруненьнем Нямігі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 76).

Скрыпіцель м. Скрыпач, музыка. Скрыпіцелі загудзелі, Дружкі весела запелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 197).

Скрыпторый [ад лац. scriptor пісар] м. Сярэдневяковая майстэрня па вырабе рукапісных кніг (былі пашыраны ў Еўропе ў VI-XV стст.). Каб заняць час, ішла [Жывена] у бібліятэку — адзін з продкаў Нікіфара купляў кнігі ў скрыпторыі, дзе іх перапісвалі для імператарскай біб-

ліятэкі, тамуў скрынях і на паліцах ляжала лепшае напісанае ў Візантыі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 184). Цяперу скрыпторый, альбо пісьмянніцу, дзе стары Нячай сцеражэ дарагія скруткіпісьмёны, ходзяць малодшыя дзеці, яны ж, бывае, і чытаюць па чарзе перад кафлянай печчу ў вялікай зале то «Трышчану і Ізоту», то «Александрыю» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 535).

Скрыпты [ст.-бел. скрйпть, шкрйпть пісьмо, спіс; лац. scriptum] мн. Паперы, дакументы. Учасце ў ёй [эксдывізіі] прынялі людзі вельмі часамі падазронай славы, як Юзаф Свіда, Ігнат Тукала.. і іншыя, а найгоршым быў маршалак Бжазоўскі, банкарт аднаго з Юдыцкіх, каторы адпрысягнуў праўнасць скрыптаў натуральнага свайго бацькі, выданых ахмістрыні Бжазоўскай, гэта значыць сваёй матцы, аб каторых агульнавядома, што былі фікцыйныя (А. Абуховіч. Мемуары — Зан., 528-529).

Скрэпа ж. Прыгон. Яў гімназіі яшчэ быў, та й непаўналетак, калі цар Аляксандр Другі аслабадзіўмужыкоў ад скрэпы (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 547).

Скурапея ж. Кароста. Ды і як было не верыць, калі Раман лячыў травамі скурапею і скулы, упраўляў звіхі, выводзіў цяменнік, браў на рукі дзяцей з пярэпалахам і глядзеў ім у вочы, і дзецям адразу рабілася лягчэй (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 7).

Скутак [польск.] м. Вынік. He дабіўшыся на сходзе ніякага скутку, мы распачалі працу ў іншым напрамку: ..сабралі грошы і купілі некалькі лемантароў, пяць лібараў паперы і адчынілі школу (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў 36. тв. у 14 т., XI, 34).

Славеснасць ж. 1. Філалагічныя навукі (лінгвістыка, літаратуразнаўства і пад.). Спраеа была ясная: да славеснасці.. [Багдановіч] меў найбольшую схільнасць (С. Майхровіч — ТСБМ, V, 196). // Назва вучэбнага прадмета ў дарэвалюцыйнай сярэдняй школе, які даваў сістэматычныя веды па літаратуры. Мне прыйшлося вучыцца ў настаўніка Міцкевіча дзве зімы. Ен быў вельмі добры настаўнік. Добра вучыў рускай славеснасці, пісьму і арыфметыцы. I ніколі не караў, як іншыя настаўнікі («Помнікі» ТСБМ, V, 196).

  1. Вусныя заняткі з салдатамі па вывучэнні воінскіх статутаў у дарэвалюцыйнай рускай арміі. [Ротны Гланда:] -Панове, афіцэры, Бярыцеўзводы! Замест слаееснасці пустой Займіцеся работаю другой: Байцам тлумачце Сэнс свабоды I ўрада новага намеры (Я. Колас — ТСБМ, V, 196). — Наколькі я ведаю, падпалкоўнік, вы — жандарскі штаб-афіцэр умаёй губерні, а не аглядчык славеснасці! рэзка абарваў губернатар (М. Віж. Лабірынт-Л, 251).
  2. Мастацкая і вусная творчасць якога-н. народа.

Славянафіл м. Прыхільнік славянафільства. [Дзед:] Славянафілы ж, якія былі, такія і засталіся, толькі што не выціраюць масляных рук аб валасы, расчосаныя страхой, і не смаркаюцца ў руку, хаця схільныяўхваляць і тое, і другое (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 207). Славянафілы прапаведавалі ўсе старое, патрыярхальнае і выслаўлялі ідэю чуллівага адзінадушша народа і цара («Беларусь» ТСБМ, V, 197).

Слетак м. Маладая птушка, якая ўжо вылецела з гнязда. Мы з ёю [пляменніцаю] розмыта выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар ці слетак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 213).

Словалітня ж. Прадпрыемства па вырабе друкарскіх літар, шрыфталіцейны завод. [Адвернік:] — Ён [Скарына] магістрату Вільні прапануе пабудаваць друкарню, словалітню (М. Клімковіч ТСБМ, V, 206).

Слоўны, прым. Які мае адносіны да славеснасці, літаратуры. Важна адзначыць, што Кандрату Крапіве падуладны розныя слоўныяжанры (А. Бялевіч ТСБМ, V, 207).

Слуга м. У дарэвалюцыйным быце чалавек для асабістых паслуг, прыслужвання. Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям'ёю, слугамі, коньмі, з усім панскім скарбам (Я. Колас ТСБМ, V, 207). Тады паглядзім зблізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі! (Я. Маўр ТСБМ, V, 207). [Надзя:] Зараз во прыедуць графскія слугі і цябе, падкідыша, аддамо (А. Карпюк. Белая дамаБД, 315). Жрэц блаславіў яго [Міндоўга] схіленую перад ахвярным кастрышчам галаву, а слуга падаў авечы пузыр, ад якога моцна запахла бабровым струменем (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 70). Але ў ягонай [Відэвута] лажніцы слуг не аказалася, ён коратка патлумачыў, што адпусціў іх з рання (там жа, 306). ..нястомна чэрпалі з бочак і разлівалі ў чашы і брэцьяніцы хмельны мёд і піва княжацкія слугі (там жа, 63).

0 Ваш пакорны слуга 1. Ужывалася замест «я» ў размове для выказвання пашаны да таго, з кім гавораць. 2. Ветлівая форма заканчэння пісьма, паслання.

Слугаваць незак. Тое, што прыслужваць. А паны сабе балююць, П’юць заморскае віно, Для іх робіцца яно, — 1 ім лёкаі слугуюць, Як тут водзіцца даўно (Я. Колас ТСБМ, V, 207). Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкі I перад ім [панам] чуць абавязкі? I слугаваць яму, старацца Іў тры пагібелі згінацца? (Я. Колас. Новая зямля ТС, 230).

Служанка ж. У дарэвалюцыйны час жанчына, якая была слугой у каго-н. Акрамя таго, Халуста трымаў круглы год парабка і служанку, а ў час жніва і сенакосу наймаў сезонныхработнікаў (А. Чарнышэвіч -

ТСБМ, V, 207). Падрослых хлопчыкаў.. [удовы] аддавалі ў пастушкі, Дачок — багачам у служанкі (3. Бядуля ТСБМ, V, 207). Прыгледзеўшыся [Жывена], пазнала яе служанка суседзяў, часта сустракала яе на вуліцы то з кошыкам, то з берасцянкай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 307).

Служба ж. 1. Абслуговы персанал; слугі. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах (М. Лужанін ТСБМ, V, 208). Па сканчэнні «гутаркі» хатняя служба ўжо саджала пана.. ў брычку і побач паклала абкручаны ў палатніну кумпяк (П. Пестрак ТСБМ, V, 208).

  1. Зварот да ваеннаслужачага звычайна салдата, (разм.). [Драч:] А сам хто?.. Бародка можа і рабочага, а вусікі быццам афіцэравы... [Дашынскі:] -Блытаеш ты нешта, служба (К. Губарэвіч ТСБМ, V, 208).
  2. Работа па найме. Гістор’я старая: убогая дзеўка пайшла ў двор на службу для хлеба куска (Я. Купала. Зімою 36. тв., V, 8). Найгарчэйшыя у лузе ягады каліны, Найцяжэйшая на службе Доля у дзяўчыны (Я. Купала. Песня 36. тв., III, 223).

Службіт м. Слуга. Дземба далей абходзіць з келіхам і са жбанам, які яму службіты час ад часу напаўняюць (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 19). Тыя ж, хор гасцей, хор службітаў са святлом і Дземба (там жа, 25).

Службы мн. Падсобныя памяшканні, розныя пабудовы для гаспадарчых патрэб. Розныя гаспадарчыя службы кухня, склады, кладоўкі, -усё гэта ўваходзіла ў бальнічную сядзібу (М. Лынькоў ТСБМ, V, 208).

Служка аг. Работнік (работніца), слуга. Мабыць малады служка, адступаючы, прайшоў праз вогнішча, якое курэла і слалася па зямлі дымным покрывам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 99). Хлопцы вы з вусамі, Гаспадарце самі; He шукайце служкі Папраўляць падушкі (А. Пысін ТСБМ, V, 208). Што цяпер рабіць са служкам? Дзе яго падзець? (А. Чарнышэвіч ТСБМ, V, 208). Хто ж суніме гора служкі, 3 кім жа ёй пагаварыць? (П. Броўка — ТСБМ, V, 208). Гэта йдзе Тарас-нявольнік, Служка ясне-пана (Я. Купала. Тарасова доля — 36. тв., V, 209). Ведаць не будзеш няволі, Панскіх кайдан, бізуноў, Панскай не будзеш ніколі Служкай, сыночак ты мой (Я. Купала. Калыханка — 36. тв., IV, 365). Відзіць стольнік, што маскаль думае даць цягу, I блізка яму дапякці сільну ўзяў адвагу I дзеля таго з ганку служкам даў прыказы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 458). А хлопчыка ўзяла радня, Каб абярнуць і ягоў служку (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 12).

Служылы, прым. 1. У Рускай дзяржаве XV-XVII стст. які знаходзіўся на службе (пераважна ваеннай). Тут у [Тураве] асядалі майст484

ры, рамеснікі, гандляры, ваенная знаць княства і розны служылы народ («Маладосць» ТСБМ, V, 208).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу. Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам («Полымя» ТСБМ, V, 208).

Служыцель м. Тое, што слуга. У час канцэрта між радоў ходзяць служыцелі з падносамі і частуюць гледачоў чаем з мятай (В. Вольскі ТСБМ, V, 208).

Служыць і служыці незак. Выконваць якія-н. абавязкі, падпарадкоўваючыся каму-н. Адзін [сын] служыць у дварэ, Поле панскае арэ (Я. Купала. Былі ў бацькі тры сыны 36. тв., I, 173). Шторабіці, трэба жыці, — Стаў у двор за лесніка я, А служыці, дык служыці, Мабыць, доляўжо такая (Я. Купала. Калека 36. тв., V, 35).

Слухаўка [польск.] ж. Тэлефонная трубка. Падкаблук узяўся за адзін з трох, стаячых на стале, тэлефонаў. Потым перадумаў, паклаў слухаўку на мейсца й зьвярнуўся да Кузьмы... (М. Цэлеш. «Янкасеяў — людзі жалі» ХБ, 126).

Слынны, прым., адрадз. Вядомы. Паехалі, па дарозе яшчэ далучыліся абражаныя, ды ўсё слынныя: князь Юры Заслаўскі, князь Раман Кобрынскі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 427). He было за Уладзімірам слыннай справы, каб устрывожыцца і думаць пра яго ўсур’ёз (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 19).

Смаласкоп м. Прыстасаванне для асвятлення памяшкання. Увайшлі ў тронную залу, скупа асветленую двума камінамі, дзесяткам смаласкопаў і верхнім святлом праз вузкія вокны (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 61).

Смаляк м. Смаляны кавалак дрэва, які выкарыстоўваўся для асвятлення. На плошчы ўвечары народу было як маку, хаця цяжарныя дажджом аблокі ледзь не дакраналіся да смалякоў, якія скрозь матляліся вогненнымі венікамі, прыбітыя да слупоў, пад якімі нястомна чэрпалі з бочак і разлівалі ў чашы і брэцьяніцы хмельны мёд і піва княжацкія слугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 63). У калідорах замка гуляў скразняк, смаляк у маёй руцэ трапятаў, як чырвоны каснік (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 375). А я яшчэ памятаю, калі людзі смалякамі ды лучынай асвятляліся (I. Сіняўскі — ТСБМ, V, 217).

Смаляне мн. Жыхары Смаленскага княства (феадальнай дзяржавы з цэнтрам у Смаленску, якая ў XII-XV стст. займала тэрыторыю сучаснай Смаленскай, часткі Маскоўскай, Калужскай, Цвярской, Бранскай абласцей Расіі, усходніх раёнаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей Беларусі). Цьмяным быў і самы блізкі час, ніхто не ведаў, куды паверне князь па Дняпры: ці ўніз — на Кіеў, ці ўверх — на смалянаў (К. Тарасаў.

Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 35). Хто Смаленск ваюе, той мсціславічаў топча, і смаляне топчуць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд Тж., 151).

Смерд і смэрд м. 1. У Старажытнай Русі селянін-земляроб, які быў у феадальнай залежнасці; слуга. Збоку глядзець добрае ў яе [Рагнеды] жыццё, зайздросцяць ёй тутэйшыя смерды; не трэба ёй жаць, даіць, прасці, гатаваць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 46). Жыцень жа вечна хітрыў са смердамі, што прагна падлічвалі копы жыта, гурбы рэпы і бручкі, гарнцы гароху і бобу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 335). Смэрд, прыбіраючы княжую сьвятліцу, палючы ў печы, кажны дзень чуў усю работу ваяводы і бачыў, што ў гэтай рабоце нічога нязвычайнага ня было (В. Ластоўскі. Смэрд і ваявода Тв., 29).

  1. Перан. Нязнатны чалавек, чалавек з простанароддзя. Я не сплю, Цішук, — падаў ён голас крыху маладзейшаму, але смеламу і кемліваму вою, даўняму сябру і паплечніку з простых смердаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 17). Пеўнік не ведаў, што дзяўчына была пляменніцай самога епіскапа, што Лату смяротна і небяспечна было быць там, дзеяна, бо ён смерд (У Караткевіч -ТСБМ, V, 219)... калчан, зякога тырчалі жалезныя стрэлы, упрыгожаны касцяной накладкай такой тонкай работы, якая павінна была ўпрыгожваць хіба толькі яго рэчы -яго, наследнага княжыча, а не яе, дачкі смерда (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 198). А смэрды і ня думаюць, што яны -роўны паном, што яны маюць косткі не чарнейшые за паньскіе, што яны такіе ж людзі, як і паны (М. Гарэцкі. Рунь Р, 13). / у параўн. Князь тут дняваў і начаваў Абы далей ад свецкіх спраў; Хадзіў, як смерд, без жупана (А. Бажко ТСБМ, V, 219). [Альгерд:] А таксама нясіце сюды адзенне для нашага брата Яўнута, не можа ж ён змагацца ў кажуху, як смерд! (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 559).
  2. Форма звароту, якой карысталіся прыгоннікі ў адносінах да простага люду (зневаж., пагардл.). [Еган да Скарыны:] Вось і сядзі ў яме, смерд пышлівы! (М. Клімковіч — ТСБМ, V, 219). [Жрэц:] — Ты адмаўляешся ад пяці грыўнаў, смерд?! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 364).

А Селянін-смерд'. Т. Шаўчэнка і Я. Купала збліжаюць лёс княгіні злёсам .. жонкі селяніна-смерда, які загінуўу час паходу (ТСБМ, V, 219). Хлопчык-смерд'. Даведаўшыся, што дачка пасябравала з хлопчыкамсмердам, князь загадаў прывесці Мірошку да сябе ў святліцу (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 181).

Смердаўскі, прым. Які належыць смерду. / у параўн. Тут таксама было цёпла ад печы — не цёмнай, не задымленай, як у простых смердаўскіх зямлянках (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 258).

Смердка, ж. да смерд; жонка ці дачка смерда. ..ён [гаспадар] ажно расчуліўся ад такой спакойнай, нешматслоўнай і глыбокай дабрыні простай смердкі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 55).

Смочка [польск.] ж. Нарост, лядаш. Богуш ні то сядзеў, ні то ляжаўу перадку вазка, час ад часумацаючы вусы й бараду і скідаючы зь іх смочкі намёрзшага лёду (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 39-40).

Смута ж. Мяцеж, паўстанне, беспарадак. А ў нядзелю ў царкве гарачае казанне казаў бацюшка, падымаючы рукі ўгору — пра смуту, пра Русь і пра веру ў госпада бога (Я. Скрыган ТСБМ, V, 223).

Смык м. Старасвецкая прымітыўная барана. He толькі на «лядах», але нярэдка і на стараворыўных глебах скарыстоўваўся першабытны смык прылсіда, якую рабілі з яловых плашак («Помнікі» ТСБМ, V, 224). Бараны жалезнай не спанатрыў ён [гаспадар], Смыкам дапатопным Ерзае загон (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару 36. тв., IV, 160). Зямлю саха і смык мярэжыў, А што ты мела з свайго жніва? (Я. Колас. Калгаснае 36. тв. у 12 т., II, 32).

Смычок м. Памянш.-ласк. да смык. Там снуе араты 3 крывуляйсахой; Там смычок зубаты Скача над раллёй (Я. Купала. Падарожны 36. тв„ I, 308).

Собскі, прым. Уласны. Некаторыя гісторыкі выказвалі думку, што ў летапісныя часы ўсякая малая рэчка бяз собскага ймя называлася Нямізай (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 221).

Сойм [ст.-бел. соймь, сэймь, сеймь; польск. sejm] м. Тое, што сейм. На сойм з’язджаецца шляхта (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 24). Цяпер з палякамі што разам — тое пароўну: разам у паходы, разам на васальныя соймы ў Любліне ці Парчове (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 423). Але амаль увесь двор ужо праваслаўны, і паны-рада абурана шэпчуцца аб тым, што час збіраць сойм і аспрэчыць вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 390).

Соймік м. Тое, што сеймік. Соймы, соймікі равелі, Суседзі маўчалі (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 414).

Сок м. 1. Чалавек, які сочыць у час палявання, каб звер не ўцёк. Уначы яшчэ падваліў снег, засыпаў усе сляды і мурашнікі, але сокі казалі, што мядзведзь не пакідаў пратаптанага іхнімі лыжамі кола (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 200). // перан. Шпег. Людзі здзівіліся б яшчэ больш, каб даведаліся, што гэтага чалавека ўжо колькі дзён беспаспяхова шукаюць па ўсім наваколлі сокі і служкі доказнай інквізіцыі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 371).

  1. Пошук. [Віктар:] — Або «плюта» гэта нягода. А вось «сок», ад слова «сачыць». А мы ўзялі дурное «розыск»... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 124-125).

Солтыс [ст.-бел. солтысь, шолтысь, шелтысь — стараста; ст.-польск. szohys, ад с.-в.-н. schultheise} м. 1. У міжваеннай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (1920-1939 гг.) сельскі стараста. Вярнуліся паны.., пачалі заводзіць свае парадкі.. Войтаў, солтысаў пазаводзілі (Я. Колас ТСБМ, V, 231). Лукаш Шульга, якога палякі паставілі за солтыса, усіх рагазінцаў конна і пеша выганяў рамантаваць грэблю... (Р. Сабаленка-ТСБМ, V, 231).// Стараста на акупіраванай тэрыторыі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Шукаліяны [партызаны] солтыса Аляхновіча забіць (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 56).

  1. У феадальнай Польшчы і Рэчы Паспалітай намеснік феадала ў вёсцы або мястэчку, які збіраў падаткі з насельніцтва, наглядаў за выкананнем феадальных павіннасцей.

Сома ж. (міф.). У старажытнаіндыйскай міфалогіі «боскі» (верагодна, галюцынагенны) напітак і бажаство гэтага напітку; валадар свету і неба, бог над усімі багамі, першатворца ўсяго існага. Таму з раніцы пад спевы сеяшчэнных гімнаў гатавалі спецыяльныя служкі напітак багоў — сому, якою напалам з малаком будуць апырсканы ахвярныя вогнішчы іякую перад усходам сонца будуць піць самі жрацы, каб адчуць Неадчувальнае... (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 11).

Сонцаварот м. Год. Сонцаваротаў дваццаць, магчыма, трохі меней, жыў ён на зямлі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 10). За сваёўжо немалое бурнае жыццё (як-ніяк, трыццаць дзевяць сонцаваротаў жыў на зямлі) ён пабачыўмностеа людзей, цэлае мора людзей (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 419-420). Пражыў аж восемдзесят сонцаваротаў! Зайздросны лёс! Князь-будаўнік! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ).

Сорак, мн. саракі. Мяшок, у які складалі 40 сабалёвых шкурак, г. зн. неабходны набор на поўную шубу.

0 Сорак саракоў чаго незлічонае мноства, вялікая колькасць. Крыж сімвалам галоўным быў князёў, баярынаў, купцоў, крыжоў маскоўскіх не лічыў; казалі — сорак саракоў (П. Броўка. Крыжы і зоркі ЭСФ, 350).

Сорбы [ням. Sorben нямецкая назва лужычан] мн. Лужычане, якія ў VIII—X стст. уваходзілі ў склад палабскіх славян (палабскія славяне група заходніх славян, племянныя саюзы бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сербаў). Яе [Жывены] мовы ён [стрэчны] не разумеў, аднак помніў, што продкі яго з сорбаў — славян, якія яшчэ паўтара стагоддзя назад змагаліся тут супраць Альбрэхта Мядзведзя, які, урэшце, пераламаў іх супраціўленне і зрабіў гэтую зямлю нямецкай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 119).

Сотка ж. (разм.). Мера гарэлкі ў адну сотую частку вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці. Гаспадыня дае [бацьку] сотку і ідзе спаць (М. Гарэцкі ТСБМ, V, 235).

Сотнік м. 1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі і іншых княствах усходніх славян, а таксама ў стралецкім войску Расійскай дзяржавы ў XVI-XV111 стст. Баяр ужо сотнік, Усяслаў ~ дзесятнік і Алегужо нароўні са сталымі дружыннікамі! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 351). «А ты хто, каб пытагіца?» «Вялікага князя Аляксандра сопінік Іллініч» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд Тж., 161). ..баярын Рацібор займаўу войску не апошняе месца ён быў сотнікам (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 498). Калі ў час паходу ўсё ж памёр знатны сотнік, як казалі, пасечаны ў бітве, манголы спыніліся ў даліне і, паставіўшы чорную юрту, а над ёю павесіўшы чорную харугву, трое сутак чакалі, пакуль шаманы дапамогуць душы памерлага пазбегнуць сустрэчы з жахлівымі боствамі цара падземнага свету Эрлік-хана (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 141). I таму, сунуўшы старшаму отраку вавёрчыну ійкурку, каб не казаў нічога сотніку, падаўся Алекса дадому (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 20). Пачаў [хлопец] пералічваць: камандзір варты, сотнік, ваявода, маршалак, намеснік... (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 360). Нізкалобы сотнік Карніла першы ўбачыў з кутняй вежы далёкі натоўп і, нягледзячы на тое, што быў цяжкадум, зразумеў, чым гэта пахне (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 52).

  1. Обер-афіцэрскі чын у казацкіх войсках Расійскай імперыі, які адпавядаў чыну паручніка ў рэгулярных войсках. // Асоба, якая мела гэты чын. Казацкі сотнік загадаў пякчы белыя пірагі для казакоў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 263). // Воінскі чын у рэестравых казакоў украінскіх казакоў, якіх наймаў польскі ўрад у XVI-XVII стст. на ваенную службу для аховы паўднёвых межаў.
  2. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў XVI-XVIII стст. А тым часам Пышнымі радамі Выступалі атаманы, Сотнікі з панамі, I ўсе ў золаце гетманы (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 409).
  3. Службовая асоба гарадскога самакіравання на Беларусі ў XVIXVIII стст., якая ўзначальвала сотню, выбіралася з заможных сялян і падпарадкоўвалася войту.
  4. Выбарны начальнік соцен аб’яднанняў гандлёва-рамеснага насельніцтва, падобных да еўрапейскіх цэхаў, утвораных паводле прафесійна-тэрытарыяльнага прынцыпу (кавальскія, ганчарныя і інш.) у гарадах Старажытнай Русі, Вялікага княства Літоўскага і Расійскай дяржавы XI-XVIII стст.

Д Сотнік-маладзец: Іяе ж прыйшла гадзіна, Сэрца нашло галубца! Вось зіркнулараз дзяўчына На сопгніка-маладца! (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 341).

16а Зак. 3825

489

Сотнікаў, прым. Які належыць сотніку. I тут сотнікава цела працяў жахлівы боль (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 193).

Сотня ж. 1. Вайсковае падраздзяленне, арганізацыйная баявая адзінка ў старажытнарускім войску, якая звычайна налічвала 100 чалавек. Сотня заціхла, кожны ў свае думы пагрузіўся, суседу словам не дакучае (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 151). Падзеленыя.. на дзесяткі, сотні і тысячы, людзі ішліў адносным парадку, кожная сотня пад сваім сцягам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294). [Бацька:] Ідзі ў сваю сотню і спаўняй сваё (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 349). Глінскі з сотняй.. адправіўся пад Слуцак (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 222).

  1. Грамадская і ваенная арганізацыя ў германцаў і шэрагу іншых народаў Еўропы ў перыяд пераходу ад першабытнага ладу да феадалізму.
  2. Частка гарадской абшчыны ў феадальнай Беларусі, вылучаная з вайсковымі фіскальнымі мэтамі (у ліку галоўных абавязкаў членаў сотні былі работы на замкавых аб’ектах і іх абарона ад нападкаў праціўніка; соценны падзел існаваў да пачатку XVIII ст.).
  3. Саслоўна-карпаратыўная арганізацыя купецтва і гандлёва-рамеснага насельніцтва на тэрыторыі Старажытнай Русі, Украіны, Беларусі, Расіі ў XI-XVIII стст.

о Воўчая сотня — назва спецыяльнай, карнай вайсковай часці ў арміі Дзянікіна ў час грамадзянскай вайны. Затое ж Ванька Кудлаты чуўся, як найлепей, асабліва падабалася яму Чортава сотня, боў Дзянікіна былі Воўчыя сотні., і Ваньку было надта цікава ведаць, хто з іх пабора: ці Чортава сотня, ці Воўчая сотня?.. (Я. Колас. Ванька Кудлаты 36. тв. у 12 т., V, 104). Чорная сотня існаваўшыя ў Расіі у 1905-1907 гг. пагромныя паліцэйскія арганізацыі для барацьбы з рэвалюцыйным рухам і масавых яўрэйскіх пагромаў. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны, Нагнаўйіы чорных соцен шаек (Я. Купала. Песня вольнага чалавека — 36. тв., I, 260).

Соцкі м. 1. Стараста ў Рускай дзяржаве ў XV-XVII стст. П У Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі, выбарная службовая асоба ад гарадскога насельніцтва, дзяржаўных сялян (а пасля рэформы 1861 г. ад усіх катэгорый сялян), якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсках, выконвала распараджэнні станавога прыстава. [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта — Тв., 120). I давай я лічыць паноў новых зноў: Стараста, соцкі, пісар, старшына, Пасрэднік, ураднік, асэсар і суд, 3 ’езд міравы, прысутства і сход... (Ф. Багушэвіч. Быў у чысцы! Зан., 413). Ураднік апус490

ціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўся ў рукаў (Я. Колас ТСБМ, V, 236). Соцкі раптоўна ўстрапянуўся (А. Карпюк. Рэквіем БД, 320). ..соцкі схапіў з галавы мегерку, нізка пакланіўся (там жа, 321). Тыя' ж, Ураднік, Соцкі. Пасля сяляне, сялянкі (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 261). ..і ўсе ідуць за соцкім у бок пажару (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 96). На другі дзень соцкі прынёс бумагу ў Куты ад вурадніка (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 39)... мужык той быў чуць не сацыяліст: панскую кабылу назваў брыдка і земскага калісь дурнем злаяў перад соцкім (Я. Колас. «Слабода» 36. тв. у 12 т., IV, 7).

  1. Тое, што сотнік у I знач. Дзесяцкі? Дзесяцкі. Хочаш быць соцкім? У мяне! He, той горда ўскінуў галаву (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 254-255).
  2. Маладыя служыцелі для даручэнняў, пераважна ў ратушах Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіны і заходнеўкраінскіх зямель у XVIIXVIII стст.

Сошка ж. 1. Памянш. да саха. Пагукваў дзядзька ўжо на поліі ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з коннікам таміўся, Як сошку часта ён спыняе, 1 пырнік дзікі вытрасае (Я. Колас ТСБМ, V, 236). Бразджыць, скача сошка To на пень, то з пня (Я. Купала. Араты 36. тв., II, 44). Прачнуліся нівы і хаты: Уся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля статку іграе жалейка (Я. Купала. 3 песень аб вясне 36. тв., II, 96).

  1. Кавалак зямлі, які лічыўся адзінкай падатковага абкладання.
  2. Абшчына, што аб’ядноўвала ў сваім складзе людзей для выплаты подацей.

0 Малая сошка нязначны, малаважны, неўплывовы чалавек. Iўсе ведалі, што гэта не проста словы, што, крый божа, трапіць Арцёму Захаравічу цяпер на вочы: літасці не будзе нікому, нават другому і трэцяму сакратарам, нават Валатовічу, не кажучы ўжо аб загадчыках аддзелаў, інструктарах і іншых «малых сошках» (I. Шамякін. Крыніцы ЭСФ, 218).

Спаборнік м. Чалавек, які прымае ўдзел у спаборніцтве. Спаборнікі не хочуць, каб іхнія машыны прастойвалі лішне на рамонтных канавах (X. Шынклер ТСБМ, V, 237). Рук яно [Палессе] чакае Новых, гаспадарных, Спаборнікаў стойкіх, Брыгадаўударных (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 165).

Спалучына ж. Сувязь. -Гэта спалучына з грамадствам, з вашай функцыяй у ім... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 96).

Спафарый м. Ахоўнік-мечаносец. Калі Жывена аднойчы наважылася выйсціў сад, нячутна ўзнікла ля яе постаць спафарыя ахоўніка16а*    491

мечаносца, што заўсёды суправаджаў Нікіфара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 184).

Спацыр м. Шпацыр, прагулка. Калі выходзілі на раньні спацыр, дык Сэм ужо ня браў Джэка на пасачак і не дакараў яго за дрэннае захоўваньне (А. Галіна. Сэм і Джэк К, № 5-6, 69). [Шура:] А ў лес гэта ты пгаксама з Волькаю ездзіў? .. На спацыр ездзілі? (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 209-210).

Спацыраваць незак. Шпацыраваць, прагульвацца. 3 табою ня брыдка спацыраваць і на Піткін эвэню (А. Галіна. Сэм і Джэк К, № 5-6, 69).

Спачывальня ж. Спальня (звычайна ў палацы, у баярскіх харомах і пад.). Паданне гаворыць, што вёскі тады яшчэ не было, усюды стаяў лес, і Пятру загаддзя была пабудавана царская спачывальня (М. Ракітны ТСБМ, V, 256). Княгіня Дабранега плакала ў сваёй спачывальні (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 167). Маленькім хлапчуком ён [Вячка] баяўся начнога змроку, але бацька і маці не дазвалялі запальваць у спачывалыіі свечку (там жа). Амаль увесь невялічкі задні пакойчык, што межаваў з замкавай спачывальняй войта, займалі глыбокае крэсла і, перад ім, вялізныя начоўкі, сажні ў тры даўжыні, сажні ў паўтара шырынёю (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 64).

Спец м. (разм.). Прадстаўнік інтэлігентнай прафесіі, спецыяліст (тэрмін ужываўся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі да сярэдзіны 20-х гадоў XX ст. у адносінах да выхадцаў з непралетарскага асяроддзя). Турбіну манціравалі замежныя спены (М. Гроднеў ТСБМ, V, 259). Бацька, вялікі спец, інжынер, які прыехаўу Расію яшчэ да імперыялістычнаіі вайны і астаўся жыць пасля рэвалюцыі, хацеў, каб адзіная яго дачка стала ўрачом (I. Навуменка ТСБМ, V, 259).

Спіртоўка ж. Спіртавая лямпа. Што ж, будзем лячыць, сказала Алаіза, вымаючы з клунка банкі, спіртоўку (Л. Арабей — ТСБМ, V, 263).

Спірытус м. (разм.). Спірт. Пад мяснымі і расольнымі патравамі стаялі спецыяльныя срэбныя фаеркі, у якіх вясёлкавымі агнямі гарэў спірытус, каб яда не астыла (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 87). [Яўхім:] — Неяк, па пояс у ледзяной вадзе, я наводзіў пераправу... Меркаваў, выйду са строю ... Падышоў гечерал і загадаў даць спірытусу (I. Гурскі ТСБМ, V, 264).

Сплюндраваць, зак. да плюндраваць. Зрабілі [крыжакі] сваё, сплюндравалі дворышча, спалілі селішчы навокал і нарабавалі, што маглі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 437).

Спранджысты [польск. spr^zysty 1. Пругкі, эластычны. 2. Энергічны], прым. Энергічны. [Поп:] ня слухай ты [княжна] салодка-атрутных прамоў спранджыстых настаўнікаў яго [паніча], беражы пасад 492

прадзядоўскі, і веру сваю сьвятую праваслаўную беражы...» (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы Р, 90).

Спраўджаць [польск. sprawdzac] незак. Правяраць. У Слуцку, на апошняй станцыі, заўсёды спраўджаюць пагранічнікі у пасажыраў дакумэнты... (М. Кавыль. Ніхто цябе не запыніць К, № 7, 71).

Спраўнік і іспраўнік м. Начальнік павятовай паліцыі ў царскай Расіі. Выконваць .. загад губернатара прыехаў павятовы спраўнік з прыставам і стражнікам (М. Лобан ТСБМ, V, 277). Унізе справа пасля подпісу спраўніка стаяла маленечкая квадратная царкоўная пячатка (М. Віж. Лабірынт Л, 42). [Пранцісь]: А такі, пане дабрудзею: стражнікаў паклікаць, спраўніку данясці (Я. Купала. Паўлінка — 36. тв., VI, 206). Кожны слухач Тэхналагічнага інстытута .. абавязаны прад’явіць свой білет мясцоваму паліцэйскаму начальству (гараднічаму, спраўніку ці станавому прыставу) (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 172). Паклікалі паліцмайстра, спраўніка, земскага начальніка, прыстава, казацкага афіцэра (Я. Колас. Бунт 36. тв. у 12 т., IV, 21). Учора сустрэў на дарозе спраўніка з людзьмі і разрадзіў па іх стрэльбу (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 43). Панаехала туды многа стражнікаў ураднікаў, прыстаў і сам іспраўнік (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., V, 59).

Спраўца м. Вінаваты, зачыншчык. Ну ясна, вы жразмілаваліся. А тое, што ён спраўца таго, што яны дабро маё паплюндравалі, што ў зэшлым часе продак Пятро здабыў, што я здабыў? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 132).

Спуд 1. Мера вадкіх і сыпкіх рэчываў.

  1. Тайнік.

0 Пад спудам без выкарыстання, ужывання, прымянення; у забыцці (трымаць, заставацца, знаходзіцца). Недзе ж пляснее ў скрынях пад спудам хараство узоры слуцкай зямлі (А. Калачынскі. Хлопец з нашага сяла ЭСФ, 284).

Срога [ст.-бел. срога, срокго < срогйй, срокгйй строгі, суровы, жорсткі — польск. srogi], прысл. Строга. Ксяндза меў дарэктарам; той пільнаваў срога, He папускаў на кепства, вучыў хваліць Бога (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 443).

Срэбра н. Дробная разменная манета са сплаву серабра або нікелю. Па гэтай прычыне нават згон — права гаспадара на рабочыя рукі па-за паншчыннымі днямі, калі гіне на корані ўраджай або залева ці нечаканая летняя палавень пагражаюць вымачыць сенажаці, — павінен быў аплачвацца панамі: ад дваццаці да дваццаці пяці капеек срэбрам на дзень (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 109-110).

о Срэбра корнае срэбра ў злітках. Пудамі важылі [купцы] срэбра корнае (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды -ЖЖ,131).

Срэбранік м. 1. Чалавек, які вызначаецца срэбралюбствам; прагны да грошаў. Чалавека можна падкупіць рознымірэчамі: срэбраніка -звонам манеты, хціўца і себялюбца пахвальбой (Р. Сабаленка ТСБМ, V, 290).

  1. У паўночна-ўсходняй Русі ў XIV-XVI стст. сяляне, якія бралі ў гаспадара ў доўг серабро, за што, акрамя свайго доўгу, плацілі працэнты або адраблялі павіннасць.
  2. Старажытная дробная сярэбраная манета, якая чаканілася на Русі з канца X да пачатку XI ст.

0 Трыццаць срэбранікаў плата за здраду, цана здрады. [Мігуцкі:] Падумайце. Лібрэта гатова. Ганарар трыццаць... [Гудовіч (падхоплівае):] Срэбранікаў (К. Крапіва. 3 народам ЭСФ, 369). [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку (А. Кучар-ТСБМ, V, 22).

Срэбшчына ж. Грашовы падатак ваеннага прызначэння з усіх, без выключэння, саслоўяў. Зменшыць, напрыклад, срэбшчыну ваенны падатак (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК).

Ссылка ж. Месца, куды ссылалі (ссылка як асобны від пакарання захоўвалася ў савецкім праве да 1922 г.). [Нявестка]: (галосячы) Што ж, міленькі, цяпер будзе? Ў ссылку могуць засудзіці (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 109).

Ссыльны, прым. у значэнні наз., м. Той, хто знаходзіўся ў ссылцы. [Сам]: (панура) Уся вёска сходку скліча, Мне праступкі ўсе паліча; Скажуць: ссыльнага не трэба... (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 111).

Ссыпка ж. (разм.). Зерне, якое здавалі бацькі сельскіх школ на патрэбы школы. [Саханюк:] Я грунтуюся на цыркуляры дырэкцыі народных вучылішчаў, які зазначае, што раз была пастанова валаснога сходу даваць ссыпку, дык ваша вёска не мае права яе адабраць. Вось чамуя і прыехаў забраць гэту ссыпку (Я. Колас ТСБМ, V, 293).

Стадола ж. Канюшня на заезным двары. Будынак пры гасцінцы — гэта была карчма, самая сапраўдная, з стадолаю і нацярушанаю перад ганкам саломаю (К. Чорны ТСБМ, V, 297). Са стадолай карчма тлее, А Лейбы ні следу (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 456). У стадоле не ржуць коні, Коз не бэчыць зброд (Я. Купала. Забытая карчма 36. тв., I, 187). Гэтыя стадолы былі тут, у Новагародку, доўгія, і я ведаў: там, унутры, стаялі стоды (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 357). Каня адпрэглі і ў стадолу Вядуць і ставяць на папас (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 32).

Сталец [ст.-бел. столець -трон, сталіца; польск. stolec] м. 1. Трон як сімвал улады, княжання. У любым выпадку б’юцца браты за кіеўскі сталец (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 17). ..ззяе Уладзіміру слава вялікакняжацкага стальца, ён усміхаецца, абнадзеяны сваёй удачай (там жа, 37). Альгерд яшчэ быў пры Гедзімінавым двары, хаця ўсе ведалі, што сталец віцебскага князя дастанецца яму (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 39). [Жрэц:] Хаця цябе і выбралі багі на вялікі сталец, усёжне гняві іх, вялікі князь (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 401). Усе [браты] імкнуцца да велікакняскага стальца, усе могуць трымаць краіну (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 546).

  1. У Старажытнай Русі від крэсла.

Сталыпінскі, прым. Звязаны з дзейнасцю міністра царскага ўрада П. А. Сталыпіна, які жорстка падаўляў рэвалюцыйны рух у Расіі. Напярэдадні вайны па-ранейшаму болынсія частка зямлі канцэнпгравалася ў руках памешчыкаў і кулакоў — «новых», сталыпінскіх памешчыкаў («Весці» ТСБМ, V, 300).

0 Сталыпінскі гальштук — шыбеніца, пятля. Лютуюць карныя экспедыцыі, шырока практыкуюцца ваенна-палявыя суды, расстрэлы, шыбеніцы, пакідаючы далёка за сабою эпохі мураўёўскіх шыбеніц і сталыпінскіх галышпукаў (Я. Колас. Далоў панскую інквізіцыю! ЭСФ, 354).

Сталыпіншчына ж. Перыяд дваранска-прыгонніцкай рэакцыі ў Расіі пасля рэвалюцыі 1905 г., які характарызаваўся ўмацаваннем асабістай гаспадаркі і падаўленнем рэвалюцыйных сіл. Яшчэ ў гады сталыпіншчыны Рыгораў бацька Салвесь выселіўся на невялічкі хутар (Р. Сабаленка ТСБМ, V, 300).

Стан1 м. Саслоўе, паходжанне. [Даміцэля]: Перш-наперш, мой даражэнькі, кавалер, што заляцаецца да паненкі, павінен быць таго самага стану, як і яна; — калі ж ён ніжэйшага стану, то павінен, прынамсі, мець славу вучонага і разумнага, — інакш той стан, да каторага належыць паненка, будзе крычаць, што гэта мезальянс (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты Тв., 136).

Стан2 м. У царскай Расіі павятовае адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне; паліцэйскі ўчастак. [Пятрук]: ..а калі спазнаеце, што гэта ваша клячка, то, нічога нікому не кажучы, наўсю ночку ляціце да спіану, аб’явіце там аб кражы іўкаго яна цяпер знаходзіцца (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты Зан., 267-268). Трэба нам школы па вёсках прыдбаць. Роўнай дарогі, ботаў на ногі, Мультану жонцы на лепшы Kanman; Жыць смела ў хатцы і не баяцца, Каб ганялі ў воласць, у стан (Я. Купала. Чаго нам трэба — 36. тв., I, 299). А ў сваім стане і прыстаў — цар (Я. Колас. «Слабода» 36. тв. у 12 т., IV, 7).

Станавы, прым. у значэнні наз., м. Начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці. Станавы прыехаў Выкідаць астаткі... 3 яго роднай хаткі..ўЯ. Купала. За што? 36. тв., V, 64). (Пісулькін важна садзіцца, вымае корак з чарнільніцы, разбірае паперы і іншыя падае станавому, капюры садзіцца таксама пры стале, задам к Пісулькіну, а потым гаворыць да Марысіў. Ну, Марыся, хадзі сюда, пабліжэ, ды кажы мне шчырую праўду (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 125). Станавы, старшына і тый тут (Ф. Багушэвіч. Быў у чысцы! Зан., 415). А кожную нядзелю ў дварэ госці: то станавы, то пісар, то хвельшар, часам пасрэднік (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка Зан., 446). [Ключвойт]: ..я, даведаўшыся, што тутака пан Сабковіч, зайшоў паведаміць, што станавы яго трэбуець у справе мужыка Гапона Барычкі, каторы заявіў, што ўчора ўкралі ў яго маладую кабылку (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты Тв., 170).

Станіца [руск.] ж. Чарада птушак. // вобразн. Армія наша грознай станіцай Збройна вартуе межаў-граніцаў (Я. Купала. З’езду Саветаў 36. тв„ IV, 252).

Станоўкае, прым. у значэнні наз., н. Станоўчае. Але хіба ёсьць у іх што-небудзь пэўнае, станоўкае? (М. Цэлеш. Дзікі вецер —ХБ, 52-53).

Стапа ж. 1. Нага (паэт.). Сонца ўсходзе і снапом праменняў спадае цераз ваконца ў вялікай браме проста на Хрыстосавы стопы (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., V, 116). [Псіха]: О тое ж сонца, што песціць там квеце! -1 азалоціла стопы Хрыстосавы (там жа, 117).

  1. Мера даўжыні. [Коміт:] Ці ведаеш ты [Жывена], напрыклад, што кожны дом павінен знаходзіцца ад другога на адлегласці дванаццаць стоп, каб не перашкаджаць іншым бачыць прыроду і мора? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 194).

Старавер м. Чалавек, які належаў да адной з рэлігійных груп, што не прынялі царкоўных рэформ XVII ст. у Расіі і варожа адносіліся да афіцыйнай праваслаўнай царквы. [Лявон:] -А чаму стараверы выйгралі справу на судзе, хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? (Я. Купала-ТСБМ, V, 306). Дзяды дзядоўхадзілі стараверамі, Бароды гладзілі чарней ад засланкі (Р. Барадулін — ТСБМ, V, 306). Фальшывыя грошы ў Гусліцах, пад Масквой, рабілі не хто іншы, як стараверы (У. Караткевіч. Зброя 43, 295). / у параўн. Хоць .. [пісар] чалавек і малады, яму толькі дваццаць восем гадоў, — але барада вырасла, як у добрага старавера (Я. Колас ТСБМ, V, 306).

Стараста м. У дарэвалюцыйнай Расіі — адміністрацыйна-службовая асоба, якая прызначалася або выбіралася для вядзення спраў якой-н. абшчыны, арцелі і пад. Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прыналежнасці (Я. Колас 496

ТСБМ, V, 309). Люба адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі; і бацька яе не абы-хто, а сельскі стараста (Р. Мурашка ТСБМ, V, 309). 3-за гэтага кубка загінуў лепшы чалавек горада златакаваль Яўген Корзун, першы гарадскі стараста (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 59). Ты чыё, дзіця маё? Дочка старасты твайго (3. Бядуля. Адплата пану 36. тв. у 5 т., I, 189). ..хутка вулічныя старасты пачалі разводзіць прыбылых палякаў на пастой па лепшых дварах (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 222). Стараста, як кнут, Хоць, як не прасі, — Штодня тут і тут: Чынш плаці, нясі (Я. Купала. Янка Канцавы 36. тв., I, 109). Цісне стараста падаткі; Фельчар, non, бяда такая! (Я. Купала. Няма грошы 36. тв., III, 327). // У час Вялікай Айчыннай вайны службовая асоба, якая назначалася акупантамі ў сельскай мясцовасці. Гітлераўцы прапанавалі яму [Шаройку] стаць старастам (1. Шамякін ТСБМ, V, 309). Потым паказаўся стараста з двума нямецкімі салдатамі (А. Пальчэўскі ТСБМ, V, 309).

Старастоўства н. Пасада і занятак старасты. Хоць цётка Ганна з горкай іроніяй ставілася да старастоўства свайго чалавека, алеў справы яго не ўмешвалася, дужа не дапякала (М. Лынькоў ТСБМ, V, 309).

Старасціха ж. (разм.). Жонка старасты. [Матушка:] Хто ж ваша мілая? Ну, скажыце? — Старасціха Алена, — прамовіўЛабановіч (Я. Колас ТСБМ, V, 309). [Ганна].. ніяк не магла асвойтацца з тым, што яна старасціха, што і яна мае нібы нейкае дачыненне да нямецкага начальства (М. Лынькоў ТСБМ, V, 309).

Староста м. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы службовая асоба, якая ўзначальвала адміністрацыю павета або ваяводства. Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скарбнік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 324). Крыху пазней.. [Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік — староста («Помнікі» — ТСБМ, V, 311). Князь аддаў загад старосту арыштаваць хлопца (А. Вялюгін ТСБМ, V, 311).

Староства н. 1. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы дзяржаўны маёнтак, які вялікі князь або кароль даваў на часовае карыстанне феадалам. Крычаўскае староства, якім у першай палавіне 18 cm. уладалі князі Радзівілы, было адным з буйнейшых ва ўсходняй Беларусі («Весці» ТСБМ, V, 311). Тое [Дудзінскае] староства было падорана каралём раней князю Хадкевічу (А. Якімовіч ТСБМ, V, 311).

  1. Адміністрацыя на чале са старастам. Амаль усе памешчыкі з сем’ямі выехаліў Глушэц, пад крыло паліцыі, староства і касцёла (П. Пест-

рак ТСБМ, V, 311). Але як цяжка было здабыць у староства дазвол на спектакль і канцэрт! (П. Мядзёлка ТСБМ, V, 311). 3 боку ад прэзідыума за асобным сталом размясцілася [афіцыйная] улада: прадстаўнікі староства і паліцыі (М. Машара-ТСБМ, V, 311). Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі -ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца даўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна (Я. Колас. Дрыгва — Др, 16).

  1. Пасада і занятак старасты. Прыйдзе час — радзіма спамяне Яму [Юхілу] і дэзерцірства, і староства (3. Астапенка ТСБМ, V, 311).

Старшына м. 1. Вайсковы чын у казацкіх войсках; асоба, якая Me­na такі чын. [Старшына першы]: Ціха! Замаўчыце! Здаецца звоняць! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 433). Старшыны цішком сталі за дубам, а пад дубам сядзіць сляпы кабзар; кругом яго запарожцы і гайдамакі (там жа, 434).

  1. Да рэвалюцыі выбарная асоба, якая кіравала справамі якой-н. саслоўнай арганізацыі, прафсаюзнага аб’яднання і пад. Вось мужычок быў хітры, абралі старшыной; Як чорт перамяніўся, 1 свой яму не свой! (Я. Купала. I як тут не смяяцца... 36. тв., I, 29).

Старэйшына м. Кіраўнік абшчыны, які выбіраўся са старэйшых і самых паважаных яе членаў. Ён усміхаўся, гледзячы, як мітусіцца сам старэйшына, рыхтуючы для госця плоў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 202).

Стасункі [польск.] мн., адз. стасунак, м., адрадз. Адносіны, сувязь. — Мой дарагі брат, працягніце мне сваю руку, — папрасіў Сігізмунд, —у знак таго, што на нашы добрыя стасункі неўпадзе цень выпадковага пажара (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 341). Як далей пойдуць нашыя стасункі з жыдамі тут ні бярэмся судзіць (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 31). Добры быў пан, бо не крыўдзіў людзей, не біў, не лаяўся, але аднолькава і не задаваўся з імі ў разгавор і стасункі (Э. Ажэшка. 3 гадоў голаду Зан., 503). Пан Якуб Естка быў гэта чалавек багаты, паважаны і з шырокімі стасункамі, меў нейкі вышэйшы ўрад ад выбараў і быў пры гэтым адным з глаўных мецэнатаў Ядноты Кальвінскай (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 529). Ягоная [Прышчэпава] зямельная палітыка ў стасунку да нашыхумоў вельмі ўдалая (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 11).

Статс-сакратар [ням. Staatssekretär, ад Staat дзяржава і Sekretär — сакратар] м. Ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў у царскай Расіі; асоба, якая мела гэта званне. I яшчэ ён — старшыня вучонага камітэта міністэрства. I яшчэ — правая рука Мураўёеа. I яшчэ — 498

статс-сакратар (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 352). [Звяждоўскі:] Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Ланской, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек (там жа, 377).

Статут [познелац. statutum ад лац. statuo — пастанаўляю, вырашаю] м. 1. У некаторых краінах Еўропы XIV-XVIII стст. закон, звод законаў або ўрадавая пастанова аб чым-н. На .. [беларускай мове] пісаліся ўсе дакументы ў княстве Літоўскім, і нават Літоўскі статут напісаны па-беларуску (Л. Арабей ТСБМ, V, 315).

  1. Звод правілаў, якімі кіраваліся члены пэўнай абшчыны манахаў.

0 Лезці са сваім статутам у чужы манастыр умешвацца ў чужыя справы, навязваючы каму-н. свае рашэнні. Помнілася Рыгору адна размова ў двары з суседам. — Прабач, што лезу са сваім статутам у чужы манастыр, сказаў той. -Але шкада цябе (М. Барэйша. Кембрыйскае мора ЭСФ, 212).

Стаханавец м. У 30-40-я гады XX ст. у СССР наватар вытворчасці, удзельнік масавага руху працоўных за павышэнне прадукцыйнасці працы на аснове авалодання новай тэхнікай. Ніканор адзін злепшых стаханаўцаў у калгасе (3. Бядуля. Крэўныя 36. тв. у 4 т., I, 416).

Стаянка ж. Месца пасялення людзей каменнага веку. У 1929 годзе стаянка была абследавана мінскім археолагам Палікарповічам (В. Вольскі ТСБМ, V, 320). Пры раскопках земляных умацаванняў. археолагі знайшлі сляды стаянак першабытных людзей і ..ганчарныя печы, якімі карысталіся некалькі тысяч гадоў назад («ЛіМ» ТСБМ, V, 320).

Сто н. Купецкая арганізацыя (існавалі ў старадаўніх Ноўгарадзе, Полацку і, магчыма, іншых гарадах). -ЯДабраслаў з Крывіцкага ста, — сказаў стары і пахіснуўся (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 133). Іхняе Нёманскае сто ў Полацку і ў Ноўгарадзе між мясцовых купцоўбагацеяў вялікую падтрымку мае (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 125).

Стовёрстны, прым. Працягласцю ў сто ці сотні вёрстаў. Па балотах дзед палазіў за стовёрстны пераход (К. Кірэенка Ск., 31).

Стод м. Ідал, выява постаці паганскага божышча. Гэтыя стадолы былі тут, у Новагародку, доўгія, і я ведаў: там, унутры, стаялі стоды (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 357).

Стойбішча н. Часовае паселішча качэўнікаў. // Жыхары гэтага паселішча. У канцы лета жанчыны збіралі доўгія сцябліны крапівы. А глыбокай восенню, калі стойбішча ўжо запаслося на зіму карэннямі і познімі ягадамі і ўжо набліжалася падлёдавая лоўля рыбы, яны браліся за нялёгкую і вельмі карпатлівуюработу (Г. Штыхаў — ТСБМ, V, 325).

Стол м. 1. Княжацкі прастол. „зл адным сталом два князі не гаспадараць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 21). [Агапій:] ..тут вы пра каханне і пагаварыце, ды якой прытчай давядзіце ёй [Мілдзе], што стол новагародскі вышэйшы і што ёй не след брыкацца, успамінаючы свайго Вішымунта... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 42). Гертруда ўводзіць пры двары парадкі нетутэйшыя, ад таго праваслаўная царква ў занядбанні, a primi proceres спадзяюцца вярнуць князю спадчынны стол (там жа, 80). А хто цяпер прыйдзе на новагародскі спюл? (там жа, 298).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займалася пэўным вузкім колам канцылярскіх спраў.

Стола ж. Від адзення. Гандляр купіў ёй [Жывене] чыстую палатняную столу, якую па поясе абвіваў карычневы калматы шнур (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 145).

Столаначальнік м. Чыноўнік у дарэвалюцыйнай Расіі, начальнік стала аддзела ва ўстанове. Франтавы пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, ГольцМілера, прашэнне (У Мехаў ТСБМ, V, 327). [Война:] Праз год я прыйшоў да некаторых сяброў і сказаў, што час пачынаць спачатку. Iўбачыў што адзін разводзіць капусту, а другі служыць столаначальнікам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 141).

Стольнік м. 1. Прыдворны ў Вялікім княстве Літоўскім з сярэдзіны XV ст., які загадваў сервіроўкай велікакняжацкага стала і падачай страў, кіраваў падстоліямі. ..стольнік хуценька паставіў на стол бочак, пабег за другім (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 34). ..кралі нават у грознага вялікага князя, гасудара ўсея Русі, і баяры, і пісары, стольнікі, канюшыя (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 73). «Макара знайшлі сягоння забітым, яснавяльможны пане,» — спалохана сказаў стольнік (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 101). Яр узяў яе [Жывену] у прыхапак і знёс з каменнай вежы, каб пасля пасадзіць у вазок, дзе чакаў дзяўчынку стольнік Hap (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 34). Войшалк жа выскачыў са святліцы, стукнуўшы дзвярыма так, што адвалілася жалезная клямка, мусіць, нядбайна прыбітая, і заенчыў стольнік Мікіта, што не паспеў адскочыць ад дзвярэй (там жа, 41). У Вільні дзень і ноч гахкалі жалеззем у кузнях, пад наглядам вялікага стольніка смалілі вепрукоў і тлушч злівалі ў бочкі, а сала клалі ў кадоўбцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 461).

  1. Прыдворны чын ніжэй баярскага, а таксама асоба знатнага паходжання, якая мела гэты чын і займала вышэйшыя пасады ў адміністрацыі. Браслаўскі стольнік Бжоска аказаўся для ордэна сапраўдным дарункам лёсу (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя — МКГ, 169). 500

[Стольнік]: Што за песняў маім садзе У час гэты, вось дзіўно? (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 11). [Стольнік]: (узрушаны, пушчаеруку Зоф'і) О наймільшыя панове! (там жа, 18). Відзіць стольнік, што маскаль думае даць цягу, I блізка яму дапякці сільну ўзяў адвагу I дзеля таго з ганку служкам даў прыказы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв„ 458).

Стольніца ж. Пакой, дзе абедаюць; трапезная. У вялікай стольніцы, дзе сцены былі размаляваныя фрэскамі, лавы, абцягнутыя чырвоным сукном, а вялікія вітыя свечы ў сярэбраных падсвечніках былі ў тон талеркам, на якіх па сталах раскладзены быў багаты пачастунак, усё змоўкла (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 80). [Лоўчы Драмак] не казкі любіў, а хвіліны, калі князь раптоўна ўставаў з ложа і, пакідаючы дзяцей і княгіню, клікаў стольніка ці чашніка за сабой у стольніцу, дзе загадваў накрыць стол (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 499).

Стольны, прым. Сталічны (пра горад). ..паціху знік з поля зроку стольны горад Кіеў, горад палону і пакуты (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 60). Ці хто здалёк прыбыў, ці зблізку, Які б вас вецер ні прынёс Вам Камароўкуў стольным Мінску He абмінуць, бы ўласны лёс (Н. Гілевіч — ТСБМ, V, 327). Жыві ж, красуйся, горад стольны. 3руін да славы ўставай (П. Глебка-ТСБМ, V, 327). ..давялося Міндоўгу, пакінуўшы новагародскі пасад, вяртацца ў свой стольны горад Руту, у маленькае сваё родавае княства (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 51).

Стража і страж [руск.] ж., м. Варта. Падчас бліжэй к двару падходзіў [Машэка], Страшэнна кляў і выгражаў, I страх на стражу ўсю наводзіў, Якую пан сабе дзяржаў (Я. Купала. Магіла льва 36. тв., V, 107). [2-е відма]: Усе выходы і уходы Наша мае страж на воку (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 75).

Стражнік м. Ніжэйшы паліцэйскі чын у сельскай мясцовасці, асоба, якая мела такі чын. У вялікія ты людзі Выйдзеш з беднаты, — Шаблю звесіш цераз грудзі, Стражнік будзеш ты (Я. Купала. Над калыскай 36. тв., I, 54). Другі стражнікам з іх [трох сыноў] стаў, Куляй, шабляй засвістаў (Я. Купала. Былі ў бацькі тры сыны... 36. тв., I, 173). Продкі Неслухоўскіх адбывалі вайсковую службуў Вялікім княствеЛітоўскіму чынахротмістраў, харунжых, стражнікаў Брэсцкага ваяводства і г. д. («Полымя» — ТСБМ, V, 330). Жабракі працягвалі да яе [Жывены] рукі, але баязліва, таму што за гэта маглі атрымаць моцны ўдар ад стражніка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 197—198). Пасля калядаў у колкі марозны дзень прымчаў на запененым кані стражнік з блізкай заставы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Par-

неды ТЖ, 12). Натапырыў вушы паліцэйскі стражнік і да дзеда! (Я. Колас. Дрыгва Др., 5).

  1. Ляснік (разм.). Аб'ездчыкі са стражнікамі Сюды на сесію схадзіліся, з’язджаліся (Я. Колас ТСБМ, V, 330).

Стражніца ж. Пагранічны пост; застава. Перад намі за панскай стражніцай, За слупамі з арламі, а блізка, Новы свет развідняўся зарніцай (Я. Купала. Накарміліся панскаю ласкай... 36. тв., IV, 366).

Стражніцкі, прым. Які мае адносіны да стражніка. У пілотцы, са скаткай з лесу Верасень выйшаўу дасветны туман каля стражніцкіх вышак (А. Вялюгін ТСБМ, V, 330). // Які належыць стражніку. Усе леснікі былі ўжо ў зборы У лепшым стражніцкім уборы (Я. Колас — ТСБМ, V, 330).

Стракал м. Баявы тапор... а на раніцу, узняўшыся, браму стракалам адчыніў [Усяслаў] Ноўгараду, разбіў Яраслаўлеву славу і скочыў ваўком да Нямігі з Дудутак (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244).

Стралецкі, прым. Які мае адносіны да стральцоў (тут у I знач.). А граф да палявання то місцюк вялікі! Знае кнеі, умее стралецкія клікі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 464). Часам на паляванні стралецкія смыкі Асочаць лес пачуеш стралы, сабак лаі, Аж даязджач на дзіка натрапіць у гаі (там жа, 467).

Стральцы мн., адз. стралок (стралец) м. 1. Катэгорыя сялян-слуг у Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стст., асноўнай павіннасцю якіх была арганізацыя і ўдзел у паляванні вялікага князя (егерская служба), акрамя таго яны былі ваеннаабавязанымі. Возны! абвясці указ да заўтра, у полю. Заўтра і граф з стральцамі пгутацька прыедзе, I Вашэ пойдзеш з намі, суддзя, мой суседзе! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 446). Елі, пілі, чы спёршысь на аконушаках, Гаманілі аб стральцах, зайцах, сабаках (там жа, 462). [Гердзень:] Яна [Васкаўна] ужо даўно пабралася з іншым. Са стралком баярскім Галляшам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 409).

  1. Ва ўсходнебеларускіх гарадах XV-XVII стст. воіны, якіх выстаўлялі мяшчане для абароны замкаў у час небяспекі.
  2. У XVI-XVIII стст. -рускія воіны, узброеныя агнястрэльнай зброяй.

Строй [ст.-бел. строй упрыгожанне, вопратка; польск. ströj], мн. строі м. Комплекс беларускага народнага адзення, які быў характэрны для насельніцтва пэўнага рэгіёну (напрыклад, слуцкі строй). II Убор, адзенне (разм.). Хутка адзеліў чыстае дзяцей, сама Рагнеда апранулася ў святочны строй (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 52). Цёмнавалосая, з бліскучымі вачыма-вішнямі, яна кусала вусны, каб стаяць нерухома, бо ўся як трапятала жывой, пругкай сілай, па502

добная ў сваім строі на вузкі каснік агню — ярка-чырвоны, зіхоткі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 61). [Псіха]: О прасвятыя, магутныя богі, Падайце помач мне, ўдоўцы няшчаснай, У шлюбным строі! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 76). На жонцы сёння строі Сапраўды рамантычныя нібы рымлянка чакае з нецярпеннем мілага каханка (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв, 386).

Струг м. Даўнейшае рачное драўлянае пласкадоннае судна. I з дзесятак стругоў прыплылі па Дзвіне, увайшлі ў вусце Палаты і замкнулі кола (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 29). Смэрд хапіўся барджэй, сеў у човен, дагнаў стругі тыя і спытаў: «Куды, людзі добрыя, едзеце?» (В. Ластоўскі. Смэрд і ваявода Тв., 29). Пры чабліжэнні такой пятлі стырнавы пярэдняга струга прыкладваў да губ сурму, і трывожныя, адначасна радасныя і сумныя гукі несліся ўперад, каб папярэдзіць таго, хто мог выплысці з-за павароткі, што яму насустрач ідзе вялікі караван (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 280). Спакойна спаў баярын Агапій: у стругах купецкіх, што ішлі па Дняпры да Рускага мора, a na Нёмане праз валокі да Балтыйскага, нямала было ягонага дабра (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 48). А больш лёгкія стругі і халендзіі калоцяцца на месцы, гатовыя ўзляцець разам з цёмнымі, халоднымі хвалямі (там жа, 208). Ехалі і ехалі ў стольны горад фурманкі і абозы, плылі па Нёмане стругі і лодзіі (там жа, 299).

Стругавое н. Мыта за карыстанне стругам. Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 254).

Стрыгольнік м. Прыхільнік стрыгольніцтва ерасі, што была распаўсюджана ў Ноўгарадзе і Пскове ў XIV-XV стст. (стрыгольнікі паўставалі супраць права духавенства і манахаў на зямлю, адмаўлялі паборы на царкоўныя трэбы, сцвярджалі, што адпраўляць культ можна і без папоў; ерась была жорстка задушана). Н (лаянк.). Што ж ты раней не казаў?! Доўбня ты неўтаропленая... Даўгапят ты! Стрыгольнік, праваслаўем пракляты! (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 54).

Стрый м. Дзядзька па бацьку. Бацька прасіў, пераконваў: нашто біцца, замірымся, мы ж браты, ён табе родны пляменнік, ты яму Стрый... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 188). Уладзімір разам са стрыем сваім Дабрынем ад’ехаўу Ноўгарад... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 10). [Каралева:] Нават стрый Канстанцін -усяго толькі дарадца! (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 127). Ды замест Чура перад Мірошкам стаяў стрый Якаў, трымаючы ў руках лук (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 70). Стрый даўно запрог Ka503

ня, паклаўу тайстры вопратку, сняданак (В. Чаропка. Храм без Bo­ra Хр., 128).

Студзіозус і студыёзус м. Студэнт, семінарыст. Ён заўсёды быў адным з лепшых студыёзусаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 207). / у параўн. [Таўстуха:] А ты [Жывена] гаворыш нешта незразумелае, як студзіозусы, што прыязджаюць на канікулы з дамініканскай школы і збіраюцца стаць манахамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 122).

Студыяваць незак. Быць студэнтам. [Юрка:] -Я вярнуўся на Бацькаўшчыну й два гады студыяваў у адным з тэхнікумаў... (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч ХБ, 214).

Стылет м. Невялікі кінжал з тонкім клінком. Граф Уда крычаў перад рыцарамі, што ты здрадзіў, подла здрадзіў, крычаў ён, святой рымскай царкве і папу Аляксандру IV і табе трэба праткнуць сэрца стылетам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 284).

Стырнавы м. Той, хто кіраваў стырнам, кармілам; кармавы, рулявы. Рагнеда і дзве прызначаныя да яе старыя сядзелі на кармавой лаўцы, ззаду іх ціха сапеў стырнавы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 34). Пры набліжэнні такой пятлі стырнавы пярэдняга струга прыкладваў да губ сурму, і трывожныя, адначасна радасныя і сумныя гукі несліся ўперад, каб папярэдзіць таго, хто мог выплысці з-за павароткі, што яму насустрач ідзе вялікі караван (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 280).

Стырно н. Руль. II перан. Кіраўніцтва. ..іспісаўшы правіны іхнія, перадаю стырно суда фіскалу. Прачытайце абвінавачванне, фіскал (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 27).

Стыхар м. Доўгая кашуля з выразам па горле і шырокімі рукавамі... нёс чашу з вадой і крапілам з лісця вайі стары дыякан, чый стыхар быўякраз таго ж ліловага шоўку, як і туніка камітэсы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 162).

Стычань [ст.-бел. стычень', польск. stuczeh] м. Студзень. ..ужоу студзені (стычні), калі пасля сумнай Піліпаўкі загарэзавала моладзь, зіма таксама ўволю пацешылася (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 153).

Столмах [ст.-бел. столмахь, стельмахь — каляснік; польск. Stelmach, ням. Stellmacher] м. Сталяр, карэтнік, каляснік. Ты не думай так мяне раздражніць, каб цябе хутка ды лёгка на смерць прыправіў, ды яшчэ і столмаха пазваў, каб ён вам хаўтурную калясніцу да труны адразу зрабіў. Таго не будзе (у. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199).

Су [фр. sou] н., нескл. Французская разменная манета, роўная 1/20 ліўра, а з 1799 г. 5 сантымам (знята з абароту ў 1947 г.). Калі nana Ян 504

XXII казаў, што за забойства бацькі.. чалавек плаціць у канцылярыю 17 ліўраў і 4 су, а забіўшы біскупа 131 ліўр і 14 су; ен не казаў гэтым, што можна забіваць бацьку ці біскупаў, а проста паказаў цёмнаму народу ў адзіна зразумелы для яго спосаб, што такое людзі плоці, хаця б і самыя дарагія, і што такое людзі духу, людзі вышэйшай ідэі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294).

Суарэ [фр. soiree] н. нескл. Званы вечар. Ён усміхнуўся, прыдумваючы, што скажа на суарэ ў вялікай княгіні (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 350).

Сувора, прысл. Сурова. [Мацей:] Ты мне байкі не апавядай.. і потым сувора: Пакажы мне свае паперы! (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 188).

Судба ж. Суд, прысуд, правасуддзе, прадвызначэнне. Іняхай нас адтамталя дастане, акрутны, апаёвы псарэц [псяр]. У яго свая судба, у нас свая (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131).

Судзіна ж. Вельмі вялікая бочка, у якую даўней ссыпалі збожжа. Нівесяла яму [чалавеку] стане, як гляне ў засек, у судзіны. Усё пуста, усё гола, як после вайны ці патопа (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле ТС, 236).

Судзіны мн. Сасуды. ..хтознаходзіцца заўсёды падуплывам ягонага [радыя] сьвятла, не падлягае старасьці, якая паходзіць ад звапненьня крывяточных судзінаўу людзкім арганізьме (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 100).

Сужэнства н. Шлюб. Яны жылі шчасьліва ад першага дня сужэнства (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 76).

Сукман [ст.-бел. сукмань; польск. sukman < тур. sukman] м. Світка. Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя у палец-паўтара і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы «латуха», «сярмяга», «сукман», «жупан») рознага колеру, але часцей заўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 31)

Сукцэс [ст.-бел. сукцесь; лац. successus] м. Поспех. ..хаця шырэйшыя інтылігэнтныя массы жыдоуства, асабліва у местах, ні могуць ішчэ пазбыцца сукцэсау расійскаго тут уладання і усе ішчэ служаць праваднікамі русіфікацыі (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі-Ж, 24).

Суладзьдзе н. Гармонія. [Лявон] думаў сваю думу аб вечным суладзьдзіў прыродзе (У Глыбінны. Верасень — К, № 5-6, 104).

Суліца ж. Кідальнае кап’ё. Праз пяць хвілін вароты расчыніліся; Расевіч, Гнатка, Андрэй наперадзе, узброеная суліцамі і сякерамі чэ-

лядзь за імі, вырвалася з двара (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 250). Краем вока прыкмеціў [Андрэй] у Докшы суліцу (там жа, 162). Месячныя промні ўспыхнулі на металічным наканечніку суліцы, і той засвяціўся, як вугалёк (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 9). За спіною ў чалавека быў прывязаны шчыт і кароткае кап’ё суліца (там жа, 8). Яна [княгіня] аднойчы бачыла яго [Дамакрата] ў аплеччы, латах, панцыры і пры суліцы, і калі ён зняў перад ёй свой шалом, княгіня ўздумала яго сабе гэткім жа далікатным і ў жыцці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 378).

А Коп’і-суліцы. Кароткія коп’і-суліцы і дроцікі густым дажджом паляцелі ў хрысціян (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 195).

Султан м. 1. Упрыгожанне з пер’яў ці конскіх валасоў на галаўным уборы ў ваенных. А іх [вершнікаў] незлічонае мноства: чалавек дзвесце наперадзе картэжа, у сабаліных і бабровых шапках з султанамі, з сярэбранымі паясамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 6).

  1. Від зброі. Коннікаў было многа, да жудасці многа. Трохкутныя і авальныя сталёвыя шчыты, султаны, дзіды, залатыя — а болей варанёныя латы (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 313).

Сумніў і сумнеў м. Сумненне. I дзеля аднаго слова ехалімы [баяры] скрозь завеі, цярпелі мароз.. — іўсё гэта, каб пачуць вымаўленае няпэўным голасам «пайду!», хоць і ў час выезду з Кіева не мелі сумніву, што іншага адказу не пачуюць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды Тж., 15). Разам з тым няма сумневу, што гэтая любоў мэтаю якой было духоўнае заняволенне і перараджэнне нашага народа, дала плён ужо ў наступным пакаленні (У. Арлоў. Мой радавод да пятага калена ПМЛ, 321).

Супастат м. (высок.). Вораг, непрыяцель. Нам не забыць ні хат, ні нават траў, Што супастатам спалены, стаптаны (А. Астрэйка — ТСБМ, V, 382). Няхай помняць супаспіаты, Што значаць бравыя салдаты (Я. Колас ТСБМ, V, 382).

Супачынак м. Адпачынак. Рыбаўжо бадай не скакала, відаць, зьбіралася на ночны супачынак (у. Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 107).

Супліка [ст.-бел. суплйкапісьмовая просьба, прашэнне; лац. syppliсагё\ ж., мн. суплікі. Скарга. Гаманіць са мною князь Геранім пачаў лагодна і не па-польску, а па-наску, па-беларусінску, і амаль не заікаўся, значыцца, быў пад добраю чаркай — я ў гэтым столькі гадоў сялянскія суплікі да яго возячы, добра ўжо кеміў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма — МКГ, 187). Ну і распавёў, як насіў тую супліку на дзяржаўцаў Валкавіцкіх (там жа, 188).

Сурдут [ад фр. surdut} м. Мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела. Тасін бацька на вачах у дачкі вы506

цягнуў з шафы свой стары сурдут з сярэбранай зоркай (Б. Мікуліч ТСБМ, V, 389). Усе, найбольш дрэнна апранутыя, у чаравіках, што прасілі кашы, у сурдутах, ледзь толькі не перашытых з хатніх чугаў і світак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 159-160). Абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах шэрага колеру, абодва трошкі занураныя, абодва пышнавусыя, яны чымсьці нагадвалі камічных шляхцюкоў з карціны «Бітва пад Оршай» (там жа, I, 81). Ськінуў [Сымон] зь вешалкі сурдут, Скрыпку борзьдзенька зьнімае (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 106). На ім трохвуголка і шэры, зашпілены на ўсе гаплікі і гузікі сурдут поўная паходная форма (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 94). На ім бездакорны светла-шэры сурдупі, пашыты ў найлепшага варшаўскага краўца (У Арлоў. Пакуль не згасла свечкаМКГ, 217). Беларускія невыдумныя апраткі змяшаліся з ядвабнымі сукнямі і чорнымі сурдутамігасцей (Я. Купала. Беларуская вечарынка ў Пецярбургу 36. тв„ VII, 188). Хоць бы ты мне аддала гэтага лесніка жартаўліва шчабятала Кацярына. — Ен хоць і не надта харошы, але ж сурдут чаго варты (Я. Колас. Нёманаў дар Ап., 259). // вобразн. Цяжка гудуць вяршаліны елак, вецер калашмаціць іх густыя шапіы, прадзіраецца праз зялёныя сурдуты на волю, сярдзіта і надрыўна стогне (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 20-21).

0 3 пад сурдута ад людзей. Мы, на Рагожскай, хаця не пнемся ў новае: ведаем, старымі запаветамі жывем. А тут, з-пад сурдута, дзікасць лезе. Вось, хаця 6 нядаўна... з’явіўся на краснай плошчы Міхаіл архангел (У. Караткевіч. Зброя 43, 307). Сурдута на пупе не зашпіліць (жарт.) наесціся ўволю, грунтоўна падсілкавацца. А калі мы пахвалім іх у песні, дык і самі яны, і бацькі іх будуць на сёмым небе і пачастуюць цябе так, што і сурдута на пупе не зашпіліш (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 595).

Сурдуцік м. Памянш.-ласк. да сурдут. Апрануты ён [Кастусь] быў у сурдуцік, у бэжавыя нанкавыя панталоны і запыленыя паўбоцікі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 300).

Сурма ж. Старажытны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы, які выкарыстоўваўся пераважна як сігнальны. Пры набліжэнні такой пятлі стырнавы пярэдняга струга прыкладваў да губ сурму, і трывожныя, адначасна радасныя і сумныя гукі несліся ўперад, каб папярэдзіць таго, хто мог выплысці з-за павароткі, што яму насустрач ідзе вялікі караван (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 280). Дзесьціў шале коні Скачуць перад боем, іўстэперыдаюць Сурмы за сялом (П. Трус ТСБМ, V, 390). Іграюць сурмы баявыя, Віхор разносе іхні звон; -1 песні дзіўныя такіяАд іхлятуць даўсіхстарон (Я. Купала. 3 песень аб бітвах 36. тв., I, 37). Як кароль ў паход выходзіў, Голас

зычных труб праводзіў, Залацісты сурмы йгралі На пабеду ў добрай хвалі (Я. Купала. Як кароль у паход выходзіў... 36. тв., I, 403).

Сурмач м. Сігналіст, які падае сігнал сурмою, іграе на сурме; трубач. Здаецца, чую, як падвечар у рог турыны дзьме сурмач (А. Вольскі — ТСБМ, V, 390).

Сустрэціць зак. Сустрэць. ..каліхто будзе ў Амэрыцы і сустрэціць, бывае, такога сурьёзнаго, думнаго, з невясёлымі але хаваючымі агні, вачамі беларуса, то ніхай прыгледзіцца пільней, можэ часам знайдзіць у ём майго даражэнькаго Уладзіміра 3. (М. Гарэцкі. Рунь Р, 4).

Суяслоў м. Пустаслоў. Суясловы, ліцамеры, Госпадам пракляты! Вы бо любіце на браце He душу, а скуру, Дый лупіце па закону: Дочцы на мундурык (Я. Купала. Каўказ 36. тв., V, 491).

Схізма [ст.-бел. схйзма, схйсма, гр. schisma] ж. 1. Раскол у хрысціянскай царкве, аддзяленне ад яе якой-н. часткі. Жмудзь за шматбожжа, Русь за схізму секлі [крыжакі]. Пройдуць пажарышча, пастаяць — пустка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 196). Пасля страты зяця зноў удаўся ў схізму, быў пракляты папскім нунцыем і загінуў пры таямнічых абставінах... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 64).

  1. Тое, што схізматык. Унь тая схізма, мітрапаліт Балвановіч, скача за намі. Неблагі чалавек (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 13).

Схізмат м. Тое, што схізматык. Мала яму было, архінявернаму схізмату, што гаспадыня ягоная ледзь яго ўратавала ад вогнішча (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 7). 1 паўсюль добрыя гасудары так робяць: і наш, і французскі, і сам nana, і вялікі князь маскоўскі... хаця ён і схізмат (там жа, 281).

Схізматык м. Назва, дадзеная каталіцкай і праваслаўнай царквой раскольнікам; схізматыкамі (схізмай) праваслаўныя называлі каталікоў, а тыя, у сваю чаргу, праваслаўньіх. Біскуп патрабаваў намеснік папы дазваляў сабе гэта, часта бесцырымонна, — каб вялікі князь не дазволіў схізматыку чытаць малітвуў касцёле Святога Станіслава (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 44). Хтоўсумніцца, чуючы пагалоскі, што паганцы, схізматыкі, сарацыны прагнуць разбурыць старадаўнюю апору святой веры, што небяспека пагражае не толькі Ордэну, але ўсяму хрысціянскаму свету, што кароль сарацынаў Вітаўт імкнецца пашырыць сарацынскае царства і на месцы храмаў запаліць вогнішчы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 228).

А Схізматык-дысыдэнт'. — Ужо не бойка, ужо «збіццё карыснага дзеля царквы чалавека, блажэннага дзеяча яе».. Ужо мы зрабілі гэта, бо мы «ў змове», бо «назнарок хацелі забіць», бо «ерэтыкі і схізматы508

кі-дысыдэнты падбухпюрвалі нас». Ужо мы змоўшчыкі, чарнакніжнікі, ворагі і паўстанцы, віжы і шпегі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 212).

Схізматычка, ж. да схізматык. Непрыязнь да схізматычкі, якая нават ад кароны праз веру адмовілася.., адразу пагасла, пані палюбіла «сваю каралеву» за яе павагу да іх веры, за яе прастату і свойскасць ніякай пыхі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 171-172).

Сходка ж. (разм). 1. У дарэвалюцыйпай Расіі сход прадстаўнікоў сельскай абшчыны. Н Рэвалюцыйны сход рабочых, студэнтаў і інш. За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нечым даносе зрабіла аблаву (Р. Мурашка ТСБМ, У. 412).

  1. У Беларусі ў канцы XIX пачатку XX ст. нізавая (цэхавая) сацыял-дэмакратычная ячэйка, якая аб’ядноўвала рабочых (рамеснікаў) адной прафесіі.

Сціло н. Тое, што пісала. У стылыя зімовыя ночы зорак не было, я вылічваў іх ход, крэмзаючы вострым сцілом па васковай табліцы, і часам, раззлаваўшыся, шпурляў кавалкі воскуў агонь (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 335). «Дык загадай яе [памочніцу] сцяць горлам!» — Гедзімін адкідае сціло, ваявода і маршалак адступаюць ад стала, у іхніх вачах спалох (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 376).

Сцяг м. Вайсковае падраздзяленне колькасцю ў 50 чалавек. Хто на варце? — Старшы дружыннік Мсцібог з усім сваім сцягам. I сцяг Халадка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 33).

Сцягач м. (разм). Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў (К. Хромчанка ТСБМ, V, 423).

Сцяты, дзеепрым. Той, каму адсеклі галаву. He калаціся, не будзеш сцяты, сказаў Міндоўг (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 232).

Сцяць зак.:

0 Сцяць горлам (сцяць за горла) забіць, пакараць смерцю. Ен [намеснік князя] нават загадаў сцяць горлам аднаго са слуг, праўда, абвінаваціў яго ў тым, што нібыта ўкраў той у Яксы сярэбраную бяліленку сасуд для бяліл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 278). Ды цябе вось тут разам з тваімі бацькамі трэба за горла сцяць! (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 79).

Сыбота ж. Субота. У сыботу праца на хвабрыцы канчалася на дзьве гадзіны раней (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 89).

Сыгнэт і сыкгнет [ст.-бел. сыкгнеть, сыгнеть, сйкгнеть, сйгнеть, секгнеть, сегнеть; лац. signetum] м. Пярсцёнак з пячаткай. — Даўно б пгак, — сказаў Лотр. — Прыцісні да загаду сыкгнет. Вось так. А цяпер паспрабуем, дзякуючы дару, які даў нам бог, прадбачыць усе магчы-

мыя вынікі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 290). / у параўн. Нарэшце вымавіў, як сыгнэтам прапячатаў: -Жывых людзей я не аддаю за прыз (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 210).

Сызваленне н. (разм). Пазваленне. [Фокуснік]: 3 вашай ласкі, сызвалення Даць хачу вам прадстаўленне (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв„ VI, 134).

Сымбалічны, прым. Сімвалічны. Мазаіка памосту пакрытая была сымбалічнымізнакамі, значаньне якіх я ня знаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 93).

Сымбаль [гр. simbolon] м. Сімвал. За сымбаль справядлівасьці ў славянаўуважаўся белы бык тур (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 92). Палеская (Горадзенская) зямля дагэтуль мае ў сваім гэрбе тура, сымбаль Правечнага Кону (там жа). На тафлях красаваўся сымбаль новага году, месяцаў, тыдняў і дзён (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 86-87).

Сымпатыя ж. Сімпатыя. 3 асобай сымпатыяй беларуская газэта у Вільні «Наша ніва» друкавала тыпы беларускіх жыдоу і жыдоускіх сынагог у беларускім стылю (3. Бядуля Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 17). Мацей з сымпатыяй зірнуў на яго [немца] і ўзьлез на воз (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 183).

Сын м. Асоба мужчынскага полу, якая належала да пэўнага грамадскага саслоўя. Янук, сын мужыцкі, а Зофья шляхцянка, Што ночку без сведак адны караталі, Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата каханню — 36. тв., V, 43). Дваццаць год Марысі, кроў іграе ў целе, 3 панскім сынам ночкі Каратае, дзеле (Я. Купала. Паніч і Марыся 36. тв., I, 353).

Сыновец і сынавец м. 1. Так называў маладых людзей старэйшы ў родзе. Тады вялікі Святаслаў абазваўся слаўцом залатым, са слязамі змешаным, і сказаў: «О мае сыноўцы, Ігару і Усеваладзе! Рана пачалі вы зямлю Палавецкуюрэзаць мячамі, а славы шукаці сабе» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 242).

  1. Пляменнік. [Даніла] «поносйл» венграў, палякаў, крыжакоў і сынаўца Расціслава, з асцярогай «молвйл» пра Батыя (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 23). -Дачка майго сынаўца. Залатар Іван твой сынавец? -здзівіўся Далібор (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 24).

Сыр [стараж.], прым. Сыры.

0 Сыр-бор разгарэўся з-за каго, з-за чаго, праз каго, з чаго падняўся шум, перапалох, распачатая справа. Вясною эмтээсаўскі аграном прыехаў у «Прамень» абмяркоўваць план сяўбы. Усё ішло добра, а як да пшаніцы дайшлі, — разгарэўся сыр-бор (А. Пальчэўскі. Гаспадары ЭСФ, 359).

Сыстэма ж. Сістэма. Усе рэлігійныя сыстэмы ад пачатку існаваньня ў чалавецтва сьведамае думкі прызнавалі гэтую траістасьць рэчаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 89).

Сыта ж. Даўняя беларуская страва: мёд або цукар, разведзеныя вадой. За прасначкамі йшлі кампопіы, Кісель змядоваю сытою; Вячэру скончылі куццёю (Я. Колас ТСБМ, V, 437). А частавалі Сытой салодкай. Ідуць праводзіць За рэчку цётку (Р. Барадулін ТСБМ, V, 437).

Сьціганьне н. Праследаванне. Быў мамэнт, калі ў сэрцы Шашка загаварыла сумленьне і сьціганьне беднага хлапца зусім ні за што здалося яму дзікім і жорсткім (М. Цэлеш. Дзе шукаць праўду ХБ, 107).

Сэзон м. Сезон. I што за ліха, казаў ён [рыбак], цэлае лета лаўлю, і каб аднаго карпа злавіў! За цэлы сэзон аніводнага (У Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 102).

Сэкунда ж. Секунда. Раман Корзюк, быццам яшчэ ня ўсё сказаўшы, памуляўся колькі сэкундаў і выйшаў толькі тады, калі зьявілася сакратарка (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 31).

Сэкцыя ж. Секцыя. Усе гэтыя весткі аўтар артыкулу сабраў, будучы ў трыццатых гадох навуковым працаўніком Беларускай Акадэміі Навук (Інстытут мовазнаўства й літаратуры). У 1936 ці 1937 г. паінфармаваў аб гэтым ведамага беларускага архэалёга, кіраўніка сэкцыі архэалёгіі пры Інстытуце гісторыі Беларускай AH К. Палікарповіча (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае месца на мапе ХБ, 223-224).

Сэтлмент м. У некаторых гарадах Кітая у 40-я гады XIX 40-я гады XX ст. спецыяльны квартал, які меў права экстэрытарыяльнасці і быў заселены галоўным чынам чужаземцамі. 1 моўчкі бяздушна глядзіць на падзеі Сэтлмент, квартал чужаземны (Я. Колас. На варту — 36. тв. у 12 т., II, 48).

Сэцэсійны, прым. Які мае адносіны да сэцісіёна новага напрамку ў нямецкім і аўстрыйскім мастацтве ў канцы XIX пачатку XX ст., які ўзнік як апазіцыя афіцыйна прызнанаму акадэмізму. Хата была абстаўлена, мабыць, модна ў часы сэцэсійнага сімвалізму, стылю, які на нашым беларускім усходзе і ў Маскве на рубяжы стагоддзяў называўся «купецкім мадэрнам»Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 184).

Сэцэсія [лац. secessio пакідаць] ж. Назва антыпартыйнай нацыяналістычнай групоўкі, якая ўтварылася ў снежні 1924 г. у Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гады Гурын арганізоўвае раскол партыі (так званую сэцэсію) і абвяшчае сябе кіраўніком адколатай групы (М. Машара ТСБМ, V, 440).

Сявенька ж. Тое, што сяўня. Гэта той бярэзнік, дзелетась дзядзька набіраў цэлую сявеньку слаўных баравікоў-бярозавікаў (Я. Колас — Ск., 79).

Сядзелец м. Прадавец гарэлкі ў карчме, шынку. Арлоўскі меў краму, прадаваў гарэлку, быў сядзельцам (А. Чарнышэвіч ТСБМ, V, 444). У карчме, дзе быў сядзельцам стары Ушар, разбілі дзверы пуні і выкацілі на снег дзве бочкі са смалой (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 395). [Максім]: Сядзелец каб яму і ў пекле здароўе было ды панаванне — вельмі падатлівы ў нас: і ў нядзельку гарэлачкай таргуе, хоць гэта, кажуць, закон і забараняе (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 239). I самаю вышэйшаю хвалою для сядзельца было, калі яго сябрукі скажуць: ..«А бадай ты апруцянеў!» (Я. Колас. Пісаравы імяніны 36. тв. у 12 т., IV, 56). Прадстаўнікі іншых слаёў грамадства фігурыруюць у дарэвалюцыйнай творчасці Якуба Коласа толькі ў такой меры, у якой яны маюць дачыненне да селяніна.. Гэта паны-памешчыкі, царскія чыноўнікі, так званая вясковая інтэлігенцыя ў асобе nana, сядзельца ды валаснога nicapa (К. Крапіва. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа 36. тв., V, 194).

Сядзельнік [ст.-руск. седьльнйкь, скдельнйк-ь — 1. Майстар, які робіць сёдлы. 2. Пасада пры Візантыйскім імператарскім двары] м. Майстар, які вырабляў сёдлы. Вялікі князь Міндоўг рыхтаваў войска, шмат грошай даставалі кавалі і збройнікі, чаканшчыкі і сядзельнікі, але і ў княжацкую скарбніцу цяклі пенязі і ваверыцы, грыўны і талеры (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 48).

Сядзельнічы м. Тое, што сядзельнік. Канюшыя і сядзельнічыя, рыхтуйце коней! закрычаў Вячка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 267). ..чарнец Мяфодзій, былы сядзельнічы Ярун стаяў перад ім (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 600).

Сядміца ж. Тыдзень. Праз сядміцу, калі Жывена сядзела на беразе возера і бяздумна назірала, як калыхлівы вецер чуйнымі пальцамі дакранаецца да чарацін, з кустоў прама на яе выйшаў чалавек у чорным манаскімуборы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 87-88). ..гаспадар павінен прыйсці з пушчы толькі праз дзве сядміцы (там жа, 308). Бацька паспрабаваў пабіць яе [дачку] і замкнуць у клець выгнулася, вылезла праз акно, і не было яеажно дзве сядміцы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 12). Бачыў [сон] пазней, праз дзве сядміцы пасля ад’езду (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 354). Акрамя таго, дала весь вірніку і памочніку ягонаму корм на сядміцу (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 76).

Сякера ж. Старадаўняя халодная зброя ў выглядзе насаджанага на тапарышча кліна з лязом з аднаго боку і абухом з другога. ..на мячах і баявых сякерах цёпла гарэла сонца (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 55). Яму [Белавалоду] далі шлем, скураны шчыт, шырокі жалезны нож і баявую сякеру (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 229). Ахутаўся [Усяслаў] сіняй мглой, А раннем, узняўшысь да зор, Навограду 512

браму лязом Сякераю насцеж адпёр (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 271). Даўмонт жа ўмеў толькі шчыраваць мячом ці баявой сякерай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 276). ..ледзь не штодзень спецыяльныя хлопцы выціраюць і дзіды, і навершы, і мячы, і сякеры (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 538).

Сямейнік м. Аднасем’янін, член сям’і. Загадаў [Альгерд] сямейнікам ісці ў свае пакоі, а сам распарадзіўся паслаць яму ў бакавой, самай высокай у замку святліцы, якая выходзіла на Дзвіну (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 545).

Сямівяршковы, прым. Памерам у сем вяршкоў. Любіць вельмі ж стары ўспамінаць той час, калі адзін мужчына паднімаў на сані сямівяршковую дзеравяку (Я. Брыль ТСБМ, V, 448).

Сямігодка ж. (разм.). Няпоўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа ў СССР, у якой вучыліся 7 гадоў. Пасля сямігодкі Васіль паехаў у сельскагаспадарчы тэхнікум (I. Шамякін ТСБМ, V, 449).

Сярмяга ж. 1. Верхняе адзенне з даматканага сукна. Вось калі не даносчык, калі не ў сярмязе, 3 чэсцію прынімаюць яго ў кожным разе (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 437). На нарах стаяў чалавек у доўгай палескай сярмязе цёмна-карычневага колеру (П. Пестрак — ТСБМ, V, 451). Земскі, ціха грушкаючы на крэсле, аглядаў сагнутую постаць Максіма ў мокрай сярмязе, гразкіх лапцях (В. Каваль —ТСБМ, V, 451). Хлопцы ехалі, падмасціўшы пад сябе кажухі і сярмягі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1, 26). ..усміхнуўся Алекса і дастаў з-пад залатанай сярмягі пару новенькіх канькоў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 7). Грошы хутка знайшлі пад сярмягай на пасе (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 172). Скідваецца [маскавіт] жабраком, а пад сярмягай — кальчуга на пасе, паўнюткая злата (там жа, 174). Абычай стары шануе [Сцёпка] He чураецца сярмягі, Хаты дзедаўскай пільнуе, Ад суседзяў шмат павагі (Я. Купала. Сцёпка Жук 36. тв., I, 365). Людзі ў зрэбных сярмягах, Лапці ногі ім вяжуць, Уваччу голад, смага, Б’е ад іх дым і сажа (Я. Купала. На Палессі 36. тв., I, 385). // перан. Я колас бязь нівы Маўклівы. Хай-жа адна нас атуліць сярмяга Той вецер у полі Шумлівы (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 169).

  1. Просты чалавек. Ен [Сымон] ідзе туды цішком, А Галыга да сярмягі Зварачаецца сьмяшком: — Ну, што скажа пан музыка, Саматужны мой Шопэн? (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 167). [Гульбін:] Чым можам павярнуць К сабе сярмягу? Абстрактнаю праграмай, Законнасцю, парадкам? (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 377).

Сярмяжка ж. (разм.). Тое, што сярмяга. Зялёна сярмяжка, панскага манеру, Углем аксаміты свецяць на каўнеру (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала Тв., 225). Шлі яны ад хаты к хаце, Зь вёскі ў вёску, з краю ў край,

У сярмяжках латка ў лаце, 3 адным толькі словам дай! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 51). I ты неўспамянеш таго сірату, Што ў сярмяжцы шэрай ды шчасце спазнае (Я. Колас. Мар’яна-Чарніца — 36. тв. у 14 т., X, 435). У казцы пра Несцерку, палескага мужыкаў несамавітай сярмяжцы ілазовыхлапцях, але з прыроднай хітрынкайу вачах,.. [народ] славіў розум і дасціпнасць («Полымя» ТСБМ, V, 451). Стала стыдна [Янку] сярмяжкі, пры сасе працы цяжкай, Пацягнула яго ў край нязнаны (Я. Купала. Шчасце-Зб. тв., II, 335). Бледны, апранутырванай сярмяжкай, Шоў найміт вольны (Я. Купала. Вольны найміт 36. тв., IV, 454).

Сярмяжнік м. У дарэвалюцыйнай Расіі вясковы бядняк. У акруговым судзе, які размяшчаўся ў палацы Тышкевіча на Трокскай вуліцы, прысяжны павераны выступаў абаронцам простых сярмяжнікаў і гарадской беднаты (С. Александровіч ТСБМ, V, 451). Во зірні сярмяжнік Паганяе трактар, Пасекі карчуе, Межырэжа ўпарта (Я. Купала. Якубу Коласу — 36. тв., IV, 219).

Сярмяжны, прым. Які мае адносіны да сярмягі. [Гаспадыня] паклала на палаці простыя сялянскія порты і сарочку, сярмяжную світку, скураныя пасталы (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 50). // перан. Бядняцкі, сялянскі. Гэта быў пераважна сярмяжны люд з навакольных вёсак ды з глухіх гарадскіх закуткаў, рамеснікі і людзі невядомых прафесій (Я. Колас ТСБМ, V, 451). [Князь]: Гэй ты [Гусляр], сонцу роўня, не на тое пазваў На вяселле цябе сваёй княжны!.. Ты шалёны, стары! хто цябе дзе хаваў? Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай (Я. Купала. Курган — 36. тв., V, 77). Але «Доля» хай адважна Ляціць к нам, загнаным, Кграмадзе нашай сярмяжнай, Кгорам гартаваным (Я. Купала. «Нашай долі» 36. тв., I, 140).

Сярмяжына ж. (разм.). Тое, што сярмяга. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Яўжо азыз на холадзе, чакаючы яго. Нарэшце паказалася захутаная ў сярмяжыну маленькая постаць (Р. Сабаленка — ТСБМ, V, 451).

Сярпок м. Памянш.-ласк. да серп. Жонцы ўзяць сярпок Гукні, мужычок, Хай ідзе, бяжыць, Дзе твой скарб ляжыць, Дзе з дабром шнуры (Я. Купала. Завітаў Пятрок... 36. тв., II, 312).

Сярбшчызнаж. Тое, што срэбшчына. ..маладаяжанчынаўпалатняным каптанчыку, з касой, штоўпала на плечы, іў простым чэпчыку дапамагала бацьку лічыць сярбшчызну, якую яшчэ трэба было здаць дзяржаўнаму войту (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 279).

Сяўня [ст.-бел. с'квня — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў] ж. Пасудзіна, мера збожжа. Насыпле [гаспадар] сяўню, узыдзе на край загону і, азірнуўшыся наўсе бакі, каб не было дзе лішніх вачэй, паспешліва скідае нагавіцы (В. Палтаран — Ск., 79).

т

Табакерка ж. Скрыначка для табакі. Бо ты ж [беларус] надта цёмны, браце, Як тытунь у табакерцы (Я. Купала.*** Хоць ты, сэрца... 36. тв„ I, 234).

Табар м. Умацаваны лагер казакоў з абозам. На Буйніцкім полі Налівайка паставіў сваё войска тылам да Дняпра, з трох іншых бакоў абгарадзіўся табарам (X. Шьінклер ТСБМ, V, 455).

Табарыты [ад чэш. Та'Ьогназва чэшскага горада] мн. Прыхільнікі рэвалюцыйнага напрамку ў антыфеадальным нацыянальным руху чэшскага народа ў XV ст.; удзельнікі гусіцкіх войнаў. Стары гетман табарытаў быў невідушчы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 433). Ягайла ж пасля змовы з немцамі заклікаў палякаў у паход на табарытаў, абяцаў выставіць на дапамогу крыжакам трыццаць тысяч вершнікаў (там жа, 434).

Тавар [ст.-бел. товарь — жывёла для продажу] м. Свойская буйная рагатая жывёла. / у параўн. [Васіль:] Гэтых людзей гуртам ганяюць, як тавар, ды ў астрогі садзяць (Я. Колас. Дрыгва ТС, 243).

Таваровы, прым. Таварны. ..паравік падсунуў да станцыі чараду пустых таваровых вагонаў (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 41).

Таварыш м. Саўдзельнік; кампаньён у гандлі. He, заступіўся за сястрыніча-любімца Міндоўг. — Ен, як кажуць злачынныя людзі, мой таварыш (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 228). Нясе вялікі мех пан гэты, Паўным-паўнюсенька набіт. Усё там кніжкі ды газеты, Ну, як каробачнік які! Таварыш поплеч з ім ідзе I несці кніжкі пасабляе, А сам граматыку нясе, Што ў семінар’ях вывучаюць (К. Вераніцын. Тарас на Парнасе Зан., 61).

Тавусінавы, прым. 1. Пра камень лабрадор (лабрадор раней называлі «тавусінавым» (паўлінавым) каменем). [Альгерд].. загадаў скарбніку Цімафею прынесці яму ў лажніцу куфэрак з самымі каштоўнымі камянямі — дыямантамі, яхантамі, тавусінавым россыпам (В.Іпатава. Альгердава дзіда АД, 539).

  1. Колеру лабрадору. Яна [Жывена] перавяла вочы на Відэвута і заружавелася: ён глядзеў на яе захоплена, вузкія вочы свяціліся сінім, тавусінавым колерам, як у самацветаў на скураных шчытах Перуна і Вялеса (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 26).

Талака ж. (разм.). Калектыўная адпрацоўка на работах у пана. [Лявон]: Чынш плацілі, піалакурабіліў двор, як паншчыну якую (Я. Купала. Раскіданае гняздо — 36. тв., V, 277). Чынш двару заплаціць [Юрка] Талакой, грашыма I жыве з надзеяй, 3 верай прад ачыма (Я. Купала. За што? 36. тв., V, 62).

Талакно н. Мука з ачышчанага пражанага аўса; страва з яе. Плыў, плыў, ажуваччу зазелянелась Iмора горш ад талакна прыелась (В. Равінскі. Энеіда навыварат-Зан., 53).

Талер і таляр [ст.-бел. талерь, талярь', ням. Taler] м. Буйная сярэбраная манета высокай пробы ў еўрапейскіх краінах XVI-XIX стст. (у Вялікім княстве Літоўскім раўнялася капе 60 грошам; упершыню была выпушчана ў чэшскім горадзе Іаахімсталі; у Рэчы Паспалітай адчаканена ў 1564 г.); грашова-лікавая адзінка, вагавая адзінка для серабра. Iяшчэ падарыла цыганка ёй [Гайне] сярэбраны талер — на абзавядзёнку (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 331). .ў княжацкую скарбніцу цяклі пенязі і ваверыцы, грыўны і талеры. бо набіраў сілу гандаль іншаземны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 48). [Гдаль:] Ды мы за тысячу талераў любога камісара разам з вантробамі купім (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 197). Скарб ты выараш багаты з нівы гэтай зааранай: I талеры, і дукаты, Толькі ж не сабе, а пану (Я. Купала. Варажбітка 36. тв., II, 355). Прызначылі мне трыццаць талераў гадавое пенсіі, дазволілі трымаць пару сваіх коней дзеля раз’ездаў па вёсках, і я прыступіў да абавязкаў з найвялікшай стараннасцю (Ян Баршчэўскі. Бура Выбр. тв., 178). Бітву ўзнялі цараты за таляры і троны, Безліч кінуўшы люд Ў прадсмяротныя стогны (Я. Купала. Летапіснае 36. тв., IV, 179). // перан. Але праз хвіліну, сціснуўшы вусны ў талер, прамовіў [князь]: «Я падумаю над тваімі словамі» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 355-356).

  1. Залатая рымская манета. Перад ад’ездам яшчэ раз пайшла Жывена у Генуэзскі квартал у Вечным горадзе і атрымала мяшэчак залатых талераў манет, якія нядаўна пачалі вырабляць у Рыме (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 260).

Талён м. Паперка, якая дае права набыць пэўную рэч, атрымаць паслугу; талон. Мабыць, прыйшоўся й вам талён на пашыўку паліто альбо гарнітура ў атэлье? (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 85).

Таліца ж. Адліга. Месяц, што наліўся сакавітай жаўцізной амаль да поўдні, вісеў над раўнінай, дзе некалі была Менцязь і дзе нават узімку булькаталі таліцы і дыміліся вакол іх калюжыны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 315).

Талкавіска і тулкавіска н. Месца, вытаптанае коньмі ў час бітвы. [Віктар:] — А от глядзі-глядзі: «талкавіска» —месца, вытаптанае коньмі падчас бітвы. Або «клявец» — востры молат, каб насякаць жорны. Забылі! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 125). Поле было — змешанае з гразёю тулкавіска (там жа, 270).

Талмач [ст.-бел. толмачь’, венг. tolmacz < тур. tilmac] м. Перакладчык (звычайна для вуснага перакладу ў часе размовы, перагавораў). 516

..талмач ад сябе расказваў, што напісаў тую паэму аўтар трыста восемдзесят пяць гадоў таму ў Вейсенбургу, у Эльзасе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 53-54). [Рыцар:] Перакладзі яму гэта [Северту], талмач (там жа).

Таль м. Заложнік. / у параўн. [Хвал:] Вісмант як таль у Міндоўга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 73).

Тальянка ж. (разм.). Аднарадны рускі гармонік. Музыка не спяшаючыся сеў закінуў нагу на нагу, збіў на левае вуха шапку-вушанку, падміргнуў Пецю і шырока расцягнуў чырвоныя мяхі тальянкі (I. Сіняўскі ТСБМ, V, 467).

Тампліер [фр. templier, ад лац. templum — храм] м. Член сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. [Плауэн:] Мне прыкра, што мы не караем паклёпнікаў. Інакш нас калі-небудзь вынішчаць, як у Францыі вынішчылі ордэн тампліераў. А што было падставай? Абвінавачванні ў магіі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 239).

Тангуты мн. 1. Насельніцтва дзяржавы Сі-Ся, існаваўшай на тэрыторыі паўночнага Кітая ў 982—1227 г. (пасля разгрому дзяржавы мангола-татарамі тангуты былі асіміляваны, частка іх увайшла ў склад тыбетцаў правінцыі Цынхай). Па аповедзе тых, хто ведае карту зямлі, манголы захапілі дзяржаву Каро, дзе, як кажуць, край зямлі, вялізнае мора, за якім узыходзіць сонца, заваявалі тангутаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 37).

  1. У рускай літаратуры да 1930-х гадоў назва тыбетцаў Цынхая.

Тапарышча [ст.-бел. топорйіце] н. Адзінка вымярэння даўжыні. Адмераўшы чатыры тапарышчы па камлі, Андрэй з нейкай злосцю стаў адсякаць кавалкі дуба (Я. Колас — Ск., 26).

Тапёр [фр. tapeur] м. Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах. Хударлявы тапёр у смокінгу высока ўскідваў кашчавыя рукі і аж згінаўся, выціскаючы са старэнькага піяніна бравурны марш (У. Мехаў ТСБМ, V, 474).

Тапчакі мн. Назва племені стэпавых качэўнікаў цюркскага паходжання. А ваякі яны ўсе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 265). He даждаліся вы [Ігару і Усеваладзе] сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі — з магутамі і татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (там жа, 242).

Таран [ст.-бел. тарань', польск. taran, ад іт. taranto] м. Прылада ў выглядзе бервяна з металічным наканечнікам, якой у старажытнасці разбівалі крапасныя сцены. Зверху праскрыпеў насмешлівы голас брамніка, а ўдар мяча, якім, не вытрымаўшы такой абразы, гакнуў па клям-

цы Гердзень, нават не здрыгануў дзвярэй, якіх не маглі ўзяць нават тараны, хіба што грэчаскі агонь (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 425). / у параўн. Галодны [мядзведзь], у роспачы, не разумеючы, што гэта такое робіцца, пакутуючы ад болю ў застуджаных, падмарожаных босых пятках, злосны ад усяго гэтага, ён імчаўся, як страшны крапасны таран, без усякай надзеі на паратунак бо ён хацеў жыць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 204).

Тарантас м. Спецыяльная дарожная, звычайна крытая павозка на чатырох колах. Пара сытых коней. Тарантас лакіраваны. Ага, едзе дзедзіц Іван Таркайла (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 78). Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа. Вены і майстрамі дамарослымі, гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы. вазкі, перакладныя (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 125).

Тараншчык м. Той, хто карыстаўся таранам. Пасля, пад прыкрыццём мокрай гліны і дрэва, туды ж рушылі тараншчыкі з бярвеннямі наперавес (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 102).

Тараса [ст.-бел. тарась', польск. taras < лац. terraced] ж. Зруб на калёсах з прыладай для разбурэння замкавьіх варотаў і сцен. / у параўн. Гнатка падняў Аленку і пайшоў наперад, як тараса. Адчуеаючы мядзведжы поступ, ніхто і не пярэчыў, не заступаў, толькі злосна пыхкалі ўслед (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 254-255).

Тарасніца ж. Невялікая гармата. [немцаў] дапусцілі блізка, некалькі крокаў аддзялялі крыжакоў ад вагенбурга, і тады Пракоп даў знак: гакнулі тарасніцы, чэшскія арбалетчыкі выпусцілі з-пад вазоў стрэлы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 435).

А Гарматкі-тарасніцы: Мы ў дзень той стаялі на гары і, калі спешыліся ворагі нашы і рынулі на прыступ, гетман наш Ян Жыжка, які і безвач бачыў лепей, чым трое відушчых, махнуў рукой, і пакаціліся долу вазы цяжкія, каменнем наладаваныя, а калі пабеглі рыцары, ударылі ім у спіну гарматкі-тарасніцы, і паляцела ў пагоню конніца (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага ПМЛ, 64).

Тарпан м. Дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы XIX ст. Пагрузіўшы на тарпана болыйую частку хуталёў і торбаў, рушылі з Менска (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 38). Адзін тарпан пачуваў сябе спакойна і ляпіў і ляпіў між дрэў бясконцы ланцужок слядоў (там жа, 39).

Тарч [ст.-бел. тарчь, тарча шчыт; польск. tarcza, tarcz < с.-в.-н. tartsche} м. Малы, круглы шчыт, у сярэдзіну якога прасаджвалася рука з кальчужнай рукавіцай і ружжом; круглы шчыт з высокай, вострай 518

сярэдзінай... вухкаюць у кузнях кавадлы, і выкочваюцца адтуль то колы для фурманак, то круглыя тарчы для самых багатых. Тым, хто бяднейшы, дастаюцца пляцёнкі, абцягненыя скурай (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 518).

Тарэл [ст.-руск. тар^ль} м. Драўляны круг; талерка... праз шырока расчыненыя дзверы ўбачыўся стол на покуце на жоўтай яго паверхні стаялі гладышы, драўляныя тарэлы з печывам, а каля печы лётала Лозка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 486-487).

Тастамент, тастамэнт, тэстамент, тэстамэнт і тэстамант [ст.-бел. тестаменть, тастаменть, тэстаменть, дастоменть, дестаменть і інш.; лац. testamentum} м. Завяшчанне. [Кейстут:] Ты [Яўнут] думаеш, мы не ведаем, якім акруценствам прымусіла твая маці ўнесці ў тастамент тваё імя? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 558). Раніцою ў яго [Аляксандра] хапіла сілы сабраць прыбліжаных ваяводаў і паноў, абвясціць тастамент (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 173). Як-ніяк менавіта Глінскі настаяў, каб Аляксандр запісаў у тастаменце запавет абвясціць яго вялікім князем (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 217). Ён [Тадавуш] лепш рваўся да стрэльбы, з шабляй pad гуляці, Ведаў, што да ваячкі яго мелі гнаці, Што така ў тастамэнце стала бацькі воля (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 443). Дзед мой вызнае гэта ў тэстаменце і запісвае свайму «Нарулёнку» тысячу дукатаў (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 527). Гм, відавочна, тэстамэнт, — адказаў старэйшы палісман. — Адкрыйце ды вось пры суседзях прачытаем (А. Галіна. Сэм і Джэк К, № 5-6, 69). / сапраўды, вельмі цікава гарманаваў тэкст старога тэстаманту з новым тэкстам, прыпісаным борухаваю рукою (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 168).

Татнік м. Тое, што таць у I знач. Вазак на пярэдніх санях.. залямантаваў: «Татнікі!» — і асадзіў каня (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 281). «Баяры!» —узлаваўся Іллін. Татнікі і збоі! (там жа, 164).

Татраны мн. Назва племені стэпавых качэўнікаў цюркскага паходжання. А ваякі яны ўсе сусветныя: Там імагуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 265). He даждаліся вы [Ігару і Ўсеваладзе] сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі з магутамі і з татранамі (там жа, 242).

Таўлінка ж. Пляскатая табакерка (часцей з бяросты, рэдка з металу) для табакі, нюхальнага тытуню. Дастаў з кішэні металічную таўлінку (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 43).

Таўраскіфка ж. Славянка (у Візантыі славян называлі таўраскіфамі). Я вяду вас [Жывену] доўгім шляхам, азваўся на гэтыя словы еўнух, — каб вы паглядзелі хаця б тысячную частку багаццяў Вялікага 519

Палаца. He кожнаму шчасціць гэта бачыць, і табе, таўраскіфка, нечувана пашанцавала (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 216).

Таўро н. Кляймо на скуры чалавека. [Жывена:] Мне не трэба нічога, толькі пергамент аб волі, бо іначай ніводны карабель не возьме нас з сынам. На мне, як на скаціне, выпалена таўро коміта (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 187).

Тацій м. Настаўнік імператарскіх дзяцей. Нікіфар шмат чуў пра тація Улеміда, які ў маладосці вучыўся ў славутага «іпата філосафаў» Дзмітрыя Карыка (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 241).

Таць [ст.-слав.] м. 1. Рабаўнік; злачынца наогул. «А таці, а рабаўнікі розныя? стагнаў вазніца. Я [фурман] не абараню цябе» (В. InaTasa. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 301). ..таці падчас завалокаў паміж князямі ўсчынялі [засаду] (там жа, 309). [Стольнік:] Валадар, ганец зваліўся ля дзвярэй. На яго напалі таці, ён паранены... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 537). Я ж шчанём цябе насіла на руках. Сціхні, супакойся: я ж не таць (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 70). Таць бою корміцца, душы хрысціянскія губіць за пенязі (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 171).

  1. Удзельнік антыфеадальных паўстанняў (з пункту погляду дзяржавы, якая ахоўвала феадальны правапарадак, таць — разбойнік, рабаўнік).

Тачанка ж. Лёгкая рысорная павозка з адкрытым кузавам для запрэжкі пары коней. Туравец адчуваў.. плячо [Марыі Андрэеўны], якое ад пакалыхвання тачанкі то прыпадала лёгка да яго, то аддалялася (I. Мележ ТСБМ, V, 486). II Павозка такога тыпу, забяспечаная кулямётам (у кавалерыі перыяду грамадзянскай вайны). Во спачатку йдзе пяхота, За ёй конніца і танкі, На машынах едуць роты, А там — быстрыя тачанкі (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў 36. тв., IV, 290). За тачанкамі гарматы — Палявыя і марціры (там жа). Тачанкі пайшлі, кулямёты, Танкеткі, ўгары самалёты (Я. Колас. Міхасёвы прыгоды 36. тв. у 12 т., III, 244).

Тванкі, прым. Тваністы. Берагі гэтаерэчкі вельмі тванкія на іх і сапраўды могуць «топнуць коні» (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 223).

Тлумач м. Тое, што талмач. — Што сказаў хан? — спытаў Вітаўт у тлумача (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 331). Пакліч Вячку, — загадаў Імануілу епіскап. I няхай разам з ім зойдзе тлумач (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 200). — Тлумач, нашто тут? — сурова спытаў Братчык (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294).

Тмутараканскі, прым. Які адносіцца да Тмутаракані. Дзіў кліча паверх лесу, слухаць наказвае зямлі незнаёмай Волзе, і Памор'ю, і Па520

суллю, і Суражу, і Карсуню, і табе, тмутараканскі балване! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 237).

Tora ж. У старажытных рымлян верхняе мужчынскае адзенне, род мантыі, звычайна з белай шэрсці. / у параўн. Ў старынныя сандалы ўзброеныя ногі. Фартух яе ўкрывае кшталтам рымскай тогі, Чапец, як шлем, завешаны над правым вухам, Як быццам збіты пікаю якогась зуха (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 386).

Торг м. 1. Базар, рынак; месца гандлю. Людзі не помняць такога торгу, такога кірмашу, які быўу той.. дзень (П. Пестрак ТСБМ, V, 498).

  1. Звычайна мн. таргі. Публічны продаж якой-н. маёмасці, рэчаў, якія дастаюцца таму, хто прапаноўвае больш высокую цану; аўкцыён. Сенажаці прадаваліся з піаргоў (М. Нікановіч ТСБМ, V, 498).

6 Паспееш з козамі на торг (ТСБМ, V, 498).

Торкі мн. Цюркскае качавое племя, якое ў XI ст. насяляла паўднёвыя рускія стэпы (рабіла набегі на Русь і Візантыю). Продкаў Печанега прыгналі ў свае табуны полацкія князі, калі разам з усімі рускімі князяміхадзіліў паўдзённыя стэпы ваяваць бязбожных торкаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 45).

Торпазавод м. Торфазавод. Але памяць не магла падказаць, як дабрацца да торпазаводу (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 144).

Травень м., адрадз. Май. Прайшоў Вялікдзень, растаў снег, салаўі прапелі за Свіслаччу, аздобіў зямлю месяц травень, а Гзяславаўсё не было (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 126). Прайшло яшчэ некалькі летаў і зім. Быў травень. Асветлены кветкамі сад (П. Броўка ТСБМ, V, 502). На чацвёрты дзень травеня перадавы атрад разведчыкаў прынёс вестку, што татары, сабраўшы войска, ідуць насустрач (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 591).

Травеньскі, прым. Які мае адносіны да травеня, адбываецца ў травені. Быў помніцца, ясны травеньскі вечар (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 274).

Трактаваць незак. Частаваць. Гэтага дня я трактаваў яго [сябра] папіросамі і стараўся дагадзіць яму (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай Тв., 42).

Тракцір [руск.] м. Карчма. Паблізу мае кватэры на грэцкай вуліцы быў тракцір, дзе штодня і ваўсялякі часможна было бачыць мяшчан, якія збіраліся дзеля камерцыйных інтарэсаў (Ян. Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе Выбр. тв., 327). Спынімся там у нумарах пры «наватроіцкім» тракціры... (У. Караткевіч. Зброя — 43, 284).

Тракцірны, прым. Які мае адносіны да тракціра. Бубнаўскі тракцір страхоцце. А тут яшчэ гэты Іюдавіч з ягонымі тракцірнымі ўцехамі (У Караткевіч. Зброя 43, 312).

17а Зак. 3825

521

Трапак м. Рускі народны танец у хуткім тэмпе з моцным прытупваннем, а таксама музыка да гэтага танца. [Захар Зынга].. іграў, пасля перадаў гармонь другому, а сам узяўся ў бокі і пачаў скакаць трапака (К. Чорны-ТСБМ, V, 510).

Трапеза [ад гр. trapeza cron] ж. Стол для яды, а таксама прыём яды і сама яда. 3 домам зліваўся шырокі, крыты ганак са скругленымі слупамі. Улева ад яго ішла веранда. Тут у цёплыя дні вясны і лета спраўляў свае трапезы бацька Уладзімер (Я. Колас ТСБМ, V, 510).

Трацкіст м. Паслядоўнік трацкізму, прыхільнік яго. Да нас прыходзіць май у госці, А вые дыверсант, трацкіст (Я. Купала. Май 36. тв, IV, 313).

Трокаўцы [ад Трокі] м. Жыхары Трокаўскага княства. Яго [Шварну] падтрымліваюць многія віленскія жрацы, незадаволеныя нашэсцем новагародцаў і трокаўцаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 426).

Трокскі, прым. Які мае адносіны да Трокаў. Што ён скажа! трохі ахалоджана, алеўсёяшчэ з відавочнаіі крыўдай,.. прамовіў трокскі князь (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 557). Трокскае княства, Жмудзь, Падляшша, Палессе, Берасцейскія і Гарадзенскія землі, большую частку Лідскай і трохі Новагародскай земляўузяў сабе Кейстут (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 564).

Трон м. Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышшы як месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній; сімвал улады. Разам з крывавай каронай Скоціцца з плеч галава. Будзе касцёр з яго [мікады] трона, Будзе калом булава (Я. Купала. Японскім самураям — 36. тв., IV, 345). [Псіха]: Уваччу залотныя валяцца троны, Ўгруз рассыпаюцца хорамы божы, Ссыхаюць лаўры й чырвоны рожы (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 99). У рэшцерэшт ён-такі [Палеолаг] ўспоўз на нікейскі трон і стаў правіць гэтай часткай Візантыі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 233). [Жывена:] Тады я змушаная буду ілгаць табе, князь.. Я надзену на сябе багатыя карункі і бранзалеты і буду выглядаць не горш за баярынь, якія поўзаюць ля твайго трона (там жа, 304).

Трохпудовы, прым. Вагой у тры пуды. Багата рыбы ў Свіслачы. Трапляюцца часта тут трохпудовыя самы (М. Паслядовіч Ск., 115).

Трохрадка ж. Трохрадны гармонік. На прызбе чубаты салдат гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку (А. Ставер — ТСБМ, V, 522). Просценькая руская трохрадка 3 голасам задумліва глухім: У пярэстых, акуратных латках Кулямі прабітыя мяхі (Г. Бураўкін ТСБМ, V, 522).

Трубадур м. Сярэдневяковы паэт-спявак у паўднёвай Францыі. II (іран.). Дзед, здаецца ведаўусё і неўсё з таго, што рабілася, ухваляў. Падумеш, 522

маўляў, рыцар бедны. Трыстан трубадур і менестрэль, капуста а ля правансаль (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 265).

Трунак [ст.-бел. трунокь', польск. trunek', с.-в.-н. trunk] м. Алкагольны напітак. Прыемна ў дом зайсці з дарогі, Дзе рады вам гаспадары, Дзе вас частуюць што ёсць змогі, Дзе трунак знойдзецца стары, Такі, што чарачка-другая Вам разагрэе ў сэрцы кроў I ўгору ўзняцца памагае Чуць не да самых аблакоў (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 75). Але ў сталовай туліцца ёмкі і стыльны буфет з цэлаю фалангаю пляшак дарагіх і рэдкіх він і розных трункаў (Я. Колас. Дрыгва-Др., 142).

Трут м. Высушаная губа, якая выкарыстоўвалася пры высяканні агню. Казачэнка б’е крэсівам па крэмені, высякаючы іскру, раздзьмухвае трут, каб прапаліць люльку (I. Навуменка ТСБМ, V, 526).

Трыбунал [ст.-бел. трйбуналь, трыбуналь', ад лац. tribunal судзілішча] м. 1. Вышэйшы апеляцыйны суд у Вялікім княстве Літоўскім; вышэйшая судовая ўстанова, у якой важныя судовыя справы разглядаліся ў рэгістрацыйным парадку па выкліку вознага... у родавым гняздзе Друцкіх калісьці неаднойчы спыняўся нават сам вялікі князь, які наведваў цэнтр ваяводства — Менск, каб прысутнічаць на шумных пасяджэннях Галоўнага Літоўскага трыбунала (М. Віж. Лабірынт Л, 116). У тых думах, пацеры шэпчучы памалу, Заснуў паследні ў Літве возны трыбуналу (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Зан., 449). Адвакату з трыбуналу, Абгрызаў што костку ўпарта, пазваніў Твардоўскімашной памалу, Адвакат зрабіўся хартам (Я. Купала. Пані Твардоўская 36. тв., III, 333).

  1. У першыя гады савецкай улады спецыяльны судовы орган па разглядзе ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў.
  2. У Францыі ў перыяд рэвалюцыі канца XVIII ст. (1789 -1794) выключны суд па справах палітычных злачынстваў.

Трывалкасьць ж. Трываласць.-Хапала-жу нас і кемнасьці, і адвагі, і трывалкасьці, каб бараніцца на працягу вякоў ад лютых ворагаў з захаду іусходу (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 72).

Трывій м. Цыкл трох навучальных дысцыплін (граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі) у сярэдневяковых беларускіх школах. He ведала дабрадзейка наша, што вучыў я некалі ў брацкай школе пірывій з квадрывіем (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 188).

Трывуголка ж. Трохвугольная форменная шляпа. [Гедымін:] I гэты плашч увойдзе ў гісторыю нароўні — не, вышэй! — з трывуголкай Напалеона, з ягоным шэрым паходным сурдутам, з простым кіем вялікага Пятра, з сядлом пад галавою Святаслава... Плашч... простага ... салдатаі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 295).

Трыгельт [ням. trink geld} м. Чаявыя. Ямшчык па трыгельт явіўся. Ўзяў шастак дый пакланіўся (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 364).

Трыера [гр. trieres] ж. У старажытных грэкаў ваенны карабель з трыма радамі вёслаў, размешчаных адно над другім. Белыя ветразі візантыйскіх суднаў трыер, што стаялі ў Улахернскай гавані, нагадвалі марскіх птушак-чаек, гатовых вось-вось узляцець і закружыцца над морам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 194). Ніхто, можа, нават і Нікіфар, не пазнаў бы яе [Жывену] адразуў юнаку, што днямі стаяў на палубе трыеры: берэт з пяром. насунуты на лоб, KanmaH з высокім белым каўняром хавалі твар і постаць (там жа, 244).

Трызубец м. Атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі: жазло, посах з трыма зубцамі. // Сімвал княжацкай улады. «Харугва хай будзе тут, на месцы!» — загадаў ён [Альгерд] вартавому, што стаяў ля ўкапанай у зямлю харугвы Вялікага княства бел-чырвона-белага палотнішча з вершнікам, над якім каронай узвышаўся трызубец Гедзіміна (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 598).

Трыкроць, прысл. Утрая болып. [Хлопчык:] -Яна [Лозка] усёумее: шыць і гафтаваць, сеяць так, каб усё ўзышло трыкроць, асабліва ж дзівіла ўсіх, што яна добрая каваліха (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 569).

Трысценне н. Прыбудова да хаты з трох сцен; трысцен. Да хаткі было прыбудавана трысценне для каровы, каня і для сена (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 242).

Трэба ж. Ахвярапрынашэнне. Бывала, перад калядамі збірае [Дарашкевіч] з парафіян трэбу... (А. Чарнышэвіч ТСБМ, V, 539). ..пад дубам у сярэдзіне селішча, на якім ніжнія галіны былі амаль усе абвязаныя каляровымі стужкамі і анучкамі, прамаўляў свае трэбы жрэц Перуна (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 520). [Жрэц:] Дзякую, вялікі князь. Мне прыстала першаму думаць аб трэбах (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 377). Прынясем трэбу дзікай віры, і яна пашкадуе весь, данёсся да Мірошкіўсё той жа голас (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 75).

Тузін [ст.-бел. тузйнь, тузынь, тужень', польск. tuzin < ням. Dutzend} м. Дванаццаць прадметаў. Потым пранеслі дванаццаць пазалочаных круглых шчытоў, столькі ж нямецкага ўзору і па тузіну коп’яў і суліцаў; пранеслі тузін сабалёвых шапак (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 330)... снедаць, значыцца, князю сумна было, ну а ён, Сымон, з тузін показак яму распавёў, ды такіх, што яго мосць ажно падавілася (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 200). Ён нічога не мае супраць піва і адлічвае грошы на тузін бутэлек (Я. Колас — Ск., 524

Ш). I вось сёлета ёсць добрыя паставы яшчэ раз прабіцца ў тузін мацнейшых калектываў, якія разыгрываюць чэмпіёнскія медалі («Настаўніцкая газета» Ск., 177).

Тул м. Калчан. На поясе ў Якава вісеў скураны тул са стрэламі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 70).

Тулісоны мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы — неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвеіігджурунес куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 294).

Туніка ж. У старажытных рымлян адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай. II Адзенне падобнага крою. ..пад карзном была доўгая, ніжэй кален, барвістая туніка (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 45). У ваўняным плашчы, накінутым на ліловую туніку, у шапачцы з залатымі падвескамі на скронях, здавалася яна [Еўдакія] падлеткам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 162). [Прокл:] Высакародны Нікіфар папрасіў, каб пані сама выбрала сабе тканіну на туніку (там жа, 191).

Typ [ст.-руск. турь\ м. 1. Вымерлы ў XVII ст. дзікі бык, адзін з продкаў буйной рагатай жывёлы. Пладзіліся тут тады зубры й туры, куніцы й рысі, ласі й дзікі, а ў шматлікіх рачулках бабры (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 72). У лясах Белавежскай пушчы ў вялікай колькасці вадзіліся туры, зубры, ласі, мядзведзі, алені, дзікія кабаны, касулі («Весці» — ТСБМ, V, 553). Тады князь пачаў паганяць свайго каня, каб насьцігнуць тура (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацце Тв., 16). За сымбаль справядлівасьці ў славянаў уважаўся белы бык-тур (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 92). Палеская (Горадзенская) зямля дагэтуль мае ў сваім гэрбе тура, сымбаль Правечнага Кону (там жа). [Князь].. гукнуў ..дружыну ды пайшоў сабе Палессем, харчуючыся забітымі зубрамі і турамі (У. Караткевіч ТСБМ, V, 553). / у параўн. Аднак якраз Давыд у апошнім націску, якраз’ятраны тур, прабіў глухую сцяну крыжакоў і прымусіў іх адступаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 338).

  1. Перан. У адносінах да асобы. [Жанчына:] Тураня не баіцца аленя. А ты тур, мой хлопчык, ты валадар (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 510). // У рускай народнай паэзіі увасабленне іспалінскай сілы і храбрасці (прымяняльна да князёў, палкаводцаў і г. д.). Дзе толькі даскочыш [Усеваладзе], сваім залатым, тур, свецячы шоламам, ляжаць там паганы галовы палавецкія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 238).

ББуй-тур (нар.-паэт.): I скажа яму буй-тур Усевалад: «Адзін брат, адзін свет светлы ты, мой Ігару!» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 236). Яр-тур (нар.-паэт.): Яр-тур Усеваладзе! Стаішу бараць525

бе й засыпаеш ты вояў варожых стрэламі. грыміш ты аб шоламы мячамі сталёвамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 238).

Туравы, прым. Які мае адносіны да тура. Продкі тура елі — хаця б табе тут турыны капыт. Зямля аскудзела (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 95).

Турусы мн. Вялікія перасовачныя вежы для асады крэпасцей.

0 Турусы на калёсах [іт. turres ambulatoria] — бязглуздзіца, балбатня, небыліцы. [Голас з грамады:] Разводзь, разводзь, доўгавалосы, турусы на калёсах! (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 368).

Турыны, прым. Тое, што туравы. Ля крыжа стаяў чалавек у Чорным плашчы. На твары груба намаляваная маска, на шапцы турыныя рогі. У руцэ доўгая дзіда (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 221).

Тутун м. Тытунь. «Відаць, што не прывык да такога тутуну», — падумаў ён [Міхалка] (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 144).

Тылэк [польск.] м. Зад. — Але сьмяецца той, хто сьмяецца агюшнім. Мы ім больш, чымяны нам, даваліў «тылэк»! (М. Цэлеш. Апошнія цаглінкі ХБ, 210).

Тымпан н. Старадаўні ўдарны музычны інструмент, род медных талерак або невялікай літаўры. Тут ударылі ў тымпаны, Ва ўсе струны і арганы, Аж да алтаровых рог, Штобы быў праслаўлен Бог (Уваскрасенне Хрыстова — Зан., 118).

Тыранія [гр. tyrannis] ж. У Старажытнай Грэцыі праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана. Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго.. нянавісць да тыраніі («Полымя» ТСБМ, V, 565).

Тысяцкі м. 1. У Старажытнай Русі XI сярэдзіны XV ст. кіраўнік ваеннага апалчэння, «тысячы»... княгіня сказала як бы мімаходзь, звяртаючыся болей да тысяцкага Ірвідуба: — Што ж, вернецца — біць яе, баярскую дачку? (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 10). Чужым ён [храм] рабіўся ёй [Жывене], да таго ж стаў назаляць ёй сваім каханнем мясцовы тысяцкі Рацібор (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 301). Адчыніліся высокія, абцягнутыя рысінай шкурай, абабітыя срэбнымі бляшкамі дзверы, і ў святліцу увайшоў тысяцкі Жыраслаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 120).

  1. Галоўны распарадчык у старадаўнім шлюбным абрадзе, які бытаваў на Русі.

Тысяча ж. Апалчэнне, якое дзялілася на сотні. [Бурнос Гірэй:] — Заўтра жмы выступаем, а сёння, са з’яўленнем на небе зорак, хай мурза Хазібей са сваёй тысячай выступае (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 25). Татарын загадаў тысячніку Карніле не цягнуць гадзінамі і дня526

мі, калі не хоча, каб ягоная тысяча сустрэлася з цьмою, а адразу весці яго «да ўладароў» (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 231).

Тысячнік м. 1. Тое, што тысяцкі ў I знач. ..сотнік можа ўзвысіцца да тысячніка, а тысячнік да цемніка, і кожны з іх бярэ ўсяго, што нарабавалі ў чужым горадзе, альбо паселішчы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 36). Татарын загадаў тысячніку Карніле не цягнуць гадзінамі і днямі, калі не хоча, каб ягоная тысяча сустрэлася з цьмою, а адразу весці яго «да ўладароў» (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 231). Лоб у тысячніка здаваўся яшчэ ніжэйшы таму, што быў Карніла падстрыжаны пад гаршчок (там жа, 292).

  1. Багацей, уладальнік тысячнага капіталу (разм.). [Старыцкі:] Вазьмі хоць Дзеркача — ёсць тут такі: Быў тысячнік, а стаў мільёншчыкам за вайну (М. Клімковіч ТСБМ, V, 566/

Тытул м. Ганаровае радавое або дараванае дваранскае званне (барон, 'граф, князь і пад.), якое падкрэслівала прывілеяванае становішча асобы і патрабавала адпаведнага тытулавання (ваша благароддзе, ваша вялікасць, ваша яснавяльможнасць і пад.). Гаварылі, што.. [Гальва] меў тытул не то графа не то барона (К. Чорны ТСБМ, V, 567).

Тытулаваны, прым. Які мае тытул. Самымі буйныміўладальнікамі маёнткаў пераважна былі прыгоннікі з ліку тытулаванага польскага ірускага дваранства (М. Ларчанка ТСБМ, V, 567).

Тычка ж. Радзімка, мета, кляймо. Усе вы тычкамімечаныя. Тычкамі вылюдкаў роду чалавечага (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі-ЧЗ, 205).

Тэмат м. Тэма. Hi маючы пад рукамі ніякаго належачаго да гэтаго тэмату матэр’ялу, я ні удаваўся у грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 3).

Тэўтон м. 1. Член Тэўтонскага ордэна. ..ён глядзеў наяе [Жывену] здаля, і нельга было зразумець, што было ў позірку тэўтона: ухвала ці пагроза (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 26). Любілі бываць на тых зборышчах тэўтоны, атрад якіх застаўся ў Новагародку (там жа, 67). [Дзед:]-Дзе больш князёў загінула-у бітвах з тэўтонамі ціў бойках між сабой? (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 177). Тэўтон з Рыгі (Браціла не ведаў ягонае імя) быў высокі, танклявы ў поясе, але шыракагруды (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 10).

  1. Перан. Пра нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пілот-камсамолец, Танкіст і стралок Нястрымная лава, Вясенні паток, Што орды тэўтонаў, Фашысцкіх сабак, Развее, рассее, Раскрышыць на мак (Я. Колас. Байцам-камсамольцам — 36. тв. у 12 т., II, 175). Тэўтон, як быў, дык

і ёсць скула Із тым жа норавам ваўкоў (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 217).

Тэўтонка, ж. да тэўтон. Дачка выйшла замуж, выйшла за тэўтона. Неўзабаве і сама зробіцца, каліўжо не зрабілася, тэўтонкай. / дзеці будуць тэўтончыкі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 283).

Тэчка [польск.] ж. Партфель, сумка. Паказаў на груд ардэноў і мэдалёў, выкладзеных з тэчкі (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек ХБ, 158).

У

Уводзіны мн. Увядзенне парадзіхі з дзіцём у царкву і пачастунак у сувязі з гэтым. Пазвалі кума і куму на ўводзіны (ТСБМ, V, 606).

Уводзіцца незак. Ісці ў царкву з дзіцём на ўводзіны. Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «ўводзіцца» каля сёмухі, каму каля Пятра, каму на каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін (Я. Колас ТСБМ, V, 607).

Угорскі, прым. Венгерскі. Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты на пасадзе сваім златакованым; падпёр угорскія горы сваімі палкамі жалезнымі, шлях заступіў каралю, зачыніў Дунаю еароты (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 243). 3 той Каялы-ракі між угорскімі Інаходцамі сам палялеяў Яраполк свайго бацьку да Кіева, Да сялібы святое Сафеі (там жа, 258). Ёй [Настассі], магчыма, мроілася іншае — не суровая паўночная Масква, дзе лета бывае адну чвэртку года, а якое-небудзь валошскае альбо ўгорскае княства, ды ўсё ж і гэта няблага (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 535).

Угрунь, прысл. Бягом. «Па дварэ памаленьку пабраду, За вароты угрунь пабягу» (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон -Тв., 193).

Угры [у «Аповесці мінулых гадоў» (XII ст.) продкі венграў названы «угрой»] мн. Венгры. Дзед Судзіслаў, якога ўгры забілі, дзед Васілёк, што ўтапіўся ў Бярэзіне (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 88).

Удаводніць [польск.] зак. Даказаць, пераканаць. Ён мерыўся перабегчы на другі бок з дачкой белагвардзейскага ахвіцэра гэта я дакладна ўдаводніў! (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 67).

Ударнік м. Работнік сацыялістычнай вытворчасці, які пераконваў нормы.

А Перадавікі-ударнікі: ..учора былі запрошаны толькі «перадавікіударнікі», а Базыльу іх ня лічыўся (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 85).

Удзел м. Ha Русі XII-XVI стст. састаўная частка буйных вялікіх княстваў, якой кіраваў член велікакняжацкай сям’і; удзельнае княства. Уцяміўшы памылку, князь скарыўся, даў Вітаўту клятву на вернасць і асеўу Бранскім і Ноўгарад-Северскім удзелах, дзе і сядзеў ціха 528

da кастрычніка 1430, калі заззяла над ім шчаслівая зорка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 436-437). Князёў з моцных княстваў на дробныя ўдзелы пераводзяць (там жа, 273). Зямля Полацкая была багатая і адчувала сілу, каб не лічыць сябе дробным удзелам, пазбаўленым пэўнай аўтаноміі (Т. Хадкевіч ТСБМ, V, 619).

Удзельны, прым. Які мае адносіны да феадальнага ўладання, удзела. Псіха, удзельная італьянская княгіня (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 133). ..няўжо гэта ён, Васіль Барэйкавіч, ходзіць па тых самых масніцах, па якіх смаленскія князі хадзілі, глядзіць у тыя ж самыя вокны, што іяны, прымаеўдзельных князёўу тым жа пакоі, дзе яны іх прымалі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 266).

Удум, прысл. У думкі. Толькі цяпер яму [Раману] прыйшло ўдум, што Валі няма на калідоры, што яна ня прыйдзе на экзамэны (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 28).

Уды мн. Цела; рукі; ногі. He маладзён ты ўжо, князь, сказаў неяк ваявода, не дваццаць табе летаў. Дай удам перадых (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла ПМЛ, 22). Ліхаманка грызе вас у час хваробы, гарачынёй запаўняе аслабелыя уды, і тады з туману прыходзіць Хрыстос (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 541).

Ужа ж. Вяроўка, канат, ліна. Што ж гэта ты, княжа? Ты ж абяцаў. A тут кажуцы наловы выехаў. Бачуя цяпер, якія гэта ловы. А ты ж абяцаў уцекінераў не ганіці і не хапаці. Так бо, харошае тваё абяцанне, калі ў тваіх людзей на сёдлах ужы бачу (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 165).

Уздражнасць ж. Раздражненне. [Андрэй]: Ты ж, дачка, беражы там сябе, душу сваю беражы ад уздражнасці і злосці (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 112).

Уладанне н. Нерухомая маёмасць (пераважна зямля), якой валодалі паны. 3 Нясвіжам звязаны Цімкавічы здаўна. Калісьці мястэчка было радзівілаўскім уладаннем (С. Александровіч ТСБМ, V, 7). [Аксён] разгортвае скрутак і паказвае настаўніку план. На плане зняты сялянскія землі і сумежныя ўладанні пана Скірмунта (Я. Колас ТСБМ, V, 7).

Уланскі, прым. Кавалерыйскі. Часовы ўрад дакладвае, што ў бліжэйшы час зможа даць Вялікай арміі [Напалеона] пяць пяхотных палкоў і чатыры -уланскія (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 115). // Які мае адносіны да польскай кавалерыі. Пад Мірам казакі з ар’ергарда Платава разбілі дзевяць уланскіх палкоў польскай кавалерыі (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 115). I даў такога выспятка найміту ў форме польскіхуланскіх войскаў,.. што той, падаючы, змёў крыламі яшчэ чалавек дзесяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 344).

Уланы [ст.-руск. улань член ханскай сям’і; ст.-бел. улань, влань; польск. iifan з тур. oglan — хлопец, слуга] м. 1. Прадстаўнікі знаці Залатой Арды, якія вялі свой радавод ад нашчадкаў Чынгісхана, што не атрымалі трон. ..загадваў Альгерд раз за разам расказваць то аднаго, то другога віжа пра звычкі і норавы кожнага з ханаў альбо ўланаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 586).

  1. Салдат або афіцэр лёгкай кавалерыі ў арміі царскай Расіі XIX пачатку XX ст. (да 1918 г.). Паток войск плыве і плыве па галоўнай вуліцы.. Пяхотныя часці, сапёрныя, артылерысты, уланы... (П. ПестракТСБМ, 10). Полк уланаў. ён [імператар] загадае прылічыць да імператарскай гвардыі (У. Арлоў. Сны імператара МКГ, 115). Казакі, чаркесы і ўланы вярталіся. Ад замка рухаўся яшчэ адзін атрад (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 365). Сярод усіх стаяў на каленях.. у мундзіры ротмістра блакітных уланаў сам граф Браніслаў Ельскі (П. Пестрак ТСБМ, IV, 717).
  2. Від кавалерыі ў Францыі ў пачатку XIX ст. [Цётка:] Ён [Яўген] у дванаццатым годзе набраў купку людзей: дзесяць шляхцюкоў ды тры дзесяткі сваіх мужыкоў. Ну і пайшоў. Спалілі яны аднойчы вісячы мост, папалілі французскае сена.. А потымуланы прыйшлі іхлавіць. дыкяны іўланаў пабілі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 264).
  3. Салдат кавалерыі ў міжваенны перыяд у Польшчы (1920 -1939 гг.). Пры ўцёках белапалякаў гайдачане, якія жывуць абапал тракту, былі спалены польскімі ўланамі (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. гв. у 5 т., IV, 192).
  4. Узброеныя коп’ямі з флюгерамі воіны лёгкай кавалерыі ў мангола-татарскім войску (XIII-XIV стст.).
  5. Воіны лёгкай кавалерыі ў старажытнай Польшчы, а з XVI ст. і ў Вялікім княстве Літоўскім (уланскія часці спачатку фарміраваліся з аселых татар і мелі выключна татарскае адзенне, ад якога потым захаваўся толькі галаўны ўбор з квадратным верхам уланка).
  6. Від кавалерыі ў Аўстрыі і Прусіі ў XVIII ст.

Улічы (углічы) мн. Група ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія, паводле «Аповесці мінулых гадоў», жылі ў Ніжнім Падняпроўі, Пабужжы і на берагах Чорнага мора (з сярэдзіны X ст. былі ў складзе Кіеўскай Русі).

А Славяне-улічы: Даведаўся ён [Альгерд] і пра вялікую загадку старажытнага горада Сугдзеі ў Крыме, дзе, як расказвалі віжы, некалі месціўся славуты горад славянаў-улічаў — Сураж, па імю старажытнага бога Сур’і, бацькі Вялеса (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 587).

Уловы мн. Паляванне. Раз князь зь гасьцямі сваімі паехаў на ўловы біць тураў і дзікіх вепраў (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацьце -Тв., 16). 530

Улус [ст.-бел. улусь, влусь татарскае сяло; тат. ulus < манг. ulus] м. 1. Стаянка качавых народаў, а таксама аселыя пасяленні, аулы, вёскі. Вялікі князь загадаў трубіць у трубы, астудзіць гарачыя галовы і вярнуць іх назад, бо некаторыя гатовы былі імчацца на край стэпу, каб вынішчыць усе палавецкія улусы (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 512-513).

  1. У пачатку XIII ст. у час фарміравання Мангольскай дзяржавы рода-племянныя аб’яднанні, падпарадкаваныя наёнам феадалам Манголіі; качэўнікі на землях, якія належалі наёнам. // Мангольская дзяржава Чынгісхана.
  2. У XV-XVII стст. крупнае феадальнае ўладанне.
  3. У Якуціі ў XVIII пачатку XIX ст. буйная адміністрацыйная адзінка з правамі раёна.

Умець незак. Ведаць. Колькі вершаўумеў ён на памяць! (М. Гарэцкі. Рунь-Р, 11).

Унаймы, прысл.:

0 Ісціўнаймы наймацца на работу, ісці ў парабкі. Чым ты засееш паласу сваю? Які ўраджай з дажынак прынясеш? Унаймы можа прыйдзецца ісці? (М. Танк ТСБМ, V, 24).

Універсальны, прым.:

о Універсальныя лісты звароты да падданых. Літва з Жамойцю, Малая і Белая Русь, Валынь і Падляшша, сама Рэч Паспалітая —розныя звычаі, мова, нават універсальныя лісты даводзіцца пісаць па-беларусінску, па-польску і на лаціне... (В. Іпатава. Чорная княгіня-Пр., 129).

Унівэрсытэцкі, прым. Універсітэцкі. Раман давёў Валю аж да Галоўнага корпусу Ўнівэрсытэцкага Гарадка (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 23).

Уніят м. Паслядоўнік царкоўнай уніі. РІібы галкі none крыюць, Ляхі, уніяты Налятаюць, няма каму Рады даць праклятым (Я. Купала. Тарасова ноч 36. тв., V, 402). Вядома, стала лягчэй праваслаўным, таму што праваслаўе было афіцыйнай рэлігіяй Расійскай імперыі. Затое пачалі ціснуць уніятаў (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі-ЗБК, 131).

Уніяцкі, прым. Які мае адносіны да уніі. Чачот, Міцкевіч, Зан, іхнія сябры кінуты ў турму, у былы уніяцкі кляштар (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 134).

Унот м. Юнак (у тэксце: вучань, чаляднік, рамеснік). Чухома паклікаў ваяводу Зярнько, смела гледзячы тамуў вочы, назваў Якава сваім унотам, ваданосам і малатабойцам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 139). Трэцяе лета рабіў Белавалод унотам у ювелірнай коўніцы менскага залатара Дзяніса (там жа, 326).

Унтэр м. (разм.). Тое, што унтэр-афіцэр. Але ўсё роўна не адставаў ад яго унтэр, відаць, адчуваў ён у зацятым маўчанні крошынскага навабранца нешта такое, што трэба было абавязкова забіць, затаптаць (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 192). Халімон падышоў даунтэра іўзяў стрэльбу з паралізаванайрукі» (У. Караткевіч. Зброя 43, 350).

А Вусач-унтэр. Трое салдат на чале з зухаватым вусачом-унтэрам патопчуцца трохі ды паплятуцца адзін за адным да цяпла (М. Віж. Лабірынт Л, 3).

Унтэр-афіцэр м. Асоба, якая мела званне малодшага камандзіра ў царскай і некаторых замежных арміях. Афіцэрамі і унтэр-афіцэрамі будуць мясцовыя дваране (У Арлоў. Сны імператара ПМЛ, 205).

Унцыя [лац. uncia\ 1. Ранейшая адзінка аптэкарскай вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер: расійская 29,861 г, брытанская 31,1035 г (унцыя як адзінка масы выкарыстоўваецца і зараз у сучаснай Англіі і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі, раўняецца 28,35 г). II У тэксце: адзінка масы пры ўзважванні паштовага адпраўлення. 1 гэта было цудоўна: ведаць, што ўпершыню ў жыцці табе ёсць каму пісаць, ёсць для каго заліваць сургучом канверт, ёсць для каго ўзважвацьунцыі і залатнікі ліста, ёсць для каго, нарэшце, зусім па-даросламу ставіць у канцы постскрыптум, так сабе, між іншым, як быццам He­mma забыў ды раптам успомніў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 273).

  1. Мера вагі ў Старажытным Рьіме, якая складала 1/12 асноўнай тады масы лібра і раўнялася 27,166 г II Манета ў Старажытным Рыме (складала 1/12 масы лібра і раўнялася 27,166 г, па іншых звестках 27,288 г), пазней у Іспаніі, Італіі і некаторых іншых краінах (напрыклад, так называлі іспанскі залаты дублон і кітайскі таэль).

Упакараньне н. Асуджэнне. — Мы мусім ведаць ня толькі тое, што выклікае спачуваньне, але й тое, што ўпакараньне... (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі»ХБ, 121).

Упраўляючы м. Асоба, якая распараджаецца гаспадаркай, фінансамі і іншым пэўнай установы, прадпрыемства. [Нікіфар].. папрасіў дзяўчыну з’ездзіць у прыгарадную майстэрню па вырабе шаўковых тканін, прыгледзець за якасцю тавару і адвезці дазвол на ягоны продаж. Дасюль гэтая праца была прывілеяй упраўляючага Крыспіна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 189). Дзе прыстане da паноў на паляванне, дзе трохі паслужыць упраўляючым або аканомам (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 20).

Упыр м. (міф.). Вампір. / у параўн. [Куторга]: Папаўся юрыстуў кіпці, — выссе ёняго, якупыр непамысную дзяўчыну (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 124).

Ураднік, вураднік і ратнік м. 1. Службовая асоба ў кіраўніцкім апараце Вялікага княства Літоўскага. ..тут пілі і спявалі польскія паны, там прыраўнаваныя да іх літоўскія ўраднікі, а дробнае каталіцкай веры баярства налівалася віном іўслаўляла князя Вітаўта (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 429). [Баркулабіха:] Вось і мае бацькі ўзялі каталіцтва, адракліся ад продкаў, таму што не было ім ходу. А так стаў бацька замкавымураднікам пры двары (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 256).

  1. Ніжэйшы чын павятовай паліцыі ў Расійскай імперыі (у тым ліку і ў Беларусі) ў 1878-1917 гг., бліжэйшы памочнік станавога прыстава. Раптам у хату увайшоў ураднік (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 254). Ураднік зірнуў на печ, падміргнуў неяк хітра мне (там жа). Had ім [хлопчыкам] замест яснага месяца, свеціцца звярыная морда ўрадніка... (3. Бядуля. Віхор Выбр. тв., 229). Цагельня знаходзіцца за гумном і вялікім садам урадніка Ясінскага (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 246). Крыўдзіць ураднік, non абірае, Воласць з нас цягне паследкі (Я. Купала. 3 песень мужычых 36. тв., III, 323). Раз перад земскім шапкі, Здурэў, забыўся зняць, Урадніку, падпіўшы, Хацеў касцей намяць (Я. Купала. Праступнік 36. тв_, I, 191). Гэта-ж даўней прыйдзе вураднік, то такога крыку наробіць, з хаты ўсіх павыганяе (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 39). Наладзіўшы хутка каляску, яны паехалі ў мястэчка да вурадніка (там жа). Пытаецца ратнік мяне ды за сведка: Ці мельнік цкаваў, ці крычала кабетка? (Ф. Багушэвіч. Як праўды шукаюць Тв., 23).
  2. У царскай арміі казацкі унтэр-афіцэр. Я, Артамонава Ганна Лявонаўна, дачка ўрадніка Уральскага казацкага палка (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 235).

Урадніцкі, прым. Які мае адносіны да ўрадніка. Дровы падкладвала Марта бедная ўдава з «штрафных», якая ўжо цэлы тыдзень працавала на ўрадніцкай цагельні (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 247). I думкі сцёбалі, як трыццаць год таму назад урадніцкая нагайка (3. Бядуля. Віхор Выбр. тв., 229).

Урахуміць [польск.] зак. Пусціць у ход, прывесці ў дзеянне. Паўстанцы Кастуся Каліноўскага урахумілі закінутыя дзьве літні, у якіх выраблялася зброя для ix... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 210).

Урмане мн. Жыхары паўночных зямель, жыхары Скандынавіі. Спрадвеку была Дзвіна полацкім вадзяным ходаму Варажскае мора, наГоцкі бераг і да паўночных людзей урманаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 34). Прагані адтуль Ізяслававых людзей, пакланіся вечу, вазьмі на замок Волхваў, каб урмане з мячом не ішлі на нас (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 567).

Урода [ст.-бел. урода, врода прыгажосць, ураджайнасць; польск. uroda] ж. Прыгажосць. Жыла ў сяле сірата, Чэсна, ангельскай уроды, Сэрцам, душой залата! (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 349).

Урок м. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну; плацёж, падатак, судовая пошліна. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля ЗагорскагаВежы, і спаўна адраблялі ўрокі (У. Караткевіч ТСБМ, V, 49). Купцы гэта вагавае, урокі, гэта тавары і, галоўнае, — папаўненне казне (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 219). «Паводле закону хрысціянскага, усякая душа павінна падпарадкоўвацца ўладам, аддаваць усё неабходнае і каму трэба —урок, даніну, страх, гонар» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 72).

Уруга ж. Паша. А на якое ліха мне твая уруга, калі ў мяне адна карова? (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 61).

Ур’янтоўка [ст.-бел. урьянтовка', ст.-польск. uriantöwka] ж. Сорт грушы. Сапяжанкі, ур’янтоўкі, слуцкія бэры пахнулі так, што соладка рабілася ў роце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 265-266).

Усемажлівы, прым. Разнастайны, усялякі. Гутарка тутака адбывалася наўсемажлівыхмовах (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 198).

Усія ж. Баявы карабель. ..моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія гружаныя лодзіі — кумварыі, цяжкія баявыя караблі — драмоны, усіі, памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 208).

Усніяны [ст.-руск. Чсьмйа, Мсмйк, Хснйк — скура; Хснйілный, ^смшхный скураны], прым. Скураны. Што выбіраць будзеш? Абешанне, або тыдні два ва ўсніяным квасе, каб шкура мацнейшая была, ці сляпымі вас у паток? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 164).

Усобіца ж. Міжусобная барацьба паміж плямёнамі ці княствамі. [Раўбіч:] — Я патрабую ў рады аднаго: строгага пакарання за ўсобіцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 376).

Успона [ст.-бел.] ж. Гунька, покрыва для коней. Успона на кані, вышытая срэбрам, рабілася вільготнаю (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 128).

Устаўшчык м. 1. Чалавек, які ўстанаўліваў якія-н. правілы, вызначаў парадак чаго-н. [Жрэц:] Але для таго каб ты, вялікі князь, дазволіў мне сядзець ля трона, а не стаяць каля яго, я тыдзень прасіў Івора, галоўнага ўстаўшчыка двара... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 326).

  1. Работнік на металургічных і горных прадпрыемствах, які сачыў за тым, каб выпускаемая прадукцыя адпавядала ўстаноўленым узорам. 534

«Усходнікі» мн. Так на Гродзеншчыне называлі ўсіх, хто прыехаў з усходніх абласцей СССР. Калі ты сядзеў у турме, не памятаеш такога «ўсходніка?» (А. Карпюк. Рэквіем БД, 52).

Усціна ж. Тое, што віціна. Там войт, штоуса круціць, чалавек бывалы, Быў у Гданьску, у Кралеўца плаваў на усціне (В. Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзефа Яжоўскага Зан., 24).

Усьмовы, прым. Скураны. Успамінаючы той дзень, Жывена лёгка тупала ўсьмовымі вышытымі пантофлямі па вільготнай дарожцы, што зычліва рыпела і крэхкала, як старая бабуля, якую размінаюць пальцы жрацоў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 18).

Уток м. і утока ж. Выток. А Стугна, рака ўжо куды не такая, Худы бо ў яе перацёк; Чужыя папіўшы, глынуўшы крыніцы 1 хвалі разліўшы, дзеўток (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 277). На ягоную [В. Тарасенкі] думку, выраз у летапісе «подойша к Немйз^» можа тлумачыцца зусім не як рух да ўтокі гэтае рэчкі, а як пераход да сярэдняга й верхняга ейнага цячэньня. на адлегласьці 2-3 км ад горада Менску (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 219).

Утранчацца [польск.] незак. Умешвацца. Iратунку няма ніадкуль: ніхто не захоча ўтранчацца ў гэтую справу (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 55).

Утул м. Калчан. На полі бязводным ім [воям] смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 245).

Уцаліць [польск.] зак. Зберагчы, выратаваць. Што датычыць мяне, то дай, Божа, сваё як-кольвекуцаліць! На што мне яшчэ куплёнае сэрца? (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 200).

Учан м. Беларускае старажытнае дашчанае судна (з XIII ст. бытавалі на Заходняй Дзвіне, Касплі і іншых рэках). Славянскія стругі, шнекі, бусы і ўчаны трымаюцца на вадзе лепей, але на Дняпры ёсць страшныя камяні, дзе лодкі выцягваюць і валакуць па зямлі (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 189).

Участак м. Аддзяленне паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама будынак, у якім размяшчалася такая ўстанова.

А Участкі-пастарункі. Па вёсках спешна будаваліся паліцэйскія ўчасткі-пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы (М. Паслядовіч ТСБМ, V, 93).

Ушчыплівы, прым. З’едлівы, калючы, кплівы. Мяне і сяброў маіх прадаў. абабраў караля. .. Занадта ты ўшчыплівы. Вось за пгую ўшчыплівасць з нас, за зладзеяватасць .. цябе шчыкаць будуць шчыпцамі, абцугамі ды клешнямі (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199).

ф

Фаварыт м. Той, каму спрыяў цар, кароль, царыца і пад., іх улюбёнец. Пад уплывам фаварытаў цар увесь час вагаўся, быццам маятнік (У Арлоў. Міласць князя Гераніма ПМЛ, 201). Адсекшы галаву каралеўскаму фаварыту і інтрыганту, паўстанцы пасадзілі яе на піку і паехалі па ваколіцах Гродні, Слоніма, Мінска вербаваць аднадумцаў («Полымя» ТСБМ, V, 101). // Любоўнік знатнай жанчыны.

Файка [польск.] ж. Трубка для курэння. Застаўся адзін толькі жаўнер, ужо стараваты, з пасівелымі вусамі, што стаяў увесь час убаку і, пакручваючы файку, моўчкі пазіраў, што робіцца наўкола (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 182).

Файны [польск.ўфЯу], прым. Прыгожы, слаўны. Ах ты, коцічакмой! Які файны ты, ой! (Я. Колас. Савось-распуснік 36. тв. у 12 т., Ill, 170).

Фактар [ст.-бел. факторь', ням. Faktor < лац. factor — які робіць, стварае што-н.] м. 1. Пасрэднік, камісіянер. Аканомам хлопца прызначаць было рана, і таму пан зрабіў яго чымсьці накшталт фактара і перакупшчыка, з пенсіяіі трыццаць рублёў месячных ды яшчэ з панскім жыллём, вопраткай і ежай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 39). Кн. Галіцын неяк вельмі сквапіцца на Вішнева, падсылае фактараў (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу — Тв., 192). Купец задумліва глядзеў на гэтага Дзядка і вырашыў, што гэта, мусіць, бюст нейкага вялікага чалавека, паклікаў да сябе фактара жыда Залмана, пытаючыся, што значыць гэты драўляны бюст; можа, ён мае рысы князя або якога даўнейшага мысляра (Ян Баршчэўскі. Драўляны дзядок і кабета Інсекта Выбр. тв., 286).

  1. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, які ажыццяўляе сувязь друкарні з яе кліентамі. Калі выдавец увайшоў у друкарню, дык наборшчыкі, пачалі пырскаць і фыркаць. Фактар растлумачыў іх весялосць, прызнаўшыся яму, што наборшчыкі паміралі са смеху, набіраючы яго кнігу (М. Клімковіч ТСБМ, V, 103).

Фалангіст [ісп. falangistas] мн. 1. Член фалангі вялікай абшчыны, камуны (у сацыяльным утапічным вучэнні фур’ерыстаў). Н перан. Ніхто не ведаў што Вежа патаемна выпісваў усе тыя кнігі, якія чытаў унук у Пецярбургу. Маладых дражнілі фалангістамі дзед чытаў Фур’е (У. Караткевіч ТСБМ, V, 104). Н перан. Пра дзекабрыстаў. Неяк дзед расказаў, як два гады таму назад некалькі «фалангістаў» захуталі ў саваны і, прывязаўшы да слупоў, трымалі, з мяхамі на галовах, доўгі час пад рулямі, а потым загналі ў Сібір. Гэта было ў Пецярбургу, і сярод «фалангістаў» быў пісьменнік (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 22).

  1. Член іспанскай фашысцкай партыі. Ва ўсім свеце быў непакой: з Іспаніі ішлі весткі, што фалангісты перамагаюць рэспубліканцаў (Р. Сабаленка ТСБМ, V, 104).
  2. У старажытных грэкаў воін фалангі: шчыльна самкнутага строю пяхоты і конніцы з некалькіх шарэнгаў.

Фаланстэр [фр. phalanstere < гр. phalanks вайсковы табар] м. Своеасаблівая камуна, апісаная ва утапічных творах Фур’е; спецыяльны будынак для такой камуны, абшчыны. [Жандар:] Хіба ў вас не воля? Ды вам у сто разоў лепшая воля, чым у іхніх халуйскіх фаланстэрах (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 411).

Фалендышовы [ст.-бел. фолюндышевое полотно і фалендышь, фалюндышь, фалюндушь, фолюндышь гатунак сукна; польск. falundysz < ням. holländisch галандскі], прым. Зроблены з фалендышу: тонкага сукна. Я зачыніў дзверы, незнарок прышчаміўшы яе [кабеты] фалендышовую сукню (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 332). ..і тады я ўпершыню зафранціла ў камізэльцы фалендышовай лазуровага колеру і лісіным каўпаку (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 73).

Фаліянт [ням. Foliant < лац. folium ліст] м. Тоўстая кніга вялікага фармату (звычайна старадаўняя). Што пішуць фаліянты ажно да зануды? Ну гляньце на дзядзінец смецце там і бруды! (В. ДунінМарцінкевіч. Літаратарскія клопаты Тв., 267).

Фалузадж м. Від салодкай стравы. Фалузадж салодкая страва, яна з мукі і мёду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 169).

Фальварак [ст.-бел. фольварокь, фолваркь, форварок-ь, хвольваркь', польск. folwark ад, ням. Vorwerk хутар] м. 1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян. Рост і ўмацаванне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадальны прыгнёт, абеззямельванне сялянства (ствараліся фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі) («Полымя» ТСБМ, V, 105). Я [настаўніца] служыла ў фальварку аднаго панка, дзе цяпер стаіць наша новая школа (3. Бядуля. Новагодняя елка Выбр. тв., 237). ..сяляне ж здавён сядзяць на невялікім аброку, а за працу ў фальварках ім нешта плоцяць (М. Віж. Лабірынт Л, 163). ..губернатараў і пастаўленых імі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 185).

  1. Невялікая панская сядзіба; хутар. На гэтай палянцы, за паўвярсты ад дарогі, раскінулася чыясь пасада, як сярэдняй рукі фальварак, з усімі прыбудоўкамі, садам і прасторным дваром (Я. Колас — ТСБМ, V, 105). [Юлія]: Бягуў фальварак; бацька мяне пасылае; а сюдою якраз бліжэй будзе (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 60). Потым, калі.. [Адам] пасталеў, ..яго сэрца паранілі чорны вочы паненкі з суседняга

фальварка (I. Новікаў ТСБМ, V, 105). Ты ж паглядзі, нідалёчка хадзіць, у палякоў, у латышоў, што тутэйшыя фальваркі пакуплялі: жывуць, нельга казаць, што б на вялікіх кавалках, а жывуць неяк чысьцей, і газэты чытаюць (М. Гарэцкі. Роднае карэньня — Р, 66). He было ніякага дзіва, што малодшы цягнуўся да старэйшага, які валодаў адным несумненным веданнем, якога не набудзеш з кнігі: як менавіта даводзіцца на кожным кроку змагацца за сям’ю, за фальварак, за зямлю, за сваю годнасць і як выкручвацца з лап мацнейшага (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 259). Жыў з рубля ў бедным фальварку ля павятовага горада са старым бацькам (М. Віж. Лабірынт Л, 55). Сабраліся ў фальварку за дзве вярсты ад горада (У Арлоў. Сны імператара— ПМЛ, 321). Першы прывал на паходзе быў назначан у фальварку Віркуцце (Я. Колас. Дрыгва Др., 56).

Фальварачак м. Памянш. да фальварак. Паслужыўшы гадоў пятнаццаць у такога шляхетнага і добрага пана, я узяў у арэнду маленькі фальварачак (Ян Баршчэўскі. БураВыбр. тв., 179).

Фальварковец м. Уладальнік фальварка; той, хто жыве ў фальварку. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі (Р. Сабаленка ТСБМ, V, 105). I народ усё крэпкі, малады, здаровы, як на падбор. Па віду яны фальваркоўцы, сярэдняй рукі абываталі, і трымаюць сябе шляхетна, паважна. Куды яны едуць? (Я. Колас. Дрыгва-Др., 138).

Фальварковы і фальваркавы, прым. Які мае адносіны да фальварка, належыць яму. Вашы намаганні — справа тэрміноеая, — глуха басіў .. [Бусыга], пералазячы загарадзь, якою абнесены фальварковыя пасевы (А. Бажко ТСБМ, V, 105). II Які жыве, служыць у фальварку. Народ там [у Палікараўскім сельсавеце] усё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там неўбачыш (Р. Мурашка — ТСБМ, V, 105). Пакрыўджаны фальварковы пясняр пачаў дзеля ўцехі выабражаць у думках, што спявае (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 98). Калі Казімір прыязджаў з Масквы на лета ў свой фальварак, то сустракаў паблажлівую ўсмешку дзядзькі і паслухмянасць усёй фальваркавай службы (П. Пестрак — ТСБМ, V, 105).

Фальклёр м. Фальклор. — Скажыце, калі ласка, хто на еашым факультэце чытае лекцыі з фальклёру? (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 47).

Фамілія [ст.-бел. фамйлйя, фамйлея', лац. familia] ж. Сям’я, члены сям’і. [Кандраці:] -Ды толькі прабачце, пан Юры, прабачце, паніматка, я гэтага аніяк немагу, бо я хаця і вольнаадпушчанік, аўсё адно свайму малочнаму брату раб, а фаміліі вашай давеку ўдзячны і шкодзіць яе гонару аніяк не згодны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС,

I, 93 94). — / вось я пытаюся ў вас, -у голасе [Гелены] была відавочная пагарда, — ці сапраўды вы вырашылі назаўсёды парваць усе сувязі з гэтай фаміліяй (У Караткевіч ТСБМ, V, 107). Жыла пад гэту пару ў Сіўцы адна досыць цікавая фамілія (М. Зарэцкі ТСБМ, V, 107). [Воін:] ..бачыў, як ты [Жывена] шпурнула назад каішпоўны гранат. Дарэмна тое зрабіла... Камень гэты -з іхняй [Райнера] фаміліі, сям’і, значыць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 101). Даволі было аднаго толькі абеглага погляду на палац, на дваровыя будынкі, на ўвесь маёнтаку цэлым, каб адразу ўбачыць, што гэта старасвецкаярэзідэнцыя багатай, радавітай польскай фаміліі (Я. Колас. Дрыгва — Др., 93).

Фамільны, прым. Які мае адносіны да фаміліі, належыць фаміліі. He, дзетка, мы не бедныя. Мы яшчэ трымаемся за стары-стары звычай, які стаў нашым фамільным (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 240). Калі вусны яе не пакінулі ніякай, нават самай маленькай, плямы на люстэрку, ён пасядзеў трошкі, падумаў, а потым пайшоў у малельню і стаў там перад фамільным вобразам Спаса Цёмныя Вачніцы (там жа, 167). А значыць, гэта фамільная каштоўнасць і азначае, што павінен нейкі сваяк і спадчыннік застацца (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі -43, 270). Яна [панна] хоча паказаць свае дваранскія паперы з фамільным гербам (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 22). ..без сведак закладвалі пад вэксаль фамільныя -уласныя і чужыякаштоўнасці (М. Віж. Лабірынт Л, 241).

Фандабэрыстка ж. Фанабэрыстая дзяўчына. [Навум]: Нечага ж нам к табе шчурыцца; ты, баш, з панамі пабраталася; пэўне, фандабэрыстка (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 32).

Фантазаваць незак. Фантазіраваць. Ведаеш, даражэнькая, калі дзіця фантазуе гэта забаўка, але калі чалавек іў трыццаць год свае фантазіі ня цураецца гэта ўжо шкодна (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 52).

Фараон [гр.pharaon, ад ст.-егіп. Pero вялікі дом] м. 1. Старажытнаегіпецкі цар. Узняліся ўгару тэрыконы, Шмат вышэйшыя, чым піраміды, Збудаваныя пры фараонах (М. Аўрамчык ТСБМ, V, 111). // Мумія фараона. Фараон проста паказваў небу сваё аблічча, .. і на ягоную былую веліч, церушыўся і церушыўся з неба мокры маскоўскі снег (У Караткевіч. Зброя 43, 307).

  1. Старадаўняя азартная гульня ў карты. [Загорскі:] Вось бачыце, генерал, як можна звяртаць увагу на данос без подпісу... Дый наогул, што гаварыць аб гэтым... Давайце лепей у фараон перакінемся (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 179).

А Цар-фараон. Яна [мумія] добра збераглася, і, значыцца, «цар-фараон» збярогу цэласці сваю «бай» [душу] (У. Караткевіч. Зброя 43, 307).

Фарбота [ст.-бел. фарбота, форбота', ст.-польск. farbota < ісп. farpado] ж. Пляцёнка для аздобы вопраткі, якая ў адрозненне ад карункаў мае каляровыя ўзоры або аздобы з камянёў і бліскучак; махрысты брыж. / недаплецены фарботы прыгожые. Мусіць не плятуцца чагосьці яны. Забыты, закінуты на узорным стале (М. Гарэцкі. Рунь Р, 9). Н вобразн. Часам троху схаваіцца [месяц] за правідную болачку, што тонкімі фарботамі расьцягніцца па ім, як выйіываны усякаю гурынаю паркалёвы набожнік над абразом у сьвятым хатнім куце (М. Гарэцкі. Што яно? Р, 101).

Фармазон [лац. farmason, ад фр. franc-ma^on масон] м. (разм.). Масон. I дзядзька адазваўся такімі словамі: — Мусіць, спачатку ён быў фармазонам ці пабратаўся з недавяркамі, а чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы (Ян Баршчэўскі. Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем Выбр. тв., 96). Фармазоны здаліся яму [пану Акіму] аж да немагчымасці нуднымі, сядзяць сабеў падполе, шчуры, са сваімі цыркулямі ды малаткамі, абцягнулі сцены чорным аксамітам, адабралі ад свету яго фарбы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 162). Н Ужывалася як лаянкавае слова. [Войцік:] Яму давяраюць. Дзіўна толькі, як не раскусілі гэтага фармазона? (М. Машара ТСБМ, V, 112). — А хто ж манастыр спаліў? — Французы, любы генерал, французы. Усё яны, фармазоны, Буанапартэ... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 179).

Фармазонскі, прым. (разм.). Які мае адносіны да фармазона, фармазонства. Баркаўчане веры не давалі, каб у Андрука фармазонскіх грошай не было. Даўней, кажуць, і праўда: некаторыя мелі такія грошы, што за іх можна што хочаш купляць: і тавар у цябе будзе, і грошы назад вернуцца (Л. Калюга ТСБМ, V, 112).

Фартугаль (партугаль) [ст.-бел. фортугаль, портукгаль, португаль', польск. fortugal, portugal] м. Залаты медальён заходняй работы. — Фартугалем продка майго Пятра Альшанскага клянуся, рука ягоная цягне з грудзей залаты ланцужок (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 201).

Фартуна [лай,. for tuna] ж. (кніжн.). Багацце, маёмасць. Госці раз’ехаліся, і Казімір Рэклайціс, гаспадар бацькоўскай фартуны, стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі (П. Пестрак — ТСБМ, V, 116). А чаго дзіўнага, — сказаў Макар. Ля манежа брук узламалі. Дый Вялікі Каменны ўсё яшчэ рапаруюць. Скварцова падрадчыка фартуна (У. Караткевіч. Зброя 43, 324).

Фартэцыя [ст.-бел. фортеца крэпасць; польск. forteca ад '\x.fortezza] ж. Невялікае ўмацаванне, крэпасць. Н перан. (разм). Пачатак, аснова чаго-н. [Старшыня:] Вось мы і надумаліся залажыць тут 540

[у пасёлку] ядро, фартэцыю нашага калгаса, яго штаб (Я. Колас. Адшчапенец36. тв. у 12 т., VII, 125).

Фарштат [ням. Vorstadt] м. Пасяленне, якое знаходзіцца па-за межамі горада або крэпасці; прадмесце. Склад стаяў на Бярэзінскім фарштаце. далёка ад людскіх вачэй (С. Грахоўскі ТСБМ, V, 117).

Фарштацкі, прым. Які мае адносіны да фарштата. С суседкамі [цешча] перамывала хлопцавы костачкі ў сямі водах. Ахалі і охалі фарштацкія гаварухі (Б. Стральцоў ТСБМ, V, 117).

Фарысій м. Памочнік кучара. Запрагаліў адну карэту шэсцера каней, а пад фарысія трое або чацвёра, у каламажку, шпю ішла ззаду з нашай службай, запрэжана было пяцёра каней (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 514).

Фарэйтар [ст.-бел. форйтарь, форшпорь памочнік, пярэдні коннік; ncwbCK.yörytarz] м. Кучар, які сядзеў на першым кані пры запрэжцы цугам.

А Хлапчына-фарэйтар: Другі лёкай.. зняў з галоўнага каня хлапчыну-фарэйтара, у якога замлелі ногі, а з карэты ўсё яшчэ ніхто не выходзіў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 83).

Фатыга [ст.-бел. фатыкга', польск. fatyga < фр. fatigue] ж. Клопат, турбота. «Ой вэй!.. Я нават за яго [рукапіс кнігі] не дам і дваццаць! He важыць фунта ён, якой жа варт ён платы?.. Як хочаш пан, дык без далейшае фатыгі, Дзесятку дам, і то на гэту суму кнігі» (В. ДунінМарцінкевіч. Літаратарскія клопаты — Тв., 261). Ты ж мне за фатыгу Дай з мільён, не меней (Я. Колас. На пагнутай восі 36. тв. у 12 т., II, 341). — Фатыгі, васпан, тут не трэба, А толькі вушы, вочы мець (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 44).

Фатэля [польск.] ж. Крэсла. Сядзіш сабе на мяккай фатэлі ды пакурваеш, ды ў вакенца пазіраеш... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 65). [Усе]: Ці нам публіка з фатэляў Што закінуць не захоча?! (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 172).

Фаэтон [гр. Phaethön сын бога Сонца] м. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней (П. Галавач ТСБМ, V, 121). Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней (Р. Мурашка ТСБМ, V, 121).

Феадал [лац. feodalis] м. Прадстаўнік пануючага класа пры феадалізме. Ва ўмовах упадку эканамічнага жыцця ў Беларусі, які пачаўся ў сярэдзіне XVII стагоддзя, у яе гарадах, у тым ліку і Мінску, узмацнілася наступленне феадалаў на ўласнасць і правы гараджан («Беларусь» ТСБМ, V, 121). А тут яшчэ бунты, змовы, нават буйныя, беларускіх праваслаўных феадалаў (змова М. Глінскага, з узяццем Турава і Мазыра, нападам на Слуцкія і Капыльскія землі — 1506 г.). (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 118). // Памешчык-прыгоннік.

Феерверкер [ням. Feuerwerker ад Feur агонь і Werker работнік] м. Званне ваеннаслужачага ў артылерыі шэрагу дзяржаў, у тым ліку Расіі, з пачатку XVIII да пачатку XX ст. // Унтэр-афіцэр артылерыі ў арміях царскай Расіі. [Крыніцкі:] ..да нашага палкоўніка Мухіна заявіліся феерверкер і двое радавых (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 235).

Фелонь [ст.-руск. фелонь] м. Рыза, шырокае і доўгае адзенне святара без рукавоў з выразам для галавы. ..да гаспадароў подбегам заспяшаліся сейбіты, за імі святар у парчовай фелоні з нашытым крыжам, следам за якім нёс чашу з вадой і крапілам з лісця вайі стары дыякан (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 162).

Фельд’егер [ням. Feldjäger] м. Ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі вельмі важных, сакрэтных папер, дакументаў. Праз год, у 1826 годзе, Пушкіна з фельд’егерам даставілі да цара... (Р. Шырма ТСБМ, V, 122). ..прыехаў жандарскі афіцэр. фельд’егер з эстафетаю, каб кантраляваць раскладруху паштовых экіпажаў праз павет (М. Віж. Лабірынт Л, 4). Тут, у Вільні, ужо атрымаўшы прагонныя, другі тыдзень сядзіць сталічны фельд’егер (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечкаМКГ, 209). Штодня ляцелі з Санкт-Пецярбурга, следам за царскай карэтай, фельд’егеры і кур’еры з кароткімі дакладамі часовых праеіцеляў (У. Ліпскі. Невядомы: АповесцьпраІгнатаГрынявіцкага-Н, 88). -Пазаўчора [Война] раніцай абстраляў з пагорка няпоўны ўзвод егераў. У той жа дзень, вечарам, затрымаў фельд’егера ад генерал-ад’ютанта. Пошту спаліў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 43).

Фельдмаршал [ням. Feldmarschall] м. Вышэйшае генеральскае званне ў рускай дарэвалюцыйнай арміі і арміях іншых дзяржаў; асоба, якая мела гэта званне. У выдатным сузор'і вялікіх сыноў рускага народа ярка ззяе слаўнае .. імя .. Суворава фельдмаршала і генералісімуса рускай арміі («Беларусь» ТСБМ, V, 123).

Фельдфебель і фэльдфэбаль [ад ням. Feldwebel] м. У царскай і некаторых замежных арміях званне (чын) старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце. [Залыгін:] -'Фельдфебеля за адвагу далі, смелы! Тры Ягорыі начапілі... (I. Мележ ТСБМ, V, 123). // Асоба, якая мае гэта званне. Блакітныя льдзінкі воч з захапленнем абводзілі маўклівых памочнікаў, малодшых афіцэраў, фельдфебеля, салдат, паліцэйскіх (М. Лынькоў ТСБМ, V, 123). Белабрысы фэльдфэбаль зь зялезнай каскай на галаве загадаў жаўнерам праверыць мяхі (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 182).

Феніг і фэнік м. (разм.). Дробная манета. Друкар крычыць настырны: «Пане, грошай мала! Хоць часткамі плаці мне, каб не перастала Друкарня працаваць, іначай быць не можа!» А тут ні феніга. Вось кара, мой ты божа! (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты 542

Тв., 262). Boxpa, хоць яму ня было дзе браць грошаў, меў якіясьці «фэнікі» (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца-ХБ, 199).

Феразь [ст.-руск. ферезь] м. Верхняя мужчынская вопратка. ..пранеслі дванаццаць феразяў, дванаццаць шаўковых хустак і дванаццаць персідскіх дываноў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 330-331). ..хоць і не было ветру, падала лісце і знікала сярод мноства галоваў аксамітных феразяў і простых світак, аздобленых нашыўкамі залатых манет, якія сведчылі пра яго ўзнагароды (там жа, 423).

Ферт м. Ранейшая назва літары «ф». I нават ясна, што быў [чалавек] не дужа пісьменны, хацеў сваё імя пісаць праз «ферт» (Ф), а тут ці сам успомніў, ці яму сказалі, што імя грэчаскага паходжання і пісаць пірэба яго цераз «фіту» fa). To ён і «ферта» не дапісаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 82).

0 Хадзіць фертам пра ганарыстага, самаздаволенага чалавека. Паліцэйскі ходзіць фертам — Есць разгон у вас сатрапам!.. (Я. Колас. Панам 36. тв. у 12 т., II, 20).

Фібула [лац. fibula] ж. Металічная засцежка для верхняй адзежы ў выглядзе брошкі, якая ўжывалася ў старажытных народаў Еўропы, Азіі і Афрыкі. На правым плячы карзно зашпільвалася вялікай срэбнай фібулай (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 18). ..на кожным было то асляплялы-іа-бліскучае, то высакародна-матавае багатае карзноплашч, што замацоўваецца на плячы сярэбранай ці бронзавай фібулай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 34). Белае наплечнае яго [Відэвута] пакрывала, зашпіленае бронзавай фібулай, з’ехала на плячо (там жа, 95). Ён [Алесь] таксама нацягнуў боты, толькі белыя. Пасля замест паднізня бацька накінуў на яго шырокую белую кашулю з адным плячом, — на другім яе закалолі сярэбранай фібулай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 67).

А Булаўка-фібула. Яго ўкалола булаўка-фібула, якою быў зашпілены на плячы плашч (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 6).

Філазофія [ст.-бел. фйлозофйя', іюльск. filozofia < лац. philosophia] ж. Філасофія. Сквяруся саму сабе, не бачучы сьледу... Вось была філазофія! (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? Р, 122).

Філамат [ад гр. philomathes аматар ведаў] м. Член таемнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта ў 1817—1823 гг. (у 1823 Г. таварыства было разгромлена царскімі ўладамі). Я часта гутарыў з філаматамі (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка МКГ, 215).

Філарэт [гр. philaretos — прыхільнікі дабрачыннасці] м. Член Taftnara студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1820-1823 гг. і з’яўлялася філіялам філаматаў. Калі ў нататках старога пелікана можа трапіцца што-небудзь цікавае і новае пра філарэ543

may, дык няхай вяльможны пан напіша ёй [Славінскай] у Вільню (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу-Тв., 205).

Філёзаф м. Філосаф. Раптам той, у вайсковай хворме, узьняў галаву, кароткім позіркам зірнуў на Кузьму і як-бы ўсьміхнуўся. «Філёзаф!» прамовіў (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 131).

Філён м. Каханак. [Юлія]: Мабыць, філён мой мяне чакае Пад маладым ясакорам (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 36).

Філёр м. Паліцэйскі агент, які займаўся сыскам; сышчык у дарэвалюцыйнай Расіі. ..не спяць поначы: жандары, паліцэйскія, гарадавыя, філёры (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 220). ..гнюсны тып у пакамечаным капелюшы .. ўсім сваім знешнім выглядам падказваў, што ён служыць філёрам (там жа, 404).

Філіжанка ж. Від посуду. Жывена заўважыла, што просты гліняны посуд, якім яна карысталася, ужо заменены іншым — узорыстыя керамічныя філіжанкі, мяркуючы паўсім, былі нятаннымі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 186). He паспеў філіжанкі кавы выпіць, з камісар’ята адказваюць: зброі пры тленных астанках не знайшлі (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 187).

Філісцімляне [ст.-яўр.] мн., адз. філісцімлянін, м. Старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. Адзінаю зброяй філісцімлян былі вяровачныя прашчы, уякія яны закладвалі каменне-галышы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 188). // (лаянк). Тую руіну, што ў замку? Хай ён сам там служыць,.. ды спіною голай прастол ад дажджу закрывае ... філісцімлянін (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 53).

Філосаф м. Студэнт шостага, перадапошняга класа езуіцкай акадэміі. — I Янка — філосаф езуіцкае акадэміі мусіў ужо расказаць шмат гісторый (Ян Баршчэўскі. Арганісты з Расонаў Выбр. тв., 182).

Фільцак [ням.] м. Валёнак, фетравы бот. Да возу набліжаўся ў вялікіх фільцаках немец (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 181).

Філют [польск.] м. Хітры чалавек, жулік, прайдзісвет. I я, філют з бальшога света, Згадаў, што тут, пэўне, — камета. Людзі ў горадзе яе там ждуць I з гора трасцянку якуюсь п’юць (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 20).

Фіскал \pw,.fiscalis казённы] м. У Расіі XVIII ст. чыноўнік, які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб. // Абвінаваўца. Няўхвальна паглядаў, як фіскал Ян Камар дрэмле, нахмурыўшы грозныя бровы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 27). ..іспісаўшы правіны іхнія, перадаю стырно суда фіскалу. Прачытайце абвінавачванне, фіскал (там жа).

Фіта ж. Перадапошняя літара старога рускага алфавіта, якая была запазычана з грэчаскай мовы для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання. -1 нават ясна, што быў [чалавек] не дужа пісьменны, хацеў сваё імя пісаць праз «ферт» (Ф), а тут ці сам успомніў, ці яму сказалі, што імя грэчаскага паходжання і пісаць трэба яго цераз «фіту» (&). To ён і «ферта» не дапісаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 82).

Флагеланты [ад iwyflagellans (flagellantis), літаральна які бічуецца] мн. Рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія прапаведавалі публічнае самабічаванне дзеля выкуплення ад грахоў (рух узнік у XIII ст. сярод гарадской беднаты Італіі, яго прадстаўнікі былі абвешчаны ерытыкамі, жорстка праследаваліся, у XV ст. зніклі).

А Фанатыкі-флагеланты'. I зноў жа — гэта не фанатыкі-флагеланты (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 263).

Фларын і флорын [іт. florino ад с.-лац. florenus] м. Старадаўняя залатая або сярэбраная манета Фларэнцыі, прынятая пазней за ўзор у многіх еўрапейскіх краінах. Калі Ульрых фон Юнгінген не пашкадуе фларынаў, а тут не той выпадак, каб шкадаваць, дык кароль Венгрыі Сігізмунд лёгка можа напасць на польскія межы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 231-232). На богаўгодныя справы выдаткоўвае не больш як тры фларыны на год... (У Арлоў. Місія папскага нунцыя МКГ, 169). Бясконца ўдзячны пану за ласкавую дапамогу ў маіх клопатах; належныя 40 р. і 16 флорынаў вярну з найсардэчнейшай удзячнасцю (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу Тв., 224).

А Манеты-фларыны... знаходзілі скарбы залатыя сярэднявечныя італьянскія манеты-фларыны (М. Віж. Лабірынт Л, 113).

Флячка ж. Страва, якая ўказвалася ў спісе страў каралеўскага двара пры Ягайле. Стары, яшчэ бацькоўскі стольнік Алекса нізка схіліўся перад князямі, узмахам рукі загадаў несці гарачыя флячкі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 554).

Фока [ст.-руск. фока\ м. Цюлень. / у параўн. Выглядам той цмок быў, як звер фока, такі самы льсняны, у складках, толькі без поўсці. I шэры, як фока (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 8).

Форум м. Плошча ў Старажытным Рыме, дзе збіраўся народ, адбываліся сходы, суды і інш., а таксама народны сход, суд на гэтай плошчы. Яны [лісты платанаў] падалі і падалі, усцілаючы торг паміж форумам Канстанціна, а таксама плошчу Таўра (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 212).

Фразі мн. Так называлі на старадаўняй Русі італьянцаў. Поле і меч вырашаць, хто з нас вялікі князь. А за каго вы, фразі? (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 596).

Франкі [лац. Franci, ням. Franken] мн. Група заходнегерманскіх плямёнаў, аб’яднаных у племянны саюз, які ўпершыню згадваецца ў сярэдзіне III ст. ..на пачатку 1253 года кароль франкаў Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-татарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52/ «А дзе ваш замак?» — пыталася Жывена, і Бруна, ізноў адмаўчаўшыся, урэшце працадзіў, што на мяжы з франкамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 115).

Франкскі, прым. Які мае адносіны да франкаў. Яны [рыцары] яшчэ нібыпіа строга прытрымліваліся сваіх франкскіх альбо нямецкіх парадкаў: так, зямля, ленны рыцарскі надзел пераходзілі па спадчынным праве толькі старэйшаму сыну, у той час як у знатных грэкаў архантапулаў — зямля перадавалася пароўну дочкам і сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 181).

Францысканскі, прым. Які мае адносіны да францысканцаў. Побач з ім сядзеў у крэсле румяны чалавек у белым францысканскім плашчы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 124). Вочы ў чалавека былі цёмныя і мяккія. Гэта быў былы прыёр маленькага францысканскага кляштара брат Альбін з Арэхвы (там жа).

Францысканцы мн., адз. францысканец, м. Жабрацкі каталіцкі ордэн, які дзейнічаў на тэрыторыях Беларусі, Літвы і Польшчы (на тэрыторыі Беларусі францысканцы асабліва актыўна дзейнічалі ў XVII ст.; пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. большасць іх канвентаў былі скасаваны, пасля паўстання 1863-1864 гг. заставаўся адзін канвент у Гродне да сярэдзіны 1940-х гадоў; у цяперашні час францысканцы адзін з самых уплывовых ордэнаў у Італіі, Іспаніі, Францыі, США, Канадзе, Турцыі, Бразіліі і іншых краінах); члены гэтага ордэна. Паспрабавала [Алена] забраць скарбы сваезманастыра францысканцаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 179). Had Гародняй білі званы. Глуха бухаў дамініканскі касцёл, пагражаў бернардынскі, надрываліся званы Каложы і манастыра Барыса і Глеба, трывожна гудзелі святая Fauna і набрамная Зафея, стагналі званы францысканцаў (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 50). Францысканец сапраўды спалохаўся (там жа, 394).

А Манахі-францысканцы: Я помніў тыя пасланні, якія пісалі манахі-францысканцы пад дыктоўку вялікага князя, пацеючы ад напружання і паспешліва соўгаючы вострыя гусіныя пёры ў чорнае месіва атраманту (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 420).

Фрунзевец м. Баец Фрунзенскай дывізіі. Прыйшлі і фрунзеўцы варочаць Супольна цаліну (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 166).

Фрыз [фр.угйе] м. Грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі. Пакрывала з тоўстага зялёнага фрызу (ТСБМ, V, 156).

Фрызура ж. Прычоска, завітыя валасы. Яна такая самая і фрызура. і белая сукенка з лёгкай палярынаю... (У. Арлоў. Сны імператара-ПМЛ, 221).

Фрызы мн. Германскае племя, якое пражывала на сённяшняй тэрыторыі Нідэрландаў і заходненямецкіх зямель. Альберт збірае велізарнае войска для паходу на Кукейнос, што апрача тэўтонаў у тым войску ёсць фрызы і свеі, датчане і бургундцы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 273).

Фрэгат [ад фр. fregate і іт. fregata] м. 1. У парусным ваенным флоце XVII першай палове XIX ст. драўляны трохмачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Лімені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр I будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры (В. Карамазаў-ТСБМ, V, 456).

  1. У Другую Сусветную вайну баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША).

Фрэнч [ад уласн. імя] м. Ваенная куртка ў талію з чатырма накладнымі карманамі і хлясцікам ззаду. Шырокія плечы.. [начальніка] аблягаў фрэнч ахоўнага колеру, абцягнуты шырокім раменным поясам (К. Чарнышэвіч ТСБМ, V, 157). На.. [Купалу] была белая сарочка, .. адкрыты суконны фрэнч з чатырма нашытымі зверху кішэнямі (Я. Рамановіч ТСБМ, V, 157).

Фузія і фузэя [польск./гц/а, ад fusilстрэльба] ж. Старадаўняя крамянёвая гладкаствольная стрэльба. [Кандрат:] Аж раптам з лесу — шусь чалавек. У кажусе касмылямі наверх, сам зарослы. У руцэ мядзведжая фузія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 8). Адзіны паляўнічы вёскі Шчупак Лабудовіч.. зрабіў быў засаду, але мядзведзь нечакана зайшоў амаль яму ў спіну і раўнуў так, што Шчупак кінуў фузію і бег аж да вёскі (там жа, 197). Мог-бы й ты набыць новую фузэю... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай — ХБ, 5).

Фунт [ст.-бел. фунть', ням. Pfund ад лац. pondus — вага, гіра, цяжар] м. 1. Старажытная адзінка масы (вагі) у тагачасных Беларусі і Расіі: у Вялікім княстве Літоўскім мянялася ад 360 да 450 г, з 1766 г. адпавядала 374,8282 г; у Расіі была роўная 0,40951241 кг (выкарыстоўвалася да 1924 г. пры ўзважванні воску, мёду, цукру і інш.). Насечкі на пруце зроблены па старой сістэме — на фунты. Два з палавінай фунты роўны кілаграму (X. Жычка — ТСБМ, V, 160). А вось яшчэ адно шчодрае ахвяраванне вызваліцелям: рэшата яек і тры фунты масла (У Арлоў. Сны імператара МКГ, 115). Усё красамоўства Міхалкі аб тым, што паны абманваюць народ, шпю апошні фунт збожжа забі-

раюць, што абразы — папоўскія цацкі, нічога не памагае (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 160). [Вярыга:] Заходжу я туды і паважна так кажу: «Фунт кілбасных абрэзкаў для майго сабакі» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 133). Узялі будынак абвахты, спаліўшы з надветранага боку пуд і чатыры фунты серы (там жа, I, 289). О вы, што век цэлы адзеты і сыты,.. Ці вёз з вас каторы да места дроў воз На фунпі які крупаў, на фунт які солі? (Я. Купала. Град 36. тв., I, 357). У катомцы на плячах нясе [Ганна] булку хлеба I сала фунт служкі за труд — каляда (Я. Купала. Зімою 36. тв., У, 10). Упусціш жніво, спознішся з капаннем бульбы. He атрымаеш свой месячны правіянт на сям’ю: сорак фунтаў мукі, два пуды жыта (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 16). Барыс даставіў у кантору тры фунпіы масла (Я. Колас Ск., 116). «Вось рукапіс, прашу не паскупіцца, Дык за рублёў паўсотні можам старгавацца». «Ой вэй!.. Я нават за яго не дам і дваццаць! He важыць фунта ён, якой жа варт ён платы?» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты Тв., 261). // Аптэкарская вага, роўная 12 аптэкарскім унцыям ці 0,35832336 кг (аптэкарская вага, роўная 0,37324177 кг, выкарыстоўваецца па сённяшні дзень у сістэме англійскіх мер).

  1. Адзінка вымярэння ціску (газу, пары).

0 He фунт ізюму не дробязь, не пусцяковіна; справа сур’ёзная. А вы што робіце? Што я раблю? Ого-го! Важную дзяржаўную справу, пане мой! Сталыпінскія хутарочкі... Гэта не фунт ізюму... (М. Гарэцкі. Меланхолік ЭСФ, 265). (Ведаць, знаць, пазнаць) пачым фунт ліха — ведаць, якія бываюць цяжкасці, выпрабаванні ў жыцці. Сама Аўдоля хапіла гора нямала, ведае, пачым фунгп ліха (К. Крапіва. Мядзведзічы — ЭСФ, 298—299). «Ведай, гад, пачым фунт ліха У цара Расіі» (Я. Колас. Як і калісь 36. тв. у 12 т., I, 327). (Паказаць) пачым фунт (сушанага) ліха каму жорстка пакараць, правучыць каго-н., каб непавадна было. Ну, даведацца б мне толькі, хто гэта зрабіў! Я яму паказаў бы пачым фунт ліха! (Я. Васілёнак. Сартавальная горка ЭСФ, 288). Няхай толькі сунуцца паны: пакажуць нашы малойцы, пачым фунт сушанага ліха (Я. Колас. Адшчапенец 36. тв. у 12 т., VII, 138).

Фунцік м. Памянш. да фунт.

0 Пачым фунцік ліха цяжкія выпрабаванні, гора. Эх-ці!.. Дома баба He прапусце ціха; Ну, мы ёй пакажам, пачым фунцік ліха! (Я. Купала. 3 кірмашу 36. тв., II, 132).

Фуражыр [фр. fourrageur] м. Ваеннаслужачы, які прызначаўся для нарыхтоўкі фуражу. [Цётка:] Потым лавілі ды білі гэтых.. як бо іх? ... марадзёраў? Фуражыраў? Ну, усё адно (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 264).

Фурман [ням. Fuhrmann} і (разм.) хурман м. Чалавек, які кіраваў коньмі ў запрэжцы; вазак. Звіняць званочкі. Спявае на козлах фурман (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 110). Мінута. Ўжо стрымаў ён [Машэка] коні, Як сноп, зваліўся ўжо фурман. Ўжо булавой у дзверы звоне, 3 карэты скочыў к яму пан (Я. Купала. Магіла льва 36. тв., V, 110). Трухкоча брычка па дарозе, Сам Разымблюм за фурмана (Я. Купала. Па Даўгінаўскім гасцінцы 36. тв., IV, 133). Ён жа [крыжак] уладкаваўся ў фурманку, каб сцерагчы палоннікаў, а Бруна сеў за фурмана (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 114). ..і хаця фурман бурчаў, што ён надта стомлены, загадала яму Жывена збіраццаў дарогу (там жа, 301). Фурманы гікалі, свісталі, падбодрывалірысакоў, стаеннікаўрозных масцей крыкамі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 105). -Вунь і замак, бачыш? вежы! Пугаўём махнуў хурман (Я. Колас. Сымон Музыка-СМ, 124).

Фурманшчык м. Тое, што фурман. [Чалавек].. нагледзеў сялянскую фурманку і паехаў. Ён быў у кажушку і здавалася, што гэта таксама малады фурманшчык (К. Чорны ТСБМ, V, 161).

Фуртавіна ж. Неспакой, бура. Вялікая фуртавіна ў Літве. Рэжуцца між сабой кунігасы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 125).

Футурал [польск.] м. Футарал (футляр), кабура. Мундур ягоны ў гэты час як-бы няўзнак расхінуўся, і я ўбачыў пад ім футурал ад браўнінга (М. Цэлеш. Ападкі ХБ, 115).

Футурызм м. Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку XX ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну. Патрабуючы «рэвалюцыі ў мастацтве»,.. прыхільнікі Пралеткульту былі гатовы ўзяць на ўзбраенне фармалызамастацкія прыёмы спачатку футурызму, а затым імажынізму («Полымя» ТСБМ, V, 162).

Фэлер [польск.] м. Недахоп, загана, хіба. Пан Міханевіч мае прывычку, ці нейкі фэлер фізічны, паўтараць канцы слоў (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 24).

Фюрэр [ням.] м. Правадыр; у фашысцкай Германіі кіраўнік нацыянал-сацыялістаў (Гітлер). Брыдзе, паўзе ў крыві людское па калена Народамі пракляты, гнусны зарубежнік; He шакал ён, не гадзіна і не гіена, —Ён — Гітлер, фюрэр прускі, трупаед, грабежнік (Я. Купала. Грабежнік 36. тв., IV, 386). I дзевяць было іх скатоў, людаедаў, прыслужнікаў фэрэра, дзвевяць сабак (Я. Купала. Дзевяць асінавых колляў — 36. тв„ IV, 392).

X

Хабіс м. Печаны выраб з мукі. Сама [Фаціма] прыгатавала каву і паставіла на столік міндалавыя зярняты, арахіс, фаянсавае блюда з хабісам сумессю салодкага пячэння (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 186).

Хадакі мн. Лапці. [Навум] (спявае): Адзін оўцы пасе, А той хадакі пляце, Трэці й сядзіць на камені, Дзяржыць дуду на рамені (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія Тв., 46). Кажух накінуўшы на плечы, Ен абувае хадакі, Нібыта ладзіцца ў дарогу 3 свае халупкі і сяла (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 55). He трымаўся [у куфры] і абутак: скураныя «пасталы» («хадакі», «поршні») з цэлага куска скуры або рознакаляровых яе палосак, плеценых у шашачкі, лапці (дарэчы вельмі зручныя ў гразь ці балотны сенакос: вада не затрымліваецца, лёгка назе, практычна нічога не каштуюць), чаравічкі («храмавы абутак», бо надзявалі хіба толькі ў адну царкву), боты (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 31). Н Пра сялян. — Вашамосць, гэтыя... хадакі са Шчучынскага наваколля просяць падатак збавіць (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 65).

Хаджай і хаджан м. Прахожы. I калі часам хтось насьцярожна штырхануў яго [сабаку] нагой, дык Джэк навет ня бурчэў, а толькі сур’ёзна й зьняважліва паглядаў на недалікатнага хаджая (А. Галіна. Сэм і Джэк К, № 5-6, 69). Раман маўчаў, а студэнтка думала, што ён пачуцьцёва слухае яе й ня горнецца болыа наважна да яе толькі таму, што сароміцца хаджанаў (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 44).

Хазары мн., адз. хазар, м. Качавы цюркамоўны народ, які з’явіўся ва Усходняй Еўропе ў IV ст. (у сярэдзіне VII ст. хазары стварылі Хазарскі каганат). Колькі народаў прайшло, пракацілася па гэтым стэпе! Скіфы, хазары, угры, торкі, печанегі... (Л. Дайнека. След ваўкалакаМКВ, 489). Гэта ён [Святаслаў] прайшоў да Каспійскага мора, разбіў хазараў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 9). / у параўн. Вузкавокі караім, падобны адначасова на дзікага хазара і на вялікага равіна Якава Леві, лаяўся з гарбаносым яўрэем (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 265).

Хакан (каган) м. Так называлі на Усходзе князёў. Хай жонка хакана хутчэй выздараўлівае (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 32).

Халадайка ж. 1. Род кароткага мужчынскага армяка. Ён [рыбак] быў у чорнай аксамітнай ярмолцы, у шабасовай халадайцы, з шапкай у руцэ (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 90).

  1. Від жаночага адзення: шугай.

Халендзія і хеландзія ж. Цяжкае грузавое судна... моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія грузавыя лодзіі — кумварыі, цяжкія баявыя караблі драмоны, усіі, памфілы. А болый лёгкія стругі і халендзіі калоцяцца намесцы, гатовыя ўзляцець разам з цёмнымі, халодныміхвалямі (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 208). Кажуць, што якраз у такія месяцы разбіваецца аб скалы альбо тоне ў высокіх шалёных хвалях найболыішя колькасць хеландзій (там жа — АД, 189).

Халіф і каліф [ад араб. chalifa спадчыннік, наступнік] м. Вярхоўны правіцель у шэрагу краін мусульманскага Усходу, які аб’ядноўваў у сваіх руках духоўную і свецкую ўладу. ..слава ім [манголам], што ужо ўзялі Багдад і забілі халіфа (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 142).

0 Каліф на час чалавек, які займеў уладу на кароткі тэрмін. На славу працуюць любімыя браты нашы партызаны. Звярыны жах пасялілі яны ў тупыя чарапы нямецкіх каліфаў на час (М. Лынькоў. Блізка вясна Беларусі ЭСФ, 183).

Халіфат (каліфат) м. 1. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф. Выходзіла сапраўды, што ў халіфаце, які, як ненасытны звер, глытаў усе нявольніцкія партыі жанчын і патрабаваў яшчэ, цяпер не для папаўнення гарэмаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 142).

  1. Сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай.

Халоп м. 1. У Старажытнай Русі падняволеная асоба, па становішчы блізкая да раба; у XII-XVIII стст. асабіста залежная ад феадала асоба. У найбольш цяжкім становішчы знаходзілася «чэлядзь нявольная» халопы, якія з’яўляліся ўласнасцю феадала (М. Алексютовіч ТСБМ, V, 173). Быў гэты Саўка халоп шляхціца Галынскага (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 195). [Жрэц:] За [забойства] знатнага, такога, як ты [Гердзень], [плацяць] пятнаццаць грыўнаў. А за простага халопа паўгрыўны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 361). He крыўдзілі людзі пасадніка і сябе, так шпіо бывала, што забіралі ў халопыўсю сям’ю, якая немагла выплаціць прызначаных кунаў і пенязяў (там жа, 468). Пасярэдзіне пакоя.. халопы паставілі разьбяны стол (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 5). // Форма звароту да такой асобы. [Гіль:]— А ты, халоп, сумняваешся, што князь Альгерд — найлепшы ў свеце вялікі князь, да якога ідуць майстры з усяго ceemy? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 567).

  1. Прыгонны селянін.

Халопка ж. Жанчына-сялянка, нявольніца. Пан не шкадаваў гайдука Макара, але ён злаваўся на тое, што нейкая халопка парушыла яго 551

панскі супакой, сапсула гармонію балю (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 102). Але ж то нейкія вахмістрыні, халопкі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 41). Княгіня Рапалоўская пакрыўдзілася, што князёўна аддала перавагу служанкам сваім, халопкам (там жа, 16).

Д Служанкі-халопкг. ..неяк ён [канцлер] мякка выказаў неўхвалу сваю адносінам вялікай княгіні са служанкамі-халопкамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 65).

Халопскі, прым. Які мае адносіны да халопа. I можна думаць, што весялела на сэрцы княгіні Вольгі, калі назірала яна, як дачка князя Мала выконвае халопскую службу (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 9).

Халупнік м. Незаможны селянін, бядняк... дзеці незаможнікаў халупнікаў і былых дваравых — атрымлівалі яе [Альбіны] старую ці нелюбімую вопратку (М. Віж. Лабірынт Л, 146).

Хам [ад імя Хама, сына Ноя, які, паводле біблейскага сказання, быў пракляты бацькам за непашану] м. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна (у мове паноў). Уваходзіць перапалоханы галоўны аканом. У руках яго папера. Ясны пане! Якую агідную паперу падалі пану гэтыя хамы з Выганаў і з Высокага! (Я. Колас ТСБМ, V, 175). Эх, дзяцюк, хамаўнук, Сын бяды і працы, Чаго прэш, як сляпы, У панскія палацы? (Я. Купала ТСБМ, V, 175).

Хамскі, прым. Які мае адносіны да хама. Усюды бог гасціў 3 сваёю ласкаю, Толькі крыў, мінуў Ніву хамскую (Я. Купала ТСБМ, V, 175). [Міхась:] I зараз, пэўна, [Гэлена Мнішак] хамскі дух парфумай выкурвае, каб не пахла хамаму яе панскіх пакоях (М. Машара — ТСБМ, V, 175). To дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў — хопіць вышэй галавы, каб раздушыць хамскае войска (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 289).

Хан м. Асоба, якая мела тытул феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў у сярэднія вякі. Алег і Святаслаў завалакліся цямрыцай і ў моры яны патанулі, і гордасць хану дадалі вялікай (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 241). [Цар маскоўскі:] — Свой Крым, а з ім і ханаў і мулаў Бяры сабе, крымскі татарын, Мне жмора пакінеш агулам Iўсе санаторыі дарам (Я. Купала. Царскія дары 36. тв., IV, 140). На ўсіх застоллях хан сядзеў з правай рукі князя Вітаўта (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 222). Што ты кажаш, Агюль? — спалохаўся, адразу як бы змізарнеў стары хан (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 177). Ягоная [Гедзіміна] гульня [у варцобы] уключала ў сябе велізарныя прасторы і агромністыя войскі некалькіх дзяржаў, а сягала яна і далёка на поўдзень, да папскага двара, і на ўсход, да ханаў Залатой Арды, і на захад, да Рыгі і далей

(В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 420). ..маскавіты трымаюцца золатаардынцаў, цікуюць адзін за адным. хто з іх найболей спадабаецца ханам дымурзам, атрымаеярлык на княжанне (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 586). Хрыстос глядзеў на грузлага хана, на ястрабіныя яго вочы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 257).

Ханскі, прым. Які мае адносіны да хана, належыць яму. [Яраслаўна:] Чаму імчыш [вецер] ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім ды на вояў мужа майго? (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 245).

Ханства н. Дзяржава, якой кіраваў хан. Бо і над тымі [людзьмі] быў свой Лотр, і патрэба штодзённа даводзіць, што ты адданы ханству і яму (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 265).

Ханша ж. Жонка хана. Колькі высілкаў было зроблена, каб заваяваць ярлык на вялікае княжанне маскоўскае, колькі князёў рускіх поўзалі на каленях не толькі перад самім Мамаем, але і перад тоўстай, непрыступна-ганарлівай ханшай Тайдулой! (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 601-602). — Як табе спалася, Агюль? лагодным голасам спытаў хан. — Дрэнна, — адказала ханша (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 177).

Харалуга ж. Меч. [Вячка:] Усе ведаюць мужнасць тваіх вояў, сілу тваіх харалугаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 62).

Харобры, прым. (паэт.). Храбры. Выпушчаў [Баян] дзесяць сокалаў радам Ды на белае лебедзяў стада, А якая з іх сокалу ўпала, Тая першая славу пяяла Ці старому тады Яраславу, Ці харобраму князю Мсціславу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 248-249). Перагарадзілі поле Шатанята клікам, А харобрыя русіны Шчытамі і пікай (там жа, 256). На мне яшчэ з дзяцінства заўсёды, калі выходзіў на людзі, матлялася нітка з нанізанымі ікламі тыгра — іх калісьці павесіў на маю шыю Гедзімін з пажаданнем, каб я быў харобрым (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 415). Пакуль усе стаялі, чакаючы поклічу князя, самая харобрая, Апфія, зноўку падкацілася пад дзверы, прыадчыніла ix (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 41).

Харугва, харугвя, хоругвя, харонга [польск. chorQgiew — ад манг. оронго знак, сцяг] ж. 1. Царкоўны сцяг, часцей палотнішча на доўгім дрэўку з вобразамі святых. За пяць вёрст ад горада даўжэзны поезд князёўны сустракаў вялікі натоўп з праваслаўнымі іконамі і харугвамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 24). Сцяг чырвоны, харугвя белая, чырвоны бунчук, сярэбраная дзіда Святаслаўлічу Храбраму! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 237). Паміж вазамі Папы з крапіламі пайшлі, За імі хоругві неслі, Як бы на той вялікдзень самы (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 441). Лукаш убачыў, як да адной ха-

ронгі сунуліся Гаронім Дзежка і Язэп Чупрына. I таму і другому хацелася несці харонгу (Я. Колас. Адгукнуўся 36. тв. у 12 т., IV, 121).

  1. Баявы сцяг войска. А вецер калыша харугвы палкоў ды чэша бароды маскоўскіх паслоў (А. Вялюгін ТСБМ, V, 181). Завыў, загалёкаў, загаласіў натоўп, схіліліся ў нізкім паклоне баяры, цяжка затрапяталі харугвы — каляровыя і белыя, а таксама бела-чырвона-белыя з коннікам, што высока ўздымаў меч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Як сам Пярун з ягонымі вогненнымі маланкамі, так секануў ён бліскучым мячом крыжакоў, якія падабраліся пад харугву (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 435-436). Н вобразн. Начамі, калі незлічонай колькасцю жоўтых харугваў трапятала за вокнамі ліспюта, яна [Жывена] думала пра сваё жыццё і пра свет, у які прышйла, каб нешта перамяніць у ім, перамяніўшыся сама (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 309).
  2. Арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка рыцарскага войска ў сярэдневяковых Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы; вайсковая сіла да тысячы ці болей воінаў. -1 з вялікай сілаю ідзе? — 3 харугвай: Данілавы полаўцы, яцвягі, Выкінтавы воі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 226). 3 ваўкавыскай харугві загінуў там кожны дзесяты (А. Карпюк. Белая дама БД, 370). Але мала, што княства беднае людзьмі, няпроста сярэднюю харугву склікаць, дык адаслалі і самога князя Сямёна прэч з вачэй у Вялікі Ноўгарад, намеснікам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 151). Вунь Рамбольд вырашыў вылучыцца, павёў харугву на прусакоў, два замкі спалілі, рыцараў пасеклі — і неўгадаў (там жа, 153). Адправіліся харугвы правай рукі, пачалі цясніць татараў (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 80).
  3. У XVI ст. у шляхецкай кавалерыі назва роты (звычайна складалася са 100-200 чалавек на чале з ротмістрам).
  4. У XVI—XVII стст. пяхотныя роты польскага і венгерскага тыпу.
  5. Частка коннага казацкага войска з харугвай (сцягам).

Харугоўнік м. Сцяганосец. I ў харугоўніка Матвея Суботку ўдарылі жалезныя стрэлы, і ён выпусціў з рук харугву (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 323).

Харунжы і харужы [польск. chorQzy ад chorQgiew сцяг] м. 1. Сцяганосец. Неўзабаве з’явіўся Ваўковіч, прынёс харугву, гукнуў: «Хто харунжым пойдзе?» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 354). Стаяць харунжым, вядома, гонар, але затое ў бітве і цэляць найперш у яго, каб зваліць сцяг, асляпіць полк, і самога імкнуцца пасекчы, ведаючы, што харугву трымае вопытны рыцар (там жа). // Асоба пры ўрадзе Вялікага княства Літоўскага, абавязкам якой было нашэнне велікакняжацкай харугвы ў час вялікіх цырымоній і знаходжанне з ёю пры 554

манарху ў час вайсковых дзеянняў (пасада вялікага харунжага вядома з XVI ст., па іншых звестках з XV ст.).

  1. Асоба, якая кіравала арганізацыяй баярскага і шляхецкага апалчэння ў Вялікім княстве Літоўскім; камандзір харугвы. [Князь:] Падымай кош. Паноў-раду, ваяводу, харужых да мяне (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 67). Важары і харужыя падбадзёрвалі сваіх вояў і вялі іх за сабой (там жа, 72). Тут пасольства сустрэў харунжы полацкі Алесь Пятух (там жа, 143). Відаць, гэта былі падскарбій Хведка Храбтовіч, стольнік Марцін Храбтовіч.. жамойцкі харужы Ян Выдра (там жа, 101).
  2. Камандзір харугвы ў сярэдневяковай Польшчы.
  3. У Запарожскай Сечы — вайсковая пасада (вайсковы генеральны харунжы, палкавыя і соценныя харунжыя, якія ўваходзілі ў склад старшыны).
  4. Першапачаткова ў казацкіх войсках рускай арміі сцяганосец, пазней малодшы афіцэрскі чын, што адпавядаў чыну падпаручніка ў пяхоце, карнета ў кавалерыі.

Харчэўня ж. Сталовая, закусачная; шынок з таннымі і простымі стравамі. У мястэчку Ліда на некалькі хвілін зайшла ў харчэўню, каб папалуднаваць, а пасля наняла рамізніка і паехала далей (П. Галавач ТСБМ, V, 182).

Хатнік м. Культурна-асветніцкі работнік на вёсцы, загадчык хатычытальні. Работа хатнікаў — справа цяжкая, але высакародная і захапляючая. Гэта праца для душы («Беларусь» ТСБМ, V, 183).

Хвальбоны мн. Фальбоны. У валасах яе русых — пучок размарыну, У кабацік прыгожы прыбрана з мусліну, А спаднічка ў яе скрозь карункі, хвальбоны Грубым золатам ткана па полі зялёным (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 321). Верцяць дзевак, бы круцёлак, На паветры іх нясуць, Сцены, прыпек і пяколак Іх хвальбонамі мятуць (Я. Колас. Сымон Музыка 36. тв. у 12 т., VI, 383).

Хвілёвы [польск.], прым. Хвілінны. [Януш]: (убок, балесна) Страшна бог караць умее Хвілёвы блуд! (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 43).

Хвіля ж. Хвіліна. [Кароль]: яна [Юлія] абдаруе мяне хвілямі, за якія паўжыцця свайго аддаў бы! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 65).

Хворма м. Форма. У другім пакоі, за вялікім сталом, заваленым паперамі, стаяў чалавек у вайсковай хворме з малінавымі пятліцамі на мундуры (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 131).

Хворменны, прым. Форменны. На галаве хлапца хворменны картуз (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 175).

Хвэльчар м. Фельчар. Яна-ж сама працавала ў бальніцы за хвэльчара (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі К, № 5-6, 77).

Хвэст м. Фэст. Ён [Тамаш] іх [боты] ужываў толькі ў самыя ўрачыстыя выпадкі жыцця: на гадовы хвэст або на пятровы кірмаш у мястэчку (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 162).

Хедар [ад ст.-яўр. хедер — пакой] м. Яўрэйская пачатковая школа для навучання хлопчыкаў асновам іудаізма (у Расіі хедэры былі скасаваны пасля рэвалюцыі 1917 г. у сувязі з утварэннем адзінай агульнаадукацыйнай школы). Былі забыты мае грахі: пісталецікі, упартасць, супраціўленне бацьку, уцёкі з хедэра (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 300).

Хітон [гр. chitön] м. Мужчынскае і жаночае адзенне старажытных грэкаў: доўгая і шырокая сарочка часцей без рукавоў, якая падпяразвалася з напускам. II Адзенне такога крою. Ён [Юстын] насіў белую доўгую палатняную світку, якая нагадвала хітон афінян (3. Бядуля. У дрымучых лясох —36. тв., 111,295). Імгненна быўзняты з яе [Жывены] хітон, і спрытныя рукі рабынь сталі націраць цела дзяўчыны ружавым алеем, у той час як іншыя заняліся яе рукамі — стрыглі пазногці, націралі пальцы хной (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 190). Цёмна-сіні хітон з залатымі ўзорамі атуляў шырокія плечы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 16). Сыну ж і яго аружаносцу падарыў Брачыслаў па хітоне (там жа, 18). Стольнік толькі пакруціў галавой, агледзеўшы баярынь: парчовыя і шаўковыя хітоны, упрыгожаныя залатой тасьмой, паласой з жэмчугу ці проста абшытыя камянямі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 35). Каўнер ягонага хітона быў падобны на манашы, шырокі, у складках, і ў гэтым каўняры, нібы ў глыбокай місе, ляжала правільна-круглая галава з рэдкімі, у некалькі кучаравых валасоў, вусамі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 97).

Хітрэц м. Архітэктар. «3 мы жяшчэ нават хітраца не падабралі, які б хаця малюнак храма зрабіў і разлікі ўчыніў!»-усклікнуў Святазар (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 290).

Хламіда [ст.-руск. хламйда — мантыя, плашч] ж. У старажытных грэкаў і рымлян прамавугольны плашч з засцёжкай на правым плячы або на грудзях. Белая шарсцяная хламіда, перакінутая цераз плячо, звісала ззаду на спіне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 184). Шыракалобы, мажны, як бык, у жалезным панцыры на грудзях і кароткіх скураных штанах, прыкрыпгых, пакуль ён дрэмле, цёплай ваўнянай хламідай, гемілахіт слухае пасланніка коміта (там жа, 208). Н Сцэнічнае адзенне. Пілат у хламідзе з паперы стаяў слупам пасярэдзіне памоста і круціў вачыма так, што бабы абміралі ад жаху (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 46). Н Шырокае нязграбнае адзенне. Спраўдзіцца яе [Рагнеды] мара: прыедзе сын, яна 556

скіне чорную хламіду, абдыме ўнукаў, Ізяслаў забярэ яе ў Полацк (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 116). Еўнух пайшоў, схаваўшы чарачку з атрутай у доўгае рукаво сваёй бледна-ружовай хламіды (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 108).

Хлебапёк м. Пекар. Устане рана хлебапёк, Адчуе смачны пах, I пойдзе жытні свежы хлед з румянцам на шчаках (Э. Агняцвет ТСБМ, V, 201).

Хлебнік м. Гандляр збожжам, хлебам. Хлебнік, нібы складзены са сваіх уласных хлябоў, агледзеў здаравеннага, трохі нехлямажага мужыка ў вышыванай кашулі з сякерай-кляўцом за поясам (вольны!), белавалосага, хударлявага (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 32). Хлебнік ужо выйшаў з невялічкім хатульком (там жа, 34).

А Навалач-хлебнік'. Акруціў, навалач-хлебнік (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 35).

Хлоп [ст.-бел. хлопь; польск. chlop] м. Тое, што халоп.-Палохаемся, княжа. Дый не кідаць жа дабро. Тады хлопыўсё вылупяць (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 42). Божа, божа, ты бачыш пакуты. Крыж у хлопаў паны здзіраюць, Каб ярмо нацягнуць на шыю (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 20). На сцэне стаіць хлоп. Пры ім ляжыць на падлозе дуда (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 95). Пан Галыга зьбіты з mpony, I ня верыць ён вушам, Ен вачэй ня зводзіць з «хлопа», Чарам тым паддаўся сам (Я. Колас. Сымон Музыка — CM, 133). Яшчэ й маралы прачытае [пан] Ці тэзіс выставіць аб тым, Што хлоп быдлё і што крутая Павінна быць расправа з ім (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 29). Пан забраўу «хлопа» Воды, чаўнакі. Мы паноў патопім Прыдзе час такі (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 392).

А Паганец-хлоп. Пан Богут ходзіць, збіты з тропу, Ніяк не можа ўзяць канцоў: Ці то шукаць паганца-хлопа, Ці да Пшэборы слаць ганцоў? (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 71). Хлоп-вахлак-. Пшэбора стукнуў кулаком: Ён зараз пойдзе нарасправу 3 тым дзёрзкім хлопам-вахлаком (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 76).

Хлопаманскі, прым. Які выказваў прыхільнасць да мужыкоў («хлопаў»). Чэсць тагачаснай кіеўскай маладзёжы, каторая была дэмакратычнай і «хлопаманскай» (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 518).

Хлопскі, прым. Які належыць хлопу. Хацеў паручнікяго выкінуць, бо нашто хлопскае дзіця, перашкаджаць будзе крыкам ды кугіканнем, пасля перадумаў (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 333). Рахунак гэты ёсць закон, Сваволлю хлопскага учынку Канец пакласці мусіць ён (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 79). I пашквіль нейкага галгана 557

Наклеіў хтосьці на сцяне. I то ўсё — вынік хлопскай злобы (там жа, 198). [Ладунскі:] Я баюся, што недаацэнка сілы «хлопскага» руху можа прычыніць нямала непрыемных неспадзяванак (Я. Колас. Дрыгва-Др., 97).

Ходаньне н. Змаганне. Князь Ізяслаў пачаў ходаньне за канчатковае вызваленьне бацькаўшчыны сваёй пагцалчанай маці з-пад улады Кіева (М. Цэлеш. Летапісная Няміза ХБ, 217).

Ходнік м. Тратуар. [Пёрка].. крушыла бліжэйшыя тыны, здымала дошкі з драўляных ходнікаў і навет крыжы на бліжэйшым магільніку... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 90).

Холмскі [ад г. Холм (цяпер Хэлм, Польшча)], прым. Які мае адносіны да Холмскай зямлі — гістарычнай вобласці, якая спачатку была ў складзе Галіцка-Валынскага княства, пасля у складзе Вялікага княства Літоўскага, у 1377-1387 гг. у Венгрыі, з 1387 г. у Польшчы. Ейны [Улляны] брат, холмскі князь Усевалад Аляксандравіч, таксама звяртаўся па дапамогу да Вільні, нават зусім нядаўна, якіх пяць гадоў назад, і дапамогу тую атрымаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 586).

Хоўтка ж. Шкатулка. Вазьму тую хоўтку (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 57).

Хоцій м. Любімец. Перабіў [Ізяслаў] славу дзеду свайму Усяславу, а сам пад чырвонымі шчытамі на крывавай траве, пабіты літоўскімі мячамі, з Хоціем лёг (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244).

Хоць [ст.-руск. хоть, xomu 1. Жаданая жонка. 2. Наложніца] ж. Любімая жонка. Усяслаў, абкружаны сынамі, моцна пацалаваў Крутаславу, гарэзліва ўсміхнуўся: Які сон, хоць мая, калі ты побач? (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 560).

Хранцузскі, прым. Французскі. Хранцузскі замок на дзьвярах мякка пстрыкнуў, і дзверы бяз шуму адчыніліся (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 125).

Хромка ж. (разм.). Храматычны гармонік. Цяпер.. баян [Васіля], як калісьці мая просценькая хромка, водзіць моладзь на тую ж лугавінку, якую вартуе стары дуб (М. Пянкрат — ТСБМ, V, 214). Доўгі час Хролік быў на цаліне, там навучыўся граць, купіў хромку і вось нядаўна вярнуўся (М. Гроднеў ТСБМ, V, 214).

Хрост м. Хрышчэнне. [Князь:] — Ты ж сынок ведаеш, я абяцаў ім [паслам] прыняць хрост (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 424). [Паны-рады].. як славяне болей хіліліся да хрысціянства грэчаскага абраду, раз ужо нельга было пазбегнуць хросту (там жа, 425).

Хрысты мн. Хрысціяне. Я завёў бы ўсіх вас у будан, але нельга вам, хрыстам, начаваць разам з намі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 540).

Хто-кольвечы, займ. Хто-небудзь. А калі гэта брашура пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эконамічнымі, этнографічнымі і статыстычнымі даннымі, то мая мэта будзе дасягнута (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 3).

Хунт м. 1. Тое, што фунт у I знач. У руцэ трымаў на лазіне два шчупакі, хунтаў на пяць кожны (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 8). Моцненькі, хунтаў каля дзесяці будзе! Воін! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 175).

  1. Плата за памол у млыне і ўвогуле плата. Жыў [Басалыга Мірон] не бедна, не багата. Жыта на хлеб малоць у млын не вазіў, каб хунты не аддаваць, у свае жаронцы малоў (М. Лобан Ск., 116). Здавай свае хунты. Дакуль цягнуць будзеш? (там жа).

Хуфніца ж. Від гарматы. 3 глухімі выбухамі, у слупах дыму, плявалі ў варожыя рады смяротныя ядры (гарматы) хуфніцы (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 22).

Хэўра [яўр.] ж. Хеўра. Проста ўтварылася хэўра злачынцаў, і зьдзекваюцца зь людзей (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 27).

ц

Цалёвы, прым. Даўжынёй на цалю. I дома пераканаўся, што сябра мой праўду казаў: гэтай каўбасой я адным махам ламаў цалёвую дошку (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай Тв., 42). ..каля коміна стаяла матчына прасніца, скрыначка з рашпіленымі абцугамі і цалёвымі ржавымі цвікамі (В. Адамчык Ск., 17).

Цалёўка ж. Дошка на цалю даўжынёй. Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з цалёвак, нібы мыць міскі (К. Чорны Ск., 17).

Цалкач м. Сярэбраная манета вартасцю ў адзін рубель. Піліп захваляваўся: «Гэта-ж цэлых сорак пяць цалкачоў!» (М. Цэлеш. Воўчым сьледам ХБ, 195).

Цаля і цаль [ст.-бел. цаль', польск. cal, ад ням. Zoll] м. Мера даўжыні ў даўняй Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім, роўная 2,54 см. Струхлеўшыя сцены [хат] у зямлю паўязджалі, А шыбы у вокнах не больш па дзве цалі (Я. Купала. Адплата кахання — 36. тв., V, 42). ..цвічок такі прымерне: Ў цаль — таўсты, даўгі ў тры цалі, Гані ў кожна маку зерне Па тры гэткія ганталі'. (Я. Купала. Пані Твардоўская 36. тв., III, 336).

0 He саступіць і цалі не ўступіць нават у дробязях. [Кастусь:] Кожны падлец калі-небудзь рабіў першы крок да подласці. Я не хачу яго рабіць. Я не саступлю і цалі. Мяне не на тое нарадзілі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 87).

Цар м. 1. Асоба, якая мела тытул манарха ў Расіі, Балгарыі, Сербіі. [Паны-бунтаўшчыкі] узняліся супраць нашага цара (М. Віж. Лабірынт-Л, 15).

  1. Асобныя кіеўскія князі называлі сябе так ужо ў XII ст. Скажы ім, каб ішлі за Гарбы, а самупадзі на калені перад царом нашым! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 24).

0 Без цара ў галаве — недалёкі, абмежаванага розуму. Гэта ў нашым пад’ездзе такая суседка жыве забываецца вечна. Зусім без цара ў галаве (Н. Гілевіч. Пісьмо рэдактару адной газеты ЭСФ, 48-49). 3 царом у галаве — вельмі разумны, кемлівы. Старшыня чалавек бывалы, з царом, як кажуць, у галаве. 3 ім гаварыць цікава праўсё (В. Карамазаў. Я любіў яго — ЭСФ, 172). Hi аб чым не піужым і цару не служым (фалькл.) — аб бестурботным жыцці, калі нікому не абавязаны. Янка дадаў — Мы людзі бестурботныя, на ўсё добрае ахвотныя, хлопцы вясёлыя, хоць пяткі нашы голыя. Hi аб чым не тужым і цару не служым (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 571). Цар без кароны пра нязграбнага выгляду чалавека. Чаўнок не човен, а карыта, У нас і частка дна адбіта; Прысок тырчыць, Як струп на плеху, А хлопцы поўзаюць ад смеху, А дзядзька сам — цар без кароны I выгляд — мокрае вароны! (Я. Колас. Новая зямля 36. тв. у 12 т., VI, 95).

Цараваць незак. Царстваваць. [Цар] не мог не бачыць, што ў новай вайне прыгонная Расія не вытрымае, яе заваююць і падзеляць мацнейшыя дзяржавы. Тады ўжо не цараваць ні яму, ні яго роду (А. Якімовіч-ТСБМ, V, 228).

Царадворац м. Саноўнік, які займаў пасаду пры царскім двары; прыдворны. Ен [Валуеў] падымаўся па сходах той асаблівай, выхаванай хадою царадворца і саноўніка, злёгку спружынячы на кожным кроку (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 356). [Яроцкі:] Слізкі быў чалавек. Царадворац. Душа, здаецца, наросхрыст, а сам хітры, як лін (там жа, 244). Вершы, дзе паказаны здзекі над народам не падабаліся царадворцам (Р. Семашкевіч ТСБМ, V, 228). ..стары царадворац нелюбіў, кабхтось абыходзіў яго (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 117). He вам, царадворцам, чыніці pacnpaey Had тым, хто змагаўся за долю (Я. Купала. Суд ідзе 36. тв., IV, 214). За царадворцаў, за банкіраў, за цароў Лілася кроў людзей, скаваных жахам, Пад музыку гармат, званоў лілася кроў (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 264).

Цараня н. 1. Дзіця цара. Усе на гэтым свеце -Жабраняты, цараняты Адамавы дзеці (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 327).

  1. Прыслужнік цара. Судзіце суды мураўёўскім законам Had людам, загнаным у краты, А выбасць прысуд свой cyddзя у чырвоным На вас на саміх, цараняпіы (Я. Купала. Суд ідзе 36. тв., IV, 215).

Царат [польск.] м. Царызм, самадзяржаўе. Час выступаціўраз Проці царату, Проці ворагаў працоўнага люду (Я. Купала. Ленін 36. тв., У. 282). Бітву ўзнялі цараты За таляры і троны, Безліч кінуўшы люду У прадсмяротныя стогны (Я. Купала. Летапіснае 36. тв., IV, 179).

Царскі, прым. 1. Які належыць цару. У царскім двары і баярскіх палатах пасяліліся ціхія духоўнікі, манахі, калікі вандроўныя (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 164). Люблю, ваенная сталіца, Тваёй цвярдыні дым і гром, Калі паўночная царыца Падорыць сына ў царскі дом (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 354). Хоць бы ўжо ў царскае горла урэзацца, Хоць бы кроў з панскіх выпусціць жылаў! (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай 36. тв., IV, 269). Звязаны роднаснымі адносінамі з царом. Тут паказвалі на князёўну царскай крыві — на ёй была дыядэма (Э. Самуйлёнак ТСБМ, V, 228). II Які прыслужвае цару. Божа наш, божа, што гэта будзе, Што гэтак сталі таннымі людзі! Царскія слугі б’юць іх, страляюць (Я. Купала. Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску 36. тв., I, 129). // Які выдадзены царом. Сышліся [людзі] цешыцца з царскага ўказу, Што ўсім свабоду прыносіў адразу (там жа, 130). А песня была з беларускіх загонаў, Аграбленых, скованых царскім законам (Я. Купала. Памяці М. Горкага 36. тв., IV, 336).

  1. Які адносіцца да палітычнага рэжыму на чале з царом. Паўстаў [пралетарый] ніштожыць цьму і здзекі, Ніштожыць царскае ўладанне (Я. Купала. Вялікаму Кастрычніку 36. тв., IV, 213). Царскае самаўладства не лічылася з духоўнымі запатрабаваннямі народа і ўсяляк перашкаджала развіццю беларускай культуры, друкаванню кніг на роднай мове, не прызнавала нават і існавання самой мовы беларусаў (М. Суднік ТСБМ, V, 228). Калісьці даўняю часінай, Пад царскім гнётам і ярмом мая цудоўная краіна Была магілай і турмой (П. Глебка ТСБМ, V, 228). Н Звязаны з перыядам царызму. А ён [Capreft Kapara], па праўдзе сказаць, яшчэ і не жыў. To бадзянні па астрогаху царскія часы, то работаў падполлі, то гэтая вайна... (Я. Колас — ТСБМ, V, 229). Была Расія царскіх дзён, А дні былі, як ночы; Душыў бязлітасны прыгон Сялянаў і рабочых (Я. Купала. Вялікаму Кастрычніку 36. тв., IV, 212). Н Пра грошы царскіх часоў. Пакуль Міхась корпаўся, завязваючы ў клунак сваю цывільную вопратку, да яго падышоў Крываручка і ціхачом дастаў з кішэні дзве царскія сторублёўкі, усунуў яму ў кішэню. — Гэта ад мяне перадай (М. Машара — ТСБМ, V, 229). II Пра пасаду, чын. Той за маскоўскім, іншы за варшаўскім раем Імкнуцца будуць вечным тым звычаем, Што атрымалі ад прадажных продкаў, Якія за шляхоцкія адзнакі, Або за царскія чыны, ў прымакі Плылі ў чужыншчыну сляпой паводкай (Я. Купала. Шляхам гадоў 36. тв., IV, 122).

Царства н. Дзяржава, якой кіруе цар. Ах, кажа.. [царская дачка], муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска (А. Якімовіч ТСБМ, V, 229).

Царызм м. Дзяржаўны лад на чале з царом; царскі рэжым. ..вывесці [брата] на шлях рашаючай бойкі з царызмам (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 221).

Царыца ж. 1. Ж. да цар у I знач. Панавалі, катавалі Гетманы, царыцы, I папы тваёй [Украіны] крывёю не жалелі ўпіцца (Я. Купала. Украіна 36. тв., IV, 248).

  1. Жонка цара. Люблю, ваенная сталіца, Тваёй цвярдыні дым і гром, Калі паўночная царыца падорыць сынаў царскі дом (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 354).

А Дзіва-царыцсг. Цар балбоча; А дзіва-царыца, Бы та чапля паміж птушак, Скача, бадзярыцца (Я. Купала. Сон — 36. тв., V, 336).

Царэвіч м. Сын цара. О, шмат прыгожанькіх дзяўчапгаў Старонцы нашай бог прыдбаў! Царэвіч ехаць мог бы ў сваты К ёй не адной, каб толькізнаў (Я. Купала. Магіла льва-Зб. тв., V, 101). Восьужо два тыдні дваццаць тысяч татараў, якіх прывялі пад Слуцак царэвічы БіцісГірэй і Бурнос-Гірэй, дзень і ноч рыхтаваліся да штурму замка (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 18).

Цвержа ж. Вартавая вежа, крэпасць. Яна [Жывена] доўга стаяла, ледзь адышоўшы ад брамы, і глядзела на замкавыя цвержы (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 279). Забраўшыся на цвержу, любіўуладар княства доўга аглядаць агромністую прастору, што гублялася ў лілова-лазуровай смузе, зліваючыся з небам (там жа, 283). Еўка ж з той самай хвіліны, калі ўзабралася на вяршыню цвержы і пачула, як пераклікаецца варта, вырашыла, што не аддасць марна свае гады на тое, каб сядзець на гэтай чужой зямлі, сярод чужых людзей (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 309-310).

Цемнік м. Татарскі военачальнік, які камандаваў дзесяцітысячным войскам. Зусім нядаўна Мамай аддаў маскавітам ярлык і на княжанне ўладзімірскае — але таму, што Масква скарыстала ягоную барацьбу з ханам Мурутам-Чынгізідам і паабяцала аддаваць даніну менавіта гэтаму цемніку, а не яго ворагу (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 602). ..сотнік можа ўзвысіцца да тысячніка, а тысячнік — да цемніка, і кожны з іх бярэ ўсяго, што нарабавалі ў чужым горадзе, альбо паселішчы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 36).

Церам м. У Старажытнай Русі высокі баярскі або княжацкі дом у выглядзе вежы. Дачуўся полацкі князь пра красуню-Алёну і загадаў гайдукам забраць ў свой церам —хай служыць яму і спявае песні (С. Грахоўскі — ТСБМ, V, 239). Церам, у якім жыла яна цяпер, стаяў наводшы-

бе. Штовечар прыходзіў ён у церам, прыносіў падарунак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 204). А пакуль усе яны [князі], стоячы пад халодным асеннім ветрам няўтульнай Масквы, ля першых мураванак гэтага, яшчэ ляснога, з кучай драўляных церамоў горада, думалі кожны аб тым, каб жывымі вярнуцца хто ў Віцьбеск, хто у Новагародак, але найболей -у сваю Вільню (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 607). Кожны дзень Дабранега разам з вернай Кулінай рабіла абход церама іўсяго княжацкага двара (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 174).

А Церам-церамок'. Дзе мой дворык, дзе дамок? Дзе мой церам-церамок? (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 232).

Цераспалосіца ж. Размяшчэнне зямельных надзелаў адной гаспадаркі палосамі ўперамежку з суседнімі надзеламі. [Юзік:] А мы ж гэта думалі, можа б, вы нам Бугайнік аддалі. Зямля гэта ад вас далёка, урабляць яе нязручна. Ды і цераспалосіцы б не было (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 199). Вясковыя люмпэны — прадукт палітыкі 1861 года, якіх трохполка й цераспалосіца парабіла жабракамі (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ. 19). Цераспалосіца і драбленне сялянскай гаспадаркі ўскладнялі апрацоўку зямлі, павялічвалі непрадуктыўныя затраты працы (У Палуян — ТСБМ, V, 239).

Церні мн. (кніжн.). Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх. Зірні, паказаў ёй [Лесі] Мяржынскі. Усё заглушыў шэры камень: Дубы, непакорныя церні, А кветка прабіла яго (X. Жычка ТСБМ, V, 240). // перан. Сонца ўзыдзе прыгожае, Цемра адхлыне Варожая. Церні завянуць калючыя, раны загоім балючыя (Я. Пушча ТСБМ, V, 240).

Цёмная ж. Памяшканне для арыштаваных; карцар. Тады пазагаду пана Снядэцкага нас, сялян, схапілі, пасадзілі ў цёмную, праз тры дні вывелі нас на еуліцу (В. Каваль ТСБМ, V, 243).

Цівун [ст.-бел. тйвунь', ст.-сканд. thiun-слуга] м. 1. У Старажытнай Русі і Вялікім княстве Літоўскім прывілеяваны княжаскі ці баярскі слуга, які кіраваў гаспадарчымі справамі, ажыццяўляў суд па цывільных справах, збіраў даніну і іншыя павіннасці з валаснога насельніцтва; кіраўнік воласці ў княстве (з пачатку XVI ст. цівуны ў Вялікім княстве Літоўскім сталі называцца дзяржаўцаміў Цівуны, надзеўшы выведнікам на шыі пудовыя камяні, асцярожна, каб не выкуліцца самім, спіхнулі іх у каламутную імклівую ваду (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла — МКГ, 12). Цівун, лаючы запозненых, пералічваў вазы; аднак ніхто не праспаў, усе дваццаць сем з’ехаліся і выстраіліся чарадой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 274-275). Тым часам з боку замчышча пачуліся вітальныя крыкі, яны набліжаліся, і ціеуны сталі вызваляць дарогу для шэсця, адпіхваючы простых людзей уніз, да падножжа ўзгорка, на якім стаяла царква, а папярэднім загадваючы стаць на калені (В. Іпатава.

Залатая жрыца Ашвінаў АД, 35). [Каваль:] Рацібор загадаў выдаць мне ахоўную грамату, кабу яго ўладаннях не чынілі мне ніякага ўціску, і не чапае мяне ніхто ні цівун, ні княжы зборшчык (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 490). Апошніх [валхвоў-чарадзеяў] я, як новы вялікі жрэц, амаль не цікавіў — яны ўжо ў паабеддзе схаваюцца ў сваіх пячорах альбо зямлянках, удосталь нагледзеўшыся на княжацкіх дзяцей і цівуноў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 413). Знявагай быў пільны нагляд, які ўсчаў за ёю [Рагнедай] заслаўскі цівун (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 62). П У Вялікім княстве Літоўскім селянінслуга, гуменнік, які загадваў вядзеннем панскай гаспадаркі, адказваў за зберажэнне і расход збожжа, гадоўлю пры двары жывёлы і інш.

  1. Панскі наглядчык за працай прыгонных сялян; вясковы стараста. Толькі ж хіба панскаму цівуну загадаеш адразу ці не адразу? (А. Карпюк. Белая дамаБД, 319). Там быў аканом, камісар і цівун, Намеснік, ляснічы, хмістрыня, паны, I кожны меў права узяць за бізун, I кожны меў права да нашай спіны... (Ф. Багушэвіч. Быў у чысцы! Зан., 413). А ў Яносіка нічога з сабой не было: Цівуны ўсё адабралі, Усё агнём пайшло (М. Танк ТСБМ, V, 245). Выйдзе [Салавей] на дзядзінец, як зацягне, як пачне сыпаць трэлі, дык пакуль хто з панскіх гайдукоў па загаду цівуна бізуном іх неразгоніць (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 31). У цівуна на плячах паляўнічая стрэльба (там жа). Сяляне пачалі пазяхаць каля вазоў, спынілі працу і давай у гулыпаяватай зморанасці глядзець, ці пападзе «пан цівун» у птушку (там жа). // пераўвасабл. Сабакі зрабіліся панскімі цівунамі і аканомамі (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 250). Цівунам стануць ячэйкі, будзе аконам і пан... Вось табе новыя рэйкі, Перабудовы іх план! (Я. Колас. Калгаснае 36. тв. у 12 т., II, 35). // перан. (лаянк.) Злазь! крычаў Мсціслаў. Злазь, цівун Пацук! Тут цябе Ваўкалака з беларускім Ладымерам чакаюць. Раззлаваны за «цівуна Пацука», Андрэй палезуніз (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 146).

А Цівун-баярын. ..быў і княскі чалавек цівун-баярын, які чыніў тут усё ад імя князя (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 117). Таўстунцівун: ..калі таўстун-цівун хутка змарыўся, дыкяго тут жа падратаваў адзін з тутэйшых кавалёў, забраўшы з ягоных рук молат (там жа, 121).

Ціжба [ст.-бел. тйжба — натоўп; польск. cizba] ж. Цесна збіты натоўп. Выцяг яе [жанчыну з дзіцём] з ціжбы, сам кроўю абліўся, 3 вялікія працы крый бог! -утаміўся, да кідаць жа аднуу такоіі ціжбіне Нельга (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 374).

Цісавы [ст.-бел.], прым. Цёмна-гняды, каштанавы. Хрумцеў, лопаўся пад капытамі яго [караля] цісавага каня малады лядок (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 128).

Цугундар [ням. zu і hundertсотня] м. Частка каманды-загаду даць камусьці сто ўдараў (палак, розгаў, шпіцрутэнаў).

0 На цугунбар браць (узяць) каго караць, прыцягваць да адказнасці. У анкеце ўжо не напішаш, што ў палоне і акружэнні не быў. Цяпер чортаў знак. Ды яшчэ асобы аддзел на цугундар возьме (В. Быкаў. Здрада ЭСФ, 256). Браць на цугундры тое ж. Пад град насмешак злых і кпін Ен доўгі час быў тут адзін, Сярод вайскоўцаў, як у тундры, I бралі Шкунду на цугундры, Але ён гнаў і гнаў свой клін (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 329).

Цура ж. Страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, а часам з алеем; рулі. Самі ж камунары харчаваліся .. цурой ды аўсяным кісялём (I. Дуброўскі ТСБМ, V, 254).

Цыклён м. Цыклон. Яшчэ ніхто ня прыдумаў апарату, які-б рэгуляваў гэтую стыхію [каханне], таксама, як яшчэ ніхто ня можа рэгуляваць надвор’е, уціхамірваць цыклёны, гамсіны (П. Сыч. Бярозка К, № 7, 81).

Цынгуль м. Стужка, рамень. Затое надта падобным да вярхоўнага жраца Святазара здаўся Жывене біскуп Генрых у доўгай белай альбе, падпаясанай цынгулем і аздобленай карункамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 61).

Цыр м. Элемент крэсіва: высушаная губа (грыб), якая запальваецца ад іскры пры высяканні агню. [2-гі падарожны]: А я свой недзе цыр затрапіў, -Даўно і люлькі не курыў (Я. Купала. На папасе 36. тв., VI, 146). Наклаўйлы люльку, выняў скалку, Адкалупіў ён [дзядзька] цыру галку I гасіць крэсівам. Іскрынкі, Як залаценькія пылінкі, 3 нягромкім трэскам узвіліся, На цыр багата паліліся (Я. Колас. Новая зямля ТС, 268-269).

Цыранок м. Дзікая качка. На заваротах утвараліся затокі, і на аднэй зь іх мы заўважылі чародку цыранкоў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 5).

Цыркуляр [ням. Zirkular ад лац. circularis кругавы] м. Паведамленне, пасланне. ..на вуліцах горада быў расклеены цыркуляр, які абвяшчаў, што людзям, каторыя не маюць пазвалення на аружжа, забараняецца насіць пры сабе сальцісоны ў кусках, даўжэйшых за чвэрць аршына (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай Тв., 42).

Цытрына [польск.] ж. Лімон. 3 сонцам гадуе зямля вінаграды, Побач галіны цытрын, мандарынаў (Я. Купала. Грузія — 36. тв., IV, 327).

Цыфэрблят м. Цыферблат. Ковель глянуў на сьвіцячы цыфэрблят гадзіньніка (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 56).

Цыцэль м. Элемент яўрэйскай вопраткі ў выглядзе кутасікаў. Сеў жыдоку насу вёсцы, Пры гасцінцы, пры дарожцы. Меўярмулку, трэп565

кі, цыцэль, Ў балахоне новы гіцэль, Шэсць дзяцей ад жонкі Рохлі. Паўасьміны меў картохлі (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі Зан., 431).

Цьма ж. У старажытнасці лічэбнік, які абазначаў ‘дзесяць тысяч’. Н Войска ў дзесяць тысяч. Татарын загадаў тысячніку Карніле не цягнуць гадзінамі і днямі, калі не хоча, каб ягоная тысяча сустрэлася з цьмою, а адразу весці яго «да ўладароў» (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 231). —Далёка з-за тваёй спіны прыйшоў чалавек і сказаў, што ў цябе ледзь набярэцца адна цьма, безмячоў, амаль без кальчуг... Тут, у трох гадзінах дарогі, у мяне тры цьмы: цьма блукае па вашых гарадах, і вядзе яе сын мой (там жа, 257).

0 Цьма цьмушчая каго, чаго незлічоная колькасць, вялікае мноства. Грыбоў улетку тут цьма цьмушчая, народ сюды йдзе — гушчайгушча (Я. Колас. Новая зямля ЭСФ, 403). Цьмы цем [ст.-руск.] вельмі шмат, безліч. [Жрэц:] А я так і сыйду з гэтага свету, чуючы толькі, можа, адну макавінку з цьмы цем таямніц быцця... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 94). Зямля, куды сыходзяць цьмы цем людзей, год за годам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 362). ..він і пітва ў падзямеллях Глеба не надта паменшала, таму што віленскія купцы навезлі яму цьму цем бочак і гарлачоў пітва і напояў (там жа, 414).

Цэбар м. Шырокая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. Але, падышоўшы да дзвярэй [кабета], пайшла ў двор, да студні, дзе доўга і захлёбіста піла ваду з драўлянага цэбра, абкаванага вобадам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 111),

Цэзар [ст.-бел. цесарь, цэсарь рымскі імператар; лац. Caesar] м. Манарх, уладар. Ен [імператар] нават трохі забаўляўся, як забаўляліся яго папярэднікі на іпадроме ці рымскія цэзары ў Калізеі, дзе звяры рвалі жывое чалавечае цела (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 221). Ен [Завішша] шаптаў на вуха суседа: «Чытаў я адну гісторыйку, як цэзар Нерон падпаліў Рым, сталіцу сваю, дзеля ўласнай забавы... Тое самаеробяць цяпер магнаты ў нас!» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 96). / у параўн. Ен [унук] не спакарыцца, Як сам рымскі цэзар, Хто супроць — кастрыцай, Бахне і з «абрэза» (Я. Купала. Два светы 36. тв., IV, 165).

Цэйхгауз [ад ням. Zeugзброя і Haus — дом] м. Ваенны склад зброі і абмундзіравання. [Яроцкі:] -Давялося яму [Паскевічу] на свечку папляваць, a nopax здаць у цэйхгауз, на рабунок... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 244). Арліцкі браў цэйхгауз так, нібыта ўсё жыццё толькі тым і займаўся, што браў цэйхгаузы (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 233).

Цэльналог [руск.] м. Так называўся мэтавы збор грошаў сялянамі якой-н. вёскі ці воласці на мясцовыя патрэбы: рамонт школы, дарогі, Mac566

та і інш. Далей чую. пра «цэльналог» людзі баюць (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў 36. тв. у 14 т., XI, 33).

Цэнтралка ж. Цэнтральная катаржная турма ў дарэвалюцыйнай Расіі, прызначаная галоўным чынам для палітычных зняволеных. У першую нядзелю пасля нашага пераводуў турму запрапанавалі праваслаўным пайсціў царкву, якая таксама знаходзілася ў цэнтралцы (П. Мядзёлка-ТСБМ, V, 269).

Цэнтурыён м. У Старажытным Рыме начальнік часткі легіёна, ваеннага падраздзялення, першапачаткова колькасцю ў 100 чалавек.

А Вой-цэнтурыён (у параўн.): А можа, справа зусім не ў гэтым шляхціцы, ён толькі вынік, а не прычына.. Як вой-цэнтурыён, які забіў імператара Антаніна, быў толькі выканаўца, толькі тая рука, што прынесла венцаноснаму смерць, але не прычына яго смерці (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 249).

Цэп м. 1. Від зброі. Алесь іўсе, хто побач з ім, бачылі вілы, доўбні і баявыя цапы натоўпу, што абкружаў іх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 281). А на Слонімскай, Віленскай, на Пясках народ браўся за сякеры і цапы; стрэламі валілі крыжацкіх коней, спешаных крыжакоў білі кісцянямі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 322).

  1. Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам у выглядзе доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча. Па пустым таку б’е зрання Цэп важкі (Я. Купала. На дудцы — 36. тв., II, 279). Ужо час малаціць, Дык цапамі жытцо Будзем дружна мы біць (Я. Купала. Сейбіт 36. тв., IV, 432). / у параўн...ў сэрцах забубніць трывога пужліва, Як цэп на такавішчы ўбітым (Я. Купала. На паграніччы 36. тв., IV, 141). // вобразн. На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244).

Цэра ж. Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню. А дзед тым часам кончыў лыка драць, Галля ды буралому нанасіў, На цэру высек іскру красівом, Падзьмуў, і ўміг ахоплены агнём Лом разгарэўся (М. Танк ТСБМ, V, 270). Коля знайшоў ля рэчкі блішчасты востры каменьчык, выняў з кішэні крэсіва і цэру, пачаў высякаць іскру (А. Ставер ТСБМ, V, 270).

Цэрбер [ад лац. Cerberus з гр. Kerberos] м. (міф.). У старажытнагрэчаскай міфалогіі — люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у пекла. // перан. Злосны, люты вартавы. — To нявольна! — крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы (Я. Колас ТСБМ, V, 270). Конь мой цмокаў капытамі па брудных вуліцах, вакол былі замест хат нейкія куратнікі, і адзінным, што адрознівала гэта ад вёскі, былі паласатыя будкі, ля якіх стаялі вуса-

тыя цэрберы ў латаных мундзірах (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 323).

Цэсарэвіч м. Асоба, якая мела афіцыйны тытул наследніка прастола ў Расіі. Будучы яшчэ не царом Аляксандрам II, а цэсарэвічам Аляксандрам Мікалаевічам, застаўся ён аднойчы кіраваць сталіцай (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 88). 3 сялян павінна быць сыскана, —загадаў цэсарэвіч Канстанцін,аўсю строгасць закона ўскласці на Валадковіча («Полымя» — ТСБМ, V, 270).

Цэх [ням. Zeche] м. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі. Да нашых часоў дайшлі статуты цэхаўметалістаў, краўцоў, шаўцоў, муляраў («Полымя» ТСБМ, V, 270).

Цэшка ж. Металічны значок устаноўленай дзяржавай формы і колеру, які носяць на галаўным уборы; кукарда. Але дзесьці, на дне душы яго, варушыліся другія думкі, і яму ўяўлялася цэшка і прыстаўскія наплечнікі (Я. Колас. Соцкі падвёў 36. тв. у 12 т., IV, 32).

Цяганіна ж. Судовая справа. Злосць забірае Аксёна. Перад яго вачамі ўстаюць суды і доўгая цяганіна з панам Скірмунтам і гэты пройгрыш справы паўсіх істанцыях (Я. Колас — ТСБМ, V, 273). [Мужык:] Нічога не даб'ешся. Была і ў нас такая цяганіна з панам за выпас (А. Якімовіч-ТСБМ, V, 273).

Цяглавы, прым. Тое, што цяглы. Славутая Запарожская Сеч, дзе галеча, цяглавыя людзі знаходзілі прыпынак і схоў ад непасільнага гнёту сваіх прыцясніцеляў, як абяцаная зямля, еабіла да сябе непакорных людзей, што шукалі волі, не толькі з Украіны, але і з Беларусі (Я. Колас. Шаўчэнка і беларуская паэзія 36. тв. у 12 т., XI, 198). Узяў ён не з гаспадарскіх ці цяглавых людзей, а з местачковых сабе жонку (В. Іпатава. Гайна і Мікаш MX, 325).

Цягла і цягло н. 1. У Вялікім княстве Літоўскім і Рускай дзяржаве XV-XVIII стст. дзяржаўная павіннасць сялян і пасадскіх людзей, адработачная рэнта. // У Расійскай імперыі XVIII-XIX стст. прыгонная павіннасць: аброк ці паншчына. Знайсьці цяпер хурманку амаль немагчыма з тае прычыны, што кожны стараецца збыць каня, калі мае яго, бо дужа вялікія й падатак і цягла... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай — ХБ, 16). Перастаўляе сьветлячок на край стала, раскладае паперы: самаабкладаньне, падаходны, цягла (гужавая павіннасць), культурны збор... (М. Цэлеш. Дзікі вецер — ХБ, 53).

  1. Група гаспадарак або працаздольных членаў адной сям’і як адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы Расійскай імперыі XVIII-XIX стст.

Цяглы, прым. 1. Абкладзены цяглом. Акрамя цяглых, службовых і рамесных сялян, сельскую мясцовасць Вялікага княства Літоўскага насялялі іншыя групы сялянства (А. Булыка ТСБМ, V, 274).

  1. Звязаны з адбываннем паншчыны коньмі, жывёлай. Больш чым у палавіне маёнткаў сяляне працавалі на памешчыка па 3 дні цяглых і па 3 дні пешыху тыдзень (I. Лушчыцкі ТСБМ, V, 274).

Цяжба ж. Спрэчка двух бакоў перад судом; грамадзянская судовая справа. [Сяляне:] У справе ж нашых цяжбаў з вамі [пан Скірмунт] .. суд стаў на вашу старану (Я. Колас ТСБМ, V, 277).

Цякач м. Ганец, вястун, скараход (слуга, які суправаджаў экіпаж, бегучы за ім). — Так бо, харошае тваё абяцанне, калі ў тваіх людзей на сёдлах ужы бачу. To што мне, цекачоў аж да самога Жыгімонта трэцяга. Кроў шведская ды кроў Ягелонаў — ой як яны да сябе іншую кроў цягнуць. Проста як магнітам жалеза (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 165).

Цяпліня ж. Цеплыня. Ён [Ковель] стаяў так блізка ад яе, што, калі гаварыў, яна адчувала цяпліню ягонага подыху на сваім твары (А. Саковіч. У няведам’е К, № 5-6, 55).

Цясла ж. Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карытаў, начовак і пад. Ураскопе 1969 г. знойдзены абломак сякеры, цясла, свярдзёлак («Помнікі» ТСБМ, V, 284).

ч

Чадзь [ст.-руск. чадь] ж. Народ, дружына. Новагародскую ж баярскую раду супакойваў Агапій, які даводзіў, што неразумна цяпер, перад вялікім паходам Міндоўга на сваіх родзічаў-ворагаў, уздымаць супраць князя чорную чадзь, ды дзе на межах княства! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 50). Быў бы [Агапій] чорнай чаддзю, засеклі б, можа, да смерці; пры двары ж шапталіся аб тым, што надта прыслухоўваецца Міндоўг да Агатя і шануе яго — нават не карае за дзёрзкасць унучкі (там жа, 66).

Чайная ж. Пакой, у якім п’юць чай. Талерка стаіць на століку ў чайнай (так завецца маленькі пакой, дзе гатуюць чай) (А. Васілевіч — ТСБМ, V, 287).

Чакан [ст.-бел. чекань; венг. csäkäny < тур. cakari] м. Старажытная зброя ў выглядзе насаджанага на доўгае дзяржанне молата, што служыла таксама знакам начальніцкай годнасці. Навокал мільгалі плашчы, шлемы, тапары крыжакоў, шчыт абараняў ад чаканоў, меч сутыкаўся з мечамі немцаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 387). На сценах віселі старыя чаканы, двухручныя мячы, кальчугі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 72). Ён пастукваў па ёй [металічнай палосцы] невялікім востраканечным чаканам (там жа, 135).

Чалабітнік м. У Расіі да XVIII ст. той, хто падаваў цару ці мясцовым уладам чалабітную: пісьмовае прашэнне, скаргу. / у параўн. Вал 569

пляскаў На прыстань глуха, з нецярпеннем і біўся ў гладкія ступені, Як чалабітнік ля дзвярэй Нячулых да яго судзей (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 364).

Чалавек м. (разм.). Слуга ў тракціры, рэстаране. Успамінаецца Ваську не жыццё, а нейкае непаразуменне, быў падкухарам, быў і чалавекам у тракціры, потым неяк здарылася захляснула Ваську жыццё цёмнай хваляй (М. Лынькоў — ТСБМ, V, 289).

Чало і чола н. (паэт.). Лоб. Пераадзеўшыся ў сялянскі кажух і насунуўшы глыбока на чало калматую шапку, многа разоў ужо слухаў князь гэтых прамоў (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя Тв., 26). А іх [паненак] белае чало Абвівалі кудры гожа — Лён завітых валасоў (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 161). [Эдмунд]: 1 як Зефір лагодненькім павевам Раз’ясніць неба, хмаркаю абвіта, Так зморшкі на чале яе [Аліны], нібыта Загневаным, знікаюць перад спевам (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 86). Потым.. [Майка] узняла гатовую дыядэму і павязала яе вакол галавы. У змроку над яе чалом успыхнуў німб з зеленаватых халодных зорак (У Караткевіч ТСБМ, V, 291). Тут садзіцца [Псіха] на каменнай ступені і апірае чало аб падножжа (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 116). Тады і сама пайшла [Алена] пехатою, усё гэтак жа адганяючы мух і выціраючы пот з яго [Аляксандра] чала (I. Шамякін. Вялікая княгіня-ВК, 174). Ім [рыбакам] навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало ўцірала (А. Вялюгін ТСБМ, V, 291). // Пра твар. Якая думка на чале! (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 365). I раптам — што за штука? — У дзеда спахмурнела ўраз чало (У. Корбан ТСБМ, V, 291). Стаіліся хлопцы, як мышы, панізілі голас, А помста іх носіць, калыша I хмурыць ім чола (Я. Колас. Суд у лесе ТС, 272). Але настрой і рух вясёлы Памалу ўлегліся, сплылі. Другія думкі хмураць чолы, Як цені ходзяць па зямлі (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 179). Абвёўрукой наўкола луг шырозны. I мне чало касца, дзелёг загар, Здавалася як вылітае з бронзы (У. Ляпёшкін ТСБМ, V, 291). // перан. Як і сёння, заўтра мора На чало накіне даль (3. Бядуля. Ноч разліла свой атрамант 36. тв. у 5 т., I, 131).

0 Біць чалом (чалом біць) — 1. Каму, пачціва кланяцца, вітаючы каго-н. 2. Каму, пачціва прасіць каго-н. 3. Чаму, з глыбокай пачцівасцю ставіцца да чаго-н., вітаючы што-н. Біце ж чалом тром сакалом, маладзіцы! Гэта ж кветкі з свойскай веткі, славянскай зямліцы! (В. ДунінМарцінкевіч. Верш Навума Прыгаворкі ЭСФ, 407). «Б'ём чалом тваёй міласці, каб адпусціў ты да нас старосту гарадзенскага Давыда, сына Даўмонта, хрышчанага Цімафеем, слаўнага князя пскоўскага» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 369). Had Бесяддзю, у лясной акрузе, сялянскай хаце б'ю чалом (П. Прыходзька. Размова ЭСФ, 407). Прыйшоў 570

чалом біць, звярнуўся [Сурма] да Кляпца. -Дайце нашым меліяратарам сена накасіць (1. Дуброўскі. На новыя кругі ЭСФ, 407).

Чалядзін м. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме. I ўсе дваровыя людзі або чалядзіны і чалядзінкі, як называлі іх паны, і людзі навакольных вёсак і сёлаў разам з Язэпкавымі бацькамі належалі пану, рабілі на пана, дзень і ноч мусілі помніць пра свайго пана (А. Якімовіч ТСБМ, V, 291). Сваіх чалядзінаў ён [бацька] дужа строга карае за любоў да старых багоў (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 59). [Баярын:] Чалядзіны, тушыце свечкі. Будзем спаць класціся (там жа, 56). Чалядзіну забаронена бачыць такое таінства (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 149).

Чалядзінец м. Тое, што чалядзін. Самае галоўнае — каб трапіць у палацу часе адпачынку, калі сама княгіня адпачывала на канапе і нікому з чалядзінцаў недазволена было хадзіць праз пакоі (У. Дубоўка ТСБМ, V, 291).

Чалядзінка ж. Служанка. ..ні Гвай. ні чалядзінка Хадоска немаглі развесяліць яе [Кацеру] (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 153). Ужо казала чалядзінкам, што дужа падабаецца ёй прыгожы Усяслаў грыдзень (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 356).

Чаляднік м. 1. Тое, што чалядзін. [Ізяслаў:] Чаляднікі, зачыніце дзверы! Налівайце мёд! Вядзіце гусляроў і гудошнікаў! (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 19). ..адразу яны паслалі за імі [сынамі] калёсы і чаляднікаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 166). Пад самыя дзяды прыскакаў чаляднік (там жа, 169). Чаляднік, які штодня вазіў Кульчысе кураня, Мішку не бачыў (там жа, 206). Пад наглядам Руты чаляднікі выносілі скарб (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 59). Ен [Салавей] лавіў вушамі кожны зык з суседніх пакояў: крокі чаляднікаў, заглушаны гул гутаркі (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 103). Бывала, чаляднікі паміж сабою пачынаюць шэптам праклінаць пана (там жа, 31).

  1. Рамеснік у цэхавага майстра ў феадальных гарадах Беларусі, Літвы, Польшчы. Раней у рамястве наёмным работнікам (але толькі ў цэхавым сэнсе гэтага слова) быў адзін чаляднік (М. Алексютовіч — ТСБМ, V, 291). Пётр Смашыньскі, чалавек заможны, які меў працу з прыватных заказаў, вяртаўся дахаты па вуліцы Вялікай у Вільні а 11-ай гадзіне вечара разам з двума сваімі чаляднікамі (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага Тв., 151).

Чалядніца ж. Тое, што чалядзінка. Ціха адчыніліся дзверы, у пакой праслізнула чалядніца, у драўлянай карчазе прынесла гарачаемятнае пітво для баярына (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 78). Сталі глядзець рану — маці, Соф’я, Аленка, чалядніцы ў плач (К. Tapa571

саў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 204). Увайшла.. чалядніца, сказала шэптам: «Дзень не еўшы, паесці трэба» (там жа, 171).

А Дзеўкі-чалядніцы'. Дзеўкі-чалядніцы ўпрыгожвалі плыт гірляндамі з кветак (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 9).

Чалядня ж. Жыллёвае памяшканне для чэлядзі. Дзядзька Рыгор, як чалавек сямейны, жыў у асобнай прыбудоўцы пры чалядні (А. Якімовіч ТСБМ, V, 291). [Загорскі:] Накрыйся, кажу табе. Ідзі ў чалядню. Папрасі там гарэлкі. I аўса каню (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 251).

Чамарка [ст.-бел. чамара, чемара — сярмяга, якая зашпілялася пад шыю; польск. czamara < іт. zimarra] ж. Цыфраваны аднарадавы сурдут заходніх славян; чамяра.

А Світкі-чамаркі.: ..маладзіцы шылі паўстанцам своеасаблівую форму світкі-чамаркі (М. Віж. Лабірынт Л, 99).

Чамяруха ж. (разм.). Тоўчаныя прасеяныя каноплі, звараныя з сушанымі грыбамі і цыбуляй. Бліны, верашчака На паўгода раз, Нават чамяруха Рэдка ў які час (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару 36. тв., IV, 161). Наварыла [Кацярына] чамярухі, Ладак напякла, Паляцела і сівухі Пляшкі прынясла (Я. Купала. Кацярына 36. тв., I, 117).

Чангарац м. Былы баец Чангарскай дывізіі. 3 васьмі чангарцаў пяцярых Няўдалых выйшла змагароў (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 168). А траіх чангарцаў Працуе й сягоння На тых раскаваных Камунарскіх гонях (там жа, V, 173).

Чапец м. Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны. Чапец, як шлем, завешаны над правым вухам, Як быццам збіты пікаю якогась зуха (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы або Лекі на сон — Тв., 386). На сівых буклях непрыступна ўзвышаўся беласнежны высокі чапец (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 84). Раздзялілі косачку дый на дзве касы, Абматалі косачку вакол галавы, Надзелі на косачку шаўковы чапец, Ды ўжо таго чэпчыка павек не скідаць (3 народнага ТСБМ, V, 292). Тузанула галавой [каралева Марта], так што медная шпілька, якой была прыколатая да чапца кісяя, да крыві драпанула рукі ваяводзіны, тая вохнула (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 63).

0 У чапцы радзіцца мець шанаванне; быць шчаслівым у жыцці. [Другія госці]: У чапцы радзіўся пане, Цуд не Зося, як іскра! (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 17).

Чарнакніжнік і чорнакніжнік м. Той, хто займаецца чарнакніжжам; вядзьмар, чараўнік. / у параўн. [Марылька:] Які ты дзівак, Макарка. Думкі чытаць умееш, як той чарнакніжнік (Р. Сабаленка — ТСБМ, V, 299). Н перан. (зневаж.). Ужо мы змоўшчыкі, чарнакніжнікі, 572

ворагі і паўстанцы, віжы і шпегі... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 212).

А Немцы-чорнакніжнікі: Для гэтага цмока пан выпісаў немцаўчорнакніжнікаў, якія ў панскім палацы чыняць цуды: птушкі гавораць чалавечай мовай, аслы ў людзей перакідваюцца, людзі у аслоў, коней, сабак (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 62-63).

Чарнакніжніцкі, прым. Які мае адносіны да чарнакніжніка. [Фуртыянка]: Было гэта ў той дзень, калі апат, адбываючы суды, нашу быўшую сястру Пляцыду за чарнакніжніцкія чары на касцёр засудзіў (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 115).

Чарнакніжыца ж. Кніга, якой карыстаецца чарнакніжнік. // У тэксце: язычніцкая кніга. [Жрэц:] Я спаліў іх [кнігі]. / за кожную спаленую чарнакніжыцу даў зарок перадаць манастыраму Лаўрышаве і Новагародку перапісанае або аплачанае мной Евангелле (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 304).

Чарналюд м. Просты люд. Хацелі самі вучыцца дыялекту чарналюда і яго так ушляхціць, штоб ён і нашым мог стацца языком; хацелі «хадзіць у народ», як гэта тады ракалася... (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 547).

Чарнарызнік м. Манах. Любілі гуляць вечарамі па шляху і чарнарызнікі, што жылі вось тут, управа, у манастыры (П. Галавач ТСБМ, V, 299).

Чарнасоценец і чорнасоценец м. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд («чорных соцень»), якія ўзніклі ў царскай Расіі ў перыяд 1905-1907 гг. Мясціна гэта стала і ў нас ведама з таго часу, як тут забілі чарнасоценцы быўшага дэпутата першай Думы Герцэнштэйна (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры 36. тв., VII, 173). ..такіяўжо парадкіў гэтай, лаянай чарнасоценцамі, Фінляндыі (там жа, 175). Hi гледзючы на цкаванне рознымі чорнасоценцамі з Масковіі нашых сялян на жыдоу, наш народ нічога кепскаго ні рабіу жыдом (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 9). Н Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец (П. Пестрак — ТСБМ, V, 299).

Чарнасоценны і чорнасоценны, прым. Які мае адносіны да чарнасоценцаў; які складаецца з чарнасоценцаў, крайніх рэакцыянераў. На арганізаваных балыйавікамі сходах і мітынгах салдаты выносілі рэзалюцыі пратэсту супраць нацкоўвання чарнасоценным друкам салдат на рабочых («Весці» — ТСБМ, V, 299). Хлебаробы нашыя ні маглі рабіць кепскіх учынкау над жыдамі, чуючы інстынктыуна у душы штучнасьць і ніпраудзівасьць чорнасоценных ідэй (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 9).

о Чарнасоценная жыла (інд.-аўт.) рэакцыянер. Параўняўшыся з будынкам валаснога праўлення, ён [Лабановіч] зняважліва зірнуў на вокны кватэры пісара і сказаў у думках па яго адрасу: — Эх ты, чарнасоценная жыла! (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 412).

Чарнасоценства н. Ідэалогія чарнасоценцаў; рэакцыйнасць і шавінізм. Лабановіч стаў за стол і пачаў пісаць невялічкае апавяданне, вельмі памяркоўнае, не былоў ім рэвалюцыйнасці, але немела яно і нічога агульнага з чарнасоценствам (Я. Колас ТСБМ, V, 299).

Чарнедзя ж. Від качак. [Ігар]: О Доньча! He мала вялічча табе, што ... сцярог на вадзе яго [князя] гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 246).

А Качка-чарнедзя. Ды качкай-чарнедзяй на ветрах шумлівых Паказываў сцежку і вёў (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 277).

Чарнец м. Манах. У нас Святую біблію чытае Святы чарнец і навучае (Я. Купала. Каўказ 36. тв., V, 490). Але не надта цягнецца да вучэння Андрэй бачыў аднойчы, як грэбліва раскідаў той васковыя дошчачкі, пісалы, як замаруджана, каб пазлаваць чарняца Вавілу, мачаў ён гусінае пяро ў чарніліцу і раптам пляснуў чарнілам на ягоныя рукі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 552). Навошта ж ён зрабіў чарняцом твайго брата, князя Васільку? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 28).

А Чарнец-летапісец: ..і не гаворыць пра маркоты яе [Рагнеды] адзінокага жыцця чарнец-летапісец дзеля большай слаеы праваслаўнай царквы, у якой Рагнеда лічыцца першай на Русі манашкай (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 7).

Чарніца, ж. да чарнец. Манашка. Чарніца Горка, без надзеі Зажурылася (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 470). А чарніца памаліцца у храм падыбала (там жа, 472). Шкада мне цябе, — сказаў Дабрыня, ды ты сама выбірала. Загадана князем: калі не замуж, дык у чарніцы... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 84). Яна [Рагнеда] чула, што цяпер яна не княгіня, нямаў яе дзяцей, яна чарніца (там жа). He знойдзецца жаніх ісці ёй чарніцаю ў святы манастыр (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 88).

Чарэсня [польск.] ж. Чарэшня. He для нас, не для нас распускаецца Гэты сад, гэта вішня, чарэсня (Я. Купала. He для нас... — 36. тв., III, 152). Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн, He шумяць ясакары, чарэсні (Я. Купала. Курган — 36. тв., V, 73).

Чата [ст.-бел. чата, чета — вартаўнічы атрад; польск. czata < венг. czatd\ ж. Разведка, дазор. За адну-дзве вярсты паперадзе дружыны ішла чата на самых хутканогіх конях (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 43).

Чатырохлетка [руск.] ж. Школа з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Школаў нас чатырохлетка, Дзесяцілеткай трэба каб была, Каб нашым здольным працавітым дзеткамДалей вучыцца сцежка пралягла (Я. Купала. Госці 36. тв., IV, 273).

Чаша ж. Старадаўняя пасудзіна для піцця ў форме паўшар’я. [Арыстос]: Ды гэта дзельнасць апошняя наша: Ўруцэ з атрутаю золата чаша. . (Я. Купала. Эрос і Псіха36. тв., VII, 86).

Чашнік [ст.-руск. чашьнйкь] м. У старажытнасці прыдворны, які ведаў, распараджаўся віннымі скляпамі і падносіў віно і іншыя напіткі да царскага стала; службовец вялікага князя, які адказваў за напоі. Фёдар Астрожскі крычаў: «Чашнікаў ды стольнікаў ваяводамі аб’явілі!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 427). А чашнік чары налівае ўсёй дружыне навакол (М. Машара ТСБМ, V, 312). У паўцемры я не адразу пазнаў сына галоўнага чашніка Патрыкея, а ён усхвалявана схапіўмянеза крысо (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 331). Падавай сынку чашніка ўсяго толькі багіню прыгажосці і вясны, ён яе схавае ў сваіх смярдзючых харомах і будзе адкусваць па кавалку, а пасля, чаго добрага, хутка пачне ўлягаць за іншай (там жа).

Чашнікі мн. Правае, здрадніцкае крыло гусітаў. -Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» і дзярмо. Забітых не судзяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 41).

Чвэрць ж. 1. Старая мера вадкасцей, роўная 1/4 частцы вядра (3,08 л). Прадаўшы, купілі чвэрць гарэлкі, узялізяе па чарцы, астатняе закаркавалі і паклалі пад пасцілку... (У Караткевіч Ск., 92). Неяк Лявон паспрачаўся з мужчынамі на чвэрць гарэлкі (Д. Асіпенка — ТСБМ, V, 313). // Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 2 асмінам = 209,91 л (у Вялікім княстве Літоўскім у залежнасці ад велічыні гарца, бочкі віленскай, раўнялася 18, 36, 64, 72, 80 гарцам, j бочкі віленскай).

  1. Старая мера даўжыні, роўная 1/4 частцы сажня, пазней аршына (17,775 см). Бяру аршын і правяраю сам. Дык што ж вы думалі? Ну й жулікі! Ну й чэрці! Недахапіла ў мяне там Hi болый, ні менш — тры чвэрці (К. Крапіва ТСБМ, V, 313). Ляжы [бярозка], гаротная, ляжы, Пакуль не разбяруць па чвэрці Цябе на дровы ці крыжы (Я. Купала. У лесе 36. тв., IV, 146).
  2. Старая мера зямлі, якая раўнялася 40 сажням у даўжыню і 30 у шырыню. Як бліжэйшыя сваякі, яны [Нічыпар і Лявон] арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны (А. Чарнышэвіч — ТСБМ, V, 313). // Мера плошчы, роўная 0,5 дзесяціны.

Чорны, прым.:

о Чорная імша — так называлася форма пратэсту супраць тыраніі над целам і думкай. Ціха, — аднымі вуснамі адказаў Фама. — Іначай 575

смерць. -1 адным подыхам адказаў: Чорная імша (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 221). Чорны люд -тое, што чарналюд. ..чорны люд наш, гэтая душа нашага цела, да самасвядомства прыходзіць,.. гэты люд дзелаецца ўжо сілай (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 544).

Чуга [ст.-бел. чуга вузкі кафтан; венг. csuha < тур. coha] ж. Від старадаўняга адзення; кафтан. Бацька ўсклаў на сябе суконны паднізень вішнёвага колеру, а паўзверх яго чырвоную, тканую золатам чугу, крэкчучы нацягваў малінавыя боты і чырвоныя замшавыя пальчаткі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 67). Усе, найболый дрэнна апранутыя, у чаравіках, што прасілі кашы, у сурдутах, ледзь толькі не перашытых з хатніх чугаў і світак (там жа, II, 159-160)... да манаха падышоў чалавек у чорным з золатам плашчы (залаты меч прыўздымаў край плашча), у багатай чузе і кабцях чорнага з золатам саф’яну Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 173).

Чудзіны Тое, што чудзь. Але вось дабеглі, прыставілі драбіны, палезлі, паказаліся над гароднямі рагатыя шлемы варагаў, шышакі наўгародцаў, круглыя, плеценыя з вяровак шлемы чудзінаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 29).

Чудзь [ст.-руск.] ж. Даўняя назва эстаў (эстонцаў), а таксама іншых фіна-угорскіх плямёнаў, што жылі ва ўладаннях Наўгародскай феадальнай рэспублікі або ў суседніх з ёй рэгіёнах, на ўсход ад Анежскага возера на рэках Анега і паўночная Дзвіна. Апроч наўгародцаў, што займалі сярэдзіну, стаялі з левай рукі дружыны чудзі, меры, весі на траціну вярсты і ў глыбіню дзесяткам радоў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 26-27).

Чук м. Скураны лапаць. / у параўн. 3 адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук (Я. Колас. Андрэй-выбаршчык 36. тв у 12 т., IV, 35).

Чумак [укр.] м. На Украіне ў XV-XIX стст. возчык і гандляр, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары. Чумак ідзе, азірнецца. Дый галаву схіліць (Я. Купала. Таполя 36. тв., V, 344). Сустрэлася [Кацярына] з чумакамі, Дзіцё закрывае (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 388). За што ж мы ся не дзівім, што вашы чумакі, Шукаючы ў нас зыску (мы больш маем грошы), Смалою аблеплены, лезуць, як слімакі, Had валацугу большай няма імраскошы (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага Зан., 23). [Прафесар:] Абмежаваная колькасць фантазёраў, якія лічаць, што Маларосія, маларосы з’яўляюцца чымсьці асаблівым са сваёй нераспрацаванай гаворкай і сваімі чумакамі і могуць існаваць, не адчуваючы патрэбы ў агульнай славянскай айчыне, імператары іўсходнім праваслаўі... (У. Караткевіч. Каласы пад 576

сярпом тваім КС, II, 186). Ідзе Марка з чумакамі, Ідучы спявае (К. Крапіва. Наймічка 36. тв., V, 421).

А Прадзеды-чумакі. Стары Гарпішчанка ўспамінае сваіх прадзедаў-чумакоў (У. Юрэвіч ТСБМ, V, 322).

Чумаковы, прым. Які належыць чумаку. Павалілі гайдамакі, Аж стогне дуброва; He павезлі, а на плечах Вазы чумаковы нясуць яны (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 439).

Чумацкі, прым. Які мае адносіны да чумака. У вянку лясным высока стаў.. [Кабзар] над магілай, над вякамі страшнай крыўды, над чумацкай доляй (А. Вялюгін ТСБМ, V, 322). Млечны Шлях чумацкі шлях, сцвярджаў нам не раз Грэчка (Р. Няхай ТСБМ, V, 322).

Чумачэнька м. Памянш.-ласк. да чумак. Чумачэнькі ідуць шляхам, пугача спяваюць (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 388).

Чуні мн., адз. чуня, ж. (абл.). Пяньковыя, вяровачныя і іншыя лапці. Каля варот стаяла паласатая будка, і там хадзіў немец у доўгім белым кажусе, у плеценых саламяных чунях на ботах (В. Адамчык ТСБМ, V, 322). Да Іванова зноў падышоў Арсен, цяпер ужо разам з пажылым селянінам у шэрай даматканай світцы, у чунях (П. Кавалёў ТСБМ, V, 322).

Чухонец м. (разм.). Фін. Па мшыстых, топкіх берагах Чарнелі хаты ў хмызняках, Прытул убогага чухонца (Я. Купала. Медны коннік 36. тв„ V, 352).

Чын' м. У дарэвалюцыйнай Расіі званне, якое прысвойвалася дзяржаўным і вайсковым служачым... за шляхоцкія адзнакі, Або за царскія чыны, ў прымакі Плылі [продкі] у чужыншчыну сляпой паводкай (Я. Купала. Шляхам гадоў 36. тв., IV, 122). Век малады пасвяціў [Конрад] манастыру, За німашто меў чыны і пачоты (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 231). Ён [Сяргей Трубецкі], паводле найвышэйшага загаду, быў пазбаўлены не толькі чыноў, а і ордэна Святой Ганны (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 93). II Aco63, якая мела такое званне. Якуказ той прачыталі, Валасы на сабе рвалі Ўсе палатныя чыны (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 362).

0 У чынах хадзіць пра таго, хто займае высокую пасаду. [Бацька:] Вось былы наш губернатар, Міхаіл, граф Мураўёў. Пачынаўразам з тымі. Братоў павесілі а ён у чынах ходзіць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 92).

Чын2 [польск.] м. Учынак, дзеянне. Я пачуўся агорнутым зусіх бакоў таёмнымі, сьведамымі сваіх чынаў сіламі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 87). [Арыстос]: Чыніць? Ніводны ўжо чын не астаўся Нам, іх усе за нас споўнілі продкі! Нам пазіраці ў вянку на заплоткі, Як за нас

іншы краі здабывае (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 85). Мая [YeoBa] любоў [да Леніна], маўляў вар’яцтва, Павінна выліццау чын... (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 311).

Чын3 м. Устаноўлены парадак выканання чаго-н. Разгледзяць хворасць і прычыну, пад паху градуснік дадуць Ды зноў на новы пункт пашлюць, Як палагаецйа па чыну (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 417).

0 Чын чынам так, як трэба, як належыць. Быстроў за Сонцава адказаў: — Усё будзе чын чынам, таварыш гвардыі старшы лейтэнант (I. Мележ. Мінскі напрамакЭСФ, 412).

Чынаваты, прым. Пра гатунак палатна. [Вежа:] -А што, палатніну выраблялі простую? I простую, і чынаватую, і клятчастую (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 304). ..нашы сурвэткі і абрусы не горшыя, а чынаватае палатно лепшае за замежнае (там жа).

Чыноўніцкі, прым. Які мае адносіны да чыноўніка: дзяржаўнага служачага ў дарэвалюцыйнай Расіі. На тым, што гуляў фігуркамі, быў сціплы чыноўніцкі сурдут: ён служыў на чыгунцы і нават з аблічча быў тыповы служачы — ціхі, сціплы, светлавалосы, з трохі вінаватай усмешкай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 328).

Чыноўны, прым. 1. Які мае які-н. чын або служыць на дзяржаўнай службе. [Марыся]: Ты ж такі, хоць чалавек судовы, чыноўны, ды, пэўна, верыш у бога, дык дзеля ласкі божай сатвары ты нам ласку, зладзь нашае шчасце, а мы век будзем за цябе, тваіх дзетак і ўнучкаў бога прасіць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 125-126). Чыноўны люд, Пакінуўшы начны свой кут, На службу йшоў (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 362). Унашым пасёлку жылі пенсіянеры-чыгуначнікі і іншы чыноўны люд, выгнаны імперыялістычнай вайной з заходніх раёнаў і іншых далёкіх мясцін (I. Навуменка ТСБМ, V, 328).

  1. Характэрны для чыноўнікаў. Да 1905 года легальны друк у Расіі цалкам залежаў ад чыноўнай бюракратыі («Полымя» ТСБМ, V, 328).

Чынш [ст.-бел. чыншь, чйншь, цйншь, цыншь падатак; польск. czynsz ад лац. census перапіс] м. У Заходняй Еўропе ў перыяд феадалізму рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй на чыншавым праве. // На Беларусі і ў Літве ў XV першай палове XIX ст. грашовы і натуральны падатак за зямлю. A то, бывала, заміж княскіх, сваіх, падстаўных камісараў пасылалі, як таго Шыманскага, што дзвесце тысяч квіткоў за сплочаны чынш сабраў і як у ваду, а Іцкавічы давай зноў гэты чынш спаганяць (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 197). Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш заўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся 578

грашовым эквівалентам («Весці»ТСБМ, V, 328). Чынш да падатку не належыць, -уставіў слова паспакайнелы Сяргей (К. Чорны ТСБМ, V, 328). Стараста, як кнут, Хоць як ні прасі, — Штодня тут і тут: Чынш плаці, нясі (Я. Купала. Янка Канцавы 36. тв., I, 109). Хоць нам гэту зямлю-матку Бог бесплатна дараваў I плаціць чыншоў, падаткаў За яе нам не казаў (Я. Купала. Ах, ці доўга... 36. тв., I, 284). Часам з памежных вёсак чынш збіралі ўладары і адной, і другой дзяржавы (I. Шамякін. Вялікая княгіня BK, 180). Паводле яе [жонкі] слоў ён [Тамаш] заўсёды быў вінаватым.. Бычка забрала паліцыя на чыншы, ён не мог выкруціцца (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 159). Сяляне гаварылі аб новых падатках, аб новых чыншах, якія завуцца «енаральнай парапіцай» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 62). Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 131). // Плата за нерухомую маёмасць. Маці ж мая, будучы жанчынаю моцнай волі, дамаглася, каб нам даліў арэнду фальварак, заякі наша сям’я і плаціла чынш (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 233).

Чыншавік м. У перыяд феадалізму селянін, які карыстаўся спадчыннай зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў натуральныя і грашовыя плацяжы (чынш). // У XV першай палове XIX ст. на Беларусі, Украіне і ў Літве феадальна залежны селянін, галоўнай формай павіннасцей якога быў чынш. [Марыля]: Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дыкусё пайшло ўверх дном усіх чыншавікоў сталі чысціць (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв., VI, 271). ..улетку не выходзілі на паншчыну чыншавікі неабсяжных Слуцкай, Клецкай,.. ардынацый (М. Віж. Лабірынт-Л, 163).

Чырвонаармеец і чырванаармеец м. Баец Чырвонай Арміі. Строіў Адзярыха Для працоўных масаў — Чырвонаармеец, Адстаўны да часу (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., VI, 85). У глухім Бары стаіць пагранічная варта чырвонаармейцы з зоркамі на шапках (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 149). Некалькі чырвонаармейцаў, таксама з войскаў ДПУ, у цёплых шапках і новенькіх валёнках і кажухох, з аўтаматамі за плячыма, шпацыравалі ўзад і ўперад па шнуру (М. Цэлеш. У імя догмы — ХБ, 39). Дарога соўгалася наперад. Сустракаліся конныя чырвонаармейцы (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 24). Ужо трэція суткі як чырвонаармеец Сяргей Панасюк не спіць (3. Бядуля. Маці Выбр. тв., 252). Загарэлыя, запыленыя, але бадзёрыя і вясёлыя, як адзін, праходзілі чырвонаармейцы (М. Чарот ТСБМ, V, 330). А куды ідзеш? -усё яшчэ афіцыяльным тонамраспытвае чырвонаармеец (Я. Колас. Дрыгва Др., 45). Навет таго чырванаармейца зь вінтоўкай, што дапытліва зірнуў на яго [Рамана] пры ўваходзе, ён толькі цяпер пабачыўупяр-

шыню, якрэальную. а не сымбалічную рэч (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 45).

Чырвонаармейскі, прым. Які мае адносіны да чырвонаармейца, належыць яму. Пад чырвонай зоркаю Ад рукі зладзейскае Кроў лілася светлая Чырвонаармейская (Я. Купала. Пад чырвонай зоркаю 36. тв., IV, 210). Высокая, з прыгожымі.. вачыма, стройная, у чырвонаармейскім адзенні Тоня Любчанка вылучалася сярод сваіх сябровак (Г. Шчарбатаў ТСБМ, V, 330). Дзеду Талашу пастанавілі выдаць чырвонаармейскую стрэльбу і быць за правадніка на разведцы (Я. Колас. Дрыгва Др., 54). А вочы, поўныя жаху, пазіралі на сталёвую шчэць нахіленых чырвонаармейскіх штыхоў і на цёмныя рулі страшных наганаў (там жа, 61).

Чырвонагвардзеец м. Баец Чырвонай гвардыі. Іван Міхайлавіч добра ведаў дарогу. He раз даводзілася яму праводзіць па ёй сваіх чырвонагвардзейцаў (Г. Шыловіч ТСБМ, V, 330).

Чырвонагвардзейскі, прым. Які мае адносіны да Чырвонай гвардыі. У дні Кастрычніка ён [Вандыш] узначальвае чырвонагвардзейскі атрад, штурмуе Зімні палац («Полымя» ТСБМ, V, 330).

Чырвонасцяжны, прым. 1. Які атрымаў пераходны чырвоны сцяг. Мыразумеем, што працуе чырвонасцяжнаяўдарная брыгада, імы крычым ёй калектыўнае прывітанне (П. Галавач — ТСБМ, V, 329).

  1. Які складаецца, састаўлены з чырвоных сцягоў. Чырвонасцяжнае, вольнае Зарыва ўдоўж і ўшыр... Стомлена выйшаў са Смольнага На вуліцу правадыр (А. Грачанікаў ТСБМ, V, 329).

Чырвонафлоцец м. Воінскае званне радавога саставу ваенна-марскіх сіл СССР з 1935 да 1946 г., калі яно было заменена званнем «матрос».

А Маракі-чырвонафлотцы. Калі б ведалі дзяўчаты, Што за служба ў іхніх хлопцаў, У адважных, слаўных хлопцаў Маракоў-чырвонафлотцаў (Н. Гілевіч ТСБМ, V, 329).

Чырвонец м. 1. Замежная залатая манета ў дапятроўскай Русі; дукат, цэхін. Дрозд працягнуў шляхціцу капшук з вугорскімі чырвонцамі (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 168). Недабой загадзя дастаў з каліты два вугорскіх чырвонцы (там жа, 151).

  1. Руская залатая манета 3-рублёвай і 5-ці рублёвай вартасці ў XVIIIXIX стст. А людзі, глянуўшы на сонца, Адказ казалі грамадой: — Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой? (Я. Купала. Прарок 36. тв., III, 128). Чорны кідае кожнаму з іх [відмаў] па колькі чырвонцаў на зямлю (Я. Купала. Сон на кургане — 36. тв., VI, 74). Ён [загоншчык] узяў пасашок, разгарнуў чырвонцы так, каб пасашок апёрся аб дно скрынкі і сказаў: — Праўда, князю, тут многа золата, але ўсё-ж такі дно можна дастаць.. Вось [зямля], тваё, княжа, бага580

цьце, у якім дна няма; яно ратару болый вартсіе, чым тыя чырвонцы. Грошы могуць украсьці, а гэтага ніхто не ўкрадзе (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацьце Тв., 17). / у параўн. Яйкі на патэльні выглядалі, як вялікія залатыя чырвонцы, сала — як растопленае срэбра (3. Бядуля. Пуд жыта Выбр. тв., 201).

  1. Грашовы крэдытны білет вартасцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г. A то ў кішэні ў чалавека нічога: адно чырвонец нейдзе валяўся, які некалі прыслала дачка Раінка (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 24).

Чырвоны, прым. 1. Які мае адносіны да дэмакратычнай плыні ў нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863 1864 гг. на Беларусі, у Полыпчы і Літве (у адрозненне ад «белых» імкнуліся вызваліцца ад царскага ярма шляхам узброенага паўстання). // у значэнні наз. ..«белыя» пачнуць бунт, калі гэта будзе выгадна ім і пюлькі ім, у самы непадыходзячы для Беларусі і Літвы момант. А «чырвоныя» не палічаць за магчымае кінуць іх у бядзе і таксама выйдуць са зброяй (У. Караткевіч. Зброя 43, 299). -1 гэта вас клікалі чырвоным? Я і ёсць чырвоны. Але я не хачу, каб чырвоныя перадчасна пралілі чырвоную кроў. Пе-рад-час-на (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 391). Але ў той час я ў глыбіні душы (хоць я і лічыўся «чырвоным») быў перакананы, што не толькі з шыбеніц растуць на зямлі лясы.. і не толькі стогн адчуваецца ў нашых песнях (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 185).

  1. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, звязаны з савецкай дзяржавай, савецкім ладам. Нездарма, моймалы піянер, Ты — чырвоная змена (Я. Купала. Піянерскае 36. тв., IV, 153). Кропіць густа кулямёт, Ворага не шкода; Знай, чырвоным ваяком Няма загародак (Я. Купала. Ну, таварышы, ў паход! — 36. тв., IV, 396). Помніць вёска і першага «агіцірніка» Міцяя, што прыязджаў з чырвонага Піцера (Б. Сачанка — ТСБМ, V, 330). Байцом буду я чырвоным, Пяты кажа гэтак, Сцерагчы граніцы-межы Краіны Саветаў (Я. Купала-ТСБМ, V, 330). Чырвоныя камандзіры прыняліяго [дзеда Талаша] ў сваю сям'ю, іменна як камандзіра і свайго чалавека (Я. Колас. Дрыгва Др., 115). // Пра дзіцячую гульню ў «чырвоных» і «белых». Сягонння ў яго [Юркі] рашучая бітва. Павінен быць вырашаны лёс двух армій — чырвонай і белагвардзейскай (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 162). // у значэнні наз. [Сымон:] Яны хлусьлівыя, тыя чырвоныя... Яшчэ не аддаўна пануюць, а ўжо выказаліся горш за жандараў царскіх... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 208). Заставалася яшчэ кіламетраў з шэсць, каб выйсці на Гудароў лог. За гэтым логам стаіць вёска Высокая Рудня, занятая чырвонымі (Я. Колас ТСБМ, V, 330). А што да чырвоных, то Васіль Бусыга спа-

койны на гэты конт: паляк не адзін — за яго спіною Францыя і Ангелька стаяць. He, адспявалі сваю песню бальшавікі (Я. Колас. Дрыгва Др., 31). Чырвоных з прадмесцяў адпхнулі, За іміўслед, свецячы сталлю, Па вуліцах цесных Манмарту Збліжаецца войска з Версалю (Я. Купала. Парыжская камуна — 36. тв., V, 320).

  1. Пачэсны, парадны, прыгожы. Чырван славай наш род, Жыве вольны народ, Пад сцягі ўсе імкнуцца Камуны (Я. Купала. Беларусы не будуць рабамі 36. тв., IV, 394). У светлай зале За чырвоны стол.. Селі з намі поруч Сяляне з польскіх і румынскіх сёл (М. Аўрамчык — ТСБМ, V, 330).

0 Без чырвонай шапкі пра таго, хто не апрануты прыгожа, багата, шыкоўна, раскошна. Як угледзіш каторую [дзяўчыну] каля касцёла, то без чырвонай шапкі і не патыкайся к вам, а душыцеся, як цямніцы, на лысага чорта... Эх, вы! (Я. Колас. 3 сяла Мікалаеўшчына Мінскай губерні 36. тв. у 12 т., XI, 605).

Чыстаган м. (разм.). Наяўныя грошы. Хто тут — Мядзведзь, а хто — цыган, Што заграбае чыстаган, He цяжка дагадацца: Вы гляньце цераз акіян — На іх «свабоднае» мастацтва (К. Крапіва — ТСБМ, V, 331).

Чэкіст м. Супрацоўнік надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй (Чэка), якая існавала ў першыя гады савецкай улады. На калідоры стаялі напагатове чэкісты. Ключавы заўважыў у кутку Карнея Скібу, прывітаўся з ім і запрасіў да сябеў кабінет (М. Ткачоў ТСБМ, V, 336).

Чэкісцкі, прым. Які мае адносіны да чэкіста, належыць чэкісту. Тут былі пагранічнікі, з дзесятак міліцыянераў, некалькі чалавек у чэкісцкай форме (М. Лынькоў ТСБМ, V, 336).

Чэлюскінец м. Удзельнік савецкай палярнай экспедыцыі 1933— 1934 гг. на параходзе «Чэлюскін». На сценах віселі партрэты былых вучняў школы: лётчыкі, адзін чэлюскінец, некалькі студэнтаў, многа знакамітых калгаснікаў і калгасніц з ордэнамі (А. Шашкоў — ТСБМ, V, 336). Скласць эпапею павінны такую, Якую чэлюскінцы далі для свету (Я. Купала. Трэба нам песень 36. тв., IV, 228).

Чэлюскінскі, прым. Які мае адносіны да чэлюскінца. To не шум баравы Шуміць небывала Ад марэй да Масквы Нечуванай хвалай, — Гэта едзе экспрэс 3 чэлюскінскай слаеай, — Яму сонца і лес, I людзі б’юць «брава» (Я. Купала. To не шум баравы 36. тв., IV, 230).

Чэлядзь і чалядзь ж. Насельніцтва феадальнай вотчыны, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці; дваровыя людзі, слугі. Чужаніца зямлю нашу не дратавала, Каралеўская чэлядзь праў не адбірала (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 317). 582

Вакол ганка стаялі баяры, крыху зводдаль тоўпілася чэлядзь (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 168). Ён [цар] да чэлядзі і чэлядзь, / чэлядзь прапала (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 343). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 421). ..як толькі чэлядзь сядзе за стол, то і вуж пад стол (В. Ластоўскі. Вуж куртаты і мужык багаты Тв., 47). [Гелена:] Нейкім чынам балбатня чэлядзі аб гэтай акалічнасці дайшла да пана Алеся (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 103). Направа ад маёнтка распластаўся па зямлі нізкі цагляны хлеў. Побач з ім барак для чэлядзі (А. Асіпенка ТСБМ, V, 336). Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым (М. Машара ТСБМ, V, 336). Дробныя людзі, чэлядзь баярская, падыходзілі, аглядалі, усміхаліся, а ён [князь] мок пад дажджом, як жабрак ці халоп (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 164). Уся чэлядзь збеглася спалоханая і здзіўленая (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 59). Ва ўсёй чэлядзі быў умоўны знак — пакруціць пальцам над сваім лобам абаранак у паветры, калі хто хацеў казаць пра вар’ятку пані (там жа, 54). 3 правага боку сцэны была галёрка для музыкаў, з левага галёрка для чэлядзі і прыгонных дзяўчат, якіх пан «запрасіў» на баль (там жа, 87). Чэлядзь стаяла — у кутках, каля дзвярэй (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 96)... усё гэта не цешыла Грынявіцкага, не давала права на ганарлівую пыху, на ўзвышэнне над чэляддзю (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 18). Сказаць там чалядзі, Хай дадуць ім стравы, Хай за стол пасадзяць, А з забавы прэч! (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 25). А звер без клоў, без ногцяў, пуглівы, пакорны, Нравіўся мужыкам дый чалядзі дворнай (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 447).

о Чэлядзь нявольная так называліся ў Вялікім княстве Літоўскім найбольш залежныя ад феадалаў людзі.

Чэпчык м. Даўні жаночы галаўны ўбор у выглядзе капара, звычайна з завязкамі пад падбародкам. У пакой увайшла маладая жанчына ў чэпчыку, у белай адкрытай кофце з карсажам, які падпіраў высокія напаўадкрытыя грудзі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 104).

Чэрнь ж., зб. (зневаж.). Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых слаёў грамадства. 3 маленства .. [non] расказваў сыну смешныя гісторыі пра мужыкоў і называў іх чэрню (У. Федасеенка — ТСБМ, V, 337). [Княгіня:] Бачу, што ніяк не прыйдзеш ты [князь] да Хрыста, паважаеш усё сваё, паганскае, упадобіўшыся чэрні віцьбескай (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 545). Пустэльнік з нары вылез. Смердаў, чэрнь узбунтаваў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 95).

Чэрнядзь ж. Toe, што чэрнь. Як пагадзіць нязгоду ў народзе, пры ўсёўзрастальных дамаганызях чэрнядзі, пры заўзятай упорыспгасьці патрыцыянскіх багоў? (В. Ластоўскі. Лябірынты-Тв., 97-98). Яго [урадаўца] абступае гарадзкая публіка: мяшчане, мяшчанкі, купцы, сьвятары абодвых законаў, студэнты, якія вучайца ў замежных унівэрсытэтах, чэрнядзь (В. Ластоўскі. Адзінокі Тв., 107).

ш

Шабасоўка ж. Свечка, якую веруючыя яўрэі запальвалі напярэдадні суботы. На стале бутэлькі, чаркі; Жыжка з іх на стол сцякае; Шабасоўка чуць міргае (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 33).

Шабельнік м. Спецыяліст па вырабе шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі («Звязда» ТСБМ, V, 339). Некалькі com гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы (X. Шынклер ТСБМ, V, 339).

Шаг м. Шэлег, двухгрошавая манета. А дзешавізна! усё ніпачом; Бывала, купіш селядца за шаг, Ледзь яго зможаш (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 201).

Шак м. Балдахін. Царыца старэнька, царочка то маці; Да шак з аксаміту над ёю дзяржалі (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 377).

Шалбер [ст.-бел. шалберь, шалверь; польск. szalbierz] м. Махляр. ..цяпер абы зберагчы тоемесца, якоеўяго ёсць, застацца на ім і, яшчэ, перашкодзіць гэтаму шалберу заняць месцаў сэрцы дзяўчыны, якую ён, Лотр, за апошнія дні так шалёна і моцна жадаў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 136). Ясна, што яна зусім не любіць яго, бадзягу і шалбера (там жа, 145).

Шалберскі, прым. Які мае адносіны да шалбера; махлярскі. Абылгалі і забылі пісьменныя, абылгалі багатыя, абылгалі кніжнікі прадажныя імя яго. ..злодзеем адным яго робяць, жартам шалберскім усё паказваюць, гішторыяй круцельскай (У. Караткевіч. Дзікае паляване караля Стаха ЗБК, 5).

Шалег м. (разм.). Старадаўняя дробная манета; шэлег. [Таварыш 2-га відма]: Як жа, як я стараўся Сабраць гэтых шалегаў, Іў калоды цягаўся, I падзённа ў двор бегаў... (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 80).

Шалом м. Тое, што шлем. Хто яго ведае, можа быць, Даверымся даўняй кнізе, Што ворагі маглі прыплыць У стольны Мінск па Нямізе, I што наўсцяж па абодва бакі Стаялі харомы IХаты, I што дагэтуль 584

на днеракі Ляжаць шаломы Ілаты (В. Вітка ТСБМ, V, 344). Шалома на чалавеку ўжо не было (У Арлоў. Каля дзікага поля МКГ, 146). Там кладуцца ў pad галовы Полаўцаў паганых, 1 аварскія шаломы Шабляй пайічапаны (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 257). Нездарма сярод розных багоў, чые постаці ў шаломах і латах стаяць па баках храма, найбольшыя і найбліжэйшыя да ахвярнага агню яны, чые ногі схаваныя разьбяной сцяной калясніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 11). Яна аднойчы бачыла яго [Дамарата] у аплеччы, латах, панцыры і пры суліцы, і калі ён зняў перад ёй свой шалом, княгіня ўздумала яго сабе гэткім жа далікатным і ў жыцці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 378). Стракатая, смугастая група татар і строгая група мясцовых людзей: шаломы ў руках, белыя адзенні, цьмяны бляск кальчуг (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 257).

Шальберы мн. Назва племені. А ваякі яны [войска] усе сусветныя: Там імагуты, й шальберы, I татраны упобач зравугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 265). He даждаліся вы сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі з чарнігаўскімі ваякамі з магутамі і з татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (там жа, 242).

Шальвары [ст.-бел. шаловары', укр. уст. шальварй', тур. selvar < перс. selvar] мн. Шырокія штаны асаблівага крою, звычайна запраўленыя ў халявы; шаравары. Бліскучы ліф з абаяра — персідскага шоўку — ледзь закрываў вялікія грудзі, шальвары з той жа тканіны пачыналіся ніжэй пупка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 169).

Шальварыкі мн. Памянш.-ласк. да шальвары. Iякразу гэты момант з’явіўся ў дзвярах Алесь у мярэжанай — пад народны густ — сарочцы, сініх шальварыках і чырвоных кабціках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 48).

Шаматон [ад фр. chömer гультайнічаць] м. (разм.) Пусты чалавек; шалапут. Былы «шаматон і ферлакур важнецкі» жыў цяпер ледзь не суровым мніхам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 156).

Шанак [ст.-бел. шанокь адзінка вымярэння сыпучых рэчываў] м. Пасудзіна, якая служыла мерай сыпучых рэчываў. За каго ты пакутуеш?.. За тых рабаўнікоў, якія ў твайго бацькі апошні шанак жыта выцягнулі... (К. Крапіва Ск., 82).

Шапавал м. Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы. Адсюль, сталіца шапавалаў -Дрыбін, За небасхіл бягуць мае сляды (С. Гаўрусёў ТСБМ, V, 348). А побач штурхалася другая палова: хлопчыкі з рэдкімі валасамі, рамізнікі, рамесніцкія вучні, шапавалы, галодныя павадыры мядзведзяў (У. Караткевіч. Зброя 43, 331).

Шапатнік м. Даносчык, пляткар. Кажуць шапатнікі, што варуцкі кунігас вельмі строга абыходзіцца з жонкаю, што патаемна плача яна (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 68).

Шар м. Прадмет такой формы для галасавання, а таксама сам голас «за» або «супраць». Пытанне аб дапушчэнні Скарыны да экзаменаў было вырашана, па прапанове Мусаці, балатыроўскімі шарамі (М. Алексютовіч ТСБМ, V, 351). Вежа ўзяў шар першы. Памарудзіў і, схіліўшы галаву, апусціў яго ў белую палову урны (У. Караткевіч — ТСБМ, V, 351).

Шарабан [фр. char-ä-bancs} м. 1. Адкрыты чатырохколавы экіпаж з папярочнымі сядзеннямі ў некалькі радоў. Гэтаяшчэ хто? Шарабан старэнькі, коньледзь перастаўляе відавочна парэпаныя капыты (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 78).

  1. Тое, што кабрыялет у I знач.

Шарак м. (разм.). Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Hi то — скрыпач, ні то — жабрак? (А. Бялевіч ТСБМ, V, 351).

Шарачак і шарачок м. 1. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу. Андрэй пачаў усцягваць на сябе штосьці пашытае з шарачку (К. Чорны ТСБМ, V, 352). Палатно ды шарачок іншы раз былі лепш за крамніну (Б. Сачанка ТСБМ, V, 352). Усе анёлы былі з крыламі, у чапурных і шыкоўных чугах і світках, нагавіцах добрага шарачку, моцных поршнях (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 377).

  1. Верхняя вопратка, кафтан з такой тканіны. He паеду ж я ў гэтым каляным шарачку людзей смяшыць (Р. Сабаленка ТСБМ, V, 352). Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў накінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач (I. Дуброўскі — ТСБМ, V, 352).

Шарачковы, прым. Які мае адносіны да шарачку; пашыты з шарачку. Чалавек апрануты па-вясковаму напалавіну шарачковыя пафарбаваныя штаны, даматканая сарочка (I. Навуменка ТСБМ, V, 352). Неўзабаве вёскаю, пасярод вуліцы, ішоў чалавек у лапцях, шарачковых портках і старым суконным палітоне (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 108).

Шарашкін, прым. Які мае адносіны да шарашкі (жарг) — (у перыяд сталінска-берыеўскага масавага тэрору зняволеныя называлі шарашкай спецыяльныя зоны, абнесеныя калючым дротам, дзе, пазбаўленыя свабоды і грамадзянскіх правоў, вучоныя абавязаны былі займацца загаданай тэматыкай навуковых даследаванняў).

0 Шарашкіна кантора несалідная, неаўтарытэтная ўстанова, арганізацыя, прадпрыемства. Раз пастаўлен на дзела, значыць, павінен 586

адказваць. У нас табе не шарашкіна кантора (I. Чыгрынаў. Залатая рука-ЭСФ, 414).

Шарварка [польск. szarwark ад ням. Scharwerk} ж. Грамадская працоўная павіннасць па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і іншых дзяржаўных і панскіх збудаванняў, ачыстцы берагавых палос судаходных рэк у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў XV-XVIII стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 г. Вёска нехадзіла адбываць шарваркі, не плаціла падаткаў (П. Пестрак ТСБМ, V, 352). Вызначалі [панскія начальнікі] фурманкі і людскую сілу на шарварку для рамонту мастоў і дарог, што праходзілі па панскай зямлі, зноў збіралі сход (М. Машара ТСБМ, V, 352). На сялян сыпаліся шматлікія штрафы і прымусовыя павіннасці па рамонту дарог і мастоў (шарваркі.), якія ператварыліся ў сапраўдную дарожную паншчыну (У. Палуян ТСБМ, V, 352).

9 Шарваркі адрабляць марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-н. справу. Пяе [артыстка] усё адно як на ўзгароду вешае... Як тыя шарваркі адрабляе... Як цераз пень калоду тралюе... (Н. Гілевіч. Быў час, быў век, была эпоха ЭСФ, 415).

Шарлатны [ст.-бел. шарлатный, шарлатовый; шарлать, шкарлать, скарлать, скорлать гатунак сукна; ням. Scharlat < лац. scarlatum}, прым. Пурпуровы. Сігізмунд, якому біскуп, блытаючыся і стараючыся змякчыць адмову, перадаў яе, пачырванеў амаль пад колер яго шарлатнага пурпуровага каптана (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 285).

Шарманка ж. Тое, што катрынка.

0 Заводзіць (завесці) <сваю> шарманку надакучліва гаварыць пра адно і тое ж. [Пранцісь Быкоўскаму:] Собствено, пане дабрудзею, завядзі яшчэ сваю шарманку: яна ў цябе, прост, як грамафон, вось-цода, трубіць (Я. Купала. Паўлінка — ЭСФ, 132). Круціць шарманку ‘тс’. Гебельс круціць шарманку, значыць у Гітлера туз (К. Крапіва. Апошняя стаўка Гітлера ЭСФ, 203).

Шаснастка ж. (разм.). Пасудзіна як мера вагі ў паўтара пуда. Ад той, што ад зімы засталась, часткі, Штось кінуўшы на час нязбыты, Адмерылі мы з ёй са дзве шаснасткі У мех, рукой яе пашыты (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 128).

Шастак м. Сярэбраная манета Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага вартасцю ў шэсць грошаў. [Зусь:] Твая работа варта таго, каб я вылічваў з цябе [Юзіка] штодзень па шастаку (Р. Мурашка ТСБМ, V, 355). // Дзесяць грошаў. Цана апошняя восем шастакоў: Шарак [заяц], як вол! ані грошам таней He аддам, панюхна, будзь я так здароў! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы Тв., 209). He забудзь, дачушка, 587

ляндарцы аддаць Шастак, дый гарэлкі налі поўну пляху (В. ДунінМарцінкевіч. Купала Тв., 224).

Шастапёр м. Род булавы з наканечнікам у форме пучка пер’яў стралы, які ўжываўся як халодная зброя. Пад ударамі суліц, шастапёраў і кляўцоў трашчаць шчыты (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 74). Тут Халадок выхапіў з-пад карзна шастапёр і з усяго махуўдарыў пустэльніка па галаве (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 99-100).

Шасцідзюймовы, прым. Памерам у шэсць дзюймаў. Маленькі, з шасцідзюймовым пістонам, адрамантавалі, — сказаў механік. — Два вялікія дванаццацідзюймовыя, — вось-вось.. (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 230).

Шасцярык м. 1. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Карэта шасцерыком. Коніў яблыках (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 78).

  1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму, ліку і інш.), якая змяшчала ў сабе шэсць якіх-н. адзінак.

Шата [ст.-бел. шата — плашч, верхняя вопратка; польск. szata] ж. Адзенне, убранне. Прыбярыся чэсна у нядзельну шату, Гарсэт уздзень красны, спадніцу багату Дый на замак княжын зДанілам ідзі! (В. ДунінМарцінкевіч. Вечарніцы Тв., 220). А ў святліцы на палацях Маладая ў белай шаце Уздыхае, ломіць рукі ад вялікай цяжкай мукі (Я. Купала. Маладая ачуняла -36. тв., IV, 150). У той час адчыняюцца без шэлесту ў манастырскіх будынках дзверы і паяўляецца ў іх Ксенія, упёртая на пляччу Вікарыі, высокая, да відма падобная, у пацяглых шатах, у высокім саболім калпаку на галаве і ў фіялкавых рукавічках (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 111).

Шатландка ж. Тканіна ў каляровыя клеткі. Большасць, праз адсутнасць паліто, у зацяганых пледах, зробленых з самай таннай шатландкі ці нават з даматканых, у шашачкі, посцілак (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 160). На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку, разрэзаную па баках (там жа, 296).

Шатны м. Той, хто распараджаецца адзетем. ~ Шатны! Адзяянні! Ах, каб ім другога прышэсця не дачакаць! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 54).

Шашка [кабард. saschö] ж. Халодная зброя ў выглядзе доўгага, злёгку сагнутага клінка (з сярэдзіны 1950-х гадоў шашка толькі парадная зброя). Адзінае багацце вісела на іх [сценах] зброя. Дзіўнай прыгажосці каўказскія шашкі, пісталеты, фіцільныя і крамянёвыя, аздобленыя срэбрам стрэльбы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 246).

Швайцар м. Швейцарац, жыхар Швейцарыі. От-жа сядзяць там сабе ціха гэныя швайцары ды свэны! (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 185).

Шкаляр м. (разм.). Навучэнец калегіума, парафіяльнай школы, бурсы і пад.; школьнік. Пісар гартаў другую кнігу. — Няма такога шкаляра, — сказаў ён. — Hi ў Міры і ні ва ўсіх калегіюмах, парафіяльных школах, бурсах, царкоўных і іншых школах няма такога шкаляра. — Так, сказаў Братчык. — Цяпер няма. Я былы мірскі шкаляр (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 74). Гэта былі руіны «моста на крыві», на якім калісь вырашалі свае багаслоўскія пытанні задняпроўскія манахі з іхнімі прыхільнікамі і гараджане з католікаў, узначаленыя шкалярамі з езуіцкага калегіума (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 299). Я [Шаўчэнка] да школы Ваду насіці шкалярам, Браты на паншчыну хадзілі, Пакуль ілбы ім пагалілі (Я. Купала. 3 успамінаў пра дзяцінства 36. тв., IV, 444). / у параўн. Я адчуваў сябе нібы той шкаляр перад строгай настаўніцай, якая нечакана зайшлаў яго дом (А. Карпюк. Рэквіем БД, 19).

А Валацуга-шкаляр: Але ў Рым, у гэты горад нечасціўцаў, я пайшоў бы толькі звычайным валацугам-шкаляром (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 132).

Шкалярскі, прым. Студэнцкі, вучнёўскі. Валіся дрэва на дрэва, — кінуў дзед вечную шкалярскую прыказку (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 192). А галасы раўлі іраўлі старую шкалярскую песню (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 157).

Шкапа [ст.-бел. шкапа кляча; польск. szkapa] ж. Худы, змораны конь. — Шая, як тыможаш пускацца ў дарогу на такой шкапе? (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 17).

Шкаплер м. Так манахі называлі верхняе адзенне, якое складалася з двух кавалкаў сукна: адзін на грудзях, другі на плячах. Часам на Літве квастар з кляштара далёка Прыбадзецца да двара, зашыту глыбока Выпара із шкаплера карту друкавану Дый лічыць сілу войска народна спісану (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 450).

Шкіпер [гал. schipper] м. 1. Капітан камерцыйнага судна. Ён бы стаў шкіперам кабатажнага буксіра. Рыкарда з маладых год марыў вучыцца на шкіпера (П. Беразняк ТСБМ, V, 366).

  1. Капітан несамаходнага рачнога карабля. Сцяпан, муж, шкіперам хадзіў на баржы (М. Ракітны ТСБМ, V, 366).

Шлафрок [ням. Schlafrok] м. Дамашні халат. Занадта інтэлігенцкі шыракаваты твар з добрымі, відаць, блізарукімі, вачыма. Такому б сядзець у хаце, такому б замест сурдута, нават тут, больш пасаваў бы шлафрок (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 319).

Шлем м. Старажытны металічны галаўны ўбор воінаў, які ахоўваў галаву ад удараў і пашкоджанняў. Сыны багатых баяр надзелі прыгожыя рознакаляровыя даспехі, бліскучыя вастраверхія шлемы (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 143). Мячы, сякеры, дубіны воінаў народнай арміі білі па металічных латах і шлемах рыцараў («Маладосць» ТСБМ, V, 372). Усе [польскія паны] -у капелюшах, у большасці — капелюшы з пушыстымі пер’ямі, як шышакі над шлемамі ў колішніх рыцараў (П. Пестрак ТСБМ, V, 372). [Ганна]: Залатыя праменні меў [рыцар] на шлеме, й залатое вымаляванае на шчыце сонца, й вялікія шумячыя крыллі пры плячах (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 122).

Шлык [ст.-бел. шлыкь; польск. szlyk < тур. baslyk] м. Высокая шапка. Сігізмунд сцішыўся, паехаў крокам, паправіў шлык з куніцы, што падчас скачкі насунуўся на вочы (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 128).

Шлюп м. Трохмачтавы карабель у парусным флоце XVIII-XIX стст., аснашчаны прамымі парусамі. На двух шлюпах «Усход» і «Мірны» Ф. Ф. Белінсгаузен і М. П. Лазараў накіраваліся на поўдзень («Беларусь» ТСБМ, V, 375).

Шлямы [ст.-бел. шлямь, шламь футра; ням. Schlamm] мн. Карункі. У блакітнай спадніцы, падшытай белымі шлямамі карункамі, у белай ільняной кофце, у вяночку з рамонкаў, яна [Гайна] лоўка несла тонкае, амаль празрыстае палатно, паклаўшы яго на руку (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 366).

Шляхетнасць ж. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі прыналежнасць да дваранскага саслоўя. [Маслянка:] Пан працуе толькі ў белых пальчатках. Брудныя справы пану не па густу. Шляхетнасць не дазваляе, арыстакратычнасць паходжання... (М. Машара-ТСБМ, V, 376).

  1. Уласцівасць шляхетнага (у II знач.). Да шляхты Саўка не меў дачынення, ён нават не быў каталіком, і Шляхцюк было не прозвішча, а мянушка за яго схільнасць да шляхетнасці, да вонкавай фанабэрыі дома і на людзях (Т. Хадкевіч ТСБМ, V, 376). Н Выхаванасць, уменне трымаць сябе ў людзях. Садзяцца госці, ды не зразу, За стол не лезуць для паказу, Бо так шляхетнасць вымагае (Я. Колас ТСБМ, V, 376). // (іран.). Ведаем цану вашай шляхетнасці (М. Віж. Лабірынт Л, 38).

Шляхетнейшы, прым. Вышэйшая ступень параўнання да шляхетны. Hi сваркі з імі, ні згрызот, Яны шляхетнейшыя людзі (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 90).

Шляхетны, прым. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі-дваранскі, дваранскага паходжання. Апанас Сажалка, малады ў той час прадзед Міхася Сажалкі, лепшага друга і памочніка Сапегі, не зважаючы на свой шляхетны род, любіў бадзяцца з простымі валачобнікамі (М. Паслядовіч 590

ТСБМ, V, 376). [Юлія]: Пан мяне не возьме; а я не веру, каб такая шляхетная постаць магла таіць у сабе сэрца, здольнае пакрыўдзіць бедную дзяўчыну (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 61).

  1. Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці. За ўсіх адказваў Змітрок Барташэвіч, саракагадовы халасцяк са шляхетнымі манерамі (Б. Стральцоў ТСБМ, V, 376). II Які адпавядае існуючым нормам маралі. I не прыйшоў, напэўна, з тае прычыны, што падлоўчы не лічыў шляхетным пасылаць сына, не пабачыўшыся і не перагаварыўшы з настаўнікам, бо ён тут чалавек новы, незнаёмы (Я. Колас ТСБМ, V, 376).

Шляхетчына ж., зб. (разм.). Тое, што шляхта. Была калісь шляхетчына, Вяльможныя пані; Мералася з маскалямі, 3 ордай, з султанамі, 3 немчурою (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 413).

Шляхецкі [польск. szlachecki], прым. Які мае адносіны да шляхты, належыць ёй. На гвалт Пулаўскага і Паца Ўстае шляхецкая зямля, I-разам сто канфедэрацыіі (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 414). Пагулялі гайдамакі, Добра пагулялі: Год шляхецкаю крывёю Паілі, злівалі Украіну (там жа, 483-484). Гэта не просты шляхецкі наезд (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 109). Надышоў час, калі ён, скончыўшы ветэрынарны інстытут, вярнуўся ў свой фальварак. Тады з’ехалася ўся радня, якая толькі былаў шляхецкай акрузе, і вырашыла, што Казімір павінен жаніцца (П. Пестрак ТСБМ, V, 376). Н Які паходзіць са шляхты. Зайздросцілі [Янку] хлопцы, любілі дзяўчаты; Любіла і Зося, шляхецкая дочка, А гэтаму сведкай і садзік, і ночка (Я. Купала. Адплата кахання 36. тв., V, 43).

Шляхецтва [польск. szlachectwo] 1. 36. Toe, што шляхта. He толькі ў Віркуцці, але і шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Польскае шляхецтва перажывала мядовы месяц адраджэння свае дзяржаўнасці, зварот да жыцця, здзяйсненне гадаваных вякамі надзей (Я. Колас ТСБМ, V, 376). Суседзі маўчалі, Дзівіліся, як там з Польшчы Каралі ўцякаюць, Ды слухалі, як шляхецтва Збэшчана гукае (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 414).

  1. Прыналежнасць да дваранскага саслоўя. He пазбаўляйце шляхецтва (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 224). [Сяргей:] Эх, Васіль! Шляхецтва гэтае і бацькоў нашых атруціла і ў нас атруты ўліло... (А. Чарнышэвіч ТСБМ, V, 376). [Статкевіч]: Ён смеў назваць мяне мужыком?! Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюць біцца.) (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 133).

Шляхечы, прым. Які належыць шляхце; у якім жыве шляхта. [Вінцэнты] першы павёў вёску на панскую зямлю і шляхечыя хутары (К. Чор591

ны ТСБМ, V, 376). [Чалавек:] Няхлюда, табе толькі анучы на шляхечых засценках збіраць! і вырваў з рук у Цітка лейцы (М. Лобан ТСБМ, V, 376).

Шляхотны, прым. (разм.). Шляхетны, дваранскі. [Адзін з гасцей]: (выпіўшы келіх, аддае яго Дзембе) За гаспадара здароўе!.. [Другі з гасцей]: (да якога піў папярэдш) Iрадні яго шляхотнай... (Я. Купала. Галька 36. тв., VII, 17-18). ..гонар «знатных продкаў» бурліць хмельным віном у яго [пана] шляхотнай крыві (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 163).

Шляхоцкі, прым. Шляхецкі, уласцівы шляхце. [Паўлінка]: Памагаў [бацька] пакуль не ўбачыў, што трэба і дачкою памагчы, а як да гэтага стала даходзіць, вось у ім і адазвалася шляхоцкая фанабэрыя (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 185/ Н Які паходзіць са шляхты. Праз дзяўчыну-красу я [агароднік] свой век загубіў, Згінуў з ласкі паненкі, шляхоцкаіі дачкі (Я. Купала. Агароднік 36. тв., I, 408). А кампаньонка паддаець: «Ніхай бы праваслаўны, ну што ужо там, а хоць бы ж роду шляхоцкого, а то...» (М. Гарэцкі. Рунь Р, 19).

Шляхочы, прым. (разм). Тое, што шляхецкі, шляхоцкі. Да ўсяго Сцяпан ахвочы, Як то ёсць прыпеў шляхочы: I да танцу, і ружанцу, Да выпіткі і выбіткі (Я. Купала. Сцёпка Жук 36. тв., I, 369). Аж карчма трасецца — кракавяка адбіваюць [канфедэраты], Вальца ды мазура. А жыд гляне ды ціхенька: «Шляхоча натура!» (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., 420-421).

Шляхта [ст.-бел. шляхта; польск. szlachta < с.-в.-н. slahta род, парода] ж., зб. Прывілеяванае саслоўе, дробнапамеснае дваранства ў Польшчы, Літве, Беларусі ў XIII пачатку XX ст. Распешчаная вольнасцямі шляхта бачыць ва ўказе абразу годнасці (У. Арлоў. Сны імператара — МКГ, 114). Чэшская і польская шляхта ўладкавалася добра, дамаглася свабодаў, зайздросціць застаецца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 289). У Польшчы шляхта мела больш правоў над сялянствам, і прыгоннае права ў ёй адчувалася мацней і праводзілася ў больш жорсткіх формах, чымся ў Вялікім Княстве Літоўскім («Беларусь»— ТСБМ, V, 376). Паходзілі.. чыноўнікі з асяроддзя заняпалай шляхты (М. Машара ТСБМ, V, 376). II Шляхціцы. Хадзіў.. [Лапінка да баптыстаў] часта, бо непрыхільна было сярод ганарыстай балоцкай шляхты (Я. Брыль ТСБМ, V, 376). Успомнілася і тое, як заляцаўся я да Стэфэ, Лідзінай маткі, як прагнала мяне, мужыка, ганарлівая шляхта (М. Ваданосаў ТСБМ, V, 376). Сябры баявыя разгрукалі шляхту пад Аўгустовам і Гроднам (П. Панчанка ТСБМ, V, 376). Па канцах стала сядзела шляхта з багацейшай, якая была таксама запрошана (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 87). А паганы Канецпольскі Дужа 592

ўзвесяліўся; Сабраў шляхтуўсю да гурту, Дый ну частаваці (Я. Купала. Тарасова ноч 36. тв., V, 402). Там радзілася, гуляла Казацкая воля; Там татарамі ды шляхтай Засявала поле (Я. Купала. ***Ой вы, думы, мае думы... 36. тв., IV, 464-465). ..з'ехалася шляхта адсвяткаваць банкет з поваду адбудовы польскай дзяржавы і ў гонар польскай арміі (Я. Колас. Дрыгва Др., 61).

о Аднадворчая шляхта — пра сялян, якія атрымалі вольную за службу на вайне. ..служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, а мужык, які па сваёй ахвоце браў зброю і ішоў на вайну, тым самым разам з сям’ёю, аўтаматычна пераходзіў у шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з’едліва казалі: «Два паны — адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 109). Загонавая шляхта падняволеная дробная сельская шляхта, пераведзеная ў заходнія губерні; аднадворцы. — Яно, пане... з сагнаных я. Перавялі з зямлі нашы магнаты ўсіх нас, бедалагаў у загонавую шляхту (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 210). «Лапцявая шляхта» тое, што аднадворчая шляхта. Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. Iяшчэ рэкрутчына. 25 годусалдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а KaAi ішоў на вайну сваёй ахвотай — аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўсяў вольныя, у «лапцявую шляхту») (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 131-132). Чыншавая шляхта група дробнамаянтковай шляхты Беларусі, Украіны і Літвы ў XVI-XIX стст., якая не мела спадчыннай зямлі і арандавала яе за грашовы чынш у дзяржавы ці буйных землеўласнікаў (арэнда ад 1 да 15 гадоў). Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час (У Караткевіч ТСБМ, V, 328).

Шляхтун м. (разм., пагардл.). Шляхціц. He паспеў Абрам распачаць гутарку з Сцяпанам, як у майстэрню зразбегу ўляцеў нейкі шляхтун, год за трыццаць (П. Пестрак ТСБМ, V, 376).

Шляхціц і шляхціч [польск. szlachcic} м. Польскі дробнапамесны дваранін. [Кручкоў]: Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч? [Альпенскі]: А што? [Кручкоў]: Ён казаў, што ты не шляхціц (В. ДунінМарцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 133). Глынскі быў шляхціц і хоць чым-небудзь імкнуўся адрознівацца ад простага мужыка (Я. Колас — ТСБМ, V, 376). Я, пан, шляхціц, не мужык, Сказаў пан Богут ганарыста (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 143). Зямля на Пасеках была прададзена багатаму шляхціцу, які шмат гадоў арандаваў 20 Зак. 3825         593

княжацкі маёнтак (М. Чарот ТСБМ, V, 376). Вось шляхціц, марны шэршань, Той выскачак адзін, Душу заціркай муча, Ужо ён гаспадзін! (Я. Купала. I як тут не смяяцца... 36. тв., I, 29). На свеце белым пад Гайнай убогай, Жыў шляхціц багаты; меў поле ён многа (Я. Купала. Адплата кахання 36. тв., V, 41). Галоўным чынам чырванеў ад злосці адзін шляхціц, чарнявы, з доўгім носам, падобным да яўрэйскага (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 91). ..панна Антаніна Радзівіл .. выходзіць замуж за шляхціца Станіслава Юрагу (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 194). Сцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціч, 45 г. (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 179). Але калі б ён [бацька] не здаў паложанае дзякло і гроійы за арэнду, то быць яму бітым няхай як шляхцічу, і на дыванку (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 233).

А Шляхціц-магнат: Кожны шляхціц-магнат зневажае законы, Бо сябе лічыць вартым жазла і кароны (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 318).

о Шляхціц на загродзе дробны шляхціц, які меў невялікі маёнтак з абгароджанай сядзібай. Дзядзька мой пан Завальня, досыць заможны шляхціц на загродзе, жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня Выбр. тв., 89).

0 Як без хваста сабака, так шляхціц без чына (фалькл.). Вучыць нас стара прыгаворка: Як без хваста сабака, так шляхціц без чына; Хвост сабацэ да бегу нямала прычына (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 445).

Шляхцюк м. (разм., пагардл.). Звычайна пра маладога шляхціца. Абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах шэрага колеру, абодва трошкі занураныя, абодва пышнавусыя, яны чымсьці нагадвалі камічных шляхцюкоў з карціны «Бітва пад Оршай» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 81). Гэтыя старасветчыкі, гэтыя святыя ды божыя старазаветныя шляхцюкі — яны горла за свае грошы перарваць гатовы (там жа, II, 39). Стагі спалілі за апошнія дніў шляхцюка Маркі Стахевіча (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 335). Зіна рапта.м адчула, што вось зараз яна яшчэ больш нагаворыць гэтаму шляхцюку, калі толькі ён пачне даказваць сваё (А. Кулакоўскі — ТСБМ, V, 377). — Цікавы гэты чалавек, Асмалоўскі, — гаварыў тым часам Ярмоленка. Гэта, браце, Сяргей, з былых шляхцюкоў (I. Сіўцоў ТСБМ, V, 377).

Шляхцяначка ж. Памянш.-ласк. да шляхцянка. [Аксана]: А можа й так стацца: Разбагацееш [Ярэма], у Кіеў Паедзеш з панамі, Шляхцяначку сабе знойдзеш, Забудзеш Аксану! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 427).

Шляхцянка, ж. да шляхціц; жонка ці дачка шляхціца. А шчыра ж, аміла і Зося, і Янка, —Янук, сын мужыцкі, а Зоф’я, шляхцянка, Што 594

ночку без сведак адны караталі, Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата кахання 36. тв., V, 43). [Лаўчынскі:] — Якможна? Шляхцянка род панскі, косць з косці 3 мужыцкай крывёю змяшаціся хоча!.. (там жа, 45). Прыязджае жанчына, шляхцянка (В. Говар. Пялёстак і крышталь ПК, 134). [Жрэц:] -У Рацібора каханка з прускіх шляхцянак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 441). Сказаць, каб пані ці шляхцянка, A то мужычка, хлопка, тля, I даць такога штурхаля, I так зняважыць! О, паганка! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 173). Марыне трэба спрасці воўну, Заказ прынесены даўно, I смыча нітку яна роўна Шляхцянцы нейкай на сукно (там жа, 18).

Шнека ж. Рыбалоўная лодка, род карбаса. Славянскія стругі, шнекі, бусы іўчаны трымаюцца на вадзе лепей, але на Дняпры ёсць страшныя камяні, дзе лодкі выцягваюць і валакуць па зямлі, і каля такіх валокаў падсцерагаюць рабаўнікі (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 189).

Шнур м. Паласа зямлі, выдзеленая селяніну, якую ён засяваў збожжам.Другі [селянін] шоўў поле агледзець шчасліву Зборшчыну на шнуры, што ужо даспела. Ў чэсць святога Івана песня загудзела! (В. ДунінМарцінкевіч. Купала Тв., 233).

Шнуровачка ж. Ласк. да шнуроўка. [Паўлінка]: Шнуровачку так жа вазьму, бо хто ж яе тут будзе насіць?.. (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 233).

Шнуроўка ж. Частка жаночай сукенкі, якая сцягвалася шнурком; гарсэт. Купіў ёй хустачку і жычку, Шнуроўку ў талю падабраў, А раз паркалю на спаднічку Ў каапарацыі набраў (Я. Купала. I што я ёй зрабіў такое? 36. тв., IV, 132). Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнуласяў шнуроўку (М. Багдановіч ТСБМ, V, 383).

Шолам м. Тое, што шалом. Ад вечара да раніцы Лятуць стрэлы гартоўныя, Грымяць мячы аб шоламы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 259).

Шорнік [ад шоры конская вупраж без хамута або нямецкая вупраж з лямкай] м. Той, хто робіць раменную вупраж, конскую вупражную збрую. I яны ехалі гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 412).

Шпала [ад гал. spalk — падпорка] ж. Знак адрознення старшага каманднага саставу ў Савецкай Арміі (да 1943 г.), які меў форму прамавугольніка. Наперадзеўсіх ішоў высокі чалавек, на пятліцах камандзірскай гімнасцёркі ў яго было па чатыры «шпалы», а на рукаве гарэла пяціканцовая зорка палітработніка (М. Лупсякоў ТСБМ, V, 387).

Шпанцэрка ж. Куртка. [Пятрук]: Праўда яны [маскалі] паўбіраўшыся, як дзедавы казакі, у шпанцэрках, але нашто ім папрышывалі хвосцікі з чырвонымі беражкамі! мэрам у шчыглікаў? Чэраз плечы перавешаны ў іх белы стрычкі, а на галавах такія шапкі, як макатры (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты Тв., 141). Насіў Гарэшкаўроду любрэю заўсёды, Кароткую шпанцэрку, жоўту, дзеля моды (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 455).

Шпарак м. Невялікая кавадла для кавання дробных вырабаў. Крычнае жалеза рыхтую ў дымарцы, па каменных формачках яго разліваю, а потым даводжу на шпараку і тачыле (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 272).

Шпег [ст.-бел. шпегь, шпекь і інш.; польск. szpieg < с.-в.-н. spehaer] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVIII стст. асоба, якая вяла судовае следства, расшуквала злачынцаў, падазроных асоб, збірала інфармацыю пра іх. Мніх усміхнуўся: 1 вось таму я люблю абедзве інструкцыі і люблю шпегаў і займаюся з імі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 281). Шпегі і віжы збіваліся з ног і нічога немаглі зрабіць (там жа, 288). // У Вялікім княстве Літоўскім разведчык, шпіён, член вайсковых падраздзяленняў для захопу «языка».

  1. Тайны агент вышукной паліцыі ў XIX пачатку XX ст.; шпік. Жандары тоўстыя, адкормленыя, з быдлячымі вачыма; шпегі хітрыя, спрытныя: часам яны нават з’яўляюцца кіраўнікамі рэволюцыйных гурткоў, правакуюць на замах, на тэрор, сядзяць у турмах, як рэволюцыянеры, каб і там шпегаваць (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 165). Бродзяць зладзюгі сукрыта, Шпегі і зграі начніц (Я. Колас. Вораг не дрэмле 36. тв. у 12 т., II, 116). Жачак Высоцкі якісь той жа час аб'явіў, што я «маскоўскі шпег» і здрадца (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 549).

UIпітальнічы (іаніт) [назва ад іерусалімскага шпіталя св. Іаанна (дома для паломнікаў), у якім пасля першага крыжовага паходу знаходзілася першапачатковая рэзідэнцыя рыцараў] м. Член духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Палесціне крыжаносцамі ў пачатку XII ст.; актыўны ўдзельнік крыжовых паходаў супраць мусульманскіх дзяржаў. ..але карольуразіўусіх — і польскіх паслоў, I Бутрыма з Цыбулькай, і крыжакоў, якіх ачольваў вялікі шпітальнічы Вернер фон Тэтынген (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 285).

Шпітальны м. Тое, што шпітальнічы. ..вялікі шпітальны Вернер фон Тэтынген уцёку Эльбланг, але эльблангскія гараджане асадзілі замак, выбілі аддзел крыжакоў, і куды падзеўся Тэтынген, ніхто не ведаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 400 -401).

Шпіц [ням. Spitze] м. Высокая вузкая надбудова ў выглядзе піраміды або конуса, якая завяршае ўвесь комплекс збудавання; шпіль. Змільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гэта фігура засланяла сабою і гмах Ісакіеўскага сабора, і шпіц Петрапаўласкі (Ц. Гартны ТСБМ, V, 390). Гляджу на сонныя грамады Пустынных вуліц, як блішчыць Адміралцейскіў высях шпіц (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 354).

Шпіцаль [польск.] м. Шпік, даносчык. Сярод іх [вераб’ёў] няма «ворагаў народу» і шпіцаляў (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 134).

Шпіцрутэны [ням. Spitzrute] мн., адз. шпіцрутэн, м. Доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў у дарэвалюцыйнай Расіі, праганяючы іх праз строй. А гэта была сама тая пара, калі свіст шпіцрутэна зліваўся са звонам кайданаў (М. Лужанін ТСБМ, V, 390). Набілі морду, бурчаў цельпукаваты Грыма. Вось вам. На вазаххарч вязуць, гарматы разрываюцца. Ваяваць развучыліся. Шпіцрутэны — гэта мы ўмеем (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 317). — Народ не з вамі. Ен ненаеідзіць Кур'яна, шпіцрутэны, наборы (там жа, 175). Кайданнік мог ударыць канвойнага — і тады яго ставілі пад першы лепшы мур або ў першым гарадку вадзілі праз тысячу шпіцрутэнаў (У. Караткевіч. Зброя 43,349). Прайшлі праз шпіцрутэны амальусе мужыкі і падлеткі Крошына (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 195). А ён [пані Антоні], нібы трапляючы ў кальчугі вушка, павесіў урачыста на далоні правай Шпіцрутэн, быццам піку для вайны крывавай (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв., 395-396).

Шпрэвяне мн. Славянскія плямёны. ..цяпер дзяўчыне мроіліся балады, якія спявалі галіцкія спевакі аб падзеях гэтага стагоддзя, калі да маркграфства Брандэнбургскага, дзе раней жылі люцічы, далучыліся і землі шпрэвян (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 123)... кожны тут ведаў, чым скончылася вялікая бітва апошняга браніборгскага князя Прыбіслава з Альбрэхтам Мядзведзем: славяне — люцічы і шпрэвяне — былі анямечаныя, і сённяшняе графства Брандэнбургскае ўжо стала цалкам нямецкім (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 452).

Штаб-афіцэр м. У рускай арміі ў пачатку XVIII ст. старшы афіцэр ад маёра да палкоўніка (на флоце ад капітана-лейтэнанта да капітана 1-га рангу). Дарма, відаць, я дазволіў сабе зняважліва падумаць пра майго губеранскага штаб-афіцэра корпуса жандараў (М. Віж. Лабірынт — Л, 237). — Наколькі я ведаю, падпалкоўнік, вы жандарскі штаб-афіцэр у маёй губерні, а не аглядчык славеснасці! — рэзка абарваў губернатар (там жа, 251). ..штаб-афіцэр мясцовага корпуса жан597

дараў палкоўнік Багданаў час ад часу даносіўу III аддзяленне пра паднагляднага (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 93-94).

Штабс-капітан [ням. Stabskapitän] м. У арміях царскай Расіі афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэй паручніка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Ісленьевым], помніў усё жыццё: імя, імя па бацьку, дзе служыў, калі перайшоў з палка ў полк, як завуць жонку і дзяцей, калі гаварылі пра гэта. Здзіўляўгэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніўі» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 327). Штабс-капітана князя Сяргея Трубяцкога пасадзілі ў Аляксееўскі равелін Петрапаўлаўскай крэпасці, у камеру № 9 (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 91). [Палкоўнік:] Пастроіцца ў шарэнгу! Жыва! Штабс-капітан! лупіць усіх! Завесці ў двор і ніякіх! (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 426).

Шталмайстар і шталмейстр [ням. Stallmeister] м. 1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] іяшчэунь той, Чарткоў, шталмайстар, дыяшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом КС, II, 175). Яго [пана Вашамірскага] шталмейстрам быў нейкі захудалы шляхціц, пан Анановіч (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 125).

  1. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.

Штандар [ст.-бел. штандарь, штандерь, шпендерь драўляны слуп, апора; ням. Ständer] м. 1. Сцяг адпаведнага колеру, часта з вышываным або намаляваным гербам, як знак дзяржавы, вайсковай часці або якой-н. грамадзянскай арганізацыі. А юнак хай за мужнасць сваю і трывогі 3 тваіх рук атрымае штандар перамогі (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 315). Had шчыльнымі радамі крыжаносцаў лунаюць шматлікія сцягі і штандары з малюнкамі злавесна чорных арлоў, ваўкоў, мядзведзяў, з крыжамі, мячамі і рознымі рыцарскімі эмблемамі (В. Вольскі ТСБМ, V, 395). Узбуджаны павольна прайду я [Купала] сярод сцягаў і штандараў уздоўж Савецкай праз пляц Волі да сябе ў дом (Я. Купала. Успаміны 36. тв., VII, 279). У часе перавароту, калі беларусы у Менску пачалі выступаць пад сваім уласным штандарам, то гарачэй усіх віталі іх жыды нацыяналісты (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 28). Сцяг кавалерыйскіх часцей у рускай (з 1731 па 1971 г.) і некаторых іншых арміях. // Сцяг кіраўніка дзяржавы (цара, імператара і пад.), які паднімаўся на ваенным караблі, у палацы і пад. у час знаходжання там гэтай асобы. 598

  1. Вайсковая часць, полк. [Княжэвіч] Кінуў пранцузуў вочы сто слаўных штандараў (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 449). Ноччу адзін штандар абышоў горад лесам. каб адначасна ўдарыць з усіх бакоў, закрыць усе дарогі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 320).

Штоф [ст.-бел. штофь', ням. Stof] м. Старая руская мера аб’ёму вадкасці, роўная 1,23 л Н Шкляная бутэлька такой вадкасці. Пан Даніла сустрэў яго, седзячы за сталом, наякім стаяў дзьмуты зялёны штоф (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1, 172). Вітаўтузяў штоф, сам напоўніў чарку для дзядоў паклаў ім кашы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 199).

Штукавацца незак. Быць майстрам, умельцам. Але галоўным чынам ён [Сымонка] штукаваўся ў мастацтве такога роду: кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і заліваўся салаўём на розныя лады, на ўсялякія манеры (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 29).

Штукар м. Скамарох, акрабат ці фокуснік (зараз слова штукар выкарыстоўваецца толькі са значэннем ‘фокуснік’)To нехта з замежных паслоў прыводзіў у замак музыканта альбо штукара, альбо лекара, альбо гусляра (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 368).

Штукарства н. Тое, што паказваў, рабіў штукар. Тады нашыя пані і паны кругам садзіліся вакол і слухалі альбо глядзелі штукарствы, а рыцары ахіналі іх ад дыму печак альбо стараліся накінуць на плечы цёплае карзно (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 368).

Штурмавік м. Член нацысцкай ваенізаванай арганізацыі ў фашысцкай Германіі. Пад грушай маладой Рыдлёўкамі капалі немцы дол. Збіраліся хаваць штурмавіка Вільгельма Фішара (М. Танк ТСБМ, V, 404).

Штуцэр і штуцар [ням. Stutzen] м. Даўняя ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале. Упоперак сядла ляжаў доўгі англійскі штуцэр; деа пісталеты былі слаба засунутыяў сядзельныя сумы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 41). I раптам стары Сураў узняў нялітасцівыя вочы: Штуцарамі цікавішся, барын? (У. Караткевіч. Зброя 43, 311).

Штылет м. Кінжал (з XVII ст. на Беларусі кінжал страціў баявое значэнне і выкарыстоўваецца ў асноўным як парадная і дэкаратыўная зброя). / у параўн. Засуліч падабалася ёй [Марыне Паўлаўне], як можа падабацца.. мастацкай работы штылет (М. Зарэцкі — ТСБМ, V, 407).

Шугалея [ст.-бел. шугалей — вялікая лодка] ж. Вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы (А. Лойка — ТСБМ, V, 408).

Шуйца ж. Левая рука. Нагу ж і шуйцу нямчыны мне адцялі, — хуценька адказаў калека (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 10)...

з’явіўся на Краснай плошчы Міхаіл архангел. Сам у чырвоным, у левай руцэ піка са сцягам, доўгая, у правай драўляная шабля, бо ляўшун, шуйцай дзейнічае, а дзясніца — так сабе (У. Караткевіч. Зброя 43, 307).

Шурка ж. Мера дроў, роўная 2 м3. [Зіма]: Каму ж тут хвойкі валяцца Рукою мазалістаю? I шуркі каму ставяцца На пасеку на чыстую? (Я. Купала. Адвечная песня 36. тв., VI, 34). 3 тапаром і пілой Маразянай зімой 3 дня на дзень, з годуў год Шуркі ставіць народ (Я. Купала. Аб мужыцкай долі 36. тв., III, 99). Я ўпаў за шурку дроў, якая была складзена каля самых дзвярэй (I. Шамякін — ТСБМ, V, 412). Пры самай дарозе стаяла некалькі шурак дроў (С. Грахоўскі ТСБМ, V, 412).

Шчотачнік м. Рабочы, які займаўся вырабам шчотак. tie, Аляксандр Іванавіч прсгцаваў — займаў пасаду старшыні арцелі шчотачнікаў (П. Пестрак ТСБМ, V, 419).

Шчур, выкл.

0 Шчур на яго вокліч закляцця ў даўніну ад «нячыстага». «Так, я памятаю гэтага пруса, — ажывіўся той [ваявода]. Ен біўся як шалёны, нібыта сам Пярун ... о, шчур на яго!» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 262).

Шчурачка [ад назвы бога Чура\ ж. (ласк.). Нашчадак. [Жрэц:] У свеце няма нічога мёртвага. Што ж... Ты пагавары з імі. А я адпачну, шчурачка ты мая... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 30). [Агапій:] За цябе [Жывену] толькі і баюся, дзеля цябе хацеў бы пражыць троху, кабуладкаваць цябе, мая шчурачка» (там жа, 78).

Шчыры, прым. 1. Добры (пра грыб баравік). [Жыцень] напускаў на грады плойму хрушчоў, і яны прагрызалі дзіркі ў сакавітых залацістых пладах, альбо пырскаў дажджом на высушаныя вязынкі шчырых грыбоў, што віселі над стрэхамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 335).

  1. Без дамешак, прымесяў. У збройніцкай сьвятліцы няміраўскіх тутэйшых харомаў, на пачэсным месцы, вісеў каваны, чарлёны шчырым золатам шчыт (В. Ластоўскі — Тв., 21).
  2. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес). Ой, не быць мне перапёлкай, Крылеўкаў не меці, Hi ў бор шчыры, ні ў лес цёмны Мне не даляцеці! (Я. Купала. Песня 36. тв. III, 223).

Шчыт [ст.-руск. йрлть\ м. Ручная ахоўная зброя старажытнага воіна для засцярогі ад удараў халоднай зброяй. / у параўн. Яна [вежа] і сапраўды выглядала на шчыт, які захіляў грудзі Новагародка — звужаная зверху, нібыта сягала ў вышыню, лунала над наваколлем (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 283).

А Шчыты-тарчы: А шчыты-тарчы, у якіх ад гарачыні трэскаецца лаза, з якой яны сплеценыя, і дубее скура? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 587).

UIыварат [ад шйвь шыя і вороть каўнер] м. Каўнер, вышыты золатам, серабром і жэмчугам, які насілі знатныя, паважныя асобы пры Іване Грозным.

0 Шыварат-навыварат [выраз пайшоў ад існаваўшага раней пакарання баяр: на іх надзявалі верхняе ўбранне з прыгожым шываратам, г. зн. каўняром, навыварат] не так, як трэба, як павінна быць (ісці, пайсці, выходзіць і пад.). Рыгор быў уладзіў у атрад і, здавалася, больш нічога не патрэбна... Але вазьмі ды змяніся начальнік, і ўсё шыварат-навыварат... Перагляд рабочых, і я са старшагарабочага зноў на дарозе, але ўжо без каня (Ц. Гартны. Сокі цаліны ЭСФ, 418).

Шыкаваць [польск.] незак. Рыхтаваць. Трывожным выцьцём глушылі ўсё наўкола сірэны... — Практыкаваньні!.. На ворагаў усё шыкуюцца!..(М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 135).

Шынгэльсы [анг.] мн. Тонкія дошчачкі для абівання сцен пад тынкоўку або для крыцця даху: дранка, драніца, гонта. Бывала, кладу шынгэльсы і прыбіваю іх цьвікамі; раптам зьяўляецца цікавая думка, вобраз, пассаж... (М. Цэлеш. Да чытача ХБ, 2).

Шынк [польск.] м. Тое, што шынок. За шынк трэба ж, вашэці, Плату выбраць такую: Рублёў дзвесце гатоўкі (Я. Купала. Нядзеля 36. тв., V, 226).

Шынкаваць [укр.] незак. Шынкарыць. Наварылі ляхі піва, А мы будзем шынкаваць, Паноў-ляшкаў частаваць (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 440). [Кабзар:] Я куплю, я зраблю Крамачку пад тынам; Таргаваць, шынкаваць чарачкамі буду (там жа, 461).

Шынкар м. 1. Уладальнік шынка або прадавец спіртных напіткаў у ім. He было патрэбы адбудоўваць карчму і не было каму заступіць месца старога шынкара: сыноў Абрам не меў, а дочкі павыходзілі замуж (Я. Колас — ТСБМ, V, 429). А гарэлка рэчкай льецца, Бегае шынкар, Песня ўдалая нясецца, 3 твару сыпле жар (Я. Купала. Забытая карчма 36. тв., I, 186). Шынок быў пад Гайнай, шынкар зваўся Гдаляй (Я. Купала. Сват 36. тв., II, 21).

  1. Асоба, якая займаецца шынкарствам: патаемна вырабляе або гандлюе спіртнымі напіткамі.

А Шынкар-Шлёма: Хітры ты, шынкару-Шлёма: Скрыпку ўзяў маю ў палон, Каб ня кінуў твайго дому, Каб быў зьвязаны Сымон (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 101).

Шынкарачка ж. Ласк. да шынкарка. Шынкарачка малада, Дай мне віна гарцы два! (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 345).

Шынкарка, ж. да шынкар. Брудны выгляду шынкаркі; На стале бутэлькі, чаркі (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 33). Душачка, шын20а Зак. 3825                                                                                                     601

карка, Калі ў бога верыш, Дай, дай пахмяліцца, Хоць чарку, хоць трошкі! (Я. Купала. Душачка, шынкарка 36. тв., III, 328). Ты ж мяне паставіш У снезе па вушкі, А сам, молад, пойдзеш К шынкарцы ў падушкі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 149). Пайіхонечку з-пад печы Шмыкнуў я праміж люзей Ды шынкарцы й сеў за плечы, Штобрасслухаць пачутней (К. Вераніцын. Два д’яблы Зан., 69).

Шынкарочак м. Памянш.-ласк. да шынкар. [Фокуснік]. Шынкарочак за буфетам: Pad гасцям зімой і летам (Я. Купала. Сон на кургане-Зб. тв„ VI, 135).

Шынкарыць незак. Займацца шынкарствам. Хацеў і там адзін карчмар атаўбавацца ды шынкарыць (У. Дубоўка ТСБМ, V, 429).

Шынкоўня [польск.] ж. Шынок. [Фокуснік]: 3 вашай ласкі, сызвалення Даць хачу вам прадстаўленне, Каб вас лепш ахвота брала, Лепш шынкоўня таргавала (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 134). He гамоніць пры шынкоўні Выпіўшы народ (Я. Купала. Забытая карчма 36. тв„ I, 187).

Шынок м. Невялікі пітны дом, дзе прадаваліся і распіваліся спіртныя напіткі. [Шынкар]: Бывала, гэткаю парою Шынок увесь бітком набіты (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 121). Было калісь на Ўкраіне — Гора танцавала, Журба ў шынку мёд-гарэлку, як ваду смактала (Я. Купала. Іван Падкова 36. тв., IV, 476). Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 240). У нямецкай палавіне Вільні, якую вялікая княгіня яшчэ не агледзела, яўрэі, што ехалі з Нямеччыны, паадчынялі шынкоў (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 58). Сам.. [Клопікаў] зрабіўся ўласнікам невялікага шынка, потым першакласнага вакзальнага буфета (М. Лынькоў ТСБМ, V, 429). Вакол базара шмат было заезных дамоў і шынкоў (М. Хведаровіч ТСБМ, V, 429). [Пісар:] Чакай, Панас, не йдзі ў шынок, лепш выпі тут (У. Галубок ТСБМ, V, 429). / вось сярод такіх знаходзяць чалавека здольнага дый кажуць яму: «Ты, Яшка, скажам, патаемны шынок трымаеш або крадзеным польскім бабром часам гандлюеш. To будзем на гэта праз пальцы глядзець.., а ты нам за гэта часам паслужы» (У. Караткевіч. Зброя 43, 322).

Шыночак м. Памянш.-ласк. да шынок. Яўчорай чуў у шыночку: «Трэба травіць млоды лята На коханю пры дзяўчыне» (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага Зан., 26).

Шырака, прысл. Шырока. Слаеік стаяў на бальконе й глядзеў на маляўнічы вобраз места, што шырака раскінулася па ўзвышшах і нізінах абапал досыць ладнай і прыгожай рэчкі (М. Цэлеш. Галчыны дзеці ХБ, 160).

Шыхт [ст.-бел. шйхь, шыхь, шйкь строй, парадак; польск. szyk < с.-в.-н. schicken] м. Шарэнга, рад. Можна было чакаць поезд князя на дарозе, але на вузкіх лясных шляхах цяжка разгарнуць у баявыя шыхты харугвы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 320).

Шыхтавацца незак. Шарэнгавацца. Ад’ехаўшы ад Кежмарка тры вярсты, прыкмецілі з пагорка пагоню, аднак невялікую. Князь загадаў шыхтавацца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 340).

Шышак [ст.-бел. шйшакь, шышакь — шлем; польск. szyszak < венг. sisak] м. Старажытны воінскі шлем, які заканчваецца вастрыём з шышкай наверсе. Крыжакі, у жалезных шышаках, у гулкіх пласцінкавых даспехах, падобныя да жахлівых мерцвякоў-наўя, тупалі пад зладжаныя ўдары барабанаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 526). Але вось дабеглі, прыставілі драбіны, палезлі, паказаліся над гароднямі рагатыя шлемы ворагаў, шышакі наўгародцаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 29). // Верхняя частка гэтага шлема, якая мае выгляд шышкі. На самым шышаку шлема дзірачка, яе зрабіла белагвардзейская куля (В. Хомчанка ТСБМ, V, 435).

Шэздар м. Усходні музычны інструмент. Або пастух засмучоны ударыць Спрытнай рукою па струнах шэздара Песня славянская рэхам пальецца, У змучаных сэрцах яна адгукнецца (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв., 249).

Шэлег (шэлёнг) [ст.-бел. шелег'ь, шелягь, шелюгь; ням. Schilling] м. Беларуская, польская і ўкраінская назва нізкапробных замежных сярэбраных і медных солідаў XV-XVIII стст. (сярэбраны шэлег Рэчы Паспалітай прыраўноўваўся да 1/3 гроша, з 1766 г. сярэбранаму грошу адпавядалі 22,5 медных шэлега), а таксама папулярная назва капейкі на поўдні Беларусі і на Украіне ў XIX ст. I іх [маладых] зноў пачалі абсыпаць хмелем, жытам, кветкамі, а скарбовец княжы ішоў за імі і сыпаў ў натоўп грошы літоўскія — дэнарыі, пенязі і шэлегі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 548). Хто йдзе, едзе не мінае; Хто праснак, хто грошы; Хто старому, а дзяўчаты — Шэлег механошы (Я. Купала. Кацярына 36. тв., V, 398)... купіць каня ён [Святазар] не хацеў — зберагаў кожны шэлег дзеля аднаўлення храма (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 273). Траслі датуль, покуль шэлегі не знайшліся (А. Карпюк. Белая дама — БД, 371). А бацька толькі што выплаціў арэнду, іў хаце не было болей ані шэлега (С. Грахоўскі ТСБМ, V, 436). Гэта былі землі на поўдні. Тыя, што праз дваццаць год былі прададзены за два мільёны. Акіму яны не прынеслі і шэлега (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 161). [Лейба:] Hi шэлега; з ласкі панскай Маё ўсё багацце (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 422). Хацелася мець лішні шэлег, а страціцеўсё (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 282).

0 Ані (і, ні) на шэлег ніколькі. Яму б жонцы даць добра ў косці, каб хвастом перад чужымі не круціла. А ён усё шкадуе. А тая яго за гэта святым ды добрым лічыць, а павагі ані на шэлег (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 60). Хмары спалі ці прапалі I на шэлег не зважалі Hi малітваў, ні тых слоў (Я. Колас. За дождж 36. тв. у 12 т., III, 27). А колькіразоў, бывала, лаяліся яны [Сцяпан і бацюшка]. I гэта ні на адзін шэлег не псавала іх крэпкую, вякамі гадаваную дружбу (Я. Колас. Старыя падрызнікі 36. тв. у 12. т., IV, 123). Гарэлага шэлегу не варты тое, што шэлег цана. «Жыццёўжо гарэлага шэлегу не варта, — казаў [баярын] Жывене. Душачка мая і так на адной нітцы тут затрымалася, можа, каб убачыць, што з нашай зямлёй станецца» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 67-68). На якія (такія) шэлегі — за што. [Іван:] Яму дасцё. А ўсім іншым хто дасць? На якія такія шэлегі яны вучыцца будуць? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 269). Шэлега не даць не падтрымаць фінансава. ..тыя, хто шэлега не даў на дзяржаўныя справы.., — яны абвінавачваюць яго — свайго караля (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 6). Шэлег цана каму, чаму — нічога не варты. [Князь:] Сотня статуй. Некаторыя з механізмамі. He будзеш даглядаць, загубіш — шэлег табе цана (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 184).

Шэрбет м. Від салодкай стравы з садавіны. He паспелі падаць чашы з арабскім шэрбетам салодкімі скрылямі садавіны, палітымі замарожанымі ўзбітымі вяршкамі (іх увёў у побыт рамеяў турэцкі султан, што прыехаў да грэкаў пасля разрабавання Багдада манголамі ў 1258 годзе), —якубег кіроўца двара і прашаптаў штоў двор прыехаў намеснік прэпазіта Роберт (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 204).

э

Эгзэмпляр м. Экземпляр. А найперш ёсьць там, — казаў ён [чыноўнік], — летапісы Полацкага княства, і нават летапіс пісаны рукой сьв. Еўфрасіні, праўдзівы эгзэмпляр г. зв. «Повесьці врэменных лет» (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 82).

Эканаміст м. Прыхільнік эканамізму. [Меншавіцкая арганізацыя] ішла ў адным радзе з усімі варожымі пралетарыяту элементамі — эканамістамі, ліквідатарамі, сацыял-шавіністамі («Звязда» — ТСБМ, V, 443).

Эканаміцкі, прым. Эканамічны. Сабраць у сьвеціў адных сваіхруках столькі грошы, каб, напрыклад ... купіць усю Вільню, і потым з гэтымі грашамі рабіць эканаміцкае адраджэньне Беларусі (М. Гарэцкі. Рунь Р, 4-5).

Эканомія [ад гр. оікопотіа кіраванне гаспадаркай] ж. 1. Памешчыцкая гаспадарка капіталістычнага тыпу. Крыху пазней.. [горад Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік («Помнікі» ТСБМ, V, 444). // Кантора, сядзіба гаспадаркі (разм.). Падпаліўшы эканомію, палонныя салдаты ўцякаюць на радзіму, каб тут па ленінскаму закліку ладзіць новае жыццё (Д. Бугаёў ТСБМ, V, 444).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі назва некаторых дзяржаўных устаноў, якія ведалі гаспадарчымі справамі.

Экзарх [гр. exarchos — начальнік, намеснік] м. 1. Намеснік імператара ў якой-н. вобласці Візантыйскай імперыі ў канцы V1-VII стст. // У тэксце: візантыйскі імператар. Экзарх, выслухаўшы яго [Нікіфара], выступіў наперад (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 219).

  1. У Візантыйскай імперыі епіскап, які кіраваў хрысціянскай царквой.
  2. У Старажытнай Грэцыі кіраўнік жрацоў пры храме.

Экзекуцыя [ст.-бел. екзекуцйя, екзекуцыя, экзэкуцыя і інш.; лац. exsecutio выкананне] ж. Выкананне судовага ці адміністрацыйнага прыгавору (пакаранне смерцю і пад.). Гродзенскі губернатар робіць экзекуцыі, пасылае на падаўленне хвалявання войскі і размяшчае іх па дварах за кошт галодных іраздзетых сялян (I. Лушчыцкі ТСБМ, V, 446).

Экіпаж [фр. equipage} м. Агульная назва лёгкіх пасажырскіх павозак. Шэсць тыдняў назад пад экіпаж.. [Норава], калі ён ехаў з дакладам да губернатара, кінулі самаробную бомбу... (У. Мехаў ТСБМ, V, 444). Пасадзіла.. [Эльза] мяне ў свой экіпаж фаэтончык такі чорненькі, ён і цяпер пад паветкай у яе стаіць, я табе пакажу яго калінебудзь, на рысорах, колы гумовыя, — і пакаціла, павезла (Б. Сачанка ТСБМ, V, 446). У гэты момант яны [сяброўкі] пачулі, як нейкі аграмадны экіпаж спыніўся ля ганка. Падхапіліся абедзве: бачаць — карэта, а ззаду яе лёкай (Ян Баршчэўскі. Апавяданне сёмае: Вогненныя духі Выбр. тв., 188).

Эксдзекабрыст м. Колішні дзекабрыст. ..жыўу нашым баку п. Пушчык, абывацель, расіец, эксдзекабрыст, скінуты з палкоўніка гвардыі ў салдаты (значыць, мучанік ідэі, сын свабоды) (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 516).

Эксдэвізія ж. У Вялікім княстве Літоўскім судовы разбор справы, звязанай з даўгамі, якімі быў абцяражаны нейкі маёнтак. Ключ Глускі быў Юдыцкімі вельмі абдоўжан і перайшоў ужо некалькі эксдывізій, але п. Кароль дагледзеў, што першая з гэтых эксдывізій, на каторай апіраліся ўсе пазнейшыя, мела нейкія нефармальнасці і не была зацверджана (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 528).

Экслегіяніст [польск.] м. Былы легіянер. Учасце ў ёй [эксдывізіі] прынялі людзі вельмі часамі падазронай славы, як Юзаф Свіда, Ігнат Тукала (..Естка экслегіяніст, каторы здабыў на вайнеразам з лаўрамі напалеонаўскімі грамадную суму наполеондараў) і іншыя, а найгоршым быў маршалак Бжазоўскі, банкарт аднаго з Юдыцкіх, каторы адпрысягнуў праўнасць скрыптаў натуральнага свайго бацькі, выданых ахмістрыні Бжазоўскай, гэта значыць, сваёй матцы, аб каторых агульнавядома, што былі фікцыйныя (А. Абуховіч. Мемуары Зан., 528-529).

Элзевіры мн. Кнігі, надрукаваныя ў друкарні Эльзевіраў у Галандыі (XVI-XVII стст.), якія вызначаліся дзівоснай прыгажосцю і вытанчанасцю шрыфтоў. — Набярэ такі кніг, носіць, носіць — ніхто не купляе. To ён тады ў двары вогнішча раскладвае і «час абнавіць таварац». I пайшло ўсё ў полымя. А тут глядзі элзевіры, масонскія выданні, «Духоўны рыцар» (У Караткевіч. Зброя 43, 305).

Элінскі, прым. Які мае адносіны да элінаў. [Стары грэк]: Здароўе рымлянца! Хай Рым жыве, новы пан светаўладны, Элінскай славы праслаўны наследнік! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 90).

Эліны мн. Назва старажытных грэкаў. [Нікіфар:] Уратаваць нявінную істоту, урэшце, проста прыгажосць — хіба не абавязак кожнага эліна? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 209).

Эміграваць незак. Эмігрыраваць. Гэтая стараверная, з высокай культурай, інтэлігенцыя, брыдзілася змагацца забойствамі з новай верай і эмігравала ў глухія пушчы на ўзьмежжа старавернай і аднавернай зь імі Жмудзі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 80).

Энцыкляпэдыста м. Энцыклапедыст.

А Беларус-энцыкляпэдыста'. Адышоў ад нас натхнёны рамантык волі, выдатны беларус-энцыкляпэдыста, патрыёта й першарадны нарысісты-пісьменьнік! (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч ХБ, 215).

Эпалет [фр. epaulette ад ёрайіе — плячо] м. У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах (С. Александровіч — ТСБМ, V, 469).

Эпарх [гр. eparhos] м. Граданачальнік Канстанцінопаля ў часы Візантыйскай імперыі, які ажыццяўляў судова-паліцэйскія функцыі. Нікіфар назаўтра ж падаў скаргу эпарху горада (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 192). Усе яны — чырванашчокі, нізкі эпарх — прэфект горада; мажны, на галаву вышэйшы за іншых этэрыярх; вёрткі, рыжы, як ліс, лагафет дром, які адказваў не толькі за пошту і знешнія адносіны, але і займаўся дзяржаўнай бяспекай, а таксама тры рыцары-

чужаземцы з непрыхаванай цікавасцю назіралі, як займалі ўказанае еўнухам месца іхнія адказчыкі (там жа, 217-218). Колькі парфіраносных базілеўсаў і базіліс, адважных страцігаў і мудрых эпархаў на самым узлёце жыццёвых сіл, у цвіценні душы і цела раптам, як лёгкі штуршок, адчувалі няўлоўную млявасць пад сэрцам (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 407).

Эпістала [ад гр. epistole пісьмо] ж. Пісьмо. У эпістале за 1913 год Максім Багдановіч.. прыгадаў пушкінскія драмы (А. Клышка ТСБМ, V, 472).

Эргастырыя [гр. ergastdriori] ж. Рамесная майстэрня, крама. [Салім:] Я папрасіў маладога паэта Фоку, які служыць у залаташвейнай эргастырыі, перакласці паэму аб каханні якую толькі што напісаў славуты у Румскім султанаце СельджукаўДжалаладдзін Румі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 171).

Эрцгерцаг [ням. Erzherzog] м. 1. Тытул манарха ў Аўстрыі і АўстраВенгрыі ў 1453-1804 гг. // Асоба, якая мела тытул аўстрыйскай імператарскай фаміліі. Ваявода Збароўскі абяцаў ім дачакацца граматы ад эрцгерцага (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 260).

  1. Тытул прынцаў цараваўшага дома Габсбургаў у 1804-1918 гг.

Эскадрон [фр. escadron] м. Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце. [Каршукоў:] Салдат у Гітлера не шмат. Б'е браніраваным кулаком, атыл — дзіравы. Кінь ты сюды конніцы некалькі эскадронаў, дык да самога Берліна можна ісці без прыпынку... (А. Асіпенка ТСБМ, V, 475). 3 дзесятак старыцкіх хлопцаўпартызан зрабілі ў кустах за вёскай засаду і прымусілі ўцякаць у паніцы цэлы ўланскі эскадрон (Т. Хадкевіч — ТСБМ, V, 475).

Эскулап [Aesculapius лацінізаваная назва старажытнагрэчаскага бога лячэння Асклепія] м. (іран.). Урач, доктар, медык. Юрка наш мясцовы эскулап. Вярнуўшыся з ваеннай службы, а ён там быў санітарам у шпіталі, разгарнуў шырокую медыцынскую практыку (М. Лужанін ТСБМ, V, 476).

Эсмінец м. Эскадронны мінаносец. Служыў .. [Сцяпан], як іраней, у Чарнаморскім флоце, быў паранены, але ўжо вылечыўся і камандуе эсмінцам (А. Кулакоўскі ТСБМ, V, 476).

Эстафета [фр. estafette ад іт. staffa стрэмя] ж. Тэрміновая пошта, данясенне, адпраўленыя конным пасланцом. Аднойчы бацька паслаў мяне з нейкай запіскай да суседа-лесніка, так па эстафеце, ад аднаго да другога перадавалася пошта лясніцтва (I. Шамякін — ТСБМ, V, 477). // Пісьмо, данясенне і пад., якія дастаўляліся такой поштай. О, сапраўды важная спраеа! — усклікнуў Валерый, прачытаўшы першыя радкі эстафеты (А. Якімовіч ТСБМ, V, 477). ..прыехаў жан-

дарскі афіцэр, фельд'егер з эспіафетаю, каб кантраляваць раскладруху паштовых экіпажаў праз павет (М. Віж. Лабірынт Л, 4).

Эсты мн. 1. Старажытнае прыбалтыйскае племя; чудзь. ..зведалі божую ласку Лівонія і эсты (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 244). [Вячка:] Эсты паўсталі на астравах і на мацерыку, і я хачу пайсці ім на дапамогу, але ў мяне мала сілы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 281). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 84).

  1. Эстонцы.

Эсэр м. Сацыяліст-рэвалюцыянер, прадстаўнік дробнабуржуазнай партыі ў Расіі. Быў старшынёй эсэр Чарноў (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 285). Вялікі сорам, як віна, Прыціснуў і шпырнуў набок Усова. Як брудную і мокрую анучу. Так на душы яго было — He йсці да іх (эсэраў) (там жа, 300-301). Меншавікі, эсэры, бундаўцы, здраднікі ўсіх колераў разгарнулі падрыўную работу і ў Магілёве (X. Шынклер ТСБМ, V, 478).

Эсэсавец [ад ням. скарачэння SS (Schutzstaffel ахоўны атрад)] м. Ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей фашысцкай германскай арміі. У Еўнічы сярод дня ўтваралася адступаючая рота эсэсаўцаў ніхто неяк не чакаў гэтага: старыя, жанчыны і дзеці былі дома (Т. Хадкевіч ТСБМ, V, 478).

Этрускі [лац. Etrusci] мн. Старажытныя плямёны, якія ў I тыс. да н. э. насялялі паўночны захад Апенінскага паўвострава і стварылі развітую цывілізацыю, якая папярэднічала рымскай. Тут мы маем такую самую гісторыю, як і ў Італіі, дзе за шмат гадоў за заснаваньня Рыму, жыў еысокакультурны народ Этрускаў (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 96). Аб дзівах мастацтва, промыслаў і навукаў, аб стане высокай асьветы ў Этрускаў, мя сяньня даведваемся толькі з раскопак іхных гарадзішчаў (там жа).

Этрускі, прым. Які мае адносіны да этрускаў. Этруская цывілізацыя загінула ў войнах прыходцаў зь мясцовым жыхарствам (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 96).

Этымалогія [гр. etymologiä ад etymon сапраўднае значэнне слова, ісціна і logos — вучэнне] ж. Раздзел школьнай граматыкі, які ўключае фанетыку і марфалогію. Чарга падыходзіць да вучняў Філюка.. — Вашы напісалі добра. Але па сінтаксісу вашы вучнізначна крапчэйшыя, чым па этымалогіі, — зазначае інспектар (Я. Колас — ТСБМ, V, 480).

Этэрыярх м. У Візантыі начальнік імператарскай гвардыі, варты. Аднак імператар, які на пасадах эпарха і этэрыярха змяніў нямала лацінянаў, упарта пакідаў месца галоўнага коміта за мужам прыўкраснай Еўдакіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 205). 608

Этэрыярх не браў у сваю варту, якая абараняла горад, ніводнага з візантыйцаў (там жа, 220). Такі адважны, такі мудры воін, як ты, мог бы з поспехам служыць у Канстанцінопалі, быць самім этэрыярхам, начальнікам імператарскай гвардыі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 407).

Эшалён м. Эшалон. А цяпер як кулакоў, нацдэмаў, непажаданы элемэнт з пагранічча эшалёнамі звозілі... (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 146).

ю

Югуры мн. Уйгурскае племя з Туркестана, якое ў 999 г. пакарыла Бухару. -Праклятыя югуры! прашаптаў нехта побач. — Невукі, якім бы хацелася зрабіць такім ж і нас, іранцаў! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 217).

Юдоль ж. (кніжн.). Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі; жыццё з яго нягодамі і смуткам. О зямля, святая калодніца.. мужнасці.. юдоль! (У. Караткевіч ТСБМ, V, 484). [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямноіі юдолі («ЛіМ» ТСБМ, V, 484). Але неаднолькавую юдоль бог дзецям сваім зямным рыхтуе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 159).

Юнкер м. У царскай Расіі радавы, унтэр-афіцэр з дваран, выхаванец ваеннага вучылішча. Клічуць работнікаў: «Прыйшоў час». Час выступаці ўраз Проці царату, Проці ворагаў працоўнага люду, Юнкераў, бандытаў, узурпатараў (Я. Купала Ленін, V, 282). Праз некалькі імгненняў чалавека, які кінуў бомбу, ужо трымалі паліцэйскія і казакі, да іх беглі праабражэнцы з юнкерамі (У Арлоў. Далёка да вясны МКГ, 263). // Вучылішча, якое рыхтавала юнкераў. На самай-жа справе, як потым казала настаўніца, ён [Курылка] паступіўу юнкеры (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 252).

я

Явіць [польск.] зак. Паказаць, выявіць. [Псіха]: (быццам гэтыхувагаў не чула). Ён [Эрос], як захоча, спапеліць і стравіць, А як захоча, ў цішы сябе явіць, I як захоча, ўзвысіць і збавіць! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв„ VII, 101).

Ягамосць, ягамосьць, ягомасць і ягомасьць ж. 1. Пан, васпан. Даніла вылаяўся ў злосці, надзеў паходны свой пільчак, Схаваўшы сціснуты кулак, Ды ў двор ідзе да ягамосця (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 39). А ягомасць заручыны справіць гатовы, He спытаў609

шы пачуццяў... дзявочага сэрца! (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям’я Тв., 246). [За Вольгай] ішоў таўставаты ягомасць у чорнай кепцы (П. Пестрак ТСБМ, V, 490). 3 чым завітае пан ягомасць? 3якою прыйдзе ліхатой? (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 57). Зьлез Сымонка ды із скрыпкай За «ягомасьцем» ідзе (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 130). // (алегар.). У адносінах да «ваўка». [Баран]: Мяне са скуры абдзіраць так без пары Лішні труд, вяльможны пане; На то ёсць спосаб дагаднейшы, Што і мучэння мне убавіць, I для ягомасця лацвейшы (Я. Купала. Воўк і баран 36. тв., I, 399).

  1. Пра незнаёмага мужчыну (разм.). Неўзабаве Руневіч заўважыў у натоўпе белую варону дзіўнага ягамосця ў цывільнай нетутэйшай вопратцы (Я. Брыль ТСБМ, V, 489).
  2. Форма звароту да пана ці каго-н. I спытаўся пан замковы: Гэта ён музыка й ёсьць? — Ён, ён самы, ягамосьць (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 130). Дарогу жмы знаемДа вас, ягамосці, Да вас будзем ездзіць Мы часта ў госці (А. Русак ТСБМ, V, 489). [3-і падарожны]: А я скажу вам, ягамосці: Сыходзіць з поля маладзец (Я. Купала. На папасе 36. тв., VI, 162). «Брава! Брава! Ахрысцілі! За такое ж цуда Барыша нам, ягамосцю! Чуеш, ахрышчоны? Барыша стаў!» (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 420).Ага!.. чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? (Я. Колас ТСБМ, V, 490).

Д Панове-ягамосці'. Убеглі ўзрушаныя госці. Пан Глыкка цопнуў капялюш, Iразам выгукнулі: Юш! Вайна, панове-ягамосці! (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 223).

Ягляны [польск.], прым. Прасяны. Бадзялася тут жа лямешка густая, Пансак — ягляная са скваркамі каша, To яда мужыцкая! — то пацеха наша! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы -Тв., 214).

Ядальня ж. Сталоўка, сталовая. Я ж есці хачу, да ядальні іду... (М. Гарэцкі — ТСБМ, V, 490). На першым паверсе замка, там, дзе былі кухня і ядальня, пачулася ціхае бразгаценне (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 357).

Ядваб [ст.-бел. едвабь; польск. jedwab з чэш.] м. (паэт.). Шоўк. ..старэйшая дачка, якая звалася Анэля, мела чорныя валасы, стройную постаць, жывы пагляд; прырода яе надзяліла так шчодра, што каштоўныя аздобы і ядваб даяе прыгажосці нічога дадаць не змаглі б (Ян Баршчэўскі. Драўляны дзядок і кабета Інсекта Выбр. тв., 284). Гандлёвая плошча з ратушай была запоўненая людзьмі, у крамах прадаваліся таеары з замежных краін, прылаўкі згіналіся пад кукламі адамашка і белі, ядвабу і мяхоў (В. Іпатава. Чорная княгіня MX, 292). Яны [маладыя] выйшлі з царквы; ён — у лазуровым шаўковым каптане і шапцы, абітай собалем, яна у чырвоным адамашкавым летніку 610

з брамамі аксамітнымі і намітцы, вышытай таксама чырвоным ядвабам (В. Іпатава. Альгердава дзідаАД, 548). Ім [дзецям і ўнукам] ядваб ужо давай, He хочуць паркалю (Я. Купала. Як я малада была... 36. тв., IV, 280). ..рознакаляровыя стужкі на вяршаліне ўзгорка ўспыхвалі чырванню і ядвабам сярод зеляніны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 357). // вобразн. За каляінкамі для калёс шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу (ІД. Гартны ТСБМ, V, 490).

А Ядваб-кужэль'. За кросны ненагляднай сесці трэ' было Ядвабкужэль сівенькі ткаць (Я. Купала. Яна і я 36. тв., V, 120).

Ядвабны, прым. Шаўковы. [Мацейка]: Чаму Каську не любіць, Калі Каська ладна: Хвартух новы, паркалёвы, Спаднічка ядвабна! (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 254). Сам агонь у полі тлее, Нічагусенька няма. На Соф’і была жоўтая ядвабная кашулька (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 25). Астаўсяў памяці трошкі прыспушчаны з галавы чорны, шырокі, здаецца, аксамітны, а можа ядвабны шалік («Маладосць» ТСБМ, V, 490). Паміж імі было шмат гожых жанчын у аксамітных і ядвабных кабатах, з караблікамі на галовах (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 377). Тчэцца сіні шнур ядвабны I спакойны такірух! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 46). / у параўн. Заграбае пракосы дзяўчына... Сонца кос яе пасмы залоціць. Яны ззяюць красою ядвабнай (А. Гурло ТСБМ, V, 490).

Ядзь ж. Яда. Гэта была, вядома, прынада, любімая ядзь усіх дзікоў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 85).

Ядынка ж. Ёд. Пабеглі да настаўніцы па ядынку. Тая сама прыйшла зрабіць апатрунак (М. Цэлеш. Воўчым сьледам ХБ, 196).

Язык м. Племя, народ. Што нам забаронена стаць языком? — запытаў Усяслаў. Але кім? Нават Богам? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 263).

0 Прытча ва языцах — прадмет усеагульных размоў, абгавораў, кпінаў і пад. Усё Азярное ведае, што Бадытчык кулак, што яго скора знімаць будуць. Там — гэта прытча ва языцах (М. Лобан. Гарадок Устронь ЭСФ, 317).

Язычнік м. Паслядоўнік язычніцтва; ідалапакланяльнік. Хрысціўся Елісеем у гонар забітага язычнікамі духоўнага настаўніка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 79). // (лаянк.). Язычнік ты! Паганец! На хлеб плюеш! (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 57).

А Родзічы-язычнікі: Хаця тое паяднанне толькі пачыналася, і нездарма на хрышчэнне не прыехалі родзічы-язычнікі, што спадзяваліся захапіць ягоныя [Міндоўга] землі, а цяпер трымцелі перад новым узвышэннем моцнага, як ніколі, князя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 39).

Язычніца, ж. да язычнік. «Яна [Жывена] ж язычніца, слаўны мой Войшалк! — казала яна [цётка], прыжмурваючы вочы, як прыгожая пушыстая кошка. I не проста язычніца, а будучая жрыца» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 40). Бірута паходзіць ад першай жонкіГедзіміна, язычніцы Віды, дачкі Відзімунта (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 321).

Язычніцкі, прым. Які мае адносіны да язычніцтва, язычнікаў, належыць ім. Найбольш старажыпіныя купальскія песні, відаць, тыя, што ў паэтычных вобразах данеслі да нас водгукі язычніцкіх вераванняў (Я. Саламевіч ТСБМ, V, 494). Паўсюдна наступала хрысціянства, яно шырылася і на тыя землі, што былі язычніцкімі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 424). Адчайныя намаганні Ягайлы і Вітаўта, думаў Юнгінген, лішні раз сведчаць пра абмежавасць іхнага язычніцкага розуму (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 296).

Язычніцтва н. Рэлігія, заснаваная на пакланенні шматлікім багам у адрозненне ад хрысціянства, мусульманства і г. д.; ідалапаклонства. Няма хлусні і ў заявах пра язычніцтва Жмудзі, якая не жадае пакідаць старую дзедаўскую веру, забыцца на ранейшых багоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 228). А вакол іхусіх [гарадоў], мацней, неадольней сціскалася тэўтонская пятля, адрывала князёў ад любага імі язычніцтва: шукаючы ў немцаў дапамогі, хрысціўся Вікінт, жамойцкі князь, следам за'ім Таўцівіл, Міндоўгавы братаніч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 53). ..падсечаныя карані не толькі язычніцтву ў краі, але і таму, што назбіралі продкі... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 303). На ўрачысты прыём я [жрэц] не быў запрошаны. А гэта яскрава казала аб тым, што маё значэнне — і значэнне язычніцтва падае (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 423).

Яймосць м. Тое, што ягамосць.-Ярэма!.. Зрабіўшыўсё, бяжыў Вільшану: Яймосці трэба. He марудзь! (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 415).

Якабінства н. Характар думак і дзеянняў, уласцівых якабінцу чалавеку рэвалюцыйных перакананняў; вальнадумцу. Дэманстратыўна заняўся пакланеннем таму, што ён разумеў пад екацярынінскім духам і што на самай cnpa.ee было якабінствам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 165).

Ялань ж. Лясная паляна. Пахавалі яго [Рацібора] на ялані, там, дзе ўжо былі магілы абшчыннікаў з гарэлай Весі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 101).

Ялмань ж. Шабля, пашыраная і часам уцяжараная на канцы. Азіяцкія, прамыя, як меч, шаблі і шаблі булатныя, змеепадобныя; персідскія, вузкія, як аер, і вострыя, як джала; турэцкія ялмані са сталлю, якая ідзе блакітнымі зорачкамі; ятаганы, падобныя на сярпы і прызна612

чаныя, як і сярпы, для ўдару ўвагнутым бокам; прыдняпроўскія беларускія дзіды паўтарачнай даўжыні і таму прызначаныя для кідання нагой, з пад'ёму ступака, і беларускія іклы,.. іклы, прызначаныя для смяротнайрукапашнай у цеснаце (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 12).

Ялмужна [ст.-бел. ялмужна; польск. jalmuzna} ж. Міласціна. ..і вось яна [Рагнеда] першая на Русі манашка, сама паліць печ, сама гатуе, жыве ялмужнай (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 93)... сквапны лічыць грошы, жабрак просіць ялмужну (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 181). / у параўн. Усе яны [жонкі] роўныя, усіх ён аб'язджае па кругу, раздаючы, як ялмужну, сваю начную любоў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 41).

Ямскі, прым. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў. Каля аднапавярховага будынка ямской станцыі стаяла запыленая — хоць ты пальцам на ёй пішы — паштовая карэта (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 300). Яны вылезуць з яго [цягніка] недзе ў Дне і пойдуць дабірацца да Прыдняпроўя ямскімі коньмі (У. Караткевіч. Зброя 43, 356).

Ямшчык [ст.-бел. ямй(йкь; руск. ямйрік < цюрк. jam} м. Фурман на ямскіх конях. Ямшчык па трыгельт явіўся. Узяў шастак дый пакланіўся (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума Тв., 364). Ямшчыкі і фурманы, кінуўшы седакоў, пачалі нахвостваць коней па дарозе на Маскву, а за імі каціўся шэры натоўп (У. Караткевіч. Зброя -43, 340).

Яндоўка [ст.-бел. ендова] ж. Вялікая медная пасудзіна для захавання віна, піва, мёду. У бочках, яндоўках і ўсякай пасудзе, Каб не выбіралась гарэлка, мёд, піва (В. Дунін-Марцінкевіч. ***3аўтра спаса, кажуць людзе... Тв., 426).

Янчарка [польск.] ж. Ружжо. Казака ту ж Навума паклікаў [ваявода]. Гэй, казача, ты, хаме, Чамуў садзе пры браме Hi сабакі няма, ані стражы?! Браць мне торбу барсучу 1 янчарку гайдучу, Цягні стрэльбу-гвінтоўку мне ўраз жа! (Я. Купала. Ваявода 36. тв., III, 338).

Янычары [ст.-бел. янйчарь, янчарь; тур. уепісегі новае войска] мн. Асобныя часці рэгулярнай турэцкай пяхоты, што існавалі з другой паловы XIV ст. да 1826 г. (разам з атрадамі конніцы складалі аснову пастаяннага войска Асманскай імперыі). Хлопчыкаў з васьмі гадоўмеліся выхаваць на янычар (А. Карпюк. Белая дама — БД, 277).

Ярлык [ст.-руск. ярлыкк, ст.-бел. ярлыкь, ерлыкь, ярылыкь — ханская грамата; тат. jarlek распараджэнне, загад] м. 1. У XIII-XV стст. на Русі грамата, пісьмовы загад хана Залатой Арды падначаленым свецкім і духоўным феадалам. Колькі высілкаў было зроблена, каб за-

ваяваць ярлык на вялікае княжанне маскоўскае (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 601-602).

  1. Пісьмовае распараджэнне аб выдачы чаго-н.

Ярмолачка ж. Памянш.-ласк. да ярмолка. Эх, ярмолачку-б дадаць'. Кім ты стаўся-б не згадаць! (Я. Колас. Сымон Музыка CM, 96).

Ярмолка [ст.-бел. елмурка, ермылка\ польск. jarmulka < тур. jaymurluk] ж. Назва традыцыйнага яўрэйскага галаўнога ўбору (кіпы) у Польшчы, Беларусі і Украіне. I, як не маш у дварэ маскоўска жаўнера, Жыдоўскія ярмолкі, чырвона каўнера, Скажа, што ён [бадзяга] із войска польска, — неўзначаі Прыбадзяўся, штоб косці злажыць ў родным краі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 449). Стары сядзіць на ганку ў ярмолцы, з акулярамі на носе (3. Бядуля. Язэп Крушынскі 36. тв. у 5 т., IV, 120). ..у беларускім музэі газэты «Наша ніва» жыдоускія журналісты убачылі цэлую калекцыю малюнкау старасьвецкіх жыдоускіх сінагог у беларускім будоуніцкім стылю, калекцыю сінагогальных ліхтароу і пасудзіны мосенжовыя і сярэбраныя з мейсцовай арнамэнтыкай, калекцыю стылевых ярмолак (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж, 26). Збянтэжаны Рувін узнімаўся і зноў садзіўся, зрываў з галавы ярмолку і зноў надзяваў (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 303). Ен [рыбак] быў у чорнай аксамітнай ярмолцы, у шабасовай халадайцы, з шапкай у руцэ (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 90). У яго [татарына] чорныя вочы, сівая барада і чырвоная ярмолка на голенай галаве (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 232).

Яруха [стараж.] ж. Раз’ятраная жанчына. [Лятонка:] Чараўніца чуе, як трава расце, а ты гэткую яруху пакуль што не супыніш... (В. Іпа_ тава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 77).

Ярыжкі (ярыгі, ярыжныя людзі) мн. адз. ярыжка, м. Некаторыя катэгорыі насельніцтва Расіі XVI-XVIII стст.: халопы, збяднелыя сяляне і пасадскія людзі, якія займаліся наёмнай фізічнай працай (чорнарабочыя, грузчыкі, бурлакі). Н (разм.). П’яніцы, шынковая галота.

А Ярыжка-валацуга'. Ярыжка-валацуга не будзе ў полацкай Сафіі адбіваць паклоны ўсявышняму (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 14).

Ярынны [ст.-бел.], прым. Блакітны. ..падышоў [князь] да пляменніцы, адабральна агледзеў тонкі стан: «Прыгажуня вырасла ... Iколер ярынны табе ідзе... Нядоўга будзеш хадзіць у дзеўках...» (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 108).

Ясельнічы м. Прыдворны чын у Маскоўскай Русі XV-XVII стст.; асоба, якая мела такі чын. Ад злога вока, варажбы і ўсялякага нядобрага чарадзейства ахоўваў вяселле ясельнічы дварэцкі Зміцер Пешкаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 45). // 3 пачатку XVII ст. асо614

ба, якая стаяла на чале Канюшаннага прыказа, а таксама ведала царскім псовым паляваннем.

Яснавяльможнасць м. Тое, што яснавяльможны. Стаміўся я, ваша яснавяльможнасць. Адпачыць бы хацеў... (У. Караткевіч. Зброя 43, 165).

Яснавяльможны, прым. 1. Ганарова-пачцівае найменне польскіх паноў. [Навум]: А яснавяльможны пан пісар так на яго накрычаў, што аж мне ў вушах і цяпер звініць (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв., 21). Умеюць гнуць, сціскаць і трэсці Яснавяльможныя паны (Я. Колас ТСБМ, V, 505). II Форма звароту да пана. «Ігра дасканалая, яснавяльможны пане! дасканалая!» прыцмокваў ён [ксёндз] тлустымі губамі (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 89).

  1. У значэнні наз., м. Украінскі гетман ці польскі пан. А яснавяльможны на кані шыкоўным Блісне булавою-мора закіпіць... (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 431). Людзі голасам галасілі ад панскай ласкі. Шукалі дзе якую ўправу на яснавяльможнага (Р. Сабаленка ТСБМ, V, 505).

Ясне [польск.], прым. Знатны, вяльможны. // (іран.). [Падростак]: Ці ж аслепла, ясне пані? — Тут і чорт цябе не чэпіць (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв., VI, 99). II (алегар.). Зварот да «ваўка». [Баран]: Знаю, знаю, ясне пане, Тваю воўчую натуру. Але пакуль здымеш скуру, Адну просьбу к табе маю: Ты не еж мяне, як знаю, Рвучы мяса па куску, А -ўсяго, за адным махам: Есці ж так не стыд ваўку (Я. Купала. Воўк і баран 36. тв., I, 398).

Ясне-пан, яснепан [польск.] м. Яснавяльможны пан. Гэта йдзе Тарас-нявольнік, Служка ясне-пана, Пан у золаце. Ен бедны, Босы, абарваны (Я. Купала. Тарасова доля 36. тв., V, 209). А здаецца ж кат на кату Ясне-паны селі I катуюць ад нядзелі Да новай нядзелі (Я. Купала. Суд ідзе 36. тв., IV, 217). // Форма звароту да пана. ..жыд сагнуў спіну: «Не жартуйце, яснепане!» (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 419).

Ясне-панна ж. Шаноўная, яснавяльможная панна. [Якім]: (робячы папяросу). Ці ясне-панна Паўлінка пазволіць мне закурыць пры ёй? (Я. Купала. Паўлінка36. тв., VI, 182).

Ясны, прым. Знатны, вяльможны, багаты. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасцінца і абяцае прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку (П. Мядзёлка ТСБМ, V, 505).

Ясыр [ст.-бел. ясырь, ясйрь — здабыча, палон; тат. jäsir, тур. esir] м. 1. Палон, няволя. Айчыну ўбраўшы ў пажарышчы, Сынам прыпомніўшы ясыр, — Спраўляйце [крывапійцы] з груганамі йгрышчы На косцях братніх наўвесь мір! (Я. Купала. Перад вісельняй 36. тв., II, 55).

  1. Здабыча. Юлій Цэзар сабраў легіёны ды вырашыў адбіваць у туркаў ясыр (А. Карпюк. Белая дама БД, 296).

Ятаган [тур. yatagan} м. Сякучая і колючая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная з XVI ст. у туркаў, арабаў і персаў. ..і часам яму [Гусоўскаму] здавалася, што ён таксама ўмее за сорак крокаў прыкалоць чалавека да сцяны сваім ятаганам (У. Арлоў. Час чумы МКГ, 52). Азіяцкія, прамыя, як меч, шаблі і шаблі булатныя, змеепадобныя; персідскія, вузкія, як аер, і вострыя, як джала; турэцкія ялмані са сталлю, якая ідзе блакітнымі зорачкамі; ятаганы, падобныя на сярпы і прызначаныя, як і сярпы, для ўдару ўвагнутым бокам; прыдняпроўскія беларускія дзіды паўтарачнай даўжыні і таму прызначаныя для кідання нагой, з пад’ёму ступака, і беларускія іклы, ..іклы, прызначаныя для смяротнай рукапашнай у цеснаце (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 12). I мужык міжволі гуляў ятаганам, зноў насаджаным на дрэўца (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 313).

Ятво н. Страва. Наш селянін дагэтуль кажа на страву «ятво», славянскае яство, яства (В. Ластоўскі. Лябірынты -Тв., 80).

Ятка [ст.-бел. ятка — мясная лаўка; польск. jatka\ ж. Навес, пад якім гандлявалі на базары, ярмарцы; гандлёвая палатка. Выйдзеце з гэтага пакою на рынак і спытайце, дзе прадаюць ядомыя рэчы? Усякі вам адкажа: -у ятках (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 80). Звінелі макітры. Звінелі ўедлівыя жаночыя галасы ад ятак (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 285). Сярод натоўпу стаяла вялізная ятка, крытая белым ядвабам (У. Караткевіч ТСБМ, V, 506). Н Месца, дзе прадаюць мяса; мясная лаўка, прылавак. За сценамі.. [астрога] разбегся шырокі рынак з рознымі крамамі і мяснымі яткамі (X. Шынклер ТСБМ, V, 506).

Яхант м. Даўнейшая назва рубіна і сапфіра. Блішчаць паясы, фібулы, мігцяць таямніча і зазыўна яханты і перлы на шыйках дачок (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 321). ..памочнікі ўжо трымалі напагатове шлем з пушыстымі лебядзінымі пёрамі над забралам, круглы скураны шчыт з вялікім зялёным яхантам усярэдзіне (В. InaTasa. Альгердава дзіда АД, 539). У скупых промнях слабога асенняга сонца бліснулі грані з сямю яхантамі ў тонка вырабленых гняздзечках вакол постаці святога на кані, што дзідай пратыкаў змея (там жа, 604).

Яцвягі, яцьвягі і ятвягі (судовы, судзіны) мн., адз. яцвяг, м. Група заходнебалцкіх плямёнаў, якія ў I пачатку II тыс. н. э. жылі на тэрыторыі паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў (як самастойны народ яцвягі зніклі ў выніку працяглай агрэсіі з боку палякаў, валынцаў, крывічоў, а потым і Тэўтонскага ордэна; канчаткова зніклі ў 1283 г. пасля падаўлення немцамі прускага паўстання)... натоўп рассунуўся, блі616

жэйшыя ўбачылі, што гэты паранены чалавекСтась Матуш, яцвяг (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 318). Ваявалі яцвягі супроць кіяўлянаў, палякаў, а потым з крыжакамі. Ад Палесся да Вільні, ад Горадні на Навагрудак — гэтая ўся зямля звалася Літвой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 175). Слава ўдачлівага воя суправаджала яго [Міндоўга] ужо многія гады, яшчэ дзяўчынкай чула яна [жрыца] сказы-пераказы пра ягоныя перамогі над тэўтонамі, палякамі ды яцвягамі, і, як дзяўчынка, трапятала перад ім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 31). Былі сярод іх [новагародцаў] і цёмнавалосыя мабыць, яцвягі (там жа, 35). А ў жамойтаў іншыя [багі], а ў яцвягаў — таксама ceae (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 304). He адны крывічы жывуць там, але шмат іяцеягаў, і прусаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 371). Разам з тым, калі загінулі яцьвягі, загінула і старая дахрысціянская нашая культура (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 80). Беларусы даўно асімілявалі ятвягаў (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 52).

Яцвяжанка, ж. да яцвяг. Кажуць, сталася тое пасля таго, як княгіня ўдарыла яцвяжанку Кудрысу, што служыла ў яе пакаёўкай і захавальніцай куфраў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 484).

Яцвяжскі і ятвяжскі, прым. Які мае адносіны да яцвягаў. Ізяслаў возьме ў жонкі літоўскую ці яцвяжскую князёўну (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 67). Чарнявых сярод беларусаў няшмат. Найчасцей яны сустракаюцца ў Палессі, на поўдзень ад Прыпяці і чамусьці пераважна сярод мужчын, ды яшчэ ў некаторых мясцінах на Гродзеншчыне.., што частка вучоных тлумачыць рэшткамі прымесі ятвяжскай крыві (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 65).

Яць м. Назва літары «'Ь» у царкоўнаславянскім і дарэвалюцыйным рускім алфавіце, што абазначала гук, які пазней у беларускай мове супаў з «е». Шыльды з цьмянымі залачонымі надпісамі, часамі яшчэ з цвёрдымі знакамі і яцямі, старанна абвяшчалі, што за аднымі дзвярыма знаходзіцца майстэрня гадзіннікаў, за другімі — бакалея (Я. Скрыган ТСБМ, V, 507). Думаеце, сапраўдная грамата такая лёгкая. He, ты спачатку папацей, патлумі сабе галаву, каб у яе ўвайшло, дзе трэба «яць» паставіць, дзе «фіту» (I. Навуменка ТСБМ, V, 507). Літара яць заразала нас (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 256). Думкі аб «яць» ня выходзілі з галавы (там жа, 256-257). Але й тут [дома] не пакідала літара «яць». Яна стаяла перад вачыма, нібы крывілася, усьміхалася, пагражала мне сваімі рожкамі... (там жа, 257).

0 На яць хто-што вельмі добры, выдатны па сваіх якасцях. Мотуза пакінь: з яго камсамолец будзе на яць (Л. Калюга. Hi госць ні гас-

падар ЭСФ, 359). [Васіда:] Вось. праійу! Дакуменцікі на яць! Лепш, чым сапраўдныя... (С. Александровіч ТСБМ, V, 507). Сваю рэзідэнцыю Зюмель Абставіў, як кажуць, на яць, каб вораг дрыжаў і не думаў Назад адабранаеўзяць (Я. Колас. Суд у лесе 36. тв. у 12 т., VIII, 258). На яць (рабіць, зрабіць што-н.) вельмі добра, беззаганна, як патрабуецца. Калі хто «бе», ён кажа: «Не! Ляпей вучыся ад мяне, і будзеш ты тады бляяць на яць» (К. Крапіва. Казёл ЭСФ, 259). Ну як жа. хлопцы, рэйд? Усёў парадку, Міхась? — апошнім запытаннем звяртаецца.. [дзядзька Мірон] да свайго брыгадзіра. — На яць! A то што ж бы мы за гаспадары з табою былі? (Я. Скрыган ТСБМ, V, 507).

АНАМАСТЫКА

Алтын-Арда ж. Залатая Арда. Гэта не татарын з Алтын-Арды, ад якога за дзесяць вёрст пахне стэпам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 49).

Альбіён м. Старажытная назва Англіі. Туманны Альбіён... Гэта назва нездарма прыстасавалася да краіны, у якой мы цяпер знаходзімся. Лондан я ўбачыў упершыню праз разрывы воблакаў, якія шырокім патокам плылі насустрач нашаму самалёту (К. Крапіва. Лондан 36. тв„ V, 19).

Амэрыканка ж. Турма ў Мінску ў час сталінскіх рэпрэсій. ..толькі час ад часу нейдзе далёка, мабыць, у «амэрыканцы», аб існаваньні якой ён чуў, нейдзе там ляскалі нейкія зялезныя запоры (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі» ХБ, 130). Кукаваў Кузьма ў «амэрыканцы» досыць доўга, каля дзевяці месяцаў (там жа, 132).

Антанта [фр. entante згода] ж. Імперыялістычны блок Вялікабрытаніі, Францыі і царскай Расіі, які аформіўся ў 1904-1907 гг. і аб’яднаў у ходзе Першай Сусветнай вайны супраць германскай кааліцыі больш за 20 дзяржаў. [Дзяжа]: Я рускі афіцэр, Шаноўны ўража! А рэшту хай яна [Насця] даскажа Больш пікантна I са смакам... Віншую, новая Антанта, — Саюз Расіі з аўстрыякам! (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 12 т., X, 282). Яго [Нявіднага] упэўненасці ў перамозе новага ладу жыцця не парушае факт адыходу Чырвонай Арміі пад напорам польскіх легіёнаў, узброеных на кошт Антанты: гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шматякіх інтэрвенцый супраць Краіны Саветаў даводзіць яму, што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз (Я. Колас. Дрыгва-Др., 181).

Аўзоны м.:

о Зямля Аўзонаў Італія. Прыгожыя ў зямлі Аўзонаў букі і яліны, Аж неба дасягаюць мо іх верхавіны (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на Сон Тв., 380).

Аўкштайція ж. Тэрыторыя, якую насялялі аўкштайты. Твой бацька ціснецца да Аўкштайціі і Жамойтаў, — я паціснуў плячыма. —Іне так проста яго адтуль вывалачы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 353). Мы стаялі перад імі [жрацамі] Шварна з Крыў-горада, Гедр з Аўкштай619

ціі, жрэц багіні Аўшры, яшчэ шэсць жрацоў, якіх я не ведаў (там жа, 380). Яднанне ўласна літоўскіх земляў (Жэмайціі і Аўкштайціі) з землямі беларускімі стала гістарычнай неабходнасцю (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 115).

Аўкштота ж. Тое, што і Аўкштайція. Так, Войшалкавым пачуваў сябе Новагародак, Войшалк быў яго родавым, уроджаным князем, які жалезнай рукой штурхаў у княства Дзяволтву і Дайнову, Жмудзь і Аўкштоты, працягваючы справу Міндоўга (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 311). Язычнікі а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, і Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Нальшчаны верылі ў Шкляную Гару. на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 421).

Барысфен [гр. Borysthenes] м. Так называлі грэкі ў антычны час востраў на паўночным захадзе Чорнага мора. Н У тэксце: назва ракі Днепр. Полаўцы здавілі Кіеву глотку, перакрыўшыў прыморскім стэпеДняпро. Хлеб і соль з Тмутаракані і з Таўрыі не даходзяць да горада. Днепр.. Днепр... Барысфен.. задумліва паўтараў Тарханіёт, смуглай рукой прыгладжваючы кароткую чорную бараду (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 401).

Бахрам м. Так арабы называлі планету Марс. [Купец:] О, ты [Алекса] нарадзіўся пад зоркай Бахрам! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 97).

Белая Русь ж. Гістарычна-геаграфічная назва некаторых зямель сучасных Беларусі і Расіі ў XIII—XVIII стст. (у другой палове XIII ст. так называлася мясцовасць паблізу Прыбалтыкі, у канцы XIV ст. раён полацкіх зямель, на пачатку XV ст. назва ўжывалася адносна пскоўска-наўгародскіх зямель як сінонім Вялікай Русі', у другой палове XV ст. тэрыторый Наўгародскай і Маскоўскай Русі; у XVI ст. заходнееўрапейскія і польскія храністы акрэслівалі яе тэрыторыю паўночнай або паўночна-ўсходняй часткай старажытнай рускай тэрыторыі, адасабляючы яе ад Чорнай і Чырвонай Русі; з XVII ст. назва звязвалася з верхнім Падняпроўем і Падзвіннем, якія раней называліся ў Вялікім княстве Літоўскім проста Руссю; у XVIII ст. назва замацавалася за Магілёўскай і Віцебскай губернямі, пазней распаўсюдзілася на ўсе заходнія землі Русі). Акрамя пілігрымаў былі тут рамеснікі з поўначы.., найміты, разлічаныя па заканчэнні жніва, моладзь з пачынкаў, шкаляры, але галоўную частку гурмы складалі ўцекачы з разоранага, выпаленага татарамі поўдня і сярэдзінных земляў Белай Русі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 282). Hi ў Белай Русі, ні ў Чорнай Русі не толькі сяляне, але і паны, баяры не ведаюць ні стараславянскай, ні лацінскай (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 105).

Гусі, гусі, вырай вольны! Сумен крык ваш, гусі: Леціцё вы ў свет раздольны 3 нашай Белай Русі (Я. Колас. Гусі 36. тв. у 12 т., I, 371).

Буіды мн. Землі сённяшняга Ірана. ..дываны, як і фаянсавы посуд, былі з далёкай дзяржавы Буідаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 67).

Булевічы мн. Зямля на правым беразе верхняга цячэння Нёмана (мабыць, у тым ліку і мясціны каля хутара Балявічы (Балевічы) Хатаўскога сельсавета Стаўбцоўскага раёна). Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволтву, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 85). Паедзем у Булевічы: можа, там ацалела жытло (там жа, 327).

Бурыдан м. Французскі філосаф (XIV ст.), які даказваў, што ўчынкі жывых істот залежаць не ад іх волі, а выключна ад знешніх прычын. У пацвярджэнне сваёй думкі ён узяў для прыкладу асла, які, знаходзячыся на роўнай адлегласці ад двух аднолькавых ахапкаў сена, абавязкова павінен быў загінуць ад голаду, бо пры абсалютнай свабодзе волі ён не зможа аддаць перавагу якому-небудзь з іх.

0 Бурыданаў асёл [фр. l’äne de Buridan} крайне нерашучы чалавек, які вагаецца паміж двума раўнацэннымі рашэннямі ці раўназначнымі жаданнямі. [Кардонскі:] — Язусім у органы не збіраўся, мяне накіраваў райкам камсамола. Бо самяк бурыданаў асёл... Стаяў нараздарожжы, не ведаючы, што выбраць: ці дарагую мне гісторыю, ці такую ж літаратуру, ці журналістыку (С. Дубавец. Мой народ ЭСФ, 63-64).

Вайсковы стан м. Ранейшая назва Млечнага Шляху. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір». Плеяды «Сітцом» або «Вуціным Гняздом», Арыёнаў пояс — «Кігачамі»; тры зоркі, каля Млечнай Дарогі называюць «Пральлямі» або «Зялезны Абруч»; у галаве Млечнай дарогі знаюць «Касьбітоў», а самую Млечную Дарогу называюць «Вайсковым Станам» (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 79-80).

Вайсрутэнія н. Назва Беларусі ў часы нямецкай акупацыі 19411944 гг. Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу, але ўсе, хто толькі мог.. і навет зь іншых панстваў-гаспадарстваў, як Гэсэн, Саксонія, Вайсрутэнія... (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца-ХБ, 198).

Валодша м. Уладзімір (?). — ..але калі не нас, дык нашых дзяцей і ўнукаў можа чакаць вялікая бяда за слепату тутэйшых хрысціянскіх князёў: полацкага Валодшы і Конрада Мазавецкага... задумліва сказаў Усяслаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 142). Валодшу успомнілася, як учора пасля еячэрні гутарыў з ігуменам Лукой (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла ПМЛ, 22).

Валынь (Валынская зямля) ж. Гістарычная вобласць (IXXVIII стст.) у басейне паўднёвых прытокаў Прыпяці і вярхоўяў Заходняга Буга (цяпер тэрыторыя Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, паўночнай часткі Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны, усходняя частка Бельска-Падляскага, Хэлмскага і Замойскага ваяводстваў Польшчы). Чорным шляхам запала, I кроў палілася У Валынь аж (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 448). Разбрылі канфедэраты Па Польшчы, Валыні, Па Літве, па Малдаванах 1 па Украіне (там жа, 414-415). Дзяжа лавіўу захапленні Малюнкаў тых жывую плынь: Яны нагадвалі Валынь I Насцю мілую, Засценне (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 14 т., X, 227). Разлеглы абшар Валыні ў большай частцы пакрыты лясамі, на захадзе ж вачам адкрываюцца стэпы і зусім іншыя краявіды (Ян Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе Выбр. тв., 317). Войска не хапала палякі плюндравалі землі на Валыні, туды ўжо рухаліся лепшыя лучнікі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 431). Далей за ўсіх, на Валынь, у Луцк, быў адпраўлены Любарт (там жа, 458). Выйграюць яны [крыжакі] тут — іх сілы ўмацуюць Падолле і Валынь, усе гэтыя агромністыя землі, дзе глеба, дай ёй толькі вады, родзіць, як магутная багіня плоднасці... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 598).

Варажскае мора [ад вараг\ н. Так на Русі называлі Балтыйскае мора. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 85). — Мне патрэбная поўная перамога і каб рэха ад яе пакацілася да Гарбоў, да Мазовіі і Варажскага мора (там жа, 231). Спрадвеку была Дзвіна полацкім вадзяным ходам у Варажскае мора, на Гоцкі бераг і да паўночных людзей -урманаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 34).

Візантыя ж. Дзяржава, якая ўзнікла на ўсходзе Рымскай імперыі пасля яе распаду ў IV сярэдзіне XV ст. Просты народ захоўваў веру але баярства, паны-рада, усе яны глядзелі на Візантыю альбо на Рым, і плынь паломніцтваў павялічвалася з кожным годам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 424). Я не сказаў табе купцы з Візантыі прывезлі ў замак фурманку, нагружаную багатымі падарункамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 304). Дрэме ў гарэме — ў раю Візантыя, I Скутар той дрэмле, а Басфор бурліць (Я. Колас. Гамалія — 36. тв. у 14 т., X, 503).

Візская зямля ж. Мазовія. [Дзед:] Бо Твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі... «Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі...» А Візская зямля гэта Мазовія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 308).

Вільня ж., адрадз. Вільнюс. Мінск, Маладзечна, Вільня. Якжа знаёмы шлях гэты! (Я. Купала. Еду сягоння я ў Вільню 36. тв., IV, 373). 3 Вілыіі вестку мне [Будрысу] далі (Я. Купала. Тры Будрысы 36. тв., I, 377). Народ з-пад Горадні, з-пад Вільні. Бядою ўзрушаны, журбой (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 226). А Вільня тым часам абудзілася і пачала сваё абыклае жыццё ў рэчышчы паліцэйска-чыноўніцкага тагачаснага ўкладу губернскага горада царскай імперыі (Я. Колас. На ростанях 36. тв. у 12 т., IX, 609).

Влохія ж. Італія. Праўда, той каханак аказаўся нягоднікам выманіў каралеву з многімі скарбамі Княства і Кароны ў Влохію ды там абрабаваў яе (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю Пр., 269).

Вуцінае Гняздо н. Так сяляне называлі плеяду зорак. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір».. Плеяды «Сітцом» або «Вуціным Гняздом»... (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 79-80).

Вэндэн м. Сталіца Лівонскага ордэна (Вэндэн афіцыйная назва да 1917 г. латышскага горада Цэсіс). А потым паехаў [Сіверт] з Рыгі ў Вэндэн, сталіцу лівонскіх ордэнаў, і тое ж самае паўтарыў магістру Андрэю Стырланду (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 178).

Вялікае княства Літоўскае н. Беларуска-літоўская дзяржава (гаспадарства), афіцыйная назва Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — феадальная дзяржава ва ўсходняй Еўропе. Як балгары прынеслі склавінам і антам толькі назву будучай дзяржавы, так і літоўцы: «Літва», «Вялікае княства Літоўскае» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 116). Так, я гетман Вялікага княства Літоўскага, спакойна прагаварыў князь (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 174). Людзі разумелі — сённяшняй перамогай Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выйшла да Понцкага мора, злучаючы вялізныя прасторы паміж ім і Балтыкай (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 600).

Вялікаросія ж. Афіцыйная назва ў XIX пачатку XX ст. тэрыторыі еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, якая ўвайшла ў склад рускай дзяржавы да сярэдзіны XVII ст. ..жыды, як і самі Беларусы, хоць і добра ведалі беларускую мову, але глядзелі на яе, як на «мужыцкую», і русыфікуючыся самі, нісьвядомна служылі русыфікатарскай ідэі Вялікаросіі (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі Ж., 23).

Галіцка-Валынскае княства н. Старажытнарускае княства, утворанае ў 1199 г. у выніку аб’днання князем Раманам Мсціславічам Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў (размяшчалася ў вярхоўях Днястра, Віслы, Нарава і Прыпяці). Можа, варта было б пайсці нарускае падвор’е, дзе жывуць купцы з Кіеўскага, Маскоўскага і ГаліцкаВалынскага княстваў? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 151).

Галіцыя (Галіччына) ж. Гістарычная назва заходнеўкраінскіх і польскіх зямель: тэрыторыя сучасных Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Цярнопальскай абласцей Украіны і часткі Польшчы (у ІХ-ХІ стст. Галіцыя знаходзілася ў складзе Кіеўскай Русі, з 1141 г. у Галіцкім княстве, з 1199 г. у Галіцка-Валынскім княстве, у 1349-1772 гг. пад уладай Польшчы; у 1772-1918 гг. правінцыя Габсбургскай імперыі). / нашы рушыліся зноў На Яраслаў, на Галіч, Львоў, Акопы бралі жывасілам, Траву Галіцыірасіла Старой ярэмнай Русі кроў (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 336). Калісьці ў Галіцыі вас [паноў] пілавалі (Я. Купала. Суд ідзе 36. тв., IV, 215). На галовах пападаліся старыя салдацкія шапкі, бачыўшыя на сваім вяку Галіцыю, Карпаты, Полыйчу і Нямеччыну (Я. Колас. Дрыгва 36. тв. у 12 т., VII, 374).

  1. Назва Кракаўскага, Львоўскага, Станіслаўскага і Цярнопальскага ваяводстваў Польшчы ў 1919-1939 гг. // Назва польскай акругі, акупіраванай нямецка-фашысцкімі войскамі ў'1941-1945 гг. (т. зв. генералгубернатарства).

Галіч [ст.-руск. Галйчь] м. Старажытнарускі горад у 5 км на поўнач ад сучаснага Галіча, каля сяла Крылас Івана-Франкоўскай вобласці Украіны (сталіца Галіцкага княства, потым Галіцка-Валынскага княства, у 1241 г. была разбурана татарамі). Як бы не стаўмуж пахаджваць да віслен гуляшчых жанчын, шмат іх развялося ў Галічы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 91). Іх [князёў] ведалі Кіеў, Галіч, Полацк, Гародня, Рыга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 131).

Гарадзень [ст.-бел. Городень, Городно, Городня] ж. Гродна. Высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе і ўзнік «Гарадзень», або «Гародня». Упершыню яго ўпамінаюць у 1128 годзе, але гэта ўжо быў вялікі горад, што склаўся куды раней, таму што быў сталіцай удзельнага княства Гародзенскага (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 82).

Гарбы мн. Карпаты. Мне патрэбная поўная перамога і каб рэха ад яе пакацілася да Гарбоў, да Мазовіі і Варажскага мора (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 231).

Георгій м. Царская ўзнагарода за баявыя заслугі з XVIII да пачатку XX ст. — Георгіеўскі крыж ордэн «Святога вялікапакутніка і перамаганосца Георгія» (быў уведзены Кацярынаю II 26 лістапада 1769 г.). [Дзяжа:] — Ну, малайцы, і дух ваш баявы!.. А дзе здабыў Георгія ты, брат? (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 262). II (жарт.). Салдат-дзянікінец у портках з салявога мяшка дастаў пакуначак і ўрачыста падняў яго ўгору. — Калі не памыляюся, дык гэта — каньячок! За такую знаходку Георгія табе павесім! —узрадаваўся Чуракін (Я. Колас. У тыле Дзянікіна 36. тв. у 12 т., V, 308-309).

Герынгі мн. Перан. Агульнае да ўласнага Герынг. ..гітлеры і герынгі з Берліна, Культуру нішчачы, што кінулі вякі, I ў божышча узвёўшы гільятыну, На край савецкі точаць шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 265).

Гітлеры мн. Перан. Агульнае да ўласнага Гітлер. ..гітлеры і герынгі з Берліна,.. На край савецкі точаць шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 265).

Гішпанія ж. Іспанія. Пасля гэтага цягне [Міхалку] паглядзець у «Настольны календар» кароткае апісанне Гішпаніі: які там дзяржаўны лад, якая прамысловасць, сельская гаспадарка і іншае (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 173).

«Гоман» м. Нелегальны гектаграфічны часопіс, орган беларускай фракцыі «Народная воля». «Ці не паспяшаліся мы назваць гэты люд нацыяй? думаў ён [Грынявіцкі]. Хочам заявіць аб ягоных правах, назвалі будучы часопіс «Гоманам», але ці загамоніць беларускі люд, ці паўстане?» (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 256).

ГУЛАГ м.:

о Архіпелаг ГУЛАГ-канцэнтрацыйныя лагеры ў перыяд сталінскага таталітарызму. Малады паэт атрымаў дзесяць гадоў зняволення, быў адпраўлены ў найжорсткую пашчу архіпелага ГУЛАГа, адкуль змог выбавіцца толькі ў пяцідзесятых гадах, у час «хрушчоўскай адлігі» (А. Лойка. 3 лагерных вершаў ЭСФ, 39).

Гусіны шлях м. Млечны шлях. [Шаптуха:] На кожнае слова свой час ёсць. Адны ў зорную ноч можна шаптаць, другія калі Вячэрніца выходзіць, а яшчэ другія -ранкам, калі зоркі гаснуць, а іншыя калі маладзік рагамі на Гусіны шлях глядзіць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 209).

Дайнова ж. Гістарычная вобласць на тэрыторыі Літвы і паўночным захадзе Беларусі, якая ахоплівала землі паміж Нёманам і Віліяй, на р. Котры межавала з Гарадзенскім княствам. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 85). Ён [Міндоўг] любіў прыязджаць у Новагародскае княства, таму што тут заўсёды сустракаў прыязнасць, якою абдзялілі яго родзічы ў Дайнове, Нальшчанах, Дзяволтве дый іншых суседніх княствах, баючыся там узвышэння гэтага баявітага, натапырлівага і ўпартага валадара Руты (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 30-31). Так, Воййіалкавым пачуваў сябе Новагародак, Войшалк быў яго родавым, уроджаным князем, які жалезнай рукой штурхаў у княства Дзяволтву і Дайнову, Жмудзь і Аўкштоты, працягваючы справу Міндоўга (там жа, 11).

Далгушаўцы мн. Кружок рэвалюцыянераў у Пецярбургу, потым у Маскве ў 1872—1873 гг., у які ўваходзілі А. Далгушаў, Л. Дмахоўскі і інш. Нячаеўцы, далгушаўцы, чайкоўцы пачалі будзіць закатаваную, сонную, абыякавую да свайго гора айчыну (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 97).

Джургень м. Так называлі Ургенч (горад ва Узбекістане). За гэтымі агромністымі, непрыветнымі, небяспечнымі гарамі — Хвалынскае мора, а за ім... Там усё пойдзе лягчэй, ён [Алекса] дабярэцца і да Джургеня, і да Бухары... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 65).

Дзебаранск (Брынь) м. Бранск. А на ім [лісце], прымацаваныя нашымімайстрамі, жаўцелі бурштынавыя пацеркі-гарады. Самая вялікая, празрыстая — Вільня, меншыя — Новагародак і Трокі, яшчэ меншыя — Ліда, Ваўкавыйск, Крэва, Услонім, а насупраць іх, на ўсходзе Смаленск, Дзебаранск, а на поўдзень Кіеў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 438).

Дзяволтва і Дзяволта ж. Гістарычная балцка-літоўская вобласць, магчыма, зямля ў цэнтральнай і паўночна-заходняй мясцінах сённяшняй Беларусі каля Ляхавічаў і Клецка. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булееічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 85). Ён [Міндоўг] любіў прыязджаць у Новагародскае княства, таму што тут заўсёды сустракаў прыязнасць, якою абдзялілі яго родзічы ў Дайнове, Налыйчанах, Дзяволтве дый іншых суседніх княствах, баючыся там узвышэння гэтага баявітага, натапырлівага і ўпартага валадара Рупгы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 30-31). // Насельніцтва гэтых зямель. А дзяволтва размаўляла на сваёй мове, і таму да Вільні рака завецца па-нашаму — Вільня, а дзяволпіва называе яе Нерыс (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 175-176). Язычнікі а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, і Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Нальшчаны верылі ў Шкляную Гару, на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 421). // Ужыта як форма звароту. [Гердзень:] — Памаўчы, Дзяволтва'. Ці можа дапусціць галоўны жрэц такое святатацтва? Адабраць у яго жрыцу! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 396).

Дзянікінцы мн., адз. дзянікінец, м. Белагвардзейцы на чале з A. 1. Дзянікіным. Перапалоханы фурман і дзянікінцы замлелі (Я. Колас. У тыле Дзянікіна — 36. тв. у 12 т., V, 308). Чырвоныя падаліся на поўнач, здаўшы пазіцыі дзянікінцам (там жа, 306).

А Салдат-дзянікінец: Салдат-дзянікінец у портках з салявога мяшка дастаў пакуначак і ўрачыста падняў яго ўгору. — Калі не памыляюся, дык гэта — каньячок! — За такую знаходку Георгія табе павесім! 626

узрадаваўся Чуракін (Я. Колас. У тыле Дзянікіна 36. тв. у 12 т., V, 308-309).

«Доля» ж. Тое, што «Наша доля». Прыкупіўшы, солі, хлеба, Прывітайма «Долю» (Я. Купала. «Нашай долі» 36. тв., 141).

ДПУ н. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры Народным камісарыяце ўнутраных спраў БССР (НКУС). ..прыехаў унезабаве прабстаўнік ДПУ з карагобум міліцыянэраў і з вышуковым сабакам і распачаў вышук (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 28).

Дума ж. Выбарны орган цэнтральнага кіравання ў дарэвалюцыйнай Расіі. Селіў Думу думаць думы Паны-дэпутаты... (Я. Купала. Дэпутаты і грамадзяне 36. тв., III, 232).

Духонін м. Генерал Духонін узначальваў у 1917 г. Вярхоўнае Галоўнакамандаванне рускай арміяй; 20 лістапада 1917 г. на магілёўскім вакзале стаў адной з першых ахвяр бальшавіцкага тэрору.

0 Адправіць (адпраўляць) у штаб Духоніна расстрэльваць. [Следчы:] Раскажыце, хто вас зацягнуў у гэтае болота? За гэта сурова караць вас не будуць, дадуць гады тры, і ўсё. А інакш вас могуць у штаб Духоніна адправіць. Зразумелі? (П. Пруднікаў. Яжовыя рукавіцы ЭСФ, 34).

Дынабург м. Даўгаўпілс (да 1893 г.). Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра-ракі da Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы -у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Крамяньчук, а ўсярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца Беларусь! (Ф. Багушэвіч. Прадмова да кн. «Дудка беларуская» Зан., 380). Тым часам маруду Макдональда як быццам нейкія чары прыкавалі да Дынабурга (У. Арлоў. Сны імператара ПМЛ, 218).

Дэшт-і-Кыпчак (Кіпчацкі стэп) м. Назва ў арабскіх і персідскіх крыніцах XI-XV стст. стэпаў і пустыняў ад нізоўя Сырдар’і і возера Балхаш да вусця Дуная. Хмара гэта сплывае з кіеўскага неба, ляціць за раку Сулу, за Харол і Вараскол, туды, дзе гудзе ад конскіх капытоў, дыміцца бяссонымі вогнішчамі Палавецкая зямля, Дэшт-і-Кыпчак (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 422).

Еўксінскі Понт м. Чорнае мора. Кіеўскі меч пашырыў межы дзяржавы ад Еўксінскага Понта да льдоў Поўначы (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 410).

Жалезныя вароты мн. Так у Старажытнай Русі называлі дагестанскі горад Дэрбент [цюрк. дербенд — крэпасць, застава]. Ігар заходзіў за Жалезныя вароты (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ, 568).

Жамойць (Жэмайція, Жмудзь, Самагіція) ж. Гістарычная і этнаграфічная вобласць на захадзе Літвы, якая з 1260-х гадоў была ў складзе Вялікага княства Літоўскага (акрамя яе прыморскага ўзбярэжжа разам з Клайпедай). У свой час не паслухаўся [Кейстут] бацькі, які адшукаў яму нявеспгу ў мазавецкім княскім доме, а са скандалам, з гвалтам выкраў вайдэлотку, абразіўшы тым усю Жамойць (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 537). ..двух гадоў не прайшло, як папа Ян XXII прадпісаў дамініканам прапаведаваць крыжовы паход на Літву і Жамойць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 424).

Жмудзь ж. Тое, што Жамойць. [Крыжакі] прывыклі ў паходах на Жмудзь і Літвуруйнаваць і паліць — няхай адвыкаюць; не бачылі вялікага войскаўсваіхкомтурствах-няхайубачаць, няхай адчуюць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд-ТЖ, 233). Трокскае княства. Жмудзь, Падляшша, Палессе, Берасцейскія і Гарадзенскія землі, большую частку Лідскай і трохі Новагародскай земляўузяў сабе Кейстут (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 564). Так, Войшалкавым пачуваў сябе Новагародак, Войшалк быў яго родавым, уроджаным князем, які жалезнай рукой штурхаў у княства Дзяволтву іДайнову, Жмудзь і Аўкштоты, працягваючы справу Міндоўга (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 311).

Жэч Паспалітая [польск.] ж. Тое, што Рэч Паспалітая. [Крулеўскі:] ..пані павінна пайсці на невялічкую ахвяру перамагчы свой страх і нерашучасць. Гэтага патрабуе абавязак кожнага грамадзяніна Жэчы Паспалітай (Я. Колас. У пушчах Палесся 36. тв. у 12 т., X, 10).

Залатая Арда ж. Феадальная дзяржава на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і Усходняй Еўропы ў XIII-XV стст., якая трымала ў васальнай залежнасці рускія землі. ..згадзіўся Джанібек выпусціць родзічаў вялікага князя Альгерда, якіх паслаў у Залатую Арду, спадзеючыся перайграць Сімяона (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 573). ..калі Заходняя Еўропа махне рукой, не паможа Данілу, то ён, як і Аляксандр (Неўскі), стане на калені перад Залатой Ардою (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 323).

Замыслоўскія мн. Агульнае да Замыслоўскі (Г. Г. Замыслоўскі — палітычны дзеяч, які праславіўся сваімі разгромнымі прамовамі, накіраванымі супраць «іншародцаў» і «іншаверцаў» (у першую чаргу палякаў і яўрэяў). ..мы толькі звернем увагу жывых, што калі Мураўёў гаспадарыў у Беларусі, то ў тым часе і паміну яшчэ не было аб тых патэнтаваныхрасійскіх нацыяналістах, створаных на абраз і падобіе саланевічаў, пурышкевічаў, замыслоўскіх і таму падобных (Я. Купала. За «А ўсё ж такі мы жывём!» 36. тв., VII, 210).

Запарожская Сеч ж. Арганізацыя ўкраінскага казацтва, заснаваная ў XVI ст. за Дняпроўскімі парогамі. Славутая Запарожская Сеч, 628

дзе галеча, цяглавыя людзі знаходзілі прыпынак і схоў ад непасільнага гнёту сваіх прыцясніцеляў, як абяцансія зямля, вабіла да сябе непакорныхлюдзей, што шукалі волі, не толькі з Украіны, але і з Беларусі (Я. Колас. Шаўчэнка і беларуская паэзія 36. тв. у 12 т., XI, 198).

Заходняя Беларусь ж. Частка тэрыторыі Беларусі, якая ў выніку савецка-польскай вайны 1920 г. была захоплена Польшчай і паводле рыжскага мірнага дагавору 1921 г. знаходзілася ў яе складзе да верасня 1939 г. (сучасныя Брэсцкая, Гродзенская і заходняя частка Віцебскай і Мінскай абласцей). 3-пад няволі панскае Беларусь Заходнюю Вывела ты, Армія, На шляхі свабодныя (Я. Купала. Слава табе, Армія!.. 36. тв., IV, 372). Гэта былі, галоўным чынам, навічкі із Заходняй Беларусі (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 139). Наўрад ці ведае гісторыя народаў прыклады такой пакуты, такога цяжкага лёсу, які выпаў на долю працоўных мас Заходняй Беларусі (Я. Колас. «Далоў панскую інквізіцыю!» 36. тв. у 12 т., XI, 61).

Заходняя Украіна ж. Гістарычная назва зямель, што ўваходзяць у сучасныя Львоўскую, Івана-Франкоўскую, Цярнопальскую, Валынскую і Ровенскую вобласці Украіны. Напярэдадні поўнага свайго вызвалення [ад фашысцкіх орд] Правабярэжная і Заходняя Украіна.. (Я. Колас. Прамова на VI сесіі Вярхоўнага Савета БССР 36. тв. у 12 т., XI, 257).

Земгалія і Земігалія (Земгале) ж. Гістарычная вобласць на поўдні Латвіі, на левым беразе ракі Даўгава, заселеная земгаламі. He ўсюды меў nocnex, а не такужо і даўно, каб выбіць крыжакоў з Курляндыі і Земгаліі, а гэта значыць гшдуладзіць той край сабе, .. пацярпеў такое паражэнне, што сам ледзь уцёк (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 237). Дый, зрэшты, ён [Ноўгарад] такі ж самы парваў з Ордэнам і вярнуўся да язычніцтва, на радасць воінам і сваякам з Куроніі, Земігаліі, Жамойціі, так, сваякам, бо доўгія гады былі звязаныя яны сваяцтвам і сумеснымі шлюбамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 252).

Знача ж. Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы. ..а вунь Анёльскі воз, па якім некалі Люцыпар ляцеў проці бога, а далей вабіць сваім яскравым святлом Знача (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 259).

Зорны Кол м. Тое, што Кол-зорка. Хто хадзіў з таварамі ў Любку [Любеку], Брэмен ці Рыгу, а адтуль морам на Стыкольню, Хрысціянію, ангельскія землі і на поўдзень ад іх, як то ў заводзе было, казалі: коннік на «маці мора» [компасе] скача, як шалёны, і дзідай сваёй паказвае авама і сема, туды і сюды, на захад і на поўдзень і наўсход, абы толькі не на Зорны Кол, як то належыць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 7).

Іванаўскі, прым. Які мае дачыненне да назвы плошчы ў Маскоўскім Крамлі, на якой у XVI ст. і пазней дзякі вельмі гучна, каб усе чулі, аб’яўлялі царскія ўказы.

0 Наўсю іванаўскую вельмі гучна, голасна (крычаць, храпці і пад.); у поўную меру (рабіць што-н.). Аляксей Сафронавіч.. паклікаў Колю. Шапнуў яму: —Ідзі, зрабі так, каб матор роў на ўсю іванаўскую (I. Шамякін. Трывожнае шчасце ЭСФ, 255). У хаце на ўсю іванаўскую круціўся вальс. Каманду падаваў кучаравы, геройскі з выгляду сяржант (Р. Няхай. Сарочы лес ЭСФ, 255).

Ізяслаўль м. Заслаўе. А яшчэ бліз Мінска і штучнага Мінскага мора знаходзіцца мястэчка, а ў даўніну сталіца ўдзельнага княства Заслаўе, ці, як менавалі яго першыя летапісы, Ізяслаўль (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 7).

Інфлянты мн. Прыбалтыйскае княства (з XII ст. знаходзілася ў залежнасці ад Полацка, у 1582 г. часткова ўвайшло ў склад Рэчы Паспалітай; цэнтрам Інфлянтаў быў Дзвінск (сённяшні Даўгаўпілс). Інфлянты — край шчаслівы. Зямлялепш родзіць, чыму нас. Там, кажуць, і паны багацейшыя, маюць пекныя палацы, і тытулы ў іх — бароны ды графы (Ян Баршчэўскі. Сляпы Францішак Выбр. тв., 164). Ва ўсіх заможнейшых да.мах Беларусі і Інфлянтаў не знойдзеш столькі паданняў, столькі народнай стыхіі, што маеццаў адной хатцы такога хутарскога шляхціца (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі ЗБК, 139-140).

Іціль м. Волга. Але калі пазней тыя [татары] наваліліся хмараю, спустошылі мноства гарадоў і весяў русаў, спапялілі Чарнігаў, Кіеў, патапталі галіцка-валынскую зямлю, панясліся ў Еўропу, а потым вярнуліся адтуль і запыніліся каля Іціля.. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 36). ..і самі купцы полацкія адвозілі яшчэ, разам з мехам сабалёў і куніц, у булгарскую сталіцу на Іцілі дзяўчат з навакольных зямель (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 33).

Калумбавы, прым. Які мае адносіны да Хрыстафора Калумба.

0 Калумбава яйка [фр. I’oeuf de Golomb, ням. das Ei des Kolumbus} — удалае рашэнне чаго-н., знойдзены выхад з цяжкага становішча. — Па неправераных даных сёння ноччу забіта Настасся Вашчыла [супрацоўніца нямецкай разведкі]. — Гэта праўда? — Калумбава яйка... Нечаканы ўчынак шпега, якога ўчора Настасся Вашчыла на вуліцы стэкам спаласавала, выручыў нас, — тлумачыў Краеўскі. He трэба рук пэцкаць... (I. Гурскі. Вецер веку ЭСФ, 185).

Калывань ж. Так наўгародцы называлі Талін. Зброю дам і дам сваіх дружыннікаў, але няшмат, бо сам на Калывань іду, — адказваў Яраслаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 281).

Кальварыя [ст.-бел. калварйя лобнае месца; лац. calvaria} ж. Святое месца ў католікаў Польшчы, Літвы і Беларусі, куды сцякаліся натоўпы набожных людзей на пакаянне (Кальварыі былі ў Мінскім, Барысаўскім, Вілейскім і іншых паветах). [Алена] Трымайцеся вы ўжо аднаго пана Зыгмуся, бо вам больш нічога і не застаецца. А вам за вашу вернасць пану Зыгмусю бог на тым свецеўсе грахі даруе. Iў Кальварыю хадзіць не трэба (Я. Колас. Хатка над балотцам 36. тв. у 12 т., V, 271).

Канстанцінопаль (Царград) [ад імя Канстанцін і гр. polis горад; літаральна — горад Канстанціна} м. Сталіца Рымскай, затым Візантыйскай імперый (сучасны Стамбул). Дождж заціх, але жоўтыя лісты платанаў прыліпалі да роўных каменных пліт прыгажэйшай вуліцы Канстанцінопаля Месы, якая вяла да галоўнага Палаца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 212). Такі адважны, такі мудры воін, як ты, мог бы з поспехам служыць у Канстанцінопалі, быць самім этэрыярхам, начальнікам імператарскай гвардыі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 407).

Канопус м. Зорка Сірыус. Закукарэкаў певень, што абудзіў зорку Канопус, загаўкаў сабакаў пасадзе, і заспаныя дзеўкі ўнізе, дзе толькі разышліся госці, пачалі збіраць посуд (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 349).

Караляўчус м. Кёнігсберг. Бяжы хутчэй у Караляўчус (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 281).

Каро ж. Землі сённяшняй Карэі. Па аповедзе тых, хто ведае карту зямлі, манголы захапілі дзяржаву Каро, дзе, як кажуць, край зямлі, вялізнае мора, за якім узыходзіць сонца (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 37).

Картуз-Бяроза ж. Да 1940 г. назва горада Бярозы (Брэсцкая вобласць), дзе ў перыяд польскай акупацыі (да 1938 г.) была вялікая турма палітзняволеных. Цень плыве з Картуз-Бярозы, Засцілае край (Я. Колас. Рыбакова хата36. тв. у 12 т., VIII, 135).

Каяла ж. Гістарычная назва ракі, на якой князь Ігар пацярпеў паражэнне. Тут два браты разлучыліся На беразе быстрай Каялы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 254). Тут паламаціся дзідам.. аб шоламы палавецкія на рэчцы Каяле, ля Дону вялікага (там жа, 238).

Кернаў (Кернава) м. Старажытны горад, які знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага на рацэ Вілія (Нярыс), непадалёку ад горада Вільні. Нікога не абмінуць увагай галоўны віж і ваявода, патаемна правераць і родзічаў: ці не ездзіць хто часцяком у ганзейскія гарады альбо туды, дзе жывуць браты князя, — Слонім,

Кернаў, Новагародак, Луцк, у тую ж Вільню? (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 545).

Кёнігсберг м. Калінінград. Імператар Карл IVсам вадзіў рыцараў у крыжовыя паходы супраць Літвы, яго шчодрасць і подзвігі ўвекавечаны пабудовай Кёнігсберга (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 244).

Кігачы (кічагі, рагачы) мн. Ранейшая назва сузор’я Арыён. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір».. Плеяды «Сітцом» або «Вуціным Гняздом», Арыёнаў пояс «Кігачамі».. (В. Ластоўскі. Лябірынты -Тв., 79-80).

Кілікія ж. Гістарычная вобласць у Малой Азіі (поўдзень сучаснай Турцыі), на тэрыторыі якой у XI-XIV стст. знаходзілася Кілікійская армянская дзяржава. Трэба стрымліваць язык розумам. Нават дзікія гусі, што ляцяць ад Кілікіі да Таўра, баючыся арлоў, бяруць у дзюбы камяні, як замкі для голасу, і ўначы бясшумна пралятаюць гэту небяспечную дарогу (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 344).

Кокенгаўзен м. Тое, што Кукейнос. Кукейнос называўся ўжо Кокенгаўзенам, і тэўтоны пабудавалі ў ім каменную цытадэль (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 279).

Кол-зорка ж. Палярная зорка. А там, дзе, як агромністы конь да кола, прывязаны да Кол-зоркі сусвет, там корань усяго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 47). А пасля насуналася зорнае неба, дзе ярка, нібы лампада ў храме, гарэла Мілавіца, далей ад яе мігцела Колзорка, да якой прывязаная ўся калясніца неба (В. Іпатава. Альгердава дзіда-АД, 601).

Корсунь ж. Тое, што Херсанес. Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай Корсунь, Памор’е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўсяў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 253).

Корчаў м. Керч. Павязуць гэтых няшчасных па Дняпры, а потым у Корчаў або ў Візантыю і там прададуць (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 479).

Коўна ж. Горад на р. Нёман (сучасны Каўнас). Ды салавейкі пад Коўнай з дубровы Са сваякамі гары Запушчанскай Свае літоўскія баюць размовы (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» 36. тв., V, 234). У Коўна ляцелі з лістамі, вось так, як тут, лес абкружаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 152). ..ваяводу Гаштольда паланілі разам з тымі воямі, што засталіся жывымі, замак у Коўне спалілі разам з жыхарамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 517). Яго [медальён] некалі падарылі малому княжычу ў Коўне (там жа, 518). A то, ужо быў Сымон дзецюком, любіў ён часам зухнуць. Загнаўшы да Коўны плыты, ён купіў сабе стары афіцэрскі сурдут (Я. Колас. Дзяліцьба — 36. тв. у 12 т., IV, 66). 632

Крулявец і Кралевец [польск. Krölewiec] м. Калінінград. А праз год, у 1306 годзе, калі прыйшлі пад Гародню коннікі комтура Эберхарда Вірненбурга з Круляўца (штогод раней несла іх на нашы землі), то ён [Давыд] спраўляўся з імі без Гедзіміна, адзін (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 338). Заложнікаў аддаваў [князь] і ўсіх выручыў, апроч двух, якія заўсё даражэіі, іху Круляўцы рыцар Зомберг атруціў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 192). Там войт, што уса круціць, чалавек бывалы, Быў у Гданьску, у Кралеўца плаваў на усціне (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзефа Яжоўскага Зан., 24).

Крутагор’е (Койданава) н. Дзяржынск. Першы сур’ёзны бой Міндоўг даў пад Крутагор’ем (Г. Далідовіч. Міласць князя Гераніма МКГ, 317).

«Крутуха» ж. Беларускі танец накшталт «Мяцеліцы». Тут Астап музыка уцяў, баш, з-за вуха, Пайшла ладам, дзеткі, вясёла крутуха (В. Дунін-Марцінкевіч. Шчадроўскія дажынкі Тв., 297).

Крывіч-горад м. Тое, што Крыў-горад. Адна з першых назваў Вільнюса. Карыят заўважыў: «Бацька, калі ты хочаш мець Крывічгорад за сталіцу, то трэба мяняць назву. He адны крывічы жывуць там, але шмат і яцвягаў, і прусаў. Ды і балты там жывуць спрадвеку таксама» (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 371).

Крывы горад м. Тое, што Крывіч-горад. Гэта павялося яшчэ да таго часу, калі жыхары Крывога горада ўзялі да сябе князем полацкагаДаеыда (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 78).

«Крыжачок» м. Беларускі народны парна-масавы танец. Беларуская народная музыка ў апрацоўцы кампазітараў Туранкова, Цікоцкага, Багатырова загучала з велізарнейшай сілай. «Купаленка» і «Лянок», «Бывайце здаровы» і «Лявоніха», «Крыжачок» і «Мяцеліца» як сапраўдныя гаспадары ўвайшлі ў песенныя здабыткі савецкай музыкальнай культуры (Я. Купала. Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя 36. тв„ VII, 388).

Крыўгорад і Крыў-горад м. Літаральна горад крывічоў; ранейшая назва горада Вільні (паводле адной гіпотэзы). Часта прыязджалі пасаднік і галоўны муралей з Крыўгорада, і тады Гедзімін збіраў сыноў, каб паказаць ім планы хітрацоў-муралеяў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 371). ..мітраполія Новагародская па-ранейшаму не хоча перасяляцца сюды, у Крыў-горад (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 422).

Крэсы [польск. kresy прыгнечаная вобласць, ускраіна] мн. Назва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якой карысталіся польскія шавіністы ў 1919-1939 гг., калі гэтыя землі былі захоплены Польшчай. Пан клапоціцца на «Крэсах». Аб чыіх жа інтарэсах? Можна бачыць і сля-

пому He аб нашых жа, вядома (К. Крапіва. На «Крэсах Усходніх» 36. тв., I, 28). Макарка ведае, йіто паны стварылі так званыя «ўсходнія крэсы» і засялялі іх польскімі кулакамі-асаднікамі (Я. Колас. Макарка Навак 36. тв. у 12 т., V, 396). «На ўсходніх крэсах стварылася фатальнае становішча. Калі не будзе змен, дык там скрозь выбухне ўзброенае паўстанне». Так галасілі польскія асаднікі ў газеце «Рэч Паспаліта» пад час вызваленчай барацьбы народа Заходняй Беларусі (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год 36. тв. у 12 т., XI, 379). Там, у Варшаве, бачыць вока Вайну выразней і паўней, А «крэсы ўсходнія» далёка, I там сягоння спакайней (Я. Колас. Рыбакова хата 36. тв. у 12 т., VIII, 218). I неў панскіх інтарэсах Здзек такі чыніць «на крэсах», Нечуваны здзек пад сонцам! (Я. Колас. Панам 36. тв. у 12 т., II, 20). «Кавалераў» цікавых ёсць шмат, Галоўным чынам з асаднікаў, якім выдалі зямлю тут на «крэсах» (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 166).

Кукейнос м. Старажытны горад у нізоўі Заходняй Дзвіны, адзін з фарпостаў Полацкага княства (зараз сяло Кокнесе ў Стучкінскім раёне Латвіі). Галаўнік, пракляты сваёй сям’ёй і горадам, стаяў ён каля забаролаў Кукейноса і слухаў, як перагукваюцца воі, як звіняць іхнія мячы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 12).

Курляндыя ж. Старая назва вобласці Латвіі на Захад і паўднёвазахаду ад Рыжскага заліва. Калі яе [крэпасць] возьмуць, дык паколькі летась на землях ламатаў, «падораных» Міндоўгам тэўтонцам, заявіўся ордэнскі замак Мемельсберг і яшчэ паколькі Ордэн з Прусіі спалучаецца з лівонцамі з Курляндыі, то ўсё гэта не можа не занепакоіць: узбярэжжам Варажскага мора авалодаюць крыжакі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 302).

Куронія ж. Тэрыторыя, якую насялялі куроны. [Міндоўг:] Яму [Войшалку] хочацца быць вялікім князем, які аб’яднае вакол Новагародка Літву, Жамойць, Куронію, Налыйчаны, Дзяволтву усіх, каго прыціснуў сваім мячом я, а не Войшалк! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 257).

Куты мн. Гістарычная назва аднаго з беларускіх засценкаў. Куты засьценак, якіх нямала сустрэнеш едучы трактам зь Вільні ў Полацк (В. Ластоўскі. Мост у Кутох Тв., 36). Толькі нашы Куты, папраўдзе, ляжаць у куце паміж рэчкай і лесам, вярсты на тры ў бок ад гасьцінца (там жа, 36).

Куявія ж. Польскае княства. Крыжакі, Полацк і Ноўгарад, Уладзіміра-Суздальскае княства, Чарнігаў, Галіцка-Валынская зямля, Куявія і Мазовія, а над усімі гэтымі супернікамі манголы вось з кім, можа, прыйдзецца сутыкнуцца... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 85).

Кхран ж. Так называлі Візантыю тыбетцы. He адразу Жывена дабедалася, як трапіў сюды, у краіну Кхран, тыбецкі лекар, які ў маладосці жыў пад Дахам Свету ў будыйскім манастыры і рыхтаваўся да манаства (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 159).

Ледзянец м. Даўней гэтай назвай палачане і наўгародцы называлі эстонскі горад Лінданісе будучы Талін. Калі Вячка на некалькі дзён вярнуўся ў Кукейнос з Ледзянца, расказала мужу аб гаворцы з Клімятам Аднарукам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 177).

Ленінград м. Санкт-Пецярбург. [Саламон:] Прыдзецца яшчэ да Мінска і даЛенінграда тут, намесцы, здорава папрацаваць (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 289).

ЛесБел м. Орган дзяржаўнага кіравання лясной гаспадаркай БССР. Плян нарыхтовак лесу нашы бюракраты склалі, у Маскве зацьвердзілі й перадалі ЛесБелу для выкананьня, a пра тое, што няма каму й няма на чым вывезьцілес, забыліся... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 74).

Лёндын (Лёндан) м. Лондан. [Ян]: Зведаў я амаль паўсвета, Быў у Парыжы і ў Лёндыне, 1 во ўсё-ткі ў мае леты Даў злавіць сябе дзяўчыне (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв.,72).

Лівонскі ордэн [першапачатковая назва Браты рыцарства Хрыстова Fratres militiae Christi} м. Агрэсіўная каталіцкая дзяржаўная і ваенна-палітычная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы (1237-1562), філіял Нямецкага (Тэўтонскага) ордэна. Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкаймятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 421). Але ж дзесяткі тысяч курганоў стаяць на беларускай зямлі! I ляжаць пад імі сатлелыя косці чужаземных захопнікаў: рыцараў Ліеонскага ордэна, татарскіх ханаў, шведскіх рэйтараў (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год 36. тв. у 12 т., XI, 370).

Літва ж. Землі паміж сённяшнімі Навагрудкам, Маладзечнам, Мінскам і Слонімам; тагачасная Міндоўгава. Ваявалі яцвягі супроць кіяўлянаў, палякаў, а потым з крыжакамі. Ад Палесся да Вільні, ад Горадні на Навагрудак — гэтая ўся зямля звалася Літвой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 175). А даўсяго нам патрэбна простая, цярплівая і ваяўнічая Літва (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 84). [Усяслаў:] — Скажу табе [Ганне] шчыра: перш, чым даеаць Мендогу сілу і напускаць яго на Літву, каб ён заваяваў яе і падначаліў Навагародку, я гадаў: з якой княжнай ажаніць яго? (там жа, 208). [Вежа:] — А заўтра наш ... гм... Аўгуст... далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву. [Кас-

тусь:] -А жыхары. якія называюць сябе ліцвінамі. a свой край Літвою? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, 1, 302).

А Літва-Беларусь. — Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. -Ямаю на ўвазе Літву-Беларусь... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 308).

Люблінская вунія м. Міжнародна-прававы акт аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у 1569 г. (г. Люблін) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Комплекс нізшасьці гэтай пачаў расьці ў нашай псыхіцы ад часоў, калі нас выраклася наша кіруючая эліта. Гэта вынік Люблінскай вуніі! (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 75).

«Лявоніха» ж. Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Улявонісе імклівай Пары стройныя ідуць (П. Броўка ТСБМ, III, 71). Што называецца, Музыка рэжа; Полька, лявоніха, Знай не залежа! (Я. Купала. Фэлькава вяселле 36. тв., II, 52). Да штобусёрасказаці: ..Як хлопцы, дзеўкі скакалі «Лявоніху», то «бычка», «Мяцеліцу», «казачка» (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв., 195).

Мазовія ж. Гістарычная вобласць Польшчы ў сярэднім цячэнні Віслы і ніжнім цячэнні Нарава і Буга, у раннім сярэднявеччы таксама тэрыторыя рассялення польскага племя мазаўшан. Крыжакі, Полацк і Ноўгарад, Уладзіміра-Суздальскае княства, Чарнігаў, Галіцка-Валынская зямля, Куявія і Мазовія, а над усімі гэтымі супернікамі манголы — вось з кім, можа, прыйдзецца сутыкнуцца...(Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 85). Галоўны муралей Нарбут, у якога была жонка з Мазовіі адна з дачок прыдворных дыпламатаў, што прыязджалі да нас у Новагародак, —раптам загарэўся жаданнем пабудаваць касцёл францысканцаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 450). Бо твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візскай зямлі... «Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі...» А Візская зямля гэта Мазовія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 308).

Малы Конь м. Даўняя славянская назва сузор’я Блізнят. ..шукала Жывена і Малога Каня — яшчэ і так называлі Ашвінаў у яе на радзіме (В. Іпатава. Залатая жрыца АшвінаўАД, 261).

Манамах м. Кіеўскі князь Уладзімір Манамах (1053-1125).

0 Надзець шапку Манамаха — стаць адзіным, поўнаўладным кіраўніком дзяржавы. Патаемнай жа марай Жыгімонта было самому надзець тую клятую шапку Манамаха (А. Петрашкевіч. Рупнасць дзяржаўнай асобы пра суверэнітэт Айчыны ЭСФ, 235). Шапка Манамаха галаўны ўбор як сімвал царскай улады ў Расіі; адзінае, поўнаўладнае кіраўніцтва дзяржавай. Хто б мог падумаць, акрамя хіба самога авантурыста Глінскага, што ён, хоць і не ў шапцы Манамаха, а ўсё ж па636

кіруе Масковіяй пры малалетнім цару (А. Петрашкевіч. Ахвяра ўласнага авантурызму ЭСФ, 414). Афанасій Філіповіч сем год вучыў «царэвіча маскоўскага» яшчэ аднаго самазванца на шапку Манамаха (В. Чаропка. Афанасій Філіповіч ЭСФ, 414).

«Манчыз» м. Назва танца. [Паўлінка]: (да Адольфа). А якія ж вы танцы гуляеце? [Адольф]: Гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту (Я. Купала. Паўлінка 36. тв., VI, 214). [Паўлінка]: А пан Адольф можа б хацеў, каб завялі якога манчыза?! (там жа, 220).

Мар’ін Гарадок м. Марыенбург (сталіца тэўтонскіх рыцараў з 1309 г.). 3 Рыгі і Мар’іна Гарадка перлі рыцары, паход за паходам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 38).

Марыенбург м. Афіцыйная назва г. Алуксне (Латвія) да 1917 г. Бываў я [князь] на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 148).

Масковія ж. Назва Маскоўскай дзяржавы, сустракаемая ў апісаннях замежных падарожнікаў, якія пабывалі ў ёй у XV-XVII стст. [Аляксандр:] Але як памагаюць нам палякі ў вайне з Масковіяй? (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 145). Ягоная гульня [у варцобы] уключала ў сябе велізарныя прасторы і агромністыя войскі некалькіх дзяржаў, а сягалаяна далёка на поўдзень, да папскага двара, і наўсход,.. іў далёкую Масковію, якая пачынае ўсё болей паднімаць галаву (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 420). Лічыцца з Масковіяй гэта было нешта новае ў нашай палітыцы, але вялікі князь умеў узважаць рэаліі, і маскоўскія паслы прымаліся цяпер на тым жа найвышэйшым узроўні, што і пасланнікі папы рымскага ці іншых гасударстваў Еўропы (там жа, 457).

Матавіліха ж. Гістарычны раён Пермі (узнік як рабочы пасёлак у 1736 г. пры медзеплавільным заводзе). Вярнуўся Шкунда на завод У Матаеіліху над Камай (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 325).

«Мельнік» м. Беларускі народны танец. Ці «Мяцеліца», ці «Юрка», «Мельнік», ці «Антошка», Усё ў яго [Буйніцкага] сыходзіць гладка (Я. Купала. Ігнату Буйніцкаму36. тв., III, 11).

Мемель м. Так немцы называлі літоўскі горад Клайпеду. Бываў я [князь] на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 148).

Мемельсберг м. Тое, што Мемель. Калі яе [крэпасць] возьмуць, дык паколькі летась на землях ламатаў, «падораных» Міндоўгам тэўтонцам, заявіўся ордэнскі замак Мемельсберг і яшчэ паколькі Ордэн з Прусіі спалучаецца з лівонцамі з Курляндыі, то ўсё гэта не можа не занепакоіць: узбярэжжам Варажскага мора авалодаюць крыжакі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 302).

Менск (Менеск) м. Мінск. ..паўстанцы Кастуся Каліноўскага ўрахумілі закінутыя дзьве літні, у якіх выраблялася зброя для іх: адна ў балоціста-лясістай мясцовасьці на поўдзень ад Менску, гэта. мабыць, наша, а другая неіідзе каля Тэльшына ці Цэльшына, на поўнач, здаецца, ад Горадні... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 210). Апрача Менску, на паўдзённых подступах Полацкае дзяржавы зь ведамых нам гарадоў былі ўмацаваныя: Друцак, Ворша і, мабыць, Копысь (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 221).

Меншчына ж. Міншчына. У абсягу Меншчыны ёсьць нямала малых і вялікіх катлавінаў (М. Цэлеш. Ападкі — ХБ, 110).

Мікалаеўскі, прым. Які мае адносіны да цара Мікалая з дынастыі Раманавых.

0 Як мікалаеўскі салдат Мікіта (хадзіць, ісці) зладжана, чаканячы крокі. Калі ён [певень] cmynae па падлозе, здаецца, што гэта ходзіць чалавек у цяжкіх ботах, такт адбівае, як мікалаеўскі салдат Мікіта (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., Ill, 245-246).

«Мікіта» м. Беларускі народны танец. Танцуюць «лявоніху», «мяцеліцу», «мікіту» і іншыя танцы (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 265).

«Младатурак» [руск.] м. Буржуазная прагрэсіўная палітычная партыя ў султанскай Турцыі ў канцы XIX пачатку XX ст. Водзіць гандаль, як быкамі, «Младатурак» султанамі (Я. Купала. Калатуха 36. тв„ II, 119).

Муштарп м. Планета Юпітэр, якая, на думку старадаўніх персаў, спрыяе мудрасці. Я толькі малю, каб заўсёды гарэла над тваёй галавой зорка Муштарп'. (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 136).

Мяхвода м. Мефодзій. ..сваяручныя пісаньні братоў Кірыла і Мяхвода (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 82).

Нальшчаны і Нальшаны мн. Гістарычная вобласць, якая знаходзілася на паўночна-заходняй ускраіне Беларусі (адна з нямецкіх хронік сталіцай Нальшчан называе Крэва). [Міндоўг:] Яму [Войшалку] хочацца быць вялікім князем, які аб’яднае вакол Новагародка Літву, Жамойць, Куронію, Нальшчаны, Дзяволтву — усіх, каго прыціснуў сваім мячом я, а не Войшалк! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 257). Язычнікі — а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, / Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Нальшчаны — верылі ў Шкляную Гару, на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 421). Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 85). // Балцкая племянная групоўка. He забывалі яны [балты] перш-наперш 638

былоіі вольнасці і таго, як яшчэ пры Міндоўгу не раз прымушалі гордага князя ратавацца ад ваяўнічых жамойтаў і аўкштайтаў, якія разам з нальшчанамі і яцвягамі калыхалі трон (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 443).

«Народная воля» ж. Найбольш значная тайная рэвалюцыйная народніцкая арганізацыя (партыя) у Расіі ў 1879-1886 гг., якая ўзнікла ў выніку расколу «Зямлі і волі». ..у казематы Петрапаўлаўскай крэпасці трапіў адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнай партыі «Народная воля» Аляксандр Дзмітрыевіч Міхайлаў (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 143).

«Наша доля» ж. Першая легальная беларуская газета, якая выходзіла ў Вільні з 1 верасня 1906 г. Дзякуй! і хай «Наша доля» Часцей к нам прыходзе» (Я. Купала. «Нашай долі» 36. тв., I, 140). Гэй! ўсе разам без патолі, Беларусы-дзеці! Пашлём дзякуй «Нашай долі», Родненькай газеце (там жа).

Нікея [гр. Nikaia] ж. Старажытны горад у Малой Азіі, сучасны Ізнік (з канца IV да пачатку XIII ст. буйнейшы гандлёва-рамесніцкі і культурны цэнтр Візантыі; у 1204-1261 гг. сталіца Нікейскай імперыі). Шкадаваў, што столькі часу прайшло ў гісторыі Візантыі, калі яе мастацтва было, як прыціснутае, і каб не Нікея, мала чаго сапраўды грэчаскага захавалася б па сёння (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 242). Калі правіцель Нікеі, а цяпер ужо і ўсёй адноўленай Візантыйскай імперыі, паўстаў у варотах, зверху на яго абрынулася такое мноства ружавых пялёсткаў, што здавалася, яны засыплюць пераможцу і военачальнікаў (там жа, 232).

Nikolaus [ад Святога Мікалая, які прыносіць дзецям падарункі] м. Традыцыйны калядны падарунак: пернік. Былі тут і пернікі, выпечаныя ў розных формах: у форме Nikolaus ’аў зь белай барадой, сагнутых пад цяжкасьцю падарункаў, якія яны несьлі ў торбах для дзяцей; у форме сэрцаў розных якасьцяў і вялічыняў зь дзірачкамі пасярод, празь якія працягнуты шнуркі (гэта для таго, каб купіўшы зараз-жа мог яго павесіць за гузік на грудзях (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 199).

НКВД [руск. Народный комйссарйат внутреннйх дел] м. Раман Корзюк пераступіў парог НКВД першы раз у жыцьці (М. Сяднёў. PaMau Корзюк — К, № 7, 45).

НКУС м. Народны камісарыят унутраных спраў БССР. А тут якраз і трэба найболый высьцерагацца, бо НКУС, бясспрэчна, ведае прыказку: «Што ў цьвярозагаў галаве, то ў п’янага на языку» (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 118). Прачытаў на адным [лозунгу].‘ «ЧК-ДПУ—НКУС — вартаўнік рэвалюцыйнай законнасьці» (там жа, 129).

Няміза ж. Старажытная назва Усяслаўкі (Услаўкі) прытоку Друці. Але ў народзе гэтую рачулку, між іншага, значна большую за менскую Нямігу, называюць Услаўка, заместа Ўсяслаўка, а некаторыя з старэйшага пакаленьня — Няміза (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 222).

Нячаеўцы мн. Агульнае ад Нячаеў (С. Нячаеў рускі рэвалюцыянер, бунтаўшчык-анархіст). Нячаеўцы, далгушаўцы, чайкоўцы пачалі будзіць закатаваную, сонную, абыякавую да свайго гора айчыну (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 97).

Нямецкі Ордэн (Тэўтонскі Ордэн) м. Каталіцкая рыцарска-манаская арганізацыя і дзяржава, заснаваная ў Палесціне ў 1198-1199 гг. пасля трэцяга крыжовага паходу для барацьбы з «нявернымі» (мусульманамі), якая пашырала сваю тэрыторыю захопніцкімі войнамі (вайна з прусамі, паходы на Вялікае княства Літоўскае і Польшчу, экспансія ў Гданьскае Памор’е і інш.). ..свабодным па-сапраўднаму застаўся толькі Нямецкі Ордэн, Тэўтонскаму ж, які пануе паблізу ад славянскіх земляў, пакуль не пагражае княжая ўлада, і ён дапамагае папе ператвараць язычнікаў у хрысціян (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 115).

Падляшша (Падляссе) [зямля «пад ляхамі», «пад лясамі»] н. Гістарычная вобласць на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў у басейне Заходняга Буга і Нарава (у XIII-XIV стст. цалкам увайшла ў Вялікае княства Літоўскае). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі азначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў. А яшчэ маскавітаў, цверычан, уладзімірцаў. А далей Кіева, Падляшша, Падоліі... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 519). Трокскае княства, Жмудзь, Падляшша, Палессе, Берасцейскія і Гарадзенскія землі, большую частку Лідскай і трохі Новагародскай земляў узяў сабе Кейстут (там жа, 564). [Пётр:] ..працягні ты руку, і Гародня твая... Беларусь — твая... Жмойская зямля — твая... Падляшша тваё... Каралеўства — тваё... Палова зямлі твая (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 149).

Падолле і Падолія ж. Гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Украіны ў басейне ракі Паўднёвы Буг і ў левабярэжжы басейна ракі Днестр (тэрыторыя сучасных Вінніцкай, Хмяльніцкай, паўночнай часткі Адэскай і паўднёвай часткі Цярнопальскай абласцей). Ад Цуднава аж да межаў Падолля — паўсюль улетку можна бачыць нівы, засеяныя буйною пшаніцаю; тут зямля без вялікіх намаганняў аратага дае багаты плён (Ян Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе Выбр. тв., 317). Выйграюць яны [крыжакі] тут — іх сілы ўмацуюць Падолле і Валынь,

усе гэтыя агромністыя землі, дзе глеба, дай ёй толькі вады, родзіць, як магутная багіня плоднасці... (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 598). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі азначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў — ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў. А яшчэ — маскавітаў, цверычан, уладзімірцаў. А далей — Кіева, Падляшша, Падоліі... (там жа, 519).

Падольская зямля ж. Тое, што Падолле. Гэта ж трэба, у шэсцьдзесят шэсць гадоў рушыў у вялікі паход і вядзе за сабой гэтулькі народу, каб адваяваць Падольскую зямлю і тым аслабіць татараў, што прагна глядзяць на Вялікае Княства і робяць змовы з маскавітамі супраць яго (В. Іпатава. Алыердава дзіда АД, 588).

Палатый м. Палац-рэзідэнцыя візантыйскіх імператараў. У Візантыі, на Палатыі, базілеўс Раман Дыяген ніколі макавага зярняці ў рот не пакладзе без таго, каб гэта зярнятка папярэдне не пакаштавала дзесятак служак, бо ежаможа быць атручана (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 396).

«Паліцэйскія ведамасці» мн. Перыядычнае выданне ў дарэвалюцыйнай Расіі. У «Паліцэйскіх ведамасцях» пісалі: сто сорак чатыры куліў яго выпусцілі... (У. Караткевіч. Зброя-ЧЗ, 308).

Палішэнель м. Камічны персанаж французскага народнага тэатра (з канца XVI ст.), ён быў вясёлым задзірам, насмешнікам, блазаном і балбатуном, часта смяшыў публіку тым, што расказваў пад сакрэтам пра вядомыя ўсім рэчы.

0 Сакрэт палішынеля [фр. secret de polichinelle} — уяўная тайна; тое, што хоць і лічыцца тайнай, але стала вядома ўсім. Дзялюся сакрэтам палішынеля за ўмераную плату (Я. Таўшчэзны. Вясёлая сумесь ЭСФ, 337-338).

Пампея ж. Горад у паўднёвай Італіі ля вулкана Везувій, які быў засыпаны попелам у 79 г. н. э. пры вывяржэнні вулкана. Бо цемру жудаснай вайны, .. Руін, як Геркуланума й Пампеі Усю тую цемру Прарэзала святлом нязмерным веры (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 308).

Панямонь ж. Старадаўняе мястэчка ў прыгожым месцы над Нёманам, на шырокім гасцінцы, што ідзе з Нясвіжа на Мінск (цяперашняя назва Новы Свержань). Затое ж была добра відаць Панямонь і яе ваколіцы, хоць гэтае мястэчка вярсты на паўтары стаяла далей за Стаўбуны, па другі бок Нёмана (Я. Колас. У глыбі Палесся — 36. тв. у 12 т., IX, 530). Самымі высокімі будынкаміў Панямоні былі царква, касцёл і сінагога (там жа).

Пасулле н. Гістарычная вобласць па рацэ Сула і яе прытоках у IXXII стст. (сучасная тэрыторыя Сумскай і Палтаўскай абласцей Украіны), якая адыграла важную ролю ў абароне Кіеўскай Русі ад качэўні-

каў. Паверх лесу клічаўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай Корсунь, Памор’е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўся ў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 253).

Пацёмкінскі, прым. Які мае дачыненне да фаварыта і найбліжэйшага памочніка імператрыцы Кацярыны II князя Г. А. Пацёмкіна, па ініцыятыве якога ў 1783 г. да Расіі быў далучаны Крым.

0 Пацёмкінскія вёскі ашуканства, паказуха, за якой хаваецца дрэнны стан чаго-н. [Галавач:] Мяне за гэты комплекс Матусевіч, ведаеш колькі агітаваў? Выстаяў. Яму мода, пацёмкінская вёска патрэбна, каб дэлегацыі вазіць, А мужыку жыццё патрэбна (М. Матукоўскі. Наследны прынц ЭСФ, 297).

Перуноў Шлях м. Так славяне называлі Млечны Шлях. Перуноў Шляхззяў над Гарэлаю Вессю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 75).

Петраград м. Назва горада Ленінграда з 18(31).8.1914 г. да 26.1.1924 г. Задача наша ўзяць уладу, А сцяг і лозунгі Саветы, I мы даб’емся свае мэты На дапамогу Петраграду! (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 391).

Пінеск м. Пінск. А пачнём з таго, што зараз жа пашлём ганцоў уПолацак, Ноўгарад, Пскоў,.. Нальшаны, Яцвязію, Куявію, Мазовію, у нашы Ваўкавыеск, Слонім, Гарадзен, у Пінеск, Бярэсце, у Літву да Міндоўга... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона -КРЗ).

Понт [гр.] м. Чорнае мора. Ён [граф] не ведаў, што крывічы разам з палянамі, вяцічамі, драўлянамі яшчэ за некалькі стагоддзяў да ягонага нараджэння ў баявых лоддзях пераплылі бурны Понпі, прымусілі грэчаскага імператара выйсці са сталіцы з залатым вянком міруўруках і прыбілі свой баявы шчыт на варотах Царграда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 48).

Понцкае мора н. Чорнае мора. [Жывена:] Магчыма, калі ты [коміт] адправіш мяне за Понцкае мора, гнеў імператрыцы заціхне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 207). Людзі разумелі сённяшняй перамогай Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выйшла да Понцкага мора, злучаючы вялізныя прасторы паміж ім і Балтыкай (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 600). Вось ужо і магутны Днепр, які нясе свае хвалі ў Понцкае мора, празванае Рускім таму, што шмат ездзіць па ім рускіх караблёў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 50).

Порт-Артур м. Былая назва Люйшуня горада і порта ў Кітаі. II перан. «Порт-Артурам» звалі хатку, што стаяла разам з крамкаю (Я. Колас. Кірмаш — 36. тв. у 12 т., IV, 39). 3 «Порт-Артура» ён ішоў надта вясёлы і спяваў песні (там жа).

Порта ж. Назва ўрада Асманскай імперыі. Госціць пасол сілістрыйскіу князя Вельмі ахвотна -хоць страшыцьуказам Порты Асманскай васала Мілоша (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі Тв., 248). Можа, менавіта тады яму пашчасціць схіліць папу да аб’яднання краін супроць Порты (У. Арлоў. Час чумы МКГ, 45).

Прапантыда [гр. Propontis, ад pro перад, pontos мора] ж. Старажытнагрэчаская назва Мрамарнага мора. Яны былі стрыечнымі братамі, сябравалі, разам купаліся ў Прапанцідзе, любілі, уціснуўшыся ў людскі натоўп, глядзець на ранішнія выхады базілеўса ў Залатой зале (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 400).

ПСР ж. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Расіі, якая ўзнікла ў 1902 г. Як сала на агні, сквярчэліся пасля таго прапановы ў Цэка ПСР (Я. Купала. Ленін 36. тв., V, 285).

Птыч ж. Пціч. Птыч дугой абгінала вёску й зялёнымі пожнямі глыбакаўразалася ў палі (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 6).

Пэ-пэ-эсы (ППС) мн. Польская сацыялістычная партыя. Убіліся ў наш край, Зрабілі яго «крэсамі» і разам з пэ-пэ-эсамі Заслалі тут абрус (Я. Колас. Панская ласка 36. тв. у 12 т., II, 30-31).

Пятлюры мн. Перан. Агульнае ад уласнага С. В. Пятлюра украінскага палітычнага, ваеннага і дзяржаўнага дзеяча. Украіна, цвецелюбы Чараўнічай сілы, Рэвалюцыя з Усходу Цябе абудзіла. Абудзіла, а на шляху Паўстаў вораг дзікі Скарападскія, пятлюры Ды Махно, Дзянікін (Я. Купала. Украіна 36. тв., IV, 248).

Радзівілы мн. Агульнае ад уласнага Радзівіл. Што там яны сапегі, радзівілы, Разгром забыўшы ля дняпровых вод, Свае ў Расіі свежыя магілы, Крычаць віваты за паход на Усход! (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 264).

Ракуска-Вугрыя ж. Аўстра-Венгрыя. ..быў рэдактарам польскай лісціны [газеты] «Gwiazda» ў Тарнове, што ў Ракуска-Вугрыі (В. СавічЗаблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава Зан., 544).

Расеюшка ж. Памянш.-ласк. да Расея. [Другі]: I мыйся, і куры, I ворага з Расеюшкі туры! (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 166).

Расея ж. Расія. — Расея ня хоча быць больш адсталай: мы, маўляў, ня горшыя за eac! (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі» ХБ, 143).

Рома [лац.] м. Рым. [Арыстос]: Нам сняцца йшчэ маратонскія гоні, Й Тэсальскіх ноччу глухі топат коні, I пазапылены Ксерксавы промы, I па-над Азіяй — полым крывавы, Рапсодаў песні й філосафаў слава I клум статуяў.. загнаных да Ромы! (Я. Купала. Эрос і Псіха 36. тв., VII, 84-85).

Рубон (Эрыдан) м. Старажытная назва ракі Заходняя Дзвіна. У падзямеллі пахла вільгаццю, і падчашы, як і Верабей. апраўдваўся, казаў аб тым, што паляць тут печы штодзень. каб не ржавела зброя, аднак блізкасць Рубона... ён паправіўся -Дзвіны, моцна ўплывае на захаванне (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 538). Аднаку княскай збройніцы дзіду беражліва паклалі асобна ад іншае зброі — да новых паходаў, да новае «Пагоні». Да прызначанага лёсам часу, у які пакуль не зазіраў ніхто, як стане княжыч валадаром крэўскім і віцебскім і прыедзе жыць у старажытны горад Віцьбеск над Дзвіной даўнім Рубонам (там жа, 532). А я са сваёй дружынаю таксама пайду, зраблюся княземізгоем, буду тут, на берагах Дзвіны, сыпаць тэўтонам вуголлі за пазуху, не дам ім ні спаць, ні піць, .. не пушчу псоў на Дзвіну, на наш Рубон (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 274).

Рускае мора н. Назва Чорнага мора, якая шырока ўжывалася ў XV-XVI стст. Вось ужо і магутны Днепр, які нясе свае хваліў Понцкае мора, празванае Рускім таму, што шмат ездзіць па ім рускіх караблёў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 50). Чэрмнае, Рускае мора асабліва страшнае ў непагадзь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 189).

Рушкавічы мн. Гістарычная назва зямель, якія знаходзіліся, відавочна, па суседстве з Турава-Пінскай зямлёй. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона-КРЗ, 85).

Руян м. Руген (востраў на тэрыторыі Германіі). На кароткі часмы вярнуліся назад, але мусілі неўзабаве ехаць у храм Перуна, што быў пабудаваны амаль у той жа час, што і старажытнейшы храм славянаў на Руяне — сённяшнім Ругене, разбураны дашчэнту (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 383). I хто сёння ўспомніць пра абадрытаў палабскія тыя славяне не існуюць ні як племя, ні нават як назва часткі тых земляў! А востраў Руяну, дзеў Арконе было найслаўнейшае свяцілішча славян і які цяпер называецца Ругенам'. (там жа, 452-453).

Рэч Паспалітая і Рэч Паспаліта ж. Аб’яднаная польска-літоўская дзяржава з часу Люблінскай уніі (1569-1795). «Загубяць яны Рэч Паспалітую, загубяць, — буркнуў Завішша свайму суседу, — паны — дурным гонарам і распустай, а ксяндзы — фальшам і хцівасцю. Дальбог, загубяць!» (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 95). Няпамяццю будзе пакрыты Дух панскі, нікчэмны, абшарны, 1 панская Рэч Паспаліпіа Мінецца, як прывід кашмарны (Я. Купала. Памрока над Польшчай завісла 36. тв., IV, 349).

Саксонія ж. 1. Вобласць засялення саксаў, якія заснавалі сваё герцагства (канец IX ст. 1180 г.). // У сярэдневяковай Германіі княства. Здаецца, усе мінезінгеры Саксоніі, Тэўтоніі і Швабіі спявалі яму зараз (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 47). Быў не ў стане Аўгуст утрымаць абароны, I, разбітыў баях, ён адрокся кароны. Хоць Саксонію прагнуў трымаць за сабою — Таму й міру жадаў ён цаною любою (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве Тв., 323). // У 1806-1918 гг. каралеўства са сталіцай г. Дрэздэн.

  1. У 1918-1945 гг. частка гістарычнай вобласці Германіі (закон ад 27 ліпеня 1952 г. скасаваў ранейшую адміністрацыйную будову: на тэрыторыі Саксоніі ўтвораны акругі Лейпцыг, Карл-Маркс-Штадт і Дрэздэн). Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу, але ўсе, хто толькі мог.. і навет зь іншых панстваў-гаспадарстваў, як Гэсэн, Саксонія, Вайсрутэнія... (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 198).

Самагіція ж. Тое, што Жамойць. Ваяводы нашыя тым часам ішлі ў Самагіцію, і да Мсціслава, і да іншых гарадоў воласць Полацкую і сумежныя з ёю землі плюндруючы (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы — ПМЛ, 132). Ен быўупэўнены, што любы баец з Літвы і Самагіціі доўга не ўтрымаецца ў сядле, сустрэўшыся на рысталішчы лоб у лоб з лівонскім байцом (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 208).

Сапегі мн. Агульнае да ўласнага Сапега. ..там яны сапегі, радзівілы, Разгром забыўшы ля дняпровых вод, Свае ў Расіі свежыя магілы, Крычаць віваты за паход на Усход! (Я. Купала. Старыя акопы 36. тв., IV, 264).

Саўнарком м. Савет народных камісараў. Смяротную хімічную формулу На немінучую лютую смерць Кіраўніку жывому Саўнаркому (Я. Купала. Ленін — 36. тв., V, 287). Па стромкіх усходах чалавек сыходзіў з трыбуны. Пніцкі ўспомніў, што толькі што паслухаў яго прамову. Старшыня Саўнаркома! (К. Чорны ТСБМ, V, 74).

Світазара ж. Даўняе жаночае імя. Світазара ў хораме плача, Князь з дружынай гуляе сваёй (Я. Купала. Песня-казка 36. тв., II, 228).

Сітца н. Тое, што Стажары. Месяц вышай усплывае, Поўнач недалёка, Вось і Сітца чуцьмігае, Ледзьве зловіш вокам (Я. Колас. Матчына прычытанне 36. тв. у 12 т., I, 238).

Скарападскія мн. Прыхільнікі П. П. Скарападскага (П. П. Скарападскі украінскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант царскай арміі, які пры падтрымцы Германіі і часткова расійскага афіцэрства скінуў Цэнтральную раду і захапіў уладу, устанавіў аўтарытарную дыктатуру пераважна ў інтарэсах памешчыкаў, буржуазіі і заможнага сялянства). Абудзіла [рэвалюцыя], а на шляху Паўстаў вораг дзікі — Скарападскія, пятлюры Ды Махно, Дзянікін (Я. Купала. Украіна 36. тв., IV, 248).

Скіфія ж. Даўнейшая назва мясцовасці ля Чорнага мора, куды рымская ўлада засылала палітычных зняволеных. Ідзеш шукаць ягоў Сібір, Ці як там ... Скіфію... (Я. Колас. Неафіты 36. тв. у 14 т., X, 562).

Склавінія ж. Дзяржава склавінаў. [Васіль:] Толькі Юстыніян перарваў стварэнне Склавініі і падпарадкаваў сабе Фракію (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 202).

Смараканва ж. Старадаўняя назва Самарканда. Слухаў мову незнаёмую дый часцяком лавіў назвы гарадоў таямнічых, старадаўніх Багдад, Бухара, Смараканва... Ведаўужо, што ляжаць яны на самым краёчку зямлі — за морам Хвалынскім... (В. Іпатава. Mapa МК, 340).

Сміла ж. Смела (горад у цэнтральнай частцы Украіны). Гарыць Сміла; Сміляншчына Крывёй падплывае (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 448). А слова за словам крыніцай ліліся: Якляхі каналі, як Сміла гарэла (там жа).

Стажары [стараж.] мн. Галактычнае рассеянае скопішча зорак у сузор’і Цяльца. Так утворан гэты свет: Грэе сонца, ходзяць хмары, Носяць снег і дождж і гром, Ночкай вынікнуць стажары (Я. Колас. Сымон-музыка ТС, 232). 3 цёмнай высібагны Ўжо глядзяць Стажары, Пояс дыямэнтны Ткуць нябёс абшары (Я. Колас. Вясновая ноч — ТС, 232).

Старажы мн. Сузор’е Вялікая Мядзведзіца. Вялікую Мядзведзіцу называюць Старажамі, Плеяды Сітцом, або Вуціным Гняздом; Арыёнаў пояс Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай дарогі называюць Праллямі, або Жалезны Абруч; у галаве Млечнай дарогі знаюць Касьбітоў, а саму Млечную Дарогу называюць Вайсковым Станам (В. Ластоўскі. Лябірынты Выбр. тв., 51).

Стыкольня ж. Стакгольм. Хто хадзіў з тавараміў Любку, Брэмен ці Рыгу, а адтуль морам на Стыкольню, Хрысціянію, ангельскія землі і на поўдзень ад іх, як то ў заводзе было, казалі: коннік на «маці мора» [компасе] скача, як шалёны, і дзідай сваёй паказвае авама і сема, туды і сюды, на захад і на поўдзень і наўсход, абы толькі не на Зорны Кол, як то належыць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 7).

Сугдзея ж. Старажытны горад у Крыме. Даведаўся ён [князь] і пра вялікую загадку старажытнага горада Сугдзеі ў Крыме, дзе, як расказвалі віжы, некалі месціўся славуты горад славянаў-улічаў — Сураж, па імю старажытнага бога Сур’і, бацькі Вялеса (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 587).

Сураж м. Горад у Крымскай вобласці (сучасны Судак). Дзіў кліча паверх лесу, слухаць наказвае зямлі незнаёмай — Волзе, і Памор’ю, і Пасуллю, і Суражу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 237). Даведаўся ён [князь] і пра вялікую загадку старажытнага горада Сугдзеі ў Крыме, дзе, як расказвалі віжы, некалі месціўся славуты го646

pad славянаў-улічаў Сураж, па імю старажытнага бога Сур'і, бацькі Вялеса (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 587).

Суражскае мора н. Азоўскае мора. Вёў гэты шлях з правага берага Дняпра на левабярэжжа, потым праз плаўні ў дняпроўскай луцэ да вярхоўяў ракі Кальміус, адтуль — на Дон, у Суражскае мора, якое рамеі называюць Меаційскім балотам, і канчаўся ў Тмутаракані (Л. Дайнека. След ваўкалака-МКГ, 568).

Сыбэрыя ж Сібір. He магу табе сказаць, колькі гэтых настаўнікаў сасланаў Сыбэрыю, а колькі загінула па турмах і ад куль... (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек-ХБ, 154).

Таргсін [ад руск. «торговля с нностранцамн»] м. Назва крамаў, якія існавалі ў СССР у 30-я гады XX ст. і гандлявалі за золата і валюту, пераважна з чужаземцамі. Але два срэбныя пярсьцёнкі і два такіх самых крыжыкі, за якія тое-сёе можна было набыць у «Таргсіне», падзялілі паміж сабой (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 38).

Таўраскіфія ж. Так візантыйцы называлі тэрыторыю, на якой пражывалі славяне. Размова з князем Ізяславам не атрымалася, трэба ўсё пачынаць спачатку, і невядома яшчэ, колькі даеядзецца прасядзець у гэтай праклятай Таўраскіфіі (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 399).

Тмутаракань м. Старажытнарускі горад Х-ХІІ стст. на Таманскім паўвостраве (сучасная Таманская станіца). Гэта з бацькава так залатога пасаду Сакалы два зляцелі сачыці прынаду Горад Тмутаракань пашукаці з разгону (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 263). Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай Корсунь, Памор’е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўся ў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 253). Як быццам не цячэ ў ім [Вячку] кроў вялікага неўтаймоўніка Усяслава, лютага на сечу, меч якога ведала ўся Русь ад Ноўгарада да Тмутаракані (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 54). Полаўцы здавілі Кіеву глотку, перакрыўшы ў прыморскім стэпе Дняпро. Хлеб і соль з Тмутаракані і з Таўрыі не даходзяць да горада (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 401).

Траецкая гара ж. Старая назваплошчы Парыжскай камуны ўМінску. — Ну, вось глядзі, казаў «дзедушка», узеёўшы Сцёпку на сярэдзіну Траецкай гары, — там улева, бачыш? высокая труба. Гэта — электрычная станцыя, а правей, на горцы, царква, бачыш? Зверху зломаная вежа, a cnpaea каўпак такі. Вось гэта музей, а там, правей, на самай горцы, высокая будыніна. Гэта вадакачка (Я. Колас. На прасторах жыцця 36. тв. у 12 т., VII, 51).

Трокі мн. Афіцыйная назва г. Тракай да кастрычніка 1939 г. ..спадзяваліся купцы на гандаль з Ганзай, на які пакуль мелі дазвол толькі Полацк, Новагародак, Крэва і Трокі ды розныя там дробныя гарады (В. Іпатава. Вяшчун ГедзімінаАД, 414).

Троя ж. Старажытны горад на паўднёвым захадзе Малой Азіі. Цяжка глянуць; а прыпомніш Так было і ў Троі (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв„ V, 474).

Тэўтонскі ордэн м. Каталіцка-духоўны ордэн, ваенная арганізацыя нямецкага рыцарства, якая ў XIII—XIV стст. ажыццяўляла феадальнакаталіцкую агрэсію ва ўсходняй Еўропе. Парашылі: Keücmymy ваяваць супраць Тэўтонскага ордэна, палякаў і венграў, калі зажадаюць яны ісці вайной, Альгерду ж трымаць рубяжы ад маскавітаў і татараў (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 564). 3 траўня месяца, калі паўстала Ж.мудзь і пачалася вайна з Тэўтонскім ордэнам, вось ужо без нечага палову года Андрэй Ілліч быў з сотняйу раз’ездах, не сыходзіў з каня (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 150).

Тэўтоны мн. Тое, што Тэўтонскі ордэн. А князь Кейстут разгроміць Тэўтоны (Я. Купала. Тры Будрысы 36. тв., I, 377).

Уласажэлец [стараж. Волосожары] м. Тое, што Стажары. Еўка ж у гэтую ноч, калі над палямі ярка гарэў Уласажэлец, дабралася да сваіх, змучаная фурманкай, дзеў ногі дзьмула, як з бездані (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 116).

Уна ж. Старажытнае жаночае імя. «Уна — гэта на старадаўняй мове значыць «юная», разглядаючы дзяўчынку, задумаўся Святазар. Яно сведчыць пра высокі лёс, які яе чакае» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 313).

Урыян [фр. orient] м. Усход. [Паэтніцкая] (падаючы руку ўваходзячаму Эдмунду): Вітай, паэтаў перла з Урыяну, Кароль ты на Парнасе, дык прасіць я стану, Каб творчасці маёй сваім аўтарытэтам Ты не стаптаў зувагі, што паэт кабета (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны Тв., 95).

Услонім [ст.-бел. Вслонйм] м. Старажытная назва беларускага горада Слоніма. Самая вялікая, празрыстая — Вільня, меншыя — Новагародак і Трокі, яшчэ меншыя — Ліда, Ваўкавыйск, Крэва, Услонім, а насупраць іх, на ўсходзе Смаленск, Дзебаранск, a na поўдзень Кіеў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 438).

Фракія (Тракія) ж. Гістарычная вобласць на ўсходзе Балканскага паўвострава паміж Эгейскім, Чорным і Мармуровым морамі, дзе некалі жылі фракійцы. [Васіль:] — Толькі Юстыніян перарваў стварэнне Склавініі і падпарадкаваў сабе Фракію (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 202).

Хвалынскае мора [ст.-руск.] н. Каспійскае мора. За гэтымі агромністымі, непрыветнымі, небяспечнымі гарамі Хвалынскае мора, а за ім... Там усё пойдзе лягчэй, ён [Алекса] дабярэцца і да Джургеня, і да Бухары... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 65).

Херсанес [гр. Chersonesos] (у сярэднявечча Херсон, Корсунь) м. Старажытны горад у Крыме, заснаваны грэкамі ў 422-421 гг. да н. э. (існаваў да сярэдзіны XV ст.). Нарэшце ён [Нікіфар] прашаптаў: Я пашлю зараз ганца ў Улахернскую гавань, і калі ідзе хоць які карабель на Херсанес, — клянуся, што адпушчу цябе, славянка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 207).

Хінова ж. 1. Тэрыторыя (сучаснае Прыазоўе), на якой жылі хіны усходнія полаўцы. Ад іх [наперснікаў] затрасліся ўжо землі шмат якіх краёў: Хінова, Літва, Дарамела (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 243).

  1. Агульная назва ўсходніх качавых народаў. Жывы я. Секла мяне хінова не дасекла (У Арлоў. Каля дзікага поля МКГ, 147).

Храм Божай (Боскай) Мудрасці м. Так называлі храм св. Сафіі. [Еўдакія:] Гэты, з антраксам, аддай у Вялікі Храм Божай мудрасці, хай аправяць ім абраз святой Еўдакіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 165). Хацеў бы яшчэ толькі паказаць табе храм Невыказнай Боскай Мудрасці, бо яшчэ з дзяцінства памятаю там кожны куток (там жа, 197).

Царград, Цараград і Цар-горад м. Старажытнаруская назва Канстанцінопаля (сучасны Стамбул), якая ўжывалася ў афіцыйных дакументах да XVII ст., у дваранска-буржуазнай гістарыяграфіі, часам публіцыстыцы і паэзіі да пачатку XX ст. Як аднаму з буйнейшых гарадоў старажытнай Русі, у свой час, па дагавору, выплачваў даніну Полацку нават сам Царград (А. Васілевіч ТСБМ, II, 133). Вязе Марка Кацярыне Сукна дарагога, Чырвонага шоўку пояс Вязе для старога. 1 каптур парчовы Ганне — Любасці адзнаку, I чырвоную ёй хустку 3 белым яшчэ шлякам. А дзетачкам чаравічкі, Фіг ды вінаграду, А ўсім разам чырвонага Віна з Цараграду Вёдзер мо са тры ў бачурцы (К. Крапіва. Наймічка 36. тв., V, 421).-Да таго жяшчэ і невядома: а раптам заўтра на досвецці ты будзеш сядзець на карме і глядзець, як знікае з тваіх вачэй такі ненавісны дляўсіх нявольнікаў Цар-горад, — мякка-ўкрадліва загаварыў Міхаіл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 207).

«Царскія слёзы» мн. (жарт.). Гарэлка. У канцылярыі, у шафе, сярод «гражданскйх й уголовных дел» стаяла бутэлька з «царскімі слязьмі», як называлі тады гарэлку (Я. Колас. У палескай глушы — 36. тв. у 12 т., IX, 24).

Цуднаў м. Украінскі горад Чуднаў. Праз ваколіцы і мястэчка Цуднаў плыве Цецераў; на заходніх і ўсходніх берагах гэтай рэчкі ўздымаюцца высокія дзікія скалы, нібыта руіны даўніх часоў, і здаецца, што іх накшталт сценаў узнесла сама прырода каб адмежаваць Палессе ад тлустае і ўрадлівае зямлі (Ян Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе Выбр. тв., 317).

Чагір ж. Ранейшае найменне зоркі Венеры. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір». Пад найменьнем «Чагір» фігуруе Вэнэра ў Супрасьльскім календары XVIII cm., дзе аб ёй гаворыцца: «Зьвязда Чагір між усімі Зьвёздамі 10 месц у кажным месяцы мае, a na трыкрот прыходзіць на кажнае месца, кажнага месяца» (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 79). Зоры высыпалі на небе, яны былі ясныя, вялікія, а над чырвонай палоскай зары дрыжала, пералівалася самая болыйая зеленаватая Чагір (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 8). Вось блакітная Чагір, чыё пульсаванне падобнае да трапяткіх штуршкоўу жылах: народжаныя пад ёю будуць вечна шукаць любові і прыгажосці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 16).

Чайкоўцы [ад уласн. Чайкоўскі] мн. Рэвалюцыйная арганізацыя народнікаў у Расіі ў 70-х гадах XIX ст. Нячаеўцы, далгушаўцы, чайкоўцы пачалі будзіць заката-ваную, сонную, абыякавую да свайго гора айчыну (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 97).

Чач м. Старадаўняя назва Ташкента. Караван ішоў на Ургенч міма Хівы, пакідаў убаку Чач, кіраваўся да вусця Хвалынскага мора, да былой старадаўняй сталіцы хазараў Атэль (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 224).

ЧК [руск. Чрезвычайная комйссйя] ж. Рэпрэсіўны орган для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у 1917—1922 гг. —Колькі нявінных тамака, у той ЧаКа, палягло?! (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек ХБ, 153). Агледзеў [Кузьма] сьцены з партрэтамі й лёзунгамі. Прачытаў на адным [лозунгу]: «ЧК ДПУ НКУС вартаўнік рэвалюцыйнай законнасьці» (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»ХБ, 129).

Чорная Русь ж. 1. Назва, якая прымянялася ў XIII-XIV стст. да паўночна-заходняй часткі Беларусі: басейна верхняга цячэння Нёмана з гарадамі Гародня, Наўгародак, Слонім, Ваўкавыйск, Несвіж, Турыйск (Турэц), Здытаў (да XIII ст. Чорная Русь, магчыма, уваходзіла ў склад Полацкага княства, часова знаходзілася ў складзе Галіцка-Валынскага княства; у XIV ст. разам з літоўскімі землямі складала асноўнае ядро Вялікага княства Літоўскага). Hi ў Белай Русі, ні ў Чорнай Русі не толькі сяляне, але і паны, баяры не ведаюць ні стараславянскай, ні лацінскай (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 105).

  1. У XIV-XVI1 стст. назва ўжывалася заходнімі еўрапейцамі ў дачыненні да розных тэрыторый на ўсход і поўдзень ад сучаснай Беларусі: паводле меркавання Флетчэра (1591 г.), Чорнай Руссю называліся Уладзімірскае, Маскоўскае, Разанскае і іншыя княствы на поўдзень ад Чорнага мора; паводле «Геаграфічнага лексікона» (1766 г.), Чорная Русь Новагародскае і Мінскае ваяводствы.

Чын м. Кітай. Гэта фарфоравая чаша з далёкага Чына, дзе на паляхрасце жамчужнае зерне, што дае людзям сілу (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 39).

Чырвоная Армія ж. Афіцыйная назва узброеных сіл савецкай дзяржавы да 1946 г. А ваш, таварышы, абавязак шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы, у цэлае войска і шчыльна трымацца Чырвонай Арміі (Я. Колас. Дрыгва Др., 115).

Чырвоная гвардыя ж. Узброеныя рабочыя атрады, якія былі арганізаваны ў 1917-1918 гг. для барацьбы з контррэвалюцыяй і белагвардзейшчынай і з’явіліся першапачатковым ядром Чырвонай Арміі. Зараз жа за Рудаўцам пачынаюцца пазіцыі: войска поўнае сяло, чырвоная гвардыя стаіць (Я. Колас. Крывавы вір 36. тв. у 12 т., V, 79).

Шарукань м. Старажытны горад, цэнтр палавецкага племяннога аб’яднання Шаруканідаў, з якога рабіліся набегі на Кіеўскую Русь (у 1111 г. быў захоплены войскамі Уладзіміра Манамаха; дакладнае месцазнаходжанне не вядома). А Шаруканіды ў вялікую моц ўвайшлі. Ёсць у іх гарады Шарукань і Сугроў. Багатыя гарады, хоць Шаруканіды пальцам не паварушылі, каб іх збудаваць сярод стэпу. Ад сарматаў, ад старадаўняга народа, кажуць людзі, засталіся гэтыя гарады (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 487).

Швабія [ням. Schwaben-, ад швабы назва германскіх плямёнаў] ж. Гістарычная вобласць у паўднёва-заходняй Германіі ў раннім сярэднявеччы. Здаецца, усе мінезінгеры Саксоніі, Тэўтоніі і Швабіі.. спявалі яму зараз (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 47).

Ш кляная Гара (міф.). Паводле міфалогіі язычнікаў гара, на якой адбываецца Божы суд. Язычнікі — а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, і Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Налыйчаны — верылі ў Шкляную Гару, на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 421).

Эзель м. Востраў Саарэмаа (Сарэма) у Балтыйскім моры, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны меў выключнае стратэгічнае значэнне. — Скажы мне, фюрэр, калі ласка, Што там на Эзелі было: Ці гэта праўда, ці то казка, Ці проста — скрыўленае шкло? (Я. Колас. Эзель — 36. тв. у 12 т„ II, 366).

Эмка ж. (разм.). Легкавы аўтамабіль маркі «М» (эм). У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка («Маладосць» ТСБМ, V, 465). У «эмцы» (марка машыны) мы ўсё роўна не зьмясьціліся-бусе (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 63-64).

Эўропа ж. Еўропа. Гэрадот апавядае, што паўночныя краіны Эўропы былі найлюднейшымі пасьля Індыі (В. Ластоўскі. ЛябірынтыТв„ 93).

Юмісы [балт.] мн. Сузор’е Блізняты. ..безліччу мігатлівых то залацістых, то блакітных, то чырвоных кропак глядзелі на яе [Жывену] сузор’і.. Найбольш любымі былі яны, Ашвіны. альбо Спарышы — балты называлі іх Юмісамі, рымляне Геміні, славяне Лелем і Палелем... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 261).

UNRRA (ЮНРРА) ж. United Nations Relief and Rehabilitation Admi­nistration Адміністрацыя Аб’яднаных Нацый для Дапамогі і Адбудовы (створана ў Вашынгтоне 44 дзяржавамі удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі з мэтай аказання дапамогі насельніцтву краін, якія вызваліліся ад нямецка-фашысцкай і японскай акупацыі). [Немец:] Дзякую! Жыву на прыватцы. Раней быў на ўтрыманьні VNRRm, a noтым кінуў: ня варта аўчынка вырабу (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца ХБ, 201).

Яцвягія і Яцвязія ж. Тэрыторыя, якую насялялі яцвягі. — Твой [Раманаў] бацька заключыў з Ордэнам дамову, па якой за дапамогу табе аддаў немцам трэцюю частку Яцвягіі? пыталіся баяры (В. InaraBa. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 81). А пачнём з таго, што зараз жа пашлём ганцоў у Полацак, Ноўгарад, Пскоў, .. Налыйаны, Яцвязію, Куявію, Мазовію, у нашы Ваўкавыеск, Слонім, Гарадзен, у Пінеск, Бярэсце, у Літву да Міндоўга... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ).

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 3 УМОЎНЫМІ АБАЗНАЧЭННЯМІ

Арлоў У. Міласць князя Гераніма: Аповесці, апавяданні. Мінск, 1993

Арлоў У. Пяць мужчын у леснічоўцы: Аповесці, апавяданні, эсэ. Мінск, 1994

Багушэвіч Ф. Творы. Мінск, 1991

Багушэвіч Ф. Выбраныя творы. Мінск, 1952

Баршчэўскі Ян. Выбраныя творы. Мінск, 1998

Бядуля 3. Збор твораў: У 5 т. Мінск, 1985-1989. Т. I-V

Бядуля 3. Збор твораў: У 4 т. Мінск . Т. I 1951, Т. II 1952

Бядуля 3. Выбраныя творы. Мінск, 1947

Бядуля 3. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі. Мінск, 1918

Віж М. Лабірынт. Мінск, 1991

Гарэцкі М. Рунь, 1914. Мінск, 1994

Говар В. Пялёстак і крышталь. Мінск, 1990

Гроза А. Нечаканы госць. // У кн.: Ян Баршчэўскі.

Выбраныя творы. Мінск, 1998

Дайнека Л. Жалезньія жалуды. Мінск, 1993

Дайнека Л. Меч князя Вячкі. След ваўкалака. Мінск, 1993

Дайнека Л. След ваўкалака. Мінск, 1988

Далідовіч Г. Кліч роднага звона. Мінск, 2000

Дунін-Марцінкевіч В. Творы. Мінск, 1984

Заняпад і адраджэнне: Беларуская літаратура XIX ст.

Мінск, 2001

Іпатава В. За морам Хвалынскім. Мінск, 1989

Іпатава В. Прадыслава. Мінск, 1997

Іпатава В. Альгердава дзіда. Мінск, 2002

Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. Мінск, 1995.

Т. І-ІІ

Караткевіч У. Выбраныя творы: У 2 т. Мінск, 1980. Т. II

Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі. Дзікае паляванне караля Стаха. Мінск, 1995

МКГ.

ПМЛ.

Тв.

Выбр. тв.

Выбр. тв. 36. тв. у 5 т. 36. тв. у 4 т.

Выбр. тв.

Ж.

Л.

Р.

ПК.

Баршч.

ЖЖ.

МКВ.

св.

КРЗ.

Тв.

Зан.

MX.

Пр.

АД.

кс.

Выбр. тв.

ЗБК.

Караткевіч У. Чорны замак Альшанскі. Мінск, 1983           43.

Карпюк А. Белая дама. Мінск, 1992                   БД.

Колас Я. Збор твораў: У 12 т. Мінск, 19611964 Т. I—XII 36. тв. у 12 т.

Колас Я. Збор твораў: У 14 т. Мінск, 1972-1978. Т. I-XIV 36. тв. у 14 т.

Колас Я. Дрыгва. Мінск, 2000                              -Др.

Колас Я. Дрыгва. Мінск, 1981                              Ап.

Колас Я. Сымон Музыка. Мюнхэн, 1955           CM.

Колас Я. На ростанях. Мінск,    1996 На ростанях

Конадні. N. Y.; München. 1958.                            № 5-6          -          К, № 5-6.

Конадні. N. Y; München. 1963.                             № 7  -          К, № 7.

Крапіва К. Збор твораў: У 5 т.  Мінск,                    1974-1976. Т. I-V -       36. тв.

Купала Я. Збор твораў: У 7 т. Мінск, 1972-1976. Т. I—VII 36. тв.

Ластоўскі В. Творы. Мюнхэн, 1956                     Тв.

Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мінск, 1997     Выбр. тв.

Ліпскі У. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага.

Мінск, 1990                                                       Н.

Тарасаў К. Тры жыцці княгіні Рагнеды. Пагоня на

Грунвальд. Мінск, 1997                                 -ТЖ.

Цэлеш М. Хмары над Бацькаўшчынай. Нью-Ёрк, 1995     ХБ.

Чаропка В. Храм без Бога. Мінск, 1992            Хр.

Чачот Ян. Свіцязь. Мінск, 1999                           Свіцязь.

Шамякін I. Вялікая княгіня. Мінск, 1997            ВК.

ДАДАТКОВЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ 3 УМОЎНЫМІ АБАЗНАЧЭННЯМІ

Арашонкава Г. У., Чабатар Н. А. Тлумачальны слоўнік адмет-

най лексікі ў творах Я. Коласа. Мінск, 2003    ТС

Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мінск, 1994      Энцык.

Лепешаў I. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Мінск, 2004 ЭСФ Скурат К. Даўнія беларускія меры. Мінск, 1974     Ск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мінск, 1977-1984

Т. I-V                                                                           ТСБМ

СПІС СКАРАЧЭННЯЎ

абл.

абласное

араб.

арабскае

 

аг.

агульны род

балт.

балтыйскае

 

адз.

адзіночны лік

ваен.

ваенны

 

адрадз.

адрадзілася

венг.

венгерскае

 

алегар.

алегарычны

вобразн.

вобразнае

 

анг.

англійскае

выкл.

выклічнік

 

высок.

высокі

паэт.

паэтычны

гал.

галандскае

перан.

пераносны

гр.

грэчаскае

пераўвасабл.

пераўвасабленне

дзеепрым.

дзеепрыметнік

перс.

персідскае

дзеепрысл.

дзеепрыслоўе

персаніф.

персаніфікацыя

ж.

жаночы род

познегр.

познегрэчаскае

жарг.

жаргоннае

познелац.

познелацінскае

жарт.

жартоўнае

польск.

польскае

займ.

займеннік

прым.

прыметнік

зб.

зборны

прыназ.

прыназоўнік

злучн.

злучнік

прысл.

прыслоўе

зневаж.

зяеважальнае

разм.

размоўнае

інд.-аўт.

індывідуальна-аўтарскае

рум.

румынскае

індз.

індзійскае

руск.

рускае

інф.

інфінітыў

рэл.

рэлігійны

іран.

іранічнае

санскр.

санскрыцкае

ісп.

іспанскае

с.-в.-н.

сярэдневерхненямецкае

іт.

-італьянскае

скароч.

скарочаная

кабард.

кабардзінскае

с.-н.-н.

сярэдненіжненямецкае

калм.

калмыцкае

с.-лац.

сярэднелацінскае

кніжн.

кніжнае

спец.

спецыяльны

кольк.

колькасны

стараж.

старажытнае

ласк.

ласкальная

ст.-бел

— старажытнабеларускае

лац.

-лацінскае

ст.-егіп.

старажытнаегіпецкае

лаянк.

лаянкавае

ст.-ням.

старажытнанямецкае

лінг.

лінгвістычны

ст.-польск.

старапольскі

літ.

літоўскае

ст.-руск.

старажытнарускае

ліч.

лічэбнік

ст.-сканд.

старажытнаскандынаўскае

м.

мужчынскі род

ст.-слав.

стараславянскае

манг.

мангольскае

ст.-фр.

старажытнафранцузскае

мед.

медыцынскі

ст.-яўр.

старажытнаяўрэйскае

міф.

міфалагічны

тат.

татарскае

мн.

множны лік

тур.

турэцкае

н.

ніякі род

укр.

украінскае

наз.

назоўнік

уласн.

уласнае

нар.-паэт.

народна-паэтычнае

уст.

устарэлае

н.-в.-н.

новаверхненямецкае

фалькл.

фальклорны

неадабр.

неадабральны

фін.

фінскае

нескл.

—нескланяльнае

фр.

французскае

нязм.

нязменнае

царк.

царкоўнае

ням.

нямецкае

цюрк.

цюркскае

пагардл.

пагардлівае

часц.

часціца

памянш.-ласк.

памяншальна-ласкальнае

чэш.

чэшскае

парт.

партугальскае

яўр.

яўрэйскае

               

Даведачнае выданне

Струкава Святлана Міхайлаўна

СЛОЎНІК АРХАІЗМАЎ I ГІСТАРЫЗМАЎ

(па іворах беларускай мастацкай літарагуры і публіцыстыкі)

Рэдактар Т. А. Гарбачэўская

МастакЛ. М. Вішнякова

Мастацкі рэдактар Т. Дз. Царова

Тэхнічны рэдактар Т. В Лецьен Камп’ютэрная вёрстка С. М. Касцюк

Падпісана ў друк 16.12.2007 г. Фармат 60х90'/|6. Папера афсетная № 1. Гарнітура

Times New Roman. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 41,0. Ум. фарб.-адб. 41,5.

Ул.-выд. арк. 45,0. Тыраж 1000 экз. Заказ 3825.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом «Беларуская навука». Лй № 02330/0131569 ад 11.05.2005 г. 220141. Мінск, вул. Ф. Скарыны. 40.

ААТ «Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня». Лй № 02330/0131659 ад 02.02.2006 г.

  1. Баранавічы, вул. Савецкая, 80
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.