Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ

 

 

 

 

 

С.М.Ірабчыкаў

СЛОУНІК ПАРОНІМАУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1994

ББК 81.2Бен-4

Г75

УДК 808.26-3

Рэцэнзент

В. П. Красней, кандыдат філалагічных навук

У слоўнік уключаны словы, блізкія па гучанню, але розныя па значэнню: абагуліць // абагульніць, бескарыслівы // бескарысны, метэарыт // метэор, цікавы // цікаўны і да т. п. Кожнаму слову (усяго іх звыш 3300) даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад, які ілюструе яго значэнне.

У канцы даведніка змешчаны алфавітны індэкс — паказчык растлумачаных слоў з указаннем старонкі да кожнага з іх.

Адрасуецца вучням старшых класаў, студэнтам, настаўнікам, работнікам друку, пісьменнікам, усім, хто неабыякавы да беларускай мовы, цікавіцца ёю.

8080260000—069

Г 151—94

МЗОЗ(ОЗ)—94

ISBN 985-03-0071-Х

© С. М. Грабчыкаў, 1994.

КОРАТКА ПРА СЛОЎНІК

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, ёсць нямала слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя адно на другое. Усе яны блізкія па гучанню, але маюць розныя значэнні. Гэта с л о в ы п а р о н і м ы. Як правіла, яны аднакарэнныя, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі і аб’ядноўваюцца звычайна ў пары: абагуліць // абагульніць, абанемент // абанент, бескарыслівы // бескарысны, цікавы // цікаўны і г. д. Аднак нярэдка сустракаюцца паранімічныя рады, групы, ланцужкі па тры, чатыры і нават больш слоў: адзінкавы // адзінокі // адзіночны / / адзі.ны, бульбоўнік // бульбянік. // бульбянішча, ганьбаваць // ганьбіць // ганіць і інш.

Такое гукавое і структурнае падабенства розных па значэнню слоў называецца параніміяй.

Знешняе гэта падабенства нярэдка бывае прычынай таго, што паронімы не размяжоўваюць і блытаюць, ужываюць няправільна, асабліва ў вуснай мове, у паўсядзённай гутарцы (напрыклад, выразаць апендыцыт замест выразаць апендыкс). Памылковае іх ужыванне не абмяжоўваецца сферай вуснай мовы, яно даволі часта сустракаецца ў газетных публікацыях, на старонках часопісаў, кніг і г. д.

У сучаснай лінгвістычнай літаратуры пакуль што няма адзінага пункту погляду на прыроду паронімаў. Тэрмін гэты ўжываецца ў вузкім і ў шырокім значэннях.

Прыхільнікі вузкага разумення тэрміна лічаць паронімамі толькі аднакарэнныя словы, блізкія па гучанню і структуры, але розныя па значэнню, словы адной часціны мовы, з адным і тым жа месцам націску, з аднолькавымі граматычнымі прыметамі: адрасант // адрасат, генеральны // генеральскі, зімні // зімны, сірацёць // сіраціць, факт // фактар, чалавёчны /1 чалавёчы і пад.

Блізкія па гучанню словы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, хоць яны і цяжкія для размежавання, паронімамі не лічацца.

Пры шырокім разуменні тэрміна да паронімаў адносяць уся-

кія блізкія па гучанню словы* — і аднакарэнныя, і з рознымі марфалагічнымі каранямі, незалежна ад месца націску ў іх, ад прыналежнасці да адной ці розных часцін мовы і г. д. У такім выпадку ў слоўнікі ўключаецца больш шырокі пласт лексікі — усе блізкія па гучанню, але розныя па значэнню словы, узаемазамена якіх магчыма (і сустракаецца) у моўнай практыцы: афёктны // эфёктны, бачаны // бачны, кавалда // кувалда, ляснік // ляснічы, маляр // мўляр, метэдр // метэарыт, прыгбннік // прыгднны, эфёктны / / эфектыўны і інш.

Такі прынцып адбору лексікі праводзіцца і ў прапануемым слоўніку. На першы план у ім выступае практычнае прызначэнне — аказваць пэўную дапамогу ў выбары патрэбнага слова.

Агульнавядома, што культура мовы кожнага чалавека ў значнай ступені залежыць і ад выкарыстання ў ёй слоў-паронімаў. Дакладнае іх ужыванне — адзін з даволі важных шляхоў яе павышэння. А таму выяўленне слоў-паронімаў у разнастайным лексічным багацці мовы, іх сістэматызацыя, вывучэнне і апісанне з’яўляецца адным з абавязковых і неад’емных кампанентаў праблемы павышэння моўнай культуры.

* * *

«Слоўнік паронімаў беларускай мовы» складаецца са слоўнікавых артыкулаў, размешчаных у алфавітным парадку.

Загалоўкам артыкула служыць зыходная (пачатковая) форма слова: назоўнікаў — назоўны склон адзіночнага ліку; прыметнікаў — назоўны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду; дзеясловаў — інфінітыў (у форме аднаго трывання — закончанага ці незакончанага).

Слоўнікавы артыкул уключае два асноўныя структурныя элементы: тлумачэнне слова, вынесенага ў загаловак, і ілюстрацыйны матэрыял.

Значэнне слова раскрываецца шляхам кароткага тлумачэння або (радзей) пры дапамозе сінонімаў; іншы раз выкарыстоўваюцца абодва гэтыя спосабы. Калі слова мае некалькі значэнняў, кожнае з іх пазначана арабскімі лічбамі (1, 2, 3 і г. д.); сэнсавыя іх адценні размяжоўваюцца дзвюма вертыкальнымі рыскамі (||):

* Іншы раз паранімія тут як бы зліваецца, аб’ядноўваецца з п а р ан а м а з і я й, калі збліжаюцца падобныя па гучанню словы з рознымі па значэнню і часцей за ўсё далёкімі па марфалагічнай структуры словамі тыпу кларнет // ларнет, прыдворны // прытворны, фарс // фарш і пад. Звычайна такое збліжэнне сустракаецца ў гумарыстаў, сатырыкаў як свядомы стылістычны прыём аўтарскай словатворчасці, а ў гутарковай мове як несвядомая, памылковая падмена слоў у выніку непісьменнасці.

Часты. 1. Размешчаны блізка адзін каля другога.

На полі бабкі частыя пасталі ў чараду. А. Астрэйка. II Які ідзе, адбываецца, паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Частыя, хоць і невялікія дажджы заміналі сушыць сена. А. Чарнышэвіч.

Побач з паронімамі ў некаторых групах падаюцца самастойнымі слоўнікавымі артыкуламі і сінонімы, якія выступаюць да паранімічных як словы аднаго семантычнага поля, напрыклад: гаспадарлівы // гаспадарніцкі / гаспадарны // гаспадарскі // гаспадарчы; прадпрыемлівы / прадпрымальны // прадпрыемніцкі / прадпрымальніцкі. Такія сінонімы (у прыведзеных групах: гаспадарлівы / гаспадарны; прадпрыемлівы / прадпрымальны і прадпрыемніцкі / прадпрымальніцкі) таксама ўяўляюць пэўныя цяжкасці пры выбары патрэбнага слова для канкрэтнай моўнай сітуацыі. Тлумачэнне іх, стылістычныя паметы, ілюстрацыі памагаюць зразумець не толькі семантычную акрэсленасць кожнай лексічнай адзінкі, але і яе месца, ролю ў слоўным акружэнні.

Тую ж у асноўным мэту маюць і артыкулы, прысвечаныя амонімам да паранімічных слоў групы. Словы-амонімы пазначаны маленькімі арабскімі лічбамі пры канцы іх зверху: віраж' / віраж2 // вітраж, гранатавы' / гранатавь? // гранатны і г. д.

Без такіх артыкулаў з сінонімамі, амонімамі і амографамі агульнае ўяўленне пра пэўныя групы, пра дакладнае значэнне іх слоў было б не зусім поўным.

Самымі тыповымі ў слоўніку з’яўляюцца найбольш простыя па структуры артыкулы з двух слоў-паронімаў. Паміж імі ў загалоўку ўмоўна прынята ставіць дзве косыя рыскі (//). Такі ж знак і ў загалоўках з трох і больш паранімічных слоў.

Аднак калі да аднаго з паронімаў рада прыведзены сінонім ці амонім, то ў загалоўку перад імі ставіцца адна косая рыска (/). Яшчэ больш канкрэтна сінанімічнае слова выяўляецца пры яго тлумачэнні непасрэдна ў слоўнікавым артыкуле.

Паметы (перан., разм., спец., гіст., уст. і інш.) ставяцца адразу пасля загаловачнага слова, перад тлумачэннем, калі слова адназначнае або калі памета адносіцца да ўсіх значэнняў слова:

Гарапашны. Разм. Бедны, гаротны.

Цяжкае гарапашнае жыццё навучыла Дзям’яна любіць і паважаць чалавека працы. В. Хомчанка.

Калі памета мае адносіны толькі да аднаго са значэнняў, яна прыводзіцца пасля арабскай лічбы перад тлумачэннем гэтага значэння:

Бацькоўскі. 1. Які мае адносіны да бацькоў — бацькі і маці.

Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры і дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. I. Шамякін.

2 . перан. Клапатлівы; ласкавы.

Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі. 3. Бядйля.

Паметы граматычнага характару (адз. няма, безас., зак., зб., толькі з неадуш. наз. і інш.) даюцца перад тлумачэннем слова:

Вбсці. адз. няма. Рыбалоўная прылада ў выглядзе віл.

Іліко .. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Э. Самуйлёнак.

Восць. зб. Доўгія (і больш рэдкія) валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем шэрсці.

Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.

Акрамя таго, для больш поўнага апісання кампанентаў паранімічнага рада адзначаецца (дзе гэта магчыма і калі ёсць патрэба) неаднолькавы характар у спалучальнасці кожнага слова-пароніма з іншымі:

абагўліць (звычайна пра што-н. канкрэтнае): маёмасць, зямлю, жывёлу і г. д. // абагульніць (звычайна пра што-н. абстрактнае): вопыт, думкі, назіранні і г. д.

балбтная: вада, вільгаць; расліна, птушка і г. д. //балбцісты: луг, бераг; балбцістая: мясцовасць, нізіна і г. д.

Пры неабходнасці ўказваецца на асаблівасці ў кіраванні дзеяслоўных форм:

абяссілець // абяссіліць (каго-што)

бялёць//бяліць (што)

крыўдаваць // крыўдзіць (каго)

Да некаторых паранімічных слоў у якасці дадатковай характарыстыкі падаюцца сінонімы ці антонімы*, што таксама садзейнічае раскрыццю значэння слоў і важна для іх размежавання, а значыць, і для дакладнасці ў выкарыстанні:

Абыякавы. Які не выяўляе ніякай цікавасці, увагі да каго-чаго-н, С і н о н і м: раўнадушны.

Спрадвеку было так: той, хто думаў жыць, вучыўся сам і вучыў дзяцей працаваць. А хто быў абыякавы да сваёй будучыні — вучыў дзяцей адпачываць. ЯСіпакоў.

Абы-які. Які-небудзь, усякі; хоць які.

Сінонім ы: благі, нядобры.

Так у Малінаўцы з’явіўся новы гаспадар і прытым не абы-які. А. Чарнышэвіч.

* Пры антонімах даецца памета проціл. («процілеглае»). Значэнне яе тут больш шырокае, чым значэнне слова «антонім».

Удыхнўць. што. 1. Набраць у лёгкія паветра пры дыханні; п р о ц і л. выдыхнуць.

Як хораша выйсці на двор і на поўныя грудзі ўдыхнуць свежае, крыху роснае ранняе паветра. П. Ткачоў.

Аднак слоўнікавыя артыкулы не аднолькавыя ў гэтых адносінах, таму што не ў кожным з іх можна даць тыя ці іншыя дадатковыя характарыстыкі. У адных выпадках не было неабходнасці рабіць іх, бо канкрэтнае значэнне слоў цалкам зразумелае з тлумачэння і ілюстрацыі; у другіх — не было магчымасці (па розных прычынах) зрабіць гэта.

На кожнае значэнне слова (яго адценне) даюцца прыклады — ілюстрацыі з твораў мастацкай літаратуры, вучэбных дапаможнікаў, часопісаў і іншых аўтарытэтных друкаваных крыніц. Калі такіх прыкладаў не было, значэнні слоў ілюстраваліся кароткімі (звычайна двухслоўнымі) словазлучэннямі.

Канкрэтнае ўжыванне слова ў кантэксце садзейнічае больш поўнаму раскрыццю яго значэння, наглядна паказвае сэнсавую розніцу слоў-паронімаў.

Пропуск у ілюстрацыях (з мэтай іх скарачэння) абазначаецца дзвюма кропкамі па гарызанталі

Заўвагі тлумачальнага характару ў ілюстрацыйным матэрыяле даюцца нерэгулярна, а толькі ў тых выпадках, калі яны важныя ў сэнсавых адносінах ці неабходныя для паўнаты паведамлення:

Рослы, зграбны... у дасканала падагнаным кіцелі, пад якім адчувалася дужая, трэніраваная постаць, з залатой зоркай на кіцелі, з дасканалай выпраўкай, ён [Чарняхоўскі] быў у гэты час вельмі прыгожы, мужна прыгожы. /. Мележ.

Таксама, у квадратных Дужках, падаецца і адноўлены з кантэксту прапушчаны член няпоўнага сказа, узятага ў якасці ілюстрацыі:

Стараючыся перацяць кашаль, [Сотнікаў] захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў яшчэ больш нястрымны. В. Быкаў.

Прыводзяцца заўважаныя выпадкі недакладнага ўжывання асобных слоў-паронімаў у аўтарскім тэксце.

Вось такі прыклад да паранімічнай пары бачаны//бачны:

Няправільна. Кулеш ляжаў і чакаў, пакуль абзавуцца ў садзе птушкі, пакуль пачне пасвістваць, як у трубачку, вялікая жоўтая і ніколі не бачаная (трэба: не бачная) птушка івалга. А. Жук.

3 тэксту вынікае, што івалгу ніколі не бачылі. Але ж гэта не так. Яе проста цяжка заўважыць: яна (не такая ўжо і вялікая) не бачна ў светлай вясновай зелені, асабліва на бярозе — любімым яе дрэве.

Пры падрыхтоўцы слоўніка паронімаў асноўнай крыніцай у першую чаргу быў пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы»*, а таксама перакладныя слоўнікі — беларуска-рускі і руска-беларускі. Выкарыстана ўсё станоўчае і з кніжкі. «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» — першай маёй спробы скласці слоўнік паронімаў (названага вышэй тлумачальнага слоўніка тады яшчэ не было).

У канцы даведніка змешчаны індэкс — алфавітны пералік усіх растлумачаных паронімаў з указаннем старонкі, на якой іх можна знайсці.

БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ

Аа

Бб

Вв

Гг

Дд

Дж(дж)

Дз

(дз)

Ее

Её

Жж

Зз

Іі

Йй

Кк

Лл

Мм

Нн

Оо

Пп

Рр

Сс

Тт

Уу

Ўў

Фф

Хх

Цц

Чч

Шш

Ыы

Ьь

Ээ

Юю

Яя

* У некаторых паранімічных радах сустракаюцца словы, якіх няма ў гэтым тлумачальным слоўніку: вербаваны, веснікі, вярбованы, дажджысты, дамаўленне, драмлівы, духавіты, імшэць, кансервацыйны, корак («абцас»), красамоўніцкі, мікрамер, падлётак, папяловы, пергамен, распарадчасць, узорчаты, чытальніцкі, шчацінны.

СПІС СКАРАЧЭННЯЎ

абл.— абласное адз.— адзіночны лік адуш. — адушаўлёны назоўнік ас. — асоба дзеяслова безас. — безасабовая форма буд. — будучы час вык. — выказнік выкл. — выклічнік высок. — высокі стыль выш. ст. — вышэйшая ступень параўнання г. — год

гг. — гады

г. зн. — гэта значыць гіст. — гісторыя груб. — грубае дзеепрым. — дзеепрыметнік дзеепрысл. — дзеепрыслоўе дзеясл. — дзеяслоў ж. — жаночы род зак. — закончанае трыванне зб. — зборны назоўнік зневаж. — зневажальнае знач. — значэнне

і г. д. — і гэтак далей інф. — інфінітыў і інйі. — і іншае і пад. — і падобнае іран. — іранічнае кар. ф. — кароткая форма кніжн. — кніжны стыль ласк. — ласкальная форма лінгв. — лінгвістыка

м. — мужчынскі род мн. — множны лік мнагакр. — мнагакратны дзеяслоў муз. — музыка н. — ніякі род

-н. небудзь наз. — назоўнік неадабр. — неадабральнае неадуш. — неадушаўлёны назоўнік

незак. — незакончанае трыванне нескл. — нескланяльнае

нязм. — нязменнае

пагард. — пагардлівае паліт. — палітыка

памянш. — памяншальная форма параўн. — параўнай

паэт. — паэтычнае

перан. — пераноснае значэнне проціл. — процілеглае пр. — прошлы час прым. — прыметнік прысл. — прыслоўе разм. — размоўнае розн. — рознае

спарт. — спартыўны тэрмін спец. — спецыяльнае ст. — стагоддзе стст. — стагоддзі ужыв. — ужываецца уст. — устарэлае

цяпер. — цяперашні час

A

АБАГУЛІЦЬ//АБАГУЛЬНІЦЬ

Абагўліць. Зрабіць асабістае, уласнае калектыўным, грамадскім.

Абагуліць (звычайна пра што-н. канкрэтнае): маёмасць, зямлю, жывёлу і г. д.

Некалькі цікаўных гаспадароў стаялі збоку і пазіралі на Казлюка: яго не было дома, калі маці і Стасік амаль што першымі абагулілі сваю маёмасць. Р. Няхай.

Няправільна. Толькі чалавек можа рэалізаваць творчы нрацэс, вызначыць задачу, стратэгічныя прынцыпы, прааналізаваць і абагуліць (трэба: абагульніць) вынікі работы машыны. Полымя.

Абагульніць. Выразіць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі, з’явамі.

Абагульніць (звычайна пра што-н. абстрактнае): вопыт, думкі, назіранні і г. д.

Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскія вывады. Чорны.

Няправільна. Прапанова абагульніць (трэба: абагуліць) пасевы была прынята аднагалосна. М. Паслядовіч.

АБАНЕМЕНТ // АБАНЕНТ

Абанемёнт. Дакумент на права часовага карыстання чым-н.

Абанемент: тэатральны, бібліятэчны; абанемент: у тэатр, у басейн; абанемент: набыць, атрымаць і г. д.

Тэрмін яго абанемента канчаўся, трэба было набываць новы.

Абанёнт. Асоба, якая мае абанемент.

Абанент: новы, акуратны; абанент: бібліятэкі, філармоніі і г. д.

Вы прачыталі першыя радкі. Прозвішчы герояў яшчэ толькі названы. Яны гавораць вам не больш, чым прозвішчы абанентаў у тэлефоннай кнізе. Р. Шкраба.

АБВЕСТКА//ПАВЕСТКА

Абвёстка. ІІаведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама.

С і н о н і м: аб’ява.

У канцы таго ж дня сяляне, што працавалі на гравійцы, прынеслі канваіраву абвестку ў сваю вёску, і праз некаторы час яе ўжо ведалі ў кожнай хаце. М. Аўрамчык.

Павёстка. 1. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне з выклікам куды-н.

Сінонімы: позва, выклік.

Я сягоння на акопах не быў. За пасыльнага трымалі ў камендатуры. 3 раніцы ездзіў у вёску з павесткамі, пасля суправаджаў абоз. В. Карамазаў.

2. Круг пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на сходзе, пасяджэнні; павестка (парадак) дня.

Даклад пачаўся пасля таго, калі была прынята павестка. А. Васілевіч.

АБВЕТРАЦЬ // АБВЕТРЫЦЬ

Абветраць. 1. Стаць смуглым, шурпатым, агрубелым ад ветру (пра твар, рукі і г. д.); абветрыцца.

Твар у Сашы абветраў, загарэў. /. Шуцько.

2. Падсохнуць на ветры (звычайна пра глебу).

Даўно ўжо абветралі дарогі, пашарэла ралля і добра ўрунела жыта. КЧорны.

Абвётрыць. безас. Зрабіць цёмным, шурпатым, агрубелым (пра твар, рукі і г. д.).

Яго [твар] нібы абветрыла ранняй вясной на адкрытай машыне. /. Пташнікаў.

АБГАВАРЫЦЬ // АГАВАРЫЦЬ

Абгаварыць. 1. што. Усебакова разгледзець, абмеркаваць што-н. з кім-н.

Хутчэй бы вярнуўся Іван, каб сказаць яму нечаканую навіну, падзяліцца радасцю і абгаварыць, што трэба да вяселля. /. Шамякін.

2. каго. Узвесці на каго-н. паклёп, ілжывае абвінавачанне; зганіць, абылгаць.

Ен саромеўся, што іх могуць убачыць і абгаварыць. В. Вітка.

Агаварыць. што. Зрабіць агаворку, даць дадатковыя заўвагі, тлумачэнні да раней сказанага ці напісанага.

Пан Юры нявесела ўсміхаўся і падтакваў сыну: — Але. Вядома. He збяднеем. Затое агаворым, каб вярнуліся сюды. У. Караткевіч.

АБГРУНТАВАНАСЦЬ//АБГРУНТАВАННЕ

Абгрунтаванасць. Глыбока пераканаўчая, усебакова аргументаваная доказнасць, падмацаваная неабвержнымі довадамі.

Неўзабаве практычная прапанова Сямёна атрымала тэарэтычную абгрунтаванасць. У. Шыцік.

Абгрунтаванне. Падмацаванне пераканаўчымі доказамі, прывядзенне такіх доказаў; довад, доказ.

Бялінскі даў абгрунтаванне рэалістычнага напрамку ў рускай літаратуры. В. Барысенка.

АБ’ЕМІСТЫ // АБ’ЁМНЫ

Аб’ёмісты. Вялікі аб’ёмам, памерамі.

Гэта быў даволі аб’ёмісты рукапіс, два гады пісаны. Я. Брыль.

Аб’ёмны. 1. Які характарызуецца трохмернымі паказчыкамі (па даўжыні, вышыні і шырыні).

Аб’ёмную разьбу звычайна або пакрывалі пазалотай, або размалёўвалі фарбамі. Л. Абецадарскі.

2. Вялікага аб’ёму, памеру.

Змяніўся сам характар работы, яна стала менш аб’ёмнай, бо ішло завяршэнне аб’ектаў, падрыхтоўка іх для здачы дзяржаўнай прыёмнай камісіі. Полымя.

АБМЕЖАВАЛЬНЫ // АБМЕЖАВАНЫ

Абмежавальны. Прызначаны для абмежавання чаго-н.

Адзін у кантэксце можа мець і значэнне абмежавальнай часціцы з адценнем вылучэння. Граматыка беларускай мовы.

Абмежаваны. 1. Пастаўлены ў якія-н. рамкі, межы.

Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прапыленымі канавамі. В. Быкаў.

2. Невялікі, нязначны.

Агульнанародным не стане тое, што мае абмежаваны ўжытак або ствараецца штучна. У. Юрэвіч.

3. перан. 3 вузкім кругаглядам; недалёкі, адсталы, невялікага розуму.

Тупым і абмежаваным паліцэйскім Я. Колас проціпастаўляе прадстаўнікоў простага народу. Ю. Пшыркоў.

АБМЕЖАВАЦЦА // АДМЕЖАВАЦЦА

Абмежавацца. чым. He пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н.; задаволіцца чым-н. нязначным; не выйсці за межы чаго-н.

Тургенеў не мог абмежавацца апісаннем знешніх бакоў народнага быту. В. Барысенка.

Адмежавацца. ад каго-чаго. Заняць адасобленае ад кагочаго-н. становішча; аддзяліцца.

Бачыш, як хутка адмежаваўся ад Барушкі, быццам і не падтрымліваў яго. У. Карпаў.

АБНАДЗЕЕНЫ //АБНАДЗЕЙЛІВЫ

Абнадзёены. Такі, якога абнадзеілі.

С і н о н і м: суцешаны.

Абнадзееныя Віктарам Сяргеевічам, хлопцы павесялелі. А. Якімовіч.

Абнадзёйлівы. Які абнадзейвае, падае надзеі.

С і н о н і м: суцяшальны.

Спявалі дрэвы і — няхай ціхім, але неадольным спевам — адгукалася сэрца. Было ў той нядумнай, бесклапотнай радасці нешта надзіва юначае, даверлівае, абнадзейлівае. /. Мележ.

АБРАЗ // ВОБРАЗ

Абраз. Малюнак Бога ці святога як прадмет рэлігійнага пакланення.

С і н о н і м: ікона.

Павуцінаю заткана столь і кут над абразом. Я. Колас.

Вббраз. 1. Знешні выгляд, аблічча каго-чаго-н., што ўзнікае ў памяці.

Ігнатка ў памяці ўсплывае і тая ноч, той рад бяроз, і вобраз брата ажывае. ЯКолас.

2. Жывое, нагляднае ўяўленне пра што-н.

Вобраз роднай Беларусі, напрыклад, неразлучны з лірычным героем верша «Павей, вецер». К Хромчанка.

3. Абагульнены характар, тып, створаны пісьменнікам, мастаком.

Многія з апавяданняў Чорнага 1926—1927 гадоў вылучаюцца навізною ідэй і вобразаў, уменнем пранікнуць у псіхалогію чалавека новай эпохі. М. Луфераў.

АБРЫДЛІВЫ // АБРЫДЛЫ

Абрыдлівы. Які абрыдае; надакучлівы.

He прадыхне дунайскі вецер начной абрыдлівай імжы. Аслепла ўсё. I толькі свеціць ліхтар паходны ў бліндажы. М. Калачынскі.

Абрьідлы. Які абрыдзеў, надакучыў; нялюбы, прыкры.

Яна без гэтай абрыдлай кароткай стрыжкі, без джынсаў, у доўгай прыталенай спадніцы — як не падобна яна на многіх дзяўчат і жанчын, якія аднолькавым адзеннем, аднолькавымі прычоскамі зліваюцца адна з адной, як салдаты ў шарэнзе... В. Гігевіч.

АБРЭЗ//АБРЭЗАК

Абрэз. 1. Вінтоўка зукарочаным (абрэзаным) ствалом.

3 лесу пачалі выходзіць цэлыя групы людзей з карабінамі, з вінтоўкамі, з абрэзамі, з бярданкамі. ЯКолас.

2. Абрэзаны край чаго-н., беражок.

Кніга з зялёным абрэзам.

Абрэзак. Непрыдатны кавалак, які застаўся пасля разразання чаго-н.

Ля рашоткі дзеці раяцца і, захапіўшы з сабой абрэзкі аполкаў, зноў залазяць у падвал. В. Гарбук.

АБЫХОДАК // АБЫХОДЖАННЕ // АБЫХОДЛІВАСЦЬ

Абыхбдак. 1. Патрэбы штодзённага жыцця.

За хатаю адразу ж пачыналіся глінішчы, ямы, з якіх людзі капалі на свой абыходак гліну. В. Вітка.

2. Ужытак, карыстанне.

Прыгадайце, колькі крылатых выразаў з баек К. Крапівы ўвайшло ў паўсядзённы абыходак. ЯКазека.

Абыхбджанне. Манера паводзін у адносінах да каго-н.; уменне карыстацца чым-н.

У Шмульке вельмі прыемны голены твар, джэнтльменскія манеры ў абыходжанні з людзьмі. 3. Бядуля.

Абыхбдлівасць. Ветлівасць, далікатнасць; пачцівасць.

Жанкі, браце, складаныя натуры, абыходлівасць любяць. П. Кавалёў.

АБЫХОДЛІВЫ // АДЫХОДЛІВЫ // АДЫХОДНЫ

Абыхбдлівы. Ветлівы, далікатны ў абыходжанні.

Рэдактар — хлапчына свойскі, абыходлівы. Ен, здаецца, з тых ураўнаважаных людзей, якія ніколі не хвалююцца, не выходзяць з сябе і на ўсё — добрае і дрэннае ў жыцці — глядзяць паблажліва. /. Навуменка.

Адыходлівы. Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці.

Душа ў Андрэя была адыходлівая, і ён ужо не злаваў на брата. В. Карамазаў.

Адыхбдны. Які звязаны з адыходам адкуль-н.

Пачаўся славуты адыходны рэйд атрада далёка на поўнач. ЯБрыль.

АБЫЯКАВЫ// АБЫ-ЯКІ

Абыякавы. Які не выяўляе ніякай цікавасці, увагі да кагочаго-н.

С і н о н і м: раўнадушны.

Спрадвеку было так: той, хто думаў жыць, вучыўся сам і вучыў дзяцей працаваць. А хто быў абыякавы да сваёй будучыні — вучыў дзяцей адпачываць. Я. Сіпакоў.

Абы-які. Які-небудзь, усякі; хоць які.

С і н о н і м ы: благі, нядобры.

Так у Малінаўцы з’явіўся новы гаспадар і прытым не абыякі. А. Чарнышэвіч.

АБ’ЯДНАЛЬНЫ // АБ’ЯДНАНЫ

Аб’яднальны. Які служыць аб’яднанню, вядзе да аб’яднання.

Сінонім: аб’яднаўчы.

Аб’яднальны з’езд партыі.

Аб’яднаны. Утвораны з асобных частак, адзінак; сумесны; згуртаваны.

Сінонімы: злучаны, з’яднаны.

Праваліўся нашчэнт аб’яднаны паход верных служак цара і французскіх банкіраў. П. Глебка.

АБЯЗВОДЗЕЦЬ // АБЯЗВОДЗІЦЬ

Абязвбдзець. Стаць бязводным; пазбавіцца вады, вільгаці.

Зямля абязводзела. Балота абязводзела.

Абязвбдзіць. што. Зрабіць бязводным; штучна выдаліць адкуль-н. ваду.

Меліярацыя абязводзіла рэчку.

АБЯЗВОЛЕЦЬ // АБЯЗВОЛІЦЬ

Абязвблець. Стаць бязвольным.

Калі Ціхану стала горш і ён абязволеў, Мальвіна перастала рагатаць і свавольнічаць. /. Дуброўскі.

Абязвбліць. каго. Пазбавіць волі, зрабіць каго-н. бязвольным.

Лагерньія здзекі абязволілі вязня.

АБЯЗЛЕСЕЦЬ // АБЯЗЛЕСІЦЬ

Абязлёсець. Страціць лясы, стаць бязлесным.

Апошнім часам край зусім абязлесеў.

Абязлёсіць. што. Пазбавіць лясоў, зрабіць што-н. бязлесным.

Такі куточак зямлі, можна сказаць, богам дадзены, загубілі. Спярша абязлесілі, асушылі, а цяпер яшчэ і атрутай засыпалі... Б. Сачанка.

АБЯЗЛЮДЗЕЦЬ // АБЯЗЛЮДЗІЦЬ

Абязлюдзець. Стаць бязлюдным, пустэльным.

Мы спынілі бескарысную дыскусію. Пляж абязлюдзеў, ды і нам заставацца на ім не было ніякай ахвоты. М. Лынькоў.

Абязлюдзіць. што. Зрабіць бязлюдным, пустэльным.

Беззямелле, а значыць — звязанае з ім адыходніцтва, магло абязлюдзіць землі. У. Караткевіч.

АБЯСКОЛЕРАЦЬ // АБЯСКОЛЕРЫЦЬ

Абяскблераць. Страціць яркасць афарбоўкі; зрабіцца бясколерным, выцвісці.

У чыстым, бясхмарным паднябессі, якое нібыта выцвіла і абясколерала, кружыў коршак. Б. Сачанка.

Абяскблерыць. што. Зрабіць бясколерным, зменшыць, аслабіць яркасць афарбоўкі.

Абясколерыць тканіну. Абясколерыць раствор.

АБЯССІЛЕЦЬ // АБЯССІЛІЦЬ

Абяссілець. Стаць бяссільным; знемагчы.

С і н о н і м ы: знясілець, аслабець.

Толькі пазней зразумеў Дзіма, што такі стан, калі здаецца, што ты ўжо зусім абяссілеў, выдахся, можна пераадолець. Г. Шыловіч.

Абяссіліць. каго-што. Пазбавіць сілы, зрабіць каго-што-н. бяссільным.

С і н о н і м ы: знясіліць, аслабіць.

Немцы не пакідалі старых намераў: як мага спустошыць краіну, зруйнаваць яе, абяссіліць. М. Лынькоў.

АБЯЦАНКА // АБЯЦАННЕ

Абяцанка. Няпэўнае, несур’ёзнае абяцанне, выкананне якога малаверагодна.

Мужык ведаў свайго пана як аблупленага і не верыў яму і яго абяцанкам. А. Якімовіч.

Абяцанне. Дабравольнае абавязацельства выканаць што-н.

Сам Тапурыя даў урачыстае абяцанне больш ніколі не ісці ў мора. Э. Самуйлёнак.

АГАЛЕЦЬ//АГАЛІЦЬ

Агалёць. 1. Застацца без покрыва.

С і н о н і м: агаліцца.

Агалела поле. Знята збажына з яго даўно. Я. Колас.

2. Крайне абяднець.

С і н о н і м: згалець.

Салдаты без хлеба апухлі, народ абяднеў, агалеў. Я. Пушча.

Агаліць. каго-што. 1. Пазбавіць адзення, покрыва; зрабіць голым.

Снег быў неглыбокі, на ўзгорку вятры агалілі зямлю, але ўздоўж ручая надзьмулі сумёты, і ісці было нялёгка. /. Шамякін.

2. перан. Выявіць сутнасць, сапраўдны змест чаго-н., зрабіць ясным, відавочным.

Імперыялістычная вайна рэзка агаліла і абвастрыла класавыя супярэчнасці. М. Зярніцкі.

3. перан. Пакінуць без людзей, без зброі, зрабіць даступным, адкрытым для ворага.

Эсэра-меншавіцкія здраднікі агалілі ўсю лінію фронту. /. Гурскі.

АГІДЛІВЫ //АГІДНЫ

Агідлівы. Які адчувае і выказвае агіду, гадлівасць да кагочаго-н.

С і н о н і м ы: брыдлівы, грэблівы.

Лясніцкі ўздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай пагарды да гэтага чалавека, якому вельмі доўгі час усе яны без сумнення верылі. /. Шамякін.

Агідны. Які выклікае агіду; вельмі дрэнны.

С і н о н і м ы: брыдкі, гадкі.

Слімака даўно вырашылі знішчыць як самага агіднага здрадніка. М. Лынькоу.

АДБІЎНЫ // АДБОЙНЫ

Адбіўны. 1. Якім адбіваюць што-н.

Адбіўны молат.

2. Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі.

У цэлафанавым пакеце была твая вячэра, а магчыма, і сняда-

нак: некалькі адбіўных з хлебам, радыска і салодкія арэшкі. Г. Ланеўская.

Адббйны. Які служыць для адбівання чаго-н.

Лепшая брыгада ламавікоў была знята з шасейкі і кінута на прарыў. Дзесяць чалавек з адбойнымі малаткамі даставіла мясцовая перасовачная калона. В. Дубінка.

АДБОРАЧНЫ // АДБОРНЫ

Адббрачны. Створаны, прызначаны для адбору каго-н.

Адборачная камісія. Адборачныя сустрэчы баксёраў.

Адббрны. 1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; выдатны па якасці.

Сінонім: першагатунковы.

Адборнае жыта ў сеялкі просіцца з цёмных амбараў. П. Панчанка.

2. Крайне грубы, непрыстойны (звычайна пра словы, выразы).

Адборная лаянка пракацілася па змрочным вагоне. М. Лынькоў.

АДЗЕЦЬ// НАДЗЕЦЬ

Адзёць. 1. Пакрыць адзеннем каго-н.

Я памятаю: на самым змроку маці мая сказала мне памыць ногі, адзела мне чыстую сарочку, і мы пайшлі на хутар Зялёны Камень. КЧорны.

2. Забяспечыць каго-н. адзеннем.

Ен думаў пра вайну, з якой толькі што вярнуўся, flyMay пра дзяцей, якіх трэба было карміць і адзяваць, дый наогул ці мала розных дум і клопатаў у чалавечым жыцці? В. Гардзей.

Надзёць. Пакрыць сябе (ці што-н.) адзеннем; нацягнуць на сябе (ці на што-н.) адзенне, абутак, чахол і г. д.

Букрэй зняў шынель, аддаў яе дзеду Талашу, а сам надзеў яго кажушок. Я. Колас.

АДЗІНАРНЫ // АРДЫНАРНЫ

Адзінарны. 1. Зроблены з адной часткі; не падвойны.

Цяпер і тут дзверы, адзінарныя, з доўгімі надворнымі завесамі. А. Кулакоўскі.

2. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго.

На вузкім адзінарным ложку, што стаіць ля самага акна, ляжыць падрыўнік Кузняцоў — хлопца параніла асколкам міны. Д. Цябут.

Ардынарны. 1. Які нічым не вызначаецца; звычайны, нават пасрэдны.

Кватэра была чысценькая, акуратна прыбрана, абстаўлена ардынарнаю шырпатрэбаўскаю мэбляй. А. Жук.

2. Уст. У абазначэнні вучоных пасад: ардынарны — штатны, патрэбны па штату; п р о ц і л. экстраардынарны — звышштатны.

У 1901 годзе Карскі быў выбраны членам-карэспандэнтам, а ў 1916 годзе — ардынарным (сапраўдным) членам Расійскай Акадэміі. М. Булахаў.

АДЗІНКАВЫ // АДЗІНОКІ // АДЗІНОЧНЫ // АДЗІНЫ

Адзінкавы. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а паасобнымі адзінкамі.

Пісьменнік умее ў адзінкавым бачыць вялікае 1 складанае. С. Майхровіч.

Адзінокі. 1. Адзін без іншых да сябе падобных; адасоблены.

3 голых галін таполі тужліва паглядаў долу адзінокі лісток. М. Лобан.

2. Які не мае сям’і, сваякоў, блізкіх; бессямейны.

Адзінокія жанчыны, і тыя па пяць-дзесяць тысяч зарабілі, ужо не кажучы пра збожжа і бульбу. А. Шашкоў.

Адзінбчны. 1. Адасоблены ад іншых да сябе падобных; асобны; выпадковы.

Пачулася некалькі аўтаматных чэргаў, некалькі адзіночных стрэлаў. М. Лынькоў.

2. Які выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго чалавека, звязаны з дзейнасцю аднаго чалавека.

З’явіліся адзіночныя паліцэйскія патрулі. А. Кучар.

3. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго.

Турэмная стража пад моцным канвоем павяла яго [Нявіднага] у адзіночную камеру. Я. Колас.

Адзіны. 1. Толькі адзін.

Дзве яго старэйшыя сёстры пайшлі ўжо замуж, а ён быў трэці і цяпер ужо адзіны ў бацькоў. КЧорны.

2. Цэлы, непадзельны; з’яднаны.

Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з’яўляецца героем «Векапомных дзён». П. Дзюбайла.

3. Аднолькавы, агульны для ўсіх.

Задача ў нас была адна, і лёс адзіны нас сасватаў. А. Астрэйка.

АДКЛАД // АДКЛАДАННЕ

Адклад. Перанясенне на больш позні час.

С і н о н і м: адтэрміноўка.

Тут жа без адкладу і адбылася сяброўская вечарына, бо інакш не назавеш гэтую цікавую сустрэчу. У. Дубоўка.

Адкладанне. 1. Накопліванне астаткаў якіх-н. рэчываў; утварэнне адкладаў — асадкаў арганічных і неарганічных рэчываў.

Адкладанні, якія прыносяцца ракой, могуць запоўніць не толькі возера, але і вялікія марскія залівы. Фізічная геаграфія.

2. Ужываецца са словамі «яйкі», «лічынкі», «ікра» і пад. (для захавання патомства).

Адкладанне ікры ў карася праходзіць звычайна ў некалькі прыёмаў са значнымі перапынкамі паміж імі. А. Матрунёнак.

АДКЛАДЗЕНЫ // АДКЛАДНЫ

Адкладзены. Перанесены на больш позні час.

С і н о н і м: адтэрмінаваны.

3-за такой непрадбачанай сітуацыі сустрэча паміж камандамі была адкладзена. Звязда.

Адкладны. Які адкладваецца, апускаецца.

Старшыня сельсавета, круглатвары мацачок у падперазанай рэменем цёмна-сіняй гімнасцёрцы з адкладным каўняром, віншуючы маладых, не стрымаў свайго захаплення: — Царыца! А. Капусцін.

АДЛУЧКА // АДЛУЧЭННЕ

Адлўчка. Адыход адкуль-н. на пэўны час; часовая адсутнасць.

У атрадзе быў заведзены такі парадак: дазвол на адлучку даваў толькі камандзір ці камісар. /. Сіняўскі.

Адлучэнне. Пазбаўленне каго-н. сувязей з кім-чым-н.; выключэнне з рэлігійнай абшчыны; выгнанне.

Магутнай зброяй у руках царквы было адлучэнне. А. Касмінскі.

АДМЕННЫ // АДМЕТНЫ

Адмённы. Выдатны па сваіх якасцях, самы лепшы; надзвычайны.

Навакол былі выдатныя грыбныя мясціны, дзе раслі адменныя баравікі. М. Лынькоў.

Адмётны. He падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны.

На вуглянскіх палетках заўжды нешта адметнае, такое, чаго няма ў іншых. А. Савіцкі.

АДНАРУКІ // АДНАРУЧНЫ

Аднарўкі. толькі з адуш. наз. 3 адной рукой.

Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. /. Дуброўскі.

Аднарўчны. толькі з неадуш. наз. 3 адной ручкай; прыстасаваны для работы адной рукой.

Аднаручны збанок. Аднаручная піла.

АДРАСАНТ // АДРАСАТ

Адрасант. Той, хто пасылае паштовае адпраўленне.

Сінонім: адпраўнік.

Прыносіць пісьмы паштальён ад незнаёмых адрасантаў. X. Жычка.

Адрасат. Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.

С і н о н і м: атрымальнік.

Адзін мой ліст вярнуўся назад з прыпіскай, што адрасат выбыў. С. Шушкевіч.

АДРЫВАЧНЫ // АДРЫВІСТЫ // АДРЫЎНЫ

Адрывачны. Які не з’яўляецца звязным цэлым, няпоўны; які складаецца з асобных урыўкаў.

Вучоныя, стварыўшыя гэтыя тэорыі, абапіраліся толькі на выпадковыя, адрывачныя даныя. Б. Розен.

Адрывісты. Які раптоўна абрываецца; рэзкі, перарывісты (пра гукі).

Часам добра былі чуваць чужыя галасы, рэзкія, адрывістыя. I. Мележ.

Адрыўны. Такі, ад якога можна адрываць лісткі.

Старая гармонь з пабляклымі ладамі вісела на сцяне. Побач з ёй некалькі яскравых малюнкаў, адрыўны каляндар, партрэтаў некалькі. М. Лынькоў.

АДСТАЛЫ // АДСТАЮЧЫ

Адсталы. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця, чым іншыя.

Васілёва жаданне пайсці старшынёй такога адсталага калгаса спадабалася райкому. /. Шамякін.

Адстаючы. Які адстае ад каго-чаго-н.

Нягледзячы на тое што давялося несці на плячах тол і боепрыпасы, адстаючых не было. 1. Мележ.

АДУКАВАНЫ // АДУКАЦЫЙНЫ

Адукаваны. Які атрымаў шырокую адукацыю, мае рознабаковыя веды; інтэлігентны, культурны, выхаваны.

Ігнат упершыню пачуў з вуснаў адукаванага чалавека пра тое, пра што марылі бедныя аднавяскоўцы яго. /. Шамякін.

Адукацыйны. Звязаны з адукацыяй, асветай, навучаннем.

Кожны настаўнік абавязаны правесці экскурсіі, указаныя ў праграме, улічваючы іх вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. М. Скаткін.

АДУХОЎЛЕНЫ // АДУШАЎЛЁНЫ

Адухбўлены. 1. Надзелены вышэйшымі духоўнымі здольнасцямі (пра жывёл, з’явы прыроды, рэчы).

Гэтыя радкі даюць прыклад таго, якім адухоўленым кампанентам у творчасці Броўкі з’яўляецца прырода. Полымя.

2. Поўны высакародных пачуццяў і імкненняў; які выяўляе такія пачуцці; духоўна прыгожы.

С і н о н і м: узнёслы.

Маладыя сінія вочы, сівая кучаравая барада і высокі лоб рабілі твар гэтага немаладога ўжо мужчыны прыгожым і адухоўленым. В. Іпатава.

Адушаўлёны. 1. Які належыць да жывых істот.

С і н о н і м: жывы.

Нашы продкі не ведалі істотных адрозненняў паміж жывой і нежывой прыродай. Яна ім уяўлялася аднолькава жывой і адушаўлёнай, г. зн. населенай духамі. Пытанні рэлігіі і атэізму.

2. У граматыцы: які належыць да назоўнікаў, што абазначаюць назвы жывых істот.

Сярод агульных і ўласных назоўнікаў вылучаюцца назвы прадметаў адушаўлёных: людзей, рыб, насякомых (аграном, конь, бусел, авадзень). Граматыка беларускай мовы.

АЖЫЦЦЯВІМАСЦЬ // АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ

Ажыццявімасць. Магчымасць ажыццявіць, здзейсніць што-н.

С і н о н і м: здзяйсняльнасць.

Калі пачатак як бы аддаваў перавагу марам над рэальнасцю, дык канцоўка сцвярджае іх адзінства, прызнаючы пэўную рэ22

альнасць, жыццёвасць і ажыццявімасць мары аб свабодзе, шчасці і красе. У. Калеснік.

Ажыццяўлённе. Правядзенне ў жыццё, выкананне чаго-н.

С і н о н і м: здзяйсненне.

Цяпер раман закончаны, атрымала сваё мастацкае ўвасабленне вялікая задума, над ажыццяўленнем якой аўтар працаваў многія гады. Р. Шкраба.

АЗДОБЛЕНЫ // АЗДОБНЫ

Аздбблены. Упрыгожаны; якому надалі прыемны выгляд.

I раптам ён выпростваецца, нібы усхопліваецца ад чаго, вымае з роту аздобленую меддзю люльку, і на твары яго з’яўляецца захапленне. В. Быкаў.

Аздббны. Прызначаны для аздобы, упрыгожвання.

Шнур аздобны паўшаўковы вырабляецца двух відаў: звычайны і фасонны. Таваразнаўства.

АКАВАЦЬ// ПАДКАВАЦЬ

Акаваць. што. Абабіць металам што-н.

Моцныя, акованыя (дзеепрым.') жалезам вароты, былі на замку. А. Жук.

Падкаваць. Падбіць падкову.

Кавалю, скажам, калі ён ведае сваю кавальскую справу, нічога не значыць узяць і падкаваць каня... А. Васілевіч.

АКАЛЕЧАЦЬ // АКАЛЕЧЫЦЬ

Акалёчаць. Разм. Стаць калекам.

Акалечаў Міхал Стальмаховіч у познюю восень, у ясную ноч. К. Чорны..

Акалёчыць. каго-што. Пашкодзіць які-н. орган, зрабіўшы траўму; зрабіць калекам каго-н.

С і н о н і м: пакалечыць.

О, дзякуй, дзякуй, чалавеча! Я рад спачыну; балазе, к таму сказаць, і акалечыў свой большы палец на назе. Я. Купала.

АКРАВАК // АКРАЕК // АКРАЕЦ

Акравак. Абрэзак, шматок чаго-н. (скуры, тканіны і г. д.).

Вулічнае акно .. было заткнута кажушным акраўкам. В. Вітка.

Акраек. Край чаго-н.

У небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары — хутка насоўваўся дождж. В. Быкаў.

Акраец. Кавалак хлеба (пірага, булкі), адрэзаны ад непачатага краю.

На адным канцы століка ляжаў загорнуты ў даматканы абрус акраец хлеба. Я. Колас.

АКРУГЛ ЕЛЫ Ц АКРУГЛЕНЫ // АКРУГЛЫ

Акруглёлы. Які зрабіўся круглым.

Надзьмутыя шарыкі сталі прыгожымі, акруглымі, ад лёгкага дотыку яны ўзляталі пад самую столь, і гэта вельмі цешыла дзяцей.

Акрўглены. Такі, які акруглілі, якому надалі акругленыя абрысы.

Флігель .. упіраецца сваім акругленым фасадам у бок вялізнага парку. 3. Бядуля.

Акрўглы. Які мае закругленыя лініі, абрысы, акругленую форму.

У памяці Тоні паўстаў прыгожы, у меру акруглы твар маладой жанчыны. А. Асіпенка.

АКРУГЛЕЦЬ//АКРУГЛІЦЬ

Акруглёць. Разм. Стаць круглейшым; набыць акруглую форму.

Сінонім: акругліцца.

Раптам вочы яго акруглелі, на твары з’явілася ні то здзіўленне, ні то спалох. А. Якімовіч.

Акругліць. што. 1. Зрабіць круглым; надаць чаму-н. акруглую форму.

Далёкія кусты ў тонкім прыцемку раскупчасціліся, акруглілі свае абрысы і ў гордасці сваёй ядлоўцавай застылі перад адзінокай вярбою. К. Чорны.

2. Выразіць у круглых лічбах.

Акругліць дзесятковы дроб.

АКРУГОВЫ // АКРУЖНЫ

Акругбвы. Які мае дачыненне да акругі.

Шукаючы праўды, даўгінаўцы трапілі ажно ў акруговы суд. А. Бажко.

Акрўжны. 1. Які размешчаны вакол чаго-н. або дзейнічае па акружнасці.

Акружная скорасць кола роўна паступальнай скорасці трактара ДТ-54 на другой перадачы. М. Аляксейчык.

2. Кружны, абходны.

[Міканор] устаў і пайшоў далей акружнай сцежкай. А. Кулакоўскі.

АЛЬЯНС 11АЛЬЯС

Альянс. Саюз, аб’яднанне на аснове дагаворных абавязацельстваў.

Як сапраўдны бізнесмен, ён здолеў належным чынам ацаніць станоўчыя якасці найсвяцейшага партнёра і выгады, што выплывалі з гэтага альянсу. ЯГалан.

Альяс. Трапічная расліна з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі.

С і н о н і м: алоэ.

На падаконніках у гаршчэчках, вялікіх і малых, цэлых і вышчарбленых, вазоны: там раслі бягонія, кактус, герань і альяс. /. Гурскі.

AM0H1M // АНАНІМ

Амбнім. Слова, аднолькавае па гучанню з другім словам, але рознае з ім па значэнню.

Беларуская мова часта з дапамогай тых ці іншых сродкаў пазбаўляецца непажаданых амонімаў. /7. Юргелевіч.

Ананім. Аўтар твора (пісьма), які ўтаіў сваё імя; твор без подпісу, невядома кім напісаны.

Вось і ў даным выпадку: ананім правільна піша аб недахопах у рабоце вашага прадпрыемства. М. Пянкрат.

АМПЛУА// АМПУЛА

Амплуа. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам.

«Гэта будзе больш, чым Тальёні, больш, чым Істоміна... і ўсё ж, гэта не яе амплуа. Ей бы Адэту, Лебедзя». У. Караткевіч.

Ампула. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваецца ў стэрыльным выглядзе невялікая доза лякарстваў.

Ампула з глюкозай.

АНТАРКТЫЧНЫ // АРКТЫЧНЫ

Антарктычны. Звязаны з паўднёвай палярнай вобласцю зямнога шара.

Галоўны раён кітабойнага промыслу—антарктычныя воды. /. Вітвер.

Арктычны. Звязаны з паўночнай палярнай вобласцю зямнога шара.

На атамным ледаколе можна лёгка зрабіць запасы паліва для аднаго-, двухі нават трохгадовага рэйса ў арктычных морах. Беларусь.

АНТРАКТ // КАНТРАКТ // КАНТАКТ

Антракт. Перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта.

Яны сустрэліся нечакана праз многа-многа год у тэатры. У час антракту сядзелі насупраць адно аднаго за маленькім чырвоным столікам у буфеце. А. Жук.

Кантракт. Пісьмовы дагавор, пагадненне двух бакоў з узаемнымі абавязацельствамі.

Кантракт яшчэ не быў падпісан, але ўсё было згаворана. КЧорны.

Кантакт. 1. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях; узаемаразуменне.

Кантакт спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні, і мацнее з кожным тактам. В. Вольскі.

2. Злучэнне двух электрычных праваднікоў; месца такога злучэння.

Рукі пачалі таропка бегаць па прыёмніку, абмацваючы кантакты. У. Краўчанка.

АПАРТУНІСТЫЧНЫ // АПАРТУНІСЦКІ

Апартуністычны. Які мае адносіны да апартунізму.

Апартуністычная палітыка.

Апартунісцкі. Які мае адносіны да апартуністаў.

Апартунісцкая група.

АПЕНДЫКС // АПЕНДЫЦЫТ

Апёндыкс. Чэрвепадобны адростак сляпуй кішкі.

Рэгістратарка .. пачала супакойваць, гаворачы, што аперацыя лёгкая і вельмі ўжо трывожыцца не трэба. У Амерыцы вунь як народзіцца дзіця, дык яму адразу і апендыкс выразаюць, для прафілактыкі. В. Хомчанка.

Апендыцыт. Запаленне апендыкса.

У бальніцы Сашку агледзеў спачатку адзін доктар, потым другі, параіліся між сабой і сказалі, што хлопчыка трэба класці на аперацыю: у малога апендыцыт. В. Хомчанка.

АПЕРАТЫЎНЫ // АПЕРАЦЫЙНЫ

Аператыўны. Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны.

Нашаму ж часопісу сапраўды патрэбна была аўтамашына

для аператыўных выездаў у раёны, для больш непасрэднай сувязі з моладдзю калгасаў і саўгасаў. А. Кулакоўскі.

Аперацыйны. 1. Прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй.

С і н о н і м: хірургічны.

Калі іх, бацькоў, упусцілі ў аперацыйны пакой,— маці з плачам кінулася да стала. Я. Брыль.

2. Прызначаны для непасрэднага, практычнага ажыццяўлення чаго-н.; звязаны з баявымі дзеяннямі.

Чуліся галасы, што наспеў ужо час аб’яднаць усе атрады адзіным аперацыйным цэнтрам, падпарадкаваць баявую дзейнасць усіх атрадаў адзінаму аперацыйнаму плану. М. Лынькоў.

АПЛАТА // АПЛАТКА

Аплата. Пакрыццё якіх-н. выдаткаў; выплата; грошы, якія выплачваюцца за што-н.

На змену працадню з «палачкай» прыйшла грашовая аплата, загарэліся ў хатах электрычныя лямпачкі. Звязда.

Аплатка. Капсула з лякарствам; аладачка для прычасця (у католікаў).

[Нехта] прадаў [ордэны і медалі] разам з бляшанкамі «кількі ў тамаце», фотаапаратам «зеніт», халвой, пліткамі шакаладу, аплаткамі валідолу, прасамі, кававаркамі, пральным парашком і інш. ЛіМ.

АПОЕНЫ // АПОЙКАВЫ

Апбены. Напоены больш, чым трэба, празмерна.

Апоенае цялё не выганялі на пашу.

Апойкавы. Які мае дачыненне да апойкі — шкуры малочнага цяляці; зроблены з такой шкуры.

Апойкавая шкура. Апойкавыя боты.

АПОЛАГ // АПОЛАК // АПОРАК

Апблаг. Кароткае алегарычнае апавяданне з жыцця жывёл ці раслін, якое мае выразна выказаную мараль.

Павучальны аполаг. Цікавы аполаг.

Апблак. Крайняя з бервяна дошка, выпуклая з аднаго боку.

Тут, пры дарозе, на грудку, і закапаў [салдата], паставіўшы на свежай магілцы збіты са старых, але пагабляваных аполкаў невысокі крыж. В. Адамчык.

Апбрак. звычайна мн. а п о р к і. Стары бот з адрэзанай халяваю.

Яшчэ трэба такую далячынь тэпаць па раскаўзанай восеньскай дарозе, мясіць густую гразь парванымі чаравікамі альбо нейкімі апоркамі, з якіх вытыркаюцца пальцы. ЯСіпакоў.

АПТЫМАЛЬНЫ // АПТЫМІСТЫЧНЫ

Аптымальны. Найбольш спрыяльны для чаго-н., найбольш адпаведны чаму-н., найлепшы.

Чым бліжэй будуць умовы ўтрымання і кармлення жывёлы да аптымальных, тым больш верагодна наблізіцца да высокіх паказчыкаў прадукцыйнасці. Полымя.

Аптымістычны. Поўны аптымізму, жыццярадасны.

Развязка «Раскіданага гнязда» глыбока аптымістычная. М. Ярош.

АПТЭКАРСКІ // АПТЭЧНЫ

Аптэкарскі. Які мае адносіны да аптэкара; які належыць аптэкару.

Аптэкарская работа. Аптэкарскі халат.

Аптэчны. Які мае адносіны да аптэкі.

Знайшлося месца аптэчнаму кіёску, дзе прадаваліся таксама настоі і адвары гаючых траў. А. Дзялендзік.

АПУХА // АПУШЫНА

Апўха. Футравая абшыўка па краях адзення ці абутку.

Апуха даражэй кажуха. Прымаўка.

Апўшына. Дошка па краях даху, страхі.

I тонуць асверы, пярэплаты, рогі апушын за пылам дарожным, за шэрым пакатам гары. М. Танк.

АРАЛА // РАЛА

Арала. Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха.

Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? ЯКолас.

Рала. 1. Адгалінаванне ствала дрэва; тоўсты сук.

Ад вуліцы перад хатай разложыста стаяў клён з аднаго боку і ніцая бяроза з другога. У ёй, у дупле, ніжэй рала, жыла шпачыная сям’я. А. Жук.

2. Уст. Старажытная прылада для ворыва (з тоўстага сука).

To быў адзіны спосаб, які ведалі жанчыны: баразною, ралам, абведзеным наўкруга іх вёскі, ратаваць сябе, сваіх дзяцей, сваіх мужоў ад вятрыска, што мог навеяць на іх сяло мор — чорную смерць. А. Лойка.

АРАШАЛЬНЫ //АРАШОНЫ

Арашальны. Які звязаны з арашэннем; прызначаны для арашэння.

Над капустай шэрым алавяным бляскам адсвечвалі трубы арашальнай сістэмы. М. Ракітны.

Арашбны. Увільготнены, напоены вільгаццю; паліты (дажджом, вадою).

Маладая трава, арашоная дажджом, здавалася аксамітнай.

АРДЫНАРАЦ // АРДЫНАТАР

Ардынарац. Ваеннаслужачы пры камандзіру або пры штабе для сувязі, выканання асобных даручэнняў і асабістых паслуг.

Адным словам, хлопец быў таварыскі, як цяпер кажуць, камунікабельны. Такіх любяць камандзіры і бяруць іх ардынарцамі, пісарамі. В. Хомчанка.

Ардынатар. Доктар бальніцы, клінікі, які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення.

Пасля заканчэння медінстытута ён першы год працаваў у паліклініцы ардынатарам.

АРЭАЛ // АРЭОЛ

Арэал. Спец. Вобласць натуральнага пашырэння якога-н. віду, сямейства жывёл, раслін і інш.

Арэал сумчатых з часоў асваення еўрапейцамі Аўстраліі і Амерыкі вельмі зменшыўся. БелСЭ.

Арэбл. 1. Светлы круг вакол чаго-н., падобны на ззянне.

Высокі слуп святла, што маячыў недзе ўперадзе, пачаў набліжацца, ярчэць, і праз некалькі імгненняў у мігатлівым туманным арэоле весела заблішчала рознакаляровымі агнямі навагодняя ёлка. В. Палтаран.

2. перан. Атмасфера славы, бляску, пашаны, якая акружае каго-што-н.

У першыя хвіліны пакупка дае яму сапраўднае задавальненне, акружае арэолам перавагі над зняслаўленым сапернікам. Д. Гальмакоў.

АРЭШКАВЫ // АРЭШНІКАВЫ

Арэшкавы. Разм. Зроблены з арэшыны.

Арэшкавы кій.

Арэшнікавы. Які мае адносіны да арэшніку, ляшчынніку.

Арэшнікавы зараснік.

АСАБІСТЫ // АСАБОВЫ // АСАБЛІВЫ

Асабкты. Які належыць пэўнай асобе, прызначаны для яе; звязаны з канкрэтнай асобай.

3 лёсам краіны непарыўна звязваецца і асабісты лёс чалавека. М. Барсток.

Асаббвы. Які выражае граматычную катэгорыю асобы.

Памылкі ў выкарыстанні асабовых займеннікаў дапускаюць не толькі пачынаючыя аўтары, але і вопытныя літаратары. М. Цікоцкі.

У выразах: асабовы склад, асабовы рахунак, асабовая справа.

Асабовы склад — склад асоб (рабочых, служачых) якой-н. установы, прадпрыемства, вайсковай часці і г. д.

3 розных месц паведамлялі адно: увесь асабовы склад вучылішча пераведзены на караблі Балтыйскага флоту. Б. Стральцоу.

Асабовы рахунак — рахунак, адкрыты на пэўную асобу.

Зробяць і запішуць кошт работы на асабовы рахунак члена арцелі. Беларусь.

Асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў дадзенай установе.

Асабовая справа заўсёды захоўваецца ў аддзеле кадраў.

Няправільна. Ен.. адгарнуў тонкую сінюю вокладку папкі і зірнуў туды. Я зразумеў, што гэта мая асабістая (трэба: асабовая) справа ў яго на стале. А. Кулалоўскі.

Асаблівы. 1. He падобны да іншых; не такі, як усе; адметны.

Меў асаблівы выгляд кожны, ды лёс аднолькавы затое. У. Дубоўка.

2. Больш значны, чым звычайны.

I, не чакаючы асаблівага запрашэння, Міколка важна ўсеўся ў крэсле, ля стала. М. Лынькоў.

Няправільна. Усе мы, хто асабліва (трэба: асабіста) ведаў Мікалая Мацвеевіча і каму давялося сустракацца з ім па службе, былі ў палоне яго асабістай абаяльнасці. Полымя.

АСВЕТЛЕНАСЦЬ //АСВЯТЛЕННЕ

Асвётленасць. Ступень асвятлення якой-н. паверхні, прасторы.

Асветленасць паверхні вымяраецца светлавым патокам, падаючым на адзінку паверхні. Фізіка.

Асвятлённе. 1. Святло ад якой-н. крыніцы (сонца, лямпы, агню).

Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму — лепей і не трэба.

3. Бядуля.

2. Тэхнічнае абсталяванне, якое дае святло.

Дубок асвойваў цяпер прафесію электраманцёра вузла, рамантаваў асвятленне дэпо, станцыйных стрэлак і семафораў. М. Лынькоў.

3. перан. Растлумачэнне, дэтальны разбор чаго-н.

Пачаць урок можна з асвятлення саміх фактаў біяграфіі. М. Барсток..

АСВЕТЛЕНЫ / АСВЕЧАНЫ // АСВЯТЛЯЛЬНЫ

Асвётлены. Які асвятлілі, зрабілі светлым, бачным.

А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. ЯКолас.

Асвёчаны. Тое, што і асветлены.

Асвечаныя зарой ствалы сосен чырванеюць, як золата. В. Хомчанка.

Асвятляльны. Прызначаны для штучнага асвятлення.

Белая асвятляльная ракета ўзвілася ўгору. У. Шахавец.

АСВЕТНІЦКІ // АСВЕТНЫ // АСВЕЧАНЫ

Асвётніцкі. Які мае адносіны да асветніцтва, асветніка.

Ахвярнаю асветніцкаю працай першадрукар [Скарына] узорваў культурную глебу Беларусі пад засеў гуманістычных ідэй, a Гусоўскі вырашыў увесці жыццё Беларусі і гісторыю ў пантэон гуманістычнай культуры Еўропы. У. Калеснік.

Асвётны. Які служыць асвеце, адукацыі.

Царскі ўрад прыгнятаў, а часам ліквідаваў мясцовыя школы, тэатры, розныя асветныя ўстановы. Пракошына.

Асвёчаны. Адукаваны, культурны.

Ну, вядома, на тое паслы пісьменныя, асвечаныя людзі, каб гаварыць усё больш па-кніжнаму. П. Пестрак..

АСВОІЦЬ// ЗАСВОІЦЬ

Асвоіць. 1. Навучыцца карыстацца чым-н.; навучыцца вырабляць што-н.

На кожным участку патрэбны былі тапографы, і я даволі скора асвоіў гэту спецыяльнасць. Ю. Гаўрук.

2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць.

Асвоіць цаліну. Асвоіць фонды.

Засвоіць. 1. Успрыняўшы што-н. новае або чужое, зрабіць прывычным для сябе.

Вучні малодшых класаў павінны добра засвоіць правілы вулічнага руху.

2. Добра зразумеўшы што-н., запомніць, вывучыць.

Старанны вучань добра засвоіць курс сярэдняй школы.

3. Перапрацаваўшы, увабраць у сябе, спажыць (пра пажыўныя рэчывы).

Расліна засвойвае пажыўныя рэчывы з глебы.

АСЕЛІЦА //АСЕЛІШЧА

Асёліца. Наваколле паселішча.

Ужо на аселіцы стаялі бухматыя стагі сена, у садах пачалі гнуцца галіны ад цяжару яблык і груш. В. Гардзей.

Асёлішча. Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; месца жыхарства.

С і н о н і м: сядзіба.

Чалавек гэты быў рухавы і, напэўна, меў натуру, якая выпрацавалася пад уплывам таго, што ён не меў на свеце сталага аселішча. Чорны.

АСІРАЦЕЦЬ // АСІРАЦІЦЬ

Асірацёць. Стаць сіратою.

Ен асірацеў тады, калі яму было дваццаць год. Бацька і маці памерлі ў адно лета. К. Чорны.

Асіраціць. каго. Зрабіць каго-н. сіратою.

Некалі дзяліліся, не маглі падзяліць усяго па-людску — забілі роднага брата, самага старэйшага ў сям’і, асірацілі трое дзяцей. У. Дамашэвіч.

АСЛАБЕЛЫ // АСЛАБЛЕНЫ

Аслабёлы. Які стаў слабым, нядужым.

Адна качка хіснулася, нырае ўніз, няёмка махае аслабелымі крыллямі і, апісаўшы дугу, раптам шлёпаецца ў ваду. Я. Колас.

Аслаблены. 1. Пазбаўлены былой сілы.

Аслабленыя за зіму пчолы не могуць актыўна супраціўляцца ўзбуджальнікам хваробы. М. Шамяткоу.

2. Менш тугі, слабей нацягнуты; паслаблены, адпушчаны.

Трэба праверыць мацаванне, змазаць рухомыя часткі механізмаў, падкруціць аслабленыя гайкі. П. Валкадаеў.

АСЛАБЕЦЬ // АСЛАБІЦЬ

Аслабёць. 1. Стаць слабейшым; зрабіцца фізічна слабым, нядужым.

Ногі ў мяне аслабелі і зрабіліся як не свае, калі я выйшаў на

перон, дзе стаяў невялікі лёгкі будыначак вакзала, абліцаваны кафельнай пліткай. В. Адамчык.

2. Зменшыцца ў сіле свайго выяўлення.

Здавалася, што стаіць сакавік, калі суцішыліся, збеглі мяцеліцы, аслабеў мароз, з кожным днём вышэй паднімаецца сонца. Г. Далідовіч.

Аслабіць. каго-што. I. Зрабіць слабейшым, пазбавіць сілы каго-што.

У пачатку сезона з каманды па розных прычынах пайшло некалькі ігракоў. Гэта яшчэ больш аслабіла каманду, якая і так перажывала балючы працэс амаладжэння. Маладосць.

2. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім.

[Сакратар] зняў пінжак, павесіў на вешалку ў шафе, расшпіліў рукавы рубашкі, крыху закасаў іх, аслабіў вузел на гальштуку. А. Жук-

АСЛЕПЛЕНЫ // АСЛЕПЛЫ // АСЛЯПЛЯЛЬНЫ

Аслёплены. 1. Пазбаўлены зроку, сляпы; часова страціўшы здольнасць бачыць што-н.

Мы на міг былі аслеплены зыркаю маланкай сіняй. Я. Непачаловіч.

2. перан. Пазбаўлены здольнасці правільна зразумець што-н., разабрацца ў чым-н.

Я быў проста аслеплены сваім шчасцем. У. Дамашэвіч.

Аслёплы. Які страціў зрок, стаў сляпым.

С і н о н і м: сляпы.

Магчыма, трохі памяць вінавата... Хоць бачу, як цяпер: асеннім днём вадзіў хлапчук аслеплага салдата з пазелянелым круглым медалём. С. Грахоўскі.

Асляпляльны. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам.

Сінонім: вельмі яркі.

Асляпляльная маланка запаліла ўсё неба, і тут жа ўдарыў траскучы і рэзкі пярун. У. Дамашэвіч.

АСМУГЛЫ // АСМУЖАНЫ // АСМЯГЛЫ

Асмўглы. 1. Цёмны, смуглы; абветраны, загарэлы.

Асмуглыя рукі яе захінаюць кажушок стары. П. Глебка.

2. Зацягнуты смугою; туманны, імглісты; асмужаны.

Вялікае барвовае сонца нізка павісла над асмужанымі дубровамі. С. Грахоўскі.

Асмяглы. Перасохлы, сухі.

Ен расплюшчвае вочы, напружваецца з усяе сілы, шэпча асмяглымі вуснамі. У. Мехаў.

2 С. М. Грабчыкаў

33

АСНАШЧАНАСЦЬ // АСНАШЧЭННЕ

Аснашчанасць. Забяспечанасць тэхнічнымі сродкамі.

3 года ў год узрастае тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі. Звязда.

Аснашчэнне. Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі; аснастка.

Аснашчэнне перадавой тэхнікай сёльскай гаспадаркі садзейнічала далейшым поспехам калектывізацыі. Л. Абецадарскі.

АСНОВА // ВЫСНОВА

Аснбва. 1. Галоўная частка, якая служыць апорай для чаго-н.; каркас.

Хлопцы .. прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Наверсе паклалі перакладзіну, і аснова шалашыка была гатова. А. Чарнышэвіч.

2. Грунт ці штучнае збудаванне, на якім трымаецца, знаходзіцца што-н.; падмурак.

Дваццатага чэрвеня мы ўжо змаглі прыступіць да падрыхтоўкі бетоннай асновы, а ў верасні распачалі ўкладку бетону. Полымя.

3. перан. Сутнасць чаго-н.; зыходны матэрыял для стварэння чаго-н.

Мы песні сваёй палажылі ў аснову і чыстую праўду, і чыстую мову. М. Лужанін.

4. Падоўжныя ніткі ў тканіне.

Дзяўчаткі, не чакаючы, пакуль пража будзе перавіта ў маткі, схапілі шпулькі і сталі бегаць з імі ўздоўж сцяны — рабіць аснову. Я. Пархута.

5. мн. Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад.

Наша настаўніца хацела, каб малыя добра навучыліся чытаць і пісаць, авалодалі асновамі навук. /. Грамовіч.

6. У граматыцы: частка слова без канчатка.

Нязменная частка слова, якая застаецца, калі адкінуць канчатак, называецца асновай. Беларуская мова.

Выснбва. Вывад, заключэнне.

Даўно ўжо стала неабвержанай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. М. Ермаловіч.

АСОБНЫ //АСОБЫ

Асббны. 1. Які вылучаны з шэрага іншых, існуе асобна побач з іншымі.

Спачатку ў паветры, быццам шэрыя матылі, закружыліся

асобныя сняжынкі. Г. Шчарбатаў. II Адасоблены ад іншых. Дывізія была разбіта, і байцы асобнымі групкамі прабіваліся на ўсход самі. I. Мележ.

2. Які з’яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, не ўваходзіць у склад больш буйнога вайсковага злучэння.

Асобны танкавы батальён. Асобная брыгада.

Асобы. 1. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны.

У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады. Прылады гэтыя былі асобыя. /. Мележ.

2. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне.

Некалькі хлопцаў і Шэўка, выдатны начальнік асобага аддзела, забіты. Я. Брыль.

АСТАНКІ// АСТАТКІ

Астанкі. адз. няма. Цела нябожчыка; прах.

Радзіма — гэта і той курганок зямлі, дзе ляжаць астанкі бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Б. Сачанка.

Астаткі. 1. адз. астатак. Нявыкарыстаныя, незрасходаваныя часткі чаго-н., якія засталіся як лішак.

Тады мы падыходзілі да кухні са сваім посудам — хто з бляшанкай, хто з чыгунком ці махоткай,— і повар раздаваў астатак ежы. /. Чыгрынаў.

2. звычайна мн. Тое, што захавалася, уцалела (ад разбурэння, гібелі і г. д.).

Мільгаюць бярозы — астаткі даўнейшых прысад. Н. Гілевіч.

3. толькі мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.

Сінонім: адкіды.

Хімічная прамысловасць выкарыстоўвае цяпер амаль усе астаткі нафтавай перапрацоўкі. Звязда.

АСУДЖАНАСЦЬ // АСУДЖЭННЕ

Асўджанасць. Поўная безнадзейнасць; пагроза гібелі.

Трывожнае пачуццё асуджанасці ўсё больш ахоплівала яго, і Аўсееў, напружыўшы ўсе сілы розуму, узяўся шукаць выйсця. В. Быкаў.

Асуджэнне. Выказванне неадабрэння; ганьбаванне.

Факт сам па сабе варты ўсякага асуджэння. Полымя.

АСЭСАР//ПАСЭСАР

Асэсар. 1. Гіст. Судовая службовая асоба; засядацель.

Ціхон. Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ, як ліпку! В. Дунін-Марцінкевіч.

2. Разм., іран. Вельмі важная асоба, надта высокі чын.

У чужой справе і ты асэсар... Над чужою душою камандаваць дык і ты майстар. К. Чорны.

Пасэсар. Гіст. Уладальнік пасэсіі — завода, зямельнага ўчастка, здадзенага ў арэнду; арандатар маёнтка.

Буду жыць, казалі, як які пасэсар, ездзіць парай коней, як сам пан асэсар. Ф. Багушэвіч.

АТАВІЗМ//АТЭІЗМ

Атавізм. Праяўленне ў чалавека, жывёл або раслін такіх прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам.

Валасатасць і з'яўленне хваста ў людзей тлумачыцца проста. У навуцы гэта называецца атавізмам, гэта значыць «зваротам да продкаў». У. Мезенцаў.

Атэізм. Адмаўленне існавання Бога, адмаўленне рэлігіі.

Атэізм у сучасным яго разуменні азначае навукова абгрунтаванае адмаўленне рэлігіі, Бога, веры, цудаў і да т. п. К. Пракошына.

АТАЙБАВАЦЦА // АТАЙМАВАЦЦА // АТАЎБАВАЦЦА

Атайбавацца. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца.

Вясна скончылася, і лета атайбавалася на полі. К. Чорны.

Атаймавацца. Аціхнуць, супакоіцца.

Сінонім: утаймавацца.

Бура атаймавалася. Дзеці атаймаваліся.

Атаўбавацца. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца.

Хата стаяла забітая, пакуль не атаўбаваўся ў ёй прышлы салдат. М. Лужанін.

АТАМНІК // АТАМШЧЫК

Атамнік. Спецыяліст па атамнай энергіі.

Нарабілася ж такое, што не толькі нам, вучоным-атамнікам, на гады работы хопіць, але і біёлагам, заолагам, медыкам, глебазнаўцам ды і ўсім астатнім... Б. Сачанка.

Атамшчык. Прыхільнік выкарыстання атамнай зброі; падпальшчык вайны.

Ваяўнічы атамшчык. Агрэсіўны атамшчык.

Няправільна. Разглядаючы макет, заўважаю, наколькі своеасаблівае архітэктурнае аблічча пасёлка атамшчыкаў (трэба: атамнікаў): адсутнічаюць замкнёныя кварталы, дамы — рознай вышыні, ад аднаго да дзевяці паверхаў, фарміруюць выразны сілуэт. ЛіМ.

АТЭЛЬ // АТЭЛЬЕ

Атэль. Гасцініца.

Асабліва расчуліла нас дэлегацыя вучняў-дзяцей, якія наведаліся да нас проста ў атэль, каб перадаць свае падарункі для нашых дзяцей. М. Лынькоў.

Атэльё. нескл. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, для рамонту бытавой тэхнікі.

Есць у Дуброве некалькі магазінаў, пашывачная майстэрня, атэлье па рамонту прыёмнікаў і тэлевізараў, сталовая, гасцініца. /. Навуменка.

АТЭСТАТ // АТЭСТАЦЫЯ

Атэстат. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, аб прысваенні вучонага звання.

Атрымаўшы атэстат за вучылішча, Захар ясней бачыў дарогу ў інстытут... В. Карамазаў.

У выразе: атэстат сталасці — пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

Выпускнікі разам з атэстатам сталасці атрымліваюць пасведчанне шафёра трэцяга класа. М. Арочка.

Атэстацыя. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-чаму-н.; прысваенне звання каму-н.

Калі ўсё будзе ў парадку і капітан дасць яму, як некалі абяцаў, добрую атэстацыю, восенню Васіль паступіць на курсы рулявых і з наступнай вясны стане за штурвал. У. Краўчанка.

АЎСЮК // АЎСЯНІК // АЎСЯНКА

Аўсюк. Пустазелле, падобнае на авёс.

На вузкай, метры ў тры, палосцы аж да самага лесу, дзе канчалася поле, зелянелі толькі свірэпка, лебяда ды аўсюк. /. Сіўцоў.

Аўсянік. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён.

Сінонім: падзёнка.

Рыба цяпер лепш бярэцца на аўсянікаў. Я. Колас.

Аўсянка. Невялічкая пеўчая птушка з атрада вераб’іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін.

Такавалі на золку чырванабровыя цецерукі, весела распявалі ў зарасніках жаўтагрудыя аўсянкі, звонка звінелі ў небе жаваранкі. Р. Ігнаценка.

АЎТАБІЯГРАФІЯ // БІЯГРАФІЯ

Аўтабіяграфія. Апісанне свайго жыцця.

Успамінаючы сваё маленства, К. Чорны гаворыць у аўтабіяграфіі: «Гэта быў жудасны час». М. Луфераў.

Няправільна. Янка Купала ў сваёй аўтабіяграфіі (трэба: у аўтабіяграфіі) у 1928 годзе адзначаў, што ён з захапленнем чытаў творы A. М. Горкага. М. Ларчанка.

Біяграфія. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.

Відаць, трэба пісаць перш за ўсё аб тым, што асабліва дарагое душы, што яе хвалявала і хвалюе,— што стала дарагой часткай тваёй асабістай біяграфіі. /. Мележ.

Няправільна. Аднойчы мне давялося чытаць біяграфію (трэба: аўтабіяграфію) маладога чалавека, напісаную ім разам з заявай аб прыёме ў члены Саюза пісьменнікаў. М. Хведаровіч.

АЎТАРЫТАРНЫ // АЎТАРЫТЭТНЫ

Аўтарытарны. Кніжн. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту.

Аўтарытарны рэжым.

Аўтарытэтны. Які карыстаецца аўтарытэтам; які заслугоўвае аўтарытэт.

Калі ў перакладчыкаў на беларускую мову ўзнікалі цяжкасці, парада П. Глебкі была для іх самай аўтарытэтнай. Р. Шкраба.

АЎЧАРКА//АЎЧАРНЯ

Аўчарка. Парода дужых вартавых сабак, якія звычайна выкарыстоўваюцца для аховы статкаў, для каравульнай службы.

Чакаючы і баючыся новай пагоні, Іван ускочыў быў у ручай, каб схаваць ад аўчарак след. В. Быкаў.

Аўчарня. Хлеў для авечак.

Сцяну калгаснай аўчарні абвіў хмель: тут яго многа садзілі каля хат і платоў. КЧорны.

АФЕКТЫЎНЫ // ЭФЕКТЫЎНЫ

Афектыўны. Павышана-эмацыянальны, празмерна ўсхваляваны.

У пачатку афектыўнага стану чалавек не можа не думаць аб

прадмеце свайго пачуцця і аб тым, што звязана з ім, міжвольна адхіляючыся ад усяго пабочнага, нават практычна важнага. Псіхалогія.

Эфектыўны. Які прыводзіць да пажаданых, патрэбных вынікаў; дзейсны.

Індывідуальныя заданні з улікам ролі чытання і ролі літаратуразнаўчага аналізу могуць быць эфектыўнымі толькі на падставе добрага ведання канкрэтнай абстаноўкі. Народная асвета.

АФІЦЫЕЗНЫ // АФІЦЫЙНЫ/АФІЦЫЯЛЬНЫ

Афіцыёзны. Які фармальна не звязаны з урадам, але фактычна праводзіць яго палітыку.

Лабановіч піша артыкул у абарону ўдзельнікаў нелегальнага настаўніцкага з’езда і дабіваецца яго апублікавання ў афіцыёзнай газеце. Л. Фіглоўская.

Афіцыйны. 1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй; службовы.

Беларуская мова дапамагла Кароне (у 16 ст.) падняць польскую мову на ўзровень афіцыйнай, дзяржаўнай, польская мова якраз з беларускай узяла многае, што наша паспела ўжо засвоіць і пісьмова замацаваць. Б. Сачанка.

2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх фармальнасйей.

Гэта была першая афіцыйная нарада новай рэдакцыі і такім чынам — першае маё кіраванне такой нарадай. А. Кулакоўскі.

3. перан. Халодна-ветлівы, стрыманы.

Просты, зусім не афіцыйны, быццам нават сяброўскі зварот на «ты» спадабаўся мне і зняў з мяне міжвольны цяжар неадольнай разгубленасці. А. Кулакоўскі.

Афіцыяльны. Тое, што і а ф і ц ы й н ы.

Пастаноўка імя пасля прозвішча характэрна для мовы афіцыяльных дакументаў. М. Цікоцкі. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, афіцыяльны начальніцкі тон. Я. Колас.

АХАЛАДЗЕЦЬ // АХАЛАДЗІЦЬ / АХАЛОДАЦЬ

Ахаладзёць. 1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць.

Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў сунуў у горан. А. Чарнышэвіч.

2. перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць успрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць.

Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. М. Зарэцкі.

Ахаладзіць. каго-што. 1. Зрабіць халодным; астудзіць.

He хапала толькі сіверу, каб зрэшты ахаладзіць вытаптаную траву. М. Чарот.

2. перан. Збавіць, зменшыць сілу, запал якога-н. пачуцця, жадання і г. д.

Размова з Паўлікам трохі ахаладзіла Андрушку. М. Лобан.

Ахалбдаць. Тое, што і ахаладзець.

На дварэ ён трохі ахалодаў, выцер з ілба пот і замкнуў адрыну. А. Чарнышэвіч. Ахалодаў ён ужо ў Верамейках — крыўда прайшла. / Чыгрынаў.

АШЫЕК // АШЫЙНІК

Ашыек. Частка мясной тушы, сумежная з шыяй.

Курыца млява трапянула крылом, асела назад, і з кароткага ашыйка ў яе выціснулася палахлівай кропляй, а пасля цурком пацякла цёплая кроў. Я. Скрыган.

Ашыйнік. Раменьчык з засцежкай, які надзяваецца жывёле на шыю.

Сінонімы: нашыйнік, аброжак.

Іван у апошняе імгненне паспеў схапіць ваўкадава за ашыйнік і ў амаль нечалавечым напружанні рук не даў сашчапіцца на сабе ягоным зубам. В. Быкаў.

Б

БАЕЧНЫ // БАЙКАВЫ

Баечны. Які мае адносіны да байкі — кароткага твору алегарычнага характару.

У беларускай літаратуры ўжо склалася пэўная баечная традыцыя. ЯКазека.

Байкавы. Які мае адносіны да байкі — мяккай варсістай тканіны; зроблены з такой тканіны.

На двух’ярусных нарах узвышаліся туга набітыя сеннікі, засланыя байкавымі коўдрамі. М. Даніленка.

Няправільна. Багушэвіч у байкавым (трэба: баечным) жанры імкнуўся прадаўжаць лепшыя традыцыі рускай і польскай класічных літаратур. М. Ларчанка.

БАКУНІСТ // БУКІНІСТ

Бакуніст. Паліт. Паслядоўнік Бакуніна.

У пачатку сваёй палітычнай дзейнасці ён быў прыхільнікам бакуністаў.

Букініст. Прадавец рэдкіх і старых кніг.

У старога букініста заўсёды можна было знайсці патрэбную кніжку.

БАЛАХОН // БАЛДАХІН

Балахбн. Парусінавая вопратка свабоднага крою, якую paHeft насілі сяляне.

На скрыжаваннях вуліц у сініх балахонах шумелі ружовашчокія рамізнікі. М. Хведаровіч.

Балдахін. Пышная стрэшка з каштоўнай тканіны на слупках (над ложкам, насілкамі і г. д.).

Ізяслаў з вялікім цісавым лукам у руках сядзеў пад ядвабным чырвоным балдахінам, які быў нацягнуты на гранёных медных слупках. Л. Дайнека.

БАЛОТНЫ // БАЛОЦІСТЫ

Балбтны. Які мае адносіны да балота або жыве, расце на балоце.

Балотная: вада, вільгаць; расліна, птушка і г. д.

Стрэлы памалу аддаліліся ўправа, стрункае дзіганне куль гойсала там, над балотам, і напалоханае балотнае птаства разляталася ва ўсе бакі. В. Быкаў.

Няправільна. Процілеглы бераг рэчкі быў вышэйшы — ён быў не лугавы, балотны (трэба: балоцісты), а палявы. П. Пестрак.

Балбцісты. Багаты на балоты; забалочаны, багністы.

Балоцісты: луг, бераг; балоцістая: мясцовасць, нізіна і г. д. Той бераг быў балоцісты, заросшы асакой і чаротам. Р. Няхай.

БАРВОВЫ // БАРДОВЫ

Барвбвы. Ярка-чырвоны, пурпуровы.

Месяц, ужо нізкі і барвовы, хіліўся да далёкага лесу. У. Караткевіч.

Бардбвы. Цёмна-чырвоны, бардо.

Немаладая рухавая кабета ў бардовай гаруснай кофце і чырвоным андараку сядзела на лазовай кашолцы, а перад ёю стаялі накрытыя ручніком гарлачы. В. Хомчанка.

БАРЭЛЬЕФ // ГАРЭЛЬЕФ

Барэльёф. Від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці менш чым на палавіну свайго аб’ёму.

На мінскіх вайсковых могілках сярод кучаравых шумлівых сосен, дзе пахаваны паэт, на шэрым магільным камені — скульптурны барэльеф Паўлюка Труса. М. Хведаровіч.

Гарэльёф. Від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці больш чым на палавіну свайго аб’ёму.

Асабліва спадабалася хлопчыку на плошчы Перамогі. Ен не мог адарваць позірку ад помніка, на гарэльефе якога група партызан на чале са сваім камандзірам разбірае чыгуначнае палатно. Звязда.

БАЦЬКАЎСКІ // БАЦЬКОЎСКІ

Бацькаўскі. Які належыць, уласцівы бацьку.

Асвянцімскі пайшоў шукаць месца, дзе калісьці стаяла бацькаўская хата. КЧорны..

Бацькбўскі. 1. Які мае адносіны да бацькоў — бацькі і маці.

Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры і дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. /. Шамякін.

2. перан. Клапатлівы; ласкавы.

Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі.

3. Бядуля.

БАЧАНЫ // БАЧНЫ

Бачаны. Такі, якога бачылі; які ўжо сустракаўся.

Яму [кату] упадабаліся яшчэ два ніколі не бачаныя стварэнні. На лугавінцы, поблізу загона кусцістага жыта, хадзіла навязаная каза, а пры ёй бегалі, дурэючы, двое шэранькіх яе дзетакказлянят. М. Лужанін.

Няправільна. Кулеш ляжаў і чакаў, пакуль абзавуцца ў садзе птушкі, пакуль пачне пасвістваць, як у трубачку, вялікая жоўтая і ніколі не бачаная (трэба: не бачная) птушка івалга. А. Жук.

Бачны. Які ўспрымаецца зрокам; даступны зроку; відавочны.

Параўнаць тое, што было гады тры назад, і тое, што ёсць цяпер, цяжка. Змены бачныя. Звязда.

БАЯВІТЫ // БАЯВЫ

Баявіты. 3 баявым наступальным характарам, рашучы, настойлівы ў дзеяннях.

Паэзія Пятра Глебкі была вельмі гуманнай, чалавечнай, інтэрнацыянальнай і баявітай. А. Бялевіч.

Баявы. 1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вядзеннем бою.

Сышліся сябры-партызаны згадаць баявыя гады. М. Смагаровіч.

2. перан. Разм. Бойкі, смелы.

Звеннявая па льну — баявая і гаваркая дзяўчына. Г. Шчарбатаў.

БЕЛІЗНА/БЕЛЬ // БЯЛІЗНА

Белізна. Яркі, белы чысты колер чаго-н.

Беларусу і ў Парыжы сняцца белізна бяроз і сосен медзь. /7. Панчанка.

Бель. Тое, што і белізна.

Снежная пустэча. Бель у вочы коле... I адна бяроза — вартаўніца поля. Д. Бічэль-Загнетава.

Бялізна. Нацельнае адзенне, а таксама вырабы са светлай тканіны для бытавых патрэб (ручнікі, прасціны, абрусы і г. д.).

Маці хадзіла таксама на падзённую работу: то мыла чужую бялізну, то падлогі, то прыбірала двары ў багатых дамах. М. Лынькоў.

Няправільна. Праязджаючы міма нас, трактарыст высоўваў з акенца галаву і махаў замурзанай рукой, а кабеты ўсміхаліся на ўсе свае белыя зубы — бялізна (трэба: белізна) гэта асабліва кідалася ў пыле. Б. Сачанка.

БЕСКАРЫСЛІВЫ // БЕСКАРЫСНЫ

Бескарыслівы. Які не імкнецца да асабістай карысці, выгады.

У гісторыі славянскіх літаратур цяжка знайсці прыклад больш трывалай, высакароднай і бескарыслівай дружбы, чым дружба Міцкевіча і Чачота. А. Мальдзіс.

Бескарысны. Які не прыносіць карысці.

Сінонімы: дарэмны, марны.

Даўно ўжо кінуў Сымон пісаць заявы ў розныя інстанцыі — гэта была бескарысная работа. Э. Самуйлёнак.

Няправільна. Бліжэй за ўсіх у гэтую пару яму стаў Іва ноў з яго бескарыснай (трэба: бескарыслівай) самаадданай душой, з яго фанатычнай прыхільнасцю да мудрасці і праўды. В. Быкаў.

БЕСПЯРЭЧНЫ // БЯССПРЭЧНЫ

Беспярэчны. Які выконваецца без пярэчанняў

Сінонім: безагаворачны.

Беспярэчнае выкананне загада.

Бясспрэчны. Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак.

Сінонімы: несумненны, відавочны.

Бясспрэчная ісціна.

БІБЛІЯТЭКАРСКІ // БІБЛІЯТЭЧНЫ

Бібліятэкарскі. Які мае адносіны да бібліятэкара.

Бібліятэкарская вучоба. Бібліятэкарскі столік.

Бібліятэчны. Які мае адносіны да бібліятэкі; які належыць бібліятэцы.

Бібліятэчны факультэт. Бібліятэчны абанемент.

БІЛЕТ // БЮЛЕТЭНЬ

Білёт. 1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н. за плату.

Білет быў на руках, але да цягніка аставалася многа часу, і трэба было як мага разумней скарыстаць яго. Я. Скрыган.

2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі ці аб адносінах да якіх-н. абавязкаў.

Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, тоячы словы і думкі свае. Немец-жандар дакурыў папяросу і камсамольскі білет аддае. А. Куляшоў.

3. Лісток з пытаннямі для тых, хто трымае экзамен.

[Вера] і Валодзя разам увайшлі ў аўдыторыю, разам узялі білеты. Л. Арабей.

Бюлетэнь. 1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб грамадска-значнай падзеі, справе.

Бюлетэнь з’езда. Бюлетэнь надвор’я.

2. Назва перыядычнага выдання якой-н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія інфармацыйныя матэрыялы.

Брыгада ўдзельнічала ў выданні фабрычнай шматтыражкі, выпускала баявыя бюлетэні, напісала шэраг літаратурных партрэтаў ударнікаў фабрыкі. М. Хведаровіч.

3. Лісток для галасавання.

Вялікую гордасць адчуваеш, апускаючы ў выбарчую скрынку бюлетэні з прозвішчамі лепшых прадстаўнікоў народа. Звязда.

4. Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці па хваробе; бальнічны лісток.

Мала вам, што без абеда я працую з дня на дзень,— вы з мяне зрабілі дзеда, хоць ідзі на бюлетэнь. С. Гаўрусёў.

БІТУМІНОЗНЫ // БІТУМНЫ

Бітумінбзны. Які ўтрымлівае ў сабе бітумы.

Бітумінозныя пароды. Бітумінозныя сланцы.

Бітўмны. Які мае адносіны да бітумаў; зроблены з бітумаў.

Бітумныя матэрыялы. Бітумныя лакі.

БЛАЖЫЦЬ // БЛАЖЭЦЬ

Блажыць. Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці.

Ад гары і чаду яго пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. /. Пташнікаў.

Блажэць. Разм. 1. Худзець, марнець.

Цяжка хварэе дзіця, блажэе на вачах.

2. Станавіцца дрэнным, благім; псавацца.

Адбіўся ад рук хлопец, разлайдачыўся, блажэе з кожным днём.

БЛІСКАВІЦА // БЛІСКАЎКА

Бліскавіца. 1. Разрад атмасфернай электрычнасці ў выглядзе яркай звілістай лініі.

Сінонім: маланка.

Дождж пайшоў з громам, з шалёным посвістам ветру і з бліскавіцаю. Я. Скрыган.

2. Светлавая ўспышка без грому на небасхіле вечарам ці ноччу — водбліск далёкай навальніцы.

Сінонім: зарніца.

Спачатку ў адным баку, то ў другім, то адразу бліскавіца асвятляе неба. С. Александровіч.

Бліскаўка. 1. Маленькі бліскучы кружочак для ўпрыгожвання адзення.

Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі. В. Вольскі.

2. Бліскучая дробная часцінка чаго-н.; іскрынка.

Далібор цёр кулакамі вочы, срэбныя бліскаўкі скакалі наўкол, здавалася, кружыўся лес, агонь. Л. Дайнека.

БОЙЛЕР // БРОЙЛЕР

Ббйлер. Апарат для падагрэву вады.

Пашыраныя водападагравальнікі паверхневага тыпу (бой-

леры), у якіх цяпло перадаецца праз паверхню нагрэву трубчастых ці іншых элементаў. БелСЭ.

Бройлер. I. Кураня, якое вырошчваецца на мяса.

У апошні час стала развівацца вытворчасць мясных куранят (бройлераў). Звязда.

2. Памяшканне, у якім вырошчваюць такіх куранят.

Адразу з інкубатара куранят пераводзяць у бройлер. Звязда.

БОЦМАН //ЛОЦМАН

Боцман. Малодшы камандзір (старшына), якому падначалена каманда карабля па гаспадарчых работах, утрыманню судна ў чыстаце і парадку.

Падабраў мне боцман гарнітур па росту — крэпкую марскую робу з палатна. X. Жычка.

Лбцман. Праваднік суднаў, дасканала знаёмы з воднымі шляхамі.

Самуіл і яго сябры здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман. Полымя.

БРАНІРАВАЦЬ // БРАНІРАВАЦЬ

БранІраваць. Замацоўваць каго-што-н. за кім-чым-н., рабіць што-н. недатыкальным.

Перад выездам у камандзіроўку ён браніраваў месца ў гасцініцы.

Браніраваць. Пакрыць (пакрываць) што-н. бранёю.

Калі мы зайшлі ў цэх, там браніравалі кабіну самалёта.

БРАНЯ // БРОНЬ

Браня. 1. У старадаўнасці: ахоўнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга.

Будзе на гравюрах Скарыны ўсё: будуць стаяць у яго на гравюрах ваякі з мячамі ў руках, будуць яны маршыраваць у яго з алебардамі, пікамі і сцягамі ў руках, будуць скакаць, закутыя ў панцыры на абцяжараных бранёй конях .. А. Лойка.

2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.

У машыне было душна. Браня, напаленая сонцам, пякла, гарачынёй дыхаў матор, што напружана гуў за баявым аддзяленнем. /. Мележ.

Бронь. Замацаванне за кім-н. якіх-н. прадметаў або асобых правоў і льгот; дакумент на такое замацаванне.

У армію Цярэшку не мабілізавалі,— як чыгуначніку, далі бронь. А. Капусцін.

БРАШУРАВАЛ ЬНЫ // БРАШУРАВАНЫ // БРАШУРОВАЧНЫ

Брашуравальны. Які мае адносіны да брашуравання, прызначаны для яго.

Брашуравальны цэх. Брашуравальная машына.

Брашураваны. Сшыты, змацаваны (пра друкаваныя лісты кнігі, брашуры і г. д.).

Брашураваная кніга.

Брашуровачны. Які мае адносіны да брашуроўкі.

Брашуровачныя работы.

БРУСКОВЫ // БРУСОЧНЫ

Брускбвы. Які мае форму бруска — прадаўгаватага прадмета чатырохграннай формы.

Брусковае мыла.

Брусочны. Які мае адносіны да бруска — тачыльнага каменя.

Брусочны камень.

БРЫДЖЫ // БРЫЖЫ

Брыджы. адз. няма. Штаны асобага крою, звужаныя ўніз ад калена.

Шарсцяная армейская гімнасцёрка і брыджы, пашытыя па яго заказу, як заўсёды, добра аблягалі ладную постаць. 1. Мележ.

Брыжы. адз. няма. Вузкія палоскі тканіны, сабраныя ў зборачкі і нашытыя на адзенне.

Я хадзіў у шынялі, а для Алі справілі паўкажушок і звалялі зграбныя чорныя «пімікі», з абцасамі і тоўстымі насамі, каб не мерзлі пальцы, купілі гаматную з брыжамі клятчастую хустку і прывыкалі да лютай сібірскай зімы. С. Грахоўскі.

БРЫЛЬЯНТАВЫ Ц БРЫЛЬЯНЦІСТЫ

Брыльянтавы. Характэрны для брыльянту; зроблены з брыльянту; упрыгожаны брыльянтам.

Брыльянтавы пярсцёнак. Брыльянтавыя завушніцы.

Брыльянцкты. Падобны колерам на брыльянт.

Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі лёдам, брыльянцістым снежным блескам. Я. Колас.

БРЫНДАЦЬ// БРЫНКАЦЬ

Брындаць. Разм. Хадзіць, совацца без патрэбы; сланяцца, нічога не робячы.

Нічога не цікавіць гэтага чалавека, нічым ён не займаецца, брындае дзень пры дні — і ўвесь яго занятак.

Брынкаць. Разм. 1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць.

Брынкае ад ветру шыба ў акне.

2. на чым. Няўмела іграць на музычным інструменце.

Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыііы не была для мяне вялікім цяжарам. В. Хомчанка.

БУДОВА // БУДОЎЛЯ

Будова. 1. Узаемнае размяшчэнне частак, якія складаюць адно цэлае.

Сінонім: структура.

«У завіруху» — твор вельмі просты па сваёй будове. Р. Шкраба.

2. Тое, што будуецца; будынак, пабудова.

А на пажарышчы часова з’явілась новая будова — зямлянка-будачка малая. ЯКолас.

Будбўля. 1. Узвядзенне будынка; будаўніцтва.

Антон Крамарэвіч кінуў службу, вярнуўся дадому і распачаў будоўлю. К. Чорны.

2. Месца, дзе ўзводзяцца будынкі; самі будынкі, аб’екты, якія будуюцца.

Калі трэба было ісці каля пляца, Сідар паціхеньку ішоў тратуарам далей ад пляца, каб бачыць адтуль будоўлю. П. Галавач.

БУКСАВАЦЬ // БУКСІРАВАЦЬ

Буксаваць. Круціцца, слізгацець, не рухаючыся з месца (пра колы).

Колы круцяцца, ажно звіняць, але яны ўгрузлі ў сухім, як пустынны пясок, снезе, і машына буксуе на месцы, нават здаецца, што разам са снегам яна паўзе назад. /. Шамякін.

Буксіраваць. што. Цягнуць што-н. за сабой на буксіры.

Судна, на якім усё яшчэ працягвалася барацьба з пажарам, пачалі буксіраваць са штармавога мора пад укрыцце берагоў. Звязда.

БУЛЬБОЎНІК/БУЛЬБЯНІК // БУЛЬБЯНІШЧА

Бульббўнік. Лісце і сцябло бульбы.

Сінонім: націна.

А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу. Я. Брыль.

Няправільна. Выбраліся з лесу, пайшлі па бульбоўніку (трэба: па бульбянішчы) да хутара. В. Хомчанка.

Бульбянік. 1. Тое, што і бульбоўнік.

Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. /. Мележ.

2. Аладка з дранай бульбы.

Перабіваліся яны бедныя з бульбяніка на квас. /. Шамякін.

Няправільна. У Валодзі мільгнула думка бегчы, але наперадзе на бульбяніку (трэба: на бульбянішчы) стаяла машына. У. Федасеенка.

Бульбянішча. Месца, на якім расла бульба.

Ночы былі свежыя, з пахам сухога бульбоўніку, зляжалага сена з хлявоў і позна перааранага бульбянішча. /. Пташнікаў.

БУРАКОВЫ // БУРАЧКОВЫ / БУРАЧНЫ

Буракбвы. 1. Які мае адносіны да буракоў; прыгатаваны з буракоў.

Бураковы ліст. Бураковы сок.

2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў; бурачковы.

Квітнеюць бураковым колерам галоўкі канюшыны.

Бурачковы. Разм. Цёмна-малінавы з фіялетавым адценнем; колеру чырвоных буракоў.

Ужо ў глухую восень, калі камянела зямля, а трава на балоце рабілася рудая, трохі нейкая бурачковая (кончыкі пер’я ў яе адсыхалі і чырванелі), я прыганяў сюды на сівую ад мароза рунь сваю карову. В. Адамчык.

Бурачны. 1. Які мае адносіны да буракоў; прыгатаваны з буракоў.

Сцежка ішла праз гароды, дзе расла бульба і былі грады з высокай бурачнай батвой. I. Чыгрынаў.

2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў; бураковы.

Твар наліваецца густой, як бурачны расол, чырванню. /. Навуменка.

БУРАН // БУРУН

Буран. Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу ці пяску; снежная бура, завея, завіруха.

Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. У. Шыцік.

Бурўн. Пеністыя хвалі, якія з вялікім шумам разбіваюцца аб прыбярэжныя і падводныя скалы, вобмелі.

Па рацэ, напінаючы тросы, паўзуць рудавозы і баржы, гружаныя набраклымі круглякамі, з трэскам імчацца вёрткія маторкі ў бурунах вясёлкавых пырскаў. С. Грахоўскі.

БУРГАМІСТР // БУРМІСТР

Бургамістр. Начальнік гарадской управы ў некаторых краінах Еўропы, раней і ў Расіі (а таксама на акупіраванай немцамі тэрыторыі ў часы Вялікай Айчыннай вайны).

Кватэра бургамістра была хоць і недалёка, ды бегчы туды паліцэйскі не адважыўся, а хапіўся за тэлефон. А. Якімовіч.

Бурмістр. У часы прыгоннага права: кіраўнік памешчыцкага маёнтка ці стараста, прызначаны памешчыкам з сялян.

Па загаду бурмістра ўсе, як належа, зачынілі ўжо вокны; загасілі агні... Варта вулкай прайшла... М. Багдановіч.

БУРЖУАЗНЫ // БУРЖУЙСКІ

Буржуазны. Які мае адносіны да буржуазіі, характэрны для яе.

Буржуазная рэспубліка. Буржуазны ўрад.

Буржўйскі. Разм. Які мае адносіны да буржуя.

У Садовіча настольнікаў не было — ён лічыў іх непатрэбнаю буржуйскаю раскошаю. ЯКолас.

БУЦВЕЦЬ// БУЧНЕЦЬ

Буцвёць. Разм. Трухлець, парахнець, гнісці.

Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць і буцвее, як дамавіна, той зруб. А. Васілевіч.

Бучнёць. Станавіцца буйна-сакавітым, бучным (пра расліны).

У даліне бушавала яблыневая квецень, бучнела трава, расцвіталі краскі, звінелі халодныя і празрыстыя ручаі ў траве. В. Хомчанка.

БУЯНІЦЬ // БУЯЦЬ

Буяніць. Скандаліць, бушаваць; сваволіць.

Вечарам п’яны Сідар зноў буяніў у хаце. Чорны.

Буяць. Бурна расці; расці ў націну.

Ярына на полі буяла, высыпала. Чорны.

БЭЖ // БЭЗ

Бэж. Светла-карычневы з жаўтавата-ружовым адценнем; бэжавы.

Светлым лічыцца абутак бэж і светла-шэрага колеру. Таваразнаўства.

Бэз. Дэкаратыўны кустарнік з ліловымі ці белымі духмянымі кветкамі.

Домік стаяў за агародчыкам, сярод кустоў бэзу і кветак. Я. Скрыган.

бядак// бядняк

Бядак. Разм. Той, хто пастаянна гаруе, бяздольны; няшчасны, варты спачування і жалю.

He было другога чалавека ва ўсім Ліпаўцы, так бедна адзетага і наогул такога горкага бедака, як гэты сталяр Пятро. ЯКолас.

Бядняк. Бедны чалавек; небагаты.

Ураднік, старшыня, стражнік, non, нават дзесяцкія — усе агулам глумяцца з бедняка. Ц. Гартны.

БЯДОВЫ // БЯДОТНЫ

Бядовы. Разм. Бойкі, смелы; адчайны.

Гарлахвацкі. Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва.

Бядбтны. Разм. Цяжкі, гаротны; няшчасны.

Гэта былі звычайныя звесткі аб бядотным становішчы губерні, аб градзе, аб нечуванай хваробе бульбы, калі клубні нельга адрозніць ад гразі, аб плацяжах па закладах, аб недаборах. У. Караткевіч.

БЯЛЕЦЬ // БЯЛІЦЬ

Бялёць. 1. Станавіцца белым.

Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала бялець неба. У. Дамашэвіч.

2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што-н. белае).

Спакваля змрок затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. В. Бьскаў.

Бяліць. што. 1. Рабіць што-н. белым, выбельваць.

Аднойчы маляры бялілі сцены ў новым доме. Р. Сабаленка.

2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.

Я любіў той час, калі маці бяліла палотны. /. Навуменка.

БЯЛУГА ЦБЯЛУХА

Бялўга. Каштоўная прамысловая рыба, самая буйная з сямейства асятровых.

Цяжка пра гэта ўспамінаць, можа, каму яшчэ цяжэй паверыць, але ў 1909 годзе ў Дняпры каля Магілёва можна было злавіць асятра і бялугу. В. Лапцік.

Бялўха. Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.

Бялуха таму і названа так, што яна белая.

в

ВАВЁРКАВЫ // ВАВЁРЧЫН

Вавёркавы. Зроблены са шкурак вавёркі.

Вавёркавая шапка. Вавёркавае футра.

Вавёрчын. Які мае адносіны да вавёркі, належыць вавёрцы.

Ад вострых вавёрчыных зубак чулася шкрабаценне, быццам дзесьці ў запечку гаспадарылі мышы, Вавёрчына мызка пацешна варушылася. /. Грамовіч.

ВАГАВІТЫ // ВАГАВЫ // ВАГАЛЬНЫ

Вагавіты. Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі; значны. Вагавіты колас.

Вагавы. Які мае адносіны да вагі.

I тут жа насып чыгункі, тупіковыя пуці, вагавая будка, на якой узважваліся вагоны, нагружаныя зернем, бульбай, морквай, капустай, бо наўзбоч тупіковых пуцей якраз размяшчаліся розныя нарыхтоўчыя базы і склады. /. Навуменка.

Вагальны. Які мае адносіны да вагання, уласцівы ваганню.

Вагальны рух.

ВАДАСКАТ // ВАДАСКІД // ВАДАСПАД // ВАДАСЦЁК

Вадаскат. Спад вады з высокага, але не стромкага ўступа ў рацэ, ручаі.

Плынь на вадаскаце больш імклівая, хуткая, чым на роўным месцы.

Вадаскід. Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.

Калі вада моцна напірала на дамбу, адкрывалі вадаскіды і спускалі яе лішкі.

Вадаспад. Паток вады, што спадае са стромкага ўступа ў рэчышчы ракі.

Высока ўзнімаліся пырскі ад шумнага вадаспаду, ярка іскрыліся на сонцы.

Вадасцёк. Пакатае месца, па якім сцякае вада; прыстасаванне для сцёку вады (труба, жолаб).

Па вадасцёках бурліла ад ліўня вада, пералівала цераз край.

ВАДЗЯНІСТЫ // ВАДЗЯНЫ // ВОДНЫ

Вадзяністы. 1. Які ўтрымлівае лішкі вады, вільгаці.

Будзе вясна. Хоць адвячорак у пушчы яшчэ ўсё як быццам зімовы. 3 рэшткамі хлюпкага, вадзяністага снегу. ЯБрыль.

2. Слаба афарбаваны, бясколерны, бялёсы, падобны на ваду.

Часалі, пілавалі, стругалі, прыбівалі, пакуль вецер не нагнаў вадзяністую, на ўсё неба хмару. В. Мыслівец.

Няправільна. Выхапіў з жончынай рукі ордэр, пачаў яго мацаць, круціць у пальцах, прыслепвацца да пячаткі. He вытрымаў, нават паглядзеў праз яго на святло і, убачыўшы на паперы вадзяністыя (трэба: вадзяныя), як на грашах, знакі, толькі паверыў цяпер, што дакумент сапраўдны, не падроблены. М. К.апыловіч.

Вадзяны. 1. Які мае адносіны да вады, утвораны з вады.

Хмары яшчэ больш разышліся на небе, вадзяны пыл апаў, стала зусім ясна. М. Лупсякоў.

2. Які жыве, расце, існуе ў вадзе.

Сітнягі ледзь шапацелі пад напорам плыні, крычаў вадзяны бугай. У. Караткевіч.

3. Які прыводзіцца ў дзеянне, рух вадою.

Неўзабаве бліснула пакручастая стужка рачулкі, а потым паказаўся і вадзяны млынок. С. Александровіч.

Няправільна. Туман гусцеў, распаўзаўся і паступова ўкрываў пушыстай белай коўдрай вадзяную (трэба: водную) роўнядзь. ЯКурто.

У выразе: вадзяныя знакі — літары і фігуры на паперы, якія ставяцца ў час вырабу паперы і бачныя толькі на прасвет.

У старадрукаваных кнігах важнае ўсё: тэкст выданняў, іх афармленне, гатунак паперы, вадзяныя знакі, фармат кнігі, пераплёт і г. д. С. Александровіч.

Вбдны. Які маё адносіны да вады, звязаны з вадою.

Адбіваюцца ў воднай гладзі магутныя шапкі векавых дубоў. А. Васілевіч.

ВАДКАСНЫ // ВАДКІ

Вадкасны. Які мае адносіны да вадкасцей.

Вадкасныя манометры.

Вадкі. Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы.

Вадкі метал. Вадкае паліва.

ВАЖАК // ВАЖАТЫ

Важак. 1. Высок. Кіраўнік, арганізатар.

Юнакі і дзяўчаты аднадушна прызналі .. [Сашу] сваім важаком. /. Новікаў.

2. Павадыр статка, чарады.

Здавалася, буслы свецяцца ў цемры. Вось адзін з іх, пэўна, важак, узляцеў, шырока махаючы крыламі. За ім узняліся ў вечаровае неба іншыя. Л. Дайнека.

Важаты. Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны.

Па камандзе старшай важатай сцяганосцы вынеслі сцяг дружыны. А. Якімовіч.

ВАЖКАСЦЬ // ВАЖНАСЦЬ

Важкасць. 1. Уласцівасць чаго-н. мець вялікую вагу пры адносна невялікім аб’ёме; цяжкасць.

А лёд таўшчэрны, важкасць мае. ЯКолас.

2. перан. Значнасць, пераканаўчасць.

Большасць думак Багдановіча была ўвогуле першым словам, што клалася ў падваліну будучай навуковай гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, і тым большаю была іх важкасць. А. Лойка.

Важнасць. 1. Значнасць, вялікае значэнне.

Чым больш чалавек усведамляе свае ўчынкі, тым большую важнасць і адказнасць маюць яны для яго. I. Грамовіч.

2. Велічнасць, саліднасць; напышлівасць, ганарыстасць.

Колькі чыннасці, пагляньце, колькі важнасці ў хадзе! Туфлі рыпаюць пад глянцам: «Прэч з дарогі! Туз ідзе!» Н. Гілевіч.

ВАКАЛІЗ // ВАКАЛІЗМ

Вакаліз. Муз. Практыкаванне для голасу без слоў, якое выконваецца на адных галосных гуках.

Калі спектакль сышоў са сцэны, п’еса пастарэла, многія спра-

бавалі выконваць вакаліз у канцэртах. Але ён не гучаў. Ен быў напісаны для адзінага голасу. Г. Ланеўская.

Вакалізм. Лінгв. Сістэма галосных гукаў.

Вакалізм беларускай мовы.

ВАКОЛІЧНЫ // ВАКОЛЬНЫ

Вакблічны. Які знаходзіцца паблізу, вакол — у ваколіцы, у наваколлі; навакольны.

Чуткі пра бандытаў паплылі па ўсіх ваколічных вёсках.

А. Чарнышэвіч.

Вакбльны. 1. Размешчаны наўкола.

Шмат, вельмі шмат мёду ў вакольных лясах, а дзе мёд, там і сіла. Л. Дайнека.

2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху; кружны, абходны.

Ехалі вакольным шляхам — рамізніку было загадана аб’язджаць па завулках. С. Грахоўскі.

ВАКСАВАЦЬ // ВАСКАВАЦЬ

Ваксаваць. што. Чысціць абутак, змазаўшы ваксай.

Сёмка старанна ваксаваў свае хромавыя боты. П. Кавалёў.

Васкаваць. што. Націраць, насычаць што-н. воскам.

Васкаваць паркет. Васкаваць ніткі.

ВАКЦЫНА // ВАКЦЫНАЦЫЯ

Вакцына. Спец. Медыцынскі прэпарат для засцерагальных лячэбных прышчэпак супраць заразных хвароб.

У цяперашні час прышчэпкі робяцца спецыяльнымі прэпаратамі — вакцынамі, якія вырабляюцца на заводах. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Вакцынацыя. Спец. Увядзенне вакцыны ў арганізм чалавека ці жывёлы.

Прадугледжана абавязковая вакцынацыя супраць слупняку, туберкулёзу, поліяміэліту, коклюшу, дыфтэрыі. БелСЭ.

ВАЛАВЫ // ВАЛОВЫ

Валавы. Агульны, узяты цалкам (без уліку расходаў).

Валавы збор збожжа. Валавы даход.

Валбвы. Які мае адносіны да вала; такі, як у вала.

Валовая галава. Валовая шыя.

ВАЛАСАТЫ // ВАЛАСІСТЫ // ВАЛАСКОВЫ // // ВАЛАСНЫ // ВАЛАСЯНЫ

Валасаты. Пакрыты, аброслы валасамі.

Саскочыўшы з палацяў, ён стаяў ля пяколка і спакойна зашпільваў сарочку на сваіх шырокіх валасатых грудзях. А. Бажко.

Валасісты. Пакрыты валаскамі (звычайна пра расліны, насякомых).

Зязюля з’яўляецца вельмі карыснай птушкай — яна знішчае вялікую колькасць валасістых вусеняў — гэтых шкоднікаў сельскай гаспадаркі. Беларусь.

Валаскбвы. Тонкі, як волас; капілярны.

Валасковы праваднік. Валасковы капіляр.

Валасньі. Які мае адносіны да воласці, служыць у воласці.

Валасны суд. Валасны пісар.

Валасяны. Які складаецца з валасоў; зроблены з валасоў.

Баласпай павесіў на крук валасяны аркан, прывязаў да нагі птушкі, выйшаў з хаты. П. Беразняк.

ВАНДАЛ // ВАРВАР

Вандал. 1. толькі мн. Старажытнагерманскае племя, якое заваявала частку Рымскай імперыі і бязлітасна разграбіла Рым.

Многа бачылі стромы ракі на вяку — стругі ворагаў грозных, шаломы вандалаў. В. Лукша.

2. Той, хто разбурае культурныя каштоўнасці; варвар; некультурны, грубы чалавек.

Мы бясконца ўдзячны сваім бацькам, старэйшым братам, сёстрам, жывым і мёртвым, што ў тое векапомнае лета 1944 года вызвалілі ад фашысцкіх вандалаў нашу любімую сінявокую старонку. М. Вышынскі.

Варвар. 1. Гіст. пагард. Так старажытныя грэкі і рымляне называлі суседнія з імі народы, якія стаялі на ніжэйшай ступені развіцця.

Але не надта слухаў тое чытанне Алекса, хаця і гаварылі ў святліцы, што напісаў кнігу вучоны грэк, Георгій Амартол; невыразна, суха чытаў лектар, і на твары ягоным была напісана нудота, нібы рабіў ён вялікую ласку тым, што ўвогуле згаджаўся нешта тлумачыць навакольным варварам. В. Іпатава.

2. Некультурны, неадукаваны чалавек; жорсткі, бязлітасны чалавек.

Фашысцкія варвары нанеслі беларускаму народу агульную матэрыяльную страту на суму 75 мільярдаў рублёў. А. /Каўнерчык.

ВАНДРОЎНІЦКІ // ВАНДРОЎНЫ

Вандрбўніцкі. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандроўніцтвам.

Вандроўніцкае жыццё. Вандроўніцкі характар.

Вандроўны. 1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца; які працуе не на пастаянным месцы.

Вандроўны тэатр. Вандроўны кравец.

2. Тое, што і вандроўніцкі.

Вандроўная натура. Вандроўнае жыццё.

3. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны.

Тут яшчэ вялікі кіеўскі князь Уладзімір на ўсіх стэпавых рачулках будаваў крэпасці, каб стрымаць пастаянны бязлітасны напор вандроўных орд. Л. Дайнека.

ВАПНАВАНЫ // ВАПНАВЫ // ВАПНЯКОВЫ

Вапнаваны. Спец. Палепшаны шляхам унясення вапны (пра глебу).

Рост ураджаяў траў на вапнаваных палях садзейнічае ўмацаванню кармавой базы. Звязда.

Вапнавы. Звязаны з вырабам вапны; які ўтрымлівае вапну.

Пётр Апанасавіч Жыбуль працаваў тут жа на Падзвінні тэхнарукам вапнавага завода. А. Асіпенка.

Вапнякбвы. Які мае ў сваім саставе вапняк; зроблены з вапняку.

Унізе пад абрывам вапняковым плыла, бурліла вольная рака. А. Пысін.

ВАРСАВАЛЬНЫ // ВАРСАВАНЫ

Варсавальны. Спец. Прызначаны для варсавання.

Варсавальная машына.

Варсаваны. Спец. Зроблены варсістым, з ворсам.

Варсаваная тканіна.

ВАРСІНІСТЫ // ВАРСІСТЫ

Варсіністы. Пакрыты варсінкамі.

Варсіністая паверхня.

ВарсІсты. Пакрыты ворсам; з густым ворсам.

Кабінет у Андрэя быў вялікі, прасторны, светлы, засланы варсістай дывановай дарожкай — каб і чалавек, калі зойдзе, адчуваў, да каго ён зайшоў... Б. Сачанка.

ВАРЫЯНТНЫ // ВАРЫЯЦЫЙНЫ

Варыянтны. Кніжн.. Які з’яўляецца варыянтам чаго-н. Варыянтныя канчаткі. Варыянтныя формы слова.

Варыяцыйны. Спец. Які мае адносіны да варыяцыі. Варыяцыйны рад. Варыяцыйнае вылічэнне.

ВАР'ЯВАЦЬ // ВАР’ЯЦЕЦЬ

Вар’яваць. 1. Быць у стане крайняга ўзбуджэння, раз’юшанасці, злосці.

Такі ўжо ён чалавек: пачынае вар’яваць і з-за дробязей.

2. каго. Раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства.

He трэба яго вар’яваць, ён і так вельмі нервовы.

Вар’яцёць. 1. Траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства.

У адзіночнай турэмнай камеры чалавек нярэдка вар’яцее.

2. перан. Бурна і хаатычна праяўляцца.

Громы з перунамі вар’яцелі, зліваючыся ў адну суцэльную кананаду. Д. Якімовіч.

ВАСКАВАНЫ // ВАСКОВЫ

Васкаваны. Нацёрты або насычаны воскам.

Шчокі здаваліся абцягнутымі васкаванай папераю, як у людзей з невылечнымі хваробамі. М. Лужанін.

Васковы. Зроблены з воску; падобны на воск, жаўтлявы.

Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. П. Кавалёў.

ВАСТРЫЦЬ // ВАСТРЭЦЬ

Вастрыць. што. Рабіць што-н. вострым; заточваць, тачыць.

Вярнуўшыся дадому, Грысь доўга, з асаблівым стараннем вастрыў пілу. А. Кулакоўскі.

Вастрэць. Станавіцца больш вострым, вастрэйшым.

Вясна адчувалася і па тым, што зараз, асабліва вечарам, калі заціхаў астрог, вастрэла ў сэрцы туга па волі. М. Машара.

ВАЎНІСТЫ // ВАЎНЯНЫ

Ваўністы. Разм. Пакрыты густой і доўгай воўнай.

Ваўністая авечка.

Ваўняны. Які мае адносіны да воўны; зроблены з воўны.

Нацягнулі шацёр, прычым ваўняныя беласнежныя полы шатра не даставалі да самай зямлі, каб быў вольны ход свежаму рачному ветру. Л. Дайнека.

ВЕНТЫЛЬ // ВЕНТЫЛЯТАР

Вёнтыль. Клапан для рэгулявання патоку вадкасцей, пары, газу (паветра ў духавых музычных інструментах).

Чалавек трымаў на вентылі шланг, а я зноў пачаў напампоўваць. А. Кулакоўскі.

Вентылятар. Прыстасаванне для праветрывання памяшкання.

Маўчала настарожаная зала. Было чуваць узрушанае дыханне людзей ды ціха гудзеў у сцяне вентылятар. М. Лынькоў.

ВЕРАСНЁВЫ // ВЕРАСОВЫ

Вераснёвы. Які мае адносіны да месяца верасня.

Сінонім: вераснёўскі.

Дзед Пранук, усеўшыся дзе-небудзь у зацішным кутку, флегматычна пакурваў сваю люльку ды ямчэй падстаўляў пад скупое вераснёвае сонца свой сухарлявы твар. М. Лынькоў.

Верасбвы. Які мае адносіны да расліны верасу.

Сінонім: верасавы.

Сядзе пчолка на верасовую галінку, гайдаецца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла — п’е. 1. Пташнікаў.

ВЕРБАВАНЫ / ВЯРБОВАНЫ // ВЯРБОВАЧНЫ

Вербаваны. Тое, што і вярбованы.

Усе вербаваныя спадзяваліся на добрыя заработкі.

Вярббваны. Такі, якога завербавалі, нанялі на работу; вербаваны.

Ехаў з вярбованымі ў тайгу, спадзяваўся — вальней сярод іх дыхнецца, бо, здавалася, роўны будзе між роўных. М. Кусянкоў.

Вярббвачны. Звязаны з вярбоўкай, вербаваннем.

Яна не баялася схадзіць на вярбовачны пункт на мэблевую фабрыку. А. Якімовіч.

ВЕТРАВЫ // ВЕТРАВЫ // ВЕТРАНЫ // ВЕТРАНЫ

Вётравы. Які мае адносіны да ветру.

Ветравы: павеў, подых, напор, шквал і г. д.

Лоўгач нечакана заўважыў, што няясны ветравы спеў за яго спінай, на другі бок парома, мацнее. А. Савіцкі.

Ветравы. Прызначаны для засцярогі ад ветру.

Ветравы шчыток; ветравое шкло.

Ветравое шкло ў дробных кроплях — глядзіш на свет, што праз густое рэшата, пакуль не забегаюць знадворку дзве чорныя стрэлкі-вусікі. I. Пташнікаў.

Вётраны. 1. 3 ветрам; які суправаджаецца ветрам.

Давялося вылазіць з цёплай машыны ў ветраны снегапад і пехатою ісці некалькі кіламетраў. V. Сіпакоў.

2. перан. Разм. Легкадумны, несур’ёзны; пусты.

Яна здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай. У. Карпаў.

Ветраньі. Які прыводзіцца ў дзеянне сілаю ветру.

Ветраны: млын, рухавік і г. д.

Сілу ветру чалавек скарыстоўвае вельмі даўно. Парусныя судны і ветраныя млыны прымяняліся ўжо ў глыбокай старажытнасці. Фізічная геаграфія.

ВЕТРАЦЬ // ВЕТРЫЦЬ

Вётраць. Разм. Прасушвацца, праветрывацца.

Хлеб, вядома, застаўся некранутым і ветраў пад страхою, аж пакуль не высах на сухар. М. Лужанін.

Вётрыць. што. Ачышчаць збожжа ад мякіны на ветры; праветрываць.

Ветрыць пшаніцу. Ветрыць гарох.

ВЕЧАРЭЦЬ//ВЯЧЭРАЦЬ

Вечарэць. безас. Блізіцца к вечару.

Я доўга не бачыў цябе і, яктолькі пачало вечарэць, заспяшаўся да тае альтанкі. Я. Скрыган.

Вячэраць. Есці ежу вечарам.

У хатах не запальвалі святла. Моўчкі вячэралі, моўчкі рабілі хатнія справы і клаліся спаць. Л. Дайнека.

ВІЖАВАЦЬ// ВІЗАВАЦЬ

Віжаваць. Разм. Сачыць, наглядаць, цікаваць.

Прыцемкам, калі не віжуе чужое вока, захапіўшы дзяружку і кажух, Крамер кіруецца на агарод. /. Навуменка.

Візаваць. што. Ставіць на дакуменце спецыяльную адзнаку — візу.

Візаваць пашпарт.

ВІЛАВАТЫ // ВІЛАЧНЫ

Вілаваты. Вілападобны, раздвоены.

На яе [хату] вілаватымі галінамі зморана хілілася старая высокая груша. В. Адамчык.

Вілачны. Які мае адносіны да вілак, вілаў.

Вілачны рог.

ВІРАЖ' / ВІРАЖ2 // ВІТРАЖ

Віраж'. 1. Паварот з крэнам самалёта, карабля або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда і г. д.

Гэтак жа, як і яна, умеў захапляцца: мог гадзінамі расказваць пра самалёты, віражы, мёртвыя петлі. I. Навуменка.

2. Паварот спартыўнай дарожкі з нахілам унутр.

Бывае, што ў часіну адпачынку канькі і пада мною зазвіняць, і хочацца цыбатую дзяўчынку на віражы дагнаць і перагнаць. С. Грахоўскі.

Віраж2. Раствор для апрацоўкі фотаадбіткаў.

Віражы служаць для таніравання фотаздымкаў у розныя колеры. Таваразнаўстеа.

Вітраж. Узор у вокнах, дзвярах са шкла рознага колеру.

Аддзелка кінатэатра яшчэ не зусім закончана. У хуткім часе тут з’явяцца каляровыя вітражы, арнаментальныя ўпрыгожанні, светлавая рэклама. Звязда.

ВІТАМІНІЗАВАНЫ // ВІТАМІННЫ // ВІТАМІНОЗНЫ

Вітамінізаваны. Насычаны вітамінамі; у які ўведзены вітаміны.

Вітамінізаваны прадукт.

Вітамінны. Які мае адносіны да вітамінаў; з вітамінамі.

Агрэгат па вытворчасці вітаміннай мукі дзейнічаў, і цяпер не толькі для свайго грамадскага статку рыхтуецца спажыўная падкормка, а колькі сотняў тон яе і на продаж ідзе. Звязда.

Вітамінозны. Асабліва багаты вітамінамі.

Вітамінозны рыбін тлушч.

Няправільна. На кожным квадратным метры грунту [у цяпліцы] агароднікі збіраюць да васьмі кілаграмаў вітамінізаваных (трэба: вітамінных) прадуктаў. Звязда.

ВІХРАВАТЫ // ВІХРАВЫ / ВІХРАСТЫ

Віхраваты. Разм. 3 віхрамі; віхрасты.

Разарваўся шалёны снарад. Смерць? Ну што ж,— ёй мы ўсе вінаваты! А жыццё за каўнер ды назад: «Стой, куды ты, хлапец віхраваты!» С. Дзяргай.

Віхравы. Які мае адносіны да віхру, віхуры; віхрападобны.

Канструктары прымянілі ў рухавіку віхравую камеру згарання. Маладосць.

Віхрасты. 3 віхрамі (пра валасы на галаве); віхраваты.

Шапка-вушанка сядзела на самай макаўцы, з-пад шапкі выбіваўся віхрасты чуб. М. Лынькоў.

ВОБЛАСЦЬ//ВОЛАСЦЬ

Вобласць. 1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР.

Перад самай вайной яго .. паслалі на працу старшынёю калгаса ў заходнія вобласці. П. Кавалёў.

2. Раён пашырэння чаго-н.; зона.

Вобласць вечнай мерзлаты.

Вбласць. У Расіі і ў СССР да 1930 г.: ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіла ў склад павета.

Вы лепш спытайце самі пра палясоўшчыка Міхала: яго ўся воласць наша знала. Я. Колас.

ВОКЛІК // ВОКЛІЧ // ВОКРЫК

Воклік. Слова, якім аклікаюць; выгук.

Пасля яшчэ аднаго вокліку чалавек на дрэве абазваўся і сказаў, што ён як ёсць свой. А. Кулакоўскі.

Вбкліч. Гучны выкрык; гучнае ўсхваляванае акліканне.

Вокліч прагучаў ледзь не каля самага майго вуха і вывеў мяне з задумення. М. Ткачоў.

Вокрык. Рэзкі гучны вокліч з загадам, папярэджаннем, пагрозай каму-н.; слова-загад, пагроза.

Неўзабаве разгублена заякатаў сабака, пачуўся строгі гаспадарскі вокрык, нейкая нягучная кароткая фраза, і ён зразумеў, што сабакі згубілі след. В. Быкаў.

ВОРАНЫ // ВОРНЫ / ВОРЫЎНЫ

Вбраны. Які ўзаралі, апрацавалі плугам; араны.

Паглядзі: на полі вораным след праложан калясом. М. Чарот.

Вбрны. Прыгодны, прыдатны для ворыва; не абложны.

На ўзмежку буяў бярэзнік, і пад ім ляжала каменне, пасабранае з ворнага поля. А. Савіцкі.

Вбрыўны. Тое, што і в о р н ы.

Былі ў пана і ворыўныя землі, і заліўныя лугі па Сажы над возерам, але найбольшым яго багаццем была пушча. В. Карамазаў.

ВОСЦІ // ВОСЦЬ

Вбсці. адз. няма. Рыбалоўная прылада ў выглядзе віл.

Іліко .. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Э. Самуйлёнак.

Восць. зб. Доўгія (і больш рэдкія) валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем шэрсці.

Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.

ВОЧАП // ВОЧАПКА

Вбчап. Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.

Збоку, у лагчыне, стаіць невялікі хляўчук з паветкай для дроў, з-за хлява выступае рог варыўні, за якой на доўгім вочапе мерна пачэкваецца драўляная бодня. В. Гардзей.

Вбчапка. Ручка вядра, бітона і г. д.; восілка.

Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. А. Васілевіч.

ВУГЛАВАТЫ // ВУГЛАВЫ

Вуглаваты. 3 выступамі, няроўны.

На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара. М. Гамолка.

Вуглавы. 1. Які мае форму вугла, сагнуты пад вуглом.

Вуглавое злучэнне.

2. Які стаіць на вуглу, на перакрыжаванні вуліц.

Вуглавы дом.

ВУЖ // ВУЖАКА

Вуж. Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.

Старыя вужы, скруціўшыся ў клубок, ляжалі, блішчалі на цёплых пнях, як срэбныя талеркі. Л. Дайнека.

Вужака. Разм. Змяя, гадзюка.

Мяне апанаваў не проста страх, а страх, змешаны з невымоўнаю гідлівасцю; кшталт таго страху я перажыў нядаўна ў лесе, убачыўшы на альховай галіне над галавою клубок вужакаў. У. Арлоў.

ВУЗЕЦЬ // ВУЗІЦЬ

Вузёць. Станавіцца вузейшым.

Сінонім: звужвацца.

Чырвоная паласа на захадзе ўсё вузела, апускаючыся за небасхіл. У. Шахавец.

Вузіць. што. Рабіць больш вузкім, вузейшым.

С і н о н і м: звужваць.

Вузіць штаны. Вузіць рукаў.

ВУЗЛАВАТЫ // ВУЗЛАВЫ

Вузлаваты. 1. Які мае вузлы, вузялкі; з вузламі.

Пастушок бег па вуліцы і паляскваў вузлаватаю пугаю. К. Чорны.

2. 3 патаўшчэннямі, наростамі, буграмі.

Пяць чорных вузлаватых сукоў узнімаюцца ў неба, і здаецца, што гэта пальцы чыёйсьці вялізнай рукі. А. Шашкоў.

Вузлавы. 1. Які з’яўляецца вузлом, месцам перакрыжавання чаго-н.

Эшалон затрымліваўся на вузлавых станцыях — у Оршы, Жлобіне, Гомелі. Полымя.

2. перан. Галоўны, асноўны, самы істотны.

Вузлавое пытанне.

ВУЧАНЫ // ВУЧОНЫ

Вўчаны. Такі, якога навучылі чаму-н.; абучаны, навучаны.

А раніцай прыляцеў у балотны гарадок голуб. Усе адразу здагадаліся, што птушка ручная, вучаная чалавекам. Л. Дайнека.

Вучбны. 1. Які набыў спецыяльную падрыхтоўку ў галіне якіх-н. ведаў; спецыяліст у якой-н. галіне навукі; даследчык.

Партызан з першага ж дня падабаўся Маеўскаму сваёй эрудыцыяй вучонага і дапытлівасцю разведчыка. /. Шамякін.. II Разм. Дрэсіраваны (пра жывёл). Вучоны мядзведзь.

2. Які мае адносіны да навукі, звязаны з навукай.

Вучоны савет. Вучоная ступень.

ВЫВАДАК// ВЫВАДКА

Вывадак. Чародка звяроў або птушак адной маткі.

У густой лістоце дрэў аж заходзіліся ад шчабятання маладыя вераб’іныя вывадкі. /. Дуброўскі.

Вывадка. Вывад коней для агляду ці размінкі.

Ранішняя вывадка стаенніка.

ВЫГАДА // ВЫГОДА

Выгада. Карысць, прыбытак; разлік.

Да людзей у хаты ён [брыгадзір] ніколі не заходзіў, каб не сказалі, што п’е ці мае нейкую выгаду. У. Дамашэвіч.

Выгбда. Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца; прыволле.

Кювет зарос густой травою. На выгодзе яна пабуяла. Цяпер яе не выкошваў чалавек, не скубла і не клычыла жывёла. М. Аўрамчык.

ВЫГАДАВАЦЬ // ВЫГАДВАЦЬ

Выгадаваць. Даглядаючы, вырасціць, выхаваць.

Доўгі час я лічыў сваімі бацькамі тых добрых людзей, якія мяне выгадавалі. А. Кулакоўскі.

Выгадваць. Старацца атрымаць якую-н. выгаду, карысць, перавагу ў чым-н.

Я нічога не выгадваю для сябе. /. Шамякін.

ВЫГЛЯДАЦЬ // ВЫГЛЯДЗЕЦЬ // ВЫГЛЯНУЦЬ

Выглядаць. незакА. Мець пэўны выгляд.

Петраш быў на год пяць старэйшы за мяне — яму падбіралася пад сорак, але ён быў увесь сівы, хоць з твару выглядаў маладжава. В. Адамчык.

2. Разм. Уважліва гледзячы, шукаць, заўважаць, знаходзіць каго-што-н.

I пайшоў дзед па рынку хадзіць; ходзіць, па сваіх грашах тавар выглядае. Я. Колас.

3. Віднецца, паказвацца, быць відным.

To ўзбіраецца [дарога] на пагоркі, то нырае ў нізінкі, паўз старадаўнія валуны, змрочныя руіны нямецкага дота, што страшыдлам выглядае з пясчанага кар’ера .. А. Жалязоўскі.

4. Пазіраць, зіркаць, высоўваючыся адкуль-н.

3 калідора выглядалі дзяўчаткі, а як толькі Вера ўзышла на ганак, усе сыпанулі ў клас і зачынілі дзверы. С. Грахоўскі.

3 С. М. Грабчыкаў

65

Выглядзець. зак., каго-што. Уважліва гледзячы, знайсці, заўважыць, адшукаць каго-што-н.

Эшалон стаяў на апошняй каляіне: чалавек гэта ўжо ўдзень выглядзеў. К. Чорны.

Выглянуць. зак. 1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець.

Смалякоў расчыніў дзверцы машыны, трывожна выглянуў з кабіны. ЛіМ.

2. Стаць бачным; паказацца, паявіцца.

Выглянула з-за хмар сонца, і ўсё навокал зазіхацела. I. Мележ.

ВЫДЫХАЦЦА // ВЫТЫХАЦЦА

Выдыхацца. Траціць апошнія сілы; знясільвацца.

Праціўнік быў спынены, і атакі яго на гэтым участку адна за адной выдыхаліся пад нашым агнём. С. Смірноў.

Вытыхацца. Траціць пах, моц, мацунак.

I яшчэ што іх рабіла падобнымі да другіх — гэта тая семінарская закваска, якая так трудна вытыхаецца з настаўніка — выхаванца семінарыі. ЯКолас.

ВЫКЛАДАЦЬ // ВЫКЛАДВАЦЬ

Выкладаць. Вучыць каго-н. чаму-н.; выказваць, тлумачыць.

Вучачыся ў Мінскім педагагічным тэхнікуме, Коласа мы сустракалі кожны дзень: Канстанцін Міхайлавіч выкладаў на старэйшых курсах методыку мовы. М. Лужанін.

Выкладваць. што. 1. Вымаючы што-н. адкуль-н., класці на віду.

Дзеці пільнымі вачанятамі сачылі, як Сашка выкладваў з чамадана свае цацкі. М. Даніленка.

2. Будаваць, узводзіць; абліцоўваць; высцілаць.

Брыгада выкладвала сцены, вяла цяслярскія і сталярныя работы. Т. Хадкевіч.

3. перан. Падрабязна выказваць, паведамляць.

Прыйшоў чалавек да Маслячка — калі ласка, заходзь у кабінет, як у сваю хату, выкладвай свае патрэбы, скаргі або просьбы. М. Пянкрат.

ВЫКЛЮЧАНЫ ц выключны

Выключаны. 1. Выведзены са складу чаго-н.

Пан кіроўнік сказаў яму спакойна: «Малец, ты выключаны са школы». ЯБрыль.

2. Спынены, перарваны; адключаны.

На сцяне перастаў трашчаць не выключаны, відаць, да адказу рэпрадуктар. В. Адамчык.

Выключны. 1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм.

У прыродзе сустракаюцца выключныя экземпляры,— выказаўся аднойчы Валерый Самасад.— Ім дадзена болей, чым астатнім. /. Навуменка.

2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі.

Якуб Колас — паэт вельмі «зямны». Ен рэдка шукае выключнага, яркага, экзатычнага. /. Навуменка.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

Марына Паўлаўна — жанчына з выключным арганізатарскім талентам. А. Васілевіч.

ВЫКРУТ// ВЫКРУТКА

Выкрут. 1. Незвычайны паварот.

Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.

2. перан. Хітрыкі пры ўхіленні ад прамога адказу, удзелу ў якой-н. справе; маскіроўка сапраўднай мэты.

Ягоная галава ледзьве не разрывалася ад таго, што ён не мог зразумець новыя выкруты ворага. В. Быкаў.

Выкрутка. Разм. Выхад з цяжкага становішча.

Кукушкін. А чаго там разумець? Каб у іх была другая выкрутка — хіба яны малілі б мяне хрыстом-богам? К.. Губарэвіч.

ВЫКУПЛЕНЫ // ВЫКУПНЫ

Выкуплены. Такі, каго (што) выкупілі; куплены.

Нарэшце, у 1929 годзе, у Швецыі і Германіі былі выкуплены чатыры белавежскія зубры. В. Вольскі.

Выкупны. Які мае адносіны да выкупу; прызначаны для выкупу.

Над скляпеннямі царквы гучалі словы аб капіталізацыі аброку, аб выкупных сумах, аб шасці працэнтах выплаты ў год. У. Караткевіч.

ВЫЛЕГЧЫ // ВЫЛЕЖАЦЬ

Вылегчы. Прыпасці сцяблом да зямлі; палегчы (пра збажыну, травы).

А перабольшваць гною нельга, бо калі перабольшым, дык

бульба счарвівее, а ячмень ці яшчэ якая збажына пабуяе і вылежа. Р. Сабаленка.

Вылежаць. 1. Праляжаць пэўны (патрэбны) тэрмін пасля хваробы.

Міша хварэе. Ен быў прастудзіўся, не вылежаў, пайшоў рамантаваць свой грузавік. Работніца і сялянка.

2. Прабыць пэўны час у ляжачым становішчы.

Яму трэба было вылежаць паўгадзіны на гарачым пяску.

ВЫЛЕЧАНЫ // ВЫЛЕЧНЫ

Вылечаны. Пазбаўлены ад хваробы лячэннем.

Вылечаны ад запалення лёгкіх хлопчык.

Вылёчны. Які можна вылечыць.

Вылечная хвароба.

ВЫМЕРАНЫ // ВЫМЕРНЫ

Вымераны. Дакладна вызначаны па велічыні, памерах.

Вымераны ўчастак зямлі.

Вымёрны. Які можна вымераць; прызначаны для вымярэння.

Вымерная велічыня. Вымерная рулетка.

ВЫМЫСЕЛ // ЗАМЫСЕЛ

Вымысел. 1. Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем.

«Вайна — мір» — класічны прыкладтаго, яктрэба вырашаць праблему суадносін мастацкага вымыслу і дакументальнай верагоднасці. Д. Палітыка.

2. Тое, што супярэчыць рэчаіснасці; выдумка, хлусня.

He ўсякім вымыслам трэба верыць.

Замысел. 1. Задуманы план дзеяння; намер, задума.

Мне здалося, што Зарзцкі жыве нейкім новым замыслам. Я. Скрыган.

2. Асноўная думка, ідэя мастацкага твора.

Я ўпэўнена, што і крытык, для таго каб лепш зразумець твор, пранікнуць у замысел аўтара, павінен умець настроіцца на хвалю яго таленту. Р. Шкраба.

ВЫНАСНЫ // ВЫНОСНЫ / ВЫНОСІСТЫ // ВЫНОСЛІВЫ

Вынасны. 1. Прыстасаваны для вынасу, пераносу.

Пішчыкаў выйшаў з КП, сеў за столік, на якім ляжаў вынасны мікрафон радыёстанцыі. А. Алешка.

2. Вынесены за межы чаго-н.; звязаны з заўвагамі на палях кнігі або над тэкстам.

У сувязі з гэтым ускладняецца і пытанне аб правілах чы тання слоў з вынасной літарай. А. Булыка.

Вынбсны. 3 прамым гладкім і высокім ствалом; гонкі; выносісты.

Сонца залаціла гладкія ствалы выносных соснаў, светлымі кавалкамі ляжала на ягадніку. В. Адамчык.

Вынбсісты. 3 прамым гладкім і высокім ствалом; гонкі; выносны.

Вось адна маладая выносістая хваінка не вытрымала першага шчодрага снегу, нахілілася. А. Кулакоускі.

Вынбслівы. Фізічна дужы, стойкі, загартаваны; здольны пераносіць усякія цяжкасці, цярплівы.

Па-сялянску дужую і вынослівую, яе раптоўна падкасіла страшная, не зусім яшчэ асэнсаваная ёю сіла. В. Іпатава.

ВЫНАХОДЛІВЫ // ВЫНАХОДНІЦКІ

Вынахбдлівы. Здольны ствараць новае, вынаходзіць; знаходлівы.

Перад Юркам і зараз, як жывы, стаяў смелы, рашучы, вынаходлівы і справядлівы капітан Немо. ЯКурто.

Вынахбдніцкі. Які мае адносіны да вынаходніка, вынаходніцтва.

Выхад чалавецтва за межы зямной атмасферы ў неабсяжныя прасторы космасу дае вялікі штуршок для развіцця касмічнай вынаходніцкай думкі. А. Матрунёнак.

ВЫНАХОДЛІВАСЦЬ // ВЫНАХОДНІЦТВА // ВЫНАХОДСТВА

Вынахбдлівасць. Здольнасць ствараць новае, вынаходзіць; знаходлівасць.

Начны бой патрабуе значна больш сіл, вынаходлівасці. А. Алешка.

Вынахбдніцтва. Дзейнасць вынаходнікаў.

Зрабіць вынаходніцтва.

Вынахбдства. Тое, што вынайдзена, прыдумана; вынік творчай працы вынаходніка.

Вера, хвалюючыся, расказала Заруднаму пра сваё вынаходства. I. Гурскі.

ВЫНАШАНЫ // ВЫНЕСЕНЫ

Вынашаны. 1. Стары, пацёрты ад працяглага нашэння.

Над плотам паказалася Есіпава галава ў вынашанай цялячай шапцы. /. Дуброўскі.

2. перан. Абдуманы да поўнай яснасці, закончанасці.

Вынашаны план. Вынашаны сюжэт.

Вынесены. Які вынеслі; выдалены; выстаўлены.

Вынесены з пакоя стол.

ВЫПАД // ВЫПАДАК

Выпад. 1. Спарт. Рэзкі рух уперад з апорай на выстаўленую нагу.

Чаратун усхапіўся на калені і зрабіў выпад рукою, нібы хацеў прапароць мяне шпагаю. П. Місько.

2. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка.

Сярод гэтых «перамешчаных», мы ведалі, ёсць злачынцы, ворагі, гатовыя на ўсякі выпад. /. Мележ.

Выпадак. 1. Тое, што здарылася; здарэнне; факт, з’ява.

Усе ёю цікавіліся, а яна не хацела бясконца расказваць пра той няшчасны выпадак. 1. Грамовіч.

2. Пэўныя абставіны, стан рэчаў.

I от здарыўся выпадак, які парушыў нечакана спакой і ў нашым службовым жыцці і ў жыцці Марыны. Д. Скрыган.

3. Зручны момант.

Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. М. Лынькоў.

ВЫПІНАЦЦА // ВЫПІРАЦЦА

Выпінацца. Разм. Выстаўляцца, высоўвацца ўперад.

У некаторых выпадках ён не дужа любіў выпінацца наперад. М. Лынькоў.

Выпірацца. Выдавацца, высоўвацца за межы чаго-н.; вытыркацца.

Усё ў быльнягу і ажынніку, яно [печышча] выпіраецца аж на самую дарогу. Б. Сачанка.

ВЫПРАБАВАЛЬНЫ // ВЫПРАВАВАНЫ

Выпрабавальны. Прызначаны для выпрабавання.

Непадалёк за заводскай агароджай шырыўся лугавы прасцяг — выпрабавальны палігон. ЛіМ.

Выпрабаваны. Правераны на справе.

С і н о н і м: надзейны.

Выпрабаваны метад.

ВЫРАБАТАК // ВЫРАБАТКА

Вырабатак. Тое, што выпрацавана; выпрацоўка.

Дзённы вырабатак. Нормы вырабатку.

Вырабатка. Месца, дзе здабываюцца карысныя выкапні.

Глыбокая вырабатка. Старая вырабатка.

ВЫРАЗАНЫ // ВЫРАЗНЫ // ВЫРАЗНЫ

Выразаны. У розн. знач. Які выразалі.

Адно сцябло — адна кветка. Але якая! Пяць ярка-малінавых пялёсткаў — яны нібы выразаныя па краях, нібы абсыпаныя белымі крапкамі, а ля песцікаў — як усё роўна прастрочаныя кім. ЯСіпакоў.

Выразны. Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны.

Выразны арнамент. Выразныя ножкі стала.

Выразны. 1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Думаючы пра ўсё гэта, працягваў перабіраць лісты ў шкатулцы, пакуль не выхапіў з яе, як апёкшыся, ліст са знаёмым выразным, буйнымі літарамі почыркам. В. Карамазаў.

2. Дакладна і ясна сфармуляваны.

Выразны адказ.

ВЫРАТАВАЛЬНЫ // ВЫРАТАВАНЫ / ВЫРАТОЎНЫ / / ВЫРАТОЎЧЫ

Выратавальны. Які служыць для выратавання; які выратоўвае, дае ратунак.

Што ж, зусім не страшна, не крычы, не ахай, круг выратавальны ў кожнага пад пахай. С. Шушкевіч.

Выратаваны. Пазбаўлены ад пагібелі, небяспекі, пагрозы.

Распытала ў мяне маці, як усё было, а сама і радуецца, што сынок выратаваны, і скардзіцца на яго. А. Кулакоўскі.

Выратоўны. Тое, што і выратавальны.

Вецер гудзеў бы шалёны, нацягваючы струнамі казаты абедзвюх мачтаў, цяжка пахлопваючы намоклымі брызентамі выратоўных шлюпак. М. Лынькоў.

Выратбўчы. Тое, што і выратавальны.

I з усіх бакоў пад вечар прыйшлі на электрастанцыю выратоўчыя брыгады. П. Броўка.

ВЫСАДАК // ВЫСАДКА

Высадак. часцей мн. Корань мінулагодняй агароднай расліны, пасаджаны на насенне; насеннік; маладая расліна для пасадкі.

Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Панадзіўся ў Піліпавы грады і ўсе капусныя высадкі абцерабіў. Я. Брыль.

Высадка. 1. Выхад і выгрузка (з судна, вагона і г. д.) прыехаўшых.

Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд. Я ■ Бяганская.

2. Перасадка раслін з пітомніка, парніка ў глебу.

Высадка ранніх кветак на гарадскія клумбы толькі пачалася.

ВЫСЕЎ // ВЫСЕЎКІ

Высеў. Тое, што высяваюць, колькасць высеянага.

Норма высеву на гектар.

Высеўкі. адз. няма. Адсеянае пры прасейванні.

Высеўкі высыпалі на зямлю курам.

ВЫСМАГНУЦЬ // ВЫСМАЖЫЦЬ

Высмагнуць. Стаць вельмі сухім ад гарачыні.

Жыта выгарыць адразу, поле высмагне зусім. А. Бялевіч.

Высмажыць. Добра ўсмажыць (пра сала); апаліць (пра сонца).

Усюды сонца высмажыла ягады, але я знаю ў лесе такую мясціну, дзе і ў сухое лета можна смагу прагнаць. С. Александровіч.

ВЫСТАВАЧНЫ Ц ВЫСТАЎЛЕНЫ // ВЫСТАЎНЫ

Выставачны. Які мае адносіны да выстаўкі.

У выставачнай зале на стэндах і вітрынах прадстаўлены сотні перадавых калгасаў. Маладосць.

Выстаўлены. У розн. знач. Які выставілі.

На змярканні на ўсіх дарогах будуць выстаўлены патрулі. X. Жычка.

Выстаўны. Які можна выстаўляць; які вымаецца.

Выстаўныя рамы.

ВЫСТРУГАЦЬ // ВЫСТРЫГАЦЬ

Выстругаць. зак. што. Стругаючы, зрабіць што-н. гладкім або надаць чаму-н. патрэбную форму.

Выпаў снег. I сыну тата з дошкі выстругаў лапату. С. Грахоўскі.

Выстрыгаць. незак. што. Зразаць нажніцамі або машынкай якую-н. частку валасоў, шэрсці і г. д.

Алёша ўжо не выстрыгае чупрыны пад бокс. В. Вітка.

ВЫТВОРНЫ // ВЫТВОРЧЫ

Вытвбрны. Утвораны ад іншай формы, велічыні і г. д.

Асновы, якія складаюцца толькі з адной карэннай марфемы, называюцца невытворнымі, асновы ж, у склад якіх уваходзіць больш за адну марфему, называюцца вытворнымі. Граматыка беларускай мовы.

Вытворчы. 1. Які мае адносіны да вытворчасці.

Вытворчыя планы пачалі перавыконвацца. К. Чорны.

2. Які займаецца вытворчасцю, вырабам чаго-н.

Вытворчыя майстэрні вучылішча размяшчаюцца ў дрэваапрацоўчым цэху завода. М. Даніленка.

ВЫТРЫВАЦЬ // ВЫТРЫМАЦЬ

Вытрываць. 1. што. Цярпліва, стойка перанесці што-н.; выцерпець.

Я і гэта вытрываў моўчкі, бо ведаў, што сказаў праўду. В. Казько.

2. без dan. (звычайна з адмоуем). Праявіць вытрымку, стрыманасць; сцярпець.

Памятаю, мароз на вуліцы — не вытрываць, а тут яшчэ вецер. А. Васілевіч.

Вытрымаць. 1. што. He паддацца ўздзеянню цяжару, ціску і г. д.; устаяць.

Першую машыну мост вытрымаў. /. Мележ.

2. перан. што і без дап. Стойка перанесці што-н.; праявіць вытрымку; выцерпець.

Збіраючыся ў дарогу, [Захар] не думаў, ці вытрымаюць дзеці, калі дарога выдасца доўгай, цяжкай? В. Карамазаў.

3. што. Выявіць сваю падрыхтоўку, годнасць у працэсе праверкі.

Усе ў доме з вялікай радасцю ўспрынялі вестку, што я вытрымаў экзамен і прыняты ў гімназію. Я Рамановіч.

4. перан.; што. He ўступіць, праявіць цвёрдасць.

Позірк яго я не мог вытрымаць, вочы адводзіў, быццам натыкаўся на нешта пякуча-вострае. В. Хомчанка.

5. Захаваць што-н.; не дапусціць адхілення.

Але калі яшчэ ў часы Пушкіна цяжка было вытрымаць класічны канон, то чаго чакаць сёння? А. Лойка.

6. iuto. Працяглым захоўваннем у адпаведных умовах давесці да высокай кандыцыі, якасці; даць выстаяцца, вылежацца.

Вытрымаць сыр. Вытрымаць віно.

ВЫХАВАНАСЦЬ // ВЫХАВАННЕ

Выхаванасць. Уменне добра паводзіць сябе; добрае выхаванне.

Пра добрую выхаванасць чалавека пісар [Дубейка] мяркуе перш за ўсё па тым, ці ўмее ён гуляць у карты і ці напрактыкаваны куляць чарку. Р. Шкраба.

Выхаванне. Уздзеянне школы, сям’і, асяроддзя на развіццё, склад думак, пачуццяў і паводзін каго-н.; агульнае развіццё, культура чалавека.

Выхаванне дзяцей — адна з найбольш важных задач нашага грамадства.

ВЫЧАСКА // ВЫЧАСКІ

Вычаска. Апрацоўка валакна часаннем.

Вычаска лёну.

Вычаскі. адз. няма. Адходы пры часанні валакна.

Вычаскі з лёну.

ВЫШКА // ВЫШКІ

Вышка. Высокае (звычайна конусападобнае) збудаванне спецыяльнага прызначэння.

За пылам, за Волгай, далёка-далёка ў нафтавых вышках стаяць Жыгулі. П. Панчанка.

Вышкі. адз. няма. Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

Селянін некалі свой плужок здорам змазваў і на вышкі хаваў. /. Шамякін.

ВЫШЫВАЛЬНЫ // ВЫШЫВАНЫ

Вышывальны. Прызначаны для вышывання.

Да вязальных і вышывальных нітак адносяцца крашэ, ірыс, мулінэ. Таваразнаўства.

Вышываны. Аздоблены вышыўкай; вышыты.

Увесь убор яе складаўся з палатнянай вышыванай кашулі, такога ж фартуха ды паласатага, у дробныя зборкі андарака. 3. Бандарына.

ВЫЯЎЛЕНЧЫ // ВЫЯЎЛЕНЫ // ВЫЯЎНЫ

Выяўлёнчы. Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.

Беларуская мова ўдасканальваецца, шліфуецца, робіцца больш багатая на выяўленчыя сродкі. Р. Шкраба.

У выразе: выяўленчае мастацтва — агульная назва графікі, жывапісу, скульптуры.

Гурток выяўленчага мастацтва.

Выяўлены. Заўважаны, знойдзены; праяўлены; высветлены.

Ад танкістаў пачалі паступаць данясенні аб выяўленых цэлях. Звязда.

Выяўны. Бясспрэчны; выразны.

Выяўны кампраміс. Выяўны малюнак.

ВЯЗАЛЬНЫ // ВЯЗАНЫ

Вязальны. Прызначаны для вязання.

У вязальным і швейным цэхах на фабрыцы працуюць школы перадавога вопыту. Звязда.

Вязаны. Зроблены вязаннем.

Таніна маці ўжо некалькі хвілін сядзела, паклаўшы сваё вязанне на калені. Яна трымала ў руках жоўты вязаны платок, два вязальныя пруткі тырчалі з яе рук у бакі. Л. Арабей.

ВЯНДЛІННЫ // ВЯНДЛЯРНЫ

Вяндлінны. Які мае адносіны да вяндліны.

Вяндлінныя вырабы.

Вяндлярны. Прызначаны для вэнджання.

Вяндлярная печ.

ВЯНЕЦ // ВЯНОК

Вянёц. 1. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання ў царкве.

Яблыні яшчэ не распусціліся, а вішні, слівы і грушы стаялі белыя, як дзяўчаты пад вянцом. У. Дамашэвіч.

2. Уст. Каштоўны галаўны ўбор — сімвал царскай улады; карона.

Халоднае золата старога вянца лягло на лоб. У. Караткевіч.

3. перан. Апошняя, вышэйшая ступень, верх чаго-н.

Думка застаецца думкай. Вянцом яе заўсёды з’яўляецца справа. М. Гамолка.

4. Кожны рад бярвён у зрубе; вянок (у 2 знач.).

Цяпер і самому не верыцца, што за лета паставіў хату. Сцены, пакуль мог дацягнуцца, складаў сам, апошнія вянцы памог сусед па забудове... С. Грахоўскі.

Вянбк. 1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценае ў выглядзе круга.

Зажурыліся дзяўчаты з дзеразовымі вянкамі на руках. М. Лынькоў.

2. Кожны рад бярвён у зрубе; вянец (у 4 знач.).

Неўзабаве агонь ужо абгрызаў аголеныя краты крокваў і латаў, што з трэскам абвальваліся ў сярэдзіну зруба пасля таго, як полымя салодка лізнула верхнія вянкі бярвення. М. Аўрамчык.

ВЯРТУХА // ВЯРТУШКА

Вяртўха. Разм. Непаседа; вяртлявая.

Гэта малая такая ўжо вяртуха, што ні хвіліны не ўседзіць на месцы.

Вяртўшка. Назва розных прадметаў, інструментаў, якія свабодна круцяцца.

Пры ўваходзе ў парк замест каліткі стаяла вяртушка.

г

ГАБЛЯВАЛЬНЫ Ц ГАБЛЯВАНЫ / ГАБЛЁВАНЫ

Габлявальны. Прызначаны для габлявання.

Габлявальны інструмент.

Габляваны. Апрацаваны рубанкам (гэблем); струганы, гладкі.

Габляваная дошка.

Габлёваны. Тое, што і габляваны.

Габлёваная рэйка.

ГАДАВАЛЬНІК// ГАДАВАНЕЦ

Гадавальнік. Месца для развядзення і вырошчвання раслін ці жывёл.

Пладова-ягадны гадавальнік.

Гадаванец. Дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавальніка.

Пажылы мастак-педагог прывіваў сваім гадаванцам любоў да партрэтнага жанру. А. Ліс.

ГАДАВАННЕ // ГАДОЎЛЯ

Гадаванне. Дагляданне, выхоўванне каго-чаго-н.

Астаўшыся без бацькоў на восьмым годзе, ён выгадаваўся ў панскім маёнтку. Можна ўявіць, якое гэта было гадаванне і выхаванне. А. Чарнышэвіч.

Гадбўля. Развядзенне, вырошчванне (звычайна пра жывёл, расліны).

Кніжкі былі найбольш дробныя, пра гадоўлю коней, і не ўсе нават з малюнкамі. А. Якімовіч.

ГАДЗІННІКАВЫ // ГАДЗІННЫ

Гадзіннікавы. Які мае адносіны да гадзінніка; звязаны з вытворчасцю і продажам гадзіннікаў.

Часу да выбуху, устаноўленага на гадзіннікавым механізме, заставалася ўсяго пяць мінут. Звязда.

Гадзінны. Які працягваецца гадзіну; атрыманы за гадзіну, разлічаны на гадзіну.

Гадзінная лекцыя. Гадзінная норма выпрацоўкі.

ГАЗ // ГАЗА

Газ. Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і інш.

Газ — цудоўнае паліва. Ен з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. Беларусь.

Газа. Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.

С і н о н і м: карасіна.

Газа была не чыстая, святла давала мала, капцела многа. /. Новікаў.

ГАЗАВАЦЬ // ГАЗІРАВАЦЬ

Газаваць. Разм. Уключаць матор на поўную магутнасць.

Трымаючы пілу ля зямлі на выпрастаных руках, надта не газуючы, упарта схіліўшы галаву, ён спакойна сачыў, як зубасты ланцуг уядаўся ў камель. В. Карамазаў.

Газіраваць. што. Насычаць што-н. газам.

Газіраваць ваду. Газіраваць напітак.

ГАЗЕТНІЦА // ГАЗЕТЧЫЦА

Газётніца. Папка для захоўвання газет.

Свежыя газеты ляжалі, як заўсёды, у газетніцы на старшынёўскім стале.

Газётчыца. 1. Прадаўшчыца газет.

Газетчыцы цяпер ужо скардзяцца, што не хапае ў кіёсках газет на продаж.

2. Разм. Супрацоўніца газеты; журналістка.

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі суседка працуе газетчыцай, яе сяброўка — на рэспубліканскім радыё.

ГАЙДАМАК// ГАЙДУК

Гайдамак. 1. Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Украіне і поўдні Беларусі супраць польскашляхецкага прыгнёту ў 18 ст.

Сяляне і казакі, якія ўдзельнічалі ў гэтых паўстаннях, атрымалі назву гайдамакаў. Гісторыя СССР.

2. Салдат контррэвалюцыйных атрадаў на Ўкраіне ў часы грамадзянскай вайны.

I вось разбіты гайдамакі, Пятлюра ледзь уцёк. П. Броўка.

Гайдўк. Слуга, выязны лакей багатага памешчыка ў часы прыгону.

Апаўдні пачуліся свіст бізуноў, грукат конскіх капытоў — імчаліся па вуліцы панскія гайдукі. М. Лупсякоў.

ГАЙДАНКА // ГАЙДАННЕ

Гайданка. Пакалыхванне, неспакойны ход судна (самалёта, машыны і інш.) у час руху.

Як толькі наш параход увайшоў у яго [Баранцава мора] воды, пачалася гайданка. ЯБяганская.

Гайданне. Рытмічнае пакалыхванне, хістанне з боку ў бок ці зверху ўніз.

Ен паслухаў: у гайданні гэтых голек спеў чуваць. Я. Колас.

ГАЛАВЕШКА Ц ГАЛАЎНЯ

Галавёшка. Абгарэлы кусок дрэва.

Печ ярка палала, дагаралі апошнія галавешкі — аж пякло ёй у плечы, а цеста на руках яе засыхала і лушчылася. У. Дамашэвіч.

Галаўня. 1. Хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.

r

Жытні колас з галаўнёй.

2. Абл. Вялікая галавешка.

Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галоўні шыпелі ў траве. Э. Самуйлёнак.

ГАЛАНТАРЭЙНЫ // ГАЛАНТНЫ

Галантарэйны. Які мае адносіны да галантарэі — дробных прыналежнасцей туалету (пальчатак, гальштукаў, гузікаў, нітак і г. д.).

Дзяўчына несла ў кошыку пісталет, патроны або гранаты, прыкрытыя зверху няхітрым галантарэйным наборам. ЯБрыль.

Галантны. Вытанчана ветлівы, ласкавы, далікатны ў абыходжанні.

Ен прыціснуў левую руку да грудзей, схіліў галаву ў галантным паклоне. Я. Васілёнак.

ГАЛАЎНЫ // ГАЛОЎНЫ

Галаўны. 1. Які мае адносіны да галавы.

Дадому ён прыйшоў разбіты, з галаўным болем. Хацелася легчы ў ложак, выклікаць урача. /. Шамякін.

2. Які ідзе ўперадзе чаго-н.; перадавы.

Наперадзе, крокаў за трыста ад яго, ехалі тры коннікі — галаўныя дазорныя. М. Ткачоў.

Галбўны. 1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны.

Ужо вечарэла, калі галоўныя часці паказаліся на дарозе М. Лынькоў.

2. Старшы па службоваму становішчу.

Алёна Зайчук была галоўным урачом партызанскага атрада. I. Шамякін.

ГАЛЕРА // ГАЛЕТА

Галёра. Вялікае драўлянае мнагавёсельнае ваеннае судна (да пачатку 19 ст.).

Вясной 1696 г., на здзіўленне турак, пад Азовам паявіўся рускі флот з трыццаці галер і вялікай колькасці транспартных суднаў і лодак. Гісторыя СССР.

Галёта. Плоскі тонкі сушаны праснак для паходных умоў

Ен дастае з шафкі і стаўляе на стол масла, галеты, вараную рыбу. ЯБяганская.

ГАЛЕЦЬ// ГАЛІЦЬ

Галёць. 1. Станавіцца голым (пра лес, поле і пад.).

Лес галеў, панура выстаўляючы сукі, шумна шумеў вятрамі. /. Мележ.

2. Бяднець, упадаць у беднасць; жыць вельмі бедна.

Галеюць дзеці век без хлеба, падзёрты жончын чаравік, не маю грошы на патрэбу,— бо я мужык, дурны мужык. Я. Купала.

Галіць. каго-што. Зразаць валасы брытвай; брыць.

Ен насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду. /. Шамякін.

ГАЛІНАСТЫ // ГАЛІНІСТЫ // ГАЛІНОВЫ // // ГАЛЯНАСТЫ

Галінасты. 3 вялікімі галінамі; разложысты, разгалісты.

Полымя то ўспыхне, то патухне і галінасты стары дуб то раптам выступае з цемені, то тоне ў ёй. М. Лупсякоў.

Галіністы. 3 вялікай колькасцю галін.

Галіністае дрэва.

Галінбвы. Які мае адносіны да пэўнай галіны (навукі, вытворчасці і г. д.).

Галіновыя органы кіравання, за некаторымі выключэннямі, асталіся тыя ж самыя. Полымя.

Галянасты. 3 тонкімі доўгімі галёнкамі.

Так яны стаялі моўчкі адзін супраць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. /. Дуброўскі.

ГАНАРЛІВЫ // ГАНАРЫСТЫ // ГАНАРОВЫ

Ганарлівы. Поўны гордасці, усведамлення сваёй важнасці, перавагі.

Хлопец ён быў, як і ўсе Альшэўскія, ганарлівы, але бязвольны. М. Ваданосаў.

Ганарысты. Пагардлівы, пыхлівы; фанабэрысты.

Багатым лішне Вінцэнты ніколі не быў, але ганарыстым быў заўсёды. К. Чорны.

Ганаровы. 1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны.

На сцэне за сталом чынна размясціліся выкладчыкі ў бліскучых віцмундзірах і ганаровыя госці. С. Александровіч.

2. Які даецца, прысвойваецца за вялікія заслугі.

Самая яго старэйшая дачка Сцепаніда працавала ўвесь час даяркай, і гэтай вясной ёй далі ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Я. Ермаловіч.

3. Выбраны ў знак высокай павагі, пашаны.

Потым выбралі ганаровы прэзідыум, і ўсе доўга пляскалі ў далоні. А. Асіпенка.

4. Які з’яўляецца выражэннем гонару, праводзіцца ў знак павагі.

У свята Перамогі ля помнікаў і абеліскаў нясуць ганаровую вахту перадавікі фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаў. Полымя.

ГАНДЛЁВЫ // ГАНДЛЯРСКІ

Гандлёвы. 1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй,

Зіна пасля вучобы ў Полацкім гандлёвым тэхнікуме працавала за прылаўкам. С. Грахоўскі.

2. Які вядзе гандаль, служыць месцам для яго, з’яўляецца прадметам гандлю.

Гандлёвая сістэма.

Гандлярскі. Характэрны для гандляра, яго заняткаў; заснаваны на імкненні да нажывы, да асабістай выгады.

Крамку давялося ліквідаваць,— з яе не было ніякага прыбытку, бо Гінка не ведала гандлярскіх хітрыкаў. У. Корбан.

ГАНТАЛЬ // ГАНТЭЛЬ

Ганталь. Цвік, якім прыбіваюць гонту.

На выбар, браток Іван Іванавіч, можна і ганталёў выбраць. /. Грамовіч.

Гантэль. Гімнастычная гіра ў выглядзе двух чыгунных шароў, злучаных круглым кароткім дзяржаннем.

Да глыбокай восені Рыгор займаўся гімнастыкай на турніку, гантэлямі і абліваўся халоднай вадой. Я. Рамановіч.

ГАНЬБАВАЦЬ // ГАНЬБІЦЬ // ГАНІЦЬ

Ганьбаваць. 1. каго-што. Даваць ганьбу, знаходзіць заганы, недахопы.

Андрэй, як і кожны машыніст, не любіць гаварыць аб сваіх ахвярах, не прынята, дый нашто: сябе ганьбаваць, сказаць аб сваім недаглядзе. М. Лынькоў.

2. кім-чым. Грэбаваць, пагарджаць.

He ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. Прыказка.

Ганьбіць. каго-што. 1. Зневажаць чыю-н. годнасць; асуджваць, няславіць.

Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюйь націск класавага ворага? Чорны.

2. Быць ганьбай для каго-чаго-н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі.

He ўсякая беражлівасць упрыгожвае чалавека і не ўсякая неашчаднасць ганьбіць яго. В. Каваленка.

Ганіць. Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку; асуджаць, абгаворваць.

Заўсёды мімаволі з’яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае ганіць іншых. /. Шамякін.

ГАРАДАВЫ Ц ГАРАДНІЧЫ

Гарадавы. Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі.

Чачотка — высокі, лёгкі мужчына ў акуратных лапціках — служыў пры цару гарадавым і дагэтуль не мог прывыкнуць да працы на гаспадарцы. Я. Брыль.

Гараднічы. Начальнік горада ў Расіі да сярэдзіны 19 ст.

Адміністрацыйнай уладай у горадзе з’яўляўся гараднічы, які назначаўся ўрадам. Гісторыя СССР.

ГАРАНТАВАНЫ // ГАРАНТЫЙНЫ

Гарантаваны. Забяспечаны, надзейны.

На сходзе калгаснікам устанавілі гарантаваную аплату працадня. В. Дайліда.

Гарантыйны. Які заключае ў сабе гарантыю, з’яўляецца гарантыяй.

Гарантыйны тэрмін устаноўлен у залежнасці ад матэрыялу. Таваразнаўства.

ГАРАПАШНІЦКІ Ц ГАРАПАШНЫ

Гарапашніцкі. Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка.

Гарапашніцкая гаспадарка. Гарапашніцкі абутак.

Гарапашны. Разм. Бедны, гаротны.

Цяжкае гарапашнае жыццё навучыла Дзям’яна любіць і паважаць чалавека працы. В. Хомчанка.

ГАРАЧКАВЫ // ГАРАЧЛІВЫ

Гарачкавы. Выкліканы гарачкай; які бывае пры гарачцы.

Гарачкавае трызненне.

Гарачлівы. Запальчывы, нястрыманы.

Ен [Ізяслаў] быў лёгкі на злосць, але гэтак жа лёгка адыходзіў, разумеючы, што нельга ўсё жыццё быць злым, што злы, гарачлівы чалавек сам сабе, урэшце, яму капае. Л. Дайнека.

ГАРБАР// ГРАБАР

Гарбар. Работнік, які займаецца апрацоўкай і вырабам шкур.

Бацька Вользін быў гарбар, з сям’і патомных мінскіх гарбароў, якія ў далёкія часы выраблялі скуры саматужна... /. ШаМЯК.ІН.

Грабар. Рабочы на зямляных работах.

С і н о н і м: землякоп.

Доўга ці коратка жыў так грабар, але нарэшце абрыдла яму штодня капаць дол. Р. Шкраба.

ГАРБАЦЕЦЬ // ГАРБАЦІЦЬ

Гарбацёць. Станавіцца гарбатым.

Hi хвілінкі ж, бедныя [вучні], вольнай не маюць, на вуліцу амаль суткамі не выходзяць, крукам сядзяць за кніжкамі і падручнікамі. Слепнуць, гарбацеюць, дзічэюць, бо не маюць часу з сябрамі сустрэцца, пабегаць, пагуляць. Б. Сачанка.

Гарбаціць. што. Выгінаць гарбом; сутуліць; горбіць.

Гарбаціць спіну. Гарбаціць плечы.

ГАРБУХА // ГАРБУША

Гарбўха. Гарбатая жанчына.

С і н о н і м: гарбуння.

Ад цяжкай работы і стала яна пад старасць гарбухай.

Гарбўша. Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

Даўжыня цела [гарбушы] у сярэднім 47—50 см, маса 1,4— 1,7 кг БелСЭ.

ГАРНІТУР Ц ГАРНІТУРА

Гарнітўр. 1. Поўны набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння.

..Гарнітур .. просты, прыгожы, з наборам рэчаў для аднаго пакоя: канапа-ложак, нізкі стол, разборная кніжная паліца, нізкія зручныя крэслы. /. Шамякін.

2. Разм. Мужчынскі касцюм.

Дзед адзеўся ў святочны гарнітур і доўга круціў перад люстэркам свае сівыя вусы. КЧорны.

Гарнітўра. Камплект друкарскіх шрыфтоў рознага памеру, якія маюць аднолькавы характар контуру літар.

Шрыфты падзяляюцца на аднолькавыя па характару рысунка гарнітуры, кожная з якіх мае сваю назву (напрыклад, літаратурная, акадэмічная). БелСЭ.

ГАРЫСТЫ // ГОРНЫ // ГОРСКІ

Гарысты. Пакрыты гарамі, узвышшамі.

Па ручаі між зарасніку мы выйшлі ў гарысты лес. Р. Няхай.

Гбрны. 1. Які мае адносіны да гор.

Стала так ціха, што здавалася — ручай грыміць, як горны вадапад. Э. Самуйлёнак.

2. Які мае адносіны да распрацоўкі зямных нетраў.

Некалькі год назад прывезлі на шахту першы горны камбайн. А. К.улакоўскі.

Гбрскі. Які мае адносіны да горцаў — жыхароў гор.

Горскія плямёны.

ГАСПАДАРЛІВЫ // ГАСПАДАРНІЦКІ // // ГАСПАДАРСКІ/ГАСПАДАРНЫ // ГАСПАДАРЧЫ

Гаспадарлівы. Ашчадны, эканомны, руплівы ў вядзенні гаспадаркі.

Мне тады споўнілася васемнаццаць, і я адчуваў сябе дужа дарослым, разумным і гаспадарлівым. А. Асіпенка.

Гаспадарніцкі. Які мае адносіны да гаспадарніка, кіраўніка.

Таварыш Міленькі згроб сваёй вопытнай рукою ўсю раскошу ў гаспадарніцкі вынослівы партфель. Я. Брыль.

Гаспадарскі. 1. Які мае адносіны да гаспадара, належыць яму.

Гаспадарскі сын. Гаспадарскі пакой.

2. Характэрны для гаспадара; клапатлівы, руплівы.

Без патрэбы снаваў [Хвошч] па двары, заходзіў у клець, акідваў дабро гаспадарскім вокам і ўсё думаў, думаў. М. Лупсякоў.

3. Уласцівы гаспадару; упэўнены, уладны.

Жыгар ішоў няспешным, гаспадарскім крокам, як чалавек, які таксама не спіць і робіць работу, не тое што іншыя. А. Жук.

Гаспадарны. Тое, што і гаспадарлівы.

Каб я князем быў ўладарным гэтых ніў і хат,— быў бы князем гаспадарным, вёў бы добры лад. Я. Купала.

Гаспадарчы. 1. Які звязаны з вядзеннем гаспадаркі, з эканамічным, вытворчым бокам справы.

Ен завіхаўся ля чыгуннай печкі, шчапаў лучыну, адным словам, займаўся мірнымі гаспадарчымі справамі. М. Лупсякоў.

2. Які звязаны з прыладамі дамашняй гаспадаркі, неабходны для яе вядзення.

Шырокі двор акружалі гаспадарчыя пабудовы; у кутку двара, як бусліная шыя, падымаўся над калодзежам асвер. Т. Хадкевіч.

ГАСЦІНІЧНЫ // ГАСЦІННЫ

Гасцінічны. Які мае адносіны да гасцініцы.

У гасцінічным нумары не спынялася напружаная творчая работа. Пісаў Чорны раніцаю і не любіў парушаць гэты распарадак. М. Лужанін.

Гасцінны. Які любіць прымаць і частаваць гасцей.

Хто б ні з’явіўся з больш паважаных у ваколіцы людзей, ён стараецца быць гасцінным гаспадаром. М. Машара.

ГЕНЕРАЛЬНЫ // ГЕНЕРАЛЬСКІ

Генеральны. 1. Галоўны, асноўны, вядучы.

Пры правядзенні гэтай аперацыі ўзялі ў палон гітлераўскага палкоўніка, прадстаўніка генеральнага штаба. М. Лынькоў.

2. Усеагулызы, грунтоўны.

Учора вынялі падвойныя рамы, адчынілі ўпершыню вокны, зрабілі ва ўсіх пакоях генеральную ўборку. М. Ткачоў.

Генеральскі. Які мае адносіны да генерала, належыць яму.

У гардэробе і вузкіх калідорах я аж зажмурыўся ад бляску генеральскіх пагонаў, гузікаў, ордэнаў і лампасаў, ад Зорак Герояў, ад кідкіх жаночых убораў. С. Грахоўскі.

ГІМНАЗІСЦКІ // ГІМНАЗІЧНЫ

Гімназісцкі. Які мае адносіны да гімназіста, належыць яму; характэрны для гімназіста.

Гімназісцкія паводзіны. Гімназісцкія мары.

Гімназічны. Які мае адносіны да гімназіі.

Гімназічная форма. Гімназічнае выкладанне.

ГЛАЗУРАВАНЫ // ГЛАЗУРНЫ // ГЛАЗУРОВАЧНЫ

Глазураваны. Пакрыты глазурай.

Глазураваная міска. Глазураваная плітка.

Глазўрны. Які мае адносіны да глазуры; зроблены з глазуры.

Глазурная маса. Глазурнае пакрыццё.

Глазуровачны. Які мае адносіны да глазуравання; прызначаны для яго.

Глазуровачная машына. Глазуровачныя работы.

ГЛІНІСТЫ// ГЛІНЯНЫ

Гліністы. 1. Які мае ў сабе прымесь гліны.

Коні скрануліся з месца, дробна затупалі нагамі, выбіраючыся на гліністы ўзгорак. М. Лынькоў.

2. Колерам падобны на гліну.

На страсе побач з беласнежна-белым сядзіць прыгожы гліністы голуб. ЛіМ.

Гліняны. Зроблены з гліны; пакрыты слоем гліны.

У невялікай хаце з глінянаю падлогай было цёпла і чыста. П. Пестрак.

Няправільна. I справа і злева ад дарогі ўзвышаецца гліняны (трэба: гліністы) бераг. М. Лупсякоў.

ГЛУШАК// ГЛУШЭЦ

Глушак. Абл. Глухі чалавек; глушэц (у 2 знач.). Размаўляючы, глушак заўсёды крычыць, бо сам не ўсё чуе. Глушэц. 1. Вялікая лясная птушка сямейства цецерукоў.

Глушэц такуе на досвітку. Ен, такуючы, нічога не заўважае вакол і не чуе, акрамя свайго спеву. Нездарма ў народзе яго назвалі глушцом. А. Курскоў.

2. Разм. Глухі чалавек; глушак.

Стары крыўдзіўся, калі яго называлі глушцом.

ГЛЫБІННЫ // ГЛЫБОЗНЫ // ГЛЫБОКІ

Глыбінны. 1. Які знаходзіцца (дзейнічае) на вялікай глыбіні; які выражае сутнасць, унутраны змест чаго-н.; істотна важны.

Драматург як бы намякае толькі на глыбінны сэнс фразы або метафары, дае штуршок нашаму ўяўленню, і яно само дамалёўвае карціны і вобразы. Р. Шкраба.

2. Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і г. д.

Абком выдзеліў ім на два тыдні аўтобус, і яны вырашылі з’ездзіць у самы глыбінны раён. Маладосць.

Глыббзны. Разм. Вельмі глыбокі.

Паветра стаяла ціхае, нібы налітае ў глыбозны сасуд. В. Карамазаў.

Глыббкі. 1. Які мае вялікую глыбіню; знаходзіцца на такой глыбіні.

Дзесяткі паўнаводных і глыбокіх рэк выцякаюць з топкай лясной багны. В. Вольскі.

2. Змястоўны, важны, грунтоўны; які характарызуецца глыбінёй.

Майстэрства сатырыка выявілася перш за ўсё ў глыбокім разуменні народнага жыцця. Я. Казека.

3. Які дасягнуў высокай ступені; поўны (пра пачуцці, стан і пад.).

Хлапца апанаваў такі глыбокі сум, што ён з хвіліну не мог прамовіць слова. /. Навуменка.

ГЛЯНЦАВАЛЬНЫ // ГЛЯНЦАВАНЫ // //ГЛЯНЦАВіТЫ / ГЛЯНЦАВЫ

Глянцавальны. Прызначаны для глянцавання.

Цяпер гэты цэх поўнасцю забяспечан глянцавальнымі машынамі. Звязда.

Глянцаваны. 3 наведзеным бляскам; пакрыты глянцам.

У кароткім, да кален, футэрку, з кенгуровым каўняром, у каракулевай шапцы і глянцаваных ботах з галошамі, Сёмка Фартушнік вёў пад руку Амілію Снацкую. КЧорны.

Глянцавіты. Тое, што і гл я н ц а в ы.

3 зямлі прабіваліся глянцавітыя трубкі ландышаў. В. Хомчанка.

Глянцавы. Пакрыты глянцам; бліскучы.

За мундзірам ішлі боты, Энрыка чысціў іх аж да таго часу, пакуль у глянцавай іхняй паверхні не адлюстроўваўся яго твар. Б. Мікуліч.

ГНЕЎНЫ // ГНЯЎЛІВЫ

Гнёўны. Ахоплены гневам; раззлаваны; з гневам.

Па лагеры купкамі ходзяць людзі, сумныя, заплаканыя, гнеўныя. У кожнага тут сваё гора, свой боль. /. Мележ.

Гняўлівы. Схільны гневацца; які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы.

Ен стаяў на вечавой плошчы, кідаў рэзкія гняўлівыя словы ў твар вечу. Л. Дайнека.

ГНІЕННЕ // ГНІЛАСЦЬ/ГНІЛАТА // ГНІЛІНА // // ГНІЛЛЕ // ГНІЛУШКА // ГНІЛЬ // ГНІЛЯК

Гніённе. Працэс разбурэння арганічных рэчываў пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

Правая нага, на якой вышэй калена гнаілася рана, распухла і пакрылася фіялетавымі плямамі, быў моцны пах гніення. /. Мележ.

Гніласць. Стан распаду, разлажэння, разбурэння гніеннем; затхласць.

Паражэнне царызму ў Крымскай вайне, нягледзячы на гераізм рускіх салдат, паказала гніласць і бяссілле прыгоннай Расіі. Р. Шкраба.

Гнілата. Разм. Тое, што і г н і л ь.

Гэта быў стары, разбураны і даўно закінуты склеп. 3 яго заўсёды, нават у гарачыя, спякотныя дні лета, патыхала халадам і гнілатою. Б. Сачанка.

Гніліна. Разм. Што-н. гнілое (звычайна поа стаоую будыніну).

Кватараваў [Кузьма] у такой гніліне, што сцены зямлёй пахлі, трава на даху расла. ЯЕрмаловіч.

Гніллё. зб. Разм. Гнілыя прадметы, рэчы.

Страха яе [лазні] зусім абсунулася, сцены ледзь трымаліся. He будыніна, а гніллё. А. Чарнышэвіч.

Гнілўшка. 1. Абломак гнілога, спарахнелага дрэва; гніляк.

Адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам, насыпаў у дымар сухіх гнілушак і падпаліў іх, надзеў сетку. А. Якімовіч.

2. Спелая груша-дзічка (звычайна ляжалая — пацямнелая і мяккая).

Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка, самотныя пчолы ляталі, кружыліся вакол спелых груш-гнілушак. М. Лынькоў.

Гніль. 1. Што-н. гнілое, сапсаванае гніеннем; гнілы пах, затхласць.

Марыля ўлезла ў яму, наскрэбла першы кошык з бульбяной гніллю і кастрыцай і, падаючы яго свякрові,— раптам войкнула, кінула кошык і села. ЯБрыль.

2. Цвіль, грыбок.

Сукі — што скабы: засмаліліся на сонцы, іх ужо ніколі не возьме гніль. 1. Пташнікаў.

Гніляк. 1. Абломак гнілога, спарахнелага дрэва; гнілушка (у 1 знач.).

Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. /. Пташнікаў.

2. перан. Хваравіты, слабы чалавек.

He падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. ЯБрыль.

ГНУТКІ // ГНУТЫ

Гнўткі. Здольны лёгка гнуцца і не ламацца.

С і н о н і м: гібкі.

Марат выразаў гнуткую лазінку, на таўсцейшым яе канцы завязаў вузельчык і спакойна пачаў збіраць уздоўж сйежкі маладыя баравічкі. С. Шушкевіч.

Гнўты. Зроблены згінаннем, выгінаннем; які мае выгнутую форму.

У пакоі стол з букетам палявых кветак, гнутыя крэслы. А. Чорны.

ГОНАЧНЫ // ГОНЧЫ

Гоначны. Прызначаны для гонак.

Гоначная лодка. Гоначны аўтамабіль.

Гончы. Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера (пра пароду паляўнічых сабак).

С і н о н і м: ганчак.

I пайшлі аднойчы мы на высокі груд з выжламі і гончымі — паглядзець на цуд. /7. Глебка.

ГОРАН // ГОРН

Горан. Спецыяльная печ з мяхамі і паддувалам для награвання металу ў кузні; печ для абпальвання керамічных вырабаў.

У кузні пры майстэрні гулка стукаў аўтаматычны молат і гудзеў горан. /. Шамякін.

Горн. Духавы медны музычны інструмент для падачы сігналаў.

Прагучаў горн. Ен клікаў нас на першую ў гэтым годзе лінейку. ЯБяганская.

ГРАБАРНЫ // ГРАБАРСКІ

Грабарны. Прызначаны для земляных работ.

Грабарны інструмент.

Грабарскі. Які мае адносіны да грабара, належынь яму.

Грабарскае ўменне. Грабарская сумка.

ГРАВІРАВАЛЬНЫ // ГРАВІРАВАНЫ

Гравіравальны. Які мае адносіны да гравіравання; прызначаны для гравіравання.

Гравіравальнае мастацтва. Гравіравальныя інструменты.

Гравіраваны. 3 выразанымі ўзорамі. надпісамі на метале, шкле і інш.; з гравіроўкай.

Гравіраваныя вырабы.

ГРАМ // ГРАН

Грам. Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная вазе аднаго кубічнаіа сантыметра вады; тысячная доля кілаграма.

Дзед Вячэра ўжо аж надта прывык да гэтай куплі на вока: ён памыляўся толькі на грамы. ЯБрыль.

Гран. Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама (звы-

чайна ў выразе: ні г р а н a — ніколькі, зусім нічога).

Купалаўскае асэнсаванне былога не мела ў сабе ні грана музейнага рэстаўратарства. Р. Бярозкін.

ГРАМАДЗЯНСКІ // ГРАМАДСКІ

Грамадзянскі. 1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян; уласцівы свядомаму грамадзяніну.

Адразу кінуўся ў фанабэрыю, забыўшыся на справу, на сяброўства, нават на звычайную грамадзянскую годнасць. Я. Скрыган.

2. Неваенны, цывільны, штатны.

Грамадзянская вопратка не магла схаваць ад вопытнага вока бездакорную выпраўку прафесіянальнага вайскоўца. /. Новікаў.

Грамадскі. 1. Які мае адносіны да грамадства; звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.

На новым этапе грамадскага жыцця будзе развівацца далей і форма мастацкіх твораў. В. Каваленка.

2. Калектыўны, непрыватны; які належыць усяму грамадству.

Між грамадскіх палёў застаўся стаяць у лагчыне адзінокі хутар. I. Грамовіч.

3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесіянальных патрэб калектыву.

Старшынёй нашага сельсавета пры маім сакратарстве быў малапісьменны, але разумны чалавек. Пры ім я прайшоў першую школу грамадскай работы. П. Глебка.

ГРАНАТАВЫ/ГРАНАТАВЫ2 // ГРАНАТНЫ

Гранатавы'. Які мае адносіны да граната — паўднёвага фруктовага дрэва або да яго плода.

Мабед гучна, трымаючы ў левай руцэ стос гранатавых галінак, чытаў літанію. В. Іпатава.

Гранатавы". Які мае адносіны да гранату — каштоўнага каменя.

Гранатавы пярсцёнак. Гранатавы бранзалет.

Гранатны. Які мае адносіны да гранаты.

Гранатны выбух. Гранатны асколак.

ГРАНЕНЫ // ГРАНІЛЬНЫ

Гранёны. 3 абточанымі, шліфаванымі гранямі.

Ен перакінуў нагу праз заслончык, нібы знарок паказваючы свой новы чаравік у блішчастых гранёных шыпах і падкоўцы на абцасе. В. Адамчык.

Гранільны. Які мае адносіны да гранення — абточвання, шліфоўкі чаго-н.; прызначаны для гранення.

Гранільная майстэрня. Гранільны інструмент.

ГРОГ// ГРОТ'/ГРОТ2

Грог. Моцны напітак з каньяку або рому, разбаўленых салодкай гарачай вадой.

Здзіўлены перашэпт ззаду — столік, вядома, шчыльна абкружаны — асалода штабс-капітану. Як келіх гарачага грогу пасля цяжкага зімовага пераходу. У. Мехаў.

Грот'. Штучная або натуральная пячора.

Пятрусь пражыў у Артэку многа дзён. Ен мог бы з завязанымі вачыма знайсці цудоўны грот Пушкіна. М. Даніленка.

Грот2. Ніжні вялікі парус на грот-мачце — самай высокай мачце на парусных суднах.

Я сказаў ставіць грот, і парус пачаў падымацца. Б. Жыткоў.

ГРОШ // ГРОШЫ

Грош. Даўнейшая медная манета ў Расіі з 1657 да 1917 г. (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля паўкапеечная).

Спачатку ён [бацька] расклаў па слупочках медную драбязу — грашы, капейкі, двушкі, тройкі, пятачкі, потым сярэбраную, а ўжо затым пералічыў папяровыя грошы. А. Асіпенка.

Грбшы. адз. няма. Металічныя ці папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы; сродкі, капітал.

Грошы лік любяць. Прымаўка.

ГРУД // ГРУДА

Груд. 1. Невялічкая горка, узгорак; сухадол.

На сухім грудзе пасярод густога лесу напаткалі мноства вялікіх і малых камянёў, якія стаялі і ляжалі асобнымі купкамі. Л. Дайнека.

2. Тое, што і груда (у / знач.).

3 двух грузавікоў у вялікі груд згружаюць цэглу. I. Шамякін.

3. Абл. Куча галля, хворасту; лоўж.

Пад зацішным кустом або ў грудзе ламачча вывела на свет першы вывадак даўгавухая зайчыха. Звязда.

Грўда. 1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.

Быццам вузей стала вуліца, заваленая грудамі бярвення. А. Васілевіч.

2. Замёрзлая ці засохлая гразь.

Начы са дзве ці са тры ў лагчынах ля грэблі і ў аселіцах ля

ракі ляжаў іней, на двары ля хлява ўзялася грудай растаптаная гразь. /. Пташнікаў.

3. Бясформенны кусок цвёрдай зямлі.

С і н о н і м: камлыга.

Збіваючы да крыві аб каменне і груды босыя ногі, бяжыць цыбаты Гараська Бусел. Б. Сачанка.

ГРУНТАВЫ // ГРУНТОВАЧНЫ // ГРУНТОЎНЫ

Грунтавы. 1. Які мае адносіны да грунту — верхняга пласта зямлі.

Грунтавыя воды.

2. Які мае адносіны да грунту — саставу, якім пакрываюць палатно, рыхтуючы яго для малявання.

Грунтавыя фарбы.

Грунтовачны. Які служыць для грунтоўкі — пакрыцця грунтам.

Грунтовачны састаў.

Грунтоўны. Трывалы, глыбокі; сур’ёзны, падрабязны; абгрунтаваны.

Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. ЯКолас.

ГРЫЗНЯ // ЗГРЫЗОТА

Грызня. 1. Кусанне адзін аднаго зубамі (пра жывёл).

Чутно, схопяцца там [ганчак з ваўком] — грызня, гіркат, трэск — і зноў загулялі па лесе далей. М. Ракітны.

2. перан. Сварка, спрэчка, лаянка.

Увесь трагізм вясковага побыту, грызня за зямлю і ўласнасць добра адлюстравана ў апавяданні С. Бірылы «Стражнік». С. Александровіч.

Згрызбта. Разм. 1. Душэўныя мукі, перажыванні.

На Максімавым твары не заўважалася нічога такога, што сведчыла б аб згрызотах і трывогах душы. ЯКолас.

2. звычайна мн. Спрэчкі, звадкі.

Добра было б жыць на свеце людзям, калі б яны маглі чытаць думкі другіх. Тады б мо не было паміж імі ні згрызот, ні непаразуменняў. Р. Сабаленка.

ГРЫМЛІВЫ // ГРЫМОТНЫ // ГРЫМУЧЫ

ГрымлІвы. Які стварае моцны шум, грукат; з громам, грымотамі.

Парожняя фурманка больш грымлівая, чым з паклажай.

Грымотны. 1. Які стварае гром, грымотны; з грымотамі.

I шугнуў дождж налётам смелым, павіс абрусам густа-белым над гэтым лугам, над палямі і льецца коса ручаямі, бы невад цягнецца грымотны, і б’юцца кроплі ў пыл вільготны. Я. Колас.

2. Вельмі гучны, аглушальны; падобны па гучанню на гром.

А там, у далечыні за лесам, пачыналася грымотная начная бойка. В. Быкаў.

Грымўчы. Які моцна грыміць; шумны, гучны.

Млын меле, млын меле ячмень гэты зорны, аж ходарам ходзяць грымучыя жорны. М. Танк.

ГРЭЦКІ // ГРЭЧАСКІ // ГРЭЧКАВЫ

Грэцкі. Прыгатаваны з зерня грэчкі.

Да мачанкі маці пякла яшчэ і бліны з грэцкай або ячнай мукі. А. Якімовіч.

Няправільна. Над галавой гулі пчолы — у іх была тут дарога, па якой яны ляталі з вулляў на грэцкае (трэба: грэчкавае) поле. /. Чыгрынаў.

Грэчаскі. Які мае адносіны да Грэцыі, грэкаў, характэрны для іх.

Грэчаскія словы, або так званыя грэцызмы, пачалі пранікаць у мову ўсходніх славян з вельмі старажытных часоў. П. Юргелевіч.

Грэчкавы. Які мае адносіны да грэчкі, звязаны з грэчкай.

Гудуць, бзынкаюць, перавальваючыся з гронкі на гронку грэчкавага цвету, пчолы. ЯЕрмаловіч.

ГУБІЦЬ // ГУБЛЯЦЬ

Губіць. 1. Нішчыць, псаваць, рабіць непрыгодным.

Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. А. Якімовіч.

2. Зводзіць са свету, забіваць.

Маці заўсёды наказвала нам, каб мы не губілі нічога жывога.

Губляць. 1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы дзе-н. па няўважлівасці; скідваць, атрасаць з сябе (лісце, пер’е і пад.).

Часам адна з птушак губляла пёрка, і яно, успыхваючы на сонцы, кружачыся, павольна падала ўніз, у сінюю бездань. Л. Дайнека.

2. Пазбаўляцца часткова ці поўнасцю якіх-н. уласцівасцей, якасцей, стану.

Хлапчук глядзеў на жоўты, высушаны дашчэнту твар, які губляў свой звычайны, знаёмы выраз. Э. Самуйлёнак.

ГУЗАВАТЫ// ГУЗАСТЫ

Гузаваты. Няроўны, з гузамі і пукатасцямі.

Гузаваты ствол бярозы. Гузаваты лоб.

Гузасты. 3 вялікімі гузамі.

Дзед Талаш падняў вочы на .. каржакаваты гузасты дуб з магутнымі лапамі, як бы чакаючы адказу на свае сумненні. ЯКолас.

ГУЛЬНЯ // ГУЛЯНКА

Гульня. Занятак, які служыць для забавы, баўлення часу або з’яўляецца відам спорту.

У цікавай гульні, як і ў шчырай працы, непрыкметна бяжыць час. Л. Пальчэўскі.

Гулянка. 1. Забава, баўленне часу; гульня.

I стаяць, сумуюць санкі, не знайсці хлапцам гулянкі, бо не выпаў снег. ККірэенка.

2. Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі.

Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, што заўсёды Зою праважае, што заўсёды ў клубе, на гулянках песні ёй лірычныя іграе. М. Танк.

3. Разм. Вясёлае застолле з частаваннем.

Вятох праплыў паўнеба, калі нарэшце пачала сціхаць у харомах гулянка. С. Тарасаў.

ГУЛЬТАЙСКІ // ГУЛЬТАЯВАТЫ

Гультайскі. Характэрны для гультая; такі, як гультай.

Гультайскі характар. Гультайскае жыццё.

Гультаяваты. Схільны да гультайства, крыху лянівы; ленаваты.

Лідзія Яўсееўна — выдатны педагог-універсал. Яна падцягвае па ўсіх прадметах гультаяватых дзетак мясцовага начальства, піша кантрольныя работы завочнікам, на тое і жыве. С. Грахоўскі.

ГУМАНІСТЫЧНЫ // ГУМАННЫ

Гуманістычны. Які мае адносіны да гуманізму, гуманіста.

Гуманістычныя ідэі.

Гуманны. Прасякнуты павагай да людзей; чалавечны, чулы, спагадлівы.

Высакароднасць працы лесаводаў, што стараюцца для людзей будучага, робіць нашу прафесію вельмі гуманнай, чалавечнай. У. Мяжэвіч.

ГУМАР // ГУМОР

Гўмар. Дабрадушна-насмешлівыя, камічныя адносіны да каго-чаго-н.

3 адценнем цёплага гумару малюе аўтар вобразы станоўчых сваіх герояў. Л. Арабей.

Гумбр. Душэўны стан, настрой.

Калі Міхайла Іванавіч быў не ў гуморы, то Ксеня Паўлаўна прымала ўсе меры, каб вярнуць мужу спакой душы і адагнаць яго ліхія думкі. ЯКолас.

ГУСЛЯРНЫ // ГУСЛЯРСКІ

Гуслярны. Які мае адносіны да гусляў — музычнага інструменту.

Гуслярныя струны. Гуслярны звон.

Гуслярскі. Які мае адносіны да гусляра, належыць яму; гусляроў.

Гуслярскі спеў. Гуслярская песня.

ГУТАРКОВЫ // ГУТАРЛІВЫ

Гутаркбвы. Якім карыстаюцца ў гутарцы, размове; уласцівы вуснай народнай мове.

Сінтаксіс Багушэвіча блізкі да сінтаксісу гутарковай мовы Л. Шакун.

Гутарлівы. Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.

С і н о н і м: гаваркі.

Заўсёды гутарлівы Іван Майвеевіч цяпер упарта маўчаў.

3. Бядуля.

ГУШЧА // ГУШЧАР / ГУШЧАРНІК / / ГУШЧАРНЯ / ГУШЧЫНЯ

Гўшча. 1. Густы асадак (стравы, раствору і г. д.) на дне пасудзіны.

Валянцін, праўда, разабраўся ў гэтай смакаце трошкі пазнавата — калі ўжо вышмароўваў дно бляшанкі мякішам калача, падбіраючы апошнія кроплі таматнай гушчы. Б. Стральцоў.

2. Разм. Тое, што і г у ш ч а р.

Згаладнелая вавёрка скача ў гушчы сасняку. В. Іпатава.

3. перан. Глыбіня, асяроддзе чаго-н.

Цягнула .. пабыць у гушчы людзей, сабраць матэрыял для наступных уласных твораў і выканаць некаторыя планы рэдакцыі. А. Кулакоўскі.

Гушчар. Густы ўчастак лесу; густы зараснік чаго-н.

Глухі шолах у лесе прымусіў дзеда прыслухацца і разгледзецца. I бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. ЯКолас.

Гушчарнік. Разм. Тое, што і гушчар.

У гушчарніку спявалі птушкі, свісталі рабчыкі, шапацелі лісцем асіны і бярозы. А. Чарнышэвіч.

Гушчарня. Разм. Тое, што і гушчар.

Закаўкалі каўкі на ўзвышшы. Затрэслася лісце ў гушчарні. ЯКупала.

Гушчыня. 1. Уласцівасць і стан густога.

Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.

2. Тое, што і гушчар.

Узыходзіла сонца, і яго зыркія промні пранікалі ў гушчыню дрэў і кустоў, высвечвалі кару на камлях, мох, пні. Б. Сачанка.

д

ДАВЕРАНЫ // ДАВЕРЛІВЫ // ДАВЕРНЫ

Давёраны. Які карыстаецца давер’ем або дзейнічае па чыймун. даручэнню; надзелены даверам.

Да мая сорак другога года мы карысталіся пераважна сувяззю праз нашых давераных людзей. В. Казлоў.

Давёрлівы. Схільны аказваць давер’е; які лёгка давярае каму-н.

Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця. ЯКолас.

Давёрны. Які сведчыць аб даручэнні каму-н. чаго-н.

Яму зноў прапанавалі дыпламатычную работу, а неўзабаве ўручылі і даверную грамату. Звязда.

ДАВЕР’Е // ДАВЕРЛІВАСЦЬ

Давёр’е. Пераконанасць у чыёй-н. чэснасці; поўная вера ў добрасумленнасць і шчырасць каго-н.

Лабановіч шырока праводзіць растлумачальную работу сярод сялян і ўваходзіць у іх давер’е. Л. Фіглоўская.

Давёрлівасць. Вельмі даверлівыя адносіны да іншых; адносіны, якія не дапускаюць магчымасці падману, ашуканства ці хлусні.

У голасе яго, у словах адчуваліся ноткі чалавечай даверлівасці, чалавечай спагады. М. Лынькоў.

ДАГАВОР// ДАГАВОРАНАСЦЬ

Дагавбр. Пісьмовае або вуснае пагадненне, умова аб узаемных абавязацельствах.

Дагаворы страхавання заключаюцца інспектарамі Дзяржстраха. Звязда.

Дагавбранасць. Пагадненне на аснове папярэдніх перагавораў.

У гэтай сувязі неабходна перш за ўсё падкрэсліць выключна важнае значэнне дагаворанасці. Звязда.

ДАГМАТЫЗМ // ДАГМАТЫЧНАСЦЬ

Дагматызм. Некрытычнае мысленне, якое апіраецца толькі на догмы — палажэнні, што прымаюцца за бясспрэчную ісціну для ўсіх часоў і ўсякіх умоў.

Сапраўдны вучоны не можа мірыцца з дагматызмам у навуцы.

Дагматычнасць. Адцягненасць, абстрактнасць, схематычнасць, адарванасць ад жыцця.

Так праяўлялася, між іншым, дагматычнасць формулы: як толькі паўсталі канкрэтныя пытанні творчасці, узнікла патрэба ў старых паняццях. Н. Перкін.

ДАДАТКОВЫ // ДАДАТНЫ

Дадаткбвы. Які з’яўляецца дадаткам, дабаўкай да чаго-н. асноўнага.

Некалькі дзён яго не вадзілі на допыт, і ён зразумеў, што следчы рыхтуе дадатковыя матэрыялы па справе. М. Лынькоў.

Дадатны. I. Які заслугоўвае або выражае адабрэнне; станоўчы, добры.

Але былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Я. Колас.

2. У матэматыцы: большы за нуль.

Лік са знакам плюс (які, між іншым, прынята апускаць) называецца дадатным. Алгебра.

3. У фізіцы: пра від электрычнасці, часцінкамі якой з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш.

Пратоны маюць дадатны зарад. Маладосць.

ДАЖДЖАВАЛЬНЫ // ДАЖДЖАВЫ // // ДАЖДЖЛІВЫ / ДАЖДЖЫСТЫ

Дажджавальвы. Прызначаны для дажджавання — штучнага арашэння.

Затраты на будаўніцтва вадаёма і дажджавальнай устаноўкі акупяцца за паўтара-два гады. Звязда.

4 С. М. Грабчыкаў

97

Дажджавы. Які паходзіць з дажджу, утвораны дажджом.

Дажджавая вада застаецца на паверхні зямлі, а часткова прасочваецца ў зямлю. Я. Колас II Які нясе дождж; багаты дажджом. Вецер за ноч разагнаў дажджавыя хмары, неба над лесам ззяла незвычайнай чысцінёй. Я. Курто. || Прызначаны для засцярогі ад дажджу; дажджавік. Лысы чалавек у дажджавым плашчы прынёс Міколку пасылку ад бацькі. 3. Бядуля.

V выразе: дажджавы чарвяк-—чырвоны земляны чарвяк.

Гэтакай мясціне рады мы з табой, рыбак. У нас добрая прынада — дажджавы чарвяк. Л. Вялюгін.

Дажджлівы. Шчодры на дождж, з частымі дажджамі.

Ііачатак чэрвеня быў дажджлівы і халодны. С. Грахоускі.

Няправільна. Ліхтары зусім патанулі ў дажджлівай (трэба: дажджавой) ігмле. П. Пестрак.

Дажджысты. Разм. Тое, што і дажджлівы.

Ды што паробіш, надта ж ранняй і дажджыстай была вясна гэтая. М. Вышынскі.

ДАКАЗАЛЬНЫ // ДАКАЗАНЫ // ДОКАЗНЫ

Даказальны. Які можа быць даказаны; доказны (у I знач.).

Даказальнае палажэнне.

Даказаны. Пацверджаны фактамі, пераканаўчымі довадамі; выяўлены.

Даказанае злачынства.

Доказны. 1. Які можа быць даказаны; даказальны.

Доказная тэарэма.

2. Які з’яўляецца добрым доказам, пацвярджае што-н.; пераканаўчы, грунтоўны.

Доказная аргументацыя.

ДАЛЕЧЫНЯ // ДАЛЕКАСЦЬ / ДАЛЬ

Далечыня. 1. Далёкі прастор, бачны вокам; прасняг, шыр; даль.

На ўсёй далечыні ўнізе і па баках імчаў, клубіўся, ірваўся золкі і.мклівы туман. В. Быкаў.

2. звычайна з азначэннем. Далёкае месца, даль; вельмі аддаленае штосьці.

Вочы Андрэя глядзелі сур’ёзна, як заўсёды, у нейкую далечыню. А. Васілевіч.

Далёкасць. Значная працягласць чаго-н.; аддаленасць.

Савецкія стратэгічныя ракеты маюць практычна неабмежаваную далёкасць палёту. Звязда.

Даль. 1. Далёкі прастор, бачны вокам; прасцяг, шыр; далечыня.

За лясочкамі, за гаем далі, лёгшы сінім морам, вабяць душу мне прасторам. Я. Колас.

2. звычайна з азначэннем. Далёкае месца; вельмі аддаленае штосьці.

3 далёкай прыамурскай далі хацеў я ўбачыць бераг свой. С. Гаўрусёў.

ДАЛІКАТНЕЦЬ // ДАЛ іКАТНІЧАЦЬ

Далікатнёць. Разм. Станавіцца больш далікатным, ветлівым.

Міша і раней быў ветлівы, уважлівы, але цяпер ён далікатнеў проста на вачах.

Далікатнічаць. Разм. Быць залішне далікатным; выказваць празмерную далікатнасць.

У такія моманты сярод сваіх Шабуніха станавілася рэзкай, нават грубай, не далікатнічала. /. Мележ.

ДАЛІКАТНЫ // ДАЛІКАТЭСНЫ

Далікатны. 1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі; уважлівы.

Рашчэня, па характару чалавек далікатны, упершыню гаварыў галоўнаму ў вочы такую суровую праўду. /. Шамякін.

2. Разм. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін.

Актывісты адмоўчваліся. Відаць, ім таксама не хацелася брацца за гэтую далікатную справу. А. Асіпенка.

3. Кволы, тонкі; выпеставаны.

Ваенрук узяў адразу два яйкі, стукнуў адно аб адно, тонкімі далікатнымі пальцамі спрытна абабраў іх, але есці не стаў, паклаў у шапку. А. Асіпенка.

Далікатэсны. Які мае адносіны да далікатэсаў — рэдкай, прыемнай на смак ежы.

Шырока развіваць вытворчасць паштэтных, языковых, фаршавых, курыных, вяндлінных і іншых далікатэсных мясных кансерваў. Звязда.

ДАЛУЧАЛЬНЫ // ДАЛУЧАНЫ

Далучальны. Які служыць для далучэння, з’яўляецца далучэннем, дадаткам да чаго-н.; прызначаны для далучэння.

Словы, якія выражаюць дадатковае паведамленне да сказа-

нага з мэтай дапаўнення яго зместу або ўзмацнення, называюцца далучальнымі словамі. Беларуская мова.

Далўчаны. Злучаны .з чым-н., прыбаўлены да чаго-н.

У другой палове XVI стагоддзя Беларусь была далучана да Рэчы Паспалітай і трапіла пад цяжкі прыгнёт польскіх феадалаў. А. Залескі.

ДАМАВІНА // ДАМІНА

Дамавіна. Спецыяльная скрыня, у якую кладуць нябожчыка для пахавання; труна.

Калі спускалі дамавіну ў зямлю, не верылася, што Іны больш няма, што вот закідаюць яе сырой зямлёй — і ўсё... I. Капыловіч.

Даміна. Разм. Вялізны дом.

Шкада, канечне, хаты. Што тыя пятнаццаць тысяч? Разыдуцца туды-сюды — агледзецца не паспееш, а стаяла б даміна, то не-не ды і адскочылі б калі ўсім сямейным гамузам... /. Капыловіч.

ДАМАВЫ //ДАМАШНІ

Дамавы. Які мае адносіны да дома.

Дамавое кіраўніцтва. Дамавы камітэт.

У выразе: дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыльцоў дома.

Праз хвіліну з’явілася Ева Аўсееўна і, падаючы дамавую кнігу, суха спытала, чым яна абавязана такому ранняму візіту. М. Машара.

Дамашні. 1. Звязаны з домам, сям’ёй, бытам; сямейны; не куплены.

Бацька пазнаў мяне па дамашняй хустцы. М. Танк.

2. У знач. наз., мн. дамашнія — члены сям’і.

Як бы зарадаваўся, калі б пачуў пра сваіх дамашніх. А. Кулакоўскі.

ДАМАЎЛЕННЕ // ДАМОЎЛЕНАСЦЬ

Дамаўлённе. Узаемнае пагадненне пры перагаворах; сам працэс узгаднення.

Пракурор злёгку кіўнуў ім галавой у знак, што дамаўленне закончана. М. Машара.

Дамбўленасць. Пагадненне, згода як вынік папярэдніх перагавораў.

Паміж старымі была маўклівая дамоўленасць — пра справы без патрэбы нічога не пытаць. /. Новікаў.

ДАПАЎНЯЛЬНЫ // ДАПОЎНЕНЫ

Дапаўняльны. Які выконвае ролю дапаўнення.

Даданыя дапаўняльныя сказы адказваюць на пытанні ўскосных склонаў. Беларуская мова.

Дапоўнены. Які папоўнілі чым-н.; больш поўны, пашыраны.

Адказ вучня дапоўнены настаўнікам.

ДАПУШЧАЛЬНЫ // ДАПУШЧАНЫ

Дапушчальны. Які можна дапусціць, дазволіць; магчымы, дазволены.

Ен заўважыў, што разумная крытыка — не вышэй дапушчальнай нормы — выклікае прыхільнасць начальніка, калі ён не дурань, да таго, хто крытыкуе. У. Караткевіч.

Дапўшчаны. 1. Які адбыўся; зроблены, здзейснены.

За дапушчаныя парушэнні вадзіцель быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Звязда.

2. Прыладжаны, падагнаны так, каб дакладна падышло адно да аднаго па размерах, шчыльна прыстала.

Аконныя рамы так добра дапушчаны, што на зіму і ўцяпляць не трэба.

ДАПЫТАНЫ // ДАПЫТЛІВЫ

Дапытаны. Той, каго дапыталі; які прайшоў допыт.

Дапытаны былі не толькі Павел, але таксама Магнушэўскі, Арлоўскі і Парфімовіч. Маладосць.

Дапытлівы. 1. Які ўсім цікавіцца; які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць.

Майму дапытліваму спадарожніку хацелася як мага болей убачыць, пачуць, пагаварыцьз кожным новым знаёмым. В. Вітка.

2. Праніклівы, вельмі ўважлівы, цікаўны (пра позірк).

Ніна гаварыла гучна, не зважаючы на дапытлівыя погляды прахожых. А. Савіцкі.

ДАПЫТВАННЕ // ДАПЫТЛІВАСЦЬ // ДОПЫТ

Дапытванне. Настойлівае, падрабязнае распытванне пра што-н.

Нарэшце, ён, здаецца, уведаў пра ўсё, што яго цікавіла, і гэта даволі надакучлівае дапытванне, відаць, ужо канчалася. ЛіМ.

Дапытлівасць. Імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды; цікаўнасць.

Ярмоленку здалося, што ў гэтым пытанні было не то дзівац-

тва, не то кплівасць, не то як бы нават звычайная дзіцячая дапытлівасць. I. Сіўцоў.

Дбпыт. Апытанне падследнага ці сведкі для высвятлення абставін справы; дазнанне.

Кожны дзень кагосьці выводзілі з камеры на допыт, кагосьці прыцягвалі напаўжывога. I. Новікаў.

ДАРАВАЛЬНЫ // ДАРАВАНЫ

Даравальны. 1. Які можна дараваць, прабачыць, апраўдаць.

Вельмі часта рэцэнзіі заканчваюцца даравальнымі словамі: «Аднак, нягледзячы на пералічаныя недахопы...». В. Рагойша.

2. Які сведчыць, пацвярджае дар, падарунак.

На Коласавай аповесці быў даравальны надпіс, зроблены ўласнай рукою аўтара. М. Лужанін.

Дараваны. 1. Які прабачылі, не паставілі ў віну.

Смех і самыя словы здаліся Васілю ненатуральнымі, і ад гэтага пачуццё насцярожанасці мацнела, і побач з ёю вырастала старая, дагэтуль не дараваная крыўда. А. Савіцкі.

2. Падораны, прынесены ў дар каму-н. кім-н.

У яго асабістай бібліятэцы было нямала кніг, дараваных у розныя часы самімі аўтарамі.

ДАРАВАЦЬ // ДАРЫЦЬ

Дараваць. 1. што. Прабачыць каму-н., апраўдаць каго-н.; не палічыць за віну чаго-н.

3 гартаванаю зброяй паўстануць сыны. He даруюць за матчыны слёзы яны. У. Дубоўка.

2. што. Падарыць што-н. каму-н.

У дзень нараджэння яму даравалі сябры прыгожы сувенір.

3. Дарўй(це). Ужываецца пры звароце да каго-н. для папярэджання аб чым-н. ці для выражэння просьбы прабачыць у чым-н.

Я ў людзей не папрашу: даруйце! Бо ў песнях не хлусіў. He мог хлусіць. П. Панчанка.

Дарыць. Рабіць падарунак.

Табе, Каўказ, паэты спеў дарылі, сягоння й я акорды падару. П. Трус.

ДАРЭКТАР // ДЫРЭКТАР

Дарэктар. Уст. Дамашні настаўнік.

Трахім шкадаваў свайго адзінага сына і вучыў яго спачатку ў вандроўных настаўнікаў, так званых «дарэктараў», потым

павёз у Строчын і аддаў у двухкласнае вучылішча. Л. Чарнышэвіч.

Дырэктар. Кіраўнік прадпрыемства, установы.

Галаўбух Варанецкі падпіша ўсё гэта, занясе на подпіс дырэктару. Я. Скрыган.

ДАСЛЕДЧЫК // ДОСЛЕДНІК

Даслёдчык. Той, хто вывучае, даследуе што-н.; вучоны.

Я, напрыклад, не ведаю ніводнага іншага даследчыка беларускай літаратуры, які б так глыбока, з такім тонкім і дакладным адчуваннем разнастайных нюансаў пісаў пра рускіх і зарубежных класікаў, як А. Адамовіч. Д. Бугаёў.

Дбследнік. Той, хто займаецца доследамі (звычайна па вырошчванню якіх-н. раслін, вывядзенню новых гатункаў і г. д.).

Старэйшы доследнік нашага інстытута паспяхова працуе над вывядзеннем новага гатунку беларускай бульбы.

ДАСЛЕДЧЫЦКІ // ДАСЛЕДЧЫ // // ДОСЛЕДНІЦКІ // ДОСЛЕДНЫ

Даслёдчыцкі. Які мае адносіны да даследчыка, вучонага.

Ян Чачот — першы пісьменнік, які ў цэнтры ўвагі сваёй творчасці і даследчыцкай дзейнасці паставіў беларускага мужыка з яго мовай і духоўным светам. У. Казбярук.

Даслёдчы. Звязаны з навуковым даследаваннем.

Навуковыя аграрныя арганізацыі па выдзеленых сродках на адзінку прадукцыі па-ранейшаму адстаюць ад даследчых цэнтраў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту. Полымя.

Дбследніцкі. Які мае адносіны да доследніка (звычайна пра вырошчванне якіх-н. раслін, вывядзенне новых гатункаў і г. д.).

Біялагічны гурток праводзіць вялікую доследніцкую работу на прышкольным участку.

Дбследны. Прызначаны для правядзення доследаў.

Вывядзеннем новых гатункаў займаюцца спецыяльныя навуковыя інстанцыі ў сваіх доследных гаспадарках. Я. Ермаловіч.

ДАСПЕЛЕНЫ // ДАСПЕЛЫ

Даспёлены. Такі, якому далі магчымасць выспець, даведзены да поўнай спеласці.

С і н о н і м: выспелены.

Здаецца, нахіліўся б і набраў у акіяне чыстага блакітз з лясных азёр — жывога серабра і золата — з даспеленага жы та. С. Грахоўскі.

Даспёлы. Які даспеў, стаў спелым.

С і н о н і м: паспелы.

Імжыў цёплы дожджык, шапацелі даспелыя аўсы, а недзе на захадзе вуркатаў гром. С. Грахоўскі.

ДАСТАСАВАЛЬНЫ // ДАСТАСАВАНЫ

Дастасавальны. Які можна скарыстаць, прывесці ў адпаведнаснь з чым-н.

Да акцёрскай работы дастасавальны цалкам словы Ул. Маякоўскага: «Різводншь еднного слова радн тысячн тонн словесной руды». Маладосць.

Дастасаваны. Скарыстаны пэўным чынам; прыведзены ў адпаведнасць з чым-н.

Усё тут узважана і дастасавана адно да другога. Д. Бугаёў.

ДАСЯГАЛЬНАСЦЬ // ДАСЯГНЕННЕ/ДАСЯЖНАСЦЬ

Дасягальнасць. Магчымасць дасягнуць чаго-н.

Дасягальнасць гэты.х жывых істот абуджае ў чалавеку дзіўныя інстынкты. Маладосць.

Дасягнённе. Станоўчы вынік працы, дзейнасці, якіх-н. намаганняў; здабытак, поспех.

Вера і старанне — асноўнае ў дасягненні пастаўленай мэты. А. Васілевіч.

Дасяжнасць. Тое, што і дасягальнасць.

Будуем заводы — машыны, машыны — усё бліжэй дасяжнасць пастаўленых мэт. А. Гурло.

ДАХОДЛІВЫ //ДАХОДНЫ

Дахбдлівы. Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы.

С і н о н і м: даступны.

Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Л. Арабей.

Дахбдны. Які дае прыбытак, даход.

С і н о н і м: прыбытковы.

А дзядзька і гаворыць: «Надумаў я цябе, Ляксей, на парыкмахера вывучыць. Даходнае месца. Кліентуру сваю будзеш мець». /. Чыгрынаў.

ДВАІСТЫ // ДВАЙ НЫ // ПАДВОЙ Ны

Дваісты. і. які сумяшчае ў сабе дзве розныя якасці.

С і н о н і м: супярэчлівы.

Ганна слухала яго з дваістым пачуццём: павагі да смеласці, рашучасці яго і — трывогі. /. Мележ.

2. Які праяўляецца ў двух відах, формах.

С і н о н і м: двурушніцкі.

Устурбаваны чэрствасцю, пішу пра тых, што набылі душу дваістую, прыстасаванцаў коўзкую душу. П. Панчанка.

Двайны. 1. У два разы большы; падвоены.

I, як ніколі, стала ясна Рыгору: жыць яму будзе нашмат горай, чым было дасюль. Баба без мужыка сірата, а мужык без бабы — двайная сірата. А. Кудравец.

2. Які складаецца з дзвюх аднародных ці падобных частак.

У двайным, вырваным са сшытка лісце, мноства граф, графачак, якія Іван, нібы бухгалтар, запаўняе дробнымі, акуратна выведзенымі лічбамі. /. Навуменк.а.

3. Які праяўляецца ў двух відах, формах.

С і н о н і м: двурушніцкі.

Задача пераарыентацыі грамадскай думкі на барацьбу з крывадушнасцю і двайной мараллю, распушчанасцю і цынізмам як ніколі актуальная сёння. Звязда.

Падвойны. Які складаецца з дзвюх аднолькавых, аднародных частак; двайны.

Мы з таварышам пасля работы і ў святочныя дні падрыхтавалі дом для сябе. Уцяплілі яго, насыпалі прызбы, нацягалі на столь моху і пяску, зрабілі падвойныя рамы. А. Чарнышэвіч.

ДВАРАНСКІ // ДВАРОВЫ // ДВАРЦОВЫ // // ДВАРЭЦКІ // ДВОРНІЦКІ

Дваранскі. Які мае адносіны да двараніна, дваранства.

Пан падлоўчы быў родам дзесь з Гродзеншчыны і паходзіў, як ён казаў сам, з старога дваранскага роду. Я■ Колас.

Дваровы. 1. Які звязаны з дваром, знаходзіцца на двары; дворны.

На вялікія дваровыя драбіны мужыкі кладуць снапы. 3 Бядуля.

2. Прыгонны селянін, узяты ў панскі двор для паслуг.

Увесь дзень прастаяў пан каля дрэва, пакуль не знайшлі яго там дваровыя людзі. А. Якімовіч.

Дварцовы. Які мае адносіны да дварца, палаца.

Дварцовай змовай буржуазія спрабавала больш трывала ўмацавацца ва ўладзе і працягвала вайну./. Саладкоў.

Дварэцкі. Старшы лакей, які загадваў дамашняй гаспадаркай і кіраваў прыслугай у панскім доме.

Hi пан, ні дварэцкі, ні цівун не цікавіліся дзедавым ножыкам. А. Якімовіч.

Дворніцкі. Які мае адносіны да дворніка ці належыць яму.

Я калі ўвайшоў у тую дворніцкую кватэру, дык мне як зробіцца нядобра! К. Чорны.

ДЗЕДАЎСКІ // ДЗЯДОЎСКІ

Дзёдаўскі. Які .мае адносіны да дзеда; атрыманы ў спадчыну ад продкаў.

Ваяводам на Палессе трэба паслаць пана Даўнаровіча. Ен мясцовы, мае там дзедаўскія маёнткі. П. Пестрак..

Дзядбўскі. Характэрны для дзядоў; такі, як у дзядоў; старэчы.

Тодар лажыцца на бок і пачынае набіваць тытунём сваю дзядоўскую прасмаленую піпку. М. Лупсякоў.

ДЗЕЙНЫ // ДЗЕЙСНЫ

Дзёйны. Надзвычай энергічны, актыўны.

ІДётка — з выгляду камлюкаватая, някідкая, з нявідным, нібы высечаным са звычайнага кавалка дрэва тварам — вельмі дзейная і працавітая. /. Навуменка.

Дзёйсны. Здольны актыўна ўздзейнічаць на што-н.

С і н о н і м: эфектыўны.

Мы вядзём сваю работу так, каб ніводзін выпадак браку не застаўся па-за ўвагай калектыву, каб яго рэакцыя на любое парушэнне была найбольш актыўная і дзейсная. Полымя.

Няправільна. Яго погляд, манера гаварыць выдавалі ў ім чалавека энергічнага, дзейснага (трэба: дзейнага). Л. Арабей.

ДЗЕЛАВІТЫ // ДЗЕЛАВЫ

ДзелавІты. Старанны і ўмелы ў рабоце, талковы; вопытны, спрактыкаваны ў справах.

Ен, Францыск Скарына, хоць не багаты, але здольны і вучоны, настойлівы і дзелавіты, ён той, хто сваёю працай, воляй адолеў цяжкасці і перашкоды і ўзняўся да вышынь тагачаснай адукацыі. А. Петрашкевіч.

Няправільна. Аляксею падабалася простая, дзелавітая (трэба: дзелавая) гутарка падпалкоўніка. /. Мележ.

Дзелавы. 1. Звязаны з работай, службай, якой-н. справай.

Толік дабавіў, што пісаць у газету трэба толькі што-небудзь дзелавое. В. Мыслівец.

2. Які раскрывае сутнасць справы, практычна карысны; істотны.

Гэта былі дзелавыя заўвагі, запытанні на сходах. А. Якімовіч.

3. Які ведае сваю справу, сур’ёзна ставіцца да яе.

I лёс чалавека залежыць не заўсёды ад яго дзелавых і чалавечых якасцей. Б. Сачанка.

Няправільна. Спявалі жаўранкі, бегалі па полі надта ж шустрыя і дзелавыя (трэба: дзелавітыя) шпакі. Б. Сачанка.

ДЗІВАКАВАТЫ // ДЗІВАЦКІ // ДЗІВОСНЫ // ДЗІЎНЫ

Дзівакаваты. Крыху дзівацкі, з адзнакамі дзівацтва.

Невялічкае і крыху дзівакаватае пісьмо павярнула зусім у іншы бок думкі Лабановіча. Я. Колас.

Дзівацкі. Характэрны для дзівака; здзіўляючы незвычайнасцю.

У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе. П. Пестрак.

Дзівбсны. 1. Небывалы, незвычайны; казачна дзіўны, фантастычны.

..Што недзе за блакітнымі лясамі, вядомы толькі з кніжак і газет, гукае нас жывымі галасамі яшчэ не знаны і дзівосны свет. С. Грахоўскі.

2. Вельмі добры, выдатны; цудоўны.

Невялікі звярок бабёр, а якія дзівосныя па сваёй велічыні і трываласці пабудовы ён узводзіць. В. Вольскі.

Дзіўны. Які выклікае здзіўленне; незвычайны; чароўны.

Аддаў бы я край самы райскі і дзіўны за цень ад сасны на далёкай Радзіме. П. Панчанка.

ДЗІРВАНІСТЫ // ДЗЯРНІСТЫ //ДЗЯРНОВЫ

Дзірваністы. Пераплецены карэннем травы; пакрыты дзірваном.

За Парэччам, на дзірваністым, гладкім, як талерка, выгане прырода сама стварыла пасадачную пляцоўку. /. Навуменк.а.

Дзярністы. Густа парослы карэннем травы; удзірванелы.

I рухне [дрэва] на дзярністы дол, аж бор здрыгнецца векавечны. С. Гаўрусёў.

Дзярнбвы. Які мае адносіны да дзёрну; пакрыты дзёрнам; зроблены з дзёрну.

Дзеці абагнулі палац, горку, на якой распараджаўся гарматамі Кірдун, карцінны павільён і спыніліся ў гушчары парку, дзе была дзярновая лаўка. У. Караткевіч.

ДЗЯЦІНЕЦЬ // ДЗЯЦІНІЦЦА

Дзяцінець. Разм. Траціць развагу, выжываць з розуму (звычайна пра старых).

Дзяцінець ужо стаў стары, нічога не зробіш — гады...

Дзяцініцца. Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму.

Вот абы-што робіць. I час мае. А кол свінчо адарвала — тыдзень прыбіць не можа. Трэба ж дзяцініцца на старасць — пісацелем захацеў стаць. А. Жук.

ДОБРААХВОТНІЦКІ // ДОБРААХВОТНЫ

Добраахвбтніцкі. Які мае адносіны да добраахвотніка; з добраахвотнікаў.

У Беларусі фарміраваліся добраахвотніцкія атрады Чырвонага Крыжа для адпраўкі ў Балгарыю. Звязда.

Добраахвбтны. Які робіцца, ажыццяўляецца па ўласнаму жаданню, па сваёй волі, без прымусу.

Лукаш, зразумела, праходзіўся па дварах, збіраў статак і браў добраахвотныя падаткі. ЯКолас.

ДОГМА //ДОГМАТ

Дбгма. Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і розных умоў.

Сапраўдная навука не можа грунтавацца на догмах.

Дбгмат. Асноўвае палажэнне ў рэлігійным веравучэнні, якое прымаецца на веру і не падлягае крытыцы.

Схаластычнасць і бязглуздасць гэтых сцвярджэнняў самі па сабе сведчаць аб ілжывасці рэлігійных догматаў. А. Залескі.

ДОМБРА // ДОМРА

Дбмбра. Казахскі народны струнны музычны інструмент (на дзве струны) з корпусам акруглай формы.

Домбра акына і яго песні славяць працу казахскага народа на сваёй зямлі.

Дбмра. Рускі народны струнны музычны інструмент (на трычатыры струны), падобны на мандаліну.

Ен [I. Любан] даў мне домру і, праверыўшы маё ўмельства ў валоданні ёю, дазволіў наведваць заняткі аркестра. А. Астрэйка.

ДРАБНАТА // ДРАБНІЦА // ДРАБЯЗА // ДРОБЯЗЬ

Драбната. зб. Дробныя істоты, прадметы.

Заспявала, загаманіла лясная птушыная драбната. М. Ваданосаў. || Пра дзяцей.— На руках у яе засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. /. Мележ.

Драбніца. Падрабязнасць, дэталь; дробязь (у 3 знач.).

Кожная паваротка дарогі да драбніцы вядомая, кожны камень ці дарожны слуп як стары знаёмы. Р. Шкраба.

Драбяза. 1. зб. Невялікія прадметы; дробныя рэчы.

На возе стаяў куфар, калыска і посцілка ўсякай драбязы, завязаная на pari. М. Лобан. II Пра дробных жывых істот (і малых дзяцей). Цвіркун заганарыўся і звысака пазіраў на розную драбязу. ЯКолас.

2. Нешта неістотнае, нязначнае, не вартае ўвагі.

Усе нягоды, усе цяжкасці забываліся, усе перашкоды здаваліся драбязою пасля такой весткі. П. Каеалёў.

Дрббязь. 1. зб. Невялікія прадметы; дробныя рэчы.

Уласнай кра.мы ён не меў, але ездзіў па вёсках і прадаваў сярнічкі і іголкі, сіньку і соду, гузікі і іншую дробязь. М. Хведаровіч.

2. зб. Дробныя манеты.

[Хлопчык] дастаў жменю дробязі і адлічыў некалькі манет Я. Курто.

3. Падрабязнасць, дэталь; драбніца.

Паэта цікавілі і хвалявалі ўсе дробязі вясковага жыцця. С. Кухараў.

ДРАБНЕЦЬ // ДРАБНІЦЬ

Драбнёць. Станавіцца драбнейшым, памяншацца.

Дождж драбнеў, далёка над ракой успыхвалі чырвоныя, што ноччу, сполахі. I. Пташнікаў.

Драбніць. 1. Дзяліць на драбнейшыя часткі; расчляняць.

С і н о н і м: драбіць.

Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? М. Лынькоў.

2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна.

Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. I. Навуменка.

ДРАМАТУРГІЧ НЫ //ДРАМАТЫЧНЫ

Драматургічны. Які мае адносіны да драматургіі.

Выкарыстоўваючы ўжо набыты вопыт, пісьменнікі ў пасля-

ваенныя гады разгарнулі працу ў розных драматургічных жанрах і дабіліся пэўных поспехаў. М. Ярош.

Драматычны. 1. Які мае адносіны да драмы — літаратурнага твора.

Было ў яго нешта ад драматычнага акцёра, які ведае сабе цану. /. Шамякін.

2. Поўны драматызму — напружанасці, духоўных пакут, складанасці чаго-н.

Я адразу адчуў давер і сімпатыю да яго і шчыра пачаў расказваць сваю драматычную біяграфію. С. Грахоўскі.

3. Разлічаны на эфект, напышлівы; ненатуральны.

Жывы! — стукнуў ён кулаком у грудзі.— Без драматычнай дэкламацыі я магу сёння паабедаць? М. Ваданосаў.

4. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру (пра голас спевака). Драматычны тэнар.

ДРАМЛІВЫ // ДРЫМОТНЫ // ДРЫМУЧЫ

Драмлівы. Схільны да дрымоты; паўсонны, санлівы.

На іх [стагах], асветленых надвячоркавым сонцам, закалыханыя цеплынёй, сям-там драмліва стаялі буслы. А. Ліс.

Дрымотны. Агорнуты дрымотай; паўсонны, санлівы.

Доўга прыслухоўваўся чалавек да тонкага срэбранага звону і ўсё не мог уцяміць, ці наяве ён чуе яго, ці ў дрымотным сне далятаюць да яго меладычныя гукі. М. Лынькоў.

Дрымўчы. Стары, непраходны, густы (пра лес).

Рэха перакочвалася па дрымучым лесе з краю ў край. П. Пестрак.

ДРАПЕЖНІЦКІ // ДРАПЕЖНЫ

Драпёжніцкі. 1. Які мае адносіны да драпежных жывёл.

Драпежніцкія звычкі ваўкоў.

2. Накіраваны на захоп, аграбленне каго-чаго-н.

У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ен практык, увішны ў рабоце, не меў ніколі драпежніцкай хцівасці. К. Чорны.

3. Заснаваны на асабістай выгадзе; негаспадарлівы, шкодніцкі.

Танк выразна бачыць драпежніцкі нораў сістэмы, хоць і асуджанай, але дастаткова моцнай, каб праглынуць яшчэ не адну калонію. Р. Бярозкін.

Драпёжны. 1. Які корміцца іншымі жывёлінамі (пра звяроў, птушак і інш.).

Вадзіліся у гэтым лесе мядзведзі, ласі і нават такі драпежны звер, як рысь. М. Лупсякоў.

2. перан. Поўны імкнення да нажывы; прагны (пра чалавека).

Заўсёды сціплы і прыемны выраз дзедавага твару здаецна цяпер не проста злосным, а нават драпежным. Я. Брыль.

ДРАЎЛЯНЫ //ДРАЎНІННЫ //ДРАЎНЯНЫ //ДРЫВЯНЫ // //ДРЭВАВЫ

Драўляны. Зроблены з дрэва; дзеравянны.

На літую сталёвую матрыцу, якая ўжо мела неабходны малюнак-узор, Белавод накладваў ліст медзі або срэбра, прыціскаў ліст круглай свінцовай падушкаю і асцярожна, лёгка біў па ёй драўляным малатком. Л. Дайнека.

Няправільна. Ен сам расказваў у класе, што вы яму зрабілі ў прыбудоўцы лабараторыю, што вы яму прыносілі з фабрыкі драўляны (трэба: драўнінны) вугаль і саляную кіслату для вопытаў. Полымя.

Драўнінны. Атрыманы з дрэва, з драўніны.

Драўнінны вугаль. Драўнінны спірт.

Драўняны. Які мае адносіны да драўніны.

Драўняныя валокны.

Дрывяны. Які мае адносіны да дроў.

Дрывяны попел. || Прызначаны для дроў. На дрывяных складах выстройваліся доўгімі штабелямі кубаметры нарыхтаваных дроў. У. Мехаў.

Дрэвавы. Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам.

Дрэвавыя пароды. Дрэвавыя расліны.

ДРОБАВЫ // ДРОБНЫ // ДРОБЯЗНЫ

Дробавы. Які складаецца з дробаў — частак адзінкі.

Дробы і змешаныя лікі называюцца дробавымі лікамі, у адрозненне ад цэлых лікаў, складзеных з цэлых адзінак. Алгебра.

Дрббны. 1. Невялікі па памерах, велічыні ці кошту; маларослы.

Каб паправіць свае справы, ён за пазычаныя грошы стаў перакупшчыкам дробнай жывёлы. К. Чорны.

2. Які складаецца з маленькіх аднародных часцінак.

Церушыць дробны цёплы дожджык. В. Вольскі.

3. Эканамічна слабы; з малымі матэрыяльнымі магчымасцямі.

Яшчэ праз два гады [Лагіза] заарандаваў дробны фальварак і на гэтым прагарэў. КЧорны.

4. Які займае невысокае грамадскае эбо службовае становішча.

У Беларусі з яе спецыфічнымі ўмовамі ролю разначынцаў выконвалі дзеці дробнай шляхты. /. Навуменка.

5. Нязначны; неістотны.

Касцюк яшчэ не вярнуўся ў кабінет, на хаду вырашаў дробныя пытанні, з якімі да яго падыходзілі. А. Жук.

6. перан. Пазбаўлены ўнутранай значнасці; нікчэмны, нізкі.

Хто ўваходзіць у дачыненні з дробнымі людзьмі, сам не з буйных або неўзабаве здрабнее сэрцам. М. Лужанін.

Дрббязны. 1. Нязначны, неістотны; дробны (у 5 знач.).

Нарады ў канторы выпісваліся на дробязныя работы, на якіх і спіны не наломіш, але і зарабіць не заробіш. Я. Ермаловіч.

2. Які надае занадта вялікае значэнне дробязям, неістотнаму, нязначнаму.

Недарэчнай будзе дробязная матчына апека, айчым не адважыцца ўжо, як хлапчуку, рабіць заўвагі. У. Карпаў.

ДРЭЙФАВАЦЬ // ДРЭЙФІЦЬ

Дрэйфаваць. Адхіляцца ад узятага курсу (або рухацца) пад уздзеяннем ветру, цячэння вады.

Карабель астаўся без кіравання і, ахоплены полымем, пачаў дрэйфаваць да берага. Эстафета пакаленняў.

Дрэйфіць. Разм. Адступаць перад цяжкасцямі, небяспекай; баяцца.

I страшнавата робіцца, як успомню... Але ў баі не дрэйфіў, трымаўся... Потым паспакайнеў, паступова абвыкся. I. Мележ.

ДРЭЎКА //ДРЭЎЦА

Дрэўка. Доўгая круглая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.

Крочылі сцяганосцы, высока ўзняўшы на дрэўках палотнішчы сцягоў з надпісамі рабочых арганізацый горада. П. Пестрак.

Дрэўца. Невялічкае (звычайна маладое) дрэва.

Стаялі яны [будынкі] не ўпрытык, а аддзеленыя адзін ад аднаго прагаламі, засаджанымі маладымі дрэўцамі. Т. Хадкевіч.

ДУБЕЦЬ // ДУБІЦЬ

Дубёць. Мерзнуць, калець; цвярдзець, лубянець ад холаду.

Колькі ні мёрз, колькі ні дубеў у мокрай адзежы на лютым марозе, ні правальваўся ў лапцях на тоненькую парцяначку ў заледзянелыя лужыны, ніякая хвароба не брала. С. Грахоўскі.

Дуб’іць. што. Апрацоўваць шкуры вымочваннем у спецыяльных растворах; падвяргаць дубленню.

Міхась папрасіў Леаніда, каб той напісаў, якія матэрыялы спатрэбяцца для чучала і якім спосабам выдубіць заячую шкурку. М. Аўрамчык.

ДУБАЛЬТ // ДУБЛЕТ // ДУПЛЕТ // ДУБЛІКАТ // ДУБЛЬ

Дўбальт. Абл. Зроблены з дзвюх аднародных ці падобных частак; падвойны.

Каб, не дай божа, з крамай што не здарылася, гаспадар закрываў дзверы жалезнымі дубальтамі, а вокны — жалезнымі аканіцамі. М. Лобан.

Дублёт. 1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў; другі экземпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, бібліятэцы і г. д.

У помніках трапляюцца некаторыя польскія словы, якія з’яўляюцца лексічнымі дублетамі адпаведных беларускіх слоў і на першых парах ужываліся паралельна з імі. А. Жураўскі.

2. Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы; дуплет (у 2 знач.).

Стрэл з двухстволкі дублетам.

Дуплёт. 1. У більярднай гульні: удар шаром у другі шар, які стукнуўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.

3 усіх бакоў падыходзіў ён да гэтага шара, прыглядаўся, прымерваўся кіем і, нарэшце, прыгожым дуплетам паслаў яго ў лузу. ЛіМ.

2. Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы; дублет (у 2 знач.).

Недзе пекануў стрэл. Глуха, далекавата. I яшчэ два — дуплетам. У тым жа месцы. В. Карамазаў.

Дублікат. Другі экземпляр якога-н. дакумента, які мае аднолькавую юрыдычную сілу з арыгіналам.

Я прыйшла прасіць вас, каб выдалі дублікат ці новую даведку на атрыманне пашпарта. /. Грамовіч.

Дубль. Разм. 1. Другая, дубліруючая каманда спартыўнага калектыву, якая служыць рэзервам для асноўнай каманды.

Дубль футбалістаў лепшай каманды ўкамплектаваны няблага.

2. Адзін з дублетных кадраў пры кіназдымцы.

Пры здымцы найбольш адказных кадраў фільма амаль заўсёды рабілі і дубль.

ДУБІЛЬНЫ // ДУБЛЕНЫ

Дубільны. Які мае адносіны да дублення — апрацоўкі шкур вымочваннем у спецыяльных растворах.

Цемра востра, па-начному пахнула грыбамі, вільготнай лісто-

тай, моцным дубільным духам дубовых хмызоў і трошкі душным, лазенным водарам бяроз. У. Караткевіч.

Дублёны. Выраблены дубленнем; зроблены са шкур, апрацаваных дубленнем.

Ен быў у добрым дублёным кажусе, і мароз, здаецца, адскокваў ад яго. Маладосць.

ДУЖАЦЬ II ДУЖЭЦЬ / ДУЖАЦЬ

Дўжаць. каго-што. Разм. Асільваць, перамагаць каго-што.

У васемнаццаць гадоў не сустракаў [Адам] па сіле роўнага, усіх дужаў — і аднагодкаў і старэйшых. А. Чарнышэвіч.

Дужэць. Разм. Станавіцца дужэйшым, набірацца сіл; мацнець, узмацняцца.

Ен рос, дужэў, набываў сілы, каб у пэўны час цвёрдай нагой ступіць на сваю дарогу. Э. Самуйлёнак.

Дужаць. Разм. Тое, што і д у ж э ц ь.

Гул набліжаецца, дужае, аж угінаецца зямля. Д. Колас.

ДУРАСЛІВЫ // ДУРМАНЛІВЫ

Дураслівы. Схільны да свавольства, дураслівасці; гарэзлівы, дуроны.

Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі,— вось якая была Кублікавых Аўгіння. Я. Колас.

Дурманлівы. Які дурманіць, ап’яняе.

Для нас, маладых, засталіся ў лугах яе несабраныя краскі, і белай чаромхі дурманлівы пах, і сонца гарачыя ласкі. Н. Гілевіч.

ДУРНЕЦЬ // ДУРЫЦЦА // ДУРЫЦЬ //ДУРЭЦЬ

Дурнёць. Разм. Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным; проціл. разумнець.

А стары ўжо, бач, дурнее, як за семдзесят залез. ЯКолас.

Дурыцца. Разм. Дурэць, сваволіць; блазнаваць.

Пакінь дурыцца, Андрэй,— стаў строгім Пятро.— He люблю такіх фокусаў. У. Шахавец.

Дурыць. Разм. 1. каго-што. Уводзіць у зман, разлічваючы на даверлівасць.

Сінонімы: марочыць, маніць.

Пакуль пляскалася ў кузні жалеза, цыганкі дурылі вясковых жанчын і забіралі апошнія яйкі. /. Чыгрынаў.

2. Рабіць недарэчныя ўчынкі.

He дуры, хлопец, паслухай бацькоў і ўсё будзе добра.

Дурэць. 1. Забаўляцца, сваволіць, гарэзаваць.

Мурзік дурэе ад радасці, бегае вакол мяне, ружовы язык ледзь не па зямлі валочыцца. П. Місько.

2. Разм. Прыходзіць у стан адурэння; ачмурацца.

Дурэць ад моцных пахаў кветак.

ДУХАТА/ДУХМЕНЬ // ДУХМЯНАСЦЬ

Духата. Гарачае душнае надвор’е; душнае паветра.

Духата і пыл гарадскіх вуліц гналі людзей у поле, да мора, на чыстае паветра. Ц. Гартны.

Духмёнь. Разм. Тое, што і духата.

Ад сонечнага ўгрэву ў палатках густая духмень. М. Лынькоў.

Духмянасць. Прыемны пах, водар.

Паветра цякло шырокімі струменямі: то цёплае, напоенае пахам смалы і духмянасцю траў, то вільготнае. /. Шамякін.

/ДУХАВІТЫ // ДУХАВЫ // ДУХМЯНЫ // ДУХОЎНЫ // // ДУШЭЎНЫ // ДУШАВЫ // ДУШНЫ

Духавіты. Разм. Тое, што і духмяны.

У мяне за плячыма рэчавы салдацкі мяшок, а ў ім для бабулі два брусочкі духавітага мыла, якія былі выдадзены мне для ўмывання. I. Сяркоў.

Духавы. Які дзейнічае праз удзіманне паветра (пра музычныя інструменты); які складаецца з духавых інструментаў.

3 парку даляталі гукі духавога аркестра, а над возерам разлягалася чароўная песня. М. Ваданосаў.

Духмяны. 3 прыемным моцным пахам; пахучы.

I дуб-крапак і куст малы стаяць у мудрым задуменні. А сосны сочаць і струменяць густы, духмяны пах смалы. ЯКолас.

Духбўны. 1. Звязаны з унутраным станам, псіхічнымі здольнасцямі чалавека, яго свядомасцю; душэўны (у 1 знач.).

Сапраўды-такі здараюцца духоўныя перавароты ў маладых людзей, здаецца часам, што перайначваецца ў чалавека натура. К. Чорны.

2. Звязаны з рэлігіяй, царквой.

Няхай злуе айцец духоўны, няхай суліць мне пекла ён,— люблю я больш, як звон царкоўны, скаварады аб прыпек звон. ЯКолас.

Душэўны. 1. Звязаны з унутраным, псіхічным станам чалавека; духоўны (у 1 знач.).

Ядвіся, добра разумеючы сумленнасць і душэўную чысціню Лабановіча, як бы баіцца раскрыць перад ім сваю душу. Р. Шкраба.

2. Шчыры, адкрыты, сардэчны; чулы, спагадлівы.

Адразу завязалася душэўная размова, у якой усё было адкрыта і зразумела. М. Ваданосаў.

Душавы. Які мае адносіны да душа.

У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сцянныя шафы. С. Грахоўскі.

Дўшны. Гарачы, насычаны выпарэннямі; з цяжкім паветрам.

I калоссі мнагазначна хіляць, гнуць галовы, нібы іх чым устрывожыў душны дзень ліпнёвы. Я. Колас.

ДЫВІЗІЕН //ДЫВІЗІЯ

Дывізіён. Вайсковае падраздзяленне ракетных войск і артылерыі; атрад ваенных караблёў аднаго класа.

На паўночным схіле вялікага пагорка, добра замаскіраваныя на ўскрайку невялічкага і негустога лесу, схаваліся батарэі дывізіёна. У. Дамашэвіч.

Дывізія. Буйная вайсковая часць з некалькіх палкоў.

Ен прыехаў у дывізію са штаба арміі, калі палкі ўжо ледзь стрымлівалі націск танкавай групы праціўніка. /. Чыгрынаў.

ДЫМЛIВЫ / ДЫМНЫ II ДЫМЧАСТЫ / ДЫМЧАТЫ

Дымлівы. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму; ахутаны дымкай.

Адкінуў агарак дымлівы, нагой прытаптаў. М. Калачынскі.

Дымны. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму; з дыму.

Капцілак у вёсках не стала, не стала і дымнай лучыны. М. Машара.

Дымчасты. Тое, што і д ы м ч а т ы.

Дымчастая сурвэтачка пакрывала абажур настольнай лямпы. Т. Хадкевіч.

Дымчаты. Шараваты, колерам падобны на дым; попельнашэры.

У прасторнай машыне з дымчатым шклом і кандыцыянерам ехалі праз увесь Токіо. А. Дзялендзік.

ДЫПЛАМАТ // ДЫПЛАМАНТ // ДЫПЛОМНІК

Дыпламат. 1. Службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін з замежнымі краінамі.

Нашым дыпламатам трэба было прыкласці нямала сіл, энергіі і вытрымкі, каб паказаць міжнародныя падзеі ў іх сапраўдным святле. I. Новікаў.

2. перан. Чалавек, які тонка і ўмела дзейнічае ў адносінах з іншымі.

Пракоп, як і кожны селянін, крыху дыпламат. Я. Колас.

Дыпламант. 1. Пераможца конкурсу, узнагароджаны дыпломам.

Хор створаны васемнаццаць гадоў назад. Ен не аднойчы з’яўляўся дыпламантам абласных конкурсаў харавых калектываў. ЛіМ.

2. Устар. Тое, што і д ы п л о м н і к.

Я студэнт Ленінградскага архітэктурнага. Дыпламант. Гэта мой дыпломны праект. /. Шамякін.

Дыплбмнік. Студэнт, які працуе над дыпломнай работай.

Ты ўжо не Павел, не дыпломнік, а Павел Мікалаевіч, настаўнік, будзь крыху болей салідны. Г. Далідовіч.

дыскант/дысконт

Дыскант. Высокі хлапечы голас.

Пераклікаюцца гудкі паравозаў, нібы жывыя людзі, то басам, то тэнарам, то дыскантам... П. Броўка.

Дысконт. Купля банкам вэксаля або іншага пазыковага абавязацельства да заканчэння іх тэрміну; працэнт, які ўтрымліваецца пры гэтым.

Вучыцца на курсах было нялёгка. Асабліва мучылі нас шматлікія дэбеты, крэдыты, сальда, дысконты і іншыя бухгалтарскія прамудрасці. ЛіМ.

ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ // ДЫСКРЭДЫТАЦЫЯ

Дыскрымінацыя. Абмежаванне ў правах, нераўнапраўнае становішча.

У нас не могуць развівацца актыўныя эканамічныя адносіны з тымі дзяржавамі, кіруючыя колы якіх праводзяць агрэсіўную палітыку, палітыку дыктату і дыскрымінацыі. КМазураў.

Дыскрэдытацыя. Падрыў давер’я да каго-чаго-н., прыніжэнне чыйго-н. аўтарытэту, значэння.

Дыскрэдытацыя ідэі. Дыскрэдытацыя асобы.

ДЫСТЫЛЯВАНЫ // ДЫСТЫЛЯЦЫЙНЫ

Дыстыляваны. Ачышчаны перагонкай.

Праз два дні я ўжо стаяў на беразе Анежскага возера. Ля прыбярэжных валуноў гайдалася вада — ужо не тая рудая, што ў лесе, а чысцюткая, пра якую ў даведніках пішуць, што яна ў два разы чысцейшая за дыстыляваную. В. Карамазаў.

Дыстыляцыйны. Які мае адносіны да дыстыляцыі — ачышчэння перагонкай.

Дыстыляцыйны апарат.

ДЫСЦЫПЛІНАВАНЫ // ДЫСЦЫПЛІНАРНЫ

Дысцыплінаваны. Прывучаны да захавання дысцыпліны, парадку; арганізаваны, вытрыманы.

Вартавы быў самым звычайным салдатам, дысцыплінаваным, вытрыманыін. М. Лынькоў.

Дысцыплінарны. Які мае адносіны да дысцыпліны; звязаны з парушэннем дысцыпліны.

Я лічыў, што нашых хлопцаў .. не трэба падганяць у вучобе, што да іх непатрэбны нейкія дысцыплінарныя меры. /. Мележ.

дыэтны / дыэтычны //дыэтэтычны

Дыэтны. Тое, што і дыэтычны.

Дыэтнае харчаванне. Дыэтны рацыён.

Дыэтычны. Які мае адносіны да дыэты.

Дыэтычныя прадукты. Дыэтычная сталовая.

Дыэтэтычны. Які мае адносіны да дыэтэтыкі — навукі аб рацыянальным харчаванні.

Дыэтэтычныя патрабаванні. Дыэтэтычная праблема.

ДЫЯГАНАЛЕВЫ // ДЫЯГАНАЛЬНЫ

Дыяганалевы. Зроблены з тканіны дыяганалю.

Ен узначальваў цяпёр раённую кантору сувязі, насіў шапку з какардай, форменны дыяганалевы касцюм і бліскучыя хромавыя боты. /. Навуменка.

Дыяганальны. Які мае адносіны да дыяганалі — прамой лініі, якая злучае вяршыні двух несумежных вуглоў многавугольніка, дзвюх вяршынь шматгранніка.

Плоскасць, праведзеная праз якія-небудзь канты, не прылеглыя да адной бакавой грані прызмы, называецца дыяганальнай плоскасцю. Геаметрыя.

ДЫЯЛЕКТ // ДЫЯЛЕКТЫЗМ

Дыялёкт. Гаворка, пашыраная на пэўнай тэрыторыі; мясцовая разнавіднасць мовы.

А старая гаварыла, усплёскваючы рукамі, і гучаў, пераліваўся, звінеў у яе вуснах пявучы палескі дыялект. У. Караткевіч.

Няправільна. Сакавітыя літаратурныя словы мяжуюцца

з гутарковымі, народнымі. Многа дыялектаў (трэба: дыялектызмаў), бытавой лексікі. ЛіМ.

Дыялектызм. Слова або моўны зварот якога-н. дыялекту ў літаратурным творы.

к. Чорны перасцерагаў пісьменнікаў ад празмернага захаплення дыялектызмамі і жаргонамі, якія засмечваюць мову твора. /. Кудраўцаў.

ДЫЯЛ ЕКТАЛАГІЧ НЫ //ДЫЯЛЕКТНЫ //ДЫЯЛ ЕКТЫЧ НЫ

Дыялекталагічны. Які мае адносіны да дыялекталогіі.

Я. Ф. Карскі падаў і абгрунтаваў ідэю стварэння беларускага дыялекталагічнага атласа. Беларуская дыялекталогія.

Дыялёктны. Які мае адносіны да дыялекту.

Дыялектныя асаблівасці ствараюць цяжкасці пры перакладзе твораў пісьменніка. Полымя.

Дыялектычны. Які мае адносіны да дыялектыкі; заснаваны на дыялектыцы.

Дыялектычны метад. Дыялектычная філасофія.

Няправільна. Колькасная перавага коласаўскага слоўніка [перад «Слоўнікам мовы Пушкіна»] тлумачыцца тым, што ў ім шмат слоў дыялектычных (трэба: дыялектных), мясцовых, абласных. /. Навуменка.

ДЭБЕТ Ц ДЭБІТ // ДЭБЮТ

Дэбет. Левая старонка прыходна-расходных кніг, куды заносяцца ўсе паступленні, а таксама даўгі і расходы па дадзенаму рахунку; п р о ц і л. крэдыт.

Тое, што Дудка паспеў запісаць за паўгода баявой дзейнасці, заняло дзве тоўстыя бухгалтарскія кнігі, разграфленыя па старонках на крэдыт і дэбет. /. Навуменк.а.

Дэбіт. Колькасць вадкасці (нафты, вады і пад.) або газу, якая даецца свідравінай за адзінку часу.

Штучную інтэнсіфікацыю здабычы трэба весці вельмі асцярожна, бо празмерна высокая закачка вады можа спачатку даць вялікі дэбіт паліва, а потым яго рэзка знізіць і сапсаваць. Р. Гарэцкі.

Дэбіот. 1. Першае выступленне артыста на сцэне.

Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». ЯРамановіч. || Першае публічнае выступленне ў якой-н. галіне дзейнасці. Хоць мае літаратурныя дэбюты на рускай мове былі досыць удалыя, я ўсё ж перайшоў на беларускую мову. 3. Бядуля.

2. Пачатак шахматнай ці шашачнай партыі; першыя хады.

3 самага пачатку гульні, яшчэ ў дэбюце, грасмайстар захапіў ініцыятыву і захаваў яе да канца партыі. Звязда.

ДЭБІТОР // ДЭБЮТАНТ

Дэбітбр. Даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы.

Адны плацілі акуратна, другія цягнулі бог ведае колькі, і мы ніяк не маглі збавіцца ад даўжнікоў, ці як у нас казалі, дэбітораў. ЯСкрыган.

Дэбютант. Той, хто дэбютуе, упершыню выступае на сцэне.

Пад пільным позіркам касіра-чыгуначніка я адчуваў сябе, як артыст-дэбютант на сцэне. С. Анісаў.

ДЭГЕНЕРАТЫЎНАСЦЬ // ДЭГЕНЕРАЦЫЯ

Дэгенератыўнасць. Наяўнасць прымет выраджэння, дэгенерацыі.

3 першага ж погляду нельга было не заўважыць, што чалавек гэты з яўна выражанай дэгенератыўнасцю.

Дэгенерацыя. Пагаршэнне біялагічных і псіхічных прымет арганізма.

С і н о н і м: выраджэнне.

Паняцце агульнай і частковай дэгенерацыі ўведзена акадэмікам A. М. Северцавым. БелСЭ.

ДЭЗІНСЕКЦЫЯ //ДЭЗІНФЕКЦЫЯ

Дэзінсёкцыя. Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі.

Дэзінсекцыю робяць супраць узбуджальнікаў і пераносчыкаў інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, свірнавых шкоднікаў і інш. БелСЭ.

Дэзінфёкцыя. Знішчэнне заразных мікробаў спецыяльнымі сродкамі.

Сінонім: абеззаражванне.

Удзень Сцяпан зрабіў агляд у яслях, праверыў усіх суседніх дзяцей, дапамог фельшарыцы зрабіць дэзінфекцыю і акуратна цераз тры гадзіны наведваў хворага. /. Шамякін.

/ ДЭКАДАНС // ДЭКАДЭНТ // ДЭКАДЭНЦТВА

Дэкаданс. Тое, што і дэкадэнцтва.

Сатырычныя вершы [Крапівы] былі накіраваны супраць тых, хто спрабаваў перанесці ў нашу паэзію прыёмы паэтыкі дэкадансу. Ю. Пшыркоў.

Дэкадэнт. Прадстаўнік, прыхільнік дэкадэнцтва.

Ацэнка Купалы і Коласа даецца Горкім у плане проціпастаўлення іх народна-дэмакратычнай паэзіі ўпадніцкай, антыграмадскай паэзіі дэкадэнтаў і сімвалістаў. В. Івашын.

Дэкадэнцтва. Упадніцкі кірунак у буржуазным мастацтве і літаратуры канца 19 і пачатку 20 ст., які характарызуецца крайнім індывідуалізмам, фармалізмам, пропаведдзю «чыстага мастацтва».

У рускай літаратуры плынь дэкадэнцтва найбольш праявілася ў пачатку 20 ст.

ДЭКАРАТЫЎНЫ // ДЭКАРАЦЫЙНЫ

Дзкаратыўны. 1. Які служыць для ўпрыгожвання; звязаны з афармленнем сцэны.

Дэкаратыўныя тканіны. Дэкаратыўнае афармленне.

2. перан. Разм. Ненатуральны, штучны; паказны.

Сіратліва, як бы яно не натуральнае, а зробленае, дэкаратыўнае, вісіць над сопкамі халоднае сонца. 1. Шамякін.

Дэкарацьійны. Які мае адносіны да дэкарацыі.

Дэкарацыйны склад.

ДЭКЛАМАТАРСКІ // ДЭКЛАМАЦЫЙНЫ

Дэкламатарскі. Які мае адносіны да дэкламатара.

Дэкламатарскія здольнасці.

Дэкламацыйны. Які мае адносіны да дэкламацыі.

Андрэй таксама спяваў у хоры, удзельнічаў у дэкламацыйным гуртку. М. Хведаровіч.

ДЭМАБІЛІЗАВАНЫ // ДЭМАБІЛІЗАЦЫЙНЫ

Дэмабілізаваны. у знач. наз. Звольнены з арміі па дэмабілізацыі.

У Гомелі што ні дзень, што ні гадзіна — радасць: вяртаюцца дахаты дэмабілізаваныя. А. Пальчэўскі.

Дэмабілізацыйны. 1. Звязаны з правядзеннем дэмабілізацыі.

У штабе батальёна ўсе былі заняты новымі, прыемнымі клопатамі — дэмабілізацыйнымі. Звязда.

2. перан. Які характарызуецца паніжэннем актыўнасці, піль насці, спадам энергіі.

Дэмабілізацыйны настрой.

ДЭМАНСТРАТЫЎНЫ // ДЭМАНСТРАЦЫ Й НЫ

Дэманстратыўны. I. Задзірлівы, знарок падкрэслены; дэманстрацыйны (у 3 знач.).

Дэманстратыўны адказ. Дэманстратыўныя паводзіны.

2. Звязаны з дэманстрацыяй — ваеннай аперацыяй, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

Адна рота трэцяга батальёна, якім камандаваў старшы лейтэнант Гусеў, агнём і дэманстратыўнымі дзеяннямі скавала праціўніка з фронту, а тым часам астатнія дзве абышлі з флангаў і ўдарылі ў тыл. А. Капусцін.

Дэманстрацыйны. 1. Які мае адносіны да дэманстрацыі — масавага шэсця.

Дэманстрацыйная калона. Дэманстрацыйныя лозунгі, закл ікі.

2. Заснаваны на паказе, дэманстрацыі — наглядным азнаямленні з чым-н., публічным паказе чаго-н.

Дэманстрацыйная зала. Дэманстрацыйная ўстаноўка.

3. Задзірлівы, знарок падкрэслены; дэманстратыўны (у 1 знач.).

Дэманстрацыйныя паводзіны. Дэманстрацыйная абыякавасць.

ДЭФЕКТНЫ // ДЭФЕКТЫЎНЫ

Дэфёктны. Пашкоджаны, сапсаваны; з дэфектам.

Значна палепшылася паліграфічнае афармленне друкаванай прадукцыі, знізілася колькасць дэфектных экземпляраў кніг, якія паступаюць у гандлёвую сетку. Звязда.

Дэфектыўны. Ненармальны; з фізічнымі або псіхічнымі недахопамі.

Было модна насіць міні-спадніцы — і асобы жаночага полу, як на нейкіх дэфектыўных людзей, пазіралі на тых, хто хадзіў у доўгай спадніцы. ЛіМ.

Е, Ё

ЕВАНГЕЛІЧНЫ // ЕВАНГЕЛЬСКІ

Евангелічны. Які апіраецца на евангелле, зыходзіць з яго.

Евангелічная секта. Евангелічная абшчына.

Евангельскі. Які мае адносіны да евангелля, заснаваны на ім.

3-за боязі, што гэтая нянавісць магла б прывесці да злачынства, за якое была б «вышка», ён і пацягнуўся да бога, да евангельскіх запаветаў, да вучэння Ісуса Хрыста. I. Шамякін.

ЕДКІ // ЯДКІ

Ёдкі. 1. Які раз’ядае, разбурае што-н. хімічна; які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.

Абапал дарогі дагаралі хаты, і ўдушлівы едкі смурод пажарышчаў раздзіраў грудзі. В. Быкаў.

2. перан.. З’едлівы, калючы.

I смех там быў, былі і жарты, і кпіны едкія, і злосць. ЯКолас.

Ядкі. Разм. Які са смакам есца, ахвотна паядаецца; смачны, пажыўны.

Атава там ужо адрастаць пачала, а трава ядкая, спажыўная. Я. Колас.

ЕДНАСЦЬ //ЯДНАННЕ

Ёднасць. Адзінства; агульнасць, супольнасць; суцэльнасць, непадзельнасць.

Вялічка — ціхі, ураўнаважаны, засяроджаны ў самім сабе, моцны разуменнем сваёй праваты, сваёй еднасцю з роднай зямлёй. Полымя.

Яднанне. Цесная сувязь; адзінства; згуртаванасць.

Вялікая Айчынная вайна, узнятая нямецкімі фашыстамі, навочна паказала нам, што ў нашай дружбе, у яднанні славянскіх народаў — наша непераможная сіла. ЯК,олас.

ЕДЗІСТЫ // ЕДНЫ

Едзісты. Які ўтрымлівае ў сабе ёд.

А ты ляжыш на пляжы і поўнымі грудзьмі ўдыхаеш ёдзістасалёны пах водарасцей, выкінутых на бераг марскім прыбоем. М. Чавускі.

Ёдны. Які мае адносіны да ёду.

Ен у спіртавым растворы пад назвай ёдная настойка прымяняецца ў медыцыне як добры абеззаражваючы сродак. Хімія.

ЕЛКА // ЕЛКА // ЯЛІНА

Елка. Вечназялёнае хваёвае дрэва з конусападобнай кронай.

Тут верх асіны круглалісты сплятаўся з хвоямі, з дубамі, а елкі хмурымі крыжамі высока ў небе выдзялялісь, таемна з хвоямі шапталісь. ЯКолас.

Ёлка. 1. тое, што і елка.

Башлыкі адзелі ёлкі з снегу і стаяць сплючы. П. Панчанка.

2. Елка, ссечаная і ўпрыгожаная к Новаму году. Весяліцца каля ёлкі дзетвара шчаслівая. Н. Гілевіч. Яліна. Высокая елка.

Старыя хвоі і яліны, высока кінуўшы галіны, глядзелі хораша, любоўна. Я. Колас.

ЁЛАЧНЫ // яловы // ядлоўцавы

Елачны. Які мае адносіны да навагодняй ёлкі.

Колькі гоману, радасці, вясёлай мітусні! I ў кожнага ў вачах гараць, пераліваюцца ёлачныя агні. М. Лынькоў.

Яловы. 1. Які мае адносіны да елкі (яліны).

I такая цішыня стаяла ў лесе, што, здавалася, чуваць было, як шарахцяць на яловых лапках сняжынкі. М. Лынькоў.

2. Зроблены з елкі (яліны).

На даху толькі што паставілі сухія яловыя кроквы. С. Грахоўскі.

Ядлбўцавы. Які мае адносіны да ядлоўцу.

Мінку і Янку я знайшоў на тым самым умоўленым месцы. Толькі добра ведаючы, можна было папасці на яго паміж густых ядлоўцавых кустоў. П. Броўка.

емісты // емкі

Ёмісты. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н.

С і н о н і м: умяшчальны.

У вялікай, ёмістай карзіне ён носіць цётцы соль, газу, брускі зеленаватага мыла. /. Навуменк.а.

Ёмкі. 1. Якім добра і прыемна карыстацца.

С і н о н і м: зручны.

Адзін з валуноў нагадвае шыракагрудага скакуна, які праваліўся нагамі ў зямлю, і я саджуся на яго, нібыта ў ёмкае сядло. В. Карамазаў.

2. Зграбны, спрытны.

С і н о н і м: лоўкі.

А пуга дужа ж ужо ёмкая была... Я. Сіпакоў.

ж

ЖАДЗЁН // ЖАДЛІВЫ // ЖАДНЫ

Жадзён. чаму. Разм. Які церпіць нястачу ў самым неабходным; ахвочы да чаго-н.

У тыя дні былі жадны скарынцы чэрствай хлеба. П. Глебка.

Жадлівы. Разм. Зайздросны; прагны.

Жадлівы чалавек.

Жадны. Абл. Ніякі, ніводны.

Наблізіўшыся, ён заўважыў над страхою шары слупок дыму і адчуў, як пацягнула раптам зайсці ў тую хату. Проста так без жаднай патрэбы. X. Лялько.

ЖАЛАСЛІВЫ // ЖАЛАСНЫ / ЖАЛЛІВЫ // ЖАЛОБНЫ

Жаласлівы. Схільны да жаласці, спачування; жаласны (у 2 знач ).

С і н о н і м ы: спагадлівы, чуллівы.

На іх тварах была напісана жаласлівая спагада. /. Навуменка.

Жаласны. 1. Які выклікае жаласць, спачуванне.

С і н о н і м ы: журботны, сумны.

Ветру не было, а дрот бесперапынку гуў прыемным звонам, ціхім, аднатонным і жаласным. ЯКолас.

2. Схільны да жаласці, спачування; жаласлівы.

С і н о н і м ы: спагадлівы, чуллівы.

Вочы старой пацяплелі, і ўсе рысы яе твару расплыліся ў жаласную ўсмешку. М. Лынькоў.

Жаллівы. Разм. Тое, што і жаласлівы; жаласны (у 2 знач.).

Пачынаў Алёша часцей за ўсё з песень, і песні любіў найбольш сумныя, жаллівыя. /. Мележ.

Жалббны. 1. Які мае адносіны да жалобы, смутку.

Сцяг схіліўся чырвоны з жалобнай каймой. А. Куляшоў.

2. Сумны, тужлівы, журботны.

Стаю я маўкліва і чую, як бура жалобную песню заводзіць. М. Чарот.

ЖАЛЕЗІСТЫ // ЖАЛЕЗНЫ

Жалёзісты. Які ўтрымлівае ў сабе жалеза, багаты жалезам.

У глыбокіх пластах воды нярэдка бываюць засоленымі, жалезістымі або жорсткімі (насычанымі вапнаю). Геаграфія БССР.

Жалёзны. 1. Зроблены з жалеза; металічны.

Пасярэдзіне вагона стаяла жалезная печка, і ад яе ва ўсе бакі разыходзілася няпло. М. Лобан.

2. Які ўтрымлівае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам; жалезісты.

Жалезная руда. Жалезны калчадан.

3. перан. Моцны, дужы.

I не паспеў Сяргей зрабіць і аднаго руху, як на яго ззаду навалілася нейчае, як дуб, крэпкае цела, і жалезныя рукі, як абцугі, здушылі плечы і рукі. Я. Колас.

4. перан. Неадступны, паслядоўны; цвёрды, стойкі.

Гушчык гаварыў да таго павольна, што складалася ўражанне, нібы ён выціскае слова. Але ў яго была жалезная логіка. I. Гурскі.

ЖАЛОБА // ЖАЛЬБА

Жалоба. 1. Смутак па памершым або ў сувязі з народным горам, бедствам.

Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, а з Зоськай такое няшчасце прылучылася... ЯК,упала.

2. Чорнае адзенне, павязка як сімвал смутку.

Чырвоны і чорны колеры — колер рэвалюцыі і колер жалобы ў гонар яе ахвяр. Л. Арабей.

Жальба. Смутак, туга, бедаванне.

Смутак жнеек тых апране, разагнуцца і стаяць, як Сымон на дудцы стане жальбу сэрца выяўляць. ЯКолас.

ЖАМЧУЖНІЦА // ЖАМЧУЖЫНА

Жамчўжніца. Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг.

Марская жамчужніца здабываецца ў цёплых водах, каля берагоў Чырвонага мора, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Заалогія.

Жамчўжына. 1. Асобнае зерне жэмчуга; упрыгожанне з яго.

Прагныя вочы гасцей міжволі спыняліся на цудоўнай жамчужыне, якая вісела на грудзях у гэтай жанчыны. М. Яфімава.

2. перан.. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне чаго-н.

Яшчэ шырэйшая гама пачуццяў у вершы «Хлопчык і лётчык», сапраўднай жамчужыне нашай паэзіі. /. Навуменка.

ЖАНОЦКі // ЖАНОЧЫ

Жаноцкі. Характэрны для жанчыны; пяшчотны, ласкавы, прывабны.

Жанчына з твару не была прыгожая, але ва ўсёй ёй была тая жаноцкая дужасць, якая робіць жанчыну прывабнай. /. Чыгрынаў.

Жанбчы. Які мае адносіны да жанчыны; які належыць жанчыне; прызначаны для жанчын; п р о ц і л. мужчынскі.

Нічога няма прыгажэй за жаночы твар у прыцемку. У. Караткевіч.

ЖАРТАЎЛІВЫ // ЖАРТОЎНЫ

Жартаўлівы. 1. Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека).

На платформе мы сустрэлі Івана Дамінікавіча, вясёлага і, як заўсёды, жартаўлівага. М. Хведаровіч.

2. Які мае характар жарту; вясёлы, гарэзлівы.

Часам жартаўлівыя словы — самыя сур’ёзныя і самыя красамоўныя. /. Шамякін.

Жартоўны. Вясёлы, забаўны; які мае характар жарту.

Потым спявак выканаў жартоўную народную песню. П. Кавалёу.

ЖАЎЦЕЦЬ // ЖАЎЦІЦЬ

Жаўцёць. 1. Вылучацца сваім колерам, віднецца.

Бераг быў высокі, жаўцеў глінаю, зелянеў лазовымі кустамі. М. Лупсякоў.

2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер.

Злева ляжалі яшчэ зялёныя гароды, рана пачыналі жаўцень і асыпацца сады. В. Карамазаў.

Жаўціць. што. Рабіць што-н. жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер.

Кепска, аднак, рысаваць пры лямпе: святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя. ЯБрыль.

ЖНЕЙКА / ЖНЯЯ // ЖНЯЯРКА

Жнёйка. 1. Тое, што і ж н я я.

Спорна ўвіхаюцца жнейкі, кожная за сваім канцом. Але яшчэ і па снапу не нажалі. Р. Мурашка.

2. Тое, што і жняярка.

На двары, пад дашчатым навесам, у рад стаяць новенькія, толькі што прывезеныя жнейкі, касілкі, малацілкі. У. Краўчанка.

Жняя. Жанчына, што жне сярпом збожжа на полі.

Свайго поля было ў іх няшмат: для такой жняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. ЯБрыль.

Жняярка. Машына, што жне збожжа.

Камбайн сюды не дойдзе па каменнях, жняярка можа паламаць крылле аб карчы, што засталіся яшчэ тырчаць на полі, аж пакуль не згніюць. /. Пташнікаў.

жнівеньскі // жшўны

Жнівеньскі. Які бывае ў жніўні.

Ціхая, млявая, плыве месячная жнівеньская ноч над зямлёю, асветленай ззяннем Млечнага Шляху. С. Кухараў.

Жніўны. Які мае адносіны да жніва, звязаны з ім.

Асабліва ў часе жніва захаплялі мяне мелодыі жніўных песень, якія, здавалася, коцяцца і коцяцца з шумам спелых жытніх каласоў у чыстыя блакітныя далі. Я. Пушча.

ЖУЛІКАВАТЫ // ЖУЛЬНІЦКІ

Жулікаваты. Схільны да жульніцтва, ашуканства, махлярства; хітры.

Свайго жулікаватага шафёра Толіка Сухі інакш і не называў, як Свісцёлік. А. Жук.

Жўльніцкі. толькі з неадуш. наз. Характэрны для жуліка; заснаваны на жульніцтве.

Сінонім: махлярскі.

Жульніцкі прыём. Жульніцкая здзелка.

ЖУРАВІНАВЫ / ЖУРАВІННЫ // ЖУРАЎЛІНЫ

Журавінавы. Які мае адносіны да журавін; багаты журавінамі; прыгатаваны з журавін.

Пакуль мы былі ў школе, даглядаў і забаўляў яе дзед, Ганна Якаўлеўна прыносіла журавінавы і чаромушны кісялі, чытала і расказвала казкі, мерала тэмпературу і давала лекі. С. Грахоўскі.

Журавінны. Тое, што і журавінавы.

Поле ахутваў змрок. Толькі вузкая палоска журавіннай чырвані распаўзалася па небасхіле. С. Грахоўскі.

Жураўліны. Які мае адносіны да жураўля — вялікай балотнай птушкі.

У туманным полі трывожна крычалі гусі. Можа чулі ў высокім небе шэлест крылаў сваіх вольных родзічаў, трубную тугу жураўліных ключоў, што адплывалі ў вырай з таежных балацін і прырэчных плёсаў. С. Грахоўскі.

ЖУРНАЛІСЦКІ Ц ЖУРНАЛЬНЫ

Журналісцкі. Які мае адносіны да журналіста, журналістыкі.

Гістарычнае развіццё жанраў абумоўлена практычнымі задачамі, якія стаялі на розных этапах перад журналістыкай, і самім характарам журналісцкай дзейнасці. Б. Стральцоў.

Журнальны. Які мае адносіны да журнала.

Журнальныя запісы.

ЖЫВІНКА // Ж.ЫВІЦА

Жывінка. Тое, што надае каму-чаму-н. жывасць, прывабнаснь, своеасаблівасць.

Чалавек з жывінкай. Працаваць з жывінкай.

Жывіца. Празрыстая смала, што выцякае з хвойных дрэў пры іх пашкоджанні.

На смалістых суках свяціліся застылыя кроплі жывіцы. П. Кавалёў.

жыллевы // жылы

Жыллёвы. Які мае адносіны да жылля, звязаны з яго выкарыстаннем.

Жыллёвы: фонд, аддзел; жыллёвая: камісія, праблема; жыллёвыя: умовы, нормы і г. д.

Істотнай умовай уздыму народнага дабрабыту з’яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў працоўных. Звязда.

Жылы. Прызначаны, прыстасаваны для жылля людзей; населены.

Жылы: дом, будынак, масіў, раён; жылое намяшканне і г. д.

Відны былі з лесу і бліжэйшыя жылыя будынкі. А. Кулакоўскі.

ЖЫТНІК // ЖЫТНІЦА // жытняк

Жытнік. Абл. Хлеб з жытняй мукі.

Наўрад ці ёсць што на свеце смачнейшае за свежы жытнік! А. Савіцкі.

Жытніца. 1. Разм. Жытняя салома.

Волька па-мужчынску падхоплівала .. [віламі] жытніцу і кідала яе ў тарпу. А. Васілевіч.

2. перан. Хлебаробная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці.

Паўднёвыя вобласці заўсёды былі жытніцай усёй краіны.

Жытняк. Стэпавая кармавая расліна.

Зялёны жытняк, Малады жытняк.

3

ЗААХВОЧАНЫ //ЗААХВОЧВАЛЬНЫ

Заахвочаны. Такі, якому прывілі ахвоту, цягу да чаго-н.; прыахвочаны да чаго-н.; адзначаны, ухвалены.

А ён, заахвочаны ўвагаю, усё больш запальваўся. Л. Арабей.

5 С. М. Грабчыкаў 129

Заахвбчвальны. Прызначаны для заахвочвання.

Дзевяць кніг і альбомаў выдавецтва «Беларусь» адзначаны заахвочвальнымі дыпломамі конкурсу. ЛіМ.

ЗАБАВІЦЦА // ЗАБАЎЛЯЦЦА

Забавіцца. зак. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася; зацягнуць, прамарудзіць з чым-н.

Аляксей выцягнуў з-пад мокрай травы ў перадку яе чамадан і пакунак з пасцеллю, панёс у хату і забавіўся. С. Грахоўскі.

Забаўляцца. незак. Пацяшацца, праводзіць час у забавах, гульнях; гуляць з кім-чым-н.

Доўгімі гадзінамі я праседжваў у скверы каля агароджанае пляцоўкі, дзе ў пяску забаўляюцца дзеці. Д. Скрыган.

ЗАБАРАНАВАЦЬ // ЗАБАРАНІЦЬ

Забаранаваць. што. Апрацаваць глебу бараной.

С і н о н і м: заскародзіць.

Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. /. Навуменка.

Забараніць. што і з інф. He дазволіць што-н. рабіць.

Трэба забараніць вываз дэфіцытных тавараў на экспарт да таго часу, пакуль імі не будзе насычаны ўнутраны рынак. Звязда.

ЗАБАРОНЕНЫ // ЗАБАРОННЫ

Забаронены. На які накладзена забарона; які забаранілі.

С і н о н і м: недазволены.

На працягу больш двух стагоддзяў беларуская мова была забароненай у якасці дзяржаўнай і літаратурнай. Ю. Пшыркоў.

Забарбнны. Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону; якім забаронена карыстацца.

Забаронная зона. Забаронныя дарожныя знакі.

ЗАБЕСПЯЧЭННЕ //ЗАБЯСПЕЧАНАСЦЬ

Забеспячэнне. Грошы, матэрыяльныя сродкі для жыцця; тое, чым забяспечваюць каго-што-н.

Шаройка застаўся пры штабе намеснікам начальніка па забеспячэнню. /. Шамякін.

Забяспёчанасць. Ступень забеспячэння чым-н.; матэрыяльны дабрабыт.

С і н о н і м: дастатак.

У выразах твараў людзей адчуваўся супакой, супакой сытнасці і забяспечанасці. 3. Бядуля.

ЗАБУРЫЦЬ // ЗАБУРЭЦЬ

Забурыць. што. Разм. Пабурынь, паламаць; абваліць.

С і н о н і м: абрушыць.

Забурыць плот. Забурынь будан.

Забурэць. Разм. Пачаць бурэць, стань бурым; паказацца, вылучыцца сваім бурым колерам.

С і н о н і м: забурэнца.

Твар забурэў ад загару. Жыта забурэла.

ЗАБЫТЫ //ЗАБЫЎЧЫВЫ

Забыты. 1. Які не захаваўся ў памяці; пакінуты без увагі.

Ад снапа пахла паспелай збажыной — забыты за вайну і таму асабліва прыемны nax. А. Асіпенка.

2. Незнарок, па забыўчывасці пакінуты дзе-н.

На падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забыты, а можа наўмысля пакінуты тут. М. Зарэцкі.

Забьіўчывы. Які лёгка і хутка забывае.

Страчаў і я згаворчывых, ласкавых і забыўчывых. М. Лужанін.

ЗАВАБЛЕНЫ // ЗАВАБЛІВЫ / ЗАВАБНЫ

Заваблены. Захоплены, зачараваны хараством каго-чаго-н.

С і н о н і м: прываблены.

Усе турысты, якія ўпершыню ўбачылі Нарач, былі заваблены непаўторнай прыгаж'осню возера.

Заваблівы. Які заваблівае.

С і н о н і м: прывабны.

Заваблівыя вочы. Заваблівыя планы.

Завабны. Разм. Тое, што і заваблівы.

Завабная будучыня. Завабная прапанова.

/ ЗАВАЁВАНЫ // ЗАВАеУНІЦКІ II //ЗАВАЯВАЛЬНЫ // ЗАВАЯВАНЫ

Заваёваны. Тое, што і заваяваны.

Заваёваная свабода. Заваёваны аўтарытэт.

Заваёўніцкі. Звязаны з захопам чужых зямель.

С і н о н і м: захопніцкі.

Заваёўніцкія намеры. Заваёўніцкія паходы.

Заваявальны. Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем.

С і н о н і м: захопніцкі.

Заваявальныя войны.

Заваяваны. Пакораны, захоплены ўзброенай сілай; здабыты настойлівасцю, барацьбой.

С і н о н і м: заваёваны.

Заваяваныя землі. Заваяванае давер’е.

ЗАВАЛ // ЗАВАЛА // ЗАВАЛІНА

Завал. Штосьці скіданае, зваленае ў беспарадку; штучная перашкода з дрэў, бярвён і г. д.

Па ўсіх правілах былі выкапаны глыбокія акопы, пракладзены траншэі, зроблены завалы. Б. Сачанка.

Завала. 1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй, для перакрыцця.

Казлейка пачакаў, пакуль самы апошні дзік увойдзе ў пастку, і махнуў рукой. Княжыя асочнікі і палясоўшчыкі з грукатам апусцілі цяжкія завалы. Л. Дайнека.

2. перан. Лянівы чалавек.

С і н о н і м: лежабок.

Ну і народ, каб ён апрогся! Так запусціць зямлю нядбала? He гаспадар быў, а завала! — Антось стаіць, штось разважае. ЯКолас.

Заваліна. Абл. Прызба.

Хто на заваліну ўсеўся, хто проста апёрся на плот. В. Макарэвіч.

ЗАВІРУХА // ЗАВІРУШКА

Завірўха. 1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам С і н о н і м: завея.

Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. ЯКолас.

2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца.

Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. А. Марціновіч.

Завірўшка. Невялічкая пералётная птушка з шараватым апярэннем.

Месца для гнязда завірушка выбірае звычайна ў зарасніках, невысока над зямлёй.

ЗАВУЖАНЫ // ЗАВУЗКІ

Завўжаны. Зроблены вузей, чым трэба; звужаны.

Завужаны касцюм. Завужаны рукаў.

Завўзкі. Разм. Вузкаваты, вузейшы, чым трэба.

[Лёдзі] не падабалася плацце — завузкае, хоць і перашытае. У. Карпаў.

ЗАВУСЕНІЦА // ЗАВУШНІЦА

Завўсеніца. Востры выступ, шурпатасць, няроўнасць на паверхні чаго-н.

Разец нібы ступіўся і рабіў на дрэве завусеніцы. Так працаваць нельга. Так можна ўсё сапсаваць. /. Шамякін.

Завушніца. Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.

Андрушка пабліскваў вачыма то на пярсцёнак з бліскучым сінім каменьчыкам у Раісы на руцэ, то на завушніцу ў правым вуху. М. Лобан.

ЗАГАДКАВЫ // ЗАГАДНЫ

Загадкавы. Незразумелы, непазнаны, таямнічы.

Гэта былі ўжо не кусты і не дрэўцы, а загадкавыя белыя здані, ні на што не падобныя. А. Чарнылйэвіч.

Загадны. Які выражае загад.

У полі стрэлы сціхлі, чуліся толькі фырканне матораў, ляскат гусеніц ды загадныя воклічы. /. Мележ.

У граматыцы: загадны лад — катэгорыя дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю.

Загадны лад выражае пабуджэнне да выканання дзеяння. Граматыка беларускай мовы.

ЗАГАЛОВАЧНЫ // ЗАГАЛОЎНЫ

Загалбвачны. Які мае адносіны да загалоўка.

Загаловачны шрыфт.

Загалбўны. Які пішацца ў слове на пачатку тэксту, раздзела, абзаца; вялікі.

Загалоўная літара.

ЗАГАРТАВАНЫ / ЗАГАРТОВАНЫ // ЗАГАРТОВАЧНЫ

Загартаваны. 1. Такі, якому надалі большую цвёрдасць і моц награваннем да высокай тэмпературы, а затым хуткім ахаладжэннем.

Загартаваная сякера.

2. Стойкі, вынослівы, здольны пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы.

Загартаваны ў суровых умовах чалавек не збаіцца цяжчасцей.

Загартованы. Тое, што і загартаваны.

Загартованы ў кузні серп. Загартованы ў паходах юнак.

Загартовачны. Прызначаны для загартоўкі.

Загартовачны працэс. Загартовачны агрэгат.

ЗАГРУЖАНЫ // ЗАГРУЗАЧНЫ

Загрўжаны. 1. Запоўнены грузам; нагружаны.

Гарэў вялікі крыты пакгаўз, загружаны збожжам. М. Лынькоў.

2. перан. Разм. Забяспечаны работай на поўную сілу.

Бывае хвіліна загружанай, нібы век, што заўжды гістарычны. У Нядзведскі.

Загрўзачны. Які служыць, прызначаны для загрузкі.

Мадэль гэта мела недахоп у загрузачным бункеры. Беларусь.

ЗАГУСЦЕЦЬ // ЗАГУСЦІЦЬ

Загусцёць. Зрабіцца больш густым, гусцейшым.

Быў канец мая, вясна губляла свае блакітныя, салатнасрабрыстыя, ружова-жаўтлявыя таны, паветра нагрэлася і загусцела, сонечнае святло страчвала далікатнасць, лагоду. В. Карамазаў.

Загусціць. што. Разм. Зрабіць густым або занадта густым.

Залішне прарэдзіш — не дабярэш увосень ураджаю, загусціш — зноў жа толку будзе мала. В. Палтаран.

ЗАДЗЕРТЫ II ЗАДЗЕРЫСТЫ / /ЗАДЗІРЛІВЫ / ЗАДЗІРЫСТЫ

Задзёрты. Падняты ўгору.

Hoc быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. 57. Васілёнак.

Задзёрысты. Тое, што і задзірысты.

Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» /7. Броўка.

Задзірлівы. Тое, што і задзірысты.

Дый характарам ён удаўся ў Ігнася — нахабны, задзірлівы і шкадлівы, як брыдкі кот. 7. Канановіч.

Задзірысты. Схільны, ахвочы да боек, сварак; задзірлівы.

Волька, нібы дзяўчына, кідае час ад часу на Федзю свой задзірысты погляд, смяецца да яго, жартуе. А. Васілевіч.

ЗАДНЕЦЬ // ЗАДНІЦЬ

Заднёць. безас. Пра надыход світання; заднецца.

Калі ж заднела, заўважыў Калістрат суседа Янука. У. Корбан.

Задніць. што. Абл. Уставіць дно.

Астаецца толькі задніць, і дзежка гатова для адпраўкі Р. Мурашка.

ЗАДОРАНЫ // ЗАДОРЛІВЫ / ЗАДОРНЫ

Задбраны. Адораны мноствам падарункаў.

Задораныя маладажоны. Задораны імяніннік.

Задорлівы. Тое, што і задорны.

Усё радавала, бадзёрыла: і стомленасць, што ўчэпіста трымалася, і задорлівы смех моладзі. /. Сіўцоў.

Задорны. Поўны задору; палкі, бадзёры.

Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары. М. Ваданосаў.

ЗАДУМАНЫ // ЗАДУМЕННЫ / ЗАДУМЛІВЫ / ЗАДУМНЫ

Задўманы. 1. Вырашаны ў думках.

Усё задуманае раней ужо зроблена.

2. Агорнуты думкамі; заклапочаны.

Я запяю пра жыццё маладое, больш я не буду задуманым, сумным. М. Танк..

Задумённы. Паглыблены ў думкі, разважанні.

С і н о н і м: задумлівы.

Марынка сядзела задуменная, негаваркая, ні да чаго не дакраналася. Т. Хадкевіч.

Задўмлівы. Тое, што і задуменны.

Часам ён кідаў ручку, складваў на грудзях рукі .. і глядзеў некуды ў адну кропку, не варухнуўшыся, задумлівы, засяроджаны. В. Хомчанка.

Задўмны. Разм. Задуменны, задумлівы.

Незвычайны агонь у задумных вачах, на каленях ляглі гуслібаі. Я. Купала.

ЗАЕЗДЖАНЫ // ЗАЕЗДЖЫ // ЗАЕЗНЫ

Заёзджаны. Знясілены частай і працяглай яздой, работай без адпачынку.

Заезджаны конь. || перан. Даўно ўсім вядомы; збіты, зацяганы. Заезджаны анекдот. Заезджаны жарт.

Заёзджы. Які заехаў куды-н. мімаходам, на кароткі час.

Сінонім: прыезджы.

Рэгіну заіірасіў на танец нейкі заезджы хлопец, але Міцька на гэта і ўвагі не звярнуў. М. Лупсякоў.

Заёзны. У выразе: заезны двор (дом) (уст.) — памяшканне для начлегу з дваром для коней і фурманак, а таксама карчмой.

Аднойчы прыехаў у заезны дом, што побач з нашай вёскаю, багаты купец. Л. Лайнек,а.

ЗАЗНАЦЦА // ЗАЗНАЦЬ

Зазнацца. Заганарыцца, заважнічаць.

Зазнаўся, ой, мароз, зазнаўся! Ды дзень яшчэ не пачынаўся: пастой, мароз, пастой хваліцца — мо і цябе хто не збаіцца! Я. Колас.

Зазнаць. Зведаць на ўласным вопыце; перажыць, адчуць.

Нямала ўсякіх бед зазнаў стары за сваё доўгае жыццё.

ЗАЙМЕННЫ // ЗАМЕННЫ

Займённы. Які мае адносіны да часціны мовы займенніка.

Займенная форма прыметніка — гэта тое ж самае, што і поўны прыметнік.

Замённы. Які падлягае замене, можа быць лёгка заменены.

Лес — гэта .. нічым не заменная сыравіна для нашай айчыннай хіміі. Б. Сачанка.

ЗАКРУГЛЕНАСЦЬ //ЗАКРУГЛЕННЕ

Закрўгленасць. Акругласць, круглявасць; закончанасць, завершанасць.

У Івана матэматычнае мысленне — любіць закругленасць. /. Навуменка.

Закруглённе. 1. Наданне чаму-н. акруглай формы.

Суправаджэнне дзвюх ліній (прамой з дугой або дзвюх дуг) робіць пераход з адной лініі на другую плаўным, без выступаў; яно практыкуецца, напрыклад, пры пабудове закругленняў чыгуначных або трамвайных шляхоў. Геаметрыя.

2. Адхіленне ўбок па крывой; выгіб.

Чыгунка рабіла тут паварот направа, само закругленне ішло па высокім насыпе. М. Лынькоў.

ЗАКУЛЬГАВЕЦЬ // ЗАКУЛЬГАЦЬ

Закульгавець. Разм. Стаць кульгавым.

Конь мой белы закульгавеў, то няма як ехаць мне сягоння. Чорны.

Закульгаць. 1. Пайсці, пабегчы кульгаючы.

Салдат закульгаў шпарчэй. КЧорны.

2. Стаць кульгавым; закульгавець.

Кашаварам я не быў, а што нага ў мяне крывая, то гэта праўда, толькі ж закульгаў я ад ранення, а не так сабе ад чаго. А. Кулакоўскі.

ЗАКУРЫЦЬ1 / ЗАКУРЫЦЬ2 // ЗАКУРЭЦЬ

Закурьіць'. каго-што. Пакрыць сажай; задыміць.

Цябе ж тут закурыць, матка родная не пазнае,— сказаў машыніст. Л. Арабей.

Закурыць2. Запаліўшы папяросу, люльку, пачаць курыць, зацягвацца дымам; пачаць курыць, стаць курцом.

Дзед закурыў люльку і доўга кашляў ненатуральным кашлем. А. Якімовіч.

Закурэць. 1. Пакрыцца сажай; пацямнець ад сажы, дыму; задыміцца.

Столь, цёмная ад часу, пад абразамі аж чорная — закурэла, па вуглах — павуціна. ЛіМ.

2. Узняцца воблакам, слупам (пра пыл і пад.).

Дырэктар хвастануў каня ляйчыной, і толькі пыл закурэў з-пад капытоў. С. Грахоўскі.

ЗАЛАЦЕЦЬ // ЗАЛАЦІЦЬ

Залацёць. Разм. Набываць адценне, колер золата; блішчаць, як золата.

Лістота на дубах, нягледзячы на жаўцізну, была яшчэ моцнай, вяршаліны пераможна залацелі ў яркім святле, і дзе-нідзе чырванелі кусты глогу. В. Іпатава.

Залаціць. што. 1. Пакрываць золатам, пазалотай.

У гарадку бурылі сабор, расцягвалі абразы, скідалі крыжы, залачоныя (дзеепрысл.) Рыгорам Трахімавічам, у гразь са званіцы скінулі звон. В. Карамазаў.

2. перан. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.

Сонца ўжо амаль схавалася за лес і толькі залаціла верхавіны дрэў. У. Корбан.

ЗАЛІВАЧНЫ //ЗАЛІВІСТЫ //ЗАЛІЎНЫ

Залівачны. Прызначаны для заліўкі чаго-н.

Спецыяльныя электрацялежкі дастаўляюць каўшы да залівачных участкаў канвеера. Беларусь.

Залівісты. Гучны, звонкі, з пералівамі.

Недзе далёка — то ападаючы, то зноў падымаючыся — чутна залівістая песня начлежнікаў. ЯСкрыган.

Заліўны. 1. Які затапляецца ў паводку вадой.

Ручай быў неглыбокі і гаманкі — шырокі паток ледзяной вады з гор шалёна імчаў па камянях, віруючы пенай і размашыста плёскаючы на нізкія заліўныя берагі. В. Быкаў.

2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж).

Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Р. Сабаленка.

3. Заліты густым студзяністым наварам і астуджаны (пра стравы).

На стале была чырвоная ікра, заліўная курыца, паштэт, адмыслова ўпрыгожаная смажаная рыба. Л. Арабей.

ЗАМОЖНІЦКІ // ЗАМОЖНЫ

Заможніцкі. Разм. Які мае адносіны да заможніка, належыць яму.

Скрозь мясцовасць то драбілася на яшчэ меншыя загончыкі, то збіралася ў асадніцкія фальваркі і заможніцкія хутары. А Чорны.

Заможны. Матэрыяльна добра забяспечаны, даволі багаты.

Бацькі Анежкі не такія ўжо заможныя людзі, каб гадаваць са свайго дзіцяці толькі ляльку. П. Броўка.

ЗАМУРАВАЦЬ // ЗАМУРАВЕЦЬ

Замураваць. каго-што. Закласці наглуха муроўкай.

Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў склеп каменны. У Дубоўка.

Замуравёць. Зарасці муравой — зялёнай травой.

Замуравелі партызанскія сцежкі. Маладосць.

ЗАМУТНЕЦЬ // ЗАМУТНІЦЬ / ЗАМУЦІЦЬ

Замутнёць. Разм. Замуціцца, памутнець; стаць мутным.

Вада замутнела. Вочы замутнелі.

Замутніць. што. Разм. Тое, што і з а м у ц і ц ь.

Замутніць рэчку. Замутніць ваду.

Замуціць. што. Зрабіць мутным.

Жучок-плывунец спрытна даў нырца і замуціў з дна ваду М. Даніленка.

ЗАПАВЕДНЫ // ЗАПАВЕТНЫ

Запавёдны. Які знаходзіцца пад аховай; непарушны, недатыкальны.

Створана аўтарытэтная камісія, якая абавязана распрацаваць навукова абгрунтаваныя прапановы аб раздзяленні [Белавежскай] пушчы на запаведную і паляўнічую зоны. В. Ждановіч.

Запавётны. 1. Які асабліва цэніцца, старанна аберагаецца; самы дарагі.

Кожнаму чалавеку рады ў гады хочацца расказаць пра самае запаветнае. С. Грахоўскі.

2. Атрыманы ў спадчыну ад мінулых пакаленняў; старадаўні.

Серадзібор можа нават пахваліцца, што там ніхто не замыкае дзвярэй нанач.. Так гэты запаветны звычай пачаў вяртацца і пасля вайны. П. Пестрак.

ЗАПАЗЫЧАНАСЦЬ // ЗАПАЗЫЧАННЕ // ЗАПАЗЫЧВАННЕ

Запазычанасць. Наяўнасць даўгоў.

Вялікая запазычанасць. || Разм. Адставанне па вучэбнай праграме; не здадзены студэнтам экзамен, залік і г. д. У [Юркі] зноў запазычанасць па англійскай мове, і ён пакуль ліквідаваў яе, адстаў ад хлопцаў. У. Карпаў.

Запазычанне. Тое, што запазычана, перанята, узята адкуль-н.

Лексічныя запазычанні старабеларускай мовы вывучаны пакуль што зусім слаба. А. Жураўскі.

Запазычванне. Перайманне, засваенне чаго-н. чужога.

Празмернае запазычванне чужаземных слоў не прыносіць карысці сваёй мове.

ЗАПАЛЕНЧЫ // ЗАПАЛЕНЫ // ЗАПАЛЕНЫ //ЗАПАЛЬНЫ

Запалёнчы. Звязаны з запаленнем, які суправаджаецца запаленнем (пра хваробу).

Вакол паранення ўзнікае запаленчы працэс і ўтвараецца нарыў. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Запалены. Які запалілі; падпалены.

Праз хвіліну яна вярнулася з запаленаю свечкаю. Ц. Гартны.

Запалёны. 1. Хворы на запаленне; прыпухлы, пачырванелы.

Саша, якая запалёнымі вачамі напружана сачыла за кожным рухам камандзіра, устрапянулася, імкліва села на ложку. /. Шамякін.

2. Узбуджаны, разгарачаны.

Але, запалёны, ён усё ж шчыра, ад душы расказваў усё, што паліла яго. Ен гаварыў горача, глядзеў у вочы Тураўца з надзеяй і верай. /. Мележ.

Запальны. 1. Які мае адносіны да запалу; прызначаны для запальвання.

Спачатку Міхась не звярнуў увагі на гэты стрэл. Толькі калі задыміла і загарэлася страха, яму стала зразумела, што немец стрэліў у яе запальнай куляю. М. Аўрамчык.

2. Гарачы, хвалюючы.

Кажуць, Слава перадала ёй частку сваёй сілы, і хто ідзе міма бярозкі, той чуе, якім запальным заклікам да помсты прасякнут яе шум. Т. Хадкевіч.

ЗАПАЛОХАНАСЦЬ //ЗАПАЛОХВАННЕ

Запалоханасць. Нясмеласць, баязлівасць каго-н. з-за пастаянных пагроз, пакаранняў; боязь усяго.

Адчувалася ў ім вечная запалоханасць, забітасць, якая спадарожнічала ўсяму яго жыццю. П. Пестрак.

Запалбхванне. Унушэнне каму-н. страху, боязі чаго-н. з мэтай зрабіць яго баязліўцам, нясмелым.

Ен вучыўся рускай мове, усім спосабам шпіянажу, допыту, запалохвання, стварэння фальшывых чутак. Чорны.

ЗАПАСЛІВЫ // ЗАПАСНЫ

Запаслівы. Які любіць і ўмее запасаць, ствараць запас.

Мы бачылі невялікія хлеўчукі, у якіх запаслівыя гаспадары складалі на зіму сена для сваіх кароў. М. Даніленка.

Запасны. 1. Зроблены, пакінуты на ўсякі выпадак, пра запас.

Прывязаўшы лодку да лазняку, Сашка паставіў каля ног бляшанку з запаснымі блёснамі. Б. Стральцоў.

2. у знач наз. Ваеннаабавязаны запасу; які знаходзіцца ў запасе; запаснік.

Павалілі грамадою запасныя, дзержучы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Я. Колас.

ЗАПРАЖ.НЫ // ЗАПРЭЖАНЫ

Запражны. Прыгодны для запрэжкі; які ходзіць у запрэжцы.

У час сяўбы заўсёды трэба было лепш пакарміць запражных, рабочых коней, а не маладняк. Звязда.

Запрэжаны. Такі, якога запрэглі (у калёсы, сані і г. д.)

Пасярод Зазыбавага двара стаяў запрэжаны ў калёсы на жалезным хаду буланы конь — з тых, што пакінулі калгасу ўза мен артылерысты. I. Чыгрынаў.

ЗАРАДЖАНЫ // ЗАРАДНЫ

Зараджаны. 3 устаўленым зарадам, гатовы да дзеяння (пра агнястрэльную зброю, міну і інш.).

Кандрат загадаў дома добра завешваць вокны і клаў на ноч каля сябе зараджаную карабінку і пад падушкі наган. М. Лобан.

Зарадны. 1. Які мае адносіны да зарада (пра снарад, патрон і пад.).

Разлікі кінуліся рыхтаваць гарматы да бою, паспешна забіваючы сашнікі ў зямлю і вымаючы з зарадных скрыняў на перадках латкі са снарадамі. /. Чыгрынаў.

2. Які служыць для зарадкі чаго-н. якой-н. энергіяй

Неабходна адрэгуляваць зараднае прыстасаванне на машыне згодна патрабаванню сезона работы. В. Ягорушкін.

ЗАРАЖАНЫ // ЗАРАЗЛІВЫ // ЗАРАЗНЫ

Заражаны. 3 хваробатворнымі мікробамі або шкоднымі рэчывамі, насякомымі.

Сяльчонак схадзіў у хлявок, насыпаў у марлевую анучку дусту, павязаў мяшочак на доўгую палку і пачаў апыляць заражаныя вусенем сучкі. А. Асіпенка.

Заразлівы. 1. Тое, што і з a р а з н ы.

Кожны тып туберкулёзных бактэрый з’яўляецца найбольш заразлівым для таго віду жывёл, да паразітавання ў арганізме якіх ён прыстасаваўся. Ф. Бухцілаў.

2. перан. Які лёгка перадаецца іншым, пераймаецца іншымі.

Яшчэ ў калідоры ён пачуў выбухі дружнага заразлівага смеху. М. Гамолка.

Заразны. Які мае адносіны да заразы, нясе ў сабе заразу

С і н о н і м: інфекцыйны.

Над больніцай калыхалася зарава: гарэў заразны барак. М. Лынькоў.

ЗАРАНІЦА / ЗАРАНКА' // ЗАРАНКА2 // ЗАРНІЦА

Зараніца. Паэт. Тое, што і заранка'.

Зара-зараніца гарыць у паднябессі, залоціць красою разлогі ЯПушча.

Заранка1. Яркая афарбоўка гарызонта пры захадзе і ўсходзе сонца.

Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі. I. Пташнікаў.

Заранка2. Невялікая светла-шэрая пеўчая птушка; малінаўка.

Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам. Л. Вірня.

Зарн’іца. Светлавая ўспышка на небе, без грому — водбліск далёкай навальніцы.

Бывае часам, калі пасля доўгіх тыдняў духаты і спёкі загараюцца на далёкім вячэрні.м небасхіле палахліва-мітуслівыя зарніцы. М. Паслядовіч.

ЗАСЕК // ЗАСЕКА // ЗАСЕЧКА

Засёк. Адгароджанае месца ў свірне, клеці для захавання збожжа, мукі.

Тады яны .. панасыпалі насенне ў мяшкі і развезлі па кустах — абы ў засеках не ляжала. Я. Сіпакоў.

Засёка. Штучнае ўмацаванне са ссечаных дрэў, звернутых верхавінамі ў бок непрыяцеля.

На ўсім стэпавым парубежжы Русь насыпала земляныя валы, рабіла засекі з дрэў, ставіла сігнальныя вышкі. Л. Дайнека.

Засёчка. Знак, метка на чым-н., зробленая сякерай, нажом і г. д.

Сталовым нажом бацьк.а ўрачыста робіць на вушаку засечку. /. Хадановіч.

ЗАСЛАНКА // ЗАСЛОН // ЗАСЛОНА // ЗАСЛОНКА

Засланка. 1. Бляшаны ліст з ручкай, якім закрываюць топку печы.

Ен ускочыў, замітусіўся, чамусьці зазірнуў у печ, але тут жа і прыкрыў чалеснікі засланкай. А. Асіпенка.

2. Прыстасаванне для закрывання якіх-н. адтулін.

Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася засланка, нехта глянуў адтуль. Э. Самуйлёнак.

Заслон. Абл. ГІераносная лаўка.

С і н о н і м: услон.

Ен прысеў на заслон, маўчучы паўзіраўся на самаробны фанерны куфэрак, што ляжаў пры нагах. В. Адамчык.

Заслбна. 1. Тое, што прыкрывае, засланяе сабой што-н.

Дажджавая заслона схавала ўсе горы, толькі бліжэйшыя скалы невыразна чарнеюцца. Я. Маўр.

2. Шырокае палотнішча, якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы.

На сцэне, за заслонай, ішла дзейсная падрыхтоўка да канцэрта. А. Чарнышэвіч.

Заслбнка. Тое, што і засланка.

Адчыніць заслонку ў печы. Зачыніць заслонку.

/ ЗАСМАГЛЫ // ЗАСМАЖАНЫ // ЗАСМЯГЛЫ

Засмаглы. Сухі, перасохлы; засмяглы.

[Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, пілі, абцёршы на хаду з засмаглых вуснаў пыл. А. Лойка.

Засмажаны. Прыгатаваны для яды смажаннем.

Апетытна ззяюць залацістым тлушчам засмажаныя, начыненыя яблыкамі індычкі. /. Навуменка.

Засмяглы. Сухі, перасохлы; засмаглы.

Дзяды, дзяўчаты, хлапчукі, кабеты, засмяглыя на сонцы і вятрах, прайшоўшы войны, беды і камбеды, упершыню сабе брукуюць шлях. С. Грахоўскі.

ЗАСМЕЧАНАСЦЬ // ЗАСМЕЧВАННЕ

Засмёчанасць. Забруджанасць смеццем, непатрэбнымі рэчамі.

Засмечанасць насення пустазеллем.

Засмёчванне. Забруджванне смеццем, непатрэбнымі рэчамі.

Засмечванне тэрыторыі адыходамі вытворчасці.

ЗАСМУТКАВАЦЬ // ЗАСМУЦІЦЦА // ЗАСМУЦІЦЬ

Засмуткаваць. Пачаць смуткаваць.

Так засмуткавала яго душа па працы, мірнай, стваральнай працы, што, ведаў Мікола, не вытрымае ён і тыдня без справы. У. Краўчанка.

Засмуціцца. Засумаваць, замаркоціцца.

Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора.

Засмуціць. каго-што. Выклікаць у каго-н. пачуццё смутку, суму; азмрочыць што-н.

Рэдка якая трывога ці небяспека магла вывесці яго з раўнавагі і засмуціць настрой. А. Кулакоўскі.

ЗАСПАКАЯЛЬНЫ // ЗАСПАКОЕНЫ // ЗАСПАКОЙЛІВЫ

Заспакаяльны. Які памяншае ўзбуджанасць або знімае боль.

Заспакаяльныя кроплі. Заспакаяльныя сродкі.

Заспакоены. Прыведзены ў стан спакою; супакоены.

Заспакоенае дзіця. Заспакоены пасажыр.

Заспакойлівы. Які прыносіць заспакаенне, заспакойвае.

Заспакойлівыя ўгаворы. Заспакойлівыя словы.

ЗАСТАРЫ // ЗАСТАРЭЛЫ

Застары. Разм. Стараваты для каго-чаго-н.

Кастусь Серада — застары для старшыні,— сказаў Піліпёнак са шкадаваннем. У. Шахавец.

Застарэлы. Разм. 1. Даўні па часу ўзнікнення; стары, састарэлы.

Застарэлы мазоль. Застарэлая хвароба.

2. Які не адпавядае сучасным патрабаванням, нормам; устарэлы.

Застарэлае абсталяванне. Застарэлыя звесткі.

ЗАСТАЯЛЫ / ЗАСТОЕНЫ // ЗАСТОЙНЫ

Застаялы. 1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся (пра каня).

Калёсы між тым ужо каціліся па шляху, застаялыя коні ірваліся як не галопам. М. Лупсякоў.

2. Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці.

Застаялая вада. Застаялае паветра. || перан. Закаснелы, нязменны. Гэта быў .. пратэст супраць застаялага патрыярхальнага быту. Р. Сабаленка.

Застбены. Разм. Тое, што і застаялы.

Добра бяжыць па прымятай дарозе застоены за ноч конь. М. Машара. [Венька] зайшоў у пакой. У нос дало кіслым, застоеным паветрам. /. Навумёнка.

Застойны. Які мае адносіны да застою.

Крытыя саломай і чаротам некалькі вясковых хатак, лясы, пералескі, рукатворчасць застойнага часу — меліярацыйныя канавы з застойнай і сёння гнілой вадой. В. Казько.

ЗАСУШАНЫ // ЗАСУШЛІВЫ

Засўшаны. 1. Высушаны, сухі.

Засушаны бярозавы лісток.

2. перан. Разм. Пазбаўлены жывасці, яркасці.

Засушаны спектакль.

Засўшлівы. Які суправаджаецца засухамі; у якім бываюць засухі.

Засушлівы год. Засушлівы раён.

ЗАТОЧАНЫ // ЗАТОЧНЫ

Затбчаны. Завостраны.

Заточаны аловак.

Затбчны. Прызначаны для заточкі, заточвання.

Заточны станок.

ЗАТРЫМАННЕ // ЗАТРЫМКА

Затрыманне. 1. Пакіданне чаго-н. дзе-н.

Калгас пачаў рыхтавацца да затрымання снегу на палях. /. Дуброўскі.

2. Узяцце пад варту; арышт.

Знойдзеныя пры затрыманні грошы адразу навялі паліцыю на след злачынства. М. Лынькоў.

Затрьімка. Часовае спыненне чаго-н.; заняжка, замінка.

Калі здарылася затрымка руху на вуліцы, я, стоячы ля краю тратуара якраз перад операй, зрабіў здымак. /. Мележ.

ЗАХАВАНАСЦЬ //ЗАХАВАННЕ

Захаванасць. Цэласць, непашкоджанаснь.

Захаванасць рэчаў гарантуецца.

Захаванне. Зберажэнне ў цэласці чаго-н.

Беражлівае захаванне кнігі з аўтографам.

ЗАХВАРАЛЬНАСЦЬ //ЗАХВОРВАННЕ

Захваральнасць. Адносная колькасць захворванняў за пэўны прамежак часу.

Захваральнасць насельніцтва горада знізілася.

Захвбрванне. Парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма; узнікненне хваробы; хвароба.

Галоўная задача медыкаў — прадухіліць захворванні.

ЗАЦЯЖКІ // ЗАЦЯЖНЫ

Зацяжкі. Разм. Залішне цяжкі; не пад сілу.

Касянок вымушаны быў пайсці на новую, мо і зацяжкую для яго работу. Р. Сабаленка.

Зацяжны. Працяглы; які доўга цягнецца.

Вясна таго года была зацяжная, халодная, спачатку, у красавіку, сухая, а потым дажджлівая. /. Шамякін.

ЗАЦЯМНІЦЬ // ЗАЦЯНІЦЬ

Зацямніць. каго-што. 1. Зрабіць цёмным, засланіўшы святло.

Вячэрнія змрокі, што шпарчэй, чым звычайна, згушчаліся ў непагадзь, зацямнілі далягляд. /. Шамякін.

2. перан. Зацьміць, адсунуць каго-што-н. на задні план; зрабіць незразумелым, заблытаць.

Аўтар высунуў на першы план няўдалае каханне юнакоў да Тані, якое зацямніла ўсё астатняе. ЛіМ.

Зацяніць. каго-што. Засланіць святло, пакрыўшы ценем; схаваць у цені.

Павалокаю белай туман не заценіць дзявочай красы. /7. Глебка.

ЗБРОДЛІВЫ // ЗБРОДНЫ

Збрбдлівы. Разм. Шкадлівы, памаўзлівы.

Збродлівы кот. Збродлівая карова. ,

Збродны. Разм. Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.

Збродная кампанія. Збродная шайка.

ЗВАДЛІВЫ / ЗВАДНЫ // ЗВОДНІЦКІ // зводны

Звадлівы. Разм. Які мае адносіны да звадкі — склокі, сваркі; схільны да звадкі.

Выходзіць, каб Адам не паслухаў сваёй звадлівай жонкі ды не паспытаў яблыка з забароненага богам райскага дрэва — усё было б добра. А. Якімовіч.

Звадны. Тое, што і звадлівы.

Пакінь брыдоту, не муці, змяні натуру звадную. П. Броўка.

Звбдніцкі. Які мае адносіны да зводніка, зводніцтва.

Такая ўжо ў яе натура зводніцкая: яе хлебам не кармі, а дай толькі каго звесці, ажаніць. ЛіМ.

Звбдны. 1. Які з’яўляецца зводкай чаго-н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія-н. даныя.

Зводная ведамасць. Зводная справаздача.

2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак.

Зводны паліцэйскі батальён, пастаўлены, каб перагарадзіць нам дарогу ў вялікі лес, быў разгромлены ўшчэнт. /. Шамякін.

3. Які даводзіцца братам ці сястрой па мачасе або айчыму.

Хоць былі яны і зводнымі братамі ў сям’і, але іх сяброўству маглі б пазайздросціць многія родныя браты. ЛіМ.

ЗВАНАР //ЗВАНЕЦ

Званар. Царкоўны служыцель, які звоніць у званы.

Званару ж было строга загадана не спяшыць і не спазняцца а біць у звон дакладна тады, калі будзе гаварынь навагародскі князь-хрысціянін. Л. Дайнека.

Званёц. Травяністая расліна з жоўтымі кветкамі і плодамкаробачкай.

Цвіла вятроўніца, цвілі ключыкі, грамкі, смактушкі, цвіў званец, нівяннік, чысцік, цвілі герань лугавая і лісахвост.. ЯСіпакоў.

ЗВАНІЦЬ // ЗВІНЕЦЬ

Званіць. 1. Ствараць звон; падаваць сігнал званком.

Зазвінеў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік. В. Адамчык.

2. перан. Разносіць чуткі, плёткі, пагалоску.

Па ўсёй вёсцы званіла Раманава нётка: — Гэта ж радачкі дайце, людзі добрыя! Якое малое — і такое ўпраўнае. /. Кірэйчык.

3. Выклікаць званком да тэлефона; гаварыць па тэлефоне.

Дадому Алесь ехаў адзін: Кібрык пайшоў некаму званіць па тэлефоне. У. Шыцік.

Звінёць. Утвараць тонкі металічны гук; звонка гучаць.

Хаім біў малатком па агністай падкове, і малаток гучаў то глуха, то звіпеў, ападаючы на пустое кавадла жывым, дрыготкім перазвонам. ЯБрыль. II перан. Поўніцца чым-н. звінючым. К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. К. Чорны.

ЗВАНІЧНЫ // ЗВАНКОВЫ

Званічны. Які мае адносіны да званіны.

Званічнае акно.

Званковы. Які мае адносіны да звонак — картачнай масці.

Званковы туз.

ЗВАРАНЫ // ЗВАРАЧНЫ // ЗВАРНЫ

Звараны. 1. Прыгатаваны ці атрыманы пры дапамозе варкі.

Яна [юшка] астывала ў вядры, што стаяла на роснай траве, і нрываблівала такімі прыемнымі пахамі, якія могуць быць толькі ў юшкі, зваранай са свежай рыбы. У. Шахавец.

2. Злучаны, змацаваны шляхам зваркі.

Звараныя трубы. Звараныя рэйкі.

Зварачны. Які мае адносіны да зваркі, прызначаны для зваркі.

Адкуль гэта, хлопцы, перацягваеце зварачны апарат? — пытаецца начальнік у трох потных, ружовых у твары хлопцаў.— 3 падстанцыі. В. Мыслівец.

Зварны. Які атрымліваецца шляхам зваркі.

Зварныя канструкцыі — гэта не простыя копіі старых кляпаных канструкцый, дзе замест заклёпак накладзены швы. Звязда.

ЗВЕРАВАТЫ // ЗВЕРСКІ //ЗВЯРЫНЫ

Звераваты. Падобны з выгляду на звера; грубы, страшны.

У вёску завітаў бургамістр воласці Бадзягін. Сярэдніх год мужчына, звераваты на выгляд. У. Федасеенка.

Звёрскі. Характэрны для звера; жорскі, люты, дзікі.

Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары. М. Лынькоў

Звярыны. 1. Які мае адносіны да звера; такі, як у звера Звярыны след. Звярыны твар.

2. перан. Жорсткі, бязлітасны.

Звярыная крыважэрнасць.

ЗВЫКЛЫ // ЗВЫЧАЕВЫ // ЗВЫЧАЙНЫ // ЗВЫЧНЫ

Звыклы. Які ўвайшоў у прывычку, стаў прывычкай; добра знаёмы.

Звыклым рухам хуценька зашчоўкнуў замок прывязных рамянёў. А. Алешка.

Звычаёвы. Які мае адносіны да звычаю, звязаны са звычаямі.

Паводле норм звычаёвага права, у адведкі нельга было ісці з пустымі рукамі, таму жанчыны неслі з сабой яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла .. Т. Кухаронак.

Звычайны. Які не вылучаецца сярод іншых, нічым не знамянальны.

Звычайная вёска стаяла, а ў вёсцы — звычайная хата, якіх і на свеце нямала, і на Беларусі багата. У. Дубоўка.

Звычны. Які прывык да чаго-н., звыкся з чым-н.; прывычны

Да баявой прыгоды звычны, без меркаванняў і разваг, шынель скідае пагранічнік, бяжыць з вінтоўкай па слядах. П. Глебка.

ЗВЯЗАНЫ // ЗВЯЗНЫ

Звязаны. 1. Змацаваны, злучаны адзін з адным; збліжаны агульнымі справамі.

Сабралася дружная кампанія добрых сяброў, звязаных нечым большым, чым звычайная дружба. /. Шамякін.

2. Пазбаўлены свабоды, лёгкасці, натуральнасці.

Лабановіч усе гэтыя дні чуў сябе як бы чымся звязаным, як бы на ім была надзета цесная адзежына. ЯКолас.

3. Звязаны з якім-н. хімічным рэчывам; несвабодны.

Кожная тона звязанага азота, унесеная ў глебу ў выглядзе мінеральнага ўгнаення, павышае ўраджай бульбы ў сярэднім на 100 тон. Р. Гацко.

Звязны. Добра выкладзены, паслядоўны, лагічна стройны.

Вучыць звязнаму расказу па малюнку рэкамендуецца пачынаць з адказаў на пытанні, якія ставяцца дзецям у лагічнай паслядоўнасці. М. Марчанка.

ЗГАДКА // ЗДАГАДКА // ЗДАГАДЛІВАСЦЬ

Згадка. Разм. Успамін пра што-н. між іншым; беглая заўвага.

Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прынясла... М. Багдановіч.

Здагадка. 1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго-н.

Валя зусім разгубілася і не ведала, што рабіць, што яшчэ сказаць: здагадкі, адна страшнейшая за другую, апанавалі яе. /. Шамякін.

2. Здольнасць улоўліваць сутнасць чаго-н; кемлівасць, здагадлівасць.

Але дзе не хапае сілы, там выручае здагадка. М. Лынькоў.

Здагадлівасць. Здольнасць хутка разумець што-н., разбірацца ў чым-н.; кемлівасць.

Аўсееў сваёй хітрасцю, празмернай здагадлівасцю і кемнасцю наконт розных ходаў-выхадаў не падабаўся старшыні. В. Быкаў.

ЗГОДЛІВЫ // ЗГОДНІЦКІ // згодны

Згбдлівы. Які лёгка згаджаецца, паддаецца ўплыву, угавору; згаворлівы, уступчывы, памяркоўны.

Стаў даводзіць селяніну нехта нейкі ў чорным: як павінен быці ўслужным, згодлівым, пакорным. ЯКупала.

Згбдніцкі. Які мае адносіны да згодніка, згодніцтва.

Згодніцкая тактыка. Згодніцкая палітыка.

Згодны. Які выражае згоду, прытрымліваецца адной думкі; аднадушны.

Сцяпан, хоць і не браў удзелу ў той іхняй гаворцы, але быў згодны са сваімі аднавяскоўцамі. П. Кавалёў.

ЗГУБЛЕНЫ // ЗГУБНЫ

Згўблены. Страчаны; забыты па няўважлівасці; знішчаны Згублены марна час. Згубленыя ключы.

Згўбны. Які вядзе да згубы, пагражае згубай; пагібельны Згубны ўплыў. Згубны намер.

ЗДАВАЛЬНЯЮЧЫ // ЗДАВОЛЕНЫ

Здавальняючы. Які адпавядае пэўным патрабаванням; даволі поўны, правільны.

Колькі не было прапанавана азначэнняў віду, ні адно з іх не можа быць здавальняючым. К. Ціміразеў.

Здавблены. Які адчувае поўнае задавальненне; задаволены

Дзядзька быў надзвычайна здаволены сваім спрытным пляменнікам. 3. Бядуля.

ЗДЗЕЙСНЕНЫ // ЗДЗЯЙСНЯЛЬНЫ

Здзёйснены. Ажыццёўлены; які стаў рэальнасцю; выкананы Здзейснены план. Здзейсненая задума.

Здзяйсняльны. Такі, які можна здзейсніць, які можа здзейсніцца.

Здзяйсняльныя мары. Здзяйсняльныя жаданні.

ЗДЗІЎЛЕНЫ //ЗДЗІЎЛЯЮЧЫ

Здзіўлены. Які выражае здзіўленне; прыведзены ў здзіўленне.

У Зосі вочы крыху расплюшчаны, на шчоках ямачкі, на вачах здзіўленая ўсмешка. В. Хомчанка.

Здзіўляючы. Які выклікае здзіўленне; незвычайны.

Шафёр круціць баранак, думае аб здзіўляючай упартасці хлапца і, азірнуўшыся, ківае на яго забінтаваныя рукі. М. Ракітны.

ЗДЗЯЙСНЕННЕ //ЗДЗЯЙСНЯЛЬНАСЦЬ

Здзяйснённе. Ажыццяўленне, правядзенне ў жыццё; выкананне намеру.

Цяпер яго мара была блізка да здзяйснення. /. Навуменка.

Здзяйсняльнасць. Магчымасць ажыццяўлення чаго-н.

У яго не было ніякага сумнення ў здзяйсняльнасці гэтых смелых планаў. Звязда.

ЗДРАБНЕЛЫ // ЗДРОБНЕНЫ

Здрабнёлы. 1. Які здрабнеў, стаў дробным.

Пусцеў бераг, знікалі з вачэй здрабнелыя кропкі баркасаў за Марвенчынай касою, а Бамбака ўсё стаяў ля збуцвелага плота, паклаўшы на яго шырокія далоні. В. Карамазаў.

2. перан. Які страціў унутраную значнасць, стаў менш глыбокім.

Мастак адказвае за кожнае слова, за кожную коску, ён павінен помніць, што літаратура не церпіць дробных тэм, здрабнелых пачуццяў, бяздумнага апісальніцтва. С. Грахоўскі.

Здробнены. Раздроблены на частачкі, скрышаны; менш значны.

Два чалавекі, якія былі ў кузаве, ледзь паспявалі разраўноўваць здробненую зялёную масу. Звязда.

ЗДРАДЛІВЫ // ЗДРАДНІЦКІ // ЗДРАДНЫ

Здрадлівы. 1. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай; такі, на які нельга спадзявацца; прадажны, вераломны.

[Ворагам] удаецца мець уплыў толькі на здрадлівых і нікчэмных людзей. М. Хведаровіч.

2. Ненадзейны, падманлівы.

Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. ЯКолас.

3. перан. Які выдае тое, што хацелася б утаіць.

На апалых лісцях ляжала начная шэрань, на растаптанай намаразі заставалася ад ног здрадлівая сцежка. /. Шамякін.

Здрадніцкі. Які мае адносіны да здрадніка; уласцівы здрадніку.

У Аўгінні ніякіх сумненняў цяпер не заставалася: Саўку нанялі, купілі за грошы і ставілі на цёмную, здрадніцкую справу. Я. Колас.

Здрадны. Тое, што і здрадлівы.

Здрадны чалавек. Здрадная ўсмешка.

ЗДУРАВАЦЬ // ЗДУРНЕЦЬ // ЗДУРЭЦЬ

Здураваць. Разм. Сказаць, зрабіць, дапусціць якое-н. глупства, дурасць.

Ладымер думаў: да чаго яго прыставіць? Здураваў, што з самай вясны не пайшоў ён у мяне чараду ганяць у поле. КЧорны.

Здурнёць. Разм. Страціць розум; стаць дурным.

«Здурнеў ужо зусім»,— каб было чутна, гаварыла Параска,

папраўляючы хустачку і адводзіла адтуль Кандрата. М. Лобан.

Здурэць. Разм. Зрабіць якое-н. глупства, дурасць.

Раз перад земскім шапкі, здурэў, забыўся зняць. Я. Купала.

ЗДЫМАЧНЫ // здымны

Здымачны. Які мае адносіны да здымкі; прызначаны для здымкі.

Ен павінен своечасова забяспечыць здымачную групу тэхнікаю, машынамі, стужкамі, своечасова зрабіць апрацоўку знятага матэрыялу. В. Гігевіч.

Здымны. Такі, які можна зняць; не замацаваны наглуха.

Здымная рама. Здымная сетка.

ЗЕЛЯНЕЦЬ // ЗЕЛЯНІЦЬ

Зелянёць. Станавіцца зялёным; вылучацца зялёным колерам.

Каля плоту пачынаў зелянець чорны куст агрэсту. В. Адамчык.

Зеляніць. што. Рабіць зялёным, афарбоўваць у зялёны колер.

Якую хочаш працу дай: ён [Дняпро] можа зеляніць галіны, паіць калгасны ўраджай. М. Лужанін.

ЗЕМЛЯНЫ // ЗЯМЕЛЬНЫ // ЗЯМЛІСТЫ // зямны

Земляны. 1. Які мае адносіны да зямлі — глебы, грунту.

А калодзеж ля гары, там, дзе мы стаялі, земляных работ майстры доўгі час капалі. М. Калачынскі.

2. Зроблены з зямлі.

Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. Я. Колас.

3. Які жыве, расце або знаходзіцца ў зямлі.

Арахіс, або земляны арэх, культывуецца ў нас на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Звязда.

Зямёльны. Які мае адносіны да землеўладання ці землекарыстання.

He дапамагла немцам і так званая зямельная рэформа, якую яны шырока разрэкламавалі і ў плакатах, і ў газетах, і па радыё. М. Лынькоў.

Зямлісты. 1. Такі, у якім многа зямлі; з зямлёю.

Зямлісты торф. Зямлістая гліна.

2. Шаравата-бледны (звычайна пра колер твару).

Твар яго быў худы, сухарлявы, з глыбокімі ўпадзінамі шэрых зямлістых шчок. М. Лынькоў.

Няправільна. Тут, у засені густой травы, поўзалі слізкія і слюнявыя слімакі, вадзіліся гадзюкі і зямлістыя (трэба’ земляныя) жабы-рапухі. Б. Сачанка.

Зямны. 1. Які мае адносіны да планеты Зямля.

Зямная кара. Зямная вось.

2. Які мае адносіны да зямлі як месца жыцця і дзейнасці чалавека.

Усё яшчэ хацелася спаць, але ён зразумеў, што гэта быў апошні ягоны зямны сон, што неўзабаве, магчыма, праз некалькі імгненняў, ён засне навекі. Л. Дайнека.

ЗЕМСТВА // ЗЕМШЧЫНА

Зёмства. Даволі абмежаванае ў правах мясцовае самакіраванне ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Увосень земства не прыслала больш настаўніка, бо не магло, відаць, знайсці, і перастала плаціць за арэнду хаты. А. Пальчэўскі.

Зёмшчына. Частка Рускай дзяржавы, выдзеленая Іванам IV (пасля ўвядзення апрычніны) у тэрыторыю з самастойным кіраваннем; жыхары гэтай тэрыторыі (або наогул сельскай мясцовасці).

Уся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве часткі: земшчыну, у якой кіраванне заставалася ў руках Баярскай думы, дзеючай пад кіраўніцтвам цара, і апрычніну, г. зн. асабістае ўладанне цара. Гісторыя СССР.

3IMH1 / ЗІМОВЫ // ЗІМНЫ

ЗІмні. Тое, што і з і м о в ы.

Hi звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго [лесу] ранішняга зімняга спакою. ЯКолас.

Зімовы. Звязаны з зімою; які бывае зімой; зімні.

Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. М. Лынькоў.

Зімны. Разм. Халодны, сцюдзёны.

Зімны вецер. Зімны дзень.

ЗЛАДЗЕЙСКІ // ЗЛАДЗЕЯВАТЫ

Зладзёйскі. Характэрны для злодзея, уласцівы яму.

Здагадалася яна, што гэта зладзейская работа, бо ад зладзеяў у іх аколіцы шмат хто бяду меў. А. Якімовіч.

Зладзеяваты. Схільны да зладзейства; жулікаваты, хітры. Перш за ўсё ён быў не толькі грубаваты, але зусім грубы,

вельмі неразумны, бязвольны, баязлівы, крыху падлюкаваты, крыху зладзеяваты. А. Чарнышэвіч.

ЗЛАРАДНАСЦЬ // ЗЛАРАДСТВА

Злараднасць. Пачуццё радасці пры няшчасці, няўдачы другіх.

«Што, даражэнькі, даездзіўся?!» — сказаў у думках Міхась, і нешта падобнае на злараднасць заварушылася ў яго душы. ЯВасілёнак.

Зларадства. Злая радасць пры няшчасці другіх.

He надта ашчэрвайся, Ярмак. Голым пупам як свяціў, так і свяціць будзеш..,— аж прысеў Васіль у зларадстве. /. Дуброўскі.

ЗЛАСЛІВЫ // ЗЛОСНІЦКІ // злосны

Зласлівы. Поўны злосці, варожасці.

He йдзі да палаца шукаці пацехі — там толькі пачуеш зласлівыя смехі. ЯКупала.

Злбсніцкі. Які мае адносіны да злосніка, не жадае дабра іншым.

С і н о н і м: нядобразычлівы.

Злосніцкую натуру гэтай жанчыны ўсе ведалі і нічога добрага ад яе не чакалі. Звязда.

Злбсны. 1. Поўны злосці, варожасці, злых намераў.

Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. А. Якімовіч.

2. Сярдзіты, злы, куслівы (пра жывёл).

Кудлаты сабака сустрэў іх злосным брэхам. ЯКолас.

3. Свядома нядобрасумленны; зламысны.

Злосны шкоднік быў раскрыты — заатэхнік той стары. П. Броўка.

ЗЛАЧЫННАСЦЬ // ЗЛАЧЫНСТВА

Злачыннасць. Наяўнасць злачынстваў, іх колькасць.

Барацьба са злачыннасцю. Злачыннасць зніжаецца.

Злачынства. Грамадска небяспечнае дзеянне, якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці.

Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. М. Паслядовіч.

ЗЛУЧНІК // ЗЛУЧОК

Злўчнік. Службовае слова, якое служыць для сувязі слоў і сказаў.

Калі аднародныя члены сказа звязаны злучнікам і парамі,

то кожная пара аднародных членаў аддзяляецца адна ад другой коскай. Беларуская мова.

Злучбк. Кароткая рыска, якая злучае два словы ў адно.

С і н о н і м: дэфіс.

Калі аднаслоўны прыдатак і азначаемы ім назоўнік з’яўляюцца назоўнікамі агульнымі, то яны пішуцца праз злучок. Беларуская мова.

ЗМАРДАВАНЫ //ЗМАРНАВАНЫ

Змардаваны. Разм. Вельмі змучаны, знясілены; крайне стомлены.

Змардаваныя, знясіленыя, яны [палонныя] марылі толькі аб тым, каб як вырвацца на волю. /. Новікаў.

Змарнаваны. Марна страчаны, загублены.

А найгоршы хіба — змарнаваны без працы, дзень, які ў адзіноце, у безнадзейнасці страчан. М. Танк.

ЗМЕНЛІВЫ // ЗМЕННЫ

Змёнлівы. Які лёгка і часта мяняецца; няўстойлівы, непастаянны.

Але дзіўна зменлівы твар: часам здаецца — зусім стары, суровы, а часам па-юнацку малады і добры, як вось цяпер, калі асвяціўся ўсмешкай. 1. Шамякін.

Змённы. 1. Звязаны з работай па зменах.

Значнае перавыкананне зменных заданняў зрабілася ў яго прыемным абавязкам. А. Кулакоўскі.

2. Які можна змяніць, памяняць; які змяняецца.

Прыметнік, як і назоўнік,— зменная часціна мовы.

ЗМУЧАНЫ // ЗМУШАНЫ

Змўчаны. Даведзены да поўнай знямогі; крайне стомлены, знясілены.

Андрэй убачыў апушчаныя вусы бацькі на худым, змучаным твары. П. Пестрак.

Змўшаны. Зроблены пад прымусам або па неабходнасці; вымушаны.

Колас насумаваўся ў змушаным расставанні з роднаю зямлёй, сніць і бачыць яе. М. Лужанін.

ЗНАКАМІТЫ // ЗНАМЯНАЛЬНЫ

Знакаміты. Шырока вядомы; знатны, славуты.

Лапацінскі, вядома, рад быў займець такога знакамітага зяця. А. Якімовіч.

Знамянальны. 1. Важны па свайму значэнню, выдатны.

Самыя раннія навелы Чорнага былі непасрэдным водгукам на знамянальныя падзеі ў жыцці краіны. М. Луфераў.

2. Які мае асаблівы сэнс, асаблівае значэнне.

Усе глядзелі на сцягі як на нейкую знамянальную з’яву. I. Шамякін.

3. Які мае самастойнае значэнне (у граматыцы).

Да разраду назоўнікаў належаць знамянальныя словы, якія маюць прадметнае значэнне. Граматыка беларускай мовы.

ЗНЕВАЖАЛЬНЫ // ЗНЯВАЖАНЫ // ЗНЯВАЖЛІВЫ

Зневажальны. Здольны зняважыць, поўны знявагі; зняважлівы.

Колькі ён папачакаў яе, .. поўнячыся нецярпеннем, злосцю, абразай, і адразу забываў усе колкія, зневажальныя словы, як толькі Яніна з’яўлялася. /. Навуменка.

Зняважаны. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны; зняслаўлены.

Янка Купала ўмеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных. Р. Шкраба.

Зняважлівы. Які зневажае, поўны знявагі.

Барані божа, дайсці да такога стану. Лепш загінуць адразу без зняважлівых пакут. С. Грахоўскі.

ЗНЕЛЮБЕЦЬ // ЗНЕЛЮБІЦЬ

Знелюбёць. Разм. Зрабіцца нялюбым.

С і н о н і м: абрыднуць.

Гэй, не адлятайце ў вырай, журавы! Хіба знелюбелі нашы паплавы? Е. Лось.

Знелюбіць. каго-што. Разм. Адчуць моцную непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-чаго-н.

Сінонім: неўзлюбіць.

Віця за сённяшні дзень знелюбіў Апанаса. Можа, каб не ён, дык усё было б добра... У. Нядзведскі.

ЗНЯСІЛЕЦЬ // ЗНЯСІЛІЦЬ

Знясілець. Стаць бяссільным; дайсці да знямогі.

Сінонімы: аслабець, знемагчы.

3 вялікай натугай вылез з-пад цёплай коўдры, апрануўся,

пайшоў па дровы. Трэба прапаліць печ і хоць выпіць чаю. A то зусім можна знясілець. I. Шамякін.

Знясіліць. каго-што. Пазбавіць сілы, зрабіць бяссільным С і н о н і м: аслабіць.

Ты хоць і выздаравеў, а цяжка працаваць не можаш, надта знясіліла цябе хвароба. М. Машара.

Няправільна. Па газетах поўзалі чамусьці чырвонарабыя божыя кароўкі, і была ў іхніх рухах такая ж марудлівасць, як і ў самім горадзе, які нібы знясіліў (трэба: знясілеў) ад гарачыні, гары і пылу. /. Чыгрынаў.

ЗОЛКІ // зольны

Золкі. Сыры, пранізліва халодны (звычайна пра дождж, вецер).

Зверху сыпалася імжа, як увосень. Халодная, золкая I. Пташнікаў.

Зольны. Які мае адносіны да золі — сырога, пранізлівага халоднага надвор’я.

Зольная вільгаць аблеплівала ўсё: і дрэвы, і кусты, і густую ігліцу на зямлі. М. Лынькоў.

ЗОРНЫ // ЗОРЧАТЫ

Збрны. Пакрыты, усеяны зоркамі; з мноствам зорак; які мае адносіны да зоркі, зорак.

Высока ў зорным, чыстым небе вісеў сярпок-месяц. В. Адамчык.

Зорчаты. Які мае форму зоркі.

С і н о н і м: зоркападобны.

У аснове пакрыцця будынка ляжаць складаныя зорчатыя скляпенні. А. Ліс.

ЗРАЗУМЕЛЫ // ЗРАЗУМЕТЫ

Зразумёлы. 1. Даступны разуменню.

Сінонімы: просты, ясны.

Чаму ў сэрцы беларускім песня Тарасова адгукнулася, запела зразумелым словам? ЯКупала.

2. Небеспадстаўны, абгрунтаваны.

С і н о н і м: апраўданы.

Пасля доўгага роздуму і зразумелых ваганняў я асмеліўся зірнуць у пісьмо. ЯВасілёнак.

Зразумёты. Асэнсаваны, усвядомлены; які зразумелі.

Думка — найвялікшая, яшчэ не зразуметая намі крыніца сілы. У. Дубоўка.

ЗУБАСТЫ // ЗУБАТЫ // ЗУБНЫ // ЗУБЧАСТЫ

Зубасты. 1. 3 вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасцю зубоў.

Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак, плотак і сяляў. В. Вольскі.

2. перан. Дзёрзкі і востры на язык; з’едліва-насмешлівы.

Ну і тая жанчына зубастая была. «Вы,— кажа,— не забывайцеся, што ў нашай вёсцы ёсць вельмі многа такіх культурных людзей, якім могуць пазайздросціць некаторыя гарадскія». У. Дубоўка.

Зубаты. 3 вялікімі зубамі; з зубамі наогул.

Акцызнік крычыць і крэкча, падымаючыся з-пад плота, усміхаецца нечага на ўвесь зубаты рот. /. Пташнікаў.

Зубны. Які мае адносіны да зубоў.

Зубны лекар быў у яго ўяўленні нейкім зубатым дзядзькам.

3. Бядуля.

Зубчасты. 3 зубцамі, зуб’ём; з няроўнымі, ломанымі абрысамі.

Усё відаць, як на далоні: і кожнае дрэва на шляху, і калодзежны жураў у дальняй вёсны, і зубчасты край лесу, і бялявы дымок далёка-далёка, дзе праходзіць чыгунка. М. Лынькоў.

ЗЫХОДЗЯЧЫ // зыходны

Зыхбдзячы. 1. з чаго. Грунтуючыся на чым-н.; беручы за аснову.

Зыходзячы са шматлікіх фактаў, ён і зрабіў такое заключэнне.

2. Які спадае, убывае; які выцякае (пра вадкасць).

Толькі нямногім часцям зыходзячай крывёю дывізіі ўдалося прарваць акружэнне. Звязда.

Зыхбдны. Пачатковы, адпраўны.

Фальклорныя крыніцы з’яві.ііся ў некаторай ступені зыходным пунктам, ад якога пісьменнікі адштурхоўваліся. Ю. Пшыркоў.

ЗЯБКІ //ЗЯБЛЕВЫ // ЗЯБЛЬ!

Зябкі. ГІранізліва халодны; вельмі адчувальны да холаду.

Ад туману, ад балота павявала зябкай тарфяной сырасцю. /. Мележ.

Зяблевы. Які мае адносіны да зябліва — узаранага восенню поля.

[Лемяшэвіч] перасігнуў цераз плот і пайшоў гародам, па зяблевым ворыве, па светлай дарожцы, вытканай месяцам на белай зямлі. /. Шамякін.

Зяблы. Разм. Змёрзлы, азяблы.

Асцярожна — стук у дзверы зяблаю рукою. ЯКолас.

зямляк // зямлянін

Зямляк. Ураджэнец адной з кім-н. мясцовасці.

Дык вядома, землякі! — ледзь не ўскрыкнуў баец.— 3 адной рэспублікі, значыць, і землякі. А. Кулакоўскі.

Зямлянін. Насельнік, жыхар планеты Зямля.

Той час ужо нам бачыцца, калі вялікае яднанне явай стане, і будуць звацца людзі на Зямлі, усе на ўсёй, па-мірнаму — зямляне. А. Зарыцкі.

I

ІГОЛАЧНЫ // ІГОЛКАВЫ // ІГОЛЬЧАСТЫ // ІГОЛЬЧАТЫ

Ігблачны. Які мае адносіны да іголкі.

Іголачнае вушка. Іголачны ўкол.

Ігблкавы. Які мае адносіны да іголкі, вырабу іголак.

Іголкавы цэх. Іголкавая вытворчасць.

Ігбльчасты. Пакрыты вялікай колькасцю іголак (звычайна пра хвойныя дрэвы, кусты).

Ігольчастая елачка. Ігольчасты кактус.

Ігбльчаты. Падобны з выгляду на іголкі; з іголкамі.

Каля варот паміж гладкіх каменняў, якімі быў забрукаваны двор, расла высокая ігольчатая трава. ЯРадкевіч.

ІДЭАЛІЗАВАНЫ // ІДЭАЛІСТЫЧНЫ // ІДЭАЛЬНЫ

Ідэалізаваны. Лепшы, чым у сапраўднасці.

С і н о н і м: прыхарошаны.

Людзі гэтыя —■ не так званыя ідэальныя героі і не ідэалізаваныя асобы, а самыя звычайныя, «зямныя» працаўнікі разумовай і часткова фізічнай працы. Полымя.

Ідэалістычны. Які мае адносіны да ідэалізму, ідэалістаў (у філасофіі).

Па прычыне ідэалістычнага светапогляду малады паэт не бачыў у звычайным жыцці прыгожага і ўзнёслага. В. Каваленка.

Ідэальны. 1. Які адпавядае паняццю аб ідэале; які існуе ва ўяўленні, незямны.

С і н о н і м: узнёслы.

Усім нам Алеся ў тыя гады здавалася ідэальным увасабленнем беларускай дзяўчыны. Я. Рамановіч.

2. Разм. Вельмі добры, выдатны; дасканалы.

С і н о н і м: узорны.

Вядома, ніводзін з аўтараў не змог сказаць, што ён напісаў ідэальную рэч. М. Паслядовіч.

ІЗАЛЯВАНЫ // ІЗАЛЯТАРНЫ // ІЗАЛЯЦЫЙНЫ // ІЗАЛЯЦЫЯНІСЦКІ

Ізаляваны. 1. Адасоблены, асобны.

Праўда, у астрозе ён сядзеў на другім паверсе і быў, па яго словах, ізаляваны ад усіх вязняў. М. Машара.

2. Пакрыты ізаляцыяй — матэрыялам, які засцерагае ад рассейвання і ўцечкі энергіі; не аголены.

Лёня выпрасіў у партызанскім атрадзе «Дзядзі Дзімы» метраў дзвесце ізаляванага проваду. I. Новікаў.

Ізалятарны. Які мае адносіны да ізалятара.

Ізалятарны ланцужок складаецца з двух фарфоравых арэшкавых або пальчыкавых ізалятараў. Таваразнаўства.

Ізаляцыйны. Прызначаны для ізаляцыі.

Казачэнка і Сяргей паялі, Алёша нешта абмотваў ізаляцыйнай лентай, а дзяжурны электрык падпільваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку. /. Шамякін.

Ізаляцыянісцкі. Які мае адносіны да ізаляцыянізму — палітыкі дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці.

Ізаляныянісцкая палітыка.

ІКРАНЫ // ІКРЫСТЫ

Ікраны. Які мае ў сабе ікру; які мае адносіны да ікры.

Ікраная рыба. Ікраная бочка.

Ікрысты. Які мае ў сабе многа ікры.

Ікрыстая плотка. Ікрысты шчупак.

ІЛЮЗІЯНІСТЫЧНЫ // ІЛЮЗІЯНІСЦКІ

Iлюзіяністычны. Які мае адносіны да ілюзіянізму — антынавуковага светапогляду, згодна з якім свет з’яўляецца ілюзіяй.

Ілюзіяністычная філасофія.

Ілюзіянісцкі. Які мае адносіны да ілюзіяніста — цыркавога артыста.

Ілюзіянісцкі нумар.

ІЛЮСТРАВАНЫ // ІЛЮСТРАЦЫЙНЫ

Ілюстраваны. Які мае ілюстрацыі, з ілюстрацыямі.

Ілюстраваны часопіс. Ілюстраваная кніжка.

Ілюстрацыйны. 1. Які служыць, з’яўляецца ілюстрацыяй.

Ілюстрацыйны матэрыял. Ілюстрацыйныя малюнкі.

2. Пабудаваны на знешнім апісанні без пранікнення ў сутнасць справы (пра творы літаратуры, мастацтва і пад.).

У дыялогах I. Ліележа няма таго пустаслоўя, якое часта надараецца сустракаць у творах ілюстрацыйных, не асветленых актыўнай думкай, не сагрэтых узрушанасцю сэрна. У. Юрэвіч.

ІМІГРАНТ // ЭМІГРАНТ

Імігрант. Перасяленец з якой-н. краіны.

Есць у Канадзе шмат імігрантаў, у тым ліку славян. Я. Брыль.

Эмігрант. Чалавек, які перасяліўся са сваёй радзімы ў іншую краіну.

Частка эмігрантаў зрабіла свае вывады з урокаў гісторыі, зразумела свае памылкі, жыве добрымі патрыятычнымі настроямі. /. Мележ.

ІМІТАТАРСКІ // ІМІТАЦЫЙНЫ

Імітатарскі. Які мае адносіны да імітатара; пераймальны.

Ен, відаць, быў бы добрым артыстам: імітатарскія здольнасці ў яго проста зайздросныя. ЛіМ.

Імітацьійны. Які мае адносіны да імітацыі — дакладнага ўзнаўлення, падробкі чаго-н.

Пафас гэтых і многіх падобных вершаў вонкавы, імітацыйны, у ім няма той глыбіні, ён непераборлівы ў сродках выяўлення. Р. Бярозкін.

ІМПРАВІЗАВАНЫ // ІМПРАВІЗАТАРСКІ // ІМПРАВІЗАЦЫ Й НЫ

Імправізаваны. 1. Створаны адразу, у час выканання, без напярэдняй падрыхтоўкі.

Верш імправізаваны, лёгкі, нічым «староннім» не заклапочаны. Р. Бярозкін.

2. перан. Зроблены наспех, без папярэдніх нрыгатаванняў.

Чатыры грузавікі, пастаўленыя адкрытымі платформамі адзін да аднаго, стваралі імправізаваную эстраду. Я. Рамановіч.

Імправізатарскі. Які мае адносіны да імправізатара.

Як ніколі раней, яго імправізатарскі талент праявіўся на тым памятным вечары самадзейнасці. ЛіМ.

6 С. М. Грабчыкаў

161

Імправізацыйны. Які мае адносіны да імправізацыі; які ўзнікае ў час выканання, на хаду.

Імправізацыйныя матывы.

ІМПУЛЬСІЎНЫ // ІМПУЛЬСНЫ

Імпульсіўны. 1. Абумоўлены несвядомым, непераадольным матывам; які не залежыць ад волі, свядомасці.

Сінонім: міжвольны.

Дзеці, паступіўшыя ў школу, шмат у чым яшчэ дзейнічаюць пад уплывам першых неўсвядомленых пабуджэнняў, захапленняў. 1х дзеянні часта імпульсіўныя. Педагогіка.

2 . Схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу — унутранага штуршка; парывісты (пра чалавека).

Яму часта не хапае цярплівасці, спакою, метадычнасці, рытму ў працы. Гэта натура паэтычная, імпульсіўная. Ф. Куляшоў.

Імпульсны. Які мае адносіны да электрычных імпульсаў, звязаны з імі.

Імпульсная радыёсувязь. Імпульсны генератар.

ІМШЫЦЬ // ІМШЭЦЬ

Імшьіць. што. Класці мох між бярвення ў новым зрубе; канапаціць мохам.

Вось і хата: дзед яшчэ імшыў зруб яе смалісты, сукаваты. М. Танк.

Імшэць. Зарастаць мохам.

Дзе імшэла гнілое балота — сцяной стаяла густая, высокая пшаніца. А. Якімовіч.

ІМЯНІННЫ II ІМЯННЫ

Імянінны. Які прызначаецца, робіцца ў гонар імянін.

У 1843 годзе быў надрукаваны артыкул Цітовіча, дзе прыводзіўся імянінны верш. Полымя.

Імянны. Памечаны імем уладальніка; выдадзены на чыё-н. імя.

На родны завод ён вярнуўся з падзякамі ад камандавання і імянным гадзіннікам. А. Асіпенка.

ІНДЗЕЙЦЫ // ІНДУСЫ / ІНДЫЙЦЫ

Індзёйцы. Агульная назва карэнных плямён і народнасцей, якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык.

3 пачатку 20 ст. [у Бразіліі] вымерла 87 плямёнаў індзейцаў, асталося 143, з іх 33 ізалявана жывуць у глыбіні лясоў. БелСЭ.

Індўсы. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.

Уяўляю, як гэты «міністр калоній» адносіцца да якога-небудзь негра ці індуса, калі нават сваю суайчынніцу ён не супроць праглынуць. /. Шамякін.

Індыйцы. Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці.

Захавалася таксама назва «індзейцы» (хоць яны не маюнь нічога агульнага з жыхарамі Індыі — індыйцамі). Геаграфія частак свету.

ІНДЫВІДУАЛІЗАВАНЫ // ІНДЫВІДУАЛІСТЫЧНЫ // // ІНДЫВІДУАЛЬНЫ

Індывідуалізаваны. He падобны на іншых, своеасаблівы.

Важнейшым сродкам характарыстыкі з’яўляецца мова герояў, выразная, строга індывідуалізаваная. Л. Тамашова.

Індывідуалістычны. Які мае адносіны да індывідуаліста, індывідуалізму — светапогляду, згодна з якім інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.

Герой асабістае шчасце мысліць не як індывідуалістычнае, «вырванае» з жыцця, а як звязанае са шчасцем грамадскім, агульным, калектыўным. /. Навуменка.

Індывідуальны. Які мае адносіны да адной асобы ці з’явы.

С і н о н і м: асабісты.

У кожным такім раёне ёсць свае школы, дзіцячыя сады, магазіны, кінатэатры, сталовыя, прадугледжаны і гаражы для індывідуальных машын. С. Грахоўскі.

ІНЖЫНЕРНЫ // ІНЖЫНЕРСКІ

Інжынёрны. Звязаны з дзейнасцю інжынера, інжынераў; тэхнічны.

Інжынерны: факультэт; інжынерныя: кадры, разлікі, войскі; інжынерная: прафесія, справа і інш.

Ператварыць інертны камень, а тым больш сталь і шкло, у твор мастацтва — на гэта патрзбна нешта большае, чым інжынерныя разлікі і самыя дасканалыя стандарты. /. Шамякін.

Інжынёрскі. Які мае адносіны да інжынера, належыць яму; характэрны для інжынера.

Інжынерскі: дыплом, занятак, дом, сын; інжынерскія: абавязкі, традыцыі; інжынерскае: вока і інш.

Дзве пары вачэй — у гэтым выпадку, вядома ж, лепш, чым адна,— і дзве інжынерскія галавы таксама не на шкоду справе. Д. Кулакоўскі.

ІНІЦЫЯТАРСКІ // ІНІЦЫЯТЫЎНЫ

Ініцыятарскі. Які мае адносіны да ініцыятара.

Ініцыятарскі пачын юнака горача падтрымалі рабочыя цэха Чырвоная змена.

Ініцыятарскі пачын. Ініцыятарскія здольнасці.

Ініцыятыўны. Які валодае ініцыятывай, здольны да самастойных актыўных дзеянняў.

С і н о н і м: прадпрымальны.

Дзе не было ініцыятыўных людзей, там не было і сур’ёзных змен. /. Шамякін.

IНКВІЗІТАРСКІ // ІНКВІЗІЦЫЙНЫ

Інквізітарскі. Які мае адносіны да інквізітара, уласцівы яму.

Інквізітарскія метады. Інквізітарскі суд.

Інквізіцыйны. Які мае адносіны да інквізіцыі, характэрны ёй. Інквізіцыйны трыбунал.

ІНКУБАТАРНЫ // ІНКУБАЦЫЙНЫ

Інкубатарны. Які мае адносіны да інкубатара.

Развіццю птушкагадоўлі садзейнічае шырокая сетка інкуба тарных станцый, якія забяспечваюць калгасы і саўгасы кура нятамі. Геаграфія БССР.

Інкубацыйны. Які мае адносіны да інкубацыі — скрытага перыяду хваробы.

Трапіўшы ў здаровы арганізм, вірус адзёра на працягу некаторага часу нічым сябе не выяўляе. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 7 да 21 дня. Потым з’яўляюцца першыя адзнакі захворвання. Беларусь.

ІНСПЕКТАРСКІ // ІНСПЕКЦЫЙНЫ

Інспёктарскі. Які мае адносіны да інспектара; які мае на мэце праверку, інспектаванне.

Інспектарская строгасць. Інспектарскі кантроль.

Інспекцыйны. Які мае адносіны да інспекцыі — праверкі чаго-н.

Інспекцыйныя свае абавязкі Бурмістрава выконвала шчыра Правярала ўсю работу, не даравала прамашак, часам нават грубавата лаялася. /. Шамякін.

ІНСТРУКТАРСКІ // ІНСТРУКЦЫЙНЫ

Інстрўктарскі. Які мае адносіны да інструктара.

У гэты час ён [Я. Колас] знаходзіўся ў Курскай губерні і 164

працаваў настаўнікам, інструктарам па школах, членам інструктарскай калегіі. Л. Фіглоўская.

Інструкцыйны. Які мае адносіны да інструкцыі.

Прадстаўнік з раёна правёў семінарскія заняткі, даў карысныя практычныя парады і інструкцыйныя ўстаноўкі. Звязда.

ІНТРЫГАНСКІ // ІНТРЫГОЎНЫ // ІНТРЫГУЮЧЫ

Інтрыганскі. Які характэрны для інтрыгана.

Інтрыганскі характар. Інтрыганскія ўчынкі.

Інтрыгбўны. Які мае адносіны да інтрыгі — сюжэтнай лініі ў мастацкім творы, якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння.

I ўсюды кожная рыска гэтага малюнка захапляе, хвалюе сама па сабе, з’яўляецца інтрыгоўнай і важнай у сюжэце. М. Клімк.овіч.

Інтрыгўючы. Які інтрыгуе, зацікаўлівае, узбуджае інтарэс сваёй таямнічасцю.

Інтрыгуючы загаловак артыкула. Інтрыгуючая назва кнігі.

ІНТЭЛІГЕНТНЫ // ІНТЭЛІГЕНЦКІ

інтэлігёнтны. 1. Характэрны для інтэлігента, інтэлігенцыі.

Інтэлігентны: чалавек, выгляд; інтэлігентная: прафесія, праца, знешнасць, мова; інтэлігентнае: грамадства, аблічча і інш.

Я гляджу на невялікі бюст Янкі Купалы, што стаіць на маім пісьмовым стале, углядаюся ў тонкія, вельмі знаёмыя, інтэлігентныя рысы яго твару. ЯРамановіч.

2. Адукаваны, культурны.

Камандзірам гэтага ўзвода быў Усевалад Жастоўскі, чалавек вельмі памяркоўны, ветлівы, інтэлігентны. А. Кулакоўскі.

Інтэлігёнцкі. Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі.

Інтэлігенцкія: звычкі, погляды; інтэлігенцкая: бездапаможнасць, мяккацеласць, размова, сям’я і інш.

Тут мела свой уплыў інтэлігенцкае паходжанне Багдановіча, выхаванне таленту паэта на ўзорах класічнай паэзіі. А. Лойка.

ІНТЭРНАЦЫЯ НАЛІСТЫЧ НЫ // ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСЦКІ // // 1НТЭРНАЦЫЯ НАЛ ЬНЫ

Інтэрнацыяналістьічны. Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму.

Інтэрнацыяналістычная салідарнасць.

Інтэрнацыяналісцкі. Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму, інтэрнацыяналіста.

Можна назваць многа твораў, якія ўдала перадаюць інтэрнацыяналісцкія пачуцці беларускага народа. Полымя.

Інтэрнацыянальны. Які мае адносіны да ўсіх народаў і нацый.

С і н о н і м: міжнародны.

I да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод. /. Сіняўскі.

ІСКРАВЫ // ІСКРАНЫ // ІСКРАЎСКІ // ІСКРЫСТЫ

Іскравы. Які мае адносіны да іскры.

Іскравых перадатчыкаў цяпер ужо не робяць, але ў фізічных кабінетах яны могуць яшчэ мець прымяненне для дэманстрацыі электрамагнітнага спрамянення. Фізіка.

Іскраны. 3 іскраў, з іскрамі.

Іскраны слуп.

Іскраўскі. Які мае адносіны да дзейнасці бальшавіцкай газеты «Іскра».

Іскраўскі напрамак. Іскраўская група.

Іскрысты. 1. Які вылучае або мае ў сабе многа іскраў.

Палае агонь іскрысты ля карча. У. Ляпёшкін.

2. Які ззяе, зіхаціць іскрамі; бліскучы.

Да самага гарызонта ляжаў белы іскрысты снег. А. Алешка. II Пеністы, шыпучы. Барыс не хацеў ехаць у такую далячынь, дый кіеўскія прыгажуні былі даспадобы і віно, салодкае, іскрыстае, цякло бясконцым ручаём. Л. Дайнека.

ІТАЛІЙСКІ // ІТАЛЬЯНСКІ

Італійскі. Які мае адносіны да італікаў, італійцаў — стара жытных плямёнаў Апенінскага паўвострава.

Італійскія плямёны. Італійская культура.

Італьянскі. Які мае адносіны да італьянцаў, Італіі.

Італьянская мова. Італьянская літаратура.

к

КАБЫЛА // КАБЫЛІЦА // КАБЫЛКА

Кабыла. Самка каня.

Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Прыказка. Кабыліца. Маладая рослая кабыла; жаробка.

Першая лёгка і размашыста ішла агністая .з белай мецінкай на лбе кабыліца Зорка. М. Ракітны.

Кабылка. 1. Памянш.-ласк. да кабыла.

Пярэстая кабылка худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. А. Кулакоўскі.

2. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (балалайцы, скрыпцы і пад.).

Скрыпічная кабылка.

КАВАДЛА // КУВАЛДА

Кавадла. Жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу.

У кузнях глуха гухкаў аб кавадла молат і цяжка соп кавальскі мех. Б. Сачанка.

Кувалда. Цяжкі кавальскі молат.

He чуў я, як ля чорных катлаванаў узвывалі, глушачы крыкі будаўнікоў, бульдозеры і як бухалі кувалды ў майстэрнях, наспех збітых з дошак. М. Вышынскі.

Няправільна. Бацька ў гэты момант вынес ад горна распалены да чырвані прут, палажыў яго на кувалду (трэба: кавадла). В. Хомчанка.

КАЛАНІЗАВАНЫ // КАЛАНІЗАТАРСКІ // КАЛАНІЗАЦЫ Й НЫ // // КАЛАНІСЦКІ / КАЛАНІЯЛІСЦКІ // КАЛАНІЯЛЬНЫ

Каланізаваны. 1. Насільна ператвораны ў калонію.

На афрыканскіх землях, каланізаваных еўрапейцамі, карэннае насельніцтва або вынішчалася, або станавілася рабамі. Звязда.

2. Заселены каланістамі, перасяленцамі.

У пачатку XIX ст. англічане занялі Капскую зямлю (раён мыса Добрай Надзеі), каланізаваную выхадцамі з Нідэрландаў (бурамі). Геаграфія зарубежных краін.

Каланізатарскі. Які мае адносіны да каланізатара, характэрны для яго.

Каланізатарская палітыка асабліва выразна праяўлялася ў такіх дзікіх формах нацыянальнага прыгнечання, як звальненне са службы, замена мясцовых чыгуначнікаў прывезенымі з карэннай Польшчы і г. д. А. Ліс.

Каланізацыйны. Які мае адносіны да каланізацыі — насільнага ператварэння ў калонію або засялення каланістамі.

Беззваротна прайшоў той час, калі каланізацыйныя мэты імперыялістаў дасягаліся без асаблівых цяжкасцей. Звязда.

Каланкцкі. Які мае адносіны да каланіста — жыхара калоніі.

Каланісцкая гаспадарка. Каланісцкая сям’я.

Каланіялкцкі. Які мае адносіны да каланіяліста, каланізатара; каланізатарскі.

Гарэцкі .. даў аб’ектыўны вобраз беларускага этнасу ў межах Польшчы .. Тым самым выбіваў аргументы з рук польскіх буржуазных палітыкаў, адэптаў каланіялісцкіх прэтэнзій. А. Ліс.

Каланіяльны. Які мае адносіны да калоніі.

He культуру, а рабства і знішчэнне неслі еўрапейцы ў каланіяльныя краіны. Гісторыя сярэдніх вякоў.

КАЛАСАВЫ // КАЛАСІСТЫ

Каласавы. 3 суквеццем у выглядзе коласа; які мае адносіны да коласа.

Сцяной узняліся каласавыя, буйным зернем набрыняўшы. Удаліся яны, урадзіліся. Што азіміна, што ярына. ЛіМ.

КаласІсты. 3 мноствам каласоў; з буйным калоссем.

Навокал стаіць густое, каласістае жыта, спакойна дыхаючы смачным гаркаватым пахам. ЯБрыль.

КАЛГАСНІЦКІ // КАЛГАСНЫ

Калгасніцкі. Які мае адносіны да калгасніка, належыць яму.

Хілюта з дня ў дзень — ці табе дождж, ці табе снег,— з году ў год ганяў у поле калгасніцкіх кароў. ЯСіпакоў.

Калгасны. Які мае адносіны да калгаса, належыць яму.

С і н о н і м: калектыўны.

Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Е. Лось.

КАЛЕДЖ // КАЛЕЖ

Калёдж. Вышэйшая або сярэдняя навучальная ўстанова ў Англіі, ЗША і інш.; з 1992 г. і ў нашай рэспубліцы.

На працягу дня мы сустракаліся яшчэ са студэнтамі каледжа, заснаванага Гандзі, былі на спецыяльнай сустрэчы са студэнтамі універсітэта. М. Лынькоў. II Савет Міністраў рэспублікі зацвердзіў палажэнне аб навучальных установах новага тыпу: ліцэях, гімназіях, каледжах, вышэйшых прафесіянальных вучылішчах. Звязда.

Няправільна. Нацыянальная адукацыя ў Францыі знаходзіцца ў стане крызісу. He хапае памяшканняў. He хапае 168

іх і для пачатковых класаў, і для ліцэяў, і для каледжаў (трэба: калежаў), і для універсітэтаў. Звязда.

Калёж. Сярэдняя навучальная ўстанова ў Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і інш.

[У Францыі] дзейнічаюць: 9-гадовая пачатковая школа, 4-гадовая сярэдняя школа (агульнаадукацыйны калеж і калеж сярэдняй адукацыі) на базе 5 класаў пачатковай школы, поўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа (7-гадовы ліцэй) на базе 5 класаў пачатковай школы. БелСЭ.

КАЛЕКТЫВІСЦКІ // КАЛЕКТЫЎНЫ

КалектывІсцкі. Заснаваны на прынцыпах калектывізму.

Тут можа больш, чым у якой брыгадзе, адчуваецца калектывісцкі, камунарскі дух, зладжанасць у працы. В. Палтаран.

Калектыўны. Які мае адносіны да калектыву; агульны, сумесны.

Вялікую радасць прыносіць рабочаму чалавеку калектыўная праца.

КАЛЕКЦЫЙНЫ // КАЛЕКЦЫЯНЕРСКІ

Калекцыйны. Які мае адносіны да калекцыі, з’яўляецца калекцыяй.

Складзены ім спіс грунтуецца, галоўным чынам, на калекцыйным матэрыяле і толькі часткова на апытальных даных. Весці АН БССР.

Калекцыянёрскі. Які мае адносіны да калекцыянера, уласцівы яму.

Яшчэ ў дзяцінстве ў яго выявілася калекцыянерскае захапленне. Звязда.

КАМАНДЗІРАВАНЫ / КАМАНДЗІРОВАНЫ // // КАМАНДЗІРОВАЧНЫ

Камандзіраваны. Які атрымаў камандзіроўку.

Камандзіраваны (толькі з адуш. наз.): журналіст, інжынер, рэгуліроўшчык апаратуры, настройшчык абсталявання, аграном і г. д.

Аб гасціннасці гасцініц марыць кожны камандзіраваны. Звязда.

Камандзірованы. Тое, што і камандзіраваны.

Камандзірованы адпачываў у сваім гасцінічным нумары.

Камандзіровачны. Які мае адносіны да камандзіроўкі (звычайна пра пасведчанне, грошы на расходы па камандзіроўцы і інш.).

Камандзіровачныя (толькі з неадуш. наз.): грошы, справы,

расходы; камандзіровачнае: пасведчанне і інш.

Ен з асаблівай сур’ёзнасцю паклаў на стол сваё камандзіровачнае пасведчанне. У. Корбан.

КАМАНДЗІРСКІ // КАМАНДНЫ

Камандзірскі. Які мае адносіны да камандзіра, характэрны для яго.

Ніхто нічога не мае права рабіць без камандзірскага дазволу /. Мележ.

Камандны. 1. Які мае адносіны да каманды.

Каманднае першынство заваявалі гоншчыкі спартыўнага таварыства «Навука». Беларусь.

2. Які мае адносіны да камандавання.

Шутаў з каманднага пункта кіравау Ооем. /. Мележ.

КАМБІНАВАНЫ // КАМБІНАТАРСКІ // КАМБІНАТАЎСКІ // // КАМБІНАЦКІ // КАМБІНАЦЫЙНЫ

Камбінаваны. Які з’яўляецца вынікам камбінацыі; заснаваны на камбінацыі.

У зак.іючэнне рэйду быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы. /. Шамякін.

Камбінатарскі. Які мае адносіны да камбінатара, характэрны для яго.

Букрэй быў вядомы ў батальёне як адважная, смелая, камбінатарская галава. Я. Колас.

Камбінатаўскі. Які мае адносіны да камбіната.

Адным словам, камбінатаўскім дзяўчатам ёсць за што крыўдаваць на сваіх хлопцаў. В. Палтаран.

Камбінацкі. Які належыць камбінату.

Працавалі з храбрасцю юнацкай, формулы зубрылі на хаду, сёрбалі ў сталоўцы камбінацкай вегетарыянскую бурду. П. Панчанка.

Камбінацыйны. Які асноўваецца на камбінацыі.

Камбінацыйныя табліцы. Камбінацыйная гульня шахматыста.

КАМЕДЫЙНЫ // КАМІЧНЫ

Камедыйны. Які мае адносіны да камедыі, характэрны для гэтага літаратурнага жанру.

Цыбулька аказваецца не проста камедыйным персанажам, нейкім дзедам-балагурам «наогул», а жывым чалавекам з індывідуальным лёсам, шчодра надзеленым не толькі гумарам, практычнай кемнасцю, але і шырынёй мыслення. ЛіМ.

Камічны. 1. Які выклікае смех; забаўны.

Вельмі арыгінальны чалавек і столькі розных камічных гісторый ведае. ЯРамановіч.

2. Характэрны для камедыі; камедыйны.

Сумесь урачыстай біблейскай мовы з бытавымі вобразамі надае ўроку дзяка цікавы камічны эфект. Р. Шкраба.

КАМЕННЫ // КАМЯНІСТЫ

Камённы. 1. Зроблены, пабудаваны з каменю.

Добра ісці па алеі паўз вуліцу, мінаць свежыя ад начы каменныя будынкі. /. Пташнік.аў.

2. перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы.

Бабрук стаіць адзін, маўчыць. Якраз як той старадаўні каменны ідал. ЯБрыль.

3. перан. Абыякавы, нячулы, раўнадушны.

Галосяць яны цяпер, небаракі, так, што, здаецца, каменнае сэрца не вытрымае. А. Якімовіч.

4. Непахісны, стойкі, цвёрды.

Каменнаму трэба быць, каб жыць у сям’і Верамейчыкаў. К. Крапіва.

Камяністы. Пакрыты, усыпаны каменнем, з вялікай колькасцю камення.

Работа [капаць ямы] марудная і цяжкая, бо зямля камяністая і гліністая. М. Танк.

КАМІСАРСКІ // КАМІСАРЫЯЦКІ

Камісарскі. Які мае адносіны да камісара.

Камісарская скуранка. Камісарскія абавязкі.

Камісарыяцкі. Які мае адносіны да камісарыята.

Камісарыяцкі работнік. Камісарыяцкая пастанова.

КАМЛЁВЫ // КАМЛІСТЫ

Камлёвы. Які мае адносіны да камля.

Паставілі на магіле [бацькі] вялізны крыж са смольнага камлёвага кедра. В. Карамазаў.

Камлісты. 3 тоўстым камлём.

Мы рассыпаліся па лесе, заляглі за валунамі і камлістымі дрэвамі. Перачакалі абстрэл і выглянулі на ўзлессе. Р. Няхай.

КАМПАЗІТАРСКІ // КАМПАЗІЦЫЙНЫ

Кампазітарскі. Які мае адносіны да кампазітара, належыць яму.

Кампазітарская дзейнасць.

Кампазіцыйны. Які мае адносіны да кампазіцыі, звязаны з ёю.

Любімы коласаўскі вобраз дарогі ў творы — не толькі дэталь пейзажу. Дарога нясе, апроч усяго іншага, кампазіцыйную ролю, злучаючы між сабой не толькі населеныя пункты, але і часткі трылогіі. Р. Шкраба.

КАМПАСТАВАЦЬ// КАМПАСЦІРАВАЦЬ

Кампаставаць. што. Рыхтаваць, рабіць кампост — угнаенне.

Зіма цяпер у калгасе не такая, як раней. Павялічылася работ, трэба кампаставаць гной з торфам. /, Дуброўскі.

Кампасціраваць. што. Прабіваць кампосцерам які-н. дакумент пры праверцы.

Да цягніка на Мінск яшчэ некалькі гадзін, можна не спяшацца кампасціраваць. /. Мележ.

КАМПЕТЭНТНАСЦЬ // КАМПЕТЭНЦЫЯ

Кампетэнтнасць. Добрая дасведчанасць; кваліфікаванасць, аўтарытэтнасць у якой-н. галіне.

Раней [Кіслюк] спрабаваў спрачацца, але, адчуўшы вопыт, кампетэнтнасць і сілу волі Ігнатовіча, скарыўся і цяпер нават трохі баяўся яго. /. Шамякін.

Кампетэнцыя. Сукупнасць правоў і абавязкаў якой-н. установы ці адказнай асобы.

Іх [наведвальнікаў] трэба выслухоўваць, бо справы, якія ўваходзяць у кампетэнцыю галоўнага архітэктара, як правіла, заблытаныя. /. Шамякін.

КАМПЛЕМЕНТ // КАМПЛІМЕНТ

Камплемёнт. Бялковае рэчыва ў сываратцы крыві чалавека і жывёл.

Камплемент — спецыяльны тэрмін, у мове сустракаецца рэдка.

Камплімёнт. Прыемная заўвага, пахвала каму-н,

Я рады, што пасля мяне школа пераходзіць у моцныя, умелыя рукі, залатыя рўкі,— зусім несвядома і шчыра зрабіў камплімент настаўніцы Іван Паўлавіч. А. Васілевіч.

КАМПОСТ // КАМПОСЦЕР

Кампост. Угнаенне, атрыманае шляхам змешвання розных адкідаў расліннага і жывёльнага паходжання з зямлёй або торфам.

Пад нагамі ў жывёлы — тарфяная, упярэмешку з саломай, подсцілка — рыхтуюцца торфа-гноёвыя кампосты. У. Дамашэвіч.

Кампбсцер. Прыстасаванне для прабівання ўмоўных знакаў кантролю на пасажырскіх білетах і іншых дакументах.

У руках у кантралёра кампосцер заўсёды нагатове.

КАМПРЭСАРНЫ // КАМПРЭСНЫ

Кампрэсарны. Які мае адносіны да кампрэсара, звязаны з ім

Непадалёк ад капра ў машыннай зале зманціравалі кампрэсарную ўстаноўку. А. Чаркасаў.

Кампрэсны. Прызначаны для кампрэса.

Яна ўсхапілася, ірванула павязку з шыі. На падлогу ўпала кампрэсная папера і жоўтая ад лякарства вата. /. Шамякін.

КАМУНІКАТЫЎНЫ // КАМУНІКАЦЫЙНЫ

Камунікатыўны. Звязаны з моўным паняццем — камунікацыяй: адносінамі, сувяззю пры дапамозе мовы.

Трэба заўсёды адрозніваць камунікатыўную ролю мовы ад яе вобразнай ролі. Р. Шкраба.

Камунікацыйны. Звязаны з агульным паняццем — камунікацыяй: шляхамі зносін, сувяззю аднаго месца з другім (часцей пра сувязь арміі з яе базамі).

Знаходзячыся на старажытнай камунікацыйнай лініі паміж Вільняй і Масквой, Крэўскі замак меў вялікае стратэгічнае значэнне. С. Палеес.

КАНАПЕЛЬКА // КАНАПЛЯНКА

Канапёлька. Народная назва некаторых відаў лугавых траў

Жаўцее луг ад канапелькі ў цвеце.

Канаплянка. 1. Невялічкая пеўчая птушка.

Якіх толькі птушак не было ў Васевай клетцы! I маленькія канаплянкі, і шчабятлівыя сінічкі, і асцярожныя снегіры. А. Пальчэўскі.

2. Цёплая шарсцяная хустка фабрычнага вырабу

Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку, завязаную пад падбародкам. А. Васілевіч

КАНВЕКЦЬІЙНЫ // КАНВЕНЦЫЙНЫ

Канвекцыйны. Які мае адносіны да канвекцыі — пераносу цяпла або электрычных зарадаў у выніку перамяшчэння навакольнага асяроддзя.

Канвекныйныя працэсы ў атмасферы.

Канвенцыйны. Устаноўлены канвенцыяй — міжнародным дагаворам.

Канвенцыйны тарыф. Канвенцыйныя правілы.

КАНВЕРТАРНЫ // КАНВЕРТНЫ

Канвёртарны. Які мае адносіны да канвертара — апарата для атрымання сталі.

Канвертарная вытворчасць сталі.

Канвёртны. Прызначаны для вырабу канвертаў.

Канвертная папера. Канвертны цэх.

КАНЕЧНЫ // КАНЦАВЫ // КАНЧАТКОВЫ

Канёчны. Які з’яўляецца канцом чаго-н.

Мы мелі намер хутчэй прыбыць на канечны пункт нашага падарожжа. Маладосць.

Канцавы. Які знаходзіцца на канны чаго-н.; крайні.

Вёска — за ўзгоркам, адсюль, з чыгуначнага палатна, відань нават стрэхі канцавых хат. М. Лупсякоў.

Канчатковы. Які не падлягае змяненню, перагляду або адмене; беспаваротны.

Я хачу пачуць сёння тваё канчатковае слова. А. Васілевіч.

КАНСЕРВАВАНЫ // КАНСЕРВАВЫ

Кансерваваны. Перапрацаваны ў кансервы; у выглядзе кансерваў.

Рыба скарыстоўваецца ў ежу ў розным выглядзе: свежая( салёная, капчоная, кансерваваная, сушаная. Заалогія.

Кансёрвавы. Звязаны з кансервамі, іх прыгатаваннем; прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў.

Зробленая з кансервавай бляшанкі конаўка ў руках старога дрыжала. /. Навуменка.

КАНСЕРВАЦЫЯ // КАНСЕРВАВАННЕ

Кансервацыя. 1. Засцярога ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання.

Амаль вырашанай праблемай з’яўляецца кансервацыя крыві і захавання яе на працягу доўгага часу. Маладосць.

2. Часовае спыненне дзейнасці, ходу, развіцця чаго-н.

А ў артылерыйскім палку ўжо здымаліся з кансервацыі цягачы, адна за адной на дарогу выязджалі пушкі-гаўбіцы. А. Бачыла.

Кансерваванне. Перапрацоўка прадуктаў у кансервы; прыгатаванне кансерваў.

Кансерваванне харчовых прадуктаў — апрацоўка харчовых прадуктаў, каб засцерагчы іх ад псавання мікраарганізмамі. БелСЭ.

KAHCEPBATAPCK1 // КАНСЕРВАТОРСКІ// // КАНСЕРВАТЫЎНЫ // КАНСЕРВАЦЫЙНЫ

Кансерватарскі. Які мае адносіны да кансерватара, уласцівы яму.

Кансерватарскія погляды. Кансерватарскія прынцыпы.

Кансерватбрскі. Які мае адносіны да кансерваторыі.

Ен атрымаў добрую кансерваторскую адукацыю і сам цяпер працаваў у кансерваторыі. ЛіМ.

Кансерватыўны. Варожы новаму, прагрэсіўнаму, прыхільны да старога, аджыўшага.

Малады настаўнік — вораг дэспатызму, прымусу, усяго аджываючага, кансерватыўнага. Л. Фіглоўская.

Кансервацыйны. Звязаны з кансервацыяй — засцярогай ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання.

Працягваюцца кансервацыйныя работы на Мірскім замку, ідзе аднаўленне кальвінісцкага храма ў Смаргоні. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.

КАНСТРУКТАРСКІ // КАНСТРУКТЫЎНЫ // КАНСТРУКЦЫЙНЫ

Канстрўктарскі. Які мае адносіны да канструктара.

Завод яшчэ не меў неабходнага абсталявання, лабараторый, канструктарскага бюро. Беларусь.

Канструктыўны. Які стварае аснову для далейшай работы; важны, істотны.

Навука можа ісці наперад толькі ў абстаноўцы калектыўнага абмену думкамі, канструктыўнага абмеркавання праблем. Звязда.

Канструкцыйны. Які мае адносіны да канструкцыі — будовы, узаемнага размяшчэння частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і г. д.

3 аўтапалігона Аляксей Паўлавіч вярнуўся сярдзіты, раздражнёны, і тут жа напісаў загад: за самавольнае ўнясенне ў новую мадэль канструкцыйных змяненняў самавольшчыкаў сурова пакараць. /. Капыловіч.

КАНСТЫТУТЫЎНЫ // КАНСТЫТУЦЫЙНЫ

Канстытутыўны. Кніжн. Які складае аснову чаго-н.; вызначальны.

Канстытутыўныя палажэнні.

Канстытуцыйны. Які мае адносіны да канстытуцыі — асноўнага закону дзяржавы.

Права рэспублік валодаць тэрыторыяй і яе рэсурсамі, а таксама прадпрыемствамі на гэтай тэрыторыі выводзіцца з канстытуцыйнага суверэнітэту саюзных рэспублік, права на самавызначэнне. ЛіМ.

КАНСУЛ ЬТАТЫЎНЫ // КАНСУЛ ЬТАЦЫ Й НЫ

Кансультатыўны. Дарадчы; з дарадчымі правамі.

Кансультатыўны савет. Кансультатыўны орган.

Кансультацыйны. Які мае адносіны да кансультацыі, іірызначаны для яе.

Створаны кансультацыйныя пункты, дзе можна атрымаць патрэбную параду, адказ на хвалюючае пытанне. Маладосць.

КАНТРАБАНДНЫ // КАНТРАБАНДЫСЦКІ

Кантрабандны. Які з’яўляецца кантрабандай; забаронены, тайны.

У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Я. Колас.

Кантрабандьісцкі. Які мае адносіны да кантрабандыста, належыць яму.

Ноч была непагодлівая. Буйны вецер хістаў вершаліны ялін і сосен, голле рыпела так, што спадзявацца на тое, што мы пачуем, як рыпіць кантрабандысцкая каламажка, было дарэмна. П. Броўка.

КАНТРАЛЕР // КАНТРОЛЕР

Кантралёр. Службовая асоба, якая робіць кантроль, праверку каго-чаго-н.

Мяне турбуе толькі адно: раптам увойдзе кантралёр? А. Асіпенка.

Кантрблер. Прыбор для рэгулявання работы электрарухавіка (у трамваях, тралейбусах, электравозах і г. д.).

Ніколі яшчэ рычагі кантролера не былі такія паслухмяныя Таніным рукам. В. Гарбук.

КАНТЫНГЕНТ I/ КАНТЫНЕНТ

Кантынгёнт. 1. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю.

Сёлета ў нас павялічыўся кантынгент вучняў на два класы. /. Грамовіч.

2. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая, гранічная колькасць (норма) чаго-н.

Па ўсёй Расіі ішла мабілізацыя новых і новых кантынгентаў. М. Лобан.

Кантынёнт. Адна з асноўных вялікіх частак сушы, акружаная акіянам.

С і н о іі і м: мацярык.

Буйныя ўчасткі сухазем’я называюцца мацерыкамі, або кантынентамі, а больш дробныя — астравамі. Фізічная геаграфія.

КАНФЕРАНС // КАНФЕРАНСЬЕ

Канферанс. Выступленне на сцэне, звязанае з вядзеннем нраграмы, а таксама тэкст такога выступлення.

He маючы перад сабой раней падрыхтаванага тэксту, ён [I. Любан] паміж двума нумарамі музыкі ўстаўляў нешта накшталт цяперашняга канферансу, звычайна досыць дасціпнага і смешнага. А. Астрэйка.

Канферансьё. Артыст, які аб’яўляе нумары канцэрта і займае гледачоў у перапынках паміж выступленнямі.

У гэты час перад заслонай з’явіўся канферансье, пастаяў, пакуль у зале супакоіліся, і аб’явіў першы нумар праграмы. У. Ляўданскі.

КАНФУЗЛІВЫ // КАНФУЗНЫ

Канфўзлівы. толькі з адуш. наз. Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы.

На фронце не быў ні палахлівым, ні канфузлівым, а тут — канфузіцца. 3. Бядуля.

Канфўзны. толькі з неадуш. наз. Які канфузіць, ставіць у няёмкае становішча.

Ніхто з нас і не думаў, што ўся гэта даволі паспяховая ў пачатку справа прыйдзе да такога канфузнага канца. ЛіМ.

КАНЦЭНТРАВАНЫ // КАНЦЭНТРАЦЫ Й НЫ // КАНЦЭНТРЫЧНЫ

Канцэнтраваны. Які характарызуецца высокай канцэнтрацыяй.

У вельмі моцнай канцэнтраванай салянай кіслаце змяшчаец-

ца каля 40 % хлорыстага вадароду. Такая кіслата «дыміць» на паветры. Хімія.

Канцэнтрацыйны. У выразе: канцэнтрацыйны л агер — месца масавага зняволення і знішчэння барацьбітоў за дэмакратыю і сацыялізм, ваеннапалонных і інш.

He скарыстаў Макар Шаблін і магчымасці ўцячы з канцэнтрацыйнага лагера, куды яго адправілі гітлераўцы. Р. Шкраба.

Канцэнтрычны. 1. Які мае агульны цэнтр; з агульным цэнтрам.

Светлыя плямы ліхтароў заблыталіся ў вільготных, бліскучых галінках дрэў .. I ад святла галіны блішчэлі канцэнтрычнымі кругамі, блішчэлі, як блішчыць летнім ранкам роснае павуцінне дзе-нідзе ў лесе, між дрэў. У. Караткевіч.

2. Заснаваны на канцэнтрызме — паўтаральнасці вучэбнага матэрыялу праграм ніжэйшай ступені навучання ў праграмах наступных яго ступеней.

Нашы падручнікі па мове заснаваны на так званай канцэнтрычнай сістэме: тэмы паўтараюцца, але змест іх пастаянна паглыбляецца, кожны раз даюцца новыя звесткі, і такім чынам вучань набывае больш глыбокія веды па прадмету. Народная асвета.

КАПАТЛІВЫ // КАРПАТЛІВЫ

Капатлівы. Разм. Марудлівы, непаваротлівы.

Нейкі ж вельмі капатлівы ён чалавек: здаецца, і не сядзіць склаўшы рукі — робіць увесь час, але і да палавіны яшчэ не дайшоў, хоць час было б і канчаць гэту работу. ЛіМ.

Карпатлівы. Які патрабуе шмат увагі, цярплівасці; старанны, руплівы.

Цяжкія гэта былі пошукі — патрабавалася карпатлівая даследчая праца. ЛіМ.

КАРАНАВАНЫ // КАРАНАЦЫЙНЫ

Каранаваны. Надзелены манархічнай уладай; вянчаны на царства.

Апошні расійскі імператар Мікалай II быў каранаваны ў 1894 г.

Каранацыйны. Які мае адносіны да каранацыі — урачыстай цырымоніі ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол.

Каранацыйныя ўрачыстасці.

КАРАНАСТЫ // КАРАНЕВЫ // КАРАНІСТЫ // КАРЭННЫ

Каранасты. 1. Які мае тоустыя, моцныя карані.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім [курганом], сухазелле у грудзі ўпілося. Я. Купала.

2. Невысокі, шыракаплечы, моннага целаскладу (пра чалавека).

С і н о н і м: каржакаваты.

У пакой, атрымаўшы дазвол, увайшоў каранасты барадач у ватоўцы, у высокіх юхтовых ботах. /. Шамякін.

Каранёвы. 1. Які мае адносіны да кораня (дрэва, расліны і г. д.).

У журавіны ішлі бабы з усёй вёскі, з мяшкамі і вялікімі крутлымі белымі каранёвымі кошыкамі — ішлі на ўвесь дзень, з дзяцьмі. I. Пташнікау.

2. Які мае адносіны да кораня слова; карэнны (у 3 знач.).

Каранёвая марфема. Каранёвы галосны гук.

Караністы. 3 шырока разгалінаванымі каранямі; перапленены каранямі.

Лабановіч уздыхнуў лягчэй, як бы з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, бо дарога, траская і караністая, і лес усё ж такі дакучылі яму. Я. Колас.

Карэнны. 1. Спрадвечны, пастаянны.

Большасць карэнных местачкоўцаў, асабліва мужчын, яшчэ ў калектывізацыю падаліся на чыгунку — у стрэлачнікі, грузчыкі. /. Навуменка.

2. Які закранае асновы чаго-н.; асноўны, самы істотны.

Рэвалюцыя карэнным чынам змяніла лёс беларускага народа. А. Адамовіч.

3. Які мае адносіны да кораня слова.

Пасля зычнага прыстаўкі карэннае і пераходзіць у ы, напрыклад: с-ыграць, раз-ыграць, пад-ысці, пад-ымчацца, безыдэйны. Беларуская мова.

КАРДЫНАЛЬНЬі // КАРДЫНАЛЬСКІ

Кардынальны. Галоўны, важны, самы істотны.

На працягу ўсяго свайго творчага шляху захаваў Дастаеўскі палымяную цікавасць да самых істотных, кардынальных праблем чалавечага існавання. /. Навуменка.

Кардынальскі. Які мае адносіны да кардынала, належыць яму.

Але сёння Эразму верылася ў лепшае. Дыпламатычныя перамогі ўжо блізка. Іхняй зарукаю будзе кардынальская мантыя, якую дапаможа атрымаць ліра Гусоўскага. У. Арлоў.

КАРОБАЧНЫ // КАРОБЧАТЫ

Карббачны. Які мае адносіны да каробкі.

Каробачная майстэрня.

Каробчаты. Які мае выгляд кораба; выгнуты.

Аўтамат быў новы, зараджаны доўгім каробчатым магазінам. А. Якімовіч.

КАРОНІСТЫ // КАРОННЫ

Карбністы. 3 вялікай кронай — каронай дрэва.

С і н о н і м: купчасты.

Кароністае дрэва. Кароністая ліпа.

Карбнны. 1. Які мае адносіны да кароны — царскага галаўнога ўбора.

Кароннае войска стаяла кругом, мястэчкі і сёлы карала агнём. А. Вялюгін.

2. Лепшы, найбольш удалы.

Каронны нумар праграмы. Каронная роля артыста

КАРОСЛІВЫ // КАРОСТАВЫ

Карбслівы. Хворы каростай; у каросце.

Сям-там грэліся на сонцы карослівыя сабакі. М. Лынькоў

Кароставы. У выразе: кароставы клешч — клешч, як.і выклікае і пераносіць каросту ў жывёл і чалавека.

Кароста — заразная хвароба скуры чалавека і жывёлы, узбу джальнікі якой кароставыя кляшчы. БелСЭ.

КАРУНДАВЫ // КАРУНКАВЫ

Карўндавы. Які мае адносіны да цвёрдага мінералу — ка рунду.

Карундавыя іголкі для патэфонных пласцінак.

Карўнкавы. Які мае адносіны да карункаў — ажурных вы рабаў для аздобы бялізны, адзення; зроблены з карункаў; падобны на карункі.

Яна была ў доўгай сукенцы з карункавым каўняром і та кімі ж манжэтамі, у капелюшы з букецікам прыколатых да яго штучных пралесак. Л. Арабей.

КАРЫСЛІВЫ // КАРЫСНЫ

Карыслівы. Які мае на ўвазе выгаду, карысць, заснаваны на карысці; які імкнецца да асабістай выгады, карысці.

Мне гаварылі, што хлопцы ў групе недалюблівалі яго Ka-

рыслівы ён чалавек. Прыхільны толькі да таго, ад каго можа нешта мець сабе. А. Марціновіч.

Карысны. Які прыносіць карысць.

Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Трэба добра павучыцца, каб быць карысным у жыцці. ЯКолас.

КАРЭЙКА // КАРЭЯНКА

Карэйка. Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання.

Хоць ён і не любіў свініны, але карэйка халоднага капчэння яму падабалася, і ён часта браў яе сабе на снеданне. ЛіМ.

Карэянка. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.

Як і многія жанчыны Усходу, карэянкі прызвычаены пераносіць на галаве значны цяжар. Звязда.

КАРЭКТАРСКІ // КАРЭКТНЫ // КАРЭКТУРНЫ

Карэктарскі. Які мае адносіны да карэктара.

Але праз два гады цяжкія ўмовы прымусілі яго [Караленку] пакінуць інстытут і заняцца карэктарскай работай. Беларусь.

Карэктны. Тактоўны ў абыходжанні з людзьмі.

С і н о н і м ы: ветлівы, далікатны.

Акуратны, карэктны, працавіты, ён бездакорна выконваў свае службовыя абавязкі. /. Новікаў.

Карэктўрны. Які мае адносіны да карэктуры.

Верагодна, ён [Багушэвіч] не меў магчымасці зрабіць карэктурныя праўкі, і гэта з’яўляецца адной з прычын пэўнай арфаграфічнай непаслядоўнасці. /. Крамко.

КАРЭТАЧНЫ // КАРЭТНЫ

Карэтачны. Які мае адносіны да карэткі — рухомай часткі некаторых машын, механізмаў, апаратаў.

Карэтачны валік пішучай машынкі.

Карэтны. Які мае адносіны да карэты — коннага экіпажа на рысорах.

Карэтныя колы. Карэтныя рысоры.

КАСМАГОНІЯ // КАСМАЛОГІЯ

Касмагонія. Навука аб паходжанні, развіцці нябесных цел і іх сістэм.

Аддзел астраноміі, які займаецца пытаннямі паходжання і развіцця нябесных цел, называецца касмагоніяй. Астраномія.

Касмалогія. Вучэнне пра Сусвет як пра адзінае цэлае.

Касмалогія развівалася як аддзел астраноміі; сучасная касмалогія выкарыстоўвае таксама агульныя палажэнні фізікі, астрафізікі, філасофіі. БелСЭ.

КАСМЕТЫЧНЫ // КАСМІЧНЫ

Касметычны. Які мае адносіны да касметыкі — сродкаў для надання свежасці і прыгажосці твару, целу.

Па тэлефоне Фінця Паўлаўна дазналася, што ў Маскве ёсць інстытут касметычнай медыцыны. /. Грамовіч.

Касмічны. Які мае адносіны да космасу, звязаны з яго асваеннем.

I спадарожнік каля зор, у той касмічнай далечы, звініць, шуміць на ўвесь прастор, Зямлі сваёй сігналячы. Г. Кляўко.

КАСТЛЯВЫ // КАСЦЯВЫ // КАСЦЯНЫ // // КАСЦІСТЫ // косны' / косны2

Кастлявы. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі; сухарлявы.

Бабцы было гадоў пад дзевяноста. У твары і ў кастлявых руках ні крывінкі, вочы выцвілі, высахлі. М. Лобан.

Касцявы. Які мае адносіны да косці; з касцей.

У ніжэйшых пазваночных шкілет храстковы, у вышэйшых і чалавека пераважна касцявы. Звязда.

Касцяны. 1. Выраблены з косці.

Сярод простай мэблі кідалася ў вочы толькі вялізная старасвецкая канапа, палічка якой была ўстаўлена касцянымі слонікамі рознай велічыні і пакрыта вышыванымі сурвэткамі. М. Ваданосаў.

2. Атрыманы, здабыты з касцей жывёлы.

У якасці змазкі прымяняюцца мінеральныя маслы, вырабляемыя з нафты, касторавае масла (для змазкі матораў самалётаў), кедравае і касцяное масла. Курс фізікі.

Касцісты. 1. 3 шырокімі, буйнымі касцямі, якія прыметна выступаюць.

Праз якую гадзіну ён ужо ў прыцемках сядзеў і гаварыў з худым касцістым, можа, сямідзесяцігадовым старым. I. Чыгрынаў.

2. 3 мноствам дробных касцей (звычайна пра рыбу).

Акуні і плоткі — дробная касцістая рыба, і таму ў культурных вадаёмах іх не разводзяць. П. Рунец.

Косны'. Схільны да ўсяго прывычнага; неўспрымальны да новага, перадавога; адсталы.

Нашай літаратуры не хапае гнеўнага, вострасатырычнага слова, вялікай нянавісці да недахопаў, да ўсяго гнілога і коснага, пошлага і дробязнага. Д. Палітыка.

Косны2. Тое, што і касцявы.

Косныя хваробы. Коснае рэчыва. Косны клей.

КАСЦЮМЕРНЫ // КАСЦЮМІРАВАНЫ // КАСЦЮМНЫ

Касцюмёрны. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, да іх вырабу і захоўвання.

Якраз на гэтым месцы быў некалі касцюмерны магазін, у якім артысты і падбіралі сабе касцюмы. ЛіМ.

Касцюміраваны. Адзеты ў маскарадны або тэатральны касцюм.

Усе ўдзельнікі вечара каснюміраваныя і таму ўрачыстыя, святочныя, але як быццам бы нейкія незнаёмыя, чужыя. ЛіМ.

Касцюмны. Які мае адносіны да касцюма, прызначаны для яго.

Добрыя касцюмныя тканіны з натуральнай шэрсці і сінтэтычных матэрыялаў вырабляюцца на Мінскім камвольным камбінаце. Звязда.

КАШАМІРАВЫ / КАШМІРАВЫ / КАШМІРОВЫ // КАШМІРСКІ

КашамІравы. Тое, што і к а ш м і р о в ы.

Цёмная, завязаная пад бараду кашаміравая хустка з чырвонымі кветкамі па ёй была насунута нізка на лоб, як не на самыя вочы, і ад гэтага Пёклін твар здаваўся яшчэ больш худым і цёмным, нават чорным. Я. Сіпакоу.

Кашм'іравы. Тое, што і кашміровы.

Кашміравая хустка. Кашміравая сукенка.

Кашміровы. Зроблены з кашміру — тонкай мяккай тканіны (звычайна шарсцяной).

Маці была захутана чорнай кашміровай хусткай і хавала позірк ад дачкі. /. Грамовіч.

Кашмірскі. Які мае адносіны да індыйскага штата Кашміра, да кашмірца.

Кашмірскі народ. Кашмірскія звычаі.

КВАДРА // КВАРТА

Квадра. Адна з чатырох фаз месяца (маладзік, сход, поўня, ветах).

У Верамейках сонца гэтае бачылі адны лічаныя хвіліны,

але надзея на перамену надвор’я была ўжо — як і заўсёды, з надыходам новай квадры. /. Чыгрынаў.

Кварта. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (крыху менш за літр).

Гаспадыня ўвайшла ў хату спакойная і ласкавая, наліла яму вялікую кварту малака, накроіла сала, і ён, памятае, адчуў нешта вельмі ўдзячнае да яе. В. Быкаў.

КВАДРАНТ // КВАДРАТ

Квадрант. 1. Чацвёртая частка круга.

Возьмем цяпер поўны круг і правядзём у ім гарызантальны і вертыкальны дыяметры. Гэтыя дыяметры падзеляць круг на чатыры чвэрці (квадранты). Геаметрыя.

2 . Прыстасаванне для наводкі артылерыйскіх гармат; старажытны астранамічны інструмент.

Квадрант — прылада для вертыкальнай наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння. БелСЭ.

Квадрат. 1. Роўнастаронні прамавугольнік; усё, што мае такую форму.

3 гарышча праз аконца віднеўся сіні квадрат неба. В. Хомчанка.

2 . Здабытак ад памнажэння пэўнага ліку на самога сябе. Квадрат адмоўнага ліку ёсць лік дадатны. Алгебра.

КВАКАННЕ //КВАКТАННЕ/КВАХТАННЕ

Кваканне. Гучанне, падобнае на «ква-ква» (звычайна пра лягушак).

Мы падышлі да белых парэнчаў на мастках рэчкі, якой амаль зусім не было відаць. Праўда, яна адчувалася ў ціхім плёскаце вады аб берагі ды ў журботным кваканні жаб. ЯРамановіч.

Квактанне. Кароткае адрывістае гучанне (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак).

Нечакана з-пад куста моцна залопалі крылы, і проста да ранішняга сонца з квактаннем кінулася матка-цяцерка Я. Ціхановіч.

Квахтанне. Тое, што квактанне.

Падыходзячы да сасняку, мы пачулі квахтанне глушцоў, пачулі, як яны пералятаюць з месца на месца — верныя адзнакі такавішча. А. Гавеман.

КВАКВА // КВАКТУХА / КВАХТУХА // КВАКША

Кваква. Птушка сямейства чаплевых з кароткімі нагамі і чубком на галаве.

Чорнагаловая кваква.

Квактўха. Курыца, якая выседжвае або водзіць куранят

Чутна — дзесьці куранят кліча позняя квактуха. М. Калачынскі.

Квахтўха. Тое, што квактуха.

Чуўся ўстрывожаны голас квахтухі — яна збірала куранят.

Квакша. Лягушка, якая жыве пераважна на дрэвах.

3 паўзуноў неабходна назваць вераценніцу, балотную чарапаху, а з амфібій — квакшу, трытона грабенчатага і некаторых іншых. В. Дзяменцьеў.

КВАЛІФІКАВАНЫ // КВАЛІФІКАЦЫЙНЫ

Кваліфікаваны. Які мае спецыяльныя веды, навыкі; з высокай кваліфікацыяй; умелы, вопытны.

Заслонаў скардзіўся на адсутнасць металу, на тое, што не хапае кваліфікаваных рабочых. М. Лынькоў.

Кваліфікацыйны. Які вызначае, устанаўлівае кваліфікацыю — ступень годнасці, падрыхтаванасці да якой-н. работы.

Пасля выпускных кваліфікацыйных экзаменаў па добрай традыцыі праводзіцца свята працоўнага абраду — урачыстае пасвячэнне ў рабочыя. Звязда.

КВЕТАЧНЫ // КВЕТКАВЫ // КВЕТНІКАВЫ // КВЯЦІСТЫ

Квётачны. Прыгатаваны з кветак.

Кветачны адэкалон. Кветачная эсенцыя.

Квёткавы. 1. Які мае адносіны да кветкі, кветак.

Кветкавы пыл лёгка распыляецца ў паветры. КЦіміразеў.

2. Прызначаны для кветак.

На лаўках, што стаяць пасярэдзіне вуліцы, навокал кветкавай клумбы, групкамі сядзяць людзі з кнігамі. П. Пестрак.

Квётнікавы. Які мае адносіны да кветніка.

У Матруны кветнікавы ўчастак зусім маленькі, але ж так дагледжаны, што гладыёлусаў на ім заўсёды больш, чым у суседак. Звязда.

Квяці'сты. 1. 3 вялікай колькасцю кветак; пакрыты, усеяны кветкамі.

Люблю лугі квяцістыя, як закрасуе май, палеткі залацістыя, цябе, мой родны край. А. Русак.

2. 3 узорам у кветкі; яркі, каляровы.

Дзяўчаты стаялі асобнай купкай у яркіх квяцістых плаццях. А. Асіпенка.

3. перан. Залішне напышлівы, занадта ўпрыгожаны (пра мову, стыль і г, д.).

Атрымаўся верш квяцісты, як і тая вясна, што нарадзіла яго. А. Асіпенка.

КЛАВІР // КЛАВІШ / КЛАВІША // КЛАВІЯТУРА

Клавір. 1. Агульная назва ўсіх струнных клавішных інструментаў: клавікордаў, клавесіна, раяля, піяніна і інш.

Гэта толькі клавір, а як мая сімфонія будзе выконвацца аркестрам, тады і дзіцё зразумее. 3. Бядуля.

2. Пералажэнне опернага ці сімфанічнага твора для спявання ў суправаджэнні фартэпіяна або для выканання на фартэпіяна.

У музыцы, у музыкантаў, кампазітараў шмат праблем. Галоўнае — выданне клавіраў, партытур, твораў кампазітараў мінулага. /. Лучанок.

Клавіш. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць для атрымання гуку.

Рука які ўжо раз цягнецца да клавіша магнітафона. Т. Бондар.

Клавіша. тое, што і клавіш.

Твае лёгкія пальцы не кранаюць клавішаў. Яны лунаюць над імі. Г. Ланеўская.

Клавіятўра. Сукупнасць усіх клавішаў.

Праз хвіліну дзяўчына-тэлеграфістка спрытнымі пальцамі шпарка пачала стукаць па клавіятуры апарата. Беларусь.

КЛАСАВЫ // КЛАСІЧНЫ // КЛАСНЫ

Класавы. Які мае адносіны да грамадскіх класаў.

Класавыя інтарэсы. Класавыя супярэчнасці.

Класічны. 1. Створаны класікам; узорны, дасканалы.

Авалоданне класічнай спадчынай мела важнае значэнне для развіцця самабытнага таленту Коласа. Л. Фіглоўская.

2. Які мае адносіны да старажытных грэкаў і рымлян.

С і н о н і м: антычны.

Інтэрнацыянальныя словы з’яўляюцца, як правіла, запазычаннямі з класічных моў — грэчаскай і лацінскай. Полымя.

Класны. 1. Які мае адносіны да вучнёўскага класа.

Дзеці вельмі любілі сваю класную настаўніцу — чулую, добрую жанчыну. Р. Няхай.

2. Які паказвае клас, мае высокую ступень чаго-н.

Класны спартсмен. Класная гульня.

У выразе: класны вагон (уст.)— пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.

Даўно пад пагрузкай даўгі эшалон: платформы, цяплушкі і класны вагон. М. Калачынскі.

КЛЕЙКАВІНА // КЛЕЙКАСЦЬ

Клейкавіна. Клейкае бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні злакаў і не раствараецца ў вадзе.

Гэты крухмал, ператварыўшыся ў растваральны цукар, пасля доўгіх вандраванняў па расліне адкладаўся, нарэшце, у зерні ў выглядзе крухмалу або ў выглядзе клейкавіны. 5. Розен.

Клёйкасць. Здольнасць склейваць, прыклейвацца; ліпучасць, ліпкасць.

Яны (былінкі) церушыліся, як сухія, і ў той жа час у іх заўважалася нейкая клейкасць, уласцівая толькі жывым раслінам. У. Шыцік.

КЛЕРК // КЛЕРЫКАЛ

Клерк. Канторскі служачы ў некаторых зарубежных краінах.

I дзіўна было Алесю, што і вахман, з выгляду мяшчаністы, востраносенькі акулярнік,— не клерк які-небудзь ды не дробны гаспадар, а селянін таксама. Я. Брыль.

Клерыкал. Член клерыкальнай партыі; прыхільнік клерыкалізму — рэакцыйнага палітычнага напрамку, які імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.

Гэту навіну Лабановіч успрыняў без асаблівага задавальнення, бо тады ўжо хадзілі гутаркі, што да беларускай газеты прымазваюцца польскія клерыкалы. ЯКолас.

КЛІМАТАЛАГІЧНЫ // КЛІМАТЫЧНЫ

Кліматалагічны. Які мае адносіны да кліматалогіі — навукі аб клімаце.

Вельмі важным кліматалагічным фактарам, які робіць уплыў на прыхода-расход праменнай энергіі, з’яўляецца воблачнасць. В. Дзяменцьеў.

Кліматычны. Які мае адносіны да клімату.

Кліматычныя ўмовы цалкам адпавядаюць умовам паспяховага вырошчвання цукровых буракоў. Беларусь.

КЛЮЧНІЦА // КЛЮЧЫЦА

Ключніца. Уст. Служанка ў панскім маёнтку, у распараджэнні якой былі прадукты харчавання і ключы ад месц іх захоўвання.

Старая ўспамінала пра тое, як яе маці служыла ў пані ключніцай, і вельмі ж ганарылася гэтым.

Ключыца. Парная косць плечавога пояса, якая злучае лапатку з грудзінай.

Куля трапіла яму ў шыю ля самай ключыцы. У. Дамашэвіч.

КЛЮШКА // клюшня

Клюшка. Лёгкая палка з загнутым канцом для гульні ў хакей

He простая гэта рэч — хакейная клюшка. Ды і сам хакей, скажу я вам, гульня не абы-якая. Р. Няхай.

Клюшня. Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы і служыць для хапання.

Маленькі краб, выкінуты хваляю на бераг, затаіўся пад каменем, дзе засталося крыху вільгаці, і пагражальна варушыць чорнымі клюшнямі. Я. Бяганская.

кляймены // кляймовы

Кляймёны. 3 кляймом.

Кляймёны конь. Кляймёны тавар.

Кляймбвы. Які мае адносіны да кляйма; які з’яўляецца кляймом.

Кляймовы знак. Кляймовы след.

КЛЯПАЛЬНЫ II КЛЯПАНЫ

Кляпальны.Звязаны з кляпаннем; прызначаны для кляпання.

Кляпальны малаток. Кляпальная работа.

Кляпаны. Зроблены кляпаннем; навостраны кляпаннем (пра касу).

Кляпаныя канструкцыі. Кляпаная каса.

КНЯПНЯ // КНЯЖНА / КНЯЗЕЎНА

Княгіня. Жонка князя.

Даўно пра княгіню забыла Княгініна, Халопенічы — пра халопаў даўно. /7. Панчанка.

Няправільна. Падарожнік, што сядзіць у вазку, едзе да будучай нявесты — маладой княгіні (трэба: князёўны) Друцкай. М. Лупсякоў.

Княжна. Toe, што і князёўна.

Раз бяседа вялікая ў князя была: на пасад дачку княжну садзілі. Я. Купала.

Князёўна. Незамужняя дачка князя; княжна.

У цэнтры ўвагі была князёўна з роду даўнейшых грузінскіх цароў. Э. Самуйлёнак.

КОБРА//КОРБА

Кббра. Вельмі ядавітая змяя вялікіх памераў з плямамі на шыі; жыве ў Азіі і Афрыцы.

Быў у нашым горадзе такі чалавек, які свае летнія адпачынкі траціў на тое, каб недзе ў пясках Сярэдняй Азіі ці на Каўказе лавіць ядавітых кобраў і гюрзаў. Л. Дайнека.

Кбрба. Ручка, якой прыводзяць у рух што-н.; дзяржанне.

Вера бярэцца за корбу, але спачатку круціць не ў той бок, мякіна струменьчыкам вылятае з каша. С. Грахоўскі.

КОННЫ // КОНСКІ

Кбнны. 1. Які мае адносіны да коней, прызначаны для іх

А я думаў, што на конным двары вы будзеце, можна сказаць, у зацішку ды ў цяпле. ЯСкрыган.

2. Які прыводзіцца ў рух коньмі.

Рухацца па лесе было вельмі цяжка. He толькі аўтамашыны, але і фурманкі, гарматы коннай цягі даводзілася пераносіць на руках, бо на лясных дарогах гразь чаргавалася з пясчанымі заносамі. Маладосць.

3. Які мае адносіны да конніцы, складаецца з коннікаў

Лес шумеў, гуляла мяцеліца. Вакол — ні душы, наперадзе густы ельнік, за ім — паварот управа. I раптам адтуль выскачыў конны атрад. Імгненна прыйшло рашэнне — акапацца ў снезе і прыняць бой. ЛіМ.

4. Звязаны з яздой на конях.

Пачалі вывозіць лес: пасля доўгіх снежных заносаў нарэшце стала добрая конная дарога. Звязда.

Конскі. 1. Які мае адносіны да каня, належыць каню.

Грыбаед аціх побач з канём, ад якога патыхала потам і парай, а конскія бакі хадзілі хадуном. В. Быкаў.

2. Разм. Вялікі, моцны.

Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна. /. Навуменка.

У выразе: конская сіла — адзінка вымярэння магутнасці.

Матор магутнасцю ў сто конскіх сіл.

КОРАК // КОРКА

Кбрак. 1. Затычка для бутэлек і іншай пасуды.

На стале і пад сталом валяліся крошкі, агрызкі селядцоў, скарынкі хлеба і коркі ад бутэлек. Я. Долас.

2. Уст. Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пяткай.

С і н о н і м ы: абцас, каблук.

Яна прыехала, апранутая з іголачкі, у чорных пальчатках да локцяў, размаляваная, на высокіх корках, у чорных акулярах. У. Дамашэвіч.

Корка. Верхні зацвярдзелы слой чаго-н.

Усё — зямля, дрэвы, стрэхі — пакрылася звонкай ледзяной коркай. /. Шамякін.

КОРД // КОРДА

Корд. 1. Вельмі моцныя кручаныя ніткі, якія ідуць на спецыяльныя вырабы (напрыклад, аўтапакрышак).

Новы завод выпускае трывалы корд з віскозы для шыннай прамысловасці. В. Вольскі.

2. Разнавіднасць шарсцяной тканіны ў рубчык.

Касцюм з корду.

Кбрда. Доўгая вяроўка, на якой ганяюць коней па кругу пры выездзе, абучэнні.

На манежнай пляцоўны ганялі на кордзе коней. У. Караткевіч.

КОРМЛЕНЫ // КОРМНЫ

Кормлены. Такі, якому давалі корм; якога накармілі.

С і н о н і м: накормлены.

Уся скаціна ўжо кормлена, а напаіць яшчэ трэба. Звязда.

Кбрмны. Якога кормяць на забой; выкармлены.

С і н о н і м: адкормлены.

3 адрынкі далятала тлумнае гагатанне гусей, крэкт качак; у хляўку ж сыта рохкалі чатыры кормныя вепрукі. М. Вышынскі.

КРАЙНІ // КРАЯВЫ

Крайні. 1. Які знаходзіцца з краю, на краі чаго-н.

Дом яго быў крайні з другога канца вуліцы. А. Кулакоўскі.

2. Надзвычайны, выключны.

Крайняя неабходнасць. Крайнія меры.

3. Найбольш радыкальны, рашучы, непрымірымы (пра погляды, напрамкі, палітычныя групоўкі і г. д.).

Мікола, які заўсёды выказваў самыя крайнія погляды, насупліваўся і змаўкаў. /. Навуменка.

Краявы. Які мае адносіны да краю як да адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкі.

Там гаварылася пра рэшткі прыгонніцтва, прапагандавалася ідэя краявой палітычнай аўтаноміі ў рамках Расіі. М. Смолкін.

КРАМЯНЕВЫ Ц КРАМЯНІСТЫ // КРАМЯНЫ // КРЭМНІЕВЫ

Крамянёвы. Які мае адносіны да цвёрдага мінералу крэменю; зроблены з яго; які дзейнічае пры дапамозе крэменю.

У XVI веку паявіліся больш лёгкія і зручныя ружжы, з крамянёвым ударным замком. Гісторыя сярэдніх вякоў.

Крамяністы. Усеяны каменнем; камяністы.

Хочацца спяваць пад ціхім, чыстым небам, у самоце песню пра адзіноту на крамяністым шляху. Я. Брыль.

Крамяны. 1. Хрусткі, цвёрды, сакавіты.

Ірдзяцца на дужых суках крамяныя яблыкі жніўныя. С. Гаўрусёў. || Поўны сілы, здароўя (пра чалавека). У дзвюх жаночых галоўках наводдаль я пазнаю Веру і Кацю. Яны ўжо дарослыя, крамяныя дзяўчаты. ЯСкрыган.

2. перан. Свежы, ядраны.

I здаровае, крамянае надвор’е, і яркія цёплыя фарбы маглі б толькі радаваць і бадзёрыць нашых хадаксў. А. Якімовіч.

Крзмніевы. Які мае адносіны да хімічнага элемента крэмнію, змяшчае ў сабе крэмній.

Сілікатныя тавары — такія тавары, у састаў якіх уваходзяць розныя солі крэмніевай кіслаты. Таваразнаўства.

КРАСАМОЎНІЦКІ // КРАСАМОЎНЫ

Красамоўніцкі. Характэрны для добрага прамоўцы.

Красамоўніцкі талент Івана Міхайлавіча быў усім вядомы, і выхад яго на трыбуну выклікаў дружныя воплескі. ЛіМ.

Красамоўны. 1. Які ўмее добра, прыгожа гаварыць; надзелены красамоўствам.

Сяргей Пятровіч я чалавек не красамоўны і тостаў гаварыць не люблю. /. Шамякін.

2. перан. Які без слоў, але вельмі выразна перадае, паказвае што-н.; пераканаўчы, несумненны.

Красамоўныя шматкроп’і не закрывалі ад звычаннага масавага чытача апушчанага радка. М. Клімковіч.

КРАТАВІНА Ц КРАТАВІННЕ

Кратавіна. Разм. Нара крата.

Ен дакасіўся да кратавін — аказваецца і краты тут пахадзілі пад зямлёю! — яны ўзварушылі, нібы паўскапалі лугавіну, і грудкі вывернутай на паверхню зямлі заміналі касіць. ЯСіпакоу.

Кратавінне. зб. Разм. Кучкі зямлі, накапаныя кратамі.

Ен і сумаваў без яе [бабулі Гарусі] і радаваўся, што яна не прыбягае, не сочыць за ім, і я.му не даводзіцца чырванець, што так поркаецца на кратавінні. ЯСіпакоў.

КРАЯВІД Ц КРУГАГЛЯД

Краявід. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці.

С і н о н і м: пейзаж.

Гутарак наслухаўшыся розных пра Радзіму ды пра белы свет, я, малы, узлазіў на бярозу, краявід — на цэлы сельсавет. /7. Панчанка.

Кругагляд. 1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам.

Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд. А. Чарнышэвіч.

2. перан. Аб’ём ведаў, шырыня інтарэсаў каго-н.

Дзень за днём газета адкладае ў запасніках памяці чалавека пэўныя факты, звесткі, уяўленні, фарміруючы яго светапогляд і расшыраючы кругагляд. Б. Стральцоў.

КРОУНЫ // КРЫВАВЫ // КРЫВЯНІСТЫ Ц КРЫВЯНЫ

Крбўны. 1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.

А навіны ўзбуджалі і пасялялі ў кожнага жаданне паехаць дадому, пабачыць кроўных. П. Галавач.

2. Надзвычай важны, які блізка закранае каго-што-н.

Літаратура становіцца кроўнай народнай справай. Ю. Пшыркоў.

3. Разм. Уласнае, нажытае цяжкаю працай.

Пазганялі нас паны з нашай кроўнай зямлі, папалілі нашы хаты, разбурылі нашы гарапашніцкія двары, разграбілі наш набытак. ЯКолас.

Крывавы. 1. Заліты крывёю; у крыві.

С і н о н і м: акрываўлены.

Лейтэнант клапатліва адагнаў муху, сеўшую на крывавы бінт, якім была перавязана рука камісара. /. Шамякін.

2. Які суправаджаецца праліццём крыві.

Сінонім: кровапралітны.

Далёка ад Беларусі, на поўдні, ішлі крывавыя баі. 1. Новікаў.

3. Ярка-чырвоны, колеру крыві.

Крывавае сонца ўставала з-за нзбасхілу. У. Дамашэвіч

Крывяністы. У якім шмат крыві; з крывёю.

Пасля катаванняў у фашысцкіх засценках яго цела доўп час было пакрыта страшнымі крывяністымі падцёкамі. Звязда.

Крывяны. Які мае адносіны да крыві; з крыві.

Паспрабавалі палічыць крывяныя плямы на зямлі, але хутка збіліся з ліку. /. Шамякін.

КРУГАВЫ // КРУЖНЫ

Кругавы. Які мае адносіны да круга, адбываецца па кругу.

Танкі сталі веерам, падрыхтаваліся да кругавой абароны. I. Мележ.

Кружны. Непрамы, абходны, акольны (пра дарогу, сцежку і інш.).

Дабірацца на далёкія сенажаці давялося кружным шляхам—летнікам, і не на машынах, а коньмі. Б. Сачанка.

круглець // КРУГЛІЦЬ

Круглёць. Станавіцца больш круглым, набываць акруглую форму; папраўляцца, таўсцець.

Калі хто са старэйшых дапускаў які промах, неахайства,— тады вочы ў старшыні круглелі, халодныя льдзінкі свяціліся ў іх. М. Паслядовіч.

Кругліць. што. Разм. Рабіць круглым, надаваць акруглую форму^

На ёй белы шарсцяны світэр, які вельмі ж да твару, бо яшчэ болей кругліць і без таго круглыя плечы. Б. Сачанка.

КРУГЛЫ // КРУГЛЯВЫ

Крўглы. 1. Які мае форму круга, шара, цыліндра або нагадвае іх.

На маленькім круглым століку перад ім быў пастаўлен чайны прыбор, на сподачку ляжаў цукар і пячэнне. М. Ваданосаў.

2. Разм. Поўны, абсалютны.

Засталася Марыйка круглай сіратой з двума братамі-малалеткамі. П. Місько.

3. У спалучэнні са словамі «год», «дзень», «суткі» абазначае: увесь, цэлы.

Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся на полі круглы дзень. К. Чорны.

7 С. М. Грабчыкаў

193

Круглявы. Разм. Круглаваты, акруглены.

Глечык, поўны ўвагі на круглявым хлапечым твары, абапіраўся на руку і слухаў. В. Быкаў.

КРУМКАЧОВЫЯ // КРУМКАЧЫНЫ

Крумкачовыя. мн. Сямейства птушак, да якога адносяцца крумкач, варона, грак, галка і інш.

Сойка — прыгожая птушка нашых лясоў — таксама з сямейства крумкачовых.

Крумкачыны. Які мае адносіны да крумкача, характэрны для яго.

Крумкачыны крык. Крумкачынае гняздо.

КРУПОЗНЫ // КРУПЧАСТЫ1 // КРУПЧАСТЫ2 // КРУПЯНЫ

Крупозны. Які мае адносіны да крупу — запалення гартані і трахеі, якое суправаджаецца задышкай.

Ход крупознай пнеўманіі іншы раз зацягваецца, тэмпература даволі доўга не зніжаецца, а ў далейшым развіваюцца ўскладненні. Звязда.

Крупчасты'. Рассыпісты, зярністы; падобны на крупы.

Ціхі ранак. Снег крупчасты пад падэшвамі рыпіць. Н. Гілевіч.

Крупчасты2. Разм. Заражаны трыхінелай.

Кій быў з асмаленага ядлоўцу, ім Марцін расшчамляў свінням пашчэнкі, глядзеў, ці не крупчастыя. А. Карпюк.

Крупяны. Які мае адносіны да круп, іх вырабу; прыгатаваны з круп.

Неабходна значнае павелічэнне пасяўных плошчаў пад крупяныя культуры, і ў першую чаргу такой непатрабавальнай да ўмоў культуры, як грэчка. Звязда.

КРУХМАЛЕНЫ // КРУХМАЛІСТЫ // КРУХМАЛЬНЫ

Крухмалены. Прамочаны растворам крухмалу; крухмальны (у 2 знач.).

Выдалі ўсім нам свежую пасцельную бялізну — адпрасаваную, крухмаленую, снежна-белую. ЛіМ.

Крухмалісты. Багаты крухмалам.

Плошчы, занятыя лепшымі гатункамі крухмалістай бульбы, з кожным годам павялічваюцца ў нашай рэспубліцы. Звязда.

Крухмальны. 1. Які мае адносіны да крухмалу; прыгатаваны з крухмалу.

У зонах спіртавых і крухмальных заводаў трэба ўкараняць гатункі бульбы з высокім утрыманнем крухмалу. Звязда.

2. Прамочаны растворам крухмалу; накрухмалены

3-пад крухмальных манжэтаў высунуліся ру«і — тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы. Б. Мікуліч

КРУШНЯ // КРУШЫНА

Крўшня. Вялікая куча камення.

Лясок, а за ляском — узгоркі, ля крушні крушня, нібы горкі. А. Лойка.

Крушына. Невялікае лісцёвае дрэва з чорнымі неядомымі ягадамі.

Кусты крушыны маладой карэннем дол прышылі. Г. Кляўко.

КРЫВЕЦЬ// КРЫВІЦЬ

Крывёць. Разм. Станавіцца крывым.

Пачаў ён крывець даўно ўжо, спачатку амаль непрыкметна неяк, а цяпер дык зусім кульгавіць.

Крывіць. што. Рабіць крывым, перакошаным.

«Следчы» паціскае плячамі. Злая ўсмешка крывіць яго губы. Я. Колас.

КРЫЖАВАНЫ // КРЫЖАВЫ // КРЫЖОВЫ

Крыжаваны. Які перасякаецца крыж-накрыж; перакрыжаваны.

3 маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. 3. Бядуля.

Крыжавы. 1. Перакрыжаваны, скрыжаваны.

На крыжавых пуцінах з ёю я сустрэўся — куды ісці, не ведала яна. Я. Купала.

2. Які мае адносіны да ніжняй часткі хрыбетніка — крыжа.

Крыжавыя пазванкі зрастаюцца ў адну масіўную косць — крыж. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Крыжбвы. Які мае адносіны да крыжа або нагадвае яго па форме.

На фоне чыстага неба цямнее крыжовым верхам старая яліна. ЛіМ.

КРЫМІНАЛАГІЧНЫ // КРЫМІНАЛІСТЫЧНЫ // КРЫМІНАЛЬНЫ

Крыміналапчны. Які мае адносіны да крыміналогіі — вучэння аб злачыннасці як сацыяльнай з’яве.

Крыміналагічныя даследаванні.

Крыміналістычны. Які мае адносіны да крыміналістыкі —

юрыдычнай дысцыпліны, якая вывучае метады расследавання злачынстваў.

Крыміналістычная экспертыза.

Крымінальны. Звязаны са злачынствам; злачынны.

Разведчыкі, сувязныя данеслі, што ва ўсёй гэтай справе вінаваты салдаты спецыяльнага батальёна, які фарміравалі гітлераўны з паліцаяў ды з рознага крымінальнага зброду. М. Лынькоў.

КРЫТЫКАНСКІ // КРЫТЫЧНЫ' / КРЫТЫЧНЫ2

Крытыканскі. Характэрны для крытыкана — чалавека, схільнага да прыдзірлівай, неабгрунтаванай крытыкі, звычайна павярхоўнай.

Цалкам крытыканскі характар яго выступлення выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю ўсіх прысутных на сходзе. Звязда.

Крытычны1. 1. Які заключае ў сабе крытыку, з’яўляецца крытыкай.

У апошні час з’явілася нямала крытычных прац, якія чытаюцца з карысцю, выклікаюць сур’ёзны роздум над жыццём і літаратурай. А. Гардзіцкі.

2. Здольны крытычна адносіцца да каго-чаго-н.

Першы раз за гады замужства акінула Аўгіння крытычным вокам хату свайго мужа. ЯКолас.

Крытычны2. Вельмі цяжкі, небяспечны; пераломны.

Яму ўвогуле падабаюцца вострыя, крытычныя моманты, калі жыццё вісіць на валаску, калі за нейкі міг трэба прыняць важнае, адказнае рашэнне. I. Навуменка.

КРЫЎДАВАЦЬ / КРЫЎДЗІЦЦА // КРЫЎДЗІЦЬ

Крыўдаваць. Мець крыўду на каго-н.; крыўдзіцца.

Я не памятаю, каб хто-небудзь, калі-небудзь крыўдаваў на яго [Я. Коласа] крытычны разбор, на яго добразычлівыя парады. М. Лынькоў.

Крыўдзіцца. Адчуваць крыўду, прымаць што-н. за крыўду.

Ціхон Ціханавіч не ўмеў крыўдзіцца і мірыўся з усім, што тварылася дома. /. Грамовіч.

Крыўдзіць. каго. Наносіць крыўду.

Ен [Е. А. Міровіч] мог і ўзлавацца, накрычаць на акцёра, скарыстаць сваю рэжысёрскую ўладу, але гэта ніколі не крыўдзіла, не зневажала, бо ішло ад шчырага сэрца, ад бацькоўскіх клопатаў і пачуцця адказнасці за спектакль і кожнага выканаўцу. ЯРамановіч.

КРЫЎДЛІВЫ // КРЫЎДНЫ

Крыўдлівы. Які лёгка крыўдзіцца, схільны бачыць крыўду, знявагу там, дзе іх і няма.

Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны. Б. Сачанка.

Крыўдны. Які наносіць каму-н. крыўду, які заключае ў сабе крыўду.

Сяргей Іванавіч раптам пашкадаваў, што ўчора нагаварыў ёй шмат непрыемнага, крыўднага. А. Марціновіч.

КРЫШТАЛевЫ / КРЫШТАЛІЧНЫ // // КРЫШТАЛЬНЫ // ХРУСТАЛЬНЫ

Крышталёвы. I. Тое, што і крышталічны.

Крышталёвая будова рэчыва.

2. Тое, што і крыштальны (у 2 знач.).

Крышталёвая вада.

Крышталічны. Які мае адносіны да крышталя; які складаецца з крышталёў.

Сапраўднае цвёрдае цела мае крышталічную будову і пла віцца толькі пры пэўнай тэмпературы. Б. Розен.

Крыштальны. 1. Тое, што і крышталічны.

Крыштальная каніфоль.

2. перан. Празрысты, светлы, чысты.

Крыштальнымі кроплямі цёплай жывіцы слязіліся свежыя пні і акоранае яловае бярвенне. М. Машара.

3. перак. Бездакорны, беззаганны (пра чалавека, яго якасці).

Павінна ж бьшь усё ў жыцці крыштальным, як сумленне, чэсць,— калі ржу не саскрасці, іржа й жалеза пераесць. П. Броўка.

Хрустальны. 1. Які мае адносіны да хрусталю — шкла высокай якасці.

У думках ён ужо вызначыў, дзе развесіць дываны, паставіць, вядома, новы гарнітур, .. у залу, на відным месцы, павесіць чэшскую хрустальную люстру. А. Дзятлаў.

2. перан. Празрысты; чысты, звонкі.

Хрустальная капля расы. Хрустальны звон.

КРЫШТАЛЬ // ХРУСТАЛЬ

Крышталь. Цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка.

Крышталі кварцу. Крышталі солі.

Хрусталь. 1. Шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло.

Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. I. Шамякін.

2. Вырабы з такога шкла.

Сервант з фарфорам, хрусталём.

КРЭМЕНЬ // КРЭМНІЙ

Крэмень. 1. Вельмі цвёрды мінерал (раней выкарыстоўваўся для высякання агню).

С і н о н і м: скалка.

Крэмень высякаў іскру за іскрай, але вогнішча не хацела распальвацца... В. Іпатава.

2. перан. Пра чалавека з цвёрдым, стойкім характарам.

Вы ў гэтага хлапчука ні аб чым не пытайцеся. He скажа. Гэта не хлопец, а крэмень. М. Лынькоў.

Крэмній. Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў большасці горных парод.

[Крэмній] займае другое месца паводле распаўсюджанасці ў прыродзе пасля кіслароду. БелСЭ.

КУДЗЕЛІСТЫ // КУДЗЕЛЬНЫ

Кудзёлісты. Разм. Падобны на кудзелю; лахматы, пушысты.

Трапяткім золатам пераліваліся кудзелістыя хмаркі. М. Лынькоў.

Кудзёльны. Зроблены з кудзелі — прадзіва з прасніцы.

Ночкамі нядзельнымі маці ніткі там з барады кудзельнае выскубала нам. А. Куляшоў.

КУЛЬТЫВАВАННЕ // КУЛЬТЫВАЦЫЯ

Культываванне. 1. Развядзенне, вырошчванне (пра расліны).

Спрыяльныя глебавыя ўмовы для культывавання цукровых буракоў маюцца ў Віцебскай і Мінскай абласцях. Беларусь.

2. Развіццё, удасканальванне чаго-н. якім-н. спосабам; садзейнічанне развіццю чаго-н.

Культываванне патрыятызму. Культываванне калектывізму.

Культывацыя. Апрацоўка глебы культыватарам.

Ранняй вясной было праведзена баранаванне і культывацыя зябліва. М. Арочка.

Няправільна. Культывацыя (трэба: культываванне) толькі адной культуры, як вядома, прыводзіць да масавага размнажэкня шкоднікаў лесу. Звязда.

КУПАЛЬНЫ // КУПАЛЬСКІ

Купальны. Які мае адносіны да купання; прызначаны для купання.

Купальны сезон. Купальны касцюм.

Купальскі. Які мае адносіны да купалля, да абрадаў, звязаных з гэтым старажытным святам.

На купалле моладзь звычайна выпраўлялася з купальскімі песнямі, заклікала ўсіх ісці на гулянне. А. Ліс.

КУПІСТЫ / КУП’ІСТЫ // купчасты

Кўпісты. Тое, што і к у п’і с т ы.

На купістым балоце стаяў рэдзенькі і невысокі хмызняк. У. Федасеенка.

Куп’істы. Пакрыты купінамі, з купінамі.

I выйшла [Тэкля] у канец поля, да сенажаці, якая пераходзіла ў куп’істае балота, якое цягнулася аж да рэчкі. А. Жук.

Купчасты. 1. 3 пышнай густой кронай (пра дрэвы); кароністы.

Як і да вайны, тут перад вокнамі зелянелі ў два рады купчастыя клёны. I. Мележ.

2. Пакрыты купінамі; куп’істы.

Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі. Я. Маўр.

КУПЛЕНЫ // КУПЛЁНЫ

Кўплены. Які купілі, набылі за грошы.

Бацька ягоны не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць з няпэўных і непастаянных заробкаў, на ўсім купленым. М. Стральцоў.

Куплёны. He свайго вырабу, набыты за грошы.

I валёнкі ў яе з куплёнымі галёшамі — бліскучымі-бліскучымі. А. Васілевіч.

КУРАВА // КУРЫВА

Кўрава. Разм. Асадак дыму; копаць, сажа.

С і н о н і м: куродым.

Мы зналі: за дымам і куравам чорным навек праясніцца зацьмелая даль. А. Гурло.

Кўрыва. Разм. Тое, што кураць; папяросы, цыгарэты, тытунь.

Курчу, ведаеш, без курыва, што п’яніцы без гарэлкі. А. Васілевіч.

л

ЛАБАРАНЦКІ // ЛАБАРАТОРНЫ

Лабаранцкі. Які мае адносіны да лабаранта.

Усе заданні кіраўніка групы ён выконваў добрасумленна і кваліфікавана, свае лабаранцкія абавязкі ведаў дасканала.

Лабараторны. Які мае адносіны да лабараторыі.

Аднак усе іх доследы не выйшлі са стадыі лабараторных даследаванняў. Б. Розен.

ЛАГЧЫНІСТЫ //ЛАГЧЫННЫ

Лагчыністы. 3 мноствам лагчын, багаты лагчынамі.

Грэблі і лагчыністыя дарогі скрозь былі выбрукаваны тонкім бярвеннем і плашкамі. КЧорны.

Лагчынны. Які мае адносіны да лагчыны; звязаны з лагчынай.

Лагчыннае месца. Лагчынная вільгаць.

ЛАЗУРАК//ЛАЗУРЫТ

Лазўрак. 1. Светла-сіні колер, колер яснага неба.

С і н о н і м: блакіт.

На хмарным небе вызначылася мясцінка сіняга лазурку. Ц. Гартны.

2. Фарба светла-сіняга, блакітнага колеру.

Сінія фарбы — ультрамарын і малярны лазурак. Таваразнаўства.

Лазурыт. Мінерал цёмна-сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).

Трапляецца лазурыт у суцэльных шчыльных масах, часам у крышталях кубічнай сістэмы. Колер лазурна-сіні, блакітны, фіялетавы. Бляск шкляны. БелСЭ.

ЛАКАЛІЗАВАНЫ // ЛАКАЛЬНЫ

Лакалізаваны. Абмежаваны пэўным месцам.

Праўда, прастора гэта не лакалізавана, але яна заўсёды рэальная і канкрэтная ў сваіх дэталях. У. Дубоўка.

Лакальны. Уласцівы толькі пэўнаму месцу, мясцовасці.

С і н о н і м: мясцовы.

Лакальны характар вывадаў і абагульненняў, заснаваны на мясцовых фактах, не засланяе сабой сутнасці споавы. Б. Стральцоў.

ЛАКАМАБІЛЬ //ЛАКАМАТЫЎ

Лакамабіль. Паравая ўстаноўка, якая прыводзіць у рух розныя машыны; паравік.

Электрастанцыю будуць пачынаць. Пакуль што прывезлі толькі лакамабіль. Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. Я. Брыль.

Лакаматыў. Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз) для перамяшчэння па рэйках чыгуначных вагонаў.

Заўсёды, калі лакаматыву выпадала патрэба развярнуцца, .. ён бег сюды, спыняўся на крузе, круг круціўся і скіроўваў лакаматыў лупатым вокам наперад. В. Казько.

ЛАКІРАВАЛЬНЫ // ЛАКІРАВАНЫ // // ЛАКІРОВАНЫ // ЛАКІРОВАЧНЫ

Лакіравальны. Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для яго.

Цэх атрымаў новыя лакіравальныя машыны, і таму ёсць усе падставы значна палепшыць якасць прадукцыі. Звязда.

Лакіраваны. 1. Пакрыты лакам.

Праўда, самога пана бачылі ў Руднічах толькі адзін раз. Прыкаціў у лакіраванай брычцы, агледзеў дом, палеткі, пераначаваў і паехаў. ЯКурто.

2. перан. Бліскучы, глянцавіты.

Росы сплывалі з абмытых, нібы лакіраваных дрэў. У. Караткевіч.

Лакірбваны. Тое, што і лакіраваны.

Лакірованая шафа. Лакірованыя чаравікі.

Лакіровачны. Які мае адносіны да лакіравання; звязаны з лакіраваннем, прызначаны для яго.

У лакіровачным цэху я наглядаў за лакіроўкай абадоў і рам. Беларусь.

ЛАКТАЦЫЯ //ЛАКТОЗА

Лактацыя. Працэс утварэння і выдзялення малака ў самак млекакормячых; перыяд такога выдзялення малака.

Прадукцыйнасць хоць і невысокая (у межах 3000—3500), удоі на працягу ўсёй лактацыі раўнамерныя. М. Кавалёва.

Лактбза. Спец. Цукар, які ўтрымліваецца ў малацэ млекакормячых.

Сінонім: малочны цукар.

Ад браджэння лактозы малака атрымліваюць кісламалочныя прадукты. БелСЭ.

ЛАПЦЮЖНІЦКІ // ЛАПЦЮЖНЫ

Лапцюжніцкі. Разм. Які мае адносіны да лапцюжніка.

Лапцюжніцкая апратка. Лапцюжніцкая гаспадарка.

Лапцюжны. Разм. Бедны, адсталы; цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю).

Дзед заплятае аборы, лёс свой лапцюжны кляне. М. Калачынскі.

ЛАПЧАСТЫ // ЛАПЧАТЫ

Лапчасты. 1. Падобны па форме на лапу, лапы.

Стаіць вялізны стары лось, гарбаносы, з цёмнаю шэрсцю на спіне, са здаравеннымі лапчастымі рагамі. Я. Колас.

2. 3 мноствам лап, з вялікімі пышнымі лапамі (пра дрэвы)

Млее над хатаю светлы, лапчасты маньчжурскі арэх. У. Караткевіч.

Лапчаты. 1. Які мае лапы з перапонкамі.

Лапчаты гусак. Лапчатая качка.

2. Які мае лапу, лапы (пра інструменты, прыстасаванні)

Лапчаты культыватар.

ЛАРОК // ЛАТАК // ЛАТОК

Ларок. Гандлёвая палатка.

Прадавалі ў палатках арцельны тавар ганчары, а ў ларках садаводы — калгаснага лета дары. А. Куляшоў.

Латак. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.; латок (у 2 знач.).

Тут вясной уся вёска спускае сок з бяроз. I сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках. А. Васілевіч.

Латок. 1. Адкрыты прылавак (або пераносная скрынка, столік) для гандлю на вуліцы.

Гандлявалі з латкоў, з крам, з будак, а старызнікі раскладвалі свой тавар проста на зямлі. ЯСкрыган.

2. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.; латак.

Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок ільецца з бункера ў скрыні жывы вясёлы струмень збожжа. /. Шамякін.

ЛАСАСЕВЫ // ЛАСАСІНАВЫ

Ласасёвы. Які мае адносіны да ласося; звязаны з лоўляй і развядзеннем ласося.

Ласасёвая ікра. Ласасёвая пуціна.

Ласасінавы. Які мае адносіны да ласасіны — мяса ласося.

Ласасінавыя кансервы.

ЛАСІНАВЫ // ЛАСІНЫ

Ласінавы. Зроблены, сшыты з ласіны — вырабленай скуры лася.

Ласінавая куртка. Ласінавыя боты.

Ласіны. Які мае адносіны да лася, належыць яму.

Наўкол тайга і тайга, ні прагаліны, ні сцежкі, ні аднае жывое душы, ні дымка, ні жывога гуку, толькі сям-там дарогу перакрыжавалі ласіныя сляды ды заечыя сцяжынкі. С. Грахоўскі.

ЛАСКАВЫ // ЛАСКАЛЬНЫ

Ласкавы. Поўны ласкі, любві; пяшчотны, ветлівы.

Сухенькая, тоненькая, як былінка, твар увесь у зморшчынах, як печаная груша, але якая прыветная і ласкавая была гэта бабулька. А. Чарнышэвіч.

Ласкальны. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў значэнне слова.

Вельмі разнастайныя эмацыянальна-ацэначныя формы, сярод якіх можна бачыць ласкальныя і неадабральна-зняважлівыя. П. Сцяцко.

ЛАЎР //ЛАЎРА

Лаўр. 1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з пахучым лісцем, якое ўжываецца як прыправа.

Прыгожы лаўр, услаўлены паэтамі ўсяго свету, але ён расце не на ўсякай глебе. Р. Шкраба.

2. звычайна мн. Вянок з лісця гэтага дрэва ці галінка як сімвал перамогі, узнагароды.

Веру, што лаўры вам не патрэбны. У. Шыцік.

Лаўра. Назва буйных і важных па свайму становішчу мужчынскіх манастыроў.

3 захапленнем разглядалі турысты залатыя, бліскучыя на сонцы купалы Кіева-Пячэрскай лаўры і старажытных цэркваў. ЛіМ.

ЛАФЕТ //ЛАФІТ

Лафёт. Станок, на якім замацоўваецца ствол артылерыйскай гарматы.

Выводзіў з бою свае батарэі і маёр. Раненыя ляжалі на лафетах. Услед за батарэяй пайшлі і мы. Р. Няхай.

Лафіт. Гатунак чырвонага вінаграднага віна.

Бутэлька лафіту.

/ ЛЕДАВІКОВЫ //ЛЕДЗЯНІСТЫ //ЛЕДЗЯНЫ // // ЛЕДНІКОВЫ //ЛЕДАВЫ/ЛЯДОВЫ

Ледавіковы. Разм. Тое, што і ледніковы.

На самай ростаньцы, з-пад аграмаднага ледавіковага каменя-валуна біла крыніца, і над ёю стаяў вялізны дубовы крыж. В. Карамазаў.

Ледзяністы. Які ператварыўся ў лёд; падобны на лёд.

Было пуста на вуліцы, паціскаў восеньскі марозік, пачынаў дзьмуць пранізлівы вецер, прапахлы ледзяністым халадком снегу. А. Жук.

Ледзяны. 1. Які мае адносіны да лёду; з лёду; абледзянелы.

Уначы яшчэ задыхаліся ад сцюжы, а ўдзень сляпіла вочы зыркае сонца, звінелі капяжы, з-пад сумётаў выбіваліся каламутныя раўчукі, Біязінка злізвала апошнія ледзяныя закрайкі і набухала празрыстай крынічнай вадою. С. Грахоўскі.

2. Вельмі халодны; халодны як лёд; застылы, адубелы.

Дакладная прыкмета: цецерукі нанач у снег зашываюцца — трашчаць марозу, гуляць ледзяным ветрам. Р. Ігнаценка.

3. перан. Пагардліва-халодны, знішчальны; халодна-раўнадушны, абыякавы.

Ледзяны позірк. Ледзяны выраз твару.

Ледніковы. Які мае адносіны да ледніка, глетчара.

Ледніковае покрыва. Ледніковыя азёры.

Лёдавы. Які адбываецца ў ільдах; які складаецца з ільдоў (часцей пра Паўночны Ледавіты акіян).

Дзякуй богу, ззаду засталіся лёдавыя прасторы паўночных мораў, айсбергі, туманы, праліў Вількіцкага, моцна забіты льдамі .. Я. Бяганская.

Лядовы. Тое, што і лёдавы.

Карабель наш «Арол», атрыманы ў часе вайны ад амерыканцаў, не быў прыстасаваны для плавання ў лядовых шыротах, і нашы сябры і знаёмыя глядзелі на нас як на вельмі рызыкоўных людзей. Я Бяганская.

Няправільна. Зноў дыхнуў лядовы (трэба: ледзяны) вецер. Буйло.

ЛЕДЗЯНЕЦЬ //ЛЕДЗЯНІЦЬ

Ледзянёць. 1. Пакрывацца зверху лёдам.

Зіма ніяк не клалася на зямлю — з неба імжэў дождж са снегам, на эстакадзе рабілася коўзка, а ўначы пры марозе ўсё ледзянела. В. Карамазаў.

2. Станавіцца халодным, як лёд, мерзнуць, дубець; нямець.

Далібор павольна ехаў на кані і адчуваў, як мярцвее і ледзянее зямля і неба. Л. Дайнека.

Ледзяніць. каго-што. 1. Ператвараць у лёд; замарожваць.

Браўся мароз — ды на суткі, не болей, ледзяніў толькі снег, не выйсці, не высунуцца на дарогу. /. Пташнікаў. II Пранізваць холадам. Холад настойліва забіраўся пад майкі і ледзяніў цела. У. Карпаў.

2. перан., звычайна са словамі «кроў», «сэрца», «душу» і пад. Даводзіць да стану здранцвення, жаху.

Ці могуць людзі, паміраючы, адчуваць сябе шчаслівымі?.. Такога, мусіць, не бывае: усведамленне рэальнай смерці ледзяніць усе пачуцці чалавека. А. Капусцін.

Л ЕЖАНЬ//Л ЕЖНЯ

Лёжань. Разм. Чалавек, які любіць доўга спаць, ляжаць.

С і н о н і м: лодар.

Спіць гэты лежань пад цёплымі хмарамі, а мы гаспадарым як гаспадарылі. М. Лужанін.

Лёжня. 1. Месца, дзе ляжаць, хаваюцца гуртамі дзікія жывёлы; след звера, які ляжаў на зямлі.

Каб не снег, каб не загледзеўся, каб лежня бадзягі была трохі далей, каб не паслізнулася нага — ехаў бы жывы-здаровы. У. Караткевіч.

2. Працяглае, доўгае ляжанне; вылежванне ў пасцелі.

Пачынаюць балець плечы і спіна ў крыжы — ад лежні. /. Пташнікаў.

ЛЕЙКЕМІЯ // ЛЕЙКОМА

Лейкемія. Захворванне крыві, пры якім рэзка павялічваецца колькасць лейкацытаў.

С і н о н і м ы: лейкоз, белакроўе.

Любое павышэнне абпраменьвання звязана з павышэннем колькасці ракавых захворванняў, у прыватнасці лейкеміі. ЛіМ.

Лейкбма. Пляма на рагавой абалонцы вока.

С і н о н і м: бяльмо.

Доктар, відаць па звычцы, спачатку так і казаў — лейкома,

але стары не зразумеў і перапытаў яго. Тады ён проста сказаў — бяльмо ў вас, трэба ехаць у Мінск на аперацыю. ЛіМ.

ЛЕКАВЫ //ЛЕКАРСКІ //ЛЯЧЭБНЫ

Лёкавы. Які мае адносіны да лекаў, уласцівы ім; прызначачы для лекаў; які мае лекавыя якасці.

У горадзе ён спецыяльна хадзіў на рынак, каб пагаварыць з такімі вось нястомнымі шукальнікамі лекавых траў. А. Асіпенка.

Лёкарскі. Разм. Які мае адносіны да лекара, належыць яму.

Сам дзядзька прамыў рану, аблажыў лісткамі трыпутніку, харашэнька забінтаваў. Ен цяпер з задавальненнем расказваў пра сваю лекарскую работу, ганарыўся ёю. П. Пестрак.

Лячэбны. Прызначаны для лячэння, звязаны з ім.

Лячэбная фізкультура. Лячэбны кабінет.

ЛЕКСІКАГРАФІЧНЫ // Л ЕКСІКАЛАГІЧНЫ // ЛЕКСІЧНЫ

Лексікаграфічны. Які мае адносіны да лексікаграфіі — тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.

Лексікаграфічны зборнік. Лексікаграфічная работа.

Лексікалагічны. Які мае адносіны да лексікалогіі — раздзела мовазнаўства, які вывучае лексіку, слоўнікавы састаў.

Пабудаваная на ўзроўні навейшых патрабаванняў лексікалагічнай і лексікаграфічнай навукі картатэка з’явіцца базай не толькі для слоўнікавых работ, але і для даследаванняў шырокага лексікалагічнага плана. М. Суднік.

Лексічны. Які мае адносіны да лексікі.

С і н о н і м: слоўнікавы.

Займаючы самы крайні абшар усходнеславянскай тэрыторыі, беларусы, натуральна, у першую чаргу ўспрымалі лексічныя запазычанні, якія ішлі з захаду. А. Жураўскі.

ЛЕКТАРСКІ // ЛЕКЦЫЙНЫ

Лёктарскі. Які мае адносіны да лектара, характэрны для яго.

Шыковіч не хлусіў: кожны раз, выязджаючы ў раён, ён браў у абкоме лектарскую пуцёўку. /. Шамякін.

Лекцыйны. Які мае адносіны да лекцыі, звязаны з ёю.

Страшным ворагам лекцыйнай прапаганды з’яўляецца фармалізм. Пытанні рэлігіі і атэізму.

ЛЕСКА // ЛЕСТКА // ЛЕСТКІ

Лёска. Прымацаваная да вудзільна нітка (капронавая жылка і пад.) з рыбалоўным кручком на канцы.

Лёска з’яўляецца адной з самых важных, самых адказных частак вуды. А. Матрунёнак.

Лёстка. Кожная з папярочных планак у калёсных драбінах.

Сымон прывязаў лейцы да лёсткі, саскочыў з воза і пайшоў .. поруч. А. Чарнышэвіч.

Лёсткі. звычайна мн. Разм. Ліслівыя словы, усхваленні.

П’юць за здароўе, па парадку, усіх прысутных за сталом, а графу лёсткі сцелюць гладка і славяць чуць не каралём. М. Машара.

ЛІЛЕЯ / ЛІЛІЯ //ЛІЯНА

Лілёя. Паэт., уст. Тое, што і лілія.

У ціхай затоцы распусціліся лілеі. Здавалася, быццам не кветкі, а расцвіла сама рака, бо ўся вада была ўкрыта бела-жоўтымі гарлачыкамі. 1. Капыловіч.

ЛІлія. Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе званка.

Але, як я чуў, вельмі прыгожа паляць у Гішпаніі: перад кастром нават засмоленую да чорнага бочку з вадой ставяць, а ў яе спускаюць плаваць лілію — сімвал чысціні духу чалавечага. А. Лойка.

Ліяна. Агульная назва павойных раслін, пашыраных у трапічных лясах.

Там бразільскі лес, ліяны, тут дыван зялёны прэрый, іх ад сіні акіяна аддзяляюць Кардыльеры. А. Крапіва.

ЛІМАННЫ // ЛІМОННЫ

Ліманны. Які мае адносіны да лімана — заліва ў нізоўях ракі або салёнага возера паблізу мора.

Месца нам спадабалася, і мы рашылі адпачыць на беразе. Гэта быў ліманны бераг, як пазней даведаліся ад мясцовых жыхароў. ЛіМ.

Лімонны. 1. Які мае адносіны да лімона, характэрны для яго.

Пан Мусатаў сядзеў за сталом і папіваў ледзяную ваду з лімонным сокам. У. Караткевіч.

2. Светла-жоўты, колеру спелага лімона.

Вось лімонны, з тонкімі зялёнымі прожылкамі лісток бярозы. Р. Ігнаценка.

ЛІНЕЕНЫ //ЛІНЕЙНЫ

Лінёены. Такі, на якім праведзены лініі для пісьма.

Лінееная папера. Лінеены лісток.

Лінёйны. 1. Які мае адносіны да лініі; які мае выгляд лініі, складаецца з ліній.

Лінейная геаметрыя. Лінейны арнамент.

2. Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі або шляхоў зносін.

Лінейны манцёр. Лінейны дыспетчар.

ЛІНЮЧЫ //ЛІНЯЛЫ

Лінючы. 1. Які лёгка ліняе, выцвітае, змяняе колер.

Нейкая вельмі ж лінючая матэрыя: яшчэ зусім новая кофтачка, а за месяц выгарала на сонцы, пабялела ўся. ЛіМ.

2. Які знаходзіцца ў стане лінькі; які ліняе.

Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Коні, як коні, брыгадныя рабацягі, з падупалымі лінючымі бакамі. Е. Лось.

Лінялы. 1. Які страціў першапачатковую афарбоўку, стаў няяркім; выцвілы.

Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку. А. Кулакоўскі.

2. Які скінуў, змяніў сваё верхняе покрыва; вылінялы (пра жывёл, птушак).

Гладкі, лінялы конь. Лінялая курыца.

ЛІПЕЦЬ // ЛІПНУЦЬ

Ліпёць. Разм. 1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-што-н.).

Усё сяло абнесена высокім плотам. Пры ўездзе ледзь ліпяць на адной закрутцы вароты. С. Грахоўскі.

2. перан. Пра вельмі слабае праяўленне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.

Ледзь ліпіць аганёк, смольны корч дагарае. А. Зарыцкі.

Ліпнуць. Прыставаць, прыліпаць; аблепліваць, усыпаць.

У твары несла гарам, попелам, які ліпнуў да цела і пёк, нібы агонь. В. Карамазаў.

ЛІСТАВЫ' / ЛІСТАВЫ2// ЛІСЦВЯНЫ / ЛІСЦЕВЫ / /ЛІСЦЕВЫ / ЛІСЦЯНЫ

Ліставы'. Які мае адносіны да ліста дрэў; у лістах.

[Марцін] ачышчаў стол ад свайго тытуню, і крышанага і ліставога. Чорны. II Які мае лісце; пакрыты лісцем; лісцевы. За засцянковай прысадай адразу пачынаўся сад. 3 поўначы яго ахоўвала ад вятроў шырокая паласа ліставога лесу — бяроз, асін і грабаў. М. Машара.

Ліставы2. Зроблены з якога-н. матэрыялу ў выглядзе ліста.

Дзверы былі абшыты тоўстым ліставым жалезам, і на іх таксама вісеў замок. А. Шашкоў.

Лісцвяны. 1. Які мае адносіны да лісця; пакрыты, усланы лісцем.

Неўзабаве ні голасу чалавечага, ні шолаху лісцвянага не стала чутно. Л. Дайнек.а.

2. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы (у 2 зкач.); проціл. хвойны.

Вакол стаялі высокія хвоі, між іх зелянелі махнатыя елачкі, лісцвяных дрэў не было відаць, не відаць было і кустарніку. Л. Арабей.

Лісцевы. 1. Які мае адносіны да лісця, утвораны лісцем.

У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць. В. Вольскі.

2. Які мае лісце, з лістамі; лісцвяны (у 2 знач.); лісцёвы; п р оц і л. хвойны.

Лісцевае вецце і хвойныя лапы іншы раз спляталіся над дарогай, і сонечнае святло цадзілася праз зялёную страху, як праз сіта. Т. Хадкевіч.

Лісцёвы. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы (у 2 знач.); лісцвяны (у 2 знач.); п р о ц і л. хвойны.

Там-сям хаваліся ў траве недарэчна кволыя елачкі і сасонкі, чакалі жыватворчага ценю, каб потым адразу вымахнуць пад неба, прыглушыць лісцёвыя дрэвы. А. Асіпенка.

Лісцяны. Разм. Тое, што ілісцвяны (у 2 знач.); лісцевы (у 2 знач.).

Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Я. Брыль. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес.

3. Бядуля.

ЛІТАРАЛЬНЫ // ЛІТАРНЫ

Літаральны. 1. Які дакладна адпавядае чаму-н.

С і н о н і м: даслоўны.

У практыцы беларуска-ўкраінскага паэтычнага ўзаемаперакладу мы часта сустракаемся з цэлымі радкамі, часам строфамі літаральнага перакладу. Э. Мартынава.

2. Дакладны; прамы, не пераносны.

Літаральны сэнс слова.

Літарны. Які мае адносіны да літары, літар.

У час навучання грамаце павінна шырока прымяняцца разразная азбука і літарная каса. М. Марчанка.

ЛІХТАР// ЛІХТЭР

Ліхтар. Асвятляльны прыбор з крыніцай святла ў шкляным шары або ў футляры, скрынцы са шклянымі сценкамі.

Недалёка на сценцы мігае закапцелы чыгуначны ліхтар. М. Лынькоў.

Ліхтэр. Невялікае грузавое, звычайна несамаходнае судна, прызначанае для пагрузкі і разгрузкі вялікіх суднаў або для мясцовых перавозак.

У навігацыю гэтага года першыя чатыры рабочыя колы турбін перавязе караван ліхтэраў. Звязда.

ЛОТАС// ЛОТАЦЬ

Лбтас. Паўднёвая шматгадовая травяністая водная расліна з прыгожымі буйнымі кветкамі.

[Лотас] — харчовая, лекавая і дэкаратыўная расліна. БелСЭ.

Лбтаць. Шматгадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі, якая расце звычайна на нізінных лугах, на балотах.

На балоце разгарнула галоўкі лотаць — усё, вясна... I так далей — лета, восень. Прырода завяла парадак — прырода яго блюдзе. А. Кудравец.

людны // людскі // ЛЮДСКІ

Людны. Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны.

На гэтай заазёрнай паўвыспе стаялі спрадвеку дзве людныя вёскі. Улетку сорак трэцяга года фашысты-карнікі спалілі іх разам з людзьмі. Я. Брыль. || Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людны і шумны хвіліну таму назад перон пачаў пусцець. Т. Хадкевіч.

Людскі. 1. Такі, як і трэба; прыстойны; чалавечны.

Надзвычай просты, людскі, шчыры, ён [Глебка] сустракаў кожнага з мяккай усмешкай і добразычлівым позіркам карых вачэй, гаварыў ціха, павольна, выразна, у добрай інтэлігентнай манеры. ЯРамановіч.

2. Добры, прыгодны для чаго-н. (як у людзей).

Мы жывём у падпаветцы, у якой бацька выразаў невялікае, на чатыры балонкі, акенца, паклаў столь, зрабіў печ, выбіў гліняны ток,— але якая гэта хата, і мы хочам зрабіць, як кажа маці, людскую. В. Адамчык.

Людскі. 1. Які мае адносіны да людзей, належыць ім.

Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы. В. Вольскі.

2. Уласцівы людзям; чалавечы.

Салігорцы шануюць слаўную памяць аб героях-партызанах, якія аддалі тут сваё жыццё за шчасце людское. А. Кі/лакоўскі.

ЛЯМЕШ // ЛЯМЕШКА

Лямёш. Частка плуга, якая падразае зямлю знізу.

С і н о н і м: нарог.

Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы. М. Капыловіч.

Лямёшка. Абл. Страва з запаранага цеста, разведзенага вадой (з маслам ці салам).

Кармілі звычайна лямешкай, што складалася толькі з вады і мукі, без усялякай прыправы. Р. Няхай.

ЛЯСІСТЫ //лясны

Лясісты. Густа парослы лесам, багаты лесам.

У гэтым глухім лясістым месцы, дзе лес часта саступаў месца балоту, трэба было разведваць кожны крок: Чорны.

Лясны. 1. Характэрны для лесу; які жыве ці расце, знаходзіцца ў лесе.

Ен ледзь не заснуў, калі насцярожанае вуха пачула падазроныя гукі на лясной дарозе. М Лынькоў. || Багаты лесам, лясісты. Колькі раздолля ты дорыш жыццю, край мой узгоркавы, край мой лясны. Н. Гілевіч.

2. Які мае адносіны да лесаводства, да эксплуатацыі лесу.

Усе асноўныя лясныя масівы Беларусі знаходзяцца ў веданні дзяржаўных гаспадарак. Геаграфія БССР.

ЛЯСНІК // ЛЯСНІЧЫ // ЛЯСУН

Ляснік. Даглядчык, вартаўнік лесу.

Сялянства ад веку адносіцца да леснікоў з пашанай і бояззю, бо ад іх залежыць многае. П. Пестрак.

Ляснічы. Загадчык лясніцтва; спецыяліст па лясной гаспадарцы.

Ляснічы, стары чалавек, адступіў са сваімі, каб не трапіць у рукі фашыстаў. I. Шамякін.

Лясўн. У славянскай міфалогіі: казачны жыхар лесу, лясны дух.

Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары. М. Багдановіч.

м

МАБІЛІЗАВАНЫ // МАБІЛІЗАЦЫЙНЫ

Мабілізаваны. Прызваны ў армію па мабілізацыі.

Аказваецца, муж маладзічкі быў мабілізаваны ў войска, а цётчын сын служыў тэрміновую ў арміі, таму абедзве яны асабліва спачувалі і спагадалі нашым салдатам, якіх фашысты захапілі ў палон. М. Аўрамчык.

Мабілізацыйны. Які мае адносіны да мабілізацыі.

У ваенкамаце Яўгену Клімчанку перш за ўсё далі тэрміновае заданне: разнесці мабілізацыйныя павесткі. М. Гроднеў.

МАГІСТР // МАГІСТРАНТ // МАГІСТРАТ

Магістр. 1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі; з 1992 г. і ў нашай рэспубліцы; асоба, якая мае гэту ступень.

Дык яны ўсе маюць вышэйшую адукацыю. Кожны з іх магістр, a то і доктар. М. Машара. II Ужо з новага навучальнага года [1992] па некаторых спецыяльнасцях у БДУ ўводзяцца дзве акадэмічныя ступені — бакалаўра і магістра. Звязда.

2. У сярэднія вякі: тытул кіраўніка каталіцкага духоўнарыцарскага ордэна; асоба, якая мела такі тытул.

У бітве загінуў вялікі магістр (глава ордэна) і большасць рыцараў. Грунвальдскі бой зламаў сілы ордэна і паклаў канец захопам нямецкіх рыцараў у Прыбалтыцы. Гісторыя сярэдніх вякоў.

Магістрант. Асоба, якая рыхтуецца да абароны дысертацыі на ступень магістра.

Дысертацыя магістранта. Выступленне магістранта.

Магістрат. Гарадское ўпраўленне ў некаторых краінах; будынак, у якім яно размяшчаецца.

Суседзі ж былі як суседзі, усе службовы народ — адны працавалі ў магістраце, другія ў іншых гарадскіх і нямецкіх установах. М. Лынькоў.

МАДОННА // ПРЫМАДОННА

Мадонна. У католікаў: божая маці, багародзіца.

Да смерці прыеліся храмы, касцёлы, і нават краса чарнавокіх мадонн. П. Панчанка.

Прымадбнна. Оперная спявачка, якая выконвае першыя ролі.

Комік Дар’ялаў, аперэтачная прымадонна Чарская заўладалі нашымі пачуццямі і назаўсёды выклікалі захапленне сваім майстэрствам. Я. Рамановіч.

МАДУЛЯТАРНЫ // МАДУЛЯЦЫЙНЫ

Мадулятарны. У радыётэхніны: які мае адносіны да мадуляцыі — змянення характару ваганняў высокай частаты пад уплывам ваганняў больш нізкай частаты.

Мадулятарная лямпа.

Мадуляцыйны. У музыны: які мае адносіны да мадуляцыі — пераходу з адной танальнасці ў другую.

Мадуляцыйны пераход у гучанні.

МАЕМАСНЫ // МАЕМНЫ

Маёмасны. Які мае адносіны да маёмасці, звязаны з уладаннем ёю.

Маёмасныя правы. Маёмасныя адносіны.

Маёмны. Заможны, багаты.

3 асяроддзя абшчыннікаў паступова выдзяляецца група больш маёмных старэйшын, або «старцаў», у руках якіх сканцэнтроўваюцца буйныя ўчасткі зямлі. Гісторыя СССР.

МАЗОЛІСТЫ // МАЗОЛЬНЫ

Мазблісты. Пакрыты мазалямі; з мазалямі.

Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад цяжкай работы. А. Асіпенка.

Мазбльны. 1. Які мае адносіны да мазаля; звязаны з вялікай затратай працы, цяжкі; прызначаны для вывядзення мазалёў

Каралёк не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія мазольныя капейкі. С. Александровіч.

2. Тое, што і мазолісты.

Мудрыя законы Краіны Саветаў пісаны рукою рабочай, мазольнай. Я. Купала.

МАЙСТРАВЫ // МАЙСТРОУСКІ // МАЙСТЭРСКІ

Майстравы. Уст. Рабочы, рамеснік.

3 усіх вагонаў пайшлі: мужчыны .. з чамаданамі, партфелямі, дзеці, сяляне ў лапцях, армяках, майстравыя з інструментамі. П. Галавач.

Майстрбўскі. Які належыць майстру.

Майстроўскі метр. Майстроўскі цыркуль.

Майстэрскі. Уласцівы сапраўднаму майстру; вельмі добра, дасканала выкананы.

Майстэрская работа. Майстэрскае выкананне.

МАКАРАНІЧНЫ // МАКАРОННЫ

Макаранічны. Кніжн. Багаты макаранізмамі — замежнымі словамі або выразамі, якія праніклі ў родную мову ў нязменным выглядзе.

Аб уласцівасцях і якасцях характару, аб абстаноўцы, у якой ён складаўся, падкрэслівае ЯКолас, калі гаворыць пра макаранічную мову шляхціца Бусыгі. Полымя.

Макаронны. Які мае адносіны да макароны; прыгатаваны з макароны.

Я хадзіў ля педінстытута, макароннай фабрыкі, глядзеў на дамы, на іх доўгія вадасцёкавыя трубы, .. на балконы, невялічкія, наіўна адкрытыя старонняму воку. Л. Дайнека.

МАКРАСКАПІЧНЫ // MlКРАСКАПІЧНЫ

Макраскашчны. Бачны простым, няўзброеным вокам.

Макраскапічная анатомія вывучае будову арганізма, што можна бачыць няўзброеным вокам. Птуйікагадоўля.

Мікраскапічны. 1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.

Мікраскапічныя назіранні.

2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам.

У мікраскапічных арганізмах мы бачым прасцейшыя праяўленні жыцця. К. Ціміразеў.

3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах.

У Веркі з’яўлялася на сукенцы мікраскапічная плямка — сукенку мянялі. А. Карпюк.

МАКСІМАЛІСЦКІ // МАКСІМАЛЬНЫ

Максімалісцкі. Які мае адносіны да максімаліста, максімалізму — празмернай, без уліку рэальных умоў, крайнасці ў якіх-н. патрабаваннях.

Максімалісцкія патрабаванні.

Максімальны. Самы большы сярод іншых, найбольшы; п po­ll іл. мінімальны.

Цяпер рабі правы ці левы разварот — і можна весці бой. Ен жа пайшоў на поўдзень па простай лініі на максімальнай хуткасці. А. Алешка.

МАЛАВАЖКІ // МАЛАВАЖНЫ

Малаважкі. Які мае невялікую вагу.

С і н о н і м: лёгкі.

Яшчэ і цяпер некаторыя гаспадаркі здаюць недарослую, малаважкую жывёлу. Жывёлагадоўля.

Малаважны. Які не мае вялікай важнасці; нязначны.

С і н о н і м: неістотны.

Малая, малаважная тэма так і астаецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. ЯСкрыган.

МАЛАДЖАВЫ // МАЛАДЗЕЙШЫ // МАЛОДШЫ

Маладжавы. Які выглядае маладзей сваіх год.

Адчуваючы няёмкасць, Казік нахмурыўся, і яго тонкі маладжавы твар стаў ненатуральна строгім, сур’ёзным. У. Краўчанка.

Няправільна. Яны [ахоўнікі] былі маладжавыя (трэба: маладыя) па ўзросту і бялявыя з выгляду. М. Аўрамчык.

Маладзёйшы. Выш. ст. да прым. малады; больш малады.

Аблуплены на санцапёку нос і шчокі Алёшы былі густа абсыпаны вяснушкамі, і ад гэтага ён выглядаў маладзейшым за свае семнаццаць год — здаваўся хлапчуком. /. Шамякін.

Малодшы. 1. Якому менш год у параўнанні з кім-н.; самы малады сярод іншых.

Следам за гэтым пачуліся лёгкія і частыя крокі, і ў пакой увайшла малодшая дачка пана падлоўчага. ЯКолас.

2. Ніжэйшы чынам, званнем; ніжэйшы па службоваму становішчу.

Яфрэйтарскі чын быў адзін, ні малодшых, ні старшых яфрэйтараў не было. КЧорны.

МАЛАДЗЕЦЬ // МАЛАДЗІЦЬ

Маладзёць. Мець больш малады выгляд, адчуваць сябе маладзейшым.

Як ён [Л. Талстой] любіў Рэпіна! Мяняўся з твару, маладзеў, калі дазнаваўся, што Рэпін збіраецца ў Ясенькі. В. Карамазаў.

Маладзіць. Надаваць больш малады выгляд.

Коратка астрыжаныя цёмныя валасы маладзілі худы, энергічны твар з тонкімі рысамі, разумнымі светлымі вачыма. В. Іпатава.

МАЛАДЗІЦА // МАЛАДУХА

Маладзіца. Маладая замужняя жанчына.

Дзяўчаты і маладзіцы вадзілі ля яго [кастра] карагоды, мужчыны і хлопцы спявалі і танцавалі. У. Дубоўка.

Маладўха. Разм. 1. Маладая, нявеста.

Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позірк на маладуху, улавіць яе настрой. /. Дуброўскі.

2. Тое, што і маладзіца.

Ля варот на вуліцы бразнулі пустыя вёдры, і на плот узлокцілася Каця Сідоркава, бойкая маладуха, суседка Тодаравых: — Што гэта за вайна ў вас тутака!.. М. Ракітны.

МАЛЯР // МУЛЯР

Маляр. 1. Рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні і Г. д.

Удзеньтут працавалі маляры, і ў клубе моцна пахла фарбамі. /. Шамякін.

2. перан. Пра дрэннага мастака, жывапісца.

Бажкам не веру маляваным, што мажуць фарбай маляры. Я. Купала.

Мўляр. 1. Рабочы, які будуе што-н. з каменю, цэглы.

Муляр з цэглы дом складае, сценка ў сценку роўныя, вы не знойдзеце нідзе працы больш шаноўнае. А. Астрэйка.

2. Майстар па кладцы і рамонту печаў.

С і н о н і м: пячнік.

Цяпер у нашай вёсцы, калі трэба скласці печ,— цэлая праблема: муляра не знойдзеш. Звязда.

МАЛЯРНЫ // МАЛЯРСКІ

Малярны. Звязаны з рамяством, работай маляра (у 1 знач.).

Дом адпачынку ўжо, можна сказаць, гатовы, а ў піянерскім лагеры заканчваюцца малярныя работы. Б. Сачанка.

Малярскі. Прызначаны для работы маляра (у 1 знач.).

Малярскі халат. Малярскі пэндзаль.

МАНАПАЛІЗАВАНЫ // МАНАПАЛІСТЫЧНЫ // МАНАПАЛІСЦКІ // МАНАПОЛЬНЫ

Манапалізаваны. Такі, на які ўстаноўлена мачаполія • зыключнае права на вытворчасць або продаж чаго-н.

Манапалізаваная вытворчасць спірту.

Манапалістычны. Які мае адносіны да манаполіі — капіталістычнага аб’яднання.

Іменна ў ЗША і Германіі стварыліся самыя магутныя манапалістычныя саюзы .. — трэсты, канцэрны, картэлі. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

Манапалісцкі. Які мае адносіны да манапаліста. Манапалісцкі план. Манапалісцкія прыбыткі.

Манапольны. Які мае адносіны да манаполіі — выключнага права на вытворчасць або продаж чаго-н.

Паны хочуць сілаю прымусіць нас курыць манапольную махорку. С. Анісаў.

МАНАРХ // МАНАХ

Манарх. Асоба, якая стаіць на чале манархіі (цар, кароль, імператар і г. д.).

У часы бурных народных выступленняў зляталі галовы не толькі паноў, але і саміх манархаў. А. Якімовіч.

Манах. Член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры, даўшы абяцанне весці аскетычны спосаб жыцця.

Маці і тая плюецца, калі хто часам скажа пра манаха. М. Лынькоў.

МАНАРХІСЦКІ // МАНАРХІЧНЫ // МАНАРШЫ

Манархісцкі. Які мае адносіны да манархіста. Манархісцкая змова. Манархісцкая група. Манархічны. Які мае адносіны да манархіі. Манархічнае кіраванне. Манархічная дзяржава. Манаршы. Які мае адносіны да манарха, належыць яму. Манаршая ўлада. Манаршы ўказ.

МАНЕЎРАВАННЕ // МАНЕЎРАНАСЦЬ

Манеўраванне. Пераразмеркаванне чаго-н. у мэтах лепшага выкарыстання; лавіраванне.

У руках фашыстаў усе падыходы, велізарныя плошчы стэпаў для манеўравання і перадыслакацыі. Полымя.

Манёўранасць. Здольнасць манеўраваць.

Сінонім: рухомасць.

Асабліва звярні ўвагу на баявую гатоўнасць атрада, на яго манеўранасць. М. Джагараў.

МАНЕЎРАНЫ // МАНЕЎРОВЫ

Манеўраны. 1. Які вядзецца без доўгачасовых умацаванняў, шляхам манеўравання; проціл. пазіцыйны.

Партызаны вялі манеўраную вайну, наносячы ўдары па гітлераўцах, дзе яны не чакалі. Звязда.

2. Здольны хутка мяняць напрамак руху.

Самалёт гэты [«Фоке-Вульф-189»] манеўраны, з вялікім дыяпазонам хуткасцей. А. Алешка.

Манеўрбвы. Спец. Прызначаны для перагону вагонаў, паравозаў або цеплавозаў на станцыйных пуцях пры фарміраванні чыгуначных саставаў.

Манеўровыя паравозы стаяць пад парай. Яны адцягваюць на запасныя пуці пустыя вагоны, платформы, падганяючы пад выгрузку новыя. I. Навуменка.

МАНТЫЛЬЯ // МАНТЫЯ

Мантылья. Уст. Кароткая жаночая накідка без рукавоў.

Дзяўчынка .. стрымалася і знешне спакойна паправіла на плячах доўгую карункавую мантылью. У. Караткевіч.

Мантыя. 1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча.

За сталом — трое суддзяў у чорных мантыях. М. Машара.

2. Дзве складкі скуры, якія звешваюцца са спіны некаторых беспазваночных жывёл.

Мантыя прадстаўляе сабой дзве складкі скуры, якія звешваюцца справа і злева ўніз са спіны малюска. Яны, нібы плашч, пакрываюць мяккае цела малюска. Адсюль і назва мантыя. Заалогія.

МАНУМЕНТ // ПАСТАМЕНТ

Манумёнт. Велічнае збудаванне ў гонар якой-н. выдатнай падзеі або асобы.

С і н о н і м: помнік.

Нашчадкамі героі не забыты: на плошчах манументы ім стаяць. X. Жычка.

Пастамёнт. Аснова, фундамент помніка, статуі, калоны і г. д.

С і н о н і м: п’едэстал.

Афіцэр, скамандаваўшы «на плячо», кінуўся да помніка, узлез на пастамент і пачаў зрываць сцяг, але паслізнуўся і пляснуўся на зямлю. /. Гурскі.

МАРАЛІСТЫЧНЫ // МАРАЛЬНЫ

Маралістычны. Схільны прапаведаваць мараль, павучаць.

Сам ведаеш: маралістычных заўваг ніхто не любіць. He трэба і мне рабіць іх. ЛіМ.

Маральны. 1. Які мае адносіны да маралі; які адпавядае правілам маралі, вызначаецца высокай маральнасцю.

У народзе жывуць вякамі выпрацаваныя маральныя погляды на праўду і крыўду, на дабро і справядлівасць. Р. Шкраба.

2. Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека.

Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля гэтага ўдалага стрэлу. Я. Колас.

МАРКЁРНЫ // МАРКЕРСКІ

Маркёрны. Які мае адносіны да маркёра — прыстасавання, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі.

Маркёрная лінія.

Маркёрскі. Які мае адносіны да маркёра — асобы, што прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.

Маркёрскі падлік.

МАРМУРАВАНЫ // МАРМУРОВЫ

Мармураваны. Спец. Апрацаваны пад мармур.

Мармураваная папера.

Мармурбвы. Які мае адносіны да мармуру; зроблены з мармуру.

Ен адзінока прыходзіў у белую, абліцаваную мармуровай пліткай сталоўку, падымаўся на другі паверх па вінтавой лесвіцы, абапіраючыся рукой на парэнчу. А. Жук-

МАРОКА // МАРОШКА

Марока. Разм. Аб чым-н. заблытаным, валакітным, клопатным.

Павязём [яблыкі] у Гомель — збудзем дзешавей. Затое ніякай марокі з гэтай паездкай не будзе. М. Даніленка.

Марошка. Балотная расліна з белымі кветачкамі і аранжавымі ягадамі; ягады гэтай расліны.

Спелай марошкай ірдзее скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч.

МАРУДЛІВЫ // МАРУДНЫ

Марўдлівы. Які павольна, без паспешлівасці робіць што-н.

[Якуб] скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. М. Зарэцкі.

Марўдны. 1. Павольны, няспешны; проціл. хуткі.

Жанчына асцярожна павярнулася .. і пайшла ў кватэру марудным крокам. 3. Бядуля.

2. Карпатлівы.

Пачалася марудная праца — вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр. Я. Брыль.

МАРОЖАНЫ // МАРОЗЛІВЫ / МАРОЗНЫ

Марбжаны. Замарожаны; папсаваны марозам, мёрзлы.

Марожаны корм з’яўляецца нядобраякасным. Птушкагадоўля.

Марбзлівы. Тое, што і марозны.

Ясныя былі дні і марозлівыя, і, як заўсёды ў тую восень, ціхія. К. Чорны.

Марозны. 3 марозам, вельмі халодны.

Надакучыла ноччу марознаю вішням сніць аб далёкай вясне. А. Лойка.

МАРЭНАВЫ // МАРЭННЫ

Марэнавы. Які мае адносіны да травяністай расліны марэны, з карэнняў якой атрымліваюць чырвоную фарбу; ярка-чырвоны, колеру марэны.

Астроўскі важна сеў у крэсла з высокай спінкай і вычварнай разьбою, за стол марэнавай афарбоўкі. I. Гурскі.

Марэнны. Які мае адносіны да марэны — вялікай колькасці абломкаў горных парод ледніковага паходжання.

Марэнныя ўзгоркі і ўзвышшы ў Палессі даволі рэдкія. Прырода Беларусі.

МАСКІРАВАНЫ // МАСКІРОВАЧНЫ

Маскіраваны. Скрыты ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі.

Сінонім: замаскіраваны.

Кулямёт быў добра маскіраваны, але як толькі адкрыў агонь, яго адразу ж вывелі са строю. ЛіМ.

Маскіровачны. Які служыць, прызначаны для маскіроўкі.

Вунь стаіць ііакрыты з аднаго боку маскіровачнай сеткай магутны KB. С. Александровіч.

МАСЦІСТЫ // МАСЦІТЫ

Масцісты. Чыстай, добрай масці (пра каня).

Масцістая кабыліца. Масцісты стаеннік.

Масціты. Які заслужыў сваёй шматгадовай плённай дзейнасцю павагу і прызнанне.

Як ні вярці, як ні круці — ёсць нявесткі, ёсць зяці! Зразумела, што сумесна жыць масцітым з імі цесна. Р. Барадулін.

МАТАЦЦА // МАТЛЯЦЦА

Матацца. 1. Рухацца з аднаго боку ў другі, будучы ў вісячым становішчы; матляцца (у 1 знач.).

У руках жанчын маталіся белыя хустачкі. Ц. Гартны.

2. Разм. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся пра што-н.

[Муж] усё прападаў у камандзіроўках. Матаўся па ўсёй Мурманскай вобласці. А. Кудравец.

Матляцца. Разм. 1. Рухацца з аднаго боку ў другі, будучы ў вісячым становішчы; матацца (у 1 знач.).

Стаяла позняя восень. Дзе-нідзе на дрэвах бездапаможна матлялася ад ветру пабурэлае лісце. /. Новікаў.

2. Часта рухацца з боку ў бок; хістацца.

Кнот гарэў няроўна, як на ветры, агеньчык матляўся, і святлацені гулялі на яе маршчыністым твары. В. Карамазаў.

Няправільна. Вось .. Бародка — ён нібыта заўсёды заняты справамі: некага «разносіць» за нядбайнасць, ганяе па калгасах упаўнаважаных і сам матляецца (трэба: матаецца) па раёне, але ад яго кіпучай дзейнасці шкоды больш, чым карысці. А. Адамовіч.

МАТЧАВЫ // МАЧТАВЬі

Матчавы. Які мае адносіны да матча.

Форма спаборніцтва па традыцыі засталася матчавай. Маладосць.

Мачтавы. Які мае адносіны да мачты; з якога робяць мачты.

На ўзлессі вынесліся пад неба мачтавыя сосны, побач з імі раскінуліся цёмна-зялёныя шатры елак, а па схілах яроў разросся маліннік. 3. Бандарына.

МАТЫВАВАНЫ // МАТЫВІРОВАЧНЫ

Матываваны. Абаснаваны матывамі, довадамі.

Сінонім: абгрунтаваны.

Аблічча героя раскрываецца матывавана (прысл.), як з’ява рэальнага парадку, як чалавечая істота. Н. Перкін.

Матывіровачны. Які заключае ў сабе матывіроўкі, з’яўляецца падставай чаго-н.; з матывіроўкай.

Рашэнне складаецца з уводнай, апісальнай, матывіровачнай і рэзалютыўнай частак. Грамадзянскі працоўны кодэкс БССР.

МАТЭРЫЯЛІСТЫЧНЫ // МАТЭРЫЯЛЬНЫ

Матэрыялістычны. Які мае адносіны да матэрыялізму, заснаваны на яго прынцыпах.

Прыродазнаўчыя артыкулы, якія чытаюцца ў пачатковай школе, даюць багаты і змястоўны матэрыял для выхавання ў вучняў пачатковых класаў асноў матэрыялістычнага светапогляду. М. Марчанка.

Матэрыяльны. 1. Які існуе незалежна ад свядомасці; рэальны.

С і н о н і м: рэчыўны.

У адносінах да свядомасці матэрыя першасная, бо існуе да свядомасці, спараджае свядомасць, з’яўляецца крыніцаю нашых ведаў і папярэднічае вобразам матэрыяльных аб’ектаў у адчуваннях чалавека. БелСЭ.

2. Які мае адносіны да матэрыялаў.

[Багуцкі] зайшоў на матэрыяльны склад. Ля сцелажоў корпаўся Чычын. М. Лынькоў.

3. Звязаны з маёмасцю, уласнасцю, даходамі, грашамі.

Былі прыняты неабходныя меры па ўмацаванню выдавецтваў кадрамі, матэрыяльнаму іх забеспячэнню. А. Волк.

МАХРАВАТЫ / МАХРАСТЫ // МАХРОВЫ // МАХРЫСТЫ

Махраваты. 3 невялікімі махрамі.

Махраватыя канцы ручніка.

Махрасты. Тое, што і махрысты.

Махрасты шалік.

Махровы. 1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку); махрысты (у 2 знач.).

Шыпшына — продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя. Беларусь.

2. Пра тканіны, вырабы з высокім ворсам.

Махровыя ручнікі.

3. перан. Ярка выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую-н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю).

Махровы рэакцыянер.

Махрысты. 1. 3 махрамі.

Міця прайшоў у святліцу з вялікім махрыстым абажурам і апынуўся ў знаёмым вузенькім пакойчыку. В. Адамчык.

2 . 3 вялікай колькасцю пялёсткаў (пра кветку); махровы (у 1 знач.).

Яна нагнулася, сарвала махрыстую кветку дзьмухаўца і панюхала яе, пакінуўшы на кончыку носа жоўты пылок. В. Адамчык.

МЕДАЛЬЕР // МЕДАЛЬЕН

Медальёр. Спецыяліст па вырабу форм для адліўкі і чаканкі манет і медалёў.

Філіграннае майстэрства савецкіх медальераў атрымала заслужанае прызнанне. ЛіМ.

Медальён. Ювелірны выраб авальнай або круглай формы, у які звычайна ўстаўляецца партрэт; носіцца на ланцужку, шнурку на шыі.

Апусціўшы галаву, яна церабіла кароткімі пальчыкамі шаўковы шнурок медальёна. Б. Стральцоў.

МЕЛІЯРАВАНЫ // МЕЛІЯРАЦЫЙНЫ

Меліяраваны. Палепшаны шляхам асушэння (пра землі).

Роўным, без хмызоў і беразнякоў, без канавак праз кожныя сто метраў, усеяным высокімі травамі і збажыной стаяла меліяраванае поле. В. Мыслівец.

Меліярацыйны. Які мае адносіны да меліярацыі — сістэмы мерапрыемстваў па паляпшэнню непрыдатных зямель шляхам асушэння, меліярацыі і інш.

Мы будзем берагчы тарфянікі, ашчадней выкарыстоўваць іх, не дапусцім ранейшых памылак, якія назіраліся пры меліярацыйных работах у паўднёвых раёнах. /. Мележ.

МЕМАРЫЯЛЬНЫ // МЕМУАРНЫ

Мемарыяльны. Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы ці падзеі.

У дваццатыя і трыццатыя гады Вітольд Каятанавіч [Біруля] актыўна працуе ў жанры мемарыяльнага пейзажа. Пэўна, можна лічыць, што ён якраз і пачаў ствараць савецкі мемарыяльны пейзаж. В. Карамазаў.

Мемуарны. Які мае адносіны да мемуараў — літаратурнага твора ў форме ўспамінаў аўтара пра падзеі мінулага.

Большасць фактаў, што прыводзяцца ў «Летапісе», вывераны намі па першакрыніцах (архіўных дакументах і мемуарнай літаратуры). Г. К,ісялёў.

МЕНЗУЛА // МЕНЗУРКА

Мензўла. Спец. Інструмент для тапаграфічных здымак.

Гэта ж мая любімая работа — мензула, нівелір, планшэт, калька і прасторы зямлі, запісаныя на паперу лініямі і матэматычнымі знакамі. Я. Скрыган.

Мензўрка. Пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасцей.

Дзецюкі і дзяўчаты ля кніжак сядзяць, ля прабірак, мензурак, мадэляў і карт. У. Дубоўка.

МЕСНІЦКІ // МЕСНЫ // МЕСТАЧКОВЫ // МЯСЦОВЫ

Мёсніцкі. Які абараняе вузкамясцовыя інтарэсы.

МТС больш зыходзяць з дзяржаўных інтарэсаў, многія ж калгасы — з месніцкіх і нават спажывецкіх, гэта, маўляў, і так зразумела. Т. Хадкевіч.

Мёсны. У выразе: месны склон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым? і ўжываецца толькі з прыназоўнікам.

3 прыназоўнікам «пры» назоўнікі ў месным склоне маюць значэнне паказу часу або прадмета, пры якім знаходзіцца або існуе прадмет. М. Марчанка.

Местачковы. Які мае адносіны да мястэчка, характэрны для яго.

Мы хадзілі ў парк, блукалі па прыціхлых сонных местачковых вуліцах. Б. Сачанка.

Мясцовы. Які жыве, дзейнічае ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; звязаны з пэўнай мясцовасцю.

Супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. ЯБрыль.

МЕТАДАЛОГІЯ // МЕТАДЫЧНАСЦЬ // МЕТОДЫКА

Метадалогія. Вучэнне аб навуковым метадзе наогул і аб метадах асобных навук.

Катэгорыя формы і зместу вельмі складаная агульнафіласофская праблема, правільнае вырашэнне якой з’яўляецца неабходнай умовай навуковай метадалогіі і тэорыі творчасці. Беларусь.

Метадычнасць. Планамернасць; строгая паслядоўнасць.

Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Я. Васілёнак.

Методыка. Сукупнасць метадаў практычнага выканання чаго-н.; вучэнне аб метадах выкладання той ці іншай навукі.

3 усіх дысцыплін студэнты найбольш ведалі методыку мовы, бо навучыліся любіць самую мову, чуючы жывыя ўзоры яе з вуснаў паэта [Я. Коласа]. М. Лужанін.

МЕТРАПОЛІЯ //МІТРАПОЛІЯ

Метраполія. 1. У Старажытнай Грэцыі: горад-дзяржава (no­flic) у адносінах да заснаваных ім пасяленняў-калоній на тэрыторыі іншых краін.

Парадкі калоній у асноўным узнаўлялі лад сваіх метраполій, але радавыя сувязі ў калоніях былі значна слабейшымі, чым у метраполіях. В. Сяргееў.

2. Капіталістычная краіна ў адносінах да сваіх калоній.

Метраполія эксплуатавала калоніі, якія з’яўляліся для яе прамысловасці пастаўшчыкамі сыравіны і спажыўцамі гатовых вырабаў. Эканамічная геаграфія СССР.

Мітрапблія. Царкоўна-адміністрацыйная акруга, якая знаходзіцца пад кіраўніцтвам мітрапаліта; галоўны горад гэтай акругі.

Стараючыся забыцца на сваё паганскае мінулае, Кіеў паспешліва будуе цэрквы. Лепшая з лепшых між іх Сафія, мітраполія Русі. Л. Дайнека.

МЕТЭАРЫТ // МЕТЭОР

Метэарыт. Цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы.

Тады я паверыў, што ўчора сапраўды недзе ўпаў метэарыт, і мне пашчасціла якраз у той момант загадаць цудоўнае жаданне, і гэта жаданне здзейснілася. Я. Радкевіч.

Метэбр. Распаленае цела касмічнага паходжання, якое ярка свеціцца і хутка рухаецца ў зямной атмасферы.

Сінонімы: знічка, падаючая зорка.

Усё яго [М. Багдановіча] жыццё — гэта подзвіг. Напорлівае і роўнае гарэнне адной страсці. I кароткатэрміновае. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. М. Стральцоў.

Няправільна. — А зараз даводзяць, што яны [кратэры] ад падзення метэораў!.. (трэба: метэарытаў). А. Карпюк.

МЕХАНІЗАВАНЫ // МЕХАНІЗАТАРСКІ

Механізаваны. Аснашчаны машынамі і механізмамі.

Камандзіры механізаваных часцей вывучаюць гэтыя ўзгоркі, дарогі, масты, пераправы. А. Алешка.

Механізатарскі. Які мае адносіны да механізатара.

«Дзяўчо! Што з цябе толку. Механізатарскага хлеба паспытаць захацела! Паспытай, які ён лёгкі...» Т. Хадкевіч.

8 С. М. Грабчыкаў

2?5

МЕХАШСТЫЧНЫ // МЕХАНІЧНЫ

Механістычны. Заснаваны на прынцыпах механіцызму — антыдыялектычнага напрамку ў філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.

Пастаноўка пытання аб поўнай аналогіі кожнага ўрока з адукацыйным працэсам у цэлым механістычная. /. Казанцаў.

Механічны. 1. Які мае адносіны да механікі — раздзела фізікі, што вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе.

Кожная пакоўка праходзіла механічную апрацоўку ў пяці пазіцыях. Беларусь.

2. Які мае адносіны да механізмаў, машын.

Максім разумеў, што сапраўды няблага б увесці на ферме механічнае даенне кароў. В. Дайліда.

3. перан. Несвядомы; машынальны, аўтаматычны.

Аднак механічнае паўтарэнне рухаў, якія маюць яшчэ істотныя недахопы, прывядзе толькі да замацавання гэтых недахопаў. Р. Дзмітрыеў.

МІГАЛЬНЫ //МІГАТЛІВЫ

Мігальны. Які служыць для мігання або знаходзіцца ў пастаянным руху.

Калі мікробы трапляюць у трахею і бронхі, яны і там сустракаюнь перашкоду на сваім шляху: раснічкі мігальнага эпітэлію могуць рухацца супроць току паветра і нібы вымятаюнь мікробаў разам са сліззю. КІДарыкаў.

МігатлІвы. Які свеціцца слабым, няроўным, зменлівым бляскам; які мігціць; трапяткі, дрыготкі.

Неба шэрае, толькі дзе-нідзе на ім прабіваліся дробныя мігатлівыя зоркі. Г. Бураўкін.

МІГРАЦЫЯ // ЭМІГРАЦЫЯ

Міграцыя. Спец. Перамяшчэнне, перасяленне (насельніцтва ўнутры краіны ці за яе межы; жывёлы, птушак з адной мясцовасці ў іншую і г. д.).

Для літаратуры, як і для сацыялогіі, важна даследаваць, чаму і цяпер, калі на вёску прыйшоў матэрыяльны дастатак, міграцыя сельскага насельніцтва ў горад не змяншаенца. Полымя.

Эміграцыя. Перасяленне з сваёй айчыны ў іншую краіну па палітычных, эканамічных ці іншых прычынах; знаходжанне за межамі сваёй айчыны ў выніку такога перасялення.

Левандоўскі якраз два дні таму назад вярнуўся з эміграцыі. А. Карпюк.

МІКРАМЕР // МІКРОМЕТР

Мікрамёр. Прыбор для вымярэння лінейных размераў дэталей машын.

Так у рабочых на «ўзбраенні» з’явіліся універсальны вугламер для праверкі габарыта інструмента, мікрамер і інш. Беларусь.

Мікрбметр. Інструмент для дакладнага вымярэння лінейных велічынь.

Ішлі ў ход і кранцыркуль, і мікрометр, і сталёвая лінейка. М. Ваданосаў.

МІНЕРАЛАГІЧНЫ // МІНЕРАЛЬНЫ

Мінералагічны. Які мае адносіны да мінералогіі — навукі аб мінералах.

Цяпер керны выходзілі такія, што хоць у мінералагічны музей адпраўляй,— роўныя, нібы адпаліраваныя, без адзінай шчарбінкі. А. Чаркасаў.

Мінеральны. Які мае адносіны да мінералаў, утрымлівае іх у сваім саставе.

Кіраўнікі калгаса і спецыялісты клапоцяцца, каб зямля была запраўлена дастатковай колькасцю мінеральных і арганічных угнаенняў. Звязда.

M1C // МІСІС

Міс. Форма звароту да незамужняй жанчыны ў Англіі і Амерыцы; незамужняя жанчына; дзяўчына.

Міс — ветлівы зварот да дзяўчыны ў Англіі і Амерыцы (звычайна перад імем, прозвішчам). Тлумачальны слоўнік для сярэдняй школы.

Місіс. Форма звароту да замужняй жанчыны ў Англіі і Амерыцы; замужняя жанчына.

Грукоча машына. Маўчы, качагар, і пылам вугольным давіся! Хай з топкі тваёй не праб’ецца ўгар да містэраў хмельных і місіс. А. Дудар.

МІСТЫКА // МІСТЫЧНАСЦЬ

Містыка. 1. Рэлігійна-ідэалістычны погляд, які прызнае існаванне надпрыродных, таямнічых сіл і магчымасць зносін з імі чалавека.

Па сумяшчальніцтву з містыкай гэты чалавек займаўся яшчэ выхаваннем юнацтва ў духу адданасці радзіме і прастолу, таму што займаў пасаду начальніка штаба ваенна-навучальных устаноў. У. Караткевіч

2. перан. Разм. Штосьці загадкавае, незразумелае.

Над горам яго маленства яна плакала. Сама будучы ўжо спрацаваная і хворая, яна да містыкі ўжо тады даводзіла сваё замілаванне да яго. Чорны.

Містычнасць. Таямнічая загадкавасць, незразумеласць.

Жах раптам апанаваў чалавека, набыўшы адценні містычнасці. КЧорны.

МІСТЫФІКАЦЫЯ //МІСТЫЦЫЗМ

Містыфікацыя. Наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман.

Няўжо гэта так і будзе? Гэта ж проста нейкая недарэчная містыфікацыя. М. Зарэцкі.

Містыцызм. Рэлігійна-ідэалістычны светапогляд, заснаваны на містыцы; схільнасць да містыкі.

Працэс пераадолення рэштак семінарскай «навукі» ў Лабановіча — чалавека з выразным нахілам да містыцызму — адбываўся амаль пакутліва. Полымя.

МІФАЛАГІЧНЫ // МІФІЧНЫ

Міфалагічны. Які мае адносіны да міфалогіі — сукупнасці міфаў якога-н. народа.

У пошуках гераічнага паэт [М. Багдановіч] часта звяртаецца да міфалагічных вобразаў. С. Майхровіч.

Міфічны. 1. Які мае адносіны да старажытных міфаў.

Фігура міфічнага героя Праметэя, намаляваная на шкатулцы, сімвалізуе сабой беларускага селяніна, які разрывае ланцугі панскай няволі. Беларусь.

2. перан. Авеяны паданнямі; легендарны, казачны.

На Піншчыне старыя людзі любяць расказваць пра здарэнне з недарэчным прыставам. Ен ужо даўно зрабіўся міфічнай фігурай. В. Вольскі.

3. перан. Разм. Які не існуе ў сапраўднасці; прыду.маны, неверагодны.

У сапраўднасці ж навукай даўно даказана, што і Хрыстос, і апостал Пётр — гэта асобы выдуманыя, міфічныя. А. Залескі.

МІЯКАРД // МІЯКАРДЫТ

Міякард. Мышачная сценка сэрца.

Інфаркт міякарда — цяжкая хвароба. Але медыцынскай навукай даўно даказана: асобы, што перанеслі яго, павінны вярнуцца да актыўнай працы. Звязда.

Міякардыт. Захворванне сардэчнай мышцы — міякарда.

Прыкметы міякардыту залежаць ад парушэння сардэчнага рытму і недастатковай скарачальнай функцыі міякарда (агульная слабасць, задышка ў спакоі, хуткая стамляльнасць, сэрцабіцце, боль у вобласці сэрца). БелСЭ.

МУЗЫКАЛЬНЫ // МУЗЫКАНЦКІ // МУЗЫЧНЫ

Музыкальны. 1. Здольны да музыкі; які тонка разумее, адчувае музыку.

Вы ж самі хваліліся, што ў вас музыкальныя здольнасці. /. Шамякін.

2. Прыемны для слыху; меладычны.

Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. /. Навуменка.

Музыканцкі. Які мае адносіны да музыканта; з музыкантаў Музыканцкі ўзвод.

Музычны. Які мае адносіны да музыкі, характэрны для яе.

Пашырэнне музычнай культуры сярод шырокіх мас працоўных патрабавала і павелічэння музычнай літаратуры. А. Волк

МУСКУЛІСТЫ // МУСКУЛЬНЫ

Мўскулісты. 3 развітымі мускуламі.

Павел, прыземісты, мускулісты хлопец, неахвотна падняўся з-за стала. У. Шахавец.

Мўскульны. Які мае адносіны да мускулаў.

Гладкая мускульная тканка складаецна з верацёнападобных клетак. Птушкагадоўля.

МУЧНІСТЫ // МУЧНЫ

Мучністы. Падобны чым-н. на муку.

Дзякуючы гэтаму тут застаецца толькі амаль нерастварымы, мучністы навобмацак, кварцавы пясок. Геаграфія БССР.

Мучны. Які мае адносіны да мукі; прыгатаваны з мукі.

Вось ужо апошняя крама, крама мучная, а далей пойдуць хаты земляробаў. П. Пестрак.

Н я п р а в і л ь н а. Суха стукаюць нашы малаткі, б’юць буйное каменне. Шэры, мучны (трэба: мучністы) пыл садзіцца на руках, на твары. Я. Каршукоў.

МУШКЕТНЫ // МУШКЕЦЁРСКІ

Мушкётны. Які мае адносіны да мушкета — старажытнага ружжа.

Мушкетны выстрал. Мушкетны ствол.

Мушкецёрскі. Які мае адносіны да мушкецёра — салдата, узброенага мушкетам.

Мушкецёрскі полк. Мушкецёрская форма.

МЫЛІЦЬ // МЫЛЯЦЦА // мыляць

Мыліць. каго-што. Намыльваць мылам з вадою.

Пакуль [Юхневіч] мыліў і мыў рукі, ад якіх ішоў пах бензіну, сястра Андрэя пачысціла яму пінжак. А. Савіцкі.

Мыляцца. Абл. Рабіць памылкі, памыляцца.

Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова. Я. Колас.

Мыляць. Варушыць губамі.

Суддзя надзімаўся, як індык, нешта хацеў сказаць, але ў разгубленасці толькі мыляў губамі. М. Лынькоў.

МЫЛКІ // мыльны

Мылкі. Які лёгка распускаецца ў вадзе, дае многа пены.

Мылкае мыла. Мылкая шампунь.

Мыльны. Які мае адносіны да мыла; з мыла; намылены. Мыльная пена. Мыльная вада.

МЫСЛЕННЫ // МЫСЛІЦЕЛЬНЫ

Мысленны. Які паўстае ў думках, мыслях; уяўны.

Мысленныя вобразы ўзнікаюць з адчуванняў. /. Казанцаў.

Мысліцельны. Які мае адносіны да мыслення; звязаны са здольнасцю думаць, мысліць.

Настаўнік развівае мысліцельныя здольнасці вучняў. /. Казанцаў.

МЭБЛЕВЫ // МЭБЛЯВАНЫ

Мэблевы. Які мае адносіны да мэблі; звазаны з яе вырабам або продажам.

Ясень цэніцца і шырока выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці, сталярнай справе, сельскагаспадарчым машынабудаванні, вагонаі авіябудаванні, у вытворчасці спартыўнага інвентару. Звязда.

Мэбляваны. Абстаўлены мэбляю; з мэбляю.

Гэта вельмі скромна мэбляваны кабінет. I. Новікаў.

МЯДЗВЕДЗІЦА // МЯДЗВЕДКА

Мядзвёдзіца. Самка мядзведзя.

Бегала мядзведзіца па лясах наўкола, пытала, дзе гнездзяцца меданосы-пчолы. М. Калачынскі.

Мядзвёдка. Земляное насякомае з тоўстым целам, пакрытым кароткімі мяккімі валаскамі; шкоднік сельскагаспадарчых культур.

У рацыёне бусла пераважаюць шкодныя насякомыя (напрыклад, мядзведкі, якія знішчаюць пасевы гароднінных культур). Звязда.

МЯЗГА // МЯЗДРА

Мязга. 1. Мяккая частка дрэва між карой і драўнінай.

I пні [я] памагаў капаць, і драў тую ж бяросту. Асабліва ўлетку, на канікулах. Тады акурат пачынала адставаць ад мязгі свежая бяроста. Б. Сачанка.

2. Маса, якая ўтвараецца пасля таўчэння, расцірання чаго-н.

Эол сядзеў тады ля печкі,— мязгу скабліў на перапечкі ды лапці лыкам падплятаў. Энеіда навыварат.

Мяздра. Падскурная клятчатка ў жывёл; сподні бок вырабленай скуры.

Падскурную клятчатку называюць мяздрой. Таваразнаўства.

МЯРЦВЕЦЬ // МЯРЦВІЦЬ

Мярцвёць. 1. Страчваць прыметы жывога, станавіцца мёртвым; нямець.

Было горача, як ля агню, і мярцвелі рукі. 1. Пташнікаў.

2. перан. Рабіцца пустынным, змярцвелым.

Позняй восенню мярцвее поле, лес, усё навакольнае.

Мярцвіць. каго-што. 1. Пазбаўляць жыцця, губіць.

Нармальнаму чалавеку звычайна шкода мярцвіць любую жывую істоту.

2. перан. Разм. Рабіць пустынным, змярцвелым.

У яўрэйскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мярцвіла ўсе праявы будзённага жыцця. Ц. Гартны.

МЯРЭЖАНЫ // МЯРЭЖКАВЫ // МЯРЭЖЫСТЫ

Мярэжаны. Вышыты мярэжкай — на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі.

Мярэжаная сурвэтка.

Мярэжкавы. Які мае адносіны да мярэжкі.

Мярэжкавая вышыўка.

Мярэжысты. Такі, як мярэжка, узорысты. Мярэжысты ўзор.

МЯСІСТЫ // мясны

Мясісты. 1. 3 вялікай колькасцю мяса, які дае многа мяса.

Я з цікавасцю слухаў расказы дзядзькі пра невядомых мне рыб. Мне і сёння чамусьці добра памятаецца, як ён даводзіў, што бялуга — самая мясістая рыба. ЛіМ.

2. Разм. Тоўсты, поўны (пра чалавека або часткі яго цела).

На мясістым носе сядзелі рагавыя акуляры, якія надавалі эсэсаўцу вучоны выгляд. /. Мележ.

3. Багаты сакавітай мякаццю (пра расліны, плады).

На падаконніках ружавелі мясістыя памідоры. Л. Гаўрылкін. Мясны. Які мае адносіны да мяса; прыгатаваны з мяса. Яны сядзелі на нарах і елі лыжкамі мясныя кансервы з хлебам. /. Шамякін.

МЯТЛА // МЯТЛІЦА // МЯТЛУШКА // МЯЦЕЛКА

Мятла. Пучок звязаных галінак (без лісцяў) для падмятання.

Відаць, баковачка гэтая некалі прымяркоўвалася для кладоўкі прыбіральшчыцам: там зручна было складваць мётлы, скрабкі, вешаць спецвопратку. А. Кулакоўскі.

Мятліца. Пустазелле азімых злакаў з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

Паўз лес, між кустоў, трава ў пояс. Усё цвіце, буяе. Мятліца, званочкі, слёзкі, гарошак, браткі, валяр’яна. А. Кудравец.

Мятлушка. Абл. Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых пылком рознага колеру, ад якога залежыць іх афарбоўка.

С і н о н і м: матылёк.

Дзятліна зелянее патройнымі лісцінкамі. Клякоча скакунецкаваль... Трапыхаецца і снуе туды-сюды над жытам жоўценькая мятлушка. М. Гарэцкі.

Мяцёлка. 1. Тое, што і мятла.

А вілы, граблі і мяцёлкі,.. каля варот адны стаялі — таксама працы ўжо чакалі. Я. Колас.

2. Суквецце некаторых раслін, якое нагадвае па форме мятлу.

Алекса зірнуў вакол — відаць, на той гары раслі такія ж каржакаватыя, падобныя да полацкіх соснаў магутныя дрэвы з пушыстымі мяцёлкамі светла-зялёных іголак. В. Іпатава.

МЯТЛІСТЫ // МЯТЛІЧНЫ // МЯЦЕЛЧАТЫ

Мятлісты. Такі, як мяцёлка, пышны.

Зусім не відаць Агаткі: вусаты ячмень з аднаго боку, а з другога — мятлісты авёс. Я. Колас.

Мятлічны. Які мае адносіны да пустазелля мятліцы.

Руневіч выплюнуў мятлічную саломінку, якую ўсё жаваў, па глядзеў на Крушыну. ЯБрыль.

Мяцёлчаты. Які мае суквецце ў выглядзе мяцёлкі.

Мяцёлчатае суквецце.

МЯЦЕЖНІЦКІ // мЯцБмпо.

Мяцёжніцкі. Які мае адносіны да мяцежніка, характэрны для яго.

Яго бунтарскі, мяцежніцкі дух стаў праяўляцца цяпер усё часцей і часцей. ЛіМ.

Мяцёжны. 1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу.

I помніць дагэтуль Замосце і Снежна, як беглі палкі генералаў мяцежных. /7. Глебка.

2. перан. Трывожны, неспакойны.

Вы не такая, як усе, вы такая ж, як і я, мяцежная шукальніца незвычайнага і прыгожага. А. Асіпенка.

н

НАБАЖЭНСТВА // НАБОЖНАСЦЬ

Набажэнства. Царкоўная служба.

С і н о н і м: богаслужэнне.

Назаўтра зранку таксама ішла споведзь, а потым ужо служылася абедніца, набажэнства, спецыяльна створанае для палешукоў, бо звычайна іх доўга ў царкве не затрымлівалі. ЯКолас.

Набожнасць. Шчырая вера ў бога.

Сінонім: багамольнасць.

Цельшынцы не вызначаліся асаблівай набожнасцю і рэлігійнасцю, але царкоўныя абрады спраўлялі. Ю. Пшыркоў.

НАБІВАЧНЫ // НАБІЎНЫ

Набівачны. Які мае адносіны да набіўкі; які служыць, прызначаны для набіўкі, набівання.

Набівачным матэрыялам для мяккіх цацак служыць пілавінне або вата. Таваразнаўства.

Набіўны. Зроблены пры дапамозе набівання; з набітым узорам (пра тканіны).

Тканіны бываюць адбеленыя, гладкафарбаваныя, набіўныя і інш. Таваразнаўства.

НАБОЙ // НАБОЙКА

Наббй. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам.

Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам. М. Ваданосаў.

Наббйка. Ніжні слой абцаса; металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку.

Бадай на ўвесь тэрмін навучання хопіць вопраткі і абутку. Калі што парвецца, можна зашыць, а на абцасы чаравікаў набіць набойкі. /. Навуменка.

НАВЕСНЫ // НАВЕШАНЫ // НАВЯСНЫ

Навёсны. Такі, пры якім міны, снарады, апісваючы ў паветры крутую дугу, падаюць зверху.

Навесны агонь.

Навёшаны. Павешаны, прымацаваны да чаго-н., надзеты на што-н.

Дзверы навешаны.

Навясны. Прыстасаваны для навешвання; які навешваецца. Навясныя рамы.

НАВІЗНА // НАВІНА

Навізна. Штосьці новае, незнаёмае; нешта нядаўна адкрытае, вынайдзенае, выпрабаванае і г. д.

Дзеці ў нас харошыя, сумленныя, працавітыя, хочуць усё ведаць. Вось мы і павінны даць ім радасць хоць маленькіх адкрыццяў, захапіць навізною ведаў, адагрэць душу ўвагаю і добрым словам. С. Грахоўскі.

Навіна. Толькі што атрыманая вестка, паведамленне пра што-н.; нешта новае, незнаёмае.

Зводку Міця прачытаў на калідоры двухпавярховага чыгуначнага дома. З’явілася жаданне зараз жа пабегчы да хлопцаў падзяліцца навіной. /. Навуменка.

НАВУКОВЫ // НАВУЧАЛЬНЫ

Навукбвы. Які мае адносіны да навукі, характэрны для яе; які адпавядае патрабаванням навукі.

Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. М. Лынькоў.

Навучальны. Які мае адносіны да вучобы, навучання; звязаны з арганізацыяй працэсу навучання.

Набліжаўся канец першай чвэрці навучальнага года... А. Карпюк.

НАГАРНЫ // НАГАРЭЛЫ

Нагарны. Які мае адносіны да нагару; які служыць для знімання нагару.

Нагарныя шчыпцы.

Нагарэлы. На якім утварыўся нагар, з нагарам.

Нагарэлы кнот.

НАГЛЯДАЛЬНІЦКІ // НАГЛЯДАЛЬНЫ // // НАГЛЯДНЫ // НАГЛЯДЧЫЦКІ

Наглядальніцкі. Які мае адносіны да наглядальніка, наглядання.

Наглядальніцкія абавязкі.

Наглядальны. 1. Той, хто ўмее наглядаць.

Вока ў яго наглядальнае. П. Броўка.

2. Які служыць для наглядання, назірання; назіральны.

Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы. М. Лынькоў.

Наглядны. 1. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца; які служыць для паказу.

У ходзе вывучэння біялогіі, фізікі, хіміі шырока выкарыстоўваюцца наглядныя дапаможнікі. Беларусь.

2. Зусім відавочны з непасрэднага назірання; пераканаўчы.

Зборнік — наглядны паказчык, якіх поспехаў дабіліся беларускія пісьменнікі. А. Лойка.

Наглядчыцкі. Які мае адносіны да наглядчыка, належыць наглядчыку.

Паглядаючы раз-пораз на рыдлёўку, палонныя разам з тым спадылба зіркалі па баках, асцерагаючыся наглядчыцкіх кіёў. М. Аўрамчык.

НАГОДА // НЯГОДА

Нагбда. Прычына, выпадак, зручны момант.

Разбор архіва быў папярэдні, мне яшчэ трэба будзе, хочацца заглянуць у тую папку, як толькі прыйдзе нагода. Я. Брыль.

Нягода. 1. звычайна мн. Няшчасце; цяжкасці, непрыемнасці.

Нягледзячы на свае шэсцьдзесят год, Раман Дзянісавіч быў чалавек моцнага складу, рослы і не сагнуты нягодамі, што сустрэў у жыцці. Т. Хадкевіч.

2. Дрэннае надвор’е, непагода.

У нягоду нс было патрэбы высоўвацца з хаты, глыбока, да вокан другога паверха, занесенай снегам. У. Калеснік.

НАДБАЎКА // ПАДБАЎКА

Надбаўка. Надбаўленая да чаго-н. сума, частка.

Бацька мой, калі на разрубы зямлю бралі, захацеў палучыць большы хутар. Далі яму дзве дзесяціны надбаўкі, за тое, што ён палез у балота. А. Асіпенка.

Падбаўка. Тое, што падбаўлена, дабаўлена; дабаўка.

Ен з’еў вялікую міску супу, хутка ачысціў яе, ды яшчэ й падбаўкі папрасіў. ЛіМ.

/ НАДВОРАК Ц НАДВОРЕ // ПАДВОРАК

Надворак. Двор каля хаты, дома.

С і н о н і м: падворак.

А вакол — хаткі і хаткі, прасцюсенькія, з саламянымі стрэхамі; на шырокіх надворках — свірны, клуні, пуні, віднеюцца высокія жураўлі студняў. М. Багдановіч.

Надвбр’е. Стан атмасферы ў пэўным месцы ў пэўны час.

С і н о н і м: пагода.

На другі дзень надвор'е выдалася зусім добрае. Я. Маўр. Падвбрак. Разм. Двор каля хаты, дома.

С і н о н і м: надворак.

Яшчэ завідна Лукаш упраўляўся па гаспадарцы — паіў карову, кідаў у яслі ахапак трасянкі і, парыпваючы дзеравяшкаю, якую прывёз з аўстрыйскага палону, нецярпліва таптаўся на панадворку. Я. Пархута.

НАДВЯЧОРАК// ПАДВЯЧОРАК

Надвячбрак. Пара перад самым вечарам.

Насустрач дыхнула вільгаццю, мокрым пахам травы, алешніку і ракітніку — гэтак, як заўсёды пахне надвячоркам ад ракі. А. Жук.

Падвячорак. Лёгкая ежа для спажывання між абедам і вячэрай.

Юзя вынесла ёй падвячорак — зацукраваныя чарэшні і кавалак пірага. А. Бажко.

НАДЗВЫЧАЙНЫ // НЕЗВЫЧАЙНЫ

Надзвычайны. 1. Спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы і г. д.

Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры. ЯКолас.

2. Вельмі вялікі, моцны па сваёй сіле, праяўленню; які мае вялікае значэнне.

Поспех «Балад і рамансаў» Міцкевіча ў чытача быў надзвычайны. А. Лойка.

Незвычайны. 1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны.

Пакою гэтаму надаваў незвычайную, шматвугольную форму дах, яго адмысловыя выступы. I. Шамякін.

2. He такі, як звычайна, як заўсёды; непрывычны.

Вера адчула раптам незвычайную лёгкасць. А. Асіпенка.

НАДЗЕЛЕНЫ // НАДЗЕЛЬНЫ

Надзёлены. Дадзены ў асабістае карыстанне, выдзелены каму-н.

Надзелены зямлёю.

Надзёльны. Які мае адносіны да надзелу — зямельнага ўчастка, што выдзяляўся сялянскай сям’і.

Надзельная зямля.

НАДЗЁННЫ // ПАДЗЕННЫ

Надзённы. 1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны.

С і н о н і м: актуальны.

Надзённае пытанне. Надзённыя праблемы.

2. Які бывае кожны дзень.

Надзённыя клопаты. Надзённыя заняткі.

Падзённы. Які налічваецца з разліку за кожны рабочы дзень; які выконвае работу з аплатай за кожны рабочы дзень.

Стаў Мікола хадзіць на падзённыя заробкі, парабкаваць па маёнтках. А. Місько.

НАДРЫЎ// НАРЫЎ

Надрыў. 1. Надарванае месца.

Кніга сапсавана: на шэрагу старонак выяўлены надрывы, некалькіх старонак зусім няма. Настаўніцкая газета.

2. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні сваіх пачуццяў; фізічнае напружанне.

Ілья Рыгоравіч прыгорбіўся, апусціў галаву, схапіўся рукою за горла і ўжо не стрымліваў кашлю, а бухаў і бухаў з нейкім надрывам. ЯГерцовіч.

Нарыў. Гнойныя пухліны ў тканцы арганізма.

С і н о н і м: абсцэс.

Каравая ануча на яго назе разматалася, і на чорнай пяце быў бачны жоўты, выспелены нарыў. М. Капыловіч.

НАДУМ // НАДУМАНАСЦЬ

Надўм. Задума, жаданне, намер зрабіць што-н.

Ну, якая ж ахвота на прывязі хадзіць, калі да гэтага часу Мішка хадзіў усюды па сваёй ахвоце, па свайму надуму. М. Лынькоў.

Надўманасць. Нерэальнасць, ненатуральнасць, штучнасць.

У такіх тэарэтычных пабудовах нельга не бачыць надуманасці і абстрактнасці. Н. Перкін.

НАЕДАК// НАЕДЗЬ

Наёдак. Разм. Тое, чым можна наесціся; пажыўнасць ежы.

Яблыкі — не вялікі наедак.

Наедзь. Камень на зубах у каня.

Цёмная наедзь. Старая наедзь.

НАЕЗДЖАНЫ // НАЕЗДЖЫ

Наёзджаны. Які стаў роўным, гладкім ад частай язды (звычайна пра дарогу).

С і н о н і м: уезджаны.

Дарога наезджаная, накатаная, прыбітая машынамі і людзьмі. В. Хомчанка.

Наёзджы. Разм. Які прыехаў, наехаў адкуль-н.

С і н о н і м: прыезджы.

Наезджы чалавек.

НАЁМНІЦКІ // НАЕМНЫ

Наёмніцкі. Які належыць наёмніку, характэрны для яго.

Наёмніцкія атрады адпетых галаварэзаў учынялі жорсткія расправы над карэннымі жыхарамі калоній. Звязда.

Наёмны. 1. Які мае адносіны да найму; які працуе па найму.

Гэта быў такі ж наёмны працаўнік, як і ўсе мы, рабочыя гаража, але трымаў ён сябе крышачку гэтак з гонарам — механік усё ж. В. Быкаў.

2. перан. Падкуплены, прадажны.

Вялікі паэт выклікаў на дуэль паклёпніка і загінуў ад рукі наёмнага забойцы Дантэса. А. Матрунёнак.

НАЖАВЫ // НАЖНЫ // НАЖОВАЧНЫ

Нажавы. Які мае адносіны да нажа; зроблены нажом.

У .. [байцоў] былі самазарадныя вінтоўкі з нажавымі штыхамі, поўныя падсумкі патронаў. У. Дамашэвіч.

Нажны. Які прызначаны для ног або прыводзіцца ў дзеянне нагамі.

Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданаў, я вызваляюся з жалезных путаў. У. Дамашэвіч.

Нажбвачны. Які мае адносіны да пілы-нажоўкі.

Нажовачнае палатно.

НАЖЫВА // НАЖЫТАК

Нажыва. Лёгкі даход, які прыходзіць не ў выніку працы; нажыванне грошай, матэрыяльных каштоўнасцей.

Прага да нажывы.

Нажытак. Тое, што нажыта, набыта, куплена.

Ля новага, з белай цэглы, чатырохпавярховага гмаха, стаялі дзве машыны з мэбляй, розным хатнім нажыткам. А. Савіцкі.

НАЖЫТЫ // НАЖЫЎНЫ

Нажыты. Паступова набыты, прыдбаны на працягу якога-н. часу.

Працоўны чалавек ніколі не спакушаўся багаццем, нажытым нядобрасумленным шляхам. Р. Шкраба.

Нажыўны. Які можна нажыць, набыць, прыдбаць.

Да ведаў яшчэ трэба вопыт .. — А вопыт—справа нажыўная. М. Пянкрат.

НАЗДРАВАТЫ // НАЗДРАТЫ

Наздраваты. 3 невялікімі, частымі дзірачкамі.

С і н о н і м: порысты.

Сонца ўзнялося, прасвечвае голы лес і на аселым, наздраватым зашэрхлым снезе сплятаюцца дзівосныя карункі святла і ценю. /. Шамякін.

Наздраты. 3 вялікімі ноздрамі.

Hoc у яго быў кірпаты, як перабіты, але шырокі, наздраты і рабіў твар нечым падобным на малпін. ЛіМ.

НАЗІРАЛ ЬНАСЦЬ // HA31PAHHE

Назіральнасць. Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя.

Андрэйка вызначаўся дасціпнасцю і не па гадах вялікай назіральнасцю. /7. Кавалёў.

Назіранне. 1. Разглядванне; нагляданне; сузіранне.

Назіранне навакольнага. Назіранне за тэмпературай паветра.

2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н. Навуковыя назіранні. Апошнія даныя назіранняў за надвор’ем.

НАЗІРАЛЬНІЦКІ // НАЗІРАЛЬНЫ

Назіральніцкі. Які мае адносіны да назіральніка, назірання. Назіральніцкія абавязкі. Назіральніцкія запісы.

Назіральны. 1. Які прызначаны для назірання.

Назіральная вышка. Назіральны пункт.

2. Які валодае назіральнасцю, умее назіраць.

Каб Адам быў больш назіральны, то ён бы ўбачыў у затуманеным позірку прыгожых жончыных вачэй нешта падобнае на вінаватасць і папрок. А. Чарнышэвіч.

НАЗНАРОК//НЕЗНАРОК

Назнарбк. Разм. Спецыяльна, з якой-н. мэтай.

С і н о н і м: знарок.

Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў! М. Гамолка.

Незнарбк. Выпадкова, ненаўмысна.

С і н о н і м: ненарокам.

Маці збіралася даіць карову, незнарок бразнула вядром. X. Жычка.

НАКУСАЦЬ // НАКУСІЦЬ

Накусаць. 1. 1 і 2 ас. не ўжыв.; каго-што. Пакусаць, нарабіць укусаў у многіх месцах (пра насякомых).

Конь злосна махае галавою, спыняецца і трэ вочы аб калены пярэдніх ног або дастае галавою і зубамі хапае за месцы, дзе накусалі сляпні. /7. Галавач.

2. чаго. Разм. Адкусваючы шчыпчыкамі, нарабіць кавалкаў.

Маці накусала шчыпчыкамі цукру, наліла ў кубак чаю і пачала яго піць упрыкуску, як заўсёды. ЛіМ.

Накусіць. Пракусіць злёгку, зверху, не да канца.

Малы нарэшце зусім здаволіўся, выбраў самы прыгожы яблык з чырвоным бокам, накусіў яго, але есці ўжо не стаў. ЛіМ.

НАМАРАЗЬ // НАМАРЗЕНЬ

Намаразь. Асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор’е на галінах, дроце і г. д.; слой лёду на чым-н.

Заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластом намаразі. /. Шамякін.

Намарзень. Падоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях.

Трашчаць намарзні, сціснутыя з бакоў .. вязамі. I. Пташнікаў.

НАПОРНЫ // НАПОРЫСТЫ

Напбрны. 1. Які служыць для ўтварэння напору вадкасці.

Для падключэння лазні да ачышчальных збудаванняў саўгаса пабудаван напорны калектар, але не ўведзена помпавая станцыя. Звязда.

2. Які дзейнічае з вялікім напорам.

Зашумелі воды, узняліся хвалі, у напорнай плыні крыгі паплылі. А. Русак.

Напорысты. Які ўпарта і настойліва дабіваецца сваёй мэты; вельмі настойлівы.

Гэта быў шчыры, прынцыповы, вельмі востры на слова чалавек, баявіты, напорысты журналіст. А. Бялевіч.

НАСТУПАЛЬНЫ // НАСТУПНЫ // НАСТУПАЮЧЫ

Наступальны. Які мае адносіны да наступлення; баявы, рашучы.

Уначы асобныя падраздзяленні зрабілі некалькі спроб наступальнага характару. /. Сіўцоў.

Настўпны. 1. Які падыходзіць, настае непасрэдна ўслед за чым-н.; самы блізкі па чарзе.

Лёха тым самым ключом адчыняе яшчэ адны дзверы, мы заходзім у тамбур наступнага вагона, з яго — у вагон. В. Карамазаў.

2. Тое, аб чым гаворыцца далей.

Здзейсніць маё заданне дапамог выпадак. Але пра гэта — у наступным раздзеле. А. Карпюк.

Наступаючы. Які вядзе наступленне.

Мікіта Палазок быў на левым флангу наступаючай часткі. Я. Колас.

НАТАРЫУС // НАТАРЫЯТ

Натарыўс. Службовая асоба, упаўнаважаная сведчыць, афармляць розныя юрыдычныя акты, дакументы.

3 дакументаў я здыму ў натарыуса копіі і вярну табе. X. Жычка.

Натарыят. Дзяржаўны орган, у абавязак якога ўваходзіць сведчанне, афармленне розных юрыдычных актаў, дакументаў.

Сінонім: натарыяльная кантора.

Натарыят забяспечвае лепшую ахову набываемых грамадзянамі і арганізацыямі правоў, замацоўвае іх ва ўстаноўленай юрыдычнай форме. Звязда.

НАТАТКА // НАТАЦЫЯ

Нататка. Кароткі запіс для памяці.

Спадзеючыся на сваю памяць, Міхась ніякіх нататак не рабіў — ліст паперы, што ляжаў перад ім, застаўся чысты. У. Шахавец.

Натацыя. Настаўленне, павучанне.

Давялося яму выслухаць суровую натацыю камандзіра батарэі. /. Грамовіч.

НАТУРАЛЬНЫ // НАТУРНЫ // НАТУРЛІВЫ / НАТУРЫСТЫ

Натуральны. 1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.

Усе падзолістыя глебы патрабуюць натуральнага ўгнаення, бо яны бедныя азотам. Геаграфія частак свету.

2. Нармальны, звычайны.

Гэтыя словы яму здаліся такімі ж натуральнымі і блізкімі, як і тое, што яна сядзела поплеч. I. Сіўцоў.

Натўрны. Звязаны з маляваннем, лепкай з натуры; які здымаецца па-за павільёнам.

Міхась Савіцкі, перш чым прыступіць да асноўнай працы, збірае натурны матэрыял, аналізуе яго, абагульняе. В. Зуёнак.

Натўрлівы. Разм. Тое, што і натурысты.

Дык ён жа [конь], кажуць, вельмі натурлівы, апроч вас, нікога не слухае,— паспрабавала запярэчыць Лісавета. Р. Сабаленка.

Натўрысты. Наравісты, з норавам; упарты.

Часам я, можа б, і сам адважыўся павесці сваю кабылу ў гурт, але гэтаму перашкаджала тое, што мая стракатая была жывёлінай натурыстай і вельмі хітрай. А. Кулакоўскі.

НАХАБНЫ // ПАХАБНЫ

Нахабны. Бессаромна назойлівы, крайне бесцырымонны. [Зняволеныя] толькі маглі перастуквацца праз сцяну і ганяць нахабных рудых пацукоў. С. Грахоўскі.

Пахабны. Разм. Вельмі непрыстойны, бессаромны.

Вэня міргнуў Стафанковічыку, той адказаў яму такім жа пахабным міргам. КЧорны.

НАЦЫЯ НАЛІСТЫЧ НЫ // НАЦЫЯНАЛЬНЫ

Нацыяналістычны. Які мае адносіны да нацыяналізму — ідэалогіі і палітыкі, якая прапаведуе нацыянальную выключнасць адной нацыі і пагарду да іншых.

Непрымірымы вораг самаўладства, Алесь Гарун, вярнуўшыся з ссылкі, не разабраўся ў складанай абстаноўцы, паддаўся нацыяналістычнаму ўплыву. М. Ярош.

Нацыянальны. 1. Які мае адносіны да нацыі, нацыянальнасці, звязаны з іх грамадскім жыццём.

Мы за той нацыянальны рух, які з’ядноўвае сілы пралетарыяту, а не разбівае іх. Л. Арабей.

2. Які ўласцівы нацыі, выражае яе характар.

Верашчака — гэта страва такая, нацыянальная беларуская страва. Я. Васілёнак.

3. Які належыць пэўнай краіне; дзяржаўны.

Нашы лясы з’яўляюцца адным з буйнейшых нацыянальных багаццяў. Эканамічная геаграфія СССР.

НАЧЛЕЖНІЦКІ / НАЧЛЕЖНЫ

Начлёжніцкі. Які мае адносіны да начлежніка.

Толькі калі пачало ўжо днець, аказалася, што жывёліна хадзіла тут жа, зусім недалёка ад начлежніцкага агню. А. Кулакоўскі.

Начлёжны. Які мае адносіны да начлегу; прызначаны для начлегу.

Захмяліла нас дарога ў вербах прыбярэжных пахам сена маладога і дымкоў начлежных. А. Вялюгін.

НАЧЫНКА // НАЧЫННЕ

Начынка. Тое, чым начынена, напоўнена што-н.

Дзеці будуцьласавацца цукеркамі з барбарысавай начынкай. В. Хомчанка.

Начынне. зб. 1. Набор прадметаў, інструментаў для выканання якой-н. работы.

Улетку цесляры вандравалі са сваім начыннем — пілкаю і сякерамі — па ўсёй ваколіцы. С. Александровіч.

2. Сукупнасць прадметаў хатняга, гаспадарчага ўжытку і г. д.

Цётка Арына бразгала на кухні начыннем, нешта гаварыла напаўголас, відаць, толькі для сябе. А. Асіпенка.

НАЧЫСТА // НАЧЫСТАТУ / НАЧЫСТУЮ

Начыста. 1. Без памарак, канчаткова; вельмі чыста.

Лепшыя канспекты, як правіла, былі ў Васіна, які адзін рэгулярна перапісваў іх начыста. У. Карпаў.

2. Цалкам; поўнасцю.

Спалілі фашысты ўсё начыста. Людзей каго пазабівалі, a каго ў Нямеччыну пагналі. Б. Сачанка.

Начыстатў. Разм. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; начыстую.

Сакратар жвава адсунуў сваё крэсла, падсеў бліжэй да Жывіцы:— Гавары ўсё, начыстату. М. Ваданосаў.

Начыстўю. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; шчыра; начыстату.

Бергер здзівіўся:— Будзем гаварыць начыстую? /. Гурскі.

НЕАПІСАЛЬНЫ // НЕАПІСАНЫ // НЯПІСАНЫ

Неапісальны. Які цяжка ці немагчыма апісаць, перадаць словамі; вельмі моцны, незвычайны.

Загарэлася маё сэрца да дзяўчыны неапісальнай прыгажосці. С. Свірыдаў.

Неапісаны. Які не апісалі, не ўключылі ў вопіс, апісанне.

Заолаг Акен выказаў меркаванне, што ў прыродзе існуе яшчэ прыкладна 60 тысяч неапісаных відаў. ЯЦынгер.

Няпісаны. Які існуе па традыцыі, не прыняты, не ўстаноўлены афіцыйна, у заканадаўчым парадку.

Ен [аканом] ідзе на любыя махінацыі: пісаныя і няпісаныя законы панскага двара проста артыстычна выкарыстоўвае, каб дамагчыся асабістай удачы. А. Лойка.

НЕБЫЛЬ // НЕБЫТ // НЕБЫЦЦЕ / НЯБЫТ

Нёбыль. Тое, чаго не было, не бывае; небыліца.

Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Т. Хадкевіч.

Нёбыт. Разм. Клопат, цяжар; абуза.

Душу грызла пакута ад таго, што занемагла [Зіна] у такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам у гэтакім складаным паходзе. А. Кулакоўскі..

Небыццё. Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт.

Гора, качэўная доля ў небыццё адышлі. А. Александровіч.

Нябыт. Адсутнасць быцця, існавання, жыцця; небыццё.

Мяне кудысьці імчыць, як лісцінку. У жыццё? У нябыт?

3. Бядуля.

НЕВЫКАЗНЫ // НЯВЫКАЗАНЫ

Невыказны. Які цяжка ці немагчыма выказаць, перадаць словамі.

Аж сэрца заходзілася ад хараства і невыказнай тугі, ад пачуцця адзіноты, ад жадання некаму адкрынь душу, расказаць усё, што думаеш і адчуваеш. С. Грахоўскі.

Нявыказаны. He выражаны ў словах; не выяўлены якім-н. чынам.

Тое, што заўсёды старанна хаваецца ад пабочных вачэй, сваё, нявыказанае, таямнічае, цяпер нібы выносілася на людскі суд. У. Шахавец.

/ НЕДАВЕР // НЕДАВЕРАК // НЕДАВЕР'Е // НЕДАВЯРАК

Недавёр. Тое, што і недавер’е.

Слухалі яго кіраўнікі вобласці ўважліва, але часа.м Мікола чытаў на іх твары недавер. /. Новікаў.

Недавёрак. Разм. Той, хто не верыць у што-н.; недаверлівы чалавек.

Старэйшыя сачылі за пошукамі Сазонава, і кожны імкнуўся падтрымаць яго. Насмешнікаў або недаверкаў не было. Е. Лось.

Недавёр’е. Адсутнасць давер’я, падазроныя адносіны да каго-чаго-н.; недавер.

Людское недавер’е — бадай самая страшная рэч. У. Карпаў.

Недавярак. Разм. 1. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей; бязбожнік.

[Ласянё] яшчэ з тыдзень хадзіла. А потым і яго не стала. Таксама забілі, недавяркі. Я. Ермаловіч.

2. Тое, што і недаверак.

Алік падсунуўся бліжэй да Лёнькі і папрасіў:— Раскажы гэтаму недавярку, як твой бацька позняй восенню пераплыў Дняпро са зброяй, з радыёстанцыяй. А. Шашкоў.

НЕНАСЫТНЫ // НЕНАСЫЧАНЫ

Ненасытны. Такі, якога цяжка насыціць, накарміць; пражэрлівы.

, Сінонім: ненажэрны.

Двое сутак падрад наляталі чорныя, ненасытныя птахі. М. Лынькоў.

Ненасычаны. Які не змяшчае ў сабе найбольшай (гранічнай) колькасці якога-н. рэчыва.

Ненасычаным растворам называецца такі раствор, у якім пры дадзеных умовах можа растварыцца яшчэ некаторая колькасць узятага рэчыва. Хімія.

НЕПАРАЗУМЕННЕ // НЕРАЗУМЕННЕ

Непаразумённе. Няправільнае ці недастатковае разуменне чаго-н., выпадковая памылка; адсутнасць узаемнага разумення.

Усе, зразумеўшы сутнасць справы, заўсміхаліся. Непаразуменне, здавалася, было поўнасцю вырашана. П. Кавалёў.

Неразумённе. Адсутнасць разумення; няздольнасць зразумець што-н.

Неразуменне сэнсу бурлівых падзей, якія тварыліся ў краіне, часта выклікала ў пісьменніка роспач. В. Каваленка.

НЕПАТРЭБНАСЦЬ// НЕПАТРЭБШЧЫНА

Непатрэбнасць. Адсутнасць патрэбы ў кім-чым-н.

Непатрэбнасць у раскошы — гэта яго жыццёвы прынцып, яго натура.

Непатрэбшчына. Тое, у чым няма патрэбы, неабходнасці; непатрэбныя рэчы, хлам.

Стары хляўчук застаўлены каністрамі, вёдрамі, завалены рознай непатрэбшчынай. М. Ваданосаў.

НЕПРАДБАЧАНЫ // НЕПРАДБАЧЛІВЫ

Непрадбачаны. Такі, якога нельга было прадбачыць.

С і н о н і м: нечаканы.

I імчыць зялёны легкавічок за вёску, у непрадбачаны рэйс... М. Ракітны.

Непрадбачлівы. Які не прадбачыць магчымых вынікаў.

Сінонім: недальнабачны.

Непрадбачлівы чалавек.

НЕПРЫВЫКЛЫ // НЕПРЫВЫЧНЫ

Непрывыклы. Разм. Які не прывык да каго-чаго-н.

Непрывыклыя да работы рукі сяк-так перакорпвалі дзялянку зямлі. КЧорны.

Непрывычны. Такі, да якога не прывыклі; які з’яўляецца новым для каго-н.; які не мае прывычкі да чаго-н.

У вестыбюлі была цішыня. Непрывычная, нейкая застыглая. Я. Васілёнак.

НЕРАСТ// НЕРАТ

Нёраст. Адкладанне рыбамі ікры і апладненне яе.

Толькі ў час нерасту збіраюцца самы сутак на трое ці каля гэтага ў невялікія чароды. В. Вольскі.

Нёрат. Рыбалоўная снасць з лазы ў выглядзе доўгага конуса.

Вунь за тым алешнікам пачынаецца балота, дзе ў глыбокіх ямах, невялічкіх аеравых азёрах хлапчукі кошыкамі і нератамі лавілі ўюноў і карасёў. А. Бялевіч.

НЕСУМЛЕННЫ // НЕСУМНЕННЫ

Несумлённы. Які страціў сумленнасць.

С і н о н і м: нячэсны.

Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю ды асцярожнасцю мог свае рукі пагрэць. А. Васілевіч.

Несумнённы. Які не выклікае ніякага сумнення.

С і н о н і м: бясспрэчны.

Несумненны ўплыў Міцкевіча на творчасць пісьменнікаў іншых краін. А. Лойка.

НЕСУЦЕШНЫ // НЕСУЦІШНЫ // НЕСУЦЯШАЛЬНЫ

Несуцёшны. Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць; надта моцны па сіле праяўлення (пра гора, смутак, слёзы і г. д.).

Нешта падсвядомае падсказвала ёй, што скора яна навек разлучыцца з імі; што надыходзіць страшны час, які нясе яе сям’і нясцерпнае, несуцешнае гора. А. Чарнышэвіч.

Несуцішны. 1. Які не змаўкае, гучыць безупынна; несціханы.

I запрашаюць вокны клуба ў несуцішны вулей свой. С. Гаўрусёў.

2. Які немагчыма суняць, стрымаць (пра боль).

А якая патрабавалася ад нашых жанчын душэўная стойкасць, каб пераадолець несуцішны боль, выкліканы стратай сваіх мужоў, сыноў, бацькоў і братоў! П. Машэраў.

Несуцяшальны. Які не прыносіць суцяшэння, заспакаення.

А зводкі Саўінформбюро па-ранейшаму былі несуцяшальныя. Полымя.

НЕЎЖЫВАЛЬНЫ // НЕЎЖЫВАНЫ

Неўжывальны. Які не ўжываецца, не выкарыстоўваецца.

Неўжывальнае слова. Неўжывальны выраз.

Неўжывальны. Які не быў ва ўжыванні; якім не карысталіся.

Неўжываны інструмент. Неўжываная бялізна.

НЕЎСПРЫІМЛІВЫ // НЕЎСПРЫМАЛЬНЫ

Неўспрыімлівы. Які дрэнна ўспрымае, засвойвае, разумее што-н.

Неўспрыімлівы вучань. Неўспрыімлівае дзіця.

Неўспрымальны. Спец. Які мае імунітэт да якой-н. хваробы.

Яго арганізм неўспрымальны да грыпу.

НЕЧУВАНЫ // НЯЧУТНЫ

Нечуваны. Які перасягае ўсё вядомае сваёй незвычайнасцю; небывалы.

Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай літасці баі. А. Кулакоўскі.

Нячўтны. Такі, якога не чуваць зусім; вельмі ціхі, ледзь чутны.

Абвостраны слых злавіў ззаду таропкія крокі, амаль нячутныя на мяккім снезе. А. Асіпенка.

НЕЧУЛЛІВЫ // НЯЧУЛЫ

Нечуллівы. Які слаба ўспрымае знешнія раздражненні; пазбаўлены ўражлівасці; абыякавы.

Да гэтага чалавека нічога не даходзіць: у яго зусім нечуллівае сэрца, нібы каменнае. ЛіМ.

Нячўлы. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці; які не рэагуе на што-н.; раўнадушны.

Радасць сустрэчы рабіла людзей нячулымі да ўсяго іншага. /. Мележ.

НЕШЧАСЛІВЫ // НЯШЧАСНЫ

Нешчаслівы. Пазбаўлены шчасця, радасці; які прыносіць няшчасце, гора.

У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая,— у засмучэнні прамовіла яна. Я. Колас.

Няшчасны. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце; які з’яўляецца няшчасцем; гаротны.

Леанід лічыў, што людзі часта няшчасныя ад таго, што загадваюць на ўсё жыццё, тады як трэба жыць тым, што ёсць. /. Мележ.

НІЖНІ // НІЗАВЫ // НІЗІННЫ // НІЗКІ

Ніжні. 1. Які знаходзіцца ўнізе; проціл. верхні.

Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. У. Краўчанка.

2. Блізкі да вусця ракі.

У ніжнім цячэнні яе [ракі], якраз вось у гэтым месцы, знаходзянца славутыя дняпроўскія парогі. ЯКурто.

Нізавы. 1. Які мае адносіны, дзейнічае, расце на самай паверхні зямлі, вады і пад.

Гутарка ў Максіма ішла пра беларускія лясы, што гэтак пацярпелі ад вайны, пра сосны, пашкоджаныя нізавымі пажарамі, і пра лячэнне іх. ЯБрыль.

2. Звязаны непасрэдна з масамі, з народам.

Ен, Шэлег,— раёншчык, нізавы работнік, доўгія гады працуе з людзьмі, якіх не назавеш анёламі. /. Навуменка.

Нізінны. Які мае адносіны да нізіны; які знаходзіцца, расце ў нізіне.

Дарогай вольнай, зорнаю, нізіннаю і горнаю прайдзі ты, юны Май. ЯКолас.

Нізкі. 1. Які мае невялікую працягласць знізу ўверх; малы па вышыні; проціл. высокі.

Злева, за светла-сіняй стужкай ціхай Лані, узвышаліся парослыя нізкім хмызняком узгоркі. А. Шашкоў.

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.

Горш за ўсё, што Зося хворая, увесь час у яе трымаецца нізкая, «гнілая» тэмпература. У. Дамашэвіч.

3. Невысокай якасці або наогул дрэнны.

Нізкі сорт паперы.

4. перан. Подлы, ганебны.

Падхалім — гэта самы нізкі і самы страшны чалавек. 1. Гурскі.

НОСЧЫК// НОСЬБІТ

Нбсчык. Рабочы па пераносцы чаго-н.

Сінонім: насільшчык.

Бацька ўсю зіму працаваў у горадзе грузчыкам, носчыкам дроў, дворнікам, але заробленых грошай зноў не хапіла. ЛіМ.

Носьбіт. Той, хто валодае, надзелены чым-н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-н.

Носьбітам думак і пачуццяў аўтара выступае ў апавяданні электраправодчык Базыль. Л. Арабей.

НУДЗЕЦЬ / НУДЗІЦЦА // НУДЗІЦЬ // НУДЗІЦЬ

Нудзёць. Тое, што і нудзіцца.

Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. КЧорны.

Нудзіцца. Адчуваць нуду, сумаваць, тужыць; нудзець.

Ен [бацька Алі] быў не вялікі грамацей і лісты пісаў не так часта, а мы іх чакалі кожны дзень і нудзіліся моўчкі, каб не вярэдзіць душу адно аднаму. С. Грахоўскі.

Нўдзіць. безас. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.

Ванду нудзіла. Каб не зваліцца з ног, яна прытулілася да сцяны. У. Мяжэвіч.

Нудзіць. каго і без дап. Выклікаць, наганяць нуду.

Апошні агеньчык мой дагарае. I студзіць, і нудзіць асенні дождж. В. Вярба.

НЯБАЧАНЫ // НЯБАЧНЫ

Нябачаны. Які не сустракаўся раней, якога не даводзілася бачыць; незвычайны, выключны.

У рамане «Векапомныя дні» даецца многа прыкладаў нябачанага гераізму савецкіх людзей. Д. Бугаёў.

Няправільна. Ужо недзе з сярэдзіны кастрычніка восень з зімою нібыта пачалі пераважваць адна адну на нябачаных (трэба: нябачных) шалях. I. Чыгрынаў.

Нябачны. Недаступны для зроку; скрыты, непрыкметны.

Навокал, вельмі блізка для слыху, у траве сакаталі нябачныя конікі. Я. Брыль.

НЯВЕСТА//НЯВЕСТКА

Нявёста. Дзяўчына (або жанчына), якая выходзіць замуж.

Сінонімы: маладая, маладуха.

Нявеста была як нявеста: у беласнежным вэлюме, з вянком, з букецікам красак на грудзях. М. Лынькоў.

Нявёстка. Жонка сына.

Рабілі яны ў хаце ўсё звычайна ўдзвюх, і свякроў паказвала нявестцы многае, чаго не паспела навучыць маці. ЯБрыль.

НЯСІЛЕЦЬ // НЯСІЛІЦЬ

Нясілець. Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.

Ад доўгай хады нясілелі ногі.

Нясіліць. каго-што. Пазбаўляць сілы, рабіць бяссільным.

Стома нясіліць рукі.

НЯСТРЫМАНЫ // НЯСТРЫМНЫ

Нястрыманы. 1. Які не можа валодаць сабой, стрымлівацца.

Усе ведаюць, што Булай нястрыманы, што любіць пакамандаваць. У. Шыцік.

2. Якога немагчыма стрымаць.

Яна яшчэ не ведала навальніц. Гэта адразу можна было заўважыць па выразу шэрых вачэй, якія шырока і даверліва глядзелі на свет, па шчырай, трохі нястрыманай, хутчэй юнай чым жаноцкай усмешцы. У. Караткевіч.

Нястрымны. 1. Якога немагчыма стрымаць, цяжка ўтаймаваць.

Стараючыся перацяць кашаль, [Сотнікаў] захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў яшчэ больш нястрымны. В. Быкаў.

2. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны.

Жыхары Рагачова, якія ў час бою знаходзіліся хто дзе, павылазілі са сваіх схованак, з нястрымнай радасцю абдымалі чырвонаармейцаў, частавалі іх чым хто мог. А. Капусцін.

НЯЎЦЯМНЫ // НЯЦЯМЛІВЫ

Няўцямны. Разм. 1. Такі, які цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы.

I незразумелая, няўцямная трывога ўсё больш і больш агартала мяне. Б. Сачанка.

2. Які выяўляе неразуменне чаго-н. або адсутнасць думак пра што-н.

На гэты раз Сцяпан даўжэй глядзеў няўцямнымі вачыма на прысутных. М. Паслядовіч.

Няцямлівы. Разм. Які цяміць з цяжкасцю; нездагадлівы.

С і н о н і м: някемлівы.

Няцямлівы чалавек. Няцямлівы вучань.

п

ПАБЛАЖЛІВЫ // ПАБЛАЖЭЛЫ

Паблажлівы. Нястрогі, непатрабавальны; які робіць паблажкі.

Яна лічыла, што мела права на такі насмешлівы і паблажлівы тон. А. Васілевіч.

Паблажэлы. Які прыкметна пахудзеў, страціў прываблівасць, прыгажосць.

Паблажэлы выгляд. Паблажэлы чалавек.

ПАБОЛЬШАЦЬ // ПАБОЛЬШЫЦЬ

Паббльшаць. Стаць большым, павялічыцца; прыбавіцца.

Вочы ў яе пабольшалі, сталі вялікія, чыстыя і блакітныя, як неба,— што ўсё роўна чым вымытыя. /. Пташнікаў.

Паббльшыць. што. Зрабіць большым.

Аднойчы Косця вярнуўся ў палатку, пабольшыў улямпе кнот і, сеўшы за стол, напісаў Валі доўгае, аж на чатьіры старонкі пісьмо. В. Адамчык.

ПАБУДЖАЦЬ // ПАБУДЗІЦЬ

Пабуджаць. незак., каго, да чаго і з інф. Кніжн. Выклікаць жаданне рабіць што-н.; заахвочваць да чаго-н.

Вострая патрэба дня, аператыўнасць малых жанраў пабуджалі пісьменнікаў у пачатку вайны аддаваць перавагу малым формам. П. Дзюбайла.

Пабудзіць. зак., каго. Перарваць чый-н. сон.

Сінонім: разбудзіць.

Асцярожна, каб не пабудзіць суседзяў, я ўстаў, прыбраўся і расчыніў дзверы на балкон. Т. Хадкевіч.

ПАВАДЫР// ПРАВАДНІК// ПРАВАДЫР

Павадыр. Той, хто водзіць каго-н.

Лірнік іграў-спяваў пра нялёгкую долю людскую, а павадыр прымаў міласціну — капейчыну, хлеба кавалак... ЯПархута.

Праваднік. 1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці.

Праваднік павінен ведаць не менш за разведчыка, дзе падпілыюўвае вораг. Праваднік павінен ведаць больш за разведчыка, як абысці ворага. А. Кулакоўскі.

2. Чыгуначны работнік, які наглядае за парадкам у вагоне.

Праваднік быў рады, што ў душным вагоне знайшлася жывая душа, з якой можна было бавіць час. А. Кудравец.

Правадыр. Агульнапрызнаны ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа).

Пасля адыходу ў «лепшы свет» правадыра і бацькі народаў нішто не парушылася і не развалілася. С. Грахоўскі.

ПАВАЖАНЫ // ПАВАЖЛІВЫ // ПАВАЖНЫ

Паважаны. Які выклікае пачуццё павагі, да якога адчуваюць павагу.

Трэба гэтага паважанага гаспадара запрасіць на адкрыты сход. /. Шамякін.

Паважлівы. Які выражае павагу, пашану да каго-н.

С і н о н і м ы: пачцівы, добразычлівы.

У свае таямніцы ён нікога не пасвячаў, быў з усімі аднолькава ветлівы, паважлівы. Б. Сачанка.

Паважны. 1. Важны, поўны ўласнай годнасці, самавітасці.

Гэта быў паважны, не маладога ўжо веку чалавек, заўсёды акуратна адзеты, ветлівы, з прыемнымі манерамі. М. Лынькоў.

2. Спакойны, няспешны, павольны.

Калі Мікіта дайшоў да гэтага месца, голас яго стаў званчэйшы, а тэмп чытання больш паважны. ЯКолас.

3. Старэчы (пра ўзрост).

Прага да славы, знакамітасці жыве ў чалавеку нават у такім [васьмідзесяцігадовым] паважным узросце. /. Навуменка.

ПАВАРОТЛІВЫ // ПАВАРОТНЫ

Паварбтлівы. Здольны лёгка і хутка паварочвацца; які ўсё робіць лёгка і хутка.

С і н о н і м ы: спрытны, увішны.

Дзяцюк спрытны і паваротлівы, разам з ім будзе лягчэй пераносіць цяжкасці і нягоды. М. Аўрамчык.

Паварбтны. 1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.

Пралёт перакрыты старой фермай паваротнага круга. X. Шынклер.

2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.

Ульянін прыход на Гармізаў хутар быў паваротным пунктам у Арыніным жыцці. Я. Колас.

ПАВЕР’Е// ПАВЕРКА

Павёр’е. Паданне, якое заснавана на забабонах.

Паводле павер’я, у жытнёвым полі жылі зерневыя духі, якія нібыта давалі жыццё сцяблінам, напаўнялі каласы зернем. М. Піліпенка.

Павёрка. Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей.

Сосны, як салдаты на паверцы, пераклічку між сабой вядуць. П. Прыходзька.

ПАВЕРХАВЫ // ПАВЕРХНЕВЫ // ПАВЯРХОЎНЫ

Павёрхавы. Які мае адносіны да паверха дома, звязаны з ім.

Брыгада датэрмінова закончыла апошняе паверхавае перакрыцце ў шматкватэрным доме. Звязда.

Павёрхневы. Які знаходзіцца на паверхні, недалёка ад паверхні.

Падземныя воды ўсюды знаходзяцца ва ўзаемасувязі з паверхневымі вадасцёкамі. Звязда.

Павярхоўны. Які не дае глыбокага аналізу, не ўнікае ў сутнасць справы; несур’ёзны.

У творах павярхоўных і тэма звычайна ляжыць на паверхні. Р. Шкраба.

ПАВЕСЯЛЕЦЬ//ПАВЕСЯЛІЦЬ

Павесялёць. Стаць вясёлым, весялейшым.

Бачачы, як павесялелі дарослыя, сталі радавацца і дзеці. /. Мележ.

Павесяліць. каго-што. Крыху забавіць, пацешыць.

Што ж, салдату часам не грэх павесяліць душу. /. Шамякін.

ПАВІННАСЦЬ // ПРАВІННАСЦЬ

Павіннасць. Абавязак, які ўскладаецца дзяржавай ці грамадствам на насельніцтва.

Гэта былі звычайныя позвы, якія пасылаліся паліцыяй у парадку нямецкага закона аб працоўнай павіннасці. М. Лынькоў.

Правіннасць. Учынак, які парушае якія-н. нормы, правілы паводзін.

С і н о н і м: віна.

Комліка было шкада, але абурала, што яго турбуе адно — пакаранне, якое навісла над ім, а не сама правіннасць. У. Карпаў.

ПАВЫШАНЫ // ПАВЫШЭЛЫ

Павышаны. Больш высокі ў параўнанні са звычайным, нармальным.

Усю невялікую дарогу, хвілін па пяць, Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсаў панямонскай інтэлігенцыі. Я. Колас.

Павышэлы. Разм. Які стаў вышэйшым.

Рэшткі снегу хутка расталі пад [прамянямі] павышэлага сонца. У. Шахавец.

ПАГАРДЖАЛЬНЫ // ПАГАРДЖАНЫ // ПАГАРДЛІВЫ

Пагарджальны. 1. Тое, што і пагардлівы.

Пагарджальныя адносіны. Пагарджальныя словы.

2. У граматыцы: які мае ці ўносіць адценне пагардлівасці, зневажальнасці.

Асобна стаіць назоўнік жаночага роду хаціна, для якога характэрна памяншальна-пагарджальнае адценне. Граматыка беларускай мовы.

Пагарджаны. Той, да каго ставяцца з пагардай, кім пагарджаюць.

А чаго ж, чаго захацелася ім, пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. ЯКупала.

Пагардлівы. Які ставіцца з пагардай да каго-чаго-н.

С і н о н і м: ганарысты.

Паны ўсе пагардлівыя да ніжэйшых за сябе. I. Навуменка.

ПАГЛЫБЕЦЬ // ПАГЛЫБІЦЬ

Паглыбёць. Стаць больш глыбокім, глыбейшым.

Але вось крок яго зноў запаволіўся: паглыбеў снег — гэта ён збег па схіле ў лагчыну і, ахоплены новай трывогай, спыніўся. В. Быкаў.

Паглыбіць. што. Зрабіць больш глыбокім, глыбейшым.

Геня раскапаў дно адной лужынкі, паглыбіў яго. А. Якімовіч.

ПАГЛЫБЛЕНАСЦЬ // ПАГЛЫБЛЕННЕ

Паглыбленасць. Грунтоўнасць, сур’ёзнасць, засяроджанасць на чым-н., занятасць чым-н.

Новы зборнік выявіў разам з тым і большую паглыбленасць паэтэсы ў тэму радзімы. А. Лойка.

Паглыблённе. 1. Выманне грунту, капанне ўглыб.

Пры нас закончылі паглыбленне канала, пабудавалі над ім новы мост, які быў распачаты даўно. П. Пестрак.

2. Паглыбленае месца на якой-н. паверхні; выемка, яма.

На паверхні скалы вада ў гарачай крыніцы ўтварыла паглыбленне, якое мае форму самага сапраўднага катла. А. Матрунёнак.

ПАДАЗРОНАСЦЬ//ПАДАЗРЭННЕ

Падазронасць. Апасліва-асцярожныя адносіны да каго-чаго-н.

С і н о н і м: недаверлівасць.

Абкружаны тайнамі кулацкага хутара, пастушок Скуратовіча прывыкае глядзець на ўсё з падазронасцю. М. Луфераў.

Падазрэнне. Меркаванне пра вінаватасць каго-н., пра несумленнасць чыіх-н. паводзін ці намераў.

Лабановіч часцей заўважаў нейкія патаемныя цені пад вокнамі свае кватэры. Пачаў прыглядацца. Ясна, што ён быў на падазрэнні, і за ім сачылі. ЯКолас.

ПАДАРАЖАЦЬ // ПАДАРАЖЫЦЬ

Падаражаць. Стаць даражэйшым, павысіцца ў цане.

Зямлі так і не купілі? — He. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. А. Пальчэўскі.

Падаражыць. што. Разм. Зрабіць даражэйшым, павысіць у цане.

Падаражыць цэглу. Падаражыць мяса.

ПАДАРОЖНІЦКІ // ПАДАРОЖНЫ // СПАДАРОЖНЫ

Падарожніцкі. Які мае адносіны да падарожніка, вандроўніка.

Падарожніцкае адзенне. Падарожніцкі рыштунак.

Падарбжны. Які мае адносіны да падарожжа; які знаходзіцца ў дарозе.

Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвіна-хвоя, што стаяла зусім адна на высокім грудзе непадалёку ад Нёмана. ЯКолас.

Спадарбжны. 1. Які рухаецца ў адным кірунку з кім-чым-н.

Пастаяў яшчэ трошкі і рашыў: спадарожнай машыны яму не дачакацца. Я. Пархута.

2. Які існуе побач, разам з чым-н., спадарожнічае чаму-н. асноўнаму.

Спадарожныя газы.

ПАДАЎЖАЦЬ // ПАДАЎЖЭЦЬ // ПАДОЎЖЫЦЬ

Падаўжаць. незак., што. Рабіць даўжэйшым; рабіць больш працяглым.

Выкарыстанне падношаных дэталей падаўжае тэрмін службы машын, падзешаўляе кошт рамонту, а значыць, і гектара ўмоўнага ворыва. А. Арлоў.

Падаўжэць. зак. Стаць даўжэйшым; стаць больш працяглым.

Цені ад вяргінь падаўжэлі, працягнуліся цераз увесь пакой. М. Даніленка.

Падбўжыць. зак., што. Зрабіць даўжэйшым; зрабіць больш працяглым.

Няхай хвіліна, што прыйшла сягоння, падоўжыць дзень намераў і здзяйсненняў! Е. Лось.

ПАДБАДЗЁРАНЫ // ПАДБАДЗЁРЛIBM

Падбадзёраны. Такі, якому надалі ўпэўненасці, сілы, бадзёрасці; якому паднялі настрой; якога падбадзёрылі.

Вучань, падбадзёраны настаўнікам, пачаў даваць больш упэўненыя і глыбокія адказы на пытанні.

Падбадзёрлівы. Разм. Які надае ўпэўненасць, сілу, падымае настрой.

Халоднае золкае паветра ўварвалася ў пакой, прынёсшы з сабой непаўторныя пахі вясны — свежыя, падбадзёрлівыя, поўныя неспакою, абнаўлення. У. Шыцік.

ПАДБАРОДАК / ПАДБАРОДДЗЕ // ПАДБАРОДШК

Падбарбдак. Акруглая пярэдняя частка твару, якая ўтворана ніжняй сківіцай.

С і н о н і м ы: падбароддзе.

Злажыўшы на каленях рукі і ўспёршыся на іх дзіцячым вострым падбародкам, дзяўчынка глядзіць на нас, не зводзячы вачэй. Я. Брыль.

Падбарбддзе. Разм. Тое, што і падбародак.

Канстанцін Міхайлавіч хавае хворыя рукі пад кажух і нацягвае яго амаль да падбароддзя. М. Лужанін.

Падбарбднік. Раменьчык аброці пад мордай у каня.

He, ты пачакай, Віця! — Дзяўчына ўчапілася за падбароднік аброці.— Прыязджае з райкома нейкі прадстаўнік. А. Кулакоўскі.

ПАДВЕСАЧНЫ // ПАДВЕСНЫ

Падвёсачны. Які служыць для падвешвання.

Асталося зрабіць падвесачнае прыстасаванне, і можна пачынаць праверку лініі ў дзеянні. Звязда.

Падвёсны. Замацаваны ў вісячым становішчы, падвешаны.

Трэба было падладзіць плугі, паправіць падвесную дарогу на свінаферме. М. Даніленка.

ПАДВОРАК // ПАДВОР’Е

Падвбрак. Разм. Двор каля хаты, дома.

С і н о н і м: надворак.

Даверлівыя да людзей, яны [буслы] кружылі зусім нізка над хатай, а часам спускаліся і на падворак. В. Вітка.

Падвор’е. 1. Тое, што і падворак.

Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор’і валяліся

9 С. М. Грабчыкаў

257

старыя колы, бароны, кавалкі ржавага жалеза. А. Марціновіч.

2. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру ці архірэю.

Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. У. Караткевіч.

ПАДЗЕНКА // ПАДЗЕННІК / ПАДЗЕНШЧЫК

Падзёнка. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён.

С і н о н і м: аўсянік.

Падзёнкі — прывабная здабыча для рыбы. В. Вольскі.

Падзённік. Тое, што і падзёншчык.

Кінуў Арцём парабкоўства падзённікам зрабіўся. 3. Бядуля.

Падзёншчык. Рабочы, які выконвае падзённую работу.

Праца падзёншчыка. Заробак падзёншчыка.

ПАДЗЕНШЧЫНА // ПАДЗЕНШЧЫЦА

Падзёншчына. Падзённая работа.

Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола. Ц. Гартны.

Падзёншчыца. Жанчына, якая выконвае падзённую работу

Маці яго пранавала некаторы час падзёншчыцай.

ПАДЗОЛІСТЫ // ПАДЗОЛЬНЫ

Падзолісты. Такі, у якім шмат падзолу; з падзолам — неўрадлівай глебай шаравата-белага колеру.

Пахла сырая падзолістая зямля. Неба было чыстае. 1. Пташнікаў.

Падзбльны. Які мае адносіны да падзолу; падобны на падзол.

1 прабівалася з-пад мокрых скіб чырвоная падзольная іржа. М. Танк.

ПАДКЛАДАЧНЫ // ПАДКЛАДЗЕНЫ // ПАДКЛАДНЫ

Падкладачны. Які служыць, прызначаны для падкладкі ў адзенні.

Падкладачныя тканіны — каленкор, тканіна кішэнная, бартоўка. Таваразнаўства.

Падкладзены. Пакладзены пад што-н., падсунуты; дабаўлены.

С і н о н і м: падложаны.

3 падкладзенымі рукамі яна ляжала і чула вялікую лёгкасць ва ўсім целе. Чорны.

Падкладны. Які служыць для падкладання пад што-н.

Перш чым прыступіць к рамонту, трэба было замяніць падкладную планку, якая ўжо зусім састарэла. Звязда.

ПАДЛЕТАК// ПАДЛЁТАК/ ПОДЛЕТАК

Падлётак. Хлопчык ці дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў).

3 таго канца вуліцы, адкуль ішоў дзед Талаш, бяжыць ва ўвесь дух падлетак гадоў шаснаццаці. Я. Колас.

Падлётак. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.

С і н о н і м: подлетак.

Старыя качкі ўзляталі, а сыты, цяжкі падлётак застываў, прытаіўшыся ў асацэ ці між куп’я, пакуль не трапляўся на нюх Цюліку. Я. Брыль.

Подлетак. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.

С і н о н і м: падлётак.

Подлеткі — лёгкая здабыча ганчакоў.

ПАДЛОЖАНЫ // ПАДЛОЖНЫ

Падлбжаны. Падкладзены пад што-н. ці куды-н.

Ад ярусаў да самай вады падложаны тонкія, доўгія бярвенні. Я Колас.

Падлбжны. Які з’яўляецца падлогам, падробкай.

С і н о н і м: фальшывы.

Няма ў адсеках лішняй плошчы, у рундуках — паліц пустых, і кантрабандай груз падложны у мора ўзяць не зможаш ты X Жычка.

ПАДМАЦАВАЛЬНЫ // ПАДМАЦАВАНЫ

Падмацавальны. Які служыць для падмацавання, які падмацоўвае.

У паветры ўжо роўна адсякае падмацавальны такт рука X. Шынклер.

Падмацаваны. Які падмацавалі, зрабілі больш моцным; пацверджаны.

Любая практыка павінна быць падмацавана тэорыяй. /. Шамякін.

ПАДМУРАК // ПАДМУРОЎКА

Падмўрак. Аснова, якая звычайна служыць апорай для сцен будынкаў.

С і н о н і м: фундамент.

Калісьці тут стаяла адзінокая хата лесніка. Цяпер ад яе застаўся толькі цагляны падмурак. М. Ваданосаў.

Падмуроўка. Падвядзенне, закладванне фундамента пад што-н.

Каля навезенага на падмуроўку камення тупалі Каспар Крумінь і Захар Рудак. П. Броўка.

ПАДНАРАД // ПАНАРАД

Паднарад. Спец. Падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска.

Шавец падшыў паднарад пад перады ботаў.

Панарад. 1. Каркас, аснова калёс.

Скрыпяць калёсы, панарад іх дрыжыць, ляскае. В. Каваль.

2. Калёсы без драбін.

А пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вулляў некалькі на пчолы. Я. Колас.

ПАДНОС // ПАДНОСАК // ПАДОСАК

Паднбс. Спецыяльны металічны ці пластмасавы ліст для падачы ежы на стол, для пераноскі посуду.

Ды спяшаецца не надта дзеўчына з падносам; толькі рыжая цырата ў дзядзькі перад носам. Н. Гілевіч.

Падносак. Частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні.

Асцерагаючыся, каб не пакінуць у гэтым месіве падноскаў, Віця нарэшце перабраўся цераз плошчу і ступіў на тратуар. У. Нядзведскі.

Падбсак. Вузкая жалезная паласа, якой падбіваецца ніз драўлянай восі ў калёсах.

Ен падосак бярэ ў рукі, каб з тым справіцца замком; ідзе ціха, а ні гуку, бы кот, крадзецца цішком. Я. Колас.

ПАДНЯБЕННЫ // ПАДНЯБЕСНЫ

Паднябённы. Які мае адносіны да верхняй часткі поласці рота — паднябення.

Поласць рота адмяжоўваецца ад поласці носа паднябеннымі касцямі і адросткамі верхнясківічных касцей. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Паднябёсны. Які знаходзіцца або адбываецца ў паднябессі.

Жаваранак з паднябеснай высі перадае на зямлю па оадыё весткі аб хітрыках нябеснай дыпламатыі. К. Крапіва.

ПАДОЎЖАНЫ // ПАДОЎЖНЫ

Падбўжаны. Які мае даўгаватую форму; больш працяглы, доўгі.

Большасць азёр мае падоўжаную форму і быццам выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — у напрамку руху ледніка. А. Гавеман.

Падбўжны. Які праходзіць у кірунку даўжыні ці размешчаны па даўжыні чаго-н.; проціл. папярочны.

Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень. А Чорны.

/ ПАДПАЛ // ПАДПАЛІНА // ПАДПАЛКА

Падпал. Смалякі, трэскі, сухія галінкі для распальвання.

Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка наказала, каб прывёз на падпал смалякоў. М. Капыловіч.

Падпаліна. 1. Разм. Абпаленае месца.

На раненым была парваная акрываўленая гімнасцёрка, з вялікімі падпалінамі, ад якіх, здаецца, яшчэ пахла дымам. ЛіМ.

2. Рыжавата-жоўтая пляма на валасах, на футры іншага колеру.

Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. В. Быкаў.

Падпалка. Тое, што і падпал.

Як дзяўчо ўстане і пад’есць, вынесеш яе на двор, пасадзіш на пясок, а сам насячэш карчагі на падпалку. /. Гурскі.

ПАДПЛЁТ//ПАПЛЁТ

Падплёт. Двайное перапляценне на падэшве лапцей.

На лапцях матляліся канцамі стаптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску П. Ралавач.

Паплёт. зб. 1. Пруты, якімі жэрдкі з саломай мацуюцца да лат пры крыцці страхі.

Лазовы паплёт.

2. Абл. Латы, жэрдкі, якія насцілаюцца на кроквы пад страху, дах.

А пад нагамі чаго толькі няма: тут і прэлая са страхі салома, і гнілы паплёт, і цэгла ў сажы. М. Гроднеў.

ПАДПЯТАК // ПАДПЯТНІК

Падпятак. Падсцілка ў абутку для засцярогі пяткі ад цвікоў, якімі прыбіты каблук.

Выручаў ён, трэба сказаць, многіх, усякае ж здараецца з абуткам: то падпятак у каго нечакана адляціць, то падмётка адстане, а блізка шавецкай майстэрні не было. В. Хомчанка.

Падпятнік. Прыстасаванне для апоры ног весляра.

У лодцы быў зручны, надзейны падпятнік.

ПАДРАХУНАК//ПАРАХУНАК

Падрахўнак. Агульная сума; вынік чаго-н.

Скончыўшы навучанне і перагледзеўшы работы вучняў, Лабановіч часта падводзіў падрахунак дня. Я. Колас.

Парахўнак. Разм. Асабістыя прэтэнзіі, узаемная незадаволенасць; помста, расправа.

Мяркуем нават, што гэта правакацыя ідзе ад славутай глыбоцкай дэфензівы, у якой ёсць асабіетыя парахункі з гэтымі хлопцамі. М. Машара.

ПАДРУБА // ПАДРУБКА

Падрўба. Ніжняе бервяно ў зрубе.

Сваёй старэнькай хаты я не пазнаў. Новая падруба выпрастала яе, прыўзняла над зямлёй. А. Асіпенка.

Падрўбка. Падшыўка краю якой-н. адзежыны.

Падрубка хусцінкі.

ПАДСАДА / ПАДСАДКА // ПАСАДКА

Падсада. Малыя дрэвы, кусты, якія выраслі ў лесе сярод дрэў іншай пароды; дадатковае падсаджванне якіх-н. раслін.

За просекай то тут, то там зелянеў бярэзнік з лазовай падсадай. А. Асіпенка.

Падсадка. Тое, што і падсада.

Першай вясной Ігнат гэтак жа поўзаў на каленях і абполваў ледзь бачныя ў траве парасткі, зрабіў падсадку там, дзе жалуды не далі ўсходаў, загінулі. /. Шамякін.

Пасадка. 1. Высадка ў зямлю насення, карэння раслін, саджанцаў для далейшага росту.

Раман нікому не давяраў ні пасадку, ні нават падрыхтоўку глебы пад бульбу. Сам араў глебу пад зябліва, сам правёў перадпасяўную апрацоўку, сам сеў за руль трактара на пасадцы. Звязда.

2. звычайна мн. Тое, што пасаджана; пасаджаныя расліны, дрэвы.

Вельмі дарагімі сталі для яго гэтыя пасадкі. /. Шамякін.

ПАДСМАЛЬВАЦЬ// ПАДСМОЛЬВАЦЬ

Падсмальваць. каго-што. Злёгку ці дадаткова абпальваць агнём.

Нейкая галавешка смылела каля яго галавы, падсмальвала валасы. X. Жычка.

Падсмбльваць. што. Мазаць, насычаць смалой у асобных месцах; смаліць пакрысе ці падмазваць смалой дадаткова.

Падсмольваць сваю лодку ён збіраўся даўно, але ўсё ніяк не выпадала. ЛіМ.

ПАДСТРЭШАК // ПАДСТРЭШША

Падстрэшак. Ніжні край страхі, які навісае над сцяною якога-н. будынка.

Аціхлі на двары вераб’і, пахаваліся пад падстрэшкі, натапырыліся, як зімой. /. Пташнікаў.

Падстрэшша. Ніжняя (унутраная) старана страхі якога-н. будынка.

Вераб’і ўжо збіраліся ў падстрэшшы на начлег і там заводзілі свае звычайныя сваркі з-за ўтульных мясцін. А. Якімовіч.

ПАДСУМАВАЦЬ // ПАСУМАВАЦЬ

Падсумаваць. Падвесці падрахунак чаму-н.; абагульніць сказанае.

Ен нібы падсумоўваў гаворанае, а на самай справе аддаваў свой загад на жніво. А. Жук.

Пасумаваць. Сумаваць некаторы час, пабыць сумным.

Мы сягоння на чужой чужыне сядзем па-сяброўску за сталом, пасумуем па сваёй краіне, песню «А ў бары, бары» спяём. П. Панчанка.

ПАДТЭКСТ // ПАДТЭКСТОЎКА

Падтэкст. Унутраны, скрыты сэнс якога-н. тэксту, выказвання.

Брыль многае гаворыць не толькі самім тэкстам мастацкага твора, але і яго падтэкстам. Д. Бугаёў.

Падтэкстоўка. Спец. 1. Складанне тэксту для песеннай музыкі; сам тэкст для яе.

Ен лічыў, што стварыць падтэкстоўку намнога лягчэй, калі табе ўжо вядома музыка. ЛіМ.

2. Тэкст для растлумачвання чаго-н. (пад малюнкам, карыкатурай і інш.).

Журналісцкая работа з гадамі, бадай, брала верх над паэзіяй. Я пісаў замалёўкі, нарысы, артыкулы, фельетоны, вершаваныя падтэкстоўкі. /. Калеснік.

ПАЗАБІРАЦЬ // ПАЗБІРАЦЬ

Пазабіраць. Забраць усё ці многае, усіх ці многіх; канфіскаваць.

Верстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, не было тут каму перашкодзіць ім. П. Галавач.

Пазбіраць. Сабраць, падняць што-н. кінутае, рассыпанае; сканцэнтраваць у адным месцы.

Вось першы промень над зямлёю бліснуў — і іскраў у pace не пазбіраць. П. Панчанка.

ПАЗВАНОК// ПАЗВАНОЧНІК

Пазванбк. Асобная частка пазваночніка ў чалавека і некаторых жывёл.

Пазванок прадстаўляе сабой кароткую, тоўстую, даволі складаную па сваёй будове косць: ён мае цела, дугу і рад адросткаў. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Пазваночнік. Спінны хрыбет, які складаецца з пазванкоў.

Яна нават паводзіла час ад часу плячыма і прагіналася ўперад пазваночнікам. У. Мехаў.

ПАКАЗАЛЬНЫ // ПАКАЗНЫ

Паказальны. 1. Характэрны, тыповы; якідае падставы для вывадаў.

1 вартасці, і недахопы рамана «Святло над Ліпскам» паказальныя для свайго часу. А. Адамовіч.

2. Арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення.

Пракурор патрабуе тэрміновага суда над браканьерам і панажоўшчыкам і хоча зрабіць гэты суд паказальным на ўвесь раён. У. Краўчанка.

3. Які служыць прыкладам для іншых.

С і н о н і м: узорны.

Яго, кажуць, немцы пасылаюць у Германію, хочуць даручыць яму стварыць у Цішкаўцы паказальны маёнтак. М. Лынькоў.

Паказны. Разлічаны на знешні эфект, на знешняе ўражанне; які не адпавядае сапраўднасці, прытворны.

Усё паказное там, быццам цябе ў тэатр прывялі. А. Васілевіч.

ПАЛАВІННЫ // ПАЛАВІНЧАТЫ

Палавінны. Які складае палавіну чаго-н.

С і н о н і м: няпоўны.

Няўжо ён не можа знайсці сабе — хай не зусім поўнага, хай палавіннага, але сапраўднага чалавечага шчасця. М. Зарэцкі.

Палавінчаты. перан. Пазбаўлены паслядоўнасці.

Сінонім: кампрамісны.

Мера гэтая была, аднак, палавінчатая і нікога не задавальняла. У. Караткевіч.

ПАЛАТАЧНЫ / ПАЛАТКАВЫ // ПАЛАТНЫ

Палатачны. Прызначаны для палатак; які складаецца з палатак.

Паміж сопкамі бялеюць дамы адпачынку, піянерскія лагеры, палатачныя табары турыстаў. С. Грахоўскі.

Палаткавы. Тое, што і палатачны.

Палаткавы матарыял. Палаткавы гарадок.

Палатны. Які мае адносіны да палаты — пакоя для хворых у лячэбнай установе.

Таццяна Іванаўна — наш палатны ўрач. /. Шамякін.

ПАЛЕПШАЦЬ // ПАЛЕПШЫЦЬ

Палёпшаць. Стаць лепшым.

Ад гэтага стан майго здароўя хоць не палепшае, але і не пагоршае. 3. Бядуля.

Палёпшыць. каго-што. Зрабіць лепшым.

Яны адчувалі нейкае нездавальненне жыццём, але не ведалі, чым і як яго палепшыць. М. Чарот.

/ ПАЛІВАЛЬНЫ // ПАЛІВАНЫ // ПАЛІВАЧНЫ // ПАЛІЎНЫ

Палівальны. Тое, што і п а л і в а ч н ы.

Яны [крокі] гучалі мякка па чыстым, памытым палівальнай машынай тратуары. А. Капусцін.

Паліваны. Пакрыты палівай — шклопадобнай масай, якая наносіцца на керамічныя вырабы.

На стале ў вялікай паліванай місцы дымілася сопкая бульба, на сподачку ляжалі скрылёчкі ружовага з прорасцю сала і стаялі крамяныя салёныя агуркі. С. Грахоўскі.

Палівачны. Прызначаны для паліўкі.

Па кар’еры хадзілі дзве ці тры палівачныя машыны, увесь час лілі ваду на дарогу і ў забоях, але гарачыня, нават начная, высушвала дарогі і пароду імгненна — не паспявалі ліць. В. Карамазаў.

Паліўны. Які мае адносіны да паліўкі; які мае патрэбу ў паліўцы.

На паліўных. землях вырастуць новыя сельскагаспадарчыя культуры, яшчэ невядомыя ў нашай вобласці. Полымя.

ПАЛІРАВАЛЬНЫ // ПАЛІРАВАНЫ / ПАЛІРОВАЧНЫ

Паліравальны. Прызначаны для паліравання.

Усё патрэбнае для работы цэха абсталяванне зманціравана, ідзе наладка паліравальных станкоў. Звязда.

Паліраваны. Які адпаліравалі; гладкі, з люстраным бляскам.

Шэрае, з паліраванымі падлакотнікамі крэсла было мяккім, блакітнае неонавае святло — няяркім. В. Іпатава.

Паліровачны. Тое, што і п а л і р а в а л ь н ы.

Паліровачная машына. Паліровачная паста.

ПАЛІСМЕН // ПАЛІЦАЙ // ПАЛІЦЫЯНТ // // ПАЛІЦЭЙСКІ // ПАЛІЦМАЙСТАР

Палісмён. Паліцэйскі ў Англіі і ЗША.

I, быццам палісмены, небаскробы за статуяй стаяць і ноч і дзень. П. Панчанка.

Паліцай. Разм. У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах: паліцэйскі, завербаваны немцамі з мясцовага насельніцтва.

Па глухіх лясных дарогах, што вядуць у глыб лесу, радзей можна сустрэць паліцаяў і немцаў, асабліва ўвечары і ўночы. Б. Сачанка.

Паліцыянт. Разм. Асоба, якая служыць у паліцыі; паліцэйскі.

Бачу: ідуць два паліцыянты, нехта ў цывільнай вопратцы і дворнічыха. М. Танк.

Паліцэйскі. 1. Які мае адносіны да паліцыі, належыць да яе або ажыццяўляецца ёю.

Джыавані праз сілу мог яшчэ ступаць на нагах, і яго

адвялі да паліцэйскай машыны, каб везці ў паліцэйскі ўчастак. М. Лынькоў.

2. у знач. наз. Чалавек, які служыць у паліцыі, ніжні чын паліцыі.

Калона дэманстрантаў, поўных гневу, усё ішла і ішла. Раптам з дамоў ударылі па дэманстрантах з кулямётаў, гэта стралялі палінэйскія. /. Гурскі.

Паліцмайстар. У дарэвалюныйнай Расіі і некаторых замежных краінах: начальнік палійыі ў буйных гарадах.

Віленскі паліцмайстар палкоўнік М. А. Саранчоў асабіста праглядае дамавую кнігу, але з прычыны спешкі не знаходзіць у ёй імя Вітажэнца. Г. Кісялёў.

ПАЛІТРА // ПАЛІТУРА

Палітра. 1. Дошчачка, на якой мастак pacuipae і змешвае фарбы.

Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі. М. Машара.

2. перан. Сукупнасць фарбаў, іх спалучэнне ў асобнай карціне, у творчасці мастака; сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці пісьменніка, кампазітара і г. д.

Сучасная мода прапануе шырокую палітру фарбаў — ад насычаных сакавітых жыццярадасных колераў да пяшчотных пастэльных. Беларусь.

Палітўра. Спіртавы лак для паліроўкі вырабаў з дрэва.

Валянцін унюхаў густы букет пахаў — смалістага дрэва, сталярнага клею, палітуры і яшчэ нечага няўлоўнага, чы.м заўсёды патыхае там, дзе працуюць з дрэвам. Б. Стральцоў.

ПАМЯТЛІВЫ // ПАМЯТНЫ

Памятлівы. Які мае добрую памянь, здольны лёгка запамінаць што-н.

Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. I. Мележ.

Памятны. 1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны.

V той памятны чэрвеньскі дзень яна бачыла Пракопа апошні раз. /. Грамовіч.

2. Які служыць для запісаў, заметак, для даведак.

А як ты яго знойдзеш? — Па памятных кні^ках Мінскай губерні. Я. Колас.

3. Які служыць для напаміну пра каго-што-н.; які зроблены ў знак памяці пра каго-што-н.

Памятны медаль Скарыны быў устаноўлены ў 1967 годзе ў гонар 450-годдзя беларускага кнігадрукавання.

ПАНІЖАЦЬ // ПАНІЖЭЦЬ

Паніжаць. каго-што. Рабіць больш нізкім, ніжэйшым; памяншаць.

Ірына і Алесь ідуць далей. Яна паніжае голас амаль да шэпту. I. Шамякін.

Паніжэць. Стаць ніжэйшым, знізіцца; паменшыцца.

Матчын дом, здаецца, яшчэ глыбей уехаў у зямлю, паніжэў, паблажэў. /. Навуменка.

ПАНСІЁН // ПАНСІЯНАТ

Пансіён. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых зарубежных краінах: закрытая навучальная ўстанова, выхаванцы якой жывуць на поўным утрыманні.

Выхаванцы пансіёна адразу гуртам высыпалі на прасторны двор і пачалі гуляць у лапту. Б. Розен.

2. Утрыманне на поўным забеспячэнні.

Некалькі месяцаў жанчыны жылі на поўным пансіёне непадалёку ад Стакгольма. Звязда.

Пансіянат. Від гасцініцы з поўным утрыманнем тых, хто ў іх жыве.

Прадугледжаны прасторныя набярэжныя і лодачныя станцыі ў прыдняпроўскім Рагачове, сучасныя пансіянаты і дамы адпачынку ў курортным Браславе. Звязда.

ПАПАДДЗЯ // ПАПАДЗЯНКА

Пападдзя. Разм. Жонка папа.

С і н о н і м: матушка.

Пападдзя павінна быць з папоўскага роду, бо на тое яна матушка, ёй часам і ў руку прыйдзецца пацалаваць. ЯКолас

Пападзянка. Разм. Дачка папа.

Прыйдзе пападзянка ці не — так і не ведалі, але да яе прыходу падрыхтаваліся. М. Лобан.

ПАПРАЎНЫ // ПАПРАЎЧЫ

Папраўны. Які можна паправіць.

Звычайная памылка, і лёгка папраўная. X. Шынклер.

Папраўчы. Прызначаны для папраўлення, перавыхоўвання каго-н.

Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя папраўчага батальёна. М. Лынькоў.

ПАПЯЛІСТЫ // ПАПЯЛОВЫ // ПОПЕЛЬНЫ

Папялісты. Які мае колер попелу.

Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым В. Хомчанка.

Папяловы. Які ўтвораны з попелу.

Ілья стаяў побач, між пальцаў трымаючы цыгарку, з папяловага канца якой угару цягнулася танклявая нітачка сівога дыму. В. Карамазаў.

Попельны. 1. Які мае адносіны да попелу; для попелу.

Стары прысеў каля топкі, зазірнуў у попельную скрынку, паківаў галавой. Я. Васілёнак.

2. Сівы, колеру попелу.

Ен апрытомнеў, узяў яе галаву за скроні, пагладзіў попельныя валасы. У. Караткевіч.

ПАПЯРЭДЖВАЦЬ // ПАПЯРЭДНІЧАЦЬ

Папярэджваць. каго-што. 1. Загадзя паведамляць каму-н. пра што-н.

3 раёна звоняць і папярэджваюць, што да нас выязджае гэтае самае абласное начальства. М. Ракітны.

2. Загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.

Па свайму вопыту майстар ведае, якія памылкі можа дапусціць навічок, а таму ён іх папярэджвае загадзя. Звязда.

Папярэднічаць. Адбывацца, здарацца раней чаго-н., перад чым-н.

Навела ў Лынькова не толькі папярэднічала аповесці і раману, але ў пэўнай меры і падрыхтавала іх. Д. Бугаёў.

ПАРАДКАВЫ // ПАРАДКОВЫ

Парадкавы. Які паказвае месца і паслядоўнасць па прынята му парадку лічэння.

Пасля тлумачэння значэння колькасных і парадкавых лічэбнікаў вучні самі павінны прыводзіць свае прыклады вусна М. Марчанка.

Парадковы. Які робіцца, выконваецца па радках, на кожным радку ці за кожны радок.

Апекаванне Чорнага ў адносінах да пачынаючых не было нудным і прыдзірлівым і не выяўлялася ў парадковай праўцы. М. Лужанін.

ПАРАМЕТР // ПЕРЫМЕТР

Параметр. Спец. 1. У матэматыцы: велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае сваё пастаяннае значэнне толькі для пэўнага выпадку.

Задачу можна рашыць толькі тады, калі вядомы ўсе параметры, ад якіх залежыць яе рашэнне. Настаўніцкая газета.

2. Велічыня або велічыні, які характарызуюць асноўныя ўласцівасці якога-н. прадмета ці з’явы.

Цяпер работа ў яе лёгкая: раз на тыдзень ёй прыносяць прыборчыкі з цэха, якія называюцца індыкатарамі. Яна робіць замер параметраў, запісвае лічбы ў сшытак роўненькай, прыгожай таблгчкай і аддае начальніку. Маладосць.

Перыметр. Спец. Сума даўжынь усіх старон многавугольніка.

Сам ведаеш, гэтая работа на выключную дакладнасць. Яе перыметры — мікроны. Словам, работа складаная, а галоўнае — творчая. М. Гроднеў.

ПАРАФІНАВАНЫ // ПАРАФІНАВЫ // // ПАРАФІНІСТЫ // ПАРАФІРАВАНЫ

Парафінаваны. Пакрыты ці насычаны парафінам.

У папяровых кандэнсатарах лісточкі фольгі перакладзены парафінаванай (кандэнсатарнай) паперай. Таваразнаўства.

Парафінавы. Які мае адносіны да парафіну; з парафіну.

Ен ухапіў новую гільзу, вырваў парафінавае донца В Быкаў.

Парафіністы. Які змяшчае ў сабе парафін.

Парафіністая нафта.

Парафіраваны. Спец. Папярэдне падпісаны (да афіцыйнага падпісання) ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў у знак згоды з тэкстам (пра міжнародныя дагаворы, пагадненні).

У Александрыі Егіптам і Ізраілем парафіравана пагадненне аб другім этапе раз’яднання егіпецкіх і ізраільскіх войск на Сінайскім паўвостраве. Звязда.

ПАРЛАМЕНТАРЫЙ // ПАРЛАМЕНЦЕР

Парламентарый. Член парламента.

Народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета нярэдка называюць цяпер парламентарыямі, як і ў некаторых заходніх краінах.

Парламенцёр. Асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.

Праз нейкі час з-за дома выйшаў, размахваючы белым сцягам, парламенцёр. В. Хомчанка.

ПАРТАЛ // ПОРТ // ПОРЦІК

Партал. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход вялікага будынка.

На левым баку вуліцы, трохі воддаль — загадкавая кірха баптыстаў з нямецкім надпісам над парталам. Полымя.

Порт. Спецыяльна прыстасаванае месца для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў.

Я бачыў не раз, як буруны ўставалі і з мора спяшаліся ў порт караблі. М. Лужанін.

Порцік. Крытая галерэя з калонамі, якая звычайна бывае часткай асноўнага будынка.

Новы гмах з каланадай і порцікам пры ўваходзе сапраўды можна было назваць палацам. М. Хведаровіч.

ПАРУСІНАВЫ // ПАРУСНЫ

Парусінавы. Зроблены з парусіны — грубай моцнай ільняной тканіны.

Я моўчкі збіваў парусінавымі туфлямі халодную расу і ўсё спяшаўся. /. Чыгрынаў.

Парусны. Які мае адносіны да паруса; з парусамі.

Дзеці плывуць усё далей на лёгкай паруснай лодцы. Полымя.

ПАРЦЬЕ // ПАРЦЬЕРА

Парцьё. Швейцар у гасцініцы.

Строгі парцье. Знаёмы парцье.

Парцьёра. Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах ц.і вокнах.

Пачуўшы такое жаданне, следчы адкінуўся на спінку крэсла. Потым моўчкі адхінуў чорную парцьеру на акне. А. Алешка.

ПАСІНЕЛЫ // ПАСІНЕНЫ

Пасінёлы. Які стаў сінім, пасінеў.

Твар у чалавека быў пасінелы, вочы глядзелі не на свет, а як бы ў сярэдзіну самога чалавека. КЧорны.

Пасінены. Які зрабілі сінім, пасінілі.

Цьмяны месяц прарочыць халепу і слату, ясны — сухія дзянькі, пасінены кажа, што задажджыцца, пачырвонены — вецер усходзіцца. М. Лужанін.

ПАСІРАЦЕЦЬ// ПАСІРАЦІЦЬ

Пасірацёць. Стаць сіротамі, асірацець— пра ўсіх, многіх.

Пасірацелі і мы і суседскія дзеці ў адзін і той жа год.

Пасіраціць. каго. Зрабіць сіротамі ўсіх, многіх.

Вораг спапяліў нашы вёскі, пасіраціў нашых дзяцей, заліў нашу зямлю крывёю і слязамі нашага народа. Я. Купала.

ПАСЛАНЕЦ // ПАСЛАННІК // ПАСОЛ

Пасланёц. Той, хто пасланы кім-н. з якім-н. даручэннем.

Пасланец з воласці прымчаўся ў нашу вёску надвячоркам. Ен спытаўся ў нас, дзяцей, што гулялі на вуліцы, дзе жыве стараста, і мы не толькі сказалі дзе, але і пайшлі паказаць хату. А. Пальчэўскі.

Пасланнік. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла.

Г р а ф і н я. Які француз? Г л а ш а. Ды ён часцяком бывае ў вас... Пасланнік, ці што. КГубарэвіч.

Пасбл. 1. Дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага рангу адной дзяржавы ў другой.

Так, іх з Гусоўскім можна назваць сябрамі, але ён — каралеўскі пасол пры двары яго святасці, а Мікола — усяго толькі ягоны сакратар. У. Арлоў.

2. Тое, што і пасланец.

Народ усім сэрца.м, як роднага брата, шануе і любіць яго панад свет. I сэрца аддасць за свайго дэпутата. пасла-дэлегата ў Вярхоўны Савет. Я. Купала.

ПАСЛУЖЛІВЫ // ПАСЛУЖНЫ

Паслўжлівы. Разм. Які ахвотна робіць паслугі каму-н., гатовы ўслужыць.

С і н о н і м: услужлівы.

Іван, відаць, быў чалавек добры, ціхі, паслужлівы, бо ўрэшце згадзіўся. /. Шамякін.

Паслужны. У выразе: паслужны с п і с — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.

Вось коратка яе расказ, пацверджаны вьшіскай з паслужнога спіска Шчакаціхіна. А. Ліс.

ПАСПЕШЛІВЫ / ПАСПЕШНЫ // ПАСПЯХОВЫ

Паспёшлівы. 1. Які прывык спяшацца; які спяшаецца.

С і н о н і м: таропкі.

Дзімін паспакайнеў, стаў не такім паспешлівым, пачаў больш думаць. У. Карпаў.

2. Неабдуманы, заўчасны.

А можа трэба было не згадзіцца на гэта паспешлівае вяселле? /. Шамякін.

Паспёшны. Тое, што і паспешлівы.

Лабановіч дагадваўся аб прычыне такога паспешнага ад'езду яго прыяцеля і госця, але маўчаў пра гэта. ЯКолас.

Паспяховы. Які вызначаецца поспехам, заключае ў сабе поспех.

Паспяховае выкананне плана.

ПАСРЭДНАСЦЬ//ПАСРЭДНІЦТВА

Пасрэднасць. Штосьці бясталентнае, нічым не выдатнае.

Байка стала прыстанішчам шаблону і штампаў, шэрасці і пасрэднасці. ЯКазека.

Пасрэдніцтва. Садзейнічанне ў наладжванні сувязей, адносін паміж кім-н. ці ў прымірэнні двух бакоў, якія варагуюць, спрачаюцца.

Трэба меркаваць, што калі б Змітрок Бядуля быў раней знаёмы з рэдакцыяй, ён наўрад ці меў бы патрэбу ў пасрэдніцтве В. А. Сасенскага. В. Каваленка.

ПАСТАР // ПАСТЫР

Пастар. Пратэстанцкі свяшчэннік.

Адным са штуршкоў да разрыву з рэлігіяй з’явіліся разбэшчанасць, амаральныя паводзіны вядомых ім духоўных пастараў. КПракошына.

Пастыр. 1. Уст. паэт. Пастух.

Пастыр статка ў поле гоніць і пяе. Дзе ж кароўкі, валы, коні, дзе мае? ЯКупала.

2. Свяшчэннік, кіраўнік паствы — веруючых адной царквы.

Паслухала якую хвілінку, але нічога не зразумела — гаварылася пра нейкіх пастыраў, авечак, рабоў божых, святых праведнікаў. Л. Гаўрылкін.

ПАСТУПАЛЬНЫ // ПАСТУПОВЫ

Паступальны. Накіраваны ўперад, у будучае.

Уплыў духоўнага фактару ў паступальным развіцці грамадства нельга перабольшваць. А. Галаўнёў.

Паступовы. Які адбываецца паслядоўна, не адразу, без рэзкіх змен.

He паступовае абядненне, а катастрофа ўпала на Гадьвасавы галовы: у дваццатым годзе настаў момант кінуць усё. Чорны.

ПАСУШЫЦЬ// ПАСУШЭЦЬ

Пасушьіць. што. Высушыць, перасушыць што-н.

Расчыніла неба сені, пазганяла сонца цені, пасушыла вільгаць росы, распусціла ў неба косы. Я. Колас.

Пасушэць. Зрабіцца сухім, сушэйшым.

Раптам пасушэла. Ногі патанулі ў пяску, мы пачалі ўзбірацца на ўзгорак. М. Лупсякоў.

ПАСЫЛАЧНЫ // ПАСЫЛЬНЫ

Пасылачны. Які мае адносіны да пасылкі, звязаны з прыёмам, адпраўкай, атрыманнем пасылак.

Вось пакуль што чаю кубак і пасылачны сухар. А. Александровіч.

Пасыльны. Той, хто пасылаецца куды-н. з якім-н. даручэннем.

Сувязным паміж штабам і ротамі я быў увесь час. Але пасыльным у штаб палка раней не хадзіў. А ў тое гарачае лета Залонскі пасылаў часта. /. Шамякін.

ПАТАГЕННЫ // ПАТАГОННЫ

Патагённы. Спец. Хваробатворны; які выклікае хваробу.

Балотная вада і гразь таксама з’яўляюцца крыніцамі забруджання канечнасцей патагеннымі мікробамі. А. Ганчароў.

Патагонны. 1. Які выклікае ўзмоцненае выдзяленне поту.

Маліна здаўна выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як добры патагонны сродак. Звязда.

2. перан. Які надта стамляе, вымотвае ўсе сілы.

Увесь гэты патагонны апарат, які знаходзіцца на службе прыгоннікаў-памешчыкаў, удасканальваецца ўрадам, каб лепш выціскаць сокі з сялян. А. Смірноў.

ПАТАЎСЦЕЦЬ// ПАТАЎСЦІЦЬ

Патаўсцёць. Стаць больш тоўстым, таўсцейшым.

Толькі дзве ніжнія галіны [бярозы] значна патаўсцелі, сталі даўжэйшымі. /7. Пестрак.

Патаўсціць. што. Зрабіць таўсцейшым. Патаўсціць нітку.

ПАТРОЕНЫ // ПАТРОЙНЫ

Патроены. Большы ў тры разы.

Я ведаю толькі адно: выберуць — буду працаваць з патроенаіі энергіяй, каб апраўдаць давер’е. /. Шамякін.

Патрбйны. Які складаецца з трох частак, трайны.

Патройны канат.

ПАТУЖЫЦЬ / ПАТУЖЫЦЬ // ПАТУЖЭЦЬ

Патужыць. Пасумаваць, пагараваць; тужыць некаторы час.

Якпачаўён [камар] параю з мушкай жыць — давялося беднаму патужыць. М. Багдановіч.

Патўжыць. Зрабіць больш тугім, тужэйшым.

Патужыць пояс. Патужыць рэмень.

Патужэць. Зрабіцца больш тугім, стаць тужзйшым.

Зямля зляжалася, патужэла.

ПАТУПАЦЬ // ПАТУПІЦЬ / ПАТУПІЦЬ

Патўпаць. Разм. 1. Тупаць некаторы час; тупнуць некалькі разоў.

Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку і пайшоў. С. Грахоўскі.

2. Пахадзіць туды-сюды.

Пархвен як сам не свой патупаў па дварэ, зазірнуў ва ўсе куткі, увайшоў у хату. КЧорны.

3. Пайсці, накіравацца куды-н.

Усе пайшлі спаць, а маці патупала ў камору збіраць Максіму клумак у дарогу. М. Машара.

Патўпіць. што. Апусціць уніз (вочы, галаву).

Лена прыкінулася, што плача, патупіла вочы і пачала выціскаць слязу. Р. Няхай.

Патупіць. што. Зрабіць тупым, ступіць усё, многае.

Патупіць нажы. Патупіць сякеры.

ПАТЭТЫЧНЫ // ПАЭТЫЧНЫ

Патэтычны. Поўны пафасу; усхваляваны, страсны.

Кафедру зноў займае ксёндз Пацейкоўскі. Яго папярэднія казанні толькі ўступ, падрыхтоўка да трэцяга, самага асноўнага і патэтычнага. Я. Колас.

Паэтычны. 1. Які звязаны з паэзіяй; здольны да паэзіі.

Безумоўна, нельга не адзначыць, што паэтычнаму перакладу «Слова» папярэднічала работа па празаічнаму перакладу яго. Д. Палітыка.

2 . Павышана эмацыянальны, вельмі ўражлівы, чуллівы; узвышаны, лірычны.

Дзядзька любіць і моцна адчувае сваёй паэтычнай душой усё прыгожае на зямлі. С. Майхровіч.

ПАЎСТАНАК//ПАЎСТАНЕЦ

Паўстанак. Невялікая чыгуначная станцыя.

Яны чакалі на паўстанку больш за суткі, бо не было яшчэ тут ні сталага графіка, ні цвёрдага раскладу. А. Кулакоўскі.

Паўстанец. Удзельнік паўстання.

3 паўстанцамі жорстка распраўляліся карныя атрады, якія пасылаў у вёску царскі ўрад. М. Ларчанка.

ПАХА // ПАХВІНА

Паха. Унутраная частка плечавога выгібу.

Хлапчук падняў вопратку, моўчкі надзеў шапку, узяў пад паху халацік і знік за дзвярыма. А. Пальчэўскі.

Пахвіна. Месца паміж бядром і ніжняй часткай жывата.

Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё і мордай тоўхала яе ў пахвіну. У. Федасеенка.

ПАХВАЛЕНЫ // ПАХВАЛЬНЫ

Пахвалены. Такі, якога пахвалілі, адобрылі.

Хлопчык, пахвалены пры ўсіх за дапамогу малой, неяк нечакана прыціх, як бы засаромеўся. ЛіМ.

Пахвальны. 1. Які выражае пахвалу, адабрэнне.

Пахвальныя словы пачулі мы і пра заатэхніка Антона Каляду. А. Бялевіч.

2. Які заслугоўвае пахвалы, адабрэння.

Гэтае ж пахвальнае жаданне кіравала аўтарам і тады, калі ён даволі шчыра і ўпэўнена маляваў карціну літаратурнага жыцця. М. Ярош.

ПАХОДКА // ПАХОДНЯ

Паходка. Манера хадзіць; хада, поступ.

Ішоў чалавек паволі, стомленай паходкай. К. Чорны.

Паходня. Уст. Пераносная свяцільня ў выглядзе наматанага на канец доўгай палкі прасмоленага пакулля.

С і н о н і м: факел.

He вельмі далёка, над зіхатлівай волжскай гладдзю ён убачыў россып гарадскіх агнёў і дзве ўзнятыя ў неба паходні. У. Карпаў.

ПАЦЕРКІ// ПАЦЕРЫ

Пацеркі. Упрыгожанне на шыю ў выглядзе нанізаных шарыкаў ці іншых дробных прадметаў.

С і н о н і м: каралі.

Дзяўчаты былі апрануты таксама па-выхадному. Плечы і стан Аліны шчыльна аблягаў клятчасты жакецік, на шыі зіхацелі рознакаляровыя пацеркі. Т. Хадкевіч.

Пацеры. адз. няма. Малітва.

Нічога не разумелі сінія вочы Ядвісі, але яна стаяла маўклівая і прыслухоўвалася, як голасна шэпча цётка Зося божыя пацеры. М. Лынькоў.

ПАШТАМТ // ПОШТА

Паштамт. Галоўная паштовая ўстанова горада.

[Іна] не прыкмеціла, як апынулася каля будынка паштамта М. Ваданосаў.

Пбшта. 1. Установа для перасылкі пісем, грошай, пасылак і г. д.

На пошце было чалавек з дзесяць наведвальнікаў. А. Якімовіч.

2. Тое, што дастаўляецца гэтай установай; карэспандэнцыя.

Захар штодзённа ездзіў на фурманцы ў раён, прывозіў пошту. /. Дуброўскі.

ПАШЫРЫЦЬ // ПАШЫРЭЦЬ

Пашырыць. што. Зрабіць больш шырокім, расшырыць; павялічыць.

Спрабаваў Ісай пашырыць свае гоні, карчаваў лес. X. Жычка.

Пашырэць. Разм. Стаць больш шырокім, шырэйшым.

Пашырэла раптам дарога — гэта да яе далучылася другая, што вяла з Хадакоў праз ельнік, які вунь далёка збоку /. Пташі ікаў.

ПАЯСНЕЦЬ //ПАЯСНІЦЬ

Паяснёць. Стаць больш ясным, яснейшым.

Нарэшце на ўсходзе за гарамі паявілася нешта затоенасветлае, паяснеў гарызонт, горы ў сіняй смузе яшчэ больш пачарнелі. В. Хомчанка.

Паясніць. Зрабіць больш ясным, зразумелым.

С і н о н і м: растлумачыць.

Паясніць рашэнне задачы. Паясніць граматычнае правіла.

ПАЯСНІЧНЫ // ПАЯСНЫ

Паяснічны. Які мае адносіны да паясніцы.

Выгіны ў шыйнай і паяснічнай ч’астках пазваночніка звернуты выпукласйя.мі ўперад, а ў грудной і крыжавой — назад. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Паясны. 1. Які мае адносіны да пояса; які носіцца на поясе.

Чацвёрты павольна адышоўся і ўзяў з купіны шырокі паясны рэмень. Э. Самуйлёнак.

2. Выкананы да пояса, да таліі.

Купала запытаўся, які ў мяне настрой. Я сказаў, што вельмі творчы. Пачаў ляпіць паясны партрэт Сурыкава, раблю праект помніка лётчыку Грыцаўцу. 3. Азгур.

ПЕРААДОЛЕНЫ // ПЕРААДОЛЬНЫ

Пераадолены. Які перасілілі, перамаглі, з якім справіліся.

Яшчэ да апошняга часу не пераадолены вузкі, схематычны падыход да вырашэння пытання аб нацыянальнай форме культуры. А. Галаўнёў.

Пераадольны. Які можна пераадолець, з якім можна справіцца.

Цяжкасці гэтыя пры добрым гаспадарчым кіраўніцтве цалкам пераадольныя. Звязда.

ПЕРАВОЗАЧНЫ // ПЕРАВОЗНЫ // ПЕРАВОЗЧЫЦКІ

Перавозачны. Які мае адносіны да перавозкі.

Перавозачны транспарт.

Перавозны. Які мае адносіны да перавозу — пераправы цераз раку.

Перавозны паром.

Перавозчынкі. Які мае адносіны да перавозчыка.

Перавозчыцкі абавязак.

ПЕРАВЯЗКА//ПЕРАВЯЗЬ

Перавязка. Тое, чым перавязана рана.

С і н о н і м: павязка.

Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. А. Якімовіч.

Пёравязь. Палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання пашкоджанай рукі.

У першую хвіліну сустрэчы яны нават не заўважылі, што ў бацькі пусты правы рукаў, а левая рука вісіць на перавязі... М. Паслядовіч.

ПЕРАГРУЖАНЫ // ПЕРАГРУЗАЧНЫ

Перагрўжаны. Перамешчаны з аднаго месца на іншае; нагружаны звыш нормы.

Дарогі былі перагружаны, паязды рухаліся марудна, падоўгу прастойвалі. А. Марціновіч.

Перагрўзачны. Які мае адносіны да перагрузкі; які прызначаны для перагрузкі.

Уся перагрузачная пляцоўка была застаўлена кантэйнерамі, скрынкамі розных памераў, і нам спачатку здалося, што прайсці тут зусім немагчыма. ЛіМ.

ПЕРАЕМНАСЦЬ // ПЕРАЙМАЛЬНАСЦЬ

Пераёмнасць. Паслядоўнае развіццё, непасрэдны пераход ад аднаго да другога.

Адзінства пакаленняў і пераемнасць у справах іх — адзін з самых моцных бакоў нашага грамадства. А. Жураў.

Пераймальнасць. Адсутнасць самастойнасці ў чым-н.; сляпое, некрытычнае перайманне.

Трус, як і некаторыя другія маладыя пісьменнікі той пары, быў схільны да пераймальнасці і яўна не пазбег імажынісцкай квяцістасці. Д. Бугаёў.

/ ПЕРАКАНАЛЬНЫ // ПЕРАКАНАНЫ // ПЕРАКАНАЎЧЫ

Пераканальны. Разм. Тое, што і пераканаўчы.

Апавяданне «Жыве чалавек» — добры прыклад таго, як шмат дае пісьменніку вернасць праўдзе жыцця, нават бытавой праўдзе. Характары герояў жывыя, сюжэт пераканальны, вобразы змястоўныя. В. Каваленка.

Перакананы. Цвёрда ўпэўнены ў чым-н.; непахісны, паслядоўны ў сваіх поглядах.

Паэт, відаць, ні на хвіліну не спыняе работу творчай думкі, але аддае твор «у людзі» толькі тады, калі перакананы, што ён закончаны. Полымя.

Пераканаўчы. Які пераконвае, прымушае паверыць у правільнасць, праўдзівасць чаго-н.

Як заўсёды, самыя пераканаўчыя словы не прыйшлі ў галаву ў патрэбную хвіліну. У. Шыцік.

ПЕРАКУЛЕНЫ // ПЕРАКУЛЬНЫ

Перакўлены. Разм. Перавернуты ўверх дном; павалены набок; абернуты.

Перакулены воз з сенам.

Перакўльны. Які перакульваецца пры разгрузцы.

Перакульны кузаў аўтамашыны.

ПЕРАКУПЛЕНЫ // ПЕРАКУПНІЦКІ // ПЕРАКУПНЫ

Перакўплены. Куплены, адкуплены ў каго-н. (пра раней купленае ім).

Перакуплены матэрыял.

Перакўпніцкі. Які мае адносіны да перакупніцтва, спекуляцыі.

Перакупніцкі занятак.

Перакупны. Куплены на перапродаж.

Перакупны касцюм.

ПЕРАЛЕСАК // УЗЛЕСАК // УЗЛЕССЕ

Пералёсак. Невялікі лес, аддзелены поле.м ад іншых лясных участкаў; рэдкі ці малады лес паміж лясны.мі масівамі.

На паляне ў светлым пералеску расцвілі налітыя расой сінія падснежныя пралескі пад аховай урачыстых хвой. /7. Панчанка.

Узлёсак. Тое, што і ўзлессе.

Яны павярнулі між соснаў управа і, не выходзячы на ўзлесак, накіраваліся да чыгункі. В. Бьскаў.

Узлёссе. Край лесу.

Выйшаў [я] на ўзлессе, прымасціўся на шырокім бярозавым пні. У. Ляўданскі.

ПЕРАМЕНЛІВЫ Ц ПЕРАМЕННЫ

Перамёнлівы. Які часта мяняецца, зменлівы; няўстойлівы.

Пачуцці лірычнага героя абвостраны, настроі пераменлівыя, часам супярэчлівыя. М. Ярош.

Перамённы. Які мяняецца, чаргуецца з чым-н.; непастаянны.

Гульня ішла з пераменным поспехам. М. Гамолка.

ПЕРАМОЖАНЫ // ПЕРАМОЖНЫ

Пераможаны. Той, якога перамаглі; які пацярпеў паражэнне.

Пісьменнік аказаўся пераможаным тым матэрыялам, які ён вельмі некрытычна чэрпаў не столькі з жыцця, колькі з кніг. А. Адамовіч.

Перамбжны. Які закончыўся перамогай, прынёс перамогу.

Людзі ж без праўдзівага слова занудзіліся, ім толькі давай зараз нашы газеты. Тым больш, што зводкі з франтоў ідуць пераможныя — не сорамна даць пачытаць. /. Новікаў.

ПЕРАНАСЕЛЕНАСЦЬ // ПЕРАНАСЯЛЕННЕ // ПЕРАСЯЛЕННЕ

Перанасёленасць. Празмерная населенасць.

Прычыну натуральнага адбору Дарвін бачыў у асноўным у барацьбе за існаванне, якая выцякае з перанаселенасці. Пытанні мічурынскай біялогіі.

Перанасялённе. Становішча, пры якім частка працаздольнага насельніцтва пазбаўлена магчымасці прымяняць свае сілы для здабывання сродкаў існавання.

Беспрацоўе часта з’яўляецца вынікам перанасялення ў краіне ці асобных яе раёнах.

Перасялённе. Пасяленне ў другім месцы.

Перасяленне людзей з заражаных радыяцыяй тэрыторый пачалося, на жаль, не адразу пасля Чарнобыльскай аварыі.

ПЕРАПОНА// ПЕРАПОНКА

Перапона. Тое, што стрымлівае доступ куды-н.

I вось земснарад зварухнуў перапону, што воды трымала ў апошнія дні. М. Калачынскі.

Перапонка. Тонкая пругкая плёнка, якая служыць перагародкай ці абалонкай у жывым арганізме.

Хоць і няма на лапках у вадзяной курачкі перапонак, але плавае і нырае яна не горш за качку. В. Вольскі.

ПЕРАСМЕШКА // ПЕРАСМЕШКІ // ПЕРАСМЕШНІЦА

Перасмёшка. Невялічкая лясная птушка, здольная імітаваць галасы іншых птушак.

Перасмешку можна сустрэць не толькі ў лесе, але і ў парках, садах, нават гарадскіх скверах.

Перасмёшкі. адз. няма. Разм. Смешкі, жарты з каго-чаго-н.

Збіраецца, бывала, моладзь пасля работы і пайшлі адразу бяскрыўдныя смешкі-перасмешкі, жарты, смех.

Перасмёшніца. Разм. Жанчына, якая любіць высмейваць, перадражніваць каго-н.

Сінонім: насмешніца.

Вядомая на ўсю вёску перасмешніца, яна і тут не абышлася без колкіх жартаў і кпінаў.

ПЕРАСТУПАЦЬ // ПЕРАЎСТУПАЦЬ

Пераступаць. 1. Пераходзіць на другі бок чаго-н.

Пераступаць парог у хату.

2. Ісці, рухацца; не стаяць спакойна на месцы.

Конь, запрэжаны ў лёгкія драбіны, нецярпліва пераступаў з нагі на нагу. М. Даніленка.

Пераўступаць. што. Аддаваць, уступаць каму-н. за тую ж цану што-н. купленае.

Раніцай я зразумеў, што не магу скарыстацца з такога дарагога падарунка, і велікадушна пераўступіў руку муміі майму сябру. У. Карапкевіч.

ПЕРАТВАРАЦЬ // ПЕРАЎТВАРАЦЬ

Ператвараць. што. Рабіць з аднаго што-н. другое. перарабляць, пераводзіць у новы стан; надаваць зусім іншы выгляд; змяняць.

Хлапчукі здзіўляліся, як гэта лоўка Вера ператварала мёртвыя літары ў жывыя словы. Настаўніцкая газета.

Пераўтвараць. што. Змянянь што-н. карэнным чынам; перабудоўваць.

Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, пераўтвараць яе. У. Карпаў.

ПЕРГАМЕН / ПЕРГАМЕНТ // ПЕРМАНЕНТ

Пергамен. Тое ж, што і пергамент.

Самы тонкі пергамен даюць шкуркі трусоў і вавёрак. Але спыніліся на шкурках абяскроўленых цялят, бо з іх атрымліваецца на дзіва беласнежны. прыемны воку пергамен. Л. Дайнека.

Пергамент. I. Спеныяльна апрацаваная цялячая скура, на якой пісалі да вынаходства паперы.

Матэрыял для пісьма — пергамент — каштаваў вельмі дорага. Гісторыя БССР

2. Старажытны рукапіс, напісаны на такой скуры.

Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам, раскручваючы яго на стале. У. Каратк.евіч.

Перманёнт. Доўгатэрміновая завіўка валасоў.

Да нас далучаецца Валя, прыгожая, досыць маладая жанчына з вялікімі сінімі вачыма і бялявымі завіткамі перманенту 1. Навуменка.

ПЕРШАСНЫ // ПЕРШЫ

Пёршасны. Кніжн. Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н.

Сінонім: першапачатковы.

Праўда, тое першаснае лексічнае значэнне, якое кладзецца ў аснову тэрміналагічнага словаўжывання, не заўсёды можа бынь вызначана з усёй відавочнасцю. А. Яновіч.

Пёршы. 1. Парадкавы лічэбнік да адзін.

Ды ўжо просіць ён цяпер дазволу, каб пайсці вучыцца ў першы клас. М. Смагаровіч.

2. Які з’яўляецца, здараецца ў самым пачатку чаго-н.; самы ранні.

Дажджы скончыліся, сухія паўночныя вятры прынёслі першы холад. /. Навуменка.

3. Лепшы за ўсіх у якіх-н. адносінах; вядучы, перадавы.

Калі ж бывае вольны дзень, дзе там спачын такой натуры. Хлапноў на стрэльбішча вядзе,— першы стралок і фізкультурнік. М. Чарот.

ПЕРЫГЕЙ//ПЕРЫГЕЛІЙ

Перыгёй. Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты якога-н. спадарожніка; проціл. апагей.

Спадарожнік выведзены на арбіту з параметрамі: максімальная адлегласць ад паверхні Зямлі (у апагеі) — 350 кіламетраў, мінімальная адлегласць ад паверхні Зямлі (у перыгеі) — 212 кіламетраў. Звязда.

Перыгёлій. Найбліжэйшы да Сонца пункт арбіты якога-н. нябеснага цела.

Бліжэйшы ад Сонца пункт арбіты называецца перыгеліем. Астраномія.

ПЕРЫФЕРЫЙНЫ//ПЕРЫФЕРЫЧНЫ

Перыферыйны. Які мае адносіны да перыфёрыі, знаходзіцца на перыферыі — мясцовасці, аддаленай ад цэнтра.

Краязнаўчая работа прадугледжвала масавы ўдзёл перыфе-

рыйных карэспандэнтаў, якія мелі патрэбу ў неабходнай даведачнай літаратуры. Д. Бугаёў.

Перыферычны. Спец. Размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра.

Тая частка перыферычнай нервовай сістэмы, якая звязвае мозг з унутранымі органамі, называецца вегетатыўнай нервовай сістэмай. Анатомія і фізіялогія чалавека.

ПІЛАВАННЕ// ПІЛАВІННЕ

Пілаванне. Разразанне пілой; рэзанне.

Раней звычайна дзяўчат вызвалялі ад пілавання дроў, зараз гэтае правіла было скасавана. П. Галавач.

Няправільна. У цэнтры ўвагі кожнай групкі быў той шчасліўчык, у рукі якога трапіла невялікая цаглінка нямецкага эрзац-хлеба, асыпанага пілаваннем (трэба: пілавіннем). С. Александровіч.

Пілавінне. Адходы пры пілаванні.

С і н о н і м: апілкі.

Плыве з-пад пілы лёгкі смаляны водар, пырскаюць у снег струменьчыкі жоўтага пілавіння. Б. Стральцоў.

ПІЛЯСТР / ПІЛЯСТРА // ПІЯСТР

Пілястр. Тое, што і пілястра.

Паўднёвы і паўночны фасады [Спаскай царквы ў Полацку] расчляняюцца пілястрамі з паўкалонамі. У. Арлоў.

Пілястра. Спец. Чатырохгранная калона, уробленая адной гранню ў сцяну.

Капітэлі калон і пілястраў аформлены рэльефамі піянерскага значка і вогнішча — сімваламі піянерскага руху. М. Кацар.

Піястр. Назва манеты ў Турцыі, Егіпце, Сірыі і некаторых іншых краінах.

Мільён піястраў былога марыянетачнага рэжыму складаў прыкладна паўтары тысячы амерыканскіх долараў. Звязда.

ПІРАМІДАЛЬНЫ // ПГРАМІДНЫ

Пірамідальны. Які мае форму піраміды.

Пірамідальны ядловец малы ростам — амаль рукой дастаць. Сярэдняя вышыня 1 метр, а максімальная — 3,5 метра. Звязда.

Пірамідны. Які мае адносіны да піраміды.

Пірамідная аснова. Пірамідныя грані.

ПІСЬМЕННАСЦЬ // ПІСЬМЕННАСЦЬ / ПІСЬМЕНСТВА

Пісьменнасць. 1. Сістэма графічных знакаў, якія выкарыстоў ваюцца для пісання.

Гісторыя чалавецтва да ўзнікнення СССР не ведала такіх прыкладаў, каб за кароткі час каля пяцідзесяці народнасцей, якія былі неадукаванымі, стварылі сваю пісьменнасць, літаратуру. Звязда.

2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.

Раннія дысертацыі лексікалагічнага напрамку прысвечаны аналізу лексічнага саставу паасобных помнікаў старабеларускай пісьменнасці. А. Жураўскі.

Пісьмённасць. Уменне чытаць і пісаць; граматнасць; наяўнасць ведаў у якой-н. галіне.

Аксён ужо нават можа і распісацца, што яго вельмі цешыць, але гэта яшчэ не сведчыць аб яго пісьменнасці. ЯКолас.

Пісьмёнства. Тое, што і пісьменнасць.

Цераз пераклады ўваходзіць нацыянальнае пісьменства ў скарбніцу сусветнай літаратуры. У. Калеснік.

ПІСЬМЕННІЦКІ // ПІСЬМЕННЫ // ПІСЬМОВЫ

Пісьмённіцкі. Які мае адносіны да пісьменніка, характэрны для яго.

Пры гэтых умовах пісьменніцкая праца не магла быць колькінебудзь напружанай, што і адбілася на малым ліку твораў Неслухоўскага. М. Багдановіч.

Пісьмённы. Які ўмее чытаць і пісаць.

Сінонім: граматны.

Сам ён [Міхал] не надта пісьменны, але дзяцей да навукі заахвочвае, выяўляючы гэтым самым пэўнае разуменне новых павеваў у жыцці. 1. Навуменка. II Які мае неабходныя веды ў якой-н. галіне. Лукаш ведаў, што з цягам часу загадчыкам фермы паставяць чалавека з дыпломам, пісьменнага. ЯЕрмаловіч.

Пісьмовы. 1. Выяўлены сродкамі пісьма.

С і н о н і м: напісаны.

[Лідзія Пятроўна] пасля праверкі пісьмовых прац паказала яго сшытак усяму класу. ЯК.олас.

2. Які прызначаны, служыць для пісання, пісьма.

У невялікім пакоі, насупраць дзвярэй, стаяў пісьмовы стол, два крэслы і ў куце — тумбачка з графінам вады. М. Ваданосаў.

ПІТКІ // ПІТНЫ // ПІЎНЫ

Пітк'і. Разм. Які добра, прыемна піць.

Піткая вада з нашай крыніцы, асабліва ў летнюю спёку.

Пітны. Прыгодны для піцця; які п’юць.

У асобных паілках заўсёды павінна знаходзіцца чыстая пітная вада. Птушкагадоўля.

Піўны. Які мае адносіны да піва; прызначаны для піва.

Каля піўнога ларка ўжо сабралася чарга мужчын. В. Адамчык.

ПІЯЛА // ПІЯНА

Піяла. У Сярэдняй Азіі: неглыбокі, шырэйшы ўверсе кубак без ручкі.

Баласпай трымаў у растапыранай пяцярні піялу і час ад часу паглядваў на госця. П. Беразняк.

Піяна. Спец. Ціха, не гучна (пра выкананне музычнага твора).

Няхай дзеці праспяваюць 3—4 разы гэтае слова павольна, лёгка і піяна. Выкладанне спеваў у школе.

ПЛАНАВАЦЬ// ПЛАНІРАВАЦЬ

Планаваць. 1. Складаць план чаго-н.

Трэба нам планаваць разумна, правільна планаваць, але не хавацца за гэтыя планы, не планамі перад людзьмі адчытвацца, а тым, што зроблена. А. Жук.

2. Мець намер, разлічваць зрабіць што-н., меркаваць.

Гітлераўскія генералы плануюць новыя аблавы на партызан і падпольшчыкаў. Р. Няхай.

Планіраваць. Плаўна зніжацца на лятальным апараце.

Скала недалёка, і цяпер можна спакойна планіраваць. М. Гамолка. II Спакойна, не махаючы крыламі, доўга плаваць у паднябессі (пра птушак). Плаўна планіруе каршун у сінім небе, карыстаючыся нябачнымі струменямі паветра. В. Вольскі.

ПЛАНТАТАРСКІ // ПЛАНТАЦЫЙНЫ

Плантатарскі. Які мае адносіны да плантатара, належыць яму.

Плантатарская зямля.

Плантацыйны. Які мае адносіны да плантацыі.

У 1900 годзе на рынку з’явіліся першыя чатыры тоны плантацыйнага каўчуку. Б. Розен.

ПЛАСТЫЛІН // ПЛАСТЫР

Пластылін. Незасыхаючая маса для лепкі, прыгатаваная з гліны, воску з дабаўленнем тлушчаў і іншых рэчываў.

У руках ён мяў пластылін і нешта ляпіў на фанернай дошчачцы, што ляжала ў яго на каленях. Я. Скрыган.

Пластыр. Ліпкі лекавы састаў, нанесены на паверхню тканіны, які прыкладваецца да нарываў, ран і г. д.

У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, галава забінтавана і заклеены пластырам твар. А. Карпюк.

ПЛАЎКІ // ПЛАЎНЫ

Плаўкі. Здольны плавіцца.

Галоўнай часткай плаўкага засцерагальніка з’яўляецца праваднік, які мае сячэнне значна меншае, чым сячэнне правадоў лініі. Фізіка.

Плаўны. Роўны, без рэзкіх пераходаў; непаспешлівы, мерны.

Я адразу злавіла лёгкі і плаўны рытм танца. А. Савіцкі.

ПЛЫВЕЦ // ПЛЫВУН // ПЛЫВУНЕЦ

Плывёц. Той, хто плавае; хто ўмее плаваць.

Яны кінуліся ў адзежы ў глыбокія воды ракі. Каляда быў добрым плыўцом. I. Гурскі.

Плывўн. Насычаны вадою дробны пясок, супесак ці суглінак.

Каб суняць плывуны і зрабіць іх падатлівымі людзям, непадалёку .. была пабудавана магутная станцыя замарожвання глебы. А. Кулакоўскі.

Плывунёц. Жук, які звычайна жыве ў стаячай вадзе.

Плывунец — жук-драпежнік.

ПЛЫТКІ // ПЛЫЎКІ

Плыткі. Неглыбокі, мелкі.

Скрозь плыткую ваду было відаць пазелянелае, загнанае тванню дно. А. Жук.

Плыўкі. Які лёгка размываецца, расплываецца; плывучы (пра грунт).

Усе ішлі напрасткі, пакідаючы сляды на мяккай, плыўкай зямлі. А. Кудравец.

ПНЕЎМАНІЯ // ПНЕЎМАТЫКА

Пнеўманія. Запаленне лёгкіх.

Рэдкі па цяжкасці выпадак двухбаковай пнеўманіі... Чакаем крызісу... /. Шамякін.

Пнеўматыка. Прыстасаванне для сціскання і разрэджвання паветра; раздзел фізікі.

Многія станкі на заводзе працуюць зараз на пнеўматыцы, з дапамогай сціснутага паветра. П. Рунец.

ПРАБЛЕМА // ПРАБЛЕМАТЫКА // ПРАБЛ ЕМАТЫЧНАСЦЬ

Праблёма. Важнае пытанне, якое патрабуе вырашэння.

Гэта, аднак, зусім не азначае, што ад савецкага пісьменніка не патрабуецца роздуму над жыццёвымі праблемамі. Л. Адамовіч.

Праблематыка. Сукупнасць праблем.

Развіццё нашай прозы ішло ў напрамку пашырэння яе тэматыкі і прабле.матыкі. Ю. Пшыркоў.

Праблематьічнасць. Недаказанасць; няпэўнасць.

Праблематычнасць задумы.

ПРАБЛЕМАТЫЧНЫ // ПРАБЛЕМНЫ

Праблематычны. Які з’яўляецца праблемай, недаказаны; малаверагодны, няпэўны.

У аповесці «Пастка» В. Быкаў пайшоў самым цяжкім шляхам. Ен гэтак ускладніў і завастрыў сітуацыю, што давер’е сапраўды становіцца праблематычным, і праблема здаецца амаль невырашальнай. Наднёманскія былі.

Праблёмны. Прысвечаны вырашэнню якой-н. праблемы.

Праблемны твор. Праблемнае пытанне.

ПРАБОЙ // ПРАБОЙНІК

Прабой. Металічная дужка, убітая ў дзверы, вечка і інш., якая служыць для навешвання замка.

Дзверы ў сенцах былі замкнёны; клямка надзета на прабой, у ім — доўгі сасновы сук. /. Пташнікаў.

Прабойнік. Інструмент для прабівання невялікіх дзірак у метале, скуры і г. д.

Сіліч утаропіўся ў [брызентавы] канверт, з вузенькіх кішэнек якога тырчалі пласкагубцы, адвёрткі, абцугі, прабойнікі. М. Аўрамчык.

ПРАВАКАТАРСКІ // ПРАВАКАЦЫЙНЫ

Правакатарскі. Які мае адносіны да правакатара.

А гэта апраўдвала яго [Золатава] дзейнасць тут, тлумачыла правалы яго разведчыкаў у Мінску, нельга не праваліцца, калі

фашысцкае камандаванне стварыла такую правакатарскую сетку. /■ Шамякін.

Правакацыйны. Які мае адносіны да правакацыі; у якім скрываецца, тоіцца правакацыя.

Пытанні, як здалося Максіму, былі нядобразычлівыя, а часам правакацыйныя, быццам гэты юрыст наўмысна стараўся збіць яго з панталыку, пазбавіць логікі. М. Машара.

ПРАВЕРАНЫ // ПРАВЕРАЧНЫ

Правёраны. Які даказаў сваімі паводзінамі, работай наяўнасць патрэбных якасцей; які праверылі.

Сінонім: выпрабаваны.

Узаемная прыязнь, правераная і загартаваная ў агні, стварала шчыльную баявую сям’ю. ЯБрыль.

Правёрачны. Прызначаны для праверкі.

С і н о н і м: кантрольны.

Усе вучні класа паспяхова справіліся з напісаннем праверачнага дыктанта.

ПРАВІЗАРСКІ // ПРАВІЗІЙНЫ

Правізарскі. Які мае адносіны да правізара — аптэчнага работніка вышэйшай кваліфікацыі.

Правізарская практыка. Правізарская работа.

Правізійны. Які мае адносіны да правізіі; прызначаны для правізіі.

Правізійны склад.

ПРАГМАТЫЧНЫ // ПРАГНАСТЫЧНЫ // ПРАГНАТЫЧНЫ

Прагматычны. Які мае адносіны да прагматызму — плыні ў філасофіі, якая прызнае за ісціну толькі тое, што дае практычна карысныя вынікі.

[М. Гарэцкаму] аднолькава чужыя .. прагматычны погляд на літаратуру як ілюстрацыю сацыялагічных тэзісаў і эстэтычныя тэорыі прыхільнікаў чыстага мастацтва. М. Мушынскі.

Прагнастычны. Які мае адносіны да прагнозу.

Прагнастычная карта надвор’я.

Прагнатычны. Які вызначаецца прагнатызмам — выступленнем уперад верхняй і ніжняй сківіц чалавека.

Прагнатычны твар.

10 С. М. Грабчыкаў

289

ПРАДАЖНІЦКІ // ПРАДАЖНЫ

Прадажніцкі. Характэрны для прадажніка, здрадніка; каварны, пад.манлівы; на якога нельга спадзявацца.

С і н о н і м: здрадніцкі.

Ну, от, дамагліся вы, скажам, сваіх ідэалаў. Ты сваіх, гандлярскіх, прадажніцкіх. Чорны.

Прадажны. 1. Які мае адносіны да продажу.

Прадажныя цэны кааператыў стараецца падтрымліваць ніжэй тых, што ўстанаўлівае на той жа від прадукцыі спажыўкааперацыя. Звязда.

2. Прызначаны для продажу.

Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у каго прадажныя сёдлы. Казка.

3. Гатовы прадаць сябе, свае пачуцці за грошы; здольны за грошы на ганебныя ўчынкі.

Гэтыя прадажныя тварыны рабілі выгляд, што ў асобе высокага госця яны вітаюць вялікую Расію. У. Караткевіч.

ПРАДВЕСНЕ // ПРАДВЕСЦЕ

Прадвёсне. Час, які папярэднічае вясне; перадвясенняя пара.

Дарогі пачарнелі. На дварэ прадвесне. А. Алешка.

Прадвёсце. З’ява, прымета, якая прадвяшчае надыход, наступленне чаго-н.

Кожны раз ёй здавалася, што гэта прадвесце новай крывавай падзеі. /. Шамякін.

/ ПРАДПРЫЕМЛІВЫ // ПРАДПРЫЕМНІЦКІ /

/ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКІ // ПРАДПРЫМАЛЬНЫ

Прадпрыёмлівы. Тое, што і п р а д п р ы м а л ь н ы.

Прадпрыемлівы кіраўнік.

Прадпрыёмніцкі. Які мае адносіны да прадпрыемца — арганізатара ці ўласніка гандлёвага або прамысловага прадпрыемства.

Прадпрыемніцкая арганізацыя.

Прадпрымальніцкі. Тое, што і прадпрыемніцкі.

Прадпрыемніцкія клопаты.

Прадпрымальны. Энергічны, ініцыятыўны.

Глянеш на цвёрды рот такога — і разумееш, што прыйшлі сюды самыя прадпрымальныя. У. Караткевіч.

ПРАДУКТЫЎНЫ // ПРАДУКЦЫЙНЫ

Прадуктыўны. У граматыцы: здольны ўтвараць новыя словы ці формы; які дзейнічае ў сучасны перыяд.

У адпаведнасці з гэтым [актыўнасцю розных марфем] адрозніваіоцца марфемы прадуктыўныя, малапрадуктыўныя і непрадуктыўныя. Граматыка беларускай мовы.

Прадукцыйны. I. Плённы.

Прадукцыйныя заняткі.

2. Здольны даваць прадукцыю; такі, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку).

Прадукцыйная жывёла.

ПРАЕЗДЖАНЫ // ПРАЕЗДЖЫ

Праёзджаны. Такі, па якім ездзілі; абкатаны; наезджаны.

Конь спорнаю хадой ішоў па праезджанай саньмі дарозе. П. Пестрак.

Праёзджы. 1. Які праязджае міма, падарожнічае.

Людзі тут былі такія ж, як мы — праезджыя ды прахожыя, старыя і малыя. <4. Якімовіч.

2. Прыгодны, прызначаны для праезду; па якім можна праехаць.

Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Р. Сабаленка.

ПРАЕЗНЫ // ПРАЯЗНЫ

Праёзны. Прыгодны, прызначаны для язды, праезду.

Парогам гэтым быў моцны праезны масток, настолькі нізкі, што пад яго не праедзеш, і настолькі высокі, што лодку на яго не ўсцягнеш. Я. Брыль.

Праязны. Які дае права на праезд якім-н. відам транспарту.

Тым, чый дом быў яшчэ на акупіраванай зямлі, шпіталь не выдаваў праязных пасведчанняў, а ўладжваў на працу ў гарадку. А. Асіпенка.

Няправільна. Надзвычай велічная дваццацідвухметровая праязная (трэба: праезная) вежа. Помкікі гісторыі і культуры Беларусі.

ПРАЖЭКТАР // ПРАЖЭКЦЕР

Пражэктар. Асвятляльны прыбор, які дае яркі пук святла ў патрэбным напрамку.

Прамень пражэктара здаваўся бясконцай, моцнай і злавеснай рукой нейкага страшыдла. Л. Дайнека.

Пражэкцёр. Іран. Той, хто захапляецца несур’ёзнымі і непатрэбнымі, неажыццявімымі праектамі.

Я запісаў на выдатак гісторыі варожых пражэкцёраў. X. Шынклер.

ПРАЕКТНЫ // ПРАЕКЦІРОВАЧНЫ

Праёктны. Які мае адносіны да праекта; прадугледжаны праектам.

Хуткасць вышэй за праектную на два вузлы ў гадзіну. М. Гамолка.

Праекцірбвачны. Які мае адносіны да праекціроўкі — распрацоўкі праекта.

Праекціровачная экспедыцыя.

ПРАЕКТЫЎНЫ // ПРАЕКЦЫЙНЫ

Праектьіўны. Спец. Які мае адносіны да праекцыі — перадачы прасторавых фігур на плоскасці.

Праектыўная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, што зменьваюцца пры пэўных (праектыўных) пераўтварэннях. БелСЭ.

Праекцыйны. Спец. Які мае адносіны да праекцыі — павелічэння здымка на экране.

Мікрафільмы былі тут. Павел зарадзіў іх у праекцыйны апарат. У. Шыцік.

ПРАКТЫК // ПРАКТЫКАНТ

Практык. 1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы.

Моладзі сярод іх было мала, пераважалі пажылыя людзі, старыя практыкі і арганізатары сельскай гаспадаркі, многія з якіх яшчэ ўдзельнічалі ў стварэнні першых калгасаў. Т. Хадкевіч.

2. Практычны, дзелавы чалавек.

Чалавек, які выпадкова трапіў бы на сход, мог бы з першага разу падумаць, што гэты чалавек вельмі вялікі практык, вельмі ўсё і разумна ведае і да ўсяго можа сказаць патрэбнае слова. КЧорны.

Практыкант. Студэнт ці навучэнец, які праходзіць практыку — замацоўвае тэарэтычныя веды на вытворчасці.

У памяшканні на біялагічнай станцыі, дзе займаюцца практыканты, парна і душна, хаця ўсе вокны расчынены насцеж. В. Вольскі.

ПРАКУС// ПРЫКУС

Пракўс. Рана ад укусу; пракушанае месца.

3 раны ўвесь час ішла кроў: пракус быў глыбокі і, відаць, пашкодзіў крывяносны сасуд. ЛіМ.

Прыкўс. Становішча зубоў пры самкнутых сківіцах.

Жорсткі прыкус Іванавага рота змяніўся ўс.мешкай: на адным краёчку вуснаў. У. Караткевіч.

ПРАКУРАТ//ПРАКУРАТАР

Пракурат. Абл. Прайдзісвет.

He чапай ты яго, пракурата. Я ж кажу, няхай яго сарочка так не чапае. Р. Сабаленка.

Пракуратар. У Старажытным Рыме: асоба, якая кіравала чыёй-н. маёмасцю, гаспадаркай, маёнткам і пад.; чыноўнік, які ведаў фінансамі, зборам налогаў, харчаваннем і г. д.

Строгі пракуратар. Непадкупны пракуратар.

ПРАЛАЗ // ПРАЛАЗА

Пралаз. Вузкі, цесны праход, праз які можна пралезці, прайсці.

[Васіль] пачаў яшчэ больш упарта і настойліва другой рукой разграбаць пралаз. Б. Сачанка.

Пралаза. Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга.

Памятаюць і зараз былыя работнікі рэдакцыі Ілья Гурскі, Алесь Звонак, Міхась Модэль, Анатолій Астрэйка, як няшчадна высмейваў Самуйлёнак усякіх пралаз і прайдзісветаў. М. Хведаровіч.

ПРАЛЛЯ // ПРАЛЬНЯ/ПРАЛЯ

Пралля. Разм. Жанчына, якая прадзе ўручную.

Сінонім: папрадуха.

Мастак паказаў на палатне маладую зграбную праллю з доўгай касой. А. Ліс.

Пральня. Установа бытавога абслугоўвання для мыцця і далейшай апрацоўкі бялізны.

У калгасах будуць дзіцячыя яслі, сады, пляцоўкі, там з часам можа ўстановяцца пральні, кравецкія майстэрні, хлебапякарні, а можа нават і грамадскія кухні. /. Дуброўскі.

Праля. Абл. Toe, што і пралля.

Бывала ў цёмную зімнюю ноч самая позняя праля патушыць агонь у сваёй хаце, а ў Маланні блішчыць акенца ледзь не да дня. Беларусь.

ПРАНІКЛІВЫ // ПРАНІКАЛЬНЫ // ПРАНІКНЁНЫ

Праніклівы. Які хутка і правільна разгадвае, глыбока разумее што-н.; здольны пранікнуць у сутнасць чаго-н.

С і н о н і м: здагадлівы.

Паўлюк не такі быў праніклівы, каб убачыць, што ў Чачыка на душы нешта кіпіць. /. Пташнікаў.

Пранікальны. Які прапускае праз сябе што-н. (ваду, святло і інш.).

Насенне зернебабовых культур уладае менш пранікальнай абалонкай у параўнанні са збожжавымі. А. Мароз.

Пранікнёны. Для якога характэрна хвалюючая шчырасць, сардэчнасць, унутраная перакананасць.

Я шукаў пранікнёных, узнёслых слоў, і словы такія знаходзіліся, яны клаліся на паперу прачулымі, шчырымі радкамі. /. Навуменка.

Няправільна. Пранікнёнае (трэба: праніклівае) вока мастака ўбачыла ўсё гэта, душа адчула важнасць і глыбіню ўбачанага, і з’явілася задума — смелая, высакародная, мастацкая. Полымя.

ПРАПІСКА // ПРЫПІСКА

Прапіска. Афіцыііная рэгістрацыя пражывання каго-н. па пэўнаму адрасу; паметка ў паспарце аб гэтай рэгістрацыі.

Я хаце абавязаны прапіскаю — калыскаю, падвешанай пад столь. А. Куляшоў.

Прыпіска. Дапаўненне, дадатак да раней напісанага.

У канцы ліста сябар зрабіў прыпіску. Я. Колас.

ПРАСТУДЖАНЫ // ПРАСТУДЛІВЫ // ПРАСТУДНЫ

Прастўджаны. 1. Хворы ад прастуды.

У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. I. Шамякін.

2. Які бывае пры прастудзе; з прастудай.

Другі голас быў мяккі, грудны, крышку хрыплаваты, як бы прастуджаны. А. Кудравец.

Прастўдлівы. Разм. Схільны да прастуды; які лёгка прастуджваецца.

Нейкае вельмі ж прастудлівае дзіця: чуць пабыло на холадзе ці крыху праняло скразняком — і захварэла ўжо адразу. ЛіМ.

Прастўдны. Які мае адносіны да прастуды; выкліканы прастудай.

Абвостраным слыхам ён [урач| улоўлівае прастудныя хрыпы ў грудзях. В. Гарбук.

ПРАТЭКТАР//ПРАТЭКТАРАТ

Пратэктар. 1. Дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат.

Пратэктарат — форма міжнароднай залежнасці дзяржаў, пры якой дзяржава-пратэктар вызначае знешнюю палітыку дзяржавы, якая пратэжыруецца. БелСЭ.

2. Патоўшчаная, больш трывалая частка знешняй паверхні ў пакрышцы.

На сухой зямлі следу ад пратэктара не асталося. А. Жук.

Няправільна. 3 гэтага моманту Туніс страціў незалежкасць і стаў французскім пратэктарам (трэба: пратэктаратам). В. Вольскі.

Пратэктарат. Форма каланіяльнай залежнасці, пры якой больш слабая краіна, фармальна захоўваючы свой дзяржаўны лад, фактычна залежыць ад больш моцнай; сама краіна, што знаходзіцца ў такой залежнасці.

Англія, якая дабівалася панавання над Суэнкім каналам і мела патрэбу ў егіпецкай бавоўне, з 1883 года ўстанавіла фактычны пратэктарат над Егіптам (які ўваходзіў тады ў састаў Турцыі). Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

ПРАХАД НЫ/ПРАХОДНЫ//ПРАХОДЧЫ//ПРАХОЖЫ

Прахадны. 1. Які мае скразны праход, служыць для праходу.

Хто б ні стаяў вартавым ля прахадной будкі, усякі прапускаў Святлану ў вайсковы двор. А. Кулакоўскі.

2. Які дае права ці магчымасць прайсці па конкурсу куды-н.

Семнаццаць з дваццаці набраў. Прахадны бал... А Лёня Хазанскі праваліў. В. Мыслівец.

Прахбдны. Тое, што іпрахадны (у I знач.).

У зацямнелым кутку каля праходнай будкі Антон прыпыніўся і не зводзіў вачэй з дзвярэй. П. Кавалёў.

Прахбдчы. Спец. Які мае адносіны да праходкі — распра цоўкі горных вырабатак у пэўным напрамку.

Праходчы камбайн.

Прахбжы. Які ідзе куды-н., праходзіць міма каго-чаго-н.

Бралася на мароз. Асфальт падсох. Крокі рэдкіх прахожых ляскалі, як стралялі, асабліва абцасікі жанчын. /. Шамякін.

ПРАЦВЕРАЗЕЦЬ // ПРАЦВЕРАЗІЦЬ

Працверазёць. Стаць цвярозым.

С і н о н і м: працверазіцца.

Чуліся выпадковыя несуладныя стрэлы і крыкі — п’яныя адразу працверазелі, рызыканты беглі, як зайцы. С. Грахоўскі.

Працверазіць. каго. Зрабіць цвярозым; зрабіць здольным цвяроза разважаць аб чым-н., вызваліць ад ілюзій.

Цемрадзь на хвіліну працверазіла распаленую галаву, ён выцер спацелы лоб, падбадзёрыў сябе і весялей пакрочыў наперад. Маладосць.

ПРАЧЫНІЦЬ // ПРЫЧЫНІЦЬ

Прачыніць. што. Крыху, не поўнасцю адчыніць.

С і н о н і м: прыадчыніць.

Бурчанка павёў іх да сябе ў кабінет, па дарозе прачыніў дзверы ў пакой Вольгі Паўлаўны, каб сказаць, што вярнуўся. Т. Хадкевіч.

Прычыніць. што. Зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна.

Сымон Данілавіч ад нечаканасці нават забыўся прычыніць сенцы. /. Грамовіч.

ПРАЯСНЕЦЬ // ПРАЯСНІЦЬ

Праяснёць. 1. Стаць ясным, бязвоблачным.

Упершыню пасля некалькіх дажджлівых дзён неба праяснела. X. Жычка.

2. Стаць ясным, праясніцца (пра свядомасць, думкі і інш.).

Сухі, гарачы махорачны дым востра заказытаў у носе, і неяк адразу праяснела ў галаве. М. Стральцоў.

3. Стаць спакойным, вясёлым, ветлівым.

Твары суседніх жанчын неяк раптоўна, на адно імгненне, праяснелі ўсмешкай. П. Пестрак.

Праясніць. што. 1. Зрабіць ясным, выразным, добра бачным.

[Зазімак] падмарозіў зямлю, размаляваў ледзь прыкметнымі ўзорамі шыбы на вокнах, праясніў неба. М. Даніленка.

2. Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць.

Гэтыя звесткі не вельмі праяснілі абстаноўку. У. Шыцік.

ПРЫБАЛОТНЫ // ПРЫБАЛОЧАНЫ

Прыбалбтны. Які знаходзіцца паблізу балота.

Скончылася жыта, пачынаўся прыбалотны хмызняк. П. Кавалёў.

Прыбалбчаны. Трохі забалочаны, крыху балоцісты.

Бумажкоў ляжаў на мокрай прыбалочанай зямлі і кідаў бутэльку за бутэлькай. Чорны.

ПРЫВАТНІЦКІ // ПРЫВАТНЫ

Прыватніцкі. Які мае адносіны да прыватніка, уласцівы яму.

Гэты кар’ерыст і дэмагог, каб больш настрашыць Гарошку, абзывае яго сабатажнікам, абвінавачвае ў прыватніцкіх настроях і кулацкай тэндэнцыі. Маладосць.

Прыватны. 1. Які належыць пэўнай асобе, не грамадскі.

С і н о н і м: асабісты.

Гэта была звычайная ўскраінная вуліца — ціхая, з невялікімі прыватнымі домікамі, садамі і агародамі. В. Быкаў.

2. Які з’яўляецца часткай, дэталлю чаго-н.; не агульны; асобны.

Як сур’ёзны, сталы пісьменнік, Я. Брыль умее адкрыць, здавалася б, у вельмі прыватным выпадку вялікую і хвалюючую праўду жыцця. В. Каваленка.

ПРЫВЕТЛІВЫ / ПРЫВЕТНЫ // ПРЫВІТАЛЬНЫ

Прывётлівы. Добразычлівы, гасцінны.

С і н о н і м: ветлівы.

Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. /. Шамякін.

Прывётны. Тое, што і п р ы в е т л і в ы.

3-пад брывей прыветных палінялых журыцца даверлівы пагляд. Р. Барадулін.

Прывітальны. Які мае адносіны да прывітання, звязаны з ім.

[Алеся] ловіць мой позірк і прывітальны жэст рукі і з непаўторным хараством ківае галавой — вітаецца. ЯБрыль.

ПРЫВЫКЛЫ // ПРЫВЫЧНЫ

Прывыклы. Які прывык да чаго-н., мае прывычку да чаго-н.

С і н о н і м ы: звыклы, звычны.

Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. /. Пташнікаў.

Прывычны. I. Які стаў прывычкай, уваіішоў у прывычку.

С і н о н і м: звычайны.

Полаз і Вітушка паабедалі з прывычнай сялянскай паважнасцю. /. Шамякін.

2. Які выпрацаваў прывычку, прывык да чаго-н.

Але прывычны паляўнічы зрок адгадваў сярод густой травы, па росах збітых воўчыя сляды. М. Танк.

ПРЫВЯЗКА / ПРЫВЯЗЬ

Прывязка. Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго-н.

Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. ККрапіва.

Прывязь. Вяроўка, рэмень, ланцуг, якім звычайна прывязваюць жывёлу.

Ласяня тупала каля дубка, наравіла сарвацца з прывязі. С. Александровіч.

ПРЫВЯЛЕНЫ // ПРЫВЯЛЫ

Прывялены. Крыху правялены — падсушаны на сонцы, ветры (звычайна пра мяса, рыбу).

Прывялены кумпяк. Прывяленая рыба.

Няправільна. Дзесьці далёка ў тумане драчы дралі горла, востра пахла прывяленай (трэба: прывялай) травою. В. Гігевіч.

Прывялы. Які трохі звяў, прывяў (звычайна пра расліны, траву).

Ен угледзеў [з акна машыны| поле, запалавелае ўжо, з рамонкамі абапал палявой дарогі і сіняй, нібыта прывялай ад спякоты, але на самай справе халаднавата-пяшчотнай валошкі. А. Жук.

ПРЫГОДНіЦКІ // ПРЫГОДНЫ

Прыгбдніцкі. Заснаваны на прыгодах, звязаны з прыгодамі.

Па сваёй тэматыцы прыгодніцкія аповесці Янкі Маўра ўваходзяць у цыкл твораў аб іншых краінах. М. Яфімава.

Прыгодны. Які падыходзіць, гадзіцца для чаго-н., прыдатны да чаго-н.

Дайце мне хатку, хатку прыгодную, вечная радасць жыла каб у ёй. Я. Купала.

ПРЫГОННІК // ПРЫГОННЫ

Прыгбннік. Памешчык, які карыстаўся прыгонным правам, меў прыгонных сялян; прыхільнік прыгону.

Адмена прыгоннага права, праведзеная рукамі прыгоннікаў, не ўціхамірыла край. Полымя.

Прыгбнны. Які мае адносіны да прыгону; які з’яўляецца ўласнасто памешчыка-прыгонніка, належыць яму.

Ракой, фантанамі з зямлі б’е нафта, б’е стуль, скуль і не сніў прыгонны дзед. ЯКупала.

ПРЫДЗІРА // ПРЫДЗІРКА

Прыдзіра. Разм. Прыдзірлівы чалавек.

Адны знаходзілі .. інспектара чалавекам, з якім яшчэ жыць можна; другія ж, наадварот, даводзілі, што ён — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу. ЯКолас.

Прыдзірка. Папрок, заўвага, абвінавачанне, зробленае без дастатковых падстаў.

А я думаю, таварыш Собіч, што гэта проста прыдзірка. Няма ў нас злодзеяў! ЯСкрыган.

ПРЫЗЕМІСТЫ // ПРЫЗЕМЛЕНЫ // ПРЫЗЕМНЫ

Прызёмісты. Нізкі на выгляд; прысадзісты.

[Мужчыны] падышлі да гаража — жоўтага прыземістага будынка, разлічанага машын на дзесяць. Т. Хадкевіч. II Невысокі, але моцнага целаскладу; каржакаваты (пра чалавека). Наперадзе цвёрдай паходкай з аўтаматам напагатове крочыў прыземісты і плячысты дзяцюк. Р. Няхай.

Прызёмлены. Пазбаўлены ўзвышанага, незвычайнага; прыніжаны.

Хоць і многа яшчэ ў творы прыземленага бытавізму, але і бытавізм гэты своеасаблівы. А. Адамовіч.

Прызёмны. Спец. Які прылягае непасрэдна да зямной паверхні.

Прыземны слой паветра.

ПРЫНАДА // ПРЫНАДЖВАННЕ

Прынада. Тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл.

Гэтакай мясціне рады мы з табой, рыбак. У нас добрая прынада — дажджавы чарвяк. А. Вялюгін.

Прынаджванне. Прыкормліванне (звычайна пра рыбу, птушак).

Рэгулярная падкормка, умелае прынаджванне прывучае і рыбу к пэўнаму месцу. Звязда.

ПРЫСМАК // ПРЫСМАКІ

Прысмак. Дадатковы, пабочны смак у чым-н.

Сцяблінкі жуючы, яна адчула не водар сена — водарасці пах, і далі той, што зноў іх паглынула,— чужы, салёны прысмак на губах. А. Куляшоў.

Прысмакі. звычайна мн. Ласункі, салодкае.

Мой бацька рэдка калі дастаўляў такія прысмакі, ашчаджаючы капейку на рэчы больш сур’ёзныя. /. Навуменка. || Разм. Прыправа. Хоць невялікія прысмакі — цыбуля, перчык, ліст бабкоў ды сальца некалькі брускоў. Я. Колас.

ПРЫСТАЎЛЕНЫ // ПРЫСТАЎНЫ

Прыстаўлены. Пастаўлены, прысунуты блізка да чаго-н.; прыхілены да чаго-н.; далучаны да чаго-н., пастаўлены дадаткова.

Яму чамусьці ўбачылася зноў усё тое, што бачылася не раз: на двух прыстаўленых заслонах стаіць труна, а ў ёй ляжыць, як жывая, нават з нейкім прытоеным смяшком у сіняватых губах яго Караліна. В. Адамчык.

Прыстаўны. Які прыстаўляецца або прыстаўлены да чаго-н.

Люся ўсё парывалася падняцца ў самалёт па шырокай прыстаўной лесвіцы. М. Даніленка.

ПРЫСЯГА // ПРЫСЯГАННЕ

Прысяга. Афіцыйнае ўрачыстае абяцанне, клятва захоўваць вернасць, выконваць якія-н. абавязкі; словы такога абяцання.

Мо каля гэтае сасны, пад партызанскім сцягам, Радзімы верныя сыны прыносілі прысягу. П. Панчанка.

Прысяганне. Прынясенне прысягі; клятвеннае абяцанне.

Прысяганне на вернасць.

ПРЫТВОР II ПРЫТВОРА

Прытвбр. Пярэдняя частка царквы непасрэдна за ўваходам.

Ен увайшоў у царкву. У прытворы гарэла тоненькая свечка. К. Чорны.

Прытвбра. м. і ж. Разм. Той, хто прытвараецца, прыкідваецца.

Сінонімы: прытворшчык, прытворшчыца.

А ты не прачытаў бы дзённіка сястры, каб ён трапіў табе на вочы? He люблю прытвораў! /. Шамякін.

ПРЫТОМЛЕНЫ // ПРЫТОМНЫ

Прытомлены. Які прытаміўся; змораны.

С і н о н і м: стомлены.

Здаволеныя гульнямі і трошкі прытомленыя, малыя крочаць паламаным строем. М. Ракітны.

Прытбмны. Які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці.

Хутчэй выходзьце! — выратавальныя словы вырваліся з грудзей Ягора, і сам ён ледзь прытомны адскочыў ад дома П. Кавалёў.

ПРЫЦІСКЛІВЫ // ПРЫЦІСКНЫ

Прыцісклівы. Які пазбягае траты, выдаткаў.

С і н о н і м: скупы.

Кастусь Верамейчык — чалавек прыцісклівы, скрытны і на словы асцярожны. ККрапіва.

Прыціскны. Спец. Які служыць для прыціскання чаго-н.

Трэба праверыць мацаванне пальцавага бруса да папярэдняга бруса жняяркі, усіх секцый пальцаў, прыціскных лапак да пальцавага бруса, а таксама дэталей да сценак жняяркі В. Ягорушкін.

ПРЫЦІШЫЦЬ // ПРЫЦІШЭЦЬ

Прыцішыць. што. Зрабіць цішэй, слабей; зменшыць хуткасць.

С і н о н і м: суцішыць.

Андрэй падумаў, што, мусіць, спяшыць, і прыцішыў хаду /. Пташнікаў.

Прыцішэць. Перастаць падаваць гукі; сцішыцца.

С і н о н і м: сціхнуць.

Костусь асеў і прыцішэў у тыя дні, хадзіў сам не свой. КЧорны.

ПРЫЦЬМЕЦЬ // ПРЫЦЬМІЦЬ

Прыцьмёць. Страціць сваю яркасць, бляск.

С і н о н і м: патускнець.

Святло дрыготка пасунулася на небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. В. Быкаў.

Прыцьміць. каго-што. Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным.

Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, кроў, якой і твая моц не змажа. Я. Купала.

ПРЫЧЫНА // ПРЫЧЫННАСЦЬ

Прычына. 1. З'ява, акалічнасць, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

Адбылося неяк дзіва: сонца ход свой прыпыніла. Прастаяла тры гадзіны з невядомае прычыны. У. Дубоўка.

2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

[Сімон] любіў смяяцца, і для гэтага яму не трэба было шукаць асаблівай прычыны. Э. Самуйлёнак.

Прычыннасць. 1. Дачыненне да чаго-н., удзел у чым-н.

Абгрунтаванне думкі аб прычыннасці «Новай зямлі» да генезісу беларускага рамана атрымалася неглыбокім і скамечакым. Полымя.

2. У філасофіі: узаемная сувязь з'яў, пры якой адна з іх з’яўляецца прычынай другой.

Аб’ектыўная прычыннасць.

ПРЫШЧЭП / ПРЫШЧЭПА // ПРЫШЧЭПАК// ПРЫШЧЭПКА

Прышчэп. Прышчэпленая расліна, прышчэпленае дрэўца.

У гэтую восень будуць гатовы да пасадкі сорак тысяч прышчэпаў. М. Паслядовіч.

Прышчэпа. Тое, што і п р ы ш ч э п.

Вывучаецца абмен рэчываў прышчэпка пад уплывам абмену рэчываў прышчэпы. Л. Чаркасава.

Н я п р а.в і л ь н а. Кабінет садоўніцтва мае вялікі садоваягадны гадавальнік, дзе навучэнцы вырошчваюць розную садавіну, робяць прышчэпы (трэба: прышчэпкі) і акуліроўку М. Замскі.

Прышчэпак. Частка расліны (чаранок, вочка), якую прышчэпліваюць (або прышчапілі раней) на другой расліне.

Юных садаводаў радавала, што ўсе мінулагоднія прышчэпкі раз-віваліся добра.

Прышчэпка. I. Перасадка часткі расліны (чаранка, вочка) на другую расліну; прышчэпліванне.

Улетку гэтага года мы рабілі прышчэпку пладовых дрэўцаў / Сіняўскі.

2. Прышчэпачны прэпарат (вакцына); увядзенне ў арганізм такога прэпарату, каб папярэдзіць або вылечыць якую-н. хваробу.

У цяперашні час прышчэпкі робяцца спецыяльнымі прэпаратамі — вакцынамі, якія вырабляюцца на заводах. Анатомія і фізіялогія чалавека.

3. Тое, што і п р ы ш ч э п.

Нарэшце Ваня зайшоў да гаспадара, у якога яшчэ зусім не было саду, а ў агародзе тырчала ўсяго толькі каля дзесятка прышчэпак. А. Кулакоўскі.

4. Заціскачка для прымацавання чаго-н.

У такую хвіліну вязка драўляных прышчэпак, што вісіць на шыі ў дзеўчаняці, можа здацца прыгажэй любых караляў А. Гардзіцкі.

/ ПРЭМІРАВАЛЬНЫ // ПРЭМІРАВАНЫ // ПРЭМІЯЛЬНЫ

Прэміравальны. Тое, што і п р э м і я л ь н ы.

Прэміравальная камісія. Прэміравальныя грошы.

Прэміраваны. Той, хто атрымаў прэмію; узнагароджаны прэміяй.

Пасля вячэры дзед Мікалай расказваў мне ўвесь свой даволі доўгі жыццёвы шлях: шлях панскага батрака-селяніна-беднякакалгасніка-ўдарніка, тройчы прэміраванага за старанную работу. А. Якімовіч.

Прэміяльны. Які мае адносіны да прэміі; які з’яўляецца прэміяй.

3 дому выйшаў дзед Аўсей з прэміяльным патэфонам. М. Калачынскі. || у знач. наз. прэміяльныя. Грошы, якія выплачваюцца ў якасці прэміі. Яна павесіла на плячо чорную дарагую сумачку, якой не мела ніводная настаўніца ў іхняй школе. Ісідар падарыў за прэміяльныя, калі каманда заняла першае месца ў рэспубліцы. В. Супрунчук.

ПРЭТЭНДЭНТ// ПРЭЦЭДЭНТ

Прэтэндэнт. Той, хто прэтэндуе на што-н., мае падставы на атрыманне чаго-н.

Разумеў хлапец — час падумаць, як будзе жыцца далей. Яшчэ пад ім двое меншых братоў — прэтэндэнтаў на бацькаву гаспадарку. А. Пальчэўскі.

Няправільна. Удар нашай авіяцыі быў закончан з надыходам цемры. Па эфектыўнасці яе цзеянняў гэты выпадак, на думку многіх відавочцаў, не мае прэтэндэнта (трэба: прэцэдэнту) у ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Звязда.

Прэйэдэнт. Кніжн. Выпадак у мінулым, які служыць прыкладам ці апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.

Мяне заўважылі праз акно, і ўсе выйшлі насустрач. Важны быў прэцэдэнт — ссыльнаму дазволілі працаваць у школе, і ўжо з’яўляліся надзеі, строіліся меркаванні на «пацяпленне», на палёгкі ў рэжыме. С. Грахоўскі.

ПУЖАНЫ // ПУЖЛІВЫ

Пужаны. Такі, якога часта і многа пужалі.

Сінонім: напужаны.

Дзяўчат поўная вёска, а жаніхі надта пужаныя сталі, у сваты баяцца ездзіць. А. Асіпенка.

Пужлівы. Які лёгка пужаецца, якога лёгка напужаць.

С і н о н і м: палахлівы.

Крыкі пужлівых людзей не стрымаюць хай бітвы размах. М. Багдановіч.

ПУНКТУАЛЬНЫ // ПУНКТУАЦЫЙНЫ

Пунктуальны. Вельмі акуратны, дакладны.

Хоць звычайна старшы лейтэнант і не любіў «пісаніны», тут стараўся быць пунктуальным. /. Мележ.

Пунктуацьійны. Які мае адносіны да пунктуацыі — правіл аб пастаноўцы знакаў прыпынку.

Пунктуацыйны разбор павінен заўсёды суправаджацца сінтаксічным разборам. М. Марчанка.

ПУНКЦІРАВАЛЬНЫ // ПУНКЦІРНЫ

Пункціравальны. Які служыць для нанясення пункціру, для чарчэння пункцірам.

Для заканчэння работы ў яго было ўсё неабходнае, і ў першую чаргу добрая пункціравальная лінейка, без якой не абысціся. ЛіМ.

Пункцірны. Які мае адносіны да пункціру; падобны на пункцір.

Вертыкальныя палосы ўтвараліся рознакаляровымі прокідкамі ўтоку, якія то шырокімі пасамі, то вузкімі пункцірнымі шнурочкамі запаўнялі ўсё поле спадніцы. Маладосць.

ПУСТЭЛЬНІЦКІ // ПУСТЭЛЬНЫ

Пустэльніцкі. Які мае адносіны да пустэльніка.

Пустэльніцкае жыццё.

Пустэльны. Які мае адносіны да пустэльні, пустыні.

С і н о н і м: бязлюдны.

Другі конь спалохана кінуўся па пустэльнай дарозе і таксама хутка растварыўся ў цемры. В. Іпатава.

ПУХЛАСЦЬ // ПУХЛІНА

Пўхласць. Паўната, мяккасць; рыхласць.

Пухласць ног. Пухласць твару.

ПухлІна. Хваравітае ўздуцце тканак арганізма.

Недагледжаная рана гнаілася, вакол яе распаўзалася чырвоная пухліна. Л. Арабей.

ПУШНЫ // ПУШЫСТЫ

Пушны. 1. 3 каштоўнай шкурай (пра звяроў).

Звяроў, ад якіх атрымліваюць футравіну, называюць пушнымі. Заалогія.

2. Які мае адносіны да пушніны.

Прадстаўнік пушной фірмы яўна нудзіўся гутаркай на пушныя тэмы. М. Лынькоу.

Пушысты. 3 мяккім пухам ці шэрсцю; лёгкі, вельмі мяккі.

Максім сеў у крэсла, узяў на калені ката, пагладзіў пушыстую поўсць. /. Шамякін.

ПЧАЛАВОДНЫ / ПЧАЛАВОДЧЫ // // ПЧАЛЬНІКОВЫ // ПЧАЛЯРСКІ

Пчалаводны. Які мае адносіны да пчалавода, пчалаводства; пчалаводчы.

Пчалаводны занятак.

Пчалавбдчы. Які звязаны з развядзеннем пчол, пчалярствам; пчалаводны.

Асаблівую ўвагу ў нашых умовах неабходна ўдзяліць арганізацыі пчалаводчых гаспадарак. Звязда.

Пчальнікбвы. Які мае адносіны да пчальніка, пасекі.

Пчальніковая гаспадарка.

Пчалярскі. Які мае адносіны да пчаляра, пчалярства; прызначаны для пчаляра ці належыць яму.

Толькі старанна ўцяпліўшы і цалкам падрыхтаваўшы вуллі да зімоўкі, ён пачаў парадкаваць свой пчалярскі інвентар і складваць яго да наступнай вясны. Звязда.

ПЫЛАВЫ // ПЫЛКОВЫ // пыльны

Пылавы. Які мае адносіны да пылу; з пылу.

Захар здзівіўся, якая яна [Панасаўна] у гэтым жоўтасонечным пыле непадобная на сябе, састарэлая, нібыта праз

пылавую заслону зазірнуў у іншы час, не той, што быў пражыты, а ў той, што пільнаваў наперадзе. В. Карамазаў.

Пылковы. Які мае адносіны да пылку з кветак.

Насякомыя з такімі пылковымі камячкамі на галаве трапляюцца нярэдка. КЦіміразеў.

Пыльны. Пакрыты пылам; з вялікай колькасцю пылу.

Я сышоў на ўзбочыну насыпу, і паўз мяне, абдаўшы мяне хваляй цёплага, пыльнага паветра, праняслася доўгая чарада вагонаў. /. Навуменка.

ПЯКАРНЫ // ПЯКАРСКІ

Пякарны. Які мае адносіны да выпечкі хлебных вырабаў; прызначаны для такой выпечкі.

Пякарная справа. Пякарная печ.

Пякарскі. Які мае адносіны да пекара, належыць яму.

Пякарскае майстэрства. Пякарскі фартух.

ПЯКОТКА // ПЯКУЧКА

Пякотка. Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.

Нешта хварэю, брат .. Пякотка, на яе ліха, не дае спакою... М. Хведаровіч.

Пякўчка. Пякучая крапіва.

С і н о н і м: жыгучка.

Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае ўжо хто я: я — пякучка-крапіва. ККрапіва.

ГГЯНЕЦЬ // П’ЯНІЦЬ

П’янёць. 1. Станавіцца п’яным.

С і н о н і м: хмялець.

Мар’я не любіла самагонку, але маці прымусіла і яе выпіць, а сама выпівала амаль нараўне з Янам і не п’янела. А. Жук.

2. перан. Узбуджацца, узрушвацца ад чаго-н.

Нам да вар’яцтва хацелася жыць. Ненавідзець, любіць, колькі выстарчыць сэрца. I п’янець ад вясны, ад смалістых ажын. /7. Глебка.

П’яніць. каго-што. Прыводзіць да стану ап’янення ці падобнага ап’яненню.

С і н о н і м: хмяліць.

I цяпер, як Андрэй адзначыў неўзабаве для сябе, яго гэтак жа, як і тады, п’яніў пах свежаўскапанай зямлі і гною. Б. Сачанка.

ПЯСКОВЫ / ПЯСОЧНЫ // ПЯСЧАНЬ!

Пясковы. Тое, што і пясочны.

Нібы ў гадзінніку пясковым, плыве цурок драбніц-клапот У Жылка.

Пясочны. 1. Які мае адносіны да пяску, прызначаны для яго; з пяску.

У ліпені — жніўні, падобна на хатніх курэй, любяць прымаць пясочныя ванны глушцы, цецерукі, курапаткі. А. Ставер.

2. Шаравата-жоўты, колеру пяску.

Да яго ішла, гулка ступаючы абцасікамі лакіраваных басаножак, паўнаватая, у плашчы пясочнага колеру, жанчына. В. Адамчык.

3. Прыгатаваны з сухога, рассыпістага цеста.

Пясочнае пірожнае. Пясочнае пячэнне.

Пясчаны. 1. Пакрыты пяском, пяскамі; з аднаго пяску.

Здавалася, усё навакол занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Я. К.олас.

2. 3 вялікай прымессю пяску; у якім шмат пяску; пескаваты.

Ворная зямля ў малінаўцаў была .. напалову палеская— пустая і пясчаная. А. Чарнышэвіч.

ПЯТЛІЧНЫ // ПЯТЛЯСТЫ // ПЯЦЕЛЬНЫ

Пятлічны. Які мае адносіны да пятліцы; які носяць у пятліцы.

Пятлічная акантоўка. Пятлічная эмблема.

Пятлясты. Разм. Які ўтварае петлі; пакручасты.

С і н о н і м: звілісты.

Паеўшы і адпачыўшы, мы зноў ідзём. Спыняемся, як цямнее, на беразе пятлястай рэчачкі. В. Карамазаў.

Пяцёльны. Які мае адносіны да пятлі; прызначаны для петляў, для іх апрацоўкі.

Пяцельная дзірка. Пяцельная абшыўка.

Р

РАБАК // РЬіБАК

Рабак. Разм. Гліст.

Ды замоўкніце вы са сваімі літаннямі. Яны тут зусім не патрэбны. У яго рабакі. Дайце яму бярозавага дзёгцю. Ад сэрца і адыдзе. У. Дубоўка.

Рыбак. Чалавек, які займаецца лоўляй рыбы.

На шчасце закінуўшы вуду ізноў, рыбак аглядае свой першы улоў. П. Глебка.

РАБАЦЕЦЬ // РАБАЦІЦЬ

Рабацёць. Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі.

Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. /. Гурскі.

Рабаціць. што. Пакрываць рабізной — лёгкім хваляваннем воднай паверхні.

Вуліца падсохла за ноч, толькі дзе-нідзе слабы ветрык злёгку рабаціў плыткія лужыны. В. Адамчык.

РАДКАВЫ // РАДКОВЫ

Радкавы. Абл. Радкаваты.

Дожджык быў малы і радкавы, але калі парывамі налятаў вецер, то невялікія і рэдкія кроплі секлі ў твар, як шротам. У. Дамашэвіч.

Радкбвы. Звязаны з пасевам ці пасадкай радкамі.

Вясною значная частка зямлі была засеяна радковай сеялкай. М. Паслядовіч.

РАДЫЯЛЬНЫ // РАДЫЯННЫ

Радыяльны. Размешчаны па радыусе.

Радыяльныя магістралі горада.

Радыянны. Які мае адносіны да радыяна — вугла, што адпавядае дузе, даўжыня якой роўна яе радыусу.

Радыяннае вымярэнне вуглоў.

РАЗБІТНЫ // РАЗБІТЫ

Разбітны. Разм. Лоўкі, праворны, бойкі.

Чыгунок бянтэжыцца зноў. Як ні кажы, які б ён ні быў разбітны, а ўсё ж урачысты, хвалюючы момант у хлопца!.. Я. Брыль.

Разбіты. 1. Расколаты на кускі ці з адбітым краем; разбураны.

Праз два разбітыя акны і адкрытыя насцеж дзверы гуляў вецер. М. Лынькоў.

2. Пашкоджаны ўдарам.

Трымаючыся за разбітую шчаку і распухлы нос, бокам высунуўся Слімак. М. Лынькоў.

3. Які пацярпеў паражэнне; пераможаны.

У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. А. Якімовіч.

РАЗБОЙНІЦКІ // РАЗБОЙНЫ

Разбойніцкі. Які мае адносіны да разбойніка, характэрны для яго.

Сашка падскочыў бліжэй да акна — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. У. Караткевіч.

Разббйны. 1. Які мае адносіны да разбою.

Разбойны налёт. Разбойная банда.

2. Тое, што і разбойніцкі.

Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу паэта. М. Клімковіч.

РАЗБОРАЧНЫ // РАЗБОРЛІВЫ // РАЗБОРНЫ

Разборачны. Які мае адносіны да разборкі.

Разборачны цэх. Разборачныя работы.

Разббрлівы. 1. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых ці зрокам.

С і н о н і м: выразны.

Спісаныя разборлівымі друкаванымі літарамі лісткі, у якіх звесткі пра воінскія часці, Міця аддае Міколу. /. Навуменка.

2. Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго-чаго-н.

Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу. А. Карпюк.

Разббрны. Які можна разабраць, разняць на часткі і зноў сабраць.

I вось яшчэ!.. Яшчэ! Амаль увесь эшалон — разборныя дамы! А. Савіцкі.

РАЗБУРАЛЬНЫ // РАЗБУРАНЫ

Разбуральны. Які прыносіць разбурэнне.

Калгас .. пачынаў усё нанава пасля разбуральнай вайны. А. Марціновіч.

Разбўраны. Разбіты, развалены.

[Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. А. Васілевіч.

РАЗВАЖАННЕ // РАЗВАЖЛIВАСЦЬ

Разважанне. Думкі, меркаванні, вывады, якія з’явіліся пасля роздуму над чым-н.

Нягледзячы на ўсе гэтыя разважанні, Лабановіч чуў, што яму страшна, што яму бракуе сілы павесці змаганне з гэтым страхам. Я. Колас.

Разважлівасць. Здольнасць разу.мна, правільна думадь, разважаць; абдуманасць у дзеяннях, учынках; цвярозы розум.

Кіламетры праз тры пачаўся лес, і тут адразу стала спакойна і ціха. Можа таму беларускі чалавек прывык да роздуму і жыццёвай разважлівасці, што спрадвеку знаўся з лясамі. ЯСкрыган.

РАЗВАЛЕНЫ // РАЗВАЛІСТЫ

Развалены. Які разваліўся; разла.маны, паламаны.

[Максім Астапавіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. К. Чорны.

Развалісты. Разм. 3 пахістваннем з боку ў бок (пра паходку).

Камлюкаваты Пшанічны развалістай хадой ступіў наперад. В. Быкаў.

РАЗВАЛІНА // РАЗВАЛІНЫ / /РАЗВАЛКІ / РАЗВАЛЫ // РАЗВАЛЮХА

Разваліна. 1. звычайна мн. Рэшткі разваленай пабудовы ці групы пабудоў.

Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы, расказалі аб гераічнай с.мерці Андрэя. /. Шамякін.

2. перан. Разм. Пра старога ці разбітага хваробай чалавека.

За апошні год ён ужо зусім развалінай стаў.

Разваліны. адз. няма. Разм. Тое, што і развалкі.

Антон вынес з пуні і палажыў на разваліны і адзін ахапак сена, і другі, і трэці. ЯЕрмаловіч.

Развалкі. адз. няма. Нізкія і шырокія сані (з рамай для большай умяшчальнасці); развалы.

Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. М. Ракітны.

Развалы. адз. няма. Нізкія і шырокія сані (з рамай для большай умяшчальнасці); развалкі.

Павялі старых коней на бойню, што са мной адслужылі

ўсе войны, і аралі, і баранавалі, і бярвенне на зруб тралявалі, і вазілі на карах, развалах, тых, каго адпачыць зямля звала. М. Танк.

Развалюха. Разм. Старая, напаўразбураная будыніна, хаціна.

На ўскрайку лесу стаяла халупа-развалюха і маленькі хляўчук з плоскім дахам. А. Асіпенка.

РАЗВАРАНЫ // РАЗВАРНЫ // РАЗВАРЫСТЫ

Развараны. Які добра ўварыўся, разварыўся.

Ясачка любіла піць развараную макуху. Р. Сабаленка.

Разварны. Рассыпчаты ў вараным выглядзе.

Разварная бульба. Разварная грэчка.

Разварысты. Які добра разварваецца.

Спехам праглынуўшы разварыстую бульбу з агуркамі, якую падала на стол гаспадыня, мы падзякавалі як маглі і пакінулі гасцінную хату. /. Чыгрынаў.

РАЗВОДДЗЕ // РАЗВОДКА

Разводдзе. Вясенняя паводка, вясенні разліў.

Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дома, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе. А. Кулакоўскі.

Разводка. [нструмент для развядзення зубоў пілы.

Прынёс напілак, разводку, прысеўшы на козлах, пачаў вастрыць пілу. М. Гроднеў.

РАЗВЯЗАНЫ // РАЗВЯЗНЫ

Развязаны. Распушчаны, расслаблены (пра канцы чаго-н. звязанага).

Развязаны вузел. Развязаны мех.

Развязны. Празмерна вольны, бесцырымонны (пра чалавека, яго паводзіны, абыходжанне).

Між тым Славік вырас грубым, развязным, самалюбівым хлопцам без ясных ідэалаў, без веры, без працоўных навыкаў. Полымя.

РАЗВЯСЕЛЕНЫ // РАЗВЯСЕЛЫ

Развясёлены. Прыведзены ў вясёлы настрой.

Развяселеныя жартам слухачы. Развяселеныя дзеці. Развясёлы. Разм. Вельмі вясёлы.

Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала вулкавы пыл развясёлае войска. Af. Стральцоў.

РАЗГАДВАННЕ // РАЗГАДКА

Разгадванне. Знаходжанне правільнага адказу на што-н. загаданае.

С і н о н і м: адгадванне.

Разгадванне загадкі. Разгадванне рэбуса.

Разгадка. Адказ, рашэнне загадкі, чаго-н. тайнага, незразумелага.

С і н о н і м: адгадка.

Захар каторы ўжо раз заўважыў, што думку сваю Максім Іванавіч усё роўна як не дагаворвае, абрывае ў такім месцы, дзе застаецца загадка, але і разгадка сама напрошваецца. В. Карамазаў.

РАЗДРАЖНЕНЫ // РАЗДРАЖНЕНЫ // РАЗДРАЖНЯЛ ЬНЫ

Раздражнены. Такі, у якога выклікалі злосць, раздражненне.

Сінонім: раззлаваны.

1 яго мала відно на занятках. А калі і паказваецца, то маўклівы, раздражнены. А. Васілевіч.

Раздражнёны. 1. Які стаў хваравітым ад якога-н. раздражняльніка.

Раздражнёная скура.

2. Які знаходзіцца ў стане злоснага ўзбуджэння; абвостраны, усхваляваны (пра пачуцці).

Андрэй, прыклаўшы трубку да вуха, пачаў слухаць. Адразу ж быццам холадам дыхнула — голас быў чужы, раздражнёны. Б. Сачанка.

Раздражняльны. Які лёгка раздражняецца; уразлівы, чуллівы.

Хворае дзіця звычайна капрызіць, становіцца раздражняльным, часта плача. Звязда.

РАЗЛАГОДЗІЦЬ // РАЗЛАГОД НЕЦЬ

Разлагодзіць. каго. Разм. Зрабіць лагодным, болып лагодным.

Ну чаго, чаго ты так маркоцішся? — змяніла тон Адэля і абняла яго .. — і гэтым разлагодзіла бацьку. П. Броўка.

Разлагбднець. Разм. Паддацца лагоднасці, стаць лагодным.

Васіль развесяліўся, разлагоднеў, быццам не ён сам, а Хведар зрабіў яму даўно жаданую ласку. М. Стральцоў.

РАЗЛІВАЛЬНЫ // РАЗЛІВАЧНЫ // РАЗЛІЎНЫ

Разлівальны. Які служыць для разлівання чаго-н.

Разлівальны чарпак. Разлівальная лыжка.

Разл’івачны. Спец. Які мае адносіны да разліўкі, прызначаны для разліўкі.

Разлівачны пункт нафтабазы. Разлівачны цэх вінзавода.

Разліўны. Які прадаецца ў разліў; які наліваецца ў посуд пакупнікоў.

Разліўное піва. Разліўное малако.

РАЗМЕНЕНЫ // РАЗМЕННЫ

Размёнены. Абменены грашовы знак ці манета на больш дробныя ў адпаведнай колькасці.

Ад размененага раніцай чырвонна ў кішэні не засталося і дробязі. ЛіМ.

Размённы. Які служыць, прызначаны для размену.

У каго няма разменнай манеты, перадавайце грошы на талоны. X. Жычка.

РАЗУМНЕЦЬ // РАЗУМНІЧАЦЬ

Разумнёць. Набірацца розуму, станавіцца разумнейшым.

Расце сынок і разумнее, а долі хлопчыку няма. Я. Колас.

Разўмнічаць. Разм. Паступаць па-свойму, лічачы сябе разумней за іншых; пусканна ў абстрактныя непатрэбныя разважанні.

Такі ўжо чалавек гэта: ён заўсёды разумнічае, мудрагеліць нешта, калі нават можна проста ўзяць ды зрабіць, чк робяць усе людзі.

РАЗЬБОВЫ // РАЗЬБЯНЫ // РАЗЬБЯРНЫ // РАЗЬБЯРСКІ

Разьббвы. Які мае адносіны да разьбы — вінтавой нарэзкі.

Разьбовае кальцо. Разьбовы разец.

Разьбяны. Зроблены разьбой — узорамі, малюнкамі, выразанымі на цвёрдых матэрыялах; разны.

Сані стаялі каля даволі вялікай хаты з прыгожымі ўзорнымі аканіцамі і разьбяным ганкам. ЯВасілёнак.

Разьбярны. Які мае адносіны да мастацкай разьбы, прызначаны для разьбы.

Разьбярныя работы. Разьбярны інструмент.

Разьбярскі. Які мае адносіны да разьбяра, разьбярства.

Разьбярскае майстэрства.

РАЗЯРЫЦЬ // РАЗ’ЯРЭЦЬ

Раз’ярыць. каго. Прывесці ў ярасць.

Раз’ярыць звера. Раз’ярыць сабаку.

Раз’ярэць. Прыйсці ў ярасць.

Сінонім: раз’ярыцца.

Але Семяняка толькі раз'ярэў ад гэтага: — Як, мне слова не хочаце даць? М. Лобан.

РАМАНІЧНЫ / РАМАННЫ // РАМАНСКІ // РАМАНТЫЧНЫ

Раманічны. 1. Які мае адносіны да рамана—літаратурнага твора.

Проза Я. Коласа савецкага перыяду — гэта пераважна эпас буйных, раманічных форм і жанраў. Д. Гальмакоў.

2. Звязаны з любоўнымі адносінамі.

Лабановіч заходзіць у кухню. Яму цікава паглядзець на сваю старожку, чыя асоба звязвалася раманічнаю гісторыяй з асобаю яго папярэдніка, гэтага самага Мітрафана Васільевіча. Я. Колас.

Раманны. Які мае адносіны да рамана — літаратурнага твора; уласцівы яму; раманічны.

Раманная пабудова твора. Раманны жанр.

Раманскі. Які ўзнік на аснове старажытнарымскай культуры або цесна звязаны з гэтай культурай.

Да раманскай групы належаць народы, мова якіх развілася на аснове лацінскай мовы. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

Рамантычны. I. Які мае адносіны да рамантызму — напрамку ў літаратуры.

У гісторыі савецкай літаратуры гэты ранні этап вызначаецца звычайна як рамантычны. Н. Перкін.

2. Прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы; летуценна настроены; эмацыянальна-прыўзняты.

3 цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Мазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы. В. Вольскі.

РАМЕСНІЦКІ // РАМЕСНЫ

Рамёсніцкі. 1. Які мае адносіны да рамяства, займаецца рамяством, саматужнай работай; рамесны.

Напярэдадні XVI стагоддзя Мінск ператвараецца ў важны гандлёвы і рамесніцкі горад. Полымя.

2. Які працуе без творчай ініцыятывы, па ўстаноўленаму шаблону.

А. Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць. напышлівую дэкламацыю. Маладосць.

Рамёсны. 1. Які мае адносіны да рамяства, займаецца рамяством, саматужнай работай; рамесніцкі.

Жывуць там шаўцы, краўцы, бондары, цесляры,— люд рамесны,— сядзяць на месцы, іх і за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. 5. Стральцоў.

2. Які рыхтуе кадры кваліфікаваных рабочых.

Здаецца, яму споўнілася толькі шаснаццаць, калі ён развітаўся з вёскай і паехаў вучыцца ў рамеснае вучылішча. В. Хомчанка.

РАНІШНІ // РАННІ

Ранішні. Які мае адносіны да раніцы; які бывае раніцай.

Увесь панылы настрой, пад уплывам якога быў нядаўна Лабановіч, развеяўся, як ранішні туман перад гарачым летнім днём. Я. Колас.

Ранні. 1. Які мае адносіны да раніцы; ранішні.

Ранняя летняя раса ападаць стала на густую траву. Р. Мурашка.

2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой чаго-н., пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыі развіцця.

Паўтарэнне купалаўскіх матываў знаходзіў у ранніх вершах Міхася Васілька Валянцін Таўлай. Д. Бугаёў.

3. Які наступае, адбываецца раней, чым звычайна.

Нявольнікі працы адпланяць паўстаннем за раннюю старасць, за слёзы маленства. П. Глебка.

РАСАДНІК // РАССАДНІК

Расаднік. Месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны (расаду) для высадкі ў грунт.

Спуджаныя хаты разбегліся ў бакі ды так і скучыліся там вакол вузкіх завулкаў і на пляц пазіраюнь няс.мела з-за густа зачастаколеных расаднікаў. П. Галавач.

Рассаднік. Крыніца з’яўлення, размнажэння, распаўсюджання чаго-н.

Мова мастацкай літаратуры выступае як рассаднік і папулярызатар узорных сродкаў і прыёмаў літаратурнага выражэння. Л. Шакун.

РАСКІДЗІСТЫ // РАСКІДЛІВЫ // РАСКІДНЫ

Раскідзісты. Шырока раскінуты ў бакі.

Я спыніўся ў роздуме, паглядзеў на неба і прылёг пад раскідзістым дубам. В. Вольскі.

Раскідлівы. Разм. Неашчадны, неэканомны.

Дзіўна было б іншае: калі б у такога раскідлівага чалавека ды было нешта. ЛіМ.

Раскідны. Які мае адносіны да раскідання чаго-н. або служыць для раскідання.

Па спосабу сяўбы адрозніваюць сеялкі радковыя, гнездавыя, пункцірныя і раскідныя. А. Тачыцкі.

РАСПАРАДАК // РАСПАРАДЛІВАСЦЬ / РАСПАРАДЧАСЦЬ

Распарадак. Устаноўлены парадак якіх-н. спраў, заняткаў і інш.; сукупнасць правіл, якія рэгулююць што-н.

Хлопцы ведаюць хатні распарадак на памяць і не спяшаюцца дадому. М. Лужанін.

Распарадлівасць. Уменне добра кіраваць, распараджацца чым-н.; энергічнасць у арганізацыі чаго-н.

Распарадлівасць брыгадзіра. Распарадлівасць гаспадыні.

Распарадчасць. Тое, што і распарадлівасць.

Пётр I палюбіў Меншыкава за кемлівасць, распарадчасць і храбрасць. Гісторыя СССР.

РАСПАРАДЛІВЫ // РАСПАРАДЧЫ

Распарадлівы. Які ўмее добра кіраваць, распараджацца чым-н.

Распарадлівы камандзір. Распарадлівы гаспадар.

Распарадчы. Які мае адносіны да распараджэння, служыць для распараджэння.

Распарадчая камісія.

РАСПРАЦАВАНАСЦЬ // РАСПРАЦОЎКА

Распрацаванасць. Падрыхтаванасць, вывучанасць, гатоўнасць чаго-н.

Моўная фактура гэтага твора наглядна паказвае стан распрацаванасці стылю прозы ў той час. I. Навуменка.

Распрацбўка. 1. Усебаковае вывучэнне, даследаванне, апісанне чаго-н.

Такія пісьменнікі, як КЧорны, бачылі сваё прызванне ў распрацоўцы якраз эпічных твораў. А. Адамовіч.

2. Месца, дзе распрацоўваюцца якія-н. карысныя выкапні.

У апошні час на распрацоўцы кар’ераў пачалі выкарыстоўваць новы спосаб. П. Рунец.

РАССЛАБЕЦЬ // РАССЛАБІЦЬ

Расслабёць. 1. Стаць слабым, слабейшым.

Сінонімы: паслабець, аслабнуць.

Апошнім часам зусім расслабеў стары — няма здароўя.

2. Стаць слабкім.

С і н о н і м: пасвабаднець.

Максім паварушыў кісцямі, адчуў, што ланцужок крыху расслабеў. М. Машара.

Расслабіць. каго-што. 1. Зрабіць слабейшым, менш напружаным.

С і н о н і м: аслабіць.

Стары расхваляваўся, успамінаючы, і хваляванне зусім расслабіла яго. ККірэенка.

2. Адпусціць, зрабіць слабкім (што-н. туга звязанае, нацягнутае).

Жанчына расслабіла туга завязаную пуховую хустку, лёгка пакруціла маленькай галавой, а потым пачала расшпільваць паліто. В. Адамчык.

РАССЫЛАЧНЫ // РАССЫЛЬНЫ

Рассылачны. Прызначаны для рассылкі.

Рассылачнае аддзяленне паштамта.

Рассыльны. 1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай.

Рассыльная кніга.

2. Той, хто разносіць службовую карэспандэнцыю.

Сінонімы: кур’ер, пасыльны.

Тэрміновы пакет адправілі рассыльным.

/ РАССЫПІСТЫ // РАССЫПНЫ // РАССЫПЧАТЫ

Рассыпісты. 1. Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі.

[Снег] рассыпісты і, здаецца, зусім не падобны на той, што гурбамі асеў вакол на палях, на чорных ялінах, што стаяць ля самай чыгункі. А. Савіцк.1.

2. перан. Дробны, перарывісты.

Недзе ўдалечыні дробным рассыпістым рэхам пракацілася кулямётная чарга. В. Быкаў.

Рассыпны. Які складаецца з асобных крупінак, зерняў; сыпучы; які прадаецца паштучна.

Рассыпны корм. Рассыпны тавар.

Рассыпчаты. Тое, што і рассыпісты.

Пасярод стала з вялізнай глінянай міскі дыхала пахучай парай бялюткая рассыпчатая бульба. /. Шамякін.

РАСТЛУМАЧАЛЬНЫ // РАСТЛУМАЧАНЬ!

Растлумачальны. Які мае на мэце растлумачыць што-н. Растлумачальная работа.

Растлумачаны. Такі, які растлумачылі, паяснілі.

Растлумачаная задача. Растлумачанае правіла.

РАСХЛЯБАНЫ // РАСХЛЯБІСТЫ

Расхлябаны. 1. Такі, у якім аслаблі мацаванні (ад неахайнага доўгага карыстання); расхлістаны.

Расхлябаныя дзверы.

2. перан. Няцвёрды, віхлясты; недысцыплінаваны, неарганізаваны.

Зноў шаша, і зноў аднастайны, расхлябаны крок. I. Навуменка.

Расхлябісты. Абл. Гразкі, пакрыты калюжынамі; няроўны.

Ісці па расхлябістай дарозе было нязручна і цяжка. А. Асіпенка.

РАСЧАПІЦЬ // РАСШЧАГІІЦЬ

Расчапіць. што. Адчапіць адно ад другога, раз’яднаць счэпленае.

Замест таго каб расчапіць дрот каля калка, хлопец лёгка падняў веласіпед і пераставіў яго на другі бок загарадзі. У. Дамашэвіч.

Расшчапіць. што. 1. Раскалоць, раздзяліць на часткі.

У ежу яны ўжывалі чорную і горкую каменную соль, умелі расшчапіць запалку на чатыры часткі. М. Арочка.

2. Перастаць сціскаць; разняць, раз’яднаць; п р о ц і л. сашчапіць.

Аксеня адсунулася ад замка і апусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаў на зямлю. Я. Брыль.

Няправільна. «Прэзідэнт» расчапіў (трэба: расшчапіў) сціснутыя губы, пазіраючы праз акуляры ў залу, загаварыў глуха, важка і цвёрда. /. Мележ. Параўн.: Ен прысеў на абпалены камень, сашчапіў на каленях рукі. Задумаўся. ЛіМ.

3. Спец. Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (пра атам).

Савецкія вучоныя расшчапілі атам і паслалі спадарожнікі вакол Зямлі і Сонца. Звязда.

РАСЧЫНІЦЬ Ц РАШЧЫНІЦЬ

Расчыніць. што. Адчыніць што-н. зачыненае.

На першых двух уроках мы павінны былі пісаць сачыненне. Я прыйшоў у клас першы, расчыніў вокны. Раніца, а сонца ўжо высока ў небе. Маладосць.

Рашчыніць. што. Прыгатаваць цеста (рошчыну), развёўшы муку вадою ці малаком.

Вярнуўшыся з поля, маці рашчыніла хлеб у дзежцы — першы хлеб з маладога жыта! М. Парахневіч.

РАСЯНЫ // РОСНЫ

Расяны. Які мае адносіны да расы; з расы.

Расяныя кроплі густа сядзелі на дробных лісточках ружаў; на пукатых дробных бутонах яны былі не празрыстыя, а быццам варсістыя ад тонкіх промняў, што адбіваліся ў іх. А. Савіцкі.

Росны. Пакрыты расою; з расою.

Палотны рассцілалі на росным лузе ці на атаве, і па доўгай палатнянай дарожцы можна было бегчы на ўвесь дух, не баючыся пракалоць аб іржэўнік ногі. /. Навуменка.

РАУНД // РАУТ

Раунд. У боксе: прамежак часу (звычайна тры мінуты), на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

Трэці раунд, здаецца, больш нагадваў вольную барацьбу, а не бокс. Мы абодва проста павісалі адзін на адным. Маладосць.

Раут. Уст. Урачысты, званы вечар, прыём.

На балях, раутах, прыёмах паміж гасцей, сяброў, знаёмых ішло спаборніцтва — хто лепш для памяці напіша верш. В. Вітка.

РАФІНАВАНЫ // РАФІНАДНЫ // РАФІНЕРНЫ // // РАФІНОВАЧНЫ

Рафінаваны. 1. Спец. Ачышчаны.

Рафінаваны алей патрэбны Оршы і Ііолацку, і цыстэрну не варта было забіраць з Віцебскай вобласці. Звязда.

2. перан. Кніжн. Вытанчаны, тонкі, удасканалены.

Гэта быў час [пасля рэвалюцыі 1905 г.], калі .. у літаратуры спрабавалі даць нейкі сінтэз самага грубага натуралізму з рафінаваным дэкадэнцтвам. М. Клімковіч.

Рафінадны. Які мае адносіны да рафінаду — ачышчанага кускавога цукру.

Калі Васілёк быў яшчэ зусім малым, бацька яго працаваў на рафінадным заводзе і зрэдку прыносіў невялічкія кавалачкі цукру. Які ж ён быў салодкі! ЛіМ.

Рафінёрны. Спец. 1. Прызначаны для рафінавання.

Рафінёрны цэх.

2. Які паддаецца, падлягае рафінаванню.

Рафінёрная маса.

Рафіновачны. Спец. Які прызначаны, служыць для рафінавання.

Рафіновачная печ.

РАХУНКАВОДЧЫ // РАХУНКОВЫ

Рахункаводчы. Які мае адносіны да рахункавода, рахункаводства.

Пасля шпіталю яго, як і іншых інвалідаў вайны, накіравалі на рахункаводчыя курсы, якія ён паспяхова закончыў і пачаў працаваць у калгасе рахункаводам. Звязда.

Рахункбвы. Які мае адносіны да рахункаводства, звязаны з вядзеннем падлікаў, рахункаў.

Вылічэнне і ўтрыманне падатку з заработнай платы рабочых і служачых праводзяць рахунковыя работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Звязда.

РАЦЫЯ НАЛІЗАВАНЫ // РАЦЫЯ НАЛІЗАТАРСКІ

Рацыяналізаваны. Удасканалены, больш прадукцыйны; больш мэтазгодны.

Рацыяналізаваны працэс вытворчасці.

Рацыяналізатарскі. Які мае адносіны да рацыяналізатара, рацыяналізацыі.

За год унесена больш за тры тысячы рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі заводу шэсць мільёнаў эканоміі. У. Карпаў.

РАЦЫЯНАЛІСТЫЧНЫ // РАЦЫЯНАЛЬНЫ

Рацыяналістьічны. 1. Які мае адносіны да рацыяналізму — напрамку ў ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.

Дэкарт — заснавальнік рацыяналістычнай філасофіі. Звязда.

2. Які апіраецца толькі на патрабаванні логікі, розуму.

У параўнанні з іншымі маладнякоўцамі Змітрок Бядуля больш рацыяналістычны ў сваёй творчасці. В. Каваленка.

Рацыянальны. 1. Разумны, мэтазгодны.

Створаная сетка чыгунак пры іх рацыянальным выкарыстанні, належным забеспячэнні рухомым саставам і тэхнічным абсталяваннем магла б параўнальна нядрэнна забяспечвань патрэбы ў перавозках. Полымя.

2. У матэматыцы: сувымерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; без знака радыкала.

Лікі цэлыя і дробавыя называюцца рацыянальнымі лікамі. Алгебра.

РУЖАВЕЦЬ // РУЖОВІЦЬ

Ружавёць. 1. Станавіцца ружовым.

Светлая паласа на ўсходзе ўсё шырэла, край неба над самаю зямлёй пачынаў ружавець. Маладосць.

2. Чырванець, пакрывацца румянцам.

А яна глядзіць на дзіця, шчокі яе ледзь прыкметна ружавеюць, а ў позірку пачынае свяціцца тое адвечнае, пяшчотнае, чыстае, чым надзяліла жанчыну шчодрая прырода і чым яна надзяляе свет. В. Палтаран.

3. Выдзяляцца сваім ружовым колерам, віднецца (пра што-н. ружовае).

Сям-там ружавеюць шапкі цыбатых мухамораў. А. Кандрусевіч.

Ружбвіць. што. Афарбоўваць у ружовы колер, рабіць ружовым.

Сонейка хмарку ружовіла, ветрык яе лёгкім адзеннем пагойдваў. А. Карпюк.

РУЛЬ // РУЛЯ

Руль. 1. Прыстасаванне для кіравання рухам судна, самалёта, аўтамабіля і інш. у патрэбным кірунку.

Ен больш звыклы быў за рулём трактара, нават не цяперашняга «беларуса», а таго, першых выпускаў, яшчэ без кабіны. А. Жук.

2, перан. Кніжн. Пра органы кіравання, кіраўніцтва чаго-н.

Руль дзяржаўнай улады.

Рўля. Ствол агнястрэльнай зброі.

С і н о н і м: дула.

Далей адбылося ўсё — як у адно імгненне. Адчуў: руля аўтамата ўперлася ў яго плячо, пачулася кароткае «Шнэль!», і ён нават подбегам пайшоў да канавы. Я. Пархута.

РУМЯНЕЦЬ // РУМЯНІЦЬ

Румянёць. Станавіцца румяным; чырванець.

Агаладалыя людзі папраўляюцца на вачах, ружавеюць, ажываюць вочы, паступова вяртаецца сіла. С. Грахоўскі.

Румяніць. каго-што. 1. Выклікаць румянец на твары, шчоках.

Наста завіхалася каля печы. Барвовае полымя асвятляла яе твар, нібы на сонцы, добра румяніла шчокі. Маладосць.

2. Пакрываць румянамі (пра твар, шчокі).

Каб выглядаць маладзей за свае гады, яна заўсёды румяніла свой твар, але і гэта не вельмі памагала. ЛіМ.

3. Рабіць чырвоным, пакрываць румянцам (пра ўсход сонца).

Зара чырвонай пазалотай румяніць хат падзорны бок. М. Майіара.

РУНО // РУНЫ // РУНЬ // РУМ

Руно. Воўна, знятая пры стрыжцы суцэльным пластом; наогул воўна, шэрсць авечкі.

Асобныя шарсцінкі (валасы) склеены ліпкім тлушчапотам, які выдзяляецца сальнымі і потавымі залозамі. Утвараецца руно — густая футравіна, якая не змочваецца ад дажджу і не распадаецца нават пры стрыжцы. Заалогія.

Рўны. адз. р ў н a. 1. Старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камнях і іншых прадметах.

Шмат якія руны відавочна маюць сляды апрацоўкі, але зроблена яна тонка. М. Лужанін.

2. Старадаўнія народныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

Цётка Улы і цётка Мары адмовіліся спяваць мне руны, пакуль я не абыду, не аб’еду лясы, камяні, азёры Карэліі. В. Кара.мазаў.

Рунь. Зялёныя ўсходы азімых пасеваў.

Свежая рунь дрыжала пад ветрам, і ў нізінах стаяла чыстая, як сляза, вада. К. Чорны.

Рум. Разм. Месца, на якое ўзімку вывозіцца лес для сплаву і дзе вяжуць з бярвення плыты.

Вакол Каранькоў лес валілі няшчадна, на рум вазіць не паспявалі, а вясна выдалася гнілая, зацяжная, з неба ліло і ліло, як з рэшата. В. Карамазаў.

РУСІНСКІ // РУСІСЦКІ

РусІнскі. Які мае адносіны да русінаў — украінцаў заходнеўкраінскіх зямель (так называлі іх у час знаходжання ў складзе Аўстра-Венгрыі).

Русінская мова.

Русісцкі. Які мае адносіны да русіста — вучонага, спецыяліста ў галіне рускай філалогіі.

Русісцкая тэматыка філалагічнага зборніка.

РУХАВЫ // РУХЛІВЫ / РУХОМЫ

Рухавы. Які характарызуецца жвавасцю, лёгкасцю, хуткасцю Ў рухах.

С і н о н і м ы: жвавы, непаседлівы.

Янкава жонка, малая, як недарослая, але на дзіва прыгожая і рухавая жанчына, сустрэла іх на ганку. /. Чыгрынаў. II Які часта мяняе свой выраз (пра твар). Твар яго, жывы і рухавы, мяняўся на вачах, і кожны выраз яго прымушаў смяяцца. У. Караткевіч.

Рухлівы. Разм. Тое, што і р у х а в ы.

У печцы ўсё паспела выгараць, рухлівыя язычкі полымя снуюць над вуголлем, ліжуць яго, абдымаюць. А. Кудравец.

Рухбмы. 1. Здольны рухацца (пра механізмы, прыстасаванні і пад.).

Зроблены новы рухомы круг і прыстасаванні для дэкарацый. Беларусь.

2. Які не знаходзіцца на адным месцы; які пераязджае з месца на месца.

Будзем ствараць невялікія рухомыя атрады, якія б змаглі знайсці прытулак і ў стэпе,— прапанаваў Андрэй. Р. Няхай.

У выразе: рухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з каштоўнасцей, рэчаў, мэблі і пад.

I калі першыя фашысты зазірнулі ў вёску, Паўла Мажэйка ўжо распарадкаваўся ледзь не з усёй рухомай калгаснай маёмасцю. У. Шахавец.

У выразе: рухомы састаў — сукупнасць лакаматываў і вагонаў на чыгунцы.

Прымаліся таксама захады па тэхнічным развіцці чыгуначных вузлоў, больш поўным забеспячэнні перавозак рухомым саставам. Полымя.

РЫБАЦКІ / РЫБАЧЫ // РЫБНЫ

Рыбацкі. Які мае адносіны да рыбака, рыбацтва.

Пагаслі агеньчыкі ў вокнах рыбацкага пасёлка. Т. Хадк.евіч.

Рыбачы. Які мае адносіны да рыбака, належыць яму.

Рыбачая лодка. Рыбачая вопратка.

Рыбны. 1. Які мае адносіны да рыбы.

Рыбныя запасы. Рыбны рынак.

2. Багаты рыбай.

Рыбная рэчка. Рыбнае месца.

РЭАКТАР //РЭАКТЫЎ

Рэактар. Апарат або ўстаноўка, якая дзейнічае на аснове розных тыпаў фізіка-хімічных рэакцый.

Распрацоўваюцца новыя, усё больш дасканалыя віды рэактараў. Маладосць.

Рэактыў. Рэчыва, якое выклікае характэрную рэакцыю ў злучэнні з іншым рэчывам і тым самым дапамагае выявіць наяўнасць апошняга ў якім-н. саставе, здучэнні.

Лабараторнае даследаванне тавараў праводзіцца з дапамогай прыбораў, апаратаў і рэактываў. Таваразнаўства.

РЭАЛІСТЫЧНЫ // РЭАЛЬНЫ

Рэалістычны. 1. Які разумее і ўлічвае рэальныя абставіны; практычны.

Глыбока рэалістычнае мастацтва — па-сапраўднаму народнае, выяўляе вызваленчыя імкненні працоўных мас, іх гуманістычныя ідэалы. БелСЭ.

2. Які мае адносіны да рэалізму — творчага метаду ў літаратуры і мастацтве.

Спосаб паказу Кулакоўскім калектыву таксама цікавы, глыбока рэалістычны. ЯСкрыган.

Рэальны. 1. Які існуе ў рэчаіснасці; не выдуманы, сапраўдны.

Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В. Вольскі.

2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін; магчымы для выканання, ажыццяўлення.

Калі да гэтага разведка вялася толькі на падставе навуковых прагнозаў, то цяпер ідэя вялікай нафты атрымала рэальную аснову. В. Якавенка.

РЭВЕРАНС//РЭВЕРС

Рэверанс. Пачцівы паклон з лёгкім прысяданнем на правую нагу.

Дзяўчынка ў чырвонай хустачцы няўмела прысядала, стараючыся зрабіць рэверанс. КЧорны.

Рэверс. Спец. Прыстасаванне, якое дае магчымасць мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок.

Многія з яго вучняў ужо самі стаяць за рэверсам паравоза, умела водзяць цяжкавагавыя саставы. Звязда.

РЭГРЭС//РЭГРЭСІЯ

Рэгрэс. Упадак у развіцці, рух назад, дэградацыя.

Пэўная група старой тэхнічнай інтэлігенцыі з усёй катастрафічнасцю адчула аднойчы, што іх клас гіне, што лінія іхняга класа — не прагрэс, а рэгрэс. Б. Мікуліч.

Рэгрэсія. Спец. Адступленне мора з занятай ім раней тэрыторыі, за кошт чаго павялічваецца суша.

У кнігах па геалогіі часта сустракаюцца выразы: «наступленне мора», «адступленне мора» або, па-вучонаму, «трансгрэсія» і «рэгрэсія мора», што азначае тое ж самае. А. Чаркасаў.

РЭГУЛІРОВАЧНЫ // РЭГУЛЯРНЫ // РЭГУЛЯТАРНЫ // // РЭГУЛЯЦЫЙНЫ

Рэгуліровачны. Які прызначаны, служыць для рэгуліроўкі, рэгулявання.

Утраіх спыніліся каля рэгуліровачнага паста, дзе сярод вуліцы стаяла русявая загарэлая дзяўчына са сцяжкамі. /. Мележ.

Рэгулярны. 1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.

3 гэтага часу пачаліся рэгулярныя рэйсы ўздоўж паўночных берагоў Азіі як з захаду на ўсход, так і з усходу на захад. Геаграфія СССР.

2. Які мае цвёрда ўстаноўленую арганізацыю і сістэматычны курс ваеннага навучання (пра армію, войска і пад.).

За Нёманам, у далейшых вёсках, падковай абдымаючы пушчу з захаду, збіраюцца варожыя часці: не толькі паліцэйскі зброд, але і рэгулярнае войска. ЯБрыль.

Рэгулятарны. Які мае адносіны да рэгулятара.

Рэгулятарная каробка.

Рэгуляцыйны. Які мае адносіны да рэгуляцыі; які служыць для рэгуляцыі, рэгулявання.

Рэгуляцыйныя работы. Рэгуляцыйныя збудаванні.

РЭДАКТАРСКІ // РЭДАКЦЫЙНЫ

Рэдактарскі. Які мае адносіны да рэдактара, належыць яму.

Рэдактарскі кабінет знаходзіўся ў другім канцы калідора. П. Ткачоў.

Рэдакцыйны. Які мае адносіны да рэдакцыі, да рэдагавання.

Рэдакцыйная праца з маладым пісьменнікам заключаецца ў выхаванні і навучанні яго пісаць добрыя рэчы, а не ў паспешлівым і некрытычным друкаванні кожнага слова. ЯКолас.

РЭЙД' / РЭЙД2 // РЭЙС

Рэйд'. Месца стаянкі суднаў на якары каля берага.

Водгаласкі вайны чуліся на рэйдзе, дзе стаяў абпалены крэйсер ці браняносец. М. Лынькоў.

Рэйд2. 1. Пранікненне, налёт войск у тыл праціўніка з якой-н. баявой мэтай.

Наслухаўся я пра баі з белапалякамі, пра паходы, налёты, рэйды па тылах і — бывай астраномія. А. Асіпенка.

2. Нечаканая, раптоўная рэвізія, праверка каго-чаго-н. групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацый.

Кожную суботу праводзім рэйды праверкі. Звязда.

Рэйс. Шлях якога-н. транспарту па пэўнаму маршруту.

Шафёру не было як затрымлівацца. Ен спяшаўся ў рэйс. М. Гроднеў.

РЭКВІЗІТ // РЭКВІЗІТАР

Рэквізіт. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакля або здымкі кінафільмаў.

Усе дэкарацыі і рэквізіт здабываліся акцёрамі на месцы. Тэатру Галубка не трэба было нічога асабліва тэхнічнага, ён мог выступаць на любым памосце і нават проста на лужку. fl. Рамановіч.

Н я п р а в і л ь н а. Ен успомніў, як на дваццаць сёмым годзе жыцця яго ахапіла неадольная прага маляваць. Ен купіў фарбы, мальберт, палатно, словам, увесь неабходны мастаку рэквізіт (можа: рыштунак?). /. Клімянкоў.

Рэквізітар. Той, хто адказвае за рэквізіт.

Я хутка пазнаёміўся з касцюмерамі, што апраналі мяне на спектаклях, з грымёрам і з рэквізітарам. ЯРамановіч.

РЭКЛАМА // РЭКЛАМАЦЫЯ

Рэклама. 1. Мерапрыемствы, якія праводзяцца для таго, каб стварыць шырокую вядомасць, папулярнасць каму-чаму-н.

Відаць, гэтым людзям была патрэбна гучная рэклама і доказы энергічнай дзейнасці для справаздачы перад сваімі гаспадарамі-філантропамі. М. Машара.

2. Аб’ява, паведамленне з мэтай прыцягнуць увагу да чаго-н.

Насупраць на другім баку вуліцы мігцела агнямі малінавая рэклама кафэ. М. Вышынскі.

Рэкламацыя. Прэтэнзія прадпрыемству, скарга на нізкую якасць яго тавару з патрабаваннем аплаціць страты.

Наступныя два прыборы выйшлі са строю пасля таго як

фірме была адпраўлена рэкламацыя. Новую рэкламацыю не высылалі, спадзяваліся, што прыедзе спецыяліст фірмы і заадно наладзіць астатнія прыборы. М. Гроднеў.

РЭЛІКВІЯ // РЭЛІКТ

Рэліквія. Рэч, якая беражліва захоўваецца і шануецца як памяць пра мінулае.

3 маленькаю латкай і локцем працёртым вісіць у кутку на цвіку гімнасцёрка — мая франтавая рэліквія. П. Панчанка.

Рэлікт. Рэч або арганізм, якія засталіся як перажыткі ад старажытных эпох.

Некаторыя віды рыб у нас цяпер такія рэдкія, што аб іх можна гаварыць толькі як аб рэліктах. Полымя.

РЭМЕЗ // РАМІЗ

Рэмез. Маленькая птушка з атрада вераб’іных.

Сінічка-рэмез, якая жыве на поўдні, будуе з пушынак насення вярбы і таполі гняздо, закрытае з усіх бакоў, толькі з адной адтулінай для ўваходу (рэдка з дзвюма). Заалогія.

Раміз. 1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.

Першы раміз — золата! — сказаў Ілья і стукнуў кулаком па сваіх картах, што паклаў перад ім Мікіта. Я. Васілёнак..

2. Паўторны папераджальны ўдар (укол) у фехтаванні. Апошні раміз.

РЭПАРАЦЫЯ // РЭПАТРЫЯЦЫЯ

Рэпарацыя. звычайна мн. Плацяжы пераможанай краіны, якая развязала вайну, краіне-пераможцы на пакрыццё страт ад вайны.

Савецкі ўрад лічыць неабходным, каб, пачынаючы з 1 студзеня 1954 года, Германія была поўнасцю вызвалена ад уплаты рэпарацый. Звязда.

Рэпатрыяцыя. Зварот на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў, якія аказаліся за межамі сваёй краіны ў выніку вайны.

Ей паабяцалі перадаць справу пошукаў яе дзяцей у камісію па рэпатрыяцыі, якая пачала працаваць. ЯШарахоўскі.

РЭПЕТЫТАРСКІ // РЭПЕТЫЦЫЙНЫ

Рэпетытарскі. Які мае адносіны да рэпетытара.

У Магілёве з кожным годам жыць станавілася цяжэй. Mi-

хайла з шостага класа гімназіі займаецца рэпетытарскай працай. С. Шушкевіч.

Рэпетыцыйны. Які мае адносіны да рэпетыцыі, прызначаны для яе.

У рэпетыцыйным пакоі Міхайлава чакалі ўдзельнікі драматычнага гуртка. Беларусь.

РЭПРЭСІРАВАНЫ // РЭПРЭСІЎНЫ

Рэпрэсіраваны. Падвергнуты пакаранню дзяржаўнымі органамі.

Муж Алены Загорскай у трыццаць сёмым годзе быў рэпрэсіраваны, таму фашысты адносіліся да гэтай сям’і з поўным даверам. I. Новікаў.

Рэпрэсіўны. Які з’яўляецца пакараннем з боку дзяржаўных органаў; карны.

Аднак, нягледзячы на рэпрэсіўныя меры буржуазіі і царскіх улад, рэвалюцыйны рух у краіне разрастаўся. /. Саладкоў.

РЭСТАЎРАТАРСКІ // РЭСТАЎРАЦЫ Й НЫ //

// РЭСТАЎРЫРАВАНЫ

Рэстаўратарскі. Які мае адносіны да рэстаўратара, рэстаўрацыі — аднаўлення ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.

Маскіруючыся высокімі словамі пра незалежнасць краіны, гэтыя антынародныя групоўкі галоўным у сваёй дзейнасці лічылі рэстаўратарскія мэты. Звязда.

Няправільна. Галерэя вядзе вялікую даследчую і рэстаўратарскую (трэба: рэстаўрацыйную) работу. Беларусь.

Рэстаўрацыйны. Які мае адносіны да рэстаўрацыі — аднаўлення старых ці пашкоджаных помнікаў культуры.

У час мінулай вайны частка калекцыі была страчана. Запатрабаваліся многія гады ўпартых пошукаў, складаныя рэстаўрацыйныя работы, перш чым у музейных залах Петрадварца зноў пачалі перазвоньвацца гадзіннікі-ветэраны. Звязда.

Рэстаўрыравапы. Адноўлены (у розн. знач.).

Рэстаўрыраваная карціна. Рэстаўрыраваныя старыя парадкі.

РЭФЕРАТ // РЭФЕРЭНТ

Рэферат. 1. Кароткі пераказ зместу навуковай працы, кнігі, артыкула і г. д.

Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Л. Арабей.

2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг, артыкулаў і г. д.

Максім Танк тады прачытаў рэферат аб беларускай літаратуры і вершы. Д. Бугаёў.

Рэферэнт. Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам ці кансультантам па пэўных пытаннях.

Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы. /. Шамякін.

РЭФЕРАТНЫ // РЭФЕРАТЫЎНЫ

Рэфератны. Які мае адносіны да рэферата; у форме рэферата.

Хоць паведамленне, зробленае ў рэфератнай форме, і не заняло шмат часу, аднак пастаноўкай новай праблемы яно зацікавіла ўсіх прысутных. ЛіМ.

Рэфератыўны. Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і г д.

Тут аўтар рэфератыўна (прысл.) выкладае змест ужо вядомых публікацый. Полымя.

/ РЭФЛЕКСІЎНЫ // РЭФЛЕКТАРНЫ // РЭФЛЕКТОРНЫ // // РЭФЛЕКТЫЎНЫ

Рэфлексіўны. Тое, што і рэфлекторны.

Рэфлексіўны рух. Рэфлексіўная рэакцыя.

Рэфлёктарны. Які мае адносіны да рэфлектара — увагнутага люстра для адбіцця светлавых промняў.

Убранне пакоя дапаўняе яшчэ вялізны рэфлектарны ліхтар і тэлефонны апарат. Д. Дябут.

Рэфлекторны. Які мае адносіны да рэфлексу — рэакцыі жывога арганізма на знешнія раздражненні; міжвольны, машынальны, несвядомы.

Адпаведнасць паміж дзейнасцю розных органаў і работай сэрца ўстанаўліваецца рэфлекторным шляхам. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Рэфлектыўны. Міжвольны, машынальны, несвядомы; рэфлекторны.

У рэфлектыўнай свядомасці героя «Паўлюковых дум» узнікае пакутлівы роздум аб неўладкаванні грамадскага жыцця, аб несправядлівасці, якая пануе ў свеце. Д. Гальмакоў.

РЭЦЫДЫВІСТ // РЭЦЫДЫЎ

Рэцыдывіст. Чалавек, які зрабіў паўторнае злачынства.

Наўкол узбуджана гаманілі людзі, і з іх гамонкі Алесь дазнаў-

ся, што гэты рэцыдывіст пырнуў нажом нейкага чалавека, які, казалі, наўрад ці выжыве ад раны. В. Быкаў.

Рэцыдыў. 1. Зварот, паўтарэнне якой-н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла.

He заўсёды мы дзейнічаем рашуча ў барацьбе з антыподамі нашай маралі, з рэцыдывамі дробнабуржуазнай, спажывецкай псіхалогіі. /7. Машэраў.

2. Новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся.

У наш час такой хваробы няма. Але рэцыдывы яе часам даюць аб сабе знаць. Л. Прокша.

3. Паўторнае злачынства пасля адбывання тэрміну зняволення.

Адстойваць дабро — значыць раззбройваць зло, вынішчаць яго карэнне і рэцыдывы. С. Грахоўскі.

РЭЦЭПТАР//РЭЦЭПТАР

Рэцэптар. Канцавое ўтварэнне адчувальных нервовых валокнаў, якое ўспрымае раздражненні; орган пачуццяў.

Канцы нервовых валокнаў, якія ўспрымаюць раздражненне, называюць рэцэптарамі. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Рэцэптар. Работнік аптэкі, які прымае заказы на прыгатаванне лякарства па рэцэпту ўрача.

С і н о н і м: фармацэўт.

Асабліва прывязалася да дзяўчынкі рэцэптар Софія Уласаўна Латышава — тая, што нядаўна кожны дзень падавала ёй гаючае зелле для маці. Звязда.

с

САБАКАРНЫ // САБАКАРСКІ

Сабакарны. Які мае адносіны да сабакарні — памяшкання для сабак.

Сабакарны двор. Сабакарны дух.

Сабакарскі. Які мае адносіны да сабакара, належыць яму.

Сабакарская пасада. Сабакарскія абавязкі.

САБАЛЁВЫ // САБАЛІНЫ

Сабалёвы. Зроблены з футра собаля.

Сабалёвая шапка.

Сабаліны. Які мае адносіны да собаля. Сабаліны запаведнік.

САДАВОДСКІ / САДАВОДЧЫ // САДОЎНІЦКІ

Садаводскі. Тое, што і садаводчы.

Садаводскі ўчастак.

Садавбдчы. Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім.

Садаводчы калектыў.

Садбўніцкі. Які мае адносіны да садоўніцтва, садоўніка.

Садоўніцкі інвентар.

САЛАДЖАВЫ // САЛАДКАВАТЫ / / САЛАДКАВЫ // САЛАДКОВЫ

Саладжавы. 1. 3 прысмакам салодкага; саладкаваты.

Прыемны, саладжавы водар адцвітання плыве з агародаў.

1. Навуменка.

2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ласкавы; прытворна-пяшчотны.

Паліне зрабілася непрыемна ад яго саладжавай усмешкі, яна заспяшалася і развіталася суха. А. Савіцкі.

Саладкаваты. He зусім салодкі, трохі салодкі.

Ад высокіх ліп, што вартаўнікамі стаялі ўздоўж вуліцы, разносіўся саладкаваты водар квецені. М. Ваданосаў.

Саладкавы. Разм. Тое, што і саладкаваты.

У хаце, змораныя цеплынёй, саладкавым пахам памідораў, што ляжалі навалам на падаконніку, сонна гулі мухі. М. Стральцоў.

Саладковы. Які мае адносіны да расліны салодкі.

Саладковы корань.

САЛАДЗЕЦЬ // САЛАДЗІЦЬ

Саладзёць. Станавіцца больш салодкім, саладзейшым.

Цукар раствараўся — чай саладзеў.

Саладзіць. што. 1. Рабіць больш салодкім, падсалоджваць.

Бабы ж ля печы завіхаюцца, частай і ветлівай гаворкай рассыпаюцца, цукрам пампушкі салодзяць. П. Галавач.

2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу.

Саладзіць ячмень.

САЛАМЯНЫ // САЛОМІСТЫ

Саламяны. 1. Які мае адносіны да саломы; зроблены з саломы.

Саламяны стог. Саламяная страха.

2. Светла-жоўты, колеру саломы.

У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам. А. Савіцкі.

Саломісты. 3 вялікімі сцёбламі; які дае многа саломы (пра злакі).

Саломістае жыта. Саломісты авёс.

САЛІТЭР // САЛІЦЕР

Салітэр. Буйны брыльянт.

Прыгожы салітэр. Дарагі салітэр.

Няправільна. У кішэчніку чалавека сустракаецца доўгі і плоскі, падобны да белай істужкі чарвяк — салітэр (трэба: саліцёр), або цэпень. Заалогія.

Саліцёр. Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку чалавека і жывёлы.

Калі такая лічынка (фінка) у нядобра правараным або прасмажаным мясе трапляе ў кішэчнік чалавека, то ў кішэчніку яна вырастае ў стужачнага чарвяка — саліцёра. В. Іванова.

САЛЬДА // САЛЬТА

Сальда. Астатак, розніца па рахунку паміж прыходам і расходам (дэбітам і крэдытам).

Ніякай катастрофы не відаць... Хоць бы раз Дзямід Мікалаевіч прапіў паўсотню грамадскіх грошай. А так — усё сальда ў нас дэбітовае. М. Паслядовіч.

Сальта. Пераварот у паветры цераз галаву (уперад ці назад).

Раптам з вады ракетай уверх выскачыў вялізны шчупак. Ен зрабіў у паветры адмысловае сальта і плюхнуўся назад у ваду. Р. Ігнаценка.

САМАДЗЕЙНЫ // САМАДЗЕЮЧЫ

Самадзёйны. 1. Які дзейнічае актыўна сам, па ўласнаму пачыну; заснаваны на самастойнай ініцыятыве.

Самадзейным спосабам узведзены і цэлы пасёлак з васьмі драўляных дамоў. Звязда.

2. Які мае адносіны да мастацкай творчасці народных мас; які ўдзельнічае ў самадзейнасці.

Моладзь, пажылыя, старыя калгаснікі і калгасніцы актыўна ўдзельнічаюць у самадзейных гуртках. А. Бялевіч.

Самадзёючы. Які дзейнічае аўтаматычна, сам сабою Самадзеючыя апараты.

САМАЛЮБАВАННЕ // САМАЛ ЮБІВАСЦЬ / САМАЛЮБНАСЦЬ / / САМАЛЮБСТВА // САМАЎЛЮБЕНАСЦЬ

Самалюбаванне. Любаванне с’амім сабой, сваімі здольнасцямі, поспехамі, заслугамі і г. д.

Яго характару ўласцівы ліхацтва, самалюбаванне, паказны гераізм. В. Хомчанка.

Самалюбівасць. Тое, што і самалюбства.

[Шыковіч] не вызначаўся залішняй самалюбівасцю, але яго заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства гульня ў важнасць і строгасць. /. Шамякін.

Самалюбнасць. Тое, што і самал юбства.

Ісці дзе-небудзь у сярэдзіне не дазваляла .. Ермакову самалюбнасць. /. Мележ.

Самалюбства. Пачуццё ўласнай годнасці, якое звычайна спалучаецца з раўнівымі адносінамі да думкі пра сябе іншых людзей.

А цяпер .. [Платон], бадай, з аднаго самалюбства, хацеў давесці, што і ў яго галава не так сабе на плячах. М. Ракітны.

Самаўлюбёнасць. Улюбёнасць у сябе самога, упэўненасць у выключнасці сваёй асобы, сваёй знешнасці, у сваіх незвычайных здольнасцях і г. д.

Унутраная пустата, якая прыкрываецца самаўпэўненасцю, «фанабэрыяй», самаўлюбёнасць здаровай жывёлы — вось і ўвесь Задарожны. Наднёманскля былі.

САМАТУЖНІЦКІ // САМАТУЖНЫ

Саматўжніцкі. Які мае адносіны да саматужніцтва.

Саматужніцкія вырабы. Саматужніцкі занятак.

Саматўжны. 1. Які мае адносіны да саматужнікаў; зроблены ўручную; прымітыўны па выкананню, недасканалы.

Дзядзька Марцін рэзаў сечку на саматужнай сячкарні,— відаць, збіраўся ехаць араць папар. Я. Колас.

2. перан. Неарганізаваны, распылены, адасоблены; малакваліфікаваны.

Адным словам, падрыхтоўка мая была неважнецкая, саматужная. М. Лужанін.

САНАЦЫЯ // САНКЦЫЯ

Санацыя. Папераджальныя меры па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).

Вельмі пажадана, каб санацыя поласці рота праводзілася . рэгулярна ў зубаўрачэбным кабінеце. Звязда.

Санкцыя. 1. Зацвярджэнне вышэйшай інстанцыяй якога-н. акта, што надае яму прававую сілу; прызнанне законнасці якой-н. з’явы.

Увечары, маючы санкцыю на высяленне, ён прыйшоў разам з міліцыянерам. Я. Скрыган.

2. Меры ўздзеяння за парушэнне закона.

He паблажлівы смяшок, не хіхіканне ў жменьку, а жалезная непрымірымасць і суровыя санкцыі да ўсяго і кожнага, хто робіць зло і хто патурае злу, у чым бы яно не выяўлялася. А. Петрашкевіч.

3. У міжнародным праве: мера ўздзеяння ў адносінах да дзяржавы, якая парушае свае абавязацельствы, дагаворы.

Эканамічныя санкцыі. Ваенныя санкцыі.

САНЛІВЫ // СОННЫ

Санлівы. Які вельмі любіць спаць, схільны да празмернага сну, які хоча спаць; вялы.

Відаць, змагаючыся са сном, яна гаварыла ўсё цішэй, голас яе рабіўся ўсё болей санлівы, і неўзабаве дзяўчына сціхла В. Быкаў.

Сбнны. Які спіць; які не зусім прачнуўся; агорнуты сном.

Паабапал чыгункі праплывалі ў цемнаце сонныя вёскі, рэдка дзе свяціліся ў вокнах адзінокія агні. /. Чыгрынаў.

САП1 / САП2 // САПА

Сап'. Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей.

Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлены can. Іх трэба неадкладна знішчыць. /. Гурскі.

Can2. Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання.

Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. В. Быкаў.

Cana. Спец. Акоп, траншэя, падкоп, які робіцца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго.

Часцей у выразе: ціхай сапай — непрыкметна, цішком.

Ен усё робіць ціхай сапай. /. Грамовіч.

САСЛОЎЕ // САСЛОЎНАСЦЬ

Саслбўе. 1. Грамадская група, якая склалася на аснове класавых адносін феадалізму са спадчыннымі правамі і абавязкамі.

Селянін атрымаў права выйсці з сялянскага саслоўя і прыпісацца ў мяшчане або купцы. Гісторыя СССР.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі інтарэсамі.

Акалічнасці далучэння Багушэвіча да адвакацкага саслоўя ўстанаўліваюцца дастаткова поўна па іншых дакументах. Г. Кісялёў.

Саслоўнасць. Падзел грамадства на саслоўі; прыналежнасць да таго ці іншага саслоўя.

Школьная сістэма была пабудавана на прынцыпах саслоўнасці, прыгнёту шматлікіх народаў, нераўнапраўі жанчын. /. Ільюшын.

САСТАРЫЦЬ // САСТАРЭЦЬ

Састарыць. каго-што. Зрабіць старым, больш старым.

Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Е. Лось.

Састарэць. Стаць старым, больш старым; састарыцца.

Пражыў інжынер жыццё, састарэў, а чаго ён дасягнуў? У. Шыцік.

САТЫР // САТЫРЫК

Сатыр. У грэчаскай міфалогіі: істота з казлінымі нагамі, барадой і рагамі — спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса.

Яны такім чынам прадстаўлялі казларогіх сатыраў — спадарожнікаў Дыяніса. Гісторыя сярэдніх вякоў.

Сатырык. Аўтар сатырычных твораў.

Майстэрства сатырыка выявілася перш за ўсё ў глыбокім разуменні народнага жыцця. Я. Казека.

САЦІНАВЫ // САЦІНЕТАВЫ

Сацінавы. Які мае адносіны да саціну, зроблены з гэтай тканіны.

Сацінавая касаваротка.

Сацінётавы. Які мае адносіны да сацінету — тонкага саціну; зроблены з сацінету.

Ен быў у новай сацінетавай кашулі. С. Грахоўскі.

САЮЗНІЦКІ // САЮЗНЫ

Саюзніцкі. Які мае адносіны да саюзніка.

Раптам схопяць яго за вуха і пацягнуць, куды трэба, выконваючы саюзніцкі дагавор аб выдачы ваенных злачынцаў. М. Паслядовіч.

Саюзны. Які мае адносіны да саюза; які ўваходзіць у саюз.

Данбас, Кузбас і Караганда — гэта вугальныя базы саюзнага значэння. Эканамічная геаграфія СССР.

СВІНТУХ // СВІНУХ

Свінтўх. Разм. (звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем). Чалавек, які незаслужана робіць непрыемнасці каму-н.; няўдзячны чалавек; брудны, неахайны.

А гэты свінтух Чарлі пад самым носам не бачыць нічога. М. Гамолка.

Свінўх. Хлеў для свіней.

С і н о н і м: свінарнік.

Больш як месяц праляжаў .. [Лук’янскі] у чалавека ў нейкім свінуху, укрыты па бараду кудзеляй, кажушынамі і саломай.

Чорны.

/ СВІРЭПА // СВІРЭПІЦА // СВІРЭПКА

Свірэпа. Пустазелле, палявая шматгадовая расліна з жоўтымі кветкамі.

Паміж зялёнага мора, якое хвалямі пералівалася на сонцы, месцамі былі спрэс жоўтыя плямы свірэпы. /. Гурскі.

Свірэпіца. Аднагадовая культурная расліна, з насення якой здабываецца тэхнічны алей.

Свірэпіцу іншы раз называюць яшчэ і капустай палявой.

Свірэпка. Тое, што і свірэпа.

Усё выгарала. Праўда, пустазелле расце. Спякоты не баіцца. Аж жоўта на полі ад свірэпкі. /. Навуменка.

СВЯТЛАФОР // СЕМАФОР

Святлафбр. Сігнальны электрычны ліхтар з чырвоным, жоўтым і зялёным шкельцамі для рэгулявання руху на вуліцах, дарогах і г. д.

Віктар Іванавіч, падышоўшы да акна, адсунуўшы штору, глядзіць на пустую вуліцу, дзе на рагу раўнамерна мігае жоўты ліхтар святлафора. В. Гігевіч.

Семафбр. Сігнальнае прыстасаванне на чыгуначных пуцях для перадачы сігналаў па руху паяздоў.

I калі замігцяць семафоры за станцыяй і абалье месяц рэйкі сярэбраным святлом — тады адпачынак. М. Лынькоў.

СЕДЛАВАТЫ // СЕДЛАВЫ

Седлаваты. Які мае форму сядла; выгнуты; з седлавінай (пра каня).

Той матацыкліст, што быў збоку, злез з сядзення і мінуты дзве нешта гаварыў немцу ў высокай седлаватай шапцы. Б. Стральцоў.

Седлавы. Які мае адносіны да сядла.

Седлавая папруга. Седлавы майстар.

СЕКТА // СЕКЦЫЯ

Сёкта. 1. Рэлігійная абшчына, якая адасобілася ад царквы.

Рэлігійнымі сектамі называюцца арганізацыі і групы веруючых, якія адкалоліся ад галоўнай, пануючай царквы. Пытанні рэлігіі і атэізму.

2. перан. Наогул усякая адасобленая група людзей.

Усе заклінальнікі змей у Марока — берберы, якія належаць да асобнай секты ці брацтва заклінальнікаў. В. Вольскі.

Секцыя. 1. Аддзел установы, арганізацыі з пэўнай спецыялізацыяй.

Адбыліся справаздачна-перавыбарчыя сходы творчых секцый Саюза пісьменнікаў БССР. Полымя.

2. Адна з частак, якія складаюць штосьці цэлае.

У сіласнай вежы занялі толькі адну секцыю, і кукурузы болей не было. ЯЕрмаловіч.

СЕКСТАН / СЕКСТАНТ // СЕКТАНТ

Секстан. Тое, што і секстант.

Паказчыкі секстана надзейныя і беспамылковыя.

Секстант. Вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве і авіяцыі.

Усе выступаючыя часткі самалёта: антэны, купал астранамічнага секстанта, абцякальнікі крылаў, паветразборнікі — ззялі блакітным халодным агнём. Звязда.

Сектант. Паслядоўнік якой-н. рэлігійнай секты; прадстаўнік якой-н. групы, секты.

Сектантаў Валуеў ненавідзеў. Таксама ён цярпець не мог раскольнікаў. У. Караткевіч.

СЕЛЕКТАР // СЕЛЕКЦЫЯНЕР

Селёктар. Апарат для адначасовага тэлефоннага выкліку некалькіх або ўсіх абанентаў пэўнай лініі.

[У пакоі] стаяць селектары і тэлефонныя апараты, звязаныя дзесяткамі правадоў з усімі ўчасткамі і служба.мі будоўлі. С. Грахоўскі.

Селекцыянёр. Спецыяліст па селекцыі — паляпшэнню гатункаў раслін ці парод жывёл, вывядзенню новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору.

Красан даведаўся аб цудоўных выніках селекцыянераў [доследнай] станцыі Лошыца. А. Стаховіч.

СЕЛЕКТАРНЫ // СЕЛЕКТЫЎНЫ // СЕЛЕКЦЫЙНЫ

Селёктарны. Які мае адносіны да селектара — апарата для адначасовага выкліку некалькіх ці ўсіх тэлефонных абанентаў лініі.

Цяпер яго кабінет звязаны з усімі раёнамі вобласці селектарнай сувяззю — адразу можна гаварыць з усімі кіраўнікамі раёна. Звязда.

Селектыўны. Здольны рабіць адбор; выбіральны.

Селектыўная ачыстка нафтапрадуктаў.

Селекцыйны. Які мае адносіны да селекцыі — паляпшэння гатункаў раслін ці парод жывёл, вывядзення новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору.

Яна расказала, што іхні гурток некалькі год праводзіць селекцыйную работу па вывядзенню шыпшыны з больш сакавітымі пладамі, з меншаю колькасню насення. У. Дубоўка.

СЕЛЯДЗЕЧНЫ // СЕЛЯДЦОВЫ

Селядзёчны. Характэрны для селядца; прыгатаваны з селядцоў.

Селядзечны пах. Селядзечны паштэт.

Селядцовы. Які мае адносіны да селядца; прызначаны для селядцоў.

Селядцовы хвост. Селядцовы промысел. Селядцовая бочка.

СЕНАТАРСКІ // СЕНАЦКІ

Сенатарскі. Які мае адносіны да сенатара, належыйь я.му.

[Містэр Лаян] марыў ужо аб сенатарскім альбо кангрэсменаўскім крэсле, нават думаў часам аб тым, як пачуваў бы ён сябе ў ролі губернатара. М. Лынькоў.

Сенацкі. Які мае адносіны да сената, звязаны з яго дзейнасцю.

Большасць членаў сенацкай камісіі выступілі ў падтрымку гэтай прапановы. Звязда.

СЕПАРАТАРНЫ // СЕПАРАЦЫЙНЫ

Сепаратарны. Які мае адносіны да сепаратара — апарата для аддзялення аднаго рэчыва ад другога.

Даяркі памаглі Харбіну паставіць на калёсы бітоны — сёння ён павязе малако ў Белае на сепаратарны пункт. I. Пташнікаў.

Сепарацыйны. Які мае адносіны да сепарацыі, прызначаны для сепарацыі — аддзялення аднаго рэчыва ад другога.

Сепарацыйны цэх.

СЕПАРАТНЫ // СЕПАРАТЫСЦКІ // СЕПАРАТЫЎНЫ

Сепаратны. Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў.

Сепаратны мір — у міжнародным праве мір ці перамір’е, што заключаецца паміж дзяржавамі асобна ад сваіх саюзнікаў у вайне. З’яўляецца парушэннем абавязкаў у адносінах да сваіх саюзнікаў. БелСЭ.

Сепаратысцкі. Які мае адносіны да сепаратызму — імкнення да аддзялення, адасаблення.

Капітану не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва. У. Караткевіч.

Сепаратыўны. Які вызначаецца сепаратызмам, прасякнуты сепаратызмам — імкненнем да аддзялення, адасаблення.

Сепаратыўны настрой. Сепаратыўныя выступленні.

СЕПСІС//СКЕПСІС

Сёпсіс. Цяжкае інфекцыйнае захворванне: агульнае заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі, якія трапілі ў кроў.

Праз два дні мяне даставілі ў клініку. Пачалося запаленне касцей, а неўзабаве і сепсіс — агульнае заражэнне крыві. А. Асіпенка.

Скёпсіс. Крытычна-недаверлівыя, скептычныя адносіны да чаго-н., крайняе сумненне ў чым-н.

Здарылася так, што перад Іванавымі вачыма прамільгнуў вельмі яскравы выпадак з жыцця, які надоўга засмуціў яго няверам і скепсісам. В. Быкаў.

СЕРВІЗ // СЕРВІС

Сервіз. Поўны набор сталовай ці чайнай пасуды на пэўную колькасць асоб.

Вось толькі кафейнага сервіза не было, і давялося піць каму з кубкаў, каму са шклянак. У. Шыцік.

Сёрвіс. Абслугоўванне бытавых патрэб насельніцтва.

Сучаснае прадпрыемства, сучасныя формы сервісу — вось што такое Мінскі цэнтр па рамонту і абслугоўванню аўтамабіляў «Жыгулі». Звязда.

СЕРПАНЦІН // СЕРПЕНЦІН

Серпанцін. 1. Доўгая вузкая лента з каляровай паперы, якой упрыгожваюць святочную залу на балях, карнавалах і пад.

Настаўнікі весяліліся гэты вечар. Са столі звісалі рамонкі, і серпанцін, і цацачныя зямныя шарыкі. Е. Лось.

2. перан. Участак звілістай горнай дарогі.

Адхон, зарослы векавымі дрэвамі, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалі звілістым серпанцінам мармуровыя сходы з шырокімі прыступкамі. У. Караткевіч.

Серпенцін. Паласаты мінерал белага, зялёнага і іншых колераў з разнастайнымі адценнямі.

Правая рука з каменным бранзалетам з серпенціну адкінута. У. Караткевіч.

СІБЕРНЫ // СІБІРСКІ // СІВЕРНЫ

Сібёрны. Разм. 1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі.

I на гэты раз паэт піша з думкай пра народ, пра яго нялёгкую долю на сіберных паўстанках гісторыі. А. Марціновіч.

2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).

Сіберны холад прабіраўся пад вынашаныя шынялі і разлезлыя ад поту гімнасцёркі. М. Аўрамчык.

Сібірскі. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы ёй; які жыве ў Сібіры.

Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца. А. Пальчэўскі.

Сіверны. Разм. Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду).

Хоць быў сакавік, а яшчэ маразы даходзілі да трыццаці градусаў, бушавалі’ завеі і секлі сіверныя ветры. С. Грахоўскі.

СІМПАТЫЧНЫ' / СІМПАТЫЧНЫ2 // СІМПТАМАТЫЧНЫ

Сімпатычны1. Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека).

На незнаёмым касцюм, гальштук, белы каўнерык былі вельмі акуратныя, а сам твар мужчыны — сімпатычны. А. Карпюк..

Сімпатычны2. Спец. Які мае адносіны да вегетатыўнай нервовай сістэмы.

Сімпатычная нервовая сістэма. Сімпатычны нерв.

Сімптаматычны. Які з’яўляецца знешняй прыкметаю чаго-н.; паказальны ў якіх-н. адносінах.

Зварот да рэальных жыццёвых фактаў быў з’явай глыбока сімптаматычнай і заканамернай. М. Мушынскі.

СІМУЛЯЦЫЯ // СТЫМУЛЯЦЫЯ // СТЫМУЛЯВАННЕ

Сімуляцыя. Прытворства; стварэнне фальшывага ўражання, уяўлення пра што-н.

Уставай і ты, Максім,— бадзёра гаварыў ён,— хопіць сімуляцыі. Нам у дарогу пара. М. Машара.

Стымуляцыя. Выкарыстанне стымулятара — рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл ці лекавага прэпарата для павышэння працаздольнасці, вынослівасці, для паляпшэння самаадчування.

Стварэнне дадатковых біялагічных крыніц стымуляцыі таго ці іншага ўнутранага органа чалавека можа ў недалёкім будучым ператварыцца з даўняй мары ўрачоў у рэальнасць. Звязда.

Стымуляванне. Стварэнне стымулаў да чаго-н., заахвочванне; паскарэнне ажыццяўлення чаго-н.

Эканамічнае стымуляванне вытворчасці.

СІНДЫКАЛІСЦКІ // СІНДЫКАЛЬНЫ // // СІНДЫКАТНЫ / СІНДЫКАЦК!

Сіндыкалісцкі. Які мае адносіны да сіндыкалізму — апартуністычнай плыні ў рабочым руху, прыхільнікі якой разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях да сацыялізму.

Сіндыкалісцкія прафсаюзы. Сіндыкалісцкі ўхіл.

Сіндыкальны. Які мае адносіны да сіндыката — прафесіянальных саюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах.

Сіндыкальны кангрэс.

Сіндыкатны. Які мае адносіны да сіндыката — капіталістычнай манаполіі, аб’яднання прадпрыемцаў.

Сіндыкатныя арганізацыі.

Сіндыкацкі. Тое, што і сіндыкатны.

Сіндыкацкія праблемы.

СІНЕЦЬ // СІНІЦЬ

Сінёць. 1. Стзнавіццз сінім; світаць, віднець або цямнець, вечарэць.

Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. В. Адамчык.

2. Вылучацца сваім сінім колерам, віднецца (пра што-н. сіняе).

Дзень быў хмурны, халодны, наўкол сінеў першы сняжок, далікатны такі з выгляду, што шкада было наступаць на яго. В. Праскураў.

Сініць. што. Фарбаваць у сіні колер, рабіць што-н. сінім; падсіньваць.

Ночка сініць хвалі, многа сіні ў іх. 3. Бядуля.

СІРАТЛІВЫ // СіРОЦКІ / СІРОЧЫ

Сіратлівы. Усімі забыты, пакінуты, адзінокі; сумны, тужлівы.

Тады на ўзгорку стаяла адна сіратлівая палясоўшчыкава хатка, і мне, памятаю, заўсёды здавалася, што яму аднаму тут, мабыць, страшна жыць. Я. Скрыган.

Сірбцкі. Тое, што і с і р о ч ы.

Праўда, бацька ў Анціка жыў, але дастатку ў хаце ў іх было не болей, чым у іхняй, сіроцкай. А. Жук.

Сірбчы. Які мае адносіны да сіраты, характэрны для сіраты; бедны, убогі, мізэрны.

Хлеб сірочы, вядома, нялёгкі, аднак пра яго пакуль што болыв думала мама. Я. Брыль.

СіРАЦЕЦЬ //СІРАЦІЦЬ

Сірацёць. 1. Станавіцца сіратой, траціць сваіх банькоў; быць сіратой.

I вось — Алеся сірацее. Ю. Таўбін.

2. перан. Жыць гаротна, цяжка, не мець сувязі з блізкімі; быць у адзіноце, мець самотны выгляд.

Нарэшце Лявон дайшоў да хмызняку, за якім разбягаўся папар, шарэла бязлюдная шаша і сірацеў адзінокі грузавік. /. Хадановіч.

Сіраціць. каго-што. Рабіць сіратою.

I я падумаў сабе — ну, а чаму я павінен сіраціць сваіх дзяцей? К. Чорны.

СІСТЭМАТЫКА //СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ // // СІСТЭМАТЫЧ НАСЦЬ // СІСТЭМНАСЦЬ

Сістэматыка. 1. Спец. Класіфікацыя, групоўка прадметаў, з’яў.

Абгрунтаваўшы гістарычны працэс развіцця відаў, тэорыя Дарвіна запатрабавала іншага падыходу да сістэматыкі арганізмаў. Народная асвета.

2. Навука аб размеркаванні жывёл і раслін па класіфікацыйных групах (відах, родах і г. д.).

У наступныя гады мы вывучалі фізіялогію, сістэматыку пазваночных жывёл, параўнальную анатомію, гісталогію і многа іншых прадметаў. Я. Цынгер.

Сістэматычнасць. Наяўнасць сістэмы ў чым-н.; паслядоўнасць, планамернасць.

Чацвёртая ўмова поспеху практыкаванняў — іх сістэматычнасць. Педагогіка.

Сістэматызацыя. Прывядзенне чаго-н. у сістэму, парадак.

Настаў час для работы па сістэматызацыі і апрацоўцы песень і вершаў. Полымя.

Сістэмнасць. Заканамернасць, паслядоўнасць; парадак.

Строгая сістэмнасць у падачы матэрыялу.

СІТАВАТЫ //СІТАВЫ // СІТНЫ

Сітаваты. Падобны на сіта; з порамі, дробнымі дзірачкамі, пустотамі.

Хрупала пад нагамі падшэрхлая наледзь, а з палёў патыхала вільгаццю праталін і набраклым сітаватым снегам. С. Грахоўскі.

Сітавы. Спец. Які мае адносіны да сіта, сітаў; з сітам, сітамі.

Раней на ўвесь калгас не так ужо многа сітавых веялак, а праз іх трэба было прапусціць увесь змалочаны хлеб, каб ачысціць. Звязда.

Сітны. Прасеяны праз сіта— спечаны з прасеянай праз сіта мукі.

Частавала белым сырам, хлебам сітным, мёдам пчолім. ЯКупала.

СІТАЎКА // СІТНІЦА // СІТНІК / СІТНЁГ / СІТНЯК

Сітаўка. Невялічкая птушка шэра-белага колеру з доўгім хвастом, які пастаянна хістаецца.

Скачуць, нібы на спружынах, вёрткія шэрыя пліскі. Тут называюць іх яшчэ сіткамі ці сітаўкамі. В. Вольскі.

Сітніца. разм. Белы хлеб, спечаны з прасеянай праз сіта мукі.

Сінонім: сітны хлеб.

Пах [булачкі] нагадваў волю, тую пару, калі можна было купіць пульхную сітніцу, батон, сайку ці свежую французскую булку. С. Грахоўскі.

Сітнік. Травяністая расліна з мяцёлчатым суквеццем,' якая расце звычайна на сырых, балоцістых месцах.

На берагах пасівеў няскошаны сітнік. С. Грахоўскі.

Сітнёг. Тое, што і с і т н і к.

To цень, то святло прабягаюць па моры сітнягоў. Ад рабізны і аблокаў вада здаецца глыбокай, бяздоннай, свінцова-сіняй. У. Караткевіч.

Сітняк. Тое, што і с і т н і к.

I ўздоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам, сітняком, чаротамі і мяккімі ніцымі лозамі, дзе хаваліся розныя лугавыя птушкі. Я. Колас.

СІТУАТЫЎНЫ //СІТУАЦЫЙНЫ

Сітуатыўны. Які ўзнікзе ў пэўных умовах; выкліканы пэўнымі ўмовамі.

Сітуатыўны падыход.

Сітуацыйны. Спец. Які мае адносіны да сітуацыі — сукупнасці водных прастораў, лугоў, гор, населеных пунктаў і г. д., якія паказаны на карце ці плане ўмоўнымі знакамі.

Сітуацыйны план. Сітуацыйная здымка.

СКАВАРОДКА // СКАВАРОДНІК

Скаварбдка. Разм. Невялікая скаварада.

3 кашы .. [бабка] рабіла піражкі і падсмажвала іх на скавародцы. Я. Колас.

Скаварбднік. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак.

У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. С. Грахоўскі.

СКАЛЬП // СКАЛЬПЕЛЬ

Скальп. Скура з валасамі, знятая з галавы (ваенны трафей у некаторых дзікіх плямён).

Гэта ты здзіраеш скальпы, бледнатвары подлы брат. П. Панчанка.

Скальпель. Невялікі хірургічны нож.

Даглядаючы лес, чалавек карыстаецца сякерай, як хірург скальпелем, калі выдаляе пухліну. В. Шымук.

СКАРБНІЦА//СКАРБОНКА

Скарбніца. Сукупнасць культурных, духоўных ці матэрыяльных каштоўнасцей; месца іх захоўвання; крыніца чаго-н.

Міхась Чарот .. напісаў добрыя паэмы і вершы, якія назаўсёды засталіся ў скарбніцы беларускай літаратуры. М. Хведаровіч.

Скарбонка. 1. Невялікая скрыначка (гліняная пасудзіна рознай формы) з вузкай шчылінай для апускання манет з мэтай іх накаплення, захоўвання, зберажэння.

На камодзе яго ўвагу прыцягнула скарбонка, зробленая ў выглядзе прыгожага белага сабэчкі з чырвоным банцікам на шыі. ЯВасілёнак.

2. Бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і г. д.).

Поп да хвоі скарбонку прыбіў, пачалі людзі грошы кідаць багародзіцы, а хто палатно панёс, сала, збожжа. П. Галавач.

СКЛАДНЫ // СКЛАДНЫ //СКЛАДСКІ

Складны. Разм. 1. Стройны, зладжаны; рыфмаваны.

Я шчаслівы, што я разам пяю песні з камсамолам. Пяём песні складным сказам, ажно рэхі йдуць наўкола! ЯКупала.

2. Добра складзены, зграбны, стройны.

[Васіль] быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах. П. Кавалёў.

Складны. Які можна складваць; які складваецца.

Абапал прысунутага да тыльнай сйяны невысокага на перакрыжаваных дашчаных ножках стала адкінуліся сваімі спінкамі два складныя, зробленыя з дубовых лясак, пацямнелыя крэслы. В. Адамчык.

Складскі. Які мае адносіны да склада — спецыяльнага памяшкання для складвання і захоўвання чаго-н.

Справа .. на высокім падмурку стаяў прасторны драўляны будынак, абнесены калючай агароджаю, з ахоўнымі вышкамі па вуглах, а злева былі не то гаражы, не то майстэрні, не то складскія памяшканні. М. Аўрамчык.

СКРУГЛЕЦЬ // СКРУГЛІЦЬ

Скруглёць. Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму.

Таму й Сычыха сытая, скруглела, як пірог. Сукенкай аксамітавай змятае пыл з дарог! А. Бялевіч.

Скругліць. што. Разм. Зрабіць круглым; надаць круглявую форму.

Скругліць кант дошкі. Скругліць капу сена.

СКРЫТНЫ // СКРЫТЫ

Скрытны. Які скрывае ад іншых свае пачуцці, настроі, думкі і г. д.

Паглыблены ў сябе, скрытны, ён нібы знарок хаваў, што там у яго душы. /. Мележ.

Скрыты. 1. Схаваны ад чыіх-н. вачэй; нябачны; тайны.

Сяргей хацеў ісці скрытымі мясцінамі, па лазняку, а Валодзя ведаў карацейшую дарогу. У. Федасеенка.

2. Без характэрных знешніх прымет; унутраны.

Скрытая формэ хваробы.

СКУЛАВАТЫ // СКУЛАВЫ // СКУЛАСТЫ

Скулаваты. Пакрыты гнойнымі нарывамі, скуламі; са скуламі.

Скулаватае цела.

Скулавы. Які мае адносіны да скулы — адной з парных касцей твару ніжэй вочніцы над верхняй сківіцай.

Тварная частка чэрапа складаецца з парных касцей — верхнясківічных, скулавых, насавых, паднябенных, няпарнай ніжнясківічнай і некаторых іншых. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Скуласты. 3 шырокімі скуламі (пра твар).

Яна была смуглая з твару, чорнавалосая і такая ж скуластая, як маці. А. Асіпенка.

СКУЛЬПТАРСКІ // СКУЛЬПТУРНЫ

Скўльптарскі. Які мае адносіны да скульптара.

У яго яшчэ ў дзяцінстве праявіліся скульптарскія здольнасці, пазней скульптура сталэ яго захапленнем, якому ён верны ўсё жыццё. ЛіМ.

Скульптўрны. Які мае адносіны да скульптуры; які з’яўляецца скульптурай; які перадаецца ў скульптуры; рэльефны.

Выстаўка займала некалькі вялікіх залаў. Сцены былі ўвешаны палотнамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбярнымі работамі. Я. Скрыган.

СКУРА // ШКУРА

Скўра. 1. Верхняе покрыва цела чалавека (радзей — жывёлы).

Зімавец стаяў нерухома, як скамянеў. Адно крылы носа Hep-

вова торгаліся ды жаўлакі пад скураю на сківіцах бегалі. В. Карамазаў.

2. Вырабленая шкура жывёлы.

Партфель з жоўтай скуры.

Шкўра. 1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; знятая з забітай жывёлы скура.

Шкурамі таргаваць было лягчэй, чым кнігамі,— гэта адразу ж на сваёй скуры пачаў адчуваць Францыск Скарына. А. Лойка.

2. звычайна са словамі «сеая», «уласная». перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, стан чалавекэ.

[У атрадзе] пачыналі ўжо думаць, што .. [Грыцко] пакарыстаўся спадарожнар машынай, каб выратаваць сваю шкуру, уцячы. ЯСкрыган.

3. Разм., лаянк. Пра подлага, нізкага чалавека, які вызначаецца адмоўнымі якасцямі.

Хацеў прымазацца, шкура,— зноў не стрымаўся невысокі. У. Дамашэвіч.

СКУРАНЫ // СКУРНЫ

Скураны. 1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры.

3 краю гарадка, на беразе рэчкі, некалькі ўжо год існаваў скураны заводзік. Чорны.

2. Зроблены, пашыты са скуры.

Густыя чорныя валасы тапырыліся над смуглы.м ілбом залатара, лезлі ў вочы, і ён перахопліваў, прыціскаў іх тонкім скураным раменьчыкам. Л. Дайнек.а.

Скўрны. Які мае адносіны дэ верхняга покрыва цела чалавека і жывёлы.

Скурныя захворванні.

СЛЕПНУЦЬ // СЛЯПІЦЬ

Слёпнуць. Станавіцца сляпым; траціць здольнасць бачыць.

Гэта быў, бадай, самы шчаслівы дзень у яе жыцці. Дзеля яго можна было слепнуць над газаваю лямпай, недасынаць, каб толькі адчуць, што ты прынёс людзям карысць, што ты патрэбен ім. С. Грахоўскі.

Слягпць. каго-што. 1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.

Твая дзяўчына пры кудзелі сляпіць не будзе ясных вочак. ЯКупала.

2. 1 і 2 ас. не ўжыв. Асляпляць яркім, моцным святлом.

He любіў ігумен срэбра і золата, што слепяць чалавека ў зямным жыцці. Л. Дайнека.

3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Перашкаджаць глядзець, бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы чым-н. вочы.

Пад вечар разгуляўся буран. Вільготны снег сляпіў вочы. Хутка раслі гарбатыя сумёты. В. Лукша.

СЛІЗІСТЫ // СЛІЗКІ

Слізісты. Які мае адносіны да слізі, з’яўляецца сліззю; які выдзяляе слізь.

Асцюкаватая мякіна раніць слізістыя абалонкі поласці рота і можа прывесці да розных захворванняў жывёлы. В. Сапуноў.

Слізкі. 1. Такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць, або які цяжка ўтрымаць; гладкі.

Мянтуз слізкі, цяжка яго рукамі ўзяць. М. Лынькоў.

2. перан. Ненадзейны, небяспечны; які мае ў сабе што-н. няпэўнае, двухсэнсавае.

Па застыглым твары Саладухі паўзе слізкая ўсмешка. /. Шамякін.

СЛОЎНІКАВЫ // СЛОЎНЫ

Слоўнікавы. 1. Які мае адносіны да складання і выдання слоўнікаў.

He выклікае пярэчання і структура слоўнікавых артыкулаў. Яна надзвычай простая, матэрыял падаецца прадумана, эканомна. Полымя.

2. Які мае адносіны да слоўнікавага саставу, лексікі.

С і н о н і м: лексічны.

Мова паэта, яго слоўнікавы запас у вершы «Адыходзячы з хаты» здзіўляюць сваім багаццем і сваёй разнастайнасцю. Р. Бярозкін.

Слбўны. Які мае адносіны да слова, складаецца са слоў; выказаны словамі.

Найлепшы твор — гэта той, які мае найбольшую ідэйную нагрузку пры найкарацейшым і найдасканалейшым слоўным выражэнні. Я. Колас.

СЛУЖАЧЫ // СЛУЖБОВЫ // СЛУЖЫВЫ / СЛУЖЫЛЫ

Слўжачы. Той, хто працуе па найму ў сферы разумовай ці фізічнай працы, звязанай не з вытворчасцю, а са сферай абслугі.

Сярод рабочых і служачых жанчыны складаюць 47 працэнтаў. Звязда.

Служббвы. Звязаны са службай; які мае адносіны да выканання абавязкаў па службе.

Гэткай вось раніцай ехаў я ў сваю вёску па неадкладных службовых справах. М. Нікановіч.

Служывы. Уст. Салдат, ваеннаслужачы.

Здароў, служывы! — махнуў галавою Міця, ідучы водле фуры, зацярушанай ахапкаю сена, на якім ляжала бельгійская з крывою рукаяткаю вінтоўка. В. Адамчык.

Служылы. Гіст. Які знаходзіўся на службе; які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу.

Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам. Полымя.

СЛЯЗІСТЫ Ц СЛЯЗЛІВЫ

Слязісты. Які выдзяляе слёзы; які хварэе на слёзацячэнне.

Хутка ўсе пайшлі на работу, у бараку засталіся толькі Федзя з маці ды старая сербка з сівай галавой і слязістымі вачыма. В. Хомчанка.

Слязлівы. 1. Які часта плача (пра чалавека); схільны да слёз.

Твары ў людзей прасветленыя, шмат хто выцірае вочы, не адна Ніна такая слязлівая. Л. Арабей.

2. Які выклікае жаласць, спачуванне.

Слязлівы расказ.

3. Разм. Напоўнены слязамі, са слязамі (пра вочы).

Кабыла павярнула галаву і зірнула сумнымі слязлівымі вачыма. А. Чарнышэвіч.

СЛЯПАК // СЛЯПЕНЬ

Сляпак. Разм. 1. Чалавек, які не заўважае чаго-н.; ашукваецца ў чым-н.

Чым ён адрозніваецца ад Сядураў? Тым, што своечасова не перафарбаваўся? Слепакі! М. Лобан.

2. Тое, што і сляпень.

На тым востраве — непралазныя карчы, камары, куслівыя слепакі. Але ж і трава там у пояс. /. Капыловіч.

Сляпёнь. Двухкрылае насякомае, самка якога жывіцца крывёю жывёлы і чалавека.

Мухі і сляпні не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў. /. Мележ.

СМАГЛЫ // СМУГЛЫ

Смаглы. Перасохлы, сасмаглы (звычайна пра губы).

Лаянкі і пракляцці хацелі зрывацца са смаглых губ, але нема маўчалі яны. 3. Бядуля.

Смўглы. Больш цёмнай афарбоўкі (пра скуру).

Смуглы твар яго пацямнеў яшчэ больш. П. Рунец.

СМАЛІСТЫ / СМАЛОВЫ // СМАЛЯНЫ / СМОЛЬНЫ

Смалісты. 1. Багаты смалою; у якім многа смалы.

Полымя зырка гарэла, прагна хапалася за сырую смалістую ігліцу, якая спачатку густа дымілася, тлела, потым з трэскам успыхвала, як порах. М. Лынькоў.

2. Характэрны для смалы; насычаны пахам смалы.

Пах смалісты п’ю і не нап’юся. П. Панчанка.

Смаловы. Тое, што і с м а л і с т ы.

Вецер пах вадою і смаловым настоем далёкіх і блізкіх бароў. С. Грахоўскі.

Смаляны. 1. Які мае адносіны да смалы, уласцівы ёй.

Сасонкі ў заводскім парку выпусцілі бледна-зялёныя кволенькія іголачкі, напаілі паветра стойкім смаляным водарам. У. Шыцік. II Які мае адносіны да здабычы ці атрымліваецца са смалы, прадуктаў яе перапрацоўкі. Апрача асноўнай прадукцыі — каніфолі і шкіпінару — завод будзе выпускаць смаляныя маслы для гумавай прамысловасці. Беларусь.

2. Апрацаваны смалой; прасмолены.

Кончыўся прыгарад, потым была рэчка, на яе пясчаным беразе ляжалі, як вялікія рыбіны, чаўны і грэлі на сонцы свае смаляныя бакі. Л. Гаўрылкін.

3. Чорны і бліскучы (пра валасы).

Яна ведала, што накладная смаляная каса будзе віцца так, як захоча гаспадыня. У. Караткевіч.

Смольны. Тое, што і см ал істы.

Горад .. сухі, выветраны на вятрах, смалісты, бо смольныя сцены шашаль не бярэ, бо як смаловы, то ўжо лічаць — вечны. А. Лойка.

СОТНІК// СОЦКІ

Сбтнік. У дарэвалюцыйнай Расіі: афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце.

Прыбег казацкі сотнік. 3. Бядуля.

Сбцкі. У дарэвалюцыйнай Расіі: выбарная асоба з сялян, якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсках.

Ураднік, стражнік, соцкі і дзесяцкія ўзышлі на ганак папоўскага дома і пастукалі. Я. К,олас.

СПАДЧЫНА // СПАДЧЫННАСЦЬ

Спадчына. 1. Маёмасць, якая пераходзіць каму-н. пасля смерці яе ўладальніка; тое, што пакінута папярэднікам у якой-н. галіне дзейнасці, справе.

Фарфоравыя талеркі, па-мастацку распісаныя,— спадчына пана Скірмунта — былі напоўнены закускамі. А. Чарнышэвіч.

2. З’явы культурнага жыцця, быту, якія ўспрыняты ад папярэдніх дзеячаў.

Авалоданне класічнай спадчынай мела важнае значэнне для развіцця самабытнага таленту Коласа. Л. Фіглоўская.

Спадчыннасць. 1. Сукупнасць прыродных асаблівасцей арганізма, атрыманых ад бацькоў ці папярэднікаў.

Гэтыя працы паказалі, што пад уплывам угнаенняў можна зменьваць і спадчыннасць расліны, зменьваць прыроду расліны. Бе.іарусь.

2. Тое, што і с п а д ч ы н а.

Уласнік гэтага пляца, паспеўшы зацвердзіцца ў правах спадчыннасці, падаў на ўласніка завода ў суд. Чорны.

СПЕКУЛЯНЦКІ // СПЕКУЛЯЦЫЙНЫ1 / СПЕКУЛЯЦЫЙНЫ-’

Спекулянцкі. Які мае адносіны да спекулянта, спекуляцыі.

Ад спекулянцкай той зарплаты разбагацеў, раззалацеў. П. Панчанка.

Спекуляцыйны1. Які мае адносіны да спекуляцыі, заснаваны на спекуляцыі.

Удзельнікамі буйных спекуляцыйных аперацый з’яўляліся і прадстаўнікі мясцовых улад. 1. Саладкоў.

Спекуляірыйны2. У філасофіі: заснаваны на абстрактных разважаннях; адарваны ад вопыту і практыкі, разумова-абстрактны.

Спекуляцыйная філасофія.

СПРУЖЫНІСТЫ // СПРУЖЫННЫ // СПРУЖЫНОВЫ

Спружыністы. Пругкі, як спружына; здольны спружыніць.

Адным кароткім спружыністым рухам [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук — і толькі яго і бэчылі. А. Матрунёнак.

Спружынны. Які ідзе на выраб спружын; які мае спружыны, зроблены на спружынах (пра мэблю).

Дамы драўляныя, вялікія, на чатыры ды пяць пакояў, з мяккімі спружыннымі канапамі і крэсламі. А. Русецкі. II Які дзейнічае пры дапамозе спружыны. Спружынная жарліца — больш дасканалая і надзейнзя снасць. А. Матрунёнак.

Спружынбвы. Які дзейнічае пры дапамозе спружын.

Спружыновая барана.

СТАБІЛІЗАВАНЫ Ц СТАБІЛІЗАЦЫЙНЫ

Стабілізаваны. Зроблены стабільным, устойлівым.

Стабілізаваны ўчастак фронту.

Стабілізацыйны. Які мае адносіны да стабілізацыі, накіраваны на захаванне ці дасягненне раўнавагі.

Стабілізацыйныя гандлёвыя пагадненні.

СТАЖОРКА // СТАЖЫРОЎКА

Стажбрка. Жанчына, якая праходзіць стажыроўку.

Танклявы дзявочы галасок нешта намагаўся яму загадваць. Гэта крычала Дашына стажорка, свінарка з суседняга саўгаса. В. Хомчанка.

Стажырбўка. 1. Праходжанне выпрабавальнага тэрміну перад залічэннем на работу.

Прыглядаўся да калегі, выпытваў розныя дробязі, і калі рашыў, што стажыроўку паспяхова прайшоў, выехаў у злучэнне. А. Алешка.

2. Праходжанне навучэнцамі вытворчай практыкі для набыцця вопыту і авалодання спецыяльнасцю.

Штосьці падобнае Чарняхоўскі адчуваў у Бабруйску, прыехаўшы туды з Акадэміі на стажыроўку. /. Мележ.

СТАЛАГМІТ // СТАЛАКТЫТ // СТАМАТЫТ

Сталагміт. Канічны вапнавы нарост на дне пячоры, утвораны кроплямі вады з растворанай у ёй вапнаю.

А на падлозе пячоры вырастаюць вапнавыя слупкі — сталагміты. У. Мезенцаў.

Сталактыт. Канічны вапнавы нарост на верхняй частцы ўнутры пячоры, утвораны кроплямі вады з рэстворанай у ёй вапнаю.

Ледзяшы-сталактыты ружовае солі ў падзямеллі чамусьці нагадвалі мне позні сок на бярозах. М. Аўрамчык.

Стаматьіт. Запаленне слізістай абалонкі поласці рота.

Пры захворванні інфекцыйным стэматытам ужываем белы стрэптацыд. С. Лаўшук.

СТАМЛЕННЕ // СТАМЛЯЛЬНАСЦЬ // СТОМА // СТОМЛЕНАСЦЬ

Стамлённе. Страта сіл; зморанасць, стома.

Свежа стала на зямлі; лёгкае стамленне ахапіла ўсё цела.

А. Чарнышэвіч.

Стамляльнасць. Схільнасць да хуткага стамлення.

Збядненне арганізма чалавека фосфарам прыводзіць да па-

ніжэння працаздольнасці, стамлялыіасці, нервовасці, раздражняльнасці. Хімія.

Стбма. Аслабленне сіл, зморанасць ад цяжкаіі работы ці якога-н. занятку.

Зараз ён быў у нейкім забыцці ад нечалавечай стомы. /. Me леж.

Стомленасць. 1. Абяссіленне, зморанасць; бяссілле.

Адчуваючы вялікую млявасць і моцную стомленасць, мы выбраліся на край лесу і разораю між аўса рушылі ў цёмнае анямелае поле. В. Адамчык.

2. Спец. Змяненне механічных і фізічных уласцівасцей матэрыялу пад уздзеяннем напружання і дэфармацыі.

Стомленасць металу.

СТАНІЦА // СТАНЦЫЯ

Станіца. Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях.

Дзень, што перагарэў на вачах і асыпаўся попелам за станіцаю ў стэпе, выдаўся, можа, занадта ўжо спякотны і для поўдня краіны. /. Чыгрынаў.

Станцыя. 1. Пункт астаноўкі чыгуначных паяздоў, якія курсіруюць па пэўнаму маршруту.

Яны ішлі на станцыю, але не па дарозе, а праз сасновы лясок, што рос астраўком паміж мястэчкам і чыгункай. I. Чыгрынаў.

2. Спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае ў якіх-н. адносінах насельніцтва, арганізацыі раёна і інш.

Лодачная станцыя. Тэлефонная станцыя. Станцыя юных натуралістаў.

СТАНІЧНЫ // СТАНЦЫЙНЫ

СтанІчны. Які мае адносіны да станіцы, характэрны для яе.

Са станічнага парку, які пачынаўся адразу па той бок вуліцы, улівалася ў пакой, затапляючы яго да краёў, музыка. /. Чыгрынаў.

Станцыйны. Які мае адносіны да чыгуначнай станцыі, характэрны для яе.

Максім глянуў на станцыйны гадзіннік — да цягніка заставалася трохі больш за дзесяць хвілін. I. Чыгрынаў.

СТАНКОВЫ // СТАНОЧНЫ

Станкбвы. 1. Які ўмацаваны на станку — на металічнай аснове, лафеце.

3 вокнаў, з дахаў вялікіх і малых прыстанцыйных будынкаў касілі станковыя кулямёты. А. Капусцін.

12 С. М. Грабчыкаў

353

2. Які мае адносіны да творэў мастацтва, створаных на станку — прыстасаванню для ўмацавання палатна.

Акрамя кніжнай графікі, пачынаючы з XVI ст. [на Беларусі] развіваецца станковая. В. Шматаў.

Станбчны. Які мае адносіны да станка для апрацоўкі якіх-н. матэрыялаў (металу, драўніны і г. д.).

Станочнае абсталяванне. Аўтаматычныя станочныя лініі.

СТАНЧЫЦЬ // СТАНЧЭЦЬ

Станчыць. што. Зрабіць вельмі тонкім, танчэй, чым трэба.

Станчыць нітку. Станчыць вяроўку.

Стаачэць. Стаць вель.мі тонкім.

Рукі зусім станчэлі пасля хваробы.

СТАРАННЫ // СТАРАЦЕЛЬСКІ

Старанны. Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны.

С і н о н і м: руплівы.

Ен меў выдэтныя здольнасці і быў незвычайна старанны. Я. Колас.

Старацельскі. Які мае адносіны да старэцеля — чалавека, што займаецца саматужнай здабычай золата.

Чым ён толькі не займаўся на сваім вяку! Спачатку працаваў у лесе, на шахце, быў рыбаком, паспрабаваў і старацельскі занятак, але грошай вялікіх не нажыў. ЛіМ.

СТАРТЭР//СТАТАР

Стартэр. 1. Той, хто дае сігнал старту — пачатку спартыўных спаборніцтваў

Раздаўся выстрал суддзі-стартэра, і група красменаў памкнулэся наперад. Беларусь.

2. Прыстасаванне для пуску ў ход рухавікоў унутранага згарання.

Асцярожным рухам нагі націснуў на стартэр. Матср загуў роўна, прыглушана. А. Шашкоў.

Статар. Спец. Нерухомая часткэ электрычнай машыны (генератара, рухавіка і пад.).

Нэ статары — нерухомай аснове генератара — у такіх жа пазах размешчана абмотка. П. Рунец.

СТАРШЫ // СТАРЭЙШЫ // СТАРЭЧЫ

Старшы. 1. Вышэйшы па званню, пасадзе, службоваму становішчу.

Колышаў ужо сам сабой як бы стаў іх камандзірам. Ен быў сярод іх старшы па званні, і ўсе, нават сержант, камандзір аддзялення, чакалі яго каманд. /. Мележ.

2. Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; начальнік.

Выйшаў нарад пагранічнікаў, прыпыніўся і, пад каманду старшага, з вінтоўкамі на плячах, пашыбаваў па беразе абводнага канала крэпасці, гулка адбіваючы крок. М. Лупсякоў.

3. Больш блізкі да выпуску, да завяршэння вучобы (звычайна прэ клас, курс).

Вучні старшых класаў рабілі кармушкі для птушак, шпакоўні. Беларусь.

Старэйшы. 1. Той, якому больш гадоў у параўнанні з кім-н.; самы дарослы сярод каго-н.

Маці заўсёды патрабавала ад нас гаварыць праўду, не ашукваць, не крыўдзіць слабых, паважаць старэйшых. У. Дамашэвіч.

2. Які даўно існуе, узнік, утварыўся.

Добрушскі цэлюлозна-папяровы камбінат «Герой працы» — старэйшае прадпрыемства Беларусі. ЛіМ. || Які даўно займаецца чым-н.; вопытны, спрактыкаваны. П’ер Паолэ Пазаліні — старэйшы майстар італьянскага кіно. Маладосць.

Старэчы. Які мае адносіны да старога, харэктэрны для яго.

Бабка не спіць. Яна проста думае свае старэчыя думкі, сухія, як і сама старасць, простыя, як і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля. Я. Колас.

СТАРШЫНА // СТАРШЫНЯ

Старшына. Старшае званне малодшага каманднага саставу былой Савецкай Арміі.

Заўжды абавязкова ёсць знаёмыя ў нас — ці то лекар, ці то повар, ці то ротны старшына. П. Панчанка.

Старшыня. Кіраўнік пасяджэння, сходу, арганізацыі, установы і інш.

Калгасны старшыня чымсьці нагадваў былога вайсковага старшыну: таксама ўмеў прынукаць да працы. А. Асіпенка.

СТАРЫЦЬ // СТАРЭЦЬ

Старыць. каго-што. Рабіць больш старым, падобным на старога.

Сур’ёзнасць старыць малады твар. Л. Калюга.

Старэць. 1. Станавіцца старым ці больш старым.

Настаўнікі старэюць, вучні сталеюць. Усё як трэба. В. Карамазаў.

2. Станавіцца ўстарэлым.

Лепшае з тае творчае спадчыны, якую пакінуў Андрэй Александровіч, не старэе. А. Звонак.

СТАТУС//СТАТУТ

Статус. У міжнародным праве: становішча, стан.

Вілейка, якая атрымала статус павятовага горада ў 1796 годзе, на працягу ўсяго XIX стагоддзя была невялікім горадам са слаба развітой эканомікай. Звязда.

Статут. Звод палажэнпяў, якія вызначаюць структуру, прынцыпы і парадак дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы; парадак выканання, прымянення чаго-н.

У школьнікаў ёсць свой участак і свой статут, свой брыгадзір і свая зарплата. Маладосць.

СТАТЫСТЫЧНЫ // СТАТЫЧНЫ

Статыстычны. Які ажыццяўляе колькасны ўлік у якой-н. галіне народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці.

Шырока скарыстаны даведачны і статыстычны матэрыял, які дае поўнае ўяўленне пра колькасць розных звёнаў Саветаў і іх органаў. Полымя.

Статычны. Звязаны са станам раўнавагі, спакою, нерухомасці — у якім няма руху, дзеяння, развіцця; п р о ц і л. дынамічны.

Янка Купала дасканала ўмеў перадаваць праз карціны прыроды плыннасць часу. Такім чынам, пейзаж у Купалы не статычны, а дзейсны і дынамічны элемент. Р. Шкраба.

СТВАЛАВАТЫ // СТВАЛАВЫ // СТВАЛІСТЫ // СТВАЛОВЫ // СТВОЛЬНЫ

Ствалаваты. Падобны на ствол, цвёрды (пра расліны).

Ствалаватае сцябло.

Ствалавы. Які мае адносіны да ствала (пра дрэвы, агнястрэльную зброю).

Ствалавая частка сасны. Ствалавы канал вінтоўкі.

Ствалісты. Як-і мае шмат ствалоў (пра дрэва, куст).

Ствалісты граб.

Стваловы. 1. Тое, што і ствалавы.

Стваловая драўніна. Стваловая частка зброі.

2. у знач. наз. Той, хто кіруе спускавым механізмам у шахце.

Яго брат працуе ў шахце стваловым.

Ствбльны. Які мае адносіны да ствала (пра агнястрэльную зброю).

Ствольная каробка. Ствольныя нарэзы.

СТРАКАТАЦЬ // СТРАКАЦЕЦЬ // СТРАКАЦІЦЬ

Стракатаць. Утвараць строкат (пра некаторых нэсякомых, птушак).

Стракаталі конікі, густа і моцна пахла падсохлымі краскамі, аж кружылася галава ад гэтага духавітага настою. Л. Левановіч. || Утвараць рэзкія кароткія і частыя гукі (пра матор, кулямёт і пад.). Поле поўніцца жыццём — спорна і дробна стракоча жняярка. I. Мележ.

Стракацёць. 1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца; здавацца стракатым, рознакаляровым.

Імшары стракацяць рознакаляровымі сыраежкамі, бабкамі, падасінавікамі. Б. Сачанка.

2. перан. Змяшчаць шмат чаго-н. аднароднага, што часта паўтараецца.

Таўбін любіў ужываць словы-абрубкі, яго юныя вершы часамі стракацелі іншамоўнымі слоўцамі. С. Шушкевіч.

Стракаціць. што. Рабіць стракатым, надаваць стракаты выгляд.

Скрозь лісце бярозы, пад якой сядзела Зоя, прасочвалася мяккае святло і стракаціла зямлю, лаўку, Зоіны рукі, сукенку. А. Пальчэўскі.

СТРАЛЕЦКІ // СТРАЛКОВЫ

Стралёцкі. Які мае адносіны да стральцоў — ваеннаслужачых асобага пастаяннага войска ў Рускай дзяржаве XVI — пачатку XVIII ст.

Прымаліся меры па ўмацаванню ваенных сіл: былі павялічаны пастаянныя стралецкія войскі, былі сфарміраваны конныя і пешыя палкі, навучаныя іншаземцамі. Гісторыя сярэдніх вякоў.

Стралковы. 1. Які мае адносіны да стралкоў; сфарміраваны са страл'коў.

Стралковы полк выгрузілі на невялікай станцыі, назву якой ніхто не ведаў. /. Навуменка.

2. Які мае адносіны да стральбы з агнястрэльнай зброі, звязаны з такой стральбой.

Болей вобмацкам, чым што-небудзь бачачы, байцы скраблі ў цемры лапаткамі — капалі траншэю, каб злучыць яе стралковыя ячэйкі. В. Быкаў.

СТРАЛЬБА//СТРАЛЯШНА // СТРЭЛЬБА

Стральба. Выстралы, а таксама гукі ад іх.

За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. Чорны. II Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы ззймаліся тады стральбой па наземных цэлях. В. Хомчанка.

Страляніна. Частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад.

Ішлі б, можа, далей, ды на ўзгорку, з якога ва ўсе бакі адкрываліся палі, жыта і жыта, спелае, сумнае ў гэтую пару без людзей, жаночых белых хусцінак, данеслася страляніна. В. Карамазаў.

Стрэльба. Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом.

Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Я Колас.

СТРУКАВАТЫ // СТРУКАВЫ / СТРУКОВЫ

Струкаваты. 1. Які мае шмат струкоў.

Струкаваты гарох. Струкаватая фасоля.

2. Разм. Кучаравы (пра шэрсць, пра валасы чалавека).

Адкінуліся дзверцы і выткнулася белавалосая струкаватая галава шафёра, яшчэ зусім маладога хлопца. /. Пташнікаў.

Стрўкавы. Са струкамі, у струках; з зярнятамі ў струках.

Струкавыя культуры.

Струкбвы. Тое, што і с т р у к а в ы.

Струковая расліна.

СТРУКТУРА//СТРУКТУРНАСЦЬ

Структўра. Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак, элементаў чаго-н., якія забяспечваюць цэласнасць.

С і н о н і м: будова.

Усё большая колькасць прадпрыемстваў пераходзіць на бясцэхавую структуру. Маладосць.

Оруктўрнасць. Наяўнасць пэўнай структуры ў чым-н.

Многія намагалі на тое, каб як мага больш пасеяць канюшыны, бо гэта не толькі добры корм, але і самы лепшы метад палепшання структурнасці глебы. А. Кулакоускі.

СТРЭЛАЧНЫ // СТРЭЛКАВЫ

Стрэлачны. 1. Які мае адносіны да стрэлкі ў розных вымяральных прыборах.

Стрэлачны гадзіннік. Стрэлачны манометр.

2. Які мае адносіны да стрэлкі на чыгунцы.

Стрэлачны пост. Стрэлачны рычаг.

Стрэлкавы. Які даў, пусціў стрэлку — бязлістае тонкае сцябло з суквеццем (пра расліны).

Стрэлкавы куст цыбулі. Стрэлкавы часнок.

СТУПА//СТУПЕНЬ//СТУПНЯ

Ступа. Тэмп руху пры хадзьбе, яздзе на кані.

С і н о н і м ы: поступ, паходка.

Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Я. Колас.

Ступёнь. 1. Гарызантальны выступ лесвіцы, на які ступаюць пры пад’ёме ці спуску.

Сінонімы: ступенька, прыступка.

Сесія ў самым разгары. Студэнты чытаюць як ніколі раней. Чытаюць усюды: дома, у бібліятэках, у аўдыторыях, на калідорах каля акон, нават на ступенях лесвіцы — перад заходам на экзамен. ЛІМ.

2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.

Ступень развіцця грамадства не бывае аднолькавай для розных краін.

Ступня. Ніжняя частка нагі ад шчыкалаткі ўніз.

Ен пераступіў з нагі на нагу: ступні балелі, саднелі, заходзіліся ад сцюжы, але цяпер ён не зважаў на іх. В. Быкаў.

СТЭРЫЛІЗАЦЫЯ // СТЭРЫЛЬНАСЦЬ

Стэрылізацыя. Знішчэнне мікраарганізмаў кіпячэннем, праграваннем, уздзеяннем хімічных рэчываў і г. д.

Сінонім: абеззаражванне.

Мала куды ідзе аперацыйная сястра з біксаю, можа нясе інструмент у стэрылізацыю, ды мала яшчэ што можна рабіць пасля аперацыі. Л. Арабей.

Стэрыльнасць. Адсутнасць на чым-н. мікраарганізмаў.

He маючы ўяўлення аб мікробах, стэрыльнасці, дэзінфекцыі, прымяняючы самыя розныя брудныя інструменты, яны [знахары] калечаць сваіх пацыентаў, a то і зусім прыводзяць да гібелі. Пытанні рэлігіі і атэізму.

СУБ’ЕКТЫВІСЦКІ Ц СУБ’ЕКТЫЎНЫ

Суб’ектывісцкі. Які мае адносіны да суб’ектывіста, суб'ектывізму — ідэалістычнага напрамку ў філасофіі, які сцвярджае, што развіццё грамадства вызначаецца не аб’ектыўнымі закана-

мернасцямі, а суб’ектыўнымі фактарамі — воляй, жаданнямі, імкненнямі пэўных асоб.

Усе суб’ектывісцкія тэорыі мастацтва адрываюць творчую дзейнасць пісьменніка ад аб’ектыўнай рэчаіснасці, ігнаруюць грамадскую прыроду мастацкага мыслення. Полымя.

Суб’ектыўны. Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін; пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы.

Лірычнае «я», здаецца, па-ранейшаму густа засеяла творы паэта, але яно не заўсёды выказвала суб’ектыўнае ўспрыманне свету. М. Арочка.

СУБСТАНТЫВАВАНЫ // СУБСТАНТЫЎНЫ

Субстантываваны. У мовазнаўстве: які перайшоў у катэгорыю наэоўнікаў.

Субстантываваныя словы выступаюць у сказе ў той жа сінтаксічнай функцыі, што і назоўнікі.

Субстантыўны. У мовазнаўстве: 1. Такі, у якім галоўным словам з'яўляецца назоўнік.

Аўтары твораў ііа-рознаму ўводзяць субстантыўныя перыфразы ў моўнае палатно. Г. Малажай.

2. Які выступае ў ролі назоўніка.

Субстантыўны прыметнік. Субстантыўныя словы.

СУДЗЕЙСКІ // СУДОВЫ

Судзёйскі. 1. Які мае адносіны да суддзі — службовай асобы ў органах суда.

Патраціўшы дзесяць тысяч долараў на набыццё судзейскай пасады, [Грынфілд] хацеў як мага хутчэй вярнуць назад патрачаныя грошы. М. Лынькоў.

2. Уст. Які служыць у судзе, судовым апараце.

Гэты знак зіхацеў на кожным гузіку форменнага мундзіра судзейскіх чыноўнікаў. Г. Кісялёў.

Судовы. 1. Які мае адносіны да суда.

Я не веру, што Іван Мікалаевіч мог зрабіць гэта. Паверу наконт многіх, але наконт яго — ніколі. Тут відавочна судовая памылка. У ёй разбяруцца. У. Караткевіч.

2. Які мае адносіны да судаводства — разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў у судзе.

Вядома, што ў судовых працэсах памешчыкаў з сялянамі Багушэвіч заўсёды абараняў інтарэсы сялян. М. Ларчанка.

СУКЕНКА // СУКОНКА

Сукёнка. Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы.

С і н о н і м: плацце.

На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. У. Карпаў.

Сукбнка. 1. Абрэзак сукна ці іншай шарсцяной тканіны для чысткі, націрання чаго-н.

Свідзерскі знайшоў на кватэры начальніка станцыі шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконкай. В. Хомчанка.

2. Суконная ануча.

[Пракоп] рашуча падымаецца з пасцелі, запальвае газоўку Абуваецца. Накручвае на ногі суконкі, надзявае лепшыя боты. Я Колас.

СУМАВЫ // СУМАРНЫ

Сўмавы. Спец. Які характарызуе што-н. з боку вартасці, гра шовай сумы.

Сумавыя паказчыкі выканання плана ўвогуле былі даволі высокія, што сведчыла аб паспяховым ажыццяўленні пастаўленых задач. Звязда.

Сумарны. Кніжн. 1. Які атрыманы ў выніку складання, з’яўляецца агульнай сумай чаго-н.

Сумарны расход вады на патрэбы прамысловасці цяпер перавышае расход яе на бытавыя патрэбы. Звязда.

2 . He канкрэтызаваны, абагульнены.

Коласаўскі селянін — асоба даволі ўстойлівая, надзеленая пэўнымі псіхалагічнымі рысамі, рэальнымі прыкметамі характару,— з’яўляецца ўсё ж героем сумарным. / Навуменка.

СУМЕЦЦА // СУМЕЦЬ

Сумёцца. Збянтэжыцца; разгубіцца.

3 непрывычкі кіраваць гэтакім вялікім сходам чалавек спачатку сумеўся. К. Чорны.

Сумёць. звычайна з інф. Здолець, змагчы што-н зрабіць, ажыццявіць.

Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніякай шкоды. Я Колас

СУМЛЕННАСЦЬ // СУМЛЕННЕ // СУМНЕННЕ

Сумлённасць. Сумленныя паводзіны, сумленныя адносіны да каго-чаго-н.; чэснасць; праўдзівасць.

Прыемна было адвесці душу з блізкім чалавекам, у сумленнасці якога не было сумненняў. /. Новікаў.

Сумлённе. Маральная ацэнка сваіх дзеянняў і ўчынкаў на аснове разумення абавязку перад грамадствам, радзімай, калектывам, сям’ёй.

Шчырая душа, чалавечае глыбокае сумленне, спакойная працавітасць — былі яе натурай. Чорны.

Сумнённе. Няўпэўненасць у праўдзівасці, магчымасці чаго-н.; адсутнасць веры ў каго-н.; упэўненасці ў чым-н.

Няма сумнення, што выявіцца нямала новых помнікаў беларускай гісторыі і культуры, якія заслугоўваюць увагі патомкаў і павінны быць пастаўлены пад ахову дзяржавы. П. Глебка.

СУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ Ц СУМЯШЧАЛЬНІЦТВА

Сумяшчальнасць. Здольнасць, магчымасць сумяшчацца.

Характэрным для выказванняў ідэалагічных абаронцаў капіталізму з’яўляецца сцверджанне аб сумяшчальніцтве навукі і рэлігіі. В. Кавалгін.

Сумяшчальніцтва. Выкананне работы на якой-н. платнай пасадзе адначасова з асноўнай работай.

Сярод мастацкіх кіраўнікоў самадзейнасці ўкаранілася заганная практыка сумяшчальніцтва. Маладосць.

СУПОЛЬНІЦКІ // СУПОЛЬНЫ

Супбльніцкі. Які мае адносіны да супольніка — саўдзельніка, хаўрусніка ў якіх-н. непрыгожых справах, злачынстве.

Супольніцкія інтарэсы. Супольніцкая змова.

Супольны. Агульны, сумесны.

Тады якраз пачыналіся рершыя крокі супольнай працы. /. Грамовіч.

СУПЯРЭЧЛІВАСЦЬ// СУПЯРЭЧНАСЦЬ

Супярэчлівасць. Наяўнасць супярэчнасцей у чым-н.

Праз увесь раман адчуваеш гэтую супярэчлівасць. У. Юрэвіч.

Супярэчнасць. 1. Становішча, пры якім адно выключае другое, не сумяшчальнае з ім, процілеглае яму; неадпаведнасць, няўзгодненасць.

Для нас важным з’яўляецца не толькі самі супярэчнасці твораў Бядулі, а асноўны сэнс гэтых супярэчнасцей. В. Каваленка.

2. звычайна мн. У філасофіі: адносіны процілегласцей, уласцівых прадметам і з’явам прыроды і грамадства.

Максім Танк даў праўдзівую ацэнку тым супярэчнасцям, якія рэвалюцыянізіравалі рыбацкія вёскі, улавіў сутнасць сацыяльнага канфлікту. У. Калеснік.

СУСЕДНІ // СУСЕДСКІ

Сусёдні. Які знаходзіцца, размяшчаецца побач, паблізу, па суседству.

Увосень школа памагала суседняму калгасу на ўборцы агарода. /. Грамовіч.

Сусёдскі. 1. Які мае адносіны да суседа, належыць яму.

Я павярнуў да старшынёвага дома, не дайшоў да яго, спыніўся перад суседскім свірнам. В. Карамазаў.

2. Які жыве па суседству.

Пасля жніва або пасля ўкосу канюшыны суседскія хлапчукі пускалі на свае загоны коней. А. К.улакоўскі.

СУЦЕШЫЦЬ // СУЦІШЫЦЬ

Суцёшыць. каго-што. Спачуваннем, угаворамі аблягчыць чыё-н. гора, перажыванне, заспакоіць; парадаваць, абрадаваць каго-н.

У самыя змрочныя, цяжкія часы маці не траціла надзеі на лепшае, умела і суцешыць і натхніць. Б. Сачанка.

Суцішыць. каго-што. 1. Супакоіць— уціхамірыць, утаймаваць.

Грамыка суцішыў моладзь і аб’явіў пачатак канцэрта. 1. Дуброўскі.

2. Паменшыць, змякчыць, зрабіць менш адчувальным.

Пятро стагнаў — яна пяшчотна гладзіла яго рукі, шчокі, быццам хацела гэтак суцішыць боль. I. Шамякін.

СУШЫЦЬ// СУШЭЦЬ

Сушыць. каго-што. Высушваць, прасушваць; рабіць сухім.

Гады два валялася на нашым двары разбітая трохтопка. Мачылі яе ўсе дажджы, абдзімалі ўсе вятры і сушылі ўсе сонцы. Я. Скрыган.

Сушэць. Высыхаць, падсыхаць; станавіцца больш сухім.

Падзьмула з поўначы здаровым халадком. Зямля сушэла, пакрывалася цвёрдаю скарынкаю. ЯКолас.

СХЕМАТЫЗМ // СХЕМАТЫЧНАСЦЬ

Схематызм. Спрошчанасць, трафарэтнасць у чым-н.

Акцёры, якія стаялі на рэалістычных пазіцыях, змагаліся супроць фармалізму і схематызму. Беларусь.

Схематычнасць. Спрошчаная перадача, апісанне чаго-н.

У вобразах КЧорнага няма схематычнасці. Полымя.

СЦЭНАРНЫ // СЦЭНІЧНЫ

Сцэнарны. Які мае адносіны да сцэнарыя; звязаны са стварэннем кінасцэнарыяў.

Ен толькі што закончыў работу над сцэнарным варыянтам свайго твора, а таму і сам працягваў жыць жыццём сваіх герояў. ЛіМ.

Сцэшчны. Звязаны з тэатральнай дзейнасцю; які мае адносіны да паказу на сцэне; характэрны для сцэны; прыняты на сцэне.

На працягу трох гадзін сцэнічнага жыцця Несцеркі не змаўкае ў глядзельнай зале смех. Полымя.

СЦЯБЛІНІСТЫ // СЦЯБЛІСТЫ // СЦЯБЛОВЫ

Сцябліністы. Які мае сцябло, сцябліну.

Ен .. сышоў з зарослай сцежачкі, па якой, мусіць, даўно ніхто не хадзіў, якую і так цяжка было пазнаць між сцябліністага смарганцу, між сухога галля. ЯСіпакоў.

Сцяблісты. 3 вялікім сцяблом ці з вялікай колькасцю сцёблаў.

Лён доўга стаяў там на покуці — высокі, сцяблісты, жоўты, як воск. В. Палтаран.

Сцяблбвы. Які мае адносіны да сцябла; размешчаны на сцябле; са сцяблом.

Сцябловыя парасткі. Сцябловыя вузлы.

СЫВАРАТКА // СЫРОВАТКА

Сываратка. Спец. Лячэбны прэпарат: вадкасць з крыві і лімфы.

Дзейнасць сэрца была падтрымана. Але ці надоўга? Ен увёў сываратку і пачаў чакаць. /. Шамякін.

Сырбватка. Вадкі адстой кіслага малака ці адтопленага тварагу.

Старая яшчэ карміла парасят на двары, стаяла, трымаючы чыгунок у руках, і пакрысе падлівала ў карытца сыроваткі. Полымя.

СЫРКОВЬ! // СЫРНЫ // СЫРЦОВЫ

Сырковы. Які мае адносіны да сырка.

Сырковая маса.

Сырны. Які мае адносіны да сыру.

Сырны пах.

Сырцбвы. Які мае адносіны да сырцу — не да канца вырабленага ці не ачышчанага прадукту.

Байніцы, прыступкі лесвіц, аркі — усё зроблена з сырцовай цэглы, пашчэрбленай ужо часам. В. Іпатава.

сытны // сыты

Сытны. Які добра насычае; пажыўны.

Чырвоны, распараны сном, духатою і сытным абедам, Шалн та выйшаў з-за шырмы ў расхрыстанай сарочцы, з касматымі грудзьмі, босы. I. Дуброускі. || Заможны, без нястач; не бедны на яду. Шаліма ва ўсіх дэталях ведае гісторыю свайго суседа: заможны сваяк зычыў яму сытнае жыццё. Б. Мікуліч.

Сыты. 1. Які поўнасцю задаволіўся; які не адчувае голаду.

А як вяртаўся важна статак! Сказаў, напэўна, не хвалько, што сыты ўсе і ёсць дастатак, калі вядзецца малако. С. Гаурусёу.

2. Разм. Добра ўкормлены, тлусты.

Лукаш ехаў на фурманцы, правіў коньмі. Сытыя коні беглі хутка і радасна — вырваліся на прастору. В. Іпатава.

СЫЦЕЦЬ// СЫЦІЦЬ

Сыцёць. Станавіцца сытым — укормленым, тлустым.

А ў паўночных малых народаў, калі выбіралі сабе кіраўніка, то праз год узважвалі — пацяжэў хоць на кілаграм, здымалі: значыцца, думаць, клапаціцца пра іншых перастаў, таму і сыцее. Б. Сачанка.

Сыціць. што. Падсалоджваць ваду, квас і інш. мёдам; разбаўляць мёд вадою; настойваць мёд на чым-н.

Сыціць квас.

СЫЧАЦЬ // СЫЧЭЦЬ

Сычаць. Разм. Станавіцца сытым; сыцець.

I ёсць жа прыказка такая: «Кляні ты пана — пан сычае!» Я. Колас.

Сычэць /твараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».

Гусак вь.цягвае шыю, грозна сычыць на хлопчыка: не падыходзь да малых гусянят.

СЯДЗІБА // СЯЛІБА

Сядзіба. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам (звычайна ў сельскай мясцовасці).

Тое, што яшчэ здаля звярнула на сябе іх увагу, зблізку аказалася нейкай будынінай — ускраіннай сядзібай вёскі або якім хутарам. В. Быкаў.

Няправільна. Каля вёскі Койтава Віцебскага раёна ёсць сядзіба (трэба: сяліба) Здраўнева. Яна звязана з імем выдатнага рускага мастака Рэпіна. Тут на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны мастак жыў з 1892 па 1900 год. Полымя.

Сяліба. Невялікі населены пункт у сельскай мясцовасці.

Яна сустрэла яго пад крайняю ад Вуглоў ліпай, у самым далёкім кутку сялібы. ЯБрыль.

Няправільна. Калі герой намерваецца падпаліць сялібу (трэба: сядзібу) аб’ездчыка, у чытача ўзнікае ўяўленне аб ім як аб чалавеку, у якога стыхійныя інстынкты ў часы глыбокага ўзбуджэння могуць узяць верх над свядомасцю. Д. Гальмакоў.

СЯДОК // СЯДУН / сядура

Сядбк. 1. Коннік, верхавы; той, хто едзе на матацыкле, веласіпедзе.

Праз якую хвіліну два ці тры матацыклы ўжо кульнуліся ў канаву, адзін стаяў на сярэдзіне, пакінуты седакамі, толькі задні, спрытна завярнуўшыся, паімчаў па дарозе ўгору. В. Быкаў.

2. Той, хто едзе ў якой-н. павозцы, санях, карэце.

Карэта рушыла. Сядок усміхнуўся, прыкрыў ногі .. і адхінуў фіранку са слюдзянога акенца. У. Караткевіч.

Сядўн. Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед.

Прырода быццам знарок імкнулася ва ўсім падкрэсліць непадобнасць Мішы да Гены. Калі Гена рухавы, імклівы, дык Міша сядун. Любіць чытаць і за кніжкай можа прабавіцца цэлы дзень. А. Марціновіч.

Сядўра. Разм. Тое, што і с я д у н.

Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобін нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду. М. Ткачоў.

I

ТАЕМНЫ // ТАЙНЫ // ТАЯМНІЧЫ

Таёмны. 1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых.

Калі б толькі Альміна ведала, што сваімі словамі ў каторы раз дакранаецца ў маёй душы да таго таемнага і балючага, пра што нікому не гаварыў і не мог сказаць. В. Гігевіч.

2. Загадкавы, акружаны тайнай; не зусім усвядомлены, няясны.

Насіліся па лесе нейкія таемныя гукі, пагрозліва шумелі верхавіны ялін, і абамшэлыя ствалы гудзелі працягла і сумна. М. Лынькоў.

Тайны. 1. Які з’яўляецца тайнай, скрываецца ад іншых, вядомы нямногім.

I вось на тайную сходку у ціхі лясок на Няве — жывая людская паводка на плошчу няспынна плыве. М. Смагаровіч.

2. Звязаны з сакрэтнасцю; прызначаны для вядзення сакрэтных спраў, для сакрэтнай службы.

На двары пан убачыў свайго цівуна, акружанага такімі ж тайнымі агентамі Лелякова. А. Якімовіч.

Таямнгчы. 1. Поўны таямніцы, непазнанага, невядомага; загадкавы, незразумелы.

Кожны раз, калі Яўген Іванавіч браўся ажывіць новы прыбор, ён адчуваў, што наперадзе шмат чаго загадкавага, таямнічага. М. Гроднеў.

2. Які сведчыць пра наяўнасць таямніцы, сакрэтнасці.

Пры сустрэчы з калегам ён надаваў свайму твару таямнічы выгляд і ціхенька апраўдваўся. А. Пальчэўскі.

ТАКТОЎНЫ // ТАКТЫЧНЫ

Тактбўны. Які валодае тактам, захоўвае правілы прыстойнасці ў адносінах да каго-чаго-н.

Цябе выратавала тое, што ты аказаўся надзіва тактоўным чалавекам. Я. Рамановіч.

Тактычны. 1. Які мае адносіны да ваеннай тактыкі; які звязаны з вядзеннем бою.

Днём ён быў на тактычных занятках у першым батальёне. К. Крапіва.

2. Які мае адносіны да сродкаў і прыёмаў грамадскай і палітычнай барацьбы.

Але ў сітуацыі, калі СД размножыла яго фатаграфію, самае правілыіае — знікнуць з горада на пэўны час. Гэта не ўцёкі — тактычнае адступленне, каб перагрупавацца. /. Шамяк.ін.

ТАКСАЦЫЯ // ТАКСІЧНАСЦЬ

Таксацыя. Спец. 1. Устанаўленне таксы — дакладнай расцэнкі тавараў ці размеру аплаты за працу, паслугі.

Учора таксама позна ішла, прыцемкам. Таксацыю піловачніку па кнігах шукала. В. Карамазаў.

2. Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб’ёму дрэў, прыросту і г. д.

Адпачынку засталося тры дні,— кажу я.— А там работа. Адна таксацыя выматае дух. /. Навуменка.

Таксічнасць. Здольнасць выклікаць атручванне; ядавітасць.

Трэба ўлічваць, што ў сонечныя дні таксічнасць некаторых ядахімікатаў значна зніжаецца. Звязда.

ТАНКАВЫ // ТАНКІСЦКІ

Танкавы. Які мае адносіны да танка, звязаны з вырабам танкаў; які звязаны з падрыхтоўкай танкістаў.

Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Святло трапятала на дрэвах, на тварах байцоў, на танкавых вежах. /. Мележ.

Танкісцкі. Які мае адносіны да танкіста, належыць яму або прызначаны для яго.

На маленькім хлопчыку быў танкісцкі шлем з тугімі рэбрамі. С. Грахоўскі.

ТАННЕЦЬ // ТАНЧЭЦЬ

Таннёць. Станавіцца больш танным, паніжацца ў цане.

С і н о н і м: дзешавець.

Ям, залітых вадой, на лузе з кожным годам больш ды больш. Сена ад гэтага не робіцца больш і дровы ў казённым ці ў купецкім лесе не таннеюць. Я. Брыль.

Танчэць. Разм. Станавіцца больш тонкім, танчэйшым.

Паступова вяроўка танчэла і заканчвалася тоненькім пяньковым хвосцікам з дзесяткамі вузельчыкаў. Я. Колас.

ТАРФЯНІК // ТАРФЯНІШЧА

Тарфянік. Залежы торфу, тарфяное балота.

Нядрэнная кармавая база, вялікія плошчы асушаных тарфянікаў былі багаццем калгаса і яго рэальным рэзервам. Звязда.

Тарфянішча. Месца, дзе раней здабывалі торф; асушанае балота.

Лета было сухім, без дажджынкі, зямля сасмягла, патрэскалася, лесавыя тарфянішчы парабіліся на порах. М. Лынькоў.

ТАТАЛІТАРНЫ // ТАТАЛЬНЫ

Таталітарны. Кніжн. 3 адкрыта тэрарыстычнай дыктатурай; фашысцкі.

Любы таталітарны рэжым трымаецца на хлусні, гэта яго афіцыйная ідэалогія, і любая праўда для яе небяспечная. А. Лукашук.

Татальны. Усеагульны, усеабдымны.

Татальная мабілізацыя.

ТАЎШЧЫНЯ // ТОЎШЧА

Таўшчыня. Велічыня папярочнага сячэння прадмета; размер у абхваце, па акружнасці; паўната.

Рады былі пераплецены між сабою, утвараючы калючую сцяну ў метр таўшчынёю. А. Ставер.

Тоўшча. Маса, пласт якога-н. рэчыва вялікай таўшчыні.

Праз зеленаватую тоўшчу вады быў відаць кожны каменьчык, кожная самая маленькая ракавінка. Я. Бяганская.

ТАФТА // ТАХТА

Тафта. Грубая шаўковая ці баваўняная тканіна з папярочнымі дробнымі рубчыкамі.

3 двара ў гэты час выйшла Ірачка, у клёшным вішнёвыіуг плацці з тафты, з бліскучай брошкай — падарункам маладога, у туфліках на шпільках. В. Дайліда.

Тахта. Шырокая і нізкая канапа без спінкі.

Даша ўселася на тахту, скінула туфлі і падкурчыла пад сябе ногі. Я. Шарахоўскі.

ТВАРОЖНЫ // ТВАРОЖЫСТЫ

Тварожны. Які мае адносіны да тварагу, яго вырабу; прыгатаваны з тварагу.

Над застрэшшамі сушацца тварожныя сыры. Чорны.

Тварожысты. Знешне падобны на тварог.

Пры гэтай рэакцыі выпадае характэрны белы тварожысты асадак хлорыстага срэбра, які не раствараецца ў вадзе і разбаўленай кіслаце. Хімія.

тол // толь

Тол. Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў артылерыі і падрыўной справе.

С і н о н і м: тратыл.

Мікола дастаў са снарадаў тол, складаў у кош і некуды адносіў. /. Новікаў.

Толь. Дахавы і ізаляцыйны матэрыял з асобага кардону, насычанага воданепранікальным саставам.

На даху, накрытым толем, нацерушылася ігліца. М. Даніленка.

ТОЛАВЫ // ТОЛЕВЫ

Тблавы. Зроблены з толу; характэрны для толу.

Чаборавы водар перабіваў кіслы толавы пах, які кружыў галаву. А. Алешка.

Тблевы. Які мае адносіны да толю, звязаны з яго вытворчасцю; зроблены з толю.

Толевы завод. Толевы дах.

ТРАВЯНІСТЫ // ТРАВЯНЫ

Травяністы. 1. Які з’яўляецца травою, падобны да травы.

Травяністыя расліны. || У якім шмат травы. Жыта ўрадзіла рэдкае і травяністае. /. Сяркоў.

2. Які зарос густою травой.

Адзін край лугу стыкаўся з лесам, уразаўся ў яго, адхопліваючы дугаватыя лукі і павялічваючы свае травяністыя прасторы. ЯКолас.

Травяны. І. Які мае адносіны да травы; з травы.

Пакуль данёс — вада крыху распляскалася, а ў вёдры апрача аўса ды травянога пылку насыпалася яшчэ багата нейкіх мошак, жучкоў, казявак. ЯСіпакоў. || Зроблены з травы. Будан з травяной стрэшкай. || Прыгатаваны з траў, на травах. Травяная мука. Травяны корм. Травяная настойка. || Які жыве ў траве. Травяная жаба. Травяное насякомае.

2. Які парос, пакрыўся травою.

На змярканні [хлопцы] прыйшлі да ракі. I паселі на травяным абрывістым беразе. ЯБрыль.

3. Характэрны для травы, зялёны (пра колер).

Гімнасцёрка травянога колеру.

ТРАК // ТРАКТ // ТРАКТАТ

Трак. Звяно гусеніцы ( у трактара, танка і пад.).

Карпенка не спускаў вачэй з калоны, якая ўсё расла і расла на дарозе, ужо чуваць было, як дрыжала зямля ад танкаў, як лескацелі іх цяжкія шырокія тракі. В. Быкаў.

Тракт. Шырокая праезная дарога.

С і н о н і м: шлях.

Ад станцыі да бальніцы было з вярсту, і вёў да яе самы сапраўдны тракт — вымашчаны брусчаткаю, абсаджаны маладымі таполямі. Л. Арабей.

Трактат. Навуковая праца, у якой разглядаецца асобнае пытанне, праблема; разважанне на спецыяльную тэму.

Газета застаецца газетай — не пацяшальнай чытанкай і не навуковым трактатам, а трыбунай мас і трыбунай для мас. Б. Стральцоў.

ТРАЛІЦЬ // ТРАЛЯВАЦЬ

Траліць. Спец. 1. Лавіць тралам — вялікай сеткай для лоўлі рыбы з суднаў.

Сёння першы выхад у мора. Дзень быў урачысты, як святочны. Пачалі траліць таксама ўдала — ні адзін трал не падымалі на борт пустым, у кожным было поўна рыбы. Звязда.

2. Вылоўліваць і знішчаць падводныя міны.

Траліць можна было толькі на сярэдняй і поўнай вадзе — пры адліве тралы чапляліся за грунт. Звязда.

Траляваць. Спец. Падцягваць, падвозіць спілаваны лес з месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву.

Быў бы жывы тата, ён даўно б новы дом збудаваў. Ен ужо тады пачаў траляваць бярвенне з лесу. А. Кудравец.

ТРАМБІН // ТРАМБОЗ // ТРАМБОН // ТРОМБ

Трамбін. Фермент, які выклікае згортванне крыві.

У крыві знаходзіцца некалькі розных ферментаў. Пры ўдзеле аднаго з іх — трамбіну — адбываецца згортванне крыві. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Трамбоз. Працэс утварэння тромбаў у сасудах.

Яе [смерць] выклікала, мабыць, закупарка нырачных вен альбо трамбоз нырачных артэрыяў. А. Савіцкі.

Трамббн. Духавы музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.

Падвывалі трамбоны, раскаціста грымела піяніна, тоненькім ручайком ліўся голас скрыпкі. М. Капыловіч.

Тромб. Згустак крыві, які ўтварыўся ў крывяносным сасудзе ці ў сэрцы.

Часам пры рэўматызме і некаторых іншых хваробах пашкоджваецца ўнутраная абалонка сэрца ці крывяноснага сасуда. На месцы пашкоджання кроў пачынае згортвацца і ўтвараюцца згусткі крыві, ці тромбы. Анатомія і фізіялогія чалавека.

ТРАНЗІСТАРНЫ // ТРАНЗІТНЫ

Транзістарны. Заснаваны на выкарыстанні транзістараў — паўправаднікоў, прызначаных для ўзмацнення, пераўтварэння электрычных сігналаў.

Радыё ўвайшло ў наш быт, і сёння немагчыма ўжо ўявіць кватэру без звычайнага сецявога ці транзістарнага прыёмніка або просценькага дынаміка. ЛіМ.

ТранзІтны. Які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім-н. пункце (пра пасажыраў); прызначаны для такіх пасажыраў; які ідзе без перагрузкі на прамежкавых станцыях.

У транзітнага пасажыра ўражанне пра гарады звычайна складваецца па вакзалах. Я. Сіпакоў.

ТРАНСПАРЦЕР // ТРАНСПАРЦІР

Транспарцёр. 1. Механічнае прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння грузаў, асобных дэталей.

С і н о н і м: канвеер.

Узяліся мы дружна, стужка транспарцёра аж прагіналася, несучы ў вагон бясконцую плынь жытніх зярнят. У. Дамашэвіч.

2. Браніраваная машына для перавозкі пяхоты на поле бою і для разведкі.

С і н о н і м: бронетранспарцёр.

Два танкі вельмі асцярожна, адзін па правым баку дарогі, другі па левым мінулі транспарцёры і набліжаліся да мастка. В. Быкаў.

Транспарцір. Прыбор у выглядзе падзеленага на градусы паўкруга і лінейкі, прызначаны для пабудовы і вымярэння вуглоў на чарцяжах.

Для вымярэння вуглоў прымяняецца асобы прыбор — транспарцір. Геаметрыя.

ТРАСЯНІНА // ТРАСЯНКА

ТрасянІна. 1. Калыванне, падкідванне пры яздзе па няроўнай дарозе.

Я, напрыклад, нядаўна ехаў у поездзе, дык такая была страшэнная трасяніна, што ледзь на нагах трымаўся. Звязда.

2. Разм. Сварка, калатня.

I ўсё ўставала прад вачыма беднае кабеты: .. сваркі, трасяніна. ЯКолас.

Трасянка. Стрэсенае з саломай сена на корм жывёле.

3 катуха, у які мы кідалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі. ЯБрыль.

ТРАФЕЙНЫ // ТРАХЕЙНЫ

Трафёйны. Які з’яўляецца трафеем, захоплены як трафей.

Дачка Алеся ў цёмны бор пайшла з трафейным аўтаматам. М. Аўрамчык.

Трахёйны. Спец. Які мае адносіны да трахеі — дыхальнага горла.

Трахейная трубка.

ТРАФІЧНЫ // ТРАХЕІЧНЫ

Трафічны. Спец. Які мае адносіны да жыўлення органаў і тканак, да абмену рэчываў.

Трафічная функцыя нервовай сістэмы — гэта такая функцыя, якая альбо паскарае, альбо, наадварот, замаруджвае працэс харчавання. Беларусь.

Трахеічны. Які мае адносіны да трахея—двухскладовай стапы ў антычным вершаскладанні.

Трахеічны размер верша.

ТРУБАЧНЫ / ТРУБКАВАТЫ // ТРУБКАВЫ // // ТРУБНЫ // ТРУБЧАСТЫ

Трўбачны. Зроблены з труб, трубак.

Трубачныя рыштаванні.

Трубкаваты. Тое, што і трубчасты.

Трубкаватае сцябло. Трубкаватыя фільтры.

Трўбкавы. Які мае адносіны да трубкі — трубы невялікага сячэння.

Трубкавая падача паліва.

Трўбны. 1. Які мае адносіны да трубы; звязаны з вытворчасцю труб.

Трубны завод. Трубны дым.

2. Які ўтвараецца музычным інструментам — трубой; які нагадвае гукі трубы.

Над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў. У. Краўчанка.

Трубчасты. Які мае форму трубы, трубкі; які складаецца з трубачак (пра будову рэчыва).

Трубчастая косць. Трубчастая будова глебы.

с іі.u і дяг

ТРУМ // ТРУМО

Трум. Унутранае памяшканне карабля паміж палубай і днішчам, прызначанае для розных грузаў.

Пагода была ціхая, агні відаць далёка, ну і паклалі мяшкі

з мукою не ў трум, а перад рулявою рубкаю, каб лягчэй згружаць. В. Карамазаў.

Трумб. нескл. Высокае стаячае люстра.

Сярожка, пакуль маці гаварыла з бацькам, насцярожана прыціх ля трумо, скруціў стружку і засунуў за канапу, абтрос на грудзях кашульку. Полымя.

ТРЭНІРАВАНЫ // ТРЭНІРОВАЧНЫ

Трэніраваны. Які прайшоў добрую трэніроўку; добра развіты рэгулярнай трэніроўкай. <

Рослы, зграбны .. у дасканала падагнаным кіцелі, пад якім адчувалася дужая, трэніраваная постаць, з залатой зоркай на кіцелі, з дасканалай выпраўкай, ён [Чарняхоўскі] быў у гэты час вельмі прыгожы, мужна прыгожы.. I. Мележ.

Трэніровачны. Які мае адносіны да трэніроўкі; прызначаны для яе.

Мужчына .. хутка, па-вайсковаму надзеў трэніровачны касцюм, абуў кеды .. і лёгенька, паволі пабег па сцежцы. А. Жук.

ТУЛІЦЦА // ТУЛЯЦЦА

Туліцца. !. Гарнуцца, прыціскацца, хінуцца.

Там і тут чадзелі агні, людзі туліліся да іх, кашлялі, адмахваючыся ад камарэчы. Р. Шкраба.

2. Мець прытулак, прыстанішча, размяшчацца дзе-н. у цеснаце.

Вялізная Маніна сям’я з шасці дачок, двух сыноў і бацькі з маткай туліцца ў старой цеснай хаце. А. Васілевіч.

3. перан. Размяшчацца дзе-н. у зацішным месцы, пад аховай чаго-н.

Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. Я. Колас.

Туляцца. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца; сланяцца са скрытнымі намерамі.

Апроч усяго, ён [Бацяноўскі] шпіён і даносчык. Лабановіч потым не раз прыкмячаў, як дзяк туляўся па падвоканню. Р. Шкраба.

ТЫЛАВЫ // ТЫЛЬНЫ

Тылавы. Які мае адносіны да тылу, знаходзіцца ў тыле, абслугоўвае тыл.

Хвойнікі і бярэзнікі дзядзька абыходзіў, ведаючы, што ў іх

ці каля іх размешчаны нямецкія батарэі ды іншыя тылавыя часці. /. Шамякін.

Тыльны. Які знаходзіцца за чым-н.; знешні; адваротны.

Па жэстах яго, па тым, што ён, напрыклад, выціраў пот з ілба — не далоняй, а тыльнай стараной рукі, я вызначыў, што ён таксама з механізатараў, і не памыліўся. /. Шамякін.

ТЫНК // ТЫНКАВАННЕ // ТЫНКОЎКА

Тывк. Маса густога вапнавага раствору з пяском, глінай і інш.. які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сцен і г. д.

Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, а вы не падаяце вестак,— дзяўчына кажа мне ў адказ і тынк замешвае, як цеста. М. Аўрамчык. |! Цвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сценах. Недалёкі выбух. Падлога страсянулася, са столі і сцен пасыпаўся тынк. Дзынкнула разбітая шыба. /. Мележ.

Тынкаванне. Пакрыццё сцен ці столі тынкам, каб зрабіць паверхню гладкай.

Тынкаванне сцен закончана ў тэрмін.

Тынкбўка. 1. Пакрыццё сцен ці столі тынкам; тынкаванне.

У пачатку гэтага рова было глінішча, там брала гліну для тынкоўкі і на печы ўся вёска, таму амаль заўсёды ўлетку дарога пад вокнамі ў завулку была як пафарбаваная. I. Чыгрынаў.

2 . Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў.

Каля балконных дзвярэй на сцяне жаўцела адбітая тынкоўка. М. Даніленка.

ТЫПАВЫ // тыповы

Тыпавы. Які з’яўляецца ўзорам. мадэллю для чаго-н.; стандартны.

Усе магазіны размешчаны ў параўнаўча нядрэнных тыпавых памяшканнях. Звязда.

Тыповы. Які часта сустракаецца; характэрны, звычайны.

У кожным самым аддаленым кутку тыповым селянінам, на плечы якога лягла адказнасць за ўраджай, стаў механізатар. /. Навуменка.

Няправільна. Школа была зусім новая, у два паверхі, як і ўсе збудаваныя перад вайною па тыповаму (трэба: па тыпавому) праекту сельскія дзесяцігодкі. /. Грамовіч.

ТЫТАНАВЫ // ТЫТАНІЧНЫ

Тытанавы. Які мае ў сваім саставе хімічны элемент тытан, мае адносіны да тытану.

Тытан і тытанавыя сплавы маюць вялікую трываласць, вязкасць, каразійную ўстойлівасць і шырока выкарыстоўваюцца ў турбаі караблебудаванні, ракетнай, авіяцыйнай тэхніцы і інш. БелСЭ.

Тытанічны. Незвычайны па фізічнай ці маральнай сіле, розуму, таленту; вельмі вялікі па сіле, размаху, напружанасці; грандыёзны.

Нельга не здзіўляцца яго [Л. Я. Багдановіча] сапраўды тытанічнай працаздольнасці. Полымя.

ТЭЛЕВІЗАРНЫ //ТЭЛЕВІЗІЙНЫ

Тэлевізарны. Які мае адносіны да тэлевізара, прызначаны для яго.

Цяпер тэлевізарныя экраны вялікія, добра глядзіцца ўсякая перадача. Тэлевізары нашы ўжо не такія, якімі былі першыя выпускі. Звязда.

Тэлевізійны. ІІрызначаны для прыёму ці перадачы па тэлебачанню; які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлебачання.

Падчас размовы Ігнатовіч круціў у руках мадэль Астанкін скай тэлевізійнай вежы, соты раз разглядаў драбнюткія дэталі яе, захапляўся ўмельствам юных майстроў — выхаванцаў прафтэхвучылішча. /. Шамякін.

Няправільна. Усё знаёма, прывычна, і Куляшу здавалася, што нібы і не з ім гэта ўсё робіцца, а з некім другім, у другой хаце, а ён глядзіць на ўсё гэта на маўклівым тэлевізійным (трэба: тэлевізарным) экране. А. Жук.

ТЭЛЕФАНІЗАВАЦЬ // ТЭЛЕФАНАВАЦЬ

Тэлефанізаваць. што. Правесці тэлефанізацыю чаго-н., за бяспечыць тэлефонам.

Тэлефанізаваць дамы пасёлка.

Тэлефанаваць. Пазваніць па тэлефоне; паведаміць што-н па тэлефоне.

Ен табе ўвечары раз тэлефанаваў на кватэру, але гаспадыня сказала, што ты позна прыходзіш. X. Лялько.

ТЭМА // ТЭМАТЫКА

Тэма. Кола жыццёвых з’яў, падзей, якія з’яўляюцца зместам мастацкага твора ці ляжаць у аснове навуковага даследавання, даклада і інш.; прадмет гутаркі.

Для аўтара важна не толькі вызначыць тэму, глыбока разабрацца ў сутнасці праблемы, назапасіць факты і аргументы, але і ў кожным выпадку знайсці такую форму арганізацыі матэрыялу, якая б адпавядала менавіта гэтай тэме, гэтым фактам. Б. Стральцоў.

Тэматыка. Сукупнасць тэм.

Тэматыка лірычных твораў ЯКоласа надзвычай разнастайная. Беларусь.

У

УБЕГЧЫ // УЗБЕГЧЫ

Убёгчы. Увайсці куды-н. бягом.

3 раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Р. Сабаленка.

Узбёгчы. 1. Падняцца бягом куды-н. уверх, на больш высокае месца.

Разгневаны княжыч па адкрытай, засланай мядзведжымі і барсуковымі шкурамі галерэі ўзбег на другі ярус церама і вока ў вока сутыкнуўся з маці і братам Някрасам. Л. Дайнека.

2. Бягом зайсці, трапіць куды-н.; забегчы.

Стукнула брамка, і на двор узбегла дзяўчынка. А. Асіпенка. II Імгненна з’явіцца, выступіць; набегчы. Крывавая падцечына ўзбегла на вока. Р. Сабаленка. || перан. Раптоўна ўзнікнуць, паявіцца, прыйсці. I тут, як кажуць, мімаволі ўзбегла на памяць вядомая песня. I. Грамовіч.

УБІЦЦА // УЗБІЦЦа

Убіцца. 1. Разм. Улезці, забрацца ўнутр чаго-н., куды-н.

Захоплены такімі думкамі, Далібор і не заўважыў, як ад’ехаўся ад сваёй дружыны і ўбіўся ў строй новагародскіх пешцаў Л. Дайнека. || Зайсці, залезці ў недазволенае месца, у шкоду Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і ця'лушка-пярэзімак убіліся ў шкоду. С. Александровіч.

2. перан. Разм. Пранікнуць у якое-н. асяроддзе; уцерціся, улезці куды-н.

I Стаха знаходзяць — убіўся ў прымакі да палескага дзядзькі. М. Лужанін.

3. Разм. He выходзіць, не ісці (з галавы, думак)

Тыдні са два не бачыла Арына агранома .. Улез у галаву, убіўся, спакою не дае. Б. Стральцоў.

Узбіцца. на каго-што. 1. Нечакана наскочыць на каго-што-н.

Сінонім: наткнуцца.

Ад невялічкай газнічкі, што стаяла на паліцы каля абразоў, хапала святла толькі на тое, каб не ўзбіцца на чалавека. М. Лобан.

2. Нечакана сустрэцца, сутыкнуцца з кім-чым-н. непажаданым, непрыемным.

Сінонім: напароцца.

Перадумаў я, хлопцы. Начуйце. Час позні, можна і на ваўка дзе ўзбіцца. У. Паўлаў.

3. Разм. Натрапіць, набрысці на што-н.

Ішоў, ішоў, узбіўся на бураковае поле. М. Лужанін.

4. Разм. 3 цяжкасцю абзавесціся чым-н.

С і н о н і м: разжыцца.

Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ўсё ніяк не маглі ўзбіцца. А. Васілевіч.

УБРАНАСЦЬ // УБРАННЕ / УБРАНСТВА

Убранасць. Упарадкаванасць, упрыгожанасць.

Святочная ўбранасць вуліцы.

Убранне. Адзенне, убор; строі.

Побач — невялікая люстраная вітрына, поўная ўзораў жаночага ўбрання. М. Машара. II Тое, што ўпрыгожвае сабой што-н. I тут зусім нечакана паваліў снег. Ціхі такі, спорны. Неўзабаве ўся зямля была ў белым убранні. Р. Ігнаценка.

Убранства. Разм. Тое, што і ў б р а н н е.

I між усякага ўбранства відна і дзядзькава апратка, пільчак і шапачка-аЛадка. Я. Колас.

УВАГА // УВАЖЛІВАСЦЬ

Увага. 1. Сканцэнтраванасць зроку, слыху на чым-н., накіраванасць думкі на што-н.; цікавасць да чаго-н.

Сказаць праўду, на Ганьчыны прыборы старшыня не вельмі звяртае ўвагу. А. Васілевіч.

2. Клапатлівыя, чулыя адносіны, прыхільнасць да каго-чаго-н.

Ласкава свяціліся вочы ў кожнага, каму ўдавалася заслужыць увагу Гермінкі. Р. Няхай.

Уважлівасць. 1. Праяўленне ўвагі да каго-чаго-н.; засяроджанасць увагі.

Уся ўважлівасць хлопчыка была скіравана на агонь лучыны. 3. Бядуля.

2. Уважлівыя адносіны да каго-н., прыхільнасць, добразычлівасць.

Бацькі з падкрэсленай уважлівасцю глядзелі адно за адным, як асірацелыя дзеці. А. Асіпенка.

УВАЖАНЬ! // УВАЖЛІВЬ! / УБАЖНЫ

Уважаны. Такі, да якога аднесліся з увагаю.

Уважаная просьба.

Уважлівы. Які ставіцца да чаго-н. з увагай; які выказвае ўвагу; старанны; чулы, клапатлівы.

Надзя была вельмі ўважлівая да брата, заўсёды адчувала і разумела яго перажыванні, супярэчнасці ў думках і імкненнях. А. Кулакоўскі.

Уважны. Тое, што і ўважлівы.

Уважная прычына. Уважны слухач.

УВАЖЫЦЬ // УЗВАЖЬІЦЬ

Уважыць. 1. каго-што. Аказаць каму-н. павагу, праявіць увагу да каго-н.

Як ні ўпіралася Поля, а прысесці да стала прыйшлося — трэба было ўважыць гасцей. М. Арочка.

2. каму. Зрабіць уступку, прыняўшы пад увагу што-н.; уступіць.

Я ж цябе ведаю, ты яму не саступіш і ён табе не ўважыць. I. Гурск.1.

Узважыць. каго-што. 1. Вызначыць вагу, цяжар кагочаго-н.

Клара ўзяла скрутак, здзівілася яго лёгкасці, узважыла на руцэ і разгарнула. В. Хомчанка.

2. перан. Абдумаць, ацаніць што-н.

Тамара не спала ўсю ноч, усё перадумала, усё ўзважыла. М. Гроднеў.

УВАЛАЧЫ // УЗВАЛАЧЫ

Увалачы. каго-што. Разм. 1. Уцягнуць, з цяжкасцю ўнесці што-н. унутр чаго-н.

Неяк пасля абеду .. ля ўваходу ў палатку пачуліся галасы, тупат, і двое санітараў увалаклі насілкі з параненымі. В. Быкаў.

2. Украсці.

Воўк увалок авечку.

Узвалачы. каго-што. Разм. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае; усцягнуць; з цяжкасцю узвезці што-н. куды-н.

Але вось конь узвалок сані на горку і пайшоў лягчэй, мы нават пачалі адставаць. У. Дамашэвіч.

УВАЛІЦЦА // УЗВАЛІЦЦА

Уваліцца. 1. Упасці, праваліцца куды-н.

Каб не ўваліцца ўпоцемках у якую-небудзь яму, Пераход увесь час глядзеў сабе пад ногі. А. Кулакоускі.

2. Стаць упалым; запасці.

I Нюра вельмі пахудзела, пахудзела і пастарэла. Шчокі ўваліліся, каля губ маршчыны. Вочы сумныя. Л. Арабей.

3. Разм. 3 шумам, грукатам увайсці куды-н.; уварвацца няпрошаным.

Тое, што столькі мужчын увалілася адразу ў хату, мусіць, спалохала гаспадыню. Р. Сабаленка.

УзвалІцца. Разм. Наваліцца, налегчы ўсім цяжарам на кагошто-н.

Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... He падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся. /. Пташнікаў.

УВАЛІЦЬ//УЗВАЛІЦЬ

Уваліць. 1. што. Укінуць, унесці куды-н. што-н. цяжкае, грувасткае.

Уваліць камень у канаву. || Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы. Столькі гною ўвалілі пад азімыя.

2. што. Разм. Праваліць, абваліць; абрушыць што-н. унутр чаго-н.

Крышу ўваліла.

3. Разм. Увайсці, убегчы гуртам, натоўпам.

I раптам у двор уваліла гурба дзяцей. /. Шамякін.

Узваліць. каго-што на каго-што. 1. Падняўшы што-н. цяжкае, пакласці, нагрузіць, наваліць.

Чалавек дваццаць сялян, узваліўшы невад на сані, выходзяць на затокі. Я. Колас.

2. перан. Разм. Прымусіць выконваць якую-н. работу, абцяжарыць работай.

Мала паездак, дык на мяне яшчэ і сельгасаддзел узвалілі. Т. Хадкевіч.

3. перан. Незаслужана абвінаваціць у чым-н., прыпісаць каму-н. што-н. ганебнае.

[Языковіч] узваліў на Зіну Дарошка бадай усю віну за недахопы ў брыгадзе. П. Давалёў.

УВАР//УЗВАР

Увар. Колькасць, аб’ём, на які паменшала што-н. пры варцы.

Увар мяса невялікі.

Узвар. Адвар з ягад, траў і інш.

Часам заходзіць да іх суседка, Вальчына матка, прынясе матцы якога ўзвару з зёлкаў, забярэ малых, накорміць. Л. Арабей.

УВАХОД // УВАХОДЗІНЫ

Увахбд. Mecua, праз якое ўваходзяць куды-н.

На шпітальным двары было цёмна, гарэла некалькі ліхтароў толькі над уваходам у будынак. КЧорны.

Уваходзіны. адз. няма. Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне.

Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. А. Ус.

УВЕЗЦІ // УЗВЕЗЦІ

Увёзці. што. Завезці, даставіць куды-н., унутр чаго-н.

Увезці калёсы ў гумно.

Узвёзці. каго-што. Завезці, прывезці наверх, на паверхню чаго-н.

Буланы, дробна ступаючы нагамі, узвёз іх на высокі бераг. /. Чыгрынаў.

УВЕСЦІ // УЗВЕСЦІ

Увёсці. каго-што. 1. Прымусіць увайсці ўнутр чаго-н., прывесці куды-н.

[Леапольд] усё стаяў ля сына, як той пераадзяваўся, каб увесці яго ў хату самому. КЧорны.

2. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным ці ўжывальным.

Аўтар старанна сабраў і ўвёў у навуковы абыход многія зусім неврдомыя факты. В. Івашын.

3. Устанавіць, укараніць; пакласці пачатак чаму-н.

Калі Старыца апынулася ў партызанскай зоне, яе жыхары зноў сышліся ў калектыў і ўвялі ў вёсцы даваенныя парадкі. Т. Хадкевіч.

4. Пазнаёміць, дапамагчы асвоіцца з чым-н.

Работа ў газеце ўвяла мяне, калі так можна сказаць, у самую гушчу літаратурнага жыцця. У. Карпаў.

Узвёсці. каго-што. 1. Ведучы, дапамагчы ці заставіць узысці, падняцца наверх чаго-н.; вывесці.

Палявая дарога ўзвяла на бальшак. Перад Надзяй ва ўсёй шырыні адкрылася Калінаўка. М. Ткачоў.

2. Прывесці зброю ў гатовае да выстралу становішча.

He спыняючыся, Пеця ўзвёў аўтамат і націснуў на гашэтку. I. Сіняўскі.

3. Збудаваць, пабудаваць, паставіць.

А далей глядзі — дзяўчаткі тыя дваццаць вёснаў ходзяць па зямлі. А ўжо іх рукі залатыя больш паловы Мінска ўзвялі. П. Панчанка.

4. перан. Прыпісаць каму-н. што-н. заганнае, адмоўнае, дрэннае; несправядліва абвінаваціць.

Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Т. Хадкевіч.

УВІВАЦЦА // УЗВіВАЦЦА

Увівацца. 1. Уплятацца, укручвацца пры віцці, звіванні.

Стужка добра ўвіваецца ў косы.

2. Разм. Вярцецца каля каго-чаго-н., неадступна хадзіць за кім-н.; дагаджаць каму-н., дамагаючыся чаго-н.

Ля начальніка ўвівайся, кожны крок яго прадбач. Ен смяецца — ты ўсміхайся, ён надзьмецца — ты заплач. У. Корбан. || Пастаянна знаходзіцца пры кім-н., заляцацца да каго-н. Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе і ўвіхаюцца. А. Савіцкі.

Узвівацца. 1. Намотвацца.

Нітка ўзвіваецца на шпульку.

2. Імкліва паднімацца ўверх, узлятаць увысь.

Полымя агню ўзвіваецца ўгору. II Пра песні, гукі, галасы і пад. Узвіваюцца песні над краем. II Пра каня. Конь узвіўся на дыбкі. А. Кулакоўскі..

'УГАВАРЫЦЦА // УЗГАВАРЫЦЦА

Угаварыцца. Загадзя дамовіцца, згаварыцца аб чым-н.; прыйсці да згоды.

Аленка чакала Сцёпку, як яны і ўгаварыліся, на сцежцы каля Дзям'янавай клуні. Я. Колас.

Узгаварыцца. Разм. Разгаварыцца, пачаць гаворку.

Сабраліся знаёмыя дый узгаварыліся.

УГАРЭЦЦА // УЗГАРЭЦЦА

Угарэцца. Пачаць добра гарэць, разгарэцца.

Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло.. Я. Колас.

Узгарэцца. 1. Пачаць гарэць, загарэцца; разгарэцца; запалаць.

Дровы добра ўзгарэліся. II Заблішчаць пад уздзеяннем якога-н. пачуцця (пра вочы); азарыцца якім-н. пачуццём; стаць гарачым. Хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю. В. Быкаў.

2. Узбудзіцца, запаліцца якім-н. пачуццём.

Сядзім мы з Барысам у канторы майстроў цэха, і ён расказвае мне, як некалі ўзгарэўся жаданнем стаць матросам. В. Ahtcлівец.

3. перан. Разм. Раззлавацца, абурыцца.

У той дзень яны ўпершыню пасварыліся. Марыя папракнула мужа за яго недарэчныя жарты, і Аляксей Іванавіч узгарэўся. А. Шашкоў.

УГНАЕННЕ // УГНОЙВАННЕ

Угнаённе. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для паляпшэння росту раслін і павышэння ўраджаю.

Са станцыі толькі званілі, каб забіралі ўгнаенне. А. Пальчэўскі.

Угнбйванне. Унясенне ў глебу гною ці мінеральных угнаенняў.

Для ўгнойвання палёў у сельгасарцелі падрыхтавана 12 тысяч тон тарфакрошкі. Звязда.

УГОДДЗЕ // УГОДК!

Угбддзе. Участак зямлі, які мае гаспадарчае прызначэнне.

Васіліна забрала ў Лгоды аловак, прыхапіла з суседняга стала аркуш паперы і схілілася над картай, разглядаючы калгасныя ўгоддзі і іх межы. Т. Хадкевіч.

Угбдкі. адз. няма. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты; наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н, падзеі.

Добра і тое, што кніга А. Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75-я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У. ІОрэвіч.

УГРЭЦЬ // УЗГРЭЦЬ

Угрэць. Разм. 1. каго-што. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць.

Як натапілі добра печку, дык і ўгрэлі хату.

2. без дап. Прыгрэць.

Угрэла сонца. Жней чародкі ідуць паважна, як лябёдкі. ЯКолас.

3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць.

Цяжкая паклажа на возе добра ўгрэла каня.

4. каго, па чым і без дап. Груб. Ударыць чым-н., агрэць.

Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека — нізавошта можа ўгрэць ботам. Б. Сачанка.

Узгрэць. каго. Разм. Даць спагнанне за якую-н. правіннасць; моцна пабіць.

Ну, вы мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. А. Кучар.

УДАЛЫ // УДАЧЛІВЫ // УДАЧНЫ

Удалы. 1. Які завяршаецца ўдачай; паспяховы, удачны.

Рэйд той наш, па сутнасці першы, быў удалы. /. Шамякін.

2. Вельмі добры.

Здаецца, ні адзін год не была такая ўдалая сенажаць! М. Нікановіч.

3. Здатны на ўсё, спрытны, умелы.

Чыста ў вас, хораша. 1 няўжо ж гэтак у вас штодзень? Ці можа жонка ваша такая ўдалая гаспадыня? Я. Колас.

4. Смелы, адважны, храбры; хвацкі.

Каб была пры мне дружына юнакоў — хлопцаў удалых, ускалыхнуў бы я Карпаты. А. Бажко.

Удачлівы. Такі, справы якога заўсёды завяршаюцца ўдачай, якому ва ўсім вязе, спадарожнічае ўдача.

Ляўчук не ўкладваў у гэта паняцце [быць чалавекам] якога складанага ці філасофскага сэнсу, гэта ў яго фармулявалася проста: каб быў добры, разумны і ўдачлівы, але не за кошт другіх. В. Быкау.

Удачны. 1. Які адпавядае неабходным патрабаванням; добры, удалы.

Кожнай гаспадыні хочацца, каб хлеб, асабліва калі ён са свежага каласка, быў вельмі ўдачны. М. Арочка.

2. Які завяршыўся ўдачай; паспяховы.

Пад .. кіраўніцтвам [Канстанцінава] патрыёты правялі шмат удачных засад, і слава пра канстанцінаўцаў пракацілася па раёну. А. Дзенісевіч.

УДОЙ // УДОЙЛІВАСЦЬ / УДОЙНАСЦЬ

Удой. Колькасць малака, надоенага за адзін раз ці за які-н. перыяд.

3 Апенькіным мы сёння сумесна праглядалі рацыён, і ён застаўся задаволены маёй раскладкай, тым больш, што ўдоі за апошнія два тыдні ў нас прыкметна павялічыліся. А. Васілевіч.

Удойлівасць. Toe, што і ўдойнасць.

Высокая ўдойлівасць каровы.

Удойнасць. Здольнасць жывёлы даваць тую ці іншую колькасць малака (удой).

Сінонім: малочнасць.

Правільны догляд за каровамі амаль удвая павысіў іх удойнасць. Полымя.

УДУМАЦЬ // УЗДУМАЦЬ

Удўмаць. што. Разм. Надумаць, прыдумаць што-н.

Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? — Ты нешта ўдумала сабе? Б. Сачанка.

Уздўмаць. 1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што-н.

С і н о н і м: надумаць.

Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць. У. Шахавец.

2. Разм. Успомніць, прыпомніць.

Хацела запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут,— Ядзя павінна запрашаць. Е. Лось.

УДЫХНУЦЬ // УЗДЫХНУЦЬ

Удыхнўць. што. 1. Набраць у лёгкія паветра пры дыханні; п р о ц і л. выдыхнуць.

Як хораша выйсці на двор і на поўныя грудзі ўдыхнуць свежае, крыху роснае ранняе паветра. П. Ткачоў.

2. перан.; у каго-што. Напоўніць, усяліць, заставіць пранікнуцца чым-н.

Удыхнуць новыя сілы. Удыхнуць надзею.

Уздыхнўць. 1. Зрабіць уздых, уздыханне.

Ен моўчкі тупаў услед і час ад часу чамусьці ўздыхаў. 1. Чыгрынаў.

2. Перадыхнуць, адпачыць.

Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць няма калі. А. Кулакоўскі.

УЕЗД // УЗ’ЕЗД

Уёзд. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н.; заезд.

Пры ўездзе ў вёску на высокай маляўнічай арцы віселі лозунгі. Л. Гаўрылкін.

Уз’ёзд. Месца, дарога, па якой уз’язджаюць на што-н., куды-н.

На паваротцы дарогі, дзе пачынаўся ўз’езд на бераг, Каваль заўважыў Паліну. А. Савіцкі.

13 С. М. Грабчыкаў

385

УЕСЦІСЯ // УЗ’ЕСЦІСЯ

Уёсціся. 1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н. (пра фарбу, пыл і інш.).

У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала. А. Чарнышэвіч.

2. Урэзацца, упіцца.

Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. М. Лынькоў.

3. перан. Разм. Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і г. д.

Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну. /. Дуброўскі.

Уз’ёсціся. Разм. Раззлавацца, накінуцца на каго-н. з папрокамі, абвінавачаннямі, пагрозамі; пачаць помсціць каму-н.

Добра зрабілі, што не задзіраліся з .. [жулікамі], бо гэтая шайка, калі б уз’елася, нарабіла б вам бяды. М. Машара.

УЕХАЦЬ // УЗ’ЕХАЦЬ

Уёхаць. 1. Заехаць унутр чаго-н.; прыехаць куды-н.

У пачатку жніва, неяк раз раніцай, у Бярозаўку ўехалі тры параконныя салдацкія брычкі. А. Васілевіч.

2. Разм. Праехаць які-н. шлях, ад’ехаць якую-н. адлегласць.

За дзень мы ўехалі больш за сто кіламетраў.

3. перан. Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, спусціцца; угрузнуць.

Цяпер хатка ўехала ў)зямлю, асунулася і выглядае побач з новым зрубам кучай парахні. С. Александровіч.

Уз’ёхаць. 1. Заехаць на больш высокае месца.

Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз’ехаць на бераг. В. Хомчанка.

2. Наехаць на каго-што-н.

Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз’ехаў танк. Б. Сачанка.

/ УЖЫВАЛЬНЫ // УЖЫВАНЫ // УЖЫТНЫ // // УЖЫТЫ // УЖЫЎЧЫВЫ

Ужывальны. Які часта, шырока ўжываецца; агульнапрыняты.

Найбольш ужывальнымі суфіксамі назоўнікаў жаночага роду з’яўляюцца наступныя: -к-а, .. -антк-а, -янтк-а .. Граматыка беларускай мовы.

Ужываны. Які ўжо быў ва ўжытку; якім карысталіся.

Кастусь і Мікола пачалі мьшца пад умывальнікам, які быў

прыладжаны да павеці. Каля яго вісеў яшчэ чысты, але ўжываны ручнік. М. Машара.

Ужытны. Тое, што і ў ж ы в а л ь н ы.

Часта ўжытнае слова.

Ужыты. Выкарыстаны, скарыстаны; прыменены.

Зброя не была ўжыта.

Ужыўчывы. Які ўмее лёгка ўжывацца, жыць у згодзе, ладзіць з другімі.

Калі людзі трапляюць ужыўчывыя, аднолькавых. поглядаў, яны робяцца сапраўды блізкімі і шчырымі таварышамі. М. Машара.

УЗБАГАЦЕЦЬ // УЗБАГАЦІЦЬ

Узбагацёць. Разм. Разбагацець, стаць багатым.

Узбагацела, гадаўка, бацьку пахаваць не прыехала. А. Чарнышэвіч.

Узбагаціць. каго-што. 1. Зрабіць багатым, заможным.

Ратуйце... Усё жыццё дзякаваць буду, узбагачу... Усё аддам. /. Шамякін.

2. перан. Зрабіць больш разнастайным па саставу, багатым па зместу і г. д.

Назіранні далі мне шмат цікавага, і жыццё на возеры ўзбагаціла мяне новымі ведамі і ўражаннямі. В. Вольскі.

УЗБРАЕННЕ//УЗБРОЕНАСЦЬ

Узбраённе. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, для -бою.

I ўжо ў самыя апошнія дні перад вялікімі баямі атрада на пераправах група партызан Бумажкова правяла патайнымі дарогамі з нямецкага акружэння полк з усім узбраеннем. КЧорны.

Узброенасць. 1. Забяспечанасць арміі ўзбраеннем.

Высокая ўзброенасць арміі.

2. Забяспечанасць якімі-н. прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі, сродкамі і г. д.

Тэхнічная ўзброенасць.

УЗБУДЖАЛЬНАСЦЬ // УЗБУДЖАНАСЦЬ // // УЗБУДЖЭННЕ // УЗБУДЛІВАСЦЬ

Узбуджальнасць. Здольнасць прыходзіць у стан узбуджэння, хвалявання.

Празмерная ўзбуджальнасць хлопчыка.

Узбўджанасць. Усхваляванасць, узрушанасць.

Золатаў, напэўна, выдаў бы сваю ўзбуджанасць тым, што крочыў бы па пакоі, каб знаходзіўся ў прасторным кабінеце. I. Шамякін.

Узбуджэнне. Стан актыўнай, напружанай нервовай дзейнасці; хваляванне.

Першае нервовае ўзбуджэнне прайшло, але мае сябры паводзяць сябе трывожна. С. Александровіч.

Узбўдлівасць. Спец. Здольнасць рэагаваць на ўздзеянне раздражняльнікаў.

Узбудлівасць клетак жывой тканкі.

УЗБУЙНЕЦЬ // УЗБУЙНІЦЬ

Узбуйнёць. Стаць больш буйным, павялічыцца.

[Каласы] узбуйнелі ўдвая, набрынялі, наступі — пырснуць крухмалам. /. Пташнікаў.

Узбуйніць. што. Зрабіць больш буйным па памерах, аб’ёму і г. д.

Узбуйніць калгасы. Узбуйніць фермы.

УЗЛАЖЫЦЬ // УЛАЖЫЦЬ

Узлажыць. што. 1. Палажыць на што-н., паверх, на верх чаго-н.

Кастусь памог узлажыць мяхі на воз. С. Александровіч.

2. перан. Даручыць каму-н. якія-н. абавязкі.

Узлажыць адказнасць за правядзенне работы на брыгадзіра.

Улажыць. каго-што. 1. Палажыць, змясціць унутр чаго-н.

С і н о н і м: укласці.

Напісаўшы пісьмо, Ганка ўлажыла яго ў канверт.. Д. Бяганская.

2. перан. Патраціць, расходаваць на што-н.

Казалі, што Ева расчала рубіць вясной вялікі дом, восем на дзевяць, каб улажыць усе тыя лішнія грошы, якія яна атрымала сёлета за лён. Я. Ермаловіч.

3. Надаць каму-н. ляжачае становішча, памагчы легчы; прымусіць легчы.

Дзеда ўлажылі ў пасцель, паставілі на тумбачку бутэлечкі з лекамі, шклянку з вадой. В. Хомчанка.

4. Разм. Забіць.

Раптам зводдаля, адтуль, куды напрасцяк імчаўся бяляк, пачуўся стрэл, і Мікола ўбачыў, як далёка нехта з яго сяброў усё-такі ўлажыў небараку. У. Краўчанка.

УЗЛАМАЦЬ // УЛАМАЦЬ

Узламаць. I. Ломячы, разбіць, адкрі^іць што-н. замкнутае, запёртае.

Ігнась сякерай узламаў замок, і жудасць ахапіла яго. А. Чарнышэвіч. II Праламаць, разламаць. У вагоне нумар дзесяць палонныя ўзламалі сцяну і выскачылі на хаду. М. Лупсякоў.

2. Зрабіць прарыў у чым-н., парушыць што-н.

Узламаць абарону праціўніка.

Уламаць. Разм. 1. што. Праламаць; зрабіць пралом.

Уламаць страху.

2. што. Ломячы, аддзяліць частку ад чаго-н.

С і н о н і м: адламаць.

Уламаць хлеба.

3. перан.; каго. Пераканаць, з цяжкасцю ўгаварыць згадзіцца з чым-н.

Праўду кажучы, мы са старшынёй калгаса добра-такі ўспацелі, пакуль уламалі Бандарэнку: не хацеў дапускаць Васіля да руля. М. Даніленка.

УЗЛЕГЧЫ // УЛЕГЧЫ

Узлёгчы. Налегчы, наваліцца на каго-што-н.

Хлопец адразу падышоў да агароджы і ўзлёг на яе грудзьмі. Чорны.

Улёгчы. Разм. 1. Поўнасцю аддацца якой-н. справе.

Ціхон прамаўчаў, выкарпаў з гэбля стружку і зноў улёг габляваць. М. Лобан.

2. Кінуцца наўздагон за кім-чым-н.

I раптам пад самымі нагамі прашмыгнула рудая вавёрка. Нават не памятаў Алесь, як улёг за ёй. М. Ваданосаў.

3. Пачаць заляцацца да каго-н.

He на жарты |Галаўня] улёгза Клавай. М. Гроднеў.

УЗЛЕЗЦІ // УЛЕЗЦІ

Узлёзці. на што. 1. Залезці, узабрацца на што-н. высокае, на верх, на паверхню чаго-н.

Вязень узлез на столік, што стаяў пад акенцам, узяўся рукамі за краты, упёрся ў іх галавой і прагна глядзеў на турэмны двор. В. Таўлай.

2. Разм. Надзецца, налезці (пра адзенне, абутак).

Прымяраю, ці ўзлезе на плечы ватоўка, кашуля. А. Куляшоў.

3. Разм. Ступіць, уз’ехаць куды-н.

Вясна сёлета была халодная, дажджы. На поле не ўзлезеш. А сеяць — сей. I. Птайінікаў.

Улёзці. 1. Пранікнуць, праціснуцца, забрацца ўнутр чаго-н.

Толькі падумаю ехаць — а як у аўтобус улезеш? На яго ж у суботу людзей, нібы сосен у лесе. У. Карызна. || Пасяліцца, усяліцца куды-н. Перабраліся ў зямлянку і жылі ў ёй, пакуль не ўлезлі ў новую хату. М. Лужанін.

2. Залезці ў шкоду.

Трэба было глядзець, каб у грады не ўлезла суседскае парася, сачыць за цялём, якое пасвілася на дзедавым прыгуменні і магло ўбіцца ў шкоду. С. Александровіч.

3. Умясціцца, размясціцца ўнутры чаго-н.

Цётка Насця рэжа бульбу на кавалкі, каб больш улезла ў чыгун, і расказвае. В. Палтаран.

4. Разм. Умяшацца ў якую-н. справу.

У размову ўлезла цётка Таццяна. Яна спыніла Данілу, мабыць, на самым цікавым месцы. А. Асіпенка.

УЗЛІЦЬ//УЛІЦЬ

Узліць. Разм. Лінуць якую-н. вадкасць на паверхню чаго-н.

Хлапчукі, зачарпнуўшы ў рэчцы конаўку вады, узлілі на вогнішча і паварушылі яго альховымі дубцамі. А. Ус.

Уліць. 1. Наліць унутр чаго-н.

Дзеці, якія спачувалі Міхаську, тут жа сілай разнялі яму рот і ўлілі вады. А. Якімовіч.

2. перан. Уключыць у склад каго-чаго-н., дабавіць да чаго-н.

Уліць атрад у партызанскую брыгаду.

3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Разм. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж).

Навалакліся чорныя хмары, і пад раніцу ўліў гэтакі дождж, што як я ні напінаў брызентавую накідку, яна не ратавала. Р. Сабаленка.

УЗЛЯЦЕЦЬ // УЛЯЦЕЦЬ

Узляцёць. 1. Падняцца ў паветра; узняцца ўверх.

Ен з такіх, што і ўніз падаючы, узлятаюць угору. Л. Дайнека.

2. Разм. Вельмі хутка ўзбегчы, уз’ехаць на верх чаго-н.

Узляцеўшы на гару, убачыў [Васіль] перад сабой знаёмую дарогу з пабурэлым курганом. /. Мележ.

Уляцёць. 1. 3 лёту, на ляту пранікнуць, трапіць куды-н.; заляцець унутр чаго-н.

У гэты момант у акоп уляцела граната. Сяржант спрытна схапіў яе і кінуў назад немцам. Л. Прокша.

2. Разм. Вельмі хутка ўвайсці, убегчы, уехаць куды-н.

Адчыніліся дзверы, і ў хату не ўбегла, а ўляцела пераііалоханая маці. Б. Сачанка.

3. Разм. Упасці, уваліцца ў што-н.

Уляцець у яму.

4. безас.; каму. Разм. Папасці (за якую-н. правіннасць).

Па тым, як моцна бразнулі дзверы і зазвінела ў сенцах вядро, Геня .. зразумеў, што яму ўляціць ад маці за такога сябра. /. Пташнік.аў.

УЗМАЦНЕЦЬ // УЗМАЦНІЦЬ

Узмацнёць. 1. 1 і 2 ас. не ўжыв. Узмацніцца, павялічыцца ў сіле (пра вецер, дождж і інш.).

Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя струмені. Т. Хадкевіч. II Стаць больш трывалым, цвёрдым; умацавацца. Калгас гэтым часам узмацнеў. Пачала папаўняцца малочная ферма. На другі год вялікі прыбытак даў лён. А. Чарнышэвіч.

2. Стаць больш здаровым, вынослівы.м.

Сінонімы: падужэць, паздаравець.

Вось выраслі дзеткі, за л'ета ўзмацнелі, пад восень у вырай яны паляцелі. ЯЖурба.

Узмацніць. што. 1. Зрабіць што-н. мацнейшым, павялічыць сілу чаго-н.; умацаваць што-н.

Гулкае рэха вялікага і пустога памяшкання ў шмат разоў узмацніла шум нашых крокаў. А. Чаркасаў.

2. Актывізаваць што-н.

С і н о н і м: палепшыць.

Узмацніць выхаваўчую работу.

УЗМЕЖАК // УЗМЕЖЖА

Узмёжак. Край мяжы; мяжа.

На ўзмежках палеткаў чырванеюць буйныя ягады шыпшыны. Я. Брыль.

Узмёжжа. Неўзараная зямля паміж палеткамі.

А ў сад зайдзі узмежжам да рабін — гараць, ірдзеюць на марозе. А. Пысін.

УЗНЕСЕНЫ // УЗНЕСЛЫ

Узнёсены. Падняты, узняты ўвысь, угору.

Узнесены над высокім будынкам дзяржаўны сцяг.

Узнёслы. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў.

С і н о н і м ы: урачысты, прыўзняты.

Яшчэ ў пару Бондаравай маладосці пра звычайную ў сялянскай штодзённасці работу, як ворыва, сяўба, жніво, сталі гаварыць высокімі, узнёслымі словамі. /. Навуменка.

УЗНЕСЦІ // УНЕСЦІ

Узнёсці. 1. каго-што. Падняўшы, занесці куды-н. наверх.

Узнесці цэглу на другі паверх. Узнесці вёдры з вадой на ганак.

2. што. Падняць, узняць увысь, угору; ускінуць.

Старыя яліны высока ўзнеслі свае лапы ў чорнае неба. М. Лынькоў.

3. што. Збудаваць, пабудаваць.

У рукі ўласныя свой лёс узяў народ вольналюбівы, на вогнішчы палацы ўзнёс, ператварыў балоты ў нівы. К. Крапіва.

4. перан. каго-што. Узвялічыць, узвысіць; усхваліць.

Падхалім заўсёды ўзносіць, хваліць здольнасці начальніка.

Унёсці. каго-што. 1. Прынесці, занесці ўнутр чаго-н., куды-н.

Цётка папалася спагадлівая, картоплі чыгун наварыла, саломы ўнясла куль. /. Навуменка.

2. Заплаціць, зрабіць узнос.

Грошы я магу заўтра ўнесці ў касу. А. Пальчэўскі.

3. Уключыць у склад каго-чаго-н.; дабавіць, зрабіць папраўкі.

Змены, што я ўнесла ў меню, асаблівага ўздыму не выклікалі. А. Савіцкі.

4. Даць пранікнуць куды-н., умяшаць у што-н.

Унесці кампост у глебу. Унесці мінеральныя ўгнаенні.

5. перан. Выклікаць, зрабіць; узбагаціць.

Больш жвавасці ўнесла заўвага Клаўдзіі Хацкевіч. /. Шамякін.

УЗНІЗАЦЬ // УНІЗАЦЬ

Узнізаць. каго-што. Разм. Нанізаць на нітку, пруток і г. д.

Конан падцягнуў лодку, прымкнуў яе да калка, узнізаў рыбу на лазіну. М. Лобан.

Унізаць. Нанізваючы, навешваючы, пакрыць паверхню чаго-н. вялікай колькасцю якіх-н. прадметаў.

Унізаць пальцы пярсцёнкамі. Унізаць ёлку цацкамі.

УЗНІКАЦЬ // УНІКАЦЬ

Узнікаць. Пачынаць, зараджацца; стварацца; здарацца, адбывацца.

Усіх цікавіць, як узнікла жыццё на планеце.

Унікаць. 1. чаго. Пазбягаць чаго-н., ухіляцца ад чаго-н.

Я не раз здзіўляўся, як спрытна ўнікалі шафёры амаль не пазбежных аварый. /. Мележ.

2. у што. Удумвацца, імкнуцца зразумець сутнасць чаго-н.

Віктар учытваўся, унікаў у змест. 1 раз, і другі прабягаў вачыма напісанае. У. Паўлаў.

УЗНЯЦЬ//УНЯЦЬ

Узняць. каго-што. 1. Падняць уверх.

Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно. Узнялі, зрушылі. ЯКолас.

2. Разбудзіць, прымусіць устаць з пасцелі.

А заўтра ўзніме на світанні касцоў ледзь чутны звон травы. А. Вольскі. II Успудзіўшы, выгнаць адкуль-н. (з нары, гнязда і пад.). Максім жа не загінуў ад звера, як гэта думалі людзі. Узняўшы з бярлогі мядзведзя, ён падштурхнуў яму ў лапы пана, а сам накіраваўся ў балоты. М. Машара.

3. Павялічыць, павысіць.

Узняць прадукцыйнасць працы. Узняць цэны.

4. Узараць (папар, цаліну і пад.).

Да нас у госці май прыходзіць, як той старанны гаспадар,— глядзіць, як поле наша родзіць, ці ўзнялі ўвесь мы свой папар. ЯКупала.

5. перан. Выгадаваць, выхаваць, паставіць на ногі.

Дзед спяшаўся. Яму трэба было ўзняць і гэтага. Цяпер Вацлаў быў у шостым класе. У. Караткевіч.

Уняць. каго-што. Разм. 1. Угаварыць або прымусіць каго-н. супакоіцца, перастаць хвалявацца, крычаць, плакаць і г. д.

Нейкі час цяжкавата было аднавіць парадак, уняць гаваркіх. П. Кавалёў.

2. Суняць, супакоіць (пачуцці, боль і пад.).

Я не супакойваў жанчыну,— я ведаў, што боль матчынага сэрца нельга ўняць нічым. Б. Сачанка.

УЗОРНЫ // УЗОРЫСТЫ

Узбрны. 1. Які можа служыць прыкладам для іншых.

Сінонімы: дасканалы, паказальны.

Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак. Беларусь.

2. Разм. Тое, што і ў з о р ы с т ы.

Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. А. Савіцкі.

Узбрысты. Аздоблены ўзорамі; з узорамі.

Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі. /. Дуброўскі..

УЗРАСЦІ // УРАСЦІ

Узрасці. 1. Вырасці, стаць дарослым, сталым.

Лепей за ўсё мне на свеце мясціна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос. К. Кірэенка. II Узышоўшы, вырасці (пра расліны). Дзякуй цёплым дажджам і халоднай pace за жыты, што ўзраслі ў небывалай красе. А. Вольскі.

2. 1 і 2 ас. не ўжые. Павялічыцца ў памерах, аб’ёме, сіле і г. д., зрабіцца большым; разрасціся.

Тут заводы ўзраслі, новых фабрык тут шмат... Сёння ёсць чым у нас ганарыцца. ЯЖурба. || Павысіцца; стаць больш значным. Узрасла актыўнасць мас. Узрос аўтарытэт кіраўніка.

Урасці. 1 і 2 ас. не ўжыв. 1. Па меры росту пранікнуць углыб, прарасці ўнутр.

Моладзь наўтыкала вярбовых калоў, і ўраслі яны ў зямлі, распусцілі вецце. А. Чарнышэвіч.

2. Асесці, уехаць у зямлю.

Хатка такая старая, што амаль па вокны ўрасла ў зямлю. Л. Гаўрылкін.

3. Зарасці, парасці.

Урос пагорак жорсткаю травою. В. Вітка.

УЗРЫЦЬ // УРЫЦЬ

Узрыць. што. Разрыць зямлю лычом (пра жывёл); падрываючы, ускінуць.

Трэці выбух узрыў лугавую макрэчу якраз на .. дарозе ў лес. ЯБрыль.

Урыць. што (звычайна з адмоўем «не»). Змагчы разрыць, прарыць што-н. (пра жывёл).

Грунт цвёрды — і свіння не ўрые.

УКАЛУПІЦЬ / УКАЛУПНУЦЬ // УСКАЛУПІЦЬ / УСКАЛУПНУЦЬ

Укалупіць. Тое, што і ўкалупнуць.

Укалупіць крышку сыру.

Укалупнўць. Разм. 1. што. Калупнуўшы, аддзяліць.

Сінонім: адкалупнуць.

Укалупнуць масла.

2. перан.; каго. Падкалоць, кальнуць каго-н. у размове.

Ледзь падрос, а ўжо так і цэліць, каб укалупнуць чалавека. М. Скрыпка.

Ускалупіць. Разм. Toe, што і ўскалупнуць.

Ускалупіць больку.

Ускалупнўць. што. Калупнуўшы, прыўзняць, аддзерці, аддзяліць.

Ускалупнуць нарыў.

УКАЛЫХАЦЬ // УСКАЛЫХАЦЬ

Укалыхаць. каго. Калышучы, заставіць заснуць.

С і н о н і м: закалыхаць.

Укалыхаць дзіця.

Ускалыхаць. 1. што. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца.

I нідзе я не змог бы пражыць ні хвіліны адной... Без вятроў, што мой Сож і што Волгу маю ўскалыхалі. ККірэенка.

2. перан.; каго. Разм. Узгадаваць, выхаваць, выпесціць.

Мяне з маленства ўскалыхала бура. Маё дзяцінства — на шляхах вайны. А. Ставер.

УКАПАЦЬ // УСКАПАЦЬ

Укапаць. 1. што. Замацаваць што-н. у выкапанай яме, паглыбленні.

Стары .. не перашкаджаў жончыным намерам укапаць слупкі і выкапаць ямы. Ф. Янкоўскі.

2. звычайна з адмоўем «не». Змагчы ўскапаць што-н.

Пачалі мы кусты на полі высякаць, карчаваць. А дзёран узяўся — не ўкапаць, не ўараць. П. Місько.

3. што і чаго. Разм. Накапаць, выкапаць невялікую колькасць.

[Алесь] пакуль што нічога не робіць — не крышыць зелля свінням, не ідзе ўкапаць бульбы, а сядзіць у хаце. ЯБрыль.

Ускапаць. што. Капаючы, узрыхліць верхні пласт зямлі.

Хлопчык выбраў адну такую палянку, старанна ўскапаў зямлю і папрасіў маці дапамагчы пасеяць насенне. У. Мяжэвіч.

УКАРАНЕЦЬ // УКАРАНІЦЬ

Укаранёць. Разм. 1. Пусціць глыбока карэнне.

Дуб моцна ўкаранеў за доўгія гады.

2. перан. Трывала замацавацца дзе-н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычай і пад.).

Ты яшчэ малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. М. Лобан.

Укараніць. што. 1. Пасадзіўшы, даць прарасці, умацавацца каранямі ў глебе.

Укараніць атожылкі. Укараніць саджанцы.

2. перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго-н. у практыцы; увесці ў быт, свядомасць і г. д.

Прапанову наладчыка ўхвалілі і ўкаранілі ў вытворчасць. Звязда.

УКАЦІЦЬ // УСКАЦІЦЬ

Укаціць. што. 1. Закаціць што-н. круглае ці на колах унутр чаго-н.

А бочку, хлопцы, укоціце ў склеп... Тут нельга пакідаць. /. Гурскі.

2. перан.; што каму. Разм. Зрабіць, учыніць (звычайна што-н. непрыемнае).

А летась тут, у нас, памятаеце, колькі мы вам уколаў укацілі. А. Васілевіч.

Ускаціць. што. Коцячы, падняць, закаціць куды-н.

А яны хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. У. Паўлаў.

УКІДАЦЬ // УСКІДАЦЬ

Укідаць. што. 1. Укінуць унутр чаго-н. за некалькі прыёмаў.

Укідаць сена ў хлеў.

2. Закідаць усё ці частку чаго-н. чым-н.

Укідаць дарогу каменнем.

Ускідаць. што. Кідаючы, ускласці на верх чаго-н. усё, многае.

Ускідаць сена на вышкі.

УКЛАСЦІ // УСКЛАСЦІ

Укласці. каго-што. 1. Пакласці спаць; уладкаваць на адпачынак; памагчы легчы.

Пакуль Каця супакоіла дачку, накарміла яе і ўклала спаць, дык ужо добра і сцямнела. Л. Гаўрылкін.

2. Пакрыць, услаць чым-н. паверхню чаго-н.; палажыць у пэўным парадку.

Што мы да гэтага рабілі? Бетон укладзём пад цэх — пайшлі далей. А цяпер і сцены будзем самі выводзіць, і аконныя пераплёты ставіць. В. Мыслівец.

3. Палажыць, змясціць унутр.

Следчы ўзяў .. астрожнае накіраванне, яшчэ нейкія паперы, усё гэта ўклаў у канверт і аддаў паліцыянту. М. Машара.

4. Аддаць на захаванне, выкарыстанне (грашовыя сродкі, капітал).

Укласці капітал на будаўніцтва дома.

5. Разм. Забіць.

Са сваёй стрэльбы я ўжо, хлопча, не аднаго звера ўклаў М. Ткачоў.

Ускласці. 1. каго-што. Пакласці на верх, паверх чаго-н.

Трэба было ўскласці камель бервяна на перадок, а верх на заднюю вось. П. Галавач.

2. што. Урачыста пакласці.

У дні свят і мінчане і госці з розных краін і гарадоў прыходзяць сюды, каб ускласці вянкі і букеты, каб выказаць яшчэ раз сваю пашану памяці герояў... В. Вольскі.

3. што. Даручыць што-н. каму-н.

На Шалюту, як былога камандзіра атрада, усклалі абавязкі старшыні райвыканкома. /. Дуброўскі.

УКРУЦІЦЦА // УСКРУЦІЦЦА

Укруціцца. 1. Круцячыся, увайсці ў сярэдзіну чаго-н.

Шруба лёгка ўкруцілася ў раму.

2. Захутацца ў што-н., абматацца чым-н.

Мы абуліся, адзеліся, укруціліся хусткамі. Е. Лось.

3. Круцячыся, наматацца на што-н.

Лейцы адчапіліся ад лёстак, укруціліся ў пярэдняе кола. Р. Сабаленка.

Ускруціцца. Разм. 1. Устаць вельмі рана.

Чаго ты ў такую рань ускруціўся? Спі яшчэ. Т. Хадкевіч.

2. Нечакана разбушавацца (пра з’явы прыроды).

Ускруціцца такая завея, што з хаты носа не выткнеш. А. Чарнышэвіч.

УЛАДАРАННЕ // УЛАДАРНАСЦЬ // УЛАДАРСТВА / УЛАДНАСЦЬ

Уладаранне. Панаванне дзе-н.

У першыя ж дні нямецкага ўладарання [у гарадку] былі арыштаваны мясцовы натарыус, старшыня абутковай арцелі і ляснічы. /. Навуменка.

Уладарнасць. Схільнасць загадваць, падначальваць сабе; настойлівасць, патрабавальнасць; усёмагутнасць.

Княжацкая ўладарнасць.

Уладарства. 1. Вярхоўная ўлада, панаванне.

Імператарскае ўладарства.

2. Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю (звычайна пра зямлю).

Пану Гюнтэру Ліндэ трэба было аб’ездзіць усе трыццаць гектараў свайго ўладарства. 3. Бядуля.

Уладнасць. Кніжн. Toe, што і ўладарнасць.

За плячыма вартаўніка вісела стрэльба. Усё гэта прыдавала вартаўніку .. уладнасць і ўпэўненасць. ЯКолас.

УЛАСНІЦКІ // УЛАСНЫ

Уласніцкі. Уласцівы ўласніку — чалавеку, які прагне цалкам уладаць чым-н., не дзелячыся з іншымі.

Уласніцкая псіхалогія.

Уласны. 1. Які належыць каму-чаму-н. як уласнасць.

Міхал памірае, не дасягнуўшы мэты, не пабачыўшы ўласнай зямлі. В. Каваленка.

2. Свой, асабісты.

Чалавек нарадзіўся, жыў, падрастаў. Нарэшце, на ўласныя ногі ён стаў. П. Прануза.

УЛЮБЕНЫ // УЛЮБЛІВЫ

Улюбёны. 1. Закаханы ў каго-н.

Калі салдаты пайшлі, Лёдзя, улюбёная на той момант у Пракопа, з нейкім асаблівым уздымам узялася за работу. У. Карпаў. ІІАчараваны, захоплены кім-чым-н. Сіліч адразу не прызнаўся, што ён таксама настаўнік гісторыі. Але выклікала павагу хлопцава перакананне і падкупляла ягоная схільнасць да аблюбаванай прафесіі, у якую сам быў улюбёны змалку. М. Аўрамчык.

2. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнанні з чым-н. іншым.

С і н о н і м: аблюбаваны.

У ягоным хрысціянскім Новагародку свяшчэнным дрэвам, улюбёным дрэвам багародзіцы святары аб’явілі белую бярозу. Л. Дайнека.

Улюблівы. Схільны лёгка і часта ўлюбляцца.

Па натуры я быў не ўлюблівы. А. Карпюк.

УНАРМАВАНАСЦЬ//УНАРМАВАННЕ

Унармаванасць. Прызнанне чаго-н. у якасці нормы.

Унармаванасць правапісу.

Унармаванне. Прывядзенне чаго-н. да нормы.

Унармаванне правіл школьнай граматыкі.

УНІКАЛЬНЫ // УНІКЛІВЫ

Унікальны. Вельмі рэдкі, адзіны ў сваім родзе; выключны.

Свежы вобраз, нечаканая метафара, трапнае параўнанне знаходзяцца на адзін раз. Яны унікальныя. Р. Шкраба.

Уніклівы. 1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі; непрамы, пазбаўлены шчырасці.

Нічога канкрэтнага мы не даведаліся. Усе яго адказы былі нейкія ўніклівыя, адчувалася, што гаворыць ён не ад душы. ЛіМ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы.

Сінонімы: дапытлівы, цікаўны.

Ен гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні. В. Вольскі.

УПАДАК // УПАДАЧНАСЦЬ / УПАДНІЦТВА

Упадак. Пагаршэнне агульнага стану чаго-н.; агульны развал, распад, разлажэнне.

Матывы тугі і смутку таксама не мелі нічога агульнага ў сваёй аснове з літаратурай упадку. А. Лойка.

Упадачнасць. Упадніцкія погляды, настроі ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.

Якраз на тыя цяжкія гады прыпадае і найбольшая ўпадачнасць у галіне культуры і мастацтва. ЛіМ.

Упадніцтва. Тое, што і ўпадачнасць.

Для яго [Багдановіча] не прымальны быў па духу свайму культ буржуазнага індывідуалізму, упадніцтва і песімізму. С. Майхровіч.

УПАДАЧНЫ // УПАДНІЦКІ

Упадачны. Які бывае пры ўпадку ў якой-н. галіне грамадскага жыцця; які харак.тарызуецца адсутнасцю актыўнасці ў чым-н., веры ў што-н.

Упадачны стан сельскай гаспадаркі. Упадачны настрой.

Упадніцкі. Які мае адносіны да ўпадніцтва.

Матывы завядання, тугі, адзіноты, калі яны становяцца ўстойлівымі і выцясняюць усё астатняе,— гэта ўжо атрыбуты ўпадніцкай паэзіі. Н. Перкін.

УПАКАВАНЫ // УПАКОВАЧНЫ

Упакаваны. Уложаны, зложаны ў што-н.

С і н о н і м: спакаваны.

Кожны хоча даць сваю параду: як і што лепш упакаваць, што пакласці на дно, а што зверху, каб не пацерлася. Г. Шыловіч.

Упакбвачны. Які мае адносіны да ўпакоўкі, упакоўвання; які прызначаны, служыць для ўпакоўкі.

Дзверы ў яго кабінку адчынены і завешаны ад мух і камароў рудаватаю ўпаковачнаю марляю. С. Грахоўскі.

УПАСЦІ ЦУСПАСЦІ

Упасці. 1. Зваліцца; зляцець зверху.

Дзіця ўпала. Яблык упаў са стала.

2. Уваліцца, запасці ўнутр.

Вунь як яна пастарэла. Hoc завастрыўся. Вочы ўпалі, як бы выцвілі. Р. Сабаленка.

3. у што. Дайсці да якога-н. стану, становішча (звычайна цяжкага).

Упаў Даніла ў злосць, у ярасць, уладу страціў над сабой. Я. Колас.

Успасці. на каго-што. Разм. 1. Напасці з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад.

Як драпежныя рабаўнікі, успалі магнаты на наша народнае багацце. М. Машара. II у перан. ужыв. Ці стомлены буду, ці лень успадзе — турбуй мяне, дружа, і ўночы, і ўдзень. Н. Гілевіч.

2. Накінуцца на каго-н. з-лаянкай, папрокамі і пад.

Чаго ты прычапіўся да дзіцяці? — успала матка. С. Баранавых.

3. Выпадкова трапіць, набрысці на што-н.

Успасці на след.

УПЕРАМЕЖКУ // УПЕРАМЕШКУ / УПЯРЭМЕШКУ

Уперамёжку. Разм. Папераменна чаргуючыся адно з другім, размяшчаючыся ў пэўным парадку.

Кіламетраў праз семдзесят машыны звярнулі з дарогі і пайшлі, гайдаючыся і падскакваючы, па цаліку ўздоўж лесу, у якім стаялі ўперамежку дубы і клёны. /. Мележ.

Уперамёшку. Разм. Тое, што і ўпярэмешку.

Дождж сыпаўся густы, як з рэшата, уперамешку з градам; на лужынах ля ног набухалі бурбалкі, вялікія, па бульбіне. /. Пташнікаў.

Упярэмешку. У беспарадку, перамешана, змешана.

Паступова багатая расліннасць збожжа пачынае саступаць месца мізарнейшай, пракідаюцца пескавыя глебы ўпярэмешку з вільготнымі паплавамі. Р. Мурашка.

УПОМНІЦЬ // УСПОМНІЦЬ

Упомніць. каго-што. Разм. Запомніць, утрымаць у памяці.

Дзе ты ўсё ўпомніш цяпер — столькі гадоў прайшло.

Успомніць. каго-што, пра каго-што. Аднавіць у памяці, прыпомніць.

Зося прыпамінала і ніяк не магла ўспомніць, дзе яна чула гэтае прозвішча. В. Хомчанка.

УПРАЎЛЕНЧЫ // УПРАЎЛЕНЫ // УПРАЎНЫ

Упраўлёнчы. Які мае адносіны да ўпраўлення.

Скарачэнне ўпраўленчага апарату праводзілася, але яго яшчэ скарачаць і скарачаць. Звязда.

Упраўлены. Устаўлены на месца (пра вывіхнутае).

Упраўлены вывіхнуты сустаў.

Упраўны. Спрытны і жвавы ў рабоце.

А потым неяк усё ж прызнаўся: дрэнна ў хаце без гаспадыні. Пачакай, кажу, апытаю дзе па вёсках кабету харошую, упраўную, ды пасватаем. X. Лялько.

УПЭЎНЕНАСЦЬ//УПЭЎНЕННЕ

Упэўненасць. Перакананасць у чым-н.; цвёрдая вера ў кагошто-н.

Ен адчуваў у сабе дзіўную адвагу і ўпэўненасць. А. Карпюк.

Упэўненне. Заява, якая мае на мэце пераканаць каго-н. у чым-н., даказаць што-н., упэўніць у чым-н.

С і н о н і м: запэўненне.

Яго ўпэўненне было такім гарачым, пераканаўчым, што ўсумніцца ў ім проста было няёмка. ЛіМ.

УРАДЖАЙНЫ // УРАДЛІВЫ

Ураджайны. Які вызначаецца высокай ураджайнасцю, дае багаты ўраджай.

Які сяголета шчаслівы і ўраджайны выпаў год: ва ўсіх садах агрэст і слівы, клубнікі повен агарод. П. Глебка.

Урадлівы. Здольны даваць высокія ўраджаі; які вызначаецца ўрадлівасцю.

Чырвоныя, пагнаўшы белапалякаў, адкрылі дарогу за Дзвіну. Там зямля больш урадлівая, голаду, як быццам, не чуваць. Т. Хадкевіч.

УРАЖАЛЬНЫ // УРАЖАНЫ // УРАЖЛІВЫ // УРАЗЛІВЫ

Уражальны. Які робіць моцнае ўражанне.

Уражальныя факты. Уражальныя лічбы.

Уражаны. Моцна ўсхваляваны, устрывожаны; пакрыўджаны.

Усе слухачы былі моцна ўражаны апавяданнем і дружна папрасілі бабку расказаць, як яна жыла потым. А. Якімовіч.

Уражлівы. Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы.

Неверагодна, але я памятаю сябе з двух год. Можа, гэта таму, што ў дзяцінстве я часта хварэў, а вядома ж: хваравітыя дзеці самыя ўражлівыя. А. Асіпенка.

Уразлівы. Здольны жыва адчуваць, успрымаць што-н.

Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. В. Карамазаў.

УСАДЗІЦЬ // УССАДЗІЦЬ

Усадзіць. 1. што. 3 сілай уваткнуць вострым канцом у што-н.

Дзядзька ўсадзіў сякеру ў бервяно, выпрастаўся і раптам глуха і хрыпла пачаў выгаворваць пляменніку. Б. Мікуліч.

2. каго. Прапанаваць, прымусіць або памагчы сесці.

С і н о н і м: пасадзіць.

Кастусь усадзіў Ліпу ў кабіну, а сам палез у кузаў. Л. Гаўрылкін.

3. перан.; што і чаго. Разм. Расходаваць, патраціць вялікую колькасць чаго-н.

Усадзіць вялікія грошы ў няпэўную справу.

Уссадзіць. 1. каго. Падняўшы, пасадзіць, паставіць на што-н.

Уссадзіць малога на канапу.

2. што. Шчыльна насадзіць, надзець на што-н.

Уссадзіць тапор на тапарышча. || Разм. 3 цяжкасцю адзець што-н. цеснае, вузкае. Наперадзе .. смешна скакала на адной назе маленькая дзяўчынка — ніяк не магла ўссадзіць скінуты чаравік. /. Хадановіч.

УСКАЛАМУЦІЦЬ // УСКАЛМАЦІЦЬ

Ускаламўціць. 1. што. Зрабіць каламутным (ваду, вадкасць).

С і н о н і м: Замуціць.

Першыя купальшчыкі так ускаламуцяць ваду, што ніхто не захоча больш лезці. А. Пальчэўскі.

2. перан.; каго-што. Вывесці са стану спакою, усхваляваць.

Сваім праніклівым позіркам, здавалася, ён зірнуў ёй у душу і там ўсё ўскаламуціў, узрушыў. Р. Сабаленка.

Ускалмаціць. каго-што. Зрабіць калматым.

Сінонімы: узлахмаціць, растрапаць.

Вось што! — Барыс ускалмаціў Рэме валасы і загадаў: — Маўчок. За справу. А. Шашкоў.

УСКРАЕК//УСКРАІНА

Ускраек. Крайняя частка якой-н. прасторы; край чаго-н.

Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. ЯКолас.

Ускраіна. 1. Крайняя частка якой-н. мясцовасці, тэрыторыі; аддаленая ад цэнтра частка населенага пункта.

У генералавым доме жылі ўжо другія людзі. Яны сказалі, што цётка Антося перабралася на ўскраіну горада ў сваю хату. А. Карпюк.

2. Аддаленая, пагранічная тэрыторыя дзяржавы.

Ускраіна Расійскай імперыі.

УСТАНОВАЧНЫ // УСТАНОЎЧЫ

Установачны. Які дае арыенціроўку, указанне на што-н.; прынцыпова важны.

Установачны артыкул Максіма Танка быў змешчаны ў 12-м нумары «Нашай волі», а на трынаццатым газета была закрыта. У. Калеснік.

Устанбўчы. Які мае сваёй мэтай заснаванне, арганізацыю чаго-н.

У Маскве праходзіў устаноўчы кангрэс, у рабоце якога прынялі ўдзел дэлегацыі дзесяці краін, якія культывуюць спартыўную акрабатыку. Звязда.

УССУНУЦЬ//УСУНУЦЬ

Уссўнуць. што. 1. Сунучы, падняць наверх.

Уссунуць бэльку на зруб.

2. Разм. Абуць, надзець (звычайна наспех, часова).

Андрэй устаў, не запальваючы лямпы адзеўся, уссунуў на ногі боты, зняў кажух і шапку, апрануўся і пайшоў з хаты. А. Чарнышэвіч.

Усўнуць. каго-што. 1. Сунуўшы, змясціць унутр, усярэдзіну чаго-н.; увапхнуць у што-н.

Міколка ўзяў сваю старую школьную торбачку .. Напакаваў яе, усунуў туды і стары абгрызены пенал, любімы сшытак. М. Лынькоў.

2. Прасунуць унутр чаго-н.

Таварыш камандзір! — усунуў галаву ў дзверы разведчык,— Вас можна на хвілінку? Ў. Федасеенка.

3. Разм. Даць што-н. у рукі.

Бяры! I бяжы ў цэх...— неяк злосна прамовіў вахцёр, усунуўшы Асташонку ў рукі пропуск. М. Ваданосаў.

УССЫПАЦЬ // УСЫПАЦЬ

Уссыпаць. што. Насыпаць на каго-што-н.

Пасля вянца [маладыя] уз’ехалі на двор, уссыпалі на іх з паўпуда хмелю. У. Корбан.

Усыпаць. 1. што і чаго. Насыпаць чаго-н. куды-н.

Маці знайшла торбу і ўсыпала ў яе з гарнец бульбы. А. Якімовіч.

2. што. Пакрыць усю паверхню чым-н.

Апалыя лісты ўсыпалі сцежкі і мокрую траву. С. Грахоўскі.

3. каму. Разм. Пабіць або вылаяць каго-н.

От здыму папругу ды як усыплю, то навучышся і сеяць і са -старэйшымі гаварыць. АЧарнышэвіч.

УСТОЙЛІВЫ // УСТОЯНЫ

Устойлівы. 1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы.

Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. В. Палтаран.

2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны; стойкі.

Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. Звязда.

Устояны. Які стаў гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў адпаведных умовах.

Устояны квас. Устояная наліўка.

УСТРЫМАЦЦА // УТРЫМАЦЦА

Устрымацца. 1. Стрымаць сябе ад якіх-н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго-н.

Я папярэдзіў Карповіча, каб ён устрымаўся пакуль што ад шчырых размоў са сваім жыхаром. М. Машара.

2. Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні).

Колькі ўстрымалася пры галасаванні — не падлічвалі, важна было, .. што ніхто не галасаваў супроць. Т. Хадкевіч.

Утрымацца. 1. Пэўным намаганнем затрымацца на месцы, не ўпасці, устаяць на нагах.

Мы паслізнуліся і ледзь утрымаліся на нагах. Т. Хадкевіч.

2. He адступіць пад націскам непрыяцеля, не здаць пазіцыі, затрымацца на якім-н. рубяжы.

Сабраў тады камандзір наша аддзяленне ды і кажа, што вельмі важна танкам утрымацца на тым беразе. У. Юрэвіч.

3. Разм. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н., не зрабіць таго, што хочацца.

Чубар таксама не ўтрымаўся ад спакусы — падаўся ў будан. /. Чыгрынау.

УСТУПІЦЦА // УТУПІЦЦА

Уступіцца. Заступіцца за каго-што-н., узяць пад сваю ахову.

Ціхі ён у нас, пане,— уступілася за сына маці, якая сядзела на палку каля малых дзяцей. А. Пальчэускі.

Утўпіцца. Разм. Пільна, не адводзячы вачэй, глядзець на каго-што-н.

Коля ўстаў, падышоў да акна, нешта паўглядаўся, потым зноў утупіўся ў чарцёж. В. Мыслівец.

УСТУПЧАТЫ // УСТУПЧЫВЫ

Устўпчаты. Які мае ўступы (ступені ці выемкі); з уступамі.

Уступчатая сцяна.

Устўпчывы. Гатовы на ўступкі; згаворлівы.

Сінонім: памяркоўны.

Уступчывы ты, Андрэй. Калі ты моцна перакананы ў праваце сваёй, трэба адстойваць свой погляд. П. Пестрак.

УСХАДЗІЦЦА // УХАДЗІЦЦА

Усхадзіцца. Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго-н.

У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары,— напэўяа, на перамену надвор’я. А. Чарнышэвіч.

Ухадзіцца. Закончыць, завяршыць якую-н. работу.

С і н о н і м: управіцца.

Гаспадар Восіп Ваўчэцкі, ухадзіўшыся ў хляве, сядзеў на табурэце і на самаробным капыле падбіваў сабе бот: адстала падэшва. У. Дамашэвіч.

УСХАПІЦЦА // УХАПІЦЦА

Усхашцца. 1. Хутка ўстаць.

Гарбачоў усхапіўся з крэсла, захадзіў па кабінеце. А. Шашкоў. || Разм. Прачнуўшыся, хутка падняцца з пасцелі; рана

ўстаць. Назаўтра Міхась усхапіўся да сонца. А. Якімовіч.

2. перан. Хутка і нечакана пачацца.

Хутка ўсхапілася полымя. Затрашчала, загуло. Л. Гаўрылкін.

3. З’явіцца, ускочыць (пра мазалі, прышчы і пад.).

На далонях у хлопцаў усхапіліся крывавыя мазалі. У. Карпаў.

Ухапіцца. 1. Паспешна схапіцца, моцна ўзяцца за каго-што-н.

С і н о н і м: учапіцца.

Янка ўхапіўся за нос лодкі і падцягнуў яе так, каб можна было зручна апынуцца ў ёй. ЯКолас.

2. перан. Пачаць хутка, адразу рабіць што-н.

Сінонім: прыняцца за што-н.

Пакуль мы прыехалі, пушча ўжо гаманіла звонам піл і стукам сякер. Мы прывязалі Арла на ўзлеску, падкінулі яму сена і таксама ўхапіліся за работу. А. Якімовіч.

3. перан. Праявіць асобую цікавасць да каго-чаго-н., гатоўнасць выкарыстаць каго-што-н. у сваіх інтарэсах.

За Цімоха Будзіка ўхапіўся ён [Саўка] цяпер, як хапаецца за купіну сярод дрыгвы чалавек, страціўшы пад н'агамі грунт. Я. Колас.

УСХВАЛІЦЬЦУХВАЛІЦЬ

Усхваліць. каго-што. Расхваліць; праславіць.

Усхвалілі чалавека больш чым трэба, дык ён і зазнаўся.

Ухваліць. што. 1. Даць станоўчую ацэнку чаму-н.

Леанід непакоіўся, што таварышы могуць не ўхваліць яго ўчынак, і падрыхтаваўся абараняцца. У. Шахавец.

2. Афіцыйна адобрыць, прыняць, зацвердзіць.

Ухваліць план развіцця гаспадаркі.

УСЦЕШЫЦЦА // УЦЕШЫЦЦА

Усцёшыцца. Знайсці для сябе задаволенне, уцеху ў кімчым-н., узрадавацца.

Глянь на свет, хай усцешыцца сэрца. Колькі светлае радасці сёння!.. П. Трус.

Уцёшыцца. Перастаць гараваць, супакоіцца; абрадавацца.

Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага. можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе. А. Бялевіч.

УСЦЯГНУЦЦА // УЦЯГНУЦЦА

Усцягнўцца. Разм. 3 цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго-н.

Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзьмі на стол. К. Кірэенка.

Уцягнўцца. 1. Прыняць удзел у чым-н.

[Сымон] пакрысе ўцягнуўся ў гаворку і нарэшце сам пачаў гаварыць гладка і цікава. КЧорны.

2. перан. Паступова прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго-н.; асвоіцца з чым-н.

Канешне, на першых часах нялёгка будзе, але пачнеш вучыцца, уцягнешся, і ўсё стане на сваё месца. А. Кулакоўскі..

УТЫЛІТАРНЫ // УТЫЛІТАРЫСЦКІ

Утылітарны. Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго-н.

Сінонім: практычны.

На жаль, змалку ў іх [дзяцей] выхоўваюцца безуважнасць і утылітарны погляд на прыроду. Яна, маўляў, для таго, каб на яе ўлонні адпачыць, падыхаць свежым паветрам. В. Вітка.

Утылітарысцкі. Які маеадносіны да утылітарыста — чалавека, які імкнецца з усяго атрымліваць выгаду, карысць, расцэньвае ўсё толькі з практычнага пункту гледжання.

Утылітарысцкі падыход. Утылітарысцкія погляды.

УЦЕШАНЫ // УЦЕШЛІВЫ / УЦЕШНЫ

Уцёшаны. Такі, якога ўцешылі, супакоілі, абрадавалі.

Уцешанае дзіця.

Уцёшлівы. Тое, што і ўцешны.

Уцешлівая вестка.

Уцёшны. Які прыносіць уцеху; радасны, прыемны.

Самыя ўцешныя моманты ў Ганьчыным жыцці бываюць тады, калі ў мацеры нічога не баліць і калі яна можа цэлы вечар расказваць і расказваць, пра што б Ганька ні пыталася. А. Васілевіч.

УЯУЛЕНЫ // УЯЎНЫ

Уяўлены. Такі, які можна ўявіць, узнавіць розумам, фантазіяй.

Уяўлены вобраз. Уяўленая сітуацыя.

Уяўны. Які існуе не ў сапраўднасці, а ва ўяўленні; які толькі ўяўляецца.

Паслужыўшы арганістам, ён нагледзеўся на жыццё ксяндзоў, на іх уяўную святасць і стаў перакананым атэістам. П. Мядзёлка.

ф

ФАБРЫКАНТ // ФАБРЫКАТ

Фабрыкант. Уладальнік фабрыкі.

Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан забіралі усё чыста у рабочых і сялян. С. Грахоўскі.

Фабрыкат. Гатовы фабрычны выраб, закончаны прадукт вытворчасці.

Пры недахопе ўласнай сыравіннай базы, пры вялікай колькасці кваліфікаванай рабочай сілы, пры высокіх выдатках вытворчасці выпрацоўваць паўфабрыкат або танныя масавыя фабрыкаты робіцца нявыгадным. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

ФАВАРЫТ // ФАВОР

Фаварыт. Любімец важнай уплывовай асобы, пратэкцыю якой ён выкарыстоўвае для сваёй выгады.

Фаварыты .. адыгрывалі ў XVIII ст. велізарную ролю. Гісторыя СССР.

Фавор. Кніжн. Прыхільныя адносіны знатнай асобы да каго-н.

Усіх дзівіла, што .. [Загорскі] нічога не атрымаў за той фавор. У. Караткевіч.

ФАКТ // ФАКТАР

Факт. Сапраўдны, нявыдуманы выпадак, з’ява, здарэнне; тое, што сапраўды мела месца; рэальнасць.

I нічога добрага не было ў гэтых чутках, і горш за ўсё — яны пацвярджаліся фактамі. ЯКолас.

Фактар. Момант, істотныя абставіны ў якім-н. працэсе, з’яве; рухаючая сіла, прычына якога-н. працэсу, з’явы.

Сярод прыродных фактараў найбольш магутны ў забеспячэнні большай працягласці жыцця чалавека — лес. Полымя.

ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ // ФАКУЛЬТЭЦКІ

Факультатыўны. Неабавязковы; які выбіраецца па жаданню.

Спачатку выдавецтвы арыентаваліся выключна на зацверджаную школьную праграму, але пазней значна пашырылі свае планы і ўзяліся за выданне твораў, рэкамендаваных для пазакласнага чытання і факультатыўнага вывучэння. Полымя.

Факультэцкі. Які мае адносіны да факультэта.

Відаць, групу лічылі нядрэннай, і такі правал — катастрофа не толькі для саміх студэнтаў, але і для факультэцкага, а можа нават і для інстытуцкага начальства. /. Шамякін.

ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫ // ФАЛЬКЛОРНЫ

Фалькларыстычны. Які мае адносіны да фалькларыстыкі — навукі, што вывучае фальклор.

Фалькларыстычныя погляды Змітрака Бядулі моцна выяўляюцца ў абразках. В. Каваленка.

Фальклорны. Які мае адносіны да фальклору — вуснай народнай творчасці.

За 25 год, прайшоўшых пасля падаўлення паўстання 1863 года, на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі, ні аднаго мастацкага твора на беларускай мове, калі не лічыць розных фальклорных зборнікаў. Л. Шакун.

ФАНФАРОН // ФАНФАРЫСТ

Фанфарбн. Самахвал, хвалько, выхваляка.

Госць пакалыхваўся каля печы яшчэ больш свабодна і зверху вадзіў позіркам па ўсіх прысутных. Можа, так вось гарадскія фанфароны выхваляюцца перад натоўпам у шынку сваёй высокай вучонасцю, уменнем разбірацца ў сусветных падзеях. Полымя.

Фанфарыст. Трубач, які іграе на фанфары — духавым музычным інструменце, што служыць звычайна для падачы сігналаў урачыстага характару.

У 12 гадзін на стадыёне «Дынама» выйшлі 16 фанфарыстаў. Беларусь.

ФАРБАВАЛЬНЫ // ФАРБАВАНЫ

Фарбавальны. Які мае адносіны да фарбавання; прызначаны для фарбавання.

Кара большасці відаў вольхі багата фарбавальнымі рэчывамі. Звязда.

Фарбаваны. Пакрыты фарбай.

Сінонім: пафарбаваны.

А ў новай хаце падлога фарбаваная і вокны, як дзверы. М. Скрыпка.

ФАРМАВАЦЬ // ФАРМІРАВАЦЬ

Фармаваць. што. Апрацоўваючы, надаваць чаму-н. патрэбную форму.

Ен тады скончыў сямігодку, але маці хацела, каб сын вучыўся

далей, а сама пайшла на завод фармаваць чарапіцу. В. Быкаў.

Н я п р а в і л ь н а. Удала пададзены дзіцячыя гады, юнацтва будучага пісьменніка, атмасфера, у якой фармаваліся (трэба: фарміраваліся) яго погляды і свядомасць. ЛіМ.

Фарміраваць. каго-што. 1. Выпрацоўваць у каго-н. пэўныя якасці, адпаведныя рысы характару, светапогляд і г. д.

Чалавек не можа адмежавацца ад грамадства, ён тысячамі нітак звязан з іншымі людзьмі. Менавіта грамадскія адносіны вызначаюць становішча людзей у калектыве і фарміруюць іх псіхалогію. Б. Стральцоў.

2. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, групу, установу, воінскую часць).

Роўна ў вызначаны час дружыннікі збіраюцца ў сваім штабе. Камандзір дружыны ці начальнік штаба ставіць перад імі задачу, фарміруе ў рэйдавыя групы. Звязда.

3. Састаўляць з вагонаў поезд.

Варта было паглядзець на .. [Віталя] у тыя хвіліны, калі ён фарміраваў ці расфарміроўваў таварныя саставы, што бесперапынна прыбывалі на вузел! fl. Васілёнак.

ФАРСУНКА // ФАРСУХА

Фарсўнка. Спец. Прыстасаванне для распыльвання якіх-н. вадкасцей або парашкападобных матэрыялаў.

Фарсунка для падачы нафты ў топку працуе надзейна.

Фарсўха. Разм. Жанчына, якая любіць фарсіць.

Яе ўсе лічылі фарсухай.

ФАСАВАНЫ / ФАСОВАНЫ // ФАСОВАЧНЫ

Фасаваны. Папярэдне разважаны і ўпакаваны ў пэўных дозах.

Фасаванае масла. Фасаваныя крупы.

Фасбваны. Тое, што і ф a с а в а н ы.

Фасованы цукар. Фасованая грэчка.

Фасбвачны. Які мае адносіны да фасоўкі; прызначаны для фасоўкі.

Фасовачны цэх. Фасовачная машына.

ФАСОНІСТЫ // ФАСОННЫ

Фасбністы. Разм. 1. Прыгожага, моднага фасону.

Між .. [мужчын] быў і Руды Андрэй, акуратна паголены, .. у фасоністай гарадской шапцы,— першы ў Куранях палітык і прамоўца. /. Мележ.

2. Фарсісты, франтаваты (пра чалавека).

Юля заўважыла, што між сяброў Станіка Ралан быў як бы першым нумарам. Культурны, фасоністы. I. Грамовіч.

Фасбнны. Спец. Зроблены па пэўнаму фасону, узору.

Лабуда апраўдваўся, звальваў віну на слесараў, якія да гэтага часу не падалі ім нейкай там фасоннай трубы. У. Краўчанка.

ФАСФАРЫСТЫ // ФАСФАРЫТАВЫ / / ФАСФАРЫТНЫ // ФАСФАРЫЧНЫ

Фасфарысты. Які ўтрымлівае ў сваім саставе фосфар.

Фосфар з вадародам утварае злучэнне, аналагічнае аміяку,— фасфарысты вадарод. Хімія.

Фасфарытавы. Тое, што і ф а с ф а р ы т н ы.

Фасфарытавы чыгун.

Фасфарытны. Які мае адносіны да горнай пароды фасфарыту, звязаны з яго пераапрацоўкай; з фасфарыту.

На глебах, маючых кіслы характар, раслінамі даволі добра ўсвойваецца фосфар непасрэдна з нерастваральнага ў вадзе тонка размолатага фасфарыту (фасфарытнай мукі). Хімія.

Фасфарычны. Які свеціцца, як фосфар, мігатлівым бледным святлом.

Уночы Андрэя разбудзілі пеўні. Ен павярнуўся на бок і паглядзеў на свой ручны гадзіннік з фасфарычнымі стрэлкамі — было недзе каля трэцяй гадзіны. /. Чыгрынаў.

ФАТАЛІЗМ // ФАТАЛЬНАСЦЬ

Фаталізм. Кніжн. Вера ў непазбежны, немінучы лёс, у наканаваную долю.

Глыбокі песімізм і фаталізм быў характэрны для твоочасці Л. Андрэева.

Фатальнасць. Непазбежнасць, немінучасць.

С і н о н і м: наканаванасць.

Тэорыя «аўтагеннасці», што бытавала тады, па сутнасні. фатальнасць. ЯСкрыган.

ФЕЕРВЕРК // ФЕЕРВЕРКЕР

Феервёрк. Каляровыя дэкаратыўныя агні ад спальвання розных парахавых сумесей у час урачыстасцей, свят і пад.

Стракатым феерверкам разляталіся па ўсім небе імклівыя агні. М. Лынькоў.

Феервёркер. У дарэвалюцыйнай рускай арміі: унтэр-афіцэр артылерыі.

Седзячы цэлы дзень у акопах, пад страшэнным абстрэлам, 4 жніўня падпрапаршчык і старшы феерверкер пасылалі па розных справах пад кулі ніжніх чыноў. М. Гарэцкі.

ФЕРТ // ФЕТР

Ферт. 1. Устарэлая назва літары Ф.

Ферт — старая назва літары, такая ж, як аз, букі, ведзі і інш.

2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек.

Як даўней, так і цяпер там паліцэйскі ходзіць фертам. Я. Колас.

Фетр. Лепшы гатунак лямцу для вырабу капелюшоў, валёнак і пад.

Фетрам называецца лямцападобны матэрыял, атрыманы валкай пуху. Таваразнаўства.

ФІГУРАЛЬНЫ // ФІГУРНЫ // ФІГУРЫСТЫ

Фігуральны. Алегарычны, вобразны.

Думка гэта правільная не ў літаральным, а ў фігуральным яе сэнсе. Н. Перкін.

Фігўрны. 1. Які мае непрамалінейныя абрысы, контуры; які мае складаную форму.

Фігурныя дэталі і паверхні шліфуюцца ўручную звычайнай папяровай шкуркай. П. Рунец.

2. Які выконваецца з фігурамі, апісвае пры сваім руху фігуру.

Некалькі разоў ён спрабаваў арганізаваць гурток фігурнага катання, але гэта яго заду.ма заўсёды сустракала з нечага боку перашкоду. М. Лобан.

3. Разм. Які мае прыгожую фігуру; фігурысты (у 2 знач.).

Захар Лемеш — фігурны чалавек. Я. Колас.

Фігўрысты. Разм. 1. Складаны па форме.

Вокны ў дамах — з фігурыстымі разнастайнымі ўзорамі. /. Новікаў.

2. Які мае прыгожую фігуру; фігурны (у 3 знач.).

Нічога дзяўчына, сакаўная і фігурыстая. ЯКолас.

ФІКСАЖ // ФІКСАТАР // ФІКСАТУАР // ФІКСАТЫЎ

Фіксаж. Хімічны раствор, у якім апрацоўваюць фотаматэрыялы для замацавання здымка.

Замацавальнікі (фіксажы) замацоўваюць (фіксуюць) адлюстраванне на плёнцы. Таваразнаўства.

Фіксатар. 1. Прыбор, прыстасаванне для замацоўвання чаго-н. у патрэбным становішчы.

Фіксатары замаруджваюць выпарванне паху духоў і адэкалону. Таваразнаўства.

2. Той, хто фіксуе, адзначае што-н.

Сучасны журналіст-эканаміст не проста фіксатар фактаў, ілюстратар пэўных пастулатаў, а тэарэтык, удумлівы аналітык, які, умела спалучаючы ў адной асобе майстэрства публіцыста з ведамі спецыяліста, можа сказаць чытачу нешта новае. Б. Стральцоў.

Фіксатуар. Памада для валасоў, якая надае ім пэўную форму.

Прыемны пах фіксатуара.

Фіксатыў. Спец. Раствор, якім пакрываюць карандашныя малюнкі, чарцяжы з мэтай захавання іх ад пашкоджання.

Чарцяжы замацаваны фіксатывам.

ФІЛЬТР // ФІЛЬТРАТ

Фільтр. Прыстасаванне ці рэчыва для ачысткі вадкасцей або газаў ад непатрэбных прымесей.

У лесе зробяць адстойнік, паставяць фільтры. Ядавітыя рэчывы больш не будуць трапляць у наша возера. М. Ваданосаў.

Фільтрат. Вадкасць, якая фільтруецца, прапускаецца (ці прапушчаная) праз фільтр.

Калі фільтр не змачыць, то раствор, які праходзіць праз яго, або, як яго называюць, фільтрат, не вызваліцца цалкам ад узвешаных прымесей і вадкасць застанецца мутнай. Хімія.

ФЛАТАВЫ // ФЛАТАЦЫЙНЫ

Флатавы. Які мае адносіны да флату — друкарскай паперы ў лістах, а не ў рулонах.

Калі папяровае палатно рэжуць на лісты пэўнага фармату, то такая папера называецца ліставой (флатавай). Таваразнаўства.

Флатацыйны. Спец. Які мае адносіны да флатацыі — абагачэння карысных выкапняў.

Флатацыйны апарат, у якім адбываецца раздзяленне калійнай і спажыўнай солі,— прылада даволі нескладаная. А. Чаркйсай.

ФРАНТАВЫ // ФРАНТАЛЬНЫ

Франтавы. Які мае адносіны да фронту, дзейнічае на фронце.

Па-ранейшаму яны сходзяцца, абмяркоўваюць франтавыя навіны, спрачаюцца, і гэта ёсць тое галоўнае, чым жывуць. /. Навуменка.

Франтальны. 1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы; які ажыццяўляецца па ўсяму фронту.

Панёсшы вялікія страты, немцы адмовіліся ад франтальнага наступлення і ўзмацнілі націскі на флангі. Звязда.

2. перан. Які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.

Асноўны метадычны прынцып на ўроку, як і раней, франтальная работа з класам. М. Барсток.

ФРЭЙЛЕН // ФРЭЙЛІНА

фрэйлен. нескл., ж. Слова, якое ўжываецца пры ветлівым звароце да незамужняй жанчыны, а таксама пры называнні яе імя ці прозвішча ў немцаў і некаторых іншых народаў.

Фрэйлен Марта. Фрэйлен Інга.

Фрэйліна. Прыдворнае званне дзяўчыны-дваранкі, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе і пад.; асоба, якая мае гэта званне.

Ішлі гады. Цікавасці да мемуараў ніхто не праяўляў: здавалася, усе забыліся і пра іх, і пра саму фрэйліну імператрыцы. Звязда.

ФУНДАМЕНТАЛЬНЫ // ФУНДАМЕНТНЫ

Фундамёнтальны. 1. Трывалы, моцны, вялікі.

Фундаментальнае збудаванне. || перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу.

Фундаментальнае даследаванне.

2. Асноўны, галоўны.

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь — наша галоўная фундаментальная бібліятэка.

Фундаментны. Які мае адносіны да фундамента, прызначаны для яго.

Усе фундаментныя работы былі закончаны раней тэрміну, і што яшчэ не менш важна — да наступлення дажджлівых дзён. Звязда.

ФУРАЖАЧНЫ // ФУРАЖНЫ // ФУРАЖЫРНЫ // // ФУРАЖЫРСКІ

Фуражачны. Які мае адносіны да фуражкі; звязаны з вырабам, продажам, фуражак.

Фуражачная майстэрня.

Фуражны. Які мае адносіны да фуражу — расліннага корму для жывёлы.

Ліда .. уладзілася прасавальшчыцай сена на адной з большых у раёне фуражных баз. Я. Брыль.

Фуражырны. Які мае адносіны да фуражыра — асобы, якая ведае нарыхтоўкай, захоўваннем і выдачай фуражу; які складаецца з фуражыраў.

Фуражырны атрад.

Фуражырскі. Які мае адносіны да фуражыра, належыць яму.

Фуражырскія’ абавязкі.

ФУРМАНАЧНЫ // ФУРМАНСКІ

Фурманачны. Які мае адносіны да фурманкі.

Фурманачная драбіна. Фурманачнае кола.

Фурманскі. Які мае адносіны да фурмана, належыць яму.

Спераду ўпоперак саней ставілася лавачка-козлы, і хутчэй як пэўная даніна фурманскай традыцыі, бо практычнага сэнсу яна не мела. Полымя.

ФУРУНКУЛ // ФУРУНКУЛЁЗ

Фурўнкул. Гнойны нарыў.

С і н о н і м: скула.

[Золатаў] пашкадаваў, што не мог узяць свайго чалавека, але чалавек яго, Іваноў, па сутнасці, адзіны, якому ён верыў, хварэў — фурункулы ўскочылі на такім месцы, што ён не мог сесці ў сядло. I. Шамякін.

Фурункулёз. Спец. Захворванне, пры якім на целе паяўляецца многа фурункулаў.

Кабеты пачалі хварэць на запаленне лёгкіх, на грудніцу, на фурункулёз. ЯБяганская.

X

ХАДАВЫ // ХАДЖАЛЫ // ХАДЗЯЧЫ // ХОДЖАНЫ // ХОДКІ

Хадавы. 1. Звязаны з ходам, перамяшчэннем; які можа рухацца, які на хаду; рухомы.

Такую машыну Дзмітрый вёў упершыню. I ўжо на першых кіламетрах ацаніў яе хадавыя якасці. П. Беразняк.

2. Разм. Які мае вялікі попыт; шырока вядомы, пашыраны.

Раней пра токараў ды слесараў адно чулі, а зараз на сяле гэта самыя хадавыя прафесіі. Звязда.

Хаджалы. Разм. Які шмат папахадзіў, пабыў дзе-н.; бывалы.

Ен нярэдка называў сябе чалавекам хаджалым і язджалым, і гэта сапраўды так — цяжка назваць які-небудзь куток нашай краіны, дзе ён не быў. ЛіМ.

Хадзячы. 1. Які можа хадзіць, перамяшчацца на сваіх нагах.

А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых. С. Грахоўскі.

2. Шырока распаўсюджаны, агульнапрыняты, усім вядомы.

За ўвесь вечар, апрача хадзячых анекдотаў, ён так нічога і не пачуў ад іх і вельмі пашкадаваў, што змарнаваў столькі часу. ЛіМ.

Ходжаны. Такі, па якому часта ходзяць (пра сцежку, дарогу і інш.).

Ходжаныя і пераходжаныя сцежкі, знаёмыя на кожнай паваротцы.

Ходкі. 1. Які хутка і лёгка рухаецца, лёгкі на хаду (на ногі).

Потым пакацілі ходкія гарматы, мінамёты. За імі — з той жа імклівасцю, але больш паважна, ракеты. У. Карпаў.

2. Які мае вялікі попыт (пра тавары, вырабы і пад.).

Такія боцікі — вельмі ходкі тавар, на прылаўках не залежваецца. Звязда.

ХАЛАДАЦЬ // ХАЛАДЗЕЦЬ // ХАЛАДЗІЦЬ / ХАЛАДНЕЦЬ

Халадаць. 1. безас. Станавіцца больш халодным (пра надвор’е).

Даўно быў ужо вечар. Распагоджвалася. Халадала. А. Чорны.

2. Разм. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць.

Бабкі, прабабкі ішлі пехатой, ішлі месяцамі да Лаўры святой. Давалі зарок. Халадалі, пасцілі, каб іх ацанілі, грахі адпусцілі. Р. Барадулін.

Халадзёць. 1. Станавіцца халодным, халаднейшым; халаднець.

Замірае лета, заціхаюць далі, сірацее рэчка, халадзеюць хвалі. Я. Колас.

2. Адчуваць холад; мерзнуць.

Ліў дождж, але Марусаў ужо не звяртаў увагі: пінжак быў мокры, халадзела спіна, чвякала вада ў чаравіках. М. Стральцоў.

3. Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і г. д.

Ігнатовіч халадзеў ад думкі, што Карначова ўпартасць, яго пратэст супроць пабудовы камбіната ў Белым Беразе можа прывесці да таго, што такі выгадны ва ўсіх адносінах аб’ект перададуць іншаму гораду. /. Шамякін.

Халадз'іць. каго-што. Рабіць больш халодным; ахалоджваць, астуджваць.

Вільготная трава, да якой не даходзілі промні сонца, халадзіла ногі. Л. Дайнека.

Халаднёць. Станавіцца халодным, халаднейшым; халадзець.

Хмары закрывалі неба, халаднеў вецер, вішчэў, залятаючы ў гнёзды стрыжоў, што густа ляпіліся на рачных стромах. Л. Дайнека.

ХАЛЕРНЫ // ХАЛЕРЫЧНЫ

Халёрны. 1. Які мае адносіны да захворвання халерай.

I хвароба нейкая халерная падступілася: прастудзіў галаву, памарнеў з год — і няма чалавека. М. Стральцоў.

2. Разм. груб. Вельмі дрэнны, непрыемны.

Ну дык чаго ты звягаеш... Што гэта за народ халерны. К. Чорны.

Халерычны. Характэрны для халерыка — тэмпераментнага, неўраўнаважанага чалавека, які лёгка ўзбуджваецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.

Халерычнаму тэмпераменту .. характэрна рэзкая змена настрояў, парывістасць рухаў. БелСЭ.

ХАНДРА // ХАНДРОМА // ХАНДРЫЛА

Хандра. Маркотны, сумны настрой; туга.

Пад дзеяннем усё той жа хандры, якая яго выгнала з інтэрната, Міша ўстаў, апрануў паліто і пайшоў на вуліцу. А. Карпюк.

Хандрома. Спец. Дабраякасная пухліна з храстковай тканкі.

Невялікая хандрома.

Хандрыла. Травяністая расліна сямейства складанакветкавых, з млечнага соку якой здабываецца каўчук.

У Беларусі сустракаецца хандрыла звычайная, галоўным чынам на Палессі.

ХАРАКТАРНЫ // ХАРАКТЭРНЫ

Характарны. Які ўвасабляе пэўны псіхалагічны тып.

Цяпер актрыса працуе над ролямі характарнага плана. Полымя.

14 С. М. Грабчыкаў ^47

Характэрны. 1. Які мае адметныя, рэзка выяўленыя, своеасаблівыя рысы.

Толькі ад вагранак і электраплавільнай печы далятала характэрнае патрэскванне ды прыглушана гула вентыляцыя. У. Карпаў.

2. Уласцівы пэўнай асобе, прадмету, з’яве.

Гэта было бадай што самае характэрнае ў яго [К. Чорнага] — знайсці такое слова, каб ты адразу адчуў сябе проста. Я. Скрыган.

ХАРАШЫЦЬ // ХАРАШЭЦЬ

Харашыць. каго-што. Разм. Надаваць больш прыгожы, прывабны выгляд.

Раіса села напроці і маленькім напілачкам пачала харашыць пазногці. М. Лобан.

Харашэць. Станавіцца больш прыгожым, прывабным.

Калі [Анатоль] усміхаўся, паказваючы свае прыгожыя белыя зубы, надта харашэў з твару. В. Адамчык.

ХАЎРУСНІЦКІ // ХАЎРУСНЫ

Хаўрўсніцкі. Разм. Агульны, сумесны.

Хаўрусніцкая работа.

Хаўрўсны. Разм. Які належыць хаўрусу — групе людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі.

Хаўрусная малатарня.

ХВАЛЕБНЫ // ХВАЛЕНЫ / ХВАЛЕНЫ

Хвалёбны. Поўны пахвалы, з пахвалою.

У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы. Р. Сабаленка.

Хвалены. Тое, што і х в а л ё н ы.

Забуду многіх музыкантаў хваленых, але й прад смерцю прыгадаю зноў — далёка ў полі, на пагорках варненскіх, язычніцкія скрыпкі цвыркуноў. Н. Гілевіч.

Хвалёны. Які атрымаў высокую ацэнку; расхвалены.

Галя была самая прыкметная сярод дзяўчат .. Ды і хлопец да яе прыязджаў з горада .. Працаваў на заводзе пасля арміі. Хвалёны, прыгожы, паважаных бавькоў хлопец! В. Мыслівец. II Іран. Пераацэнены (звычайна пра тое, што аказалася нявартым

пахвалы). ККаліноўскі выкрывае хвалёны царскі маніфест аб скасаванні паншчыны. С. Александровіч.

ХВАРАВІТЫ // ХВОРЫ

Хваравіты. 1. Які часта хварэе; схільны да захворвання.

Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга, і аднаго году напрадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж. В. Адамчык.

2. перан. Празмерны, перабольшаны, ненармальны.

Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну і было —■ мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы. Гэта ў яго раптам вырасла ў манію, у хваравітую цягу. 3. Бядуля. II Які сведчыць аб хваробе, нездаровым стане. Леніны вочы пазіралі ў Нініны, зусім блізенька, у мутным святле ліхтароў, што падала праз вокны, быў відаць іх хваравіты бляск. Л. Арабей.

Хвбры. Які хварэе, пераносіць якую-н. хваробу.

С і н о н і м: нездаровы.

Агледзеўшы хворага, Наташа пераканалася, што яе дапамога сапраўды была тэрмінова неабходна. У. Краўчанка.

ХВАСТАВЫ // ХВАСТАТЫ // ХВАСТЦОВЫ

Хваставы. 1. Які мае адносіны да хваста.

Спінны і хваставы плаўнікі ў плоткі шэрыя, а ўсе іншыя — светла-чырвоныя. А. Матрунёнак.

2. Які знаходзіцца ў хвасце, ззаду чаго-н.

Сяргей з кандуктарам ехалі ў тамбуры хваставога вагона, які асабліва кідала ў бакі. /. Гурскі.

Хсастаты. 3 доўгім ці густым хвастом; з хвастом наогул.

Такіх земнаводных, як трытон, з вузкім доўгім целам і хвастом аб’ядноўваюць пад назваю хвастатых. Заалогія.

Хвастцбвы. Які мае адносіны да хвастца — ніжняй часткі пазваночніка чалавека.

Хвастцовыя пазванкі.

ХВАТКІ // ХВАЦКІ // ХВОСТКІ

Хваткі. Разм. Які спрытна, учэпіста хапае, хутка схоплівае і ўтрымлівае што-н.; учэпісты; спрытны.

Кожны з нас бадзёры, ўпарты, хваткі, мы яшчэ не зведалі тугі. П. Прануза.

Хвацкі. 1. Удалы, спрытны, маладзецкі.

Гэты стары салдат, хвацкі рубака, узнагароджаны трыма георгіеўскімі крыжамі, потым камандзір эскадрона ў Будзёнаўскай конарміі. В. Хомчанка.

2. Разм. Вельмі добры, слаўны.

Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі. /. Навуменка.

Хвбсткі. Які моцна, балюча сцябае.

Якраз пачаўся халодны хвосткі дождж. Ужо не адзін раз клаўся на Новагарадок снег, але яму пакуль не хапала сілы, каб утрымацца на зямлі. Л. Дайнека.

ХВОРАСТ // ХВОРАСЦЬ

Хвбраст. зб. Сухія галінкі з дрэў ці хмызняку.

Агонь апошні хвораст знішчыў. А. Куляшоў.

Хворасць. Разм. Хвароба, недамаганне, хваравіты стан.

У Мікалаеўшчыне розныя рэўматычныя хворасці выганялі з дапамогай мясцовай гразі. М. Лужанін.

ХЛЕБАРОБСКІ // ХЛЕБАРОБЧЫ

Хлебарббскі. Які мае адносіны да хлебароба; які належыць, уласцівы хлебаробу.

Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. С. Грахоўскі.

Хлебаробчы. Які мае адносіны да хлебаробства — апрацоўкі зямлі для вырошчвання хлеба.

Хлебаробчыя клопаты.

ХМАРІІЫ // ХМУРНЫ / ХМУРЫ

Хмарны. 1. Пакрыты хмарамі; з хмарамі.

Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. /. Дуброўскі.

2. перан. Пануры, сумны, невясёлы.

Хмарны настрой яшчэ быў у Антонавай душы. А. Савіцкі.

Хмўрны. 1. Пахмурны, воблачны (пра неба, надвор’е і пад.).

3 каміноў хат, вышэй падпіраючы хмурнае навіслае неба, угору ўздымаюцца гонкія слупы дыму. М. Аўрамчык.

2. перен. Сумны, пануры (пра чалавека).

Голас у мамы добры, яна зусім не хмурная. М. Лужанін.

Хмўры. Разм. Тое, што і х м у р н ы.

Помню, хмуры ранак, ў росах канюшына, толькі птушкі посвіст ды шляхі, шляхі. Н. Чарнушэвіч. || перан. Тым часам кіраўнік секцыі — яго завуць Антон Друк — немалады, хмурага выгляду мужчына .. неяк надзвычай хутка робіць адбор. I. Навуменка.

ХМАРЫЦЦА // ХМУРЫЦЦА

Хмарыцца. Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.

А неба сіняе штодзённа хмарыцца. /7. Глебка.

Хмўрыцца. 1. 1 і 2 ас. не ўжыв. Пакрывацца хмарамі, станавіцца хмурным, воблачным (пра неба).

Неба хмурылася і хмурылася, здавалася, вось-вось пойдзе дождж. У. Федасеенка. II Станавіцца пахмурным, хмарным (пра надвор’е). He дзень, не два ўжо хмурылася надвор’е. В. Мыслівец.

2. перан. Станавіцца хмурным, насупленым (пра чалавека).

Сінонім: насуплівацца.

I хмурыліся бровы, апускаліся павекі, хаваючы вочы. Л. Арабей.

ХМЕЛЕВЫ // ХМЕЛЬНЫ

Хмёлевы. Які мае адносіны да расліны хмелю, характэрны для яе.

У саўгасе значныя хмелевыя плантацыі, і сабраны на іх ураджай дае немалы прыбытак. Звязда.

Хмёльны. 1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення.

С і н о н і м ы: захмялелы, нецвярозы.

Грукоча машына. Маўчы, качагар, і дымам вугольным давіся! .. Хай з топкі тваёй не праб’ецца угар да містэраў хмельных і місіс. А. Дудар.

2. Які выклікае ап’яненне.

Заморскія віны, мясцовая медавуха, гарэлка і хмельнае піва ліліся ракой. П. Ткачоў. II перан. Які прыводзіць да ўзбуджэння, самазабыцця. Зноў над роднай зямлёй вее водарам хмельным вясновым. Н. Гілевіч.

ХМЯЛЕЦЬ // ХМЯЛІЦЬ

Хмялёць. Разм. Станавіцца п’яным, п’янець.

Надта хутка ён сёння хмялее. В. Гігевіч. || перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад каго-чаго-н. Яго хмяліў хлебны дух, на якім густа настоялася паветра ў даспяваючай збажыне. М. Аўрамчык.

Хмяліць. каго. Разм. Рабіць п’яным, ап’яняць.

Вось князеў стол на сто персон у бузіне каля сцяны. Калісьці ён не меў цаны, хмяліў і цешыў шляхту. А. Бажко. II перан. Прыводзіць у стан узбуджанасці, захаплення. Нешта яе хмяліла, трывожыла: яна знайшла для сябе новае ў злосці — гэта дало ёй апору і сілу. 3. Бядуля.

ХУТАРАНСКІ //ХУТАРСКІ

Хутаранскі. Які мае адносіны да хутараніна, належыць яму.

[Уладзя] тады наўмысля пайшоў упоперак цераз забаранаваную хутаранскую ярыну. Чорны.

Хутарскі. Які мае адносіны да хутара, жыве на хутары.

На дварэ вусаты дзядзька — хутарскі гаспадар — ладзіў воз. КЧорны.

U

ЦАГЕЛЬНЫ // ЦАГЛЯНЫ

Цагёльны. Які мае адносіны да вырабу цэглы.

Навакол жылі агароднікі, сем’і рабочых былых цагельных заводаў. М. Лынькоў.

Няправільна. Нездаволена прабурчаў нешта ззаду між цагельнага (трэба: цаглянага) друзу Чарняк, стараваты ўжо, аброслы шчаціннем баец — вохкаючы і лаючыся, ён палез наперад. В. Быкаў.

Цагляны. 1. Зроблены з цэглы, мураваны; які мае адносіны да цэглы.

Пад таполямі стаяў цагляны дом з чатырма вокнамі на вуліцу. М. Лупсякоў.

2. Які мае колер цэглы; карычнявата-чырвоны.

Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру. А. Алешка.

ЦАЛІК // ЦАЛІНА

Цалік. Снежная прастора без дарог, без слядоў; наогул месца, па якім ніхто не хадзіў, не ездзіў.

Яны збочылі з дарогі і пайшлі па снегавым цаліку туды, дзе шырокім лапікам цьмеў уночы хмызняк. В. Быкаў.

Цаліна. 1. Некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрацоўкі зямля.

Вярнуўшыся праз некалькі дзён у Мінск, Лёня разам з іншымі студэнтамі паехаў на цаліну ў Казахстан. В. Вольскі.

2. перан. Недаследаваная, нявывучаная справа, галіна чаго-н.

Аўтар [У. Карпаў] узняў вельмі важную і некранутую ў беларускай літаратуры цаліну горадабудаўніцтва. Т. Хадкевіч.

ЦАРСКІ // ЦАРСТВЕННЫ // ЦАРЫСЦКІ

Царскі. 1. Які мае адносіны да цара; самадзяржаўны.

Сінонім: манархічны.

Дужа там разбіраўся ў тых царскіх каронах Міколка. М. Лынькоў.

2. перан. Вельмі багаты, раскошны; як у цара.

А вінаграднік, ветрам абласканы, спяліў пад небам царскія плады. X. Чэрня.

Царственны. перан. Кніжн. Велічны, поўны годнасці; незвычайна велічнай і пышнай красы, хараства.

Я прапанаваў ахвяраваць гэты вечар мастацтву, і вы царственна дазволілі мне купіць білеты ў кіно. Я. Васілёнак..

Царысцкі. Які мае адносіны да царызму.

Царысцкая палітыка.

ЦАРЫЦА // ЦАРЭЎНА

Царыца. Тытул жанчыны-манарха ў Расіі, Балгарыі і Сербіі; жонка цара.

С і н о н і м: гасударыня.

Як сама царыца ў залатой кароне, йдзе яна [жняя] ў вяночку паміж спелых гоней. ЯКупала.

Царэўна. Дачка цара.

Падышла царэўна да рыцара і ўбачыла на яго руцэ свой залаты пярсцёнак. А. Якімовіч.

ЦВЕРАЗЕЦЬ // ЦВЕРАЗІЦЬ

Цверазёць. Станавіцца цвярозым, больш цвярозым.

Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць. Р. Сабаленка.

Цверазіць. каго. Рабіць цвярозым, больш цвярозым.

Галава ў Міканора была цяпер зусім ясная: мароз, што сцінаў рэбры пад гімнасцёркаю, добра цверазіў. 1. Мележ.

ЦВЁРДАСЦЬ // ЦВЯРДЫНЯ

Цвёрдасць. 1. Спец. Супраціўленне цвёрдага цела змяненню формы ці парушэнню цэласнасці яго паверхні.

Цёмныя алмазы знаходзяць прымяненне ў вырабе свідравальных інструментаў, паколькі алмаз валодае найбольшай цвёрдасцю. Хімія.

2. Устойлівасць, трываласць; стойкасць, непахіснасць.

Падбародак і губы паказвалі на цвёрдасць характару Л. Арабей.

Цвярдыня. Крэпасць, умацаваныя пазіцыі; надзейная апора, аплот.

Закончан слаўны наш паход. Цвярдыні ворага — ў руінах. В. Таўлай.

I ЦЕСЛЯ // ЦЯСЛА // ЦЯСЛЯР

Цёсля. Тое, што і цясляр.

Старэнькая лазня ў суботу напалена прышлымі цеслямі, што рубяць хату на ўскраіне вёскі. Я. Брыль.

Цясла. Уст. Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карыт, начовак і пад.

За перагародкаю пры стале сядзеў начальнік пошты, сярэдніх гадоў чалавек з кароткім і шырокім носам, падобным да цяслы. Я. Колас.

Цясляр. Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны для будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі; цесля.

Бацька мой быў добры стальмах і цясляр. Ен рабіў калёсы і сані, кадушкі і ночвы, ставіў хаты і крыў стрэхі. П. Глебка.

ЦІКАВАЦЬ // ЦІКАВІЦЬ

Цікаваць. Уважліва сачыць за кім-чым-н.; выглядваць, падпільноўваць, падсцерагаць каго-што-н.

Колева маці з натоўпу цікавала за тым, што адбываецца ля стала. А. Асіпенка.

Цікавіць. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра кагошто-н.

Заўважыўшы, што Чэрапаў не збіраецца закідваць яго рознымі пытаннямі, ён пачаў выказваць тое, што яго асабліва цікавіла, хвалявала, а часам, напэўна, і мучыла. А. Кулакоўскі.

ЦІКАВЫ // ЦІКАЎНЫ

Цікавы. 1. Які выклікае цікавасць, захапляе.

С і н о н і м: займальны.

Крытычныя артыкулы нават у нелітаратурных выданнях у нас часта бываюць залішне спецыфічна літаратурныя і таму не заўсёды цікавыя для масавага чытача. В. Каваленка.

2. Разм. Прывабны знешне, прыгожы.

Яна яшчэ цяпер, маючы пяцьдзесят гадоў, досыць цікавая, стройная, вёрткая, нібы ёй дваццаць гадоў. 3. Бядуля.

Цікаўны. Які хоча ўсё ведаць, выяўляе да ўсяго цікавасць.

С і н о н і м: дапытлівы.

Людзі трохгадовага ўзросту самыя цікаўныя з людзей. П. Панчанка.

ЦІТЛА // ЦІТР

Цітла. Надрадковы знак старажытнай пісьменнасці над скарочана напісаным словам ці над літарай, якая абазначае лічбу.

Цітлы — надрадковыя знакі ў выглядзе ламанай рыскі, якія ставіліся над скарочанымі словамі або літарамі, што мелі лічбавае значэнне. У. Арлоў.

Цітр. IІадпіс на кадры ў кінафільме, які перадае словы дзеючых асоб ці тлумачальны тэкст.

Мы трохі спазніліся, на экране ўжо мільгаюць цітры. Білецёрша, падсвечваючы сабе ліхтарыкам, вядзе нас на месца. /. Навуменка.

ЦЫВІЛІЗАВАНЫ // ЦЫВІЛІЗАТАРСКІ // ЦЫВІЛЬНЫ

Цывілізаваны. Культурны, асвечаны, адукаваны.

Усяму цывілізаванаму свету вядома, што маленькая кропля нікаціну забівае нават каня. М. Паслядовіч.

Цывілізатарскі. звычайна іран. Які мае адносіны да цывілізатара — таго, хто быццам бы ўводзіць, пашырае цывілізацыю.

Цывілізатарская місія.

Цывільны. Грамадзянскі, не ваенны.

За сталом сядзеў сярэдніх гадоў мужчына ў ваеннай гімнасцёрцы, побач з ім — мужчына ў цывільным. ЯКурто.

ЦЫГАНАВАТЫ // ЦЫГАШСТЫ // ЦЫГАНСКІ

Цыганаваты. Падобны на цыгана.

Другі — цыганаваты, кучаравы, з сухарлявай, загарэлай патыліцай, на якой цёмна ільснілася западзінка-равок. М. Стральцоў.

Цыганісты. Разм. Які нагадвае па выгляду і па характару цыгана.

Гаспадар — Сямён Марчанка — цыганісты, доўгі і вёрткі, як уюн. Б. Сачанка.

Цыганскі. Які мае адносіны да цыганоў, характэрны для іх.

Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. М. Лынькоў.

ЦЫГАРА // ЦЫГАРКА // ЦЫГАРЭТА

Цыгара. Туга скручанае ў трубачку тытунёвае лісце для курэння.

Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць ён у сваім кабінене за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. ЯКолас.

Цыгарка. Самаробная папяроса.

С і н о н і м: самакрутка.

Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. /. Мележ.

Цыгарэта. Папяроса без муштука.

У машыне пахла бензінам і цыгарэтным дымам, і Алёшу вельмі захацелася закурыць, хоць наогул курыў ён мала і цыгарэты больш насіў з сабою для таго, каб пачаставаць каго трэба. Л. Арабей.

/ ЦЫРАТАВЫ // ЦЫРАТНЫ // ЦЫРАТОВЫ

Цыратавы. Разм. Тое, што і цыратовы.

У цыратавым фартуху, Маргарыта першая выскачыла з кухні і пабегла ў пярэднюю. Я. Скрыган.

Цыратны. Які мае адносіны да цыраты, звязаны з вырабам цыраты.

Цыратная вытворчасць. Цыратная майстэрня.

Цыратовы. Зроблены з цыраты.

Суседка трымае ў руках ручку-самапіску і падручнік англійскай мовы, на сцятых каленях ляжыць тоўсты сшытак у цыратовай вокладцы і маленькі кішэнны слоўнічак. /. Навуменка.

ЦЫРКУЛЬНЫ // ЦЫРКУЛЯРНЫ' / ЦЫРКУЛЯРНЫ2 // // ЦЫРКУЛЯЦЫЙНЫ

Цыркульны. Які мае адносіны да цыркуля.

Нечакана зламалася цыркульная ножка, і ён не змог закончыць свой чарцёж. ЛіМ.

Цыркулярны'. Які з’яўляецца цыркулярам — дырэктыўным распараджэннем для падначаленых устаноў.

Мінскі губернатар у цыркулярным пісьме, разасланым у 1912 годзе ў паветы, абавязваў усіх павятовых спраўнікаў узмацніць нагляд за настроем сялян. /. Саладкоў.

Цыркулярны2. Круглы; які мае форму акружнасці; які мае адносіны да цыркуляркі — машыны для распілоўкі дрэва, рэжучай часткай якой з’яўляецца дыскавая піла.

За цыркулярным столікам сярод кучы абрэзкаў стаіць Пеця Ціханчук і змагаецца з вялікай, як кола, круглай пілой — рэжа штакеціны. П. Пестрак.

Цыркуляцыйны. Які адбываецца па замкнутаму кругу; кругавы.

У IX класе пры вывучэнні тэмы «Аміяк» вучні даведваюцца аб такіх прынцыпах, як цыркуляцыйныя працэсы, скарыстанне аптымальнага ціску і тэмператур і г. д. Р. Гацко.

ЦЭЗУРА // ЦЭНЗУРА

Цэзўра. Паўза ўнутры вершаванага радка, абавязковая для пэўнага вершаванага размеру

Трэцяе адрозненне паэзіі вялікага паэта Багдановіч звязваў з другаснымі сродкамі гарманізацыі вершаванай мовы: з унутранымі рыфмамі, алітэрацыямі, цэзурай і г. д. А. Лойка.

Цэнзўра. Прагляд твораў, якія прызначаюцца да друку, да пастаноўкі ў тэатры, або прагляд якой-н. карэспандэнцыі, што ажыццяўляецца дзяржаўнай установай.

Усе газеты і пісьмы, адрасаваныя палітычным вязням у Лукішках, праходзілі строгую пракурорскую цэнзуру М Машара.

ЦЯМНЕЦЬ // ЦЯМНІЦЬ

Цямнёць. 1. Станавіцца цёмным, цямнейшым.

Поле прытаілася ў чаканні, а хмара набліжалася і цямнела, і час ад часу блакітныя ніці маланкі пранізвалі яе. Т Хадкевіч.

2. безас. Пра надыход цемнаты, набліжэнне прыцемку, змроку.

С і н о н і м: зацямняць.

Пачынала цямнець. 3 вуліцы чуліся звонкія галасы дзяцей — вясною яны чамусьці асабліва звонкія. Л. Арабей.

Цямніць. 1. што. Рабіць больш цёмным, цямнейшым.

С і н о н і м: зацямнець.

У хаце было ціха. I неяк цемнавата — можа, гэта мне здалося адразу з вуліцы, а можа, хату сапраўды цямнілі вялікія кусты бэзу. Я. Сіпакоў.

2. Разм. Гаварыць няясна, блытана; скажаць сэнс чаго-н.

Хацяновіч сказаў: «Не цямні. Я даўно здагадаўся, што зяцю нашаму ты кампаньён толькі ў карты і што цікаўлю цябе я» /. Шамякін.

ЦЯПЛЕЦЬ // ЦЯПЛІЦЬ

Цяплёць. Станавіцца больш цёплым, цяплейшым.

Ападаў ветравы холад,і цяплела надвор’е. КЧорны.

Цяпліць. каго-што. Абаграваць, паліць у печы ці раскладваць агонь.

У пятніцу пасля абеду аканом загадаў цяпліць лазню для мужчын. А Чарнышэвіч.

ЦЯРПІМЫ // ЦЯРПЛІВЫ

ЦярпІмы. Які можна цярпець, зносіць; з якім можна мірыцца.

Заехаў я ў сваю вёску. Тут радыяцыя сапраўды не надта высокая, можна сказаць, цярпімая. Б. Сачанка.

Цярплівы. Які мае вялікае цярпенне.

Чалавек цярплівы, прызвычаены да розных франтавых нягод, ён мог спаць на марозе, седзячы ў танку, сагнуўшыся ў крук. /. Мележ.

ч

ЧАКАННЫ // ЧАКАНЫ

Чаканны. 1. Які мае адносіны да чаканкі — металічных вырабаў з адбіткамі ці ўзорамі на іх паверхні.

Індыйская сялянка нясе ваду з калодзежа .. у спецыяльнай меднай пасудзіне, багата ўпрыгожанай чаканным узорам. ЛіМ.

2. перан. Ясны, выразны, дакладны.

Чытаючы гэтыя ямбы, успамінаеш чаканны радок пушкінскага «Яўгенія Анегіна». А. Лойка.

Чаканы. Якога доўга, з нецярпеннем чакаюць.

С і н о н і м: жаданы.

Нарэшце 16 кастрычніка халодным надвячоркам пачулі чаканую каманду: «Усім сабрацца з рэчамі». С. Грахоўскі.

ЧАЛАВЕЧНЫ // ЧАЛАВЕЧЫ

Чалавёчны. Уважлівы, спагадлівы, чулы да іншых людзей; душэўны.

С і н о н і м: гуманны.

Наша мова багатая на душэўныя, чалавечныя словы, якія мы можам і — я глыбока перакананы — павінны хоць час ад часу гаварыць адзін аднаму. А. Кудравец.

Чалавёчы. 1. Які мае адносіны да чалавека, характэрны для яю.

У хаце пахла аўчынамі, зайцовымі шкуркамі, свежым хлебам і ўсім тым, чым пахне звычайнае чалавечае жытло. М. Лынькоў.

2. Уласцівы чалавеку; такі, як трэба.

С і н о н і м ы: належны, добры.

Яно не кепска было б кіламетраў пяцьдзесят ад’ехацца,— раптам спыняецца Тарасюк,— Тады можна было б спакойна дзён колькі адлежацца, чалавечы выгляд набыць. С. Александровіч.

ЧАПУРНЫ // ЧАПУРЫСТЫ

Чапурны. Разм. Прыбраны, прыхарошаны.

Людзі бачаць, не дурныя, цешча-маці! Ходзяць дзеўкі чапурныя — не пазнаць іх. С. Дзяргай.

Чапурысты. Разм. Які любіць прыбірацца, чапурыцца.

А Верка Федаскова, рыжанькая, жвавая, яшчэ чапурыстая маладуха, празвінела тонкім галаском: — А я ўжо гэта лета з гасцямі пабуду. М. Ракітны.

ЧАРАМША // ЧАРОМХА / ЧАРЭМШЫНА // ЧАРЭШНЯ

Чарамша. Дзікі часнок.

Чарамша і абляпіха, не забыць нам вашых чар. М. Хведаровіч.

Чарбмха. Дрэва ці кустарнік з белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі ягадамі.

А далей віднелася вёска, акаймаваная з аднаго боку зараснікам алешніку ўздоўж ручая, уся ў прысадах, з зялёнымі шапкамі чаромхі, каштанаў ці клёнаў над кожнаю хатай. Маладосць.

Чарэмшына. Тое, што і чаромха.

Цвілі па чарзе: спачатку чарэмшына, потым бэз, потым язмін, потым шыпшына... /. Грамовіч.

Чарэшня. Садовае дрэва з чырвонымі ці жоўтымі ягадамі.

Далей пачыналіся прыватныя, у адзін паверх, з верандамі і мансардамі, дамы, атуленыя белымі ад квецені садамі. У садах цвілі чарэшні. В. Карамазаў.

ЧАРАПАХАВЫ // ЧАРАПАШЫ

Чарапахавы. Прыгатаваны, зроблены з чарапахі, з яе панцыра.

Светлая чарапахавая грабёнка так і выпіналася з густых каштанавых валасоў. М. Лынькоў.

Чарапашы. 1. Які належыць чарапасе.

Чарапашы панцыр. Чарапашыя яйкі.

2. Вельмі павольны, няспешны; проціл. хуткі.

С і н о н і м: марудны.

Стараліся ісці хутка, але снег рассыпаўся пад нагамі, ногі раз’язджаліся, неяк адставалі ад тулава, і як ні спяшы — тэмп усё роўна быў чарапашы. У. Дамашэвіч.

ЧАРАПКОВЫ // ЧАРАПНЫ

Чарапковы. Які мае адносіны да чарапка — асколка разбітага глінянага ці фарфоравага вырабу.

Чарапковы друз.

Чарапны. Які мае адносіны да чэрапа. Чарапныя косці.

ЧАРАЎНІЦКІ // ЧАРАЎНІЧЫ

Чараўніцкі. Які мае адносіны да дзеянняў чараўніка ці знахара.

Чараўніцкая замова.

Чараўнічы. 1. Звязаны з чараўніцтвам, чарамі.

С і н о н і м: чарадзейны.

Гаспадыня паспешна накрыла на стол, на ім, як па ўзмаху чараўнічай палачкі, з’явіліся талеркі з мясам, белым хлебам. М. Пятніцкі.

2. перан. Які зачароўвае, захапляе, прыносіць асалоду.

С і н о н і м: чароўны.

Але той, хто наведаў хоць раз чараўнічыя нашы мясціны, не забудзе ніколі ён нас — край блакітны і нашу гасціннасць. П. Пруднікаў.

ЧАРНЕЦЬ//ЧАРНІЦЬ

Чарнёць. 1. Станавіцца чорным, больш чорным, чарнейшым.

Гэта была пара, калі лісце крапівы бярэцца белымі плямамі і пачынае пакрысе чарнець, яно і пячэцца ўжо слабей. А. Кудравец.

2. Вылучацца сваім колерам.

С і н о н і м: чарнецца.

Сумна сустракалі партызан родныя мясціны. У кожнай вёсцы, у якую можна было зайсці, чарнелі папялішчы. I. Мележ.

Чарніць. 1. што. Рабіць чорным; фарбаваць у чорны колер.

Два коміны цеплавой электрастанцыі дымам чарнілі шэрае неба. /. Грамовіч.

2. перан. каго-што. Няславіць, ганьбіць; гаварыць дрэннае пра каго-што-н.

Адзін толькі кульгавы Базыль, сусед іхні, заўсёды чарніў Алёшку перад людзьмі. А. Якімовіч.

ЧАРОТАВЫ // ЧАРОЦІСТЫ

Чарбтавы. 1. Які мае адносіны да чароту.

Астафій нячутна, быццам дзікі чаротавы кот, падкраўся ззаду і ўбачыў, што чалядзінка разбівае-расцірае на дробненькі друз, на пясок нямецкае шкло. Л. Дайнека.

2. Зроблены з чароту.

Лявей гэтага п.іяца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў. ЯКолас.

Чарбцісты. Парослы чаротам.

А кніжка сапраўды была прыгожая: на вокладцы была намалявана рэчка з чароцістым берагам і чалавек у чоўне, а наўскасяк напісана «Расцяробы». Р. Сабаленка.

ЧАСТОТНЫ // ЧАСТЫ

Частотны. Спец. 1. Які мае адносіны да частаты чаго н., частотнасці.

Рэцэнзент асабліва падкрэсліў тое, што ў даследаванні даенца частотная характарыстыка лексікі. ЛіМ.

2. Заснаваны на выкарыстанні змен частаты ваганняў.

Частотнае рэле. Частотны дэтэктар.

Часты. 1. Размешчаны блізка адзін каля другога.

На полі бабкі частыя пасталі ў чараду. А. Астрэйка. II Які ідзе, адбываецца, паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Частыя, хоць і невялікія дажджы заміналі сушыць сена. А. Чарнышэвіч.

2. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак, часцінак; густы.

Лес тут стаяў часты і высокі. М. Лобан.

ЧМУРЫЦЬ // ЧМУРЭЦЬ

Чмурыць. каго-што і без dan. 1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць.

Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы. Р. Сабаленка.

2. Разм. Ашукваць, абдурваць каго-н., збіваць з толку.

Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Э. Валасевіч.

Чмурэць. Разм. Станавіцца дурным; дурнець.

Чмурэць ад дыму.

ЧУТКІ // ЧУТНЫ // ЧУТЫ

Чўткі. 1. Здольны добра ўспрымаць што-н. слыхам, нюхам.

Спі,— гаворыць Яворскі,— сабакі ў мяне чуткія і злыя — абудзяць, калі што. ЯКолас.

2. Уражлівы, успрыімлівы.

Каханне — лёгкая прынада для сэрнаў чуткіх, маладых. ЯКупала.

Чўтны. Даступны слыху; які ўспрымаецца слыхам; які гучыць.

А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? А. Вольскі.

Чўты. Які ўжо быў пачуты; вядомы.

Ходзіць статак па лузе ці ў полі, а ты сядзіш сабе на ўскрайку лесу каля агеньчыка і чытаеш кніжку або слухаеш, як старэйшы хто з пастушкоў расказвае чутую ад бацькоў прыгоду. А. Пальчэўскі.

ЧЫГУНАЧНЫ // ЧЫГУННЫ

Чыгўначны. Які мае адносіны да рэйкавай дарогі — чыгункі.

На шашы не відаць было ніякага руху, у гарадку аднаўлялі ўзарваны чыгуначны мост. М. Лынькоў.

Няправільна. Яны [метрабудаўнікі] прымянілі арыгінальны спосаб абціскання тунеля чыгуначнымі (трэба: чыгуннымі) кольцамі, за якія затым запампоўваўся пад ціскам бетонны раствор. Звязда.

Чыгўнны. Які мае адносіны да чыгуну, яго вытворчасці; зроблены, адліты з чыгуну.

Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгуннай лаўкі, Крысціна задрамала. А. Васілевіч.

ЧЫНА // ЧЫНАРА

Чына. Травяністая кармавая балотная расліна сямейства бабовых.

Сухое паветра моцна настоена на тонкім водары ружовай смолкі, на мядовым паху чырвонай канюшыны, на мятным халадку лугавой чыны. Р. Ігнаценка.

Чынара. Дрэва сямейства платанаў; усходні платан.

Ах, якая пагода для купання, загару! Hi расы на чынарах, ні туману, ні хмары! М. Танк.

ЧЫРВАНЕЦЬ // ЧЫРВАНІЦЬ

Чырванёць. 1. Станавіцца чырвоным; афарбоўвацца ў чырвоны колер.

Сонца ўжо не было — толькі там, за мястэчкам, дзе яно схавалася, светла чырванела неба. В. Адамчык.

2. Пакрывацца румянцам, румянець; станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.

Таня пачырванела. Яна вельмі часта чырванела, варта было ёй хоць крышку засаромецца, як яна ўся залівалася чырванню, аж слёзы набягалі ёй на вочы. Л. Арабей. II перан. Бянтэжыцца,

саромецца. Сэрца яго поўнілася радасцю за сваіх землякоў, што нідзе за іх не прыходзіцца чырванець — ні на калгасных гонях, ні на сталічнай сцэне. В. Шымук.

3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Вылучацца сваім чырвоным колерам.

С і н о н і м: чырванецца.

Вакол буяла густая трава, чырванелі, жаўцелі, бялелі кветкі. /. Мележ.

Чырваніць. каго-што. Рабіць чырвоным, барвовым; фарбаваць у чырвоны колер.

У акно другой хаты відно, як зырка паліцца ў печы — полымя яркім дрыготкім святлом чырваніць супрацьлеглую сцяну. Я Сіпакоў.

ЧЫТАЛЬНІК// ЧЫТАЧ

Чытальнік. Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар, які выступае з чытаннем.

Нішто — ні кіно, ні тэлевізар, ні наяўнасць такой прафесіі, як мастацкі чытальнік,— не можа замяніць самастойнага чытання твораў. Р. Шкраба.

Чытач. 1. Той, хто чытае якія-н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці.

Мова і стыль — гэта тыя формы, у якіх перадаецца чытачу думка твора. Чорны.

2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні.

Ен дабіўся таго, што ў кожным доме калгаса імя Дзяржынскага ёсць адзін-два чытачы бібліятэкі, а ўсяго чытачоў больш за 500. М. Арочка.

ЧЫТАЛЬНІЦКІ // ЧЫТАЛЬНЫ // ЧЫТАЦКІ // // ЧЫТАБЕЛЬНЫ // ЧЫТЭЛЬНЫ

Чытальніцкі. Які мае адносіны да чытальніка, дэкламатара.

Ужо ў школьныя гады ў яго ярка праявіліся чытальніцкія здольнасці.

Чытальны. Прызначаны для чытання, заняткаў з кнігамі, часопісамі.

Абабітыя цыратай дзверы чытальнай залы грукалі глуха і мякка. В. Адамчык.

Чытацкі. Які мае адносіны да чытача.

У артыкуле зусім няма канкрэтных фактаў, якія б ілюстравалі думкі аўтара, а гэта значыць, што ён не суадносіцца з практычным вопытам чытацкай аўдыторыі. Б. Стральцоў.

Чытабельны. Разм. Тое, што і чытэльны.

He заўсёды яны [вершы] былі якаснымі, але нейкае пачуццё, нейкая думка, нейкі асаблівы настрой таго часу былі злоўлены, падкрэслены, што і рабіла вершы, як гаворыцца, чытабельнымі. П. Панчанка.

Чытэльны. Які лёгка чытаецца; які можна прачытаць.

У лепшым выпадку [Я. Колас] казаў: «глянь»,— падсоўваў чыста перабелены цвёрдым чытэльным почыркам аркушык і адыходзіў убок. М. Лужанін.

ш

ШАБАС // ШАБАШ // ШАБАШ

Шабас. Суботні адпачынак, суботняе свята ў набожных яўрэяў.

Шабас быў якраз, субота,— грэх жа брацца за работу. К. Крапіва.

Шабаш. У сярэдневяковых павер’ях: начное зборышча ведзьмакоў і ведзьмаў, якія ўчынялі шалёны разгул.

Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася,— няйнакш, як у ёй спраўлялі свой спрадвечны д’ябальскі шабаш тысячы маладых гуллівых чарцей. Б. Сачанка. || перан. Зверскі ўчынак; варожы разгул. Астаўся толькі адзін няпоўны дыск кулямёта. Ды і што ты тут зробіш, калі карнікаў поўны лес і яны, відаць, вяртаюцца з чарговага крывавага шабашу, нават жывёлу гоняць з сабой? Р. Няхай.

Шабаш. Разм. 1. Заканчэнне работы; перапынак для адпачынку.

Працягла гуў гудок на шабаш. X. Шынклер.

2. у знач. вык. Скончана, даволі; канец.

Бесхарактарны я, брат Стары,— на тон самабічавання з’ехаў Садовіч,— але пераеду ў другую школу, тады, брат, шабаш. Я. Колас.

ШАБАШНІЧАЦЬ // ШАБАШЫЦЬ

Шабашнічаць. Разм. Быць шабашнікам — падраджацца на прыватныя выгадныя заработкі.

Сам ён ужо два гады як скончыў вучобу, працуе інжынерам у канструктарскім бюро. Шабашнічаць пачаў яшчэ з першага курса, а цяпер сам арганізатар «шабашкі». А. Жук.

Шабашыць. Разм. 1. Канчаць работу; рабіць перапынак у рабоце.

Гэта ж маглі пачынаць раскатку... I ў сераду б — шабашылі! А. Савіцкі.

2. Зневаж. Зарабляць грошы, выконваючы якую-н. выгадную работу, акрамя асноўнай.

У мяне ж і дзед, і бацька...— Шабашылі? — перапыніў Аркадзь Апанасавіч.— Без нас не абыходзіліся. П. Кавалёў.

ШАРОН // ШЭРАНЬ

Шарон. Абл. Абледзянелая скарынка на паверхні снегу.

С і н о н і м: шарпак.

Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусцеў шарон. /. Чыгрынаў.

Шэрань. 1. Белыя рыхлыя крышталікі, формай падобныя на сняжынкі, якія нарастаюць пры значным марозе і тумане на галінах дрэў, траве, дроце і г. д.

Надышлі марозы, рэчкі закавалі, белыя бярозы шэранем убралі. ЯКолас.

2. перан. Сівізна.

Змізарнеў [Гаруноў], твар выцягнуўся, на скронях прабілася шэрань. /. Дуброўскі.

3. Змрок, цемра.

Пасярод двара, насупраць студні, над якой у перадранішняй шэрані чарнее высокі журавель, стаяць калёсы. I. Навуменка.

ШАРСЦІСТЫ // ШАРСЦЯНЫ

Шарсцісты. 1. Пакрыты шэрсцю; з доўгай ці густой шэрсцю.

Вучоныя знаходзілі астанкі пячорных ільвоў і гіен, велізарных мядзведзяў, шарсцістых насарогаў, якія жылі ў гэтых месцах дваццаць—трыццаць тысяч гадоў назад. Звязда.

2. Пакрыты ворсам, варсінкамі.

С і н о н і м: варсісты.

Шарсцістая тканіна.

3. перан. Задзірысты, незгаворлівы, гарачы.

Антон, той спакойны, а Мікіта, ого, дужа шарсцісты. Больш за слова яму не кажы. М. Ракітны.

Шарсцяны. 1. Які мае адносіны да шэрсці.

Шарсцяное валакно. Шарсцяны тлушч.

2. Зроблены, выраблены з шэрсці.

Шарсцяны світар аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы. /. Мележ.

ШАТКАВАЦЬ // ШАТРАВАЦЬ

Шаткаваць. што. Рэзаць доўгімі вузкімі палоскамі (звычайна капусту).

Хтосьці шаткуе, гняце капусту таўкачом у бочцы, пасыпае

белае шаткаванне журавінамі, і яны блішчаць на ім, як на снезе. Л!. Капмловіч.

Шатраваць. што. Ачышчаць зерне ад скуркі, абдзіраць перад тым, як малоць на муку ці пускаць на крупы.

Хлопец не бачыў дагэтуль, не чуў, каб нехта шатраваў на каравай: звычайна людзі пытлююць. ЯБрыль.

ШАЎКАВІСТЫ Ц ШАЎКАВІЧНЫ // ШАЎКОВЫ

Шаўкавісты. Падобны на шоўк з выгляду ці навобмацак; бліскучы і мяккі.

Серабрыстыя расінкі пабліскваюць на шаўкавістых пасмачках, а самазадаволены павук-крыжавік сядзіць пад лістом. С. Шушкевіч.

Шаўкавічны. Які мае адносіны да шаўкоўніцы (тутавага дрэва) — паўднёвай расліны, лістамі якой выкормліваюць тутавага шаўкапрада.

Шаўкавічны кокан.

Шаўкбвы. 1. Які мае адносіны да шоўку; зроблены з шоўку.

У магілу паклалі шаблю, тры нажы, кальчугу, шчыт, калчан з лукам, пазалочаны шлем і шэсць шаўковых кафтанаў. Л. Дайнека.

2. перан. Разм. Лагодны, паслухмяны, добры (пра чалавека).

I Мяцельскі тады шаўковы быў, не цапаўся, наадварот, частаваў і Кіршчэню разам з упаўнаважанымі. А. Жук.

ШАФЕР// ШАФЕР

Шафер. Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку вяселля і ў час вянчання трымае вянец над галавой у жаніха ці нявесты.

Вечарам Венька зноў дастаў з чамаданчыка пляшку, бляшанку трасковай кансервы, хлеб, яна паставіла на стол чыгунок бульбы, і яны спраўлялі вяселле. He было толькі шафераў і шаферак, сватоў, сведак, гасцей. Я. Пархута.

Шафёр. Вадзіцель аўтамашыны.

Палонных высадзілі з кузава. 3 аднаго боку кабіны вылез афіцэр, з другога — шафёр, трымаючы ў руках два цесакі. М. Аўрамчык.

ШВЕЙЦАР // ШВЕЙЦАРАЦ

Швейцар. Вартаўнік ля знадворных дзвярэй у пад’ездах устаноў, рэстаранаў, гасцініц, жылых памяшканняў.

Я з абурэннем патрабую прапусціць матку, але швейцар і слухаць не хоча. П. Мядзёлка.

Швейцарац. Жыхар Швейцарыі.

3 першым швейцарцам ён пазнаёміўся яшчэ ў час вайны.

ШКЛІЦЬ // ШКЛЯНЕЦЬ

Шкліць. што. Устаўляць шкло ў што-н.

За вокнамі гуляла мяцеліца, а дзядзька Віхтор стукаў сякерай, габляваў дошкі — дарабляў пяцісценак, слаў падлогу, шкліў падвойныя вокны. /. Капыловіч.

Шклянёць. Ператварацца ў шкло; станавіцца падобным на шкло.

Вочы нябожчыка ўжо шклянелі, і іх закрылі.

ШКОДНАСЦЬ // ШКОДНІЦТВА

Шкоднасць. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы.

За шкоднасць вытворчасці налічана дадатковая аплата.

Шкбдніцтва. Злачынная, шкодніцкая дзейнасць.

А час быў трывожны. Амаль у кожным нумары газет паведамлялася пра шкодніцтва, пра раскрыццё чорных шпіёнскіх гнёздаў. Р. Сабаленка.

ШКОДНІЦКІ // шкодны

Шкодніцкі. Які мае адносіны да шкодніка — небяспечнага чалавека, ворага.

Шкодніцкая дзейнасць.

Шкодны. 1. Які прыносіць ці можа прынесці пашкоджанне, урон, страту.

Знішчаючы грызуноў, пугач прыносіць пэўную карысць чалавеку, але для паляўнічай гаспадаркі ён шкодны тым, што забівае зайцоў, вавёрак і баравую дзічыну — цецерукоў, глушцоў, курапатак. В. Вольскі.

2. Небяспечны для здароўя.

Шкодны клімат.

шляк // шлях

Шляк. Палоска, абшыўка па краі тканіны іншага колеру ці ўзору.

Падмятаючы доўгаю бурачковаю ў чорных шляках спадніцаю высокі парог, з сеняў выкацілася невысокая з востранькім тварком старая кабета. В. Адамчык.

Шлях. Шырокая дарога, бальшак, гасцінец.

За бярэзнікам быў лясок і ішоў шлях у горад і на грэблю. М Лупсякоў.

ШЛЯХЕТНЫ // ШЛЯХЕЦКІ

Шляхётны. Уст Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці.

Апрача прозвішча, у Патоцкага не было нічога шляхетнага — звычайны вясковы хлопец, можа, нават яшчэ больш нявышкалены, чым іншыя, але працаваў ён сумленна. У. Дамашэвіч.

Няправільна. Каб прымусіць каралеўскае войска супраціўляцца і пазбегнуць страты артылерыі, польскае камандаванне стала прыкоўваць на ланцуг сваіх артылерыстаў да гармат Такі лёс напаткаў і шляхетнага (трэба: шляхецкага) артылерыста Адама Каменскага. Весці АН БССР.

Шляхёцкі. Які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй.

Векавечныя дубы і ясені ў два рады вялі да шляхецкіх засценкаў, з вялікімі садамі і добрымі будынкамі. М. Хведаровіч || Уласцівы шляхце, шляхецтву. Польскія салдаты на такую дружбу не ішлі з намі: гонар шляхецкі, відаць, не дазваляў блізка знацца з хлопцамі-мужыкамі. А. Пальчэўскі.

ШПАЖНІК // ШПАЖЫСТ

Шпажнік. Дэкаратыўная расліна сямейства касачовых з мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі рознага колеру; гладыёлус.

Шпажнік расце звычайна на нізкіх рачных берагах.

Шпажьіст. Спартсмен, спецыяліст па фехтаванню на шпагах.

Адбыліся фіналы камандных спаборніцтваў шпажыстаў Звязда.

ШТАБЕЛЬ// ШТАПЕЛЬ

Штабель. Роўна складзеныя ў адзін рад дошкі, бярвенне, будаўнічыя матэрыялы і г. д.

У адным месцы ўзвышаліся клеткі цэглы, у другім — штабелі дошак. А. Карпюк.

Штапель. Тканіна са штучнага валакна.

Дзяўчынцы вельмі падабалася новая сукенка са штапелю, які быў тады ў вялікай модзе ЛіМ

ШУРПАЦЕЦЬ // ШУРПАЦІЦЬ

Шурпацець. Станавіцца шурпатым, нягладкім.

Скура на руках шурпацее.

Шурпаціць. што. Рабіць што-н. шурпатым.

Спазнаць мне хочацца і важкасць цэглы 1 як шурпаціць пальцы ўедлівы раствор. М. Арочка.

ШЧАЦІНІСТЫ // ШЧАЦІННЫ

Шчаціністы. Пакрыты густой шчацінай; парослы кароткімі жорсткімі валасамі.

Ледзь прыкметная ўсмешка прабегла па шчаціністым твары Андрэя. М. Лынькоў.

Шчацінны. Які мае адносіны да вырабаў са шчаціны; зроблены са шчаціны.

У маі — чэрвені 1917 года баставалі рабочыя-металісты і рабочыя лесапільных заводаў, шчотачных і шчацінных фабрык Мінска і яго ваколіц. Полымя.

ШЧЫЛІННЫ // ШЧЫЛІСТЫ

Шчылінны. У мовазнаўстве: гук, які ўтвараецца трэннем паветра ў шчыліне паміж збліжанымі органамі маўлення.

Сінонім: фрыкатыўны.

Шчылінны зычны гук.

Шчылісты. Які мае шмат шчылін, дзірак.

Шчылістая падлога.

ШЫБАВАЦЬ // ШЫБАЦЬ

Шыбаваць. Разм. Хутка, імкліва ісці, рухацца.

Выходжу з аўтобуса і шыбую ў напрамку да невялічкага ляска, што танюткай рысачкай ляжыць на заснежаным гарызонце. ЛіМ.

Шыбаць. 1. каго-што. Кідаць, шпурляць што-н.

Ен спакойна стаіць у лодцы, выбіраючы перамёты, а лодку тую шыбае з хвалі на хвалю, як трэску! Я. Брыль.

2. Хутка, з вялікай сілай узлятаць угару; шугаць (пра полымя, дым).

Шыбалі ўгару цёмныя стаўбуры дыму, вогненна бліскала полымя. /. Мележ. II безас.; перан. Раптоўна ўрываючыся, дзейнічаць з вялікай сілай на каго-н. У нос шыбала рэзкім пяньковым пахам, кастрыца абсыпала твар і калолася за каўняром. В. Быкаў.

ШЫРЫЦЬ // ШЫРЭЦЬ

Шырыць. Рабіць больш шырокім, пашыраць.

Некалькі дзён запар непадалёк ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. М. Даніленк.а.

Шырэць. Станавіцца больш шырокім.

У парках і за горадам, праўда, было яшчэ снежна, але з кожным днём усё шырэлі, злучаючыся адна з другой,праталіны, наліваліся пупышкі лазы і вербаў. В. Быкаў.

ШЫФЕР // ШЫФР

шыфер. Дахавы матэрыял у выглядзе лістоў, плітак.

Цяпер што, цяпер іншая справа: пад шыфер ды гонту ўбраліся, а ці даўно яшчэ на стрэхах мох зелянеў! В. Быкаў.

Шыфр. 1. Сістэма ўмоўных знакаў для сакрэтнага пісьма.

Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. М. Ваданосаў.

2. Умоўнае абазначэнне на кнігах, якое выкарыстоўваецца пры расстаноўцы, захаванні і ўказвае на іх месцазнаходжанне.

Бібліятэкар глядзіць на шыфры кніг і ставіць іх на розныя стэлажы. ЛіМ.

ШЫФРАВАЛЬНЫ // ШЫФРАВАНЫ

Шыфравальны. Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі.

Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы і пайшоў побач з ім. /. Навуменка.

Шыфраваны. Напісаны ці перададзены шыфрам.

Адначасова Рая прыняла шыфраваную радыёграму з Вялікай зямлі аб пачатку наступлення знятых з фронту буйных армейскіх часцей на партызанскі край. Т. Хадкевіч.

э

ЭБАНІТАВЫ // ЭБЕНАВЫ

Эбанітавы. Які мае адносіны да эбаніту — цвёрдага матэрыялу з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца для ізаляцыі ў электратэхніцы і для іншых мэт.

Шылкін узяў аловак з эбанітавай вазачкі, стукаў ім па пальцах, бы пералічваў іх. А. Савіцкі.

Эбёнавы. Які мае адносіны да эбена — чорнага дрэва; зроблены з гэтага дрэва.

Алекса, аднойчы прачнуўшыся раней, угледзеў пад яе худзенькім бокам свой нож.. Ен пацягнуў за цёплую, чорную, з эбенавага дрэва ручку — Апак ускочыла, няўцямна азіраючыся спалоханымі вачанятамі. В. Іпатава.

ЭВАКУАЦЫЙНЫ //ЭВАКУіРАВАНЫ

Эвакуацыйны. Які мае адносіны да эвакуацыі, прызначаны для яе.

Для вывазу заводскага абсталявання былі мабілізаваны ўсе эвакуацыйныя сродкі, якія толькі можна было выкарыстаць. Звязда.

Эвакуіраваны. Вывезены з небяспечнай мясцовасці; той, каго эвакуіравалі.

Вольнанаёмная адміністрацыя лагера папаўнялася звольненымі ў запас па раненнях франтавікамі і эвакуіраванымі жанчынамі. С. Грахоўскі.

ЭКАНАМІЧНЫ // ЭКАНОМНЫ

Эканамічны. 1. Які мае адносіны да эканомікі.

У кароткіх і простых словах расказаў Сцёпка сходу аб задачах эканамічнага адраджэння краіны. Я. Колас.

2. Які дае магчымасць сэканоміць што-н., патрабуе найменшых затрат; выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Сучасныя лямпы дзённага святла ў тры разы больш эканамічныя, чым звычайныя электрычныя лямпачкі. У. Мезенцаў.

Эканбмны. Які беражліва, ашчадна расходуе што-н., эканоміць.

Эканомны гаспадар.

ЭКАНОМІКА // ЭКАНОМІЯ

Эканбміка. Сукупнасць вытворчых адносін пэўнага грамадскага ладу, якія адпавядаюць развіццю прадукцыйных сіл грамадства.

Эканоміка рэспублікі.

Эканбмія. 1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.

Эканомія металу, сыравіны, усіх відаў энергіі — справа вялікай дзяржаўнай важнасці. Полымя. II Выгада, атрыманая ў выніку такой беражлівасці, ашчаднасці.— Гледзячы, што вас цікавіць,— глыбакадумна пачаў Анатоль.— Скажам, разец «зо-

рачка» маёй канструкцыі дае эканомію часу да дзесяці хвілін у гадзіну. М. Ваданосаў.

2. Уст. Памешчыцкая гаспадарка капіталістычнага тыпу.

3 другой паловы XVIII стагоддзя ўся слонімская эканомія пераходзіць ва ўладу ваяводы гетмана Агінскага. Беларусь.

ЭКЗАМЕНАТАРСКІ // ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫ

Экзаменатарскі. Які мае адносіны да экзаменатара.

Дырэктар палічыў неабходным і на гэты раз напомніць аб экзаменатарскіх абавязках не толькі маладым настаўнікам, а і ўсяму калектыву. Настаўніцкая газета.

Экзаменацыйны. Які мае адносіны да экзамену, прызначаны для яго.

Да экзаменацыйнай сесіі астаўся ледзь не месяц, а інстытут ужо жыў ёю. У. Карпаў.

ЭКСКАВАТАР//ЭСКАЛАТАР

Экскаватар. Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння на іншае месца і пагрузкі на транспарт грунту, камення і г. д.

Скончыўшы пасля дзесяцігодкі курсы, ён цяпер працаваў механікам на экскаватары. У. Краўчанка.

Эскалатар. Рухомая лесвіца для пад’ёму і спуску людзей.

На эскалатары, шырокай цудоўнай лесвіцы, якая рухаенна ўверх і ўніз, мы спускаемся ў падзямелле. ЛіМ.

ЭКСКУРС // ЭКСКУРСІЯ

Экскурс. Адхіленне, адступленне ад галоўнай тэмы з мэтай падрабязней высветліць пабочнае пытанне.

Разважанні падмацоўваюцца экскурсамі ў мінулае, параўнаннямі, аргументамі і пераходзяць у дакладна сфармуляваныя вывады. Б. Стральцоў.

Экскўрсія. 1. Калектыўнае наведванне чаго-н., паездка, прагулка куды-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

Школьнікі пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Люсіна, дзе настаўнічаў Якуб Кобас. Настаўніцкая газета.

2. Група ўдзельнікаў такога наведвання, паездкі, прагулкі.

I вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч. А. Якімовіч.

ЭКСПАНАТ//ЭКСПАНЕНТ

Экспанат. Прадмет, які выстаўляецца для агляду на выстаўцы або ў музеі.

Дзень за днём, месяц за месяцам музей папаўняўся ўсё новымі экспанатамі і дакументамі. Настаўніцкая газета.

Экспанёнт. Асоба ці арганізацыя, якая выстаўляе свае Экспанаты на выстаўцы.

Экспанент выстаўкі.

ЭКСПАНСІЎНАСЦЬ // ЭКСПАНСІЯ // ЭКСПАНСІЯНІЗМ

Экспансіўнасць. Нястрыманасць, бурнае выяўленне пачуццяў.

Відаць, гэтае слаўнае племя [хлапчукі] аднолькавае ва ўсім свеце па сваёй экспансіўнасці, цікаўнасці і прайдошлівасці у самым лепшым сэнсе гэтага слова. М. Лынькоў.

Экспансія. Пашырэнне сферы ўплыву капіталістычнай дзяржавы, імкненне да захопу новых тэрыторый.

У атлантычнай частцы зарадзілася магутнасць Вялікабрыта ніі і быў пакладзены пачатак яе каланіяльнай экспансіі. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

Экспансіянізм. Імкненне да экспансіі, правядзенне палітыкі экспансіі.

Экспансіянізм фашысцкіх рэжымаў

ЭКСПАНСІЎНЫ // ЭКСПАНСІЯНІСЦКІ

Экспансіўны. Нястрыманы, парывісты; які бурна выяўляе свае пачуцці.

Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках. М. Машара.

Экспансіянісцкі. Які мае адносіны да экспансіянізму.

Амерыканская агрэсія ў Карэі з’яўляецца часткай агульнай рэакцыйнай экспансіянісцкай палітыкі ўрада ЗША. Беларусь.

ЭКСПЕДЫТАРСКІ // ЭКСПЕДЫЦЫЙНЫ

Экспедытарскі. Які мае адносіны да экспедытара.

Спакаваная ў скрыні прадукцыя паступае на экспедытарскі пункт. Звязда.

Экспедыцыйны. Які мае адносіны да экспедыцыі.

Экспедыцыйны корпус.

ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ // ЭКСПЕРЫМЕНТАТАРСКІ

Эксперыментальны. Які мае адносіны да эксперыменту, прызначаны для яго.

Зжаты і абмалочаны апошні загон эксперыментальнага ўчастка. /. Дуброўскі.

Эксперыментатарскі. Які мае адносіны да эксперыментатара, характэрны для яго.

Эксперыментатарскія здольнасці.

ЭКСТЭРН//ЭКСТЭРНАТ

Экстэрн. Асоба, якая здае экзамены за пэўны курс без вучобы ў адпаведнай навучальнай установе.

Упершыню я пазнаёміўся з ім [Мінскам] у 1913 годзе, калі прыехаў у мінскую гімназію здаваць экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. ККрапіва.

Экстэрнат. Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў у адпаведнай навучальнай установе.

Аформіць перавод на экстэрнат, зняцца з учоту, выпісацца ў пашпартным стале, купіць якія-кольвечы кнігі — клопату шмат. У. Шахавец.

ЭЛІНІСТЫЧНЫ // ЭЛІНСКІ

Эліністычны. Які мае адносіны да элінізму — эпохі росквіту змешанай грэка-ўсходняй культуры, што наступіла пасля заваёў Аляксандра Македонскага на Усходзе.

Дзякуючы заваяванням Аляксандра Македонскага грэчаская культура пашырылася па краінах Усходу. Там яна змяшалася з мясцовай, усходняй культурай. Гэтую змешаную грэка-ўсходнюю культуру называюць эліністычнай. Гісторыя старажытнага свету.

Элінскі. Які мае адносіны да элінаў — старажытных грэкаў.

Гэта велічнае тварэнне элінскай культуры [«Іліяда» Гамера] уразіла Тарашкевіча яшчэ ў студэнцкія гады. А. Ліс.

ЭМАЛІРАВАНЫ // ЭМАЛІРОВАЧНЫ

Эмаліраваны. Пакрыты эмаллю.

Дзяўчынкі ўпалі, а белы эмаліраваны чайнік доўга каціўся ўніз, падскокваючы, як гумавы мяч. А. Асіпенка.

Эмаліровачны. Які мае адносіны да эмаліроўкі; прызначаны для эмаліроўкі.

Эмаліровачныя работы даволі складаныя і патрабуюць не толькі ўмення, але і вялікай стараннасці. Звязда.

ЭМІГРАНЦКІ // ЭМІГРАЦЫЙНЫ

Эмігранцкі. Які мае адносіны да эмігранта, прызначаны для яго.

Эмігранцкі пашпарт.

Эміграцыйны. Які мае адносіны да эміграцыі.

Эміграцыйны рух.

ЭПІДЭМІЧНЫ // ЭПІДЭМІЯЛАГІЧНЫ

Эпідэмічны. Які мае адносіны да эпідэміі, мае характар эпідэміі; прызначаны для барацьбы з эпідэміяй.

Рэзка павялічылася колькасць бясконных сялян, скарацілася пасяўная плошча, шмат у якіх губернях пачаўся масавы голад, а следам — эпідэмічныя захворванні. Полымя.

Эпідэміялапчны. Які мае адносіны да эпідэміялогіі — галіны медыцыны, што займаецца вывучэннем прычын узнікнення і мер барацьбы з эпідэміямі.

Эпідэміялагічны аналіз.

ЭСКАДРА // ЭСКАДРЫЛЛЯ

Эскадра. Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў.

Цёмнай лістападаўскай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда. М. Хведаровіч.

Эскадрылля. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі з некалькіх звёнаў самалётаў.

3 наступленнем цемені зверху чуваць гул матораў. Нашы эскадрыллі ляцяць на заданне. I. Навуменка.

ЭСКАДРАНЫ // ЭСКАДРОННЫ

Эскадраны. Які мае адносіны да эскадры.

Эскадраная стральба па надводных цэлях.

Эскадрбнны. Які мае адносіны да кавалерыйскага эскадрона.

Эскадронная маёмасць.

ЭСКАДРОН // ЭСПАДРОН

Эскадрбн. Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце.

Конны эскадрон забяспечыў магчымасць хуткага акружэння праніўніка. М. Лынькоў.

Эспадрон. Вучэбная зброя, якой карыстаюцца ў фехтаванні; спартыўная барацьба з гэтай зброяй.

У фехтаванні на эспадронах маладыя майстры спорту атрымалі пераканаўчую перамогу. Звязда.

ЭЎРЫКА // ЭЎРЫСТЫКА

Эўрыка. выкл. Вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні, пры ўзнікненні ўдалай думкі і г. д.

Эўрыка! — крыкнуў .. Платон і кінуўся ў знямозе ў мяккае крэсла бухгалтара.— Знайшоў! Прыдумаў! У. Нядзведскі.

Эўрыстыка. Спец. Спецыяльныя метады, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе адкрыцця новага; метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў, а таксама тэорыя такой методыкі.

Сутнасць эўрыстыкі заключаецца ў тым, што настаўнік прымушае вучняў нібы знаходзіць, самастойна адкрываць ісціну (вядома, пад яго кіраўніцтвам). Педагогіка.

ЭФЕКТНЫ // ЭФЕКТЫЎНЫ

Эфёктны. Які робіць моцнае ўражанне.

Лёгкая, прыгожая, з шаўкавістым бляскам драўніна вольхі добра апрацоўваецца і ў адпаліраваным выглядзе выглядае вельмі эфектнай. Звязда.

Няправільна. Уся ўвага Мірона была прыкута да Пясчанага Груда, адзінага месца, дзе пераправа магла даць для немцаў эфектныя (трэба: эфектыўныя) вынікі. М. Лынькоў.

Эфектыўны. Які прыводзіць да пажаданых вынікаў; дзейсны.

Індывідуальныя заданні з улікам ролі чытання і ролі літаратуразнаўчага аналізу могуць быць эфектыўнымі толькі на падставе добрага ведання канкрэтнай абстаноўкі. Народная асвета.

ю

ЮБІЛЕЙ // ЮБІЛЯР

Юбілёй. Гадавіна дзейнасці каго-н. ці існавання чаго-н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю.

Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне хацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я. Купала.

Юбіляр. Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.

Першы юбілей... Яго прыход не сумны — як для самога юбіляра, так і для сяброў юбіляра, усіх блізкіх яму людзей, родзічаў, шматлікіх чытачоў. А. Кулакоўскі.

ЮНАЦКАСЦЬ // ЮНАЦТВА

Юнацкасць. Сукупнасць якасцей, характэрных для юнака; маладосць.

Юнацкасць душы.

Юнацтва. 1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць.

Гады юнацтва. Школьнае юнацтва.

2. зб. юнакі; маладыя людзі абодвух полаў.

Юнацтва планет.ы ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. Маладосць.

ІОНАЦКІ / ЮНАЧЫ // ЮННАТАЎСКІ / ЮННАЦКІ // ЮНЬ!

Юнацкі. Які мае адносіны да юнака, юнацтва, уласцівы ім.

А працы многа, дзе ні глянь, прастор юнацкаму запалу. М. Чарот.

Юначы. Разм. Тое, што і юнацкі.

Дай жа, сынку, наглядзецца на юначы воблік твой. П. Прыходзька.

Юннатаўскі. Які мае адносіны да юнната — юнага натураліста, удзельніка гуртка па вывучэнню прыроды.

Юннатаўскі гурток.

Юннацкі. Разм. Тое, што і юннатаўскі.

Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. А. Якімовіч.

Юны. Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека); малалетні.

Юныя сябры прыроды.

я

ЯБЛЫНЕВЫ // ЯБЛЫЧНЫ

Яблыневы. Які мае адносіны да яблыні, характэрны для яе.

Гэты водар настолькі моцны і жаданы, што, здаецца, прыносіць з сабою шолахі асенняга лісця ў яблыневым садзе, пад якія ў бульбоўнік падаюць важкія, налітыя антонаўкі. В. Карамазаў.

Яблычны. Які мае адносіны да яблыка, характэрны для яго.

Аднак гэта был-а не проста вада і не расол, а нешта зусім іншае. Нібы ў ваду налілі яблычнага соку: кіславата-саладкаватая, з пахам свежага яблыка. У. Караткевіч.

ЯВАЧНЫ //ЯЎНЫ

Явачны. Які мае адносіны да канспіратыўных сустрэч — явак.

Праз гадзіну, а можа, і больш, па ціхай, парэзанай калдобінамі вуліцы яна падышла да адной з явачных кватэр. /. Мележ.

Яўны. 1. Які не скрываюць, не тайны; адкрыты.

Ідзе зацятая, яўная і скрытая барацьба палярна супрацьлеглых сіл, барацьба, у якой немагчымы ні часовыя кампрамісы, ні замірэнне. Д. Гальмакоў.

2. Зусім відавочны, ясны для ўсіх, несумненны.

Нарэшце, усе ўпэўніліся ў тым, што гэта — яўная выдумка. ЛіМ.

ЯГАДЗІЧНЫ //ЯГАДНІКАВЫ //ЯГАДНЫ

Ягадзічны. Які мае адносіны да ягадзіцы, сядалішча.

Ягадзічныя мышцы.

Ягаднікавы. Які з’яўляецца ягаднікам — ягаднымі кустамі, ягаднымі раслінамі.

Ягаднікавы куст.

Ягадны. Які мае адносіны да ягады; багаты на ягады; прыгатаваны з ягад.

I чым старэй ён станавіўся, тым мацней цягнула дамоў у росныя лугі, духмяныя ягадныя гусцяры, вільготныя восеньскія бары з дурманным пахам грыбоў і апалай лістоты. А. Жалязоўскі.

ЯДКІ // ЯДОМЫ // ЯДУЧЫ

Ядк1. Разм. Які са смакам есца, ахвотна з’ядаецца; смачны, пажыўны.

Па краях сена абмылася дажджом, белаватае, а ўсярэдзіне зялёненькае, пахучае, як чай, адным словам — ядкое, як у іх кажуць. У. Рубанаў

Ядомы. Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу.

Ядомыя грыбы. Ядомыя ягады.

Ядўчы. Разм. Ядавіты, едкі.

Ты не глядзі, што луг руды, ён ядучы. Бачыш, як параз’ядаў мае пальцы,— паказвае бабка ружовыя ранкі на пальцах.

Каліна.

ЯЗЫКАВАТЫ // ЯЗЫКАСТЫ // ЯЗЫКАТЫ // ЯЗЫКОВЫ / / язычаскі // язычковы // ЯЗЫЧЛІВЫ // ЯЗЫЧНІЦКІ // // язычны

Языкаваты. Абл. 1. Тое, што і языкаты (у 1 знач.).

Калі б княжыч Далібор пачуў гэтыя словы, асабліва пра агнявіцу, ён бы дужа здзівіўся, а магчыма б, і даў языкаватаму дружынніку добрага кухталя. Л. Дайнека.

2. Тое, што і языкаты (у 2 знач.).

Прагавіта ліжа, ліжа ўсё агонь языкаваты. М. Калачынскі.

Языкасты. Разм. Тое, што іязыкаты (у 2 знач.).

Буйное полымя шуганула языкастымі стужкамі. А. Савіцкі.

Языкаты. 1. Ахвочы пагаварыць, паспрачацца, панасміхацца; востры на язык.

Падгаварылі Валю выступіць — яна смелая і языкатая. М. Лобан.

2. Які мае форму языка, падобны на язык.

У замку ціш і языкаты агонь каміна ліжа дровы. А. Вялюгін.

Языковы. Які мае адносіны да языка — рухомага мышачнага органа ў ротавай поласці; прыгатаваны з языка.

Да прадуктаў далікатэсных, мясных вырабаў вышэйшай якасці, адносяць і языковыя кілбасы. Звязда.

Язычаскі. Уст. Тое, што і я з ы ч н і ц к і.

Урачыстыя гукі, падобныя на язычаскі хор перад статуяй невядомага бога, поўнілі залу, а ён сядзеў у ложы і з годнасцю глядзеў на сцэну. У. Караткевіч.

Язычкбвы. Які мае адносіны да язычка, мае форму язычка.

У рамонку белыя пялёсткі язычковай формы.

Язычлівы. Абл. Тое, што і я з ы к а т ы (у 1 знач.).

Язычлівыя перасудніцы-мяшчанкі паспелі набрахаць усягоўсякага цэлыя каробкі. Ц. Гартны.

Язычніцкі. Характэрны для старажытных форм рэлігіі, заснаванай на пакланенні многім багам (ідалам); ідалапаклонніцкі.

Малюнкі і чарцяжы на збане аказаліся знакамі самага старажытнага календара ўсходніх славян. Чароўны свет язычніцкіх легенд і казак раскрыўся перад даследчыкамі. Полымя.

Язычны. 1. Які мае адносіны да языка — рухомага мышачнага органа ў ротавай поласці.

Язычныя мышцы.

2. У лінгвістыцы: які вымаўляецца пры ўдзеле языка (пра гукі мовы).

Па ўдзелу органаў вымаўлення і месцу ўтварэння зычныя падзяляюцца на губныя і язычныя. Беларуская мова.

15 С. М. Грабчыкаў

449

ЯЛАВЫ //ЯЛОВЫ

Ялавы. 1. Бясплодны, неаплоднены (пра самак свойскай жывёлы).

Ялавая карова.

2. Зроблены са скуры каровы, якой больш за паўтара года.

Змітрок кіўнуў галавой і пайшоў у канец сяла, важка, нібы прыціскаў нешта на дарозе, ступаючы вялікімі, у цяжкіх ялавых ботах нагамі. А. Кудравец.

Ялбвы. Які мае адносіны да елкі, яліны.

Ладуцька ляжаў на разасланых на снезе яловых лапках no634 са сваім першым нумарам Мясаедавым, спрытным белабрысым карантышом, і слухаў яго нетаропкі расказ. У. Дамашэвіч.

ЯЛАВІНА // ЯЛАВІЦА

Ялавіна. Зямля, не араная некалькі гадоў запар.

С і н о н і м: аблога.

Юрась заараў ялавіну. К. Чорны.

Ялавіца. Ялавая карова.

С і н о н і м: ялаўка.

Карова Яўмена шэсць гадоў была ялавіцай, а на сёмы год уцякла ды ацялілася. X. Жычка.

ЯРЫНА // ЯРЫЦА

Ярына. Аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года.

А вакол прасц-іралася, як мора, поле. Аднаго году шумела каля нас жыта, другога — ярына, а на трэці прыпадаў папар. М. Лынькоў.

Ярыца. Яравое жыта.

Відаць пад ярыцаю клін, зарэчны луг і цёмнае прылессе.

3. Астпенка.

ЯСАК // ЯСАКАР

Ясак. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.

Ясак пушнінай.

Ясакар. Дрэва з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя.

Ля Стасевага сельбішча стаіць напалову ўсохлы ясакар з бусліным гняздом-кучомкай. А. Асіпенка.

ЯШЧАР // ЯШЧАРКА // ЯШЧУР

Яшчар. 1. Млекакормячае з прадаўгаватым тулавам, пакрытым рагавой луской, з невялікай галавой, доўгім хвастом і кароткімі лапамі з моцнымі кіпцюрамі; пашыраны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Доўгі, з аблушчанай карою на сухаватых лапах, як нейкі страшны яшчар, вывараценьперагарадзіўМіцюдарогу. В .Адам чык.

2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

Увесь жывёльны свет паходзіць ад старажытных яшчараў, якія ў далёкія ад нас гістарычныя эпохі былі адзінымі жывымі істотамі на зямлі. Звязда.

Яшчарка. Невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай рагавой луской.

Яшчаркі мяняюць летні колер — жоўтымі становяцца, як восень. М. Калачынскі.

Яшчур. Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы і іншых парнакапытных.

Каранцін устанаўліваюць пры сібірскай язве, сапе, яшчуры, шаленстве, чуме і інш. БелСЭ.

ІНДЭКС

A

15

15

аб’яднальны аб’яднаны

19

20

адзіны адклад

10 абагуліць*

15

абязводзець

20

адкладанне

10 абагульніць*

15

абязводзіць

20

адкладзены

10 абанемент

15

абязволець

20

адкладны

10 абанент

15

абязволіць

20

адлучка

10 абвестка

16

абязлесець

20

адлучэнне

11 абветраць

16

абязлесіць

13

адмежавацца

11 абветрыць

16

абязлюдзець

20

адменны

11 абгаварыць

16

абязлюдзіць

21

адметны

12 абгрунтаванасць

16

абясколераць

21

аднарукі

12 абгрунтаванне

16

абясколерыць

21

аднаручны

12 аб’ёмісты

16

абяссілець

21

адрасант

12 аб’ёмны

16

абяссіліць

21

адрасат

12 абмежавальны

16

абяцанка

21

адрывачны

12 абмежаваны

17

абяцанне

21

адрывісты

12 абмежавацца

17

агаварыць

21

адрыўны

13 абнадзеены

17

агалець

21

адсталы

13 абнадзейлівы

17

агаліць

22

адстаючы

13 абраз

17

агідлівы

22

адукаваны

13 абрыдлівы

17

агідны

22

адукацыйны

13 абрыдлы

17

адбіўны

22

адухоўлены

14 абрэз

18

адбойны

22

адушаўлёны

14 абрэзак

18

адборачны

14

адыходлівы

14 абыходак

18

адборны

15

адыходны

14 абыходжанне

18

адзець

22

ажыццявімасць

14 абыходлівасць

18

адзінарны

23

ажыццяўленне

14 абыходлівы

19

адзінкавы

23

аздоблены

15 абыякавы

19

адзінокі

23

аздобны

15 абы-які

19

адзіночны

23

акаваць

* Пры словах, пазначаных зорачкай, нага ўжывання.

даюцца прыклады няправіль

23

акалечаць

25

арктычны

36

атаўбавацца

23

акалечыць

29

арэал

36

атэізм

23

акравак

29

арэол

37

атэль

23

акраек

29

арэшкавы

37

атэлье

24

акраец

29

арэшнікавы

37

атэстат

24

акруглелы

30

асабісты*

37

атэстацыя

24

акруглены

30

асаблівы

37

аўсюк

24

акруглець

30

асабовы

37

аўсянік

24

акругліць

30

асветленасць

38

аўсянка

24

акруглы

31

асветлены

38

аўтабіяграфія

24

акруговы

31

асветніцкі

38

аўтарытарны

24

акружны

31

асветны

38

аўтарытэтны

25

альянс

31

асвечаны

38

аўчарка

25

альяс

31

асвоіць

38

аўчарня

25

амонім

30

асвятленне

38

афектыўны

25

амплуа

31

асвятляльны

39

афіцыёзны

25

ампула

32

аселіца

39

афіцыйны

25

ананім

32

аселішча

39

афіцыяльны

25

антарктычны

32

асірацець

39

ахаладзець

26

антракт

32

асіраціць

40

ахаладзіць

26

апартуністычны

32

аслабелы

40

ахалодаць

26

апартунісцкі

32

аслабець

40

ашыек

26

апендыкс

33

аслабіць

40

ашыйнік

26

апендыцыт

32

аслаблены

 

 

26

аператыўны

33

аслеплены

 

 

27

аперацыйны

33

аслеплы

 

Б

27

аплата

33

асляпляльны

40

баечны

27

аплатка

33

асмуглы

40

байкавы*

27

апоены

33

асмужаны

41

бакуніст

27

апойкавы

33

асмяглы

41

балахон

27

аполаг

34

аснашчанасць

41

балдахін

27

аполак

34

аснашчэнне

41

балотны*

27

апорак

34

аснова

41

балоцісты

28

аптымальны

34

асобны

41

барвовы

28

аптымістычны

35

асобы

41

бардовы

28

аптэкарскі

35

астанкі

42

барэльеф

28

аптэчны

35

астаткі

42

бацькаўскі

28

апуха

35

асуджанасць

42

бацькоўскі

28

апушына

35

асуджэнне

42

бачаны*

28

арала

36

асэсар

42

бачны

29

арашальны

36

атавізм

42

баявіты

29

арашоны

36

атайбавацца

43

баявы

29

ардынарац

36

атаймавацца

43

белізна

19

ардынарны

36

атамнік

43

бель

29

ардынатар

36

атамшчык*

43

бескарыслівы

43

бескарысны*

50

буржуйскі

55

вакцына

44

беспярэчны

50

бурун

55

вакцынацыя

44

бібліятэкарскі

50

буцвець

55

валавы

44

бібліятэчны

50

бучнець

56

валасаты

44

білет

50

буяніць

56

валасісты

45

бітумінозны

50

буяць

56

валасковы

45

бітумны

51

бэж

56

валасны

38

біяграфія*

51

бэз

56

валасяны

45

блажыць

44

бюлетэнь

55

валовы

45

блажэць

51

бядак

56

вандал

45

бліскавіца

51

бядняк

57

вандроўніцкі

45

бліскаўка

51

бядовы

57

вандроўны

45

бойлер

51

бядотны

57

вапнаваны

46

боцман

51

бялець

57

вапнавы

46

браніраваць

43

бял ізна*

57

вапняковы

46

браніраваць

51

бяліць

56

варвар

46

браня

52

бялуга

57

варсавальны

47

брашуравальны

52

бялуха

57

варсаваны

47

брашураваны

44

бясспрэчны

57

варсіністы

47

брашуровачны

 

 

57

варсісты

46

бройлер

 

 

58

варыянтны

47

бронь

 

в

58

варыяцыйны

47

брусковы

 

 

58

вар’яваць

47

брусочны

52

вавёркавы

58

вар’яцець

47

брыджы

52

вавёрчын

58

васкаваны

47

брыжы

52

вагавіты

55

васкаваць

47

брыльянтавы

52

вагавы

58

васковы

47

брыльянцісты

52

вагальны

58

вастрыць

48

брындаць

52

вадаскат

58

вастрэць

48

брынкаць

53

вадаскід

59

ваўністы

48

будова

53

вадаспад

59

ваўняны

48

будоўля

53

вадасцёк

59

вентыль

41

букініст

53

вадзяністы*

59

вентылятар

48

буксаваць

53

вадзяны*

59

вераснёвы

48

буксіраваць

54

вадкасны

59

верасовы

49

бульбоўнік*

54

вадкі

59

вербаваны

49

бульбянік*

54

важак

60

вётравы

49

бул ьбянішча

54

важаты

60

ветравы

49

бураковы

54

важкасць

60

вётраны

49

буран

54

важнасць

60

ветраны

49

бурачковы

54

вакаліз

60

ветраць

49

бурачны

55

вакалізм

60

ветрыць

50

бургамістр

55

ваколічны

60

вечарэць

50

бурмістр

55

вакольны

61

віжаваць

50

буржуазны

55

ваксаваць

61

візаваць

61

вілаваты

66

выкладваць

72

высмажыць

61

вілачны

66

выключаны

72

выставачны

61

віраж

67

выключны

72

выстаўлены

61

вітамінізаваны

67

выкрут

72

выстаўны

61

вітамінны

67

выкрутка

72

выстругаць

62

вітамінозны*

67

выкуплены

73

выстрыгань

61

вітраж

67

выкупны

73

вытворны

62

віхраваты

67

вылегчы

73

вытворчы

62

віхравы

68

вылежаць

73

вытрываць

62

віхрасты

68

вылечаны

73

вытрымаць

62

вобласць

68

вылечны

66

вытыхацца

13

вобраз

68

вымераны

74

выхаванасць

54

водны

68

вымерны

74

выхаванне

62

воклік

68

вымысел

74

вычаска

62

вокліч

68

вынасны

74

вычаскі

62

вокрык

69

вынаходлівасць

74

вышка

62

воласць

69

вынаходлівы

74

вышкі

63

вораны

69

вынаходніцкі

74

вышывальны

63

ворны

69

вынаходніцтва

74

вышываны

63

ворыўны

69

вынаходства

75

выяўленчы

63

восці

70

вынашаны

75

выяўлены

63

восць

70

вынесены

75

выяўны

63

вочап

69

выносісты

75

вязальны

63

вочапка

69

вынослівы

75

вязаны

63

вуглаваты

69

выносны

75

вяндлінны

63

вуглавы

70

выпад

75

вяндлярны

63

вуж

70

выпадак

75

вянец

64

вужака

70

выпінацца

76

вянок

64

вузець

70

выпірацца

60

вярбованы

64

вузіць

70

выпрабавальны

59

вярбовачны

64

вузлаваты

71

выпрабаваны

76

вяртуха

64

вузлавы

71

вырабатак

76

вяртушка

64

вучаны

71

вырабатка

60

вячэраць

64

вучоны

71

выразаны

 

 

65

вывадак

71

выразны

 

 

65

вывадка

71

выразны

 

г

65

выгада

71

выратавальны

 

 

65

выгадаваць

71

выратаваны

76

габлёваны

65

выгадваць

71

выратоўны

76

габлявальны

65

выглядаць

71

выратоўчы

76

габляваны

66

выглядзець

72

высадак

76

гадавальнік

66

выглянуць

72

высадка

76

гадаванец

65

выгода

72

высеў

77

гадаванне

66

выдыхацца

72

высеўкі

77

гадзіннікавы

66

выкладаць

72

высмагнуць

77

гадзінны

77

гадоўля

83

гарбаціць

89

гончы

77

газ

83

гарбуха

89

горан

77

газа

83

гарбуша

89

горн

77

газаваць

83

гарнітур

84

горны

78

газетніца

83

гарнітура

84

горскі

78

газетчыца

84

гарысты

83

грабар

77

газіраваць

42

гарэльеф

89

грабарны

78

гайдамак

84

гаспадарлівы

89

грабарскі

78

гайданка

84

гаспадарніцкі

89

гравіравальны

78

гайданне

84

гаспадарны

89

гравіраваны

78

гайдук

84

гаспадарскі

89

грам

78

галавешка

84

гаспадарчы

90

грамадзянскі

79

галантарэйны

85

гасцінічны

90

грамадскі

79

галантны

85

гасцінны

89

гран

79

галаўны

85

генеральны

90

гранатавы

79

галаўня

85

генеральскі

90

гранатны

79

галера

85

гімназісцкі

90

гранёны

79

галета

85

гімназічны

91

гранільны

80

галець

85

глазураваны

91

грог

80

галінасты

85

глазурны

91

грот

80

галіністы

85

глазуровачны

91

грош

80

галіновы

86

гліністы

91

грошы

80

галіць

86

гліняны*

91

груд

79

галоўны

86

глушак

91

груда

80

галянасты

86

глушэц

92

грунтавы

80

ганарлівы

86

глыбінны

92

грунтовачны

80

ганаровы

86

глыбозны

92

грунтоўны

80

ганарысты

86

глыбокі

92

грызня

81

гандлёвы

87

глянцавальны

92

грымлівы

81

гандлярскі

87

глянцаваны

93

грымотны

82

ганіць

87

глянцавіты

93

грымучы

81

ганталь

87

глянцавы

93

грэцкі*

81

гантэль

87

гнеўны

93

грэчаскі

81

ганьбаваць

87

гніенне

93

грэчкавы

81

ганьбіць

87

гніласць

93

губіць

82

гарадавы

87

гнілата

93

губляць

82

гараднічы

88

гніліна

94

гузаваты

82

гарантаваны

88

гніллё

94

гузасты

82

гарантыйны

88

гнілушка

94

гульня

82

гарапашніцкі

88

гніль

94

гультайскі

82

гарапашны

88

гніляк

94

гультаяваты

82

гарачкавы

88

гнуткі

94

гулянка

82

гарачлівы

88

гнуты

94

гуманістычны

83

гарбар

87

гняўлівы

94

гуманны

83

гарбацець

89

гоначны

95

гумар

95

гумор

100

дамоўленасць

107

дзярновы

95

гуслярны

101

дапаўняльны

108

дзяцінець

95

гуслярскі

101

дапоўнены

108

дзяцініцца

95

гутарковы

101

дапушчальны

108

добраахвотніцкі

95

гутарлівы

101

дапушчаны

108

добраахвотны

95

гушча

101

дапытаны

108

догма

96

гушчар

101

дапытванне

108

догмат

96

гушчарнік

101

дапытлівасць

98

доказны

96

гушчарня

101

дапытлівы

108

домбра

96

гушчыня

102

даравальны

108

домра

 

 

102

дараваны

102

допыт

 

 

102

дараваць

103

доследнік

 

д

102

дарыць

103

доследніцкі

 

 

102

дарэктар

103

доследны

96

давераны

103

даследчык

109

драбната

96

давер’е

103

даследчыцкі

109

драбнець

96

даверлівасць

103

даследчы

109

драбніца

96

даверлівы

103

даспелены

109

драбніць

96

даверны

104

даспелы

109

драбяза

97

дагавор

104

дастасавальны

109

драматургічны

97

дагаворанасць

104

дастасаваны

110

драматычны

97

дагматызм

104

дасягальнасць

110

драмлівы

97

дагматычнасць

104

дасягненне

110

драпежніцкі

97

дадатковы

104

дасяжнасць

110

драпежны

97

дадатны

104

даходлівы

111

драўляны*

97

дажджавальны

104

даходны

111

драўнінны

98

дажджавы

104

дваісты

111

драўняны

98

дажджлівы*

105

двайны

111

дробавы

98

дажджысты

105

дваранскі

111

дробны

98

даказальны

105

дваровы

112

дробязны

98

даказаны

105

дварцовы

109

дробязь

98

далечыня

105

дварэцкі

111

дрывяны

98

далёкасць

106

дворніцкі

110

дрымотны

99

далікатнець

106

дзедаўскі

110

дрымучы

99

далікатнічаць

106

дзейны

112

дрэйфаваць

99

далікатны

106

дзейсны*

112

дрэйфіць

99

далікатэсны

106

дзелавіты*

112

дрэўка

99

далучальны

106

дзелавы*

112

дрэўца

100

далучаны

107

дзівакаваты

113

дубальт

99

даль

107

дзівацкі

112

дубець

100

дамавіна

107

дзівосны

113

дубільны

100

дамавы

107

дзірваністы

112

дубіць

100

дамаўленне

107

дзіўны

113

дублет

100

дамашні

106

дзядоўскі

114

дублёны

100

даміна

107

дзярністы

113

дублікат

113

114

114

114

113

114

114

114

114

114

115

115

115

115

115

115

115

115

116

116

115

116

116

116

116

116

116

116

117

117

103

117

117

117

117

117

118

118

118

118

118

118

118

118

118

458

дубль

119

дыялекталагічны

ж

дўжаць

119

дыялектны

 

дужаць

119

дыялектызм

124 жадзён

дужэць

119

дыялектычны*

125 жадлівы

дуплет

119

дэбет

125 жадны

дураслівы

119

дэбіт

125 жаласлівы

дурманлівы

120

дэбітор

125 жаласны

дурнець

119

дэбют

125 жалезісты

дурыцца

120

дэбютант

125 жалезны

дурыць

120

дэгенератыўнасць

125 жаллівы

дурэць

120

дэгенерацыя

126 жалоба

духавіты

120

дэзінсекцыя

125 жалобны

духавы

120

дэзінфекцыя

126 жальба

духата

120

дэкаданс

126 жамчужніца

духмень

121

дэкадэнт

126 жамчужына

духмянасць

121

дэкадэнцтва

126 жаноцкі

духмяны

121

дэкаратыўны

126 жаночы

духоўны

121

дэкарацыйны

127 жартаўлівы

душавы

121

дэкламатарскі

127 жартоўны

душны

121

дэкламацыйны

127 жаўцець

душэўны

121

дэмабілізаваны

127 жаўціць

дывізіён

121

дэмабілізацыйны

127 жнейка

дывізія

122

дэманстратыўны

127 жнівеньскі

дымлівы

122

дэманстрацыйны

128 жніўны

дымны

122

дэфектны

127 жняя

дымчасты

122

дэфектыўны

127 жняярка

дымчаты

 

 

128 жулікаваты

дыпламат

 

 

128 жульніцкі

дыпламант

 

Е

128 журавінавы

дыпломнік

 

 

128 журавінны

дырэктар

122

евангелічны

128 жураўліны

дыскант

122

евангельскі

128 журналісцкі

дысконт

123

едкі

128 журнальны

дыскрымінацыя

123

еднасць

129 жывінка

дыскрэдытацыя

123

елка

129 жывіца

дыстыляваны

 

 

129 жыллёвы

дыстыляцыйны

 

 

129 жылы

дысцыплінавапы

 

Ё

129 жытнік

дысцыплінарны

 

 

129 жытніца

дыэтны

123

ёдзісты

129 жытняк

дыэтычны

123

ёдны

 

дыэтэтычны

123

ёлка

 

дыяганалевы

124

ёлачны

3

дыяганальны

124

ёмісты

129 заахвочаны

дыялект*

124

ёмкі

130 заахвочваль;

130

забавіцца

135

задораны

140

запаслівы

130

забаранаваць

135

задорлівы

140

запасны

130

забараніць

135

задорны

140

запражны

130

забаронены

 

 

141

запрэжаны

130

забаронны

135

задуманы

141

зараджаны

ізо

забаўляцца

135

задуменны

141

зарадны

130

забеспячэнне

135

задумлівы

141

заражаны

131

забурыць

135

задумны

141

заразлівы

131

забурэць

135

заезджаны

141

заразны

131

забыты

136

заезджы

141

зараніца

131

забыўчывы

136

заезны

142

заранка

130

забяспечанасць

136

зазнацца

142

зарніца

131

заваблены

136

зазнаць

31

засвоіць

131

заваблівы

136

займенны

142

засек

131

завабны

136

заменны

142

засека

131

заваёваны

136

закругленасць

142

засечка

131

заваёўніцкі

136

закругленне

142

засланка

132

завал

137

закульгавець

142

заслон

132

завала

137

закульгаць

142

заслона

132

заваліна

137

закурыць

143

заслонка

131

заваявальны

137

закурэць

143

засмаглы

132

заваяваны

137

залацець

143

засмажаны

132

завіруха

137

залаціць

143

засмечанасць

132

завірушка

138

залівачны

143

засмечванне

132

завужаны

138

залівісты

143

засмуткаваць

133

завузкі

138

заліўны

143

засмуціцца

133

завусеніца

138

заможніцкі

143

засмуціць

133

завушніца

138

заможны

143

засмяглы

133

загадкавы

138

замураваць

143

заспакаяльны

133

загадны

138

замуравець

144

заспакоены

133

загаловачны

138

замутнець

144

заспакойлівы

133

загалоўны

138

замутніць

144

застары

133

загартаваны

139

замуціць

144

застарэлы

134

загартованы

68

замысел

144

застаялы

134

загартовачны

139

запаведны

144

застоены

134

загружаны

139

запаветны

144

застойны

134

загрузачны

139

запазычанасць

144

засушаны

134

загусцець

139

запазычанне

144

засушлівы

134

загусціць

139

запазычванне

145

заточаны

134

задзёрты

139

запаленчы

145

заточны

134

задзёрысты

139

запалены

145

затрыманне

134

задзірлівы

139

запалёны

145

затрымка

134

задзірысты

140

запальны

145

захаванасць

135

заднець

140

запалоханасць

145

захаванне

135

задніць

140

запалохванне

145

захваральнасць

145

захворванне

150

здзяйсняльны

157

золкі

145

зацяжкі

151

здрабнелы

157

зольны

145

зацяжны

151

здрадлівы

157

зорны

146

зацямніць

151

здрадніцкі

157

зорчаты

146

зацяніць

151

здрадны

157

зразумелы

146

збродлівы

151

здробнены

158

зразуметы

146

збродны

151

здураваць

158

зубасты

146

звадлівы

151

здурнець

158

зубаты

146

звадны

152

здурэць

158

зубны

147

званар

152

здымачны

158

зубчасты

147

званец

152

здымны

158

зыходзячы

147

званіць

152

зелянець

158

зыходны

147

званічны

152

зеляніць

158

зябкі

147

званковы

152

земляны

159

зяблевы

147

звараны

153

земства

159

зяблы

148

зварачны

153

земшчына

152

зямельны

148

зварны

153

зімні

152

зямлісты*

148

звераваты

153

зімны

159

зямляк

148

зверскі

153

зімовы

159

зямлянін

147

звінець

153

зладзейскі

153

зямны

146

зводніцкі

153

зладзеяваты

 

 

146

зводны

154

злараднасць

 

 

148

звыклы

154

зларадства

 

1

148

звычаёвы

154

зласлівы

 

 

148

звычайны

154

злачыннасць

159

іголачны

148

звычны

154

злачынства

159

іголкавы

148

звязаны

154

злосніцкі

159

ігольчасты

149

звязны

154

злосны

159

ігольчаты

148

звярыны

154

злучнік

159

ідэалізаваны

149

згадка

155

злучок

159

ідэалістычны

149

згодлівы

155

змардаваны

159

ідэальны

149

згодніцкі

155

змарнаваны

160

ізаляваны

149

згодны

155

зменлівы

160

ізалятарны

92

згрызота

155

зменны

160

ізаляцыйны

150

згублены

155

змучаны

160

ізаляцыянісцкі

150

згубны

155

змушаны

160

ікраны

150

здавальняючы

156

знакаміты

160

ікрысты

150

здаволены

156

знамянальны

160

іл юзіяністычны

149

здагадка

156

зневажальны

160

ілюзіянісцкі

149

здагадлівасць

156

знелюбець

161

іл юстраваны

150

здзейснены

156

знелюбіць

161

іл юстрацыйны

150

здзіўлены

156

зняважаны

161

імігрант

150

здзіўляючы

156

зняважлівы

161

імітатарскі

150

здзяйсненне

156

знясілець

161

імітацыйны

150

здзяйсняльнасць

157

знясіліць*

161

імправізаваны

161

імправізатарскі

к

172

камплемент

162

імправізацыйны

 

 

172

камплімент

162

імпульсіўны

166

кабыла

172

кампост

162

імпульсны

166

кабыліца

173

кампосцер

162

імшыць

167

кабылка

173

кампрэсарны

162

імшэць

167

кавадла

173

кампрэсны

162

імянінны

167

каланізаваны

173

камунікатыўны

162

імянны

167

каланізатарскі

173

камунікацыйны

162

індзейцы

167

каланізацыйны

171

камяністы

162

індусы

168

каланісцкі

173

канапелька

163

індывідуалізаваны

168

каланіялісцкі

173

канаплянка

163

індывідуалістычны

168

каланіяльны

173

канвекцыйны

163

індывідуальны

168

каласавы

174

канвенцыйны

163

індыйцы

168

каласісты

174

канвертарны

163

інжынерны

168

калгасніцкі

174

канвертны

163

інжынерскі

168

калгасны

174

канечны

164

ініцыятарскі

168

каледж*

175

кансерваванне

164

ініцыятыўны

169

калеж

174

кансерваваны

164

інквізітарскі

169

калектывісцкі

174

кансервавы

164

інквізіцыйны

169

калектыўны

175

кансерватарскі

164

інкубатарны

169

калекцыйны

175

кансерваторскі

164

інкубацыйны

169

калекцыянерскі

175

кансерватыўны

164

інспектарскі

169

камандзіраваны

175

кансервацыйны

164

інспекцыйны

169

камандзірованы

174

кансервацыя

164

інструктарскі

169

камандзіровачны

175

канструктарскі

165

інструкцыйны

170

камандзірскі

175

канструктыўны

165

інтрыганскі

170

камандны

175

канструкцыйны

165

інтрыгоўны

170

камбінаваны

176

канстытутыўны

165

інтрыгуючы

170

камбінатарскі

176

канстытуцыйны

165

інтэлігентны

170

камбінатаўскі

176

кансул ьтатыўны

165

інтэлігенцкг

170

камбінацкі

176

кансультацыйны

165

інтэрнацыянал іс-

170

камбінацыйны

176

кантрабандны

 

тычны

170

камедыйны

176

кантрабандысцкі

165

інтэрнацыяналісц-

171

каменны

26

кантракт

 

кі

171

камісарскі

26

кантакт

166

інтэрнацыянальны

171

камісарыяцкі

176

кантралёр

166

іскравы

170

камічны

176

кантролер

166

іскраны

171

камлёвы

177

кантынгент

166

іскраўскі

171

камлісты

177

кантынент

166

іскрысты

171

кампазітарскі

177

канферанс

166

італійскі

172

кампазіцыйны

177

канферансье

166

італьянскі

172

кампаставаць

177

канфузлівы

 

 

172

кампасціраваць

177

канфузны

 

 

172

кампетэнтнасць

174

канцавы

 

 

172

кампетэнцыя

177

канцэнтраваны

178

канцэнтрацыйны

183

квадра

189

корба

178

канцэнтрычны

184

квадрант

190

корд

174

канчатковы

184

квадрат

190

корда

178

капатлівы

184

кваканне

190

корка

178

каранаваны

185

кваква

190

кормлены

179

каранасты

184

квактанне

190

кормны

178

каранацыйны

185

квактуха

182

косны

179

каранёвы

185

квакша

190

крайні

179

караністы

185

кваліфікаваны

191

крамянёвы

179

кардынальны

185

кваліфікацыйны

191

крамяністы

179

кардынальскі

184

кварта

191

крамяны

180

каробачны

184

квахтанне

191

красамоўніцкі

180

каробчаты

185

квахтуха

191

красамоўны

180

кароністы

185

кветачны

192

кратавіна

180

каронны

185

кветкавы

192

кратавінне

180

карослівы

185

кветнікавы

192

краявід

180

кароставы

185

квяцісты

191

краявы

178

карпатлівы

186

клавір

192

кроўны

180

карундавы

186

клавіш

193

кругавы

180

карункавы

186

клавіша

192

кругагляд

180

карыслівы

186

клавіятура

193

круглець

181

карысны

186

класавы

193

кругліць

181

карэйка

186

класічны

193

круглы

181

карэктарскі

186

класны

194

круглявы

181

карэктны

187

клейкавіна

193

кружны

181

карэктурны

187

клейкасць

194

крумкачовыя

179

карэнны

187

клерк

194

крумкачыны

181

карэтачны

187

клерыкал

194

крупозны

181

карэтны

187

кліматалагічны

194

крупчасты

181

карэянка

187

кліматычны

194

крупяны

181

касмагонія

188

ключніца

194

крухмалены

182

касмалогія

188

ключыца

194

крухмалісты

182

касметычны

188

клюшка

194

крухмальны

182

касмічны

188

клюшня

195

крушня

182

кастлявы

188

кляймёны

195

крушына

182

касцісты

188

кляймовы

192

крывавы

183

касцюмерны

188

кляпальны

195

крывець

183

касцюміраваны

188

кляпаны

195

крывіць

183

касцюмны

188

княгіня*

193

крывяністы

182

касцявы

189

княжна

193

крывяны

182

касцяны

189

князёўна

195

крыжаваны

183

кашаміравы

189

кобра

195

крыжавы

183

кашміравы

189

конны

195

крыжовы

183

кашміровы

189

конскі

195

крыміналагічны

183

кашмірскі

190

корак

195

крыміналістычны

196

крымінальны

201

лакірованы

207

лімонны

196

крытыканскі

201

лакіровачны

207

лінеены

196

крытычны

201

лактацыя

207

лінейны

196

крыўдаваць

201

лактоза

208

лінючы

196

крыўдзіцца

202

лапцюжніцкі

208

лінялы

196

крыўдзіць

202

лапцюжны

208

ліпець

196

крыўдлівы

202

лапчасты

208

ліпнуць

196

крыўдны

202

лапчаты

208

ліставы

196

крышталёвы

202

ларок

209

лісцвяны

196

крышталічны

202

ласасёвы

209

лісцевы

196

крышталь

203

ласасінавы

209

лісцёвы

196

крыштальны

203

ласінавы

209

лісцяны

198

крэмень

203

ласіны

209

літаралыіы

191

крэмніевы

203

ласкавы

209

літарны

198

крэмній

203

ласкальны

210

ліхтар

167

кувалда*

202

латак

210

ліхтэр

198

кудзелісты

202

латок

207

ліяна

198

кудзельны

203

лаўр

210

лотас

198

культываванне

203

лаўра

210

лотаць

198

культывацыя*

203

лафет

46

лоцман

199

купальны

204

лафіт

210

людны

199

купальскі

204

ледавіковы

210

людскі

199

купісты

204

ледзяністы

210

людскі

199

куп’істы

204

ледзяны

204

лядовы*

199

куплены

204

ледніковы

211

лямеш

199

куплёны

205

ледзянець

211

лямешка

199

купчасты

205

ледзяніць

211

лясісты

199

курава

205

лежань

211

ляснік

199

курыва

205

лежня

211

ляснічы

 

 

205

лейкемія

211

лясны

 

 

205

лейкома

211

лясун

 

л

206

лекавы

206

лячэбны

 

 

206

лекарскі

 

 

200

лабаранцкі

206

лексікаграфічны

 

 

200

лабараторны

206

лексікалагічны

 

м

200

лагчыністы

206

лексічны

 

 

200

лагчынны

206

лектарскі

212

мабілізаван ы

200

лазурак

206

лекцыйны

212

мабілізацыйны

200

лазурыт

204

лёдавы

212

магістр

200

лакалізаваны

206

лёска

212

магістрант

200

лакальны

207

лёстка

212

магістрат

201

лакамабіль

207

лёсткі

212

мадонна

201

лакаматыў

207

лілея

213

мадулятарны

201

лакіравальны

207

лілія

213

мадуляцыйны

201

лакіраваны

207

ліманны

213

маёмасны

213

маёмны

219

марока

226

механічны

213

мазолісты

219

марошка

226

мігальны

213

мазольны

219

марудлівы

226

мігатлівы

213

майстравы

219

марудны

226

міграцыя

213

майстроўскі

220

марожаны

227

мікрамер

213

майстэрскі

220

марозлівы

214

мікраскапічны

214

макаранічны

220

марозны

227

мікрометр

214

макаронны

220

марэнавы

227

мінералагічны

214

макраскапічны

220

марэнны

227

мінеральны

214

максімалісцкі

220

маскіраваны

227

міс

214

максімальны

220

маскіровачны

227

місіс

214

малаважкі

220

масцісты

227

містыка

215

малаважны

220

масціты

228

містыфікацыя

215

маладжавы*

221

матацца

228

містыцызм

215

маладзейшы

221

матляцца*

228

містычнасць

215

маладзець

221

матчавы

225

мітраполія

215

маладзіца

221

матываваны

228

міфалагічны

215

маладзіць

221

матывіровачны

228

міфічны

215

маладуха

222

матэрыялістычны

228

міякард

216

малодшы

222

матэрыяльны

228

міякардыт

216

маляр

222

махраваты

229

музыкальны

216

малярны

222

махрасты

229

музыканцкі

216

малярскі

222

махровы

229

музычны

216

манапалізаваны

222

махрысты

216

муляр

216

манапалістычны

221

мачтавы

229

мускулісты

217

манапалісцкі

223

медальер

229

мускульны

217

манапольны

223

медальён

229

мучністы

217

манарх

223

меліяраваны

229

мучны*

217

манархісцкі

223

меліярацыйны

229

мушкетны

217

манархічны

223

мемарыяльны

230

мушкецёрскі

217

манаршы

223

мемуарны

230

мыліць

217

манах

223

мензула

230

мылкі

217

манеўраванне

224

мензурка

230

мыльны

217

манеўранасць

224

месніцкі

230

мыляцца

217

манеўраны

224

месны

230

мыляць

218

манеўровы

224

местачковы

230

мысленны

218

мантылья

224

метадалогія

230

мысліцельны

218

мантыя

224

метадычнасць

230

мэблевы

218

манумент

224

методыка

230

мэбляваны

218

маралістычны

225

метраполія

231

мядзведзіца

218

маральны

225

метэарыт

231

мядзведка

219

маркёрны

225

метэор*

231

мязга

219

маркёрскі

225

механізаваны

231

мяздра

219

мармураваны

225

механізатарскі

231

мярцвець

219

мармуровы

226

механістычны

231

мярцвіць

231

мярэжаны

237

надзельны

243

нацыяналістычны

231

мярэжкавы

237

надзённы

243

нацыянальны

232

мярэжысты

18

надзець

243

начлежніцкі

232

мясісты

237

надрыў

243

начлежны

232

мясны

238

надум

243

начынка

224

мясцовы

238

надуманасць

243

начынне

232

мятла

238

наедак

244

начыста

232

мятлісты

238

наедзь

244

начыстату

232

мятліца

238

наезджаны

244

начыстую

233

мятлічны

238

наезджы

244

неапісальны

232

мятлушка

238

наёмніцкі

244

неапісаны

233

мяцежніцкі

238

наёмны

244

небыль

233

мяцежны

239

нажавы

244

небыт

232

мяцёлка

239

нажны

244

небыццё

233

мяцёлчаты

239

нажовачны

245

невыказны

 

 

239

нажыва

245

недавер

 

 

239

нажытак

245

недаверак

 

н

239

нажыты

245

недавер’е

 

 

239

нажыўны

245

недавярак

233

набажэнства

239

наздраваты

240

незнарок

233

набівачны

239

наздраты

245

ненасытны

233

набіўны

239

назіральнасць

245

ненасычаны

233

набожнасць

240

назіральніцкі

246

непаразуменне

234

набой

240

назіральны

246

непатрэбнасць

234

набойка

240

назіранне

246

непатрэбшчына

234

навесны

240

назнарок

246

непрадбачаны

234

навешаны

240

накусаць

246

непрадбачлівы

234

навізна

240

накусіць

246

непрывыклы

234

навіна

241

намаразь

246

непрывычны

234

навуковы

241

намарзень

246

неразуменне

235

навучальны

241

напорны

246

нераст

234

навясны

241

напорысты

247

нерат

235

нагарны

237

нарыў

247

несумленны

235

нагарэлы

241

наступальны

247

несумненны

235

наглядальніцкі

241

наступаючы

247

несуцешны

235

наглядальны

241

наступны

247

несуцішны

235

наглядны

241

натарыус

247

несуцяшальны

235

наглядчыцкі

242

натарыят

247

неўжывальны

235

нагода

242

нататка

247

неўжываны

236

надбаўка

242

натацыя

248

неўспрыімлівы

236

надворак

242

натуральны

248

неўспрымальны

236

надвор’е

242

натурлівы

248

нечуваны

236

надвячорак

242

натурны

248

нечуллівы

236

надзвычайны

242

натурысты

248

нешчаслівы

237

надзелены

242

нахабны

248

ніжні

249

нізавы

254

паверхневы

259

падкладны

249

нізінны

11

павестка

259

падлетак

249

нізкі

254

павесялець

259

падлётак

249

носчык

254

павесяліць

259

падложаны

249

носьбіт

254

павіннасць

259

падложны

249

нудзець

254

павышаны

259

падмацавальны

250

нудзіцца

254

павышэлы

259

падмацаваны

250

нўдзіць

254

павярхоўны

260

падмурак

250

нудзіць

254

пагарджальны

260

падмуроўка

250

нябачаны*

255

пагарджаны

260

паднарад

250

нябачны

255

пагардлівы

260

паднос

244

нябыт

255

паглыбець

260

падносак

250

нявеста

255

паглыбіць

260

паднябенны

250

нявестка

255

паглыбленасць

260

паднябесны

245

нявыказаны

255

паглыбленне

260

падосак

235

нягода

255

падазронасць

261

падоўжаны

244

няпісаны

255

падазрэнне

261

падоўжны

250

нясілець

256

падаражаць

256

падоўжыць

250

нясіліць

256

падаражыць

261

падпал

251

нястрыманы

256

падарожніцкі

261

падпаліна

251

нястрымны

256

падарожны

261

падпалка

251

няўцямлівы

256

падаўжаць

261

падплёт

251

няўцямны

256

падаўжэць

261

паплёт

248

нячулы

257

падбадзёраны

262

падпятак

248

нячутны

257

падбадзёрлівы

262

падпятнік

248

няшчасны

257

падбародак

262

падрахунак

 

 

257

падбароддзе

262

падруба

 

 

257

падбароднік

262

падрубка

 

п

236

падбаўка

262

падсада

 

 

257

падвесачны

262

падсадка

251

паблажлівы

257

падвесны

263

падсмальваць

251

паблажэлы

105

падвойны

263

падсмольваць

252

пабольшаць

236,

257 падворак

263

падстрэшак

252

пабольшыць

257

падвор’е

263

падстрэшша

252

пабуджаць

236

падвячорак

263

падсумаваць

252

пабудзіць

258

падзёнка

263

падтэкст

252

павадыр

258

падзённік

264

падтэкстоўка

252

паважаны

258

падзёншчык

264

пазабіраць

252

паважлівы

237

падзённы

264

пазбіраць

253

паважны

258

падзёншчына

264

пазванок

253

паваротлівы

258

падзёншчыца

264

пазваночнік

253

паваротны

258

падзолісты

264

паказальны

253

павер’е

258

падзольны

265

паказны

253

паверка

258

падкладачны

265

палавінны

253

паверхавы

258

падкладзены

265

палавінчаты

265

палатачны

271

парусінавы

276

паха

265

палаткавы

271

парусны

243

пахабны

265

палатны

271

парцье

276

пахвалены

265

палепшаць

271

парцьера

276

пахвальны

265

палепшыць

262

пасадка

276

пахвіна

265

палівальны

271

пасінелы

276

паходка

266

паліваны

271

пасінены

276

паходня

266

палівачны

272

пасірацець

277

пацеркі

266

паліравальны

272

пасіраціць

277

пацеры

266

паліраваны

272

пасланец

277

паштамт

266

паліровачны

272

пасланнік

277

пашырыць

266

палісмен

272

пасол

277

пашырэць

267

палітра

272

паслужлівы

276

паэтычны

267

палітура

272

паслужны

278

паяснець

266

паліўны

273

паспешлівы

278

паясніць

266

паліцай

273

паспешны

278

паяснічны

267

паліцмайстар

273

паспяховы

278

паясны

266

паліцыянт

273

пасрэднасць

278

пераадолены

266

паліцэйскі

273

пасрэдніцтва

278

пераадольны

267

памятлівы

218

пастамент

278

перавозачны

267

памятны

273

пастар

278

перавозны

260

панарад

273

паступальны

278

перавозчыцкі

268

паніжаць

274

паступовы

279

перавязка

268

паніжэць

273

пастыр

279

перавязь

268

пансіён

263

пасумаваць

279

перагружаны

268

пансіянат

274

пасушыць

279

перагрузачны

268

пападдзя

274

пасушэць

279

пераемнасць

268

пападзянка

274

пасылачны

279

пераймальнасць

268

папраўны

274

пасыльны

279

пераканальны

268

папраўчы

36

пасэсар

279

перакананы

269

папялісты

274

патагенны

280

пераканаўчы

269

папяловы

274

патагонны

280

перакулены

269

папярэджваць

274

патаўсцець

280

перакульны

269

папярэднічаць

275

патаўсціць

280

перакуплены

269

парадкавы

275

патроены

280

перакупніцкі

269

парадковы

275

патройны

280

перакупны

270

параметр

275

патужыць

280

пералесак

270

парафінаваны

275

патўжыць

280

пераменлівы

270

парафінавы

275

патужэць

281

пераменны

270

парафіністы

275

патупаць

281

пераможаны

270

парафіраваны

275

патўпіць

281

пераможны

262

парахунак

275

патупіць

281

перанаселенасць

270

парламентарый

276

паўстанак

281

перанасяленне

271

парламенцёр

276

паўстанец

281

перапона

271

партал

275

патэтычны

281

перапонка

281

перасмешка

287

плывун

292

праекціровачны

282

перасмешкі

287

плывунец

292

праекцыйны

282

перасмешніца

287

плыткі

291

пражэктар

282

пераступаць

287

плыўкі

292

пражэкцёр

281

перасяленне

287

пнеўманія

292

практык

282

ператвараць

288

пнеўматыка

292

практыкант

282

пераўступаць

259

подлетак

293

пракус

282

пераўтвараць

269

попельны

293

пракурат

282

пергамен

271

порт

293

пракуратар

282

пергамент

271

порцік

293

пралаз

283

перманент

277

пошта

293

пралаза

283

першасны

288

праблема

293

пралля

283

першы

288

праблематыка

293

пральня

283

перыгей

288

праблематычнасць

294

праля

283

перыгелій

288

праблематычны

294

пранікальны

270

перыметр

288

праблемны

294

праніклівы

283

перыферыйны

288

прабой

294

пранікнёны*

284

перыферычны

288

прабойнік

294

прапіска

284

пілаванне*

252

праваднік

294

прастуджаны

284

пілавінне

252

правадыр

295

прастудлівы

284

пілястр

288

правакатарскі

295

прастудны

284

пілястра

289

правакацыйны

295

пратэктар*

284

пірамідальны

289

правераны

295

пратэктарат

284

пірамідны

289

праверачны

295

прахадны

285

шсьменнасць

289

правізарскі

295

праходны

285

пісьмённасць

289

правізійны

295

праходчы

285

пісьменства

254

правіннасць

296

прахожы

285

пісьменніцкі

289

прагматычны

296

працверазець

285

пісьменны

289

прагнастычны

296

працверазіць

285

пісьмовы

289

прагнатычны

296

прачыніць

286

піткі

290

прадажніцкі

291

праязны*

286

пітны

290

прадажны

296

праяснець

286

піўны

290

прадвесне

296

праясніць

286

піяла

290

прадвесце

297

прыбалотны

286

піяна

290

прадпрыемлівы

297

прыбалочаны

284

піястр

290

прадпрыемніцкі

297

прыватніцкі

286

планаваць

290

прадпрымальніцкі

297

прыватны

286

планіраваць

290

прадпрымальны

297

прыветлівы

286

плантатарскі

291

прадуктыўны

297

прыветны

286

плантацыйны

291

прадукцыйны

297

прывітальны

287

пластылін

291

праезджаны

297

прывыклы

287

пластыр

291

праезджы

298

прывычны

287

плаўкі

291

праезны

298

прывязка

287

плаўны

292

праектны

298

прывязь

287

плывец

292

праектыўны

298

прывялены*

298

прывялы

304

пунктуальны

309

разборлівы

298

прыгодніцкі

304

пунктуацыйны

309

разборны

298

прыгодны

304

пункціравальны

309

разбуральны

299

прыгоннік

304

пункцірны

309

разбураны

299

прыгонны

304

пустэльніцкі

310

разважанне

299

прыдзіра

304

пустэльны

310

разважлівасць

299

прыдзірка

305

пухласць

310

развалены

299

прыземісты

305

пухліна

310

развалісты

299

прыземлены

305

пушны

310

разваліна

299

прыземны

305

пушысты

310

разваліны

293

прыкус

305

пчалаводны

310

развалкі

212

прымадонна

305

пчалаводчы

310

развалы

299

прынада

305

пчальніковы

311

развалюха

299

прынаджванне

305

пчалярскі

311

развараны

294

прыпіска

305

пылавы

311

разварны

300

прысмак

306

пылковы

311

разварысты

300

прысмакі

306

пыльны

311

разводдзе

300

прыстаўлены

306

пякарны

311

разводка

300

прыстаўны

306

пякарскі

311

развязаны

300

прысяга

306

пякотка

311

развязны

300

прысяганне

306

пякучка

311

развяселены

300

прытвор

306

п’янець

311

развясёлы

300

прытвора

306

п’яніць

312

разгадванне

301

прытомлены

307

пясковы

312

разгадка

301

прытомны

307

пясочны

312

раздражнены

301

прыцісклівы

307

пясчаны

312

раздражнёны

301

прыціскны

307

пятлічны

312

раздражняльны

301

прыцішыць

307

пятлясты

312

разлагодзіць

301

прыцішэць

307

пяцельны

312

разлагоднець

301

прыцьмець

 

 

313

разлівальны

302

прыцьміць

 

 

313

разлівачны

302

прычына

 

Р

313

разліўны

296

прычыніць

 

 

313

разменены

302

прычыннасць

307

рабак

313

разменны

302

прышчэп

308

рабацець

313

разумнець

302

прышчэпа*

308

рабаціць

313

разумнічаць

302

прышчэпак

308

радкавы

313

разьбовы

302

прышчэпка

308

радковы

313

разьбяны

303

прэміравальны

308

радыяльны

313

разьбярны

303

прэміраваны

308

радыянны

313

разьбярскі

303

прэміяльны

308

разбітны

314

раз’ярыць

303

прэтэндэнт*

308

разбіты

314

раз’ярэць

304

прэцэдэнт

309

разбойніцкі

28

рала

304

пужаны

309

разбойны

314

раманічны

304

пужлівы

309

разборачны

314

раманны

314

раманскі

321

рацыянальны

327

рэпарацыя

314

рамантычны

319

рашчыніць

327

рэпатрыяцыя

314

рамесніцкі

319

росны

327

рэпетытарскі

315

рамесны

321

ружавець

328

рэпетыцыйны

327

раміз

321

ружовіць

328

рэпрэсіраваны

315

ранішні

321

руль

328

рэпрэсіўны

315

ранні

321

руля

328

рэстаўратарскі*

315

расаднік

322

рум

328

рэстаўрацыйны

316

раскідзісты

322

румянець

328

рэстаўрыраваны

316

раскідлівы

322

румяніць

328

рэферат

316

раскідны

322

руно

329

рэфератны

316

распарадак

322

руны

329

рэфератыўны

316

распарадлівасць

322

рунь

329

рэферэнт

316

распарадлівы

322

русінскі

329

рэфлексіўны

316

распарадчасць

323

русісцкі

329

рэфлектарны

316

распарадчы

323

рухавы

329

рэфлекторны

316

распрацаванасць

323

рухлівы

329

рэфлектыўны

316

распрацоўка

323

рухомы

329

рэцыдывіст

315

рассаднік

308

рыбак

330

рэцыдыў

3’7

расслабець

323

рыбацкі

330

рэцэптар

317

расслабіць

323

рыбачы

330

рэцэптар

317

рассылачны

323

рыбны

 

 

317

рассыльны

324

рэактар

 

 

317

рассыпісты

324

рэактыў

 

с

318

рассыпны

324

рэалістычны

 

 

318

рассыпчаты

324

рэальны

330

сабакарны

318

растлумачальны

324

рэверанс

330

сабакарскі

318

растлумачаны

324

рэверс

330

сабалёвы

318

расхлябаны

325

рэгрэс

331

сабаліны

318

расхлябісты

325

рэгрэсія

331

садаводскі

318

расчапіць

325

рэгуліровачны

331

садаводчы

319

расчыніць

325

рэгулярны

331

садоўніцкі

318

расшчапіць*

325

рэгулятарны

331

саладжавы

319

расяны

325

рэгуляцыйны

331

саладзець

319

раунд

325

рэдактарскі

331

саладзіць

319

раут

325

рэдакцыйны

331

саладкаваты

319

рафінаваны

326

рэйд

331

саладкавы

320

рафінадны

326

рэйс

331

саладковы

320

рафінёрны

326

рэквізіт*

331

саламяны

320

рафіновачны

326

рэквізітар

332

салітэр*

320

рахункаводчы

326

рэклама

332

саліцёр

320

рахунковы

326

рэкламацыя

332

саломісты

320

рацыяналізаваны

327

рэліквія

332

сальда

320

рацыяналізатарскі

327

рэлікт

332

сальта

320

рацыяналістычны

327

рэмез

332

самадзейны

333

самадзеючы

339

сенацкі

344

скальпель

333

самалюбаванне

339

сепаратарны

345

скарбніна

333

самалюбівасць

339

сепаратны

345

скарбонка

333

самалюбнасць

339

сепаратысцкі

339

скепсіс

333

самалюбства

339

сепаратыўны

345

складны

333

саматужніцкі

339

сепарацыйны

345

складны

333

саматужны

339

сепсіс

345

складскі

333

самаўлюбёнасць

340

сервіз

345

скруглець

333

санацыя

340

сервіс

345

скругліць

334

санкцыя

340

серпанцін

346

скрытны

334

санлівы

340

серпенцін

346

скрыты

334

can

340

сіберны

346

скулаваты

334

сапа

340

сібірскі

346

скулавы

335

саслоўе

340

сіверны

346

скуласты

335

саслоўнасць

341

сімпатычны

346

скульптарскі

335

састарыць

341

сімптаматычны

346

скульптурны

335

састарэць

341

сімуляцыя

346

скура

335

сатыр

341

сіндыкалісцкі

347

скураны

335

сатырык

341

сіндыкальны

347

скурны

335

сацінавы

341

сіндыкатны

347

слепнуць

335

сацінетавы

341

сіндыкацкі

348

слізісты

336

саюзніцкі

342

сінець

348

слізкі

336

саюзны

342

сініць

348

слоўнікавы

336

свінтух

342

сіратлівы

348

слоўны

336

свінух

342

сірацець

348

служачы

336

свірэпа

342

сіраціць

349

службовы

336

свірэпіца

342

сіроцкі

349

служывы

336

свірэпка

342

сірочы

349

служылы

336

святлафор

343

сістэматыка

349

слязісты

337

седлаваты

343

сістэматызацыя

349

сл язлівы

337

седлавы

343

сістэматычнасць

349

сляпак

337

секстан

343

сістэмнасць

349

сляпень

337

секстант

343

сітаваты

347

сляпіць

337

секта

343

сітавы

349

смаглы

337

сектант

343

сітаўка

350

смалісты

337

секцыя

344

сітнёг

350

смаловы

338

селектар

344

сітнік

350

смаляны

338

селектарны

343

сітніца

350

смольны

338

селектыўны

343

сітны

350

смуглы

338

селекцыйны

344

сітняк

334

сонны

338

селекцыянер

344

сітуатыўны

350

сотнік

338

селядзечны

344

сітуацыйны

350

соцкі

338

селядцовы

344

скавародка

256

спадарожны

337

семафор

344

скавароднік

351

спадчына

338

сенатарскі

344

скальп

351

спадчыннасць

351

351

351

351

351

352

352

352

352

352

352

352

352

352

353

353

353

354

353

353

354

354

354

354

354

355

355

355

355

355

355

355

354

356

356

356

356

356

356

356

356

357

353

353

357

472

спекулянцкі

357

стракацець

363

суцішыць

спекуляцыйны

357

стракаціць

363

сушыць

спружыністы

357

стралецкі

363

сушэць

спружынны

357

стралковы

364

схематызм

спружыновы

358

стральба

364

схематычнасць

стабілізаваны

358

страляніна

364

сцэнарны

стабілізацыйны

358

струкаваты

364

сцэнічны

стажорка

358

струкавы

364

сцябліністы

стажыроўка

358

струковы

364

сцяблісты

сталагміт

358

структура

364

сцябловы

сталактыт

358

структурнасць

364

сываратка

стаматыт

358

стрэлачны

365

сырковы

стамленне

359

стрэлкавы

365

сырны

стамляльнасць

358

стрэльба

364

сыроватка

станіца

359

ступа

365

сырцовы

станічны

359

ступень

365

сытны

станковы

359

ступня

365

сыты

станочны

341

стымуляванне

365

сыцець

станцыйны

341

стымуляцыя

365

сыціць

станцыя

359

стэрылізацыя

365

сычаць

станчыць

359

стэрыльнасць

366

сычэць

станчэць

359

суб’ектывісцкі

366

сядзіба*

старанны

360

суб’ектыўны

366

сядок

старацельскі

360

субстантываваны

366

сядун

стартэр

360

субстантыўны

366

сядура

старшы

360

судзейскі

366

сяліба*

старшына

360

судовы

 

 

старшыня

361

сукенка

 

 

старынь

361

суконка

 

т

старэйшы

361

сумавы

 

 

старэць

361

сумарны

367

таемны

старэчы

361

сумецца

367

тайны

статар

361

сумець

367

тактоўны

статус

362

сумленнасць

368

таксацыя

статут

362

сумленне

368

таксічнасць

статыстычны

362

сумненне

367

тактычны

статычны

362

сумяшчальнасць

368

танкавы

ствалаваты

362

сумяшчальніцтва

368

танкісцкі

ствалавы

362

супольніцкі

368

таннець

ствалісты

362

супольны

368

танчэць

стваловы

362

супярэчлівасць

368

тарфянік

ствольны

362

супярэчнасць

368

тарфянішча

стома

363

суседні

369

таталітарны

стомленасць

363

суседскі

369

татальны

стракатаць

363

суцешыць

369

таўшчыня

369

тафта

375

тынкаванне

384

удачны

369

тахта

375

тынкоўка

384

удой

367

таямнічы

375

тыпавы

385

удойлівасць

369

тварожны

375

тыповы*

385

удойнасць

369

тварожысты

376

тытанавы

385

удумаць

369

тол

376

тытанічны

385

удыхнуць

370

толавы

376

тэлевізарны

385

уезд

370

толевы

376

тэлевізійны*

386

уесціся

370

толь

376

тэлефанізаваць

386

уехаць

369

тоўшча

376

тэлефанаваць

386

ужывальны

370

травяністы

376

тэма

386

ужываны

370

травяны

377

тэматыка

387

ужытны

370

трак

 

 

387

ужыты

370

тракт

 

 

387

ужыўчывы

371

трактат

 

У

387

узбагацець

371

траліць

 

 

387

узбагаціць

371

траляваць

377

убегчы

377

узбегчы

371

трамбін

377

убіцца

378

узбіцца

371

трамбоз

378

убранасць

387

узбраенне

371

трамбон

378

убранне

387

узброенаснь

372

транзістарны

378

убранства

387

узбуджальнасць

372

транзітны

378

увага

387

узбуджанасць

372

транспарцёр

379

уважаны

388

узбуджэнне

372

транспарцір

378

уважлівасць

388

узбудлівасць

372

трасяніна

379

уважлівы

388

узбуйнець

372

трасянка

379

уважны

388

узбуйніць

373

трафейны

379

уважыць

379

узважыць

373

трафічны

379

увалачы

380

узвалачы

373

трахеічны

380

уваліцца

380

узваліцца

373

трахейны

380

уваліць

380

узваліць

371

тромб

381

увар

381

узвар

373

трубачны

381

уваход

381

узвезці

373

трубкаваты

381

уваходзіны

381

узвесці

373

трубкавы

381

увезці

382

узгаварыцца

373

трубны

381

увесці

383

узгарэцца

373

трубчасты

382

увівацца

384

узгрэць

373

трум

382

угаварыцца

385

уздумаць

374

трумо

382

угарэцца

385

уздыхнуць

374

трэніраваны

383

угнаенне

385

уз’езд

374

трэніровачны

383

угнойванне

386

уз’есціся

374

туліцца

383

угоддзе

386

уз’ехаць

374

туляцца

383

угодкі

388

узлажыць

374

тылавы

383

угрэць

389

узламаць

375

тыльны

384

удалы

389

узлегчы

375

тынк

384

удачлівы

389

узлезці

280 узлесак

280 узлессе

390 узліць

390 узляцець

391 узмацнець

391 узмацніць

391 узмежак

391 узмежжа

391 узнесены

392 узнесці

391 узнёслы

391 узнізаць

392 узнікаць

393 узняць

393 узорны

394 узорысты

394 узрасці

394 узрыць

394 укалупіць

394 укалупнуць

395 укалыхаць

395 укапаць

395 укаранець

395 укараніць

396 укаціць

396 укідаць

396 укласці

397 укруціцца

397 уладаранне

397 уладарнасць

397 уладарства

398 уладнасць

388 улажыць

389 уламаць

398 уласніцкі

398 уласны

389 улегчы

390 улезці

390 уліць

398 улюбёны

398 улюблівы

390 уляцець

398 унармаванасць

398 унармаванне

392 унесці

392 унізаць

398 унікальны

393 унікаць

399 уніклівы

393 уняць

399 упадак

399 упадачнасць

399 упадачны

399 упадніцкі

399 упадніцтва

399 упакаваны

400 упаковачны

400 упасці

400 уперамежку

400 уперамешку

401 упомніць

401 упраўленчы

401 упраўлены

401 упраўны

401 упэўненасць

401 упэўненне

400 упярэмешку

401 ураджайны

401 урадлівы

401 уражаны

402 уражлівы

402 уразлівы

394 урасці

394 урыць

402 усадзіць

402 ускаламуціць

403 ускалмаціць

395 ускалупіць

395 ускалупнуць

395 ускалыхаць

395 ускапаць

396 ускаціць

396 ускідаць

397 ускласці

403 ускраек

403 ускраіна

397 ускруціцца

400 успасці

401 успомніць

402 уссадзіць

403 уссунуць

404 уссыпаць

403 установачны

403 устаноўчы

404 устойлівы

404 устояны

404 устрымацца

405 уступіцца

405 уступчаты

405 уступчывы

403 усунуць

405 усхадзіцца

405 усхапіцца

406 усхваліць

406 усцешыцца

406 усцягнуцца

404 усыпаць

404 утрымацца

405 утупіцца

407 утылітарны

407 утылітарысцкі

405 ухадзіцца

406 ухапіцца

406 ухваліць

407 уцешаны

407 уцешлівы

407 уцешны

406 уцешыцца

407 уцягнуцца

407 уяўлены

407 уяўны

Ф

408 фабрыкант

408 фабрыкат

408 фаварыт

408 фавор

408 факт

408 фактар

408 факультатыўны

408 факультэцкі

409 фалькларыстычны

409 фальклорны

409

фанфарон

415

фурманскі

420

хмуры

409

фанфарыст

415

фурункул

421

хмурыцца

409

фарбавальны

415

фурункулёз

421

хмялець

409

фарбаваны

 

 

421

хмяліць

409

фармаваць*

 

 

416

ходжаны

410

фарміраваць

 

X

416

ходкі

410

фарсунка

 

 

196

хрусталь

410

фарсуха

415

хадавы

197

хрустальны

410

фасаваны

416

хаджалы

422

хутаранскі

410

фасованы

416

хадзячы

422

хутарскі

410

фасовачны

416

халадаць

 

 

410

фасоністы

416

халадзець

 

 

411

фасонны

417

халадзіць

 

ц

411

фасфарысты

417

халаднець

 

 

411

фасфарытавы

417

халерны

422

цагельны*

411

фасфарытны

417

халерычны

422

цагляны

411

фасфарычны

417

хандра

422

цалік

411

фаталізм

417

хандрома

422

цаліна

411

фатальнасць

417

хандрыла

422

царскі

411

феерверк

417

характарны

423

царственны

412

феерверкер

418

характэрны

423

царысцкі

412

ферт

418

харашыць

423

царыца

412

фетр

418

харашэць

423

царэўна

412

фігуральны

418

хаўрусніцкі

423

цверазець

412

фігурны

418

хаўрусны

423

цверазіць

412

фігурысты

418

хвалебны

423

цвёрдасць

413

фіксаж

418

хвалены

423

цвярдыня

413

фіксатар

418

хвалёны

424

цесля

413

фіксатыў

419

хваравіты

424

цікаваць

413

фіксатуар

419

хваставы

424

цікавіць

413

фільтр

419

хвастаты

424

цікавы

413

фільтрат

419

хвастцовы

424

цікаўны

413

флатавы

419

хваткі

425

цітла

413

флатацыйны

419

хвацкі

425

цітр

414

франтавы

420

хвораст

425

цывілізаваны

414

франтальны

420

хворасць

425

цывілізатарскі

414

фрэйлен

419

хворы

425

цывільны

414

фрэйліна

420

хвосткі

425

цыганаваты

414

фундаментальны

420

хлебаробскі

425

цыганісты

414

фундаментны

420

хлебаробчы

425

цыганскі

415

фуражачны

420

хмарны

425

цыгара

415

фуражны

421

хмарыцца

426

цыгарка

415

фуражырны

421

хмелевы

426

цыгарэта

415

фуражырскі

421

хмельны

426

цыратавы

415

фурманачны

420

хмурны

426

цыратны

426

цыратовы

432

чыгуначны*

438

шпажнік

426

цыркульны

432

чыгунны

438

шпажыст

426

цыркулярны

432

чына

438

штабель

426

цыркуляцыйны

432

чынара

438

штапель

427

цэзура

432

чырванець

439

шурпацець

427

цэнзура

433

чырваніць

439

шурпаціць

427

цямнець

433

чытабельны

439

шчаціністы

427

цямніць

433

чытальнік

439

шчацінны

427

цяплець

433

чытальніцкі

439

шчылінны

427

цяпліць

433

чытальны

439

шчылісты

428

цярпімы

433

чытацкі

439

шыбаваць

428

цярплівы

433

чытач

439

шыбаць

424

цясла

434

чытэльны

440

шырыць

424

цясляр

 

 

440

шырэць

 

 

 

 

440

шыфер

 

 

 

ш

440

шыфр

 

ч

 

 

440

шыфравальны

 

 

434

шабас

440

шыфраваны

428

чаканы

434

шабаш

435

шэрань

428

чаканны

434

шабаш

 

 

428

чалавечны

434

шабашнічаць

 

 

428

чалавечы

434

шабашыць

 

э

429

чапурны

435

шарон

 

 

429

чапурысты

435

шарсцісты

440

эбанітавы

429

чарамша

435

шарсцяны

441

эбенавы

429

чарапахавы

435

шаткаваць

441

эвакуацыйны

429

чарапашы

436

шатраваць

441

эвакуіраваны

429

чарапковы

436

шаўкавісты

441

эканамічны

430

чарапны

436

шаўкавічны

441

эканомны

430

чараўніцкі

436

шаўковы

441

эканоміка

430

чараўнічы

436

шафер

441

эканомія

430

чарнець

436

шафёр

442

экзаменатарскі

430

чарніць

436

швейцар

442

экзаменацыйны

429

чаромха

437

швейцарац

442

экскаватар

430

чаротавы

437

шкліць

442

экскурс

431

чароцісты

437

шклянець

442

экскурсія

429

чарэмшына

437

шкоднасць

443

экспанат

429

чарэшня

437

шкодніцкі

443

экспанент

431

частотны

437

шкодніцтва

443

экспансіўнасць

431

часты

437

шкодны

443

экспансіўны

431

чмурыць

347

шкура

443

экспансія

431

чмурэць

437

шляк

443

экспансіянізм

431

чуткі

438

шлях

443

экспансіянісцкі

432

чутны

438

шляхетны*

443

экспедытарскі

432

чуты

438

шляхецкі

443

экспедыцыйны

444

эксперыментальны

ю

123

яднанне

444

эксперыментатар-

 

448

ядомы

 

скі

 

448

ядучы

444

экстэрн

 

449

языкаваты

444

экстэрнат

446 юбілей

449

языкасты

444

эліністычны

446 юбіляр

449

языкаты

444

элінскі

447 юнацкасць

449

языковы

444

эмаліраваны

447 юнацкі

449

язычаскі

 

 

447 юнацтва

 

 

444

эмаліровачны

 

449

язычковы

 

 

447 юначы

 

 

161

эмігрант

 

449

язычлівы

445

эмігранцкі

447 юннатаўскі

449

язычніцкі

 

V

447 юннацкі

 

 

445

эміграцынны

447 юны

449

язычны

226

эміграцыя

 

450

ялавіна

445

эпідэмічны

 

 

 

 

 

 

450

ялавы

445

эпідэміялагічны

 

 

 

 

 

 

450

ялавіца

445

эскадра

 

 

 

445

эскадраны

я

124

яліна

 

 

 

450,

124 яловы

445

эскадрон

 

 

 

445

эскадронны

447 яблыневы

450

ярына

445

эскадрылля

447 яблычны

450

ярыца

442

эскалатар

448 явачны

450

ясак

446

эспадрон

448 ягадзічны

450

ясакар

446

эўрыка

448 ягаднікавы

448

яўны

446

эўрыстыка

448 ягадны

451

яшчар

446

эфектны*

448, 123 ядкі

451

яшчарка

446,

39 эфектыўны

124 ядлоўцавы

451

яшчур

3 M ECT

Коратка пра слоўнік 3

Беларускі алфавіт 8

Спіс скарачэнняў 9

A 10

Б 40

В 52

Г 76

Д 96

Е, Е 122

Ж 124

3 129

I 159

К 166

Л 200

М 212

Н 233

П 251

Р 307

С 330

Т 367

У 377

Ф 408

X 415

Ц 422

Ч 428

Ш 434

Э 440

Ю 446

Я 447

Індэкс 452

Даведачнае выданне

ГРАБЧЫКАЎ Сцяпан Мітрафанавіч

СЛОЎНІК ПАРОНІМАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Загадчык рэдакцыі A. А. Дзераш. Рэдактар В. М. Захарэвіч. Вокдадка мастака A. 1. Раманцова. Мастацкі рэдактар Л. У. Пауленка. Тэхнічны рэдактар С. I. Ліцкевіч. Карэктары Т. М. Вядзернікава, Р. С. Ахрэмчык, С. А. Яновіч, В. С. Бабеня.

Здадзена ў набор 22.10.93. Падпісана ў друк 12.05.94. Фармат 84 X 1О8'/з2. Папера друк. № I. Гарнітура літаратурная. Высокі друк з ФПФ. Умоўн. друк. арк. 25,2. У.моўн. фарба-адбіт. 25,2. Ул.-выд. арк. 25,65. Тыраж 37 800 экз. Зак. 566.

Выдавентва «Народная асвета» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Грабчыкаў С. М.

Г75 Слоўнік паронімаў беларускай мовы.— Мн.: Нар.

асвета, 1994.— 478 с.

ISBN 985-03-0071-Х.

8080260000—069

Г 151 _94

МЗОЗ(ОЗ)—94

ББК 81.2Бен-4

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.