Слова пра Браніслава Тарашкевіча

Слова пра Браніслава Тарашкевіча

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
66.41 МБ

 

Слова пра Браніслава Тарашкевіча
А. БЕРГМАН
Слова пра Браніслава Тарашкевіча
ГІСТАРЫЧНЫ ЖЫЦЦЯПІС
Мінск «Мастацкая літаратура» 1996
ББК 83.3(4 Бен)6
Б 48
УДК 882.6.09 + 323(476)
Прадмова Арсеня Ліса
Пераклад з польскай мовы Яраслава Касцюка

Бергман А.
Б48 Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гіст. жыццяпіс/Прадм. А. Ліса; Пер. з польск. Я. Касцюка.— Мн.: Маст. літ., 1996.— 192 с. [ 1 ] л. партр., іл.
І8ВЫ 5-340-00928-9.
Манаграфія Аляксандры Бергман прысвечана выдатнаму беларускаму палітыку, мовазнаўцу і перакладчыку Браніславу Тарашкевічу. Грунтуючыся на шматлікіх архіўных матэрыялах, успамінах і сведчаннях сучаснікау, польская даследчыца асвяціла складаны жыццяпіс Тарашкевіча, які, як і безліч іншых беларускіх дзеячаў, знік у прадоннях ГУЛАГу.
Б 8820600900 021 70 _ 95 ББК 83(4 Бен) 6 + 66.3(4 Бен)
М 302(03) 96
© А. Бергман, 1996
© Прадмова. А. С. Ліс, 1996
І8В^ 5-340-00928-9 © Пераклад. Я. М. Касцюк, 1996
Мужу майму, Стэфану, якому абавязана сям’ей, што трывае ўжо больш як паўстагоддзя, хоць і разлучалі нас праз доўгія гады тысячы кіламетраў і краты, майму найстражэйшаму крытыку і дарадцу.
Слова да чытача
Працы гісторыка і публіцыста Аляксандры Бергман вядомы ў Беларусі вельмі вузкаму колу людзей, пераважна навукоўцам ды асобным літаратарам.
А між тым даследчыца з Польшчы ў сваіх манаграфіях, артыкулах, нарысах высвечвае няпростыя, адметныя старонкі беларускай гісторыі, напісала яскравыя, гістарычна даставерныя партрэты яе дзеячаў, інтэлектуалаў, носьбітаў нацыянальнай ідэі.
Прычым зрабіла гэта без аглядкі на тое, як ацэньвала, трактавала тую ці іншую з’яву, асобу канфармісцкая на той час гістарыяграфія на Беларусі. Вальнейшая палітычная і духоўная атмасфера Польшчы 60—70-х гадоў і асабісты жыццёвы досвед Аляксандры Бергман, у мінулым актыўнай удзельніцы камуністычнага руху ў даваеннай Польшчы і Заходняй Беларусі, а затым на працягу дзесяці год палітзняволенай сталінскага ГУЛАГу, дадавалі гісторыку даследчыцкай відушчасці. Прынамсі, яе, што прыйшла ў навуку сталым чалавекам і да таго ж працавала па-за рамкамі дзяржаўных навуковых структур самастойна, не прыгняталі, як іншых, ідэалагічныя ўстаноўкі. Фальш, навуковая несумленнасць, якія ішлі ад вымушанага прыстасавання да існуючага парадку рэчаў, выклікалі ў вучонай унутраны пратэст, стымулявалі на пошукі ісціны. Так было, калі А. Бергман ацэньвала некаторыя прынцыповыя аспекты дзейнасці Кампартыі Заходняй Беларусі (1923—1938), пісала пра Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю (1921 —1923), дэмакратычны перыядычны друк («Нашу ніву», «Вольны сцяг»), узнаўляла старонкі палітычнай біяграфіі Бр. Тарашкевіча, А. Луцкевіча, Л. Родзевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, I. Дварчаніна, аглядала літаратурныя і філасофскія набыткі Ул. Самойлы.
Асэнсаванне вялізнага архіўнага матэрыялу, нярэдка выверанага ўласным жыццёвым вопытам, аналітычны падыход да складаных аспектаў палітычнага працэсу 20—30-х гадоў у Польшчы і Беларусі, надавалі напісанаму А. Бергман навуковую важкасць, пераканаўчасць і неардынарнасць. А гэта ў сваю чаргу дазволіла аўтару адной з першых выйсці з беларускай праблематыкай на старонкі аўтарытэтных польскіх навуковых выданняў, такіх, як «Рггеві^б Нівіогусгпу», «Роізкі Зклупік ВіоёгаНсхпу», «К^агіаіпік Нізіогусгпу» і інш.
Неадэкватнасць знаёмасці беларускага чытача з плёнам працы
А. Бергман абумоўлена ў значнай меры моўным бар’ерам і не ў апошнюю чаргу нашай інертнасцю, спароджанай доўгатрывалай несвабодай беларускай думкі ў сябе на бацькаўшчыне.
Трэба сказаць, што не лішне даступным было нашаму чытачу і ўсё апублікаванае А. Бергман па-беларуску ў беластоцкай «Ніве» ды выдадзеных БГКТ у Польшчы кнігах-календарах.
Таму здзейснены і падрыхтаваны да друку выдавецтвам «Мастацкая літаратура» беларускі пераклад адной з кніг А. Бергман, а менавіта «Слова пра Браніслава Тарашкевіча»,— рэч, бясспрэчна, актуальная. Актуальнасць манаграфіі польскай даследчыцы заключаецца перш-наперш у тым, што яна прысвечана аднаму з найбуйнейшых дзеячаў беларускага адраджэнска-вызваленчага руху навейшага часу. А. Бергман асэнсоўвае палітычны лёс Тарашкевіча на унікальна багатым дакументальна-архіўным матэрыяле, скрупулёзна сабраным у Варшаве, Вільні, Маскве. Гэта дазволіла даследчыцы глыбей прасачыць унутраныя пружыны грамадскапалітычных працэсаў 20—30-х гадоў, аб’ектыўней зразумець і больш выпукла паказаць вобраз аднаго з самых самаахвярных і трагічных барацьбітоў за суверэнную Беларусь.
Надзённасць кнігі А. Бергман яшчэ і ў тым, што яна зноў жа грунтоўна асвятляе грамадаўскі рух, ля вытокаў якога стаяў Тарашкевіч.
Справа ў тым, што ніхто з паважаных гісторыкаў не сумняваецца ў фенаменальнасці яго як з’явы. Сапраўды, наша гісторыя не ведае аналагу такога імклівага ўзрастання палітычнай свядомасці: за нейкіх паўтара года на заходнебеларускіх землях здолела паўстаць арганізацыя, партыя, якая аб’яднала пад сваімі сцягамі эмпірычнай праграмай больш за сто тысяч чалавек. Беларуская сялянска-работніцкая грамада — не была справай палітычнай кан’юнктуры. Яна арганічна вырастала з традыцый беларускай палітычнай думкі. Яе ўзнікненне было абумоўлена канкрэтнымі сацыяльна-палітычнымі варункамі Заходняй Беларусі, агульным імкненнем беларусаў да нацыянальнай кансалідацыі і вызвалення. Як усякі паважны палітычны рух, БСР Грамада пасля яе разгрому ўрадам Пілсудскага пакінула па сабе пэўную духоўную спадчыну, а таксама палітычныя ўрокі. Што да духоўных спадкаў Грамады ў форме асветы народа, павышэння яго свядомасці, то след уплыву яе можна бачыць на ўсёй далейшай нашай гісторыі па сённяшні дзень. Адносна ж урокаў перад усім палітычнай тактыкі лідэраў БСР Грамады, натуральна, не можа быць адназначных высноў. Аднак папрок-асуджэнне за тое, што яны не здолелі правільна ацаніць стратэгіі ў беларускім пытанні сваіх саюзнікаўкамуністаў, кіраваных з Масквы, не дае падстаў для негатыўнага стаўлення да БСР Грамады ў цэлым. Ацэнка ўкладу грамадаўскага руху ў палітычнае разняволенне беларускага народа яшчэ напе-
радзе. Зрэшты, яна ў пэўнай меры выцякае і з даследаванняў А. Бергман, якія ў адрозненне ад эскападаў супраць БСР Грамады, зробленых у апошнія гады журналістамі, носіць не публіцыстычны, а навукова аргументаваны характар.
Няма сумніву, што беларускі вызваленчы рух, пазначаны этапам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, быў і застаецца прыкметнай вехай на ахвярным шляху беларусаў да свабоды. Кніга А. Бергман, напісаная з добрай аўтарскай самааддачай, навуковай грунтоўнасцю, пераканаўча гэта пацвярджае. У складаны час адбудовы беларускай дзяржаўнасці гістарычны вопыт, праўдзівае бачанне шляхоў мінулага маюць немалое практычнае значэнне. Яны могуць засцерагчы ад нейкіх пралікаў, падказаць спосабы, як актывізаваць грамадскую свядомасць, а галоўнае — мацуюць дух дойлідаў усенароднага Дома, пра які марыла і за які змагалася не адно пакаленне беларускай інтэлігенцыі.
Арсень Ліс
Ад аўтара
Калісьці ў мяне спыталі, чым так прывабіла мяне асоба Браніслава Тарашкевіча, чаму гэтулькі часу аддаю збіранню матэрыялаў пра яго.
Адказала і сёння паўтараю: прычыны належыць шукаць у ім самім, у гісторыі яго жыцця.
Спачатку Тарашкевіч зацікавіў мяне толькі як заснавальнік і правадыр Беларускай Сялянска-Рабочай Грамады, адной з найбольш масавых сялянскіх арганізацыяў у Польшчы і, магчыма, у Еўропе міжваенных гадоў; як чалавек, пра якога ў свой час часта пісала прэса не толькі краёвая і еўрапейская, але і за акіянам. Паступова, па меры збірання звестак, пераканалася, што не толькі гэты перыяд, але і ўсё жыццё Тарашкевіча было цікавае і ў многіх адносінах павучальнае, бо належаў ён да тых людзей з Віленшчыны, якія валодалі незвычайнай годнасцю і выключнымі здольнасцямі.
Намер напісаць па магчымасці поўную біяграфію Браніслава Тарашкевіча з’явіўся ў ходзе бліжэйшага знаёмства з яго асобай. Ці здзейснены належным чынам намер? Няхай пра гэта мяркуе чытач.
Ад шчырага сэрца дзякую ўсім, хто даслаў мне інфармацыю, усім беларускім, літоўскім і польскім сябрам за іх зычлівыя адносіны да маёй працы. Асабліва ўдзячная кіраўніцтву Цэнтральнага архіва ЦК ПАРП і ўсім супрацоўнікам архіваў і бібліятэк Варшавы, Масквы, Вільнюса, Мінска, Гродна за дапамогу ў пошуках матэрыялаў. Выказваю глыбокую падзяку прафесару Стэфану Кеневічу, за надзвычай каштоўныя заўвагі, а таксама Ежы Тамашэўскаму за сталую дапамогу, заахвочванне ў працы і апеку, прафесару Антаніне Абрэмбскай-Яблонскай, прафесару Альжбеце Смулкавай за парады і кансультацыі, якія датычаць навуковай творчасці Тарашкевіча.
* * *
Матэрыялы пра Браніслава Тарашкевіча пачала я збіраць з 60-х гадоў, але толькі ў 1972 годзе пашчасціла мне апублікаваць тое, што ў ранейшых варунках было не так проста зрабіць,— надрукаваць хоць бы нарыс з яго жыццяпісу. У ходзе далейшай пра-
цы ўдалося мне здабыць невядомыя раней матэрыялы: дзве яго аўтабіяграфіі, артыкулы дваццатых гадоў (надрукаваныя не толькі ў беларускіх газетах), звесткі пра яго дзейнасць у Навуковым беларускім таварыстве ў Вільні і інш. Магла напісаць пра яго больш пашырана. Напісала, аднак, толькі кніжку.
Але стаяла перада мною сцяна мураваная: рэдактары, кансультанты, цэнзары — усе лічылі: ведаюць лепш за аўтара, што трэба пісаць. Асабліва дашукваліся нацыяналізму. Толькі праз восем гадоў удалося мне прабіць гэтую сцяну, і ў выніку кніжку пусцілі ў друк, ды і то скарочаную.
Пасля выхаду ў свет кніжкі сярод мноства ўхвальных рэцэнзіяў было нямала і крытычных заўваг. Мяне дакаралі за тое, быццам залішне праслаўляла Тарашкевіча. 3 гэтым ніяк не магу пагадзіцца. Усё тое, што мы пра яго ведаем, сведчыць, што гэта быў адзін з найвялікшых сыноў беларускага народа. А трэба ўлічыць яшчэ і тое, што не ўсё паку'ль знойдзена з усёй яго спадчыны як навуковай, так і гістарычнай: яшчэ не адшуканы яго пераклад на беларускую мову «Іліяды» Гамера, яшчэ не адшукана «Гістарычная граматыка беларускае мовы» і шмат іншых яго працаў і карэспандэнцый. Але я перакананая: калі ўсё тое, што ён зрабіў для беларускай культуры, знойдзецца, яго ацэняць значна вышэй. Ведаю, што ў сваёй працы сям-там памылялася і шмат што трэба было напісаць інакш. Але гэта ўсё не датычыць велічнай постаці Браніслава Тарашкевіча.
Калі б сёння пісала гэтую кніжку, то адвяла б больш месца соймаўскаму Беларускаму клубу, усім беларускім паслом і Антону Луцкевічу, палітычныя погляды якіх не заўсёды былі аднолькавыя, але ўсе яны прадстаўлялі беларускі народ, кожны на свой лад служыў справе беларускага народа.
Беларускі народ атрымае гэтую кніжку праз шмат гадоў з дня яе выхаду ў свет на польскай мове. Ды не мая ў тым віна. Унесла ў беларускае выданне шэраг самых неабходных для мяне паправак. Спадзяюся, што і сёння мая праца паслужыць чытачу.
* * *
У апошнім часе сям-там пішуць, што Тарашкевіч у сваёй аўтабіяграфіі з 1933 года, напісанай у Маскве, чарніў сваіх таварышаў-барацьбітоў; што ў 1937 годзе, калі ён сядзеў у падвале мінскага НКУС, пасля жудаснага катавання падпісаў перад расстрэлам ілжывыя паказанні.
Не ўсё, што цяпер пішуць, да мяне дайшло. Але з усяго таго, што я пра яго пісала, не зракаюся і не зракуся аніводнага слова. А адносна 1937 года дайшлі ўжо некаторыя верагодныя звесткі. 28
сакавіка 1988 года я атрымала ліст ад беларускага паэта Станіслава Шушкевіча (бацькі), які паміж іншым пісаў: «...Я быў у старой турме ў напаўпадвальнай камеры... Я быў у пятнаццатай, а ў шаснаццатай камеры быў Браніслаў Адамавіч. Здаецца, гэта было ў пачатку чэрвеня 1937 года... Даведаліся, што Б. А. прыйшоў увесь збіты. Б. А. сказаў, што жывым не застанецца, што ў яго бялізна ў крывавых плямах...»
А ў рэцэнзіі на маю кнігу пісаў А. Багровіч у эміграцыйным беларускім часопісе ў 1977 годзе («Запісы», кн. 15, Беларускі Інстытут Навукі й мастацтва, Нью-Ёрк, 1977): «Есць і вусным пераказам перададзеная ведамка пра Тарашкевіча ў савецкай вязьніцы, пра што А. Бергман ня піша ні слова. Арыштаванага Тарашкевіча НКУС спачатку з Масквы павёз на допыты ў Менск ды пасадзіў у «Амэрыканку». Тарашкевіч там быў у асабліва жалю годным стане, бо НКУС забраў у яго акуляры, і без іх ён быў бездапаможны, блізу зусім сьляпы... Апавядаў гэта ўвосень 1937 года ў «Амэрыканцы» А. Адамовічу адзін з вязьняў, які нейкі час сядзеў у ваднэй камэры з Тарашкевічам»...
Пра 1937 год сёння часта пішуць людзі, якія не маюць паняцця або не хочуць ведаць нічога аб дзікіх вырафінаваных формах катавання на допытах у казаматах НКУС; аб тым, што катаваныя вязьні часта падпісвалі лжывыя паказанні, не прачытаўшы ці не разумеючы таго, што падпісваюць.
У працэсе выяўлення ўсё новых матэрыялаў з архіваў НКУС яшчэ многа чаго даведаемся. Але з усяго таго, што ведаем ці, можа, яшчэ даведаемся пра турэмную долю Тарашкевіча перад яго расстрэлам,— нішто не можа прынізіць яго вялікай ролі ў ахвярным змаганні за адраджэнне Беларусі і развіцці яе нацыянальнай культуры. Ён быў адным з найбольш выдатных сыноў беларускага народа ў XX веку. Памяць аб ім ніколі не згасне — ён быў, ёсць і будзе.
Аляксандра Бергман. АУагзхахуа, 24.12.1992 г.
Раздзел першы
(1892-1916)
Маленства ў Чарнулішках і Лаварушках. — II гімназія ў Вільні. — У польскім гуртку незалежных. —
Фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці і «Наша ніва». — Студэнцкія гады ў Пецярбурзе і пачатак навуковай працы.
Віленшчына. Хто хоць калі-небудзь спазнаў гэты чароўны куточак свету, шмат разоў апісаны і апеты, не можа без пяшчотнага замілавання згадваць яго. Лагодны тут краявід, вядомыя сваім спагадлівым характарам і сардэчнасцю жыхары. Магчыма, гэта стала вынікам спрадвечнага супольнага жыцця некалькіх народаў.
Аднак стан адносінаў паміж народамі на гэтых землях не заўсёды быў ідылічны. Перапляталіся тут розныя культуры. Вільня памятае Мураўёва-вешальніка, шматвяковы прыгнёт і русіфікатарскую палітыку царызму. Гэты прыгнёт выклікаў супраціўленне праследаванню польскасці, літоўскай культуры і культуры беларускай, якая адраджалася з XIX стагоддзя. Вільня была таксама асяродкам пашырэння свецкай культуры сярод яўрэяў. Усё гэта аб’ядноўвала перад агульным ворагам і збліжала палякаў, беларусаў, літоўцаў, як і пэўныя колы яўрэйскія, асабліва блізкія да рэвалюцыйнага руху. Сярод прыгнечаных народаў панавала атмасфера ўзаемнай памяркоўнасці.
Яшчэ і сёння на Віленшчыне і ў самім горадзе паўсюль — на вуліцы, у цягніку, у аўтобусе чутна некалькі моваў. Размаўляюць па-польску, па-літоўску, па-руску, пабеларуску, па-яўрэйску. Мяняліся ўлады, мяняўся грамадскі лад, але заставаўся той самы мікраклімат, які вызначае галоўную асаблівасць Віленшчыны. Тут кожная нацыя адчувае сябе як дома, выхоўвае сваіх дзяцей паводле ўласных традыцыяў, на ўласнай мове, але і выдатна валодае іншай мовай. Адначасова адчуваецца ўзаемны ўплыў розных культураў, розных моваў. Хоць тут моцна ўкараніліся польскія традыцыі, але польская мова, якая гучыць на вуліцах, спецыфічная — віленскаяі.
1 Тут і далей зноскі ў канцы раздзелаў.— Рэд.
На гэтай Віленшчыне ў засценку Мацюлішкі, што ў 25 км ад Вільні, у сям’і беларускага селяніна каталіцкага веравызнання Адама Тарашкевіча нарадзіўся 20 студзеня 1892 года сын, якому далі імя Браніслаў. Маленства Браніслаў правйў у вбсцы Чарнулішкі Міцкунскай воласці, Віленскага павета, Лаварышскай парафіі.
Па маей просьбе хранікёр Лаварышак і сваяк Тарашкевіча Антон Янкоўскі правеў пошукі, што датычаць радаводу Браніслава. Ен меў доступ да архіва лаварышскага касцела і знайшоў там дакумент — сведчанне аб продку Тарашкевіча,— датаваны 1834 годам, у якім гаворыцца, што тойпаходзіў з «працавітых», г.зн. з сялянг. Мне не ўдалося больш дакладна ўстанавіць радавод маці. Вядома толькі, што паходзіла яна з дробнай шляхты (дачка Юзафа Чарняўскага — лоўчага). Чарняўскіх на Віленшчыне было шмат, і нямала сярод іх знакамітых. Можа, ад каго-небудзь з іх Браніслаў атрымаў у спадчыну незвычайны розум? Пазнаць глыбей вобраз маці не маем магчымасці. Ведаем адно, што Браніслаў пяшчотна любіў яе, лічыў узорам чалавека.
Сам Тарашкевіч неаднойчы публічна сцвярджаў, што з’яўляецца «селянінам ад крыві і касцей» і што яго прадзед па бацькавай лініі быў прыгонным селянінам у маентку Міцкуныз.
Рыхтуючы гэтую кнігу да першага выдання і пішучы пра радавод Тарашкевіча, яшчэ не ведала таго, што ведаю сення пра радавод яго маці. Зрэшты, лічыла, што для пазнання сутнасці чалавека і яго характару асноўнае значэнне маюць, перш за ўсе, рэаліі жыцця. А рэаліі былі такія...
Браніслаў нарадзіўся напрыканцы XIX ст., калі працэс збяднення беларускай шляхты зайшоў далбка. Пісаў у сваей аўтабіяграфіі: «Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. На долю бацькі прыпала 5 га ненайлепшай зямлі. Свайго хлеба амаль заўжды не хапала. Бацька падзарабляў у лесе на вывазках». Пазней сваю зямлю прадаў брату, а сам перайшоў на арэнду разам з цесцем, ад якога бацькі Браніслава былі ў поўнай залежнасці, бо фактычным гаспадаром быў цесць. Маленства Браніслава прайшло ў сям’і, у якой сродкі на жыцце здабываліся цяжкай працай. Вось чаму ен павінен быў зарабляць на сябе ўжо вучнем 5 класа. Сям’я дапамагала яму толькі на працягу першых двух гадоў навучання.
Да пытання пра радавод не змагла нічога дадаць і малодшая сястра Браніслава — Тэкля. Перадала толькі некалькі здымкаў: дамок у Чарнулішках, у якім правеў маленства Браніслаў Тарашкевіч4, здымак дзядулі (Юзафа Чарняўскага), бацькі (Адама) і маці.
У бацькоўскай хаце гаварылі па-беларуску. Бацька любіў устаўляць у гаворку беларускія прыказкі, прывозіў з Вільні беларускія газеты і брашуркі. Сям’я была каталіцкая, набожная. Найболып верагодна, што добраму чытанню Браніслаў навучыўся па польскім малітоўніку «Злоты олтажык». Гэтак з маленства пазнаваў дзве мовы: адну — на штодзённы ўжытак, другую — для выпадкаў больш урачыстых. Рос у тыповых віленскіх умовах. Сведчаннем гэтага з’яўляецца такі прыклад: малітвам і каталіцкім абрадам вучыла Броніка маці або бабуля Чарняўская, шчырая каталічка, якую звалі па-беларуску «Кумкова», ці «Кумчыха», адмянушкі дзеда Чарняўскага, таксама шчырага католіка, вядомага як «Кумка-Галубка». Маці Тарашкевіча Алену ў вёсцы інакш не звалі як «Алёна».
Умовы, у якіх прайшло маленства Тарашкевіча, не былі спрыяльныя. Сям’я была шматлікая, але браты і сёстры паміралі ў дзіцячым узросце. Выгадаваліся толькі трое. Апрача Браніслава,— старэйшы Юзаф і малодшая Тэкля, якія адукацыі не атрымалі.
Як ужо ведаем, Адам Тарашкевіч пасля заснавання ўласнай сям’і прадаў сваю зямлю брату, а сам перабраўся ў Чарнулішкі да цесця Юзафа Чарняўскага. Сумесна аселі на арэндзе, на зямлі ўладальніка многіх маёнткаў Яна Котвіча. Будучы галавой сям’і, Адам Тарашкевіч не быў яшчэ поўным гаспадаром. Але перад самай першай сусветнай вайной, пасля смерці цесця, адкупіў ад Котвіча 40 дзесяцін арандаванай ім зямлі. Аднак Котвічы патрабавалі плату за зямлю золатам. Пачалася доўгая судовая цяганіна, якая знясіліла гаспадарку. Матэрыяльныя ўмовы сям’і палепшыліся, калі суд з Котвічамі быў выйграны. У той час Браніслаў быў ужо чалавекам сталым, меў сваю сям’ю.
Малы Бронік быў дужа вясёлы па натуры, любіў весяліцца і забаўляць іншых. Раз, вярнуўшыся з касцёла, апрануў матчыну кашулю і даў прадстаўленне на манер касцельнага набажэнства. «Можа, з яго будзе ксёндз?» Гэта надзея зарадзілася ў сям’і спачатку паціху, а пасля і ўголас. Больш за ўсіх марыў пра гэта Юзаф Чарняўскі. Як і іншыя сялянскія дзеці, да дванаццацігадовага ўзросту Бронік пасвіў жывёлу. Адначасова наведваў пачатковую школу ў Лаварышках. Было гэта так званае «Народное учнлнше в Лаварншках», на адлегласці 4 км ад Чарнулішак5.
Вестка пра яго выключныя здольнасці дайшла да маладой памешчыцы, настаўніцы па прафесіі, Гелены Стамброўскай. Забрала яна Бронюся да сябе, заапекавалася ім і падрыхтавала да 3 класа гімназіі. Было гэта ў 1906 годзе.
У Вільні, як і ва ўсёй царскай Расіі, выкладанне ў сярэдніх навучальных установах вялося выключна на рускай мове, а да дзяцей нярускай нацыянальнасці ставіліся павышаныя патрабаванні. Стамброўская сама завезла яго ў Вільню ў II Віленскую гімназію на экзамены, якія ён здаў паспяхова. Было яму тады 14 гадоў. Паступленне Браніслава ў гімназію было вялікай падзеяй у сям’і. Расчараваным застаўся адзін толькі дзед Чарняўскі, які канчаткова зразумеў, што ўнук ксяндзом не будзе. Бунтаваў і пратэставаў, урэшце запатрабаваў вярнуць яму грошы, тыя, што ён аддаў на адзенне і іншыя выдаткі на Браніслава. Як відаць, бацька Адам не падзяляў настрою цесця, бо ўсё ж рашыў паслаць сына ў Вільню і вучыць у гімназіі.
Няма сумнення ў тым, што працягам свайго навучання Тарашкевіч абавязаны сваёй першай настаўніцы Гелене Стамброўскай. Яна была сапраўдным педагогам. Паходзіла з заможнай сям’і ўласнікаў маёнтка Пунжаны Немянчынскай воласці. Аднак пакінула забяспечанае жыццё, каб вучыць вясковых дзяцей, жывучы дзесьці кутам пры аднаабо двухкласнай школе. Засталася незамужняй і ўсё жыццё імкнулася да адной мэты: несці «каганец асветы» ў народ. Мяркую, што на асобу гэтай светлай жанчыны аказалі немалы ўплыў рэвалюцыйныя падзеі ў тагачаснай Расіі. У міжваенныя гады выявіла нязломны характар і стварыла своеасаблівае мікраасяроддзе польскай культуры на Віленшчыне. Як пабачым далей — Браніславу шанцавала на знакамітых настаўнікаў.
У II Віленскай гімназіі Тарашкевіч апынуўся сярод вучняў больш заможных, пераважна — дзяцей польскай інтэлігенцыі і рускіх чыноўнікаў. Яго вясковае паходжанне і ўмовы жыцця маглі стаць мяжой паміж ім і заможнымі, асудзіць на адзіноту і нават на кпіны. Аказалася, аднак, што гэтая розніца не перашкодзіла яму пасябраваць з многімі і добра пачувацца ў новым асяроддзі. Быў шчырым сябрам, добразычлівым, яго любілі. Ужо тады выявіў выключныя здольнасці: вызначаўся начытанасцю, дасціпнасцю. Таварышы часта звалі яго Агнус, мусіць, за кучаравую чупрыну, блакітныя вочы, далікатны белы колер скуры і ружовасць тваруб.
У Вільні кватараваў на вуліцы Зарэчнай у ксяндза Маркоўскага. Харчы дастаўлялі з вёскі. Мундзірчык, падручнікі, сшыткі і іншыя школьныя прылады, плата за навучанне — усё гэта лягло вялікім клопатам на сям’ю. Але толькі праз два гады, пачынаючы з пятага класа, г.зн. з шаснаццацігадовага ўзросту, Бронік ужо зарабляў на ўласнае ўтрыманне рэпетытарствам.
Больш яркае святло на школьныя гады Тарашкевіча праліваюць успаміны адной з яго сябровак па гімназіі — Яніны Гурыновіч?.
Прыгадваючы 1907—1909 іт., аўтар піша: «Вільня толькі з выгляду была ціхай і пакорлівай, але пад шкарлупінай будзёншчыны кіпела, як вулкан». Фарміраваўся незалежніцкі рух школьнай моладзі, вялікую дапамогу якой аказвалі вядомыя польскія культурныя і патрыятычныя дзеячы. Выдатны мастак-жывапісец Фердынанд Рушчыц вучыў захапляцца старой Вільняй, любіць і яе, і віленскую зямлю. Канцэрты для моладзі і дыскусіі на музычныя тэмы адбываліся ў кампазітара Людаміра Рагоўскага ў прыгожым палацы на Антокалі. Малады Тарашкевіч знаходзіўся менавіта ў такім асяродку. Яго ўяўленні аб культуры, яго погляды і схільнасці фарміраваліся ў сутыкненні са здабыткам польскіх творцаў культуры і мастацтва. Як убачым далей, гэта пакінула ў ім трывалш след, і, можа, таму, што ў гэтым асяроддзі элементы бел:.гускай культуры, якія ён вынес з дому, не былі чужымі. Можам гэта смела сцвярджаць ужо таму, што Ф. Рушчыц, а асабліва Л. Рагоўскі мелі разнастайныя сувязі са светам беларускай культуры. Л. Рагоўскі напісаў музыку да славутага верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», каторы доўгі час успрымаўся як гімн беларускага народа, склаў зборнік беларускіх песняў з нотамі для школаў, нават дырыжыраваў беларускім хорам. Быў, урэшце, аўтарам «Беларускай сюіты».
Яніна Гурыновіч прыгадвае таксама экскурсіі, арганізаваныя ў час угодкаў польскіх паўстанняў, калі дэкламавалі, дыскутавалі аб будучыні, а «цені філаматаў і філарэтаў, так цесна звязаныя з той мясцовасцю, былі нам вернымі спадарожнікамі не толькі ў строфах Міцкевічавай песні». Яна таксама робіць спробы аналізу палітычных уплываў на вучнёўскую моладзь. Сярод маладых існавалі тры групы незалежнікаў з рознымі палітычнымі адценнямі: нацыяналісты, якія знаходзіліся пад уплывам эндэцыі; прагрэсісты, з галоўнай арыентацыяй на ППС; група «Вызваленне», да якой належалі самыя перадавыя вучні, але з вельмі розным жыццёвым крэда і ў якіх былі памяркоўныя адносіны да нацыянальнага пытання. Былі там палякі, беларусы, літоўцы. Сярод іх быў і Тарашкевіч.
Інфармацыя пра «Вызваленне», якую я ў свой час сабрала (у тым ліку і з дакументаў Тарашкевіча), аказалася вельмі скупая і павярхоўная. Больш дакладныя звесткі падае адзін з заснавальнікаў гэтай арганізацыі Юзаф Змітровіч. Знаходзім іх і ў працы I. Юркевіча «Когмгоі
роізкіе] тузіі роіііусгпе) па Ьійуіе і Віаіогцзі V ІаіасЬ 1905—1922», Рогпап, 1983. 8. 71—72.
«Вызваленне» было польскай патрыятычнай незалежніцкай арганізацыяй з клерыкальным адценнем. Дзейнічала яно пад лозунгам «Навука, Цнота, Айчына», мела на мэце працяг традыцыяў філаматаў і філарэтаў. У «Вызваленні» шмат часу аддавалі вывучэнню твораў вялікіх польскіх паэтаў. Мусіць, адсюдь вынес Тарашкевіч замілаванне да паэзіі Адама Міцкевіча і глыбокае веданне яго твораў. Уступіў у арганізацыю ў шаснаццацігадовым узросце. Належаў да гуртка, якім кіраваў Бітнэр. Да «Вызвалення» належалі таксама пазнейшы кіраўнік ППС Мечыслаў Недзялкоўскі, Клаўдзій Душэўскі, з якім Тарашкевіч у наступныя гады падтрымліваў сяброўскія адносіны. Адным з найбліжэйшых школьных сяброў Тарашкевіча быў Міраслаў Арцішэўскі. Разам да самазабыцця вывучалі грэчаскую мову, таму і далі ім мянушку «Эліны». Прыязныя адносіны з Арцішэўскім захаваліся і ва універсітэце, і нават у пазнейшыя гады. Перапыніліся яны ў выніку дыпламатычнай кар’еры Арцішэўскага пасля атрымання Польшчай незалежнасці. Блізкімі сябрамі Тарашкевіча былі таксама Ежы Чашэйка-Сахацкі, Сільвестр Ваяводскі, Людвіг Хамінскі, якія адыгралі значную ролю ў палітычным жыцці Польшчы міжваенных гадоў.
У гімназіі існаваў вучнеўскі гурток з левымі настроямі. Тарашкевіч пісаў у сваей біяграфіі, што ў гэтым асяродку цікавіліся палітычнай эканоміяй і філасофіяй. Дзейнічаў тут і Баляслаў Малецкі (брат Рамуальда, дзеяча СДКПіЛ, а пазней КПП).
Успаміны Яніны Гурыновіч даюць уяўленне пра знешні выгляд Тарашкевіча: «Невысокі, шыракаплечы, па-дзявочы бела-ружовы круглы твар, злегку прыплюшчаныя вочы, кучаравая чупрына, сур’ёзны, прынцыповы, крыху ўпарты, з амбіцыяй». I далей: «Не было тады, здавалася, нічога, што ў прынцыпе адмяжоўвала б яго ад нас. Ці лічыў сябе палякам? Не ведаю. Не памятаю, каб хоць калі-небудзь закранаў гэтае пытанне. Дасканала гаварыў па-польску, называў сябе беларусам, але гэта не ўносіла сярод нас разладу — Адам Міцкевіч таксама называў сябе ліцвінам. Браніслаў Тарашкевіч, як і ўсе мы, належаў да згуртавання польскай моладзі, якая выступала за незалежнасць Польшчы, а больш вострыя нацыянальныя праблемы ў вучнеўскіх колах тады яшчэ яскрава не праяўляліся. У такім клімаце рос і развіваўся, сталеў вучань рускай гімназіі ў Вільні, сын беларускага селяніна Браніслаў Тарашкевіч, бу-
дучы дзеяч нацыянальнага, сепаратысцкага беларускага руху. Менавіта з гэтага боку ведала яго ў пазнейшыя гады».
Гэты запіс пралівае святло на вельмі істотную праблему: як у той час Тарашкевіч ставіўся да сваёй нацыі. «Называў сябе беларусам». Што ж у гэтым дзіўнага? Ен жа паходзіў з беларускай сям’і, з беларускімі традыцыямі. Дома вывучаў вершы Мацея Бурачка і любіў іх дэкламаваць. Памятаў, што бацька прывозіў з Вільні адозвы на беларускай мове. Таму невыпадкова далучыўся да «Нашай нівы» яшчэ ў пачатку навучання ў віленскай гімназіі. Гэты запіс прафесара Гурыновіч асабліва важны.
У пазнейшыя гады, калі Тарашкевіч стаў вядомай асобай у сойме і па-за соймам, адным з прыёмаў яго палітычных праціўнікаў было сцвярджэнне, што ён наогул беларусам не быў і што яго «беларускасць» не што іншае, як шыльда для падрыўной дзейнасці. Гэта быў козыр польскай правіцы, якая аспрэчвала ўсякую нацыянальную адасобленасць беларусаў, бо не хацела прызнаць за імі права на самастойнасць. Асабліва не прызнавала правіца беларусаў-каталікоў (лічыла іх палякамі). А тым часам менавіта з каталіцкага асяроддзя, пачынаючы з другой паловы XIX ст., выходзяць найвыдатнейшыя постаці беларускага адраджэння. Сярод іх можна назваць Францішка Багушэвіча, Браніслава Эпімах-Шыпілу, Казіміра Кастравіцкага, Алаізу Пашкевіч (Цётку), Вацлава Ластоўскага, Антона і Івана Луцкевічаў, Івана Луцэвіча (Янку Купалу) і, урэшце, Браніслава Тарашкевіча. Гэтыя людзі, жывучы ў асяроддзі польскіх патрыётаў, шмат чаму ад іх навучыліся і перш за ўсё, як любіць свой народ. Але не разумела гэтага польская грамадская правіца. Нават Станіслаў Мацкевіч пісаў пра Тарашкевіча, што ён быў чалавекам «польскага праваслаўя» і таму ўцягнуўся ў беларускі рух.
Нацыянальная прыналежнасць на Віленшчыне, па сутнасці, вельмі складанае пытанне. Шмат свядомых палякаў выдатна валодалі беларускай мовай. Напрыклад, генерал Люцыян Жалігоўскі, прафесар Мар’ян Фальскі, які перакладаў на беларускую мову брашуры, адозвы, кнігі,. ці Мельхіёр Ваньковіч. Здаралася і так, што ў адной сям’і брат і сястра лічылі сябе людзьмі розных нацыянальнасцяў«. Мусіць, найлепшым прыкладам з’яўляецца сама Яніна Гурыновіч, бацькаў брат якой лічыў сябе беларусам, а яна сябе — палячкай. Нацыянальная прыналежнасць на выбар была нейкі час на Віленшчыне з’явай даволі частай.
Не выклікае сумнення тое, што ў гімназіі, у асяроддзі дзяцей польскай патрыятычнай інтэлігенцыі, дзе пад-
крэсліванне сваёй нацыянальнай прыналежнасці лічылася вышэйшай дабрачыннасцю, Браніслаў не мог паводзіць сябе інакш, не мог хаваць сваёй нацыянальнай асобнасці, сваёй адметнасці, а, наадварот, мусіў дэманстраваць сваё сялянскае паходжанне, паходжанне беларускае. Можна з упэўненасцю сказаць, што атмасфера польскага патрыятычнага згуртавання паскорыла працэс выспявання і крышталізацыі яго нацыянальнай самасвядомасці. Урэшце, Тарашкевіч як беларус самавызначыўся не без “уплыву віленскага беларускага асяродка, з якім быў у кантакце. I, як пабачым, сцвярджэнне прафесара Гурыновіч, што яшчэ за школьнай партай «называў сябе беларусам», мае каштоўнасць не толькі як простая згадка, але як прызнанне сведкі, якое б вельмі прыдалося Тарашкевічу, калі б было напісана не ў шасцідзесятыя гады, а ў дваццатыя.
У аўтабіяграфіі ён запісаў, што да беларускага руху далучыўся вучнем VII класа гімназіі, маючы 17—18 гадоў. Адначасова перастаў спавядацца і лічыў сябе бязбожнікам. У паліцэйскіх дакументах знаходзім запісы пра тое, што часта наведваў рэдакцыю «Нашай нівы», беларускага тыднёвіка, органа Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У перыяд, пра які ідзе гаворка, г.зн. 1906—1915 гг., партыйная дзейнасць БСГ была аслаблена. Дзейнасць яе кіраўнікоў звялася галоўным чынам да выдання «Нашай нівы» і іншых беларускіх друкаваных органаў. Рэдакцыя на той час стала важным цэнтрам фарміравання беларускай культуры. У такіх абставінах самай неадкладнай задачай сгала фарміраванне ўласнай інтэлігенцыі, і на здольнага Тарашкевіча ўскладаліся вялікія надзеі. У рэдакцыі Тарашкевіч завёў знаёмства з самымі выдатнымі беларускімі. пісьменнікамі: паэтэсай Алаізай Пашкевіч (Цёткай), з паэтам Іванам Луцэвічам (Янкам Купалам), з паэтам і празаікам Канстанцінам Міцкевічам (Якубам Коласам), з братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі, якія былі піянерамі беларускага руху адраджэння і заснавальнікамі «Нашай нівы».
Але справа не абмежавалася ўсяго толькі знаёмствам з імі. Уплыў нашаніўскага акружэння на інтэлект, погляды і выбар жыццёвага шляху Тарашкевіча быў вельмі значны, можна сказаць, рашаючы. Нягледзячы на тое, што на старонках тыднёвіка яго імя з’явілася толькі ў 1913 г. (праз два гады пасля заканчэння гімназіі), можна меркаваць, што роля яго ў гэтай галіне — яшчэ як вучня — не абмяжоўвалася толькі «наведваннем рэдакцыі».
Як ужо ведаем, зарабляць на сябе Тарашкевіч пачаў у
шаснаццацігадовым узросце, займаючыся рэпетытарствам. У апошніх класах па рэкамендацыі сваіх прафесараў даваў урокі ў так званых лепшых дамах, дзе мог болып зарабляць. Тады ж вырашыў вучыцца далей. Няма сумнення, што на такое рашэнне паўплывала яго акружэнне — беларускае і польскае,— таму што з болыпасцю найбліжэйшых школьных таварышаў сустрэўся ў вышэйшай навучальнай установе. Калі ж у 1911 г. скончыў II Віленскую гімназію са срэбраным медалбм’, ен адразу паехаў у Пецярбург з намерам паступіць ва універсітэт.
Цяпер, калі Тарашкевіч апынуўся на парозе вышэйшай навучальнай установы, можам азірнуцца назад, на яго школьныя гады. Браніслаў прыехаў у Вільню яшчэ ў перыяд магутнай рэвалюцыйнай хвалі (1906). Тут пасля адаптацыі ўключыўся ў польскі канспіратыўны рух за незалежнасць (1908), які не замер у перыяд рэакцыі. У старэйшых класах удзельнічаў у левым вучнеўскім гуртку, будучы адначасова звязаным з рухам беларускім (1909), які толькі яшчэ фарміраваўся як самастойная плынь і рабіў свае першыя крокі. Таму невыпадкова, што прозвішча Тарашкевіча трапіла ў дасье жандармерыі, калі было яму 18—19 гадоў.
У жніўні 1911 года Браніслаў Тарашкевіч апынуўся ў сталіцы Расіі і быў без перашкодаў прыняты на гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Тут на працягу чатырох гадоў вучыўся пад кіраўніцтвам славутых мовазнаўцаў: Яна Бадуэна дэ Куртэнэ, Аляксея Шахматава, Яфіма Карскага. Гэта былі славутыя вучоныя. Навуковым кіраўніком Тарашкевіча быў А. Шахматаў, які часта бываў у Беларусі і непасрэдна пазнаеміўся з беларускай мовай. У мястэчку Глыбокім жыла яго сястра. Часта бываў у Радашкавічах госцем вядомай культурнай сям’і Сніткаў, г. зн. у тым самым доме, у які ў 1923 г. увайшоў зяцем Браніслаў Тарашкевічю. Навучанне пад непасрэдным кіраўніцтвам А. Шахматава і Я. Карскага мела для Тарашкевіча і тое значэнне, што Я. Карскі быў стваральнікам беларускага мовазнаўства, філалогіі, вядомым даследчыкам фальклору. Абодва прафесары (і Шахматаў, і Карскі) былі звязаны з беларускім асяродкам у Пецярбурзе. Дзейнасць гэтага асяродка зводзілася галоўным чынам да стварэння навуковай базы для руху беларускага адраджэння, да выпрацоўкі навуковых прынцыпаў беларускай літаратурнай мовы, да справы выдавецкай. Як пабачым, тыя спрыяльныя акалічнасці малады студэнт выкарыстаў максімальна.
У Пецярбурзе Тарашкевіч жыў з рэпетытарства і выканання прац на заказ, пераважна навуковага характару. Але
пакуль «уладкаваўся», адчуваў вялікія матэрыяльныя цяжкасці. Нават сйння гавораць пра гэта яго родзічы. Пляменніца Тарашкевіча, Мар’я Багдановіч, якая жыве цяпер у вёсцы пад Вільняй, згадвала ў 1974 годзе, што перад ад’ездам у Пецярбург Браніслаў пакінуў дома 40 рублёў, заробленых на рэпетытарстве. Але цяжкія ўмовы і сталічная дарагавізна змусілі яго забраць гэтыя грошы. Жыў, як і большасць студэнтаў, на перыферыі: Васільеўскі Востраў, 4 лінія (вуліца), дом № 45, кв. 16. Працы па дагавору выконваў для Археалагічнага інстытута. Сам успамінаў, не ўдаючыся, аднак, у падрабязнасці, што працаваў над «вядомымі граматамі рыжскага архіва».
Гады навучання былі для Тарашкевіча перыядам захапляючай і ўпартай працы. Яго цікавілі шматлікія галіны навук, і ў многіх з іх дасягнуў значных вынікаў. Побач з валоданнем беларускай, польскай і рускай мовамі, веданне якіх тут удасканаліў, грунтоўна вывучыў грэчаскую і лацінскую (грэчаскую да такой ступені, што пазней будзе перакладаць вершам з арыгінанала «Іліяду» Гамера). Тут навучыўся лёгка чытаць па-французску і па-нямецку. Вывучаў літоўскую, англійскую мовы, а таксама санскрыт. Вельмі цікавіўся гісторыяй і філасофіяй. Аднак галоўным прадметам вывучэння было для яго беларусазнаўства.
3 далейшых успамінаў Яніны Гурыновіч вынікае, што ў Пецярбурзе Тарашкевіч належаў і да польскай студэнцкай арганізацыі «Адраджэнне», ш чале якой стаяў у той час будучы камуністычны дзеяч Ежы Чашэйка-Сахацкі. Пашыраў кола зносінаў з польскімі калегамі, нягледзячы на тое, што ўжо выразна выяўляў самастойную ідэйную пазіцыю.
Сяброўства і грамадскае жыццё польскіх студэнтаў у Пецярбурзе засяродзілася ў будынку польскай сталоўкі на Забалканскім праспекце пад нумарам 20. Там мясцілася студэнцкая каса дапамогі «Братаняк», чытальныя залы і залы адпачынку. Апрача палякаў, тут збіраліся літоўцы, беларусы, украінцы, якія таксама вялі работу ў сваіх нацыянальных асяродках. Тут адбываліся агульныя мерапрыемствы.
Ва універсітэце Тарашкевіч шмат часу аддаваў грамадскай рабоце паміж беларускіх студэнтаў. Разам з Яўгенам Хлябцэвічам стварыў зямляцтва беларускіх студэнтаў, быў старастам нелегальнай касы ўзаемадапамогі. Быў таксама звязаны з беларускім культурным рухам, спяваў у беларуска-літоўскім хоры і ведаў асабіста Ігната Буйніцкага, заснавальніка беларускага тэатра. Тарашкевіч не пакідаў таксама аматарскага гуртка, не прапускаў магчымасці па-
танцаваць, паспяваць або пажартаваць у прыемнай кампаніі. Паступова закінуў перапіску з сябрамі і сяброўкамі, што жылі ў Беларусі, тлумачачы гэта недахопам часу.
Жыццё беларускіх студэнтаў у сталіцы, ва ўсялякім разе найбольш актыўных (а Тарашкевіч, несумненна, належаў да іх), плыло бурлівым патокам і ў некалькіх кірунках. Дагэтуль мы прыгадвалі два з іх: навучанне і работу сярод студэнтаў. Апроч таго, было тут дзейснае, афіцыйна злегалізаванае Беларускае навуковае кола пры універсітэце, дзейнічаў выдавецкі беларускі асяродак, а ў ім палітычны актыў Беларускай сацыялістычнай грамады, да якой Тарашкевіч таксама належаў. Паспрабуем спыніцца на кожнай з гэтых арганізацыяў, бо ў кожнай з іх Тарашкевіч браў чынны ўдзел, і гэтыя арганізацыі ўплывалі на фарміраванне яго асобы.
Перш за ўсё нас будзе цікавіць «Беларускі навуковалітаратурны гурток студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універсітэта». Ранейшыя звесткі пра гэты гурток былі даволі цьмяныя і няпоўныя, абапіраліся на матэрыялы «Нашай нівы» або ўспаміны. Вядомыя цяпер дакументы пра дзейнасць гуртка паведамляюць, што гурток (створаны па ўзору нацыянальных гурткоў, як рускія, літоўскія, латышскія, украінскія) пачаў дзейнічаць вясной 1912 годап. Яго мэтай было даследаванне навуковых асноў беларускай мовы, вывучэнне літаратуры і фальклору, этнаграфіі, гаспадарчага жыцця, статыстыкі і да т. п. Гурток меў свой статут і права правядзення сваіх сходаў у сценах універсітэта. Афіцыйным кіраўніком гуртка ад савета прафсаюзаў быў дацэнт Аляксандр Розенфельд, які вельмі цікавіўся беларускімі праблемамі. Серыю лекцыяў у гэтым гуртку прачытаў А. Шахматаў. У гуртку было 16 студэнтаў, старастам застаўся Тарашкевіч, выбраны на гэтую пасаду за сваю актыўнасць і поспехі ў вучобе. Браніслаў прачытаў тут некалькі рэфератаў, сярод якіх «Фанетычная транскрыпцыя беларускіх твораў» і «Развіцце беларускай народнай ідэі». У рускім гуртку прачытаў рэферат «Беларускія казкі». Пра дзейнасць Тарашкевіча было вядома не толькі ва універсітэце, але і ў беларускім асяродку. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў 1976 годзе не вядомыя дасюль два лісты выдатнай беларускай паэтэсы-рэвалюцыянеркі Алаізы Пашкевіч-Кэйрыс (Цёткі). 3 вялікай сімпатыяй звяртаецца яна ў лісце да Тарашкевіча як да важака студэнцкай моладзі. У першым з іх (1914) змешчаны спіс тэмаў распрацовак пецярбургскімі студэнтамі для беларускага часопіса «Лучынка»п.
Абодва лісты вытрыманы ў тоне шчырага ўзаемаразумення, нават сімпатыі. 3 іх відаць, што аўтарка праяўляла вялікую цікавасць да асобы Тарашкевіча як студэнцкага важака. Яна назвала яго Тарасам (гэта імя прыстала да Тарашкевіча на ўсё жыцце) і ўжо тады • лічыла яго таленавітым паэтам.
Піянерская дзейнасць беларускага гуртка выклікала цікавасць не толькі ў Цёткі. У яго адрас ішлі лісты вядомых людзей, у яго сходах не раз удзельнічаў Янка Купала, які чытаў свае новыя вершы. Здавалася б, паводле афіцыйных крыніцаў, перад гуртком ставіліся выключна навуковыя мэты. На самой жа справе было інакш. Цікавіліся тут палітыкай, і кожнаму вызначаўся палетак грамадскай дзейнасці. Меркаваць пра гэта можна з ліста члена гуртка Марыі Галубянкі да сяброўкі Людвікі Сівіцкайіз.
Ліст, напісаны 16 снежня 1914 года, вычарпальна інфармуе пра дзейнасць гуртка. У ім, між іншым, чытаем, што на адным сходзе Клаўдзій Душэўскі (блізкі прыяцель Браніслава) даў ацэнку бягучай палітычнай сітуацыі, інфармаваў прысутных пра тое, што абмяркоўваецца канцэпцыя аб прадастаўленні Полыпчы аўтаноміі і што рускія гатовы аддаць Полыпчы Беласток з ваколіцамі ў якасці кампенсацыі за Хэлм. Далей Мар’я Галубянка піша, што ў сувязі з сітуацыяй, якая ўзнікла ў пачатку вайны, члены гуртка займаюцца пытаннямі грамадска-палітычнага ладу Беларусі. Адначасова непакоіць іх недахоп уласнай, беларускай інтэлігенцыі. Варта яшчэ дадаць, што аўтар ліста вельмі высокай думкі пра самога Тарашкевіча як пра старасту гуртка, які вынаходліва, цікава яго вядзе.
Вялікую дапамогу беларускаму навуковаму гуртку аказваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла, куратар універсітэцкай бібліятэкі ў Пецярбурзе. Ен сабраў для гуртка спецыяльную бібліятэчку. Але роля яго была значна болыпая, постаць гэтага чалавека заслугоўвае большае ўвагі. Менавіта ён быў галоўнай асобай беларускага асяродка ў Пецярбурзе, дзейнасць якога заключалася ва ўтварэнні навуковай базы для беларускага руху адраджэння. Гэта быў чалавек усебакова адукаваны, ён ведаў шмат моваў, у тым ліку — старажытныя. Ягд кватэра была нідзе не зарэгістраваным «штабам» усяго беларускага руху ў Пецярбурзе. Тут змяшчалася рэдакцыя выдавецтва, тут за шклянкай гарбаты адбываліся па суботах сустрэчы выдатных дзеячаў і сгудэнтаў, тут вырашалася мноства практычных справаў, звязаных з выданнем кніг і часопісаў, дзе студэнты выконвалі ўсю рэдакцыйна-карэктарскую работу. Не выключана, што
Тарашкевіч ужо тады выступаў не толькі як карэктар і рэдактар, але і як публіцыст. Пацвярджае гэта і ліст да Людвікі Сівіцкай, напісаны ў 1916 годзе, у якім Тарашкевіч выяўляе добрае веданне рэдакцыйных справаў часопіса «Сябра», альманаха «Маладая Беларусь» і іншых. На кватэры ў Эпімах-Шыпілы Тарашкевіч вырашаў розныя справы, звязаныя з беларускім аматарскім гуртком, таму што брат Эпімах-Шыпілы — Уладзіслаў — быў галоўным інспіратарам і арганізатарам гэтага руху. А калі ўвесну 1914 года Уладзіслаў Шыпіла раптам памер, Тарашкевіч, развітваючыся з ім, сказаў сардэчную прамову на пахаванні.
Агледзелі мы чатыры гады студэнцкага жыцця Тарашкевіча, але дасюль мала гаварылі пра яго асабістае жыцце. Цяжка паверыць, каб малады, сімпатычны, кампанейскі, пераважна вяселы і дасціпны студэнт не карыстаўся ўвагай дзяўчат. На самой справе звесткі з гэтай галіны скупыя, бо... пра такія справы найцяжэй што-небудзь дазнацца. Вось тое, што да нас дайшло.
У Пецярбурзе да 1914 года жыла і вучылася адна з школьных сябровак Браніслава Ганна Галубянка^ з вескі Невярышкі, што пад Вільняй. Разам з Браніславам скончыла пачатковую школу ў Лаварышках. Сябравалі са школьных гадоў. У Ганны гэтае сяброўства перарасло ў сімпатыю і каханне, якое, відаць, не стала ўзаемным. Напярэдадні першай сусветнай вайны Ганна вярнулася ў сваю веску і пачала засноўваць першыя, нелегальныя яшчэ, беларускія школы. Ведалі яе ў Міцкунскай воласці як Цетку Ганну. Як доўга цягнуўся гэты аднабокі раман, невядома. Вядома толькі, што Ганна дажыла да глыбокай старасці, застаўшыся незамужняй.
3 сям’ей Голубаў Тарашкевіч у Пецярбурзе падтрымліваў сталы кантакт, ды і з братамі Ганны, якія працавалі на пуцілаўскіх заводах. Апрача таго, досыць часта сустракаўся з Мар’яй Галубянкай (магчыма, гэта была стрыечная сястра Ганны), таксама беларускай дзеячкай. Як відаць з яе лістоў да Людвікі Сівіцкай, Мар’я таіла ў сабе найглыбейшую сімпатыю да Тарашкевіча. Ва ўсялякім разе, не была да яго абыякавая, калі сярод васьмі лістоў, што прыпадаюць на студэнцкі перыяд Тарашкевіча і захаваных у Людвікі Сівіцкай, няма ніводнага, у якім бы не ўспамінала пра яго добразычліва. Пісала, што чым болып яго пазнае, тым больш ім захапляецца. Цяжка сення сказаць, якое месца займалі ў жыцці Тарашкевіча абедзве Галубянкі. Аднак пазней не сустракаем яго ў іх кампаніі.
Пасля выхаду ў свет гэтае кнігі даведалася, што ў 915—1916 гг. Браніслаў Тарашкевіч карэспандаваў з вядомай польскай народнай дзеячкай Ірэнай Касмоўскай. Ліст Браніслава Тарашкевіча (а магчыма, лісты), адрасаваны ёй, быў знойдзены былым маршалкам польскага сойму Чаславам Выцэхам разам з іншымі дакументамі ў яе кватэры падчас акупацыі. На жаль, мне не ўдалося яго адшукаць. Затое прозвішча Ірэны КасмОўскай яшчэ раз усплывае ў жыцці Тарашкевіча: у яе матэрыялах есць (і невыпадкова) Акт абвінавачання па справе Бр. Тарашкевіча і Грамады.
Варта тут зазначыць, што ў Пецярбурзе Тарашкевіч даволі блізка сышоўся з Янкам Купалам, які ў той час пашыраў сваю адукацыю (таксама кватараваў у ЭпімахШыпілы). Купала, хоць і быў старэйшы на 10 год, вельмі цаніў Тарашкевіча. Часта сустракаліся, разам наведваліся да Яніны Гурыновіч. Купала ведаў яго захапленні і магчымасці і пазней не выпускаў з поля зроку Тарашкевіча. 4.ІХ.1913 г. пісаў да яго з Вільні:
«Дзядзька Тарас!
Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай? Ці зрабілі што-небудзь у гэтым напрамку? Калі маеце ўжо яе накід, то будзьце ласкавы прыслаць яго нам, калі не — то ўпэўніце ў сваёй добрай волі і спрыце ды зрабіце гэта як найхутчэй. Просіць аб гэтым Вас п. Іваноўскі, старшыня Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Вільні. Граматыку Вашу хоча Таварыства выдаць і пусціць у свет у «назнданне» маладому беларускаму пакаленню. Дык варушыцеся, дзядзька, і ў шапку не спіце. Чакаем хуткага ад Вас адказу. Шчыра Вам адданы
Сакратар Выдавецтва Ів. Луцэвіч. Вільня, 4.IX.1913 г.»
(Лісг гэты першы раз быў надрукаваны В. Рагойшам у кн.: Народныя песняры. Мн., 1972. С. 254.) Пра іх блізкія адносіны сведчыць і прыпіска ў лісце Тарашкевіча, высланым 2.ІУ.1916 г. з Пецярбурга ў Мінск, да Людвікі СівіцкайВойцік.
Вучоба ва універсітэце выбавіла Тарашкевіча ад вайсковай службы, нягледзячы на тое, што ішла сусветная вайна. (Не служыў у войску і пазней, бо быў блізарукі і змоладу насіў акуляры.) Скончыўшы навучанне, па ініцыятыве прафесараў застаўся на два гады пры кафедры рускай мовы і літаратуры «з мэтай працягу заняткаў і атрымання вучонай ступені». Аднак гэтую навуковую ступень цяжка ўста-
навіць. Так званыя магістарскія экзамены здаваў у 1917, 1918 і нават 1919 гадахіз. Дакумент пад назвай «Архнвная справка», выдадзены ІО.ІУ.1957 г. Дзяржаўным гістарычным архівам Ленінградскай вобласці — установай, у якой захоўваецца дакументацыя Петраградскага універсітэта, пацвярджае, што Тарашкевіч скончыў навучанне, атрымаўшы дыплом I ступені, але дакументаў пра далейшыя навуковыя ступені ў яго персанальных актах няма. У анкетах паслоў сойму ён фігуруе як «дацэнт прыватны», у іншых — як «прафесар універсітэта» (меў права выкладання ва універсітэце)«. У Вільні тытулавалі яго прафесарам, відаць, не толькі таму, што вучыў у гімназіі, але, перш за ўсё, таму, што быў вядомы як адзін з самых адукаваных у беларускім асяродку.
У Пецярбурзе на працягу некалькіх гадоў Тарашкевіч быў рэпетытарам сыноў інжынера Юзафа Зябіцкага. У гэтай польска-ўкраінскай сям’і знайшоў не толькі прытулак, але і шчырых сяброў. Добрыя адносіны паміж Браніславам Тарашкевічам і Юзафам Зябіцкім, значна старэйшым за яго і які паходзіў з іншага грамадскага асяроддзя, абарачаўся ў іншых колах не толькі ў царскай Расіі, але і ў незалежнай Полыпчы, перараслі ў прыязнасць.
Юзаф Зябіцкі (1871 —1958), чыноўнік высокага рангу ў міжваеннай Полыпчы, у 1918 годзе быў адным з галоўных арганізатараў рэпатрыяцыі палякаў з Петраграда на радзіму. У тым самым годзе сгаў прадстаўніком Рэгенцыйнага савета Каралеўства Польскага ў Фінляндыі. Вярнуўшыся на радзіму (у канцы года), быў экспертам на кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў, адначасова ў прамысловасці і гандлі, а таксама шэфам гаспадарча-тэхнічнай секцыі МЗС. У 1926—1927 гг. выконваў абавязкі гандлёвага саветніка пры польскім пасольстве ў Маскве, а ў 1927—1928 гадах дырэктара савецка-польскага экспартна-імпартнага аб’яднання «Совпольторг» у Маскве.
Каштоўным дакументам для зразумення адносінаў паміж Тарашкевічам і Зябіцкім з’яўляюцца ўспаміны апошнягаі7. 3 іх вынікае, што Зябіцкі ўзяў Тарашкевіча рэпетытарам для сваіх дзяцей праз пасрэдніцтва Дзмітрыя Лешчанкіів. Што яднала Тарашкевіча з Лешчанкам, выявіць не ўдалося.
Юзаф Зябіцкі хацеў даць сынам польскае выхаванне. Але ў Пецярбурзе перад першай сусветнай вайной не было школы з польскай мовай навучання. Жонка Зябіцкага, украінка з паходжання, польскую мову ведала слаба. Папярэднім рэпетытарам сыноў быў Мар’ян Клот, польскі неза-
лежніцкі дзеяч. Абавязкі, звязаныя з палітычнай дзейнасцю, змусілі яго восенню 1914 года пакінуць горад. I яго месца заняў Тарашкевіч.
У сваім першым запісе пра Тарашкевіча Зябіцкі характарызуе яго як студэнта апошніх гадоў навучання, «вылучанага прафесарам на асістэнта пры кафедры мовазнаўства, як інтэлігентнага і выхаванага ў польскім духу, але які не выракся беларускага народа». Новы настаўнік унёс пэўныя змены ў іх сямейнае жыццё і, мусіць, таму займае ва ўспамінах шмат месца. Спачатку былі сумненні, ці падыдзе ім, ці справіцца з работай. Але неўзабаве Юзаф Зябіцкі занатаваў: «Гэты сын селяніна з-пад Вільні садзейнічае далейшаму ўмацаванню польскасці ў нашым доме... Неўзабаве пачаў дастаўляць жонцы польскую літаратуру, падабраную так, каб даць ёй магчымасць пазнаць жыццё і імкненні польскага народа, з якім звязала свой лёс і ў духу якога павінна выхоўваць сыноў».
У час вайны, у 1915 годзе, у Пецярбурзе была афіцыйна адчынена польская школа, і старэйшы сын пачаў наведваць яе. Але Зябіцкія не адмовіліся ад паслугаў Тарашкевіча. Наадварот, ён стаў амаль што сямейнікам і надалей займаўся выхаваннем сыноў. Магчыма нават, што ў іх жыў. Ва ўсякім разе ўлетку падоўгу бываў на іх лецішчы. Паводле словаў будучай жонкі Тарашкевіча Веры Андрэеўны, а таксама на падставе таго, што чуў пра Тарашкевіча ад дзеда прафесар Андрэй Зябіцкі, Тарашкевіч у доме Зябіцкіх пачуваўся «як дома». Свайго старэйшага вучня, Мадэста, так палюбіў і завалодаў хлопцавай сімпатыяй, што многа гадоў пазней, калі апынуўся ў складанай сітуацыі перад сваім судом (1928), узяў яго за сведку.
На гэтым скончым апісанне першага, найшчаслівейшага перыяду ў жыцці Тарашкевіча. Перыяду, калі, як губка, паглынаў любыя дары культуры і навукі, калі быў любімым, калі яго цанілі як перспектыўнага маладога навукоўца, калі быў ахоплены высокімі марамі, калі складаў канкрэтныя планы пра будучыя навуковыя дасягненні, пра славу вучонага... У студэнцкія гады Тарашкевіч зазнаў усяго таго, што духоўна ўзбагачае чалавека, вядзе яго да шчасця.
А тым часам ішла ў свеце адна з самых жудасных войнаў. Многіх змушала яна да дзеянняў насуперак сваёй волі — да забойства, іншых адрывала ад нармальнага існавання, уцягвала ў актыўнае грамадскае жыццё. Тарашкевіч усё часцей будзе пакідаць зацішак кабінетаў і бібліятэк і кінецца ў вір палітычнай дзейнасці.
1 Л. Васілеўскі ў сваіх этнаграфічных і гістарычных працах адзначае, што на Літве і Белай Русі (на Віленшчыне) ніводная нацыя не выступае ў чыстым выглядзе. Гл., напр.: Б. АУааіІетокі, Ьііч'а і Віаіогцз, АУагмая'аКгакоч', 1925. 8. 121 — 145.
2 Лісты А. Янкоўскага, знаходзяцца ў аўтара.
3 Пра гэта гаварыў у апошнім слове на працэсе Грамады. Пар.: Пратакол судовага разбору 23.11—22.V. 1928 г. у акруговым судзе ў Вільні. Цэнтр. дзярж. архіў ЛІТВЫ (далей: ЦЦА ЛССР). Ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2357/ VIII. С. 988.
У гэтым дамку (перанесены ў веску Пятрулішкі) цяпер знаходзіцца пачатковая школа.
5 Сення ў Лаварышках на тым самым месцы знаходзіцца адзінаццацігадовая школа.
6 Успаміны былога пасла сойму Вацлава Бітнера і былога ваеннага суддзі Яна Рубля — таварышаў Тарашкевіча па гімназіі (1966 г.). ЦА ЦК ПАРП (далей ЦА ЦК), персанальная папка Браніслава Тарашкевіча № 5941.
7 Яніна Гурыновіч (памерла ў 1967 г.), прафесар універсітэта імя Мікалая Каперніка у Торуні, была пляменніцай вядомага беларускага фалькларыста, рэвалюцыянера і паэта Адама Гурыновіча. Свае ўспаміны напісала па просьбе Мар’яна Пецюкевіча.
8 Пар: Ьеоп АУавііеччкі, Кгезу ч^сіюдпіе, АУагзга^а—Кгако\у 1977. 8. 232. Цікавую інфармацыю на гэтую тэму дае і мовазнаўца I. Крамко: «У 1835 г. у Вільні з’явілася кніжка на беларускай мове, напісаная лацінкай, з назвай: «Кароткі збор навукі хрысціянскай для людзей вясковых, якія гавораць на польска-рускай мове, рымска-каталіцкага веравызнання», пар.: Крамко I., Юрэвіч А., Яновіч А. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1968. Т. II. С. 27.
9 Паводле слоў сястры Тэклі, залаты медаль атрымаў вучань, рэпетытарам якога быў Тарашкевіч. Гэта быў сын рускага чыноўніка высокага вайсковага рангу.
ю Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 127.
п Справаздача пра дзейнасць беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта за 1912 год, с. 92—115. Бібліятэка Літоўскай Акадэміі навук у Вільні. Пра гэтую справаздачу пісаў Р. М. Семашкевіч у кнізе «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе». Мн., 1971. С. 60.
12 «Лучынка» — ілюстраваны часопіс для моладзі, які выдаваўся ў Мінску ў 1914 г. (выйшла толькі 6 нумароў). Афіцыйным рэдактарам часопіса быў Аляксандр Уласаў, але фактычна ўсей работай, звязанай з яго выданнем, кіравала Цетка, па ініцыятыве якой часопіс быў заснаваны. Абодва лісты Цеткі да Тарашкевіча былі апублікаваны прафесарам С. Александровічам у кнізе: Цетка. Творы. Мн., 1976. С. 279, 281.
13 Людвіка Войцік, пс. Верас Зоська, з роду Сівіцкіх, нар. ЗО.ІХ.1892 г.
Жыла ў Вільнюсе з 1923 г. Вядомая беларуская грамадская дзеячка. Ведала Тарашкевіча і карэспандавала з ім.
14 Яе імя і прозвішча ўвекавечыў беларускі паэт і публіцыст Ігнат Канчэўскі, які свае творы падпісваў псеўданімам «Ганна Галубянка».
15 Так ен пісаў у сваей аўтабіяграфіі 15.ХІІ. 1933 г., ЦА ЦК, м/ф 1684.
16 Анкеты падсудных у працэсе Грамады, ЦА ЦК, 105/1137 (Архіў Дурача); Тарашкевіч Браніслаў. у кн.: Рагіатепі Кхесхурозроіііе} Роізкіеі 1919—1927. Пад рэд. праф. Г. Масціцкага і В. Дэванкоўскага. Варшава, 1928. С. 343; яго навуковую ступень акрэсліў гэтаксама Арсень Ліс у кнізе «Браніслаў Тарашкевіч» (Мн., 1966).
17 Успаміны Юзафа Зябіцкага знаходзяцца ў яго ўнука, прафесара Андрэя Зябіцкага, які ў 1965 г. ахвотна прадаставіў іх мне, за што яму шчыра дзякую. Сардэчна дзякую і Веры Андрэеўне за дапамогу ў пошуку сям’і Зябіцкіх у Польшчы, як і за ўсю іншую інфармацыю, якая датычыць Тарашкевіча.
18 Дзмітрый Лешчанка (1876—1939), бальшавіцкі дзеяч, пасля рэвалюцыі выконваў важныя дзяржаўныя функцыі (старшыня Камітэта па справах кінематаграфіі ў СССР, намеснік народнага камісара асветы СССР).
Раздзел другі
(1917-1923)
Тарашкевіч у перыяд рэвалюцыі. —
Беларуская сацыялістычная грамада. — Кароткае знаходжанне ў Вільні і выданне першай беларускай граматыкі. — У віры палітыкі
і змагання беларусаў за свае правы. — Змагар за польска-беларускае братэрства. — У абозе Пілсудскага і ў масонскай ложы. — Першыя расчараванні і сумненні. — Пачатак пасольскай дзейнасці. — Заснаванне сям'і.
У гады першай сусветнай вайны, асабліва ў перыяд магутных грамадскіх пераваротаў 1917 года, Петраград стаў найважнейшым асяродкам не толькі рабочага руху, але і нацыянальна-вызваленчых рухаў у Расіі. У выніку падзеяў, звязаных з вайной, тут узніклі значныя згуртаванні інтэлігенцыі польскай, беларускай, літоўскай і іншых нацыянальнасцяў. Палітычнае жыццё ў гэтых згуртаваннях было надзвычай інтэнсіўнае і ахоплівала штораз шырэйшыя колы.
Беларускі асяродак у Петраградзе пад канец 1916 года таксама значна пашырыў сваю дзейнасць. Узніклі два беларускія тыднёвікі, утварыўся Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны, у рабоце якога актыўна ўдзельнічаў Тарашкевіч.
Галоўную ролю ў той час адыгрывала ў беларускім руху Беларуская сацыялістычная грамада, якую Ленін у 1914 годзе залічваў да дробнабуржуазных нацыянальных арганізацыяў тыпу леванародніцкіхі. Кароткі агляд гісторыі яе дзейнасці — не простая справа. Галоўная цяжкасць вынікае з невялікай колькасці матэрыялаў і дакументаў арганізацыі і скупых вусных звестак. I да гэтага часу не з’явілася манаграфіі па гісторыі БСГ.
Некалькі слоў пра яе гісторыю. У 1902—1903 гадах у Пецярбурзе, Мінску і Вільні з’явіліся групы Беларускай рэвалюцыйнай грамады (БРГ). Найбольш актыўнай сярод гэтых групаў была пецярбургская, да якой належалі, апрача студэнтаў, фабрычныя рабочыя. Гэта была, уласна кажучы, першая беларуская палітычная партыя. На першым сваім з’ездзе БРГ змяніла назву на Беларускую сацыялістычную
грамаду (БСГ) і прыняла праграму на ўзор праграмы ППС, з якой падтрымлівала цесны кантакт. БСГ выстаўляла запатрабаванне нацыянальна-культурнай аўтаноміі для народных меншасцяў, а таксама тэрытарыяльнай аўтаноміі для Беларусі з соймам у Вільні. Характэрнай была аграрная праграма арганізацыі — канфіскацыя зямлі буйных уладальнікаў без выкупу і надзяленне ёю сялян. БСГ лічылася найбольш левай беларускай палітычнай партыяй. У час рэвалюцыі 1905—1906 гг. партыя ажывіла сваю дзейнасць. У гады рэакцыі яна абмежавалася, калі мець на ўвазе шырокія колы, работай легальнай і культурна-асветніцкай. Затое актыў, як і кожная з нацыянальных меншасцяў, вёў сваю работу напаўабо і зусім нелегальна.
Пасля рэвалюцыі 1905 года ўплыў БСГ, які ў час рэвалюцыі значна пашырыўся сярод сялянства, зноў зменшыўся. Апірышчам арганізацыі засталіся вясковыя настаўнікі, інтэлігенцыя і паўінтэлігенцыя ў гарадах. У 1906 годзе БСГ распачала выданне ў Вільні першай беларускай друкаванай газеты «Наша доля», аднак выйшла з друку толькі 6 нумароў, пасля чаго газета была забаронена. У тым самым годзе пачала выходзіць «Наша ніва». Гэтая газета — адсюль у беларускай гісторыі ўсталявалася назва «нашаніўская пара» — адыграла важнейшую ролю ў руху беларускага адраджэння і спрыяла стварэнню новай беларускай літаратурыг. 3 самага пачатку існавання БСГ на яе палітычную накіраванасць стараліся ўплываць аднолькава як ППС, эсэры, так і члены расійскай сацыял-дэмакратыі. Цэнтральнай задачай БСГ была народная справа, адраджэнне беларускага народа; партыя выстаўляла ў сваёй праграме радыкальныя грамадскія пастулаты.
У час першай сусветнай вайны галоўныя цэнтры БСГ былі падзелены лініяй фронту. Вільня, а праз пэўны час і Мінск, апынуліся пад нямецкай акупацыяй. У БСГ па абодва бакі фронту абмяркоўвалася справа лёсу Беларусі пасля вайны. Чакаліся змены, думалася пра дзяржаўную незалежнасць. 3 памянёнага вышэй ліста Тарашкевіча да Людвікі Сівіцкай (IV. 1916) відаць, што ён, хутчэй за ўсё, далучыўся да тых, хто звязваў лёс Беларусі з Расіяй, і што яго непакоіла становішча віленскіх сяброў, якія рабілі стаўку на незалежнасць толькі ў адмежаванні ад Расіі. Далей Тарашкевіч выказвае вялікае задавальненне, што ўрэшце на тэрыторыі Беларусі маюць адчыніцца беларускія школы (мара ўсяго жыцця!), і цешыцца, што Беларускі бежанскі камітэт, які ўзнік у Петраградзе, мае шансы стаць агульнабеларускім камітэтам. Няма ў тым лісце напамінку
пра тое, што Тарашкевіч спадзяваўся на рэвалюцыйныя перамены, у выніку якіх Беларусь магла б стаць самастойнай.
Надышоў 1917 год. Лютаўская рэвалюцыя. БСГ аднавіла сваю дзейнасць. Вакол яе ў Расіі пачаўся масавы рух невядомых да таго часу памераў. Толькі ў самім Петраградзе ў канцы красавіка БСГ налічвала 1000 членаў. Вялікая колькасць людзей згрупавалася вакол Беларускага бежанскага камітэта і вакол Беларускай вайсковай арганізацыі. Беларусы прымалі актыўны ўдзел у выбарах у Саветы.
Які ўдзел ва ўсім гэтым прымаў Тарашкевіч? Што з ім адбывалася ў тым пераломным, бурлівым 1917 годзе? Сам пісаў, што прымаў удзел у некаторых беларускіх з’ездах. 3 «Пратаколу з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый», што адбыўся ў Мінску 25—27 сакавіка 1917 года, вядома, што гэты ўдзел быў значны. Тарашкевіч уваходзіў у склад прэзідыума з’езда, выконваў функцыю яго сакратара (падпісаў пратакол), прымаў удзел у рабоце этнаграфічнай і школьнай камісій. На другі дзень пасяджэнняў складаў справаздачу аб рабоце школьнай камісіі. З’езд стварыў Беларускі народны камітэт; Тарашкевіч быў выбраны членам прэзідыума Камітэтаз.
3 апублікаванай справаздачы мінскага з’езда можна заключыць, што асноўнай тэмай яго пасяджэнняў былі пытанні пашырэння беларускай асветы, што гэта быў з’езд асветнікаў. Фактычна сам падбор агульнанацыянальнага беларускага прадстаўніцтва сведчыць, што яго арганізатары і ўдзельнікі ставілі перад сабой мэты шмат шырэйшыя — палітычныя. Але палітычная думка часам яшчэ не выходзіла за рамкі імкненняў да аўтаноміі Беларусі ў межах Расіі. Аднак, нягледзячы на бурлівы час і на актыўны ўдзел у мінскім з’ездзе, вір палітыкі не захапіў тады яшчэ цалкам Тарашкевіча. Адразу пасля з’езда Тарашкевіч вярнуўся ў Петраград, дзе меў шмат справаў — выкладанне ва універсітэце, здача экзаменаў, неабходных для атрымання вышэйшай навуковай ступені. У Петраградзе прымаў удзел у некалькіх масавых з’ездах (салдацкім, а таксама з’ездзе беларускай інтэлігенцыі).
У чэрвені 1917 года ў Петраградзе пасля дванаццігадовага перапынку адбылася канферэнцыя БСГ, на якой быў выбраны Часовы Цэнтральны Камітэт. У яго складзе бачым і Браніслава Тарашкевіча. У кастрычніку 1917 года БСГ склікала ў Мінску свой III з’езд, на якім Тарашкевіч зноў быў выбраны членам ЦК БСГ і членам рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы аграрнай праграмы БСР. Уласна тады пачаў вывучэнне сялянскай праблемы — праблемы, да
якой пасля вярнуўся праз многа гадоў. Пазнаёміўся на з’ездзе з групай будучых выдатных беларускіх дзеячаў на тэрыторыі Полыпчы. Сярод іх былі Сымон Рак-Міхайлоўскі і Ігнат Дварчанін.
У 1917 годзе на Беларусі стварылася вельмі складаная сітуацыя. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі краю прынеслі яму жудасныя разбурэнні. У гэты час сярод салдатаў — беларускіх сялян, рабочых і інтэлігентаў,— якія ваявалі на розных франтах, пачала праясняцца думка аб нацыянальным адраджэнні, аб стварэнні ўласнай беларускай дзяржавы. Але на тэрыторыі Беларусі ў той час была сканцэнтравана вялікая колькасць рускага войска. Амаль адначасна з бальшавіцкім пераваротам у Пецярбурзе балыпавіцкія дзеячы ў Мінску — а сярод іх былі будучыя выдатныя баявыя камандзіры — перахапілі камандаванне войскамі і ўтварылі Савет камісараў Заходняй вобласці — новую рэвалюцыйную ўладу. Гэта мела вялікае значэнне для паўстання ў Петраградзе. На чале гэтага Савета. стаў бальшавік Мяснікоў (сапраўднае прозвішча Мяснікян).
15 снежня 1917 года ў Мінску адкрыўся агульнабеларускі з’езд, скліканы абласным Саветам. Ў ім удзельнічала 1800 дэлегатаў — сяляне, салдаты, рабочыя, інтэлігенцыя, сярод якіх было шмат прыхільнікаў Савецкай улады і якія ставілі перад сабой мэту — вызначэнне формы беларускай дзяржаўнасці. Але, ахопленыя ідэяй сусветнай рэвалюцыі, Мяснікоў і яго таварышы ў кожнай праяве нацыянальных памкненняў бачылі контррэвалюцьро, і з’езд гэты быў разагнаны.
Вынікі былі фатальныяз. Паколькі болыпасць дэлегатаў да гэтага гвалтоўнага акта разгону з’езда бачыла будучыню Беларусі як аўтаномнай рэспублікі ў межах Расіі, то цяпер настрой пераважнай большасці дэлегатаў змяніўся і ўзнік рух, скіраваны на адмежаванне ад Расіі. Гэта найбольш яскрава выявілася ў акцыі супраць Брэсцкага дагавора (З.ІП.1918), на аснове якога значная частка Беларусі заставалася яшчэ доўгі час пад нямецкай акупацыяй і ўрэшце была падзелена.
У 1917—1918 гадах у асяродку БСГ сутыкаліся дзве плыні. Першая ўяўляла сабой тыя сілы, якія звяржэнне царызму лічылі канчатковай умовай для ліквідацыі тагачаснага ладу. Гэта была плынь, якая імкнулася да радыкальных грамадска-палітычных змен. Гэтую пазіцыю займалі ў Расіі, як вядома, балыпавікі, а ў асяродку БСГ — група левых дзеячаў на чале з Аляксандрам Чарвяковым і Зміцерам Жылуновічам — вядомым паэтам і празаікам Цішкам
Гартным. Летам 1917 года яны пакінулі рады партыі і заснавалі ў Петраградзе Беларускую сацыялістычную рабочую партыю. Неўзабаве яна была ператворана ў Беларускую Камуністычную партыю і стала секцыяй РКП(б). Заснавальнікі і актывісты Беларускай Камуністычнай партыі былі адначасова актыўнымі дзеячамі Беларускага камісарыята пры Савеце Народных Камісараў у Петраградзе. I што важней за ўсё — мелі значны ўплыў на ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці — Беларускай Савецкай Рэспублікі. У выніку першы, часовы ўрад Савецкай Беларусі (створаны 1 студзеня 1919 г.) складаўся напалову з дзеячаў Беларускага народнага камісарыята і напалову з дзеячаў тэрытарыяльных, якія прымалі непасрэдны ўдзел ва ўзброенай барацьбе за Савецкую ўладу на тэрыторыі Беларусі. Зміцер Жылуновіч, рэдактар беларускага савецкага тыднёвіка «Дзянніца», які знаходзіўся ў той час у Петраградзе, выконваў функцыі першага старшыні Савета Народных Камісараў Савецкай Беларусі, Аляксандр Чарвякоў быў, як і ў пазнейшыя гады, Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Другую плынь сярод беларусаў складалі сілы, якія падзенне царызму звязвалі з перспектывай утварэння самастойнай беларускай дзяржавы. У гэтай плыні існавалі розныя групоўкі на класавай глебе, але найбольш адрозніваліся паасобныя групы ў сваёй палітычнай арыентацыі. Частка іх арыентавалася на Расію, частка на Нямеччыну, а пазней узніклі польская арыентацыя і пралітоўская. У сярэдзіне 1918 года Беларуская сацыялістычная грамада распалася. Частка былых дзеячаў БСГ заснавала Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю«. У яе актыве побач з Язэпам Лёсікам, Аляксандрам Прушынскім, Антонам і Іванам Луцкевічамі, Сымонам РакМіхайлоўскім бачым і Тарашкевіча. БСДП мела праграму, падобную да праграмы БСГ, аднак шэраг пастулатаў вызначаўся ў ёй больш канкрэтна. Так, напрыклад, праграмай-максімум было ўтварэнне Незалежнай беларускай дэмакратычнай рэспублікі. Пры гэтым зазначалася, што БСДП выступае за эвалюцыйнае развіццё грамадства, не выстаўляючы, аднак, гэтую задачу як прамую, непасрэдную. Праграма партыі адлюстроўвала настрой, які панаваў у той час сярод значнай часткі беларускай інтэлігенцыі. Болыпасць дзеячаў БСДП апынулася неўзабаве на тэрыторыі Полыпчы.
Увесну 1918 года, яшчэ ў перыяд дзейнасці БСГ, была зроблена спроба рэалізацыі галоўнага пастулата, які вы-
2 Зак. 670
33
стаўляла гэтая партыя,— была абвешчана незалежнасць Беларусі. 25 сакавіка ў Мінску незалежніцкія беларусы абвясцілі ўтварэнне беларускага ўрада і Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
У часы сталіншчыны, калі ў ацэнцы гістарычных падзеяў пераважалі не навуковыя, а палітычныя матывы, БНР разглядалася як з’ява выключна адмоўная. Падкрэслівалася, што яе дзейнасць выявілася выключна ў абвяшчэнні створанага ўрада і нічога больш канкрэтнага для Беларусі яна не зрабіла. Яна абвінавачвалася ў імкненні адарваць Беларусь ад Расіі і ў памяркоўных адносінах да немцаў, якія і надалей працягвалі акупацыю значнай часткі Беларусі. Варожасць да БНР узрасла яшчэ і таму, што апошняя спроба яе самасцвярджэння была зроблена пры ўдзеле дэлегатаў, што прыбылі з Вільні,— братоў Івана і Антона Луцкевічаў. Гэта ж Антона на працягу многіх дзесяцігоддзяў, амаль да самай яго рэабілітацыі ў 1989 годзе (толькі ў 1989 г.!), абзывалі нацыяналістам, нацыяналфашыстам, надзялялі іншымі абразлівымі найменнямі.
3 той пары мінула семдзесят гадоў, і цяпер варта падкрэсліць, што абвяшчэнне першы раз у гісторыі незалежнасці Беларусі мела ■ дабратворны ўплыў на далейшае развіццё нацыянальнай ідэі. Упершыню беларусы вырашылі, што самі павінны ўтварыць незалежны ўрад. Раней жа не мелі такой упэўненасці і такой адвагі і заўжды шукалі вырашэння сваіх праблем у саюзе з суседзямі, абапіраючыся на іх. Важнае значэнне мела тут і ідэя абавязковага аб’яднання ўсіх беларускіх земляў.
Якую ж пазіцыю ў тых пераломных часах заняў Тарашкевіч? Здаецца, што яе можна акрэсліць як хістанне паміж прызнаннем рэвалюцыі і лаяльным супрацоўніцтвам з бальшавікамі і платформай беларускіх незалежнікаў. 3 некаторых крыніц вынікае, што ён уваходзіў у склад «Вярхоўнай рады» беларускага эміграцыйнага ўрада, а з іншых крыніц — што быў актыўным савецкім дзеячам і ў Беларускім народным камісарыяце ў Петраградзе ў лютым 1918 года выконваў функцыю загадчыка аддзела культуры і асветы7.
Верагодна, што абедзве інфармацыі праўдзівыя. Тарашкевіча ўжо не задавальняла пашырэнне асветы сярод петраградскіх беларусаў (хоць у свой час гэта мела выключнае значэнне для Беларусі), і таму ён распачаў актыўную палітычную дзейнасць. Вельмі балюча ўспрыняў мір, заключаны ў Брэсце паміж Савецкай Расіяй і Германіяй.
Улетку 1918 года Тарашкевіч пакінуў Петраград і праз
Фінляндыю накіраваўся на Віленшчыну (гэтыя тэрыторыі былі ў той час заняты нямецкімі войскамі). Найбольш верагодна, што дабрацца дадому дапамог яму Юзаф Зябіцкі, які быў тады адным з галоўных арганізатараў рэпатрыяцыі палякаў на радзіму. Праз некалькі месяцаў пабыўкі ў бацькоў і ў Вільні Тарашкевіч паехаў у Мінск, таксама акупаваны немцамі. Там працаваў у Беларускім школьным кураторыі і прымаў удзел у заснаванні Беларускага педагагічнага інстытута. Тым часам савецкія атрады паступова ачышчалі Беларусь ад акупантаў. 10 снежня 1918 года Савецкая ўлада цалкам завалодала становішчам у Мінску. Тарашкевіч не пакінуў інстытут, працягваў працаваць у ім. Аднак неўзабаве, паддаючыся настроям, якія панавалі сярод большасці былых дзеячаў БСГ, палічыў, што яго месца па другі бок барыкадаў, і пакінуў Беларусь. Вясной і летам 1919 года жыў у Варшаве і толькі пазней перабраўся ў Вільню. 1918 год быў поўны ваганняў і зменаў вельмі істотных у жыцці нашага героя. Кідаўся з адной крайнасці ў другую, таму што ў асяродку, у якім знаходзіўся пасля таго, як пакінуў Расію, былі нацыянальныя дзеячы такія, як ён; грамадскія радыкалы, якія спалучалі самавызначэнне з ліквідацыяй усякага прыгнечання і перш за ўсё класавага; былі таксама і заўзятыя нацыяналісты.
У час свайго кароткага знаходжання ў Вільні летам 1918 года Тарашкевіч выдаў найважнейшую працу, плён шматгадовай работы — «Беларускую граматыку для школ»в. Гэта было першае выданне навуковай граматыкі беларускай мовы. Запынімся крыху на гэтай важнай падзеі ў яго жыцці. 3 ліста Купалы (гл. вышэй) відаць, што граматыкай займаўся ўжо на трэцім годзе навучання. Пад канец навучання напісаў працу ў галіне кампаратыўнай граматыкі індаеўрапейскіх моваў, якая атрымала станоўчую ацэнку. Верагодна, што ўжо ў той час назапашваў неабходныя матэрыялы для беларускай граматыкі.
Сваю работу Тарашкевіч вёў, натхнёны прафесарам Шахматавым, пад яго непасрэднай апекай і наглядам. У прадмове да кнігі пісаў пра свайго навуковага кіраўніка, што быў ён тым «добрым настаўнікам, які на працягу ўсяго перыяду навучання, а таксама пасля яго завяршэння бесперапынна кіраваў маёй работай і прыдаваў бадзёрасці». Выказаў падзяку таксама прафесару Карскаму. Канчатковая работа ішла два гады — 1916-ты і 1917-ты.
Поспех у гэтай рабоце забяспечыла яму веданне многіх еўрапейскіх моваў (давала магчымасць параўнання), але, перш за ўсё, веданне сваёй мовы — не ў школе набытай
беларускай мовы, а той, што гучала ў беларускай вёсцы пад Вільняй, веданне беларускіх дыялектаў.
З’яўленне першай беларускай граматыкі было вялікай падзеяй у культурным жыцці беларусаў. Звярнуў на гэта ўвагу Максім Гарэцкі, які ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» (Вільня, 1920) пісаў пра Тарашкевіча: «Малады беларускі вучоны, філолаг, аўтар першай навукова апрацаванай граматыкі беларускай мовы. Адзін з тых, што працуюць над стварэннем беларускай літаратурнай тэрміналогіі».
У прадмове да першага выдання сваёй граматыкі Тарашкевіч пісаў: «Неадкладныя практычныя патрэбы школы змусілі мяне адкінуць усё, што мела больш ці менш важнае навуковае значэнне. Увесь час я перш за ўсё меў на ўвазе педагагічны бок кнігі. Маю, аднак, надзею, што ў будучым лепшыя ўмовы дазволяць мне выдаць болып поўную і на лепшай навуковай аснове граматыку беларускай мовы».
Гэтую першую сваю працу выдаў, маючы 26 гадоў. Ці выканала яна сваю ролю? Каб адказаць на гэтае пытанне, варта звярнуцца да «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы»», кнігі, якая была выдадзена праз 50 гадоў пасля выхаду працы Тарашкевіча:
«Яна прадстаўляе сабой першы і тым не менш вельмі ўдалы вопыт вылучэння асноўных заканамернасцяў беларускай мовы. Прапанаваная аўтарам фанетыка-граматычная сістэма беларускай мовы замацавалася як сістэма яе літаратурных нормаў. Граматыка Тарашкевіча... доўга заставалася па сутнасці адзіным стабільным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся ў далейшым новыя падручнікі, працы і даследаванні па беларускай мове» (с. 162); «Выхад «Беларускай граматыкі» Тарашкевіча садзейнічаў значнаму ўдасканаленню і нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы 20-х гадоў...» (с. 220); «Праца Б. А. Тарашкевіча, якая «заснавала цэлую эру ў гісторыі нашай граматыкі і правапісу...» (с. 182); «Граматычная тэрміналогія ў тым выглядзе, у якім яна прадстаўлена ў «Беларускай граматыцы» Тарашкевіча (маючы на ўвазе і апошняе выданне 1929 г.), амаль поўнасцю захавалася і да нашых дзён, ствараючы аснову сучаснай беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі» (с. 179); «...асноўная схема граматыкі беларускай літаратурнай мовы, закладзеная Тарашкевічам, амаль не змянілася заўвесь час яе развіцця. Граматыка Тарашкевіча з’явілася тым зыходным пунктам, які быў пакладзены ў аснову шматлікіх створаных у той час школьных падручнікаў і дапаможнікаў» (с. 181).
На працягу дзесяці гадоў граматыка мела 6 выданняў: першыя тры (1918, 1919, 1920)—Вільня, чацвертае — Менск—Вільня—Берлін, пятае і шосгае — Вільня (гэтае апошняе выданне было надрукавана лацінкай).
Разважаючы пра «Беларускую граматыку для школ», варта мець на ўвазе яе агульнае значэнне. Граматыка стала падручнікам, які спрыяў згуртаванасці беларускага народа ў галіне культуры. Хоць падручнік з’явіўся ў Вільні, вучыліся па ім дзеці беларусаў, што жылі ў межах Полыпчы, Латвіі, Літвы і Савецкай Беларусі.
Тарашкевіч, малады інтэлігент, высокаадукаваны мовазнаўца, увесь свой талент прысвяціў уласнаму народу. Было гэта прыкметай таго часу.
Мінула ўжо тая пара, калі беларуская інтэлігенцыя свае веды і здольнасці аддавала іншым народам. Тарашкевіч быў сімвалам таго, што прынесла XX стагоддзе. I яшчэ. Пакаленне крыху старэйшых за яго дзеячаў беларускага адраджэння, бачачы, што самасвядомасць народа звязана з веданнем уласнай гісторыі, займалася перш за ўсе мінуўшчынай — археалогіяй, старадрукамі, гісторыяй друкаванага слова. Тарашкевіч пайшоў далей: галоўным чынам жыў думкай пра сённяшні дзень і пра будучыню, думкай пра неабходнасць пашырэння асветы на роднай мове, пра будучыню беларускай літаратурнай мовы.
«Беларуская граматыка для школ» — гэта адна з яго нешматлікіх навуковых прац, якія ўбачылі свет. На працягу доўгага часу ён быў вядомым толькі як аўтар гэтай кнігі. Болыпасць яго прац і да нашага часу застаецца невядомай. Да іх належыць і доктарская дысертацыя, назва якой «Стнль н фонетнка Лаврентьевской летопнсн», вядомая толькі з пратакола судовага працэсу над Грамадой (1928)ю. Гэтай тэме доўгія' гады жыцця прысвяціў прафесар А. Шахматаў.
У публікацыях пра Тарашкевіча ў 1917—1919 гг. гэты перыяд яго жыцця прадстаўлены як апалітычны, падкрэсліваецца толькі яго навуковая дзейнасць, асабліва асветніцкая, а ен сам характарызуецца як «тыповы асветнік». Ёсць у гэтым значная доля праўды, бо на працягу ўсяго жыцця аддаваўся тым справам, якія лічыў самымі важнымі для беларускага народа, для ўздыму яго агульнай культуры. Сведчыць пра гэта сам факт выбару прадметаў вывучэння, а пасля і праца над граматыкай, над сінтаксісам, над пытаннямі развіцця школьнай справы, над арганізацыяй педагагічнага інстытута. I тым не менш такая думка не зусім адпавядае гістарычнай праўдзе. Тарашкевіч прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці, але цяжка адным сло-
вам акрэсліць яго палітычную пазіцыю, тым больш што не маем дастатковых пацвярджэнняў.
У асяроддзі, у якім знаходзіўся Тарашкевіч, панаваў склад мыслення, характэрнай для якога была формула, запісаная ў праграме беларускай сацыял-дэмакратыі: «Толькі тыя, што ахвяруюць сябе для аднаго народа, працуюць для дабра ўсяго свету».
Беларусь увайшла ў федэрацыю савецкіх сацыялістычных рэспублікаў як край адсталы і ў значнай меры зрусіфікаваны, са слабымі нацыянальнымі традыцыямі.
У 1921 г. яшчэ не было цвёрдай пазіцыі па беларускім пытанніп. I гэтую спецыфіку трэба мець на ўвазе, каб зразумець усю складанасць сітуацыі, у якой знаходзіўся ў першыя гады рэвалюцыі Тарашкевіч, выхаваны ў асяроддзі, дзе стрыжнем жыцця была праблема беларускай нацыі. Прыклад Полыпчы, у якой мары набылі рэальныя абрысы, бясспрэчна, заахвочваў яго да дзеяння.
Сярод часткі беларускай інтэлігенцыі, асабліва той, якая паходзіла з Заходняй Беларусі і з якой Тарашкевіч быў найбольш цесна звязаны, узмацніліся прапольскія настроі. 3 разарванай на дзве часткі Беларусі Тарашкевіч выбраў для сябе тую, на якой распасцерлася ўлада Полыпчы, той Полыпчы, якая пасля доўгіх гадоў няволі толькі што вярнула сабе незалежнасць. Тарашкевіч і немалая частка незалежніцкіх беларусаў уцягнуліся ў рэалізацыю так званых федэрацыйных планаў Пілсудскага, робячы захады для аддзялення Беларусі ад краіны Саветаў, спадзеючыся на нейкую вельмі неакрэсленую сувязь з буржуазнай Польшчай. Гэта быў пачатак 1919 года. Польскія прыяцелі Тарашкевіча — Юзаф Зябіцкі, Сільвестр Ваяводскі і Міраслаў Арцішэўскі — прымалі актыўны ўдзел у закладанні падмурка незалежнай Рэчы Паспалітай. Тарашкевіч верыў ім. Верыў, што яны і такія, як яны, дапамогуць беларусам стаць на ногі. Сільвестр Ваяводскі, прызначаны ў той час да II Аддзела Генеральнага штаба ВП, займаўся справамі беларускай нацыянальнай меншасці. Пілсудскі ў той час быў героем, авеяным легендай, героем змагання за незалежную, дэмакратычную Полыпчу.
3 розных крыніцаў, у тым ліку і з пазнейшых выказванняў Тарашкевіча ў польскім сойме, ведаем, што ён цалкам паверыў у абвешчаныя лозунгі Пілсудскага, лічыў, што пры падтрымцы Полыпчы пройдзе ўз’яднанне беларускіх земляў. Ці доўга жыў гэтай верай? Відаць, надта каротка. Як вядома з яго публікацыяў, ужо ў 1920 годзе ўзніклі сур’ёзныя сумненнііг. Каб лепш зразумець усё гэта, трэба
прасачыць беларускі аспект палітыкі Пілсудскага ў перыяд польска-савецкай вайны.
19 красавіка 1919 года польскія войскі занялі Вільню. Праз некалькі дзён з’явілася славутая адозва Пілсудскага «Да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага», у якой чытаем: «Хачу даць вам магчымасць вырашыць унутраныя справы, нацыянальныя і рэлігійныя так, як самі пажадаеце, без аніякага гвалту або прымусу з боку Польшчы»із. На гэтую адозву неадкладна адгукнулася віленская Беларуская Радак, у якой гуртаваліся дзеячы рознай палітычнай арыентацыі. У мемарыяле, дасланым 'Пілсудскаму, Рада пісала: «Віленская Беларуская Рада мае надзею, што Ваша эксцэленцыя дапаможа з’яднаць усю Беларусь, адбудаваць яе як дзяржаву незалежную, звязаную ніцямі суседства і прыязні з Полыпчай, якой лепш, чымся іншым народам, вядома, як цяжка жыць у няволі і быць падзеленым на часткі». Відавочна, што віленская Беларуская Рада лічыла аб’яднанне ўсіх беларускіх земляў неабходнай умовай для ўтварэння беларускай дзяржаўнасці і спадзявалася ў гэтай справе на зброю Пілсудскага, а таксама на ўзаемныя добрасуседскія адносіны, якія б задавальнялі і палякаў, і беларусаў.
Тым часам фактычныя адносіны Пілсудскага да беларускай праблемы і да спосабу яе вырашэння значна адрозніваліся ад абяцанняў, змешчаных у віленскай адозве. Не на тое Пілсудскі захапіў усходнія землі, каб аддаць іх беларусам. Свае адносіны да «аб’яднання беларускіх земляў» адкрыта выказаў у пісьме да Ігната Падарэўскага адразу пасля авалодання Вільняй 19.IV.1919 годаі^. Ацэньваючы рэальныя суадносіны сілаў, зусім акрэслена пісаў пра тое, што на парадку дня (у сувязі з польскімі граніцамі) паўстала пытанне аб падзеле Беларусі і трэба паспяшацца з яго вырашэннем гэткім чынам, каб беларускія землі былі падзелены паміж Расіяй і Польшчай. I ў той самы час пакідаў беларусам надзею, што Польшча хоча аб’яднання ўсіх беларускіх земляў (у процівагу літоўскай Тарыбе, якая адкрыта гаварыла пра падзел Беларусі). Пілсудскі недаацэньваў беларускія сілы, лічыў іх нязначнымі, і таму лічыцца з імі не знаходзіў патрэбным. Сведчаннем гэтага з’яўляецца сам факт стварэння Цывільнага ўпраўлення ўсходніх земляўіе, адміністрацыйных установаў на беларускіх тэрыторыях, занятых польскімі войскамі, а таксама казус прэм’ера Беларускай народнай рэспублікі Антона Луцкевіча: у час пасяджэнняў на мірнай канферэнцыі Луцкевіч знаходзіўся ў Парыжы, не парываючы непасрэднага кантакту з прэм’ерам Падарэўскім; у верасні 1919 года
Луцкевіч быў нечакана запрошаны з Парыжа ў Варшаву для «правядзення кансультацыяў». Спатканні, якія адбыліся з А. Скшыньскім і Пілсудскім, ніякіх станоўчых вынікаў не далі, а Луцкевіча інтэрніравалі, папярэдне адабраўшы ў яго дыпламатычны пашпартп.
Ужо ў 1920 годзе адносіны беларускай грамадскасці да Пілсудскага змяніліся. Тыя, што нядаўна так высока цанілі яго за публічнае прызнанне ідэі незалежнасці Беларусі,— цяпер змянілі думку аб ім. Самую ж назву «Цывільнае ўпраўленне ўсходніх земляў» пачалі лічыць за «правакацыю насельніцтва», а кіраўнікоў ЦУУЗ — за акупацыйную ўладу. На імя Пілсудскага і генерала Шаптыцкага паступалі пратэсты супраць трактоўкі вайскоўцамі мясцовага насельніцтва як варожага, супраць ганення на праявы беларускага нацыянальнага жыцця. Цікавую інфармацыю пра пазіцыю Пілсудскага занатаваў Леон Васілеўскі. У лютым 1920 года на нарадзе ў Вільні, у якой прымалі ўдзел Асмалоўскі, Славэк і Рачкевіч, Пілсудскі заявіў: «Я за пэўныя значныя ўступкі ў сферы культурнага развіцця беларусаў, але ўступак палітычных на карысць беларускай фікцыі рабіць не хачу». Знамянальны каментарый Васілеўскага: «Камендант імкнуўся дамагчыся ад беларусаў падтрымкі нашых запатрабаванняў на ўжо блізкіх перамовах з бальшавікамі, ішоў на значныя фінансавыя і культурныя ўступкі для беларусаў, але катэгарычна адмаўляўся лічыць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ўрадам». Але былі «значныя ўступкі ў сферы культурнага развіцця», прадыктаваныя неадкладнай патрэбай. Пра тое, якім чынам гэтыя «ўступкі» меліся быць рэалізаваныя, чытаем у «Справаздачы ўпаўнаважанага міністэрства Л. Васілеўскага аб перамовах з Беларускай радай у Мінску ад 20—24 сакавіка 1920 года наконт сумеснай пазіцыі ў адносінах да Савецкай Расіі. Галоўнай праблемай было «атрыманне Полыпчай падтрымкі з боку беларусаў яе пазіцыі ў перамовах з бальшавікамі і адначасова адхіленне пастулатаў, якія беларусы лічылі за мінімальныя»ів.
Вынікі тых перамоваў з Беларускай радай былі наступныя: з 25 пастулатаў 15 (!) было цалкам адхілена, а астатнія польскі бок улічыў толькі часткова. Сярод адхіленых запатрабаванняў былі: «Прызнаць дзяржаўны статус Беларускага педагагічнага інстытута ў Мінску, трох настаўніцкіх і чатырох беларускіх гімназіяў, прыняцце дэкларацыі аб раўнапраўі беларускай мовы (на беларускіх землях) з польскай» і да т. п. Праўда, існавала Беларуская ваенная камісія, але сакрэтны цыркуляр забараняў утварэнне
беларускіх ваенных фарміраванняў. Затое «беларускай» была названа вайсковая адзінка пад камандаваннем БулакБалаховіча, якога сам Пілсудскі ацаніў як «атамана разбойнікаў», а яго войска лічыў за «сапраўдны зброд». Якія на самой справе былі адносіны Булак-Балаховіча да беларускай справы і ў прыватнасці да Тарашкевіча, будзе яшчэ магчымасць пераканацца.
Адначасова знешне захаваўся выгляд беларускага прадстаўніцтва. Так, напрыклад, у Варшаве меў сваю рэзідэнцыю прадстаўнік беларускай дзяражвы (БНР) Лявон Дубяйкоўскі (йн, напрыклад, выдаваў пашпарты).
Што рабіў у той час Тарашкевіч?
Як ужо вядома, з вясны 1919 года жыў у Варшаве і адразу па прыездзе звязаўся з незалежніцкім беларускім рухам, стаўшы адным з яго выдатных дзеячаў. У сваёй аўтабіяграфіі прыгадвае дзвюх асобаў сярод дзеячаў БНР, пад кіраўніцтвам якіх дзейнічаў з восені 1919-га да восені наступнага года. Першай быў Антон Луцкевіч, другой — Аркадзь Смоліч, тэарэтык незалежніцкага руху, аўтар праграмы беларускай сацыял-дэмакратыі.
Ужо вясною 1919 года Смоліч прадставіў Тарашкевічу праграму дзеянняў, одісла выказаную ў словах: «Вырваць, што ўдасца». Канкрэтна Тарашкевіч меўся засяродзіць сваю дзейнасць у трох галінах: стварыць прадстаўніцтва Віленшчыны і Гродзеншчыны, арганізаваць беларускую прэсу, надаўшы ей апазіцыйны характар, і адначасова развіваць выдавецкую дзейнасць, а таксама заняцца беларускай школьнай справай.
Магчымасці рэалізаваць гэтую праграму былі абмежаваны польскімі ўладамі. 12—14 чэрвеня 1919 года ў Вільні адбыўся з’езд беларускіх прадсгаўнікоў Віленшчыны і Гродзеншчыныі’. На пасяджэннях была выбрана Беларуская цэнтральная рада Віленшчыны і Гродзеншчыны, на чале якой стаў неўзабаве Браніслаў Тарашкевіч. На працягу пэўнага часу гэта было адзінае беларускае прадстаўніцтва, якое Пілсудскі цярпеў і нават прыняў яго прадстаўнікоў: Тарашкевіча, Алексюка, Кахановіча, а таксама айца Кушнева як прадсгаўніка праваслаўнай царквы і выслухаў іх пастулаты.
Ужо вясной 1919 года Тарашкевіч зразумеў сутнасць пазіцыі Пілсудскага ў беларускім пытанні. Бачыў свавольства адміністрацыі ў адносінах да беларускага насельніцтва, і таму складаў пратэсты. Летам 1919 года рашуча адхіліў прапанову Ежы Асмалоўскага заняць пасаду па беларускіх справах у Цывільным упраўленні ўсходніх земляў. (Дарэ-
чы, ніхто з дзеячаў БНР — як піша ў сваіх успамінах Асмалоўскі — «не пераступіў парог ЦУУЗ, лічачы яго акупацыйным урадам». У гэтай сітуацыі Тарашкевіч, як сам пісаў, заняў адносна польскага ўрада становішча лаяльнай апазіцыі.
3 нешматлікіх абрыўкавых звестак пра асабістыя перажыванні Тарашкевіча ў 1918—1920 гадах ведаем, што ў той час наладзіў шчырыя адносіны з Ляляй Мэнке, старэйшая сястра якой, Юльяна, была прыяцелькай смяртэльна хворага перадавога ідэолага беларускага нацыянальнага руху Івана Луцкевіча. Паміж Браніславам Тарашкевічам і Ляляй Мэнке ўсталявалася глыбокая прыязнасць, пра што бліжэйшае акружэнне добра ведала. У 1920 годзе, вярнуўшыся ў Вільню, Тарашкевіч закватараваў у доме Мэнкаў па вуліцы Бакшты, 21. Цікавыя ўспаміны Лялі Мэнке пра сваё знаходжанне ў Варшаве ў чэрвені 1919 года. У час паездкі з хворым Луцкевічам у Закапане спыніліся ў Варшаве. Цяжкахворага Івана не адведаў ніхто з беларускіх сяброў, за выключэннем Тарашкевіча. Лялю Мэнке гэта вельмі абурала. Відавочна, што не разумела тагачаснай сітуацыі, у якой знаходзіліся беларускія дзеячы. А сітуацыя гэта была, можна сказаць, дваістая. Тарашкевіч як кіраўнік Цэнтральнай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны быў афіцыйным прадстаўніком нацыянальнай фракцыі беларусаў (разам з іншымі нават быў запрошаны на ўрачысты прыём у Каралеўскі замак, аднак, з другога боку, пачуваўся няўпэўнена, таму што супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў часта ўчыняліся рэпрэсіі. Заўважыла гэта і апісала ў сваіх успамінах адна з выдатных дзеячак БСГ — Паўліна Мядзелка, якая ў 1920 годзе прыехала з турмы, што ў Вронках, і шукала кантакту з Тарашкевічам. Адрас атрымала з вялікімі цяжкасцямі. Вынесла ўражанне, што Тарашкевіч жыў на паўлегальным становішчы. Прасіў, каб больш яго не наведвалі, раіў як хутчэй выехаць з Варшавы.
Праўда, Паўліна Мядзйлка прыгадвае сустрэчу з Тарашкевічам толькі мімаходзь і не высвятляе дакладна, у якой сітуацыі ён знаходзіўся, але відавочна, што яе ўражанні не былі выпадковыяго.
Як і ў ранейшыя гады ў Вільні, Тарашкевіч у Варшаве знаходзіў блізкіх знаёмых сярод польскай інтэлігенцыі. Болыпасць з іх былі людзі, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве асноў незалежнай Польшчы. Сустракаўся з імі прыватным чынам, а часамі афіцыйна прадстаўляў віленскі беларускі асяродак. Так, напрыклад, з лета 1919 года быў
членам праўлення Таварыства польска-беларускай дружбы побач з Тадэвушам Галоўкам, Раманам Скірмунтам і іншымі.
У адрозненне ад амаль усіх беларускіх дзеячаў, Тарашкевіч у польскім акружэнні адчуваў сябе вельмі свабодна. Паводзінамі, вопраткай, манерамі не адрозніваўся ад іншых, і ўсюды ўспрымалі яго як «свайго чалавека». Трымаўся з годнасцю і адначасова быў дасціпны, вясёлы, жартаваў і ўмеў заваяваць увагу людзей. Цікава, што і ў Беларусі, і ў Маскве людзі, успамінаючы Тарашкевіча праз дзесяткі гадоў, пачыналі з такой заўвагі: «Ці ведаеце вы, што Тарашкевіч заўсёды быў вельмі элегантны і меў манеры свецкага чалавека?»
Бясспрэчна, што польскае асяроддзе ўплывала на яго. Перш за ўсё, трэба адзначыць, што з 1919 года і да 1923-га ўключна Тарашкевіч належаў да адной з найбольш вядомых у Польшчы масонскай ложы. Называлася гэтая ложа «Праўда», і адным з яе арганізатараў быў Юзаф Зябіцкі.
Юзаф Зябіцкі змяшчае ў сваім «Дзённіку» досыць доўгі спіс удзельнікаў ложы, сярод іх вядомы пісьменнік Андрэй Струг — Вялікі Майстар, Станіслаў Стампоўскі — кіраўнік украінскай ложы, Аляксандр Бабяньскі, Тадэвуш ВяняваДлугашоўскі, Міраслаў Арцішэўскі, Раман Кноль, Войцех Стпічыньскі, Аляксандр Прыстар, Генрык Кавецкі, Стэфан Гростэрн і іншыя не менш вядомыя асобы. 3 часам Тарашкевіч пяройдзе з гэтай варшаўскай ложы «Праўда» (яна знаходзілася па вул. Залатой) у «Вялікую віленскую ложу ім. Траугута». Як у Варшаве, так і тут да ложы належалі найбольш выдатныя прадстаўнікі мясцовай польскай інтэлігенцыі, між імі Вітальд Абрамовіч, Ян Пілсудскі (брат Юзафа), славуты віленскі адвакат Тадэвуш Врублеўскі, віленскі стараста Кіртыкліс, вядомы публіцыст Мар’ян Свяхоўскі. Выключную ролю ў ложы адыгрываў пазнейшы рэктар універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні Вітальд Станевіч.
Можна здагадвацца, што галоўным фактарам, які яднаў Тарашкевіча з яго «братамі масонамі», магло быць тое, што ў ложы шмат увагі аддавалася нацыянальнаму пытанню і спосабам яго вырашэння.
У тым асяроддзі прыхільнікаў Пілсудскага і яго федэратыўных планаў заўсёды абмяркоўвалася магчымасць утварэння такой Польшчы, у межах якой на правах аўтаномій былі б Беларусь, Украіна і Літва. Відаць, кожны разумеў гэтую аўтаномію па-свойму. Шмат членаў ложы «Праўда» сыходзіліся на думцы, што Польшча павінна адыграць ролю шчыта Еўропы перад «бальшавіцкай навалай».
Ложа была месцам сустрэч людзей грамадскага стану, з нават вельмі рознымі поглядамі ў справах прынцыповых — грамадскіх і палітычных. Тут шукалі ўзаемнай палітычнай інфармацыі, абменьваліся сваімі поглядамі, намерамі. Тут фарміравалася часам так званая «грамадская думка». Тут часта разглядаліся пытанні дзяржаўнага значэння, асабліва тыя, якія не мелі яшчэ канкрэтнага вырашэння і асабліва калі справа тычылася шырэйшых палітычных канцэпцыяў. Гэта датычыла ў пэўнай меры ўкраінскай і беларускай праблемы.
Можа, Тарашкевіч меў надзею наблізіць да сябе членаў ложы — людзей, як можна здагадацца з названых прозвішчаў, высокага становішча ў грамадскай іерархіі Польшчы — карысных для беларускай справы? У ложы Тарашкевіч сустракаў сваіх польскіх сяброў, якія да набыцця незалежнасці, як і ён, марылі пра іншы спосаб вырашэння нацыянальнага пытання ў вольнай Польшчы і вельмі востра крытыкавалі цяперашнюю палітыку. «Дзённік» Юзафа Зябіцкага з гэтага пункту погляду з’яўляецца пэўным адлюстраваннем такіх настрояў. У 1920 годзе Зябіцкі, выконваючы місію Міністэрства замежных справаў, праездам быў у Вільні: «...Даехаў да Вільні... меў часу знайсці Браніслава Тарашкевіча і пагаварыць з ім пра беларускія справы, якія мяне непакоілі, бо ў краі панавалі настроі не на карысць беларусаў. Беларусы не былі прызнаныя як нацыя: католікаў залічалі да палякаў, праваслаўных — да рускіх.
У Варшаве пазнаёміўся з беларускімі дзеячамі, якія заўзята баранілі сваю справу, вызначаючы граніцы нацыянальнай тэрыторыі па-за прызнанымі этнаграфічнымі. У гэтым пункце Тарашкевіч быў болып памяркоўны, хоць у грамадскіх адносінах трымаўся непрымірымых левых пазіцыяў. У Вільні пазнаёміў мяне са сваімі палітычнымі аднадумца'мі і даручыў ковенскім таварышам даслаць сюды мае лісты з Літвы».
3 гэтага невялікага фрагмента відаць, што Тарашкевіч стараўся выкарыстаць адносіны з Юзафам Зябіцкім для беларускай справы. Але калі Тарашкевіч і яго таварышы разлічвалі на дапамогу Зябіцкага, то моцна памыляліся. 3 усяго зместу «Дзённіка» відаць, што хоць той і займаў высокае становішча ў Міністэрстве замежных справаў, але быў бездапаможны, калі даводзілася адстойваць уласную думку. Усё, што было звязана з нацыянальным пытаннем, вырашаў Пілсудскі, а Зябіцкі не карыстаўся даверам галоўнага правадыра, бо часта выказваў уласныя меркаванні.
Цытата важная заключанай у ей характарыстыкай по-
глядаў Тарашкевіча: рэаліст у справах нацыянальных, непрымірымы ў праблемах грамадскіх. Далей убачым, што тыя рысы, якія прыкмеціў чалавек старэйшы і больш дасведчаны ў жыцці, будуць мець істотнае значэнне ў далейшай эвалюцыі палітычных поглядаў Тарашкевіча.
Другі асяродак польскай інтэлігенцыі, у якім абарачаўся Тарашкевіч,— клуб, арганізаваны эканамістам і дэмакратам Владзімежам Вакарам. У гэтым клубе сустракаліся прадстаўнікі народаў «прыгнечаных і вызваленых». Мяркуючы па прозвішчах выдатнейшых членаў, клуб можна назваць асяродкам тагачаснай бельведэрскай лявіцы. Бачым тут Тадэвуша Галуўку, Мечыслава Недзялкоўскага, Мар’яна Маліноўскага, Ірэну Касмоўскую, Людвіка Крывіцкага, Яна Бадуэна дэ Куртэнэ, Станіслава Сядлецкага. Апошні быў галоўным рэдактарам часопіса, які выдаваў Вакар і які называўся «Пшымежэ» (Саюз). Менавіта ў «Пшымежы» ў 1920 годзе змясціў свой праграмны артыкул Тарашкевіч.
«Беларускія палітычныя пастулаты» — Такая назва артыкула і адзіная значная праца Тарашкевіча таго перыяду. Артыкул напісаны страсна, бліскуча, у ім угадваўся цудоўны публіцыст; ужо тады ён быў даволі вядомым палітыкам. Тарашкевіч, як і іншыя члены клуба Вакара, прапагандуе саюз прыбалтыйскіх народаў. Выстаўляе таксама розныя палітычныя запатрабаванні ў адрас польскага ўрада. I, як усё яго акружэнне, на першае месца ставіць праблему аб’яднання расчлянёнай Беларусі пры апірышчы на Полыпчу. Выказвае сваю нязгоду і недавер у адносінах да палітыкі Савецкага ўрада, які ў час брэсцкіх перамоваў ды і пазней (у размовах I. Мархлеўскага ў Мікашэвічах і Белавежы) ставіў на першы план дасягненне міру:
«...Добра разумеем, што польскія войскі прыбылі на нашую бацькаўшчыну з мэтай ператварэння земляў б. В. княства Літоўскага ў крэпасць для абароны Рэчы Паспалітай Польскай... 3 гэтага вынікае, што... інтарэсы Польшчы з’яўляюцца і нашымі інтарэсамі. Таму гэтая супольнасць інтарэсаў дае нам магчымасць будучую работу па адбудове незалежнай Беларусі весці на грунце згоды з польскім народам. Узаемаразуменне на аснове прызнання польскім народам незалежнасці і цэласнасці Беларусі, звязанай з Рэччу Паспалітай сумеснай абаронай свайго незалежнага існавання, лічым за пажаданае і карыснае для абодвух народаў»2і.
Думкі, заключаныя ў гэтай цытаце, праходзяць чырвонай ніткай праз увесь артыкул. Гэта роспачны заклік-зварот да лагера Пілсудскага прыняць прыязны поціск пада-
дзенай беларусамі рукі і аказаць ім падтрымку ўзамен... на супольную барацьбу з бальшавікамі. Адначасова выражае прэтэнзію да кіруючага лагера за тое, што 6н не хоча лічыцца з «беларускім народным прадстаўніцтвам» і яго пастулатамі, прыводзіць у гэтым артыкуле цэлы шэраг абвінавачаняў польскіх уладаў, перш за ўсё ў справе вайсковага і цывільнага асадніцтва і паліцэйскага рэжыму. Дзейнасць польскага адміністрацыйнага апарату на беларускіх землях расцэньвае як акупацыйную. I таму заканчвае артыкул наступным чынам: «Польская акупацыя пакінула пасля сябе справядлівыя горыч і расчараванне ў шчырасці палітыкі Польшчы, якая аднеслася да Беларусі толькі як да сваіх крэсаў усходніх. Аднак свядомая беларуская народная думка не перастала шукаць падтрымкі Полыпчы, верачы, што прынцыпы сапраўднай дэмакратыі павінны ўрэшце перамагчы (курсіў мой.— А. Б.)^.
Здавалася б, што пасля такой ацэнкі, пасля такіх расчараванняў застаўся адзін толькі крок да аб’яўлення вайны таму, хто ашукаў беларусаў. Але Тарашкевіч быў далёкі ад такога рашэння. Бачыў у той час іншае выйсце і на яго разлічваў, разлічваў на перамогу сапраўднай дэмакратыі ў Польшчы.
У гэтым артыкуле звяртаецца ўвага на яшчэ адзін аспект праблемы, які можна назваць грамадска-структурным:
«Ад польскага ўрада і грамадскасці асабліва патрабуем, каб аграрная рэформа разглядалася як унутраная справа Беларусі; павінна быць абвешчана «сіеяіпіегеязетепі» у справе валодання зямлёй уласнікамі польскай нацыянальнасці, уласнасць якіх павінна падлягаць тым самым правом, што і ўласнасць іншых грамадзян Беларусі. Апрача таго, ад польскай народнай дэмакратыі патрабуем адрачыся ад усялякіх штучных дзяржаўных каланізатарскіх планаў (гаворка ідзе пра ўхвалены 17.ХП.1920 года соймам закон аб польскім асадніцтве, вайсковым і цывільным, на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай.— А. Б.) у Заходняй Беларусі» (курсіў — у арыгінале).
Бачым, што Тарашкевіч нават тады, калі надзею на рэалізацыю сваіх нацыянальных ідэалаў звязваў з перамогай Пілсудскага над бальшавікамі, калі выяўляў настроі антыбалыпавіцкія — па асноўных грамадскіх пытаннях, перш за ўсё па сялянскім пытанні, займаў радыкальную пазіцыю. Невыпадкова ўжываў у гэтым артыкуле тэрмін «польская акупацыя». Так, відаць, разумелася сітуацыя і ўсім беларускім асяродкам. Найлепшым доказам гэтага з’яўляецца брашура, выдадзеная ў ліпені 1920 года Антонам Луц-
кевічам пад красамоўным загалоўкам «Польская акупацыя ў Беларусі». Зрэшты, Тарашкевіч ужо ў названым вышэй артыкуле пісаў: «Перакрэслена воля беларускага народа, які прагне незалежнасці». Дадамо да гэтага, што ў размове з Антонам Луцкевічам Пілсудскі зазначыў, што варта адкласці дзяржаўныя дамаганні беларусаў, звязаныя з Польшчай, да лепшых часоў, калі будзе болып шанцаў для паспяховага вырашэння гэтага пытання. Таму «раіў» Луцкевічу заняцца «працай арганічнай». Неўзабаве ў Полыпчы ўсялякія беларускія прадстаўніцтвы; як «Рада Віленшчыны і Гродзеншчыны» і іншыя, былі зачынены. Такая пазіцыя цэнтральных польскіх уладаў прывяла найбольш выдатных беларускіх дзеячаў да высновы, што ў Варшаве ім нічога ўжо не дасягнуць. Болыпасць з іх пераехала ў Вільню. Быў сярод іх і Тарашкевіч.
9 кастрычніка 1920 года войскі генерала Люцыяна Жалігоўскага без абвяшчэння вайны Літве сілай зброі захапілі Вільню і некалькі бліжэйшых да яе паветаў. Для стварэння ілюзіі «дэмакратычнага» характару гэтай арганізаванай па загаду Пілсудскага агрэсіўнай акцыі (пра гэта ў трыццатыя гады пісаў сам Жалігоўскі) і надання ёй выгляду выяўлення «волі народа», на захопленай тэрыторыі быў створаны часовы адміністратыўны раен, названы Сярэдняй Літвой. 24 сакавіка 1922 года сойм ПР ухваліў далучэнне тэрыторыі Сярэдняй Літвы да Полыпчы. Далучэнне Віленшчыны да Полыпчы пазней было акцэптавана на міжнародным форуме.
Увогуле беларускія палітыкі адмоўна ставіліся да Жалігоўскага. Як пабачым далей, гэта выявілася ў байкоце выбараў у віленскі сойм. Але паколькі кіраўніцтву Сярэдняй Літвы неабходна была падтрымка не толькі польскай грамадскасці, яно адносілася да беларускіх арганізацыяў, асабліва напачатку, з пэўнай талерантнасцю, што беларусы і выкарысталі.
Як пісаў Тарашкевіч у сваей біяграфіі, пад канец 1920 года ў Вільні была склікана нарада, у якой сярод іншых прынялі ўдзел Антон Луцкевіч, кс. Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, Вацлаў Іваноўскі, Максім Гарэцкі, Аркадзь Смоліч і ён — Браніслаў Тарашкевіч. На гэтай нарадзе была прынята пастанова, што лаяльныя адносіны мясцовай улады да беларускіх арганізацыяў неабходна перш за ўсё выкарыстаць для стварэння беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацыяў, для стварэння сеткі школаў, кааператываў. Тады ж Тарашкевіч заняў прадастаўленую яму ўрадам Сярэдняй Літвы пасаду кіраўніка беларускага сектара ў дэпарта-
менце асветы. I вось менавіта тут ён праявіў незвычайную актыўнасць.
Пачаўся перыяд звычайнай арганічнай працы на Віленшчыне, значная тэрыторыя якой была населена беларусамі. Шмат увагі аддавалася рабоце ў Беларускім нацыянальным камітэце (БНК), у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх палітычных партыяў і беларускіх арганізацыяў. Склад яго заўсбды абвяшчаўся беларускім друкам пасля чарговых выбараўгз.
Галоўную ролю ў камітэце адыгрываў Антон Луцкевіч — былы прэм’ер беларускага эміграцыйнага ўрада. Падтрымліваў кантакты з усімі беларускімі асяродкамі ў Празе, Коўне, Мінску. Аднак самую цесную сувязь меў з неафіцыйным прадстаўніком літоўскага ўрада прафесарам Міхаілам Біржышкам, які жыў у Вільні і аказваў матэрыяльную падтрымку беларускаму асяродку, асабліва ў справе друку. Тарашкевіч веў сваю работу ад імя камітэта, а распараджэнні атрымліваў пераважна ад Антона Луцкевіча.
У выніку дзейнасці Тарашкевіча і яго таварышаў узнікла тады і ажывіла сваю работу каля 200 пачатковых школ (у тым ліку 7 у Вільні), настаўніцкая семінарыя ў Барунах, настаўніцкія курсы і гімназія ў Радашкавічах. Паралельна Тарашкевіч праводзіў шырокую грамадскую дзейнасць.
Дзякуючы яго намаганням узнікла вядомае Таварыства беларускай школы (ТБШ), старшыней якога ен стаў (напачатку яно дзейнічала толькі на Віленшчыне) і якое пазней адыграла важную ролю ў беларускім нацыянальным руху на ўсходніх землях Польшчы. У той самы час быў актыўным дзеячам Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны.
У перыяд існавання Сярэдняй Літвы (Х.1920—III. 1922) Тарашкевіч увесь час жыў у Вільні. Спачатку ў доме Мэнке, а з 1922 года ў доме на вул. Віленскай, 12. Гэтае памяшканне — гістарычнае месца для левых сілаў беларускага руху. У паліцэйскіх дакументах уся радыкальная беларуская прэса называлася не іначай, як «прэса з Віленскай, 12». У гэтым доме часта адбываліся паліцэйскія вобыскі. I, як пабачым далей, тут размяшчаўся таксама цэнтральны сакратарыят Грамады.
Дзякуючы Людвіцы Войцік, якая, пачынаючы з 1923 года, наведвала штодзень гэты будынак як адміністратар рэдакцыі, дзякуючы першай жонцы Тарашкевіча, а таксама яго родным, мужу і жонцы Янкоўскім з вескі Адамчукі, удалося ўстанавіць некалькі дэталяў пра будынак, які знаходзіўся на вул. Віленскай, 12.
На першым паверсе дома, у кватэры № 6, змяшчаліся ў розныя перыяды пакоі рэдакцыяў радыкальных беларускіх выданняў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады і Саюза беларускіх студэнтаў. Адзін ці два пакоі былі прыватным жыллйм для некалькіх беларускіх дзеячаў, нежанатых. У адным з іх жыў кампазітар Антон Грыневіч, і постук яго палачкі часта чуўся праз цэлыя вечары ажно на другім паверсе. У другім пакоі жыў мастак Язэп Драздовіч.
Тарашкевіч заняў трохпакаевую кватэру № 7 на верхнім паверсе. Заўсёды ў яго жыў хтосьці са сваякоў, пераважна 3 моладзі, якая вучылася ў Вільні. Так было да 1923 года. Пазней ён жыў тут разам з жонкай, цешчай і сынам. Тарашкевіча можна было амаль заўсёды знайсці ці ў кватэры, ці ў рэдакцыі, ці ў адным з пакояў кватэры №6. Ці быў ён у той час членам рэдакцыі радыкальных выданняў, ці прымаў удзел у выдавецкіх справах? Не ведаем. Аднак, як вынікае з яго аўтабіяграфіі, быў у курсе сакрэтных справаў рэдакцыі, якія звычайна ведае толькі вузкае кіраўнічае кола. Апрача таго, быў вельмі дзейсны: у дэпартаменце асветы, у беларускай гімназіі, дзе выкладаў лацінскую мову і гісторыю беларускай літаратуры, апрацоўваў беларускую літаратурную тэрміналогію, рыхтаваў да друку сінтаксіс беларускай мовы.
18 сакавіка 1921 года, калі ў Вільні яшчэ захоўваліся ўстановы Сярэдняй Літвы, было заключана ў Рызе мірнае пагадненне паміж Полыпчай і Савецкай Расіяй. Гэта клала канец вайне і спрыяла ўсталяванню граніцы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Паводле гэтага пагаднення, польская мяжа на паўночным захадзе праходзіла непадалёк ад беларускага Мінска. Беларусь аказалася канчаткова падзеленай. Тэрыторыі, даволі густа населеныя беларусамі ў межах Польшчы, змяшчаліся ў пазнейшых ваяводствах: Палескім, Навагрудскім, Віленскім і Беластоцкім. На гэтых самых тэрыторыях, пераважна ў гарадах, жылі масава палякі, літоўцы — на Віленшчыне і Сувалыпчыне, значная колькасць яўрэяў — у гарадах і мястэчках. Словам, гэта была шматнацыянальная тэрыторыя.
Гэтыя тэрыторыі адны называлі паўночна-заходнімі крэсамі (у адрозненне ад паўднёва-ўсходніх з украінскім насёльніцтвам), а іншыя — Заходняй Беларуссю^4. Рыжскае пагадненне прадугледжвала абавязацельствы абодвух бакоў адносна сваіх нацыянальных меншасцяў. Полыпча абавязалася ў Рызе забяспечыць нацыянальным меншасцям умовы для іх культурнага развіцця, для развіцця іх асветы, мовы, рэлігіі. На справе ж польская адміністрацыя рабіла ўсё, каб
узмацніць на гэтых тэрыторыях (яна лічыла «ўсходнія крэсы» сваімі) польскі дух, польскі лад і з гэтай мэтай праследавала ўсялякі рух, які дамагаўся рэалізацыі падпісаных у Рызе пагадненняў. У праблематыцы нацыянальных меншасцяў галоўнае месца займала беларуская праблема (трэба ўлічыць, што граніца з БССР стала самай доўгай), і таму ў левым друку ў міжваенныя гады ва ўжытку была назва «Заходняя Беларусь», якая ахапіла і Віленшчыну, і горад Вільню.
Тэрыторыя Заходняй Беларусі вельмі пацярпела ад ваенных дзеянняў. Сяляне, якія вярталіся з бежанства, знясіленыя вайной, голадам, доўгай дарогай да роднай вёскі, у многіх выпадках не знаходзілі ні сваіх хат, ні набытку. Зямлянкі служылі за хаты яшчэ доўгія гады пасля сканчэння I сусветнай вайны. Лютавалі эпідэміі заразных хвароб, ахопліваючы цэлыя вескі і воласці.
У такой сітуацыі перад беларускімі дзеячамі паўсталі новыя канкрэтныя задачы. Пабачым, як паставіўся да іх Тарашкевіч, якая эвалюцыя адбылася ў яго поглядах.
У 1921 годзе, а болып дакладна ў другой яго палавіне, у настроі Тарашкевіча адбыліся важныя змены. Надалей падтрымліваў прыяцельскія адносіны з віленскімі «браццямі»масонамі. Але іх запэўніванні (быццам Юзаф Пілсудскі мае сапраўдны намер вырашыць праблему Віленшчыны адпаведна з імкненнем беларусаў і літоўцаў і што гэты край атрымае сваю аўтаномію і асобны сейм у Вільні, што будуць далучаны да яе ўсе тыя беларускія землі, якія, паводле Рыжскага дагавору, належаць Польшчы) перастаў лічыць за сур’езныя. Паволі вера згасала, бо рэчаіснасць не давала падставаў для надзеі на рэалізацыю гэтых прывабных абяцанняў.
У значнай ступені на перамену ў настроі Тарашкевіча ўплываў яго ўдзел у так званай «усебеларускай канферэнцыі», што адбылася ў верасні 1921 года ў Празе. Гэтая канферэнцыя была склікана па ініцыятыве прафесара Вацлава Ластоўскага, які быў кіраўніком беларускай антысавецкай і адначасова антыпольскай эміграцыі ў Літве. Сярод 37 удзельнікаў — прадстаўнікоў ад беларусаў з Полыпчы, Латвіі, Літвы і Чэхіі — 18 належала да партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, 6 да сацыялістаў-федэралістаў, 3 да беларускіх сацыял-дэмакратаў, 6 было беспартыйных25.
Тарашкевіч першы раз сустрэўся на той канферэнцыі з кіраўнікамі эміграцыйных беларускіх арганізацыяў, а таксама з сялянамі — удзельнікамі ўзброенай барацьбы (асабліва з Беласточчыны). Варожы настрой сялян і ўсіх
іншых дэлегатаў у адносінах да Польшчы, да яе ўлады, да асобных палітычных груповак і партыяў павінен быў зрабіць на яго глыбокае ўражанне. Невядома толькі, што мог даведацца на канферэнцыі пра закулісную палітыку польскіх урадавых колаў. Досыць таго, што, вярнуўшыся з канферэнцыі, адмовіўся ад далейшай работы ў дэпартаменце асветы, а калі запрапанавалі яму прыняць кафедру беларускай мовы ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя пры ўмове выкладання і ўсёй працы дыдактычнай на польскай мове — таксама адмовіўся.
30 лістапада 1921 года быў абвешчаны дэкрэт генерала Л. Жалігоўскага аб выбарах у віленскі сойм. Беларускі віленскі асяродак ацаніў сітуацыю як неспрыяльную. Меркавалася, што сойм, скліканы ў Вільні пры наяўнасці войскаў Л. Жалігоўскага, не будзе сапраўдным выяўленнем волі народа. Было прынята рашэнне аб байкоце выбараў, што пазней было прызнана за памылку. 20 лютага 1922 года віленскі сойм, выбраны выключна польскім насельніцтвам, прыняў рашэнне аб далучэнні да Польшчы. Тарашкевіч быў адным з галоўных арганізатараў байкоту. Менавіта ў той час астудзіліся яго адносіны з «браццямі»масонамі, з даўнімі прыяцелямі з ППС, а таксама з членамі іншых левых польскіх арганізацыяў. Пачаў сумнявацца ў магчымасці іх істотнай дапамогі для беларускай справы.
На змену палітычнага настрою Тарашкевіча ў той перыяд значны ўплыў аказалі таксама перамены, што адбываліся ў Саветах. У сакавіку 1921 года ў Маскве адбыўся X з’езд РКП(б). Цэнтральным пытаннем з’езда была справа пераходу ад ваеннага камунізму да новай эканамічнай палітыкі, справа ўстанаўлення правільных адносінаў з мільёнамі сялян. Адным з цэнтральных пытанняў, якім заняўся X з’езд, было пытанне нацыянальнае. З’езд прыняў шырокую ленінскую праграму дзеяння адпаведна са спецыфікай кожнай нацыі, ухваліў план ліквідацыі эканамічнай адсталасці народаў, план развіцця культуры, асветы і нацыянальнай дзяржаўнасці. Рашэнні з’езда і стварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у наступным годзе адбіліся значным рэхам у віленскім беларускім асяроддзі2б.
Падводзячы вынікі і параўноўваючы напрамак развіцця польскай палітыкі ў адносінах да беларусаў з тым, як гэтае пытанне вырашалася тады ў Савецкім Саюзе, Тарашкевіч пачаў усё болып грунтоўна задумвацца над уласнай пазіцыяй. Зусім верагодна, што менавіта тады пачалася генеральная рэвізія поглядаў. Але гэта быў толькі пачатак, і
Тарашкевіч быў яшчэ далёкі ад таго, каб рабіць якія-небудзь наперад скіраваныя высновы; наадварот, убачым, што ён не належаў да тых, што лёгка мянялі свае погляды. Будзе доўга шукаць, шмат даўжэй, чым хто іншы з яго калегаў, выйсця з той сітуацыі, у якой апынуўся.
Змены ў яго настроі заўважыў і Юзаф Зябіцкі. Таму варта працытаваць кароткі фрагмент «Дзённіка», які адносіцца да гэтага перыяду: «Балюча краналі мяне як паляка пэўныя з’явы. Маю на ўвазе адносіны з нацыянальнымі меншасцямі... Асабліва ў выніку знаёмства з Тарашкевічам устанавіў адносіны з шэрагам беларускіх дзеячаў на чале з Луцкевічам. Можа, яны і мелі завышаныя нацыянальныя амбіцыі, але хацелі застацца пры Полыпчы і задаволіліся б, на маю думку, сваёй мовай у школах і мясцовых установах, задавальненнем патрэбаў беднага беларускага селяніна. Ва ўсім гэтым ім было адмоўлена, што, натуральна, спрыяла пашырэнню прасавецкіх настрояў... Не патрапілі мы рэалізаваць высакародны лозунг: «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі». Калі міністру Грабскаму кідалі папрокі за змяненне адносінаў да нацыянальных меншасцяў, ён цынічна тлумачыў, што і Польшча колісь была меншасцю, а сёння з’яўляецца самастойнай дзяржавай...»
Цытата, можа, і болыпая на некалькі сказаў, чым патрабавалася для высвятлення аўтарам «Дзённіка» настрояў беларускага асяроддзя, а таксама і Тарашкевіча. Асоба, якая піша пра Тарашкевіча, таксама цікавая для нас, тым больш што ў тагачасных польскіх урадавых сферах людзей з арыентацыяй Ю. Зябіцкага было мала, вельмі мала. Хоць і можна папракнуць аўтара «Дзённіка» за агаворку, таму што «задавальненне патрэбаў беднага беларускага селяніна» нельга залічыць да дробных ці кампрамісных запатрабаванняў, але Зябіцкі вельмі трапна акрэсліў галоўную рысу тагачаснага беларускага асяроддзя, якое і на самой справе было гатовае ісці на далейшыя кампрамісы і абмежавацца мінімальнымі запатрабаваннямі, што можна было б рэалізаваць у тагачаснай Польшчы. На іх думку, не ставала адной драбніцы — добрай волі ўрадавых колаў. А можа, ужо тады Тарашкевіч пачаў думаць пра тое, што чым болып выказваюць беларусы гатоўнасці да кампрамісаў, тым менш з імі лічацца?
Грамадска-палітычная актыўнасць Тарашкевіча была значная і, як пабачым далей, увесь час павялічвалася. Нягледзячы на змены, якія адбываліся ў яго настроі, і ў далейшым часе працаваў ва ўсіх беларускіх установах. Аднак нельга гэтага сказаць пра іншую галіну яго творчай пра-
цы — пра навуковую і літаратурную. Нельга ўжо таму, што яна зусім не даследавана, а тое, што захавалася, можна назваць толькі абрыўкамі. Хочацца, аднак, запыніць на момант увагу чытача на той галіне дзейнасці, якой Тарашкевіч аддаваў хіба толькі ночы, перапынкі ў пасяджэннях ці іншыя вольныя хвіліны. Ад сямейнікаў вядома, што рукапісы сйаіх прац браў з сабой у Варшаву і працаваў нават у дарозе.
У 1921 —1922 гадах меў шмат паездак па правінцыі, бо гэтага вымагала яго актыўная асветная дзейнасць. Для навуковай або літаратурнай работы часу заставалася вельмі мала. Вось інфармацыя на гэтую тэму, якую ўдалося сабраць.
3 вясны 1920 года Тарашкевіч быў членам Праўлення Беларускага навуковага таварыства. У наступных, 1921 і 1924 гадах зноў быў абраны ва ўпраўленне таварыства. Доўгі час быў намеснікам старшыні таварыства, а з чэрвеня 1921 года і сакратаром упраўлення, а гэта, як вядома, значыла, што ўся арганізацыйная работа «праходзіла праз яго рукі». А навуковай работы было шмат: выдаваліся падручнікі, навуковыя дапаможнікі. Работа над новымі падручнікамі патрабавала выпрацоўкі навуковай тэрміналогіі. Гэтай праблемай займалася некалькі камісіяў. Тарашкевіч жа павінен быў па даручэнню таварыства кадыфікаваць вынікі гэтай работы.
Далей. Як вынікае з «хронікі беларускай культуры», змешчанай у часопісе «Полымя», што выдаваўся ў Мінску, Тарашкевіч у 1921 годзе працаваў над другой часткай беларускай граматыкі — над сінтаксісам, а таксама над «Гісторыяй беларускай літаратуры»2?.
У 1923 годзе аддаў у друк «Сінтаксіс беларускай мовы». Гэты факт можна прасачыць па некалькіх крыніцах: па паведамленнях беларускага друкум, па вокладках кніг таго часу і па адным сказе ў аўтабіяграфіі: «Склаў першую граматыку... сінтаксіс беларускай мовы».
Відавочна, што Тарашкевіч шмат часу аддаваў працы над праблемамі беларускай мовы і беларускай літаратуры. Са справаздачы Беларускага навуковага таварыства бачна, што Праўленне таварыства ўхваліла і распрацавала план перакладу лепшых твораў сусветнай класікі на беларускую мову. Асабіста Тарашкевіч узяўся за вершаваны пераклад з арыгінала «Іліяды» Гамера. Фрагменты перакладу надрукаваў у 1922 годзе віленскі тыдневік «Беларускі звон». Гэты факт «Беларускі каляндар на 1923 год» адзначыў як з’яву выключнай вагі для беларускай літаратуры. Дзякуючы гэ-
таму, Тарашкевіча неаднойчы называлі беларускім паэтам29. Між іншым, пазней польскія віленскія публіцысты меркавалі: хто на самой справе Тарашкевіч — палітык ці паэт?
У якой ступені Тарашкевіч быў паглыблены ў розныя праблемы беларускай літаратуры і як мала мы пра гэта ведаем, сведчыць такая дэталь. У 1921 годзе Тарашкевіч змясціў невялікі артыкул у газеце «Беларуская ніва» пад загалоўкам «Адам Гурыновіч». У ім разглядалася паэтычная творчасць Гурыновіча, а таксама яго творчая праца ў галіне фалькларыстыкі. Гэты артыкул заключаў у сабе шмат новых поглядаў і ацэнак творчага даробку Гурыновіча. Артыкул, як цікавая літаратурная дэталь, быў перадрукаваны ў 1966 годзе ў Мінску на старонках «Полымя» з адпаведным каментарыемзо. Колькі ж такіх «дэталяў» не дайшло да нас?
Пра творчую працу Тарашкевіча ў той перыяд маем урыўкавыя звесткі, але і тое, што маем, сведчыць пра вельмі грунтоўны і глыбокі падыход да ўсякай праблемы ў любой галіне.
На 1921 —1930 гады прыпадала 400-годдзе выдавецкай дзейнасці Францішка Скарыны ў Вільні. Упраўленне БНТ выпрацавала шырокі план святкавання. Тарашкевіч таксама займаўся некаторымі пытаннямі падрыхтаванага плана і зрабіў гэта так грунтоўна, што пасля азнаямлення з рэфератам на тэму «Век Скарыны» БНТ пастанавіла паслаць яго дэлегатам у Прагу з мэтай збору новых матэрыялаў і завяршэння працы. Чаму гэта не было рэалізавана, чытач зразумее, чытаючы наступны раздзел, які датычыць 1925 года. Тарашкевіч нават паехаў у Прагу, але займаўся там зусім іншымі справамі і не меў часу папрацаваць у архівах.
Нагадаем яшчэ, што Тарашкевіч быў заняты ў савеце музея Івана Луцкевіча, прымаў удзел у розных публічных дыскусіях на літаратурныя тэмы, быў вядомы як знаўца літаратурнай спадчыны А. Міцкевіча.
Няма сумнення, што ранейшы «агляд» навуковых і літаратурных працаў Тарашкевіча, тых, якія належаць да 1919—1921 гадоў, быў бы значна багацейшы і, відаць, зусім іншы, калі б удалося даступіцца да яго рукапісаў, забраных у час вобыску (у студзені 1927 года) у Вільні. Як відаць з кароткай справаздачы і судовай экспертызы, там было багата «сшыткаў і картак, напісаных па-беларуску» ў 1920—1921 гадахзі.
У другой палавіне 1922 года Тарашкевіч быў прызначаны дырэктарам Беларускай гімназіі ў Вільні (да гэтага часу
быў толькі выкладчыкам і членам школьнага савета). Адна дэталь: ведаючы цяжкае матэрыяльнае становішча гімназіі, адмовіўся ад дырэктарскай пенсіі на карысць школы і вёў работу бясплатна.
У гэтым менавіта часе наступілі падзеі, якія рашучым чынам адбіліся на яго далейшым жыцці: на 5 лістапада 1922 года былі прызначаны выбары ў сойм. Перадвыбарчая кампанія, а пазней пасольская дзейнасць паглынуць найбольшую частку яго сілаў і часу.
Перанясёмся цяпер у ваколіцы Радашкавіч — невялікага беларускага мястэчка. Гэты прыгожы, чароўны куточак лічыцца калыскай беларускай паэзіі. Тут, у засценку Вязынка, у 1882 годзе нарадзіўся найвялікшы беларускі паэт — Ян Луцэвіч, вядомы як Янка Купала. Калі б паглыбіцца ў яшчэ даўнейшыя часы, то, напэўна, адшукаліся б сляды польскай культуры і, што важней за ўсё, праявы суіснавання беларускай і польскай культур. Наведваючы хату-музей Янкі Купалы — месца яго нараджэння — і праглядаючы асобныя вітрыны, дзе выстаўлены кнігі, якія ў маладосці будучы паэт чытаў, відаць такое выразна. Сярод гэтых кніг значнае месца займаюць польскія кнігі XVIII і XIX стст. Не выпадковасць, што Купала пачаў пісаць на польскай мове.
У перыяд, які нас цікавіць, вакол Радашкавіч згуртаваўся значны актыў беларускіх дзеячаў, прагрэсіўных, рэвалюцыйных. Тут знаходзілася беларуская гімназія, адным з заснавальнікаў якой быў уладальнік фальварка Мігаўка — Аляксандр Уласаў, выдавец і рэдактар «Нашай нівы» ў мінулым, а ў будучым — адзін з беларускіх сенатараў. Паблізу Радашкавіч, у Максімаўцы, жыў радыкальны беларускі важак Сымон Рак-Міхайлоўскі. У тутэйшай гімназіі выкладаў адзін з найстарэйшых дзеячаў беларускага адраджэнчага руху Фелікс Стэцкевіч (пазней кіраўнік Галоўнага ўпраўлення Таварыства беларускай школы). Настаўнікам быў тут будучы старшыня Беларускага клуба ў сойме «Змаганне» — Язэп Гаўрылік. У той час, пра які ідзе гаворка, тўт, на тэрыторыі Радашкавіч ці ў Мігаўцы, адбываліся розныя спатканні выдатнейшых беларускіх дзеячаў, хоць прыгранічныя абставіны (45 км ад Мінска) не асабліва спрыялі росквіту дзейнасці беларускага асяродка. Але блізкасць граніцы мела і свае перавагі. Сюды сябры з БССР прысылалі літаратурныя навінкі, часопісы, газеты. Усё гэта павінна было перапраўляцца праз граніцу, якая ў той час была яшчэ слаба ўмацаваная вайсковымі пастамі і
не вельмі ахоўвалася. Фальварак Мігаўка ў інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў за 1925 год фігуруе як адзін з галоўных перасыльных пунктаўя.
Атрымальнікамі прэсы былі беларускія дзеячы, сяляне, вясковая моладзь, пазбаўленыя легальнай інфармацыі з БССР, але зацікаўленыя ў ей: а што там робіцца ў рэальнай беларускай дзяржаве? Пра гэты род «літаратуры» вядома было і ў Вільні. Тарашкевіч, які адносна часта бываў у майнтку Уласава, з вялікай цікавасцю вывучаў савецкія навіны і нават прывозіў іх у Вільню (быў, між іншым, у кантакце з камуністам Русецкім).
У 1921 і 1922 гадах Браніслаў прыязджаў у Мігаўку з яшчэ адной прычыны, выключна асабістай. У Мігаўцы часта бывала пляменніца Аляксандра Уласава — прыгожая Вера Снітчанка, з якой неўзабаве ажаніўся. Тарашкевіч, хоць і старэйшы за яе, быў прыхільна ацэнены маладзенькай студэнткай, праз якую не толькі ў Радашкавічах, але і ў Вільні вар’яцеў не адзін юнак. М. Пецюкевіч, вучань Тарашкевіча, у пазнейшых успамінах пра яго запісаў: «Умеў ён падабацца жанчынам. I нічога дзіўнага, што беларуская прыгажуня Вера Снітчанка з Радашкавіч закахалася ў Браніслава і выйшла за яго». Падабаўся Веры — быў вясёлы, таварыскі, дасціпны, любіў перайманваць і рабіў гэта цудоўна. Па-майстэрску, з веданнем справы, умеў падрабляць і парадзіраваць асаблівасці маўлення, міміку, жэсты або характар паводзін. I далей М. Пецюкевіч піша: «У сур’ёзных размовах вызначаўся сваёй эрудыцыяй. Быў аўтарытэтам у галіне беларускай культуры, гісторыі мовы, а таксама літаратуры. Валодаў класічнымі мовамі і быў знаўцам антычнай культуры». («Ніва», Беласток, 22.1.1967 г.)
У які дом уваходзіў Тарашкевіч?
Бацькі Веры былі землеўласнікамі. Пасля Рыжскага трактату ў межах Польшчы засталося ўсяго некалькі іх фальваркаў. У найболып добраўпарадкаваным (каля Радашкавіч, сёння ў межах мясгэчка), на гэтак званай «Ферме», жыла сям’я Сніткаў. Дом быў культурны. Бацька, Андрэй Снітка, хоць і скончыў факультэт рыжскага сельскагаспадарчага палітэхнікума, быў захоплены археалогіяй. У 1911 годзе заснаваў у Мінску гісторыка-археалагічны музей, быў аўтарам працы «Гісторыя княства Слуцкага». Асабіста ведаў прафесара Шахматава, які бываў часгым госцем Сніткі. Лічыў сябе «беларусам рускай культуры», і ў сям’і шанаваліся беларускія традыцыі. Андрэй Снітка не раз дасылаў допісы ў «Нашу ніву», падтрымліваў яе матэрыяльна.
Мабнткам кіравала маці Веры Андрэеўны — Елізавета, з роду Уласавых,— вядомая як чалавек добразычлівы, сваіх землякоў часта лячыла хатнімі метадамі. Да беларускага руху далучылася не столькі праз мужа, колькі праз брата — Аляксандра Уласава. Вера Андрэеўна яшчэ ў маленстве сутыкнулася з нацыянальным беларускім рухам, засвоіла вусную і пісьмовую беларускую мову. Выдатная постаць Тараса (як яго звычайна звалі ў беларускім асяроддзі) імпанавала маладой Снітчанцы.
Род Сніткаў быў традыцыйна праваслаўны. Шлюб маладых адбыўся ў 1923 годзе спярша ў праваслаўнай царкве ў Варшаўскай Празе, а праз некалькі дзен «для раўнавагі» — у касцеле св. Мікалая. Вынікам гэтага ў Тарашкевіча аказаліся два месцы жыхарсгва: Радашкавічы, дакладней «Ферма», і другое ў Вільні. У сумесным жыцці маладых панавала поўная гармонія. Лета правялі ў Радашкавічах, а зіму — у Вільні, на вул. Віленскай, 12, кв. 7. Хатніх клопатаў, трэба думаць, не мелі, бо гэтым займалася Елізавета Снітка. Вера адразу далучылася да работы мужа, дапамагаючы яму пераважна перапісваннем тэкстаў.
На лістапад 1922 года былі прызначаны выбары ў сойм. Частка беларускіх палітыкаў пачала тады болып рэальна ацэньваць сітуацыю. Было пастаноўлена прыняць удзел у выбарах у агульнапольскі сойм, а паколькі існуючае палажэнне аб выбарах давала нацыянальным меншасцям небагата шанцаў, іх прадстаўнікі ўтварылі выбарчы блок, спіс якога значыўся пад № 16. Беларусы былі ў ліку заснавальнікаў гэтага блока.
Вакол спісу № 16 аб’ядналіся групоўкі розных палітычных адценняў — ад праванацыяналістычных да крайніх радыкалаў. У гэТым блоку рашаючую ролю адыгрывалі прадстаўнікі ўкраінскай і яўрэйскай буржуазіі. Выбарчай кампаніяй сярод беларусаў кіраваў Беларускі выбарчы камітэт, галоўную ролю ў якім адыгрываў Антон Луцкевіч. У склад камітэта, апрача яго, уваходзілі: кс. Адам Станкевіч, Міхал Кахановіч, Фабіян Ярэміч, Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Лагіновіч (сакратар). Перадвыбарчая агітацыя вялася вакол трох найважнейшых запатрабаванняў: 1. Зямля сялянам без выкупу. 2. Школа на роднай мове. 3. Тэрытарыяльная аўтаномія. Камітэт выдаваў розную прапагандысцкую літаратуру.
У перадвыбарчай кампаніі прыняла ўдзел значная колькасць беларускай інтэлігенцыі, усе палітычныя групоўкі і ўсе існуючыя арганізацыі. I што заслугоўвае асаблівай увагі — да гэтай акцыі далучыўся беларускі клір — не
толькі праваслаўны, але і каталіцкі. Асяродак вядомых беларускіх дзеячаў пакінуў толькі Аляксюк, які падтрымаў польскі спіс Дзяржаўнага аб’яднання крэсаў (Спіс № 22).
У акругах, дзе беларусы складалі болыпасць выбаршчыкаў, спіс № 16 заняў першае месца, набраўшы 35 працэнтаў галасоў. На другім месцы апынуўся спіс № 3 «Вызваленне», якое выступала на тых тэрыторыях з вельмі радыкальнай праграмай і ўспрымалася сялянамі як беларуская групоўка. (Між іншым, са спісу № 3 было выбрана некалькі паслоў беларускай нацыянальнасці.) Гэты спіс сабраў каля 30 працэнтаў галасоў. На трэцім месцы была ППС (спіс № 2), якая асабліва шмат галасоў сабрала на Палессі.
Вынікі выбараў на так званых крэсах выклікалі ва ўрадавых сферах і ў польскім друку вялікую незадаволенасць. Вядомы публіцыст Канстанты Сракоўскі, які ў 1923 годзе пабываў па загаду Ул. Сікорскага на крэсах, напісаў у сваёй брашуры: «Выбары паказалі, што ў трох ваяводствах, пра якія ідзе гаворка (г. зн. Палескае, Навагрудскае і Віленскае,— А. Б.), па меншай меры 75 працэнтаў жыхароў ставяцца калі не да дзяржавы, то, ва ўсялякім разе, да тых тэндэнцыяў, якія ў ёй пануюць,— непрыхільна»зз. Яшчэ болып выразную ацэнку вынікаў выбараў на крэсах даў праз 30 гадоў аўтар «Навейшай палітычнай гісторыі Польшчы» Уладзіслаў Побаг-Маліноўскі, вядомы гісторык з лагера Пілсудскага, які напісаў, што выбары былі «польскім дзяржаўным паражэннем»я.
У выніку выбараў першы раз у гісторыі беларускія паслы занялі месцы ў сойме (11 месцаў) і ў сенаце (3 месцы), утварыўшы Беларускі соймавы клуб. У склад клуба ўваходзілі паслы: Браніслаў Тарашкевіч, Сяргей Баран, Міхась Кахановіч, Уладзімір Каліноўскі (яго месца зойме пазней Павел Валошын), Петра Мятла, кс. Адам Станкевіч, Сымон Якавюк, Антон Аўсянік, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Базыль Рагуля, Фабіян Ярэміч, а таксама сенатары: Вячаслаў Багдановіч, Аляксандр Уласаў і Аляксандр Назарэўскі.
Гэта быў, як бы мы сёння назвалі, беларускі клуб нацыянальнага адзінства. Да яго належалі прадсгаўнікі кліра (як праваслаўнага, так і каталіцкага), паслы, якія прадстаўлялі інтарэсы заможнага сялянства, і паслы радыкальныя.
Старшынёй клуба стаў Браніслаў Тарашкевіч.
Адразу пасля выбараў пачаліся рэпрэсіі, якія па сутнасці былі працягам тых, што мелі месца і ў перадвыбарчай кампаніі. У сакавіку быў арыштаваны пасол Сяргей Баран. Каб унікнуць такога ж лёсу, пасол Якавюк эміграваў у Літву, а
Кахановіч — у БССР. Мандат Уладзіміра Каліноўскага быў ануляваны на той падставе, што яго ўладальнік быццам не меў польскага грамадзянства. Адсутнасць грамадзянства выкарыстоўвалася як палітычны інструмант. Так, напрыклад, з Вільні былі выселены ў Літву ў першай палавіне 1922 года 33 грамадзяніны і на той самай падставе, між іншым, і вядомы беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі, які нічога агульнага з Літвой не меў, але быў рэдактарам левага беларускага друку. Пазней Тарашкевіч закрануў у сойме (2.УІ.1923) гэта пытанне і прывёў для прыкладу факт, што нават паслу (!) адмоўлена ў выдачы пашпарта з... прычыны адсутнасці грамадзянства.
Да ўсіх тагачасных абавязкаў Тарашкевіча далучаўся яшчэ адзін — соймавы форум. Неўзабаве сойм, актыўны ўдзел у некалькіх яго камісіях, а асабліва старшынства ў пасольскім клубе стануць яго галоўным заняткам. Жыцце Тарашкевіча праходзіла ў бесперапыннай працы. Апрача Вільні і Радашкавіч, меў трэцяе месца жыхарства — Варшава, вуліца Новасенатарская, 8, кв. 14 (цяпер Мальера), пазней вуліца Святакрыжская № 28, кв. 5 у пані Лаўэр. Абодва дамы ў часе II сусветнай вайны былі цалкам разбураны.
1 Ленмн В.Н. К нсторнн нацнональной программы в Австрнн н Росснн. Полн. собр. соч. Т. 24. С. 315.
2 Пар.: Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920. С. 132; Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры. Вільня, 1927. Прадмова.
3 Автобмографня Броннслава Адамовнча Тарашкевнча. Москва, 15.12.1933. ЦА ЦК, м/ф 1684; «пратакол з’езду беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Мінску 25—27.Ш. 1917 г.».
4 Пратаколы III з’езда Беларускай грамады надрукавала «Беларуская ніва» ў № 6, 5.ХІІ.1926 г. С. 2. Вільня.
5 Канчер Н. Белорусскнй вопрос. Петроград, 1919. С. 52, 82.
6 Белцікоўская А. 8ігоппіс№а і гт^гкі роіігусгпе « Роізсе. ВіаЮпізка $ос]а1по-Цетокгаіусгпа РаПіа. Варшава, 1925. С. 620—624; Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. БелСЭ. Мн., 1970. Т. 2. С. 229.
7 Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968. С. 85, 190.
8 Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. Вільня, друкарня М. Кухты, 1918. С. 62. У часе царызму ў Беларусі не было беларускіх школаў. У 1915—1918 іт. на беларускіх тэрыторыях, акупіраваных немцамі, было дазволена ствараць беларускія школы.
9 Крамко I., Юрэвіч А., Яновіч А. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1968. Т. II. С. 160—220.
1° Гаварыў пра яе ў сваей абвінаваўчай прамове на працэсе Грамады пракурор Раўзе. Гл.: «Кцгіег ХУііепзкі», № 104, 1928. Справаздача з агляду працэсу.
11 У сакавіку 1921 г. на X з’ездзе РКП(б) галоўны даклад па нацыянальным пытанні зрабіў па даручэнню ЦК Іосіф Сталін. Ён сказаў: «Маю тут запіску аб тым, быццам мы, камуністы, штучна насаджваем беларускую нацыянальнасць. Гэта няпраўда. Калі існуе беларуская нацыя, якая мае ўласную мову, што адрозніваецца ад рускай, то ў сувязі з гэтым культуру беларускага народа можна ўзняць толькі на грунце яго роднай мовы... Нельга ісці супраць гісторыі». (Десятый сьезд РКП(б), стенографнческнй отчет. Москва, 1963. С. 213).
12 В. Тагазгкіетсг. ВіаЮптзкіе роашіаіу роіііусгпе («Рггутіегге», 1920. № III.V).
із ІогеГ РіІыкЦкі. Цо тіезгкапсбя' Ь. АУ. КзфЬга Гііеячкіеео, Різта гЬіогоч'е, Ют V, МГагага^а, 1937. 8. 75.
1* Віленская Беларуская Рада была выбрана 25—27 студзеня 1918 г. Гл.: В. Тагазгкіеч'ісг, ВіаЮпізкіе розшіаіу роіііусгпе «Ргхутіегге», 1920. № III. С. 6.
15 Ліст Пілсудскага да I. Ю. Падарэўскага. Архіў новых актаў, 777. С. 6—9.
15 Ежы Асмалоўскі ў сваіх успамінах дакладна апісвае дырэктывы Пілсудскага ў справе склікання ЦУУЗ. Як сам піша, Генеральным каміса-
рам стаў 15 красавіка, за 4 дні да ўступлення ў Вільню польскай арміі. Е. Асмалоўскі. Успаміны з 1914—1921. ВіЫіоІека Магосіоч'а, Акц. 6798. Т. 3. С. 512 і наст.
17 Ліст А. Луцкевіча да Ігната Падарэўскага. ААН. Архіў Ігната Падарэўскага, № 948. К. 17—20.
18 Ь. ХУазіІесузкі. ДохеГ РіЬшЕкі, іакіш ^о гпаіет, АУагахата, 1936. 8. 218; Оокцтепіу і таіегіаіу до ЬізЮгіі зіозцпко^ роізкі-гасігіескісЬ, іот II, ХУагзхасга, 1961, док. пг 358. 5. 687—691.
19 Браніслаў Тарашкевіч так апісвае скліканне віленскага з’езда: «Славэк даў дазвол (на правядзенне з’езда.— А. Б.), але запрапанаваў, каб на ім Пілсудскага назвалі вялікім князем Вялікага княства Літоўскага... У дзень адкрыцця з’езда ў Вільню з’ехаліся са штаба Пілсудскага: Прыстар, Лядніцкі, Даўнаровіч і інш.». На з’ездзе пераважалі эсэраўскія настроі, а адзіны, цалкам пакорны польскім уладам Аляксюк быў ізаляваны. Аўтабіяграфія Тарашкевіча (15.ХІІ.1933 г.). ЦА ЦК, м/ф 1684. На з’ездзе Тарашкевіч не прысутнічаў з прычыны хваробы.
20 Мэнке Ляля. Яго апошнія дні (У зборніку «Памяці Івана Луцкевіча». Вільня, 1920. С. 29); Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця. Мн., 1974. С. 204.
21 В. Тагазхкіе^ісх, ВіаіОпізкіе розшіаіу роіііусгпе, «Рггутіегге», 1920. № V. С. 6.
22 Тамсама. С. 8.
23 БНК — створаны ў Вільні замест зліквідаванай Беларускай цэнтральнай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Існаваў да студзеня 1938 года і быў ліквідаваны ў адміністрацыйным парадку.
24 Ва ўжытку была таксама назва «ХараёІа Віаіопіз», гэта ўжо як вынік адсутнасці перспектывы гаспадарчага развіцця гэтых тэрыторыяў. Пілсудскі назваў яе калісьці краінай «Харотпіап^ рггег Во^а і Ішігі», «гапіебЬапа^ сбг^ Роізкі».
25 КотепОаіцга РР Окг^ц XVI ^УіІепзкіе^о. Окг^очу Ггг^О Роііср РапзШ'оч'е] — Хагуз пісЬц ЫаІОпізкіедо од сгазц іе^о ро\*зіапіа аг ро сігіеп Ьек1агас|і тіпзкіе) г Опіа 1 тагса 1924 г. (Далей: 2агуз пісйц ЫаіОпізкіе^о), ЦА ЦК, м/ф 730. С. 68.
26 Десятый сьезд РКП(б). Стенографнческнй отчет. Москва, 1963. С. 598—603.
27 Полымя. 1922. № 1. С. 89. Як вынікае з даследаванняў Арсеня Ліса, беларускага фалькларыста і літаратуразнаўца, які апрацаваў біяграфію Тарашкевіча (Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966), Тарашкевіч распачаў работу над падручнікам на тэму гісторыі беларускай літаратуры (гэты прадмет выкладаў і ў гімназіі), аднак перапыніў гэту работу, бо выйшла кніга Максіма Гарэцкага «Гісторыя беларускае літаратуры».
28 Гл: Новае жыцце. 11.У.1923. С. 4. У рэкламным праспекце віленскага выдавецтва Б. Клецкіна фігуруе «Сінтаксіс беларускае мовы» Б. Тарашкевіча.
29 Гадавік Беларускага навуковага таварыства. Вільня, 1923. Т.1. С. 5—16. Фрагменты «Іліяды» ў беларускім перакладзе Б. Тарашкевіча былі надрукаваны ў двух нумарах віленскага тыдневіка «Беларускі звон»: у № 7(32) ад 11 сакавіка 1922 г. вершы 1—87 з першай песні; у № 9(34) ад 25 сакавіка 1922 г. вершы 88—207; Беларускі каляндар на 1923 год. С. 35.
30 Тарашкевіч Б. Адам Гурыновіч. Полымя. 1966. № 11. С. 151 —152. Каментарый I. Шутовіча.
31 Пратакол агляду прадметаў, забраных 17.1.1927 года суддзей і следчым II акругі сталічнага горада Варшавы ў Б. Тарашкевіча на вул. Святакрыжскай, № 28, кв. 5, таксама на вул. Макавай 15, у Вільні 14 студзеня 1927 г. Акт па справе Б. Тарашкевіча і інш. (справа Грамады). Акт следства. Т. III, 13—50. ЦА ЦК, 105/1137.
32 У «Рапарце сітуацыйным» ад 21.VII. 1925 года чытаем: «Названы фальварак Мігаўка каля самай станцыі Аляхновічы з’яўляецца адным з галоўных пунктаў кантактавання з Мінскам (перасыльны пункт)». ЦА МУС, Е-1. Т. 82/1, к. 52.
33 К. Згокотекі. «8ргачу паго<1о»о8Сіоіл'е па кгезасЬ «'зсЬодпісЬ», Кгаколу, 1924. 8. 13.
34 ЗМ. РоЬо§-Ма1іполузкі. «19аіпочтаа ЬЫогіа роійусхпа Роізкі», Ьопдуп, 1956. Тош II. 8. 412.
Раздзел трэці
(1923-1926)
Самы бурны перыяд жыцця. — Беларускі клуб у сойме. — Нарастанне і паглыбленне расколу ў беларускім асяроддзі. — Змена палітычнай арыентацыі. — Рашучы паварот да БССР. — Утварэнне Грамады. — Правадыр найбольш масавага сялянскага руху ў Польшчы міжваенных гадоў. — Майскі пераварот 1926 г., Нясвіж і разгром Грамады. — Апошняя прамова ў сойме.
1923—1926 — цэлыя чатыры гады, да краёў напоўненыя напружаным, цікавым жыццём. Гэта быў перыяд пасольскай дзейнасці, перыяд найболыпых пераменаў у палітычных поглядах, перыяд стварэння масавай рэвалюцыйнай арганізацыі і кіраўніцтва ёю, бурнай дзейнасці і найбольшай папулярнасці і, нарэшце, перыяд заснавання ўласнай сям’і.
Каб лепш зразумець сутнасць тых пераменаў, пазнаць умовы, у якіх Тарашкевіч стаў рэвалюцыянерам і асэнсаваць патрабаванні, за якія змагаліся сяляне пад яго кіраўніцтвам, пастараемся як мага карацей акрэсліць палітычную і гаспадарчую сітуацыю на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Прафесар Ежы Тамашэўскі піша: «Яшчэ перад першай сусветнай вайной беларускія землі належалі да найбольш занядбаных рэгіёнаў еўрапейскай часткі імперыі Раманавых. У гады вайны доўгі час руска-нямецкі фронт стаяў на Палессі, прыносячы вялікія разбурэнні (у межах міжваеннай Польшчы гэтыя землі былі асабліва бязлітасна вынішчаны). Стан разбурэння яшчэ больш пашырыўся падчас польска-савецкай вайны.
Цяпер зірнём на карту міжваеннай Польшчы. Само геаграфічнае размяшчэнне і палітычнае становішча Заходняй Беларусі стваралі непераадольную перашкоду для яе гаспадарчага развіцця. Адрэзаная межамі ад рэшты беларускіх земляў, а таксама ад Літвы, ад тагачасных рынкаў збыту некаторых прадуктаў, без магчымасці выкарыстання найбольш кароткіх шляхоў да балтыйскіх портаў, не магла канкурыраваць з прычыны высокага кошту транспарту з рэшты земляў Другой Рэчы Паспалітай. Кошт перавозкі драўніны і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гданьск, а паз-
ней у Гдыню, зніжаў іх рэнтабельнасць. Узрастаў адпаведна і кошт перавозкі неабходнай імпартнай прадукцыі. Інвёстыцыі на беларускіх землях не маглі быць акупнымі для прыватных прадпрыемцаў нават тады, калі польскі ўрад зрабіў спробу ўсталяваць для «крэсаў» спецыяльны чыгуначны тарыф і зніжаныя цэны на некаторыя віды сыравіны (напрыклад, на вугаль).
Тарашкевіч таксама звяртаў увагу на геаграфічнае становішча. Вобразна ўяўляў абшар Заходняй Беларусі ў выглядзе бота, моцна высунутага ўперад, які на параўнальна невялікім абсягу злучаўся з рэштай тагачаснай Польшчы. Такое геаграфічнае размяшчэнне, а ў дадатак вялікая працягласць граніцы і абмежаваны рух транспарту ў прыгранічнай зоне ў значнай ступені стрымлівалі ўнутранае гаспадарчае развіццё краю. На станцыі Баранавічы з цягніка часта выходзіла ўсяго некалькі чалавек, а далей цягнік каціўся амаль пусты. У такіх умовах нават самая танная сыравіна, найтаннейшая ва ўсёй Полыпчы рабочая сіла не маглі быць прынаднымі для капіталу, тым больш што панавалі тут паўфеадальныя адносіны. Заходняя Беларусь задыхалася ад сваёй адсталасці, ад нязменнай перанаселенасці вёскі, ад беспрацоўя, тут панавала бязлітасная эксплуатацыя.
Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала ажно 29 працэнтаў тэрыторыі ўсёй Польшчы, але яна не магла быць пагаспадарску выкарыстана з прычыны вялікіх абшараў балотаў (асабліва на Палессі).
Пераважала лясная прамысловасць (Белавежа, Гайнаўка, Мікашэвічы), а таксама дробныя промыслы — тэкстыльная ў Беластоцкай акрузе, некалькі тытунёвых фабрык (у Гродне, Беластоку, Вільні і Брэсце), некалькі запалкавых фабрык (у Пінску, Гродне), некалькі большых, але амаль заняпалых чыгуначных вузлоў (у Брэсце, Беластоку, Вільні, Баранавічах і Ваўкавыску) — вось галоўныя прамысловыя цэнтры. Некаторыя прадпрыемствы знаходзіліся па-за гарадамі: каменяломні ў Клесаве, тартакі, параскіданыя па ўсёй тэрыторыі, некалькі гутаў шкла. Колькасць рабочых разам з ляснымі рабочымі (каля 18 тыс.) і сельскагаспадарчымі (звыш 30 тыс.) вызначалася ў 100 тысяч чалавек. Значная іх частка працавала ў малых рамесных майстэрнях.
Другой характэрнай рысай для гэтай тэрыторыі было тое, што некалькі тысяч абшарнікаў, якіх звычайна звалі «крэсавымі зубрамі», мела ў сваім уладанні больш як палавіну зямлі. А большасць сялян душылася на маленькіх лапіках, церпячы сапраўдны зямельны голад. Сітуацыю
ўскладнялі яшчэ і законы аб асадніках, ухваленыя ўжо 17 снежня 1920 года. На іх падставе так званыя вольныя землі, пакінутыя ў выніку ваенных дзеянняў і якія мясцовыя сяляне часткова нават абраблялі ды мелі надзею атрымаць іх ва ўласнае карыстанне, аддаваліся на льготных умовах ці зусім бясплатна польскім асаднікам, вайсковым і цывільным, якія часта прадавалі гэту зямлю па спекуляцыйных цэнах. У асадніках беларускае сялянства бачыла сваіх ворагаў, з імі штодзень узнікалі канфлікты.
Трэцяя адметная рыса рэгіена — гэта яго нацыянальны склад. Жылі тут беларусы, палякі, яўрэі, літоўцы, рускія, татары. Паводле перапісу насельніцтва 1921 года ў рэгіене налічвалася 4 млн. чалавек, а паводле перапісу 1931га — 5 108 800. Ніхто не браў пад сумненне гэтыя лічбы, як і тое, што нацыянальны склад насельніцтва такі разнародны. Спрэчкі выклікала вызначэнне колькасці кожнай нацыянальнай групы паасобку, прапарцыянальныя суадносіны паміж імі.
Так, напрыклад, перапіс 1931 года падаў заніжаны працэнт беларусаў. Увогуле ў вызначэнні іх колькасці існавалі розныя лічбы — ад аднаго да 2,5 мільенаў. Гэта былі пераважна сяляне, якія шчыльна насялялі значныя прасторы краю і толькі невялікая колькасць жыла ў мястэчках. Працэнт беларусаў у гарадах быў мізэрны, літоўцаў — яшчэ меншы. Колькасць літоўцаў на Віленшчыне і Сувальшчыне вызначалася ў 100 000 чалавек, гэта былі пераважна вясковыя жыхары. У гарадах пераважалі палякі і яўрэі. Па агульных падліках нацыянальныя меншасці складалі большасць насельніцтва гэтага рэгіенаі.
У склад польскага насельніцтва ўваходзілі землеўласнікі, значная колькасць сельскіх і фабрычных рабочых, службоўцы (пэўная колькасць іх перасялілася з Галіцыі і цэнтральнай Польшчы), інтэлігенцыя. Адносна высокі працэнт палякаў прыпадаў на Віленшчыну, горад Ліду і яго ваколіцы. Калі ж браць рэгіен цалкам, то палякі складалі ў ім меншасць, але меншасць прывілеяваную. Уся адміністрацыя за невялікім выключэннем складалася з палякаў.
Тут панавала зусім іншая атмасфера, іншыя ўмовы і адносіны, чым у карэннай Польшчы. Тут усякая праява прагрэсіўнага грамадскага руху сярод беларусаў расцэньвалася як балыпавіцкая, як шпіенская на карысць БССР і праследавалася надзвычай сурова. Пачынаючы ад Брэста і Беластока, кожны, хто ехаў чыгункай, мог быць абшуканы. Тут знаходзілася адносна вялікая колькасць паліцыі. Частай з’явай былі тут масавыя палітычныя працэсы: 45 чалавек у
3 Зак. 670
65
1923 годзе (Беласток), 94 у 1926 годзе (Вільня), 133 у 1928 годзе (Беласток), 56 у 1928 годзе (Вільня), 75 у 1929 годзе (Гродна) і г. д. Нічога дзіўнага, што, пачынаючы з 1920—1921 гадоў, найболыпая колькасць вязняў у турмах на гэтай тэрыторыі, а часам нават у Вронках і ў катаржнай турме Св. Крыжа, складалі беларускія сяляне, нават часта тыя, што не належалі ні да адной палітычнай партыі. Апрача таго, насуперак прынятым паводле Рыжскага трактату пастановам аб непраследаванні рэлігіі, значная колькасць цэркваў была ператворана ў касцёлы, што таксама мела ўплыў на адносіны мясцовага насельніцтва да польскіх уладаў.
На палітычны клімат Заходняй Беларусі ўплывала яшчэ некалькі дадатковых фактараў.
Па-першае, там, дзе нацыянальная праблема супадала з сялянскай, сіла бунту значна ўзрастала, асабліва калі гэты рух быў малады.
Па-другое, блізкасць граніцы Савецкай Беларусі мела вялікі ўплыў на настроі вясковых жыхароў (трэба таксама ўлічыць у дадатак і сваяцкія сувязі); шмат маладых жыхароў прыгранічных мясцовасцяў пакідала родны дом і падавалася ў Савецкі Саюз ці то з мэтай заробку, ці то з мэтай навучання. А тыя, што вярталіся дамоў, часта станавіліся арганізатарамі сялянскага змагання.
Па-трэцяе, на значнай частцы гэтых земляў, хоць нядоўгі час, існавала Савецкая ўлада. Вяртанне абшарнікаў у свае маёнткі суправаджалася адбіраннем зямлі ад сялян, якія гэтую зямлю паспелі ўжо падзяліць паміж сабой. Гэта парадзіла клімат вельмі абвостраных адносінаў. Мясцовая адміністрацыя і войска дапамагалі абшарнікам ва ўстанаўленні сапраўднага тэрору. Сялянам не даравалі іх паводзінаў пры Савецкай уладзе. Але і сяляне не забыліся, што маглі стаць уласнікамі такой жаданай зямлі. Неаднойчы ўцякалі ў лес і ўтваралі там узброеныя групы, якія змагаліся з тэрорам абшарнікаў, адміністрацыі і асаднікаў або далучаліся да стыхійных масавых выступленняў.
Па-чацвёртае, у канцы 1923 года на базе існаваўшых да таго часу камуністычных арганізацыяў узнікла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі як састаўная частка КПП, якая мела заданне ў першую чаргу прымаць пад увагу мясцовую спецыфіку — гэта значыць, што, апрача рабочай праблемы, на першае месца паставіць праблему сялянскую і беларускую.
Такі найбольш агульны малюнак рэчаіснасці быў на тых тэрыторыях, якія Тарашкевіч і яго таварышы з беларускага клуба павінны былі прадстаўляць у сойме.
У ходзе выбарчай кампаніі Тарашкевіч наведаў вялікую колькасць выбарчых акругаў і тое, што ведаў сам, мог удакладніць звесткамі, атрыманымі непасрэдна ад сялян.
Асабовы склад Беларускага соймавага клуба на 13 лістапада 1923 года быў наступны: 1. Сяргей Баран, народны настаўнік, балаціраваўся ў Гродне, належаў да партыі беларускіх эсэраў (БС-Р); 2. Сымон Якавюк, земляроб, балаціраваўся ў Гродне, беспартыйны; 3. Фабіян Ярэміч, тэхнік, балаціраваўся ў Наваградскім ваяводстве з дзяржаўнага спісу, належаў да Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БС-ДП); 4. Уладзімір Каліноўскі, земляроб, балаціраваўся ў Ваўкавыску, беспартыйны; 5. Міхась Кахановіч, настаўнік, філолаг, балаціраваўся ў Наваградскім ваяводстве; 6. Пстра Мятла, кааператар, балаціраваўся ў Дзісне, беспартыйны; 7. Антон Аўсянік, земляроб, балаціраваўся ў Вілейцы, беспартыйны; 8. Сымон Рак-Міхайлоўскі, настаўнік гімназіі, балаціраваўся ў Вільні, належаў да партыі незалежных сацыялістаў (БНС); 9. Базыль Рагуля, земляроб, балаціраваўся ў Наваградку, народны радыкал; 10. Кс. Адам Станкевіч, прэфект, адзін з заснавальнікаў беларускайхадэцыі (БХД), балаціраваўся ў Вільні; П.Браніслаў Тарашкевіч, дырэктар беларускай гімназіі ў Вільні, балаціраваўся з дзяржаўнага спісу, член БСД.
Беларускімі сенатарамі былі: Мацей Каспяровіч, інжынер камунікацыяў, балаціраваўся ў Палескім ваяводстве; Аляксандр Назарэўскі, вясковы жыхар, кааператар, балаціраваўся ў Наваградскім ваяводстве і Вячаслаў Багдановіч, тэолаг, праваслаўны, балаціраваўся ў Віленскім ваяводстве. Ніводны з беларускіх сенатараў не належаў да палітычнай партыі. Усе чатырнаццаць утварылі Беларускі соймавы клуб — як самі беларусы яго назвалі — беларускі «Малы парламент». У прэзідыум увайшлі Б. Тарашкевіч (старшыня), С. Баран і А. Станкевіч (намеснікі старшыні), А. Аўсянік (сакратар), В. Багдановіч (член прэзідыума). У выніку рэпрэсіяў (некаторыя паслы былі арыштаваны, некаторыя эмігравалі) склад клуба значна змяніўся (з найбольш вядомых новых членаў клуба назавём Паўла Валошына, Юрыя Сабалеўскага і сенатара Аляксандра Уласава), не змяніўся, аднак, характар клуба. Назва «Малы парламент» была абгрунтаванай, бо клуб прадстаўляў амаль усе тагачасныя палітычныя беларускія групоўкі. Выбары ў сойм у 1922 годзе былі для беларусаў на тэрыторыі Полыпчы першай масавай палітычнай легальнай акцыяй. Сярод выбарчага актыву бачым будучых дзеячаў камуністычнага руху (А. Канчэўскага, Л. Радзевіча, Я. Лагіновіча). Але калі гэтая су-
польная перадвыбарчая акцыя мела пад сабой нейкі грунт (маладосць руху, болып спрыяльныя выбарчыя ўмовы ў самім блоку, адсутнасць дыферэнцыяцыі ў беларускім асяроддзі, то супрацоўніцтва ўсіх палітычных груповак у рамках аднаго соймавага клуба нельга было доўга ўтрымаць. Занадта вялікая была розніца паміж асобнымі групамі як на класавай, так і на палітычнай глебе. Галоўная ж лінія размежавання пралягла, як і раней, уздоўж справы арыентацыі. Сярод значнай часткі членаў клуба пачало ўзрастаць перакананне, што беларускую праблему можна вырашыць толькі абапіраючыся на Савецкую Беларусь. Аднак іншыя, будучы ў вострай апазіцыі да польскага ўрада, адначасова былі прыхільнікамі так званай тэорыі «стаяння на ўласных нагах», прыхільнікамі антыкамуністычнай палітыкі, антысавецкай і антырасійскай (найбольш яскравым прадстаўніком апошніх быў кс. А. Станкевіч). Утварэнне НСП (Незалежнай сялянскай партыі) у 1924 годзе, у якой бачым дзеячаў, што раней прымалі ўдзел у беларускім руху, несумненна паскорыла працэс дыферэнцыяцыі ў беларускім клубе.
3 перыяду пасольскай дзейнасці Тарашкевіча засталося шмат матэрыялаў — прамоваўг, прапаноў, пісьмовых запытаў да сойму, дакументаў іншых соймавых клубаў. Апрача гэтага тыпу матэрыялаў, захаваліся яго артыкулы, напісаныя ў гэты час, паліцэйскія нататкі, судовыя матэрыялы, артыкулы яго палітычных праціўнікаў. Разам з тым трэба зазначыць, што ў гэтай даволі вялікай колькасці дакументаў маюцца і значныя прагалы: адсутнасць дакументацыі самога клуба (клуб не меў нават уласнага справаводства ў сойме); адсутнасць асабістых дакументаў — запісаў і лістоў або іншых крыніцаў, на падставе якіх можна б было непасрэдна вызначыць пазіцыю Тарашкевіча ў адносінах да актуальных палітычных падзеяў — хоць бы падзеяў 1923 года. Як ацэньваў сітуацыю ў Германіі або кракаўскае паўстанне 1923 года, якія заўвагі напісаў на палях «Рашэнняў II з’езда КПП» (забраных у яго пры вобыску), што думаў аб працэсе сарака пяці беларускіх сялян ды з паслом сойму Сяргеем Баранам на чале? На гэтыя і на шматлікія іншыя пытанні няпроста знайсці адказы. Можам толькі ў агульных рысах вызначыць ход разважанняў нашага героя.
Перш чым абмяркоўваць даступныя нам матэрыялы, варта прыгадаць адзін дакумент, дасюль не знойдзены (горш за ўсё тое, што яго ніхто і не шукаў).
Як ужо вядома, у 1923 годзе ўсе паслы з беларускага клуба ў сойме адстойвалі пастулат аб тэрытарыяльнай
аўтаноміі для беларусаў, якіх у межах Полыпчы налічвалася больш за 2 млн. Адзін з відных паслоў гэтага клуба Базыль Рагуля напісаў «Успаміны», выдадзеныя ў 1967 годзе яго сынам у Нью-Йорку. У гэтай невялікай кніжачцы на 127 старонцы чытаем: «Клуб ухваліў праект аўтаноміі Заходняй Беларусі. Гэты праект быў апрацаваны Браніславам Тарашкевічам і пракансультаваны з вядомым адвакатам Тадэвушам Врублеўскім. Аднак да вынясення яго на абмеркаванне сойму справа не дайшла».
Варта звярнуць увагу на тое, штО ў гістарычнай літаратуры ніхто да гэтага часу пра гэты праект не пісаў, ды і сам факт яго існавання не быў вядомы. Праўда, Рагуля спрошчвае справу, калі піша, чаму праект не быў вынесены на абмеркаванне сойму («... бо доўга ляжаў у Тарашкевіча»). Свае меркаванні аб сапраўдных прычынах выкажу ніжэй. Аднак незалежна ад тых ці іншых прычынаў адно не падлягае сумненню: тэкст гэтага праекта мог бы сгаць каштоўным матэрыялам для высвятлення гісторыі развіцця палітычнай думкі беларускіх дзеячаў у той перыяд. Вось чаму яго пошукі маюць такое істотнае значэнне.
Але вернемся да дакументаў нам даступных.
Найважнейшым матэрыялам, які можа паслужыць канвой для эскізу партрэта Тарашкевіча той пары, з’яўляюцца яго прамовы ў сойме. Яны цалкам высвятляюць асобу аўтара — высокі ўзровень інтэлекту, талент прамоўцы, імгненную рэакцыю, з’едлівы досціп, выдатную здольнасць палеміста, раскаванасць паводзінаў у атмасферы варожасці да яго соймаўскай аўдыторыі.
Як жа Тарашкевіч быў прыняты Высокім Соймам?
Нагадаем, што клімат вакол беларускага клуба быў вельмі неспрыяльны. Дастаткова прыгадаць атрутную атмасферу эндэцкага цкавання ў сойме і па-за соймам, дзе паведамлялася, што забіты (16.XII.1922) Невядомскім першы прэзідэнт Рэчы Паспалітай Габрыэль Нарутовіч быў выбраны (9.ХІІ.1922) галасамі нацыянальных меншасцяў. Калі ж гаворка ідзе пра беларусаў, то галоўная атака была скіравана супраць Тарашкевіча.
Тарашкевіч рабіў правільную выснову з таго клімату, які ўтварыўся вакол беларускага клуба і яго асобы. I таму, відаць, першую сваю прамову 23 студзеня 1923 года пачаў з наступу. Паказваючы на пустыя крэслы паслоў правіцы, сказаў: «Высокі, але пусты сойме»з. Гэта была ваяўнічая і нават задзірыстая прамова, яна выклікала вялікі рэзананс, тым больш што зрабіў яе старшыня клуба, выступіўшы на пачатку дэбатаў. Скандал выбухнуў у той жа дзень і перса-
нальна тычыўся аднаго з кіраўнікоў ППС, Ігнацыя Дашыньскага. ППС у папярэднія гады ставілася прыхільна да беларускага руху. Але пасля атрымання незалежнасці адносіны змяніліся, хоць у дакументах таго часу не знайшлі свайго адлюстравання (ППС прызнавала за беларусамі права на аўтаномію). Тарашкевіч засведчыў, што Дашыньскі ў 1920 годзе на прыеме ў Замку і ў прысутнасці сведкаў сказаў: «Мелі мы сілу — дык падзялілі вас, калі б вы мелі сілу — падзялілі б нас». Паслы, асабліва сацыялістычныя, зрэагавалі тады вельмі бурна, і напружаная атмасфера пратрымалася да канца выступлення Тарашкевіча, тым болып што яно было вытрымана ў вельмі вострым тоне. Назаўтра Тарашкевіч у «асабістай заяве», спасылаючыся на сведкаў, пацвердзіў сваю пазіцыю ў адносінах да Дашыньскага. Але атмасферы вакол сваей асобы не разрадзіў. Аднак гэта яго зусім не шакіравала. Наадварот, праз два месяцы, добра ведаючы, што ўжо не адзін пасол з правіцы гатовы раздзерці яго, ужывае такую форму выказвання, якая магла яго ворагаў давесці да шаленства. 23 сакавіка 1923 года ў ходзе дэбатаў аб законе аб прызнанні крэдытаў асаднікам Тарашкевіч выказаў перакананне народа, што зямля, на якой спрадвеку працуюць яго продкі, павінна належаць яму. «Можаце гэты прынцып назваць бальшавіцкім,— закончыў ен,— у такім разе я сам у гэтым пункце з’яўляюся балыпавіком».
Пасля гэтай другой прамовы на яе адгукнуўся вядомы сваімі кансерватыўнымі пазіцыямі «Дзеннік познаньскі», змясціўшы на сваіх старонках «Адкрыты ліст Станіслава Булак-Балаховіча да Браніслава Тарашкевіча»4. Газета прадставіла аўтара ліста «галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі Беларусі (!) і добраахвотніцкай арміі». У гэтым поўным наскокаў лісце чытаем пра Тарашкевіча наступнае: «Гэты пасол вядомы сваімі рэзкімі антыдзяржаўнымі выступленнямі. Ен адзін з тых, уласна кажучы, спрэпарыраваных рэнегатаў, якія на самой справе з’яўляюцца палякамі, але раптам адчулі сябе «беларусамі»' Булак-Балаховіч скончыў ліст пагрозай: «Я разам з усімі членамі былой маей арміі буду любым чынам змагацца з Вамі». На «крэсах» было вядома, што гэта азначае. У дакументах сойма дастаткова інтэрпеляцыяў з прычыны нападу на пасла ці на групу паслоў. «Рэнегат» і іншыя выразы віселі ў паветры, як толькі Тарашкевіч з’яўляўся на трыбуне.
Адносна такіх нападак ен ІО.ІУ.1924 года зрабіў заяву, у якой чытаем: «Як па сваім паходжанні, так і па ўласнай свядомасці заўседы быў беларусам і заўседы пра гэта
заяўляў. Паходжу з сялянскай сям’і Віленскага павету і да дванаццацігадовага ўзросту не ведаў іншай мовы, апрача беларускай. Праўда, што прымаў пэўны ўдзел у польскім незалежніцкім руху, але заўжды як беларус. Не шкадую аб гэтым, не адракаюся, а хутчэй за ўсё ганаруся (воплескі на левым крыле)... Магу спаслацца на шэраг вядомых цяпер у Польшчы людзей, якія ведаюць мяне ад школьнай парты і заўсёды лічылі мяне беларусам. Гэта прафесар Бадуэн дэ Куртэнэ — мой прафесар, сакратар польскага пасольства ў Жэневе — Міраслаў Арцішэўскі, з якім сядзеў на адной лаўцы ў віленскай гімназіі, рэдактар Важніцкі Станіслаў і, урэшце, прысутныя тут паслы Недзялкоўскі і Ваяводскі. Мяркую, што калега Бітнер таксама не аспрэчыць гэтага, бо вучыліся з ім у адной школе і сядзелі побач»з.
Рэха скандалаў у напружанай атмасферы вакол асобы Тарашкевіча дайшло да яго роднага дома... з ласкі ксяндза пробашча. Папракаў бацьку, што сын паводзіць сябе ў сойме непажа^аным чынам. Ці ўзрушыла гэта Адама Тарашкевіча? Ці апраўдваўся перад ксяндзом, ці, можа, наадварот, быў задаволены? Быў занадта мудры, каб недаацаніць сына, ды і ганарыўся ім. Візіт ксяндза не меў ніякага ўплыву на адносіны, якія панавалі ў Чарнулішках, калі Браніслаў прыязджаў туды на кароткую пабыўку. Гэтыя прыезды заўсёды былі сапраўдным сямейным святам. Браніслаў заўсёды падтрымліваў найлепшыя адносіны з усёй раднёй і з суседзямі.
Але вернемся ў сойм і да першага выступлення Тарашкевіча. Яно было вельмі вострае па форме, але з яго не вынікалі тыя канчатковыя высновы, якія Тарашкевіч зрабіў у канцы. Стваралася ўражанне, што гаворыць чалавек, які стаіць на самых левых пазіцыях і які адначасова і невядома чаму абмяжоўваецца самымі сціплымі запатрабаваннямі. Гэтая супярэчнасць выявілася і пазней, у некалькіх наступных прамовах (у 1923—1924 тт.). Некаторыя тлумачылі гэта яго прамоўніцкімі здольнасцямі, тым, што ён занадта паддаецца пачуццям. Але на самой справе прычына была больш значная. Тарашкевіч бунтаваў супраць усяго, але не мог яшчэ выбраць лініі ўласных паводзінаў, не самавызначыўся ў палітычных адносінах. Праходзіў эвалюцыю поглядаў, і гэта клала адбітак на яго выступленні, выявіла яго непаслядоўнасць, якая была даволі прыкметнай.
Платформу патрабаванняў беларускага клуба можна звесці да аднаго — да аўтаноміі для насельніцтва паўночна-ўсходніх ускраінаў. Але адначасова першая прамова была скіравана супраць усіх польскіх партыяў — пачынаючы
з эндэцыі і канчаючы ППС — за іх адносіны да беларускай праблемы. Супраць першых — за палітыку паланізацыі, супраць другіх — за падтрымку палітыкі вайсковага і цывільнага асадніцтва. Адначасова заявіў пра сябе, як пра рашучага «прадстаўніка лаяльнага беларускага грамадства», асудзіў узброеныя высгупленні сялян. Ад імя клуба выказаў вотум даверу ўраду генерала Сікорскага (яшчэ схіліў да гэтага і ўкраінскі клуб). Уражанне было нечаканае. Яго вінавацілі ў двудушнасці. Яго паводзіны былі да такой ступені неадназначныя, што нават у справаздачах было адзначана: «Першае выступленне старшыні беларускага клуба пасла Б. Тарашкевіча з трыбуны сойму з дэкларацыяй над экспозе генерала Сікорскага падавала, здавалася б (падкрэслена мной.— А. Б.) надзею, што клуб пойдзе па польскай дзяржаўнай лініі». Ніякай, аднак, упэўненасці ў гэтым не былов.
Крыху пазней прыйшло перакананне, што гэта не была двудушнасць, што ў той час Тарашкевіч сапраўды быў схільны да супрацоўніцтва з польскім урадам, але ў той жа час павінен быў лічыцца з настроямі ў самім клубе. У 1923—1924 гадах пра Тарашкевіча будуць пісаць, што ён «адзіны ў беларускім клубе, які займае паланафільскую пазіцыю»7. Такую самую пазіцыю заняў і на арганізаваным беларускімі эсэрамі з’ездзе ў Празе (у чэрвені 1923 г.)в, на які быў запрошаны асабіста. Тут рабіліся спробы схіліць яго да супрацоўніцтва: спасылаліся на непаслядоўнасць у яго ўчынках, спрабавалі згуляць на яго амбіцыі навукоўца («Граматыка для школ» была перавыдадзена ў Літве і БССР, але яе друк спынены ў Полыпчы), прапанавалі кіраўніцтва масавай партыяй, якая мелася быць створана. Тарашкевіч не змяніў свайго погляду. Сваю паланафільскую пазіцыю абараняў таксама ў верасні 1923 года на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні, на якім вызначылася лінія байкоту мясцовых уладаў. Тут таксама заклікаў да лаяльнасці ў адносінах з Полыпчай, сцвярджаў, што, нягледзячы на часовае абвасгрэнне адносінаў, не выключаецца магчымасць вырашэння беларускага пытання ў духу атрымання аўтаноміі, што яно будзе магчымым пры ўмове ўзаемнага разумення. Адно з яго тагачасных выказванняў гучала так: «Хоць акцыя беларускіх паслоў не прынесла ніякай рэальнай карысці і абяцанні ўрада не выкананы, аднак клуб падтрымлівае лаяльную пазіцыю ў адносінах да польскай дзяржавы»’. Рабіў так хіба таму, што поўнасцю верыў у перамогу сапраўды дэмакратычных сілаў у Полыпчы і вельмі шанаваў парла-
менцкую дэмакратыю. Падзенне кабінета Вітаса (у снежні 1923) і даручэнне Станіславу Тугуту фарміравання ўрада ўзмацнілі надзеі Тарашкевіча. Тугут, жадаючы атрымаць йадтрымку нацыянальных меншасцяў, у непасрэднай размове з Тарашкевічам выслухаў патрабаванні, выкананне якіх Тарашкевіч звязваў з адносінамі да будучага ўрада. Патрабаванні былі такія: змяншэнне выдаткаў на армію, спыненне тэрору супраць мясцовага насельніцтва, адмена закона аб асадніцтве. Заснаванне пасады міністра ці намесніка міністра па беларускіх справах, назначэнне ваяводамі беларусаў у паўночна-ўсходніх ваяводствах, дапушчэнне беларусаў да пасадаў ва ўрадавых установах, утварэнне ў межах чатырох ваяводстваў беларускай школьнай акругі і прызначэнне беларуса намеснікам куратара гэтай акругі. Адначасова Тарашкевіч патрабаваў адкрыцця 100 беларускіх школаў, дзвюх настаўніцкіх семінарыяў і адной гімназіію.
Падобна, што Тарашкевіч разумеў нерэальнасць гэтых запатрабаванняў. Але яны стваралі пэўную платформу для перамоваў і, што важней за ўсё, былі выяўленнем гатоўнасці да супрацоўніцтва. Не выключана, што ў выніку адсутнасці стабільнасці ў краіне Тарашкевіч мог спадзявацца на перамены ва ўрадзе, а таксама на змены адносінаў да беларусаў. Досыць таго, што нават тады, калі Тугут адмовіўся ад місіі ўтварэння новага ўрада, Тарашкевіч быў далекі ад думкі, каб змяніць сваю пазіцыю, якую адны называлі канструктыўнай, а іншыя паланафільскай. Адзінае, на што рашыўся ў 1923 годзе,— гэта разрыў з масонамі. Перастаў з’яўляцца ў іх асяроддзі. Яшчэ ў пачатку наступнага года спадзяваўся на Тугута, на вынікі пачынанняў соймавай камісіі, якая падрыхтавала так званы «Закон аб мовах»п, канчаткова ўхвалены соймам у ліпені 1924 года.
Афіцыйныя запісы пра сітуацыю ў беларускім соймавым клубе паказваюць, што ўжо і раней намячаўся раскол сярод паслоў і толькі дзякуючы Тарашкевічу ўтрымлівалася еднасць. У 1924 годзе сітуацыя ў беларускім клубе асабліва абвастрылася. Гэта было вынікам многіх зменаў у сойме і па-за соймам. У Заходняй Беларусі наступіў значны рост рэвалюцыйных і прасавецкіх настрояў сярод сялян. Прасавецкія настроі ўзраслі таксама і ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі, якая ўсе часцей прыходзіла да высновы, што ніводная краіна заходняй дэмакратыі не змагла радыкальна вырашыць той складанай сітуацыі, у якой апынуліся народы, якія пасля I сусветнай вайны не здабылі дзяржаўнасці, і што вырашае гэтую справу толькі сацыялістычная рэва-
люцыя. Вялікае ўражанне на беларускую інтэлігенцыю зрабіла пашырэнне межаў БССР у сакавіку 1924 года за кошт земляў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губерняў, якія дасюль уваходзілі ў склад РСФСР12. У гэтым бачылася нешта новае — магчымасць спалучэння прынцыпу нацыянальнай дзяржаўнасці з сацыяльнай рэвалюцыяй. Беларускі нацыянальны рух у Полыпчы зрабіў у выніку дзве высновы: фактычным прадстаўніком беларускага народа есць край, дзе існуе беларуская дзяржаўнасць і дзе вырашана адна з галоўных грамадскіх праблемаў — сяляне атрымалі зямлю. I другая выснова (а яна вынікае з першай), што эміграцыйны беларускі ўрад, які раней афіцыйна прызнаваўся, страціў падсгавы для свайго далейшага існавання. Кантакты з ім былі парваны. Перамагла арыентацыя на Савецкі Саюзіз. У сувязі з гэтым сярод беларускіх паслоў выспявала перакананне ў неабходнасці пачатку пазапарламенцкай барацьбы — арганізацыі масавых выступленняў і кіравання імі. Тарашкевіч у прынцыпе падтрымліваў такое імкненне, хоць у той час яшчэ лічыў, што не ўсе спробы дамовіцца з левымі элементамі польскай інтэлігенцыі вычарпаны і што не варта ізалявацца ад жыцця ўсей краіны. Гэта была прынцыповая спрэчка. На працягу 1924 года ў сойме пачалося арганізацыйнае ўмацаванне пазіцыі крайніх левых. Знешне яно выявілася толькі пад канец года (утварэнне новага клуба Незалежнай сялянскай партыі — НСП — і колькаснае павелічэнне польскай камуністычнай пасольскай фракцыі), але ў самім сойме, асабліва сярод паслоў лявіцы, гэта было прыкметна. Апрача таго, у самім беларускім клубе ўтварылася група левых паслоў, якая раней не была аформлена арганізацыйна. Утварылася яна ў значнай сгупені ў выніку кантакту паслоў з КПЗБ. Тарашкевіч не ўвайшоў у гэтую групуК I калі да гэтага часу ў беларускім клубе (у справах тактыкі і інш.) акрэслілася выразная лінія размежавання паміж пасламі левага кірунку, да якіх належалі Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын, Мятла, Рагуля, і групай, якую ўзначальвалі кс. А. Станкевіч і Ф. Ярэміч,— то на гэты раз канфлікт выбухнуў у самой лявіцы і па справе, здавалася б, неістотнай.
У лютым 1924 года Тарашкевіч разам з сенатарам А. Уласавым уступілі ў Вільні ў Польска-Беларускае таварысгва, у якім польскі бок прадстаўлялі віленскія дэмакраты — сенатар Кжыжаноўскі, Вітольд Абрамовіч, пасол Вэндзягольскі. У беларускім клубе згода Тарашкевіча на ўступленне ў праўленне таварыства была ўспрынята амаль
як... здрада беларускай справе. Вынікі былі сур’ёзныя. Тарашкевіч быў вымушаны пакінуць крэсла старшыні. Яго заняў Базыль Рагуля. Беларускі соймавы клуб апублікаваў з гэтай нагоды спецыяльнае паведамленне пад загалоўкам «Памылковая ідэя», надрукаванае ў «Пшэглёндзе віленьскім» (№ 6, 9.111.1924)15.
Няцяжка ўявіць становішча Тарашкевіча. Карыстаўся ўжо на той час шырокай папулярнасцю, у клубе быў да гэтага часу фігурай буйнога плана, а пасля змяшчэння з пасады старшыні раптам нібы завіс у пустэчы. Не мог з гэтым пагадзіцца. Рабіў усё, каб не выйшлі наверх канфлікты, якія ўзніклі ў клубе паміж левымі пасламі. Паводзіў сябе так, як і раней: крочыў у першых радах першамайскай дэманстрацыі, арганізаванай прафсаюзамі ў Вільні ў 1924 годзе, разам з пасламі левага кірунку прымаў удзел у мітынгах на Палессі (напрыклад, 3 ліпеня 1924 г.). Яшчэ раней апублікаваў у «Пшэглёндзе віленьскім» артыкул, у якім выказаў свае погляды і ў якім папракае польскую інтэлігенцыю за бяздзейнасць. Артыкул заканчваўся словамі: «Хочаце магутнай Польшчы, а прыяцеляў ператвараеце ў ворагаў, дамагаецеся грамадзянскай актыўнасці, самаахвярнасці, а пашыраеце толькі гаркоту і варожасць. Глядзіце, каб не пашкадавалі аб гэтым у час выпрабаванняў»іб.
У беларускім клубе захоўвалася напружанае становішча з той прычыны, што Тарашкевіч і надалей падтрымліваў прыяцельскія адносіны са сваім даўнім школьным таварышам С. Ваяводскім, якога сацыялістычная група ў беларускім клубе лічыла сваім палітычным канкурэнтам. (Таму, што быў супраць заснавання асобнай беларускай арганізацыі, мяркуючы, быццам беларускае насельніцтва ўдасца сарганізаваць у рамках будучай НСП.)
Але такое становішча не магло трываць доўга. Тарашкевіч ведаў, што паслы мелі канстакт з КПЗБ пры пасрэдніцтве яе прадстаўніка. Здагадваўся, што менавіта адтуль ідуць інсінуацыі і яны з’яўляюцца прычынай гэтай ізаляцыі. Таму спяшаўся да непасрэднай сустрэчы з прадстаўніком ЦК КПЗБ. Гэтым прадстаўніком быў Міхал Гурын-Маразоўскі, чалавек, які ўвайшоў у гісторыю КПЗБ як найагіднейшы правакатар.. Ен быў галоўным сведкам абвінавачання на працэсе Грамады. Аднак Тарашкевіч не ведаў тады, што Гурын быў галоўнай спружынай распальвання ўнутры КПЗБ нацыяналістычных антыпольскіх настрояў і што ён будзе рабіць усё, каб парваць сувязь КПЗБ з КПП.
Тарашкевіч падтрымліваў у сойме асабістыя кантакты з правадырамі КПП (членамі камуністычнай пасольскай фракцыі), дасканала ведаў іх адносіны да беларускай праблемы, да беларускага клуба і вельмі бярог гэтыя адносіны, высока цаніў іх. Тое, што пачуў ад Гурына ў час сустрэчы, непрыемна яго ўразіла, адчуў, якая вялікая і прынцыповая розніца паміж імі. У гэтым раззлаваным «абаронцы беларускай справы» ўбачыў звычайнага авантурыста. I ўвогуле Гурын не мог зрабіць на Тарашкевіча сганоўчага ўражання: занадта вялікая розніца паміж імі была на інтэлектуальным узроўні. Тарашкевіч лепш, чым Гурын, арыентаваўся ў актуальнай міжнароднай сітуацыі. Уражанне ад гэтай сустрэчы вынес самае дрэннае. Зразумеў толькі адно, што мае справу з нікчэмнасцю, якая фактычна была злым дэманам, што ўносіла замяшанне ў левае крыло беларускага клуба.
Працягваў шукаць кантакты з КПЗБ, але не з сувязным, а з правадырамі, бо лічыў сітуацыю вельмі сур’ёзнай. I знайшоў. Летам і восенню 1924 года меў некалькі нелегальных спатканняў на Звярынцы ў Вільні: са «Скульскім» (Станіславам Мертэнсам) і «Артурам» (Лазарам Аранштамам), тагачасным сакратаром ЦК КПЗБ. Гэтыя спатканні далі ўжо зусім іншыя вынікі, і сляды іх знаходзім у матэрыялах КПЗБ (у справаздачы «Артура» на III канферэнцыі КПЗБ), а таксама ў выступленнях Тарашкевіча ў сойме. Ужо ў першай палавіне 1924 года адчувалася, што Тарашкевіч пазбываецца многіх ранейшых поглядаў, напрыклад, у справе аўтаноміі, пра якую гаварыў у сваім першым выступленнііт. Пад канец 1924 года Тарашкевіч даў інтэрв’ю грамадска-палітычнаму часопісу левага напрамку «Ютро». Тут зноў востра раскрытыкаваў польскую інтэлігенцыю за яе залежнасць у поглядах ад грамадскай правіцы, за нерашучасць у палітычных пытанняхів.
Пасля спаткання са «Скульскім» і «Артурам» Тарашкевіч зразумеў, што цкаванне яго інспіравана Гурыным. У выніку гэтага спаткання і кантакту з пасламі камуністычнай фракцыі і Незалежнай сялянскай партыі ў сойме адносіны ў беларускім асяроддзі нармалізаваліся. Урэшце Тарашкевіч вярнуўся ў свае натуральнае асяроддзе. Першым яго поспехам у пачатку 1925 года была невялікая заява, апублікаваная ў «Работніку», з якой вынікала, што тыя, хто падпісаў яе (заяву), не маюць нічога агульнага з цкаваннем і паклепам на Ваяводскага^. Пад заявай подпіс не толькі пасла Тарашкевіча, але і Рак-Міхайлоўскага. Калі мець на ўвазе, што пасля Тарашкевіча Рак-Міхайлоўскі
быў самым выдатным дзеячам у беларускім клубе, то можна зразумець важнасць падобнай публічнай заявы. Гэта быў немалы поспех Тарашкевіча.
I ў заключэнне апісання канфлікту ў беларускім клубе варта падкрэсліць яшчэ адзін момант: да высновы, што супрацоўніцтва левых элементаў беларускага клуба з соймавым клубам НСП і камуністамі стала неабходнасцю, Тарашкевіч прыйшоў самастойна, не будучы членам ніякай палітычнай групоўкі, не будучы звязаны арганізацыйнай дысцыплінай. Дзейнічаў выключна паводле сваіх перакананняў. (Гэта пацвярджае і пасол Пётра Мятла ў сваіх пазнейшых нататках пра Грамаду20.) Гэта важная выснова, бо сведчыць пра глыбокую эвалюцыю поглядаў, якую перажыў Тарашкевіч. Гаворка тут не толькі пра змену поглядаў на справы тактыкі і выбар палітычнай платформы, але і пра тое, што сярод паслоў клуба ўзрасла цікавасць да развіцця культуры ў БССР, імкненне да наладжвання бліжэйшых кантактаў.
Тарашкевіч змяніў у той час не толькі свае погляды. Змяніў таксама і сваё акружэнне. Наладзіў кантакты з Міжнароднай арганізацыяй дапамогі рэвалюцыянерам (МОПР). Разам з іншымі пасламі высылаў палітычным вязням пасылкі з харчамі і тытунь. На працягу першай палавіны 1925 года паслаў у турэмную бібліятэку на Лукішках больш як 100 кніг (шмат на якіх быў бачны надпіс «Са збору Бр. Тарашкевіча»).
1925 год быў шчаслівы для Тарашкевіча — ён стаў бацькам. Сыну далі імя Радаслаў. Дома звалі яго спачатку Дзюк, а пазней, калі падрос,— Славік.
У 1924—1925 гадах Тарашкевіч праяўляў у сойме вялікую актыўнасць, прымаў удзел у працы некалькіх камісіяў: бюджэтнай, па асвеце і камісіі па замежных справах. Цяпер пабачым, якія новыя акцэнты выяўляюцца ў яго прамовах у сойме.
У 1924 годзе, у адрозненне ад 1923-га, агульнапольскія справы ў яго прамовах выступалі на першы план. Напачатку закранаў агульнадзяржаўныя пытанні толькі ў такой ступені, у якой яны былі канкрэтна звязаны з палітыкай урада ў дачыненні да беларускай праблемы. Цяпер жа штораз часцей звяртаўся да тэматыкі гаспадарчай усёй Польшчы (і тут паказаў сябе нвдрэнным знаўцам пытанняў эканомікі). Асуджаў палітыку распродажу важных гаспадарчых аб’ектаў замежным капіталістам, крытыкаваў ан-
тыіндустрыялізм, неаднойчы ўздымаў пытанне аб неабходнасці заключэння гандлёвага пагаднення з СССР, якое, на яго думку, было б у інтарэсах Польшчы, яе гаспадаркі. «Гандлёвае пагадненне з Саветамі становіцца неабходным»,— заяўляў ён з соймавай трыбуныгі.
У ліпені 1924 года Тарашкевіч выступіў з разгорнутай і вострай крытыкай толькі што прынятых Палажэнняў аб мовах і школьнай рэформе, на якія раней ускладаў шмат надзейгг. Звярнуўся таксама і да справы аб аўтаноміі. Але як адрозніваліся яго цяперашнія ацэнкі з папярэднім годам! На гэты раз Тарашкевіч сказаў, што аўтаномія магла б некаторыя справы «залатаць», але не вырашыць, ды, урэшце, «народ не верыць, што дзяржава Грабскіх, якая парушае ўласную канстытуцыю, магла б даць гэтую аўтаномію». I далей працягваў, што народ «усё часцей скіроўвае свой позірк на ўсход, дзе бальшавіцкі ўрад з цяжкасцю, але ўпарта будуе новы дом». Калі раней прыгадваў Савецкі Саюз толькі ў сувязі са станоўчым вырашэннем беларускага пытання, то цяпер прыводзіў СССР як прыклад дзяржавы, якая зможа знайсці рашэнне і выйсце з мноства складаных гаспадарчых і грамадскіх сітуацыяў.
У прамове 25 красавіка 1925 года Тарашкевіч гаварыў: «Абвінавачваеце нас у камунізме, у распальванні дыверсійнага руху, бандыцкага, як вы кажаце, а па сутнасці руху паўстанцкага, абвінавачваеце нас у тым, што не хочам быць лаяльнымі ў адносінах да польскай дзяржавы, але прыгадайце, што прыйшлі мы ў гэты сойм менавіта дзеля таго, каб знайсці тут прававую аснову; былі мы, праўда, на кароткі час, наіўнымі, мы паддаліся канстытуцыйным ілюзіям, мы спадзяваліся, што законы і канстытуцыя надзейна гарантуюць палітычныя і нацыянальныя правы. Мы прыйшлі ў гэты сойм, каб змагацца за аўтаномію. Мы выбралі прэзідэнта, мы галасавалі за ўрад Сікорскага, каб падкрэсліць сваю лаяльнасць. А што сталася? За тое, што мы набраліся смеласці выбраць прэзідэнта, вы яго забілігз». Далей Тарашкевіч гаварыў пра тое, што прыйшоў, відаць, такі час, калі стары ўрад павінен быць заменены новым, сялянска-рабочым. 3 мэтай стварэння такога ўрада беларускі селянін павінен падаць руку ўкраінскім сялянам, польскім і ўсім працоўным, бо «толькі агульным фронтам селянін разам з рабочым, на роўных правох можа здабыць сабе вызваленне сацыяльнае, вызваленне нацыянальнае, вызваленне палітычнае і нацыянальнае адраджэнне».
Працытуем тут яшчэ некалькі характэрных урыўкаў з гэтай прамовы: «... буржуазія адыграла сваю ролю... можа,
на год, можа, на два, пяць, дзесяць, не ведаю, як доўга будзе яшчэ яе панаванне, як доўга будзе цягнуцца гэтая хісткая раўнавага, але існуе ўпэўненасць, што нацыяналістычна настроеная буржуазія, канкурыруючы паміж сабой, не здолее стварыць такую арганізацыю прадукцыі, якая б прывяла да гаспадарчай зладжанасці. Відавочны фатальны напрамак буржуазнага свету да новай разні, да новай вайны... так ці інакш, ці шляхам вайны, ці ў выніку вайны, урэшце сацыяльная рэвалюцыя адбудзецца, і толькі такая сацыяльная рэвалюцыя зможа даць нам палітычныя правы, прынесці нацыянальнае адраджэнне і вызваленне».
Асоба Тарашкевіча ў сойме ўзбудзіла ўсеагульную цікавасць. Таму невыпадкова Бернард Зінгер, соймавы карэспандэнт буржуазнай газеты «Наш пшэглёнд», аўтар успамінаў «Од Вітоса до Славка», выдадзеных з нагоды 10годдзя сойму, значнае месца адвеў Тарашкевічу.
Хочам далучыць сюды фрагмент гэтых успамінаў. I не таму, што яны з’яўляюцца праўдзівым адлюсграваннем рэчаіснасці. Хочам зрабіць гэта дзеля таго, каб удакладніць наша ўяўленне пра такога Тарашкевіча, якім яго ведалі людзі.
«У гэтым згуртаванні (блоку нацыянальных меншасцяў. — А. Б.) Тарашкевіч хутка акліматызаваўся. Меў тут знаемых, прыяцеляў, сяброў. Віталі яго паслы з лявіцы, прадстаўнікі ўрада, афіцэры. На яго лявіца паставіла сіло з самага пачатку. Ён сходзіў за беларуса, але быў католікам. Дарэчы, беларускую нацыю лічылі за выдумку рэвалюцыі 1905 года. Гэтым тэрмінам лявіца карысталася выключна ў палітычных мэтах.
Але Тарашкевіча лічылі за чалавека, які выпадкова ўблытаўся ў «блок». Яшчэ ў пецярбургскім універсітэце змагаўся за незалежнасць Полыпчы... быў рэпетытарам у польскіх дамах.
Яшчэ нядаўна кіраваў беларускім рухам супраць Саветаў, меў вольны доступ у Бельведэр, быў у кантакце з Прыстарам. Верыў, што толькі Польшча вызваліць Беларусь, быў кіраўніком беларускага дэпартамента ў Сярэдняй Літве. Яго вітаюць паслы Касцялкоўскі, Хамінскі. Раіўся з ім пасол Тугут. Падавалі руку пілсудчыкі, легіянеры. Усхваляваны пасол Тарашкевіч пакідае на хвіліну таварышаў і сядае пры стале «Вызвалення». Хто ведае, ці не дапамогуць ранейшыя таварышы ў барацьбе за аўтаномію, за беларускую школу?
Трымае прамову з соймавай трыбуны. Пытае пра польскі адпаведнік да нейкага беларускага слова. Пасол Хамін-
скі смяецца. Прыкідваецца. Ведае, шэльма, польскую мову лепш, чым многія з ускраінаў. Яму пляскаюць вызваленцы. Свой чалавек. Польскія лозунгі. ДамагаецЦа федэрацыі з Беларуссю. Гаворыць пра беларускую школу, пра зямельную рэформу. Мае праграму максімум, але гатовы прапанаваць і праграму мінімум. ГатовЫ падтрымаць урад Сікорскага за дробныя ўступкі, за сетку пачатковых школ з беларускай мовай навучання. Згода ў поўным сэнсе. У кулуарах ідзе пагалоска, што ён будзе намеснікам міністра па справах нацыянальных меншасцяў.
Неўзабаве ўсё разляцелася: і сон пра намесніцтва міністра, і пра школьную справу, і пра зямельную рэформу. Падвёў нават стары сябар Касцялкоўскі, выслізнуўся пасол Тугут (у будучым — галава ўрада), а з беларускай вёскі даходзілі чуткі, што зямля гарыць пад нагамі і што справа не толькі ў школе.
Тугут увайшоў у склад урада Грабскага. Тарашкевіч пакінуў парламент і падаўся ў акругу. Сустрэліся пазней у кулуарах. Тугут хацеў уцягнуць пасла Тарашкевіча ў камісію экспертаў, але той рашуча адмовіўся. Усё абарвалася.
У кулуарах Тарашкевіча нельга было пазнаць. Нават яго голас і выгляд змяніліся. Яшчэ нядаўна белатвары і ружовашчокі, звонкагалосы, даволі элегантна апрануты, цяпер ён — пацямнелы з твару, з упаўшым голасам, у куртцы і ботах, бываў у таварыстве крайне левых. 3 дакорам ківалі на яго ранейшыя таварышы і сябры за тое, што так далёка адышоў ад іх пасол Тарашкевіч»^ Такія меркаванні назіральнага і праніклівага журналіста.
Пасля ліквідацыі канфлікту сярод левых груповак беларускага клуба пачалося стварэнне спешным парадкам асобнага клуба левых — Грамады,— які быў афіцыйна заснаваны ў чэрвені 1925 года. Да новастворанага клуба Грамады далучылася ўся сацыялістычная фракцыя ранейшага беларускага клуба, акрамя пасла Рагулі. Адразу далучыўся да яго Тарашкевіч. I гэта нікога не здзівіла, што менавіта ён, самы відны сярод беларускіх паслоў, стаў на чале новастворанага клубагз.
24 чэрвеня 1925 года паслы-грамадоўцы зрабілі заяву ў сойме аб сваім выхадзе з беларускага соймавага клуба і аб заснаванні самастойнага клуба Грамады. 11 ліпеня ў грамадска-палітычным і літаратурным тыднёвіку «Валька», які выдаваў Тадэвуш Вянява-Длугашэўскі, павінна было з’явіцца інтэрв’ю пасла Тарашкевіча. I хоць гэты нумар тыднёвіка быў канфіскаваны, менавіта праз інтэрв’ю з Та-
рашкевічам у адной з бібліятэк удалося яго адшукаць. У сувязі з выключнай рэдкасцю дакумента, змесцім тэкст інтэрв’ю цалкам:
«Новы Клуб у Сойме: Беларуская Сялянска-Рабочая Грамада. Інтэрв’ю пасла Тарашкевіча ў справе ідэалогіі, праграмы і тактыкі новага клуба.
Пасол Тарашкевіч гаворыць:
— Мы рэвалюцыйныя сацыялісты і інтэрнацыяналісты, у той час як нашы калегі з беларускага клуба стаяць на грунце нацыянальным.
Яны яшчэ прытрымліваюцца лозунга аўтаноміі Беларусі і ўводзяць сябе ў зман, нібыта выгандлююць у польскага ўрада палёгку для народа. У нас няма гэтых ілюзіяў. Мы канчаткова вылечыліся ад усякіх ілюзіяў такога роду і ад надзеяў на справядлівасць такіх «дэмакратычных урадаў».
Спадзяёмся, што неўзабаве павінны наступіць больш глыбокія грамадскія змены, у выніку якіх зганьбаваны і пазбаўлены прававога значэння ў Полыпчы лозунг «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі» набудзе сапраўдны сэнс.
Мы перакананыя, што саюз беларуска-ўкраінскапольскіх рабочых і сялян створыць тую сілу, якая прывядзе да перамогі нашых лозунгаў як грамадскіх, так і нацыянальных. А гэтымі лозунгамі з’яўляюцца: рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад, незалежнасць Беларусі ў цесным саюзе з народамі, якія здабылі новую грамадскую структуру.
У межах сойма,— сказаў у заключэнне Тарашкевіч,— будзем супрацоўнічаць з групамі, якія з’яўляюцца носьбітамі рэвалюцыйнай ідэалогіі»2б.
Пасля ўзнікнення клуба Грамады дыскусіі, якія раней вяліся ў рамках беларускага клуба, перанесліся на старонкі беларускага друку. У беларускім клубе сойма засталіся тры паслы: кс. Адам Станкевіч — галоўны дзеяч беларускай хадэцыі, а таксама паслы Базыль Рагуля і Фабіян Ярэміч. Апошнія заснавалі новую палітычную групоўку — Беларускі сялянскі саюз (БСС). Новая групоўка папракала грамадоўцаў за тое, што яны актывізавалі беларускія сялянскія масы ў ажыццяўленні не ўласных інтарэсаў, але інтарэсаў іншага класа, інтарэсаў рабочага класа ўсёй Полыпчы. Былі супраць таго, «каб беларускі народ прыносіў свае ахвяры дзеля польскіх інтарэсаў». Адказваючы на гэта, Тарашкевіч у газеце «Беларуская ніва» апублікаваў артыкул пад назвай «Першы блін комам», у якім чытаем: «Гісторыя паказала, што ўсякі ранейшы сялянскі рух, які не меў саюзніка ў горадзе, заканчваўся паражэннем ся-
лян». У тым самым артыкуле Тарашкевіч указвае на характэрную рысу беларускага руху — недаразвітасць беларускіх сіл у горадзе, што, на яго думку, робіць яшчэ болып неабходным заключэнне саюза беларускіх сялян з гарадскімі рабочымі ўсіх нацыянальнасцяў, сярод якіх жывуцьгт.
Летам 1925 года ў сойме вялася вострая палеміка вакол «закона аб парцаляцыі і асадніцтве». Упершыню ў сойме стварыўся рабоча-сялянскі блок, які складаўся з клубаў Незалежнай сялянскай партыі, камуністычнай пасольскай фракцыі і Грамады. Ад імя блока Тарашкевіч гаварыў 15.УП.1925 года.
Не будзем займацца тут аналізам платформы блока ў адносінах да сялянскай рэформы. Найбольш цікавіць нас пазіцыя Тарашкевіча. Трэба тут з усёй катэгарычнасцю адзначыць, што 30 чэрвеня, 15 і 17 ліпеня 1925 года, выступаючы ў абарону рабоча-сялянскага блока, Тарашкевіч не абмежаваўся толькі вытлумачэннем яго платформы, не абмежаваўся толькі беларускай справай. Прадстаўляючы блок, выказаўся як палітык, які ўсім сэрцам быў за дабрабыт усёй Польшчы, дбаў пра яе будучыню. Гэта было страснае выступленне. Крытыкаваў на соймавым форуме адыход ад правядзення зямельнай рэформы дзеля правядзення «закона аб парцаляцыі і асадніцтве». Закрануў два прынцыповыя пытанні: першае, што нявырашаная зямельная рэформа пагражае існаванню Полыпчы як самастойнаму гаспадарчаму арганізму, а ў выніку і дзяржаўнаму. Другое, што праблема зямельнай рэформы можа,стаць асновай для рэвалюцыйнай барацьбы шырокага народнага фронту, можа згуртаваць сялянскія масы ўсіх нацыянальнасцяў. I яшчэ адно сказаў тады Тарашкевіч: «На жаль, сёння, панове, мы павінны сказаць, што ў польскім сойме ці па-за соймам, апрача камуністычнай фракцыі, няма груповак, якія б не прытрымліваліся каланізатарскіх поглядаў».
Прыблізна тады, калі ў сойме вяліся спрэчкі аб зямельнай рэформе, Тарашкевіч прадэманстраваў сваё канчатковае ўступленне ў рэвалюцыйны лагер яшчэ іншым чынам. Разам з украінскім паслом — камуністам Якубам Вайцюком — выступіў на мітынгу рабочых у Варшав^в.
У першай палавіне 1925 года па ўсходніх землях пракацілася хваля рэпрэсіяў. Гэта была арганізаваная паліцэйская акцыя пад назвай «ліквідацыя КПЗБ». У некалькіх месцах у сувязі з масавымі арыштамі былі створаны часовыя лагеры — у тым ліку ў Бельску і Петрашох каля Беластока. Тарашкевіч з С. Баліным (самым маладым паслом
клуба НСП, якога знаў, відаць, па яго ранейшым удзеле ў беларускім руху) выехалі ў Беласток. Сабралі весткі пра катаванні вязняў, дамагаліся дазволу ў пракуратуры і ў ваяводы наведаць лагеры. У Петрашы і ў Бельск прыехалі з лекарам. Аднак на тэрыторыю лагераў іх не пусцілі.
У першай палавіне дваццатых гадоў раскол у пасольскім соймавым клубе, узнікненне новай фракцыі або групоўкі былі даволі частай з’явай. Але ніводны з гэтага рада фактаў не меў такіх вынікаў па-за сценамі сойму, сярод шырокай масы грамадства, як узнікненне пасольскага клуба Грамады. Утварэнне клуба было першым крокам да ўзнікнення масавага руху.
Па ініцыятыве ЦК КПП увосень 1925 года была склікана ў Сопаце нелегальная канферэнцыя. ЦК КПП прадстаўляў на ёй Станіслаў Мэртанс, ЦК КПЗБ — Язэп Лагіновіч, Лазар Аранштам і Мікалай Арэхва, ЦК КП(б) Беларусі — Адам Славінскі, Усевалад Ігнатоўскі і Аляксандр Ульянаў (прадстаўнік пасольства СССР у Варшаве), беларускае асяроддзе — Б. Тарашкевіч, М. Марцінчык, Р. Астроўскі і I. Шнаркевіч. Меўся быць там і Антон Луцкевіч, але даслаў ліст, што прыбыць не можа. 3 якой прычыны — не ведаем. Мелася ўдзельнічаць Вера Харужая, але знаходзілася тады пад арыштам.
Матэрыялаў з гданьскай канферэнцыі (так яе называюць) не маем. Не змагла іх здабыць і віленская пракуратура. 3 аўтабіяграфіі Тарашкевіча відаць, што пытанне аб Грамадзе было толькі адным з пунктаў парадку дня. Апрача высвятлення адносінаў паміж беларускім нацыянальнавызваленчым рухам і камуністычнай партыяй, удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі праблему ліквідацыі беларускага эміграцыйнага ўрада (БНР). Рэферат на гэтую тэму зачытаў А. Ульянаў. Пазней Тарашкевіч пісаў, што ў часе правядзення канферэнцыі некаторыя члены ўрада БНР знаходзіліся тады ў Гданьску, напрыклад, Цвікевіч, які ў тым самым годзе вярнуўся з Берліна ў Мінск (Ластоўскі — на год пазней).
Некалькі словаў аб праграме Грамады.
Гісторыя стварэння праграмы Грамады, аўтарам якой з’яўляецца Браніслаў Тарашкевіч, адкрывае перад намі адзін момант, вельмі істотны для разумення адносінаў паміж КПЗБ і Грамадой, і болып выпукла паказвае ролю Тарашкевіча. Рэха гэтай справы знаходзім у пратаколах III Канферэнцыі КПЗБ, што адбылася неўзабаве пасля гданьскай канферэнцыі, у студзені 1926 года. Язэп Лагіновіч («Павел»), зачытваючы тады адзін з асноўных рэфератаў «Аб сітуацыі і тактыцы КПЗБ», сказаў пра Грамаду: «Да
гэтага часу мы прытрымліваліся няправільнага погляду на Грамаду. Мы лічылі, што гэтую Грамаду можна будзе ператварыць у легальную камуністычную партыю. Нават склалі для яе праграму, якая мала адрознівалася ад праграмы кампартыі. Але добра, што мы не апублікавалі гэтай праграмы...»29. Пра тое, што першы праект праграмы быў забраны назад, а замест яго Тарашкевіч напісаў новы, які пазней быў распаўсюджаны ў тысячах экземпляраў, даведваемся таксама з аўтабіяграфіі Тарашкевіча і з паказанняў у час допыту па справе Грамадызо.
Забраны назад праект праграмы быў напісаны двума аўтарамі: прадстаўніком ЦК КПП і Тарашкевічам. Даручэнне ж выпрацоўкі новага праекта яму асабіста сведчыла пра новыя ўзаемаадносіны. У кіраўніцтве камуністычнай партыі разумелі, што Грамаду нельга расцэньваць як легальную «прыбудоўку». Гэта меўся быць шырокі рух, які, відавочна, з моманту свайго пачатку далучыўся да шырокага фронту рэвалюцыйнай барацьбы, якой кіравала КПП. Але гэты рух меў уласнае аблічча, сваю спецыфіку, характэрную для ўсякага народнавызваленчага руху. I гэтую спецыфіку КПП павінна была ўлічыць. А Тарашкевіча нельга было разглядаць толькі як выканаўцу. Можам тут сказаць, што калі пра гэтую спецыфіку памяталі, тады ўсё ішло на карысць усяму рэвалюцыйнаму руху, але кожны раз, калі пра яе забываліся, прыносілі гэтаму руху толькі шкоду.
Прыступаючы да выпрацоўкі праграмы легальных соймавых незалежных арганізацыяў, Тарашкевіч мог абаперціся на праграму польскай левай сялянскай партыі (НСП). Але хоць ен і карыстаўся гэтым узорам, падыходзіў да яго не механічна.
Галоўнай асновай праграмаў усіх незалежных беларускіх арганізацыяў было ўз’яднанне ўсіх беларускіх земляў і стварэнне ўласнай дзяржаўнасці. Але што менавіта мелася быць падставай і гарантыяй гэтай дзяржаўнасці, якія сілы меліся стаць падмуркам гэтай дзяржаўнасці, не было выразна сфармулявана або фармулявалася ў духу агульнанацыянальнай салідарнасцізі. У праграме Грамады гэтыя пытанні ставіліся адназначна. У першым пункце праграмы Тарашкевіч пісаў: «Стоячы на грунце самавызначэння нацыяў, БСРГ лічыць, што ўсе беларускія землі павінны быць з’яднаны ў адну незалежную рэспубліку пры ўладзе сялян і рабочых». Як бачым, ен узяў найболып папулярны сярод беларусаў лозунг і ўклаў у яго новы змест.
Варта тут, між іншым, адзначыць, што ў грамадоўскім
друку даволі часта гаварылася пра тое, як менавіта БССР рэалізуе мары аб незалежнай Беларусі. Прыкладам можа быць хоць бы і такая фармуліроўка ў адной з беларускіх газетаў: «На ўсходзе ідэал працоўных Беларусі ажыццёўлены. Здабыта незалежная беларуская дзяржаўнасць — гэтаму факту ніхто не можа запярэчыць»зг.
Спалучаючы два гэтыя элементы (уласную дзяржаўнасць і грамадскі грунт), Тарашкевіч стварыў аснову для агульнага нацыянальнага фронту пад кіраўніцтвам сілаў найбольш паслядоўных, тых, якія змагаюцца за нацыянальныя і грамадскія пастулаты. Аналагічна паставіўся да раздзела, які датычыў зямельнай праграмы. Звярнуўся да традыцыяў Беларускай сацыялістычнай грамады (нагадаем, што ў 1917 годзе прымаў удзел у стварэнні зямельнай праграмы БСГ). Улічыў спецыфічныя ўмовы Польшчы, практыку першых гадоў землекарыстання ў БССР, калі сяляне атрымалі права ўласнасці на зямлю, і пазітыўныя адносіны да гэтай практыкі не толькі заходнебеларускіх сялян, але і інтэлігенцыі. Побач з пастулатам аб канфіскацыі ўсіх абшарніцкіх і іншых земляў і размеркаваннем іх паміж сялянамі высунуў лозунг у падтрымку так званай хутарызацыі. Меркаваў, што пры будучым грамадскім ладзе будзе існаваць форма індывідуальнай зямельнай гаспадаркі.
У сваім апошнім слове на судовым працэсе Тарашкевіч акрэсліў праграму Грамады як эмпірычную. У ей былі сфармуляваны галоўныя балячкі сялян (празмерныя падаткі, асадніцтва, адсутнасць грамадзянскіх свабодаў, школаў з роднай мовай навучання і г. д.) і адначасова зроблена выснова, як гэтых балячак пазбыцца: змяніць сітуацыю можа толькі сялянска-рабочы ўрад.
Праграма заключала ў сабе цэлую гаму патрабаванняў, вызначала формы барацьбы за вызваленне народа, выразна падкрэсліваючы, што гэтая барацьба не можа насіць замкнёны, нацыяналістычны характар, а павінна весціся ў духу міжнароднай салідарнасці.
Як ужо ведаем, праграма выставіла патрабаванне канфіскацыі без выкупу ўсііх земляў (абшарніцкіх, дзяржаўных, царкоўных) і іх падзел сялянскімі камітэтамі паміж сялянамі і сельскімі рабочымі, маючы на ўвазе перш за ўсе інтарэсы сельскай беднаты.
У праграме есць пункт і пра абарону інтарэсаў рабочых. Гэты пункт быў змешчаны не толькі ў выхаваўчых мэтах, не толькі для таго, каб звярнуць увагу сялян на неабходнасць саюза з рабочымі. Неабходна памятаць, што значная
частка лясных рабочых, рабочых лесапільняў, шклагутаў належала ў Заходняй Беларусі да катэгорыі, якая найніжэй аплачвалася, жыла ў найгоршых санітарных умовах, часта цярпела ад беспрацоўя — гэта былі пераважна сяляне з навакольных вёсак. Апрача таго, значная частка беларускіх сялян працавала сезонна на вывазцы лесу, на жніве ў абшарніцкіх маентках і да т. п. і жыла па-пралетарску.
Праграма заключала ў сабе патрабаванне, якое датычыла дэмакратычных свабодаў, амністыі для палітычных вязняў, адмены пакарання смерцю, дапушчэння беларусаў да дзяржаўных пасадаў, школаў з роднай мовай навучання.
Адным словам, гэта была дзейсная праграма, праграма, скіраваная на палітычную актывізацыю самых шырокіх беларускіх масаў не толькі ў вёсках, але і ў гарадах і мястэчках, на стварэнне сапраўднага народнага фронту ў барацьбе за высокія мэты не толькі беларускага насельніцтва.
Варта запыніцца на апошнім, 51-м параграфе праграмы, які віленская пракуратура называла «геніяльным». У ім чытаем: «Імкнучыся да сваіх мэтаў, БСРГ кіруецца метадам легальнай барацьбы, якая абапіраецца на канстытуцыю і права»зз. Справа ў тым, што правамі, запісанымі ў сакавіцкай Канстытуцыі 1921 года, а таксама ў пагадненні, заключаным паміж польскім і савецкім урадамі ў 1921 годзе ў Рызе, беларускі селянін ніколі фактычна не карыстаўся. Намаганне ўвесці ў жыццё гэтыя правы мела аграмаднае выхаваўчае значэнне для саміх беларусаў, для сялян, для абуджэння іх свядомасці не толькі нацыянальнай, але і сацыяльнай. Без якіх-небудзь легальных формаў не магло быць і гаворкі пра сапраўды шырокую, масавую дзейнасць, бо самыя шырокія беларускія масы знаходзіліся на нізкім узроўні свайго агульнага развіцця.
Польскія дзяржаўныя дзеячы бачылі ў 51-м параграфе імкненне ўвесці ў зман органы бяспекі. Гэтым самым яны пацвердзілі, што адносяцца да канстытуцыі, дзяржаўных пагадненняў і абавязваючых прававых палажэнняў — асабліва на так званых «крэсах» — як да нікчэмных паперак. Бо, разглядаючы справу па сутнасці, і праграма, і вызначаныя ў ёй сродкі барацьбы на самой справе не выходзілі за рамкі польскай сакавіцкай канстытуцыі 1921 года і нічым не парушалі прававых нормаў.
Працуючы ў архівах і шукаючы адказу на пытанне, як магло стацца, што ў Заходняй Беларусі, дзе ўрадавая адміністрацыя ўстанавіла жорсткі паліцэйскі рэжым, наогул магла ўзнікнуць такая масавая, да таго ж левая, легальная арганізацыя, знайшлі мы нямала патрэбных матэрыялаў.
Гэтым цікавіліся і пракуратура, і іншыя ўстановы (галоўны штаб Міністэрства ваенных справаў і Міністэрства ўнутраных справаў). Аднак пракуратура павінна была распачаць судовы працэс супраць шматтысячнай легальна існуючай арганізацыі, якая дзейнічала, як гаворыцца, ва ўсіх навідавоку. Тагачасны памочнік пракурора апеляцыйнага суда Юзаф Пшылускі старанна збіраў матэрыялы, з якіх відаць, што многія высокія чыноўнікі з «крэсавай» адміністрацыі давалі свае тлумачэнні па гэтай справе.
Юзаф Ракоўскі, тагачасны начальнік аддзела бяспекі ў Вільні, гаварыў, што Грамадзе як палітычнай партыі неабавязкова было легалізавацца, тым болып што камісарыяту горада Вільні было пісьмова паведамлена аб дзеючым у Вільні Цэнтральным сакратарыяце Грамады 1 чэрвеня 1926 года.
Вось якое тлумачэнне па гэтай справе даў загадчык сектара па справах таварыстваў і друку ў Дзяржаўным камісарыяце горада Вільні Багдан Александровіч: «Аддрукаваныя арганізацыйны статут і праграма Грамады былі дастаўлены ў Дзяржаўны камісарыят як абавязковыя экземпляры 5 чэрвеня 1926 года друкарняй Левіна і ў лістападзе 1926 года друкарняй Ф. Скарыны... Дзяржаўны камісарыят пасля нарады з пракуратурай (падкрэслена мною. — А. Б.) не наклаў арышту, прымаючы пад увагу асабліва 51 артыкул праграмы». Гэта быў сапраўды «геніяльны» артыкул. Затое Галоўны штаб палічыў апублікаванне праграмы Грамады за «недагляд» і «непаразуменне»з4.
Для высвятлення сутнасці справы — яшчэ некалькі заўваг, бо не пра звычайны недагляд ішла гаворка. Як праграма Грамады магла выпасці з поля зроку кіруючых дзеячаў і надзорцаў?
Па-першае, беларуская праблема, асабліва беларускі палітычны рух, лічыўся ў кіруючых сферах бездапаможным, і яму не надавалі ўвагі. Па-другое, усе беларускія групоўкі мелі вельмі радыкальныя праграмы (напрыклад, у праграме хадэцыі быў пункт аб канфіскацыі зямлі ў буйных землеўладальнікаў і падзел яе паміж сялянамі). Цяжка было прадбачыць, што гэты лозунг у праграме Грамады перастане быць мертвай літарай, што заключаны ў ім магутны выбуховы зарад стане рэальнай пагрозай. Што датычыць арганізатараў Грамады, то на пачатку адносіны да іх нічым не адрозніваліся ад адносінаў да іншых беларускіх дзеячаў, якія ў 1919—1920 гадах арыентаваліся на Пілсудскага і ў нейкай ступені дапамагалі яму. I ўрэшце, а гэта было самым важным, на першым часе пасля майскага перавароту ніхто ў адміністрацыйным апараце не ведаў яшчэ, у
чым менавіта палітыка Пілсудскага будзе іншай у адносінах да нацыянальных меншасцяў. Палітыка ж папярэдніх урадаў падвяргалася вострай крытыцы. У такой атмасферы, у такім палітычным клімаце лёгка мог здарыцца «недагляд». Відаць, варта дадаць яшчэ, што ў тым самым 1926 годзе права на легальнае існаванне ў межах усіх чатырох паўночна-ўсходніх ваяводстваў атрымала Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое да гэтага часу дзейнічае легальна толькі на Віленшчыне. Адначасова легалізаваўся Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. Галоўнай асновай, на якой магла ўзнікнуць легальная Грамада на крэсах, быў востры палітычны крызіс ва ўрадавых сферах. Але ўжо пасля з’езда ў Нясвіжы ў кастрычніку 1926 года Грамаду пачалі праследаваць. Пасол-камуніст Ежы Сахацкі сказаў нават у сойме, што Пілсудскі ў Нясвіжы падпісаў вексель крэсаўскім зубрам і неўзабаве пасля з’езда цэнтральная і мясцовая адміністрацыя пачала аплачваць яго.
У час распрацоўкі праекта праграмы Грамады Тарашкевіч не быў яшчэ членам камуністычнай партыі. Яго ўступленне ў КПП адбылося ў вельмі своеасаблівых умовах.
3 прычыны паліцэйскіх праследаванняў нарады і канферэнцыі КПП і КПЗБ праводзіліся пераважна за мяжой, часга ў СССР. У канцы 1925 года ў Маскве адбыліся IV канферэнцыя КПП і III канферэнцыя КПЗБ. Тады ж Тарашкевічу была зроблена прапанова, каб ён неафіцыйна ды, мусіць, і нелегальна паехаў у Маскву. ён згадзіўся. Прабыў там цэлы месяц, сустрэўся з некалькімі правадырамі КПП і КПЗБ і фактычна ўдзельнічаў у адной даволі невялікай па колькасці прысутных нарадзе, прысвечанай Грамадзе. У часе пасяджэння адзін з кіраўнікоў Камуністычнай партыі Польшчы, Адам Славінскі, паведаміў Тарашкевічу, што Цэнтральны Камітэт Камунісгычнай партыі Заходняй Беларусі гатоў прыняць яго ў члены КПЗБ. Тарашкевіч выказаў згоду. Членам Камуністычнай партыі Польшчы стаў у снежні 1925 года ва ўзросце 33-х гадоўз5.
Запрашэнне беспартыйнага Тарашкевіча да ўдзелу ў нелегальнай партыйнай канферэнцыі за межамі краіны з’яўлялася бясспрэчным сведчаннем таго, што кіраўніцтва КПП і КПЗБ адносілася да яго з поўным даверам. У сваёй біяграфіі Тарашкевіч згадвае, што час ад часу выконваў сакрэтныя ўказанні партыйнага кіраўніцтва (напрыклад, едучы з Гданьска ў Варшаву). На след такога ўказання мы натрапілі. I хоць не ведаем дэталяў, але варта пра яго згадаць.
Вясной 1926 года Тарашкевіч двойчы наведаў у турме
на Лукішках Арсеня Канчэўскага. 3 увагі на тое, што візіт ажыццявіў пасол, спатканне было без кратаў.
Кім быў Канчэўскі? Гэта быў адносна малады беларускі дзеяч, якога Тарашкевіч ведаў па выбарах у сойм у 1922 годзе. Ужо ў наступным годзе ён належаў да нешматлікага актыву той Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), якая ўся ўступіла ў КПЗБ. Канчэўскі ўвайшоў у склад ЦК КПЗБ. Арыштаваны ў маі 1924 года і абвінавачаны ў рэвалюцыйнай дзейнасці, Канчэўскі ў момант спаткання выконваў функцыі старасты турэмнай камуны. Чаго прыходзіў Тарашкевіч да Канчэўскага? Падобна, што меў паведаміць яму нешта важнае або меўся ад яго атрымаць такія звесткі, якіх нельга было пераслаць праз пасрэдніка. Справа, як відаць, была вельмі важная і неадкладная, таму што Тарашкевіч хоць і разумеў, што яго візіт у турму не застанецца не заўважаны польскімі ўладамі і гэты факт можа быць выкарыстаны ў далейшым супраць яго, усё ж пайшоў на гэта. Зрэшты, калі б справа заключалася ў паведамленні Канчэўскаму чагосьці звычайнага або перадачы з харчамі, мог бы зрабіць гэта праз яго маці, тым болып што сем’і былі параднёныя (праз жонку Тарашкевіча).
Падчас наступнага спаткання Канчэўскі перадаў Тарашкевічу адзін з нумароў нелегальнага часопіса «Лукішскі сцяг», які вязні выдавалі на Лукішках на беларускай мове; Тарашкевіч павінен быў перадаць яго камусьці на воліз«.
У другой палавіне 1925 года Тарашкевіч з падвоенай энергіяй узяўся за пазасоймаўскую работу. Спачатку ў снежні 1925 года склікаў на нараду грамадоўскі актыў. Нарада стала трамплінам для ператварэння Грамады ў масавую арганізацыю. Тарашкевіч зрабіў даклад аб праграме будучай арганізацыі і акрэсліў яе арганізацыйныя задачы.
Пасля III канферэнцыі прыехаў партыйны актыў КПЗБ, і неўзабаве ўся партыя энергічна прыступіла да пашырэння сеткі грамадоўскіх арганізацыяў на ўсёй тэрыторыі.
Адной з самых неадкладных справаў на той час была падрыхтоўка цэнтральнага і мясцовага актыву Грамады. 3 такой мэтай Тарашкевіч напрыканцы 1925 года (перад паездкай у Маскву). наведаў Прагу. Выступіў там на сходзе беларускіх студэнтаў. 3 Прагі ў Вільню ў 1926 годзе вярнулася група беларускіх дзеячаў, якая адыграла важную ролю ў цэнтральным актыве Грамады. Вярнуліся тады сярод іншых Вячаслаў Макоўскі, Ян Казімір Бабровіч і Ігнат Дварчанін. Дварчанін не быў членам КПЗБ і прыехаў, напэўна, толькі дзякуючы Тарашкевічу, якога даўно ведаў асабіста.
Летам 1926 года вялікая група актывістаў Грамады, пераважна настаўнікаў, была сабраца ў Радашкавічах. Тут, у будынку гімназіі, пад выглядам настаўніцкіх курсаў быў арганізаваны 6-тыднёвы семінар для мясцовага актыву Грамадыз7. Тарашкевіч займаўся не толькі арганізацыяй семінара, але і складаннем праграмы; быў выкладчыкам і многія гадзіны правеў у індывідуальных гутарках са слухачамі. 3 ліку слухачоў вылучаліся кандыдаты на кіраўнікоў павятовых камітэтаў Грамады і іншых мясцовых актывістаўз».
Цэнтральны актыў (мужы даверу, апарат Цэнтральнага сакратарыята, інструктары ЦК Грамады) неаднойчы інструктаваў сам Тарашкевіч.
Грамада як легальная арганізацыя распачала сваю дзейнасць у Вільні 1 чэрвеня 1926 года (на месцах — раней за ўсё абапіраючыся на мясцовыя сакратарыяты соймавага клуба Грамады). Адразу пачала разрастацца ў такім неспадзяваным тэмпе, што паліцыя страціла кантроль над сітуацыяй. Шмат абшарнікаў і асаднікаў уцякло ў цэнтральную Польшчу. Сяляне ў многіх мясцовасцях не пускалі на свае сходы паліцыю, спасылаючыся на прававыя нормы.
На немагчымасць правядзення ўліку ў выніку небывалага росту гурткоў Грамады паказвае справаздача Галоўнага штабаз’. Шмат дзе сяляне цэлымі вёскамі запісваліся ў гурткі. Стыхійны рост Грамады надаваў яе кіраўнікам бадзёрасці, але прыносіў і шмат клопатаў. Грамадоўскі друк спрабаваў нават прытрымаць гэты бурны паток, заклікаючы мясцовы актыў перш за ўсё да ўмацавання існуючых гурткоў, а не да стварэння новых. Але рост іх працягваўся далей у нястрымным тэмпе нават і тады, калі пасыпаліся масавыя рэпрэсіі*.
ЦК КПЗБ на адным са сваіх пленарных пасяджэнняў (1926) вынес рашэнне, якое абавязвала партыйныя арганізацыі ва ўсіх звёнах Грамады, з верху да нізу, арганізаваць свае фракцыі. У цэнтры ўтварылася партыйная пяцёрка на чале з Браніславам Тарашкевічамн. Але гэтая «пяцёрка» ўсяго толькі што была створана, бо, мяркуючы па матэрыялах, не ўпісалася чым-небудзь канкрэтным у дзейнасць Грамады.
У другой палавіне 1926 года Грамада правяла шэраг масавых павятовых з’ездаў, у якіх Тарашкевіч браў чынны ўдзел. Так, напрыклад, з разгорнутай справаздачы з павятовага з’езда ў Гародні, у якім прынялі ўдзел 288 чалавек (справаздача была канфіскавана падчас вобыску ў Варшаве
на вуліцы Святакрыжскай, 28), відаць, што ён кіраваў усім ходам пасяджэнняў.
Пасля таго як адбыліся павятовыя з’езды, кіраўнікі Грамады мелі намер склікаць агульны з’езд, але ў выніку рэпрэсіяў з боку адміністрацыйных уладаў і ў выніку дэлегалізацыі Грамады справа да гэтага не дайшла. Адзін за другім былі забаронены або разагнаны павятовыя з’езды. Так было ў Саколцы, дзе Тарашкевіч актыўна супрацьпаставіўся гвалту, што чыніла паліцыя, якая разагнала з’езд (пазней яго прыгаварылі на год зняволення за супраціўленне паліцыі), а таксама ў Старабярозаве, дзе разгон з’езда нагадваў ваенную аперацыю з прымяненнем кулямйтаў, узброеных вайсковых атрадаў і да т. п.«.
На працягу паўтарагадовага існавання соймавага клуба Грамады Тарашкевіч дзейнічаў пераважна па-за соймам, хоць на яго форумах таксама прысутнічаў. Прыблізна 100 важнейшых пісьмовых запытаў да ўрада і прапановаў ад імя клуба Грамады былі напісаны Тарашкевічам. Апрача таго, на ім, як на чалавеку з шырокімі сувязямі і правадыру, ляжала яшчэ і партыйнае прадстаўніцтва.
Тарашкевіч прадстаўляў Грамаду ў Цэнтральным міжнародным сакратарыяце па барацьбе за амністыю, і, мяркуючы па даволі вялікай колькасці матэрыялаў сакратарыята, забраных у яго падчас вобыску, яго роля ў гэтым руху была значная. (Займаўся перш за ўсё рэдакцыйнай работай, звязанай з публікацыямі сакратарыята.) Прымаў удзел у заснаванні мясцовых міжпартыйных камітэтаў па барацьбе за амністыю ў Пінску і Вільні, выступаў на мітынгах у Гродне, Брэсце, Дунілавічах. У 1926 годзе прымаў удзел у першамайскім мітынгу ў Беластоку«.
У 1926 годзе Тарашкевіч удзельнічаў у соймавых дэбатах, але радзей, чым у папярэднія гады. Аднак калі выступаў, то абыякавых слухачоў не было. Аніводнай забітай, стандартнай фразы. Яго слухалі з захапленнем не толькі прыяцелі, але і зацятыя ворагі. Джала яго іроніі трапляла ў праціўніка метка, раніла балюча. Прафесара Бартля назваў «віцэ-дзядулем», арыентацыю на Англію — «ангельскай хваробай», паняцце самакіравання на Беларусі паходзіла, на яго думку, ад таго, што «стараста сам кіруе». I было відаць, што гэтая словатворчасць яго самога забаўляла.
Але пяройдзем да зместу тых выступленняў. Больш за ўсё будзе нас цікавіць тое, як Тарашкевіч паставіўся да майскага перавароту.
Пераварот, як вядома, абудзіў надзеі, а разам з
імі — ілюзіі, што ўскладаліся на Пілсудскага, на яго ролю. Дык вось і пабачым, як Тарашкевіч, які ў 1918—1920 гадах ускладаў гэтулькі надзеяў на Пілсудскага, аднесся да майскіх падзеяў44.
У першым пасля перавароту выступленні ў сойме 25 чэрвеня 1926 года Тарашкевіч сказаў: «Маем, проста кажучы, незамаскіраваную ваенную дыктатуру». I далей: «... неяк не ўсе скрышталізавалася ў гэтай дыктатуры Пілсудскага, аднак усе болып выразна праступае ў ей фашысцкая форма, якая з поўным правам павінна быць названа пілсудчынай. Пілсудчына штурхае Полыпчу да вайны з Савецкім Саюзам»«. Як бачым, ніякіх ілюзіяў. Аднойчы з уласцівай яму дасціпнасцю прымеціў: «Жадаць ад пілсудчыны волі для нацыянальных меншасцяў тое самае, што хацець усмажыць яечню на швейнай машынцы». У наступнай прамове зазначыў: «Пілсудскі з’яўляецца фактычна неабмежаваным дыктатарам...» У апошняй прамове ў сойме 16 лістапада 1926 года зноў вярнуўся да гэтай справы: «...Калі наступіў майскі пераварот, у нас было ўжо менш ілюзіяў, чым раней... Ад Пілсудскага, якога беларускае асяроддзе ведала па невыкананні ім абяцанняў у 1919—1920 гадах, у 1926-м не чакалі нічога добрага»46.
Калі 1923—1926 гады мы называлі самымі бурнымі ў , жыцці Тарашкевіча, то кульмінацыйным пунктам гэтага перыяду быў 1926 год. Гэта адзначыў на працэсе Грамады ў сваей абвінаваўчай прамове і пракурор Прылускі, сцвярджаючы: кожны пасол меў нейкую сваю дзялянку працы, але Тарашкевіч быў усюды. Сапраўды, цяжка знайсці такую галіну дзейнасці Грамады, у якой бы Тарашкевіч не ўдзельнічаў, якой бы не цікавіўся. I што самае характэрнае: займаючыся справамі самымі агульнымі,— ці то ў галіне ідэалогіі, ці справамі агульнага кіраўніцтва на цэнтральным узроўні, ці вызначаючы напрамак работы,— любіў унікаць адначасова ва ўсе драбніцы. Так, напрыклад, на нарадзе цэнтральнага актыву Грамады 24.Х.1926 года выступіў з прапановай, каб усе сходы Грамады на тэрыторыі гміны праводзіліся адначасова, што ў значнай ступені абмяжуе паспяховасць дзеянняў паліцыН.
У другой палавіне 1926 года шырокія масы сялян літаральна ва ўсіх куткох Заходняй Беларусі, нават у найболып «забітых дошкамі», такім ці іншым чынам былі ўзварушаны грамадскімі падзеямі. У межах ваяводстваў дзейнічала каля 2-х тысяч мясцовых арганізацыяў Грамады. Занепакоіліся не толькі абшарнікі і асаднікі, але і ўся адміністрацыя на крэсах. Амаль уся польская прэса падня-
ла трывогу, што Грамада... пагражае існаванню Польшчы.
1926-ты быў апошнім годам соймавай кар’еры Тарашкевіча, таму неабходна зрабіць пэўныя падагульненні. Выглядае так, што, насуперак уяўленням, Тарашкевіч у сойме быў зусім не тым, хто абараняў толькі сваю партыкулярную справу. Не памылімся, калі. скажам, што ў сойме ён належаў да цэнтральных фігур. I не толькі таму, што ў кожную справу ўнікаў, кіруючыся інтарэсамі ўсёй Польшчы і яе гістарычнымі перспектывамі. Гутарка ідзе пра той уплыў, які ён рабіў сваёй індывідуальнасцю. Невыпадкова, што падчас выбараў маршалка сойму 25 чэрвеня 1926 года крайняя лявіца дэманстратыўна выставіла яго кандыдатуру. I невыпадкова шматгадовы маршалак сойму Мацей Ратай запісаў у той час у сваім «Дзённіку»: у сойме «ўсё залежыць ад гумару Сахацкага, Ваяводскага і Тарашкевіча»48.
Сярод багатага збору бібліятэкі сойму ў Варшаве, дзе можна знайсці цікавыя дакументы пра Тарашкевіча, варта звярнуць увагу на «паказальнік імёндў у стэнаграфічных справаздачах з пленарных пасяджэнняў у сойме ў 1922—1927 гадах». Заключаная ў ім інфармацыя датычыць і Тарашкевіча: у 1923 і 1924 гадах выступіў па 9 разоў; у 1925 і 1926 гадах па 8 разоў. Выступіў у сойме з 34 прамовамі. Пра тое, як сябе паводзіў, сведчыць наступны запіс: «закліканы да парадку» — 5 разоў, «закліканы да парадку з запісам у пратакол» — 1 раз, «выдалены з пасяджэнняў» — 2 разы, а далей — «выдалены з сойму», або — перададзены пракуратуры. Да гэтай інфармацыі можна было б дадаць яшчэ тое, як ён ставіўся да важнейшых падзеяў: як галасаваў пры зменах урадаў, падчас прыняцця асабліва важных законаў і г. д. Але гэта быў бы вельмі доўгі спіс, можа, нават павучальны, бо ў ім ёсць адна характэрная рыса. Менавіта толькі ў першыя месяцы пасольскай дзейнасці Тарашкевіч, як і ўвесь беларускі клуб, выказваў гатоўнасць арганічнага супрацоўніцтва з урадам. У 1922 годзе клуб галасаваў за кандыдатуру Габрыэля Нарутовіча ў прэзідэнты, а затым — за Станіслава Вайцяхоўскага. У 1923 годзе выразіў вотум даверу ўраду генерала Сікорскага. Ва ўсіх іншых справах займаў пазіцыю цвёрдага супраціўлення, пры любой магчымасці дэманстраваў свае негатыўныя адносіны да пануючага рэжыму.
13 лістапада 1926 года да маршалка сойму паступіла тэрміновая прапанова ад соймавага клуба народна-нацыянальнага саюза, якая заклікала да неадкладнага роспуску Грамады49. Не магло ўжо быць сумнення, што легальная фюрма існавання арганізацыі спыніцца. 16 лістапада Та-
рашкевіч апошні раз выступіў у сойме ў час дыскусіі аб праекце бюджэту на 1927—1928 год. А фактычна яго прамова была адказам на цкаванне Грамады буржуазнай прэсай, афіцыйнай заявай сойму і грамадству, чым менавіта была Грамада, якой з’яўлялася яе роля ў барацьбе беларускага народа за яго існаванне, якія ставіла мэты. Гэтае вытлумачэнне сутнасці таго руху з’яўляецца найбольш поўным: «Грамада з’яўляецца самай шырокай арганізацыяй сялянскіх і рабочых мас, якая вядзе непрымірымую барацьбу за надзённыя інтарэсы нацыянальныя, інтарэсы палітычныя і інтарэсы сацыяльныя. Вы, панове, узводзіце на нас паклёп, быццам мы падрыхтоўваем паўстанне. Не магу сцвярджаць, што такая думка, кінутая з гэтай трыбуны, не была б папулярнай; не пярэчу, што нянавісць, вядома, не да селяніна і не да польскага рабочага — пра гэта няма гаворкі,— але нянавісць да рэжыму, нянавісць да сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту такая вялікая, што гэтае паўстанне можна ўзняць, можна лёгка справакаваць. Але трэба лічыцца з тым, што не маем надзеі на поспех такога паўстання. Лічымся з тым, што без польскага і ўкраінскага рабочага і селяніна, без вялікіх зрухаў нічога не ўдасца зрабіць. Не адракаемся ад таго, што калі гэтыя вялікія гістарычныя зрухі перакрэсляць усе пісаныя і няпісаныя канстытуцыі і ўсякія граніцы, арганізаваны беларускі народ скажа пра сваю волю. Але сёння звяртаемся не толькі да вас, панове, але хочам, каб праз вокны і праз сойм чуў нас увесь народ і каб зразумеў, што толькі ў арганізацыі ёсць магчымасць абароны, што той, хто гаворыць пра паўстанне, хто заклікае да яго, хто піша пра гэта, той выступае ў ролі правакатара, і буржуазная прэса толькі гэта і мае на мэце»».
Пункт погляду ў справе паўстанцкіх настрояў і адносінаў да іх, акрэслены Тарашкевічам, цалкам адпавядаў пункту погляду камуністычнай партыі.
Выступленне Тарашкевіча на тэму заўчаснасці паўстання на крэсах не было адзіным. 25 красавіка 1925 года ён назваў магчымасць такога паўстання «просга вар’яцтвам». Некаторыя думалі, што Тарашкевіч сваю апошнюю прамову прысвяціў пытанням паўстання таму, каб у выпадку судовага працэсу было лягчэй бараніцца. Зусім не. Пытанне ставілася аб прадухіленні несвоечасовых выступленняў, а такая небяспека існавала сапраўды.
Крыху забягаючы наперад, можам нават пацвердзіць, што паўстанцкія настроі ўзмацніліся ў сувязі з арыштамі актывістаў Грамады.
Характэрным для атмасферы, якая панавала ў заходне-
беларускай вёсцы, з’яўляецца прызнанне паліцыянта Леана Лукомскага з Навагарадскага павета. Восенню 1926 года Лукомскі быў пасланы ў навакольныя вескі, каб знайсці там каменданта паліцэйскага пастарунка, які знаходзіўся дзесьці ў той мясцовасці. Да чарговага солтыса Лукомскі прыехаў тады, калі ўжо сцямнела, і, не ўваходзячы ў хату, запытаў праз акно: «Ці не было тут дзе каменданта?» На гэта з хаты пачулася нечаканае пытанне: «А якога каменданта — польскага ці беларускага?» Калі ж той, хто задаваў пытанне, праз нейкі момант зарыентаваўся, што размаўляе з паліцыянтам, то хутка знік у цемры.
Па вёсках ішла ўпартая пагалоска, што гурткоўцы неўзабаве возьмуць у свае рукі ўладу і будуць дзяліць зямлю. Пра гэта гаварыла шмат сведкаў на судзе, пра гэта гаварылі і не толькі на судзезі.
Паўстанцкія настроі ў Заходняй Беларусі і становішча КПЗБ у гэтай новай сітуацыі былі прадметам спецыяльнага мемарандума кіраўніцтва КПП і КПЗБ, накіраванага ў Выканаўчы камітэт Камуністычнага Інтэрнацыянала. Па гэтай справе праведзена дыскусія на спецыяльным пасяджэнні Польска-Балтыйскага сакратарыята Камуністычнага Інтэрнацыянала, які прызнаў пазіцыю, занятую КПП і КПЗБ, слушнай. Не будзем тут перадаваць змесг, бо Тарашкевіч выклаў у асноўным гэтую пазіцыю ў апошняй прамове ў сойме, а, як вядома, яна зводзілася да таго, каб не дапусціць да заўчаснага паўстання52.
Некаторыя публікацыі як трыццатых гадоў, так і пасляваеннага перыяду спрабавалі ход далейшых падзеяў прадставіць так, што ўрад рабіў спробы ўзарваць Грамаду знутры, а калі гэтыя спробы аказаліся марнымі, пайшоў на прымяненне грубай сілы. Але гэта не так. На самой справе ўсё было болып складана.
Камуністы, якія на месцах належалі да Грамады, былі яе вядучай сілай, але па колькасці складалі нязначны працэнт. Стрыжнем руху былі сяляне, для якіх барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне была чымсь непадзельным. Магутная хваля масавага руху захапіла нават далёкія ад камунізму элементы, для якіх галоўнымі былі нацыянальныя пастулаты. Урэшце, да гэтага руху далучыліся свядомыя праціўнікі яго рэвалюцыйных тэндэнцыяў. Яны мелі намер пры першай жа магчымасці скіраваць гэты рух у спакайнейшую каляіну. Аднак гэтыя апошнія ўяўлялі сабой ледзь прыкметны струменьчык у моры масавага руху. Большасць не паддавалася ілюзіям, не верыла ў магчымасць задавальнення сваіх патрэбаў польскімі ўладамі і
ўскладала надзеі на рэвалюцыйную барацьбу і на ўз’яднанне з БССР.
Калі прыняць яшчэ пад увагу тое, што Грамада як масавая арганізацыя праіснавала менш як год, то можна смела сцвярджаць, што ўрад не меў аніякіх шанцаў падрыву яе знутры. Гаворым пра гэта з такой упэўненасцю, бо, як убачым, сакрэтныя дакументы пацвярджаюць гэты тэзіс.
Але ў снежні 1933 года, калі Тарашкевіч пісаў аўтабіяграфію, ен дакументаў гэтых не меў і вось што запісаў на тэму аб разгроме Грамады: «Тэарэтычна можна было выкарыстаць іншы варыянт разгрому Грамады, спосабам узарвання яе з сярэдзіны. Але на практыцы ўрад не мог знайсці ні неабходнага па тым часе грунту, ні адпаведных людзей... А тым часам колькасць членаў Грамады ўвесь час расла, як лавіна. Новыя дзесяткі тысяч членаў уяўлялі сабой значную пагрозу».
Сапраўды, такога «грунту» не было. Тарашкевіч не гаворыць тут пра паасобных людзей ці пра «штэпселяў» (такія заўжды бываюць). Ён мае на ўвазе нейкія групы, якія маглі б стаць базай для асобнай плыні. Рашаючай сілай арганізацыі, з верху да нізу, былі элементы радыкальныя, і яны маглі вырашаць справу. А тыя, што пасля дэлегалізацыі Грамады адышлі ад яе, у перыяд легальнай дзейнасці крочылі ў агульным кірунку.
Рэзюме: на думку Тарашкевіча, ліквідацыя Грамады наступіла таму, што яна стала пагрозай для пануючых класаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Унутраная ж дыферэнцыяцыя, узнікненне розных групаў і груповак наступіла ўслед за арыштам галоўнага левага актыву, які вызначаў напрамак усяго руху.
Мімаходзь пра гэтыя падзеі: узрастаючае напружанне вакол дзейнасці Грамады і асабіста Тарашкевіча, надзвычай напружаная праца на працягу двух гадоў (1925—1926) не маглі не накласці адбітак на яго паводзіны. I змены выявіліся наперакор яго ўменню валодаць сабой. Людзі старэйшага пакалення, якія ў той час сутыкаліся з ім і супрацоўнічалі, хоць і не заўседы з ім згаджаліся, расказваюць, што гэты такі лагодны раней дзеяч-вучоны зрабіўся вельмі нервовы, а часам амаль грубы. Напэўна, так яно і было. I гэта зразумела. Здзіўляе, аднак, тое, што ў такой сітуацыі (як яна склалася, чытач дазнаецца ў наступным раздзеле) ен патрапіў выявіць неверагодную вытрымку ў кіраванні масавым рухам і ў публічных выступленнях.
У снежні 1926 года, калі дэлегалізацыя Грамады стала відавочнай, Тарашкевіч разам з прадстаўнікамі КПЗБ і
КПП нелегальна выехаў у Маскву, каб сумесна з дзеячамі Камінтэрна прааналізаваць сітуацыю і прадумаць, як падрыхтаваць да новых умоваў актыў Грамады і яе нізавыя арганізацыі, а таксама выпрацаваць дырэктывы палітычнай кампаніі, якая мелася пачацца пасля дэлегалізацыі. У Маскве быў нядоўга. У канцы снежня вярнуўся. Быў у Вільні, у Радашкавічах. Усюды даваў неабходныя ўказанні на выпадак рэпрэсіяў, якія меліся адбыцца. Масавыя арышты пачаліся напрыканцы года, а павялічыліся ў першыя дні 1927 года. Тарашкевіч і яго найбліжэйшыя паплечнікі былі арыштаваны ў сярэдзіне студзеня — у ноч з 14 на 15 студзеня 1927-га.
У заключэнне раздзела — некалькі заўвагаў агульнага характару. Як жа належыць ацаніць ролю Тарашкевіча ў стварэнні і кіраўніцтве Грамадой? На судовым працэсе сказаў, што «гора стварыла Грамаду». Гэтыя словы яго абаронца Тодар Дурач удакладніў: «Не Тарашкевіч стварыў Грамаду, а Грамада стварыла Тарашкевіча». Хоць гэтыя словы прагучалі з вуснаў падсуднага і яго абаронцы ў ходзе працэсу, але тояць яны ў сабе вялікую долю гістарычнай праўды.
Але нас цяпер цікавіць іншы бок гэтага пытання. Не сукупнасць прычынаў, якія паслужылі ўзнікненню Грамады, а выключна роля Тарашкевіча, якую бачым з перспектывы цэлага паўстагоддзя. Для ўзнікнення масавай і рэвалюцыйнай беларускай арганізацыі на паўночна-ўсходніх землях існавалі спрыяльныя ўмовы. Але самі аб’ектыўныя ўмовы не былі яшчэ дастатковыя. Нё ставала яшчэ належнай ідэалогіі і нават арганізацыі. Для таго каб узнік масавы рух, павінны знайсціся правадыры, прызнаныя масамі, здольныя запаліць агонь у сэрцы і павесці за сабой людзей. Тарашкевіч меў такія якасці, каб стаць правадыром, і сапраўды стаў ім.
Тарашкевіч адважыўся на раскол у клубе толькі тады, калі сам прайшоў значную палітычную эвалюцыю, калі вычарпаў усе магчымасці мірнага вырашэння беларускай праблемы ў санацыйнай Пслынчы шляхам згоды5з, калі адчуў, што ва ўмовах Заходняй Беларусі аўтарытэт магла мець толькі такая адкрытая і легальная сялянская партыя, якая б мела падтрымку ў сетцы канспіратыўнага апарату. Ніякі радыкальны масавы рух у Заходняй Беларусі не мог бы арганізацыйна сфарміравацца зусім легальна. Ён быў бы задушаны ў зародку. Рух Грамады знешне ствараў уражанне спантаннага выбуху, але да яго пачатку была праведзена прадуманая падрыхтоўчая акцыя, у якой ка-
муністычныя арганізацыі і Незалежная сялянская партыя адыгралі значную ролю. Фактычна ўся дзейнасць Беларускага соймавага клуба, пачынаючы з 1923 г., была скіравана на стварэнне Грамады. Мясцовыя ўлады нечакана апынуліся перад здзейсненым фактам, перад масавым рухам. Гэта быў выбух, які паказаў, што ва ўсіх закутках тагачаснай Заходняй Беларусі ўзварухнуліся такія масы, якія да гэтага часу ніякім рухам не былі ахопленыя. Грамада магла расці так хутка таму, што ўзнікла ў асабліва спрыяльным палітычным клімаце, ва ўмовах росту прасавецкіх настрояў і поўнай падтрымкі нацыяльнай і сялянскай палітыкі ў БССР.
Беручы пад увагу ўсе тое, што ўжо ведаем пра Тарашкевіча, пра яго ролю як ідэолага і палітычнага правадыра Грамады, не зробім памылкі, калі скажам, што яго ўклад у стварэнне і структуру Грамады быў рашаючым, і таму ён з поўным правам лічыцца заснавальнікам і правадыром гэтага руху. Тут варта было б расказаць і пра значную ролю яго паплечнікаў. Не робім гэтага толькі таму, каб не выйсці за рамкі тэмызд.
1 Прыведзеныя тут лічбы ўзяты з працаў: Зеггу Тотазге^кі. КоЬоіпісу Віаі'огцзіпі V Іаіасй 1919—1939 * Роізсе (Асіа Ваііісо-Зіауіса», пг 5, 1967); Ьеоп ^айіе^кі, 8рга»а кгехо» і тпіеімоёсі пагобоцусЬ, ^Уагага^а, 1925.
У . Побаг-Маліноўскі падае па трох ваяводствах наступныя лічбы: беларусаў — 53,3%, палякаў — 31,7%, літоўцаў — 2,8%, яўрэяў — 12,13% («Ма]по\У8ха Ьізюгіа роіііусгпа Роізкі», Ьопдуп, 1956. Тот II. 8. 44).
2 Гл.: «8коготсіг овоЬоаду до зргач'огбап зіепойгаГісгпусЬ г різіебгеп рІепатусЬ 8еітц», 1922—1927. 5. 668—671. Змяшчае ў сабе шмат звестак пра Тарашкевіча, сярод якіх назвы і даты яго прамоваў на пленарных пасяджэннях сойму.
з Голас у дыскусіі над ехрозё старшыні Рады Міністраў. 8е]т КР, 5рга«:огдапіа «ІеповгаПсгпе, окгез I, роз. 10, 23.1.1923 г.
4 Псгспуу СНоз Ьіаіотзкі, «Пгіеппік Рогпапзкі», пг 109, 1923. 8. 5.
5 Тарашкевіч Б. Асабістая заява, 10.IV. 1924. 8е]т КР, цыт. выд.
6 Котцпікаі о огбіпе] вуЮаср ЫаЮтакіе], Са М8\У, II, В-24/4. 8. 1.
7 Р. Тге]<1еп5кі, ВіаЮтзкі КІцЬ 8е]то\уу, (Рагіатепі КР, 1919—1927. 8. 225—232).
8 Хагуз тсЬц ЬіаЮтзкіебо... цыт. выд. раздз. XXIII. С. 98. Беларускі эміграцыйны ўрад Вацлава Ластоўскага знаходзіўся ў Літве. Гэты ўрад быў звязаны з беларускімі эсэрамі ў Польшчы, падбухторваў да ўзброеных выступленняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі Супраць абшарнікаў, асаднікаў і мясцовай адміністрацыі (асабліва на Беласточчыне). У 1923 г. у Беластоку ў акруговым судзе адбыўся працэс 45 беларускіх сялян, у тым ліку двух паслоў — С. Якавюка і С. Барана за ўдзел у гэтых выступленнях.
9 Тамсама. С. 89.
10 Тамсама, раздзел XXV. У першыя гады існавання ўлады ПР у Заходняй Беларусі дзейнічала каля 400 прыватных пачатковых беларускіх школаў (частка з іх узнікла ў 1916—1918 гадах у час нямецкай акупацыі, частка ў перыяд Савецкай улады на гэтай тэрыторыі, частка ў перыяд г. зв. Сярэдняй Літвы), дзве настаўніцкія семінарыі (у Барунах і Свіслачы), 5 прыватных гімназіяў (у Вільні, Радашкавічах, Навагарадку, Клецку і Нясвіжы). У 1924 годзе працавала ўсяго каля 40 беларускіх школаў і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі.
11 У ліпені 1924 года ў сойме абмяркоўваўся і быў ухвалены шэраг палажэнняў, якія датычылі сферы ўжывання польскай мовы ў адміністрацыі, а таксама ў школьнай справе. Усе гэтыя палажэнні атрымалі агульную назву «Закон аб мовах» і датычылі правоў нацыянальных меншасцяў. Аднак гэты «Закон» быў фактычна легальнай формай абмежавання гэтых правоў. На падставе рэшткі беларускіх школаў, што існавалі да той пары, былі рэарганізаваны ў так званыя школы утраквістычныя, г. зн. двухмоўныя. Паколькі настаўнікі паходзілі пераважна з Цэнтральнай Польшчы ці з Галіцыі і беларускай мовы не ведалі, гэтыя школы самі па сабе ператвараліся ў
польскія. У соймавую камісію, якая падрыхтоўвала гэтыя палажэнні, уваходзіў і Станіслаў Тугут. Тарашкевіч усе яшчэ ўводзіў сябе ў зман, калі спадзяваўся нешта выгандляваць у эндэцкай большасці ў камісіі для нацыянальных меншасцяў. Вынікі павінны былі яго моцна расчараваць. Гэта і відаць з яго выступлення ў сойме ў 1924 годзе на тэму гэтага «Закона».
12 Белоруссня. Гл.: Большая Советская Энцнклопедня. М., 1927. Т. 5. С. 367.
із У сітуацыйным рапарце (№ 63 ад 15.ПІ.1924, № 64 ад 17.Ш.1924. ЦА МУС. Т. Б. 5742/24. Т. 5, к. 124—129) чытаем: «У момант роспуску і да таго ўжо хутчэй фіктыўнага, чым дзейснага ўрада Ластоўскага, наступіў пэўны паварот сярод беларускіх эсэраў... якія імкнуліся да ўтварэння на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай, населеных беларусамі, такога руху, які сваей цягай да Мінска змусіў бы польскія ўлады да канкурэнцыйных крокаў у справе, якая ўжо вырашана для беларусаў Саветамі; гэта справа — Беларуская рэспубліка. Наступіла змена арыентацыі беларусаў на Мінск... агітацыя за самавызначэнне і незалежнасць Беларусі, вельмі папулярная сярод амаль усей інтэлігенцыі, мае ў шырокіх масах глыбокі водгук».
14 Петра Мятла. Работа Грамады ў сойме. Нататка падрыхтавана для ЦК КПЗБ. Гл.: Неапрацаваныя дакументы Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ у Мінску. Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ у Мінску.
15 На Тарашкевіча насядалі з усіх бакоў. Будучы сакратар ЦК КПЗБ Язэп Лагіновіч пісаў у сваей аўтабіяграфіі, што ў 1924 годзе яму было загадана, каб на пасяджэнні БНК востра асудзіў кампрамісную тактыку Тарашкевіча ў сойме. (Пар.: ЦА ЦК ПАРП. Аўтабіяграфія Я. Лагіновіча. Персанальная папка № 79291).
1® Віаіоглзіп, «Міе 1$<іу дго^а», «Рг/е^І^д ^ііепзкі», пг 3, 10.11.1924.
17 Прамова Тарашкевіча 13.VI.1924 года ў сойме з’яўляецца неабвержным доказам, што праект «аўтаноміі» невыпадкова «ляжаў у Тарашкевіча дома», як піша Рагуля. Пар. таксама справаздачу «Артура» на III канферэнцыі КПЗБ (ЦА ЦК ПАРП, м/ф 1425/9).
18 Пасол Тарашкевіч аб польска-беларускіх адносінах «Зціго». 4.Х.1924. № 12. С. 5—7.
19 Пар.: Пратакол допыту Б. Тарашкевіча ў Вронках 4.ІІІ.1927 года судовым следчым па справах асаблівай важнасці Конрадам Баброўскім (ЦА ЦК, 105/1137. Акты следства. Т. IV—V. С. 28), а таксама заяву ў лісце да рэдакцыі («КоЬоШік», № 16. 16.1.1925. С. 5), напісаным Тарашкевічам і Рак-Міхайлоўскім, з якога відаць, што яны аспрэчваюць паклеп, распаўсюджаны раскольнікамі ў КПЗБ супраць С. Ваяводскага.
20 Мятла П. Работа Грамады ў сойме. Нататка падрыхтавана для ЦК КПЗБ (Хіеоргасотапе докшпепіу...).
21 Зргая'охдапіа віепо^гаПсхпе, цыт. выд., окгез I, розіедхепіе 129, ІЗ.УІ.1924.
22 Тамсама. Пасяджэнне 146, 9.УІІ.1924.
23 Тамсама. Пасяджэнне 196, 25.ІУ.1925.
24 Успаміны карэспандэнта сойму пра беларускі клуб падаем паводле: «Ргге8І%<1 \Уі1епзкі», пг 14—15, 23.VIII.1929. 8. 14—15.
25 Некалькі пазней да клуба Грамады далучыўся беларускі пасол Юрый Сабалеўскі, які падчас стварэння клуба быў у турме.
26 Мо5уу кІцЬ V 8ерпіе, «ЗУаІка», пг 28, 11.УП.1925.
27 Тарашкевіч Б. Першы блін комам. «Беларуская ніва». № 7. 9.ХІІ.1925 г. Назва артыкула з’яўляецца намекам на першы нумар новазаснаванага выдання Беларускага сялянскага саюза «Сялянская ніва». Крытыка Тарашкевіча была прынцыповай, вытрыманая ў спакойным тоне.
28 Аўтабіяграфія Б. Тарашкевіча ад 15.ХІІ.1933 г.
29 Рэферат «Паўла» (Лагіновіча) на III Канферэнцыі КПЗБ (1926) пад назвай «Аб сітуацыі і тактыцы КПЗБ». Архіў ЦК КПЗБ. ЦА ЦК м/ф 1425/9. С. 736.
зо Абвінаваўчы акт па справе Б. Тарашкевіча і інш. (Справа Грамады). ЦА ЦК, 105/1137. Т. 1. К. 26; Праграма і статут Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Вільня, 1926. Бібліятэка ЦА ЦК.
31 Першы пункт выпрацаванай у 1923 годзе праграмы Беларускай нацыянальнай партыі (Беларуская нацыянальная партыя — БНП) гучаў так: «Ідэал беларускага народа. І.БНП лічыць сваім ідэалам незалежнасць уз’яднаных земляў беларускага народа». Праграма Беларускай нацыянальнай партыі. Вільня. 1923. Тамсама.
32 У дзесятую гадавіну. «Воля працы». № 5. Вільня, 28.111.1928.
зз Адпаведны пункт (28) у праграме НСП гучаў так: «Сродкі і шляхі дзейнасці: Партыя стаіць на грунце незалежнасці польскай дзяржавы і дзейнічае ўсякімі легальнымі, згодна з канстытуцыяй, сродкамі».
34 Вінаватым за гэты «недагляд» палічылі тагачаснага міністра ўнутраных справаў Младзяноўскага, які нібы «недаацаніў» праграмы. Пар.: «Рапарт па справе Грамады», складзены капітанам Сухенкам-Сухецкім ад 16.ХІ.1926. ЦА ЦК. ВайсковЫя інстытуцыі 1918—1939, 296/11-18. С. 70; Акт акружнога суддзі С. Паўлюця. ЦДА ЛССР, ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2357. Т. IV. С. 79, 80, 117.
35 Аўтабіяграфія Тарашкевіча Браніслава Адамавіча, 1936. ЦА ЦК, м/ф 1684.
36 Цра візіт Б. Тарашкевіча на Лукішкі вядома з вуснага апавядання Стэфана Бергмана (Беньяміна Эпштэйна), які сядзеў у той час у адной камеры з Канчэўскім.
37 Пра гэтыя курсы напісаў аўтарцы Фелікс Стэцкевіч: больш падрабязную інфармацыю аўтарка сабрала ў Радашкавічах.
38 Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. VI. К. 36.
39 у непадпісаным дакладзе Галоўнага штаба пад назвай «Сялянска-рабочая грамада» (ЦА ЦК, 296/11-18. С. 76) чытаем: «Уплыў бел. Грамады пад канец жніўня б. г. такі магутны, што ўсякія іншыя беларускія арганізацыі пачынаюць паступова знікаць, а ўлік гурткоў робіцца немагчымым».
40 15.1.1927 г. напярэдадні разгрому Цэнтральнага сакратарыята, арышту правадыроў Грамады, цэнтральнага і мясцовага актыву Грамада налічвала 100 тысяч членаў.
41 Пастанова пленума ЦК КПЗБ аб адносінах да БСРГ. ЦА ЦК, м/ф 1425/18; Сакрэтная інфармацыя за 1927 г., пракуратура пры АС у Беластоку. ЦА МУС, 418. С. 44.
42 Акт следства ў справе Грамады, ЦА ЦК, 105/1137. Т. III. С. 45—49.
43 Нечаканая заява ад 10.XII.1926 года па справе паліцыянцкай расправы на з’ездзе БСРГ у весцы Старабярозаве, гміны Орлі, Бельскага павета. 8еіш КР, окгез 1, бгцк пг 2569.
44 Склад Цэнтральнага сакратарыята па барацьбе за амністыю. ЦА МУС, А/2, Грубяшуў. Т. 2. К. 34; пра дзейнасць Тарашкевіча ў тым сакратарыяце гл.: Палуян Ю. Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мн., 1967. С. 130.
45 Стэнаграфічныя справаздачы, цыт. выд., перыяд 1, пасяджэнне 288, 25.УІ.1926.
4бТамсама. Прамовы Тарашкевіча ад 17.VII. і 16.ХІ.І926. У сваей аўтабіяграфіі ен у 1933 г. напісаў, што амаль адразу па прыходзе Пілсудскага да ўлады акрэсліў майскі пераварот як фашысцкую дыктатуру.
47 Акт следства АС (акруговага суда) у Беластоку. ЦА МУС. Т. 391. С. 12.
43 Масіе] Каіаі, Рашфпікі. 1918—1927, ДУагзга^а, 1965. 8. 375, 429.
49 У ім гаварылася: «Сойм заклікае ўрад да неадкладнай ліквідацыі Беларускай сялянска-рабочай Грамады і спынення вынікаў яе злачыннага дзеяння». Сойм ПР, перыяд 1, друк № 2550.
5° Стэнаграфічныя справаздачы, цыт. выд., пасяджэнне 307, 16.ХІ.1926.
51 Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. VI. К. 36—37.
52 Дакумент гэты фігуруе ў матэрыялах КПЗБ як «Мемарыял па справе паўстанцкіх настрояў у Заходняй Беларусі і задачах КПЗБ» ад 12.1.1927 г., падпісаны: Прухняк і Максімоўскі. ЦА ЦК, м/ф 1425/33. Пратакол пасяджэння Польска-Балтыйскага сакратарыята Камінтэрна ад 18.1.1927г. Архіў ІМЛ у Маскве, ф. 495, воп. 61, адз. зах. 4. С. 1—21. На гэтым пасяджэнні выдатныя дзеячы Камінтэрна падкрэслівалі, што нельга ў бліжэйшым часе чакаць ваенную дапамогу для Заходняй Беларусі, бо такая дапамога магла б давесці да вайны.
53 Цікавай ілюстрацыяй для гэтага моманту з’яўляецца выказванне Станіслава Свяневіча, тагачаснага асістэнта віленскага універсітэта, былога
супрацоўніка камісіі па нацыянальных пытаннях Галоўнага штаба. Свяневіч пільна сачыў за дзейнасцю Тарашкевіча. Будучы сведкам, сказаў, што «сам доўгі час лічыў Тарашкевіча за наіўнага палітыка, які верыў, што шляхам перамоваў з кабінетам міністраў здабудзе штось для беларусаў. Тым часам урад увасабляў настроі польскай грамадскасці, а ў ей не было схільнасці да рэалізацыі нават мінімальных беларускіх пастулатаў. Да стварэння Грамады наважыўся прыступіць толькі тады, калі ўсе іншыя сродкі былі вычарпаны». (Пратакол судовага разбору ў акруговым судзе ў Вільні 23.11.—22. У.1928 г. ЦДА ЛССР, ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2357/УІІІ. Т. IV. С. 329.
54 Сярод іх былі выдатныя людзі. Варта было б расказаць пра іх больш падрабязна. Але толькі пасля выдання гэтае кнігі я апрацавала біяграфічныя нарысы Сымона Рак-Міхайлоўскага, Петры Мятлы, Максіма Бурсевіча, Ігната Дварчаніна, Паўла Валошына і іншых. Апублікавала іх у зборы «8рга«у Ьіаіогцзкіе V II гхесгурозроіііеі». Варшава, 1984, а таксама ў ЗІОч'пікц Пгіаіасгу Роізкіево КцсЬц КоЬоІпісге^о, Іот 4.
Раздзел чацвёрты
(1927-1930)
Ноч з 14 на 15 студзеня 1927 года. — Арышт і турма. —
Ход следства і паказанні здраднікаў. — Блуканне па турмах: Лукішкі — Вронкі — Грудзёндз — Беласток і зноў Лукішкі. — Вялікі працэс Грамады і польскае грамадства. — Падрыхтоўка ў турэмнай камеры Грудзёндза V пашыранага выдання беларускай граматыкі. — Работа над перакладам «Іліяды» Гамера на беларускую мову. — Неспадзяванае прымусовае вызваленне з турмы ў 1930 г. — Справы сямейныя. — Вельмі кароткая перадышка. — Зноў у віры палітыкі: на чале выбарчай кампаніі «Змагання».
У ноч з 14 на 15 студзеня 1927 года адбыліся шматлікія вобыскі і арышты на тэрыторыі ўсёй Полыпчы і асабліва ў Заходняй Беларусі. Хваля рэпрэсіяў была цесна звязана з тым, што ў новаствораным кабінеце Пілсудскага пасаду міністра справядлівасці 2 кастрычніка 1926 года заняў Аляксандр Мейштовіч. Сцвярджэнне гэтай узаемазалежнасці грунтуецца не толькі на тым, што гэта быў стары рэакцыйны палітык (між іншым, «кацярынінец»)і і адзін з прадстаўнікоў так званых віленскіх зуброў (у яго ўладанні было болып як тысяча гектараў зямлі). Мейштовіч абумовіў узначаленне ведамства справядлівасці рашэннем аб разгоне і дэлегалізацыі Грамады. Пра гэта пісалі газеты, пра гэта публічна гаварылася на працэсе Грамады (адзначыў гэта, між іншым, сведка Вячаслаў Багдановіч, прафесар праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Вільні, абраны ў 1922 годзе ад Віленскага ваяводства ў сенат, член прэзідыума беларускага клуба).
Як ужо ведаем, Тарашкевіч чакаў арышту. Сутыкненне з паліцыяй было для яго зусім не новым. Яго прозвішча з’явілася ў дакументах МУС яшчэ да таго, як гэтая ўстанова пачала збіраць матэрыялы пра беларускі рух. Асабліва пільна пачалі сачыць за ім пасля таго, як атрымаў пасольскі мандат. Усюды, дзе толькі ні з’яўляўся — у Вільні, Варшаве, у Гданьску,— быў пад наглядам тайнай паліцыі. У Радашкавічах пасяліўся спецыяльны чыноўнік Станіслаў Тыміньскі, які пад псеўданімам «Стэфан Тарачэнка» бесперапынна сачыў за Тарашкевічам, Рак-Міхайлоўскім, а таксама за сенатарам Аляксандрам Уласавым. Канфлікты Та-
рашкевіча з паліцыяй паўтараліся даволі часта — у сувязі з вобыскамі, мітынгамі ці павятовымі з’ездамі Грамады. Але да 15 студзеня 1927 года яго ратаваў пасольскі імунітэт.
У 1922—1926 гадах Тарашкевіч знаходзіўся ў віры палітычных падзеяў. Жыццё набірала тэмп. З’езды, сходы, мітынгі, пасяджэнні, нарады, спатканні. Быў у акружэнні мноства людзей. Асабліва ў апошні час, калі Грамада няспынна расла, калі ў ім мела патрэбу ўсё болыпая колькасць людзей. I раптам... змрочная ціша муроў адзіночнай камеры.
Пра шматбаковую дзейнасць Тарашкевіча не толькі арганізацыйную, але і пра напружаную працу — публіцыстычную і рэдакцыйную — асабліва на працягу 1926 года, а таксама навуковую і літаратурную ў папярэднія гады, сведчыць мноства матэрыялаў, часам незакончаных, забраных у часе вобыскаў у віленскай кватэры на вуліцы Макавай, 15, дзе пасяліўся ў 1925 годзе, а таксама ў варшаўскай кватэры на вуліцы Святакрыжскай, 28. 3 кніг, часопісаў і перыёдыкі, забраных падчас вобыску, можна было б скласці значную бібліятэчку. У ёй знайшліся б творы Леніна і Пляханава, савецкія беларускія газеты, часопісы, напрыкладб літаратурны месячнік «Полымя», брашуры, выдадзеныя Камуністычнай партыяй Польшчы, Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі, Камуністычным Інтэрнацыяналам, нумары тэарэтычнага органа ЦК КПП «Ыо\уу Ргхеёі^б», мноства розных газетаў і бюлетэняў «Віпіеіуп Спіру Сгупц рггесіхуко гергезіош і іеггого^і», Парыж, 1926; «Бюлетэнь Беларускай сялянска-рабочай Грамады», («Віціеіуп Сепігаіпе^о Мі^дгурагіуре^о Бекгеіагіаіц сіо хуаікі о ашпезіі^»; аднадзёнка «^йашу атпезііі»; ліст польскіх пісьменнікаў пад назвай «XV &гіеі1е ігаёебіі Ьіаіопізкіе]», які датычыць турэмнага зняволення на крэсах; сшытак з запісамі па гісторыі Полыпчы; рэферат пад загалоўкам «Пра супольніцтва польскага і беларускага народаў»). Канфіскаваны таксама «сшыткі», рукапісы на беларускай мове?, якія — на думку эксперта — былі творамі 1920—1921 гадоў. Забрана шмат машынапісаў; артыкулы, падрыхтаваныя да публікацыі, сярод якіх «Далейшы рост і новыя задачы». У рукі паліцыі трапіў нататнік Тарашкевіча, у якім пад загалоўкам «Што напісаць» значылася некалькі тэмаў, а таксама занатоўкі, у якіх былі заўвагі пра далейшую арганізацыйную работу, пра самыя неадкладныя і важныя задачы (яны былі занатаваны пад загалоўкамі «агульны з’езд» і «і інш.»). Там знаходзілася фіна-
нсавая справаздача з пералікам выдаткаў, звязаных з дзейнасцю Грамады, выдаткамі на прэсу. Сярод матэрыялаў, забраных падчас вобыску, былі таксама даволі аб’емістыя справаздачы з павятовых з’ездаў Грамады ў Косаве і Гародні, у якіх Тарашкевіч прымаў удзел асабіста. Звыш таго, былі тут членскія білеты розных арганізацыяў, членскі білет ганаровага члена гуртка моладзі Беларускай гімназіі ў Вільні, членскі білет Таварыства беларускай школы нумар 4833 і пачак лістоў, адрасаваных Тарашкевічу, пераважна інтэрвенцыйнага характару. Апісанне «забраных прадметаў» пад час вобыску знаходзіцца ў актах справы на 38 лістох, спісаных на абедзвюх сгаронкахз.
У камандзе віленскай паліцыі, куды Тарашкевіч быў дастаўлены, ён адмовіўся адказваць на пытанні. Паліцыянт, які вёў пратакол, запісаў пры сведках: «Заяўляю, што ніякіх адказаў на пытанні даваць не буду». «Пан Тарашкевіч адмовіўся падпісаць пратакол»4. Мяркуючы з далейшых матэрыялаў, такое рашэнне прыняў па дзвюх прычынах: па-першае, гэтым самым пратэставаў супраць яго незаконнага арышту як пасла, без папярэдняга рашэння сойму (так зрабілі ўсе арыштаваныя паслы Грамады); па-другое, ён выйграваў у часе і мог зарыентавацца, якія канкрэтна абвінавачанні будуць выстаўлены супраць яго.
Несумненным было адно: следчыя органы будуць імкнуцца даказаць сувязь кіраўнікоў Грамады і ўсіх грамадоўскіх арганізацыяў з камуністычнай партыяй, улады будуць намагацца падаць Грамаду як камуністычную арганізацыю, або крыпта-камуністычную, якую падтрымлівае Савецкі Саюз і асабліва БССР. Тарашкевіч улічваў магчымыя спробы абвінавачання яго як агента і шпіена іншай дзяржавы. У апошнія месяцы 1926 года ў крэсавым друку Змяшчаліся матэрыялы крымінальнага характару, у якіх рабіліся спробы абвінавачання Грамады.
Пракуратура, стараючыся давесці залежнасць арыштаваных дзеячаў Грамады ад камуністаў, тым самым прызнавала, што ў Полыпчы на тэрыторыі толькі чатырох ваяводстваў існуе стотысячная арганізацыя з камуністычнай афарбоўкай. Звяртаў на гэта ўвагу перадавы артыкул газеты «Кур’ер віленьскі»: «Доказы тэзісаў абвінаваўчага акта адносна залежнасці Грамады ад Савецкай Расіі раўназначны сцвярджэнню, што ранейшая палітыка ў адносінах да беларускай праблемы пацярпела поўнае паражэнне. Выйгрыш пракуратуры раўназначны прайгранай польскай палітыцы на Усходзе»5.
На працэсе Тарашкевіч меў намер з усёй рашучасцю
абараняць легальны характар усёй дзейнасці Грамады, паводзіць сябе як правадыр легальнай арганізацыі, такой, якіх у Полыпчы было шмат.
Сярод архіўных дакументаў, у якіх даецца ацэнка дзейнасці Грамады польскімі дзяржаўнымі органамі, захаваўся дакумент з папкі Галоўнага штаба, напісаны ад рукі, невядома для якой установы прызначаны, без подпісу. Дакумент меў загаловак «Беларуская Грамада — дырэктывыН. Мяркуючы па ходзе следства і працэсу, менавіта гэтымі дырэктывамі кіраваліся ўсе судовыя і следчыя ўстановы, урадавая прэса і паўурадавая. Гэты дакумент, як асабліва істотны, змяшчаем ніжэй іп ехіепзо:
«Беларуская Грамада — дырэктывы
1) Пасол Тарашкевіч, устанавіць, ці атрымліваў грошы з савецкага пасольства. Устанавіць, ці атрымліваў і на што наяўныя грошы ад II Генеральнага штаба.
2) Удар па паслох сойму арганізаваць на фоне маральным, а таксама па Цэнтральным камітэце беларускай Грамады і па некалькіх асобах з павятовых камітэтаў.
3) Тэрмін удару павінен наступіць пасля апошняга абмену вязняў з Саветамі (другая палавіна снежня).
4) Узгадненне супрацоўніцтва паміж усімі ўладамі.
Што ў нашым распараджэнні?
а. дадзеныя аб сувязі з агітацыйнай камуністычнай работай (дадзеныя агульныя і асобныя).
б. матэрыяламі следства супраць Б/еларускай/Гр/амады/, якога (некалькі словаў нечытэльных.— А. Б.) у Вільні, у МУС, у ваяводаў (што ахоплівае ранейшае і сучаснае).
в. сведкі Гурына, які засведчыць, што Беларускі банк атрымлівае грошы ад бальшавікоў.
г. ЦОК III Ооу/бсігі’л'о Окг^п Когрпзп Огосіпа. — А. Б.) падкупляе кагосьці з Цэнтральнага Камітэта. Апрача таго, збірае інфармацыю і матэрыялы пра БГ (Беларускую Грамаду) — ООК II (Оо^бсігШо Окг^п Когрпзп ЬпЫіп. — А. Б.) распрацоўвае НСП (Шалінскі).
д. тэхніка справы ў судзе».
Першае слова дырэктываў гучыць: Тарашкевіч. Найперш ён бярэцца на прыцэл. Увесь першы пункт сведчыць, што шукаліся матэрыялы для маральнай дыскрэдытацыі Тарашкевіча. Аднак такіх доказаў абвінавачання не ўдалося знайсці ні ў ходзе следсгва, ні ў ходзе працэсу, бо іх не было.
Гэты дакумент, як відаць, змяшчае ў сабе дырэктывы дваякага роду: арганізацыйна-тэхнічныя (такія, як узгад-
ненне супрацоўніцтва паміж усімі ўладамі) і тыя, што вызначаюць кірунак і памеры «ўдару». Тэрмін акцыяў масавых рэпрэсіяў пастаўлены ў залежнасць ад тэрміну пасяджэння Рады міністраў (15 снежня 1926 г.), на якім мелася быць абмеркавана прапанова аб заключэнні пагаднення па справе абмену палітычных вязняў з Савецкім Саюзам. Заўчасныя ж арышты маглі б, вядома, ускладніць перамовы з савецкімі ўладамі.
Дакумент Галоўнага штаба пацвярджае, што ўлады стараліся давесці поўную залежнасць Грамады ад КПЗБ, а таксама яе фінансавую залежнасць ад СССР. Гэтых абвінавачанняў, калі б для іх знайшліся доказы, было б зусім дастаткова для вынясення прыгавору правадыром Грамады. Каб падрыхтаваць для гэтага грамадскую думку, трэба было скампраметаваць іх «на маральным фоне», прадставіць іх не як бескарыслівых грамадскіх дзеячаў, ідэолагаў і палітыкаў, якімі яны былі на самой справе, а як звычайных агентаў суседняй дзяржавы.
3 памянйнага вышэй дакумента, напісанага, пэўна, у лістападзе 1926 года, выразна бачна, што цэнтральныя ўстановы не былі яшчэ падрыхтаваныя да прадстаўлення матэрыялаў ні пракуратуры, ні рэгулярнай камісіі сойму, якой трэба было прадставіць матывы арышту паслоў, каб потым перадаць іх судовым уладам. Адпаведную інфармацыю трэба было яшчэ сабраць. Алрача таго, аўтары дакумента разлічвалі на «подкуп кагось з Цэнтральнага Камітэта» і на распрацоўкі плана НСП. Адзіным довадам, які меўся ў распараджэнні ўладаў, былі паказанні Гурына.
I яшчэ адно вынікае з гэтага дакумента: калі б былі звесткі пра існаванне ў Грамадзе нейкай групоўкі, якая б супрацьстаяла агульнай лініі арганізацыі, гэты факт у «дырэктывах», напэўна, быў бы выкарыстаны.
Разгледзім тут яшчэ адзін дакумент Галоўнага штаба. Гэта «Рапарт па справе БСРГ»?, датаваны 16 лістапада 1926 года, аўтарам якога быў капітан Сухенак-Сухецків. 3 рапарту вынікае, што Галоўны штаб быў поўны рашучасці неадкладна ўчыніць арышты грамадоўскіх дзеячаў, а дэлегалізацыю Грамады разлічваў правесці пазней. Гэтая паспешлівасць была вынікам «трывожных» звестак пра бурны рост Грамады. На працягу аднаго месяца, як паведамляе Сухенак-Сухецкі, узнікла 310 новых гурткоў Грамады, у якія ў многіх выпадках уступалі сяляне цэлымі натоўпамі. Варта, дарэчы, зазначыць, што ўзнікае такое ўражанне, быццам не толькі арганізатары і ўрадавая адміністрацыя, але і сяляне былі здзіўлены такім небывалым, такім маса-
вым легальным рухам. У Грамаду ўступалі масавым парадкам, нібы ведалі, што арганізацыя не будзе доўга дзейнічаць, што можна спазніцца.
Сухенак-Сухецкі называе ў рапарце выпадкі, калі солтысы і войты дапамагалі Грамадзе, падае факты ўцёкаў паліцыі перад «раз’юшаным натоўпам» (шмат у якіх мясцовасцях паліцыянтаў не пускалі на сходы, спасылаючыся на статут БСРГ).
Да 16 лістапада 1926 года, як відаць з рапарту, паміж асобнымі дзяржаўнымі ўстановамі не было згоды, калі пытанне датычыла памераў плануемых арыштаў. Сухенак-Сухецкі прытрымліваўся меркавання, што належыць абмежавацца 80 асобамі, а менавіта арыштаваць: паслоў Грамады, крыху болып за 10 цэнтральных актывістаў, павятовых кіраўнікоў, некаторых войтаў і солтысаў, адначасова «ўдарыць» па Беларускім банку, па Беларускім тэатральным таварыстве і Беларускіім бібліятэчным таварыстве. Міністэрства ж справядлівасці і віленская пракуратура былі іншай думкі (спасылаючыся на «вышэйшыя ўраДавыя інтарэсы»), лічылі, што ў «мэтах дасягнення эфекту» неабходна арыштаваць не менш як 1500 асобаў. Сухенак-Сухецкі пісаў рапарт пасля вяртання з правінцыі, таму паведамляе пра настроі, якія пануюць там ва ўстановах. «3 недагаворак я адчуў, што найважнейшым дзяржаўным фактарам з’яўляецца маршалак Пілсудскі. Менавіта на гэты «фактар» спасылаліся ў віленскай пракуратуры».
Пра тое, што Пілсудскі асабіста ўцягнуўся ў кампанію супраць Грамады, можна даведацца з розных крыніцаў. Пра гэта пісалі і ў друку, напрыклад, аб тым, што ў лістападзе маршалак быў у Вільні разам з міністрам справядлівасці Мейштовічам, начальнікам палітычнага аддзела МУС Світальскім і іншымі асобамі і што на гэты раз паездка ў Вільню была выклікана не літоўскімі справамі, а выключна беларускімі. Санацыйны друк падаў гэту навіну з пачуццйм палйгкі, з усведамленнем таго, што ўрэшце небяспечны рух будзе ліквідаваныв.
3 прыведзеных вышэй дакументаў Генеральнага штаба, як і многіх іншых, вынікае, што следчыя органы вымушаны былі спяшацца з арыштам. Аднак нягледзячы на тое, што яны мелі на руках важкі козыр — паказанні правакатара Гурына,— поўнасцю да судовай справы падрыхтаваныя не былі.
Следства па справе Тарашкевіча веў Конрад Баброўскі, рэзервовы следчы аддзела па справах асаблівай важнасці. 3 яго пытанняў Тарашкевіч зразумеў, што Грамада абвіна-
вачваецца быццам бы «за яе агентурны характар, за шпіёнскую дзейнасць на карысць БССР, за дыверсійную дзейнасць, за дзейнасць, накіраваную на адлучэнне паўночна-ўсходніх крэсаў ад Польшчы».
Паказанні двух галоўных здраднікаў — Гурына і Бабічаю — былі прадстаўлены Тарашкевічу ў час першага допытуіі. Адкінуў іх як лухту. Нягледзячы на ўсе абвінавачанні судовых следчых, Тарашкевіч захоўваў стаўленне палітычнага дзеяча, чалавека поўнага годнасці, выявіў гнуткасць і хуткую рэакцыю.
Паспрабуем цяпер сістэматызаваць усе паказанні Тарашкевіча, вылучаючы з іх моманты біяграфічныя, каб унікнуць паўтораў. Тарашкевіч прызнаў, што з’яўляецца сацыялістам, але арганізацыйна не звязаны і не знаходзіцца ў залежнасці ні ад якога Інтэрнацыянала. Пра ўзнікненне Грамады як асобнага соймавага клуба сказаў: «3 часу ўтварэння беларускага клуба ў сойме ў ім акрэсліліся сур’езныя разыходжанні поглядаў і раскол быў непазбежны. Група паслоў, якую я прадстаўляў і якая ў далейшым стварыла пасольскі клуб БСРГ, прыйшла да высновы, што дзяржаўнае кіраўніцтва Полыпчы ніякіх уступак нам, беларусам, не зробіць, калі не будзе змушана да гэтага напорам масаў». У сувязі з гэтым судовы следчы Паўлюць запытаў яго, чаму клуб Грамады, які ўзнік у чэрвені 1925 года, адразу не прыступіў да масавай дзейнасці, а толькі пасля майскага перавароту нанес удар ураду Пілсудскага? Суддзю, відаць, цікавілі падрабязнасці, з якіх можна было б зрабіць выснову аб сувязі грамадоўцаў з камуністамі. Адначасова даў зразумець, што паколькі выступленне беларусаў супраць эндэцкага ўрада было ў нейкай ступені абгрунтаваным, то бунт супраць Пілсудскага не мае падставы (так разважалі і публіцысты ўрадавай арыентацыі). Тарашкевіч, не жадаючы ўдавацца ў падрабязнасці і ўцягвацца ў палеміку з суддзей, ігнараваў гэтае пытанне і скіраваў паказанні ў іншую каляіну, прадстаўляючы Грамаду перш за ўсе як парламенцкую групоўку, для якой масавая арганізацыя мелася быць толькі памочніцай. Такім чынам, пачатак масавай акцыі ставіўся ў залежнасць ад тэрміну выбараў у органы самакіравання, а потым у сойм. Адначасова, маючы на ўвазе магчымасць рэпрэсіяў з боку перадмайскага ўрада, паслы Грамады перанеслі тэрмін стварэння масавай арганізацыі. Пры гэтым Тарашкевіч выказаў перакананне, што ў наступных выбарах у сойме Грамада атрымала б найболыпую колькасць галасоў у Заходняй Беларусііз.
Тарашкевіч прадставіў БСРГ як партыю з вельмі шырокім полем дзейнасці. Таму ў яе радах маглі быць шырокія масы беларускага насельніцтва. Усякія абвінавачанні ў адрас Грамады аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання ен рашуча адкінуў. Спасылаўся на выступленні і артыкулы ў друку, у якіх Грамада заклікала беларускае насельніцтва не паддавацца ні на якія правакацыі. Усякім чынам даводзіў, што калі б паўстанне насуперак намерам выбухнула, яно б не мела ніякіх шанцаў на перамогу. Пра гэта гаварыў яшчэ перад арыштам з соймавай трыбуны.
Сцвердзіў далей, што арганізацыя не была адмежаваная ад камуністаў і што часамі паслы Грамады выступалі ў сойме разам з камуністычнай фракцыяй, але гэта зусім не азначае, што яны былі падпарадкаваны камуністычнай партыі. На пытанне, чаму не выступалі супраць камуністаў, адказаў: «Па-першае, кожны, хто хоча ў Заходняй Беларусі авалодаць масамі, не зможа гэтага дасягнуць, змагаючыся з камуністамі; па-другое, у Савецкай Беларусі, г. зн. у адзінай беларускай дзяржаве, кіруюць менавіта камуністы».
У ходзе далейшых допытаў Тарашкевіч заявіў, што з’яўляецца аўтарам праграмы Грамады і прыняў на сябе адказнасць за яе зместіз. Праграмай-максімум Грамады была незалежная Беларусь. БСРГ імкнулася да перабудовы грамадскага і палітычнага ладу на сацыялістычнай аснове, але не лічыла гэта непасрэднай мэтай. Ідэалагічныя традыцыі Грамады, гаварыў ен далей, ідуць ад Беларускай сацыялістычнай грамады. Даводзіў, што аграрная праграма БСГ была вельмі блізкая да праграмы камуністычнай партыі. БСГ лічыла, што зямля павінна належаць сялянам і павінна быць перададзена ў іх індывідуальнае карыстанне. Цяперашняя аграрная праграма Грамады таксама вельмі падобная да камуністычнай, але, як вынікае са сказанага вышэй, не запазычана ад камуністаў, а мае свае традыцыі.
У нацыянальным пытанні БСГ выстаўляла лозунг аб аўтаноміі, БСРГ, аднак, такога пункта не ўключыла ў сваю праграму, бо сама рэчаіснасць выразна паказала яго нерэальнасць. Пра выдавецкую дзейнасць сказаў, што яна была легальнай і толькі легальнай, але назваць асабовы склад рэдакцыі адмовіўся.
Найцяжэй было бараніцца ад паказанняў здраднікаў. Тарашкевіч пацвердзіў сваё знаёмства з Гурыным. Растлумачваў, што да яго, як да старшыні соймавага клуба, прыходзілі розныя людзі. У пачатку 1924 года прыйшоў Гурын і запрапанаваў свой удзел у акцыі, накіраванай на аддзя-
ленне Беларусі ад Полыпчы і далучэнне да БССР. На гэта Тарашкевіч адказаў, што паколькі ён сам лічыў такі план нерэальным, адкрыта правакацыйным, то не толькі адмовіў Гурыну ў супрацоўніцтве, але і ва ўсякіх кантактах з ім, тым больш што Гурын развязаў шавіністычную антыпольскую кампанію, ад якой ен, Тарашкевіч, і Рак-Міхайлоўскі, як вядома, публічна адхрысціліся на старонках друку. Паўторна Гурын прыйшоў да яго пасля вызвалення з турмы, у якой не прабыў і года, з новай прапановай супрацоўніцтва. Гэтым разам прапанаваў заснаванне беларускай палітычнай партыі, згодніцкай у адносінах да ўрада, на ўзор ППС, якой быццам быў абавязаны сваім вызваленнем. Тарашкевіч заявіў, што не паверыў гэтай прапанове і, палічыўшы ўсе захады Гурына за правакацыйныя, парваў з ім усякія кантакты.
Асабліва цяжкімі для абвяржэння былі паказанні Гурына адносна гданьскай канферэнцыі, якая, як памятаем, праходзіла ў жніўні 1925 года. Аднак, мяркуючы па пратаколе судовага следчага, Тарашкевіч правеў гэтую партыю надзвычай смела і мудра. Катэгарычна аспрэчыў скліканне канферэнцыі. Сцвярджаў, што Гурын ні ў якім выпадку не мог быць кампетэнтнай асобай у гэтай справе, бо з афіцыйных паведамленняў КПЗБ вядома, што ен у пачатку 1925 года быў выключаны з той партыі, а таму не мог быць асабіста інфармаваны пра захады партыйнага кіраўніцтва, якія мелі месца ўвосень. Тарашкевіч выкарыстаў тое, што следчыя органы не выявілі іншага інфарматара ці крыніцы інфармацыі і таму палічылі за лепшае, як убачым пазней, адмовіцца ад гэтага абвінавачаннян.
У ходзе дазнання Тарашкевіч імкнуўся дыскваліфікаваць паказанні Гурына. Забягаючы крыху наперад, варта нагадаць, што ў ходзе ўсяго судовага працэсу абарона таксама імкнулася да абвяржэння паказанняў правакатараў і здраднікаў. У гэтым сэнсе метад абаронцаў быў свайго роду працягам метаду Тарашкевіча, якім ен кіраваўся ў часе следства. Верагодна, што кіраўнікі Грамады яшчэ да арышту ўзгаднілі лінію паводзін у часе следства, бо ўлічвалі магчымасць арышту, а знаходжанне Гурына на волі азначала, што ен данес следчым органам дакладную інфармацыю пра супольную дзейнасць камуністаў з грамадоўцамі.
Значнай перашкодай для абароны была поўная ізаляцыя кожнага з абвінавачваемых падчас следства. Тарашкевіч не ведаў, як паводзілі сябе ў час дазнанняў іншыя дзеячы. Браў, аднак, пад увагу адрозненні ў паказаннях асобных абвінавачваемых, бо яшчэ перад арыштамі ў актыве Грама-
ды пачала акрэслівацца пэўная розніца ў меркаваннях адносна тактыкі арганізацыі. Тэмп росту Грамады быў такі бурны, а існавала яна такі кароткі час, што ніякія згуртаванні не паспелі яшчэ скрышталізавацца, а, з другога боку, рух, якім кіравалі паслы і Цэнтральны сакратарыят на чале з Максімам Бурсевічам, быў такі магутны, што іншыя канцэпцыі не толькі не ўлічваліся, але былі ледзь прыкметныя.
Спачатку паслоў размясцілі ў адзіночных камерах турмы на Лукішках, дзе яны знаходзіліся ў поўнай ізаляцыі. Пазней, відавочна, у выніку бурных дэбатаў у сойме (4 лютага 1927 г.) па справе выдачы 5 паслоў судовым органам актыў Грамады раскідалі па розных польскіх турмах, дзе працягвалася следства.
13 лютага 1927 года Мятлу, Рак-Міхайлоўскага, Валошына, Бурсевіча, Галавача, Акінчыца, Каўша, Астроўскага і Тарашкевіча вывезлі ў Вронкі. Сатырычная беларуская газета «Маланка» ў сувязі з гэтай падзеяй змясціла малюнак цягніка, які ідзе ў Вронкі: у вокнах абліччы ўсіх паслоў, а пад малюнкам тэкст: «Краязнаўчыя экскурсіі», «Далей едзеш — цішэй будзеш»і5.
У Вронках усіх размясцілі ў адзіночках, пакідаючы паміж імі пустыя камеры, каб пазбавіць усялякіх кантактаў. Толькі праз чатыры месяцы грамадоўцаў дапусцілі да цэнтральнага будынка і на агульны шпацыр. Пазней высветлілася, якія былі вынікі гэтай ізаляцыі. Усе паслы, таксама і Бурсевіч, трымаліся з годнасцю, як і належала правадырам масавай рэвалюцыйнай сялянскай арганізацыііб. Некаторыя з арыштаваных, баючыся кары, прадстаўлялі сваю прыналежнасць да Грамады як выпадковуюн. Перад абвінавачанымі таварышамі апраўдваліся тым, што нібы на волі «няма каму дзейнічаць», таму лепш «выдаць» сябе за памяркоўных, каб выйсці на волю і працягваць работу ў арганізацыі. Так апраўдваўся, напрыклад, Радаслаў Астроўскі, хаваючы свой намер наладзіць мірныя адносіны з уладамі. Да хадайніцтва аб вызваленні Астроўскага далучылася яго жонка Антаніна, якой удалося пераканаць тагачасных віленскіх і варшаўскіх палітыкаў, што ва ўплату за вызваленне ён стане надзейным інструментам у руках адміністрацыйных уладаў. У верасні 1927 года Астроўскага перавезлі ў Вільню, дзе ў 1928 годзе акруговы суд апраўдаў яго. Пасля вызвалення з турмы стаў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Вільні і добрасумленна прытрымліваўся таго, што паабяцаў уладам.
Калі ў ходзе следства выявілася, што адзіны неарыштаваны пасол Грамады Ежы Сабалеўскі даў у якасці сведкі
паказанні аб супрацоўніцтве паслоў з камуністычнай пасольскай фракцыяй (Сабалеўскі асуджаў гэтае супрацоўніцтва), тады Тарашкевіч даў паказанне, што Сабалеўскі, хоць і прымаў удзел у пасяджэннях Цэнтральнага камітэта Грамады, але не быў членам гэтай галоўнай партыйнай інстанцыі.
Сярод тых, хто ў турэмных мурах ці на следстве збаяліся пакарання ці кіраваліся поглядамі і мэтамі іншымі, чым Тарашкевіч, асаблівай увагі варты Фабіян Акінчыц, юрысконсульт арганізацыі, а праз нейкі час — сакратар пасольскага клуба Грамады. Акінчыц, былы эсэравец, якога да работы ў Грамадзе прыцягнуў Сабалеўскі, даў такія паказанні: «Я хацеў адарваць народ ад уплыву нелегальных арганізацыяў; беручы пад увагу ўплыў камуністаў на народ, лічыў, што авалодаць ім зможа толькі радыкальная партыя з такой грамадскай праграмай, якая б задаволіла спадзяванні сялян на карыстанне зямлёй, на ўдзел у самакіраванні і на вырашэнне нацыянальнай праблемы». Адначасова заявіў судоваму следчаму, што быў праціўнікам вулічных выступленняў і адгаворваў паслоў прымаць у іх удзел. Адным словам, удзельнічаў у Грамадзе свядома, спадзеючыся змяніць яе палітычны характарів.
Ад якіх-небудзь сувязяў з Грамадой адмовіўся Антон Луцкевіч. Арыштаваны быў на дзесяць месяцаў пазней за паслоў і зняволены на Лукішках. Даў паказанне, што лічыць свой арышт непаразуменнем, бо не належаў да Грамады і ідэйна не быў з ей звязаны, а з палітычнага жыцця даўно ўжо выйшаў. Быў усяго толькі культурным дзеячам, літаратурным крытыкам, публіцыстам і рэдактарамі’.
Арышты паскорылі фарміраванне розных груповак у актыве Грамады, паскорылі працэс дыферэнцыяцыі, які быў непазбежны ў такой вялізнай арганізацыі, працэс, які ва ўмовах свабоды і адноснай дэмакратыі цягнуўся б, напэўна, даўжэй і праходзіў бы інакш.
Тым часам за сценамі турмы, насуперак масавым арыштам і закрыццю многіх беларускіх установаў, Грамада ўсе павялічвала свае рады. Былы сакратар Цэнтральнаі камітэта Максім Бурсевіч у адной са сваіх пазнейшых нататак пісаў, што з моманту арышту паслоў і да часу дэлегалізацыі Грамады, г. зн. на працягу двух месяцаў, у яе рады ўступіла 50 тысяч новых членаўго. Цяжка высветліць, у якой ступені гэтая лічба адпавядае сапраўднасці, але той факт, што, нягледзячы на масавыя арышты ў адной мясцовасці, узнікалі арганізацыі, нават павятовыя камітэты ў іншых месцах (так было, напрыклад, на Палессі), паказ-
вае, што масавы рух шырыўся. Гэта бясспрэчныя факты. Надалей існаваў грамадоўскі друкгі. На паўночна-ўсходніх тэрыторыях пачалася масавая кампанія пратэстаў супраць арышту паслоў. Не будзем тут апісваць яе толькі таму, што пра яе ўжо шмат гаварылася. Зазначым адно, што гэта кампанія абцяжарыла становішча абвінавачваемых і, перш за ўсё, Тарашкевіча, бо пракуратура растлумачыла яе як акцыю камуністаў і зрабіла выснову, што паміж грамадоўцамі і камуністамі існуе цесная сувязь і супрацоўніцтва.
На жаль, мала звестак аб знаходжанні Тарашкевіча ў турме ў Вронках.
Ёсць падставы меркаваць, што 1927 год быў вельмі плённы ў яго літаратурнай творчасці. I гэта зусім натуральна. Тарашкевіч, цалкам аддаючыся грамадскай дзейнасці, не меў часу для навуковай работы. Толькі турэмную ізаляцыю мог выкарыстаць для літаратурнай працы. На працэсе Грамады абаронца сказаў, што Тарашкевіч у турме закончыў пераклад «Іліяды» і прыступіў да перакладу «Пана Тадэвуша». I таму, што працэс распачаўся ў пачатку 1928 года, Тарашкевіч меў магчымасць завяршыць гэту працу толькі ў Вронках. Перш чым прыступіць да апісання працэсу Грамады, ахарактарызуем атмасферу, якая панавала ў краіне пасля арыштавання паслоў.
Арышт паслоў, а з імі і выдатнага дзеяча НСП Фелікса Галавача знайшоў водгук на форуме сойму. Ужо 27 студзеня 1927 года з вялікай прамовай на гэту тэму выступіў пасол-камуніст Адольф Варскізз. Аднак сапраўдным «днём Грамады» быў дзень 4 лютага, калі ад імя рэгламентнай камісіі па пасольскай недатыкальнасці справу выдачы паслоў рэфераваў прадстаўнік эндэцыі Дабжаньскігз. Камісія пацвердзіла, сказаў Дабжаньскі, што арышт адбыўся адпаведна з 21 арт. Канстытуцыі24, бо затрыманыя былі схоплены на «гарачым учынку». Далей узялі слова пасол-камуніст Ежы Чашэйка-Сахацкі, пасол ППС Герман Лібэрман, а таксама беларускія паслы Фабіян Ярэміч і Васіль Рагуля. У сваіх выступленнях яны адназначна сцвярджалі, што арышты былі пачаткам шырокага маштабу акцый па ліквідацыі легальных беларускіх арганізацыяў у Польшчы25. Гэта пацвердзіў праз шмат гадоў тагачасны маршалак сойму Мацей Ратай, які ў сваіх «Успамінах» запісаў, што цяжка было падводзіць пад грамадоўцаў аргумент затрымання «на гарачым учынку»2б. Са справаздачы адміністрацыйнай камісіі відаць, што ўнутры яе ўзніклі супярэчнасці. Так, напрыклад, член гэтай камісіі, пасол ППС Герман Лібэрман не бачыў доказаў злачынства, якія маглі б апраўдаць раптоўны
арышт. Разыходжанне ў поглядах выявілася таксама і ў соймавым галасаванні. За выдачу паслоў аддадзена 163 галасы. «За» галасавала ўся эндэцыя, усе пілсудчыкі на чале з прафесарам Бартлем, былым «братам» Тарашкевіча па масонскай ложы, Вінцэнты Вітас, які неўзабаве сам стаў вязнем Брэста і абвінавачаным у славутым працэсе «Цэнтралеву». «Сепігоіе^» — пагадненне шасці партыяў цэнтра з партыямі соймавай лявіцы (верасень 1929) з мэтай звяржэння дыктатуры Пілсудскага. Супраць выдачы паслоў аддадзена 89 галасоў. Гэта былі галасы рашучай левай грамадскасці, а значыць, камуністычных паслоў, Незалежнай сялянскай партыі, Вызвалення, ППС і амаль усіх паслоў нацыянальных меншасцяў. 10 бюлетэняў прызнана несапраўднымі. Мяркуючы па колькасці галасоў, прысутнасць у зале пасяджэнняў была вельмі нізкая (262 з агульнага ліку 444)27. Справа Грамады шырока асвятлялася ў друку. Правы друк у адзін голас кляйміў грамадоўцаў. Рэдактар віленскага «Слова» Станіслаў Цат-Мацкевіч 18 студзеня пісаў: «Пасол Тарашкевіч ідэйны, чысты чалавек, выхаваны сярод польскай культуры, паляк па сваіх звычаях і г. д. і да т. п.; шаную яго і паважаю, але як злачынца супраць чалавецтва, як бальшавік і шпіен ен варты шыбеніцы»28. «Глос Жэчыпосполітэй» 27 сакавіка 1927 года выдаў свой надзвычайны дадатак. Гэта быў плакат з тэкстам толькі на адным баку і падобны на абвестку пра смерць. У чорнай абводцы вялікімі літарамі напісаны прозвішчы 12 паслоўграмадоўцаў і камуністаў — пад загалоўкам: «Сарваны камуністычны замах». Надпіс пад прозвішчамі гаварыў: «Паслы, якія знаходзяцца ля ганебнага слупа грамадскай думкі».
У гэтым агульным хоры сям-там праступаў і дысананс. Напрыклад, прасанацыйны «Экспрэс поранны» 5 лютага ў артыкуле пад сенсацыйным загалоўкам «Чырвоная джазбанда ў соймавай зале» паведаміў, што пасол Хамінскі выйшаў з Клуба працы, таму што не атрымаў згоды свайго клуба на галасаванне супраць выдачы паслоў Грамады. 4 лютага ен быў адным з нямногіх, хто адважыўся на гэты крок. Убачым яшчэ яго на працэсе Грамады сярод польскіх інтэлігентаў, якія выступілі сведкамі абароны.
«Дзень Грамады» ў сойме выклікаў непакой у кіруючых сферах. У матэрыялах Галоўнага штаба захаваўся вялізны дакумент пад загалоўкам «Пасля ліквідацыі Грамады», у якім чытаем: «...дэбаты ў сойме 4 лютага даюць падставу для далейшай занепакоенасці. Справу выдачы (паслоў.— А. Б.) рэфераваў нацыянальны дэмакрат, які несвя-
дома рабіў рэкламу камуністычнай партыі... Кропку над «і» паставіла галасаванне, бо амаль уся лявіца і ўся правіца нацыянальных меншасцяў галасавала супраць выдачы... Гаворка ідзе пра тое, каб рэпрэсіі супраць Грамады не тлумачыліся як акт палітыкі адносна да меншасці...»2’. Відавочна, што гэта і непакоіла, бо галасаванне паказала, што антыграмадоўская акцыя была зразумета як акцыя антыбеларуская. У другой частцы дакумента, якая цесна звязана з падрыхтоўкай да працэсу, асабліва падкрэсліваецца, каб на судовым працэсе абвінавачанне было вытрымана ў «плоскасці тэрарызму і бальшавізму» менавіта таму, што арганізацыйны размах Грамады быў такі вялікі, «што паняцці «беларусы» і «Грамада» ўспрымаліся як вельмі блізкія».
Убачым, што органы як пракуратуры, так і судовыя патрабавалі дакладна прытрымлівацца гэтых дырэктываў. Тым не менш, узбудзіць судовую справу супраць масавай арганізацыі, якая дзейнічала легальна, якая праводзіла свае сходы пры ўдзеле сотняў чалавек і часта ў прысутнасці паліцыянта, было нялёгка і няпроста. Гэта справа была цэнтральным пунктам на з’ездзе пракурораў віленскай апеляцыі і беластоцкага акруговага суда, які праводзіўся ў Вільні 16 і 17 лютага 1927 годазо.
Асабліва актыўнымі на нарадзе былі Юзаф Пшылускі, аўтар абвінаваўчага акта па справе Грамады, найбольшы «спецыяліст» па Камінтэрну, пазней — старшыня апеляцыйнага суда ў Вільні, а таксама Ян Бах, саветнік аддзела бяспекі Міністэрства ўнутраных справаўч. Ю. Пшылускі заявіў, што Міністэрства ўнутраных справаў раіць усе больш-менш значныя палітычныя справы ў Заходняй Беларусі аб’яднаць у адну справу «падрыўной камуністычнай акцыі ў адкрытых камуністычных арганізацыях». Так планава арганізаваць «справу 133» (справа камуністычная, якая падлягала разгляду акруговага суда ў Беластоку; падрыхтоўвалася на працягу некалькіх гадоў і ахоплівала абвінаваўчым актам актыў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) разам са справай Грамады і Незалежнай сялянскай партыі. Але гэта аказалася немагчымым па прычынах прававых і ў пэўнай ступені тэхнічных. Аднак самай вялікай перашкодай быў факт легальнага існавання арганізацыі, дзейнасць якой была прызнана надзвычай шкоднай, бо, паміж іншым, паказала ўплыў камуністычнай партыі на паўночна-ўсходніх землях. У сувязі з гэтым пракуроры дамагаліся як найхутчэйшай дэлегалізацыі Грамады і НСП (абедзьве партыі былі дэлегалізаваны 22 сакавіка 1927 г.).
Канчатковая пастанова была прынята пры ўдзеле саветніка Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства справядлівасці. У пастанове гаварылася, што следства па найважнейшых справах камуністычных, грамадоўскіх і НСП на тэрыторыі чатырох паўночна-ўсходніх ваяводстваў будзе праводзіцца, як і дагэтуль, асобна, але нагляд над следствам будзе сканцэнтраваны ў руках Конрада Баброўскага, следчага па справах асаблівай важнасці.
Пасля гэтай нарады адмовіліся ад «працэсу монструм»; «справа 133» адбылася ў акруговым судзе ў Беластоку; усіх арыштаваных па справе Грамады (звыш 400 чалавек) судзілі на некалькіх тэрытарыяльных працэсах. Цэнтральны актыў і група віленскіх актывістаў (56 чалавек) былі перададзены акруговаму суду ў Вільні. Праз пару дзён, паведамляючы пра гэта, «Слово» пісала, што «56» — гэта «галава, адарваная ў гідры».
У пачатку 1928 года ўсіх падсудных па справе Грамады перавезлі ў віленскую турму на Лукішках. 3 23 лютага да 22 мая (з перапынкам на выбары ў сойм, якія адбыліся 4 сакавіка) цягнуўся галоўны працэс Грамады. Не будзем апісваць увесь працэсзг, нагадаем толькі некалькі агульных момантаў і больш падрабязна спынімся на эпізодах, звязаных з Тарашкевічам.
Матэрыялы следства складаліся з дваццаці тамоў, абвінаваўчы акт налічваў 80 старонак. Працэс цягнуўся тры месяцы, адбылося 60 пасяджэнняў, праслухана 660 сведкаў.
Тарашкевіч на працэсе бараніў не столькі сябе, колькі той рух, якім кіраваў. Добра разумеў, што ад яго паводзінаў у значнай меры будзе залежаць характар гэтага працэсу. 3 самага пачатку ён задаў тон судоваму разбору, стаў яго «галоўнай спружынай», «душой» зусім не маналітнага складу абвінавачваемых. Яны не былі адзінымі ў сваіх поглядах, у інтэлектуальным узроўні, яны адрозніваліся і асяроддзем, з якога паходзілі, і ступенню ўдзелу ў грамадскім жыцці, мерай загартоўкі ў палітычнай барацьбе і г. д. Яднала іх прыналежнасць да Грамады — лава падсудных, турма. Тарашкевіч непакоіўся, каб падсудныя не надламаліся. Яго прысутнасць адчувалі ўсе ўжо ў прыемнай суда. 3 многімі вітаўся. Быў вяселы. Адпускаў досціпы. I хоць падчас следства кожны паводзіў сябе па-свойму, яму ўдалося стварыць такую атмасферу, у якой не было пачуцця прыгнечанасці.
Як звычайна, пасяджэнне пачалося з праверкі прысутнасці падсудных. Тарашкевіч адказваў першы. Гаварыў па-
беларуску, што вельмі нервавала старшыню суда (усе падсудныя адказвалі на беларускай мове). На пытанне пра «сталае месца жыхарства» адказаў: «Турма на Лукішках». Суддзя ўступіў у дыялог, і Тарашкевіч не прапусціў гэтага выпадку для дэманстрацыі. Назваў «знакам часу» той факт, што такія людзі, як ён, «пастаянна» знаходзяцца ў турме. Такія паводзіны галоўнага падсуднага ўзнялі дух іншых зняволеных.
Вось яшчэ адзін прыклад, які сведчыць пра тое, што на працягу ўсяго працэсу Тарашкевіч быў верны сваёй ролі. Падчас паказанняў паліцыянта Махерскага аб ходзе сходу ў адной з вясковых арганізацыяў Грамады Тарашкевіч задаў яму пытанне па-беларуску. Збіты з тропу сведка, не разумеючы пытання, пачаў апраўдвацца няведаннем беларускай мовы. Фактычна ён прызнаўся, што не можа даць справаздачу аб сходзе, які праводзіўся на беларускай мове. Тут Тарашкевіч усхвалявана выгукнуў: «Калі ж, урэшце, скончыцца гэтая камедыя?» За гэта быў выдалены з судовай залы. Наступіла цішыня. Праз хвіліну судовую залу вымушаны былі пакінуць Язэп Патапчук за падтрымку Тарашкевіча. Пасля Патапчука падняўся Максім Бурсевіч, а потым і ўся лава падсудных. Аб’яўлены перапынак. Дэмансграцыя ўдалася.
Замінак на працэсе было шмат. Так, напрыклад, пракурор у адпаведнасці з распараджэннямі, якія атрымаў, не адзін раз намагаўся нанесці Тарашкевічу «маральны ўдар». Папракнуў яго ў «варварстве», «празмернай амбіцыі», «прадажнасці» і, урэшце, «кар’ерызме». На гэта Тарашкевіч адказаў, што калі вільготная адзіночная камера можа быць сведчаннем гэтага кар’ерызму, то ахвотна ўступіць яе кожнаму «некар’ерысту».
Словам, калі планы пракуратуры прадставіць Грамаду ў выглядзе «тэрарызму і балыпавізму», а не масавай сялянскай арганізацыі, арганізацыі нацыянальна-вызваленчай, праваліліся і працэс стаў маніфестацыяй арганізаванага беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва, у якім левае крыло значна пераважала, то адбылося гэта перш за ўсё дзякуючы Тарашкевічу. Ён і яго найбліжэйшыя таварышы разам з абаронцамі зрабілі ўсё, каб паказаць і падкрэсліць нацыянальны характар грамадоўскага руху, барацьбу беларускага народа за сваё самавызначэнне.
У ходзе працэсу Тарашкевіч перажыў некалькі асабліва цяжкіх дзён, бо была арыштавана Вера, яго жонка. Гэты арышт быў звязаны з забойствам галоўнага сведкі абвінавачання — правакатара Міхаіла Гурына. 16 сакавіка 1928 го-
да прысуд ЦК КПЗБ над Гурыным выканаў Сымон Клінцэвічзз. Вестка пра забойства данеслася да падсудных у будынку суда ў час перапынку, Яна выклікала вялікую ўзрушанасць. Некаторыя з падсудных трыумфавалі, што справядлівасць узяла верх, іншыя лічылі, што трэба было б абясшкодзіць другога правакатара — Бабіча, астатнія баяліся адмоўнага ўплыву гэтага акта на вынясенне прысуду. Бачачы гэтае хваляванне, пракуратура пачала западозрываць, што падсудныя маюць штосьці супольнае з арганізацыяй забойства. Паколькі ўжо і раней абвінаваўцы заўважылі, ды і зусім не без падстаў, што жонка Тарашкевіча з’яўляецца сувязной паміж мужам і «воляй», яна і была арыштавана. Ведаючы цяпер з практыкі, чым можа пагражаць гэты арышт, Тарашкевіч цяжка перажываў затрыманне жонкі. Але, на шчасце, гэты стан найвышэйшага напружання працягваўся толькі тры дні, пасля чаго Вера Тарашкевіч зноў з’явілася ў судовай зале.
Пра ролю Тарашкевіча ў Грамадзе ў абвінаваўчым акце запісана: «Што датычыць асобы Браніслава Тарашкевіча, то А/круговы/С/уд/ на падставе ўсёй сукупнасці акалічнасцяў прыходзіць да высновы, што гэта найбольш інтэлігентны сярод членаў Цэнтральнага камітэта БСРГ, які, несумненна, кіраваў усёй акцыяй Грамады і таму адказны за ўсе яе дзеянні».
Падчас працэсу толькі нязначная частка польскай інтэлігенцыі рашуча стала на бок Грамады і абараняла правы беларусаў на сваю ўласную нацыянальную арганізацыю. Да іх належалі перш за ўсё адвакаты. Гэта былі вядомыя ў Польшчы юрысты: Яўгеніуш Смяроўскі — пасол сойму з клуба «Вызваленне», Казімеж Петрусевіч — прафесар віленскага універсітэта (пазбаўлены кафедры за абарону Грамады), Мечыслаў Этынгер, Вітальд Абрамовіч, Тэадор Дурач — адзіны камуніст сярод адвакатаў, Аляксандр Бабяньскі, Людвік Гонігвіль, Ежы Прайс, Іосіф Чэрніхаў, Стэфан Міцкевіч, Вацлаў Радзевіч і некалькі іншых, тады яшчэ малавядомых, маладых і здольных юрыстаў. Разам з юрыстамі-практыкантамі 18 чалавек.
Абвінаваўцамі былі два пракуроры — Зыгмунт Калапскі і Робэрт Раўзе. Абвінавачанне старалася прадставіць Грамаду як наладжаную камуністамі змову, накіраваную на дыверсіі і шпіянаж на карысць БССР. Абарона ж, наадварот, трактавала дзеячаў Грамады як прадстаўнікоў народа, якія імкнуліся прадэманстраваць права свайго народа на існаванне, права на развіццё сваёй культуры, права на будаўніцтва свайго жыцця паводле ўласнай волі — права на-
рода, які стаіць на шляху свайго адраджэння. Абаронцы, значная частка якіх прымала ўдзел у барацьбе за незалежнасць свайго народа, тлумачылі факт узнікнення Грамады як праяўленне бурнага росту нацыянальнай свядомасці беларусаў. Смяроўскі так сфармуляваў гэтую думку: «Мы павінны прызнаць, што беларуская нацыя існуе і што мы з’яўляемся сведкамі развіцця сярод беларусаў нацыянальнай свядомасці, і ніхто не зможа спыніць гэта, бо гэта не што іншае, як рэальнасць»^. Кожны з абароны ў той ці іншай форме паўтараў гэтую думку, падкрэсліваючы, што гэты працэс увойдзе ў гісторыю беларускага народа гэтак, як увайшлі ў гісторыю беларусаў ідэі, абвешчаныя Кастусём Каліноўскім, якога павесілі ў 1863 годзе на Лукішскай плошчы. Амаль кожны з абароны спасылаўся на нацыянальна-вызваленчую барацьбу палякаў, якія гінулі за сваю нацыянальную справу, на сумесныя нацыянальныя традыцыі, гаварыў, што Польшча яшчэ нядаўна была краем, цярпеўшым нацыянальны ўціск, і не павінна стаць тыранам народаў,.што жывуць у яе межах.
Абарона пераканаўча абвергла абвінавачанне Грамады ў змове. Поўная згода паміж абаронцамі і падсуднымі была несумненна выяўленнем шчырай сімпатыі да беларускага народа, да яго прадстаўнікоў. Кожны з абаронцаў зыходзіў з нейкага свайго пункту, але ўсе разам абаранялі Грамаду не толькі па абавязку, але і з уласных перакананняў.
Да групы польскай інтэлігенцыі, якая стала на абарону Грамады ці то з сімпатыі да яе правадыроў, ці з прычыны асуджэння палітыкі ўрада ў яго адносінах да нацыянальных меншасцяў, належыць залічыць сведкаў абароны. Гэта былі: выдатны дзеяч польскага народнага руху Ірэна Касмоўская, вядомы грамадскі і дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер ва ўрадзе Ул. Грабскага Станіслаў Тугут, грамадскі дзеяч, пасол сойму Людвік Хоміньскіз5. Да гэтай групы належыць залічыць вядомага байкапісца, сатырыка і публіцыста Бенедыкта Герца, які свой артыкул «Памылковая дарога і яе эфект», надрукаваны ў «Пшэглендзе віленьскім» 10 чэрвеня 1928 года, пачынае так: «Пішу пад уражаннем прыгавору па справе Грамады». I крыху далей: «Я ўсёй душой на баку асуджаных», і гэта «выклікана не столькі спачуваннем да беларускага народа, колькі клопатам пра будучыню польскай дзяржавы»з«. 3 падобнага пункту погляду абаранялі Тарашкевіча публіцысты такога кірунку, як Мар’ян Свяхоўскі (у «Кур’еры віленьскім»), а таксама група прагрэсіўнай польскай інтэлігенцыі ў Вільні з пазіцыі «Пшэглёнду віленьскага».
Яўгеніуш Смяроўскі, абаронца Тарашкевіча, сказаў на працэсе з глыбокім жалем: «Тарашкевіч быў вогнішчам вялікіх дўхоўных сілаў і гэтыя скарбы мог прынесці Польшчы не як ахвяру, не як даніну, а на падставе раўназначнай замены, але наткнуўся на дэмагогію, шавіністычную нянавісць і на ацэнку беларусаў як грамадзян другой катэгорыі».
Ірэна Касмоўская паказала суду, што памятае Тарашкевіча яшчэ з 1916 года, калі ен быў настаўнікам дзяцей інжынера Зябіцкага ў Петраградзе. Ён заўседы лічыў сябе беларусам, якому блізкай была польская культура. Сказала пры гэтым (што мае для разумення літаратурнай творчасці Тарашкевіча вялікае значэнне), што Тарашкевіч у колах польскай інтэлігенцыі быў вядомы як міцкевічазнаўца. I, урэшце, выказала перакананне, што ен чалавек ідэйны, бескарыслівы беларускі патрыет.
Вельмі цікавымі і глыбокімі былі паказанні Станіслава Тугута. Ён ахарактарызаваў Тарашкевіча як чалавека ідэйнага, палякафіла, гатовага ў свой час пайсці на значныя ўступкі, каб толькі дамагчыся лепшых адносінаў да беларусаў. Але штодзенная практыка ці, лепш сказаць, звычайнае жыцце падносіла яму шмат і штораз больш расчараванняў. Было відаць, што гэтае выступленне з’явілася для суддзі нечаканасцю, бо ен колькі разоў перапыняў сведку, а потым уступіў з ім у дыскусію. Выказванне Тугута было адназначнае: відавочна, што Тарашкевіч не мог нічога дамагчыся для беларусаў, таму што нават ен, Тугут, на пасадзе віцэ-прэм’ера ва ўрадзе Грабскага, займаючыся справамі нацыянальных меншасцяў, не змог правесці ніякіх рэформаў у галіне беларускай асветы. На яго думку, Полыпча вельмі грэшная перад беларусамі, калі такі чалавек, як Тарашкевіч, які мог быць славай Віленскага універсітэта, адвярнуўся ад яе.
Людвік Хоміньскі, пра якога мы згадвалі, што ён правеў бой са сваім пасольскім клубам, каб галасаваць супраць выдачы соймам Тарашкевіча, паказаў, што ведаў Тарашкевіча яшчэ з гімназічнай пары. У першыя гады незалежнасці Тарашкевіча лічылі ў дэмакратычных сферах за свайго чалавека. Небывалы рост і аўтарытэт Грамады сведка ацаніў як вынік росту нацыянальнай свядомасці беларусаў і добрай арганізацыі. У заключэнне сказаў, што кожны беларус мае права марыць пра сваю незалежнасць. Гэтую апошнюю думку і да сенняшняга дня паўтараюць тыя, хто памятае працэс Грамады.
Рост нацыянальнай самасвядомасці і прасавецкіх на-
строяў знайшлі свой адбітак у паказаннях беларусаў з памяркоўнымі палітычнымі поглядамі. Старшыня Беларускага навуковага таварыства Антон Няканда-Трэпка сказаў: «Для нас грамадоўскі рух азначаў культурнае і нацыянальнае адраджэнне беларускага народа». Вядомы сваёй асаблівай асцярожнасцю сенатар Аляксандр Уласаў у адказе на пытанне адваката А. Бабяньскага, якія настроі пануюць у беларускіх масах, адказаў: «Не скажу, што настроі можна назваць чыста бальшавіцкімі, але імкненне да ўсходу, да Мінска, ёсць...»
Тую ж думку пацвердзіў іншы сведка, тэолаг, дзеяч беларускага праваслаўя сенатар Вячаслаў Багдановіч: «Імкненне беларускіх масаў да ўсходу — гэта факт, які нельга ігнараваць».
16 мая 1928 года Тарашкевіч сказаў апошняе слова, якое было надрукавана ў віленскай прэсе і вельмі шырока тлумачылася як ідэйнае і палітычнае крэда Грамады. Гэта было выступленне на беларускай мове, да нас жа дайшоў яго пераклад. Тарашкевіч засведчыў пазней, што яго словы былі перайначаны. Зыходзячы з чыста тактычных меркаванняў, баронячы легальнасць Грамады, спецыяльна перабольшыў розніцу думак у некаторых справах паміж Грамадой і КПЗБ, часам вышукваў супярэчнасці ў тактыцы гэтых двух палітычных рухаў. Палітыкі, якія стаялі на пазіцыі «Кур’ера віленьскага», вырашылі скарыстаць гэты момант для «выратавання некаторых беларускіх душаў», асабліва Тарашкевіча, і пад гэтым вуглом бачання вытлумачылі тэкст выступлення. Таму акцэнты, занатаваныя ў версіі судовым пратакалістам, аказаліся перайначанымі. «Пратакол судовага пасяджэнняз? ад 23.11 да 22.У.1928 года ў Акруговым' судзе ў Вільні» падае:
«Панове суддзі! У памятны зімовы дзень я ішоў за труной прэзідэнта Рэчы Паспалітай Польскай Габрыэля Нарутовіча і пытаўся ў душы: «Куды ідзеш, Польшча?» Гэта была трагічная хвіліна і для нас, паслоў нацыянальных меншасцяў, а тым больш для мяне, бо я спецыяльна садзейнічаў выбранню гэтага прэзідэнта. Галасаваў за яго з шчырым намерам супрацоўніцтва з палякамі, а працаваць хацеў у рамках польскай дзяржаўнасці, гэта тады, калі побач з палітычнай стабілізацыяй Еўропы надзеі на незалежнасць Беларусі былі зусім марныя. Хацеў працаваць легальна, але якія былі вынікі гэтага супрацоўніцтва? Не рука злачынцы, а рука чалавека апантанага замардавала Нарутовіча. Аднак жа тады сказаў сам сабе, што і далей пайду той самай дарогай і ўгаварыў украінскі і беларускі па-
сольскія клубы, каб галасавалі за ўрад Сікорскага. Абяцалі нам тады шмат, а не далі нічога. Гэткім чынам мы неяк адарваліся ад свайго народа, якому нічога даць не маглі. У выніку гэтага ў Заходняй Беларусі стаў пашырацца гэтак званы дыверсійны рух, які для беларусаў быў прамой дарогай да анархіі. Тады сказаў сабе: «Не гэтаю дарогаю». Хацеў у той час працаваць не толькі ў парламенце, а і ў лучнасці з польскай грамадскасцю ў Польска-Беларускім таварыстве, але з гэтага нічога не атрымалася, таму што прыйшло шмат лістоў з правінцыі, якія ганьбавалі падобны крок, як рабіла гэта і апазіцыя грамадскасці ў адносінах да польскага ўрада. Тады пакінуў старшынства ў Беларускім пасольскім клубе, а на маё месца прыйшоў Рагуля. У 1924 годзе я ездзіў па вёсках і высвятляў настроі насельніцтва, у выніку чаго прыйшоў да пераканання, што апазіцыя бездапаможная і да добрага не прывядзе. У 1924 годзе ўрад Грабскага выдаў гэтак званы «Закон аб мовах». Тады я з трыбуны сойму сказаў, што на падставе тых законаў школаў мы не атрымаем і што гэта стане прычынай масавага напісання беларускіх заяваў з запатрабаваннем арганізацыі беларускіх школаў. Я лічыў тады, што на грунце гэтай барацьбы за школу можна будзе стварыць з народных нізоў вялікую палітычную сілу. Я ведаў, што ППС і Вызваленне звярталіся да гарадскога і вясковага насельніцтва з выключна сацыяльнымі лозунгамі і насельніцтва ішло за гэтымі лозунгамі. Як марксіст я прыйшоў да высновы, што для такой арганізацыі неабходна стварыць праграму і выпрацаваць тактыку беларускай партыі — так узнікла БСРГ. Не трэба шукаць юды і 30 сярэбранікаў. Тактыка БСРГ не ўзнікла пад націскам Камінтэрна, а сам я не ведаў тады яшчэ камуністычнай тактыкі. Узняў лозунг «народ сам для сябе», які азначаў, што толькі сам народ і з дапамогай сілы зможа здабыць сабе правы. На маю думку, БСРГ павінна была стаць арганізацыяй, якая б ахоплівала нацыянальны і сацыяльны рух. Нагадаю прысутным гімн Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Гэты геній прадчуваў, што народ павінен дамагацца сваіх правоў у вялікай грамадзе. Беларусаў крыўдзілі ўсе. I хто ж навучыў іх вынесці сваю крыўду напаказ? Бяда, няшчасце стварылі Грамаду, а Грамада стварыла Тарашкевіча.
Праграма БСРГ не запазычана ў Камінтэрна, з’яўляецца не рупарам рашэнняў КПЗБ, а праграмай эмпірычнай. Усе лозунгі БСРГ ёсць і ў праграмах іншых радыкальных партыяў. У праграме БСРГ гаворыцца пра яднанне народаў. Шчыра веру, што Еўропа стаіць на парозе дзвюх аль-
тэрнатываў: поўнага знішчэння або саюза народаў. Я асабіста хачу, каб еўрапейская цывілізацыя не загінула, каб утварыліся Злучаныя Штаты Еўропы, савецкія ці несавецкія, у час, калі формы і Саветы падвяргаюцца зменам. Што датычыць майго інтэрв’ю на тэму нацыяў, якія здабылі сабе новую грамадскую структуру, то пра гэта я даведаўся першы раз на судовым разборы, а калі б гэткае інтэрв’ю і мела месца, то на падставе граматычнай інтэрпрэтацыі нельга рабіць з яго такіх высноваў, якія зрабіў п. пракурор Раўзеэв.
Пытанне аб зямельнай рэформе без выкупу надта часта выдаецца за крайне дэмагагічны лозунг. Я асабіста лічу, што бясконцыя дэбаты па пытаннях неіснуючай зямельнай рэформы, якой адны баяцца, а іншыя чакаюць, з’яўляюцца вялікай дэмагогіяй. Калі б такая зямельная рэформа была праведзена, абшарнікі ўжо не баяліся б яе, а сяляне зразумелі б, што гэта рэформа не дасць удосталь зямлі, і паднялі б культуру яе апрацоўкі. Напамінаю, што без гэтага лозунга ісці да нашага народа нельга.
Што датычыць тактыкі БСРГ, то на першы план ставіцца масавасць, але ўсведамленне мас патрабуе масавай акцыіз». Акцыя, звязаная з амністыяй, праведзеная БСРГ, не падлягае, на маю думку, пакаранню, таму што ніхто не можа сказаць, быццам усе рашэнні суда справядлівыя. Што ж датычыць акцыяў, звязаных з петыцыямі і пратэстамі, то яны дазволены канстытуцыяй. Акцыя па пытаннях друку была праведзена з тым, каб на газеты падпісваліся і каб сяляне навучыліся не толькі чытаць газету, але і плаціць за яе. Нагадваю, што газеты былі самаакупныя, а беларуская кнігарня распрадавала ўвесь тыраж.
Ва ўсей тактыцы БСРГ самым балючым месцам былі адносіны гэтай партыі да партыі камуністычнай. Я шчыра сказаў ужо судоваму следчаму, што з кампартыяй мы не ваявалі, але стараліся адключыць камуністаў ад Грамады і, абыходзячыся лагодна, пазбыцца іх уплыву. Мы дбалі аб масавасці (нашай) партыі, і, мне здаецца, што кожны, хто клапаціўся пра заваёву масаў, не мог выступіць супраць камуністаў. Прытым мы не мелі легальнага поля барацьбы супраць камуністаў. Сцвярджаю, аднак, што канфлікты БСРГ з кампартыяй былі і ўзніклі яны на грунце гэтак званых ліквідатарскіх настрояў кампартыі. Не бачыў таксама неабходнасці ў тым, каб грамадзяне лічылі сваім абавязкам заўседы крытыкаваць кампартыю. Што датычыць лозунга адзінага фронту рабочых і сялян, то ім кіруецца нават ППС. Хацеў бы падкрэсліць, што Грамада ўвесь час змага-
лася з камуністамі ў пытанні аб так званых сялянскіх камітэтах. Кампартыя лічыла, што гэтыя камітэты неабходныя ў кожным паселішчы, мы ж пярэчылі гэтаму. Гэтыя камітэты не былі створаны, бо іх стварэнне не адпавядала 51 артыкулу статута Грамады. Некаторыя лічаць, што 51 артыкул быў толькі для замыльвання вачэй уладам, але я падкрэсліваю, што кампартыя крытыкавала Грамаду за гэты артыкул у яе статуце.
БСРГ у сваёй дзейнасці поўнасцю адкідае ўсякія замежныя камбінацыі і лічыць усякія фікцыі розных беларускіх урадаў бессэнсоўнымі, таму што ў сувязі з палітычнай кансалідацыяй у Еўропе можна думаць толькі пра арганізацыйную работу. Сцвярджаю, што БСРГ не ўваходзіла ў сталыя кантакты з замежнымі арганізацыямі, што ад БСРГ ніхто на берлінскай канферэнцыі не прысутнічаў і што чуткі пра ўдзел БСРГ у гэтай канферэнцыі з’яўляюцца правакацыяйоо.
Паўстанне? Дапаможа СССР? А ці мы не бачылі нядаўна патопленага ў крыві паўстання ў Эстоніі, калі СССР не прыйшоў на дапамогу? Калі б я гаварыў калі-небудзь пра беларускае паўстанне, то мяне трэба было заперці ў доме вар’ятаў, але я не вар’ят. Цяпер, у 1925, 1926, 1927 гадах, калі ўвага Саветаў звернута на ўсход, калі Саветы баяцца ўскладненняў на захадзе, Тарашкевіч падбухторваў беларусаў да паўстання? Прыгадваю сабе, як у сойме ў нечаканай заяве НД была паўторана гэтая версія пра паўстанне, тады я сказаў, што хачу, каб гэтая версія дайшла да беларускага народа з тым, каб гэты народ не паддаўся на правакацыю. Тут, на судовым стале, былі мае газетныя артыкулы, дзе я выразна падкрэсліваю мэты Грамады і гавару пра школу, кааперацыі, тэатры і г. д. Ці гэта дэмагогія, калі Тарашкевіч заклікае да кніжкі і да народнай салідарнасці? Ці гэта дэмагогія, калі буджу свой народ, які так доўга быў у няволі розных паноў? Гавару гэта шчыра, можа, неасцярожна і прашу, каб усё гэта было аднесена да мяне аднаго, а не да іншых падсудных.
Надзвычай важным пытаннем былі адносіны грамадоўскага друку да Савецкай Беларусі. Павінен прызнаць: тое, што дасягнута ў Савецкай Беларусі ў справе яе адраджэння, моцна мяне ўразіла. Не магу прыгадаць цяпер, хто праінфармаваў мяне пра парадкі, якія пануюць у Савецкай Беларусі, але добра памятаю, што гэта быў не камуніст, а польскі чыноўнік. 3 гэтай інфармацыі я зразумеў, што беларуская справа ў БССР пастаўлена на шырокую нагу. Зразумеў таксама, што Саветы сур’ёзна ставяцца да бела-
рускага нацыянальнага руху. Хацеў сам паехаць у БССР, але мяне не пусцілі. Тады пастараўся атрымаць вялікую колькасць кніжак, якія там выдаюцца, і з іх даведаўся, што апошнім часам у БССР праведзена беларусізацыя дзяржаўных устаноў. Тады сказаў сабе, што ў БССР будуецца беларускі дом. Кажу гэта шчыра, але не скажу, што БССР — мой ідэал, таму што веру ў будучы саюз народаў, у якім беларусы стануць вольным народам. Масква, ці Варшава або Кіеў, але вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі. Што да самой структуры сацыялізму і яго сусветнай перамогі, маю шмат агаворак, аднак прытрымліваюся думкі, што Саветы зрабілі першы крок у канкрэтнай гісторыі сацыялізму. Калі за гэта можна мяне судзіць — судзіце.
Часта ганім свайго ўсходняга суседа, таму што кожны мае свой уласны пункт погляду. Аднак у мяне такое ўражанне, што калі б не было на ўсходзе Саветаў, то была б там «еднная неделнмая»4і, а я аддаю перавагу Саветам. Не буду прыгадваць, што «прыяцелі» накшталт Францыі ў крытычны момант з лёгкім сэрцам здрадзілі Полыпчы. Напярэдадні рускай рэвалюцыі Даўмерг’е абвясціў сіёзіпіёгеззетеп! Францыі ў адносінах да Польшчы. Нагадваю, што існаванне СССР не з’яўляецца злом для Польшчы, а што да нянавісці некаторых палякаў да Саветаў, то беларусы гэтай нянавісці не адчуваюць.
БСРГ няма, а ці застаўся пасля яе які-небудзь след? Да выбараў мы не былі дапушчаны«, але мяркую, што беларускі народ пайшоў бы за намі. Увесь польскі і беларускі друк прызнае, што БСРГ адыграла каласальную ролю ў жыцці беларускага народа. Беларускі народ без школы пачаў пісаць па-беларуску, і навучыла яго гэтаму БСРГ. Беларускі народ абуджаны, і нявольнікам ен не застанецца, рук цалаваць не будзе, але і не будзе гаварыць «польская морда».
Затанна прадаў беларускую справу,— пачуў дакор з боку пракурора. I сапраўды, прадаў яе затанна, калі б увогуле яе прадаў. Не разумею аднаго: адкуль у словах пана пракурора гэтая нянавісць Тарквемады? (Старшыня суда перапыняе.) Дзе доказы, што я браў грошы? Пра гэта кажа Гурын, і толькі Гурын. А гэты ж Гурын, апрошаны 13 кастрычніка 1927 года, сказаў, што не ведае, пра што гаварылася на гданьскай канферэнцыі і ці была там гаворка пра арганізацыю паўстання. Не ведаю, якія прафесары вучылі паноў пракурораў логіцы, і не ведаю, як на падставе паказанняў Гурына можна было прыйсці да высновы, што там узяты грошы. Адкуль узяліся гэтыя 30 тысяч рублйў? Ці не
з’яўляюцца яны рэмінісцэнцыяй 30 срэбранікаў юды? Перакананы, што, незалежна ад меркаванняў грамадскасці, вы, панове, адкінеце абвінавачанне паводле артыкула 110 к. к.«.
Тут шмат гаварылася пра польскую рамантычную паэзію, якая заваявала сэрца маладога варвара Тарашкевіча. Так, заваявана сэрца маладога варвара. Але гаварылася мне гэта з папрокам, быццам я атрымаў ад вас паэзію і юнацкі ідэалізм і чым жа вам адплаціў? Сцвярджаю, што ўва мне есць замілаванне да польскай культуры... (шматкроп’е ў тэксце — А. Б.). На полацкім тракце паблізу Міцкун быў мабнтак, дзе жыў Славацкі, і там працаваў мой прадзед — прыгонны селянін. Мне не сорамна, што Славацкі еў хлеб з рук гэтага селяніна, аднак пытаю, у чым перавага — у кветцы ці ў глебе, на якой гэтая кветка вырасла?.. (Шум, выкрыкі.)
Некаторыя польскія паслы прадавалі нават бацькаўшчыну і, як гаворыць гісторыя, яе прадавалі па-французску. Так, Польшчу прадавала магнацтва, якое стварыла для Кацярыны такія ўмовы, што яна магла ўмешвацца ў справы Польшчы. А што было ў 31-м і 63 гадох? Гэтулькі польскай крыві праліта за вольнасць, але ўсе тое ж панства канчаткова загубіла Польшчу, таму што не хацела надзяліць сялян зямлей. Урэшце гэта зрабіў расейскі ўрад і тым самым перацягнуў сялян на свой бок. Гісторыя паўтараецца. Гісторыя БСРГ пачалася з уціску, які чыніла адміністрацыя, але няхай скончыцца актам справядлівасці. Прашу лічыць мяне нявінным».
Як ужо было сказана, «апошняе слова» Тарашкевіча на судовым працэсе шырока каменціраваў віленскі друк. Ці можна сення прыняць яго за ідэйнае і палітычнае крэда? Магчыма, Тарашкевіч не выказаўся да канца і не пра ўсе гаварыў адкрыта; магчыма, як ужо адзначалася, некаторыя фрагменты былі тактычнымі, «абарончымі» прыемамі.
Напрыклад, як Тарашкевіч прадставіў пазітыўныя адносіны да БССР? Беларускі левы друк ужо з 1923 года паслядоўна развіваў ідэю, што мары беларусаў аб сваей дзяржаве ажыццяўляюцца ў БССР, што ніводная дэмакратычная дзяржава не адважылася пайсці на тое, на што рашылася дзяржава з новай грамадскай структурай, і менавіта таму беларускі рух у польскай дзяржаве павінен абаперціся на тыя сілы, якія змагаюцца за гэту новую грамадскую структуру і ствараюць яе-*< У сваім апошнім слове Тараш-
кевіч не толькі свядома абышоў гэтае пытанне, але нават амаль адмовіўся ад свайго інтэрв’ю на старонках «Валькі», скарыстоўваючы для гэтага факт канфіскацыі тыражу. Ён толькі падкрэсліў права кожнага народа арыентавацца на такую дзяржаву, якая адчувае да цябе прыхільнасць, незалежна ад характару гэтай дзяржавы.
Не выключана і памылка судовага пратакаліста, тым болып што існуе розніца паміж судовым пратаколам і карэспандэнцыямі ў друку. Між іншым, Тарашкевіч сказаў: «Мы хацелі быць людзьмі, але ў гэтым нам адмовілі». Гэта выказванне цытавала ўся прэса, якая давала шырокую справаздачу з працэсу. Гэтае выказванне прыгадвалася і абаронцамі, а судовы пратакаліст не занатаваў яго. Пра ўзаемаадносіны паміж КПЗБ і Грамадой карэспандэнт «Кур’ера віленьскага» (рэдактарам і выдаўцам вельмі важна было прадставіць Тарашкевіча як камуніста) пісаў інакш, чым судовы сакратар. Таму і няма ўпэўненасці, што пратакаліст добрасумленна запісаў усе словы Тарашкевіча. Няма ўпэўненасці і ў тым, што дакладнымі былі больш сумленныя карэспандэнты. Кожны вылучаў тое, што сам лічыў за важнае.
Аднак, апрача гэтых агаворак, апрача тых месцаў, аўтэнтычнасць якіх бярэцца пад сумненне, змест і тон выступленняў абароны перададзены даволі дакладна. Таму прыведзеная версія з’яўляецца найбольш прымальнай і праўдзівай. Апрача таго, гэта дапамагае ўявіць, як Тарашкевіч выкарыстоўваў некаторыя дэмакратычныя свабоды, што існавалі тады ў Полыпчы.
Рашэнне суда было суровае: чатырох паслоў — Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага, Мятлу і Валошына — прыгаварылі на 12 гадоў катаржнай турмы. Рамкі гэтай працы не дазваляюць расказаць пра ролю апошніх трох правадыроў Грамады. Зазначым збоку, што ўсе трое прытрымліваліся на працэсе тых самых прынцыпаў, што і Тарашкевіч. Асабліва ярка вылучаліся сілуэты Рак-Міхайлоўскага, Петры Мятлы.
Болып лагоднага прысуду ні Тарашкевіч, ні другія падсудныя і не чакалі. Былі перакананыя, што прысуд, асабліва для правадыроў, быў вынесены значна раней. Але, як ужо ведаем, становішча падсудных у ходзе працэсу не было аднолькавым, і таму няцяжка было прадбачыць, як гэта адаб’ецца на прысудзе. Пераканаўчым доказам гэтага было вызваленне 18 абвінавачаных, у тым ліку — Радаслава Астроўскага, якому прад’яўляліся самыя цяжкія абвінавачанні, бо ён быў не толькі членам кіраўніцтва Грамады,
але і пасрэднікам паміж Беларускім банкам і знешгандлем, або інакш — савецкім Камісарыятам гандлю.
I ўсе ж насуперак суроваму прысуду маральны поспех Грамады быў вялікі.
Абароне ўдалося ў ходзе працэсу змяніць кваліфікацыю віны, у выніку чаго адпала пачатковае абвінавачанне ў змове, што мела вялікае значэнне — маральнае і палітычнае.
Абароне ўдалося таксама дыскваліфікаваць як сведку і выключыць з працэсу правакатара Бабіча, які на судовых пасяджэннях не вытрымаў перакрыжаванага агню пытанняў.
Абарона, урэшце, здолела прадэманстраваць салідарнасць перадавой польскай думкі з беларускім народам, які змагаўся за свае правы. Гэтая салідарнасць стала свайго роду пераломам у пануючай грамадскай думцы.
Пасля абвяшчэння прысуду, калі суддзі пакінулі залу, адбылася свайго роду маніфестацыя — усе асуджаныя праспявалі сваю «марсельезу», як тады называлі беларускі гімн «Ад веку мы спалі». Відавочцы расказвалі, што ахова і паліцыянты праслухалі яго, стоячы «навыцяжку». А калі асуджаных выводзілі, публіка адарыла іх кветкамі. Выкрыкваліся лозунгі. Захопленая знянацку паліцыя не адразу спахапілася. Толькі пасля выхаду з судовай залы былі затрыманы паслы з клуба «Змаганне» — Дварчанін і Гаўрылік — гэта яны былі арганізатарамі развітання са зняволенымі і асуджанымі грамадоўцамі.
У ходзе працэсу Грамады з’явілася шмат публікацыяў на гэтую тэму як у краі, так і за мяжой. «Правда», «Нзвестня» і «Юманітэ» змяшчалі артыкулы і карэспандэнцыі з судовай залы, здымкі галоўных падсудных. Асноўны сэнс усіх публікацыяў зводзіўся да таго, што гэта суд над народам Заходняй Беларусі, які змагаецца за свае самастанаўленне«.
4 мая ў зале віленскага акруговага суда з’явіліся ўкраінскія паслы і паслы ад камуністычнай фракцыі сойму. У час перапынку паміж судовымі пасяджэннямі Адольф Варскі выгукнуў: «Ад імя фракцыі камуністычных паслоў — слава Грамадзе». Ад імя лодзьскіх рабочых Грамаду вітаў пасол Генрык Бітнер, а ад імя «Сяльроба» паўкраінску — пасол Кірыла Валныцкі. Прысутнічалі тут паслы-камуністы Павел Росяк і Якуб Гаўрон.
3 судовай залы прыгавораных адвезлі на вакзал, адкуль групамі накіравалі ў розныя турмы. Тарашкевіча і Мятлу вывезлі ў Грудзендз.
У час працэсу ўвесь віленскі друк штодзень даваў справаздачы аб ходзе справы, а прысуд падаў нават у экстраных дадатках. Таму ў пэўным сэнсе працэс прынес папулярнасць беларускай Грамадзе.
Варта адзначыць, якую пазіцыю ў гэтым працэсе заняў «Кур’ер віленьскі». У другой палавіне 1926 года газета далучыла свой голас да хору тых, хто дамагаўся дэлегалізацыі Грамады. Затое праз два гады пасля майскага перавароту, калі праходзіў працэс, у тым самым «Кур’еры віленьскім» падаюцца зусім іншыя матэрыялы. Напрыклад, у перадавым артыкуле пад загалоўкам, запазычаным з апошняй прамовы Тарашкевіча «Куды ідзеш, Польшча?», чытаем: «3 цяжкім адчуваннем чытаюцца словы з прамовы Тарашкевіча «Мы хацелі быць людзьмі, але ў гэтым нам адмовілі»'*». Адзін з выдатных публіцыстаў часоў Пілсудскага Мар’ян Свяхоўскі ў сваім артыкуле «Суд над перадмайскай нацыянальнай палітыкай» сцвярджае: «3 часоў заснавання Полыпчы не было яшчэ такога драматычнага працэсу», а потым пытае: «Хто болып правініўся — польская палітыка ці беларускі інтэлігент?»^ Асоба Тарашкевіча, яго маральнае аблічча, інтэлектуальны ўзровень сталі прадметам разважанняў, у якіх праяўляліся ноткі шкадавання, што Тарашкевіч, які мог быць аздобай універсітэта імя Стэфана Баторыя, будзе галоўнай фігурай беларускай Акадэміі навук у Мінску. I сапраўды, праз некалькі месяцаў, 26 снежня 1928 года Тарашкевіч, адбываючы свой прысуд у турме ў Грудзёндзу, рашэвнем урада БССР прызнаны сапраўдным членам беларускай Акадэміі навук^.
Працэс Грамады набыў шырокі міжнародны водгук. Артыкулы і здымкі галоўных абвінавачаных з’яўляліся не толькі на старонках маскоўскай «Правды» і «Пзвестнй», аб працэсе пісалі «Юманітэ» і іншыя газеты Еўропы і Злучаных Штатаў. На працэсе Тарашкевіч пазнаёміўся з пастаянным карэспандэнтам «Пзвестнй», аўтарам артыкула аб працэсе Грамады «Псторнческая тяжба» Яўгенам Браціным. Пазней, калі Тарашкевіч стане жыхаром Масквы, іх знаёмства ператворыцца ў сяброўства*>.
Калі Тарашкевіч і Мятла прыбылі ў турму ў Грудзёндз, там знаходзілася ўсяго толькі 8 палітычных вязняў. Рэшта былі крымінальнікі, з якімі адміністрацыя вельмі дрэнна абыходзілася. Як піша П. Мятла ў артыкуле «Тэрор у адносінах да Грамады. Турма», палітычныя вязні пачалі барацьбу за асобныя шпацыры. Але раптам справы набылі такі кірунак, што яны ўзначалілі акцыю ў абарону крымінальных вязняў. Акруговы суд у Грудзёндзу прыгава-
рыў за гэта выступленне Мятлу і Тарашкевіча на дадатковыя два месяцы кары^о. у выніку некалькіх наступных акцыяў усіх грамадоўцаў, якія адбывалі пакаранне ў Грудзёндзу, змясцілі ў адной камеры. Прадстаўніком гэтай камеры быў абраны Тарашкевіч.
Вясной 1929 года ў Грудзёндз прыбыла большая група палітычных зняволеных. Утварылася турэмная камуна. Правадыры Грамады прымалі ўдзел ва ўсіх акцыях, галадоўках. Разам з усімі палітычнымі дамагаліся некаторых уступак ад турэмнай адміністрацыі. Камуна мела сваю бібліятэку. Тут, у сваей камеры, Тарашкевіч шмат часу аддаваў навуковай і літаратурнай працы. Падрыхтоўваў да друку значна пашыранае і выпраўленае V выданне «Беларускай граматыкі для школ». Пад прадмовай да яе фігуруе надпіс: «Грудзёндз, 13.УІІІ. 1928г.»5і
Кожную вольную хвіліну, кожны выпадак ён стараўся выкарыстаць для сустрэчы з камуністычнымі дзеячамі. Сярод таварышаў па турме карыстаўся павагай. Стары камуніст Аляксандр Шпаковіч з Віленшчыны, які адбываў свой тэрмін у Грудзёндзу і тады, калі Тарашкевіча даўно ўжо там не было, згадвае, што яго жарты і анекдоты яшчэ доўга потым паўтаралі. Палову часу, праведзенага ў Грудзёндзу, нешта каля года, Тарашкевіч адбыў у ізаляцыі.
Пасля Грудзёндза Тарашкевіча пераводзілі ў розныя турмы. У чэрвені 1928 года быў разам з Валошыным аддадзены пад суд «за абразу ўлады». Справу разглядаў акруговы суд у Беластоку і прыгаварыў Тарашкевіча да аднаго года зняволення (справа тычылася канфлікту з паліцыяй у час разгону павятовага з’езда Грамады ў Саколцы)52. 24 студзеня 1930 года акруговы суд у Вільні разглядаў наступную справу Тарашкевіча, якая тычылася яго выступлення на мітынгу, арганізаваным НСП і Грамадой у кінатэатры «Геліос» у Вільні ў 1926 годзе, які завяршыўся дэманстрацыяй. Рашэнне, вынесенае на гэты раз, гучала так: «Суд справу спыніў, зыходзячы з таго, што за гэта выступленне абвінавачаны панёс адказнасць згодна з артыкулам 102, ч. 1, к. к. за ўдзел у змове пад назвай Грамада». На працягу некалькіх месяцаў Тарашкевіч знаходзіўся ў турме на Лукішках у поўнай ізаляцыі. Калі пасля суда запатрабаваў пераводу ў агульную камеру, быў вывезены назад у Грудзёндз.
Апеляцыйны суд Грамады праводзіўся 28.11—16.III.1929 года ў Вільні без удзелу ніводнага з асуджаных. Прысутнічалі толькі тыя, каго акруговы суд апраўдаў.
«У зале пуста,— пісаў карэспандэнт «Кур’ера віленьска-
га». — Некалькі сямейнікаў, абарона, прадстаўнікі друку. I ўсе»5з. Абвінаваўца — пракурор Парчэўскі. Апеляцыйны суд значна змякчыў прысуд. Тарашкевічу і іншым кіраўнікам Грамады прыгавор зменшаны напалавіну, значыць, да шасці гадоў катаржнай турмы. Што да апраўданых акруговым судом, то яго рашэнне было зацверджана^. На такое значнае змякчэнне прыгавору аказала ўплыў, відаць, апраўданне Р. Асгроўскага, які з пункту погляду права быў болып за ўсіх з .56 асуджаных вінаваты55. у фармуліроўцы апеляцыйнага суда ён стаў у «беларускім грамадстве выдатнай асобай». Падобна выглядала і справа Луцкевіча. Калі ў абвінаваўчым акце акруговага суда да факта непрыналежнасці яго да Грамады паставіліся як да пустой фармальнасці, то цяпер гэты момант набыў вагу і адыгрываў істотную ролю. На апеляцыйным судзе поўнасцю высветлілася, што вызваленне ад адказнасці групы грамадоўцаў было актам палітычным, а не прававым. Вызваленымі аказаліся тыя, ад каго можна было спадзявацца супрацоўніцтва з дзяржаўнай адмінісграцыяй у далейшым або падатлівасці ў адносінах з ёй.
Палітычныя моманты былі ў пэўнай меры выкарыстаны абаронай. Перш за ўсё стараліся выкарыстаць факт адстаўкі міністра справядлівасці Аляксандра Мяйштовіча (22.11.1928 г.). Абаронца Этынгер унёс прапанову аб далучэнні да акта канфіскаванага артыкула рэдактара «Глосу правды» Войцеха Стпічыньскага (у «Дадатку надзвычайным» ад 5.УП.1929 г.), у якім аўтар асудзіў палітыку міністра Мяйштовіча, асабліва яго палітыку ў адносінах да беларусаў і да працэсу Грамады. Прапанова абаронцы была адкінута.
Адзначым, што ў актах па справе Грамады знаходзіцца апеляцыйная скарга пракурора Роберта Раўзе», які пераканаўча даводзіць, што не было ніякіх прававых падставаў для вызвалення ні Астроўскага, ні Луцкевіча. Як вядома, у звычайных палітычных працэсах голас пракурора рашаючы. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што ў справе Грамады рашаючай была палітыка, а не закон.
У часе адной з чарговых турэмных вандровак (на жаль, не ўдалося злакалізаваць яе дакладна ў часе) Тарашкевіч выпадкова сустрэў Зябіцкага. У сваім «Дзённіку» Зябіцкі піша: «Найбольш характэрнай для таго часу была мая сустрэча ў Варшаве з Тарашкевічам. Было гэта так. Мы з жонкай вярталіся з Вандзыня (мясцовасць, дзе Зябіцкі меў сядзібу і жыў там летам з сям’ёй.— А. Б.) дадому. У Варшаве на вакзале ў натоўпе пасажыраў, што выходзілі з ва-
гонаў, са здзіўленнем убачыў Браніслава Тарашкевіча. Не заўважыўшы паліцыянта, які яго суправаджаў, і наогул не арыентуючыся ў сітуацыі, абдымаў прыяцеля і толькі тады ўбачыў здзіўлены твар канваіра, які, мусіць, з павагі да маёй белай галавы не разлучыў нас. Хутка зарыентаваўшыся, спытаў у прадстаўніка ўлады, ці не маглі б мы пагаварыць у чыгуначным буфеце, і той даў згоду. Пры гэтым дадаў, што павінен адвесці вязня да пракурора а восьмай гадзіне, а цяпер толькі па шостай. Лагодныя адносіны канваіра да вязня надалі мне смеласці зрабіць наступны крок — запрасіць апекуна і падапечнага ў кватэру. Жонка хутка ўзяла таксоўку, і мы паехалі на Польную. Пасля таго як вязень памыўся пад наглядам паліцыянта, мы селі абедаць. Тарашкевіч быў ашаломлены. Пасля гадоў, праведзеных за турэмнымі кратамі і сядзення на табурэтцы, апынуўся ў крэсле за сталом, накрытым абрусамі, застаўленым ежай, у кампаніі шчырых сяброў. У размове на працягу гадзіны паспеў расказаць яму пра ўражанні, вынесеныя з Масквы. Расказваў у форме, якая не выклікала падазронасці ў апекуна...»
У далейшых фрагментах сваіх успамінаў Юзаф Зябіцкі піша пра свой візіт да міністра грамадзянскай апекі Аляксандра Прыстара*7 па справе вызвалення Тарашкевіча з турмы. Невядома, ці даў гэты візіт станоўчы вынік, але ў красавіку 1930 года Тарашкевіч быў вызвалены. Як убачым далей, справа ўмоўнага вызвалення правадыроў Грамады па памілаванню мела палітычную падаплёку (доказам гэтага было вызваленне не толькі Тарашкевіча, але і ўсіх паслоў, апрача Валошына).
Гэтае вызваленне, як пакажам ніжэй, было вынікам асабістай ініцыятывы Пілсудскага. Не выключана, што гэты ход быў добра прадуманым спрытным палітычным ходам, дэманстрацыяй таго, што адносіны да беларусаў у Полыпчы больш ліберальныя, чым у БССР, дзе ў 1930 годзе пракацілася хваля арыштаў многіх беларускіх дзеячаў — вучоных, літаратараў і г. д. — абвінавачаных у «нацыяналдэмакратызме». Можна меркаваць, што гэты манеўр таіў у сабе, можа, нават болып істотную і болып далёкую правакацыйную мэту; магчыма, гэта была спроба пасеяць у органах НКУС недавер у адносінах да вызваленых, сумненне ў іх шчырасці і іх сапраўднай пазіцыі, стаўка на тое, што за гэтае вызваленне яны дорага заплацяць. Так яно і сталася праз некалькі гадоў, калі прыйшла іх пагібель: усе яны былі знішчаны рукамі НКУС.
Працэс Грамады выявіў поўнае фіяска палітыкі польскіх
уладаў у іх адносінах да беларускай праблемы. Таму пачаліся рабіцца спробы аднаўлення кантактаў з беларусамі (відавочна, Луцкевіч паставіў тады як першую ўмову гэтых кантактаў вызваленне грамадоўскіх дзеячаў). Факт, што ўжо падчас працэсу рабіліся захады «Кур’ера віленьскага» і некаторых віленскіх палітыкаў вярнуць Тарашкевіча і яго найбліжэйшых таварышаў санацыйнай Полыпчы. Гэты момант палічылі зручным для адстаўкі Мейштовіча.
Вось што пісаў Тарашкевіч пра тыя захады пасля свайго вызвалення: «Група пілсудчыкаў большую частку ўсёй віны за рост антыпольскіх настрояў сярод беларусаў зваліла на Мейштовіча. На іх думку, тыя вялікія працэсы, якія ён арганізаваў, толькі кампраметавалі Полыпчу за мяжой. Пасля адстаўкі Мейштовіча яшчэ перад разборам справы ў апеляцыйным судзе гэтая група прыкладала намаганні вызваліць правадыроў Грамады. Пасол Казімір Акуліч, рэдактар «Кур’ера віленьскага», член Праўлення інстытута даследаванняў па справах нацыянальнасцяў у Варшаве і сенатар Вітальд Абрамовіч інфармавалі Луцкевіча пра свае старанні. К. Акуліч і В. Абрамовіч (абаронца Мятлы) запэўнілі вязняў, што пераглад рашэння суда па справе Грамады знаходзіцца на добрай дарозе (між іншым, праз Вітальда Абрамовіча Луцкевіч пераслаў ліст таго ж зместу Тарашкевічу).
Далейшы ход намаганняў, пра якія Тарашкевіч, знаходзячыся за кратамі, не ведаў, быў наступны: міністр зямельных рэформаў, будучы рэктар універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні Вітальд Станевіч меў размову пра зняволенне правадыроў Грамады з Пілсудскім, які ў той час заняў адназначную пазіцыю (з яго выказванняў у друк трапіла ўсяго некалькі словаў: «я лепш ведаю» і «няхай садзяць»). Затое вясной 1930 года перад наступнымі выбарамі сам Пілсудскі вырашыў, што трэба пачаць паступова вызваляць грамадоўцаў. Паступова, каб яны не змаглі арганізавацца ў выбарчую групоўку.
Тым часам Тарашкевіч і Мятла хоць і не мелі цэласнага ўяўлення аб сітуацыі, але паступова сталі арыентавацца, куды вядуць захады віленскіх палітыкаў, «спаралізаваных культам Пілсудскага». Разумеючы палітыку Пілсудскага ў адносінах да беларусаў, зразумелі і тое, што іх дачаснае вызваленне можа быць простай спробай подкупу.
Пасля сур’ёзнага абмеркавання сітуацыі парашылі не згінацца. Ніякіх абяцанняў, ніякіх уступак нават узамен на вызваленне. Так і зрабілі. Меліся падаць касацыю ў Вярхоўны суд, але вырашылі, што ў гэтай сітуацыі ад яе трэба
адмовіцца. Сваё рашэнне пераказалі праз жонку Тарашкевіча Рак-Міхайлоўскаму і Бурсевічу, якія адбывалі кару ў Каранове. Гэты адназначны і адмоўны адказ віленскім сенатарам перакрэслівае, здавалася б, усякія разлікі праўрадавых палітыкаў, звязаныя са спробамі вызвалення правадыроў Грамады.
Зусім нечакана 26 красавіка 1930 года прыйшло датэрміновае вызваленне. Тарашкевіч не ведаў, як да яго паставіцца, тым болып што гэты акт датычыўся толькі яго. Проста не хацеў пакідаць турму. Вось што пра гэта расказвае (1966) тагачасны начальнік турмы ў Грудзёндзу Станіслаў Наслаўскі: «Тарашкевіча памятаю добра, лічыў яго чалавекам адукаваным і вяселым. Сядзеў у адной камеры з Мятлой. Штодзень рабіў гімнастыку. Працаваў над перакладам, наколькі памятаю, на беларускую мову «Іліяды». Сябраваў з камуністамі. Тое, што сталася з Тарашкевічам вясной 1930 года, помніцца вельмі добра. Атрымаў тады тэлефанаграму з пракурорскага нагляду аб вызваленні Тарашкевіча. Упэўніўшыся, што тэлефанаграма з кампетэнтных крыніцаў, выклікаў Тарашкевіча ў канцылярыю і паведаміў яму пра загад аб вызваленні. Тарашкевіч раптам узняў скандал, патрабаваў звязаць яго па тэлефоне з міністэрствам, але гэтага патрабавання я, натуральна, не задаволіў; патрабаваў тлумачэння, таму што не прасіў ні ў кога такой ласкі. Вярнуўся ў камеру. Раіўся з таварышамі. Пакінуў турму з грукатам і трэскам 28 красавіка 1930 года. Таварышы развіталіся з ім сумесным выкананнем «Інтэрнацыянала».
Пра гэта незвычайнае вызваленне ў актах па справе Трамады захаваліся два дакументы: ліст, падпісаны начальнікам турмы ў Грудзендзу Наслаўскім ад 26 красавіка 1930 года, і ліст Міністэрства справядлівасці, датаваны 31 ліпеня 1930 годазв. У першым дакуменце начальнік паведамляе віленскім судовым уладам пра тое, што 26 красавіка з турмы ў Грудзендзу вызвалены крымінальны вязень Браніслаў Тарашкевіч. Віленскія ўлады атрымалі гэты ліст 30 красавіка 1930 года. У другім лісце міністр справядлівасці паведамляе апеляцыйнаму суду, што «24 ліпеня 1930 года пан прэзідэнт пастанавіў у парадку гуманнасці памілаваць 1) Браніслава Тарашкевіча, 2) Сымона РакМіхайлоўскага, 3) Петру Мятлу, 4) Максіма Бурсевіча і 5) Фабіяна Акінчыца і дараваць рэшту неадбытай кары». 3 супастаўлення гэтых двух дакументаў відаць, што рэскрыпт прэзідэнта быў падпісаны праз тры месяцы пасля фактычнага вызвалення Тарашкевіча. Выходзіць, вызваленне ад-
былося па загаду Пілсудскага. Згодна з яго ж указаннем вызвалены былі не ўсе адначасова.
Увогуле Тарашкевіч прабыў у Грудзёндзу два гады. Пакідаў турэмныя муры з дваістым пачуццбм. 3 Грудзендза прыехаў у Варшаву перадаць таварышам вестку пра свае незвычайнае вызваленне і пра ўсе акалічнасці, якія спадарожнічалі гэтаму вызваленню. Гэта вестка хутка даляцела да кіраўніцтва Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, бо адказ замежнага Бюро ЦК КПЗБ на ліст Краявога сакратарыята па гэтай справе (адказ гэты ўдалося адшукаць у партыйных архівах) датаваны 8 мая 1930 годаз’. Ужо праз 10 дзен пасля вызвалення Тарашкевіча быў адказ Бюро ЦК, які знаходзіўся тады, хутчэй за ўсё, за мяжой.
Ліста Краявога сакратарыята ў замежнае Бюро ЦК КПЗБ не маем. Аднак можам здагадвацца з адказу на яго, што ў ім было апісанне вызвалення, ацэнка эпізодаў і прапанова, як надалей павінен паводзіць сябе Тарашкевіч. 3 адказу відаць, што ў ацэнцы гэтых эпізодаў Бюро ЦК і Краявога сакратарыята разыходжанняў не было. Што да далейшага лесу Тарашкевіча, то бюро настойвала на адкліканні яго за мяжу, а Краявы сакратарыят схіляўся да таго, каб дзейнічаць у якой-небудзь легальнай асветніцкай арганізацыі ў Заходняй Беларусім.
Адказ Бюро ЦК КПЗБ, які падпісалі два члены бюро, вядомыя дзеячы КПЗБ С. Мілер і М. Блінчыкаў, быў зашыфраваны, а некаторыя месцы (пазначаны кропкамі) былі перададзены вусна. Вось поўны тэкст ліста (варта падаць яго цалкам хаця б таму, што ў ім даецца ацэнка дзейнасці Тарашкевіча да 1930 года і значэнне гэтай дзейнасці для рэвалюцыйнага руху, што ў канспірацыйнай практыцы было рэдкасцю):
«Дарагія! Тав/арыш/ Б. (прозвішча не расшыфравана, член Краявога сакратарыята.— А. Б.) мае рацыю, што вызваленне тав. Т/арашкевіча/ разлічана на тое, каб, з аднаго боку, справакаваць да згодніцтва тых, якія засталіся ў турме і адначасова дыскрэдытаваць т. Т. у вачах шырокіх масаў.
На што могуць разлічваць фашысты, дыскрэдытуючы т. Т. (а гэтым самым дыскрэдытуючы Грамаду)? Па-першае, яўная здрада а 1а Луцкевіч ім не ўдалася; па-другое, здрада ўскосная — калі тав. будзе сядзець ціха, адыдзе ад палітычнага жыцця да работы на культурнай ніве. На гэта тав. Т. таксама не пойдзе, калі будзем праводзіць правільную лінію. Па-трэцяе, калі т. Т. будзе дзейнічаць як камуніст, рэвалюцыянер,— будзе арыштаваны. У такім
разе аўтарытэт тав. Т. будзе захаваны, але ўжо не як сцяганосца нацыянальна-вызваленчага руху. Арышты камуністаў — справа штодзённая. Да гэтага ўжо прызвычаіліся. Фашызм пастараецца паказаць гэты факт у такім святле, што вастрыё барацьбы будзе скіравана супраць камуністаў, а не супраць беларускіх і ўкраінскіх дзеячаў... Адсюль выснова, што галоўным чынам лічаць... на знішчэнне, пазбаўленне тав. Т. арэола, якім ён акружаны.
Тав. Т. варты як дзеяч і як былы правадыр Грамады (і таму нельга дапусціць яго да зняволення). Слушная прапанова т. Б. аб «неабходнасці безадкладнага выступлення з адкрытым лістом». Тав. Б. мае рацыю, сцвярджаючы, што «на волі ён (тав. Т.) мае для нас большую вартасць», але не мае рацыі, калі мяркуе, што вартасць тав. Т. захаваецца, калі ён будзе дзейнічаць «нават у такой ціхай арганізацыі, як «ТБШ» («Таварыства беларускай школы»). Такая арыентацыя будзе толькі на руку фашызму... Рашэнне пра яго выезд з краю трэба ўзгадніць з яго прыяцелямі, пераканаць іх у мэтазгоднасці гэтага кроку, каб пазбегнуць непаразумення, быццам забіраюць яго з галоўных перадавых пазіцыяў, а іх адстаўляюць.
Просім паведаміць, ці пагаджаецеся з нашай прапановай.
Вітанне. Зінгер. Лявонцьеў.
8 мая 1930».
У выніку Тарашкевіч быў адкліканы ў распараджэнне Бюро ЦК КПЗБ.
Урэшце Радашкавічы — Славік, Вера, дом, Чарнулішкі, сям’я. Была вясна 1930 года ў цудоўным кутку Віленшчыны. Адпачываў. Дома меў уласную пішучую машынку з беларускім шрыфтам і перапісваў свой пераклад «Іліяды». Словам — ідылія. Але пад гэтым покрывам таілася шмат розных справаў — і зусім не простых.
У Радашкавічах Тарашкевіч сустрэў Язэпа Гаўрыліка, тагачаснага правадыра і старшыню соймавага клуба «Змаганне», які інфармаваў яго пра актуальны стан рэчаў у беларускім руху. Тут (ад б. сенатара Уласава і іншых) без цяжкасці даведаўся пра закулісны бок свайго вызвалення і пра вызваленне іншых паслоў Грамады. Неўзабаве прыехаў Сымон Рак-Міхайлоўскі, бацькоўскі дом якога знаходзіўся паблізу Радашкавіч. Потым вярнуліся Мятла і Бурсевіч.
У сям’ю нібы свята прыйшло. Сын амаль не адыходзіў ад бацькі. У доме, у якім Тарашкевіч пасяліўся, мелася некалькі пакояў, але нельга было знайсці ў ім адпаведнае месца для работы, ізалявацца, а яму рупіла працягваць
сваю навуковую працу. Пэўнае значэнне, відаць, мела і тое, што прывык да цішыні турэмнай камеры. Каб стварыць яму ўмовы для працы, цешча падрыхтавала для зяця аднапакаёвую хатку, што стаяла побач на ўзгорку. Тут ен мог спакойна працаваць. Чатыры акны глядзелі ва ўсе чатыры бакі свету, і з хаткі можна было лёгка заўважыць, калі набліжаўся сюды хтось непажаданы. Тут і знаходзіўся пераважна з самай раніцы, седзячы за сваёй «беларускай» машынкай. Найбольш часу аддаваў тады працы над заканчэннем і перапісваннем свайго перакладу «Іліяды».
Варта дадаць, што пазней, у 1939 годзе, усю сям’ю Веры Андрэеўны выселілі з гэтага будынка і змясцілі ў ім шпіталь, а хатку, у якой Тарашкевіч працаваў, ператварылі ў... трупярню.
Радашкавічы зноў сталі месцам спатканняў, нарадаў.
Весткі, што прыходзілі ад паслоў «Змагання», пераконвалі, што сітуацыя вельмі цяжкая і што ўмовы для вядзення легальнай дзейнасці ў сувязі з надыходзячай выбарчай кампаніяй будуць мінімальныя. Цяпер рэпрэсіі былі скіраваны не толькі супраць камуністаў і лявіцы нацыянальных меншасцяў, але і супраць лявіцы польскай, супраць «цэнтралеву». 3 дня на дзень чакалі арышту астатніх паслоў «Змагання». I арышты пачаліся ў дзень роспуску сойму. Выбарчая кампанія ў 1930 годзе пачалася пад знакам Брэста.
У адказ на масавую пратэстацыйную кампанію апазіцыйных партыяў урад Пілсудскага ўначы 9/10 верасня 1930 года правёў арышты правадыроў гэтых партыяў і пасадзіў іх у берасцейскую цытадэль.
У гэтай сітуацыі Тарашкевіч вырашыў асабіста сустрэцца з прадстаўнікамі кіраўніцтва ЦК КПЗБ. Як повад для паездкі скарыстаў даўняе знаёмства і дружбу з Зябіцкім. Паехаў з візітам у Вондзынь, а потым да свайго былога вучня Мадэста Зябіцкага, які жыў тады ў Гдыні. У ваколіцах Гданьска (магчыма, у Сопаце) Тарашкевіч сустрэўся з Юзафам Лагіновічам, Юльянам Брунам і Арсенем Канчэўскім, каб сумесна абмеркаваць сітуацыю. Можна здагадвацца, што нарада адбылася ў вельмі прыемнай атмасферы, таму што двух сваіх субяседнікаў (Лагіновіча і Канчэўскага) Тарашкевіч ведаў даўно, а з Юльянам Брунам, аўтарам «Трагедыі памылак Стэфана Жэромскага» меў вялікую прыемнасць пазнаёміцца асабіста.
3 Гданьска быў запрошаны ў Маскву, дзе разам з таварышамі з польскай секцыі Камінтэрна размаўляў пра перспектывы далейшага развіцця легальнага левага беларуска-
га рухуві. Было пастаноўлена, што ўсе датэрмінова вызваленыя грамадоўцы застануцца ў краі і далучацца да выбарчай кампаніі ў сойм. Калі ж таго будзе вымагаць сітуацыя, перабяруцца ў Гданьск і адтуль будуць кіраваць выбарчай кампаніяй. Уся акцыя павінна была праходзіць пад кіраўніцтвам Тарашкевіча. Што да далейшага лесу датэрмінова вызваленых, дык было вырашана, што РакМіхайлоўскі, Мятла і Бурсевіч выедуць на сталае жыхарства ў Мінск і там будуць працаваць ў Беларускай акадэміі навук у Камісіі па вывучэнню Заходняй Беларусі. Тарашкевіч пасля выбараў меўся ўключыцца ў апарат ЦК КПЗБ, пасяліцца ў Берліне ці ў іншым горадзе, дзе будзе знаходзіцца ЦК КПЗБ, і выдаваць, калі будзе магчымасць, легальную беларускую газету.
Вярнуўшыся ў Радашкавічы, зноў засеў за пішучую машынку. Гэтым разам пісаў адкрыты ліст аб справе датэрміновага вызвалення паслоў Грамады. «Ліст былога пасла Браніслава Тарашкевіча»« размножыў да тысячы экземпляраў, паставіў пад ім свой подпіс і, карыстаючыся адрасамі актывістаў Грамады і «Змагання», разаслаў ва ўсе канцы Заходняй Беларусі. Гэткім парадкам уключыўся ў выбарчую кампанію беларускай лявіцы ў сойм у 1930 годзе на паўночна-ўсходніх землях. Як убачым, магчымасць легальнай работы стала абмежаванай да мінімуму. Не дазваляліся ніякія масавыя сходы, а члены выбарчых камітэтаў і кандыдаты на паслоў знаходзіліся пад наглядам. У такой сітуацыі адозва Тарашкевіча, якая дасягнула самых аддаленых вясковых закуткаў, была заклікам да актыўнасці, а подпіс Тарашкевіча сведчыў пра грамадоўскія традыцыі. У тых умовах гэта было важным сродкам прапаганды.
У кастрычніку ў Вільні ўзнік Цэнтральны сялянска-работніцкі выбарчы камітэт «Змаганне», старшынёй якога стаў Тарашкевіч, сакратаром — былы пасол «Змагання» Іван Грэцкі, а казначэем Міхал Верамей. Можна ўявіць, у якіх умовах працаваў камітэт, калі яго сакратар хаваўся ад паліцыі, а ўручаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй спіс № 8 адразу быў ануляваны. Камітэт выдаў усяго некалькі публікацыяў (адозву ў сувязі з 5-й гадавінай заснавання Грамады і паштоўку са здымкамі былых паслоў Грамады). Да выбарчай кампаніі далучыліся ўсе вызваленыя былыя паслы Грамады, таксама і Бурсевіч. Але магчымасці дзейнасці былі такія мізэрныя, што ўсе вызваленыя паслы перабраліся паступова ў Гданьск, адкуль пры дапамозе сувязных кіравалі выбарчай кампаніяй. У такой сітуацыі і Тарашкевіч павінен быў рашыцца на новую ростань з сям’ёй,
хоць гэта для яго, напэўна, не было лёгка, павінен быў пакінуць Радашкавічы.
Перад ад’ездам развітаўся з бацькамі і сынам, які вельмі да яго хінуўся. Ведаў, што павінен развітацца з жонкай, а ўжо па выхадзе з турмы зразумеў, што іх сямейныя адносіны перажываюць крызіс. Нечаканае вызваленне крыху паправіла сітуацыю. Жонка паехала з ім у Гданьск, але не магла паехаць у Берлін. Браніслаў ведаў, што расстанне з сям’ёй пацягне за сабой яе распад. Выязджаў пры вялікім разладзе.
Пасля вяртання з турмы Тарашкевіч не меў, можна сказаць, ні хвіліны спакою. Адразу ўвайшоў у вір палітычнай работы, бесперапынна падтрымліваючы кантакт з КПЗБ. Гэта быў пераход ад масавай дзейнасці да амаль канспіратыўнай, але да работы ў галіне асвоенай і вядомай, якая насіла на сабе адзнакі нармальнага ходу жыцця рэвалюцыйнага дзеяча.
Работа ў Берліне абяцала быць таксама вельмі цікавай, тым болып што мелася быць звязанай з выданнем беларускай газеты. Ужо раней выязджаў у Берлін і прымаў удзел у пасяджэннях Бюро ЦК КПЗБ. У снежні 1930 года прадстаўляў беларускі сялянскі рух у Польшчы на Еўрапейскім сялянскім з’ездзе. У Берліне ўсе матэрыялы, што прызначаліся яму, памячаліся крыптанімам «Таня».
1 «Кацярынінцамі» («Каіагупіагге») называлі тых нешматлікіх «прадстаўнікоў» польскага грамадства, якія 29 верасня 1904 г. удзельнічалі ва ўрачыстасці пры адкрыцці помніка Кацярыне II у Вільні; Гл. у кн.: Згушоп Кшіпіскі, Ыіегпапу докшпепі » вргачіе 8у1»езІга ^Уозе^бдзкіебО, «Рггеёі^сі Нівіогусгпу», ют XVII, гевгуі 1, 1976. 5. 72.
2 Шматлікія рукапісы выяўлены ў час вобыску ў доме Тарашкевіча. Было загадана правесці каліграфічную экспертызу почырку Тарашкевіча з мэтай устанаўлення аўтарства тэкстаў. Экспертызу правёў эксперт М. Бжэскі, які запісаў: «Почырк Браніслава Тарашкевіча носіць на сабе адзнакі дужай вопытнасці, беглага і хуткага. Такі почырк уласцівы асобе высокай інтэлігентнасці. Акт СА Стэфана Паўлюця. ЦДА ЛССР, ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2356/УІІ, к. 11 —12.
з Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137, т. III, к. 13—50.
4 Пратакол допыту Б. Тарашкевіча. Пратакол судовага разбору 23.11.—22.V. у АС у Вільні. ЦДА Літвы, ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2350, к. 25.
5 8. Мі., Ыафуугзгу сгаз, «Кцгіег ХУіІегізкі», № 90. 21.IV.1928.
6 «Віаіопізка Нгошасіа — «уіусгпе». Дакумент без даты, напісаны прыблізна пад канец лістапада 1926 г. ЦА ЦК. Вайсковыя ўстановы 1918—1939. Аддзел II Галоўнага штаба, 296/11-19. С. 125.
7 Рапарт па справе Грамады. Тамсама, 296/11-18. С. 68—74.
8 Генрых Ян Сухенак-Сухецкі з 1920 г. быў рэферэнтам нацыянальнага аддзела Галоўнага штаба, а потым кіраўніком таго ж аддзела; 1.XII. 1926 г. стаў начальнікам нацыянальнага аддзела I палітычнага дэпартамента Міністэрства ўнутраных справаў. Гэтае становішча займаў да 1937 г.
9 «Кгесгрозроіііа» № 325. 28.ХІ.1926. С. 7. Пад рубрыкай «2 саіе] Роіакі».
ю Бабіч, былы член КПЗБ, паходзіў з беларускай вескі. У 1925 г. быў вылучаны на партыйную перападрыхтоўку. У студзені наступнага года прымаў удзел у III канферэнцыі КПЗБ у ролі госця. Псеўданім «Хмяльніцкі». Арыштаваны ў 1926 г. і прывезены ў Бельск, даў шырокія паказанні, стаў паслугачом паліцыі і згадзіўся быць сведкам абвінавачання на працэсе Грамады і на працэсе 133 камуністаў у Беластоку. Пачатак яго супрацоўніцтва з паліцыяй не ўстаноўлены.
П Пратакол допыту абвінавачваемага... 16.1.1927, састаўлены рэзервовым судовым следчым па асабліва важных справах Конрадам Баброўскім у Вільні. Працяг следства адбываўся ў турме ў Вронках. Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. 1. К. 1—2.
12 Пратакол допыту Б. Тарашкевіча с. сл. Паўлюцем 10.УІ.1927 г. Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. VI с. К. 21—23.
13 Тамсама. К. 21.
14 3 пратакола паказанняў кіраўніка інфармацыйнага аддзела МУС у Гданьску Альфрэда Біркенмаера вынікае, што ён не меў ніякай інфармацыі
пра канферэнцыю. Толькі ў маі 1927 г. на строгае запатрабаванне следчых органаў, якія праводзілі слёдства па справе Грамады, здолеў атрымаць ад паліцайпрэзідыума гор. Гданьска фрагментарныя звесткі пра ўдзельнікаў сустрэчы. Не маючы ў сваім распараджэнні інфармацыі пра парадак дня, пра змест пасяджэнняў, ні пра мэту канферэнцыі, Альфрэд Біркенмаер пацвердзіў толькі факт яе правядзення. Пратакол паказанняў Альфрэда Біркенмаера, кіраўніка інфармацыйнага аддзела ў Гданьску, складзены 21.X.1927 г. у прысутнасці пам. прак. I. Пшылускага. Акт судовага следчага Стэфана Паўлюця. ЦДА ЛССР, ф. 129, воп. 2, акт 2362/ХІІ. С. 241.
15 «у Вронкі! Далей едзеш — цішэй будзеш» («Маланка», № 4, 15.III.1927. Вільня).
16 Тэрор у дачыненні да Грамады — з нататкі П. Мятлы для ЦК КПЗБ. Неапрацаваныя матэрыялы прадстаўніцтва ЦК КПЗБ у Мінску. Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ у Мінску.
П Пратакол допыту Радаслава Астроўскага 19.1.1927 г. Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. 1. К. 3—4. Допыт таго ж 9.УІ.1927 г. Тамсама. Т. VI с. К. 12—15.
18 Пратакол допыту Фабіяна Акінчыца 10.VI. 1927 г. Тамсама. Т. VI с. К. 17—18.
1’ Пратакол судовай справы 23.11.—22.У. у АС у Вільні. ЦДА Літвы, ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2350, к. 54; Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. VI. К. 50.
20 Нататка М. Бурсевіча ў кн : «Борьба трудяіцнхся Западной Белорусснн за соцнальное н нацнональное освобожденне н воссоедмненне с БССР». Мн., 1962. Т. 1. С. 554.
21 Факт, што, нягледзячы на арышты, грамадоўскі друк не спыніў свайго існавання, выклікаў, як вынікае з актаў следства, загад аб арышце Антона Луцкевіча ў верасні 1927 г. Следчыя органы былі перакананыя, што гэта дзякуючы яму такі друк функцыянуе. (Тым часам існаваў далей, пасля яго арышту.)
22 А. Варскі. Прамова падчас дэбатаў у сойме аб праекце бюджэту на 1927/28 гг. ХУуЬбг ріып і ргхетбч'іеб. Т. 2, \Уагзгач'а, 1958. 8. 354—357.
23 Прамова пасла Дабжаньскага на пасяджэнні сойму 4.11.1927. 8е)т КР, окгез 1, роыебгепіе 317.
24 у артыкуле 21-м Канстытуцыі ад 17 сакавіка 1921 г. гаворыцца: «Паслы не могуць быць прыцягненыя да адказнасці за сваю дзейнасць у сойме ці па-за соймам... На працягу ўсяго часу дзеяння мандата паслы не могуць быць прыцягнены да карна-судовай адказнасці, карна-адміністрацыйнай і дысцыплінарнай, не могуць быць пазбаўлены волі без дазволу сойму. У выпадку, калі пасол схоплены на «гарачым учынку» пры здзяйсненні відавочнага злачынства, калі яго затрыманне з’яўляецца неабходным для забеспячэння акта справядлівасці, судовая ўлада абавязана неадкладна паведаміць пра гэта маршалку сойму для атрымання дазволу сойму на арышт і
на далейшыя дзеянні. Па загаду маршалка затрыманы павінен быць неадкладна вызвалены».
25 Выкарыстаны эндэцыяй аргумент «хапання на гарачым учынку» не меў пад сабой ніякай падставы. Напрыклад, Ф. Галавача паліцыя затрымала тады, калі ён даіў уласную карову.
26 Масіе] Каіа;, Ратіеіпікі. 1918—1927. Цыт. выд. С. 453—454. Ратай не выступіў за вызваленне паслоў, хоць і меў на гэта канстытуцыйнае права.
27 5е^ш КР. Цыт. выд. Стэнаграфічная справаздача з 317 пасяджэння сойму 4.П.1927 г. і падлік галасоў.
28 Саі (Зіапізіа* Маскіешісг), РоЬш1коч4е і ]е^о геПекзу, «51о^о», № 13, 18.1.1927. АУіІпо.
29 Пасля ліквідацыі Грамады. Аператыўныя матэрыялы па справе Грамады. ЦА ЦК. Вайсковыя інстытуцыі 1918—1939, 296/П-19.
30 Цгг^сі ргокцгаіогзкі ргху 50 V/ ВіаіутзЮкц, сакрэтная карэспандэнцыя за 1927. СА МУС, 418, сшытак 6. С. 80—85.
31 У службовыя абавязкі Баха ўваходзіла наступнае: «Збіранне, кантроль, апрацоўка і вывучэнне матэрыялаў, якія датычылі падрыўной дзейнасці камуністычнай партыі, таксама дзейнасць гэтай партыі ў легальных арганізацыях, асабліва ў арганізацыях Сялянска-Рабочай Грамады і НСП. Акт па справе Тарашкевіча і інш. ЦДА ЛССР, фонд 129, воп. 2, д. 2041. К. 161 — 166.
32 Гл.: Кагоі Емко, 'А'оЬес ргосезц НготаОу. На правах рукапісу. ЦА ЦК; Паўлоўскі Я. Заходняя Беларусь на лаве падсудных. Мн., 1929. Абедзве працы змяшчаюць у сабе даволі падрабязнае апісанне працэсу. У сувязі з працэсам быў надрукаваны верш Якуба Коласа «Да грамадоўцаў».
зз Клінцэвіч С. А. Як я расправіўся з правакатарам Гурыным. Збор: У суровыя гады падполля. Мн., 1958. С. 120—124. Пазней Сямен Аляксандравіч Клінцэвіч стаўся ахвярай сталінскага тэрору: бязвінна расстраляны ў 1938 г.
3“ < Ец^епіцзг ^тіагом^кі, Мо»а оЬгогісга « ргосе^іе НготаОу. У кн.: Кц сгсі Еіібепшзга 5тіапж5кіе80. Варшава, 1933. С. 76.
35 Паказанні сведкаў на працэсе Грамады 23.11—22.У. 1928 г. знаходзяцца ў пратаколах суда. ЦДА Літвы. Т. IV. Багата інфармацыі аб паказаннях сведкаў у ходзе працэсу даваў «Кцгіег АУіІегізкі».
3« Вепесіукі Негіг, ВІ^сіпа сігода і ]е] еіекі, «Ргге^і^сі \УІ1еп8кі», пг 11, 10.VI. 1928. 8 4—6.
37 Пратакол судовага пасяджэння 23.11—22.V. 1928 у АС у Вільні. ЦЦА Літвы, ф. 129, воп. 2, адз зах. 2357/УІІІ. Т. IV. С. 386—389.
38 Гаворка ідзе пра інтэрв’ю газеце «АУаІка», якое прыгадвалася вышэй. Тарашкевіч сказаў у ім, што соймавы клуб Грамада бачыць будучыню беларусаў «у цесным саюзе з народамі, якія здабылі сабе новую грамадскую структуру». Паколькі гэты нумар быў канфіскаваны, не выключана, што ў
апошняй рэдакцыі Тарашкевіч яго не бачыў і ў пэўнай ступені меў фармальнае права лічыць яго неіснуючым.
39 Так запісана ў пратаколе.
40 Берлінская беларуская кан^зерэнцыя была склікана па ініцыятыве ўрада БССР 15.Х.1925 г. На канферэнцыі беларускі эміграцыйны ўрад у складзе А. Цвікевіча, В. Захаркі, Л. Зайца і Пракулевіча прызнаў БССР адзіным прадстаўніцтвам беларускага народа, і ў выніку гэтага рашэння ўрад БНР спыніў свае існаванне. Яго члены пачалі вяртацца на радзіму. Грамадоўскі друк з задавальненнем вітаў берлінскую канферэнцыю.
41 «Адзіная і непадзельная» (Расія) — лозунг рускіх нацыяналістычных і манархічных колаў.
42 Перад судом Тарашкевіч выслаў з турмы пісьмовую згоду на выстаўленне яго кандыдатуры па выбарчым спісе «Змагання».
4з Пункт II 110 артыкула к. к. гучыць так: «Дача самім або ад імя кагонебудзь чужому ўраду, перад аб’яўленнем вайны, абяцанне падтрымкі яго ваенных дзеянняў» (Крымінальны кодэкс 1903 г. Варшава, 1922. С. 38). 3 таго, што пісалася вышэй пра гданыжую канферэнцыю, выразна відаць, што абмяркоўваемая праблематыка і прынятыя рашэнні не мелі нічога супольнага з тым, пра што гаворыцца ў артыкуле 110 к. к., пункт II. Але выяўленне зместу гданьскай канферэнцыі намнога ўскладніла б задачы абароны, таму Тарашкевіч хацеў наогул адмовіць сам факт яе правядзення.
44 За мінулы год. «Бюлетэнь клуба БСРГ». № 5, 19.1.1926. С. 2.
45 «Правда», № 51, 52, 53. 1928; ЦА ЦК, 1928; «Юманітэ». 24 і 27.11.1928. Тамсама.
46 «Цок^(1 Шгіезх, Роізко!», «Кшіег АУіІегізкі». 19.V.1928.
47 м. ЗтесЬоч^кі, пад ргхесіта^о^ роіііука пагодоч'озсіо»^, «Кшіег АУіІепзкі», 20.У.1928. У сувязі з працэсам «Работнік» змясціў цыкл артыкулаў. Параўнай, напрыклад: 5. К., ІЧа таг^іпезіе ргосеыі Нготасіу, «КоЬоіпік», пг 110, 20.IV.1928. З.М.В., Соітаг а ЗУіІпо. Тамсама, пг 150, ЗІ.У.1928. Гэты апошні артыкул заканчваецца словамі: «Прысуд з'яўляецца вялікай палітычнай памылкай, і яе трэба выправіць».
48 Пастанова ўрада БССР ад 26.ХІІ.1928 г. аб зацвярджэнні складу сапраўдных членаў і прэзідыума беларускай Акадэміі навук // Савецкая Беларусь. № 1. 2.1.1929. ЦА ЦК, м/ф. 1684.
49 Братнн Е. Нсторнческая тяжба. «Нзвестня». 27.III. 1928.
50 Рапарт начальніка турмы на Лукішках Чакалы начальніку Міністэрства справядлівасці 21.11.1933. ЦА ЦК, 424. Кніга вязняў, Тарашкевіч Браніслаў, турма Макотаў, папка № 1912. С. 103.
51 Належыць чытаць: «Грудзбндз-турма». V выданне граматыкі выйшла ў свет у 1929 г. у Вільні. Выдаўцом была жонка — Вера Тарашкевіч. Яно было значна пашыранае (выданне I і наступныя налічвалі 62 старонкі, выданне V — 136), удасканаленае і дапоўненае элементамі сінтаксісу. Аўтары нарыса аб граматыцы Тарашкевіча — А. Юрэвіч і А. Яновіч — сцвярджа-
юць, што менавіта V выданне і асабліва яго граматычная тэрміналогія захаваліся па сенняшні дзень і ляглі ў аснову пазнейшых падручнікаў з гэтай галіны.
52 Спіс паслоў, прыцягнутых да судовай адказнасці. ЦА МУС. Акт пракурорскага нагляду пры АС у Беластоку, 418.
53 Справаздача з працэсу Грамады ў апеляцыйным судзе. «Кшіег ^ііейзкі», № 50, 1.III. 1929. 8. 4.
54 Рашэнне апеляцыйнага суда па справе Тарашкевіча і інш. ЦА ЦК, 105/1137. К. 352—353.
55 Тарашкевіч пераслаў з турмы ў Грудзендзу ліст, у якім паказвае праўдзівае аблічча Астроўскага. Гэты ліст пазней быў распаўсюджаны ў выглядзе лістоўкі КЦЗБ.
56 Апеляцыйная скарга пракурора Роберта Раўзе па справе вызвалення акруговым судом Антона Луцкевіча, Радаслава Астроўскага і іншых. ЦДА Літвы. Акт пракурора АС у Вільні гіа справе БСРГ, фонд 131, воп. 2, справа 701. С. 302 і наст.
57 Аляксандр Прыстар — адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Пілсудскага.
58 Паведамленне аб вызваленні крымінальнага вязня. ЦДА Літвы, Акт крымінальнай справы Б. Тарашкевіча, ф. 129, воп. 2, справа 2357. С. 696; ліст Міністэрства справядлівасці за подпісам (нечытэльным) начальніка аддзела, выконваючага абавязкі міністра, ад 31 ліпеня 1930 г. Тамсама. С. 739.
59 Ліст Бюро ЦК КПЗБ да Краявога сакратарыята. ЦА ЦК, Архіў ЦК КПЗБ, м/ф 1425/17. С. 137.
60 Тарашкевіч ведаў, што кіраўніцтва КПЗБ некалькі разоў мяняла думку пра яго далейшы лес. Пра гэта напісаў у аўтабіяграфіі ад 15 снежня 1933 г.
61 Пра свае знаходжанне ў Маскве ў 1930 г. Тарашкевіч пісаў у аўтабіяграфіі ў 1933 г.; пра яго знаходжанне ў Вондзыні піша ў сваім «Паментніку» Юзаф Зябіцкі.
62 Тэкст ліста пад назвай «Дэкларацыя Б. Тарашкевіча, б. пасла Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады» змясціў на сваіх старонках «Ыо«у РггевЦгі», № 6/36/. С. 89—90.
Раздзел пяты
(1931-1933)
Чарговы арышт у Тчэве. — Працяг блукання па турмах. — Літаратурная і навуковая работа ў адзіночнай камеры гродзенскай турмы: пераклад на беларускую мову «Пана Тадэвуша»; «Гістарычная граматыка беларускай мовы».— Наступны працэс.— Беларуская і польская грамадскасць у адносінах да працэсу і асобы Тарашкевіча.— Абмен палітычных вязняў і выезд у СССР.— Распад сям'і.
Нядоўга цешыўся Тарашкевіч воляй. Чарговы арышт адбыўся ўжо 5 лютага 1931 года. Гэтым разам быў затрыманы сапраўды «на гарачым учынку»і. Затрымалі яго ў Тчэве, у транзітным вагоне Гданьск — Берлін. Меў пашпарт на імя чэшскага грамадзяніна Уладзіслава Паўліка, а таксама матэрыялы КПЗБ, якія адносіліся да апошняй выбарчай кампаніі ў сойм у Захсдняй Беларусі. Вёз таксама матэрыялы пра беларускі рух у Польшчы (гэта быў падрабязны аналіз настрояў сярод беларускай моладзі).
3 таго, што пісаў Тарашкевіч у 1933 годзе ў «Аўтабіяграфіі», відаць, што вельмі неахвотна згадзіўся ўзяць з сабой гэтыя матэрыялы. 3 боку тых, хто арганізаваў паездку, такі крок быў заганна лепкадумны. Было ж вядома, што паліцыя цікавіцца кожным яго крокам. 3 таго, што расказала мне Вера Андрэеўна, якая тады знаходзілася ў Гданьску, ясна, што Тарашкевіч ужо задоўга перад гэтым знаходзіўся пад вельмі пільным наглядам. Ужо пасля арышту Браніслава Вера Андрэеўна даведалася ад гаспадароў, у якіх кватараваў, што іх дом быў на подслуху. Мяркуючы па судовых актах, арышт быў старанна падрыхтаваныі.
5 лютага 1931 года Тарашкевіч павінен быў ляцець на самалёце з Гданьска ў Берлін. Калі ж прыехаў у аэрапорт, то выявілася, што самалёт, на які меў куплены квіток, вылецеў на паўгадзіны раней. Тады купіў квіток на наступны самалёт. Праз нейкі час яму сказалі, што другі самалёт не паляціць, вярнулі грошы і параілі ехаць цягніком. Паколькі меў устаноўлены тэрмін прыезду ў Берлін, сеў у цягнік. У купэ быў адзін, таму замкнуўся. У Тчэве ў купэ ўламаўся камісар паліцыі Тадэвуш Скальскі. Пакуль камісар тузаўся з дзвярыма, Тарашкевіч паспеў толькі знішчыць адрасы.
Пасля кароткай бойкі Скальскі сілай вывалак яго з вагона і нават падраў на ім каўнер плашчаз.
Недкладна пачалося следства. Тарашкевічу пагражалі «Брэстам», але адначасова стараліся залучыць яго да сябе. Пракурор Здановіч паведаміў яму, што ўвесь авангард нацыянальна-вызваленчага беларускага руху ў Польшчы, які прыехаў з эміграцыі ў БССР, арыштаваны. Значыць, ён у такой сітуацыі, калі няма выбару. Адзінае выйсце, якое для ягс засталося,— гэта «прыняць руку дапамогі, якую яму хоча падаць польская дзяржава». «3 панам хочуць гаварыць»,— сказаў пракурор. Яму прапанавалі размовы на досыць высокім узроўні, «не ніжэй дырэктара дэпартамента Галоўнага штаба», намякнулі таксама, што віленскі ваявода Кіртыкліс ахвотна б з ім раіўся. На гэта Тарашкевіч заявіў, што не жадае ніякіх патаемных размоваў. Гэтыя захады скончыў міністэрскі радца Ян Бах, які ведаў Тарашкевіча з працэсу Грамады і, мяркуючы па матэрыялах, кіраваў усёй акцыяй яго «злаўлення». Размова з ім мела такі кірунак. Бах: «Ведаем пра пана ўсё, ведаем, чым пан займаецца. Аднак нас цікавіць, як пан на самой справе ставіцца да Камінтэрна?» На адказ Тарашкевіча, што да Камінтэрна адносіцца пазітыўна і не жадае ніякіх патаемных размоваў ці перагавораў, Бах сказаў: «Тады ўсё ў парадку. Пан ведае, чаго хоча і што пана чакае». На гэтым усялякія размовы і спробы перавербаваць Тарашкевіча скончыліся*.
Як вязень асабліва «небяслечны», перавозіўся ў поўнай ізаляцыі ў Варшаву пад наглядам Скальскага. Спачатку яго змясцілі ў ратушы, у цэнтральнай турме на вул. Даніловічаўскай, а пасля перавялі на Павяк. Следства прыняў на сябе следчы суддзя па справах асаблівай важнасці Юзаф Булгак, які таксама выступаў на працэсе Грамады. 3 той пары і да судовага разбору Тарашкевіч знаходзіўся пад яго непасрэдным наглядам. Нават прашэнне на дазвол купляць польскую газету на Павяку дасылалася ў Вільню, Булгаку.
Перадача справы судоваму следчаму Юзафу Булгаку не была выпадковай. 3 гэтай прапановай выступіў пракурор Здановіч, сцвярджаючы, што новая справа Тарашкевіча «звязана са справай Юзафа Гаўрыліка», старшыні соймавага клуба «Змаганне» (1928—1930), якую вёў менавіта Булгак.
25сакавіка 1931 года Юзаф Булгак выслаў адміністрацыі турмы на вул. Дзельнай, 24 у Варшаве тэрміновую тэлеграму: «Прашу як найхутчэй вязня Браніслава Тарашкевіча перавезці ў турму ў Гродне да майго распараджэння»5.
Пачынаючы з красавіка 1931 года і да галоўнага судовага разбору, які адбыўся ў Вільні 28—29 лістапада 1932 года, Тарашкевіч знаходзіўся ў адзіночнай камеры № 45 гарадзенскай турмы, абвінавачваемы ў камуністычнай дзейнасці паводле артыкула 101, ч. 1, старога царскага крымінальнага кодэксу. Чаму паўтара года сядзеў у турме ў Гародні, а не на Лукішках, дзе следства можна было весці на месцы? Цяжка адказаць на гэта, але можна здагадвацца.
Гарадзенская турма была адной з самых цяжкіх у Польшчы. Тарашкевіч знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі, нават шпацыры праводзіў адзін. Адчуў і ўвядзенне новага турэмнага рэгламенту. На турэмным двары паміж будынкам з агульнымі камерамі і сцяной (з боку фарнага касцёла) паставілі тры шыбеніцы. Тут адбываліся экзекуцыі. Павялічылі колькасць славутых гарадзенскіх карцэраў.
Адным з архіўных дакументаў турэмнай канцылярыі з’яўляецца ліст начальніка гарадзенскай турмы да начальніка турмы на Св. Крыжы, у якім адпраўшчык жаліцца на «поўны недахоп наручнікаў» і просіць пазычыць адну пару наручнікаў, г. зв. «скрыпак», для ўзорув.
У Гродзенскім дзяржаўным архіве захавалася багата дакументаў з турэмнай канцылярыі. Некаторыя з іх дапамагаюць нам раскрыць малюнак тагачаснай турмы, калі там знаходзіўся Тарашкевіч. Так, напрыклад, колькасць вязняў у 1931—1933 гадах вагалася паміж 509 і 814, з якой (у 1933 г.) камуністаў было 267. Такая прапорцыя (калі колькасць абвінавачаных за камуністычную дзейнасць складала адну трэць усіх зняволеных) утрымлівалася доўгі час. Колькасць крыміналістаў не намнога (у сярэднім 100 чалавек) перавышала колькасць следчых. 3 гарадзенскай турмы сістэматычна вывозілі групы вязняў у Плоцк. Такім чынам, колькасць вязняў не была сталай; даўжэй знаходзіліся тут вязні, якія былі пад следствам, хоць турма афіцыйна лічылася турмой для асуджаных.
У 1931 гоДзе начальнікам турмы быў 3. Габоўскі, а ў 1932 годзе гэтую функцыю пераняў Тэадорчык. «Асаблівым зверствам у адносінах да вязняў,— згадвае Аляксандр Багданьчык, стары камуністычны дзеяч,— вызначаўся сярод турэмнай варты Ян Квяткоўскі, якога вязні празвалі «Кабыла»7.
Пра ўвядзенне новага турэмнага рэгламенту ў Гародні гавораць два дакументы. Адзін з іх — «Ліст начальніка турмы да пана пракурора акруговага суда ў Гародні (№ 5702) ад 24.УІІ.1931 года:
«Даношу, што загад пана пракурора ў дачыненні да вязняў-камуністаў канчаткова выкананы, завяршаючы сённяшнім днём, а менавіта: вязні-яўрэі аддзелены і змешчаны ў будынку з адзіночнымі камерамі, беларусы падзелены на падследных і асуджаных, а больш вядомыя сярод іх змешчаны ў камерным будынку. Палякаў не выдзяляў, бо колькасць іх нязначная. Алрача таго, вязні, якія атрымліваюць дапамогу з па-за турмы, аддзелены ад тых, што такой дапамогі не атрымліваюць. Начальнік турмы 3. Грабоўскі».
Другі дакумент, напісаны таксама начальнікам турмы, быў дасланы Міністэрству справядлівасці.
«Міністэрства справядлівасці. Дэпартамент крымінальны. Аддзел адміністрацыі турмаў у Варшаве.
У выніку прадпісання міністэрства ад 28 лістапада б. г. даношу:
1) У даверанай мне турме для вязняў ізаляцыйных 1 класа магу прызначыць будынак з 66 камерамі, прычым падворак для шпацыраў належала б адпаведна ўпарадкаваць, таму што ў цяперашні час вязні праводзяць супольныя шпацыры на агульным падворку, і трэба было б закласці бляшаныя кашы.
Пры камерным будынку ёсць падворак, які прыдатны для ізаляваных вязняў, паселеных у тым самым будынку. Гэты падворак можа быць падзелены на 12 малых падворкаў, аддзеленых адзін ад другога мурам вышынёй у 5 метраў, у выніку чаго магло б прагульвацца 12 ізаляваных вязняў адначасова...»8
3 першага дня турэмнага побыту Тарашкевіч знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі. Яго камера была вільготная, адна з найгоршых. На ўсіх яго заявах начальніку турмы — надпіс: «Льготамі не карыстаецца». Аднак у падшыўках квітанцыяў на атрыманыя вязнем кнігі, часопісы, лісты, якія праходзілі цэнзуру пракурорскага нагляду, прозвішча Тарашкевіча паўтараецца найчасцей.
Атрымліваў шмат лістоў. Адзіны след пасля іх — квітанцыі. На падставе тых квітанцыяў можна скласці спіс атрыманых ім газет і часопісаў’: «Слово», «Наш пшэглёнд», «Газэта польска», «Кур’ер поранны», «Беларуская крыніца», «Наш звон», «Шлях моладзі», «Піоны». 3 кніг назаву толькі некаторыя: «Геаграфія Беларусі», «Нарыс па фізіцы»; Карэева «Гісторыя Заходняй Еўропы», Неіпе «Вчсіі сіег Ьіесіег», настольная кніга многіх рэвалюцыянераў-вязняў — кніга Мілера пра індывідуальную гімнастыку «Мая сістэма», шэраг слоўнікаў, Отта Апэльс «Дыялёгі Плятона», Андрэй Белы «Рытм», «Паўночна-беларуская мова»,
«Нарыс параўнаўчай граматыкі інда-еўрапейскіх моваў», Вільгельм Вундт «Этыка»ю. Нягледзячы на строгую ізаляцыю, Тарашкевіч падтрымліваў кантакт, напэўна, нелегальна, з турэмнай камунай. Наладжваў непасрэдную сувязь з Аляксандрам Марчыкам, актывістам КПЗБ, знаемым яшчэ з працэсу Грамады, які сядзеў паверхам ніжэй. Калі парушэнне ізаляцыі было выяўлена, Марчыка перавялі ў іншую камеру. Тарашкевіч прымаў удзел ва ўсіх значных акцыях турэмнага калектыву, у трох галадоўках: першай — сямідзбннай і ў дзвюх наступных — трохдзённыхіі. Падчас адной з галадовак, 13 жніўня 1931 года, у выніку штучнага кармлення быў задушаны хворы на сухоты член КПЗБ, 24-гадовы друкар Давід Скульчык.
Пра ўмовы ў гарадзенскай турме ў 1931 —1933 гадах расказваў Нахман Крамаж, які ў той час уваходзіў у турэмную «партыйную тройку» КПЗБ. Ен памятае, што Тарашкевіч быў з ім у кантакце і нават успамінае канкрэтны факт. 5 студзеня 1932 года меўся быць выкананы прысуд ваенна-палявога суда аб пакаранні смерцю праз павешанне трох чалавек, у тым ліку сакратара Гарадзенскага акруговага камітэта КПЗБ Давідовіча (прозвішчы двух не ўстаноўлены). Турэмны камітэт падрыхтаваўся да акцыі пратэсту. На золку дня экзекуцыі, калі на турэмным двары з’явілася постаць пракурора ў суправаджэнні турэмнага персанала, з вокан камер панесліся лозунгі пратэсгу на розных мовах. Тарашкевіч выкрыкваў па-беларуску.
Шмат інфармацыі пра знаходжанне Тарашкевіча ў гарадзенскай турме даюць успаміны Аляксандра Багданьчука, які ў 1928—1933 гадах з невяпікімі перапынкамі знаходзіўся ў адзіночнай камеры № 38 і доўгі час уваходзіў у турэмнае партыйнае кіраўніцтвап. Шматлікія факты зносінаў Тарашкевіча з камунай прыгадвае ён. Тарашкевіч дзяліўся прадуктамі, якія атрымліваў з дому. Аднойчы прыслаў Багданьчуку цыдулку, у якой выказаў абурэнне за несвоечасовае паведамленне яму пра акцыю пратэсту супраць таго, што ўсім, хто знаходзіўся ў адзіночках, забаранялі выходзіць на шпацыр па двое. Іншым разам Багданьчук атрымаў ад Тарашкевіча цэлы рэферат пра Грамаду, які быў перададзены другім вязням у якасці «навучальнага дапаможніка». «Ва ўсіх выпадках паводзіў сябе з вялікай годнасцю, і гэта было прадметам нашага гонару. Ён дзяліў з намі ўсе цяжкасці турэмнага жыцця,— пісаў А. Багданьчук. — Аднойчы нейкі дазорца сказаў мне: «Калі пан прафесар Тарашкевіч з вамі, то і вы, камуністы, заслугоўваеце пашаны. Ніколі не думаў, што такія людзі могуць быць камунісгамі...»
Пададзеныя фрагменты ўспамінаў двух вязняў не ствараюць поўнага малюнка турэмнага жыцця Тарашкевіча. Ён сам гаварыў, што яго пасадзілі ў гарадзенскую турму не па неабходнасці вядзення следства; лічыў, што гэта было актам помсты. У сваёй біяграфіі пісаў: «Помсцілі ізаляцыяй, найхаладнейшай і сырой камерай, што прывяло да сур’ёзнай хваробы сэрца; зацягнулі следства дзеля таго, каб не мог быць абменены 15 верасня 1932 г.»із. Толькі менавіта ў гэты дзень яму быў уручаны абвінаваўчы акт.
Меркаванні Тарашкевіча былі слушныя. 15 верасня адбыўся абмен вялікай групы палітычных вязняў паміж Полыпчай і СССР. Дакладнасць меркаванняў Тарашкевіча пацвярджае «Пастанова следчага суддзі Булгака» ад 15 сакавіка 1932 года, з якой вынікае, што пракурор Пшыбыльскі ўзбудзіў паўторнае следства па справе Тарашкевіча. У гэтым дакуменце чытаем, што Юзаф Булгак лічыць следства па справе Тарашкевіча даўно закончаным; што атрыманне ад пракуратуры дакумента, які мае на мэце ўзнаўленне следства, на яго думку, «нічога новага ў справу не ўнясе» і таму няма сэнсу «адцягваць яго бясконца»14. Але распараджэнне пракурора, дасланае зверху, не магло застацца нявыкананым. Следства было ўзноўлена, а судовы разбор прызначаны на лістападіз.
Нягледзячы на жорсткую ізаляцыю, Тарашкевіч у 1931 годзе выслаў з гарадзенскай турмы адозву пад загалоўкам «Заклік», шырока распаўсюджаную ў Заходняй Беларусіів.
Абставіны ў гарадзенскай турме апісаны так падрабязна таму, што менавіта там Тарашкевіч пераклаў на беларускую мову большую частку «Пана Тадэвуша». Ён мог ад усяго адключыцца і частку сутак лунаць у чароўнай краіне Міцкевічавай паэзіі і адшукваць формы яе выяўлення ў роднай мове. Здольнасць, уласцівая нямногім людзям. Але нават для такіх выключных гэта — вялікі подзвіг. Варта яшчэ раз падкрэсліць тое, што заўсёды пісалі пра беларускі пераклад «Пана Тадэвуша»: «Беларус у польскай турме перакладае на сваю мову перл польскай літаратуры». Умовы ж, у якіх гэта здзейсніў, неяк мала бяруцца пад увагу. Можа, менавіта гэта здольнасць выключыцца з рэальнага акружэння, перанясення да «тых лясных пагоркаў, да тых лугоў зялёных», так добра знаёмых яму і мілых ці то з ваколіц віленскіх, ці з радашкавіцкіх, памагла перанесці гэту поўную ізаляцыю і катаржныя ўмовы гарадзенскай турмы. Беларускі «Пан Тадэвуш» Тарашкевіча, калі браць пад увагу ўмовы яго з’яўлення, набывае зусім выключную каштоўнасць.
У турме Тарашкевіч карыстаўся прывілеяй мець паперу, пяро і чарніла. Але колькасць паперы была абмежаваная. Кожны абрэзак быў на ўліку. На знойдзеным сшытку рукапісу Тарашкевіча17 бачым надпіс: «У гэтым сшытку знаходзіцца 96 (словамі: дзевяноста шэсць) пранумараваных старонак, якія нельга вырываць». Гэтакі надпіс быў на кожным сшытку, які атрымліваў вязень. Кожная старонка была на ўліку. Прыходзіць здагадка, што значную частку перакладу і паправак Тарашкевіч рабіў у памяці, пераводзячы на паперу толькі канчатковы тэкст. Калі ж возьмем пад увагу тэмп выканання, то зразумеем, што гэта была тытанічная работа. Тарашкевіча прывезлі ў Гародню ў красавіку 1931 года. Надпіс на знойдзеным сшытку сведчыць, што праца скончана ў студзені наступнага года.
27 лютага таго ж года Тарашкевіч паслаў тры лісгы (адзін з іх з турэмнага шп:італя)ів да начальніка турмы ў Гародні, да пракурора АС у Гародні і да пракурора АС у Вільнііэ. Усе яны напісаны з адной мэтай: перадаць пераклад пасля цэнзуравання жонцы, Веры Тарашкевіч. У гэты ж час гарадзенскі пракурор выслаў у Вільню сам тэкст, не далучыўшы да яго ліста Тарашкевіча. У віленскай пракуратуры не ведалі, што з гэтым тэкстам зрабіць, і пачалася перапіска паміж адной і другой пракуратурай.
Прыспешыў справу чарговы ліст Тарашкевіча (датаваны 5.ІІІ.1933 г.), высланы з Лукішак непасрэдна віленскаму пракурору. У ім чытаем: «1) Мінае ўжо год (падкрэслена ў арыгінале), як выслаў у пракуратуру АС у Вільні беларускі пераклад «Пана Тадэвуша» з просьбай даручыць яго маей жонцы. Некалькі разоў паўтараў просьбу, але кожны раз без выніку, рукапіс і да гэтага часу не адцэнзураваны...» На гэтым лісце надпіс, зроблены чырвоным алоўкам і датаваны 6 сакавіка: «П. Паб’ян, дзе рукапіс «Пана Тадэвуша»? Адказ ад 10 сакавіка 1933 года: «У п. сакратара Ярмалінскага». Урэшце 14 сакавіка віленская пракуратура накіравала наступны ліст:
«Да праўлення турмы на Лукішках.
Перасылаючы далучаныя 6 сшыткаў з перакладам на беларускую мову, загадваю гэта (падкрэслена ў арыгінале) перадаць на дэпазіт вязня Браніслава Тарашкевіча. Пра вышэйпамяненае ўведаміць вязня Тарашкевіча, узяць ад яго квітанцыю, якую належыць мне прадставіць. Пракурор Яцуньскі».
На адвароце дакумента знаходзіцца квітанцыя Тарашкевіча з яго ўласным подпісам ад 10 сакавіка 1933 года.
Вось чаму пераклад трапіў да жонкі не адразу пасля яго
завяршэння ў пачатку 1932 года, а толькі пасля доўгай валакіты, што цягнулася да сакавіка наступнага года.
Мы крыху забеглі наперад у часе, але гэта было неабходна, бо супастаўленне дакументаў, пра якія ішла гаворка вышэй, пацвярджае, што канчатковая праца над перакладам ішла няпоўны год (пазней пераканаемся, як важна гэта ведаць) і была завершана ў гарадзенскай турме, «у градзе пекным і старажытным Гародні,— як пісаў Тарашкевіч у лісце да Дурача 15 верасня 1932 года,— непадалек ад родных мясцінаў Міцкевіча».
У гарадзенскай турме Тарашкевіча часта наведвала жонка. Гэтаму спрыяла невялікая адлегласць Радашкавіч ад Гародні. Упершыню наведалася 20 красавіка 1931 года праз 5 дзен па прыбыцці Тарашкевіча ў турму. Наступныя два спатканні адбыліся ў ліпеніго. Пад канец года Тарашкевіч захварэў сардэчнай недастатковасцю. У лютым 1932 года напісаў з турэмнага шпіталя заяву да начальніка турмы з. просьбай «аб абследаванні стану здароўя з мэтай далучэння (медыцынскага заключэння) да заявы аб замене прафілактычнага арышту». Паметка начальніка на гэтай заяве гучыць так: «Ужо паведамляў Тарашкевічу, што медыцынскае заключэнне можа быць далучана да судовых актаў толькі ў выніку распараджэння судовых уладаў». Адзінае, чаго Тарашкевіч дамогся, гэта дазволу на атрыманне паўлітра малака на дзень, хутчэй за ўсе за ўласны кошт. Дзякуючы апецы з дому і паляпшэнню харчавання змог неўзабаве вярнуцца ў камеру.
Вера Тарашкевіч сістэматычна дасылала ў турму пасылкі з харчамі, грошы, кнігі, газеты. У турэмнай папцы Тарашкевіча захаваліся некаторыя грашовыя пераводы, а на іх па некалькі словаў, накрэсленых жонкай і нават сынам. Гэтыя кароценькія сказы на адвароце паштовых пераводаў больш красамоўныя, чым самі лісты, былі напісаны па-беларуску. Сын Радаслаў ставіў свой подпіс на той самай мове. Падпісваўся: ДЗЮК, як ласкава называлі яго ў сям’і. Жонка называла мужа Тарас. Гэта скупая карэспандэнцыя заключала ў сабе шмат інфармацыі пра гаспадарчыя справы, пра стан здароўя маці, аб якой Тарашкевіч так моцна клапаціўся і непакоіўся, пра сына. Гэтыя літары ДЗЮК, на якія нават сення нельга глядзець без узрушэння... Чым жа яны былі для бацькі! Бачыліся яны адзін толькі раз 4 жніўня 1932 годагі, калі Вера Андрэеўна здолела атрымаць дазвол на спатканне ў турме. Хто ведае, якое ўражанне на сямігадовага хлапчука зрабіла спатканне з бацькам, якога амаль не ведаў. Пра што думаў, калі так старанна і з такой цяжкасцю выводзіў ДЗЮК на палях паштовых пераводаў?
У Марыі Багдановіч, пляменніцы Тарашкевіча, захаваўся адзін яго ліст з турмы дадому, датаваны 7 снежня 1931 года, напісаны па-беларуску лацінскім алфавітам, бо да такога пісьма сям’я была болып прызвычаена. Гэты ліст тычыўся раптоўнай смерці бацькі. Аднаго дня ў лістападзе 1931 года па абедзе Адам Тарашкевіч узяў кажух і, уклаўшыся на печы, паўтарыў словы беларускай прыказкі, змест якой прыблізна такі: «Божа мой! Чаго чалавеку трэба — добра папрацаваць, пад’есці і пад кажухом на печы выспацца». Гэта былі яго апошнія словы. Памёр неўспадзеўкі ў сне, пад кажухом, якім карысталіся ўсе ў хаце. У сям’і меркавалі, што ў кішэні кажуха хтосьці па няўважлівасці пакінуў атруту (яе ўжывалі для гаспадарчых патрэбаў). Пад уплывам цяпла яна пачала выдзяляць шкодныя выпарэнні, якія і выклікалі смерць.
3 ліста Тарашкевіча відаць, што раптоўная смерць бацькі лягла на яго цяжкім перажываннем. Пра бацьку піша як пра чалавека справядлівага і працавітага, па якім застанецца добрая памяць. «Цяпер засталася ў нас адна наша мама. Мілуйце яе і шануйце, мае блізкія. Няхай у апошнія свае гады не ведае згрызотаў. Пасля таты яна засталася гаспадыняй і «старшай» над вамі. Жывіце ў згодзе і слухайце яе — не пашкадуеце... Жыву па-старому, чакаю суда». У сувязі з гэтым просіць, каб маці прывезлі ў Вільню, і раіць звярнуцца з гэтым да Веры, якая ўсё як найлепш уладзіць. Пра жонку піша: «Вера апякуецца мной вельмі добра, падтрымлівае мой дух і фізічна. Цяжка мне, але трэба ўсё вынесці і перацярпець. Такі лёс напаткаў мяне ў жыцці. Не сумуйце па мне, бо я не трачу надзеі... Часта думаю пра ўсіх вас... а калі зноў убачу вас у Чарнулішках — невядома». Ліст канчаецца традыцыйным у беларускай вёсцы пералікам усіх родных, якім Тарашкевіч перадае прывітанні, называючы нават «добрых суседзяў», і пажаданнем жыць у згодзе, «бо ў згодзе — сіла». Подпіс: Ваш Бронюсь.
Абвінаваўчы акт, як ужо ведаем, Тарашкевічу ўручылі 15 верасня 1932 года. Галоўны судовы разбор быў назначаны на 28—29 лістапада. Настаў перыяд чакання. Тарашкевіч стараўся сустрэцца з Тэадорам Дурачам, каб прадставіць яму лінію абароны. Сітуацыя была складаная. Тарашкевічу, як і кіраўніцтву КПЗБ, было наканавана, каб і на гэтым працэсе яго судзілі не толькі за цесную повязь з КПП і КПЗБ, але і як правадыра Грамады і левага беларускага руху, які не з уласных намераў, а пад націскам абставінаў,
створаных дзяржаўнай адміністрацыяй, ступіў на шлях нелегальнай дзейнасці, не жадаючы здраджваць сваёй ідэі.
Як можна меркаваць з лістоў Тарашкевіча да Дурачагг, абвінаваўчым актам ен не быў напалоханы. 15.ІХ.1932 года пісаў: «Знаходжуся пад уражаннем, што есць шырокае поле для разгортвання каментатарскай юрыдычнай стратэгіі», «цешуся думкай, што, аднак, нешта адваюецца з гэтага Іаіпт». Ведаючы, што лісты праходзяць самую строгую цэнзуру, ён знайшоў спосаб, каб даць зразумець Дурачу, што важней за ўсё з’яўляецца змена кваліфікацыі абвінавачання. Тарашкевіч хацеў, каб яго судзілі не паводле артыкула 101, ч. I, к. к., а паводле артыкула 102, ч. II, кодэкса.
Лічыў, што павінен і далей выступаць як правадыр беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і беларускай лявіцы, праграмай якой былі пастулаты нацыянальнага і сацыяльнага самавызначэння. Імкненне абвінаваціць яго (арт. 101, ч. 1, к. к.) у «замаху на грамадскі лад», на «цэласнасць тэрыторыі», за «ўдзел у змове» азначала ідэнтыфікацыю лявіцы з камуністычным рухам. Таму намагаўся змяніць кваліфікацыю «злачынства» і дамагчыся таго, каб судзілі яго выключна за пашырэнне рэвалюцыйнай прапаганды.
Але ўмовы былі намнога больш складаныя, чым падчас працэсу Грамады. Тарашкевіч ужо не мог прадстаўляць беларускую справу ў суцэльнасці, як гэта было колькі гадоў назад. I ў той жа час не мог дапусціць, каб яго расцэньвалі як апазіцыянера, які бачыць магчымасць легальнай дзейнасці. Вымушаны быў адмежавацца ад тых, што сагнуліся перад рэпрэсіямі або паверылі, што беларусы атрымаюць нейкія правы ў санацыйнай Польшчы, калі камуністычны рух будзе задушаны. Ведаў, што БССР павінен прадставіць як сацыялістычную дзяржаву, падкрэсліваючы пазітыўныя адносіны да яе. Рэалізацыя гэтых намераў і імкненне выступаць выключна прадстаўніком нацыянальна-вызваленчай плыні, а не ў якасці камуністычнага дзеяча^з было вельмі цяжкай справай.
3 працэсу ў 1932 годзе захавалася значна менш матэрыялаў, чым з вялікага працэсу 1928 года. Аднак і з тых, што ёсць, відаць характэрная для Тарашкевіча дасціпнасць і раскаванасць у паводзінах. Так, напрыклад, у судовай зале ў ходзе разбору2< гаварыў, што «калі гаворка пра беларускую праблему, пракуратура заўсёды выцягвае цяжкую гармату, але вылятаюць з яе толькі маленькія кулькі...». Або: «Гданьская і польская паліцыя дзейнічалі вакол маёй асобы ў цесным узаемаразуменні і нават зарэзервавалі для мяне «спецы-
яльнае» купэ ў вагоне, каб лягчэй было мяне «знайсці». Пра яго паводзіны напярэдадні суда так згадвае адзін з найстарэйшых дзеячаў адраджэнцкага беларускага руху віленскі адвакат Фелікс Стэцкевіч: «Тарашкевіча прывезлі з гарадзенскай турмы на Лукішкі. Ён быў выкліканы за сведку на працэс Галоўнага ўпраўлення Таварыства беларускай школы. Даючы суду паказанні, дазволіў сабе, як звычайна, жарт: «Хаця ў Стэцкевіча больш валасоў на галаве, але ён старэйшы ад мяне беларускі працаўнік»25. На абвінавачаных членаў Галоўнага ўпраўлення ТБШ, што сядзелі на лаве падсудных, зрабіў вялікае ўражанне, пра гэта згадвалі і пазней: «Нават у судзе жарты не пакідалі яго, турма яго не зламала, і гумар не пакідаў».
Гэты гумар прабіваецца і ў ацалелых лістах да абаронцы, адваката Тэадора Дурача. 11.IV.1932 года Тарашкевіч пісаў: «Вельмі шаноўны пане!., Не ведаю, ці далучанае ўпаўнаважанне з’яўляецца дастатковым. Можа, было б добра, каб пан прыслаў адпаведны бланк.
Што датычыцца маёй справы, то не ведаю нічога звыш таго, што следства скончана больш як чатыры месяцы назад, зрэшты, ужо другі раз, але мяркую, што «бог тройцу любіць» у гэтым выпадку не пацвердзіцца і ў рэшце рэшт пачуем голас абвінавачання».
Тарашкевіч здагадваўся, што ўсе працэдуры разлічаны на зацяжкі і звязаны з тэрмінам абмену вязняў з Савецкім Саюзам. Але не быў упэўнены ў тым, што гэта быў адзіны повад. Магчыма, пракуратура, а можа, турэмная канцылярыя спецыяльна стваралі атмасферу няпэўнасці. Так, напрыклад, у лісце да Дурача 27.ІХ.1932 года піша: «Вельмі шаноўны пане! Высылаю пану ўжо трэцюю даверанасць, на гэты раз за подпісам, засведчаным начальнікам турмы. Не ведаю, ці дайшлі да пана ранейшыя». А з захаваных копіяў адказаў з канцылярыі Дурача відаць, што на кожны ліст, атрыманы ад Тарашкевіча, неадкладна даваўся адказ. «Узяўся за абарону. Даверанасць атрымаў» і г. д.
Калі даведаўся ўрэшце, што Дурач будзе яго абаронцам, пачалося напружанае чаканне. Вера Тарашкевіч ужо даўно чакала ў Вільні прыезду адваката і таксама непакоілася, ці зможа да суда пабачыцца з Тарашкевічам, каб узгадніць шэраг справаў. Дурач прыехаў у Вільню напярэдадні працэсу, але паспеў узгадніць з Тарашкевічам лінію абароны. Другім абаронцам быў Леон Кулікоўскі.
17 кастрычніка 1932 года Тарашкевіча і яго таварышаў з гарадзенскай турмы прывезлі закутымі ў кайданы ў віленскую турму на Лукішках.
28—29 лістапада 1932 года ў акруговым судзе ў Вільні праходзіў апошні судовы працэс (шосты) Браніслава Тарашкевіча ў Полыпчы. За камуністычную дзейнасць прыгавораны на 8 гадоў турмы цяжкага рэжыму і пазбаўлення грамадзянскіх і ганаровых правоў на 10 гадоў. 24 лютага 1933 года апеляцыйны суд прыгавор гэты зацвердзіўгв.
У асноўнай частцы абвінаваўчага акта чытаем: «У другой палавіне 1930 і ў пачатку 1931 года на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводстваў, дзейнічаючы згодна з папярэдняй змовай з камуністамі, вёў падрыхтоўку да звяржэння сілай, усталяванага на аснове канстытуцыйнага Закона, дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Польшчы і адарвання ад яе часткі тэрыторыі з мэтай далучэння гэтай тэрыторыі да Саюза Савецкіх Сацыялісгычных Рэспублік. Дзеянні, прадугледжаныя артыкулам 101, ч. 1, (царскага) к. к.»эт
3 абвінаваўчага акта ў 50 старонак даведваемся, што ў склад абвінавачаных увайшло 20 чалавек, сярод якіх 14, у тым ліку Сымон Рак-Міхайлоўскі і Сільвестр Ваяводскі, знаходзіліся за мяжой. У выніку абвінаваўчы акт ахапіў толькі шэсць чалавек: Браніслава Тарашкевіча, Пётру Бакача, Аляксандра Лябецкага, Барыса Махляра, Уладзіміра Лабко і Міхаіла Рэшатава. Уся пяцёрка — гэта вучні беларускай гімназіі ў Вільні, якія падчас выбарчай кампаніі ў сойм у 1930 годзе былі сувязнымі паміж мясцовым актывам і цэнтральным выбарчым камітэтам «Змаганне».
Пракурор Вацлаў Міхайлоўскі, які напісаў абвінаваўчы акт, меў заданне шмат прасцейшае, чымся яго калега, які абвінавачваў правадыроў Грамады. Калі было прынята рашэнне ЦК КПЗБ аб выездзе Тарашкевіча з краю і пераходзе да работы ў замежным апараце, публіцыстычныя артыкулы з яго подпісам з’явіліся ў камуністычнай і савецкай перыёдыцы. У «Новым пшэглёндзе», тэарэтычным органе ЦК КПП, была апублікавана «Дэкларацыя Б. Тарашкевіча, былога пасла Беларускай Сялянска-Рабочай Грамады». Тарашкевіч даваў інтэрв’ю савецкай прэсе («Савецкая Беларусь». Мінск, 16.1.1931 г., «Украінская газета». Берлін, 7.ІХ.1930 г.).
Тарашкевіча абцяжарвалі матэрыялы, якія меў пры сабе ў часе арышту. Апрача фальшывага пашпарта, былі грошы і фінансавая справаздача з выбарчай кампаніі ў сойм, а таксама ўнутрыпартыйныя дакументы КПЗБ. Гэтага было даволі, каб абвінаваціць яго ў камуністычнай дзейнасці. Пракурор Міхайлоўскі вельмі скрупулёзна выкарыстаў пратакол агледзінаў забраных у Тарашкевіча дакументаў. Іх пераказ і складае, уласна кажучы, аснову для абвінаваўчага
акта. У матывіроўцы абвінаваўчага акта гісторык можа энайсці аб’емістую справаздачу з выбарчай кампаніі ў сойм у 1930 годзе ў Заходняй Беларусі, аналіз беларускага руху, апісанне зместу выданняў выбарчага камітэта «Змаганне» (спіс № 8). Сюды можна аднесці выкарыстаныя пракурорам выпіскі з блакнота Тарашкевіча; у якіх называецца некалькі тэмаў, запланаваных ,цля распрацоўкі»: «1. супраць імперыялістычнай вайны, 2. даць апісанне народна-вызваленчага і сялянскага руху ва ўсім свеце, 3. папулярызаваць поступ будаўніцтва ў СССР».
У абвінаваўчым акце звяр'гаецца ўвага на тое, што ў камуністычнай прэсе амаль усяго свету даецца інфармацыя пра знявоЛенне Тарашкевіча і выказваецца дамаганне яго вызвалення. Наколькі важным пунктам у абвінаваўчым акце мелася быць гэ+ая кампанія пратэсту, сведчыць тое, што перад судовым працэсам пракурор Міхайлоўскі загадаў далучыць да справы пратэсты ад Слонімшчыны. У сувязі з гэтай расправай Янка Купала напісаў верш «Суд ідзе»2в.
ВыступленнеД'арашкевіча ў ходзе судовага разбору (паВодле пратакола галоўнага разбору) можна пераказаць наступным чынам: у віне не прызнаўся; свой пункт погляду абгрунтоўвае тым, што капіталізм з’яўляецца фармацыяй, якая зжыла сябе, і яго канчатковы заняпад трэба толькі прыспешыцьм; выказаўся за як найхутчэйшую сацыяльную рэвалюцыю, але на гэтым этапе ніякая акцыя такога тыпу не мела б поспеху, і таму ён асабіста нічога ў гэтым кірунку не рабіў. Яшчэ сказаў, што, на яго думку, уз’яднанне Беларусі ўсходняй з заходняй стане магчымым толькі тады, калі ў Польшчы, на Украіне і Беларусі не будзе капіталістычнага ладу. Пакуль што пра гэта можна толькі марыць. З’яўляецца прыхільнікам самавызначэння беларускага народа, а гэта зусім не тое, што ў абвінаваўчым акце. Адзінай яго правіннасцю з’яўляецца ўдзел у выбарчай кампаніі ў сойм у 1930 годзе ад імя «Змагання», хоць спіс № 8 быў ануляваны.
Тарашкевіч выкарыстаў судовую залу для таго, каб падрабязна паказаць свой арышт на тэрыторыі Гданьска і ўсю гісторыю прымусовага вызвалення з турмы ў Грудзендзу ў 1930 годзе, гаварыў пра ўсе захады, якія мелі на мэце скампраметаваць правадыра Грамады ў вачах беларускага народа. Падрабязна расказаў, у якіх умовах дзейнічала беларуская лявіца ў час выбараў у сойм, якія рабіліся прыдзіркі да выбарчага камітзіта, на чале якога ён стаяў, і, урэшце, не хочучы здраджваць уласнай справе — Грамадзе і яе спадчынніку «Змаганню»,— ён вымушаны быў уцячы
ў падполле, і, як чалавек з пачуццбм годнасці, падрабязна пра гэту дзейнасць гаварыць не хоча.
На пытанне, ці з’яўляецца камуністам, адказаў унікліва; сказаў, што ен дзеяч нацыянальны, што не адрывае і не супрацьпастаўляе справу нацыянальную справе грамадскай. Наадварот, абедзве праблемы разглядае ў спалучэнні і бачыць іх узаемазалежнасць; стараецца быць марксістам. На пытанне, ці меў беларускі рух падтрымку з боку камуністаў, адказаў, што ен пра гэта не ведае і што ад камуністаў грошай не браў, таму што выбарчая кампанія фінансавалася г. зв. беларускім фондам. На пытанне, якія яго адносіны да Савецкага Саюза, паўтарыў тое, што ўжо гаварыў на працэсе Грамады: на яго думку, толькі там «будуецца беларускі дом» і ад гэтай думкі не адступіць, як гэта робяць іншыя, што прызнавалі БССР за дзяржаву беларускага народа да таго часу, пакуль пануючай зямельнай структурай была там індывідуальная гаспадарка. Ён, Тарашкевіч, як сялянскі сын калектывізацыі не баіцца, калі яна арганізавана на аснове добраахвотнасці.
Рыхтуючыся да працэсу, Тарашкевіч паставіў перад сабой задачу любой цаной выкарыстаць судовы форум, каб яшчэ раз засведчыць, што ні ен, ні яго партыя — левае крыло беларускага нацыянальна-вызваленчага руху — не дамагаліся, каб правадыры Грамады былі вызвалены датэрмінова. Лічыў, што найлепшым спосабам будзе непасрэдная канфрантацыя на судовым працэсе з Астроўскім. Дзеля гэтага звярнуўся да судовых уладаў з просьбай выклікаць у суд дадатковых сведкаў. 7 кастрычніка 1932 года атрымаў на гэта згодуэо. Паказанні Радаслава Астроўскага на судзе Тарашкевіч выкарыстаў максімальна, вырваў ад яго публічнае прызнанне, што старанні аб вызваленні правадыроў Грамады шляхам перамоваў прыкладаў Астроўскі і яго групоўка і вызваленне не прыйшло праз нейкае там пагадненне грамадоўцаў з уладамі. Па-другое, і гэта было найбольшай сенсацыяй на ўсім працэсе, Астроўскі як сведка пацвердзіў, што спасылка Тарашкевіча на беларускі фонд, з якога атрымліваў грашовыя сродкі на выбарчую кампанію, не была якой-небудзь хітрасцю ў адносінах да следства і суда, таму што беларускі фонд сапраўды існуе і знаходзіцца за межамі краю3і. Вестка пра тое, што Астроўскі «бараніў» Тарашкевіча, што хацеў яму «дапамагчы» выйсці з цяжкага становішча, падхапіла віленская прэса. Астроўскі засведчыў тады, што Тарашкевіч не камуніст, не быў аўтарам адозвы «Заклік», што прозвішча Тарашкевіча было выкарыстана камуністамі. У доказ пака-
заў, якія граматычныя памылкі былі ў адозве, а гэта ж «немагчыма, каб стваральнік першай беларускай граматыкі пісаў па-беларуску з памылкамі».
Усе разумелі, што гэта не доказ. «Заклік» распаўсюджваўся ў мностве экземпляраў і ў розным выглядзе, а Тарашкевіч мог пераслаць з турмы арыгінал толькі ў адным экземпляры, памылкі ж з’явіліся ў працэсе перапісвання тэксту. Адвакат Тарашкевіча Кулікоўскі, спасылаючыся на паказанні Астроўскага, сказаў, што яго кліент акружаны такім арэолам важака, што нават палітычны праціўнік бароніць яго. Такую ж інтэрпрэтацыю фактам даваў і «Кур’ер віленьскі». Але сам Тарашкевіч разумеў, што Астроўскі імкнецца скампраметаваць яго перад камуністычнай партыяй і перад грамадскасцю Савецкай Беларусі. Зразумеў гэта і старшыня суда, і таму дапусціў да доўгай дыскусіі ў судовай зале. Пачалася спрэчка прадстаўнікоў двух кірункаў у беларускім руху. Тарашкевіч перамог у гэтай палеміцы. I не таму толькі, што апанент не мог зраўняцца з ім сваім інтэлектам і сілай аргументацыі. Як мы бачылі, спрыту ў Астроўскага было даволі. Была гэта, перш за ўсё, барацьба за грамадскую праўду, спаборніцтва дзвюх маральных пазіцыяў. Пад градам пытанняў і аргументацыі Тарашкевіча Астроўскі выпусціў цэлую тыраду ў гонар Пілсудскага і санацыі, у гонар актуальнай урадавай палітыкі ў адносінах да беларусаў. Назаўтра ўсе віленскія газеты цытавалі гэтае выступленне. Гэтакім чынам удалося поўнасцю раскрыць сапраўднае аблічча Астроўскага. Затое Тарашкевіч прадстаў перад грамадскасцю не толькі як заснавальнік і правадыр Грамады, але і як актуальны прадстаўнік левай беларускай плыні, які не сагнуўся пад цяжарам рэпрэсіяў. Ён назваў клуб «Змаганне» нашчадкам Грамады. Пра сябе сказаў, што быў прадаўжальнікам справы «Змагання», калі ўсе яго паслы апынуліся за кратамі, і такім чынам даказаў паслядоўнасць левай беларускай плыні. Сваю прамову скончыў словамі: «Як паляк, так і беларус стануць сапраўды вольнымі, калі скінуць з сябе кайданы капіталізму»э2.
Як ужо вядома, Тарашкевіч у ходзе працэсу імкнуўся пераканаць грамадскасць, што з’яўляецца грамадскім дзеячам, левым палітыкам на польскім грунце. Суд схіліўся да замены кваліфікацыі абвінавачання. Але апеляцыйны суд прыгавор зацвердзіў, нягледзячы на тое, што пракурор Вацлаў Міхайлоўскі ў сваёй апеляцыйнай скарзе катэгарычна запатрабаваў адхілення прыгавору акруговага суда, сцвярджаў, што Тарашкевіча трэба судзіць, як і ўсіх вядо-
мых камуністычных дзеячаўзэ. Запатрабаваў прымянення да Тарашкевіча артыкула 101, часткі 1, к. к., «таму што судовае расследаванне вызначыла па-за ўсякімі сумненнямі не толькі прыналежнасць Тарашкевіча да камуністычнай партыі, але і да ліку вядомых яе дзеячаў, што вынікае з таго, што выяўлена на судовым разборы, з агляду асабістых рэчаў, з паездак Тарашкевіча ў Маскву і, урэшце, з таго, што Камуністычная партыя Заходняй Беларусі сама лічыць яго за кіраўніка народна-вызваленчага руху». Апеляцыйны суд прыгавор акруговага суда зацвердзіў.
I хоць на тытульным баку папкі Тарашкевіча чырвоным алоўкам накрэслены два радкі «8 гадоў. За камуністычную дзейнасць», гэта не быў звычайны камуністычны працэс, якіх у Полыпчы праходзіла мноства. Гэты працэс стаў наступным звяном у серыі грамадоўскіх працэсаў.
На які роздум наводзіць апошні працэс Тарашкевіча? Ён сведчыць аб безупыннасці левай плыні ў беларускім нацыянальным руху. Удзел Тарашкевіча ў выбарчай кампаніі ў сойм у 1930 годзе з’яўляецца відавочным выяўленнем гэтай безупыннасці. Можна з упэўненасцю сказаць, што гэты працэс яшчэ мацней зацвердзіў Тарашкевіча ў ролі правадыра беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Не толькі ўзвысіў яго асабістую ролю, але і паказаў дамінуючую ролю левай плыні ў беларускім грамадстве.
Пасля вынясення прыгавору віленская прэса пісала, што «Тарашкевіч выйграў працэс палітычна». «Кур’ер віленьскі» 24 лютага 1933 года (у дзень зацвярджэння прыгавору апеляцыйным судом) надрукаваў артыкул Мар’яна Свяхоўскага пад загалоўкам «Другі акт драмы»з«. Аўтар не пашкадаваў слоў, каб выказаць сімпатыю і хвалу Тарашкевічу: «Постаць самога Тарашкевіча вырысоўваецца ў лініях надзвычай шляхетных на фоне беларускіх адносінаў... у беларўскім руху з’яўляецца постаццю на незвычайна высокім маральным і ідэйным узроўні». У гэтым артыкуле Свяхоўскі ставіць асноўнае пытанне: «Ці Тарашкевіч, які ў турэмнай камеры перакладае на сваю родную мову «Пана Тадэвуша», з’яўляецца ворагам Полыпчы, як гэта хоча давесці абвінавачанне?»
«Няўжо сапраўды вораг?.. 3 жалем думаючы пра сучасную польскую рэчаіснасць, месяцамі прапускае праз сваё сэрца гэтае найдасканалейшае тварэнне польскага духу, каб аддаць яго свайму народу. Пранікае ў яго глыбіню, красу і чароўнасць... Зняволены Тарашкевіч выконвае тут нацыянальную службу, прысвойвае роднай мОве адзін з самых велічных твораў чалавечага генія, узбагачаючы нацы-
янальную культуру, спалучаючы яе з культурай заходняй у яе польскай інтэрпрэтацыі, закладваючы падваліны пад духоўнае збліжэнне двух такіх блізкіх, а часамі такіх далёкіх народаў. Такім чынам, для ідэі ўзаемаразумення, для ідэі ўзаемапазнання Белай Русі і Полыпчы Тарашкевіч робіць больш, чым цэлыя фалангі дасылаемых сюды часамі культуртрэгераў, якія, будучы чужымі тутэйшай свядомасці, часцей за ўсё аддаляюць яе ад Польшчы, чым набліжаюць».
Зусім відавочна, што Тарашкевіч ніколі не быў ворагам Полыпчы. Ён быў ворагам польскай санацыі, польскіх урадавых колаў, быў ворагам палітыкі Пілсудскага не толькі ў адносінах да беларускага народа, але і да народа польскага.
Віленскі друк падкрэсліваў, што Тарашкевіч паводзіў сябе на працэсе з вялікай годнасцю і застаўся верным сабе. Таму, уласна кажучы, і лічылі, што «Тарашкевіч выйграў працэс палітычна».
3 віленскіх публікацыяў варта прыгадаць яшчэ адну: змешчаны ў «Пшэглёндзе віленьскім» артыкул «Беларускі Гандзі», напісаны паслом сойму з крыла беларускай хадэцыі Альбінам Стэповічамз5. Са зместу артыкула відаць, што аўтар прысутнічаў на працэсе і свой артыкул пісаў пад непасрэдным уражаннем, пад уплывам асабістай прывабнасці Тарашкевіча. Адсюль і ўзялося візуальнае параўнанне з Гандзі. (Варта напомніць, што Гандзі быў у той час вельмі папулярны як нацыянальны правадыр. — А. Б.) «3 паставы, з тону пульсуе думка, высакароднасць. У ім нічога няма ад віноўнага... турма толькі загартавала Тарашкевіча». Палемізуючы з польскім віленскім друкам, аўтар адзначыў: «Сутнасць ягонага выйгрышу заключаецца ў тым, што ідэю ён паставіў вышэй за ўласную свабоду». Альбін Стэповіч абвергнуў закіды ў адрас Тарашкевіча, быццам у яго не было акрэсленай праграмы. Тое, што гэтая праграма не знайшла свайго выяўлення, зусім не азначае, што яе не было. Тарашкевіч падкрэсліў на працэсе тое, у чым была жыццёва зацікаўлена большасць народа. Выставіў самае надзённае запатрабаванне беларусаў — запатрабаванне беларускай дзяржавы. У выніку «карыстаецца папулярнасцю сярод амаль усіх беларусаў... у вачах сваіх прыхільнікаў, якія, можа, маглі сумнявацца ў яго шчырасці, значна вырас». Праз некалькі месяцаў А. Стэповіч выказаў перакананне, што пераход Тарашкевіча ў камуністычны лагер быў свядомы, гэта быў вынік шматгадовага глыбокага роздуму, хоць у судзе і не прызнаўся ў прыналежнасці да КППзб.
Прыгавор быў, аднак, вельмі жорсткі. Але, як бачым, Тарашкевіч мог быць задаволены ходам працэсу і яго ацэнкай грамадскасцю. Пэўным дысанансам у гэтай увогуле аднадушнай ацэнцы прагучаў выбрык Фабіяна Акінчыца, які крыху пазней апублікаваў артыкул пад загалоўкам «Чаму гэта так сталася?», у якім назваў Тарашкевіча правакатарам. Гэта быў выпад чалавека, які з дзеяча Грамады ператварыўся ў яўнага і заўзятага ворага беларускага радыкальнага руху. На ацэнцы асобы Тарашкевіча гэта не адбілася, і выстаўленыя супраць яго абвінавачанні ўсур’ёз не ўспрымаліся.
У 1934 годзе Акінчыц, як вядома, заснаваў «народна-сацыялістычную партыю», а перад гітлераўскім нашэсцем і ў гады акупацыі адкрыта супрацоўнічаў з немцамі.
Пасля вынясення прыгавору Тарашкевіч, знаходзячыся ў адзіночцы на Лукішках, меў некалькі спатканняў. Наведала яго сям’я (некалькі разоў — жонка, сястра Тэкля, брат Язэп, швагер Янкоўскі), атрымаў грашовыя пераводы ад сяброў, у тым ліку ад Мятлы з Масквы.
Пасля таго як апеляцыйным судом 6 сакавіка 1933 года быў зацверджаны прыгавор, Тарашкевіч звярнуўся з прашэннем да пракурора аб тым, каб яго пакінулі ў Вільні. Абгрунтоўваў сваю просьбу наступным чынам:
«...2) Стан здароўя маёй старэнькай маці, якая жыве ў вёсцы на адлегласці 27 км ад Вільні, такі, што не дазваляе ёй адведаць мяне ў турме зімою; таму павінна чакаць, калі пацяплее, па меншай меры да пачатку мая. Беручы пад увагу тое, што ўперадзе маю 6 гадоў няволі, зусім верагодна, што гэта будзе наша апошняе ў жыцці спатканне. У гэтакай сітуацыі вымушаны прасіць п. пракурора пакінуць мяне ў адной з віленскіх турмаў яшчэ на 3 месяцы — да спаткання з маці.
3)1 яшчэ адно змушае мяне звярнуцца да пана пракурора з просьбай пакінуць мяне ў Вільні на больш працяглы час. Па адукацыі і па прафесіі з’яўляюся філолагамлінгвістам. Маю крыху навуковых і літаратурных працаў. Сярод іх перакладзеныя ў турме на беларускую мову «Іліяда» Гамера і «Пан 'Тадэвуш».
Доўгі час працаваў я над гістарычнай граматыкай беларускай мовы. Праца гэтая разлічана на шырэйшы маштаб (падкрэслена мой.— А. Б.), але для яе завяршэння спатрэбіцца вялікая колькасць матэрыялаў як рукапісных, так і друкаваных, увогуле матэрыялаў старадаўніх і выключнай каштоўнасці, якія не могуць перасылацца па пошце. Ведаю гэта з папярэдняй практыкі. Па-за Вільняй сур’ёзная праца ў гэтым кірунку была б немагчымай.
Здаралася не адзін раз заўважаць, што вязні працуюць па сваёй прафесіі, і часта такія вязні дзеля карысці справы пакідаліся ў Вільні незалежна ад меры іх пакарання. Таму прашу падвесці гэтую аснову і да майго філалагічнага рамяства^. (Пункт 1 ліста, памянёны раней, датычыць просьбы аб перасылцы жонцы перакладу «Пана Тадэвуша» ).
Спынімся на хвіліну над гэтым прашэннем, бо яно змяшчае ў сабе даволі цікавую інфармацыю. Тарашкевіч ведаў, што кіраўніцтва КПП пачало дамагацца яго абмену ва ўрадавых сферах СССР, а тыя па дыпламатычных каналах выступілі з адпаведнай прапановай польскаму ўраду.
Як відаць з афіцыйных лістоў, што захаваліся ў турэмнай папцы Тарашкевіча, польская старана з лютага 1933 года падрыхтавала дакументы, звязаныя з абменамзв. у такіх абставінах застацца ў Вільні было для Тарашкевіча апошнім шанцам спаткання і развітання з маці. Аднак просьба яго не была задаволена. 3 Вільні яго перавезлі ў турму Каранова.
Абмен палітычных вязняў на падставе перамоваў паміж польскім і савецкім бакамі адбываўся і раней. Тарашкевіч быў абменены на падставе асобнага пагаднення са згоды Савета Міністраў С. Енджыевіча ад 16 жніўня 1933 годаз?. 3 адпаведнага дакумента вынікае, што йн быў абменены на Францішка Аляхновіча, беларускага літаратара, які, як запісана ў матывіроўцы, быў «лаяльным у адносінах да ўрада і дзяржавы грамадзянінам польскай Рэчы Паспалітай».
Зусім іншага роду інфармацыю заключае ў сабе трэці пункт прашэння, пра якое ідзе гаворка. Яго можна назваць нават сенсацыйным. I гэта таму, што да таго часу не было вядома, што Тарашкевіч працаваў над «гістарычнай граматыкай беларускай мовы» і што гэта праца «была разлічана на шырэйшы маштаб». Толькі пры супастаўленні гэтай інфармацыі з тым фактам, што пераклад «Пана Тадэвуша» працягваўся няпоўны год, а з захаваных дакументаў відаць, што Тарашкевіч у турме бесперапынна над чымсьці працаваў,— можна не сумнявацца, што ўжо ў гарадзенскай турме, а потым у віленскай ішла праца над гістарычнай граматыкай.
Нават у выпадку, калі б гэтая праца засталася няскончанай, яна б стала вяршыняй творчасці Тарашкевіча — філолага і лінгвіста, галоўнай мэтай якога ў прафесійным жццці было навуковае апрацаванне роднай літаратурнай мовы. Лінія навуковага развіцця Тарашкевіча ак-
рэслівалася вельмі выразна: «Беларуская граматыка для школ» (усяго 6 выданняў); работа над адзінай навуковай тэрміналогіяй; урэшце — гістарычная граматыка. У заключэнне разважанняў адносна навуковай дзейнасці Тарашкевіча варта вярнуцца да ацэнкі яго дасягненняў, дадзенай у зборніку «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы»:
«Асобнае месца сярод першых спробаў выпрацоўкі нормаў беларускай літаратурнай мовы займае «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча, першае выданне якоц выйшла ў 1918 годзе. Яна прадстаўляе сабой першы і тым не менш вельмі ўдалы вопыт вылучэння асноўных заканамернасцяў беларускай мовы. Прапанаваная аўтарам фанетыка-граматычная сістэма беларускай мовы замацавалася як сістэма яе літаратурных нормаў. Граматыка Тарашкевіча на працягу 10 гадоў вытрымала 5 выданняў (апошняе, 5-е выданне 1929 г., значна пераробленае і пашыранае), доўга заставалася адзіным па сутнасці стабільным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся ў далейшым новыя падручнікі, працы і даследаванні па беларускай мове. /.../ Неабвержным доказам правільнасці выбранага напрамку ў развіцці беларускай літаратурнай мовы служыць тое, што сучасная беларуская літаратурная мова адлюстроўвае ўсе галоўныя асаблівасці і нормы, вызначаныя ў свой час Тарашкевічам»*0 (курсіў мой.— А. Б.). Гэтыя словы былі напісаны праз 50 гадоў пасля выхаду ў свет першага выдання «Беларускай граматыкі для школ» Тарашкевіча. Варта тут дадаць, што ў 1991 годзе выйшла ў Мінску факсімільнае выданне гэтае граматыкі (з 5-га выдання). Невыпадкова, што Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (т. 2, с. 261) далучыла Тарашкевіча да ліку васемнаццаці вучоных, якія свабй працай унеслі значны ўклад у савецкую і сусветную навуку.
Як ужо гаварылася, начальнік турмы на Лукішках Чакала 21 студзеня 1933 года на запатрабаванне Міністэрства справядлівасці напісаў рапарт аб турэмнай «кар’еры» Тарашкевіча. Ведаў, што гэты дакумент патрэбны для абмену, які мае адбыцца. Апрача гэтага, 3 сакавіка 1933 года адразу пасля вынясення прыгавору апеляцыйным судом спецыяльным лістом нагадаў судовым уладам, што Тарашкевіча можна забраць у Гародню. I Тарашкевіч вярнуўся ў гарадзенскую турму, адкуль 28 красавіка разам з групай вязняў быў пераведзены ў турму ў Плоцку, а адтуль — у Каранова. За ім вандравалі лісты жонкі, высланыя яшчэ ў турму на Лукішках.
16 жніўня 1933 года ў Каранова прыйшоў чарговы грашовы перавод (ен быў адрасаваны на Вільню), на якім Тарашкевіч прачытаў, што маці ўрэшце выбралася ў Вільню. На жаль, запознена. Была ў Вільні, калі сын быў ужо ў Плоцку ці Каранове. Сына, якім ганарылася, якога любіла і якому засталася вернай, калі іншыя яго асудзілі, ніколі ўжо болып не ўбачыла.
У «кнігах вязняў» розных турмаў захаваліся запісы «аб паводзінах крымінальнага вязня Браніслава Тарашкевіча». У турме на Лукішках: «Спакойны, скрытны, хітры, салідарызуецца з камуністамі, да персаналу адносіцца здавальняюча, не працаваў, здаровы». Гэты запіс зроблены 23 сакавіка 1933 года. Другі — у тых самых Лукішках 28 красавіка 1933 года яшчэ карацейшы: «Спакойны, салідарызуецца з камуністамі». Перавезены з Гародні ў Плоцк, заслужыў насгупнай ацэнкі, выстаўленай 5 мая 1933 года: «Спакойны, шпацыр праводзіць адзін, не шукае кантактаў з камуністамі, паводзіны карэктныя». А ў Каранове дадзена яму такая атэстацыя: «Скрытны, уплывовы, рашучы камуніст, паводзіў сябе здавальняюча».
Калі Тарашкевіч знаходзіўся ў Каранове, начальнік макатоўскай турмы ў Варшаве.на вул. Ракавецкай, 47 выслаў 10 жніўня 1933 года ліст да камісарыяту паліцыі ў Каранове, каб «адпаведна з рэскрыптам Міністэрства справядлівасці ад 7 жніўня 1933 года перавезці ў Варшаву вязня Браніслава Тарашкевіча...»«і. Быў яшчэ Тарашкевіч, хоць і нядоўга, у трэцяй варшаўскай турме. У яго біяграфіі гэта дробязь. Але для гэтай кніжкі мела вялікае значэнне, бо ў архіве канцылярыі макатоўскай турмы захавалася шмат звестак пра блуканні і пра ўвесь турэмны шлях Тарашкевіча. Яны знаходзяцца ў яго папцы, падрыхтаванай да абмену. Архівы ж іншых турмаў, у якіх знаходзіўся Тарашкевіч, захаваліся не поўнасцю.
I на завяршэнне апошняга раздзела, які датычыць жыцця Тарашкевіча ў Польшчы, прывядзйм апошні дакумент, звязаны з абменам. Гэта дакумент Міністэрства ўнутраных справаў да адпаведных паліцэйскіх органаў. Змяшчаем яго цалкам:
«Мін. унутр. спраў Варшава
1 верасня 1933 г. абмен паліт. вязняў.
Сакрэтна
В. пільна
Міністэрства ўнутраных справаў паведамляе, што на падставе рашэння Рады міністраў ад 16 жніўня г. г. адбудзецца 6 верасня г. г. у Коласаве абмен палітычнага вязня
Тарашкевіча Браніслава, які знаходзіцца ў макатоўскай турме, на Аляхновіча Францішка, які зняволены ў СССР. Выезд Тарашкевіча прызначаны на 6.IX. б. г. а г. 0.20 (з аўторка на сераду) з Варшавы — Усходні вакзал, пасажырскім цягніком, які прыбывае ў Стоўбцы а г. 13.50. Канвой будзе складацца з 2-х функцыянераў п. п.
У сувязі з гэтым Міністэрства ўнутраных справаў просіць зрабіць адпаведныя распараджэнні з мэтай прадухілення якіх-небудзь маніфестацыяў з боку камуністычнай арганізацыі на карысць СССР у час праезду Тарашкевіча праз важнейшыя мясцовасці па чыгуначнай лініі, прыпынках на сганцыях і ў саміх Стоўбцах.
Агляд рэчаў Тарашкевіча правядуць органы КОП (Когрцз ОсЬгопу Ройгапісга).
Ян Бах.
Радца міністрыяльны»^.
1 Акт па справе Браніслава Тарашкевіча і інш. СА ЦК, Архіў Дурача, 105, 2223. К. 2.
2 Акт па крымінальнай справе Браніслава Тарашкевіча і іншых. 28—29 лістапада 1932 г. Пратакол галоўнага судовага разбору. ЦДА Літвы, фонд 131, воп. 209, справа 507.
3 Тое, што Тадэвуш Скальскі быў прыцягнены да гэтай акцыі і пасланы ў Тчэў, пацвярджае адно: арышт Тарашкевіча быў папярэдне старанна падрыхтаваны. Скальскага ведалі яшчэ з працэсу Грамады. Адзін з абаронцаў, Казімір Петрусевіч, у сваей абарончай прамове сказаў пра яго: «На чале дзяржаўнай паліцыі ў Глыбокім стаіць Скальскі... Ад яго ў Глыбокім залежыць жыцце і смерць грамадзян у літаральным сэнсе гэтага слова». Гл.: Кагішіегг Реігцзетсг, Ргосез В^УКНготаду. Мо*а оЬгопсга аджікаіа, ^ііпо, 1928. 8. 52.
4 Гэтая інфармацыя ўзята з аўтабіяграфіі Тарашкевіча, напісанай 15.ХП.1933 г.
5 Кніга вязняў. ЦА ЦК, папка 1912. К. 20.
6 Ліст начальніка гарадзенскай турмы да начальніка турмы на Св. Крыжы: «Пошта Слупя Нова Сакрэтна. У даверанай мне турме адчуваецца поўны недахоп наручнікаў, якія ў некаторых выпадках могуць знайсці паспяховае прымяненне да пэўнай катэгорыі вязняў.
Узор наручнікаў (скрыпка), якімі карыстаюцца на Св. Крыжы, вельмі практычны, а таму, жадаючы прымяніць гэты ўзор у сябе, ветліва прашу пана начальніка пазычыць мне адну пару наручнікаў гэтага тыпу на кароткі час, якія пасля выкарыстання неадкладна адашлю п. начальніку назад.
Карыстаючыся выпадкам, шлю Пану самыя сардэчныя пажаданні Вяселых Святаў (Калядаў). 3 павагай — начальнік турмы, падкамісар (подпіс нечытэльны)». 21 снежня 1932 г. Дзярж. архіў Гродзенскай вобл. (далей ДАГВ), ф. 55, справа 204. К. 184.
7 Пэўную інфармацыю пра Яна Квяткоўскага дае спіс гарадзенскай турэмнай варты. Тамсама. Справа 204. С. 1—86.
8 Тамсама. Справа 182. К. 182; тамсама, справа 204. К. 180.
9 Тамсама. Справа 188. К. 207, 222, 140, 143.
10 Тамсама. Справа 188. К. 277.
11 Аўтабіяграфія Тарашкевіча ад 15.ХІІ.1933 г.
12 Ліст Багданьчука да аўтара. ЦА ЦК, м/ф 1684.
13 Гэта была сардэчная недастатковасць. Аўтабіяграфія Тарашкевіча ад 15.ХІІ.1933 г.
14 Пісьмо с. следчага Ю. Булі-ака да пракурора Пшыбыльскага. ЦДА Літвы, фонд 131, воп. 2, справа 1645. С. 244.
15 Пад ўплывам крыўдных для Антона Луцкевіча поглядаў КПЗБ Тарашкевіч у гэтай адозве аднолькава ацэньваў Луцкевіча і Астроўскага як здраднікаў беларускай народнай справы. Сення ніхто з гісторыкаў не прызнаў бы гэтага закіду адносна Луцкевіча за справядлівы.
16 Дапускаем, што Тарашкевічу ўдалося схіліць.на свой бок аднаго з турэмных дазорцаў. У пракурорскіх актах яго справы знаходзяцца пратаколы допыту некалькіх дазорцаў. Яны не выключаюць такой магчымасці. Вядома, што гарадзенская арганізацыя КПЗБ многія гады падтрымлівала кантакт з турэмным партыйным камітэтам праз турэмных дазорцаў. Быць можа, што Тарашкевіч карыстаўся гэтымі каналамі.
17 Сшытак рукапісу, у якім знаходзіцца пераклад XI і XII кнігі «Пана Тадэвуша», адшукала ў Вільні вучаніца Тарашкевіча Марыя Маслоўская у доме былога бухгалтара Беларускага банка ў Вільні Марыі Паўловіч. Аказалася, што ў той час Тарашкевіч хаваў у сейфе самыя важныя матэрыялы і сярод іх матрыцы граматыкі. За інфармацыю, якая датычыць адшукання фрагментаў арыгінала перакладу «Пана Тадэвуша», сардэчна дзякую асабліва пані Людвіцы Войцік. Знойдзены сшытак перакладу «Пана Тадэвуша» перададзены аддзелу рукапісаў бібліятэкі АН БССР імя Якуба Коласа ў Мінску.
18 У турме Тарашкевіч набыў сардэчную недастатковасць. У пачатку 1932 г. хвароба набыла такія вострыя формы, што яго змясцілі ў шпіталь. Не выключана, што на стан здароўя Тарашкевіча мела ўплыў інтэнсіўная праца над перакладам «Пана Тадэвуша», якая праходзіла ў цяжкіх турэмных умовах, у заўседным напружанні і знерваванасці.
19 Дакументы па гэтай справе, а таксама лісты Тарашкевіча знаходзяцца ў ПДА Літвы, фонд 131, воп. 2, справа 1645. С. 401, 402, 403.
20 Кніга вязняў. ЦА ЦК. К. 28, 38, 39.
21 Тамсама. К. 59.
22 Акт па справе Браніслава Тарашкевіча і інш. ЦА ЦК, 105/2223. К. 50.
23 Падобна, што пытаўся ў таварышаў па турме ў Гародні, ці павінен прызнаць на судзе прыналежнасць да КПП.
24 Акт па крымінальнай справе Браніслава Тарашкевіча і інш. ЦДА Літвы, ф. 129, воп. 2, справа 2041. К. 131, 132.
25 Намек на тое, што Тарашкевіч быў лысы, а намнога старэйшы за яго Стэцкевіч яшчэ захаваў валасы.
26 Прыгавор акруговага суда ў Вільні. ЦА ЦК, 105/2223. К. 75—81.
27 Тамсама. К. 1.
28 Пра кампанію пратэсту гл.: «Месячная справаздача наваградскага ваяводы па стану бяспекі за снежань 1932 г.», ЦА МУС. С. 197; тамсама, В) 2, Люблін, т. 3. К. 35. Віленскі друк інфармаваў пра маніфестацыі такога ж тыпу, у тым ліку ў Алекшыцах каля Гародні. Фактычна акцыі пратэсту ахапілі шырэйшыя абсягі, асабліва за межамі краю: у БССР, Чэхаславакіі, Злучаных Штатах. Гл.: Купала Я. Збор твораў: у 7 т. Т. 4. С. 533.
29 ЦДА Літвы, фонд. 31, воп. 2, справа 507. С. 17.
30 Кніга вязняў. ЦА ЦК. К. 64.
31 Пратакол галоўнага судовага разбору. ЦДА Літвы, ф. 31, воп. 209, справа 507. К. 140—141.
32 Тамсама. К. 142.
зз Тамсама. К. 182.
34 м. 8\уіесЬо\У5кі, Акі II дгатаіц, «Кіігіег АУіІепякі», №49, 24.11.1933. 8. 1.
35 А1. 8., Віаіопізкі СЬапді, «РггевЧсІ ^ііейзкі», № 1, 15.1.1933.
36 5 — «йсі, Тагазгкіедасг— АІесЬподасг. Тамсама, №15/16, 24.ІХ.1933.
37 Паметка перад загалоўкам ліста такая: «Піша 6.ІІІ.1933г. вязень Тарашкевіч Браніслаў, які знаходзіцца ў павільене 1, у камеры № 169 у карна-следчай турме ў Вільні на Лукішках». Акт пракурора акруговага суда ў Вільні. ЦДА Літвы, фонд. 131, воп. 2, справа 1645. С. 412.
зз Рапарт начальніка турмы Чакалы ад 21.11.1933 г., напісаны на запатрабаванне Міністэрства справядлівасці аб Браніславе Тарашкевічу ў сувязі з абменам. Кніга вязняў. ЦА ЦК. К. 103.
39 Дакументы, якія датычаць абмену: Пастанова Савета Міністраў ад 16.VIII.1933 г. Архіў Новых актаў, фонд РКМ, т. 67. К. 108; Прапанова міністра замежных справаў. Тамсама. К. 109; Абгрунтаванне. Тамсама. К. 111.
40 Крамко I. I., Юрэвіч А. К., Яновіч А. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. II. С. 163—164.
41 Кніга вязняў. ЦА ЦК. К. 144.
42 ЦА МУС, А/2, Люблін. Т. 70. С. 458.
Раздзел шосты
(1933-1938)
Першыя сустрэчы пасля абмену. —
Побыт у Маскве і праца ў Міжнародным аграрным інстытуце. — Другі шлюб. — Пераклад «Іліяды» і яе выданне. — Удзел у літаратурнай дыскусіі з нагоды стагоддзя з'яўлення «Пана Тадэвуша».— Хадайніцтва аб выездзе ў Іспанію. — Арышт і расстрэл —
Лёс сына. — Заключэнне.
Абмен, як паведамляў міністэрскі радца Ян Бах, адбыўся ў прызначаны тэрмін. Вера Тарашкевіч была папярэджана афіцыйным лістом пра месца і час абмену і чакала мужа на граніцы. Прывезла чамадан з рукапісамі і яго асабістымі рэчамі. Гэта была іх апошняя сустрэча. Не здагадваліся тады яны, што развітваюцца назаўсйды. Жонка мела права пакінуць Польшчу і разам з сынам пераехаць да мужа. Урачыста абяцала выкарыстаць гэтую магчымасць і на самой справе рыхтавалася да пераезду.
Што было ў чамадане, які прывезла на граніцу, дакладна невядома. Ніхто нам не скажа, якія са сваіх працаў вывез Тарашкевіч у СССР і ці ўсе. Ведаем толькі, паводле меркаванняў Баха, што мог забраць з сабою і тое, што было напісана ў турме. Можа, толькі тады дакладна даведаемся пра гэта, калі хтосьці ці якаясь установа зоймецца даследаваннем усёй яго творчасці. А цяпер можам гаварыць толькі аб яго працах, напісаных у Савецкім Саюзе, а таксама аб яго перакладах двух класічных твораў на беларускую мову: «Пана Тадэвуша» Міцкевіча, «Іліяды» Гамераі.
Тарашкевіч перасйк мяжу ноччу з 6 на 7 верасня 1933 года. Пра што тады думаў, што адчуваў? Не быў упэўнены, што жонка да яго прыедзе, бо разумеў, што яе пераезду будуць працівіцца блізкія. Былі для сумненняў падставы і іншага характару. Чытаў жа ён у турме газеты, і даходзілі да яго чуткі пра арышты ў БССР вядомых беларускіх дзеячаў, абвінавачаных у нацыянал-дэмакратызме. Аднак тады не мог нават уявіць сабе сапраўднага становішча, як не меў уяўлення і пра жахлівыя вынікі такіх арыштаў у СССР.
У Мінску Тарашкевіч быў сустрэты ўрачыста, з паша-
най, але прабыў там усяго некалькі дзен. Яго выклікалі ў Маскву. I ўжо тут пераканаўся, што невыразная трывога, якую адчуў на граніцы, не была выпадковай. Таварышы з кіраўніцтва КПП Адам Славіньскі і Юльян Брун, якія былі вельмі ўсцешаныя сустрэчай з Тарашкевічам, падрабязна расказалі яму пра арышты ў Мінску. Гэта для яго было сапраўдным ударам. Дазнаўся, што за некалькі месяцаў перад яго абменам у Мінску было зняволена ўсё былое кіраўніцтва Грамады і «Змагання», сярод іх былі Дварчанін, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Бурсевіч, Бабровіч і шэраг іншых выдатных беларускіх дзеячаў — людзей, якіх добра ведаў, быў у прыязных з імі адносінах, з якімі. супрацоўнічаў у Заходняй Беларусіл Гэта, здавалася, быў для яго найцяжэйшы ўдар. Але за ім пасыпаліся іншыя. Ен жа марыў працаваць у Мінску, у Беларусі і для Беларусі. Ён жа з 1928 года быў сапраўдным членам Беларускай акадэміі навук, выдатным беларускім філолагам, беларускім грамадскім дзеячам. А тут раптам загадана яму асесці ў Маскве, далёка ад роднага краю, і заняцца справай, якая не мела нічога агульнага з яго навуковымі інтарэсамі. Яму прадаставілі работу ў Міжнародным аграрным інстытуце, «параілі» адысці ад беларускіх праблемаў і адмежавалі ад іх так, што ў 1935 годзе, калі ў Маскве (неўзабаве перад VII Кангрэсам Камінтэрна) праходзілі нарады ўдзельнікаў II з’езда КПЗБ (май 1935 г.), на якіх шырока абмяркоўвалася нацыянальнае пытанне ў Заходняй Беларусі, Тарашкевіча на тыя нарады нават не запрасілі. Чуткі пра тое, што Тарашкевіч адхілены ад беларускай справы, дайшлі да Полыпчы і многіх здзівілі, шырока абмяркоўваліся ў друку.
Яшчэ перад тым як пачаць працу ў Маскве, напісаў сваю біяграфію. Закончыў яе 15 снежня 1933 года. Гэта даволі дакладнае апісанне ўласнага жыцця і свайго акружэння, асобныя фрагменты якога носяць характар навуковага аналітычнага абагульнення. Адначасова гэтая аўтабіяграфія з’яўляецца каштоўным гістарычным і выключна палітычным дакументам, на які мы не раз тут спасылаліся. Аднак у ёй няма падрабязнай інфармацыі пра навуковую дзейнасць.
У Міжнародным аграрным інстытуце знайшоў спрыяльную атмасферу. Там было некалькі польскіх камуністаў. 3 адным з іх, Уладзіславам Гурскім, разам з якім працаваў у Прыбалтыйскім сектары інстытута, нават пасябраваў. Не адзін раз выступалі як сааўтары ў друкаваным органе інстытута «Аграрные проблемы». Іх блізкасць не абмяжоўвалася мурамі інстытута. Дома, на вуліцы Красная
Прэсня, 26, кв. 44, дзе Тарашкевіч жыў у суседстве з Гурскімі, вяліся дыскусіі на розныя тэмы, часамі да позняй ночы. Заслужыў належнай ацэнкі ў працы і неўзабаве стаў кіраўніком Прыбалтыйскага сектара.
Кватэру атрымаў адразу ж па прыездзе, што, як вядома, было ў Маскве справай нялбгкай. Адным словам, умовы будзённага жыцця склаліся не найгоршым чынам. Жонка абяцала ўсё прыехаць, і ён чакаў. Але час ішоў хутка, у трывожным чаканні мінула шэсць тыдняў. Не прыехала. Разбурэнне сям’і сталася фактам. Тыя шэсць тыдняў былі для Веры перыядам нястомнай барацьбы з блізкімі. Відаць, весткі пра лёс сям’і Рак-Міхайлоўскага (былі арыштаваны і яго жонка з маленькім сынам) і іншыя падрабязнасці, што дайшлі да Радашкавіч, сталі рашаючым фактарам. У той час зусім выпадкова Тарашкевіч сустрэў у Маскве Юзафа Зябіцкага, які ў сваіх успамінах прысвяціў некалькі словаў гэтай сустрэчы. У той час Юзаф Зябіцкі быў афіцыйным прадстаўніком Полыпчы ў СССР — гандлёвым саветнікам ПР у Маскве. Мяркуючы па афіцыйных дакументах, апублікаваных пазней, і па запісах у яго дзённіку, нёс гэтую службу (і гэта варта падкрэсліць) сумленна, у інтарэсах абедзвюх краінз. Гэты неафіцыйны кантакт з прадстаўніком Польшчы мог у тагачасных умовах нарабіць Тарашкевічу вялікіх клопатаў. Вось што запісаў пра тыя сустрэчы Юзаф Зябіцкі: «Радаснай і ў той жа самы час смутнай для мяне неспадзяванкай была сустрэча ў Маскве з Тарашкевічам. Аднойчы разам з сынам, які знаходзіўся ў Маскве, зайшоў у магазін для іншаземцаў і здзівіўся, убачыўшы прыяцеля. 3 часу яго візіту ў Вандзыне перад уцёкамі ў Расію ні ад яго, ні пра яго не меў ніякіх звестак. (Відаць па ўсім, Ю. Зябіцкі нічога не ведаў пра яго абмен. — А. Б.) Таму, убачыўшы яго, хацсў абняць, але ён даў зразумець, што не можа са мной размаўляць... Іншым разам сустрэў яго ў краўца... наракаў на свой лёс — замест працы ў Беларусі і для беларусаў даручана яму сельская гаспадарка, якая не мае нічога агульнага з праблемамі яго бацькаўшчыны. Любіў сваю Беларусь, прысвяціў ёй усяго сябе, пакінуў навуковую кар’еру, пайшоў у сойм, сядзеў у турме, але назаўсёды ўрос у мужыцкую глебу бацькоў. А тут раптам вырвалі яго з гэтае глебы з карэннем. Развітаўся з ім, бедным, са слязьмі ў вачах, каб ніколі ўжо больш яго неўбачыць, хоцьі рабіўдзеля гэтага спробу ў 1936 г...»< Гэтая адарванасць ад беларускіх справаў і ад ранейшага асяроддзя, бясспрэчна, была для Тарашкевіча вельмі балеснай, калі ўжо гэты яго стан адчуў адразу стары прыяцель.
Дні Тарашкевіча прабягалі ў напружанай працы і з выгляду ў спакойным жыцці ў вузкім коле блізкіх людзей.
Адным са знаемых Тарашкевіча ў Маскве быў савецкі журналіст Яўгеній Міхайлавіч Брацін, з якім пазнаўся яшчэ ў 1928 годзе ў час працэсу Грамады, на якім Брацін прысутнічаў у ролі карэспандэнта «Нзвестнй». Пры пасрэдніцтве Браціна пазнаеміўся з Нінай Аляксандраўнай Палянскай, выпускніцай Вышэйшых літаратурных курсаў, жанчынай, поўнай прывабнасці. Пры першай сустрэчы адчулі ўзаемную сімпатыю. У 1934 годзе Тарашкевіч прыняў савецкае грамадзянства і ў тым жа годзе яны пабраліся. Ніна Аляксандраўна акружыла яго клапатлівай увагай і ўнесла ў яго жыцце шмат цяпла. Толькі дзякуючы галоўным чынам ей, ведаем сее-тое пра маскоўскі перыяд Тарашкевіча.
Кола палякаў, з якімі ў той час сустракаўся, было крыху шырэйшае. Апрача супрацоўнікаў Аграрнага інстытута, былі польскія камуністы. Яны працавалі ў рэдакцыі, якая выдавала ў той час у Маскве газету «Трыбуна радзецка». Гэта былі Ян Гэмпель (Вісляк), Генрых Штэйн-Краеўскі (Л. Домскі), Абрам Розеншайн (Максімоўскі, Робэрт). Апошні ведаў Тарашкевіча, пэўна, яшчэ з часу Грамады. Пад канец 1934 года Тарашкевіч прымаў удзел у дыскусіі на старонках газеты «Трыбуна радзецка» з нагоды сотай гадавіны першага выдання «Пана Тадэвуша»5.Калі адкінуць усю арнаментальнасць выказвання ў тагачаснай савецкай прэсе, з артыкула відаць, што Тарашкевіч быў выдатным знаўцам Міцкевіча. Само запрашэнне да дыскусіі сведчыла аб тым, што меў рэпутацыю знаўцы польскай класікі.
Пасля працоўнага дня ў інстытуце бавіў час сярод памяненых людзей, у кавярні з газетай, часамі ў тэатры або кіно. Гэтакі побыт нічым не нагадваў яго ранейшага, бурлівага, поўнага рамантыкі жыцця, якое вымагала напружанай энергіі, такога жыцця, якое прыносіць агромністае задавальненне ад усведамлення ўласнай ролі ў шырокім грамадскім руху, нягледзячы на перашкоды і паражэнні. У Маскве былі ў яго такія шчырыя сябры, якія ведалі яго асабіста менавіта з таго, ранейшага, жыцця ці па чутках і ставіліся да яго з вялікай павагай і пашанай. Ужо раней ведалі пра яго як пра адважнага рэвалюцыйнага важака, героя ў арэоле славы. А цяпер пазналі яго іншыя вартасці: дасціпнасць, добразычлівасць і далікатнасць у абыходжанні, здольнасць быць душой кампаніі і г. д. Быў заўзятым і нястомным палемістам. Ніна Аляксандраўна ўспамінала, што субяседнікі здзіўляліся яго палемічнаму
таленту, любілі яго гумар і жарты, захапляліся яго ўменнем, пры ўсей бескампраміснасці ў палітыцы, тактоўна і далікатна абыходзіцца з праціўнікам у асабістых адносінах.
Звычайны дзень Тарашкевіча выглядаў так: уставаў звычайна рана і рабіў гімнастыку, пасля мыўся, галіўся, апранаўся — усе гэта рабіў хутка і энергічна. Амаль ніколі не нерваваўся, быў вельмі ўраўнаважаным, што ў тагачасных умовах не было простай справай, калі ўжо ў пачатку 1935 года віленскія газеты змясцілі шэраг артыкулаў пра яго арышт і нават пра вынесены яму смяротны прысудб. Агенцтва ТАСС змясціла абвяржэнне, але ніводная з віленскіх газетаў не абвергла папярэдніх паклепніцкіх артыкулаў.
Зразумела, што ў такой атмасферы было цяжка захаваць душэўную раўнавагу, але, як расказвала жонка, заставаўся закаранелым аптымістам і злавесныя артыкулы віленскага друку ўспрымаў з уласцівым яму гумарком. Гэтак выглядала ўсе знешне, а пра тое, што думаў, як гэта перажываў,— можна толькі здагадвацца.
Жылі сціпла. Мелі адзін пакой і карысталіся агульнай кухняй. Былі ў прыязных адносінах з суседзямі, асабліва з ГурскімР. Дома заўседы над чым-небудзь працаваў.
Паводле сведчання Ніны Аляксандраўны, валодаў выключнай здольнасцю адключацца ад акружэння і заглыбляцца ў сваю справу. Як і ўсе супрацоўнікі інстытута, Тарашкевічы абедалі ў сталоўцы. Мэбля ў пакоі была больш чым сціплая. Толькі зрэдку дазвалялі сабе наведаць кавярню, дзе Тарашкевіч любіў прабавіць гадзінку-другую за чытаннем газеты ці ў таварыстве знаемых і прыяцеляў. Вечарамі працаваў пераважна дома.
3 усей нерастрачанай энергіяй Тарашкевіч аддаўся рабоце ў Міжнародным аграрным інстытуце, хоць гэта работа была вельмі далекай ад яго навуковых інтарэсаў. Таму ўвесь час марыў заняцца мастацкай літаратурай і часта ў размове з жонкай вяртаўся да гэтай думкі.
Сапраўдным святам для яго з’явілася заключэнне дагавору з «Белдзяржвыдавецтвам» на выданне яго перакладу «Іліяды» Гамерав. Неўзабаве атрымаў паведамленне з «Белдзяржвыдавецтва», што гатовы гранкі, і просьбу прыбыць у Мінск для іх аўтарскай карэктуры. Адначасова быў прысланы аванс у лік ганарару. Фрагменты гэтага перакладу публікаваліся ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (№ 3, 1935)’.
Паводле словаў Ніны Аляксандраўны, Браніслаў часта думаў пра вяртанне да навуковай працы, асабліва вабіла
яго антычная літаратура. Меў таксама намер перакласці «Энеіду». Аднак найбольш часу паглынаў інстытут. Шмат пісаў. Гэта былі артыкулы, надрукаваныя ў перыёдыцы «Аграрные проблемы», некаторыя з якіх напісаны сумесна з Міхальчуком — Гурскіміо. 3 гэтых публікацыяў відаць, што займаўся галоўным чынам агульнапольскімі справамі. Што ж да асабістага жыцця, то думкі яго заўсёды луналі вакол Беларусі. Часта расказваў жонцы пра жыцце беларускіх сялян, пра іх кемлівасць і мудрасць, напяваў беларускія песенькі, расказваў досціпы, прымаўкі, жартоўныя апавяданні, народныя казкі. Не любіў згадваць турэмныя часы, праведзеныя ў адзіночках. Ніна Аляксандраўна прывяла толькі адну згадку пра тое, як ён усцешыўся, убачыўшы павука ў сваёй камеры: «А ўсё ж гэта не была ўжо адзіночка, бо падзяляў яе з яшчэ адной жывой істотай».
У пачатку 1936 года — Ніна Аляксандраўна не памятае, з якой нагоды — атрымаў характарыстыку з месца працы, падпісаную дырэктарам Міжнароднага аграрнага інстытута, правадыром Балгарскай камуністычнай партыі і вядомым дзеячам міжнароднага рабочага руху Васылём Каларавым. Вось яе тэкст:
«Характарыстыка прафесійная і грамадская. Дадзена таварышу Тарашкевічу Б. А., г. нар. 1892, члену Кам. партыі Полыачы. Адукацыя вышэйшая. Валодае мовамі: польскай, нямецкай, французскай, рускай і чэшскай.
Працуе ў МАІ са снежня 1933 г. у якасці намесніка загадчыка польскага аддзела, а таксама прыбалтыйскіх і балканскіх краінаў, у мінулым выдатны рэвалюцыйны сялянскі дзеяч у Заходняй Беларусі.
Працуючы ў МАІ, напісаў шэраг каштоўных прац. Станоўча зарэкамендаваў сябе як кіраўнік аддзела. Дысцыплінаваны, здольны ўпарта і плённа працаваць, праяўляе ініцыятыву.
Актыўна ўдзельнічае ў грамадскай рабоце (з’яўляецца рэдактарам насценнай газеты і кіраўніком гуртка самаадукацыі).
Дырэктар МАІ (В. Калараў) Старшыня фабрычна-заводскага камітэта (Осборскі).
28 студзеня 1936г.»
1 лютага 1936 года — невядома з якой мэтай і для якой установы — Тарашкевіч напісаў другую, на гэты раз кароткую аўтабіяграфію, на якую часта спасылаемся.
Як ужо пісалася, Тарашкевічы карысталіся супольнай з суседзямі кухняй. Іх непасрэдным суседам быў таксама
супрацоўнік Міжнароднага аграрнага інстытута венгерац Акас Гевесі. Размовы вяліся пераважна на кухні, дзе ўсе адчувалі сябе вольна і ўтульна. Іх дамінуючай тэмай быў нямецкі фашызм, што ўбіраўся ў сілу, і вайна ў Іспаніі.
Падзеі ў Іспаніі, як магніт, прыцягвалі да сябе ўвагу Тарашкевіча. Часта паўтараў жонцы, што яго месца павінна быць у Іспаніі. У адным са сваіх лістоў Ніна Аляксандраўна пісала мне: «Падзеі у Іспаніі вельмі захаплялі Тарашкевіча. На яго пісьмовым століку з’явіўся падручнік іспанскай мовы. Браніслаў Адамавіч склаў заяву аб пасылцы яго ў Іспанію. Заўважыла, што побач з матэрыяламі, звязанымі з яго штодзённай працай для інстытута, на яго стале з’явіўся рукапіс, які датычыў аграрных адносінаў у Іспаніі». Часта ў гутарцы з жонкай Тарашкевіч падрыхтоўваў яе да свайго магчымага ад’езду. Асабліва канкрэтныя абрысы набылі гэтыя размовы пасля выезду Акаса Гевесі ў Іспанію (там ёнзагінуў).
Але справа выезду Тарашкевіча не пайшла так гладка і ўсё больш ускладнялася. Не было дазволу на выезд. Адчуў, штохоць і не прад’яўляюць ніякіх канкрэтных абвінавачанняў, але перастаюць яму давяраць. Паводле сведчання жонкі, упарта дамагаўся свайго. Аднойчы, позна ўначы, затрымаўся ў якойсьці ўстанове і вярнуўся вельмі знерваваны. Расказаў, што не стрымаўся і падчас размовы грукаў кулаком па стале. Гэта, вядома, ані не памагло. У выніку штодзенных масавых арыштаў атмасфера рабілася штораз усе болып невыноснай. Кіруючыся прадчуваннем, Ніна Аляксандраўна вынесла з дому 8 сшыткаў перакладу «Пана Тадэвуша»п. Наступіў трагічны перыяд для ўсей КПП, а ў 1938 годзе яна была распушчана. Шмат гадоў пазней гэтае рашэнне будзе прызнана памылковым, а абвінавачанні, выстаўленыя супраць КПП,— паклёпніцкімііг. Сёння гэта вядома ўсяму свету. Але тут не месца для абмеркавання і аналізу дадзенай праблемы. Абмяжуемся толькі тым, што датычыць асабіста Тарашкевіча, і ў самых агульных рысах — Беларусі.
Так званы «1937 год» пачаўся на Беларусі ўжо ў 1930 годзе. Ужо тады шляхам і ў выніку масавых рэпрэсіяў, грунтоўнага вынішчэння (пад маркай барацьбы з нацыяналізмам) беларускіх нацыянальных творчых сілаў і ўсеагульнай русіфікацыі; пайшло пераўтварэнне Беларусі ў нацыянальную рэспубліку толькі па назве, яе трактаванне як рэгіён Расіі. Першыя масавыя рэпрэсіі былі праведзены ў 1930 годзе. Была арыштавана і выслана з Беларусі ўся эліта беларускай інтэлігенцыі, звыш 170 вучоных, членаў і супрацоўнікаў Беларускай акадэміі навук, празаікаў і паэтаў. Арганізатар і першы прэзідэнт Беларускай акадэміі
навук Усевалад Ігнатоўскі ў 1931 годзе скончыў жыцце самагубствам.
Другая хваля рэпрэсіяў пачалася ў 1933 годзе. Тады быў арыштаваны ўвесь авангард беларускіх дзеячаў з Заходняй Беларусі, якія знаходзіліся ў БССР. Гэта былі ўсе восем засуджаных у Полыпчы — усе былое кіраўніцтва Грамады і «Змагання». Яны ўсе перабраліся ў БССР у выніку абмену палітычных вязняў у 1932 годзе, апрача толькі Тарашкевіча, які тады яшчэ знаходзіўся ў польскай турмеіз.
Рэпрэсіі 1937—1938 гадоў увогуле праходзілі на Беларусі так, як і ў іншых савецкіх рэспубліках. Але варта звярнуць увагу на тое, што, апрача тых трох «хваляў», рэпрэсіі, звязаныя з прымусовай калектывізацыяй, мелі на Беларусі сваю спецыфіку, таму што тут было шмат хутароў, а на тых хутарах гаспадарылі пераважна польскія каталіцкія сем’і, што паходзілі са збяднелай вясковай шляхты.
Тарашкевіч быў арыштаваны ў Маскве 6 мая 1937 года. Падчас падрыхтоўкі да друку першага выдання гэтай кнігі не ўдалося адшукаць якіх-небудзь звестак пра тое, што з ім было пасля арышту.
Адносна нядаўна атрымаяа ліст ад вядомага беларускага паэта Станіслава Шушкевіча. У яго лісце, датаваным 8 сакавіка 1988 года, Шушкевіч піша: «... Пані была ў нас (гаворка пра мой побыт у Мінску ў 1964 г. — А. Б.) тады, калі нельга было казаць праўду і трэба было прыслухацца, ці няма каго за дзвярыма... Сядзеў у старой турме (у Мінску) у паўпадвальнай камеры. Было нас чацвёра. Адзін сярод нас быў польскі камуніст і ўмеў шляхам перастуквання перамаўляцца цераз сцяну. Быў у камеры 15, а ў 16-й знаходзіўся Браніслаў Адамавіч (Тарашкевіч). Было гэта, наколькі помню, у пачатку чэрвеня 1937 года. Мы даведаліся, што Браніслаў прыйшоў увесь збіты. Сказаў, што не выжыве, што ўся яго бялізна ў крывавых плямах, што, здагадваецца, яго зноў павязуць у Маскву...»
А потым — не ведаем, праз які час і ці дапытвалі яшчэ яго ў Маскве — быў перавезены ў Мінск, дзе яго так бязлітасна катавалі, і падобна, што зноў перавезлі ў Маскву. 3 дакумента, з якім удалося пазнаёміцца ў 1979 годзе, ведаем, што яго вінавацілі ў тым, быццам ён быў агентам польскага Генеральнага штаба, і за тое прыгавораны ваенным трыбуналам да пакарання смерцю і расстраляны 29 лістапада 1938 года. Аднак у пасведчанні аб смерці, дасланым яго жонцы, паведамляецца, што «памёр 22 лістапада 1941 г. увыніку недастатковасці сэрца». гэта была хлусняі-*.
* * *
Некалькі словаў пра лес сына Тарашкевіча — Радаслава. Вернемся яшчэ раз у Радашкавічы. Вера Андрэеўна, першая жонка Тарашкевіча, праз нейкі час выйшла замуж за польскага настаўніка Уладыслава Нежанкоўскага.
Пачалася вайна і гітлераўская акупацыя. Сын помніў бацьку. Помніў, якія кніжкі той прысылаў яму з Масквы. А можа, застаўся ў яго памяці адбітак спаткання ў турме на Лукішках у Вільні? Вобраз бацькі з гадамі ўзбагачаўся ў выніку размоваў у сям’і і апавяданняў знаёмых. Верыў у бацьку. Быў перакананы, што ён — чалавек сумленны і выдатны. Не верыў у яго арышт у Маскве, можа, думаў, што бацька не піша з прычыны новай сітуацыі, якая склалася ў сям’і. Марыў пра сустрэчу.
Падчас акупацыі Славік, як яго ўсе звалі, памагаў сябрам яўрэям і ўсё больш актыўна ўцягваўся ў антыгітлераўскую дзейнасць. Быў у кантакце з актывістам мясцовай камсамольскай арганізацыі Лявонам Садоўнікавым і ўсёй ягонай сям’ёй. Падтрымліваў сувязь з савецкімі ваеннапалоннымі, якія ўцяклі з лагераў, і калі тыя начавалі ў маёнтку бабулі, то спаў разам з імі ў гумне. Аднойчы завёў аднаго з іх у вёску Дзякшняны і ў Радашкавічы ўжо больш не вярнуўся. Увосень 1943 года яго прынялі ў мясцовы партызанскі атраді5. Загінуў смерцю героя 15 чэрвеня 1944 года пры спробе прарваць блакаду гітлераўцаў недалёка ад возера Палік у сваіх родных мясцінах. Загінуў напярэдадні вызвалення Радашкавіч ад чужынцаў.
У картатэцы Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі ёсць яго ўліковая картка.
УЧЕТНАЯ КАРТОЧКА РАДОСЛАВА ТАРАШКЕВНЧА № 282385
Прозвішча і імя — Тарашкевіч Радаслаў Браніслававіч Год нараджэння — 1925
Нацыянальнасць — беларус
Адукацыя — 7 класаў
Прыняты ў атрад 10 верасня 1943 г. радавым Назва атрада — Атрад імя Жукава Назва брыгады — Штурмавая
Загінуў 15 чэрвеня 1944 г.
Адрас — Радашкавічы, Вілейская вобласць, Ферма.
(Сённяшні адрас такі: вуліца Браніслава Тарашкевіча.)
Загінуў ва ўзросце 19 гадоў. Колькі ж такіх хлопцаў забрала вайна. Ён быў адным з тых, пра каго спяваў Акуджава, але, на жаль, з вайны не вярнуўся. Пасля яго засталася «Учетная карточка», якую чытаем не толькі з пачуццем болю, але і сораму: бацька выйшаў з вясковай хаты і стаў вучоным і грамадскім дзеячам,, вядомым усяму свету, а сына — здольнага, народжанага ў доме адукаваных бацькоў — не дапусцілі да сярэдняй школы. Засталося пасля яго, апрача той «учетной карточкн», некалькі здымкаў, дзіцячай рукой накрэслены надпіс на лістах да зняволенага бацькі — «ДЗЮК» — і сімвалічны курганок на могілках у Радашкавічах. Сярод родных і знаёмых засталася пра яго памяць — чыстага і сумленнага юнака, які з гонарам насіў прозвішча бацькі і стараўся быць вартым яго сынам. Быў адзіным сынам і разам з ім абарваўся род Браніслава Тарашкевіча.
* * *
I, урэшце, некалькі заўвагаў пра лёс Браніслава Тарашкевіча і яго спадчыну.
Пасля з’яўлення ў друку першых фрагментаў яго перакладу «Іліяды» Гамера (1922) у Беларускім календары на 1923 год задаецца пытанне: «Кім на самой справе з’яўляецца Тарашкевіч — паэтам ці палітыкам?..» Сення, калі ўжо ведаем яго жыццёвы шлях, адказ павінен быць такі: быў, перш за ўсё, выдатным вучоным, які намагаўся спалучыць барацьбу за адраджэнне Беларусі, за лепшы лёс і лепшую будучыню свайго народа з навуковай і літаратурнай работай; быў чалавекам шматбаковага таленту, у якога ўжо з маладых гадоў акрэсліваліся здольнасці важака. Меў чароўны ўплыў на людзей, і гэта адыграла істотную ролю ў яго палітычнай дзейнасці. Быў не толькі выдатным вучоным, але і выдатным палітыкам. Але і сёння, азіраючыся назад, бачым на яго палітычным шляху не толькі бляск, але і панурыя цені і калючыя церні. У дваццатыя гады выбліснуў правадыром вялікага руху, небывалага ў гісторыі беларускага народа паводле свайго размаху. Польскія турмы, разгром Грамады не зламалі яго — з Польшчы ён выйшаў пераможцам, а ў БССР абраны ім шлях скончыўся паражэннем. Яго палітычная лінія ў дваццатыя гады вызначалася разуменнем таго, што імкненні беларусаў у межах Полыпчы непазбежна пацерпяць паражэнне і па адносна нядоўгім часе яны будуць асіміляваныя. Таму ўсе свае надзеі звязаў з бурным працэсам развіцця беларускай куль-
туры і беларускай дзяржаўнасці, працэсам, які сапраўды меў месца на пачатку дваццатых гадоў. I тут спасцігла яго не толькі расчараванне, але і трагедыя. Цяпер ужо добра вядома, што той шматабяцальны працэс, так добра пачаты, быў гвалтоўна спынены і заменены ўдушальнай русіфікацыяй. Тут, у БССР, дзе, як ен спадзяваўся, «будуецца беларускі дом» і пачынаецца сапраўднае адраджэнне беларускага народа, чакала яго асабістае паражэнне, тут у друзе была зарыта яго палітычная канцэпцыя, яго вера, тут учынена жахлівае злачынства: загублена яго жыцце ў росквіце творчай сілы.
* * *
У мяне быў намер напісаць па магчымасці поўную біяграфію Браніслава Тарашкевіча. Сення, калі мінула ўжо болын за пятнаццаць гадоў з часу напісання гэтай кнігі, бачу яіпчэ больш выразна, чым у той час, што такой поўнай біяграфіі яшчэ няма. I справа не толькі ў біяграфіі. Пакуль не будзе клапатліва сабрана ўсе, што з’яўляецца яго навуковай, літаратурнай і публіцыстычнай спадчынай,— яго прамовы ў польскім сойме, тыя, што захаваліся, яго карэспандэнцыі і лісты пра яго, пакуль не будзе знойдзены і апублікаваны яго пераклад «Іліяды» — нельга будзе пазнаць ва ўсей глыбіні яго асобу, асэнсаваць яго ўклад у беларускую культуру.
* * *
У Польшчы жывуць родныя Тарашкевіча, яго вучні, жылі да апошніх гадоў яго таварышы па турмах, удзельнікі грамадоўскага руху. Беластоцкая «Ніва» шмат разоў публікавала ўспаміны пра Тарашкевіча і артыкулы пра Грамаду. Кураторый школьнай акругі ў Беластоку прысвоіў агульнаадукацыйнаму ліцэю з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім імя Браніслава Тарашкевіча. У Радашкавічах на сцяне дома, у якім ен жыў, маецца мемарыяльная дошка, а тая вуліца названа ягоным імем. У Лаварышках у першай школе, у якой вучыўся Тарашкевіч, створаны невялічкі музей, прысвечаны знакамітым людзям, якія з’яўляюцца выпускнікамі гэтай школы, сярод іх Тарашкевіч займае пачэснае месца.
У Вільні на сцяне дома па вуліцы Людаса Гіры (раней вуліца Віленская), дзе жыў Тарашкевіч у дваццатыя гады, у 1979 годзе таксама ўмуравана мемарыяльная дошка.
1 Устаноўлена, што Тарашкевіч вывез не арыгінал свайго перакладу «Пана Тадэвуша», а копію, напісаную ад рукі і зробленую ў Радашкавічах навучэнцам мясцовай беларускай гімназіі Лявонам Ліманоўскім. Гэтая копія і захавалася ў Маскве. Яе аўтэнтычнасць пацвердзіла Вера Андрэеўна, а таксама малодшы брат Лявона Ліманоўскага — Петра Ліманоўскі, які запомніў некалькі істотных дэталяў, звязаных з перапісваннем: назваў колер вокладак сшыткаў па сто лістоў, у якіх брат пісаў; памятаў, што была гэта работа платная, даручаная Верай Андрэеўнай як вельмі пільная, і таму выконвалася нават начамі. Прыспешваў сам Тарашкевіч, таму што гэты пераклад маглі адабраць ад яго найраней у красавіку 1933 г., а тэрмін абмену не быў дакладна вядомы. Таму Тарашкевіч павінен быў спяшацца, бо — пра гэта можам толькі здагадвацца — хацеў захаваць свой арыгінал у Польшчы. I сапраўды, у 1975 г. даляцела да мяне вестка з Вільнюса, што там у былога бухгалтара Беларускага банка Марыі Паўловіч быў знойдзены арыгінал перакладу дзвюх кнігаў — XI і XII — «Пана Тадэвуша». Толькі тады Вера Андрэеўна прыпомніла, што Тарашкевіч хаваў у сейфе Беларускага банка самыя важныя свае працы (напрыклад, матрыцы «Граматыкі для школ»). Адшуканыя рукапісы перакладу XI і XII кніг захоўваюцца цяпер у Мінску ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Акйдэміі навук імя Якуба Коласа. Пра тое, што ў чамадане, перададзеным Тарашкевічу на граніцы быў таксама экземпляр «Іліяды» на грэчаскай мове, пісала мне пазней Ніна Аляксандраўна.
2 Згадвае пра гэта ў аўтабіяграфіі ад 15 снежня 1933 г.
з Вокшпепіу і шаіегіаіў сіо Ызіогіі зіозцпкб» роІ5ко-гадгіескісЬ, ют IV. 5. 519—523. 3 рапарту гандлевагг. саветніка пасольства ПР у Маскве Ю. Зябіцкага аб перспектывах польска-савецкіх гандлевых адносін; Справаздача часопіса «Эпоха» аб размове з гандлевым саветнікам пасольства ПР у Маскве Ю. Зябіцкім аб стане польска-савецкіх гаспадарчых адносінаў. Тамсама. Т. V. С. 97.
Рашіфпік ЗбгеГа ХіаЬіскіево. Неапублікаваны, знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.
5 Вг. Тагазгкіешісг, ОдЬг^готепіе Міскіедаісга, «ТгуЬппа Касігіеска», № 13, 26.1.1935.
6 Вось некалькі загалоўкаў з таіачасных віленскіх газет: «Когзіггеіапіе Вг. Тагазгкіеадчсга 25КК» («Кцгіег УУііейзкі», № 48, 18.11.1935); «Ерііо^ Тгавесііі Ьгошасіоіузкіеі» («5Ю«'о», № 39, 9.11.1935); «5тіегс )акісЬ «'іеіе»; «ХпаіагІ зтіегс' * гатіап о]сгугпу» (ігіукцГ «чі^рпу, «5Юч'о», № 50, 1935); «Ці жыве Браніслаў Тарашкевіч?» СБеларуская крыніца. № 11. 3.III.1935 і да т. п.
7 Менавіта Сабіне Гурскай, жонцы Уладзіслава Гурскага, вельмі абавязана за інфармацыю аб штодзенным жыцці Тарашкевіча ў Маскве.
8 «Поўны пераклад гекзаметрам з грэчаскай мовы на беларускую «Іліяды» Гамера прыняты «Белдзяржвыдавецтвам» да друку» — так запісаў у аўтабіяграфіі 1.II. 1936 г. Факт прыняцця да друку яго перакладу
«Іліяды» пацвярджае таксама Ніна Аляксандраўна ў сваіх лістах да мяне падчас маёй працы над гэтай кніжкай.
9 У манаграфіі Арсеня Ліса «Браніслаў Тарашкевіч» аўтар адводзіць значнае месца гэтаму перакладу, падкрэсліваючы, што Тарашкевіч працаваў над ім ад пачатку дваццатых гадоў. А. Ліс правеў літаратурны аналіз фрагментаў, апублікаваных у «Полымі рэвалюцыі».
1° Крестьянскне восстання в Галнцнн (Аграрные проблемы. 1934. № 1—2; Польская деревня (Тамсама. № 7—8); Нацнональная полнтмка польского фашнзма на ЗБ і ЗУ (Тамсама. 1935. № 2); Польско-германскнй торговый договор (Тамсама. 1935. № 5); Днфференцнацня польской деревнн во время крнзнса (6 аўтарскіх артыкулаў у зборніку Міжнароднага аграрнага інстытута пад загалоўкам «Польская деревня во время крнзнса»); Как жнвут крестьяне за граннцей (брашура, Леноблнздат, 1935).
п Гэтыя сшыткі захавала сястра Н. А. Тарашкевіч — архітэктар.
12 у «ТгуЬцпіе Ьшіц», № 49 (2562) ад 19.11.1956 г. апублікавана заява аб рэабілітацыі КПП і яе дзеячаў, падпісаная ЦК КПСС, Італіі, Балгарыі, Фінляндыі, а таксама ЦК ПАРП; пар. артыкул: Покшпепі ргачДу Ьівіогусгпе], «Моч'е Пгові», № 3, 1956.
13 Лісты і мноства прозвішчаў дае Яўген Калубовіч у сваіх успамінах пад назвай: «На крыжовай дарозе» / Кліўленд, 1986. С. 90—96, 235— 237.
14 Копія гэтага дакумента, як і іншыя, атрыманыя ад Ніны Аляксандраўны Тарашкевіч, аддадзены на захаванне ў Цэнтральны архіў ЦК ПАРП (м/ф. 1884).
15 Гэтую інфармацыю атрымала сям’я ад жыхароў Радашкавічаў і ад сяброў Радаслава.
Судовыя працэсы Браніслава Тарашкевіча
1. 23.11—25.У.1928 г. Працэс правадыроў Грамады (56 абвінавачаных) у акруговым судзе ў Вільні. Тарашкевіч прыгавораны да 12 гадоў цяжкага зняволення.
2. Чэрвень 1928 г. Акруговы суд у Беластоку прыгаварыў Браніслава Тарашкевіча і Паўла Валошына на 1 год турмы «за абразу ўлады» ў сувязі з разагнаннем паліцыяй павятовага з’езда Грамады ў Саколцы ў лістападзе 1926 г.
3. Чэрвень — ліпень 1928 г. Акруговы суд у Грудзендзу прыгаварыў Браніслава Тарашкевіча і Пётру Мятлу да 2 месяцаў турмы за арганізацыю бунту і галадоўкі ў турме у Грудзёндзу.
4. Вераснь 1929 — студзень 1930 г. Акруговы суд у Вільні двойчы разглядаў справу Тарашкевіча, звязаную з яго ўдзелам у мітынгу ў Вільні ў 1926 г. Справа была спынена, бо панёс адказнасць за гэта на працэсе Грамады.
5. 4.III.1929 г. Справа Грамады ў апеляцыйным судзе ў Вільні. Дванаццацігадовы прыгавор заменены 6 гадамі цяжкага зняволення.
6. 28—29.ХІ.1932 г. Акруговы суд у Вільні прыгаварыў Тарашкевіча на 8 гадоў турмы і 10 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў.
7. 24.11.1933 г. Апеляцыйны суд прыгавор пацвердзіў.
Турэмны шлях Браніслава Тарашкевіча
Арыштаваны ўначы 14/15 студзеня 1927 г. у Вільні.
Пазней перавозіўся:
Люты 1927 — з Лукішак (Вільня) у Вронкі
Люты 1928 — з Вронак у Лукішкі
Май 1928 — з Лукішак у Грудзёндз
Чэрвень 1928 — з Грудзёндза ў Беласток
Чэрвень 1928 — з Беластока ў Грудзёндз
Верасень 1929 — з Грудзёндза ў Лукішкі
Студзень 1930 — з Лукішак у Грудзёндз
Адпаведна з «рэскрыптам прэзідэнта» вызвалены 28 красавіка 1930 г. Зноў арыштаваны ў Тчэве 5 лютага 1931 г. Пазней перавозіўся:
Люты 1931 — з Тчэва ў Варшаву
Красавік 1931 — з Варшавы ў Гродна
Лістапад 1932 — з Гродна ў Вільню (Лукішкі)
Сакавік 1933 — з Вільні ў Гродна
Май 1933 — з Гродна ў Плоцк
Жнівень 1933 — з Плоцка ў Каранова
Верасень 1933 — з Каранова ў Варшаву
Верасень 1933 — з Варшавы ў Стоўбцы (на абмен)
Абмен адбыўся 7 верасня 1933 г.
Усяго правёў у польскіх турмах 5 гадоў 10 месяцаў 12 дзён.
Манаграфія Аляксандры Бергман прысвечана выдатнаму беларускаму палітыку, мовазнаўцу і перакладчыку Браніславу Тарашкевічу. Грунтуючыся на шматлікіх архіўных матэрыялах, успамінах і сведчаннях сучаснікаў, польская даследчыца асвяціла складаны жыццяпіс Тарашкевіча, які, як і безліч іншых беларускіх дзеячаў, знік у прадоннях ГУЛАГу.
Бібліяграфія
польскія АРХІВЫ
Сепігаіпе АгсЬіч'шп КС РХРК. 2е$роіў: АгсЬічтт абчокаіа Теодога Оцгасха; АгсЬіч'шп Копшпізіусгпе] РаПіі РоІ8кі; АгсЬічтт Котііпіаіусгпе) Рагйі ХасЬодпіеі Віа10гц8і;ІП8іуШсіе чо]зкоч'е; Котепба РР (РоІісД РаЙ8і\уо\уе]) ч'оіеч'бсігіч'а ччіегіакіево; Акіа чп^хіеппе.
АгсЬіч'шп Акі ХочусЬ. Хезроіу: АгсЬічшт Ргегусішт Кабу Міпізігбчг; АгсЬіч'шп Капсеіагіі РгегуОепіа КР; АгсЬіч'цт І^пасе^о Радегечікіеео; Зргач'охдапіа ч'о^еч'обоч' роіезкіедо і почобгббхкіейо; (Уудгіаі Роіііусгпу М82.
АгсЬіч'шп Роізкіё) Акабетіі №цк: Ціагшзх МісЬаІй Зіапізіач'а Ко85акоч’8кіе§о.
ВіЫіоіека Хагодоча ч ^Уагзхач'іе: Іеггу ОзтоіОч'зкі, чзротпіепіа г іаі 1914—1921 (г^коріз).
ВіЫіоіека РпЫісгпа ч' МІагзгачче. Цгіаі’ К^корізбч. Хагг^д Суч'ііпу Хіет АУ8сЬобпісЬ.
Сепігаіпе АгсЬіч'шп Міпі8іег8іч'а 8ргач ’^еч'п^іггпусЬ: Акіа ргокцгашгу ччіегізкіе]; Акіа ргокцгаШгу ВіаіО8іоскіе§о Іігг^дц \Ўо]еч'бдгкіе8О.
САВЕЦКІЯ АРХІВЫ
Цэнтральны партыйны архіў Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС і філіялы гэтага Інстытута пры ЦК КП Літвы ў Вільнюсе, пры ЦК КП Беларусі ў Мінску.
Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай ССР у Вільнюсе.
Гістарычны архіў у Вільнюсе.
Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці.
Бібліятэка Літоўскай акадэміі навук (Аддзел рэдкай кнігі).
ГАЗЕТЫ 1 ЧАСОПІСЫ
«Аграрные проблемы», штомесячнік, орган МАІ, Масква, 1934—1936.
«Бальшавік», орган ЦК КПЗБ, 1926.
«Беларускае слова», Вільня, 1926—1928.
«Беларуская крыніца» («Крыніца»), Вільня, 1926—1930.
«Беларуская ніва», Вільня, 1925—1926.
«Беларуская справа», Вільня, 1926.
«Беларускідзень», Вільня, 1926—1928.
«Беларускі звон», Вільня, 1922—1923, 1930—1931.
«Бюлетэнь соймаўскага клуба БСРГ», Вільня, 1926—1927.
«Оагеіа Віаіозіоска», Віаіузіок, 1958.
«СІО8 КотцпІ8іусгпу», огвап КС КРР, 1924.
«Вхіеппік АУІІегізкі», ХУіІпо, 1924—1926.
«Екаргезз Рогаппу», \Уагега\уа, 1927.
«Нзвестня», Москва, 1926.
«Іыіго», іуводпік, «у<1. Т. ІЖ^оахоч^кі, ХУагегач'а, 1924.
«Калоссе», Вільня, 1935—1936.
«Коммуннстнческнй ннтернацнонал», Масква, 1927—1931.
«Кцг]ег Мйіепзкі», ^ііпо, 1924—1936.
«Ь’Нцтапііё», Рагуі, 1928.
«Маладая Беларусь», гадавік, Пецярбург, 1912—1915.
«Маланка», сатырычны тыднёвік, Вільня, 1926—1928.
«Навуковы зборнік», гадавік, Беласток, 1964.
«Наперад», Вільня, 1930.
«Народны звон», Вільня, 1926.
«Наша ніва», Вільня, 1906—1915.
«Наша праца», Вільня, 1927—1928.
«Наш сцяг», Вільня, 1923.
«Ніва», тыднйвік, Беласток, 1956.
«Новае жыццё», Вільня, 1929.
«Ко\уу РггебЦО», іеогеіусгпу ог^ап КС КРР, 1924—1931.
«Партработнік», орган ЦК КПЗБ, 1926.
«Полымя», месячнік, Мінск, 1922—1975.
«Правда», Масква, 1928.
«РгхевЦО Мйіегізкі», 1925—1936.
«Ргхушіегге», \Уагеха\»а, 1920.
«КоЬоІпік», М'агегач'а, 1924—1928.
«Косгпікі Пгіеібч' Кцсіш Бцдоя'ево», У/агегач'а, 1967.
«Косгпік Віаіоііоскі», ВіаіўзЮк, 1958—1964.
«Родныя гоні», Вільня, 1927.
«Кгесгрозроіііа», АУагегая'а, 1924—1925.
«Савецкая Беларусь», Мінск, 1929.
«51'оя'О», М/Ііпо, 1924—1933.
«5рга\*у Кагодо4’О8сіо«'е», МГагегая'а, 1927.
«Сялянская праўда», Вільня, 1926.
«ТгуЬцпа Кадгіеска», Мозкя'а, 1935.
«У/аІка*, Іу^оЬпік, яу<1. Т. ОЮ§О82О\гекі, \Уагега\еа, 1924.
«ДУіаЬотозсі», Бопйуп, 1962.
«Воля працы», Вільня, 1923—1924.
«\9уг«'о1епіе Ідніц», \УІ1по, 1923—1924.
«2 Роіа АУаІкі», АУагегач'а, 1958—1973.
РАСПРАЦОЎКІ
Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць, Мінск, 1968.
Александровіч С. Пуцявіны роднага слова, Мінск, 1971.
Анісаў А. Старонкі гісторыі, Мінск, 1974.
Багдановіч М. Збор твораў, т. II, Мінск, 1968.
Беларускі каляндар, гадавік, Вільня, 1910—1915, 1923—1931.
Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху, Мінск, 1924.
Веісікоч'зка А. 8ігоппісІ«'а і х\уі^гкі роіііусгпе V/ Роізсе, АМагегадаа, 1925.
ВІосЬ М. РосЬ\\а1"а ЬізЮгіі, ^агегал’а, 1960.
Борьба трудяідйхся Западной Белорусснн за соцнальное н нацнональное освобожденне н воссоеднненне с БССР. Документы н матерналы, Мінск, т. 1, 1962; т. П, 1972.
Впіп Д. Різта «уЬгапе, іот II, ХУагзгая'а, 1956.
Цётка (А. Пашкевіч) Творы, Мінск, 1976.
Оепіва А. Роіііука тесЬобпіа РоізН »оЬес гіет Ьі№у, ВіаЮпізі і Цкгаіпу (1918—1919), ХУагагата, 1969.
Цепіва А. 8рга»а Ьіаіопізка 1917 — 1918, «РгхевЧб НізЮгусгпу», пг 4, 1968.
Десятый сьезд РКП(б). Стенографмческмй отчет. Заседанне пятое, посвяіценное нацнональному вопросу.
Покшпепіу і таіегіаіу Ьо Ьізіогіі зЮзппкбч' роізко-габгіескісЬ, Іоту I—VI, ХУагагажа, 1962—1967.
Пгезгег 2. 8рга»а тпіеімо&і пагоІояусЬ » Роізсе а рго^гат рапзіжже) бетокгас]і, ^агагаіуа, 1926.
Пцгасх Т. Косуу оЬгопсге, МГагага«а, 1959.
Путек В. Ыіегаіегпа РаПіа СЫОрзіса, ХУагага^а, 1972.
Ейкі С. 8рга»а ЬіаЮпізка, гагуз ЬіаЮгусгпо-роііІуспу, ХУагагадаа, 1931.
Ейко К. Х^оЬес ргосезц Нготабу.
СгаЬзкі 5(. Цугаві о Ьіег^се) ЫзЮгусгпе) сЬягіі Роізкі, ХУагагата, 1922.
СгаЬзкі 8і. 2 гавабпіеп роіііукі пагодояю-рапзпуоч'е), 9/агага\уа, 1925. СгііпЬегз К. Роізкіе копсерс]е Гедегаіігтц 1864—1918, ХУагага^а, 1971.
Гадавік Беларускага навуковага таварыства, Вільня, 1933.
Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры, Вільня, 1920.
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры, т. I—II, Мінск, 1968—1969.
Годы нспытаняй н мужества, Мінск, 1972.
ІП8рекс)а ргасу га 1928 гок, ^агагац'а, 1930.
Інтэрпеляцыі беларускіх паслоў у польскі сойм, Мінск, 1927.
Кавернн В. Собеседннк, Москва, 1973.
Кагоааз 3. Мояі^ кашіепіе ХУіІпа, 9/агега»а, 1968.
Кіеіп В. КцсЬ ге«'ОІцсу)пу па «гіІетігсгуДііе » ІаіасЬ 1920—1939, Уііпіцз, 1961.
Кнорын В. Камуністычная партыя Беларусі, «Беларусь» (нарысы), Мінск, 1924.
Конан В’. Демократнческая эстетнка Белорусснн, Мннск, 1971.
Конан В. Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белорусснн, Масква, 1972.
Котізкі 3. Тпкіпе іаіа, I. I, ХУагагаша, 1966.
Круталевіч В. Рожденне белорусской советской республнкн, Мннск, 1975.
Кц сгсі Ечвепшзга Зтіагоігакіево (точу оЬгопсге), ХУагагач'а, 1933.
Кцтапіескі 3. Ро ігакіасіе гузкіт, Х9агагаіуа, 1971.
Ьапсіац 2., Тотазгетгакі 3. (Зозродагка Роізкі ті^дгу^о]еппе], ХУагагач'а, Ют I, 1967; Ют II, 1972.
Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, Коўна, 1926.
Ьепіп XV. Міегпапе іізіу і поіаікі, ХУагагадаа, 1962.
Леннн В. Н. Сочннення (IV нзд.), т. 20, 22, 26—33.
Ліс А. Браніслаў Тарашкевіч, Мінск, 1966.
Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў, Вільня, 1928.
Луцкевіч А. Польская акупацыя ў Беларусі, 1920.
Мабаісгук Сг. Вцггпагуіпо-оЬзгатісга геГогта гоіпа » Роізсе 1918—1939, ХУагагач'а, 1961.
МаІіпочзкі-РоЬо'в V/. ^аіпочзга Ьізіогіа роіііусгпа Роізкі, Іот II, Ьопдуп, 1956.
Маіізгечзкі Е. 8Ю8цпкі пагобочоь'сіоче ч Кгесгурозроіііе] РоЕкіе], ХУагегача, 1923.
МісЬаЮчзкі М. 2 піебаіекіе] рггезгЮзсі, М'госГач, 1959.
Міезгсгапкочзкі М. 8(ткюга а§гата РоІ8кі ті^дгучо^еппеі, ХУагехача, 1960.
Міцкевіч-Капсукас В. Нацноналыю-революцнонное двнженне в Западной Белорусснн н разгром Громады, «Коммуннстнческнй ннтернацнонал», № 6, Масква, 1927.
Мядзелка П. Сцежкамі жыцця, Мінск, 1974.
Навіна А. (А. Луцкевіч). Адбітае жыцце, Вільня, 1929.
ОЬг^Ьзкі I. РгоЫет етісгпу Роіеыа, \Уагагача, 1936.
Огтіскі V/. Хусіе йозродагсге кгеабч чзсЬобпісЬ КР, Кгакбч, 1929.
Палуян У. Беларуская сялянска-рабочая грамада, Мінск, 1967.
Памяці Івана Луцкевіча (збор успамінаў), Мінск, 1920.
Рагіатепі КР (роб геб. рго(. Н. Мо8сіскіе§о), АУагзгач'а, 1928.
Паўлоўскі I. Заходняя Беларусь на лаве падсудных, Мінск, 1929.
Реітзечісг К. Ргосез РУ/К Нготаду (точа оЬгогісга), \Уі1по, 1928.
Рі&тіакі I. Різта гЫогоч'е, Ют V, ХУагагача, 1937.
Родовкі В. ВіаЮтзка МЧоасіагізко-КоЬотісга Нготада, «МіеросІІебЮзс», Ют VI, Ьопдуп, 1958.
Роізкіе зіЬу гЬгоіпе ч’ дтвіе] чо^піе ^іаЮче], ют III, Іюпбуп, 1950.
РозЮчіе гечоіцсу]пі ч 8е]тіе 1923—1935, ’Л'агьгача, 1961.
Повесть временных лет (по Лаврентьевской летопнсн, 1377), Москва—Ленннград, 1950.
Праграма БСРГ, Вільня, 1926.
Праграма Беларускай нацыянальнай партыі, Вільня, 1923.
РгбсЬпік А. Ріегчзге рі^іпазЮІесіе РоІ8кі піеродІевЮ), ХУагехача, 1957.
Пяцьдзесят чатыры дарогі (аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў), Мінск, 1963.
Каіа] М. Раті^іпікі 1918—1927, \Уагахач'а, 1965.
Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн, Мінск, 1966.
Косгпік зіаіузіусгпу КР га 1924 гок, АУагагача.
8е]т КР. Окгез I. 8ргачохбапіа зіеповгаГісгпе г оЬгаО 8е)точусЬ ч’ ІаіасЬ 1923—1927, М'агагач'а.
Семашкевіч Р. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе, Мінск, 1971.
ЗкіЬігізка-СЬагуЮ X. О рггекГабасЬ «Рапа Тадецвга» па ^гук ЫаЮтзкі, «8ш<ііа РоЮпо-81ауіса-ОгіепІа1іа», Оааоііпецт, 1975.
Згокоччкі К. 8ргачу пагодочоь'сіоче па кгеаасЬ чзсЬобпісЬ, Кгакоч, 1924.
Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення, Вільня, 1934.
Зілдегепз "(V. Хіетіе чзсЬодпіе, УУагагач'а, 1920.
Зішіпіскі V. V/ зргачіе 8Ю8ііпкіі роіііусгпево РоІ8кі до ^е} гіет ччсЬодпісЬ, АМагагача, 1919.
Танк М. Збор твораў, т. IV. Лісты календара, Мінск, 1967.
Тотазгеч'зкі I. 2 дгіе]бч Роіезіа, 'Л'агегача, 1963.
Тотазгечзкі I. 2ч'а1сгапіе «2уч'іоЮч' ч'учгоіочусЬ» па Роіезіц ч 1933 г., «Кчагіаіпік Ніаіогусгпу», пг 2, 1961.
Тотаахеч'зкі I. РоЮгепіе кіазу гоЬоіпісге) ч Роізсе ч ІаіасЬ 1924—1929, «2 Роіа М'аікі», пг 2, 1967.
Тотазгеччкі 3. КоЬойіісу Віаіогазіпі V ІаіасЬ 1919—1939 Роізсе, «Асіа ВаШса-Зіауіса» пг 5, 1967.
Тотазгеч'зкі I. ХіпікШга зроіесгпа ч'оіеч'бсігіч'а Роіезкіего V 1931 г., «Кй'агіаіпік Нізіогусгпу», гезгуі 2, 1962.
11сЬ\ча1у II 2)агдп КРР, «II 2|агд КРКР», ІУагагач'а, 1968.
НсЬч'аіу I 2]ахдц КР2В (1928 г.), ВіЫіоіека КС Р2РК.
ІДсЬ\уаІу III КопГегепсіі КР2В (I, ] 926), ВіЫіоіека КС Р2РК.
Улаіцнк Н. Очеркм по археографмн н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн. Акадэмія навук СССР, Інс~ытут гісторыі СССР, Масква, 1973.
У суровыя гады падполля (зборнік успамінаў), Мінск, 1958.
АУагакі V/. АУуЬог рі5т і рггеточ'іеп, іот 2, АУагагач'а, 1958.
^УаыІеч'вкі Ь. 16ге! РІІЗддакі, Закіт во гпаіет, ДУагагаша, 1936.
У/азіІечькі Ь. Ьііч'а і Віаіогаа (гагуз), Кгакбч', 1925.
^Уазііеч'зкі Ь. Зргач'а кгеаоч' і тпіе)5го8Сі пагодочусЬ, ^Уагагач'а, 1925.
Ваўпшасаў С. На разгневанай зямлі, Мінск, 1963.
Внльнюсское подполье (зборнік угпамінаў), Вільнюс, 1966.
ІУііоз V/. Мо]е ч'зротпіепіа, іот III, Рагуг, 1965.
АУуйопсЬ 8. Коіа Копшпізіусгпеі РаПіі 2асЬодпіе] Віаіогазі » гасЬц пагодочут Віаіогазіпоч' Роізсе, У/іІпо, 1933.
Заходняя Беларусь, зборнік. Вільня, 1924.
3 м е с т
Арсень Ліс. Слова да чытача 5
Ад аўтара - —8
Раздзел першы (1892—1916) 11
Раздзел другі (1917—1923) 29
Раздзел трэці (1923—1926) 63
Раздзел чацверты (1927—1930) 104
Раздзел пяты (1931 —1933) 147
Раздзел шосты (1933—1938) 172
Судовыя працэсы Браніслава Тарашкевіча 185
Турэмны шлях Браніслава Тарашкевіча 186
Бібліяграфія 187
Літарспурна-мастацкае выданне
Бергман Аляксандра
Слова пра Браніслава Тарашкевіча Гістарычны жыццяпіс
Рэдактар М. М. Мятліцкі. МастакА I. Цароў. Мастацкі рэдактарА I. Дрозд.
Тэхнічны рэдактар I. I. Дуброўская. Карэктар К. А. Крукоўская. Аператар В. I. Барута.
Падп. да друку 16.04.96. Фармат 84x108^/32. Папера друк. № 1. Гарнітура тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 10,08. Ум. фарб.-адб. 10,50.
Ул.-выд. арк. 11,56. Тыраж 1100 экз. Зак. 670.
Набрана і звярстана на настольна-выдавецкай сістаме
Выдавецтва «Мастацкая літаратура* Дзяржаунага камітата Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 3. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
Аддрукавана з гатовых дыяпазітываў заказчыка ў друкарні выдавецтва «Беларускі Дом друку». 220013, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.