Тлумачальны слоўнік тэрмінаў пачатковага навучання

Тлумачальны слоўнік тэрмінаў пачатковага навучання

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 272с.
Мінск 2001
75.64 МБ

 

ДАПАМОЖНІК

Рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь уякасці дапаможніка для студэнтау вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці "Педагогіка і методыка пачатковага навучання"

 

 

УДК 373.31 (038)

ББК 74.2я2

Т49

А ў т а р ы:

Т.АКАВАЛЬЧУК, І.Р.КОЖУХ, Г.В.СЕГЯНЮК,

У.Я.СМІРНОВА, В.Л.СТАНКЕВІЧ, В.І.СЯНКЕВІЧ

Рэцэнзенты:

кафедры псіхалогіі і педагогікі пачатковай школы;

матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі ў пачатковай школе; беларускай мовы Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы

старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі Н.А.Чабатар

ISBN 985-11-0196-6

© Калектыў аўгараў, 2001

© Выдавецгва «Беларуская Энцыклапедыя»

імя П.Броўкі, 2001

ПРАДМОВА

Наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай ставіць пытанне яе ўнармаванага функцыянавання ў розных сферах грамадскіх зносін. Спецыфічнай сферай сацыяльнай камунікацыі з’яўляецца іпкольны вучэбны працэс. Паралельнае ўжыванне ў ім дзвюх блізкароднасных моў можа суправаджацца непажаданымі выпадкамі руска-беларускай інтэрферэнцыі, якая звычайна мае месца на розных этапах навучання і стварае цяжкасці пры засваенні вучнямі тэрміналогіі пэўнай галіны ведаў. Адным з магчымых шляхоў вырашэння гэтай праблемы і павышэння эфектыўнасці авалодвання школьнікамі нацыянальнай тэрміналогіяй з’яўляецца стварэнне адпаведных дапаможнікаў, якія былі б арыентаваны на вырашэнне актуальных задач упарадкавання і стандаргызацыі беларускай тэрміналогіі.

Найпершая задача Слоўніка — даць тлумачэнне асноўным матэматычным, прыродазнаўчым, лінгвістычным, педагагічным, псіхалагічным і метадычным паняццям, а таксама паняццям, звязаным з працоўным навучаннем, якія складаюць тэрміналагічную базу выкладання адпаведных дысцыплін у пачатковай школе. Слоўнік можа выконваць не толькі даведачную ролю, але і служыць своеасаблівым дапаможнікам для студэнтаў педагагічных факультэтаў ВНУ і настаўнікаў пачатковых класаў. Акрамя таго, Слоўнік ставіць сваёй мэтай сістэматызаваць і ў пэўнай ступені уніфікаваць тэрміналагічныя паняцці, якія выкарыстоўваюцца ў пачатковым выкладанні.

Пры складанні Слоўніка аўтары кіраваліся прынцыпамі ўпарадкавання і стандартызацыі беларускай тэрміналогіі, якія распрацаваны і выкарыстаны ў існуючых тэрміналагічных выданнях падобнага тыпу (Воднеў У.Т. і інш. Малы матэматычны слоўнік. Мн., 1994; Сцяцко П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. — Мн., 1990; Андрыеўская З.Я., Галай І.П. Руска-беларускі фізікагеаграфічны слоўнік. Мн., 1994 і да т.п.).

Аўтары не ставілі мэту даць падрабязнае апісанне тэрмінаў і наняццяў (гэта задача падручнікаў і іншых прац па адпаведных дысцыплінах), а імкнуліся раскрыць толькі іх асноўнае значэнне, сутнасць. Арыентацыя Слоўніка ў асноўным на настаўнікаў пачатковых класаў прадвызначыла крытэрыі адбору фактычнага матэрыялу выдання. У Слоўнік уключаны шырока вядомыя лінгвістычныя і лінгваметадычныя паняцці, фундаментальныя псіхолага-педагагічныя, прыродазнаўчыя, матэматычныя паняцці і

тэрміны працоўнага навучання, якія з’яўляюцца найболып ужывальнымі ў сучаснай школьнай практыцы і складаюць паняційную базу працэсу пачатковага навучання.

Паводле структуры Слоўнік перакладны, паводде функцыі ён набывае ролю нарматыўнага тлумачальнага тэрміналагічнага даведніка, у якім беларуская тэрміналогія прадстаўлена ў сістэме. Пры вызначэнні структуры слоўніка, раскрыцці значэння термінаў аўтары бралі пад увагу практыку паралельнага вывучэння ў пачатковай школе дзвюх блізкароднасных беларускай і рускай моў.

Да кожнага беларускага тэрміна ў дужках прыводзіцца рускі эквівалент, абазначаецца націск, напр.: АП0СТРАФ (АПОСТР0Ф). Пры наяўнасці тэрміналагічных сінонімаў азначэнне даецца аднаму з іх, а дая астатніх робіцца на яго адсылка: «тое, што» [напр.: Азбука (АЗБУКА) — 1) тое, што АЛФАВІТ; 2) тое, іігго БУКВАР; ДАЧЫНЁННЕ (ОТНОШЁНЙЕ) — тое, пгго АДН0СІНА]. У разделе «Матэматыка» адсылкі робяцца курсівам (напр., АДЛЮСТРАВАННЕ (ОТОБРАЖЁННЕ) — тое, што адвображаннё). У якасці асноўнага прыводзіцца тэрмін, які з’яўляецца найбольш дакладным ці найбольш пашыраным у школьнай практыцы. Пры наяўнасці тэрміналагічнай варыятыўнасці тэрміны-варыянты ўжываюцца праз коску ці коску і злучнік «або» (напр.: АДНАКАРАНЕВЫЯ, або ДЦНАКАРбННЫЯ СЛ0ВЫ; ВАЎЧАЙГАДА, або В0ЎЧАЕ ЛЬІКА; ВАСІЛЁК, ВАЛ0ШКА).

Пры мнагазначных тэрмінах кожнае слова даецца пад адпаведнымі лічбамі ці літарамі ў адным слоўнікавым артыкуле.

У слоўніку выкарыстоўваецца як алфавітны, так і комплекснагнездавы (тэматычны) спосаб упарадкавання спецыяльнай лексікі. Тэрміны падаюцца ў алфавітным парадку, а ў межах слоўнікавага артыкула ў алфавітным парадку прыводзіцца і азначэнне тэматычна звязаных паняццяў (напр.: АДУКАЦЫЯ (...) А. агульная, А. політэхнічная, А. спецыяльная; ПРЫР0ДА (...) П. жывая, П. нежывая; ДЗЯЛЁННЕ (...) Дз. мнагазначных лікаў, Дз. пазатаблічнае, Дз. таблічнае. Большасць тэрмінаў размешчана паводле апорнага слова (тэмы), далей ідуць вытворныя ад гэтага апорнага тэрміна.

Слоўнік складаецца з 5 раздзелаў: 1) Педагогіка і псіхалогія; 2) Матэматыка; 3) Мова. Чытанне. Пісьмо; 4) Прыродазнаўства; 5) Працоўнае навучанне.

У раздзеле «Педагогіка і псіхалогія» змешчаны фундаментальныя псіхолага-педагагічныя паняцці, якія ляжаць у аснове характарыстыкі працэсаў пачатковага навучання і выхавання і з’яўляюцца найбольш частотнымі ў сучаснай педагогіцы і псіхалогіі.

Аснову раздаела «Матэматыка» складае тэрміналогія, на якой грунтуецца пачатковы курс матэматыкі. Яна прыведзена ў адпаведнасць з тэрміналогіяй школьных падручнікаў па матэматыцы, а тэрміны-сінонімы даюцца адпаведна з «Русско-белорусскмм математнческмм словарем» (пад агульнай рэд. Я.В.Радыны. — Мн., 1993).

У раздзеле «Мова. Чытанне. Пісьмо» прыведзены найбольш пашыраныя мовазнаўчыя і метадычныя тэрміны, якія ўжываюцца ў школьных падручніках і падручніках ВНУ па беларускай мове і методыцы выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах.

Раздзел «Прыродазнаўства», акрамя агульных паняццяў, уключае назвы найбольш распаўсюджаных у рэспубліцы раслін і жывёл, а таксама шэрагу раслін і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Прыводзяцца таксама паняцці, якія ўжываюода ў школьных падручніках, кнігах для пазакласнага чытання па прыродазнаўству, але азначэнне ім не даецца (напр.: вандроўныя птушкі, суквецце, помнікі прыроды і інш.).

У раздзеле «Працоўнае навучанне» прыведзены кароткія звесткі, практычныя рэкамендацыі, тэхналагічныя ўказанні, тлумачэнне паняццяў, якія ўзнікаюць у вучняў і настаўнікаў у працэсе навучання і сустракаюцца ў метадычных дапаможніках і ў кіраўніцгвах па працы.

Аўтары выказваюць шчырую падзяку рэцэнзентам: старшаму навуковаму супрацоўніку Інстьггута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нац. АН Беларусі Н.А.ЧАБАТАР, а таксама калектыву выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (П.Р.Галуза, Г.С.Сідарчук, У.С.Немец, АЛ.Рагойша, З.М.Тамашэвіч, С.У.Вароніна, Г.Ф.Маслоўская) за карысныя заўвагі і прапановы, якія садзейнічалі паляішіэнню якасці выдання.

Аўтары з удзячнасцю прымуць усе заўвагі па далейшым ўпарадкаванні сучаснай тэрміналогіі пачатковага навучання, якія будуць выказаны ў друку ці дасланы на адрас Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта (224665, г. Брэст, вул. Савецкая, 8. БрДзУ, педагагічны факультэт).

Аўтары.

ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ

  1. — агульны ас. — асобін АСКД — адзіная сістэма канструктарскай дакументацыі вобл. — вобласць выхав. — выхаванне выш. — вышыня г.зн. — гэта значыць

ДАСТ — дзяржаўны асноўны стандарт

даўж. — даўжыня

дыдакт. — дыдактычны дыям. — дыяметр

3 — захад зах. — заходні інд. — індывідуальны інтэлект. — інтэлектуальны інш. — іншы, іншае навук. — навуковы навуч. — навучанне

НАД — найболыны агульны дзельнік

наз. — называецца

НАК — найменшае агульнае кратнае

напр. — напрыклад нар. — народны

ПКМ — пачатковы курс матэматыкі пад. — падобна пазнав. — пазнавальны паўд. — паўднёвы паўн. — паўночны Пд — поўдзень педаг. — педагагічны Пн — поўнач практ. — практычны псіх. — псіхічны псіхал. — псіхалагічны р н — раён (пры назве) с.-г. — сельскагаспадарчы ст. — стагоддзе сям. — сямейства тэарэт. — тэарэтычны тэр. — тэрыторыя У — усход узрост. — узроставы усх. — усходні фармірав. — фарміраванне фіз. — фізічны фізіял. — фізіялагічны цэнтр. — цэнтральны што-н. — што-небудзь шыр. — шырыня які-н. — які-небудзь

ПЕДАГОГІКА I ПСІХАЛОГІЯ

АБАВЙЗКІ ВЎЧНЯ (ОБЙЗАННОСТН УЧЕННКА) — сукупнасць спраў або даручэнняў, якія ўскладзены на вучня ў школе і з’яўляюцца абавязковымі для выканання ў вучобе, паводзінах, іншых відах звязанай са школай дзейнасці: старанна вучыцца; прымаць актыўны ўдзел у карысных справах свайго класа; дапамагаць таварышам у вучобе і працы; захоўваць чысціню і парадак у класе і іншых школьных памяшканнях; выконваць школьны рэжым і правілы ўласнай гігіены; прыкладна паводзіць сябе ў школе, грамадскіх месцах, на вуліцы; беражліва адносіцца да школьнай і грамадскай маёмасці, да сваіх і чужых рэчаў і пад.

абяднАнне дзіцйчае нефармАльнае (ОБЬЕДННЁННЕ ДЁТСКОЕ НЕФОРМАЛЬНОЕ) — добраахвотнае, на аснове агульных інтарэсаў, дружбы і сімпатый, або на аснове карыслівасці аб’яднанне дзяцей, якому характэрны ўсе прыкметы групы (міжасобасныя адносіны, сумесная дзейнасць, пачуццё прыналежнасці і інш.), але якое не мае юрыдычна аформленага статусу. Складваюцца А.дз.н. на вуліцы, двары, у навуч.-выхав. установах і могуць існаваць як самастойныя групы (клубы, секцыі, сяброўскія кампаніі і пад.) ці фарміруюцца ўнутры афіцыйных (фармальных) груп. У адрозненне ад нефармальнага, А. дзіцячае фармальнае (О. детское формальное) мае юрыдьгчна фіксаваны статус, пэўную нарматыўна замацаваную іерархічную структуру, выбранае ці прызначанае кіраўніптва; члены яго звязаны агульнай праграмай сацыяльна значымай дзейнасці (вытворчая брыгада, школа, клас і пад.).

Законы і традыцыі, па якіх жывуць дзеці, падлеткі, аб’яднаўшыся ў нефармальныя групы, іх погляды на жыццёвыя каштоўнасці і грамадскія меркаванні часам больш значныя, чым правілы і патрабаванні ў фармальных групах, таму важнай задачай педагагіч. грамадскасці з’яўляецца вывучэнне ўмоў фармірав.

А.дз.н., зместу іх дзейнасці, нормаў жыцця, уменняў кіраваць імі і пад. Такія пытанні даследуюцца сацыяльнай педагогікай.

адаптАцыя да шкблы (адаптАцйя К ШКбЛЕ) — прыстасаванне дзіцяці да новых умоў дзейнасці, новага асяроддзя; стан, які не выклікае празмернага напружання нервовай сістэмы дзіцяці, яго значнай фізічнай стомленасці. Характарызуецца А. да ш. адпаведнасцю ўзроставых функцыянальных магчымасцей першакласнікаў навучальнаму працэсу як новаму віду дзейнасці, іх здольнасцю падпарадкоўвацца школьнаму рэжыму. Уплывае на эфектыўнасць навучальна-выхаваўчай работы з дзецьмі.

А. да школы з’яўляецца праяўленнем шырокай сацыяльнай (соцнальной) адаіітацыі як бесперапыннага актыўнага працэсу прыстасавання індывіда да ўмоў сацыяльнага асяроддзя. Звязаны гэты працэс перыядамі кардынальнай змены дзейнасці і акружэння індывіда.

АДРАДЖ$ННЕ НАЦЫЯНХЛЬНАЕ (ВОЗРОЖДЁННЕ нацйонАльное) — заканамернасць у гістарьгчным развіцці асобных народаў, якая выяўляецца ў паскораным руху да болып высокага ўзроўню грамадскага быцця, культуры і нацыянальнай свядомасці пасля перыяду застою або заняпаду. А.н. аказвае значны ўплыў на сістэму адукацыі і выхав. адпаведнага перыяду.

адукАцыя (ОБРАЗОВАнйЕ) — працэс і вынік набыцця вучнямі сістэмы навук. ведаў, пазнав. уменняў і навыкаў, фармір. на іх аснове светапогляду, маральных і інш. якасцей асобы, развіцця яе творчых сіл і здольнасцей. Набываецца А. ў навуч. установах пад кіраўніцтвам настаўнікаў (выкладчыкаў) або мэтанакіраванай работай па самастойнаму пошуку ведаў у пэўнай галіне з дапамогай розных сродкаў (літаратура, перыёдыка, радыё, тэлебачанне, кіно, музеі, выстаўкі і інш.) — самаадукацыяй (самообразованнем). Змест А., яе ўзровень вызначаюцца патрабаваннямі грамадскай вытворчасці, абумоўліваюцца грамадскімі адносінамі, станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнароднымі і нацыянальнымі стандартамі, вучэбнымі планамі і праграмамі.

У залежнасці ад аб’ёму і тэрмінаў навуч. адрозніваюць: А. агульную (О. обідее) — пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні; А. прафесійную (О. професснональное) — дапрафесійная (прафесійная арыентацыя, адбор) й сярэдняя прафесійная падрыхтоўка; А. вышэйшую (О. высшее) — падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ддя розных галін навукі, тэхнікі і культуры; А. дарослых (паслядыпломная А.). Паводле формы навуч. А. бывае д з ё н н а я (стацыянарная), вячэрняя і з а в о ч н а я, па-

водле адносін да царквы — с в е ц к а я (незалежная ад уплыву царквы) і канфесійная (кантралюе царква). Агульная А. з’яўляецца асновай політэхнічнай і прафесійнай А Асноўнай структурнай адзінкай у сістэме А. з’яўляецца агульнаадукацыйная школа (дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя). На аснове статута сярэдняй агульнаадукацыйнай піколы ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць пачатковыя (1—4-ы кл.), 9-гадовыя (базавыя; 1—9-ы кл.), сярэднія агульнаадукацыйныя школы (1—11, 12-ы кл.), школы з паглыбленым вывучэннем прадметаў, школы-інтэрнаты, спецыяльныя школы, ліцэі, гімназіі, для працоўнай моладзі створаны вячэрнія (пазменныя) сярэднія агульнаадукацыйныя школы (гл. Школа).

актывізАцыя працйсу навучАння (акгйвйзАцйя ПРОЦЁССА ОБУЧЁНЙЯ) — напрамак у педагагіч. дзейнасці, які накіраваны на ўдасканаленне метадаў і арганізацыйных форм навуч. ў мэтах забеспячэння актыўнасці і свядомасці вучняў ва ўсіх звеннях навучальнага працэсу, развіцця ў іх творчых задаткаў, навыкаў самаадукацыі (гл. Навучанне; гл. Прынцып навучання).

АНАЛІЗ (АНХЛЙЗ) — I. Працэс расчлянення цэлага на састаўныя часткі, элементы або вывучэнне асобных бакоў прадмета, з’явы як часткі цэлага. А. існуе ў форме іграктычнага дзеяння, напр., падзел вучнем слова на састаўныя часткі (марфемы), вылучэнне гукаў у слове або ў форме мысліцельнай аперацыі пры ўзаемадзеянні з адваротным працэсам — сінтэзам (гл. Сінтэз). Напр., пры чытанні — вылучэнне ў тэксце сказаў, слоў, літар з адначасовым злучэннем літар у словы, слоў у сказы, сказаў у часткі тэксту; вылучэнне ў думках асобных эпізодаў апавядання пра якую-н. з’яву і адначасовае ўсведамленне іх сувязі, залежнасці паміж сабой. 3 А., як адной з мысліцельных аперацый, звязаны і інш. — абстрагаванне, абагульненне, канкрэтызацыя і пад. (гл. Мысленне). II. Адзін з відаў метадычнай работы ў школе, або ў прафесійнай навучальнай установе, які ўяўляе сабой разбор і ацэнку ўрока (лекцыі) з боку іх эфектыўнасці і накіраваны на павышэнне педагагіч. майстэрства настаўніка (выкладчыка). Адрозніваюць A. а г у л ь н ы, які ахоплівае ўсе бакі ўрока (лекцыі) і А. с п е ц ы я л ь н ы, накіраваны на асобныя яго бакі, напр., выкарыстанне нагляднасці, якасць праверкі ведаў і інш. Найбольш поўным з’яўляецца А. с і с т э м н ы як аналіз шэрагу заняткаў па пэўнай тэме з характарыстыкай усіх звенняў навучальнага працэсу.

AHKETABÄHHE (АНКЕТЙРОВАНЙЕ) — метад даследавання з мэтай атрымання першаснай сацыялагічнай ці псіхолага-педагагіч. інфармацыі з дапамогай анкетнага апытання (анкеты).

ЛНКЕТА (АНКЁТА) — апьггальны ліст з наборам пытанняў, якія лагічна звязаны з галоўнай задачай даследавання. A. а д к р ы т а я прадугледжвае свабодную фармулёўку рэспандэнтам адказу; А. закрытая — выбар аднаго з прапанаваных варыянтаў адказу.

АПЯКЎНСТВА (ОПЕКЎНСТВО) над непаўналетнімі дзецьмі — форма сямейнага выхав. дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі па прычыне смерці бацькоў, або страты імі бацькоўскіх правоў з-за цяжкай хваробы, інваліднасці, хранічнага алкагалізму і інш. А з’яўляецца распаўсюджаным і даступным спосабам прававой аховы дзіцяці з боку дзяржавы. Устанаўліваецца на працягу месяца з моманту выяўлення факта неабароненасці дзіцяці, афармляецца мясцовымі органамі самакіравання, як правіла, па месцы жыхарства непаўналетняга. Апякун нясе адказнасць за абарону правоў падапечнага, яго выхав., ахову здароўя, мае права вызначаць форму яго адукацыі, хоць матэрыяльнае ўтрыманне не ўваходзіць у яго функцыі. Грамадскі нагляд над умовамі жыцця дзіцяці ў апякунскай сям’і і дапамогу ёй здзяйсняюць дзяржаўныя, грамадскія, дабрачынныя арганізацыі.

АРЫЕНТЛЦЫІ КАШТбЎНАСНЫЯ (орнентАцнн цёнНОСТНЫЕ) — гістарычна ўсталяваныя нормы і правілы паводзін у грамадстве, у якіх замацаваны адносіны чалавека да інш. людзей, прыроды, працы і пад. А.к. ляжаць у аснове маральнага выхав. асобы і выражаюць пачуццё адказнасці чалавека за лёс Зямлі, цярпімасці і павагі да інш. культур, рэлігій і ідэалогій. Асноўныя А.к. — гуманізм (гл. Гуманізм), грамадзянскасць, міласэрнасць, беражлівасць, талерантнасць і інш. Аб наяўнасці А.к. магчыма гаварыць толькі тады, калі ў свядомасці асобы запраграмавана авалоданне ёю з улікам патрэбнасцей і магчымасцей асобы.

арыентАцыя прафесіянАльная (орнентАцня профессйонАльная) — сукупнасць псіхолага-педагагіч., медыцынскіх і арганізацыйных мер уздзеяння на вучняў з мэтай выяўлення і фармірав. іх прафесійных інтарэсаў і здольнасцей; уплыў на выбар імі прафесіі ў адпаведнасці з асабістымі схільнаспямі і псіхафізіялагіч. магчымасцямі, а таксама сацыяльна-эканамічнымі патрэбнасцямі грамадства.

Ап. ўключае ў сябе прафасвету (профпросвеіценне) як знаёмства дзяцей, у тым ліку малодшага школьнага ўзросту, праз урочныя і пазаўрочныя формы работы з асаблівасцямі розных прафесій, з напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краю, з тыпамі адпаведных прафесійных устаноў; інд. прафкансультацыю (профконсультацню), якая мае на мэце дапамагчы вучню супаставіць свае магчымасці з асаблівасцямі выбіраемай прафесіі;

прафдыягностыку (профдаагностнку) і прафадбор (профотбор), якія з дапамогай спецыяльных метадаў выяўляюць усе бакі падрыхтоўкі падлеткаў да той ці інш. прафесіі; прафадаптацыю (профадаптацню) — паступовае прыстасаванне моладзі да ўмоў вытворчасці ў працэсе грамадска карыснай працы ці вытворчай практыкі.

АС0БА (ЛЙЧНОСТЬ) — I. Асобны чалавек у грамадстве (індывід) з уласцівымі яму інд. асаблівасцямі псіхіч. складу, характару, інтэлекту (гл. Інд.-псіх. асобасныя асаблівасці). II. Прадстаўнік пэўнага класа ці сацыяльнай, прафесійнай, дэмаграфічнай.групы (А. рабочага, інжынера, іпкольніка і г.д.). III. Абагульненая характарыстыка чалавека, члена грамадства, яго ўнутранага «Я» (А. высокага ўзроўню, неразвітая, звычайная, нізкая А. і інш.). Чалавек як А выступае прадуктам грамадства і адначасова ўплывае на яго праз сумесную грамадскую дзейнасць. Такім чынам, А. — гэта ўстойлівая сістэма сацыяльна значных рысаў, якія характарызуюць індывід; прадукт грамадскага развіцця і ўключэння індывіда ў сістэму сацыяльных адносін шляхам актыўнай дзейнасці і зносін. Фарміраванне А (формнрованне Л.), як выхаванне ў чалавеку здольнасці да самастойнага прыняцця рашэнняў, да выбару ўласнага лёсу, як авалоданне ёю гісторыка-культурнай спадчынай і традыцыямі, сусветным вопытам чалавептва, — складаны, шматпланавы і доўгі працэс, бо ў ім злучаюцца біялагіч. і сацыяльныя фактары.

Развіццё і станаўленне А. дзіцяці адбываецца ў розных відах дзейнасці, у працэсе актыўнага ўзаемадзеяння яе з навакольным асяроддзем, пад рэгулюючым уплывам навуч. і выхав. як вядучых фактараў. У педагогіцы існуе паняцце падыходу асобаснага (подхода лнчностного) — арганізацыі педагагіч. ўздзеяння ў вых. і навуч. дзіцяці з улікам яго інд.-псіх. асобасных асаблівасцей.

АСТЭНІЯ (АСТЕНЙЯ) — нервова-псіхіч. слабасць, праяўленнем якой з’яўляецца павышаная стамляльнасць, знясіленасць, нізкі парог адчувальнасці, няўстойлівасць настрою, парушэнне сну. Прычынамі А. ў вучняў могуць быць: перанесеныя захворванні, празмернае перанапружанне ў вучобе, працяглыя адмоўныя эмоцыі, міжасобасныя канфлікты і пад.

АСЯР0ДДЗЕ Ў ПВДАГ0ГІЦЫ (СРЕДА В ПЕДАГ0ГНКЕ) — адзін з асноўных фактараў (разам са спадчыннасцю і выхав.) у развіцці чалавека і фармірав. яго як асобы. У паняцце А. ўваходзяць сацыяльныя, эканамічныя, культурныя і ггрыродныя ўмовы жыцця чалавека. Вядучую ролю ў фармірав. падрастаючага пакалення адыірывае А. сацыяльнае (С. соцнальная), якое ў шырокім сэнсе азначае дзяржаўны лад, чалавечае грамадства ў цэлым; у

вузкім сэнсе — тое, што непасрэдна акружае індывіда (сям’я, дзіцячыя арганізацыі, вытворчая праца, масавыя сродкі інфармацыі і пад.). Спрыяльнае сацыяльнае А. дзейнічае станоўча не само па сабе, а ва ўзаемасувязі з мэтанакіраванай выхаваўчай дзейнасцю людзей, усіх выхаваўчых устаноў, якія ствараюцца ў грамадстве.

Пытанні ўзаемадзеяння А., спадчыннасці і выхав. ў фармірав. і развіцці чалавека — кардынальныя пытанні філасофіі, педагогікі, псіхалогіі. Уплыў шырокага сацыяльнага А. на працэс выхав. дзіцяці, пыганні арганізацыі і кіравання А., якое непасрэдна акружае дзіця, з’яўляюцца прадметам даследавання сацыяльнай педагогікі; ўплыў умоў жыцця на фармірав. псіхікі чалавека — прадмет сацыяльнай псіхалогіі.

АТЭСТАЦЫЯ (АТТЕСТАЦЙЯ) — характарыстыка ці выражэнне ў балах ацэнкі, якая даецца навучэнцу за яго вучэбную дзейнасць і паводзіны пасля заканчэння кожнай навучальнай чвэрці і кожнага навучальнага года. Ацэнкі прастаўляюцца ў класным журнале і дзённіку вучня. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй (базавай) школы выдаецца Пасведчанне аб базавай адукацыі; сярэдняй школы — Атэстат аб сярэдняй адукацыі.

АЎТАРЫТЗТ ПЕДАГАГІЧНЫ (АВТОРЙТЁТ ПЕДАГОГЙЧЕСКНЙ) — прызнаная вучнямі значнасць вартасцей настаўніка і заснаваная на гэтым сіла яго выхаваўчага ўздзеяння. Беспярэчнасць дзіцяці, яго гатоўнасць слухацца, давер да настаўніка складаюць псіх. аснову А.п., таму ён выступае як неабходная ўмова паспяховага выхав. Адрозніваюць сапраўдны і памылковы А.п. Сапраўдны (нстннный) А. — гэта аўтарытэт, у аснове якога ляжыць прафесіяналізм настаўніка (эрудзіраванасць, педагагіч. майстэрства, любоў да дзяцей, веданне іх узрост. і інд. асаблівасцей), а таксама станоўчыя асобасныя якасці (справядлівасць, спагадлівасць, тактоўнасць, жыццярадаснасць і пад.). Памылковы (ложный) А. грунтуецца на неадэкватных узаемаадносінах настаўніка і дзяцей, часам на аўтарытарнасці педагога (гл. Зносіны). Да яго адносяцца А.: прыгнечанасці, п а д а ў лення, адлегласці, рэзанёрства, А. уяўнай дабрыні, панібрацтва і інш.

АЦЭНКА (ОЦЁНКА) — I. Дзейнасць па вызначэнні ступені засваення вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў суадносна з патрабаваннямі, устаноўленымі вучэбнымі праграмамі, а таксама па выяўленні стараннасці дзяцей у працы, стану іх дысцыпліны. Крытэрыі ведаў, уменняў і навыкаў малодшых школьнікаў вызначаны ў «Рэкамендацыях па праверцы і ацэнцы ведаў, уменняў і навыкаў вучняў I—IV класаў». II. Прынятае абазначэнне ступені ведаў, паводзін вучняў, якое выражаецца, як правіла, у балах

(адзнаках) або ў форме вусных ацэначных меркаванняў настаўніка. Для А. паспяховасці вучняў у айчыннай школе прынята пяцібальная сістэма адзнак. Адзнака выстаўляецца на аснове бягучай праверкі ведаў на кожным уроку і на аснове падагульняючых праверачных работ за чвэрць, паўгоддзе, навучальны год. У малодшых класах шырока ўжываецца выстаўленне паўрочнага бала (поурочного балла) як сумарнай ацэнкі ўсіх відаў вучэбнай дзейнасці вучня на ўроку. Гэта дазваляе настаўніку мець штодзённа даныя аб паспяховасці засваення вывучаемага матэрыялу значнай часткай вучняў.

БЕЗНАГЛЯДНАСЦЬ ДЗІЦЙЧАЯ (БЕЗНАДЗбРНОСТЬ ДЁТСКАЯ) — адсутнасць ці паслабленне нагляду за дзецьмі (іх паводзінамі, заняткамі) і выхаваўчага ўздзеяння на іх з боку бацькоў, педагогаў, наогул дарослых, якая прыводзіць часта да непасііяховасці ў навучанні, недысцыплінаванасці, правапарушэнняў — педагап чнай запушчанасці (педагогмческой запуіценностн). 3 дзіцячай Б., як правіла, звязана беспрытульнасць.

БЕСПРЫТЎЛЬНАСЦЬ ДЗІЦЙЧАЯ (БЕЗДбМНОСТЬ ДЁТСКАЯ) — адсутнасць у дзяцей і падлеткаў пастаяннага месца жыхарства, пэўных заняткаў, сямейнага ці дзяржаўнага нагляду і сістэматычнага выхаваўчага ўздзеяння, што ўзнікае ў выніку канфліктаў і ўцёкаў дзяцей з сям’і ці выхаваўчай установы і інш. прычын. Асноўнай формай барацьбы з дзіцячай безнагляднасцю і беспрытульнасцю ў рэспубліцы з’яўляецца вяртанне дзяцей і падлеткаў у сям’ю або ўладкаванне іх у адпаведныя дзіцячыя ўстановы інтэрнатнага тыггу (дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, спецыяльныя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы і інш.). Вырашэннем пыганняў уладкавання жыцця і дзейнасці дзяцей, ітрыняццем мер уздзеяння на бацькоў, якія дапускаюць безнагляднасць і беспрытульнасць сваіх дзяцей, займаюцца створаныя пры аддзелах адукацыі камісіі па справах непаўналетніх (комнсснн по делам несовершеннолетнмх), якія каардынуюць работу ў маштабах горада, раёна, вобласці, рэспублікі.

ВбДЫ (ЗНАНМЯ) — I. Вынік пазнання прадметаў і з’яў рэчаіснасці, правільнае яе адлюстраванне ў свядомасці чалавека. II. Прадмет засваення асноўных фактаў навукі і тэарэтычныя абагульненні (паняцці, правілы, законы, вывады і г.д.), якія з іх вынікаюць. Засвойваюцца В. двума шляхамі: а) стыхійна, у працэсе практычнай дзейнасці; б) з дапамогай арганізаванага мэтанакіраванага навучання. В., якія набываюць у педагагіч. працэсе, фармальна харакгарызуюцца: паўнатой, дыферэнцыраванасцю, сістэмнасцю, абагульненасцю (абстрактнасцю), засвоенасцю (трываласцю) і інш. Забеспячэнне пералічаных патрабаванняў рэалі-

зуецца ў працэсе засваення В. і залежыць ад суадносін пабудовы гэтага працэсу з заканамернасцямі, якім ён падпарадкоўваецца (гл. Засваенне).

выхавАнне (ВОСПНТАННЕ) — працэс свядомага, мэтанакіраванага і сістэматычнага фармірав. асобы з мэтай яе падрыхтоўкі для выканання сацыяльных роляў і жыццядзейнасці ў розных сферах грамадскага жыцця. У працэсе В. ў дзіцяці фарміруюцца новыя дзеянні і неабходныя для іх матывы, праяўляецца імкненне да самасцвярджэння самастойнасці ў той форме, якая адпавядае патрабаванням грамадства і ўласным ідэалам. Здзяйсняецца В. сям’ёй, навучальна-выхаваўчымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі і інш. З’яўляючыся адным з асноўных фактараў (разам са спадчыннасцю і асяроддзем) фарміравання асобы (гл. Асоба), В. цесна звязана з адукацыяй і навуч., а таксама з развіццём дзіцяці. Абапіраючыся на прыродныя даныя індывіда, якія ляжаць у аснове яго развіцця, В. садзейнічае іх рэалізацыі, фармір. на іх аснове псіхіч. працэсаў, светапогляду, маральнага вобліку дзіцяці, яго эстэтычных і фізіч. якасцей. 3 другога боку, поспехі, дасягнутыя ў развіцці дзіцяці, даюць магчымасць ставіць перад В. новыя, больш складаныя задачы («Зона бліжэйшага развіцця дзіцяці» — Л.С.Выгоцкі), уключаюць выхаванцаў у дзейнасць, накіраваную на дасягненне пастаўленых перад імі мэтаў, пабуджаюць іх да актыўнасці, самадзейнасці і ініцыятывы.

Імкненне чалавека да самаўдасканалення, арганізацыя ім дзейнасці, накіраванай на фармірав. сябе як асобы, уяўляе самавыхаванне (самовосіштанне). В. і самавыхаванне — два бакі адзінага працэсу фармірав. асобы. Паняцце перавыхаванне (перевоспнтанне) азначае перабудову няправільна складзеных у асобы поглядаў, ацэначных меркаванняў, інтарэсаў, пераўтварэнне адмоўных спосабаў паводзін і г.д.

Вырашэнне пэўных задач, фармірав. тых ці інш. якасцей асобы з дапамогай канкрэтных сродкаў, арганізацыйных форм і метадаў работы з выхаванцамі абумоўлівае асноўныя віды В.: р а з у м о вае, маральнае, працоўнае, эстэтычнае, ф і зічнае, эканамічнае, прававое, экалагічнае. У сукупнасці яны накіраваны на ўсебаковае развіццё асобы.

ГУЛЬНЙ ДЗІЦЙЧАЯ (МГРА ДЁТСКАЯ) — від дзейнасці дзяцей, заснаваны на пэўных правілах, умовах, які арганізуецца з мэтай адпачынку, забавы, пазнання ў якой-н. галіне ведаў, а таксама для выхаваўчага ўздзеяння на вучняў. У структуру Г.дз. уваходзяць: роля, якую бярэ на сябе дзіця, гульнявыя дзеянні, як сродак рэалізацыі гэтай ролі, умоўнае ўжыванне прадметаў, сапраўдныя адносіны паміж удзельнікамі гульні. Выкананне ў працэсе Г. рэальнай дзейнасці, звязанае з гэтым вырашэнне пэўных,

часам нестандартных задач, з аднаго боку, і ўмоўны характар гэтай дзейнасці, які дазваляе дзіцяці адхіляцца ад рэальнай сітуацыі з яе адказнасцю, з другога — прывабліваюць дзяцей да гульні і абумоўліваюць яе выхаваўчае ўздзеянне. Таму Г.дз. — вядучы від дзейнасці (гл. Дзейнасць) у дашкольным узросце і важны метад выхав. ў малодшым школьным узросце. Наступныя віды Г.: дыдактычная, ралявая, рухавая, настольная, гульня-падарожжа і інш. — выкарыстоўваюцца ў навучальна-выхаваўчым працэсе з малодшымі школьнікамі. У падлеткавым узросце значную ролю набываюць с п а р т ы ў н ы я, камп’ютэрныя гульні.

Адной з форм павышэння прафесійнага ўзроўню чалавека з’яўляецца дзелавая вучэбная гульня, у працэсе якой мадэліруецца прадметны і сацыяльны змест адпаведнай прафесійнай дзейнасці, сістэма характэрных для яе адносін.

ГУМАНІЗМ (ГУМАНЙЗМ) — светапогляд, прасякнуты любоўю і павагай да чалавека, верай у яго сілы і прыродныя здольнасці. Гістарычна склаўся ў краінах Заходняй Еўропы ў XIV— XVI стст. як процівага сярэдневяковаму аскетызму з яго адмаўленнем радасцей зямнога і падрыхтоўкі да вечнага замагільнага жыцця. Г. у выхав., як каштоўнасная арыентацыя, праявіўся ў вылучэнні ідэала свабоднай, жыццярадаснай, усебакова развітай асобы з высокімі маральнымі якасцямі, у адукацыі — у патрабаванні рэальных ведаў, прымянення новых метадаў, накіраваных на развіццё ў дзяцей пазнав. здольнасцей, уліку іх узрост. і івд. асаблівасцей, адмаўлення настаўнікамі пакаранняў і суровай дысцыпліны пры арганізацыі навуч. Гуманізацыя адукацыі і выхавання (іуманнзацня образованпя н воспнтанпя) на сучасным этапе развіцця грамадства азначае стварэнне праз змест і арганізацыю навуч. і выхав. ўмоў для поўнай самарэалізацыі творчага патэнцыялу асобы ў кожным з перыядаў яе развіцця, для бесперапыннага павьшіэння адукацыйнага і культурнага ўзроўняў чалавека, яго духоўнага багацця.

ГУРТК0ВАЯ РАБ0ТА Ў ШК0ЛЕ (КРУЖКОВАЯ РАБ0ТА В ШК0ЛЕ) — пазакласныя ці пазашкольныя заняткі рознымі відамі дзейнасці, якія арганізуюць настаўнікі, работнікі пазашкольных выхаваўчых устаноў, бацькі з групамі вучняў з мэтай пашырэння іх ведаў, фармірав. ўменняў і навыкаў, развіцця інд. інтарэсаў, здольнасцей, творчасці, а таксама з мэтай арганізацыі вольнага часу дзяцей. Г.р. ў ш. арганізуецца на прынцыпах займальнасці, ініцыятывы, самадзейнасці вучняў. Па зместу гурткі могуць быць прадметнымі, мастацкімі, т э х н і ч нымі, прыродазнаўчымі, краязнаўчымі і інш.

ГЎГАРКА (БЕСЁДА) — адзін з метадаў навуч., які выступае ў форме пыганняў настаўніка і адказаў вучняў. Як метад Г. апраўдвае сябе пры наяўнасці ў дзяцей некаторых звестак аб вывучаемым матэрыяле. Яна мэтазгодная на ўсіх этапах урока (пры тлумачэнні, замацаванні, паўтарэнні матэрыялу, для праверкі ведаў) і з’яўляецца сродкам актывізацыі пазнавальнай дзейнасці дзяцей. У залежнасці ад дыдактыч. задач, ступені творчай актыўнасці вучня ў пазнанні вылучаюць рэпрадуктыўную і эўрыстычную гутарку. Г. рэпрадуктыўная (Б. репродуктнвная) не прадугледжвае абмеркавання гіпотэз, меркаванняў, самастойнага пошуку вучнямі адказаў на пытанні; у працэсе яе настаўнік абапіраецца на вядомыя вучням факты, раней атрыманыя веды. Прымяняецца, як правіла, пры замацаванні, праверцы ведаў, у рабоце з тэкстамі. Г. эўрыстычная (Б. эврнстмческая) праводзіцца з мэтай паведамлення новых ведаў, таму пытанні ў ёй павінны падводзіць вучня да новых палажэнняў, вывадаў, ставіць яго ў пазіцыю «адкрывальніка».

Як метад і форма выхаваўчай работы, Г. найбольш часта ўжываецца пры азнаямленні вучняў з маральнымі паняццямі, пры фармірав. ў іх маральных перакананняў — этычная Г. (этнческая Б.). У рабоце з малодшымі школьнікамі настаўнік будуе яе змест на матэрыяле прачытаных дзецьмі кніг, часопісаў і газет, на аснове тэлеперадач, кінафільмаў, звязваючы гэты змест з жыццёвым вопытам дзяцей, іх дзейнасцю ў школьных калектывах.

ДАКУМЁНТЫ НАРМАГЬІЎНЫЯ (ДОКУМЁНТЫ НОРМАТЙВНЫЕ) — зборная назва дакументаў, якія вызначаюць аб’ём і размеркаванне па класах вучэбнага матэрыялу, нормы вучэбнай нагрузкі, адпаведныя функцыянальным магчымасцям вучняў у кожным узрост. перыядзе. Зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі і з’яўляюцца абавязковымі як дапаможнікі ў працэсе навучання. Да Д.н. належаць: вучэбныя планы, праграмы, падручнікі, дапаможнікі. Вучэбны план (учебный план) вызначае сукупнасць вучэбных прадметаў у школе, парадак іх размеркавання па гадах навуч., агульную колькасць вучэбных гадзін, якія прадугледжаны на вывучэнне кожнага прадмета, а таксама колькасць вучэбных гадзін у тыдзень. Вучэбная праграма (учебная программа) дае агульную характарыстыку зместу кожнага вучэбнага прадмета, арганізацыю вывучэння яго ў школе згодна з пастаўленымі задачамі, вьвначае асноўныя патрабаванні да метадаў навучання. У праграмах канкрэтызуюцца таксама асноўныя ўменні і навыкі самастойнай работы вучняў, змяшчаюцца прыкладныя нормы ацэнкі ведаў, уменняў, навыкаў. Далейшая канкрэтызацыя зместу навуч. па прадметах раскрываецца ў падручніках і вучэбных

дапаможніках. У іх вывучаемы матэрыял падзяляецца на асобныя тэмы, даецца яго фактычнае выкладанне, а таксама ўказанні па арганізацыі вучэбнай работы школьнікаў. Падручнік (учебннк) змяшчае непасрэдны вучэбны матэрыял, прадугледжаны адпаведнай праграмай, а вучэбны дапаможнік (учебное пособне) — дапаўняльныя і даведачныя звесткі (гл. Дапаможнік вучэбны).

ДАПАМ0ЖНІК ВУЧ^БНЫ (ПОС0БНЕ УЧЁБНОЕ) — наглядна-метадычны сродак, які змяшчае дапаўняльны да падручніка матэрыял ці даведачныя звесткі па праграмнаму матэрыялу і дапамагае ў арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці дзяцей, асабліва іх самастойнай работы, робіць больш лёгкім засваенне ведаў, уменняў, навыкаў. Д.в. падзяляюцца надрукаваныя (атласы, зборнікі задач і практыкаванняў, апорныя схемы, табліцы, даведнікі, слоўнікі, чытанкі, карткі сігнальныя, дыдактычныя і займальныя матэрыялы, праграмаваныя ленты, сшыткі з друкаванай асновай, памяткі і інш.); а б ’ ё м н ы я (макеты, мадэлі, муляжы, дыярамы, калекцыі, гербарыі і пад.); экран н ы я (дыяфільмы, кінафільмы вучэбныя, мультфільмы, слайды, дыяпазітывы, відэазапісы); гукатэхнічныя (грамзапісы, магнітазапісы, фонахрэстаматыі). Серыйныя гукатэхнічныя Д.в. даюць асноўны фонд школьных фанатэк (школьных фонотек). Поўны набор вучэбных дапаможнікаў і адпаведных дыдактычных сродкаў па якім-н. прадмеце ўяўляе сабой камплект вучэбны (комплект учебный).

ДЗЁЙНАСЦЬ (ДЁЯТЕЛЬНОСТЬ) — важнейшая форма праяўлення актыўных адносін чалавека да рэчаіснасці, вынікам якіх становйша вытворчасць ці нараджэнне пэўнага прадукта матэрыяльнай або духоўнай культуры. Дз. складаецца з дзеянняў ці ўчынкаў, якія заснаваны на тых або іншых пабуджэннях, матывах і накіраваны на канкрэтную мэту. Дз. выступае як асноўны шлях, як адзіна магчымы эфектыўны спосаб быць сабой — у ёй працякаюпь і развіваюцца псіхіч. працэсы, складваюцца інд.псіх. асобасныя асаблівасці, фарміруюцца адпаведныя маральныя, фізіч., разумовыя і інш. якасці.

Асноўны від дзейнасці чалавека — працоўная (трудовая), як свядомая, пераўтваральная Дз., якая вызначаецца стварэннем каштоўнасцей, неабходных для існавання і развіцця чалавека, грамалства.

Развішіё і фармірав. дзіняці як асобы звязана з пераважным уплывам на яго таго ці іншага віду Дз. ў розныя ўзрост. перыяды. Адсюль паняпне Дз. вядучай (Д. ведуіцей), для якой уласцівы: узнікненне і дыферэнцыяцыя іншых, новых відаў дзейнасці, фармірав. ці перабудова асобных псіхіч. працэсаў, залежнасць ад яе

назіраемых у дадзеным узросце актыўных змен асобы дзіцяці. У псіхалогіі вылучаюць наступныя віды (тыпы) Дз., якія выступаюць як вядучыя ў адпаведным узросце: а) у немаўлят — Дз. у выглядзе непасрэдна-эмацыянальных зносін, унутры якіх фарміруюцца арыенціровачныя і сенса-маторна-маніпулятыўныя дзеянні; б) у раннім дзяцінстве — Дз. прадметна-сродкавая, праз якую дзіця авалодвае выпрацаванымі грамадствам спосабамі дзеянняў з прадметамі; в) у дашкольным узросце — Дз. гульнявая, у прыватнасці, ролевая гульня, як сродак арыентацыі ў самых агульных фундаментальных сэнсах чалавечай дзейнасці (гл. Гульня дзіцячая); г) у малодшым школьным узросце — Дз. вучэбная, — спецыяльна накіраваная на засваенне ведаў, уменняў і навыкаў, на набыццё сацыяльнага вопыту, на фармірав. інтэлект. і пазнав. сіл дзіцяці. Адбываецца апошняя толькі пры наяўнасці ў дзіцяці псіх. гатоўнасці да школы (гл. Псіхалагіч. гатоўнасць дзіцяці да навуч. ў школе); д) для падлеткавага ўзросту — Дз. зносін, у якой на аснове пэўных маральна-этычных нормаў будуюцца інтымнаасабістыя адносіны з сябрамі; е) ддя старэйшых падлеткаў — Дз. вучэбна-прафесіянальная, звязаная з падрыхтоўкай да будучай прафесіі.

У педагогіцы вылучаюць таксама Дз. пазнавальную. Яна накіравана на засваенне і праяўленне шырокіх прыродазнаўча-навуковых, этычных, эстэтычных, грамадскаазнаямленчых ведаў, фармірав. інд. інтарэсаў і творчых здольнасцей дзяцей, развіодё ў іх цікаўнасці, пазнав. актыўнасці. У адрозненне ад вучэбнай, шырокая пазнав. Дз. можа ўваходзіць у інш. віды Дз. і здзяйсняцца вучнем як пад кіраўнштвам настаўніка, так і самастойна. Вучэбна-пазнавальная Дз. у школе арганізуецца як вучэбны працэс, які рэгулюецца вучэбным планам, вучэбнымі праграмамі, метадамі навуч., арганізацыйнымі формамі. Яе вынікі залежаць ад матываў, якімі кіруюцца вучні, ад іх вучэбных інтарэсаў, уменняў і навыкаў (гл. Навучанне).

Адрозніваюць індывідуальную і калектыўную Дз. Для Дз. калектыўнай дзіцячай (коллектнвной детской) характэрна аб’яднанне інд. намаганняў з мэтай аірымання найбольш поўных грамадсказначымых дасягненняў; усведамленне ўсім калектывам адзінства мэты, пэўнае раздзяленне працы, стварэнне адносін узаемнай залежнасці і адказнасці, поўнае раўнапраўе ўсіх яе саўдзельнікаў.

ДЗЁЦІ АНАМАЛЬНЫЯ (ДЁТН АНОМАлЬНЫЕ) — дзеці з адхіленнямі ад нармальнага фізіч. ці псіхіч. развіцця прыроджанага (абумоўленага генетычным фактарам ці ўздзеяннем на плод шкодных рэчываў, інфекцый, родавых траўм і інш.) або набытага (перанесеныя ў раннім дзяцінстве інфекцыйныя хваробы: менінгіт, полімеяліт, адзёр, скарлатына, грып і інш.) характару. У адпаведнасці з асноўнай катэгорыяй дэфектаў псіхіч. і фізіч. развіцця вылучаюць 4 групы анамальных дзяцей: I. Дз. з п а р у -

шэннямі с л ы х у — глухія (глуханямыя); якія позна аглохлі; якія слаба чуюць (тугавухія). 2. Д з. зпарушэннямі з р о к у — сляпыя, слабавідушчыя. 3. Дз. зпарушэнням і м о в ы (алалія, афазія, дызарірыя, дыслалія, заіканне, гнусавасць і інш.). 4. Дз. разу мо ваадстал ыя (алігафрэны) — ідыёты, імбецылы, дэбілы.

Асобную групу складаюць Дз. з затрымкай іісіхічнага развіцця (Д. с задержкой пснхмческого развмтмя), для якіх характэрны: а) адпаведнасць фізіч. аблічча, эмацыянальна-валявой сферы больш ранняму ўзросту, перавага эмацыянальнай матывацыі паводзін, павышаны фон настрою, лёгкая ўнушальнасць, перавага гульнявых інтарэсаў і інш. (гарманічны псіхафізічны інфантылізм); б) зніжэнне агульнага і псіхіч. тонусу дзіцяці, затрымка эмацыянальнага развіцця, якая праяўляецца ў няўпэўненасці, баязлівасці, капрызнасці (ЗПР саматагеннага паходжання); в) адсугнасць самастойнасці, адказнасці, ініцыятыўнасці (ЗПР псіхагеннага паходжання, якая абумоўлена неспрыяльнымі ўмовамі выхав.); г) выражанасць парушэнняў як эмацыянальна-валявой, так і пазнав. дзейнасці, якія звязаны з арганічнай недастатковасцю развіцця нервовай сістэмы, набытай ва ўнутрывантробны перыяд, родаў або ў раннім узросце (ЗПР цэрэбральна-арганічнага паходжання).

У залежнасці ад ступені выражанасці дэфекту (дыягназ ставіць спецыяліст-дэфектолаг, псіхіятр і псіхолаг) анамальныя Дз. ў сваёй большасці патрабуюць спецыфічных умоў выхав. і навуч., якія ствараюцца ў спецыяльных садках, дапаможных школах і класах. Дзеці са слаба выражанымі клінічнымі формамі анамалій, асабліва з ЗПР, могуць і павінны займацца ва ўмовах звычайнага класа масавай школы, аднак патрабуюць карэкцыйнай работы з боку настаўніка (гл. Карэкцыя псіхолага-педагагічная).

ДЫФЕРЭНЦЫЙЦЫЯ ВУЧ^БНАЙ РАБ0ТЫ (ДНФФЕРЕНЦйАЦЙЯ УЧЁБНОЙ РАБ0ТЫ) — сістэма навуч., якая, зыходзячы з вынікаў псіхадыягностыкі (гл. Дыягностыка псіхолагапедагагічная), вызначае розную па тэмпе і форме арганізацьпо вучэбнага працэсу і дае магчымасць кожнаму вучню з дапамогай карэкцыі вучэбных метадаў і прыёмаў праявіць і развіць здольнасці і схільнасці.

Д. вучэбнай работы ў пачатковых класах часцей праводзіцца ў форме гемагенных (неаднародных) груп у межах аднаго класа, a магчыма, і ў форме гемагенных класаў: клас-норма, клас паскоранага навуч. (КПН), клас (група) павышанай інд. увагі (КПІУ, ГПІУ). Для дзяцей КПН ці адпаведнай групы навучальны працэс арганізуецца на больш высокім узроўні цяжкасці, у хуткім тэмпе навуч., пры вядучай ролі тэарэтычных ведаў і накіраваны ў цэлым на развіццё здольнасцей. У КПІУ ці ГПІУ вучням патрабу-

ецца асаблівы педагагіч. падыход: узмоцненае агульнае іх развіццё (памяці, мыслення, мовы і інш.), выпрацоўка навыкаў самарэгуляцыі вучэбнай дзейнасці, пераважнасць інд. форм работы і пад.

Ад Д.в.р. адрозніваецца дыферэнцыраванае навучанне (дафференцмрованное обученне) як арганізацыя іпкол і класаў з паглыбленым тэарэтычным і практычным вывучэннем на аснове агульнай праграмы асобных вучэбных прадметаў па выбару іх вучнямі, згодна з іх інтарэсамі і здольнасцямі. Практыкуецца ў старэйшых класах.

ДЫЯГН0СТЫКА ПСІХ0ЛАГА-ПЕДАГАГІЧНАЯ (ДЙАГHÖCTHKA ПСНХблОГО-ПЕДАГОГЙЧЕСКАЯ) — абследаванне з мэтай вызначэння ўзроўню развіцця і інд. асаблівасцей псіхікі дзіцяці, выяўлення магчымых адхіленняў у яго псіхіч. развіцці і прычын, якія іх выклікаюць, з мэтай далейшай карэкцыі ў працэсе навучальна-выхаваўчай дзейнасці. Праводзіцца перш за ўсё з мэтай вьпначэння гатоўнасці дзіцяці да школьнага навучання. Д.П.-П. прадугледжвае таксама параўнальны аналіз развіццёвага эфекту розных сістэм выхав. і навуч. для выпрацоўкі адпаведных рэкамендацый. Праводзіцца Д.п.-п. двума асноўнымі спосабамі: 1) шляхам кароткатэрміновага рознабаковага абследавання дзіцяці з выкарыстаннем шэрагу псіхадыягнастычных методык (тэстаў); 2) шляхам працяглага вывучэння дзіцяці ва ўмовах навучальна-выхаваўчай ці лячэбнай установы (клінічны метад).

дэманстрАцыя і ілюстравАнне ў навучАнні (ДЕмонстрАцйя м НЛЛЮСТРЙРОВАННЕ В ОБУЧЁННН) — спосабы азнаямлення вучняў з вывучаемым прадметам, з’явай, працэсам, у аснове якіх ляжыць наглядна-пачуццёвае ўспрыманне. Д. і і. выступаюць як гтрыёмы навуч., якія прымяняюцца для яснасці і доказу тлумачэнняў. Яны садзейнічаюць развіццю ў дзяцей назіральнасці, уяўленняў, фантазіі, трываламу засваенню ведаў, фармірав. станоўчых адносін да вучобы. Аб’ектамі дэманстрацыі могуць быць табліцы, карціны, слайды, дыяі кінафільмы, відэазапісы, вопыты і інш. Ілюстрацыя (нллюстрацня) — малюнак або відарыс ў падручніку, навучальным дапаможніку, які тлумачыць ці дапаўняе тэкст.

ЗАСВАЁННЕ (УСВОЁННЕ) — унутраны псіхалагічны бок вучэбна-пазнав. дзейнасці, сістэма разумовых дзеянняў, вынікам якіх з’яўляюцца веды (паняцці), навуч. спосабам разумовых дзеянняў (уменням і навыкам), спосабам мыслення. 3. ведаў, уменняў, навыкаў уключае такія пазнавальныя дзеянні (этапы), як успрыманне, асэнсаванне, абагульненне, запамінанне (замацаван-

не) і прымяненне. Успрыманне (воспрнятне) — гэта адлюстраванне ў свядомасці вучня непасрэдна адчуваемых ці набытых папярэднім вопытам знешніх уласцівасцей, якасцей і прыкмет тых прадметаў, з’яў і працэсаў, якія пазнаюцца. Асэнсаванне (осмысленне) — разумовыя дзеянні, накіраваныя на раскрыццё сутнасці пазнаваемых прадметаў, з’яў і працэсаў, на ўстанаўленне шляхам разважання прычынна-выніковьгх залежнасцей паміж імі, на аб’яднанне (абагульненне) іх істотных рысаў. У выніку асэнсавання ўгвараюцца тэарэтычныя паняцці, робяцца вывады, фарміруюцца ўменні і навыкі, адбываецца разумовае развіццё ўвогуле. Арганізацыя дзейнасці вучняў, накіраванай на асэнсаванне вывучаемага матэрыялу — важнейшы кампанент навуч. Запамінанне (запомннанне) ці замацаванне (закрепленне) у памяці вывучаемага матэрыялу, спосабаў дзеяння ёсць этап пазнав. дзейнасці ці засваення, які здзяйсняецца пры неаднаразовым аднаўленні вывучаемага матэрыялу па частках і ў цэлым шляхам завучвання фактаў, азначэнняў, спосабаў доказу, абагульненняў і вывадаў, шляхам выканання пісьмовых і вусных практыкаванняў. Прымяненне (прммененне) — апошні этап засваення ведаў, уменняў і навыкаў. Ён забяспечвае іх грунтоўнасць, глыбіню, усвядомленасць, дзейнасць і арганізуецца шляхам выканання розных практыкаванняў і практычных (лабараторных) работ як на ўроку, так і ў жыцці.

Усе этапы засваення існуюць у цеснай узаемасувязі і паслядоўнасць іх, мера прымянення залежаць ад задач навуч., спецыфікі яго зместу, магчымасцей вучняў і настаўніка.

ЗНОСІНЫ (ОБІЦЁННЕ) — узаемадзеянне дзвюх або больш асоб, у якім удзельнікі сваім знешнім воблікам і паводзінамі аказваюць уплыў на дамаганні і намеры, на думкі і пачуцці адзін аднаго. У 3. адбьіваецца абмен інфармацыяй паміж асобамі, задавальняецца патрэбнасць чалавека ў кантакце, выпрацоўваецца адзіная стратагія ўзаемадзеяння, праяўляюцца і фарміруюцца міжасобасныя і дзелавыя (грамадскія) адносіны. Адносіны міжасобасныя (отношення межлнчностные) — суб’ектыўна перажываемыя ў адносінах да іншых асоб пачуцці сімпатый, прыхільнасцей, антыпатый і г.д., якія нікім спецыяльна не наладжваюцца, а складваюцца ў ірупах стыхійна ў працэсе сумеснай дзейнасці, пры гэтым яны абумоўліваюць узнікненне невялікіх цесных груповак і аказваюць моцнае ўздзеянне на жыццё кожнага члена і дзейнасць ірупы ў цэлым (гл. Аб’яднанні дзіцячыя нефармальныя). Міжасобасныя адносіны маюць месца ў групах (класах) і ўзаемазвязаны пэўным чынам (супадаючы або разыходзячыся) з дзелавымі (грамадскімі) адносінамі. Адносіны дзелавыя — гэта беза-

собасныя адносіны, якія вызначаюцца толькі тымі сацыяльнымі ролямі асоб, якія яны выконваюць, без уліку асаблівасцей іх выканання. Адносіны інтымна-асобасныя — гэта адносіны, зместам якіх з’яўляецца саўдзел партнёраў ва ўзаемных праблемах, гатоўнасць раздзяліць з іншымі духоўнае і практычнае быццё. Саўдзел забяспечваецца разуменнем думак, пачуццяў і намераў другога чалавека, наяўнасцю эмпатыі (эмпатнн) як здольнасці асобы эмацыянальна адгукацца на перажыванні іншых, спачуваць ім.

Структура ўзаемаадносін дзяцей у класе ці іншым калектыве вызначаецца наступнымі кампанентамі: сацыяльным статусам дзіцяці, прыналежнасцю да пэўнай статычнай групы, сацыяльнапсіхалагічным камфортам, паказчыкамі згуртаванасці. Усе яны аказваюць станоўчы ці адмоўны ўплыў на фармірав. асобы. У якасці крыніцы нормаў паводзін, каштоўнасных арыентацый, a таксама эталона, з дапамогай якога асоба можа ацаніць сябе і іншых, выступае рэферэнтная група. Група рэферэнтная (группа референтная) — гэта рэальная ці ўяўная сацыяльная еднасць, на нормы, каштоўнасці і меркаванні якой індывід арыентуецца ў сваіх паводзінах. Вылучаюць станоўчыя і адмоўныя рэферэнтныя групы. Станоўчай рэферэнтнай групай, якая мае найбольшы ўплыў на асобу, з’яўляецца, як правіла, калектыў, які выступае ў якасці важнай крыніцы яе арыентацыі. Мера рэферэнтасці (значымасці) суб’екта, матыў міжасобасных выбараў у калектыве вызначаюцца пабочным спосабам, праз праяўленне ў рэспандэнта інтарэсу да пазіцый гэтага суб’екта. Гэта наз. рэферэнтаметрычным метадам ці рэферэнтаметрыяй (референтометрней). Даныя рэферэнтаметрыі апрацоўваюцца матэматычна і могуць быць выражаны графічна.

Спосаб даследавання інтымна-асобасных (эмацыянальна-непасрэдных) адносін унутры малой групы, пры якім кожны з яе членаў у інд. парадку пералічвае тых асоб, з якімі ён захацеў бы (ці наадварот, не захацеў бы) удзельнічаць у пэўнай дзейнасці, ёсць сацыяметрычны метад ці сацыяметрыя (соцнометрйя). Здзяйсняецца піляхам пастаноўкі пабочных пытанняў, у выглядзс эксперыментальнай гульні, вербальнага (вуснага), пісьмовага, выяўленчага тэсту, з выкарыстаннем элементаў пражэктыўнай тэхнікі (выбар у дзеянні, выбар таварьшіа па парце і пад.). Вынікі даследавання спосабам сацыяметрыі могуць быць паказаны ў выглядзе сацыяметрычнай матрыцы, сацыяграмы, або ў форме разнастайных індэксаў.

Развіццё навыкаў і здольнасцей 3. — важная задача настаўніка ў выхаваўчай рабоце з дзецьмі. Вялікае значэнне мае і стыль 3. з вучнямі самога настаўніка. Пры аўтарьггарным стылі 3. — аўтарытарнасці (авторнтарностн) — для педагога характэрна імкнен-

не максімальна падпарадкоўваць вучняў свайму ўплыву, сваёй волі, падаўляць іх ініцыятыву, суб’ектыўна ацэньваць вынікі іх дзейнасці. У дэмакратычным стылі 3. — супрацоўніцтве (сотрўдннчестве) — праяўляецца пачуццё ўзаемнай павагі, суперажывання, раўназначнасць у адносінах, узаемадапамога ў дзейнасці.

індывідуалізАцыя навучАння (йндйвндуалйзАЦЙЯ ОБУЧЁНЙЯ) — арганізацыя навучальнага працэсу ва ўмовах работы з калектывам, пры якой настаўнік, рэалізуючы агульныя задачы і змест навуч., здзяйсняе выбар яго метадаў, прыёмаў і тэмпу, відаў і характару самастойнай работы вучняў з улікам іх інд.-псіх. асаблівасцей (гл. Індывідуальна-псіхалагічныя асобасныя асаблівасці). І.н. мэтазгодная на ўсіх этапах урока, перш за ўсё пры засваенні новага матэрыялу, а не толькі пры замацаванні ці прымяненні ведаў, уменняў і навыкаў. Так, у «слабых» вучняў выяўляюцца і ліквідуюцца праблемы ў ведах, папярэджваюцца цяжкасці; ім даюцца інд. заданні, нагадваюцца вучэбныя прыёмы, уводзяцца дадатковыя навучальныя сродкі і пад. «Моцным» вучням пашьіраюцца магчымасці самастойнай работы для азнаямлення з матэрыялам, зніжаецца інструктаж па яе арганізацыі, пры замацаванні даюцца дадатковыя заданні, больш складаныя па ўзроўню (выканаць іншыя варыянты, прымяніць больш рацыянальны спосаб і пад.).

Тыповай формай І.н. ў пачатковых класах з’яўляюцца заняткі стымулюючыя і падтрымліваючыя (занятая стнмулнруюпше н поддержмваюіцме). Яны праводзяцца з асобнымі непаспяваючымі вучнямі (па іх выбару ці рэкамендацыі настаўніка) і накіраваны на ліквідацыю прабелаў у ведах з дапамогай інд. форм работы, на фармірав. неабходных уменняў і навыкаў, на ўключэнне вучняў у работу класа і выхав. веры ў свае сілы. У адрозненне ад іх, заняткі па інтарэсах (занятня по ннтересам) накіраваны на выяўленне і развіццё ў дзяцей патрэбнасцей у паглыбленым вывучэнні пэўных галін навуковых ведаў, тэхнікі ці мастаптва, у развіцці іх схільнасцей і здольнасцей. Апошнія выступаюць у форме прадметных гурткоў, конкурсаў, алімпіяд і пад.

ІНДЫВІДУАЛЬНА-ПСІХАЛАІІЧНЫЯ АС0БАСНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ (йндйвйдуАльно-псйхологйческйе лйчНОСТНЫЕ ОС0БЕННОСТЙ) — асаблівасці псіхіч. працэсаў, станаў і ўласцівасцей, якія адрозніваюць людзей паміж сабой. Да І.-п.а.а. адносяцца інтарэсы, патрэбнасці, здольнасці, характар, тэмперамент. І.-п.а.а. вызначаюцца як колькаснымі паказчыкамі, так і якаснымі характарыстыкамі праяўленняў у той ці іншай

дзейнасці. Прыроднай асновай І.-п.а.а. з’яўляюцца асаблівасці нервовай сістэмы, псіхіч. развіцця; яны фарміруюцца і развіваюцца пад уплывам навуч. і выхав. ў працэсе ўзаемадзеяння чалавека з навакольным светам. Інтарэс (ннтерес) — форма праяўлення пазнав. патрэбнасці, станоўчага эмацыянальнага настрою, якая ўяўляе сабой засяроджанасць асобы на пэўным прадмеце ці з’яве і забяспечвае ўсведамленне мэтаў дзейнасці, садзейнічае арыентыроўцы, азнаямленню з новымі фактамі, больш поўнаму і глыбокаму адлюстраванню рэчаіснасці. Калі інтарэс праяўляецца ў накіраванасці ўвагі, думак, намераў, то патрэбнасць (потребность) — у жаданні, наяўнасці цягі, волі, імкнення да чаго-н.

У дынаміцы свайго развіцця інтарэс можа пераўтварыцца ў схільнасць (склонность), як праяўленне патрэбнасці ў дзейнасці, якая пабудзіла інтарэс. Умовай схільнасці з’яўляецца прывабнасць не толькі вынікаў дзейнасці, але і самога яе працэсу. Прадметам даследавання педагагіч. псіхалогіі з’яўляецца пазнавальны інтарэс, які выступае ў вучэбнай дзейнасці як важнейшы яе матыў (гл. Матывы). Тэмперамент (темперамент) — дынамічная характарыстыка псіхіч. дзейнасці індывіда, якая наглядна праяўляецца ў інд. сіле, хуткасці, рытме і тэмпе псіхіч. працэсаў, усіх маторных праяўленняў чалавека, у ступені ўсгойлівасці пачуццяў, напружанасці валявых намаганняў і інш. Вылучаюць чатыры асноўныя тыпы тэмпераменту, кожны з якіх залежыць ад прыроджаных анатама-фізіялагіч. асаблівасцей арганізму ў цэлым і агульнага тыпу нервовай сістэмы ў прыватнасці: a) с а н г в і н і к — жывы, непаседлівы, хутка адгукаецца на навакольныя з’явы, адносна лёгка перажывае няўдачы і непрыемнасці; б) флегматык — марудлівы, спакойны, з устойлівымі імкненнямі і больш-менш пастаянным настроем, з невыразным праяўленнем свайго стану; в) халерык — хуткі няўрымслівы, здольны з захапленнем аддавацца справе, неўраўнаважаны, схільны да бурных эмацыянальных выбухаў, рэзкіх змен настрою; г)меланхолік — лёгка ранімы, уражлівы, спагадлівы, сарамлівы, нерашучы, схільны да глыбокіх перажыванняў нават нязначных няўдач. Пералічаныя тыпы тэмпераменту рэдка сустракаюцца ў чыстым выглядзе, а часцей уяўляюць тыя ці іншыя камбінацыі. Тэмперамент не абумоўлівае сацыяльна-маральных каштоўнасцей асобы, не прадвызначае рысы характару, узровень агульных ці спецыяльных здольнасцей і інш., аднак дынамічныя асаблівасці праяўлення ўсіх якасцей асобы ў пэўнай ступені залежаць ад яго тыпу. У адрозненне ад тэмпераменту, які выражае пераважна непасрэдныя адносіны чалавека да з’яў, нгго адбываюцца вакол яго, характар (характер) уяўляе інд. спалучэнне устойлівых псіхіч. асаблівасцей, якія абумоўліваюць тыпо-

вы для дадзенага суб’екта спосаб паводзін у пэўных жыццёвых умовах і абставінах, а таксама сістэму яго адносін да рэчаіснаспі ці інш. людзей. Адрозніваюць: характар п э ў н ы, якому ўласціва наяўнасць адной ці некалькіх выражаных дамінуючых рысаў, і н я п э ў н ы, пры якім падобныя рысы адсутнічаюць ці выражаны слаба; цэльны ісупярэчлівы (апошняму ўласцівы разлад перакананняў і дзейнасці, наяўнасць несумяшчальных паміж сабой думак і пачуццяў, мэтаў і матываў, супярэчлівых імкненняў, жаданняў і пабуджэнняў); моцны і слабы — у залежнасці ад развіцця валявых якасцей. Інд. асаблівасці характару складваюцца на аснове прыроджаных перадумоў (вышэйшай нервовай дзейнасці, задаткаў, тэмпераменту) і нараджаюцца разнастайнымі непаўторнымі сітуацыямі. Рашаючае значэнне для фармірав. характару ў цэлым мае сацыяльнае выхав., зносіны ў калектывах. Здольнасць (способность) — інд.-псіх. асаблівасць чалавека, якая з’яўляецца суб’ектыўнай ўмовай паспяховага здзяйснення ім дзейнасці ў цэлым (агульная, інтэлектуальная) ці пэўнага яе віду (с п е ц ы я л ь н а я) і праяўляецца ў хугкасці, глыбіні і трываласці авалодання спосабамі і прыёмамі гэтай дзейнасці. Да агульных здольнасцей, якія ўплываюць на паспяховасць у навуч., належаць працавітасць, працаздольнасць, настойлівасць, уважлівасць, кемлівасць і пад. У адрозненне ад задаткаў (задатков) — прыроджаных анатама-фізіялагічных асаблівасцей нервовай сістэмы, мозгу — здольнасці фарміруюцца ў працэсе здзяйснення разнастайнай дзейнасці, у складанай сістэме ўзаемадзеяння індывіда з інш. людзьмі. Здольнасці складваюцца на аснове задаткаў, аднак задаткі не абавязкова прадвызначаюць здольнасці, таму на аснове адных і тых жа задаткаў могуць развівацца розныя здольнасці. Адзінства агульных момантаў здольнасцей, якое вызначае дыяпазон інтэлект. магчымасцей чалавека, узровень і своеасаблівасць яго дзейнасці, расцэньваецца як агульная адоранасць (гл. Навучальнасць). Узровень і ступень развіцця здольнасцей азначаюць таксама паняцці таленту і геніяльнасці. Талент азначае высокі ўзровень развіцця галоўным чынам спецыяльных здольнасцей; геніяльнасць — вышэйшы ўзровень развіцця як агульных, так і спецыяльных здольнасцей (музычных, матэматычных, лінгвістычных і інш.). У структуру тэмпераменту і здольнасцей уваходзіць такая агульная, адносна ўстойлівая інд асаблівасць, як сензітыўнасць (сензнтмвность). У ёй выражаецца ў цэлым сенсорная (пачуццёвая) арганізацыя чалавека. Праяўленне сензітыўнасці звязана з прыродай знешніх раздражняльнікаў і з тыпам эмацыянальнасці чалавека: узбуджальнасці, афектыўнасці ці інертнасці, аднастайнасці ці разнастайнасці эмацыянальных станаў пры змяненні знешніх умоў. Вызначаецца сензітыўнасць ступенню ўстойлівасці праяў-

лення агульнага тэмпу ўзнікнення сенсаматорных рэакцый, псіхаматорным рытмам, сілай рэакцый на розныя раздражняльнікі і г.д.

інструктАж у навучАнні (йнструктАж в обучёННІ4) — канкрэтныя кіруючыя ўказанні настаўніка па арганізацыі самастойнай дзейнасці даяцей на ўроку ці пры выкананні дамашняй работы: пастаноўка вучэбных задач, нагадванне неабходных правілаў, спосабаў выканання, патрабаванняў да афармлення, пры неабходнасці паказ узору, нагадванне правілаў культуры разумовай працы і інш.

  1. тыповы (й. тнповой) характэрны для ўрокаў практычнай накіраванасці (у пачатковых класах — асобныя ўрокі прыродазнаўства, выяўленчага мастацтва і мастацкай працы). Па месцы і задачах у вучэбным працэсе адрозніваюць уводны, бягучы і заключны інструктаж. I. у в о д н ы прадугледжвае знаёмства са зместам, спосабамі, паслядоўнасцю выканання заданняў і прыёмамі самакантролю; нагадванне правіл тэхнікі бяспекі і папярэджанне магчымых памылак. Як правіла, праводзіцца для ўсіх вучняў (калектыўны) ці для асобных груп (групавы). Сродкамі яго могуць быць інструктыўныя карты, схемы, чарцяжы, малюнкі, алгарытмы, памяткі і пад. I. б я г у ч ы праводзіцца па меркаванню настаўніка ці просьбе вучня ў працэсе выканання работы і часцей мае інд. накіраванасць (індывідуальны). Магчымы і групавы бягучы інструктаж, калі ў многіх вучняў выяўляюцца аднолькавыя цяжкасці або недахопы ў рабоце. I. заключны выступае ў выглядзе гутаркі па разбору вынікаў работы класа ў цэлым ці асобных вучняў, па аналізу поспехаў або недахопаў у рабоце, высвятленню прычын, якія іх абумовілі, на аснове чаго могуць быць дадзены ўказанані для дапрацоўкі задання па падрыхтоўцы да наступнага ўрока.

інтэгравАнне ў навучАнні (ННТЕГРЙРОВАННЕ в ОБУЧЁННЙ) — кааперыраванне розных прадметаў, асноў навук у адзіны прадмет або ўстанаўленне арганічных глыбокіх сувязей асобных тэм і раздзелаў унутры аднаго пралмета. У пачатковым школьным навуч. мэтазгодна I. чытання і пісьма, матэматыкі з прыродазнаўствам, выяўленчага мастацтва з працай і інш. Як разнавіднаспь урочнай формы навуч., інтэграваныя ўрокі стымулююць у вучняў пазнав. актыўнасць, прадухіляюць стамляльнасць, больш эфектыўна развіваюць уменні і навыкі, сістэматызуюпь веды, даюць цэласнае ўяўленне пра навакольную рэчаіснасць.У пачатковым навуч. прадугледжваюцца асобныя інтэграваныя курсы: «Уводзіны ў школьнае жыццё», «Чалавек і свет».

КАБІНЁТ ВУЧ^БНЫ (КАБЙНЁТ УЧЁБНЫЙ) — спецыяльна абсталяваны навучальна-дапаможны клас, у якім сканцэнтрава-

ны ўрочныя і пазаўрочныя заііяткі па пэўнаму навучальнаму прадмету ці па некалькіх сумежных прадметах, а таксама праводзіцца метадычная работа адпаведнай групы настаўнікаў.

К.в. пачатковых класаў змяшчае камплект мэблі, апаратуры і прыстасаванняў, неабходных для арганізацыі заняткаў; камплект навучальнага абсталявання і тыповых вучэбна-наглядных дапаможнікаў (карціны і табліцы, натуральныя аб’екты і іх мадэлі, макеты, муляжы, раздатачны матэрыял, аўдыёвізуальныя сродкі і інш.); самаробнае навучальнае абсталяванне, падрыхтаванае вучнямі, настаўнікам, бацькамі і інш.

КАЛЕКТЬІЎ ДЗІЦЙЧЫ (КОЛЛЕКТЙВ ДЁТСКЙЙ) — група дзяцей, якіх аб’ядноўваюць агульныя мэты і сумесная сацыяльна карысная дзейнасць, група, якая мае пэўную арганізацыйную структуру, педагагіч. кіраўнінтва і дасягае, дзякуючы гэтаму, высокага ўзроўню развіцця. У К.дз. у якасці вызначальных выступаюць узаемадзеянні і ўзаемаадносіны, якія звязаны з мэтамі, задачамі і каштоўнасцямі сумеснай дзейнасці (гл. Зносіны). К.дз. з’яўляецца важным сродкам выхав. і развіцця асобы — члена калектыву — і садзейнічае праяўленню ў яе калектывізму, згуртаванасці. Калектывізм (коллектнвнзм), як прынцып выхав. ці адметны тып арганізацыі міжасобасных адносін людзей у іх сумеснай дзейнасці, праяўляецца ў свядомым падпарадкаванні асабістых інтарэсаў, грамадскім, таварыскім супрацоўніцтве, гатоўнасці да ўзаемадзеяння, ва ўзаемаразуменні, добразычлівасці, клопаце аб праблемах інш. чалавека.

КАЛЕКТЬІЎНАЯ ТВ0РЧАЯ СПРЛВА — КТС (КОЛЛЕКТЙВНОЕ TBÖP4ECKOE ДЁЛО — КТД) — як форма арганізацыі пазакласнай дзейнасці вучняў, уяўляе сабой грамадска важную справу, сплаў практычных і арганізацыйных дзеянняў, накіраваных на агульную радасць і карысць. Найпершае яе прызначэнне — клопат аб паляпшэнні жыцця школьнага калектыву і навакольнага жыцця. Плануецца і праводзіцца КТС выхаванцамі і выхавальнікамі, якія разам вядуць пошук лепіпых шляхоў, спосабаў, сродкаў вырашэння жыццёва важных практычных задач, прычым робіпца гэта не па шаблону, а кожны раз у новых варыянтах.

КАМІТЗТ БАЦБК0Ў (КОММТЁТ РОДЙТЕЛЕЙ) — выбраны на бацькоўскім сходзе орган (звычайна 5—6 чалавек), які забяспечвае сувязь настаўніка, усяго педагагіч. калектыву, адміністрацыі школы з бацькамі і дапамагае ў здзяйсненні ўсеагульнага навуч., у арганізацыі навучальна-выхаваўчай работы з дзецьмі (грамадска-карыснай працы, заняткаў па інтарэсах і пад.). Адрозніваюць агульнашкольны і класны К.б.

КАНВЁНЦЫЯ АБ ПРАВАХ ДЗІЦЙЦІ (КОНВЁНЦНЯ О правАх РЕБЁНКА) — звод устаноўленых дзяржавамі-саўдзельніцамі ААН прававых нормаў у адносінах да дзяцей згодна прынцыпаў статута ААН і ў адпаведнасці з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, з Міжнароднымі пактамі аб правах чалавека. Ратыфікавана Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 1990 года. Накіравана на забеспячэнне абароны дзяцей ад усіх форм дыскрымінацыі, забеспячэнне права іх на жыццё, выжыванне і здаровае развіццё, права на імя, грамадзянства, на захаванне сваёй індывідуальнасці, права свабодна выказваць свае погляды па пытаннях, якія датычацца дзіцяці, права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, права на стварэнне асацыяцый і арганізацыю мірных сходаў, права атрымліваць і перадаваць інфармацьпо, права на адукацыю, адпачынак, вольны час і інш. Для абмеркавання выканання дзяржавамі-саўдзельніцамі абавязацельстваў адносна К. аб п.дз. створаны Камітэт па правах дзіцяці (Комнтет по правам ребёнка), які ажыццяўляе сувязі з дзяржавамі праз сакратара ААН.

КАНСТРУЯВХННЕ (МАДЭЛІРАВАННЕ) тэхнічнае (КОНСТРУЙРОВАННЕ (МОДЕЛЙРОВАННЕ) ТЕХНЙЧЕСКОЕ) — дзейнасць па стварэнні мадэлей, канструкцый, механізмаў, збудаванняў, прыбораў, ці іх разлікаў і праектаў і пад. Арганізуецца ў школе ў рамках гуртковай работы і выступае як адзін са сродкаў навучальна-выхаваўчай дзейнасці, развіцця ў дзіцяці інтарэсаў, задаткаў і здольнасцей.

КАНТР0ЛБ ВУЧ^БНЫ ЎНУТРЫШК0ЛБНЫ (КОНТР0ЛБ УЧЁБНЫЙ ВНУТРНШКбЛЬНЫЙ) — адна з форм кіравання дзейнасцю педагагіч. і вучнёўскага калектываў, пры якой адміністрацыя атрымлівае неабходную інфармацьпо аб стане і выніках навучальна-выхаваўчага працэсу, аб выкананні пастаўленых перад школай задач, дзейнасці нарматыўных палажэнняў і ўказанняў, выкананні прынятых рашэнняў і пастаноў з мэтай неабходнай карэкцыі ў арганізацьгі і змесце дзейнасці пгколы. Да здзяйснення К.в.ў. прьшягваюцца, акрамя дырэктара і яго намеснікаў, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў, актыў настаўнікаў, грамадскія арганізацыі школы.

КАР^КЦЫЯ ПСІХбЛАГА-ПВДАГАгічНАЯ (КОРРЁКЦНЯ ПСНХ0ЛОГО-ПЕДАГОГЙЧЕСКАЯ) — частковае ці поўнае выпраўленне недахопаў фізіч. і псіхіч. развіцця ў анамальных дзяцей, пераважна ў дзяцей з затрымкай псіхіч. развіцця, пры дапамозе спецыяльнай сістэмы педагагіч. прыёмаў і мерапрыемстваў. К.п.-п. праводзіцца на аснове даных псіхолага-педагагіч.

дыягностыкі ў форме інд. ці групавой дыферэнцыраванай работы з дзецьмі ва ўмовах звычайнага класа, а таксама ў дапаможных класах (класы выраўноўвання, класы павышанай інд. увагі) ці ў спецыяльных навуч. установах (гл. Дыферэнцыяцыя вучэбнай работы).

КУЛЬТЎРА (КУЛЬТЎРА) — I. Сукупнасць практыч. матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць гістарычна дасягнуты ўзровень развіцця грамадства, чалавека і ўвасоблены ў выніках вытворчай дзейнасці. У залежнасці ад фундаментальнага адрознення спосабаў чалавечай дзейнасці вылучаюць К. матэрыяльную — ахоплівае ўсю сферу прадметна-практыч. дзейнасці чалавека і яе вынікі (сродкі вытворчасці, тэхніку, транспарт, сувязь, жыллё і г.д.) і К. духоўную — адносяцца з’явы інд. і грамадскай свядомасці (чалавечыя ўяўленні, маральнасць, выхаванне, асвета, прававыя нормы, навука, мастапдва, філасофія, міфалогія, рэлігія і пад.), якія непарыўна звязаны паміж сабой. II. Сфера духоўнага жыцця грамадства, якая ахоплівае сістэму выхав., адукацыі, духоўнай творчасці, а таксама ўстановы і арганізацыі, якія забяспечваюць яе функцыянаванне. III. Узровень адукаванасці, выхаванасці людзей, валоданне імі пэўнай галіной ведаў або дзейнасці: псіхалагічная, педагагічная, музыкальная, фізічная К. і інш.

МАТЫВАцЫЯ ВУЧ^ННЯ (МОТНВАцйЯ УЧЁНЙЯ) — разуменне і ўнутранае прыняцце вучнем пастаўленых перад ім у працэсе вучэбнай дзейнасці задач, якія пабуджаюць да сапраўднага ўключэння ў работу. У ролі матываў (мотавов), як пабуджальнікаў да дзейнасці наогул, могуць выступаць патрэбнасці і інтарэсы, схільнасці і эмоцыі, устаноўкі і ідэалы. (Гл. Індывідуальна-псіхалагічныя асобасныя асаблівасці).

Матывы, якія звязаны з вучэбнай дзейнасцю, — вучэбна-пазнавальныя, — дзеляць на дзве асноўныя групы: I. М., закладзеныя ў самой дзейнасці вучня і звязаныя: 1) з яе зм е стам (імкненне даведацца аб новых фактах, авалодаць ведамі ці спосабамі дзеяння і пад.); 2) зяе працэсам (імкненне праяўляць інтэлект, актыўнасць, разважаць, пераадольваць перашкоды ў працэсе дзейнасці і г.д.) (гл. Навучанне). II. М., звязаныя з тым, што ляжыць за межамі вучэбнай дзейнасці, аднак уплывае на яе вынікі. Да іх адносяцца: 1) М. шырокія сацыяльныя. а) абавязку і адказнасці перад настаўнікам, класам, бацькамі, грамадствам; б) самавызначэння (разуменне значэння ведаў для будучыні, жаданне пацрыхтавацца да працы ў будучым) і самаўдасханалення (атрымаць развіццё ў выніку вучобы); 2) М. вузкаасабістыяі а) дабрабыту (імкненне атрымаць адабрэнне, добрыя адзнакі); б) прэстыжнасці (жаданне быць першым вучнем, заняць належнае месца сярод ад-

накласнікаў); 3) М. адмоўныя — матывацыя пазбягання непрыемнасцей з боку настаўніка, аднакласнікаў, бацькоў.

Адна з асноўных задач настаўніка — павышаць у структуры матывацыі вучня ўдзельную вагу першай групы матываў ці ўнутранай матывацыі — пазнавальны інтарэс, імкненне да ўласнага развіцця ў працэсе вучобы, дзеянне разам з іншымі і для інш., пазнанне новага, невядомага і пад.

МЁТАД выхавАння (МЁТОД ВОСПЙТАНЙЯ) — спецыфічны спосаб уздзеяння выхавальніка на выхаванцаў, які выкарыстоўваецца ў працэсе фармірав. іх асобасных якасцей, для развіцця патрэбнасна-матывацыйнай сферы і свядомасці вучняў, для выпрацоўкі навыкаў і прывычак паводзін, для іх карэкцыі і ўдасканалення. Паколькі развіццё і ўдасканаленне дзіцяці прадугледжвае тры асноўныя задачы: фармірав. ў яго свядомасці, выпрацоўку практьгчных уменняў, навыкаў і прывычак ў паводзінах, а таксама ўзбуджэнне пэўнага эмацыянальнага стану, — то ўсю сукупнасць метадаў выхав. найболып мэтазгодна падзяліць на тры адпаведныя групы: 1)М. уздзеяння на с вядо масць, пачуцці і волю вучняў (гутарка, расказ, прыклад і пад.); 2) М. a р г а н і з а ц ы і дзейнасці і ф а р мірав. вопыту грамадскіх п а в о д з і н (педагагічнае патрабаванне, даручэнне, грамадскае меркаванне, практыкаванне ў дзейнасці, рэжым ці распарадак у школе, стварэнне педагагіч. сітуацый і інш.); 3) М., у функцыі якіх уваходзіць рэгуляванне, карыгіраванне і стымуляванне паводзін, д зейнас ц і (спаборніцтва, пахвала, ганараванне, пакаранне, адабрэнне, ганьбаванне, асуджэнне, парада, навучанне, папярэджванне, перакананне, прымус і г.д.). Асобную групу складаюць М. самавыхавання, як неабходнага актывізуючага кампанента педагагіч. працэсу. Да дадзенай групы належаць асабістыя абавязацельствы, самасправаздача, самааналіз, самакантроль, самаацэнка.

Складанасць і супярэчлівасць жывога педагагіч. працэсу выклікае неабходнасць выкарыстоўваць у ім не асобныя М., а гарманічна арганізаваную іх сістэму, у якую ўваходзяць таксама прыёмы і сродкі выхав. Усе гэтыя кампаненты ўзаемазвязаны. Так, прыём (прнём) выступае як элемент М. і накіраваны на яго рэалізацьпо ў канкрэтнай педагагіч. сітуацыі, на вырашэнне канкрэтнай педагагіч. задачы, таму ў залежнасці ад гэтага метады і прыёмы могуць узаемапераходзіць і замяняць адзін аднаго. У якасці сродкаў (средств) выхав. выступаюць розныя віды дзейнасці, канкрэтныя мерапрыемствы ці формы выхаваўчай работы, сукупнасць ужываемых у педагагіч. працэсе прадметаў і здабыткаў матэрыяльнай і духоўнай культуры (літаратура, творы выяўленчага і музычнага мастацтва, сродкі масавай інфармацыі і інш.).

МЁТАД НЛВУЧАННЯ (МЁТОД ОБУЧЁННЯ) — сістэма дзеянняў (спосаб работы) настаўніка, накіраваных на арганізацыю пазнав. і практыч. дзейнасці вучняў, для забеспячэння вырашэння разнастайных дыдактыч. задач па авалоданню вывучаемым матэрыялам. Складанасць вучэбнага працэсу абумовіла розны падыход дыдактаў да вызначэння істотных характарыстык М.н., тым больш — да іх класіфікацыі. У залежнасці ад розных падыходаў вызначаюць наступныя групы М.н.: а) па крыніцы перадачы і характару ўспрымання інфармацыі — вербальны, наглядны і практычны', б) у залежнасці ад х a ра ктa ру д ы д а к т ы ч н ы х задач, вырашэнню якіхяны служаць — набыцця ведаў, фарміравання ўменняў і навыкаў, прымянення ведаў і інш.; в) згодна з характарам пазнавальнай дзейнасці, накіраванай на засваенне зместу адукацыі — тлумачальна-ілюстратыўны, рэпрадуктыўны, праблемны выклад, часткова пошукавы або эўрыстычны, даследчы', г) па к р ы н і цах ведаў і ўзроўню самастойнасці вучн я ў у вучэбнай дзейнасці — самастойная работа, работа пад кіраўніцтвам настаўніка', д) па асноўных структурных кампанентах вучэбна-пазнав. дзейнасці — М. арганізацыі і здзяйснення вучэбна-пазнав. дзейнасці, стымулявання і матывацыі, кантролю і самакантролю.

Цэласны падыход да класіфікацыі, улік функцыянальнага прызначэння дазваляе вылучыць пяць асноўных груп М.н.: 1) М. вуснага выкладання ведаў настаўнікам і актывізацыі пазнав. дзейнасці вучняў: расказ, тлумачэнне, школьная лекцыя, ілюстрацыя і дэманстрацыя-, 2) М. замацавання вывучаемага матэрыялу: гутарка, работа з падручнікам; 3) М. самастойнай работы вучняў па асэнсаванню і засваенню новага м а т э р ы я л у: работа з падручнікам, лабараторная работа', 4) М. вучэбнай р а б о т ы з выкарыстаннем ведаў на практыцы і выпрацоўкай уменняў і навыкаў: пісьмовае і практычнае практыкаванне, лабараторны занятак; 5) М. п р a веркі і а ц э н к і ведаў, уменняў і навыкаў вучняў: паўсядзённае назіранне за іх работай, вуснае апытванне (інд., франтальнае, ушчыльненае), выстаўленне паўрочнага бала, кантрольная праца, праверка дамашніх работ, праграмаваны кантроль.

Шматбаковы характар М.н. патрабуе ад настаўніка ў кожным канкрэтным выпадку канструявання яго, спалучэння з інш. метадамі. Выбар абумоўліваецца рознымі крытэрыямі: адпаведнасцю прынцыпам, мэтам і задачам навуч., зместу тэмы, вучэбным магчымасцям вучняў, існуючым дыдактыч. умовам, адведзенаму часу. Чым большая колькасць аспектаў вызначае выбар настаўні-

кам М.н., тым болыпую эфектыўнасць будзе мець навучальнавыхаваўчы працэс.

МЫСЛІННЕ (МЫШЛЁННЕ) — псіхіч. пазнав. працэс абагульненага і апасродкаванага адаюстравання рэчаіснасці ў такіх яе аб’ектыўных уласцівасцях, сувязях і адносінах, якія недасягальныя для непасрэднага пачуццёвага ўспрымання. М. здзяйсняецца і праяўляецца ў выглядзе разнастайных мысліцельных аперацый (дзеянняў), такіх як: аналіз (аналнз) — расчляненне цэлага на састаўныя часткі ці элементы; сінтэз (сннтез) — мысленнае злучэнне частак, уласцівасцей аб’екта або прадмета ў адзінае цэлае; абстрагаванне (абстрагнрованне) — мысленнае адцягненне адных (істотных) уласцівасцей, сувязей, адносін прадметаў ад інш. (неістотных) іх уласцівасцей; абагульненне (обобіценне) — аб’яднанне прадметаў па іх агульных істотных адзнаках, раскрыццё аб’ектыўных і заканамерных сувязей, агульных і асобных бакоў пазнаваемых аб’ектаў, раздзяленне мноства іх на класы, групы; параўнанне (сравненме) — супастаўленне адпаведна значных характарыстык прадмета ці з’явы; класіфікацыя (класснфнкацня) — адрозніванне і групаванне прадметаў ці аб’екгаў паводле іх уласцівасцей, прыкмет і інш. Зыходным момантам М. (разумовай дзейнасці) з’яўляецца наяўнасць праблемнай сітуацыі, або пытання, здзіўлення, супярэчнасці і пад. (гл. Навучанне), а вынікам — меркаванне, выснова, паняцце.

У меркаванні сцвярджаюода або адмаўляюцца якія-н. сувязі, адносіны паміж прадметамі ці з’явамі, іх прыкметамі, адлюстроўваецца pyx М. ад прыватнага да агульнага (і наадварот), ад выніка да прычыны (і наадварот), ад з’явы да сутнасці і пад; Вывядзенне шляхам разважання адных меркаванняў з другіх, выказванне новых на аснове існуючых прыводзіць да в ы с н о ў. Вышэйшы прадукт М., форма навук. ведаў, у якой раскрываецц'. сутнасць прадметаў і з’яў і якая выражаецца ў выразных, зразў^ мелых фармулёўках, ёсць п а н я ц ц е.

Развіццё М. дзіцяці адбываецца ў некалькіх планах, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабою, — у непасрэдна дзейсным, у вобразным і моўным. У залежнасці ад гэтага, а таксама ад ступені творчай пазнав. актыўнасці асобы, ад узроўняў абагульнення і характару ўжываемых сродкаў адрозніваюць М. разважна-эмпірычнае, прадуктыўнае і рэпрадуктыўнае, інтуітыўнае і аналітычнае, прасторавае, вобразнае, алгарытмічнае і інш. Некаторыя аўтары вылучаюць М. наглядна-дзейснае, наглядна-вобразнае, наглядна-схематычнае, моўна-лагічнае.

Развіццё М. ў вучняў адбываецца ў розных відах дзейнасці, вя; дучым з якіх з’яўляецца навучанне. Найболыпыя магчымасці для

развіцця М. ў працэсе навуч. даюць праблемна-эўрыстычныя метады, якія ставяць вучня у пазіцыю даследчыка.

НАВУЧАЛЬНАСЦЬ (ОБУЧАЕМОСТЬ) — псіхіч. уласцівасць, для якой характэрны інд. паказчыкі хуткасці і якасці засваення вучнем ведаў, уменняў і навыкаў у працэсе навучання. Гэтыя паказчыкі праяўляюцца ў здольнасці да абагульнення, эканамічнасці, самастойнасці і гібкасці мыслення, сувязі яго наглядна-вобразных і адвольных кампанентаў, у наяўнасці сэнсавай памяці.

Адрозніваюць Н. агульную (О. обіцую), як здольнасць да засваення любога матэрыялу, і Н. спецыяльную (О. спецнальную), як здольнасць да засваення асобных яго відаў. Першая з’яўляецца адным з паказчыкаў агульнай, а другая — спецыяльнай адоранасці (гл. Інд.-псіхалагічныя асобасныя асаблівасці).

НАВУЧІННЕ (ОБУЧЁНЙЕ) — мэтанакіраваны педагагіч. працэс арганізацыі і стымулявання актыўнай вучэбна-пазнав. дзейнасці вучняў, накіраванай на авалодванне навук. ведамі, уменнямі і навыкамі, на развіццё творчых здольнасцей, фармірав. светапогляду, маральна-этычных перакананняў. Як двухбаковы працэс, Н. ўключае дзейнасць настаўніка (выкладанне) і дзейнасць вучня (вучэнне), аб’ектам узаемадзеяння якіх з’яўляецца змест адукацыі. Гэта дазваляе ўжываць больш дакладны тэрмін — навучальны працэс (учебный процесс). Выкладанне (преподаванне) заключаецца ў перадачы вучням пэўных ведаў і ўменняў (выкладанне інфармацыі, тлумачэнне паняццяў) і ў арганізацыі актыўнай дзейнасці саміх вучняў па засваенні новых ведаў і ўменняў. Дзейнасць настаўніка ўключае такія элементы кіравання дзейнасцю вучняў як планаванне (састаўленне калянцарна-тэматычных і паўрочных планаў), арганізацыя сваёй рабогы па выкананні намечанага плана і арганізацыя дзейнасці дзядей (пастаноўка вучэбных задач, размеркаванне функцый паміж ■учнямі, інструктаванне іх аб спосабах выканння заданняў, аказнне дапамогі і пад.), стымуляванне пэўным спосабам актыўіасці вучняў, бягучы кантроль за ходам засваення матэрыялу, харэкціроўка працэсу засваення шляхам дадатковых тлумачэнняў, пастаноўкі пытанняў і пад., а таксама аналіз дасягнутых вычікаў. Сістэма дзеянняў настаўніка ў навучальным працэсе ёсць метад Н. (гл. Метад навучання). Вучэнне (учённе), як працэс, уяўляе сабой сістэму пазнав. дзеянняў вучня, у якіх адбываецца пераўтварэнне і змяненне набытых ім ведаў і дзеянняў па іх фармальных характарыстыках (паўнаты, дыферанцыраванасці, абагульненасці, адносін узаемадзеяння і падпарадкавання паняццяў і аперацый, парадку і ўзроўню іх здзяйснення, ступені аўтаматызаванасці, а таксама разумнасці, усвядомленасці, засвоенасці і 'нш.) і знешніх характарыстыках (правільнасці, хугкасці, лёгкас-

ці, рытмічнасці, трываласці). У структуру вучэння (вучэбна-пазнав. дзейнасці) уваходзяць наступныя кампаненты: 1) авалоданне сістамай ведаў і аперыраванне імі; 2) авалоданне сістэмай абагульненых і больш канкрэтных дзеянняў, прыёмаў (спосабаў) вучэбнай работы; 3) усведамленне мэтаў і станаўленне матываў у працэсе авалодання ведамі і прыёмамі; 4) авалоданне сістэмай абагульненых спосабаў кіравання сваёй вучэбнай дзейнасцю. Адсюль кампаненты (паняцці) вучэбнай дзейнасці: вучэбная задача, прадмет засваення, вучэбнае дзеянне, вучэбны прыём, уменне, навык, вучэбна-пазнавальны матыў. Задача вучэбная (задача учебная) — гэта задача, якая накіравана на засваенне зададзенага ўзору дзеяння ці паняцця; яе сутнасць — у змяненні самога дзеючага суб’екта, а не прадмета, з якім дзейнічае суб’ект (у адрозненне ад задачы практычнай).

Уменне вучня вылучыць у канкрэтным выпадку вучэбную задачу — гэта ўменне выразна ўявіць сабе, якім спосабам, якім правілам неабходна авалодаць, каб паспяхова выканаць дадзенае заданне. Прадмёт засваёння (предмёт усвоення) — неабходны для засваення вучнем бок аб’екта, на які накіравана пазнанне. Прадметам засваення з’яўляюцца канкрэтныя навук. паняцці, граматычныя правілы ці матэматычныя формулы, уменні, навыкі і пад., аднак пры ўмове, калі яны прымаюць выгляд пэўнай задачы, якая напраўляе і стымулюе пазнав. дзейнасць, — вучэбнай задачы. Дзеянне вучэбнае (дёйствне учебное) — мысліцельная аперацыя, праз якую з дапамогай канкрэтных прыёмаў (прнёмов) рэалізуецца ўнутраны механізм засваення ведаў, уменняў, навыкаў, здзяйсняюцца пэўныя развіццёвыя задачы. У якасці вучэбных дзеянняў і іх прыёмаў выступаюць: лагічнае асэнсаванн е матэрыялу (яго сэнсавая перагрупоўка, сэнсавае вылучэнне апорных пунктаў, састаўленне лагічнай схемы і плана пераказу); запамінанне (неаднаразовае перачытванне, самастойнае ўзнаўленне па частках, затым поўнасцю, даслоўнае завучванне і інш.); кантроль за здзяйсненнем спосабаў дзеяння і а ц э н к а ступені засваення зададзенага спосабу дзеяння (паўтарэнне, параўнанне з узорам). Дзеянне вучэбнае, набытае вучнем у выніку шматразовага паўтарэння і якому ўласціва адсутнасць свядомай рэгуляцыі і кантролю з боку вучня (аўтаматызаванасць), ёсць навык вучэбны (навык учёбный). Напр., навык пісьма, беглага чытання, лічэння і інш. Уменне (уменне) у навуч. вызначаецца як засвоены на аснове ведаў і практычнага вопыту спосаб вучэбна-пазнав. дзеяння. Апошні дазваляе выконваць гэтае дзеянне не толькі ў прывычных, але і ў інш. умовах. Адрозніваюць агульныя і спецыяльныя вучэбныя ўменні.

A г y л ь н ы я інтэлектуальныя ўменні адносяцца да арганізацыі вучэбнай працы ў цэлым, да кіравання псіхіч. працэсамі пры засваенні любога вучэбнага прадмета (уменне планаваць сваю работу, уменне ўспрымаць і асэнсоўваць вусную ці пісьмовую інфармацыю, вылучаць у ёй галоўнае, уменне самакантролю і самаправеркі і пад.)Спецыяльныя ўменні характэрны пры засваенні асобных прадметаў (уменне скласці план прачытанага тэксту, уменне зрабіць граматычны або сінтаксічны разбор сказа, уменне прааналізаваць задачу і інш.). Фармірав. інтэлект. уменняў і навыкаў, авалоданне рацыянальнымі прыёмамі вучэбнай дзейнасці, асабліва агульнымі прыёмамі мыслення: аналізам, сінтэзам, абстрагаваннем, канкрэтызацыяй, параўнаннем, класіфікацыяй і інш. (гл. Мысленне) — адна з важнейшых задач школьнага навуч., якая выступае як фармірав. ўмення вучыцца. Матыў вучэбна-пазнавальны (гл. Матывацыя вучэння) — важнейшы структурны кампанент вучэбнай дзейнасці. Фарміруюцца матывы ў самім працэсе Н. і напрамую залежаць ад яго зместу і метадаў. Асноўным станоўчым вучэбна-пазнав. матывам малодшых школьнікаў з’яўляецца пазнавальны інтарэс, развіццё якога — важная задача ў арганізацыі пачатковага Н., у выхав. дзіцяці (гл. Матывацыя вучэння).

Выхав. праз змест і арганізацыю вучэбнай дзейнасці навук. светапогляду, станоўчых маральных якасцей, каштоўнасных арыентацый і інш. вызначаецца як Н. выхаваўчае (О. воспнтываюшес). Н. развіццёвае (О. развпваюіцее) — педагагіч. сістэма, пры якой дзейнасць вучня накіравана на авалоданне не гатовымі ведамі, a спосабамі набыцця іх, на далейшую рэалізацьпо ведаў на практыцы, на фармірав. ў вучняў здольнасці да тэарэтычнага мыслення праз уменне ўтвараць тэарэтычныя паняцці. Галоўным сродкам развіццёвага Н. з’яўляецца адпаведная педагагіч. арганізацыя вучэбнай дзейнасці школьніка, пры якой у апошняга фарміруецца рэфлексія — уменне самарэгуляцыі гэтай дзейнасці (гл. Рэфлексія). Н. праблемнае (О. проблемное) заключаецца ў стварэнні (арганізацыі) перад вучнямі праблемных сітуацый, ва ўсведамленні, прыняцці і вырашэнні іх у працэсе сумеснай дзейнасці вучняў і настаўніка, які накіроўвае дзейнасць вучняў, пабуджаючы іх да максімальнай самастойнасці; У праверцьі атрыманых рашэнняў, а таксама ў сістэматызацыі, замацаванні і прымяненні набытых занава ведаў у тэарэтыч. і практыч. дзейнасці. Праблемная сітуацыя (проблемная снтуацня), як зыходны элемент праблемнага Н. характарызуе пэўны псіхалагічны стан вучня пры выкананні задання, для якога адсутнічаюць гатовыя сродкі і якое патрабуе засваення новых ведаў аб прадмеце, спосабах ці ўмовах выканання задання.

Умовай узнікнення праблемнай сітуацыі з’яўляецца неабходнасць у раскрыцці новых адносін, уласцівасцей і спосабаў дзеяння. Стварэнне праблемных сітуацый у працэсе Н. з’яўляецца для добра падрыхтаваных у тэарэтыч. адносінах вучняў сродкам прабуджэння іх інтарэсу да вучобы, пазнав. актыўнасці, дапамагае адэкватнай ацэнцы вучнямі сваіх інтэлект. магчымасцей; у слаба падрыхтаваных вучняў праблемная сітуацыя выклікае стан незадаволенасці, напружання і цяжкасці, адмоўныя адносіны да выканння задання, неадэкватную самаацэнку сваёй дзейнасці, што ўвогуле з’яўляецца адной з прычын іх непаспяховасці ў вучобе. Н. праграміраванае (О. программнрованное) — гэта самастойнае і інд. навуч. па загадзя распрацаванай навуч. праграме з дапамогай асаблівых сродкаў (праграмаванага падручніка, спецыяльных навучальных машын, ЭВМ ці мікракамп’ютэраў і інш.). Яно забяспечвае кожнаму навучэнпу магчымасць здзяйсняць працэс навуч. ў адпаведнасці з яго інд. магчымасцямі (інд. тэмпам, асаблівым шляхам авалодання вучэбным матэрыялам у залежнасці ад узроўню абучанасці і інш.). У аснове тэорыі праграміраванага Н. ляжыць спалучэнне кібернетычнай тэорыі кіравання і псіх. тэорыі паэтапнага фармірав. разумовых дзеянняў. Галоўным кампанентам праграміраванага Н. з’яўляецца навучальная праграма як упарадкаваная паслядоўнасць рэкамендацый ці задач (крокаў) па авалоданню пэўнай адзінкай ведаў і дзеянняў. У традыцыйнай тэхналогіі пачатковага навуч. прымяняюцца элементы праграміравання ў выглядзе алгарытмаў (прадпісанняў аперацый і парадку іх выканання), картак і сшыткаў з друкаванай асновай, перфалент і пад., якія даюць магчымасць кантраляваць веды, дапамагаюць у выпрацоўцы тых ці іншых навыкаў. Вызначэнне ў змесце і працэсе Н. алгарьггмаў, прадстаўленне іх ў якой-н. форме паэтапнай праграмы дзейнасці вучэння ці вык-

ладання наз. алгарытмізацыяй Н. (алгорнтмнзацней О.).

У апошні час пашыраецца камп’ютэрызацыя Н. (компьютернзацня О.) — увядзенне ў піколу праграміраванага Н. на новай тэхнічнай аснове (ЭВМ, тэлевізійныя сістэмы, мікракамп’ютэры і інш.), што дазваляе аўтаматызаваць вучэбны працэс, будаваць яго як свабодны дыялог навучэнца з навучальнай сістэмай. Камп’ютэрнае Н. забяспечвае дастаткова высокі ўзровень ведаў, развіццё вучняў, выклікае ў іх інтарэс да вучобы.

НЕЎР03 ШК0ЛБНЫ (HEBPÖ3 ШКбЛБНЫЙ) — функцыянальнае парушэнне вышэйшай нервовай дзейнасці ў некаторых дзяцей, якое праяўляецца ў раздражняльнасці, павышанай стамляльнасці, няўстойлівым настроі, нецярплівасці, парушэннях сну ці каардынацыі рухаў і пад. Прьгчынай Н.ш. з’яўляюцца ў асноўным псіхагенныя фактары — неўратычныя канфлікты, перажы,-

ванні няўдачы ці незадавальнення патрэбнасцей, недасягальнасці мэтаў і пад., што звязана з арганізацыяй навучальна-выхаваўчага працэсу, з узаемаадносінамі вучня з бацькамі, настаўнікам ці інш. дзецьмі.

Н0РМЫ ПАВ0ДЗІН ВЎЧНЯ (Н0РМЫ ПОВЕДЁННЯ УЧАіЦЕГОСЯ) — сістэма ўзгодненых з агульнапрызнанымі каштоўнаснымі арыентацыямі і зацверджаных дакументальна правілаў, якія рэгулююць дзеянні ці ўчынкі дзіцяці ў школьным асяроддзі. У Н.п.в. адлюстроўваюцца ўзаемаадносіны іх паміж сабою, з настаўнікамі, інш. людзьмі, адносіны да навакольнага асяродцзя. Згодна з прынятымі Н., паводзіны кожнага вучня ацэньваюцца адпаведна: прыкладныя, добрыя, здавальняючыя, нездавальняючыя. Адзнака выстаўляецца ў класным журнале і дзённіку за кожную навучальную чвэрць і год.

ПАЗБАЎЛЁННЕ БАЦБК0ЎСКІХ ПРАВ0Ў (ЛНШЁНЙЕ РОДЙТЕЛЬСКНХ ПРАВ) — выключная мера, якая прымяняецца ў адносінах да бацькоў, калі судом будзе ўстаноўлена, што яны не выконвалі абавязкі па выхав. сваіх дзяцей, або злоўжывалі бацькоўскімі правамі (жорстка адносіліся да дзяцей, аказвалі на іх шкодны ўплыў сваімі амаральнымі антыграмадскімі паводзінамі і пад.). У выпадку пазбаўлення абодвух бацькоў іх бацькоўскіх правоў дзяцей перадаюць пад нагляд органаў апекі для далейшага ўсынаўлення ці ўладкавання ў дзіцячыя ўстановы.

пАмяць (пАмять) — форма псіхіч. адлюстравання рэчаіснасці, якая ўяўляе сабой замацаванне, захаванне і наступнае аднаўленне чалавекам свайго вопыту, пгго дае магчымасць яму вучыцца і развіваць псіхіку. Фізіялагіч. асновай П. з’яўляецца ўтварэнне часовых нервовых сувязей, здольных аднаўляцца і актуалізавацца пад уздзеяннем розных раздражняльнікаў.

Асноўныя працэсы П. — запамінанне, захаванне, забыванне, аднаўленне. Запамінанне (запомннанне) абумоўлівае паўнату і дакладнасць узнаўлення матэрыялу, трываласць і працягласць яго захавання. Прадуктыўнасць запамінання залежыць ад яго формы (адвольная ці неадвольная) і павышаецца пры актыўнасці суб’екта ў пазнав. дзейнасці, а таксама пры апоры на наглядны, вобразны ці сэнсавы матэрыял. У якасці сэнсавай апоры пры запамінанні матэрыялу вучнямі могуць выступаць загалоўкі, раздзелы, пытанні па прачытанаму, лічбавыя даныя, параўнанні і пад. Вылучэнне апорных сэнсавых пунктаў называецца к а д з і раваннем матэрыялу; наступнае аднаўленне яго — д э к a дзіраваннем.

Эфектыўнасць запамінання забяспечваецца таксама спосабам адвольнага завучвання і кожны раз па-новаму арганізаваным

паўтарэннем. Забыванне (забыванне), як працэс і ўласцівасць П. праяўляецца па-рознаму — ад асобных памылак у прыпамінанш і пазнаванні да немагчымасці пазнаць тое, што было раней успрынята. Забыванне бывае ўстойлівае, працяглае і ч а с о в а е. Аднаўленне (восстановленне) выступае ў найбольш простай форме пазнав., якое адбываецца ва ўмовах паўторнага ўспрымання раней замацаваных у памяці аб’ектаў і ў болып складанай форме, калі гэтыя аб’екты ў дадзены момант не ўспрымаюцца. Вылучаюць розныя віды П.: вербальную, вобразную, р у х а в у ю, эмацыянальную — у залежнасці ад тыпу запамінаемага матэрыялу; зрокавую, слыхавую, а дч у в а л ь н у ю — у залежнасці ад аналізатара, які прымае найболылы ўдзел пры ўспрыманні запамінаемага матэрыялу; сенсорную (не болей 1,5 сек.), кароткатэрміновую (не болей 30 сек.) і доўгатэрміновую — у залежнасці ад тэрміну захавання інфармацыі.

паспях0васць у навучАнні (успевАемость в УЧЁБЕ) — ступень засваення вучнямі ўстаноўленых навучальнай праграмай ведаў, уменняў і навыкаў, якая характарызуе іх паўнату, глыбіню, свядомасць і трываласць.

ПЕРЫЁДЫКА ДЗІЦЙЧАЯ (ПЕРН0ДНКА ДЁТСКАЯ) — друкаваныя выданні для дзяцей (газеты, часопісы, брашуры і пад.), якія выходзяць перыядычна і даюць інфармацыю аб падзеях у грамадстве, дзіцячых калектывах, звесткі з розных галін навукі, мастаіггва, культуры і інш.

ПРАЦЭС ПСІХІЧНЫ (ПРОЦЁСС ПСНХЙЧЕСКЛЙ) — асноўны бесперапынны спосаб існавання псіхіч., вынікам якога з’яўляюцца псіхіч. стан чалавека, вобразы, паняцці, пачуцці і інш. П.п. падраздзяляюцца напазнавальныя і э м а ц ы янальна-валявыя. Групу пазнав. псіхіч. П. складаюць: успрыманне (воспрнятне) — цэласнае адлюстраванне прадметаў, сітуацый, з’яў рэчаіснасці пры непасрэдным уздзеянні фізіч. раздражняльнікаў на органы пачуццяў, якое разам з адчуваннем (оіцуіценнем), як наглядна-вобразным адлюстраваннем асобных уласцівасцей і з’яў пры іх непасрэдным уздзеянні на рэцэптарныя паверхні органаў пачуццяў, забяспечвае непасрэдна-пачуццёвую арыентыроўку ў навакольным свеце (гл. Успрыманне); памяць (память) — арганізацыя, захаванне і наступнае аднаўленне таго, што было ў мінулым вопыце чалавека (гл. Памяць); мысленне (мышленне) — абагульненае і апасродкаванае мовай адлюстраванне рэчаіснасці (гл. Мысленне); уяўленне (воображе-

нне) — стварэнне новых вобразаў, праграмы паводзін на аснове папярэдняга вопыту (гл. Уяўленне).

Паспяховасць пазнав. псіхіч. П. забяспечваецца дзякуючы наяўнасці ўвагі (вннмання) — асаблівай уласцівасці псіхікі, якая выражае накіраванасць псіхіч. дзейнасці чалавека, яе засяроджанасць на аб’ектах, што маюць пэўную значнасць для асобы.

Да групы эмацыянальна-валявых П. належаць: воля (воля) — працэс свядомага, актыўнага пераадолення ўнутраных і знешніх перашкод, якія стаяць на шляху да дасягнення мэты; пачуцці (чувства) і эмоныі (эмоцйй) — перажыванні, у якіх адпаведна адлюстроўваюцца працяглыя ці кароткатэрміновыя адносіны чалавека да навакольнага асяроддзя, да людзей і самога сябе. Пачуцці звязаны з задавальненнем маральных патрэбнасцей (любоў, нянавісць, павага, пагарда і інш.); эмоцыі — арганічных патрэбнасцей (радасць, страх, раз’юшанасць і інш.).

ПРЬІНЦЫП НАВУЧАННЯ (ПРЙНЦНП ОБУЧ&ННЯ) — зыходнае дыдактычнае патрабаванне да працэсу навуч., выкананне якога ў той ці іншай меры забяспечвае неабходную эфектыўнасць апошняга. Зыходзячы з суадносін асноўных кампанентаў навучальнага працэсу (задач, зместу, метадаў, сродкаў, форм арганізацыі), з умоў і вынікаў навуч., вылучаюць наступныя П.н.: адзінства навуч., выхав. і развіцця дзіцяці, якое забяспечвае выкананне ўсіх трох функцый педагагіч. працэсу — адукацыйнай, выхаваўчай, развіццёвай; навуковасць — як патрабаванне знаёміць вучняў праз змест навуч. з аб’ектыўнымі навук. фактамі, паняццямі, законамі адпаведнай прадмету галіны навукі, раскрываць яе сучасныя дасягненні і перспектывы развіцця ў далейшым; с у в я з ь навучання з жыццём, якая рэалізуецца праз падбор настаўнікам і вучнямі пераканаўчых прыкладаў, якія ілюструюць прымяненне асноўных навук. паняццяў у практыцы, гграз апору на жыццёвыя назіранні і вопыт у працэсе пазнання вучэбнага матэрыялу; сістэматычнасць і паслядоўнасць — азначае, што веды, уменні і навыкі павінны фармірав. ў сістэме ці пэўным парадку, калі кожны з элементаў вучэбнага матэрыялу звязваецца з іншымі элементамі, наступнае паняцце абапіраецца на папярэдняе для засваення новага; даступнасць, — пад якой разумеецца адпаведнасць навуч. ўзроўню рэальных вучэбных магчымасцей дзяцей, адсутнасць у іх інтэлект., фізіч. і маральных перагрузак; актыўнасць і свядомасць, — якія ставяць вучня ў пазіцьпо суб’екта навуч., а не пасіўнага аб’екта, у пазіцыю самастойнага свядомага засваення ведаў, папярэджвання фармалізму ў засваенні; нагляднасць — прадугледжвае ўспрыняцце матэрыялу праз розныя органы пачуццяў (зрокавыя, маторныя,

такцільныя адчуванні); трываласць, усвядомленасць і дзейснасць вынікаў вучэбнай дзейнасці — забяспечвае доўгатэрміновае захаванне ў памяці і функцыянаванне ў практычнай дзейнасці ведаў, уменняў, навыкаў; стварэнне неабходных умоў для навуч.: матэрыяльных, гігіенічных, маральна-псіх. і эстэтычных; с п a лучэнне розных форм яго арганізацыі ў залежнасці ад задач, зместу і метадаў навуч. Сукупнасць пералічаных П.п. забяспечвае эфектыўнасць працэсу навуч., паспяховае вылучэнне задач, выбар зместу, метадаў, сродкаў і форм навуч.

ПСІХАЛАГІЧНАЯ ГАТбЎНАСЦЬ ДЗІЦЙЦІ ДА НАВУЧАННЯ Ў ШК0ЛЕ (ПСНХОЛОГЙЧЕСКАЯ готбвность РЕБЁНКА К ОБУЧЁНМЮ В ШК0ЛЕ) — адпаведнасць узроўню развіцця пэўных псіхіч. уласцівасцей дзіцяці сярэдне неабходнаму ў дадзены ўзроставы перыяд, пгго вызначае магчымасць паспяховага навуч., супрацоўнштва з настаўнікам. Псіх. аспект гатоўнасці да навуч. азначае: станоўчыя адносіны вучня да школы (матывацыйная гатоўнасць); дастаткова высокі ўзровень развіцця адвольнасці яго паводзін (валявая гат о ў н а с ц ь); адпаведны ўзровень развіцця пазнав. працэсаў, у аснове якога ляжыць наяўнасць кароткатэрміновай памяці, фанематычнага слыху, слоўнікавага запасу, перадумовы набыцця навыкаў самарэгуляцыі навучальнай дзейнасці і пад. (р а з у м о вая гатоўнасць); сфарміраванасць адпаведных навыкаў узаемаадносін з дарослымі і равеснікамі, уваходжання ў жыццё калектыву, навыкаў сумеснай дзейнасці (маральная г a тоўнасць). 3 паняццем П.г.дз. да н. цесна звязана паняцце навучальнасці, як псіхіч. уласцівасці, якая выражае інд. паказчыкі хуткасці і якасці засваення вучнем ведаў, уменняў і навыкаў навучання (гл. Навучальнасць).

Вызначэнне псіхолагам і настаўнікам П.г.дз. да н., навучальнасці дзіцяці, наогул яго псіхіч. уласцівасцей і стану наз. дыягностыкай псіх.-педагагіч. і з’яўляецца пачатковым і важнейшым элементам арганізацыі навучальнага працэсу ў школе, яго эфектыўнасці (гл. Дыягностыка псіхолага-педагагічная).

РЭЖЬІМ ШК0ЛБНЫ (РЕЖЙМ ШК0ЛБНЫЙ) — сістэма педагагіч. і гігіенічнай арганізацыі дзейнасці і адпачынку вучняў ва ўмовах школьнага навуч. Р.ш., які найбольш спрыяльны для паспяховага навуч. і выхав. дзяцей, які адпавядае іх агульным і інд. запатрабаванням, наз. Р. а п т ы м а л ь н ы м. Рэжым дня (режнм дня) школьніка ўяўляе сабой парадак чаргавання, працягласць розных відаў дзейнасці і адпачынку дзяцей на працягу сутак. Устанаўліваецца з улікам узрост. анатама-фізіялагіч. і псіх. асаблівасцей і з’яўляецца адным са сродкаў паспяховасці ў навуч.

РЭФЛЕКСІЯ Ў навучАнні (РЕФЛЕКСЙЯ В ОБУЧЁНйй) — здольнасць суб’екта пазнавальнай дзейнасці да ўнутранага самакантролю і самарэгуляцыі інтэлект. працэсаў, якія складаюць мысленне. Авалоданне Р. дазваляе вучню выводзіць у працэсе навуч. агульныя лагічныя харакгарыстыкі паняццяў і агульныя спосабы іх пабудовы, г.зн. увогуле мець здольнасць да мыслення і ўрэшце да самарэгулявання ўласнай жыццядзейнасці. Р. — рашаючы фактар развіццёвага навуч. (гл. Навучанне).

САВЁТ ПЕДАГАГІЧНЫ (СОВЁТ ПЕДАГОГЙЧЕСКЙЙ) — кіруючы орган у школе ў выглядзе сходу настаўнікаў, які мае паўнамоцтвы вырашаць вучэбныя і адміністратыўныя пытанні.

САМАДЗЁЙНАСЦЬ ДЗІЦЯЧАЯ (САМОДЁЯТЕЛЬНОСТЬ ДЁТСКАЯ) — педагагіч. прынцып, які характарызуецца праяўленнем у дзіцяці актыўнасці, ініцыятывы думкі ці дзеяння ў розных відах дзейнасці: у працы, навучальных занятках, гульні, грамадскім жыцці калектыву і інш.

СВЕТАП0ГЛЯД (МЙРОВОЗЗРЁНЙЕ) — выпрацаваная ў працэсе навуч. і выхав. сістэма агульных поглядаў на сусвет і яго заканамернасці; сістэма перакананняў, якія выражаюць адносіны да з’яў прыроды і грамадскага жыцця. С. з’яўляецца сінтэзам засваення навуковых ведаў аб прыродзе і грамадстве і ўласнага жыццёвага вопыту, прадуктам самастойнай актыўнай работы вучня, накіраванай на ўсведамленне навакольнага свету.

СВЯДЙМАСЦЬ (СОЗНАййЕ) — I. Вышэйшая форма псіхікі, уласцівы чалавеку спосаб адносін да аб’ектыўнай рэчаіснасці, з дапамогай якога суб’ект аднаўляе ідэальны вобраз сваёй дзейнасці і ідэальнае ўяўленне аб дзейнасці інш. людзей. С. дае чалавеку магчымасць перадаць з дапамогай мовы ці інш. сітосабам свае веды другому чалавеку. Адрозніваюць С. індывідуальную і грамадскую. Інд. С., якая ўласціва канкрэтнаму чалавеку, не можа існаваць без наяўнасці С. грамадскай, таму што не даецца індывіду першапачаткова, ад нараджэння, а фарміруецца пад уздзеяннем грамадства. Адлюстраванне ў С. чалавека нормаў паводзін, якія рэгулююць адносіны людзей паміж сабой і да грамадства, вызначаецца як С. маральная. Яна фарміруецца пад уплывам ідэалогіі дадзенага грамадства і ўласнай практыкі грамадскіх паводзін у працэсе выхавання.

  1. 3 працэсам навуч. цесна звязана ўсведамлённе (осознанне), як акт С., прадметам якога з’яўляецца сама свядомая дзейнасць, ці абагульненне разумовых дзеяшіяў, а значыць, і авалоданне ўласнымі псіхіч. працэсамі (успрыманнем, мысленнем, памяццю, увагай і інш.). Адсюль другое паняцце свядомасці (сознательноста) як дыдактычнага прынцыпу, які азначае ўсвядомленыя адно-

сіны да вучобы, асэнсаванне вучнем уласных дзеянняў і іх вынікаў у адпаведнасці з мэтамі і матывамі вучэння. С. у навуч. садзейнічае фармірав. ў вучняў навыкаў самаацэнкі, самакантролю, арганізацыі разумовай працы, развіццю пазнав. інтарэсаў і пад.

СІМВ0ЛІКА ДЗЯРЖХЎНАЯ (СНМВ0ЛМКА госудАрСТВЕННАЯ) — распазнавальныя знакі дзяржавы ці горада, у сэнсе якіх закладзены іх гістарычныя асаблівасці, нацыянальныя традыцыі, палітычная накіраванасць. Да С.дз. адносіцца герб (герб), які змяшчаецца на сцягах, манетах, пячатках, некаторых дзяржаўных дакументах; сцяг (флаг) — сімвал згуртаванасці грамадзян, іх адданасці інтарэсам дзяржавы; гімн (пшн) — урачыстая дзяржаўная песня, якая выконваецца ў сувязі са значнымі для дзяржавы міжнароднымі ці ўнутранымі падзеямі.

СІНТЭЗ (СЙНТЕЗ) — адваротны аналізу і не існуючы асобна ад яго працэс практычнага ці мысленнага злучэння частак, уласцівасцей аб’екта або прадмета ў адзінае цэлае. У навуч. выступае як адна з асноўных мысліцельных аперацый, якая цесна звязана з інпі.: абагульненнем, параўнаннем, сістэматызацыяй і г.д. (гл. Мысленне). Кіраўнпггва аналізам і сінтэзам у працэсе навуч. дзяцей, арганізацыя іх адзінай аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці патрабуе ад настаўніка гірымянення адпаведных педагагіч. прыёмаў і сродкаў у выглядзе схем, алгарытмаў, планаў, пытанняў і пад.

СПАДЧЫННАСЦЬ (НАСЛЁДСТВЕННОСТЬ) — адзін з асноўных фактараў (разам з выхав. і асяроддзем) у развіцці чалавека і фармірав. яго як асобы. У С. выражаюцца вызначаныя прыродай умовы развіцця асобы, якія не абумоўліваюць яе псіх. рысаў, а выступаюць толькі як формы і спосабы іх праяўлення.

CTÄH ПСІХІЧНЫ (СОСТОЙННЕ ПСЙХЙЧЕСКОЕ) — статычны момант псіхікі, у якім выражаюцца яе асобныя аспекты, напр., аспект эмоцый (гнеў, трывога, эйфарыя), увагі (засяроджанасць, цікаўнасць, разіубленасць, няўважлівасць), волі (рашучасць, актыўнасць, арганізаванасць, пасіўнасць), мыслення (ўпэўненасць, сумненне, зацікаўленасць), ўяўлення (летуценне, мара) і пад., або абагульнены характар праяўлення эмацыянальных, пазнав. аспектаў, аспекту паводзін (афект, стрэс). Стрэс школьны (стресс школьный), як перанапружанасць псіхафізіялагіч. функцый у вучня, узнікае ў выніку ўздзеяння на яго моцных неспрыяльных раздражняльнікаў унутранага ці знешняга асяроддзя — разумовая пераірузка, непасільныя педагагіч. патрабаванні, папрокі, міжасобасныя канфлікты і інтп.

TAKT ПВДАГАГІЧНЫ (TAKT ПЕДАГОГЙЧЕСКНЙ) — праяўленне пачуцця меры ў зносінах з дзецьмі, у прымяненні срод-

каў педагагіч. ўздзеяння на іх; уменне настаўніка стрымліваць свае негатыўныя пачуцці, пераканаўча даводзіць да вучня патрабаванні, паважаць яго ўласную годнасць. Грунтуецца Т.п. на веданні інд.-псіх. асаблівасцей дзяцей і з’яўляецца важнай умовай фармірав. аўтарытэту настаўніка, умовай эфектыўнасці педагагіч. працэсу.

ТВЙРЧАСЦЬ (TBÖP4ECTBO) — I. Вышэйшая форма праяўлення актыўнасці і самастойнасці ў дзейнасці дзіцяці. Адпаведна розным відам дзейнасці вылучаюць тэхнічную, м а с т а ц кую, літаратурную і інш. віды Т. даіцячай. Перадумовай творчых здольнасцей дзяцей з’яўляюцца глыбокія і трывалыя веды, устойлівыя творчыя інтарэсы, мэтанакіраванасць творчых пошукаў, настойлівасць у вырашэнні творчых задач. Адсюль неабходнасць актывізацыі мыслення дзяцей, развіцця ў іх назіральнасці, кемлівасці, ініцыятыўнасці. Сродкамі іх у працэсе навуч. з’яўляюцца гуртковыя заняткі, экскурсіі, творчыя самастойныя работы, праблемны метад і пад.

II   . У дзейнасці настаўніка Т. выступае як важны фактар эфектыўнасці педагагіч. працэсу. Праяўляецца Т. педагагічная ў арыгінальным і высокаэфектыўным вырашэнні настаўнікам навучальна-выхаваўчых задач, ва ўзбагачэнні тэорыі і практыкі выхав. і навуч. новымі ідэямі, метадамі і прыёмамі і ажыццяўляецца ў форме творчых груп, метадычных аб’яднанняў, аўтарскіх школ, школ перадавога вопыту і інш.

ТРАДЬІЦЫЯ ШК0ЛБНАЯ (ТРАДЙЦЙЯ ШК0ЛБНАЯ) — звычай, парадак, правілы паводзін, ці пэўныя сітравы, цырыманіялы, якія заведзены ў школе, зберагаюцца калектывам як няшсаныя законы і перадаюцца ад аднаго пакалення вучняў да другога. Т.ш. з’яўляецца адным з выхаваўчых сродкаў, у якім адлюстроўваецца грамадскае калектыўнае меркаванне.

ТР^НІНГ САЦЫЙЛЬНА-ПСІХАЛАгіЧНЫ (ТРЁНННГ СОЦН^ПЬНО-ПСНХОЛОГЙЧЕСКНЙ) — адзін з актыўных метадаў групавой псіх. работы, мэта якой — развіццё зносін. Агульная мэта Т.с.п. канкрэтызуецца ў наступных задачах: 1) авалоданне псіх. ведамі; 2) фармірав. ўменняў і навыкаў зносін; 3) карэкцыя, фармірав. і развіццё ўстановак, неабходных для паспяховых зносін; 4) развіццё здольнасці да адэкватнага і поўнага пазнання сябе і інпі. людзей; 5) карэкцыя і развіпцё сістэмы ўзаемаадносін асобы. У адпаведнасці з перавагай той ці інш. вырашаемай задачы ў працэсе Т.с.п. выдзяляюць яго прыватныя формы: Т. п а в о д з і н, Т. а д ч у в а л ь н а с ц і, Т. р а л я в ы, відэатрэнінг і інш.

ТЭСЦІРАВАННЕ (ТЕСТЙРОВАНЙЕ) — метад псіхолага-педагагіч. дыягностыкі (гл. Дыягностыка псіхолага-педагагічная),

якім з дапамогай тэстаў — пытанііяў з пэўнай шкалой значэнняў — вымяраюць узровень развіцця навыкаў, засвоенасці ведаў, асобасныя характарыстыкі, разумовы патэнцыял індывіда і пад.

УВАГА (BHHMÄHHE) — уласцівасць, якая азначае накіраванасць, настроенасць і засяроджанасць любой псіхіч. дзейнасці на сваім аб’екце. У. не выступае як самастойны псіхіч. працэс і не мае свайго спецыфічнага прадукта, а толькі паляпшае ўсякую дзейнасць, да якой далучаецца. Вылучаюць У. неадвольную (В. непронзвольное), якая складваецца і паддрымліваецца незалежна ад свядомых намераў чалавека, і У. адвольную (В. пронзвольное), якая свадома рэгулюецца і патрабуе некаторых валявых намаганняў. Апошняя ёсць вынік выхав. і самавыхав.

3 працэсам навуч. звязаны размеркаванне У. (распределенне В.), як магчымае выкананне вучнем адначасова двух відаў работы, адзін з якіх поўнасцю ці часткова аўтаматызаваны, а другі не патрабуе поўнай засяроджанасці; пераключэнне У. (переключенне В.) — пераход ад аднаго віду дзейнасці да другога; адцягненне У. (отвлеченне В.) — неадвольны пераход ад адной дзейнасці да другой, калі першая яшчэ працягваецца; рассеянасць (рассеянность) — стан, пры якім вучань не можа дастаткова доўга сканцэнтравацца і пераключаецца з аднаго аб’екта на другі або паглыбляецца ў работу так, што ўсё астатняе выключаецца з яго поля зроку.

УЗР0СТ ПСІХАЛАГІЧНЫ (BÖ3PACT ПСНХОЛОГЙЧЕСКНЙ) — пэўная якасная своеасаблівая ступень інд. развіцця (антагенэзу), якая абумоўлена заканамернасцямі фармірав. арганізму, умовамі жыцця, навуч. і выхав. і мае канкрэтна-гістарычнае паходжанне. Адсюль паняцце развіцця ўзроставага (развнтня возрастного) як пераходу ад адной узрост. ступені (перыяду) да другой. Яно звязана з колькаснымі і якаснымі зменамі ў псіхіч. працэсах чалавека, яго дзейнасці, з месцам у сістэме грамадскіх адносін. Развіццё ўзрост. характарызуецца новым псіхафізіялагіч. узроўнем, планам адлюстравання рэчаіснасці, новымі відамі лзейнасйі, чым і адрозніваецца ад развіцця функцыянальнага (развнтня функішонального), якое залежыць ад авалодання дзіцём асобнымі ведамі і спосабамі дзеянняў.

Спецыфічныя якасці асобы індывіда, яго псіхікі, якія заканамерна змяняюцца ў адпаведнасці са зменай узрост. перыядаў, наз. ўзроставымі асаблі васцямі (возрастнымн особенностямн).

Ва ўзрост. педагагіч. псіхалогіі найбольш прызнанай з’яўляецца наступная перыядызацыя (перноднзацмя) развіцця дзіцяці і школьніка: ранняе дзяцінства (ад нараджэння да 1 ro­fla), пераддашкольнае дзяцінства (1—3 гады), дашкольнае дзяцінства (3—6 гадоў), малодшы школьны ўзрост (6—10 гадоў), падлеткавы ўзрост (10—15 гадоў), ранняе юнацтва, або старэйшы школьны ўзрост (15—18 гадоў). У розныя перыяды ўзнікаюць розныя ўмовы для развіцця асобных відаў псіхіч. дзейнасці. Узрост. перыяд, у якім умовы для псіхіч. развіцця з’яўляюцца найбольш спрыяльнымі, наз. сензітыўным (сензнтнвным) перыядам. Апошні звязаны з паняццем сензітыўнасці як агульнай асобаснай асаблівасці (гл, Індывідуальна-псіхалагічныя асобасныя асаблівасці).

Для кожнага У. характэрна розная патрэбнасць дзіцяці ў кожным з асноўных відаў дзейнасці. Малодшы школьны У. сензітыўны да вучэбнай дзейнасці; падлеткавы — да пазаўрочных спраў, да дзейнасці зносін; старэйшы школьны — да вучэбна-прафесіянальнай дзейнасці, да пазнання свайго ўнутранага свету. Адсюль паняцце вядучай дзейнасці (гл. Дзейнасць).

Пераходны перыяд ад аднаго этапу дзіцячага развіцця да другога, для якога характэрны пазітыўныя змены ў асобе, адміранне ў ёй старога, набьпага раней (наколькі гэтага патрабуе набыццё новых уласцівасцей і якасцей), азначаецца як крызіс узроставага развіцця (крнзнс возрастного развнтня). У псіхіч. развіоді дзіцяці назіраюцца два такія рэзкія пераходы — ад ранняга дзяцінства да дашкольнага У. («крызіс трох гадоў») і ад малодшага школьнага У. да падлеткавага («крызіс палавога сталення»). Абодвум перыядам характэрны: тэндэнцыя дзіцяці да самастойнасці, непаслухмянасць, раздражняльнасць, упартасць і негатывізм, схільнасць да ўступлення ў канфлікты з дарослымі, асабліва з бацькамі і настаўнікамі. Пазбегнуць падобных рэакцый магчыма пры задавальненні новых патрэбнасцей асобы, якія з’яўляюцца на кожным з этапаў яе псіхіч. развіцця разам з цэнтральнымі новаўтварэннямі.

3 узрост. развіццём звязана і паняцце інфантыльнасці (ннфантнльноста) як недаразвітасці, адсталасці ў фізіч. і псіхіч. развіцці падлетка ці юнака, якія праяўляюцца ў захаванні ў больш дарослым стане рысаў, уласцівых дзіцячаму ўзросту.

УРОК (УРОК) — асноўная арганізацыйная форма класнаурочнай сістэмы навуч. ў школе, якая праводзіцца з пастаянным саставам вучняў, у вучэбны час (звычайна 45 мін.), па цвёрдаму раскладу і адрозніваецца адзінствам дыдактычных мэтаў. Для У. характэрна спалучэнне калектыўных форм работы дзяцей (агуль-

накласных і грунавых) з індывідуальнымі. Абавязковымі рысамі У., як адзінкі навучальнага працэсу, выступаюць: адзінства функцый навуч. і выхав.; стымуляваіше пазнав. актыўнасці вучняў; развіодё ў іх пазнав. самастойнасці; падпарадкаванне ўсіх элементаў урока, яго звенняў адзінай дыдактыч. мэце; пабудова У. ў цэлым і кожнай яго часткі з улікам заканамернасцей засваення ведаў, уменняў і навыкаў, а таксама месца ўрока ў сістэме ўсёй работы па вывучэнні тэмы, раздзела, курса, узаемасувязі апошняга з інш. вучэбнымі прадметамі. Абавязковасць пералічаных рысаў не супярэчыць своеасаблівасцям метадычных прыёмаў настаўніка, яго ўласнай педагагіч. тэхніцы.

Асноўныя структурныя элементы У. — паведамленне новых ведаў, замацаванне іх у памяці вучняў, выкарыстанне на практыцы і ўлік. У структуру У. могуць уваходзіць усе названыя элементы, або толькі асобныя. У залежнасці ад структуры, зместу, асноўнай дыдактычнай мэты і месца У. ў сістаме інш. урокаў вылучаюць розныя яго тыпы: уводны, паведамлення новых ведаў, замацавання, выпрацоўкі ўменняў і навыкаў, паўторна-абагульняю ч ы, кантрольна-ўліковы, камбінаваны і інш. У пачатковых класах найбольш распаўсюджаны У. камбінаваны (У. комбнннрованный), які прысвячаецца не аднаму боку навучальнага працэсу, а спалучае розныя яго элементы.

Творчыя пошукі настаўнікаў прывялі да новых нестандартных па структуры формаў У. У сучасным навуч. малодшых школьнікаў выкарыстоўваюцца такія формы, яксюжэтны У„ У.-к а з к а, У.-т эатр, У. калектыўнага спосабу н а в у ч а н н я, У.-с паборніцтва і інш. Шырокае распаўсюджанне атрымалі інтэграваныя У. (іінтегрйрованные У.) — тып, які характарызуецца спалучэннем у адзіным навучальным працэсе розных прадметаў: чытання і пісьма, матэматыкі і прыродазнаўства і пад. (гл. Інтэграванне ў навучанні).

У сельскай мясцовасці часта практыкуюць У. аб’яднаны (У. обьеднненный) — форма аднапрадметных, аднатэмных У. або цэлы блок іх, якія праводзяцца пры аб’яднанні вучняў бліжэйшых школ ці ў малакамплектнай школе. Маюць месца: сумешчаны У. (совмеіценный У.) — тып У., на якім настаўнік працуе па розных тэмах і нават розных прадметах адначасова з двума ці больш класамі і напаўсумешчаны У. (полусовмеіцённый У.) — калі на працягу пэўнага часу работа праводзіцца з адным класам, потым далучаецца яшчэ адзін або больш класаў.

УСПРЫМХННЕ (ВОСПРНЙТНЕ) — пазнавальны псіхіч. працэс, аснову якога складаюць работа органаў пачуццяў і адпа-

ведныя ёй суб'ектыўныя вобразы — адчуванні. Пры гэтым У. уяўляе сабой не непасрэднае пасіўнае адлюстраванне чыстага вобразу, а працэс усвядомленага актыўнага пачуццёвага пазнання прадмета на аснове яго вобразу, г.зн. адзінства пачуццёвага і лагічнага, пачуццёвага і сэнсавага, адчування і мыслення. Як структурны кампанент (этап) засваення ведаў, уменняў, навыкаў (гл. Засваенне), У. з’яўляецца, па сутнасці, рашэннем пэўнай задачы на пазнаванне прадметаў і з’яў. У. фарміруецца, пашыраецца і паглыбляецца ў мэтанакіраванай дзейнасці, у выніку чаго само пераходзіць у самастойную дзейнасць, накіраваную на асэнсаванне і інтэрпрэтацыю пазнаваемага матэрыялу, што вызначаецца як назіранне (наблюденне).

УСТАН0ВА ДЗІЦЙЧАЯ (УЧРЕЖДЁННЕ ДЁТСКОЕ) — установа, якая адкрываецца дзяржавай ці грамадствам з мэтай арганізацыі з дзецьмі навучальна-выхаваўчай работы. Галоўнай дзяржаўнай навучальна-выхаваўчай У. для дзяцей з’яўляецца школа (гл. Школа).

Да У. дзіцячых адносяцца таксама: дом дзіцячы — У. для дзяцей-сірот, ці дзяцей, якія згубілі сувязь з бацькамі па прычыне іх хваробы або пазбаўлення бацькоўскіх правоў; с a док і яслі — У. для грамадскага выхав. дзяцей дашкольнага ўзросту; к л у б дзіцячы — У. пры домакіраўнііггве, якая арганізуе пазнав.-выхаваўчую работу па месцы жыхарства дзяцей; пляцоўка дзіцячая — сезонная (тэрміновая) выхаваўчая У. пры школе або доме; т э а т р дзіцячы і інш.

УЯЎЛЁННЕ (ВООБРАЖЁННЕ) — I. Псіхіч. працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў шляхам перапрацоўкі матэрыялу ўспрыманняў і тых вобразаў, што атрыманы ў папярэднім вопыце (фантазія). II. Вобраз прадмета, які аднаўляецца пры адсутнасці самога прадмета. У. выступае як істотная перадумова засваення ведаў у канкрэтнай сітуацыі, немагчымай для непасрэднага іх успрымання, а таксама як істотная перадумова эстэтычнага выхавання.

Адрозніваюць У. адвольнае (акгыўнае) і неадвольн а е (пасіўнае). Крайняя ступень У. неадвольнага — сон (сновнденне). Для творчай дзейнасці чалавека характэрна высокая ступень адвольнага У. — творчае У. як самастойнае стварэнне новых вобразаў. Ад яго адрозніваецца У. ўзнаўляючае, як прайэс стварэння вобразу прадмета па яго апісанні, малюнку ці чарцяжу. Сгварэнне жаданага вобразу, больш ці менш аддаленага ў часе, ёсць мара (мечта) — асобая форма У., якая не дае непасрэднага і неадкладнага аб’ектыўнага прадукга.

Ф0РМА АРГАНІЗЛЦЫІ НАВУЧЛННЯ (Ф0РМА ОРГАНЙзАцйй ОБУЧЁНЙЯ) — вонкавае выражэнне ўзгодненай дзейнасці настаўніка і вучняў, здзяйсненне яе ў пэўным парадку і ў пэўным рэжыме. Ф.а.н. вызначае суадносіны інд. і калектыўнага ў навуч., ступень актыўнасці вучняў у пазнав. дзейнасці, кіраўнштва ёю з боку настаўніка, мае сацыяльную абумоўленасць.

Асноўнай Ф.а.н. ў айчыннай школе з’яўляецца ўрок (гл. Урок). У старэйшых класах акрамя ўрока праводзіода практыкум — практычны занятак у лабараторыі, у майстэрні, вучэбным кабінеце, у працэсе якога вучні выконваюць адпаведныя праграме работы; с е м і н а р — форма абагульнення асноўных раздзелаў праграмы, звычайна па прадметах гуманітарнага цыклу; ф a культатыў — занятак вучэбным прадметам па выбару вучня з мэтай паглыблення і пашырэння тэарэтыч. ведаў і практыч. навыкаў; ва ўсіх класах шырока прымяняецца вучэбная экс к у р с і я — арганізацыйная форма, у працэсе якой праводзіцца назіранне і вывучэнне розных прадметаў, з’яў і працэсаў у натуральных умовах. Абавязковай (акрамя першага класа), узгодненай з вучэбнай праграмай Ф.а.н., якая дапаўняе ўрок, але адрозніваецца ад яго большай самастойнасцю ў дзейнасці вучняў і адсутнасцю непасрэднага кіраўнпггва гэтай дзейнасцю з боку настаўніка, з'яўляецца дамашняя вучэбная работа. Асобнай формай (дадатковым заняткам) арганізацыі інд. навуч. ў школе з’яўляюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, a таксама заняткі па інтарэсах (гл. Індывідуалізацыя навучання).

форма арганізАцыі пазнавАльна-выхавАўчай РАвбты (ф6рма органйзАцйй познавАтельно-восПЙТАТЕЛЬНОЙ РАБ0ТЫ), як узгадненне дзейнасці педагогаў і выхаванцаў для дасягнення тых ці інш. пазнав.-выхаваўчых мэтаў, можа быць масавай, групавой, агульнай і спецыяльнай. Найбольш распаўсюджаны ў пачатковых класах такія масавыя і групавыя Ф.а.п.-в.р., як г у р т к і (прадметны, прыродазнаўчы, тэхнічны, лялечны, мастацкі і пад.), тэматычныя р а н і ш нікі, віктарыны (прыродазнаўчая літаратурная і інш.), алімпіяды, турніры, конкурсы, святы ш к о л ь ныя, калектыўныя творчыя справы, спартландыі, эстафеты, этычныя гутаркі, нядзелі дзіцячай кнігі (тэатра)і інш.

ХАРАКТАРЬІСТЫ ПСІХ0ЛАТА-ПЕДАГАГІЧНАЯ (ХАРАКТЕРЙСТЙКА ПСЙХбЛОГО-ПЕДАГОГЙЧЕСКАЯ) — школьны дакумент, у якім даецца водзыў ці заключэнне аб вучэбнай і інш. дзейнасці вучня, яго паводзінах у калектыве, указваюцца адметныя рысы, інтарэсы і пад. Афармляецца класным кіраўніком пры заканчэнні кожнага класа, выдаецца за подпісам дырэктара звы-

чайна пры пераводзе вучня ў іншую школу, ці для паступлення ў прафесійную навуч. ўстанову і г.д.

ІПК0ЛА (ШК0ЛА) — вучэбна-выхаваўчая ўстанова, прызначаная для арганізаванага навуч. і выхав. малодшага пакалення. У залежнасці ад таго, хто з’яўляецца арганізатарам і ўтрымальнікам установы, Ш. бываюць дзяржаўнымі, грамадскімі і п р ы в а т н ы м і; у залежнасці ад адносін да рэлігіі — к а н фесіянальнымі і свецкімі;апа асноўнаму ўхілу адукацыі і падбору вучэбных прадметаў — агульнаадукацыйнымі іпрафесійнымі (спецыяльнымі); па ўзроўню адукацыі — пачатковымі, няпоўнымі с я р э д н і м і (базавымі), сярэднімі, в ы ш э й ш ы м і; па полу навучэнцаў — мужчынскімі, жаночымі, з м е ш a н ы м і. Адрозніваюць таксама: Ш. альтэрнатыўную (Ш. альтернатнвную), якая не ўваходзіць у сістэму навуч. устаноў, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі і мае свае асабліваспі ў рэжыме, характары арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу, хаця агульныя мэты навуч. і выхав., вынікі іх павінны адпавядаць запатрабаванням грамадства і кантралявацца органамі адукацыі; Ш. аўтарскую (Ш. авторскую) як адну з форм перадачы і распаўсюджання творчага вопьпу работы канкрэтнага настаўніка або спецыяліста ў той ці іншай галіне дзейнасці; III. базавую доследную (Ш. базовую опытную) — агульнаадукацыйную школу, замацаваную за педагагіч. навучальнай установай ці навукова-даследчым інстытутам педагогікі для правядзення педагагіч. практыкі студэнтаў, для арганізацыі навукова-эксперыментальнай даследчай работы па пытаннях навуч. і выхав. дзяцей; Ш.-інтэрнат (Ш.-ннтернат) — навучальную установу, дзе жывуць і вучацца, a таксама атрымліваюць выхав. па тыпу сямейнага дзеці-сіроты або дзеці, бацькі якіх маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы (інваліды працы, адзінокія маці і пад.); Ш.-комплекс (Ш.-комплекс) як разнавіднасць агульнаадукацыйнай школы, якая прадугледжвае цеснае ўзаемадзеянне, пераемнасць у рабоце дзвюх або некалькіх навуч. устаноў, напр., Ш. — дзіцячы сад, Ш. — пазашкольная установа, Ш. — установа культуры і інш.; Ш малакамплектную (Ш. малокомплектную) — тып школы (пераважна пачатковай ступені), у якой запаўненне класаў ніжэй устаноўленай нормы і таму настаўнік працуе адначасова з двума ці некалькімі класамі, праводзячы сумешчаныя і напаўсумешчаныя ўрокі (гл. Урок); Ш. нацыянальн^ю (Ш. нацнональную), — навуч. ў пераважнай большасці класаў якой здзяйсняецца на роднай мове вучняў; Ш. падоўжанага дня (Ш. продленного дня) — агульна-

адукацыйную сярэднюю ці базавую Ш., у якой на падоўжаным рэжыме знаходзіцца не менш 80% вучняў і ў якой акрамя самападрыхтоўкі арганізуюцца розныя віды пазаўрочнай дзейнасці дзяцей у форме гуртковай і клубна-масавай работы; Ш. спецыяльную або дапаможную (Ш. спецнальную іілй вспомогательную) — вучэбна-выхаваўчую ўстанову інтэрнатнага тыпу дая дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі (глухіх, сляпых, са слабым зрокам ці слыхам, разумова адсталых, з затрымкай псіхіч. развіцця, цяжкімі парушэннямі маўлення, вынікамі дзіцячага цэрэбральнага паралічу і інш.)-

ЭКСПЕРЫМЁНТ ПЕДАГАГІЧНЫ (ЭКСПЕРЙМЁНТ ПЕДАГОГЙЧЕСКНЙ) — навукова пастаўлены вопыт у галіне вучэбнай ці выхаваўчай работы; назіранне даследуемай педагагіч. з’явы ў спецыяльна створаных і кантралюемых даследчыкам умовах. Пры правядзенні Э.п., як метаду даследавання, устанаўліваецца залежнасць паміж педагагіч. уздзеяннем на вучня (умовамі навуч. і выхаван.) і яго вынікам. Атрыманне праўдзівых дакладных даных Э.п. залежыць ад тэарэтычнай пазіцыі, якая адлюстравана ў рабочай гіпотэзе і методыках даследавання. Для аб’ектыўнасці вынікаў Э.п. разам з аб’ектам эксперыментальным уводзіцца аб’ект кантрольны.

МАТЭМАТЫКА

абАк (абАк) — лічыльная дошка ў старажытных грэкаў і рымлян, перайшоўшая затым і ў сярэдневяковую Заходнюю Ey­pony. А. выкарыстоўваўся для арыфметычных вылічэнняў; першапачаткова ўяўляў дошку, якая падзялялася на палосы і пасыпалася пяском. Па палосах перамяшчаліся лічыльныя прадметы, якія затым пачалі нанізваць на дрот. А. з’яўляеода правобразам рускіх лічыльнікаў. Розныя віды А., зробленыя з палосак паперы, выкарыстоўваюцца ў ПКМ.

АБСАЛІ0ТНАЯ ВЕЛІЧЫНЙ (АБСОЛІ0ТНАЯ ВЕЛНЧЙНА) сапраўднага ліку a — ёсць сам гэты лік, калі a > 0, або процілеглы яму, калі a < 0. Абазначаецца: |о|. А.в. інакш называецца м о д у л е м сапраўднага ліку (гл. Модуль).

АБСАІЮТНАЯ ХІБНАСЦЬ (АБСОЛЙТНАЯ ПОГРЁШНОСТЬ) набліжанага значэння ліку — модуль рознасці паміж лікам і яго набліжаным значэннем.

АБСЙГ ВЫЗНАЧЗННЯ ФЎНКЦЫІ (бВЛАСТЬ ОПРЕДЕЛЁНЙЯ ФЎНКЦНН) — тое, што вобласць вызначэння функцыі (гл. Функцыя).

АБ’ЯДНЛННЕ МН0СТВАЎ (OBbEUHHÜHME МН0ЖЕСТВ) A і В — мноства, якое змяшчае тыя і толькі тыя элементы, якія належаць хаця б аднаму з гэтых мностваў; яно абазначаецца сімвалам «о». А.м. з’яўляецца адной з галоўных аперацый над мноствамі. Гэтая аперацыя камутатыўная: A о В = В о А, асацыятыўная: A u о С) = (A vj В) vj С, дыстрыбутыўная адносна перасячэння: A о n С) = (A В) г> (A u С). А.м. заўсёды існуе і вызначаецца адназначна.

АДВ0БРАЖАННЕ (ОТОБРАЖЁННЕ) — якое-небудзь правіча ці закон, па якому кожнаму элементу з мноства А ставіцца ў ад-

паведнасць некаторы элемент з мноства В. А абазначаецца адным з сімвалаў / & <р і да т.п. Амноства А у мноства В — такое А., пры якім кожны элемент з В з’яўляецца вобразам не больш, чым аднаго элемента з A; А. мноства А нa мноства В — такое А., пры якім кожны элемент з В з’яўляецца вобразам не менш, чым аднаго элемента з А; у з а е м н a адназначнае А. — такое А., пры якім кожны элемент з В з’яўляецца вобразам аднаго і толькі аднаго элемента з А. Вобраз (образ) элемента a е А пры А./— той элемент b е В, які адпавядае элементу а пры дадзеным A.; b = fid), пры гэтым a наз. правобразам (прообразом) Ь.

АДЛЮСТРАВАННЕ (ОТОБРАЖЁНЙЕ) — тое, што адвображанне.

адм0ўе выкАзвання (отрйцАнйе выскАзываНЙЯ) A — гэта выказванне, якое праўдзівае тады, калі А непраўдзівае і наадварот. Абазначаецца адным з сімвалаў: 1, ; утвараецца з дапамогай часціцы «не».

АДНІМАННЕ (ВЫЧЙТАНЙЕ) цэлых неадмоўных л і к а ў: а) дзеянне, процілеглае складанню: адняць лік b ад ліку a — значыць знайсці такі лік с, які пры складанні з b дае лік а; a b = с тады і толькі тады, калі с + b = а\ б) алгебраічная аперацыя па знаходжанню магутнасці дапаўнення мноства В да мноства А, маецца на ўвазе, што В е A, a — магутнасць мноства A, Ь — магутнасць мноства В і ў роўнасці a — b = с, с — магутнасць дапаўнення В да А. Пры рашэнні задач на А. часта даводзіцца разглядаць некаторае мноства D, раўнамагутнае В. Напр., у турысцкі паход адправіліся 8 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. На колькі больш было хлопчыкаў, чым дзяўчынак? У гэтым выпадку разглядаецца мноства хлопчыкаў, раўнамагутнае мноству дзяўчынак. У роўнасці a b = с лік а наз. памяншаемым (уменьшаемым), лік b — аднімаемым (вычнтаемым), лік с — рознасцю (разностью). Рознасць цэлых неадмоўных лікаў a і Ь існуе толькі тады, калі a > b, і пры ўмове існавання, яна адзіная. А. м н a газначных лікаў (вычмтанне многозначных чнсел) зводзіцца да аднімання адзінак адпаведных разрадаў і грунтуецца на табліцы складання (аднімання).

а)  Калі адзінкі кожнага разраду памяншаемага большыя або роўныя адпаведным адзінкам аднімаемага, тады выконваецца паразраднае А., пачынаючы з разраду адзінак;

б)  калі адзінкі якіх-небудзь разрадаў памяншаемага меншыя чым адпаведныя адзінкі аднімаемага, але адзінкі наступных разрадаў — не нулі, тады забіраецца адзінка наступнага разраду і

выконваецца А. з улікам таго, што кожная адзінка наступнага разраду складае 10 адаінак разраду, які непасрэдна папярэднічае яму;

в)  калі адзінкі якіх-небудзь разрадаў памяншаемага меншыя, чым адпаведныя адзінкі аднімаемага і адзінкі некаторых наступных (справа налева) разрадаў з’яўляюцца нулямі, то забіраецца адзінка з таго разраду памяншаемага, які першы пасля нулёў змяшчае ненулявую лічбу; павялічваецца на 9 колькасць адзінак усіх папярэдніх (акрамя апошняга) разрадаў, для якіх немагчыма паразраднае A, а затым колькасць адзінак апошняга разраду павялічваем на 10. А. выконваем згодна з п. а). Прыклады:

да п. а) да п. б) -1+10-1+10 да п. в) -1+9+9+9+10 7426      5 3 7 8           .4 0 0 1 5

3124                      2649                             17928

4302;                     272 9;                           2208 7.

А. паразраднае (вычнтанне поразрядное) — А. ад адзінак кожнага разраду памяншаемага адзінак адпаведнага разраду аднімаемага. Пачынаецца з адзінак найменшага разраду. А. таблічнае (вычнтанне таблмчное) — адніманне з дапамогай табліцы складання на аснове сувязі паміж складаннем і адніманнем. Нагір.: калі 3 + 4 = 7, то 7 3 = 4 і 7 4 = 3.

АДН0СІНА БінАрНАЯ (ОТНОШЁННЕ БННАрНОЕ), з a дадзеная на мноствеЛ — любое падмноства дэкартавага квадрата мноства А. Абазначаецца вялікімі літарамі лацінскага алфавіта R, S, Q і да т.п. Калі пара (а, Ь) е Л2 належыць да А.б. R, то запісваюць aRb і чытаюць «элементы a і b знаходзяцца ў адносіне R.» А.б. R, зададзеная на мностве А наз.: а) р э ф лексіўнай, калі кожны элемент a е А знаходзіцца ў гэтай адносіне сам з сабой; напр.: адносіна роўнасці на мностве адрэзкаў; б) с і м е т р ы ч н а й, калі з умовы aRb вынікае bRa для любых элементаў a і b з мноства А; напр.: адносіна «быць равеснікамі» на мностве людзей; в)транзітыўнай, калі для любых трох элементаў а, Ь, с з мноства А з умовы aRb і bRc вынікае aRc\ напр.: адносіна «больш» на мностве натуральных лікаў. А.6. пар а д к у (отношенне порядка) — любая транзітыўная і не сіметрычная бінарная адносіна. Напр.: адносіна «быць старэйшым па ўзросту» на мностве людзей. А.б. эквівалентнасці (отношенне эквнвалентностн) — любая рэфлексіўная, сіметрычная і транзітыўная бінарная адносіна. Напр.: адносіна «быць падобнымі» на мностве геамеірычных фігур.

АДН0СІНА (ОТНОШЁНЙЕ)двух лікаў — дзель ад дзялення аднаго ліку на другі. А. двух лікаў паказвае, у колькі разоў

першы лік болыны, чым другі, або якую частку першага ліку складае другі.

АДПАВЁДНАСЦЬ БІНАРНАЯ (СООТВЁТСТВЙЕ БйHÄPHOE) п а м іж элементамі мностваў A і В — любое падмноства дэкартавага здабытку гэтых мностваў. A — мноства адпраўлёння (множество отправлення), В — мноства прыбыцця (множество прнбьгшя), а Гс A х В — графік (графнк) А.б. А.б. узаёмна адназначная (соответствне взаммно однозначное) — А.б. паміж элементамі мностваў A і В, пры якой кожнаму элементу з мноства А адпавядае адзіны элемент з мноства В і наадварот.

АДЫМАННЕ (ВЫЧЙТАНЙЕ) — тое, што адніманне.

АДЬІМНІК (ВЫЧНТАеМОЕ) — тое, што аднімаемае. Гл. Адніманне.

АКСІЁМА (АКСйбМА) — сцвярджэнне, якое прымаецца без доказу і разглядаецца як зыходнае пры пабудаванні той ці іншай матэматычнай тэорыі. А. выражаюць галоўныя ўласцівасці прасцейшых аб’ектаў і з’яўляюцца зыходнымі пры доказу іншых уласцівасцяў. Напр., А. школьнай геаметрыі. А. Пеана (аксномы Пеано) — служаць для азначэння мносгва натуральных лікаў. Натуральнымі лікамі наз. элементы любога непустога мноства N, у якім існуе адносіна «наступаць за», пгго задавальняе наступным А. Пеана: а) існуе элемент, які не наступае ні за якім элементам; яго называюць адзінкай і абазначаюць 1; б) за кожным элементам настае адзін і толькі адзін элемент; в) любы элемент настае не больш, чым за адным элементам; г) (А. індукцыі) няхай М g N, 1 е М і калі a е М, тоіа+1 таксама налсжыць М. Тады М = N

АЛГАРЬІТМ (АЛГОРЙТМ) — дакладнае прадпісанне, інструкцыя аб выкананні ў пэўным парадку некаторай сістэмы дзеянняў, накіраваных на рашэнне сукупнасці задач дадзенага класа. Паняцце А. патрабуе, каб былі вызначаны не толькі самі дзеянні, але і паслядоўнасць іх выканання. Прасцейшыя А. — правілы, па якіх выконваюцца арыфметычныя дзеянні — разглядаюцца ў ПКМ. А. Э ў к л і д а (алгорйтм Евклвда) — спосаб знаходжання найбольшага агульнага дзельніка натуральных лікаў (гл. Дзельнік агульны). А. Эўкліда заключаецца ў наступным. Няхай a і b — натуральныя лікі, прычым a > b. Пры дзяленні а на b з астачай — атрымаецца няпоўная дзель q\ і астача л, 0 < п < Ь. Затым дзелім з астачай Ь на п — атрымаецца няпоўная дзель qi і астача п, 0 < п < п. Далей, дзеліцца з аста-

чай п на і г.д. Такі працэс дзялення не можа быць бясконцым, таму што астачы ад дзялення атрыманых лікаў паслядоўна памяншаюцца. Значыць, на пэўным кроку атрымаецца астача, роўная нулю. Найбольшым агульным дзельнікам лікаў a і b з’яўляецца апошняя, не роўная нулю, астача пры такім дзяленні. Напр.: знайсці НАД (1974; 378). Выконваецца дзяленне:

а)  з тэарэтьгчных меркаванняў

1974 = 378-5 + 84

378 = 84 • 4 + 42

84 = 42 • 2 + 0;

б)  на практыцы

1974|378

1890 5

378184

336 4

_84l42_

84 2.

0

Апошняя не роўная нулю астача — лік 42 — і ёсць найбольшы агульны дзельнік лікаў 1974 і 378.

анАліз (АНАЛНЗ) — спосаб (метад) разважання або доказу, пры якім ідуць ад невядомага да вядомага, ад складанага да болып простага. Пры рашэнні арыфметычных задач метадам А. зыходзяць з пытання задачы і шляхам разважанняў прыходзяць да высвятлення залежнасцяў паміж невядомымі і вядомымі велічынямі.

АНАЛ0ГІЯ (АНАЛ0ГЙЯ) — вывад па падабенству асобных уласцівасцяў (прыкмет), якія маюцца ў дзвюх матэматычных паняццях. А. шырока выкарыстоўваецца ў выкладанні матэматыкі, дзякуючы сваёй нагляднасці і даступнасці. Так, напрыклад, складанне мнагазначных лікаў. Заключэнне па А. схематычна можна падаць у наступным выглядзе: аб’ект А мае прыкметы а, b, с, d\ аб’ект В мае прыметы аі, b], сі, аналагічныя а, Ь, с. Заключаем, іпто 5 валодае прыкметай di, аналагічнай d. Заключэнне па А. не з’яўляецца строгім: калі аб’екты A і В маюць падабенства ў адной або некалькіх уласцівасцях а, Ь, с, то мы не можам яшчэ зрабіць выснову, што яны маюць падабенства і ва ўласцівасці d. Напр., на аснове размеркавальнага закона a(b + с) = ab + ас вучань можа па А. запісаць а\Ь + с) = а:(Ь + с) = а.Ь + а:с, што непраўдзіва. А. можа прывесці і да непраўдзівых вывадаў.

аперАцыя бінарная АЛГЕБРАІЧНАЯ (оперАцня бн нАРНАЯ АЛГЕБРАЙЧЕСКАЯ), зададзеная на м нос т в е А: а) адлюстраванне дэкартавага квадрата мноства А у само гэтае мноства; б) правіла (закон), з дапамогай якога пары эле-

ментаў з мноства А ставіцца ў адпаведнасць адзін элемент з таго ж мноства. У ПКМ А.б.а. наз. дзёяннем (действмем). А.б.а. лічыцца зададзенай на мностве А, калі любой пары элементаў з А адпавядае адзін элемент з гэтага мноства. Напр., складанне і множанне — дзеянні, зададзеныя на мностве натуральных лікаў, таму што сума і здабьггак двух натуральных лікаў ёсць лік натуральны. Адвольную А.б.а. будзем абазначаць сімвалам Т, а для канкрэтных ужываюцца спецыяльныя знакі. Напр. «+», «-», «:» і да т.п. Асацыятыўнасць (ассоцнатнвность) А.б.а., зададзенай на м ностве А, — такая яе ўласцівасць, якая вызначаецца роўнасцю аТ(ЬТс) = (аТЬ)Тс, для любых элементаў а, Ь, с з мноства А. Дыстрыбутыўнасць (днстрнбушвность) А. б. а., з а д а д з е най на мноствеЛ, — такая яе ўласцівасць, якая вызначаецца роўнасцю аТ\(ЬТіс) = (оГі^ТгСаТіс), дзе 7і і 7з — розныя бінарныя аперацыі, a a, b, с — любыя элементы з мноства А. Камутатыўнасць (коммутатквность) А. б. а., з а д а д з е н а й на мностве А, — такая яе ўласцівасць, якая вызначаецца роўнасцю аТЬ = ЬТа для любых элементаў a, b з мноства А.

БІЁКЦЫЯ (БНЁКЦНЯ): а) узаемна адназначная адпаведнасць паміж элементамі мностваў; б) адвображанне, якое адначасова з’яўляецца ін’ектыўным і сюр’ектыўным. (Гл. Ін’екцыя. Сюр’екцыя.)

ВЁКТАР (ВЁКТОР) — накіраваны адрэзак прамой, адзін з канцоў якога называецца пачаткам В., а другі — яго канцом. В. абазначаецца літарамі тоўстага шрыфту або тонкага шрыфту са стрэлкай зверху. Напр. а, а>, ÄB.

ВЕЛІЧЫНЙ (ВЕЛНЧННА) — клас эквівалентнасці наз. адытыўна-скалярнай велічынёй, калі існуе адлюстраванне / мноства М на мностве дадатных сапраўдных лікаў, якое задавальняе наступным умовам: а) існуе элемент е е М, вобразам якога з’яўляецца лік 1,Де) = 1; б) калі a і b — пара эквівалентных элементаў з мноства М, то іх вобразы супадаюць: Дд) = fib), fla), /(b) е R+; в) калі на мностве М вызначана складанне і мае месца роўнасць a — b + с, а, Ь, с е М, то вобраз элемента а супадае з сумай вобразаў элементаў Ь і с: Да) = ЦЬ) + Дс), Да), f(b), f(c) eR+; дзе R+ — мноства дадатных сапраўдных лікаў; г) калі на М вызначаны два адлюстраванні /і і якія задавальняюць умовам а)— в), то існуе такі дадатны сапраўдны лік к, што для любога a е М выконваецца роўнасць fi(a) = kfi(a). Адлюстраванне /наз. вымярэннем (нзмереннем) В., а дадатныя сапраўдныя лікі f(a), f(b) і г.д. — мерай (мерой) В. або яе значэннем (значённем). Пад М разумеюць мноства, на якім вызначана адносіна эквівалентнасці.

luto падзяляе гэтае мноства на класы, і адносіна «элемент a складаецца з элементаў b і с», якая вызначае складанне: a = b + с.

выкАзвальная Ф0РМА (выскАзывательная Ф0РМА) — сказ з адной ці некалькімі зменнымі, які ператвараецца ў выказванне пры падстаноўцы ў яго канкрэтнрых значэнняў зменных. В.ф., якая мае адну зменную наз. аднамеснай, дзве — двухмеснай і г.д. В.ф. інакш наз. прэдыкатам. Напр.: х + 4 < 10 — аднамесная В.ф.

выкАзванне (ВЫСКАзЫВАННЕ) — звычайна апавядальны сказ, аб якім мае сэнс гаварыць, праўдзівы ён ці непраўдзівы. Напр.: «лік 8 — адназначны» — праўдзівае выказванне, «лік 8 дзеліцца на 3» — непраўдзівае выказванне. В. абазначаюцца вялікімі літарамі лацінскага алфавіта: A, В, С, ...

ВЬІРАЗ ЛІКАВЫ (ВЫРАЖЁННЕ ЧНСЛОВбЕ) — любы лік сапраўдны або некалькі сапраўдных лікаў, злучаных знакамі арыфметычных дзеянняў (+,                                                      :) і, магчыма, дужкамі. У

ПКМ у абсалютнай большасці выпадкаў разглядаюцца В.л. Напр., 7-(2 + 3) 4:2. Лік, які атрымліваецца пры выкананні ўсіх дзеянняў у В.л. ва ўказаным парадку наз. значэннем (значеннем) В.л. Напр.: лік 33 — значэнне В.л. 7 (2 + 3) 4:2.

ВЬІРАЗ СА ЗМЁННАЙ (ВЫРАЖЁНМЕ С ПЕРЕМЁННОЙ) — запіс, які складзены з літар і лікаў, злучаных паміж сабой знакамі арыфмстьгчных дзеянняў і, магчыма, дужкамі. Напр. 2а-( 1 + + 0:3). Мноства сапраўдных значэнняў літар, пры якіх В. са з. ператвараецца ў лікавы выраз, які мае значэнне, наз. вобласцю вызначэння (областью определенмя) В. са з. Прасцейшыя В. са з. сустракаюцца ў ПКМ: a + 5, b 1, ...

ВЯРЧЙННЕ (ВРАІЦЁННЕ) зцэнтрам у пункце Оі вуглом a — такое пераўтварэнне плоскасці, пры якім кожнаму пункту М плоскасці ставіцца ў адпаведнасці пункт Af той жа плоскасці, і пры гэтым выконваюцца наступныя ўмовы: 1) ОМ = ОМ, 2) MOM = а. Пры В. ўсе пункты плоскасці апісваюць дугі канцэнтрычных акружнасцей (у a дугавых градусаў) з цэнтрам у пункце О. Пункт О наз. цэнтрам В.: а вугал a — вуглом павароту. В. з’яўляецца перамяшчэннем плоскасці.

ГАМАТЙТЫЯ (ГОМОТЁТЙЯ) — пераўтварэнне, пры якім кожнаму пункту М плоскасці ставіцуа ў адпаведнасці ггункт М такі, што выконваецца роўнасць SM' = kSM, дзе 5-(нерухомы пункт) — цэнтр Г„ а k — нязменны лік * 0), наз. каэфіцыентам Г. Пры к > 0 пункты М і А/ знаходзяцца з аднаго боку ад цэнтра 5, а пры к < 0 — яны ляжаць па розныя бакі ад гэтага

цэнтра. Адрэзкі пры Г. адлюстроўваюцца на паралельныя адрэзкі, паменшаныя або павялічаныя ў (к) разоў: Гам. ёсць сцісканне (расцяжэнне) плоскасці да (ад) пункта 5. Пункты М, S, М1 ляжаць на адной прамой.

ГРАДУС ВУГЛАВЬІ (градус угловой) — адзінка вымярэння плоскіх вуглоў; гэта плоскі вугал, роўны 1/90 частцы прамога вугла. Вугал у адзін Г.в. абазначаецца 1°.

грАдус ДУГАВЬІ (ГРАДУС ДУГОВ0Й) — адзінка вымярэння дуг; гэта дуга акружсці, якая складае 1/360 яе частку. Дуга ў адзін Г.д. абазначаецца 1°.

ГРАФ — наглядны паказ залежнасці паміж элементамі аднаго або дзвюх мностваў. На Г. элементы мностваў абазначаюцца пунктамі, а адпаведнасць паміж імі — стрэлкамі. Г. шырока выкарыстоўваецца ў П.К.М.

ДАПАЎНЁННЕ (ДОПОЛНЁНЙЕ) мноства В да A — рознасць паміж мноствамі A і В пры ўмове, што В з’яўляецца падмноствам мноства А. Д. мноства В да А абазначаецца сімвалам В'а або Д, калі A — універсальнае мноства.

дачынённе бінАрнае (ОТНОШЁНЙЕ бйнАрное) — тое, што адносіна бінарная.

ДЗЁЛІВА (ДЕЛЙМОЕ) — тое, што дзялімае. Гл. Дзяленне.

ДЗЁЛЬНІК (ДЕЛЙТЕЛЬ) натуральнага ліку a — любы натуральны лік, на які дзеліцца а без астачы. Напр.: лік 3 — дзельнік ліку 15.

ДЗЙЛЬНІК АГЎЛЬНЫ (6біЦЙЙ ДЕЛЙТЕЛЬ) двух ці б о л ь ш лікаў — любы лік, на які дзеляцца кожны з дадзеных лікаў. Напр.: Дз.а. лікаў 12, 16 і 20 з’яўляюцца лікі 1, 2, 4. Найбольшы Дз.а. (найбольшпй обшнй делмтель) — найболыпы лік, на які дзеліцца кожны з дадзеных лікаў. Абазначаецца: НАД або Д. Напр.: НАД (12, 16, 20) = 4. Знаходзіцца шляхам раскладання лікаў на простыя множнікі і вылічэння здабытку агульных для ўсіх лікаў множнікаў, або пры дапамозе алгарытму Эўкліда. Гл. Алгарытм.

ДЗЕСЯТК0ВАЯ СІСТЗМА ЛІЧ$ННЯ (ДЕСЯТЙЧНАЯ СЙСТЁМА СЧЙСЛЁНЙЯ) — пазіцыйная сістэма лічэння з асновай, роўнай 10. Любы лік у Дз.с.л. можна запісаць з дапамогай 10 знакаў (лічбаў): 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9. Дзесяць адзінак першага разраду ўтвараюць адзінку другога разраду — д зе ся та к, дзесяць адзінак другога разраду ўгвараюць адзінку трэцяга разраду — с о т н ю і г.д. Адзінкі, дзесяткі і сотні ўтвараюць клас а д з і н а к, або п е р ш ы клас. Адзінкі тысяч, дзесяткі тысяч, сотні

тысяч утвараюць к л а с т ы с я ч або другі клас. Дз.с.л. карыстаюцца амаль усе краіны свету, яна ляжыць у аснове Міжнароднай сістэмы адзінак (мер даўжыні, масы і да т.п.).

ДЗЯЛ^ННЕ (ДЕЛЁННЕ) цэлых неадмоўных л і к а ў — а) дзеянне па вызначэнню колькасці класаў або магутнасці кожнага класа ў разбіўцы мноства на раўнамагутлыя класы; б) дзеянне, адваротнае множанню, г. зн. дзеянне з дапамогай якога па дадзенаму здабытку двух множнікаў і аднаму з іх знаходзіцца другі множнік. Лік, які дзелім, наз. дзялімым (делнмым), лік, на які дзелім, наз. дзельнікам (делнтелем), лік, які атрымліваецца пры дзяленні, называецца дзеллю (частным). Д з. мнагазначных лікаў (деленне многозначных чнсел) разглядаецца на прыкладзе. 73 692 трэба падзяліць на 356. У ліку 73 692 7 поўных дзесяткаў тысяч, 73 поўныя тысячы, 736 поўных соцень, 7 369 поўных дзесяткаў. Лік 7 дзесяткаў тысяч (73 тысячы) нельга падзяліць на 356 так, каб у дзелі атрымаўся хаіія б адзін дзесятак тысяч (адна тысяча). 736 соцень можна падзяліць на 356 так, каб у дзелі атрымалася хаця б адна сотня. Першая лічба дзелі належыць да разраду соцень, значыць, дзель змяшчае тры лічбы. 736 соцень — першае няпоўнае дзялімае. Дзеліцца 736 соцень на 356, для гэтага 7 дзеліцца на 3. Атрымаецца лік 2 — пробны. Правяраецца ён: 356 • 2 = 600 + 100 + 12 = 712. Першая лічба дзелі — 2. Адымаецца ад 736 лік 712, атрымаецца 24 сотні. 24 < 356 • 24 сотні — 240 дзесяткаў ды яшчэ «зносіцца» 9 дзесяткаў, атрымаецца 249 дзесяткаў • 249 дзесяткаў трэба падзяліць на 356, атрымаецца ў дзелі нуль дзесяткаў і 249 дзесяткаў у астачы. «Зносіцца» лічба адзінак, атрымаецца лік 2 492 адзінкі, што дзеліцца на 356, для гэтага 24 трэба падзяліць на 3, атрымаецца 8. Лічба 8 — пробная. Яна правяраецца: 356 • 8 = 2400 + 400 + 48 = = 2848 > 2492, значыць, лічба 8 не падыходзіць. Правяраецца лічба 7 : 356 • 7 = 2100 + 350 +42 = 2 492. Значыць, апошняя лічба дзелі — 7, і дзеллю з’яўляецца лік 207. У скарочаным выглядзе гэта запісваецца так:

73692! 356         або 73692|356

712 207             712   207

_249               .2492

0                       2492

_2492                    0.

2492

0

Дз. пазатаблічнае (деленне внетаблнчное) — Дз. двухзначнага ліку на адназначны за межамі табліцы множання, або Дз. двухзначнага ліку на двухзначны. Дз. пазатаблічнае ажыццяўля-

ецца шляхам разбіўкі дзялімага на зручныя складаемыя: (72 : 6 — = (60 + 12) : 6 = 60 : 6 + 12 : 6 = 10 + 2 = 12), або меіадам падбору (78 : 26, 26 • 1 = 26 = 78; 26 • 2 = 52 * 78, 26 • 3 = 78, значыць 78 : : 26 = 3). Д з. та б л іч на е (делённе таблйчное) — Дз. з выкарыстаннем табліцы множання. Напр.: 4 • 5 = 20, адсюль 20 : 4 = = 5 і 20 : 5 = 4.

ДЗЯЛЁННЕ 3 АСТЛЧАЙ (ДЕЛЁННЕ С OCTÄTKOM) ц э л a га неадмоўнага ліку ана натуральны лік b— знаходжанне двух цэлых неадмоўных лікаў q і г, якія задавальняюць патрабаванням: 1) a = bq + r; 2) r < b. Лік a называецца дзялімым (делймым), b — дзельнікам (делнтелем), q — няпоўнай дзеллю (неполным частным), г — астачай (остатком). Дз.з. а. заўсёды выканальна і адназначна. Калі г = 0 , то гавораць аб дзяленні ў звычайным сэнсе. Пры дзяленні меншага ліку на большы няпоўная дзель роўна нулю, а астача — дзялімаму. Напр.: 7 : 10 = = 0 (аст. 7) або 7 = 10 • 0 + 7.

ДЗЯЛІМАСЦЬ ЛІКАЎ (ДЕЛЙМОСТЬ ЧЙСЕЛ): натуральны лік а дзеліцца на натуральны лік Ь, калі існуе такі натуральны лік с, пгго a = be. Лік b наз. дзельнікам ліку a, а лік а кратным Ь. Дзялімасць ліку а на лік b абазначаеода знакам «:» (а : Ь). Адносіна дзялімасці на мностве натуральных лікаў з’яўляецца рэфлексіўнай, антысіметрычнай (калі a : b і в : a, to a = b) і транзітыўнай.

ДЗЯЛІМАСЦЬ ЗДАБЬІТКУ (ДЕЛЙМОСТЬ ПРОНЗВЕДЁНМЯ): калі хаця б адзін з множнікаў дзеліцца на дадзены лік, то і здабытак дзеліцца на гэты лік. Адваротнае негграўдзіва. 3 ■ 8 = = 24. 24 дзеліцца на 6, але ні 3, ні 8 на 6 не дзеліцца. Дзялімасць рознасці (делпмость разностм); калі памяншаемае і аднімаемае дзеліцца на дадзены лік, то і іх рознасць дзеліцца на гэты лік. Адваротнае сцвярджэнне месца не мае. Рознасць лікаў 13 і 4 — лік 9 — дзеліцца на 3, а ні 13, ні 4 на 3 не дзеліцца. Дзялімасць сумы (деллмость суммы); калі кожнае са складаемых дзеліцца на дадзены лік, то і сума іх дзеліцца на гэты лік. Адваротнае непраўдзіва: з дзялімасці сумы на дадзены лік не вынікае дзялімасць кожнага складаемага на гэты лік. Напр.: 12 = 7 + 5. 12 дзеліцца на 4, а ні 7 ні 5 на 4 не дзеляцца.

Д0ЛЯ АДЗІНКІ (Д0ЛЯ ЕДННЙЦЫ) — частка адзінкі, або дроб выгляду 1/л, (п е N, п > 2). Напр.: чацвёртая доля ліку 1 ёсць дроб 1/4.

ДРОБ ДЗЕСЯТК0ВЫ (ДРОБЬ ДЕСЯТЙЧНАЯ) — дроб, назоўнік якога ёсць натуральная ступень ліку 10, а лічнік — любы

цэлы лік. Д.дз.запісваюць без назоўніка, аддзяляючы коскай справа налева ў лічніку столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку, нехапаючыя лічбы замяняюць нулямі, уключаючы і нуль цэлых. Напр.: 17/104 = 0,0017. У ПКМ дзесятковыя дробы не разглядаюцца. Д.дз.бясконцы (дробь десятмчная бесконечная) — адна з формаў прадастаўлення сапраўднага ліку, у запісу якога змяшчаецца бясконцая колькасць лічбаў. Сімвалічна запісваецца так: ао, аі,аг, аз...ап--, дзе ао — цэлы лік, аі,О2, аз-.ап-. — адна з лічбаў у дзесятковай сістэме лічэння. Калі ў запісе Д.дз. бясконцага сустракаецца група лічбаў, якія паўтараюцца ў адным і тым жа парадку, то такі дроб наз. п е р ы я д ы ч н ы м (перноднческнм), а групу лічбаў, што паўтараецца, — перыядрам (пернодом) дробу. Пры запісу перыяд дробу заключаецца ў дужкі. Напр.: дроб 0,123123123... можна запісаць у выглядзе 0,(123). Д.дз.бясконцыя перыядычныя падзяляюцца на чыстыя і змешаныя. Ч ы с т ы м наз. такі перыядычны дроб, у якім перыяд пачынаецца адразу пасля коскі, азмешаным — перыядычны дроб, у якога паміж коскай і першым перыядам змяшчаецца адна або некалькі лічбаў. Напр.: 3,(712) — чысты, a 0,54(968) — змешаны бясконцы дзесятковы перыядычны дроб. Кожны Д.дз.перядычны з’яўляецца рацыянальным лікам, а неперыядычны — ірацыянальным.

ДРОБ ЗВЫЧАЙНЫ (ДРОБЬ ОБЫКНОВЁННАЯ) — а) адна або некалькі доляў адзінкі; б) пара лікаў (т, п), т g Z, п е N; п — лік, які паказвае, на колькі роўных частак падзелена адзінка — назоўнік (знаменатель); |от| — лік, які паказвае, колькі такіх роўных частак узялі, т — лічнік (чнстлнтель). Д.з. запісваецца так: —, п

або т/п. Д.з. адмоўны (дробь обыкновенная отрвдательная) — дроб, у якога лічнік — цэлы адмоўны лік. Д . з . д a д а т н ы (дробь обыкновенная положнтельная) — дроб, у якога лічнік — натуральны лік. Д.з.дадатны няправільны (дробь обыкновенная положйтельная неправйльная) — дроб, у якога лічнік большы, або роўны назоўніку. Напр.: 5/5, 7/4. Д.з.дадатны правільны (дробь обыкновенная положнтельная правшіьная) — дроб, у якога лічнік меншы, чым назоўнік. Некаторыя дробы такога тыпу разглядаюцца ў ПКМ, Напр.: 3/4, 7/8. Д.з. нескарачальны (дробь обыкновенная несократнмая) — дроб, у якога лічнік і назоўнік не маюць агульных дзельнікаў, акрамя адзінкі. Д.з. скарачаль-

н ы (дробь обыкновенная сократнмая ) — дроб, у якога лічнік і назоўнік маюць хоць адзін агульны дзельнік, не роўны адзінцы.

ДЫЗІ0НКЦЫЯ (ДЙЗ'ЫбНКЦЙЯ) выказванняў A і В — гэта выказванне, якое праўдзівае толькі тады, калі хаця б адно з выказванняў — праўдзівае. Абазначаецца сімвалам «V»; звычайна ўтвараецца з дапамогай нераздзяляльнага злучніка «або».

дэкАртавы каардынАты (декАртовы коорднНАТЫ) на плоскасці — сістэма двух узаемна перпендыкулярных прамых OX і OY, якія наз. восямі (осямн) каардынат: ОХ — воссю абсцыс (осью абсцнсс), OY— воссю ардынат (осью ордмнат). Пункт О, у якім перасякаюцца прамыя OX і 0Y наз. пачаткам каардынат (началом коордннат). Ад пункта О на восях каардынат адкладваюцца адрэзкі адзінкавай даўжыні (звычайна — роўныя). Кожнаму пункту плоскасці адпавядае пара сапраўдных лікаў (X Y), якую наз. каардынатамі (коордннатамн) пункта, прычым лік X наз. абсцысай, а лік Y — ардынатай дадзенага пункта. Праўдзівым з’яўляецпа і адваротнае: кожная пара сапраўдных лікаў вызначае пэўны пункт на каардынатнай плоскасці. Пункт 0 мае каардынаты (О; О). Кожная вось каардынат уяўляе сабой каардынатную прамую.

дэкартаў ЗДАБЬІТАК (ДЕКАрТОВО ПРОНЗВЕДЁННЕ) двух мностваў A і В — мноства ўсемагчымых пар, утвораных з элементаў дадзеных мностваў так, што першая кампанента кожнай пары належыць мноству A, а другая — мноству В. Абазначаецца сімвалам «х». Аналагічна азначаецца Д.з. і больш чым двух мностваў. Дэкартаў квадрат мноства A — Д.з. мноства А на А.

задАча ТЗКСТАВАЯ (ЗАДХЧА ТЁКСТОВАЯ) — гэта апісанне некаторай сітуацыі (сітуацый) на звычайнай мове з патрабаваннем даць колькасную характарыстыку якога-небудзь кампанента гэтай сітуапыі, устанавіць наяўнасць ці адсутнасць пэўных адносін паміж яе кампанентамі ці вызначыць від гэтых адносін. З.т. складаеіша з дзвюх частак: умовы і пытання (условня н вопроса). Ва ў м о в е паведамляюцца звесткі аб аб’ектах і велічынях, што характарызуюць дадзены аб’ект, або вядомых і невядомых значэннях гэтых велічынь, аб адносінах паміж імі. П ы т а н н е задачы — гэта ўказанне таго, што трэба знайсці. Яно выражаеіша сказам у загаднай або пытальнай форме. Р a ш ы ц ь задачу — значыць праз лагічна правільную паслядоўнасць дзеянняў з дадзенымі ў задачы лікамі, велічынямі, адносінамі адказань на яе пьгганне. Спосабы рашэння

задач (способы решёння задач): а) алгебраі'чы (алгебранческмй) — адказ на пытанне задачы знаходзіцца ў выніку састаўлення і рашэння ўраўнення; б) арыфметычны (арнфметнческнй) — адказ на пытанне задачы знаходзіцца ў выніку выканання арыфметычных дзеянняў над лікамі; в) графічны (графмческнй) — адказ на пытанне задачы знаходзіцца з дапамогай рысунка; г) практычны (практмческнй) — адказ на пытанне задачы знаходзіцца ў выніку практычнай работы з прадметамі. Этапы рашэння задачы (этапы решення задачл): а) успрыманне і аналіз тэксту задачы; г.зн. разуменне вучнем сітуацыі, апісанай ў задачы, умовы задачы, яе пытання, сэнсу ўсіх тэрмінаў і знакаў, якія ёсць у тэксце; б) пошук і састаўленне плана рашэння задачы, звычайна праводзіцца аналітыка-сінтэтычным метадам (гл. Аналіз, Сінтэз); в) выкананне плана рашэння задачы, запіс рашэння задачы. Заггіс рашэння можа праводзіцца складаннем выразу па ўмове задачы, або па дзеяннях з тлумачэннем да кожнага дзеяння, або па пытаннях і адпавсдных яму дзеяннях; г) праверка рашэння задачы. Яна можа праводзіцца з дапамогай прыкідкі адпаведнасці адказу задачы рэальнай сітуацьгі, або ўвядзення адказу ў тэкст задачы і на падставе разважанняў выявіць, ці не ўзнікае пры гэтым супярэчнасць; або рашэннем задачы рознымі спосабамі.

ЗАК0НЫ АРЫФМЕТЬІЧНЫХ ДЗЁЯННЯЎ (ЗАКбНЫ АРНФМЕТЙЧЕСКНХ ДЁЙСТВНЙ): перамяшчальны, або камутатыўны (переместательный, нлн коммутатйвный) законы складання (множання) — ад перамены месцамі складаемых (множнікаў) сума (здабытак) не змяняюцца: a + b = b + a, (ab = ba); спалучальны, або а с а ц ы я т ы ў н ы (сочетательный, нлн ассоцнатнвный) з a коны складання (множання): (а + Ь) + с = а + (Ь + + с), ((ab)c = а(Ьс)); размеркавальны, або дыстрыб у т ы ў н ы (распределнтельный, нлн днстрнбутнвный) з a кон множання адносна складання, адым а н н я (a ± b)c = ас ± Ьс. Усюды а, Ь, с — сапраўдныя лікі. У ПКМ перамяшчальны закон складання (множання) наз. перастаноўкай складаемых (множнікаў); спалучальны закон: а) складання — правілам дадавання ліку да сумы (сумы да ліку); б) множання — правілам множання ліку на здабытак (здабытку на лік); размеркавальны — правілам множання сумы (рознасці) на лік (ліку на суму (рознасць)).

ЗМЕНІПЫВА (УМЕНЫІіАЕМОЕ) — тое, нгго памяншаемае. Гл. Адніманне.

3HÄKI МАТЭМАТЬІЧНЫЯ (ЗНАКЙ МЕТАМАТЙЧЕСКЙЕ) — умоўныя абазначэнні (сімвалы), якія выкарыстоўваюцца пры запісу матэматычных паняццяў, сцвярджэнняў і выразаў. З.м. ў асноўным падзяляюцца на тры ірупы: а) знакі матаматычных аб’ектаў; б) знакі аперацый; в) знакі адносін. Напр., а) пункты, прамыя, плоскасці звычайна абазначаюцца адпаведна літарамі A, В, С, а, b, с,...; а, ß, у,... б) знакі аперацый: «+», «-», «•», «:» і г.д.; в) знакі адносін: «=», «<»,                «х» і іншыя.

ЗНАЧ^ННЕ НАБЛІЖАНАЕ (ПРЙБЛЙЖЁННОЕ ЗНАЧЁНЙЕ) ліку аздакладнасцю да h. Лік х называюць З.н. ліку а з дакладнасцю да h, калі абсалютная хібнасць З.н. х ліку а не пераўзыходзіць дадзенага ліку h, г. зн., калі |х а\ < h або х = a ± h.

ІМПЛІКАЦЫЯ (ЙМПЛЙКАЦЙЯ) выказванняў A і В — выказванне, якое праўдзівае заўсёды за выключэннем выпадку, калі першае выказванне праўдзівае, а другое — не. Абазначаецца адным з сімвалаў: с, =>, звычайна ўтвараецца з дапамогай слоў «калі..., то...».

ІНДЎКЦЫЯ (ЙНДЎКЦЙЯ) — заключэнне, вывад ад частковага да агульнага, г. зн. агульны вывад, заснаваны на вывучэнні ўласцівасцей асобных, частковых фактаў (частковых назіранняў або эксперыментаў). I. можа прывесці як да праўдзівых так і да непраўдзівых вывадаў. I. матэматычная (нндукцня математнческая) — адзін з важнейшых метадаў доказу ў матэматыцы, заснаваны на аксіёме індукцыі: калі сцвярджэнне, якое залежыць ад натуральнага ліку п, праўдзівае для некаторага значэння п = По з дапушчэння, што яно праўдзівае для п = к, дзе к > По — адвольны натуральны лік, вынікае, што дадзенае сцвярджэнне праўдзівае і для п = к + 1, то яно праўдзівае для любога натуральнага ліку п > По. Доказ метадам I. матэматычнай падзяляецца на настуііныя этаііы: а) праверка праўдзівасці сцвярджэння для п = — 1, або п = По, б) дапушчэнне аб праўдзівасці сцвярджэння для натуральнага ліку к > Ло; в) доказ праўдзівасці сцвярджэння для ліку к + I; г) заключэнне аб праўдзівасці сцвярджэння для любога натуральнага ліку. Напр.: Даказаць праўдзівасць роўнасці

1 + 2 + 3 + ... + п = п(п + 1) / 2.

Доказ: з дапамогай праверкі ггераконваемся, што роўнасць праўдзівая пры я = 1:1 = (1 + 1) : 2 = 1. Няхай дадзеная роўнасць праўдзівая пры п = к, г. зн. 1 + 2 + 3 + ... + к = к (к + 1) / 2, дакажам яе праўдзівасць для ліку п = к + 1, г. зн. дакажам, што

1 + 2 + 3 + ... + к + (к + 1) = + 1) + 2) / 2. Сапраўды, улічваючы дапушчэнне, маем к(к + 1) / 2 + + 1) = + 1) ((к/2) + + 1) = + 1) + 2) / 2. Значыць, зыходная роўнасць праўдзівая для любога натуральнага ліку п. I. матэматычная з’яўляецца строгім дэдуктыўным метадам доказу, але, як і кожная дэдукцыя, змяшчае ў сябе элемент індукцыі — непасрэдная праверка сцвярджэння для натуральнага ліку п = 1 або п — no. I. н я п о ў н а я (нндукцня неполная) — I., пры якой агульны вывад робіцца на аснове вывучэння толькі часткі з мноства ўсіх фактаў (аб’ектаў). Няпоўная I. шырока выкарыстоўваецца ў ПКМ. Напр.: на аснове рашэння некалькіх прыкладаў на складанне вучні робяць вывад аб тым, што сума двух натуральных лікаў большая за кожнае са складаемых. I. поўная (нндукцня полная) — 1., пры якой агульны вывад робіцца на аснове вывучэння (разгляду) ўсіх частковых фактаў (аб’ектаў). Поўная I. ў ПКМ амаль не ўжываецца, яна выкарыстоўваецца ў старэйшых класах, напр. пры доказе тэарэмы аб вымярэнні ўпісанага ў акружнасць вугла, пры вывадзе правіла складання дробаў (назоўнікі аднолькавыя, або розныя). Поўная I., так як і няпоўная, уключае ў сябе элементы дэдукцыі. Індуктыўныя разважанні ў школе праводзяцца раней дэдуктыўных, на больш ранняй ступені навучання. У ПКМ настаўнік часцей выкарыстоўвае індукцыю, канкрэтныя, наглядныя доказы, якія не столькі даказваюць, колькі пераконваюць.

ІНДЭКС (ЙНДЕКС) — лікавы, літарны ці іншы значок, пры дапамозе якога адрозніваюць выразы, абазначаныя аднолькавымі сімваламі. Напр.: хі, у2, а, і г.д. I. прымяняецца ў старэйшых класах, аднак у ПКМ не выкарыстоўваецца.

ІН’бКЦЫЯ (ННЬЁКЦЙЯ) — тое, што адвображанне мноства А у мноства В (гл. Адвображаннё).

КААРДЫНАТНАЯ ПРАМАЯ (КООРДННАТНАЯ ПРЯМАЯ) — прамая з выбраным на ёй пачаткам адліку, адзінкавым адрэзкам і напрамкам. Пры гарызантальным становішчы К.п. напрамак управа ад пачатковага пункта (пачатку аддіку) лічаць д а д а т н ы м, а ўлева — а д м о ў н ы м. Каардыната пункта (коорднната точкм) на К.п. — гэта лік, які паказвае месцазнаходжанне пункта на прамой. Кожнаму пункту К.п. адпавядае пэўны сапраўдны лік, дадатны (адмоўны), калі гэты пункт знаходзіцца справа (злева) ад пачатку адліку. Справядліва і адваротнае: кожнаму сапраўднаму ліку адпавядае пэўны пункт К.п.

КАН’10НКЦЫЯ (КОНЫ0КЦЙЯ) выказванняў Ai В — гэта выказванне, якое праўдзівае тады і толькі тады, калі кожнае

з выказванняў A і В — праўдзівае. Абазначаецца адным з сімвалаў: л, &; звычайна ўтвараецца з дапамогай злучніка «і».

КАРіЭЖ (КОРТЁЖ) — канечная паслядоўнасць элементаў якога-небудзь мноства, якая дапускае паўтарэнні. Даўжыня К. (длнна кортежа) — гэта колькасць яго элементаў. К. даўжынёй 2 наз. парай (парой). Кампанента (компонента) К. — любы з яго элементаў.

КАМПАЗІЦЫЯ (КОМПОЗЙЦНЯ) — агульнае названне для аперацыі, якая пары элементаў (а. Ь) некаторага мноства ставіць у адпаведнасць элемент с з таго ж мноства. Абазначаецца звычайна так: a b = с.

КАМПАНЙНТА (КОМПОНЁНТА) — састаўная частка якоганебудзь матэматычнага аб’екта. Напр.: кожнае са складаемых (кожны з множнікаў) з’яўляюцца К. складання (множання).

KAHCTÄHTA (KOHCTÄHTA) — нязменная велічыня. Калі a ёсць К., то гэта запісваецца так: a = const.

квадрАнт (КВАДРАНТ) — чвэрць каардынатнай плоскасці, утвораная дзвюма паўвосямі каардынат. Нумарацыю К. праводзяць у напрамку супраць руху стрэлкі гадзінніка. Першым К. лічаць той, які заключаны паміж дадатнымі напрамкамі каардынатных паўвосяў. К. інакш называюць чвэрцю.

KBÄHTAP (KBÄHTOP) — тэрмін, які паказвае, аб колькіх аб’ектах (усіх ці некаторых) гаворыцца ў тым ці іншым сказе. К. агульнасці (квантор обіцностн) — гэта адно са слоў: «любы», «усякі», «кожны», «усе», Абазначаецца сімвалам: «V» К. існавання (квантор суіцествовання) — гэта адно са слоў: «існуе», «некаторыя», «знойдзецца», «хаця б адзін». Абазначаецца сімвалам: «3». Калі перад аднамеснай выказвальнай формай (аднамесным прэдыкатам) паставіць які-небудзь К., то атрымаем выказванне. Праўдзівасць выказвання з К. агульнасці або непраўдзівасць выказвання з К. існавання ўстанаўліваецца шляхам доказу; каб пераканацца ў непраўдзівасці выказвання з К. агульнасці або праўдзівасці выказвання з К. існавання дастаткова прывесці прыклад. Адмоўе выказвання з К. можна пабудаваць двума спосабамі: а) перад дадзеным выказваннем паставіць словы «няправільна, што...»; б) К. агульнасці (існавання) замяніць на К. існавання (агульнасці), а сказ, які стаіць пасля К. замяніць яго адмоўем.

КЛАС (КЛАСС) — кожнае з падмностваў, якое атрымліваецца ггры разбіўцы мноства, што вызначаецца адносінай эквівалент-

насці. Напр.: мноства натуральных лікаў можна раздзяліць на два класы: клас цотных і клас няцотных лікаў.

класіфікАцыя (КЛАССНФНКЛЦЫЯ) — а) размеркаванне аб’ектаў па пэўных прыкметах на аснове падабенства ўнутры класа і адрознення ад аб'ектаў іншага класа; б) раздзяленне мноства аб’ектаў, што складаюць аб’ём родавага паняцця на віды (гл. Паняццё). Патрабаванні да К: а) павінна праводзіцца па такой прыкмеце, якая не змяняецца ў працэсе ўсёй К.; б) паняцці, якія атрымліваюцца ў выніку К., павінны выключаць адно другое; в) аб’яднанне аб’ёмаў паняцііяў, што атрымаліся пры К., павінна супадаць з аб’ёмам зыходнага паняцця; г) паняцце, якое класіфікуецца, павінна быць бліжэйшым родам для атрымання відаў.

KPÄTHAE (KPÄTHOE)натуральнага ліку п—любы натуральны лік т, які без астачы дзеліцца на п. Лік т называюць К. ліку п, калі існуе такі натуральны лік к, што т = пк. Напр.: лік 24 кратны лікам 2, 3, 4, 6, 8, 12, 24.

KPÄTHAE АГЎЛЬНАЕ (KPÄTHOE бБІЦЕЕ) двух лікаў — гэта любы натуральны лік, які дзеліцца на кожны з дадзеных лікаў. Напр.: К.а. лікаў 6 і 10 з’яўляюцца лікі 30, 60, 120 і г.д. К. а. найменшае (кратное обіцее намменшее) двух або б о л ь ш л і к а ў — найменшы лік, які дзеліцца на кожны з дадзеных лікаў. Абазначаецца: НАК або К. Напр.: НАК (6, 10) = 30.

КРУГ ЗЙЛЕРА (КРУГ ^ЙЛЕРА) — графічны паказ мноства ў выглядзе часткі плоскасці, абмежаванай замкнёным контурам. Пры гэтым уяўляем, іпто пункты ўнутры контура з’яўляюцца элементамі дадзенага мноства, але яны на рысунку не паказваюцца.

ЛЙМА (ЛЁММА) — дапаможная тэарэма, якая выкарыстоўваецца для доказу адной або некалькіх іншых тэарэм.

ЛІК (ЧНСЛб) — асноўнае паняцце матэматыкі, якое склалася ў ходзе працяглага гістарычнага развіцця. Узнікненне і фарміраванне гэтага паняцця адбывалася разам з узнікненнем і развіццем матэматыкі. Практычная дзейнасць чалавека, з аднаго боку, і ўнутраныя натрэбнасці матэматыкі — з другога вызначылі развіцце паняцця Л. (гл. Лік ірацыянальны, Лік натуральны, Лік рацыянальны, Лік сапраўдны, Лік. цэлы).

лік ірацыянАльны (ЧНСЛб НРРАЦНОНДЛЬНОЕ) — лік, які можна запісаць у выглядзе бясконцага дзесятковага неперыядычнага дробу (гл. Дроб дзесятковы). Напр.: ± ± 0,1010010001..., ± V2; lg3; тс і г.д. Мноства Л.і. абазначаецца літарай I. Л.і. не можа быць пададзены ў выглядзе нескарачальнага

дробу m/n, дзе n * 0 (гл. Дроб звычайны). Пры дзеяннях над Л.і. на практыцы іх звычайна замяняюць рацыянальнымі набліжэннямі з пэўнай дакладнасцю.

ЛІК НАТУРАЛЬНЫ (ЧНСЛ0 НАТУРАЛЬНОЕ) — а) агульная ўласцівасць класа канечных раўнамагутных мностваў; б) азначаецца з дапамогай сістэмы аксіём Пеана (гл. Аксіёмы)', в) атрымліваецца пры лічэнні прадметаў. Напр.: 1, 3, 7, 12 і г.д. Мноства Л.н. абазначаецца літарай N.

ЛІК РАЦЫЯНАЛЬНЫ (ЧЙСЛ0 РАЦНОНАЛЬНОЕ) — аб’яднанне мноства цэлых лікаў і дробаў (гл. Дроб дзесятковы, Дроб звычайны). Напр.: 3/2, 0,75, -7, 0, 4 і г.д. Любы Л.р. можна запісаць у выглядзе бясконцага дзесятковага перыядычнага дробу. Л.р. абазначаецца літарай Q.

ЛІК САПРАЎДНЫ (ЧНСЛ0 ДЕЙСТВЙТЕЛЬНОЕ) — аб’яднанне мноства рацыянальных і ірацыянальных лікаў. Л.с. інакш наз. лікам рэчаісным (чнслом вепіёственным). Мноства Л.с. абазначаецца літарай R.

ЛІК Ц$ЛЫ (ЧНСЛ0 ЦЁЛОЕ) — лік віда ± п, дзе п — лік натуральны. Мноства Л.ц. ёсць аб’яднанне мноства лікаў натуральных, ліка «0» і мноства лікаў выгляду -n, n е N, якое наз. мноствам цэлых адмоўных лікау. Напр. -5, -2, 0, 1, 7, 10 і г.д. Мноства Л.ц. абазначаецца літарай Z.

ЛІКІ ПР0СГЫЯ (ЧЙСЛА ПРОСТЬІЕ) — кожны з натуральных лікаў, акрамя адзінкі, які дзеліцца толькі на адзінку і сам на сябе, г.зн. мае толькі два натуральныя дзельнікі. Мноства Л.п. бясконцае.

ЛІКІ САСТАЎНЬІЯ (ЧЙСЛА СОСТАВНЬІЕ) — адвольныя натуральныя лікі, акрамя адзінкі, якія не з’яўляюцца простымі, г.зн. маюць больш чым два натуральныя дзельнікі. Мноства Л.с. бясконцае. Любы Л.с. можна падаць адзіньгм спосабам у выглядзе здабытку простых лікаў. Напр., 360 = 2 • 3 • 5.

ЛІКІ ЎЗАЙМНЫЯ АДВАР0ТНЫЯ (ЧЙСЛА ВЗАЙМНО ОБрАтные) — два сапраўдныя лікі a * 0 і \/а. Здабьггак Л.у.а. роўны адзінцы. Дзяленне звычайных дробаў зводзіцца да множання дзялімага на лік, адваротны дзельніку. Калі a > 0, to a + 1/а > 2.

ЛІКІ ЎЗАЁМНЫЯ ПР0СТЫЯ (ЧЙСЛА ВЗАЙМНО ПРОСТЬІЕ) — два або болып натуральных лікаў, якія не маюць агульных дзельнікаў, акрамя адзінкі, напр., 18, 35, 143. Найболь. шы дзельнік агульны Л.у.п. роўны адзінцы. Найменшае кратнае агульнае Л.у.п. роўна здабытку гэтых лікаў.

ЛІЧБА АРАБСКАЯ (ЦЙФРА АРАбСКАЯ) — адзін з наступных дзесяці матэматычных знакаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9. У дзесятковай сістэме лічэння з дапамогай Л.а. можна запісаць любы як заўгодна малы або як заўгодна вялікі лік. Л.а. на самай справе прыйшлі да арабаў з Індыі каля XI ст., а затым ад арабаў у Еўропу.

ЛІЧБА РЫМСКАЯ (ЦЙФРА РЙМСКАЯ) — знак для абазначэння аднаго з лікаў: М—1000, D—500, С—100, L—50, X— 10, V—5, I—1. 3 дапамогай Л.р. можна запісваць натуральныя лікі. Напр.: MCDLIX абазначае лік 1000-100+500+50-1+10=1459. У цяперашні час Л.р. ўжываюцца рэдка (нумарацыя раздзелаў кнігі, месяцаў года і да т.п.).

ЛІЧЬІЛЬНІКІ (СЧЁТЫ) — прасцейшы прыбор для арыфметычных вылічэнняў, пераважна складання і аднімання. Уяўляе сабой прамавугольную раму, у якой на дроціках змяшчаеода па 10 костачак. У сувязі з развіццём электронна-вылічальнай тэхнікі Л. сваё практычнае значэнне страцілі. Л. шырока выкарыстоўваюцца ў якасці нагляднага дапаможніка ў школе пры вывучэнні нумарацыі натуральных лікаў. У ПКМ, акрамя звычайных, выкарыстоўваюцца і «вертыкальныя» лічыльнікі, якія найбольш зразумела ілюструюць паразрадны састаў мнагазначных лікаў і адпавядаюць запісу гэтых лікаў у сшытку.

ЛІЧЙННЕ (СЧЕТ) э л е м е нта ў канеч нага мност в a — гірацэс прывядзення да ўзаемна адназначнай адпаведнасці ўсіх элементаў дадзенага мноства з адрэзкам раду натуральнага лікаў, даўжыня якога і ўказвае на магутнасць гэтага мноства.

Л0ГІКА МАГЭМАТЫЧНАЯ (Л0ГПКА МЕТАМАТЙЧЕСКАЯ) — навука, якая прымяняе матэматычныя метады да праблем фармальнай логікі і якая служыць мэтам лагічнага абгрунтавання матэматыкі. Л.м. прымяняецца ў тэорыі аўтаматаў, нейронных сетак, электронна-вылічальных машын.

МАГЎГНАСЦЬ МНбСГВА А (МбіЦНОСГЬ МНбЖЕСТВА) — такая ўласцівасць мноства А, якой валодае любое мноства В, элементы якога могуць быць пастаўлены ва ўзаемна-адназначную адпаведнасць з элементамі дадзенага мноства А. Магутнасцю канечнага мноства А з’яўляецца натуральны лік, які паказвае колькасць элементаў у гэтым мностве. М.м. А абазначаецца сімвалам п(А).

МЁРА АГЎЛЬНАЯ (0БШАЯ МЁРА) дадзеных веліч ы н ь (адрэзкаў, вуглоў і г.д.) — велічыня такога ж роду (адрэзак, вугал і г.д.), якая змяшчаецца цэлы лік разоў у дадзеных ве-

лічынях. Адрэзкі, якія маюць М.а., наз. сувымернымі, a калі яны не маюць М.а., то наз. несувымернымі.

МІЛЬЁН (МЙЛЛН0Н) — тысяча тысяч, запісваецца так: 1 000 000; 1 млн. = 106 адзінак. Клас мільёнаў — трэці клас.

МІЛЬЙРД (МНЛЛйАРД^ — тысяча мільёнаў, запісваецца так: 1 000 000 000; 1 млрд. = 109 адзінак. Клас мільярдаў — чацвёрты клас.

МІНЎТА ВУГЛАВАя (МННЎТА угловАя) — адзінка вымярэння плоскіх вуглоў; вугал, роўны 1/60 часткі вуглавога градуса. Абазначаецца штрыхом. Напр.: 13'; 25°47'.

МІНЎГА ДУГАВАЯ (МННЎТА ДУГОВАЯ) — адзінка вымярэння дуг; дуга, роўная 1/60 часткі дугавога градуса. Абазначаецца штрыхом.

МН0ЖАННЕ (УМНОЖЁННЕ) натуральных лікаў: а) магутнасць дэкартавага здабытку двух канечных мностваў, што вызначаюць гэтыя лікі. Калі п(А)=а, п(В)=Ь, то а-Ь=п(Ауп(В)=п(А■В); б) сума аднолькавых складаемых: т-п=т+т+т+...+т, дзе складаемае т паўтараецца п разоў. М. натуральных лікаў заўсёды выканальнае і прытым адназначна. У роўнасці а-Ь=с лік а наз. множымым (множммым), лік b — множнікам (множнтелем), лік с — здабыткам (пронзведеннем). Лікі a і b наз. таксама с у м н о ж н і к а м і. М. мнагазначных лікаў (умноженне многозначных чнсел) заснавана на размеркавальным законе множання адносна складання. Разгледзім на прыкладах: а) множанне на адназначны лік: 287-4=(200+80+7)-4=200-4+80-4+7-4=800+320+28=1148; б) множанне на двухзначны лік: 287-32=287-(30+2)=287-30+287-2= =(287-3)-10+287-2=8610+574=9184. Звычайна запісваецца слупком:

.287

32

,574

861

9184

М. на 10п — зводзііша да прыпісвання на канцы множымага п нулёў (п е N). М. пазатаблічнае (умноженне внетаблнчное) — множанне двухзначнага ліку на адназначны або адназначнага ліку на двухзначны ў межах 100. Ажыццяўляецца на аснове размеркавальнага закона множання адносна складання (правіла множання ліку на суму або сумы на лік). Пры гэтым двухзначны лік падаецца ў выглядзе сумы двух разрадных складаемых. Напр.: 17-3=(10+7)-3=10-3+7-3=30+21=51. М. таблічнае (умноженне таблнчное) — множанне адназначнага ліку на адназначны. Таб-

ліца множання складаецца на аснове азначэння множання (3-4=3+3+3+3=12; 3-5 = 34 + 3 = 12 + 3 = 15)1 перамяшчальнага закона множання (калі 3 • 4 = 12, то 4 • 3 = 12.

MHÖCTBA (МН0ЖЕСТВО) — набор, сукупнасць, збор якіхнебудзь аб’ектаў адвольнай прыроды — элементаў М. Хоць М. могуць складацца з элементаў адвольнай прыроды, аднак кожнае канкрэтнае М. ўяўляе сабой сукупнасць элементаў, што валодаюць якой-небудзь агульнай дая іх уласцівасцю (прыкметай). М. можа быць зададзена адным з наступных спосабаў: а) пералічэннем яго элементаў, напр.: A = {1, 2, 4, 7, 9}; б) адметнай уласцівасцю, пры гэтым да М. належаць тыя і толькі тыя элементы, якія маюць дадзеную ўласцівасць, напр. В = {m/w=3k, k е N} — М. натуральных лікаў, кратных ліку 3; в) графічны, напр. геаметрычная фігура — гэта М. пунктаў плоскасці. Калі дадзены аб’ект з’яўляецца элементам М. А, то пішуць a е А, у процілеглым выпадку a t А. Падмноства (подмножество) М. A — гэта такое М. А, кожны элемент якога належыць М. А. Запіс В с А азначае, што М. В з’яўляецца падмноствам М. А.

MHÖCTBA БЯСК0НЦАЕ (МН0ЖЕСТВО БЕСКОНЁЧНОЕ) — мноства, якое змяшчае хаця б адно падмноства, раўнамагутнае самому мноству і адрознае ад яго. Напр., мноства натуральных лікаў — М.6., паколькі паміж ім і мноствам цотных лікаў (яго падмноствам) існуе ўзаемна адназначная адпаведнасць.

MHÖCTBA КАНЁЧНАЕ (МН0ЖЕСТВО КОНЁЧНОЕ) — мноства, якое не з’яўляецца раўнамагутным ні аднаму са сваіх падмностваў, што не супадаюць з самім мноствам.

MHÖCTBA ЗЛІЧ0НАЕ (МН0ЖЕСТВО СЧЁТНОЕ) — любое мноства, якое раўнамагутнае мноству натуральных лікаў. Напр., мноства цэлых лікаў — М.з.

MHÖCTBA НЕЗЛІЧ0НАЕ (МН0ЖЕСТВО НЕСЧЁТНОЕ) — бясконцае мноства, якое не з’яўляецца раўнамагутным мноству натуральных лікаў. Напр., мноства сапраўдных лікаў — М.н.

MHÖCTBA ПУСТ0Е (МН0ЖЕСТВО ПУСТ0Е) — мноства, якое не змяшчае ні аднаго элемента; яно абазначаецца сімвалам 0. М.п. з’яўляецца падмноствам любога мноства.

MHÖCTBA УНІВЕРСАЛЬНОЕ (МН0ЖЕСТВО УНЙВЕРСАЛЬНОЕ) — любое М., розныя падмноствы якога разглядаюцца пры рашэнні канкрэтнай задачы. М.у. абазначаецца адной з літар U або I, на кругах Эйлера звычайна падаецца прамавугольнікам.

MHÖCTBA УПАРАДКАВАНАЕ (МН0ЖЕСТВО УПОРЙДОЧЕННОЕ) — мноства, на якім зададзена адносіна парадку (гл. Адносіна бінарная). У кожным М.у. для любых двух элементаў а, b выконваецца альтэрнатыва: або а папярэднічае Ь, або b папярэднічае а і пры гэтым выконваецца ўласцівасць транзітыўнасці. Напр., мноства натуральных лікаў з’яўляецца М.у. з дапамогай адносіны парадку «менш», «больш» і г.д.

МН0СТВЫ НЕПЕРАСЯКАЛЬНЫЯ (МН0ЖЕСТВА НЕПЕРЕСЕКАЮІЦНЕСЯ) — мноствы, якія не маюць агульных элементаў; калі A і В — М.н., то пішуць A о В = 0.

МНОСТВЬІ ПЕРАСЯКАЛЬНЫЯ (МН0ЖЕСТВА ПЕРЕСЕкАюшйеся) — мноствы, якія маюць хаця б адзін агульны элемент, але кожнае з мностваў змяшчае элементы, якія не належаць лругому: A В * 0.

МН0СТВЫ РАЎНАМАГЎТНЫЯ (МН0ЖЕСТВА РАВНОМ0ІЦНЫЕ) — мноствы, паміж элементамі якіх можна ўстанавіць узаемна адназначную адпаведнасць. Абазначаецца: А~В. Паняцце раўнамагутнасці мностваў выкарыстоўваецца пры тэарэтыка-мносным азначэнні натуральнага ліку.

МН0СТВЫ Р0ЎНЫЯ (МН0ЖЕСТВА PÄBHblE) — мноствы, кожнае з якіх змяшчае тыя ж элементы, што і другое. М.р. з’яўляюцца і раўнамагутнымі, але не наадварот. Калі A a В і В с с A, to A = В.

МЙДУЛЬ (М0ДУЛБ) сапраўднага ліку —тое, што абсалютная велічыня сапраўднага ліку.

НУЛЬВбКТАР (НУЛЬ-В^КТОР) — вектар, пачатак і канец якога супадаюць. Вызначанага кірунк^Н.-в. не мае, яго даўжыня роўна нулю. Н.-в. абазначаецца так: 0

НУМАРАЦЫЯ (НУМЕРАцйЯ) — сукупнасць прыёмаў назвы і запісу лікаў. Н. інакш наз. сістэмай лічэння.

нумарАцыя арАбская (нумерАцйя арАбская) —

запіс лікаў з дапамогай арабскіх лічбаў (гл. Лічбы арабскія).

нумарАцыя рымская (нумерАцня РЙМСКАЯ) — запіс лікаў з дапамогай рымскіх лічбаў (гл. Лічбы рымскія).

НУМАРАЦЫЯ ВЎСНАЯ ДЗЕСЯТК0ВАЯ (нумерАцмя ЎСТНАЯ ДЕСЯТЙЧНАЯ) — спосаб, пры дапамозе якога можна назваць кожны з многіх натуральных лікаў пры дапамозе нямногіх слоў. У беларускай мове сфармаваліся наступныя асноўныя назвы лікаў: адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем.

дзевяць, дзесяць, сорак, дзевяноста, сто, тысяча, мільён, мільярд, трыльён. Астатнія назвы лікаў утвараюцца з прыведзеных вышэй па наступных правілах: а) раскладанне элементаў канечнага мноства на дзесяткі, пгто прыводзіць да паняцця разраду ў дзесятковай сістэме лічэння; б) кожныя дзесяць адзінак любога разраду ўтвараюць адзінку наступнага вышэйшага разраду; в) аб’яднанне адзінак, дзесяткаў і соцень у новае мноства, што прыводзіць да паняцця класа таксама ў дзесятковай сістэме лічэння. Лікі адзін, дзесяць, сто, тысяча, мільён і г.д. наз. р а з раднымі адзінкамі. Каб назваць любы натуральны лік, трэба вылучыць у ім разрадныя адзінкі першага, другога і трэцяга разраду кожнага класа, а затым назваць колькасць адзінак кожнага класа. Напр.: семсот сорак восем тысяч трыста дваццаць пяць адзінак.

нумарАцыя непазіцьійная (нумерАцня непознЦМ0ННАЯ) — нумарацыя, пры якой кожная лічба набывае адно і толькі адно значэнне, незалежна ад яе месца ў запісу дадзенага ліку. Напр., рымская нумарацыя — непазіцыйная.

нумарАцыя пазіцьійная (НУМЕРАцйЯ познЦНбННАЯ) — нумарацыя, пры якой значэнне кожнай лічбы залежыць не толькі ад яе адлюстравання, але і ад таго месца, якое яна займае ў запісу ліку. Напр., арабская нумарацыя — пазіцыйная. У цяперашні час агульнапрынятай з’яўляецца дзесятковая пазіцыйная нумарацыя. Н.п. можа мець асновай не абавязкова лік 10, але і іншыя натуральныя лікі, акрамя адзінкі. Любы лік т можна запісаць у Н.п. з асновай р > 1: т=ап[^ + йп-і/’п1 + ... +         + ßip + öo, дзе ön, ßn-1,                      02, öl, ßo — лічбы ў запісу

ліку, кожная з якіх можа прымаць любыя натуральныя значэнні ад 0 да р-1, прычым йп * 0. Калі р=1, то Н.п. наз. д в а й к о в а й, пры р=3 — трайковай і г.д. Двайковая, чацвярковая, васьмярковая нумарацыі знаходзяць прымяненне ў электронных вылічальных машынах. Так, у двайковай Н.п. любы лік можа бьшь запісаны з дапамогай дзвюх лічбаў. Напр. 18 = 24 + 2 = 1« • 24 + 0 • 23 + 0 • 22 + 1 2 + 0= 100102. Аснова Н.п. звычайна абазначаецца індэксам, які запісваецца пасля апошняй лічбы дадзенага ліку. Лік 10 як аснова нумарацыі не запісваецца.

нумарАцыя пісьмбвАЯ дзЕСяткбвля (нумерАцня ПЙСЬМЕННАЯ ДЕСЯТНЧНАЯ) — спосаб абазначаць (запісваць) кожны з многіх натуральных лікаў пры дапамозе нямногіх знакаў. Для запісу любога натуральнага ліку дастаткова дзесяці знакаў 0; 1; 2; 3; 4; 5; 6; 7; 8; 9, якія называюць лічбамі. Запіс усіх астатніх натуральных лікаў ажыццяўляецца з дапамогай гэтых лічбаў на аснове закона памеснага значэння лічбаў: кожная лічба набьгвае сваё значэнне ў залежнасці ад таго месца (пазі-

цыі), якое яна займае ў запісу дадзенага ліку. Лічба, запісаная на першым месцы справа, азначае адзінкі, на другім — дзесяткі, на трэцім — сотні і г.д. Паміж нумарацыяй вуснай і Н.п.дз. існуе цесная сувязь. а) Каб прачытаць лік, запісаны з дапамогай не больш чым трох лічбаў, трэба назваць паслядоўна кожную яго лічбу, пачынаючы з вышэйшага разраду і даць назву разраду кожнай лічбы. Напр.: 243 — дзве сотні чатыры дзесяткі тры адзінкі (дзвесці сорак тры); б) Каб прачытаць лік, запісаны больш чым трыма лічбамі, трэба падзяліць яго, пачынаючы з разраду адзінак, на класы па тры лічбы ў кожным (у апошнім класе можа быць і менш лічбаў), затым чытаюць лікі кожнага класа, пачынаючы з вышэйшага, пры гэтым называюць кожны клас, акрамя адзінак. Напр.: 5 483 712 — пяць мільёнаў чатырыста восемдзесят тры тысячы семсот дванаццаць; в) Каб запісаць лічбамі лік, меншы, чым 1000, трэба аддюстраваць лічбай кожны разрад, пачынаючы з вышэйшага, а калі лік не змяшчае адзінак пэўнага разраду, то ў гэтым разрадзе трэба пісаць нуль. Напр.: лік трыста два запішацца так: 302; г) Каб запісаць лічбамі лік, большы, чым 1000, трэба вылучыць у ім класы і запісваць паслядоўна лікі кожнага класа, пачынаючы з вышэйшага. Пры гэтым трэба памятаць, што ў кожным класе (акрамя, магчыма, вышэйшага) павінна быць тры лічбьі, а таму нехапаючыя лічбы трэба замясціць нулямі, а калі няма цэлага класа, то на яго месцы ставіцца тры нулі. Напр.: лік трыццаць мільярдаў дваццаць чатыры мільёны пяцьдзесят шэсць адзінак запішацца так: 30 024 000 056.

НЯР0ЎНАСЦЕ (HEPÄBEHCTBO) — два лікавыя выразы або выразы са зменнымі, злучаныя адным са знакаў няроўнасці >, <, >, <. Н. лікавая (неравенство чнсловое) — Н., якая змяшчае толькі лікавыя выразы. Напр., 2 + 1 < 7 3. У П.К.М. у большасці выпадкаў разглядаюцца Н. лікавыя (пры параўнанні лікаў або лікавых выразаў). Н.нястрогая (неравенство нестрогое) — Н., якая змяшчае знак < або >. У ПКМ нястрогія няроўнасці не разглядаюцца. Н. са зменнай (неравенство с переменной) — Н., якая змяшчае два выразы са зменнай, злучаныя знакам няроўнасці, або выраз са зменнай і лікавы выраз, злучаныя тым жа знакам. Н. строгая (неравенство строгое) — Н., якая змяшчае знак > або <. Рашэнне Н. (решенне неравенства) са зменнай — мноства ўсіх сапраўдных значэнняў зменнай, якія ператвараюць яе ў праўдзівую лікавую Н. Напр.: рашэннем Н. х2 < х з’яўляецца мноства лікаў з прамежку (0; 1). Пры рашэнні Н. часта выкарыстоўваецца яе графічнае адлюстраванне.

ПАЗІЦЬІЙНАЯ СІСТ^МА ЛІЧ^ННЯ (ПОЗНЦНбННАЯ СЙСТЁМА СЧЙСЛЁНЙЯ) — тое, што нумарацыя пазіцыйная.

ПАЛЁТКА (ПАЛЁТКА) — празрысты матэрыял. на які нанесена сетка квадратаў, пераважна плошчай у 1 см . П. служыць для вымярэння плошчы фігур любой формы. Плошча S фігуры з дапамогай П. знаходзіцца па формуле S = т + п/1 квадратных адзінак, дзе т колькасць квадратаў, якія цалкам ляжаць унутры фігуры, п — колькасць квадратаў, якія часткова ляжаць унутры фігуры, а часткова — па-за ёй.

ПАНЙЦЦЕ (ПОНЙТНЕ) — гэта такая лагічная працэдура, з дапамогай якой фіксуецца тая мяжа прадметаў, што абазначаюцца дадзеным паняццем, якая дазваляе аддзяліць іх ад усіх іншых нрадметаў. Кожнае П. мае свой аб’ём і змест. Аб’ём П. (обьём понятая) — гэта мноства тых іірадметаў, якія ахапляюцца дадзеным паняццем. Напр., у аб’ём паняцця «цотны лік» уваходзяць усе натуральныя лікі, якія дзеляцца на 2. П. па аб’ёму дзеляцца на агульныя (обіцне), адзінавыя (еднннчные) і П. з нулявым аб’ёмам (понятне с нулевым обьемом). А г у л ь н ы я — П., у аб’ём якіх уваходзіць больш, чым адзін прадмет (напр., «лічба»); адз і н кавыя — П.,у аб’ём якіх уваходзіць адзін і толькі адзін прадмет (напр.: «Леанард Эйлер»). П. знулявым а б ’ ё м а м не выражаюць ні аднаго рэальнага прадмета (напр.: «круглы квадрат»). Змест П. (содержанне понятня) — гэта сукупнасць асноўных (неабходных, істотных, адметных) прыкмет прадмета або ірупы прадметаў, якія выражаюцца дадзеным паняццем. Азначэнне П. (определенне понятня) — раскрыццё зместу, сэнсу re­Tara паняцця. П. можа быць азначана адным з наступных спосабаў: а) аксіяматычна (аксноматнческн) — азначэнне П. пры дапамозе сістэмы аксіём. Напр. азн. мноства натуральных лікаў пры дапамозе аксіём Пеана; б) генетычна (генетпческн) — указваецца спосаб узнікнення (паходжання, пабудавання і да т.п.) дадзенага П. Напр., азначэнне акружнасці; в) нраз бліжэйшы род і відавое адрозненне (через блмжайпшй род н впдовое отлнчне) — указваецца род і відавое адрозненне. Тое П., якое ў свой аб’ём уключае аб’ём іншага паняцця наз. родавым або родам (родовым нлн родом). Тое П., якое па свайму аб’ёму ўваходзіць у аб’ём іншага паняцця, наз. відавым або відам (ввдовым йлн вадом). Напр.: «квадрат — гета прамавугольнік, у якога ўсе стораны роўныя»; «прамавугольнік» — родавае П., а «квадрат» — відавое. У ПКМ найбольш распаўсюджаны астэнсіуныя (остенснвные) і кантэкстуальныя (контекстуальные) азначэнні. Пры а с тэ н с і ў н ы м азначэнні прадмет азначаецца шляхам паказу яго, яго вобраза або адлюстравання. Пры гетым часта выкарыстоўваюцца наглядныя дапаможнікі, тэлеі кінафільмы, экскурсіі і да т.п.

Напр. «+» — гэта знак складання. Пры к а н тэ ксту а л ь н ы м азначэнні сэнс паняцця раскрываецца па ўрыўку тэкста або прамовы. Напр.: азначэнні ўраўнення ў ПКМ.

ПЛРАМЕТР (ПАРАМЕТР) — велічыня, значэнне якой з’яўляецца нязменным у межах дадзенай задачы і мяняецца пры пераходзе да іншай, але аналагічнай задачы. П. сустракаюцца ў няроўнасцях, ураўненнях і разнастайных тэкставых задачах. Напр.: ах + 3 > 0 — няроўнасць з параметрам а.

ПАРАЎНЛННЕ ЛІКАЎ (СРАВНЁННЕ ЧЙСЕЛ): а) з двух натуральных лікаў меншы той, які пры правільным лічэнні называюць першым; б) натуральны лік а большы за натуральны лік b (а > > 6), калі існуе такі натуральны лік с, што а=Ь+с; в) лік а большы за лік b (a, b е N), калі мноства В раўнамагутнае некатораму падмноству мноства А, якое не супадае з А, дзе a = n(A); b = = л(В); г) натуральныя лікі a і b роўныя, калі яны азначаюцца раўнамагутнымі мноствамі; д) калі ў запісу першага ліку змяшчаецца больш лічбаў, чым у запісу другога, то першы лік большы за другі; е) калі ў запісу двух лікаў змяшчаецца аднолькавая колькасць лічбаў, то той лік большы, у якога першая лічба злева выражае болыны лік, а пры іх роўнасці — той лік, у якім другая лічба злева выражае большы лік і г.д. Напр.: а) 2784 > 992; б) 27381 > 19499; 27381 > 26989.

ПЕРАМЯШЧ^ННЕ ПЛ0СКАСЦІ (ПЕРЕМЕІЦёННЕ ШібСКОСТН) — такое яе пераўтварэнне, пры якім даўжыня любога адрэзка на плоскасці супадае з даўжынёй яго вобраза. П.п. захоўвае адлегласць паміж пунктамі. Вобразам любой фігуры пры П.п. з’яўляецца роўная ёй фігура. П.п. інакш называюць рухам (двмженнем).

ПЕРАН0С ПАРАЛЁЛЬНЫ (ПЕРЕНбС ПАРАЛЛЁЛЬНЫЙ) — пераўтварэнне плоскасці, пры якім кожны пункт плоскасці перамяшчаецца на адзін і той жа вектар, які наз. вектарам паралельнага пераносу. П.п. з’яўляецца перамяшчэннем плоскасці.

ПЕРАСТАН0ЎКА (ПЕРЕСТАН0ВКА) з т э л е м е н таў — любое размяшчэнне з т элементаў па т. Колькасць розных П. з т элементаў роўна т\, дзе т\ = 1 • 2 ■ 3 ... • т. Рт = т\ —дзе Рт — лік перастановак з т элементаў.

ПЕРАСЯЧ^ННЕ (ПЕРЕСЕЧЁННЕ) мностваў A і В — мноства, якое змяшчае тыя і толькі тыя элементы, што належаць кожнаму з дадзеных мностваў адначасова. П.м. A і В абазначаюцца сімвалам «п». Аперацыя П.м. камутатыўная (A n В = В гу n А), асацыятыўная (Аг>В)г>С=Агу(Вг\С)і дыстрыбутыўная адносна аб’яднання A {В о С) = (A r> В) м (A r, С). Аперацыя

П.м. з’яўляецца выканальнай для любых мностваў і пры гэтым вызначаецца адназначна.

пераўтварЗнне ПАД0БНАСШ (преобразовАнне ПОД0БНЯ) — такое пераўтварэнне плоскасці, пры якім кожны адрэзак AB пераходзіць у адрэзак А'В, роўны кАВ, дзе к — сапраўдны дадатны лік, які называюць каэфіцыентам падобнасці. Пры П.п. кожная фігура аддюстроўваецца на падобную ёй фігуру (гл. Фігуры падобныя).

Ш (л) — лік, роўны адносіне даўжыні акружнасці да яе дыяметра. Для любой акружнасці ПІ — нязменны бясконцы дзесятковы неперыядычны дроб, прыблізна роўны 3,141592 з дакладнасцю да адной мільённай.

ПЛ0ШЧА ФІГЎРЫ (ПЛбіЦАДЬ ФНГЎРЫ) — велічыня, што вызначаецца адлюстраваннем кожнай фігуры плоскасці на пэўны дадатны сапраўдііы лік, які наказвае, колькі квадратаў са стараной, роўнай адзінцы даўжыні, змяшчаеода ў дадзенай фігуры. Дзве або некалькі фігур наз. раўнавялікімі, калі яны маюць аднолькавыя плошчы. У ПКМ разглядаюцца плошчы прамавугольніка і квадрата. П.ф. вымяраецца квадратнымі адзінкамі: 1 см2, 1 дм2, у 1 м2 і г.д. 1 см2 — гэта квадрат са стараной у 1 см.

ПРАВЁРКА 3 ДАПАМ0ГАЙ ДЗЕВЯТКІ (ПРОВЁРКА С П0МОІЦЬЮ ДЕВЙТКЙ) — прыём, з дапамогай якога выконваецца каніроль за правільнасцю вылічэнняў; часцей за ўсё гэты прыём выкарыстоўваецца пры праверцы вынікаў множання. Пры гэтым параўноўваеода астача ад дзялення сумы лічбаў здабытку двух лікаў на 9 з астачай ад дзялення здабытку астач сум лічбаў кожнага множніка на той жа лік. Калі гэтыя астачы розныя, то множанне выканана няправільна, а калі яны роўныя, то множанне выканана або правільна або з памылкай на лік, кратны 9. Напр.: 827 ■ 563 = 465601 -(4 + 6 + 5 + 6 + 0+ 1) : 9 = 22 : 9 — астача 4; ((8 + 2 + 7) : 9 • (5 + 6 + 3) : 9) : 9 = ((17 : 9) • (14 : 9)) : 9 — астача 4. Значыць, множанне выканана правільна (або з памылкай на лік, кратны ліку 9).

ПРАМЬКАК Л^KABЫ (ПРОМЕЖЎТОК ЧНСЛОВбЙ): а) [а, 61 — адрэзак з канцамі a і b — мноства ўсіх сапраўдных лікаў, якія 'задавальняюць двайной няроўнасці a < х £ Ь; б) (а, Ь) — інтэрвал з канцамі a і Ь — мноства ўсіх сапраўдных лікаў, якія задавальняюць двайной няроўнасці a < х < Ь; в) [а, Ь)((а, b] — паўінтэрвал з канцамі a і b — мноства ўсіх сапраўдных лікаў, якія задавальняюць двайной няроўнасці a < х < b (а < х < Ь); г) +<ю) ((-«>, Ь)) — бясконцы інтэрвал — мноства ўсіх сапраўдных лікаў, якія задавальняюць няроўнасці х > а (х < Ь); д) [а, +оо) ((-оо, 6]) — замкнёны бясконцы прамежак — мноства ўсіх

сапраўдных лікаў, якія задавальняюць няроўнасці х > а(х < й); е) (-оо, +оо) — бясконцы прамежак — мноства ўсіх сапраўдных лікаў.

ПРАМІЛЕ (ПРОМЙЛЕ) — тысячная частка якога-небудзь ліку, абазначаецца «°/оо». П. выкарыстоўваецца пры характарыстыцы якасці каштоўных сплаваў (проба серабра, золата), пры аптэкарскіх узважваннях і да т.п.

прапарцыянАльнасць прамая (пропорцнонАльность прямАя) — такая залежнасць паміж дзвюма велічынямі, пры якой з павелічэннем значэнняў адной з іх у некалькі разоў значэнні другой павялічваюцца ў столькі ж разоў. П.п. задаецца формулай у = кх, лік к называецца каэфіцыентам прапарцыянальнасці. Напр.: кошт тавару знаходзіцца ў П.п. з яго колькасцю пры нязменнай цане. Графікам П.п. з’яўляецца прамая лінія, якая заўсёды праходзіць праз пачатак каардынат.

ПРАПАРЦЫЯНАЛЫіАСЦЬ АДВАР0ТНАЯ (ПРОГЮРЦНОнАльность обрАтная) — такая залежнасць паміж дзвюма велічынямі, пры якой з павелічэннем значэнняў адной з іх у некалькі разоў другая памяншаецца у столькі разоў. П.а. задаецца формулай у = к/х. Напр. скорасць руху і час пры нязменнай адлегласці. Графікам адваротнай прапарцыянальнасці з’яўляецца крывая (гіпербала).

ПРАЦЗНТ (ПРОЦЁНТ) — сотая частка якога-небудзь ліку, абазначаецца «%». Знаходзіць прымяненне ў разнастайных галінах навукі, тэхнікі, вытворчасці і інш.

ПРЫКМЁТА ДЗЯЛІМАСЦІ ЛІКАЎ (ПРЙЗНАК ДЕЛЙМОСТН ЧЙСЕЛ) — простыя правілы, з дапамогай якіх можна рабіць выснову аб дзялімасці (без астачы) аднаго натуральнага ліку на другі. П.дз-л. зводзяць пытанне аб дзялімасці лікаў да дзеянняў над невялікімі лікамі, якія, звычайна, выконваюцца вусна. П.дз.л. Паскаля (прнзнак делямостн Паскаля) — натуральны лік а, зададзены ў дзесятковай сістэмс лічэння, дзеліцца на натуральны лік b тады і толькі тады, калі на b дзеліцца сума здабыткаў кожнай лічбы ў запісу дадзенага ліку на астачы ад дзялення адпаведных разрадных адзінак 10°, 10, 10 ... 10™ на лік Ь. Лік a пададзены ў выглядзе a = ат ■ 10™ + ат-і • 10™'1 + ... +                              • 102+

+ аі ■ 10 + Оо. 3 агульнай П.дз.л. Паскаля вынікае шэраг прыватных прыкмет: а) на 10* дзеляцца тыя і толькі тыя лікі, у запісу якіх не менш, чым k апошніх лічбаў з’яўляюцца нулямі; б) на 2 ці на 5 дзеляцца тыя і толькі тыя лікі, запіс якіх заканчваецца цотнай лічбай ці лічбай 0 або 5 адпаведна; в) на 3 ці на 9 дзеляцца тыя і толькі тыя лікі, сума лічбаў якіх дзеліцца на 3 ці на

9 адпаведна; г) на 4, 20, 25, 50 дзеляцца тыя і толькі тыя лікі, у якіх дзве апошнія лічбы ўтвараюць лік, што дзеліцца на 4, 20, 25, 50 адпаведна; д) на 11 дзеляцца тыя і толькі тыя лікі, у якіх рознасць паміж сумай лічбаў, што стаяць на цотных месцах і сумай лічбаў, што стаяць на няцотных месцах, дзеліцца на 11.

ПРЫКМЁТА ПАДЗЁЛЬНАСЦІ — тое, што прыкмета дзялімасці лікаў.

ПРЫКМЁТА ПРАДМЁТА (ПРЙЗНАК ПРЕДМЁТА) — гэта ўласцівасці рэчаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці. П.п. адметная (прнзнак отлнчйтельный) — гэта такая прыкмета, па якой дадзены прадмет можна вылучыць з масы іншых падобных да яго прадметаў. П.п. істотная (прнзнак суіцественный) — гэта такая прыкмета, без якой немагчыма здзяйснення прадмета, без П.і. ён або разбураецца, або ператвараецца ў нейкі іншы прадмет. П.і. заўсёды з’яўляецца і адметнай, але не наадварот. П.п. неадметная (првзнак неотлнчнтельный) — такая П.п., па якой нельга вылучыць дадзены прадмет з мноства іншых. П.п. неістотная (прмзнак несуіцественный) — гэта такая П.п., якая не мае прынцыповага значэння для яго здзяйснення. Напр., двухзначны лік — гэта лік, напісаны на дошцы пры дапамозе двух лічбаў. Тут прыкмета «лік, запісаны пры дапамозе двух лічбаў» — істотная, a — «лік, запісаны на дошцы» — неістотная.

ПРЭДЫКАт (ПРЕДНКАТ) — тое, што выказвальная форма.

рад натурАльны (РЯД натурАльный) — паслядоўнасць цэлых дадатных лікаў, размешчаных у парадку іх узрастання: 1, 2, 3, 4, ..., п, ... .

РАЗБІЎКА MHÖCTBA НА КЛАСЫ (РАЗБНЁННЕ MHÖЖЕСТВА НА КЛАССЫ) — сукупнасць непустых папарна неперасякальных падмностваў дадзенага мноства, аб’яднанне якіх супадае з гэтым мноствам; кожнае такое падмноства называецца класам разбіўкі. Р.м. на к. звычайна ажыцпяўляецца па адной або некалькіх прыкметах. Напр.: па адной прыкмеце «мейь форму чатырохвугольніка» мноства плоскіх фігур можна падзяліць на два класы: чатырохвугольнікі і не чатьірохвугольнікі. Па дзвюх прыкметах мноства звычайна падзяляецца на 4 класы, наогул, па п гірыметах мноства ў большасці выпадкаў змяшчае 2П класаў разбіўкі.

РАЗМЯШЧЙННЕ (РАЗМЕІЦЁННЕ)зтэлементаў na k— любое ўпарадкаванае ^-элементнае падмноства дадзенага т-элементнага мноства. Два Р. лічацца рознымі, калі яны адрозніваюцца

хаця б адным элементам, або іх парадкам. Лік Р. з т элементаў па к знаходзіцца па формуле: Ятк = т\/(т к)\ (гл. Перастаноўка).

РАЗМЯІПЧЙННЕ 3 ПАЎТАР^ННЯМІ (РАЗМЕШЁННЕ с ПОВТОРЁНЙЯМН) з т эле ме нтаў па£ — любы картэж даўжыні к, утвораны з элементаў дадзеага т — элементнага мноства. Р.з п. знаходзіцца па формуле: Лтк =

РАЎНЛННЕ (УРАВНЁННЕ) — тое, што ўраўненне.

Р03НАСЦБ (РАЗНОСТЬ) мностваў A і В — мноства ўсіх элеменгаў мноства А, якія не належаць мноству В. Р.м. A і В абазначаецца Л\В. Напр.: няхай A — мноства ўсіх трохвугольнікаў; В — мноства прамавугольных трохвугольнікаў, тады А\В — мноства трохвугольнікаў непрамавугольных.

Р0ЎНАСЦБ (PÄBEHCTBO) — любыя два выразы, злучаныя знакам «=». Р. лікавая (равенство чнсловое) — роўнасць, якая змяшчае толькі лікавыя выразы. Р. лікавая можа быць як праўдзівай, так і непраўдзівай. Напр.: 7 + 2 = 13-4 — праўдзівая, a 9 + 7 = 9 • 2 — непраўдзівая. Р. літарная (равенство буквенное) — роўнасць, якая змяшчае хаця б адзін літарны выраз. Напр., a + b = = b + a ; a + 3 = b + с, a + b = 1.

секунда вуглавАя (СЕКЎНДА угловАя) — адзінка вымярэння вуглоў; яна складае 1/3600 частку вуглавога градуса. Абазначаецца «"».

СЕКЎНДА ДУГАВЛЯ (СЕКЎНДА ДУГОВАЯ) — адзінка вымярэння дуг; гэта 1/3 600 дугавога градуса. Абазначаецца «»». Напр., 3", 128", 16°42'39"

СІМЕТРЬІЧНЫЯ АДН0СНА ПРАМ0Й 1 ПЎНКТЫ (СНММЕТРЙЧЕСКНЕ ОТНОСЙТЕЛЬНО ПРЯМ0Й 1 TÖ4KH) — два пункты, якія ляжаць на прамой, перпендыкулярнай да 1 па розныя бакі ад 1 і на аднолькавай адлегласці ад яе.

СІМ^РЫЯ АДН0СНА ПРАМ0Й I (СНММЁТРЙЯ ОТНОСЙТЕЛЬНО ПРЙМОЙ TÖ4KH) — такое пераўтварэнне плоскасці, пры якім кожны пункг А пераходзіць у пункт А', сіметрычны пункту А адносна прамой /. Прамая / наз. воссю сіметрыі, a С.а.п. — восевай сіметрыяй і абазначаецца Si. С.а.п. з’яўляецца перамяшчэннем плоскасці. Прамыя перпендыкулярныя да восі I, адлюстроўваюцца на сябе, а кожны пункт гэтай восі — нерухомы адносна дадзенай сіметрыі.

СІМЁТРЫЯ АДН0СНА ПЎНКТА О (СНММЁТРНЯ ОТНОСЙТЕЛЬНО TÖ4KH 0) — такое пераўтварэнне плоскасці на сябе, пры якім кожны пункт А пераходзіць у ііункт А'\ пункты A і А' ляжаць на прамой, што праходзіць праз пункт О, па розныя бакі ад яго і на аднолькавай адлегласці ад гэтага пункта, г. зн. АО = А'О. Пункт О наз. ц э н т р а м сіметрыі, а С.а.п. наз. цэнтральнай сіметрыяй. С.а.п. з’яўляецца перамяшчэннем плоскасці. Кожная прамая, якая праходзіць праз цэнтр сіметрыі, адлюстроўваецца на сябе.

СІНТЭЗ (СЙНТЕЗ) — спосаб разважання, пры якім ідуць ад невядомага да вядомага, ад шуканага да дадзенага. Разважанне ў адваротным С. парадку ёсць аналіз. Пры рашэнні задач часта карыстаюцца як аналізам, так і С. адначасова. Усякі аналіз уключае ў сябе элементы сінтэзу і наадварот. Аналіз і С. ўяўляюць сабой два бакі аднаго і таго ж працэса разважання. С. больш даступны для вучняў, чым аналіз, хоць ён менш развівае лагічнае мысленне вучняў. У выкладанні матэматыкі карыстаюцца як С., так і аналізам.

СІСТЗМА ЛІЧ$ННЯ (СЙСТЁМА СЧЙСЛЁНЙЯ) — тое, што нумарацыя.

СКАЛЙР (СКАЛЙР) — велічыня, значэнне якой харакгарызуецца толькі адным сапраўдным лікам. Напр., плошча, тэмпература, час і г.д.

СКЛАДЛННЕ (СЛОЖЁНЙЕ) цэлых неадмоўных л і к а ў — аперацыя па знаходжанню магутнасці аб’яднання двух канечных неперасякальных мностваў. Калі A і В — канечныя мноствы, A n В = 0 і п(А)=а, n(B)=b, to a + b = п(А о В). С. цэлых неадмоўных лікаў заўсёды выканальнае, прычым, адназначна. У роўнасці a + b = с, лікі a і b наз. складаемымі (слагаемымн), лік с — сумай (суммой). С. вуснае з пераходам праз дзесятак (сложенне устное с переходом через десяток) ажыццяўляецца на аснове спалучальнага закона складання, пры гэтым другое складаемае разбіваецца на дзве часткі так, каб першая з іх дапаўняла першае складаемае да 10. Неабходным з’яўляецца веданне саставу адназначных лікаў. Напр.: 8 + 6 = 8 + (2+4) = (8 + + 2) + 4 = 10 + 4 + 14. С. лікаў першага дзесятка (сложенне чнсел первого десятка): а) прыбавіць адзінку — гэта значыць назваць пры лічэнні ліх, які непасрэдна настае за тым, да якога прыбаўляюць адзінку; б) прыбавіць два — паслядоўна два разы прыбавіць па адзінцы або назваць лік, які пры лічэнні парамі называецца непасрэдна пасля таго ліку да якога дадаюць два; в)

прыбавіць тры — паслядоўна тры разы прыбавіць па адзінцы, або спачатку прыбавіць два, а затым адзінку, ці наадварот; г) прыбавіць чатыры — два разы прыбавіць па два, або прыбавіць тры і адзінку, ці наадварот; д) прыбавіць пяць — прыбавіць два і тры, in наадварот; е) прыбаўленне лікаў 6, 7, 8, 9 у межах 10 ажыццяўляеода з дапамогай перамяшчальнага закона складання.

Напр.: 2 + 7 = 7 + 2 = (7+1) + 1= 8+1 = 9. С. пісьмовае (сложенне пнсьменное) — складаемыя запісваюцца ў слупок адзін пад адным так, каб адзінкі былі пад адзінкамі, дзесяткі — пад дзесяткамі, сотні — пад сотнямі і г.д. С. пісьмовая без пераходу праз разрад (сложенне гмсьменное без перехода через разряд) — складваюцца адзінкі адпаведных разрадаў, іх сума запісваецца пад тым жа разрадам. Напр.:

243

+416

659

С.п. з пераходам праз разрад (сложенне гшсьменное с переходом через разряд) — выпадак, калі сума адзінак якога-небудзь разраду (або разрадаў) не меншая, чым лік 10. Пры гэтым улічваецца, што дзесяць адзінак дадзенага разраду ўтвараюць адну адзінку наступнага злева ад яго разраду; атрыманую такім шляхам адзінку наступнага разраду прыбаўляюць да сумы адзінак адпаведнага разраду

+ 1

+ 1 + 1

+ 1

+1+1+1

327

,458

,784

,1657

256

379

562

3343

583

837

1346

5000

склАднікі (слагАемые) — тое, што складаемыя. (гл. Складаннё).

СПАЛУЧ^ННЕ (CO4ETÄHHE) зтэлементаў на £ — любое k — элементнае падмноства дадзенага т — элементнага мноства. Два С. лічацца рознымі, калі яны адрозніваюцца хаця б адным элементам. Колькасць розных С. з т элементаў na k абазначаецца Cmk і знаходзіцца па формуле Cmk = ml/(ld(m-ky.). Mae месца роўнасць Лтк = Стк ■ А, дзе Лтк — лік размяшчэнняў з т элементаў па к, Рк — лік перастановак з к элементаў.

СТАСЎНАК ЛІКАЎ (ОТНОШЁННЕ ЧЙСЕЛ) — тое, што адносіна лікаў.

СЮР’ЁКЦЫЯ (СЮРЬЁКЦНЯ) — тое, што адлюстраванне мноства А на мноства В.

Т0ЕСНАСЦЬ (Т0ЖДЕСТВО) — роўнасць, праўдзівая пры ўсіх дапушчальных значэннях літар, што ўваходзяць у яе. Напр.: (^ +         = (а + Ь) х ab + 62); a + b = Ь + а; (а Ь)1 = (Ь -

-а)2.

Т0ЕСНЫЯ ПЕРАЎТВАРЗННІ (ТОЖД&СТВЕННЫЕ ПРЕобразовАння) — замена аднаго матэматычнага выразу другім, які прымае тыя самыя значэнні пры ўсіх дапушчальных значэннях літар, што ўваходзяць у яго. Напр., скарачэнне дробаў на ненулявы множнік, вынясенне множніка за дужкі, прывядзенне падобных членаў і г.д-

ТРЫЛЬЁН (ТРНЛЛЦбН) — мільён мільёнаў, або тысяча мільярдаў; 1 трлн. = 1012 адзінак. Клас трыльёнаў — пяты клас.

ТЭАРАМА (ТЕОРЁМА) — матэматычны сказ, праўдзівасць якога ўстанаўліваецца шляхам доказу. Доказ (доказательство) Т. — разважанне па вызначаных правілах, з дапамогай якога праводзіцца абгрунтаванне праўдзівасці гэтай Т. Пры доказе Т. выкарыстоўваюцца аксіёмы, раней даказаныя тэарэмы і вядомыя азначэнні. У залежнасці ад спосабу доказ тэарэмы можа быць аналітычным (гл. Аналіз), доказ ад процілеглага, дэдуктыўным (гл. Дэдукцыя), індуктыўным (гл. Індукцыя, Індукцыя матэматычная), сііітэтычным (гл. Сінтэз). Доказ ад процілеглага (доказатёльство от протнвного) — спосаб доказу тэарэмы, пры якім даказваюць не саму тэарэму, а ёй раўназначную — процілеглую адваротнай. Доказ ад процілеглага выкарыстоўваюць кожны раз, калі дадзеную тэарэму даказаць значна пяжэй, чым процілеглую адваротнай. Пры гэтым заключэнне тэарэмы замяняюць яго адмоўем і шляхам разважання прыходзяць да супярэчнасці з умовай тэарэмы, або з адной з аксіём, або з раней даказанай тэарэмай. Заключэнне Т. (заключенне теоремы) — частка Т., у якой выразна сфармулявана тое, што сцвярджаецца аб аб’екце тэарэмы. Т. адваротная (теорема обратная) дадзенай — умоўны сказ, умовай якога з’яўляецца заключэнне дадзенай Т., а яго заключэннем — умова гэтай Т., Т. процілеглая (теорема протйвоположная) дадзенай — умоўны сказ, умова і заключэнне якога з’яўляецца адмоўем умовы і заключэння дадзенай Т. Умова Т. (условнс теоремы) — частка Т., у якой выразна ўказваюцца тыя ўласцівасці аб’екта тэарэмы, пры якіх ён разглядаецца. Ва ўмове Т. змяшчаюцца тыя ўласцівасці аб’екта, пры якіх з’яўляецца праўдзівым сцвярджэнне, што змяшчаецца ў яе заключэнні. Калі Т. сфармулявана ў выглядзе ўмоўнага сказа, які мае форму «калі..., то...», то першая яго частка, якая пачынаецца словам «калі»,

з’яўляецца ў м о в а й, а другая, якая пачынаецца словам «то», — заключэннем гэтай тэарэмы. Кожную Т. можа сфармуляваць у выглядзе ўмоўнага сказа «калі..., то...».

ТЭАР^МЫ РАЎНАЗНАЧНЫЯ (ТЕОРЁМЫ РАВНОСЙЛЬНЫЕ) — дзве тэарэмы аб адных і тых жа аб’ектах наз. раўназначнымі, калі з праўдзівасці адной вынікае праўдзівасць другой і наадварот. Кожная прамая тэарэма і тэарэма процілеглая да адваротнай дадзенай прамой з’яўляюцца Т.р.

ТЭАРЙМЫ ЎЗАЁМНА АДВАР0ТНЫЯ (ТЕОРЁМЫ ВЗАЙМНО ОБРАТНЫЕ) — любая дадзеная тэарэма і ёй адваротная. Т.у. процілеглыя (теоремы взанмно протавоположные) — дзве процілеглыя адна да другой тэарэмы.

УМ0ВА ДАСТАТК0ВАЯ (УСЛбвНЕ ДОСТАТОЧНОЕ) для выканання якога-небудзь праўдзівага сцвярд ж э н н я — усякая ўмова, з якой вынікае гэтае сцвярджэнне. Напр.: У. д. дзялімасці цэлага ліку на 5 з’яўляецца заканчэнне яго запісу хаця б адным нулём. Калі прамая і адваротная тэарэмы праўдзівыя, то іх можна сфармуляваць у выглядзе адной тэарэмы з дапамогай слоў «неабходна і дастаткова». Словазлучэнне «неабходна і дастаткова» ў фармулёўцы тэарэм часта замяняюць адным з выразаў: «тады і толькі тады», «тыя і толькі тыя», «у тым і толькі ў тым выпадку».

УМ0ВА НЕАБХ0ДНАЯ (УСЛ0ВНЕ НЕОБХОДЙМОЕ) д л я выканання якога-небудзь праўдзівага с ц вя рд ж э н н я — ўсякая ўмова, без ажыццяўлення якой дадзенае сцвярджэнне заведама непраўдзівае. Напр., У. н. дзялімасці цэлага ліку на 4 з’яўляецца цотнасйь апошняй лічбы ў запісу гэтага ліку.

УРАЎНЙННЕ 3 АДН0Й ЗМЙІННАЙ (УРАВНЁННЕ С ОДНОЙ ПЕРЕМЁННОЙ): а) роўнасць, пгго змяшчае адну літару, якая наз. невядомым; б) роўнасць двух функцый /і(х) = ^(х), якія разглядаюцца ў агульнай вобласці іх вызначэння. Вобласць вызначэння ураўнення (область определення уравнёнмя) — мноства дапушчальных значэнняў невядомага, пры якіх дадзенае ўраўненне мае сэнс. Корань ураўнення (корень уравнення) — значэнне зменнай, пры якой ураўненне ператвараецца ў праўдзівую лікавую роўнасць. Калі х = a — корань ураўнення /і(х) = =^(х), то Д(д) =^(а) — праўдзівая лікавая роўнасць. Рашэнне ўраўнення (решенне уравнення) — працэс знаходжання кораня ўраўнення. Часам корань ураўнення наз. яго рашэннем. Спосабы рашэння

ўраўненняў (способы решення уравненмй) у ПКМ: а) шляхам падбору. Напр.: х + 2 = 5; 1+2* 5; 2+2* 5; 3 + 2 = 5, значыць х = 3; б) на аснове ведання складу лікаў першага дзесятка. Напр.: х + 3 = 7. Сем — гэта тры да чатыры. Значыць, х = 4; в) па правілах знаходжання невядомых кампанентаў. Напр.: х35 = = 42. Знаходзім невядомае памяншаемае: х = 42 + + 35 = 77; 168 : : х = 12. Знаходзім невадомы дзельнік: х = 168 : 12 = = 14. Праверка рашэння (проверка решенмя) ураўнення — замест невядомага падстаўляем корань ураўнення, калі атрымаецца праўдзівая лікавая роўнасць, то ўраўненне рэшана правільна.

ФІГЎРА ГЕХМЕТРЫЧНАЯ (ФНГЎРА ГЕОМЕТРЙЧЕСКАЯ) — мноства пунктаў на плоскасці або ў прасторы. Ф.г. можа змяшчаць як канечнае так і бясконцае мноства пунктаў. Напр. пункт, тры гіункты, адрэзак, трохвугольнік і г.д.

ФІГЎРЫ ПАД0БНЫЯ (ФНГЎРЫ ПОДбБНЫЕ) — дзве фігуры, у якіх адпаведныя лінейныя элементы з’яўляюцца прапарцыянальнымі, а вуглы паміж імі роўнымі. Ф.п. маюць аднолькавую форму, але розныя памеры.

ФІГЎРЫ Р0ЎНЫЯ (ФНГУРЫ PÄBHblE) — дзве фігуры наз. роўнымі, калі існуе такое перамяшчэнне плоскасці, пры якім адна з іх супадае з другой. У ПКМ роўнасць фігур звьгчайна высвятляецца шляхам накладання іх адна на другую.

ФЎНКЦЫЯ АДН0Й ЗМЁННАЙ (ФЎНКЦНЯ АДН0Й ПЕРЕМЁННОЙ) — адпаведнасць паміж элементамі мностваў X і Y, пры якім кожнаму элементу х е X адпавядае адзін элемент у е Y Элемент х е X наз. незалежнай зменнай або аргументам, а элемент у е Y — залежнай зменнай або функцыяй. Абазначаецца функцыя так: у = Дх), у = g(x) і да т.п. Вобласць вызначэння функцыі (область определення функцнн) — мноства значэнняў аргумента, пры якіх функцыя мае сэнс. В.в.ф. абазначаецца сімвалам D(f). Вобласць змянення функцыі (область нзменення функцнн) — мноства значэнняў функцыі, якія яна прымае для ўсіх значэнняў аргумента з вобласці яе вызначэння. В.з.ф. абазначаецца Е(/). Графік функцыі (графнк функцмн) — мноства пар выгляду (х, Дх)), дзе х е X, фх) е К У прамавугольнай дэкартавай сістэме каардынат Г.ф. з’яўляецца геаметрычная фігура (гл. Фігура геаметрычная). Спосабы задання функцыі (способы задання функцнн): a) а н а л і т ы ч н ы , г. зн. з дапамогай формулы, напр. у = Зх2 4, у = sin2x; б) г р а ф і ч н ы , г. зн. з дапамогай г р а ф і к а (гл. Графік функцыі), прымяняецца звычайна

пры аўтаматычным запісе пэўных працэсаў, напр. графік сутачнага змянення тэмпературы і да т.п.; в) табл іч ны , г. зн. з дапамогай табліцы, напр. табліца квадратаў натуральных лікаў.

ФЎНКЦЫЯ ЛІКАВАЯ (ФЎНКЦйЯ ЧЙСЛОВАЯ) — функцыя, вобласцю вызначэння і вобласцю значэння якой з’яўляюцца падмноствы мноства сапраўдных лікаў.

ЭКВІВАЛІНЦЫЯ (ЭКВНВАЛЁНЦЙЯ) выказванняў A і В — гэта выказванне, якое праўдзівае толькі тады, калі выказванні A і В праўдзівыя або непраўдзівыя адначасова. Абазначаецца адным з сімвалаў: <=>; звычайна ўгвараецца з дапамогай словазлучэння «...тады і толькі тады, калі...».

МОВА. ЧЫТАННЕ. ПІСЬМО

АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ СЛОВА (ОБОБНіАюіЦЕЕ СЛОВО) — слова або словазлучэнне, якое выконвас ролю члена сказа і служыць больш агульным абазначэннем аднародных членаў, што знаходзяцца пры ім. Паміж А. словам і аднароднымі членамі ўстанаўліваюцца рода-відавыя адносіны: Усё маўчамг. і лес, і поле, луг і гай (Я.Колас).

абзАц (АБЗАЦ) — 1) водступ управа ў пачатку радка якога-н. тэксту пісьмовай мовы; чырвоны радок (красная строка);

2)  частка пісьмовай мовы ад аднаго чырвонага радка да другога, якая характарызуецца адзінствам і адноснай закончанасцю зместу.

АБРЭВІЯТЎРА (АББРЕВЙАТЎРА) — назоўнік, утвораны шляхам складання ўсечаных частак слоў аднаго ўтваральнага словазлучэння; складанаскарочанае слова (сложносокрашенное слово). Апошнім кампанентам А. можа быць таксама і цэлае слова. А. гукавая (А. звуковая) складаецца з пачатковых гукаў кожнага слова, словазлучэння: ЦУМ, ААН, МАЗ. А. змешаная (А. смешанная) утвараеццд ў выніку таго ці іншага спалучэння прыёмаў, характэрных для складовай і ініцыяльнай абрэвіяцыі; г. зн. А. літарна-гукавая, А. складова-ініцыяльная. А. ініцыяльная (А. нннцнальная) — агульная назва для А. гукавога і літарнага тыпу. А. літарвая (А. буквенная) складаецца з назваў пачатковых літар слоў: ТСБМ (тэ-эс-бэ-эм), РБ (эр-бэ). А. літарна-гукавая (А. буквенно-звуковая): ЗША (зэ-шэ-а), БДУ (бэ-дэ-у). А. складова-ініцыяльная (А. слого-нннцнальная) — гэта спалучэнне пачатковых гукаў або літар і складовых частак слоў: БелАЗ, БелТА. А. пераходная (А. пераходная) складаецца з пачатковай часткі слова (або частак слова) і поўнага слова ў пэўнай склонавай форме: начштаба, педінстытут, санэпідэмстанцыя. А. складовая (А. слоговая) утвараецца са складовых частак слоў: філфак, мапед.

АГЛУШЙННЕ ЗЬІЧНЫХ (ОГЛУШЁННЕ соглАсных) — замена звонкага зычнага гука на адпаведны парны глухі ў канцы або сярэдзіне слова перад глухімі зычнымі: зу[п], са[т], ка[с]ка.

АДАПТАЦЫЯ (АДАПТАііНЯ) — аблягчэнне, прыстасаванне тэксту да навучання, што патрабуе частковых яго змяненняў: скарачэння, замены цяжкіх для вымаўлення і напісання слоў, выкарыстання простых сказаў замест складаных сінтаксічных канструкцый і г.д.

Найбольш часта А. падлягаюць тэксты для дыктантаў або пераказаў у малодшых класах.

АДАС0БЛЕНЫЯ ЧЛЁНЫ СКАЗА (ОБОС0БЛЕННЫЕ ЧЛЁНЫ ПРЕДЛОЖЁННЯ) — гэта залежныя словаформы і словазлучэнні, якія сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца ў сказе для надання ім самастойнай камунікатыўнай значнасці. На пісьме А. члены сказа аддзяляюцца або выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі. А. члены сказа змяшчаюць у сабе дадатковую інфармацыю аб прадмеце або прымеце, і таму адасабляцца могуць толькі даданыя члены сказа; азначэнні (дапасаваныя і недапасаваныя), прыдаткі, дапаўненні, акалічнасці. Дапасаваныя азначэнні адасабляюцца: 1) у пазіцыі пасля азначаемага слова; 2 ) пры наяўнасці залежных слоў (развітыя азначэнні); 3) калі складаюць шэраг аднародных членаў сказа (неразвітыя азначэнні). Недапасаваныя азначэнні звычайна адасабляюцца, калі яны адносяцца да назоўніка — уласнай назвы асобы — ці да займенніка. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным словаалучэннем, адасабляюцца ў любой пазіцыі. Адзіночныя дзеепрыслоўі адасабляюцца, калі яны захоўваюць дзеяслоўнае значэнне і стаяць перад дзеясловам-выказнікам. Адасобленыя дапаўненні выражаюцца звычайна назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш. з абмежавальным ці пашыральным значэннем. Адасабленне такіх зваротаў звязана з іх сэнсавай нагрузкай, намерам таго, хто гаворыць, падкрэсліць іх ролю ў сказе. Адасобленыя прыдаткі выдзяляюцца: 1) калі яны развітыя; 2) у пазіцыі пасля слоў, якія яны азначаюць; 3) калі яны звязаны з асабовымі займеннікамі.

адвербіялізАцыя (АДВЕРБНАЛНЗАЦЙЯ) — пераход іншых часцін мовы ў прыслоўе. У прыслоўе пераходзяць назоўнікі (вечарам, зверху, навек), прыметнікі (добра, злева), дзеясловы (рашуча, адкрыта, умеючы).

АД’ЕКТЫВАЦЫЯ (АДЬЕКТНВАЦЙЯ) — пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі. Найчасцей пераходзяць у разрад пры-

метнікаў дзеепрыметнікі (затуманены погляд, адстаючы вучань, бітае шкло).

АДНАКАРАНЁВЫЯ або АДНАКАР^ННЫЯ СЛ0ВЫ (ОДНОКОРНЕВЙЕ юш ОДНОКОРЕННЬІЕ СЛОВА) — 1) словы, якія маюць у сваім складзе адзін корань; параўн.: складаныя словы;

2)  словы, утвораныя ад таго самага кораня; роднасныя словы: каса, касіць, касьба і інш.

АДНАР0ДНЫЯ ЧЛЁНЫ CKÄ3A (ОДНОР0ДНЫЕ ЧЛЁНЫ ПРЕДЛОЖЁННЯ) — члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцьпо, адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа і звязваюцца паміж сабой злучальнай сувяззю. Аднароднымі могуць быць усе члены сказа: азначэнні, акалічнасці, выказнікі, дзейнікі, дапаўненні.

аднасастАўны СКАЗ (односостАвное ПРЕДЛОЖЁННЕ) — сказ, граматычную аснову якога складае толькі адзін галоўны член, развіты або неразвіты. Галоўны член А. сказа, які па форме нагадвае дзейнік або выказнік, не толькі называе з’явы, але і выражае іх адносіны да рэчаіснасці, г. зн. мае прэдыкатыўнасць.

А. сказ абагульнена-асабовы (О. предложенне обобіцённо-лйчное) — гэта А. сказ, выказнік якога выражаны дзеясловам 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга або будучага часу (радзей 1-й або 3-й асобы множнага ліку) і абазначае дзеянне, што ў аднолькавай меры адносіцца да ўсякай асобы: He шукайце ветру ў полі (Я.Колас). А. сказ безасабовы (О. предложенне безлнчное) — А. сказ, выказнік якога абазначае дзеянне безадносна да асобы і выражаецца безасабовым дзеясловам або безасабовай формай дзеяслова, а таксама словамі катэгорыі стану: Люба глянуць на поле вясною (Я.Колас). А. сказ намінатыўны або А. сказ назыўны (О. предложенне номннатйвное нлн О. предложенне назывное) — А. сказ, у якім пры дапамозе дзейніка, выражанага звычайна назоўнікам у назоўным склоне, сцвярджаецца наяўнасць прадмета ці з’явы: Восень. Ноч. Завываюць вятры (П.Глебка). А. сказ няпэўнаасабовы або А. сказ неазначальна-асабовы (О. предложенне неопределенно-лнчное) — гэта А. сказ, выказнік якога выражаецца дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку і ў форме множнага ліку прошлага часу або ўмоўнага ладу і абазначае дзеянне, утваральнік якога застаецца неабазначаным: Ноччу нічога не ўбачыць (З.Бядуля). А. сказ пэуна-асабовы і А. сказ азначальна-асабовы (О. предложенне определенно-лпчное) — А. сказ, у якім выказнік сваёй граматычнай формай (1-я і 2-я асоба або загадны лад) выразна паказвае на дзейную асобу: Сяджу сумны ў змрочным пакоі (М.Гарэцкі).

АДНАСКЛАД0ВАЕ СЛ0ВА (ОДНОСЛ0ЖНОЕ СЛ0ВО) — слова, якое складаецца з аднаго складу: дом, сом, дым; параўн.: двухскладовае слова (ра-ма, ры-ба) і шматскладовае слова (ба-рабан, са-ро-ка).

Азбука (АЗБУКА) — тое, што АЛФАВІТ. А. рухомая або А. разразная (А. подвнжная нлн А. разрезная) — камплект картак з надрукаванымі на іх вялікімі і малымі літарамі, а таксама знакамі прыпынку і лічбамі; дапаможнік для навучання грамаце. Часам у яе ўключацца і спалучэнні літар, склады. А. рухомая выкарыстоўваецца пры склада-гукавым аналізе і сінтэзе слоў, для складання і перабудовы слоў на наборным палатне. А. рухомая спрыяе выпрацоўцы арфаірафічнай пільнасці. А. у малюнках (А. в картннках) — дапаможнік для навучання грамаце дзяцей, як правіла, дашкольнага ўзросту (звычайна у выглядзе кніжкі, радзей гульні). Змяшчае яркія, лёгка ўспрымальныя малюнкі на кожную літару алфавіта: A — аловак, Б — бусел, В — вавёрка, Г — гусь і г. д. Пад малюнкамі — відарыс літары, часам — надрукаванае слова.

АЗВАНЧ^ННЕ ЗЬІЧНЫХ (ОЗВОНЧЁНЙЕ СОГЛАСНЫХ) — замена глухога зычнага адпаведным парным звонкім у пазіцыі перад звонкім зычным: мала[дз’]ба, но[з’]біт, ка[з’]ба.

ÄKAHHE (ÄKAHBE) — пераход ненаціскных [о], [э] у гук [a] пасля цвёрдых зычных: цэны — цана, рэкі — рака, добры — дабрыня. Для сучаснай беларускай літаратурнай мовы характэрна поўнае Ä. (полное А.), г. зн. такое, якое ахоплівае ўсе ненаціскныя пазіцыі — пераднаціскныя і паслянаціскныя. У запазычаных словах сустракаецца і няпоўнае А. (неполное А.): адажыо, Антоніо.

AKCIÖMAPAH (ОКСЮМОР0Н) — стылістычная фігура, у аснове якой ляжыць спалучэнне ў межах аднаго словазлучэння двух процілеглых сэнсам паняццяў, што дазваляе стварыць новы паэтычны вобраз: гучная цішыня, горкая радасць, жывы труп.

актуАльнае члянённе скАза (АКТУАЛЬНОЕ ЧЛЕНЁННЕ ПРЕДЛОЖЁНМЯ) — сэнсавае чляненне сказа на падставе аналізу яго канкрэтнага зместу. Сказ (выказванне) пры гэтым падзяляецца на дзве часткі: прадмет паведамлення (тэму) і тое, што аб ім паведамляецца (рэму). Ядром выказвання з’яўляецца рэма, у якой заключана тое новае, невядомае, што паведамляецца ўдзельніку размовы, напрыклад: Ён добры вучань, дзе ён — тэма, добры вучань — рэма.

АКТЬІЎНЫ СЛ0ЎНІК ВЎЧНЯ (АКТЙВНЫЙ словАрь учАшегося) — тая частка слоўніка вучня, якая выкарыстоў-

ваецца ім у яго самастойнай вуснай ці пісьмовай мове: у дыялогах, апавяданнях, сачыненнях і інш.

Пашырэнне А. слоўніка вучня грунтуецца на ўключэнні новых, яшчэ невядомых слоў у розныя практыкаванні з заданнем выкарыстаць іх у мове. Для актывізацыі слоўніка вучня выкарыстоўваюцца розныя прыёмы: складанне словазлучэнняў і сказаў з даданымі словамі; абавязковае выкарыстанне вызначаных слоў у пісьмовых і вусных пераказах; складанне невялікіх апавяданняў і напісанне творчых дыктовак па апорных словах; падбор да новага слова сінонімаў або антонімаў; складанне самаробных слоўнікаў, у якіх запісваюцца новыя словы і прыклады да іх і г.д.

АЛЕГ0РЫЯ (АЛДЕГ0РНЯ) — выражэнне адцягненага паняцця або ідэі ў канкрэтным мастацкім вобразе. Напрыклад, у байках, казках хітрасць паказваецца ў вобразе лісы, палахлівасць — зайца, прагнасць — ваўка і г.д.

АЛФАВІТ (АЛФАВЙТ) — сукупнасць літар, размешчаных у парадку прынятым для пэўнай сістэмы пісьма; азбука. У аснове сучаснага беларускага А. ляжыць кірьшіца — старажытная славянская азбука, якая атрымала сваю назву ў гонар першага славянскага асветніка Кірыла. Сучасны беларускі А. складаецца з 32 літар (некаторыя мовазнаўцы асобнымі літарамі лічаць дыграфы дж і дз); Аа, Бб, Вв, Гг, Дд, (Дж, дж), (Дз, дз), Ее, Ёё, Жж, Зз, Іі, Йй, Кк, Лл, Мм, Нн, Оо, Пп, Рр, Сс, Тт, Уу, Ўу, Фф, Хх, Цц, Чч, Шш, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя.

АМ0НІМЫ (ОМбННМЫ) — словы, аднолькавыя па форме (гучанню або напісанню), але розныя па значэнню. А. графічныя (0. графнческне), або амографы (омографы) — словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца (адрозніваюцца націскам): краты — краты, мука — мука. А. лексічныя (0. лекскчесюіе), або ўласна амонімы (собственно омоннмы) — словы адной часціны мовы, аднолькавыя па гучанню і напісанню, але розныя па лексічнаму значэнню: бот (абугак) і бот (від судна). А. марфалагічныя (О. морфологнческне), або амаформы (омоформы) — марфалагічныя формы аднаго або розных слоў, якія супадаюць у гучанні і напісанні: паўтары (лічэбнік) і паўтары (дзеяслоў загаднага ладу); расці (неазначальная форма дзеяслова) і расці (форма загаднага ладу). А. няіюўныя (О. неполные), або A частковыя (О. частнчные) — А., якія супадаюць гучаннем і напісаннем толькі ў частцы форм. Напрыклад: слова байка (жанр у літаратуры) мае абедзве формы ліку, а байка (тканіна) — толькі форму адзіночнага ліку. А поўныя (О. полные), або А. абсалютныя (О. абсалютные) — А., якія супцдаюць ва ўсіх іраматычных формах. А. фанетычныя (О. фонетмческне), або амафоны (омофо-

ны) — словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму: род — рот, паз — пас, грыб — грып.

AHATPÄMA (AHATPÄMMA) — слова, ці словазлучэнне, угворанае перастаноўкай літар ці складоў іншага олова: сон — нос, куб — бук.

АНТ0НІМЫ (АНТ0НММЫ) — пары слоў з супрацьлеглым значэннем. А супрацыіастаўляюцца па якаснай прымеце (цвёрды — мяккі, салодкі — горкі, гарачы — халодны). Па структуры А. дзеляцца на аднакарэнныя (однокоренные) і рознакарэнныя (разнокоренные); добры — кепскі, праўда — х/іусня, моцны — слабы, увайсці — выйсці. Аднакарэнным А. процілеглае значэнне надаюць словаўтваральныя сродкі. Антанімічнымі могуць быць і значэнні мнагазначных слоў. Напрыклад: прагледзець — 1) «бегла прачытаць што-н., азнаёміцца з чым-н.», 2) «не заўважыць, прапусціць, празяваць». Такая моўная з’ява называецца энантыясеміяй (энантносемней). А. выкарыстоўваюцца для стварэння антытэзы (гл. Антытэза) і аксюмарана (гл. Аксюмаран).

АНТРАП0НІМ (АНТРОП0НЙМ) — уласнае імя чалавека, у тым ліку прозвішча, імя па бацьку, мянушка, псеўданім.

АНТЫТ03А (АНТЙТЁЗА) — стылістычная фігура, якая грунтуецца на кантрастным супрацыіастаўленні процілеглых паняццяў, думак, вобразаў, што дазваляе ўзмацніць выразнасць мовы: Чорнае да белага не прыійываюць (Прыказка). Малы жук, ды вялікі гук (Прыказка). Радасна і сумна шалясцяць асіны (А.Куляшоў).

апераджАльны гукавьі анАліз (ОПЕРЕЖАюіЦНЙ ЗВУКОВ0Й анАлнз) — гукавы і складовы аналіз слова, які выкарыстоўваецца да таго, як дзеці пазнаёмяцца з графічным абазначэннем гукаў.

АП0СТРАФ (АПОСТР0Ф) — надрадковы графічны знак, які ўжываецца: а) для абазначэння ётавых галосных: сям ’я, пад ’ехаць; б) у фанетычнай транскрыпцыі для абазначэння мяккасці зычных: [л ’эс]; в) для аддзялення службовых слоў у запазычаных уласных назвах: д’Артаньян.

АРТЫКУЛЙЦЫЯ (АРТНКУЛЙЦНЯ) — рух і пазіцыя органаў маўлення, неабходныя для ўтварэння гукаў. А. асобнага гука ўключае: а) экскурсію (экскурсню) ці прыступ (прнступ) — пераход органаў маўлення ў становішча, неабходнае для вымалення пэўнага гука; б) вытрымку (выдержку) — знаходжаннс органаў маўлення ў гэтым становішчы; в) рэкурсію (рекурсню) ці водступ (отступ) — выхад са становішча, неабходнага для вымаўлення гука, арфагрАма (орфогрАмма) — унармаванае напісанне, якое выбрана з ліку магчымых і адпавядае правілам арфаграфіі або традыцыі.

АРФАГРАФІЧНАЕ ПРАВІЛА (ОРФОГРАФЙЧЕСКОЕ ПРАВЙЛО) — палажэнне, у якім устанаўліваецца абавязковае дая ўсіх напісанне і вызначаецца спосаб праверкі. У правіле можна вылучыць умову (на месцы е, ё ў першым складзе перад націскам) і норму (пішацца я).

АРФАГРАФІЧНАЕ ПРАЧЫТАННЕ CJIÖBA (ОРФОГРАФЙЧЕСКОЕ ПРОЧТЁНЙЕ СЛ0ВА) — прачытанне слова так, як яно надрукавана, не прытрымліваючыся арфаэпічных нормаў. Папярэднічае прачытанню гэтага ж слова, якое ідзе следам за ім,

напр.: [йз’эт] — [дз’эд], [Kajino] — [краіна].

АРФАГРАФІЯ (ОРФОГРАФйЯ) або ПРАВАПІС (ПРАВОПЙсАнйе) — сістэма агульнапрынятых правілаў перадачы вуснай мовы на пісьме. У аснову А. кладуцца пэўныя прынцыпы. Марфалагічны (морфологнческнй) або фанематычны (фонематмческйй) прынцып патрабуе, каб марфемы на пісьме перадаваліся аднастайна незалежна ад рознага вымаўлення. Паводае марфалагічнага прынцыпу ў беларускай мове пішуцца, напрыклад, звонкія зычныя ў канцы слова і перад глухімі (грыб, указка), глухія перад звонкімі (касьба, барацьба) і г.д. У адпаведнасці з фанетычным (фонетнческмм) прынцыпам літарамі алфавіта абазначаюцца гукі, якія рэальна вымаўляюцца. На гэтым прынцыпе грунтуецца абазначэнне на пісьме акання (горы — гара), якання (снег — снягі). Традыцыйны прынцып (традлцнонный прннцнп) патрабуе захавання на пісьме традыцыйных напісанняў нягледзячы на тое, што яны супярэчаць сучаснаму фанемнаму і марфемнаму саставу слоў. Напрыклад, у словах дзевяты, дзесяты літара е пішацца ў першым складзе перад націскам. Дыферэнцыяльны (днфференцнальный) прынцып заключаецца ў тым, што пэўнае напісанне ствараецца спецыяльна для адрознення на пісьме амонімаў. Гэта датычыць напісання малой і вялікай літары (колас і Колас), напісання слоў асобна, разам і праз злучок (па-новаму і па новаму).

АРФА^ПІЯ (ОРФОЗПЙЯ) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае сукупнасць правіл літаратурнага вымаўлення;

2)  сістэма правіл, якія вызначаюць нормы літаратурнага вымаўлення. Для сучаснай беларускай літаратурнай мовы характэрны наступныя нормы вымаўлення галосных гукаў: а) націскныя галосныя заўсёды вымаўляюцца выразна: горад, шэры, сад, б) поўнае аканне (гл. Аканне): вокны — акно; в) няпоўнае яканне (гл. Яканне): снег — снягі; г) ненаціскныя [r], [ы], |у] вымаўляюцца карацей і слабей, аднак сваю якасць у большасці вьшадкаў не

змяняюць: крылаты, сукаваты, універсітэт; д) гук [у] пасля галоснага набывае адметную афарбоўку і вымаўляецца як [ў|: выма[ў\ленне, вучыла [ў]рокі; е) ненаціскны каранёвы [/] пасля галоснага прыстаўкі змяняецца на гук [/], а пасля зычнага — на гук [ы]: паўсці, зцграць', але аб[ы]сці, пад[ы]граць. Аналагічная з’ява назіраецца і на стыку слоў у моўнай плыні: ён (ы]шоў, людзі [Дшлі. Для беларускага літаратурнага вымаўлення ў галіне зычных характэрна: а) гукі [ж], [ш], [ч], [йж|, [ц], [р| заўседы вымаўляюцца цвёрда: жалеза, цагліна, шанаваць, ураджай, чацвер, рака, б) гукі [Дмф [йзі, [дз] вымаўляюцца як адзін непадзельны гук: ура[дж]ай, [дз]якуй, пэн[дз]аль; в) дзеканне (гл. Дзеканне): дні — дзень; г) цеканне (гл. Цеканне): дрот — на дроце; д) працяглае вымаўленне фрыкатыўнага гука {у]: гаворка, гэта, грыб', е) наяўнасць губна-губнога |у|, што ўзнікае на месцы [e], [л], [yj: жыў, драўляны, на ўлонні', ж) аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: дзе[т] — дзед, ду[п] — дуб. Пры вымаўленні спалучэнняў зычных для беларускай літаратурнай мовы характэрна: а) асіміляцыя (гл. Асіміляцыя) па глухасці: лё[хк]а — лёгка, ка[ск]а — казка; асіміляцыя па звонкасці: ка[з]ба — касьба, фу{дб\олка — футболка, в) асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі: вучыіс^ся — вучышся; на доІс]цы — на дошцы, на пе[ц]цы — на печцы; г) асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі: [жж]аліцца — зжаліцца, [шш]ытак — сшытак., пя[шч\аны — пясчаны', д) асімілятыўнас памякчэнне свісцячых [з], |с] перад мяккімі зычнымі: (зв]ер, Іс’ніег, [с’в]етлы. Перад мяккімі [г], [к], [х| такога памякчэння няма: [зг]інуць,к^інуць, [сх]ема; е) зліццё зычных у спалучэннях [de], [тпс], [чс], [кс]: грама[ц]кі (грамад + ск + і), салда[ц]кі (салдат + ск + і), тка\ц}кі (ткач + ск + /), каза[ц]кі {казак + ск + + і); ж) поўная асіміляцыя зычных у спалучэннях [с)д],                                                      [дч],

[/пч]: у лоіцц]ы (у лодцы), у ха[цц]ы (у хатцы), выкла[чч\ык (выкладчык), ма[чч]ына (матчына).

АРХАІЗМЫ (АРХАЙЗМЫ) — даўнейшыя назвы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі. А. лексікамарфалагічныя (А. лекснко-морфологнческне) — устарэлыя граматычныя формы сучаснага слова: санаторыя — санаторый. А. лексіка-семантычныя (А. лекснко-семантнческне) — устарэлыя значэнні мнагазначнага слова: пенсія (стыпендыя), жывот (жыццё). лексіка-словаўтваральныя (А. лексяко-словообразовательные) — словы з устарэлай словаўтваральнай будовай: дзейца — дзеяч, змагальнік — змагар. А. лексіка-фанетычныя (А. лекснкофонетнческме) — словы з устарэлым гукавым афармленнем, адрозным ад сучаснага: прашпект (праспект), гімнасія (гімназія), рапорт (рапарт).

АСІМІЛ^ЦЫЯ (АССНМНЛЙЦНЯ) — артыкуляцыйнае і акустычнае прыпадабненне аднаго гука да другога. Прыпадабняюцца аднародныя гукі — галосныя да галосных, зычныя да зычных: про[з]ба, гру[ш]чык.

ACHÖBA (OCHÖBA) — асноўная частка слова, якая застаецца пасля аддзялення ад яго словазмяняльных марфем і якая з’яўляецца носьбітам яго лексічнага значэння. А. вытворная (О. промзводная) або А. матываваная (О. мотнвнрованная) — А, якая ўтворана ад іншай А. і ў складзе якой звычайна выдзяляецца словаўтваральны сродак: уз гор ак (ад гара), халод н ы (ад холад), сінь (ад сіні). А. невытворная (О. непронзводная) або A нематываваная (О. немотнвмрованная) — А., якая не мае ўтваральнай А. і ў складзе якой адсугнічае словаўтваральны сродак: хат [а], чыт [а] ць, тр [ы]. А непадаельная (О. нечленнмая) — раўняецца кораню: год, дзе, нов-ы, мы-ць. А перарывістая (О. прерывнстая) — А, усярэдзіне якой знаходзіцца словазмяняльная марфема: як(і)-небудзь, хт(б)сьці. А. ііростая (О. простая) уключае адну каранёвую марфему: сцян-а, тут-эйш-ы. А. складаная (О. сложная) уключае не менш двух каранёў: лес-а-стэп, штодзён-н-ы. А утваральная (О. пронзводяіцая) —А., адякой непасрэдна ўтворана слова: холад у слове халодны. А. падзельная (О. членнмая) складаецца з кораня і службовых словаўтваральных марфем: гарад-ск-і, мар-ак, сін-е-ць.

АСН0ВЫ ДЗЕЯСЯ0ВА (ОСН0ВЫ ГЛАГ0ЛА) — дзве асновы, ад якіх угвараюцца ўсе дзеяслоўныя формы, г. зн. аснова інфінітыва і аснова цяперашняга часу. А. інфінітыва (О. ннфйннтнва) — гэта частка дзеяслова без суфіксаў -ць, -ці, -чы: выслаць, трэс-ці, бераг-чы. Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца асабовыя формы прошлага часу (слуха-ў, працава-лі), асабовыя формы ўмоўнага ладу (рабі-ў бы, піса-лі б), дзеепрыметнікі прошлага часу (засея-н-ы, апрану-т-ы) і дзеепрыслоўі закончанага трывання (піса-ўшы). А. цяперашняга часу (О. настояіцего временн) вылучаецца шляхам аддзялення канчатка ў форме 3-й асобы множнага ліку: піш-уць, веда-юць, прачыта-юць, прыйд-уць. Ад гэтай асновы ўтвараюцца формы цяперашняга і будучага часу (гавар-у, перапіш-ам), формы загаднага ладу (пішы) і інш.

ACÖBA ДЗЕЯСЛ0ВА (ЛНЦ0 ГЛАГ0ЛА) — граматычная катэгорыя, якая перадае адносіны дзеяння і яго суб’екга да таго, хто гаворыць. Першая А. дзеяслова паказвае, што суб’ектам дзеяння з’яўляецца сам гаворачы: (я) чытаю, ведаю. Другая А. дзеяслова паказвае, што суб’ектам дзеяння з’яўляецца субяседнік: (ты) чытаеш, ведаеш. Трэцяя А. дзеяслова паказвае, што суб’ектам дзеяння з’яўляецца асоба (ці прадмет), аб якой (якім) ідзе гаворка: (ён, яна і г.д. ) чытае, ведае. Адзіночны і множны лік

адной і той жа А. дзеяслова маюць адрозненні, аднолькавыя з тымі, якія існуюць у асабовых займеннікаў. Напрыклад, 1-я А. множнага ліку абазначае сумеснае дзеянне асобы, якая гаворыць, і іншых асоб: (мы) чытаем, ведаем. Значэнне А. дзеяслова выражаецца пры дапамозе асабовых канчаткаў, якія далучаюцца да асновы цяперашняга часу. Гэтыя ж канчаткі адначасова паказваюць і на лік дзеяслова. Апрача асабовых, існуюць і безасабовыя дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што адбываецца само па сабе, без дзеючай асобы: нездаровіцца, світае, шчыміць; пры такіх дзеясловах нг можа быць ужыты дзейнік. Яны не спрагаюцца, маюць толькі форму 3-й А. адзіночнага ліку або форму ніякага роду прошлага часу і абазначаюць з’явы прыроды, а таксама фізічны і псіхічны стан чалавека. У безасабовым значэнні могуць ужывацца і такія ж формы асабовых дзеясловаў, калі яны выкарыстоўваюцца без спалучэння з дзейнікам, параўн.: Цудоўна зімой пахне сена (І.Шамякін) і Пахне сенам і мятай, пахне рыбнай луской (А.Пысін).

АЎДЬІРАВАННЕ (АУДЙРОВАННЕ) — успрыманне мовы на слых і разуменне яе; адзін з чатырох відаў моўнай дзейнасці (разам з гаварэннем, пісьмом і чытаннем). Прьгчыны нізкага ўзроўню А.: недастатковая ўвага вучняў, адсутнасць цікавасці да матэрыялу, дрэнная чутнасць з-за аслабленага слыху вучняў або з-за шуму на ўроку, выкарыстанне настаўнікам цяжкіх для разумення слоў або занадта складаных сінтаксічных канструкцый.

АФАРЬІЗМ (АФОРЙЗМ) — выслоўе, якое характарызуецца лаканічнасцю і адшліфаванасцю формы, закончанасцю і абагульненасцю зместу. Ад прыказак (прымавак) А. адрозніваюцца тым, што належаць пэўнай асобе; мы ведаем іх аўтара: Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма (К.Чорны); Мой родны кут, як ты мне мілы (Я.Калас); Хваробы лечаць і атрутамі (М.Багдановіч).

БЁГЛЫЯ ГАЛ0СНЫЯ (БЁГЛЫЕ ГЛАСНЫЕ) — галосныя гукі [э], [о], якія чаргуюцца з нулём гука («выпадаюць») пры формаўтварэнні і словаўтварэнні: сон — сну, снатворны.

буквАр (БУКВАРЬ) — вучэбная кніга для першапачатковага навучання ірамаце, развіцця мовы і лагічнага мыслення дзяцей.

Б. змяшчае: а) для гукавога аналізу і сінтэзу: прадметныя малюнкі, у назвах якіх ёсць патрэбныя для аналізу гукі, практыкаванні для складання слоў, тэкстьі для чытання слоў на літару, якая вывучаецца, і складовыя таблічкі; б) для развіцця мовы і лагічнага мыслення: сюжэтныя малюнкі, апавяданні, казкі, загадкі, вершы, рэбусы, матэрыялы для моўных практыкаванняў. Матэрыял у Б. размяшчаецца ў адпаведнасці са ступенямі кожнага перыяду навучання грамаце.

ВАРВАРЬІЗМ (ВАРВАРЙЗМ) — іншамоўнае слова або выраз, якія пабудаваны па ўзору чужой мовы і парушаюць чысціню маўлення: Сэр, гуд бай, о’кэй, шарман.

ВУЛЬГАрНАЕ СЛ0ВА (ВУЛЬГАРНОЕ СЛ0ВО) — слова, якое па прычыне сваёй грубасці не адпавядае норме літаратурнай мовы, напрыклад: загнуцца — памерці, жраць — есці, церніца — рот і пад.

ВЎСНАЕ малявАнне (ЎСТНОЕ PHCOBÄHHE) — прыём творчай працы вучня над тэкстам, які з’яўляецца апавяданнем пра тое, што вучань хацеў бы намаляваць да таго ці іншага фрагмента тэксту; від ілюстравання. Для гэтага вучню трэба добра ведаць змест твора, умець дакладна падбіраць словы. В. маляванне садзейнічае больш глыбокаму эмацыянальнаму перажыванню, павышае ўвагу да дэталяў зместу, развівае фантазію і мову дзяцей.

ВЬІБАР СЛ0ВА (ВЬІБОР СЛ0ВА) — адно з моўных уменняў вучняў, якое заснавана на веданні сінонімаў, лексічнай нормы. Слова, якое выбіраецца, павінна быць дакладным паводле значэння, адпавядаць мэце выказвання і стылістычнаму акружэнню і не выкарыстоўвацца ў папярэдніх тэкстах.

выкАзванне (ВЫСКАЗЫВАННЕ) — адзінка паведамлення, якая мае сэнсавую цэласнасць і можа быць успрынята слухачом у пэўных сітуацыях моўных зносін. В. можа супадаць са сказам, а можа і не ўкладвацца ў схему простага сказа (словы-сказы, адказы-рэплікі ў дыялогах і інш.).

ВЫКАЗНІК (СКАЗУЁМОЕ) — галоўны член сказа, які абазначае прэдыкатыўную прымету (дзеянне, стан, уласцівасць) прадмета, названага дзейнікам, і адказвае на пытанні: што робіць прадмет? пгго з ім робіцца? які ён? хто ён такі? што ён такое? Адрозніваюцца В. дзеяслоўны і В. іменны (у залежнасці ад граматычнага выражэння), В. просты і В. састаўны (у залежнасці ад будовы, спосабу выражэння лексічнага і граматычнага значэнняў).

Дзеяслоўны В. можа быць простым і састаўным, а іменны В. — толькі састаўным. В. разам з залежнымі ад яго даданымі членамі сказа ўтварае ірупу (або састаў В.). В. просты (С. простое) выражае лексічнае і граматычнае значэнне адным словам. В. састаўны (С. составное) мае ў сваім складзе два кампаненты: асноўны — выказнікавае слова, якое выражае рэчыўнае значэнне, і звязку, якая служыць для сувязі выказнікавага слова з дзейнікам і выражае граматычныя значэнні часу, ліку, асобы і ладу.

В. просты дзеяслоўны выражаецца дзеясловам у розных іраматычных формах асобы, часу і ладу. В. састаўны (С. составное,

глагольное) складаецца з выказнікавага слова ў форме інфінітыва і звязкі, якая выражаецца асабовымі формамі мадальных і фазісных (са значэннем пачатку, канца і працягу дзеяння) дзеяслоўваў, а таксама кароткімі прыметнікамі: Сэрцу хочацца заўсёды верай сонечнаю жыць (М.Васілёк). Язык полымя пачаў разрастацца, набіраць паўакруглую форму (Я.Брыль). Добрым людзям служыць век я рады (Я.Непачаловіч). В. састаўны іменны (С. составное нменное) выражаецца іменнай часцінай мовы (назоўнікам, прыметнікам, займеннікам, лічэбнікам, а таксама дзеепрыметнікам) у спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі: Якое кароткае лета было той год у нас (М.Танк). Жытні колас — аснова зямлі, васілёк — туга па блакіце (Р.Барадулін).

ВЫКЛІЧНІК( МЕЖДОМЁТЙЕ) — нязменная часціна мовы, якая непасрэдна выражае розныя пачуцці і волевыяўленні асобы, што гаворыць, але не называе ix. В. не мае намінатыўнага значэння, не з’яўляецца членам сказа і не ўступае ў сінтаксічныя адносіны. Паводле паходжання адрозніваюць В. вытворныя і невытворныя. Паводле значэння выдзяляюцца В. эмацыянальныя, В. пабуджальныя, В. моўнага этыкету. В. вытворныя (М. пронзводные) — суадносяода са словамі іншых часцін мовы: бяда, чорт і інш. В. моўнага этыкету (М. речевого этнкета): прабачце, дзякуй, прывітанне, калі ласка, усяго добрага. В. невытворныя (М. непронзводные) — не суадносяцца са словамі іншых часцін мовы: а, о, эх, ох, ух, ой і інш. В. пабуджальныя (М. побуднтельные) — выражаюць волевыяўленні (загад, заклік, запрашэнне, наказ і інш.): гэй, ау, ратуйце, стоп. В. эмацыянальныя (М. эмоцнональные) — выражаюць пачуцці радасці, задавальнення, захаплення, гора, смутку, здзіўлення, і інш.: ой, ах, эх, а, ура, гм, брава.

Да В. прымыкаюць гукапераймальныя словы (звукоподражательные слова), якія служаць для перадачы розных гукаў і шумаў, пгго ўгвараюцца прадметамі або жывымі істотамі: ку-ку, му-у, дз-з.

ГАВАР$ННЕ (ГОВОРЁННЕ) — від моўнай дзейнасці, вынікам якога з’яўляецца вуснае выказванне; перавод унутранай мовы ў акустычную, перакадзіраванне думкі ў гукавыя сігналы. Пры перабудове вуснага выказвання неабходна хутка ацаніць сітуацыю, вызначыць матывы, усвядоміць намер сказаць што-небудзь, ацаніць адрасата (яго магчымасці ўспрымання), вызначыць план выказвання, выбраць найболын дакладныя словы, размясціць іх у неабходным парадку, граматычна звязаць іх, прывесці ў дзеянне свой моўны апарат і аформіць выказванне акустычна, г. зн. вымавіць фразу, надаўшы ёй неабходную інтанацыю, націск і інш. Усё гэта выклікае ў вучняў пэўныя цяжкасці пры авалоданні Г.

ГІПЁРБЛЛА (ГНПЁРБОЛА) — стылістычная фігура, у якой свядома перабольшваецца памер, сіла, значэнне, якасць якоганебудзь прадмета, з’явы з мэтай павелічэння вобразнасці, узмацнення ўражання, напр.: Я сто гадоў вас не бачыў. Прыгажосць вашу можна было 6 параўнаць з сонцам, калі б яно не заходзіла'.

ГІСТАРЫЗМ (НСТОРЙЗМ) — слова, якое выйшла з ужытку па прычыне таго, што знікла рэалія, якую яно абазначала: напр.: прыстаў, парабак, нэп і інш.

ГРАМАТА (ГРАМОТА) — уменне чытаць і пісаць, навык пераводу вуснай мовы ў пісьмовую і наадварот.

грамАтыка (ГРАММЛТНКА) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае формы словазмянення, віды словазлучэнняў;

2)  граматычны лад мовы, сістэма аб’ектыўных законаў функцыянавання слоў і сказаў, уласцівых пэўнай мове;

3)  сукупнасць правіл змянення і спалучэння слоў; вучэбная або даведачная кніга, у якой змяшчаюцца гэтыя правілы.

ГРАМАТЬІЧНЫЯ ГЎЛЬНІ (ГРАММАТЙЧЕСКНЕ ЙГРЫ) — метадычныя прыёмы, якія забяспечваюць займальнасць навучання; выкарыстоўваюцца на ўроках і ў пазакласнай працы.

ГРАФЁМА (ГРАФЁМА) — найменшая адзінка пісьмовай мовы, якая адпавядае фанеме ў вуснай мове і выступае ў розных варыянтах у залежнасці ад стылю пісьма, месца ў слове ці словазлучэнні і г.д. Напрыклад, Г. «Б» мае некалькі варыянтаў: вялікая літара, малая, курсіўная і г.д.

грАфіка (ГРАФНКА) — сукупнасць сродкаў перадачы вуснага маўлення на пісьме. Літары — асноўны графічны знак. Акрамя іх да графічных сродкаў адносяцца значкі для абазначэння націску ў словах, апостраф, злучок (дэфіс), знакі параграфаў, пунктуацыйныя знакі, а таксама самі прагалы між словамі, абзацы і ішп. Беларуская Г. заснавана на двух прынцыпах: 1) гукавы прынцып, які заключаецца ў тым, што адзін і той гук заўсёды абазначаецца на пісьме пры дапамозе адной і той самай літары; напрыклад: д, дж, ж, р і інш.; 2) складовы прынцып, у адпаведнасці з якім гукавое значэнне літары выяўляецца толькі ў межах складу, г. зн. спалучэння зычнай з наступнай галоснай; параўн.: мяла і мала.

ГРУП0ЎКА (ГРУППЙРОВКА) — від моўнага практыкавання, які выкарыстоўваецца ў пачатковых класах разам з класіфікацыяй. Г. заключаецца ў размеркаванні слоў па групах на аснове якіх-небудзь пэўных адзнак. Напрыклад: Г. слоў па часцінах мовы, па прызначэнню ці прыналежнасці (талерка, каструля, лыжка — у адну групу; хвоя, бяроза, дуб — у іншую). Можна група-

ваць словы таксама па тыпу арфаграм: словы з падоўжанымі зычнымі, словы са звонкімі зычнымі перад глухімі і інш.

ГУК (ЗВУК) — найменшая непадзельная адзінка вуснага маўлення, утвораная за адну артыкуляцьпо. Г. галосны (3. гласный) — Г., пры вымаўленні якога пераважае голас пры амаль поўнай адсутнасці шуму. У беларускай мове 6 галосных Г.: [a], [o], [э], Lv], [z], [ы]. Паводле ступені пад’ёму языка вылучаюцца галосныя Г. верхняга пад’ёму [z], [wj, [y], сярэдняга — [э],[о], ніжняга — [а]. Паводле месца пад’ёму (перамяшчэння языка па гарызанталі) — галосныя Г. пярэдняга рада [z], [э], сярэдняга — [w], [а], задняга — [у], [о]. Паводае ўдзелу губ выдзяляюцца галосныя Г. лабілізаваныя (лабналнзованные), губныя (губные): [o], [у] і нелабіялізаваныя (нелабналнзованные): [a], [э], [z], [ы]. Якасць галосных Г. залежыць ад націску: націскныя (ударные) галосныя Г. — моцныя, больш працяглыя пры вымаўленні, а ненаціскныя (безударные) — слабыя і карацейшыя. Г. доўгі (3. долгйй) — Г. большай працягласці ў параўнанні з нармальным пры звычайным тэмпе маўлсння. Г. зычны (3. согласный) — Г., які складаецца з шуму або голасу і шуму. У сучаснай беларускай мове 39 зычных Г., якія падзяляюцца: 1) паводле ўдзелу голасу і шуму на санорныя (сонорные) зычныя (у іх вымаўленні голас пераважае над шумам): [л], [xz], [zz], [/>], [/], [y], [<?]*; звонкія (звонкне) (складаюцца з голасу і шуму): (d], [г], [d], [Эз], [йжф [з]; глухія (глухне) (утвараюца толькі пры дапамозе шуму): [zcj, [«], [c], [m], [ф], [x], [z<], [ч], [zzz]; 2) па наяўнасці палаталізацыі — усе зычныя Г. акрамя зацвярдзелых і [/] могуць быць як мяккімі (мягкнмн), так і цвёрдымі (твердымн); зацвярдзелыя (затверделые) [daze], [za], [ч], [p] не маюць адпаведных мяккіх; Г. [/] заўсёды мяккі. Вылучаюцца таксама злітныя (слнтные) зычныя (утварыліся ў выніку аб’яднання двух Г. у адзін): [th], [cbzc], [z<], [ч]; шыпячыя (шнпяіцне) зычныя (пры іх вымаўленні ўзнікае спецыфічны шыпячы шум); [э/c], [daze], [ч], [za]; свісцячыя (свнстяшне) зычныя (пры іх утварэнні адбываецца рэзкі свісцячы шум): [з], [с], [дз], [ц]. Г. парны (3. парный) — зычны Г., суаднесены па цвёрдасці-мяккасці (адрозніваецца 14 пар, напр.: [6] —[51, |д| — [Эз] або па звонкасці-глухасці (адрозніваешда 11 пар, напр.: [3] — [т], [6] — [«]); процілегл. няпарны (непарный) Г. Г. прыстаўныя (3. прнставные) — галосныя і зычныя Г., якія ўзнікаюць звычайна ў пачатку слова, напр.: аўторак, імгненне, возера, гэта. Прыстаўнымі бываюць [e], [г], [z], [д]. Прыстаўныя Г. —спецыфічная рыса беларускай мовы. Г. складовы (3. слоговой) — Г., які здольны ўтвараць склад: у беларускай мове такімі з’яўляюцца

* Для эканоміі месца сярод парных па мяккасці (цвёрдасці) даюцца толькі цвёрдыя зычныя гукі.

галосныя Г.; працілегл. нескладовыя (неслоговые) Г., параўн.: «у нескладовае».

ГЎКА-ЛІТАРНЫ АНАліЗ CJIÖBA (ЗВЎКО-БЎКВЕННЫЙ анАлнз СЛ0ВА) — мысленнае суаднясенне гукаў (фанем) з літарамі (графемамі) у працэсе чьтгання або пісьма, перавод графічных знакаў у гукі і наадварот. З’яўляецца неабходным прамежным этапам пры «напаўненні» графічных знакаў сэнсавым зместам.

гукапераймАнне (ЗВУКОПОДРАЖАнйЕ) — прыём, які выкарыстоўваецца ў букварны перыяд навучання грамаце. Г. асноўваецца на тым, што пры вывучэнні гукаў вучні пераймаюць звон камара, шалясценне лісця і г.д.

ГУТАРК0ВАЕ CJIÖBA (РАЗГОВ0РНОЕ СЛ0ВО) — слова вуснага маўлення, якое характарызуецца эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, параўн.: назваць (нейтр.) — ахрысціць (жарт.). Г. словы з’яўляюцца прыналежнасцю лексічнай сістэмы літаратурнай мовы. Звычайна яны ўжываюцца ў сферы штодзённых зносін, могуць выкарыстоўваода ў творах мастацкай літаратуры. Г. словы супрацьпастаўляюцца кніжным.

ГУТАРК0ВАЯ MÖBA (РАЗГОВ0РНЫЙ ЯЗЬІК) — некадыфікаваная сістэма, якая супрацьстаіць кадыфікаванай кніжнай мове. Г. мова абслугоўвае ў асноўным сферу бытавых зносін і рэалізуецца галоўным чынам у вуснай дыялагічнай форме. У Г. мове пераважае агульнаўжывальная лексіка, побач з якой выкарыстоўваюцца простамоўныя дыялектныя словы, выразы, жарганізмы, эмацыянальна-ацэначныя словы. Г. мова характарызуецца пашыраным выкарыстаннем назоўнікаў, займеннікаў, часціц; абмежаваны дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі. Для сінтаксісу Г. мовы характэрна дыялагічнасць, эліптычнасць, наяўнасць няпоўных сказаў, своеасаблівы парадак слоў, адсутнасць складаназалежных сказаў і інш.

ДАДЛНЫ СКАЗ (ПРВДАтОЧНОЕ ПРЕДЛОЖЁННЕ), або ДАДХНАЯ 4ÄCTKA (ПРЙДЛТОЧНАЯ ЧАСТЬ) — граматычна залежная прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая змяшчае ў сабе падпарадкавальны злучнік або злучальнае слова. У залежнасці ад структуры і значэння Д. сказы падзяляюцца на дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніху, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені, параўнання і далучальныя). Д. дзейнікавы С. (П. подлежаіцное П.) замяняе або канкрэтызуе дзейнік галоўнай часткі, выражаны займеннікамі той, кожны, усякі, усе, усё, і далучаецца да яе пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў хто, што, як, каб, калі і інш.: Той бацькаушчыну

любіць, хто ёй сумленна служыць (Я.Колас). Д. выказнікавы С. (П. сказуемостное П.) канкрэтызуе выказнік галоўнай часткі, выражаны займеннікамі такі, гэтакі, той, і звязваецца з ёй пры дапамозе злучальных слоў хто, што, які, чый або злучнікаў што, быццам і інш.: Таварыш той, хто дапаможа заўсёды ў бядзе (Прыказка). Д. азначальны С. (П. определнтельное П.) абазначае прымету члена галоўнага сказа, выражанага назоўнікам, або канкрэтызуе значэнне ўказальных слоў той, такі, гэтакі. Д. азначальны С. звязваеода з галоўным пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў які, каторы, чый, што, дзе, куды, адкуль, калі, каб, быццам і інш.: Агонь жыцця душа вясной заве, каторая марской крывёй апета (У.Хадыка). Заспявай ты мне песню такую, каб мне душу паліла яна (Я.Колас). Д. дапаўняльны С. (П. дополншельное П.) канкрэтызуе дапаўненне галоўнай часткі або замяняе яго, адказвае на склонавыя пытанні. Д. дапаўняльны С. звязваеода з галоўным пры дапамозе злучнікаў, злучальных слоў хто, што, ці, які, дзе, куды, калі і інпі.: Я буду слухаць кожнага, хто дасць мне добрую параду (З.Бядуля). Д. акалічнасны С. (П. обстоятельственное П.) замяняе або канкрэтызуе акалічнасць галоўнай часткі. Д. акалічнасны С. паводле сваёй функцыі падобны да акалічнасці ў простым сказе, адказвае на тыя самыя пытанні, што і акалічнасць. Паводле значэння Д. акалічнасныя С. падзяляюцца на Д.С. месца, часу, прычыны і г.д. Д.С. месца (П.П. места) паясняе ў галоўнай частцы змест акалічнасці месца, выражанай прыслоўямі тут, там, туды, адтуль, адсюль і інш., або кампенсуе яе адсутнасць і звязваецца з галоўным сказам пры дапамозе злучальных слоў дзе, куды, адкуль: Там, дзе еднасці і згоды няма ў людзей, праца іхняя заўсёды марна прападзе (Я.Купала).

Д.с. часу (П.П. временн) замяняе або канкрэтызус акалічнасць галоўнага сказа і звязваецца з ім пры дапамозе злучнікаў калі, як, пакуль, талькі, да таго як і інш. У галоўнай частцы могуць быць суадносныя словы тады, заўсёды, датуль і інш.: Настаўнікі пагутарылі пра тое-сёе, пакуль пазбіраліся дзеці (Я.Колас). Д.с. прычыны (П.П. прмчнны) замяняе або канкрэтызуе акалічнасць прычыны галоўнай часткі і звязваецца з ёю пры дапамозе злучнікаў бо, таму што, як, ад таго што і інш.: У хаце холадна, таму што на дварэ мароз (З.Бядуля). Д.с. мэты (П.П. целн) замяняе або канкрэтызуе акалічнасці мэты галоўнай часткі і звязваецца з ёй пры дапамозе злучнікаў каб, для таго, каб, на тое, каб і інш.: Для таго, каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур’ёзных адносін да яе з маладых гадоў (Я.Колас). Д.с. умовы (П.П. условмя) паказвае пры якой умове адбываецца тое, пра што паведамляецца ў галоўным сказе, і звязваецца з ім пры дапамозе злучнікаў калі, як, каб, раз, толькі: Ты не шкадуй нічога людзям, калі што людзям на карысць (П.Броўка). Д. выніковы С. (П.П. следствня) паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў

галоўнай частцы, і звязваецца з ёю пры дапамозе злучнікаў што, то, аж, ажно, дык і інш.: Мы ўсе павінны адзін аднаго трымацца, дык гуртам і выйдзе нешта (К.Чорны). Д. уступальны С. (П. уступнтельное П.) паведамляе пра з’явы і падзеі, якія адбываюцца насуперак таму, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы, і звязваецца з ёй пры дапамозе злучнікаў хоць (хаця), няхай (хай), нягледзячы на тое, што і інш.: Радуюць вока бярозкі, хоць ростам яны невялічкі (У.Хадыка). Д.С. спосабу дзеяння (П.П.способа действмя) замяняе або канкрэтызуе акалічнасць спосабу дзеяння, выражаную ў галоўным сказе прыслоўем так, і звязваецца з ім пры дапамозе злучнікаў як, як бы, нібы, быццам, то і інш.: Мы не хочам жыць так далей, як жылі нашы дзяды (Я.Колас), Д.с. меры і ступені (П.П. меры н степенн) характарызуе змест указальных слоў са значэннем меры і ступені галоўнай часткі і звязваецца з ёй пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў колькі, аж, ажно, як, што, быццам. У галоўнай частцы ім адпавядаюць указальныя словы так, столькі, да такой меры, да такой ступені, да чаго: Столькі знойдзецца жаданняў, што і задаволіць не бяруся (К.Крапіва). Д. параўнальны (П. сравнмтельное П.) характарызуе змест галоўнай часткі шляхам параўнання і звязваецца з ёю пры дапамозе параўнальных злучнікаў як, як бы, быццам, нібы, чым і інш.: Лепш загінуць са славай адважна ў баі, чым у рабстве пакінуць краіну сваю (П.Панчанка). Д. далучальны С. (П. прнсоеданнгельное П.) служыць для выражэння дадатковых звестак да зместу галоўнай часткі і звязваецца з ёю пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў ійто, калі, як, таму, так што і інш.: Я пішу кудынебудзь мой ліст, як у песні пяецца (Я.Колас).

ДАДЛНЫЯ ЧЛЁНЫ CKÄ3A (ВТОРОСТЕПЁННЫЕ ЧЛЁНЫ ПРЕДЛОЖЁННЯ) — члены сказа, якія знаходзяцца ў падпарадкавальнай сувязі з галоўнымі членамі або паміж сабой і служаць для тлумачэння, удакладнення, дапаўнення значэнняў галоўных членаў. Разрады Д. членаў сказа: азначэнне, акалічнасць, дапаўненне, прыдатак. Азначэнне (Определеняе) — Д. член сказа, які адносіцца да назоўніка і абазначае прымету або ўласцівасць прадмета. Азначэнне адказвае на пытанні які? чый? Азначэнне дапасаванае (Определеняе согласованное) выражаецца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і займеннікаміпрыметнікамі, якія дапасуюцца да назоўніка ў склоне, ліку і родзе: мой сшытак, цікавая кніга, апошні ўрок. Азначэнне недапасаванае (Определенме несогласованное) выражаецца назоўнікамі ўскосных склонаў, асабовымі займеннікамі, прыслоўямі, інфінітывамі, якія звязваюцца з азначаемым словам слабым кіраваннем або прымыканнем: імкненне вучыцца, дарога да дому, праца за месяц. Прыдатак (Прмложенне) — азначэнне, якое выражаецца назоўнікам і дапасуецца да азначаемага слова ў склоне, а часам яшчэ ў родзе і ліку: маці-радзіма, паэма «Новая зямля», рака

Нёман, дрэва эўкаліпт. Акалічнасць (Обстоятельство) — Д. член сказа, які абазначае непрацэсуальную прымету дзеяння, стану або іншай прыметы. Акалічнасць паказвае на месца, час, мэту, прычыну, умову, спосаб, меру ці ступень якасці і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? калі? колькі? як доўга? навошта? пры якой умове?як?у якой ступені?. прачытаць тройчы, застацца дома, чытаць хутка, ніколі не спазняцца, ісці без аглядкі. Дапаўненне (Дополненне) — Д. член сказа, піто абазначае прадмет ці з’яву, у дачыненні да якой ажыпняўлясцпа дзеянне або праяўляецца прымета. Дапаўненне адказвае на пытанні ўскосных склонаў і адносіцца да члена сказа, які выражаны дзеясловам, назоўнікам, дзеепрыметнікам або прыслоўем. Дапаўненне прамое (Дополненне прямое) выражаецца назоўнікам у вінавальным склоне без прыназоўніка або ў родным склоне пры пераходных дзеясловах з адмаўленнем ці пры абазначэнні часткі: пабудавалі школу, з’есці мёду. Дапаўненне ўскоснае (Дополненне косвенное) выражаецца назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў (акрамя вінавальнага), а таксама інфінітывам: выхаваны бацькамі, навучыць чытаць, рыхтавацца да экзамену.

ДАПЛМ0ЖНЫЯ ПАМЕТЫ (ВСПОМОГАТЕЛЬНЫЕ ПОМЁТЫ) — разметка слоў папярочнымі рыскамі, якія палягчаюць выяўленне ў словах арыенціраў чытання, напр.: ко/т, а/ку/ні.

ДЗЕЕПРЫМЁТНІК (ПРЙЧАСТНЕ) — форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне як прымету прадмета (асобы) і спалучае ў сабе граматычныя ўласцівасці дзеяслова і прыметніка. Дзеяслоўныя прыметы Дз.: 1) стан (залежны і незалежны): зжатае жыта, высахлае лісце; 2) час (прошлы і цяперашні): пераспелыя ягады, гаворачая асоба; 3) трыванне (закончанае і незакончанае): пабудаваны дом, спяваючы артыст\ 4) здольнасць кіраваць назоўнікам: засыпаны снегам, зроблены вучнем. Прыметнікавыя прыметы Дз.: 1) формы змянення (род, склон, лік): скошаны луг, скошаная трава, (па) скошаным лузе, скошанай травой, скошаныя травьг, 2) наяўнасць поўнай і кароткай формы: прачытаная кніга, кніга прачытана\ 3) сінтаксічная функцыя азначэння або іменнай часткі выказніка. Дз. незалсжнага стану абазначаюць прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння, якое выконвае сам прадмет (ці асоба). Дз. незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -л-, -уш-, -ш-: пастарэць — пастарэлы, стаяць — стаяўшы, вырасці — вырасшы. Дз. незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў -уч(-юч-ў -ач(-яч-ў гавораць — гаворачы, вядуць — вядучы. У сучаснай беларускай мове яны пераважна ўтвараюцца ў складзе састаўных тэрмінаў або ва ўстойлівых сло-

вазлучэннях: вядучае кола, бастуючыя рабочыя. Дз. залежнага стану прошлага часу ўгвараюцца ад асновы інфіпітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т-: выканаць — выкананы, асвятліць — асветлены, вырашыць — вырашаны, зжаць — зжаты. Дз. залежнага стану цяперашняга часу абазначаюць прымету прадмета паводле дзеяння іншага прадмета. Дз. залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы пераходных дзеясловаў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў -ом(-ем-), -ым(-ім-): множыць — множымы. Гэтыя Дз. выкарыстоўваюцца толькі як кампаненты састаўных тэрмінаў і ўстойлівых словазлучэнняў: рухомая маёмасць, цярпімыя адносіны. Дз. разам з залежнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавае словазлучэнне: Неба, зацягнутае шэрымі хмарамі, нізка навісла над лесам (У.Карпаў).

ДЗЕЕПРЫСЛ0ЎЕ (ДЕЕПРЙЧАСТМЕ) — нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і сумяшчае ў сабе рысы дзеяслова і прыслоўя. Дзеяслоўныя прыметы Дз.: 1) трыванне (закончанае і незакончанае): збудаваўшы, будуючы', 2) стан (толькі незалежны): сустрэўшы сябра; 3) кіруюць назоўнікам: чытаючы (што?) кнігу, 4) маюць зваротныя і незваротныя формы: стукаючы — стукаючыся. Прыметы прыслоўя: 1) не змяняюцца, 2) паясняюць дзеяслоў, 3) выконваюць ролю акалічнасці. Дз. незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы(ад I спражэння), -ачы-, -ячы(ад II спражэння): бягучы, слухаючы, гаворачы, гледзячы. Дз. закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфіксаў -шы-, -ўшы-: узнікшы, зрабіўшы. Дз. і залежныя ад яго словы ўтвараюць дзеепрыслоўнае словазлучэнне: Саломку выгнуўшы дугою, звісае колас над зямлёю (Я.Колас).

ДЗЁЙНІК (ПОДЛЕЖАіЦЕЕ) — галоўны член сказа, які абазначае прадмет думкі і характарызуецца выказнікам. Дз. можа выражацца: 1) назоўнікам у назоўным склоне: Сонца падымалася вышэй, рупліва аглядаючы зямлю (Т.Хадкевіч); 2) займеннікамі (асабовымі, пытальнымі, адноснымі, неазначальнымі, адмоўнымі); Я ў сад адчыняю акно (М.Хведаровіч); Хто-ніхто ўжо працаваў на полі (К.Чорны); 3) колькаснымі лічэбнікамі: Шэсць дзеліцца на два, 4) субстантываванымі часцінамі мовы: Вечнае не старэе (Я.Брыль); 5) інфінітывам: Пісаць і гаварыць на сваёй мове гэтак натуральна, як дыхаць (У.Караткевіч). Дз. можа выражацца рознымі спалучэннямі слоў: Белавежская пушча — багаты музей жывой прыроды (В.Вольскі). Шэпчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам (Я.Купала). Адзін з увайшоўшых спыніўся каля дзвярэй (М.Гарэцкі). За акном віднеліся тры разгалістыя хвоі (М.Лынькоў).

ДЗЁКАННЕ (ДЗЁКАНЬЕ) — пераход [d] у [дз|; характэрная рыса беларускай мовы, якая замацавалася ў напісанні, параўн.: рус. день — бел. дзень, рус. детй — бел. дзеці.

ДЗЕЯСЛ0Ў (ГЛАГ0Л) — часціна мовы, якая: а) абазначае працэсуальную прымету; б) выражае гэтае значэнне пры дапамозе катэгорый трывання, ладу, часу, асобы, стану; в) выконвае ў сказе ролю выказніка. Дз. абазначае дзеянне (чытаць, будаваць, бегчы), стан (спаць, хварэць, хвалявацца) і адносіны (любіць, паважаць, мець) і інш. Усе гэтыя прыватныя значэнні Дз. аб’ядноўваюцца тым, што яны ўспрымаюцца як працэс, які адбываецца ў часе і характарызуецца рознымі адносінамі да суб’екта або аб’екта; як працэс рэальны, магчымы або пажаданы, сцвярджальны або які адмаўляецца, г. зн. у яго адносінах да рэчаіснасці. Паводле функцыі, саставу граматычных катэгорый і характару змянення вылучаюцца наступныя формы Дз.: інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова), асабовыя формы дзеяслова, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асабовыя формы Дз. з’яўляюцца спрагальнымі, г. зн. змяняюцца па асобах, ліках, часах, ладах (а ў прошлым часе — і па родах). Інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе — неспрагальныя формы. Да сінтаксічных прымет Дз. адносіцца, апрача функцыі выказніка, здольнасць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы і далучаць да сябе прыслоўі.

ДЗІЦЙЧАЯ МОВА (ДЁТСКАЯ РЕЧЬ) — разнавіднасць маўлення дзяцей, у якім часам трапляюцца і бяссэнсавыя спалучэнні гукаў: жыжа, кока, вава; напр., у жанры лічылак.

ДЗІЦЙЧЫЯ СЛбВЫ (ДЁТСКНЕ СЛОВА) — словы, якія ўжываюцца ў мове дзяцей ранняга ўзросту. Гэтыя словы засвойваюцца дзецьмі ў самым пачатку авалодвання мовай і маюць звьгчайна ласкальную афарбоўку, напр.: бай-бай «спаць», жыжа «агонь», вава «рана», люля «калыска».

ДРАМАТЫЗАЦЫЯ (ДРАМАТйзАцйЯ) — метадычны прыём развіцця мовы вучняў, які выкарыстоўваецца на ўроках чытання ў пачатковых класах; від ілюстрацыйнай працы над тэкстам. Віды Д.; чытанне па ролях, чыганне дыялогаў, калектыўная дэкламацыя, пантаміма, інсцэніраванне.

ДЎЖКІ (CKÖBKH) — парны знак прыпынку, які складаецца з дзвюх вертыкальных рысак (прамых, закругленых); [ ], ( ). Ужываецца для выдзялення слоў, частак сказа або сказаў, якія змяшчаюць заўвагі і тлумачэнні да асноўнай часткі тэксту. Круглыя дужкі. Квадратныя дужкі.

ДЫКТ0УКА, ДЫКТАНТ (ДЙКТАНТ) — від граматыка-арфаграфічнага практыкавання, якое звычайна складаецца з запісу тэксту пад дыктоўку. У залежнасці ад крытэрыяў, на падставе

якіх адбываецца класіфікацыя Д., адрозніваюцца слыхавыя і зрокавыя Д. (паводле спосабу ўспрымання); папсраджальныя, тлумачальныя, канірольныя (праверачныя) і камбінаваныя Д. (паводле функцыі); тэкставыя і слоўнікавыя Д. (паводле выкарыстанага матэрыялу); свабодная, творчая Д. (паводле ступені самастойнасці працы вучняў); выбарачная Д. (павсдле паўнаты перадачы зместу); самадыктоўка (паводле формы кантролю). Д. выбарачная (Д. выборочный) прадугледжвае запіс не ўсяго тэксту, a толькі тых слоў ці словазлучэнняў, дзе ёсць арфаірамы; від Д. папераджальнай — Д. зрокавая (Д. зрнтельный) — уяўляе сабой перадачу на пісьме тэксту, які перад гэтым успрымаецца зрокам і запамінаецца. Зрокавая Д. развівае арфаграфічную пільнасць, зрокавую памяць і ўвагу. У малодшых класах ужываецца наступная методыка зрокавай Д.: запісаны на дошцы тэкст (слова, сказ) прачытваецца, а потым сціраецца і пішацца па памяці. Д. камбінаваная (Д. комбннйрованный) спалучае прыметы папераджальнай, тлумачальнай і кантрольнай; яна праводзіцца на ўроках абагульнення, а таксама ў рабоце з адстаючымі вучнямі. Д. кантрольная (Д. контрольный) праводзіцца ў канцы вывучэння тэмы, раздзела або ў канцы пэўнага перыяду навучання (чвэрці, паўгоддзя, года) з мэтай праверкі і ўліку ведаў, уменняў і навыкаў вучняў. Кантрольная Д. праводзіцца як поўнасцю самастойная праца: вучні павінны зразумець змест тэксту, знайсці арфаірамы і пунктаі'рамы, гіраверыць іх, напісаць без памылак. Часам кантрольная Д. можа ўскладняцца дадатковымі заданнямі: граматычным разборам, арфаграфічным каменціраваннем, падборам праверачных слоў і інш. Д. папераджальная (Д. предупредательный) выконваецца з мэтай папярэджвання магчымых памылак. Для гэтага перад запісам Д. тлумачацца ўсе арфаграмы і пунктаграмы, што знаходзяцца ў тэксце. Папераджальную Д. рэкамендуецца праводзіць на ранніх стадыях замацавання арфаграфічнага матэрыялу. Па меры засваення правіла папераджальная Д. пераходзіць у тлумачальную, таму часам вызначаецца як варыянт тлумачальнай Д. Самадыктоўка (Самоднктант) — від зрокавай Д.: запісаны па памяці тэкст правяраецца потым самімі вучнямі па кнізе, з вылучэннем арфаграм. Д. свабодная (Д. свободный) з’яўляецца падрыхтоўчай ступенню пры навучанні пераказам: тэкст, які дыктуецца, вучні павінны запомніць і потым узнавіць яго на пісьме па памяці. Д. слоўнікавая (Д. словарный) — від слыхавой або зрокавай Д., у якой дыктуюцца словы на пэўную арфаіраму. Выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі арфаграма можа быць праверана без апоры на кантэкст. Д. слыхавая (Д. слуховой) заключаецца ў правільным запісе ўспрынятага на слых тэксту або асобных кампанентаў (слоў, сказаў). Яна накіравана на выпрацоўку навыкаў гука-літарнага аналізу пры пісьме, суаднясення арфаэпіі і арфаграфіі, успрымання інтанацыі для выканання пра-

віл пунктуацыі. Слыхавыя Д. падзяляюцца на папераджальныя, тлумачальныя, кантрольныя (праверачныя) і камбінаваныя. Д. творчая (Д. творческяй) выкарыстоўваецца пераважна для развіцця самастойнай звязнай мовы вучняў. Яна мае многа агульнага з пераказам паводле апорных словаў: на дошцы даюцца словы на пэўныя арфаграмы, з якімі вучні павінны скласці сказы, аб’яднаныя агульнай тэмай. Д. тлумачальная (Д. обьяснлтельный) праводзіцца пры замацаванні тэмы і складаецца з запісу тэксту пад дыктоўку з наступным тлумачэннем арфаірам. Д. тэкставая (Д. текстовой) складаецца са сказаў, звязаных агульнай тэмай.

ДЬІКЦЫЯ (ДЙКЦНЯ) — уменне выразна вымаўляць гукі, склады, словы. Выразная Д. дасягаецца шляхам практыкаванняў пры артыкуляцыі гукаў, чытанні скорагаворак, цяжкіх гукаспалучэнняў і інш.

ДЫЯЛЁКТ (ДЙАЛЁКТ) — адгалінаванне агульнанароднай мовы, якое выкарыстоўваецца абмежаванай колькасцю людзей, аб’яднаных тэрытарыяльнай, прафесійнай ці сацыяльнай агульнасцю. Д. прафесіянальны (Д. професснональный) аб’ядноўвае людзей адной прафесіі або аднаго роду заняткаў. Д. сацыяльны (Д. соцнальный) характэрны для пэўнай сацыяльнай групы людзей. Д. тэрытарыяльны (Д. террнторнальный) выкарыстоўваецца на пэўнай тэрыторыі.

ДЫЯЛЕКТАЛ0ГІЯ (ДНАЛЕКТОЛ0ГМЯ) — раздзел мовазнаўства, які вывучае дыялекты, гаворкі якой-небудзь мовы.

ДЫЯЛЕКТЬІЗМЫ (ДНАЛЕКТЙЗМЫ) — словы, уласцівыя аднаму або некалькім тэрытарыяльным дыялектам (ці гаворкам). Д. нярэдка ўжываюода ў мове мастацкай літаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай (для стварэння мясцовага каларыту, для моўнай характарыстыкі персанажа). Д. граматычныя (Д. грамматмческж) — не ўласцівыя літаратурнай мове формы словазмянення: наяўнасць -ць у дзеясловаў I спражэння 3-й асобы адзіночнага ліку (жывець, ідзець, кажыць). Д. лексічныя (Д. лекснческнс) — мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў і з’яў: барыла — ’бочка’, файны — ’прыгожы’. Д. семантычныя (Д. семантйческне) — агульнанародныя словы з іншым, чым у літаратурнай мове, значэннем: чалавек — ’муж’. Д. словаўтваральныя (Д. словообразовательные) — словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае марфемнае афармленне: вобуй — ’абутак’, сонечка — ’сонейка’.

ДЫЯЛ0Г (ДЙАЛ0Г) — форма маўлення, пры якой адбываецца непасрэдны абмен выказваннямі паміж дзвюма і болып асобамі; від звязнай мовы. У Д. важную ролю іграе сітуацыя, міміка, жэсты, інтанацыя. Д. характарызуецца некаторымі стылістычны-

мі асаблівасцямі: пытаннямі, эліптычнымі канструкцыямі, прастатою сінтаксічнай будовы, звароткамі, клічнікамі, часціцамі і інш.

дэкламАцыя (ДЕКЛАМАцйЯ) — выразнае чытанне мастацкага твора. Гэта адзін з эфектыўных прыёмаў навучання арфаэпіі, інтанацьіям, лагічным націскам, паўзам; прыём развіцця дыкцыі. Д. садзейнічае агульнаму павьплэнню культуры мовы, фарміруе моўнае чуццё, развівае фанематычны слых. Адрозніваюцца індывідуальная Д. (ннднвмдуальная Д.) і калектыўная Д. (коллектнвная Д.).

загАдка (ЗАГАДКА) — кароткае іншасказальнае апісанне з’яў рэчаіснасці, якія трэба адгадаць. У пачатковых класах 3. выкарыстоўваюцца як від дыдактычнага матэрыялу пры навучанні грамаце, а таксама на ўроках чытання і мовы.

ЗАЙМЁННІК (МЕСТОНМЁНЙЕ) — часціна мовы, якая паказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, але не называе іх. Канкрэтнае лексічнае значэнне 3. набываюць толькі ў кантэксце пры замяшчэнні раней выкарыстанага паўназначнага слова. Па сваіх марфалагічных і сінтаксічных адзнаках 3. набліжаюцца да назоўнікаў, прыметнікаў і лічэбнікаў. Паводае суадноснасці з іншымі часцінамі мовы 3. падзяляюцца на 3 групы: абагульнена-калькасныя, абагульнена-прадметныя, абагульненаякасныя. Паводле лексічнага значэння выдзяляюцца 9 разрадаў 3.: асабовыя, адмоўныя, адносныя, азначальныя, зваротны, няпэўныя, прыналежныя, пытальныя, указальныя.

  1. абагульнена-колькасныя або З.-лічэбнікі (М. обобіценно-колмчественные нлн M.-чнслнтельные): колькі, столькі, некалькі, гэтулькі, якія абагульнена ўказваюць на колькасць. Змяняюцца па ліках, у назоўным і родным склонах кіруюць назоўнікамі, у спалучэнні з якімі выступаюць як адзін член сказа. 3. абагульнена-прадметныя або З.-назоўнікі (М. обобіценно-предметные млн M.-суіцествйтельные): я, ты, мы, вы, ён (яна, яно), яны, сябе, хто, што, ніхто, нішто, нехта і інш., якія абагульнена ўказваюць на прадмет, змяняюцца па склонах, a 3. ён (яна, яно, яны) мае таксама значэнне роду, ліку. У сказе яны звычайна з’яўляюцца дзейнікам ці дапаўненнем. 3. абагульнена-якасныя або З.-прыметнікі (М. обобіценно-качественные нлн М.-прмлагательные): мой, твой, наш, такі, гэты, які, усякі, кожны і інш., якія абагульнена ўказваюць на якасць. Як і прыметнікі, яны дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне і выконваюць ролю азначэнняў або іменнай часткі. 3. асабовыя (М. лнчные) паказваюць на асобу, якая гаворыць, на асобу, да якой звяртаюцца з мовай, а таксама на асобу ці прадмет, пра якія вядзеода размова: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны. 3. адмоўныя (М. отрйцательные) указваюць на поўііую адсутнасць асобы, прадмета або прыметы: ніхто, нішто,

ніякі, нічый. Утвораны пры дапамозе прыстаўкі ні-, якая адмаўляе змест каранёвай часткі. 3. адносныя (М. относнтельные): хто, што, які, каторы, чый, колькі — паказваюць на адносіны паміж даданай і галоўнай часткамі складаназалежнага сказа шляхам указання на прадмет, якасць, прыналежнасць або колькасць. 3. азначальныя (М. определнтельные) паказваюць на абагульненую прымету прадмета: сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы. 3. зваротны (М. возвратное) сябе паказвае на асобу (ці прадмет), якая з’яўляецца аб’ектам уласнага дзеяння. 3. няпэўныя (М. неопределенные) паказваюць на невядомы, няпэўны прадмет, асобу, прымету ці колькасць. Яны ўтвараюода ад пытальных пры дапамозе прыставак не нехта, нешта, нейкі, нечы, некаторьг, абы-: абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый; постфіксаў -небудзь: хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь; -сьці: хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці. 3. прыналежныя (М. прнтяжательные) паказваюць на прыналежнасць пэўнай асобе ці гірадмету: мой, наш, твой, ваш, свой. 3. пытальныя (М. вопросятельные) выражаюць пытанне аб прадмеце, аб яго якасці ці прыналежнасці, аб месцы ў шэрагу падобных, аб колькасці прадметаў: хто, што, які, каторы, чый, колькі. 3. указальныя (М. указательныс) паказваюць на прадмет, яго якасць або колькасць, вылучаючы яго з шэрагу аднародных: гэты, той, такі, гэтакі, столькі.

ЗАПАЗЬІЧАНАЕ СЛ0ВА (ЗАЙМСТВОВАННОЕ СЛ0ВО) — слова, запазычанае з іншай мовы; «іншаземнае» слова. Запазычванне адбываецца вусным або пісьмовым шляхам. Гэты працэс узбагачае слоўнік, пашырае намінатыўныя і камунікатыўныя магчымасці мовы. Напр., літоўскімі ііаводле паходжання з’яўляюцца словы клуня, свіран, намітка; польскімі — блакітны, відэлец, палац; нямецкімі — шпіталь, бурштын, цукар.

3BAPÖTAK (ОБРАІЦЁННЕ) — слова або словазлучэнне, што абазначае асобу (радзей прадмет), да якой звяртаюцца з мовай. 3. могуць быць уласныя імёны, назвы асоб, прадметаў, з’яў (у выпадку іх увасаблення); геаграфічныя назвы і г.д. 3. сінтаксічна не звязаны з членамі сказа, але мае з імі сэнсавую сувязь. Псраважна 3. выражаецца назоўнікам у назоўным склоне і значна радзей — клічнай формай: Беларусь, я твой воін адданы і сын (П.Панчанка). Хмурыцца, браце, не варта (М.Танк).

ЗВАР0ТНЫЯ ДЗЕЯСЛ0ВЫ (ВОЗВРАТНЫЕ ГЛАГ0ЛЫ) — дзеясловы з постфіксам -ся (-цау. стрыгчыся, мыцца, рухацца. Постфікс -ся далучаецца да дзеяслоўных форм, якія заканчваюцца на галосныя або зычяыя (за выключэннем ц): абуваюся, вітаемся, радуемся. Пасля зычнага ц постфікс -ся выступае ў форме -ца: вучыцца, гнуцца, мыцца. Шэраг 3. дзеясловаў не суадносіцца з дзеясловамі без посгфікса -ся: смяяцца, баяцца, спадзявацца. Паводле семантычных асаблівасцей 3. дзеясловы падзяляюцца на

наступныя разрады: 1) уласна-зваротныя (собственно-возвратные), якія паказваюць на супадзенне суб’екта і аб’екта дзеяння: мыцца — мыць сябе, абувацца — абуваць сябе; 2) узаемна-зваротныя (взаямно-возвратные), якія абазначаюць узаемныя дзеянні дзвюх або некалькіх асоб, кожная з якіх з’яўляецца адначасова і суб’ектам, і аб’ектам: абнімацца — абнімаць адзін аднаго; 3) агульна-зваротныя (обобіценно-возвратные) паказваюць на ўнутраны стан суб’екта ці на яго фізічнае дзеяннс: радавацца, рухацца, хвалявацца; гэтыя дзеясловы лёгка спалучаюцца з займеннікам сам; ускосна-зваротныя (косвенно-возвратные) называюць дзсянне, якое выконваецца суб’ектам для сябе самога, у сваіх інтарэсах: будавацца — будаваць для сябе, запасацца — запасаць для сябе; 5) якасна-зваротныя (качественно-возвратные) наказваюць на ўласцівасць суб’екта ўтвараць пэўнае дзеянне актыўна: сабака кусаецца, крапіва пячэцца або пасіўна: фарфор б’ецца, дрэва гнецца; 6) безасабовыя (безлнчные) 3. дзеясловы тьпіу змяркацца, даводзіцца.

ЗВЙЗНАЯ MÖBA (СВЙЗНАЯ РЕЧЬ) — 1) працэс выражэння думкі, арганізаваны па законах логікі і граматыкі;

2)  тое, інто і тэкст;

3)  назва раздзела методыкі развіцця мовы, дзе вывучаецца методыка пераказаў, сачыненняў і іншых творчых прац.

ЗЛІЦЦЁ (СЛМЙНМЕ) — найболып зыповая мадэль спалучэння галосных і зычных гукаў, якое можа выступаць або як склад (на/па), або ў якасці галоўнага, базавага кампанента больпі складанай складовай канструкцыі (к/ніга, ры/ба/к).

ЗЛУЧЛЛЬНАЕ CJIÖBA (COIÖ3HOE СЛбВО) — знамянальнас слова, якое служыць сродкам сувязі даданай часткі сказа з галоўнай і выконвае адначасова функцыю члена сказа. Ролю 3. слоў могуць выконваць адносныя займеннікі хто, што, каторы, які, чый, колькі і займеннікавыя прыслоўі дзе, куды, адкуль, калі, як, чаму і інш.

ЗЛЎЧНІК (COIÖ3) — службовая часціна мовы, якая служыць для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа і самастойных сказаў. Паводле паходжання 3. падзяляюцца на вытворныя і невытворныя; паводле структуры 3. бываюць простыя і састаўныя; паводле ўжывання адрозніваюць адзіночныя, паўторныя і парныя 3. Паводле сінтаксічнай функцыі падзяляюцца на злучальныя (спалучальныя, супраціўныя, размеркавальныя) і падпарадкавальныя (тлумачальныя, прычынныя, часавыя, умоўныя, мэтавыя, уступальныя, параўнальныя, выніковыя). 3. вытворныя (С. пронзводные) угварыліся шляхам пераходу са слоў іншых часцін мовы (адносных займеннікаў, часціц, гірыслоўяў) або ў выніку аб’яднання слоў розных часцін мовы; што, калі, быццам, таму

што, пасля таго як і г.Д3. невытворныя (С. непромзводныс) не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як першапачатковыя: і, ля, а, бо, але і інш. 3. простыя (С. простые) складаюцца з аднаго слова: і, а, што, каб і інш. 3. састаўныя (С. составные) складаюцца з двух і больш слоў: таму што, для таго, каб, тым часам як і інш. 3. адзіночныя (С. оданочные) ужываюцца ў сказе адзін раз і не паўтараюцца пры аднародных членах сказа або частках складанага сказа: і, а, але, каб, што і інш. 3. паўторныя (С. повторяюіцнеся) паўтараюцца пры кожным аднародным члене сказа або частцы складанага сказа: ні-ні, то-то, ці то — ці то. 3. парныя (С. парные) складаюцца з дзвюх частак, кожная з якіх звязвае аднародныя члены сказа або часткі складанага сказа: не толькі — але і, калі — то, як — так. 3. злучальныя (С. сочмннтельные) аб’ядноўваюць сінтаксічна раўнапраўныя адзінкі (аднародныя члены сказа ці часткі складаназлучанага сказа). 3. спалучальныя (С. соеднннтельные) выражаюць адносіны пералічэння: і, ды (са значэннем 0, —W і інш. 3. супраціўныя (С. протнвйтельные) выражаюць адносіны супрацьпастаўлення, неадпаведнасці, процілегласці: а, але, ды (са значэннем алё), аднак і інш. 3. размеркавальныя (С. распределнтельные) выражаюць адносіны ўзаемнага выключэння, чаргавання розных з’яў рэчаіснасці; або — або, ці — ці, то — то і інш. 3. падпарадкавальныя (С. подчнннтельные) служаць для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных адзінак (частак складаназалежнага сказа), паказваючы на розныя адносіны паміж імі. 3. тлумачальныя (С. нзьясннтельные) звязваюць з галоўнай часткай такія даданыя часткі, якія дапаўняюць або раскрываюць змест аднаго з членаў галоўнай часткі: што, як, каб, чым і інш. 3. прычынныя (С. прнчннные) служаць для выражэння прычынных адносін паміж даданай часткай прычыны і галоўнай часткай: бо, што, як, наколысі і інш. 3. часавыя (С. временные) звязваюць часткі складаназалежнага сказа і выражаюць часавыя адносіны: калі, як, пакуль, ледзь і інш. 3. умоўныя (С. условные) звязваюць часткі складаназалежнага сказа і служаць для выражэння ўмоўных адносін паміж імі: калі, як, каб, раз і інш. 3. мэтавыя (С. целевые) з’яўляюцца сродкамі сувязі ў складаназалежных сказах з мэтавымі адносінамі: каб, для таго, каб, абы і інш. 3. уступальныя (С. уступнтельные) звязваюць аднародныя члены сказа, часткі складаназалежнага сказа і выражаюць уступальныя адносіны: хоць, хоць бы, няхай і інш. 3. параўнальныя (С. сравннгельные) выражаюць параўнальныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткай (як, чым), а таксама паміж членамі простага сказа (нібы, бы, быццам і інш.). 3. выніковыя (С. следствня) служаць для выражэння прычынна-выніковых адносін паміж галоўнай і даданай выніковай часткай: так што, то, дык і інш.

ЗЛУЧ0К або 43OfC (ДЕФЙС) — арфаграфічны знак у выглядзе кароткай гарызантальнай рыскі, які выкарыстоўваецца: 1) паміж часткамі складанага слова пры паўзлітным напісанні: туды-сюды; 2) у прыдатках; дуб-асілак; 3) пры скарочаным напісанні слоў: 5-кіламетровы.

3HÄK ПЕРАН0СУ (ЗНАК. ПЕРЕН0СА) — дэфіс, які ўжываецца пры пераносе часткі слова на наступны радок.

ЗНАК ПРЫПЬІНКУ (ЗНАК ПРЕПННАННЯ) — графічны знак, які выкарыстоўваецца на пісьме для абазначэння сінтактыка-сэнсавай будовы сказаў. У беларускай пунктуацыі гэта кропка, кропка з коскай, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коска, двукроп’е, працяжнік, дужкі, двукоссе. 3. прыпынку выконваюць раздзяляльную і выдзяляльную функцыю. Кропка (Точка) — 3. прыпынку (.), які ставіцца ў канцы апавядальнага сказа або знак на месцы скарочанага напісання слова. Кропка з коскай (Точка с запятой) — 3. прыпынку (;), які выкарыстоўваецца ў сказах камбінаванай будовы для раздзялення адносна самастойных частак. Пытальнік (Вопроснтельный знак) — 3. прыпынку (?), які ставіцца ў канцы пытальнага сказа: А хто там ідзе? (Я.Купала). Клічнік (Восклмцательный знак) — 3. прыпынку (!), які ставіцца ў канцы клічнага сказа і сведчыць пра эмацыянальную насьгчанасць выказвання (задавальненне, абурэнне і г.д.) або пунктуацыйна афармляе пераспярогу, заюгік, пажаданне. Шматкроп’е (Многоточне) — 3. прыпынку ў выглядэе трох пастаўленых побач кроііак (...), які ўжываеццд для абазначэння перапынку або незакончанасці ў выказванні. Коска (Запятая) — 3. прыпынку (,), якім раздзяляюцца аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа або выдзяляюцца адасобленыя члены сказа ці словы, іраматычна не звязаныя з членамі сказа. Двукроп’е (Двоеточме) — 3. прыпынку ў выглядзе дзвюх кропак, размешчаных адна над другой (:); ставіцца пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі, у бяззлучнікавым складаным сказе пры паясняльных і прычынных адносінах паміж яго часткамі, пасля слоў аўтара перад простай мовай. Працяжнік (Тнре) — 3. прыпынку ў выглядзе доўгай гарызантальнай рыскі, які ўжываецца ў простых і складаных сказах і выконвае розныя функцыі, галоўныя з іх — выдзяленне і раздзяленне. Дужкі (Скобкн) — парны 3. іірыпынку, які складаецца з дзвюх вертыкальных рысак (прамых, закругленых): [],(). Ужываецца для выдзялення слоў, частак сказа або сказаў, якія змяшчаюць заўвагі і тлумачэнні да асноўнай часткі тэксту. Двукоссе (Кавычкн) — парны 3. прыпынку (« »), які ўжываецца для выдзялення ў тэксце простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, якія ўжываюцца ва ўмоўным сэнсе.

3HA4ÖHHE СЛ0ВА (ЗНАЧЁНЙЕ CJIÖBA) — адаюстраванне прадмета ці з’явы рэчаіснасці ў свядомасці, якое ўваходзіць у структуру слова ў якасці яго зместу (унутранага боку), у адносінах да якога гучанне выступае як матэрыяльная абалонка (знешні бок). Агульнае 3. слова складаецца з лексічнага і граматычнага 3. слова. Асноўныя адрозненні паміж імі наступныя: а) граматычнае 3. слова вельмі абстрактнае і таму характарызуе вялікія класы слоў; лексічнае 3. слова канкрэтнае і таму належыць толькі якому-небудзь пэўнаму слову; б) лексічнае 3. слова звязана з абагульненнем уласцівасцей прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці; граматычнае 3. слова ўзнікае як абагульненне ўласцівасцей слоў, адносін паміж імі; в) лексічнае 3. слова замацавана за яго асновай, граматычна перадаецца асаблівымі фармальнымі паказчыкамі (канчаткамі, прэфіксамі, суфіксамі, звязкай). 3. слова граматычнае (3. слова грамматйческое) выступае як паказчык розных адносін і сувязей з іншымі словамі ў сказе. 3. слова лексічнае (3. слова лекснческое) — гэта яго рэчыўны змест, адлюстраванне ў слове той або іншай з’явы рэчаіснасці (прадмета, якасці, дзеяння, стану). 3. слова пераноснае (3. слова переносное) — другаснае 3. слова, якое ўзнікае ў выніку метафарычнага або метанімічнага пераносу, напр.: волат — чалавек выдатных здольнасцей; геній, тытан. 3. слова прамое (3. слова прямое) — першаснае лексічнае 3. слова, з якім яно ўзнікала ў мове. Слова з такім значэннем непасрэдна паказвае на прадмет або з’яву, напр.: волат — казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці; асілак. 3. слова сінтаксічна абумоўленае (3. слова сннтакснческн обусловленное) набываецца словам толькі ў пэўнай сінтаксічнай функцыі. Так, напрыклад, у ролі выказніка некаторыя словы (авечка, мядзведзь, чурбан і інш.) набываюць не ўласцівае ім значэнне: мядзведзь — непаваротлівы, няўклюдны чалавек. 3. слова фразеалагічна звязанае (3. слова фразеологйческм связанное) выяўляецца толькі ва ўстойлівых спалучэннях слоў, напр.: даць пытлю.

ЗЫХ0ДНАЕ CJIÖBA (ЙСХ0ДНОЕ CJIÖBO) — слова, вылучанае са сказаў вуснай мовы, якое ўключае ў сябе гук або гукі, што з’яўляюцца аб’ектам вывучэння на гэтым уроку.

ілюстравАнне Т0КСТУ (ЙЛЛІОСТРЙРОВАНЙЕ ТЁКСТА) — прыём творчай працы вучняў, які выкарыстоўваецца пры напісанні пераказаў і сачыненняў, а таксама на ўроках чытання і літаратуры. I. тэксту ўжываецца ў 2-х варыянтах: а) вуснае, б) графічнае. I. тэксту вуснае тое, што Вуснае маляванне. Пры І.тэксту графічным выкарыстоўваюцца як гатовыя, загадзя падабраныя ілюстрацыі (выразкі з часопісаў, рэпрадукцьгі карцін і інш.), так і малюнкі, што ствараюцца самімі дзецьмі.

ІМЙ (ЙМЯ) — традыцыйная агульная назва шэрагу знамянальных часцін мовы — назоўніка, прыметніка, лічэбніка, а таксама займенніка. Імёны, якія характарызуюцца скланеннем, супрацьпастаўлены, з аднаго боку, дзеяслову як спрагальнай часціне мовы, а з другога боку — гтрыслоўю, прэдыкатыву, службовым і мадальным словам, выклічніку, г.зн. нязменным часцінам мовы.

ІНСЦЭНІРАВАННЕ ТАКСТУ (МНСПЕНЙРОВАННЕ ТЁКСТА) — метадычны прыём развіцця вуснай мовы вучняў, які складаецца з перабудовы апавядальнага твора (казкі, апавядання, урыўка з аповесці і інш.) у драматычны, г.зн. складанне сцэнарыя тэксту. Тэкст можа чытацца па ролях або ставіцца на сцэне.

інтанАцыя (ЙНТОНАЦМЯ) — комплекс маўленчых элементаў, які ўключае методыку, рытм, тэмп, інтэнсіўнасць, тэмбр маўлення, фразавы і лагічны націск. 3 дапа*могай I. перадаецца пытанне, сцвярджэнне, загад, розныя эмоцыі і адносіны. I. звязана са знакамі прыпынку.

ІНФІНІТЬІЎ (ННФНННТЙВ) — пачатковая форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне ці стан безадносна да асобы, ліку, часу і ладу. I. характарызуецца граматычнымі катэгорыямі трывання: рабіць — зрабіць і стану: вывучаць — вывучыцца. Ён можа быць пераходным ці нелераходным: будаваць школу, маўчаць', незваротным ці зваротным: стукаць — стукацца. I. мае суфікс -ць (пісаць, гаварыць), -ці (месці, скрэбці). Суфікс -чы далучаецца да асновы на г, к: берагчы, магчы, секчы, пры гэтым к звычайна выпадае: пячы, таўчы. I. можа быць любым членам сказа.

ІР0НІЯ (ЙР0ННЯ) — выкарыстанне слова або словазлучэння са станоўчым значэннем у адносінах да адмоўнага прадмета, асобы, з’явы, напр.: I сказаў стары калгаснік ціха: «Пачастую вас, заходзьце ў хату... Ёсць для вас, фашысцкія сабакі, у мяне гарачая закуска» (П.Панчанка).

калігрАфія (КАЛЛНГРАФйЯ) — уменне пісаць прыгожа, выразна, у адпаведнасці з зацверджанымі ўзорамі-пропісямі.

кАлька (кАлька) — слова ці выраз, які ўтвораны паводле ўзору іншамоўных слоў шляхам літаральнага капіравання сродкамі роднай мовы: летапісец (грэч. chronographos), істотны (рус. суіцественный).

КАМЕНЦІРАВАНАЕ ШСЬМ0 (КОММЕНТЙРОВАННОЕ ПЙСЬМб) — від арфаграфічнага практыкавання, які ўяўляе сабой кароткі каментарый вучнем у працэсе пісьма ўсіх арфаграм, што сустракаюцца ў тэксце; разнавіднасць арфаграфічнага разбору. Пры К. пісьме вызначаецца тып арфаграмы, называецца правіла праверкі, сцісла называюцца крокі алгарыгму арфаграфічна-

га дзеяння, прыводзяцца праверачныя словы, робіцца вывад. К.п. можа быць вусным або пісьмовым, поўным або выбарачным, разгорнугым або сціслым.

КАМУНІКАЦЫЯ (КОММУНЙКАЦНЯ) — паведамленне або перадача сродкамі мовы пэўнай інфармацыі.

канструявАнне ГРА.МАТЬІЧНАЕ (КОНСТРУЙРОВАННЕ ГРАММАТЙЧЕСКОЕ) — від граматычнага практыкавання, якое ўяўляе сабой самастойнае складанне вучнямі або адшукванне сказаў зададзенага тыпу, словазлучэнняў, форм слова і інш.

КАНТ^КСТ (КОНТЁКСТ) — закончаны ў сэнсавых адносінах урывак тэксту (фраза, раздзел, абзац, страфа і інш.), які дае магчымасць выявіць канкрэтнае значэнне слова ці сказа, што ўваходзіць у яго састаў.

КАНЦЫЛЯРЬІЗМ (КАНЦЕЛЯРЙЗМ) — моўная памьыка (стылістычная), якая заключаецца ў выкарыстанні слоў або выразаў афіцыйна-дзелавога стылю ў неўласцівых ім кантэкстах, напрыклад: He маю магчымасці ацаніць адказ на пытанне (не Ma­zy). Няправільна робіцца разбор слова (разбіраецца).

KÄCA ЛІТАР I СКЛАД0Ў (KÄCCA БУКВ Н СЛОГ0В) — дапаможнік, які выкарыстоўваецца ў працы з вучнямі пры навучанні грамаце: набор картак з надрукаванымі на іх літарамі і складамі, з якіх вучні складаюць словы і сказы на наборным палатне. К. літар і складоў можа быць розных памераў — для працы каля дошкі або за партай. Складанне слоў з літар і складоў садзейнічае іх запамінанню, вучань суадносіць гукі і літары, развівае арфаграфічную пільнасць.

КАТЭГ0РЫЯ ГРАМАТЬІЧНАЯ (КАТЕГ0РПЯ ГРАММАТЙЧЕСКАЯ) — супрацьпастаўленне шэрагу (не менш двух) аднародных граматычных значэнняў, якія выражаюцца ў пэўных іраматычных формах; найболып абстрактнае іраматычнае паняцце.

кніга для клАснага чытАння (КННГА для КЛАССНОГО ЧТЁНІ4Я) — вучэбны дапаможнік або хрэстаматыя, якая выкарыстоўваецца для фарміравання навыкаў чытання і развіцця мовы малодшых вучняў, а таксама для выхаваўчай працы на аснове твораў, што чытаюцца. К. для класнага чыгання змяшчае тэксты твораў мастацкай літаратуры, йіюстрацыйны матэрыял, метадычны апарат — пытанні і заданні да твора.

КНІЖНАЕ СЛ0ВА (КНЙЖНОЕ СЛбВО) — слова, якое ўжываецца пераважна ў навуковай літаратуры, афіцыйна-дзелавых дакументах, публіцыстыцы, напрыклад: эрудыцыя, мараль, паэтызацыя, жыватворна, канструктыуна і інш.

КУЛЬТЎРА М0ВЫ (КУЛЬТЎРА РЁЧН) — 1) раздзел філалогіі, у якім устанаўліваюцца і фарміруюцца нормы правапісу, вымаўлення, а таксама даследуецца ўзровень валодання імі;

2)  нарматыўнасць маўлення той ці іншай асобы або грамадства ў цэлым.

КУРСІЎ (КУРСЙВ) — друкарскі шрыфт, падобны да рукапіснага, якім выдзяляюцца часткі ў тэксце з прамым шрыфітам.

ЛАД (НАКЛОНЁННЕ) — граматычная катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці з пункту гледжання яго рэальнасці або нерэальнасці (пажаданасці, неабходнасці або магчымасці). У беларускай мове дзеяслоў мае тры формы Л: абвесны, умоўны і загадны. Л. абвесны (Н.нзьявнтельное) абазначае рэальнае дзеянне, якое адбываецца, адбывалася ці будзе адбывацца: рашыў, рашае, будзе рашаць. Л. абвесны мае формы часу (чым і адрозніваецца ад астатніх ладоў), у цяперашнім і будучым часе — формы асобы і ліку, а ў прошлым часе — формы роду і ліку. Л. умоўны (Н. условное) абазначае дзеянне як магчымае, пажаданае ці якое мяркуецца. Форма ўмоўнага Л. утвараецца аналітычна: прыбаўленнем да формы прошлага часу часціцы бы: пісаў бы. Умоўны Л. мае формы роду і ліку, але не мае формы часу і асобы. Л. загадны (Н. повелнтельное) выражае пабуджэнне да выканання пэўнага дзеяння, якое праяўляецца ў форме загаду, просьбы, прапановы, парады, пажадання, перасцярогі. Mae 5 асабовых форм: 2-ю і 3-ю асобы адзіночнага ліку, 1-ю, 2-ю і 3-ю асобы множнага ліку: вучы, пішыце, давайце зробім, няхай гаворыць, глянем.

ЛЕКСЁМА (ЛЕКСЁМА) — слоўнікавая адзінка як сукупнасць суадносных і ўзаемазвязаных форм і значэнняў; слова як структурны элемент мовы.

ЛЁКСІКА (ЛЁКСНКА) — 1) уся сукупнасць слоў пэўнай мовы; слоўнікавы склад мовы;

2)  сукупнасць слоў пэўнай сферы выкарыстання. Л. агульнаўжывальная (Л. обшеупотребкгельная) — Л., сфера выкарыстання якой не абмежавана: вада, дрэва, сын. Л. дыялектная (Л. даалектная) — гл. Дыялектызмы. Л. жаргонная (Л. жаргонная) — словы ці выразы, якімі пэўныя групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамадстве, карыстаюцца замест агульнаўжывальных слоў: шпора, мура, засыпацца. Л. прафесіянальная (Л. ггрофессноналыіая) — словы і выразы, якія не з’яўляюцца строга афіцыйнымі, навукова вызначанымі назвамі спецыяльных паняццяў. Напрыклад, у мове паліграфістаў: падвал, паласа, фальц і інш. Л. спецыяльная (Л. спецнальная) — Л., выкарыстанне якой абмежавана спецыяльнымі сферамі чалавечай дзейнасці: навукай, вытворчасцю, тэхнікай, мастацтвам і

інш. У Л. спецыяльную ўваходзіць Л. тэрміналагічная і прафесіянальная. Л. тэрміналагічная (Л. термннологнческая) — словы і выразы, якія з’яўляюцца афіцыйна прынятымі і ўзаконенымі назвамі спецыяльных паняццяў: амонім, антытэза, лінгвістыка;

3)  сукупнасць слоў, блізкіх паволле паходжання. Л. заназычаная (Л. занмствованная) замацавалася ў беларускай мове ў выніку палітычных, эканамічных, культурных узаемасувязей з іншымі народамі свету: дагавор, пыласос (рус.), гузік, палац, блакітны (пол.), агрэсія, аматар, герб, воцат (лац.) і інш. Л. спрадвечна беларуская (Л. нсконно белорусская) бытуе ў беларускай мовс адвечна (бусел, вока, дудка, бацька, хвароба, волат, клопат, лазня, спявак);

4)  сукупнасць слоў з агульнай стылістычнай афарбоўкай. Л. кніжная (Л. кннжная) — стылістычна афарбаваныя словы, якія ўласцівы пісьмовай, літаратурнай мове, у прыватнасці яе навуковаму, публіцыстычнаму, афіцыйна-дзелавому стылям: дэкларацыя, агрэгат, актуальны, прапанаваць. Да кніжнай адносіцца Л. паэтычная (Л. поэтнческая): айчына, натхнёны, уздым. Л. нейтральная (Л. нейтральная) — словы, якія могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх стылях пэўнай мовы: стол, ноч, ехаць, весела. Л. прастамоўная (Л.просторечная) характарызуеода болыпай зніжанасцю, спрошчанасцю, грубаватасцю і знаходзіцца па-за межамі літаратурнай мовы: гультай, абармот, дрыхнуць. Л. размоўная або Л. гутарковая (Л. разговорная) ужываецца пераважна ў вуснай мове, у мастацкіх творах. Характарызуецца некаторай зніжанасцю або эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай: газіроўка, бубніць.

ЛЕКСІКАГРАФІЯ (ЛЕК.СЙКОГРАФНЯ) — раздзел мовазнаўства, які займаецца пытаннямі складання слоўнікаў і іх вывучэння.

ЛЕКСІКАЛбГІЯ (ЛЕКСНКОЛбГНЯ) — раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы.

ЛІК (ЧНСЛ0) — граматычная катэгорыя некаторых самастойных часцін мовы, якая служыць для абазначэння рознай колькасці прадметаў шляхам супрацьпастаўлення форм адзіночнага і множнага Л. Фюрма адаіночнага Л. (едннствснного Ч.) абазначае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці, роўнай аднаму: школа, настаўнік, ручка. Форма множнага Л. (множественного Ч.) абазначае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці большай, чым адзін: школы, настаўнікі, ручкі. Катэгорыя Л. назоўнікаў самастойііая, сінтаксічна незалежная. У лрыметнікаў, паралкавых лічэбнікаў, займеннікаў, дзеепрыметнікаў яна залежыць ад назоўніка, які абазначае. У дзеясловах форма Л. паказвас, што дзеянне ці стан адносіцца да аднаго ці некалькіх прадметаў.

Л/ТАРА (БЎКВА) — графічны знак, які служыць для абазначэння на пісьме гукаў. Сучасны беларускі алфавіт уключае 32 Л., кожная з якіх ужываецца ў друкаваным і рукапісным выглядзе, мае загалоўную (вялікую) і радковую (малую) форму. Адна і тая ж Л. можа мець рознае гукавое значэнне, па-рознаму чытацца ў слове. Адны з гэтых значэнняў з’яўляюцца асноўнымі, іншыя другараднымі. Асноўнае значэнне Л. мае ў алфавіце: яна абазначае гук у моцнай пазіцыі. Другарадныя значэнні Л. — гэта дадатковая, неалфавітныя значэнні: абазначае гукі ў слабай пазіцыі. Па асноўных значэннях Л. падзяляюцца на адназначныя і двухзначныя. Паводле таго, якія гукі ў моцнай пазіцыі абазначаюцца Л., апошнія падзяляюцца на галосныя і зычныя. Л. ь (мяккі знак) не абазначае гука. Л. адназначная (Б. однозначная) заўсёды абазначае адзін гук. Гэта галосныя Л. а, о, у, ы, э і зычныя д, ж, ш, ч, т, р, ў, й. Л. галосная (Б. гласная) ужываецца для абазначэння галоснага гука. У беларускім алфавіце 10 галосных Л.: а, е, ё, і, о, у, ы, э, ю, я. Сярод галосных Л. у залежнасці ад іх функцый выдзяляюцца ётаваныя і няётаваныя галосныя. Л. галосная ётаваная (Б. гласная йотярованная) у залежнасці ад пазіцыі ў слове можа абазначаць то адзін гук, то два: [й] + адпаведны галосны гук; е = [й + э], ё = |й + о], ю = [й + у\, + я = [й + а]. Два гукі ётаваныя галосныя абазначаюць: а) у пачатку слова: юнак, яблык, б) пасля галоснай: праезд, лінія, в) пасля раздзяляльнага мяккага знака і апострафа: сям'я, льецца, г) пасля у: паўяблыка, здароўе. У такім разе іх называюць ётавымі (йотовымм) галоснымі. Пасля зычных Л. е, ё, ю, я абазначаюць адпаведны галосны гук і паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага: зязюля [з’аз'ул’а]. Л. двухзначная (Б. двухзначная) не мае прамых суадносін з гукам і выкарыстоўвасцца для абазначэння розных гукаў, напрыклад, у словах сыта і сіта Л. с абазначас два гукі [с] і |с’]. Л. загалоўная або Л. вялікая (Б. заглавная нлн Б. болылая) адрозніваецца ад малой (радковай) сваім памерам (а часам і рысункам, напр.: А-а, Б-б, Е-е і г.д.) і ўжываецца для абазначэння пачатку сказа і для выдзяленіія ўласных імён: Наступіла вясна. Горад Брэст. Л. радковая або Л. малая (Б. строчная або Б. маленькая) — Л. звычайнай велічыні, якая выкарыстоўваецца для напісання ўсіх слоў, за выключэннсм тых выііадкаў, калі па правілах арфаграфіі патрабуецца вялікая Л. Л. зычная (Б. согласная) ужываецца для абазначэння зычнага гука. У беларускім алфавіце 21 зычная Л.: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, X, ц, ч, ш.

ЛІТ0ТА (ЛНТбТА) — вобразны выраз з памяншэннем якоган. прадмега ці з’явы: Ніжэй травы, цішэй вады.

ЛІЧ^БНІК (ЧМСЛЙТЕЛЬНОЕ) — часціна мовы, якая: а) абазначае абстрактныя лікі, колькасць або парадак прадметаў

пры лічэнні; б) выражае гэтыя значэнні ў катэгорыях склону (паслядоўна) і катэгорыях роду і ліку (непаслядоўна); в) спалучаецйд ў якасці калькаснага вызначалыііка толькі з назоўнікам, у выніку чаго ўтвараюцца сііггаксічна непадзельныя словазлучэнні, якія функцыянуюць як адзіны член сказа. Паводле значэння вылучаюцца колькасныя і парадкавыя Л. Паводле саставу Л. бываюць простыя, складаныя і састаўныя. Л. дробавыя (Ч. дробные) абазначаюць колькасць прадметаў як частку цэлага або як цэлае і яго частку: дзве пятыя, пяць і тры сотыя. Яны ўяўляюць сабой спалучэнне колькаснага Л. (у лічніку) і парадкавага (у назоўніку). Да іх адносяцца і словы паўтара, паўтары і паўтараста. Л. зборныя (Ч. собнрательные) выражаюць пэўііую колькасць прадметаў у іх сукупнасці, як адно цэлае: трое чалавек, пяцёра сутак. Яны ўтвараюцца ад асновы колькасных Л. (галоўным чынам ад дзесяці) пры дапамозе суфіксаў -oj-, -ёр(-ер-): дв -o[j]~ э, сям -ёра, дзесяц -ёра. Л. колькасныя (Ч. колмчественные) служаць для абазначэння адцягненага ліку або пэўнай колькасці прадметаў. Яны адказваюць на пытанне колькі? Сярод колькасных Л. адрозніваюць Л., якія абазначаюць цэлыя лікі, а таксама дробавыя, і зборныя. Л. парадкавыя паказваюць парадкавы нумар прадметаў пры лічэнні; адказваюць на пытанне які?: першы клас, пяты год, дзесяты дзень. Словаўтварэннсм яны звязаны з колькаснымі лічэбнікамі і суадносяцца з імі значэннем. Парадкавыя Л. скланяюцца як прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў як азначэнні. Л. простыя (Ч. простыс) — вытворныя і нсвытворныя Л. з аднакаранёвай асновай: адзін, трое, шосты. Л. састаўныя (Ч. составные) — спалучэнні некалькіх ігростых ці складаных слоў, якія выражаюць адно лікавае паняцце: сто сорак пяць, дзвесці пяцьдзесят чацвёрты. Л. складаныя (Ч. сложные) — вытворныя Л., якія маюць іпматкаранёвую аснову: семдзесят, саракапяцітысячны.

мадАльныя СЛ0ВЫ (МОДАЛЬНЫЕ СЛОВА) — клас нязменных слоў, якія выражаюць пуіікт гледжання таго, хто гаворыць, на адносіны зместу да рэчаіснасці. Паводле значэння вылучаюць: 1) М. словы, якія выражаюць ступень упэўнснасці таго, хто гаворыць, у рэальнасці зместу выказвання: праўда, факт, безумоўна, вядома, зразумела і інш.; 2) М. слрвы, якія выражаюць значэнне няўпэўненасці ў рэальнасці зместу выказвання: можа, здаецца, відаць і інш. М. словы не выконваюць намінатыўнай функцыі, граматычна не звязаны з самастойнымі словамі ў сказе і не з’яўляюцца членамі сказа. Іх сінтаксічная функцыя — пабочнае слова: Работа ў школе, бясспрэчна, вельмі цікавіла маладога настаўніка (Я.Колас).

МАНАЛ0Г (МОНОЛ0Г) — мова адной асобы, якая арыентавана на іншую асобу без разліку на слоўную рэакцыю з яе боку.

М. болып складаны ддя вучняў від мовы ў параўнанні з дыялогам, дзе кожная рэііліка выклікаецца сітуацыяй і рэіілікамі субяседнікаў. М., як правіла, значнае па аб’ёму выказваннс, якое мае мэту, кампазіцыйную структуру, галоўную думку і таму патрабуе ад таго, хто гаворьгць, пэўнай падрыхтоўкі, валявых намаганняў, плана выказвання. Навучыць маналагічнаму маўлснню памагаюць вусныя і пісьмовыя псраказы твораў мастацкай літаратуры, апавяданні, даклады, сачыненні розных тыпаў.

МАРФАЛ0ГІЯ (МОРФОЛ0ГЙЯ) — раздзсл мовазнаўства, які вывучае граматычныя класы слоў (часціны мовы), уласцівыя ім граматычныя катэгорыі і формы словазмянення.

МАРФЁМА (МОРФЁМА) — найменшая структурная частка слова, якая з’яўляецца носьбітам пэўнага лсксічнага або іраматычнага значэння. Пры класіфікацыі М. улічваюцца наступныя прыметы: 1) функцыя ў слове; 2) характар значэння; 3) месца ў слове. Функцыянальна адрозніваюцца М. каранёвыя (карані) і афіксальныя (афіксы). Корань (Корень) — галоўная, абавязковая частка структуры слова, якая выражас яго лсксічнас значэнне і паўтараецца ва ўсіх роднасных словах: лес-П, ляс-н-ы, пера-лесак. Афікс (Аффнкс) — агульная назва ўсіх М., якія з’яўляюцца перыферыйнымі, факультатыўнымі элсментамі марфемнай будовы слова і выражаюць розныя дадатковыя (службовыя) значэнні — словаўтваральныя або граматьгчныя. Афіксы адрозніваюцца адзін ад другога паводле месца ў слове. У адносінах да кораня адрозніваюцца прэфіксы (ігрыстаўкі) і суфіксы. Прыстаўка (Прмставка) — гэта афікс, які знаходзіцца нерад кораіісм і служыць у асноўным для ўтварэння новых слоў: за-пісаць, пера'-пісаць, на-пісаць. Суфікс (Суффнкс) — гэта афікс, які знаходзіцца пасля кораня і служыць дая ўтварэння новых слоў ці граматычных форм слова: новы, нав-ін-а, нав-ейш-ы. У канцы слова выдзяляюцца канчаткі або флексіі (окончання нлн флекснн), якія служаць для выражэння сінтаксічных адаосін пэўнага слова з іншымі словамі: Міш-^ няс-[е| кніг-\ў\. Каігчагак можа быць і нулявым, што вызначаецца пры супрацьпастаўленні з суадноснымі формамі, дзе ён матэрыяльна прадстаўлены: параўн., стол-D і стал-у, на стал-е. Постфікс (Постфнкс) — гэта афікс, які знаходзіцца пасля суфікса ці канчатка і служыць для ўтварэшія новых слоў або новых форм слова: мы-ц-ца, які-небудзь. У большасці складаных слоў выдзяляюцца інтэрфіксы або злучальныя галосныя (ннтерфйксы нлн соеднннтельные гласные) — афіксы, якія аб’ядноўваюць дзве і больш асновы ў адно слова: сам-а-лёт, земл-я-роб.

марфёмны састАў сл0ва (морфёмный состАв СЛбВА) — сукупнасць марфем, якія ўваходзяць у склад пэўнага слова; марфемная будова слова.

МАЎЛЁННЕ (РЕЧЬ) — вуснае і ігісьмовас выкарыстанне мовы для зносін з іншымі асобамі або для ўнутранага маналога.

МАЎЛЁНЧЫ АПАРАТ (РЕЧЕВ0Й АППАРАТ) — сукупнасць органаў маўлення.

МЕТАНІМІЯ (МЕТОНЙМКЯ) —спосаб развіцця новага значэння слова, які заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета на другі на аснове іх сумежнасці. Можа пераносіцца назва матэрыялу на выраб з яго (здабыча срэбра і сталовае срэбра), дзеяння на яго вынік (пачаць дыктоўку і праверыць дыктоўкі), прадмета на яго ўладальніка (лірычны тэнар і малады тэнар) і інш.

мётад навучАння грАмаце (МЁТОД обучёння грАмоте) — сукупнасць разнастайных відаў сумеснай моўнай дзейнасці настаўніка і вучня, каб авалодаць элементарным чытаннем і пісьмом. У залежнасці ад таго, якая моўная адзінка кладзецца ў аснову навучання, вылучаюцца наступныя М. навучання грамаце: гукавы, літарны, складовы, цэлых слоў. Паводле відаў дзейнасці вучняў М. навучання грамаце падзяляюцца на аналітычныя, сінтэтычныя і аналітыка-сінтэтычныя. У сучаснай школе пры навучанні грамаце выкарыстоўваецца гукавы аналітыка-сінтэтычны (ці комплексны) М. навучання грамаце. Характэрныя рысы метаду: 1) у аснову навучання кладзецца найменшая адзінка мовы — гук; з літарай, пры дапамозе якой гэты гук абазначаецца на пісьме, вучні знаёмяцца пасля гука; 2) гукі вылучаюцца са звязнай мовы шляхам яе аналізу, г.зн. паступовага расчлянення моўнага патоку на састаўныя часткі: тэкст — слова — склад — гук; услед за аналізам ідзе сінтэз — паступовае аб’яднанне вылучаных моўных элементаў у звязнае цэлае; 3) за асноўную адзінку чыгання бярэцца склад слова (так званае пазіцыйнае чьгганне); 4) навучанне пісьму не адрываецца ад чытання; паколькі навыкі чыстапісання адстаюць ад тэмпу авалодання чьгганнем, пісьмо замяняецца дапаможнымі спосабамі графічнага абазначэння гукаў друкаванымі літарамі (разразная азбука, «друкаванне» літар у сшытках); 5) навучанне накіравана на развіццё мыслення і мовы вучняў.

метАфара (МЕТАФОРА) — спосаб утварэння новага значэння слова, заснаваны на пераносе назвы з аднаго прадмета на другі на аснове якога-небудзь падабенства іх прымет. М. можа ўзнікаць на аснове падабенства формы: яблык (з дрэва і вочны); колеру: залатая восень і залаты гадзіннік\ функцыі: крыло птушкі і крыло самалёта.

МЕТ0ДЫКА АРФАГРАФІІ (МЕТ0ДЙКА ОРФОГРАФйй) — раздзел методыкі роднай мовы, у якім вывучаюцца метады фарміравання ў вучняў устойлівых навыкаў іраматнага пісьма, а таксама даследуюцца тыповыя памылкі, іх прычыны і шляхі выпраўлення. Граматнае пісьмо прадугледжвае фарміраванне ў вучняў умення рашаць арфаірафічныя задачы (выконваюць арфаграфічныя дзеянні), развіццё арфаграфічнай пільнасці, моўнага слыху, навыку пісьма.

МЕТ0ДЫКА ГРАМАТЫКІ (МЕТ0ДЙКА ГРАММАТЙКЙ) — раздзел методыкі пачатковага навучання роднай мове, у якім вывучаюцца спосабы фарміравання ў малодшых школьнікаў элементарных ведаў аб граматычным ладзе мовы і яго асноўных адзінках, а таксама выкарыстання гэтых ведаў для выпрацоўкі арфаірафічных і арфаэпічных навыкаў. М. граматыкі мае раздзелы: М. вывучэння марфемнага складу слова (і элементаў словаўтварэння); М. вывучэння часцін мовы і кожнай часціны мовы асобна: назоўніка, дзеяслова, прыметніка і г.д.; М. працы над элементамі сінтаксіса і ііунктуацыі.

МЕТ0ДЫКА НАВУЧАйНЯ ГРАМАЦЕ (МЕТбДЙКА ОБУчёнйя грАмоте) — раздзел методыкі пачатковага навучання роднай мове, які вывучае метады фарміравання ў малодшых школьнікаў элементарных навыкаў чытання і пісьма. У працэсе навучання грамаце ў вучняў развіваюцца таксама навыкі маўлення, пачынаюць фарміравацца асноўныя моўныя паняоді, найпрасцейшыя арфаграфічныя і граматычныя ўменні, яны далучаюцца да чыгання літаратуры.

МЕТ0ДЫКА НЛВУЧАННЯ ПІСЬМЎ (МЕТбДЙКА ОБУЧЁНЙЯ ПЙСЬМЎ) — раздзел методыкі пачатковага навучання роднай мове, у якім вывучаюцца шляхі фарміравання выразнага, дастаткова прыгожага і хуткага пісьма. Навучанне пісьму прадугледжвае развіццё дробных мьшіцаў і свабоду рухаў рукі (перадплечча, кісці, пальцаў), адпрацоўку навыкаў правільнага напісання літар і іх спалучэнняў, дасягненне рытмічнасці і плаўнасці пісьма. М. навучання пісьму ўключае элементы каліграфіі і арфаграфіі: правільнае суаднясенне літары і гука ў моўных пазіцыях, асобнае напісанне слоў, найпрасцейшыя выпадкі выкарыстання вялікіх літар, перанос літар з радка ў радок.

МЕТ0ДЫКА НАВУЧАйНЯ ЧЫТАйНЮ (МЕТбДЙКА ОБУЧЁНЙЯ ЧТЁНЙЮ) — раздзел методыкі гіачатковага навучання роднай мове, у якім вывучаюцца метады фарміравання навыкаў правільнага, свядомага, беглага і выразнага чытання ўголас і чытання сам сабе. У працэсе чытання фарміруюцца таксама ўменні працаваць з тэкстам твора, адбываецца маральнае і эстэтычнае

выхаванне дзяцей на аснове вобразных уяўленняў, адносін да прачытанага, развіваецца цікавасць да кніг, да самастойнага чытання, вучні далучаюцца да літаратурнай мовы свайго народа.

МЕТ0ДЫКА ПАЧАТК0ВАГА НЛВУЧАННЯ Р0ДНАЙ MÖBE (МЕТбДНКА начАльного ОБУЧЁННЯ РОДНбМУ ЯЗЫКУ) — галіна методыкі роднай мовы, у якой вывучаецца змест, формы і эфектыўнасць пачатковага навучання мове. М. пачатковага навучання роднай мове складаецца з раздзелаў: М. навучання грамаце, М. каліграфіі (чыстапісання), М. навучання чьгганню, М. граматыкі, арфаграфіі, развіцця мовы вучняў.

МЕТ0ДЫКА РАЗВІЦЦЯ М0ВЫ (МЕТ0ДМКА РАЗВЙТНЯ РЁЧН) — раздзел методыкі пачатковага навучання роднай мове, у якім вывучаюцца метады ўзбагачэння і акгывізацыі слоўніка вучняў, фарміраванне іраматычнага ладу мовы вучняў (марфалагічных сродкаў, словазлучэнняў, сказаў), звязнай вуснай і пісьмовай мовы — маналога і дыялога, апавядання, апісання і разважання. М. развіцця мовы вывучае ўзроўні валодання мовай на розных ступенях навучання, а таксама тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і шляхі пазбаўлення ад іх. У М. развіцця мовы вылучаюцца раздзелы: М. слоўнікавай работы, М. работы над словазлучэннем і сказам, М. сачынення, М. ўдасканалення культуры мовы вучняў і інш.

МНАГАЗНХЧНАЕ СЛ0ВА (МНОГОЗНАЧНОЕ СЛбВО) — слова, якое мае два і больш значэнняў; напр., слова азбука мае 3 значэнні: 1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт. 2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар. 3. Прасцейшыя палажэнні якой-небудзь навукі; аснова чаго-н.

MÖBA (ЯЗЬІК) — сістэма фанетычных, лексічных і граматычных сродкаў, якая выконвае камунікатыўную функцыю і забяспечвае фарміраванне і выражэнне думкі, пачуццяў і волевыяўленняў чалавека.

М0ЎНАЕ АСЯР0ДДЗЕ (РЕЧЕВАЯ МЛН ЯЗЫКОВАя СРЕДА) — мова, якую ўспрымае чалавек (дзіця, дарослы) у сацыяльных умовах: мова членаў сям’і, сяброў і знаёмых, мова радыё і тэлебачання, мова кніг і г.д. М. асяроддзе разглядаецца як метадычны сродак развіцця мовы вучняў. У гэтым выпадку ствараецца штучнае М. асяроддзе: вучні ў школе ахоўваюцца ад няправільнага моўнага ўплыву, ім рэкамендуецца пэўная літаратура, у класе на ўроках ствараецца атмасфера высокай культуры мовы.

М0ЎНЫЯ ГЎЛЬНІ (ЯЗЫКОВЬІЕ ЙГРЫ) — від дыдактьгчнага матэрыялу, які выкарыстоўваецца на ўроках і пазакласных за-

нятках, каб павысіць пазнавальныя інтарэсы вучняў да мовы. М. гульні змяпгчаюць не толькі займальны матэрыял, але і ўзбагачаюць вучняў новымі ведамі, уменнямі. Прыклады М. гульняў: віктарыны, рэбусы, красворды, загадкі, лагарыфмы, анаграмы, гульні ў словы («адгадай слова!», «падбяры слова!», азбука-лато, літаратурнае даміно і інш.).

М0ЎНЫ РАЗБ0Р (ЯЗЫКОВ0Й РАЗБ0Р) — спосаб даследавання моўных адзінак, паслядоўнае выяўленне і характарыстыка іх адзінак і ўласцівасцей. У школьнай практыцы М. разбор выкарыстоўваецца як сродак кантролю, абагульнення і замацавання ведаў вучняў. Вылучаюцца наступныя віды М. разбору: арфаграфічны, лексічны, марфалагічны, марфемны, пунктуацыйны, сінтаксічны, словаўтваральны, фанетычны, этымалагічны. М. разбор можа быць поўны і частковы, вусны і пісьмовы.

Разбор арфаграфічны прадугледжвае адшукванне ў слове арфаграм і іх вытлумачэнне шляхам суаднясення з адпаведным правілам. Пры разборы арфаграфічным прымяняюцца правілы для праверкі напісання ненаціскных э, о-а, е, ё-я, звонкіх зычных пры іх аглушэнні, падвойных зычных на стыку марфем, ужывання раздзяляльных знакаў, вялікай літары, напісання канчаткаў у зменных часцінах мовы, прыставак і суфіксаў у вытворных словах, напісання прыслоўяў, злучнікаў, прыназоўнікаў, часцш, выклічнікаў, а таксама напісання складаных слоў (злітнае і паўзлітнае).

Разбор граматычны — гл. Разбор марфалагічны і Разбор сінтаксічны. Разбор лексічны гэта характарыстыка слоў, у якіх раскрываецца іх лексічнае значэнне ў пэўным сказе. Пры гэтым адзначаеода, мнагазначнае ці адназначнае слова, калі мнагазначнае — прыводзяцца яго іншыя значэнні; тып значэння: прамое ці пераноснае (від пераносу: метафара, метанімія, сінекдаха); свабоднае ці звязанае значэнне (фразеалагічна звязанае або сінтаксічна абумоўленае); устанаўліваюцца лексіка-семантычныя сувязі з іншымі словамі (падбіраюцца да слова, калі можна, сінонімы і антонімы); выяўляецца паходжанне слова: спрадвечна беларускае ці запазычанае; сфера выкарыстання: агульнаўжывальнае ці абмежаванае ўжыванне (дыялектнае, спецыяльнае ці жаргоннае), прыналежнасць да актыўнай ці пасіўнай лексікі (гістарызм, архаізм або неалагізм), стылістычны разрад: нейтральнае, гутарковае ці кніжнае.

Разбор марфалагічны мае на мэце: 1) вызначэнне часціны мовы, да якой адносіцйа слова; 2) выяўленне яго пастаянных (сталых) граматычных характарыстык: лексіка-граматычны разрад, тып словазмянення (скланенне ці спражэнне), граматычныя значэнні, якія не залежаць ад змен форм слова; 3) устанаўленне непастаянных (нясталых) граматьгчных значэнняў, якія абумоўлены пазіцыяй слова ў сказе.

Пры разборы назоўнікаў паказваецца лексіка-граматычны разрад (агульны ці ўласны, адушаўлёны ці неадушаўлёны, канкрэтны ці абстрактны, зборны, рэчыўны ці адзінкавы), марфалагічныя прыметы (род, скланенне, лік, склон), сінтаксічная функцыя.

Пры разборы прыметнікаў паказваецца лексіка-граматычны разрад (якасны, адносны ці прыналежны), форма (поўны ці кароткі), у якасных — ступень параўнання (калі ёсць: вышэйшая ці найвышэйшая — гіростая або складаная), марфалагічныя прыметы (лік, род, склон) паводле дапасавання прыметніка да адпаведнага назоўніка, сінтаксічная функцыя.

Пры разборы лічэбнікаў паказваецца лексіка-іраматычны разрад: колькасны (цэлы, дробны, зборны) ці парадкавы; разрад паводле структуры (просты, складаны або састаўны); марфалагічныя прыметы: для колькасных — род (калі ёсць); лік (калі ёсць), склон, для парадкавых — род, лік, склон (паводле дапасавання да назоўніка), для зборных — склон; сінтаксічная функцыя.

Пры разборы займеннікаў паказваецца лексіка-граматычны разрад (па суадносінах з іншымі часцінамі мовы): займеннік—назоўнік (абагульнена-прадметны), займеннік—прыметнік (абагульнена-якасны), займеннік—лічэбнік (абагульнена-колькасны); лексіка-семантычны разрад (асабовы, зваротны, прыналежны, указальны, азначальны, пьпальны, адносны, няпэўны); марфалагічныя прыметы: для займеннікаў-назоўнікаў — склон (дая асабовых — асоба, склон), для займеннікаў-прыметнікаў — род, лік, склон (паводле дапасавання да назоўніка); сінтаксічная функцыя.

Пры разборы дзеясловаў паказваецца пачатковая форма (інфінітыў), марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны ці незваротны, стан (залежны ці незалежны), трыванне (закончанае ці незакончанае), спражэнне (I, II, рознаспрагальны), асабовы ці безасабовы; лад (абвесны, загадны ці ўмоўны), час (цяперашні, прошлы, будучы — просты ці складаны), лік, род (для форм прошлага часу адзіночнага ліку), сінтаксічная функцыя.

Пры разборы дзеяслоўнай формы — дзеепрыметніка — паказвасцца пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду), марфалагічныя прыметы: стан (залежны ці незалежны), час (цяперашні ці прошлы), трыванне (закончанае ці незакончанае); род, лік, склон (паводле слова, да якога дапасуецца дзеепрыметнік); форма — поўны або кароткі; сінтаксічная функція.

Пры разборы нязменнай формы дзеяслова — д з е е прыслоўя — паказваецца пачатковая форма (інфінітыў); марфалагічныя прыметы: трыванне (незакончанае, закончанае),

зваротны ці незваротны, пераходны ці непераходны; сінтаксічная функцыя.

Пры разборы прыслоўя паказваецца разрад паводле значэння: азначальнае (якаснае, колькаснае) ці акалічнаснае (месца, часу, прычыны, мэты); ступень параўнання (вышэйшая, найвышэйшая — простая ці складаная) — для прыслоўяў, утвораных ад якасных прыметнікаў; сінтаксічная функцыя.

Пры разборы прэдыкатываў паказваецца разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы); невытворнае — несуадноснае з іншымі часцінамі мовы або вытворнае — суадноснае з прыслоўем, прыметнікам, назоўнікам, дзеясловам; лексіка-семантычны разрад (абазначае псіхічны або фізічны стан чалавека, стан прыроды, ацэнку стану, меру чаго-небудзь і інш.); форма ступені параўнання (вышэйшая, найвышэйшая — простая ці складаная) — для прэдыкатываў на -а, утвораных ад прыслоўяў; сінтаксічная функцыя.

Пры разборы прыназоўнікаў паказваецца разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы); невытворны або вытворны — ад якой часціны мовы паходзіць; разрад паводде структуры: просты, складаны, састаўны; тьш выражаных адносін: прасторавыя, часавыя, аб’ектныя, азначальныя, прычынныя, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, сумеснасці; якім склонам кіруе.

Пры разборы злучнікаў паказваецца разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворны ці вытворны — ад якой часціны мовы паходзіць; разрад з улікам структуры: просты ці састаўны; разрад паводле спосабу ўжывання: адзіночны, паўторны ці парны, разрад паводле функцыянальнага значэння: злучальны ці падпарадкавальны, у злучальных — спалучальны, супраціўны ці раздзяляльны; у падпарадкавальных — тлумачальны, часавы, мэты, умовы, уступальны, параўнальны, выніку.

Пры разборы ч а с ц і ц паказваецца разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворныя ці вытворныя — ад якой часціны мовы паходзяць; лексічна-функцыянальны разрад: сэнсавыя (указальныя, азначальна-удакладняльныя, выдзяляльна-абмежавальныя), мадальныя (сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя, параўнальныя, пабуджальныя), эмацыянальна-экспрэсіўныя (клічныя, узмацііяльныя) і формаўтваральныя.

Пры разборы мадальных слоў паказваецца разрад паводле значэння (выражаюць ўпэўненасць, перакананне, сцвярджэнне; перадаюць няўпэўненасць, меркаванне, сумненне); разрад паводле паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы): невытворныя ці выгворныя — ад якой часціны мовы паходзяць.

Пры разборы выклічнікаў паказваецца разрад з улікам паходжання (суадносін з іншымі часцінамі мовы); невытворны ці вытворны — ад якой часціны мовы паходзіць; разрад паводле значэння: эмацыянальны, волевыяўлення ці моўнага этыкету.

Разбор марфемны (паводле складу слова) прадугледжвае вызначэнне марфемнай будовы слова, г.зн. выдзяленне ў ім марфем: канчатка (у зменных словах), асновы слова (невытворная ці вытворная), у вытворнай аснове (шляхам параўнання з аднакаранёвымі і аднаструктурнымі словамі) — прыстаўкі, суфікса, кораня, а таксама злучальнай галоснай (інтэрфікса) у складаным слове і ўстанаўленне іх функцый.

Разбор пунктуацыйны — адшукванне ў тэксце пунктаграм і іх тлумачэнне шляхам суаднясення з адпаведным правілам пунктуацыі.

Разбор сінтаксічны — гэта характарыстыка асноўных сінтаксічных адзінак: словазлучэння, простага сказа (па членах сказа, яго структуры, тыпу) і складанага сказа (яго тыпу, структуры). 1. Пры разборы словазлучэння вызначаецца асноўнае і залежнае слова; будова словазлучэння (простае ці складанае); тып словазлучэння паводае марфалагічнага выражэння галоўнага і залежнага слова; від і сродкі сінтаксічнай сувязі слоў (дапасаванне, кіраванне, прымыканне); канчаткі залежных слоў, парадак слоў і г.д.). 2. Пры разборы простага сказа неабходна вызначыць: тып паводле мэты выказвання (апавядальны, пытальны, пабуджальны, клічны); тып сказа паводле будовы: а) паводле граматычнай асновы (двухсастаўны, аднасастаўны), калі аднасастаўны — якога тыпу (назыўны, пэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы); б) па наяўнасці або адсутнасці даданых членаў сказа (развіты, неразвіты); в) поўны або няпоўны; г) адзначыць, калі сказ ускладнены аднароднымі, адасобленымі членамі сказа, звароткам і інш. Пры разборы па членах сказа выяўляюцца галоўныя члены сказа (дзейнік і выказнік) і іх марфалагічнае выражэнне, тып выказніка (просты дзеяслоўны ці састаўны дзеяслоўны або іменны); даданыя члены сказа (дапаўненне — прамое ці ўскоснае, азначэнне — дапасаванае, недапасаванае, прыдатак; акалічнасць і яе віды — месца, часу, умовы, мэты, спосабу дзеяння, выніку, уступкі, меры і ступені), чым выражаны. 3. Пры разборы складанага сказа вызначаецца колькасць іраматычных асноў (простых сказаў); сродкі сувязі паміж імі: злучальныя словы, інтанацыя; тып складанага сказа: злучнікавы (складаназлучаны, складаназалежны), бяззлучнікавы, камбінаваны (з рознымі відамі сувязі); калі ў сказе некалькі даданых — які від падпарадкавання (сузалежнае, паслядоўнае ці змешанае); якія адносіны выражаюцца ў бяззлучнікавым складаным сказе; будуецца схема сказа.

Разбор словаўтваральны мае на мэце вызначыць як утворана слова: ад якога слова (асновы ці словазлучэння), пры дапамозе якіх сродкаў (прыставак, суфіксаў і інш.) і якім спосабам (суфіксальным, прэфіксальным, прэфіксальна-суфіксальным, бессуфіксальным, складаннем асноў і інш.). Мэта фанетычнага разбору — устанавіць колькасць складоў, гукаў і літар у слове; вызначыць націскны склад; назваць гукі і літары; ахарактарызаваць кожны гук. Разбор этымалагічны — выяўленне паходжання слова, яго першапачатковай словаўтваральнай будовы і значэння.

М0ЎНЫ або ФАНЕМАТЬІЧНЫ СЛЫХ (РЕЧЕВ0Й нлй ФОНЕМАТЙЧЕСКНЙ СЛУХ) — уменне адрозніваць асобныя гукі ў моўным патоку, што забяспечвае разуменне слоў, распазнаванне іх значэння.

М0ЎНЫ ЭТЫКбТ (РЕЧЕВ0Й ЭТНКЁТ) — правілы моўных паводзін, якія грунтуюцца на нацыянальных і інтэрнацыянальных традыцыях і рэалізуюцца ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў, характэрных для розных сітуацый ветлівага кантакту з субяседнікамі. Прыклады сітуацый: сустрэча, знаёмства, развітанне, выбачэнне, запрашэнне да стала, падзяка і інш. М. этыкет дазваляе ўстанаўліваць кантакт з субяседнікам у пэўнай танальнасці; сродкі М. этыкету ўтвараюць сінанімічны рад, дзе дамінанта прыгодна для ўсіх сітуацый. Напрыклад, дамінанта «да пабачэння», сінонімы: да спаткання, да хуткай сустрэчы, усяго добрага, усяго найлепшага, усяго (разм.), бывайце здаровы (разм.), пакуль (разм.) і інш.

НАБ0РНАЕ ПАЛАТН0 (НАБ0РНОЕ ПОЛОТН0) — дапаможнік, які выкарыстоўваеода галоўным чынам у перыяд навучання грамаце і служыць для складання складоў, слоў і сказаў. Н. палатно ўяўляе планшэт, на якім вучні расстаўляюць карткі з надрукаванымі на іх літарамі. Н. палатно вынрацоўвае ў вучняў уменні ў галіне суаднясення гукаў і літар, фарміруе арфаграфічную пільнасць. Н. палатно выкарыстоўваецца як на дошцы ддя ўсяго класа, так і кожным вучнем на парце.

НА30ЎНІК (ЙМЯ СУІЦЕСТВЙТЕЛЬНОЕ) — часціна мовы, якая характарызуецца: а) катэгарыяльным значэннем прадметнасці (семантычная адзнака); б) выражэннем гэтага значэння праз катэгорыі роду, ліку, склону, а таксама адушаўлёнасці і неадушаўлёнасці (марфалагічная адзнака); в) выкарыстаннем у сказе ролі дзейніка і дапаўнення (сінтаксічная адзінка). Пры вывучэнні Н. трэба звярнуць увагу на тое, што катэгарыяльнае значэнне прадметнасці адрозніваецца ад лексічнага значэння «прадмет» (параўн.: стол, камень), таму што многія назоўнікі пазбаўлены лексічнай прадметнасці і па сэнсу падобныя да дзеясловаў і прыметнікаў (параўн.: вучэнне, бег, барацьба — «дзеян-

нс»; блакіт, чырвань, белізна — «якасць»; смеласць, мужнасць, дабрыня — «уласцівасць»), Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці з’яўляецца абстрактным паняццем, якое ўзнікае пры абагульненні граматычных прымет цэлага класа слоў і характэрна для ўсіх без выключэння Н., што выяўляеода пастаноўкай пытання х т о? ці ш т о? Н. агульныя (С. нарнцательные) — абагульненыя назвы шэрагу аднародных прадметаў і з’яў: чалавек, свята, конь і г.д. Н. уласныя (С. собственные) — індывідуальныя назвы прадметаў, з’яў, асоб, істот; служаць для вылучэння іх з шэрагу аднародных: Беларусь, Буг, Венера, Якуб Колас. Супрацьпастаўленыя агульным Н.: як правіла, не змяняюцца па ліках, не спалучаюцца з кслькаснымі лічэбнікамі. Н. адушаўлёныя (С. одупіевленные) — назвы асоб і наогул жывых істот: вучань, настаўнік, верабей, камар. Н. неадушаўлёныя (С. неодушевленные) — назвы нежывых гградметаў і з’яў рэчаіснасці: школа, вучэнне, падручнік. Граматычнае адрозненне паміж адушаўлёнымі і неадушаўлёнымі Н. выражаецца ў тым, піто форма вінавальнага склону множнага ліку адушаўлёных Н. супадае з формай роднага склону, а неадушаўлёных — з формай назоўнага склону: бачу вучняў, настаўніц (він.-род. скл.); бачу школы, падручнікі (він.-наз. скл.). Н. зборныя (С. собмрательные) абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў як непадзельнае цэлае: студэнцтва, настаўніцтва, бедната-, алешнік, лістота, калоссе. Зборныя Н. не змяняюцца па ліках, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Н. рэчыўныя (С. веіцественные) называюць рэчывы аднароднага саставу (прадукты харчавання, матэрыялы, тканіны, металы, мінералы, хімічныя элементы, сельскагаспадарчыя культуры): мука, цукар, цэмент, аксаміт, вугаль, бензін, бульба. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, але пры гэтым кожная частка рэчыва захоўвае асаблівасці цэлага. Граматычнай асаблівасцю рэчыўных Н. з’яўляецца ўжыванне іх толькі ў форме аднаго ліку, пераважна адзіночнага: авёс, бетон, тлушч. Нямногія з іх маюць форму толькі множнага ліку: суніцы, духі, дрожджы. Рэчыўныя Н. не спалучаюцца з колькасньмі лічэбнікамі, таму што абазначаюць назвы прадметаў, якія не паддаюцца пералічэнню. Рэчыўныя Н., якія маюць форму толькі адзіночнага ліку, у асобных выпадках могуць выкарыстоўвацца ў множным ліку, у прыватнасці, калі абазначаюць: а) гатункі і віды рэчываў: мінеральныя ўгнаенні, легіраваныя сталі, калійныя салі; б) вырабы з пэўных матэрыялаў: дарагія сукны, рознакаляровыя алмазы; в) значную плошчу, занятую рэчывам ці культурай: сібірскія снягі, пяскі Сахары, зазелянелі аўсы. Н. канкрэтныя (С. конкретные) — назвы гградметаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці, якія могуць быць прадстаўлены паасобку і лёгка паддаюцца злічэнню: школа, інстытут, вуліца, аловак, бацька, паўстанне. Усе канкрэтныя Н. спалучаюцца з лічэбнікамі. Н. абстрактныя (С. абстрактные) абазначаюць адцягненыя паняцці,

якасці, уласцівасці, пачуцці, працэсы, дзеянні, стан: дабрыня, каханне, вучэнне, бег, холад, гонар, смех, смеласць. Яны не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі і не маюць формы множнага ліку. Толькі некаторыя з абстрактных Н. спалучаюцца са словамі, якія маюць значэнне няпэўнай колькасці: мала радасці, шмат увагі, кропелька дабрыні. У выпадку канкрэтызацыі значэння абстрактныя Н. могуць ужывацца ў множным ліку і спалучаюцца з лічэбнікамі: маленькія радасці, першыя ўражанні, стэпавыя прасторы. Асобныя словы ўжываюцца толькі ў множным ліку: адносіны, абставіны, перагаворы. Н. адаінкавыя (С. еданнчные) называюць адзінкавыя прадметы, вылучаныя з сукупнасці аднародных прадметаў або з масы аднароднага рэчыва: галіна, сняжынка, гарошына. Н. адзіночна-лікавыя (сінгулятывы) — гэта словы, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку і абазначаюнь абстрактныя паняцці — якасіц, уласцівасці, дзеянне, стан (сінь, зло, смех, малацьба); сукупнасць прадметаў як адзінае целае (студэнцтва, моладзь, смецце); рэчывы або матэрыялы (малако, квас); уласныя назвы (Беларусь, Мележ). Н. множналікавыя (плюратывы) не маюць формы адзіночнага ліку і абазначаюць канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх і болей частак: акуляры, сані, гуслі; асобныя з’явы прыроды, прамежкі часу, некаторыя рэчывы: суткі, сухоты, дрожджы; гульні, звычаі, абрады, святы: жмуркі, вячоркі, каляды, дзяды; дзеянні, працэсы, стан: выбары, непаладкі, суадносіны.

НАЦІСК (УДАРЁННЕ) — выдзяленне шляхам узмацнення голасу, павышэння тону аднаго са складоў у слове або слова ў складзе моўнага такта, або такта ў складзе фразы.

У беларускай мове Н. сілавы, рухомы і разнамесны. Н. галоўны (У. главное) падае на апошнюю частку складанага слова або на каранёвую частку слова з іншамоўнай прыстаўкай анты-, контр-, улыпра-: мовазн'аўства, словаўтварэнне, антыкрызісны, контр-адмір'ал, ультрафіял'етавы. Н. дадатковы (У. второстепенное) больш слабы па сіле, які сустракаецца разам з галоўным Н. у складаных словах або ў словах з іншамоўнымі прыстаўкамі: светапогляд, антынар'одны. Н. лагічны (У. логнческое) — выдзяленне пры вымаўленні аднаго са слоў у сказе для ўзмацнення яго сэнсавай нагрузкі. Н. разнамесны або Н. свабодны (У. разноместное шш У. свободнос) не мае аднаго пэўнага месца ў словах, а можа падаць на розныя склады; проціл. Н. фіксаваны, несвабодны. Н. рухомы (У. подвнжное) можа пераходзіць пры змене слова з аднаго склада на іншы; проціл. Н. нерухомы. Н. слоўны (У. словесное) — выдзяленне фанетычнымі сродкамі аднаго са складоў у слове. Н. такгавы (У. тактовое) — выдзяленне пры вымаўленні аднаго са слоў у складзе моўнага такга. Н. фразавы (У. фразовое) — выдзяленне фанетычнымі сродкамі аднаго з тактаў у складзе фразы.

НЕАЛАГІЗМ (НЕОЛОГЙЗМ) — слова ці выраз, які ўзнікае ў мове для абазначэння новага (раней невядомага) прадмета або для выражэння новага паняцця, напр.: спонсар, рэкет і пад.

НЕЛІТАРАТЎРНАЕ СЛЙВА (НЕЛНТЕРАТЎРНОЕ СЛ0ВО) — слова, якое не з’яўляецца прыналежнасцю літаратурнай мовы і мае абмежаванае ўжыванне. Да Н. слоў адносяцца абласныя, вульгарныя і прастамоўныя словы. Асноўная з іх прымета — ненарматыўнасць.

HÖPMA (HÖPMA) — найбсльш распаўсюджанае і аіульнапрьшятае выкарыстанне моўных сродкаў, якое стала ўзорным і таму заканадаўча замацавана ў выглядзе пэўных правіл і рэгламентацый. Існуюць Н. арфаграфічныя, арфаэпічныя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя.

НЯЗМЁННАЕ СЛ0ВА (НЕНЗМЕНЙЕМОЕ CJIÖBO) — слова, якое не мае форм словазмянення. Гэта ўсе прыслоўі, прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі, нязменная форма дзеяслова — інфінітыў і дзеепрыслоўе. He маюць форм словазмянення і некаторыя назоўнікі і прыметнікі, напр.: беж, хіндзі, паліто, Токіо і інш.

0РГАНЫ МАЎЛЁННЯ (0РГАНЫ РЁЧН) — розныя часткі чалавечага арганізма, пры дапамозе і ўдзеле якіх утвараюцца гукі мовы; моўны апарат. 0. маўлення актыўныя (0. речм актмвные) — рухомыя органы, якія выконваюць асноўную функцыю ў гукаўтварэнні: губы, язык, мяккае паднябенне, маленькі язычок, галасавыя звязкі. О. маўлення пасіўныя (О. речн пасснвные) — нерухомыя органы, якія не здольны да самастойнай працы пры ўтварэнні гукаў: зубы, альвеолы, цвердае паднябенне, псласць носа, гартань, глотка.

ПАБ0ЧНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ (ВВ0ДНЫЕ КОНСТРЎКЦНН) — граматычна не звязаныя са сказам кампаненты (словы, словазлучэнні, сказы), якія выражаюць розныя адносіны асобы, якая гаворыць, да выказвання, называюць крыніцу паведамлення, паказваюць на адносіны паміж часткамі тэксту і г.д.: Костусь, мушу я прызнацца, ужо ўмеў на дошцы распісацца (Я.Колас). На маю думку, вучыцца ніколі не позна (І.Шамякін). Дожджык, і праўда, так і поўз за каўнер (Я.Брыль).

ПАДАЎЖ0ННЕ ГЎКА (УДЛННЁННЕ ЗВЎКА) — болыц працяглае вымаўленне зычнага гука ў становішчы паміж галоснымі. Падаўжаюцца зычныя гукі [ж], [з’], [йз’], [л’І, [н’], [с’], [ц’], |ч], [ш], напр.: збожжа, палоззе, суддзя, раіля, насенне, калоссе, багацце, ламачча, зацішша.

ПАДВАЁННЕ ГЎКАЎ (УДВОЁННЕ ЗВЎКОВ) — двухразовае выкарыстанне аднаго і таго ж гука (літары) на стыку марфем або слоў. Падвойвацца могуць як галосныя (за аблакамі, сааўтар), так і зычныя (пад дахам, асенні, бяззубы) гукі.

ПАЛІТАРНАЕ ЧЫТАННЕ (ПОБЎКВЕННОЕ ЧТЁНЙЕ) — від чытання слоў і складоў, пры якім вучні ўголас альбо шэптам перабіраюць іх літары, «м», «а», «ма». П. чытанне тармозіць фарміраванне навыкаў чытання.

ПАМЬІЛКІ Ў MÖBE ВЎЧНЯЎ (ОШЙБКН В РЁЧН учаіцнхся) — розныя віды памылак і недахопаў, якія дапускаюцца ў пісьмовых працах і вуснай мове. П. аднатыпныя (О. однотнпные) выклікаюцца аднолькавымі прычынамі і адносяцца да аднаго правіла. Звычайна дзве аднатыпныя П. пры ацэнцы пісьмовай работы залічваюцца за адну. П. арфаграфічныя (О. орфографнческне) узнікаюць пры напісанні слоў, якія змяшчаюць пэўную арфаграму. Гэта П. у правапісе звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных, у правапісе галосных о, э, галосных е, ё, я і інш. П. арфаэпічныя (О. орфоэпнческне) звязаны з парушэннямі фанетычных законаў і арфаэпічных норм. Да іх адносяцца: парушэнні правіл вымаўлення галосных і зычных, спалучэнняў гукаў, некаторых граматычных форм, няправільная пастаноўка націску і інш. П. граматычныя (О. грамматнческне) звязаны з парушэннямі заканамернасцей і правіл граматыкі. Сярод іх выдзяляюцца марфалагічныя і сінтаксічныя П., а таксама П. у словаўтварэнні. П. графічныя (О. графнческне) — гэта пропускі літар у слове, устаўка літар або складоў, замена адных літар другімі, недапісванне элементаў літар. П. грубыя (О. грубые) маюць асабліва важнае значэнне для характарыстыкі граматнасці: П. у правапісе е, ё, Я', правапісе у, ў; П. у канчатках, прыстаўках і інш.; проціл. П. нягрубыя (О. негрубые), якія адпаведна не маюць такога значэння: П. у выключэннях з правіл, няправільны выбар знакаў прыпынку, П. на вялікую літару ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання і інш. П. кампазіцыйныя (О. компознцнонные) — гэта неадпаведнасць напісанага тэксту плану, буйныя пропускі ў змесце, несуразмернасць частак, парушэнне паслядоўнасці з’яў, паўторы значных частак тэксту або эпізодаў і інш. П. лагічныя (О. лошческне) — гэта адсутнасць лагічнасці і сувязі ў выказванні думак, неабірунтаваныя, бяздоказныя вывады, выкарыстанне ў адным радзе рознаўзроўневых паняццяў і інш. П. .іексічныя або П. слоўнікавыя (О лекснческне нлн О. словарные) — гэта П. у словаўжыванні, у выбары слова: паўторы аднаго і таго слова ці роднасных слоў, недакладнасць выбранага слова, выкарыстанне дыялектных і простамоўных слоў без уліку іх эмацыянальнаэкспрэсіўнай афарбоўкі, шматслоўе і інш. П. марфалагічныя (О. морфологнческне) — гэта няправільнае формаўтварэнне і сло-

вазмяненне, напрыклад: самы прыгажэйшы (замест самы прыгожы); машуць (замест махаюць); белый, белыга, белые (замест белы, белага, белыя). П. моўныя (О. речевые) звязаны з парушэннем правіл, норм і традыцый словаўжывання, угварэння слоў і граматычных форм, пабудовы сінтаксічных адзінак, з парушэннямі розных сувязяў у звязным тэксце, а таксама з парушэннямі патрабаванняў стылістыкі і культуры маўлення. П. нямоўныя або недахопы (О. неречевые нлй недочеты) — гэта П. кампазіцыйныя, лагічныя і фактычныя. П. пунктуацыйныя (О. пунктуацнонные) звязаны з парушэннямі пунктуацыйных правіл. Класіфікацыя пунктуацыйных П. даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксіса: П. пры аднародных членах сказа, П. пры адасобленых даданых сказах і інш. Сярод арфаграфічных і пунктуацыйных П. можна выдзеліць грубыя і нягрубыя. П, сінтаксічныя (О. сннтаксмческне) — гэта П. у струкгуры сказа або тэксту: парушэнне парадку слоў у сказе (Недалёка ад хаты знаходзілася павець для дроўу, памылкі ў кіраванні і дапасаванні (Дзякую цябе, дзве прыгожых кветкіу, парушэнне сэнсавай сувязі паміж займеннікамі і тым словам, якое ён замяшчае і інш. П. словаўтварэння (О. словообразовання) звязаны з утварэннем уласных неалагізмаў, з парушэннем мадэляў словаўтварэння (адчувалы замест чулы, паважанне замест павага). П. стылістычныя (О. сталйстнческне) — гэта выкарыстанне слоў, спалучэнняў і сінтаксічных канструкцый, якія не адпавядаюць стылістычнай характарыстыцы ўсяго тэксту. Сярод іх выдзяляюцца: а) лексіка-стылістычныя; б) марфолага-стылістычньія; в) сінтактыка-стылістычныя П. П. фактычныя (О. фактйческне) — гэта скажэнне фактычнага матэрыялу.

памякчАнне зьічных (смягчёнйе соглАсных) — змена цвёрдых зычных гукаў на адпаведныя мяккія ў пазіцыі перад папярэднім мяккім гукам, напр.: [с’]нег, ле[с’]ня.

парАграф (ПАРАГРАФ) — графічны знак (§), якім выдзяляецца частка тэксту ўнутры раздзела.

ПАРАЎНАННЕ (СРАВНЁННЕ) — зварот мовы, пабудаваны на падабенстве двух прадметаў, у якіх праяўляецца агульная прымета: Паляцеу беленькі матылёк, як. чыстая сняжынка (Я.Колас).

ПАР0НІМЫ (ПАР0ННМЫ) — аднакаранёвыя словы, блізкія паводле гучання, але розныя ці з частковым супадзеннем паводле значэння: рэальны — рэалістычны, дробны — дробязны, асвоіць — засвоіць.

ПАСІЎНЫ СЛ0ЎНІК (ПАССЙВНЫЙ СЛ0ВАРЬ) — словы, зразумелыя для ўспрымання, знаёмыя, але неўжывальныя ў мове пэўнай асобы.

пАўза (пАуза) — часовы перапынак у гучанні, які выклікаецца разнастайнымі прычынамі і выконвае розныя функцыі.

ПАЧАТК0ВАЯ Ф0РМА СЛ0ВА (НАЧАЛЬНАЯ Ф0РМА СЛ0ВА) — форма зменнага слова, якая з’яўляецца зыходнай, пачатковай пры ўтварэнні іншых форм гэтага слова. Для назоўніка гэта назоўны склон адзіночнага ліку, для дзеясловаў — неазначальная форма і г.д.

ПЕРАКАЗ (НЗЛОЖЁННЕ) — від практыкавання па развіцці мовы вучняў, пры выкананні якога вучань павінен правільна (без скажэння фактаў), лагічна і іраматна перадаць змест узорнага тэксту. Віды П.: паводле спосабу перадачы тэксту — вусныя і пісьмовыя; паводле паўнаты перадачы зместу — блізкія да тэксту (падрабязныя), сціслыя, выбарачныя, творчыя; паводле мэты — навучальныя і кантрольныя. П. блізкі да тэксту (й. блнзкое к тексту) не прадугледжвае скарачэння, выбаркі, творчай перабудовы; яго мэта — не толькі перадаць змест узора, але і захаваць па магчымасці кампазіцьпо, логіку тэксту, яго сінтаксіс і лексіку. П. сціслы (Н. сжатое) мае задачу перадаць асноўны змест тэксту ў адпаведнасці з яго мэтай і галоўнай думкай. Спосабы скарачэння тэксту: а) выключэнне падрабязнасцей, дэталей; б) абагульненне канкрэтных адзінкавых з’яў. П. выбарачны (й. выборочное) — у ім перадаецца якая-небудзь асобная тэма (мікратэма) тэксту. Выбарка можа выконвацца з розных частак тэксту: напрыклад, пераказаць усё, што адносіцца да характарыстыкі дзеючай асобы ў апавяданні і інш. П. творчы (Н. творческое) характарызуецца змяненнямі і дапаўненнямі ў тэксце. П. са зменай формы мае на мэце замену адных іраматычных форм другімі: напр. дзеясловы прошлага часу замяняюцца дзеясловамі цяперашняга часу або наадварот, займеннікі 1-й асобы займеннікамі 3-й асобы ці наадварот і г.д. У П. з творчым дапаўненнем ставяцца задачы: а) змяніць пачатак тэксту; б) па іншаму закончыць яго; в) прадоўжыць сюжэт; г) прыдумаць дадатковы эпізод і г.д.

ПЕРАХбДНЫЯ ДЗЕЯСЛ0ВЫ (ПЕРЕХ0ДНЫЕ ГЛАГбЛЫ) — дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, непасрэдна накіраванае на аб’ект, выражаны назоўнікам або займеннікам у форме вінавальнага склону без прыназоўніка: чытаць кнігу, будаваць шкалу, любіць Радзіму. Аб’скт дзеяння можа выражацца і формай роднага склону: а) калі дзеянне пераходзіць не на ўвесь прадмет, а толькі на яго частку (выпіць малака, з’есці мёду); б) калі пры дзеяслове ёсць адмоўе не (не ведаць правіла, не выконваць задання). Непераходнымі лічацца ўсе астатнія дзеясловы: дзеянне іх або не накіравана на аб’ект, або не звязана з аб’ектам (сябраваць з кнігай, настаўнічаць). У залежнасці ад лексічнага значэння

адзін і той самы дзеяслоў можа быць пераходным або непераходным: пісаць пісьмо (пераходны), доўга пісаць (непераходны).

ПЕРЫФРАЗА (ПЕРНФРАЗА) — словазлучэнне або сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання канкрэтнай з’явы, прадмета, дзеяння. П. не толькі называе якую-небудзь з’яву рэчаіснасці, але і дае ёй адпаведную характарыстыку, ацэнку, напр. людзі ў белых халатах (урачы), другі хлеб (бульба), чорнае золата (нафта), блакітны экран (тэлевізар), горад над Бугам (Брэст) і інш.

ПЕРЬІЯД (ПЕРЙОД) — шырока развіты просты ці часцей складаны сказ, які характарызуецца паводле зместу і закончанасцю выказанай думкі, адзінствам тэмы, а паводле інтанацыі супрацьпастаўленнем дзвюх частак: перпіай — павышанай і другой — паніжанай. Першая частка вымаўляецца з паступовым узмацнсннем голасу, пасля ўзнікае паўза, пасля якой пачынаецца паступовы спад інтанацьгі.

перьіяд навучАння грАмаце (ПЕРЙОД обучёння ГРАМОТЕ) — прамежак часу, на працягу якога дзеці авалодваюць элементарным чьгганнем і пісьмом. Працэс навучання грамаце звычайна падзяляецца на два перыяды — падрыхтоўчы (дабукварны) і асноўны (букварны). Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце складаецца з: а) бязлітарнай стунені, на якой вучні набываюць пачатковыя всды аб асноўных адзінках мовы, вучацца рабіць склада-гукавы аналіз слоў, практыкуюцца ў напісанні найбольш ужывальных элсментаў літар; б) ступені шасці галосных гукаў і іх літарных абазначэнняў (літарнай ступені): а, о, і, у, ы, э. На працягу асноўнага перыяду навучання грамацс дзеці авалодваюць складовым чытаннем па буквары, набываюць навык запісу слоў, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем, засвойваюць абрыс літар і іх спалучэнняў. Асноўны нерыяд навучання ірамаце складаецца з чатырох паслядоўных ступснсй, кожная з якіх характарызуецца паступовым ускладненнем матэрыялу, павышэннем узроўню сфарміраванасці навыкаў чытання і пісьма, паглыбленнем аналізу зместу прачытанага.

ПІЛЬНАСЦЬ АРФАГРАФІЧНАЯ (30РКОСТБ ОРФОГРАФЙЧЕСКАЯ) — здольнасць, уменне хутка знаходзіць у тэксце, які прызначаецца для запісу ці ўжо напісаны, арфаграм, а таксама вызначаць іх тыпы.

ПІСБМ0 (ПНСБМ0) — 1) сістэма графічных знакаў для фіксацыі маўлення, пісьменства;

2)  від моўнай дзейнасці чалавека — працэс кадзіравання слоў і тэксту пры дапамозе графічных знакаў — літар;

3)  від сачынення, які садзейнічае фарміраванню ў вучняў навыкаў перапіскі. Спачатку дзеці вучацца падпісваць адрас, потым

пісаць кароткае пісьмо, якое складаецца з наступных частак: а) зварот да асобы, якой прызначаецца пісьмо; б) галоўная частка, дзе расказваецца пра свае справы; в) пытанні або просьба; г) пажаданні; д) подпіс і дата.

ПРАВІЛЫ ПЕРАН0СУ (ПРАвНЛА ПЕРЕНбСА) — устаноўленыя моўныя нормы пераносу частак слова з радка на радок, якія грунтуюцца на складападзеле з улікам марфемнай структуры слова. Перанос слова робіцца па складах, прычым адна літара хоць і ўтварае склад, не пераносіцца на наступны і не пакідаецца на папярэднем радку: лі-та-ра-ту-ра, ака-цыя; літары й, ў, у, ь і апостраф не аддзяляюцца ад папярэдняй літары і не пераносяцца: май-скі, поў-дзень, кань-кі, аб’-ява; афрыкаты дз, дж пры пераносе не раздзяляюцца: по-дзвіг, са-джаць; аднолькавыя зычныя дзеляцца пры пераносе: насен-не, збож-жа; аднаскладовыя прыстаўкі на зычны не раздзяляюцца для пераносу: раз-важаць, без-дарожжа.

ГГРАКТЬІКАВАННІ ПА MÖBE (УПРАЖНЁНМЯ ПО ЯЗЫКЎ) — віды вучэбнай дзейнасці вучняў, накіраваныя на фарміраванне ў іх устойлівых моўных ведаў, навыкаў і ўмеіпіяў. П. арфаграфічныя (У. орфографмческне) накіравапы на выпрацоўку навыку арфаграфічна правільнага пісьма. Сярод іх вылучаюцца: іраматыка-арфаграфічны аналіз (ці разбор), спісванне, дыктоўкі, лексіка-арфаграфічныя П., пісьмовыя пераказы. П. арфаэпічныя (У. орфоэпмческне) накіраваны на практычнас засваеннс норм вымаўлешія гукаў і іх спалучэшіяў, асобных слоў і іх форм, a таксама норм націску і інтанацыі. Асноўныя віды арфаэпічных П.: праслухванне і паўтарэнне ўзораў літаратурнага вымаўлення, аналіз арфаэпічных памылак у мове вучняў, праца са слоўнікамі націску і вымаўлення. У працэсе выкананкя П. граматычных (У. грамматнческмх) у вучняў фарміруецца пэўная сістэма ведаў аб роднай мове, аб яе ладзе і заканамернасцях; на падставе гэтага засвойваецца арфаграфія, пунктуацыя і культура маўлення, выпрацоўваюцца розныя моўныя ўменні і навыкі. Класіфікацыя граматычных П. можа ажыццяўляцца з улікам розных прымет. У залежнасці ад таго, над якім моўным матэрыялам працуюць вучні, вылучаюцца: а) словаўтваральныя, б) марфалагічныя і в) сінтаксічныя П. Асноўныя віды граматычных практыкаванняў: марфемны разбор слова (разбор паводле складу слова), словаўтваральны аналіз слова, частковы або поўны марфалагічны разбор (разбор па часцінах мовы), разбор па членах сказа, сінтаксічны разбор рознай ступені складанасці. У залежнасці ад характару разумовых аперацый, якія выконваюць вучні ў ходзе граматычнага П., вылучаюцца аналітычныя, сінтэтычныя П., П. на параўнанне, класіфікацыю, абагульненне. П. канструктыўныя (У. конструктнвные) накіраваны на выпрацоўку навыкаў моўнага кан-

струявання. Гэта: утварэнне зададзеных форм слоў, новых слоў па дадзеных мадэлях, будаванне словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў зададзенага тыпу. П. лагічныя (У. логнческме) накіраваны на фарміраванне ў вучняў здольнасці да лагічнага мыслення. Яны грунтуюцца на выкананні розных аналітычных і сінтэтычных разумовых аперацый: групоўка, класіфікацыя, параўнанне і супрацьпастаўленне, апісанне і інш. П. лекачныя або П. слоўнікавыя (У. лексмческне нлн У. словарные) — гэта розныя віды работы са словамі, накіраваныя на ўзбагачэнне мовы вучняў. Сярод іх выдзяляюцца ўласна-слоўнікавыя П. і П., якія спалучаюцца з рознымі іншымі П.: слоўнікава-арфаграфічныя, слоўнікава-граматычныя, слоўнікава-лагічныя, слоўнікава-стылістьгчньія. Да ўласна-слоўнікавых П. адносяцца: тлумачэнне новых або незразумелых слоў, падбор сінонімаў, падбор роднасных слоў, размежаванне амонімаў і інш. П. стылістычныя (У. стмлнстнческне) накіраваны на выпрацоўку навыкаў стылістычна правільнага ўжывання слоў, іх спалучэнняў і сінтаксічных канструкцый. Гэта стылістычны аналіз тэксту, складанне тэкстаў пэўнай стылістычнай накіраванасці і інш. П. фанетычныя (У. фонетнческне); складападзел, гукавы аналіз слоў і складоў, выдзяленне націскных і ненаціскных складоў, графіка-фанетычны разбор і інш. Асноўная мэта фанетычных П. — гэта развіццё фанематычнага слыху, фарміраванне папярэдніх ведаў аб асноўных фанетычных адзінках (гуках, складах, фанетычных словах, націску), інто ўтварае падставу для развіцця маўленчай культуры вучняў, для фарміравання граматнага пісьма.

ПРАНАМІНАЛІЗХЦЫЯ (ПРОНОМННАЛМЗАЦНЯ) — пераход лічэбнікаў і прыметнікаў у займеннікі: адзін, другі, цэлы, наступны.

ПР0ПІСІ (ПР0ПНСМ) — узор пісьмовых шрыфтоў для навучання школьнікаў пісьму. П. могуць быць у выглядзе насценных плакатаў, рабочых сшыткаў з друкаванай асновай, укладышаў у буквар і брашур.

ПРЬІКАЗКА (ПОСЛбВМЦА) — устойлівы народны выраз, які мае павучальны змест і характарызуецца сінтаксічнай закончанасцю і сэнсавай самастойнасцю: Летні дзень год корміць, Жыць — радзіме служыць.

ПРЬІМАЎКА (ПОГОВ0РКА) — трапнае народнае выслоўе, лаканічнае па форме і вострае па думцы і назіральнасці, якое ў адрозненне ад прыказкі не змяшчае прамога павучальнага зместу. Закончанае сінтаксічнае афармленне і канкрэтны сэнс П. атрымлівае толькі ў кантэксце: Hi самому глянуць, ні людзям паказаць. Рэшатам ваду насіць.

ПРЫМЁТНІК (ПРМЛАГАтЕПЬНОЕ) — часціна мовы, якая характырызуецца: а) значэннем сталай прымсты прадмета (якасці, уласцівасці, прыналежнасці) — семантычная адзнака; б) змяненнем па склонах, ліках і родах — марфалагічная адзнака; в) выконваннем функцыі азначэння або іменнай часткі састаўнога выказніка — сінтаксічная адзнака. Формы ліку, роду, склону прыметніка несамастойныя: яны залежаць ад назоўніка, да якога дапасуюцца. П. якасныя (П. качественные) — прама называюць якасці і ўласцівасці, якія пераважна ўспрымаюцца органамі пачуццяў: сіняе неба, круглы мяч, густы лес, добры ўчынак. Якасным П. уласцівы наступныя лексіка-граматьгчныя і словаўтваральныя асаблівасці: 1) здольнасць утвараць ступені параўнання: малы — меншы, найменшы, лёгкі — лягчэйшы, найлягчэйшьг, 2) наяўнасць форм суб’ектыўнай ацэнкі: светлы — светлаваты — светленькі, высокі — высачэзньг, 3) магчымасць утвараць прыслоўі на -а, -у. высокі — высока, геройскі — па-геройску, 4) здольнасць утвараць абстрактныя назоўнікі: светлы — святло, свежы — свежасць, добры — дабрыня', 5) магчымасць уступаць у антанімічныя пары: светлы — цёмны, добры — злы; 6) наяўнасць сярод іх як вытворных, так і невытворных слоў: стары, сіні, сонны, памяркоўны', 7) здольнасць спалучацца з гірыслоўямі меры і стуііені: вельмі халодны, надта разумны, зусім свабодны. П. адносныя (П. относнтсльные) — абазначаюць прымету прадмета апасродкавана, г.зн. праз яго адносіны: 1) да матэрыялу або рэчыва: медны дрот, драўляная шкатулка-, 2) да месца ці прасторы: марская хвароба, англійскі гумар\ 3) да часу: заўтрашні дзень, веснавое сонца; 4) да дзеяння: адрыўны каляндар, вылічальны цэнтр', 5) да асобы: дзіцячыя цацкі, студэнцкі вечар і г.дАдносныя П. выражаюць сталыя прыметы прадметаў, якія не могуць праяўляцца ў болыйай ці меншай ступені. Таму яны пазбаўлены ступеняў параўнання і іншых адзнак, уласцівых якасным П. П. прыналежныя (П. прйтяжательные) — абазначаюць прымету паводле прыналежнасці прадмета пэўнай асобе ці жывой істоце: матчына хустка, дзядзькаў падарунак, воўчы хвост, буслава гняздо. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: мядзведзеў, леснікоў, бабулін, зязюльчын. Утвараюцца ад уласных і агульных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -аў(-еў), -оў(-еў), -ын(-ін), -яч. Межы разрадаў прыметнікаў рухомыя. Таму назіраецца пераход прыналежных П. у адносныя, адносных у якасныя: воўчы хвост — воўчае футра — воўчы апетыт, жалезны лом — жалезная воля.

прымыкАнне (ПРММЫКАННЕ) — сінтаксічная сувязь, пры якой залежнае слова мае нязменную форму і падпарадкоўваецца галоўнаму толькі па сэнсу. Прымыкаюць прыслоўі, дзеепрыслоўі і неазначальная форма дзеяслова: жаданне вучыцца, добра адказваць, ісці не спяшаючыся.

ПРЫНА30ЎНІК (ПРЕДЛ0Г) — службовая часціна мовы, якая паказвае на граматычную залежнасць назоўнікаў (займеннікаў, лічэбнікаў) ад іншых слоў і выражае розныя адносіны паміж імі ў сказе: прасторавыя (вяртацца з горада, глядзець праз акно), аб’ектныя (пастукаць у акно, сабрацца з думкамі), часавыя (прыехаць перад экзаменам, вярнуцца праз гадзіну), прычынныя (застыць ад холаду, не чуваць з-за шуму), мэтавыя (рыхтавацца да экзаменаў, прыйсці па разлікў азначальныя (майстар на ўсе рукі, салат пад маянэзам). Паводле паходжання П. выдзяляюцца на невытворныя (непронзводные), якія сірацілі словаўтваральную сувязь са словамі інпіых часцін мовы (а, аб, да, для, з, ў, пры, і г.д.) і на вытворныя (прснзводные), якія суадносяцца сваім паходжаннем са словамі іншых часцін мовы: насустрач, збоку, замест, воддаль і г.д. Па структуры П. бываюць простыя (простые): на, пад, пры; складаныя (сложные); з-за, паміж, па-над; састаўныя (составные): згодна з, у выніку, на шляху да. Па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы вытворныя П. падзяляюцца на: 1) прыслоўныя (наречные): паконпт, 2) адыменныя (отыменные); з боку, з мэтай, у выніку; 3) дзеяслоўныя (глагольные); выклікаючы, не лічачы, гледзячы на.

ПРЫСЛ0ЎЕ (НАРЁЧЙЕ) — часціна мовы, якая: а) абазначае прымету дзеяння, стану ці іншай прыметы; б) не мае форм словазмянення, г.зн. не змяняецца; в) характарызуецца словаўтваральнай суадноснасцю з усімі знамянальнымі часцінамі мовы; г) выконвае пераважна функцьпо акалічнасці. Паводде значэння П. падзяляюцца на дзве асноўныя групы: азначальныя (определнтельные), якія характарызуюць дзеянне або прымету паводле якасці, колькасці, спосабу працякання: высока, звонка, проста, мала, вельмі, зусім, бягом, цішком, вярхом; акалічнасныя (обстоятельственные), якія паказваюць на розныя акалічнасці працякання дзеяння: побач, навокал, там; часу: даўно, зімой, спачатку; прычыны: спрасонку, чамусьці, паняволі\ мэты: знарок, наперакор.

ПРЭДЫКАТЬІЎНАСЦЬ (ПРЕДЙКАТЙВНОСТЬ) — выражэнне моўнымі сродкамі адносін зместу сказа да рэчаіснасці. П. рэалізуецца з дапамогай сінтаксічных катэгорый мадальнасці і часу. Мадальнасць выражае адносіны таго, хто гаворыць, да выказвання, яго ацэнку адносін зместу выказвання да аб’ектыўнай рэчаіснасці; выражаецца граматычнымі і лексічнымі сродкамі (формамі ладу, мадальнымі словамі і часціцамі, інтанацыяй). Катэгорыя сінтаксічнага часу паказвае, што змест выказвання ўсведамляецца ў пэўным часавым плане; выражаецца ў першую чаргу часавымі формамі дзеяслова-выказніка.

ПРЭДЫКАТЬІЎНАЯ або ГРАМАТЫЧНАЯ ACHÖBA CKÄ3A (ПРЕДНКАТЙВНАЯ нлн ГРАММАТЙЧЕСКАЯ OCHÖBA

ПРЕДЛОЖЁНЙЯ) — спалучэнне дзейніка і выказніка ў двухсастаўных сказах; у большасці адаасастаўных — дзеяслоўная форма.

ПбЧЫРК (П0ЧЕРК) — індывідуальная ўстойлівая манера пісьма. П. харакгарызуецца спецыфічнай формай асобных літар і спосабаў іх спалучэння, іх нахілам, памерам, расцягнутасцю і сцісласцю, ступенню націску і інш. П. фарміруецца на падставе навучання пісьму і каліграфіі ў школе, адлюстроўвае таксама асобныя рысы характару чалавека.

пунктагрАма (ПУНКТОГРАММА) — унармаваная пастаноўка знака прыпынку, якая выбрана з шэрагу магчымых і адпавядае правілам пунктуацыі або традыцыі, напр., коска пры аднародных членах, кропка ў канцы сказа і інш.

ПУНКТУАЦЫЯ (ПУНКТУАЦЙЯ) — 1) збор правіл пастаноўкі знакаў прыпынку;

2)  расстаноўка знакаў прыпынку ў тэксце;

3)  наогул знакі прыпынку. Вядучым прынцыпам беларускай П. лічыцца сінтаксічны (структурны), паводле якога расстаноўка знакаў прыпынку вызначаецца сінтаксічнай канструкцыяй; вывучэнне правіл П. звязваецца з вывучэннем тэм па курсу сінтаксісу; практыка выкарыстання знакаў прыпынку грунтуецца на сінтаксічным аналізе сказа. П. прадугледжвае пры расстаноўцы знакаў прыпынку ўлічваць і сэнсавае чляненне мовы, якое не заўсёды супадае са структурным. Інтанацыя таксама ў многіх выпадках служыць выбару знака прыпынку, напрыклад, паўза пры пастаноўцы працяжніка паміж галоўнымі членамі сказа і інш.

РАБ0ТА НАД ПАМЬІЛКАМІ (РАБ0ТА НАД ОШЙБКАМН) — спосаб фарміравання ў вучняў моўных ведаў, уменняў і навыкаў. Р. над памылкамі ўключае: а) папярэджанне магчымых памылак у вуснай і пісьмовай мовах вучняў на пддставе іх праіназавання, ведаў тыповых памылак і пджкасцей; б) знаходжанне і выпраўленне памылак самімі вучнямі на падставе самаправеркі, рэдагавання; в) выпраўленне, улік і класіфікацыя памылак настаўнікам з наступным выкарыстаннем дадаеных у іірацы па папярэджанню памылак; г) арганізацыя і правядаенне розных форм калектыўнай і індывідуальнай рабаіы вучняў над памыдкамі. Пералічаныя віды работ праводзяццд з памылкамі розных тыпаў — арфаграфічнымі, арфаэпічнымі, марфалагічнымі і г.д.

РАЗДЗЯЛЙЛЬНЫ ЗНАК (РАЗДЕЛЙТЕЛЬНЫЙ ЗНАК) — графічны знак (’) (апостраф), ці -ь, які паказвае, што наступная галосная літара — ётавая, напрыклад: аб’езд, паштальён.

РОД (РОД) — лексіка-граматычная, сінтаксічна незалежная катагорыя назоўнікаў, якая выражае іх адносіны да аднаго з трох Р. (мужчынскага, жаночага або ніякага) і праяўляецца ў здольнасці назоўнікаў спалучацца з пэўнымі формамі звязаных з імі

слоў. Множналікавыя назоўнікі (акуляры, сані, Асіповічы) Р. не маюць. У адушаўлёных назоўнікаў, найперш у асабовых, Р. з’яўляецца матываваным і адлюстроўвае адрозненні паводле біялагічнага полу (бык — карова, мужчына — жанчына). Р. неадушаўлёных назоўнікаў з’яўляецца нематываваным і вызначаецца паводле канчатку. Да мужчынскага Р. адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам (дом, конь), або з канчаткам -а(-я), якія абазначаюць асоб мужчынскага полу (стараста, суддзя). Да жаночага Р. адносяцца назоўнікі з канчаткам -а(-я) і з нулявым канчаткам (сцяна, зямля, поўнач). Да ніякага Р. адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о(-ё), -а, -е (акно, дрэва, галлё, поле), а таксама назоўнікі на -мя (імя, полымя) і назвы маладых істот (дзіця, жарабя). Асобны разрад складаюць назоўнікі агульнага Р., якія ў адных выпадках могуць абазначаць асоб мужчынскага полу, у другіх — асоб жаночага полу: сірата, няўмека, плакса.

Р0ДНАСНЫЯ СЛ0ВЫ (Р0ДСТВЕННЫЕ СЛОВА) — словы, якія маюць аднолькавы корань: вада, вадасховішча, падводны і інш.

РЭДЎКЦЫЯ (РЕДЎКЦНЯ) — аслабленне артыкуляцыі і змяненне гучання галосных. Пры колькаснай Р. галосныя гукі ў ненаціскной пазіцыі вымаўляюцца карацей, слабей, аднак якасць гука не змяняецца: вада, вадзяны, вадаправод. Такая Р. з’яўляецца арфаэпічнай нормай беларускай мовы. Пры якаснай Р. ненаціскныя галосныя змяняюцца не толькі колькасна, але і якасна. Якасная Р. уласіцва рускай літаратурнай мове і асобным беларускім гаворкам, напрыклад, галосныя [о], [э], [а] у другой ненаціскной пазіцыі могуць вымаўляцца як невыразны гук [ь]: [es] давозы.

САСТАЎНЬІЯ НАЗВЫ ЛІТАР (СОСТАВНЫЕ НАЗВАНМЯ БУКВ) — назвы, якія складаюцца з двух слоў. Састаўных назваў у беларускім алфавіце 3: «і нескладовае», «у нескладовае», «мяккі знак».

САЧЫНЁННЕ (СОЧННЁНЙЕ) — самастойная творчая праца вучняў, у якой яны ў вуснай або пісьмовай фор.ме перадаюць свае асабістыя думкі і перажыванні; від практыкавання ў развіцці звязнай мовы. С. класіфікуюцца паводле розных падстаў: 1) у залежнасці ад крыніц матэрыялу: a) С. па назіраннях і з асабістага вопыту; б) С. па карцінах і фільмах; в) С. па прачыганым; 2) па тыпах тэксту: С.-апавяданне, С.-апісанне, С.-разважанне; 3) па жанрах: пісьмо, нарыс, заметка ў газету, водгук на кнігу, замалёўка карцін прыроды, апавяданне; па тыпу творчага ўяўлення: a) С. па апорных словах; б) С. па фабуле; в) С. паводле пачатку; г) С. паводле канца; д) С. паводле падабенства; 5) па ступені са-

мастойнасці працы: С. на зададзеную тэму і С. на свабодную тэму.

СІН^КДАХА (СЙНЁКДОХА) — перанос значэння з адной з’явы на другую паводле колькасных адносін паміж імі: выкарыстанне назвы цэлага замест часткі, агульнага замест асобнага і наадварот, напрыклад: ехаць на машыне замест ехаць на аўтамабілі, вораг адступае замест ворагі адступаюць.

СІНАН<МІКА (СЙНОНЙМЙКА) — 1)раздзел мовазнаўства, які вывучае сінонімы; 2) сукупнасць сінонімаў у пэўнай мове. Беларуская сінаніміка.

СІНАНІМІЧНЫ РАД (СЙНОНЙМЙЧЕСКЙЙ РЯД) — ірупа моўных адзінак, аб’яднаных сінанімічнымі адносінамі; напрыклад: храбры, смелы, адважны, мужны; рослы, доўгі, цыбаты.

СІНАНІМІЯ (СЙНОНЙМЙЯ) — супадзенне моўных адзінак (марфем, слоў, фразеалагізмаў, сінтаксічных канструкцый) паводле значэння.

СІН0НІМЫ (СЙН0НЙМЫ) — словы адной часціны мовы, якія абазначаюць адно паняцце, аднак адрозніваюцца адценнямі значэння або стылістычнай афарбоўкай; напрыклад: ісці, трусіць, дыбаць, сунуцца. С. абсалютныя (С. абсолютные) — словы, якія поўнасцю супадаюць як па значэнню, так і па стылістычнай афарбоўцы: правапіс — арфаграфія, прыстаўка — прэфікс. С. кантэкстуальныя (С. контекстуальные) — словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце; напрыклад: У бубны дахаў вецер б’е, грыміць на ім, гудзіць, пяе (М.Багдановіч). С. семантычныя (С. семантнческне) — С., якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі значэння: старанны, дбайны, руплівы. С. семантыка-стылістычныя — С., якія адрозніваюцца і дадатковымі семантычнымі адценнямі, і стылістычнай афарбоўкай: хадзіць, совацца, шлындаць. С. стылістычныя — С., якія адрозніваюцца толькі стылістьічнай афарбоўкай: даведацца (нейтр.) — пранюхаць (прастам.), лоб (нейтр.) — чало (паэт.). Група С. называецца сінанімічным радам (смноннмнческмм рядом): смелы, храбры, мужны, адважны. Адзін з членаў сінанімічнага рада, носьбіт галоўнага найбольш агульнага лексічнага значэння, нейтральны ў экспрэсіўных і стылістычных алносінах з’яўляецца дамінантай (домннантой) рада.

CfHTAKCIC (СЙНТАКСйС) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае сінтаксічны лад мовы, будову і значэнне сінтаксічных адзінак. Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне, сказ, складанае сінтаксічнае цэлае;

2)  сам сінтаксічны лал мовы.

cihxpöhhae навучАнне чытАнню I ПІСЬМЎ (СННXPÖHHOE ОБУЧЁННЕ ЧТЁННЮ Н ПНСЬМЎ) — аднатэмнасць урокаў чытання і пісьма, блізкасць зместу тэкставага матэрыялу; знаёмства на ўроку пісьма з рукапісным варыянтам той літары, з друкаваным варыянтам якой дзеці пазнаёміліся на ўроку чытання.

СКАЗ (ПРЕДЛОЖЁННЕ) — мінімальная іраматычна і інтанацыйна аформленая цэласная адзінка мовы, якая з’яўляецца галоўным сродкам фарміравання і выражэння думкі ці пачуцця. С. характарызуецца прыметамі: прэдыкатыўнасць; інфармацыйная завершанасць; інтанацыйная аформленасць. Адрозніваюць наступныя тыпы С.: 1) паводле адносін зместу С. да аб’ектыўнай рэчаіснасці: сцвярджальныя (утвердйтельные) і адмоўныя (отрнцательные); 2) паводле мэты паведамлення: апавядальныя (повествовательные), якія паведамляюць аб розных з’явах і падзеях як пэўных фактах аб’ектыўнай рэчаіснасці; пытальныя (вопрослтельные), якія выкарыстоўваювда дая атрымання пэўнай інфармацыі ад субяседніка; пабуджальныя (побудательные), якія выражаюць розныя валявыя праяўленні асобы: загад, пажаданне, запрашэнне і г.д. Кожны з гэтых С. паводле інтанацыі можа быць клічным (воскллцательным), г.зн. эмацыянальна афарбаваным; 3) паводле будовы: простыя (простые), якія змяшчаюць у сабе адну прэдыкатыўную адзінку ці граматычную аснову; складаныя (сложные), у склад якіх уваходзяць дзве і больш прэдыкатыўных адзінак; 4) у залежнасці ад колькасці галоўных членаў у граматычнай аснове С.: двухсастаўныя (двусоставные), граматычная аснова якіх складаецца з дзейніка і выказніка; аднасастаўныя (односоставные), у аснове якіх толькі адзін член — дзейнік або выказнік; 5) паводле наяўнасці або адсутнасці залежных слоў: развіты (развнтый), які, акрамя галоўных членаў, мае і даданыя; неразвіты (неразвмтый), які мае толькі галоўныя члены; 6) па наяўнасці або адсутнасці неабходных членаў структуры пэўнага С.: поўныя (полные), г.зн. з усімі наяўнымі членамі, неабходнымі для структуры С., і няпоўныя (неполные); 7) паводле наяўнасці або адсутнасці магчымасці выяўлення, ў складзе С. асабістых членаў: падзельныя (членнмые) і непадзелыныя (нечленлмые), апошнія не маюць ні галоўных, ні даданых членаў С. і з’яўляюцца словамі-С.

СКОРАГАВ0РКА (СКОРОГОВ0РКА) — штучна выдуманая фраза (звычайна жартоўная) з цяжкім для вымаўлення падборам гукаў, якую трэба вымаўляць хутка, не запінаючыся. С. выкарыстоўваюцца для развіцця чысціні вымаўлення, для навучання артыкуляваць гукі, пры навучанні выразнаму чытанню, а таксама ў якасці займальнага матэрыялу.

СКЛАД (СЛОГ) — адрэзак моўнай плыні, які складаецца з аднаго або некалькіх гукаў і вымаўляецца адным штуршком паветра. Асаблівасцю С. з’яўляецца тое, што ў яго абавязкова павінен уваходзіць галосны гук. С. адкрыты (С. открытый) заканчваецца на галосны гук (пра-чы-та-лі). С. закрыты (С. закрытый) заканчваецца на зычны гук (кам-байн). С. націскны (С. ударный) знаходзіцца пад націскам (бя-ро-за). С. непрыкрыты (С. непрнкрытый) пачынаецца з галоснага гука (ак-но). С. прыкрыты (С. прнкрытый) пачынаецца з зычнага гука (ха-та).

СКЛАДЛНАЕ СІНТАКСЙНАЕ Ц^ЛАЕ (СЛ0ЖНОЕ СЙНТАКСЙЧЕСКОЕ ЦЁЛОЕ) — асобная сінтаксічная адзінка, якая складаецца з групы самастойных сказаў і характарызуецца адноснай завершанасцю тэмы, сэнсавым і сінтаксічным адзінствам кампанентаў. Сказы аб’ядноўваюцца ў С. сінтаксічнае цэлае з дапамогай злучнікаў з далучальным значэннем, ужывання асабовых і ўказальных займеннікаў, займеннікавых прыслоўяў (потым, затым і інш.), адзінства трывальна-часавых форм дзеясловаў-выказнікаў, агульнай інтанацыі і іншых сродкаў: Маці, бывала, сапраўды прысядзе на лаве ды пасядзіць. Нядоўга. Бо зноў работа нейкая знойдзецца (Я.Брыль).

СКЛАДХНАЕ СЛ0ВА (СЛ0ЖНОЕ СЛ0ВО) — слова, якое складаецца з двух і больш асноў. Асновы С. слова могуць быць звязаны злучальнай галоснай літарай (пераход), злучком (плашчпалатка) або непасрэдна (педінстытут).

СКЛАДАНЫ СКАЗ (СЛбЖНОЕ ПРЕДЛОЖЁНЙЕ) — асобная сінтаксічная адзінка, у складзе якой дзве (ці больш) часткі, аднатыпныя па форме з простымі сказамі, утвараюць адзінае сэнсавае, структурнае і інтанацыйнае цэлае. Сродкамі аб’яднання частак у С. сказе з’яўляюцца злучнікі і злучальныя словы, указальныя словы, інтанацыя, парадак размяшчэння частак, суадносіны трывальна-часавых форм дзеясловаў-выказнікаў. Паводле спосабу сувязі паміж састаўнымі часткамі С. сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя. У залежнасці ад формы сувязі і характару адносін паміж часткамі сярод злучнікавых С. сказаў выдзяляюцца складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

Складаназлучаны сказ (Сложносочнненное предложенне) разнавіднасць С. сказу, у якім пры дапамозе злучальных злучнікаў аб’ядноўваюцца сінтаксічна раўнапраўныя састаўныя часткі. Паміж часткамі складаназлучанага сказа могуць устанаўлівацца розныя адносіны: 1) спалучальныя (са значэннем адначасовасці або паслядоўнасці): Прайшло лета, і настала восень (К.Чорны); 2) супастаўляльныя (з уласна супастаўляльным значэннем, значэннем неадпаведнасці або супрацьпастаўлення): Хацелася б неш-

та сказаць, ды не знаходзілася слоў (В.Казлоў); 3) раздзяляльныя (са значэннем несумяшчальнасці, чаргавання, узаемавыключэння): To нямеюць нівы ў полі, то дрыжыць пяшчотна гай (У.Хадыка); 4) далучальныя: Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары (М.Багдановіч).

Складаназалежны сказ (Сложноподчнненное предложенне) — разнавіднасць С. сказаў, у якім пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў аб’ядноўваюцца сііггаксічна нераўнапраўныя састаўныя часткі. Сінтаксічна незалежная частка называецца галоўнай часікай або галоўным сказам (главной частью нлн главным предаоженнем); сінтаксічна залежная частка, якая падпарадкоўваецца галоўнай, называецца даданай часткай або даданым сказам (првдаточной частью нлн првдаточным предложеннем). У адрозненне ад даданай галоўная частка ніколі не мае ў сваім складзе злучніка або злучальнага слова, але можа мець указальнае слова, змест якога раскрываецца даданай. Незалежнасць галоўнай часткі адносная, таму іігго ў шэрагу выпадкаў галоўная частка не можа існаваць без даданай. Гэта можа быць абумоўлена тым, што: а) выказнік галоўнай часткі выражаны дзеясловам моцнага кіравання: Прасііа яблынька адна, каб не садзілі ля дарогі (М.Таіік); б) даданая частка канкрэтызуе змест галоўнай, паясняе ў ёй указальнае слова: Я люблю бярозку, што пяе з вятрамі (А.Русак); в) наяўнасць у галоўнай частцы другога элемента парнага злучніка: Як воўка баяцца, то ў лес не хадзіць. Складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе ўсю галоўную, лічацца расчлянёнымі (расчлененнымн), а складазалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе асобныя члены галоўнай — нерасчлянёнымі (нерасчлененнымн). Складаназалежныя сказы могуць мець некалькі даданых частак. Падпарадкаванне гэтых частак галоўнай можа быііь сузалежным (соотноснтельным) і паслядоўным (последовательным). Сузалежным з’яўляецца такое падпарадкаванне, пры якім кожная даданая частка непасрэдна залежыць ад галоўнай. Яно можа быць аднародным (однородным) і неаднародным (неоднородным). Сузалежнае аднароднае падпарадкаванне — гэта падпарадкаванне даданых сказаў аднаго віду аднаму і таму ж галоўнаму сказу: Салодка мроіцца, як пахне мак, як зоры рояцца і спіць вішняк (М.Машара). Неаднароднае сузалежнае падпарадкаванне — гэта падпарадкаванне аднаму галоўнаму сказу розных відаў даданых сказаў, а таксама падпарадкаванне аднолькавых даданых розным словам галоўнага сказа: На іх запытанне, куды ідзе дзед, ён адказаў, што ідзе па дровы (Я.Колас). Паслядоўным з’яўляецца такое падпарадкаванне, калі ўсякая наступная даданая частка непасрэдна залежыць ад папярэдняй і паясняе яе: Усё было ў парадку, калі не лічыць гэтай раніцы, якая пачалася не зусім добра (М.Лынькоў). У некаторых

складаназалежных сказах даданыя часткі могуць адначасова звязвацца сузалежным і паслядоўным падпарадкаваннем.

Бяззлучнікавы С. сказ (Бессоюзное С. предаоженне) — сказ, у якім сінтаксічна раўнаітраўныя або нераўнапраўныя састаўныя часткі аб’ядноўваюцца па сэнсу, інтанацыйна, парадкам размяшчэння частак, трывальна-часавымі суадносінамі дзеясловаў-выказнікаў. Адрозніваюцца: 1) бяззлучнікавыя С. сказы аднародага саставу (з аднатыпнымі часткамі), якія па сэнсавых адносінах паміж часткамі (адначасовасць або паслядоўнасць з’яў, параўнанне або супрацьпастаўленне і г.д.) і па некаторых структурных адзнаках (інтанацыйныя, трывальна-часавыя суадносіны дзеясловаўвыказнікаў і г.д.) набліжаюцца да складаназлучаных сказаў: Лісце на дрэвах пажоўкла, хутка пачнуцца халады (М.Зарэцкі). Выганяем гора ў дзверы, — гора сунецца ў акно (П.Броўка); 2) бяззлучнікавыя С. сказы неаднароднага саставу (з разнатыпнымі часткамі), якія паводле значэння (аб’ектныя, азначальныя, прычыннавыніковыя і г.д. адносіны) і па некаторых сіруктурных адзнаках (інтанацыя, парадак састаўных частак і г.д.) суадносяцца са складаназалежнымі сказамі: Адзінай была гаворка — сумна без працы стаяць (П.Броўка). Я вось так гляджу: павінен чалавек да ўсяго мець паняцце (М.Лынькоў). Існуе некалькі тыпаў бяззлучнікавых С. сказаў, якія не суадносяцца са складаназлучанымі або складаназалежнымі сказамі, напрыклад, бяззлучнікавыя сказы з паясняльнымі і далучальнымі адносінамі: У летні ціхі дзень выпадак быў такі: сышоў з дарогі ў цень, прылёг я ля ракі (А.Куляшоў). Выйду я раніцай з плугам у поле, поле — шырокі разлог (П.Глебка).

Камбінаваны С. сказ (Комбнннрованное С. предложенне) — гэта С. сказ з рознымі відамі сувязі, у якім тры ці болей простыя сказы звязваюцца: а) як злучальнымі, так і падпарадкавальнымі злучнікамі; б) як пры дапамозе злучнікавай сувязі, так і бяззлучнікавай: Звоняць ручаіны, а на вачах слёзы, нямеюць ножкі, а на сэрцы чорна (П.Броўка). У яго так балела галава і гарэлі вочы, што сон не прыходзіў (І.Мележ).

СКЛАДАПАДЗЁЛ (СЛОГОРАЗДЁЛ) — 1) мяжа паміж канцом папярэдняга і пачаткам наступнага склада;

2)  падзел слова на склады. Пры складападзеле ўлічваецца закон узрастання гучнасці (самыя гучныя — галосныя гукі, за імі ідуць санорныя гукі; найменшую гучнасць маюць шумныя зычныя, асабліва глухія), г.зн. замыкаюць склады галосныя, а таксама санорныя, калі за імі ідуць шумныя: га-ла-ва, кур-сіў. Пры спалучэнні санорных складападзел праходзіць паміж імі: вай-на, сум-ны.

СКЛОН (ПАДЁЖ) — 1) граматычная катэгорыя іменных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, займенніка, лічэбніка), а так-

сама дзеепрыметніка, якая служыць для выражэння розных сінтаксічных і семантычных адносін паміж словамі;

2)  канкрэтная склонавая форма слоў гэтых часцін мовы. У сучаснай беларускай мове шэсць С.: адзін прамы (назоўны) і пяць ускосных (родны, давальны, вінавальны, творны, месны). Усе С., апрача назоўнага і меснага, могуць выкарыстоўвацца як з прыназоўнікамі, так і без прыназоўнікаў. Калі назоўны С. ніколі не выкарыстоўваецца з прыназоўнікамі, то месны С. заўсёды выступае з прыназоўнікамі. С. назоўны (П. мменнтельный) абазначае вытворцу дзеяння або аб’ект, на які накіравана дзеянне: Вучань чытае кнігу. С. родны (П. роднтельный) — абазначае частковы аб’ект дзеяння, а таксама прадметы паводле іх прыналежнасці, адносін цэлага да часткі: выпіць малака, дырэктар школы, шклянка кавы. С. давальны (П. дательный) абазначае адрасата, да якога звернута дзеянне: пісьмо сябру, падарыць маці, дзецям весела, дзеду не спіцца. С. вінавальны (П. внннтельный) абазначае прамы або ўскосны аб’ект дзеяння: рашаць задачу, пайсці ў лес. С. творны (П. творнтельный) служыць для абазначэння сродку і спосабу дзеяння, а таксама прасторавых і часавых адносін: пісаць алоўкам, спяваць хорам, ісці полем, сустрэцца познім вечарам. С. месны (П. предложный) абазначае аб’ект маўлення ці думкі, месца і час дзеяння: думаць аб дзецях, гуляць у парку, адпачываць у ліпені.

СКЛАНЁННЕ (СКЛОНЁНЙЕ) — 1) змяненне часцін мовы па склонах. Часам разумеецца і больш шырока — як іменнае словазмяненне (у адрозненне ад спражэння); для назоўнікаў гэта змяненне па склонах і ліках, для прыметнікаў і іншых дапасаваных слоў (парадкавых лічэбнікаў, займеннікаў, прыметнікаў, дзееіірыметнікаў) — змяненне гіа склонах, родах і ліках; 2) сістэма склонавых форм скланяльных слоў; узор, паводле якога скланяюцца словы.

Адрозніваюць наступныя тыпы С. н а з о ў н і к а ў: а) Псршае С. — сюды адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я) у форме назоўнага склону адзіночнага ліку (вярба, настаўніца, Ганнау б) Другое С. — сюды адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявьш канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку і ўсе назоўнікі ніякага роду (daw, вучань, пале; дрэва); Трэцяе С. — сюды адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку (мыш, гусь, кроў). Вылучаецца таксама група назоўнікаў, якія маюць склонавыя канчаткі розных тыпаў С. Гэта назвы маладых істот: кацяня (-ё), зубраня (-ё); назоўнікі ніякага роду на -мя: імя, племя, стрэмя; мужчынскага роду на -ын(-ін), -анін ў-янін): гараджанін, селянін, балгарын', назоўнікі мужчынскага роду на -а(-яў. бацька, стараста-, а таксама агульнага роду, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу: няўмека, плакса. Апроч таго, ёсць значная колькасць назоўнікаў (у асноўным іншамоўнага паходжання), якія не змяняюцца па скло-

нах і ліках; таксі, поні, Гюго. Вылучаюцца тры асноўныя тыпы С. п р ы м е т н і к а ў. 1) С. якасных і адносных прыметнікаў з разнавіднасцямі: а) цвёрды варыянт, да якога адносяцца прыметнікі з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны: новы, мудры, чужы; б) мяккі варыянт — прыметнікі з асновай на мяккі -к. летні, ніжні, сённяшні; в) змешаны варыянт — прыметнікі з асновай на заднеязычныя -г, -к, -х, якія ў адных выпадках маюць цвёрдую аснову, У другіх — мяккую: дарагі, лёгкі, сухі. 2) С. прыналежных прыметнікаў, якія ў назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму, а ва ўсіх астатніх склонах — поўныя формы адпаведных склонаў адносных і якасных прыметнікаў: бацькаў, матчын. Шэраг прыметнікаў іншамоўнага паходжання не змяняюцца па ліках і склонах: хакі, беж, хіндзі, люкс і г.д.

СЛ0ВА (CJIÖBO) — асноўная мінімальная сэнсавая адзінка мовы, якая свабодна ўзнаўляецца ў мове і служыць для пабудовы выказвання. У С. аб’яднаны ў адно цэлае яго гучанне, марфемная будова і значэнне (лексічнае і граматычнае). С. характарызуецца здольнасцю спалучацца з іншымі словамі. С. належыць да пэўнай часціны мовы. Асноўная функцыя С. — намінатыўная, г.зн., яны могуць называць розныя з’явы рэчаіснасці: прадметы, іх прыметы, уласцівасці, іх сувязі, адносіны.

СЛОВАЗЛУЧ^ННЕ (СЛОВОСОЧЕТАННЕ) — спалучэнне двух ці больш паўназначных слоў (галоўнага слова і залежнай словаформы) на падставе падпарадкавальнай сувязі, якое выражае адзінае паняцце і служыць для раздзельнага абазначэння складанай назвы рэчаіснасці: вытворчае аб’яднанне, братава кніга, сачынене па беларускай літаратуры. С. падзяляюцца на тыпы: 1) Паводле ступені зліцця кампанентаў: a) С. сінтаксічна несвабодныя (С. сннтакскческн несвободные) — утвараюць сінтаксічна непадзельнае адзінства і выступаюць у ролі адзінага члена сказа: дзве хаты, некалькі студэнтаў, мала часу; б) С. сінтаксічна свабодныя (С. сннтакснческн свободные) — лёгка падзяляюцца на састаўныя часткі: кантрольная праца, чытаць кнігу, задачнік па матэматыцы. 2) Паводле структуры: a) С. проетыя (С. простые) складаюцца з двух паўназначных слоў: скласці верш, пасяджэнне кафедры, школьны слоўнік. У якасці кампанента простага С. ужываюцца таксама аналітычныя формы і словазлучэнні (фразеалагічныя ці сінтаксічна непадзельныя): ехаць пяць гадзін, зрабіць на скорую руку, самы лепшы падарунак', б) С. складаныя (С. сложные) узнікаюць пры паясненні слоў цэлым С. ці наадварот — С. іншым словам. 3) Паводле спосабу выражэння галоўнага слова на: а) іменныя (пменные), назоўнікавыя і прыметнікавыя: загад камандзіра, выбар прафесіі, поўны радасці, здольны да навукі', б) дзеяслоўныя (глагольные): слухаць музыку, рыхтавацца да занят-

каў, прыехаць заўтра; в) прыслоўныя (наречные): нечакана для сяброў, далёка ад вёскі.

СЛОВАЗМЯНЁННЕ (СЛОВОНЗМЕНЁНМЕ) — утварэнне граматычных форм аднаго і таго слова пры дапамозе канчаткаў, чым выражаюцца адносіны гэтага слова да іншых слоў у словазлучэнні ці сказе: дом, дома, дому; ідзе, ідзеш, ідзём. Пры С. лексічнае значэнне слова не змяняецца, а ўзнікае толькі яго парадыгма — сістэма форм слова. С. іменных часцін мовы называецца скланеннем, а словазмяненне дзеясловаў — спражэннем.

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ ЛАНЦУЖ0К (СЛОВООБРАЗОВАТЕЛЬНАЯ ЦЕП0ЧКА) — шэраг аднакаранёвых слоў з паслядоўнай вытворнасцю: пытаць — пытальны — пытальн-ік.

СЛОВАЎТВАРАлЬНЫ СР0ДАК (СЛОВООБРАЗОВАТЕЛЬНОЕ СРЁДСТВО) — тая частка вьггворнага слова, з дапамогай якой утворана і якой вытворнае слова адрозніваецца ад утваральнага. С. сродкам можа выступаць само скарачэнне ўтваральнай асновы: спецыяліст — спец, ВНУ.

СЛОВАЎТВАРЙННЕ (СЛОВООБРАЗОВАНЙЕ) — 1) раздаел мовазнаўства, які вывучае структуру слоў, сродкі і спосабы іх утварэння;

2)  утварэнне новых слоў ад аднакаранёвых з дапамогай словаўгваральных сродкаў паводле існуючых у мове мадэлей.

СЛОВАФ0РМА (СЛОВОФ0РМА) — канкрэтнае ўжыванне слова ў мове, напрыклад, у словазлучэнні «кніга ў кнізе» слова «кніга» ўжываеода ў формах назоўнага і меснага склону.

СЛ0ЎНІК ВЎЧНЯ (СЛОВАРЬ УЧЕНМКА) — аб’ём слоўнікавага запасу, якім вучань валодае на пэўнай ступені навучання.

СЛ0ЎНІКАВАЯ РАБ0ТА (СЛОВАРНАЯ РАБ0ТА) — від работы па развіццю мовы вучняў, які мае на мэце ўзбагачэнне і пашырэнне слоўніка вучняў. С. работа можа праводзіцца ў наступных кірунках: 1) узбагачэнне слоўніка вучняў новымі словамі; 2) удакладненне значэнняў вядомых слоў; 3) узбагачэнне слоўніка вобразнымі сродкамі мовы; 4) актывізацыя слоўніка; 5) пазбаўленне ад нелітаратурных слоў; 6) засваенне правільнага вымаўлення і напісання слоў.

СЛ0ВЫ-ПАРАЗІТЫ (СЛОВА-ПАРАЗЙТЫ) — словы або словазлучэнні, якія не нясуць сэнсавай нагрузкі і ўводзяцца ў выказванне, калі той, хго гаворыць, вагаецца ў выбары патрэбнага слова пры выказванні якой-небудзь думкі, напрыклад: вось, ну, значыць, бачыце і інш.

СЛУЖБ0ВЫЯ СЛ0ВЫ (СЛУЖЕЁНЫЕ СЛОВА) — несамастойныя, непаўназначныя словы, якія не называюць з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці, а паказваюць на адносіны паміж імі, і таму ўжываюцца толькі ў спалучэнні з паўназначнымі словамі. С. словы не змяняюцца, не падзяляюцца на марфемы, не выконваюць ралю членаў сказа, звычайна не маюць націску. Акрамя прыназоўнікаў, злучнікаў і часціц — нязменных слоў, да С. слоў адносяць таксама звязкі — зменныя словы.

СПІСВАННЕ (СПЙСЫВАННЕ) — адзін з найбольш ужывальных відаў пісьмовых практыкаванняў, які выкарыстоўваецца пры навучашіі тэхніцы пісьма і каліграфй, пры навучанні арфаграфіі і граматыцы. Адрозніваюць наступныя віды С.: а) тэкстуальнае (ці даслоўнае); б) выбарачнае; в) ускладненае дадатковымі арфаграфічнымі і граматычнымі заданнямі. Пры выбарачным С. вучні выпісваюць з дадзенага тэксту толькі некаторыя словазлучэнні або словы ў той ці іншай форме. 3 граматыка-арфаграфічных заданняў пры С. выкарыстоўваюцца: падкрэсліванне патрэбнай літары або спалучэння слоў, вызначэнне часцін мовы або яе форм (склону, роду, ліку, асобы, часу і інш.), устаўка прапушчаных літар, падбор праверачных слоў і інш.

СП0САБЫ ГРАМАТЬІЧНЫЯ (СП0СОБЫ ГРАММАТЙЧЕСКІ4Е) — прыёмы матэрыяльнага выражэння граматычных значэнняў, шляхі ўтварэння граматычнай формы. Існуюць розныя граматычныя С.: 1) сінтэтычны (сннтетнческнй) — выражэнне граматычных значэнняў у самім слове: а) афіксацыя (утварэнне форм слова пры дапамозе канчаткаў, прыставак, формаўтваральных суфіксаў): стол, стал-а, стал-у і г.д.; рабіць — з-рабіць', б) унутраная флексія (чаргаванне гукаў): замерці — заміраць; в) націск: рассыпаць — рассыпаць ; 2) аналітычны (аналнтмческйй) — выражэнне значэнняў па-за словам: чытаю — буду чытаць; 3) сунлетыўны (супплетнвный) — выражэнне значэнняў пры дапамозе форм, якія маюць розныя карані: дрэнны — горшы', 4) змешаны (сінтэтычны і аналітычны): да свайго дому, на лузе.

СП0САБ СЛОВАЎТВАРЭННЯ (СП0СОБ СЛОВООБРАЗОВАННЯ) — спосаб утварэння новага слова з дапамогай таго ці іншага словаўтваральнага сродку. С. словаўтварэння лексіка-семантычны (С. словообразованйя лекснко-семантнческнй) — утварэнне новых слоў шляхам пераасэнсавання лексічных значэнняў ужо існуючых у мове слоў. У выніку пераасэнсавання розныя значэнні мнагазначнага слова ператвараюцца ў розныя словы (амонімы): конь (жывёла) і конь (гімнастычнае прыстасаванне), праспект (падрабязны план чаго-небудзь) і праспект (шырокая вуліца). С. словаўтварэння лексіка-сінтаксічны (С. словообразовання лекснко-сннтаксмческнй) — утварэнне но-

вых слоў шляхам аб’яднання асобных слоў словазлучэння ў адно складанае слова бсз змены іх марфемнага саставу: вечназялёны, шматпаважаны. С. словаўтварэння марфалагічны. (С. словообразованмя морфологнческнй) — утварэнне новых слоў пры дапамозе розных словаўтваральных сродкаў ад існуючых у мове асноў. Да яго адносяцца: афіксацыя, бязафіксны С. словаўтварэння, словаскладанне, абрэвіяцыя. 1. Пры афіксацыі (аффяксацнн) словаўтваральным сродкам выступае афікс. Да афіксацыі адносяцца: а) суфіксальны С. словаўтварэння (суффнксальный С. словообразовання): выыад-чык, пісьм-ов-ы, выхава-льнік; б) прэфіксальны С. словаўтварэння (префнксальный С. словообразовання): раз-меркаваць, пера-кваліфікацыя, на-ехацьв) суфіксальна-прэфіксальны С. словаўтварэння (суффнксально-прсфнксальный С. словообразовання): на-пар-нік, да-тэрмін-ов-ы. 2. Бязафіксны С. словаўтварэння (безаффнксный С. словообразованмя) — гэта ўтварэнне новых слоў без далучэння да словаўтваральнай асновы афіксаў: стукаць — стук, белы — бель. 3. Словаскладанне (словосложенке) — утварэнне новых слоў шляхам аб’яднання ў адно цэлае дзвюх і болей асноў: жыццярадасны, светапогляд, шэсцьсот. 4) Абрэвіяцыя (аббревнацня) — угварэнне новых слоў шляхам складання скарочаных частак слоў: ВНУ, прафком, медсястра. С. словаўтварэння марфолага-сінтаксічны (С. словообразованмя морфолого-сннтакскческнй) — утварэнне новых слоў шляхам пераходу адной часціны мовы ў другую: рабочы, загарэлы, вечарам.

СПРАЖ^ННЕ (СПРЯЖЁННЕ) — 1) змяненне дзеяслова па асобах і ліках у цяперашнім (будучым простым) часе, а пры шырокім значэнні тэрміна — па часах, ладах і родах;

2) група дзеясловаў, якія маюць аднолькавыя асабовыя канчаткі; узор, паводле якога спрагаюцца дзеясловы. С. першае аб’ядноўвае дзеясловы з канчаткамі -у(-ю), -еш(-эш, -аш), -е(-э, -а), -ём(-ем, -ом, -ам), -еце (-аце, -яцё), -уць(-юць\ С. другое — дзеясловы з канчаткамі -у(-ю), -іш(-ыш), -іць(-ыць), -ім(-ым), -іце(-ыце), -аць(-яць). Пры ненаціскных асабовых канчатках тып С. вызначаецца паводле інфінітыву. Да другога С. адносяцца: а) дзеясловы, інфінітыў якіх канчаецца на -іць(-ыць), выключэнне складаюць дзеясловы крыць, мыць, шыць, біць, піць, ліць, віць, якія маюць аднаскладовую будову; б) дзеясловы на -эць^-ець), калі -э(-ё) не захоўваецца ў 1 -й асобе адзіночнага ліку: старэць, макрэць, сінець, умець (выключэнне: дзеясловы хацець, гудзець); в) дзеясловы на -аць(-яць), калі ў асабовых формах націск знаходзіцца на канчатку: спаць, стаць. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да першага С. Тры дзеясловы — бегчы, есці і даць — адносяцца да рознаспрагальных, таму што сумяшчаюць канчаткі абодвух тыпаў С.

СТЛН (ЗАЛ0Г) — граматычная катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны да суб’екта і аб’екта. С. залежны (3. страдательный) паказвае, што дзеянне накіравана на аб’ект, які выражаецца дзейнікам: Бярвенне складваецца рабочымі. Суб’ект дзеяння пры гэтым можа быць прадстаўлены формай творнага склону, a можа не называцца наогул: Школа будуецца хутка. С. незалежны (3. действнтельный) паказвае, што дзеянне не накіравана на аб’ект, выражаны дзейнікам. Гэта можа быць і дзеянне суб’екта ў форме дзейніка, накіраванае на аб’ект (дапаўненне) (Рабочыя будуюць школу) і безаб’ектнае дзеянне (Вучні смяюцца) і нават безасабовае дзеянне (На вуліцы змяркаецца).

СТУПЁНІ ПАРАЎНЛННЯ (СТЁПЕНН СРАВНЁННЯ) — граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якая выражае колькасную характарыстыку якасці прадмета, дзеяння ці прыметы, і паказвае на розную меру праяўлення якасці: прыгожы — прыгажэйшы — найпрыгажэйшы, доўгі — даўжэйшы — найдаўжэйшы. Гэта граматычная катэгорыя прадстаўлена двума радамі проціпастаўленых форм: вышэйшай і найвышэйшай С. параўнання. С. параўнання вышэйшая (С. сравнення сравннтельная) паказвае на больш (ці менш) высокую меру параўнання якасці ў адной з’яве рэчаіснасці ў параўнанні з іншымі або ў самой з’яве пры іншых абставінах ці ў іншы час. Адрозніваюцца простая (сінтэтычная) і састаўная (складаная, аналітычная) формы вышэйпіай С. параўнання. Простая форма вышэйшай С. параўнання прыметніка ўтвараецца шляхам далучэння да асновы прыметніка прадуктыўнага суфікса -ейш(-эйш) — пасля няпарных цвёрдых і канчатка адпаведнага роду: чысты — чысцейшы, сіні — сінейшы, мокры — макрэйшы, прыгожы — прыгажэйшы, высокі — вышэйшы. Пры суплетыўных асновах (калі зыходная аснова прыметніка не адпавядае яго вытворнай аснове) ужываецца непрадуктыўны суфікс -ш-: малы — меншы, вялікі — большы, добры — лепшы, дрэнны, кепскі — горшы. Простая форма вышэйшай С. параўнання прыслоўяў утвараецца пры дапамозе суфіксаў -ей(-эй) і -ш-: высока — вышэй, смела — смялей, добра — лепш. Складаная форма вышэйшай С. параўнання прыметнікаў і прыслоўяў утвараецца пры дапамозе слоў больш, менш, якія далучаюцца да прыметнікаў і прыслоўяў: болый роўны, больш гнуткі, менш дзіўны, менш важны. С. параўнання найвышэйшая (С. сравнення превосходная) — выражае самую высокую ці самую нізкую ступені якасці ў адной з’яве ў параўнанні з іншымі. Найвышэйшая С. параўнання таксама мае дзве формы: простую і складаную. Простая форма найвышэйшай С. параўнання прыметнікаў і прыслоўяў утвараецца шляхам далучэння прыстаўкі найда прыметнікаў і прыслоўяў у простай форме вышэйшай С. параўнання: найвышэйшы, найцішэйшы, найбліжэй, найлепш, найгусцей. Складаная форма найвышэйшай С. параўнання ўтвараецца ў выніку

спалучэння прыметнікаў і прыслоўяў са словамі найболый, найменш: найбольш добры, найменш рашучы, найменш дакладньг, акрамя таго складаная форма найвышэйшай С. параўнання прыметнікаў можа ўтварацца і пры дапамозе займенніка самы (самая, самае, самыя): самы стары (жыхар), самая высокая (вяршыня), самае моцнае (напружанне), Значэнне найвышэйшай С. параўнання можа выражацца апісальным зваротам: вышэйшы за ўсіх, лепшы з лепшых.

СТЫЛІСТЫКА (СТНЛЙСТНКА) — раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў і катэгорый у адпаведнасці з характарам і ўмовамі выказвання, яго мэтай; a таксама сістэма стыляў.

СТЫЛЬ (СТНЛЬ) — 1) разнавіднасць літаратурнай мовы, якая адрозніваецца адборам моўных сродкаў і ўжываннем у адпаведнасці са зместам, задачамі і сітуацыямі маўлення.

2)  сукупнасць прыёмаў выкарыстання моўных сродкаў, характэрныя для таго ці іншага літаратурнага жанру, пісьменніка ці яго твора.

3)  адбор моўных сродкаў на падставе іх экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкі. Стыль гутарковы. Стыль урачысты. Стыль зніжаны.

СУАДН0СНЫЯ, або УКАЗАЛЬНЫЯ, СЛ0ВЫ (СООТНОСЙТЕЛЬНЫЕ, млн УКАЗАТЕЛЬНЫЕ, слова)— указальныя ці азначальныя займеннікі або займеннікавыя прыслоўі ў галоўным сказе, да якіх адносяцца даданыя сказы, канкрэтызуючыя іх змест: Ён не той, якім умее прыкідвацца (К.Чорны).

субстантывАцыя (СУБСТАНТНВАіійЯ) — пераход прыметнікаў і іншых часцін мовы ў назоўнікі: стары, дзяжурны.

СШЬІТАК 3 ДРУКАВАНАЙ АСН0ВАЙ (тетрАдь с печАтной ОСН0ВОЙ) — дапаможнік для самастойнай працы вучняў, у якім надрукаваны тэмы курса, назвы відаў работ, заданні і часткі тэксту з пакінутымі прабеламі для запісу. С. з друкаванай асновай дазваляюць эканоміць вучэбны час, даюць напрамак працы вучняў — строга ў рамках тэмы і задачы навучання.

TAKT МАЎЛЁНЧЫ (TAKT РЕЧЕВ0Й) — асноўная адзінка рытміка-інтанацыйнага члянення моўнай плыні, якая вылучаецца адньш бесперапынным вымаўленнем і паўзамі; на пісьме звычайна адпавядае словазлучэнню.

ТАЎТАЛ0ГІЯ (ТАВТОЛ0ГМЯ) — від моўнай памылкі, які заключаецца ў ненаўмысным паўтарэнні ў выказванні аднакаранёвых слоў або розных слоў з тым самым значэннем ці гучан-

нем: біяграфія жыцця (біяграфія — апісанне жыцця), сувенір на памяць (сувенір — памятны падарунак). Т. выкарыстоўваевда няўмысна, як стылістычная фігура: Дружба дружбай, а служба службай.

ТЛУМАЧЭННЕ ЗНАЧ0ННЯ CJIÖBA (ТОЛКОВАННЕ ЗНАЧЁНЯЯ CJIÖBA) — раскрыццё значэння слова з выкарыстаннем тых ці іншых спосабаў: а) дэфініцыя — апісанне зместу паняцця: полюс — пункт перасячэння з зямной паверхняй уяўнай восі вярчэння зямлі; б) падбор сінонімаў: помач — дапамога, падмога; в) падбор антонімаў: плыткі — антонім да глыбокі-, г) словаўтваральнае тлумачэнне — апісанне значэння вытворнага слова праз утваральнае: глебавы — які мае адносіны да глебы, голадна — прысл. да галодны; д) адсылачнае тлумачэннс — адсылка да paHeft растлумачанага слова: дэтальны — тое, што і дэталёвы.

TOH (ТОН) — фізічная якасць, якая складае акустычную аснову галоснага гука.

ТРАНСКРЬІПЦЫЯ (ТРАНСКРЙПЦНЯ) — асобая сістэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для дакладнай перадачы вуснага маўлення. Т. фанематычная (Т. фонематнческая) перадае фанемны састаў слоў, г.зн. тут абазначаюцца толькі тыповыя гукі — гукі ў моцнай пазіцыі. Т. фанетычная (Т. фонетнческая) — передача на пісьме вуснага маўлення з усімі яго асаблівасцямі, г.зн. перадача на пісьме ўсіх варыянтаў фанем.

ТРАНСКРЫБІРАВАННЕ (ТРАНСКРНБЙРОВАННЕ) — напісанне тэксту транскрыпцыяй.

ТРОП (ТРОП) — моўны зварот, у якім слова або словазлучэнне ўжыты ў пераносным значэнні і служыць сродкам дасягнення большай мастацкай выразнасці. Віды Т.: алегорыя, гіпербала, метафара, метанімія, перыфраза, эпітэт і інш.

трывАльная nÄPA (ВНДОВАя nÄPA) — дзве суадносныя формы аднаго і таго дзеяслова, якія супадаюць паводле лексічнага зместу, але адрозніваюцца граматычным значэннем трывання (закончанага ці незакончанага): рашаць — рашыць, аформіць — афармляць. Т. пары ўтвараюцца пры дапамозе: а) суфіксаў: авалодаць — авалодваць, адчапіць — адчэпліваць, параўнаць — параўноўваць, адступіць — адступаць; б) прыставак: трэсці — абтрэсці, слабець — аслабець, рабіць — зрабіць, бялець — пабялець-, в) чаргавання ў аснове: выслаць — высылаць; г) змены націску: рассыпаць — рассыпаць', суплетывізму асноў (утварэнне ад розных асноў): гаварыць — сказаць.

трывАнне (ВНД) — граматычная катэгорыя дзеяслова, якая паказвае на адносіны дзеяння да яго ўнутранай мяжы. Катэгорыя Т. — ахоплівае ўсе дзеяслоўныя формы. Адрозніваюць два Т.: за-

кончанае і незакончанае. Т. закончанае (В. совсршенный) паказвае, што даеянне ў сваім развіцці дасягнула нейкай мяжы (выніку, канечнай мэты): прачытаць, рашыць, расказаць. Дзеясловы закончанага Т. адказваюць на пытанне ш т о з р а б і ц ь? Т. незакончанае (В. несовершенный) абазначае дзеянне ў яго працягласці, без указання на ўнутраную мяжу: працаваць, вучыць, пісаць. Дзеясловы незакончанага трывання адказваюць на пытанне што рабіць? Дзеясловы, якія маюць абедзве формы Т., г.зн. складаюць трывальную пару, называюцца парнымі. Няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы маюць значэнне толькі аднаго трывання — закончанага (пабалаваць, адшумець, зведаць) або незакончанага (спаць, ісці, існаваць). Ім супрацьстаяць двухтрывальныя дзеясловы, у якіх абодва значэнні трывання выражаюцца ў адной і той жа форме: атакаваць, ліквідаваць, даследаваць.

ТЭКСТ (ТЕКСТ) — вынік маўленчай дзейнасці чалавека, які фіксуецца ў вуснай або пісьмовай форме і характарызуецца звязнасцю, сэнсавым і структурным адзінствам.

ТЭМБР (ТЕМБР) — характэрная афарбоўка гука, якая складаецца з асноўнага тону і абертонаў і адрознівае ацзін гук ад другога.

ТЭМП МАЎЛЁННЯ (ТЕМП РЁЧН) — хуткасць, з якой вымаўляюцца моўныя элемеіггы за той ці іншы адрэзак часу.

ТЭРМІНАЛ0ГІЯ (ТЕРМННОЛ0ГНЯ) — 1) сукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны ведаў, вытворчасці, дзейнасці; 2) раздзел лексікалогіі, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

УВАСАБЛЁННЕ (ОЛНЦЕТВОРЁНЙЕ) — стылістычны прыём, троп, які заснаваны на тым, што неадушаўлёным прадметам прыпісваюцца прыметы і ўласцівасці жывых істот: Толькі расплюшчвае блакітныя вочы лён, а на сенажацях кветак, што не пералічыць (П. Броўка). Праз балыйак. ішла травяністая сцежка (Т.Хадкевіч).

УДАКЛАДНЙЛЬНЫ ЧЛЕН CKÄ3A (УТОЧНЙЮШ.НЙ ЧЛЕН ПРЕДЛОЖЁНМЯ) — член сказа, які звужае, абмяжоўвае аб’ём паняцця, выражанага папярэднім аднайменным членам сказа. Функцыю У. члена сказа найчасцей выконваюць акалічнасці месца і акалічнасці часу: Адзін раз, у нядзельку, цэлая чарада вясковых хлапцоў пасвіла коні (М.Чарот). Там, далёка, за дамамі, разляглося поле (Я.Колас). Удакладняльную ролю выконваюць таксама аднародныя члены сказа, якія звужаюць, удакладняюць змест абагульняльных слоў: Дрэвы, стагі, будынкі — усё гэта злівалася за гарызонтам (З.Бядуля). Удакладняльным можа выступаць і азначэнне: Начны драпежнік — сава — бясшумна плыве ў паветры (В.Вольскі).

УНЎГРАНАЯ Ф0РМА GIÖBA (ВНЎТРЕННЯЯ Ф0РМА СЛбВА) — матываваная сувязь гукавой абалонкі слова, марфемнага саставу з яго значэннем, першапачатковым зместам: пятніца (пяты дзень), падснежнік (кветка з-пад снегу). У. форма з часам забываецца, і яе ўстанавіць дазваляе этымалагічны аналіз слова. Звычайна не маюць У. формы словы з невытворнай асновай, запазычаныя іншамоўныя словы.

усклАднены СКАЗ (ОСЛОЖНЎННОЕ ПРЕДЛОЖЁНМЕ) — просты сказ, у асноўны састаў якога ўключаюцца: а) аднародныя члены сказа: 3 родных ніў, з палёў, з дубровы вецер шмат нясе навін (Я.Колас); б) адасоблены член сказа: Дзеці, нават зімой, не любяць сядзець у хаце (З.Бядуля); в) пабочная, устаўная канструкцыя: Лета было гарачае і, здавалася, доўгае (Я.Сіпакоў); г) зваротак: Мая вялікая Радзіма, люблю твой бурны подых дзён (П.Глебка).

УСТАРЙЛАЕ СЛ0ВА (УСТАРЁВШЕЕ СЛ0ВО) — слова, якое выйшла з ужытку і ўспрымаецца як перажытак больш ранняга перыяду ў развіцці мовы: феадал, ураднік, земства, мушкет і інш. Гл. Архаізмы. Гістарызмы.

УСТАЎНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ (BCTABHb'lE КОНСТРЎКЦЙН) — словы, словазлучэнні і сказы, інтанацыйна адасобленыя ад асноўнай структуры сказа, якія служаць для дадатковага ўдакладнення ці тлумачэння таго, пра што гаворыцца ў сказе. У адрозненне ад пабочных канструкцый У. канструкцыі не выражаюць мадальных значэнняў, не паказваюць на крыніцу паведамлення і г.д.: Век не пражыць — гэта ведае кожны — без непакою і турбот (К.Кірэенка). Мне нялёгка расстацца з табою, хоць даўно ўжо мінуў аўдыенцыі час (М.Танк).

ФАНІТЫКА (ФОНЁТНКА) — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы бок вуснага маўлення: утварэнне гукаў, іх акустычную ўласцівасць, спалучальнасць і пазіцыйныя змены.

ФАНЕТЬІЧНАЕ СЛ0ВА (ФОНЕТЙЧЕСКОЕ CJIÖBO) — слова як адзінка вуснага маўлення, аб’яднаная адным націскам. Гэта можа быць непадзельны або падзельны на пісьме адрэзак маўлення, напр.: хата, чытаў, пісаў бы, усё ж такі.

ФАНЁМА (ФОНЁМА) — найменшая фанетычная адзінка мовы, якая служыць для адрознівання марфем, слоў і іх форм. Так, словы бак, бок, бук адрозніваюцца галоснымі Ф. [a], [o], [у]. Ф. рэалізуюцца ў гуках мовы, аднак Ф. і гук не тоесныя: гук — адзінка маўлення, а Ф. — адзінка мовы. Канкрэтных гукаў у маўленні шмат, а Ф. — абмежаваная колькасць. Таму Ф. — гэта тыповы гук, г.зн. гук у моцнай пазіцыі. Усе гукі, якія рэалізуюць

пэўную Ф., называюцца варыянтамі Ф. Напр.: рэкі — рака, даве Ф. [э] мае варыянты [э] і [а].

ФАНЕГЬІЧНАЯ ПЛЗІЦЫЯ (ФОНЕТЙЧЕСКАЯ ПОЗЙЦЙЯ) — канкрэтнае становішча гука ў слове, якое вызначае якасць яго гучання. Адрозніваюць моцную і слабую Ф. пазіцыю. Моцная пазіцыя — гэта такое становішча гука, якое не робіць уплыву на якасць яго вымаўлення, напр.: галосныя пад націскам, шумныя зычныя перад галоснымі і санорнымі. У олабай пазіцыі якасць гука залежыць ад яго фанетычнага акружэння або ад месца ў слове, напр.: галосны ў ненаціскным складае, звонкі ў канцы слова або перад глухім.

ФАНЕТЫЧНЫЯ СР0ДКІ (ФОНЕТЙЧЕСКМЕ СРЁДСТВА) — сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца вуснае маўленне. Ф. сродкі звышсегментныя (Ф. средства суперсегментные) — Ф. сродкі, якія накладваюцца на лінейныя (сегментныя) адзінкі выражэння: націск, інтанацыя. Ф. сродкі сегментныя або лінейныя (Ф. средства сегмснтные нлн ллнейные) — адзінкі, якія вычляняюцца ў выніку дзялення дзеяння моўнай плыні; элементы або адрэзкі вуснага маўлення: гук, склад, фанетычнас слова, маўленчы такт, фраза.

Ф0РМА CJIÖBA (Ф0РМА CJIÖBA) — марфалагічныя відазмяненні слова, якія маюць пэўныя граматычныя значэнні, выражаныя фармальнымі паказчыкамі; словаформа ў адцягненні ад яе лексічных асаблівасцей. Напрыклад, слова прадмет мае такія разнавіднасці: прадмету — форма мужчынскага роду адзіночнага ліку давальнага склону, прадметамі — форма множнага ліку творнага склону і інш. Слова ўтварае сістэму форм, якая называецца парадыгмай. Паводле спосабу выражэння Ф. слова бываюць простыя (сінтэтьгчныя), якія выражаюцца адной словаформай (чытаю) і аналітычныя (чытаў бы), выражаныя спалучэннем паўназначнага і службовага слова. Утварэнне форм слова — гэта словазмяненне (ці формаўтварэнне).

фрАза (ФРАЗА) — 1) тое, што сказ; 2) найбольпіая фанетычная адзінка; закончаны па сэнсу адрэзак маўлення, аб’яднаны асаблівай інтанацыяй і абмежаваны ад іншых дзвюма дастаткова працяглымі паўзамі.

ФРАЗЕАПАГІЗМ (ФРАЗЕОЛОГЙЗМ) — устойлівыя ў сваім значэнні, саставе і структуры спалучэнні слоў, якія ўзнаўляюцца ў мове ў якасці гатовых і цэласных лексічных адзінак. Паводде ступені зліцця кампанентаў у адзінае сэнсавае цэлае адрозніваюць фразеалагічнае зрашчэнне (ідыёму), фразеалагічнае адзінства і фразеалагічнае спалучэнне. Фразеалагічнае зрашчэнне (Фразеологнческое сраіценне) — устойлівае словазлучэнне, у якім кампаненты цесна зрасліся ў адно сэнсавае цэлае і значэн-

не Ф. не выводзіцца са значэння яго састаўных частак: лынды (бібікі) біць «гультаяваць», з панталыку збіць «збянтэжыць», стаць на дыбкі «пратэставаць». Фразеалагічнае адзінства (Фразеологлческое едннство) — устойлівае словазлучэнне, сэнс якога ў той ці іншай ступені выводзіцца з пераноснага значэння састаўных яго частак: галаву павесіць «засумаваць», на галаве хадзіць «дурэць», вераб’ю па калена «вельмі плытка». Фразеалагічнае спалучэнне (Фразеологлческое сочетанне) — устойлівае паводле выкарыстання словазлучэнне, якое складаецца са слоў свабоднага і фразеалагічна звязанага значэння; сэнс Ф. вынікае са значэння асобных частак: атрымаць перамогу, смех бярэ.

ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ ВЫРАЗ (ФРАЗЕОЛОГЙЧЕСКОЕ ВЫРАЖЁННЕ) — устойлівае паводае саставу спалучэнне слоў, якое з’яўляецца семантычна падзельным і складасцца са слоў свабоднага значэння, але выкарыстоўваецца як гатовы моўны зварот. Да іх адносяцца прыказкі, крылатыя словы, выслоўі, прымаўкі.

ФРАЗЕАЛ0ГІЯ (ФРАЗЕОЛ0ГЙЯ) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя звароты мовы; 2) сукупнасць фразеалагічных адзінак і выразаў пэўнай мовы.

функцыянАльныя СТЫЛІ (ФУНКЦНОНАЛЬНЫЕ стйЛй) — стылі, якія выдзяляюцца ў адпаведнасці з асноўнымі функцыямі мовы, звязанымі з той ці іншай сферай дзейнасці чалавека. С. афіцыйна-дзелавы (С. офнцнально-деловой) — С. афіцыйных дакументаў (міжнародных дагавораў, юрыдычных законаў, урадавых пастаноў і г.д.)> Для якіх характэрна строгая паслядоўнасць, дакладнасць, сцісласць выкладання думак. Для гэтага выкарыстоўваюцца шматлікія стандартныя выразы-штампы, свая афіцыйна-справавая лексіка, апавядальныя сказы з прамым парадкам слоў і г.д. С. гутарковы (С. разговорный) абслугоўвае сферу бытавых зносін. Ён звычайна рэалізуецца ў вуснай дыялагічнай мове, дзе вялікую ролю адыгрывае інтанацыя, сітуацыя маўлення, міміка, жэсты і іншыя нямоўныя сродкі. Характарызуецца шырокім выкарыстаннем бытавой лексікі і фразеалогіі, канататыўнай лексікі, розных эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў мовы (часціц, мадальных слоў, выклічнікаў, форм суб’ектыўнай ацэнкі), сінтаксічнымі асаблівасцямі (няпоўныя сказы, звароткі, словы-сказы, пераважнае ўжыванне пабуджальных і пытальных сказаў). Усё гэта супрацьпастаўляе гутарковы С. кніжным С. у цэлым. С. кніжны (С. кнмжный) уключае С. афіцыйна-дзелавы, С. навуковы, С. газетна-публіцыстычны, С. мастацкі — гэта С. мастацкай літаратуры, які абслугоўвае духоўную сферу жыцця чалавека і спалучае ў сабе элементы ўсіх іншых С. мовы. Характарызуецца шырокім выкарыстаннем розных экспрэсіўных і выяўленчых сродкаў мовы, лексічным і сінтаксічным багаццем. С.

навуковы (С. научный) існуе для дакладнай, лагічна паслядоўнай перадачы інфармацыі ў навуковых працах. Адрозніваецца тэрміналагічнай насычанасцю, ужываннем складаных сказаў з устаўнымі і пабочнымі канструкцыямі. С. публіцыстычны (С. публкцнстнческнй) характэрны для мовы газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Яму ўласцівы заклік, пачуццёвасць, урачыстасць, што надаецца выкарыстаннем фразеалагізмаў, параўнанняў, крылатых выразаў, прыказак, клічных сказаў.

ЦІКАННЕ (ЦЁКАНЬЕ) — вымаўленне мяккай афрыкаты [ц’] на месцы мяккага [т’]; пераход [т] у [ц’] у пазіцыі перад галоснымі паііярэдняга рада [э], [і|: хата — у хаце, хаціна.

цытАта (ЦНТАТА) — даслоўная вьггрымка з якога-небудзь тэксту або літаральна перададзеныя чые-небудзь словы. Ц. шырока выкарыстоўваецца ў сачыненнях вучняў, у іх вуснай мове, для пацвярджэння або тлумачэння сваёй думкі. 3 Ц. звязаны пэўныя памылкі: а) перагрузка сачыненняў Ц.; б) скажэнне Ц.; в) адсутнасць спасылкі на аўтара прыведзенай Ц.; г) адсутнасць сінтаксічнай сувязі Ц. з тэкстам сачынення; д) памылкі ў знешнім афармленні Ц.

ЧАРГАВАННЕ ГЎКАЎ (ЧЕРЕДОВАННЕ ЗВЎКОВ) — змена гукаў, якія займаюць адно і тое ж месца ў складзе адной і той жа марфемы. Ч. гістарычнае або марфалагічнае (Ч. нсторпческое нлн морфологнческое) — Ч. гукаў у межах адной марфемы, якое не абумоўлена фанетычнай пазіцыяй гука ў слове, а адлюстроўвае гістарычныя працэсы ў развіцці фанетычнай сістэмы мовы; напрыклад, чаргаванне [г]—[ж|: друг—дружу; [э]—[о]: везці—воз; [к]—[ч|: рука—ручка—руцэ. Ч. пазіцыйнае або фанетычнае (Ч. познцнонное нлн фокетнческое) — Ч. гукаў, якое абумоўлена ў мове фанетычнымі законамі і звязана з пазіцыяй гука ў слове. У сучаснай беларускай мове да пазіцыйных Ч. гукаў адносяцца аканне, яканне, асіміляцыя, дысіміляцыя, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова, дзеканне і цеканне.

ЧАС ДЗЕЯСЛ0ВА (ВРЁМЯ ГЛАГ0ЛА) — граматьгчная катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны даеяння да моманту гутаркі. У сучаснай беларускай мове адрозніваюць формы цяперашняга, прошлага і будучага Ч. дзсяслова. Ч. цяперашні (В. настояіцее) паказвае, што дзеянне адбываецца ў момант гутаркі. Форму цяперашняга Ч. маюць толькі дзеясловы незакончанага трывання. Дзеясловы цяпераппіяга Ч. змяняюцца па асобах і ліках. Паказчыкамі цяперашняга Ч. з’яўляюцца канчаткі, якія выражаюць таксама значэнні абвеснага ладу, асобы і ліку: піш-у, піш-аш, піш-а, піш-ам, піш-аце, піш-уць. Адрозніваюцца два асноўныя віды цяперашняга Ч.: 1) цяперашні актуальны Ч. — паказвае, што дзеянне адбываецца якраз у момант гутаркі: Зараз

ідзе дождж; 2) цяперашні неактуальны Ч. — не змяшчае ўказання на аднесенасць да моманту гутаркі: настаўнік. вучыць, дрэва гарыць, рака цячэ. Ч. прошлы (В. прошедшее) паказвае, што, дзеянне адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі. Дзеясловы незакончанага трывання паказваюць на дзеянне, якое адбывалася ў мінулым, але не было закончана: ішоў дождж, шумеу лес. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць: а) дзеянне, якое пачалося і закончылася ў мінулым: Ён ужо даўно закончыў школу; б) дзеянне, якое адбылося ў мінулым, але вынік захоўваецца ў момант гутаркі: Яго твар пачырванеў, як мак. Формы прошлага Ч. ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -л-(-ў-) ці нулявога: адцвіла, стаяў, мок. Дзеясловы прошлага Ч. маюць формы ліку і роду. Ч. будучы (В. будуіцее) абазначае дзеянне, якое будзе адбывацца (ці адбудзецца) пасля моманту гутаркі. Значэнне будучага Ч. перадаецца простай і складанай формамі. Простую форму будучага Ч. утвараюць толькі дзеясловы закончанага трывання: яна супадае з формай цяперапшяга Ч. — незакончанага трывання: прачытаю, прачытаеш, прачытае і г.д. Складаная форма будучага Ч. ўтвараецца ад дзеясловаў незакончанага трывання: яна складаецца з формы будучага Ч. дапаможнага дзеяслова быць і інфінітыва асноўнага дзеяслова: буду чытаць, будзеш чытаць, будзем чытаць і г.д.

ЧАСЦІНЫ М0ВЫ (ЧАСТМ РЁЧМ) — асноўныя граматычныя разрады (класы) слоў, якія характарызуюцца агульнымі адзнакамі: семантычнай — адзіным абагульненым значэннем (напрыклад, прадметнасці для назоўнікаў, дзеяння — для дзеясловаў, прыметы — для прыметнікаў і г.д.); марфалагічнай — агульнасцю граматычных катэгорый і словазмянення; сінтаксічнай — агульнай функцыяй слоў у сказе і сінтаксічнай спалучальнасцю з іншымі словамі ў словазлучэнні і сказе. У школьнай граматыцы вылучаюць: паўназначныя (самастойныя, знамянальныя) Ч. мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе). Гэта лексічна самастойныя словы, якія называюць прадметы, іх прыметы або ўказваюць на іх у сказе, выконваюць ролю членаў сказа. Яны падзяляюцца на зменныя (скланяльныя); назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, спрагальныя — асабовыя формы дзеяслова і нязменныя (прыслоўі); непаўназначныя Ч. мовы — лексічна несамастойныя словы: а) службовыя Ч. мовы: прыназоўнік, злучнік, часціцы; б) выклічнікі. У навуковых граматыках адрозніваюць яшчэ прэдыкатывы (безасабова-прэдыкатыўныя словы), якія ўключаюцца ў группу паўназначных Ч. мовы, і мадальныя словы, якія не ўваходзяць ні ў адну з названых груп, як бы займаюць прамежкавае становішча паміж паўназначнымі і непаўназначнымі Ч. мовы.

ЧАСЦІЦА (ЧАСТЙЦА) — службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў ці сказаў, а таксама служыць для ўтварэння форм слова. Паводае значэння і функцыі Ч. падзяляюцца на 4 разрады: сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя, формаўтваральныя. Ч. сэнсавыя (Ч. смысловые): указальныя, азначальнаўдакладняльныя, выдзяляльна-абмежавальныя. Ч. ўказальныя (Ч. указательные) служаць для ўказання на наяўнасць прадметаў і з’яў: вось, вунь, гэта. Ч. азначальна-ўдакладняльныя (Ч. определмтельно-уточняюіцне) выкарыстоўваюцца для ўдакладнення сэнсу якога-небудзь слова ці словазлучэння: амаль, іменна, менавіта, проста, прыблізна, якраз. Ч. выдзяляльна-абмежавальныя (Ч. выделнтельно-ограннчнтельные) ужываюцца для вылучэння асобных паняццяў у сказе: толькі, хіба, хоць, выключна і інш. Ч. мадальныя (Ч. модальные): сцвярджальныя, адмоўныя, пьггальныя, параўнальныя, мадальна-валявыя. Ч. сцвярджальныя (Ч. угверднтельные) перадаюць пацвярджэнне пры адказе на пытанне, абазначаюць згоду з чым-небудзь: так, але, ага. Ч. адмоўныя (Ч. отрнцательные) служаць для адмаўлення або яго ўзмацнення: не, ні, ані. Ч. пытальныя (Ч. вопроснтельные) афармляюць пытанне і надаюць яму мадальныя адценні сумнення, няўпэўненасці і г.д.: ці, хіба, няужо, ну, а. Ч. параўнальныя (Ч. сравннтельные) ужываюода пры супастаўленні і параўнанні: быццам, нібы, як быццам і інш. Ч. мадальна-валявыя (Ч. модально-волевые) служаць для выражэння пабуджэння ці пажадання (бы, б, давай, няхай, ну), адносін да верагоднасці выказвання (наурад, бадай што, бадай). Ч. эмацыянальна-экспрэсіўныя (Ч. эмоцнонально-экспрессмвные): узмацняльныя, клічныя. Ч. ўзмацняльныя (Ч. уснлнтельные) ужываюцца для ўзмацнення значэння асобных слоў і словазлучэнняў: нават, так, дык, ужо, жа (ж) і інш. Ч. клічныя (Ч. восклнцательные) выражаюць эмацыянальна-экспрэсіўную характарыстыку прадмета (ну і, што за, ай ды і інш.), эмацыянальную рэакцыю асобы, якая гаворыць, на розныя з’явы рэчаіснасці (вось табе і на, вось дык так і інш). Ч. формаўтваральныя (Ч. формообразуюіцме) служаць для ўтварэння форм умоўнага ладу (бы, б) або загаднага ладу (хай, няхай, дай, давай).

ЧЛЕНЫ CKÄ3A (ЧЛЁНЫ ПРЕДЛОЖЁНЙЯ) — паўназначныя словы (ці словазлучэнні), якія ўваходзяць у склад сказа і выконваюць у ім пэўную сінтаксічную і сэнсавую ролю. 3 граматычнага пункту гледжання адрозніваюць галоўныя Ч. сказа (дзейнік і выказнік), якія складаюць граматычную аснову сказа, і даданыя Ч. сказа (азначэнне, акалічнасць, дапаўненне).

ЧЫТАННЕ (ЧТЁННЕ) — 1) від моўнай дзейнасці, які ўяўляе працэс перакадзіравання ірафічнай ці пісьмовай формы знешня-

га маўлення ў вуснае (пры чытанні ўголас) або ва ўнутранае маўленне (пры чьгганні сам сабе).

2)  вучэбны прадмет у пачатковых класах, які мае задачай фарміраванне навыку правільнага, свядомага, беглага і выразнага Ч. Правільнасць Ч. — гэта беспамылковае і плаўнае Ч. слоў і сказаў. Беспамылковым з’яўляецца Ч. без перастаноўкі, пропуску і паўтарэння слоў, складоў і гукаў, Ч. з захоўваннем норм літаратурнага вымаўлення. Плаўным называецца Ч. слоў з націскам, што патрабуе поўнага зліцця складоў у слове, злітнага вымаўлення ненаціскных службовых слоў з паўназначнымі словамі. Свядомасць Ч. абумоўлена разуменнем вучнямі асноўнага зместу твора, яго галоўнай думкі, што складаецца з разумення значэння асобных слоў, сэнсу сказаў, разумення лагічнай узаемасувязі асобных частак тэксту. Поўная свядомасць Ч. патрабуе таксама ўмення вызначыць свае адносіны да герояў, падзей, з’яў, фактаў, пададзеных у творы. Бегласцю Ч. называецца такі тэмп Ч., які забяспечвае свядомасць успрымання прачытанага. Нармальны тэмп Ч. адпавядае тэмпу вуснага маўлення школьніка. Выразнасць Ч. — гэта вобразная перадача тэксту чытачом у адпаведнасці з задумай пісьменніка, што дасягаецца ўменнем выдзеліць з дапамогай інтанацыі (паўзамі, націскам ці іншымі моўнымі сродкамі) думкі і пачуцці аўтара твора. Выразнасць чытання магчыма толькі на аснове правільнага і беглага Ч. Пазакласнае Ч. вучняў — арганізаванае школай, бібліятэкай, бацькамі самастойнае Ч. кніг, часопісаў, газет і другіх выданняў, якія не прадугледжаны праграмай па літаратуры і мове. Мэта пазакласнага Ч. заключаецца ў тым, каб сфарміраваць у вучняў чытацкую самастойнасць, цікавасць да кнігі як крыніцы всдаў.

ЧУЖАЯ MÖBA (ЧУЖАЯ РЕЧЬ) — выказванне іншай асобы, якое ўключаецца ў аўтарскае апавяданне. Паводлс спосабаў яе перадачы адрозніваюць простую мову, няўласна-простую мову, ускосную мову, ускосна-простую мову. Простая мова — Ч. мова, якая перадаецца даслоўна, без паруійэння яе лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей. Сінтаксічная канструкцыя складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара. Апошнія ўводзяць простую мову ў кантэкст і паказваюць, каму яна належыць, да каго звернута. Гэта канструкцыя ў пэўнай ступені нагадвае бяззлучнікавы складаны сказ: Настаўнік яму сказаў. «Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе » (Я.Колас). «Мамачка, галубка — просіць сын так міла, — можа бты на рэчку пагуляць пусціла!» (Я.Колас). «Вучыўся, вучыўся і — вывучыўсяі» —успаміналася яму матчынае (І.Мележ). Простая мова можа перадаваць: 1) выказванне іншай асобы; 2) уласныя, раней выказаныя словы; 3) нявыказаныя думкі. Няўласна-простая мова (Несобственно-прямая речь) — форма перадачы Ч. мовы, у якой спалучаюцца элементы простай і ўскоснай мовы. У няўласна-

простай мове ў пэўнай ступені адаюстроўваюцца лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці чужога выказвання, яго эмацыянальная афарбоўка, характэрная для простай мовы, але перадаюцца яны не ад імя персанажа, а ад імя аўтара, апавядальніка: Сёння я ўстаў, да акна — ах, мае ж вы браточкі! Беленькая зіма! Што нарабілася за ночку! (Я.Брыль). Ускосная мова (Косвенная речь) — перадача чужога выказвання ў форме даданай часткі складаназалежнага сказа. Ускосная мова перадае толькі змест Ч. мовы, таму асаблівасці яе структуры тут не захоўваюцца, форма перадачы Ч. мовы залежыць ад асобы, якая яе перадае: з аўтарскага пункту гледжання афармляюцца асабовыя формы дзеяслова, асабовыя і прыналежныя займеннікі. У галоўнай частцы складаназалежнага сказа паведамляецца, каму належыць выказванне, напрыклад: Сын загадаў Сілівону, каб ён не адлучаўся ад парома, на выпадак якой патрэбы (М.Лынькоў). Ускосна-ііростая мова (Косвенно-прямая речь) — мова, у якой захоўваецца ў той ці іншай ступені састаў і граматычны лад простай мовы, але даецца яна ў форме даданага сказа (са злучнікам штб): Я думаю, што я так многа зраблю добрага, зраблю напэўна!.. (Я.Колас). Яму чамусьці нехаця адказалі, што твае павінны быць дома, можа, так куды пайшлі (К.Чорны).

ШТАМП (ШТАМП) — шаблонны, стэрэатыпны моўны выраз, які шматразова паўтараецпа ў тыповых кантэкстах, маўленчых сітуацыях, напр., у ііубліцыстыцы: працоўны дэсант, пуцёўка ў жыццё, барацьба за ўраджай і пад.

ЭКЗАТЬІЗМ (ЭКЗОТЙЗМ) — слова ці выраз, запазычаны з іншай мовы (найчасцей малавядомай) і выкарыстаны для надання мове асаблівага, мясцовага каларыту: чалма, янычар, аул, чайхана.

ЭКСПРЭСІЎНАЕ СЛ0ВА (ЭКСПРЕССЙВНОЕ СЛ0ВО) — слова, якое выражае эмацыянальна-ацэначныя адносіны чалавека: ласку, фамільярнасць, жарт, іронію; напр., саколік, даміна, матуля, вырадак і інш.

^ЛІПСІС (^ЛНПСНС) — гтропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту ці з канкрэтнай сітуацыі. Э. выкарыстоўваецца як мастацкі сродак ддя псрадачы дынамічнасці, інтанацьгі жывога маўлення: Had ракой стаіць каліна, а над возерам вярба (П.Трус). «Вы куды?» — «У поле» — «Чаго?» — «Усходы глядзець» (У.Краўчанка).

эмацыянАльная лёксіка (ЭмоцнонАльная лёкСІ4КА)— словы, якія маюць выражапую моўнымі сродкамі эмацыянальную афарбоўку: міленькі, бабулечка, матулечка, барадач-, лаянкавыя словы: нягоднік, лайдак.

ЭНКІЙТЫКА (ЭНКЛЙТМКА) — ненаціскнос службовае слова, якое стаіць пасля паўназначнага слова і прымыкас да яго, утвараючы адно фанстычнае слова: чытаў бы, той самы, не па сабе.

ЭПІТЭТ (ЭПЙТЕТ) — моўны зварот, разнавіднасць азначэння, якое адрозніваецца ад звычайнага экспрэсіўным, вобразным характарам, напр.: сівая зіма, злая бура, бурнае жыццё, шаўковыя косы, залатая восень і інш.

ЭТЫМАЛ0ПЯ (ЭТНМОЛбШЯ) — 1) раздзсл мовазнаўства, які вывучае паходжанне і гісторьпо асобных слоў і марфем; 2) паходжанне і гісторыя слоў і марфсм.

ЭЎФЕМІЗМ (ЭВФЕМЙЗМ) — замена непрыстойнага, грубага слова або выраза іншым, якое не мае гэтых адценняў, напр.: зараза — інфекцыя, грубы — няветлівы, хлусіце — памыляецеся.

ЙКАННЕ (ЙКАНЬЕ) — вымаўленне ў першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных гукаў [’а| на месцы гукаў [о], [э], напр.: зелень — зялёны, сёстры — сястра, весці — вяду.

ПРЫРОДАЗНАУСТВА

АГРЗСТ (КРЫЖбВНЙК) — кустовая расліна, вядомая як ягадная культура з XI ст. Расліну можна пазнаць па лісцях з 3—5 зубчастымі лопасцямі, апушанымі на чаранках, па парастках з шыпамі і шыпікамі. Кветкі могуць быць рознага колеру, сабраныя ў гронкі. Ягады голыя або апушаныя, рознай афарбоўкі, багатыя цукрам, вітамінам А. Зрэдку сустракаецца ў лясах і хмызняках як здзічэлы від.

АДЛІГА (бТТЕПЕЛЬ) — павышэнне тэмпературы паветра да 0 °C і вышэй ва ўстойлівы марозны перыяд.

АДУВАНЧЫК ЛЁКАВЫ, ДЗЬМУХАВбЦ (ОДУВАНЧНК) — травяністая расліна (сям. складанакветных). Нар. назвы малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель. А. мае тоўсты вертыкальны корань, стругападобнае лісце, звужанае ў крылаты чаранок, у разетцы. Кветкі залаціста-жоўтыя ў кошыках на бязлістых, пустых у сярэдзіне сцёблах (стрэлках). Плод — сямянка з чубком, з дапамогай якога яна распаўсюджваецца. Усе часткі расліны з белым млечным сокам. Расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог. Цвіце ў маі — жніўні. Лекавая (выкарыстоўваецца адвар з кораня як жаўцягонны сродак, узбуджальнік апетыту), кармавая, харчовая (з маладога лісця можна прыгатаваць салат, з высушанага і молатага кораня — каву, з пялёсткаў — варэнне) расліна.

АЖЬІНА, МАЛ^НА ПІЫЗАЯ (ЕЖЕВЙКА) — паўкустовая расліна з роду маліны, выш. 60—150 см, парасткі звычайна ўкрытыя шыпамі і шчацінкамі, ляжачыя або ўздымаюцца. Лісце трайчастае. Кветкі белыя з 5 пялёсткамі. Плод — шматкасцянка (многа маленькіх ягадак, якія сядзяць на пашыранай восі — «шышачцы»), чорныя з шызым налётам, сакаўныя, салодкія, выспяваюць у жніўні. Расце па берагах рэк, на заліўных лугах, у хмызняках, утварае густыя непраходныя зараснікі. Лекавая (слабільны, пата-

гонны сродак), меданосная расліна. 3 пладоў гатуюць сокі, варэнне, жэле, багатыя вітамінамі і іншымі карыснымі рэчывамі.

АКІЯН (OKEÄH) — водная абалонка Зямлі, якая непарыўна акружае мацерыкі і астравы. Падзяляецца мацерыкамі на 4 акіяны: Ціхі, Індыйскі, Атлантычны, Паўн. Ледавіты.

АКЎНЬ (0КУНЬ) — на Беларусі адна з найболып шматлікіх рыб, насяляе ўсе вадаёмы. Вясной і летам жыве чародамі, восеншо і зімой пераходзіць на больш глыбінныя месцы. Буйныя акуні ўвесь час жывуць на глыбіні. А. мае цела даўж. да 50 см (маса да 1,5 кг і болей), зеленавата-жоўтага колеру. На баках 5—9 папярочных цёмных палос. Адметны спінны плаўнік — на ім чорная пляма, характэрная толькі для акуня. Другі плаўнік — зеленавата-жоўты, астатнія — жоўтыя. Дарослы акунь — драпежнік, жывіцца дробнай рыбай, лічынкамі насякомых.

АЛЙПКА (ОЛЙПКА) — птушка памерам крыху меншая за шпака (даўж. каля 20 см), моцнага складу, з кароткімі закругленымі крыламі, кароткім хвастом, але даволі доўгімі нагамі. Апярэнне густое, шчыльнае (прыстасаванне для знаходжання пад вадой), зверху буравата-шэрае, знізу — белае. Жыве паблізу рэк з хуткай плынню. Корміцца водньгмі насякомымі, ракападобнымі, маляўкамі рыб. Нырае звычайна супраць цячэння. Можа прабегчы пад вадой да 20 м. Выключна рэдкая аселая птушка на Беларусі.

АМЯЛЎШКА (СВНРЙСТЁЛЬ) — адна з прыгожых птушак, якая ўвосень прылятае да нас з поўначы. Памерам крыху меншая за шпака. Птушку лёгка пазнаць па шэра-ружоваму шырокаму чубу, па жоўтых і чырвоных палосках на крылах і жоўтаму краю хваста. Яе любімая ежа — ягады рабіны, шыпшыны, асабліва амялы (адсюль назва). Корміцца таксама ягадамі яддоўцу, каліны, другіх кустоў (з’ядае толькі мякаць, а насенне выкідае). Пасля соек амялушкі самыя актыўныя распаўсюджвальнікі насення дрэў і кустоў. Даверлівыя птушкі, падпускаюць людзей да сябе на некалькі крокаў. Іх спеў — меладычнае ціхае «свірысценне» (адсюль і руская назва — «свнрнстель»), Вясной адлятае на поўнач.

апАдкі (ОСАДКН) — вада ў вадкім ці цвёрдым стане, якая выпадае з воблакаў (дождж, імжа, снег, снежныя ці ледзяныя крупы, град) або асядае непасрэдна на зямной паверхні (раса, шэрань, галалёд, іней). А. па характары выпадзення бываюць

ліўневыя (назіраюцца летам у выглядзе буйных кропель дажджу ці зімою з камякоў снегу, непрацяглыя па часе, з раптоўным пачаткам і канцом); імжыстыя (складаюцца з дробных кропелек дажджу, ледзяных іголак, характэрныя для асенне-зімовага перыяду), аблажныя (звычайна працяглыя і ідуць на вялікай плошчы, характэрныя таксама для асенне-зімовага перыяду).

АПАЛ0НІК (ГОЛОВАСТНК) — лічынка жабы, якая развіваецца з ікрынкі ў вадзе. Знешнз нагадвае маленькую рыбку, толькі з вялікім хвастом.

АРТ^РЫІ (АРТЁРНН) — крывяносныя сасуды, па якіх цячэ кроў, багатая кіслародам.

АРЫЕНТАВЛННЕ (ОРНЕНТЙРОВАННЕ) — вызначэнне свайго месцазнаходжання адносна напрамкаў свету (або знаёмых прадметаў).

ACAKÄ (OCÖKA) — травяністая расліна, якая складае значную частку расліннасці балот і лугоў. Адметныя рысы — трохграннае сцябло, вузкае, лінейнае, з вострашурпатымі краямі лісце. Кветкі дробныя, непрыкметныя, сабраныя ў суквецці. Большасць відаў кармавыя расліны, балотныя віды — торфаўтваральнікі.

АС^НА, ТАП0ЛЯ ДРЫЖАЧАЯ (ОСЙНА) — ветраапыляльнае дрэва выш. да 30 м. Ствол прамы, шаравата-зялёны. Крона невялікая, рыхлая. Лісце круглаватае, цвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сціснутых пасярэдзіне чаранках, ад чаго яно дрыжыць нават пры нязначным ветры (адсюль назва). Цвіце ў красавіку. Хуткарослае дрэва, дрэва-піянер, хутка засяляе ўсе свабодныя лясныя плошчы.

ACÖT ПАЛЯВЫ, або Ж0ЎТЫ (OCÖT ПОЛЕВбЙ) — травяністая расліна выш. 50—150 см. Народная назва жаўтасот. Лісце цвердаватае, лопасцевае. Сцябло ў адрозненне ад бадзяка пустое, рабрыстае. Кветкавыя кошыкі ярка-жоўтыя (дыям. каля 2,5 см). Сямянкі з чубком белых валаскоў. Расліна з млечным сокам. Шкоднае пустазелле збожжавых культур, буракоў і інш. Кармавая і меданосная расліна.

АТМАСФЕРА (АТМОСФЁРА) — паветраная абалонка Зямлі. Атмасфернае паветра — сумесь газаў азоту, кіслароду, вуглякіслага газу і іншых з кроплямі вады, крьппталікамі лёду, пылам. А. мае вялікае значэнне для ўсяго жывога на Зямлі: «з’яўляецца своеасаблівым пакрывалам, без якога зямля днём награвалася б

больш за 100 °C, а ноччу астывала б да -100 °C. А. абараняе ад метыярытаў. У ёй утвараюцца воблакі, вецер.

АЎСЯНІКІ, ПАДЗЁНКІ (ПОДЁНКН) — насякомыя з даўж. цела 1—6 см. Маюць падоўжанае брушка, на канцы якога 2—3 характэрныя членістыя ніткападобныя вырасты, 2 пары крылаў. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 2—3 гады, кормяцца водарасцямі і самі з’яўляюцца кормам для многіх рыб і інш. водных жывёл. Дарослыя не кормяцца, жывуць усяго некалькі гадзін ці сутак.

AXÖBA ПРЫРбДЫ (OXPÄHA ПРНР0ДЫ) — складаецца з 4-х напрамкаў: рацыянальнае прыродакарыстанне; удасканаленне тэхналогій; маніторынг (кантроль); стварэнне сістэмы ахоўных тэрыторый.

Рацыянальнае прыродакарыстанне азначае захаванне і прымнажэнне прыродных багаццяў у працэсе іх гаспадарчага выкарыстання. Напрыклад, суправаджэнне лесанарыхтовак высаджваннем дрэў на месцах высечак, палявання і лоўлі рыбы — мерамі па ўзнаўленні жывёл і т.п.)-

Удасканаленне тэхналогій у прамысловасці і сельскай гаспадарцы прадугледжвае звядзенне да мінімуму выкідаў і адходаў, якія забруджваюць прыроднае асяроддзе. 3 гэтай мэтай выкарыстоўваюцца безадходныя вытворчыя працэсы з замкнутым цыклам водакарыстання, будуюцца ачысныя збудаванні (фільтры, пылаўлоўнікі, адстойнікі і г.д.).

Манпорыш (ад лацінскага monitor — напамінае, папярэджвае) — сістэма пазірання і кантролю за станам навакольнага асяроддзя. Аб’ектамі назірання з’яўляюцца стан атмасферы, вады рэк, азёр, глебы, расліннасці, жывёльнага свету.

Ахоўныя тэрыторыі — гэта тэр., дзе дзейнасць чалавека абмежавана або зусім забаронена: запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі, помнікі прыроды і інш. Ахова жывёл — сукупнасць мерапрыемстваў, накіраванных на ахову не толькі жывёл, але і іх месцапражывання (стварэнне запаведнікаў, заказнікаў, занясенне рэдкіх жывёл у Чырвоную кнігу, выконванне правіл паводзін у прыродзе). Ахова жывёл неабходна таму, што ў апошні час па прычыне інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці людзей, празмернага палявання і рыбнай лоўлі, няправільных паводзін у прыродзе значна скарацілася колькасць многіх дзікіх жывёл. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь на 1993 год занесена 182 віды жывёл. Ахова раслін — сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на ахову раслін: стварэнне запаведнікаў, батанічных заказшкаў, ле-

санасаджэнняў, батанічных садоў, занясенне раслін у Чырвоную кнігу, выконванне правіл паводзін у прыродзе. Неабходна па прычыне таго, што многія дзікарослыя расліны становяцца рэдкімі ў выніку гаспадарчай дзейнасці людзей (асабліва меліярацыі, лесанарыхтовак, выкарыстання лугоў), збору букетаў, вытоптвання. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесена 180 відаў вышэйшых раслін, 17 — грыбоў, 17 відаў лішайнікаў (1993 г.)

АЧЬІСТКА СЦЁКАВЫХ ВОД (ОЧЙСТКА СТбЧНЫХ ВОД) — апрацоўка прамысловых і бытавых сцёкаў дая таго, каб яны не аказалі адмоўнае ўздзеянне на чалавека і не забруджвалі навакольнае асяроддзе. Ажыццяўляецца ў спецыяльных ачышчальных збудаваннях. Сцёкавыя воды спачатку працэджваюць праз рашоткі і сіты з фільтрамі, дзе затрымліваюцца буйныя дамешкі. Далей у спецыяльных адстойніках асядаюць або ўсплываюць невялікія дамешкі, якія затрымліваюцца ў спецыяльных прыстасаваннях (пасткі для пяску, нафты, тлушчу і інш.)Затым сцёкавыя воды праходзяць больш глыбокую ачыстку (фізіка-хімічную, біялагічную) пры якой выкарыстоўваюць розныя рэчывы, жывыя арганізмы для выдалення іншых шкодных дамешкаў, раствораных у вадзе. Такім чынам, сцёкавыя воды, праходзячы праз шэраг ачышчальных установак, ачышчаюцца ад розных шкодных дамешкаў, і ваду можна выкарыстоўвааць зноў.

БАБЁР РАЧНЬІ (Б0БР РЕЧНбЙ) — млекакормячая жывёла (сям. грызуноў) з даўж. цела 66—92 см, хваста 22—34 см, масай да 30 кг. Mae масіўнае тоўстае тулава, кароткія канечнасці. Асаблівасці будовы канечнасцей, хваста і футра звязаны з паўводнымі ўмовамі жыцця: пальцы задніх ног злучаны плавальнай перапонкай; хвост плоскі, лапатападобны, укрыты рагавымі шчыткамі, выконвае функцыю руля пры плаванні; футра шчыльнае, непрамакаемае. Бабёр трымаецца старыц, рэк з павольнай плынню, азёр з багатай расліннасцю. Жыве сем’ямі ў норах або хатках вышынёй да 3 м. Будуе плаціны да 100—200 м даўжынёй. У апошні час колькасць віду памяншаецца ў выніку асушэння балот, выпроствання рэчышчаў малых рэк.

БАГУН БАЛ0ТНЫ (БАГУЛЬННК БОЛ0ТНЫЙ) — галінасты куст выш. 30—120 см. Сцёблы і галінкі з цёмна-шэрай карой. Верхавінкі малалых галінак, лісце знізу ўкрыты ржава-бурым лямцам і дробнымі залозкамі. Лісце лінейна-падоўжанае, шчыльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, моцна духмяныя. Расце на тарфяных балотах і ў забалочаных хваёвых лясах, утварае зараснікі. Нар. назвы багно, багон, бор. Лекавая (адхарквальны сродак, ат-

рымліваюць з верхавінак маладых парасткаў) і інсектыцыдная расліна. Ядавіты.

БАДЗЙК (БОДЙК) — так часта называюць некаторыя расліны з роду асот. Сустракаецца некалькі відаў. Б. агародны, або жоўты (Б. огородный, нлн жёлтый) — травяністая расліна выш. 40—150 см. Mae прамастойнае, баразнаватае сцябло, лісце з глыбокімі зубчастымі долямі. Кветкавыя кошыкі зеленавата-жоўтыя, знізу павуцініста апушаныя. Расце ў забалочаных хмызняках, па берагах рэк, на сырых лугах. Б. балотны (Б. болотный) — мае ў адрозненне ад папярэдняга крылатае павуцініста-шарсцістае сцябло з калючкамі па краі крыл. Ніжняе лісце чаранковае, астатняе — свдзячае, зверху голае, знізу апушанае, па краях з шыпікамі. Кветкавыя кошыкі малінавыя, зрэдку белыя, знізу апушаныя, ліпкія, з калючкамі. Б. звычайны (Б. обыкновенный) — мае таксама крылатае шыпаватае, баразнаватае сцябло. Лісце з глыбокімі лопасцямі, якія заканчваюцца моцнымі калючкамі. Кветкавыя кошыкі лілова-пурпуровыя з калючым нізам. Расце на засмечаных мясцінах, уздоўж дарог. Б. палявы (Б. полевой) можна адрозніць па голаму рабрыстаму сцяблу без калючак, лісцю з шыпікамі на канцы і па краях, шматлікім кветкавым кошыкам бэзава-ліловага колеру. Расце на пустках, пашы, у пасевах, каля дарог. Бадзяк — меданосная, лекавая, кармавая расліна, але і шкоднае пустазелле.

БАЛ0ТА (БОЛ0ТО) — тэрьггорыя з пастаяннай павышанай вільготнасцю, спецыфічнай расліннасцю і назапашваннем торфу. Утвараецца пры забалочванні глебы ці зарастанні вадаёмаў. Найбольшыя Б. ў Брэсцкай вобласці — Выганашчанскае, Паддубічы, Вялікі Лес. Б. маюць вялікую гаспадарчую і прыродную каштоўнасць, што абумоўлівае неабходнасць іх аховы.

БАЛАЦЙШК (ПРУДОВЙК) — малюск. На Беларусі найбольш пашыраны 3 віды. Б. звычайны мае танкасценную, вежападобную брудна-жоўтую ракавіну даўж. 6 см. Жыве ў зарослых сажалках, старых рэчышчах, прыбярэжнай зоне рэк з павольнай плынню. Б. балотны селіцца ў часовых вадаёмах, прыбярэжнай зоне азёр. Mae цвёрдасценную цёмную конусападобную ракавіну меншых памераў (да 35 мм). Б. малы адрозніваецца невялічкай ракавінай да 10 мм. Мяккае цела малюскаў можа поўнасцю ўцягвацца ў ракавіну. Рухаюцца з дапамогай нагі, укрытай сліззю. Кормяцца расліннай ежай, жывёльнымі рэшткамі, самі служаць кормам для рыб (карпа, карася і інш.).

БАРКЎН БЁЛЫ (Д0НННК БЁЛЫЙ) — травяністая расліна выш. 50—150 см і больш. Лісце трайчастае, прадаўгаватае, дробнае. Кветкі таксама дробныя, белыя, сабраныя ў гронку. Цвіце ў чэрв.—верасні. Расце на лугах, уздоўж дарог, насыпах. Б. жоўты, або лекавы (Д. желтый), падобны да Б. белага, толькі адрозніваецца жоўтай афарбоўкай кветак. Каштоўныя кармавыя, лекавыя, меданосныя і араматычныя расліны.

БАРСЎК (БАРСЎК) — млекакормячая жывёла з мускулістым, прысадзістым, клінападобным целам; вельмі падобны на мядзведзя (толькі меншых памераў). Шыя кароткая, галава як бы сама сабой пераходзіць у тулава. Hori кароткія. Лапы моцныя, плоскаступнёвыя, з крыху загнутымі, трывала сядзячымі на тоўстых пальцах кіпцюрамі. Цела дасканала прыстасавана да рыцця нор і жыцця пад зямлёй. Б. сваеасабліва рые норы: кіпцюрамі хутка і лёгка рыхліць зямлю, адкідаючы яе назад папераменна ўсімі 4 лапамі, а затым, па меры назапашвання, выштурхоўвае з нары. Сямейныя норы добраўпарадкаваныя і чыстыя (як у нікога са звяроў). Жыве ў мяшаных, ліставых лясах з узгоркавым рэльефам. Б. усёедны, але прынадная ежа — жабы, чэрві, насякомыя, ягады. У пошуках корму ён амаль увесь час рыецца ў зямлі, лясной падсцілцы. Пры гэтым ўзрыхляецца глеба і адначасова знішчаецца шмат шкоднікаў лесу (у першую чаргу майскі жук). Вядзе звычайна начны лад жыццяДа восені Б. моцна тлусцее, на зіму залягае ў спячку.

БАЙРЫШНІЦА (БОЙРЫШННЦА) — матыль даволі вялікіх памераў (размах крылаў 50—60 мм). Крылы белыя з чорнымі жылкамі. Буравата-шэрыя лічынкі — вусені летам аб’ядаюць лісце пладовых дрэў, баярышніку (адсюль назва), зімуюць ў коканах. Вясною выядаюць пупышкі, лісце і кветкі дрэў, чым прыносяць шкоду садам. Матыль жыве ў садах, лясах, парках.

БЕЛАВЙЖСКАЯ ПЎІПЧА (БЕЛОВЎЖСКАЯ ПЎІЦА) — нацыянальны парк. Буйны лясны масіў на тэр. Камянецкага, Пружанскага (Брэсцкая вобл.) і Свіслачскага (Гродзенская вобл.) раёнаў (60 км ад Брэста, 20 км ад Камянца); адзін з самых старых лясных запаведнікаў Еўропы (утвораны ў 1939 г.). Назву, магчыма, атрымаў ад назвы абараняльнай вежы (Белай вежы), пабудаванай ў 13 ст. ў Каменцы. Створаны для захавання ў некранугым стане прыроды, тыповай для гэтай часткі Беларусі, а таксама для захавання і ўзнаўлення рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, для прапаганды ідэй аховы прыроды. Большую частку лясной плошчы складаюць хваёвыя, яловыя, мяшаныя лясы, алепінікі,

сустракаюцца дубравы, узрост якіх больш за 200 гадоў. Б.п. — апошняе прыроднае месцазнаходжанне самага буйнога прадстаўніка жывёльнага свету Еўропы — зубра (болын за 200 ас.). Тут жывуць высакародныя алені (больш за 2000 ас.), казулі, ласі, дзікія кабаны, тарпаны, рысі, янотападобныя сабакі, куніцы, бабры. Сустракаеода многа відаў раслін і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх венерын чаравічак, купальнік горны, званок ліліялісты, валяр’ян двудомны, дуб скальны, кадзіла сармацкае, гарлачык белы; бусел чорны, зубр, дзяцел трохпалы, гогаль звычайны, журавель шэры, каршун чырвоны і інш. У 1991 г. Б.п. атрымала статус нацыянальнага парка.

БЕЛАРЎСКАЕ ПАЛЎССЕ (БЕПОРЎССКОЕ ПОЛЁСЬЕ) — тэр. на Пд рэсггублікі, займае болыпую частку Брэсцкай і Гомельскай абл., а таксама невялікую паўд. частку Мінскай вобл. і нязначную частку паўд.-зах. часткі Магілёўскай вобл. На большай частцы тэрыторыі — раўніна з амаль плоскай паверхняй, балотамі, азёрамі, берагавымі валамі р. Прыпяць і яе прьггокаў. Асноўная рака Прыпяць і яе прытокі (Піна, Ясельда, Лань, Случ, Пціч, Гарынь і інш.). На 3. цячэ Мухавец, Зах. Буг. Найболыпыя азёры: Чырвонае, Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае.

БЕРАГАВЫ ВАЛ (БЕРЕГОВ0Й ВАЛ) — выцягнуты ўздоўж берагу ракі (возера) невысокі вал. Утвораны хвалявай дзейнасцю вадаёма; складзены пяском, галькай, жвірам, ракушачнікам. Шыр. да некалькіх метраў, выш. да 1 м, асіметрычны. Б. в. можна сустрэць уздоўж р. Прыпяць і яе прытокаў, азёр Нарач і Чырвонае.

БЕРАСЦЯНКА, ЗЙБЛІК (ЗЙБЛНК) — птушка памерам крыху меншая за вераб’я (даўж. цела да 10 см, маса 20—22 г). Апярэнне ў самцоў даволі яркае: спіна карычневая, грудзі, горла, верхняя частка брушка — карычнева-чырвоная; крылы і хвост цёмна-бурыя з зеленаватым адценнем і белымі палоскамі; галава, патыліца — шаравата-блакітныя. Афарбоўка самак больш цьмяная, зеленавата-шэрая. Прылятае Б. ў канцы сак. — пачатку красавіка. Гняздо (будуе самка, а самец прыносіць будаўнічы матэрыял) падобна на глыбокі сподачак, высланы ўнутры конскімі валасамі, пер’ем, поўсцю, пухам раслін, а звонку абкладзены лішайнікамі, тонкімі кавалачкамі бяросты (адсюль назва). Песня — гучная трэль «фіт-фіт-ля-ля-ві-ві-чьгў-кік». Жыве ў лясах, парках, садах. Корміцца насеннем і насякомымі. Знішчае шкодных насякомых і насенне пустазелля, прыносіць вялікую карысць лясам і паркам. Гэту карысную птушку, прыемнага спевака, трэба

ахоўваць, асабліва ў час гнездавання. Б. вельмі пужлівая і можа пакінуць гняздо. Нар. назва махнянка.

БЛЁКАТ Ч0РНЫ (БЕЛЕНА ЧЁРНАЯ) — травяністая мяккаапушаная расліна выш. 30—100 см з непрыемным пахам. Лісце з 4—5 лопасцямі, уверсе сядзячае. Квсткі буйныя, лейкападобныя, брудна-жаўтавата-белыя з фіялетавымі жылкамі. Расце каля жылля, на агародах, пустках. Лекавая (болепатольны, спазмалітычны сродак) і ядавітая расліна. Нар. назвы зубнік, дур-трава, дыдар).

Б0ЖАЯ КАР0ЎКА (Б0ЖБЯ KOPÖBKA) — насякомае з сям. жукоў. На Беларусі болып за 40 відаў. Цела даўж. да 1 см, круглай ці авальнай формы, пукатае зверху. Маюць яркую, перасцерагальную афарбоўку (спалучэнне чырвонага, жоўтага, белага і чорнага колераў) з малюнкам з кропак, плям; гэтым яны перасцерагаюць насякомаедных жывёл, што ядавітыя і не прыдатныя для ежы. Актыўныя ноччу. Амаль усе драпежнікі, кормяцца тлямі, кляшчамі, лічынкамі матылёў і інш. Б. кароўкі і іх лічынкі вельмі пражэрлівыя і могуць знішчаць вялікую колькасць шкоднікаў у садах, парках, лясах, на палях і агародах.

БЎСЕЛ БЁЛЫ (ÄHCT БЁЛЫЙ) — буйная гггушка з даўж. цела да 90 см і масай 2,9—3,5 кг. Размах крылаў больш за 2 м. Апярэнне белае з чорным на крылах. Hori і дзюба доўгія, чырвонага колеру (на такіх нагах зручна вандраваць па балотах і мелкаводдзі, па палях і лугах, дзе з дапамогай доўгай дзюбы бусел здабывае корм). Прылятае ў канцы сак. — пачатку красавіка. Жыве парамі. Гняздо будуе каля жылля чалавека. Птушанят наседжваюць па чарзе самец і самка. Корміцца жабамі, дробнымі грызунамі, вужамі, насякомымі, рыбай, але асноўны корм — насякомыя. Акрамя таго, Б. белы ўпрыгожвае населеныя мясціны. Нар. назвы бацян, буцян, чарнагуз (калі ён складае крылы з чорнымі канцамі, то здаецца, што ён увесь ззаду чорны). Б. чорны знешне падобны да Б. белага, але адрозніваецца чорным апярэннем з зеленаватым і чырвона-фіялетавым металічным адлівам. Б. чорны — лясная іггушка, маўклівая і вельмі асцярожная. Селіцца заўсёды ў старых забалочаных лясах, ціхіх, мала наведваемых людзьмі. Такіх лясоў становіцца ўсё менш і менш, таму Б. чорны паступова знікае на Беларусі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Жывіцца рыбай, жабамі, трытонамі, воднымі жукамі і іх лічынкамі. У адрозненне ад Б. белага не корміцца наземнымі насякомымі, мышападобнымі грызунамі.

БУЯКІ, ГАНАБ0БЕЛБ, ДУРНІЦЫ (ГОЛУБЙКА) — куст выш. 30—120 см з дробным падоўжаным адваротнаяйцападобным лісцем з суцэльным краем. Кветкі гарлачыкавай формы, белаватыя з ружовым адценнем. Плод — ягада, сінявата-чорная з шызым налётам, кісла-салодкая на смак. Растуць у забалочаных лясах, на балотах, амаль заўсёды з багуном. Харчовая расліна (з ягад гатуюць варэнне, сокі, кампоты), лекавая (з лекавай мэтай выкарыстоўваецца лісце — супрацьцынготны, вяжучы сродак).

БЯЗЗЎБКА (БЕЗЗЎБКА) — малюск з ракавінай з дзвюх авальных створак, у якой заключана мяккае цела жывёлы. Ракавіна ў Б. тонкая і ломкая (чым Б. можна адрозніць ад перлаўкі, у якой ракавіна больш тоўстая і моцная). Будова ракавіны Б. звязана з тым, што яна жыве на глеістым дне ціхіх, стаячых або з павольнай плынню вадаёмах, тады як перлаўка жыве на пясчаным дне рэк. Б. рухаецца вельмі павольна з дапамогай клінападобнай Ha­ri, якая высоўваецца з ракавіны. Органы дыхання — жабры. Жыве да 70 гадоў. Корміцца пераважна водарасцямі. Удзельнічае ў біялагічным ачышчэнні вадаёмаў.

БЯР^ЗІНА (БЕРЕЗйНА) — правы прыток Дняпра ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл. Даўж. 613 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад г. Докшыцы. Асноўныя прытокі: Гайна, Уша, Свіслач, Бобр, Уса і інш.

бяр^зіна, ЗАхбдняя бярЗзіна (БЕРЕЗйнА, зАпадНАЯ BEPE3HHÄ) — правы прыток Нёмана на тэр. Гродзенскай і Мінскай абл. Даўж. 226 км. Пачынаецца на ПнЗ ад Заслаўскага вадасховішча.

БЯР^ЗІНСКІ БІЯСФЁРНЫ ЗАПАВ^НІК (БЕРЁЗЕНСКМЙ БНОСФЁРНЫЙ ЗАПОВЁДННК)— знаходзіцца на тэр. Барысаўскага (Мінская вобл.), Докшыцкага і Лепельскага (Віцебская вобл.) раёнаў. Заснаваны ў 1925 г. Створаны для аховы і развядзення каштоўных звяроў і птушак, асабліва бабра. Ціхія лясныя рэчкі, багатая водная расліннасць — добрыя ўмовы для баброў. У запаведніку водзяцца ласі, казулі, дзікія кабаны (адрозніваюцца вялікімі памерамі) і інш. жывёлы. Завезены высакародныя алені, зубры, бурыя мядзведзі. У рэках жывуць выдры, норкі. Сустракаюцца такія рэдкія расліны, як карлікавая бяроза, венерын чаравічак, кураслеп лясны, пярэсна еўрапеўская і інш. Б. запаведнік — адзінае месца на Пн і ў цэнтральнай частцы Беларусі, дзе прырода захавалася амаль у некранутым стане.

ВАДАМЁРКА ПРЭСНАВ0ДНАЯ, або ВАДЗЯНЬІ КЛ0П (ВОДОМЁРКА) — насякомае з тонкім, выцягнутым целам, брушкам, укрытым аксаміцістым пушком. Крылы і надкрылы складзены ўздоўж брушка. Хутка слізгаюць або лёгка ходзяць па паверхні вады (адсюль назва) на доўгіх нагах (сярэднія і заднія ногі даўжэйшыя і змазаны знізу тлушчавым рэчывам). Трапляюцца на вадаёмах і на вільготных берагах. Зімуюць пад карой дрэў, ітнёў. Кормяцца пераважна насякомымі.

вадаплаўныя птўшкі (водоплАваюіцйе ПТЙЦЫ) — птушкі, жыццё якіх звязана з вадой (лебедзь-шыпун, шэрая гусь, лысуха, нырэц). У такіх птушак існуюць прыстасаванні да водных умоў жыцця: перапонкі на лапах, шчыльнае апярэнне, развітыя пух і залозы, з якіх выдзяляецца тлушч для змазвання пер’я (каб не намакала ў вадзе).

ВАЛАСЙНКІ. або СЛАЎКІ (ВОЛООІНКН, млн слАвкн) — пералётныя птушкі памерам крыху меншыя за вераб’я, але больш стройныя і зграбныя. У В. садовай апярэнне аднатоннае, аліўкава-шэрае, знізу крыху святлейшае. Селіцца ў хмызняках, парках, садах. В. чорнагаловая — крыху меншая за В. садовую, з буравата-шэрым апярэннем. У адрозненне ад першай самец мае чорную, а самка рыжую галаву. Селіцца ў светлых мяшаных і ліставых лясах, парках. Кормяцца валасянкі насякомымі і іх лічынкамі, у канцы лета — ягадамі каліны, чаромхі, рабіны, спрыяючы распаўсюджванню гэтых раслін. Сярод пеўчых птушак В. займаюць адно з першых месц.

валяр’йн лёкавы (валерйАна лекАрственная) — травяністая расліна выш. 40—100 см з адзіночным полым баразнаватым сцяблом, часам апушаным у ніжняй частцы. Лісце няпарнаперыстае (з 11—12 парамі бакавых лісцікаў і 1 няпарным). Кветкі пахучыя, ружаватага ці белага колеру, сабраныя ў суквецці буйнымі шапкамі. Цвіце ў чэрв.—жніўні. Сустракаецца на лугах, балотах. В. лекавы яшчэ называюць кашэчай травой ці маунам. Корань і карэнішча рэзка пахучыя. 3 іх робяць настой (нават на вадзе) і ўжываюць як заспакаяльны сродак пры сардэчных захворваннях.

ВАЛУНЬІ (ВАЛУНЬ'і) — круглаватыя згладжаныя камяні памерам больш за 10 см. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі, асабліва ў паўн. і цэнтр. частках. Прынесены ледавіком з Пн у час апошняга зледзянення. Буйныя В. з’яўляюцца помнікамі прыроды, напрыклад: «Камень філарэтаў» (даўж. 4 м, шыр. 3 м, выш. 1,9 м;

Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.), «Грывень-камень» (даўж. 3 м, шыр. 3 м, выш. 2 м; Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). В. ствараюць перашкоды для с.-г. работ; выкарыстоўваюцца для падмуркаў, на брук, для атрымання шчэбеню.

ВАСІЛЁК, ВАЛ0ШКА (ВАСЙЛЁК) — на Беларусі вядома 7 дзікарослых відаў. В. сіні, або пасяўны (В. снннй, млн посевной) — травяністая расліна выш. 30—60 см. Лісце лінейна-ланцэтнае (вузкае, падоўжанае). Кветкі сабраныя ў кошыкі сіняга, блакітнага, сіне-фіялетавага колеру. Зрэдку ружаватыя або белыя. Цвіце ў чэрв.—верасні. Расце як пустазелле ў пасевах, каля дарог. Нар. назвы сіноўнік, хабер, хабэрка В. лугавы (В. луговой) — травяністая расліна выш. 30—100 см, часта з галінастым рабрыста-баразнаватым сцяблом. Лісце ланцэтнае, ніжняе выемчатае, верхняе — суцэльнае. Кветкі лілова-чырвоныя, зрэдку белыя. Расце на лугах, лясных палянах, узлесках. Цвіце ў чэрв.—верасні. Нар. назвы раннік, мядзведжыя галоўкі, шарашнік. В. сіні і В. лугавы — лекавыя расліны (мачагонны, жаўцягонны, процізапаленчы, жарапаніжальны сродак). Выкарыстоўваюць кветкі, а ў В. лугавога — сцябло, корань і лісце.

ВАЎЧАЯГАДА, або ВОЎЧАЕ ЛЫКА (ВОЛЧЕЙГОДННК, нлн ВбЛЧЬЕ ЛЬІКО) — малагалінасты куст выш. 1,5 м з жаўтаваташэрай маршчакаватай карой. Лісце чаргаванае, адваротналанцэтнае, трошкі апушанае, зверху зялёнае, знізу — шызаватае, скручана на канцах галінак. Кветкі бэзава-ружовыя, духмяныя, сядзяць пучкамі. В. — ранаквітучая расліна, зацвітае да паяўлення лісця, у сак.—красавіку. Плод — ярка-чырвоная касцянка. Расце ў цяністых вільготных хвойных і ліставых лясах. Лекавая (мае інсектыцыдныя ўласцівасці), меданосная расліна, ядавітая.

ВАЎЧКІ ТРОХРАЗДЗЁЛЬНЫЯ (ЧЕРЕДА ТРЁХРАЗДЁЛЬНАЯ) — травяністая расліна выш. 15—100 см, цёмна-зялёная, з бурым прамастойным галінастым сцяблом. Лісце супраціўнае, з глыбокімі долямі і буйной канцавой лопасцю. Кветкі бура-жоўтыя, лейкападобна-трубчастыя, сабраныя ў кошыкі. Плод — сямянка з шыпападобнымі шчацінкамі, усаджаная зубчыкамі. Расце на берагах рэк, асушаных тарфяніках, канавах. Нар. назвы сабачкі, лапатнік. Лекавая расліна (мачагонны, патагонны, вітамінны сродак).

ВЁРАС ЗВЫЧАЙНЫ (ВЁРЕСК ОБЫКНОВЁННЫЙ) — галінасты кусцік з моцным пахам. Сцябло з чырванавата-бурай карой, выш. 30—100 см. Лісце дробнае, ланцэтнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады. Кветкі дробныя, званочкавыя, бэ-

зава-ружовыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на мохавых балотах. Лекавая расліна (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, злёгку снатворны і супакойны сродак), выкарыстоўваюць верхавінкі галінак з лісцем і кветкамі.

ВЕРХАВ0ДКА, УКЛЯЯ (УКЛЕЙ) — адна з самых звычайных, пашыраных і агульнавядомых рыб (сям. карпавых). Памеры невялікія (даўж. 9—10, зрэдку да 17 см, маса да 10—20, зрэдку 60 г). Цела падоўжанае, спінка шаравата-блакітная, шэра-зеленаватая, бакі і брушка серабрыста-белыя, бліскучыя. Плаўнікі шэрыя, жаўтаватыя каля асновы. Трапляецца ва ўсіх рэках, праточных азёрах. Летам трымаецца чародамі ля паверхні вады. Спрытная і хуткая рыбка. Корміцца насякомымі, ікрой і маляўкамі рыб. Сама з’яўляецца кормам для драпежных рыб (акуні, шчупакі і інш.). Малакаштоўная прамысловая рыба, але лоўля яе дастаўляе вялікую радасць дзецям. Лепш ужываць яе ў салёным выглядзе. Нар. назвы сяляўка, аклея, уклейка.

ВЁЦЕР (ВЁТЕР) — рух паветра адносна паверхні зямлі, звычайна гарызантальны. Узнікае ў выніку нераўнамернага размеркавання атмасфернага ціску. Напрамак В. вызначаецца той стараной гарызонта, адкуль ён дуе. На Беларусі пераважаюць В. зах. нагірамку, з Атлантычнага акіяна. Зах. В. прыносяць летам ападкі і змяншаюць гарачыню, зімой з імі звязаны адлігі і ападкі, звычайна ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. В. з Пн (з Паўн. Ледавітага акіяна) абумоўліваюць зімой марознае надвор’е, a В. з Пд — летнюю гарачыню без ападкаў.

ВЕЧНАЗЯЛЁНЫЯ РАСЛІНЫ (ВЕЧНОЗЕЛЁНЫЕ РАСТЁННЯ) — расліны з зялёным лісцем на працягу ўсяго года. Характэрныя для паўднёвых прыродных зон. На Беларусі да В. р. належаць хвойныя дрэвы і кусты (елкі, хвоя, ядловец), некаторыя балотныя кусцікі і травяністыя расліны (брусніцы, талакнянка, багун, верас, журавіны, дзераза, грушанка).

В<ЛІЯ (ВЙЛЙЯ) — правы прыток Нёмана на тэр. Беларусі і Літвы. Пачынаецца недалёка ад в. Вялікае Поле Докшынкага р-на Віцебскай вобл. Даўж. 498 км, на Беларусі 264 км. Асноўныя прытокі: Нарач (справа), Уша, Ашмянка, Ілія (злева).

ВІТАМІНЫ (ВНТАМЙНЫ) — рэчывы, якія неабходны для нармальнай жыццядзейнасці любога арганізма, асабліва дзіпячага. У перакладзе з лацінскай мовы слова «вітамін» азначае «даючы жыццё». Недахоп вітамінаў у арганізме чалавека і жывёл вы-

клікае розныя захворванні, замядляе рост і развіццё. В. дазваляюць лекаваць многія захворванні. Існуе многа відаў вітамінаў. Іх называюць літарамі лацінскага алфавіта: A, В, С, D, Е, К і інш. Асабліва многа вітамінаў у садавіне і агародніне, некаторых прадуктах жывёльнага паходжання (масле, рыбе, мясе і інш.). Так, вітаміну А многа ў моркве, памідорах, шчаўі, крапіве, шьпішыне, цыбулі, пятрушцы (без яго чалавек хварэе «курынай слепатой»); вітаміну С — у капусце, абляпісе, яблыках (антонаўкі), шыпшыне, чорных парэчках (недахоп вітаміну з’яўляецца прычынай захворвання цынгой). Вітамінам В багатыя грыбы, каляровая капуста, гарох, грэчка, фасоля, збожжавыя культуры. Вітаміну D многа ў грыбах (без яго косці становяцца мяккімі і можна захварэць рахітам).

В0БЛАКА (0БЛАКО) — туман, які знаходзіцца ў паветры высока над паверхняй Зямлі. Гэта скопішча завіслых у атмасферы кропелек вады, крышталікаў лёду або іх сумесі.

В0ДАРАСЦІ (В0ДОРОСЛН) — расліны, у якіх нельга вылучыць каранёў, сцяблоў, лісця і кветак. Пераважна насельнікі вады (азёр, рэк, мораў, акіянаў), але сустракаюцца на глебе, на кары дрэў. Сярод іх ёсць нябачныя вокам шарыкі (хларэла зялёная), шаўкавістыя ніці (улотрыкс), лістападобныя пласціны (даўж. да 5,5 м, напрыклад, ламінарыя, або марская капуста). В. — корм для рыб і іншьгх жывёл, іх выкарыстоўваюць як угнаенне. Некаторыя В. выкарыстоўваюцца для прыгатавання розных страў (напрыклад, ламінарыя), з іх атрымліваюць таксама разнастайныя рэчывы (ёд, воцатную кіслату, спірт, цэлюлозу, з якой робяць паперу).

BÖ3EPA (Ö3EPO) — замкнутая ўпадзіна на паверхні Зямлі, запоўненая вадой. He мае сувязі з акіянам. На Беларусі пераважаюць азёры ледавіковага і ледавікова-тэктанічнага і штучнага (сажалкі, вадасховішчы) паходжання. Самае вялікае В. на Беларусі — Нарач (79,6 км2 у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., самае глыбокае — в. Доўгае (53,7 м) у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл.

В0ЛБХА (ОЛЬХА) — дрэва (сям. бярозавых). На Беларусі сустракаешіа 2 дзікарослыя і 14 інтрадукаваных відаў і форм. В. чорная, або клейкая (О. черная, йлн клейкая) — дрэва выш. 15—25 м (у Белавежскай пушчы асобныя экзэмпляры — 35—37 м). Песйікавыя кветкі ў кароткіх шышкападобных каташках, пры выспяванні пераўтвараюцца ў адраўнелыя чорна-бурыя шышачкі, якія звычайна захоўваюцца на галінках дрэва (адметная алзнака вольхі). Тычынкавыя кветкі ў каташках, падоўжаныя,

звіслыя. Kapa ў маладых дрэў гладкая, глянцаватая з сачавічкамі (чевевмчкамн), а ў дарослых — цёмна-бурая з неглыбокімі трэшчынамі. Толькі што зрубленая драўніна вольхі белая, праз некалькі імгненняў’ пачынае чырванець, а калі падсохне, становіцца пяшчотна-ружовага колеру. Маладыя парасткі часта клейкія. Лісце круглаватае, на вяршыні з выемкай, зубчастае, вясной клейкае (адсюль і другая назва дрэва). В. чорная —хуткарослае і даўгавечнае дрэва (жыве да 120 гадоў). В. шэрая (О. серая) у адрозненне ад В. чорнай мае гладкую попельна-шэрую кару, лісце авальнае, завостранае, зверху зялёнае, знізу шызае (адсюль назва). Каташкі жаночных кветак сядзяць пучкамі па 3—8 шт. Хуткарослае недаўгавечнае дрэва (жыве 50—60 гадоў). В. чорная і шэрая вельмі вільгацелюбівыя, не растуць на сухіх месцах і не выносяць забалочаных глеб, сустракаюцца на нізінных балотах, у поймах рэк, па берагах азёр. Лесаўтваральныя (угвараюць шэраі чорнаальховыя лясы), лекавыя (кроваспыняльны, процізапаленчы сродак; выкарыстоўваюцца суплоддзі і кара), фарбавальныя расліны. Драўніна лёгка апрацоўваецца, выкарыстоўваецца ў вытворчасці мэблі, фанеры, як будаўнічы матэрыял.

ВЎСЕНЬ (ГЎСЕНЙЦА) — лічынка матыля, якая развіваецца з адкладзеных ім яец. Mae выцягнутае, членістае, чэрвепадобнае цела. Перамяшчаецца з дапамогай брушных «ножак» з дробнымі кручочкамі. Пераважная большасць вусеняў корміцца расліннай ежай, чым часам наносіць значную шкоду сельскай гаспадарцы, напр., вусені капуснай бялянкі, яблыневай пладажэркі і інш.

ВЎСЦЕ (ЎСТЬЕ) — месца, дзе рака ўпадае ў другую раку, возера, мора, акіян.

вушАн (ушАн) — млекакормячая жывёла з сям. кажаноў. Даўж. цела 40—50 см. Крылы кароткія і шырокія. Поўсць мяккая, шаўкавістая, зверху буравата-шэрая, знізу — шаравата-палевая. Лятае хутка, палюе ўсю ноч без перапынку ў кронах дрэў, алеях паркаў, у садах. Кормішіа насякомымі, сярод якіх трапляюцца і шкодныя віды. Днём В. хаваецца пад адсталай карой дрэў, у дуплах, на гарышчах, зімуе ў склепах, дуплах, падвалах, бульбяных ямах. На Беларусі нешматлікі аселы від.

ВЫГАНАШЧХНСКАЕ, ВЬІГАНАЎСКАЕ (ВЙГОНОВСКОЕ) — возера ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на водападзеле рэк Шчара і Ясельда, на тэр. Выганашчанскага гідралагічнага заказніка. Пл. 26 км2, даўж. 7 км, найб. шыр. 4,8 км, найб. глыб. 2,3 м, сярэдняя — 1,2 м.

ВЫТ0К РАКІ (ЙСТ0К РЕКЙ) — месца, дзе пачынаецца рака. Звычайна, гэта крыніца, балота, ледавік, радзей возера. В. р. не застаюцца нязменнымі. У апошні час, у выніку высечкі лясоў і асушэння балот, назіраецца высуіпэнне вытокаў, таму неабходна пільная ахова іх.

ВЯЗ, ЛЁМ (ЙЛЬМ). На Беларусі 3 віды: грабалісты, або бераст, пгурпаты і гладкі. В. гладкі, або звычайны (й. обыкновенный) пашыраны больш у паўднёвай і цэнтральнай частцы Беларусі. Дрэва выш. 10—15 м з шырокай густой кронай. Кара буравата-карычневая, адстае тонкімі стружкамі (у параўнанні з вольхай, у якой кара адстае невялічкімі пліткамі). Лісце адваротнаяйцападобнае, нераўнабокае з прыліснікамі (маленькімі лісточкамі ў аснове чаранка). Кветкі непрыкметныя, зялёначырванаватага колеру. Святлалюбныя, хуткарослыя, даўгавечныя (жывуць да 250 гадоў) газаўстойлівыя дрэвы, іх насаджэнні выкарыстоўваюць для аховы глебы. В. расце ў асноўным у шыракалістых лясах. Драўніна ідзе на сталярку, выраб мэблі.

вярбА (ВЁРБА, ЙВА) — кусты і дрэвы. На Беларусі вядома 18 дзікарослых відаў верб. Найбольш вядомыя: В. белая, або белалоз, казіная, або брэднік, востралістая, або ракіта, ломкая і інш. В. ломкая (В. ломкая) да 15 м выш., В. белая (В. белая) (да 30 м выш.) — самыя буйныя дрэвы гэтага роду. Растуць, як і іншыя віды вербаў, каля вадаёмаў. Парасткі В. ломкай больш тоўстыя, бліскучыя, жоўта-бурыя; пупышкі яйцападобналанцэтныя, жоўта-бурыя, акрамя асновы з жоўтымі паяскамі. Парасткі і галінкі гэтага дрэва лёгка ламаюцца (адсюль і назва). Лісце вузкае, ланцэтнае, зверху бліскучае, зялёнае, знізу — сіне-зялёнае. Зацвітае адначасова з распусканнем лісця. Хуткарослае дрэва, устойлівае да гарадскіх умоў. У В. белай парасткі тонкія, жаўтаватыя або чырванаватыя; пупышкі ланцэтныя, укрытыя белымі шаўкавістымі валаскамі, якія размяшчаюцца ўздоўж пупышак і парасткаў. Больш нізкімі дрэвамі (да 10—12 м) з’яўляюцца В. востралістая (В. остролнстная) і В. казіная (В. кознная). В. востралістая расце на пясчаных берагах рэк. Яе парасткі чырвоныя з шызым васковым налётам (як на пладах слівы). У В. казінай парасткі тоўстыя, зеленаватыя, з сонечнага боку — чырвона-бурыя. Кветкавыя пупышкі чырванавата-бурыя, голыя, бліскучыя. В. понельная (В. пепельная) — куст выш. да 5 м. Парасткі ўкрыты попельна-шэрым або чарнаватым аксамітным лямцам (бархатнстым войлоком). В. пурпуровая, або жаўталоз (В. пурпурная, желтолоз) — куст выш. 1—3 м. Галінкі тонкія, доўгія з жоўтай, чырвона-жоўтай карой, голыя, без налёту. Лісце адваротнаяйцападобнае. Каташкі паяўляюцца да распускання лісця. В. чырво-

ная (В. красная) — мае чырванавата-бурыя, чырванавата-жоўтыя ці ярка-чырвоныя галінкі. Лісце падоўжанае, вузкае, востраканечнае. Зацвітае задоўга да распускання лісця. Кветкі ва ўсіх вербаў сабраныя ў прамастойныя ці павіслыя каташкі. Вербы растуць па берагах рэк, азёр, сажалак, у мяшаных лясах, на забалочаных лугах. Ранаквітучыя, лекавыя і меданосныя расліны. Маладыя парасткі ідуць на пляценне кошыкаў, мэблі, лісце — на корм козам.

ВЯРХ0ЎКА, АЎСЙНКА (BEPXÖBKA) — адна з самых маленькіх рыбак (сям. карпавых) на Беларусі, якую звычайна блытаюць з маляўкамі інш. рыб. Даўж. 4—5 см, зрэдку 8 см, маса каля 7 г. Падобная на маленькую ўкляю, ад якой адрозніваецца больш шырокім тулавам і галавой. Галава цёмна-шэрая, рэзка адрозніваецца ад зеленавата-жоўтай спіны. Уздоўж усяго цела праходзіць бліскучая паласа. Плаўнікі тонкія і бледныя. Жыве ў рэчках з павольнай плынню, азёрах, сажалках. Плавае чародамі, летам трымаецца ля паверхні вады, восенню і вясной — каля дна. Зімуе ў муле. Корміцца дробнымі ракападобнымі, лічынкамі насякомых, ікрой рыб. Сама з’яўляецца кормам для драпежных рыб. Нар. назвы маляўка, верхаводка.

гАлка (гАлка) — аселая птушка, значна меншая за варону і грака. Апярэнне чорнае з металічным бляскам; шыя, шчокі шэрыя. Дзюба кароткая. Гняздуе ў населеных пунктах, парках, садах, пад дахамі, у комінах. Корміцца пераважна насякомымі. Карысная птушка ў населеных пунктах, таму што знішчае шмат шкодных насякомых (асабліва хрушчоў і іх кукалак) у садах, парках, агародах. Галкі — адны з самых блізкіх суседзяў чалавека. Яны хутка прывыкаюць да людзей, іх можна прыручыць.

гАлька (ГАЛЬКА) — абкатаныя і адшліфаваныя ў вадзе гладкія каменьчыкі памерам ад 1 да 10 см.

ГАРА (ГОРА) — ізаляванае ўзвышэнне на зямной паверхні з выражанымі схіламі, падэшвай і вяршыняй. Вышыня Г. ад падэшвы да вяршыні звычайна больш за 200 м. вышынь. Г. — прасторы Зямлі з моцна расчлянёным рэльефам з вялікай розніцай вышынь двух суседніх участкаў і высока паднятыя над раўнінай. Інакш, Г. — сукупнасць гор і міжгорных далін.

ГАРЛАчЫК БЕЛЫ, ВАДЗЯНАя ЛІЛйя (КУВШЙНКА БЁЛАЯ) — бессцябловая травяністая расліна з добра развітым карэнішчам. Лісце буйное (дыям. да 25 см), сэрцападобна-авальнае, зверху цёмна-зялёнае, знізу чырванавата-фіялетавае, плавае на паверхні вады на доўгіх (праходзяць праз увесь слой вады) ча-

ранках (да 5 м даўж.). Г. белы мае самую буйную (да 15 см) і адну з самых прыгожых кветак у нашым раслінным свеце. Асляпляльна белыя пялёсткі паступова пераходзяць у жоўтыя тычынкі. Расце ў азёрах, рэках з павольнай плынню. Сустракаецца рэдка, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Лекавая і ядавітая расліна, насенне — корм для вадаплаўных птушак. Г. чыста-белы (К. чнсто-белая) адрозніваецца кветкамі меншых памераў (да 8 см) і пялёсткамі не такого асляпляльна белага колеру. Г. жоўты, або жоўтая вадзяная лілея (кубышка желтая), адрозніваецца лісцем і жоўтымі кветкамі (з моцным пахам) меншых памераў, чым у Г. белага. Нар. назвы лілея жоўтая, збанкі, плывунцы жоўтыя. Г. малы (К. малая) — расліна меншых памераў, чым Г. жоўты, з больш дробным лісцем і аранжавымі кветкамі. Сустракаецца зрэдку, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

ГАР0ІПАК МЫШЬІНЫ (ГОРбШЕК МЫШЙНЫЙ) — травянітая расліна з рабрыстым лазячым ці сцелістым сцяблом. Лісце з 6—10 пар лісцікаў. Кветкі фіялетава-сінія ў густых гронках. Плод — струк. Расце на лугах, уздоўж дарог, як пустазелле ў пасевах. Каштоўная кармавая і меданосная расліна.

ГАРЬІНЬ (ГОРЬ'ІНЬ) — правы прыток р. Прыпяць на тэр. Украіны і Беларусі. Даўж. 659 км, на тэр. Беларусі 82 км.

ГАРЫХВ0СТКА ЗВЫЧХЙНАЯ (ГОРНХВбСТКА ОБЫКНОВЁННАЯ) — зграбная даўгахвостая пералётная птушка на высокіх нагах, памерам крыху меншая за вераб’я. Апярэнне яркае, асабліва ў самца. Чорнае горла, белы лоб, шэрая галава і спінка, грудзі і хвост — ярка-рыжыя, крылы бурыя. Самкі шаравата-бурыя з ярка-рыжым хвастом. У час спеваў самец падрыгвае хвастом, які «гарыць» яркім колерам у праменнях сонца (адсюль і назва — гарыхвостка). Жыве ў лясах, парках, садах. Корміцца насякомымі.

ГАРЫЗбНТ (ГОРЙЗбНТ) — бачная на адкрытай мясцовасці вакол нас прастора. Лінія Г. — гэта лінія, дзе, як нам здаецца, неба зыходзіцца з Зямлёй. Бакі Г.: усход, захад, поўнач, поўдзень. Скарочана іх запісваюць так: У, 3, Пн, Пд. Усход — бок Г., дзе Сонца ўзыходзіць у дні раўнадзенстваў, г. зн. 21 сак. і 23 вер.; Захад — дзе яно ў гэтыя ж дні заходзіць. Поўдзень — бок, дзе Сонца бывае ў поўдню; супрацьлеглы яму бок называюць поўначчу. Акрамя асноўных бакоў Г. існуюць і прамежкавыя: так, паміж Пн і У знаходзіцца паўн. ўсход (ПнУ), паміж Пн і 3 —

паўн. захад (Пн), паміж Пд і У — паўд. ўсход (ПдУ), паміж Пд і 3 — паўд. захад (ПдЗ).

ГЛЁБА (ГібчВА) — верхні ўрадлівы слой зямлі. Урадаівасць — асноўная уласцівасць глебы. Яна забяспечваецца наяўнасцю у глебе перагною, які ўтвараецца з рэшткаў раслін і жывёл. У глебе ёсць амаль усё, што неабходна раслінам: вада, паветра, мінеральныя солі, якія ўтвараюцца з перагною пад уздзеяннем мікраарганізмаў (перагной не ўжываецца раслінамі, а толькі мінеральныя солі). У склад глебы ўваходзяць таксама пясок і гліна.

ГЛОГ (БОЙРЫШНйК) — куст (сям. ружавых). Парасткі раслін пакрытыя калючкамі. Лісце перыста-лопасцевае. Кветкі белыя, з чырвонымі пыльнікамі, сабраныя ў суквецці. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Плод — яблык, чырвоны, падоўжаны, выспявае ў вер. — кастрычніку. Дэкаратыўная, лекавая і меданосная расліна. Плады — добры корм для птушак.

ГЛУІІіЗц (ГЛУХАРЬ) — аселая буйная гггушка памерам з індыка (маса самца да 5 кг, самкі — 2 кг). Самцы маюць цёмнабуравата-чорнае апярэнне з белымі плямамі і з металічным адлівам, чорныя бровы. Самкі буравата-рыжыя з пярэстым малюнкам. Ад цецерука адрозніваюцца формай хваста (няма загнутых лірападобна пёраў); пры палёце хвост як бы закруглены. Трапляецца на Беларусі па ўсёй тэрыторыі, звычайна ў забалочаных старых хваёвых лясах, на мяжы з балотамі. Знаходзіцца пераважна на дрэвах, дзе корміцца лісцем, насеннем, насякомымі, часам жывіцца ягадамі (асабліва любіць журавіны), а з восені да вясны — ігліцамі хвоі. Гняздуе на зямлі. Вельмі асцярожны, але ў час такавання так захапляецца спевам, што на працягу некалькіх секунд нічога не чуе, нават стрэлу паляўнічага (адсюль назва). Колькасць глушцоў змяншаецца, таму паляванне на іх вядзецца толькі па спецыяльным дазволе.

Г0РНЫЯ ПАР0ДЫ (Г0РНЫЕ ПОР0ДЫ) — гэта шчыльныя і рыхлыя прыродныя мінеральныя агрэгаты болып або менш пастаяннага саставу і будовы; утвараюць геалагічныя целы ў зямной кары. Г. п. складаюцца з аднаго або некалькіх мінералаў, напр., граніт складаецца ў асноўным з палявога шпату, кварцу і слюды; вапняк — пераважна з кальцьпу.

ГРАБ ЗВЫЧАЙНЫ (ГРАБ ОБЫКНОВЁННЫЙ) — ліставое дрэва выш. да 25 м. Крона густая, яйцападобная. Ствол рабрысты. Кара гладкая, светлая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, завостранае, па краі двойчы пілаватае, на

паверхні з дробнымі зялёнымі бугаркамі. Кветкі дробныя, у каташках. Плод — рабрысты арэшак. Ценевынослівае дрэва, устойлівае да гарадскіх умоў. Выкарыстоўваецца ддя азелянення населеных пунктаў, утварае грабавыя лясы, як дамешак сустракаеода ў дубравах, мяшаных лясах. Драўніна цяжкая і цвёрдая, ідзе на выраб мэблі, паркету, музычньгх інструментаў, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай справе.

ГРЫБЫ (ГРНБЙ) — асобнае царства жывых арганізмаў, якое не адносіцца ні да раслін, ні да жывёл. Шапкавыя Г. маюць грыбніпу, ножку і шапку. Г. прымаюць удзел у кругавароце рэчываў у прыродзе, разбураюць і мінералізуюць арганічныя рэшткі, асабліва раслінныя, удзельнічаюць у глебаўтварэнні. Акрамя шапкавых ірыбоў сустракаюцца і інш., напр., розныя плесені, дрожджы (мікраскапічныя грыбы).

ГУСІНАЯ ЦЫБЎЛЯ ЖбЎТАЯ (ГУСЙНЫЙ ЛУК ЖЁЛТЫЙ) — травяністая цыбулевая расліна (сям. лілейных). Mae 1—2 прыкаранёвых пляскатых доўгіх лісты і 1—2 сцябловых болып кароткіх. Кветкі невялікія, правільнай формы, бледна-жоўтыя ўнутры, звонку зеленаватыя. Расце ў лясах, сярод хмызнякоў, у садах, парках. Цвіце ўвесну (крас. — май), а ўлетку наземныя часткі адміраюць. Лекавая і дэкаратыўная расліна.

ГУСЬ ІП^РАЯ (ГУСЬ СЁРЫЙ) — буйная птушка памерам са свойскую гусь, з попельна-шэрым апярэннем. Дзюба і ногі — шаравата-ружовыя. Гусь добра ходзіць, плавае. Паміж пальцамі на нагах перапонкі — прыстасаванне для перамяшчэння ў вадзе. Як і лебедзі, ствараюць пары на ўсё жыццё, трымаючыся разам. Кормяцца расліннай ежай (воднымі, лугавымі і балотнымі раслінамі, зернем збожжавых раслін). На Беларусі пераважна трапляюцца на асеннім і вясеннім пралётах, месцамі гняздуюцца на Палессі (Нацыянальны парк «Прыпяцкі»), у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. Г. шэрая — продак многіх ііарод свойскіх гусей. Колькасць Г. шэрай на Беларусі невялікая, патрэбна строгая ахова птушак.

ДАЛІНА, РАЧНАя ДАЛІНА (РЕЧНАЯ ДОЛЙНА) — лінейна выцягнутае паніжэнне ў рэльефе, утворанае ў выніку размыўнай дзейнасці цякучай вады.

ДЗЕРАЗА (ПЛАЎН) — вечназялёная расліна з паўзучым сцяблом даўж. да 1,5—2 м. Ад сцябла адыходзяць вертыкальныя густааблісцелыя парасткі выш. 20—30 см. Лісце невялічкае, сядзя-

чае, лінейнае па форме. Расце ў яловых, хваёвых, радзей мяшаных лясах. Нар. назвы бабін мур, цякун, вілак.

ДЗІКІЯ ЖЫВЁЛЫ (ДЙКНЕ ЖНВбТНЫЕ) — жывёлы, не прыручаныя чалавекам. У адрозненне ад свойскіх жывёл свабодна (без дапамогі чалавека) існуюць у прыродным асяроддзі.

ДНЯПР0, ДНЕПР (ДНЕПР) — другая па велічыні рака ў еўрапейскай частцы СНД (пасля Волгі). Працякае па тэр. Расіі, Беларусі, Украіны. Даўж. 2145 км., на тэр. Беларусі 689 км. Пачынаецца на Валдайскім узвышшы (Расія), упадае ў Чорнае мора. Асноўныя прытокі на Беларусі: Прыпяць, Друць, Бярэзіна (справа), Сож (злева).

ДЗЙЦЕЛ (ДЙТЕЛ) — аселая лясная птушка. Hori маюць асаблівую будову: у процілегласць другім птушкам у іх 2 пальцы накіраваны наперад, 2 — назад і забяспечаны вострымі загнутымі кіпцюрамі. Маючы такія ногі, Дз. трывала прымацоўваюцца да кары, лёгка і хутка лазяць па дрэвах. Пер’е хваста вельмі пругкае. Калі Дз. прымацоўваецца да дрэва, то ён мае 3 пункты апоры; дзве нагі і хвост, на які Дз. абапіраецца як на падстаўку. Дзюба моцная, вострая, долатападобная. Язык доўгі (8—12 см), заўжды змочаны ліпкай слінай. Такім языком Дз. лёгка дастае з-пад кары дрэў і нават з драўніны насякомых і іх лічынак. Кормяцца Дз. насякомымі (жукамі-вусачамі, караедамі, хрушчамі), a таксама насеннем раслін (елкі, хвоі). У час гнездавання прыносяць ежу птушанятам да 200 разоў на дзень).

На Беларусі сустракаецца 10 відаў Дз.: Дз. зялёны, сівы, чорны, трохпальцы, вялікі стракаты, сярэдні стракаты, малы стракаты, беласпінны, круцігалоўка, сірыйскі. Дз. вялікі стракаты (Д. большой пёстрый) — найбольш пашыраны на тэр. Беларусі. Ен буйнейшы за шпака. Апярэнне зверху чорнае з белымі плямамі на крылах, знізу — белае. Падхвосце чырвонае. У самца і ў маладых птушак чырвоная патыліца («чырвоная шапачка»), Дз. чорны або жаўна (Д. чёрный нлм желна) — самы вялікі і моцны сярод Дз. Ён сапраўды ўвесь чорны, памерам з галку, на галаве таксама «чырвоная шапачка». Дз. малы стракаты (Д. малый пёстрый) — адрозніваецца маленькімі памерамі, крыху буйнейшы за вераб’я. Дз. трохпальцы (Д. трёхпалый) — мае на нагах тры пальцы (замест чатырох). Па афарбоўцы падобны на Дз. малога стракатага, толькі на галаве замест чырвонай «шапачкі» залаціста-жоўтая. Насяляе глухія хваёвыя лясы. Гэта найбольш карысны з Дз. — пры пабудове гнёздаў ён не псуе здаровых дрэў, дупло звычайна наладжвае ў трухлявым пні. На Беларусі ў сувязі з амаладжэннем лясоў колькасць Дз. хутка змяншаецца. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

ДРАПЕЖНЫЯ ЖЫВЁЛЫ, ДРАПЁЖНІКІ (ХЙІЦНЫЕ ЖНВбТНЫЕ, ХЙІЦННКН) — жывёлы, якія палююць на інш. жывёл. Ёсць драпежныя звяры (воўк, ліса, рысь), драпежныя ітгушкі (ястраб, каршун, сава), драпежныя рыбы (нгчупак, акунь) і інш. жывёлы.

ДРАЧ (КОРОСТЁЛЬ) — птушка памерам з кураня (100—200 г), мае рыжавата-бурае апярэнне з плямамі на спіне і невыразнымі папярочнымі палосамі на баках. Дзюба кароткая, ногі параўнальна доўгія. Вясной і летам, раніцай і вечарам можна чуць скрыпучы гучны крык птушкі «дэр-дэр-дэр» (адсюль назва). Найчасцей трапляецца на лугах. Вядзе вельмі скрыты спосаб жыцця. Хутка бегае, у траве перамяшчаецца непрыкметна, узлятае неахвотна. Корміцца насякомымі, смаўжамі, павукамі, насеннем траў. Большую частку шляху птушка прабягае «пяшком», па лугах уздоўж рэчак.

ДР03Д ПЁЎЧЫ (ДР03Д ПЁВЧНЙ) — пеўчая лясная птушка са стракатым апярэннем: верх аліўкава-шэры, ніз белы з чорнымі кроплепадобнымі крапінкамі. Птушка сярэдніх памераў (крыху буйнейшая за шпака) з падоўжаным целам і хвастом. Гняздо нагадвае фаянсавы кубак: збудавана са сцяблінак і тонкіх іголачак, унутры гладкае, аблеплена глінай з прымессю трухлявага дрэва. Д. чорны (Д. чёрный) адрозніваецца аднатонным чорным апярэннем, жоўтай дзюбай. Гняздо будуе на зямлі. Д. пераважна насякомаедныя птушкі, знішчаюць многіх шкоднікаў лесу. Сапраўдныя майстры спеву — гучнага, меладычнага.

ДУБ (ДУБ) — ліставае дрэва (сям. букавых). На Беларусі сустракаецца 2 дзікарослых віды (Д. звычайны, або летні, і Д. скальны) і 13 інтрадукаваных. Д. звычайны, або летні (Д. обыкновенный нлн летннй) пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва на Пд, дзе ўтварае дубовыя лясы (дубравы). Дрэва выш. да 30—40 м, дыям. ствала да 2 м. Mae прамы ствол, яйцападобную, або цыліндрычную крону, галінкі звілістыя. Лісце лопасцевае, на кароткіх чарашках, сабранае каля канцоў парасткаў. Увосень лісце жоўта-бурае. Пупышкі размепгчаны таксама нераўнамерна. На канцах парасткаў вялікая колькасць пупышак, гэты дуб у бязлістым стане адрозніваецца ад другіх ліставых дрэў. Д. звычайны пачынае позна цвісці ў лесе — каля 40—50 гадоў, на адкрытых прасторах — у 20—30 гадоў. Зацвітае позна, адначасова з распусканнем лісця (крас.—май). Мужчынскія кветкі сабраныя ў жаўтавата-зялёныя каташкі (кветкі непрыкметныя, амаль не адрозніваюцца ад лісточкаў). Жаночыя кветкі знайсці яшчэ ця-

жэй — яны маленькія з малінавай верхавінкай, сабраныя па 2— 3 на тоненькіх сцяблінках. Плод — жолуд. Даўгавечнае дрэва. Ёсць дрэвы ва ўзросце 500—550 гадоў і больш (могуць жыць да 1000 гадоў), дыям. ствала 1,5—1,9 м. Больш за 40 такіх дубоў-волатаў ахоўваюцца як помнікі прыроды Беларусі. Д. пірамідальны (Д. гмрамндальный) — рэдкая дэкаратыўная форма. Д. звычайны з калонападобнай кронай. Д. скальны (Д. скальный) — рэдкі рэліктавы від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сустракаецца ў Белавежскай пушчы і Мастоўскім ляснііггве (Гродзенская вобл.)Адрозніваецца ад Д. звычайнага часам цвіцення і распускання лісця (пазней), формай жалудоў (амаль сядзячыя) і формай лісця (лісце на доўгіх чарашках з закругленай ці клінападобнай асновай). Увосень лісце яркіх тонаў. Д. паўночны (Д. северный) — інтрадукаваны від. Адрозніваецца шатрападобнай кронай, формай лісця (лісце з востразубчастымі лопасцямі). Д. балотны (Д. болотный) таксама інтрадукаваны від. Mae спачатку ііірамідальную, потым цыліндрычную крону, круглаватыя жалуды, лісце з востразубчастымі лопасцямі, увосень пурпуровае. Д. святлалюбныя дрэвы. Маюць цвёрдую, гнуткую і прыгожую драўніну, якая ідзе на выраб мэблі, выкарыстоўваецца ў суднаі вагонабудаванні. Дубільныя і лекавыя расліны. Жалуды ідуць на корм жывёлам, на прыгатаванне сурагату кавы. Выкарыстоўваецца таксама ў зялёным будаўніцгве.

ДЭКАРАТЫЎНЫЯ РАСННЫ (ДЕКОРАТЙВНЫЕ РАСТЁННЯ) — расліны, якія выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання населеных месцаў і жылых памяшканняў. На Беларусі як дэкаратыўныя выкарыстоўваюцца каля 30 відаў мясцовых дрэў і кустоў (бяроза, клён, ліпа, дуб звычайны, рабіна, ясень, ядловец і інш.), а таксама больш за 500 відаў і сартоў інтрадукаваных раслін (лістоўніца, піхта, елка, хвоі, розныя кветкі).

ЁЛКА (ЁЛЬ) — вечназялёнае хвойнае дрэва. На Беларусі сустракаецца 1 дзікарослы (Е. звычайная) і 13 інтрадукаваных відаў. Дрэвы маюць густую конусападобную крону. Галінкі, размешчаныя даволі правільнымі кальчакамі, пачынаюцца ад зямлі (ценевынослівае дрэва). Каранёвая сістэма часцей паверхневая, таму дрэвы падвержаны ветравалу. Спелыя шышкі падоўжана-цыліндрычныя, звіслыя. Насенне з лыжкападобнымі крылцамі. Даўгавечныя расліны, жывуць 300—500 гадоў, усе віды ценевынослівыя, патрабавальныя да ўрадлівасці глебы і павышанай вільготнасці паветра. Е. звычайная (Е. обыкновенная) — пашырана пераважна ў паўночных і цэнтр. раёнах Беларусі, дзе ўтварае яловыя лясы. На Пд рэспублікі сустракаецца толькі месцамі і

ўтварае так званыя астраўныя ельнікі (на Палессі — 31 астраўны ельнік). 5 з іх — Гарбавіцкія, Добрушскія (Гомельская вобл.), Маларыцкія, Мяднянскія і Пажэжынскія (Брэсцкая вобл.) ельнікі — помнікі прыроды Беларусі. Е. звычайная — дрэва выш. 30—35 м, з шэрай карой, з чырванавата-бурым адценнем, кароткай бліскучай цёмна-зялёнай ігліцай з лекавымі ўласцівасцямі (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, проціцынготны, абязбольваючы сродак). Mae мноства дэкаратыўных форм — пірамідальную, змеепадобную, якія з’яўляюцца помнікамі прыроды Беларусі. Е. змеепадобная (Е. змееввдная) мае доўгія павіслыя маларазгалінаваныя бакавыя галінкі (нагадваюць цела змяі, адсюль назва).

ЖАБА (ЛЯГЎШКА) — земнаводная жывёла. На Беларусі ёсць усюды, насяляюць азёры, рэкі, сажалкі, канавы. Актыўныя пераважна днём. На сушы кормяцца насякомымі (у тым ліку і шкоднікамі), зрэдку палёўкамі, землярыйкамі, у вадзе — маляўкамі рыб, апалонікамі, ракападобнымі, водарасцямі. У сваю чаргу, Ж. і іх апалонікі — корм для некаторых рыб (шчупака, акуня), птушак (жураўля, бусла), млекакормячых (норкі, выдры, барсука, лісы, тхара). Ікру адкладваюць на водныя расліны на мелкаводдзі. 3 ікры развіваюцца апалонікі, затым дарослыя жабы. Зімуюць пераважна на дне вадаёмаў. Ад рапухі адрозніваюцца не толькі ўмовамі і спосабам жыцця, але і гладкай скурай з розным малюнкам. На Беларусі сустракаецца некалькі відаў Ж.: азёрная, травяная, вастрамордая і інш.

ЖАВАРАПАК (ЖАВОРОНОК) — адна з першых птушак, якая прылятае вясной (у сак.) на Беларусь. Памерамі крыху буйнейшая за вераб’я. Апярэнне піаравата-бурае, з шырокімі бурымі плямамі, знізу — вохрыста-белае з бурымі плямамі на грудзях. Ж. — пераважна жыхары адкрытых прастораў: палёў, лугоў. Добра бегаюць і лятаюць. Кормяцца насякомымі, насеннем траў. Прыгожа спяваюць. На Беларусі сустракаецца 4 віды Ж.: палявы, лясны, або юла, чубаты і рагаты.

ЖАЛ0БНІЦА (ТРАУРННЦА) — матыль з крыламі (размах 7—9 см) вішнёва-карычневага колеру зверху, чорнага знізу (адсюль назва), з жаўтавата-белай паласой па краі і шэрагам сініх плям перад ёю. На пярэднім краі крылаў 2 буйныя жаўтавата-белыя плямы. Вусені развіваюцца на вербах, бярозах, асінах, таполях; кормяцца лісцем, таму Ж. трапляюцца часцей у ліставых і мяшаных лясах, парках.

ЖЎЖАЛЬ (ЖЎЖЕЛЙЦА) — насякомае атрада жукоў. На Беларусі больш за 300 відаў. Цела даўж. 2—4 см, чорнае, з металічным бляскам, розных адценняў. Большасць жыве на паверхш або ў верхнім слоі глебы. Днём яны хаваюцца пад камянямі, імхом, апалым лісцем, актыўныя ўначы. Пераважна драпежнікі, кормяцца насякомымі і іх лічынкамі. Некаторыя віды карысныя, знішчаюць шкоднікаў лясоў і садоў.

ЖУК-АЛЁНЬ (ЖУК-ОЛЁНЬ) — насякомае, адзін з буйнейіпьіх жукоў. Даўж. цела 28—45 мм, самец — да 75 мм. У самца моцна развітыя верхнія сківіцы, якія нагадваюць па форме рогі аленя (адсюль назва). Цела чорнае, матавае. Кормяцца сокам з параненых дрэў. Жывуць у ліставых лясах (дубравах). Колькасць памяншаецца, Ж.-А. занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Неабходна ахова месцаў жыхарства жука.

ЖУРАВЁЛЬ IlläPbl (ЖУРАВЛЬ СЁРЫЙ) — буйная пералётная птушка (масай да 7 кг), выш. 1,2 м, размах крылаў каля 2 м. Mae доўгія ногі і шьпо, канічнай формы дзюбу, параўнальна кароткія і шырокія крылы. Апярэнне шэрае, толькі канцы крылаў, галава і шыя — чорныя. На патыліцы голая чырвоная пляма. Верхнія пёры хваста звісаюць пышна і вельмі прыгожа. Ж. ш. называюць прадвеснікам вясны або зімы за прыемны голас, які ён падае, вяртаючыся з выраю ці адлятаючы на зімоўку. На пералётах Ж. ляцяць клінам і звонка курлычуць. Насяляюць вялікія глухія лясныя балоты, забалочаныя азёры. Кормяцца пераважна раслінамі (ягадамі, маладой зелянінай, насеннем траў), насякомымі, жабамі. Сустракаюцца Ж. рэдка, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Колькасць скарачаецца ў выніку меліярацыі і фактара турбавання.

ЖЫВЁЛЫ (ЖЙВ0ТНЫЕ) — гэта рыбы, земнаводныя, паўзуны, птушкі, млекакормячыя, насякомыя і інш. жывыя істоты, большасць якіх здольная да актыўнага перамяшчэння.

ЖЫВЁЛАТАД0ЎЛЯ (ЖЙВОТНОВ0ДСТВО) — галіна сельскай гаспадаркі, у якой займаюцца развядзеннем і гадаваннем свойскіх жывёл.

3AKÄ3HIK (ЗАКАЗНЙК) — від ахоўнай тэрьггорыі, на якой ахоўваюцца, узнаўляюцца адзін або некалькі кампанентаў прыроды (некаторыя віды раслін, жывёл, некаторыя вадаёмы, цэлыя прыкметныя прыродныя згуртаванні). У адрозненне ад запаведнікаў у заказніках абмежаваны не ўсе, а толькі на некаторы час асобныя віды гаспадарчай дзейнасці: высечка лесу, паляванне,

меліярацыя, турызм. На Беларусі болып 80 заказнікаў, з іх большасць батанічных і заалагічных заказнікаў рэсгіубліканскага значэння. Мікразаказнік (мнкрозаказннк) — гэта заказнік невялікіх памераў, плошчай прыкладна ў 5—15 га.

ЗАЛАТАГЎЗКА (ЗЛАТОГЎЗКА) — насякомае, матыль з белымі крыламі (размах да 35 мм). На пярэдніх крылах іншы раз чорныя кропкі, на канцах брушка — пучок залацістых валаскоў (адсюль назва). Вусені жывуць на пладовых (яблыня, груша) і дзікарастучых ліставых дрэвах (дуб, радзей бяроза, таполя).

3ÄMAPA3KI (ЗАМОРОЗКН) — паніжэнне тэмпературы ніжэй 0°С у прыземным слоі паветра ці на паверхні глебы пры дадатнай тэмпературы ў цёплую пару года. Здараюцца вечарам, ноччу, раніцай пры дадатнай тэмпературы днём. На Беларусі бываюць у красавіку—маі, верасні, пачатку кастрычніка. 3. небяспечныя з’явы, якія наносяць значную шкоду с.-г. раслінам.

ЗАПАВЁДНІК (ЗАПОВЁДНМК) — від ахоўнай тэрьггорыі, дзе ахоўваецца ўся прырода. На тэрьггорыі запаведнікаў забараняецца ўсякая гаспадарчая дзейнасць чалавека. На Беларусі 2 запаведнікі: Бярэзінскі біясферны, Палескі дзяржаўны радыяцыйнаэкалагічны. Мікразапаведнік — гл. аналагічна Мікразаказнік.

заходняя дзвінА (зАпадная двннА) — рака, якая цячэ па тэр. Расіі, Беларусі і Латвіі. Даўж. 1020 км, на тэр. Беларусі — 328 км (сярэдняя частка). Пачынаецца на Валдайскім узвышшы, упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. Асноўныя прытокі на Беларусі: Обаль, Дрыса (справа), Лучоса, Ушача (злева).

ЗАХ0ДНІ БУГ, БУГ (ЗАПАДНЫЙ БУГ, БУГ) — левы прыток Нарава на тэр. Украіны, Беларусі і Полыпчы. Пачынаецца ва Украіне (у Львоўскай вобл.). Даўж. 772 км, на тэр. Беларусі — 154 км. На значным працягу пагранічная рака. Асноўныя прытокі на Беларусі: Мухавец, Лясная, Капаёўка.

ЗАЙЦЫ (ЗАЙЦЫ) — сямейства класа млекакормячых жывёл, на Беларусі прадстаўлена некалькімі відамі. Характэрныя асаблівасці сямейства: 2 пары разцоў у верхняй сківіцы; адсутнасць іклаў, заднія ногі даўжэйшыя за пярэднія, кароткі хвост, доўгія трубкападобныя вушы. З.-бяляк (заяц-беляк) мае поўсць бурага колеру з рыжавата-шэрым адценнем летам, белага — зімой. 3,бяляк — жыхар лясоў. Часцей трапляецца ў паўн. і цэнтр. р-нах Беларусі, рэдкі на Палессі. Летам корміцца травяністымі расліна-

мі, зімой — карой і парасткамі дрэў, кустоў, сенам. З.-русак — трапляецца па ўсёй тэр. Беларусі, жыхар алкрытых прастораў — палёў, лясных палян, узлескаў. Пераважна начны звер. Крыху большы за З.-беляка. У адрозненне ад апошняга поўсць летам карычнявата-шэрая з цёмна-стракатым малюнкам. Вакол вачэй белыя кольцы, пад вачыма цёмная пляма. Кончыкі вушэй чорныя, хвост зверху чорны, знізу — белы. Зімой поўсць шэрая. 3. — аб’ект палявання і пушнога промыслу.

ЗБ0ЖЖАВЫЯ РАСЛІНЫ (ЗЕРНОВЬІЕ РАСТЁНЙЯ) — культурныя расліны, якія даюць асноўны харчовы прадукт — збожжа. Збожжа — корм для жывёл, сыравіна для выпечкі хлеба, інпі. хлеба-булачных, кандытарскіх вырабаў. На Беларусі вырошчваюць хлебныя збожжавыя расліны — жыта, пшаніцу, ячмень, авёс; крупяныя — грэчку, проса.

3BAHÖ4AK ПЕРС1КАЛ<СТЫ (КОЛОК0ЛБЧЙК ПЕРСЙКОЛЙСТНЫЙ) — травяністая расліна з прамастойным сцяблом з млечным сокам. Лісце скурыстае, падоўжанае (ланцэтнае), падобнае на лісце персікавага дрэва, адсюль і назва. Кветкі буйныя, блакітныя, бэзава-блакітныя, паніклыя, шыроказваночкавай формы, рассечаныя на 5 лопасцяў. 3 усіх відаў званочкаў, 3. персікалісты мае самую буйную кветку. Кветкі на ноч і ў дажджлівае надвор’е закрываюцца. Колькасць віду ў выніку збору квітучьіх раслін памяншаецца. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Для зберажэння віду неабходна поўная забарона збору раслін, ахова месц распаўсюджвання. Нар. назва бубны.

ЗЕМНАВЙДНЫЯ або АМФІБП (ЗЕМНОВ0ДНЫЕ нлн АМФЙБЙЙ) — жьгвёлы, скура якіх голая, тонкая. Частку жыцця яны праводзяць на зямлі, частку — у вадзе (адсюль назва). Да земнаводных адносяцца жабы, рапухі, трытоны.

3ÖPKA, 3ÖPKI (ЗВЕЗДА, ЗВЁЗДЫ) — агромністыя гарачыя газавыя шары. Бліжэйшая да нас зорка — Сонца.

30РКАЎКА (ЗВЕЗДЧАТКА) — травяністыя расліны з карэнішчам, падоўжаным вузкім ці яйцападобным лісцем, якое размешчана адно супраць другога (супраціўна). Кветкі белыя, часцей з 5 пялёсткаў, звычайна двухраздзельных (ад чаго здаецца, што пялёсткаў 10). 3. сярэдняя, або макрыца, мае сцябло выш. 10—30 см, тонкае, галінастае, сцеліцца па зямлі, лісце дробнае, яйцападобнае, кветкі таксама дробныя, белага колеру. Расліна-эфемер і расце 3—4 тыдні. Нават разарваная на часткі, працягвае жыць.

Кожны кавалачак дае карэньчыкі і вырастае ў цэлую расліну (таму на агародзе цяжка з ёю змагацца). Пасля дажджу становіцца крыштальнай. Сцябло ўкрыта валаскамі, якія ўтрымліваюць ваду і паглынаюць яе з паветра. Расце каля жылля, на агародах, палях як пустазелле. Свежая расліна і яе сок у нар. медыцыне выкарыстоўваюцца як сардэчны, заспакаяльны, кроваспыняльны, ранагаючы, проціцынготны сродак. Добры корм для свойскіх жывёл, у т.л. для куранят. 3. дуброўная (3. дубравная) — расліна выш. 20—60 см з апушаным сцяблом; сэрцападобным лісцем, больш буйнымі кветкамі. Расце ў дубравах, дубова-яловых лясах, хмызняках.

З’ЙВЫ ПРЫРОДЫ (ЯВЛЁННЯ ПРНР0ДЫ) — усе змяненні, якія адбываюцца ў прыродзе (напрыклад, замярзанне вады, маланка, крыгаход, распусканне лісця на дрэвах і г.д.).

ЗЯЗІ0ЛЯ звычАйная (КУКУШКА ОБЫКНОВЁННАЯ) — пералётная птушка памерам крыху буйнейшая за шпака. У самца верх галавы і грудзі шэрыя, ніз белы з цёмнымі папярочнымі палосамі. Самка зверху іржава-рыжая. Хвост доўгі ступеньчаты. Насяляе разнастайныя лясы і хмызнякі. Нясе да 25 яец, якія па адным адкладвае ў гнёзды (гнездавы паразітызм) пераважна вераб'інападобных птушак (сітаўкі, мухалоўкі шэрай, заранкі і інш.). Калі выводзіцца птушаня, то яно на працягу 3—4 дзён выкідвае з гнязда яйцы і птушанят гтгушак-гаспадароў, інакш «прыёмныя бацькі» не змаглі б пракарміць пражэрлівых птушанят зязюлі. 3. надзвычай карысныя птушкі, якія кормяцца ядавітымі калматымі вусенямі матылёў, многіх небяспечных шкоднікаў лесу. За 2 гадзіны зязюля можа знішчыць каля 100 вусеняў.

ІВАЛГА ЗВЫЧЛЙНАЯ (ЙВОЛГА ОБЫКНОВЁННАЯ) — пералётная птушка памерам са шпака ці дразда, з кароткімі нагамі, даволі вялікай дзюбай. Аііярэнне самйоў залаціста-жоўтае, крылы і хвост чорныя. Самкі жаўтавата-зялёныя. I. — птушка верхняга яруса лесу. У кронах дрэў яна корміцца насякомымі. знішчае хрушчоў, даўганосікаў, матылёў і іх калматых вусеняў — шкоднікаў лесу. Восенню птушкі кормяцца рознымі ягадамі. I. — не толькі прыгожая і карысная птушка; песня яе адна з самых прыемных у вясеннім лесе, нагадвае гукі флейты.

ІВАН-ЧАЙ, СКРЬІПЕНЬ (HBÄH-ЧАЙ, КНПРЁЙ) — травяністая расліна выш. 60—120 см з прамастойным малагалінастым сцяблом, густа пакрытым лісцем. Лісце чаргаванае, сядзячае, ланцэтнае. Кветкі пурпурова-ружовыя, сабраныя ў доўгія гронкі. Сустракаецца на ўзлесках, высечках, каля канаў, дарог, на

месцы вогнішчаў. Цвіце ў чэрв.—жніўні. Лекавая (вяжучы, кроваспыняльны, слабільны, ранагаючы сродак), харчовая (лісце, карані ядомыя; з іх гатуюць салаты, лісце заварваюць як чай); каштоўная кармавая і меданосная расліна. 3 лекавай мэтай выкарыстоўваюць сцябло, лісце, кветкі.

ІМГЛА (МГЛА) — памутненне паветра, якое адбываецца ў выніку забруджвання яго часцінкамі дыму, попелу. I. звычайна паніжае бачнасць. Назіраецца пераважна ў вялікіх гарадах.

ІНЕЙ (ЙНЕЙ) — від цвёрдых ападкаў, якія складаюцца з ледзяных крышталікаў (крышталікі могуць быць у выглядзе прызмаў, пласцінак, іголак). Утвараецца I. на паверхні зямлі, на розных прадметах (дрэвах, кустах, дахах дамоў і г.д.) у халодныя ціхія і ясныя ночы. Вадзяная пара на халодных прадметах (пры адмоўнай тэмпературы) пераходзіць у ледзяныя крышталі.

інтрадукавАныя РАСЛІНЫ (ННТРОДУЦЙРОВАННЫЕ РАСТЁНЙЯ) — віды раслін, перанесеныя ў мясцовасць, дзе яны раней не раслі. На Беларусі каля 1500 І.р. — сярод іх: лістоўніца еўрапейская і сібірская, дуб чырвоны, сасна Банкса, некалькі Bi­flay елкі, клёну і інш.

калзпа сармАцкае, ці МЕЛІСАЛІСТАЕ (КАДЙЛО меЛНСОЛЙСТНОЕ, нлн CAPMÄTCKOE) — травяністая мяккаапушаная духмяная (асабліва пасля высушвання) расліна выш. 20—60 см, з прамастойным чатырохгранным сцяблом. Лісце супраціўнае, на чаранках, яйцападобнай формы з буйнагародчатым краем. Кветкі буйныя, двухгубыя, бела-ружовыя або бэзавыя, з моцным мядовым пахам, па 2—6 у пазухах верхняга лісця. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Знаходзіцца пад пагрозай прамога знішчэння. Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Трапляецца рэдка ў Маларыцкім, Камянецкім р-нах, Белавежскай пушчы (Брэсцкая вобл.), Ваўкавыскім р-не (Гродзенская вобл.), Лельчыцкім, Мазырскім р-нах (Гомельская вобл.). Лекавая (ранагаючы, мачагонны, гіпатэнзіўны сродак), меданосная і дэкаратыўная расліна.

кажАн, ЛЯТУЧАЯ МЫШ (ЛЕТЎЧАЯ МЫШЬ) — крылатая млекакормячая жывёла невялікіх памераў. Лётае з дапамогай крылаў, якія ўяўляюць сабой скурыстую перапонку, нацягнутую паміж пальцамі пярэдніх канечнасцей, бакамі цела, заднімі HaraMi і хвастом. Кажаны (рыжая вячэрніца, кажан позні і інш.) палююць ноччу. Яны добра арыентуюцца ў цемры пры дапамозе гукаў высокага тону (ультрагукаў). Жывёлы выдаюць гукавыя

хвалі, якія адбіваюцца ад іірадметаў і ў выглядзе рэха ўлоўліваюцца органамі слыху звярка. Днём кажаны спяць, забіўшыся на вьшікі, у падвалах, у дуплах дрэў. Зачапіўшыся заднімі нагамі, яны вісяць уніз галавой. Зімой кажаны ўпадаюць у спячку. За незвычайны выгляд і скрыты спосаб жыцця людзі не любяць кажаноў. А на самай справе гэта карысныя жывёлы (знішчаюць шкодных насякомых), таму іх трэба прывабліваць у населеныя пункты.

КАЗЎЛЯ, ДЗІКАЯ КАЗА (КОСЎЛЯ) — млекакормячая жывёла з сям. аленевых. Параўнальна невялікіх памераў (маса 25—35 кг, даўж. цела 120—135 cm). Mae зграбнае лёгкае цела, высокія ногі. У самцоў ёсць невялікія рогі, якія штогод ападаюць. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах. Корміцца травой, лісцем, парасткамі кустоў і дрэў. Зімой К. падкормліваюць сенам, караняплодамі. Ворагі — рысь, воўк, ліс.

КАЗЯЛЁЦ (ЛібТНК) — травяністая расліна з прамастойным галінастым ці паўзучым сцяблом, часцей з рассечаным лісцем. Кветкі правільныя з 5 пялёсткаў, звычайна жоўтага колеру. На Беларусі найбольш вядомы К. едкі, або курыная слепата, ядавіты і інш. К. едкі (Л. едклй) мае пальчата-рассечанае лісце, кветкі залаціста-жоўтыя (дыям. да 2 см) з бліскучымі пялёсткамі. Ядавіты. К. паўзучы (Л. ползучмй) мае доўгія парасткі, якія сцелюцца па зямлі. Моцна ядавіты. К. ядавіты (Л. ядовнтый) у адрозненне ад К. едкага, мае лісце, рассечанае на 3 долі і больш маленькія кветкі (дыям. да 1 см) светла-жоўтага колеру. Моцна ядавіты. К. часцей сустракаюцца на лугах, лясных палянах.

КАМПАНЁНТЫ ПРЫРОДЫ (КОМПОНЁНТЫ ПРНРбДЫ) — гэта горныя пароды, глеба, вада, паветра, расліны, жывёлы (усе часткі прыроды).

КАНЮШЫНА (КЛЁВЕР) — травяністая расліна невялікіх памераў, звычайна з трайчастым лісцем і з кветкамі ў галоўчатых суквеццях. Плод — дробны струк. К. лугавая (К. луговой) мае ружовыя, бэзава-чырвоныя кветкі, сцябло галінастае, узыходнае, слаба апушанае. Лісце часта з малюнкам (белаватая трохвугольная пляма). К. пашавая, або коцікі (К. пашенный, нлн котнкіі) — касмата-пушыстая расліна з тонкім сцяблом. Кветкі бела-ружовыя або амаль белыя ў падоўжаных галоўках. Назва «коцікі» дадзена расліне, магчыма, за аксамітныя мяккія галоўкі. Настой травы ў час цвіцення — процізапаленчы, абязбольвальны, антысептычны сродак. К. белая, або паўзучая (К. белый, нлн ползучнй), мае паўзучае галінастае сцябло даўж. да 10—40 см. Кветкі белыя або крэмавыя. К. ружовая, або гібрыдная (К. розовый) мае

прамое, голае разгалінаванае сцябло. Лісце пілаватае па краях, без малюнка. Кветкі бледна-ружовыя. К. — каштоўная, кармавая, меданосная, лекавая расліна. На Беларусі сустракаецца 14 дзікарослых і каля 10 інтрадукаваных відаў.

КАРШЎН Ч0РНЫ (К0РШУН ЧЁРНЫЙ) — звычайны на Беларусі від драпежных птушак сярэдніх памераў (вага 0,7—1,1 кг). Mae не вельмі моцныя ногі і кіпцюры, але тыповую для драпежных птушак дзюбу — загнутую ўніз. У палёце ад другіх драпежных птушак адрозніваецца па клінападобнай выемйы ў хвасце. Апярэнне спіны цёмна-бурае, знізу — святлейшае, з рыжым адценнем і цёмна-карычневымі плямамі. Здалёку птушка амаль чорная (адсюль назва). Корміцца мярцвячынай, рыбай, мышамі, палёўкамі, насякомымі, птушкамі або птушанятамі. Нар. назвы чорны шуляк, каршак. К. чырвоны (К. красный) крыху болыны за К. чорнага, мае святлейшае апярэнне — чырванавата-ружовага колеру (асабліва ярка-ружовы ніз хваста). Жыве ў хваёвых лясах. Сустракаецца зрэдку на 3 і ПдЗ Беларусі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. К. — карысныя птушкі. Неабходна ўмець адрозніваць К. ад ястрабаў, якія з’яўляюцца большымі ворагамі свойскіх птушак, і не толькі не праследаваць іх, а, наадварот, ахоўваць.

КАРЬІСНЫЯ ВЬІКАПНІ (ПОЛЁЗНЫЕ ЙСКОПАеМЫЕ) — прыродныя мінеральныя ўтварэнні зямной кары, якія могуць быць выкарыстаны ў вытворчасці.

KACÄ4 СІБІРСКІ (KACÄTHK СНБЙРСКНЙ) — травяністая карэнішчавая расліна выш. 60—100 см з адзіночным разгалінаваным сцяблом-кветканосам, даўжэйшым за лісце. Лісце лінейнае. Кветкі буйныя (па 2—3), правільныя, фіялетава-сінія. Долі венчыка падзелены на 3 вонкавыя (адагнутыя кнізу) і 3 унутраныя (прыўзнятыя ўверх). Вонкавыя долі светла-сінія, з фіялетавымі жылкамі і жаўтаватымі ногцікамі. Сустракаецца рэдка, часцей на Палессі. Расце невялікімі групамі па заліўных лугах, лясных палянах. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

КАТЎШКІ (КАТЎШКЙ) — від бруханогіх малюскаў. Ракавіна завітая ў адной плоскасці, з 4—8 абаротамі, дыскападобная, карычневага, аліўкава-карычневага колеру. На галаве пара доўгіх ніткападобных шчупальцаў, каля іх асновы — пара вачэй. Жывуць у прыбярэжнай зоне азёр, у зарослых сажалках і канавах. Пераважна расліннаедныя. Удзельнічаюць у ачышчэнні вадаёмаў. К. — корм для рыб.

КІСЛІЦЛ звычАйная (КНСЛЙЦА ОБЫКНОВЁННАЯ) — бессцябловая расліна выш. 8—15 см з тонкім паўзучым карэнішчам, якое дае пачатак пучку лісця і кветканосным стрэлкам. Лісце трайчастае, нагадвае тры светла-зялёныя сардэчкі. На ноч лісце складваецца ў 8—9 гадзін вечара, а падымаеццца ў 3—4 гадзіны раніцы (складваецца лісце таксама на дождж, так засцерагаецца і ад яскравых сонечных праменняў). Кветкі дробныя, белыя з фіялетавымі жылкамі. Расце ў хвойных і шыракалістых лясах. Цвіце ў маі. Лекавая расліна (проціцынготны, процігліставы, процізапаленчы сродак). Лісце кіслае на смак — мае шчаўевую кіслату, спажываецца, але з’яўляецца ядавітым для жывёл. Нар. назвы квасок, заечая капуста, баршчоўка.

КНІГАЎКА (ЧЙБНС) — пералётная птушка памерам меншая за голуба, з кароткай дзюбай і кароткімі шырокімі крыламі. Зверху аліўкава-зялёная, знізу белая, галава чорная, шчокі белыя. На галаве доўгі вузкі чуб. Прылятае ў пачатку сакавіка. Гняздо — неглыбокая ямка, высланая сухімі сцёбламі траў. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі.

KÖPAHb (К0РЕНБ) — адзін з органаў у большасці раслін. Забяспечвае ўтрыманне расліны ў глебе. Праз корань у расліну паступае вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі солямі. У К. некаторых раслін (морквы, бурака) назапашваюцца пажыўныя рэчывы, неабходныя раслінам. Відазмененыя падземныя карані — караняплоды, клубні (у вяргіні).

КРАЯВІД (ПЕЙЗАЖ) — агульны выгляд якой-небудзь мясцовасці, малюнкі прыроды.

крумкАч звычАйны (BÖPOH ОБЫКНОВЁННЫЙ) — аселая, памерамі большая за курыцу птушка (маса 1,5 кг). Тулава масіўнае, дзюба чорная, тоўстая; на горле, у адрозненне ад грака, адтапыраныя пёры («барада»), Аііярэнне аднатоннае чорнае з металічным адлівам. Хвост клінападобны. Eton моцныя, чорнага колеру. Голас «крук-крук» (адсюль назва). Вельмі асцярожная птушка. Селіпца ў старых глухіх лясах. Знішчае мноства мышэй, палёвак, корміцца таксама насеннем збожжавых.

КРУЦІГАЛ0ЎКА (ВЕРТНШЁЙКА) — пералётная птушка крыху буйнейшая за вераб'я, адзін з відаў дзятлаў. Верх буравата-шэры з пёмнымі хвалістымі палосамі і светла-бурымі плямамі. Ад цемя да стны праходзшь прадаўгаватая цёмна-бурая палоска. Ніз вохрыста-шэры з цёмным папярочным малюнкам. Дзюба кароткая, прамая. Хвост мяккі. закруглены. Патрывожаная птушка

бесперапынна круціць галавой (адсюль назва) і шыпіць, як змяя. Селіцца на ўзлесках, пералесках, парках, садах. Прылятае ў сярэдзіне крас., адаятае ў верасні. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі; спажывае мурашак — засоўвае язык у мурапінік і злізвае наліпшых на яго мурашак. К. можна лічыць карыснай птушкай, таму што знішчае шкодных вусеняў.

крывАўнік ЗВЫЧАЙНЫ (ТЫСЯЧЕЛЙСТННК обыкноВЁННЫЙ) — травяністая шэра-зялёная духмяная расліна выш. 15—80 см з прамым, апушаным, як і лісце, сцяблом. Лісце перыстарассечанае на 15—20 дробных доляў. Кветкавыя кошыкі белыя, радзей бледна-ружовыя. Расце на сухіх лугах, палях, палянах. Цвіце ў чэрв.—кастрычніку. Лекавая (настой і экстракт раслін — кроваспыняльны, заспакаяльны сродак), алейная і меданосная расліна, добры корм для свойскіх птушак. Нар. назвы крывавец, грудная трава.

КРЫЖАДЗІ0Б (КЛЁСТ) — аселая і вандроўная птушка памерам крыху большая за снегіра. К. яловік (К. еловнк) мае вялікую, жоўтую дзюбу, верхняя і ніжняя часткі якой перакрыжаваныя (адсюль назва). Самец буравата-чырвоны, самка зеленаватая. Крылы і хвост чорна-бурыя. Селіцца ў хвойных лясах. Гняздуе глыбокай восенню, зімой (да гэтага часу выспявае насенне хваёвых дрэў, a К. кормяць імі сваіх птушанят). Зімой птушкі запаўняюць гнёзды пухам і пёрамі, самкі не злятаюць з гнязда (кормяць іх і птушанят самцы). К. сасновік (К. сосновж) адрозніваецца ад К.я. болынымі памерамі і больш масіўнай тоўстай дзюбай.

КРЫЖАНКА (КРЙКВА) — пералётная птушка, але часткова зімуе ў Беларусі на вадаёмах, якія не замярзаюць. Яе лёгка пазнаць па сіняй з металічным адаівам паласе на крылах, аблямаванай зверху і знізу белым і чорным колерам. К. здабывае корм і жыве на вадзе, а гняздо ладзіць на сушы. Корм птушак — водныя расліны, насенне, малюскі, насякомыя, апалонікі і інш. У крас.— маі самка адкладвае 6 —16 белых з зялёным адценнем яец, а праз 24 дні з’яўляюцца качаняты. У жніўні крыжанкі збіраюцца ў чароды, адлятаюць у вер.—кастрычніку. Зімуюць у Зах. Еўропе.

КРЫНІЦА (НСТбЧННК, РОДНЙК, КЛЮЧ) — месца выхаду падземных вод на паверхню зямлі.

КУЛЬТЎРНЫЯ РАСЛІНЫ (КУЛЬТЎРНЫЕ РАСТЁНЙЯ) — сельскагаспадарчыя або дэкаратыўныя расліны, якія вырошчвае чалавек у сваіх мэтах.

КУПАЛЬНІК Г0РНЫ, ÄPHIKA (ÄPHHKA Г0РНАЯ) — травяністая расліна выш. 20—80 см з своеасаблівым пахам. Сцябло прамое, залозіста-апушанае, увсрсе з супраціўнымі 1—2 галінкамі. Лісце ў разетцы па 5—7, падоўжанае, даўжынёй да 15 см, сцябловае — дробнае, нешматлікае. Кветкавыя кошыкі аранжава-жоўтыя, дыям. 6—7 см. Расце курцінамі на высечках, узлесках, палянах, пераважна ў хваёвых лясах. Зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Нар. назвы гарнік, баравы гваздзік.

курапАтка шэрая (КУРОГіАТКА СЁРАЯ) — птушка памерам з невялікую свойскую курыцу. Зверху буравата-шэрая з плямамі, тонкім папярочным малюнкам па баках, падоўжаным на крылах. У самцоў на брушку падковападобная карычневая пляма. Самка мае крыху цямнейшае апярэнне. Выключна наземная, карысная птушка. Корміцца шкоднымі насякомымі, якія жывуць на збожжавых культурах, агародніне. Адна асобіна можа знішчыць даўганосікаў і іх лічынак на 1 га буракоў, паядае каларадскага жука, якога не ядуць іншыя птушкі.

КУРАСЛЁП ЛЯСНЬІ, AHEMÖHA (ВЁТРЕНННЦА ЛЕСнАя) — травяністая белашарсцістая расліна, асабліва ўверсе, выш. 30—40 см, з кароткім касым карэнішчам. Прыкаранёвае лісце доўгачаранковае, пальчата-пяціраздзельнае; сцябловае болып дробнае і кароткае. Квёткі белыя, дыям. 3,5—4 см, адзіночныя, слабадухмяныя. На ноч і ў дажджлівае надвор’е закрываюцца. Расце невялікімі групамі на сухіх узгорках, схілах яроў, берагах рэк. Трапляецца больш на Пн і 3 рэспублікі. Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Колькасць відаў скарачаецца ў выніку разворвання зямель і збору квітучых раслін на букеты.К. дуброўны (В. дубравная) — ранаквітучая расліна выш. 20— 30 см. У адрозненне ад К. ляснога прыкаранёвы ліст адзін, або зусім няма; сцябло голас або слаба апушанае, кветкі крыху меншага дыям. (3—3,5 см). Ядавітая расліна. Расце ў лясах, на палянах, сярод хмызняку.

ЛАНЦЎГ ХАРЧАВАННЯ (ЦЕПЬ ІШТАНЙЯ) — адны жывёлы ўжываюць у ежу расліны, другія — іншых жывёл. Таму гавораць, што ўсе жывыя арганізмы звязаны паміж сабой харчовымі сувязямі ў ланцугі харчавання. Напр., дзікі кормяцца жалудамі, а на дзікоў палююць ваўкі. Атрымліваецца самы просты

ланцуг харчавання. Але ў прыродзе розныя Л.х. пераплятаюцца паміж сабой. Так, жалудамі кормяцца не толькі дзікі, а і мышы, вавёркі, сойкі. Мышы з’яўляюцца кормам для лісы і савы, а вавёрка — здабытак каршуна. Вось і атрымліваецца харчовая сетка (пшцевая сеть), якая складаецца з некалькіх пераплеценых паміж сабой Л.х. Усе Л.х. пачынаюцца раслінамі — першае звяно. Другое звяно — расліннаедныя жывёлы, трэцяе — насякомаедныя жывёлы і драпежнікі (жывёлы, кормам якіх з’яўляюцца іншыя жывёлы).

ЛЕБЯДА (МАРЬ) — травяністая расліна (сям. лебядовых). На Беларусі сустракаецца 16 дзікарослых і 2 інтрадукаваныя віды. Л. белая, або звычайная (М. белая) — расліна з прамым, галінастым, пакрытым мучністым налётам сцяблом. Лісце падоўжанае або рамбічнае, па краях зубчастае. Кветкавыя клубочкі сабраныя ў добра разгалінаваную мяцёлку. На адной расліне ўтвараецца да 200 тыс. сямян. Расце на палях і агародах, каля платоў, уздоўж дарог як пустазелле. Маладыя парасткі спажываюцца. Настой травы — процізапаленчы, абязбольваючы і заспакаяльны сродак.

ЛЁБЕДЗЬ-ШЫПЎН (ЛЁБЕДЬ-ШНПЎН) — самая буйная на Беларусі вадаплаўная птушка вагой ад 8—12 да 22,5 кг. Л.-шыпун мае доўгую заўсёды выгнутую шыю, чырвоную з чорным нарастам дзюбу. Апярэнне беласнежнае, у маладых — шэрае. Лапы вялікія, з перапонкаю паміж пальцамі. На вадзе галаву трымае ўніз, крылы — ветразепадобна распушчаны і прыўзняты над спіной. Раздражненая ітгушка грозна шыпіць (адсюль назва). Корміцца пераважна воднымі раслінамі, якіх дастае з дна на мелкаводдзі. Л.-шыпун аггускас галаву і шыю ў ваду, але не нырае. На Беларусі рэдкі гнездавальны від. Адзначаны таксама зімоўкі птушак у зах. і паўдн. раёнах Беларусі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Л.-клікун вельмі падобны да першага. Адрозніваецца прамой шыяй, лімонна-жоўтай дзюбай без нарасці, крыху меншымі памерамі. Вельмі рэдкі від, назіраецца на пералётах, зрэдку зімуе.

ледастАў (ЛЕДОСТАВ) — перыяд, на працягу якога ўстанаўліваецца і захоўваецца ледзяное покрыва на рэках, азёрах.

ЛЕС (ЛЕС) — прыроднае згуртаванне, дзе асноўная роля належыць дрэвам. Лясы на Бсларусі займаюць прыкладна */з частку ўсёй тэрыторыі. Лес выконвае кліматарэгуляцыйную, вода-, глебаахоўную, асяроддзеўгваральную функцыі. Высечка лесу па берагах рэк вядзе да іх абмялення, лясы аслабляюць сілу ветру, рэгулююць сток вясновых вод і тым самым ахоўваюць глебу ад

эрозіі. Л. змякчае клімат, робіць яго больш вільготным. Л. — гэта асяроддзе жыцця іпматлікіх відаў раслін і жывёл.

Асноўныя пароды дрэў у беларускіх лясах: хвоя, елка, дуб звычайны, бяроза, асіна, вольха, ясень, граб, клён, ліпа.

ЛІЛЁЯ-CAPÄHKA, або ЦАРСКІЯ КУЧАРЫ (ЛЙЛЙЯ САPÄHKA, ЮШ цАрскйе КЎДРЙ) — даволі рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Mae прамастойнае сцябло, на якім размешчана бліскучае доўгае лісце, як у садовай чырвонай ці белай лілеі. Уверсе сцябло разгаліноўваецца ў бакі і на кожнай галінцы вісіць незвычайнай формы і колеру даволі вялікая кветка, з 6 фіялетава-ружовымі пялёсткамі, закручанымі да верху (адсюль назва). Пялёсткі маюць цёмныя рысачкі. Дэкаратыўная расліна, мае многа садовых форм.

ЛІМ0ННІЦА ЗВЫЧАЙНАЯ, або КРУШЬІННІЦА (ЛйМ0ННЙЦА ОБЫКНОВЁННАЯ) — матыль, які сустракаецца ў ліставых і мяшаных лясах, хмызняках. Вусені развіваюцца на крушыне, кормяцца яе лісцем, але шкоды не прыносяць. Л. (самец) прыгожага лімонна-жоўтага колеру, самкі — зеленавата-белыя. Матылі выводзяцца ў канцы лета і хутка адыходзяць на зімоўку. Лёт Л. аднаўляецца ранняй вясной. Л. мае дэкаратыўнае і эстэтычнае значэнне.

лістапАд (ЛЙСТОГіАД) — масавае (або паступовае) ападанне лісця раслін, якое назіраецца восенню. Л. з’яўляецца прыстасаваннем раслін перажываць халодны перыяд. Л. звязаны са старэннем лісця. Зялёны пігмент восенню распадаецца, пасля гэтага ў лісці пераважаюць жоўтыя і аранжавыя пігменты і яны афарбоўваюцца ў жоўты, чырвоны, аранжавы колер. Каля асновы ліста паяўляецца аддзяляльны слой, які пад уплывам ветра, ападкаў, цяжару ліста лёгка разрываецца, і ліст ападае.

ЛІСТ0ЎНІЦА (ЛЙСТВЕННЙЦА) — лістападнае хвойнае дрэва. На Беларусі інтрадукавана 13 відаў. Радзіма іх — халодныя вобласці паўн. паўшар’я. Дрэва выш. 30—35 м. Mae конусападобную крону. Ігліца мяккая, даўж. 2—5 см, сядзіць па адной або ў пучках па 20—40 штук. Шышкі круглыя, даўж. 1,5—4 см, маладыя — зялёныя або пургіуровыя. Пасняваюць у першы год і застаюцца на дрэве некалькі гадоў. Л. хуткарослае, святлалюбнае, зімаўстойлівае дрэва. Вызначаецца ўстойлівасцю да гарадскіх умоў, даўгавечнасцю (жыве да 500 гадоў), трывалай драўнінай. Трапляецца ў парках, алеях, лясных пасадках па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

ЛІСТАВЬІЯ ДР$ВЫ (ЛЙСТВЕННЫЕ ДЕРЁВЬЯ) — дрэвы, якія маюць адносна шырокія ліставыя пласцінкі.

Л0ТАЦБ БАЛ0ТНАЯ (КАЛЎЖННЦА БОЛбТНАЯ) — травяністая расліна выш. 15—60 см. Сцябло патоўшчанае, у сярэдзіне пустое. Лісце суцэльнае, бліскучае, верхняе — сэрцападобнае. Mae буйныя ярка-жоўтыя бліскучыя адзіночныя кветкі, якія складаюцца з 5 пялёсткаў. Цвіце ў крас.— маі. Расце на забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў. Лекавая расліна (процізапаленчы і вонкавы болесуцішальны сродак). Нар. назвы жоўты кураслеп, мядзведжая лапка, лота.

ЛЎБІН (ЛЮПЙН) — культурная расліна сям. бабовых. На Беларусі вырошчваюць Л. жоўты вузкалісты, шматлісты і інш. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны, ядавітыя. Маюць прамое галінастае сцябло. Лісце буйное, пальчатарассечанае. Кветкі сабраныя ў вертыкальную гронку. Плод — струк, скурысты, апушаны або голы. Л. жоўгы (Л. желтый) мае ярка-жоўтыя пахучыя кветкі. Л. вузкалісты, ці Л. сіні (Л. узколнстный) мае сінія, фіялетавыя, белыя або ружовыя непахучыя кветкі. Л. шматлісты (Л. многолнстный) высяваюць для абагачэння глебы, паскарэння росту леса, для замацавання схілаў, адхонаў дарог, для азелянення. Кветкі буйныя, сінія, фіялетавыя, радзей ружовыя або белыя.

ЛУГ (ЛУГ) — прыроднае згуртаванне, дзе пераважна растуць травяністыя расліны. Лугі знаходзяцца па берагах рэк, займаюць яры, усякія паніжэнні ў рэльефе.

ЛЯЛЙК ЗВЫЧАЙНЫ (КОЗОД0Й ОБЫКНОВЁННЫЙ) — пералётная птушка памерам з голуба. Апярэнне цёмнае, шаравата-бурае з хвалістым малюнкам, мяккае і рыхлае. На галаве і плячах шырокія прадаўгаватыя чорныя палоскі. Брушка вохрыста-рыжае з вузкімі цёмнымі папярочнымі палоскамі. Hori кароткія. Актыўны з наступленнем змроку і ноччу. Лётае ціха, без шуму (гэтаму сггрыяюць асаблівасці апярэння). Рот у Л. шырокі, па краях цвёрдыя пёры-інчацінкі. Такі рот дазваляе птушцы спрытна, на ляту лавіць насякомых (начных жукоў, матылёў). Вельмі карысная птушка, таму што знішчае начных небяспечных шкоднікаў лесу. Л. насяляе пераважна сасновыя бары, сухія высечкі, пералескі. Яйцы адкладвае на зямлю ў звычайную ямку, лясную падсцілку. Адаятае ў верасні.

ЛЯШЧЬІНА ЗВЫЧАЙНАЯ, або АР^ШНІК (ЛЕІЦЙНА) — куст выш. 3—5 (7—8) м. Часцей трапляецца на Пд рэспублікі. Расце падлескам у шыракалістых і шыракаліста-хвойных лясах. Цвіце ў канцы сак. — пачатку крас. за 3—4 тыдні да распускан-

ня лісця. Лісце сэрцападобнае, шурпатае. Кветкі 2 відаў. Адны (мужчынскія) сабраныя ў доўгія, мяккія каташкі, другія (жаночыя) — маленькія, галоўчатыя суквецці, якія маюць выгляд шарападобных пупышак. Плады — арэхі — сядзяць па 2—5 на кароткіх парастках. Арэхі — любімы корм вавёрак, соек, арэхавак, соняў, мышападобных грызуноў і інш. жывёл.

МАЛАНКА (М0ЛННЯ) — з’ява прыроды, гіганцкі электрычны іскравы разрад у атмасферы, які праяўляецца звычайна яркай успышкай святла і суіграваджаецца громам. М. — асноўная прыкмета навальніцы.

МАЛІ0СКІ (МОЛЛІ0СКН) — жывёлы, якія маюць мяккае цела, звычайна ўкрытае ракавінай (спіральнай, двухстворкавай). Жывуць на дне вадаёмаў, на балоце і на сушы. Найбольш вядомыя: перлаўкі, балацянікі, катушкі, слізнякі. Кормяцца пераважна расліннай ежай. Самі з’яўляюцца кормам для рыб, вадаплаўных птушак і звяроў. Выконваюць ролю прыродных фільтраў — ачьппчаюць ваду ад завіслых часцінак.

мАЙСКІ ХРУШЧ (МАЙСКНЙ ЖУК) — насякомае, шкоднік многіх ліставых і хвойных дрэў (асабліва маладых хвой), с.-г. культур. М. х. корміцца лісцем, лічынкі — каранямі раслін. Цела жука (даўж. 2—3 см) пукатае, чорнае або чырвона-бурае, укрытае дробнымі шараватымі валаскамі. Вусікі нагадваюць булаву. М.х. зімуе ў глебе і вылятае з месц зімоўкі ў крас.— маі. Яйцы адкладвае ў глебу, з іх развіваюцца лічынкі, затым кукалкі, і толькі праз 3—5 гадоў пасля адкладкі яец з кукалкі выходзіць дарослы жук.

МАТЬІЛЬ (БАБОЧКА) — насякомае, якое мае 2 пары крылаў, густа ўкрытых лускавінкамі. Колер лускавінак, іх размяшчэнне абумоўліваюць колер і малюнак крылаў. Яйцы адкладваюць на расліны, якімі потым кормяцца лічынкі (вусені). Самі матылі кормяцца нектарам раслін. Сярод М. ёсць карысныя — апыляльнікі раслін, ёсць шмат шкоднікаў с.-г. культур, лясоў, садоў (капусная бялянка, яблыневая пладажэрка і інш).

MAXAÖH (MAXAÖH) — адзін з самых вялікіх матылёў на Беларусі, вельмі прыгожай афарбоўкі і формы. Крылы (размах да 9 см) жоўтыя з чорным малюнкам. На задніх крылах шырокая чорная кайма з сіняватымі плямамі, а ў ніжнім унутраным кутку — аранжавая пляма. Вусені вялікія, зялёныя, з чорнымі папярочнымі палоскамі. Жывуць на кропе, моркве. Шкодзяць нязначна. Зімуе кукалка. М. зрэдку сустракаецца на лугах, палянах і ўзлесках. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Колькасць памяншаецца ў выніку скарачэння плошчы лугоў і лоўлі матылёў.

МАЦЯРЫК (МАТЕРЙК) — вялікі ўчастак сушы, які з усіх ці амаль з усіх бакоў акружаны акіянамі і марамі. М. на Зямлі шэсць: Еўразія, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Афрыка, Антарктыда і Аўстралія.

МАШТАБ (МАСШТАБ) — суадносіны даўжыні лініі на паперы (плане, карце) да даўжыні лініі ў натуры. Напр., М. 1 см — 5 м азначае, што 1 см на плане адпавядае на мясцовасці ў натуры 5 м.

МЕТЛЮЖ0К (МЙТЛНК) — травяністая дзікарослая злакавая расліна выш. 15—100 см, з вялікай колькасцю моцна аблісцелых сцяблоў. Лісце часткова складзена ўдоўж, па краі шурпатае. Кветкі дробныя, сабраныя ў буйную мяцёлку, з вострашурпатымі галінкамі. Расце на лугах, абапал дарог, сярод хмызняку. Каштоўная кармавая расліна, добра паядаецца жывёламі, хутка адрастае. Выкарыстоўваецца для стварэння культурных газонаў.

МЁСЯЦ (ЛУНА) — спадарожнік Зямлі, саме блізкае ад Зямлі нябеснае цела. М., як і Зямля, — шар. Свеціцца толькі адбітым святлом Сонца, таму і не грэе. Ha М. няма ні вады, ні паветра,

МІКРААРГАНІЗМЫ (МЙКРООРГАНЙЗМЫ) — найдрабнейшыя жывыя арганізмы, бачныя толькі пад мікраскопам. Памеры іх у тысячу разоў меншыя за пясчынку. Сустракаюцца ўсюды: у паветры, вадзе, глебе, арганізмах жывёл і чалавека. Ёсць карысныя. Некаторыя з іх удзельнічаюць у разбурэнні адмерлых частак раслін, рэшткаў жывёл, таму зямля не забруджваецца гніллём, a ў глебу вяртаюцца карысныя рэчывы. Перагной (арганічныя рэчывы) не можа ўжывацца раслінамі. М. паступова і павольна пераўтвараюць яго ў мінеральныя солі, якія потым разам з вадой усмоктваюць расліны. Мінеральныя солі — гэта пажыўныя рэчывы, без якіх расліны не могуць жыць. Ёсць многа і хваробатворных мікраарганізмаў (мікробаў, якія могуць выклікаць розныя захворванні чалавека і жывёл).

мінерАлы (МЙНЕРАЛЫ) — гэта састаўныя часткі горных парод амаль аднародныя паводле хім. саставу і фіз. уласцівасцей. Вядома каля 3 тыс. М., найбольш пашыраны сілікаты.

мінерАльныя ўгнаённі (мйнерАльные УДОБРЁНЙЯ) — рэчывы, якія атрымліваюць з розных карысных выкапняў, іншых крыніц для ўгнаення глебы (напрыклад, калійныя

ўгнаенні атрымліваюць з калійных солей). М.ў. змяшчаюць пажыўныя рэчывы, якія пеабходны для раслін. Яны павышаюць ураджай ’раслін, паляпшаюць іх рост.

МУРАіПКІ (МУРАВЬЙ) — карысныя насякомыя, якія жывуць сем’ямі ў гнёздах — мурашніках. Адны мурашкі — бяскрылыя — здабываюць корм, клапоцяцца аб патомстве, другія — «салдаты» — ахоўваюць мурашнік. Ёсць самкі-«царыцы», якія даюць патомства, а таксама крылатыя самцы. М. вельмі пражэрлівыя. Адна сярэдняя сям’я рыжых мурашак за суткі можа знішчыць 15—20 тыс. шкодных насякомых. Асноўныя ворагі мурашак — дзятлы і дзікі.

МЯДЗЯНКА (МЕДЙНКА) — неядавітая змяя (сям. вужовых). Даўж. цела 66—70 cm. Mae шэрую, шэра-бурую або медна-чырвоную спіну, з 1—2 радамі цёмных плямак, выцягнутых упоперак, аранжавае або чырвонае брушка. На шыі 2 кароткія бурыя палоскі, якія злучаюцца на патыліцы. Ад ноздры, праз вока да кутка рота праходзіць характэрная для М. цёмная паласа. На Беларусі рэдкі від. Часцей трашіяецца на Пд і 3 рэспублікі. Жыве на ўзлесках, высечках, у хмызняках, зрэдку на лугах. Корміцца яшчаркамі, птушкамі, насякомымі. Ворагі — драпежныя птушкі, барсук, тхор. Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

МЯЦЁЛІЦА, ЗАВІРЎХА, ЗАВЁЯ (МЕТЁЛЬ) — перанос ветрам снегу ў прыземным слоі паветра.

НАВАК0ЛБНАЕ АСЯР0ДДЗЕ (ОКРУЖАЮШАЯ СРЕДА) — асяродцзе існавання ці пражывання раслін, жывёл, чалавека. Н.а. ўключае прыроднае асяроддзе (паветра, вада, глеба, жывыя істоты) і штучнае асяроддзе (пабудовы, збудаванні і г.д-)-

НАВАЛЬНІЦА (ГРОЗА) — прыродная з'ява, якая суправаджаецца маланкай, громам. У Н. звычайна бывае ліўневы дождж, часам град, шквалісты вецер.

НАДВ0Р’Е, ПАГОДА (ПОГ0ДА) — стан атмасферы ў пэўным месцы ў пэўны момант або за прамежак часу — суткі, месяц, сезон. Адрозніваюць некалькі безмарозных тыпаў Н.: гарачае сухае (t > 22°С); цёплае пахмурнае без ападкаў і з ападкамі, цёплае і яснае (t >17°С); халаднаватае з ападкамі і без ападкаў; яснае. Сярод марозных тыпаў Н. вылучаюць слаба марознае (-1------------- 3° С), уме-

рана марознае (-4---------------------------------- 12° С), Значна марознае (-22----------------------- 30° С) і

моцна марознае (>-30° С).

НАСЁННЕ (СЕМЕНА) — адзін з органаў большасці раслін. Н. знаходзіцца ўнугры плода. У кветках ёсць маленькія жоўтыя зяр-

няткі — пылок. Перанос пылку (з дапамогай насякомых, ветра) з адной кветкі на другую называецца апыленнем. На месцы кветак пасля апылення ўтвараюцца плады. Калі не будзе апылення, не будзе і пладоў з Н. 3 іх дапамогай расліны размнажаюцца (такім чынам, Н. — орган размнажэння раслін), а плод захоўвае Н. ад неспрыяльных умоў, садзейнічае яго распаўсюджванню і рассяленню раслін.

НАСЯК0МЫЯ (НАСЕК0МЫЕ) — жывёлы, у якіх 6 (3 пары) ног. Цела дзеліцца на тры часткі: галава, грудзі, брушка. Hi адзін са шматлікіх родзічаў насякомых нс валодае такім спалучэннем прыкмет: 3 пары ног, 3 часткі цела, 1 пара вусікаў (антэн) і (дая болыпасці насякомых) — крылы (у павукоў 4 пары ног, галава і грудзі аб’яднаны; у ракападобных некалькі пар ног, дзве часткі цела і дзве пары вусікаў-антэн). Н. — самая шматлікая група жывёл на Зямлі (больш 1 млн. відаў). Н. прадстаўлены жукамі (найбольш шматлікая сярод Н. група), матылямі (уступаюць па колькасці толькі жукам), перапончатакрылымі — пчолы, мурашкі (3-я па велічыні група), двухкрылымі — мухі, камары, і інш. групамі. Асаблівасці будовы Н. і іх багатая разнастайнасць звязана з рознымі ўмовамі існавання (у зямлі, у паветры, у вадзе, на вадзе, у кары дрэў і г.д-)Размнажэнне з ператварэннем, поўным і няпоўным. Пры поўным ператварэнні (у матылёў, жукоў, ггчол і інш.) з яйца выходзіць лічынка (вусень), затым з яе развіваецца кукалка, якая потым ператвараецца ў дарослае насякомае. Пры няпоўным ператварэнні (саранча, конікі) з яйца развіваецца падобная да дарослага насякомага лічынка, стадыя кукалкі адсутнічае.

НАСЯКОМАЁДНЫЯ ЖЫВЁЛЫ (НАСЕКОМОЙДНЫЕ ЖНВ0ТНЫЕ) — жывёлы, якія кормяцца насякомымі. Сярод іх ёсць птушкі (шпакі, валасянкі, лелякі, зязюлі і інш.), земнаводныя (жабы, рапухі), звяры (вожыкі, кажаны), яшчаркі.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК (НАЦНОНАЛЬНЫЙ ПАРК) — від ахоўных тэрыторый, дзе ахова прыроды спалучаецца з выкарыстаннем іх з мэтай турызму. Н.п. на Беларусі: «Белавежская пушча», «Браслаўскія азёры», «Прыпяцкі», «Нарачанскі»; іілануецца стварэнне Н.п. «Белая Русь», «Тураўшчына»,

НЁМАН (НЁМАН) — рака на тэр. Беларусі і Літвы, часткова на мяжы з Калінінградскай вобл. (Расія). Даўж. 937 км, на тэр. Беларусі 459 км. Пачынаецца пад назвай Неманец на Стаўбцоўскай раўніне, цячэ па тэр. Мінскай і Гродзенскай абл., упадае ў

Балтыйскае мора. Асноўныя прьггокі на Беларусі: Вілія, Шчара, Бярэзіна, Свіслач.

НЯБЁСНЫЯ ЦЁЛЫ (НЕБЁСНЫЕ ТЕЛА) — планеты і іх спадарожнікі, зоркі, астэроіды, або малыя планеты, каметы.

ПАВ0ДКА (ПАВОДОК) — павышэнне ўзроўню вады ў рацэ і выхад яе з берагоў. Адбываецца ад вялікіх дажджоў, пры працяглых адлігах. У адрозненне ад разводдзя можа быць у любую пару года і працягваецца звычайна кароткі час.

ПАГХНКА ВЯЛІКАЯ (ПОГАНКА БОЛЬШАя, Ч0МГА) — птушка памерам са свойскую качку (даўж. 53—57 см, маса 1— 1,2 кг). Апярэнне шчыльнае, на спіне буравата-чорнае, брушка — белае, на баках рудаватае. Вясной і летам на галаве ў птушкі пёры стаяць тырчком, быццам «рожкі», на шыі з пёраў утвараецца «каўнерык». Мяса птушкі невысокай якасці (адсюль назва). П.в. добра плавае, лапкі ў яе шырокія, нібы вёслы. Корм — маленькія рыбкі, насякомыя, за якімі яна нырае ў ваду. На вадзе, у зарасніках чароту будуе гняздо з сухой травы (птушанят 3—6). На сушы П.в. перамяшчаецца нязграбна, не любіць яна і лётаць. Але ўвосень адпраўляецца ў вырай, у крас. вяртаецца назад. Нар. назвы — нырэц, кавур, гагра.

ПАДАЛЁШНІК ЕЎРАПЁЙСКІ (КОПЬІТЕНЬ) — зімнезялёная травяністая расліна выш. 5—10 см з паўзучым карэнішчам, кароткім сцяблом з лускападобнымі дробнымі лісцікамі. Зялёнае лісце буйное, скурыстае, доўгачаранковае, характарнай формы — каля асновы з глыбокай выемкай. Кветкі званочкавыя, адзіночныя, распускаюцца да паяўлення новага лісця брудна-пурпуровага колеру. П. расце ў цяністых яловых, шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках. Лекавая (адхарквальны, сардэчны і ранагаючы сродак) расліна. Ядавіты. Нар. назва канячыя капыткі.

ПАДБЁЛ звычАйны (МАТЬ-Н-МАчЕХА) — ранаквітучая травяністая расліна выш. 5—20 см з паўзучым карэнішчам, з якога ўвесну развіваюцца павуцініста-апушаныя шчыльна ўсаджаныя бураватым лісцем, кветканосныя сцёблы. Зялёнае лісце адрастае пасля цвіцення. Яно з верхняга боку голае, з ніжняга — лямцавае. Суквецці — кошыкі — дыям. 2—3 см, жоўтага колеру. Расце на адхонах, пустках, каля дарог, па берагах канаў, рэк. Цвіце ў крас.— маі. Лекавая расліна (адхарквальны, процізапаленчы сродак), добры меданос.

ПАДВЁЙ (ПУШЙЦА) — травяністыя расліны выш. 15—80 см з доўгім гарызантальным карэнішчам, часам утвараюць дзярніны.

Сцёблы шматлікія, тонкабаразнаватыя. Лісце вузкае, лінейнае. Кветкі сабраныя ў суквецце. Пялёсткі асаблівыя — шматлікія ніткападобныя шчацінкі, якія пры пладах разрастаюцца ў пучок белых валаскоў — пухоўку (адсюль і назва). Расце на балотах, у забалочаных лясах. Важныя торфаўтваральнікі. Корм для ласёў. Выкарыстоўваецца ў зімнія букеты.

ПАДТЬІННІК, ЧЫСТАЦЁЛ, або БАР0ДАЎНІК (ЧЯСТОТЁЛ) — 'іравяністая расліна выш. 50—80 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, укрытае валаскамі (як і лісце). Пры надломе дае густы ярка-аранжавы млечны сок. Лісце буйное, крохкае, перысгарассечанае на 3—5 доляў. Кветкі правільныя з 4 пялёсткаў, залаціста-жоўтыя. Расце каля жылля, на пустках, у садах, парках. Цвіце ў маі — ліпені. Лекавая (жаўцягонны, спазмалітычны, бактэрыцыдны сродак), тэхнічная (з кораня атрымліваюць жоўтую фарбу) і ядавітая расліна. У народнай медыцыне свежым сокам выводзяць бародаўкі. Нар. назвы жоўты малачай, цалідонія.

ПАКАЁВЫЯ РАСЛІНЫ (К0МНАТНЫЕ РАСТЁНМЯ) — расліны, якія вырошчваюць людзі ў жылых і грамадскіх памяшканнях (пакоях) для іх упрыгожвання.

ПАЛЁСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ РАДЫЯЦЬІЙНА-ЭКАЛАГ<ЧНЫ запавёднік (полёсскйй госудАрственный РАДЙАЦНбННО-ЭКОЛОГЙЧЕСКНЙ ЗАПОВЁДННК) — створаны на тэр. Нараўлянскага (усх. частка), Хойніцкага (паўд. частка) і Брагінскага (паўд.-зах. частка) раёнаў Гомельскай вобл. ў 1988 г. Плошча — 215,5 тыс. км2. На тэр. запаведніка захоўваюцца ў натуральным стане прыродныя комплексы, якія трапілі пад уздзеянне радыенукліднага забруджвання, з мэтай комплекснага вывучэння і вядзення радыебіялагічнага маніторынгу.

ПАЛЬІН Г0РКІ (ПОЛЬ'іНЬ Г0РЬКАЯ) — шэравата-серабрыстая расліна з прамастойным сцяблом, каля асновы дзеравянее. Лісце перыстарассечанае, уверсе суцэльнае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, маленькія. Расце на пустках, каля жылля. Лекавая расліна (жаўцягонны, процізапаленчы і спазмалітычны сродак). П. звычайны, або чарнобыль (П. обыкновенная, нлн чернобыль) адрозніваецца чырванаваты.м сцяблом, лісце зялёнае зверху, знізу белалямцавае, кветкавыя кошыкі жоўтага і чырванаватага колеру. Лекавая, вострапрьшраўная і фарбавальная расліна.

ІІАСТАВА (OCÄHKA) — становішча цела пры стаянні, хадзьбе, сядзенні. Прамая спіна, распраўленыя плечы, разгорнутыя грудзі, паднятая галава — гэта адзнакі правільнай паставы.

ПАЎЗУНЬІ, РЭПТЫЛП (ПРЕСМЫКАюіЦНЕСЯ, репТЙЛЙЙ) — жывёлы, якія маюць сухую скуру, звычайна пакрытую луской ці панцырам. Усё жыццё яны поўзаюць (або перамяшчаюцца, невысока падымаючы сваё тулава над зямлёй, — ноіі ў іх знаходзяцца па баках тулава, а не пад ім, як у звяроў). Да П. адносяцца змеі, чарапахі, яшчаркі, кракадзілы. П. актыўныя днём (акрамя чарапах, якія актыўныя і ў прыцемку). 3 верасня — кастр. да сак. — красавіка ўпадаюць у спячку. Карысныя, знішчаюць мышападобных грызуноў, шкодных насякомых. Самі з’яўляюцца пажывай для звяроў (вожыка, напрыклад), птушак (арла-змеяеда). Яд гадзюк выкарыстоўваецца ў медыцыне.

ПАЎКЎСТ (ПОЛУКУСТАРНЙК) — шматгадовая расліна, ніжняя частка надземных парасткаў якой дзеравянее і захоўваецца некалькі гадоў, а верхняя застаецца травяністай і штогод адмірае. Да П. належыць чабор звычайны, палын, барвенак.

ПЁНАЧКА (ПЁНОЧКА) — акрамя каралькоў, самая маленькая птушка на Беларусі (маса каля 10 г). Некалькі відаў, найбольш пашыраны П.-вяснічка (П.-весннчка) і П.-цянькоўка (П.теньковка). Усе віды вельмі падобныя адзін да аднаго: тулава вузкае, галава невялікая, дзюба тонкая, шылападобная. Апярэнне галавы і спіны аліўкава-бурае, ніз — светлы. Афарбоўка вельмі падобная да колеру лісця дрэў, у кронах якіх пастаянна лётаюць пеначкі. Пералётныя птушкі, прылятаюць, калі толькі пачынаюць распускацца пупышкі. Насяляюць лясы, кормяцца насякомымі (тлі, мухі, сляпні), восенню — ягадамі. Гнёзды будуюць на зямлі або ў густых кустах. Віды пеначак можна адрозніць у прыродзе толькі па іх песні. П.-в. пачынае песню моцным посвістам, а ў сярэдзіне наступае пералом і далей песня затухае. Песню яе можна перадаць так: «твіт-твіт-твіт, ц’ю-ц’ю, ц’ю-віув’і, і-ф’ю-ф’ю-ц’юю». Песня П.-ц. нагадвае гук падаючых кропель вады ці веснавы капеж — звонкае «цень-цень, цень-цень...» і г.д. (адсюль назва).

ПЕРАЛЁСКА, ПЯЧ0НАЧНІЦА ВЫСАКАР0ДНАЯ, або ЗВЫЧАЙНАЯ (ПЕРЕЛЁСКА, ПЕЧЁНОЧНЙЦА БЛАГОРбДНАЯ, нлн ОБЫКНОВЁННАЯ) — ранаквітучая травяністая расліна выш. 5—15 см з кароткім карэніпічам. Лісце на доўгіх чаранках, трохлопасцевае (нагадвае печань, адсюль і другая назва), скурыстае, вырастае пасля цвіцення і зімуе. Кветкі правільнай формы (дыям. да 3 см), сінявата-ліловыя, радзей белыя ці ружовыя, складаюцца з 6—7 пялёсткаў. Сядзяць на чырванаватых апуша-

ных сцяблінках-кветканосах. Кветкі на ноч і ў даждлівае надвор’е закрываюцца. Ядавітая расліна. Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

ПЕРАПЁЛКА (ПЕРЕПЁЛКА, ПЁРЕПЕЛ) — птушка крыху большая за шпака (маса 130 — 140 г). Нагадвае невялічкую курыцу, з’яўляецца самай дробнай з курыных і адзінай сярод іх пералётнай птушкай. Апярэнне буравата-шэрае, стракатае (з рыжымі і бурымі палосамі і светлымі стракацінамі). У самак горла белаватае. Хвост кароткі. Выключна наземная птушка, ніколі нс садзіцца на дрэвы і кусты. Насяляе пераважна с.-г. палсткі са злакамі, травамі, лугі, лясныя паляны. Вельмі асцярожная, добра хаваецца і хутка бегае ў травс. Пры небяспецы сядзіць нерухома, прытуляецца да зямлі, а затым хутка і неспадзявана злятае і ляціць нізка над зямлёй. Гняздо будуе на зямлі, у ямцы. Птушанят многа (10—24), маленькія, памерамі з арэшак, але яны хутка растуць і крыху больш чым за месяц (30—40 дзён) дасягаюць памераў дарослай птушкі. Корміцца насеннем, пераважна пустазелля, і насякомымі (у тым ліку і шкоднымі). У апопіні час назіраецца змяншэнне колькасці птушак у выніку с.-г. дзейнасці і гібелі на пералётах.

ПЁРЛАЎКА (ПЕРЛОВЙЦА) — прэснаводны малюск, цела якога ўкрыта двухстворкавай ракавінай. Жыве ў рэках, азёрах, звычайна поўзае на дне. Ад бяззубкі адрозніваецца больш масіўнай і выпуклай ракавінай.

ПЕРШАЦВЁТ ВЕСНАВЬІ, ПРЬІМУЛА, або БАРАНЧЫКІ, ці КЛІ0ЧЫКІ (ПЕРВОЦВЁТ ВЕСЁНННЙ, ПРЙМУЛА) — ранаквітучая карэнішчавая расліна з разеткай прыкаранёвага лісця. Лісце па форме прадаўгаватае, тупое, знізу тонкалямцавае. Кветкі на бязлістых сцёблах-стрэлках, светла-жоўтыя, з аранжавымі плямамі (у садовых форм рознага колеру), паніклыя, з моцным мядовым пахам. Трапляецца ў асноўным у цэнтр. і зах. раёнах Беларусі, зрэдку на Пд. Расце на палянах, сухіх лугах, у мяшаных лясах. Колькасць віду скарачаецца. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Для аховы віду патрэбна забарона збору букетаў і арганізацыя батанічных заказнікаў, вырошчванне ў культуры. П. высокі (П. высокнй) — вельмі рэдкі від. Сярод ранаквітучых раслін зацвітае адным з першых. Адрозніваецца ад П. веснавога формай лісця — яйцападобна падоўжанае, больш шырокае, каля асновы рэзка звужанае ў крылаты чаранок, маршчакаватае, па краі гародчатае. Кветкі больш буйныя, паніклыя

ў адзін бок, з больш цёмнымі плямамі. Вядома месца росту ў Пухавіцкім р-не. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэсггублікі Беларусь.

ПІЛІЛЫІІЧЫКІ (ПНЛЙЛЫЦНКН) — шкодныя насякомыя. Дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак. Лічынкі нагадваюць вусеняў матылёў, расліннаедныя, выгрызаюць сцябло ўнутры раслін, утвараюць хады, чам наносяць шкоду лясным і с.-г. раслінам.

ПІШЧЎХА (ПЙІЦЎХА) — аселая вельмі маленькая птуніка (вага каля 9 г). Адрозніваецца рыжавата-бурым апярэннем зверху і белым знізу, тонкай параўнальна доўгай, загнутай уніз дзюбай, падобнай да шыла, і, як у дзятла, жорсткімі пёрамі хваста. П., як попаўзень, лазіць па ствалах дрэў, уважліва разглядае кожную, нават самую маленькую шчылінку, шукаючы корм. Перамяшчаецца як дзяцел, толькі знізу ўверх — маленькімі скачкамі па спіралі, абапіраючыся на свой жорсткі хвост. У цёплы перыяд корміцца выключна насякомымі, у халодны — пераважна насеннем дрэў. Селіцца ў мяшаных і ліставых лясах. Гняздуе ў дуплах, трэшчынах ствалоў. Назву «пішчуха» птушка атрымала за тонкі і звонкі голас «цсыны-цсыы».

ПЛАНЁТЫ (ПЛАНЁТЫ) — негарачыя нябесныя целы, якія свецяцца адбітым светам Сонца. У складзе Сонечнай сістэмы пакуль вядома 9 планет: Меркурый, Венера, Зямля, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон.

ПЛЫВУНбЦ (ПЛАВУНЁЦ) — водны жук з авальным чорным целам даўж. 1—5 см, з ніцепадобнымі вусікамі, доўгімі плавальнымі нагамі. Дыхае паветрам, якое ўтрымлівае пад надкрыламі. Драпежнае насякомае, корміцца лічынкамі камароў, маляўкамі рыб.

ПЛЫВУНйц (ПУЗЫРЧАТКА) — водная, плывучая насякомаедная расліна. Вядома 4 віды, але найбольш пашыраны П. звычайны (П. обыкновенная). Кораня няма. Сцябло даўж. да 1 м і болей. Лісце рассечана на ніцепадобныя долі з бурбалкамі дыям. 2—5 мм. Бурбалкі расліны з’яўляюцпа лоўчым апаратам. У іх знаходзяцца клейкае рэчыва і цукар, які прываблівае насякомых. Пры дакрананні да бурбалкі насякомыя пападаюць унутр пасткі, а назад выйсці не могуць, пастка закрываецца. Кветкі няправільнай формы аранжава-жоўтыя з чырвона-бурымі палоскамі, сабраныя ў суквецце. Расце ў старыцах, азёрах, у поймах рэк, на балотах.

П0ЛЕ (П0ЛЕ) — прастора, на якой людзі вырошчваюць культурныя расліны.

П0МНІКІ ПРЫР0ДЫ (ПАМЯТНЙКН ПРЙРбДЫ) — гэта каштоўныя і рэдкія прыродныя аб’екты: прыгожыя і тыповыя прыродныя згуртаванні (эталоны нязмененых чалавекам прыродных згуртаванняў), ці паркі, асобныя аб’екты (рэдкія і цікавыя формы і віды: змеепадобная елка, цюльпанавае дрэва, дуб пірамідальны, дубы-волаты), рэдкія знікаючыя віды раслін (вадзяны арэх), водныя аб’екты, геалаг. помнікі (валуны). П.п. ствараюць для аховы унікальных прыродных аб’ектаў і зберажэння іх у нязменным стане ў навуковых, эстэтычных мэтах. На Беларусі 303 П.п. рэспубліканскага значэння, у т.л, 23 паркі, 60 асобных і рэдкіх дрэў, 150 валуноў, 2 мінер. крыніцы.

П0ПАЎЗЕНЕ (ПбПОЛЗЕНЬ), — невялікая вандроўная птупіка памерам з вераб’я, з кароткім хвастом, доўгай канічнай дзюбай. Шчыльны склад цела і моцныя лапы прыстасаваны дая перамяшчэння па ствалах дрэў уверх і ўніз галавой. П. чапляецца вострымі кіпцюрамі за няроўнасці кары і скачкамі перамяшчаецца па ствале. Апярэнне спіны блакітна-шэрае, брушка белае з рыжавата-карычневымі бакамі. Гняздо — у дзятлавых ці прыродных дуплах. Уваходную адгуліну замазвае глінай, ілам, гноем, змешаным са слюной да такога памеру, каб толькі сам мог пралезці. Корміцца насякомымі, восенню — насеннем раслін.

П0РХАЎКА (ДОЖДЕВЙК) — род ірыбоў. Mae шарападобнае пладовае цела, верхні слой абалонкі ірыба белы, унутраны — тонкі, чорны. Мякаць спачатку белая, мяккая, а потым аліўкавабурая, парошыстая. Старыя грыбы лёгка раздаўліваюцца з характэрным гукам. Калі на П. наступіць, з яе вылятае пурпурова-карычневы парашок (споры, якімі грыбы размнажаюцца).

П0ЎДЗЕНБ (ПбЛДЕНЬ) — момант самага высокага становішча Сонца на небасхіле.

ПРАДМЁТЫ ПРЫР0ДЫ (ПРЕДМЁТЫ ПРПР0ДЫ) — усе целы, якія не зроблены рукамі чалавека.

ПРАДМЁТЫ ПРАЦЫ (ПРЕДМЁТЫ ТРУДА) — усё, што зроблена рукамі чалавека (машыны, мэбля, станкі і г.д.).

ПРЫР0ДА (ПРМР0ДА) — усё тое, што акружае нас і не зроблена рукамі чалавека. П. бывае жывая і нежывая. Ж.п. — гэта расліны, жывёлы, чалавек. Усе жывыя арганізмы кормяцца, растуць, дыхаюць, даюць патомства (размнажаюцца), прыстасоў-

ваюцца да ўмоў існавання. Усё нежывое не харчуецца, не дыхае, не размнажаецца. У прыродзе ўсё ўзаемазвязана, і змяненнс аднаго з яе кампанентаў вызывае змяненне ўсіх астатніх (цэласнасць прыроды). Цесна ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць ірамадства і прырода. Навакольная прырода — абавязковая ўмова існавання чалавека.

ПРЫР0ДНАЕ ЗГУРТАВАННЕ (ПРНР0ДНОЕ СО0БІЦЕСТВО) — сукупнасць усіх кампанентаў прыроды (горныя пароды, вада, глеба, расліны, жывёлы) на якой-небудзь тэрыторыі, цесна ўзаемазвязаных паміж сабой. Прыклады П.з. — лес, луг, балота, вадаём.

«ПРЬІПЯЦКІ» («ПРЙПЯТСКНЙ»), нацыянальны парк, знаходзіцца ў Пд частцы Беларусі, займае частку Палескай нізіны ўздоўж правага берага р. Прыпяць, у міжрэччы р. Сцвіга і Убарць. На Тэр. запаведніка больпі за 40 азёр, вялікія плошчы балот. Зберагліся унікальныя дубровы (сярэдні ўзрост дубоў — 200 гадоў). Вядома каля 70 паселішчаў баброў, многа відаў водных і паўводных жывел: выдра, норка, янот-паласкун, хахуля. Сярод драпежнікаў буры мядзведзь (2 асобіны), рысь. Трапляюцца рэдкія драпежныя птушкі — беркут, пугач, змеяед. 23 відаў раслін і 47 відаў жывёл занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. П.н.п. — эталонны ўчастак прыроды Беларускага Палесся.

ПРЫПЯЦЬ (ПРЙПЯТЬ) — рака, правы прыток Дняпра, самы вялікі па даўжыні. Працякае па тэр. Брэсцкай і Гомельскай абл. Даўж. 761 км, на тэр. Беларусі 500 км. Асноўныя прытокі: Піна, Ясельда, Бобрык, Цна, Лань, СЛуч, Пціч, Гарынь, Убарць.

ПРЫТ0К1 (ПРНТ0КН) — рэкі і ручайкі, якія ўпадаюць у большыя вадацёкі.

ІІРЫЧЫННА-ВЫНІКОВЫЯ СУВЯЗІ (ПРМЧЙННО-СЧІДСТВЕННЫЕ СВЙЗЙ) — гэта адносіны ўзаемнай залежнасці паміж з’явамі, адна з якіх з’яўляецца прычынай, а другая — вынікам. Залежнасць тэмпературы ад вышыні Сонца — гэта прыклад прычынна-выніковай сувязі. На ўроках прыродазнаўства вучні павінны умець устанаўліваць наступныя П.-в. с. нежывая прырода — нежывая прырода (вышыня Сонца —працягласць дня — тэмпература; тэмпература — характар ападкаў — стан глебы, вадаёмаў); нежывая прырода — жывая прырода (працягласць дня, тэмпература, расліны, жывёлы); расліны — глеба, расліны — паветра і інш.; расліны — жывёлы (харчовыя сувязі, апыленне

раслін, распаўсюджванне пладоў і насення); расліны — расліны (прыстасаванне да сумеснага пражывання — наземная і падземная яруснасць); жывёлы — жывёлы (харчовыя сувязі); прырода — грамадства (значэнне прыроды); грамадства — прырода (адмоўныя і станоўчыя сувязі і іх вьпіікі).

ПТЎШКІ (ПТЙЦЫ) — жывёлы, цела якіх укрьгга пёрамі. П. аселыя, або зімуючыя (П. оседлые, клн знмуюіцне), — на працягу цэлага года прытрымліваюцііа адных і тых жа месцаў пражывання. П. вандроўныя (П. кочуюіцне) — птушкі, якія трымаюцца ў адной мясцовасці толькі ў перыяд гнездавання, а ў астатні час вандруюць. Вандроўнымі для Беларусі з’яўляюцца птушкі, якія пералятаюць да нас з поўначы ў канцы восені— пачатку зімы ў пошуках корму (снягір, амялушка, чачотка, белая сава). П. пералётныя (П. перелётные) — птушкі, якія штогод робяць пералёты з месцаў гнездавання на месцы зімоўкі і наадварот (у т.л. ітгушкі, якія на зіму адлятаюць у цёплыя краіны). Пералёты птушак — прыстасаванне да неспрыяльных умоў жыцця зімой. Выкліканы скарачэннем светлавога дня, паніжэннем тэмпературы, знікненнем корму (у перйгую чаргу насякомых).

ПУГАч (ФЙЛНН) — самая вялікая з соў птушка на Беларусі (даўж. цела 62—72 см, маса 2—3 кг, размах крылаў амаль 2 м). Апярэнне рыжавата-жаўтаватае з плямамі, зверху цёмнае, знізу — светла-жоўтае, горла белае, пёравыя «вушкі» рыжыя, з чорнымі краямі. Мяккае рыхлае апярэнне робіць палёт птушкі бязгучным. Апярэнне на галаве стварае так званы «тваравы дыск», які надае П. страпінаваты выгляд. Вочы выразныя, нерухомыя з ярка-аранжавай радужынай (галава можа паварочвацца на 270°). Вялікія вострыя кіпцюры, кароткая кручкаватая дзюба, як і ў другіх соў, надзвычай востры зрок, тонкі слых (у начной цемры ён чуе прабягаючую па лісці мыш, знаходзячыся на вьппыні больш за 100 м), характарызуюць П. як сапраўднага начнога драпежніка. Голас — гучнае «у-ху», або «пуу-гу», «пугу-гуу» (адсюль назва), які змяняецца гукамі, нагадваючымі рогат, плач дзіцяці ці мяўканне ката. П. — аселая птушка, але сустракаецца вельмі рэдка. Корміцца мышамі, суслікамі, палёўкамі, хамякамі, зайцамі, птушкамі, жабамі. Колькасць відаў змяншаецца ў выніку высечкі старых лясоў, непасрэднага вынішчэння гггушак. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

ПЎНАЧКА (ПЎНОЧКА) — вандроўная птушка, якая з’яўляецца на Беларусі з надыходам халадоў, чародамі па 5—10 асобін. П. памерам з вераб'я (30—40 г). Апярэнне галавы і грудзей белае з рыжаватым адценнем, спіна, крылы і хвост — чорныя са стру-

менчатым белым малюнкам. Сустракаецца каля дарог, на палях. Корміцца насеннем раслін. Адлятае на поўнач у сак.— красавіку.

ПУСТАЗЕЛЛЕ (СОРНЯКЙ) — дзікарослыя расліны, якія перашкаджаюць росту і развіццю культурных раслін.

ПЬІРНІК (ПЫРЁЙ) — травяністая расліна з сям. злакаў, цяжка вынішчальнае ітустазелле палёў і агародаў. Пырнік мае доўгае галінастае паўзучае карэнішча з мноствам пупышак, таму яго цяжка вывесці з паля (нават маленькі кавалачак карэнішча дае пачатак новай расліне). Лісце вузкалінейнае, шурпягае. Суквецце — колас.

ПЯРЭСНА еўрапёйская (КУІіАЛЬНЙЦА евроПЁЙСКАЯ) — травяністая расліна выш. 60—80 см з прамастойным негалінастым сцяблом. Лісцс падзелена на некалькі зубчастых долей, прыкаранёвае — на чаранках, сцябловае — сядзячае. Кветкі вельмі прыгожыя, шарападобныя (дыям. да 5 см), залаціста-жоўтыя, слабадухмяныя. Расце ў хвойна-шыракалістых лясах. Цвіце ў маі—чэрвені. Ядавітае. Рэдкая расліна, занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

РАБІНА ЗВЫЧАЙНАЯ (РЯБЙНА ОБЫКНОВЁННАЯ) — дрэва выш. да 15 м з гладкай шэрай карой н шырокаяйцападобнай кронай. Лісце нагадвае пяро з некалькімі парамі лісцікаў і адным на верхавінцы няпарным. Кветкі сабраныя ў суквеоде шчыток. Плод — ярка-чырвоны яблык, застаецца на дрэве да ўстойлівых маразоў. Плады Р. маюць лекавыя ўласцівасці, свежы сок паляпшае работу страўніка, з’яўляецца кроваспыняльным сродкам. Лісйе валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі — у ім добра захоўваюцца і доўга не псуюцца свежыя агуркі. Р. вельмі прыгожае дрэва, асабліва эфектнае летам і восенню, калі крону ўпрыгожваюць плады. Расце ў паллеску, упрыгожвае гарадскія вуліцы і вясковыя двары.

рАбЧЫК (РЙБЧНК) — звычайная аселая птушка атрада курападобных. Апярэнне рабое з чорнымі, рудымі і белымі крапінкамі (адсюль назва). У самцоў на галаве чубок і чорная пляма на горле. Птушка надзвычай хутка і спрытна бегае паміж кустамі, травой, яе цяжка ўбачьшь сярод зараснікаў. Р. селіцца ў маладых, густых і вільготных хвойных і мяшаных лясах. Большую частку жышія праводзінь на зямлі. Напалоханая птушка заўсёды ўзтятае на дрэва і затойваецца. Злятае з вялікім шумам, а потым ляціць бязгучна. Жыве парамі. Гняздо будуе самка на зямлі ў ямцы каля дрэва, на купіне каля ламачча, высцілае травой, лісцем, ігліцай. Корміцца псраважна расліннай ежай: пупышкамі, хвояй,

ягадамі, маладым лісцем, у час гнездавання і насякомымі. Ворагі: ліса, ястраб, пугач. Нар. назва арабак.

РАГ03, ПУХбЎКА (РОГ03) — водная травяністая расліна выш. 1—3 м. Mae негалінастае сцябло з карэнішчам і доўгім суцэльным лісцем. Кветкі сабраныя ў шчыльныя, цыліндрычныя суквецці — катахі, даўж. да 30 см. Плод — дробны арэшак з лятучкай з доўгіх валаскоў. Расце на водмелях, на берагах рэк, азёр, у канавах, на балотах. Р. — корм для андатры, бабра, нутрыі. Выкарыстоўваецца на пляценне, як упаковачны і набівачны матэрыял, суквецці — для ўпрыгожвання пакояў.

РАД0ВІШЧА КАРЬІСНЫХ ВЬІКАПНЯЎ (МЕСТОРОЖДЁНЙЕ ПОЛЁЗНЫХ йскопАемых) — прыроднае скопішча карысных выкапняў у нетрах або на паверхні Зямлі, прыдатнае для прамысловай распрацоўкі.

РАЗВ0ДЦЗЕ (ПОЛОВбДЬЕ) — даволі працяглае павышэнне ўзроўню вады ў рацэ, якое рэгулярна паўтараецца. Разводдзе часта суправаджаецца выхадам ракі з берагоў. Назіраецца на беларускіх рэках вясной (сак., крас.) у выніку раставання снегу.

РАКЎШАЧНІК, РАКУШНЯК (РАКУШНЯК) — порысты вапняк, складзены з цэлых ці раздробленых ракавін марскіх арганізмаў.

РАПЎХА ШЭРАЯ. або ЗВЫЧАЙНАЯ (ЖАБА ОБЫКНОВЁННАЯ) — звычайная земнаводная жывёла на Беларусі. Даўж. цела 7—8 см (часам 15 см). Скура, у адрозненне ад жабы, бугрыстая, зверху шэра-аліўкавая, знізу — брудна-белая. Па баках галавы ёсць атрутныя залозы для абароны ад драпежнікаў. Вядзе наземны спосаб жыцця. Ікру адкладвае ў вадаёмы, дзе з яе выходзяць апалонікі. Трапляецца ў вільготных лясах, на палях, агародах, садах і парках. Актыўная на змярканні і ўначы. Корміцца насякомымі, сярод якіх многа шкоднікаў (у тым ліку каларадскія жукі) сельскай і лясной гаспадаркі. Зімуе ў норах, ямах, склепах. Р. чаротная (Ж. камышовая) адрозніваецца ад іншых рапух светлай палоскай уздоўж сярэдзіны спіны і галавы. Адносна хутка бегае (не поўзае і не скача), добра плавае. Р. чаротная — аб’ект харчавання вужоў, буслоў, барсукоў. Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Трапляецца паблізу забалочаных месцаў, у хваёвых лясах, на палях, лугах, балотах, у агародах і садах. Прычыны змяншэння колькасці — меліярацыя, гаспадарчая дзейнасць, уздзеянне мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў. Неабходная мера аховы — выяўленне і ахова месцаў пражывання.

Р. зялёная (Ж. зелёная) ад Р. шэрай адрозніваецца вялікімі цёмна-зялёнымі плямамі на шэра-аліўкавай спіне.

PÄCKA (РЙСКА) — водная травяністая расліна, якая мае выгляд зялёнай пласцінкі даўж. да 1 см, з тонкімі карэньчыкамі. Свабодна плавае на паверхні вады або ў яе тоўшчы па адной ці ў групах па 2—10 штук. Зімуюць расліны на дне вадаёмаў. Растуць на азёрах, канавах, часам укрываюць усю паверхню вадаёмаў. Цвітуць рэдка. Р. корм для рыб і вадаплаўных гпушак.

РАСЛІНАВ0ДСТВА (РАСТЕНЙЕВ0ДСТВО) — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем культурных раслін. На Беларусі Р. прадстаўлена паляводствам, агародніцгвам, пладаводствам, кветкаводствам і інш.

РАСЛІННАЕ ЗГУРТАВІННЕ (РАСТЙТЕЛЬНОЕ СО0БІЦЕСТВО) — устойлівае спалучэнне раслін, якое мае характэрны знешні выгляд і пэўны відавы састаў. Так, па знешняму выгляду адразу можна пазнаць лес, луг, балота, стэп. Падбор раслін у пэўным Р.з. таксама не беспарадкавы. Напрыклад, на балоце разам растуць журавіны, падвей, імхі, асокі. У хваёвым лесе могуць расці толькі некаторыя расліны: верас, лішайнікі, злакі. А вось кісліца звычайна расце ў ельніках. Р.з. заўсёды прыстасаваныя да пэўных умоў існавання. Напрыклад, хваёвыя лясы прыставаныя да пясчаных глеб, ельнікі — да гліністых глеб, балоты — да паніжэнняў рэльефу.

РАСЛІНЫ (РАСТЁННЯ) — жывыя арганізмы, большасць з якіх маюць корань, сцябло, лісце. Жыццёвыя формы раслін — дрэвы, кусты і травы. Дрэва (дерево) — расліна, якая мае адно добра выражанае адраўнелае сцябло (ствол). Ствол утварае крону і захоўваецца на працягу ўсяго жыцця расліны. Куст (кустарнік) — расліна, якая мае некалькі цвёрдых адраўнелых сцёблаў, сярод якіх нельга выдзеліць галоўнага. Трава, або Травяністыя расліны (трава, нлн травяннстые растення) — расліны з мяккімі неадраўнелымі сцёбламі. Наземная частка большасці такіх раслін у нашых умовах на зіму адмірае, у некаторых сцябло і лісце захоўваецца.

РАЎНІНА (РАВНЙНА) — адносна роўны ўчастак Зямлі, для якога харакгэрна невялікая розніца вышынь. Сярод Р. вылучаюць нізіны і ўзвышшы, якія адрозніваюцца вышынёй над узроўнем мора. На вышыні да 200 м над узроўнем мора знаходзяцца нізіны (займаюць тры чацвёртых тэр. Беларусі), вышэй 200 м — узвышшы (складаюць чацвёртую частку плошчы рэспублікі). Па характары паверхні Р. бываюць шіоскімі (без прыкметных павы-

шэнняў і паніжэнняў, папрыклад, Беларускае Палессе) і ўзгоркавымі (напрыклад, Р. Паўн. і Цэнтр. частак Беларусі).

РУДА (РУДА) — прыроднае ўтварэнне (карысныя выкапні), якое ўтрымлівае метал ці некалькі металаў. Найбольш пашыраны жалезныя, медныя і поліметалічныя (утрымліваюць некалькі металаў) руды. На тэр. Беларусі знойдзены значныя залежы жалезных руд: Навасёлкаўскае радовішча ў Карэліцкім р-не, Аколаўскае ў Огаўбцоўскім р-не і інш.).

РУЧАЙ (РУЧЁЙ) — невялікі пастаянны або часовы вадацёк, які ўтвараецца ад сцёку снегавой, дажджавой і грунтавой вады. Р. у адрозненне ад малых рэк звычайна не мае прытокаў.

РЫБАДдНЫЯ ПТЎШКІ (РЫБОЙДНЫЕ ПТЙЦЫ) — птушкі, якія кормяцца пераважна рыбай. На Беларусі гэта чаплі, зімародкі, крахалі, крачкі, чайкі і інш.

РЬІБЫ (РЬІБЫ) — жывёлы, якія пастаянна жывуць у вадзе і прыстасаваны да водных умоў жыцця. Цела ўкрыта слізкай луской, дыхаюць жабрамі, плаваюць з дапамогай плаўнікоў.

Р^КІ (РЁКН) — адносна вялікія водныя патокі, якія цякуць у падоўжана выцягнутых паніжэннях, зробленых імі на паверхні Зямлі. Р. маюць выток, рэчышча і вусце. Паніжэнне, у якім размяшчаецца Р., называеца рачной далінай. На Беларусі 20,8 тыс. рэк, іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км.

РЭЛЬЁФ (РЕПЬЁФ) — усе няроўнасці паверхні Зямлі. Асноўныя формы Р. — раўніны і горы. На іх сустракаюцца формы Р. меншых памераў, напрыклад, на раўніне — узгорак, яр, рачная даліна; у гарах — гара і міжгорныя даліны. Бываюць дадатныя, або выпуклыя формы Р. (горы, узгоркі і інш.) і адмоўныя, або ўвагнутыя (рачныя даліны, яры і інш.).

Р$ЧЫВА (ВЕІЦЕСТВ0) — гэта тое, з чаго складаюцца фізічныя целы. Напрыклад, кавалачак цукру — гэта цела, а цукар — рэчыва; збанок — цела, а гліна — рэчыва. Р. (гэта азначае і целы) складаюцца з маленькіх, нябачных вокам, часцінак.

CABÄ БАЛ0ТНАЯ (COBÄ БОЛ0ТНАЯ) — звычайная на Беларусі пералётная птушка. Апярэнне зверху вохрыста-рыжаватае з бурымі прадаўгаватымі плямамі, брушка — белаватае. Тваравы дыск светла-шэры, вочы, у адрозненне ад пугача, жоўтыя. Дзюба і кіпцюры чорныя. Вушкі (пучкі пёраў) на галаве маленькія. Селіцца на балотах, лугах; гняздо бўдуе на зямлі, у ямцы. Актыўная ноччу і ўдзень. Корміцца мышападобнымі грызунамі, насякомы-

мі, зрэдку птушкамі. Карысная птушка, падлягае ахове. С. вушастая (С. ушастая) — аселая птушка. Адрозніваецца ад папярэдняй крыху меншымі памерамі, доўгімі «вушкамі» на галаве (адсюль назва). Селіцца ў лясах, старых парках. Актыўная ноччу.

САЛАВЁЙ (СОЛОВЁЙ) — невялікая пералётная птушка памерам з вераб’я (маса 20—30 г.), але больш доўгая і зграбная, на доўгіх нагах. Апярэнне аліўкава-бурае, надхвосце рыжае. Па зямлі скача, тузае хвастом і кланяецца. Лётае хутка і лёгка. Вельмі актыўны ноччу, калі ён пераважна корміцца і спявае. Першы сярод птушак сііявак. Песня багатая разнастайным свістам, ііічоўканнем, клёкатам, моцная і мілагучная. Салаўіныя песні гучаць пераважна ў маі — чэрвені. Селіцца ў хмызняках, па берагах вадаёмаў, на лугах, у садах, парках з густым падростам паблізу вады. Асцярожная птушка, трымаецца скрытна. Корміцца жукамі (даўганосікамі, лістаедамі, вусенямі, мухамі і інш.), восенню зрэдку ягадамі і насеннем.

САПРАПЁЛЬ (САПРОПЁЛЬ) — ад сапра + грэч. pelos — гліна, гразь — ілістыя адклады ў прэсных вадаёмах (пераважна ў азёрах). Утвараецца ў асноўным з рэшткаў адмерлых арганізмаў (раслін, жывёл). С. — каштоўная сыравіна, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання ўгнаення, дамешкаў у корм с.-г. жывёле, для іразелячэння.

САРАКЎШ ВЯЛІКІ, або ШЭРЫ (СОРОКОПЎТ БОЛБШ0Й, нлн СЁРЫЙ) — птушка крыху буйнейшая за вераб’я. Галава, спіна і надхвосце попельна-шэрыя, крылы, хвост і палоскі праз вочы чорныя, ніз белы. Хвост доўгі з белымі краямі. С. жыхар адкрытых прастораў. Летам сустракаецца вельмі рэдка, часцей у канцы восені, калі птушкі вандруюць з поўначы. Корміцца насякомымі, мышападобнымі грызунамі.

CAPÖKA (COPÖKA) — аселая птушка з доўгім ступеньчатым хвастом. Брушка і плечы белыя, астатняя частка чорная. Селіцца ў зарасніках, сярод палёў і лугоў, на ўзлесках, зімой каля жылля чалавека. Гняздо — масіўнае, збудавана з гліны і сухіх галінак, якія пакрываюць яго зверху ў выглядзе даху. Корміцца разнастайнымі насякомымі, дробнымі грызунамі, зернем, насеннем раслін.

СВІРЗпіЦА, КАПЎСТА ПАЛЯВАя (СУРЁІШЦА) — травяністая расліна выш. 20—100 см з прамым галінастым сцяблом. Лісце шызае, перыстарассечанае. Кветкі правільныя, залацістажоўтыя з 4 пялёсткаў. Плод — стручок з доўгім носікам. Расце як пустазелле на палях, агародах, уздоўж дарог. Кармавая расліна

(асабліва для свіней) і алейная (у насенні многа тлустага алею, выкарыстоўваецца ў харч., мылаварнай і фарбавальнай прамысловасці). Добры меданос.

СВ0ЙСК1Я ЖЫВЁЛЫ (ДОМАШНЙЕ ЖНВ0ТНЫЕ) — жывёлы, якія прыручаны чалавекам і разводзяцца для гаспадарчых, пазнав., навук. і інш. патрэб.

СВЯТАЙННІК ПРАДЗІрАЎЛЕНЫ (ЗВЕРОБбЙ ПРОДЫРЙВЛЕННЫЙ) — шматгадовая расліна з прамастойным характэрным двухрабрыстым, уверсе галінастым сцяблом. Лісце яйцападобнаэліпсоіднае, супраціўнае, таксама з адметнай прыкметай — залацістымі кропкамі, як быццам праколатае (адсюль назва віду). Кветкі з 5 жоўтымі ііялёсткамі з чорнымі палоскамі, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці. Цвіце ў чэрв.—жніўні. Расце ў хмызняках, на лясных палянах, па берагах вадаёмаў, на лугах. Лекавая (кроваспыняльны, антысептычны, процізапаленчы, вонкавы ранагаючы сродак), фарбавальная (гарачы настой кветак, падкіслены воцатам або ініп. кіслатой, афарбоўвае тканіну ў чырвоны колер) расліна. Нар. назвы зелле св. Івана, кроўка.

СІВАГРАк, CIBABAPÖHKA (CH3OBOPÖHKA) — звычайная на Беларусі пералётная птушка, найбольш шматлікая на Палессі. Нар. назва краска, сінюга. Памерам з галку. Па форме падобна на крумкачовых птупіак грака або варону (адсюль назва). Аііярэнне прыгожае, яскраі$ас, у якім нераважае сіні колер (адсюль нар. назва). Спіна мае карычневую афарбоўку. Mae прамую, моцную, на канцы кручкаватую дзюбу, моцныя ногі. Палёт імклівы. Жыве ў зрэджаных старых лясах, на ўзлесках, у старых парках. Гняздо будуе ў дуплах дрэў. Корміцца буйнымі жукамі (хрушчамі, дрывасекамі, мядзведкамі). С. — адна з самых карысных і прыгожых птушак.

СІНІЦА (СННЙЦА) — на Беларусі сустракаецца 10 відаў сініц: вялікая, вусатая, даўгахвостая, блакітная, рэмез і інш. С. вялікая — аселая, часам вандроўная птушка ііамерам крыху меншая за вераб’я. Галава, шыя, характэрная палоска па сярэдзіне грудзей і падхвосце — чорныя, спіна зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы. Бойкая, рухавая птушка. Гняздуе ў лясах, садах, гіарках (гняздо ў дуплах). Корміцца пераважна насякомымі, зімой насеннем. У час гнездавання бацькі прыносяць птушанятам ежу да 400 разоў на дзень. Блакітніца, або С. блакітная, адрозніваецца ад іншых С. блакітнай галавой, крыламі і хвастом. С. чубатая (грэнадзёрка) мае ўверсе шаравата-бурае апярэнне і белы ніз з карычневым налётам. На галаве вялікі вастраверхі чуб, які адрознівае яе ад інпіых сініц. Асноўная ежа летам — тлі, даў-

ганосікі, лістаеды. С. вусатая мае доўгі ступеньчаты хвост, апярэнне спіны і хваста рыжае, галавы і шыі — шэрае. Пад дзюбай доўгія пучкі чорных пёраў («вусы»), Сустракаецца рэдка, занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Рэмез — удвая менпіы за вераб’я. Адрозніваецца карычневай спінай, цёмна-бурымі крыламі і хвастом з белай аблямоўкай пёраў, белым нізам з вохрыстым налётам. Галава шэрая, ад дзюбы праз вочы прахбдзяць шырокія чорныя палосы. У адрозненне ад інш. сініц пералётная птушка. Гняздо будуе ў выглядзе рукавіцы з валасоў жывёл, расліннага пуху, часцей над вадой у глухіх маладаступных месцах. Птушкі па-майстэрску ўплятаюць гнёзды ў развілку галін або падвешваюць на канцы гнуткай галінкі. Раней людзі ўяўлялі, што надзвычай складаныя гнёзды Р. маюць цудадзейныя ўласцівасці. Узніклі легенды, што ў гіабудове гнёзд птушцы дапамагаюць нейкія надпрыродныя сілы. Гнёзды збіралі, чым наносілі вялікую шкоду гэтай цудоўнай птушцы. Зараз рэмез занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

СПАЎКА БЁЛАЯ (ТРЯСОГЎЗКА БЁЛАЯ) — невялікая прыгожая зграбная птушка памерам з вераб’я, з тонкімі і доўгімі нагамі. Верх, хвост, крылы і грудзі чорныя, спіна шэрая, ніз белы. Найбольш характэрная для С. белай адзнака — доўгі хвост, які ў час перабежак па зямлі і нават калі птушка адпачывае, пастаянна пагойдваецца. Нар. назва — пліска. У народзе гавораць, што пліска сваім хвастом крыгі разбівае, бо прылятае, калі пачынаецца крыгаход, і яе можна ўбачыць на крыгах. Любіць сяліцца паблізу вады. С. вельмі рухавая птушка, хутка бегае па зямлі па берагах рэк, сцежках і ірадках агародаў, збірае на зямлі і ловіць у паветры жукоў, клапоў, вусеняў, матылёў, мух, аваднёў, камароў.

СЛІМАК (СЛЙЗЕНЬ) — наземны малюск з рэдукаванай ракавінай, з падоўжаным чэрвепадобным целам. Можа шкодзіць пасевам і маладым пасадкам.

СНЯГІР, ПЛЬ (СНЕГЙРЬ) — пералётная і вандроўная птушка памерам крыху буйнейшая за вераб’я, трапляецца ііа ўсёй тэр. рэсііублікі. Нар. назва — снягур. З’яўляецца звычайна позна восенню ў лясах і парках. Mae чорную, кароткую і тоўстую дзюбу, мяккае, доўгае і шчыльнае апярэнне (прыстасаванне да зімніх халадоў). Самцы всльмі прыгожыя зімой — чырванагрудыя, на галаве чорная «шапачка» з сінім адлівам, спінка — блакітна-шэрая, наді падхвосце — белыя. Самкі менш яркія, буравата-шэрыя. С. насяляе яловыя, мяшаныя лясы. Корміцца насеннем хвойных і ліставых (ясень, клён) дрэў, пустазелля, ягадамі (асабліва рабінай). У адрозненне ад амялушкі, ён паядае толькі насенне ягад, а мякаць адкідае. С. даверлівыя і добразычлівыя птушкі.

С0ЙКА (С0ЙКА) — вандроўная птушка памерам крыху буйнейшая за галку. Апярэнне пушыстае і рыхлае, на галаве шырокі чуб. Крылы і хвост чорныя, надхвосце белае, астатняе агіярэнне карычнева-шэрае. С. адразу можна пазнаць па ярка-блакітных з чорнымі палоскамі пёрах на крылах. Селіцца ў лясах. Часцей за ўсё яе можна ўбачыць на дубах, дзе яна збірае жалуды (яе любімая ежа). Набірае С. іх па некалькі штук адразу і хавае ў дуплах дрэў, пад апаўшае лісце. Корміцца таксама арэхамі, ягадамі. Карысная птушка — распаўсюджвальнік насення лясных раслін і знішчальнік шкодных насякомых.

с6кал-сапсАн (с6кол-сапсАн) — дзённы драпежнік, рэдкая аселая і вандроўная птушка, самы буйны з нашых сакалоў (маса да 1,3 кг). Характэрныя адзнакі: доўгія і вострыя крылы, кароткі клінападобны хвост. Верх — цёмна-буры, ніз — светлы з папярочным малюнкам на баках. Пад вачыма цёмныя «вусы»плямы. Кольцы вакол вачэй і ногі жоўтыя. Дзюба кароткая, кручкаватая. На моцных нагах учэпістыя вострыя кіпцюры. Сусіракаецца на Палессі. Жыве ў разрэджаных барах, паблізу буйных балот. Корміцца птушкамі: кулікамі, сойкамі, сарокамі, варонамі, галубамі, качкамі і інш., якіх ловіць у палёце. Гняздуе ў гнёздах варон, крумкачоў, чапляў. Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

СОН ШЫРАКАЛІСТЫ, ці СОН-ТРАВА (СОН-ТРАВА) — карэнішчавая ранаквітучая травяністая расліна з разеткай прыкаранёвага рассечанага лісця, якоепаяўляецца ў канцы цвіцення, і кветаноснымі сцёбламі, што нясуць лісце, рассечанае на вузкія долі. Кветкі званочкавыя, адзіночныя, буйныя, правільныя, з 5—6 сіне-фіялетавымі пялёсткамі. Кветканоснае сцябло густа апушанае серабрыстымі шаўкавістымі валаскамі. Цвіце ў крас.—маі. Расце на высечках, узлесках, у разрэджаных хваёвых лясах. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Колькасць паменшылася ў выніку збору квітучых раслін. Для зберажэння віду неабходны заказнікі (створаны ўжо ў Віцебскім, Лунінецкім, Добрушскім, Буда-Капіалёўскім р-нах), вырошчванне ў культуры (размнажаецца насеннем; не любіць перасадкі). Назва раслін тлумачыцца па-рознаму. Лічыцца, што яе нахіленыя званочкі быццам бы заснулі, задрамалі. Есць і міфічнае тлумачэнне. Людзі, якія папалі вечарам на паляну, быццам бы засынаюць ад выпарэнняў расліны (на самай справе такога ўздзеяння расліна не аказвае). Напэўна, назва паходзіць ад таго, што пасля доўгай зімы сон-трава абуджаецца адной з першых.

С0НЦА (С0ЛНЦЕ) — цэнтральнае цела Сонечнай сістэмы, самая блізкая ад Зямлі зорка. С. — крыніца святла і цяпла на Зямлі. Адлегласць ад Зямлі да С. прыкладна 149,6 млн. км.

СбНЯ (СбНЯ) — па знешняму выгляду штосьці сярэдняе паміж вавёркай і мышшу. Прыгожы звярок — з круглымі вушкамі, вялікімі вачыма, пушыстым хвастом. Жыве ў шыракалістых лясах на дрэвах і вядзе начны спосаб жыцця. Корміцца лісцем, арэхамі, жалудамі, ягадамі. Да восені так ад’ядаецца, што важыць у 2 разы больш, чым летам. Спіць зімою ў падземных сховішчах, звярнуўпіыся ў шчыльны клубочак. На Беларусі сустракаецца некалькі відаў сонь, 2 віды з ix (С. арэшнікавая і С. садовая) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

СТРЭЛКАЛІСТ (СТРЕЛОЛЙСТ) — водная ці балотная травяністая расліна. Лісце 3 тыпаў: падводнае — стужкападобнае, мяккае; плаваючае — доўгачаранковае, авальнае ці яйцападобнае; паветранае — стрэлкападобнае. Кветкі белыя, размешчаныя па тры. Вяночак кветкі з 3 пялёсткамі, чашачка з 3 чашалісцікамі. Пад зямлёй у С. знаходзіцца карэнішча, на канцы якога ўтвараюцца клубеньчыкі памерам з арэх. У іх многа крухмалу, болын чым у бульбе (могуць ужывацца ў ежу: печаныя — на смак як бульба, вараныя — як rapox). С. — каштоўны корм для андатры, бабра, качак.

СТРЙЛКІ (ПАСТЎШЬЯ СЎМКА) — травяністая раслін выш. 5—50 см. Сцябло простае, галінастае, знізу апушанае. Ніжняе лісце падоўжана-ланцэтнае з глыбокімі долямі, пачынаецца на адным узроўні вакол сцябла (стварае разетку), сцябловае лісце — сядзячае, суцэльнае, па краі зубчастае. Кветкі белыя, дробныя, сабраныя ў гронку. Цвіце ў крас. — кастрычніку. Плод — стручочак, падобны па форме на сумку. Расце на пустках, палях, агародах, каля дарог як пустазелле. Лекавая (настой травы — кроваспыняльны сродак) і алейная (насенне) расліна.

СУКВЁЦЦЕ (СОЦВЁТНЕ) — група кветак, размешчаных блізка адна да адной у пэўным парадку. Вылучаюць розныя віды. Галоўка (головка) — С. канюшыны, чартапалоха. Mae ўкарочаную, часам патоўшчаную вось, на якой сядзяць кветкі. Гронка (кнсть) — С. чаромхі, ландыша. Асобныя кветкі на добра прыкметных ножках размешчаны на доўгай восі. Колас (колос) —,С. трыпутніку, каласок складанага коласу пшаніцы. На агульнай восі сядзяць невялічкія кветкі. Каташкі (сережкн) — С. бярозы, таполі, мужчынскія С. вольхі, ляшчыны, дуба. Каташкі нагадваюць колас, але маюць паніклую вось. Кошык (корзннка) — С. сланечніку, адуванчыка, асоту, бадзяку і інш. раслін. Дробныя сядзячыя кветкі размешчаны на пашыранай восі (як у кошыку),

абгорнугай зялёным лісцем. Мяцё.іка (метелка) — С. аўса, метлюжка, святаяншка. На галоўнай восі развіваюцца галінастыя бакавыя галінкі з кветкамі. Парасонік (зонтмк) — С. вішні, цыбулі. Кветаножкі ўсіх кветак аднолькавай даўж. і размешчаны на ўкарочанай восі. Шчыток (шнток) — С. груіпы. Ніжнія кветаножкі даўжэйшыя за верхнія, і кветкі размяшчаюцца на адным узроўні (у адной плоскасці).

СУНІЦЫ (ЗЕМЛЯНЙКА) — шматгадовая расліна сям. ружавых. На Беларусі 3 дзікарослыя віды і адзін культурны (С. садовыя, якія няправільна называюць клубніцамі). С. лясныя (3. лесная) — расліны з галінастым сцяблом, кароткім карэнішчам, лазячымі надземнымі парасткамі (вусікамі), якія ўкараняюцца і развіваюцца ў новыя расліны. Лісце трайчастае. Кветкі белыя, плады — ярка-малінавыя, салодкія і духмяныя, багатыя вітамінамі.

СХІЛ (СКЛ0Н) — нахілены ўчастак зямной ііаверхні.

СЦЯБЛ0 (СТЁБЕЛЬ) — адзін з органаў раслін. Нясе на сабе лісце, пупышкі, кветкі. Па сцяблу перамяшчаюцца неабходныя для раслін рэчывы. Вада і мінеральныя солі з кораня па сцяблу перамяшчаюцца ва ўсе органы, а з лісця па сцяблу ва ўсе органы — арганічныя пажыўныя рэчывы. Сцябло з лісцем і ііупышкамі называецца парасткам (побегом). Бываюць надземныя і падземныя. Парасткі выконваюць разнастайныя функцыі. Напрыклад, служаць для размнажэння, назапашваюць пажыўныя рэчывы (клубень, цыбуліна, карэнішча). Карэнішча (корневшце) — падземны парастак многіх шматгадовых травяністых раслін, знешне нагадвае корань, але ў яго, як і ў наземных парасткаў, ёсць пупышкі, відазмененае лісце (лускавінкі). Ад карэнішча адыходзяць прыдаткавыя карані. Карэнішча ёсць у крапівы, пырніку, ландыша. У ім адкладваецца запас пажыўных рэчываў. Клубень (клубень) — таксама відазменены падземны парастак, характэрны для бульбы. На ім ёсць вочкі — пупышкі, якія сведчаць аб тым, што гэта парастак. Цыбуліна (луковмца) сустракаецца ў лілейных (лілея, цыбуля, [цатьпан). Лускавінкі цыбуліны — відазмененае лісце, днечка — відазмененае сцябло (таксама падземны парастак).

ТАП0ЛЯ (ТбПОЛЬ) — род дрэў сям. вярбовых. На Беларусі сустракаеіша Т. белая, або серабрыстая, Т. дрыжачая, або асіна, Т. чорная, або ясакар. Т. — ветраапыляльнае дрэва, цвіце ў крас. — маі. Мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах, сабраныя ў павіслыя цыліндрычныя каташкі: мужчынскія — жаўтавата-ружовыя, жаночыя — шэра-зялёныя, больш доўгія і рыхлыя. Насенне дробнае, з пухам. Хуткарослае, газаі

дымаўстойлівае дрэва, таму шырока вьжарыстоўваеода для азелянення населеных пунктаў, прадпрыемстваў, для стварэння ахоўных і прыдарожных пасадак. 3 драўніны робяць паперу, фанеру, мэблю, запалкі. Т. белая (Т. белый) расце пераважна ў поймах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Выш. 18—35 м. Адрозніваецца ад другіх відаў таполяў шатрападобнай раскідзістай галінастай кронай. Ствол пераважна калонападобны. Ka­pa знізу цёмна-шэрая, патрэсканая, вышэй — светла-шэрая або шэра-зялёная. Лісце яйцападобна-трохвугольнае, зверху цёмназялёнае, бліскучае, знізу — серабрыстае. Т. чорная, або ясакар (Т. черный, нлн осокорь) — мае шырокую, густа аблісцелую крону, ствол прамы, з цёмна-шэрай патрэсканай карой, каля асновы амаль чорнай, часта з наплывамі. Маладыя парасткі жаўтавата-шэрыя, бліскучыя. Культурная разнавіднасць — Т. італьянская (Т. нтальянскмй), якая характарызуецца вузкай пірамідальнай кронай са шматлікімі тонкімі галінкамі, шырокарамбічным лісцем.

ТРУС СВ0ЙСКІ (КР0ЛМК домАшннй) — млскакормячая жывёла з сям. зайцавых. Т. с. падобны да зайца, але адрозніваецца меншымі памерамі вушэй і лап, хвост карацейшы. Т. с. не мяняе афарбоўкі футра. Галоўная розніца паміж звяркамі ў спосабе жыцця. Трусяняты нараджаюцца малснькімі, сляпымі і голымі, зусім бездапаможнымі (зайчаняты ж з’яўляюцца на свет амаль самастойнымі, відушчымі, з поўсцю, у першы ж дзень могуць бегаць). Паходзіць ад труса дзікага, пашыранага ў Зах. Еўропе (Іспанія, Францыя). Вядома больш за 60 мяса-шкуркавых, мясных і пуховых парод. Трусінае мяса — каштоўны дыетычны прадукт, шкуркі — сыравіна для пашыву футравай адзежы, пух ідзе на выраб трыкатажу, фетру.

ТРЫПЎТНІК (ПОДОР0ЖНЙК) — бессцябловая шматгадовая травяністая расліна з бязлістымі кветканоснымі стрэлкамі. Лісце шырокаяйцападобнае, рэзка звужанае ў шырокі чаранок, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі светла-бурыя, сабраныя ў доўгія цыліндрычныя каласы. Расце ўздоўж дарог, ца лугах, паблізу жылля, устойлівы да вытоптвання (лісце мае моцныя жылкі, яго цяжка разарваць ці адарваць). Лекавая расліна (настой і сок — адхарквальны сродак, паляпшае страваванне, свежае лісце — кроваспыняльны, ранагаючы сродак пры апёках, укусах насякомых).

ТРЫСНЁГ ЗВЫЧАЙНЫ (ТРОСТНЙК ОБЫКНОВЁННЫЙ) — травяністая шматгадовая расліна з сям. злакавых, выш. да 5 м. Mae доўгае, паўзучае карэнішча і тоўстыя гарызан-

тальныя надземныя парасткі. Сцябло прамастойнае, пустое з міжвузеллямі. Лісце доўгае, шырокалінейнае, завостранае і цвёрдае. Кветкі сабраныя ў густую пірамідальную мяцёлку даўж. 50 см (спачатку буравата-фіялетавага, а потым жоўтага колеру). Расце па берагах вадаёмаў, на ўскрайках балот, забалочаных лугах. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці паперы, для пляцення. Маладыя расліны — корм, а зараснікі — месцы сховішча многіх вадаплаўных птушак. Здольны збіраць і пераапрацоўваць некаторыя забруджвальныя рэчывы, якія трапляюць са сцёкавымі водамі, памяншаюць колькасць змытых у вадаёмы мінеральных угнаенняў.

ТРЫТ0Н ЗВЫЧАЙНЫ (TPHTÖH ОБЫКНОВЁННЫЙ) — хвастатая земнаводная жывёла даўж. 7—8 см. Скура гладкая або дробна-бародаўчатая, на спіне — аліўкава-шэрая або цёмна-бурая з цёмнымі плямамі, брушка — светла-аранжавае або жаўтаватае з дробнымі цёмнымі плямамі. Цела выцягнутае, сціснутае з бакоў. Хвост са скурыстай аблямоўкай, крыху даўжэйшы за тулава. У перыяд размнажэння (у канцы сак. — пачатку крас.) у самца ад патыліцы да хваста вырастае грэбень з аранжавай аблямоўкай і блакітнай, з перламутравым бляскам, паласой. Насяляе ліставыя і мяшаныя лясы, лесапаркі, хмызнякі ў поймах рэк. Актыўны на змярканні і ноччу. Днём хаваецца ў лясным подсціле, пад карчамі, камянямі. Вясну і першую палову лета праводзіць у вадаёмах, дзе корміцца ракападобнымі (дафніямі, цыклопамі). На сушы корміцца насякомымі, дажджавымі чарвямі.

тумАн (тумАн) — вялікая колькасць у прыземных слаях паветра найдрабнейшых кропелек вады (у цёплае надвор’е), ледзяных крышталікаў (у халоднае надвор’е) ці іх сумесі. Утвараецца часцей за ўсё пры ахаладжэнні паветра ад зямной паверхні.

ТХОР Ч0РНЫ, або ТХОР ЛЯСНЬІ (ХОРЁК ЧЁРНЫЙ, йлн ЛЕСН0Й), — млекакормячая жывёла, драпежнік. Mae мяккую, пушыстую, зімой бліскучую чорна-бурую поўсць. Тулава выцягнутае, хвост кароткі, пушысты, вушы вялікія. Селіцца ў прыбярэжных зарасніках рэк, азёр, на высечках, хмызняковых балотах, у алешніках, часам каля жылля. Корміцца мышападобнымі грызунамі, птушкамі і іх яйцамі, зрэдку насякомымі, земнаводнымі. Палюе пераважна ноччу, зрэдку днём. Каштоўны пушны звярок, знішчальнік шкодных грызуноў, але часам знішчае свойскіх птушак.

узгорАк (ХОЛМ) — форма паверхні, якая ўзнімаеода над навакольнай мясцовасцю да 200 м (мае выіпыню ад падэшвы да

вяршыні звычайна не менш 10 і не болей 200 м). У. мае вяршыню, схілы і падэшву.

УМ0ЎНЫЯ 3HÄKI (УСЛ0ВНЫЕ 3HÄKH) — абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца на каргах для аддюсіравання розных аб’ектаў, іх якасных і колькасных характарыстык. Перадаюць змест карты, абазначаюць прадметы, з’явы, працэсы, вызначаюць іх прасторавае становішча.

ФЕНАЛАГІЧНЫЯ HA3IPÄHHI (ФЕНОЛОГЙЧЕСКйЕ наБЛЮДЁНЙЯ) — назіранні за сезоннымі з’явамі ў жыцці раслін, жывёл, а таксама сезоннымі з’явамі ў нежывой прыродзе, якія залежаць ад надвор’я (ледастаў, крыгалом, сход снегавога покрыва, адтайванне глебы і інш.), запіс тэрмінаў іх надыходу і заканчэння.

ФІТАНЦЬІДЫ (ад фіта + лац. caedo забіваю) — гэта біялагічна актыўныя рэчывы расліннага паходжання, якія затрымліваюць рост або выклікаюць гібель бактэрый, грыбкоў і ііші. прасцейшых. Ф. ўтвараюць усе расліны, але найбольш такія расліны, як цыбуля, часнок, рэдзька, фіялка, казялец, ядловец, цьггрусавыя і інш. Многа Ф. у паветры хваёвых і ліставых лясоў.

фійлка сабАчая (ФйАлКА) — шматгадовая травяністая расліна выш. 5—20 cm. Mae шматлікія галінастыя сцёблы, утварае невялікія дзярнінкі. Лісце яйцападобнае. Кветкі фіялетаваблакітныя, у сярэдзіне белаватыя, няправільнай формы са шпоркай жаўтаватага ці белага колеру. Расце ў хваёвых лясах, на вільготных і забалочаных лугах, палянках, узлесках, сярод хмызняку. Цвіце ў крас.— чэрвені. Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ф. палявая (Ф. полевая) расце як пустазелле на палях, уздоўж дарог. Адналетняя расліна з прамастойным сцяблом, прыкаранёвае лісце акруглае, сцёблавае — шырокаланцэтнае. Кветкі белавата-жоўтыя, шпорка белаватая. Ф. трохколерная, або браткі (Ф. трехцветная) расце на лугах, узлесках, каля жылля. Сцябло кароткаапушанае, прыўзнятае. Прыкаранёвае лісце сэрцападобнае, сцябловае — прадаўгаватае з буйнымі, перыстараздзельнымі прыліснікамі. Кветкі буйныя, пялёсткі пераважна трохколерныя, верхнія — ярка-фіялетавыя, сінія або ліловыя, бакавыя — белавата-жоўтыя, ніжні — жоўты, каля асновы з цёмнымі палоскамі, па краі фіялетавы з доўгай шпоркай. Настой травы — адхарквальны сродак. Ф. трохколерная — адзін з відаў для стварэння садовых братак.

ХАХЎЛЯ (ВЬІХУХОЛЬ) — невялікая паўводная млекакормячая жывёла (маса да 500 г). Характэрныя асаблівасці будовы цела ў сувязі з умовамі існавання: морда выцягнутая ў хабаток, паміж пальцамі задніх ног плавальныя перапонкі, доўгі вертыкальна сгоіюснуты хвост, укрыты лускавінкамі і рэдкімі валаскамі (выконвае функцыю руля), шчыльная серабрыста-шэрая поўсць, якая ўтрымлівае паветра паміж шарсцінкамі. Пры дапамозе веслападобных лапак і хваста X. хутка і сгірьггна плавае сярод водных зараснікаў. Доўгі рухавы хабаток дазваляе звярку знаходзіць корм на дне ў поўнай цемры. Жыве ў норах з выхадам пад вадой. Корміцца малюскамі, воднымі насякомымі, дробнай рыбай, расліннай ежай. Даставернасць існавання X. ў сучасны момант на Беларусі не пацвсрджана. Негатыўныя ўздзеянні на колькаснь X. — меліярацыя, браканьерства, канкурэнцыя з боку акліматызаванай амерыканскай норкі. Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

ХВАЁВЫЯ ЛЯСЫ, ХВ0ЙНІКІ, САСН0ВЫЯ ЛЯСЫ, САСНЯК( (СОСН0ВЫЕ ЛЕСА) —лясы, у якіх пераважае хвоя. Яны займаюць больпі за 65% усіх лясоў Беларусі і сустракаюцца часцей на сухадолах з пясчанымі і супясчанымі глебамі. X. л. маюць важнае водаі глебаахоўнае, гаспадарчае і сан. гігіенічнае значэнне (ачышчаюць паветра і ўзбагачаюць яго кіслародам, выпрацоўваюць вялікую колькасць фітанцыдаў). Даюць высакаякасную драўніну, з’яўляюцца месцам пражывання птушак і звяроў. Жывёльны свет адносна небагаты, трапляецца лось, гарнастай, ліс, глушэц, крыжадзюб-хваёвік, сініца чубатая, ляляк.

ХВ0ЙНЫЯ ДРЗВЫ (ХВ0ЙНЫЕ ДЕРЁВЬЯ) — дрэвы, якія маюць лісце ігольчастай (або лускападобнай) формы — хвою, якая звычайна не ападае на зіму (выключэнне — лістоўніца).

ХВ0ЙНЫЯ ЛЯСЬІ (ХВбЙНЫЕ ЛЕСА) — лясы з перавагай хвоі, елкі, піхты, лістоўніцы і інш. На Беларусі займаюць больш 67% плошчы ўсіх лясоў, пераважаюць хваёвыя лясы, невялікія плошчы займаюць яловыя (пераважна на Пн рэспублікі). У ніжнім ярусе X. л. звычайны наступныя расліны: многія мхі, лішайнікі, хвашчы, папараці, дзераза, чарніцы, брусніцы і інш.

ХВ0Я, CACHÄ (COCHÄ) — род вечназялёных дрэў, кустоў (сям. хваёвых). Вядома каля 100 відаў, на Беларусі дзікарослая — X. звычайная і каля 20 інтрадукаваных відаў. X. — адна з галоўных лесаўтваральных парод. Драўніна высокай тэхнічнай якасці выкарыстоўваецца ў будаўніцгве, карабельнай справе і інш. галінах гаспадаркі. 3 жывіцы вырабляюць шкіпінар і каніфоль, з ма-

ладой ігліцы — канцэнтрат вітаміну С. Высокадэкаратыўныя дрэвы, выкарыстоўваюцца ў садова-паркавым афармленні; высаджваюцца як ахоўныя насаджэнні на межах палёў, уздоўж дарог. X. звычайная (С. обыкновенная) — дрэва выш. 20—50 м з акруглай кронай і прамым ствалом, пакрытым чырвона-бурай або шараватай патрэсканай карой. Ігліца шызаватая, цвёрдая, па 2 у пучках, захоўваецца 2—3 гады. Каранёвая сістэма моцна развітая. Мужчынскія шышкі шматлікія, маленькія, скучаныя, жоўтыя, у іх утвараецца пылок. Жаночыя шышкі даўж. 3—1 см. прадаўгавата-яйцаііадобныя, не рассыпаюцца, выспяваюць на другі год. Насенныя лускавінкі на канцы патоўшчаныя і расшыраныя ў шчыток. Насенне арэшкападобнае, з крылцам. Святлалюбная, хуткарослая, даўгавечная (жыве 300—500 гадоў), зімаўстойлівая, малапатрабавальная да ўрадлівасці глебы і вільготнасці паветра, але няўстойлівая да гарадскіх умоў (адчувальная да забруджанасці паветра прамысловымі газамі), лекавая расліна (адвар і настой пупышак — адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак). 3 інтрадукаваных відаў найбольш вядомыя: X. веймутава (С. веймутова) — дрэва з шырокапірамідальнай кронай, зеленавата-шэрай карой. Ігліца — па 5 у пучках, мяккая, блакітна-зялёная, дробнапілаватая. Шышкі вузка-цыліндрычныя, павіслыя. Сустракаецца ў Пружанскім р-не (Смугаўскі хвойнік — помнік прыроды). X. кедравая сібірская (С. кедровая снбнрская) сустракаецца на Пн і ПнУ Беларусі — дрэва з вузкапірамідальнай кронай. Ігліца — па 5 у пучках, кароткая. Шышкі яйцападобныя, прамастойныя. X. кедравая еўрапейская (С. ксдровая евопейская) — дрэва з густой шырокаяйцападобнай кронай. Ігліца — па 5 у пучках, цвёрдая, з блакітнаватымі палоскамі, вызубленая па краі. Шышкі яйцападобныя, прамастойныя. Устойлівая да гарадскіх умоў.

ХМЫЗНЯКІ (КУСТАРННКН) — кустовыя зараснікі па берагах рэк, на лугах, балотах, на ўзлесках, высечках. На Беларусі ў складзе X. пераважае вярба, часам з дамешкам вольхі, бярозы, рабіны, крушыны ломкай. X. на лугах зніжаюць іх прадуктыўнасць. Але многія X. маюць прыродаахоўнае значэнне. Маліна, ажына, парэчкі і інш. ягадныя расліны ўтвараюць густыя негграходныя зараснікі, якія з’яўляюцца месцам збору ягад, грыбоў, гнездавання птушак (салаў’я, пеначкі-вяснічкі), кармлення жывёл (лася, казулі, зайца-русака), вербнякі — асноўны корм бабра.

ЦВЫРКЎН (CBEP4ÖK) — насякомае; сустракаецца Ц. палявы і Ц. дамавы. Ц. палявы (С. полевой) жыве на сухіх лугах і па-

лях у земляных норках, пад каменнем. Цела (даўж. 2—3 см) чорнае, бліскучае з вялікай галавой і вялікімі вачыма. Надкрылы бурыя з аранжавымі плямамі каля асновы. Дарослыя трапляюцца ў маі-жніўні. Расліннаедны, можа шкодзіць с.-г. раслінам. Ц. дамавы (С. домовой) жыве ў памяшканнях. Цела (даўж. 1,5—2 см) саламяна-палевае з карычневымі палоскамі. Крылы згорнуты жгутамі і даўжэйшыя за брушка. Корміцца хлебнымі крошкамі, расліннымі адходамі. Самцы цвыркаюць (адсюль назва) вечарам і ноччу.

ЦЁЛЫ (TEJiA) — усе прадметы, якія акружаюць нас. Ц. бываюць цвёрдымі, вадкімі і газападобнымі.

ЦЕНЕВЫН0СЛІВЫЯ РАСЛІНЫ (ТЕНЕВЫНбСЛНВЫЕ РАСТЁНЙЯ) — расліны, якія добра растуць у цені пад палогам лесу, але могуць развівацца і на святле (напрыклад, елка звычайная, клён вастралісты, граб, ліпа, дуб чырвоны, многія травяністыя расліны).

ЦЕНЕЛЮБІВЫЯ РАСЛІНЫ (ТЕНЕЛЮБЙВЫЕ РАСТЁННЯ) — расліны, якія насяляюць ценевыя мясціны і завядаюць, калі многа святла (напрыклад, кісліца, кураслеп дуброўны, бальзамін і інш.).

ЦЕЦЯРЎК (ТЁТЕРЕВ) — аселая птушка, самец памерам са свойскага пеўня. Mae чырвоныя бровы, чорнае з металічным адлівам апярэнне, часткі крылаў і падхвосце — белыя. Хвост з доўгімі, загнутымі ў бакі пёрамі (лірападобны). Самка буравата-рыжая з чорным рабаціннем, на '/з меншая за самца. Ц. насяляе пералескі, лясныя высечкі, балоты, пазбягае густых лясоў. Большую частку жыцця праводзіць на зямлі, дзе ён хутка рухаецца. Лётае таксама хутка і лёгка. 3 дрэва злятае ціха, а з зямлі — з вялікім шумам. Вясной такуе: збіраюцца дзесяткі самцоў з распушчанымі чорнымі хвастамі, паважна і павольна ходзяць па крузе, бармочуць і чуфыкаюць, б’юцца. Зімой Ц. начуе ў снезе, дзе робіць хады да 8 м даўжынёй. Корміцца травяністымі раслінамі, ягадамі, насякомымі, зімой — пупышкамі і каташкамі бярозы, вольхі.

ЦІМАФЁЕЎКА ЛУГАВАЯ, ЖЬІЦЕЦ (ТНМОФЁЕВКА ЛУГОвАЯ) — шматгадовая злакавая расліна выш. 80—120 см з доўгім вузкалінейным, злёгку шурпатым лісцем. Суквецце — шчыльная коласападобная мяцёлка. Цвіце ў пачатку ліпеня. Расце на лугах, палях, вырошчваецца як каштоўная кармавая расліна.

ЦМЕН ПЯСЧАНЫ, або БЯССМЁРТНІК (БЕССМЁРТННК) — травяністая галінастая расліна (выш. 15—30 см) з густым белым або шэрым лямцавым апушэннем, адраўнелым чорна-бурым карэнішчам. Лісце пераважна лінейна-ланцэтнае, невялікіх памераў, сядзячае. Кветкавыя кошыкі жоўгага колеру. Расце на пясчаных глебах, на схілах, у зрэджаных хвойніках, каля дарог. Цвіце ў чэрв. — верасні. Лекавая расліна (жаўцягонны сродак). Нар. назвы залатушнік, грымотнік, кацялапкі, змяёўнік лясны, сухазелле.

ЦЫКбРЫЯ ЗВЫЧАЙНЛЯ (ЦНК0РЙЙ ОБЫКНОВЁННЫЙ) — шмападовая травяністая расліна выш. 30—100 см з пругападобнымі шурпатымі галінкамі і тоўстым верацёнападобным коранем. Лісце сцябловае ланцэтнае, сядзячае, вастразубчастае, прыкаранёвае — у разетцы, падоўжанае, з глыбокімі долямі (перыстараздзельнае). Кветкавыя кошыкі блакітныя (іншы раз ружаватыя) буйныя, шырока раскрытыя. Расце на сухіх лугах, каля дарог, жылля, на пустках. Корань можа выкарыстоўвацца як сыравіна сурагату кавы, лісце — для прыгатавання салата. Лекавая расліна (танізоўны, слабільны, мачагонны сродак).

ЦЫКЎТА ЯДАВЙАЯ (ВЁХ ЯДОВЙТЫЙ) — водна-балотная травяністая расліна (сям. парасонавых) выш. 50—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, тонкабаразнаватае, пустое. Карэнішча тоўстае, падзелена на паветраныя камеры. Лісце на доўгіх чаранках, перыстае, моцна рассечанае (да сярэдняй жылкі) на вузкія долі. Лісце і сцябло пры расціранні пальцамі мае непрыемны пах. Кветкі дробныя, белыя, сабраныя ў парасонік. Расце па берагах рэк і азёр, на вільготных лугах, ускрайках балот. Цвіце ў чэрв.—жніўні. Вельмі ядавітая расліна (асабліва карэнішча), ёй часта атручваюцца каровы, авечкі.

ЧАБ0Р ЗВЫЧАЙНЫ, ці БАГАР0ДСКАЯ TPABÄ (ЧАБРЁЦ) — духмяная расліна з паўзучымі прьгўзнятымі дравяністымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, мелкае, эліпсападобнае, сугіраціўнае. Кветкі ружавата-ліловыя, у галоўчатых суквеццях. Расце на сухіх пясчаных мясцінах, схілах, узгорках, у хваёвых лясах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Лекавая расліна (адхарквальны, болесуцішальны сродак). Выкарыстоўваецца для прыгатавання прыемнага духмянага чаю, для араматызацыі кансерваваных вырабаў. Нар. назвы цымбер, цэбрык.

ЧАПЛЯ (ЦАПЛЯ) — вельмі зграбная, прыгожая пералётная птушка. У яе прамая, доўгая і вострая дзюба, сціснутая з бакоў. Крылы кароткія, шырокія і закруглёныя. Кароткі хвост, падоў-

жаны чуб. Шыя і ногі доўгія (прыстасаванне да ўмоў існавання і спосабу харчавання). Жывуць каля вады, здабываючы ежу на мелкаводдзі. Кормяцца пераважна дробнай рыбай, земнаводнымі, паўзунамі, грызунамі. На Беларусі сустракаецца Ч. шэрая, рыжая, вялікая белая, малая белая. Ч. шэрая (Ч. серая) — самая вялікая з чапель, з шэрым апярэннем, з доўгімі пёрамі на патыліцы. Ч. рыжая — з рыжаватым апярэннем, меншая за Ч. шэрую, Ч. вялікая белая мае беласнежнае апярэнне, доўгія рассуканыя плечавыя пёры, якія звісаюць на край хваста. Ч. малая белая адрозніваецца ад апошняй меншымі памерамі, чуб на галаве са стужкападобных пёраў.

чарамшА, мядзвёджая ЦЫБЎЛЯ (ЧЕРЕМША, медВЁЖМЙ ЛУК) — шматгадовая расліна ( сям. цыбулевых), выш. да 40 см. Цыбуліна падоўжанай формы, таўшчынёй каля 1 см, мае смак часнаку. Сцябло трохграннае — у ніжняй частцы з 2— 3 шырокімі эліпсападобнымі завостранымі на канцы лістамі, якія паступова звужаюцца ў чаранок. Кветкі белыя, буйныя, накшталт зорачак. Цвіце ў чэрвені. Расце паблізу рэк, ручаёў, балот у шыракалістых, шыракаліста-яловых, яловых лясах. Меданосная, лекавая і дэкаратыўная расліна. Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Колькасць віду паменшылася ў выніку высечкі лясоў, асушэння балот, збірання насельніцгвам для харчовых мэт. Меры аховы: стварэнне заказнікаў, вырошчванне ў культуры, ашчадныя адносіны да расліны.

ЧАРАГіАХА БАЛ0ТНАЯ (ЧЕРЕПАХА БОЛ0ТНАЯ) — від паўзуноў, рэдкі на Беларусі. Цела (даўж. 15—25 см) укрыта касцявым і рагавым панцырам, зверху цёмна-аліўкавага з жоўтымі рыскамі і кропкамі, знізу — жоўтага або цёмна-бурага колеру. Хвост і канечнасці (пакрыты лускавінкамі) могуць, як і галава, пры небяспецы ўцягвацца ў панцыр. Паміж пальцамі ног плавальныя перапонкі. Дзякуючы гэтаму, Ч. добра плавае і нырае, можа доўга заставацца пад вадой. Зімуе на дне вадаёмаў. Корміпца насякомымі, малюскамі, ракападобнымі, рыбай, водарасцямі. Трапляецца ў басейне р. Прыпяць. Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

ЧАРАЎНІК ДВУХЛІСТЫ (ЛІ0БКА ДВУЛЙСТНАЯ) — травяністая расліна (выш. 25—60 см) з каранёвымі клубнямі. Сцябло вуглаватае, каля асновы з 2 прадаўгаватымі лістамі. Кветкі няправільнай формы, белыя з зеленаватым адценнем, духмяныя, асабліва ўначы. За гэта яго называюць «начной фіялкай», «начной прыгажуняй». Трапляецца зрэдку па ўсёй тэрьггорыі Беларусі.

Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі на лясных палянах у мяшаных і шыракалістых лясах. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Для зберажэння расліны неабходна арганізацыя заказнікаў (некалькі ўжо створана), прапаганда ашчадных адносін да яе, вырошчванне ў культуры.

ЧАРНІЦЫ (ЧЕРНЙКА) — кусцік з сям. верасовых. Расце ў лясах, утварае зараснікі. Лістападная расліна з доўгім паўзучым карэнішчам, галінастым сцяблом і вострарабрыстымі галінкамі. Лісце чаргаванае, яйцападобнае або эліптычнае на кароткіх чаранках. Кветкі зеленавата-белыя з ружовым адценнем, адзіночныя (радзей 2). Плод — ягада з шызаватым васковым налётам. Лекавая (настой з лісця выкарыстоўваецца пры цукровым дыябеце, антысептычны сродак), фарбавальная і меданосная расліна.

4APÖT АЗЁРНЫ (КАМЬІШ ОЗЁРНЫЙ) — прыбярэжна-водная травяністая расліна выш. да 3 м. Сцябло цыліндрычнае да 2 см таўшчынёй, у адрозненне ад трыснёга — без міжвузелляў, з паветраноснай тканкай унутры. Карэнішча тоўстае, паўзучае. Лісце лінейнае, трохграннае, адыходзіць ад ніжняй частцы сцябла. Суквецце мяцёлчатае, з няроўнымі галінкамі. Утварае вялікія зараснікі ў азёрах і сажалках на глыбіні да 1 м і больш. Торфаўтваральнік, садзейнічае зарастанню азёр, удзельнічае ў біялагічнай ачыстцы вадаёмаў. Корм для андатры і нугрыі, вадаплаўных птушак (плады, маладыя парасткі, карэнішча).

ЧАРТАПАЛ0Х КУЧАРАВЫ (ЧЕРТОПОЛбХ КУЧЕРЙВЫЙ) — травяністая расліна выш. 0,5—2 м з прамым галінастым калючым сцяблом. Лісце мяккае, знізу з белым апушэннем, выемчата-зубчастае, з мяккімі калючкамі. Кветкавыя кошыкі пурпуровыя, рэдка ружовыя, скучаныя на верхавінках сцябла. Цвіце ў чэрв.— кастрычніку. Плод — сямянка з чубком з валаскоў. Расце каля дарог, жылля, на пустках, па берагах рэк, у пасевах як пустазелле. Добры меданос. Нар. назвы бадзюлі, дзядоўнік.

4A4ÖTKA ЗВЫЧЛЙНАЯ (ЧЕЧЁТКА ОБЫКНОВЁННАЯ) — вандроўная птушка памерам драбнейшая за вераб’я. Спінка буравата-шэрая, горла чорнае. Галава і ірудзі — малінавыя. Ніз белы з цёмнымі плямамі па баках. Голас «чыу-чыу-чыу» (адсюль назва). З’яўляецца ў кастрычніку і знікае ў сакавіку. Трымаецца ў ліставых (бярозавых, альховых) лясах, пералесках, хмызняках. Корміцца насеннем вольхі і бярозы.

ЧМ^ЛЬ (ШМЁЛЬ) — буйное насякомае. Цела (даўж. да 3,5 см) укрыта густымі валаскамі, у чорных, белых, ярка-рыжых палосах. Маюць 2 пары крылаў з добра прыкметным ячэістым

жылкаваннем. Ротавыя органы ў выглядзе хабдтка (ім Ч. збірае нектар). На лапках прыстасаванні для збору пылку. Жывуць сем’ямі (да 500 асобін). Гнёзды робяць на паверхні зямлі з травы, моху, часта шарападобнай формы. Кормяцца нектарам, пылком многіх раслін. Добрыя апыляльнікі — за дзень апыляюць да тысячы кветак. Апыленне канюшыны амаль цалкам залежыць ад гэтых насякомых. Гнёзды Ч. патрабуюць аховы.

ЧУБАТКА ПУСТАЯ, або ЦЫБЎЛЬНАЯ (ХОХЛЛТКА П0ЛАЯ, нлн ЛЎКОВІ4ЧНАЯ) — травяністая расліна выш. 15—40 см. Корань клубнепадобны, унутры пусты (адсюль назва). Сцябло прамое, уверсе з 2 чаранковымі шыза-зялёнымі рассечанымі лістамі. Кветкі прыгожыя, рознакаляровыя, ад белага да цёмна-фіялетавага, часцей фіялетава-ружовыя, няправільнай формы са шпоркай, сабраныя ў гронку. Цвіце ў крас.— маі. Сустракаецца спарадычна, часцей на Пд Беларусі. Расце ў дубровах, чорнаалешніках, у зарасніках ляшчыны, пад палогам дрэў і кустоў. Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Для зберажэння віду неабходна стварэнне заказнікаў, ашчадныя адносіны да расліны. Дэкаратыўная і меданосная расліна. У дзікарослым выглядзе сустракаюцца яшчэ 2 віды: Ч. шчыльная, або Галера, і Ч. сярэдняя. Ч. шчыльная (X. Галера) — адрозніваецца пічыльным клубнем, кветкі часцей светла-пурпуровыя, чырванавата-ліловыя. Ч. сярэдняя (X. средняя) мае шчыльны клубень, гронку малакветкавую, каля пладоў паніклую, кветкі светла-ііурпуровыя, амаль белыя. Сустракаецца вельмі рэдка. Існуе некалькі культурных відаў Ч.

«ЧЫРВ0НЫ МАТЬІЛЬ» (МОТЬІЛЬ) — так называюць у побыце лічынак камароў-званцоў. Матылі з’яўляюцца кормам для водных жывёл, акварыумных рыб, а таксама добрай нажыўкай для рыбнай лоўлі; іх можна здабыць нават зімой на дне вадаёмаў, у муле. Цела М. мае чэрвепадобную форму чырвонага колеру (адсюль назва).

ШПАК (СКВОРЁЦ) — звычайная пералётная, зрэдку зімуючая птушка сярэдніх памераў. Дарослыя птушкі чорныя з бліскучым металічным адаівам і светлымі крапінкамі, маладыя — бурыя, з болын светлым горлам. Дзюба ў Ш. доўгая, крыху загнутая ўніз. Сустракаецца ў садах, парках, каля жылля чалавека. Прылятае ў пачатку сак., адлятае ў верасні. Корміцца пераважна шкоднымі насякомымі (хрушчамі, вусенямі соўкі, саранчой, пілільшчыкамі, мухамі, аваднямі). У канцы лета — пачатку восені паядаюць ягады ў садах, чым наносяць шкоду. Але, знішчаючы вялікую колькасць шкоднікаў, птушкі прыносяць значна больш

карысці. Ш. маюць здольнасць да імітавання гукаў — добра перадаюць розныя мелодыі, песні інш. ігтушак, навакольныя гукі.

шчАўе (ПіАвЕЛЬ) — род аднаі шматгадовых травяністых раслін. На Беларусі сустракаецца 17 відаў. Найбольш пашыраны Ш. звычайнае, або кіслае, Ш. кучаравае, Ш. вераб’інае, або малое, ці шчаўлюк і інш. Ш. звычайнае (ІЦ. обыкновенный) — расліна выш. 50—70 см з баразнаватым сцяблом. Лісце сакаўное, у прыкаранёвай разетцы суцэльнае, каля асновы з трохвугольна завостранымі лопасцямі. Кветкі дробныя, ружаватыя або чырвоныя, сабраныя ў вузкамяцёлчатае суквецце. Расце на лугах, узлесках, схілах. Уведзена ў культуру, з’яўляецца каштоўнай харчовай і лекавай раслінай. У маладым лісці знаходзіцца пераважна яблычная і лімонная кіслоты, а затым паяўляецца шчаўевая кіслата. Ш. малое (ІЦ. маленькнй) ад Ш. звычайнага можна адрозніць па ніжняму стрэлападобнаму і верхняму ланцэтнаму лісцю і па шматлікаму разгалінаванню сцябла.

ШЧУР (ІЦУР) — прыгожая птушка памерам крыху большая за снягіра, з доўгім хвастом і масіўнай тоўстай дзюбай. У самца апярэнне галавы, спіны і грудзей — малінава-чырвонае, крылы і хвост — чарнавата-бурыя, на плячах 2 белыя палоскі. У самак замест малінавага колеру аранжава-шэры. Селіцца ў хвойных лясах, увесь час трымаецца на дрэвах. Корміцца ягадамі рабіны, ядлоўцу, пупышкамі і насеннем хвоі. Даверлівая птушка, не баіода людзей. На Беларусі рэдкая вандроўная птушка, часцей трапляецца ў паўн. раёнах рэспублікі.

ШЫПШЬІНА (ШНП0ВННК) — дзікарослая расліна роду ружа. На Беларусі трапляецца 9 відаў. Растуць у падлеску светлых лясоў, хмызняках, на ўзлесках. Кусты выш. 0,5—3 м. Сцёблы і галінкі з шыпамі (адсюль і назва). Лісце непарнаперыстае з 5—7 лісцікаў з прылісткамі. Кветкі духмяныя, правільнай формы з 5пялёсткаў (радзей махрыстыя). Плод — шматарэшак ярка-чырвоны ці аранжавы. Каштоўныя дакаратыўныя (выкарыстоўваюцца для пасадак, стварэння жывых агароджаў), лекавыя (з пладоў атрымліваюць жаўцягонныя і вітамінныя прэпараты), харчовыя (плады і пялёсткі выкарыстоўваюць для вырабу павідаа, мармеладу, цукерак) расліны.

ШЫРАКАЛІСТЫЯ ЛЯСЫ (ШНЮКОЛЙСГВЕННЫЕ ЛЕСХ) — лясы з перавагай дубу, ліпы, клёну, грабу, ясеню, вязу, інш. дрэў з адносна шырокай ліставой пласцінкай. На Беларусі Ш. л. займаюць каля 4,5% усёй плошчы лясоў. Найбольш пашыраны на Палессі. Некаторыя Ш. л. — помнікі прыроды: Барэцкая дуброва (Брэсцкая вобл.), Вепрынская дуброва (Магілёўская вобл.), Яз-

ненская дуброва (Віцебская вобл.) і інш. Асабліва каштоўныя Ш. л. Прыпяцкага ландшафтнагідралагічнага запаведніка, нац. парку Белавежская пушча, Васілевіцкага, Буда-Кашалёўскага, Рэчыцкага лясгасаў. Плошча Ш. л. значна зменшылася ў выніку гаспадарчай дзейнасці.

ШЫРАКАЛІСТА-ХВбЙНЫЯ ЛЯСЫ (ШНРОКОЛЙСТВЕННО-ХВбЙНЫЕ JIECÄ) — хвойныя лясы з дамешкам дубу, ясеню, ліпы, ірабу. На Беларусі складаюць каля 15% усіх лясоў, найбольш пашыраны ў цэнтр. і паўд. частцы. У параўнанні з хвойнымі лясамі Ш.-х. л. займаюць балып урадлівыя глебы, у іх больш разнастайная расліннасць (развіты падлесак з ляшчыны, шмат траў, якія звычайна растуць у шыракалістых лясах). Вельмі разнастайны і жывёльны свет Ш.-х. л. (тут сустракаюцца жывёлы і хвойных, і шыракалістых лясоў).

ЭКАЛ0ГІЯ (ЭКОЛ0ГЙЯ) (ад грэч. «экос» — дом, «логас» — навука) — навука аб сувязях паміж жывымі істотамі і навакольным асяроддзем, паміж прыродай і чалавекам.

эквАтар (ЭКВАТОР) — уяўляемая лінія, якая дзеліць зямны шар на 2 паўшар’і — Паўночнае і Паўднёвае. Даўж. Э. каля 40 000 км.

ЭЛАД^Я (ЭЛОДЁЯ) — водная шматгадовая травяністая расліна. На Беларусі Э. канадская, або вадзяная чума, ці вадзяная зараза (Э. канадская) — расце ў азёрах, рэках, сажалках, канавах, утварае цэлыя зараснікі. Масавае развіццё перашкаджае суднаходству, рыбнай лоўлі. Зараснікі — месца нерасту рыб. Паядаецца жывёламі. Э. вырошчваюць у акварыумах. Mae галінастае сцябло, доўгія плывучыя карані. Лісце падоўжанае, вострае, празрыстае, супраціўнае, сядзячае. Кветкі адзіночныя, белыя з 3 пялёсткаў. На Беларусі расліны толькі з жаночымі кветкамі (з мужчынскімі няма, таму адсугнічае апыленне раслін, насенне не ўтвараецца, добра размнажаецца вегетатыўна). На зіму Э. апускаецца на дно вадаёма, дзе і зімуе.

ЭР03ІЯ (ЭР03НЯ) (ад лац. erosio — раз’яданне) — разбурэнне горных парод і глеб воднымі патокамі і ветрам.

ЯДЛ0ВЕЦ ЗВЫЧАЙНЫ (МОЖЖЕВЁЛЬНМК ОБЫКНОВЁННЫЙ) — хвойны куст выш. 1—4 м (іншы раз трапляюцца дрэвападобныя формы выш. да 6 м). Двухдомная расліна. Мужчынскія расліны з вузкай конусападобнай кронай, жаночыя — больш распасцёртыя. Галінкі чырванавата-бурыя, ніжнія — узыходныя або распасцёртыя, астатнія — прамастойныя. Ігліца

зверху злёгку жалабатая, з шырокай белай палоскай удоўж. Спелыя шышкі маюць выгляд сінявата-чорных ягад з блакітным налётам (называюцца шышкаягадамі). Высгіяваюць на 2—3 год. Святлалюбная расліна, даўгавечная (жыве да 800 і болын гадоў). Утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах, часцей у хвойніках, а таксама чыстыя зараснікі на адкрытых пясчаных мясцінах. Лекавая (настой і экстракг шышак адхарквальны, мачагонны, процімікробны сродак), вострапрыпраўная (выкарыстоўваецца як прыправа да рыбных, мясных і кандытарскіх вырабаў), дэкаратыўная (лепшы від дая азелянення ііясчаных мясцін) расліна, прыдатная для замацавання яроў і пяскоў. Шышкамі кормяцца многія птушкі (амялушка, шчур).

ЯР (ОВРАГ) — выцягнугае паглыбленне на паверхні зямлі са стромкімі схіламі і вузкім днішчам. Утвараецца часовымі вадацёкамі (пры раставанні снегу, ад ліўневьгх дажджоў). Умовы, спрыяльныя для ўтварэння Я.: адносна стромкія схілы, рыхлыя горныя пароды і адсутнасць густой расліннасці, ліўневы характар ападкаў.

ЙРУС (ЙРУС) — гэта паверхні, якія ўтвараюць расліны над зямлёй і ў зямлі. Выдзяляюць наземныя ярусы, якія ўтвараюць наземныя часткі раслін (наітрыклад, у лесс — дрэўны, кустовы, травяны, мохавы) і падземныя ярусы, якія утвараюць падземныя часткі раслін (звычайна корань). Яруснасць — прыстасаванне раслін да сумеснага пражывання.

ЙСЕНЬ (ЙСЕНЬ) — дрэва, на Беларусі сустракаецца 1 дзікарослы від — Я. звычайны, або еўрапейскі (Я. обыкновенный). Дрэва выш. да 30 м з цёмна-шэрай гладкай унізе і светлай уверсе карой з частымі неглыбокімі прадольнымі і папярочнымі трэшчынамі. Крона прыгожая, высокаўзнятая, кампактная. Пупышкі чорныя, з кароткімі валаскамі. Лісце — з 7—15 лісцікаў, цёмна-зялёных зверху і святлейшых знізу. Кветкі без пялёсткаў у вісячых гронках, паяўляюцца раней за лісце. Цвіце ў крас.—маі. Крылаткі лінейна-падоўжаныя, уверсе завостраныя. Я. звычайны мае шэраг форм; найбольш пашыраная — плакучая з дугападобнымі доўгімі, рэдка разгалінаванымі галінкамі. Я. — адна з лесаўтваральных парод, прыдатная для азелянення. Драўніна моцная, гнугкая, з прыгожым малюнкам, выкарыстоўваецца ў машына-, вагона-, і авіябудаванні, вырабу мэблі. У нар. медыцыне (адвар з кары, лісця) проціліхаманкавы, глістагонны сродак.

ЯСН0ТКА БЁЛАЯ, або ГЛУХАЯ КРАПІВА (ЯС0ТКА БЁЛАЯ, нлн ГЛУХАЯ КРАПЙВА) — травяністая шматгадовая расліна

сям. ясноткавых з паўзучым доўгім карэнішчам. Сцябло прамастойнае, 4-іраннае, разам з лісцем укрьггае рэдкімі белаватымі валаскамі. Лісце супраціўнае, сэрцападобнае, па краі пілаватае, падобнае да крапівы, але без жыгучых валаскоў (адсюль назва). Кветкі сядзячыя, белыя, па 6—12 у кальчаках, няправільнай формы. Цвіце ў маі — верасні. Трапляецца каля жылля, на сметніках, у салах, парках. Лекавая расліна, маладое лісце ядомае. Нар. назвы белая крапіва, мядоўнік.

ЙСТРАБ (ЙСТРЕБ) — аселая і пералётная драпежная птушка сярэдніх памераў. Hori параўнальна доўгія, моцныя, крылы шырокія, дзюба загнутая ўніз. Я. спрытнейшы і дужэйшы за іншых драпежных птушак. Гэта дазваляе паляваць на здабычу, буйнейшую за яго самога. Найбуйнейшы (маса да 1,5 кг) з ястрабаў — Я. цецяроўнік (Я. тетеревятнйк) — аселая птушка. Всрх буравата-шэры, ніз светлы з цёмнымі вузкімі папярочнымі палоскамі. Вочы і ногі жоўтыя. Хвост доўгі з цёмнымі папярочнымі палосамі. На нагах вялікія вострыя загнутыя кіпцюры. Насяляе мяшаныя і ліставыя лясы. Корміцца птушкамі (галубамі, рабчыкамі, цецерукамі, сойкамі), а таксама зайцамі, вавёркамі. Адной з асаблівасцей, па якой ястрабы адрозніваюцца ад сакаліных, з’яўляецца адсутнасць на наддзюб’і зубца (маленькага вырасту на ніжняй частцы наддзюб’я). Я. перапёлачнік знсшне падобны да Я. цецяроўніка, адрозніваецца драбнейшымі памерамі і адносна доўгімі пальцамі і нагамі. Звычайна аселая птушка. Корміцца дробнымі птушкамі (асноўная здабыча — вераб’і), зрэдку (у гнездавы перыяд) мышамі і палёўкамі. Селіцца пераважна ў хваёвых лясах.

ЯТРЬІШНІК (ЯТРЬІШНК) — травяністая расліна сям. ятрышінкавых. На Беларусі сустракаецца 5 відаў. Я.-дрэмлік (Я. дремлнк) — расліна выш. 10—25 см з 2 шарападобнымі каранёвымі клубнямі (адзін стары, другі малады), прамастойным патоўшчаным сцяблом, якое часта з фіялетавымі або пурпуровымі плямамі. Ніжняе ліспе лінейна-ланцэтнае (5—8), сабранас ў разетку, верхняе — меншае, завостранае. Кветкі няправільныя, духмяныя, фіялетава-пурпуровыя, або белаватыя, крэмавыя, ружовыя, сабраныя ў рэдкі колас даўж. да 7 см. Самы вялікі пялёстак кветкі з плямамі. Расце на сухадольных лугах і лясных палянах, сусіракаецца рэдка. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

ЙШЧАРКА П0РСТКАЯ (ЙШЕРНЦА ПРЬ'іТКАЯ) — від паўзуноў. На Беларусі звычайны від. Даўж. цела да 8 см, макс. 13 см (з хвастом 21—22 см). Афарбоўка і малюнак всльмі змен-

лівыя. Самцы часцей зялёнага, аліўкавага ці салатнага колеру са шматлікімі цёмнымі крапінкамі. Самкі карычнева-шэрыя, бураватыя, з белым, або зеленавата-белым брушкам. Спінная луска з выразнымі падоўжанымі рабрынкамі. Актыўная днём. Хугка бегае, можа лазіць па ствалах дрэў. Жыве ў норах (там і зімуе). Сустракаецца на палянах і ўзлесках, у сухіх барах, па абочынах дарог, канаў. Корміцца жукамі, конікамі, павукамі і інш. Пры небяспецы Я. порсткая можа адкінуць хвост, які потым адрастае зноў. На ўвільготненых узлесках, лясных балотах, на лугах, па берагах вадаёмаў сустракаецца Я. жывародная (Я. жнвородяіцая), крыху меншая за Я. порсткую, Я. жывародная адрозніваецца крыху драбнейшымі памерамі, характэрным малюнкам: цёмная палоска ўздоўж спіны, дзве светлыя па баках спіны і цёмныя па баках тулава; па ўсім целе раскіданы дробныя цёмныя плямінкі. Афарбоўка спіны дарослых яшчарак бураватая. Ніжні бок у самцоў аранжавы або чырванаваты, у самак — белаваты, жаўтаваты або зеленаваты. Характэрна яйцажыванараджэнне (развіццё зародыша адбываецца ў целе маці, і яйцы з’яўляюцца ўжо з маленькімі яшчаркамі ўнутры). Жыве ў норах іншых жывёл, пад карой дрэў, сама нару не робіць. Можа плаваць і ныраць. На Беларусі сустракаецца паўсюдна, але радзей чым Я. порсткая.

ПРАЦОУНАЕ НАВУЧАННЕ

АДВЁРТКА (ОТВЁРТКА) — слясарна-зборачны інструмент для закручвання вінцікаў і піурубаў.

ажўрнае вышывАнне (ажўрное вышнвАнне) — выконваюць на тканінах, з якіх лёгка можна выцягнуць ніткі асновы і ўтку. На выцягнутай паласе ніткі аб’ядноўваюць у пучкі рознымі спосабамі. Разнавіднасць А.В. — мярэжка.

АЗДАБЛЁННЕ (ОТДЁЛКА) — уіірыгожванне чаго-небудзь для надання прывабнага выгляду.

АКАНТ0ЎКА (OKAHTÖBKA) — апрацоўка ці аздабленне кантам краю вырабу, дэталі.

АКСАМІТ (БАРХАТ) — мяккая, пушыстая тканіна з шоўку, воўны ці бавоўны, часам з выкарыстаннем залатой ці сярэбранай ніткі, ворс якой утвараецца спецыяльнай ворсавай ніткай або пяцелькамі, выцягнутымі на правы бок.

АКУМУЛЙТАР (АККУМУЛЙТОР) — гальванічны элемент, здольны назапапіваць, а потым аддаваць электраэнергію. Яго можна падзаражаць ад электрычнай сеткі. А выкарыстоўваецца ў аўтамабілях для запуску рухавікоў, у электрамабілях і іншых прыстасаваннях.

аперАцыя (ОПЕРАЦНЯ) — працэс выканання вырабу з выкарыстання строга вызначанага інструмента.

АПЛІКАЦЫЯ (АППЛНКАЦНЯ) (ад лац. applicatio — прыкладванне) — дэкаратыўная работа, якая заключаецца ў вырабе разнастайных плоскасных выяў — узораў, арнаментаў, малюнкаў, карцін шляхам выразання і ўмацавання на паверхні паперы, тканіны, скуры, драўніны ці пластмас разнастайных па форме, колеру і фактуры дэталяў з тых ці іншых спецыяльна гіадабраных ліставых матэрыялаў: каляровай паперы, тканіны, скуры, засушаных лісцяў, саломы, берасту, шпону. Адрозніваюць А.

дэкаратыўныя (выкарыстоўваюцца для афармлення, упрыгожвання розных аб’ектаў — карданажных вырабаў, адзення і галаўных убораў, прадметаў хатняга ўжытку, сувеніраў, вітражоў), тэматычныя (выкарыстоўваюцца ў наглядных дапаможніках, пры вырабе самаробных ілюстрацый да мастацкіх твораў, афармленні вучэбных табліц, плакатаў, дэкарацый карданажнага і лялечнага тэатраў, настольных гульняў і атракцыёнаў), шрыфтавыя (выкарыстоўваюцца для афармлення тэкстаў, загалоўкаў і надпісаў у графічных дапаможніках, плакатах, афішах, насценных газетах, альбомах, на выставачных планшэтах і стэндах).

АРГАНІЗАЦЫЯ РАБ0ЧАГА МЁСЦА (ОРГАННЗАцйЯ РАБ0ЧЕГО МЁСТА) — сістэма мерапрыемстваў па забеспячэнні рабочага месца сродкамі і прыладамі для працы і іх размяшчэннем у вызначаным парадку. Пры рабоце з тканінай рабочае месца павінна быць добра асветленым. Сядзець трэба на ўсёй плоскасці крэсла. Корііус злёгку нахіліўшы ўперад, рукі сагнуты ў локцях. Hori павінны стаяць на падстаўцы. Адлегласць ад вачэй да работы 30—40 см. На рабочым стале справа размяшчаюць нажніцы, падушачку з іголкамі і шпічькамі, злева — ніткі, спераду — малюнак узору, які вышываеода. Тканіну размяшчаюць у левай руцэ на ўказальным, сярэднім і безыменным пальцах. Вялікі палец прытрымлівае тканіну, а мезенец прыціскае яе знізу.

АРНАМЕНТ (OPHÄMEHT) — узор (жывапісны, скульптурны ці іншы), у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў строга выгрыманым парадку.

атлАс (АТЛАС) — штучная ці натуральная шаўковая тканіна, бліскучая на правым баку, на лсвым баку — матавая. Упершыню з’явілася ў Кітаі.

АФАРБ0ЎКА (ОКРАСКА) — пакрыццё або насычэнне фарбай, чым-небудзь фарбуючым.

БАВ0ЎНА (ХЛ0ПОК) — валакно расліннага паходжання. Валокны Б. пакрываюць насенне аднагадовай расліны бавоўніку. Б. з’яўляецца адным з асноўных відаў сыравіны тэкстыльнай прамысловасці. Б. называюць «белым золатам». Вырошчваюць яе ў сярэднеазіяцкіх краінах (Узбекістан, Казахстан), а таксама Азербайджане, Арменіі.

бАзавая лінія (бАзовая ЛЙННЯ) — найбольш роўны край (праведзеная лінія), ад якога вядуць разметку і апрацоўку матэрыялу.

БЛЙХА (ЖЕСТЬ) — топкае ліставое жалеза (таўшчыня менш за 0,5 мм). Бывае чорная і белая. Б. называюць чорнай таму, што колер паверхні ліста пасля пракаткі чорны. 3 яе вырабляюць посуд для тэхнічных мэт, бляшанкі для фарбаў, дзіцячыя цацкі і г.д. Белая Б. — гэта ліставая сталь, пакрытая з двух бакоў тонкім слоем волава. 3 яе вырабляюць кансервавыя бляшанкі, таркі для агародніны і іншыя вырабы. Дахавая Б. — гэта стальныя лісты таўпічынёй 0,5—0,8 мм. Выкарыстоўваюць для пакрыцця дахаў дамоў, вырабу вёдраў, начовак і г.д.

ВАЛАКН0 (ВОЛОКНб) — клетка жывёльнай ці расліннай тканкі ніцявіднай формы; адрозніваюць натуральныя і хімічныя. В. натуральныя (прыродныя) падзяляюцца на В. расліннага (бавоўна, лён, каноплі), жывёльнага (шэрсць, натуральны шоўк) і мінеральнага (азбест) паходжання. Хімічныя В.(капрон, лаўсан, ацэтат, віскоза) атрымліваюць з розных матэрыялаў шляхам іх хімічнай перапрацоўкі.

ВАЛЬШЧЫК ЛЁСУ (ВАЛЫЦНК ЛЁСА) — спецыяліст, які спілоўвае дрэвы (прымае ўдзел у нарыхтоўцы драўніны).

ВАРЫЯТЫЎНАСЦЬ У КАНСТРУЯВАННІ (ВАРНАТЙВНОСТЬ В КОНСТРУЙРОВАННН) — змяненне асобных элементаў вырабу пры захаванні яго асновы.

ВІД ПРАДМЙГА (ВНД ПРЕДМЁТА) — адлюстраванне звернутай да наглядальніка бачнай часткі прадмета. У тэорыі і практыцы чарчэння вызначаюць наступныя В.п.: спераду (галоўны від), зверху, злева, справа, знізу, ззаду.

ВІТРАЖ (ВНТРАЖ) — дэкаратыўная кампазіцыя выяўленчага або арнаментальнага характару, выкананая са шкла рознага колеру або з выкарыстаннем іншага матэрыялу, што праііускае святло.

ВЫКЛЮЧАЛЬНІК ЭЛЕКТРЫЧНЫ (ВЫКЛЮЧАТЕЛЬ ЭЛЕКТРЙЧЕСКНЙ) — прыстасаванне для ўключэння і выключэння электрычнага абсталявання і ўстановак: электрычных свяцільнікаў, электрарухавікоў, награвальных печаў і г.д.

ВЫКРАЙКА (ВЬІКРОЙКА) — узор для швейнага вырабу. В. з'явіліся ў X ст. і да XIX ст. захоўваліся краўцамі як прафесійны сакрэт. 3 1850 г. В. адзення пачалі друкавацца ў часопісах.

вымярАльная ЛШЁЙКА (НЗМЕРЙТЕЛЬНАЯ лннёйКА) — вымяральны інструмент ддя вызначэння памераў, адкладвання іх на загатоўках, праверкі размераў пасля апрацоўкі, а таксама для вычэрчвання прамых ліній.

ВЫШЫВАННЕ (ВЫШМВАННЕ) — алзін з відаў народнай творчасці. Адрозніваюць В. ручное і машыннае. Для ручнога В.

неабходныя разнастайныя па-афарбоўцы і таўшчыні ніткі, тканіна, іголкі (у асноўным кароткія, з шырокім вушкам), нажніцы, напарстак, кручок і пяльцы. Тэхналогія ручнога В. вядома з глыбіні вякоў і ў многім залежыць ад нацыянальных традыцьгй, спецыфікі развіцця гэтага віду народнай творчасці ў той ці іншай мясцовасці: «беларускі арнамент», «павуцінка», «мярэжка» і г. д. Ручное В. выконваецца паводле рысунка, пераведзенага на тканіну. Патрабаванні да якасці ручной вышыўкі. 1. Вузельчыкі на нітцы не завязваюць. 2. Для замацавання ніткі трэба карыстацца пятлёй, якая ўтворана ніткай, складзенай удвая; канец ніткі можна замацаваць 2—3 маленькімі шыўкамі шва «ўперад ігалку». 3. У канцы вышывання нітка замацоўваецца на левым боку вышыўкі. 4. На правым баку вышыўкі не бачны лініі малюнка. 5. На левым баку няма вузельчыкаў, пяцелек, канцоў нітак.

Вышыванне аплікацыяй — узор на тканіне не вышываюць, а выконваюць, прымацоўваючы дэталі ўзора, выразаныя з іншай тканіны.

Вышыванне гладдзю — разнавіднасць ручнога і машыннага вышывання прамымі або касымі шыўкамі, якія запаўняюць увесь узор. Бывае аднакаляровае, каляровае, простае, выпуклае і іншае. Існуе некалькі тэхнік В. гладдзю. Г л а д з ь свабодная двухбаковая без насцілу (мал. 1).

Мал. 1

Шырока выкарыстоўваецца пры В. раслінных арнаментаў. Шыўкі накладваюць наступным чынам: дробныя лісцікі вышываюць касой гладдзю, плады — прамой (мал. 1а). У буйных дэталях шыўкі размяшчаюць па форме ўзора: у пялёстках кветак — ад краю да цэнтра, у лісцях — ад краю да сярэдзіны па напрамку прожылак (мал. 16). Часам контур лісцяў зашываюць не поўнасцю (мал. 1в).

В ы ш ы в а н н е «к р ы ж ы к а м» адносіцца да лічыльных швоў, пры іх выкананні трэба лічыць ніткі на тканіне. Шво «крыж» уяўляе аднолькавыя дыяганальна-перакрыжаваныя шыўкі. Патрабаванні да якасці вышывання «крыжам». 1. Канцы нітак схаваны пад вышываннем. 2. Вышыня і шырыня «крыжа» аднолькавая. 3. Нацяжэнне ніткі раўнамернае, шыўкі не зацягнуты. 4. 3 левага боку павінен быць роўны рад вертыкальных або гары-

зантальных шыўкоў. Існуе некалькі відаў шва «крыж». «Паўкрыж» выконваюць злева направа, пры гэтым, праколваюць іголкай тканіну ў левым ніжнім вугле, затым іголку падымаюць уверх на вышыню «крыжа» і ўправа на яго шырыпю, выводзяць на левы, потым на правы бок тканіны і зацягваюць нітку. На пра-

Мал. 2

вым баку атрымліваецца нахілены шывок, на левым — прамы (вертыкальны). Калі паўтарыць гэту аперацыю некалькі разоў, атрымліваецца вышыўка «паўкрыж» (мал. 2). Просты «крыж» ria-

Man. 3

чынаюць выконваць з «паўкрыжа» злева направа, затым вышываюць «паўкрыж» у адваротным наіірамку, гэта значыць справа налева, уводзячы іголку дакладна ў папярэднія праколы (мал. 3). Рэльефны і шчыльны падвойны «крыж» атрымаецца, калі на простым «крыжы» выканаць спачатку вертыкальныя, а затым гарызантальныя шыўкі (мал. 4).

Мал. 4

ВЬІШЫЎКА (ВЬІШНВКА) — адзін з відаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва; працэс выканання В. называецца вышываннем (гл. вышэй).

вязАнне (ВЯЗАННЕ) — адзін з відаў рукадзелля. Для В. выкарыстоўваюць ніткі (шарсцяныя, баваўняныя, шаўковыя, ніткі для цыравання, ірыс), а таксама пражу. Адрозніваюць В. ручное (пруткамі, кручком) і машыннае (з дапамогай вязальных машын). Для ручнога В. выкарыстоўваюць разнастайныя віды вязак: пруткамі — «панчошная», «платочны ўзор», «англійская рызінка» і г.д.; кручком — «ланцужок», «паўслупок без накіду», «слупок без накіду» і іншыя.

ВЯЗАННЕ КРУЧК0М (ВЯЗАННЕ КРЮЧКбМ) — стварэнне палатна шляхам спалучэння вочак, слупкоў і элементаў, што выконваюцца на іх аснове. Утварэнне пер шaга вочка. Нітку ад клубка перакіньце цераз указальны палец левай рукі. Канцы ніткі прыцісніце да далоні сярэднім і безыменным пальцамі (нацяжэнне ніткі рэгулюецца безыменным пальцам). Пад нітку на ўказальным пальцы левай рукі ўвядзіце кручок і зрабіце паварот налева. Адначасова прытрымлівайце вочка, што ўтварылася пад кручком, вялікім пальцам левай рукі. He скідаючы гэта вочка, рухам злева направа і ад сябе захапіце кручком нітку і працягніце яе праз вочка (мал. 5).

Мал. 5

Віды вочак: паветранае вочка, паўслупок без накіду (паўвочка), слупок без накіду, паўслупок з накідам, слупок з накідам.

Ланцужок — паслядоўны рад паветраных вочак, які з’яўляецца асновай усіх вырабаў. Захапіце нітку з пальца і працягніце яе скрозь першае вочка. Тое вочка, што атрымалася, называецца паветранам. Пэўную колькасць разоў паўтарыце аперацыю (мал. 6).

Мал. 6

Паўслупок без накіду (п а ў в о ч к a). He скідаючы вочка з кручка, захапіце нітку і выцягніце новае вочка, працягнуўшы яго адразу ж праз вочка на кручку. Самастойна для вязання палатна паўслупок без накіду не выкарыстоўваеода. Ён прызначаны дая злучэння, змыкання рада пры кругавым вязанні, для выканання двайнога ланцужка і да т.п. (мал. 7).

Мал. 7

Слупок без накіду. Увядзіце ў вочка кручок, захопленай ніткай выцягніце новае вочка і, не згубіўшы папярэдняе, зноў захапіце нітку і працягніце яе праз два вочкі на кручку. Гэта так званы класічны спосаб выканання слупка без накіду, але ён мае некалькі варыянтаў. Разгледзім некаторыя з іх.

I варыянт. Увядзіце кручок у вочка, захапіўшы толькі яго пярэднюю вонкавую частку (паўвочка). Далей выконвайце слупок паводае класічнага варыянта.

II варыянт. Увядзіце кручок у вочка, захапіўшы толькі яго вываратную частку (паўвочка). Далей выконвайце слупок паводле класічнага варыянта.

Розная фактура палатна дасягаецца рознымі спосабамі ўвядзення кручка ў вочкі ланцужка ці слупкоў папярэдняга рада. У двух апошніх выпадках пакінутае вольным паўвочка ўтварае рубчык, які выкарыстоўваюць пры вязанні фалыііывых рызінак і да т.п. (мал. 8).

Мал. 8

Мал. 9

Паўслупок з накідам. Зрабіце накід, увядзіце кручок у вочка, захапіце нітку і выцягніце новае вочка. Зноў захапіўшы нітку, працягніце яе ііраз тры вочкі на кручку (мал. 9).

Слупок з накідам. Зрабіце накід, увядзіце кручок у вочка, захапіце нітку і выцягніце кручок у вочка, заханіце нітку і выцягніце новае вочка. Яшчэ раз захапіцс нітку і працягніце яе праз два апошнія вочкі на кручку (мал. 10).

Мал. 10

ГАБАРЫТНЫЯ ПАМЁРЫ (ГАБАРЙТНЫЕ РАЗМЁРЫ) — даўжыня, шырыня, таўшчыня дэталі.

ГАБЕЛЁН (ГОБЕЛЁН) — вытканы ўручную дыван-малюнак. Ткуць з каляровых шаўковых ці шарсцяных нітак асобнымі часткамі, якія затым сшываюць.

ГАЛЬВАНІЧНЫ ЭЛЕМЁНТ (ГАЛЬВАНЙЧЕСКМЙ ЭЛЕМЁНТ) — злучаныя памЬк сабой некалькі крыніц току. Кожны элемент, або батарэя, мае два вывады для злучэння. Адзін з іх называецца дадатным пслюсам, другі — адмоўным. Прынята лічыць, што ток цячэ ад дадатнага полюса да адмоўнага.

ГАРСЙТ (СТАНІК) (KO PC ET) — безрукаўка, апранугая паверх кашулі ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын.

ГАФТАВАННЕ (ШНТЬЁ) — народная вышыўка рознымі відамі ажурных швоў, якая выкарыстоўвалася для аздобы жаночага адзення, пасцельнай і сталовай бялізны.

ГЛІНА (ГЛЙНА) — прыродны матэрыял, асадкавая горная парода. Пры ўвільгатненні лёгка фармуецца (робіцца пластычнай). Шырока выкарыстоўваецца ў народнай гаспадарцы (цэгла, ганчарныя вырабы, фарфоравы і фаянсавы посуд, ізалятары і да т.п.)

ГРАФІЧНЫЯ ВІДЫ (ГРАФЙЧЕСКНЕ ЗНАННЯ) — уяўленне і паняцце аб спосабах стварэння графічнага вобразу вырабаў, аб нормах і правілах АСКД, якія неабходны чалавеку ў працэсе яго працы над канструктарскай і тэхналагічнай дакументацыяй.

граф<чная грАмата (ГРАФЙЧЕСКАЯ грАмота) — уменне чытаць тэхнічную дакументацыю.

ГРАФЙНЫЯ нАвЫКІ (ГРАФЙЧЕСКНЕ НАВЫКЙ) — тэхнічна адпрацаванае валоданне чарцёжнымі інструментамі, выкананне чарцяжоў, чьгганне графічнай дакументацыі.

ГРАФ^ЧНЫЯ УМЁННІ (ГРАФЙЧЕСКНЕ УМЁННЯ) — дакладнае, усвядомленае выкладанне сваіх думак, а таксама ўменне чытаць думкі другога чалавека ў канструктарска-тэхналагічнай дакументацыі з прымяненнем норм і правіл АСКД.

ГЎЗІКІ (ПЎГОВНЦЫ) — дапаможныя дэталі, неабходны дадатак да адзення. Г. бываюць круглыя, шарападобныя, авальныя, квадратныя, трохвугольныя і г.д. Для прышывання Г. маюць дзве або чатыры навылётныя дзіркі. На некаторых Г. дзіркі размешчаны пад галоўкай, іх называюць — Г. з вушкамі. Йрышыць Г. з чатырма дзіркамі можна некалькімі спосабамі: «паралельнымі шыўкамі», «квадрацікамі», «крыжыкамі», «ёлачкай» і г.д.

ДЖЗМПЕР (ДЖЁМПЕР) — вязаная кофта без каўняра і засцёжкі.

ДРАЎІЙНА (ДРЕВЕСЙНА) — шчыльны матэрыял, з якога ў асноўным складаюцца карані, ствол і галінкі дрэў або куставых раслін. Д. дуба і сасны «паспявае» для рубкі прыкладна ва ўзросце 80—100, бярозы 60—70, асіны, вольхі, ліпы — 40—60, поўная спеласць елкі наступае ў 100—150 гадоў. Д. дуба, што праляжала ў вадзе сотні гадоў, становіцца надзвычай моцнай і называецца «мораны дуб». Шмат яго хаваюць берагі Прыпяці і Дняпра. Незвычайна прыгожая тэкстура ў карэльскай бярозы, яна стварае ўражанне, быццам Д. свеціцца знутры. У даўнія часы ў Фінлян-

дыі і Карэліі кавалачкамі гэтай бярозы разлічваліся за тавар у якасці разменнай манеты. У Драгічынскім, Навагрудскім і Нясвіжскім раёнах Беларусі да гэтага часу засталіся хаты, зробленыя з сасны яіпчэ ў XIX ст.

ДРАЎНЯНАВАЛАКНІСТАЯ ПЛІТА (ДВП) (ДРЕВЕСНОВОЛОКНЙСТАЯ плнтА) — лістовы матэрыял з адходаў лесанарыхтовак, лесапілення і дрэваапрацоўкі. Д.п. вырабляюць са здробленай драўнянай масы з дабаўленнем дробна нарэзанай саломы, адходаў ад перапрацоўкі лёну, бавоўны і інш. Вырабляюць у выглядзе вялікіх лістоў таўшчынёй ад 2,5 да 25 мм, якія маюць прыгожы вонкавы выгляд, добра апрацоўваюцца. Шырока выкарыстоўваюць для ўнутранай апрацоўкі сцен, вырабу сценак і донцаў мэблі, шчытавых дзвярэй і г.д. Д.п. вырабляюць на дрэваапрацоўчых камбінатах Барысава, Бабруйска, Гомеля, Рэчыцы.

ДРАЎНЯНАСТРЎЖКАВАЯ ПЛІТА (ДСП) (ДРЕВЕСНОСТРЎЖЕЧНАЯ ПЛНТА) — драўняны матэрыял, атрыманы шляхам прасавання з сувязнымі рэчывамі драбнёнай драўніны, атрыманай з адходаў лесапілення і дрэваапрацоўкі. Д.п. вырабляюць таўшчынёй ад 10 да 26 мм з пілавіння, стружак і іншых адходаў. Яны маюць вялікую паверхню, трывалыя, не растрэскваюцца, лёгка апрацоўваюцца. Шырока выкарыстоўваюць дая абліцоўкі сцен, насцілання падлог, вырабу дзвярэй, мэблі і г.д. Д.п. вырабляюць на дрэваапрацоўчых камбінатах Віцебска, Гомеля, Мазыра, Пінска.

ДРОТ (ПРбВОЛОКА) — металічны выраб вялікай даўжыні і нязначнага папярочнага сячэння. Д. бывае круглы, квадратны, шасцігранны і інш. Д. вырабляюць са сталі, латуні, алюмінію і інш. матэрыялаў. Д. таўшчынёй болып за 5 мм атрымліваюць пракаткай у гарачым выглядзе на пракатных станах, таму ён называецца катанкай. Д. таўшчынёй менш за 5 мм атрымліваюць валачэннем на валачыльных станах. 3 Д. робяць струны, спружыны, цвікі, заклёпкі, электрычныя правады і іншае, а таксама арматуру жалезабетонных канструкцый. У XVIII ст. валачэнне праводзілі ўручную. Валачылыпчык сядзеў на спецыяльных арэлях, захопліваў абцугамі завостраны канец металічнага бруска, які прасоўвалі ў адтуліну валокі, упіраўся нагамі, адштурхоўваўся і выцягваў Д. Затым захопліваў новы ўчастак і зноў адштурхоўваўся нагамі. Форма папярочнага сячэння круглага Д. — круг. Разразаюць Д. пры дапамозе кусачкаў. П р а ў к а Д. (мал. 11) — слясарная аперацыя, пры дапамозе якой выгнутаму Д. надаюць прамалінейную форму. Выраўнаваць Д. можна працягваючы яго вакол круглага стрыжня, паміж двума брускамі, заціснутымі ў цісках, а таксама паміж цвікамі, убітымі ў дошку. Цвікі (6—8 штук) убіваюць у тоўстую дошку па абодва бакі ад прамой лініі

Мал. 11

так, каб Д. туга праходзіў паміж імі. Канцы Д. неабходна трывала заціскаць у ручных цісках ці надзейна намотваць на драўляныя палачкі; працягваць Д. трэба павольна, паколькі пры хуткім руху Д. моцна награваецца і можа абпаліць рукі. Каб надаць загатоўцы з Д. новую форму, яго згінаюць пласкагубцамі і круглагубцамі.

ДЭК0Р (ДЕК0Р) — сукупнасць дэкаратыўных элементаў (упрыгожанняў).

ДЭТАЛЬ (ДЕТАЛЬ) — выраб з аднароднага матэрыялу, атрыманы без зборачных аперацый.

ЗАГАТ0ЎКА (ЗАГОібВКА) — матэрыял, які апрацоўваюць для вырабу дэталі.

ЗАКР0ЙШЧЫК (ЗАКР0ЙІЦЙК) — майстар па раскроі; матэрыялаў для шыцця адзення. 3. павінен ведаць напрамкі моды, тыпы целаскладу чалавека.

ЗБ0РКА (СБ0РКА) — працэс злучэння дэталяў паміж сабой.

ЗПНХННЕ ПАПЁРЫ (СГЙбАййЕ БУМХГЙ) — аперацыя, у выніку якой асобныя часткі ліста паперы размяшчаюцца пад пэўным вуглом адзін да аднаго. У выніку З.п. ўтвараецца лінія згібу, якая ўяўляе сабой адрэзак прамой. Правіла З.п.: паперу трэба пакласці перад сабой на стол; левай рукой прьггрымліваць левую палавіну ліста, а правай рукой узяць левы ніжні рог ліста і падняць яго над левай рукой. Каб скласці ліст дакладна папалам, неабходна ражок ліста акуратна прыкласці да другога ражка ліста, што ляжыць на стале. Пасля гэтага левую руку вынімаюць

з-пад сагнутай паперы і прытрымліваюць ёю разам складзеныя ражкі ліста. Рабром правай рукі, рухам злева направа, прагладжваюць лінію згібу (мал. 12).

ІГ0ЛКА (НГЛА) — завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; выкарыстоўваецца для шыцця. Выпускаюць I. 12 нумароў. Чым большы нумар, тым таўсцейшая I. (№ 1 — самая тонкая, № 12 — самая тоўстая). Выбар I. залежыць ад віду тканіны і аперацыі. Захоўваюць I. ў ігольніцы. Пры шыцці I. трымаюць вялікім і ўказальным пальцамі і падштурхоўваюць сярэднім пальцам, на які надзеты напарстак. Перадаваць I. каму-небудзь можна толькі з ніткай і вушкам уперад. Патрабаванні да якасці I.:

— вастрыё I. павінна быць добра завостраным, таму што тупая I. пашкоджвае тканіну, якую сшываюць;

— стрыжань I. павінен быць без выгінаў (для праверкі якасці стрыжня трэба пакласці I. на стол і пакачаць, калі I. крывая, то прасвет паміж I. і сталом будзе мяняцца);

— вушка I. павінна быць без завусеніц, шурпатасцей, вострых краёў.

ІЗАЛЙТАРЫ (НЗОЛ5ІТОРЫ) — рэчывы, якія не праводзяць электрычны ток. I. з’яўляюцца сухая драўніна, гума, сухая тканіна, фарфор, пластмасы, шкло і інш. матэрыялы.

ІЗАЛЯЦЬІЙНАЯ СТУЖКА (НЗОЛЯЦНбННАЯ ЛЁНТА) — тканіна, прамочаная (насычаная) смалой ці лакам, пакрытая слоем ліпкай гумы. Выкарыстоўваюць ддя ізаляцыі месцаў злучэння правадоў адзін з адным і іх аголеных участкаў.

інкрустАцыя (йнкрустАцмя) — узоры, малюнкі з пласцінак косці, саломы, перламутру, металу, дрэва і іншых матэрыялаў, замацаваныя на паверхні прадмета, для яго ўпрыгожвання.

ІНСТРУМЕЙТ (ННСТРУМЁНТ) — прылада для выканання якой-небудзь аперацыі. I. падзяляюцца на рабочыя (малаток, піла, біговачныя ролікі і г.д.), кантрольна-вымяральныя (лінейка, штангенцыркуль).

КАМПАЗІЦЫЯ (КОМПОЗЙЦНЯ) — будова мастацкага твора ці вырабу, суадносіны паміж яго асобнымі часткамі.

КАНВА (КАНВА) — рэдкая сятчастая баваўняная апрэціраваная тканіна для вышывання. Раней выкарыстоўвалі як пракладачны матэрыял у адзенні.

КАНСТРУЯВАННЕ (КОНСТРУЙРОВАНЙЕ) — стварэнне плана, канструкцыі чаго-небудзь; распрацоўка канструкцыі і яе зборка.

КАНСТРУЯВАННЕ ТЭХНІЧНАЕ (КОНСТРУЙРОВАННЕ ТЕХНЙЧЕСКОЕ) — стварэнне мадэлей, канструкцый, механізмаў, машын, збудаванняў, прыбораў ці іх праектаў.

КЛЕЙ (КЛЕЙ) — ліпкае рэчыва, якое выкарыстоўваюць для трывалага змацавання (склейвання) чаго-небудзь. Віды К.: канцылярскі, сталярны, полівінілацэтатны і інш.

КЛЁЙСТАР (КЛЁЙСТЕР) — клей, прыгатаваны з мукі або крухмалу.

К0ЛЕР (ЦВЕТ) — светлавы тон чаго-небудзь; афарбоўка.

КРУГЛАГЎБЦЫ (КРУГЛОГЎБЦЫ) — шчыпцы з круглымі губкамі для загінання дроту па дузе ці ў кольцы і іншых аперацый. Паверхні К. змазваюць машынным маслам з дапамогай піпеткі (кроплі змазкі хаііае надоўга).

КР^ЙШДА КРАВЁЦКАЯ (МЕЛ ПОРТНЙЖНЫЙ) — пляскатая крэйда, якой карыстаюцца для абводкі выкраек пры раскроі, нанясенні дапаможных ліній і знакаў на дэталях крою.

кусАчкі (кусАчкй) — шчыпцы з вострымі губкамі для адкусвання дроту, цвікоў і г.д. К. складаюцца з двух рычагоў. Доўгая частка рычагоў называецца ручкамі, а кароткая — губкамі. Рабочая частка губак заточваецца і ўтварае рэжучыя кромкі. К. лічацца спраўнымі, калі ручкі ў шарніры рухаюцца павольна, без заяданняў і перакосаў. Лёзы губак рухаюцца насустрач адно аднаму і пераразаюць метал.

ЛЁН (ЛЁН) — валакно расліннага паходжання. Вырабляюць з лубяной часткі сцёблаў Л. — аднагадовай травяністай расліны. Вырошчваюць Л. у паўночна-заходніх абласцях Расіі, Беларусі, на Украіне, у Прыбалтыцы. 3 ільняной пражы вырабляюць тканіны бытавога прызначэння, тэхнічныя і тарныя.

ЛЯКАЛА (ЛЕКАЛО) — шаблон з кардону ці паперы, паводле якога размячаюць і выразаюць дэталі вырабу пры раскроі.

МАДЭЛ<РАВАННЕ (МОДЕЛЙРОВАННЕ) — стварэнне мадэлі.

МАД^ЛЬ (МОДЁЛЬ) — спрошчаная, звычайна паменшаная копія вырабу, якая дае магчымасць зразумець, якую ён мае будову і як працуе.

мантАжная схёма (монтАжная СХЁМА) — схема, па якой збіраюць (манціруюць) электрычны ланцуг. На М.с. абавязкова павінна быць паказана дакладнае размяшчэнне ўсіх элементаў.

МАНЦЁРСКІ НОЖ (МОНТЁРСКНЙ НОЖ) — нож дая зняцця з электрычных правадоў ізаляцыйнай абалонкі, а таксама для зачысткі жыл.

маштАб (МАСІІІтАБ) — адносіны лінейных памераў створанага вобразу на чар«тажы да яго сапраўдных памсраў.

міткАль (МНТкАль) — даволі шчыльная тканіна з неадбеленай пражы.

МЯР^ЖКА (МЕРЁЖКА) — старадаўні спосаб аздаблення вышыўкай, заснаваны на выцягванні нітак з тканіны ў адным напрамку. Празрысты малюнак М. вышываецца на застаўшыхся папярочных нітках.

НАБОЙКА (НАБОЙКА) — старадаўняе дэкаратыўна-прыкладное мастапдва; тканіна з малюнкам, адбітым пры дапамозе драўлянай дошкі-штампа. Назва ўтварылася ад спосабу атрымання адбітку: пггамп абмаквалі ў фарбу, накладвалі на тканіну і ўдаралі драўляным малатком, «перабіваючы» ўзор.

НАДЗЁЙНАСЦЬ (НАДЁЖНОСТЬ) — уласцівасць вырабу выконваць зададзеныя функцыі пры захаванні яго асноўных характарыстык.

НАЖНІЦЫ (Н0ЖННЦЫ) — інструмент для рэзання, стрыжкі; складаецца з двух накрыж складзеных лёзаў. Лёзы Н. рухаюцца насустрач адзін аднаму і пераразаюць часцінкі якога-небудзь матэрыялу. Бакавыя паверхні лёзаў павінны шчыльна сутыкацца паміж сабой. Калі зазор паміж лёзамі вялікі, Н. не рэжуць, а змінаюць матэрыял. Ступень сутыкнення рэгулюецца шрубай — воссю Н.

НАКЛЁЙВАННЕ (НАКЛЁНВАНМЕ) — прымацаванне дэталей да асновы пры дапамозе клею. Прыёмы наклейвання: паслаць на стол (парту) ліст непатрэбнай паперы, пакласці на яго сподам угору дэталь, піто наклейваюць, і, прытрымліваючы яе левай ру-

Мал. 13

кой, каб яна не ссоўвалася, намазаць дэталь роўным тонкім слоем клею (пэндзалем трэба вадзіць ад левай рукі ў бок). Намазаную клеем дэталь акуратна пакласці на месца (загатоўку), прыкрыць зверху кавалкам чыстай паперы і старанна прыціраць анучкай. Каб пры высыханні выраб не пакаробіўся, яго неабходна змясціць на некалькі гадзііі пад прэс (дошку з грузам; мал. 13).

НАМЁТКА (НАМЁТКА) — часовае злучэнне дэталяў іпвейнага вырабу швом «уперад іголку». Пасля прымеркі выраб сшываюць на машынцы, a Н. выцягваюць.

HÄMITKA (ПОВ0ЙННК) — галаўііы ўбор жанчыны ў выглядзе ручніка з тонкага белага кужэльнага палатна шырынёй 30— 60 см, даўжынёй 2,5—5 м, упрыгожанага арнаментам. Павязвалася рознымі спосабамі, у залежнасці ад рэгіёну, паверх чапца, драігіравалася па спіне і плячах.

НАПагСТАК (НАПЁгСТОК) — металічны каўпаіОК, ЯКі надзяецца пры шыцці на сярэдні палец правай рукі для засцярогі ад уколу іголкай, а таксама для забеспячэння ўпору іголкі пры праггіхванні праз тканіну, што сшываецца. Н. можа быць з донцам і без яго.

НІТКА (НЙТЬ) — тонкая ссуканая пража, якая замацоўвае матэрыял. Паводле прызначэння адрозніваюць Н.: швейныя, вышывальныя (мулінэ, ірыс), вязальныя (крашэ) і для цыравання. Вырабляюць Н. з баваўнянай, шарсцяной, ілыіяной пражы, хімічных валокнаў, натуральнага шоўку. Швейныя баваўняныя Н. бываюць суровыя, каляровыя, белыя, чорныя, матавыя і глянцавыя. Н. маюць розныя нумары: чым танчэйшая Н., тым вышэйшы яе нумар. Паводле таўшчыні Н. пры шыцці выкарыстоўваюць іголкі розных нумароў.

ПАМЁР (РАЗМЁР) — велічыні вобразаў прадметаў на чарцяжах. П. паказваюць размернымі лічбамі, размернымі і вынаснымі лініямі. Размерныя лічбы адпавядаюць сапраўдным велічыням вымярэнняў. П. бываюць лінейныя (даўжыня, шырыня) і вуглавыя (размеры вуглоў).

ПАПЁРА (БУМАГА) — ліставы матэрыял, складаецца ў асноўным з валокнаў расліннага паходжання, цесна пераплеценых паміж сабою і ствараючых падабенства лямца або фетру. Папяровая прамысловасць выпускае каля 600 відаў П. Асноўныя віды паперы: к н і ж н а-ч асопісная П. прызначаецца для друкавання кніг, часопісаў, нотаў, каляровых літаграфій, эстампаў; картаграфічная П. выкарыстоўваецца для друкавання геаграфічных, гідраграфічных і тапаграфічных карт; вокладачная П. выпускаецца для кніжных, часопісных, альбомных, сшыткавых вокладак; мармуровая П. можа служыць фонам

дая наклейвання дэкаратыўных кампазіцый, з яе складаюць хаткі, карціначкі, шкатулачкі, скрыначкі, падстаўкі і інш.; шчыгр ы н а в а я П. мае на паверхні цісненне і нагадвае скуру, яе выкарыстоўваюць для фону ў дэкаратыўнай кампазіцыі, якая выконваецца па матывах народнага арнаменту; шпалерная П. выкарыстоўваецца для стварэння кампазіцыі карагодаў лялек, матрошак і інш. вырабаў; упаковачная і абгорт а ч н а я П. бывае агульнага і спецыяльнага прызначэння — П. агульнага прызначэння выкарыстоўваюць як упаковачны матэрыял, яна мае розны састаў: цэлюлозная, драўняная, макулатурная, анучная, спецыяльная П. адрозніваецца паводле прызначэння: чайная, цукровая, мануфактурная, мяшочная, запалкавая і інш., а таксама абгортачная П. з ціснёным малюнкам, тэкстам, фірменным знакам (разнастайнасць абгортачнай П. стварае вялікі арсенал для яе шырокага выкарыстання ііры стварэнні розных вырабаў, якія вызначаюцца маляўнічасцю, выразнасцю трактоўкі вобразаў прадметаў, лялек і інш.); П. для п і с ь м a — пісчая, спажывецкая, паштовая з’яўляецца найбольш высакаякаснай, яе вырабляюць з ануч і цэлюлозы, яна добра апрацоўваецца: лёгка складаецца, добра афарбоўваецца ў любы колер. П. чарцёжна-м алявальная вьпіускаецца як вышэйшага, так і звычайнага гатунку. У канструяванні вырабаў гэту П. выкарыстоўваюць як аснову для ўпрыгожвання прадметных, дэкаратыўных і сюжэтных кампазіцый. К а л ь к a — празрыстая П. Яе выкарыстоўваюць для вырабу крылляў матылькоў, стракоз, жукоў, ёлачных цацак у выглядзе ліхтарыкаў. Такая П. падыходзіць таксама дая стварэння персанажаў казак, мультфільмаў, у гэтым выпадку яе выкарыстоўваюць у спалучэнні з каляровай фольгой, цэлафанам, каб надаць вобразам асаблівы бляск, зрабіць іх больш прыгожымі, незвычайнымі, казачнымі. П. выкарыстоўваюць ва ўсіх сферах жыцця сучаснага чалавека, яна мае розныя, часта спецыфічныя ўласцівасці, якія вызначаюцца прызначэннем і ўмовамі выкарыстання кожнага віду і сорту (гатунку) П.

ПАРКАЛЬ (СЙТЕЦ) — лёгкая баваўняная тканіна з набіўным (адціснутым спецыяльным спосабам) малюнкам.

ПАРЧА (ПДРЧА) — шаўковая тканіна, багаты ўзор якой вьггканы залатой ці сярэбранай ніткай, якая ў наш час называецца метаніта.

ПАСАЦІЖЫ (ПАССАТЙЖЙ) — ручны слясарны і электрамантажны інструмент (камбінаваныя пласкагубцы).

ПЕРАНЯСЁННЕ РЫСЎНКА на тканіну (ПЕРЕВ0Д РНСЎНКА на ткань) — падрыхтоўчая аперацыя ручнога вышывання. Ажыццяўляецца з дапамогай капіравальнай паперы на

тонкую, гладкую тканіну. Для П.р. тканіігу кладуць на цвёрдую паверхню (шкло, дошку, стол), на яе накладваюць капіравальную паперу (тлустым бліскучым бокам да тканіны), а зверху ўзор для вьшіывання. Узор абводзяць вострай палачкай або простым алоўкам. Пры дапамозе трафарэту можна перавесці рысунак на любую тканіну. Спачатку рыхтуюць трафарэт: пераводзяць рысунак на кальку і наколваюць па контуры іголкай праз 2—3 мм. Кальку накладваюць на тканіну і прышпільваюць. Па контуры рысунка камячком ваты наносяць парашок крэйды або сінькі. Лішкі парашку страсаюць, кальку адшпільваюць.

ПІЛАМАТЭРЫЙЛЫ (ПНЛОМАТЕРЙАЛЫ) — матэрыялы з драўніны, якія атрымліваюць шляха.м падоўжанай распілоўкі бярвенняў. Найбольш распаўсюджаныя П. — дошкі, брускі і рэйкі. У П. адрозніваюць наступныя элсменты (часткі): пласць, тарэц, руб, кант (мал. 14).

ПЛАСЦЬ

ТАРЭЦ

Мал. 14

ПЛАСКАГЎБЦЫ (ПЛОСКОГЎБЦЫ) — ручны слясарна-мантажны інструмент з губкамі пірамідальнай формы і прамавугольнага сячэння з плоскімі ўнутранымі паверхнямі.

ПЛЯЦЁННЕ (ПЛЕТЁННЕ) — спосаб злучэння нітак, сцяблін, лазы і іншых матэрыялаў у адно цэлае.

ПОЛІТЭХНІЗМ (ПОЛНТЕХНЙЗМ) — сістэма навучання, пры якой вучні тэарэтычна і практычна знаёмяцца з рознымі галінамі прамысловасці.

ПРАВАДНІКІ (ПРОВОДННКЙ) — рэчывы, якія праводзяць электрычны ток. Да іх адносяцца металы, некаторыя вадкасці.

ПРАДЗЁННЕ (ПРЯДЁНМЕ) — працэс атрымання пражы. П. складаецца з некалькіх стадый: рыхлення, змешвання, трапання, выраўноўвання стужкі, перапрадзення.

ПРІЖА (ПРЙЖА) — ніткі, атрыманыя прадзеннем: злучэннем некалькіх тэкстыльных валокнаў скручваннем. 3 П. вырабляюць тканіну. Раней П. выраблялі ўручную, выЦягваючы пальцамі з масы валокнаў тонкую стужку і скручвалі яе. Пазней з’явіліся машыны — калаўроты. У наш час П. атрымліваюць на высокапрадукцыйных мапіынах на прадпрыемствах тэкстыльнай прамысловасці. Працуюць на прадзільных машынах прадзільшчыцы.

прАўка (ПрАвка) — слясарная аперацыя, з дапамогай якой выгнутыя загатоўкі робяць роўнымі. Лісты, танчэйшыя чым 0,2 мм, выраўноўваюць на правільнай пліце пры дапамозе драўляных брускоў. Для П. ліст кладуць на гладкую правільную пліту выпукласцю дагары. П. пачынаюць ад краёў ліста, перамяшчаючыся ў бок выпукласці. Матэрыял па краях ліста пад уздзеяннем разгладжвання расцягваецца, за кошт гэтага выпукласць памяншаецца (мал. 15).Тонкую фольгу разгладжваюць ватным тампонам.

мал. 15

ПРАЦ^С (ПРОЦЁСС) — сукупнасць паслядоўных дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнага выніку.

ПРЫБ0РЫ КІРАВАННЯ (ПРНБ0РЫ УПРАВЛЁННЯ) — прыборы для ўключэння і выключэння спажыўцоў электраэнергіі. Напрыклад, электравыключальнікі.

ПЙНДЗАЛЬ (КМСТЬ) — ітучок шчаціння, валасоў або шэрсці, прымацаваны да ручкі. Служыць дая нанясення фарбы, клею на паверхню чаго-небудзь.

ПЙЛЬЦЫ (ПЁЛЬЦЫ) — прыстасаванне ў выглядзе дзвюх крутлых ці прамавугольных рам, паміж якімі замацоўваецца ў нацягнутым выглядзе матэрыял для ручной і машыннай вышыўкі.

ПЯНЬКА (ПЕНЬКА) — валакно аднагадовай травяністай расліны каноплі. Валакно моцнае, гібкае, выкарыстоўваецца для вырабу канатаў, вяровак, пажарных рукавоў, рыбалоўных снасцей.

РАЗМЁТКА (РАЗМЁТКА) — нанясенне на загатоўку кропак і ліній, якія паказваюць месца і межы апрацоўкі. Р. робяць па шаблоне, выкрайцы, лякале, разгортцы, чарцяжы, эскізе пры дапамозе разметачных інструментаў: металічнай вымяральнай лінейкі, алоўка, разметачнага цыркуля і інш. Р. пачынаюць выконваць ад базавай лінв, якую праводзяць пры дапамозе лінейкі. Пры выкананні Р. аловак трымаюць з невялікім нахілам па ходзе руху. Націскаць аловак неабходна раўнамерна і праводзіць выразныя рыскі. Вадзіць алоўкам па лінв некалькі разоў непажадана, паколькі ад гэтага рыска расшыраецца і дакладнасць Р. зніжаецца. Р. — вельмі адказная аперацыя, паколькі апрацоўка вядзецца ад разметачных ліній. Ад таго, на колькі дакладна яны праведзены, залежыць якасць наступных аперацый. На прадпрыемствах Р. выконваюць разметчыкі і слесары.

Р$ЗАННЕ ПАПЕРЫ (РЁЗАННЕ БУМАГН) — раздзяленне ліста на часткі. Пры Р.п. ліст патрэбна трымаць перпендыкулярна да бакавых паверхняў лёзаў нажніц, злёгку прытрымліваючы яго. Р.п. па прамой лініі неабходна выконваць сярэдняй часткай лёзаў нажніц. Пры Р.п. па крывалінейнаму контуру лёзы раскрываюць шырока і падаюць ліст бліжэй да восі нажніц. Р.п. па знешнім крывалінейным контуры выконваюць паступова — спачатку прамалінейнымі разрэзамі аддзяляюць лішнія часткі ліста, пакідаючы прыпуск для канчатковага Р.п. па контуры, а затым рэжуць па лініі разметкі. Р.п. па ўнутраным крывалінейным контуры: рэзаць неабходна кончыкамі лёзаў нажніц паступова адразаючы невялікія часткі ліста (мал. 16).

Мал. 16

САЛ0МА (COJIÖMA) — сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту. Жытняя С., аўсяная С. і інш.

СВІДРАВАННЕ (СВЕРЛЁННЕ) — утварэнне адтулін у суцэльным матэрыяле пры дапамозе свердзела.

СВЁРДЗЕЛ (СВЕРЛб) — слясарны інструмент, які служыць для атрымання адтулін. Віды С.: лыжкавы і шрубавы для свідравання невялікіх адгулін, цэнтравы — адтулін параўнальна вялікага дыяметра, спіральны. Каб выбраць патрэбны па дыяметры

спіральны С. неабходна паглядзець на хваставік, на якім выбіты лічбы і літары: верхняя лічба абазначае дыяметр С. ў міліметрах. Калі лічба дрэнна бачна, зацісніце С. у ціскі і змерайце лінейкай шырыню шчылін паміж губкамі ціскоў, якая адпавядае дыяметру С.

СВІДРАВАЛЬНАЯ МАШЬІНА (СВЕРЛЙЛЬНАЯ МАШЙНА) — машына для свідравання. Для замацавання і вярчэння свердзела выкарыстоўваюць спецыяльнае прыстасаванне — корбу ці ручную С.м. — дрыль. Прыёмы працы С.м.: цэнтры адтулін адзначаюць на пласце загатоўкі алоўкам, шылам або чарцілкай. Затым ставяць свердзел так, каб паміж ім і загатоўкай быў прамы вугал. Далонню левай рукі націскаюць на ўпор корбы ці дрыля, а правай — верцяць ручку па гадзіннікавай стрэлцы. Націскаць на ўпор трэба не вельмі моцна. У канцы свідравання націск трэба паменшыць, каб ПазбегНуЦЬ адколвання драўніны (пры рабоце 3 драўнінай). Пад загатоўку заўсёды трэба падкладваць дошку і прыціскаць яе да накрыўкі варштата ці стала спецыяльным прыстасаваннем — шрубцынай. Гэта дае магчымасць атрымліваць роўныя краі адтулін на выхадзе свердзела і засцерагчы накрыўку варіптата ад пашкоджання.

СЛЯСАРНЫЯ ЦІСКІ (СЛЕСАрНЫЕ ТЙСКЙ) — прыстасаванне для заціску, утрымання дэталяў у працэсе апрацоўкі або зборкі.

СПЛЖЫЎЦЫ ЭЛЕКТРАЭНЁРПІ (ЭЛЕКТРОПРЙЁМНМКЙ) — іірылады, якія працуюць ад электрьгчнай энергіі: электрарухавікі, асвятляльныя і электранагравальныя прыборы, тэлевізары, халадзільнікі і інш.

СТАН0ЧНІК-РАСШЛ0ЎШЧЫК (СТАНбЧНЙК-РАСГШЛ0ВШПК) — спецыяліст, які займаецца распілоўкай матэрыялаў.

CTPÖ4KA (CTPÖ4KA) — рад паўторных шыўкоў. С. могуць быць прамалінейнымі ці зігзагападобнымі, злучальнымі ці аддзелачнымі.

СУВЕНІР (СУВЕНЙР) — памятны падарунак, мастацкі выраб, звязаны з якімі-небудзь успамінамі.

СУКН0 (СУКН0) — шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам, якая пры вырабе апрацоўваецца валеннем.

СУРАВІЗНА (СУРОВЬЁ) — тканіна з ткацкага станка без апрацоўкі і афарбоўкі.

TACBMÄ (ТЕСЬМА) — вузкая тканая ці плеценая палоска (стужка), якая выкарыстоўваецца для аздаблення сукенак, бялізны, а таксама ддя звязвання, замацоўвання чаго-небудзь.

ТКАНША (ТКАНЬ) — тэкстыльны выраб, які атрымліваюць узаемным перапляценнем нітак, размешчаных у двух узаемна перпендыкулярных напрамках. Адны ніткі ідуць уздоўж Т., другія — упоперак. Нітка, якая ідзе ўздоўж Т., называецца асновай, упоперак — утком, а ніткі — асноўнымі і ўточнымі. Па краях Т. ніткі асновы размяшчаюцца часцсй, утвараючы тоўсты пруг. Пруг засцерагае Т. ад расцяжэння і не дае ніткам асновы абсыпацца. Ніткі асновы і ўтку пераплятаюцца ў Т. па-рознаму, утвараючы розны малюнак перапляцення. Т. атрымліваюць на ткацкіх станках. Уласцівасці Т. — набор адметных адзнак, што вызначаюць якасць Т. і яе прызначэннс. Адрозніваюць фізічна-механічныя (моцнасць, расцяжнасць, зносаўстойлівасць, здольнасць драпіравацца, змінальнасць), тахналагічныя (усадка, высыпанне і інш.) і гігіенічныя (гіграскапічнасць, цеплаправоднасць, паветрапранікальнасць і інш.) уласцівасці. Моцнасць — супраціўленне разрыву — важны паказчык якасці Т.; расцяжнасць; зносаўстойлівасць — устойлівасць Т. да сцірання ў працэсе носкі; драпіруемасць — здольнасць Т. пад уздзеяннем уласнай масы ўтвараць прыгожыя акруглыя ўстойлівыя складкі; змінальнасць — утварэнне на Т. маршчын, складак пасля сціскання, усадка — частковае змяненне даўжыні і шырыні пасля ўвільгатнення і вільготна-цеплавой апрацоўкі. Такія ўласцівасці як гіграскапічнасць, паветрапранікальнасць, цеплаправоднасць і інш. вызначаюць прызначэнне Т.

ТКАЦКІ CTAHÖK (ТКАЦКНЙ CTAHÖK) — машына для вырабу тканіны. Ніткі асновы Т.с. намотваюцца на навой і знаходзяцца ў пастаянным нацяжэнні. Ніткі ўтку знаходзяцца ў чаўнаку. Частка нітак асновы (напрыклад, праз адну) перыядычна падымаецца ламелямі, а другая — апускаецца. Паміж імі ўтвараецпа прамежак, які называецца зевам. Праз яго спецыяльным механізмам перакідваецца чаўнок з уточнай ніткай, якая прыціскаецца бёрдам. Затым ніткі асновы мяняюць становшгча, зноў утвараецца прамежак, у які праходзіць чаўнок. Ніткі асновы і ўтку пераплятаюіпіа. Тканіна намотваецца на таварны валік. Т.с. пастаянна ўдасканальваецца. У наш час укараняюцца бесчаўнаковыя Т.с.: уточная нітка пракладваецца без чаўнака сціснутым паветрам або кропляй валы. Такія Т.с. працуюць бясшумна. На Т.с. працуюць ткачы.

ТКАЦТВА (TKÄ4ECTBO) — працэс вырабу тканіны з пражы на ткацкім станку.

ТКАЧ (ТКАЧ) — рабочая спецыяльнасць у тэкстыльнай прамысловаці. Т. абслугоўвае механічны або аўтаматычны ткацкі станок, на якім вырабляюць тканіны ўсіх відаў і перапляценняў.

Т. правярае якасць асновы і ўгку, ліквідуе абрывы нітак, рэгулюе нацяжэнне нітак асновы, кантралюе таўшчыню тканіны, сочыць за работай механізмаў, зразае тканіну, мяняе таварны валік.

ТРАФАРЙТ (ТРАФАРЁТ) — ііласціна з прарэзаным на ёй малюнкам. Асноўныя тыпы Т.: просты прамы, праз яго выконваецца малюнак адной фарбай на незафарбаваным фоне; адваротны — калі зафарбоўваецца фон, а малюнак мае колер матэрыялу, які апрацоўваецца, у такім Т. выразаюць фон, а сам малюнак пакідаюць; для выканання шматкаляровага малюнка выкарыстоўваюць набор Т., складзены з асобных лістоў для кожнага колеру; двайныя Т. — на адным з іх выразаюць частку малюнка, на другім выразаюць толькі тыя часткі, якія захаваліся на першым; контурны Т. выкарыстоўваюць у тых выпадках, калі на размаляваны матэрыял наносяць толькі контуры малюнка. На контурным Т. ўздоўж усіх ліній робяцца невялікія надрэзы або праколы.

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ KÄPTA (ТЕХНОЛОГЙЧЕСКАЯ КАРТА) — форма тэхнічнай дакументацыі, у якой зафіксаваны працэс апрацоўкі вырабу, паказаны аперацыі і іх састаўныя часткі, неабходныя матэрыялы, вытворчае абсталяванне і тэхналагічная аснастка, тэхналагічны рэжым і час, неабходны для апрацоўкі вырабу.

ТЭХНАЛ0ГІЯ (ТЕХНОЛ0ГНЯ) — сукупнасць метадаў апрацоўкі нарыхтовак, змянення стану, уласцівасцей і формы сыравіны, матэрыялаў ці паўфабрыкатаў, якія ажыццяўляюцца ў працэсе вытворчасці прадукцыі; навука аб спосабах атрымання матэрыялаў і вырабаў.

ТЭХНІЧНЫ РЫСЎНАК (ТЕХНЙЧЕСКНЙ РНСЎНОК) — наглядны відарыс прадмета, які выкананы без гірымянення чарцёжных інструментаў і ў вакамерным маштабе. Т.р. дазваляе лёгка ўявіць форму вырабу.

ФАНЁРА (ФАНЁРА) — ліставы драўляны матэрыял, атрыманы склейваннем лістоў лушчонага шпону з перакрыжаваным размяшчэннем валокнаў драўніны.

ФАРТЎХ (ФАРТУК) — частка народнага адзення. Шыўся з ільнянога палатна, дывановых, шлячковых ці крамных тканін, упрьггожваўся арнаментам, карункамі, фальбонамі, стужкамі, мярэжкамі. Насілі Ф. паверх спадніцы.

Ф0ЛЬГА (Ф0ЛБГА) — вельмі тонкі ліставы матэрыял (метал). Алюмініевую Ф. выкарыстоўваюць для ўпакоўкі чаю, шакаладу і іншых прадуктаў.

ФУРНІТЎРА (ФУРННТЎРА) — дапаможны матэрыял (гузікі, спражкі, аплікі, кнопкі), якія неабходны дая шыцця. Ф. — не толькі неабходны дадатак да адзення, але і яе аздабленне.

цАцка (ЙГРЎШКА) — адзін з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самабытная з’ява матэрыяльнай і духоўнай кулыуры народа, якая служыць важнейшым сродкам сувязі пакаленняў. Ц. ўпрыгожвае быт, радуе наша вока. У педагогіцы Ц. ўмоўна падзяляюць на вобразныя, дыдактычныя, тэхнічныя, тэатральныя, музычныя, спартыўныя і цацкі-забаўкі.

ЦВІК (ГВОЗДЬ) — завостраны стрыжань, звычайна жалезны, з плешкай на тупым канцы. У залежнасці ад прызначэння бываюць розных памераў. Адрозніваюцца формай плешак. Віды Ц.: будаўнічыя, дэкаратыўныя, абівачныя, тарныя, дахавыя. У IV ст. да н.э. Ц. рабілі з абпаленай гліны, пазней — з касцей рыб, шыпоў раслін, драўніны цвёрдых парод. Потым з’явіліся металічныя Ц. Кавалі іх уручную, і таму каііітавалі яны вельмі дорага. Зараз Ц. вырабляюць пры дапамозе станкоў. Памятайце: заўсёды прыбіваць трэба тонкую дэталь да больш тоўстай! Даўжыня Ц. павінна быць у 2—3 разы болыпай за таўшчыню дэталі, пгго прыбіваюць, а дыяметр Ц. не павінен перавышаць ’/4 яе таўшчыні. Перш чым забіць Ц., неабходна размеціць месца злучэння шылам і зрабіць паглыбленне. Забіваюць Ц. па магчымасці нямоцнымі ўдарамі, а калі ён увойдзе да паловы стрыжня — біць трэба мацней.

ЦЫРАВЛННЕ (ШТ0ПКА) — зашыванне дзірак, разрываў у тканіне, дэталях вырабаў перапляценнем нітак уручную.

ЦЬІРКУЛЬ (ЦЙРКУЛЬ) — інструмент для вычэрчвання акружнасцей, дуг, вымярэння і пераносу памераў на чарцяжы. Ц. вядомы чалавеку вельмі даўно: ім карысталіся ў Вавілоніі, Галіі. На Русі вядомы з сярэдніх вякоў.

ЦЮЛЬ (ТЮЛЬ) — тонкая ггразрыстая сятчастая тканіна.

ЧАРЦЁЖ (ЧЕРТЁЖ) — умоўнае адлюстраванне прадмета, выкананае паводле пэўных правілаў пры дапамозе чарцёжных інструментаў. Ч. з’яўляецца асноўным графічным дакументам, прачытаўшы які можна даведацца з якога матэрыялу зроблены прадмет, якія яго памеры, форма і інш. Прачытаць Ц.— значыць усвядоміць канструкцыю дэталі і ўсе звесткі, неабходныя для яе выканання. Пры чытанні Ч. спачатку трэба знайсці ў правым ніжнім вуглу назву дэталі, высветліць з якога матэрыялу яе трэба рабіць; затым неабходна разглядзець відарыс дэталі, уявіць яе форму, габарытныя памеры і элементы, вывучыць тэхнічныя

патрабаванні. Пры выкананні Ч., эскізаў, тэхнічных рысункаў карыстаюцца пэўнымі тыпамі ліній: суцэльная тоўстая (асноўная) —лінія бачнага контуру (таўшчыня 0,5—1,4 мм); суцэльная тонкая — размерная і вынасная лініі (таўшчыня 2—3 мм); штрыхпункцірная тонкая — восевая і цэнтравая лініі (таўшчыня 2—3 мм, даўжыня ппрыхоў 5—30 мм, адаегласць паміж штрыхамі 3—5 мм); штрыхавая — лінія нябачнага контуру (таўпічыня 2—3 мм, даўжыня ппрыхоў 2—8 мм, адлегласць паміж штрыхамі 1—2 мм); суцэльная хвалістая —лінія абрыву (таўшчыня 2—3 мм); штрыхпункцірная з дзвюма кропкамі — лінія згібу на разгортках (таўшчыня 2—3 мм, даўжыня штрыхоў 5—30 мм, адлегласць паміж штрыхамі 4—6 мм). Размерная лінія — лінія, пры дапамозе якой паказваюць лінейныя ці вуглавыя памеры. Вынасная лінія — працяг бачнага контура (восевых, цэнтравых ліній, старон вугла), яна паказвае межы вымярэнняў.

ШАБЛбН (ШАБЛбН) — прыстасаванне ў выглядзе пласціны. Выкарыстоўваюць пры разметцы. Ш. накладваюць на загатоўку і абводзяць алоўкам (маркі TM, М).

ШВО (ШОВ) — некалькі аднолькавых шыўкоў, якія ідуць адзін за адным і выконваюцца для злучэння тканіны; злучэнне ці аздабленне швейных вырабаў з дапамогай нітак, клею ці зваркі. Паводае прызначэння падзяляюцца на злучальныя, краявыя, дэкаратыўна-аддзелачныя; паводле месца размяшчэння — на бакавыя, плечавыя, лакцявыя, пярэднія, шагавыя і іншыя.

Ш. «ўперад іголку» выконваюць аднолькавымі шыўкамі з правага і левага боку тканіны. Выкарыстоўваюць для абвядзення контураў малюнка, можа размяшчацца ў 2—3 і больш радоў. Чаргаванне доўгіх шыўкоў з кароткімі дазваляс атрымліваць цікавыя ўзоры. Ш. «ўперад іголку» — перарывістая лінія шыўкоў, якія ідуць справа налева. Даўжыня шыўкоў і адлегласць паміж імі павінны быць аднолькавымі. Замацаваўпіы нітку, узяць на іголку 3—4 ніткі тканіны, пакінуўшы пад ёю столькі ж нітак. Наступныя шыўкі рабіць такім жа чынам (мал. 17).

Ш. «з а і г о л к у» выконваюць з правага боку бесперапынным радам шыўкоў аднолькавай даўжыні. Нагадвае машынную строчку, на левым баку ўтвараецца суцэльная лінія. Пракладва-

ецца на тканіне знізу ўверх, іголка вяртаецца назад на велічыню шыўка, праходзіць пад тканінай і выходзіць на правы бок. Пасярэдзіне першага праколу іголка вяртаецца ў тое места, дзе скончыўся папярэдні шывок (мал. 18).

Ш. «с тр о ч к а» — суцэльная лінія шыўкоў, якія выконваюць справа налева. Замацаваўшы нітку, узяць на іголку 3 ніткі тканіны, выцягнуць іголку, адступіць на 3 ніткі назад, зрабіць пракол. Адлічыць 6 нітак налева (две даўжыні шыўка), узяць іх на іголку і адступіўшы на 3 ніткі зрабіць другі шьпзок (мал. 19).

Ш. «а б к і д к а» выконваецца злева направа. Даўжыня вертыкальных шыўкоў 2—5 мм. Праколы знаходзяцца адзін ад аднаго на аднолькавай адлегласці. Пры выкананні такога Ш. неабходна замацаваць нітку, зрабіць пракол і вывесці іголку праз пятлю. Адлічыць 3 ніткі і зрабіць наступны пракол (мал. 20).

Ш. «козлік» складаецца са скрыжаваных шыўкоў, якія выконваюць злева направа паміж дзюма паралельнымі лініямі. Вышыня Ш. — 25—15 мм (у залежнасці ад віду тканіны). Для выканання неабходна замацаваць нітку на ніжняй лініі, зрабіць шывок на верхнюю лінію на 6 нітак направа ад першага праколу. Набраць на іголку (налева ад лініі) 3 ніткі і выцягнуць яе. Адлі-

Мал. 19

 

Мал. 20

набраць на яе (налева па лініі) 3 ніткі і выцягнуць іголку. Аірымаліся 2 скрыжаваныя наверсе шыўкі. Так шыць і далей. Прашытае Ш. можна прайсці яшчэ адзін ці некалькі разоў ніткамі

Ш. петлепадобнае выкарыстоўваюць для абкідання краёў вырабу, прышывання аплікацый і вышывання ўзораў. Пры вышыванні мяняюць вьгшыню шыўкоў і адлегласць паміж праколамі іголкі. За кошт гэтага атрымліваюцца прыгожыя дэкаратыўныя палоскі (мал. 22).

Мал. 22

Мал. 23

Ш.сцяблістае ўтварае на правым баку роўную суцэльную лінію з лёгка нахіленымі шыўкамі. 3 правага боку іголкай робіцца шывок уперад. Па левым баку іголка вяртаецца назал і выходзіць на правы бок у сярэдзіне нершага шыўка. Рабочая нітка заўсёды павінна праходзіць з аднаго боку шыўка (мал. 23).

Ш. тамбурнае падобнае на правым баку на ланцужок. Выконваюць іголкай (мал. 24а) або вязальным кручком ніткай, складзенай удвая (мал. 246). Іголка перамяшчаецца пад тканінай на велічыню шыўка (рабочая нітка застаеода пад іголкай), праколвае тканіну ва ўтворанай пятлі на адлегласці 2—3 нітак ад яе краю. Такім III. вышываюць контуры малюнкаў.

6

Мал. 24

ШЛІФАВАЛЬНАЯ UІКЎРКА (ШЛМФОВАЛЬНАЯ ШКЎРКА) — гаііяровы або палатняны матэрыял з прыклеенымі да яго зярняткамі абразіўнага парашку, які зразае ўсе няроўнасці. Памеры зярііят стандартныя, згодна з імі Ш.ш. прысвоены нумары, напрыклад, 12, 16, 20 і інш. чым ніжэйшы нумар, тым меншы памер зярнят. Ш.ш. бываюць дробназярністыя і буйназярністыя. Зачыстка праходзіць лягчэй і хутчэй пры выкарыстанні прасцейшага прыстасавання — бруска, абкручанага Ш.ш. Паверхню дэталі заўсёды зачышчаюць ўздоўж драўняньк валокнаў спачатку буйназярністай, а потым дробназярністай Ш.ш. На вытворчасці зачыстку і шліфаванне дэталяў выконваюць ішгіфоўшчыкі па дрэве на шліфавальных станках.

ШНУР (ШНУР) — тонкая вяровачка, звітая з некалькіх кручаных нітак ці пасмаў.

ШПІЛЬКА (БУЛАВКА) — завостраны металічны стрыжань з вушкам; выкарыстоўваюць для замацавання дэталей крою пры пашыве, прымерцы вырабу.

ШП0НА (ШПОН) — драўняны матэрыял у выглядзе тонкіх лістоў, зрэзаных з крыжа або цуркі. Атрымліваюць шляхам стругання або лушчэння.

ШРЎБА (ШУРЎП) — стандартная крапёжная дэталь, што складаецца з плешкі і стрыжня, на якім ёсць глыбокая шрубавая нарэзка. Паводае прызначэння выпускаюць рознай даўжыні і таўшчыні, маюць неаднолькавую форму плешкі. Проразь у плешцы Ш. (шліц) можа быць прамой і крыжападобнай.

ШТАНЬІ (ШТАНЬ'і) — частка мужчынскага адзення, у народным строі, ддя лета шылі з неадбеленага (шаршавага) палатна, для зімы — з цёмнага сукна.

ШЫВ0К (СТЕЖ0К) — след ад ніткі на тканіне; перагшяценне нітак паміж двума праколамі тканіны іголкай.

ЭЛЕКТРАМАНТЛЖНЫЯ РАБ0ТЫ (ЭЛЕКТРОМОНТАЖНЫЕ РАБбТЫ) — аперацыі, якія выконваюць пры мантажы электрычных ланцугоў: злучэнне правадоў з электраарматурай, паміж сабой і інш.

ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ СХЁМА (ЭЛЕКТРЙЧЕСКАЯ СХЁМА) — графічны дакумент, на якім электрычны ланцуг паказаны пры дапамозе ўмоўных абазначэнняў, устаноўленых ДАСТам. Э.с. бываюць розныя, напр., прынцыповая Э.с. паказвае толькі спосаб злучэння элементаў ланцуга, яго сутнасць (прынцып).

ЭЛЕКТРЬІЧНЫ ЛАНЦЎГ (ЭЛЕКТРЙЧЕСКАЯ ЦЕПЬ) — сукупнасць прыстасаванняў і злучаючых іх праваднікоў (або элементаў), па якіх можа працякаць электрьгчны ток. Ток цячэ па Э.л. і паступае да спажыўцоў у тым выпадку, калі Э.л. не мае разрываў: правады не абарваныя, надзейна злучаны, а электравыключальнік уключаны. Такі Э.л. называюць замкнёным.

ЭЛЕКТРЬІЧНЫЯ ПРАВАДЬІ (ЭЛЕКТРЙЧЕСКНЕ ПРОВОДА) — металічныя праваднікі звычайна круглага сячэння, па якіх перадаецца электрычны ток. Э.п. маюць высокую праводнасць. Э.п. вырабляюць з медзі і алюмінію, часта з бронзы і сталі. Э.п. бываюць розных відаў: неізаляваныя, ізаляваныя з аднадрацяной і мнагадрацяной жылай. Токавядучая жыла — частка Э.п., прызначаная дая праходжання току. Токавядучыя жылы вырабляюць з каляровых металаў, якія з’яўляюцца добрымі пра-

Мал. 25

ваднікамі току. Зачыстка Э.п. — зачыстка асобных дроцікаў проваду пасля зняцця ізаляцыйнай абалонкі. Для зачысткі вазьміце два аднажыльныя многадрацяныя Э.п. і, надрэзаўшы нажом ізаляцыйную абалонку, зніміце яе з канца провада на 35 мм, зачысціце дроцікі правадоў да бляску і скруціце ў тугі жгуцік. Зрошчванне Э.п. — злучэнне двух і больш правадоў паміж сабой. Злучэнне Э.п. з аднадрацяной жылай: з канцоў двух правадоў зніміце ізаляцьпо на 30 мм, зачысціце жылы, зачышчаныя жылы палажыце адна на адну пасярэдзіне зачышчанай часткі, перакруціце іх паміж сабой і кожным канцом жылы зрабіце 3—4 віткі вакол провада, канцы жыл, якія засталіся, адкусіце кусачкамі, a віткі моцна абцісніце пласкагубцамі; заізалюйце месца зрошчвання правадоў, абвіўшы ізаляцыйнай стужкай спачатку ў адным, а потым у адваротным напрамку. Добра замацуйце канец ізаляцыйнай стужкай (мал. 25).

ЭСКІЗ (ЭСКЙЗ) — умоўны відарыс прадмета, які выкананы паводле тых жа правіл, што і чарцёж, але звычайна без выкарыстання чарцёжных інструментаў і захоўвання дакладнага маштабу. Э. пажадана выконваць на паперы ў клетку: лягчэй праводзіць прамыя лініі, прамыя вуглы.

ЛІТАРАТУРА

ПЕДАГОГІКА I ПСІХАЛОГІЯ

  1. Куішсевйч Ч. Основы обіцей двдактйкл. М.:, 1986.
  2. Педагогнческая энцнклопедая. М., 1964.
  3. Пснхологйя: Словарь. М., 1990.
  4. Фрвдман Л.М., Кулагнна Й.Ю. Пснхолошческнй еправочннк учнтеля. М., 1991.
  5. Харламов Й.Ф. Педагогнка. М., 1990.

МАТЭМАТЫКА

  1. Воднеў У.Т., Навумовіч А.Ф., Навумовіч Н.Ф. Малы матэматычны слоўнік. Мн., 1994.
  2. Кожух І.Р. Матэматыка. Мн., 1993.
  3. Латоцін Л.А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. Магілёў, 1994.
  4. Методака начального обучення математнкн. Мн., 1998.
  5. Русско-белорусскнй математнческнй словарь. Мн., 1993.

МОВА. ЧЫТАННЕ. ПІСЬМО

  1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.
  2. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: Вуч. дапаможнік для факультэта педагогікі і методыкі. Мн., 1986.
  3. Падгайскі Л.П. Методыка беларускай мовы: Граматыка і правапіс. Мн., 1981.
  4. Русско-белорусскнй словарь лкнгвнстмческнх термйнов. Мн., 1988.
  5. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк А.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1990.
  6. Юрэвіч А.Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1962.

ПРЫРОДАЗНАЎСТВА

  1. Андрыеўская З.Я., Галай І.П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. Мн., 1994.
  2. Краішвный А.П., Радкевмч В.А., Тнхонова Н.й. Краткнй зоологнческнй словарь. Мн., 1990.
  3. По страннцам Красной кннгл: Жнвотные: Популярный энцйклопедмческнй справочннк. Мн., 1987.
  4. По странкцам Красной кнлгн: Растення: Популярный энцнклопедаческкй сііравочннк. Мн., 1987.
  5. Шмшкнн Б.К. Определнтель растенмй Белорусснн. Мн., 1967.
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1—5. Мн., 1983—86.

ПРАЦОЎНАЕ НАВУЧАННЕ

  1. Беларускія народныя тканіны. Мн., 1979.
  2. Жабінская М.П. Складзі ўзор сам = Составь узор сам: Народны арнаменг у побыце. Мн., 1992.
  3. Прокопьева З.Й., Бережкова Г.М. Словарь-справочнлк по трудовому обученню: Пособне для учнтеля. Мн., 1987.
  4. Цейтлйн Н.Е., Демлдова А.П. Справочннк по трудовому обученню: Пособне для учнтеля. М., 1983.

Вучэбнае выданне

КАВАЛЬЧУК Таццяна Аляксандраўна, КОЖУХ Іван Рыгоравіч, СЕГЯНЮК Галіна Васілеўна і інш.

ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ ПАЧАТКОВАГА НАВУЧАННЯ

Дапаможнік

Адказны за выпуск А.І. Болсун

Рэдактары: П. С. Габец, Т.М. Грынько, С. С. Ермакова, Л.В. Лоўчая, А.М. Петрыкаў, І.У. Саламевіч, У.М. Сацута, А.П. Чарнякова

Мастацкі рэдактар В.Г. Загародні

Тэхнічны рэдактар М.І. Грыневіч Карэктары: Ж.С. Берасневіч, Н.У. Бохан, Л.А. Варабей, С.М. Красная, В.М. Чудакова Камп’ютэрны набор, вёрстка і выраб арыгінала-макета: С.А. Макаёнак (заг. рэдакцыі), Р.У. Дзявочка, IJ. Драздова, Н.М. Зубкевіч, Н.У. Мітраховіч, І.А. Навіцкая, Н.А. Стасевіч, С.А. Стралкоўская

Падпісана да друку з арыгінала-макета заказчыка 16.02.2001. Фармат 84x108732. Папера афсетная. Гарнітура школьная. Друкафсетны. Ум.-друк. арк. 14,28. Ум. фарб.-адб. 14,7. Ул.-выд. арк. 15,99. Тыраж 1000 экз.

Заказ 427.

Падатковая льгота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч.І; 22.11.20.600.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецгва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 10 ад 10.11.2000. Рэспубліка Беларусь.

220072, Мінск, Акадэмічная, 15а.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». 220013, Мінск, праспекг Ф.Скарыны, 79.

Тлумачальны слоўнік тэрмінаў пачатковага навучанТ49 ня: Дапам. /Т.А.Кавальчук, І.Р.Кожух, Г.В.Сегянюк і інш.; Пад агул. рэд. праф. І.Р.Кожуха. — Мн.: БелЭн, 2001. — 272 с.

ISBN 985-11-0196-6.

Слоўнік дае тлумачэнне асноўных матэматычных, прыродазнаўчых, лінгвістычных, педагагічных, псіхалагічных і метадычных паняццяў, а таксама паняццяў, звязаных з працоўным навучаннем, якія складаюць тэрміналагічную базу выкладання адпаведных дысныплін у пачатковай школе. Слоўнік можа выконваць не толькі даведачную ролю, але і служыць навучальным дапаможнікам для студэнтаў педагагічных факультэтаў ВНУ і настаўнікаў пачатковых класаў.

УДК 373.31 (038)

ББК 74.2я2

ISBN 985-11-0196-6

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.