У нерушы дзікай прыроды  Вячаслаў Стома

У нерушы дзікай прыроды

Вячаслаў Стома
Выдавец: Юнацтва
Памер: 382с.
Мінск 2001
92.4 МБ

Цікава і пазнавальна аўтар расказвае пра жыццё і звычкі звяроў, рыб, а таксама пра багацце і разнастайнасць флоры рэспублікі. Кніга нагадвае захапляючае падарожжа ў свет жывой прыроды, дазваляе пранікнуць у самыя таемныя яе куточкі, зачароўвае дзіўнымі загадкамі жывёльнага свету.

ЗМЕСТ

Звярыная помста 6
Уладар бездані 55
На воўчых сцежках 118
Зайчыкавы страхі 248
Дзе сціхае плёскат крыніцы 289
Грыбныя дажджы 300
Як жыве прырода па часінах года 312
Згадкі роднага краю 341
Пад полагам лесу 370

Вячаслау Стома  
У нерушы дзікай
прыроды
 
Мінск «Юнацтва» 2001
УДК 882.6-93
ББК 84(4Бен)6 С 81
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Мастак
А. Г. ЗВАНАРОЎ
88-2001
ISBN 985-05-0422-6
© Стома В. І., 2001 © Званароў А. Г., афармленне, 2001
^повесці
помста
Ласічка1 жыла каля свірна ў дрывотніку. Ішоў ужо трэці год, як “справіла” яна наваселле; месца прыйшлося ёй даспадобы, і мяняць яго ні патрэбы, ні жадання не было.
У першыя дні яна, праўда, адчувала сябе тут крыху няёмка, бо стары дакучлівы сабака адразу насцярожыўся, адчуўшы прысутнасць побач падазронай “асобы”, і час ад часу разрываўся ў бесперапынным, залівістым брэху. Тады надвор звычайна выходзіў гаспадар — шыракаплечы каранасты мужчына гадоў пяцідзесяці і ўважліва аглядаўся наўкола. Але, не заўважыўшы прычыны неспакою, толькі незадаволена пакрыкваў і ўшчуваў свайго чацвераногага сябра і вартаўніка.
— Ну, чаго разгарлапаніўся?! Брыдка гаркаць без патрэбы! — І потым разважліва дадаваў: — А то атрымаецца, як у таго казляняці. Клікала, клікала матку раз-пораз, аж надакучыла той падыходзіць. Нават калі ваўкі прыйшлі, не паверыла і не прыбегла на дапамогу — думала, зноў па якой дробязі кліча. А воўк узяў і з’еў свавольнае казляня.
— Глядзі! Даслужышся ў мяне! — пагражаў гаспадар сабаку напаследак, і яго шырокая постаць зноў хавалася за нізкімі драўлянымі дзвярыма.
У такі час ласічка звычайна ціхенька і нерухома сядзела ў дрывотніку і, калі толькі брэх змаўкаў і спакой узнаўляўся, працягвала дэталёва абследаваць месца свайго новага жыхарства.
1 Ласічка — шырока распаўсюджаная ў Беларусі назва ласкі, звярка з сямейства куніцавых.
Дагэтуль яна жыла ў глыбокай норцы на самым беразе лясной рэчкі, але навальнічныя воды часам затоплівалі яе жытло, а чарговай вясной паводка, што разгулялася, як ніколі, і наогул абваліла вялізную глыбу берага, дзе знаходзілася яе хатка. Жыхарка ледзь паспела вынесці ногі, каб не аказацца затопленай разам з той глыбай у халоднай пражэрлівай плыні хваляў. І, ці то ад боязні, што падобная гісторыя зноў паўторыцца, ці то з якіх іншых меркаванняў, яна вырашыла пакінуць знаёмы бераг і перабрацца кудысьці бліжэй да паселішчаў чалавека.
Вось так трапіла сюды, да крайняй хутарскай пабудовы, і хоць прынялі яе тут не вельмі дружалюбна, ласічка асабліва не разгубілася і, доўга не разважаючы, узялася за сваю звыклую справу. Збоку каля старога, накрытага саломай, драўлянага свірна ў кучы рознага смецця, самаробнай цэглы і выкінутых непатрэбных рэчаў зрабіла сабе гняздо і памаленьку пачала прывыкаць да свайго новага месца. Прывык паступова і сабака. І хоць ён беспамылкова адчуваў, калі яна прабягала каля яго пахіленай будкі, ды больш не аббрэхваў гэтую бяскрыўдную, як ён паспеў ужо ўпэўніцца, істоту, не ацяжарваў сябе непатрэбнымі клопатамі, і толькі адплюшчваў, лежачы, вочы і тырчком узнімаў свае чуткія вушы, нават не адрываючы сонную галаву ад цёплых лапаў, на якіх яна ляжала.
Гаспадар ласічку не заўважаў. Вяла яна вельмі скрытнае, таямнічае жыццё і людзям на вочы ніколі не паказвалася. Зрабіць гэта было ёй зусім не цяжка. Маленькая і спрытная, яна непрыкметным ценем мільгала сярод старых пабудоў, клетак дроў, стажкоў саломы і сена, так што выпадкова заўважыць яе было проста немажліва. Болып таго, амаль усе светлыя гадзіны сутак ласічка чуйна спала ў сваім мяккім, высланым поўсцю ды пярынкамі жытле і толькі з надыходам ночы пакідала яго.
Гэты год мала чым розніўся ад папярэдніх, праходзіў у звыклым сваім рэчышчы, нібы па загадзя
распрацаваным графіку ці падпарадкоўваючыся зладжанаму, гадамі выпрацаванаму механізму прыроднага календара.
Надыходзіла вясна. Ужо неяк весялей і старанней свяціла пасвяжэлае сонца, яго промні жоўценькімі, нібы саломінкі, праменьчыкамі свідравалі тоўсты слой аджываючага сваё бруднаватага снегу, што разлёгся ў лянівым сне, а дзе ён заставаўся белым і чыстым — раз-пораз падскоквалі на яго ледзяністай паверхні, адлюстроўваліся ад яе, нібыта гулялі паміж сабою, то ўцякаючы, то даганяючы адзін другога. Халодныя снегавыя льдзінкі праламлялі і адбівалі крышталікамі праменьчыкі, высякалі з іх розныя колеры і адценні — і пурпурныя, і ружовыя, і блакітныя. І ўтваралася тады на паверхні снегу асляпляльная веснавая вясёлка і перадавала ўсяму жывому надзею і радасць блізкай вясны, абуджэння ўсёй прыроды.
У такія дні ласічка, не зважаючы на свой нораў, • пакідала глыбокую схову і з задавальненнем удыхала маладыя пахі новай вясны. Звычайна непрыкметна перабягала ад свайго жытла да вялізнай кучы дробнага сырога галля, насечагана гаспадаром. Бо калі дровы ён адразу акуратна складваў, то дробны галінкавы лом пакуль што адкідваў убок, разлічваючы заняцца ім пасля, калі надарыцца для гэта. га вольная часіна. Гэтае ламачча як нельга лепей служыла часовым сховішчам для звярка. Ласічка без цяжкасці магла пралезці ў самую сярэдзіну зваленага без разбору лому і, седзячы там нерухома, цікавала за наваколлем.
У такім стане яна як нельга лепш бачыла ўсё праз мноства шчылінак рыхла скіданых галінак. Яе ж ніхто не бачыў, нават не мог здагадвацца аб яе прысутнасці. І заставалася яна ў становішчы нейкай невідзімкі.
Гаспадар распачаў на двары свае веснавыя работы, усё больш часу праводзіў тут, рамантуючы рассохлы воз і іншыя прылады, і толькі зрэдку вяртаўся ў хату, каб напіцца вады ці злёгку падсілка-
вацца.
Па двары бегалі гаспадаровы куры, распраўлялі пасля зімы сваё пер’е, шырока распасціраючы крылы і марудна размахваючы імі ў паветры, нібыта пацягваючыся пасля зімовага гультайства. Часам яны пераходзілі на марудны крок і вышуквалі сярод расталага надворку рэшткі разлітай ці растрэсенай і замёрзлай зімою ежы, што трапляла сюды, калі гаспадар нёс у хлеў корм скаціне.
А сярод іх з выразам нейкай асаблівай ганарлівасці, нібыта які фон барон, праходжваўся вялікі даўганогі певень. Праўда, ганарыцца яму і на самай справе было чым. У адрозненне ад аднатонных ці злёгку стракатых курачак ён быў расфарбаваны доўгімі чырвонымі пярынамі ў крылах і хвасце, якія яскрава выдзяляліся на фоне астатняга больш светлага апярэння. А на галаве каронай тырчаў высокі і доўгі чырвоны чуб з прыгожымі, нібы высечанымі, зазубрынамі. І калі куры вялі сябе стрымана і спакойна, то певень, наадварот, як быццам правяраючы, а мо проста жадаючы прадэманстраваць сяброўкам свой спрыт, з аглушальным шумам, хоць і з даволі прыкметнай цяжкасцю, узлятаў на верхнюю жэрдачку агароднага плоту і, прымайстраваўшыся там больш зручна, напружана ўскідваў галаву і гучна крычаў:
— Ку-ка-рэ-ку-у-у!
Потым аглядаўся навокал, назіраў за рэакцыяй курэй на яго зусім не зразумелы для ласічкі пакліч і зноў заліваўся працяглым кукарэканнем, яшчэ і моцна стукаючы адначасова крыламі.
I ўжо толькі пасля, задаволены, злятаў назад з плоту і прымаўся наводзіць парадак у сваёй курынай “гаспадарцы”.
Збоку, пацягваючыся на пругкіх нагах і выгінаючы пры гэтым дугою сваю гібкую спіну, ляніва прагульваўся, невядома чаго аблізваючыся, белы з жоўта-карычневымі плямамі кот. Праўда, не кот гэта быў, а кошка, бо катоў такой афарбоўкі ў прыродзе не бывае. Бываюць чорныя, рыжыя і паласатыя, і якія толькі хочаш, а вось белымі з карычневымі ці жоўтымі плямамі родзяцца чамусьці толькі
кошкі, і назву людзі нават для такой кошкі спецыяльную прыдумалі — рыска. І заўсёды лічылі, што менавіта рыскі лепей за ўсіх іншых кошак ловяць мышэй. .
Самой ласічцы да гэтых мудрагелістасцей афарбоўкі ніякай справы не было, як і да таго, што яна вельмі даўно ўжо заўважыла: рыска тая не тое каб мышэй лавіць ленавалася, а нават і налітае ў сподачак малако да канца не дапівала. Нап’ецца таго малака як кадушачка і спіць тады з паўдня на нагрэтым сонцам падмурку. Толькі мурлыкае бесперастанку штосьці сабе пад нос. Здаецца, каб на нос той мыш уселася, дык сагнаць паленавалася б.
У душы, вядома, зайздросціла ёй ласічка. Накормяць цябе, напояць, яшчэ нанач у хату цёплую пусцяць — чым не жыццё? Але і на сваё ласічка таксама не скардзілася. І ў гэтым былі яны зусім рознымі: кошка — распешчаная хатняя жыхарка, а ласічка, як вядома,— маленькі дзікі звярок, прыстасаваны да суровых умоў жыцця.
Затое і ў ласічкі было многа пераваг. І не толькі перад кошкай, але і перад мноствам іншых жывых істот. І хоць памерамі яна зусім маленькая — велічынёй з рукавічку, ды вось спрыту і смеласці, незвычайных здольнасцей ёй не прасіць. Усякія перашкоды ёй ні па чым. І пад зваленае бярвенне і нават пад падрубу пралезе. Бывала, зімою курапаткі схаваюцца на начлег у мяккі снег, дык яна падкрадзецца ціхенька і без роздуму ў атаку пойдзе. Перамога пры гэтым, лічы, забяспечана. А былі выпадкі, калі, чымсьці пакрыўджаная, ласічка ўпалёўвала і большую здабычу. Прыклад ёй падказвалі старэйшыя. Аднойчы яна наглядала, як старая вопытная ласічка паспяхова атакавала нават глушца. Непрыкметна падкраўшыся да вялікага ляснога пеўня, што затаптаў усе яе норачкі, яна рашуча накінулася на яго і ўступіла ў, здавалася б, зусім няроўную барацьбу. Ласічка доўга валтузілася з птушкай і на зямлі, і нават у паветры, кусала яе, пакуль тая, знясілеўшы, не загінула ў рэшце рэшт ад празмернай страты крыві.
Хто ў прыродзе яшчэ здольры на такое? Хто яшчэ такім спрытам і смеласцю, ды і сілай пахваліцца можа? Хіба што мурашка, калі цягне “бярвенцы” ў дзесяць разоў большыя за яе. А глушэц жа велічынёй з адкормленага гуся і дастаткова дужая птушка.
Але ў звычайны час, калі іх ніхто не крыўдзіў, маленькія звяркі жылі ціхенька і нічога шкоднага (асабліва для чалавека) не рабілі і рабіць не збіраліся.
Пад вясну ласічка, як і кожны год раней, разадзелася ў новую “вопратку”, поўсць стала цёмнакарычневай з характэрным палевым адлівам. Гэта забяспечвала ёй удалую маскіроўку сярод смецця, драўніны, пажухлай травы ды такога ж рыжага разворанага поля. Толькі па ніжняй частцы жывата і па шыі да самай галавы цягнулася вузкая белая палоска, ды яна зусім не перашкаджала ласічцы, бо, бегучы, ласічка быццам слалася па зямлі, і белізны той проста не было відаць знізу. А ў перыяд міжсезоння гэта было нават на карысць ёй. Бо бясконцая шыр снегу злівалася з адталай зямлёй, утвараючы такое ж, як і ў яе, змяшанне рыжых і белых колераў.
Калі снег паступова пачаў сыходзіць з палёў, раскрываючы спачатку пагоркі ды ўтвараючы на іх невялікія адкрытыя лысіны, а пасля больш шырокія плямы-праталіны, ласічка часцей пачала з’яўляцца ў полі, выходзіла на свае начныя паляванні. Ей паднадакучылі за доўгую снежную зіму амбарныя мышы і пацукі, ад якіх аддавала цвіллю, і яна з задавальненнем пачала паляваць на лясных грызуноў і палёвак, што адкарміліся сярод незабруджанай прыроды на натуральных кармах — духмяных травах, тлустых семечках і арэхах.
У пошуках ежы яна далёка адыходзіла ад свайго паселішча, затаіўшыся, з нецярплівасцю чакала каля маленькіх норак шэрых мышак. У больш шырокія норкі без цяжкасці пранікала сама, максімальна расцягваючыся ў даўжыню і рухаючыся ў глыбіні, нібы змейка.
Мышэй, нягледзячы на тое, што яшчэ толькі пачыналася вясна, было дастаткова, і праз якія дзветры гадзіны ласічка наядалася ўдосталь, нават аднудзве прыдушвала ў запас і пакідала іх ля прыкметнага арыенціра на выпадак заўтрашняга няўдалага палявання. Так і кармілася яна ўсю вясну пераважна мышападобнымі грызунамі, дапамагала чалавеку берагчы ад шкоднікаў пасевы жыта, пшаніцы, ды ці мала чаго яшчэ.
Часам прычыняла нязначную шкоду паляўнічай гаспадарцы, бо лавіла птушак. Ды чалавеку наўрад ці варта было наракаць на яе за гэта, бо шкоду тую, зусім нязначную, яна з лішкам кампенсавала знішчэннем мышэй.
За адны толькі суткі ласічка з’ядала больш за дзесятак шэранькіх шкоднікаў, а за год — каля трох тысяч зернявых зладзеек.
Скажыце, ці не дабрадзей яна для чалавека?
А запасы рабіла проста так, на ўсякі выпадак, бо вельмі ж ужо рэдка была для яе ў гэтых запасах патрэба. Яна выдатна валодала прыёмамі і навыкамі палявання і без здабычы не заставалася ні дня. Таму запасы свае выкарыстоўвала неахвотна, часцей зусім не крануўшы іх, а аддавала перавагу свежай здабычы. Але ж нават і гэтая яе “безгаспадарчасць” чалавеку на руку — яна зберагала яму гэтулькі зерня, зялёнай масы і клубняў, калі душыла мышэй больш, чым магла з’есці сама, а той, мабыць, і ніколі не падумаў пра гэта. А нявыкарыстаныя запасы таксама дарэмна не прападалі: траплялі “на стол” іншым звярам — і ў гэтым была карысць. Тыя былі ўдзячны запаслівай працаўніцы.
Часам ласічка сустракала сваіх старых знаёмых, такіх жа, як і яна, рыжанькіх маленькіх звярочкаў. Былі сярод іх і зусім маладыя, якіх ласічка бачыла ў першы раз, аднак ні ў сутычкі з імі не ўступала, ні дружбы асаблівай не вадзіла.
I адбывалася гэта ў першую чаргу з-за таго, што ні на тое, ні на іншае не было якіх-небудзь канкрэтных падстаў. Звяркі хоць і трапляліся шмат
дзе, але былі не такім ужо мнагалікім насельніцтвам. Сяліліся яны дзе папала, не былі пераборлівымі, толькі на ўзбярэжжах сустракаліся часцей. Некаторыя, як і яна, асядалі ў паселішчах чалавека. Так што прасторы хапала ўсім, і спрачацца за месца пад сонцам не было ніякай патрэбы. А заводзіць асаблівае сяброўства ды кідацца ў гульні не дазваляў час. Ды і не дзеля гэтага, як здаецца, стварыла дзіўную істоту прырода.
Так працякаў дзень за днём, ноч за ноччу. Ласічка пускалася на прывычныя паляванні і ў далёкія вандроўкі, зноў вярталася да свайго, цяпер ужо роднага, жытла, зноў хадзіла на паляванне, зноў вярталася ў надзейны прытулак. Лавіла мышэй, нападала на пацукоў, вяла поўнае клопатаў і турбот напружанае жыццё і, нібыта, была задаволена ім. А калі і не, то гэта ўрэшце нічога не мяняла, бо паскардзіцца, альбо шукаць дапамогі не было ў каго.
Вясна развівалася нястрымна і бурна. Снег хутка зусім злез з палёў, часткова растаў, а часткова быў вынесены паводкаю. Разам з нястрымнымі рэкамі яго рэшткі праплывалі свой развітальны шлях па бурлівых пратоках, у якія ўліваліся новыя ручаі, утваралі ў рацэ бурнае пеністае месіва, а тое, растаючы на вачах, неслася кудысьці ўдалечыню, бліжэй да вялікага мора.
Паступова пачала разрастацца свежая густая трава. Дрэвы таксама хутка і неўзаметку перамяніліся, апрануўшыся ў раскошнае зялёнае ўбранне. Маладзенькія скручаныя лісточкі пад цудатворным уплывам пажыўнага соку, што ва ўсю зацыркуляваў па ажыўшых ствалах і галінках, імгненна разгортваліся і распраўляліся ў суцэльныя пласцінкі. Іх першапачатковая жаўтаватая афарбоўка хуценька змянялася на цёмна-зялёную з бліскучым адлівам. Паступова расліннасць забуяла ў поўную моц, утварыўшы сапраўдны зялёны жывы дыван.
Сярод шырокіх лясных палянак, на ўзлесках, курцінках неразворанага поля і нават вакол знаёмага для ласічкі гаспадарчага двара, ды і вакол Ta-
го ж самага свірна рассыпаліся рознакаляровыя галоўкі прыгажунь кветак. Над імі кружылі нястомныя працаўніцы пчолы, пырхала мноства матылькоў — маленькіх, як амбарная моль у свірне, і вялікіх, з размахам крылаў большым, чым таўшчыня самой ласічкі, з рознымі адценнямі, мноствам крапінак, палосачак і іншых розных узораў на крылах, і зусім яркія, нібы абрэзкі чырвонай, сіняй і жоўтай тканіны, незнарок рассыпаныя на зямлю і разнесеныя ветрам па ўсім наваколлі.
Цяпер ласічка не толькі начамі, але і цэлымі днямі праводзіла ў полі. Яна з задавальненнем насілася сярод густой травы, якая была для яе роднай стыхіяй, надзейна ўкрывалася ад падазронага вока, хавалася ад ветру перад навальніцай, ды нават і ў час навальніцы маленькі звярок мог схавацца пад шырокім лістом лопуху. Часам яна нават і спала ў полі або на ўзлеску, выбраўшы для гэтага неглыбокую норачку, ці прымайстроўвалася ля старога карча або пад вываратнем, інстынктыўна знаходзячы бяспечнае месца. .
Корму навокал па-ранейшаму хапала. І хоць, занятыя вывядзеннем чарговага патомства, мышы і пацукі сталі болып асцярожнымі і радзей пападаліся ласічцы ў зубы, гэта ніяк не адбівалася на важкасці яе рацыёну. Вакол было мноства насякомых, чарвякоў і вусеняў, неразваротлівых жукоў, на харчаванне якімі ўвогуле пераключылася ласічка. Часам яна падбірала падліну — загінуўшую птушку ці якога-небудзь звярка.
Бурна пайшла ў рост культурная расліннасць на сельскагаспадарчых палетках. Узнялося над зямлёю высокае выгоністае жыта, пачало выпускаць першыя мяккія каласкі. Дзе-нідзе ўжо ўзыходзіла бульба, разрасталіся цукровыя і кармавыя буракі, іншая разнастайная гародніна. А гэта само сабою вабіла для сябе мышэй і абяцала ў хуткім часе зноў папоўніць рацыён ласічкі мноствам гэтых шырока распаўсюджаных шкоднікаў. Нават непадалёку ад свірна падобных раслін было вялікае мноства — цыбуля, капуста і рэпа, зелянелі
дружныя кучкі агурэчніку, што яшчэ не паспеў распаўзціся па градках, але дзе-нідзе пакрыўся ўжо жоўценькімі гарлачыкамі пустацвету. Побач прылягала вялікае поле, засаджанае бульбай і буракамі, устала вузкай палоскай рухлівая пры кожным подыху ветру зялёная рунь. А гэта значыла: і тут хутка рэзка павялічыцца колькасць мышэй і іншых шкоднікаў. І нават непатрэбна будзе далёка хадзіць за імі.
Абставіны гэтыя, як нельга лепш, спрыялі ласічцы. Быў ужо на зыходзе май, і ў ласічкі вось-вось павінны былі з’явіцца дзеці.
Яна старанна выслала сваё глыбокае сховішча мяккімі пярынкамі, што назбірала тут жа на двары, склала іх адну да адной, зладзіўшы гняздо. Яно толькі тым і адрознівалася ад птушынага, што знаходзілася не на дрэве, а ва ўсім астатнім — копія. І схавана надзейна — хто дабярэцца да яго? Затым яна абклала шчылінкі паміж пярынак яшчэ больш мяккай поўсцю, што наскубла са свайго жывата, і трохі выслала ёю цудоўнае гняздзечка з бакоў.
У канцы чэрвеня ў гняздзе з’явіліся трое маленькіх ласічанят. Нарадзіліся яны голымі, зусім бездапаможнымі, бяззубымі і сляпымі. Клапатлівая маці суткамі не адыходзіла ад іх, нават на кармленне некалькі дзён і начэй не выходзіла. Яна грэла іх цяплом свайго ўласнага цела, аблізвала шурпатым язычком ад рознага смецця і ніяк не магла нацешыцца маленькімі.
Карміла дзіцянят цёплым тлустым малачком, якое яны з задавальненнем злізвалі з жывоціка сваёй маці, дзе выдзялялася яно з ледзь прыкметных маленькіх цыцачак.
Дзеткі ж нейкі час заставаліся зусім бездапаможнымі. Але раслі дастаткова хутка. Карыснае і пажыўнае матчына малако тут жа давала аб сабе знаць — поўнасцю засвойвалася і выкарыстоўвалася маленькімі арганізмамі, і гэта не замаруджвала сказацца на іх фізіялагічным стане. Праз некалькі дзён ласічаняты пачалі даволі ўпэўнена перамя-
шчацца на маленькіх ножках у сваім утульным гняздзе. Лёгка адшуквалі матчын жывот, а калі часам тая марудзіла з тым, каб у той жа час накарміць малышыкаў, то яны пачыналі жаласна і працягла скавытаць, што той нічога больш не заставалася, як хутчэй задаволіць іх жаданне і выканаць свой матчын абавязак.
Тым часам ласіца пачала адлучацца ад свайго гнязда і выходзіць на паляванне. Актыўныя фізіялагічныя працэсы, што працякалі ў яе арганізме, у прыватнасці, звязаныя з выпрацоўкай узбагачанага бялкамі, тлушчамі і вітамінамі малака, патрабавалі ў той жа час спажывання таксама вялікай колькасці высокакаларыйнай ежы.
Яна актыўна палявала недалёка ад свірна на дробных грызуноў, без рэшткаў тут жа іх з’ядала ды закусвала напаследак салодкімі зялёнымі конікамі, што размножыліся ў неверагоднай колькасці і былі лёгкай здабычай для яе.
Дні беглі хутка. Праз дваццаць дзён у ласічанятак адкрыліся бліскучыя палахлівыя вочкі, адначасова пачалі праразацца пакуль што зусім невялічкія, але ж вострыя і ўчэпістыя зубкі. І ласічкамаці пачала паступова прывучаць дзяцей да харчавання натуральнай ежай. Спачатку яна прыносіла ў гняздо адразу па некалькі тлустых апетытных конікаў і, злёгку перажаваўшы, клала камячкі перад маленькімі пысамі дзяцей, а частку з апетытым тут жа з’ядала сама, і тыя, спрабуючы пераймаць яе прыклад, з ахвотай бралі смачную “паўфабрыкатную” ежу і, злёгку прычмокваючы, старанна разжоўвалі яе.
У гэту пару ў наваколлі намнога павялічылася і колькасць мышэй. У полі паспявала збажына. Наліліся тугімі зярнятамі і важка пагойдваліся на тонкіх саломінках пажаўцелыя каласы ядранага жыта. Залаціста-васкавой роўняддзю адлівалі шырокія прасторы густой пшаніцы. А на ўскраінах менш урадлівай глебы, ды няўдалых палосках самых нікчэмных надзелаў, на няўдобіцах пясчаных пагоркаў пачаў спець нізенькі, прыземісты ячмень.
А якімі прыцягальнымі былі мяккія залацістыя мяцёлкі званістага аўсу. Мышынае насельніцтва, што значна папоўнілася пад гэты час, кінулася незлічонай армадай на палі.
Гора было б чалавеку, калі б не яго чацвераногія ды крылатыя сябры. Мышы падбіралі нахіленыя ветрам і паваленыя навальніцай каласы і не толькі нішчылі зерне, паядаючы яго тут жа, але і цягалі зярняты ў свае глыбокія норачкі, каб назапасіць на ўсю зіму. А на гэта патрабавалася нямала збажыны. Адной зблытанай ды паваленай пражэрам было недастаткова. Ды і мышэй у гэтым годзе выдалася процьма. Звычайна яны ўзбіраліся па тонкай жытнёвай ці пшанічнай сцябліне ўгору, настойліва згіналі яе да таго часу, пакуль саломіна не ламалася і ўраджайны колас не падаў на сухую зямлю. І тады яны тут жа распраўляліся з ім, сцягваючы зерне ў свае падземныя кладоўкі. І з новай сілай прымаліся за справу, абкрадаючы працавітага чалавека, які столькі поту і працы ўклаў у гэтую засохлую ад сонца глебу, стараючыся атрымаць з яе ўраджай, каб пракарміць сябе ды свойскую скаціну.
Звярынае насельніцтва іншага рангу таксама не драмала і тут жа, без лішніх збораў і мітусні, перабралася бліжэй да пасеваў.
Высока ў небе лунала мноства крылатых драпежнікаў. Тут былі і ястрабы: вялізны, шэры, з кароткімі рыжымі палоскамі — цецяроўнік, і больш малы, амаль такі ж і па складу цела, і па афарбоўцы — перапёлачнік. У іншыя часы года яны здабывалі на абед птушак, а цецяроўнік нападаў часам на маладых зайцаў і лісянят. Але калі ў полі з’явілася такое мноства мышэй, яны цалкам пераключыліся на харчаванне імі. Марудна плаваючы ў гарызантальных паветраных патоках, яны ўважліва выглядвалі зверху сваю здабычу. І варта было толькі паказацца дзе-небудзь на адкрытым месцы шэрай мышынай спінцы, як крылы драпежнай птушкі імгненна складваліся, і яна каменем кідалася ўніз, раскрываючы іх зноўку толькі ля самай зямлі, і
мыш бездапаможна трапяталася ў вострых птушыных кіпцюрах.
Такім чынам сябе паводзілі луні, сокалы, а больш за ўсіх старалася пустальга. Яе адразу можна было заўважыць: яна прыкметна рознілася ад іншых тым, што не лунала, як усе іншыя дзённыя драпежнікі, а нібы вісела ў паветры, часта-часта і ў той жа час зусім бясшумна махаючы крыламі і застаючыся пры гэтым на адным і тым жа месцы. А ў астатнім, што датычыцца кідкоў на зямлю па здабычу, яна нічым не адрознівалася ад іншых птушыных драпежнікаў. Яе баяліся не толькі мышы, але і іншыя дробныя звяркі. I нават здалёку пазнавалі па палёту і спрабавалі схавацца тады як мага хутчэй, але не заўсёды ім гэта ўдавалася зрабіць.
Нават вялікія лясныя звяры выходзілі ласавацца ў гэты час на збожжавыя палеткі мышацінай. Астатніх пераўзыходзіла рыжая кума-лісіца. Яна хадзіла па полі асцярожна і стрымана, каб ніводным лішнім рухам не выдаць сваёй прысутнасці. A заўважыўшы здабычу, замірала і, будучы нерухомай, станавілася амаль не бачнай для сваёй ахвяры, а калі тая аказвалася ў зоне дасягальнасці, лісіца, трапным кідком накрывала яе, хапаючы адразу абедзвюма пярэднімі лапамі і прыкрываючы зверху востранькай чуйнай мордачкай.
Выходзілі на палі за здабычай янотападобныя сабакі, тхары, гарнастаі. А на палетках, што прылягалі да лесу, моцна даставалася мышам і пацукам ад спрытнай і дужай куніцы, што ненадоўга выбягала з гушчару. Лянівы барсук таксама быў не супраць дапоўніць свой рацыён, што складаўся часцей за ўсё з дзікіх яблык, груш, жалудоў ды ягад, тлустаю мышкай. Праўда, нязграбнаму паласатаму клыпачу няпроста было злавіць спрытную шэранькую хітрульку і часцей ён здавольваўся чыёйсьці чужой здабычай — ці то забытай незнарок, ці то акалелай пасля смяротнага ранення. Ён не грэбаваў, з’ядаў усё падрад — і знойдзенае мышаня, і мёртвага пацука.
Звяры, што былі мацнейшымі, не праганялі бар-
сука і мірыліся з яго прысутнасцю. Нават ваўкі, забыўшыся пра асцярожнасць, час ад часу выходзілі на палі. Неяк не зусім прывычна было бачыць іх тут, але ж факт застаецца фактам. Разам з часовым звярыным калектывам (членаў якога ніколі больш не ўбачыш у такой блізкай і ў той жа час зусім не варожай абстаноўцы), ваўкі, хоць і крыху нязграбна, з такім жа поспехам рабілі тое, што і ўсё іншае звяр’ё.
Ноччу гэта разнашэрснае звярынае зборышча змянялася іншым. Выляталі на паляванне совы. Гэтым і наогул, здавалася, роўных не было. І самі добра бачаць у начы, і іх нельга разглядзець у маўклівай начной цемені, і лятаюць мякка і бясшумна, і кіпцюры ў іх вострыя, нібы шылы. Паспрабуй уратуйся!
Але сапернікаў усё ж перасягнула ласічка. Яна душыла мышэй адну за другой. To з’ядала іх сама, то цягала да свайго гнязда і карміла ласічанят.
Занятасць не перашкаджала ёй паклапаціцца аб санітарным стане свайго жылля. Два разы на суткі — раніцай і позна вечарам — яна вычышчала гняздо ад рознага бруду, даставала і адносіла далей ад свайго паселішча недаедзеныя рэшткі мышэй, костачкі і поўсць. У гняздзе было заўсёды акуратна і чыста, ніякія гніласныя ці іншыя дрэнныя пахі не сачыліся з тых патаемных хадоў, у самым канцы якіх глыбока на дне ўтульнага гнязда падрасталі маленькія звяркі.
А мышэй навокал заставалася па-ранейшаму неверагоднае мноства. Яна ж душыла іх няшчадна і паўсюдна, дзе толькі даводзілася напаткаць — на палях, на лугах, у лесе, каля свайго гаспадарскага двара, у жывёльных памяшканнях. Захапіўшыся паляваннем, яна лёгка прабіралася глыбока ў норы шкодных грызуноў, распраўляючыся з імі прама там, на месцы.
У такія перыяды яна кожныя суткі з’ядала шэ: рых шкоднікаў куды болей, чым важыла сама. І нават наеўшыся, не супыняла паляванне, а знішчала ўсіх мышэй падрад, складаючы тых у норы, пад
купіны і пад стажкі саломы. У адну толькі сваю кладоўку пад шырокай сціртаю сена яна нацягала каля пяцісот дробных грызуноў — непасрэдных шкоднікаў пасеваў. Самы маленькі драпежнік на Зямлі тут перасягнуў усіх нарыхтоўшчыкаў на свеце.
Ведаў бы аб гэтым чалавек! Відаць, ніколі не паднялася б у яго рука на непрыкметнага цуда-паляўнічага. Хаця, хто ведае? Людзі ж таксама бываюць розныя.
Неяк гаспадар, раскопваючы градку ў агародзе, патрапіў на кладоўку шэрай палёўкі. У ёй было столькі жыта, пшаніцы і ячменю, што ён нагроб пасля больш паўвядра зерня. І гэта толькі ў адной палёўкі і толькі з адной яе кладоўкі. Фактычна ж кожная з палявых і дамавых мышэй і больш дробных мышападобных грызуноў, як шэрая і рыжая палёўкі, што жывуць у полі, назапашвае штогод не менш двух—чатырох кілаграмаў насення зерневых культур.
А колькі іх саміх знішчала за сезон толькі адна ласічка, колькі зерня зберагла яна для чалавека!
У штодзённых клопатах непрыкметна прабягалі дні і ночы, зноў змяняліся суткамі такой жа напружанай працы і кароткага адпачынку.
Маладзенькія ласічкі ўжо прыкметна падраслі і па выгляду нагадвалі дарослых — такія ж рыжыя з белай палоскай на жываце, толькі пакуль што меншыя памерам. Яны яшчэ не ўмелі хутка бегаць — даганяць каго-небудзь або, наадварот, уцякаць ад небяспекі. Ласіца-маці пачала асцярожна выводзіць іх па начах са сховішча, каб яны пакрысе прывучаліся да самастойнага палявання. Але, папершае, клопатаў было залішне многа, а па-другое, ёй хацелася, каб малыя як мага болей адужалі, бо пераход да самастойнага жыцця заўсёды цяжкі і складаны і падрыхтаваць да яго дзяцей хацелася як мага лепей.
Толькі ў кароткія мінуты перадышкі ласічка калі-нікалі затрымлівалася каля маленькіх даўжэй, наводзіла ў чарговы раз парадак у гняздзе і вучыла
малышоў клапаціцца аб сваім знешнім выглядзе. Яны забаўна мыліся сваімі маленькімі лапкамі, разпораз змочваючы іх слінай і праціраючы свае пысачкі. Гэтак жа старанна яны расчэсвалі кіпцюрыкамі, нібы вузенькім грабеньчыкам, адросшую поўсць, выгінаючыся пры гэтым самым неверагодным чынам, мудрэй за акрабата, і даставалі да любога ўчастка цела, ухітрыўшыся расчэсваць поўсць нават на патыліцы.
Гэтыя мілыя прыгожанькія звяркі яшчэ цягнуліся да матчынай ласкі, знаходзіліся пад яе непасрэднай апекай і ў той жа час з дня на дзень рыхтаваліся ўступіць у новае, самастойнае жыццё.
Ласічка-маці радавалася, што ў яе падрасла такая паўнацэнная і дастойная змена і з задавальненнем любавалася імі. На іх рухавых цікаўных галоўках адраслі нізенькія шырокія вушкі, якія ўвесь час стаялі тырчком, сведчылі аб пастаяннай насцярозе. Дзякуючы гэтаму яны здаваліся больш эфектнымі і дарослымі. Яшчэ дзень-другі разлічвала маціласічка папесціць іх у родным гняздзе і пасля ўжо дастойна вывесці ў новы свет.
А пакуль што, уражаная незлічонай колькасцю грызуноў, што распладзіліся, як ніколі, ласічка вырашыла яшчэ хоць адны суткі папаляваць адна, бо з вывадкам гэта рабіць будзе куды цяжэй. Пакуль прывыкнуць малыя як след затойвацца і нечакана нападаць на мышэй, у першыя часы яны не тое што самі паспяхова паляваць не змогуць, ды і маці яшчэ будуць замінаць, блытаючыся пад нагамі.
Адыходзячы на паляванне, што па яе разліках магло аказацца даволі працяглым, яшчэ некалькі хвілін затрымалася ля ласічанят — самага дарагога, што было ў яе на гэты момант. Яна дурасліва пагуляла з імі, казычучы малышыкаў за пульхныя жывоцікі сваім вільготным носікам, забаўна пафырквала на іх, нібыта чымсьці палохаючы, а пасля, збіраючы ўсіх траіх у адну кучку, казытала тых ізноў, бо з захапленнем заўважала, што гэта прыносіць ім вялікае і асаблівае задавальненне.
А калі гульня крышку прыціхла, ласічка, сціснуўшы кіпцюрыкі на сваіх лапках у шчыльную адзіную шчотку, старанна прыгладзіла на дзецях узлахмачаную поўсць, з дзівоснай пяшчотай аблізала іх мызачкі і, падаўшы асаблівы, толькі ім вядомы знак, загадала не свавольнічаць да яе вяртання і сядзець ціхенька.
Перад самай выхадной адтулінай маці яшчэ на хвілінку затрымалася, яшчэ раз азірнулася на дзетак (ніяк не магла налюбавацца імі) і толькі пасля гэтага шпарка развярнулася і маланкай юркнула да выхада.
Яна выбегла на шырокі прастор знаёмага поля, дзе яшчэ нядаўна суцэльнай сцяною стаяла налітае паўнаважкімі каласамі залацістае жыта, і заўважыла, што мноства саломінак было паламана ўжо, a іншыя, паніклыя да зямлі каласкі дарэшты былі вылушчаны шкоднікамі. Адну такую пражэру — рыжую палёўку — яна злавіла тут жа, калі тая трыбушыла нядаўна збіты з нахіленай сцябліны каласок, і тут жа расправілася з ёю. Потым злавіла некалькі шэрых палявых мышэй, а бліжэй да лёсу напала на след старога чорнага пацука, які цягаў у падземнае сховішча адборнае зерне.
Ласічка больш дваццаці хвілін пільнавала яго каля выхада з гэтага своеасаблівага склада і хоць не змагла адразу расправіцца, калі той зусім нечакана выскачыў з другога аднорка побач, але задала ўсё ж яму такога чосу, што той стрымгалоў кінуўся да лесу, змяняючы свой курс то па паверхні, то ныраючы ў знаёмыя норкі і зноў паказваючыся з-пад зямлі ўжо далёка ад гэтага месца. Ласічка не пагналася за ім далей, бо было зразумела, што страху таму і так хопіць адразу на некалькі дзён і ён не хутка зноўку адважыцца з’явіцца ў полі, а працы тут ёй і без таго хапала.
Праз колькі часу ласічка спыніла паляванне і шпарка падалася да месца свайго былога жылля. За якія паўгадзіны яна пераадолела дастаткова вялікую адлегласць і апынулася на некалі знаёмым
беразе ракі, што быў поўнасцю зрыты тонкімі шматхадавымі норкамі, у якіх жыло мноства яе суродзічаў.
Аднесліся тут да старой знаёмай спачатку стрымана і халаднавата, але затым з разуменнем і спакоем акружылі ўсеагульнай увагай і нават пусцілі ў свае падземныя лабірынты. Яшчэ якія паўгадзіны прайшло, і ўся густанаселеная берагавая калонія ласічак ведала аб месцы масавага нашэсця мышэй.
У сярэдзіне ночы група ласічак рознага ўзросту выбралася з норак, гуртам падалася на жытнёвыя палі і без развагі прынялася настойліва ачышчаць палеткі ад грызуноў-шкоднікаў. Гэта нагадвала нейкую ўкамлектаваную дэсантную групу. Дзейнічалі беспамылкова і напорыста, дзе паасобку, а дзе аб’ядноўваліся па дзве-тры разам і заганяючы мышэй адна насустрач другой.
Усю ноч і амаль увесь наступны дзень кіпела ў палетках “санітарная” апрацоўка. І вялася яна так удала і зладжана, што толькі пазайздоросціць можна. Hi чалавек, ні ядахімікаты, ні тэхніка такога эфекту не далі б.
Мышам, палёўкам і пацукам не было паратунку ні на паверхні зямлі, ні ў норах. Яны сотнямі гінулі або давалі лататы бог ведае куды, як можна далей ад нечаканых дасціпных вартаўнікоў. Пад самы канец дня, калі ўжо злёгку пачало змяркацца, поле было амаль поўнасцю ачышчана ад шкоднікаў. І зерне было ўратавана.
Адна за другой ласічкіны памочнікі пачалі пакідаць палетак і вяртацца да родных нораў. І яна таксама падалася ў свой бок.
Прабегла знаёмыя пасевы, шырокі крывабокі яр, курцінку заросшага хмызняком купінніку, вось і апошні пагорак паказаўся. Заставалася толькі перабегчы яго, спусціцца па лагчынцы, каб апынуцца ля запаветнага свірна. Бегла яна лёгка і шпарка, нягледзячы на стому, што не магла не адбіцца на яе стане пасля такой стамляючай працы, імклівым ценем слалася па зямлі. Вось ужо паго-
рак застаўся ззаду, яна прабегла большую палову знаёмай да драбніц лагчынкі, а тут і знаёмы свіран відаць.
Нечакана востра і балюча кальнула яе ў сэрца. Штосьці нядобрае раптоўна адчула яна ўсім сваім нутром і стрымгалоў кінулася за свіран да кучы смецця, пад якой было яе гняздо і дзе павінны былі быць яе дзеці. Звярнуўшы за старую пахіленую пабудову, гэтак жа імгненна супынілася, застыла на адным месцы, як укапаная: тое, што было тут раней, само па сабе ўжо проста не існавала, куча была раскапана, па-варварску разбурана і раскідана ў розныя бакі.
Моцна-моцна, з непамернай хуткасцю білася, стараючыся вырвацца з грудзей, яе маленькае трапяткое сэрца. Кроў лінула да галавы, балюча сціснулася скура, і з маленькіх вочак горкімі кропелькамі, нібы зярняткі маку, пасыпаліся на зялёныя травінкі ледзь прыкметныя слёзкі.
Яны жалобным бісерам блішчэлі ў цямнеючым надвячорку, надаючы яшчэ больш пакуты. Усё цела яе дрыжала, нібы ў ліхаманцы, ногі абмяклі і не слухаліся, і ў застылай цішыні было чуваць, нават, як часта-часта пастукваюць зубамі аб зубы сківіцы. Яна неяк адразу асунулася і панура панікла, нібы падкошаная рунь, ніяк не могучы справіцца з хваляваннем і выйсці з утрапення.
Толькі праз якія паўгадзіны, крыху саўладаўшы з сабою і пераадольваючы цяжкія свае пачуцці, яна пачала прынюхвацца і абследаваць месца злачынства, каб высветліць, хто ж гэта так дзіка і бязлітасна разбурыў яе паселішча і невядома куды дзеў яе маленькіх дзетак.
Ад рэшткаў былога яе гнязда і раскіданых кавалкаў цэглы ды старой драўніны веяў выразны чалавечы пах. Ласічка адразу ўнюхала яго, праўда, ён адчувальна розніўся ад прывычнага для яе паху гаспадара. Для яе не было сумненняў, што менавіта чалавек так жорстка абышоўся з яе жытлом, тым самым “аддзякаваўшы” за тое, што яна захавала яму столькі ўраджаю на палетках, фактычна вы-
ратаваўшы яго ад знішчэння. Як гэта ён рашыўся на такую брыдкую і агідную справу?
І менавіта ў той час, калі яна, запазніўшыся і не лічачыся са стомай і часам, даводзіла да канца сваю высакародную справу, той самы чалавек, для якога і рабілася гэта, узброіўшыся вострай рыдлёўкай, не міргнуўшы вокам і не здрыгануўшыся ні адным сваім нервам, наадварот, нішчыў паселішча сваёй надзейнай памочніцы.
Але хто ён? І гэтым чалавекам, мусіць, быў нехта іншы, а не гаспадар таго дома і свірна, ля якога яна жыла. Хоць пах злачынцы нечым быў крышку знаёмы ёй. Недзе ўсё ж з чалавекам гэтым ёй даводзілася сутыкацца, але вось дзе і калі — было не зразумела, да свядомасці ніяк не даходзіла.
Тым жа самым патыхала ад сцежкі да вялікага яру, куды вялі смуродныя сляды гумовых ботаў. Ласічцы здалося, што паветра аддае яшчэ і пахам яе дзяцей, і яна маланкава кінулася па следзе, разпораз супыняючыся і прынюхваючыся да шарэючага туманнага паветра, яно слалася на зямлю цьмяным надвячоркам. Сумнення ў яе цяпер ужо не было: менавіта той чалавечы пах ад разбуранага яе паселішча вёў сюды, да абрыва глыбокага яру, і менавіта ён суправаджаўся адначасова роднымі пахамі яе дзетак — хтосьці нёс іх гэтай сцежкай туды, да абрыву, на расправу.
Яна бегла на гэты знаёмы і блізкі пах. Што ёю рухала ў гэты час, нават меркаваць цяжка — ці то жаданне да канца ўпэўніцца ў непапраўнай страце, ці то апошняя часцінка надзеі застаць іх жывымі, што захавалася ў самым далёкім куточку душы.
Але і апошнія яе надзеі расталі, нібы леташні снег, як толькі яна дабегла да самага яру і спынілася на яго абрывістым краі. Упоцемку пад самым абрывам вялізнага рова вялікі чорны крумкач даводзіў да канца пір на выкінутых ліхім чалавекам бездапаможных ахвярах, з такой цярплівасцю і турботай выгадаваных і выпешчаных ласічкай-маці і загінуўшых ад нядобрай чалавечай рукі.
Ласічка інстынктыўна кінулася ўніз, разлічваючы дагнаць агіднага крумкача і расправіцца з ім, але той без асаблівай цяжкасці ўзмыў у паветра, трымаючы ў дзюбе кавалак недаедзенага звярка. Толькі два акрываўленыя чарапкі, што засталіся ад маленькіх галовак, пацвярджалі трагедыю. Яе маленькая істота поўнілася цяжкім болем, расчараваннем, людской няўдзячнасцю і нястрымным жаданнем помсты.
Помсціць не было каму. Да таго ж ад трэцяга звераняткі ніякіх слядоў не засталося, і хоць з найменшай верагоднасцю, але ўсё ж можна было разлічваць, што яно нейкім чынам выратавалася і зможа ўсё-такі выжыць, а калі пашанцуе, то і сустрэцца з маці.
Але пад канец ночы прапалі надзеі і на гэта, бо ласічка знайшла пасля і трэцяе сваё дзіцянё, якое няведама чаго апынулася ў хляве, і яго затаптала гаспадарская карова.
Самой каровы ў хляве на гэты момант не было. Відаць, яшчэ з вечара пастухі перагналі яе да летніх стойбішчаў, бо кожны год, у самы разгар лета, людскія каровы з бліжэйшай ваколіцы збіраліся, звычайна, у адзін вялікі статак і ўдзень і ноччу трымаліся тады ў полі, а наглядалі за імі нанятыя пастухі. Нават на даенне кароў не прыганялі дадому, a гаспадыні самі хадзілі ў поле і выдойвалі іх прама на пашы. Усё гэта максімальна скарачала невытворчыя перагоны, павялічвала час знаходжання скаціны на падножным корме, багатым сакавітымі травамі, і абяцала хуткія павелічэнні штодзённых надояў малака.
Ласічка не пабегла ў поле шукаць тую карову,яна канчаткова панікла і проста не ведала, што ёй рабіць. Што датычыць хлява, то і тут выразна адчувала яна той непрыемны чалавечы пах, што вёў яе ўчора да месца расправы з яе двума дзеткамі, і не засталося сумненняў, што ў тым і другім выпадку арудаваў адзін і той жа чалавек.
Гора раздзірала маленькую істоту, і яна, апан-
таная страчанай надзеяй, гарэла цяпер толькі жаданнем помсты — нястрымна дзікай звярынай помсты.
Але часам пачуцці яе неяк рэзка змяніліся — не, яна не мякчэла і не пранікалася даравальнасцю да забойцаў. Проста хацелася сысці кудысьці далей адсюль, каб не бачыць тых пабудоў і сцежак, што звязвалі яе з непамерна цяжкімі ўспамінамі, хацелася хоць на момант адарвацца ад усяго гэтага, замоўкнуць, забыцца, падацца туды, дзе б нічога не напамінала ёй аб горы, што так знянацку звалілася на яе галаву.
Але спачатку яна пяшчотна ўзяла маленькім роцікам растаптанае цельца, аднесла да высокага абрыву і, выкапаўшы лапкамі глыбокую ямку, засыпала яго разам з падабранымі на месцы расправы астанкамі яе двух другіх дзетак. Толькі маленькі земляны капец ледзь прыкметна ўзвышаўся на высокім гліністым касагоры над абрывам, каб не заліваў дождж яе маленькіх нябожчыкаў.
Затым яна яшчэ доўга прасядзела нерухома на адным месцы, быццам застыўшая, не зводзячы позірку са свежазакапанай магілкі і пасля ўжо, у адзін момант падняўшыся, падалася прэч, не выбіраючы рэльефу і напрамку, а проста туды, куды глядзелі яе поўныя гора і пакуты маленькія вочы.
Ласіца рухалася дзень, другі і трэці, нічога не кранала ротам і не тое каб есці, але і нічога іншага ёй зусім не хацелася, хіба што каб самой хутчэй памерці і не мучыцца болей, бо ўсё на свеце, здавалася, страціла для яе ўсялякі сэнс і патрэбу.
А жыццё навокал працягвалася... І трэба было таксама неяк жыць, бо жывой жа ў зямлю не палезеш, калі лічыць у прамым сэнсе, а не ў пераносным — у норку ці падземны ход, ды не да жартаў тут ёй было.
За гэтыя дні яна прыкметна схуднела, здавалася, ад усяго цела толькі што і засталося, дык гэта маленькая выплаканая галоўка ды адны костачкі, абцягнутыя тонкай скурай, на якой нават поўсць збілася ў каўтуны. Hi на сапраўднае паляванне, ні
на праследаванне і расправу з крыўдзіцелем у яе проста не хапала сілы. Можа, таму, у дабавак да яшчэ ўсяго іншага, і пакінула яна тыя былыя свае прытулкі і забралася так далёка ў незнаёмы край. Трэба было неяк абмацнець і пасля ўжо думаць, як жыць далей у гэтым несправядлівым свеце.
Ласічка часова пасялілася на ўскрайку ляснога гушчару, выбраўшы месцам свайго новага прытулку вялікі яловы выварацень, паміж карэнняў якога вада даволі глыбока падмыла зямлю: спецыяльна норку рыць не трэба было, ды, галоўнае, на гэта ў ласічкі не было сілы. Яна занесла туды крыху лісця ды некалькі пучкоў сухой травы, што выбілі на пагорку вострымі капытамі алені ў час адпачынку.
• Пасля доўгіх і бяссонных дзён і начэй яна некалькі гадзін паспала ў новым логаве, бо ўвесь папярэдні час сон ніяк не ішоў да яе, ды ў рэшце рэшт празмерная напружанасць і неадольная стома ўсё ж далі аб сабе знаць, маленькая галоўка сама па сабе схілілася да нізу, і сон таксама прыйшоў сам сабою.
Праспаўшы ў логаве колькі гадзін, яна адчула сябе крышачку лепей і, выбраўшыся з-пад вываратня, падсілкавалася некалькімі пераспеўшымі ягадамі чарніцы, падабрала сёе-тое на зямлі. Назаўтра яна паспрабавала карміцца болей актыўна — бо трэба ж было неяк папаўняць свае сілы ды прыходзіць да нормы. Аднымі роздумамі і жалем ropy не паможаш. А не будзеш як след харчавацца, то і пастаяць за сябе не зможаш. Нават мышы, што раней так баяліся яе, цяпер падыходзілі да зняможанага звярка зусім блізка. А была б яна яшчэ больш слабая, дык, напэўна, не пагрэбавалі б адгрызці ёй ногі або хвост, а то і наогул растрыбушыць бездапаможную сваю знаёмую, што яшчэ нядаўна наводзіла на іх гэтулькі жаху.
Лета было на зыходзе. За лесам у палях чулася многагалосая балбатня людзей, што гуртам выйшлі на палеткі, каб своечасова і без страт закончыць
збор ураджаю — таго самага, ці такога ж зерня, саломы ды клубняў, якія з такім стараннем аберагала для іх ласічка. „
Сама ласічка з лесу не выходзіла. Ёй было да болю агідна глядзець на гэтых двухногіх істот, што з’яўляліся для яе сімвалам няўдзячнасці. У зборы корму для сябе яна абмяжоўвалася невялікім участкам лесу вакол прыкметнага вываратня — збірала розных насякомых, падбірала навокал падаліну, не давала ганьбы ягадам, арэшкам і насенню розных лясных раслін. А падсілкаваўшыся, зноў хавалася пад вялікі выварацень і сядзела там ціха і адзінока.
Праз некалькі дзён яна крыху падужала, паступова вярталіся былыя гнуткасць і моц, прыкметна наліваліся сілай пругкія мускулы, аднак мучэнні не пакідалі маленькага звярка і само існаванне для яе было цяжкім і пакутлівым. Дні і ночы заставаліся перыядамі балючых успамінаў, адсутнасці сэнсу жыцця і бязвыхаднасці, праходзілі без крупінкі радасці і малейшай цікавасці.
Дні ішлі... Вось і лета паступова скончылася. Увосень лес расфарбаваўся ў мноства колераў і адценняў, змешаных самым неверагодным чынам: аднатонных і складзеных з некалькіх фарбаў і ўтвараючых тым не менш нейкую адзіную гармонію, уласцівую толькі гэтай незвычайнай пары. Аднак асноўнымі колерамі восені былі жоўты і ружовы. Лісце асін, клёнаў ды бяроз выглядала быццам бы пазалочаным, пералівалася на асеннім сонцы выразным бляскам і асаблівай прыгажосцю. І толькі маладыя дубкі не спяшаліся скідваць сваё летняе ўбранства. Праўда, восень карэнным чынам перафарбавала і іх, змяніўшы звыклую сталёва-зялёную афарбоўку лісцяў на бледна-карычневую, што прыкметна прынізіла іх прыгажосць перад іншымі лісцёвымі дрэвамі. Затое трымалася лістота дастаткова моцна, па чым можна было меркаваць, што зіма ў гэтым годзе будзе не вельмі суровая, запозніцца яе надыход. А парыжэлыя тыя лісці нагадвалі хутчэй не лісці, а паржавелыя абрэзкі бляхі і нават па-
звоньвалі яны на ветры, як бляха. Ва ўсім жа астатнім панавала прыгажосць і развітальная свежасць.
Пачатак восені ў гэты год выдаўся цёплым і бязветраным. Яна лагодна апусцілася на зямлю бісернай пяшчотай павуціння на фоне яснага блакітнага неба, закіданага дзе-нідзе белымі воблакамі, якія зусім не пагражалі дажджом, а нібы толькі для ўпрыгожвання плавалі ў нябеснай вышыні, утвараючы сабою самыя неверагодныя формы. Воблакі вяла пагойдваліся на небасхіле, нібы на лёгкіх хвалях бурнага мора, і таксама, як і ўся жаўцізна і чырвань зямлі ды разнастайныя прыгожыя павуцінкі ў паветры, адлюстроўваліся ў промнях сонца непаўторным срэбрам дзіўнай восеньскай пары.
Стаялі тыя цёплыя дні, што ўсталёўваюцца на некалькі тыдняў у самым пачатку восені, калі ў прыродзе напярэдадні зімы дажджлівыя дні на невялікі перыяд раптам змяняюцца непрывычным для гэтага часу шчодрым, ледзь што не летнім цяплом.
І пакуль стаяла добрае надвор’е, да ласічкі няведама ад чаго знянацку прыйшло жаданне наведацца да месца пагібелі сваіх дзіцянят. Бо калі развязе восень хлюпкую гразь і пойдуць зацяжныя дажджы, у дарогу будзе пускацца горш.
Што падштурхнула яе на гэта, нават сказаць цяжка — ці то жаданне знайсці крыўдзіцеляў і па мажлівасці звесці з імі рахункі, ці то проста наведацца да месца, дзе пахаваны астанкі дзяцей.
Шлях яна пераадолела даволі хутка, амаль удвая хутчэй у параўнанні з тым часам, калі раней, поўная пакуты, рухалася ад ненавіснага свірна і глыбокага яру да гэтых мясцін — дзесьці не больш за паўтары сутак. Дабраўшыся да знаёмага паселішча, яна не стала наведвацца да гаспадарскіх пабудоў, дзе знаходзілася яе гняздо, а толькі выйшла да пагорка, дзе калісьці ляжалі яе знявечаныя ласічаняты. Яна правяла тут амаль палову сутак, сумна аглядаючы наваколле, нібы хочучы ацаніць, на-
колькі ў ціхім і, жалобным месцы ляжаць яе малыя.
Тут яна заўважыла і таго чорнага ненавіснага крумкача, што бязлітасна раздзёўб іх калісьці. Яна пазнала яго беспамылкова, адразу, ды і ён, здаецца, заўважыў і пазнаў яе, бо трымаўся паводдаль.
У ласічкі разгарэліся былая агіда і боль, і ў яе прачнулася нястрымная помста да яго, але як ні спрабавала падкрасціся да ворага па мажлівасці бліжэй, каб пасля рэзка пайсці ў атаку і паспець насцігнуць злыдня, гэта ёй так ні разу і не ўдалося. . Крумкач пільна глядзеў сваімі выразнымі вялікімі вачыма і кожны раз паспяваў узняцца ў паветра задоўга да таго, як адлегласць паміж імі станавілася небяспечнай. Ласічка двое сутак настойліва праследавала яго, але ўсё безвынікова.
Тады яна зноў вярнулася да пагорка, з паўсутак прабыла каля месца захавання ды падалася назад, да свайго цяперашняга паселішча — таго прыкметнага вялікага вываратня.
Як толькі вярнулася назад, надвор’е рэзка перамянілася, зачасцілі дажджы, дыхнулі халодныя заходнія і паўночныя вятры, восень станавілася той шэрай, гразкай, якой і суджана быць ёй у сваёй завяршальнай стадыі. І чым далей, тым горай.
Дажджы ішлі і ішлі, быццам бы там, на небе, штосьці прарвалася, утварылася нейкая дзірка, праз якую бесперапынна ліло на зямлю. Здавалася, нястрымным патокам халоднай вады не будзе ні канца ні краю. Ужо і апошняе лісце з дрэваў пазлятала, утварыла суцэльны, прыбіты дажджамі да зямлі пласт. Дрэвы стаялі пачарнелыя і голыя. Панура і маркотна было цяпер у лесе.
Жыццё ляснога насельніцтва таксама заціхла, усе жывыя істоты дзесьці пахаваліся: хто ў дупло, хто ва ўтульны бярлог, хто ў глыбокую норку, і сядзелі там, не высоўваючыся, бо нічога прыемнага, цікавага знадворку не было. Большасць з іх ужо нарыхтавала сабе на зіму розных запасаў і клопаты аб здабыванні корму гэтых лясных насельнікаў не турбавалі.
Пахаваліся, акукліліся насякомыя, глыбока ў норкі забраліся мышы і палёўкі, і мядзведзь, і барсук да сну падрыхтаваліся. Адзін у прасторнай змайстраванай з галля і зямлі бярлозе пад прыкрыццем вялізнага вывернутага пня, нагадваўшага той, што і ў ласічкі, толькі ў многа разоў большы, што няведама як і вывернуўся ён з зямлі, можа, сам мядзведзь прыклаў тут сваю вар’яцкую сілу і пасля ўжо майстраваў пад ёй сваю зімовую кватэру. А другі залёг ва ўтульнай норцы, адразу ў некалькі адсекаў і нават паверхаў, выкапанай моцнымі лапамі з доўгімі вострымі кіпцюрамі. І выхады так ужо ўдала падабраў, пад такім вуглом на схілах пагоркаў размясціў, што ні пры якім напрамку ветру не засякаў іх дождж. Тут, мабыць, самы вопытны тапограф ці геадэзіст пазайздросціў бы такому разліку. А іншыя звяркі ці птахі проста так, часова, пахаваліся, каб перацярпець мокрую, гнілую непагадзь і дачакацца першых сухіх марозаў. Прырода чакала зімы.
I хоць зіма — не маці, а голад — не цётка, ды ўсё ж прыемней, чым гэтая гразкая, ліпкая восень, калі макрата настолькі праняла зямлю, што нават рухацца па ёй становіцца цяжка, ногі слізгаюць, гразь ляціць з-пад кіпцюроў і поўсць намакае, нават шчодра выдзяляемы залозамі тлушч не ўратоўвае.
І знешні выгляд у звяроў пры гэтым траціць сваю звыклую прыгажосць, самі яны становяцца нечым падобнымі на тую, як прынята гаварыць, мокрую курыцу. І птушкі не ведаюць, куды дзявацца. floepa тым, хто дупло сваё мае ці нейчымі іншымі карыстаецца, але ж дуплаў на ўсіх не набярэшся. A тут яшчэ вецер такі моцны, парывісты. Паднялася вунь варона ў паветра, а вецер як падзьме, як падхопіць яе, ледзь не перакуліў, і яна тут жа, з цяжкасцю саўладаўшы з сабою, нырнула хутчэй у больш зацішны лясны гушчар.
Але і тут схованак не асабліва надзейны. Як ні шчыльна спляліся зверху галіны ў суцэльную, створаную вечназялёнымі іголкамі шырокую павець, ды
ўсё ж прабіваюць яе пранырлівыя кроплі дажджу. I не дзіва: ён жа лье і лье як з вядра, і не тая, дык іншая частка вады ўсё ж праб’ецца праз зялёную загароджу — то з таго боку кропля ўпадзе, то з другога, то на самую галаву вада пачне капаць. A толькі паспрабуеш перабрацца на другое месца, куды, здавалася, дождж не заліваў, дык, наадварот, капаць пачынае іменна там, нібы дражніцца цьздзекуецца дакучлівы дождж.
І што тут зробіш, хоць злуй, хоць не злуй, a ён усё ж мацнейшы ў гэты момант, і ніякай управы на яго няма. Вунь колькі вільгаці ў хмарах назапасіў — усё неба ўкрыта іх цёмна-шэрымі кучавымі клубамі, і ўсё гэта ён жа збіраецца ў канчатковым выніку выліць сюды — на зямлю, на траву, на дрэвы. Так што літасці чакаць няма чаго і трэба цярпець. А цярпенне гэта маруднае, абрыдлае, да роспачы раздражняе дзікіх жывёл, але яны трываюць, нікому не скардзяцца — сціснуцца ўсім целам і чакаюць, чакаюць новага, хоць і не меней цяжкага перыяду, чакаюць перамены ў прыродзе.
Хутчэй бы зіма. А яна, нібы таксама на злосць, быццам згаварыўшыся з несціхаючым дажджом, усё не прыходзіць і не прыходзіць...
Ласічка больш за ўсіх чакала зіму. І былі ў яе на тое свае, толькі адной ёй вядомыя падставы. Вось ужо і поўсць у яе прыкметна пераліняла, у асноўным рыжая афарбоўка змянілася на зусім белую, такую самую, якой была ў яе да гэтага толькі вузенькая палоска на ніжняй частцы цела.
Халоднае восеньскае надвор’е і выпрацаваныя стагоддзямі жыццёвыя інстынкты давалі аб сабе знаць, і ў строгіх суадносінах з біялагічнымі рытмамі, што ўласцівы ўсяму жывому, нейкая ўнутруная сіла кіравала імі, своечасова змяняючы адны акалічнасці другімі, у даным выпадку прыстасоўваючы жывы арганізм да ўмоў зімовага суіснавання.
Акрамя таго, вылінялая белая поўсць з кожным днём станавілася ўсё гусцейшаю, пры самай скуры ўтварыўся цёплы шчыльны падшэрстак, які паві-
нен быў забяспечыць надзейную ахову звярка ад суровых зімніх маразоў і пранізваючага ветру. На целе прыкметна адчуваўся і неблагі запас падскурнага тлушчу, які з поспехам мог скарыстацца пазней на розныя жыццёвыя працэсы. He такі, як у былыя гады, але ўсё ж.
Нягледзячы на агульную самоту і шчымлівы ўнутраны боль, ласічка нават і запасы невялікія зрабіла, нацягаўшы пад сухія карчы і ў знойдзеныя нічыйныя норачкі некалькі дзесяткаў злоўленых мышэй-палёвак.
Ёй, праўда, цяжка было цяпер хавацца, бо прыкметнае белае яе футра выдзялялася на фоне шэрых і рыжых колераў, уласцівых гэтай парою ўсяму акружаючаму — і дрэвам, і адмёршай траве, і загніваючай лісцёвай падсцілцы, але спрыт і хуткасць надзейна ратавалі яе ад ворагаў і тым больш не дапускалі пагрозы застацца без харчу.
Неяк ласічка бачыла ў лесе маладога зайца. Ён таксама ўжо прыкметна выліняў, бакі яго былі поўнасцю белымі, а ногі, галава і спіна заставаліся па-ранейшаму рыжымі. Вось яму куды горай было: і воўк без цяжкасці заўважыць, і хітрая лісіца прыкмеціць. Толькі і аглядайся — небяспека, адным словам, з усіх бакоў.
Нават паспачувала яму ласічка. У норку ж ці пад корч яму не схавацца, толькі і застаецца разлічваць на свае доўгія хуткія ногі. Аднак калі задасць ва ўсю моц заяц лататы, закружыць у густым ельніку, то і не асабліва ўгонішся за ім. У кожнага, як кажуць, свае цяжкасці і свае перавагі.
Вавёрка, тая, у вялікім, з усіх бакоў, нават зверху, закладзеным шчыльна галінкамі гняздзе раскашуе, толькі вузкая адтуліна з боку, і тую яна, калі сядзіць усярэдзіне, пучком сухой травы затыкае. Прыадчыніць вавёрка акенца, выгляне вонкі: ці не надышла яшчэ зіма, і зноў схаваецца, толькі за спажывай уніз спускаецца.
Так праходзілі ў панурай манатоннасці апошнія дні зацяжной восені, а зіма ўсё марудзіла з надыходам, затрымлівалася. Праўда, дажджы паступова
сціхлі, быццам вычарпалі і вылілі на набрынялую без меры зямлю ўсе свае запасы. Па начах давалі знаць аб сабе даволі моцныя замаразкі. За ноч уся трава ды лісце, хмызнякі пакрываліся белым марозным налётам. Пад раніцу нават здавалася, што гэта першы снег злёгку прытрусіў падмёрзлую глебу, але, калі поцемкі праходзілі і дастаткова развіднялася, падман адразу ж раскрываўся, а праз некалькі гадзін ад лёгкай белізны не заставалася следу, і ў прыродзе зноў на працягу ўсяго дня гаспадарыла восень. Яна як бы з усіх сіл супраціўлялася, не хацела здавацца, хоць дні яе былі ўжо злічаны і супраціўленне тое было дарэмным. Пад вечар зноў браўся і трымаўся да раніцы мароз, днём зноў адчувалася прыкметнае пацяпленне.
Так працягвалася яшчэ амаль што цэлы тыдзень. I толькі потым, неяк раптоўна, быццам сабраўшыся адразу з усёй магутнай сілаю, зіма ўдарыла па наваколлі моцным патрэскваючым марозам, прыйшла хоць і чакана, але знянацку. Пры гэтым непрывычна, прама сярод дня, адразу зацягнула ўсе лужыны і невялікія рачулкі суцэльным матавым лёдам і ўмомант скавала гнілыя купіны і гразь, так і прымусіўшы іх стаяць нерухома застылымі камякамі ў тым стане, які набылі яны на гэтае імгненне.
Пад ноч мароз памацнеў яшчэ болей, і ўсё звяр’ё пахавалася куды толькі можна было і прасядзела так да самай раніцы. А калі ранішняе сонца зноў злёгку выглянула з-за небасхілу, наваколле было не пазнаць.
Ад краю і да краю, наколькі толькі бачыць вока, усё было пакрыта бялюткай бясконцай коўдрай. Снег выпаў ноччу, у адзін момант, толькі раніцою ўсе ўбачылі дзівосную перамену. Яго шчыльны і дастаткова тоўсты слой адразу схаваў пад сабою лісце і траву, апрануў у зімовае ўбранне кучаравыя бярозкі, надзеў мудрагелістыя белыя шапкі на раскідзістыя галіны елак і хваін. Снег зацерушыў кусты ядлоўцу і каліны і толькі ярка-бурштына-
выя гронкі нібы пабаяўся крануць — яны літаральна палымнелі на фоне неабсяжных белых прастораў.
Адразу стала лягчэй дыхаць, паветра хоць і было халодным, але прыемным, а суцэльная белізна надавала наваколлю ўрачыстасць і выключную чысціню, спакой і дадатковую свежасць. Лес стаяў як зачараваны, нібы баяўся калыхнуць хоць адной сваёй галінкай, каб не скінуць ненарокам сваё прыгожае бялюткае ўбранства.
Паднялося вышэй сонца. Снегавая аблога быццам загарэлася, заблішчэла мноствам маленькіх рознакаляровых агеньчыкаў, засвяціўся ў промнях сонца снег, надзяляючы ўсіх, хто наглядаў гэта, вясёласцю і святочнасцю. Нават ласічцы стала лягчэй, яна на момант забылася пра сваё гора і з лёгкім захапленнем, як і ўсё жывое ў лесе, вітала белую каралеву-зіму.
У наступныя дні снегу падсыпала яшчэ болей, утварылася ўстойлівае снежнае покрыва, маразы прыкметна памацнелі, і зіма гаспадарыла ўжо ў лесе ва ўсю моц. Здавалася, той гразкай прыкрай восені і наогул не было. І хоць чакалі зіму да гэтага ўсе з нецярпеннем, і ўсе радаваліся яе прыходу, але ўсё ж і пабойваліся адначасова, бо ведалі і яе сілу і тое, што жартаваць яна не любіць.
А марозы ўсё мацнелі і мацнелі, снегу прыбывала ўсё болей. Па начах вецер віхурыў паміж дрэў, і сугучна завеі ў лясной глыбінцы тужліва і дзіка вылі, рэжучы слых, паўгалодныя ваўкі. Зіма пачынала паказваць свой суровы нораў, пагражаючы лясному насельніцтву холадам і бяскорміцай, ды яшчэ палохала нечаканымі моцнымі стрэламі, калі мароз незадаволена біў чымсьці па ствалах дрэў, што нават кара ў іх адлятала.
Што і казаць, зіма — пара асабліва цяжкая для лясных насельнікаў. І не толькі холад палохае. A снег дык тым болей. Для невялікага звяр’я і птушак снег — гэта сховішча, якое надзейна бароніць ад завей і іншай непагадзі.
Соладка заснулі пад надзейнай снегавой коўд-
рай, зарыўшыся ў норы, уцепленыя сухой травой ды лісцем, краты, прыдрамнулі мышы-землярыйкі. Бестурботна пахрапваў у сваёй утульнай норцы барсук. Апетытна грызла нарыхтаваныя з лета арэшкі і грыбы вавёрка.
І горш за ўсё станавілася тут драпежнікам, якія і запасаў зімовых не нарыхтавалі і ў спячку на самую халадзіну не залеглі. Голад — вось што страшней за ўсё. Добрая ежа, яна з сярэдзіны грэе, а калі ў жываце пуста, холад становіцца страшнейшым удвая. А здабыча здаралася не часта.
Але ласічцы гэта не пагражала. Яна лёгка ціснулася ў снег і перамяшчалася пад снегавым пластом літаральна маланкава. Часцей за ўсё яна выходзіла за здабычай на вялікую лясную паляну, паросшую адзінокімі, аддаленымі адна ад другой, векавымі, разлапістымі хваінамі. Трапней было б сказаць, што была гэта не паляна, а рэдкі хваёвы лясок, які прыйшоўся асабліва даспадобы вавёркам. Лясок той, густа населены зграбнымі спрытнымі рыжухамі, падкупляў сваёй прыгажосцю.
Рознакаляровымі іскрынкамі паколвалі вочы снегавыя надувы, пры малейшым руху звонка нахруствала нават пад мяккай лёгкай лапкай крышачку зацвярдзелая снегавая скарынка, на дрэвах нешта шаргацела і раз-пораз падалі на зямлю збітыя з галінак лапікі снегу. Часам ласічка заўважала і саміх жыхарак. Тут жа і мноства “кватэр” іх было.
Вавёркі звычайна днём карміліся насеннем яловых і хваёвых шышак, адшуквалі запасы ў сваіх невялікіх кладоўках, якія з восені заклалі ў розных участках лесу пад карэннем, у расколінах дрэў, дуплах. Гэта былі высушаныя шапачкі грыбоў, сухія ягады, арэхі. У пошуках іх вавёркі рухаліся альбо “верхам” — пераскокваючы з аднаго дрэва на другое, альбо спускаліся па ствалах уніз і рабілі па снезе кароткія перабежкі ад дрэва да дрэва.
Яны з зайздросным майстэрствам раскусвалі арэхі: вавёрка па-мастацку ўтыкала два ніжнія разцы ў месца, дзе мацаваўся калісьці арэх да галінкі,
і рэзка разводзіла рухомыя палавінкі ніжніх сківіц. 3 ахвотай ласаваліся вавёркі жалудамі, хваёвымі пабегамі, лішайнікамі.
А на снезе пад галінкамі, на якіх яны лускалі арэхі ды грызлі шышкі, заставаліся рэшткі былой раскошы: шкарлупкі, вылушчаныя шышкі, недаедзеныя рэшткі корму, што вельмі вабіла да сябе мышэй, якія вылазілі час ад часу са сваіх норачак з-пад снегу. А ласічка тут як тут. І здабывала яна тут іх без асаблівых цяжкасцей.
Але больш яе турбавалі іншыя абставіны. І калі зіма распачала панаваць у акружаючай прыродзе ва ўсю, яна ўспомніла пра свае ранейшыя намеры і, не трацячы дарэмна часу і не ўносячы ў раней складзены план ніякіх паправак, падалася да таго двара — месца свайго колішняга жытла.
Нягледзячы на асабістую вынослівасць і выключныя здольнасці, ласічцы тым не менш прыйшлося затраціць на гэты шлях шмат больш часу, чым восенню. Рухацца прыходзілася больш пад снегам, бо яго паверхня яшчэ не пакрылася ўстойлівай коркай і зверху снег лёгка правальваўся, што прыкметна перашкаджала хуткаму руху. І толькі калі пачалося гарыстае поле, дзе снег у многіх месцах быў змецены ветрам і віднелася голая мёрзлая глеба, ласічка рабіла на такіх участках хуткія перабежкі, спрабуючы тым самым хоць крыху скараціць час для далёкага пераходу.
Дабралася да месца паспяхова, выйшла да тых мясцін якраз пад вечар, калі сонца ўжо схавалася за небасхілам, але суцэльная агульная белізна яшчэ прыдавала паветру дадатковае святло і ўсё было бачна як днём. Толькі праз якія гадзіны дзве святло растала, і ноч апусцілася разам, праглынуўшы знянацку і сяло, што віднелася недалёка, і знаёмы хутар з усімі яго да дробязей знаёмымі пабудовамі і агароджамі.
Ласічка адразу актыўнасці не праявіла, прасядзела ўвесь цёмны час сутак у знаёмым свірне, адпачыла з дарогі і толькі раніцою пабегла па сваіх, толькі ёй адной вядомых справах. І тое, чаго шука-
ла, трапіла ёй на вочы адразу: як толькі яна на некалькі сотняў метраў адбегла ад гаспадарчага двара па знаёмым купінніку, парослым хмызняком, заўважыла крумкача.
Далей справы разварочваліся маланкава. Ласічка шуснула пад снег, прынікла да самай зямлі, выцягнуўшы як мага больш у даўжыню сваё пруткае цела і, выгінаючыся, нібы змяя, рушыла ўперад, быццам нейкая геніяльным майстрам збудаваная машына. Рухі яе былі выверанымі, разлічанымі і віртуознымі, бясшумна і хутка рухалася яна пад таўшчэзным пластом снегу, невядома якім чынам выбіраючы напрамак і разлічваючы адлегласць. Затым на хвілінку спынілася, па нейкіх невядомых арыенцірах зрабіла дадатковыя разлікі і, выбраўшы месца, дзе снегавы пласт быў танчэйшы, падрыхтавалася выбрацца наверх.
Выскачыла яна з-пад снегу імгненна.
Спачатку ўсяго на нейкую палову хвіліны з’явілася, нібы нечакана і хутка вырасла з тоўшчы снегу, невялічкая галоўка. Яна літаральна злівалася з агульнай белізной, і заўважыць яе каму-небудзь было немагчыма.
Маленькія вочкі ўмомант ацанілі абстаноўку, і тут жа з’явіўся на паверхні сам звярок. У два скачкі ён апынуўся побач з вялізным чорным крумкачом, з тым самым, якога ласічка так добра запомніла і беспамылкова адрозніла б, каб тут нават сабралася вялікая чарада аднолькавых па колеру птушак. Так, гэта быў ён, той самы, што разарваў яе малых дзетак. Ён і цяпер абчышчаў сваю смярдзючую дзюбу ад нейкіх рэшткаў нядаўна апрацаванай ахвяры.
Але і крумкач адчуў небяспеку. Ён рэзка ўзмахнуў крыламі і паспрабаваў узмыць угору, нават адарваўся ад зямлі, але ў апошні момант ласічка ў доўгім скачку дагнала яго ды ўхапіла за пярэдні згіб крыла. Вострыя зубы глыбока ўпіліся ў крыло, пракусіўшы не толькі скуру і мускулы, але нават і тонкія трубчатыя косці.
Крыло аказалася часткова паралізаваным. Да
таго ж крумкача пранізваў востры боль. Ён яшчэ некалькі разоў спрабаваў з сілай узмахнуць крыламі, і ўрэшце адарваўся ад зямлі, але адно крыло не слухалася, а ў дадатак яшчэ ноша, павісшая на ім, перашкаджала, і ён паспрабаваў апусціцца на зямлю, каб як-небудзь пазбавіцца ад напасці. Дзюба ў яго моцная, і ён на яе спадзяваўся і разлічваў. А скінуўшы непатрэбны груз, можна было б паспрабаваць узняцца.
Вось ужо ногі крануліся зямлі, і крумкач занёс сваю таўшчэзную дзюбу для моцнага ўдара па ла'січцы, як тая хуценька расцяла сківіцы і, выпусціўшы пракусанае крыло, адскочыла ўбок, ухіліўшыся ад вострай і моцнай дзюбы.
І зноўку пайшла ў атаку. Падскочыла да крумкача ззаду і тры разы запар паласнула яго вострымі зубамі знізу, нібыта адным рухам вострай брытвы, распаласавала яму жывот, выпусціўшы кішкі.
Крумкач бездапаможна распластаўся на снезе, сутаргава біў слабеючымі крыламі па яго мяккай паверхні, расфарбоўваючы крывёю вакол сябе асляпляльную белізну ў ярка-пунцовы колер.
Выпушчаныя кішкі расцягнуліся па снезе, густая пара выдзялялася ў празрыстым марозным паветры. А моцны прытарны пах, што зыходзіў ад гарачых вантробаў, быў да невыноснасці непрыемным і яшчэ больш дапаўняў і без таго жудасны малюнак.
Але працягвалася гэта нядоўга. Моцны мароз тут жа даваў аб сабе знаць і ўжо сам завяршаў учыненўю ласічкай расправу. Холад прабраўся ў распораты жывот, на вачах студзіў з сярэдзіны яго жывыя тканкі. Расцягнутыя па снезе кішкі хутка ператварыліся ў бліскучыя ледзякі. А сам снег, нібы фільтравальная папера ці які ненасытны вампір, высмоктваў з мярцвеючага цела апошнія кроплі крыві.
Праз колькі хвілін вялізны крумкач, шырока раскрыўшы дзюбу, зрабіў апошні выдых, галава яго бездапаможна звалілася набок, і хутка ён увесь застыў на марозе.
Цяпер гэта быў ужо звычайны кавалак падлы, які сам у хуткім часе пойдзе “на стол” сабаку, a то нават і яго непасрэдным суродзічам — такім жа, як ён, чорным крумкачам, што не пагрэбваюць рэшткамі свайго былога сабрата.
Ласічцы здалося, што яна скончыла сваю справу. Нястрымная звярыная помста, поўніўшая яе сэрца, нібы прайшла і змянілася якойсьці не менш дзікай асалодай выкананай расправы. Мясціны, якія прынеслі ёй гэтулькі пакут, што адварочвалі ад сябе і веялі толькі поганню, нібы пасвяжэлі і ачысціліся ад невыноснага бруду.
Ласічка нават не падалася адразу да свайго новага паселішча ў лес, а вырашыла затрымацца на некалькі дзён на гаспадарскім двары. Тут развялося многа мышэй, бо лянівая кошка не ацяжарвала сябе клопатамі лавіць іх. Гэта давала ласічцы магчымасць удосталь наесціся свежага мышынага мяса.
У клопатах аб паляванні і кароткіх часінах адпачынку яна правяла цэлыя суткі ў свірне, а калі наступіла ноч, прынялася абследаваць і іншыя пабудовы гаспадарскага двара. Рабіла гэта проста так, нешта часам клікала яе былымі ўспамінамі да сябе, усплывалі знаёмыя абрысы норак і пабудоў, а галоўнае — ва ўсіх гэтых месцах яна здабывала для сябе ўдосталь паўнацэннай і апетытнай ежы.
І вось неяк, прабягаючы па хлеве, ласічка ненарокам адчула знаёмы ёй чалавечы пах, той самы, які запомніла яна калісьці на месцы разбуранага жытла, калі загінулі яе дзеці. Такі ж вельмі падобны пах, перамешаны з пахам гумавых ботаў, вёў тады да таго злашчаснага яру, дзе знайшла яна астанкі сваіх ласічанят. Праўда, цяпер гэты пах перамешваўся з нечым другім і значна слабей адчуваўся. Ён неяк губляўся ў агульнай мешаніне мноства потавых і гноевых пахаў, якімі аддавала збітае, душнае паветра ў хляве.
Але, прынюхаўшыся лепей, яна дакладна вызначыла, што пах гэты зыходзіць ад падласай каровы, з якой нядаўна сутыкаўся той пакуль што невядомы, але агідны ёй чалавек. Ласічка адразу
зразумела, што чалавек той уладальнік гэтай каровы, таму ўжо і карова станавілася яе прамежкавым ворагам. Ды справіцца з ёю ласічка не магла, а падругое, галоўнае, яе нянавісць падала на таго незнаёмага ёй чалавека. Карова ж калі ў чым і была вінавата, дык гэта ў тым, што давала нядобразычліўцу малако. А ўсё, што робіцца для гэтага чалавека, ласічку не задавальняла, і ёй нядоўга прыйшлося думаць, каб дайсці да разумення, якім жа чынам можна ўмяшацца ў гэты працэс і направіць яго супраць свайго ворага, чалавека.
He марнуючы дарэмна часу, яна ўскочыла на спіну падласай Чарнушкі і прабегла ўздоўж па ёй ад хваста да шыі.
Карова ад нечаканасці падскочыла, спужалася і, здрыгануўшыся ўсім целам, скінула ласічку з сябе.
Але ў наступны момант ласічка ізноў ускочыла на яе і на гэты раз моцна ўчапілася зубамі і лапамі за поўсць. Карова зноў здрыганулася адзін раз, другі, трэці. Ды ласічка трымалася моцна.
У роспачы карова спрабавала бегаць па хляве, але ён быў цесны, і яна толькі круцілася амаль на адным месцы. Лапкі непрыемна казыталі скуру, ад чаго карове рабілася яшчэ горай. І яна зноў бегала, кідалася з боку ў бок, спрабавала скочыць нават на загародку, але ўсё безвынікова. Хутка ўся скура пакрылася потам, поўсць каровы стала мокрай, a ласічка ўсё не давала ёй спакою. Да самай раніцы “ганяла” яна карову...
Чарнушка не мела магчымасці нават на хвілінку прылегчы, каб перавесці дух, пот цёк і цёк з яе, напаўняючы памяшканне салёнай душнай парай. І толькі калі пачуліся за парогам крокі гаспадара, звярок ціхенька саскочыў і зноўку перабег у свіран.
Гаспадар, пабыўшы ў хляве, панура вярнуўся ў хату.
— Ласічка ў нас завялася, не ўзлюбіла нашу карову,— заклапочана паведаміў жонцы.
Са свайго жыццёвага вопыту ён добра ведаў, што
толькі ласічцы ўласціва таямнічая асаблівасць у адносінах да хатняй жывёлы: калі тая не ўзлюбіць карову, то гэта бяда для селяніна. Цэлымі начамі не дасць ласічка спакою жывёле, заскокваючы ёй на спіну і даводзячы да шаленства — на раніцу карова ледзь жывая, страціць ад напружання малако. Людзі лічылі, што робяць гэта маленькія звяркі з-за спадобы да солі, выдзяляемай разам з потам перапалоханай жывёліны. Ласічка, маўляў, высмоктвае пот з вільготных валаскоў. Але селяніну ад гэтага не лягчэй.
Праўда, такія праявы доўжыліся звычайна дватры дні і, відаць, здаволіўшыся, ласічка пакідала хатнюю жывёлу ў спакоі. Гаспадару з гэткімі выпадкамі ў жыцці сутыкацца прыходзілася.
А тут было нешта другое. Ішоў пяты дзень, як ласічка не пакідала Чарнушку ў спакоі. Ушчэнт устрывожыўся гаспадар. Разоў дзесяць за ноч выходзіў ён у хлеў, а толькі вернецца назад — усё пачынаецца спачатку. He на жарты разлютавалася гаспадыня і не праходзіла паўгадзіны, каб не дапякала яна мужа:
— І што гэта за мужчына ў хаце? 3 нейкім малюсенькім звярком справіцца не можа! Смеху варта!
А гаспадар добра ведаў, што з ласічкай справіцца не так ужо проста. Мабыць, помсціць за нешта звярок. Так што, як кажуць, і рад бы ў рай, ды грахі не пускалі.
Але на яго распытванні ды тлумачэнні гаспадыня горача рэагавала, нібы пантэра раз’юшаная:
— І выдумае ж такое, стары дурань! Пад нейкую ласічку падстройвацца буду! Ці не нашкодзіла я ёй? Пастаў пасткі і злаві — і кропка тут.
Гаспадыня была злоснай, уедлівай жанчынай. І ўсё, мабыць, з-за таго, што дзяцей у яе не было. Як быццам хто быў вінаваты ў гэтым. Сама павінна была наракаць на сябе за бурна праведзенае юнацтва, калі швэндалася, дзе папала і з кім папала, a яно ж, вядома, бясследна не праходзіць.
Яна заўсёды хадзіла насупіўшыся, звёўшы вуз-
кія, як мЫшыны хвост, бровы і не менш непрыемныя на выгляд, таксама вузкія, губы, з-пад якіх, як толькі яна раскрывала рот, былі бачны рэдкія нячыстыя зубы. Хадзіць, праўда, яна асабліва не любіла, бадай што толькі па самай неадкладнай справе ці па асабістай патрэбе, а часцей за ўсё не высоўвалася са свайго напалову адгароджанага пакойчыка. І нават калі ў ім было зусім цёпла, усё роўна накідвала на худыя плечы вязаную хустку і нацягвала на тонкія крывыя ногі самаробныя мурзата-бурыя шкарпэткі, а чорны каракулевы берэт заўсёды быў у яе на галаве, нават на покуць садзілася ў ім, і можна было падумаць, што яна нейкая пляшывая альбо рагатая і не знімае яго, нават калі спіць.
А пра характар ужо і гаварыць не прыходзіцца. Ніколі не чуў ад яе муж ласкавага слова, не чулі яго і іншыя людзі. Дык, можа, і добра, што дзяцей у яе не было, a то нарадзіла б на свет такіх жа, падобных сабе! А сама пра сябе была ой жа якой высокай думкі, ганарыстая.
І гаспадару, добраму і спакойнаму чалавеку, кожны дзень прыходзілася выслухоўваць жончына бурчанне, быццам ён сам быў вінаваты ў выхадках ласічкі. Пра яго самога наўрад ці можна было сказаць хоць нешта благое. Працавіты, на злое не здольны. Ды нарадзіўся, на жаль, у бядноце. Сямёра душ у сям’і было, а зямлі — мала. Вось і прыйшлося не выбіраць лепшага, як толькі падацца ў прымы. A прымацкае жыццё, кожны ведае,— не мёд. Ды куды тут дзенешся? І жыў ён так ціха і замкнута, цярпеў тое, што даводзілася, зносячы крыўду, лаянку і крык. ’
І хоць не хацелася яму гэта рабіць, але ўсё ж па патрабаванні гаспадыні выставіў у хляве пасткі. Праўда, сам у душы спадзяваўся, што ласічка западозрыць фальш і на падман не паддасца, бо было яму чамусьці ўсё ж шкада маленькага звярка і лішняй крыві не хацелася.
Так яно і здарылася на самай справе. Прайшло трое сутак, а ў пастку ласічка не пападалася. I хоць
раніцай усе яны былі “спрацаванымі”, бо лезлі ў іх без разбору мышы, ды вось лачічка ўмела абыходзіць іх, на хітрасць адказвала хітрасцю. Праўда, і пужаць карову яна пачала радзей. Можна было б пакінуць яе ў спакоі, але надакучлівая гаспадыня разбушавалася да таго, што і слухаць нічога не хацела.
— Можа, мне самой гэтым заняцца, калі гаспадара ў хаце няма? — даймала яна мужа.— Калі такі бездапаможны, дык я сама пакажу табе, як гэта робіцца. Наш тата вунь у лядзянку іх лавіў.
Гаспадыня пры гэтых словах, доўга не разважаючы і не трацячы часу, схапіла вядро з вадою, вымчала яго на двор, на мароз. Вада ў вядры замерзла за некалькі гадзін. Затым гаспадыня зноў уцягнула вядро ў хату і паставіла ля печы. Пры пакаёвай тэмпературы лёд злёгку растаў з дна і сценак вядра і суцэльная лёдавая маса лёгка вынялася з вядра.
Гаспадар не разумеў, што гэта жонка наважылася рабіць? Але трэба сказаць, тут яна не пралічылася. На злое і нядобрае —спрыту ў яе хапала. Відаць, бацькава навука. Ды што зробіш, яблык ад яблынькі недалёка падае.
Яшчэ праз некалькі хвілін яна з дапамогай зубіла і малатка, хоць і няўмела, выдзёўбвала невялікую адтуліну ў верхняй частцы лядовага панцыра. Каб зрабіць гэта, багата майстэрства не патрабавалася. I ўжо праз якіх хвілін дваццаць адтуліна была гатова. Гаспадыня зліла з сярэдзіны ваду, у выніку атрымалася пустацелая лёдавая хатка.
— А цяпер нясі мне прыгаршчы сена і вазьмі паўзадушаную мыш — усе пасткі пасля ночы імі поўныя,— распарадзілася яна.
Муж, не гаворачы ні слова, хуценька, хоць і неахвотна, выйшаў з хаты. Ён прынёс жменю сена і адну пастку, у якой трапяталася яшчэ жывая мышка.
Гаспадыня тут жа запхнула сена ў сярэдзіну лёдавай хаткі і туды ж пусціла злоўленую жывую мыш, пасля чаго аж рукамі задаволена пацерла.
— Ну вось, пастка гатова. Цяпер нясі яе пад хлеў і закапай у снег прама ля ўвахода, якраз упоравень з верхнім краем! — давала каманды яна, ніколькі не сумняваючыся, што загад яе будзе своечасова і дасканала выкананы.
Гаспадар толькі цяжка ўздыхнуў і зрабіў усё так, як было яму сказана. Прымак ёсць прымак, што з яго возьмеш.
А як толькі наступіла ноч, ласічка, нічога не падазраючы, як заўсёды, паднялася з лежкі і прынялася паляваць на мышэй. У свірне іх стала прыкметна менш і, здабыўшы некалькі, ласічка падалася да хлява, рухалася спакойна і прывычна па той пракладзенай дарожцы, што служыла ёй ужо не адны суткі.
На гэты раз ноч выдалася асабліва бязветранай і прыемнай. Мароз хоць і быў дастаткова моцны, аднак сам сабою мякчэў з-за адсутнасці ветру. Сіняе начное паветра нібы застыла, баючыся варухнуцца. Вакол было ціха, у небе прыветна свяціў месяц, і нічога кругом не прадказв.ала бяды.
І толькі хацела ласічка шуснуць пад прагнуты прыўзняты парог, як пачула мыш дзесьці зусім побач. He паспеўшы як след з’арыентавацца ў абставінах, ласічка забылася на перасцярогу і ў пагоні за лёгкай здабычай шмыгнула ў вузкую адтуліну да сваёй ахвяры. Але тут жа ахвярай стала сама: па слізкіх ледзяных сценках ёй не суджана было выбрацца з пасткі.
Як ні спрабавала яна выскачыць адтуль, ды толькі балюча білася галавою аб лядовую страху, a ў вузкую адтуліну хоць і ўдавалася часам'амаль патрапіць, але ўхапіцца зверху не было за што, і яна зноў безнадзейна саскоўзвала на дно ледзянога карцэра. Ушчэнт стаміўшыся і канчаткова страціўшы надзею выбрацца адтуль, яна заціхла, скруцілася клубочкам, маўкліва ляжала на бязлітасна халодным лёдзе, які з паглыбленнем ночы ўсё больш і больш настываў на марозе.
А пад раніцу пачула крокі. Па шоргату зразумела, што ішоў не гаспадар — яна навучылася
добра разлічваць кожны яго рух, беспамылкова адрознівала і па паху. А тут быў нехта іншы, незнаёмы. Ён схіліўся над ёю і па вушах разануў злосны голас:
— Ага, папалася, брыдота!
Гэта гаспадыня не магла стрымаць злоснай радасці, любуючыся вынікам сваёй “творчасці”. Яна нават нізка апусціла руку і спрабавала пагражаць звярку зблізку пальцам.
I тут ласічка адразу пазнала асаблівы пах, той самы, што так запамятаўся ёй і на месцы калісьці разбуранага яе гнязда, і што вёў тады да яру, і што прысутнічаў на месцы расправы з яе бездапаможнымі малымі, і што адчуваўся ў хляве каля каровы.
У ёй разам закіпела злосць. Неверагодныя пачуцці надалі ёй дадатковай сілы. Яна сціснулася ў адзіную моцную спружыну і, нібы распраўляючы яе на ўсю дапушчальную моц, пругка падскочыла, быццам у замаруджаным палёце, выканала трапнейшы скачок і з усёй сілы ўчапілася зубамі за гаспадынін палец, якім яна пагражала ласічцы. Адбылося гэта якраз у той момант, калі тая, зларадна пагражаючы звярку, неасцярожна паднесла палец амаль да самай адтуліны халоднай лядзянкі, што ледзь не стала магілай для няшчаснай жывёлінкі.
Перапалоханая жанчына залямантавала на ўвесь двор, інстынктыўна пацягнула руку да сябе і... вызваліла тым самым звярка з ледзянога палону. Ад страшэннага енку гаспадыні нават спужалася ў закутку свіння, на ўвесь хлеў па-вар’яцку зарохкала, закудахталі ў павеці куры, а перапалоханы гаспадар нават выскачыў надвор, трымаючы невядома для чаго ў руках вілкі, што гаршкі з печы даставаць. Гаспадыня лямантавала немым голасам і спрабавала збіць з пальца звярка, пазбавіцца ад немачы.
Ласічка, здаецца, не чула ні крыкаў гаспадыні, ні рохкання свінні. У памяці перад вачыма пра-
плылі яе бездапаможныя дзеткі, так бязлітасна выкінутыя з разбуранага гнязда і аднесеныя на расправу крумкачу. Ёй успомнілася, з якой пяшчотай і ўвагай выходжвала калісьці іх, любавалася і цешылася імі, і якое гора разрывала яе душу, калі тыя сталі бязвіннымі ахвярамі бяздушнага Bo­para.
І вось цяпер вораг быў побач. Праўда, вораг вялікі, злы і каварны. Далёка стаяла ласічка ў параўнанні з ім і па сіле, і па памерах. Але некалі часова затухнуўшы ўнутраны боль прачнуўся, загарэўся ў ёй з новай неверагоднай сілаю, даўняя крыўда, што каменем ляжала на сэрцы, зашчымела і заныла яшчэ мацней, нястрыманая звярыная помста клікала яе на расплату.
Ласічка не звяртала ўвагі ні на крыкі даведзенай да адчаю гаспадыні, ні на набліжэнне збянтэжанага гаспадара. Нават раз’юшаны брэх сабакі даносіўся да яе быццам з іншага свету і нібы яна сама знаходзілася ў незразумелым нечакана наляцеўшым сне. І ўсё, што адбывалася навокал, было нейкім неверагодным і несапраўдным. I толькі жаданне помсты, нястрымнай дзікай помсты, кіравала яе маленькай істотай.
Праз хвіліну ласічка пайшла ў апошнюю атаку, бо выбіраць болей не прыходзілася — ці ты, ці цябе. І хоць за сябе перажывала яна меней за ўсё, а ўсё ж палічыла, што калі прайграе, зробіць пралік, тут жа трапіць ці пад руку гаспадара, ці ў зубы сабаку. А галоўнае, чалавек — той агідны, якога яна ўжо страціла была надзею калі-небудзь знайсці, тая самая жанчына — забойца яе дзяцей, застанецца непакаранай.
I ласічка, выпусціўшы нарэшце палец гаспадыні, саскочыла на зямлю, на момант замерла і ў спрытнейшым, да дробязі разлічаным скачку, дагнала спрабаваўшую ўжо ўцякаць гаспадыню і ўскочыла ёй на плячо. І тут жа з усёй моцы ўсадзіла ненавісніцы ў шыю свае вострыя зубы прама пад левым вухам.
Скавытлівы енкат гаспадыні раптам напоўніўся стогнам безвыходнасці і адчаю. Ласічцыны зубы, нібы лязо брытвы, прасеклі скуру і мяккія тканкі шыі, пранізаўшы самае небяспечнае месца — сонную артэрыю. Кроў струменем пырснула з параненага месца.
Умомант пабялеўшая жанчына, нібы падкошаны сноп, асунулася на падмерзлую, змешаную са снегам труху і заціхла.
А ласічка гэтак жа імгненна саскочыла з бездапаможнага цела і, адбегшы крокаў якіх на сто, толькі адзін раз азірнулася йазад і ўжо з пачуццём выкананай расплаты падалася далей, каб ужо ніколі болей сюды не вяртацца.
эпілог
Застаўшыся адзін, гаспадар не асунуўся і не спіўся, як гэта часта бывае сярод нашых людзей. Па-ранейшаму вёў гаспадарку, і ў паўсядзённых клопатах час цёк хутка. Крыху падрамантаваў хлеў, падшыў падношаны кажушок. Яшчэ праз некалькі тыдняў зрабіў вылазку ў лес, па дровы. Запрог кабылку, якая яўна застаялася, кінуў ахапак сена ў лёгкія зграбныя сані і з узнёслым настроем паімчаў па зляжалым шарпаку.
Зімовы лес стаяў, як зачараваны. Тут было ціха, бязветрана. Сям-там пасвіствалі сінічкі, гучна стукаў недзе на сухадрэвіне дзяцел. Усё гэта надавала лесу ўрачыстасць, а чалавеку — бадзёрасць.
Пацяплела. Вышэй узнялося скупое зімовае сонца. Заблішчэў, заіскрыўся ў яго промнях снег. Па ўсім адчувалася, што дні зімы амаль што злічаны і вясна ўжо не за гарамі.
3 кожным днём яе крокі станавіліся больш выразнымі, паскараліся. Весялей зашчабятала птушынае племя. Зазвінелі, заскакалі па акаляючых пагорках імклівыя ручайкі. Прырода ажывала. Часам гаспадар рабіў і больш далёкія вандроўкі. Што
дома рабіць зімою? Дровы як быццам нарыхтаваны. Студня з вадою побач. Пакарміў скаціну — ды зноў свабодны. Хіба што з вёскі хто выпадкова наведаецца, пасядзіць за кампанію — пагутараць разам, успомняць былое. Але і сюды даходзілі навіны: добрыя і не асабліва весткі, розныя чуткі. Сапраўды, як у той пагаворцы — “Сарока на хвасце прынесла”. 3 іх і даведаўся гаспадар, што на Сэрвачырэчцы, што працякала вярстах у трох адгэтуль, пайшла “на брадуху” рыба. А хто не ласы на свежую рыбку, ды яшчэ зімою? Рэчка ў такі час цёнкам цягне.
Неяк і гаспадар выбраўся на рыбу. Сачок захапіў з сабою, валёнкі “лядовыя” абуў. Валёнкі, вядома, былі звычайныя, але звечара ён злёгку прамачыў іх вадою, каб зверху войлак намок, а з сярэдзіны сухім застаўся, і выставіў на ноч у сенцах. Мароз прыхапіў мокры войлак, у лядовы панцыр яго скаваў — надзвычай зручная рэч атрымалася. Усярэдзіне валёнка суха, цёпла — пальцы не закачанеюць, пяты не адмарозіш. А праз змерзлую корку вада не падмочыць ногі, калі аступішся на беразе ў ваду.
Уздоўж берага было много слядоў — і малых, і вялікіх. Найбольш трапляліся адбіткі лапаў выдры. Лісіца, мабыць, да вады падыходзіла. Вузенькі шнурочак слядоў гарнастая з лесу цягнуўся, па беразе папятляў, у некалькіх месцах звярок патаптаўся — кропелькі крыві на снезе засталіся, відаць, пашчасціла маленькаму паляўнічаму выхапіць некалькі дробных рыбак. Большым драпежнікам і здабыча вялікіх памераў дасталася, меншыя задавальняліся больш сціплымі “ўловамі”. Але рыбы, здаецца, на ўсіх хапала — бераг ракі ў многіх месцах быў літаральна ўсцелены дохлай драбязой, якую выносіла на бераг адліжная вада, што ўзнялася ў некаторых месцах паверх лёду. Гаспадар жа шукаў на рацэ вымаіны лёду, выпадкова напатканыя лункі. Бо сам секчы ці бурыць адтуліны ў лёдзе не збіраўся, ды і не браў для гэтага неабходнае начынне.
Вось адна лунка на шляху натрапілася, другая. Запусціў туды свой невялікі сачбк на доўгай жэрдачцы, зачэрпаў ім як мага глыбей. Раз, другі паспрабаваў шчасця, але безвынікова — відаць, пасля халоднай ночы рыба зноў апусцілася на дно, пайшла пад карчы ў сховішчы.
Ласічка таксама паступова ачомалася ад гора. Час гаіў раны. Пакінуўшы былыя свае мясціны, пасялілася цяпер у лясной глухамані, прыстасаваўшы пад сваю новую “кватэру” глыбокую ямку, што вымыла паводка, пад вываратнем вялізнага яловага пня. Напачатку доўга адседжвалася там, толькі час ад часу выбіраючыся наверх, каб наталіць голад. Пазней пачала паступова абследаваць акругу, робячы ўсё больш і больш далёкія вандроўкі, у час адной з якіх і натрапіла на лясную рэчку, дзе было наканавана ёй лёсам яшчэ раз сустрэцца з гаспада» ром старога хутара.
Рэчка цягнулася ўздоўж густога лесу, віхляючы часам з аднаго боку ў другі. Гаспадар, уважліва пазіраючы на беласнежную роўнядзь, паціху крочыў уздоўж яе, але асаблівая здабыча пакуль не траплялася. Але вось у месцы, дзе рэчка рабіла выкрунтасістую луку, заўважыў па-майстэрску выстаўленую нейкім ліхадзеем мярэжу. Ён тут жа вырашыў зняць яе, каб не служыла яна пасткай для аслабелай рыбы. “Выпушчу яе,— сумленна палічыў у думках.— А тую, самую аслабелую, тую, што пашкодзіла луску ды жабры і доўга пражыць усё роўна не зможа, забяру сабе на вячэру”. Рэчка ў гэтым месцы была значна больш шырокаю і ўтварала, акрамя лукі, на яе сярэдзіне глыбокую бухту, пра якую не мог з першага погляду здагадацца чалавек.
Гаспадар рашуча накіраваўся наперад, зрабіў з паўдзесятка шырокіх упэўненых крокаў, затым нават падбег у азарце і толькі паспрабаваў ужо нахіліцца, каб захапіць рукою дужкі мярэжы, як нага яго паслізнулася, бо тоўсты лёд скончыўся, а болей тонкая яго корка, што была прыцярушана снегам,
праламалася, і чалавек па шыю апынуўся ў вадзе. Пралічыўся гаспадар, не прыняў пад увагу хітрыкі таго, хто ставіў гэтую снастку. Ліхадзей прыладзіў яе ў вялікай лунцы, а каб надзейней схаваць ад чужога вока — абклаў навакол па паверхні вады яловымі лапкамі, закідаўшы зверху кавалкамі тонкага лёду, і ўсё гэта старанна прысыпаў снегам.
Апынуўшыся ў ледзяной вадзе, чалавек з усіх сіл спрабаваў выбрацца, але свежы лёд па краях яго лёгка крышыўся, ператвараўся ў суцэльную шугу. Неяк дабраўшыся да края палонкі, з апошняй надзеяй чапляючыся за яе край, спрабуючы выбрацца з лункі, ён як мага мацней гукаў, але надзея, што ў такой нерушы яго нехта напаткае, была малаверагоднай.
Рукі слізгалі па мокрай халоднай паверхні, цела зноў і зноў безнадзейна спаўзала назад, у палонку.
3 кожнай хвілінай знемагаючы і знаходзячыся па шыю ў вадзе, чалавек намацаў нагамі вялікі корч на самым дне, з апошняй надзеяй стаў на яго дзвюма нагамі.
Менавіта ў гэты час, вандруючы па акрузе, і апынулася ласіца на гэтым беразе рэчкі. Гаспадара яна пазнала па паху і занепакоілася, бо злосці на яго не трымала, не быў ён для яе шкодлівым, не тое, што гаспадыня.
Звярок тут жа скочыў у лес і пачаў выпісваць віражы па яго абсягу — улева, управа, назад. Так і насілася па лясным гушчары, пакуль не натрапіла на паляўнічага.
Той, згледзеўшы здабычу, імгненна ўзняў ружжо, але ласіца своечасова адскочыла, схавалася за пень і запішчала. Паляўнічы насцярожыўся, закінуў стрэльбу на плячо. Яго здзівіла, што звярок не ўцякае. А ласіца адбегла крыху наперад і, папіскваючы, зноў спынілася. У яе паводзінах было нешта незразумелае. Паляўнічы накіраваўся ў яе бок. Ласіца адбегла яшчэ далей і зноў запішчала. I тут паляўнічы зразумеў паводзіны звярка: ён нібыта клікаў яго некуды, паказваў дарогу.
І цяпер ужо без роздуму і не стрымліваючы шпаркасці хады, паляўнічы пакрочыў за ласіцай...
Вечарам паляўнічы і гаспадар пілі з мёдам гарбату, што зварылі з суквеццяў і лісця суніцы, сушылі адзенне і не пераставалі здзіўляцца неверагоднай кемлівасці звярка.
Уладар. бездані
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
(замест уступу)
Небыліцы, пра сома.— Сёе-тое з біялогіі.
Волат у сербскім возеры.— Клопаты аб патомстве.— Чым харчуюцца самы.—
Ці варта баяцца вадзянога монстра?
Якой толькі лухты не пачуеш пра самоў! Многія з пенай на губах будуць сцвярджаць, што на свае вочы бачылі, як сом хапіў з паверхні вады неасцярожнага гусака, вырваў у гаспадыні ў час паласкання бялізну, а то і пацягнуў з берага ў вір вялікага барана...
Канешне, гэта самыя, што ні ёсць, небыліцы, але нельга сказаць, быццам у іх няма долі праўды. Такую грозную рэпутацыю таямнічай рыбіне стварылі ў першую чаргу яе незвычайныя памеры і своеасаблівасць будовы цела. Знешнім выглядам сом значна адрозніваецца ад іншых сваіх суродзічаў. Цела яго, вялікае, круглае, крыху прыплясканае знізу, паступова пераходзіць у пляскаты з бакоў хвост, да якога, акрамя хваставога, ушчыльную падыходзіць доўгі анальны плаўнік, які цягнецца амаль да сярэдзіны жывата.
Агульная афарбоўка цёмная, ледзь што не чорная, з бурым адлівам на спіне, па баках трошкі святлейшая, з дамешкам зеленаватых таноў і плям, а ў брушной частцы, якая пастаянна трэцца аб дно вадаёма, скура жаўтаватая, ці нават белая, пакрытая блакітнымі і ружовымі крапінкамі.
У спалучэнні з неймаверна вялікай галавой (ледзь не трэцяя частка ўсяго цела) і шырачэзным папярочным ротам, доўгімі бакавымі чэрвепадобнымі адросткамі — вусамі на верхняй сківіцы і дзвюма парамі карацейшых на ніжняй, а таксама маленькімі, як бы затоенымі, вочкамі — усё гэта надае сому вобраз нейкага жахлівага страшыдла, ды яшчэ і такой дзіўнай велічыні.
А памеры самоў сапраўды ўражлівыя. Ці не самы вялікі экземпляр быў вылаўлены ў мінулым стагоддзі на рацэ Одэр. Вага яго складала амаль 25 пудоў, гэта каля чатырохсот кілаграмаў.
Яшчэ адзін сом-волат вядомы ў возеры каля сербскага гарадка Бела-Царква. Возера гэтае ўваходзіць у сістэму з сямі вадаёмаў для развядзення рыбы. Толькі вось усе азёры як азёры, а сюды колькі не запускалі малявак, увосень малюнак адзін — сеткі пустыя. Абураныя рыбакі і мясцовыя сяляне запэўнівалі, што ў возеры пасялілася пачвара, якая паядае рыбу.
Калі іхтыёлагі правялі пільныя назіранні, то было высветлена, што ў возеры сапраўды жыве вялізная рыбіна вагой прыкладна 120—200 кілаграмаў. Тады вырашылі рыбіну злавіць. Падрыхтавалі сеткі, вызначылі дзень, нават выклікалі спецыяльную брыгаду рыбакоў з Дуная. А тут яшчэ ўмяшалася мясцовая турысцкая арганізацыя, якая не супраць была сарваць на гэтым салідны куш. Пра азёрную пачвару “раззванілі” ў газетах, да месца лоўлі з’ехалася на машынах больш за дзесяць тысяч цікаўных.
I вось невад закінуты. Але далейшыя падзеі нагадвалі хутчэй спаборніцтвы па перацягванні Kana­Ta, чым рыбную лоўлю. Раптам у адным месцы вада забурліла, і на паверхні паказаўся вялізны сом. Ен на некалькі секунд замёр, потым зрабіў рэзкі рывок, і на хвалях засталіся толькі шматкі рыбацкай сеткі. Com выйшаў пераможцам. He пралічылася і турысцкая арганізацыя: публіка, якая сабралася на відовішча, з’ела больш за дваццаць тысяч засмажаных на вуголлі катлет, было апарожнена трыццаць
тысяч бутэлек напояў, а ўвесь гадавы фінансавы план арганізацыя выканала за адзін дзень. Збянтэжанасць гора-рыбаловаў ніяк не раздзялялі турысты — іх сімпатыі былі на баку сома.
Але такія веліканы, трэба сказаць, трапляюцца вельмі рэдка. А вось двухметровыя самы вагой да сарака кілаграмаў нярэдкія і ў нас, асабліва на Дняпры і Нёмане. Праўда, рачныя волаты не дужа ўловістыя — вельмі ўжо хітрыя і асцярожныя. У наш час самы вялікі сом, які заважыў трыццаць шэсць кілаграмаў, быў злоўлены ў 1951 годзе на рацэ Нёман непадалёку ад горада Масты. Самоў меншых памераў можна ўбачыць на многіх вадаёмах рэспублікі, у тым ліку і ў азёрах. Рыба гэта распаўсюджана, хоць сустракаецца ў невялікай колькасці.
Com вядзе аседлы вобраз жыцця, аддаючы перавагу мясцінам з глыбокімі вірамі і ціхімі ямамі. Тут ён раскашуецца амаль цэлы год, а наогул можа ўсё жыццё трымацца аднаго месца. Толькі на перыяд нерасту самы пакідаюць упадабаныя яміны і выходзяць на плытчэйшыя затокі і плёсы.
Нерасцяцца самы, калі вада ўжо добра прагрэецца — у маі-чэрвені. Нераст суправаджаецца характэрным бульканнем. Самка майструе прымітыўнае “гняздо”, куды і адкладвае ад 10 да 450 тысяч ліпкіх ікрынак. Самец апладняе ікру і ахоўвае яе на працягу трох-чатырох сутак. За гэты час з ікрынак вылупліваецца жвавая моладзь, якая адразу пачынае паляваць, ганяцца за дробнымі вадзянымі насякомымі.
Дарослыя самы харчуюцца ўсялякай ежай. Гэта і чарвякі, і вадзяныя казюркі, і малюскі, але перавага ўсё ж аддаецца рыбе і жабам. Сом з поспехам выкарыстоўвае для прынады ўласныя вусы, якімі ўмее вырушыць. Закапаўшыся ў пясок, ён ляжыць на дне, цярпліва чакаючы здабычу. Варта толькі ахвяры падплысці бліжэй, як разбойнік уцягвае ў пашчу ваду разам з дзесяткам дробных рыбінак. Самы ахвотна таксама падбіраюць рэшткі загінуўшай жывёлы.
Найбольш вялікія асобіны падчас вядуць і ака
тыўнае паляванне: здабываюць з паверхні вады жаб, паядаюць маладняк качак і іншых вадаплаўных птушак, а іншы раз нават могуць напасці на сабаку, які плыве па вадзе.
Так што з сомам жартаваць не варта. Надта вялікія рыбіны могуць быць небяспечнымі нават для чалавека. Так, славуты карыфей паляўнічай справы і рыбалоўства Л. П. Сабанееў у сваім сусветна вядомым “Календары рыбалова” прыгадвае выпадкі, калі асабліва вялікія самы тапілі ў вадзе дзяцей, якія купаліся. Але гэта здаралася даволі рэдка і толькі тады, калі вадзянога монстра дужа раззлаваць.
Ці ж не праўда, цікавая гэтая рыба, com? А хочаце даведацца аб яе жыцці болып дэталёва? Ну хоць бы, напрыклад, пра таго сома, што ўсё жыццё правёў у глыбокім рачным крутаяры і з маленькай нявопытнай маляўкі вырас у магутнага мудрага ўладара рачной стыхіі — паважанага ўсімі воднымі насельнікамі вялізнага плямістага сома? Хочаце? Ну што ж, калі ласка!
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
Сомік разгуляўся.— Як палюе стары сом.— Лічынка страказы абараняецца.— Першая здабыча.— Без бацькавай дапамогі.— Калі гуляць няма з кім.
Маленькі сомік так разгуляўся са сваімі сябрукамі-равеснікамі, што ў непрывычна імклівым для сябе віражы не здолеў стрымаць хуткасці і, міжволі выкінуты з вады, плюхнуўся на жоўты разагрэты пясок прыбярэжнага плёса. Ён спалохана затрапятаўся, выгінаючы цела і пляскаты хвосцік то ў адзін, то ў другі бок, некалькі разоў роспачна падскочыў у паветры, пакуль зноў не скаціўся да выратавальнага ўрэзу вады і як мага хутчэй даў нырца ў самую глыбіню. Незнаёмы пясчаны бераг яго моцна перапалохаў, і бядак цяпер стараўся чым найдалей ад яго ўцячы.
Калі страх трохі прайшоў, сомік зноў падняўся
на паверхню, але набліжацца да плёса ўсё ж асцерагаўся. Пабольвалі пацёртыя гарачым шурпатым пяском бакі і рухацца было нават цяжкавата. Тады сомік зноў нырнуў на глыбіню, дзе ля вялізнага слізкага карча адпачываў яго мажны сом-бацька, і пяшчотна прыхінуўся да яго гладкага цела. Той марудна павёў мяккім шырокім плаўніком і прыкрыў ім зверху зморанае дзіцяня. Сомік нечакана для сябе заснуў і прабыў у гэткім стане да самай раніцы, нават не заўважыў, калі вярнуліся “дахаты” яго шматлікія браты і сястрычкі.
Раніцою ад стомы і болю не засталося і знаку, і сомік разам з такімі ж, як сам, шустрымі родзічамі пачаў шукаць, што б ухапіць на сняданак. Малыя непаседы, прывучаныя з “пялёнак”, настырна закружыліся вакол старога сома, патрабуючы ад яго бацькоўскай увагі і клопату. Закапаўшыся па спіну ў пясок, той раз-пораз расшчэмліваў вялізную пашчу, так што цэлы паток вады імкліва ўцягваўся ў зева, захопліваючы з дна мноства вадзяных насякомых, усялякай дробнай жыўнасці. Вусаты круцель павольна адцэджваў улоў, шчыльна сціскаючы шырокія мясістыя губы, пасля зноў раскрываў рот. Але цяпер ужо марудна, нават асцярожна, паступова адрываючы верхнюю губу ад ніжняй. І тады ўся сомава дзятва паспешліва мітусілася каля бацькі, скубучы і таропка глытаючы злоўленую здабычу. Толькі некалькі імгненняў патрабавалася ім, каб ад смачнага наедку не засталося нават каліва. I ўсё зноў пачыналася спачатку. Вёрткія жэўжыкі, як па камандзе, кідаліся ў бакі, а стары сом на нейкі момант затойваўся ў пяску і зноў захопліваўчу пашчу як мага большую порцыю вады.
Толькі гадзіны праз дзве маладыя сомікі наядаліся ўдосталь і адплывалі далей, каб пагуляць ці проста пагрэцца на водмелі. Тады надыходзіў час, калі мацёры сом і сам ужо мог заплысці на гальку, дзе вадзілася куды важнейшая здабыча і якая малым была яшчэ не па зубах. Пакуль карміў сваю плойму, у вусатага велікана разгарэўся апетыт і жывот запатрабаваў багата ежы. Але бацькавы
клопаты дзятву зусім не цікавілі, гэтак жа як праблемы старэйшых не цікавяць часам і нашых дзетак, і сомікі, бадзёрыя і пад’етыя, займаліся сваімі вясёлымі і бестурботнымі гульнямі.
Між тым час ішоў. Тазам з братамі і сёстрамі йаш сомік хутка падрастаў, іншы раз і сам спрабаваў ухапіць вадзянога цыклопіка альбо павука, але спачатку ў яго нічога не атрымлівалася. Рыжанькі жучок, што надарыўся яму на шляху, хоць і быў маленькі, упарта працівіўся, моцна зачапіўшыся пярэднімі лапкамі за сцяблінку, да таго ж заглынуць здабычу перашкаджаў слізкі жорсткі панцыр крыльцаў. А калі ад доўгай барацьбы са сваёй ахвярай нявопытны драпежнік сам прыкметна стаміўся, жучок у дадатак яшчэ балюча казытнуў заднімі лапкамі каля губы, так што сомік вымушаны быў адступіць, і жучок, адчуўшы волю, імгненна знік пад вялікім каменем.
Няўдала скончылася і яго першая спроба памерацца сілай з сярэдняй велічыні лічынкай страказы-каромысла. Лічынка не тое што проста пазбегнула нападу, а нават сама рашуча перайшла ў атаку, пагрозліва растапырыўшы ў бакі вострыя ротавыя пласцінкі. Што гэта небяспечна, сомік ужо ведаў, бо паспеў неяк пабачыць, як такія ж прадаўгаватыя лічынкі, праўда, значна большага памеру смела нападалі на малюсенькіх рыбак, лавілі іх і тут жа праглыналі.
Так што на першым самастойным паляванні соміку яўна не пашанцавала, і без поспеху некалькі гадзін, ён не змог нічым пажывіцца і вымушаны быў зноў вярнуцца да бацькі, каб задаволіцца здабытым з яго дапамогай кормам.
А ежы соміку патрабавалася многа, бо пачынаў ён асабліва інтэнсіўна расці, набірацца моцы. A хто ж будзе расці, калі мала есць? Аб гэтым і дзеці ведаюць. Хто слухае маму, даядае кашу з талеркі да канца, той і расце дужы. А хто так сабе, нэндза якая, той і вырасце кволым і хворым. Здаровае цела і дух здаровы мае. Хочаш ты гэтага ці не хочаш!
Але вось соміка ўпрошваць не было патрэбы. Ён сам кідаўся да ежы і вызначаўся выключным апетытам. Толькі задаволіць яго ў поўнай меры не заўсёды ўдавалася. Аднак сомік не гараваў і перабіваўся пакуль што на прысмаках, якія здабываў яму бацька, і адначасова рабіў новыя спробы самастойнага палявання.
Нарэшце ахвотніку да ежы пашанцавала. Сярод буйназярністай, намытай вадою галькі ён заўважыў вельмі ўжо апетытнага чырвонага чарвячка — лічынку камара-званца, якую рыбакі называюць матылём. Праўда, аб гэтым маленькі сомік нічога не ведаў, ды і не гэта было для яго галоўным. Перад ім спакойна ляжаў аб’ект палявання, а есці надта ўжо хацелася. І сомік спрытна слізгануў паміж каменьчыкаў і знянацку схапіў заспанага чарвяка за таўшчэзны канец. Чарвяк пачаў круціцца і выгінацца ў розныя бакі, але сомік надзейна трымаў яго за тулава. Яшчэ некалькі ўдалых рухаў роцікам — і ахвяра заглынута. Сомік святкаваў перамогу. Да таго ж і здабыча аказалася смачнай і спажыўнай — аднаго матыля хапіла на ўвесь полудзень.
Калі есці захацелася зноў, сомік нават не пакіраваўся ў звыклае кола сваёй сям’і дзяліць агульны “пірог”, які з дня ў дзень нястомна здабываў клапатлівы бацька. Сомік адплыў наводдаль і затаіўся. Здабываць ежу самому было куды цікавей.
Доўга чакаць не давялося. Цяпер ён заўважыў у згустку ціны больш дробных жвавых хіранамід, якімі часам падкормліваюць рыбак у акварыумах. Хіранаміда і матыль — адно і тое ж, толькі другую назву часцей ужываюць акварыумісты. Малы драпежнік ціхенька падплыў бліжэй, зноў затаіўся, a потым зрабіў рэзкі штуршок наперад. Гэтыя водныя жывёліны былі слабейшыя за першага матыля, і сомік без цяжкасці заглынуў адну, а потым яшчэ і другую, якая ў паспешлівасці заблыталася за тонкія нітачкі зялёнай ціны. Ад радасці сомік разгуляўся, абмінуў груду падводных каменьчыкаў, нырнуў пад затоплены выварацень і хацеў ужо ісці ў атаку на большую здабычу, але тут успомніўся
ўрок, што дала яму лічынка страказы, і ён адступіў, прыгадаўшы нядобрае.
Расчароўвацца, аднак, не было чаму, бо есці ўжо не хацелася, і сомік вырашыў проста пагуляць. У вадзе, прагрэтай сонцам, сяброў не відаць, і гуляць не было з кім. Да таго ж па вядомых прычынах сомік яшчэ асцерагаўся падплываць блізка да берага, дзе больш шанцу сустрэць якіх ворагаў, і ён, не асабліва доўга разважаючы, пакінуў месца ўдалага палявання ды нырнуў глыбей у вір, кіруючыся да сваёй сям’і.
Дні беглі за днямі, і жыццё соміка рабілася разнастайным і цікавым. Паступова разгадваліся невядомыя таямніцы, адкрываліся новыя з’явы: развіццё жывой істоты патрабавала ўсё большага разумення і пазнання навакольнага свету.
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
Калі пячэ сонца.— Начны. гармідар.—
Сомік не марнуе час.— Адпачынак пасля сняданку.— Вячэрні жор.— Дзень за днём.
Гэтак жа, як і іншыя яго суродзічы, сомік вёў пераважна начны вобраз жыцця. А чаму менавіта так — хто яго ведае. Проста сомік наглядаў за паводзінамі старэйшых сваякоў і з іх браў прыклад. Да таго ж у дзённы час вада ўздоўж берагоў і ля паверхні моцна прагравалася сонцам, што стаяла цяпер амаль у зеніце. А гарачыня многім рыбам, у тым ліку і самам, была не даспадобы.
Затое з надыходам прыцемкаў, здавалася, пераўтвараўся нават глыбокі вір, у якім асталявалася сомікава сям’я. Нават старыя самы, бацька і маці, усплывалі з панурай глыбіні да самай паверхні і, перакульваючыся дагары вялізнымі тулавамі і загадкава пабліскваючы ў зіхценні месяца бела-жоўтымі люменісцыруючымі жыватамі, утваралі сапраўдны вадзяны гармідар. Асабліва горача разгортваліся гульбішчы волатаўскіх рыб перад начнымі навальніцамі. Рознага ўзросту самы дурэлі, аж як
не шалелі ў вадзе, быццам дождж і грымоты былі іх стыхіяй і неслі ім жаданую асалоду і палёгку. Вялізныя, як абсечаныя цурбаны затопленых бярвенняў, яны марудна ўсплывалі з глыбіні, плюхаліся на паверхні, час ад часу робячы рэзкія і інтэнсіўныя развароты і так моцна ляпаючы па вадзе шырачэзнымі хвастамі, што гукі тыя чуліся на многія вёрсты, а ў чалавека, які выпадкова затрымаўся паблізу лясной ракі, міжволі мурашкі прабягалі па целе ды прыходзілі на ўспамін страшныя аповяды пра ведзьмаў і вадзянога.
Гульбішча на вадзе доўжылася амаль усю ноч. Нават калі раз’юшана бушавала навальніца, яно не спынялася, а працягвалася з ранейшай сілай. У паветры гучна і раскаціста грымеў гром, неба разпораз рассякалі ломаныя агністыя стрэлы маланак, з гучным хлёпаннем рассыпаўся па воднай паверхні цёплы густы дождж, і ўся гэтая какафонія гукаў дапаўнялася моцнымі ўсплёскамі ў начной цемры, быццам для таго і створанай, каб наводзіць жах.
Гэтыя дураслівыя гульні працягваліся ўсю кароткую летнюю ноч аж да раніцы і паступова, з першымі пробліскамі світальнай зары, пераходзілі ў час актыўнага палявання самоў. Успененая за ноч вада і ўзняты з дна пастаяннымі віражамі рыб густы мул выводзілі з арыентацыі мноства верхаводак, плотак, акунькоў, іншай рыбнай дробязі і водных арганізмаў, якія безабаронна завісалі ў каламуці і рабіліся з надыходам надзённага святла лёгкай здабычай пражорлівага сомавага сямейства. Можа, для таго і наладзілі яны гэты дзіўны начны гвалт і гармідар, каб на раніцу мець багаты і смачны сняданак.
Сомік таксама імкліва шныраў, спрытна віхляючы хвосцікам, сярод вялікіх рыбін, вышукваў здабычу меншых памераў, чым тая, якой задавальняліся яго бацькі ці старэйшыя браты і сёстры. У каламуці плавала мноства ўзнятых з дна чарвячкоў, дробных рыбак і зусім маленькіх жабак, учарашніх апалонікаў. І сомік з ахвотай паляваў на іх, часу
дарэмна не траціў. Праўда, жабкі былі яму яшчэ не па сіле, але адну, самую нягеглую ён усё-такі праглынуў. Што і казаць, сняданак на гэты раз атрымаўся выключна адмысловым, і цяпер з задавальненнем можна было адпачыць.
Пад гнілым карчом на глыбіні ён і праляжаў амаль да паўдня. А калі ўжо не тое што адпачыў, a нават ляжаць без занятку надакучыла, узняўся са свайго часовага прытулку і спрабаваў перабрацца ўверх, ды заняцца якой-небудзь карыснай ці проста цікавай справай. Але паўдзённае сонца так разагрэла верхнія слаі вады, што плаваць там было проста немагчыма: скуру сціскалі спякота і духата, не хапала кіслароду, ад ракі патыхала прыкрай, густой гарачынёю.
Таму соміку незалежна ад свайго жадання, да-_ вялося вярнуцца назад і да вечара трымацца на глыбіні. Занятак, вядома, знайшоўся і там. Корпаючыся сярод згусткаў аселай на дно ціны ды падмытых каменьчыкаў, ён упарта шукаў чарвячкоў і насякомых, бо з цягам часу ежы яму патрабавалася ўсё больш і болып.
I ён не грэбаваў нічым, што траплялася на шляху, як мог папаўняў свой кармавы баланс — у справу ішлі дробныя жучкі, розныя лічынкі, рэшткі і нават кавалачкі загнілай падліны.
Вось у такіх надзённых клопатах і час хутка праходзіў, і карысць была безумоўная. Нават не згледзеў, як спала задушлівая гарачыня і пад подыхам лагоднага вячэрняга ветру вада на паверхні злёгку задрыжэла россыпам драбнюткіх хваляў, што разбягаліся ў розныя бакі, і ўжо сама вада неўзабаве дыхнула прахалодай і свежасцю, а рыба, якая, хаваючыся ад спякоты, вылежвалася на дне ці марудна сноўдалася на глыбіні, пачынала паднімацца ў верхнія воды і пераходзіць да актыўнага руху і палявання.
Вячэрні жор выдаўся асабліва ўдачлівым і паспяховым. Гэтаму якраз садзейнічаў свежы вецер, які на момант то слабеў, то станавіўся парывістым. У імклівых сваіх парывах ён страсаў з прыбярэж-
3 Зак. 2020 65
най расліннасці мноства насякомых, што прымайстраваліся тут на начлег. Насякомыя бездапаможна падалі на ваду і рабіліся лёгкай здабычай пражорлівых рыбных чародак. Найбольш вялікія рыбіны палявалі на самым фарватэры ракі, гучна ўзнімаючы агрузлыя целы з вады, чароды меншага ўзросту спрабавалі ўдачу не сярэдніх глыбінях, a ўся астатняя рыбная драбяза пляскалася на плыткіх месцах. Вячэрні жор працягваўся і ў начной цемры, праўда, паступова ён прыкметна слабеў, хоць і доўжыўся ўсю ноч, а пад раніцу сціхаў зусім, і большасць рыб зноў накіроўвалася на дзённы адпачынак.
Праз суткі карціна паўтаралася ў той жа паслядоўнасці, толькі надвор’е іншы раз уносіла ў звыклы выпрацаваны рытм нейкія змены — у часы начных навальніц актыўнасць рыбы рэзка ўзрастала, a ў ціхія, цёплыя ночы была нязначнай, і рыба не напамінала аб сабе лішнімі непатрэбнымі рухамі, якія маглі суправаджацца рознымі гукамі накшталт булькацення ці ўсплёскаў. Насельнікі ракі проста нічым не заяўлялі аб сваёй прысутнасці — далей ад бяды. Іншая справа, калі навальніца шуміць ды ў дадатак яшчэ ляскае гром. Тут і пагуляць не боязна, бо якая ж небяспека, калі самі рыбакі дзесьці ў хатах пахаваліся. А раніцою — зноў багаты сняданак і зноў прыемны адпачынак. І так дзень за днём, ноч за ноччу.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
Сомік падрос.— Малы, а з вусікамі! — Свавольнік пачынае хітраваць.— Цела мяняе форму.— Вучоба ў бацькі.— Паляванне на жаб.
У турботах прайшоў цэлы тыдзень. Сомік нават і не заўважыў, як прыкметна падрос, стаў велічынёю з сярэдняга печкура. Каб ён мог разважаць, дык сам, напэўна, здзівіўся б, што так хутка расце. Але дзіва тут няма. Прырода сапраўдьі надзяліла гэтую пароду рыб незвычайнай здольнасцю. Усяго
за тыдзень лічынкі, што вылупіліся з ікры, вырастаюць у малькоў вагой дзесяць—пятнаццаць грамаў. Вось якія яны хуткарослыя, нашчадкі вусатых веліканаў!
I толькі калі наш сомік заўважыў, што ад яго ў чарговы раз кінулася наўцёкі вялікая лічынка страказы-каромысла, якой раней сам асцерагаўся і сустрэч з якой усямерна пазбягаў, ён нешта ўцяміў і адчуў у сабе дадатковы прыліў сіл і фанабэрлівую ўпэўненасць. Ен ужо не маленькі і быў роўняй мноству гаркушак, плотак, сялявак, мянькоў. Калі да гэтага часу шаляніца, бадай, нічым не адрозніваўся ад іншых малявак, то цяпер яго цела пачало афармляцца ў належны сому вобраз і паступова набывала выгляд дарослай рыбіны.
Галава соміка павялічылася ў памерах значна больш, чым усе астатнія часткі тулава, па краях шырокага рота пачалі прарэзвацца густыя і вострыя зубкі. Яны раслі, як часам кажуць, суцэльнай шчоткай, якая з поспехам ужо магла служыць падросшаму соміку для захопу, утрымання і нават перацірання здабытай ежы. У куточках рота на верхняй сківіцы адскочылі пакуль яшчэ кароткія, але прыгожыя чырванаватыя адросткі-вусікі, што нагадвалі завушніцы якой-небудзь фанабэрыстай дзяўчыны. Іншай рыбнай драбязе такія вусікі нават і не сніліся.
Сомік навучыўся плаваць намнога хутчэй, чым усяго тыдзень назад. Гэтаму як нельга лепш спрыяў мяккі, але моцны анальны плаўнік, які адрастаў знізу амаль з сярэдзіны цела. Закруціць сомік свой прыгожы хвосцік кручком, зрыхтуецца да штуршка ды як выпраміцца рэзка — кідок атрымліваецца выключны. Цяпер ён ужо не пасіўны зборшчык чарвячкоў ці пажыральнік бацькавай здабычы, не, цяпер ён быў ужо сапраўдны паляўнічы, граза ўсіх малявак, апалонікаў і нават самых вялікіх насякомых. А якія ж яны смачныя і апетытныя, куды там тыя тонкія чарвякі ці худыя хіранаміды! І сомік часу дарэмна не марнаваў. Толькі ў самыя спякотныя дні адлежваўся на дне, ды і тады, калі
дазвалялі абставіны, здабычу, што падвернецца выпадкова, не выпускаў — цяпер яму ўсё ішло на карысць. А пра вячэрнія часы і гаварыць няма чаго — сомік пастаянна быў у руху і як толькі мог папаўняў свой кармавы баланс.
Інстынктыўныя, выпрацаваныя прыродай паводзіны ў соміка паступова дапаўняліся новымі звычкамі і ўчынкамі, у нейкім сэнсе не пазбаўленымі элементаў свядомасці. Цяпер ён ужо не проста без разбору плаваў і нападаў на сустрэтую здабычу. Свавольнік пачынаў разлічваць свае рухі і нават ужываць пэўныя хітрыкі. Часам ён затойваўся дзенебудзь паблізу берага побач з абслізлым карчом ці сярэдніх памераў каменем і хвілінамі, а то і па паўгадзіны падсцерагаў ахвяру. Хоць здабыча пры гэтым трапяталася радзей, затое была яна больш каштоўнай і куды больш важкай. Зноў-такі не патрабавалася траціць лішнюю энергію на пошукі, і карысць для арганізма была дваякая.
Поспеху спрыяла і змяненне формы яго ўласнага цела, якое рэзка губляла падабенства звыклай нам рыбы і ўсё болей набывала выгляд нейкай пачвары. Тулава цяпер разрасталася ўпоперак, стала шырокім і сплюснутым зверху ўніз, і варта толькі соміку проста залегчы на дно, як ён робіцца амаль нябачны для сапернікаў і ахвяр — нібыта пясчаны грудок вытыркае. Паспрабуй разгледзь, адрозні ад мноства намыін, ямак, раскіданых па дне каменняў — пустая справа! Тым болей што і колер верхняй часткі цела станавіўся падобным да грунту — скура пацямнела, абслізгла, так шо ў спалучэнні з бурым адлівам яно хутчэй нагадвала затопленае паленца, чым застылую ў чаканні здабычы рыбіну. Калі таго патрабавалі абставіны, сомік злёгку яшчэ закапваўся ў пясок альбо донны іл. Зрабіць гэта было проста — улёгшыся на дне, дастаткова крышку паварушыць целам, і яно само патанала ў мяккім грунце. А калі трохі боўтнуць доўгім хвастом, як можна прысыпаць сябе яшчэ і зверху, толькі галаву паднімі ўверх і — паглядай за ўсім, што адбываецца навокал.
Гэта таксама спрыяла арганізацыі яго паспяховага палявання.
Неяк сомік наглядаў за паводзінамі свайго старога бацькі сома. Той, здрадзіўшы паўсядзённым звычкам, знайшоў хітры варыянт здабычы жаб. Звычайна ён паляваў толькі ноччу ці надвячоркам, а гэта выбраўся з глыбокага сховішча амаль у самую спякоту. I не пралічыўся. Хутчэй наадварот.
Дзённая гарачыня гнала ўсё жывое да вады. Розныя дробныя каляводныя жывёліны, мноства дзікіх птушак пакідалі сушу і пляскаліся на прыбярэжным участку ракі, дзе хоць неяк можна было ўратавацца ад няшчаднага, гарачага сонца. Горш за іншых вытрымлівалі спякоту жабы. І хоць прыстасаваны яны да жыцця аднолькава паспяхова ў абедзвюх стыхіях — і ў вадзе, і на сушы,— тым не менш апалены гарачынёю бераг да сябе не вабіў. Пяшчотная скура, нават калі жаба сядзела ў густых зарасніках асакі і чароту, імгненна траціла вільгаць і, падсыхаючы, выклікала непрыемны сверб і ўводзіла ў задушлівы стан. Таму большасць жаб толькі час ад часу выбіралася на сухое, а асноўную частку спякотнага дня шукала паратунку сярод водных хваляў.
Праўда, і там неставала выратавальнай прахалоды. Вада таксама моцна прагравалася, асабліва верхнія яе гарызонты. Гэткія ўмовы наводзілі на жаб млоснасць і дрымоту, яны трацілі актыўнасць, ленаваліся рухацца, а толькі вяла перамяшчаліся калі-нікалі з месца на месца, пасля зноў застывалі нерухома, абдаючы прыляглае наваколле дастаткова гучным крумканнем. А на паверхні вады заставаліся бачнымі толькі шырокія ноздры і выпучаныя бліскучыя вочы.
Стары вопытны сом якраз і выкарыстаў спрыяльныя абставіны. Ён асцярожна падплываў да такой зялёнай пяюхі, плыў прьі гэтым ціха і асцярожна, не робячы лішніх рухаў і не наганяючы хваль, і раптам знізу, адкуль размораная жаба ніяк не чакала небяспекі, адным трапным рыўком хапаў нешчаслівую артыстку і “заказваў ёй доўга
жыць”. Пасля гэтага сом апетытна і задаволена чмякаў, адплываў убок, дзе прымайстраваліся іншыя, яшчэ не паспуджаныя жабы, і дзея паўтаралася ў чарговы раз.
Здабычлівы метад свайго бацькі сомік не прамарудзіў пераняць. I хоць вялікія азёрныя і зялёныя жабы былі яму пакуль што не па зубах, але маленькімі жабкамі і апалонікамі ён мог паласавацца ўдосталь. Вось як наладзіў паляванне малы хітрун.
Падплыве ён да абрывістага берага, з якога разпораз скачуць у ваду маленькія лугавыя жабкі, затоіцца, і варта якой небарацы кінуцца ў хвалі, як яна зараз жа робіцца лёгкай здабычай соміка. Жабіная чародка, ратуючыся ад спёкі, нават не паспявае адрозніць у агульным плёскаце нейкія асаблівыя, староннія гукі і рухі. І пакуль дойдзе да іх неразумных галовак, у чым тут справа, чародка аказваецца ўжо прыкметна парадзелай. Але прыродзе ўрон невялікі. Вунь колькі жабак ужо вылупілася — суцэльнай коўдрай скачуць па скошаным лузе да ракі. А колькі яшчэ вылупіцца!
Удачныя паляванні надавалі соміку новыя сілы. А падмацаваны багатай каларыйнай ежай ён яшчэ хутчэй пайшоў у рост. Пад халоднай слізкай скурай паступова адкладваўся слой тлушчу, запас якога павінен адыграць важную ролю ў час доўгай зімоўкі і звязанай з ёю бяскормніцы. Але пра будучую халодную зіму сомік яшчэ нічога не ведаў і таму бесклапотна гуляў, наладжваў цікавае паляванне і смакаваў выдатныя ласункі.
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
Зіма на носе.— Пакатныя самы.—
На зімовае лежбішча.— У цеснаце, ды не ў крыўдзе.— Прыгоды пад лёдам..— Спаць дык спаць.
Час ляцеў хутка. Летняя гарачыня пачала ўступаць месца прыемнай жнівеньскай прахалодзе, калі дні і ночы сталі аднолькава лагоднымі і пяшчот-
нымі. А яшчэ праз нейкі тыдзень ночы ўжо дыхнулі сапраўдным холадам, і хоць удзень яшчэ ўсталёўвалася па-летняму цёплае надвор’е, тым не менш змены прыроды адчуваліся ва ўсім наваколлі.
Празмерная спякота рыбам была не да густу, але яна ўсё ж прыемней, чым настылая, сцюдзёная вада. Будучы ж рыбамі цеплалюбівымі, самы палічылі за лепшае, як і ў папярэднія гады, пераседзець халодную пару года ў вірах, на самым дне ракі.
Зіма сама дыктавала ім такія паводзіны. Да Ta­ro ж з нізоўяў ракі, што мела недзе далёка зносіны з морам, пачалі вяртацца ў родныя мясціны чароды блізкіх аседламу сому родзічаў, якія вядуць вандроўны вобраз жыцця — так званага пакатнога сома. Адразу пасля нерасту, увесну, гэтая рыба, як дарослая, так і моладзь, скацілася па цячэнні ў мора, дзе нагульвала тлушч і бестурботна жыла ў неабсяжных марскіх прасторах. А калі надыходзіў час зімоўкі, нібы тыя пералётныя птушкі, яны зноў вярталіся да родных мясцін. 3 той толькі розніцай, што птушкі вяртаюцца з надыходам цяпла, а самы тады — калі дае знаць аб сабе холад.
Пакатнога сома ў гэтым годзе выгулялася многа, відаць, спрыяльнымі былі ў моры ўмовы — і корму хапала, і драпежнікі не дакучалі. Так што не толькі раннія халады, але і гэтая абставіна вымушала мясцовых аседлых сомаў паспешліва адыходзіць на зімовы адпачынак, бо прамаруджванне пагражала тым, што часовыя госці зоймуць лепшыя зімовыя стаянкі, а мясцовыя застануцца “з носам”.
Першымі пайшлі да зімовых лежбішчаў найбольш буйныя асобіны. Ды гэта і зразумела. Маленькаму заўсёды жытло знойдзецца. Любая норачка, глыбокая вымоіна пад карчом ці каменем — да яго паслуг. А вялікаму патрабуецца і месца многа, і прытулак асабліва зацішны і патаемны. Самы хаваліся ў самых глыбокіх ямах пад гліністымі крутаярамі, у вірах, дзе бераг быў высока падмыты, і можна было менш асцерагацца розных зімовых візіцёраў, накшталт рыбакоў і браканьераў. Заля-
галі на дно і доўга, упарта выкопвалі ў ім глыбокія ямчыны, з галавою зарываючыся ў пясок. Некаторыя асобіны баразнілі ў дне суцэльныя траншэі больш чым на метр глыбінёю і пасля ўжо, выбраўшы аблюбаваны ўчастак, залягалі і пагружаліся ў маркотны зімовы сон. 3 дапамогай хваста самы прысыпалі сябе пяском, а потым яшчэ і плыўкая вада рабіла сваю справу, намываючы зверху суцэльны слой глею, пяску і галькі. Побач капалі ямкі меншыя самы і таксама залягалі ў пяску. Іншыя рыбы, пэўна, напалохаліся б такой “брацкай магілы”, а самам хоць бы што — у цеснаце, ды не ў крыўдзе. Яны заснулі глыбокім, бестурботным сном аж да вясны — і дарослыя, і малыя, якія прыстасаваліся спаць паміж вялікіх рыбін, а то і асобна, знайшоўшы для гэтага зручную схованку.
Пазней, калі стала яшчэ халадней, у іле, што прыкрываў самоў, знайшлі сабе прытулак і іншыя рыбы — карасі, печкуры, ліні. Густа, адзін ля аднаго, усцілалі ў некаторых месцах пясчанае дно сазаны — гэтыя вечныя спадарожнікі самоў. Яны і летам трымаліся паблізу, бо спрыт і хуткасць плавання рабілі іх недасягальнымі для самоў, а абарона ад іншых драпежнікаў забяспечвалася сама сабою. Цяпер жа самоў і наогул баяцца не было чаго, акрамя таго, побач з імі хоць неяк можна было разлічваць на паратунак ад вострых зубоў шчупака.
Маладыя самы-сяголеткі, а выраслі яны да восені ўжо на добрых паўкілаграма (зайздросны рост, ці не праўда?), спалі не вельмі моцна, час ад часу прачыналіся, але вылазіць са стойбішча ды пераходзіць да актыўнага палявання асцерагаліся. А вось старыя спалі глыбока і моцна. У гэтым сомік упэўніўся, калі аднойчы сярэдніх памераў сома, які залёг каля самага берага, выпадкова падчапілі бусаком сяляне, што ставілі пад лёд бочкі з агуркамі. Сомік і сам у гэтую хвіліну драмаў, але ўмомант прачнуўся, разбуджаны нечакана моцным усплёскам. Стары сом знаходзіўся ў такім глыбокім зімовым здранцвенні, што нават не чуў, як узра-
даваныя людзі без цяжкасці цягнулі яго ўверх, мяркуючы выкінуць праз выдзеўбленую лунку на бераг.
Сомік у роспачы мітусіўся вакол бездапаможнага старэйшага суродзіча і знемагаў ад жалю, што нічым не можа яму дапамагчы. А нейкі спрытнюга ўжо прапіхнуў у проламку ражковыя вілы, збіраючыся накалоць бездапаможную рыбіну, каб лягчэй было вывалачы на лёд.
Але тут соміка асяніла нечаканая здагадка. Ён набраў як мага большую хуткасць і з разгону ўдарыў губамі вялікага сома прама ў вока. Іншым разам, відаць, здорава дасталося б яму за такое штукарства. А тут і сапраўды гэта было выйсце з бяды. Com, што быў у небяспецы, ад вострага болю імгненна прачнуўся і ці то свядома, ці то проста знянацку рэзка страпянуў усім целам, без асаблівай цяжкасці сарваўся з бусака і нырнуў далей на глыбіню. Праўда, засталася, як згадка аб празмернай бяспечнасці, папярочная рваная рана на баку, але і яна неўзабаве зацягнулася падскурным слоем тлушчу і хутка пачала загойвацца.
Астатні перыяд зімоўкі, на шчасце, абышоўся без якіх там ні было б прыгод. Холад зверху ашалела ціснуў зямлю, а на дне ракі было цёпла, зацішна, і сомік бестурботна драмаў. Расплюшчыць адно вока — ці не змянілася што навокал? He, усё, як і раней. І зноўку дрэмле сабе ў мяккім прыдонным глеі. Усяму свой час — і адляжацца, і адпачыць як след.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
Абуджэнне прыроды.—
Рыба прачынаецца.— Барацьба за існаванне.— Самы з нерастам не спяшаюцца.— Паляванне з засады.— Адпачынак.
Вясна дала знаць аб сабе нечакана. Нязвыкла рана хлынула на палеткі сакавіцкае цяпло, шчодра свяціла сонца, і глыбокі, зляжалы за зіму снег па-
чаў раставаць літаральна на вачах, пасылаючы ў рэчкі паўнаводныя, імклівыя ручайкі, што весела віталі сваім гучным булькатаннем чарговае абуджэнне прыроды ад зімовага сну. Бо не толькі самы, але і ўся прырода да гэтага часу ў поўным сэнсе спала: спалі схаваныя пад снегавой коўдрай лугі і палі, спалі ўкрытыя дзівоснымі белымі шапкамі дрэвы і кусты.
Прыток талай вады ў раку не прамарудзіў адбіцца і на жыцці воднага царства. Рыбы ўмомант ачуліся і ажыўлена пачалі рухацца на глыбіні.
Лёд на рацэ ўздуўся, згорбіўся на самай яе сярэдзіне, стрымліваючы магутныя паводкавыя воды, але ўрэшце не вытрымаў упартага іх націску, трэснуў у адным і другім месцы, быццам незадаволена, трацячы сілы, закрактаў і марудна пачаў расколвацца на асобныя вялікія крыгі.
3 вярхоўяў ракі плылі іншыя такія ж магутныя глыбы, яны набягалі, наскоквалі адна на адну, гучна ўдараючыся тоўстымі празрыстымі краямі і ўсейваючы паверхню мноствам асколкаў дробнага лёду і перамешанага з вадою шарашу. У некаторых месцах ільдзіны затрымліваліся, утвараючы суцэльны затор, потым прарваўшыся з успененым патокам вады, яны з гучным шумам і трэскам каціліся ўніз па цячэнні, зносячы разам з сабою ўсё, што траплялася на шляху.
Актыўнасць рыб цяпер рэзка ўзрасла. І калі шчупакі, акуні ды стронга ўжо задоўга да гэтага ажывіліся, то цяпер схамянуліся і іншыя прадстаўнікі воднага супольніцтва. Пакінулі свае месцы пад карчамі і сярод каменняў печкуры, зрушыліся з зімовага стойбішча спрытныя сазаны, выбраліся з доннага глею ліні і карасі. Але пакуль што ўся рыбная брація трымалася ў прыдоннай частцы ракі, не рызыкуючы паднімацца наверх, дзе на ўсю моц разгуляўся крыгаход.
Разам з вясновым разлівам пачалі ажываць і самы. Пачуўшы свежасць і цеплыню талай вады, яны прачыналіся ад глыбокага зімовага сну і стрымана варушыліся ў слізкай ціне. Прырода клікала
іх да актыўнага жыцця, і покліч той быў магутны і патрабавальны, ахоплены інстынктам прыроды — клопатам аб прадаўжэнні свайго роду.
Рака тым часам паступова ачысцілася ад лёду і смецця, крыгаход быў амаль што на зыходзе, толькі марудна рухаліся ўспененыя згусткі шарошу ды адзінока праплывала, запознена адкалоўшыся ад берага, падталая, з’едзеная сонцам ільдзіна.
Рака выйшла з берагоў і разлілася на многія дзесяткі, а то і сотні метраў, утварыўшы суцэльны разліў. І цяпер большасць рыб падняліся з ціхіх глыбіняў і падаліся блукаць па неабсяжным разводдзі. Заварушыліся плоткі ды сяляўкі, пачаўся інтэнсіўны жор у шчупака, пайшлі да месцаў нерасту карасі — залатыя і сярэбраныя.
На імклівых неглыбокіх перакатах пачалі адкладаць ікру галаўні. Тут у кожнага свае хітрыкі. Напрыклад, галавень адкладвае ікру порцыямі. І пакуль выклюнуцца лічынкі са свежай, адкладзенай са значным інтэрвалам ікры, можна ўсе клопаты сканцэнтраваць на маленькіх істотах, якія ўжо вылупіліся,— і ад ворагаў уратаваць, і паляваць паспяхова вывучыць, а наогул хопіць клопату, пакуль хоць крыху асвояць маляўкі азы самастойнага жыцця. З’явілася патомства і ў харыуса. Самка яго нерасціцца ранняй вясной, часам нават у канцы зімы, адкладаючы вялікую колькасць ікры. Але ікра ў вадзе нічым не замацавана, багата яе выносіцца хвалямі на край разліву: пасля перасыхання яна масава гіне, многа ікры паядаюць таксама водныя драпежнікі, асабліва акуні, яршы ды лічынкі стракоз. У выніку, нягледзячы на вялікую колькасць ікры, да лета моладзі выжывае мала. Таму і прыходзіцца рыбам адкладаць ікру з запасам, каб забяспечыць узнаўленне патомства. Пры большай колькасці і больш шанцу на тое, што хоць нейкая частка моладзі выжыве — кожны прыстасоўваецца як можа ў суровай барацьбе за існаванне.
Самы ж пакуль што з нерастам, як відаць, не спяшаліся. У зімовую спячку яны залеглі намнога раней за іншых рыб і ў выніку доўгага посту адчу-
вальна пахудзелі і аслабелі. Таму цяпер перш-наперш патрабавалася набрацца сіл, нагуляць тлушчу, бо інакш на поспех наўрад ці трэба разлічваць. Тут сам ледзьве плаўнікамі пагрйдваеш, а калі яшчэ дзеткі з’явяцца — што тады? І самы пачалі ўзмоцнена харчавацца. Спачатку жывіліся ўсім запар, у асноўным аслабелымі і мёртвымі рыбкамі, прынесенай у паводку падлінай. А калі трохі памацнелі і адчулі сябе болып упэўнена, пачалі падымацца ўверх па цячэнні, заходзіць у неглыбокія ямы і затоны.
Разліў вады, як ніколі, выдаўся вялікі, а гэта накладвала асаблівы адбітак і на паводзіны самоў. Так ужо выпрацавалася ў прыродзе, што чым шырэй і магутней разліваецца рака, тым вышэй падымаюцца ад месцаў свайго стойбішча самы, і, наадварот, чым разліў меншы, тым неахвотней рухаюцца яны ў вярхоўі і часам нерасцяцца прама ў рзчышчы. Але нейкая, хоць не асабліва далёкая, вандроўка сому патрэбна абавязкова.
Сёлета ж разліў, як нельга лепш, спрыяў вясновым вандроўкам, і самы з задавальненнем скарысталі гэтую прадастаўленую ім прыродаю магчымасць. Між часам абуджэння і пачаткам нерасту павінна было прайсці яшчэ дастаткова многа часу, амаль што месяц. І самы плавалі ў пацяплелых хвалях і ўзмоцнена карміліся, у пераважнай большасці рыбай, што прыступіла да нерасту, узнагароджваючы сябе за вымушаны працяглы зімовы пост.
У большасці выпадкаў дарослыя самы не ўвярэджваюць сябе доўгімі праследаваннямі ахвяры, практыкуючы паляванне з засады. Прымайстраваўшыся дзе-небудзь пад абрывістым берагам, сом замірае на месцы і чакае, пакуль неасцярожныя рыбы самі не падплывуць бліжэй да яго. А тыя, будучы на разліве ў вялікай колькасці і занятыя нерастовымі турботамі, не прамаруджваюць аказацца побач. Тады сом стрымгалоў урываецца ў чародку, што праплывае міма яго, і літаральна з хуткасцю маланкі хапае рыбіну, на якую нацэліўся наўперад. У гэткіх выпадках, як нельга лепш, служыць сому
яго магутны і гібкі плёск, гэта значыць, задняя палова тулава, узброеная суцэльным доўгім плаўніком. А калі ахвяра аказваецца дастаткова дужай, сом, рэзка развярнуўшыся, наносіць моцны ўдар па ёй сваім плёскам і тым самым аглушае рыбіну, пасля чаго яна ўжо становіцца для яго зусім лёгкай здабычай.
. На дробную ж здабычу самы палююць інакш. Яны выходзяць з рэчышча на водмелі і становяцца дзе-небудзь пад бераг, дзе шнырыць мноства малявак і дробных часціковых рыб. Сом ляжыць ціха і нерухома, прыадкрыўшы шырокую пашчу, марудна назірае, як на мелкаводдзі снуюць ёршыкі, плоткі і верхаводкі. І калі тыя падплываюць зусім блізка, сом са свістам уцягвае ў сябе вялізную колькасць вады, захопліваючы ўтвораным вірам да дзесятка няўдачлівых рыбак, што імгненна гінуць, так нечакана апынуўшыся ў гэтай страхотнай пашчы.
Добра пад’еўшы, старыя самы адпачываюць, выплываючы на паверхню вады і перакуліўшыся дагары. Толькі час ад часу пабліскваюць пад сонечнымі промнямі іх бледна-ружовыя ці белыя жываты — самы, як выказваюцца рыбаловы, “распарваюць цёшку”. Ды іншы раз яшчэ нагадваюць аб сваёй прысутнасці гучным квахтаннем.
Маладыя самы пакуль што таксама трымаюцца тых жа мясцін, паблізу ад дарослых, пераймаючы ў іх усе прамудрасці складанага самастойнага жыцця.
РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
Соміку дастаецца на “арэхі”.— Новая сям’я бацькі.— Свой дом.— Ахова ікры.— Бацька падабрэў.— Зноў пакатныя самы.
Гледзячы на дарослых, маладняк выпрабоўваў розныя варыянты палявання, падгледзеўшы і ўпадабаўшы найбольш цікавыя і зручныя для іх, а галоўнае — больш выніковыя.
Але калі надышоў час нерасту, дарослыя самы адразу сталі агрэсіўнымі і ўжо не падпускалі падрослы маладняк да сябе, балюча б’ючы іх хвастамі. А калі аднагадовым ці двухгадовым “нахабнікам” удавалася наблізіцца спераду, то ў справу ішлі нават вострыя сомавыя зубы.
Нашаму соміку таксама не на жарт дасталося ад бацькі. Сомік нават моцна пакрыўдзіўся і, не разумеючы, у чым тут справа, усё ж палічыў за лепшае трымацца ад вялікага сома чым далей. Ён плаваў з гэтага часу ўжо на дапушчальнай адлегласці, самастойна карміўся і наглядаў за паводзінамі свайго бацькі, спрабуючы зразумець прычыну яго няветлівасці.
І чым далей, тым больш небяспечнымі станавіліся дарослыя самы. Яны былі настолькі злымі і раз’юшанымі, што, здаецца, не адчувалі ўжо ніякай розніцы ў сваіх паводзінах, хто б перад імі не быў — ці то зусім чужая рыба іншай пароды, ці то свой блізкі родзіч, нават яго ўласны сын ці дачка.
Але іх можна было зразумець. Падыходзіў час, калі ўслед за іншымі рыбамі самы павінны былі паклапаціцца аб сваёй будычыні, даць як мага болей патомства, якое далёка не ўсё выжыве ў суровых умовах жорсткай барацьбы за існаванне ў дзікай прыродзе.
Сомік здалёк бачыў, што ў ягонага бацькі з’явілася новая сяброўка. А маці і наогул не бачыў і не ведаў, куды падзелася. Цяпер уся ўвага старога сома была сканцэнтравана на чужой для соміка асобе. Шлях да бацькі ў выніку, зразумела, быў канчаткова адрэзаны. Сомік балюча перажываў нечаканую страту і сумна яму станавілася, але што ж тут паробіш — відаць, так суджана лёсам. І ўсё ж падросшае дзіцяня не траціла канчаткова надзею і палічыла патрэбным пакуль што лішне далёка не адплываць — ці мала што можа перамяніцца ў гэтым складаным, напоўненым незразумелымі з’явамі і нечаканасцямі свеце?
Па ўсім было бачна, што наноў створаная сям’я
бацькі жыла ў згодзе, нават у вялікай дружбе. Стары сом, праўда, вёў нейкую дагэтуль не ўласцівую яму дваякую гульню, а правільней — дваякае жыццё. To станавіўся да немагчымага страшэнным і раз’юшаным, маленькія вочкі варожа бліскалі ўнутранай злосцю, калі хто-небудзь дазваляў сабе наблізіцца да месца іх знаходжання. І ён без літасці пускаў у ход вострыя зубы, раўніва ахоўваючы выбраны ім участак. To раптоўна расплываўся ў клопаце і пяшчоце, выпісваючы перад новай сяброўкай марудныя віражы, дэманструючы свой давер і павагу.
Сяброўка адказвала яму згодай і паразуменнем. Яны ціха плавалі ў аблюбаваным месцы, час ад часу павялічваючы хуткасць, велічна і паказальна праплываючы адзін перад адным, тым самым дэманструючы сваю, зразумелую толькі ім, прыгажосць. Так прадаўжалася дні тры і закончылася тым, што сом, ахоплены сямейнымі клопатамі, пачаў будаваць часовы сямейны дом. Бо якая ж гэта сям’я без дома!
Праўда, дом той аказаўся надта прымітыўным, і адразу можна было меркаваць, што разлічаны ён не на доўгае карыстанне. Але ж у іншых рыб і такога няма.
Для яго сом выбраў ціхую прамоіну, акружаную вакол таплякамі-карчамі, і адразу, напружана рыючыся на дне, пачаў раскопваць у пяску шырокую ямку. Выбраная прамоіна знаходзілася ў прыбярэжнай зоне, таму мяккі грунт дазваляў без цяжкасці выкапаць глыбокі равок.
У дадатак да працы падключылася самка. Яна абвяла выкапаную ямку-пляцоўку яшчэ і невысокімі грудкамі, якія, злучыўшыся адзін з другім, утварылі сапраўдны суцэльны вал з пяску і глею, змацаваны ўплеценай туды расліннасцю, ракавінкамі, кавалачкамі карэнішчаў і сцяблін.
Вада да гэтага часу добра прагрэлася, яе тэмпература цяпер, як нельга лепш, спрыяла правядзенню нерасту. Самка апусцілася на дно выкапанай ямкі, яшчэ раз ачысціла донную пляцоўку ад нанесенага цячэннем смецця і прама па ўсёй пясчана-
галечнай разроўненай паверхні выклала мноства дастаткова вялікіх ікрынак. На гэтым яе мацярынскія клопаты пакуль што былі скончаны, а ўвесь цяжар аховы будучага патомства ўзяў на сябе сомбацька. Доўгія тры дні і тры ночы не зрушыўся ён з таго месца, ахоўваючы ікру ад ласых на яе драпежнікаў — акуня, ярша, стронгі. Зноў жа аплодненую ікру магло вымыць вадою, вынесці на пойму, дзе яна лёгка загінула б. Тады безліч маленькіх лічынак-рыбак не вылупіліся б зусім.
Клопаты бацькі аказаліся далёка не дарэмнымі. Хутка вялікія ікрынкі самі па сабе пачалі рухацца, пераварочвацца. А пасля гэтак жа, як кураня з яечка, з іх адна за адной вылупіліся жывыя істоты, не што іншае, як маладыя сомікі.
Паводзіны дарослых самоў пасля гэтага сталі прыкметна мяняцца. Паступова знікла ў іх тая незразумелая агрэсіўнасць, асабліва ў адносінах да сваіх суродзічаў. Хутка і сомік змог беспакарана наблізіцца да суправаджаемай дарослым сомам чародкі і нават уступаць у кантакт з бацькам. Гэта яго шчыра ўзрадавала, і хоць ужо без асаблівых цяжкасцей можна было жыць і асобна, ён зусім яшчэ быў малады і яго, вядома, вабіла да бацькавай ласкі.
Стары сом, між тым, выканаўшы свае вясновыя абавязкі, распачаў зваротную вандроўку да свайго папярэдняга месца жыхарства. Услед за ім рухалася ўся чародка маладзенькіх драбнюткіх сомікаў. Да яе паступова далучаліся пярэзімкі і самы другога года нараджэння — уся шматлікая сям’я зноў аб’ядноўвалася ў агульны дружны кагал, пераходзіла пад надзейную бацькаву апеку. Зноў можна было гуртам пляскацца, адпачываць, паляваць разам ці паасобку, ніхто ні ў чым цябе не прымушаў, а ў кампаніі было ўсё ж весялей.
Праз некалькі дзён масава павалілі ўніз па цячэнні шматлікія касякі пакатнога сома. Аднераставаўшы ў вярхоўі ракі і вывеўшы тут патомства, яны разам з маляўкамі імкнуліся цяпер да доўгачаканага мора — сваёй сапраўднай стыхіі, пакідаючы
месцы вясновай вандроўкі, звязанай з перыядам нерасту. Чаму не адкладвалі ікру яны там, унізе, хай не прама ў моры, дзе вада саланаватая і, можа, не прыгодная для развіцця ікры жыхароў прэсных вадаёмаў, а хоць бы ў рацэ, дзе-небудзь бліжэй да будучага месца нагулу — угоддзі ж там зусім не горшыя? Хто іх ведае. Кожны кулік, кажуць, сваё балота любіць. Вось і імкнуцца спрадвечныя вандроўнікі хоць бы вялікае таінства прыроды правесці ў родных мясцінах — можа, тады і ў патомства цяга да тых мясцін застанецца?
На шляхах міграцыі пакатному сому патрабавалася шмат ежы. Таму карэнным жыхарам вадаёмаў прыходзілася злёгку падцягнуць жываты. I яны суправаджалі няпрошаных бадзяг незадаволенымі позіркамі і часам “агрызаліся” ў іх адрас, чакалі, калі скончыцца іх масавы пераход з вярхоўяў ракі. Часовыя прышэльцы вялі сябе больш стрымана. Што зробіш — з гаспадарамі спрачацца нельга. У моры адчуваеш больш упэўнена, амаль як у сябе дома, а тут цябе ўжо і за сваяка не лічаць. Што ж, прырода таксама бывае не справядлівая да сваіх жыхароў, далёка не заўсёды роўнымі правамі сваіх дзяцей надзяляе. Ды тыя не скардзяцца — згаджаюцца і прыстасоўваюцца.
Перыяд гэты, праўда, заняў не асабліва многа часу. Пакатны сом знік гэтак жа рэзка і адразу, як і з’явіўся, і абарыгены адчулі для сябе прастор і волю. Зноў уся мясцовая стыхія належала ім і ўвесь далейшы клопат зводзіўся да асабістых патрэб.
Драбнюткая малышня трымалася паблізу бацькоў, пастаянна знаходзячыся пад іх апекай. Пярэзімкі і двухгадовыя самы большай часткай вялі самастойнае жыццё, толькі час ад часу наведва. ючыся да рбдзічаў. Самы ж болып сталага ўзросту назаўсёды пакінулі былыя сем’і, а многія ўжо наважваліся абзавесціся сваімі. А хто яшчэ і не думаў пра гэта, дык набываў недабраную сталасць, выкарыстоўваючы для гэтага выпрабаваны прыём узмоцненага харчавання.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
Вусікі падраслі.— Небяспечны карась.—
Дзікуны на прыродзе.— Нечаканае выратаванне.— Загойванне ран.— Страх пакрысе праходзіць.
Час ішоў, і нічога незвычайнага пакуль што не адбывалася. У паўсядзённых гульнях, клопатах аб здабыванні корму і іншых звыклых турботах праходзіў дзень за днём. Вясна, як заўсёды, змянілася сонечным гарачым летам. Лета таксама прайшло само сабой, багата падкарміўшы тых, хто не быў лянівым, мноствам каларыйнай жывой ежы. І калі восень зноў дыхнула непрыязным холадам і вымусіла большасць рыб і іншую водную жыўнасць адправіцца на “зімовыя кватэры”, нашага соміка было ўжо не пазнаць.
Вага яго была прыкладна ў межах кілаграма і сам ён ужо нічым знешне не адрозніваўся ад дарослых самоў, затое рэзка выдзяляўся з мноства іншых парод рыб. Цела яго яшчэ болей сплюснулася ў вертыкальным напрамку, набылі непрапарцыянальна пераўзыходзячую звыклыя памеры велічыню анальны і хваставы плаўнікі. Выразнейшым стала адрозненне ў афарбоўцы верхняй і ніжняй частак цела. Верхняя частка спіны яшчэ болей пацямнела, набыла характэрны гэтым рыбам буры адліў, часам з лёгкім чаргаваннем цёмных, зусім чорных участкаў і больш светлых, няправільнай формы палос і плямаў. Толькі бакі заставаліся бялейшымі з дамешкам залёных і нават блакітных фарбаў, надаючы рыбіне дадатковую загадкавасць.
Бакавыя чырванаватыя вусікі на верхняй скроні прыкметна падоўжыліся і ператварыліся ў доўгія чэрвепадобныя адросткі. Цяпер дзівосную незвычайнасць выгляду соміка надавалі яшчэ і дзве пары больш кароткіх, таксама чэрвепадобных адросткаў на ніжняй губе.
А вось ніжняя частка цела стала зусім белай, быццам выпацкаў яе сомік вапнай, калі цёрся на вапняках ці незнарок пляснуўся на разлітую фарбу. Так што х>ць памерамі сомік яшчэ моцна ўсту-
паў мноству вялікіх самоў, тым не менш ён ужо меў выгляд дарослых сваіх родзічаў і не без падстаў ганарыўся гэтым.
Сфарміраваўшыся ў статнага соміка, адправіўся ён на другую ў сваім жыцці зімоўку. Гэтак жа, як і ў мінулы раз, без асаблівых прыгод перачакаў, закапаўшыся на дне, зімовы час і гэтак жа, як і мінулай вясною, прачнуўся, калі адчуў багаты прыліў свежай талай і дажджавой вады і зноў перайшоў да актыўнага спосабу жыцця.
На гэты раз сомік ужо не спрабаваў шукаць месца ў бацькавай кампаніі, як летась, бо ведаў, што ў таго цяпер зусім іншыя клопаты, і, аддаліўшыся ад чародкі, падаўся гуляць адзін.
Вакол яго даверліва праплывалі іншыя самы блізкіх яму памераў, чынна ўступалі дарогу касякі плотак, карасёў і нават галаўнёў. Па ўсім адчувалася, што соміка пабойваліся, а калі і не пабойваліся, то адносіліся да яго з павагай.
Корму навокал хапала, і не трэба было абцяжарваць сябе выседжваннем у сховах ды паляваць з засады. Вясновы разліў прынёс з поймы мноства загінуўшай у паводку рыбы, жабаў і нават наземных жывёлін — мышэй і пацукоў. А сомік зусім не грэбаваў гэткай ежай, прыносячы, быццам той санітар, вялікую карысць чалавеку, ды мо ці ведаў аб тым у сваю чаргу і чалавек.
Неяк сомік, будучы лішне ўпэўнены ў сваіх сілах і асабістай бяспецы, з прагнасцю накінуўся на цэлую прыгаршчу нежывых карасёў, што невядома чаму збіліся ў адным месцы. Шчоўкнуўшы па чарзе першага і другога, ён маланкава хапіў і трэццяга, зусім не звярнуўшы ўвагу на ледзь прыкметную нітачку, што цягнулася ад таго дзесьці наверх; кавалак ніткавай водарасці ці яшчэ што, хіба гэта яму перашкода — дробязь адна.
Трэці карасік быў дастаткова вялікі, і соміку было неспадручна адразу яго заглынуць. Таму ён толькі напалову захапіў яго ротам і спрабаваў першапачаткова расцерці, каб пасля без цяжкасці праглынуць часткамі. На ўнутраных баках яго сківіц
ужо адраслі невялікія, але востранькія зубкі, утварыўшы там суцэльную шчотку, з дапамогай якой можна было паспяхова перажоўваць корм. Сомік і прыбегнуў да дапамогі свайго складанага ротавага апарата.
Цярнуў карася раз — з таго толькі луска нааблушчвалася, цярнуў другі, але слізкая скура была дастаткова моцнай на разрыў. Тады ён заглынуў карасіка крыху глыбей і мацней сціснуў сківіцы. У гэты час сомік нечакана адчуў востры боль і спалохана паспяшаўся выплюнуць рыбіну. Тая не выплёўвалася, і адначасова было чутна, што ў верхняй губе зачапіўся нейкі іншародны прадмет, які востра і балюча калоўся. Сомік рашуча страпянуўся, спрабуючы пазбавіцца гэтай брыды, але ў губе кальнула яшчэ мацней, і прама перад вокам праз скуру вылезла наверх вострае з шырокаю пяткаю жала.
Сомік, яшчэ больш напалоханы, трапятаўся, кідаўся ў розныя бакі, спрабуючы знайсці ратунак ад незразумелага небяспечнага прадмета. Пазбавіцца ад такой заразы было практычна немагчыма. Моцны загнуты металічны кручок, прапароўшы навылет верхнюю губу, не разгінаўся, а сарвацца з яго перашкаджала вострае, як іголка, жала.
У наступны момант нехта наверсе тузануў навязаны кручок за нітачку, падцягваючы соміка ўверх. Сомік упёрся, не зважаючы на боль і кроў з раны, ірвануўся назад, спрабуючы абарваць тонкую нітку. Але зусім нечакана для яго тая не парвалася, аказаўшыся неймаверна моцнай, чаго ўжо наогул сомік ніяк не чакаў.
А нітка нацягвалася мацней і мацней. Соміка, які трапятаўся і супраціўляўся з усіх сіл, настойліва цягнулі па донным пяску, усё бліжэй і бліжэй падцягваючы да берага. Вакол сябра, што трапіў у бяду, замітусіліся яго знаёмыя, але якой-небудзь практычнай дапамогі аказаць яму тым не меней не маглі. Нечаканая пагібель набліжалася з кожнай хвілінай. 3 вачэй пакаціліся слёзы. Супраціўленне станавілася дарэмным.
Звычайна старыя самы даюць свайму маладня-
ку цэлую навуку аб тым, як зберагчыся, каб не папасціся на падманку рыбакоў, а ўжо калі папаўся, то якім чынам выратавацца з бяды. Але гэтая рачная затока знаходзілася ў настолькі глухім пушчанскім лесе, што жыхары аддаленых навакольных вёсак, здавалася, забыліся пра яе, і ніхто з рыбакоў ужо даўно сюды не наведваўся. У бліжэйшых жа паселішчах засталіся адны бабулі, якія рыбалкай наогул ніколі не займаліся, ды састарэлы дзед Яўхім, які хоць і разбіраўся ў рыбе, але даўно закінуў на вышкі вуды, бо быў шчырым і адданым шаноўнікам прыроды. Некалі ў маладосці ён досыць удала вудзіў рыбу, а цяпер адварочвалася ад гэтага ягоная рука. Сам дакараў людзей за тое, што забрудзілі без меры вадаёмы, атруцілі ваду, таму са знявагай адносіўся да рыбалкі, каб хоць той рыбе, што засталася, даць волю.
Так што самоў у гэтых мясцінах даўно ніхто не турбаваў. А адсутнасць небяспекі, як вядома, вядзе да страты асцярожнасці. Так яно здарылася і ў нашым выпадку. He чакаючы бяды з боку рыбаловаў, старыя самы забыліся навучыць сваіх нашчадкаў асцярожнасці. А небяспека быццам таго і чакала.
Гэта маладыя валацугі-“турысты”, невялікі гурт сумніцельных паводзін юнакоў і дзяўчат, вырваліся з горада далей ад вока людскога, каб пацешыцца на раздоллі ды прапаласкаць горла горкімі напіткамі.
І менавіта з іх гурту, будучы пад чаркай, адзін “аматар прыроды” вырашыў паспрабаваць шчасця ў рыбнай лоўлі. І не хвалярала яго, што сом занесены ў Чырвоную кнігу і што быў якраз перыяд нерасту, калі ўсялякая лоўля рыбы паўсюдна забараняецца. Самаўпэўнены, зухаваты па натуры, выхваляючыся перад шумным зборышчам, дзікун захацеў паласавацца дармовай юшкай. І хоць быў той “турыст” рыбак так сабе, ды соміка, відаць, падвяла празмерная прага да здабычы і само сабой — нявопытнасць, адсутнасць папярэдняй практыкі ў сустрэчах з рыбаловамі.
У наступную хвіліну лёска яшчэ мацней напру-
жылася, здаецца, нават зазвінела ў гучнай вясновай вадзе, абуджанай доўгачаканым цяплом, калі ўсё навокал напоўнілася радасцю і весялосцю. I пагібель у гэткую пару выглядала сапраўдным глупствам, іншая справа, калі ў сапраўднай бойцы з роўным сапернікам сумленна і справядліва можна памерацца сілай і спрытам без хітра затоеных вострых калючак.
Пры чарговым рыўку бездапаможнага соміка падцягнулі да берага яшчэ бліжэй. Цяпер усё цела пранізваў жорсткі боль. Але сомік яго ўжо, здаецца, не заўважаў. Гаслі самыя апошнія надзеі. Hi ўчапіцца няма за што, ні дачакацца паратунку з боку.
Ой, як не хапала ў гэтым становішчы спецыяльнай навукі, якую яму так і не давялося своечасова прайсці. Ведаючы пэўныя сакрэты, наколаты сом, вядома, здолеў бы сарвацца з кручка ці ўдарам хваста збіць насадку. Хоць паранены, але выбраўся б з бяды. Каго цяпер вінаваціць у заўчаснай пагібелі?
Сомік яшчэ раз паспрабаваў працівіцца, у кальцо сагнуў свой шырокі плёск, што дазволіла яму так моцна ўперціся, быццам ён урос у пясчанае дно, і любому каштавала б вялікага намагання, каб зрушыць яго з месца. Але чалавек пераўзыходзіў яго па сіле. І, не збіраючыся болей гуляць з рыбінай у хованкі, дзікун рашуча і парывіста пацягнуў лёску да сябе, каб закончыць непатрэбнае спаборніцтва.
Цяпер лёска зазвінела ўжо літаральна, з паўметра працягнула зняможанага соміка па грунце, але ў апошні момант маладая і яшчэ пяшчотная губа яго не вытрымала. Уеўшыся ў мяса, тонкі кручок прарэзаў губу і, ірвануты нацягнутай лёскай, са свістам апісаў дугу ў паветры і ўпаў прама да ног разгубленага рыбалова.
Сомік жа як мага хутчэй адскочыў ад берага, дасягнуў выратавальнай глыбіні і, даўшы працяглага нырца, зусім з другога боку апынуўся на дне знаёмай вялікай затокі.
Перапалоханы да паўсмерці і не верачы пакуль што ў нечаканае выратаванне, ён забіўся пад вялікі
корч, доўга не збіраючыся выбірацца адтуль. Балюча пякла глыбока парваная губа. Пякла і скура па ўсёй ніжняй палове цела, моцна падрапаная ў час валтузні аб вымытую гальку і шурпаты прыбярэжны жвір.
3 раны вадою вымывалася кроў. Расплываючыся, яна ўтварала перад вачыма суцэльнае воблака бура-чырвонай суспензіі, бачыць якую станавілася яшчэ больш балюча і агідна. І страх па-ранейшаму не праходзіў, усё цела сціскалі непрыемныя дрыготкі, што, нібы хвалі, міжволі прабягалі па целу, як адгалоскі таго самага отраху.
Але страх гэты быў усё ж іншым, не параўнальны з тым, што прыйшлося перажыць соміку. І цяпер трэба было супакоіцца, набрацца сілы. Жывы ўсё ж застаўся, і за тое дзякуй Богу. A то мог бы ўжо вісець дзе-небудзь у хлевушку пад бэлькай ці пайсці на юшку турыстам.
Перапуду, аднак, хапіла надоўга. Быццам і небяспека даўно прайшла, і плавалі побач спакойна суродзічы і іншыя нікім не палоханыя рыбы, ды і сам сомік разумеў, што цяпер яму нічога не пагражае, а ўсё ж нейкая ўнутраная сіла стрымлівала яго і не давала рашучасці выплысці са сховішча. Развагі ў галаве змяняліся адна за адной, ад кожнага пабочнага гуку сомік уздрыгваў і не вылазіў з ямкі, асцерагаючыся новага страхоцця.
Больш сутак прасядзеў сомік пад карчом, не рызыкуючы высунуцца. І толькі калі прайшоў яшчэ і другі дзень і даў ведаць аб сабе вечар, ахінаючы вадзяную бездань густым змрокам, сомік асцярожна рызыкнуў выплысці на шырокую ваду і адчуць сябе больш раскавана.
Губа даўно перастала крываточыць, рана паступова заплыла густым падскурным тлушчам, не дапускаючы пападання ў яе інфекцыі і паскараючы гаючы эфект.
І болю быццам ужо асабліва. не адчувалася. Да таго ж неймаверна хацелася есці.
Сомік плаваў стрымана і насцярожана, як мага пільней.углядаючыся ў наваколле і ўважліва пры-
слухоўваючыся да ўсіх без выключэння гукаў. На краі ямы яму пашчасціла знайсці некалькі ліняючых ракаў. Потым ён абсмактаў адрослыя ад самага дна парасткі зялёных водарасляў. 3 іх ён не без поспеху саскрабаў водную драбязу — голых апетытных слізнякоў і пакрытых нятоўстым панцырам ракавінных малюскаў. Апошнія таксама паспяхова ішлі ў рацыён, бо без цяжкасці расціраліся густой шчоткай зубоў, якімі соміка надзяліла прырода. У нечым не дагадзіла, а нечым і ўзнагародзіла. -
У клопатах аб здабычы корму страх праходзіў хутчэй, міжволі, сам сабою, бо розныя акалічнасці ўдала спрыялі гэтаму. А хутка і наогул ён амаль прайшоў, толькі час ад часу аб мінулых непрыемных прыгодах нагадвала рана, што зарубцавалася на губе.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
Яшчэ адна вясна.— Пошукі сяброўкі.— Бойка з сапернікам.— Перамога блізка.— Рашучы адпор.— Ганебныя ўцёкі.
Браканьерскіх выбрыкаў рыбам больш на сабе адчуваць не прыходзілася. Відаць, валацужныя “аматары прыроды” як з’явіліся ў лясных краях, так і зніклі, здаволіўшыся пацехамі і перайшоўшы да свайго гарадскога жыцця, а можа, падаліся паспытаць удачы ў нейкія іншыя мясціны. Жыццё знаёмай затокі ўваходзіла ў свой звычайны рытм.
К гэтаму часу ў болыпасці самоў вылупіліся з ікры маленькія лічынкі, і ўсе без выключэння бацькі былі заняты клопатамі па выхаванні падрастаючага пакалення. Вучылі іх самастойна знаходзіць ежу, маскіравацца і затойвацца, ратавацца ад ворагаў. Тым больш што атрыманы сомікам урок усім пайшоў на карысць.
Неўзаметку прыбеглі апошнія веснавыя дні. Тыдзень за тыднем хуценька праімчалася лета. А.
потым зноў дажджлівая халодная восень, зноў пераход ад актыўнасці і весялосці да поўнага сумоты доўгага зімовага сну.
3 надыходам новай вясны нашаму соміку споўніўся трэці год. Цяпер гэта быў ужо сапраўдны велікан, ростам без малога аршын і вагой мо дзесьці два с паловай кілаграмы. Усё гэта, вядома, не без падстаў, надавала маладому сому самаўпэўненасці, так што ён палічыў сябе зусім дарослым і паўнапраўным членам сомавай абшчыны.
На жаль, яго меркаванні не апраўдаліся. Самаўпэўненасць знікла гэтак жа раптоўна, як і прыйшла. А здарылася яно так.
Калі з часу абуджэння самоў прайшло некалькі дзесяткаў дзён, вада ў рэчцы як след прагрэлася і наблізіўся перыяд нерасту. Разам з іншымі самамісамцамі да месцаў будучых нерасцілішчаў падышоў і знаёмы нам малады, упэўнены ў сваёй паўнацэннасці і сіле сом. Яму таксама захацелася знайсці сабе сяброўку, каб разам з ёю правесці вясновы час ды аблегчыць тым самым непрыемныя часіны адзіноты. Ён тут жа накіраваўся да найбольш цікавай і ўражлівай, зразумелай толькі самам, сваёй прыгажосцю самкі. Ды калі нават на яе прыгажосць у сома і чалавека погляды маглі быць зусім рознымі, то другое было яўным і ўспрымалася адназначна — саміха была маладая і ладнага складу.
Яна, здаецца, таксама была не супраць дружбы. Даверліва і лагодна паглядвала на яго маленькімі вадзянымі вочкамі. Ну, як жа не выбраць такую ў сяброўкі? І малады сом рашуча накіраваўся да яе.
Але не тут-то было. Ледзь толькі малады сом падплыў бліжэй, як у яго на дарозе невядома адкуль вырас сілуэт старэйшага і значна большага сома, які далёка не дружалюбна сустрэў маладога незнаёмца. Узнікла крытычная сітуацыя.
Малады сом таксама быў не з баязлівага дзесятка. Ён не асабліва спалохаўся і вырашыў пастаяць за сябе. Тым больш адступаць нават сорамна — як будзеш глядзецца пасля гэтага ў вачах самкі? І сомік, трохі паразважаўшы, накіраваўся ўперад.
Прыдаў сабе як мага больш сур’ёзны выгляд, растапырыў вусы і, разганяючы ваду, некалькі разоў пакруціў, наколькі мог, шырокай пляскатай галавою. Гэта яго прыкметна акрыліла, і ён у чарговым штуршку рэзка наблізіўся да праціўніка, спрабуючы абысці я^о збоку.
Але толькі параўняўся з ім малады сом, як нечакана для сябе атрымаў моцны ўдар па спіне шырачэнным хвастом саперніка.
He лічачыся з пачуццямі, прыйшлося крыху адступіць. Але надзея пакуль што не была страчана, як быццам бы нічога асаблівага не адбылося, малады сом зноў накіраваўся да сваёй мэты. Цяпер ужо рэзка, прама з развароту, спрабуючы адцясніць з дарогі настырн:ага праціўніка. Спачатку гэта, здавалася, нават удалося.
Але варта было яго тулаву болей чым напалову высунуцца з-за саперніка, як той незадаволена засіпеў, сам рэзка развярнуўся, абагнаў маладога і стаў на яго шляху. Распачынаўся паядынак, у якім нехта ў любым выпадку павінен быў выйсці пераможцам, а нехта іншы адступіць. Другое не дадзе. на. Такі ўжо жорсткі закон барацьбы за суіснаванне выпрацавала прырода, і прытрымлівацца яго прыходзілася незалежна ад сваёй волі.
Яны стаялі адзін насупраць другога — суродзічы і ворагі, у жорсткім, але справядлівым паядынку сабраўшыся высветліць, хто больш варты прывабнай для абодвух “красуні”.
Старэйшы пачуваўся больш упэўнена. Ён яшчэ раней прыгледзеў зеленаватую самачку і ў пэўнай меры лічыў сябе гаспадаром становішча. I зручны ўчастак ракі быў абраны ім самім. Ён нават ямку для будучага гнязда капаць пачаў. А тут нейкі нахабны чужак асмеліўся ўварвацца ў яго ўладанні. Што з ім цырымоніцца? Гнаць ад сваёй хаты!
Думкі маладога сома праламляліся праз ягоную прызму разважанняў. Я ж малады і дужы, і прыгажун несумненны. І маладая самка, зразумела, у сваіх пачуццях горнецца да яго — вунь як лагодна паглядвала. Чым не пара? Здаецца, самім лёсам су90
джана ім сустрэцца, каб будаваць у далейшым сумеснае будучае жыццё. А тут гэтае, зусім без сціпласці, жылістае “старое бервяно”. Ану, прэч з дарогі!
Адно перад адным пагойдваліся ў тоўшчы вады іх магутныя шэрыя целы. Вочы люта ўглядаліся ў вочы, узрушана ўздрыгвала і павольна апускалася пры кожным уздыху бялявая скура на мускулістых шыях. 3 прыадчыненых шырачэзных пашчаў то выпускалася, то ўцягвалася з новай сілай успененая вада. Яны нечага чакалі, мабыць, ацэньвалі сілы саперніка перад плануемай атакай, і ў абодвух быў выгляд бясспрэчнай упэўненасці ў сваёй перавазе. Кожны з іх рыхтаваўся да выверанага, здольнага забяспечыць поспех нападу.
Яны так і стаялі адзін перад адным, не рызыкуючы першым пайсці ў наступленне. Тут ролю магло адыграць усё, любая дробязь, любы неасцярожны памылковы рух. Так што лепей было перачакаць, праверыць саперніка на вытрымку. У каго, у рэшце рэшт, не вытрымаюць, здадуць нервы?
Першым у атаку пайшоў малады. Нястрыманы і гарачы, ён нырнуў і, набраўшы хуткасць, з сілай ударыў праціўніка знізу ў жывот, націснуў на яго ўсім сваім моцным тулавам, спрабуючы нечаканым манеўрам вывесці таго з раўнавагі, спудзіць і адпіхнуць яго як мага далей ад участка, дзе намячалася месца для “гнязда”.
Праціўнік момант нападу, здаецца, прагледзеў і тым самым многае прайграў. Ён нязграбна перакуліўся дагары жыватом, вывернуўся на паверхню і разгублена запляскаў плаўнікамі на верхаводдзі. Акрылены ж удалым пачаткам, лідэр сутычкі без прамаруджвання пайшоў у новую атаку. Ён узбуджана сцябаў старэйшага сома па галаве, ні на момант не спыняючы гэтую суцэльную серыю аднолькавых па частаце і сіле ўдараў, укладваючы ў іх усе свае здольнасці і спрыт.
Самка, адплыўшы ўбок, не без зацікаўленасці наглядала за паядынкам. А кожны з яе паклоннікаў не хацеў аканфузіцца ў гэткім становішчы і не
без падстаў меркаваў, што сімпатыі той, вядома ж, на яго баку. А гэта, несумненна, надавала дадатковыя сілы.
Хоць на самай справе было зусім інакш. Самцы досыць усё роўна было, хто з іх выйграе паядынак. У любым выпадку ёй дастанецца мацнейшы і больш спрытны, а значыць — і больш прывабны і прыстасаваны, здольны пастаяць за сябе і сяброўку, а пасля і за будучых дзяцей. А што ж яшчэ патрэбна для сумеснага жыцця! І хоць паглядала за лупцоўкай яна больш чым уважліва, але не схілялася пры гэтым ні на адзін з бакоў — проста асочвала ў паводзінаў сапернікаў прывабны для сябе спрыт, сілу і кемлівасць.
Тым часам паядынак працягваўся. Выведзены з раўнавагі, старэйшы сом ніяк не мог апамятацца і бездапаможна боўтаўся на адным месцы.
Малодшы ж, акрылены поспехам і прадчуваннем блізкай перамогі, не спыняў націску. Але хутка і ён прыкметна стаміўся. Трэба было прыдумаць рашучае і ўпэўненае дзеянне, каб адным махам і, не марудзячы, давесці да канца зацягнутую празмерна бойку. Малады сом на момант спыніўся, нацэліўся і ў другі раз нырнуў пад саперніка знізу. Ён тры разы запар балюча піхнуў яго ў жывот і дужымі настойлівымі штуршкамі пачаў адпіхваць далей і далей ад свайго будучага гаспадарчага ўчастка. Да канчатковай перамогі заставаліся лічаныя хвіліны...
Але нечакана старэйшы сом рэзка ўстрапянуўся і сам перайшоў у контратаку. Ён, знаходзячыся значны час у непрытомнасці, быццам ачомаўся, і, сабраўшы ў адзіны касцяк сваё вынослівае, выпрабаванае ў ранейшых крывавых паядынках цела, вырашыў усё ж такі як след пастаяць за сябе. Высока ўзвіўся ў паветры доўгі і шырокі плёск, і ашаламляльны ўдар хваста прыйшоўся якраз па вывернутым баку маладога сома ў месцы праходжання бакавой лініі — галоўнага органа сістэмы арыентацыі рыб.
Малады забіяка раптоўна адчуў, як ён увесь
здранцвеў. Ніколі яшчэ не даводзілася яму сутыкнуцца з падобным пачуццём. Незразумелая млоснасць расцякалася па ўсім целе, сярэдняя і задняя часткі рыбіны сталі непаслухмянымі, быццам чужароднымі. У дадатак да ўсяго перад вачыма паплылі неверагодныя яркія кругі, увесь ён нібы пагружаўся ў сон, які лагоднай дымкаю імгненна захінуў яго свядомасць.
У гэткім паўпрытомным стане задзіра быў не толькі выпхнуты старэйшым сапернікам з выбранай пад нераст пляцоўкі, на якой і праходзіла жорсткая схватка за будучую сяброўку, але і знесены цячэннем далёка ўніз па раце. На шчасце, усё абышлося без укусаў — старэйшы сом не палічыў патрэбным пускаць у ход зубы пры выглядзе бездапаможнага нядаўняга ворага, а проста адапхнуў яго далей ад свайго ўчастка ды заняўся сваімі любоўнымі справамі. Калі апрытомнеў, маладому сому было да болю крыўдна (хоць і самога болю хапала), што перамога была такою блізкай, і вось на табе — у самы апошні момант і паядынак ганебна прайграў і прыгажуню-самку ўпусціў. Але ўсё ж прыйшлося змірыцца, вінавацячы за пройгрыш толькі сябе.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
Уверх па цячэнні.— Нечаканая сустрэча.— “Жаніцьба” без пасагу.— Жылплошча знойдзена.— Пабудова дома.— Клапатлівы бацька.
Трохі ачуняўшы, наш малады сомік часу дарэмна траціць не стаў і зноўку падаўся на пошукі свайго шчасця. Ён паплыў уверх па цячэнні, мінуўшы на шляху адно за адным ужо абжытыя паселішчы іншых самоў. 3 асаблівай асцярожнасцю, ціхенька прашмыгнуў паўз месца нядаўняга паядынку. І не тое, каб са страху. He, ён зусім не баяўся і мог нават яшчэ раз памерацца сілай з пераможцам. Але, па-першае, паўторныя шлюбныя паядынкі ў самоў не прыняты — прайграў, значыць, прайграў.
А галоўнае, надта сорамна было сустрэцца з нядаўняй прэтэндэнткай на сумеснае вясновае жыццё — як-ніяк, не апраўдаў ні сваіх намераў, ні яе надзеі.
Вышэй па цячэнні занятых бацькоўскімі клопатамі сомавых парачак станавілася ўсё меней. Самым дужым і спрытным дасталіся лепшыя месцы ў ніжнім рэчышчы, а найбольш няўдачлівыя вымушаны былі перабірацца па рацэ ўверх, дзе і ўмовы менш спрыяльныя для адкладання ікры і вялікая рызыка самому стаць ахвярай. На шляху нярэдка трапляліся адзінокія самы-халасцякі, якія хоць і былі надта злымі, але агрэсіўнасці ў адносінах да іншых не праяўлялі. Пры адсутнасці самак не мела сэнсу высвятляць адносіны, не было за каго весці барацьбу, перад кім рысавацца.
Разгублены такімі акалічнасцямі, сомік тым не меней паплыў далей — мо ўсё-такі надарыцца поспех там, дзе сапернікаў будзе зусім мала. Праплыў яшчэ добрага паўкіламетра.
Рэчка, віхляючы вузенькай стужкай сярод дрэў і пагоркаў, у некаторых месцах станавілася зусім плыткай — нават каменьчыкі на дне поўнасцю не закрываліся вадою. Толькі з аднаго боку, дзе бераг быў даволі высокі, абрывісты і круты, вытрымлівалася дастатковая глыбіня, па якой, як па фарватару, рухаўся знаёмы нам малады няўдачлівы сом.
3 пакатага берагу ракі віднеліся вялізныя, нескарыстаныя яшчэ з мінулага лета стагі сена, што сваёй веліччу і маўчаннем навявалі спакой і адганялі пачуццё нязвыклага абавязку і незадаволенасці. Хацелася забыць пра ўсе свае любоўныя клопаты і бестурботна пустэльнічаць, знаходзячы ў гэтым адзіны сэнс далейшага існавання. Але сомік на такую спакусу не “клюнуў”. Ён прагнаў прэч ад сябе маркотныя пачуцці, падплыў да водмелі і, каб нечым суцешыцца, папляскаўся на падагрэтым сонцам жвіры добрую чвэрць гадзіны, намерваючыся пасля гэтага рухацца яшчэ далей.
Але толькі ён трохі абтросся ад наліплага пяску і наважыўся ўжо рушыць наперад, як зусім неча-
кана ўбачыў прама перад сабою статную, прапарцыянальнага складу саміху, прыкладна такога ж маладога, як і ён, узросту. З’явілася сапраўды, як прывід. Чаму яна апынулася тут, было незразумела, і тым болей — чаму была адна, калі ў рэчцы столькі вусатых бабылёў. Можа, па нейкіх прычынах саміха страціла свайго сябра і пакуль што, не забыўшыся пра гора, не спяшалася здрадзіць былому “каханню”?
Але ж не. У такім выпадку яна не падплывала б да сома гэтак блізка. Наадварот, паспяшалася б адысці пад бераг, каб застацца непрыкметнай. Хутчэй за ўсё, яна сама пачула “нічыйнага” кавалера і прыплыла на знаёмыя гукі, калі той пляскаўся на водмелі.
Узрадаваны нечаканай сустрэчай, нібы пасланай Богам, сом імгненна перамяніўся. Вочы адразу загарэліся, наліліся цеплынёй, усё цела ўстрапянулася, нават ярчэй бліснула зелянінай спіна і бардовымі дробнымі плямамі засвяціўся бялявы жывот. Узрушаны прыемнымі пачуццямі, сом пакуль яшчэ нерашуча наблізіўся да новай “паненкі” і некалькі разоў павольна праплыў вакол яе, нібы запрашаючы да сумеснага танца, а калі згодзіцца, то і да сумеснага жыцця. Саміха прапанову прыняла.
Праўда, хутка з’явіўся побач прываблены гучным булькатаннем нейкі сом-чужак. Але быў ён маладзейшы, і яго без цяжкасці гаспадарам удалося прагнаць з цяпер ужо сваіх “апартаментаў”.
Малады сом, поўны задаволенасці і пачуцця сапраўднай сталасці, разам з сяброўкай накіраваўся шукаць месца для пабудовы “гнязда”. Трэба было знайсці прасторную пляцоўку на мяккім грунце, каб выкапаць там належную ямку, і каб месца тое добра праглядвалася і дазваляла своечасова заўважыць выпадковых ворагаў.
Адшукаць “пляц”, аднак, аказалася далёка не проста. Да гэтага часу асноўная частка самоў ужо разбілася на пары і паспяшалася заняць найбольш падых эдзячыя для іх густу мясціны. А падпускаць чужаь эў у свче ўладанні нікому не : ацелася. І Bap-
та было маладой парачцы ўсяго трохі апусціцца па цячэнні ўніз, як яны былі заўважаны і сустрэты далёка не дружалюбна.
3 усіх бакоў чуліся грозныя ўсплёскі моцных пляскатых хвастоў, незадаволена і злосна паблісквалі ашалелыя вочкі. І хоць маладому соміку ой як не хацелася паказаць перад сваёй сяброўкай, што ён значна ўступае іншым, ды з абставінамі, аднак, прыходзілася лічыцца. Малады сом манеўраваў, пільна заўважаючы занятых працай грозных сапернікаў, і загадзя абыходзіў іх, стараючыся не паглядаць у той бок, быццам ён наогул іх не бачыў, a плыў наводдаль толькі дзеля таго, што месца гэта яго болей цікавіла.
Плысці давялося зноў уверх па цячэнні і дастаткова далёка. А прыдатнага месца ўсё не надаралася. Праўдзівей, месцаў тых было шмат, але ўсе яны былі заняты. А прысуседзіцца дзесьці побач з ужо аседлай парачкай было небяспечна — шчасліўчыкі трымалі чужакоў на пэўнай дыстанцыі. Самы наогул раўніва ахоўваюць не толькі сваё “гняздо”, але і дастаткова вялікі ўчастак навокал яго. Такім чынам, уся агульная тэрыторыя як бы падзяляецца на пэўны час паміж сем’ямі на сферы ўплыву ці зоны іх жыццёвых інтарэсаў. I плошчы тыя па памерах даволі значныя, так што не лічыцца з гэтым ніяк нельга. Тым складаней няўдачнікам. Паспрабуй з’арыентуйся, як тут лепей знайсці выйсце з цяжкага становішча.
Толькі на найболып абмялелым участку ракі новай парачцы ўдалося выявіць неабжытую тэрыторыю. Праўда, было тут не асабліва ўтульна. Грунт аказаўся камяністы і цвёрды, і выкапаць ямку ў ім — задача не простая. А галоўнае, на цячэнні было залішне плытка, і чалавек лёгка мог заўважыць у вадзе вялікіх рыбін і для яго не складала б цяжкасці напасці і здабыць іх. Але што зробіш? Апошняму парасяці — цыцка пад хвастом. Так гавораць. А інстынкт засланяў перасцярогу.
Малады сом, як і ў іншых справах, спрабаваў не падаваць выгляду, што месца ім дасталося так сабе.
Наадварот, ён і фанабэрыстасць сваю дэманстраваў, і сілу. Што, маўляў, яму цвёрдае дно і дробнае каменне? Ён сам лёгка саўладае з імі, збавіць паважаную сяброўку ад неабходнасці корпацца ў дне, a ворагаў ён увогуле не баіцца — хай толькі сунуцца сюды, ці то хвастатыя, ці то двухногія!
Ды суджаная ўсё сама добра разумела, не выдавала сваёй трывогі. Хіба ж сябра яе ў гэтым вінаваты? А калі выбрала яго, то і цяжкасці ўсе трэба дзяліць пароўну. He з адных жа забаваў і ўцех жыццё складаецца. Цяжкасці, відаць, для таго і існуюць, каб вучыцца іх пераадольваць. Ды што тут гаварыць. Калі сонца грэе цёпла і ласкава, калі квітнее ўсё навокал і толькі застаецца радавацца жыццю, тым болей і сябар побач,— усё гэта надае дадатковыя сілы і адхінае на задні план усялякія дробязі і нягоды: з любым рай усюды.
Праўда, асабліва доўга аглядвацца ды весяліцца не прыходзілася. У іншых самоў ікра даўно ў “гнёздах”, а ў некаторых нават маляўкі з ікрынак вылупіліся — час ішоў нястрымна і хутка, і трэба было таксама спяшацца, каб не замарудзіць лішне з уласным патомствам.
І самы настойліва прыняліся за працу. Малады сом, будучы бацька, лагодна адхінуў сваю сяброўку, што ўжо спрабавала капаць пасярод выбранага закутка цвёрды рачны грунт. Ён сам заняў гэтае месца, упэўнена і рашуча пачаў дзерці губамі донны жвір і распіхваць яго ў бакі плаўнікамі і хвастом. Першыя спробы даваліся з найбольшай цяжкасцю. Зляжалы пясок з умураванымі ў яго каменнямі трымаўся моцна і не асабліва паддаваўся. Але варта было зрушыць з месца першыя кавалкі цвёрдага.грунту, як далейшая работа пайшла хутчэй. На дне ямкі, якая ўсё паглыблялася, пад заіленай верхняй скарынкай быў мяккі рачны пясок, і ён лёгка выграбаўся на паверхню рухамі хваста і плаўнікоў.
Хутка атрымалася зручная прадаўгаватая ямка. У ёй самы і вывелі сваё патомства. Заклапочаныя бацькі некалькі сутак не адлучаліся ад гнязда.
Асабліва дбайна вёў сябе бацька. Нават пра харч забыўся. He жарты, дзеткі толькі на свет паявіліся, а навокал гэтулькі небяспекі — і драпежныя рыбы паблізу плаваюць, і цячэнне спрабуе знесці іх уніз — глядзі тут на ўсе вочы.
А малыя ж яшчэ такія дурненькія, зусім не разумеюць жыцця. Нават самі спрабуюць з дому ўцячы. Нібыта бацькі ім штосьці кепскае жадаюць. He ведаюць мітусліўцы, колькі клопату і цяжкасцей будзе ў іх наперадзе. А пакуль пад бацькоўскім “крылом”, дык жыццё куды спакайнейшае і бесклапотнае, але толькі потым, калі падрастуць, дзеці здолеюць ацаніць гэта.
Праз некалькі дзён маленькія рыбкі пачалі актыўна харчавацца. І падрасталі хутка, нібы на дражджах. А яшчэ праз тыдзень іх было ўжо не пазнаць. 3 ледзь прыкметных лічынак сфарміраваліся сапраўдныя невялічкія сомікі. Яны з кожным днём пачалі праяўляць усё больш і больш самастойнасці.
Многія, найбольш рашучыя з іх, адбіліся ад сваёй сям’і і пайшлі вандраваць па шырокіх водах. Большасць жа трымалася пакуль што з бацькамі, a калі і рабілі часам самастойныя аддаленыя “вылазкі”, то пасля ўсё ж зноў вярталіся пад бацькоўскую апеку.
РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
Харч ідзе на карысць.— Жыццёвы цыкл паўтараецца.— Вопыт і кемлівасць.— Раны зарубцаваліся.— Лагодны нораў.— Старасць не радасць.
У паўсядзённых клопатах і нягодах непрыкметна праімчалася лета. Зноў, як у папярэднія гады, дыхнула холадам восень. Пачаўся перыяд панурага зімовага здранцвення і вымушанага адпачынку. Для маладзенькіх сомікаў ён нёс у сабе мноства непазнаных з’яў і абставін, а для дарослых гэта быў звыклы чарговы цыкл жыццёвага развіцця.
Вясною сям’я разбілася. Наш сом зноў падаўся шукаць сабе сяброўку. На гэты раз усё абышлося без прыгод. Можа, выпадкова, а можа, таму, што ён яшчэ больш пасталеў, і іншыя самы яго пабойваліся.
Першая ж сустрэтая ім саміха прыйшлася да густу, і яны адразу пасябравалі. А паколькі часу да адкладкі ікры яшчэ хапала, яны проста разам гулялі і карміліся, каб паправіцца пасля зімы і каб больш было сілы і ўпэўненасці ў перыяд нерасту.
Збіралі загінуўшую рыбу, якой багата валялася ля ўзбярэжжа. Праўда, дастаць яе не заўсёды было лёгка. Калі рака разлівалася шырока і выходзіла з берагоў, паводкавыя воды выносілі рыб на бераг, a калі вада спадала, дык яны і заставаліся там.
Але калі рыбкі валяліся не асабліва далёка ад берага, шчаслівая парачка спрабавала ўсё ж іх дастаць. Яны абое, узяўшы разгон з самай сярэдзіны ракі, адначасова і з максімальнай хуткасцю рухаліся да водмелі, спрабуючы трымацца самай паверхні вады. І калі прыплывалі зададзены адрэзак, то, абганяючы іх, на пясок накочвалася ўтвораная рухам вялікіх целаў дастаткова моцная хваля.
Вада з сілай выплёсквалася на пакаты бераг і, сцякаючы назад, захоплівала і несла разам з сабою змытую з зямлі рыбу. Самы тут жа спешна збіралі яе, з’ядалі без астатку і зноў прымаліся за той жа занятак. Рыба гэта была ім да смаку, і, пакуль яе хапала, ніякімі іншымі кармамі яны асабліва не цікавіліся. Але калі пападалася часам пад зубы няўклюдная жаба ці трапляўся на вочы вадзяны смоўжык, то і яны без затрымкі ішлі ў справу. Грузным арганізмам, што моцна выгаладаліся за зіму, патрабавалася многа ежы, каб папоўніць страчаныя сілы.
Калі здохлай рыбы стала менш, самы пачалі спрабаваць іншую ежу. Выбіралі з пясчанага ілу чарвячкоў, казюлек, паядалі і некаторыя водарасці. А калі і гэтага не хапала, то браліся за актыўнае паляванне.
Тады адзін з іх, звычайна самка, якой асабліва быў патрэбны каларыйны корм, зарывалася ў неглыбокім месцы ў пясок і ляжала нерухома. Сом жа тым часам, адступіўшы ад гэтага месца дастаткова далёка і перачакаўшы некалькі хвілін, гучна пляскаў хвастом і плыў у яе бок. Перад ім спяшалася ўцячы спуджаная дробная рыба, якая станавілася ўрэшце лёгкай здабычай саміхі. Ёй заставалася толькі своечасова як мага шырэй расчыніць вялікую пашчу і ўцягнуць ваду, каб разам з ёю захапіць у рот мноства невялікіх рыбінак.
Харч ішоў на карысць. Самы акрыялі ад зімовага пахудзення, падужалі, набылі дадатковую вагу. Якраз тое, што і патрабавалася для паспяховага нерасту. Як і ў папярэднія гады, збудавалі прымітыўнае “гняздо” і вывелі ў ім маленькіх сомікаў. Жыццёвы цыкл паўтараўся.
Так прайшло яшчэ некалькі гадоў. Адзін ад другога яны асабліва нічым не адрозніваліся.
Кожную вясну ўзмужнелы сом заводзіў сабе новую сям’ю, разам з чарговай сяброўкай узмоцнена харчаваўся перад нерастам. Пасля, як заўсёды, будаваў на рачным дне нерастовае гняздо, самка адкладвала туды ікру, а ён сам настойліва ахоўваў яе. Даўшы жыццё чарговаму пакаленню, пад восень альбо ранняй вясной дружная сямейка зноў распадаласяг і ўсё пачыналася спачатку, быццам па распрацаванай і ўзгодненай кімсьці схеме.
Цяпер гэты сом нікога не баяўся, стаў вялікім і дужым, без цяжкасці выйграваў любыя паядынкі. Але часцей абыходзілася без іх. Іншыя рыбіны проста ўступалі яму дарогу, згаджаючыся з яго першасным правам на ўладу ў воднай стыхіі.
3 часам ён стаў спакайнейшым у паводзінах і больш разважлівым. Сам па сабе набываўся вялікі жыццёвы вопыт. Лішне сом не плаваў без патрэбы, больш часу траціў на адпачынак у зацішку. Балазе, каб пракарміцца, часу яму асабліва шмат не патрабавалася. Набыты вопыт і кемлівасць дазвалялі здаволіць гэтую патрэбу ў лічаныя гадзіны.
Міналі гады. Ужо цяжка нават было ўспомніць,
колькі іх было за “плячамі”. Некалі маладзенькі і свавольны сомік ператварыўся ў вялізную магутную рыбіну, якой наогул не было роўні ў воднай бездані.
На ім даўно зарубцаваліся калісьці атрыманыя раны. Яшчэ больш пацямнела скура на верхняй частцы цела, ды і знізу дабавілася шмат белых плямаў. Яго вострыя зубы маглі нагнаць страху кожнаму, а павольнасць і разважлівасць, набытыя са старасцю, дапаўнялі агульны выгляд самавітай упэўненасцю.
Нельга сказаць, каб быў ён гразою ў таямнічых вірах. Але ўладаром іх быў і на самай справе. Хоць, на першы погляд, гэта і несумяшчальныя паняцці.
Ён не праследаваў блізкіх і сабе падобных. Карміўся рознай рыбнай драбязою, накшталт недарэчных і пражорлівых яршоў і акунёў, чым прыносіў значную карысць іншым мірным рыбам свайго вадаёма. Лавіў жаб, што распладзіліся без меры.
Пры паляванні асаблівай актыўнасці не праяўляў, бо ленаваўся трэсці старымі касцямі, а ўсё больш адлежваўся на глыбіні знаёмага віру і час ад часу марудна выплываў да месцаў, дзе здабываў ежу. Там ён, як звычайна, зарываўся ў ім і чакаў, па: куль наблізіцца да яго чародка нахабных акунёў. І здабываў іх па звыклай схеме.
Водныя насельнікі, хутчэй, не баяліся, а паважалі яго. А паважаць было за што. Доўгія гады складанага, нялёгкага жыцця развілі ў ім зайздросную мудрасць, выпрацавалі выключнае веданне ўсіх злучаных з залівам вадаёмаў, водмеляў, ям і, канешне, самага вялікага, глыбачэзнага віру, дзе трымаўся ён увесь час і ўладаром якога быў па праву.
Як ніхто іншы, мог ён прадчуваць наперад ход прыродных з’яў, раней за іншых заўважаў надыходзячыя перамены і сваімі паводзінамі дапамагаў суродзічам своечасова з’арыентавацца ў абставінах і пазбегнуць небяспекі.
Ён у многім служыў прыкладам. Калі, скажам,
у нейкую восень ён раптам раней звычайнага пачынаў рыхтавацца да зімовай спячкі, гэта было сігналам для іншых. І не бралася пад увагу, што цяпло яшчэ пануе ва ўсю, і корму навокал хапае. Калі сам гаспадар віроў да зімы рыхтуецца, значыць, ранняя і нечаканая зіма будзе ў гэтым годзе. А калі так, то варта паследаваць яго прыкладу. Маразы могуць ударыць знянацку і з усёй моцы.
А што датычыць усеагульнай улады над безданню, бясспрэчнага панавання над ёю, дык яна, быццам, прыйшла да яго сама сабою. У апошнія гады яму не даводзілася ні з кім высвятляць адносіны ў крывавых паядынках, ён нават забыўся ўжо, калі была ў яго апошняя бойка з супернікам.
Проста не было яму цяпер роўных, і гэта само сабою разумелася. Канешне, калі б запатрабавалі абставіны, то ён не схібіў бы, без роздуму ўступіў бы ў паядынак. Ды ніхто не рашаўся на гэта. Вялізны і непрыступны, дужы і разважлівы, умудроны жыццёвым вопытам, не прэтэндуючы на дадатковыя перавагі, але нікога не баючыся і нікому ні ў чым не ўступаючы, ён проста паволі дажываў свой немалы век.
РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ
Прыходзіць стома.— Малады сябра.— Шчупак не дрэмле.— Смачны сняданак.— Атака з засады.— Сомік у бядзе.
Плямісты сом яшчэ болей пастарэў. Цяпер ён усё радзей выплываў на мель, праводзячы час у глыбокім чорным віры. Ішлі дні і гады, змяніліся цэлыя пакаленні рыб і воднай жыўнасці, а жыццё сома працягвалася.
Паступова ўсё выразней пачала нагадваць аб сабе старасць. He хацелі, як раней, слухацца плаўнікі, ныла ў жываце, пры кожным руху паколвала нешта ў хрыбетніку. Гаспадар бездані слабеў, сілы паступова пакідалі яго. Але ў суродзічаў ён карыстаўся ранейшай павагай — ці то за даўнія яго “за-
слугі”, ці то проста за ўражлівы выгляд ды здзіўляючыя памеры. Яму па-ранейшаму належала першая роля ў вадаёме, і ён заставаўся ўладаром таямнічых віроў.
Так і дажыў бы, мабыць, свае апошнія, суджаныя яму дні, а можа, яшчэ і гады, калі б не абставіны...
У той самы вір зачасціў аднекуль вялізны шчупак. І павёў сябе адразу нахабна. Сом адзін раз прагнаў яго, другі, трэці. Але “набегі” драпежніка не спыняліся. Ен значна пераўзыходзіў сома ў хуткасці і таму, відаць, не асабліва яго баяўся.
Аднойчы шчупак павёў атаку на невялікага, другога ці трэцяга году нараджэння соміка, і бедаку нічога больш не заставалася рабіць, як шукаць паратунку ў старога сома. І паколькі своечасова паспеў пад яго надзейную абарону, далейшых непрыемнасцей удалося пазбегнуць.
Стары сом ласкава прыгарнуў малодшага суродзіча да сябе шырокім плаўніком. Маладому была прыемнай яго пяшчота. А гаспадару бездані стала добра ад гэтай блізкасці, бо адзіночны вобраз жыцця, які ён большай часткай вёў у апошні час, быў поўны смутку і нават роспачы. Непрыкметна для саміх сябе яны спадабаліся адзін аднаму і неўзабаве пасябравалі.
Жыццё сома напоўнілася новым зместам, існаванне набыло новы сэнс.
Яны значную частку часу праводзілі разам, у асноўным на адпачынку. Калі спалі, маладзейшы прытуліваўся да*старога. А таму ад гэтага станавілася весялей. Нейкія дадатковыя сілы з’яўляліся ў яго — жыццё здавалася не такім сумным і безвыходным.
Іншы раз малады сомік адплываў з глыбокага віру, выбіраўся на мелкаводдзе, каб паласавацца дробнымі жабкамі ды апетытнымі насякомымі. Паляваў адзін, то адкрыта, то затойваючыся ў засадзе. Але асабліва далёка не адлучаўся. І праз пэўны час зноўку вяртаўся пад апеку свайго старэйшага сябра.
Той жа цяпер трымаўся роднага яму глыбокага віру. Там і карміўся доннымі арганізмамі і раслінамі, толькі час ад часу выбіраючыся з патаемнага сховішча, каб ухапіць бліжэй ля берага нейкую большую здабычу. Але калі малады сомік накіроўваўся на самастойнае паляванне, то часам суправаджаў яго, стараючыся быць дзесьці паблізу. Наглядаў, як ідуць справы ў маленькага суродзіча, перажываў за яго, калі ў таго нешта не ладзілася і, наадварот, радаваўся, калі той паляваў удала.
Малады таксама адчуваў сябе намнога больш упэўнена, бо мог заўсёды атрымаць непасрэдную дапамогу і параду, якімі абменьваліся яны на сваёй, толькі ім вядомай самінай мове. А галоўнае, калі непадалёку плыве такі вялікі, незвычайных памераў сябра, ці варта соміку каго баяцца, нават таго ж нахабнага шчупака?
Шчупак тым часам не драмаў. Нешта вабіла яго ўсё-такі падплысці бліжэй да таямнічага віру. Можа, рыбы навокал мала было, а можа, што іншае прыйшлося яму даспадобы?
Іншыя рыбы адчувалі прысутнасць ворага і таксама ціснуліся ў цёмны вір, бліжэй да самога гаспадара бездані. Яму шчупак як-ніяк быў не роўня, і заплываць глыбока ў вір драпежнік асцерагаўся. Ён плаваў побач, рабіў засады ў непасрэднай блізкасці, а заплываць на самую глыбіню не рашаўся.
Мноства рыб знайшлі канец на вострых пажоўклых зубах шчупака. Багата каму яшчэ было суджана трапіць у яго ненажэрную пашчу. І малады сомік, на жаль, таксама не пазбегнуў яшчэ адной сустрэчы з ім, што закончылася сумным зыходам.
Добра выспаўшыся побач са сваім сябрам, сомік адчуў лёгкасць, дадатковы прыліў бадзёрасці, і ў ім прачнулася жаданне пагуляць сярод прыціхлых рачныў хваляў сам-насам. Тым болей што і жывот пачаў адчувацца галодным бульканнем. Штурхануўся сомік адзін раз, штурхануўся другі, мякка і ўмела рассек дрыготкія хвалі, вышукваючы найбольш прывабнае месца, дзе плёскацца можна было ўдос104
таль, ды і што-небудзь хапіць на зуб. Куды накіравацца? Відаць, лепей за ўсё вунь да тых бухматых лазовых кустоў. Раздолле там. А з галін вецер прама на ваду насякомых скідае — там і салодкія конікі, і тлустыя вусені.
Сомік паспяшаўся туды. Захоплены смачнай ежай, не заўважыў побач шчупака.
А той ужо рыхтаваўся да нападу. Згледзеўшы жаданую ахвяру, спачатку крыху адступіў назад, глыбей пад куст, і замёр там нерухома. Вада, якая ў верхніх слаях зелянела ад водарасцяў, служыла яму надзейнай схованкай. Абрысы шчупака з шэрымі папярочнымі палосамі расплываліся, зліваючыся з агульным колерам вадзяной тоўшчы. Ён сам сабою губляўся з поля зроку і стаяў, выбіраючы момант для атакі.
Сомік быў ужо не такі й малы, таму на лёгкую перамогу шчупак не разлічваў. Ен дэталёва ацэньваў абставіны, баючыся дапусціць пралік. А застацца без такой спакуслівай здабычы крыважэрнаму драпежніку ой як не хацелася.
Звычайна шчупак заглытвае рыбіну, хапаючы яе за галаву і зацягваючы далей і далей, пакуль тая не схаваецца паміж расцягнутых да неверагоднасці сківіц. А зрабіць хоць найменшы рух назад ахвяра не можа. Уся вялізная пашча шчупака густа ўсеяна вострымі, загнутымі назад зубамі. І калі ўжо якая рыбка трапіць у рот вадзяному разбойніку, то шлях для яе застанецца толькі адзін — у страўнік драпежніка.
Захапіць такім чынам соміка шчупак не мог. Хоць быў той памерамі і не надта вялікі, але своеасаблівая будова цела перашкаджала гэтаму. Самы непамерна галавастыя, амаль у трэць, а ў маладых дык ледзь не ў палову тулава. Захапіць такую “галавешку”, ды яшчэ і празмерна слізкую, шчупаку наўрад ці ўдалося б. Таму ён асабліва і не спяшаўся з нападам, так і гэтак прыкідваючы, як лепей здзейсніць свой разбойніцкі план, як бы не пралічыцца ў складанай сітуацыі.
Сомік, з асцярогай аглядваючыся, пачаў ласа-
вацца насякомымі. На ваду іх падала незлічонае мноства, і асаблівых намаганняў сняданак не патрабаваў. Падплыўшы пад самую паверхню, шаляніца апетытна чмякаў ротам, заглытваючы то жукоў, то мух, то розных казюрак.
Апетыт разгараўся. Ежа была выключна смачнай і з ўсёй сілай вабіла да сябе. Вось упаў на ваду майскі жук. Сомік умела павярнуўся ўбок і праглынуў яго. Лёгкі ўсплёск узняў ля берага невялікую хвалю, якая гайданула лазовы куст, і з яго галінак градам пасыпаліся дробныя насякомыя. Сомік шырока расчыніў рот, захапіў вялікую порцыю вады і разам з ёю ўцягнуў усіх гэтых мітуслівых мошак. Умела адцадзіў змесціва, выпускаючы ваду паміж вузенька зведзенымі губамі, і з задавальненнем праглынуў адцэжаныя рэшткі.
А тут ужо і новая порцыя насякомых плавала на паверхні. Упусціць яе таксама не хацелася. Гэтакі смак! Сомік паласаваўся і трэці раз, калі вецер дзьмухнуў трохі мацней, і на ваду сыпанулася розная машкара і іншая драбяза.
Ён амаль зусім забыўся на асцярожнасць. Плюхаўся, мітусіўся з аднаго боку ў другі, прагна хапаў дармовую ежу. Ну вось, здаецца, адну яшчэ порцыю трэба ўхапіць і — досыць! Але ж не, толькі праглынеш яе, а апетыт разгараецца зноўку. Корму ж навокал — як па заказу.
Шчупак напружана чакаў, выбіраючы найболып удалы момант для зладзейскай атакі. Хоць сомік быў ужо ад яго зусім блізка і дасягнуць яго можна было ў адным імклівым кідку, ды нешта пакуль што ўтрымлівала драпежніка ад нападу. Ён, мабыць, баяўся пралічыцца, бо на паўторную атаку наўрад ці даводзілася разлічваць.
Сомік між тым заўзята плёскаўся на паверхні вады пад нахіленым кустом, заняты ўласнымі турботамі. Час ад часу высоўваўся з урэзу вады, узнімаў на паверхні павольныя хвалі, ад чаго бачнасць у вадзяной тоўшчы рэзка змяншалася, так што небяспеку ён наўрад ці мог заўважыць.
А шчупак стаяў у вадзе, быццам заліты ў бетон,
маўкліва і нерухома, будучы ў той жа час кожную хвіліну напагатове. І варта было толькі соміку няўдала вывернуцца на паверхню ў чарговым віражы, як драпежнік не прамарудзіў прарэагаваць на гэта. Светлы жывоцік, які выразна бліснуў лёгкім блакітам, як бы паслужыў яму сігналам да нападу.
У лічаныя хвіліны шчупак пакінуў сваю схованку і магутным штуршком перамясціўся наперад, аказаўшыся побач з неасцярожным сомікам. Доўгія, усеяныя вострымі зубамі сківіцы шчупака расшчаміліся ўжо ў час руху і цяпер злосна самкнуліся, працяўшы мяккую скуру ахвяры ў некалькіх пядзях ад галавы.
Усё цела соміка ітранізаў пякучы боль. Ён інстынктыўна кінуўся назад. Але безвынікова. Зубастая пашча надзейна ўтрымлівала яго, і ён не здолеў нават зрушыцца з месца.
Шчупак жа ў сваю чаргу зрабіў рашучы рух усім целам, спрабуючы адцягнуць соміка далей ад глыбокага віру, каб на мелкаводдзі лёгка расправіцца з ім.
Пры першым намаганні драпежнік, які прыкметна пераўзыходзіў ахвяру ў вазе і сіле, зрушыў соміка з месца і марудна, але настойліва пацягнуў на мель. У безнадзенай роспачы сомік засіпеў, потым заклекатаў, як у час заманьвання жаб, толькі гучней, часцей і з яўным перапудам у голасе.
Незразумелы покліч разбудзіў гаспадара бездані, які драмаў на самым дне віру. Ен адчуў нешта нядобрае і паспяшаўся на голас.
Шчупак заўважыў волата. Ды пакінуць ахвяру не спяшаўся. Але і да сутычкі справу давесці баяўся. A com між тым імкліва набліжаўся.
Шчупак з большай сілай пацягнуў соміка, але рухацца хутка ў такім стане не ўдавалася. Разбойнік замітусіўся.
Ужо і дапамога ахвяры была зусім блізка. Але ж прагнасць не дазваляла пакінуць здабычу. I люты драпежнік, выгнуўшы дугою цела, з сілай ірвануўся ўперад. Саўладаць з важкім целам соміка яму не
ўдалося, але захопленая зубамі частка жывата не вытрымала, і цэлы кавалак акрываўленага мяса застаўся ў пашчы шчупака. Ён адхінуўся ўбок, імкліва знік у халодных хвалях.
Вада навокал расфарбавалася ў чырвоны колер. Густое туманна-ружовае воблака з размытымі абрысамі завісла ў вадзяной тоўшчы. Сомік знемагаў ад болю, траціў арыентацыю. Калматыя невыразныя цені паплылі ў яго перад вачыма, ён не разумеў, куды рухаецца. Свядомасць пакідала яго.
РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
Лячэнне сябра.— Пошукі ежы.—
Далікатэс для хворага.— У якасці “сядзелкі”.— Развітальны позірк.— Смутак старога велікана.
Стары сом прыхінуў свайго знямоглага сябра і, дапамагаючы плаўнікамі і губамі, спрабаваў адвесці яго глыбей, у больш зацішнае месца. Праследаваць разбойніка ён не стаў. Гэта ўсё роўна закончылася б безвынікова. Шчупак усё-такі шпарчэйшы. A гаспадар бездані як мог спрабаваў уратаваць параненага сябра.
Але рана была вялікай і глыбокай. Вада вымывала з яе кроў, якой малады сомік траціў усё больш і больш.
Стары сом адпіхнуў яго на самае патайное месца вялікага віру і паклаў на згустак глыбакаводных водарасцяў. He губляючы да канца надзеі на выратаванне сябра, ён спрабаваў зрабіць усё, што толькі было магчыма, што падказваў яму вялізны жыццёвы вопыт і што магло быць карысным у гэтым амаль безнадзейным выпадку.
Водарасці тыя былі ў пэўнай меры лекавымі. Нейкія рэчывы, што ўтрымліваліся ў іх, садзейнічалі спыненню крыві і маглі станоўча ўплываць на загойванне раны.
Гаспадар бездані ні на хвіліну не адплываў ад соміка. Ен клапатліва наглядаў за ім, спрабуючы ўратаваць і вылечыць небараку.
Той быў жывы, але зусім пануры і знямоглы. Ён толькі вяла адплюшчваў вочы і паглядаў імі неўсвядомлена, быццам яны наогул перасталі бачыць, і толькі ранейшая звычка вымушала іх час ад часу адплюшчвацца, але кожны раз, адчуваючы перад сабою толькі жудасную цемру, вочы зноў закрываліся гэтак жа няўцямна, як і расплюшчваліся. Ён зусім не спрабаваў рухацца і бездапаможна ляжаў на дне.
Рухацца яму наогул было нельга. За гэта якраз і непакоіўся стары сом. Рана соміка была заціснута водарасцямі як спецыяльным жгутом, і толькі гэта магло дапамагчы ў цяжкай сітуацыі. Таму, калі стары сом вырашыў падкарміць нямоглага, то ён пабаяўся нават часова пакінуць сябра: той пачне ў непрытомнасці варушыцца ды хоць крыху пасунецца з месца, апошнія надзеі на выратаванне прападуць. Плямісты велікан абклаў небараку спачатку вагомымі каменьчыкамі, потым абсыпаў і з бакоў, і спераду, і ззаду буйназярністым жвірам. Такая “коўдра” не дазволіла б соміку без патрэбы варушыцца, а разбурыць яе сіл не хапіла б. Галоўнае ж, не было пагрозы, што хворага аднясе ўбок вада, бо ў віры білася пеністая бруя.
Велікан адплыў на мелкаводдзе, падабраў там некалькі дажджавых чарвякоў, прамыў іх ад наліплага глею і прынёс параненаму сябру.
Той якраз заснуў, таму што боль у ране, мабыць, трохі суцішыўся. Будзіць яго не хацелася, ды і непажадана было. Старэйшы сябра толькі спачувальна паглядаў збоку.
Дыханне соміка было запаволеным і цяжкім. Кожны ўздых суправаджаўся зацяжным хрыплым посвістам, як бы даваўся цаною вялікіх патуг.
Велікан зноў пакінуў параненага сябра, зноў накіраваўся на пошукі ежы. Яму хацелася знайсці нешта незвычайнае, асабліва смачнае.
Але што тут знойдзеш такое? Рэшткі ад лінялых ракаў ды вялізныя зялёныя жабы, што гучна квакалі на ўсе лады каля берага, наўрад ці маглі б наталіць голад соміка. Касцістыя шурпатыя акуні ды Ka-
лючыя яршы таксама не ўяўлялі інтарэсу. Тым болей што іх яшчэ трэба злавіць. А часу на гэта мала.
Com пераплыў цераз плёс у другі, менш глыбокі, вір. Паглядзеў, чым можна пажывіцца тут. Але нічога асаблівага на вочы не траплялася. Паплаваў на мелкаводдзі, пакорпаўся ў прыбярэжнай гальцы. 3-пад раскіданых ім каменьчыкаў разбягаліся вадзяныя жучкі, клопікі, распаўзаліся рыжыя п’яўкі, пудліва пырхалі ў бакі чародкі дробнай рыбы.
Тады яму прыйшла думка перамясціцца па цячэнні ніжэй, да больш плыткіх, але балоцістых заліваў і намыінаў глею.
Тут яго надзеі апраўдаліся. 3 намытай роўні прыбрэжнага ўрэзу, напалову высунуўшыся з яго, тырчэлі двухстворчатыя малюскі-перлаўкі. Пашанцавала.
Знаходка была вельмі дарэчы. Мяса перлавак надзвычай пяшчотнае, мяккае і каштоўнае. Велікан падчапіў адну за адной некалькі вадзяных малюскаў, уцягнуў іх у рот і колькі разоў запар набраў і выпусціў між губ ваду. Перлаўкі адмыліся ад гразі.
Тады волат злёгку расцёр іх у магутнай пашчы, ад чаго прадаўгаватыя тонкія ракавіны раскрышыліся на дробныя кавалкі, а пругкія цельцы засталіся цэлымі. Тады сом яшчэ раз прамыў здабытую ежу, выплюнуў рэшткі вапняковых панцыраў, беражліва заціснуўшы між губ апетытныя мяккія “паўфабрыкаты”, хуценька рушыў назад.
Небараку-соміка ён застаў у тым жа становішчы, у якім пакінуў. Той ляжаў панура, не варушачыся, амаль не падаючы прыкмет жыцця. Толькі па тым, як павольна ўзнімалася скура каля яго пярэдніх бакавых плаўнікоў, можна было зразумець, што сомік яшчэ дыхае, а значыць, пакуль што жыве.
Гаспадар падводнай стыхіі падплыў да яго галавы. Ён акуратна расклаў на пяску прынесены корм і асцярожна паштурхаў знямоглага сябра.
Той адплюшчыў вочы і невыразна паглядзеў уперад. Мяса перлавак ён убачыў, але ніякай ціка110
васці не праявіў, быццам там ляжалі звычайныя голыя каменьчыкі. Ежа не лезла яму ў рот і нават выклікала агіду. Ён паглядзеў яшчэ раз, пазнаў перад сабою старэйшага сябра, і яму крышачку стала лепш.
Вялікі сом падплыў ушчыльную і падпіхнуў мяккую ружовую перлаўку прама да яго губ. Калі зможа паранены сомік харчавацца, то, можа, як і выкараскаецца з бяды, выжыве. А без ежы куды ж? Тут ужо ніякія клопаты і лекі не дапамогуць.
Малады сомік таксама разумеў гэта. Тым болей не мог не адрэагаваць на ўвагу старэйшага сябра. Хоць да ежы ў яго ніякай цягі не было, ён не мог пакрыўдзіць добрага велікана. Праз сілу адкрыў рот і ўзяў губамі паднесены яму кавалачак.
Але на большае патугаў не хапіла. Перлаўка, якую ён з цяжкасцю захапіў у рот, так і засталася там, бо заглынуць ежу ў яго ўжо не было сілы. І стары сом зразумеў, што апошнія надзеі на выратаванне затухалі. Ён не спрабаваў болей піхаць ежу соміку ў рот, бо гэта ўсё роўна дарэмна. Пабачыўшы на сваім вяку ўсяго-ўсялякага, ён добра разумеў, што выратаваць сябра можа толькі цуд — цуд, разлічваць на які наўрад ці было дарэчы.
Таму гаспадар віроў перастаў турбаваць блізкага сябра, каб даць яму магчымасць спакойна правесці апошнія часіны жыцця; бо калі пачаць яго варушыць ці катурхаць, то ад гэтага небараку магло стаць толькі горш.
Так і праводзіў гадзіны і суткі побач з непрытомным, амаль бяздыханным сомікам. Гаспадар бездані ні на хвіліну не адлучаўся ад яго, каб гэты кароткі прамежак часу правесці разам, развітваючыся з дарагім сябрам. Плямісты велікан ужо й сам надта захацеў есці, бо трое сутак без малога не кранаўся ён з месца.
А параненаму соміку жыць заставалася зусім нядоўга. Яго хвіліны былі злічаны. I калі пачаў насоўвацца халоднай цемрай чарговы вечар, ён яшчэ раз адплюшчыў вочы, выразней паглядзеў на свайго магутнага сябра, быццам уклаў у гэты позірк усе
свае апошнія сілы і, павольна апусціўшы павекі, зрабіў сіплы працяглы выдых і навекі заціх.
Панурым і маўклівым стаў пасля гэтага стары велікан. Жыццё для яго зусім страціла сэнс. Тая кароткая радасць, што прыйшла пасля знаёмства з маладым сомікам, знікла гэтак жа раптоўна, як і. паявілася. Цяпер заставалася адно — у адзіноце дажываць свой век. А век яго таксама ўжо блізіўся да заканчэння. Але сумаваць не прыходзілася — пражыў жа на свеце нямала. Куды болей было шкада сябра, які так рана загінуў.
РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
Бяда адна не прыходзіць.— Нашэсце браканьераў.— Патоплекыя лодкі.— Крывавая рана.— Сустрэча са шчупаком.— Смяротная схватка.
Але бяда, як кажуць, адна не прыходзіць. Відаць, не суджана было гаспадару таямнічых віроў спакойна закончыць апошнія гады ці месяцы свайго жыцця. Увогуле за жыццё цяпер ён ужо зусім не хваляваўся, бо страціла яно на старасць усялякі сэнс. Тым не меней на той свет ніхто асабліва не спяшаецца. Жыццё ёсць жыццё, і, страціўшы яго аднойчы, болей у яго не вернешся. Ды і з нахабным шчупаком варта было яшчэ паквітацца. А тут...
Глыбокі вір прыйшоўся да густу браканьерам. Прага важкай спажывы прывяла іх сюды. Ведалі, што вялізныя рыбіны трымаюцца менавіта такіх мясцін.
3 аднаго і другога боку абцягнулі яны глыбачэзную яму моцнымі шырокімі сеткамі, а самі на дзвюх лодках затаіліся пасярэдзіне гэтай пасткі. Разлік просты. Калі надарыцца ў яме вялікая рыбіна; a гэта хутчэй за ўсё менавіта так і павінна было быць, то сеткі не дазволяць ёй выйсці на плынь. А закідваючы раз-пораз насаджаную на востры кручок прынадку, можна разлічваць, што ўрэшце рыба ўсё-такі схопіць яе, ці то з прагнасці, ці то са злосці.
На моцны плецены шнурок браканьеры падвязалі вялікі трохражковы кручок, на кожны з разкоў насадзілі па пары смажаных вераб’ёў. У гэтай справе яны ведалі толк. Такая прынада вельмі ўжо прывабная для самоў. Яна прыцягвае да сябе і сваім выглядам, і апетытным пахам.
Але бывалы сом на прынаду не прарэагаваў. Жыццёвы вопыт перасцерагаў. Ен зусім абыякава аднёсся да смажаных вераб’ёў, нават не стаў абнюхваць ці аглядаць іх. А не кранаючыся прынады, чакаць небяспекі не прыходзілася.
3 паўдня рыбаловы праплёскаліся на вадзе. Набліжалася ноч. Трэба было збірацца дадому. Але прагнасць не пакідала браканьераў. Тым болей яны дакладна ўпэўніліся, што здабыча ў віры ёсць, і не малая. Нанач прышэльцы ўсё ж з’ехалі з вадаёма. Але хітрамудрую пастку пакінулі.
Моцны плецены шнурок, да якога быў падвязаны кручок, яны падоўжылі вяроўкай і замацавалі за пустую, з забітымі днішчамі бочачку і пусцілі ў свабоднае плаванне. Калі схопіць рыбіна прынаду, то так і будзе цягаць за сабою пасудзіну, не могучы ўцячы на глыбіню. Бочка, што будзе плаваць на вадзе, беспамылкова падкажа месцазнаходжанне здабычы.
Але плямісты велікан на хітрыку не паддаўся. Ноччу ён узняўся з глыбіні, агледзеў пакінутыя прычындалы і ў тоўшчы вады, і на яе паверхні. Яны не былі для яго вялікай навіной. У жыцці з такімі прынадамі прыходзілася сутыкацца. На гэтым сома правесці было цяжка. А вось сетка яго занепакоіла.
Разарваць яе было рызыкоўна. Кранеш, пацягнеш, а там, безумоўна, нейкая пастка. Ад чалавека ўсяго чакаць можна. А паколькі асаблівай патрэбы выбрацца з ямы ў сома не было, то і не было падстаў рызыкаваць. Таму ён агледзеў сеткі, што перакрывалі яму шлях зверху і знізу па цячэнні, і, нічога слушнага на надумаўшы, пакуль што зноў залёг на дно.
Раніцою ля віру зноўку з’явіліся людзі. Праве-
рылі пакінутыя снасці і засталіся расчараванымі. Але ад сваіх намераў не адмовіліся, а пакуль што вярнуліся ў вёску.
Праз некалькі гадзін прыйшлі. Прылад у іх panep было намнога болей. Яны прынеслі кручкі, кавалкі акрываўленага мяса, вострыя жалезныя бусакі, насаджаныя на доўгія драўляныя чаранкі. « Спусцілі на ваду дзве лодкі, што стаялі ля берага, і зноў прыняліся за справу.
Усеўшыся ў лодках, браканьеры пачалі апускаць у ваду вострыя кручкі з кавалкамі мяса на іх. Тым самым спрабавалі зноў прынадзіць ці раззлаваць рыбу. У тым і іншым выпадку яна магла не вытрымаць і ўхапіць спажыву. А ім толькі гэта і патрэбна было, хаця нават самы моцны шнурок наўрад ці вытрымаў бы вялізную рыбіну. Але ж тым было дастаткова ўсяго толькі крыху падцягнуць здабычу да лодкі, а пасля ўжо пойдуць у ход вострыя бусакі.
Паклёвак не было. Настырныя рыбаловы закідвалі і закідвалі прынаду. Мянялі адмытыя ад крыві кавалкі мяса, падаўжалі плеценыя шнуркі на большую глыбіню і зноў закідвалі.
Часам кавалкі мяса падалі ў сома прама перад носам. Але ён абачліва не кранаў іх, адплываў убок, мяняў сваё месцазнаходжанне. Падплываў да самай сеткі, але, не рызыкуючы чапаць яе, зноў вяртаўся да сярэдзіны віру на глыбіню.
Пас’гаяннае плясканне прынады па дне, як і далёкія, але гучныя ўсплёскі на паверхні вады, сому не проста надакучылі, а нават абрыдлі. Цярпенне яго канчалася. He вытрымаўшы, ён некалькі разоў хапіў збоку за прынаду. Вопыт дазваляў, нягледзячы на агульную нязграбнасць, зрабіць гэта амаль ювелірна, не дакрануўшыся да кручка. Так удалося сарваць два кавалкі мяса, і рыбаловам засталіся толькі голыя снасці.
Але тыя насаджвалі новыя кавалкі і цяпер, упэўненыя, што вялікая рыбіна менавіта тут, з падвоенай энергіяй працягвалі практыкаваць розныя варыянты і спосабы лоўлі, якія маглі б забяспечыць
поспех. У ход пайшлі жывадзёры, на паверхні моцна стукалі нечым па вадзе, вымушаючы рыбу рухацца.
Com не мог болей заставацца на месцы. Ён узняўся з дна і рашуча паплыў да паверхні. Апушчаныя ў.ваду прынады і кручкі-жывадзёры ўдала абышоў. I адразу ўбачыў на вадзе дзве выразныя цёмныя плямы — лодкі.
He разважаючы доўга, рачны велікан падплыў пад адну з іх і ўсёй сваёй вялізнай масай піхнуў яе ўгору. Ад магутнага штуршка лодка перакулілася. Людзі, што сядзелі ў ёй, моцна закрычалі і бездапаможна плюхнуліся ў ваду.
Але й сом быў ужо не той. Стары і неразваротлівы, ён не саўладаў як след са сваім целам, і ўся яго махіна вывернулася на паверхню побач з другой лодкай.
Дужы браканьер, што знаходзіўся ля бліжэйшага борта, не прамарудзіў скарыстаць шанц, які сам сабою падвярнуўся яму. He стрымала яго ні прыгажосць незвычайнага відовішча, ні дзіўныя памеры рэдкага для прыроды экземпляра.
Нацэлены жорсткай рукою бусак выпісаў у паветры крывую дугу і з сілай упіўся ў жывот рыбіны. Металічны наканечнік пранік у тулава так глыбока, што пад скурай аказаўся не толькі прамы, але і загнуты яго ражок.
Com рэзка павярнуўся, утварыўшы вялікую хвалю, якая перавярнула дагары і другую лодку. У гэтым рыўку ён адначасова сарваўся з бусака, які моцна ўтрымліваўся дужымі рукамі чалавека. 3-за сваёй празмернай прагнасці той, нават апынуўшыся па шыю ў вадзе, не выпускаў драўляны асадак.
Але гэта каштавала сому смяротнай раны. Амаль такой жа, ад якой загінуў нядаўна яго малодшы сябра. Толькі нанесенай іншай істотай. Быццам самім лёсам суджана была ім аднолькавая пагібель.
Ды пакуль што сілы ў сома яшчэ заставаліся.
Ён некалькі разоў усплыў, дэманструючы браканьерам сваю веліч і моц, быццам нават не хацеў
паказваць, што быў ён моцна паранены. А тыя, забыўшыся на здабычу, як мага хутчэй уплаў спяшаліся да берага. Сом яшчэ раз павольна развярнуўся на паверхні, нанёс аглушальны ўдар сваім магутным плёскам. Адна лодка разламалася, і па рацэ паплылі адарваныя ад яе дошкі. Другая лодка, набраўшы па самыя барты вады, патанула.
Com адышоў на глыбіню і заціх там, зарыўшыся ў пясок. Людзі яшчэ з паўгадзіны прабадзяліся па беразе. Выкручвалі мокрае адзенне, збіралі пажыткі, узбуджана і гучна абмяркоўвалі здарэнне. Ды чухалі патыліцы, шкадуючы лодак. Неўзабаве галасы на беразе сціхлі. Людзі, відаць, накіраваліся ў вёску. Вечарэла.
Com ляжаў глыбока на дне і цяжка дыхаў. Магутны загнуты ражок браканьерскага бусака не толькі разадраў яму жывот, утварыўшы глыбокую рану. У некаторых месцах былі пашкоджаны кішкі, асобныя з іх нават перарэзаны поўнасцю. На тое, што ўдасца выжыць, у такім становішчы разлічваць не прыходзілася. Набліжаліся апошнія гадзіны жыцця і для плямістага волата.
Аб развітанні з жыццём ён асабліва не смуткаваў. Пражыў жа на свеце дастаткова, пазнаў і радасцей, і турбот, і гора. Усяго хапіла. Ды шкада ж было гінуць па глупству, калі быў да гэтага самым дужым і паважаным у бліжэйшых вірах — сапраўдны гаспадар таямнічай бездані. Да таго ж і са шчупаком сустрэцца напаследак не давялося.
Наступіла ноч. Болі ў жываце паступова чамусьці знікалі. Цела станавілася непаваротлівым і цяжкім, незразумелая вяласць і знямога расцякаліся па ім. 3 кожнай хвілінай сом слабеў і слабеў, не заўважаў нічога, жыццёвыя сілы пакідалі некалі магутны і моцны арганізм.
А калі наступіла раніца, былы ўладар таямнічых віроў быў ужо зусім слабы і сустракаў, мабыць, апошнюю свежую раніцу ў сваім жыцці.
Сабраўшы апошнія сілы, ён узняўся са дна, спрабуючы ў апошні раз выплыць на паверхню, быццам хацеў развітацца з сонцам і небам, з усім тым
светам, на якім пражыў ён гэткае прац,яглае, напоўненае мноствам уражанняў жыццё. Ён аглянуўся на месца, дзе толькі што ляжаў, і яму стала яшчэ горай ад убачанага. Донны пясок зрабіўся чорны ад вялікай колькасці крыві, што насыціла яго і згусткамі запяклася на каменнях.
„ Усё ж з вялікімі намаганнямі ўдалося ўсплыць. Ён апошні раз агледзеў наваколле, вяла паварушыў губамі, што ўжо слаба слухаліся яго, і збіраўся зрабіць апошні нырок назад, каб у перадсмяротных канвульсіях залегчы ў бездані пад карчамі.
Але тут сом заўважыў старога знаёмага — разбойніка-шчупака, які прытаіўся збоку. Ён заднім плаўніком зачапіўся за пакінутую рыбакамі сетку і цяпер замёр нерухома, спрабуючы быць незаўважаным. Пры выглядзе драпежніка ў сома невядома скуль узяліся дадатковыя сілы, і ён, не разважаючы, кінуўся на шчупака. Той, спалоханы немінучай сустрэчай з плямістым волатам, ірвануўся ўбок, затым уперад, нечакана для самога сябе вырваўся з пасткі. Але ў адзін момант амаль трэць пярэдняй паловы яго цела разам з галавою патанулі ў шырачэзнай пашчы.
Мярцвеючы, скроні сома самкнуліся ў бязлітаснай жалезнай хватцы і імгненна пачалі застываць у смяротнай нерухомасці. І ўжо не суджана было, ды і не хапала сілы, расціснуць іх. Масіўнае, нерухомае тулава бервяном апусцілася на дно, зацягнуўшы разам з сабою віноўніка гібелі свайго лепшага сябра.
Апошнія спробы шчупака вызваліцца былі дарэмнымі. На самых завяршальных хвілінах жыцця плямісты волат сумеў-такі звесці рахункі з разбойнікам, на месцы наладзіўшы яму магілу. Так і адышоў наш сом з жыцця, будучы ўсё ж непераможным гаспадаром таямнічых віроў.
На воўчых сцежках
Ваўкі на гэты раз з’явіліся нечакана... Хоць раней мясцовым жыхарам часцяком даводзілася сутыкацца з імі. У пачатку саракавых гадоў, калі на шматпакутнай зямлі тутэйшага краю ў які ўжо раз палала вайна, наваколле дрыжэла ад цяжкіх выбухаў бомб і артылерыйскіх снарадаў, што рвалі зямлю і секлі асколкамі дрэвы, не засталіся некранутымі нават самыя дрымучыя лясныя глыбінкі. Іншы раз і страшэнныя лясныя пажары аблізвалі гушчары ружовымі языкамі злавеснага полымя. У вайну, пазбавіўшыся ціхага прытулку, ваўкі выйшлі з лясоў і ў пошуках ежы наведваліся на хутары і ў вёскі, каб напасці на хатнюю жывёлу, паласавацца ўкрадзенай курыцай ці важкім індыкам. Яны амаль не баяліся людзей, нахабна прарэджвалі статкі сялянскай скаціны, палохалі вясковую дзетвару.
Памятаю^ дзед расказваў, што неяк мой хросны бацька Кастусь Мазалевіч (быў ён тады яшчэ падлеткам), убачыўшы ваўка, якізабег у статак авечак, падумаў, што гэта сабака. Ён не разумеў, чаму ■ сабака ўхапіў і не хацеў адпускаць ад сябе авечку.
Хлопчык, у якога пад рукамі нічога не было больш, здзёр з галавы шапку і што было моцы стаў біць ёй па звар’яцелым сабаку, затым схапіў авечку абедзвюма рукамі і прыцягнуў яе ў статак. Так і тузаліся яны — хлопчык і воўк, адзін — спрабуючы ўтрымаць авечку, другі — авалодаць лёгкай здабычай. На шчасце, своечасова падбеглі вяскоўцы, і воўк, пакінуўшы ахвяру і ашчэрваючыся, паціху пабег у лес.
Але з той пары прайшло больш дзесятка гадоў.
Вясновыя паводкавыя воды змылі грудкі, занеслі глеем ямы, ажылі лясныя і садовыя дрэвы, зарубцаваліся шрамамі раны на іх кары. Жыццё ўжо ўвайшло ў звыклае рэчышча са сваімі паўсядзённымі радасцямі і турботамі. Апошніх было, вядома, больш, але наша хутарское насельніцтва, што з дзяцінства прывыкла да працы, не скардзілася на свой нялёгкі лёс. Людзі з ранку да вечара рупліва працавалі ў полі, а астатак працяглага дня завіхаліся на прысядзібных участках, дзе раслі бульба і агуркі, морква і цыбуля — усё тое, што складала аснову іх хатняга рацыёну разам з прырэзанай курыцай, збаночкам малака ад уласнай каровы ды заколатым пад Каляды невялікім падсвінкам, бо заработкі ў той час былі, што і казаць, нікчэмныя.
І толькі зімою, калі маразы трывала скоўвалі вільготную зямлю і яна, захінуўшыся ў белую снегавую коўдру, надоўга адыходзіла да свайго маўклівага адпачынку, надараўся час перадыхнуць селяніну.
Зімовыя клопаты на калгасным двары ды нарыхтоўка дроў для сябе здаваліся яму лёгкай забаўкай, калі параўнаць з летняй напружанай працай ад цямна да цямна пад спёкай перагрэтага сонца. Пакарміць жа скаціну духмяным, сваімі рукамі нарыхтаваным сенам, падаіць карову ды палюбавацца ўласным тлустым парасём, якое падрастала ў хляве,— ці гэта не надае гаспадару настрою?
Так ці не так, але міналі дні, месяцы. Марозныя снежныя зімы змяняліся паводкамі, якія шырока разліваліся ўвесну, шчодрымі днямі ўраджайнага лета, затым пераходзілі паступова ў пару раскіслай асенняй цішыні і зноў акружалі чалавека стылым спакоем кароткіх зімовых дзён і доўгіх марозных начэй. Гады незаўважна, але шпарка беглі адзін за другім. Некаторыя эпізоды з пражытага паступова сціраліся з памяці ці проста адыходзілі на задні план.
Забыліся хутаране і пра ваўкоў. Можа, не тое каб зусім забыліся,. але паколькі ваўкі больш не
нападалі на хатнюю жывёлу, а па начах не казыталі вушы іх нема выючыя адгалоскі, дык і ўспаміналі пра іх рэдка — не было падстаў гаварыць пра гэта. Толькі калі-нікалі даўнія ўспаміны відавочцаў уражвалі прысутных, выплёскваліся красамоўнымі здзіўляючымі споведзямі, калі і праўдзівымі, а калі і з добрай доляй фантазіі і зману.
Нешта падобнае адбылося і на гэты раз.
Аднойчы зімовым познім вечарам, звыклым кругам сваёй сям’і, мы як заўжды сядзелі за невялічкім дубовым сталом, які змайстраваў бацька, як толькі ажаніўся і аддзяліліся ад сваёй радні. Каб стол гэты быў жывы, ён, вядома, меў бы права на гонар. За ім з першых часін сумеснага жыцця елі мае бацькі, ён частаваў чым мог сястру Валю і брата Жоржыка, што з’явіліся на свет'раней за мяне. Спачатку ён выконваў свой пачэсны абавязак у адгароджаным дошкамі адсеку, дзе даводзілася часова жыць, затым стол перабраўся ў недабудаваны трысцен, a пасля ўжо заняў пачэснае месца на кухні нашай уласнай хутарскай хаты, якую ад бервяна да падмурка, ад акна да дзвярэй ад няхітрай хатняй мэблі да шырокай утульнай печы змайстраваў сваімі рукамі бацька.
Вячэра абяцала быць смачнай. Яе прыцягальны пах вабіў да стала і сам сабою прымусіў успомніць, што ўжо заканчваўся перадкалядны пост і разам з яго провадамі адзначалася куцця, а па звычках у такі вечар акрамя іншага небагатага ласунку на стол падавалася тоўчанае льняное семя з адваранай у “мундзірах” бульбай і кіслым малаком. І не спяшайцеся камырдзіцца, калі не спрабавалі гэтую страву. Нават у наш час, калі ў кожным доме дастатак і застоллі робяць, што і казаць, багатыя, пачастунак гэты, бадай што, прыйшоўся б даспадобы большасці гасцей. Бяда толькі, што за дастаткам і бестурботнасцю жыцця мы незаслужана забыліся пра яго. Куды прасцей кінуць на патэльню кавалак купленага ў магазіне мяса ці расфасаваны фарш — і гатова смажанка ці катлета. Але забылі відаць дарэмна і зусім без падстаў.
Канешне, і клопатаў тут больш. Семя трэба старанна высушыць, ачысціць ад пацярухі, прамыць і зноў прасушыць. Затым семя прышчаць на сухой разагрэтай патэльні, а пасля старанна таўкуць на “мукў” ў драўлянай ступе дубовым таўкачом. Растоўчанае такім чынам семя рассыпалі на льняным абрусе і мачалі ў яго абчышчаную тут жа за сталом гарачую бульбу, звараную ў лупінах. Паспрабуйце прыгатаваць, дык вы і сёння прызнаеце ўсе вартасці старажытнай стравы. А ў той час гэта і наогул быў вялікі далікатэс.
Пакуль маці завіхалася каля печы і накрывала на стол, бацька расказваў брату Жоржыку пра начныя выхадкі ваўкоў. Расказваў, як яны сустракалі ў полі адзінокіх людзей, што заблудзіліся ці проста позна вярталіся дадому, як суправаджалі іх да самых хат. Здараліся выпадкі і больш страшныя, калі галодныя ваўкі раздзіралі чалавека, пакідаючы ад яго толькі боты з адгрызенымі нагамі.
Мяне чамусьці асабліва ўразіла тое, што бацька казаў, нібы вочы ў ваўка ноччу свецяцца яркім святлом, як ліхтарыкі. Я звярнуў асабліва на гэта ўвагу, хоць быў яшчэ даволі малы і забаўляўся каля ложка са сваім любімым катом, кідаючы яму прывязаную да вяровачкі шпульку, а затым, адбіраючы яе, заліваўся нястрымным смехам, калі той стараўся ўхапіць яе лапкамі і не выпускаць. Але тым не менш я ўжо многае мог усвядоміць, відаць, была тая пара майго жыцця, калі ўсё ўбачанае і пачутае ў дзяцінстве надзейна застаецца ў памяці. Безумоўна гэта так, бо я даволі падрабязна памятаю мноЛя эпізоды той пары свайго жыцця, а наша хата, хутарскі двор, наваколле ўяўляюцца мне даволі выразна.
Дык вось, у той вечар, калі наша сям’я сабралася ў хаце і маці паклікала нас вячэраць, мне чамусьці захацелася пажартаваць.
— А вунь у акне два агеньчыкі бліснулі! — сказаў я.
Словы мае былі настолькі нечаканымі, што бацька перастаў есці і паглядзеў у акно. Але там ён нічога 122
не ўбачыў, строга паглядзеў на мяне і зноў прыняўся за вячэру. Незразумела было, як успрынялі мае словы астатнія, можа, падумалі, што жартую, a можа, палічылі, што мне падалося.
Але бываюць у жыцці супадзенні! А можа, чалавек проста прадчувае штосьці? Так гэта ці не, але праз некалькі хвілін на падвор’і гучна забрахаў наш сабака Рэпко. Брэх быў нейкі незвычайны, неўласціва гучны і ў той жа час якісьці баязлівы. Потым ён стаў яшчэ больш моцны, залівісты. Перайшоўшы на пастаянную напружаную ноту, брэх на нейкі час завіс у вячэрняй цішы, але ненадоўга, і раптам пачаў аддаляцца ў бок глыбокага Папялышавага рова.
Злёгку слабеючы, брэх звінеў і звінеў у стылым марозным паветры і добра быў чутны нават у хаце.
Што гэта? Хто мог так устрывожыць сабаку? Ноч жа на дварэ. Усе людзі даўно ў хатах. Да бліжэйшага хутара ці не дзве вярсты...
Раптам брэх абарваўся. Было чутна, што там, на вуліцы, ідзе нейкая барацьба — даносіліся прыглушаныя адгалоскі грызні, а потым сабака раптам заенчыў, нібыта яго раздзіралі на часткі ці працялі раскаленым жалезам.
Бацька кінуўся надвор. За ім — брат і маці. Трохі пасядзеўшы, не апранаючыся і ведаючы, што атрымаю ад маці прачуханца, выбег надвор і я.
Сабака ўжо не енчыў так жудасна, як раней, ён брахаў, як мне здалося, упэўнена і пагрозліва.
Праз колькі часу знізу, з боку глыбокага рову, да хаты вярталіся бацька, брат і маці.
— А ты чаго распрануты выскачыў? — убачыўшы мяне, пачала сварыцца маці.— Ану марш у хату! Прастудзішся во. Зноў керхаць будзеш!
— Нічога, нічога. He крычы! — сказаў бацька.— Бачыш, ён і ваўка першы заўважыў. А мы тут спакойна сядзім, вушы развесілі,— думалі, жартуе.
У руках ён трымаў вілы, брат жа нёс сякеру.
Ашаломлены нечаканым здарэннем, гледзячы на іх, я нічога не разумеў.
Яны зайшлі ў хату, упусцілі туды і сабаку.
Усе былі ўзрушаныя, я зразумеў, што здарылася нешта нечаканае і важнае. Тады да мяне ўрэшце дайшло, што да хаты сапраўды прыходзіў воўк. Мабыць, заўважыўшы сабаку, ён паціху, каб не пачулі людзі, спрабаваў завабіць яго далей ад хаты, у равок. І, часткова дасягнуўшы мэты, перайшоў у атаку. Сабака адбіваўся, але дзе яму было справіцца з вялікім мацёрым воўкам... І, вядома, воўк адолеў бы нашага Рэпку, калі б своечасова бацька, брат і маці не выскачылі яму на падмогу. Убачыўшы людзей, воўк пакінуў сабаку, сігануў на процілеглы бок рова, і толькі адзін раз аглянуўшыся, падаўся, як ні ў чым не бывала, за горку.
На гэтым начныя візіты ваўкоў не скончыліся. Праз колькі дзён шэрыя разбойнікі зноў ноччу з’явіліся ў наваколлі. Яны блукалі непадалёку ад нашага хутара, але блізка не падыходзілі.
А потым стала вядома, што на адным хутары, які быў далёка ад нашага, ваўкі забраліся ў хлеў і зарэзалі там адзіную авечку гаспадара. Іх спрыту і кемлівасці пры гэтым можна было толькі здзіўляцца.
Па вялізнай гурбе снегу ваўкі (адзін ці некалькі — невядома) забраліся на страху хлеўчыка. Сабакі гаспадар не меў, і папярэдзіць людзей аб блізкай небяспецы не было каму. Воўк разгроб у адным месцы саламяную страху, зрабіў у ёй акно, праз якое і трапіў у хлеў. Вядома, расправіцца з авечкай яму было няцяжка, але здзіўляла іншае — ніякіх іншых выхадаў з хлява не было, дзверы шчыльна зачыняліся, а ў хляве, тым не менш, не знайшлі ні касцей, ні поўсці. Выходзіць, воўк разам са здабычай выскачыў з хлява праз тую ж дзірку ў страсе. Насупраць дзіркі нават кучы саломы не было, так што ўзабрацца да страхі воўк ні па чым не мог. Здзіўляліся людзі: гэта ж трэба так высока скокнуць з такой цяжкай ношаю ды так трапна.
Гаворачы пра шэрых лясных разбойнікаў, трэба адзначыць, што воўк — буйны і дужы драпежнік. У яго магутныя сківіцы, маланкавая рэакцыя. Па звярынай хітрасці ён не ўступае гарэзліваму лісу.
Невялікая зграя ваўкоў можа імгненна разадраць дарослага каня ці быка. За адну ноч шэсць-сем ваўкоў не пакінуць нічога ад вялікага каня, пад іх магутнымі ікламі трашчаць конскія рэбры, яны лёгка крышаць і буйныя трубчатыя косці.
Сіле і пражэрлівасці ваўка можна толькі здзіўляцца. Ён без цяжкасці можа скакаць са здабычай велічынёй з казу, несучы яе папераменна то перад сабою, то закідваючы сабе на спіну. 3 незвычайнай лёгкасцю воўк ловіць зайцоў, даганяе і растрыбушвае лісіц. За адзін раз ён можа з’есці больш дзесяці кілаграмаў мяса, а ў год — да паўтары тоны. Праўда, часам воўк можа і доўга галадаць, напрыклад, па два тыдні нічога не есці.
Па знешнім выглядзе воўк нагадвае буйнага сабаку. У ваўка стройнае, даўжынёю больш за паўтара метра цела. Важыць ён да васьмідзесяці кілаграмаў. Афарбоўка дарослага ваўка вохрыста-рыжая з чарнаватым адценнем уздоўж спіны, бруха звычайна светла-шэрае. Але, бывае, сустракаюцца жоўтарыжыя і, наадварот, даволі цёмныя, амаль што чорныя ваўкі.
У нас ваўкі водзяцца паўсюдна. Насяляюць яны лясы, балоцістыя мясцовасці. Гэтыя драпежнікі сустракаюцца і сярод палёў з пералескамі, але, як правіла, часцей стараюцца жыць паблізу чалавечых паселішчаў і з даўніх часоў нядрэнна прыстасаваліся да гэтага. Ваўкі пастаянна наведваюцца да хлявоў з жывёлай, магільнікаў, сметнікаў. Яны не грэбуюць мярцвячынай. Вядома, найбольш нападаюць на хатнюю жывёлу.
Але некаторыя воўчыя зграі, наадварот, жывуць пастаянна ў глухіх, цяжкадаступных мясцінах, у рушчарах, у самай глыбіні пушчаў і харчуюцца выключна дзікай жывёлай.
He кожны паверыць, што воўк — у нейкай меры — вегетарыянец. Тым не менш ваўкі паядаюць таксама і раслінную ежу. Праўда, здараецца гэта не часта. Але ж ядуць абавязкова. У такіх выпадках раслінная ежа не толькі замяняе ім жывёльны корм, маладыя парасткі траў і карэнне дрэў, насен-
не, ягады, плады неабходны ім як вітаміны, а часам як лекавыя сродкі.
Думаю, многім даводзілася назіраць за хворым сабакам. Дык вось, хворы сабака абавязкова шукае лекавыя травы і карэнні, так і воўк.
Гон, альбо шлюбная гульня, у ваўкоў доўгі, ён цягнецца са студзеня па сакавік. Да гэтай пары воўчыя зграі пачынаюць распадацца, паміж самцамі ідуць лютыя бойкі, якія заканчваюцца потым так званымі воўчымі “вяселлямі”.
Пасля гону самец і самка робяць логава ў цяжкадаступным месцы: пад вываратнем дрэва, у якой шырокай нары, пад стромай. Цяжарнасць у самкі працягваецца крыху больш двух месяцаў. З’яўляюцца ваўчаняты на свет звычайна з сярэдзіны сакавіка да канца мая. Нараджаюцца яны сляпыя. У першыя дні ваўчыца практычна не адлучаецца ад іх, ежу ёй у гэты перыяд прыносіць самец. Бачыць ваўчаты пачынаюць на адзінаццаты-дванаццаты дзень, ссуць ваўчыцу да трыццаці пяці—сарака дзён, але ўжо недзе на трыццаты дзень узросту бацькі пачынаюць падкормліваць іх невялікімі кавалачкамі мяса, а таксама сваёй паўператраўленай ежай, якую адрыгваюць у логаве.
У перыяд, калі звяры выкармліваюць сваіх ваўчанят, цяжка даводзіцца іншай лясной жыўнасці, асабліва маладняку. ІПнырачы па ўсёй акрузе, ваўкібацькі не прамінаюць ні зайчанят, ні маладых парасят, пажыраюць вывадкі птушак, выбіраюць яйкі з гнёздаў — спуску няма нікому.
Ваўчаняты ненажэрныя, прагныя да ежы. Ды і старая ваўчыха, што схуднела за час выношвання прыплоду і за перыяд шчанення, невядома колькі ежы патрабуе. І ўсё гэта крывёю іншых лясных істот. Мноства дробнага звяр’я, лясной і балотнай птушкі трапляе пад вострыя зубы шэрых разбойнікаў.
У двухмесячным узросце ваўчаняты самі пачынаюць хадзіць на паляванне — спачатку яны вучацца раздзіраць і дагрызаць цецерукоў, качак, зайцоў, якіх прыносяць бацькі, пазней без дапамогі дарослых спрабуюць лавіць дробных жывёлін.
Пад восень ваўкі зноў збіраюцца ў зграі, што складаюцца выключна з радаводных вывадкаў, і спачатку трымаюцца блізка ля свайго логава, але з першым снегам пераходзяць да вандроўнага ладу жыцця. Калі снег становіцца глыбокім, ваўкі робяць доўгія начныя пераходы. У час гэтых пераходаў зграю водзіць мацёрая ваўчыца, а стары самец замыкае яе.
Акрамя шкоды, якую ваўкі наносяць жывёлагадоўлі і дзікай фаўне, яны, тым не менш, выконваюць у прыродзе і станоўчую ролю. Якую? Ваўкі паядаюць у першую чаргу хворых і слабых жывёлін, яны не грэбуюць нават сваімі суродзічамі. Такім чынам захоўваецца патомства толькі ад моцных і здаровых жывёлін. А падбіраючы мярцвячыну, ваўкі ў значнай ступені перашкаджаюць распаўсюджванню многіх небяспечных захворванняў і эпідэмій. Да таго ж, як вядома, воўк — продак хатніх сабак.
Але воўк — ён і ёсць воўк.
Што б мы ні казалі, але для селяніна ён — вораг. І вораг асабліва страшны, калі расплодзіцца ў нейкай мясцовасці ў вялікай колькасці...
Менавіта з такімі хітрымі і небяспечнымі драпежнікамі, з ваўкамі, нам і прыйшлося сутыкнуцца ў сваім тагачасным хутарскім жыцці...
Дык вось, ваўкі і пасля згаданага выпадку час ад часу давалі знаць пра сябе. To з аднаго, то з другога хутара даходзілі чуткі пра іх начныя візіты: там забраліся і нашкодзілі ў куратніку, там падкраліся і схапілі з-пад рук у селяніна гусака, там зарэзалі ў хляве авечку... А то і прыдушаць ды асвяжуюць сабаку, які неасцярожна адбяжыцца са двара.
Неспакойны стаў сон хутаран. Турботы за жывёлу не пакідалі іх. Неасцярожна прыслухоўваліся сяляне да кожнага брэху сабакі, трывожна ўглядаліся праз акенцы ў начную цемру, час ад часу хадзілі ў хлеў: як там — ці ўсё ў парадку?
Бывала, выходзілі калі-нікалі сачыць ваўкоў невялікія групы паляўнічых, але беспаспяхова. На
спакой і бяспеку разлічваць пакуль не прыходзілася.
Бацька таксама спрабаваў хадзіць на ваўкоў, але дзе там...
Здарылася, што ў гэты час у калгаснай канюшні здохла хворая кабыла. Бацька пагаварыў з ветэрынарам і брыгадзірам, папрасіў іх, каб яны аддалі кабылу яму на прынаду. Тыя згадзіліся. He марудзячы, мужчыны прывезлі труп да бліжэйшага лесу, не злазячы з саней, скінулі ў снег, каб не пакінуць пасля сябе слядоў (ваўкі заўсёды вельмі насцярожана ставяцца да чалавечага следу). Трэба сказаць, што мужчыны месца для прынады выбралі ўдалае, на ўскраіне лесу, далей ад прасёлачнай дарогі, каля сцірты саломы, кроках у трыццаці—сарака ад яе. Адсюль добра было бачна навокал, а ля сцірты саломы было вельмі зручна наладзіць засідку.
Калі вярнуліся,.бацька схадзіў да суседа, пазычыў у яго ружжо. Ён старанна перабраў патроны, a пад вечар на тых жа калгасных санях, ухутаўшыся ў доўгі, амаль да пят, кажух, накіраваўся да месца, у якім, як ён меркаваў, магла адбыцца сустрэча з драпежнікамі. Адвёз бацьку туды мой старэйшы брат.
Калі праязджалі каля сцірты саломы, бацька саскочыў з саней (зноў жа каб не пакінуць следу), уладкаваўся ў ёй як мага глыбей і, выбраўшы найбольш зручную позу, стаіўся і стаў чакаць. Брат жа пагнаў каня назад.
У той дзень ваўкі да прынады не прыйшлі. He прыйшлі яны і назаўтра, паслязаўтра... Было, аднак, зразумела, што драпежнікі пачулі прынаду, але ці залішне асцярожнічалі, ці штосьці западозрылі.
Час ад часу нават чулася іх выццё то ў адным, то ў другім баку лесу. Бацька быў смелы, інакш не рашыўся б пайсці на ваўкоў адзін, але ўсё ж гаварыў, што калі ваўкі вылі паблізу, то ў яго ўзнімаліся на галаве валасы і дрыжыкі прабягалі па целе. Казаў, што ваўкі вылі тужліва, што ў выцці адчувалася таксама дзікая сіла, жудасць...
Колькі страху наводзяць усяму жывому гэтыя страхотныя палохаючыя гукі, праносячыся ў марозным паветры над шырокім прасторам палёў, занесенымі снегам лагчынамі ды скаванымі ў лёд балотамі.
На шостую ноч бацька застаўся дома. Ён ужо не спадзяваўся на жаданы поспех ды і стаміўся залішне. Раніцай усё-такі наведаўся да сцірты... а там — пуста. Толькі вытаптаная пляцоўка засталася на месцы, дзе ляжала прынада. Ваўкі нічога не пакінулі ад вялізнай жывёлы, нават костачкі...
Тым часам у акрузе рыхтаваліся да сапраўднага вялікага палявання — сяляне неаднойчы звярталіся да паляўнічых, каб тыя выйшлі на ваўкоў. Трэба сказаць, што паляўнічыя хадзілі, і не раз, але дарэмна. I вось яны, паляўнічыя, самі звярнуліся па дапамогу ў суседняе лясніцтва да выдатнага і сталага паляўнічага, вядомага многім у акрузе старога лесніка Андрэя Кузьміча, якога людзі між сабою звалі проста Кузьміч альбо Ёха-Маха (“ёха-маха” было любімым выразам лесніка, так ён гаварыў дзе трэба і дзе не трэба)... “Пайшоў гэта я, ёха-маха... I гэта ж трэба, ёха-маха... Цішыня якая, ёхамаха...” — так і можна было пачуць з вуснаў лесніка дома, сярод блізкіх, сярод знаёмых і незнаёмых людзей.
Выраз той, здаецца, сам сабою саскокваў у яго з языка, як бы дапамагаў дзеду трапней выказаць сваю думку, бо быў для старога нечым асаблівым і служыў дзе для перакананасці, дзе для звязкі слоў, дзе каб падкрэсліць асаблівасць той ці іншай справы, а дзе — проста па звычцы.
А пражыў Кузьміч-Ёха-Маха — амаль усё жыццё ў лесе, мабыць, і нарадзіўся там, толькі пра гэта гаворкі чамусьці не было. Ніхто так, як ён, не ведаў лес. Кузьміч дакладна засвоіў, дзе якая трава расце, якія яна мае лекавыя ўласцівасці, у чым яе карысць ці шкода. Дзядуля любіў збіраць грыбы і арэхі; але больш за ўсё пацяшаўся з лясных звяркоў. Ен з дзяцінства добра засвоіў звычкі і хітрыкі жыхароў лесу, пастаянна трывалая сувязь з прыро-
дай надзяліла Кузьміча дабрынёй і сціпласцю, але вось гэтае недарэчнае “ёха-маха” злёгку псавала яго. Яно іншы раз нібы сведчыла, што чалавек ён крыху грубы, неўтаймаваны, а іншы раз, наадварот,— што ён добры, просты і шчыры, у залежнасці ад інтанацыі, з якой гаварыў... Іншы раз здавалася нават, што забяры ў яго гэтае недарэчнае на першы погляд “ёха-маха”, і будзе ўжо Кузьміч не Кузьміч, нейкая асаблівая, толькі яму аднаму належная ізюмінка прападзе.
Кузьміч пастаянна сутыкаўся з ляснымі жыхарамі амаль на кожным кроку. У яго хляве нярэдка падлечвалася хворая касуля, пакалечаны заяц, якога сам ляснік адабраў у драпежніка, птушка з перабітым крылом. Ляснік зімою падкормліваў птушак зернем, а таксама клаў у лесе сена і нарыхтаваныя летам венікі з галінак дзікім капытным. Ён добра ведаў ці, лепш сказаць, мог прадбачыць, як будзе паводзіць сябе ў кожнай канкрэтнай сітуацыі тая ці гэтая жывёліна, без памылкі разумеў, што абазначае той або іншы крык лясной птушкі і шоргат дрэў. Кузьміч па слядах звяроў на снезе мог прачытаць-эпізод з жыцця любога ляснога насельніка, узнавіць тыя ці іншыя падзеі.
He дзіва, што старога за жывое закранулі расказы сялян пра шкоду, якую робяць ваўкі, і ён вырашыў арганізаваць калектыўную аблаву на ваўкоў. Для гэтага яму трэба было спярша дэталёва разабрацца ва ўсім, што рабілася ў наваколлі, затым скласці план дзеяння, бо справа прадбачылася нялёгкая.
Кузьміч доўга хадзіў у вёсцы па хатах, на шырокіх паляўнічых лыжах аб’ехаў многія хутары, гутарыў з людзьмі, распытваў іх пра ваўкоў, уважліва выслухоўваў старых і малых і паступова, аналізуючы хлусню і праўдзівыя факты, адкідваючы непатрэбныя домыслы і здагадкі, складаў план аблавы, пазней прыняўся вывучаць і “разблытваць” воўчыя сляды, параўноўваючы ўбачанае і чутае...
Дык вось... Адразу, калі толькі ляснік, перайшоўшы ад “тэорыі да практыкі”, у першы раз вы130
браўся аглядаць палеткі, якія прылягалі да бліжэйшага выступу лесу, ён той жа час заўважыў ланцужок воўчых слядоў і прыняўся іх уважліва вывучаць.
Была раніца. Але ноччу прайшоў снег і засыпаў усе ранейшыя сляды. Тыя, што засталіся, былі вядома, свежыя. Кузьміч гэта адзначыў... Ен нават, калі доўга не было снегападу, без асаблівых цяжкасцей мог адрозніць свежы след ад старога. А тут... Трэба сказаць, што наогул ад яго вопытных і спрактыкаваных вачэй не хаваліся нават самыя дробныя дэталі. Напрактыкаваны пранізлівы позірк не рабіў памылак. Ен пальцамі, нібы чараўнік, добра адчуваў шчыльнасць і вастрыню краёў любога старога следу, вызначаў беспамылкова па ўтрамбаванасці адбітку лап, у якое надвор’е ішоў звер — у мароз ці адлігу, ці быў тады вецер, ці было бязветрана, свяціла сонца або было пахмурна... Словам, мог Кузьміч разгадаць любыя таямніцы лесу... Стары следапыт беспамылкова рабіў высновы пра звера і яго паводзіны ў гэты час.
Што гэтыя сляды, на якія ён выйшаў, свежыя, Кузьміч не сумняваўся. У дадатак да таго, што снег, які ішоў ноччу, добра засыпаў усе даўнія звярыныя сцежкі, пацяг на снезе быў добра прыкметны лесніку. Вызначыць, свежы след ці не, у гэтай сітуацыі дзеду было няцяжка. Ступаючы ў глыбокі снег, воўк заўсёды праціскае яго, ставячы лапу пад вострым вуглом, а выцягвае яе амаль вертыкальна. У тым месцы, дзе ён апускае лапы, воўк злёгку зрушвае край следу ўперад, крыху працягнуўшы лапай па паверхні снегу ў напрамку свайго руху. На следзе ўтвараецца невялікая баразёнка (пацяг або павалока), а калі ж выцягвае лапу, то сціскае пярэдні край следу і, адрываючы ад снегу, пакідае на ім выцяг, альбо вывалоку. На паверхні застаюцца ледзь прыкметныя разоркі ад кіпцюроў і вывернутыя лапамі невялікія камячкі снегу.
Па вугле следу, прыціснутага пры павалоцы і вывалацы, было добра бачна, куды ішлі ваўкі. Свежыя баразёнкі пацягу і выцягу на слядах былі да-
волі прыкметныя, падказвалі Кузьмічу, што ваўкі прайшлі тут пад самую раніцу, можа, нават гадзіну-ДРУгую назад. Бо калі б часу прайшло больш, то нават самы лёгкі ветрык паздзьмухваў бы камячкі снегу на вывалацы і завеяў бы разоркі ад кіпцюроў. А тут усё было некранутым — дакладнейшая старонка “белай зімовай кнігі”. Краі адбіткаў лап былі вострыя і не паспелі абледзянець, а гэта яшчэ раз сведчыла, што сляды зусім свежыя.
Далей Кузьміч вызначыў, што ў воўчай зграі было прыкладна шэсць—восем асобін. Першай, як заўсёды, прайшла старая ваўчыца. Замыкаў зграю па ўсіх воўчых правілах моцны мацёры самец. Гэта было добра відаць па апошнім выразным адбітку яго лап, які заўсёды яскрава адрозніваецца ад адбіткаў лап ваўчыцы масіўнасцю і значна больш выражанай акругласцю. Выразна вымалёўвалася на следзе і амаль квадратная яго пята, што таксама не характэрна для ваўчыцы. Кузьміч даволі лёгка мог адрозніць па слядах ваўчыцу ад дарослага ваўка, але ж яму (ды і любому паляўнічаму, які б ён вопытны ні быў) куды цяжэй было разабрацца, дзе ішла ваўчыца, а дзе маладыя ваўкі першага і другога года. -
Кузьміч добра ведаў, што чарада звычайна складаецца са старыХ ваўкоў — самца і самкі, ваўкоўпераяркаў — амаль дарослых мінулагодніх ці нават яшчэ болып старэйшага ўзросту ваўкоў, якія, аднак, не ўтварылі пакуль свае сем’і, і самых маладых (ваўкоў гэтага года) — прыбылых.
Але, уважліва разгледзеўшы сляды, ляснік прыкмеціў, што прыбылых сярод іх не было. Па-першае, нідзе не парушалася дакладнасць ланцужка слядоў іх гарэзлівым выхадам з агульнага следу. Па-другое, пасярэдзіне адбіткаў лап зграі можна было разгледзець толькі абрысы мала меншых, чым у самой ваўчыхі слядоў, што не зацёр да канца лапамі стары самец — сляды звяроў-пераяркаў, адбіткаў жа лап меншых памераў, як у прыбылых — не было і ў паміне.
Так бывае толькі ў двух выпадках. Калі ў зграі
верхаводзіць ваўчыца-першародак, якая пасля адзін сезон была ялавай, або калі апошні памёт ваўчыцы ад нечага загінуў. Тое, што ваўчыца, якая вадзіла чараду,— першародак, адпадала адразу. Гэта ніяк не стасавалася з памерамі яе слядоў. Выходзіла, што апошні памёт ваўчыцы загінуў. Такая зграя найбольш небяспечная, якая азлобленая і крыважэрная...
Ішлі ваўкі сваім класічным вывераным ходам — за ваўчыцай, трапна ступаючы ў яе след, рухаліся пераяркі, якіх прыкрываў ззаду воўк-бацька.
Кузьміч крануўся з месца, шпарка пакрочыў далей побач з воўчым следам. Ён рухаўся збоку, каб не затаптаць сляды, бо ці мала яшчэ што прыйдзецца ўдасканаліць, глыбей і глыбей пагружаўся ў разгадкі звярынага пераходу.
І далей ланцужок быў такі ж роўны і вывераны. Ён цягнуўся да прабітай санямі дарогі, па якой сяляне ездзілі ў лес нарыхтоўваць дровы. Перасёк яе. Пакружыў у хмызняку і, здаецца, наогул прапаў тут. Але што да чаго, стары ляснік уцяміў адразу. Ваўкі зноў вярнуліся да дарогі па тых жа сваіх слядах, якімі перасеклі яе ў першы раз. Прайшлі акуратна, мякка ступаючы. Нявопытны чалавек не здагадаўся б, у чым тут справа, бо след гэты, на першы погляд, нічым не адрозніваўся ад іншых. Хоць на самой жа справе быў двайны. Такім чынам, прайшоўшы назад сваім следам, воўчая зграя выйшла на дарогу і пайшла па ўтрамбаванай санямі паласе, якая спачатку цягнулася ўздоўж лесу, а затым звярнула і пабегла далей углыбіню. А некалькі сялянскіх фурманак, якія раніцаю праехалі ў лес, сцерлі з дарогі воўчыя сляды. Атрымалася тое, што патрэбна было ваўкам. Малюнак заблытаўся, але толькі не для Кузьміча.
Больш чым паўтара кіламетра прайшоў ён па той жа каляіне на сваіх лёгкіх шырокіх лыжах, што сам змайстраваў некалі са старога звонкага вяза. Кузьміч ужо нават пачаў падумваць ці не прагледзеў тое месца, дзе драпежнікі саскочылі з дарогі, але вырашыў яшчэ крыху прайсці ў глыбіню лесу.
Ён разлічваў заўважыць у нейкім месцы за якімсьці кусцікам ці невысокім дрэўцам па-за дарогай далёкі саскок і працяг следу драпежнікаў — ваўкі часта так робяць, каб як мага болей павялічыць адлегласць ад самой сцежкі да пачатку далейшага пераходу — замаскіраваць саскок. Але зусім нечакана яму надарыўся неўзабаве след, які пачынаўся прама ад дарогі.
Ён падумаў, што ваўкі палічылі: хопіць і той маскіроўкі, якую яны зрабілі, а можа, яны не збіраліся класціся на днёўку. Крыху пакружыўшы, зноў вярнуліся на дарогу, пайшлі далей і яшчэ некалькі разоў збочвалі з яе, затым зноў вярталіся.
Але раптам усе іх сляды разышліся нібы ў беспарадку, і цяпер ужо можна было дакладна разглядзець, што ў зграі было шэсць ваўкоў. Рухаліся яны шырокімі размашыстымі скачкамі, і тады стала зразумела, што дзесьці драпежнікі пачулі здабычу. Так яно і ёсць: вось іх сляды перасекліся са следам лася, не вельмі вялікага, другога ці трэцяга года жыцця.
Разблытваючы след за следам, Кузьміч паступова ўявіў тое, што адбылося тут пад раніцу, ва ўсіх дробязях узнавіў малюнак драмы ляснога разбою.
У такіх выпадках рухі ваўка заўсёды да драбнюткасці вытанчаныя і дзесьці нават прыгожыя, да неверагоднасці разлічаныя: ён па-асабліваму напружаны, гатовы ў любы момант накінуцца на здабычу. Праўда, убачыць і паназіраць за спрытным драпежнікам у такі час шанцуе вельмі рэдка і далёка не кожнаму паляўнічаму.
Ды і не дзеля таго, каб пакрасавацца, выпісаў свае дзівосныя віражы важак. Нават самыя густыя ўчасткі лесу воўк пераадольваў бясшумна, мякка і надзіва дакладна. Нейкім таямнічым лясным ценем мільгануў ён у гушчары і, апісаўшы дугу, залёг якраз на тым месцы, дзе павінен быў ісці лось.
Тым часам ваўчыца, з зайздроснай кемлівасцю разлічыўшы час, пайшла па ласіным следзе, а ваўкіпераяркі рассыпаліся па абодва бакі, адразаючы ласю шлях да адыходу.
Лось, шукаючы паратунку, кінуўся наперад, але на яго шляху паўстаў мацёры драпежнік. Ён зрабіў вялізны скачок і ўпіўся вострымі, як брытва, зубамі ласю ў шыю, у самае лёгка ранімае і жыццёва небяспечнае месца, з перасечанай артэрыі струменем пырснула чырвоная густая кроў. У той жа момант з бакоў на лася накінуліся ваўкі-пераяркі. Яны пачалі люта рваць жывёліну. Ваўчыцы заставалася толькі далучыцца да гэтага.
He заўсёды, праўда, ваўкам удаецца так хутка і лёгка расправіцца з ласём. Здараецца, што стары магутны рагач адчайна супраціўляецца, нават сам пускаецца ў бойку. Бывае, лось трапным ударам вострага капыта рассякае патыліцу мацёраму ваўку, тады астатнія кідаюцца наўцёкі і толькі праз суткі ці двое асмельваюцца вярнуцца на тое месца, каб з’есці свайго забітага суродзіча.
Але гэты лось быў яшчэ малады, відаць, ён адбіўся ад статка, таму і стаў лёгкай здабычай воўчай зграі.
Паласаваўшыся свежым мясам, ваўкі патапталіся каля гэтага месца, не без задавальнення пакачаліся ў снезе і, адцягнуўшы пад выварацень дрэва і прысыпаўшы снегам рэшткі лася, накіраваліся да месца сваёй чарговай днёўкі.
Ішлі яны цяпер не так асцярожна, лена цягнулі абцяжараныя жываты. Відаць, хутчэй хацелі залегчы дзесьці ў гушчары, прытаміўшыся пасля доўтіх начных пераходаў, пасля палявання.
Кузьміч ведаў, што цяпер яны будуць некалькі дзён адлежвацца, а калі захочуць крыху пажывіцца, дык мяса ёсць яшчэ, яно — побач.
Ваўкі прайшлі яшчэ з кіламетр-другі, леглі на днёўку ў глухім старым лесе, сярод засыпанага снегам валежніку, на беразе невялікай лясной рэчкі, парослай густым хмызняком.
Але ў іх, нягледзячы на стому і прагу да салодкай сытай дрымоты, вядома, дзейнічаў інстынкт самазахавання. Залеглі яны каля завалаў перасохлага голля, прыціснуўшыся да яго і травы, якая вытыркалася з-пад снегу, так што іх шэрая, крыху
рыжаватая поўсць амаль злівалася з ёю і голлем. Калі б хто і падышоў нават зусім блізка, то наўрад ці змог бы адразу заўважыць ваўкоў.
А падысці да іх між тым наогул вельмі не проста.
Як толькі ваўкі ўладкаваліся і пачалі драмаць, адна з ваўчыц-пераярак крыху адышла ўбок і нібы застыла, навастрыўшы вушы. Сёння яна была вартавой. Міма яе чуйнага слыху не павінен праслізнуць ніякі старонні шолах ці гук, і калі толькі з’явіцца хоць якая небяспека, ваўчыца падасць знак астатнім — папярэдзіць зграю.
Варта было толькі лесніку наблізіцца да месца ваўчынай днёўкі на якога паўкіламетра, як ваўчыца ўзняла галаву, учуўшы нешта падазронае, імгненна падала знак зграі. Зграя, падняўшыся, нягледзячы на грузласць і стому, прабегла па лесе кіламетраў восем, цяпер ужо надзейна заблытаўшы сляды: шмат разоў саскоквала ўбок, двойчы пераходзіла адно і тое ж месца і ўжо тады, пасля мноства мудрагелістых хітрыкаў, залегла на днёўку, вядома, зноў выставіўшы вартавых.
Аднак гэта не збіла з панталыку Кузьміча, a толькі распаліла яго паляўнічы азарт. Ляснік і не разлічваў нечакана застаць ваўкоў на лежбішчы. Яму трэба было толькі высачыць іх, вызначыць іх найбольш верагоднае месца знаходжання, каб пасля падрыхтавацца як след да аблавы.
Старога не турбавала нават тое, што ён спудзіў ваўкоў і яны адышлі ад яго далёка. Ён добра ведаў, калі ў акрузе ваўкам хапае ёжы, то яны звычайна не затрымліваюцца ў адным і тым жа месцы. Яны робяць даволі частыя і далёкія вандроўкі, пастаянна мяняюць участкі сваіх набегаў на здабычу і месцы сваёй днёўкі. Але калі ваўкі панадзіліся ўжо куды-небудзь, то, нават нягледзячы на вялікія пераходы, яны праз некаторы час (звычайна гэта здараецца на чацвёртыя, пятыя, а то і на восьмыя суткі) зноў амаль абавязкова вяртаюцца ў тыя месцы.
Ім добра знаёмы гэтыя мясціны, можа — і хутчэй за ўсё, — і логава ў іх дзесьці побач. Ваўкі нібы
робяць невялікае падарожжа па наваколлі — па палетках, балотах і лясных масівах, цікуючы, куды можна будзе зноў наведацца праз нейкі час па здабычу. У часы такіх вандровак ваўкі наведваюцца і да чалавечага жылля. Яны то нападаюць на якога сабаку, што адышоўся ад дому, то падбіраюць на задворках выкінутыя свіныя трыбухі (у час калі свяжуюць вепрукоў), а часам частуюцца і здыхляцінай ля канюшняў або ля фермаў.
Зрабіўшы абход мясцовасці, ваўкі вяртаюцца назад і зноў праходзяць прыкладна па ранейшым маршруце ў каторы ўжо раз. Значыць, важна высачыць аднойчы тое месца, дзе ваўкі палююць, ці знайсці іх дзённыя лёжкі, не робячы там шкоды, каб можна было разлічваць пасля на сустрэчу з імі тут праз пяць—восем дзён.
Такія тонкасці ў паводзінах ваўкоў стары добра ведаў, менавіта гэту акалічнасць паставіў ён, як гавораць, на карту, рыхтуючы аблаву на шэрых разбойнікаў.
Пасля гэтага ранішняга лыжнага пераходу Кузьміч уявіў усё, што адбылося ў акрузе апошнім часам, і ў свядомасці пачалі ўзнікаць першыя рысы будучага плану аблавы.
Ен зноў праехаў па хутарах, прайшоў па вясковых хатах, наведаўся амаль да ўсіх паляўнічых і паведаміў кожнаму, а каго не застаў, дык прасіў наказаць, каб праз чатыры дні былі падрыхтаваны да палявання.
Стары параіў сялянам без справы не ацірацца ў лесе, каб не спужаць звяроў, не выклікаць лішняй падазронасці, сказаў, што хутка зноў з’явіцца, і накіраваўся дадому. Але і там дарэмна часу не траціў.
Дома Кузьміч перш за ўсё добра выспаўся, каб быць у форме, бо далёкая дарога стаміла паляўнічага, ды і гады давалі пра сябе знаць. Так што і адпачынак быў у гэтым выпадку як адно са складаючых агульнага мерапрыемства, а не проста згубай часу.
Затое назаўтра ўвесь дзень быў на нагах — з усёй
сур’ёзнасцю ён прыняўся рыхтавацца да палявання. Яму трэба было падрыхтаваць доўгі шпагат з начэпленымі на яго невялікімі шматкамі ярка-чырвонай тканіны (якая ж зімовая аблава на ваўкоў без сцяжкоў).
Трэба сказаць, ваўкі своеасабліва рэагуюць на чырвоныя сцяжкі. Гэтыя дзёрзкія і хітрыя звяры, якія на вачах у пастухоў крадуць авечак, смела забіраюцца ў аўчарню ці рэжуць у полі магутнага быка, усё ж не асмельваюцца перайсці лінію, дзе на звычайным шнуры начэплены кавалкі чырвонай матэрыі. Таму звычайна паляўнічыя, вызначыўшы месца лёжкі драпежнікаў, асцярожна абцягваюць яго сцяжкамі, як кажуць пра гэта — абкладваюць ваўкоў.
Такія ўчасткі могуць дасягнуць трох-чатырох кіламетраў у дыяметры. Дык вось, расцягнуўшы шнур, паляўнічыя звычайна недзе ў адным месцы сцяжкі здымаюць — робяць так званае “акно”, насупраць якога ўладкоўваецца стралковая лінія. Такіх “вокнаў” можа быць некалькі.
Загоншчыкі падымаюць ваўкоў з лёжкі, і тыя, не асмельваючыся падысці да нацягнутага шнура са сцяжкамі, імкнуцца ў свабодныя “вокны”, дзе і трапляюць пад стрэлы паляўнічых.
На першы погляд такое паляванне здаецца простым. Але гэта толькі пры павярхоўным знаёмстве. На самай жа справе яно куды больш складанае. Ваўкі, калі іх абкладуць, часта хітруюць, паводзяць сябе так, як ніхто не чакае, і нейкі раз выкідваюць “такія конікі”,— толькі дзівішся іх разважлівасці і кемлівасці.
Як бы там ні было, для паляўнічага галоўнае тут — своечасова абкласці звяроў, не даць ім выйсці з “зачараванага” кола раней тэрміну. Вось гэта ўжо даецца не проста, прыходзіць з вопытам і з гадамі.
Рыхтуючыся да палявання, Кузьміч выцягнуў з-пад страхі свірна некалькі козлікаў-катушак, якія схаваў там яшчэ мінулай вясной. На гэтыя катушкі і былі наматаны шнуры са сцяжкамі. Кузьміч старанна разабраў маткі, расцягнуў іх ад сцяны да
сцяны па хаце, потым ён моцна напаліў печ, каб адсырэлыя шнуры добра прасохлі і сталі лёгкія. У тых месцах, дзе сцяжкі не моцна трымаліся на шнуры, ляснік надзейна замацаваў іх трывалымі суравымі ніткамі. Тыя, што паднасіліся, парваліся і выцвілі ад часу, замяніў новымі, выразаўшы іх з кавалка чырвонай тканіны. Такім чынам, атрымалася некалькі доўгіх шнуроў па ўсёй даўжыні ўчэпленых яркімі агністымі сцяжкамі. “Чырвоныя язычкі” мацаваліся недалёка адзін ад другога, каб на расцягнутым шпагаце добра праглядваліся і стваралі “суцэльную загароджу”.
Затым Кузьміч зматаў на лёгкія драўляныя катушкі прасушаныя, адрамантаваныя і асцяжкаваныя шнуры, пры гэтым на адным канцы кожнага адрэзка завязаў шнур у невялікую пятлю, а на другіх прыладзіў зручны драўляны клячык. Зрабіў гэта ён для таго, каб, размотваючы і замацоўваючы сцяжковыя шнуры, не траціць многа часу... Вось, напрыклад, закончыўся адзін адрэзак шнура пятлёю, ты тут жа ўдзеў у яе клячык наступнага адрэзка — і раскідвай далей па кустах сцяжкі — хутка і зручна. А ў лесе, калі будзеш абкладваць ваўкоў, дзе кожная хвіліна дарагая — гэта ой як немалаважна.
Зрабіў Кузьміч і некалькі невялікіх вілачакматавілец з бярозавых рагацінак, на якія наматаў карацейшыя шнуры. Гэта на той выпадак, калі незнарок парушыцца які ўчастак абкладу і яго трэба будзе тэрмінова адрамантаваць, або ўзнікне неабходнасць хуценька асцяжкаваць новы.
Затым Кузьміч акуратна пачысціў сваю дванаццацікалібравую куркоўку, старанна выцер яе чыстым кавалкам паперы, потым вынес у сенцы, павесіў там на цвік, каб выветрыўся пах салідолу і драўніны. Пасля зверху яшчэ нацёр яе альховай карой.
Вельмі клапатліва набіваў стары патроны. Ён добра ведаў, што воўк жывучы. Як кажуць паляўнічыя, моцны на рану. Нават часам смяротна паранены, прашыты наскрозь некалькімі карцечынамі, звер праходзіць вялікія адлегласці, а калі здараец-
ца гэта вечарам, як пачынае цямнець, то наогул лічы, што страціў звера — уцячэ. Важна, каб у патронах былі вельмі надзейныя неадсырэлыя капсулі, каб зарад быў узмоцненым,— асабліва сухім порахам. Бо, крый Божа, асечка, можа, здарыцца, то другі стрэл зрабіць і не давядзецца. Нядбайнасць тут можа абрынуцца непамернай стратай, крыўднай, а часам і непапраўнай. Хоць локці тады сабе кусай — гэта ж табе не цецярук і не заяц.
Стары ляснік у гэтым, як кажуць, толк ведаў. Ен старанна, не спяшаючыся, перагледзеў запасы патронаў, набітых буйной карцеччу. Некаторыя з іх перазарадзіў. Таксама набіў новыя бяздымным порахам, які яму прывезлі нядаўна з горада. Такі порах дастаць у той час было вельмі цяжка, Кузьміч звычайна карыстаўся дымным, які называлі чорным. Але на такім паляванні, як задумаў стары, гэта дрэнна, ненадзейна. Затым Кузьміч запоўніў патронамі ўжо гняздзечкі самаробнага скуранога ягдташа і падвесіў яго на драўляны крук пад столлю, які менавіта для гэтага і быў змайстраваны.
Такім чынам, усё асноўнае для палявання было падрыхтавана. Можна было колькі часу адпачыць, што стары і зрабіў, то адлежваючыся на цёпленькай печы, то корпаючыся паціхеньку ў нескладаных клопатах па хатняй гаспадарцы.
Праз дзень, аднак, Кузьміч дома не ўседзеў і зноў вырашыў праехаць па суседніх вёсках — можа, у каго пала хатняя жывёліна. На такім паляванні прынада была б не лішняй.
Яму, можна сказаць, пашанцавала. На калгаснай ферме пала пры ацёле карова, хоць яе мяса па тым часе можна было выкарыстоўваць у ежу, але старшыня, разумеючы важнасць будучага палявання, аддаў яе старому. Брыгадзір выдзеліў Кузьмічу падводу, даў яму ў дапамогу двух калгаснікаў.
Тушу трэба было вывезці ў лес, туды, дзе, як меркаваў стары, з дня на дзень павінны з’явіцца, апісваючы свой вандроўны круг, ваўкі. І калі звычайна яны маглі прыйсці сюды, скажам, на суткідвое, то ладны запас падлы мог затрымаць іх на-
доўга. А гэта на руку паляўнічым, ёсць час падумаць, як лепей абкласці ваўкоў, ды і шанцаў на поспех шмат болей.
Ішоў чацвёрты дзень, як звяры пакінулі нашы мясціны, дзе раней нападалі на жывёлу і адпачывалі. Набліжаўся час, калі яны зноў маглі наведацца сюды. Варта было і Кузьмічу паспяшацца.
Шлях наперадзе быў не блізкі. І каб лішні раз не варочацца назад, Кузьміч з калгаснікамі мімаходам, па дарозе ў лес скіраваў каня дадому, пагрузіў на сані ўсё неабходнае, загадзя падрыхтаванае для палявання: катушкі са сцяжкамі, стрэльбу і патроны, некалькі самаробных драўляных трашчотак і, вядома ж, свае лёгкія самаробныя лыжы, абысціся без якіх было проста нельга.
Снег ужо прыкметна асеў, злёгся, стаў больш шчыльны, чым у пачатку зімы, нібы яго хто ўтрамбаваў. Конь амаль не правальваўся на роўнай, пакрытай скарынкай паверхні. Сані лёгка імчалі па цвёрдай скарынцы шарпаку, парыпвалі абітыя жалезам палазы. Калі ж месцамі снег злёгку правальваўся, яны таксама крыху патаналі пад цяжарам накладзенага на іх грузу, але неўзабаве зноў “выплывалі” на беласнежную роўнядзь.
Конь пры гэтым толькі фыркаў аб’інелай мызай, шырока раздзімаючы і без таго вялізныя ноздры.
— ФУ-РУ-РУ-РУ-РУ! .
— І-іга-га-га-га! — нібыта падбадзёрваў ён сябе і зноў шпарка імчаўся наперад, выдыхаючы ў марознае паветра густыя клубы пары.
Усё гэта несла людзям прыўзнёслы настрой, надавала бадзёрасці, цешыла непадробнай прыгажосцю пагодлівага зімовага дня.
Вось і поле ўжо скончылася. Дарога, злёгку віхляючы, пабегла па ўзлеску, затым нырнула ў густыя зараснікі. Яны часам то радзелі, то змяняліся сцяною стромкіх высозных хваін — пачынаўся неабсяжны змешаны лес з голымі ўскраінамі, a часам, наадварот, з густым непралазным падлескам.
А крыху далей бачны ўжо і мясціны, дзе баля-
вала і адпачывала раней воўчая зграя, мясціны, дзе трэба было пачынаць прыгатаванні палявання, якое абяцала быць цікавым.
Мужчыны скінулі тушу на вялікай паляне, бо ў час балявання ваўкам больш даспадобы прасторы, чым густы зараснік ці шчыльны лес. На прасторы ваўкі адчуваюць сябе спакойней, яны ахвотней і смялей наведваюцца да прынады, даўжэй затрымліваюцца ў такіх месцах. Пры гэтым ваўкі, як наядуцца, становяцца менш асцярожныя. Яны тады, скруціўшыся клубкамі, моцна спяць дзе-небудзь у лясной крэпі, даверыўшыся вартавому ваўку. Ды і сам сыты вартавы звер становіцца менш пільны, a ўвесь вывадак, нават адчуўшы небяспеку, менш ахвотна пакідае месца лёжкі.
Воўчых слядоў тут, дзе скінулі тушу, не было відаць, не было іх і паблізу, але чакаць драпежнікаў можна было з дня на дзень.
Па дарозе назад калгаснікі падвезлі Кузьміча да нашага хутара ды завідна вярнуліся ў вёску.
Бацька мой не лічыўся заўзятым паляўнічым. У яго нават стрэльбы сваёй не было. Але, калі ўзнікала ў тым патрэба, ён пазычаў яе звычайна на суседнім хутары, дзе жыла вялікая сям’я нашых далёкіх родзічаў, малодшы сын якіх з дзяцінства займаўся паляваннем. Ен тады даваў бацьку сваё ружжо на адзін ці некалькі дзён. Словам, калі была патрэба, дык бацька ішоў на паляванне, адносіўся ж да яго, як і да іншай хутарскай справы, памяркоўна і з разуменнем.
Бо не было тут магчымасці выбіраць занятак па густу, усё трэба было ўмець і рабіць самому — і служба быту свая, і ўвесь сэрвіс на месцы, і харчовая праграма ўласная — усё ў тваіх мазолістых руF.ax. Як склаў праграму — так і харчуйся, як змайстраваў дзежку — так і карыстайся, як сшыў кажух — так і насі, і ніякі там Сталін табе не падмога, таго і глядзі, каб уласнае яшчэ не адабралі, то падатак, то харчпрадразвёрстка, то на нейкія аблігацыі падпішыся, што і сам не ведаеш, да чаго яны больш падыходзяць: ці печку распальваць, ці да
выскачыўшай на адным месцы скулы прыкладаць. Так што сам сабе ты тут кум каралю. Але калі рукі ды ногі ў парадку, і не гультайскія, растуць, як гавораць, з таго месца, адкуль патрэбна, дык з горам папалам пражывеш. Хоць неяк, хоць з пня на калоду, трэба ўсё ведаць і ўмець, бо ніхто за цябе ні карову не падоіць, ні падмурак не змайструе, ні ад злога вока не ўратуе.
Але не таму стары ляснік Кузьміч спыніўся ў нас, што бацька іншы раз ходзіць на паляванне. Кузьміч добра ведаў майго бацьку. Ён некалі яшчэ з ягоным бацькам, а маім дзедам Андрэем (даўно нябожчыкам) сябраваў. І нават, пажаніўшыся і раз’ехаўшыся, заўсёды цікавіліся, калі хто надараўся з той мясціны. Як там жыве стары? Так заўсёды звалі яны адзін другога.
Да таго ж з нашага хутара было шмат зручней дабірацца да месца, дзе скінулі прынаду, а ў нашай хаце для Кузьміча заўсёды мелася месца. Хоць і цеснавата, але бацькі казалі:
— Ну што там! Калі ласка, да нас — месца ж хапае.
Гэта цяпер ва ўсіх “вельмі цесна” стала, нават маці ці свякроў часта ў хаце “замінаюць”, ды так “замінаюць, што і павярнуцца няма дзе”. А раней месца хапала.
Вечарам разам з госцем мы вячэралі, а ён расказваў нам розныя дзіўныя і неверагодныя гісторыі са свайго жыцця. Больш размова ішла пра звяроў і птушак, пра жыццё старых дрэў, пра тое, як можа многа паведаміць чалавеку нават звычайны непрыкметны пень, калі яго ўважліва разгледзець.
Усе дружна елі камы — тоўчаную вараную бульбу, запраўленую маленькімі скварачкамі, падсмажанымі разам з дробна накрышанай цыбуляй, са смакам хрусцелі невялікімі салёнымі, усыпанымі малюсенькімі пупырышкамі гурочкамі, якія падала маці. Здавалася, нічога смачнейшага і лепшага на свеце няма, а калі дзе і ёсць, то яно зусім не патрэбна — ад дабра ж дабра не шукаюць.
Брат тым часам вылез з-за стала, з цікавасцю
аглядваў стрэльбу старога, асцярожна, няведама чаго больш баючыся, ці стрэльбы, ці таго, што зараз на яго насварацца, дрыжачымі ад напружання пальцамі кранаў прыклад і ствалы. Убачыўшы яго захапленне, Кузьміч дазволіў узяць ружжо ў рукі, і брат асцярожна ўзяў яго і нерашуча прыклаў да пляча. Захапленню і радасці яго, здаецца, не было канца. Гэта ж трэба — у яго руках сапраўдная паляўнічая стрэльба, хто з бедных сялянскіх хлапчукоў мог пахваліцца гэтым!
Толькі вось настаўляць яе на людзей і тым больш цэліцца ў іх не дазваляў. І хоць ён упэўнены быў, што ружжо не зараджана, але векавы няпісаны закон паляўнічых патрабаваў перасцярогі. Усякае ў жыцці можа здарыцца — ці забыцца можна, ці дзеці патрон могуць знайсці ды зарадзіць, адным словам “і не зараджанае, яно адзін раз у год страляе” — жартаваў часам стары. Ды, наогул, цэліцца ў чалавека нядобра — штосьці жорсткае і прыкрае ёсць у гэтым...
...І цяпер, праз многа гадоў, успамінаючы часам пра гэта, я не магу не падкрэсліць лішні раз важнасці і мудрасці лесніковых слоў, такіх простых і зразумелых усім, такіх звычайных, якія нібы нічым не вызначаюцца, і ў той жа час... Можа, нават жыццё яны мне таксама ўратавалі, тыя простыя правілы перасцярогі, калі ў цябе ў руках стрэльба. Але чаму “можа”? Яно ж так і было.
...Калі я, ужо сталым юнаком, закончыўпіы біялагічны факультэт універсітэта і працуючы над кандыдацкай дысертацыяй па экалогіі птушак, меў дазвол на іх выбарачны адстрэл у Налібоцкай пушчы, быў выпадак. Аднойчы паехаў туды з двума маімі сябрамі, таксама выпускнікамі універсітэта, толькі з другога факультэта — хімічнага. Мы разам былі пасля чацвёртага курса на ваенных зборах — там і пасябравалі.
А выехалі мы ў выхадны, каб проста адпачыць на прыродзе, а заадно і якога матэрыялу для работы сабраць. Карысць, як кажуць, двайная. Сябрам мне хацелася зрабіць прыемнае. Мясціны там вельмі
прыгожыя. Яны ўразілі мяне яшчэ з часу маёй летняй практыкі пасля трэцяга курса. Вось і хацеў я паказаць таварышам тыя цудоўныя, неапісальныя краявіды роднай зямлі. Гэта якраз там, дзе неабсяжныя прасторы налібоцкіх лясоў праразае тонкая блакітная стужачка чысценькай лясной рэчкі Іслач. Калі ехаць аўтобусам па трасе Мінск — Валожын, то пасля прыпынку ў досыць вядомай вёсцы Пяршаі, праз якія пяць-шэсць кіламетраў, аўтобус зноў спыняецца ў невялічкай вёсачцы Даўбені. Варта падацца там налева, па вузкіх, даўно няезджаных і няходжаных дарогах, кіламетраў праз дванаццаць можна трапіць у некранутыя векавыя лясы. Там у радыусе дзесятка кіламетраў рэдка сустрэнеш чалавека. Як мала засталося ў нас такіх мясцін. А як хораша і прыемна пабываць у іх.
Калі і сустрэнеш там каго, то хоць і ехаў сюды ад людзей далей, не засмуцішся. Наадварот, узрадуешся, бо людзі ў тых вёсачках, што згубіліся ў лясной глушы, таксама незвычайныя.
Дзе б я ні быў пасля, якія краі ні наведваў, ніколі, ні ў сваёй краіне, ні за мяжой, здаецца, не сустракаў больш чулых, добрых і шчырых людзей. Дык вось калі часам напаткаеш у тых мясцінах чалавека пасля доўгага блукання па лесе, то і адчуеш гэту шчырасць. Людзі заўсёды тут заўважаць цябе, падзеляцца ўсім, што ў іх ёсць, запросяць у хату, распытаюць, куды ідзеш, у чым маеш патрэбу, абавязкова дапамогуць.
У час студэнцкай практыкі, калі ўдавалася на які дзень “вырвацца” ў Мінск, а пасля, вяртаючыся, даехаць аўтобусам да Даўбеней і ісці пешшу далей, да месца нашай дыслакацыі, мяне абавязкова падвозіла першая спадарожная машына альбо воз.
Неяк у кабіне падарожнага лесавоза (акрамя кабіны нікуды ж не сядзеш) ехала нас адразу пяцёра і шафёр. Нават здзіўляюся цяпер, як здолеў я тады зачыніць за сабой дзверцы, бо залазіў у машыну апошні. Сядзелі адзін на адным, сагнуўшыся і сціснуўшыся як можна. Ледзь удалося ўпіхнуцца,
але ўсім здавалася, што нам тут зручна, усе былі задаволены.
Там пушча, і законы там свае. Але вядома, чым болып суровыя ўмовы жыцця, тым лепш бачны сам чалавек, тым мацней выяўляюцца ўсе рысы характару, тым больш такія, як чалавечнасць і дабрыня. Здавалася, што дзіўная багатая прырода Налібоцкага краю перадала тутэйшым жыхарам сваю душэўную прыгажосць і багацце.
Гэтыя мясціны спадабаліся і маім сябрам хімікам. Мы падоўгу купаліся ў невялікай Іслачы, дзе было больш глыбока, звычайна ў затоках. Тут можна было паплюхацца ў вадзе амаль па шыю. У іншых жа месцах вада была не глыбей чым па калена. Пяшчотна і задумліва кацілася запаволеная плынь. Невысокія, злёгку абрывістыя берагі з аднаго боку, і плаўныя, пакатыя з намытага мяккага жоўтага пяску з процілеглага. На тым баку яны пераходзілі паступова ў суцэльны масіў невысокага густога лазняку ды кустоўя дзікіх парэчак. На беразе мы ўтрох гулялі ў футбол, загаралі. Вечарам любаваліся на дзіва актыўнай і чамусьці запозненай да гэтай пары цягай вальдшнэпаў.
Калі ўжо ўспомніў вальдшнэпаў, то дазволю сабе зрабіць адступленне ад тэмы, расказаць пра іх.
Гэтыя таямнічыя лясныя кулікі ваўсю распачалі свой веснавы ток. Яны лёталі зусім нізка, адзін за другім, пара за парай, так прыгожа, удала ўпісваючыся ў наваколле, што наша блізкасць з прыродай здавалася яшчэ больш моцнай.
Я ніяк не мог зразумець, чаму гэта іх, вальдшнэпаў, настолькі інтэнсіўны ток разгарэўся цяпер, у канцы чэрвеня, калі птушаняты ўжо нават вывеліся, а тут, на табе,— шлюбныя гульні ў разгары. A можа, то быў паўторны, другі ток? Такое часам здараецца, калі першыя вывадкі раннія, і моладзь хутка пачынае жыць самастойна.
Але хочацца расказаць больш падрабязна пра дзіўнага ляснога даўганосіка, сустрэча з якім заўсёды радуе. Яго веснавы ток, ці, як называюць паляўнічыя і спецыялісты, цяга,— бадай, самы пя-
шчотны, самы паэтычны момант з усяго багатага і разнастайнага жыцця беларускай прыроды.
Вальдшнэп — птушка асаблівая. Гэта адзіны прадстаўнік з вялікага радаводу кулікоў, які жыве ў лясах. Іншыя яго суродзічы ў асноўным насяляюць балоты, а часам — стэпы. Вальдшнэп невялікі сабою, з голуба, а то і меншы. Вось толькі нос у яго, як ні ў кога з лясных жыхароў, разоў у пяць даўжэй за галаву, затое які гэта зручны інструмент для пошуку чарвякоў і лічынак! Ім гэтая птушка на вялікай глыбіні можа даставаць ежу з мяккага ляснога грунту. А на канцы дзюбы ў вальдшнэпа ёсць у дадатак спецыяльныя адчувальныя бугаркі. 3 іх дапамогай птушка нават пад зямлёй чуе сваю здабычу. Сярод дзікай прыроды вальдшнэп здаецца вельмі прыгожай і зграбнай птушкай, нягледзячы на доўгі нос, на зрушаныя назад вочы, якімі ён бачыць нават тое, што робіцца ззаду. Птушка, бясспрэчна, прыгожая, а паколькі гэта адзіны з усіх кулікоў лясны жыхар, то яшчэ і незвычайная.
У асноўным кулік вохрыста-рыжага колеру з прымессю шэрых таноў. Галава ў яго спераду зусім шэрая. Патыліца і зашыйнік расфарбаваны чатырма чорна-бурымі ці цёмна-рыжымі палоскамі, толькі шыя каля горла белаватая ды ніжняя частка цела больш светлага, жоўта-шэрага колеру. Нібыта кулік сапраўды маскіровачны халат надзеў. Сядзе кулік на шэрую, пасыпаную леташнім лісцем траву — паспрабуй заўваж яго. Ды і месцы ён любіць найбольш глухія.
Вядзе вальдшнэп выключна таемны вобраз жыцця. Днём ён хаваецца ў густых зарасніках сярод папараці і маладой пораслі асінніку і альхі. Сядзіць там увесь дзень. Толькі калі лісіца ці іншы драпежнік патурбуе, паднімаецца ён на крыло і пералятае на іншае месца. А для крылатых ворагаў вальдшнэп зусім незаўважны сярод шэрых траў, хмызняку і зямлі, на якой ён сядзіць нерухома. A hoc — нібы галінка якая, здолей разглядзець.
Ноччу вальдшнэп актыўны. Ён шпарка бегае па мяккай лясной глебе. Пачуе нешта — адразу ж за-
пусціць у зямлю свой доўгі нос. Дастаў, разглядзеў — чарвяк дажджавы. Падкіне яго ў паветры, спрытна схопіць на ляту самым кончыкам дзюбы, праглыне і пабег далей. Пераверне на хаду, як грыбнік палкай, лісцік, кавалак кары, кране сцяблінку — вось і слізнячок знайшоўся,— зноў праглынуў і зноў наперад. Чарвячкі, розныя лічынкі, насякомыя, смоўжыкі ды іншая дробная жыўнасць, што ля верхняга слою зямлі,— вось галоўная яго ежа. А часам і маладыя карэньчыкі травы паядае, здараецца. І на палі наведваецца, калі там можна паскубці свежыя парасткі жыта альбо азімай пшаніцы. To тады для яго — жыватворнасць сапраўдная і бегаць падоўгу не трэба, і смак гэткі цудоўны, а дзе-нідзе яшчэ і чарвячкі на закуску трапляюцца.
Вальдшнэп — птушка пералётная, на радзіму вяртаецца вельмі рана, як з’яўляюцца першыя праталіны. У гэты час ён трымаецца пераважна змешаных лясоў, любіць невысокія альшанікі, сустракаецца ля пералескаў і дарог, каля лясных невялікіх рэчак, на шырокіх высечках і месцах, былых пажарышчаў.
Яго шлюбная гульня, ці веснавы ток (цяга), праходзіць у паветры. Цяга пачынаецца вечарам, з заходам сонца так дакладна, быццам, да хвіліны выверана з апошнімі промнямі нябеснага свяціла... Толькі апусцілася за небасхіл яно, развітальным паўмесячыкам бардовага круга і адразу ж у сваіх аблюбаваных месцах пачынаюць праносіцца лёгкія цені. Гэта вальдшнэпы-самцы, падняўшыся нібы па камандзе, лёгка і плаўна ляцяць — “цягнуць” над лесам, выглядваючы ў яго шэрых абрысах самкувальдшнэпіху.
— Цві-цві! Хур-хур... Цві-цві! Хур-хур...— чуюцца з розных канцоў іх шлюбныя воклічы.
I прыгожым паветраным піруэтам, і прыглушанымі хрыплаватымі галасамі клічуць і клічуць яны да сябе сяброўку, вышукваюць яе ў вячэрнім змроку, цешаць надзеяй на жаданую сустрэчу.
Дык вось, звычайна бывае гэта ранняй вясною,
калі з’яўляюцца першыя праталіны, першыя бурлівыя ручайкі. Мо таму так маляўніча і ўпісваецца цяга ў агульны вобраз вясны нашага лесу, паэтычна і непаўторна дапаўняючы адно другім і ўтвараючы адзіны сюжэт прыроднага хараства і гармоніі. Вясна ў лесе і цяга вальдшнэпа — успомніш адно з гэтых паняццяў, і адразу наплывае другое, нібы працяг чароўнай дзеі часу першага святла і квецені...
Але ў нашым выпадку, як ужо гаварылася, цвіў бурна чэрвень. Ды гэта не бянтэжыла кулікоў. Яны настойліва цягнулі і цягнулі нізка над выемкай векавога лесу, якую ўтварылі нізкія дрэўцы і кустоўе над лясной рачулкай. Цягнулі плаўна, упоперак яе, рэзка зніжаючыся з-за вершалін высокіх дрэў, і затым павольна праплывалі над ракою.
Час ад часу яны ўступалі ў сапраўдныя бойкі між сабой, якія працягваліся, праўда, нядоўга. Сапернікі зноў разляталіся ў розныя бакі з надзеяй адшукаць сяброўку. Некаторыя з іх на імгненне прыпыняліся, нібыта завісалі ў паветры, часта махаючы крыламі і нейкі час кружачыся на адным месцы. Затым зноў пікіравалі над вяршынямі дрэў і зноў павісалі ў паветры...
Вось дзесьці побач пачуўся лёгкі свіст. Штосьці цёмнае невысока адарвалася ад зямлі. Адзін з такавікоў тут жа кінуўся ўніз, і праз хвіліну абодва цені схаваліся на зямлі. Аднаму пашанцавала ўжо — самка сама падала яму знак і паклікала.
Цяга прадаўжалася да самай цемры. І нават калі ўжо на фоне начнога неба нельга было разглядзець сілуэты птушак, рэдкія хорканні і цвіканні, якія сталі ў цішы больш выразныя, яшчэ доўга чуліся то з аднаго, то з другога боку.
Нават маіх сяброў, не спецыялістаў у галіне экалогіі ці арніталогіі (апошняя — навука пра птушак) вячэрняя цяга вальдшнэпаў глыбока ўразіла. Яны з захапленнем дзяліліся сваімі пачуццямі і распытвалі ў мяне пра жыццё гэтых таямнічых птушак, якіх да гэтага, аказваецца, не бачылі.
Мы між тым спяшаліся паспець да поўначы да
развалін замка графа Тышкевіча, які знаходзіўся кіламетрах у васьмі ад месца нашай стаянкі. Я запэўніваў хлопцаў, што па начах па развалінах замка ходзіць прывід. Ён паднімаецца на другі паверх, і ў ясную летнюю ноч яго можна добра разглядзець. I хоць яны не асабліва верылі гэтаму, але вырашылі пайсці. .
Гэты замак знаходзіцца ў тым месцы, дзе Іслач становіцца больш шырокай і паўнаводнай, і стаіць на яе ўзвышаным беразе, на шырокім прасторным месцы, абсаджаным рэдкімі цяпер ужо векавымі дубамі.
У пару студэнцкай практыкі мы часта наведваліся сюды і ўначы і днём. Гэта было магутнае збудаванне ў два паверхі з шырокімі цаглянымі сценамі, на якіх паабсыпалася ад часу тынкоўка, дзенідзе пакрышылася і патрэскалася цэгла, і толькі раствор, якім замуроўвалася цаглянае збудаванне, стаяў ні ў адным месцы не крануты. Быў цвёрды і моцны, і здавалася, што ён будзе стаяць вечна.
Да цяперашняй пары ніхто не ведае сакрэту гэтага раствору. Яго аналагі, зробленыя ў наш час, не могуць з ім параўнацца. Дзіўна, як маглі зрабіць усё гэта людзі ў той час, калі не было сённяшніх будаўнічых матэрыялаў, фарбаў і іншых хімічных рэчываў, тэхнікі, ды яшчэ ў такой глыбінцы, куды дабрацца і то вельмі цяжка. А трэба ж было гэта ўсё завезці сюды, хоць неяк спраставаць, прыгатаваць на месцы вялізныя аб’ёмы будаўнічага раствору, ды не абыякога. Стаіць замак і цяпер, уражваючы і здзіўляючы нас, быццам для гэтага толькі і пабудаваны ў лясной глухамані. Надзейна ўтаілі глухія муры сакрэты сапраўднага майстэрства. Дакладна вядома толькі адно — у састаў раствору ўваходзілі курыныя яйкі, якія збіралі ў час будаўніцтва па ўсёй акрузе.
Ды не для нашчадкаў, не для таго, каб яны здзіўляліся, вядома, будаваўся гэты замак. Знаходзячыся ў самай глушы багатай дзікай жывёлай Налібоцкай пушчы, ён быў месцам гульбішчаў графа Тышкевіча і ягонай світы. Грымелі тут тымі
часамі пышныя панскія паляванні. Звера ў тую пару хапала. Пасля палявання графская кампанія да позняй ночы весялілася ў прасторных пакоях. Для гэтых некалькіх толькі дзён на год і будаваўся шыкоўны замак.
Час прайшоў, улада перамянілася. To ў турботах нялёгкага перыяду яе станаўлення, то ў часіны вайны і разрухі, то ў нялёгкія дні аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркі пра замак забыліся, ды і цяпер, бадай, мала хто ведае аб ім. Хіба што жыхары маленькіх вёсачак гэтага краю могуць паведаць яго старажытную гісторыю.
Паступова згнілі страха і кроквы. Дашчэнту развалілася столь, спарахнелі зробленыя рукою дбайнага майстра вокны і дзверы, і толькі непарушныя сцены з невялікімі аканіцамі ды перакрыцце другога паверха, якое больш-менш захавалася, сіратліва стаялі на прасторным калісьці пятачку, відаць, спецыяльна расчышчанага тут; маўкліва і сумна ўглядаліся ў суцэльную сцяну лесу, як сведкі даўно адышоўшага часу. Замак зарос вакол высокай заслонай разнатраўя. Дзе-нідзе захаваліся і рэшткі некалькі роўнай і дагледжанай жывой агароджы, ды тры магутныя цагляныя слупы брамы пры ўездзе падказваюць месца знаходжання былога параднага пад’езда.
У начной цішы, пры лёгкім месячным бляску, замак уражвае таямнічасцю і невядомасцю. І нейкі страх прабягаў міжволі па целе, калі мы часамі падыходзілі сюды ноччу і, схаваўшыся непадалёку ў кустах, ціхенька выглядвалі з надзеяй убачыць прывід.
І на гэты раз, калі мы ўтрох — дужыя маладыя хлопцы — падышлі бліжэй да таямнічай пабудовы, лёгкія дрыжыкі прабягалі па жылках. І калі раптам гучна і нечакана залапатала ў некалькіх кроках ад нас на лясной дарозе спуджаная начная птушка, мы ўтрапёна застылі, нібы акамянелі, і толькі праз некалькі хвілін адышлі ад утрапення.
Нават, як па камандзе, гучна загаварылі паміж сабой, спрабуючы перабіць страх. Але і голас дры-
жэў, дык каб лішне не сарамаціцца, прыйшлося лепш змоўкнуць.
Тым не менш падыходзіць бліжэй да замка жадання ўжо не было ні ў кога. Пасядзеўшы з паўгадзіны непадалёку на ўзлеску і пазіраючы на маўклівыя муры, якія выразна вымгілёўваліся ў срэбhlim зіхаценні месячнага святла і такія ж маркотныя доўгія цені ад іх, вырашылі вяртацца. На гэты раз здань не прыйшла, а чакаць болыіі ніхто не хацеў.
I толькі па дарозе ўжо да стаянкі я расказаў, што здань, якая з’яўляецца ў замку, зусім не выдумка, бо бачыць яе калі-нікалі ўсё-такі сапраўды можна. Мясцовыя жыхары з вёсачкі Рудня, што яшчэ далей за замкам, расказвалі мне, што побач з іх вёскай жыве адзінокі стары. Ніхто не ведае, колькі яму гадоў, бо перажыў ён усіх родзічаў даўно, але быў яшчэ рухавы, ды быццам з галавою ў яго было трохі не ў парадку. Трымаўся ён стрымана, адзінока, пазбягаў сустрэчы з вяскоўцамі, больш ці адлежваўся, зачыніўшыся ў хаце, або блукаў па лесе, збіраючы грыбы, ягады, а то і зусім без патрэбы бадзяўся.
Дык вось мне казалі, што дзядок гэты быў калісьці дварэцкім графа Тышкевіча. Ён глядзеў за парадкам, прымаў у замку гасцей, падаваў ім на званыя вячэры багатыя і смачныя стравы. Жылося дварэцкаму, што і казаць, някегска. Асабліва па тым часе, мо таму і памяшаўся крыху, страціўшы ласы кавалак з прыходам саветаў. І калі ў чарговы раз успаміны не давалі яму спакою, дык ён уставаў апоўначы і прыходзіў да развалін старога замка. Моўчкі хадзіў па рэштках колішніх раскошных пакояў, паднімаўся на другі паверх, і на нейкі час яму здавалася, што ён ізноў ходзіць то па пакоях, то па кухні, падае сваім гаспадарам пачастункі.
I калі надаралася выпадкова каму-небудзь пабыць ля замка менавіта ў такі час, то атрымлівалася, што ў замку сапраўды ходзіць прывід. Паспрабуй разгледзець яго здалёк — толькі нейкія цёмныя жывыя цені снуюць, а падысці да замка бліжэй
такой парой хто адважыцца, тут і чалавека рэдка сустрэнеш, a то на табе... Страх, ды і толькі.
Нават дзяўчат-аднакурсніц іншы раз удавалася спакусіць паглядзець на начны прывід. Хадзілі тады спецыяльна апоўначы, расказваючы па дарозе розныя жахлівыя гісторыі. Да замка падыходзілі насцярожана, не хаваючы страху, каб яшчэ больш напалохаць дзяўчат.
І калі сядалі, дабраўшыся да месца, за бліжэйшымі кустамі, страху большала.
Нерухома затаіўшыся, палахліва ўглядаліся ў маўклівыя,. ахінутыя загадкавай цемрай, маркотныя муры. І тады, калі нават траплялася табе вельмі смелая і капрызная спадарожніца, яе міжволі ахопліваў нейкі асаблівы жах. Імгненна губляла яна ўсякую недатыкальнасць і сарамлівасць, паслухмяна хілілася сваім дрыготкім целам да цябе, болып моцнага і на яе погляд адзінага, у кім можна было знайсці ў гэты момант хоць нейкі паратунак. Здавалася, яе баязлівае пяшчотнае цела толькі табе аднаму гэтай часінай належыць, гатова з табою на ўсё.
А паспрабуй пасядзі ў такім становішчы спакойна, калі, так нечакана стаўшае ласкавым, пудкае маладое стварэнне ціснецца як мага бліжэй да цябе. Ад яе пяшчоты нейкая дзіўная асалода разліваецца па ўсім тваім целе. Пругкія налітыя грудзі, нібы моцна надутыя мячыкі, не адхіляюцца ад тваёй выпадкова пакладзенай на іх рукі, а неяк самі імкнуцца табе ў жменю, ад чаго неверагодныя незразумелыя пачуцці наэлектрызаванасці прабягаюць у цябе па целе, а твае вусны самі пачынаюць асцярожна кранацца, незвычайна лагоднай, з нейкім прыцягальным пахам, злёгку праступаючай у начной цемнаце дзіўнай белізною, танюсенькай шыі. Потым прыціскаюцца да яе ўсё мацней і мацней, пацалункі пераходзяць у працяглыя і зацяжныя, вусны апускаюцца па шыі ўсё ніжэй, а затым, наадварот, умомант адрываюцца, на нейкую хвіліну заміраюць два твары і зліваюцца нарэшце, у салодкім, як ліпавы мёд, і ап’яняючым, нібы кубак
выстаянага малінавага віна, працяглым-працяглым пацалунку. •
А калі звычайных уражанняў на асабліва смелае і залішне разумнае дзяўчо не хапала, дык дзею прыходзілася паўтараць у наступны раз. Толькі каму-небудзь ужо самому загадзя прыходзілася дабірацца да замка і ў зададзены час самому станавіцца “прывідам”. Тады ўжо страху хапала на ўсю ноч, толькі не спяшайся адступаць раней тэрміну.
...У гэты раз мы, трое юнакоў, падаліся назад, бо шуткаваць, не было з кім, а па дарозе я расказаў ім пра свае студэнцкія шаласці. Гэта ўсіх развесяліла, мы досыць хутка і непрыкметна для саміх дабраліся да свайго будана, леглі на папаратнікавай падсцілцы ў спальных мяшках, млосная стома тут жа дала знаць, і ўсе ўмомант заснулі.
Так і спалі, мо і прачнуліся дзесьці а восьмай гадзіне раніцы. І хоць гэта не позна, бо вярнуліся мы недзе толькі гадзіны ў чатыры, а мо крыху пазней, ды нельга было не заслухацца ранішнім птушыным хорам, які пераліваўся на ўсе лады.
Характэрным тоненькім піскам вітае раніцу на вяршыні высокай елкі ружовагрудка-берасцянка.
— Фіць! Ф’ю, ф’ю-ф’ю-ф’ю... Фіць! Ф’ю-ф’ю-ф’юф’ю,— паўтарае за ёй зяблік.
— Цень-цень-цень-цень-цень,— быццам тоненькі струменьчык крынічнай вады, звініць у берагавых зарасніках пеначка-цянькоўка.
А вось заспяваў у гушчары пеўчы дрозд, і адразу ж падцягнулі з ім дразды, і нават начны пявун салавей не вытрымаў і таксама ўключыўся ў агульны ранішні хор.
Звычайна скрытная і маўклівая ў такі перыяд івалга, схаваная ў густой вершаліне лахматай ліпы, таксама не без задавальнення падае свой адрывісты характэрны голас:
— Фіцью-эцю! Фіцью-эцю!
Змоўкне, прыслухаецца і зноў:
— Фіцью-эцю! Фіцью-эцю!
А ў чыстым ранішнім небе заліваецца ў безупынным звоне лясны жаваранак-юла.
Дзесьці ў глухамані нават мармытанне ўдода чуецца:
— Уп-уп-уп! Уп-уп-уп-уп-уп...
А прыгажосць якая! Лес стаіць нібы зачараваны, не зварухнецца, не кіўне ніводнай галінкай, быццам баіцца, каб не парушыць гэты зладжаны многагалосы хор. Спевы чуюцца з глыбіні, з боку, зверху, па-над самым буданом, прама над галавою. Шчабеча шматлікае лясное дробнае птаства, і здаецца, што і сам лес, яго зялёнае лісце, тонкія галіны і маладыя хваёвыя лапкі таксама спяваюць, спяваюць нястрымана, натхнёна, непаўторна.
Яшчэ не высахлі на мяккіх лясных травінках бурштынавыя кроплі буйной расы, і яны, нібы рассыпаныя пацеркі асляпляльнага срэбра, ззяюць, пераліваючыся ўсімі колерамі вясёлкі.
Куды толькі падзяваліся тыя жахлівыя водгукі начнога лесу, яго недаверлівая насцярожанасць, негасцінная патаемнасць і змрок.
Лес раптам раскрыўся ва ўсю шырыню, расхінуў нам тыя нябачныя дзверы і паўстаў зусім іншым, чым быў нават учора,— яшчэ больш добрым, прыгожым, ветлівым і шчодрым.
Мы яшчэ колькі цешыліся непаўторнай прыгажосцю прыроды, яе спрадвечнай чысцінёю, то прагульваліся, зачараваныя, па беражку Іслачы, то зноў ляжалі на мяккай папаратнікавай падсцілцы ў будане і слухалі птушыныя спевы.
Пасля, дзесьці ўжо а дзесятай ці адзінаццатай гадзіне, калі птушкі прыкметна заціхлі, а сонца паднялося вышэй, мы развялі на ранейшым месцы агонь, адварылі бульбы, пачышчанай і памытай у рачной вадзе, і з апетытам падсілкаваліся ёю і скрылікамі тоўстага салёнага сала з зялёненькімі свежымі перынкамі цыбулі. І было гэта так смачна і прыемна, што і з рэстаранам параўнаць нельга.
Потым некалькі гадзін зноў адпачывалі, нават крыху яшчэ паспалі, зноў купаліся і загаралі на пясчаным плёсе, вымытым хвалямі павольнай плыні. А яшчэ праз некалькі гадзін прыняліся ўкладваць рэчы, каб паспець завідна дабрацца да шашы.
На душы было так радасна і светла, што, здавалася, сэрца гатова было спяваць, такая добрая, бестурботная пара, калі толькі-толькі засталіся ззаду надакучлівыя студэнцкія аўдыторыі, экзамены і залікі, патрабавальныя дацэнты і прафесары. Час самастойнай працы быў яшчэ наперадзе, цяпер ты сам сабе гаспадар і ніхто табе не ўказчык.
А яшчэ вакол такая прыгажосць! Жыві ды радуйся. І калі б сказаў хто ў такі момант пра смерць, то палічыў бы яго вар’ятам. А была яна між іншым так блізка.
І адбылося гэта не па чыёй-небудзь віне ці па злому намеру. Адзін з маіх таварышаў, корпаючыся каля рукзакоў, заўважыў маю стрэльбу, якая яшчэ ляжала неразабраная на маіх не ўпакаваных пакуль рэчах. He скажу пра яго нічога дрэннага, і хай не падумае, што трымаю на яго крыўду ці, не дай Божа, помсту. Калі што і здарылася, то выпадкова, бо чалавек ён быў асабліва добры... Ён і paHeft не раз разглядваў ружжо, нават збіраў і раз; біраў, прыкладваў да пляча, цэліўся ў птушак... І чаго яго тут чорт тузануў ізноў.
Хутчэй за ўсё хлапчукоўская цяга да зброі, што засталася -яшчэ з дзяцінства, завалодала ім. Ён з нейкай асаблівай цікаўнасцю ўзяў стрэльбу, раптам чамусьці спытаў мяне:
— А можна я напаследак разок стрэлю?
У такім узросце псаваць патроны дарма было нават неяк брыдка. Але я ўспомніў, што ў ягдташы ' ў мяне ёсць адзін халасты патрон. Ён быў нямоцна закручаны, і па дарозе картонны пыж, што закрываў яго зверху, зрушыўся і выпаў. Шрот высыпаўся, застаўся толькі порах, у глыбіні гільзы быў бачны воку толькі войлачны пыж, які раней аддзяляў шрот ад пораху. Я так і пакінуў яго ў ягдташы, каб потым зноў дазарадзіць, калі ў чарговы раз буду набіваць патроны. А тут таварыш просіць стрэліць.
Ну што ж, няхай.
— Выстралі, калі ўжо так хочаш,— адказаў я,— толькі вазьмі халасты патрон, там ёсць адзін.
— А каторы халасты?
— А ты паглядзі, ён пусты, адразу знойдзеш, з дзіркаю зверху, усе набітыя да закруткі, а ён пусты.
Ён бярэ тым часам з ягдташа гільзу, акуратна і спрактыкавана дасылае ў патроннік і, шчоўкнуўшы стваламі, як свавольны хлапчук, накіроўвае стрэльбу на мяне, трымаючы ствалы якраз на ўзроўні маёй галавы.
Я стаю зусім блізка, у поўны рост, пазіраю ў яго бок, нават выхадныя адтуліны ствалоў лёгка праглядваюцца храміраваным бляскам з сярэдзіны, і бляск гэты здаецца нейкім варожым і абыякавым.
— Ну, я страляю! — бестурботна вымавіў ён.
Я і сам у маленстве быў нястрымным вельмі і свавольнікам славіўся добрым, і тым не менш у адносінах да зброі, да палявання выпрацавалася ў мяне асаблівая акуратнасць, культура палявання, і стараўся я выконваць гэтыя непарушныя і святыя правілы заўсёды і пры любых абставінах.
— Страляць то страляй, але ўзнімі ствалы вышэй над галавою, цэліцца ў чалавека ў паляўнічых не прынята, ды і наогул гэта нядобра.
А ён, не прамовіўшы больш ні слова, узняў ствалы крыху вышэй маёй галавы, на момант замёр, нібы атрымліваючы, а можа, і на самай справе атрымліваючы ад усяго гэтага асаблівае задавальненне, нарэшце, смеючыся, націснуў на спускавы кручок, пасля нават адшаснуўся злёгку ад аддачы прыклада ў плячо.
Стрэл здаўся мне залішне моцным і падазроным, зусім не такім, калі страляеш халастым патронам. Нават выразны імклівы посвіст пранёсся над маёй галавой.
He доўга думаючы, я падышоў да свайго рукзака, узяў у рукі ягдташ і... Той пусты патрон ляжаў на месцы.
— Слухай, з чаго ж ты страляў?
— Як з чаго? 3 таго пустога патрона, як ты і сказаў!
— А гэта што? — працягнуў я яму гільзу.
Ён толькі здзіўлена паглядзеў на мяне і, відаць,
убачыўшы на маім твары непаразуменне і разгубленасць, моўчкі паціснуў плячыма.
І тады я зразумеў усё, нібы падкошаны апусціўся на зямлю, сеў, абхапіўшы галаву рукамі. Я цяпер зразумеў, што некалькі хвілін назад ледзь не здарылася непапраўнае і жудаснае.
Выязджаючы ў глухі лес, дзе можна сустрэцца і з ваўком, і з мядзведзем, для перасцярогі, на ўсякі выпадак я прыхапіў з сабой некалькі патронаў, наладаваных кулямі Майера. Паляўнічыя ведаюць, што гэта за куля.
Важкі невысокі цыліндрык са свінцу з касымі рабрынкамі на паверхні, а ў сярэдзіне — поўнасцю пустацелы. Куля гэтая турбавінтавога дзеяння. Пры палёце развівае вялізную хуткасць і магутную забойную сілу за кошт моцнага кручэння, якое надаецца ёй наразнымі барознамі і шырокай адтулінай. Трапляючы ў ахвяру, такая куля наносіць глыбокую рваную рану пад сілай сваёй вагі і высокага запасу кінетычнай энергіі, набытай у час руху.
Калі паставіць яе ў картонную гільзу, яна шчыльна прылягае ля краёў, а закручаны зверху абадок гільзы прыкрывае сабой бакавыя часткі яе сваімі падагнутымі краямі. І зверху ў патроне праз адтуліну кулі добра праглядваецца войлакавы пыж, на якім куля ўсаджана.
Такі патрон і прыняў па нявопытнасці мой спадарожнік за халасты. І вось з чаго, аказваецца, намерваўся страляць ён, нацэліўшыся мне ў галаву.
Так, паляванне — гэта не забава, а стрэльба, хоць і паляўнічая,— зброя, а са зброяй не жартуюць. I бяспеку, карыстаючыся ёй, трэба захоўваць заўсёды. Любая неасцярожнасць, любая, нават, здавалася б, зусім нязначная дробязь са зброяй не дапускаецца. Тут усё важна, усё без выключэння галоўнае. 3 глыбокай удзячнасцю ўспамінаю цяпер словы старога лесніка Ёхі-Махі, што стрэльба не для таго, каб накіроўваць яе на чалавека, бо і незараджаная яна адзін раз у год страляе.
А не прадухілі Божа, здарылася б усё ж бяда, да якой і заставалася ўсяго адно імгненне, што было б 158
тады? Загінуць выпадкова, па глупстве ў такі цудоўны час і ў такім узросце, калі толькі вырас і вывучыўся і сама толькі жыць і тварыць справу. Загінуць без ніякіх падстаў, калі яшчэ жыць ды жыць, а тут гэткая недарэчная выпадковасць...
А як перанесці гора маці? Як быць тваім учарашнім сябрам-спадарожнікам, куды панесці гэта мёртвае цела са знявечанай галавою? Як паказацца з такою ношай на людзях, на вачах сваякоў нябожчыка?
А можа, яшчэ тыя адносіны да паляўнічай справы, якія прывіты ў часы лекцый і практыкі па паляўніцтвазнаўстве ў Белавежскай пушчы цудоўным чалавекам і настаўнікам Уладзімірам Сяргеевічам Раманавымгадвялі ў гэтым выпадку бяду.
He магу не ўспомніць гэтага чалавека, які ўжо ў маім юначым узросце, як некалі Кузьміч у дзяцінстве, вельмі многа даў мне для разумення жыцця, мне здаецца, што нешта яднала іх. Можа, любоў да прыроды, павага да яе, шчырыя адносіны да чалавека.
Як і Кузьміч, Уладзімір Сяргеевіч заўсёды імкнуўся падзяліцца сваімі ведамі і вопытам з тымі, хто яго акружаў: ці гэта звычайныя яго таварышы па працы ў міністэрстве, ці мы, студэнты, якія прыйшлі прама ў яго кабінет на лекцыю, ці леснікі і рабочыя тых мясцін, дзе ён пачынаў свае пасляваенныя працоўныя гады.
Мы пазнаёміліся з Уладзімірам Сяргеевічам на пятым курсе універсітэта, калі дэканат біялагічнага факультэта запрасіў яго прачытаць курс паляўніцтвазнаўства для групы студэнтаў, якія спецыялізаваліся ў кірунку аховы прыроды. Лекцыі, як гаварылася вышэй, чытаў ён нам не ва ўніверсітэцкай аўдыторыі, а ў сябе ў рабочым кабінеце (працаваў ён тады намеснікам міністра лясной гаспадаркі рэспублікі), і ўжо само гэта накладвала на нашы заняткі асаблівую важнасць, і адносіліся ўсе мы да іх надзвычай добрасумленна.
Ды і расказаць яму нам было аб чым. Доўгія гады працаваў Уладзімір Сяргеевіч дырэктарам Бе-
лавежскай пушчы. Гэта вельмі паўплывала на яго паводзіны, наклала асаблівы адбітак. Ён быў стрыманы і сур‘ёзны, даволі строгі, але ў той жа час вельмі добразычлівы і клапатлівы чалавек. Яго лекцыі не былі нейкім казённым наборам інфармацыі, якую патрабуе праграма. Яны праводзілісяў форме жывой размовы, змяняючыся час ад часу абстрактнымі адступленнямі ад тэмы. У такія моманты мы атрымлівалі тыя самыя каштоўныя веды, што былі ўзяты з самога жыцця, якія ні з адной кнігі не пачэрпнеш. У большасці з іх размоўца сам некалі быў удзельнікам ці хаця б з’яўляўся іх сведкам, што дазваляла прыпаднесці ўсё гэта найбольш даходліва і выразна.
Ва Уладзіміра Сяргеевіча не было адной нагі. Ён ніколі не расказваў, як гэта адбылося, а мы самі загаварыць аб тым не раіпаліся. Карыстаўся ён добра змайстраваным пратэзам і толькі пры хадзьбе даволі прыкметна выкідваў яго ўперад. І станавілася зразумела, што нага ў яго не свая. Адначасова ён карыстаўся вялікай масіўнай кульбай, зробленай з кавалкаў скінутых рагоў дзікіх капытных, нават верхняя дужка кульбы была ўдала падабрана з вілачка іх адростка.
Але найбольш каштоўнае і патрэбнае ў далейшым жыцці давялося спазнаць трохі пазней, калі ён вычытаў праграму курса і нам патрэбна было прайсці яшчэ так званыя практычныя заняткі па гэтай дысцыпліне ў сапраўднай паляўнічай гаспадарцы. .
Нас вывезлі тады на некалькі дзён у Белавежскую пушчу — адну з буйнейшых у Еўропе запаведна-паляўнічых гаспадарак, дзе ўсебаковая ахова дзікай прыроднай фауны ўдала спалучаецца з яе разумным промыслам і адстрэлам пэўнай часткі паляўнічай жывёлы для выкарыстання дзяржавай і грамадзянамі.
Выехалі мы на невялікім аўтобусе “Рафіку”, бо група студэнтаў, якая спецыялізавалася на ахове прыроды, была маленькая. Першы эксперыментальны выпуск, як кажуць, “пуск” гэтай спецыяліза-
цыі, таму і нешматлікая яна была. Я цяпер ужо нават і не магу ўспомніць дакладна, колькі нас ехала, здаецца, шэсць ці восем чалавек. Калі б задумацца болей.уважліва ды загнуць, не спяшаючыся, на кожнага палец, то, вядома, успомніў бы ўсіх. Але справа не ў гэтым. У рэшце рэшт, галоўнае ў тым, што калектыў быў хоць і невялікі, але дружны, зладжаны і натхнёны.
Размясцілі нас у памяшканні тутэйшага лясніцтва. Мы адразу пасябравалі з мясцовымі працаўнікамі — паляўніцтвазнаўцамі і леснікамі, навуковымі супрацоўнікамі і егерамі, простымі рабочымі гаспадаркі і механізатарамі — усімі тымі, хто меў дачыненне да паляўнічай справы ў гэтым рэгіёне і поспехаў, якіх яна дасягнула.
Размаўляючы з імі, мы болып падрабязна даведаліся, які цікавы і шматгранны быў чалавек — Уладзімір Сяргеевіч Раманаў. Тут і раскрыліся нам яго лепшыя чалавечыя якасці, дзе па сціплым успаміне яго самога, дзе па расказах тых, з кім даводзілася працаваць яму раней, а болып за ўсё — у выніку пастаянных узаемаадносін між намі, калі багатая і даравітая яго натура раскрывалася ва ўсёй сваёй велічы і рас^ошы.
Першае, што нас уразіла, дык гэта яго ўвага да чалавека. Ва Уладзіміра Сяргеевіча не адчувалася начальніцкіх нотак. У яго не было грані паміж намі і ім, былымі і цяперашнімі падначаленымі, хоць аўтарытэт меў вельмі высокі і бясспрэчны.
Вядома, калі вяртаешся ў знаёмыя мясціны, на цябе ўздзейнічае маса ўражанняў і ўспамінаў. I не дзіва, што адразу, як прыехалі, усе, хто ведаў і нават не ведаў раней Уладзіміра Сяргеевіча, а чуў пра яго, кінуліся сустракаць дарагога госця. Сабралася даволі вялікая кампанія, і працавала ўжо ваўсю лясная кухня, на якой гатаваліся розныя паляўнічыя стравы.
А пра нас, студэнтаў, усе неяк незнарок забыліся, і толькі ён не забыў. Калі яго запрасілі да стала, то ён, шчыра падзякаваўшы, напомніў, што ў памяшканні гасцініцы знаходзяцца яго студэнты,
неяк асабліва і выразна выдзяляючы слова “яго”, быццам хацеў падкрэсліць, што нас нельга лічыць чужымі. А потым нават не папрасіў, а, хутчэй, досыць сурова загадаў, каб да нас была праяўлена належная ўвага і на стале зараз было тое ж, што і тут.
Вячэраючы, ён слухаў прысутных, якія расказвалі пра свае радасці, клопаты і надзеі, пра планы і цяжкасці. Раманаў стараўся адразу, не адкладваючы, нечым дапамагчы: каму добрай парадай, каму ўдала прыведзеным прыкладам, а каму і сапраўднай справай.
А мы тым часам таксама з задавальненнем балявалі за сталом, бо не заўсёды студэнту даводзілася смачна і ўдосталь пад’есці. І не то, каб менавіта з недастатку, хутчэй за вучобай часу не хапала, заседзішся, бывала, за кнігамі да паўночы і пра вячэру забудзеш. А тут — любата.
Потым, добра пад’еўшы, хто адпачываў, расцягнуўшыся пасля доўгай дарогі на нядаўна перасцеленым чыстым ложку, хто сядзеў і любаваўся пушчай, хто з асалодай удыхаў свежае паветра.
Аднапавярховы драўляны дом, які адначасова быў і памяшканнем лясніцтва і гасцініцай, быў нашым прытулкам. Я пахадзіў гадзіны паўтары па лесе, мяне больш вабіў веснавы водар пушчы. Ад Мінска гэта было кіламетраў за трыста з гакам (а мо і без гаку). Вясна сюды прыходзіць раней, пэўна, тыдні на два, зрушваючы ўсе феналагічныя тэрміны: і вяртанне з выраю птушак, і распусканне пупышак на бярозе, і першыя птушыныя гнёзды.
А прыехаць у вясну на два тыдні раней, чым яна звыклая для цябе, было асабліва прыемна, бо вясна — гэта заўсёды радасць, здаецца, ты сам разам з прыродаю ажываеш ад доўгага зімовага сну і ў тваіх жылах, быццам сок у ствалах дрэў, струменіць жывая кроў, напаўняючы істоту сілай і ўзнёсласцю.
У лесе паступова сцямнела. Я хуценька падаўся назад, каб не заблудзіцца незнарок у незнаёмым масіве. Пад ногі мне трапляліся вожыкі, відаць,
асаблівы перыяд іх актыўнасці прыйшоўся менавіта на гэты час. Іх было настолькі многа, што я вырашыў злавіць некалькі, каб раніцаю пацешыць аднакурснікаў, ды, як бы незнарок, пахваліцца сваёй начною вылазкай. Я без цяжкасці злавіў два калючыя клубочкі, а потым з нахабнасці яшчэ аднаго, прынёс вожыкаў у прыполе кашулі, выпушчанай з-пад рэменя, у пакой, дзе мы спалі, і выпусціў. Сам лёг на ложак і неўзабаве заснуў.
Раніцаю паспаць не давялося, вожыкі ажывіліся. Яны моцна фыркалі і гучна тупалі па падлозе маленькімі дужымі ножкамі. Гэта было дзіўна і нечакана, бо ўсю ноч яны сядзелі ціхенька і спакойна, а тут учынілі нешта неверагоднае.
І спаць усім хочацца, і што робіцца ў пакоі, незразумела, але сон перамагае, і разбуджаныя стомленыя падарожнікі, не зважаючы на фырканне і тупанне, утульней ухутваюцца, нацягваюць коўдры на галовы, лянуючыся паглядзець, што там такое.
А вожыкі ўсё тупацяць і фыркаюць. Я таксама адчуваю яшчэ стому, але цікую з-пад коўдры.
I што бачу?
Самы старэйшы з нашай кампаніі Барада (гэта мянушка, а калі папраўдзе — Анатоль Куралёў) нагнуўся, апусціў сваю бараду пад ложак і пужае вожыка гучна:
— Фу-фу!
Або:
— Фру-фру! ,
Барада, моцна фыркаючы шырокімі аброслымі губамі, нават захапіўся сваім заняткам.
Які тут сон! Няма спакою. Але і не хочацца ўставаць ды злазіць з ложка, каб прагнаць свавольніка. А ён, Анатоль, зноўку ўхутваецца з галавою, спрабуе не звяртаць на ўсё ўвагі. Але барада перашкаджае крышку — вялікая ж вельмі, і Куралёў рукой пагортвае доўгія валасы.
Мянушкі чамусьці так і ліплі да Куралёва. І часцей усяго з:за той жа злашчаснай барады. Дзед, Барадулін, Ёлапень, Лапа — як яго толькі не звалі.
І выгляд у яго быў нейкі нязграбны, рукі доўгія амаль да кален, а пяцярня дык трох іншых варта. Сам высачэзны і хадзіў панура, прыгорблена. Праўда, барада ў яго была сапраўды прыгожая — чорная і шырокая, дзяўчаты смяяліся, а калі за што і любілі яго, дык гэта толькі за тую бараду. А па дарозе на начлег у пушчы спыняліся ля старых царкоўных развалін, дзе побач былі захаваны былыя служыцелі культу. На шырокіх надмагільных плітах, высечаных некалі з паліраваных каменняў, значыліся імёны нябожчыкаў і гады іх жыцця, a на адным — і назва яго царкоўнага сану: протаіерэй. Калі ж свяшчэннаслужыцель, то, вядома, з барадою. А студэнты, кожны ведае,— народ жартаўлівы. Вось і празвалі Бараду яшчэ і “протаіерэем”. Так і клікалі яго пасля ўвесь час, пакуль заставаліся ў пушчы — Протаіерэй.
Усё гэта я падрабязна расказваў сваім спадарожнікам, калі мы ішлі назад у вёску Даўбені, і з задавальненнем адчуваў, як паступова адыходзіць кудысьці ўражанне ад таго непрыемнага здарэння.
Твары хлопцаў станавіліся зноў адкрытымі і даверлівымі,— што тут зробіш, яны ні ў чым не мелі віны, і, адчуваючы, што напружанне паступова праходзіць, я з натхненнем працягваў далей — пра тых вожыкаў і Бараду, пра ўражанні і пачуцці, што ўпіліся мне ў сэрца ў кароткія часіны практыкі, пра Раманава і Белавежу.
* * *
Хто не чуў з самых розных крыніц пра Белавежскую пушчу, хто не слухаў складзеных аб ёй песень, хто не зачытваўся захапляючымі прыгодніцкімі апавяданнямі аб жыцці яе насельнікаў! Але чуць адно, а ўбачыць сваімі вачыма — зусім іншае.
Белавежская пушча — старэйшы ў Еўропе запаведнік, які раскінуўся на тэрыторыі Беларусі ўздоўж яе заходняй граніцы з Польшчай і прасціраецца па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, захопліваючы пад
сябе больш васьмідзесяці гектараў плоскага шырокага ўзвышша. Гэта зона мяккага клімату, дзе сярэдняя тэмпература года — каля пяці—васьмі градусаў, што забяспечваецца больш усяго дзякуючы жыватворнаму ўплыву Балтыйскага мора, якое карэнным чынам накладвае свой грунтоўны адбітак на агульны стан надвор’я гэтага краю, прыдаючы мясцоваму клімату рысы цёплага і вільготнага. I на тэрыторыі Польшчы мае пушча свой працяг, і там захапіла вялізную, яшчэ большую нават тэрыторыю, але гэта зона ўжо не наша, дык не будзем яе пакуль што чапаць, бо ў нас і сваёй хапае.
Ад выбудаванай калісьці ў даўніну высокай Белай вежы ўскрай гэтага унікальнага зялёнага аксаміту набыла пушча назаўсёды сваю такую мілагучную і цяпер ужо добравядомую ва ўсім свеце назву. І беражліва ахоўвае з той пары і назву гэту і тую самую вежу.
Белавежская пушча — край магутных старажытных лясоў, дзіўная мазаіка каржакаватых стогадовых дубоў і вязаў, стройных красунь — бярозак і элегантных клёнаў, што ўтвараюць дзе-нідзе чысцюткія, светлыя, спрэс бярозавыя гаі, а часцей — раскошныя зацемненыя дубровы, якія змяняюцца часам неверагодным перапляценнем усіх парод адразу, уражваючы шматабліччам самых мудрагелістых форм і фарбаў. A то адкрыецца раптам воку высачэзная сцяна стромкіх карабельных хваін! Гэта векавы бор — царства спелага лесу і магутных лясных птушак — глушцоў.
Фауна (жывёльны свет) запаведніка надзвычай багатая і разнастайная, як і расліннасць, за кошт якой яна развіваецца і жыве. Цудоўныя прыгажуны ласі блукаюць сярод векавых сосен, тут жа стройныя насцярожаныя алені, зграбныя касулі. Па лясных балотах і заліўных лугах, спаважна ступаюць, вышукваючы пажывы, буслы — неад’емная частка нашай прыроды і ландшафту, сімвал роднага беларускага краю. А ў найбольш глухіх запаветных мясцінах і больш рэдкі яго сабрат, занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі майструе сваё вялізнае,
шырынёю адразу ў некалькі метраў, гняздо — чорны бусел. Яго празвалі так за суцэльную чорную з бліскучым сталёвым адлівам афарбоўку, а доўгія ногі і дзюба — ярка-чырвоныя, прыгажун, ды і толькі.
У самай глухоце лесу трашчыць, ломячы на хаду вялізнымі лапамі сухое галлё, самы рэдкі і дужы звер пушчы — буры мядзведзь.
Добра цяпер у пушчы. Маўкліва і нерухома стаіць лес. Hi стуку сякеры, ні візглівага шоргання адточанай пілы. Спакойна і парадак у лясных абшарах.
Але не зусім гэтак было. Багаты зверам і дзікай птушкай пушчанскі край вабіў да сябе здабычай, шчодра аддаваў свае, здавалася тады, невычэрпныя запасы і мужыку, што паляваў толькі па патрэбе, і звар’яцеламу ў парыве нажывы браканьеру. Калісьці пастаянна грымелі тут пышныя разбойніцкія паляванні. Дзікую жывёлу знішчалі бяздушна, без крупінкі сораму і сумлення. Падалі пад ударамі вострых стрэл і смяротных наканечнікаў коп’яў алені і ласі, валіліся, падкошаныя кулямі, дзікі і мядзведзі, гінулі бездапаможна касулі.
Пушча ў літаральным сэнсе гэтага слова пакорліва карміла вялізную колькасць людзей, карміла, быццам так і патрэбна было, карміла безадказна і паслухмяна. Здаралася, што цэлыя войскі на працягу некалькіх месяцаў поўнасцю забяспечваліся мясам, толькі за кошт адстрэлу звяроў у пушчы.
I такія варварскія драпежніцкія набегі, што ні кажы, не маглі не адбіцца на лясных багаццях. Прырода бывае не толькі ўдзячнай. Яна наравістая, і нораў яе асаблівы. Трывае, трывае, але калі лішне зарвецца чалавек, то жорстка помсціць яму за гэта. А не дык нават памірае сама, пакідаючы двухногага звера на голым месцы. Яна не крыважэрная, не любіць забіваць, не можа здзекавацца, гэта сам чалавек міжволі здзекуецца над сабою ж, няўдала пераўтвараючы яе, умешваючыся ў суадносіны, што склаліся стагоддзямі, парушаючы вывераныя і выпрацаваныя тысячагоддзямі сувязі, і наклікае на сябе ў выніку бяду.
Зніклі ў пушчы туры. Зніклі поўнасцю, назаўсёды, як біялагічны від на Зямлі. Мы загубілі яго, адабралі ў нашчадкаў мажлівасць хоць калі-небудзь паглядзець на цудоўную старажытную жывёліну, якой чалавек так абавязаны многім — менавіта тур даў нам у працэсе адамашвання сучасную карову.
А якая страта для навукі!
Але галоўным багаццем Белавежы былі ўсё ж зубры. Жывёліна асаблівая, здзіўляючая, каштоўная — белавежскі зубр. Але і ён толькі цудам уцалеў; ды і то дзякуючы намаганням асобных энтузіястаў удалося захаваць цуда-звера, а пасля і даць мажлівасць значна размножыцца.
Зубр — самы буйны з усіх звяроў, што сустракаюцца ў Беларусі. Даўжыня тулава дасягае трох з палавінай метраў, вышыня ў загрыўку — да двух метраў, вага — парадку пяці — дзевяці соцень кілаграмаў. Знешнім выглядам нагадвае буйнога бычка з кароткай магутнай шыяй і масіўнай пярэдняй часткай цела. Самцы значна пераўзыходзяць па памерах самак. Агульная афарбоўка цела зубра карычневая, крыху з буравата-шэрым адценкам. У летні час агульны тон некалькі святлейшы, чым зімою. Валасяны покрыў дастаткова доўгі, у некаторых месцах валасы закручваюцца ў завіткі, а галава і шыя поўнасцю пакрыты густымі кучаравымі валасамі. Пярэднія ногі зубра ў верхняй частцы ззаду калматыя, таксама цэлая паласа доўгіх валасоў у выглядзе падвескі цягнецца па грудзях і шыі, а на ніжняй губе заканчваецца характэрна выражанай “барадою”.
Зубр — гэта спрадвечны жыхар шыракалісцевых і мяшаных лясоў. Пры гэтым болып трымаецца ўчасткаў з суцэльнай шчэццю траў, багатым падлескам і мноствам палян. І зусім не капрызы дыктуюць такое, а ў першую чаргу характар харчавання жывёліны. У рацыёне зубра пераважае канюшына, шалфей, ландышы, трапляецца трава суніц, чарніц, верас і, вядома, зуброўка. He без ахвоты паядае ён таксама кару і парасткі дрэў і рознага кустоўя. У зімовы час, калі здабываць ежу стано-
віцца цяжэй, зубр без страху ідзе на падкормачныя пляцоўкі, паядае галінкавы корм, сена, карняплоды.
Зубр — статкавая жывёліна, большую частку года звяры трымаюцца невялікімі групкамі — пасуцца на прагалінах, адпачываюць ці проста стаяць у драбналессі, лена пагойдваючы галовамі і размахваючы хвастамі. Састарэлыя асобіны, асабліва быкі, статкаў чамусьці пазбягаюць. 3 пэўнага часу яны назаўсёды пакідаюць гурт і трымаюцца асабняком, падоўгу прастойваючы адзінока дзе-небудзь з боку пад вялікімі дрэвамі, нібы ў працяглым роздуме. Іх так і-называюць — “адзінцамі”.
Гон у зубра працякае з ліпеня па кастрычнік,а праз дзевяць месяцаў, недзе ў маі, адбываецца ацёл. Нованароджаныя цяляты доўга трымаюцца з маці і ссуць малако амаль да паўгадавога ўзросту, але асноўнай ежай іх з’яўляецца маладая трава, якую цыбацікі пачынаюць ахвотна скубці ўжо ў месячным узросце. Растуць зубры даволі марудна, палавой спеласці дасягаюць толькі пасля трох гадоў, а ў размнажэнні пачынаюць удзельнічаць з чатырохгадовага ўзросту і то пераважна самкі, паколькі маладыя самцы не вытрымліваюць канкурэнцыі са старэйшымі.
У даўнія часы зубр быў шырока распаўсюджаны на цяперашняй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яго ў непамерных колькасцях здабывалі ў нашых лясах, у вялікіх аб’ёмах зубр быў пастаўшчыком каштоўнага мяса і цёплых скураў. Асабліва цаніўся язык зубра. Ён і сыграў свайму гаспадару гіблую долю пастаяннага праследавання і смерці. Бесперастанна бударажылі наваколле звярыныя аблавы, зубраў білі няшчадна, знішчалі ў вялізнай колькасці, часам вырэзваючы з тушаў толькі языкі. Колькасць гэтага звера (неяк нават не паднімаецца адразу рука, каб напісаць гэта слова, бо звяры, хутчэй тыя, хто знішчаў іх), так ці іначай, катастрафічна зніжалася, і к тысяча дзевяцьсот чатырнаццатаму году ў лясах Белавежскай пушчы заставалася толькі каля сямісот зуброў, а яшчэ праз пяць гадоў — у дзевят-
наццатым годзе ў пушчы быў па-браканьерску забіты апошні зубр. А ўзнаўленне пачалося не скора.
Бо час ад часу лепш не станавілася. Народныя хваляванні, грамадзянская разня, і ў рэшце рэшт — вайна. He да зуброў тады было.
Дык вось у гэтых дзікіх пушчанскіх лясах у пасляваенныя гады давялося Уладзіміру Сяргеевічу наводзіць парадак, змагацца са зладзеямі, заваёўваць свой аўтарытэт кіраўніка і чалавека, выхоўваць павагу да людзей і да сябе самога, дапамагаць людзям будаваць новае жыццё, смела і мэтанакіравана глядзець у будучыню. I будучыня гэта прыйшла дзякуючы намаганням яго і такіх, як ён, спецыялістаў і простых людзей, радавых працаўнікоў.
Сёння Белавежская пушча — гэта высокакультурная гаспадарка, жывая навукова-даследчая лабараторыя, у якой працуе каля тысячы чалавек. Навуковыя даследаванні праводзяцца ў пушчы комплексна, усе прыродныя з’явы, асобныя віды жывёл і раслін вывучаюцца ва ўзаемнай сувязі з усімі іншымі складаючымі гэтага унікальнага комплексу. Тут зроблена многа навуковых распрацовак, вынайдзены навінкі, што выкарыстоўваюцца ў розных частках свету, у галіне біятэхнікі, вядзення паляўнічай гаспадаркі, зверагадоўлі. Тут зрабіў свае сусветныя адкрыцці карыфей біялагічнай навукі акадэмік Канстанцін Іванавіч Скрабін.
Толькі пасля вайны разгарнулася і шырокая шматбаковая работа з зубрамі. Гады ўпартай і напружанай працы прынеслі доўгачаныя вынікі. Дзякуючы завозу некалькіх асобін з іншых краін і арганізацый, іх узмоцненай ахове, у Белавежскай пушчы колькасць зуброў павялічваецца, іх ужо больш 250 асобін. Тым не менш белавежскі зубр занесены ў Чырвоную кнігу і асабліва ахоўваецца як старадаўні рэлікт мясцовай паляўнічай фауны.
А вось для турыстаў у нашы дні шлях у найбольш запаведныя масівы забаронены. У распараджэнні запаведніка — цудоўны музей, зверагадавальнік і лесапарк. Хай тут і цешацца турысты на здароўе. Работнікі музея прыроды праводзяць з
наведвальнікамі цікавыя экскурсіі. Знаёмяць дэлегацыі з экспанатамі, што майстэрскі зроблены сваімі рукамі і колькасць якіх пераваліла ўжо за паўтары тысячы. А карэнных дзікіх насельнікаў пушчы можна паглядзець тут жа ў прасторных даступных вальерах, дзе разгульваюць пужлівыя дзікі і даверлівыя касулі, зграбныя высакародныя алені і вялізныя, нібы копы сена, зубры, гарбатыя ласі-рагачы і непаваротлівыя на першы погляд мядзведзі.
Але не аднымі навуковымі праблемамі жыве калектыў пушчы. У яго многа і больш простых, будзённых і звычайных клопатаў. Гэта і выкладка падкормкі ў лесе, і пабудова саланцоў, вадапояў, штучных гняздоўяў. Адны толькі падсобныя палі, дзе вырошчваюць для “братоў нашых меншых” бульбу і буракі, авёс і ячмень, земляную грушу і моркву, раскінуліся на плошчы ў тысячу гектараў.
Ахова ад браканьераў і прыродных драпежнікаў, селекцыя і ўзнаўленне натуральных багаццяў, выпрацоўка разумна разлічанай раўнавагі ў прыродным балансе пушчы і мноства, мноства іншых неадкладных пытанняў — гэта далёка не поўны пералік праблем, якія вырашаюць цяпер супрацоўнікі запаведніка.
Гледзячы ў сягонняшні дзень пушчы, нава^ не верыцца ў тое, праз які складаны лёс прайшла яна і людзі, што наперакор цяжкасцям збераглі яе непаўторную прыгажосць і багацці. Пушча шуміць, радуючы ўсё жывое і шчыра расчыняючы свае скарбонкі чалавеку. А пакуль жыве пушча, жывуць і людзі.назаўсёды паяднаныя з ёю.
Сягоння гэта так, а ў першыя пасляваенныя гады ўсяго хапала. Край суровы і дрымучы, недалёка граніца, і бандаў розных поўна было, і зладзеяў развялося. Многім здавалася, што ўсё ўтоіць маўклівая пушчанская глуш. Ды не заўсёды ўсё лёгка сходзіла з рук тым, хто квапіўся на дармавое народнае дабро, хто спрабаваў нажыцца на часовых цяжкасцях мясцовага насельніцтва.
Гэта ад аднаго ляснічага ўдалося нам пачуць уражлівую звестку аб тым, на якія рызыкоўныя і
смелыя ўчынкі прыходзілася ісці Уладзіміру Сяргеевічу, каб усталяваць парадак, зберагчы дабро, даць своечасова па карку нячыстым на руку людзям.
Тады багата кралі лесу. Было гэта бічом для гаспадаркі. Хто возьме для сябе, для сваёй будаўнічай патрэбы, пра гэта гаворкі не было. Але калі лес рэзалі па-варварску, знішчалі яго лепшыя запасы і прадавалі, каб нажыцца, — з гэтым ужо мірыцца Уладзімір Сяргеевіч не збіраўся. А тут завялася цэлая шайка злачынцаў, што валілі па начах лес, апрацоўвалі на сваёй падпольнай лесапілцы і заганялі ўтрая даражэй, як кажуць, здзіраючы апошнюю скуру з тых, каму ён вельмі патрэбны.
Уладзімір Сяргеевіч ніяк не мог патрапіць на іх след. Вельмі ж ужо хітрая і вопытная была шайка, і дарогі добра ведала і патаемныя мясціны. Ды і баяліся іх моцна жыхары пушчанскіх сядзіб.
Але потым Раманаў неяк зусім выпадкова знайшоў іх удала замаскіраваную лесапілку. Што тут рабіць? I ён рашыўся на крайняе — абліў лесапілку бензінам і спаліў. “Хоць апрацоўваць ім не будзе дзе,— разлічваў ён.— А неабразны лес — не такі хадавы”.
А яшчэ праз некалькі дзён адбылася сустрэча. На аддаленай лясной дарозе яго машыну спынілі. Ён выйшаў, агледзеўся — пяцёра з ружжамі, двое ашчэраных сабак з імі. Людзі звераватыя, няголеныя, злосныя.
— Ну што, прыехаў да нас свае парадкі наводзіць? — высунулася ўперад шырокая квадратная постаць у сцёганай брызентавай ватоўцы.— Дык вось так: альбо ты нас пакінеш у спакоі, наш тут лес, мы гаспадары, што захочам, тое і будзем рабіць, альбо мы хутка з табою справімся! — Уцяміў? — напрыканцы злосна гаркнуў Квадратны.
— Уцяміць-то ўцяміў,— вельмі ўжо спакойна адказваў Раманаў, нават, здаецца, залішне, бо спакой гэты адразу насцярожыў “гаспадароў лесу”. He чакалі ліхадзеі такога.
— Што ж будзе далей? — чакалі яны.
А ён працягваў тым жа спакойным, разважлівым тонам:
— Праўда, вы не ўлічылі некаторыя абставіны.
— Якія яшчэ абставіны? — агрызнуўся хтосьці, ён стаяў з сабакам далей за ўсіх.
— А тое, што не кожнага чалавека можна запалохаць. І другое: перш чым мяне тут сустрэць, вы не пацікавіліся нават, хто я такі, кім быў раней і як валодаю зброяй. А робіцца гэта вось так.
Імгненна адной рукой Раманаў перавёў з пляча карабін у баявое становішча і з узроўню жывата стрэліў двойчы.
Сабакі дзе сядзелі, там і засталіся ляжаць.
— А карабін-то ў мяне сямізарадны, так што кідайце стрэльбы!
Ашаломленыя тым, што адбылося, зладзеі збянтэжана выканалі яго загад.
Тады Раманаў, узняўшы карабін у левую руку, правай сабраў з зямлі пакіданыя стрэльбы і на вачах зладзеяў адну за другой раскалашмаціў аб дрэва.
— І раю вам брльш не сустракацца са мной,— рэзка закончыў ён, сеў у машыну і паехаў.
Вось такі ён быў, Уладзімір Сяргеевіч — непрымірымы, рашучы, адважны. Але чаму быў?! Ён і сёння жыве і яшчэ нядаўна працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце.
Але калі б прыйшлося характарызаваць яго ў гэты перыяд, то тыя эпітэты, відаць, не падышлі б, бо ў іншых умовах яны не так ярка выдзяляюцца. Тут ужо хутчэй прыйшлося б сказаць — самабытны, непаўторны, таленавіты. I гэта не проста прыгожыя словы. За іх сэнсам крыецца чалавек, добры і ўважлівы да людзей, знаўца прыроды і навукі, прафесар, што працаваў у апошні час рэктарам інстытута. Свае веды і вопыт ён таксама самааддана перадаваў студэнтам, як перадаваў калісьці нам, сеючы ў нашых сэрцах разумнае і прыгожае.
Але яшчэ трохі аб тым, што выдзялялася ў ім неяк асабліва, што і прымусіла мяне ўспомніць пра яго ў гэты найбольш непрыемны для нас час, у міну-
ты, калі нязначная дробязь магла абярнуцца непаправімай бядой.
Неяк едучы тады ж на нашым усюдыісным “Рафіку” мы сутыкнуліся на вузкай лясной дарозе з сустрЗчнай машынай.
— Як раз’ехацца? — міжволі мільганула пытанне ў тых, хто сядзеў наперадзе.— Хто ўступіць дарогу?
Але, убачыўшы сустрэчную машыну з “непушчанскімі” нумарамі, “УАЗік” тут жа рэзка завярнуў на ўзбочыну і прыветлівым жэстам вадзіцель паказаў:
— Праязджайце!
Ужо крыху пасля, калі расшчодрыўся на гаворку, навеяную даўнімі ўспамінамі, расказваў нам Уладзімір Сяргеевіч, як прывіваў ён працаўнікам пушчы ўвагу да гасцей, выхоўваў высокую культуру працы і вядзення паляўнічай гаспадаркі. I гэты эпізод на дарозе — таксама яго прыдумка. Надзвычай строга выпрацавана была ў пушчы гэта звычка: надарылася на дарозе сустрэчная гасцявая машына, не са свайго яна аўтапарку — абавязкова з’едзь убок, прапусці машыну, выслабані для яе шлях. Павага ж да прыезджых, да гасцей як нельга лепш характарызуе і сёння ўнутраны “клімат” у калектыве працаўнікоў гаспадаркі, хоць і прайшло з той пары многа часу.
А культуру палявання ён ведаў як ніхто іншы. І бываць на самых высокаарганізаваных лепшых еўрапейскіх паляваннях даводзілася, і самому арганізоўваць іх не на менш высокім узроўні. Як памятныя адгалоскі тых дзён засталіся ў яго: падарунак — люлька Чэрчыля, незабыўныя ўражанні ад прабывання ў якасці асабістага госця, калі не памыляюся, у Іосіпа Броз Ціта і здабычы з ім горных казлоў, паэтычнае качынае паляванне ў пушчы з Вальтэрам Ульбрыхтам.
І ўсё асаблівае, што ўбачыў і пачуў пры такіх сустрэчах, лепшыя традыцыі правядзення палявання і паводзін у час іх самааддана ўкараняў у сябе на месцы.
Неяк на падобным замежным паляванні звярнуў увагу на тое, як адносяцца там да чалавека, чый трапны стрэл забяспечыў удачу — утыкаюць шчасліўцу ў капялюш свежую хваёвую галінку. Звычай яму спадабаўся — і ён запазычыў убачанае і выкарыстаў у сябе.
У другі раз быў здзіўлены высокай культурай пры зняцці скуры з дзікага вепра. Двое паляўнічых працавалі хутка і лёгка, беспамылкова дзейнічаючы вострымі нажамі, будучы ў чысценькіх беласнежных кашулях. І галоўнае патрабаванне пры гэтым, аказваецца, было: каб ні адна кропінка крыві не пырснула на кашулю. Вось гэта сапраўды культура! У нас да такога было яшчэ далёка.
Але прыклад быў варты пераймання. І Уладзімір Сяргеевіч тут жа прыняўся ўкараняць яго ў сябе. Бінтаваў егерам да локцяў рукі і толькі пасля гэтага дапускаў да справы. Спачатку толькі ўсеагульны смех гэта выклікала. Але высокі аўтарытэт кіраўніка паступова і настойліва рабіў сваю справу — і з гэтым таксама звыкліся.
А што датычыць правілаў паводзін на паляванні, дык гэта ўжо і наогул была святыня. Выконваліся яны ўсімі бездакорна і без абмылачак. І тэхніка бяспекі пры гэтым была найгалоўнейшым правілам. Праверка зброі, веданне прысутнымі правілаў паводзін у час палявання і абавязковы ў кожны чарговы раз папярэдні дасканалы інструктаж — усё гэта прадухіляла няшчасце і прыносіла поспех, дапамагала пазбегнуць розных непрадбачаных выпадковасцей і непрыемнасці.
Відаць, і ў адносінах да мяне сыгралі гэтыя моманты далёка не апошнюю ролю, падказалі своечасова “націснуць тормаз”. Разам з тым, што засталося ў памяці яшчэ з дзяцінства ў навуку ад дзеда Кузьміча. Так што, завяршаючы міжвольнае адхіленне ад галоўнага сюжэту, варта падзякаваць пані Удачы, а Уладзіміру Сяргеевічу сказаць: “Малайчына!” І ён навучыў мяне многаму, як некалі навучыў Кузьміч. Успамінаю я Уладзіміра Сяргеевіча і Кузьміча заўсёды ў адзін час.
Вернемся назад, на той самы далёкі хутар, дзе ў прадчуванні палявання на ваўкоў праводзіў напружаныя дні чакання ў нашай сям’і стары ляснік Кузьміч — Ёха-Маха.
Той першы вечар яго гасцявання ў нашай хаце прайшоў хутка, у цікавых размовах, адказах на пытанні то маці, то старэйшых брата і сястры. Бацька сядзеў, як заўсёды, стрымана, час ад часу злёгку ўсміхаўся ды зноў надаваў твару сур’ёзны выраз, засяро д жанасць.
Размова змянялася размовай, пытаннямі, споведзямі. 3 непрывычкі задушэўная і на дзіва цікавая гаворка цякла і цякла ў маленькай хутарской хатцы, што згубілася ў зімовай начной цемені, пад ціхае патрэскванне мацерчатага кноціка цыбатай керасінавай лямпы, што яшчэ зусім нядаўна замяніла сабой лучыну і лічылася на той момант самым, што ні на ёсць сучасным сродкам святла. Заседзеліся ў той вечар доўга, і толькі запозна, калі пачалі ўжо зліпацца вочы, а дзеці соладка пазяхалі, маці, своечасова ацаніўшы абставіны, загадала:
— Ну, пара спаць! Ноч-апоўнач даўно. He ўстанеце заўтра.
Той жа час прыклала шурпатую далонь да верхняга краю шклянога каўпака, спрытна падкруціла другою рукою кноцік, так што агеньчык зрабіўся зусім маленькі, пасля чаго моцна дзьмухнула паўзверх адтуліны разагрэтага шкла.
І яна патушыла газнічку.
Заснулі ўсе адразу, як толькі кожны заняў навобмацак адведзенае яму звечара месца.
Ніхто, як звычайна, не варочаўся з боку на бок, а заснулі ўсім гуртам быццам па ўзмаху чароўнага кіёчка. Спалі моцна, што называецца, непрабудным сном і нават тое, што бацька моцна хроп у сне, нікога не турбавала. Я, праўда, час ад часу прачынаўся, бо гэта ж быў час майго дзяцінства — той заўсёды прыемнай і бестурботнай пары, што дазваляла мне кожны раз па патрэбе адаспацца і днём, таму сон і знямога краналі мяне менш, чым іншых. Астатнія ж спалі як пшаніцу прадаўшы.
Усталі тым не менш рана. Раней за ўсіх, вядома, маці. І калі бацька, пакарміўшы і напаіўшы скаціну і гучна патупаўшы ў сенцах, збіваючы наліплы на валёнкі снег, хуценька зачыніў за сабою дзверы ў хату, каб не напусціць знадворку холаду, сняданак быў гатовы. Яны з лесніком знялі з галоў цёплыя зімовыя шапкі і, перахрысціўшыся на покут, дзе была абгорнутая чысценькім вышываным ручніком адзіная ў хаце ікона, прыняліся за ежу. Мы, дзеці, снедалі заўсёды пазней, бо так рана нам не было куды спяшацца. Паснедалі бацька і Кузьміч хутка і адразу падаліся кожны па сваіх справах — бацька ў вёску, да калгаснага двара, а ляснік — у лес.
Ноччу снег не церушыў. Стаяла ціхае прыемнае надвор’е, марозік крышачку пашчыпваў шчокі, Кузьміч з асалодай удыхаў чыстае паветра, няспешна ішоў наперад.
Паўсюль было мноства слядоў, і свежых, і тых, што засталіся яшчэ з мінулай ночы.
Колькі сцежак праходзяць лясныя жыхары ў пошуках ежы за доўгую зімовую ноч, а за імі, быццам камп’ютэрная расшыфроўка, цягнуцца іх сляды.
Вунь колькі снегу на ўзлеску змаляваў спрытны маленькі драпежнік гарнастай сваімі дужымі лапкамі, а дзе яшчэ і доўгім распушаным хвастом, нібы якім памялом памазаў. He адну гадзіну правёў ён тут, вышукваючы мышэй ды лясных пацукоў. Бегаў узад і ўперад, прыглядваўся.
А вось карміліся насеннем пустазелля, што тырчыць дзе-нідзе з-пад снегу, шэрыя курапаткі. Колькі з’елі, невядома, але насмецілі аж лішне. Цяпер кожны драпежнік зразумее, што яны недзе побач.
Зрабіў ляснік яшчэ некалькі крокаў наперад і... Ну, канечне, вось яны, гуртом, з своеасаблівым трэскам узняліся ў паветра. Ляцелі павольна, нізка, перамясціліся мо крокаў на сто—дзвесце і зноў селі сярод купінак. А каб тут не ляснік, а ястраб? Ды хай лепей там і сядзяць, на свежым месцы ўсё ж не так прыкметна.
А вось тут і наогул ледзь бачны слядок, нібы хто тоненькі шнурочак працягнуў прама па снезе, потым звярнуў убок, затым зноў роўненькай стужачкай пралёг той шнурочак яшчэ некалькі крокаў і раптам знік. Прыглядзіся — а там маленькая норачка. Гэта лясная мышка, якой надакучыла нерухома сядзець у зімовай хатцы пад зямлёю, выходзіла на хвілінку прагуляцца. Пабегала, паглядзела, што навокал робіцца, і зноў у цёплую норачку ад бяды падалей шмыгнула, бо так і глядзі, каб у вострыя кіпцюры не патрапіць.
Стары ляснік ішоў паўкругам, паступова набліжаўся да таго месца, дзе паклалі прынаду. Але воўчых слядоў не было пакуль што відаць.
Малюнкі белай зімовай кнігі перапляталіся, накладваліся адзін на другі, дзед уважліва і пільна ўглядаўся ў іх, вывучаў, ды толькі і ўсяго — нічога патрэбнага для сябе не заўважыў.
Паляны і пералескі былі густа здратаваны слядамі зайцоў: больш акуратнымі, круглымі і шырокімі, што пакідаюць буйна апушаныя лапы беляка, і доўгімі, размашыстымі, пракладзенымі русакамі. Пераважалі беляковы ўзоры, русакі болып трымаліся палёў ды невялікіх зараснікаў паблізу жылля чалавека, і толькі некаторыя іх асобіны разам з белякамі заставаліся ў вялікіх лясных масівах.
Дзе-нідзе наслядзілі вавёркі, калі спускаліся на зямлю. Часам трапляў на вочы адзінокі ланцужок слядоў куніцы, каштоўнага сваім прыгожым футрам звярка. А часам усё гэта разнастайнае сузор’е ланцўжкоў, адбіткаў і іншых далёка не кожнаму знаёмых замалёвак, рознай велічыні і формы, пакінутых дзе лапай, дзе крыламі або дзюбай, перакрэсліваў роўны вытрыманы след лясной хітрухі — лісіцы. Яна не супраць была б у зручны момант пажывіцца любым гаспадаром гэтых узораў.
Сляды ж ваўкоў па-ранейшаму не траплялі на вочы лесніку. Ужо і да прынады было недалёка, і па ўсім гэтым Кузьміч адчуваў, што ваўкі яшчэ не з’явіліся ў наваколлі. Але здагадкі здагадкамі, a справа справай, і ён упарта ішоў далей.
Зноўку мудрагелістае перапляценне заечых сцежак. Зноў роўненькі след лісіцы. А вось тут дзікі спраўлялі свой зімовы баль. Вунь колькі зямлі перакапалі! Быццам араты не па сезоне з плугам выехаў у лес і шчыраваў замест поля да знямогі. Што і казаць, нялёгка дзікам зімою рыць зямлю, але нічога, спраўляюцца. Відаць добра, як здабывалі з-пад снегу жалуды і арэхі, як з зямлі нават сакавітыя карэнні выкопвалі.
А вось мурашніка, вядома, шкада. І яго не абышлі япрукі — разбурылі, дастаючы смачную закуску з белых мурашых лічынак. Вельмі ж карысныя мурашкі, амаль ад усіх шкоднікаў лес ахоўваюць, як жа іх не шкадаваць? Але што зробіш? Голад не цётка, дзікам таксама нечым харчавацца патрэбна. А вакол толькі снег ды галлё, паспрабуй наталі голад. Ды і адрамантуюць сваю хату працавітыя мурашкі. Хай толькі першае цяпло прыгрэе — у лічаныя дні зробяць яны рэстаўрацыю, пасля і не пазнаеш, нібы так і было.
Тым не менш прысутнасць дзікоў насцярожыла Кузьміча. Яны ж не горш за ваўкоў падкія на здыхляціну. А калі раздзяруць раней за тых тушу, то паляванне будзе сапсавана. Адна толькі надзея, што не знойдуць, бо менш чуткія на яе.
Так, разглядваючы на шляху ўсё навокал і разважаючы аб усім, што бычыў, стары ляснік неўзабаве наблізіўся да прынады. Спыніўся, уважліва агледзеў снег. Вакол нічога, ні следу, ні іншых прыкмет, якія сведчылі б, што прыходзілі сюды ваўкі. Прыцярушаная снегам туша па-ранейшаму ляжала некранутая.
Абышоўшы вакол гэтага месца, стары накіраваўся назад. Праз колькі крокаў звярнуў крыху ўбок, падаўся з лесу трохі іншым шляхам, каб пераканацца, ёсць ваўкі ў акрузе або няма.
Ішоў нетаропка, па-ранейшаму лёгка і свабодна рухаючыся па беласнежным шарпаку. У той жа час, як заўсёды, уважліва да ўсяго прыглядаўся. І таксама нічога новага, нічога таго, што б затурбавала
дзеда, што магло б прадказаць доўгачаканую сустрэчу з ваўкамі, не было.
Ужо выходзячы на ўскрай поля, Кузьміч заўважыў у лесе некалькі касуль. Яны стаялі воддаль, прытаіўшыся паміж высокага хвойніку, і палахліва паглядалі ў яго бок. Гэта насцярожыла старога.
Кузьміч вельмі любіў гэтых жывёлін. Прыгледзеўся больш уважліва. Было іх пяць асобін, невялічкі табунок, якім звычайна і трымаюцца ўзімку гэтыя зграбныя і статныя жывёлы нашых лясоў, сапраўдная акраса нашага ландшафту. Рыжанькія, асабліва на шыі і тулаве, ніжняя частка цела больш светлая. Наогул, крыху больш шэрыя, чым улетку, і вялікая светлая аблямоўка замест хваста, які амаль адсутнічае, яе называюць паляўнічыя “люстэркам”, стала цяпер зусім белая.
Пяшчотныя пысачкі касуляў прынюхваліся, паварочваліся то ў яго бок, то назад. Прыгожыя невялічкія галоўкі з доўгімі рухомымі вушамі і вялікімі даверлівымі вачыма цудоўна дапаўняліся тонкімі гнуткімі шыямі і акуратнымі стройнымі ножкамі.
Корміцца касуля травою і маладымі парасткамі дрэў. Яна паядае канюшыну, гарошак, асаку, вясной і восенню наведвае азімыя пасевы. У перыяд паспявання аўса ахвотна паядае яго мяцёлкі. Зімою касуля здабывае корм з-пад снегу, разграбаючы яго капытамі. Гэта пераважна чарніцы і брусніцы, верас, парасткі маладога кустоўя.
Людзі беражліва і з любоўю адносяцца да касуль, колькасць якіх за апошнія гады прыкметна знізілася. Рашаючую ролю ў жыцці касулі займаюць два моманты — дастатак корму і наяўнасць ворагаў-драпежнікаў. Сама па сабе касуля практычна бездапаможная. Яна можа толькі ратавацца ўцякаючы ці схавацца ў лясным гушчары. Але ад такіх спрытных і моцных драпежнікаў, як воўк і рысь, гэта ненадзейная ахова, і выратавання, як правіла, не прыносіць. У зімовы час яшчэ і глыбокі снег згубна дзейнічае на касулю — яна не можа дастаць з-пад яго корм, нават перамяшчацца маленькаму
капытнаму становіцца невыносна цяжка,— яна грузне ў глыбокім снезе, аб яго жорсткую скарынку да крыві разразае ногі. Толькі чалавек у такія часіны можа дапамагаць касулі. І Кузьміч рабіў для іх кожную зіму падкормачныя пляцоўкі, выстаўляў стажкі і снопікі сена, галінкавыя венікі, якія нарыхтоўваў загадзя.
“А што, калі ваўкі,— думаў з трывогай стары ляснік,— раптам не прыйдуць і запланаванае паляванне не ўдасца, а потым праз некаторы час з’явяцца ўсё ж тут і натрапяць на свежыя сляды касуль? Марны лёс нарыхтаваны тады бедным жывёлінам. Хуткія драпежнікі лёгка насцігнуць іх на глыбокім снезе, а расправіцца з імі для ваўкоў цяжкасці няма”.
Разважаючы так, ён выбраўся з лесу і цяпер ужо шпарчэй паслізгаў па снезе, каб раней дабрацца да хутара. Пры гэтым ён смешна размахваў у такт свайго руху абедзвюма рукамі, што, відаць, памагала набраць яму дадатковую хуткасць, і ногі меней стамляліся.
Па дарозе на хутар яму яшчэ двойчы трапляліся зайцы-русакі. Адзін падпусціў зусім блізка, калі стары праходзіў краем могілак. Заяц дняваў на лежцы ля абрыву намытай улетку водамі вялізнай прадаўгаватай ямы. Ён ляжаў вельмі трывала, з надзеяй, што небяспека міне бокам, і толькі, калі пачуў шоргат па снезе зусім побач, баязліва ўсхапіўся, зрабіў вялізны скачок уверх і стрымгалоў памчаў па хмызняку ўздоўж поля. Затым выскачыў на яго прастору і шырокімі размашыстымі скачкамі панёсся далей, колькі было моцы.
Другі сустрэўся амаль ля хутара. Некім падняты з лёжкі, ён скакаў па полі папярок дарогі, па якой вяртаўся з лесу Кузьміч, прама на яго. Заяц не заўважыў чалавека, хаця быў, праўда, пакуль што яшчэ далекавата.
Ляснік з цікавасцю спыніўся.
Што будзе далей? Зайцы кепска бачаць нерухомыя прадметы. Русак бег спакойна, шырокімі маруднымі скачкамі, не аглядваўся. Па ўсім было бач-
на, што ён падняты з лёжкі дзесьці далёка, і пагоні за ім ужо не было.
Адлегласць між імі тым часам скарачалася з кожнай хвілінай. Вось ужр якіх крокаў дваццаць засталося... Пятнаццаць... І тут заяц спыніўся.
Але ні назад, ні ўбок не пабег.
Ен сеў на заднія лапы і высока падняў галаву ўгору, трымаючы пярэднія лапы таксама высока паднятымі ў паветры, нібыта суслік у стэпе каля сваёй норкі. У такой позе ён пастаяў некалькі хвілін, пакруціў галавою і апусціўся, прысеўшы адначасова на ўсе чатыры лапы. Затым узняў уверх галаву і, седзячы нібы на карачках, услухаўся ў наваколле. Ён падняў адно вуха, крыху паслухаў так, потым — другое, паслухаў больш уважліва і насцярожана.
Ледзь не рассмяяўся дзед, а сам падумаў: ну папаўся б ты гэтак мне ў іншы раз, задаў бы я табе перцу! Ды нельга ж, халера цябе вазьмі, яшчэ ваўкоў насцярожыш.
Кузьміч з усёй сілы пляснуў у далоні — нібы лёгкі стрэл абудзіў застылае марознае паветра. Ад нечаканасці русак стрымгалоў сарваўся з месца, нават не разабраўшыся адразу, куды і ад каго ўцякаць, і наўздагад кінуўся наперад, апынуўшыся ў лічаных кроках ад лесніка, так што той паспрабаваў жартам нават паддаць яму лыжай пад зад. A заяц, яшчэ болып перапалоханы, шчыльна прыціснуў вушы да спіны і лупянуў ад небяспекі, як толькі мог і насколькі хапала яго спрыту і моцы.
Дзед жа толькі з ухмылкаю пакруціў галавою і, злёгку адштурхнуўшыся з месца, слізгануў з апошняй горкі і пад’ехаў да самай хаты.
He паспеў ён зняць лыжы, як прама на ганку сустрэла яго маці. Маці мая была вострая на язык, а можа, я трохі перабольшваю, ва ўсякім выпадку за словам у кішэню, як кажуць, не лезла.
— Ну што? Паляўнічы ў лес, а звер у хату? — сказала нечакана, а ў голасе і незадаволенасць і нейкі неспакой.— Вось палюбуйцеся! — і яна кінула пад ногі яму курыцу з адгрызенай галавой.—
Зноў шашок завёўся, усіх курэй цяпер перадушыць. Ніякага паратунку ад яго няма. Горай, чым ваўкі тыя! .
Кузьмічу стала няёмка. І сапраўды, паляўнічы ў хаце, ды і не абы-які, а тут, на табе, звяры не тое што не баяцца, а прама пад носам курэй душаць. Нібы паздзекавацца над ім вырашылі.
— Горш не горш, а ўсё ж непрыемна. Нешта трэба рабіць,— пасля няёмкага маўчання адказаў ляснік.— Зараз падумаем.
— Ды дала б хоць чалавеку ў хату ўвайсці ды паесці што-небудзь, цэлы ж дзень на нагах,— умяшаўся бацька, які ўжо вярнуўся дадому.— A то навалілася, нібы той певень на курыцу, дзяўбе з самага парога.
— Во, во, і гэты таксама! — не сунімалася маці.— Мужчына называецца, мядзведзі хутка ў хляве вадзіцца будуць, не тое што шашкі... А яму ні да чаго клопату няма — “хоць бы дзічкі”.
Ды ежу ўсё ж на стол падала. Праўда, не “лезла” яна асабліва ў рот.
Кузьміч, крыху перакусіўшы, пайшоў разам з бацькам пад хлеў разбірацца, у чым там справа.
А што ж гэта за шашок? — спытаеце вы.
Ды звярок такі невялікі. Хор, тхор, чорны харок — так па-ўсякаму называюць яго ў розных месцах Беларусі. Ужо гэта само па сабе гаворыць аб тым, што жывёліна гэта шырока распаўсюджана на нашай тэрыторыі і добра вядома чалавеку. Правільная біялагічная назва яго — чорны харок альбо тхор. А ў нас чамусьці звалі шашком.
Хаця тхор належыць да лясных насельнікаў — з’яўляецца жыхаром ліставых і мяшаных лясоў, асабліва аблюбоўвае высечкі і пажарышчы, хмызнякі на берагах рэк і азёр, у зімовы час ён амаль выключна жыве побач з чалавекам, перасяляючыся непасрэдна ў населеныя пункты, і займае старыя засмечаныя куткі розных гаспадарчых пабудоў. У такі час тхор здольны прычыняць значную шкоду чалавеку: нападае на курэй, качак і нават гусей, пры гэтым часам не спыняе паляванне, па-
куль не перадушыць усю хатнюю птушку, хіба што чалавек своечасова перашкодзіць. А выядае тхор у птушкі толькі мазгі. Акрамя таго, ён палюе на хатніх пацукоў, мышэй, ловіць дробную дзікую птушку, што горнецца ў зімовы час да жылля чалавека.
Улетку шашок сілкуецца мышамі і палёўкамі, нападае на маладых зайчанят, паядае яйкі і птушанят лясных птушак, якія гняздуюцца на зямлі. Ён вядзе пераважна начны лад жыцця, але часам выходзіць на паляванне і днём.
У якасці свайго пастаяннага сховішча тхор выкарыстоўвае спецыяльнае гняздо. Тхор ладуе гняздо ў добра ўкрытым месцы — пад вываратнем старога дрэва, у норах, на вышках хат ці пад падлогай старых пабудоў, у закінутых кутках.
Цела ў тхара тонкае, з дугападобным выгібам спіны пасярэдзіне. Усе рысы будовы цела, моцныя лапы і вострыя кіпцюрыкі ў супольнасці з незвычайнай вёрткасцю робяць яго дужым і небяспечным драпежнікам — бічом усяго птаства і дробных звяроў.
Вось і з’явіўся ён у тую зіму зноўку ў нас. Таго і глядзі — сапраўды ўсіх курэй перадушыць.
А тым часам Кузьміч і бацька разблытвалі нейкія “чары” на двары. Апрануўшыся, пайшоў надвор і я. Яны ўжо агледзелі “месца злачынства”, і ляснік цяпер расказваў бацьку, як звычайна змагаюцца з гэтым звярком, каб той сам, калі спатрэбіцца, мог справіцца з гэтай задачай. Бо тэхніка здабычы тхароў у населеных пунктах, на погляд Кузьміча, была нескладанай і не патрабавала асаблівых навыкаў.
— Раніцою,— гаварыў ляснік,— покуль начныя сляды яшчэ не затаптаны людзьмі і хатняй жывёлай, трэба абысці пабудовы па задворках, выявіць сцежкі, па якіх ходзіць тхор, на іх трэба вечарам паставіць пасткі. Пры гэтым не патрабуецца асаблівай маскіроўкі, бо тхор — малаасцярожны і нахабны драпежнік, упэўнены ў сваёй сіле і спрыце, што яго і падводзіць у такіх выпадках. А вось прыманку выкласці варта. Лепей за ўсё падыходзяць для
гэтага акрываўленыя кавалкі мяса, у адлігу — тухлыя яйкі.
Кузьміч усё гэта расказваў бацьку паважна і падрабязна.
— Бяда толькі, што пасткі ў мяне дома, а ехаць жа няблізкі свет, ды і ваўкоў пільнаваць трэба. Гэта ж важней тхара,— разважаў стары. А потым працягваў: — Палююць на тхароў таксама і з сабакамі. Але паляванне гэта даволі цяжкае. Па-першае, тхор выключна жывучы, як кажуць паляўнічыя, “моцны на рану”, і іншы раз, здавалася б, смяротна паранены, усё ж уцякае ад пагоні і выжывае. Па-другое, там, дзе мацуецца хвост тхара, маюцца дзве асаблівыя залозы, з іх умомант небяспекі звярок выпрысквае асаблівыя рэчывы, якія моцна і дрэнна пахнуць. А яны, тыя рэчывы, адбіваюць у сабакі напорыстасць і жаданне ісці па следзе.
Вось і думай, што тут рабіць. Хіба што лавушку якую змайстраваць. Многія ўмельцы з поспехам ловяць тхароў рознымі самаробнымі прыстасаваннямі.
Сказана — зроблена. І завішчэла вечарам прама ў хаце піла, пілавінне ляцела ў розныя бакі, залівіста шаргацеў гэблік. Кузьміч з бацькам удвух штосьці выразалі, прымяралі, зноў выразалі, потым збівалі дошкі адна з другою. А астатнія толькі наглядалі за гэтым.
І вось ужо гатова доўгая драўляная скрынка, нібыта шпакоўня, але без круглай адтуліны, даўжэйшая мо ў тры ці пяць разоў. 3 аднаго канца скрынка была наглуха забіта, а ў другім накрыўку змайстравалі так хітра, што яна па патрэбе ўзнімалася і магла фіксавацца ў завіслым становішчы. У аддалены куток заклалі прынаду — кавалачак задушанай зверам курыцы — і вяровачкай падвязалі яе да выструганага кіёчка. Кіёчак падпіраў вечка і трымаў яе ў такім становішчы, каб уваход у скрынку быў пастаянна адчынены.
— Ну, а цяпер панеслі яе ў хлеў ды айда спаць! Лішняга шуму сягоння не патрэбна,— рашуча сказаў Кузьміч...
На гэты раз раней за ўсіх устаў бацька. І, накінуўшы на плечы кажух, пайшоў у хлеў. Прыслухаўся —. на самай справе нешта варушыцца ў скрыначцы. Ён хутчэй за яе — ды ў хату.
Нахабнік, як аказалася, без ваганняў пранік у скрыначку і, схапіўшы прыманку, пацягнуў за вяровачку, што мацавалася да падпоркі. Кіёчак тут жа паваліўся, і вечка апала, надзейна зачыніўшы звярка.
Спачатку тхара перагналі ў невялікую птушыную клетку, што змайстраваў некалі брат, але якая ніколі не выкарыстоўвалася. Усе з цікавасцю прыняліся разглядаць нягодніка. Гэта быў даволі буйны звярок даўжынёй сантыметраў трыццаць, а мо і болей. Цела нечым быцц;ам нагадвала спружыну, было тонкім і гнуткім. Ен, як затрыманы злодзей, круціўся з боку ў бок, кідаючы злосныя погляды маленькіх вочак.
А нашай пацесе не было канца. І маці радавалася, як дзіця:
■ — Ну, цяпер куры будуць цэлыя!
А задаволены ляснік яшчэ тое-сёе расказаў пра жыццё звярка. Мы слухалі, як заўсёды, з захапленнем, здзіўляючыся і яшчэ больш пераконваючыся, які Кузьміч усё-такі добры знаўца жыцця жывёл і які ён вопытны паляўнічы.
Ад яго мы даведаліся, што ў далёкія часы некаторыя аматары выкарыстоўвалі тхара як хатнюю жывёліну. Узятыя з нары сляпымі, тхары добра прывыкаюць да чалавека, становяцца ручнымі. Іх можна трымаць дома замест катоў. Пры гэтым тхары жорстка знішчаюць не толькі мышэй, але і пацукоў, што хатнім катам не заўсёды пад сілу.
Акрамя таго, Кузьміч расказаў нам, што тхор — каштоўны пушны звер. Яго футра і сапраўды было вельмі прыгожым і рэзка адрознівалася ад футра іншага пушнога звяр’я. Характэрнай асаблівасцю тхароў з’яўляецца наяўнасць у іх валасоў дзвюх афарбовак, якія рэзка адрозніваюцца,— дастаткова густая цёмна-каштанавая ці амаль чорная, з-пад
якой прасвечваецца, прабіваецца яркай жаўцізною густое падпушша.
— Каб яшчэ аднаго ці двух, хоць не шапка, дык каўнер быў бы. А адзін — дык што з яго? Рабі клетку большую — ды хай цешацца дзеці,— параіў ляснік бацьку.
Усе так захапіліся звярком, гэтым новым аб’ектам забавы, што і пра сняданак забыліся. I толькі Кузьміч, хуценька з’еўшы кавалак хлеба з салам, як і раней, імгненна сабраўся і зноў накіраваўся да лесу. Больш важныя паляўнічыя клопаты ні на міг ' не пакідалі яго.
Але прынада па-ранейшаму ляжала некранутая. Кузьміч хутка вярнуўся назад. Сядзеў, майстраваў разам з маім братам больш прасторную клетку для тхара, разам з усімі смяяўся. Часам ён станавіўся зусім сур’ёзны, відаць, тады находзілі на яго турботныя думкі пра ваўкоў, і ляснік зноў (у які раз!) пачынаў непакоіцца: а ці прыйдуць яны наогул.
Прайшло яшчэ некалькі дзён. Нават сарокі панадзіліся да мярцвячыны, добра яшчэ, што дзікі яе так і не ўгледзелі, а ваўкі нібы скрозь зямлю праваліліся.
Розныя думкі і здагадкі лезлі ў галаву старога. І надзеі на поспех пачыналі губляцца.
Толькі на адзінаццаты дзень, зноў ідучы па знаёмым ужо маршруце, Кузьміч убачыў шырокі роўны след воўчага вывадка, пад’ехаў бліжэй да прынады: так і ёсць, пабывалі ваўкі тут і добрую палову “апрыходавалі”. Значыцца, яны дзесьці побач.
Ну, тады трымай вуха востра. Цяпер кожная хвіліна дарагая.
Дзе прыкладна яны маглі залегчы, Кузьміч разлічыў даўно. Таму, не бавячы часу на лішнія абходы, хутчэй памчаўся за сцяжкамі ды клікаць людзей.
Збор быў назначаны на вечар. А пакуль усё гэта павінна было адбыцца, дзед Кузьміч узяў сабе ў дапамогу трох паляўнічых і, не марудзячы, вярнуўся да лесу. Яны забралі з сабою ўсе асцяжкаваныя шнуры, катушкі з імі, маленькія матавільцы,
скрутак шпагату і нават запасны клапцік чырвонай тканіны на ўсялякі выпадак прыхапілі. Абкласці ж патрабавалася даволі значны кавалак ляснога масіву, а калі шнуроў не хопіць, што тады? Запас бяды не чыніць.
Кузьміч хутчэй чым заўсёды бег на сваіх паляўнічых лыжах, шырока размахваючы рукамі. Спадарожнікі не чакалі ад яго такога спрыту, здзіўляліся са старога, з цяжкасцю паспявалі за ім. А ён толькі раз-пораз аглядваўся назад і, чаго ўжо ніяк нельга было чакаць ад яго, здаецца, зусім не спачуваў тым, а толькі незадаволена падганяў іх, нават пакрыкваў:
— Ваўкі, брат, чакаць не будуць! Прамарудзім, не паспеем своечасова абкласці, тады пішы прапала.
У такім напружаным руху, то паскараючы і без таго шпаркі бег, то паступова сцішаючы яго, a то пасля чарговага вокрыку лесніка, зноў бегучы, колькі на тое маецца моцы, група паляўнічых на чале з Кузьмічом наблізілася да лесу. Як толькі даехалі да яго ўскрайку, дзед спыніўся, загадаў паляўнічым не рабіць лішняга шуму і крыху прызадумаўся.
А падумаць было аб чым. Трэба было пачынаць справу. Абкласці ваўкоў вельмі няпроста. Ад іх можна чакаць любых хітрыкаў, нечаканых паводзін. Звяры часам могуць збіць з панталыку нават самага вопытнага паляўнічага. Таму з драпежнікамі трэба быць асабліва пільным, і ў час палявання, і пры падрыхтоўцы да яго.
Кузьміч успомніў, як некалі ён чыніў пагоню па слядах мацёрага ваўка. Драпежнік больш пяці вёрст ішоў па лясной дарозе, разы два ці тры сыходзіў з саннага шляху і зноў вяртаўся, затым, вярнуўшыся назад сваім жа следам яшчэ раз, дапяў да высокага куста ядлоўцу, шагнуў як мага далей убок і, прайшоўшы па густых зарасніках яшчэ сотні паўтары крокаў, залёг. Тым самым надзейна і ўдала замаскіраваў свой апошні пераход. А ляснік тым часам згубіў яго след. Але, уважліва агледзеўшы лясную дарогу ў зваротным кірунку з абодвух ба-
коў, Кузьміч нечакана заўважыў скідку хітруна ля таго ж куста ядлоўцу.
Вось як намудрыў ваўкалак. Паляўнічы ніяк адразу не патрапіць на яго апошні след, а пакуль будзе ісці ранейшым следам па дарозе побач, воўк пачуе небяспеку і неўпрыкмет схаваецца. Пакуль жа чалавек зразумее, у чым справа, яго ўжо і “след прастыў”.
А аднойчы неяк у аблаўны круг увайшлі чатыры ваўкі — важак і тры пераяркі. Калі ж іх абцягнулі сцяжкамі і паднялі з днёўкі, ваўкоў аказалася пяць. І як удалося пасля з цяжкасцю вызначыць, у той час, калі зацягвалі круг, на “не перакрытым” яшчэ ўчастку тым жа следам у абклад увайшла яшчэ і сярэдняга ўзросту ваўчыца. Вось і гадай тут.
Многа чаго ведаў стары ляснік, і за сябе ён асабліва не хваляваўся. Але ж групу ў любым выпадку трэба было падзяліць на дзве часткі, і абыходзіць ваўкоў неабходна адразу з абодвух бакоў. А ад менш вопытнага паляўнічага ўсяго чакаць прыходзіцца. Ён можа і воўчы саскок дзесьці ўпусціць, і ў мудрагелістасці іх слядоў не заўсёды дасканала разбярэцца. Але ж паляўнічых для справы Кузьміч адабраў найбольш вопытных і сталых, спадзеючыся, што яны паспяхова справяцца са сваёй задачай. Ды ўсётакі неяк боязна было — вельмі ўжо складанае мерапрыемства рыхтавалася.
Ляснік як мог растлумачыў сутнасць абкладу, звярнуў увагу памочнікаў на найбольш важкія акалічнасці, з якімі яны могуць сутыкнуцца.
Перш-наперш раіў ён звяртаць увагу на тое, якія ездавыя дарогі трапляюцца на шляху, прыгледзецца да кожнай,— ваўкі часта карыстаюцца імі. І заўважыўшы след збоку ад яе, трэба абавязкова ўважліва агледзець, ці не выходзілі звяры на дарогу. Яны часта прыбягаюць да такога, робячы доўгі пераскок дзе-небудзь з-за куста ці невысокай елачкі, якія прыкрываюць іх след, сігаюць прама на дарогу. Тады і не вызначыш дакладна, колькі слядоў ідзе ў месца абкладу, а колькі з яго. А як у такім выпадку зразумееш: ваўкі ў абкладзе або выйшлі?
Асабліва няпроста выявіць сляды ваўкоў-адзіночак, калі яны ўліваюцца ў агульны след. А гэта таксама можа нашкодзіць справе, заблытаўшы паляўнічага.
У гэткай аперацыі здараюцца самыя нечаканыя моманты. Таму неабходна асабліва дасканала ведаць, колькі ваўкоў у акрузе, якіх месцаў яны трымаюцца. Асаблівай увагі таксама патрабуе, канечне, мацёрая ваўчыца, якая верхаводзіць у зграі. Дзе знаходзіцца яна, там звычайна і астатнія члены сямейства. Але здараецца, некалькі ваўкоў адыдзе ўбок, асабліва гэтага можна чакаць ад пераяркаў. А ў супольнасці са старым ваўком пераяркі на нейкі час могуць нават пакідаць сям’ю, хоць здараецца такое даволі рэдка, тым не менш улічваць усё гэта трэба. Хто ведае, як стануць паводзіць сябе ваўкі ў кожным канкрэтным выпадку? У якім напрамку пойдзе далейшая дзея?
Галоўнае ж тут — не ўпусціць з віду ніводны след і ўважліва пералічыць, колькі з іх уваходзіць на тэрыторыю абкладу, а колькі выходзіць з яго. Бо замкнуўшы ў выніку абкладу круг, толькі па гэтым можна меркаваць, ці засталіся ваўкі ў абкладзе. Пра што сведчыць наяўнасць аднаго лішняга ўваходнага следу. Калі, прыкладна, у абклад вядуць чатыры сляды, а выходзяць з яго тры, значыцца, ваўкі ў абкладзе. Аднак і гэта далёка не так проста.
Здараецца, што і пры аднолькавай колькасці ўхадных і выхадных слядоў звяры ўсё-такі засталіся на тэрыторыі абкладзенага круга. А бывае гэта тады, калі драпежнікі зноўку ўвайшлі ва ўгоддзі, дзе ўжо праводзілі папярэднюю днёўку. Хітрасцей тут хапае!
Звярнуў Кузьміч увагу сваіх спадарожнікаў і на тое, што ў час абкладу незнарок здараецца нават убачыць ваўкоў. Гэта ўжо зусім дрэнна. Але ўсё ж трэба паспрабаваць зрабіць выгляд і сваімі паводзінамі паказаць, што людзі не заўважылі іх. Тады ваўкі могуць не адрэагаваць на гэта. Калі ж толькі западозраць нешта, то справа будзе сапсавана. Ма-

цёрыя не павядуць зграю на лёжку ў бліжэйшыя ўгоддзі, не залягуць блізка ад прынады, а адвядуць вывадак у далёкія ўрочышчы.
Розных нечаканых камбінацый можа быць шмат, таму абкладчык павінен улічваць усё без выключэнняў, умець думаць, быць уважлівым. А чым больш поўнае ўяўленне будзе мець паляўнічы аб месцазнаходжанні ваўкоў, калі будзе ведаць колькі іх і чаго можна ад іх чакаць, тым гэта лепш. Ён тады своечасова абкладзе вывадак, удалым будзе паляванне.
Выклаўшы хуценька сваім напарнікам гэтыя прамудрасці, ляснік раздзяліў усіх на дзве групы — кожная з двух чалавек. Двух больш бывалых паляўнічых Кузьміч адправіў самастойна, а аднаго забраў з сабою. Падзялілі між сабой і сцяжкі, прыхопленыя на ўсякі выпадак запасы.
Спачатку пусцілі ў ход найбольш вялікую катушку. Кузьміч замацаваў яе разам са спецыяльнай падстаўкай на спіне свайго напарніка, так што пад напружаннем вяровачкі катушка .свабодна пракручвалася, размотваючы шнур. Ён паказаў паляўнічаму напрамак, у якім той павінен рухацца, адправіў наперад. Сам жа, ідучы ззаду, час ад часу карэкціраваў яго рух, замацоўваў асцяжкаваны шнур за галінкі кустоў і сукі дрэў. Гэтак жа зрабіла і другая пара паляўнічых. Пачалі з аднаго і таго ж месца, надзейна замацаваўшы пярэднія канцы шнуроў за стволік каржакаватай бярозкі, што служыла адначасова надзейным арыенцірам месца пачатку абкладу.
Праца пацякла хутка, бо марудзіць не было падстаў, а спяшацца якраз было трэба. І дыктавалася гэта не простай спешкай, а прыроднымі з’явамі, з якімі нельга было не лічыцца.
Ішла ўжо другая палова зімы. У ваўкоў з дня на дзень павінен быў пачацца гон, а з гэтага моманту іх ужо не ўтрымаць на адным месцы, тады яны цэлымі днямі блукаюць па лесе, пераходзячы з месца на месца.
Кароткія зімовыя дзянькі. А чацвёртай гадзіне
пра дзень ужо і гаварыць не прыходзіцца — пачынае змяркацца. А яшчэ столькі спраў наперадзе.
Стары ляснік ішоў звыклым таропкім крокам. Дзе рукою, а дзе дзвюма мацаваў ён шнурок па хмызняках, выпраўляючы пры гэтым сцяжкі, каб яны былі лепей бачны здалёк. Нават часам падштурхоўваў паляўнічага, які марудна ішоў наперадзе. Хоць і патрабавалася ад таго зусім нямнога — толькі ідзі ў вызначаным напрамку без затрымкі,— ды і то ён запыхаўся. Дзед жа і сцяжкі паспяваў замацоўваць, і сляды ўважліва прыкмячаць, і напрамак руху вызначаць.
Паступова яны адхіналіся ўправа, і сцяжковая лінія расла, падаўжалася.
Вось ужо і шнур заканчваўся на першай катушцы. А абкладчык, які ішоў наперадзе, так захапіўся справай, што і не чакаў гэтага. І калі тузануў яго раптам назад замацаваны на катушцы канец шнура, дык ён ад нечаканасці кульнуўся ў снег і разгублена падхапіўся. Мо падумаў, што гэта воўк яго лапай па спіне “пагладзіў”. Гэта рассмяшыла нават стрыманага і сур’ёзнага Кузьміча.
Ды смяяцца часу не было. Дзед спрытна ўхапіў пецельку першага шнура, борздзенька ўставіў у яе клячык з другога матка, і перадаўшы яго ў рукі свайму напарніку, зноў паказаў яму напрамак і прыняўся далей расцягваць асцяжкаваны маток, раскідваючы сцяжкі па кустах на вышыні 70—80 сантыметраў ад снегавога покрыва.
Калі і гэты шнур скончыўся, ляснік спыніўся, даў напарніку перадыхнуць. Сам жа слізгануў на лыжах у адзін бок, затым у другі, потым наогул знік у гушчары хвілін на дваццаць. Яго спадарожнік ужо і хвалявацца пачаў.
Дзед жа тым часам чуйна прыслухоўваўся да лесу. Па разліках, яны прайшлі ўжо болей паловы маршруту, дзесьці і сустрэчная група павінна была з’явіцца. Крычаць у такім выпадку нельга. Ён толькі наказваў ім, каб тыя ўпаўголаса перагаворваліся, калі апынуцца прыкладна на сярэдзіне зацягваемай акружнасці. Але галасоў не было чуваць.
Што за ліха? Здаецца, падрабязна ўсё было расказана. Дзе ж тут яны маглі адхіліцца ад намечанага напрамку?
Дзед вярнуўся назад да свайго напарніка. Некалькі хвілін перачакаў тут, а пасля накіраваўся бліжэй да імшарнікавага балота, дзе парушыць маршрут другая група магла з-за драбналесся і недахопу хмызняку для мацавання шнура. Прабег якіх метраў сто з гакам і, калі ўжо выбраўся на суцэльную прагаліну нізкарослага кустоўя, убачыў удалечыні двух паляўнічых.
Яны прыкметна адхіліліся ўправа ад вызначанага напрамку, тым самым рэзка павялічыўшы адлегласць свайго пераходу, а яшчэ і затрымаліся ў дарозе.
Дзед шпарка пабег насустрач ім.
— Ну што вы тут калупаецеся, як каты ў торбе?! Злосці і той не хапае, ёха-маха! — незадаволена мармытаў ён.— Давай хутчэй шнур.
Спрытна схапіў маток шурпатымі пальцамі і борздзенька падаўся ў тым кірунку, адкуль толькі што прыйшоў. Шнур той, праўда, хутка скончыўся, да вызначанага месца заставалася яшчэ добрай паўсотні крокаў. Тут ужо ён не стаў чакаць, пакуль разварушацца “блуднікі”, а выхапіў з-за пазухі прыхаванае матавільца і, хутка-хутка раскідваючы сцяжкі па кусціках, замкнуў тую вялікую акружнасць.
— Ну, а цяпер давайце разам прыкінем,— склікаўшы ўсіх у гурт, разважаў ён.— Колькі там на сваім адрэзку вы слядоў налічылі?
— Тры сляды ішлі туды і два — адтуль,— сказаў вусаты паляўнічы.— Глядзелі, здаецца, пільна. I “выбрыкаў” асаблівых воўчых быццам на гэтым адрэзку не відаць.
— Хоць запазніліся, а справу зрабілі надзейна,— дапоўніў думку вусатага яго напарнік.— Камар носа не падточыць!
— Пажывём — паглядзім,— адказаў вопытны стары ляснік,— усяму свой час. А цяпер крыху памаўчыце.
Ён зноў ненадоўга задумаўся. На сваім адрэзку ён налічыў чатыры лініі слядоў — два ў сярэдзіну абкладу і два з яго. Калі сустрэчная пара не памылілася, то ў абклад вяло пяць слядоў, а з яго — чатыры. Значыцца, ваўкі павінны быць у абкладзе. Але другі адрэзак трэба было яшчэ раз праверыць.
Дзед даў новую каманду, і ўсе ўчатырох падаліся па другім адрэзку круга. Кузьміч абавязкова павінен быў прайсці і гэты кавалак шляху сам, каб упэўніцца, што яго разлік правільны, сваімі вачамі ўбачыць усе сляды, што перасякалі другую палову лініі абкладу, і толькі пасля гэтага даводзіць распачатую справў.
Па дарозе ён дзе-нідзе паправіў сцяжкі, падцягнуў шнур у некаторых месцах, праўда, заўваг і папрокаў да тых, хто выконваў гэтую лінію абкладу, з яго боку не было сказана. Хаця, калі быць прыдзірлівым, крыўда ўпотай схавалася — і круг прыкметна скрывілі, і сцяжкі высакавата падвесілі. Ды лішні раз падкрэсліваць гэта не хацелася, тым больш што карысці ад таго ўсё роўна не прадбачылася, а дарэмна псаваць людзям настрой не варта было. Толькі нашкодзіць можна.
Ішлі ўсе хутка і насцярожана. Як бы ўсё ж пабойваліся абкладчыкі, каб не ўбачыў у іх рабоце Кузьміч якіх-небудзь пралікаў. Але той нічога не гаварыў, толькі раз-пораз абсоўваў рукавіцаю нацягнуты шнурок ніжэй і спяшаўся далей.
Вось і тая каржакаватая бяроза. Яшчэ некалькі намаганняў, і “падарожнікі” ўжо каля яе. І тут дзед жартаўліва загадаў:
— Стой, каманда!
Ён нават павесялеў неяк. Усё сапраўды было ў парадку. He памылілася і другая група абкладчыкаў. Цяпер было дакладна вядома, што ваўкі не выйшлі з абкладу і сядзяць дзесьці ў самым лясным гушчары. Амаль што палова справы была зроблена.
Ён адправіў другую групу ў вёску, а ўдвух з сябрам, пакуль дазваляў час, застаўся тут. Трэба было крыху падкругліць кола, падправіць. Яны з напар-
нікам злёгку прыгладзілі бакавыя ўчасткі абкладу, сцягнулі непажаданы “мяшок”, што ўтварыўся ў месцы сустрэчы абодвух груп. У некаторых месцах сцяжкі наогул даводзілася здымаць, пераносячы лінію абкладу крокаў на трыццаць, а то і болей, сціскаючы тым самым празмерна шырокі круг. Ад гэткіх нязначных, на першы погляд, акалічнасцей многае магло залежыць у далейшым, нават сам поспех палявання. Таму ляснік не шкадаваў часу на гэткія “дробязі”. Яшчэ і яшчэ раз папраўляў, здаецца, ужо і без таго вывераную лінію, нібы спрабуючы давесці яе да ювелірнай дакладнасці.
Вечарам у нашай хаце яблыку не было дзе ўпасці. Паляўнічыя, іншыя вяскоўцы і хутаране з больш дужай кагорты сабраліся сюды, каб прыняць удзел у паляванні, якое так дасканала рыхтавалася.
Гэта ж трэба, каб у такое малое памяшканне ўмясцілася столькі людзей, некаторыя сядзелі на зэдліках вакол стала, на ўслонах, а большасць стаяла, збіўшыся цесным натоўпам. Частка людзей знаходзілася нават у сенцах, і дзверы ў хату не зачыняліся. Цяпло буйною парай зыходзіла ад натоўпу, і ў памяшканні было нават даволі душна, а холад тым не менш і пры адчыненых дзвярах не мог прабіцца ў хату.
Людзей было многа, але столькі не патрабавалася, для справы гадзіліся толькі людзі дастаткова моцныя і вынослівыя, бо паляванне мелася быць не простым і не з лёгкіх.
Усяго было адабрана каля сарака чалавек (менавіта столькі па дзедавых разліках было неабходна для аблавы), і многім варта было вяртацца дадому, але і астатнія разыходзіцца не хацелі. Тым, хто павінен быў прыняць удзел у аблаве, нават цяжка было прабрацца бліжэй да стала, дзе складаўся і абмяркоўваўся план на заўтра. Адны былі проста “зявакамі”, а іншых утрымлівала цікавасць — не цярпелася даведацца, як жа гэта паляўнічыя збіраюцца заўтра “лавіць” ваўкоў.
Кузьміч яшчэ па дарозе да хутара, вяртаючыся з лесу, прыкідваў, які ж варыянт аблавы лепш пры-
мяніць. Спачатку вырашыў правесці яе ў замкнутым крузе, не разрываючы ланцуга абкладу ваўкоў на стралковай лініі. Ён меркаваў адабраць чатырыпяць найбольш дасканалых стралкоў і расставіць іх у сярэдзіне круга. 3 сабой жа ўзяць аднаго-двух чалавек і па краях абкладу час ад часу турбаваць ваўкоў, вымушаючы іх рабіць пастаянныя перабежкі. Устрывожана блукаючы ўсярэдзіне абкладу, звяры паступова адзін за адным “напоруцца” на стралкоў. А адзіночныя трапныя стрэлы не выклічуць празмернай іх трывогі і не падштурхнуць на нейкія нечаканыя дзеянні. Выбухі толькі б больш непакоілі ваўкоў і падганялі б іх да стралкоў. Такім чынам, асабліва не спяшаючыся, можна было б паступова расправіцца з усімі драпежнікамі.
Але вечарам яго намеры змяніліся. І прычынай таму паслужыла не толькі тое, што поспеху магло не быць, калі б дзейнічаць згодна гэтаму плану, не, ён, безумоўна, быў бы, але ж і другі варыянт не менш падыходзіў у гэтым выпадку. А асабліва ў даным выбары адыграла рашаючую ролю тое, што вяскоўцы і хутаране вельмі ж ужо зацікавіліся паляваннем. І, каб хоць неяк не пакрыўдзіць іх ды задаволіць празмерную дапытлівасць, вырашыў тады Кузьміч правесці шырокую масавую аблаву і адначасова выгнаць звяр’ё на разарваную стралковую лінію. Таму і адабраў ён для справы адразу каля сарака чалавек, хоць і гэтулькі для такога палявання было аж залішне.
Усе атрымалі параду і канкрэтную ўстаноўку: чым патрэбна запасціся на заўтрашні дзень, як апрануцца, дзе і калі сабрацца. А сабрацца было вырашана на нашым падворку, як толькі пачне віднець.
На тым і разышліся ў той вечар. Праўда, людзі пакідалі хату неахвотна. Усё нечага дапытваліся, нешта хацелі выведаць, удасканаліць. Таўкліся з патрэбай і без патрэбы. Так што дайшло ледзь не да сваркі, каб своечасова ачысціць хату ад дакучлівых “гасцей”. Бо і выспацца яшчэ як след трэба было.
Спаў стары на гэты раз дрэнна. Ён то прыглушана кашляў, то нешта неразборна бубнеў сабе пад hoc, то, незадаволена крэкчучы, пераварочваўся з боку на бок. Думкі пра ваўкоў, відаць, і ў сне непакоілі старога. Ён пастаянна прачынаўся, і ўсё новыя і новыя малюнкі і будучыя ўяўныя дзеі ўзнікалі перад яго вачыма. Толькі бліжэй пад раніцу на нейкую гадзіну заснуў, а калі ў чарговы раз зноў прачнуўся, то болей валяцца ў ложку не захацеў, а адразу ўстаў і пачаў рыхтавацца.
Ен не асабліва спяшаўся, бо было яшчэ вельмі рана і часу хапала, апрануўся і выйшаў з хаты на падворак. Яго, вядома, цікавіла надвор’е, ад яго многае залежала на паляванні. Стаяў даволі мацнаваты, але і не задужа вялікі марозік. Стары ведаў, калі добра развіднее і сонца злёгку прыгрэе між хмарак, дык ён паслабее, а гэта якраз на руку. Бо моцны мароз, вядома ж, перашкаджае паляванню — яшчэ добра тым, хто ў загон пойдзе, а на нумарах паспрабуй пастаяць нерухома — і рукі закарчанеюць, і сам змерзнеш. Ноччу прайшоў лёгкі сняжок, нават цяпер яшчэ ледзь-ледзь церусіў. Зусім не густы і драбнюткі-драбнюткі, як адпрацаваны пыл з млынавых жорнаў, ён плаўна апускаўся, быццам нехта вымятаў яго рэшткі з нябесных маснічынаў. Гэта таксама следапытам было на карысць. Усе ранейшыя сляды былі засыпаны, і яны не будуць перашкаджаць больш паляўнічым, не зблытаюць іх загадкавасцю мудрагелістых узораў. Калі крануцца пасля куды звяры, дык тут жа пацягнецца за імі іх свежая “візітная картка”.
Гэтак жа нетаропка вярнуўся ў хату, перагледзеў паляўнічыя прыпасы, сеў на шырокую драўляную лаву ля стала і пачаў чакаць патрэбнага часу.
Маці таксама прачнулася і, пакуль хадзіў Кузьміч па двары, паспела печ распаліць, рыхтавала сняданак.
Цяжка было кушмэрыцца каля печы ў такую рань. Нічога не відаць, усё рабі навобмацак ці ў скупых водблісках агню з печы, які ў дадатак да ўсяго ніяк не хацеў разгарацца. Але не магла яна
адправіць Кузьміча на гэткую важную справу без сняданку. Тым болей пасля таго, як ён так удала дапамог ёй “абясшкодзіць” тхара.
А тым часам паступова ўжо і віднець пачало. Чорныя ад начной цемені шыбы спачатку пачалі прыкметна шарэць, затым набылі колер густога мышынага адцення туману і перадалі частку святла ў хату, быццам абуджаючы і яе ад маркотнага начнога змроку і змярцвелай цішыні. Якраз і снеданне на гэты момант падаспела. Гарачая адвараная бульба, салёныя агуркі ды нават тлустая засмажаная на сале яечня пахлі так апетытна, што дзед з задавальненнем сытна паеў і, перахрысціўшыся, сціпла падзякаваў маці за яе пачастунак.
Раніцай на двары пачалі збірацца людзі. Спачатку падышло двое паляўнічых са стрэльбамі, двума рабымі сабакамі. Затым яшчэ адзін. А пасля гуртам падвалілі ўсе астатнія — тыя, каму наказана было ўчора з’явіцца, і хто быў патрэбен на аблаве.
Людзі рознага ўзросту, цёпла апранутыя ў кароткія кажушкі і ватоўкі. Натоўп прыглушана гудзеў, як устрывожаны вулей, пагойдваючы разнастайным зборышчам шапак-вушанак, і купленых, і самаробных, з завязанымі ў каго ўніз, а ў каго ўверх вушамі, а ў каго — проста падгорнутымі напалову, быццам у аблавухай свінні. Толькі дзесятак з іх былі з ружжамі, а астатнія ўзброіліся тым, хто што меў. Тут жа на павадках і ланцужках было шасцёра сабак рознай масці і пароды.
Побач стаялі дзве запрэжаныя ў сані фурманкі. Два дабротныя рыжыя жарабцы, гладкія і дагледжаныя, што нават дзівіцца прыходзілася, у каго яшчэ захаваліся такія, бо бяднота адна, здаецца, сабралася ды і кармоў у гэтым годзе не асабліва багата было, у кожнага адзначаліся цяжкасці з аўсом. Жарабцы нецерпяліва гарцавалі на месцы, выбіваючы моцнымі каванымі капытамі спрасаваныя злепкі снегу, што высока падляталі ў паветры, лішні раз дэманструючы сваю моц і няўрымслівасць. На санях валяліся розныя пажыткі, што ленавалі-
ся людзі трымаць у руках, ды добра ўсланы былі яны мяккім духмяным сенам. Сена тое з аднолькавым поспехам магло служыць і мяккай падсцілкай людзям у час язды, а ў месцы пастою — так патрэбным на гэты момант кормам для коней, што могуць жаваць і жаваць яго бесперастанку.
І сабакі ваяўніча круціліся на месцы і прыглушана ўпарта скавыталі, быццам просячы хутчэй выпусціць іх на паляўнічыя прасторы.
Усё, здаецца, было прыгатавана. Усе былі ў зборы.
I тут дзед Кузьміч выйшаў на ганак. Ён гучна павітаўся з усімі, агледзеў іх амуніцыю, зброю і вупраж, задаволена паляпаў жарабцоў па крыжавінах. Потым зноў павярнуўся да людзей, прыплюшчаным вокам хітравата глянуў на ўсіх і вымавіў працягла, нібы праспяваў:
— Ну, з такімі арламі справа будзе!
Прысутныя адразу неяк павесялелі, сярод натоўпу прабег подых агульнай усмешкі і кароткіх рэплік.
— Ну дык што, хлопцы?! Паехалі, ёха-маха! — рашуча і выразна сказаў дзед.
Па гэтай камандзе, як па ўзмаху чароўнага кіёчка, застылы жывы натоўп заварушыўся, зрушыўся з месца, і разнашэрсная тая грамада, крануўшыся з абтаптанага месца, узяла кірунак да лесу. Прыкладна трэць з удзельнікаў, пераважна тыя, хто быў без лыжаў, прымайстраваліся наспех на санях, астатнія ж падаліся за імі “на сваіх дваіх”, спрабуючы асабліва не адставаць. Дзед таксама сядзеў у перадку адной з фурманак, праўда гнаць шпарка жарабца не дазваляў, каб тыя, што рухаліся ззаду, лішне не стаміліся ды не абдаліся потам, бо яшчэ стаяць на марозным паветры не адну гадзіну давядзецца, а такі папярэдні “душ” на карысць не пойдзе.
Сухі марозны снег спрыяў хуткаму руху, і як лыжы, так і сані лёгка слізгалі па ўтрамбаваным шарпаку. Вось ужо і поле з пералескамі чаргавацца пачало, і першыя ўзлескі, што нібы нечыя доўгія языкі, урэзваліся ў шырокі прастор палёў, паказаліся.
Уся грамада звярнула на шырокую лясную дарогу і рухалася далей, нагадваючы сабой нейкі дыверсійны не па форме апрануты атрад ці кучку партызанаў, што адбілася ад асноўных сіл ды спяшалася на аб’яднанне з галоўнай групоўкай. Хоць вайна ўжо даўно закончылася і толькі далёкія адгалоскі яе час ад часу давалі аб сабе знаць, але сцэны з яе настолькі ўбіліся ў памяць, што нават параўнанні ў свядомасці ўзнікалі менавіта з ёй ці асобнымі яе эпізодамі.
А як толькі ўглыбіліся ў лес, дзед спыніў калону і прыняўся “сартаваць” людзей каго куды. У першую чаргу аддзяліў ад усіх стралкоў, праверыў іх зброю і павёў па дарозе ў правы бок. Астатнім было наказана заставацца на месцы, дачакацца лесніка тут і нічога без яго не рабіць, не распачынаць.
Справа падыходзіла да кульмінацыйнай кропкі. Набліжаўся самы адказны момант. Асцярожна, каб не спужаць незнарок ваўкоў, што знаходзіліся ў абкладзе, па вузенькіх лясных сцежках вёў стары ляснік паляўнічых туды, дзе збіраўся ён выстраіць стралковую лінію. Пасля таго як звярнулі яшчэ з асноўнай дарогі, прайсці прыйшлося добры кіламетр. А спыняцца ляснік пакуль, відаць, не збіраўся. I толькі на невялічкай, акружанай з усіх бакоў шчыльным ельнікам паляне, дзед Кузьміч сабраў паляўнічых гурцікам і пачаў даваць ім апошнія парады:
— Стаяць на нумарах нерухома, пастаянна абводзіць вачыма радыус абстрэлу. Гэта дасць магчымасць своечасова заўважыць звяроў і трапней прыцэліцца. Бо, калі пойдуць звяры “на махах”, страляць будзе нязручна, можна толькі параніць драпежніка. А ваўкі моцныя на рану і нават калі пранізаць іх некалькімі карцечынамі, з поспехам могуць уцячы. Страляць патрабуецца напэўна, падпусціўшы звера, як мага бліжэй да сябе. Гэта дапаможа заваліць шэрага на месцы, а астатнія ваўкі, што беглі побач, апанаваныя панічным страхам, без разбору кінуцца хто куды і, магчыма, трапяць пад ружжы суседніх стралкоў.
Акрамя таго, Кузьміч наказаў, што кожны стралок, заняўшы адпаведны яму нумар, павінен бясшумна замаскіравацца і загадзя абтаптаць вакол сябе снег, каб заняць больш устойлівую пазіцыю і не парушаць выпадковым скрыпам снегу цішыню ў час аблавы. Зараджаць ружжы ён параіў толькі пасля таго, як кожны са стралкоў закончыць маскіроўку, сыходзіць з нумара (колькі б таму часу ні прайшло) толькі пасля яго каманды, калі ён пратрубіць “адбой” у ствалы свайго драбавіка. Страляць дазваляецца толькі ўперад і напалову вугла ўлева і ўправа.
— Hi ў якім выпадку не страляць уздоўж стралковай лініі,— катэгарычна папярэджваў ён,— а таксама “чужых” звяроў, значыць тых, што ідуць прама “ў штык” на суседнія нумары. Толькі калі зверу ўдасца раптам прарвацца праз стралковую лінію, можна развярнуцца і ўдарыць па яму наўздагон.
Закончыўшы свой інструктаж, ляснік прыняўся ўладкоўваць стралковую лінію. На значным адрэзку абкладу сцяжкі пачалі знімаць, расстаўляючы там у лінію паляўнічых. Яны займалі свае месцы крокаў за пяцьдзесят адзін ад другога. На ўчастку, дзе праходзіла лясная дарога, лінію падцягнулі трохі ўперад. Гэта дазваляла паставіць стралкоў у гушчары, бо на адкрытых месцах ляснога масіву ваўкі ідуць залішне насцярожана. Найбольш вопытных, на яго погляд, паляўнічых дзед паставіў у месцы ўваходных воўчых слядоў. На самую “воўчую пяту”, і каля перашыйка паміж двума імшарнікамі, карацей кажучы, на месцах найбольш верагодных пераходаў звера.
Лінія атрымалася ўдалая, можна сказаць, класічная. Кожны паляўнічы, стоячы на сваім нумары, выразна мог бачыць стралкоў на суседніх, уяўляў напрамак стралковай лініі. Зрабілі так, што крылы раскінутых сцяжкоў ля крайніх нумароў заканчваліся дзесьці ў сарака кроках ад стралкоў. Так што кожны добра бачыў канец асцяжкованага шнура, нават не паварочваючыся ў той бок. Вецер дзьмуў на стралкоў з боку абкладу, мо толькі крышачку наўскасяк, таму ваўкі не маглі чуць небяспеку.
Закончыўшы фарміраванне стралковай лініі, Кузьміч яшчэ раз праверыў бакавыя ўчасткі абкладу і застаўся задаволены. Напаследак стары нагадаў паляўнічым быць нагатове і падаўся да той групы, што павінна была ісці разам з ім у загон.
Рухаючыся адзін, дзед Кузьміч хутка пераадолеў гэту адлегласць. І ўжо разам з іншымі, усім гуртам, падаўся далей па лясной дарозе, трымаючыся прыкладна ўздоўж лініі абкладу, каб, апісаўшы дугу, выбрацца якраз на процілеглы бок круга, што абцягнуты сцяжкамі, з другога боку ад стралкоў. Прысутнасць дзеда Кузьміча падбадзёрвала прысутных, сеяла надзею на поспех.
Па сваіх, толькі яму аднаму вядомых арыенцірах, стары ляснік вызначаў адлегласць, прыкідваў, адкуль патрэбна пачаць аблаву. Вось, здаецца, ужо і да патрэбнага месца дабраліся.
Тут уся “каманда” заварушылася. Тыя, хто ехалі на санях, пазлазілі з іх і сабралі сваю амуніцыю. Хто меў лыжы, мацаваў іх у сябе на нагах, а хто не меў, дык толькі пастукваў нагамі па снезе, правяраючы, відаць, наколькі ўстойлівы зверху цалік і ці не давядзецца правальвацца праз яго ды паўзці па пахі ў снезе. Бо гэта не асабліва прыемная справа. Ды і карысці ад цябе не будзе, калі адстанеш ад іншых. Але цалік быў тупкі і падстаў для хвалявання не было. -
Фурманкі тым часам Кузьміч накіраваў назад — да таго месца, дзе разбіў ён напярэдадні агульную калону на стралкоў і загоншчыкаў. Ён загадаў спыніцца там і чакаць канца аблавы, пакуль не падасць ён “у ствалы” сігнал аб гэтым. А тады ўжо не марудзячы ехаць на яго голас.
Усе астатнія таксама атрымалі інструктаж, і не менш падрабязны за тых, што засталіся на стралковай лініі. Таму што дробязей у гэтай справе не бывае і тут быць не магло. .
Час, як кажуць, прабіў. Варта было пачынаць. І вось гэтая група загоншчыкаў, што даўно была напагатове і толькі чакала каманды, як ляснік падаў знак, дружна кранулася з месца і рушыла наперад,
па ходу руху кола абкладу хутка расшыралася, і, выконваючы наказы лесніка, загоншчыкі таксама разышліся ў бакі, утвараючы доўгі суцэльны ланцуг, які поўнасцю перакрыў упоперак асцяжкаваны круг. А паколькі народу для гэтага было больш, чым патрабавалася, то лінія аблавы атрымалася даволі шчыльнай, а значыць, надзейнай. Нікому не суджана было праскочыць праз яе.
Здараецца, праўда, часам, што пачуўшы няладнае, ці, трапіўшы ў складаны “пераплёт”, мацёры вопытны драпежнік дзе-небудзь надзейна хаваецца і так стойваецца, што загоншчыкі праходзяць міма яго, і ён, пачакаўшы, мае магчымасць уцячы.
Ды тут разлічваць на падобнае наўрад ці прыходзілася. Лішак загоншчыкаў, шчыльнасць іх руху не пакідалі ваўкам надзеі на такую хітрасць, бо рызыка тут была б не тое што вялікая, а хутчэй — зусім безнадзейная. Да таго ж наперадзе людзей у загоне шнырылі ў пошуках звярыных слядоў сабакі. Яны, безумоўна, пачулі б любога звера, каб той прытаіўся недзе побач. He, не рашацца драпежнікі на такое, адчуваючы, якая сіла насоўваецца.
Ваўкі тым часам яшчэ нічога не падазравалі, соладка пацягваліся ў дрымоце. Сытны, раскошны баль, што ўчынілі яны напярэдадні ля выкладзенай для іх прынады, ад пуза наталіў іх прагны воўчы апетыт, і яны з задавальненнем расслабіліся ў працяглым адпачынку.
Апошнюю ноч, здрадзіўшы свайму непаседліваму ладу жыцця, яны наогул не краналіся з месца. Відаць, задаволеныя тым, чым цешыліся напярэдадні, вырашылі лепш адляжацца, адвесці як след душу ад доўгіх пастаянных пераходаў, а пасля прадоўжыць трапезу — навошта ж бадзяцца, шукаць нечага, калі мяса яшчэ заставалася.
Вартавая ваўчыца штосьці, мабыць, адчувала. Як толькі людзі наблізіліся сюды і пачалі выстройваць стралковую лінію, рухацца да месца, адкуль меліся пачынаць загон, ваўчыца насцярожана і пільна прыслухоўвалася да гукаў, але паколькі
людзі былі ад яе далёка, сігналаў небяспекі не падавала. Ведала б яна, што зграя ўжо абцягнута злавесным колам, што ўсе шляхі да адыходу даўно адрэзаны!
Ды ў тым жа і сэнс палявання — гэтага пастаяннага напружанага спаборніцтва паляўнічага і здабычы,— хто каго адолее, хто каго перахітрыць.
Трэба сказаць, што на паляванні спаборнічае ўсё: і вопыт, і кемлівасць, і спрыт. Спаборніцтва ідзе не заўсёды чэснае і справядлівае. І нельга часам спяшацца адразу дзяліць удзельнікаў гэтага дзіўнага спектакля на паляўнічых і ахвяр. Бо часта ахвярай можа стаць паляўнічы, як і воўк. І наадварот. Ды якраз у тым і сутнасць, у тым і неверагодная прыцягальнасць гэтага занятку. Таму і ідуць на яго толькі сапраўдныя мужчыны. І асалода, задавальненне ад поспеху ў такіх выпадках двойчы прыемныя і ганаровыя.
Але і не толькі ад гэтага непаўторная асалода і задаволенасць, не толькі ад гэтага бадзёрае самаадчуванне і прыўзнёслы без меры настрой.
Уявіце сабе прыгожы зімовы дзень. Нямоцны марозік злёгку пашчыпвае вас за вушы, здаецца, быццам бы толькі для таго, каб не забыўся ты аб яго прысутнасці, а ўсур’ёз марозіць цябе зусім не збіраецца. Усё навокал белае. Пераліваецца, іскрыцца пад промнямі зімовага сонца гладкая паверхня снегу. Дрэвы стаяць нерухомыя, ухутаныя, як і зямля, белай снегавой коўдрай. Нідзе ні шуму гарадскога, ні ляманту крыклівых баб. Усё, што акружае, быццам толькі для таго і створана, каб радаваць цябе, адкрыць табе казачную прыгажосць і непаўторную свежасць зімы, хараство роднай прыроды.
А ты затоішся на стралковым нумары і слухаеш. І хай нават гэта не абавязкова тое аблаўнае паляванне, як на гэты раз. Хоць бы і проста іншае, але, можа, не менш уражлівае паляванне, але ж менавіта зімовае, бо толькі яно дзіўна спалучае ў сабе маўклівую цішыню прыроды, што вось-вось можа парушыцца голасам сабак ці мільгануўшым
маланкаю зверам.
Стаіць часам паляўнічы ціхім зімовым ранкам і слухае прыглушаны заечы гон. Ганчак ідзе лёгка, але без асаблівага азарту, манатонна і аднастайна, на адной і той жа ноце даносіцца размераны прыглушаны брэх. Ведаеш, брэша пакуль дзеля прыліку.
Але вось голас моўкне, потым раптоўна чуецца нечакана гучнае “гаў!” і тут жа пераходзіць у адрывіста яраснае “гаў! гаў!! гаў!!!” з непараўнальна большай сілай і запалам.
Яшчэ некалькі хвілін, і ўжо на ўсю акругу чуецца брэх сапраўдны, азартны, ярасны, ледзь не ашалелы.
А ў паляўнічага адразу хутка-хутка застукае ў скронях, сэрца затахкае гулка, што здаецца восьвось вырвецца з грудзей, рукі моцна сціскаюць двухстволку, а сам ён узрушана прашэпча:
— Па краснаму пайшоў!
Хто з паляўнічых не ўспамінае пасля зноў і зноў гэтыя хвалюючыя хвіліны?!
Красны звер — назва ўмоўная, зборная. Яна аналагічная старым славянскім: красная рыба, вяснакрасна, красна-дзеўчына... Гэта значыць самае лепшае, самае прыгожае, самая што ні на ёсць эліта. Толькі тры звяры ўдастоены “гонару” належаць да гэтага спісу: воўк, лісіца, рысь. І здабыць іх — заўсёды найвялікшае жаданне нават самага бывалага паляўнічага.
Сёння таксама ўсе, хто стаяў на нумарах, чакалі поспеху. Але і адказнасць была як ніколі высокая. Паспрабуй прамахніся — засмяюць тады вяскоўцы, ды і Кузьміч спуску не дасць. Але пакуль што было ціха.
Загоншчыкі тым часам рухаліся далей. Вось ужо падаў голас адзін сабака. Як бы ў такт яму адазваўся збоку другі. І тут Кузьміч з усёй сілы хлёстка стукнуў па ствале дрэва тоўстай палкай, што трапіла яму пад руку, і гучна пракрычаў хрыплым голасам:
— Го-го-го-го-го! Гоп-па!
Як і дамаўляліся, іншыя загоншчыкі таксама ажывіліся, узнялі шум. Затрашчалі самаробныя
трашчоткі, застукалі па дрэвах важкія калы. Некаторыя дасталі з запазухі звычайныя металічныя лыжкі і застукалі імі адна аб адну.
Па ўсёй лініі аблавы чуўся грукат, трэск, металічнае бразганне, гучныя вокрыкі загоншчыкаў.
Ваўкі падхапіліся з наседжанага месца. Шырокімі скачкамі мацёрая ваўчыца кінулася ўбок. За ёй — ваўкі-пераяркі. Кемлівы важак замыкаў зграю. Яны не беглі, а маланкавымі ценямі ляцелі надзіва вялізнымі скачкамі.
Брэх сабак аддаліўся, слабей чуліся людскія галасы. Здавалася, небяспека вось-вось міне.
Але ваўчыца нечакана замерла як укопаная. На кустах пагойдваліся чырвоныя, нібы полымя, злавесныя языкі. І чалавекам пахне.
Небяспечна, нельга сюды! Хутчэй мяняць кірунак. І ваўчыца памчала ў адваротны бок. За ёй — зграя. Зноў магутныя даўжэзныя скачкі... зноў неверагодная хуткасць.
Галасы ж людзей усё набліжаюцца. Брэх сабак таксама чуецца ўжо даволі гучна і болып злавесна. Хутчэй адсюль! Як мага хутчэй!..
Але што гэта? Зноў каварная чалавечая чырвань. І сюды нельга! Куды падзецца? І адсюль прэч!
А галасы людзей усё выразней і выразней. A сабакі і зусім побач. Усім разам не ўратавацца. Зграя рассыпалася, і кожны паасобку пачаў шукаць для сябе шлях выратавання.
Звяры безнадзейна кідаліся то ўлева, то ўправа, то назад. А сабакі тым часам ужо “на хвбст садзяцца”.
Першая кінулася на “чыстую лінію” ваўчыца. Туды ж ірванулі астатнія. Надзея на выратаванне мільганула ў галаве.
Але невядома адкуль на іх шляху паўсталі людзі са страшэннымі смертаноснымі “бухаламі”. Ваўкам і раней даводзілася сустракацца з такімі, і яны добра ведалі, наколькі гэта небяспечна. Ды раней неяк праносіла. Ці пашанцуе цяпер?
Моцным аглушальным выбухам страсянуў паветра першы прыцэльны стрэл.
І хоць напружана чакалі сустрэчы са звярамі стралкі, ды не адразу ўсе зрэагавалі як трэба. Ваўкі, нягледзячы на жах і небяспеку, з’явіліся ў полі зроку бясшумна і асцярожна, быццам невядомыя таямнічыя здані. І добра яшчэ, што першай на нумар, якраз у сваю “пяту”, выйшла мацёрая ваўчыца, а вопытны паляўнічы, які стаяў там, не спасаваў.
Яго гучны прыцэльны выстрал стаў сігналам для іншых. Ваўкі, якія выбеглі ўслед за ваўчыцай на суседнія нумары, былі цяпер своечасова сустрэты паляўнічымі. Адзін за адным грымнулі ў марозным паветры стрэлы. І раптоўна заціхлі.
Паляўнічыя задаволена паціралі рукі, ні аднаму драпежніку не ўдалося перайсці праз стралковую лінію. Усе палеглі пад іх трапнымі стрэламі. Вось ужо і загоншчыкі павыходзілі з лесу. Паказаўся і Кузьміч. Зразумеўшы, што справа зроблена, зняў з плячэй дубальтоўку, гучна пратрубіў у ствалы, што абазначала “адбой” альбо “канец аблавы”.
Стралкі сцягвалі ў адно месца забітых ваўкоў, якія валяліся на снезе з ашчэранымі клыкамі, што парэзалі некалі не адну жывёліну.
Пад’ехалі фурманкі. Тушы падцягвалі да іх, каб пагрузіць на сані і везці ў вёску. Скуру можна было б зняць і тут, ды ніяк нельга не паказаць іх людзям, каб кожны мог убачыць поспех паляўнічых, а галоўнае, каб кожны быў упэўнены, што цяпер яго скаціну ніхто не кране.
Але пачуўшы воўчы пах, коні спужаліся, насцярожана іржалі, уздымаліся на дыбы. Коней прыходзілася ўтрымліваць за аброці... А яны ўсё дыбіліся...
Нават мёртвыя ваўкі наводзілі на іх жах.
Цяпер, калі спрабавалі пагрузіць ваўкоў на сані, Кузьміч раптам зразумеў, што ваўкоў тут толькі пяцёра. А па яго разліках, у абкладзе знаходзілася шэсць. He мог жа ён памыліцца!
He, ён зусім і не сумняваўся ў гэтым. Там было іх менавіта шасцёра. Але стралкі запэўнівалі, што стралковую лінію не перайшоў ні адзін воўк. Ды
трэба ж было разгадаць гэты рэбус, нейкую яснасць унесці. Так што з ад’ездам прыйшлося затрымацца. Хоць і не дагоніш ужо таго шостага ваўка, бо ён ужо недзе далёка, ды ўсё ж разабрацца ва ўсім было патрэбна.
Кузьміч уважліва і крышку далей з пярэдняга краю абагнуў стралковую лінію і пераканаўся, што сапраўды ні адзін з драпежнікаў не перайшоў праз яе. Так што паляўнічыя, якія стаялі на нумарах, са сваёй задачай справіліся паспяхова.
Але ж і праз лінію абкладу ні адзін драпежнік не мог, не павінен быў перайсці.
Стары ляснік хуценька агледзеў ахвяры. Сярод іх былі чатыры ўжо зусім дарослыя ваўкі-пераяркі і мацёрая старая адкормленая ваўчыца. Мацёрага самца сярод забітых не было. Прыйшлося абследаваць бліжэйшыя ўчасткі абкладу. Ці не абарваліся дзе-небудзь выпадкова чалавекам ці ад ветру асцяжкаваныя шнуры, утварыўшы дадатковае “акно” ў абкладзе.
Ды не, асцяжкаваныя шнуры былі на месцы. Лінія стаяла такая ж класічна нацягнутая і некранутая. Снегавая паверхня ўнутры абкладу была густа здратавана слядамі людзей, сабак, ваўкоў, якія мітусіліся ў пошуках шляхоў адыходу. Так што дакапацца да ісціны было наўрад ці можна.
Тады ляснік прыняўся аглядаць абклад з вонкавай часткі. І толькі прабег уздоўж яго сотні паўтары крокаў, як заўважыў, што з абкладу адыходзіць выразны размашысты след шырачэзных адбіткаў лап мацёрага ваўка. Кінуўся дзед да лініі абкладу — і шнур і сцяжкі заставаліся на месцы. Пабачыўшы шмат на сваім вяку, стары ляснік, уважліва прыгледзеўшыся, аж прысеў ад здзіўлення:
— Ты глядзі, дык гэта ж мацёры зверху па-над сцяжкамі махануў, ёха-маха!
Лесніку прыходзілася чуць ад іншых паляўнічых, што стары воўк, здараецца, не знайшоўшы іншага выйсця, можа сігануць і па-над сцяжкамі. Але сутыкнуцца з такім яму не даводзілася. І вось на табе!
— Ну і ну! — не пераставаў здзіўляцца Кузьміч.— І тут перахітрыў. Вось жа нягоднік. Ну пачакай! Будзе на цябе ўправа. -
Але сам па сабе добра разумеў, што цяпер да таго мацёрага амаль немагчыма будзе дабрацца. Агонь і ваду прайшоў. Недарэмна ж гавораць, што за аднаго бітага сем нябітых даюць.
Ды дарэмна справа не прапала. Як ніяк, а галоўная частка зграі была знішчана.
Зрэшты, адзін воўк гэтулькі шкоды не наробіць. Колькі яму патрэбна? Досыць і лясной птушкі ды рознага звяр’я, а галоўнае, пасля гэткага страху наўрад ці асмеліцца разбойнік у хуткім часе з’явіцца ў бліжэйшай акрузе. Адным словам, пакуль што хутаране і вяскоўцы маглі з палёгкай уздыхнуць — галоўная небяспека для хатняй жывёлы мінула, па начах ужо можна было спаць спакойна.
Тым часам здзіўленне і збянтэжанасць дзеда прайшлі, і ён толькі час ад часу ўхмыляўся ды хрыпла бубнеў сабе пад нос, быццам сіпеў або кракаў накшталт устрывожанай качкі:
— Век жыві, век вучыся, ёха-маха!
Але пра далейшы ход справы не забываў, ды тут яе ўжо можна было даручыць і меней вопытным, a то і самым маладым. Заставалася толькі зняць асцяжкованыя шнуры і можна было рухацца з лесу. Так яны і зрабілі.
— Ну, хто маладзейшы, давай за работу! — жартаўліва скамандаваў Кузьміч.— А мы пакуль што закусім “на крыві”.
Тым часам па старадаўнім паляўнічым звычаі тут жа на тушах забітых звяроў, што неяк усё ж удалося пагрузіць на сані, злёгку ўтаймаваўшы жарабцоў, расцягнулі невялікую старую сурвэткуь і кожны расклаў свой няхітры абедзенны сідар. Ен складаўся большай часткай з вялізнага акрайца хлеба ды непамерна маленькага, у параўнанні з ім, сала і з некалькіх цыбулін. На здзіўленне аднекуль пазней на сурвэтцы нават некалькі кавалкаў вэнджанай каўбасы з’явілася — усё ішло да сябрыны.
А калі нехта, ахмелены радасцю, выцягнуў з
суседніх саней нават чвэрць з самагонам, тут ужо і без таго вясёлыя ажывіліся. Ды і не грэх было прапусціць кілішак-другі жытнёвага “элексіру”, і дзеля таго, што падстава для гэтага была дастаткова важкая.
Так скончылася гэтае вялікае паляванне, усе паехалі па сваіх хатах з хутара, дзе спыніліся яшчэ раз усім гуртам, калі абдзіралі ваўкоў, ды дзялілі між сабою іх скуры. Hi спрэчак, ні зайздрасці, як дзялілі, не было. Бо, па-першае, зрабіў гэта сам дзед Кузьміч, і не абы-як, а чын па чыну, бо як ніхто лепей мог ацаніць уклад кожнага ў агульную справу, а па-другое, не гэта было галоўнае і для паляўнічых і для іншых людзей. Галоўнае, што знішчылі ваўкоў. А гэта ўжо агульны, непадзельны трафей. І радаваў ён кожнага.
Кузьміча адвозілі дадому ганарова, як пераможцу, на фурманцы, запрэжанай лепшым жарабцом, бо павага да дзеда была асаблівая і паклажы ў яго было болей за ўсіх. Яшчэ пагутарылі ўсе разам перад развітаннем і раз’ехаліся. Памахаў прысутным рукавіцай і Кузьміч — такім любым для ўсіх заставаўся ў сэрцах і памяці людзей гэты мудры і просты стары Еха-Маха.
І ніхто не думаў тады, што некалі, мажліва, аб’явіцца ў акрузе той самы хітры і спрытны воўк, што так удала выйшаў з аблогі.
Час ішоў. У паўсядзённых клопатах вывераным звыклым рэчышчам бегла сялянскае жыццё.
А пачынала, між іншым, ужо набліжацца вясна, і клопатаў тых ужо дзе-дзе, а ў сялянскай гаспадарцы хапала.
Спачатку вясна толькі злёгку давала аб сабе знаць прыкметна пацяплеўшымі дзянькамі, ды павесялелым сонейкам, што паглядала з неба і вышэй узнімалася на небасхіле, ды ажыўленым чырыканнем на падворку вераб’ёў і гучным посвістам у голых кронах садовых дрэў жаўтабрухіх сінічак. Але з кожным днём сонца прыгравала ўсё цяплей. На пагорках снег пачаў увачавідкі раставаць, і апоўдні з-пад яго зляжалага таўшчэзнага шарпаку прабіваліся
першыя імклівыя ручайкі. 3 кожным днём іх ручаі паўнаводнелі, зліваліся з густым звонам і з булькаценнем каціліся з высокіх пагоркаў, вызваляючы іх ад шчыльнага снегавога палону. Вясна імкліва набірала свой нястрымны ўпэўнены крок і рухалася наперад, несучы з сабою радасць людзям і ўсяму жывому ў прыродзе.
І калі напачатку людзі многа гаварылі пра паляванне, адгалоскі значнай падзеі амаль штодзённа ўсплывалі ў расказах і ўспамінах, размовах і разважаннях, то далей, занятыя веснавымі клопатамі, пачалі ўспамінаць былое ўсё радзей, а затым і наогул яно быццам забылася, як забываецца з часам многае.
На палях разгарнуліся веснавыя работы: спачатку людзі вывозілі і раскідвалі ўгнаенні, потым рыхтавалі глебу да сяўбы, пасля заняліся і сяўбой. Пачалі з яравых, потым садзілі бульбу, буракі, агародніну.
Зямля з ахвотай прымала насенне і клубні, каб даць неўзабаве ім новае жыццё, бо і сама была шчодра напоена вільгаццю і пажыўнымі сокамі за час працяглага адпачынку.
Хутка ўсё навокал буйна і нястрымна пайшло ў рост. Вымытая цёплымі веснавымі дажджамі глеба імкліва гнала ў рост свежыя сакавітыя травы.
Схуднелая за зімовую бяскорміцу скаціна цяпер уволю магла нацешыцца салодкім кормам, і людзі стараліся як мага болей часу затрымаць яе ў полі, каб падоўжыць па магчымасці яе кармленне ды давесці рагатых пасля зімы да нейкае нормы.
А жывёла і сама адчувала патрэбу ў гэтым і не вельмі спяшалася дадому. У асаблівасці гэта датычылася кароў. Яны скублі і скублі салодкія парасткі травы, нізка скрэбаючы па дзярніне вільготнымі мускулістымі пысамі. І толькі ў самую дзённую цяплынь, калі сонца свяціла найбольш настойліва і станавілася нават злёгку душна, каровы пераставалі карміцца і, разлёгшыся ў дзённым адпачынку, толькі марудна перажоўвалі назапашаную за паўдня ежу ды час ад часу спрабавалі хутка здрыга-
нуць галовамі ці асобнымі ўчасткамі скуры, адганяючы надаедлівую машкару. А чацвёртай гадзіне дня статкі ізноў узнімаліся альбо самі, альбо падганяліся пастухамі ці гаспадарамі, і зноў настойліва пасвіліся, пакуль сонца не схілялася да самага небасхілу. І толькі тады ўжо, у першых прыцемках з гучным задаволеным рыканнем накіроўваліся ў бок гаспадарскіх двароў.
Яшчэ некалькі тыдняў прайшло. Працоўныя турботы і занятасць цалкам захапілі сельскае насельніцтва і трымалі людзей болыпы час светлавога дня ў полі, а на іншае ім проста не хапала часу. Яны з ранку да вечара знаходзіліся ў полі, рупіліся пасадзіць і пасеяць у час, клопаты запалонілі людзей.
А дні між тым беглі і беглі. Станавілася цяплей і цяплей. Ужо стаяла пагодлівая чэрвеньская пара. Тая самая, калі сонца з ранку да вечара лашчыць сваімі чарадзейнымі промнямі зямлю і ў лугах гучна трашчаць конікі.
Лета выдалася вялікім і гарачым. Пачатак яго прыйшоўся, здавалася, нават злёгку спякотным. Дажджы выпадалі цёплыя і непрацяглыя, быццам неба спешна выдавала зямной расліннасці чарговую порцыю пажыўнай вільгаці і гнала маленькую хмарку далей, каб яна незнарок не запознілася ды не паспела часам да якога новага месца, бо дажджу ў гэты час чакала ўсё ў прыродзе — і расліннасць, і насякомыя, і птушкі.
Нават басаногая дзятва не хавалася ад яго пад стрэхі вясковых хат і раскідзістыя кроны векавых дрэў, а з галасістым шчабятаннем падстаўляла цёплым буйным кроплям ужо выгараўшыя на сонцы задзірыстыя чубы і растрапаныя косы. I хаця дождж хутка канчаўся, гучнае хлёпанне па лужынах яшчэ доўга разносілася па акрузе і несла з сабою нейкую непаўторную свежасць на нейкі час і радасць жыцця.
Лета было якраз у тым сваім перыядзе, калі дні становяцца настолькі доўгія, што варта толькі зайсці сонцу за небасхіл, як неўзабаве яно ўжо зноў пра-
глядвалася на ўсходнім даляглядзе. Так што ноч не паспявала нават кінуць на зямлю пялёнку халаднаватага туману, а досвітак ужо разганяў яго, прыбіваючы да зямлі кроплямі буйной срэбранай расы. Праўда, і яна трымалася вельмі нядоўга, бо раніцы не вызначаліся хоць нейкай нязначнай прахалодаю і наступаўшае парное цяпло той жа час імгненна з’ядала яе.
Менавіта ў гэты час у лесе з’яўляецца мноства ягад. Чырванашчокія, пабліскваючыя бурштынам суніцы, чорныя з лёгкім туманным налётам чарніцы так і вабілі да сябе і людзей, і дзікіх лясных насельнікаў. Нават выключныя драпежнікі, такія, як ласка, гарнастай, куніцы, што ўвесь іншы час харчуюцца толькі жывёльнай ежай, у гэты час не без задавальнення ласаваліся ляснымі дарамі. A яноты ды барсукі і наогул не пакідалі суткамі ягадных палян, натрамбоўваючы жываты багатым вітамінамі кормам.
У густых малінніках з асалодай чамкаў ягады сам гаспадар лясоў беларускіх — буры мядзведзь. Вялізнымі нязграбнымі лапамі ён разам з лісцем зграбаў іх з галінак прама ў рот, а затым марудна высмоктваў, праглынаючы сок і выплёўваў выціснутыя рэшткі са сваёй вялізарнай пашчы. Таму іншыя звяры, калі нават і хацелі паласавацца пяшчотнай малінаю, не рызыкавалі з’яўляцца ў гэтых месцах, а задавальняліся наземнай ягадай ці спрабавалі смакаваць маліны з аддаленых кустоў, а не ў суцэльных яе зарасніках.
На некалькі дзён дажджы неяк быццам выпадкова зачасцілі — такія ж цёплыя і лагодныя, як і сама прырода ў гэтую пару лета,— неслі зямлі жаданую вільгаць і спрыялі ў росце.
Яны прыйшліся якраз на той час, калі жыта, выпусціўшы маладзенькі колас, пакрываецца лёгкімі завушнічкамі, што выпускаюць пяшчотную пыльцу,— красуе.
А ў гэты час у лесе пачынаюць вылазіць першыя грыбы. Гэта і баравікі, і лісічкі, і асавічкі, і падабабкі, казлякі і шампіньёны. Растуць яны нібы
на дражджах, суцэльнымі высыпкамі. Натрапіць грыбніку на такое месца — вялікае шчасце! А паколькі яны яшчэ і першыя ў сезоне, то здабыча гэта для грыбніка ўдвая важкая.
Калі ж з’яўляліся грыбы, бацька як бы моцна ні быў заняты, усё ж знаходзіў час, каб вырвацца па іх, не прапусціць іх першы “ўкос”. Бо было гэта для яго самым любімым заняткам. Нават, здаецца, ён болей любіў іх збіраць, чым есці. Але ў тыя часы, калі ежы не асабліва хапала, калі не для сябе, то для сям’і кошык “расліннага мяса” быў больш чым жаданым.
Грыбы гэтага перыяду растуць нядоўга. I літаральна праз паўтара тыдні яны адыходзяць гэтак жа раптоўна, як і пачалі расці. Толькі адкаласуе жыта, тут жа знікаюць у лесе грыбы. І з’явяцца яны толькі пад восень і ўжо больш працяглы перыяд будуць радаваць грыбнікоў. Некаторыя — да канца верасня, іншыя, як, напрыклад, апенькі, дык і ў лістападзе нават найбольш багатымі высыпкамі пацешаць, а такія, як рыжыкі і падабабкі, наогул да самых першых маразоў будуць, хоць небагата з’яўляцца ў аголеным лесе. А пакуль гэта быццам першы пробны дэсант выкідваецца, “першае грыбное нашэсце”, і паколькі гэта прыпадае на час каласавання збажыны, то і называюць грыбы каласавікамі. Хай гэта будзе лісічка, падабабак ці нават сам баравік, а ўсё роўна завуць іх аднолькава — каласавік.
Бацька добра ведаў запаветныя грыбныя мясціны. Бо кожны грыбнік сярод мноства іншых грыбоў імкнецца знайсці ўсё ж найболып высакародны. А грыбы, нібы тыя людзі, хаваюцца, затойваюцца. І багатыя баравікамі ды рыжыкамі мясціны вядомы далёка не кожнаму і знаходзяцца ў самых патаемных кутках векавога лесу.
Блукаючы ў такіх толькі яму вядомых урочышчах, бацька неяк забраўся ў самую глыбіню і нечакана напароўся на воўчае логава.
Яно знаходзілася ў месцы асабліва глухім і патаемным, у нерушы. Мясціна была густа зарослая
дробным і шчыльным дубняком у перамежку з шыпшыннікам і ляшчынай, з мясістым густым падросткам свежага, бурна раскінуўшага шырокія лісці трыпутніку. Логава ўдала мясцілася ў прасторнай яме пад вываратнем. 3 бакоў участак густога дубняку, сярод якога яно знаходзілася, акружалі дзве глыбокія яміны з калючымі непралазнымі зараснікамі шыпшыны, якая перапляталася з вялізнай лясной крапівою. Так што маскіроўка была забяспечана выключная. Хто сюды прабярэцца, нават калі і выпадкова трапіць у гэтую таемную лясную глыбіню?
Недалёка ад логава працякала невялікая лясная рэчачка. Гэта ўжо прыхамаць ваўчыцы — якое б месца ні выбрала сабе драпежніца пад момант шчанення, блізка ад яго абавязкова павінен быць якінебудзь вадаём, хай гэта будзе возера, сажалка, крыніца ці нават проста вадзяністае хлюпкае балота. Але вада нападалёку логава павінна быць абавязкова. Падобныя воўчыя хітрыкі, здараецца, добра ведаюць вопытныя паляўнічыя і часцяком гэта нават выкарыстоўваюць, выкурваючы воўчыя логавы. Звяры часта наведваюцца да вадапою і пракладваюць да яго берагоў прыкметна вытаптаныя сцяжынкі.
Але тут падобных сцежак заўважыць не ўдавалася. Па ўсім было відаць, што ваўкі-бацькі былі вопытнымі бывалымі звярамі і вельмі ўдала маскіравалі сваё месцазнаходжанне. Толькі ля самага логава на вільготнай голай зямлі можна было разгледзець адбіткі іх лап. Прыкметна выдзяляліся асабліва вялікія старога ваўка, і сумненняў не было, што гэта быў той самы мацёры воўк, які колькі гадоў таму назад выслізнуў з-пад аблогі, бо іншага ў акругу свайго разбою ён наўрад ці пусціў бы. A вось адкуль у яго з’явілася сяброўка, заставалася загадкаю.
Агульны малюнак маскіроўкі крыху парушала тое, што за некалькі дзесяткаў крокаў ад логава аддавала цяжкім пахам загніўшых касцей, мяса ды памёту ваўчанят. Гэтым неахайныя драпежнікі, звычайна, таксама выдавалі сваё засакрэчанае месца,
хоць чалавек і не заўсёды здагадаецца, у чым тут справа. Хутчэй падумае, што наткнуўся выпадкова на гнілую здыхляціну, і адыдзе прэч, каб не ўдыхнуць яшчэ чаго добрага нейкай заразы.
I бацька таксама ледзь не прайшоў міма. Але для яго якраз і было характэрна тое, што, збіраючы грыбы, ён зашываўся ў самую гушчэчу, абследаваў кожны равок і лагчынку, куды іншыя грыбнікі часта проста ленаваліся заглядаць. Гэта і спрыяла яму заўсёды, нават калі іншыя вярталіся з пустымі кошыкамі, назбіраць рыжыкаў і баравікоў. І цяжкі пах гнілля яго таксама ўмомант насцярожыў.
Бацька адразу вызначыў, што логава менавіта воўчае, а не лісінае, бо часта яны вельмі падобныя, як падобныя маладыя шчаняты лісіцы і ваўка. Пра гэта як нельга лепш сведчылі залішне вялікія сляды гаспадароў логава, ды і адрозніць ваўчанят ад лісянят бацька мог амаль беспамылкова.
Шкуркі іх мелі нізкі і грубы валасяны покрыў з цёмна-шэрымі асцюкамі валасоў і значна болып светлым ваўністым пухам. Уздоўж усяго хрыбетніка красавалася чорная доўгая паласа, адна, а не некалькі, як у лісянят. Маленькія, яны выклікалі жаль і спачуванне. Тупыя, пакрытыя блякла-жоўтым валасяным покрывам пысачкі ваўчанят уздрыгвалі. А самі яны жалобна скавыталі. Ад гэтага, нібы пруткія маятнікі, часта-часта спружынячы, пагойдваліся завостраныя маленькія зусім чорныя вушкі. І быццам для забавы надзяліла прырода іх прыкметнай белай плямкай, на груДзіне, што надавала ім злёгку смяшлівы выгляд, бо, нечым яны нагадвалі стракатага клоуна. Жывоцікі і асабліва заднія лапы былі яшчэ амаль гольія, а дзе і пачалі ўжо з’яўляцца на гэтых месцах валасы, то нейкія нізкія і гладкія, нібы прыціснутыя да скуры. А хвасты няведама чаму былі ўжо добра сфарміраваны, амаль як у дарослых, такія ж цёмна-шэрыя, амаль чорныя.
У лісянят жа валасяны покрыў заўсёды мяккі і пяшчотны, з доўгімі і рэдкімі, часам закручанымі
ў завіткі, асцючкамі на канцах. Жываты, лапы і грудкі добра апушаны, што прыкметна розніць іх ад ваўчанят, галоўкі прыкрыты дастаткова доўгімі рыжаватымі валасамі. А вушы лісянят значна большыя і рэзка адрозніваюцца па афарбоўцы з бакоў — з вонкавага пакрыты шчыльнымі і густымі валасамі чорнага колеру, а з сярэдзіны — зусім светлымі. Хвост у лісянят таксама прыкметна іншы — клінападобны, доўгі і з белым канцом.
Гледзячы на такіх зусім яшчэ маленькіх зверанят, нават не верыцца, у якіх дужых буйных драпежнікаў вырастуць яны з часам-і якой страшэннай пагрозай будуць тады для чалавека. І патраба• валася тэрмінова прыняць захады, каб прадухіліць гэта, якія б жаласлівыя пачуцці яны ні выклікалі. А галоўнае, трэба было як мага хутчэй абясшкодзіць дарослых ваўкоў. Бо калі яшчэ тыдзень-другі пройдзе, то ўся зграя, здабываючы ежу пражэрліваму вывадку, наробіць многа бяды сялянскім гаспадаркам.
Калі ваўкі пачнуць вучыць ваўчанят прыёмам палявання, шкоды будзе яшчэ больш. Мацёрыя ваўкі безупынку шныраць па акрузе, паўсюдна шукаючы маладняк. Але ў дзікіх жывёлін маладыябольш прыстасаваны да самастойнага жыцця, нядрэнна ўмеюць і хавацца ад бяды. Так што ваўчынымі ахвярамі часцей за ўсё становяцца ягняты, цяляты, парасяты, гусі ды куры, словам, розная сялянская жыўнасць. Прынесеную здабычу ваўчаняты рвуць, злосна агрызаючыся адно на аднаго. A бацькі толькі здалёку ўсцешана паглядаюць на гэта прыплюшчанымі крыважэрнымі вочкамі.
А пакуль ваўчаняты застаюцца яшчэ бездапаможныя, чалавек можа ўзяць іх. Ваўкі ля логава, насуперак думкам, што бытуюць часта, не праяўляюць да чалавека агрэсіўнасці і ніколі не нападаюць на яго. Нават ваўчанят не спрабуюць “адбіць” у паляўнічага. Але калі пабыў ужо ля логава чалавек, ды не забраў шчанят, то адразу, як ён пойдзе, ваўкі перанясуць іх у іншае месца. Ля логава воўк чамусьці асабліва баіцца чалавека.
Гэта больш за ўсё турбавала бацьку, Але ваўкі, на шчасце, здаецца, не заўважылі яго, бо былі дзесьці на паляванні. I ён хуценька пакінуў гэта месца, бо выспяваў у яго план, як здабыць дарослых ваўкоў менавіта тут, ля іх логава.
Ён хутка вярнуўся дамоў, пакінуў сабраныя грыбы і, ні слова не кажучы, пабег да суседа Кастуся. Якраз некалькі дзён назад бацька чуў, што Кастусь ездзіў у горад і набыў там некалькі вялікіх рамачных пастак.
Пасля абеду бацька і Кастусь прыйшлі да нашай хаты. Яны прынеслі тры вялікія жалезныя пасткі, закінулі іх у напалову абрэзаную металічную бочку, залілі вадой і накідалі туды свежага галля. Прыстасаваўшы бочку на каменне летняга вогнішча, на якім маці варыла ежу парсюкам, бацька і Кастусь распалілі вялікі агонь і некалькі гадзін вытрымлівалі пасткі ў кіпені. Пасткі былі яшчэ новыя, трэба было ачысціць іх ад змазкі, перабіць адварам з галля пах салідолу і жалеза. Потым бацька і Кастусь дасталі і нацерлі пасткі свежым духмяным сенам, склалі іх у мокры, выпаласканы ў тым жа адвары мяшок.
Збіраліся таропка. Паклалі ў вялікі клунак сякеру, нажы, кароценькую рыдлёвачку, скруткі дроту і нават маток рыбалоўнай сеткі прыхапілі.
Відаць, яны мелі рацыю. Час клікаў, і трэба было паспяшацца, каб не дапусціць праліку.
У лес падаліся тут жа, як толькі сабралі ўсё для сябе патрэбнае. Закінулі на плечы “ўкамплектаваны” клунак і неслі яго па чарзе, бо быў ён дастаткова цяжкі, ды і гарачыня давала аб сабе знаць, быццам надаючы яму лішняга цяжару, і аблівала ў дадатак потам патыліцу і спіну. Калі паглыбіліся ў лес, то ісці спачатку стала лягчэй. Кроны высачэзных густых дрэваў засланялі сабою сонца, што стаяла амаль на зеніце, і яго пякучыя промні не патраплялі на постаці людзей, а заблытваліся ў густым, усеяным трапяткім зялёным лісці, пераплеценым галлі. Але ж не тая, дык іншая хвароба заўсёды знойдзецца. Чым глыбей рухаліся ў лес, тым
менш даходзілі ў яго суцэльныя масівы нясмелыя подыхі ветру. Паветра аддавала цяжкай збітай застаяласцю, неверагодна парыла і ўжо не лашчыла, а, хутчэй, душыла ўстойлівым перапоўненным згусткам пахаў лісця, травы і дурманячых кветак. Хадакі акрамя таго прыкметна спяшаліся. Бацьку асабліва хвалявала, каб часам ваўкі не “дапетрылі”, што ля логава быў чалавек, ды не перанеслі ваўчанят хуценька ў іншае месца, бо ў гэткім разе ўсе яго надзеі і разлікі былі б умомант перакрэслены і справа сапсавана.
Дабраліся да месца паспяхова. Вось і логава. Старыя ваўкі, відаць, не заўважылі, што да яго наведваліся візіцёры. Ваўчаняты заставаліся на месцы. Бацька і Кастусь прыняліся ажыццяўляць свой план.
Яны спачатку распакавалі клунак, расклалі ўсё, што прынеслі, на траве. Затым у той жа клунак паклалі ваўчанят і асцярожна, бо іх было ўсё ж шкада, працягнулі па мяккай пясчанай сцяжынцы крокаў пятнаццаць убок. Па той вузенькай сцежцы, мабыць, старыя ваўкі хадзілі да вады, сцежка ў некаторых месцах была добра пратаптана. Такім чынам, цягнучы ваўчанят па сцежцы, бацька і Кастусь хацелі, каб там застаўся пах звяркоў; пачуўшы яго, ваўчыца абавязкова пойдзе следам.
Пасля гэтага ваўчанят загарнулі ў рыбацкую сетку і падвесілі, нібы гамак, між галінамі дрэў, над сцежкай. Удушыцца ці загінуць у такім становішчы ваўчаняты не маглі. Разлічвалі так: прагаладаўшыся, ваўчаняты пачнуць скавытаць. А бацькі, пачуўшы гэта, паспрабуюць вызваліць іх з палону. А гэта і патрэбна: можна пасткі тут паставіць альбо пільнаваць ваўкоў са стрэльбамі з засідкі.
Бацька і Кастусь ладзіць засідку ды паляваць са стрэльбамі не мелі намеру. Па-першае, наўрад ці гарантавала гэта поспех. Ды і ружжо ў іх было адно. Ваўкі ж могуць з’явіцца і з аднаго і з другога боку. У такіх выпадках звычайна палююць адразу з двух месцаў. Адзін знаходзіцца побач з ваўчанятамі з боку ўваходнага следу, другі — далей, у адварот-
ным баку. Драпежнікі скіруюць сюды з любога напрамку. Да таго ж, бацька і Кастусь не паспелі сказаць нават дома, куды падаліся. І адсутнічаць доўга, вядома, не маглі.
Тры цяжкія стальныя пасткі паставілі тут жа. Дзве з абодвух бакоў на сцежцы кроках у пяці ад месца, дзе пагойдваліся ў “калысцы” ваўчаняты, трэцюю прымайстравалі прама пад “гамаком”, разлічваючы, калі адзін з драпежнікаў абыдзе папярэдні старажок, то пасля, спрабуючы дацягнуцца да ваўчанят, усё роўна можа папасціся ў гэту пастку.
Калі ставілі пастку на ўваходзе, выбралі месца, дзе сцежачка звужалася, меркавалі, што драпежнік, ідучы па ёй, абавязкова павінен трапіць у пастку. Рыдлёўкай выкапалі пад самым ходжаным месцам невялічкую траншэйку і ёй жа ўзведзеную пастку асцярожна апусцілі ў падрыхтаваную яму. Ланцуговы волак таксама працягнулі праз вузенькую траншэйку, прысыпалі зямлёй і зверху прыцерушылі падсохлым дробным жвірам.
Усё замаскіравалі як мага лепей. Саму пастку ці, дакладней, ніжні яе каркас прысыпалі вывернутай зямлёю, а тую, што засталася, зграблі і аднеслі пад суседнія кусты, каб як мага менш пакінуць слядоў сваёй дзейнасці. Шырокія дугі пасткі і спускавы механізм прыкрылі свежым папаратнікам і ўзвялі, гатовыя ў любы момант, пры малейшым дотыку да іх, са страшэннай сілай магутнай пружыны, ударыць моцнымі зубчатымі ўтрымальнікамі, надзейна заціснуўшы схопленую ў палон ахвяру.
3 процілеглага боку сцежкі таксама ўстанавілі пастку такім жа чынам, прыстасаваўшы яе ля бакавіны суцэльнага хмызняку, бо нельга было выключыць мажлівасці таго, што воўк можа з’явіцца на сцежцы менавіта тут, скарыстаўшы ўтворанае “акно”, сігане з гушчару бліжэйшым шляхам да ваўчанят.
3 трэцяй асабліва мудрыць не прыходзілася. Яе паставілі пад самай воўчай “калыскай”, таксама надзейна замаскіравалі.
219
Пасля зробленага, не марудзячы, сабраліся дадому — усё, што засталося, гэтак жа хутка як і раскладвалася напярэдадні, было перакінута назад, толькі ўжо не ў клунак, а ў выслабанены мяшок, які бацька спрытна паддаў на плячо свайго спадарожніка, і яны ціха, без лішніх непатрэбных рухаў і гаворкі рушылі зваротным кірункам назад. Абодва добра разумелі, што пакінуць гэтае месца патрабавалася як мага хутчэй, бо калі не заўважылі іх яшчэ гаспадары логава, то хай лепей і не паспеюць зрабіць гэта. Усё ж такі меней асцярожнымі буДУЦЬ.
Зваротная дарога была непрыкметна і імкліва. Той душны дзённы застой паветра бліжэй да вечара знік, быццам сам па сабе растварыўся ў пахаладзеўшых подыхах надыходзячага вечару. Дыхаць станавілася лёгка і прыемна. Лагодны асвяжаючы вецярок, які няведама скуль узяўся, прыемна дыхаў у твар вячэрняй свежасцю і жартаўліва гуляў у заблытаных пасмах пасівеўшых валасоў, надаючы падарожнікам дадатковай бадзёрасці. На настроі і агульным стане іх, вядома ж, ляжалі і адбіткі ўдала закончанай работы. Хоць і не зусім закончанай, але на даным этапе выкананай своечасова і бездакорна. І гэта, канешне, прыемна ўплывала на іх настрой і фізічны стан, надаючы дадатковага спрыту і сілы. Таму і вярнуліся назад хутка, непрыкмеціўшы калі і паспелі. .
А вось вячэраць нешта не хацелася. І як ужо, здаецца, хораша і прыветна не ўгаворвала яго маці, бацька так амаль нічога і не з’еў за той вячэраю. Толькі адчэпкам, каб не пакрыўдзіць незнарок яе, разам з усімі пасядзеў за сталом, адолеўшы за ўвесь час, мабыць, адзіную сопкую бульбіну, ды запіўшы яе шклянкай тлустага кіслага малака, што было цяпер асабліва пажыўным і смачным, настоеным на сакавітых травах і медавістай канюшыне. Пасля вячэры залёг адпачываць, часова расцягнуўшыся прама на двары на ахапку духмянага сена. Але і спаць зусім не хацелася.
І пасля, калі на двары зусім сцямнела і прыйш-
лося перайсці ў будынак, як распрануўся і лёг на зручным палку каля печы, сон таксама не ішоў да яго. Увесь час неадрыўна турбавалі думкі і здагадкі, прадчуванні таго, што адбываецца ў гэтую ноч ля логава.
Але кароткія летнія ночы. Нават не паспела яшчэ як след усталявацца за вокнамі цемень, а ўжо і ранішняя зара пачынала асцярожна прасвечвацца ўдалечыні, праганяючы яе і несучы ўсяму жывому новае святло.
На зары Кастусь пастукаў у акенца: і яму, як і бацьку, не спалася. Насцярожанае чаканне раней часу “спарола” яго з пасцелі. А калі ўжо так, дык і бацьку прыйшлося ўставаць. Ён падняўся з ложка, і яшчэ праз якія паўгадзіны яны накіраваліся да воўчага логава ўжо досыць знаёмым маршрутам.
Летняя раніца яшчэ толькі распачыналася. Над лугамі і ўзлескамі яшчэ шчыльнай сцяною стаяў туман, прыдаючы ўсяму наваколлю дзівосную загадкавасць і патаемнасць. У некаторых месцах яго густы покрыў, што ўсцілаў зямлю, утвараў глыбокія рваныя выгібы, нібы правальваўся, а дзе-нідзе асобнымі курцінкамі, хоць зусім пакуль што невялікімі, наогул знікаў, выпадаючы на траву халоднай ранішняй расою. Усё кругом абуджалася ад кароткага начнога адпачынку, напаўнялася новымі фарбамі і гукамі, што ўтвараліся зусім не для пацехі, а дыктаваліся звыклымі клопатамі мноства жывых насельнікаў у чаканні шчодрага летняга дня.
Ранішняя хада заўсёды прыемная і ніколі не бывае ў цяжар. Чалавечае цела, скінуўшы ўчарашнюю стому, яшчэ толькі ўступае ў звыклы рытм новага дня са свежымі, назапашанымі хоць і за кароткі час начнога адпачынку сіламі, раскрываючы іх паступова, быццам раскручваючы чарадзейны клубок і надаючы арганізму з кожнай хвілінай усё больш моцы і энергіі. Хуткасці руху ў такі час, вядома ж, спрыяе ранішняе надвор’е, яно асвяжае і абдае дадатковай бадзёрасцю, не дае целу ўмарыцца.
Але больш за ўсё на імклівасці руху адбівалася
тое, што было прычынай падарожжа, што цягнула іх гэткай ранню ў лясную глыбінку.
Ліхаманкава думалася аб тым, што ж адбылося мінулай ноччу ля воўчага логава і што творыцца там цяпер. Усе здагадкі і разважанні былі ўвесь час там, нібы прывязаныя да гэтага месца, нібы наогул на свеце нічога іншага акрамя таго, што цікавіла іх, не было і зусім не існавала. А калі і існавала, дык здавалася другасным, зусім пабочным і неістотным.
У галаве ўзнікалі і змяняліся самыя неверагодныя малюнкі і відовішчы. To ўсплывалі постаці шэрых мацёрых ваўкоў, што ціхімі ценямі крадуцца па лясной сцежцы і адзін за другім раптам трапляюць ва ўдала расстаўленыя пасткі. To, наадварот, ваўкі ўмела абыходзяць іх, у высокіх скачках узмываюць раз-пораз у паветра і, перагрызшы ўрэшце замацаваную на дрэве сетку і выхапіўшы з яе ваўчанят, таропка адносяць іх у яшчэ больш глухія і недаступныя чалавеку мясціны.
Вось і абрысы знаёмай сцяжынкі. Толькі цяпер спадарожнікі сцішылі хаду. Само сабою ў жылах узнікла напружанне, сэрцы затахкалі, загарэліся вільготнымі хітрыкамі вочы, усю істоту нястрымна свідравала жаданне як мага хутчэй пабачыць, што адбылося...
Прайшлі яшчэ некалькі дзесяткаў крокаў. Рэзка запахла гнілым мясам. У прыемным ранішнім паветры гэта адчувалася асабліва востра і адштурхоўвала невыносна ўстойлівай затухласцю. Яна біла ў твар куды мацней, чым у дзённую спякоту ці нават душнаваты адвячорак. Хоць насы затыкай ці ўцякай адгэтуль.
Але ж трэба рабіць задуманае. Асцярожна ступілі яшчэ некалькі крокаў. Ужо і выразнае скавытанне ваўчанят пачулася. І тут бацька і Кастусь, забыўшыся на перасцярогу, не зважаючы на ўдушлівую смярдоту, што нерухома завісла над лагчынай і неверагодна псавала водар ранішняга паветра, разам імкліва пабеглі наперад.
Першая пастка была не кранута. Сярэдняя была
таксама пустая. 3 апошняй надзеяй кінуліся да трэцяй. У гэтай была маладая, але вялікая ваўчыца. Трапіла яна ў пастку не адной, як хутчэй за ўсё можна было чакаць, і нават не дзвюма лапамі, a галавою. Відаць, спрабавала, перш чым ісці, абнюхаць зламаны папаратнік і незнарок кранула старадок. Спружына спрацавала імгненна, і моцныя жалезныя дугі самкнуліся, зашчаміўшы шыю адразу за галавою, нават падмялі адно вуха. Вострыя і моцныя зазубні не давалі магчымасці выслабаніцца. Ваўчыца, напэўна, хутка знайшла канец, бо сталёвыя дугі моцна пераціснулі шыю, і цяпер яна была ўжо халодная і спруцянелая.
І толькі калі ваўчыцу асвежавалі і прыняліся здымаць астатнія пасткі, звярнулі ўвагу, што і сярэдняя пастка спрацавала, але мацёры пайшоў на крайнасць... Агледзеўшы ўсё, можна было ўявіць, што адбылося тут ноччу.
Ваўчыца хутчэй за ўсё трапіла ў пастку першая і хутка дайшла. Воўк, зразумеўшы, што сяброўку страціў канчаткова, спрабаваў вызваліць хаця б ваўчанят. Ён доўга хадзіў вакол гамака, аб чым сведчыла моцна здратаваная трава, часам уперамешку з лясной глебай, неаднаразова падскокваў і спрабаваў ікламі распаласаваць сетку. У некаторых месцах ён нават дасягнуў мэты.
Але так чаканы блізкі поспех прытупіў пільнасць і, страціўшы асцярожнасць, воўк крануў лапай адведзеную дугу. Хутка зарыентаваўшыся, спрабаваў імгненна выхапіць яе з пасткі, і толькі мо якіх сотых долей хвіліны не хапіла яму. Дугі зашчоўкнуліся, перахапіўшы лапу ля самай ступені, так што ўсе чатыры пярэднія падушачкі разам з кіпцюрамі засталіся ў пастцы. Яе дугі перахапілі лапу якраз паміж імі і пяткай.
Воўк яшчэ доўга круціўся на месцы, спрабуючы знайсці выйсце са складанага становішча, але дарэмна. Ён цягаў пастку за сабой, упіраўся ў яе лапамі, раз’юшана грыз, да крыві разразаючы сківіцы і дзёсны. Але неўгаворлівае жалеза на ўсе патугі адказвала халодным маўчаннем.
Відаць, так мінула ноч. Калі ж воўк пачуў, што набліжаюцца людзі, то пачаў ірваць яшчэ мацней, ад немачы і злосці вочы мацёрага наліліся крывёю і звярыны інстынкт падштурхнуў яго на жудаслівае, але адзінае ў такім становішчы выйсце... Ен перагрыз сабе заціснутую ступню лапы і ўцёк.
Ваўчанят прывезлі на хутар, а пасля перадалі ў вобласць у мясцовы заапарк. ПІто было з мацёрым далей, ніхто не ведаў. Да логава ён наўрад ці ўжо мог вярнуцца. Ды і наглядаць за ім не было часу.
Летнія дні мінулі хутка. Пачыналася жніво, на іншае часу асабліва не заставалася. Пакуль стаяла сонечнае надвор’е, трэба было спяшацца своечасова сабраць ураджай. Бо летні дзень, як вядома, год корміць. Гаманлівыя бабы ў белых палатняных кашулях, не разгінаючыся, рэзалі і рэзалі навостранымі сярпамі суцэльную сцяну васковага залацістага жыта. А за імі мужчыны і дзеці падбіралі асобна складзеныя прыгаршчы зрэзаных сцяблін і вязалі ў тоўстыя цяжкія снапы ды састаўлялі іх па пяць— сем у мэндлі для канчатковай прасушкі.
Летнія ўборачныя работы змяніліся асеннімі, не менш напружанымі. Спяшаліся выбраць бульбу, a там і за буракі час падганяў брацца. Клопатаў адным словам хапала. А тут яшчэ маразы ранавата пачалі прыхопліваць глебу тонкай застылай скарынкаю.
Так што прыходзілася спяшацца.
Пра ваўка ўспамінаць не было калі. Хатняя жывёла спакойна пасвілася ў полі. Ніякіх набегаў драпежнікаў не чакалася. Мацёры наогул, здавалася, сышоў у іншыя мясціны.
W * *
Але з першым снегам мацёры аб’явіўся. Яго адзінокі след з адбіткам правай кульцяпкі бачылі многія. I зблытаць яго ні з якім іншым было немагчыма. Толькі цяпер гэты воўк, будучы адзін, пакуль што не нападаў ні на кога, блукаў па наваколлі. І называлі яго цяпер усе Клыпаногім.
А як толькі снежны покрыў прыкметна патаўшчэў і ўдарылі моцныя маразы, узнавіліся воўчыя разбоі. Ахвярай пачатку зімы стала хатняя птушка суседа-паляўнічага. Праз тры дні з канцавой вясковай хаты прапала гадавалая каза. А аднойчы Клыпаногі спрабаваў напасці нават на хутараніна, які вяртаўся позна з вёскі. Уратавацца таму дапамаглі толькі запалкі. Як толькі воўк падыходзіў зусім блізка, хутаранін паліў запалку, і воўк адыходзіў. Так паўтаралася многа разоў. Клыпаногі ішоў за чалавекам да самага хутара. Добра, што запалак хапіла да канца. А як толькі перапуджаны чалавек крануўся веснічкаў плоту ягонай хаты ды схапіў частаколіну, Клыпаногі імгненна знік, нібы растварыўся ў цемры.
Трэба было нешта рабіць, каб знішчыць драпежніка. Бо іншага паратунку быць не магло. Ды саўладаць з такім бывалым шэрым разбойнікам, які пабачыў на сваім вяку больш за каго, было далёка не проста.
Некалькі разоў паляўнічыя спрабавалі выйсці на Клыпаногага з сабакамі. У вёсцы было некалькі добрых учэпістых ганчакоў. Яны добра бралі след і не ленаваліся доўгі час ісці па ім. Але ён па-ранейшаму значна пераўзыходзіў сабак у хуткасці, нягледзячы на калецтва. Бегаў бездакорна і не пакідаў паляўнічым ніякіх шанцаў па поспех.
Спрабавалі прыводзіць ваўка да здыхляціны. Некалькі разоў паляўнічыя выкладалі каля лесу вантробы здохлай жывёлы, забітых свіней. І ён ахвотна наведваўся туды. Але ні расстаўленыя вакол прынады пасткі, ні арганізаваныя засідкі вынікаў не давалі. Клыпаногі заўсёды з неверагоднай разліковасцю абыходзіў пастку, з’ядаў мяса і зноў хаваўся ў лесе. А калі паляўнічыя прымайстроўваліся на ноч на засідку, дык беспамылкова адчуваў гэта і проста не хадзіў туды. А варта было паляўнічым толькі зрабіць адпачынак на адну ноч, як воўк прыходзіў і з’ядаў прынаду.
Адзін з паляўнічых, якога больш за іншых турбавала гэта, наведаўся неяк да нас і папрасіў баць-
ку, каб той паехаў разам з ім прасіць дапамогі ў Кузьміча. Бацька рэдка адмаўляў людзям і адразу згадзіўся. Тым больш што і ён, як і ўсё тутэйшае насельніцтва, трывожыўся за жывёлу.
Але Кузьміч прыехаць не змог. Ён моцна занядужаў і амаль не злазіў з печы. Толькі калі хто да яго наведваўся, з цяжкасцю спускаўся на падлогу і, з паўгадзіны пасядзеўшы разам за сталом, лез назад.
Па ўсім было відаць — і па задрыжэлых руках, і па хіплай гаворцы, што хвароба моцна прыціснула яго, і стары падкошаны арганізм коштам неймаверных намаганняў супраціўляўся ёй.
Тым не менш вопыт пражыўшага век паляўнічага сыграў сваю ролю, ды і жаданне дапамагчы было. Словам, Кузьміч даў ім некалькі парад, а таксама пахучую прыманку і некалькі пілюль моцнага яду — стрыхніну.
Дастаткова, каб некалькі сотых долей грама гэтага рэчыва трапіла ў кроў драпежніка, адразу ж надыдзе смерць. Пілюлі былі падрыхтаваны такім чынам, што калі іх раскусіць, то ўтвараецца сухі, у выглядзе пылу, парашок. Самая малая яго порцыя, калі трапіць нават не ў кроў, а хоць бы ў органы дыхання, выкліча немінучую смерць звера ў выніку поўнага паралічу сістэмы дыхання. На погляд Кузьміча, толькі гэткі сродак мог знішчыць драпежніка.
Небяспечна гэта. Яд жа разносяць па лесе птушкі і дробныя звяркі. Але іншага выйсця не было. Прыходзілася рызыкаваць.
Паколькі да дзеда ездзілі ўдвух, то і далей вырашылі дзейнічаць разам. Падаліна ў калгасе знайшлася. Той жа дзень адвезлі яе да лесу і нават далі крыху пагрызці сабакам. Гэта стары ляснік параіў ім так зрабіць, бо ваўкі заўсёды ахвотней бяруць прынаду, калі яе краналі ўжо да гэтага іншыя жывёлы — лісіцы, сабакі ці хоць бы сарокі або вароны, Відаць, гэтак бяспечней.
Пілюлі заклалі ў кавалкі мяса невялікіх памераў і кінулі іх на распораны трыбух. А каб воўк 226
ухапіў перш-наперш менавіта гэтыя кавалкі, якраз і спатрэбілася спецыяльная пахучая прыманка, якую таксама ўдружыў ім Кузьміч.
Ён сам рыхтаваў гэту прыманку і часта карыстаўся ёю. Заўсёды, калі прыходзілася забіваць к зіме падкалядную свінню, нейкую частку печані і лёгкіх ён абавязкова пакідаў для гэтых асаблівых мэт. Кавалкі вантробаў дробненька крышыў да самых мізэрных памераў і змяшчаў у звычайны шкляны слоік. У разліку на літр дабаўляў туды яшчэ тры—пяць грамаў анісу. Затым шчыльна закрыты той посуд падоўгу выстойваў на акне, пакуль змесіва поўнасцю не раскладалася на прадукты распаду пад уздзеяннем хоць і бедных, але ж праглядваўшых калі-нікалі промняў зімовага сонца.
На гэтую прыманку ён ускладваў найбольшую надзею, хоць падобных рэцэптаў ведаў дастаткова многа. Галоўнае, што яе было лёгка прыгатаваць і можна спажываць у любую часіну года.
На гэты раз яна таксама прыйшлася дарэчы. Каб не наклікаць падазронасці, тушу злёгку папырскалі гэтым змесівам у некалькіх месцах, а запраўленыя стрыхнінам кавалкі палілі больш інтэнсіўна. А каб да прынады ахвотней падляталі сарокі і іншыя птушкі, тым самым прытупляючы пільнасць ваўка, рассыпалі яшчэ і некалькі жменяў пахучага напрышчанага ячменю.
Клыпаногі патрапіў на прынаду на другую ноч. Разлікі мудрага лесніка спрацавалі беспамылкова. І прыманка не падвяла.
Але нават перад немінучай смерцю, мацёры, як заўсёды, аказаўся на вышыні. Неверагодая кемлівасць і зайздросная чуйнасць, калі ён апынуўся, здаецца, на самай “вастрыні ляза”, усё ж дыктавалі яму шляхі да выйсця.
Як і разлічвалася, воўк адразу ўхапіў адзін з кавалкаў, начыненых стрыхнінам. Але, адчуўшы нядобрае і нават, можа, раскрыўшы ў роце пілюлю, пачаў адрыгваць ежу.
Нейкае ўздзеянне стрыхніну, па ўсім было бачна, воўк усё-такі адчуў. Болей ён зусім не дакра-
нуўся да тушы мяса і адразу скіраваў да лесу. Па дарозе валялася некалькі паўператраўленых кавалкаў ежы, нават той, што даводзілася праглынуць яму многа раней, яшчэ да з’ўлення ля прынады.
Звер сыходзіў густою пенай, якая выразнымі застылымі камякамі выдзялялася нават праз палову сутак, на паверхні снегавога насту.
Цяжка было меркаваць, чым гэта закончылася, хутчэй за ўсё драпежнік павінен быў загінуць. Бо цудаў на свеце ўсё-такі не бывае, і стрыхнін павінен быў зрабіць сваю справу. Але калі мацёраму нейкім чынам усё ж удалося пазбегнуць пранікнення хоць адной крупінкі яду ў яго дыхалку, то ўсякага зыходу можна было чакаць і на ўсякія нечаканасці прыходзілася разлічваць. Толькі будучае магло разгадаць загадку.
Міналі дні, тыдні. Ужо і зіма была на зыходзе, але нікому не надаралася бачыць слядоў Клыпаногага. Ды і наогул слядоў ваўкоў у акрузе не бачылі.
* * *
Даводзілася хутаранам і вяскоўцам бываць і ў лесе. Нарыхтоўка дроў заўсёды праводзілася ў зімовы перыяд, калі людзі меней, а дакладней сказаць, зусім не заняты палявымі работамі, ад якіх у іншыя часіны года зусім неўправарот. I хоць у марозны перыяд заснежанай зімы і вазня з дровамі асаблівай радасці не нясе, але што ж паробіш — далёка не заўсёды прыходзіцца рабіць тое, чаго табе хочацца. Хутчэй, наадварот. Як трэба, дык мусіш незалежна ад свайго пажадання прыстасоўвацца і да капрызаў надвор’я, і да дурасці кіраўнікОў. Тым болей беднаму мужыку. У любым выпадку мужчынам у лесе зімою даводзілася бываць дастаткова часта. Але і там падазроных слядоў ніхто не бачыў.
І станавілася зразумелым, што мацёры клыпаногі драпежнік дайшоў недзе ў лясным гушчары.
•k It -к
Прайшло тры гады. Многае змянілася, напоўнілася новым зместам і асаблівасцямі. Змяняліся паступова жыццё і быт хутаран. He так ужо і адрознівалася яно ад ранейшага, але ўсё ж такі нейкае адрозненне было. У каго пабудова новая з’явілася, у каго гаспадарка пабагацела. А ў каго і наадварот.
Толькі клопатаў, здавалася, не паменшылася, a ўсё павялічвалася. Ды і калі іх не было ў селяніна?! Днём у калгасе працуе, а пасля работы прыйдзі дадому ды ўпраўся. To падходжвайся, то ў агародзе калупайся. Трасца б яго пабрала з такім жыццём!
Падрасталі дзеці. А гэта яшчэ дабаўляла турбот. Бо толькі на першы погляд здаецца, што найцяжэй даводзіцца покуль яны малыя, а вось крышачку яшчэ падрастуць, і з імі будзе лягчэй. He, правільней, мабыць, другое. І справядліва, відаць, часам гавораць, што малыя дзеці — малыя клопаты, вялікія дзеці — і клопаты вялікія.
Так што час на ўсё накладваў свой адбітак, сціраючы ў памяці адно і запаўняючы іншым. Даўно акалеў наш сабака Рэпко. У двары ўжо сустракаў гасцей залівістым брэхам яго малады пераемнік Байкал — падарунак матчынага брата з Наваградка. І пра воўчыя тыя разбоі ўжо ніхто і не ўспамінаў, тым болей не было пра іх гаворкі падрабязнай. Вось і лічы пасля гэтага, што тры гады — адрэзак часу нязначны. Але ж не, аказваецца, зусім нават і не малы, і падзей і перамен прыносіць ой як многа. Відаць, бег часу залежыць не ад яго самога. Паняцце гэта, зрэшты, нейкае непамернае і больш падпарадкоўваецца таму, якога роду зместам вы яго напаўняеце.
•к -k -к
Пра Клыпаногага ўжо таксама забыліся, а ён раптам узяў і аб’явіўся, аб’явіўся сам. Заявіўся тады, калі і наогул ніхто не мог падумаць, што да гэтай пары ён жывы. А мацёры драпежнік, ад якога па
разліках і косці павінны ўжо былі сапрэць, раптам нечакана і бесцырымонна, ва ўсёй яго жорсткай велічы паўстаў перад тымі, хто раней тэрміну спісаў яго з рахунку, быццам узбуджаны злосцю ўзняўся з таго свету.
Спачатку заўважылі яго сляды і нават не паверылі гэтаму. Але сляды з’яўляліся зноў і зноў, пераблытаць іх ні з якімі іншымі было проста немагчыма. А гэта з.начыла, што хутка і горшага можна будзе чакаць. І доўга чакаць не прыйшлося.
Хутка пачаліся яго набегі, бязлітасныя і знянацку. За гэты значны адрэзак часу Клыпаногі не завёў для сябе новую сям’ю, бо зграя не суправаджала яго, а дзейнічаў, як раней, у адзіночку. Чаму было гэта менавіта так, сказаць цяжка ці зусім немагчыма. Бо мог жа ён, напэўна, за гэты час знайсці сабе спадарожніцу.
Першым дасталася хутаранам з далёкай Слоўчы. Іх пяць хутароў мясціліся на невялікіх надзелах раскарчаванай зямлі сярод самага лесу. За адну толькі ноч Клыпаногі пабываў у двух хлявах. У адзін забраўся ўсё гэтак жа, як рабіў раней, праз страху, а ў другім змог адціснуць недастаткова шчыльна зачыненыя дзверы. Пад раніцу ад хлява цягнуліся да лесу выразныя адбіткі яго слядоў, з тым характэрным адбіткам кульцяпістай лапы. Зрабіўшы сваю справу, злодзей-воўк падаўся да месца свайго адпачынку.
Але нейкія зусім незразумелыя акалічнасці былі характэрны для яго апошняга разбрю. У першым хлеве задушыў гладкага падсвінка. I тое, што ён не прыйшоўся яму да смаку, адпадала само сабою. Тым не менш падсвінак быў цэлы, не разарваны на часткі, калі не лічыць, што Клыпаногі адгрыз напалову вушы ды ад’еў хвост. А ўся туша заставалася некранутай. Воўк чамусьці не зарэзаў, а проста пакамячыў свінню.
У другім хляве было нешта падобнае. Клыпаногі перадушыў амаль палову курэй, але ўсе тушкі засталіся цэлыя і некранутыя. Толькі адна найбольш. маладая курачка прапала.
Яна заставалася да восені адзінай з апошняга пакладу пад квахтуху, што была нейкай неахайнай і застудзіла ўсе яйкі ў купале. Толькі адзінае куранё і вывелася на свет. Але дзеці выхадзілі небараку, і з яго падрастала ўжо маладая ладная курачка. Вось толькі яе чамусьці і прыхапіў з сабою Клыпаногі.
Раніцою гаспадары спрабавалі разгледзець сляды. Прайшоўшы з кіламетр ад дому, убачылі месца, дзе воўк расправіўся з ахвярай. Было відаць, што на гэта яму спатрэбілася многа часу. Пятачок снегавога насту быў спрэс здратаваны. Воўк чамусьці доўга цягаў курыцу па снезе, моцна ўпіраўся лапамі, ад чаго ў некаторых месцах праціснуў моцны ўстойлівы цалік. Быццам спрабаваў не разгрызці яе, а разарваць лапамі. І нічога ад курыцы не пакінуў, з’еў разам з пер’ем і лапамі. Толькі некалькі вялікіх пярын пакінуў на снезе, відаць, напярэдадні выскуб іх пры падрыхтоўцы “паўфабрыкатаў”. І чаго было адносіць гэтую невялікую памерам ахвяру так далёка ад хутара, калі адразу з’есці было можна?
* * *
Калі жыхары пачалі больш пільна ахоўваць скаціну, больш надзейна мацаваць засоўкі ды спускаць з ланцужкоў сабак, увага ваўка перакінулася на апошніх, сабакі самі станавіліся яго ахвярамі. Па чарзе задушыў аднаго, другога, трэцяга.
Двух маладых і нявопытных дварнякоў ён прыкончыў прама на дварах, якія яны ахоўвалі. На гэта часу яму асабліва многа не спатрэбілася. I пакуль той ці іншы гаспадар апранаўся ды, “узброіўшыся” якім-небудзь секачом, выбягаў у двор, сабака быў мёртвы, бездапаможна скрывіўшыся ў перадсмяротных канвульсіях. А воўк, калі з’яўляўся чалавек, толькі адыходзіў убок і яшчэ нахабна паглядаў, не асабліва спяшаючыся ўцякаць, быццам разумеў, што гэткай “зброяй” змагацца з ім проста смешна.
Калі ж які сабака аказваўся не гэткі дурны і больш дужы, як было гэта ў выпадку з трэцім сабакам, мацёры, які добра валодаў хітрыкамі і падманам, і тут выходзіў пераможцам. Толькі часу яму на гэта некалькі больш патрабавалася. Падыходзячы да двара і пачуты сабакам, ён пачынаў прыкідвацца параненым, абвісла цягнучы па снезе азадак. Сабака тады пачынаў нападаць на яго, разлічваючы на блізкі поспех, а таму толькі гэта і патрэбна было. Воўк, агрызаючыся, павольна адступаў назад, адводзіў сабаку тым самым далей ад дому. Пасля ж імгненна пераходзіў у атаку і без цяжкасці распраўляўся з сабакам, да якога ўжо не магла паспець дапамога.
Расправіўшыся з сабакамі, ён працягваў наведвацца ў тыя ж двары, ведаючы, што там бяспечна, нахабна з’яўляўся сярод дня і літаральна з-пад носа гаспадынь, што адны засталіся дома, краў хатнюю птушку. Бо нельга ж было яе дзённа і ночна трымаць у затухлым поцемку, дзе і месца хапала ўсяго на тое, каб пераседзець ноч, прыціснуўшыся адна да другой.
Нахабнасць ваўка станавілася невыноснай. У лапах звар’яцелага драпежніка амаль штодзённа аказвалася чыясьці курыца альбо качка. І кожны раз не змяняў свайму новаму нораву. Няведама па якой прычыне выбіраў менавіта найбольш маладых і дробных птушак. Ці толькі імі мог задаволіць свой апетыт, ці па іншай, зусім незразумелай прычыне, ён аддаваў перавагу такой здабычы.
Пры гэткай інтэнсіўнасці набегаў бедным хутаранам няведама куды было дзецца. Хоць ад дому не адыходзь ні на крок, ды і то ці ўратуешся. A ноччу?..
I з кожным днём станавілася ўсё горш.
Паляўнічыя ў гэтай сітуацыі выглядалі бездапаможнымі. Воўк хаваўся недзе ў лясным гушчары, a калі выходзілі на яго, то выслізгваў амаль з-пад носу. А варта было мінуцца небяспецы, як ён зноў прымаўся за сваю разбойніцкую справу. І заўсёды з зайздросным разлікам.
У час аднаго палявання воўк сам перайшоў у атаку, чаго наогул ніколі не наглядалася з іншымі звярамі.
Здараецца, калі драпежнік паранены, ён, страціўшы надзею выратавацца, уступае ў паядынак і б’ецца да апошняга. Але ж гэта толькі смяротна паранены. Калі ж звер не крануты куляй, ён перш за ўсё спрабуе ўцячы і схавацца, бо гэта прасцей. A пачні агрызацца з сабакамі, таго і глядзі — паляўнічыя падаспеюць. А гэта куды горш. Чалавека і правесці можна, а вось з яго смертаноснымі жалезнымі бухаламі жартаваць нельга.
А тут выпадак быў іншы. У перыяд гону мацёры раптам напаў на сабак, якія яго праследавалі, ды задаў ім добрага чосу, і тыя настрымгалоў кінуліся наўцёкі. Праўда, момант для гэтага Клыпаногі выбраў таксама ўдалы. Сабакі далёка адарваліся ад гаспадароў, і нейкі час не маглі ім дапамагчы.
Ды і якія гэта паляўнічыя сабакі? Што там, у вёсцы, пароду хто вёў, ці што? Трымалі помесь ганчакоў з дварнягамі, і то добра. А пра чыстакроўных сабак гаворкі і быць не магло.
Пабыўшы ў гэткім пераплёце, тыя гора-сабакі толькі скавытліва туліліся ў нагах сваіх гаспадароў, і цяпер хіба толькі на ланцугу можна было зацягнуць іх у лес. А мацёры тым часам дзесьці адседжваўся ў лясной глыбінцы ды чакаў надыходу начной гадзіны, калі людзі разыдуцца і можна непрыкметна наведацца да іх паселішчаў.
Ноччу, палюючы, Клыпаногі заўсёды абмінаў гаспадаркі, якія належалі паляўнічым. Быццам у яго на гэта была нейкая спецыяльная картатэка ці цэлая служба інфармацыі. А варта было каму з іх часова адлучыцца з дому, як воўк імгненна адчуваў гэта і рабіў набег на яго гаспадарку. І бушаваў ужо тады на ёй бязлітасна, быццам зводзячы з імі рахункі.
Таму і паляўнічыя прыкметна прыціхлі, свая кашуля ўсё ж бліжэй да цела. А калі гаспадар у хаце, ды і ружжо пад рукою, тут ужо і сям’і спакайней. Ды і жонка яшчэ сварыцца, не пускае
нікуды. Покуль будзеш блытацца там, скажа, дык і самі без скаціны застанемся. І пярэчыць не станеш.
Тым больш што ад мясцовых паляўнічых ніякай карысці не было, іх патугі заставаліся дарэмнымі. He маглі яны ўзяць Клыпаногага ні па следзе, ні капканамі, ні іншым шляхам.
Спрабавалі выкарыстаць і прынаду. Ля самага лесу паклалі здохлую свінню. Успаміналі парады, якія некалі даваў Кузьміч. І спрабавалі не наслядзіць, і пасткі прама з саней устанаўлівалі, і мякінай з бакоў, каб выбіць птушак, абсыпалі. І рабілі, трэба адзначыць, усё як патрабавалася на самай справе.
Каб уся гэта катавасія ды на менш асцярожных драпежнікаў, поспех, вядома, быў бы. А як будзе тут? Прыйшлося чакаць, што пакажа час.
Прайшлі суткі. Паляўнічыя аб’ехалі ўскраіну лесу, здалёку агледзелі ўчастак, які іх цікавіў. Слядоў, якія сведчылі б, што мацёры цікавіўся прынадай, не было. Туша, як і раней, адзінока вылучалася ў зімовай белі.
I назаўтра звер таксама не наведаўся да тушы. Яе заўважылі сарокі і іншыя птушкі. Яны зляталіся туды чародкамі і дзяўблі змёрзлае свежае сала.
На трэцюю ноч Клыпаногі падышоў да гэтага месца. Некалькі разоў абыходзіў прынаду, спыняўся, разглядваў, але блізка не падыходзіў.
Нельга сказаць, што ніякай цікавасці свініна яму не ўяўляла. Хутчэй спрацавалі інтарэсы бяспекі, і будучы навучаны ранейшым горкім вопытам, ён не давяраў болей гэткім “падарункам”, а лічыў за лепшае перабіцца на іншым корме.
Яшчэ праз некалькі дзён усчаліся снягі. Калматыя густыя сняжынкі сыпаліся і сыпаліся з неба, хаваючы пад сабой усе ранейшыя сляды. I хоць тойсёй з паляўнічых кожную раніцу наведваўся да прынады, але безвынікова. А потым яна зусім знікла пад снегам, шчодра прысыпаная яго пульхным слоем, і ўяўляла сабой звычайную намеценую гурбу,
якая нічым не выдзялялася сярод мноства іншых, вялікіх і малых, з рознымі мудрагелістымі краямі і грэбнямі.
I гэтак жа, як сама туша, знікалі і надзеі, што мацёры “клюне на прыманку”.
А Клыпаногі па-ранейшаму тварыў сваю агідную справу — краў курэй, качак, душыў сабак, спрабаваў забірацца ў хлявы. Хутаране і вяскоўцы цяпер, праўда, больш уважліва ахоўвалі сваю жывёлу.
Іх пільнасць шкодзіла яму і, адчуваючы гэта, мацёры ўсё часцей і часцей пачаў праяўляць агрэсіўнасць да людзей.
Ен пачаў сустракаць вечарам людзей, якія позна вярталіся дадому, наганяў на іх страх.
Аднойчы да смерці спужаў дзяцей, якія коўзаліся на санках з горкі ля вёскі. Аднаго хлопчыка ён ухапіў за хлясцік і цягнуў у бок лесу па снезе крокаў дваццаць. Толькі калі пачалі крычаць дзеці і жанчыны, якія выскачылі следам, пакінуў перапалоханае дзіця. Хлопчык калаціўея, як у ліхаманцы, і быў белы нібы палатно, перапужаліся ўсе.
А вечарам воўк напаў на жанчыну, якая, запазніўшыся, ішла дадому. У моцным скачку збіў яе з ног і доўга калашмаціў у снезе. Тая, з цяжкасцю саўладаўшы сабою, змагла ўсё-такі ўзняцца і пабегла ў вёску, а драпежнік усю дарогу праследаваў яе і час ад часу збіваў у снег. Амаль у непрытомнасці жанчына дабегла да ганка ўласнага дома і “грымнула” ў непрытомнасці, дзе і падабраў яе муж.
Тут ужо і зусім стала не да жартаў. Трэба было шукаць нейкае выйсце. Хто мог дапамагчы селяніну? Радзілі тое і гэта, прыкідвалі, разважалі. Кірункаў для вырашэння справы выкарыстоўвалася многа, бяда толькі ў тым, што канец заўсёды быў адзін і той жа, сумны.
Тады зноў з надзеяй успаміналі пра Кузьміча, успаміналі яго добразычлівы хітраваты позірк, узрушаную паходку і яго любімую прыказку ў складаных сітуацыях: “Ёха-маха”.
He ведалі, паправіўся ён або хварэе яшчэ. Хто ведаў, можа, яго ўжо і ў жывых не было. Але ў гэта верыць не хацелася, быццам здарыцца такое зусім не магло. Бо быў ён для ўсіх ледзь не чараўніком. А хіба ж чараўнікі паміраюць? А калі жывы, то, вядома ж, адклікнецца на людское гора, мо дапаможа як-небудзь уратавацца ад бяды.
Як там ні было, але да дзеда трэба ехаць у любым выпадку — пагадзіліся ўсе. Гэта давала людзям хоць нейкую надзею, а надзеяй часам толькі і жывуць людзі. А ў гэткія цяжкія моманты, тым болей. Ды і прыдумаць нешта другое было проста немагчыма, а тут хоць нейкія “пробліскі на даляглядзе” цепліліся.
Назаўтра і паехалі: паехалі да яго двое паляўнічых з вёскі і мой тата, які лепш за іншых ведаў былога сябра свайго бацькі. Жанчыны перадалі нават Кузьмічу гасцінец — вялікі кавалак сала. Няведама хто здзівіўся такой шчодрасці, бо супольна ж гэта не зробіш — не сабярэш з кожнага па кавалачку ды ў адзін не злепіш. Хоць і не шкада было апошняе аддаць, але зрабіць такое мог далёка не кожны,— дзе возьмеш, калі няма?
Дзед быў ужо здаровы, ветліва сустрэў гасцей на ганку. Але бадзёрым ён толькі выглядаў. Гады давалі аб сабе знаць, і цяпер асаблівай моцы ў целе ўжо не адчувалася.
Старасць — не радасць. To ламаў косці пры перамене надвор’я радыкуліт, то ваенныя раны разпораз давалі аб сабе знаць. Жыццё рухалася да зыходу. Тут ужо нічога не зробіш, гэтак збудаваны свет. Усяму жывому ёсць канец і пачатак.
— Колькі ж можна жыць? Трэба і маладым уступіць дарогу. Пара ўжо і мне пад “крывую”,— хоць і без радасці, але і без асаблівага жалю, гаварыў ён, як заўсёды рэальна гледзячы на рэчы.
“Крывую”, гэта ён меў на ўвазе старую, як і ён, пагорбленую хваіну, што ў выглядзе маўклівага вартаўніка прыкметна вызначалася на самым узвышшы вясковых могілкаў. Памяталі яе і дзяды, і
прадзеды, і невядома колькі гадоў ёй было, бо само існаванне могілак ва ўсіх тутэйшых людзей злілося ў свядомасці з існаваннем гэтай крывой хваіны. І калі адчуваў нехта, што надыходзіць яго канец, то ніяк іначай не гаварыў, як толькі: “Пара ўжо і мне пад “крывую”...
Але каму хочацца пакідаць гэты свет? І хоць стары ляснік прасцей за іншых глядзеў на гэтыя падрыхтаваныя яму лёсам у зусім недалёкім будучым падзеі, смутак усё ж адольваў сам сабою. Будучы ўсё жыццё чалавекам шчырым і працавітым, добрым да людзей, ён і на той свет імкнуўся адысці з пачуццём да канца выкананага абавязку. Каб людзі на яго не крыўдзіліся, бо тады, здаецца, і памерці неяк нават лягчэй, і ў труне ляжаць спакайней.
Так што ад лесніка ў такім узросце вясёласці чакаць не прыходзілася.
А тут яшчэ з гэтым салам сунуліся. Штурхнуў жа д’ябал баб уперці яго мужчынам. Убачыўшы сала, Кузьміч уз’юшыўся на мужчын, ледзь не “ўз’ехаў па пыску” аднаму з іх, што стаяў да яго бліжэй за іншых, быццам падачку ці’іілату прывезлі. Сам каго хочаш у гады голаду з бяды выручаў, а цяпер, калі кожны на сябе сам зарабіць мог, лічыў гэта нечым агідным і зневажальным.
Але хутка адышоў, падабрэў, палічыўшы, што пагарачыўся, ведаў, што пакрыўдзіць яго не хацелі, што давалі ад шчырага сэрца.
Трохі пажартаваў, быццам просячы тым самым у прысутных прабачэння, і сам у той жа час прадэманстраваў шчодрую гасціннасць.
Запрасіў у хату, паставіў вялікі медны самавар, частаваў гасцей сваім лясным чаем з траў і кветак дрэў. У ягонай заварцы, падрыхтаванай па ўласным рэцэпце, прысутнічалі сцябліны суніц, трава зверабою, што былі сабраны ў час цвіцення, лісце і тоненькія галінкі маліны, яшчэ мноства толькі яму аднаму вядомых парасткаў і кветак і, вядома ж, суквецці ліпы, што надаюць асаблівы водар, быццам напаўняючы цеснае памяшканне духмяным летнім аксамітам.
У гэтым наборы быццам былі сабраны ў адно ўсе пахі і сілы лесу, што адначасова прыносілі чалавеку і задавальненне ад агульнага смаку, і лекі ад усіх хвароб адразу. Маліна і ліпавы цвет лечаць ад прастуды, суніцы надаюць непаўторны смак, зверабой садзейнічае загойванню ранаў, а ўсе разам утвараюць дзівосны лясны букет і вяртаюць на момант чалавека ў далёкае лета. Можа, у тых травах і сакрэт доўгага жыцця лесніка заключаўся.
Чай пілі з чорнымі сухарамі і цёмным верасовым мёдам. Добра сядзець за такім сталом. Прыемна настрой узнімаецца, і гаворка сама сабою цячэ. А пагаварыць было аб чым. Непрыкметна і да справы дабраліся. Дзед хітравата ўсміхнуўся і зацікавіўся:
— Ну, якія цяжкасці?
Тут бацька без падрыхтоўкі (мо толькі і чакаў гэтага), коратка і рашуча, як кажуць, прама ў лоб і выклаў усё, што хвалявала вяскоўцаў і хутаран.
Кузьміч, ужо як толькі прыехалі, зразумеў, што здарылася нешта надзвычайнае,— і па неабходнасці самога прыезду, і па тварах спадарожнікаў. Але даў людзям перадыхнуць з дарогі, падсілкавацца, каб пасля ўжо спакойна і разважліва разабрацца ва ўсім.
Кароткія звесткі бацькі ён сам умела пашырыў, задаючы шэраг пытанняў, патрабуючы на іх дакладных і поўных адказаў. Пра многія акалічнасці перапытваў па многу разоў. А нешта ўдакладняў адразу, перапыняючы імпэт гарачых расказчыкаў. Звяртаў увагу на самыя, здавалася б, нязначныя дробязі, падрабязнасці, штрыхі. І ўсе задуменна ківалі галовамі.
Тое, што вырабляў Клыпаногі, Кузьмічу здалося дзіўным. Яно выглядала найбольш складаным з усяго, з чым даводзілася сутыкацца. Неверагодна моцны арэшак патрэбна было раскусіць. Бязмежная нахабнасць драпежніка была незразумелай. A яшчэ здзіўляла найбольш тое, як паводзіў воўк сябе са сваімі ахвярамі. На людзей нападаў, а ікламі ніко-
га не пашкодзіў. І скаціну душыў, а не рэзаў. І на птушку нападаў, у той час, як звычайна ваўкі заўсёды імкнуцца да больш буйнай здабычы. А разбойнічаў з непараўнальнай прагай і неймаверным аскалам.
Усё выслухаўшы, дзед доўга сядзеў задуменны. 3 якога боку падступіцца, у чым знайсці выйсце?
Думаў, гадаў, але ні да чаго слушнага ў розуме сваім не даходзіў. Стала яму нават няёмка. Людзі сядзелі, чакалі ад яго парады, канкрэтных дзеянняў, а ён і сам аказваўся бездапаможным у такім становішчы. Што было рабіць? Толькі рукамі заставалася развесці. Выбачайце, маўляў, не па сіле мне ўжо з тым ваўком змагацца. Хай маладзейшыя думаюць. Падумаў, што ў вёсцы і на хутарах людзі з надзеяй чакаюць яго дапамогі, і стала яшчэ больш няёмка. 3 чым з’явяцца хадакі дадому? Далёка не кожны зразумее як след. Ды і каму патрэбна адмоўная вестка. Хутчэй палічаць, што не захацеў лішніх турбот, паленаваўся дзядуля. Што, маўляў, яму гора астатніх? Калі жывы і не хворы зусім, a дапамагчы адмовіўся.
He хацелася яму людскіх папрокаў перад смерцю. Сваім жыццём, напэўна, лепш ахвяраваў бы, чым трымаць гэтакі камень на сэрцы. Надзей на поспех ніякіх не было. Але сядзець склаўшы рукі — не выйсце са становішча. Хоць спробу нейкую скарыстаць, а раптам пашанцуе. Павінна ж некалі і выпадковасць дапамагчы, хоць і смешнавата гэта.
Адну задуму дзед усё-такі ў рэшце рэшт займеў. І вырашыў Кузьміч паспрабаваць сыграць на празмернай воўчай нахабнасці. Хоць на поспех і не асабліва разлічваў.
А калі ўжо думка ў яго выспела, то тады ён не марудзіў. Мужчын Кузьміч адправіў назад і наказаў назаўтра раніцаю зноў прыехаць да яго. I выехаць, галоўнае, як мага раней.
Мужчыны нічога не зразумелі, думаючы, навошта перціся ў гэткую далячынь, каб, і паспаць не
паспеўшы, зноў варочацца назад. Ці ж нельга адразу ў вёску паехаць, калі збіраецца ён туды наогул. А калі не, дык навошта галаву дурыць.
Але дзед настойваў на сваім. І спрэчку разводзіць не збіраўся. Забраў у аднаго з паляўнічых ружжо і сказаў, што пакуль што яно застанецца тут. Той ужо і наогул вылупіў вочы ад здзіўлення. Ды пярэчыць пабаяўся.
А дзед працягваў ва ўласцівым яму загадным тоне. Яшчэ раз напомніў, каб выехалі як мага paHeft і лепей за ўсё прыехалі заўтра ўдвух, болей нікога не бралі. І без стрэльбаў былі. А размаўляць па дарозе ды смяяцца як можна мацней загадаў. І зусім было незразумела, для чаго ўсё гэта яму было патрэбна. А слухацца абавязвала справа.
Мужчыны паехалі. І як было загадана, назаўтра баяліся спазніцца: яшчэ насварыцца стары. А дзед Кузьміч быццам нікуды не збіраўся. У яго настроі такое не праглядвалася. Спакойна і разважліва хадзіў па двары. Ездакі ж і распранацца не збіраліся. Ведалі, справа не церпіць, таму і насцярожыліся.
— Ці не забыўся часам ён аб усім? — разгубіліся мужчыны.
Убачыўшы на іх тварах збянтэжанасць, нічога не растлумачыўшы, Кузьміч сказаў:
— Куды спяшаецеся? Распранайцеся, адпачывайце. Зараз бульбу адварым. А тады як заправім яе салам з цыбуляй!.. Чаго глядзіце? Хоць дзянёк ад працы адпачніце. Вось чаю з мёдам пап’ём. A можа, салёных груздоў паспрабуеце?
Станавілася не да смеху.
Мужчыны здзівіліся, нават бацька, які разумеў Кузьмічовы жарты, разгублена лыпаў вачыма. Далей ён цярпець не мог, запытаў, калі дзед збіраецца ісці на ваўка ці наогул не думае гэта рабіць.
— Э, гэта толькі вечарам! — адмахнуўся Кузьміч.— А пакуль хадзем у хату, ды не бярыце да галавы. Хай конь думае, у яго галава вялікая.
Мужчыны не разумелі, чаму Кузьміч выклікаў
іх так рана. Калі справу рабіць вечарам, то і прыехаць трэба было пад вечар, ну, можа, пасля абеду, навошта час дарэмна марнаваць. Але пярэчыць не сталі. Можа, і сапраўды так патрэбна. Хоць верылася цяжка.
Кузьміч пачаў збірацца, як пачало шарэць. Зборы часу многа не занялі б, не гэтулькі многа было работы. Але збіраўся стары вельмі марудна і паважна, быццам спецыальна адцягваў час. Кузьміч старанна анТсавым маслам намазаў абедзве стрэльбы, сваю і бацькавага таварыша Сцяпана, каб перабіць у іх пах жалеза. Сам перамацаў і ўладкаваў сані на фурманцы, на якой прыехалі па яго, падаслаў крыху сена, прынесенага з хлява.
Па-ранейшаму паводзіў ён сябе незразумела. Прынёс чамусьці палатняны мяшок, напхаў у яго пук перавязанага шпагатам сена. Паклаў на сані. Потым выцягнуў з-пад паветкі моцную вяроўку і чамусьці прывязаў ёю мяшок да саней. Згубіць яго баяўся, ці што? Але ж навошта тады навязваць яго на такую даўжыню — вяроўка была метраў дваццаць пяць — трыццаць. Хіба за возам яе цягнуць сабраўся? Хто яго ведае. Але пакуль што склаў усё на санях.
Калі вечар пачаў пераходзіць ужо ў ноч, задуменна сказаў:
— Самая пара. Збірайся, Сцяпан. Ты малады і дужэйшы, з табой і паедзем. Апранайся ды сядай за фурмана. А я — зараз.
I зноў чагосьці пабег у хлеў.
Адтуль вярнуўся з яшчэ адным мяшком. У ім нешта варушылася і рохкала. Парасё.
Бацька і Сцяпан, якія паспелі прывыкнуць за дзень да незразумелых паводзін Кузьміча, ужо не здзіўляліся, ні аб чым не пыталі яго. Гэты мяшок дзед надзейна замацаваў у перадку воза, прывязаўшы да білцы. Падапхаў пад мяшок яшчэ трошкі сена, каб парасяці было мякчэй. Тым самым, здаецца, паставіў на зборы канчатковую кропку. Сказаў:
— Ну, Юзя, заставайся за гаспадара. А мы паедзем, паспрабуем шчасця. Чакай пад раніцу.
Сцяпан крануў лейцы. Паехалі. Бацька застаўся.
Нецярплівая кабылка, якой даўно ўжо надакучыла таптацца на месцы, без падгону адразу перайшла на шпаркі бег і ахвотна паімчала боз пракладзенай з раніцы дарогай у зваротным кірунку.
Дадому кожны рухаецца з большым настроем. І для кабылы гэта не было выключэннем. Цемень адразу праглынула іх, толькі па снезе ў водблісках месяца невыразна слізгаў прадаўгаваты цень фурманкі, што аддалялася і аддалялася. А потым і ён знік з поля зроку, і бацьку заставалася толькі чакаць.
Спаць у доме Кузьміча ён не збіраўся. Тое, што яму прыйшлося застацца тут, было для яго нечаканым. Ды і не мог заснуць ён у гэтую ноч. Толькі апрануты прылёг на рассцелены ложак і праляжаў да раніцы, нават не заплюшчыўшы вочы.
Але раніцаю фурманка не вярнулася. He вярнулася і апоўдні.і.
* * * .
А ноччу, аказваецца, адбылося вось што. Паляўнічыя без прыгод праехалі лес і ўз’ехалі на палі, якія падступалі да лесу, у тыя мясціны, дзе апошнімі днямі больш за ўсё разбойнічаў Клыпаногі. Разлікі дзеда збыліся.
Калі яшчэ раніцаю бацька са Сцяпанам ехалі да Кузьміча, воўк заўважыў іх і доўга суправаджаў уздоўж дарогі, хоць яны яго не бачылі за шчыльнай сцяною дрэў. У чуйнай, не напоўненай яшчэ староннімі гукамі ранішняй цішыні да мацёрага выразна даносіліся галасы двух чалавек. Ад іх пахла потам і тытунём, раздражняльнай казытлівасцю дублёных авечых кажухоў і цыбуляй. Паху зброі ці жалеза выразна пачуць не мог. Толькі невыразны зусім адбітак скураной зброі і падцёртых цугляў з цяжкасцю ўлоўліваў у паветры яго нюх. Але яго было лёгка адрозніць ад больш небяспечных пахаў.
Воўк зразумеў, калі людзі бяззбройныя і здарыцца, што вяртацца дадому будуць позна, то можна было паспрабаваць і напасці на іх. Таму асабліва далёка на днёўку не адыходзіў. Калі ўжо зусім сцямнела, было незразумела, ці людзі лішне запазніліся, ці дзесьці вырашылі заначаваць. Клыпаногі выбраўся з лесу і полем накіраваўся ў бок самых далёкіх хутароў, на якія ўжо з тыдзень не наведваўся. Ноч стаяла ціхая і марозная. Высока ў небе срэбным ражком зіхацеў адзінокі месяц, і ў наваколлі было не вельмі цёмна, нават абрысы пахіленых хацін ды саламяныя стрэхі невялікіх хлеўчукоў праглядваліся ўдалечыні.
* * *
Фурманка выехала з лесу амаль нячутна. Там, дзе лес канчаўся і распачыналася шырокае неабсяжнае поле, дзед на момант стрымаў каня. Сцяпана перасадзіў бліжэй уперад, а сам прымайстраваўся пасярод воза. Каб адразу парушыць начную цішыню і прыцягнуць увагу драпежніка, які, магчыма, знаходзіцца недзе далёка, Кузьміч тройчы пракрычаў, як заяц, які трапіў у пастку.
А рабіў гэта стары так. Прыклаўшы да сціснутых вуснаў паўзногаць вялікага пальца, адным парывам удыхаў у сябе паветра. Атрымліваўся гук настолькі падобны да таго, якім крычыць у небяспецы заяц, што ніякага фальшу і ўлавіць нельга было. Звычайна ваўкі кідаюцца на гэткі покліч. Хвілін дзесяць яшчэ пастаялі і крануліся шпарчэй, разганяючы падводу на маркотным зімовым полі.
* * *
Цішыня навокал. Наколькі акінуць позіркам — палі і пералескі. Выразна чуецца ў напружаным марозным паветры стрыманы рух фурманкі. He пачуць ці не заўважыць яе нельга.
Але вось удалечыні паказаўся выразны цень. Ён не набліжаўся болей і не адрываўся на больш знач-
ную адлегласць, а стрымана і настойліва рухаўся ў адным напрамку з падводай.
Дзед пацягнуўся ўперад да мяшка, знайшоў навобмацак парася і пачаў яго непакоіць. Ад гэткіх рухаў парася толькі задаволена і ціха рохкала, і болей нічога. Тады Кузьміч балюча тузануў яго за вуха, і свінчо спалохана запішчэла.
Цень не прамарудзіў зрэагаваць на гэта. Адлегласць паміж ім і фурманкаю хутка пачала змяншацца. Дзед яшчэ раз панепакоіў парася і скінуў у дадатак з саней другі мяшок, той, што з вязанкай сена. Мяшок цягнуўся за возам метрах у дваццаці пяці. А парасё лямантавала і лямантавала.
Вось ужо і бачны выразна абрысы мацёрага ваўка. Ён перастаў быць ценем, паўстаў з начной цемры ва ўсёй страшэннай магутнасці і сіле. Кабылка некалькі разоў здыбілася, імгненна з бегу перайшла на імклівы галоп. Жах авалодаў ёю, і яна рвалася з апошніх сіл, нягледзячы, што побач былі людзі. Гэтулькі жудасці і небяспекі нёс з сабою асцервянелы драпежнік.
— Трымай, трымай каня, Сцёпа! — узрушана шаптаў Кузьміч.— Усю справу сапсаваць можам.
А воўк усё бліжэй і бліжэй. Нават відаць, як ён пакульгвае злёгку правай пярэдняй лапай. Але бег ад гэтага не становіцца для яго цяжкім і менш шпаркім. Воўк ужо нават спрабуе ўхапіць зубамі за мяшок. Ён, вядома, лічыць, што парася менавіта там.
Але страляць пакуль нельга. Трэба падманіць Клыпаногага як мага бліжэй, каб трапней можна было прыцэліцца, бо далёка не проста зрабіць гэта з саней, што віхляюць з боку ў бок. Кузьміч бярэ за вяроўку і асцярожна падцягвае мяшок бліжэй да саней. Захоплены пагоняй, воўк не заўважае гэтага і толькі паскарае і без таго шпаркі бег. Яшчэ і яшчэ пакарочвае дзед вяроўку. Вось ужо толькі крокаў пяць да саней засталося.
I тут, кінуўшы вяроўку, дзед спрытна выхоплівае стрэльбу і, прыцэліўшыся і не марудзячы, націскае на спуск.
Быццам ад магутнага раскату грому, здрыганулася маўклівае асяроддзе. Перапалоханая кабыла на момант стала на дыбкі, потым ірванула так, што лейцы выслізнулі ў Сцяпана з рук. Кабыла панеслася з неверагоднай хуткасцю напрамкі, не выбіраючы шляху і збіўшыся з дарогі. Сані падскочылі на вялікай калдобіне, выпісалі віраж убок, ад чаго ў дзеда выбіла з рук стрэльбу, і сам ён ад моцнага штуршка вылецеў з саней.
* * *
Пакуль Сцяпан зарыентаваўся ў абставінах, сані апынуліся ад таго месца вярстах у дзвюх. У роспачы ён не ведаў, куды кінуцца. Бегчы па дапамогу пешшу не мела сэнсу. Управіцца з перапалоханай кабылай было таксама немагчыма. Нават трымаючы яе рукою за аброць, нельга было накіраваць у той бок. Яна толькі перапалохана туліла вушы і рвалася ў напрамку вёскі.
Раз’юшаны воўк, крыху паранены, раз’ярыўся зусім. Ён, не беручы пад увагу адлегласць, з месца ў велізарным скачку наляцеў на Кузьміча. Але першы раз той паспеў ухіліцца і адскочыць убок. Левай рукой ён падхапіў сваю стрэльбу, што валялася тут жа на снезе, перакінуў у правую руку і выставіў яе наперад. Адзін патрон заставаўся нявыстраленым, і ўся надзея цяпер была на яго. А воўк шырока ашчэранай пашчай хапіў за канцы дулаў... Дзед, не разбіраючы, паспешліва націснуў на абодва куркі адразу.
Замест стрэлу прагучаў гучны выбух са звонам і лескаценнем металу. Ад таго, што ствалы забіліся снегам, ружжо разарвалася ў руках і пасекла асколкамі і паляўнічага, і ваўка. Быццам ашалелы, ён узвіўся на заднія лапы, пераўзышоўшы лесніка ў вышыні і масе. Той выглядаў цяпер перад ім малым і бездапаможным, і заставалася толькі некалькі хвілін, каб расправіцца з дзедам.
У наступны момант воўк крыху адскочыў, быццам было яму нязручна, і падрыхтаваўся да новага
кідка, нацэліўшыся чалавеку ў горла. Старому лесніку нічога не заставалася рабіць, як ахвяраваць сваю левую руку. Сагнуўшы ў локці, ён выставіў яе перад сабою на ўзроўні галавы. Воўк быў ужо ў скачку, але шлях да шыі быў перакрыты рукою. Звер з ярасцю і сілай самкнуў на ёй свае сківіцы і ўзгрудзіўся ўсёй сваёй масай, валячы чалавека з ног.
У апошні момант дзед паспеў усё-такі правай свабоднай рукою выхапіць свой адточаны паляўнічы нож, яго рукаятка зграбна легла ў дрыготкую знемагаючую далонь, і вострае лязо не ўвайшло, a быццам лёгка патанула пад левай лапаткай драпежніка. Кузьміч толькі паспеў прашаптаць:
— Вось і канец табе, зладзюга, ёха-маха!
І сам у знямозе апусціўся ў снег і заціх, прыціснуты ваўком...
* * *
Апрытомнеў стары праз паўгадзіны, калі з цяжкасцю яго раскатурхаў Сцяпан. Таму ўсё ж прыйшлося кінуць у полі непаслухмяную кабылу і бегчы сюды па снезе. Ды хіба яго можна было вінаваціць? Зрабіць жа хацеў як лепей.
* * *
Кузьміч крануў сваю левую руку і не паверыў. Прыйшла яго чарга здзіўляцца. Рука была цэлая. Гэта зусім ужо было неверагодна. Пабыць у воўчай пашчы і застацца цэлай, нават непашкоджанай?!
Дзед з цяжкасцю выцягнуў з абмярцвелага цела свой паляўнічы нож і расціснуў ім застылую воўчую пашчу. І здзівіцца прыйшлося яшчэ раз. Воўк быў без зубоў. Выразна выдзяляліся ў мройлівым ранішнім змроку амаль голыя чырвоныя дзёсны, толькі дзе-нідзе заставаліся сцёртыя плоскія рэшткі некалі магутных іклаў.
Толькі цяпер стала зразумела, чаму воўк душыў, а не рэзаў свае ахвяры. Старасць адолела і яго. Але
да апошняга моманту ён змагаўся за жыццё, спрабаваў харчавацца дробнай птушкай ці адабранымі ў іншых звяррў рэшткамі ежы, праглытваючы ўсё гэта цалкам. І так да апошняга моманту не змяніў свайму разбойніцкаму нораву. 3 патрэбай і без патрэбы душыў скаціну і нападаў на людзей, пакуль не спасцігла яго кара.
Зайчыкавы^ страхі
...Зайчаня ўпершыню зірнула на свет, такі нечаканы і незразумелы, дзе яму наканавана было пачаць сваё нялёгкае, поўнае радасцей, турбот і небяспекі жыццё. Ці то ад уражання, ці то інстынктыўна яно зажмурылася, шчыльна прыціснулася да зямлі і моцна затаілася.
Ішла другая палова красавіка. Прырода ўсімі сваімі рысамі, кожным дрэўцам і кусцікам, кожнай травінкай і лапікам імхоў, кожным подыхам пацяплелага ветру і прыветлівымі промнямі шчодрага сонца, уступала ў познюю вясну і як бы імкнулася нагнаць страчанае, як мага хутчэй уціснуцца ў звыклыя рамкі сезоннага рытму развіцця ўсяго жывога, паскорыць запаволеныя крокі новай вясны.
Перш чым прывесці на свет першых у гэтым годзе сваіх маленькіх дзіцянят, старая зайчыха доўга блукала па лесе і хмызняках, вышукваючы найбольш зручнае для гэтага месца. Нязграбна цягаючы амаль па зямлі свой цяжарны жывот, уважліва абследавала вялікі закраінак суцэльнага абшару, з зайздроснай настойлівасцю выглядала ўсе яго ўчасткі. Абгледзела балота, пакрытае асакою, маладымі дрэўцамі і высокім сакавітым травастоем. Затым цяжкімі скачкамі вярнулася бліжэй да густога змешанага лесу і ў рэшце рэшт абрала ціхі ўчастак з невялічкімі, але моцнымі маладымі хваінкамі, якія ў некаторых месцах утварылі суцэльную жывую загароджу. Значныя перавагі падштурхнулі яе на гэта. Ніякі небяспечны драпежнік ні зверху (сава ці ястраб), ні збоку (лісіца ці нахабны янот) не змаглі б нячутна прабрацца сюды.
Да аблюбаванага ёю пятачка прылягала невялікая лясная паляна, на якой маладыя зайчыкі маглі б пазней удосталь ласавацца свежай травою. Удосталь было тут і пяшчотнага маладога асінніку, які зайчанятам будзе даспадобы.
Зайчыха, як і ў папярэднія гады і як усе іншыя яе суродзічы — самкі зайца-беляка, не ладзіла якога-небудзь спецыяльна гнязда, а радзіла зайчанят у звычайнай вытаптанай ямцы, схаванай сярод пнёў і хмызняку. Яна борздзенька з’ела свой паслед, падсунулася вільготным цёплым жыватом да дзіцянят.
Маленькае зайчаня зноў расплюшчыла вочкі, убачыла побач з сабою яшчэ чатыры такія ж, як і яно само, маленькія, пакрытыя гусценькай поўсцю шэрыя камячкі. Яны хоць і ўсяго некалькі хвілін назад з’явіліся на свет, але ўжо спрабавалі варушыцца, а то і падскокваць вакол маці, здзіўлена і цікаўна разглядаючы ўсё навокал.
Зайчыха ж зноў падсунулася да іх сваім жыватом, і вось ужо маленькія зайчаняты, будучы яшчэ мокрымі і тым не менш апетытна прычмокваючы, пачалі ссаць матку, у літаральным сэнсе гэтага слова, раздзімаючыся ад малака. Яно было настолькі салодкае і смачнае, што зайчаняткі, ужо да таго такія кругленькія і пузаценькія, працягвалі ласавацца, цешыцца першым сняданкам на гэтым зусім яшчэ новым для іх свеце.
Маленькаму зайчаняці, ужо знаёмаму нам шэранькаму аблавухаму круглячку, як і чатыром яго братам і сёстрам, яшчэ нічога было не зразумелым, але прыродныя інстынкты беспамылкова падказвалі ім, што трэба рабіць у той альбо іншы момант. Малышня яшчэ не ведала, што зайчыха хутка пакіне іх на доўгі час і ім адным прыйдзецца працяглы перыяд ціхутка сядзець, каб нават нязначным рухам не выдаць сябе, не трапіць у лапы ці кіпцюры лясных драпежнікаў.
Драпежнікаў тых яны таксама яшчэ ніколі не бачылі, але інстынкт самазахавання дзейнічаў своечасова і безадказна.
Старая ж зайчыха-маці хацела як мага лепей
накарміць сваіх дзяцей, бо ў дарослых зайцоў у гэты перыяд з усёй сілай працягваўся гон альбо, інакш кажучы, шлюбная гульня, і зайчых у гэты перыяд упарта праследуюць самцы. Толькі праз некалькі дзён самка можа адбіцца ад іх і наведацца да месца чакоту. Для гэтага і малако ў зайчыхі вунь якое пажыўнае — больш дваццаці, а то і да дваццаці пяці працэнтаў тлушчу, амаль у чатыры разы пераўзыходзіць малако каровы ці казы, што дазваляе малым зайчанятам па два-тры, a то і болей дзён абыходзіцца без ежы.
Між тым, насмактаўшыся ўдосталь малака, зайчаняты збіліся шчыльнай кучкай і прыціхлі. Зайчыха неўзабаве пакінула іх, каб зноў цалкам аддацца магутнаму прыроднаму інстынкту прадаўжэння роду: летнія дзянькі прабягуць хутка. I трэба спяшацца, каб прывесці на свет яшчэ адзін-два, a то і болей разоў па тры—шэсць маленькіх зайчанят, з якіх далёка не кожны выжыве ў суровых умовах барацьбы з непагаддзю і ворагамі, якія ледзь не на кожным кроку падсцерагаюць бяскрыўдных зайчанят.
А тым часам зайчаняты, трохі пасядзеўшы гуртам і злёгку прыдрамнуўшы пасля сытнага сняданку, добра абсохлі, пачулі ў сабе прыліў бадзёрасці і сілы і адзін за другім пачалі разбягацца ў розныя бакі. Больш яны, можа, ужо ніколі не пабачаць адзін другога, а калі выпадкова і сустрэнуцца, то ніхто з іх не пазнае ў сваім суродзічы брата ці сястру.
Пакруціўшы навокал маленькай нявопытнай галоўкай, наша зайчаня заўважыла, што засталося адно, але не вельмі ад гэтага засмуцілася і таксама, як і ўся яго радня, пабегла хавацца ў найбольш бяспечнае, на яго погляд, месца.
Прымайстравалася на адпачынак яно ў тым самым шчыльным хвойніку, які быў побач з самым месцам яго нараджэння. Яно разгрэбла трошкі сваімі слабенькімі лапкамі пажухлую леташнюю траву і прылегла. Сырасць асабліва не турбавала яго — гусценькая кучаравая поўсць надзейна абараняла цела ад холаду, ды яшчэ расцякалася па ўсіх жыл-
ках цяпло ад тлустага матчынага малака. Побач ляжалі розныя галінкі, дзе-нідзе віднеліся няроўнасці глебы і невялічкія крупіны, аплеценыя сухою травою і прысыпаныя апалай ігліцай. Так што шэрая зайчаняткава спінка ніяк не выдзялялася на гэтым фоне, па сутнасці, злілася з усім навакольным асяроддзем.
Зайчаня надоўга нерухома застыла, нават вушкі прыціснула да шыі і спіны, бо слухаць мажлівую небяспеку яму не было патрэбы — усё роўна ад хуткіх ног лісіцы ці ваўка ўцячы яно не змагло б, і тут поўнасцю прыходзілася спадзявацца на ўдала выкананую маскіроўку і выпрацаваныя для гэтага прыродай асабістыя'дадзеныя. Толькі вочы ў зайчаняці ўвесь час былі адкрытыя і ўглядаліся ў новы для яго свет з асаблівай цікавасцю і ўвагай.
Вось прабегла побач шэранькая лясная мышка, на нейкі момант супынілася, бліснула малюсенькімі бусінкамі-вочкамі велічынёй з ягадку вераб’інага піва і спрытна шуснула ў сваю ўтульную норку. Збоку пастукваў па старой хваіне рознакаляровы дзяцел. Пастукае, пастукае сваёй моцнай дзюбай, на нейкі момант спыніцца, агледзіцца навокал і зноў стукае і стукае па хваіне.
Дзівак нейкі!
А вось падляцела цэлая чародка рухавых жоўценькіх сініц.
— Пінь-пінь! Пінь-пінь! Пінь-пінь! — радасна і бадзёра пасвістваюць яны.
Скачуць адна за другою з галінкі на галінку, вышукваюць жукоў ды мушак, што пахаваліся з восені пад карою.
А дзесьці збоку раз-пораз даносяцца прыглушаныя, але непрыемныя жахлівыя гукі:
— Крум-крум! Крум-крум!
Страхоцце якое!
Але сінічкі на гэта, здаецца, увагі зусім не звяртаюць. Прыклад варты, каб яго пераняць. Паступова ў зайчаняці страх праходзіць, і яно зноў уважліва разглядае акружаючае наваколле.
А побач поўзаюць нязграбныя (на першы погляд)
перавязістыя мурашкі. Снуюць і снуюць па зямлі з боку ў бок — сапраўдную сцяжынку для сябе вытапталі. А якія працавітыя і дружныя! Вунь адзін цягне да мурашніка кавалак абламанай галінкі — пэўна, разоў у дзесяць большы за самога мураша, a ён сабе хоць бы што — звычайная справа.
Сонца прыгравала мацней, і хоць яго промні не вельмі прабіваліся праз шчыльныя шапкі маладых хваін, не адчуць яго было немагчыма. Стала прыкметна цяплей, ад адсырэлай зямлі і пажухлага лісця ўзнімалася ў паветры цёплая лапушыстая пара. На ўсе лады шчабятала пярнатае лясное насельніцтва, галасы якога зліваліся ў адзін суцэльны суладны хор, якому не былі патрэбны дырыжор, ні вакалісты, і тым не менш гучаў ён на здзіўленне зладжана і самааддана. Зайчаня зусім забылася пра асцярожнасць, яно радавалася шчодрасці прыроды і ўсё ўглядалася і ўглядалася маленькімі вочкамі ў навакольны свет, адкрываючы вакол сябе адразу столькі цікавага і таямнічага.
Дзень прабег хутка, кудысьці далёка схавалася сонца, паветра стала шэрым і валакністым, заціхлі галасы лясных птушак, і нават працавітыя мурашкі пакінулі свае турботы: надзейна схаваліся ў глыбокія хады свайго падрамантаванага мурашніка.
Толькі зайчаняці хавацца не было куды, і яно так зайздросціла маленькай шэранькай мышцы, з якой прыйшлося яму сустрэцца раніцай,— ляжыць дзесьці ў глыбіні норкі на мяккай поўсці ці сухенькіх лісціках — цёпла там, утульна, а галоўнае — бяспечна, хто да яе дабярэцца. Любата, ды і толькі. А тут вунь з-за кожнага дрэўца, з-за кожнага старога пянька і густога кусціка падсцерагаюць цябе невядомасць і небяспека.
Паступова цямнела ўсё больш і больш, нават абрысы дрэў станавіліся невыразнымі, а хутка і наогул усё патанула ў цяжкай, густой, маўклівай цемры, якая як бы душыла з усіх бакоў. Стала зусім страшна. Дзесьці ўдалечыні забрахаў сабака. Брэх звінеў злосна ў цішы і ў зайчаняці ад страху ўздрыгвала вузенькая спінка. Яно спрабавала шчыльней і
шчыльней ціснуцца да зямлі, нібыта рабіць гэта магчыма было бясконца. Раздаваліся і другія незнаёмыя і жудасныя гукі:
— Уп-уп-уп! — чулася з боку балота.
— Тр-р-р-р... Тр-р-р-р...— даносілася з вяршыні высокай елкі.
A то нехта раптам як зарагоча дзікім голасам:
— Ха-ха-ха-ха!
Гэта вылецела на паляванне сава. Яна пільна выглядае ў цемры сваімі вялізнымі вачыма, што бачаць нават уначы будучую ахвяру. І як толькі пагрэбуе асцярогай які-небудзь невялікі звярок ці адзінокая птушка, выдасць сябе неасцярожным рухам,— быць ёй у моцных кіпцюрах начнога драпежніка.
Так у поўных страху і небяспекі часінах маруднага чакання прайшла ноч. Зноў развіднела, з папярэдняй сілай ажывала наваколле, пачынаўся новы дзень. Зайчык тым не менш не рухаўся з месца, сядзеў смірненька і маўкліва, як і ўчора, напружана ўглядаючыся ва ўсё, што яго акружала.
I тут патыхнула нечым непрыемным, палохаючым. Зайчаня як мага мацней прыціснулася да зямлі, востры прыкры пах стаў больш выразным. Ад яго несла нечым нядобрым. Інстынкт падказаў маленькаму, што яму пагражае небяспека. І яно застыла зусім нерухома, толькі вочкамі свідравала кусцікі.
Праз невялічкія шчыліны ў хвойніку яно ўбачыла і гаспадара тых непрыемных пахаў. Гэта блукала каля самага краю зараснікаў лісіца. Худая і неахайная, з няроўнай, збітай у каўтуны поўсцю, яна вышуквала лясных мышэй, што выбягалі часам на поле. Лісіца не магла заўважыць нерухомае зайчаня, бо шкурка ў зайца зусім не мае паху, звер можа пачуць яго толькі па следзе: невялічкія залозы на нагах выдзяляюць пахучыя рэчывы. А вось на целе такіх залозаў няма. Таму зайчыка, які затаіўся і падцягнуў пад сябе лапкі, ворагі не знайшлі б. He знайшла б яго нават маці альбо якая іншая зайчыха. А небяспека тым не менш была
побач... І страху апасля зайчаняці хапіла на ўвесь дзень.
Дзень прайшоў. Зноў апусцілася на зямлю халодная веснавая ноч. Зноў страхі і небяспека, зноў доўгія хвіліны маўклівага напружанага чакання і неспакою.
Калі ж настаў трэці дзень, зайчыку ўжо прыкметна захацелася есці. I як не было боязна, прыйшлося пакінуць аблюбаванае месца і зрабіць спачатку адну, а за ёй другую і трэцюю перабежку. Толькі па пакінутым следзе змагла б знайсці малышаня зайчыха і пакарміць яго. Так яно і здарылася — неўзабаве данесліся нейкія блізкія і знаёмыя пахі, і з-за куста, адкуль ні вазьміся, з’явілася зайчыха.
Гэта была яўна не маці, а болып маладая самка, і зайчаня спачатку разгубілася. Але ад зайчыхі ўсё ж пахла чымсьці родным, і зайчаня нарэшце адважылася прасунуць маленькую пысачку пад мяккую вільготную поўсць, адшукала цыцачку і прагна пачало ссаць зайчыху, каб зноў наесціся на цэлыя два-тры, а мо і болей дзён, бо хто ведае, калі яшчэ зноў надарыцца карміцелька. Зайчыха таксама нічуць не збянтэжылася “нахабнасцю” чужога зайчаняці, бо так ужо прынята ў іх заячым “заканадаўстве”, што корміць малых зайчанят не толькі маці, але і любая іншая зайчыха, якой натрапіцца малышня на яе шляху.
Наедку зайчаняці ўдосталь хапіла на цэлыя тры дні, бо тут яно ўжо мела вопыт і ссала нястрымна і старанна, прадчуваючы, што яго чакаюць дні працяглага галадання. Затым кармленні паўтараліся яшчэ некалькі разоў недзе з тым жа інтэрвалам і прыкладна ў той жа паслядоўнасці, а дзесьці на дзесяты дзень яго самастойнага жыцця ў зайчаняці прарэзаліся востранькія зубкі і яно само пачало прагна грызці невялічкія маладыя травінкі, салод: кія карэньчыкі і мяккую кару маладых дрэўцаў. І патрэба ў малацэ адпала сама сабою.
У першы час прыходзілася, праўда, цяжкавата. Маладая трава яшчэ толькі-толькі прабівалася
з-пад зямлі, яе невялічкія сцяблінкі толькі злёгку адскочылі ад глебы, і трэба было затраціць не адну гадзіну, каб перабіць голад і смагу. Часта прыходзілася задавальняцца саладкаватымі карэньчыкамі, якія магчыма было адгрэбці лапкамі ў месцах, дзе зямля была больш рыхлай і мяккай.
Але хутка на нізенькіх хмызняках і маладых парастках дрэў з’явіліся першыя лісточкі. Рацыён стаў значна болып разнастайным, і можна было значна пашырыць колькасць ежы.
Паступова зайчаня прывыкла і да начной цемры, нават аддавала ёй перавагу ў час пошукаў ежы. Калі толькі апускалася на зямлю ноч, яно прабіралася на зялёную лясную паляну і ўдосталь ад’ядалася свежай сакавітай травой. Даспадобы прыйшліся зайчаняці таксама церпкаватыя галінкі чарніцы, а буйны падлесак, што разрастаўся з усё большай сілаю, забяспечваў хоць і крыху гаркаватым, але таксама патрэбным у рацыёне свежым сакавітым лісцем. .
Час ад часу яно наведалася на бліжэйшае верхавое балота і, пераскокваючы з купіны на купіну, дабіралася да свайго самага вялікага далікатэсу,— надзвычай салодкай і апетытнай асакі: і смачна, і пажыўна, і, не выходзячы амаль з месца, удосталь можна наесціся.
Днямі ж зайчаня адлежвалася ў глыбіні лесу, час ад часу мяняючы месцы сваго адпачынку. To прыладзіцца каля старога шэрага пня ў самым лясным гушчары, то пераднюе ў месцах сваіх першых адпачынкаў — густым хвойніку, то заляжа пад прыземістым кустом арэшніку ў заросшым хмызняком раўку. І так дзень за днём, ноч за ноччу, тыдзень за тыднем.
Паступова зайчаня навучылася заблытваць свае сляды, каб не трапіць у лапы ворагаў. Яму прыходзілася асцерагацца ваўка і рысі, лісіцы і янотападобнага сабакі, тхара, ястраба-цецяроўніка, буйных соў, а пакуль што ў дадатак і нават больш дробных драпежнікаў. Калі надыходзіў час залегчы на днёўку, зайчаня пачынала хітраваць, рабіць “здвойкі”
(паўторна праходзячы па сваім следзе) і, нарэшце, скокнуўшы ўбок, залягала без далейшых перабежак і лішніх рухаў. На такіх ранішніх пераходах яно старалася ніколі не пакідаць нават свайго калу — “арэшкаў”, якімі багата пасыпала глебу ўначы і з вечара ў месцах сваіх жыровак.
Зайчаня хутка, за які месяц ці паўтара, значна падрасло, стала бадзёрым і зграбным зайчыкам. Усё астатняе ішло па тым састаўленым, выдрукаваным прыродай сцэнарыі — зайчык жыраваў ноччу і адпачываў днём, хаваўся ад драпежнікаў, рос і як мага лепш прыстасоўваўся да абставін жыцця, толькі граніцы сваіх жыровак значна пашыраў — заходзіў ужо і на другія суседнія паляны, выходзіў на ўзлесак да палеткаў калгаснага поля, нават час ад часу дабягаў да вялізнай лясной паляны, дзе раслі асабліва мяккі мятлік і пяшчотныя прыкарнявыя парасткі асіны.
Гэта была старая лясная сеча. Людзі калісьці тут поўнасцю высеклі лес, а старое карэнне магутных пнёў, што засталіся нявыкарчаванымі, у незлічонай колькасці дало маладых парасткаў, асабліва асіна, лістота на іх удалася на здзіўленне вялікая і больш сакавітая, можа, у тры ці чатыры разы большая, чым на звычайных асінах. Гэта, відаць, з-за таго, што моцныя вялікія карэнні, што засталіся ў зямлі, даносілі да іх мноства вільгаці, і маладыя парасткі ўзнімаліся нібы на дражджах.
Пасля смачнага начнога “балю” зайчык любіў проста паскакаць, а пасля яшчэ з асалодай пакачацца па казытлівых сцяблінках і мяцёлачках мятліку — яны прыдавалі нязвыклую прыемную лёгкасць і задаволенасць. Часам на палянку падыходзілі і іншыя зайчыкі — такія ж свавольнікі, як і ён сам. І зайчык тады з задавальненнем гуляў з імі, часам яны бегалі навыперадкі, дэманструючы заячую прыткасць, а пад раніцу зноў разбягаліся ў розныя бакі, кожны да свайго ўлюбёнага месца дзённай лёжкі.
Праўда, аднойчы паляна магла стаць месцам яго пагібелі: ён ледзь было не трапіў у кіпцюры вялі-
кай начной савы — ляснога пугача. Гэта ён так страшна і моцна гукае часам у начным лесе. Тады вечарам зайчык прачнуўся пасля працяглага дзённага сну, з палёгкай пацягнуўся, выбраўся на прагаліну, крыху падсілкаваўся лясным разнатраўем і вырашыў падацца на далёкую паляну, на якую не наведваўся ўжо некалькі начэй.
Злёгку апісаўшы ў лясным абшары несклад’аную дугу, ён хутка і паспяхова пераадолеў даволі значную адлегласць і аказаўся на тым месцы, дзе ўжо карміліся два такога ж, як ён, узросту маладыя зайчыкі. He адчуваючы ніякай стомы, зайчык падаўся ў глыбіню паляны, бліжэй да іх, але не гуляць пакуль што, а проста неяк весялей было скубці траву, калі побач з табою такія ж, як і ты, кампаньёны.
Яны сілкаваліся палоскамі салодкай сакавітай травы, зрывалі апетытныя лісцікі з маладога асінніку, скрэблі зубкамі кару з маладых кусцікаў лазы. Пасля, адчуўшы сябе пад’еўшымі і памацнеўшымі, пачалі свае гульні. Яны гуртам бегалі невялікімі кругамі адзін за адным, то падскоквалі адзін да другога, то нейкімі бакавымі скачкамі разбягаліся па паляне, то давалі працяглай лататы ўпоперак паляны, то спыняліся і загадкава разглядалі адзін другога.
І вось калі зайчыкі, захапіўшыся цікавымі гульнямі, забыўшыся пра асцярожнасць, аказаліся амаль пасярэдзіне гэтай вялізнай паляны, адкуль ні вазьміся — вялізная лясная сава. Яе шырокі начны цень залунаў над лясным прасторам, і зайчаняты з апантаным страхам, стрымгалоў кінуліся ва ўсе бакі, імкнучыся як мага хутчэй дабрацца да выратавальнага лесу.
Зайчык бег з усёй моцы, хутка, як ніколі ў жыцці яшчэ не бегаў — праз менш заросшыя, нібыта сцяжынкі, палоскі выглядаючай між травы замшэлай глебы, пераскокваў з купіны на купіну, нават невялічкія кусцікі пераадольваў у адзін размашысты зацяжны скачок.
Ды начны цень лёгка слізгануў дзесьці зусім побач, над самай галавой пачуліся жудасныя ўзмахі
вялізных крылаў, і драпежнік выпусціў наперад узброеныя вострыя кіпцюры. Яшчэ хвіліна — і ён схопіць бездапаможнага зайчыка і панясе ў разгаліны векавых дрэў, дзе раздзярэ яго ненажэрны маладняк начнога драпежніка. Але ў апошні момант, нібыта сціснуўшыся ва ўзведзеную пружыну, зайчык рэзка і нечакана зрабіў вялізны скачок убок. У выніку пугач праімчаўся міма, не саўладаўшы з хуткасцю і змогшы своечасова павярнуцца. Гэта надало зайчыку сілы, і ён з усёй моцы зноў кінуўся наўцёк, як мага хутчэй стараючыся дабегчы да выратавальных густых лясных зараснікаў. Але радавацца было яшчэ рана.
Пугач імгненна набраў вышыню і пайшоў у новую атаку. Цяпер ён ляцеў зусім нізка, так, што і падскочыць высока было небяспечна — сам кінешся ў кіпцюры або пад удар моцнай дзюбы. Небяспека зноў была над самай галавою. Зноў чуліся побач жудасныя ўздыхі крылаў, здавалася, кіпцюры вось-вось увап’юцца ў шэранькую спінку. Куды дзецца?
І калі пугач ужо занёс над сваёй ахвярай сагнутую нагу з выпушчанымі на ўсю велічыню моцнымі загнутымі кіпцюрамі і заставалася толькі з сілай выпраміць яе ў трапным завяршальным удары, зайчык шуснуў пад кучу дробнага дубовага галля, скіданага нейкім лесарубам. Удар моцнай лапы прыйшоўся адразу і па тым галлі, і па зайчыку.
Адчуўшы рэзкі востры боль у галаве і шыі, зайчык з усёй сілы рвануўся ўперад, выбраўся з-пад галля і, не зважаючы на боль, кінуўся да амаль зусім блізкага лесу. І пакуль пугачу, што заблытаўся ў кучы галін,.удалося ўзняцца ў паветра і пайсці ў новую атаку, было ўжо позна.
Зашыўшыся ў самы густы хмызняк і схаваўшыся як мага лепей пад яго шчыльнай заслонай, зайчык змог урэшце крышачку перавесці дух і неяк асэнсаваць прыгоду. Бо ўсё адбылося неяк само па сабе, ён кіраваўся ў той момант зусім не свядомымі для яго самога паводзінамі, а хутчэй прыроджанымі і выпрацаванымі інстынктамі і імгненна ўзнікшымі
нечаканымі пачуццямі і невядома кім падказанымі дзеяннямі.
Цела бесперапынна дрыжала, дрыжыкі аддавалі нават у лапкі, і хоць цяпер ён добра зразумеў, што небяспека ўжо даўно мінула, тым не менш супакоіцца не мог. Адчувальна, да знямогі аддаваў боль у шыі, які раней ён проста з гарачкі не заўважыў.
Калі нервознасць трохі прайшла і звыклыя пачуцці вярнуліся да яго, боль адчулася з асаблівай сілай. Слёзы, як ні спрабаваў ён стрымаць іх, міжволі пасыпаліся з вачэй. Уся пысачка стала вільготная ад горкіх саланаватых кропляў.
У прыдачу да ўсяго раз-пораз штосьці моцна тузала вострым калючым болем у правым вуху, a калі востры боль-на нейкі момант праходзіў, то моцна пякло там, быццам упаў на вуха раскалёны гарачы вугельчык ці хтосьці спецыяльна насыпаў на рану солі. 3 левага боку па шыі і з правага па галаве сцякала бардовая, напалову запёкшаяся кроў, што нядобра дапаўняла непрыемны малюнак і наводзіла нейкі незразумелы страх. Пераадольваючы боль, які ўзмацняўся пры кожным неасцярожным руху, зайчык спрабаваў дацягнуцца да ранаў, каб хоць як-небудзь залізаць іх. І калі зрабіць гэта на пашкоджанай шыі яму неяк крыху яшчэ ўдавалася, то дацягнуцца да вуха ён, вядома ж, не мог аніяк.
Вялікая рана на шыі была глыбокай, а правае вуха ад самай асновы па ўсёй даўжыні — распаласавана на дзве часткі да самага яго краю. Шчасце, праўда, што рана на шыі не прыйшлася на найбольш насычаныя крывяноснымі сасудамі яе ўчасткі. Дзякуючы гэтаму крывацёкі хутка спыніліся, кроў трывала запяклася на ранах і не давала выцякаць вонкі.
Зайчыку прыйшлося адседжвацца ў лясным гушчары, паменей рухацца, бо было гэта і нязручна і небяспечна — ад пастаяннага болю ў шыі хутка бегаць ён, вядома ж, не мог і без цяжкасці зноў мог апынуцца ў лапах якога-небудзь драпежніка. А тут хоць бы ад прайшоўшага аправіцца ды яшчэ,
дзякуй Богу, што і так усё абышлося — жывы ж усё-такі застаўся і косці цэлыя, а мяса ды скура маладыя, калі яшчэ якое ліха не зваліцца, то зажывуць.
За харчам таксама далёка не трэба было хадзіць. Канешне, у іншых месцах можна было і нечым лепшым паласавацца, ды і тут, няма чаго грашыць, пракарміцца было чым. Зайчык, не спяшаючыся, без пераборлівасці грыз маладое лісце з буйнога хмызняку, “пастрыгаў” на невялічкіх купінах паміж кустоўя салодкі мятлік ды закусваў на гусценькіх высыпках трайчастай кісліцай, што багата ўрадзіла нават у шчыльна зацененых, суцэльна засыпаных іголкамі прыстваловых уз’ёмах глебы, што ўтвараліся магутнымі карэннямі векавых дрэў. А надаралася, што і кусцік канюшыны падвернецца, ну тады і наогул сапраўдны пір для зайчыка пачынаўся, і то былі для гэтага часу ў яго самыя лепшыя хвіліны, бо за такою трапезай нават і боль быццам бы прытупляўся, і жыццё не такім ужо цяжкім здавалася. Есць у ім усё-такі і асалода, і радасць. A то за здарыўшымся дык і наогул нейкім нікчэмным і жудасным пачалося для зайчаняці яго жыццё.
Праз некалькі дзён ён прыкметна падужэў, пачаў рухацца крыху актыўней, харчаваўся не ўсім падрад, што было побач і гадзілася для яго жывоціка, а выбіраў і нейкія асаблівыя, не ўжываемыя ім да гэтага травы. І дзіўна, што яны далёка не заўсёды прыходзіліся яму да густу, бо былі не то каб салодкімі альбо кісленькімі, што ён любіў больш за ўсё, а нават наадварот — горкімі і аскомістымі. Але зайчык усё ж настойліва грыз іх. Травы тыя былі лекавымі сродкамі, якія так патрэбны цяпер зайчаняці. Прыродныя раслінныя эліксіры рэзка паскаралі загойванне ранаў.
' Лясная аптэка надзейна служыла зайчыку. І хоць ніхто і ніколі ў жыцці не вучыў яго прамудрасцям таго траўнага лячэння, ды сама прырода яго і інстынкты, унутраныя яго патрэбы беспамылкова дыктавалі, як карыстацца тымі ці іншымі лекамі.
Хутка рана пачала надзейна загойвацца, зайчык мог ужо жвава бегаць, ён многа блукаў па лесе, але атрыманы ўрок задарма не прайшоў — цяпер ён быў куды больш уважлівы і асцярожны.
І толькі з яго вухам было штосьці незразумелае, што іменна, зайчык не ведаў, бо ўбачыць, што творыцца ў яго зверху на галаве, ён ніяк не мог, і люстэрка ў яго, вядома, не было, але тое, што нешта не так, дык гэта факт. Зайчык адчуваў гэта кожны раз, калі спрабаваў узняць уверх вушы і прыслухацца да лясных гукаў. Пры гэтым правае вуха паднімалася неяк непаслухмяна і крышачку балюча, штосьці казытала па ім. І чуў ім зайчык значна горш, чым левым, бо раздаваліся ў ім нейкія дадатковыя і незразумелыя гукі.
І калі патрэбна было яму проста ўважліва ўслухацца ці калі даносіліся часам да яго слыху аднекуль падазроныя, незнаёмыя гукі, зайчыку прыходзілася станавіцца бокам, і, толькі ўважліва выслухаўшы тыя гукі левым вухам, ён мог зрабіць правільны вывад аб пачутым, бо праваму вуху давяраць не прыходзілася. Але паступова ён прыстасаваўся да гэтага і выконваў усё гэта так, быццам увесь час так і было і быць як-небудзь інакш ніяк і ніколі не магло.
Яшчэ праз нейкі час зайчык пачаў наведвацца і на тую злашчасную паляну, бо час, праведзены ў адзіноце, вельмі надакучыў яму. Яго цягнула туды хаця б ужо дзеля таго, каб пабачыць сябрукоў. Да іх яго чамусьці вабіла неяк асабліва моцна. Куды больш, чым да іншых. Тым болей што і тыя таксама не трапляліся яму на вочы, пакуль ён, залізваючы раны, хаваўся ў лясным гушчары. Відаць, і тыя заходзілі ў такія зараснікі толькі ў часы небяспекі на днёўку, калі патрабавалася ціхенька адсядзець дзе-небудзь светлую частку сутак. А для гульняў, кармлення ў іх знаходзіліся куды больш падыходзячыя месцы. Навучаны горкім вопытам, ён цяпер не адбягаў ад гушчару, што абступаў паляну, каб у патрэбны момант знайсці ў ім надзейную абарону і схову.
Яго знаёмыя зусім змяніліся. І каб сустрэў іх зайчык у нейкім іншым участку лесу, ён ніколі не пазнаў бы іх. Гэта былі ўжо зусім вялікія, амаль дарослыя зайцы. Праўда, рэзка адрозніваліся ад апошніх, былі нейкімі нязграбнымі і даўгавязымі, нават даволі смешнымі. Але нязграбнымі яны падаваліся толькі на першы погляд, а ўважліва паназіраўшы за імі, да гэтай высновы не прыйдзеш: вельмі ўжо спрытна бегалі і скакалі яны. А вось што даўгавязыя, дык гэта і на самай _справе так. І калі разабрацца, то і не дзіва. Растуць зайчыкі вельмі хутка. А набраць вагу не паспяваюць. Вось таму маладога зайца, нават самага вялікага, беспамылкова можна адрозніць ад старэйшых — ён на доўгіх нагах, і хоць на самай справе яны нічуць не даўжэйшыя, чым у дарослага, але пры агульнай худзіне здаецца, што гэта на самай справе так. Вушы таксама здаюцца неймаверна доўгімі. Нават паляўнічыя восенню стараюцца не біць зайцоў гэтага году — што з яго карысці — ні мяса, ні тлушчу, толькі скура ды косці.
Пабыўшы ў сябрукоў, зайчык адразу адчуў, што яго тут амаль не пазналі і разглядвалі яшчэ больш здзіўлена, чым ён іх. Іх здзіўленне пры гэтым перамешвалася з насмешлівай весялосцю: яны скакалі вакол, а некаторыя нават спрабавалі крануць яго за галаву лапкай. Але ён пры гэтым адфыркваўся ад іх, бо баяўся ўзнаўлення тых пастаянных боляў, што мучылі яго да гэтага. А раны маглі быць яшчэ не да канца загоенымі, і дадатковая асцярожнасць тут ніяк не перашкаджала. Праўда, у ранейшую кампанію яго прынялі. Цяпер можна было зноў гуляць і карміцца гуртам, а гэта куды лепей, чым у адзіноце: і смутак мігам праходзіць, і час неўзаметку працякае, і жыццё зусім іншым здаецца — радуйся, весяліся.
А ў прыродзе ўжо бушавала лета. Цяпер нават успомніць было цяжка, як змянілася ўсё навокал ад тых першых веснавых дзён, калі маленькім зайчанём ён з’явіўся на свет і бегаў па яшчэ сырой ад паводкі зямлі. У тых першых страхах, паўсядзён-
ных клопатах ды залечванні ранаў, амаль не заўважыў, як неўзаметку буйна і раскошна расцвіла вясна, змянілася першымі днямі цёплага лета, а потым і само лета ўступіла ў самы разгар. Уся лясная расліннасць разраслася так, быццам суцэльны дыван усцілаў у лесе ўсё — і зямлю, і кусты, усе без выключэння галіны вялізных і маленькіх дрэў. Тое ж самае рабілася і на лясных палянах, і на ўзбярэжжы ракі, і на палях.
Калі раней жыццё хоць і адчувалася дзесьці побач, але ўсё ж з ляснымі насельнікамі сутыкацца прыходзілася не так ужо часта, то цяпер ужо наваколле літаральна кіпела шматгалосымі крыкамі, птушынымі свістамі і іх шумлівымі пералётамі, усе ярусы лесу былі напоўнены жыццём, у большасці звяроў падрасло патомства, паднялася на крыло моладзь лясных і палявых птушак, і бацькі з за; хапленнем вучылі яе самастойнаму жыццю. I столькі корму навокал было, што толькі еш, не лянуйся, на любы густ і ў якой хочаш колькасці. Нават ад драпежнікаў лягчэй было ратавацца, бо багацце корму распесціла і іх, і яны цяпер ласаваліся птушынай моладдзю, маладняком дзічыны, смаўжамі ды насякомымі, не абцяжарвалі сябе лішнімі клопатамі ў пошуках ежы.
А зайчаняты з першых веснавых памётаў да гэтага часу ўжо выраслі і ў цяжкіх клопатах паўсядзённага жыцця добра засвоілі прыёмы самазахавання — умелі надзейна хавацца, заблытваць свой след, пры небяспецы непрыкметна перабірацца ў другое месца. А калі патрэбна, дык і шпарка ўцякаць ад небяспекі на хуткіх нагах.
Пакуль што зайчык разам з усімі іншымі яго сябрукамі і знаёмымі думалі і верылі, што цяжкія часы для іх даўно прайшлі, і гэтак жа добра як цяпер будзе заўсёды. У штодзённых вяселлях і гулях яны праводзілі ўвесь свой вольны ад сну час, бестурботна плывучы на рухаючых іх наперад усемагутных хвалях лёсу. Яны не разумелі яшчэ, што з часам зноў наступяць суровыя дні: болыпасць птушак падасца ў далёкі вырай і зноў прыйдзецца хар-
чавацца ў нацяжку, а часам і чым папала і трэба сцерагчыся, каб уратавацца ад вострых зубоў галодных ваўкоў ды кемлівых лісаў.
Час перакінуўся на другую палову лета. Сонца з раніцы да вечара бязлітасна смаліла і смаліла. Трава пачала прыкметна вянуць і злёгку жаўцець, страціла былую сакавітасць і набыла гаркаваты прысмак. Нават лісце на кустарніках зрабілася нейкім вялым. У ежы прыкметна не хапала вільгаці, і зайчыка ўсё часцей цягнула схадзіць да рэчкі.
Ён некалькі разоў спускаўся ў глыбокую лясную даліну, дзе бераг невялікай лясной рачулкі быў болып пакатым, а не абрывістым, як у іншых месцах, да вады можна было лёгка падступіцца, але кожны раз яму нешта перашкаджала. Два разы якраз у той час вясковыя пастухі прыганялі на вадапой кароў, і зайчык, не паспеўшы дабрацца да вады, вымушаны быў вярнуцца. Затое, схаваўшыся ў кустах, ён дэталёва разгледзеў людзей і хатнюю жывёлу.
Яны былі толькі на першы погляд такімі страшнымі, але калі зайчык крыху прывык да іх, то яму паказалася, што яны наогул зусім бяскрыўдныя. Тым не менш наблізіцца да іх усё ж не рашыўся. Да таго ж адзін з пастухоў вельмі ўжо гучна “страляў” у паветры бізуном. Кароў тым бізуном пастух, здаецца, не біў, а толькі падганяў, калі каровы не слухаліся і рухаліся неахвотна і павольна, нібы тыя сонныя мухі.
Калі спрабаваў падысці да ракі ноччу, то нечакана застаў на беразе велізарнага ваўка, які нагнаў на яго столькі страху, што, нягледзячы на смагу, заяц некалькі сутак зноў не рашаўся вылезці з гушчару. Праўда, воўк яго быццам бы не заўважыў, але лепей было перастрахавацца ды адседзецца ў сховішчы, чым папасціся ненарокам пад вострыя воўчыя зубы.
Але прагна хацелася піць, і зайчык ізноў пайшоў да рэчкі, на гэты раз выбраўшы ўкрыты кустоўем вербалозу ўчастак, прыстанішча, якое забяспечвала яму хоць нейкую маскіроўку. Да Ta-
го ж была позняя раніца — першы вадапой для жывёлы даўно скончыўся, і яна ўжо даўно пасвілася на лугах і лясных палянах, а людзі, занятыя працоўнымі клопатамі, маглі наведацца да ракі ў такі час.
На рэчцы і на самай справе нікога не было. Палахліва аглянуўшыся навокал і не паспеўшы нават паглядзець як след на рачную плынь, дакрануўся губамі да яе свежага чыстага патоку і прагна пачаў піць. Ён піў не адрываючыся, напружана і хутка, бо напіцца трэба было як мага хутчэй, ды нельга было доўга стаяць сагнуўшыся і не бачыць, што адбываецца ззаду. Ворагі не дрэмлюць, і малейшая неасцярожнасць дорага можа каштаваць. Але і адарвацца было цяжка. Вада была такой прыемнай! Ад яе веяла незвычайнай прахалодай, і нават якісьці прыемны халадок адчуваўся зайчыку ў жываце, і не толькі там, але і нават па жылках нібыта расцякалася яе чароўная асвяжаючая гаючая сіла. Ну вось, здаецца, ужо і годзе. Зайчык асцярожна адарваў ад вады галаву, зірнуў спачатку налева, затым — направа, а назад азірнуўся толькі тады, калі ўпэўніўся, што небяспекі няма, рэзка страпянуў мордачкай і гучна фыркнуў, каб атрэсці з губак і вусоў кроплі вады.
І тут ён убачыў у вадзе свае абрысы. He, зайчык не прыняў сваё адлюстраванне за нейкага свайго брата ці, наадварот, ворага, як гэта бывае часам з катамі ці іншымі хатнімі жывёлінамі. Інстынкты ў зайцоў куды болей дасканалыя. Але тое, што ён убачыў, здзівіла яго. Замест двух, як ва ўсіх зайчыкаў, з якімі яму даводзілася сустракацца, у вадзе адлюстроўваліся тры вухі.
Спачатку зайчык не паверыў сабе. Ён прыгледзеўся больш уважліва, паклаў на галаву і шыю свае вушы, затым паспрабаваў падняць адно левае — яно так і паднялося: вуха як вуха, вузкае, доўгае, менавіта такое, якое і павінна быць у зайца. Затым паспрабаваў падняць правае. Але замест аднаго ўзнялося двое вушэй. Зайчык разгубіўся. Ен зноўку прыклаў правае вуха да шыі і паспрабаваў падняць 266
яго. Зноў адно за другім тырчком усталі замест аднаго двое вушэй. Праўда, былі яны быццам нейкія вузейшы, але па даўжыні такія ж, і гэта былі менавіта яго вушы — чыім жа яшчэ было ўзяцца на яго галаве.
Тады зайчыка асяніла новая думка, і ён таропка паспрабаваў узняць адразу і левае і правае — замест двух узнялося тры. Што гэта: цуд ці напасць якая?
Яму было не ўцяміць, што гэта тады, калі ён, будучы яшчэ маленькім, трапіў у бяду і гэта пугач распалавініў яму кіпцюром правае вуха. Паступова яно зажыло, але зрасціся, вядома, не змагло, бо знаходзіліся палавінкі ў пастаянным руху. Паловы тыя зарубцаваліся, нават разрасліся трохі ўшыр. Вось і стаў заяц трохвухі.
І хоць былі палавінкі ўсё-такі вузейшыя за звычайнае вуха, але паглядзіш, і адразу няўцям табе — заяц трохвухі, вось табе на! I яго даўнія сябрукі-зайчыкі, калі сустрэлі яго неяк раней на лясной палянцы, менавіта таму і здзіўлены былі так, калі ўбачылі свайго нядаўняга знаёмага ў новым, зусім непрывычным абліччы. Тут і чалавек здзівіўся б, не толькі што заяц.
Адкуль ні вазьміся, як закрычыць хтосьці побач:
— Глядзіце... заяц! Глядзіце! 3-а-а-а-яц!!!
А потым як пасыплюцца крыкі з усіх бакоў:
— Заяц! Заяц!
— Касабокі!!!
— Зайчык малады!
— Лапавухі!!!
Гэта басаногая вясковая дзетвара, якая ішла на рэчку купацца, застала нашага зайчыка знянацку. А ён ускочыў упуджаны і нават бегчы куды не ведае. Скокнуў у адзін бок, скокнуў у другі, а потым як задасць лататы прама ўздоўж рэчкі, куды толькі вочы глядзяць. А ззаду крыкі ўжо не ўзрушанасці і азарту, а поўныя недаверу, здзіўлення:
— Ды ён жа трохвухі?!
— Як?
— Ну паглядзіце, паглядзіце!
— Сапраўды!
— Сапраўды з трыма вушамі!
А зайчыку тут не да вушэй, перш бы ногі якнебудзь унесці, чаго гэта яны так крычалі на яго? Можа, злавіць хацелі?! І ён пабег прама праз кусты, не зварочваючы, далей і далей ад іх. Ды на табе! Як выскачыць прама на вясковага пастуха, што адпачываў тут жа пад кустом.
А пастух як “стрэліць” у паветры сваім бізуном.
У зайчыка аж дух заняло. Куды тут дзецца, хоць у рэчку кідайся. Але ўсё ж неяк вытрымаў, даскакаў да выратавальнага лесу.
І пастух болей бізуном не “страляў”. Так і стаяў, лыпаючы вачыма, як укопаны, таксама ніколі ў жыцці зайца з трыма вушамі не бачыў.
А яшчэ праз колькі дзён уся ваколіца ведала: у лесе на Слоўчы жыве заяц з трыма вушамі. Чутка тая мігам абляцела наваколле. Дзетвара горача расказвала ўсім аб убачаным відовішчы, перайначваючы і трактуючы гэта кожны па-свойму, так што і наогул атрымлівалася, што заяц быў нават не з трыма, а з чатырма вушамі.
Але калі блытаныя расказы малечы не асабліва ўсур’ёз успрымаліся, то словы старога пастуха, паспеўшага дастаткова пабачыць на гэтым свеце, прымаліся на веру і служылі надзейным козырам для расказчыкаў-дзяцей.
Зайчык жа пасля ўсяго гэтага пачаў адчуваць сябе неяк няёмка. Пакуль не бачыў, дык не бачыў, а цяпер ён саромеўся сваіх суродзічаў, хоць тыя і не асабліва насміхаліся з яго, але ўсё-такі, нібы нейкі непаўнацэнны.
У звярыным крузе, не менш хутка, чым сярод людзей, разнеслася вестка аб тых асаблівых абставінах. I распаўсюджвацца па лесе яна пачала нават раней, з таго самага моманту, калі, трохі “падлячыўшыся”, зайчык пасля значнага перапынку наведаўся да сваіх знаёмых на паляну. І хоць разглядвалі зайцы тады яго адразу з прыкметным здзіўленнем, але з часам успомніўшы былыя пры-
годы, у якіх і самі лёгка маглі аказацца ахвярамі, дацямілі, у чым тут справа, і пасля ўжо не то што з насмешкай, а нават са спачуваннем пачалі адносіцца да яго. Ад зайца да зайца, ад адных звяроў да другіх, распаўсюджвалася гэта вестка, і ў хуткім часе ўсё лясное насельніцтва бліжэйшай акругі ведала аб існаванні трохвухага зайца, і называлі яго між сабою ніяк іначай, як зайчык Парванае Вуха, праўда, на сваім, толькі ім вядомым звярыным языку, але і на нашым, чалавечым, гэта гучала б менавіта так.
За апошнія тыдні Парванае Вуха прыкметна падрос, стаў дужым і сталым зайцам і пачаў нават пад канец лета прыкметна набіраць вагу і злёгку тлустець. Паступова ён адвык ад няёмкасці і не лічыў ужо болей сябе непаўнацэнным, а дадатковай упэўненасці яму надавала тое, што ён абганяў у росце і агульным развіцці сябрукоў. Тыя ж пачалі адносіцца да яго са свайго боку з большай павагай і лічыліся з ім. I нават калі б усё разварочвалася гэтак і далей, то і без іншых дадатковых акалічнасцей у будучым ён мог бы прэтэндаваць на ролю завадатара заячай паляны, а можа, нават і ўсяго лесу. Але аб гэтым ён пакуль што не думаў, бо паўсядзённых клопатаў і без таго хапала, паспявай толькі ўпраўляцца.
Лета тым часам пайшло ўжо на зыход. Прыкметна пахаладзела паветра. Неба ўсё часцей укрывалася густымі шэрымі хмарамі, з якіх пачыналіся сыпаць на зямлю доўгія зацяжныя дажджы. На некаторых дрэвах лісце пажоўкла, а на іншых стала ружовым і нават ярка-чырвоным. Яно, страціўшы зялёны колер, доўга трымалася на галлі, зрывалася ветрам і разносілася куды-небудзь або падала на зямлю недалёка, тут жа побач. Пачынаўся лістапад.
Шапацеўшае лісце пужала зайца. Яму было вельмі цяжка вызначыць гукі небяспекі. I калі да гэтага Парванае Вуха вёў пераважна аселы спосаб жыцця, то цяпер яму прыходзілася рабіць перасяленне з аднаго месца ў другое. Урэшце ён перабраў-
ся ў шчыльныя хвойныя зараснікі, выбраўшы ў гэты раз штучныя яго пасадкі, дзе хаваўся сярод густых дрэўцаў і пад шырокімі лапкамі.
Прыкметна паменшала ў лесе птушак. Большасць з іх, асабліва дробных, прапала неяк адразу нібы па камандзе, і нават угледзець, куды яны падзяваліся, ніхто не паспеў. А вось вялікія птушкі, накшталт буслоў, гусей, жураўлёў, адляталі марудна, дзённа і ночна цягнуліся ў восеньскім небе адзін за другім іх доўгія, выцягнутыя клінам чароды далёка ў вырай, у цёплыя нязведаныя краі. Нейкім болем і смуткам павявала ад іх, быццам бы неахвотна рухаліся яны, сагнаныя халадамі з родных мясцін.
А халадала між іншым дзень пры дні. Спачатку адчувальна пахаладзела паветра, стала сырым, вадзяністым, непрыемным. Потым холаду дабавілі моцныя пранізваючыя вятры. Дажджы ж напаўнялі холад яшчэ і макратою, ад якой ён даймаў яшчэ больш сурова і бязлітасна.
Шэравата-рыжая шэрстка ўжо не сагравала як след Парванае Вуха. Горш станавілася і з кормам. Лясныя травы павялі і высахлі. Асыпалася з дрэў апошняе лісце, але яно было горкім і нясмачным.
Прыходзіцца мяняць месцы харчавання. Спачатку Парванае Вуха пачаў наведвацца ў далёкі малады асіннік, дзе на абкошаных палянах “выпырсквала” яшчэ месцамі зялёная трава. На днёўку адыходзіў глыбей у лес і залягаў часцей усяго ў збурэлай траве альбо ў шчыльным хвойніку ці сярод буралому.
Але позняй травы было не вельмі багата. Ды і адрастала яна з кожным днём усё неахвотней, прыдушаная цяжкімі надыходзячымі халадамі.
Парванае Вуха ўсё часцей пачаў пакідаць суцэльныя зараснікі і наведвацца на прылягаючыя палеткі: воддаль ад лесу распасціралася шырокае зялёнае поле, з суцэльнай рунню азімай пшаніцы. Гэта было для зайца сапраўднае выйсце. Праз некалькі дзён ён поўнасцю пераключыўся на харчаванне той азімкай. I калі толькі кідала на зямлю чарговая ноч
густую пялёнку цемені, Парванае Вуха звыклым шляхам накіраваўся да месца сваёй чарговай вячэры. Пытанне харчу цяпер, здаецца, было вырашана.
Толькі вось моцны вецер гуляў часта па полі і наскрозь пранізваў яго вытрапаную поўсць. Ды ў хуткім часе становішча выправілася.
На месцы старой, звалянай у камякі поўсці паступова пачалі адрастаць болып доўгія і прыкметна больш варсістыя валаскі белага колеру, а ў дадатак слой зусім шчыльнай і мяккай поўсці — падшэрстка.
Дні ішлі. Хутка і першыя маразы пачалі адчувальна прыхопліваць мокрую глебу. А пад раніцу ўсё апаўшае лісце і пажухлая трава, дробныя хмызнякі і азіміна пакрываліся белым налётам інею. Мацнелі вятры. Усё радзей выглядвала з насупленых хмараў сонца, страціўшае сваю ранейшую яскравасць. Прырода чакала зімы.
Але Парванае Вуха гэта болей не непакоіла, бо суцэльны белы кажушок цяпер надзейна саграваў яго. Цяпло, што выдзялялася адкладзеным пад скурай тлушчам, дарэмна не трацілася і ўтрымлівалася густой поўсцю. Сілы ў беляка прыкметна прыбавілася, доўгія ногі насілі яго лёгка і хутка. А калі было патрэбна, то і выпрацаваныя за лета хітрыкі дазвалялі пазбегнуць сустрэчы з ворагамі.
Бяляк Парванае Вуха смела скакаў наперад новым невядомасцям. А невядомасцей яшчэ хапала. Колькі неспазнанага чакала наперадзе, колькі незразумелага і нялёгкага рыхтаваў для яго лёс, жорсткая прыродная рэчаіснасць!
Перш за ўсё Парванае Вуха ні з таго ні з сяго ледзь было не трапіў у зубы хітрай лясной куме — лісіцы. Ох, ужо гэта ліса! 3 першых дзён. жыцця “шанцавала” зайчыку на сустрэчы з ёю. Ён добра памятаў, як яна яшчэ яму, зусім маленькаму, нагнала вялікага страху, калі амаль бездапаможным хаваўся ён ад драпежніцы, што блукала зусім побач, спадзеючыся перш-наперш на сваю нерухомасць. Але ж цяпер ён быў ужо дужым і
спрытным звярком — спазнаў вунь якія прыгоды! Голымі рукамі яго не возьмеш. Але і ліса не лыкам шытая! „
А падвёў яго белы прыкметны кажушок. Ён хоць надзейна грэў і ратаваў ад холаду, але ж затое і выдаваў яго на фоне шэрых і рыжых фарбаў восені. Да таго ж лес стаяў ужо зусім голы, і белае футра зайца праз рэдкія галіны лёгка кідалася злому воку.
Ліса падпільнавала яго воддаль рэчкі, калі ён у чарговы раз спускаўся да вады, каб напіцца, бо хоць спякоты і не было, а наадварот, стаяў сыры і непрыемны восеньскі холад, ды піць чамусьці хацелася. Драпежніца, відаць, дасканала вывучыла маршрут яго пераходаў і беспамылкова залегла паблізу ад сцежкі, на яго найбольш вырагодны лаз, схаваўшыся за маленькаю купчастаю ялінкай. Ліса скруцілася шчыльным клубочкам, прыціснула да жывата хвост і схавала пад заднюю лапатку хітрую мордачку. У выніку яна займала зусім мала месца і з поспехам сумела застацца нябачнай нават за маленькім дрэўцам. А ў дадатак у яе быў яшчэ і козыр — хто падумае, што такі дастаткова буйны звер можа выбраць сабе такую ненадзейную схованку.
Толькі насцярожаныя востранькія чорныя вушкі яе, здаецца, ні на хвіліну не расслабляліся і напружана “стрыглі” чуйнае паветра, беспамылкова падказваючы, што адбываецца навокал.
Пераход зайца, якога ўжо чакала ліса, таксама не застаўся незаўважаным. Драпежніца пры гэтым не стала чакаць, пакуль заяц наблізіцца, каб пасля разлічана і знянацку накінуцца з засады. Ёй дастаткова было адчуць яго месцазнаходжанне, каб, не прамарудзіўшы, пачаць праследаванне. А пасля ўжо яна без цяжкасці магла весці пагоню, бо белы колер заячай шкуркі быў бы для яе выдатным арыенцірам. Тым больш у лесе ліса куды спрытней любога іншага звера — віхляе, вырабляючы нават самыя неверагодныя віражы, у чым ёй выдатна дапамагае хвост, які служыць адначасова надзейным балансірам і замяняе руль. Ды і кемлівасці ёй не займаць.
У полі заяц спрытнейшы. За ім цяжка ўгнацца лісе. А вось у лесе рознае здараецца. Там не заўсёды ўдаецца ўнесці доўгія ногі касавокаму, калі распачынаецца паміж імі вымушанае спаборніцтва. Козыры тут у абодвух амаль роўныя, і поспех бывае на баку больш удачлівага. А ўдача, вядома, суправаджае таго, хто лепей валодае іншымі дадатковымі сродкамі ў барацьбе — кемлівасцю, маскіроўкай, веданнем мясцовасці, а галоўнае — вопытам.
Ва ўсім гэтым ліса адчувальна пераўзыходзіла зайца.
I хто ведае, чым бы ўрэшце закончылася пагоня, калі б не простая выпадковасць. Уцякаючы, Парванае Вуха натрапіў на ўжо знаёмы яму статак жывёлы, якую яшчэ выганялі на пашу, каб хоць трохі падпасвіць яе на палетках ды сэканоміць за кошт гэтага вязанку-другую сена, ды адначасова проста даць скаціне больш пабыць на волі перад доўгім перыядам стойлавага ўтрымання ў зімовы час. Пастухі ж былі на гэты раз з сабакамі.
Сабакі заўважылі зайца і кінуліся было за ім. Але амаль у той жа час яны ўбачылі лісу, якая, не паспеўшы зарыентавацца і захапіўшыся праследаваннем зайца, таксама выскачыла да гэтага месца. Сабакі адразу кінулі зайца і прыняліся праследаваць больш важнага звера — рыжую куму.
Але ж былі гэта, вядома, не якія-небудзь ганчакі ці іншыя дасканалыя сабакі. Ліса без цяжкасці заблытала дварнякоў і пакінула іх, як гавораць, з носам. Але зайцу, выходзіць, яны саслужылі ролю выратавальнікаў. Калі не ад смерці, дык пазбавілі ад доўгай пагоні і вымушаных схованак. А каб не яны, хто ведае, якім чынам маглі разгарнуцца далейшыя дзеі.
Гэты выпадак беляка ацвярэзіў. 3 яго была збіта бравада самаўпэўненасці і бясстрашша, якая бывае каварнай і абарочваецца часам далёка не суцяшальнымі вынікамі. Яшчэ добра, што абышлося. Цяпер Парванае Вуха не грэбаваў асцярогай. Зразумеўшы “здрадніцкую” ролю сваёй выліняўшай шкуркі, ён імкнуўся не трапляць на злое вока, падоўгу за-
трымліваўся ў найбольш недаступным і, галоўнае, непраглядным гушчары, у кустоўі ядлоўцу ды ў зарасніку маладых ялінак і хвояў.
Так і хаваўся цэлымі днямі, як некалі ў самым пачатку жыцця, адчуваючы сваю бездапаможнасць і недарэчнасць. І толькі калі па-восеньску шчыльная непраглядная цемра ночы густымі клубамі ахутвала халадзеючыя імшары, асцярожна вылазіў з гушчару і накіроўваўся да бліжэйшага поля, каб хоць трошкі падкарміцца. Тут, калі надарыцца, не дай Бог, вораг, можна хоць паспрабаваць уцячы — разгону для гэтага хопіць.
Беляку станавілася крыўдна за свой лёс. Тым болей што да яго ніяк не даходзіла, чаму прырода надзяліла яго гэткім незразумелым, не тое каб карысным, а ўвогуле, як яму здавалася, зусім недарэчным дарам. Нікуды не высунешся цяпер — таго і глядзі: адразу будзеш заўважаны.
Але не варта вінаваціць зайца. Трэба ж помніць, што было яму, як-ніяк, нават меней чым год ад роду. Пражыў ён пакуль што толькі ад вясны да восені і снегу, вядома, ніколі не бачыў, і здагадацца аб яго існаванні не мог. Таму і незразумелай і нават крыўднай была для яго наяўнасць белага футра.
Парванае Вуха па-ранейшаму пазбягаў адкрытых месцаў і хаваўся ад ворагаў — то залягаў у шчыльным ельніку, то забіраўся ў суцэльны буралом, то клаўся на днёўку ў сухую густую траву. A ў самы апошні час аблюбаваў утульнае месца пад вяршыняй вывернутай ветрам елкі. Адтуль добра праглядвалася ўсё навокал, а галоўнае, пад падняўшымі, нізка апушчанымі лапкамі можна было надзейна схавацца. У выніку атрымлівалася двайная выгада — ты бачыш усіх, хто праходзіць ці пралятае побач, а цябе ніхто. А па паху залёгшага зайца, калі вы памятаеце, учуць не ўдаецца.
У такіх складаных клопатах і напружанні прайшоў яшчэ з тыдзень. 3 поўначы мацней падзьмулі вятры. Яны заводзілі свае песні і пасвіствалі да долу, згінаючы маладзенькія кусцікі, учынялі свае
імклівыя віражы ў кронах высокіх векавых дрэў, зрываючы з галін апошняе лісце. Разам з паўночным ветрам прыйшлі і першыя маразы.
Дробныя лужыны і невялікія азёры адразу зацягнуліся лёдам. А імклівая лясная рака не спяшалася здавацца марозу. Спачатку лёд утварыўся ўздоўж берагоў, дзе быў найбольш тоўстым і трывалым. А чым далей ад берага, болып празрыстай і танейшай рабілася яго корка, сыходзіла паступова на зусім танюсенькі крохкі край, ад якога адрываліся імклівым цячэннем крыштальныя кавалачкі, намярзалі і пашыраліся зноўку. Глыбы лядовага панцыра пашыраліся далей і далей, разрасталіся ад берагоў, імкнучыся поўнасцю захапіць сабою водную плынь, каб скаваць нястрымную бурлівую рэчку, узяць яе ў палон ціхага зімовага маўчання.
Стала прыкметна халадней, але зайца надзейна грэла футра. Ён па-ранейшаму выбягаў ласавацца на суседнія з гушчаром пшанічныя і жытнёвыя палі, дзе хутка наядаўся пакрытай інеем руні. Ад пераўвільготненай ежы не адольвала смага, і не трэба было рабіць дадатковых і не заўсёды бяспечных пераходаў да ракі. Жыццё зноў увайшло ў нейкі звыклы, вымераны рытм з паўсядзённым чаргаваннем адных і тых жа з’яў і паводзін.
Але аднойчы адбылося нешта дзіўнае. Папярэднія дзеі разварочваліся як заўсёды звычайна. 3 надыходам вечара Парванае Вуха асцярожна выбраўся з гушчару і густым ельнікам ціхенька паскакаў у бок поля. Гэтак жа паспяхова дабраўся туды і прыступіў да “трапезы”. Марозік трохі адпусціў, свежая размякчэлая рунь стала больш пяшчотнай і лёгка скублася, праганяючы дзённы голад. Гуляць па полі, як гэта ён калі-нікалі рабіў, бо меней баяўся тут драпежнікаў, у гэты раз не стаў і накіраваўся зноў у знаёмы гушчар. Яго адольвала стома, і ён насуперак сваёй звычцы класціся на адпачынак днём з задавальненнем прылёг ва ўлюбёным месцы на сваёй абжытай ляжанцы, хоць раней у пацёмках ніколі не спаў. Была ўжо сярэдзіна ночы. Вецер паволі аціхаў, змаўкаў яго жаласны свіст. Па-
слабеўшы з вечара мароз пачаў брацца з новай сілай. Зайчык падгарнуў лапкі, схаваў у поўсць свой вільготны носік і задрамаў.
Прачнуўся ён быццам на іншым свеце. He пазнаць было ні зямлю, ні дрэў, ні самога наваколля. Усё было дзіўна белым, нібы абліта густым малаком. Але было гэта зусім не малако. Нешта мяккае, халоднае і пушыстае. Зайчыку ніколі не даводзілася бачыць такое. Гэта мяккае “нешта” нібы коўдрай укрыла зямлю, павісла на галінах дрэў, на некаторых з іх утвараючы суцэльныя, дзівоснай формы шапкі. Зайчыка нават самога засыпала гэтай суцэльнай беллю.
Парванае Вуха быў да неверагоднасці здзіўлены і баяўся нават зрушыцца з месца. Толькі зацікаўлена і насцярожана лыпалі яго вочкі, падазрона і баязліва аглядаючы ўсё навокал. Пакуль ён япгчэ не разумеў, што гэта проста выпаў снег і ніякага дзіва ў гэтым няма, што ў будучым такое будзе паўтарацца кожную зіму. Снег той быў зайцу толькі на руку — паспрабуй, разглядзі цяпер яго беленькую спінку сярод белых бяскрайніх прастораў.
Спачатку Парванае Вуха падазрона панюхаў перад сабою чуйным носікам. “Белая коўдра” наогул нічым не пахла. Тады нерашуча паспрабаваў крануць снег лапкай. Таксама нічога страшнага. Мяккі, халаднаваты і зусім не кусаецца. Зайчык пасмялеў. Ен узняўся на ногі і рашуча страпянуў усім сваім целам. Свежы сыпкі снег, што пакрываў яго спінку, галаву і вусны, малюсенькай хмаркай завіс у паветры, ззяючы ў скупых промнях халоднага зімовага сонца мноствам іскарак, агеньчыкаў, зорачак. Ну, як тут не развесяліцца ад такой прыгажосці! І зайчык узрадавана заскакаў па падасланай белай коўдры. Скок у адзін бок, скок у другі. Ой, як хораша! І бегчы нават прыемней. Па мёрзлай цвёрдай зямлі, калі прабяжыш дастатковы кавалак адлегласці, то і ногі ныць пачынаюць, і ў суставах аддае, а часам і да болю разбіваюцца лапкі. А тут выгада адна — мякка, роўна, а холадам ад яго не асабліва і аддае. У крайнім выпадку нічуць не ха-
ладней за мёрзлую настылую зямлю. Усе ямкі засыпаны, вастраносыя каляіны і няроўнасці глебы схаваны, прастор і бель наколькі хопіць вока. Толькі вось сляды, нібы здрадніцкая інфармацыя, застаюцца. Куды ні пойдзеш — па следзе ўбачыць можна. Што дзе рабілася, хто куды наведваўся — аб усім можа расказаць створаная прыродай белая лясная кніга, у якой самі лясныя жыхары пішуць аб сваіх прыгодах. Але ж гэта бяда для ўсіх аднолькавая. 3 гэтым неяк асвоіцца можна.
Так ці інакш, але з гэтага моманту Парванае Вуха адчуваў сябе куды больш упэўнена. Агульная назва “бяляк” цяпер адпавядала яму поўнасцю. Рэчаіснасць узяла сваё. Яна азначала нешта куды больш важнае, жыццёванеабходнае, чым далёка не кожны мог пахваліцца.
Ён болей не хаваўся ўвесь час у лясным гушчары, вёў больш актыўны і, можна сказаць, разгульны спосаб жыцця. Часам рабіў досыць далёкія пераходы на аддаленыя палі з пакатымі пагоркамі, з якіх здзімаўся снег, не трэба было выграбаць азіміну з-пад яго тоўшчы лапкамі. Вецер быццам рабіў зайчыку падарунак. А Парванае Вуха з удзячнасцю карыстаўся яго паслугай.
На шляхах сваіх пераходаў зайчыку трапляліся часам воўчыя і лісіныя сляды. Гэта, вядома, насцярожвала яго, і бяляк адразу мяняў маршрут. Адначасова ён пасцігаў новую для сябе навуку — вучыўся заблытваць сляды на снезе і хавацца ад ворагаў у новых умовах.
Бо не-не, а часам і набрыдзе нехта на яго след — х так што да ўсяго патрэбна быць гатовым. Аднойчы яго спрабавала дагнаць маладая ваўчыца, але была, відаць, не асабліва галоднай. Бо пасля двух працяглых разблытванняў заечага следу паленавалася працягваць пагоню і падалася шукаць іншы занятак. А аднойчы ўвязаўся сялянскі сабака. 3 гэтым прыйшлося змарнаваць куды больш часу. Бяжыць, бяжыць ад яго бяляк, далёка ззаду пакіне свайго праследвальніка, а толькі прысядзе ля пянька, аддыхаецца як след — брэх ужо зноў зусім побач.
Зноўку даводзілася пускацца наўцёкі. Зноў брэх ужо ледзь чутны, і можна перадыхнуць. Ускочыць заяц на купіну, прыслухаецца, але ж усё роўна пагоня настойліва набліжаецца ў гэты бок. Надакучылі зайчыку ўцёкі. Давай да хітрыкаў розных прыбягаць.
Зрабіў доўгі прамы след па самым гушчары, a потым — скок у бок і пабег назад. Пабег, пабег і затаіўся. Ляжыць нерухома і слухае. А зусім побач сабака па яго папярэднім следзе гарцуе — не асабліва спяшаецца, баіцца прагледзець які падвох. A толькі прабег падалей, заяц ціхенька дабраўся да таго ж следу і задаў драпака ў зваротным кірунку.
Так і прагулялі ў схованкі да самага вечару. Вязкі, учэпісты аказаўся сабака. Ніяк не хацеў пакінуць след. Але спрытнасцю асаблівай не выдзяляўся. Так што Парванае Вуха лёгка ўцякаў ад яго, заблытваў сляды, адпачываў і зноў рабіў далёкую перабежку.
А з надыходам вечара дзея закончылася сама сабою. Надышоў час вяртацца да сваёй будкі пад апеку свайго гаспадара. Ноччу сабака сам лесу баіцца. А зайцу толькі гэта і патрэбна было. Адсопся пасля доўгіх пераходаў, падбадзёрыўся і паскакаў на жытнёвае поле папаўняць страчаныя калорыі.
Зіма з кожным днём больш упэўнена заяўляла аб сабе. Мацнелі маразы. Разгульвалі на апусцелых палях завірухі. Падсыпала снегу паступова ўсё болей і болей. Найбольш актыўныя снегапады, якія былі зайцам па гусце, пачыналіся ў другой палове ночы. Зайцы рабілі даволі значныя пераходы на самыя аддаленыя палі, наядаліся там, і калі снегапад не пераставаў, то не марнавалі сябе непатрэбным блытаннем следу, без дадатковых мудрасцей наўпрасткі вярталіся назад — кожны да сваёй аблюбаванай схованкі і адразу зручней залягалі аж да наступнага вечара. Снег, які ішоў аж да раніцы, засыпаў за ноч сляды і знайсці зайца было немагчыма, хіба што выпадкова натрапіць на лежню.
Аднак частыя зацяжныя снегапады неслі за са278
бою і мноства непрыемнасцей. Але тыя больш датычылі іншых жыхароў. Снегавы покрыў рабіўся ўсё таўсцейшы. Праз яго глыбокі наст не дабрацца было да сёлетняй травы. Капытным каштавала многіх намаганняў, каб здабыць для сябе хоць нейкі корм. He менш складанасцей узнікала нават для паспяховага перамяшчэння. Тонкія ногі патаналі ў глыбокіх налётах. Рухацца даводзілася па жывот у снезе. А гэтак асабліва далёка не зойдзеш.
Звычайна мнргія звяры трымаліся цяпер пастаянных сцежак. І хоць тыя рэгулярна замяталіся і губляліся з выгляду, усё ж яны без цяжкасці адшуквалі іх і зноў утрамбоўвалі ў чарговы раз, утвараючы часам сапраўдныя дарогі. Нават ваўкі прытрымліваліся гэтага, блукалі не беспарадкава, а строга арганізавана, ланцужком, ступаючы ў папярэдні след. Толькі калі патрабавалася падсцерагчы ці высачыць ахвяру, выходзілі са шляху і неахвотна перабягалі па рыхлым снезе, узнімаючы за сабой слупы снегавага пылу. Нават ім зімовыя вандраванні асаблівага задавальнення не неслі.
Парванае Вуха такія цяжкасці не турбавалі. Заяц-бяляк у адрозненне ад многіх іншых насельнікаў добра прыстасаваны да жыцця ў зімовым лесе. Яму практычна не страшны ніякі, нават самы глыбокі снег. Яго заднія лапы дастаткова шырокія, a пад зіму яшчэ і густа абрастаюць пуховай поўсцю. Пушыстыя круглыя лапы, нібы шырокія плашкі, надзейна ўтрымлівалі яго нават на зусім рыхлых гурбах снегу. І гарцаваў заяц па сыпучых намётах, быццам на кароткіх паляўнічых лыжах.
Дадатковую перавагу перад іншымі надавала яму і белая афарбоўка футра. Шкурка яшчэ больш уцяплілася, стала гусцейшай і набыла выключнай чысціні белізну. Усяго толькі некалькі месцаў на ўсім целе чамусьці захавалі ранейшую афарбоўку: кончыкі вушэй, быццам дзеля таго, каб бачыць дзе яны канчаюцца, былі, як вугольчыкі чорнымі ды ўспыхвалі яркімі аксамітамі пужлівыя вочкі. Але ж гэта зусім не бяда. Надламаныя галінкі ды кавалкі кары
на снезе таксама валяюцца. А вочкі, калі патрэбна, то і заплюшчыць можна.
Тым не меней перавагамі сваімі Парванае Вуха залішне не фанабэрыўся. Бо ўжо быў навучаны, што празмерная самаўпэўненасць нярэдка бядой абарочваецца.
Ён па-ранейшаму трымаўся ляснога гушчару, залёгшы днём дзе-небудзь пад нізкім кусцікам, невялікай елачкай альбо за шырокім пнём. Звыклы выпрацаваны рытм жыцця яго задавальняў. 3 надыходам прыцемак пакідаў свае месцы днёўкі і нетаропка, час ад часу спыняючыся і прыслухоўваючыся да вячэрняй цішыні, шырокімі замарудненымі скачкамі накіроўваўся да месцаў кармлення.
Прывычна жыраваў на пасевах азімых, часта разам з іншымі зайцамі-белякамі наведваў гэтыя мясціны. Падарожнічаў на бліжэйшыя лугі і абкошаныя паляны, дзе снег здзімаўся з адкрытых участкаў і трава была болей даступнай.
У час асабліва працяглых снегападаў Парванае Вуха задавальняўся галінкамі асіны, карой маладых дрэўцаў. Калі-нікалі наведваўся да паселішчаў чалавека на хутары і леснічоўкі, што знаходзіліся часам на досыць значнай адлегласці адсюль, і абгрызаў кару маладых яблыняк. Толькі вось чаромху не грыз ніколі ні кару, ні галінкі. Яна для зайца — сапраўдны яд. І хоць ніхто не вучыў яго аб тым, Парванае Вуха адчуваў гэта, як кажуць, нутром і ніколі не дапусціў у гэтым сэнсе памылкі.
Заяц сталеў, шырэй пазнаваў мясцовасць у сваёй ваколіцы. 3 часам пачаў наведваць усё больш і больш далёкія закуткі і прагаліны, прадпрымаць доўгія пераходы, асабліва пасля зацяжных снегападаў, пасля якіх Парванае Вуха праходзіў значныя адрэзкі шляху — да дзесятку і болей кіламетраў без перапынкаў — і напрамкі. І толькі пад раніцу, калі набліжаўся час залегчы на спячку, пачынаў тады хітрыць, рабіць “здвойкі” і ў рэшце рэшт, скокнуўшы ўбок, залягаў. Драпежнікам было не проста адшукаць яго.
Усё было б добра, калі б у лесе не пачалі з’яў-
ляцца паляўнічыя, часам адны, але часцей яшчэ з сабакамі. І тых і другіх паасобку абдурыць можна, а вось усе разам яны былі куды больш небяспечныя.
У кожнага ёсць свае недахопы. І ў зайца, і ў паляўнічага. Праціўнік заўсёды спрабуе накіраваць іх сабе на карысць. Паляўнічы, напрыклад, добра ведае, што падняты з лёжкі заяц, калі яго настойліва праследуюць сабакі, бяжыць звычайна па крузе. Чаму гэта так — хто яго ведае? Кажуць, нават заблудзіўшыся ў тайзе, чалавек пачынае кружыць. Здаецца, ідзе прама, а ў выніку зноў вяртаецца на папярэдняе месца. Можа, так адбываецца і з зайцам.
Паляўнічы ж гэта добра ведае. I стараецца заняць месца дзе-небудзь на шляху яго магчымага пераходу. Малады зайчык робіць невялікі круг, старэйшы — паболей, а дарослы — і зусім вялікі. Чакаць яго даводзіцца даволі доўга.
Хоць у час гону бяляк і варочаецца назад, па некалькі разоў праходзячы аднымі і тымі ж месцамі, тым не менш своечасова згледзець яго паляўнічаму ўдаецца далёка не заўсёды. Ен пазбягае бегчы па адрытых небяспечных месцах, у лагчынах — прытрымліваецца іх краёў. Паводзіны зайца могуць залежаць і ад надвор’я — па падмарожаным ранішнім шарпаку ён выконвае вялікі круг, пры ветры кругі бываюць значна меншымі.
Бяляк у гэтых адносінах куды ў болып выгадных умовах, чым яго стрыечны брат — русак. Шэранькую шкурку таго ў адкрытым полі добра відаць. Бяляк жа трымаецца густога лесу. Тым больш увесь белы. Паспрабуй згледзь яго, калі маланкай сігане па-за дрэвамі. І тут жа знікне з вачэй. Ганчакі ў глыбокім снезе па вушы вязнуць у гурбах, а бяляк лёгка сцелецца па версе на пушыстых доўгіх нагах. У кожнага свае перавагі.
Да таго ж на кругах кожны заяц спрабуе збіць сабаку, час ад часу пятляючы, спяшаючыся і ацэньваючы абставіны, калі ёсць патрэба, робячы мноства неразборлівых слядоў, і пасля, затойваючыся,
а адчуўшы, што гончы пайшоў пакуль што па памылковым следзе, робіць некалькі вялізных бясшумных скачкоў, аддаляецца ўбок, а то і выходзіць зноў на свой папярэдні след і пускаецца наўцёк у зусім процілеглым напрамку. Парванае Вуха ў гэтым не быў выключэннем.
Пэўны час усё абыходзілася. Парванае Вуха дастаткова лёгка, без асаблівых прыгод правёў першую палову зімы. Але аднойчы...
Няўцям было зайцам, што за хітрасць рыхтавалі ім людзі. Ёсць у паляўнічых адзін асаблівы, не часта практыкуемы, але здабычлівы варыянт палявання. А тое, што не часта выкарыстоўваецца, рабіла яго яшчэ больш небяспечным. Бо калі з чым сутыкаешся, то і асвойваешся з гэтым, а калі што новае, незнаёмае, яно заўсёды нясе ў сабе мноства незразумелага і нечаканага. І называюць той спосаб аблавай, альбо “катлом”. А не часта практыкуюць яго з-за таго, што патрабуецца для гэтага дастаткова многа людзей. Тады ў багатых зверам угоддзях наладжваюць засады, а загоншчыкі ланцугом прачэсваюць лес, выганяючы звяроў на другую паласу — лінію стралкоў.
Звычайна ў час такой аблавы пад стрэл трапляюць і рыжая лісіца, і цецярук, і блудны русак, і спуджаная куніца. Ды ці мала хто яшчэ.
Паляванне гэта носіць у сабе элементы варварства. Але ж не кожны паляўнічы прытрымліваецца правілаў. Іншаму толькі б уварваць ад прыроды паболей, а там — хоць трава не расці. І больш за ўсё ў такіх аблавах дастаецца зайцам-белякам.
Нешта падобнае адбылося і ў гэты раз.
Наехаўшая з горада гуллівая кампанія не асабліва пяклася за будучыню паляўнічай гаспадаркі і зранку падалася на ўцеху. Шматлікая група загоншчыкаў ланцугом рассыпалася ў густым лесе, падцягнула свае краі наперад і з гучнымі, калі не вар’яцкімі, крыкамі рушыла лавінай.
Занепакоілася ўсё жывое ў лесе. Затрашчалі кароткімі пералётамі, падаліся далей ад бяды балбат-
лівыя сарокі. Яны абвяшчалі аб небяспецы, інфармавалі: ратуйцеся!
Парванае Вуха пасля начнога візіту на жытнёвае поле, як заўсёды, бестурботна адлежваўся пад вывернутай, прызамеценай снегам ялінай. Пачуўшы крыкі, вядома, насцярожыўся, але спачатку толькі прыўстаў і ўважліва прыслухаўся, як раптам убачыў лісіцу, якая кубарам ляцела ад некага. Яна таксама згледзела зайца, але не прыдала ніякай увагі,— відаць, не да таго было.
Побач вялікімі скачкамі, час ад часу спыняючыся, у тым жа напрамку кіраваў узбуджаны русак. Парванае Вуха таксама падаўся за імі.
Гушчар хутка скончыўся. Пачыналася рэдкалессе і дробныя хмызнякі. Паказвацца на адкрытых прагалінах было рызыкоўна. Куды ўзяць кірунак? Заяц прысеў, агледзеўся і вырашыў падацца ў бок купістага балота. Там, на яго погляд, было бяспечней.
Парванае Вуха часу дарэмна траціць не стаў і скачкамі то ўлева, то ўправа, агінаючы кусты, рушыў наперад. Па купінах, хоць і засыпаных снегам, чалавек (бяляк гэта раней прыкмячаў) не асабліва любіць хадзіць. Наўрад ці паляўнічыя туды пойдуць.
У гэты момант збоку, хоць і не зусім блізка, прагучаў стрэл. Відаць, нехта з лясных насельнікаў ужо знайшоў свой канец. Парванае Вуха падскочыў, паімчаўся галопам, потым зноў перайшоў на скачкі. Скокнуў раз-другі, спыніўся, каб агледзецца... І раптам прама перад сабою ўбачыў паляўнічага ва ўсім белым. Заяц уцяміў, што той нават разгубіўся ад такой нечаканай сустрэчы. Але нерашучасць чалавека ўмомант прайшла, і ён таропка ўскінуў ружжо. Парванае Вуха не проста ўбачыў, нават выразна адчуў холад накіраванага на яго дула.
Цела зайчыка здрыганулася ад страху. Парванае Вуха спалохана ўскочыў і не здолеўшы зарыентавацца ў абставінах, кінуўся ні назад, ні ўбок, a
прама на паляўнічага. Выбух, раскалоўшы зімовую цішыню, прыдаў яму шпаркасці, і ён паімчаў наўздагад, прашмыгнуў прама паміж ног разгубленага паляўнічага. І пакуль той разварочваўся ды перазараджаў аднастволку, Парванае Вуха быў ужо далёка.
Ён залёг сярод купін верхавога балота, прыслухаўся: ці няма ззаду пагоні? Быццам не было. Усё абышлося. Скрануўся з месца. І тады заўважыў на снезе кропелькі крыві. Паляўнічы, відаць, не паспеў трапна прыцэліцца, тым больш што бяляк зусім нечакана рвануў не куды-небудзь, а менавіта на яго, і запознены стрэл прыйшоўся ззаду ад зайца, якраз у месца, дзе ён знаходзіўся ў момант сустрэчы. Толькі крайчыкам шротавы сноп лізануў па самым кончыку і без таго кароткага хвосціка. Але ўсё роўна адбіў кавалачак заячага “руліка”.
Смерць і тут прайшла міма яго, толькі абдала магільным холадам.
...Зіма тым часам далёка пераваліла праз сярэдзіну. Мацней пачало прыграваць сонца. Прыкметна падоўжыліся дні, і пад самы поўдзень усталёўвалася ўжо досыць цёплае надвор’е.
Каля камлёў дрэў ды на пагорках пачынаў раставаць снег, пад яго яшчэ моцным зляжалым шарпаком прабіваліся вясёлыя ручайкі, што нібы пасланыя наперад вестуны абвяшчалі наваколле аб надыходзячай вясне. Зляжалы снег асоўваўся і месцамі правальваўся, бегаць па ім станавілася цяжэй, а гэта азначала, што хутка паляўнічыя і сабакі перастануць турбаваць звяроў.
Ды яшчэ сустрэцца з імі беляку ўсё ж давялося. І падвяла яго празмерная прагнасць да ласунку.
Горкая асінавая кара празмерна надакучыла зайцу. А на азімых цяпер асабліва не разгонішся. Вільгаць талай вады за ноч замярзала разам з парасткамі жыта, грызці іх станавілася проста немагчыма. А недзе там, за полем, усяго ў паўгадзіне шпаркага бегу, туліліся вясковыя хаты, а побач з імі — маладыя яблынькі. А кара на іх такая смачная! Ну як не спакусіцца на прывабнае падарожжа.
І Парванае Вуха з надыходам прыцемак паціху накіраваўся туды. Спакойна выбег з лесу, без цяжкасці перасек спадзістае поле, і вёска аказалася зусім побач.
Стаяла некранутая начная цішыня. Вёска спала, агорнутая маркотнай цеменню. Але напружаная цішыня заўжды абманлівая, і зайчык добра ведаў пра гэта.
Парванае Вуха асцярожна, ціхенька, каб не пачулі сабакі, рухаўся ўздоўж плоту. Перамахнуць праз яго не рашаўся, а накіраваўся далей, дзе ён канчаўся, адкрываў вялікі сад. Падкрасціся да фруктовых дрэўцаў было там намнога прасцей. Яшчэ колькі хвілін, і Парванае Вуха дасягнуў сваёй мэты.
Ён грыз мяккую салодкую кару, забыўшы на ўсё, ні аб чым не думаючы і ні на што не зварочваючы ўвагі. Ніколі, мабыць, не адключаўся ён ад усяго так цалкам, нічога не чуючы і не бачачы вакол сябе. Захапіўшыся запозненай вячэрай, не заўважыў, як бег час. Ноч набліжалася да свайго зеніту. Пара было ўжо і пра вяртанне падумаць.
І тут побач аказаўся калгасны вартаўнік з сабакам. Заяц спрабаваў ціхенька знікнуць. Дварняк яго заўважыў. Тады Парванае Вуха адразу сігануў маланкай. 3 боку вёскі, краем платоў якой прабіраўся ён сюды, загаўкалі іншыя дваровыя сабакі. Яны ўзбуджалі адзін другога. І хутка ўжо ўся вёска заходзілася ў пранізлівым занудлівым брэху. Варочацца папярэднім курсам было небяспечна.
Парванае Вуха кінуўся ў другі бок, уздоўж віхляючай ракі. Спачатку ўцёкі здаваліся паспяховымі. Заяц пераўзыходзіў сабаку ў хуткасці, і той пачаў адставаць. ,
Але неўзабаве рака дала вялікую лукавіну. I калі бяляк на вялікай хуткасці паспрабаваў апісаць вымушаную дугу, сабака перарэзаў яму шлях. Парванае Вуха кінуўся назад, але процілеглае рукаво залому зноў вымушала яго на збліжэнне з сабакам. Парванае Вуха апынуўся ў лавушцы. 3 аднаго боку рака з тонкім веснавым лёдам, а з другога — сабака. Куды кінуцца? Што небяспечней?
І бяляк у адчаі рвануў на зацярушаны апошнім сняжком лёд. Іншага выйсця ў яго не заставалася.
Сабака кінуўся за ім. Але калі толькі Парванае Вуха ў мяккім скачку перасек найбольш небяспечную сярэдзіну, як лёд пад сабакам праламаўся, і ён па вушы апынуўся ў вадзе. Ледзяная купель яго спыніла.
На гэтым зімовым прыгодам надыходзіў канец. Нягледзячы на сілу імоц, апошнія патугі зімы выглядалі дарэмнымі. І хоць пад раніцу, сабраўшы са сваіх кладовак у самых цёмных закутках ды на аддаленых паліцах апошнія рэшткі назапашанага холаду, зіма ўедліва агрызалася адчувальнымі подыхамі марозу, зацягваючы лужыны дастаткова моцным лёдам і скоўваючы сцякаўшую са стрэх вільгаць у моцныя лядовыя круглякі, што нібыта тоўстыя празрыстыя фіранкі спускаліся якраз уровень вокнаў вясковых хат, дні яе былі ўжо злічаны.
I варта было толькі развіднецца, як мароз неяк сам па сабе прападаў, быццам не рашаючыся ўступаць у перадсмяротную бойку з узброеным вострымі пякучымі праменямі сонцам. Паветра свяжэла, напаўнялася непаўторным водарам пэнкнуўшых пупышак, першымі спевамі птушак, якія вярнуліся з выраю, і нават нейкім не заўсёды зразумелым веснавым звонам.
Снег у лесе шпарчэй падтаваў, асядаў цэлымі глыбамі, а дзе затрымліваўся, дык рабіўся небяспечным для пераходаў, бо разам з ім было лёгка праваліцца аж да булькатаўшых пад яго тоўшчай раўчукоў ці да паверхні ліпкай раскісшай глебы. Людзі пачалі радзей наведваць лясы, а значыць, зніжалася і мажлівасць сустрэчы з паляўнічымі.
3 кожным днём сонца прыгравала цяплей. Крокі вясны рабіліся больш рашучымі і ўпэўненымі. A дзе-нідзе на лясных праталінах, у зацішку, дзе глеба ачысцілася ад снегу і мацней сагравалася цяплом, выпырскнулі першыя галоўкі падбелу, курцінкамі зазелянела трава, ажыло кустоўе. У жылах дрэў на ўсю моц заструменілі сокі, несучы да галля
пажыўную вільгаць. Галлё таксама ажывала, хоць і нерашуча выпускаючы першыя лісточкі.
Усё навокал перамянілася, напоўнілася новым зместам, новымі акалічнасцямі. Было зразумела, што цяжкія зімовыя дні адышлі, хутка ўся прырода заквітнее, паўсюдна з’явіцца мноства свежага пажыўнага корму, паветра і травы напоўняцца шоргатам і гудзеннем насякомых і рэзка знізіцца канкурэнцыя на ежу. А гэта несла з сабою і дадатковую бестурботнасць, і бяспеку. Для Парванага Вуха надыходзілі лепшыя часіны, жыццё працягвалася, абяцала чарговую палёгку і дадатковыя радасці.
Уіпавяданні Зам.алёукі
10 Зак. 2020
Дзе сціхае плёскат
L крыніцы
Плёскат лясной крынічкі, што бліскучай тоненькай стужачкай імкліва віхляе сярод векавых дрэў гушчэзнага дрымучага лесу, у спякотны дзень успрымаецца асабліва жаданым. Калі доўга блукаеш, здолеўшы выбрацца ў рэшце рэшт з гарадской мітусні, па якіх-небудзь найбольш некранутых ягоных глыбінках, і, нягледзячы на непамерную задаволенасць, смага ўсё ж уедліва адольвае цябе, губы перасыхаюць і прагнуць асвяжыцца хоць кропелькай вільгаці, што аддае халадком, сустрэча з лясной крынічкай успрымаецца як сапраўднае шчасце, як выратавальны падарунак і шчырая ўдзячнасць прыроды за тваю любоў і павагу да яе.
Прыхініся перасохлымі губамі да таго чысцюткага імклівага патоку. Ну хоць вось тут, дзе гуллівы яго струменьчык крыху падскоквае на адпаліраваным да бляску, злёгку ружовым камені. І ты абавязкова адчуеш, што з кожным рухам вуснаў, нібы нейкая жыватворная сіла расцякаецца па ўсіх тваіх жылках, напаўняе цела эліксірам, надае бадзёрасці.
А ў нейкіх месцах шпаркі бег крынічкі раптоўна сціхае, і яна, робячыся больш паўнаводнай, марудна і разважліва расцякаецца пашырэлай запаволенай плынню. А калі яшчэ трапляецца на яе шляху выпадковая перашкода, то ўтвараецца сапраўднае невялічкае азярцо. І хоць памеры яго зусім нязначныя, крокаў мо на дзесяць удоўж ды гэтулькі ж упоперак, яно існуе і патрэбна лесу і жыве сваім асабістым, толькі яму аднаму вядомым жыццём з паўсядзённымі клопатамі, звыклымі справамі
і, наадварот,— зусім нечаканымі здарэннямі і выпадковымі сустрэчамі.
Звычайна ў такіх месцах узнікаюць лясныя вадапоі. Але яны прыкметна розняцца ад вядомых нам. Іх наведвальнікі не блукаюць па лесе вялікімі статкамі і не дратуюць усё без разбору на сваім шляху, як хатнія жывёліны. Дзікія звяры і птушкі паводзяць сябе стрымана і асцярожна.
Берагі тут заўсёды зарослыя свежай зялёнай травою, і нават збоку, дзе ад пастаяннага намыву ўтвараецца вузенькі пясчаны плёс, што падкрадваецца да каранёў нейкага магутнага старога дрэва, здаюцца няходжанымі і некранутымі.
На такі ціхі плёсік я патрапіў выпадкова, калі адышоў усяго вярсты на паўтары ад вёскі. I, вядома ж, затрымаўся ў гэтым асаблівым месцы.
Спачатку задуменна пасядзеў на вялізным камені, які ўзвышаўся на адным з берагоў і прыпіраўся да асабліва тоўстага дуба. Нават зняў чаравікі, з задавальненнем апусціў у празрыстую, быццам застылую, роўнядзь босыя незагарэлыя ногі і, злёгку пагойдваючы імі, спрабаваў каламуціць лясную азярынку. Але пад ногі трапляліся вымытыя ад часу каменьчыкі, якія толькі пераварочваліся з боку на бок, зусім не парушаючы агульнай чысціні халаднаватай вады.
Далей ад каменя было прыкметна глыбей. Адтуль падыходзілі пужлівыя касячкі маленькіх рыбак, У напрамку мяне яны рухаліся асцярожна і паволі. А каштавала толькі зрабіць мне хоць самы нязначны рух, у імгненне вока знікалі з поля зроку, быццам і не было зусім. Але праз некалькі хвілін зноў збіраліся ў зграбную чародку і з насцярожанай цікавасцю прымаліся абследаваць мелкаводдзе.
3 супрацьлеглага боку падляцела да берага маленькая, у белых і шэрых плямах птушачка-сітаўка. Яна затрымалася, не рызыкнуўшы адразу наблізіцца да вады. Устрывожана пагойдваючы доўгім тонкім хвастом і палахліва папіскваючы, з недаверам паглядзела на мяне. Потым, быццам вырашыла рызыкнуць, узляцела і проста ў палёце ўхапіла
кропельку вады і знікла. Нейкую небяспеку ў маёй постаці адчула.
Я ж як нельга лепей зразумеў гэта і хуценька перабраўся ў прыбярэжны гушчар, уладкаваўся на вялізным, яшчэ моцным пні між вярбовых парасткаў, што густа абступілі гэтае месца з абодвух бакоў.
Хованка атрымалася што трэба. Пад галінамі павявала халадком, сядзець было зручна і нават прыемна. А галоўнае, мяне амаль ніхто не мог заўважыць. Цяпер можна было паназіраць. Хто ж усётакі прыходзіць сюды і чым займаецца?
Чакаць доўга не давялося. Многія лясныя насельнікі ў духмень цягнуліся да вады. А месцаў, дзе можна наталіць смагу, у навакольным лесе, відаць, было нямнога.
Першым падляцеў да берага лясны голуб з белай “перавязкай” на шыі. Ён прысеў на вымытыя каменьчыкі блізка ля вады, неяк дзіўна павярнуў галаву і паглядзеў у адзін бок. Потым гэтак жа зірнуў у другі бок, выпрастаўся, асцярожна апусціў дзюбу ў ваду, рэзка закінуў угору галаву і, задаволена пашчоўкваючы, праглынуў халодную вільгаць. Але гэтага яму было, відаць, недастаткова. І ён зноў стукнуў дзюбай па вадзе: дрыготкія крокі хораша, плаўна, неяк урачыста разбегліся па спаважнай роўнядзі. І зноў высока ўскінуў галаву і з прыкметным задавальненнем праглынуў кроплі. Ён не спяшаўся. Яму ніхто не перашкаджаў. Якая асалода! Вадапой сумяшчаўся з адпачынкам.
Але побач нешта зашамацела ў траве. Дзікі голуб знік у гушчары.
Гэта ішоў да вадапою вожык. Ён, быццам мініяцюрны цацачны танк, напорыста сунуўся наперад, упэўнена расхінаючы густую высокую лясную траву. Вось і да берага дабраўся. Рэзка паскорыўшы крокі, шпарка пабег, гучна пастукваючы каменьчыкамі, уздоўж вады і спыніўся на самым гладкім адхоне. Наблізіўся да вады і неяк нязграбна дакрануўся да яе паверхні кароценькай лапкай. Потым ніжэй, ніжэй апускае свой чорненькі носік, да вады дацягнуўся. Ды чамусьці як фыркне!
He спадабалася, ці што?
Справа ягоная. Хай ідзе, шукае смачнейшую. Бач, пераборлівы які! Вада ж такая чыстая. Лепшай і не трэба.
He, не пайшоў нікуды. Зноў нахіліў мысачку і пачаў хуценька хлябтаць, заляпаў язычком па вадзе, захопліваючы кроплі маленькім роцікам.
— Цо-цо-цо-цо!..— нібы хвалькі, мілагучна пабеглі прыглушаныя званочкі над паверхняй.
На момант спыніўся. Агледзеўся. І зноў зацокаў язычком па вадзе. А мысачка ўся стала вільготная і заблішчала на сонцы, нібы маленькае люстэрачка.
Ну хіба не засмяешся тут?
Вожык, вядома ж, пачуў мой смех і — шусь у траву.
Замаўкаю зноў і ўважліва прыслухоўваюся. Ціха. Быццам нікога навокал. Потым, зусім нечакана, з-за спіны чуецца гучны трэск і тупат. Нехта шэры, вялізны плаўна прадзіраецца праз зараснікі. І, быццам загадкавы прывід, ва ўсёй сваёй велічы з’явіўся лось.
Звер магутны, прыгожы і элегантны. Далёка наперад выцягнуў шыю з прадаўгаватай гарбаносай галавою, з двума цяжкімі рагамі, на кожным з якіх па некалькі адросткаў. Колькі адросткаў — столькі і гадоў ласю. Спрабую палічыць. Здаецца, дванаццаць. Сапраўды, ветэран! Дацягнуўся мысаю да вады і пачаў прагна піць.
Напіўся і гэтак жа паважна, ганарыста рушыў далей. He стаў траціць час дарэмна. Накіраваўся, відаць, абскубаць маладыя парасткі асінніку ды хвоек. Вунь які ён вялікі, колькі яму патрэбна корму. Калі тут асабліва адпачываць?
А ля вадаёма тым часам збіраецца цэлая птушыная талака. 3-пад самага неба, з-пад аблокаў, скончыўшы песні, апусціліся напіцца лясныя жаваранкі, выбралася ненадоўга з гушчару векавых кронаў івалга. Прысела на пахілены куст вербалозу валасянка. На берагавую гальку ўселіся дзве балбатлівыя сойкі — выключныя прыгажуні: з жоў-
тымі і блакітнымі пёркамі ў крылах і ганарлівымі чубамі на галаве. .
Ды тут раптам нехта як скокне з-за куста. I адразу да вады. Ледзь паспела ўратавацца адна з соек. Ледзь не трапіла ў лапы спрытнай драпежніцы лісе... На гэты раз рыжай куме не пашанцавала. Незадаволена азіраючыся па баках і аблізваючыся, яна накіравалася далей, уздоўж ручая. Толькі кампанію дарэмна разагнала. Басячка гэткая!
Дзень хіліцца на другую палову. Пасля спробы лісіцы ўчыніць разбой, вадапой на нейкія хвіліны заціхае. Надыходзяць часіны спакою. Hi птушкі чамусьці не прылятаюць, ні звяры не ідуць. Мабыць, і для іх настала “ціхая гадзіна”. Дрымота адольвае і мяне. Непрыкметна засынаю.
Лагодная млявасць агортвае мяне карункамі чароўнага павуціння, асалода свежых пачуццяў расцякаецца па кожнай жылцы.
У сне ўзнікаюць перад вачыма, чамусьці, казачныя вобразы, але таксама менавіта ў лясных умовах. Царэўна-жабка, седзячы на беразе таго ж, ужо знаёмага мне вадаёма, трымае ў шырокім роце выпушчаную з лука стралу і ператвараецца раптам у дзівосную красуню-дзяўчыну. Яна ўражвае мяне прыгажосцю свайго зграбнага цела, і неверагодныя пачуцці надаюць мне рашучасці, якой, прызнаюся, ніколі не меў.
Я бессаромна, што, відаць, не мог бы зрабіць наяве, шчыра працягваю ёй руку. І яна ідзе да мяне. Ідзе па верхняму ўрэзу вады, не збочваючы і не правальваючыся, адкрыта паглядаючы ў твар сваімі незвычайна блакітнымі вачыма. Ды толькі спрабую дакрануцца да працягнутай мне рукі, як хвалі раптам расступаюцца, і ў рэзкім усплёску яна знікае пад вадою, а я... прачынаюся.
Але зноў выразна чую ўсплёск. Імгненне зусім нічога не разумею: дзе я, што са мною? Праціраю вочы, і перада мною паўстае вобраз прыгожай дзяўчыны.
Зачараваны, я заміраю, не магу паварухнуцца, нават паварушыць губамі.
Адкуль узялося такое цяпер ужо сапраўднае, жывое дзіва?
А гэта маладзенькая дзяўчына, відаць студэнтка, што прыехала на канікулы, ці школьніца старэйшых класаў, прыйшла пакупацца ў ціхай лясной затоцы. Здаецца, яна ўжо не адзін раз наведвалася сюды. Месца сапраўды ціхае і патаемнае. A калі так, дык і купальнік не патрэбен. Хай адпачне цела ад гумак і тканіны.
Яна з захапленнем аддавалася асалодзе воднага мацыёну, плюхаючыся па паясніцу ў вадзе і жменямі раскідваючы ў гарачым паветры буйныя пырскі крынічнай вады, якія ззялі ў промнях дзённага сонца рознымі колерамі вясёлкі.
Я замёр, баяўся варухнуцца, каб не напалохаць “лясную” прыгажуню. Ды не ўвесці б яе ў нечаканы дзявочы сорам. Так і сядзеў моўчкі, бо не ведаў, нават не здагадваўся, што мне далей рабіць.
I адначасова такі ж сорам адольвае мяне. Стала неяк зусім няёмка, што я са схованкі разглядаю маладзенькую голую дзяўчыну. А калі яна яшчэ заўважыць мяне, дык і наогул, крый божа, падумае, што высачыў ды падглядваў за ёй спецыяльна. Хоць вочы тады ў вёску, дзе прыйшлося мне спыніцца, не паказвай. Вось і думай, як тут сябе павесці.
Але і іншыя казытлівыя пачуцці не пакідаюць мяне. I забыўшыся на прыстойнасць, я зноў, не маргнуўшы вокам, уважліва паглядаю ў той бок.
Дзень пачынае ўжо схіляцца да вечара. Сонечныя промні прыкметна набылі больш ружовы колер, і дрыготкая пунсовая рабізна сцелецца па паверхні лясной сажалкі. У яе ўглядаюцца лахматымі распушчанымі галінамі пахіленыя над вадою бярозкі, быццам убачылі сваё ўласнае адлюстраванне і ніяк не могуць зразумець: скуль узяліся іхнія сяброўкі там, у воднай глыбіні, дзе толькі водарасці ды рыбы звычайна жыць павінны. Разам з маладзенькай дзяўчынай яны ўтвараюць нейкі агульны каларыт, і яна таксама раптам здаецца мне маладою стройнай бярозкай. І ўвесь сорам пры гэтым адразу праходзіць.
Ды і сапраўды, што тут асаблівага? Ці не залішне саромеемся мы часам зусім не таго, чаго патрэбна? Малявалі ж аголеныя жаночыя вобразы і буйнейшыя мастакі далёкіх часоў і болей блізкага перыяду. Прыгажосць, яна заўсёды застаецца прыгажосцю, і нічога дрэннага ў гэтым, мабыць, і шукаць не варта. А прыгажосць маладога дзявочага цела настолькі ўражвае, што міжволі задумаешся, ці для таго наогул увасоблена яна ў гэты вобраз Богам, каб хаваць яе ўвесь час ад вачэй чалавечых.
Купальшчыца стаіць да мяне спінаю. Яе пяшчотна-бялюткія плечы, якія яшчэ не паспеў крануць апякаючай чырванню першы загар летняга сонца, узвышаюцца над вадою, і міжволі здаецца — ці не русалка гэта? А мо гэта спрасонку мне мроіцца...
Яе абрысы агарнуліся ў мяккія лагодныя карункі сонечнага бляску. Гэткая дзівосная танюсенькая стружачка надыходзячай вячэрняй зары павісла на іх.
І цела стройненькае, нібы па-майстэрску вытачанае, акуратна звужаецца ў тонкую талію і зноў пашыраецца, аддаючы васкавітым бляскам гэткіх жа стройных бёдраў. Толькі агульную прыгажосць спіны ў большай частцы схавалі ад цікаўнага вока доўгія густыя валасы такога ж каштанавага, як надыходзячая вячэрняя зара, колеру. І толькі калі дзяўчына злёгку адкіне ўбок галавою, яны таксама адхінаюцца і, саслізгваючы, адкрываюць пад сабою белую прыцягальную пяшчоту з роўненькай лагоднай праёмкай пасярэдзіне, нібы вымытай лёгкім ручайком. І адначасова, быццам іскры той вячэрняй зары, пачынаюць гуляць у каштанавых густых пасмах, пераскокваючы на тонкую паясніцу і збягаючы па аксамітнай скуры да самых ног гэтага выпадкова сустрэтага дзіва.
Нечакана заўважаю, што лясная прыгажуня зусім не адна. Трошкі воддаль ад яе за вялізным кустом вербалозу схінулася над вадою на самым краі затокі яшчэ адна такога ж узросту дзяўчына. Нават незразумела, як маглі яны правесці гэтулькі
хвілін, за ўвесь час не перакінуўшыся між сабою ніводным словам. Мабыць, куды цікавей было аддацца целам і душою адзіноцтву з прыродай і атрымліваць задавальненне блізкасцю з ёй моўчкі, не перашкаджаючы адна адной. А нагаварыцца часу і ў вёсцы апасля будзе больш чым дастаткова.
Другая дзяўчына ў лёгкім купальніку, была, відаць, з кагорты болей сарамлівых. Праўда, значная частка яе постаці патанала ў густой прыбярэжнай расліннасці. Тым не менш я заўважыў, што яна не проста без падстаў гэтак патаемна прыціхла ля берага. І бачу, як пухлаватымі пальчыкамі абедзвюх рук напружана трымае яна кароткае вудзільна і спрабуе штосьці лавіць у ціхім куточку гэтага маленькага азярца — сапраўднага пятачка воднай плыні.
Я ледзьве ўтрымліваюся ад смеху. Хіба ж можна разлічваць хоць на нейкі поспех, калі яшчэ і сяброўка плюхаецца побач. Нават у кар’ерчыку ці вялікай лужыне, мажліва, клюнуў бы бязглузды карась ці прыблудны пячкур. А тут?
У лясных рэчках гэта выглядае зусім іначай. Тут хутчэй было б напаткаць стронгу, але ж стронга — рыба асабліва асцярожная, чалавека чуе яшчэ здалёку і пры небяспецы імкліва знікае пад якім-небудзь карчом ці выступам падмытага берага.
Тым часам сонца схілялася да небакраю. Яго парыжэлыя распасмачаныя промні, нібы залацістыя косы, пачыналі завісаць на вяршалінах высокіх дрэў. Потым, заблытваючыся ў магутных спляценнях іх густых галін, ужо не прамяніліся зверху, a зацікаўлена і нерашуча выглядвалі праз рэдкія шчыліны трапяткіх зялёных кронаў, усё выразней і выразней афарбоўваючыся ў больш ружовыя колеры. _
Дрэвы быццам бы крыху пацямнелі, змяняючы сваю свежа-салатавую афарбоўку на цёмна-зялёную.
Лісце, здавалася, стала больш важкім, і ўжо не проста шапацела, а як бы пазвоньвала бліскучымі пацяжэлымі плашкамі.
Паветра заставалася чыстым і празрыстым. Час
ад часу стрыманы ветрык надаваў лёгкага халадку, ад чаго яно прыемна траціла сваю дзённую парнасць і станавілася дастаткова цёплым і асвяжальным. Яно паступова напаўнялася новымі, выразнымі дадатковымі гукамі, прыкметна гусцела і не траціла сваёй чысціні. Яго прыціхлы агульны каларыт паступова дапаўняўся гулам абуджаных ад дзённай млявасці камароў-званцоў, мяккім шаўкавістым трапятаннем вячэрніх матылькоў і перадвячэрнім спектаклем травяных жабак.
А дзяўчаты, не перакінуўшыся ніводным словам, працягвалі ўсё той жа занятак: адна купалася, другая вудзіла. Быццам забыліся пра час і звыклыя клопаты. Мне ўжо і сядзець надакучыла, бо колькі ж можна пратрымацца ў застылай позе, калі і ногі, і спіна зацякаюць, а ты сядзі, як той злодзей ці які палоннік.
Але вось купальшчыца, быццам перахапіўшы маю думку, узнімае высока рукі і, павольна рухаючыся, нібы лябёдка, распускаючы кругі лёгкіх хваль, лагодным ценем выходзіць на беражок... У той жа момант яна крышку паварочваецца ў мой бок. Танюсенькія струменьчыкі вады, то спыняючыся, то зноў паскараючы свой казытлівы бег і выразна выдзяляючыся ў водблісках вячэрняга сонца, збягаюць уніз па ўсім целе. Буйныя кроплі, нібы шкельцы, адбіваючы дрогкае святло, густым бісерам усыпалі падцягнуты, злёгку пухленькі жывоцік і невялікія, але досыць выразныя, налітыя спеласцю прыцягальна пяшчотныя дзявочыя грудзі. Яны іграюць вясёлкай васковага бляску, дзіўнай свежасцю і ўпруга ўздрыгваюць пры кожным яе руху.
Раптам лясную цішыню парушае гучны, на высокай ноце воклік, перамешаны з радасцю і смехам. Мая ўвага і захапленне абрываюцца.
Купальшчыца, што амаль выйшла ўжо з вады, кідаецца да сваёй сяброўкі. І я, чаго ўжо ніяк не мог чакаць, бачу на лёсцы даволі вялікую ручаёвую стронгу. Яна трапечацца ў паветры, вось-вось сарвецца з кручка.
I цяпер дзяўчаты здаюцца мне ўжо не бярозкамі,
а рухавымі вясёлымі рыбкамі, што ў жартоўнай гульні вылавілі сваю таямнічую сяброўку. Іх вясёлыя піскатлівыя ўскрыкі як нельга лепей дапаўняюць і маю фантазію, і іх гарэзлівыя рухі.
Стронга ўсё-ткі выслізгвае з іх дзявочых рук і плюхаецца ў азерца, але, не здолеўшы сарвацца з кручка, пачынае тым не менш выпісваць каля іх ног неверагодныя віражы. А яны, яшчэ гучней і піскатлівей шчабечучы і плюхаючыся ў вадзе, спрабуюць не ўпусціць жаданую здабычу.
Я ж, выкарыстаўшы момант, пакуль дзяўчаты, занятыя шумнай валтузнёй, не змогуць мяне пачуць, і рухаючыся тым не менш як мага асцярожней, хуценька пакідаю сваё месца і як мага шпарчэй адыходжу ў лес, каб яны і не ведалі, што я іх бачыў. Ззаду даносяцца іх прыглушаныя, бадзёрыя пераклікі, што дазваляе ўпэўніцца: гэта менавіта так. І адразу неяк нібы ад сэрца адлягло.
У прыродзе склалася так, што жнівень сустракаецца з восенню. Меншымі становяцца дні, а ночы прыбаўляюць у часе. Няма ўжо таго цёплага летняга надвор’я. Нізіны і вадаёмы раніцай хавае туман. Але жніве^ь па-свойму багаты. 3 поля да складоў патокам ідзе збожжа. У садах сокам наліваюцца яблыкі і грушы. Агарод таксама шчодры на ўраджай. Цёплыя кароткія дажджы спрыяюць росту грыбоў, ад чаго і прыдумалі людзі такую паэтычную назву — грыбныя дажджы.
Hi адзін месяц не багаты грыбамі так, як жнівень. Быццам у дружным карагодзе “рассыпаліся” сярод зялёнага ці сівога моху жоўтыя лісічкі, на ўскрайку ж лесу чакае грыбніка чародка светленькіх маладзенькіх казлякоў. Шмат з імі работы, але затое страва атрымаецца ой якая смачная. Пройдзеш у змешаны лес і сустрэнешся з сыраежкамі. Адны ўжо набылі форму талерачак, а іншыя толькі вось-вось з’явіліся на свет, цягнуцца да сонца рознакаляровымі шапачкамі. Грыбы сыраежкі маюць таксама свой асаблівы смак і пэўную каштоўнасць.
Грыбніка-аматара вабяць як малады сасоннік, так і сівы бор. Тут дружна, па-суседску растуць махавікі. Яны розныя па велічыні. Заўважыш вялікага, то прыглядайся, абавязкова знойдуцца і маладзенькія, яшчэ зусім як гузічкі. Збіраць махавікі адна асалода. He згледзіш, як кошык да верху напоўніцца.
Асабліва вабіць лес, калі кранаецца ў рост Ra­pe ль “грыбнога царства” — белы грыб — баравік.
Тады ўжо грыбнікі расказваюць пра сваю шчаслівую знаходку з захапленнем і гонарам, чуткі перадаюцца ад аднаго да другога, на хаду абрастаюць фантазёрствам і перабольшваннем. А дадому кожны грыбнік ідзе так, каб зверху кошыка былі толькі баравікі.
Сустрэча з баравіком, які надзеў набакір цёмнарудую шапачку, прыдае нейкую непаўторную душэўную радасць, падымае настрой. І калі пашчасціла знайсці “караля” грыбоў, не спяшайся пакідаць гэта месца:, бо па адным яны не растуць. Трэба пахадзіць, уважліва агледзець квітнеючы чабор, суседнія кусты, і, напэўна, знойдзецца яшчэ некалькі баравічкоў.
Важна ведаць і правілы збору грыбоў. Грыбы трэба зразаць вострым нажом, а не вырываць, каб не пашкодзіць грыбніцу. Гэта дасць магчымасць збіраць іх добры ўраджай і ў будучым.
У час збору трэба ўмела адрозніваць звычайныя грыбы ад ядавітых. Найбольш небяспечная сярод іх — бледная паганка. Гэта пласціністы грыб, мае высокую ножку з абадком, шапачка блакітнага колеру. Ядавітымі з’яўляюцца мухаморы, апенькіпаганкі, якія адрозніваюцца ад звычайных яркажоўтым колерам пласціначак, што з ніжняга боку шапачкі. He бярыце грыбоў, карэнні якіх хутка сінеюць,— можаце натрапіць на ядавіты сатанінскі грыб.
Неабходна памятаць, што і звычайныя грыбы могуць выклікаць атручванне, калі недастаткова правараны або прасмажаны. Але калі іх старанна апрацаваць тэрмічным спосабам, то на стале будзе адметная страва, што пальчыкі абліжаш.
Грыбная пара працягваецца да глыбокай восені. На змену баравікам і падасінавікам прыходзяць зялёнкі і ваўнянкі, потым парадуюць вока шчодрыя высыпкі апенек.
Ды кожны грыбнік пра свой любімы грыб марыць. Таму і пару для грыбазбору таксама ў суадносінах з гэтым выбірае. І мясціны адпаведныя ў лесе вышуквае. .
За рыжыкамі вопытны знаўца накіруецца ў стары вільготны хвойнік, за апенькамі — у мясціны, дзе мноства старых карчоў і буралому. Тугія таўстаногія баравікі хутчэй за ўсё можна напаткаць у лесе, дзе да бярэзніку ці ельніку прымешваецца малады дубняк. А той, хто хоча нарэзаць паболей казлякоў, хай кіруе ў малады хвойнік. Штучныя яго пасадкі таксама мінаць не варта. Толькі лазіць па шчыльных палосах маладых хваінак цяжкавата, але ж казлякоў там паўнютка.
3 даўніх часоў захапляліся людзі зборам грыбоў. Праўда, рабілі гэта не заўсёды ад лёгкага жыцця. Мяса ды сала ў продкаў нашых не асабліва калі хапала. Вось і прыходзілася запраўляць страву ляснымі дарамі. А грыбы прыдатны ўсяму — смачныя, высокапажыўныя, сапраўднае расліннае мяса.
І ўсё-ткі ці расліннае? Паспрабуй тут разабрацца. На першы погляд грыбы — вядома ж, расліны. Яны ж не рухаюцца, не паядаюць раслінную ці жывёльную ежу, не нясуць яйкі і тым болей не родзяць дзяцей. Якія ж яны прадстаўнікі жывёльнага свету? Вядома, не.
Але ж расліны ўсе зялёныя, утрымліваюць у сабе хларафіл і пад уздзеяннем сонечнага святла паглынаюць з паветра патрэбныя кампаненты ды выпрацоўваюць з іх прадукты сваёй жыццядзейнасці.
А грыбы хларафілу не маюць зусім. І акумуліруюць на запас не крухмал, як усе расліны, а глікаген, зусім як жывёлы. Тканкі грыбоў пранізаны хіцінам, як у насякомых. Суцэльная нейкая блытаніна атрымліваецца. Невыпадкова вядомы французскі батанік Вайян абазваў грыбы “праклятым племем”, быццам спецыяльна створаным прыродай, каб даводзіць вучоных да адчаю.
Ды грыбніка гэта не асабліва турбуе. І розных падобных мудрагелістасцей ён зусім не ведае і ведаць не асабліва жадае. У рэшце рэшт яму болей важныя смакавыя ды пажыўныя якасці грыбоў, тое, дзе і як іх шукаць ды рыхтаваць да ўласнага стала. Веды гэткія прыходзяць чалавеку паступова. 3 кніжак, з практыкі. Практыка, бадай што будзе
важней. Але набываецца яна дастаткова хутка. Бо такі ўжо своеасаблівы занятак гэты — збор грыбоў: калі ён захапіў цябе, то гэта назаўсёды.
У грыбную пару, як кажуць, ні стары, ні малы дома не ўседзяць. Нават самыя старыя вясковыя дзяды, што ўжо і рухаюцца ледзьве, калі распачынаецца “трэцяе паляванне”, усё ж не могуць заставацца дома, іх як магнітам цягне ў лес, і быццам набываюць яны для гэтага дадатковыя нейкія сілы. Грыбазбор з сівой даўніны застаецца найбольш масавым і любімым заняткам з шэрагу ўсіх, што датычыць папаўнення харчовых запасаў за кошт прыроды, гатовых і даступных дароў са шчодрых яе скарбонак. 3 ім не пароўніцца ні паляванне, ні збор ягад, ні нават такая папулярная сярод мужчын рыбалка. У занятку гэтым дзіўным чынам спалучаецца атрыманне дадатковай здабычы з атрыманнем задаволенасці ад блізкай сувязі з прыродай, натхненнем і адпачынкам.
І не бяда, калі нехта дастаткова не адкрыў для сябе грыбных сакрэтаў. Прыхапіце кошык і вы. Хай напачатку, вядома, паспаборнічаць са сталымі грыбнікамі вам не пад сілу, ды асабліва ў пройгрышы ад гэтага не застанецеся. І хай здабыча тая будзе больш простай і меней важкай, ды ўсё ж яна ваша, здабытая ўласнай рукою і згледжаная ўласным узрадаваным вокам. Дык у выніку больш карысці атрымаецца ад таго, што напоўніце душу дадатковай радасцю і натхненнем, бадзёрасцю і прыўзнёслым настроем, ад чаго нават і хваробы адыходзяць на задні план, і само цела неяк маладзее. Ды і тое, што трапіла ў кошык, таксама спатрэбіцца, з поспехам скарыстаецца ў гаспадарцы, хоць гэта ў рэшце рэшт зусім не галоўнае. Галоўнае — радасць збору, покліч душы, пошукі.
І справа тут не асабліва хітрая. Галоўнае напаткаць сапраўдны грыбны лес. А гэта пры пэўным вопыце не вельмі ўжо складана.
He варта шукаць поспеху ў залішне зацемненым лесе, у мясцінах з шыракалісцевымі пародамі дрэў, сярод высокай травы і густога верасу. Зусім іншая
справа, калі падацца ў стары сасновы бор, змешаны лес з невялікімі пагоркамі ды ўчасткамі адкрытых ці паўзацененых палян або чысты бярозавы гай. He прагадаеш, калі накіруешся ў падросшы малады хвойнік альбо на лясныя палянкі і сечы, дзе шмат рознага ламачча ды старых патрухлеўшых пянькоў.
Грыбы — дзеці навальніц і шчодрых праліўных дажджоў, пасля якіх усталёўваецца на некалькі дзён цёплае сухое надвор’е. А здараецца, што пасля моцнай кароткачасовай навальніцы лёгкі летні ветрык, адагнаўшы ў бок кучавыя воблакі, раптам засцеле неба тонкім слоем шэрых абложных хмар, і часам цэлы дзень, а то і болей пастаянна імжыць зусім дробны, ледзь прыкметны дожджык. To гэта і яшчэ лепей. Такое здараецца і пасля доўгай працяглай спякоты, калі зямлю пачынае парыць, і паветра ў лесе перапаўняецца вільгаццю. А тут яшчэ раптам пройдзе спорны дождж і напоіць удосталь лясную глебу, прынясе грыбніцы пажыўныя сокі.
І тады ўжо грыбы літаральна так і лезуць з-пад зямлі, разварочваюць зляжалую лясную глебу, паднімаючы на сваіх пругкіх капялюшыках мінулагодняе лісце і апалыя сухія іголкі, і нават дробнае зваленае шыгалле. Цэлымі сем’ямі разбягаюцца па палянках рознакаляровыя сыраежкі, стойкім водарам каралеўскіх баравікоў напаўняюцца стромкія бары-беламошнікі. А на ўскрайку лесу, у рэдкім асінніку — яркая чырвань галовак маладзенькіх асавікоў.
Бяры тады ў рукі які надарыцца посуд — і як мага хутчэй да лесу. Хай сабе скупыя на парады грыбнікі замоўчваюць, імкнуцца як мага ўтаіць ад другіх свае запаветныя мясціны. А ты на злосць ім ці на зайздрасць, нават не ведаючы тых мясцін, з поспехам нарэжаш цэлы кош разналікай грыбной мешаніны ды прыкрыеш у дадатак зверху дзесяткам на шчасце знойдзеных баравікоў.
Найменш пераборлівыя да свайго месцажыхарства і таму лёгка даступныя кожнаму грыбніку падбярозавікі, інакш іх яшчэ называюць падабабкамі
ды часам чашчэвікамі. Сярод падбярозавікаў у сваю чаргу існуе адметная разнастайнасць, можна сярод іх выдзеліць некалькі адчувальна розных між сабою сартоў.
У злёгку сыраватых бярозавых гаях расце падбярозавік ружаваты. Галоўка яго цёмна-шэрая, ножка белая, крышку патоўшчаная знізу, з невялікімі чорна-бурымі лускавінкамі. А надломіш выключна белую мякаць яго капялюшыка, і ён злёгку паружавее. Гэты грыб адзін з самых ранніх. У больш познія тэрміны ў тых жа мясцінах яго змяняе аксамітны падбярозавік. Ён такі ж, толькі капялюшык у яго аліўкавы. А дакранешся да яго, і ён імгненна пачарнее.
У самых сырых балоцістых беразняках можна сустрэць падбярозавік балотны з зеленаватым парасонікам на вельмі высокай ножцы. Але найбольш уражваюць падбярозавікі, што растуць звычайна на лясных палянах паводдаль ад дрэў. Гэта тугія тоўстыя грыбы, якія нагадваюць баравікоў і называюцца чарнякамі.
За лета зямля прагрэлася ўсюды. Грыбніца разраслася ўздоўж і ўпоперак, асабліва ў падбярозавікаў. Так што часам не здзіўляйцеся, калі напаткаеце грыбы прама на лясной дарозе, калі пашчасціла ім уратавацца ад колаў аўтамашыны ці воза, a то і на ўскрайку луга ці на полі паводдаль ад лесу.
Асаблівае задавальненне выклікае збор асавікоў, ці па-літаратурнаму падасінавікаў. Часам суцэльным дыванком размалююць яны вільготную траву асінніку сваімі “чырвонымі шапачкамі”. Здаецца, рэжаш, рэжаш, а ім і канца не відаць, быццам замест кожнай зрэзанай адразу вырастае з зямлі некалькі новых галовак. Сустракаюцца асавікі і ў ялова-бярозавых лясах, толькі растуць там адзіночна і невялічкімі групкамі, па 3-4, не болей. Капялюшыкі ў іх болей светлыя, нейкія жоўта-арэхавага колеру, але вырастаюць часам такія вялізныя, што паўкошыка накрыць адным капелюшом можна.
Лёгкай здабычай грыбніка могуць стаць ваўнянкі. Растуць яны звычайна вялікімі высыпкамі.
Высокія, з моцна падагнутымі знізу махрыстымі краямі, ваўнянкі ружовыя часцей сустракаюцца ў рэдкіх лясах. А найбольш шматлікія белыя ваўнянкі трапляюцца амаль на кожным кроку — і ў дробным хмызняку, і на шырокіх палянах і ўзлеску, нават на пакосах.
He варта грэбаваць гэтымі грыбамі. Праўда, свежыя яны дастаткова горкія. Але калі аблупіць іх ружовыя капялюшыкі, што змаляваны канцэнтрычнымі выразнымі кольцамі, вымачыць пасля гэтага ў халоднай вадзе ды засаліць альбо проста старанна адварыць і заправіць маладзенькімі галоўкамі цыбулькі і кісленькай вясковай смятанай, далікатэс атрымаецца такі, што язык праглынуць можна.
А ў чыстых хваёвых лясах, калі пашанцуе, натрапіце на грузды і рыжыкі — лепшыя з пласціністых грыбоў.
Рыжыкі — грыбы асаблівыя, жаданая радасць для кожнага грыбніка. Іх смажаць свежымі, адварваюць, выкарыстоўваюць для запраўкі супоў і розных іншых страў. Рыжыкі таксама марынуюць. Але найлепшы смак у рыжыкаў засоленых. Падайце іх узімку да стала з адваранай сопкай бульбай — якая яшчэ страва параўнаецца з імі! Між іншым рыжыкі нават сырымі паспрабаваць можна. Пасыплеш па яго надлому соллю, і адразу ў рот. Але і іх у сырым выглядзе многа есці нельга, іншая справа пакаштаваць некалькі маладзенькіх грыбкоў.
У ялоўніках часцей сустракаюцца рыжыкі яловыя. Ножкі ў іх высокія, а капялюшыкі зверху злёгку з зеленаватым адценнем і такімі ж выразнымі кругамі. Мякаць у іх моцная, тугая, на зломах адразу чырванее і выдзяляе сок ярка-ружовага колеру. Хваёвыя рыжыкі назву сваю таксама апраўдваюць, бо схільны расці ў хвойніку. Яны маюць больш нізкія ножкі, а капялюшыкі ў іх больш шырокія. Ружовая афарбоўка зверху менш выразная, болей светлая. І ўласцівы рыжыкам своеасаблівы пах у хваёвіка шмат слабейшы, чым у рыжыка яловага.
Ну, а грузды ідуць выключна на засолку. А якая асалода ад іх збору. Хто не ўсхвалюецца, калі pan-
там набрыдзе на высыпку гэтых асабліва жаданых грыбоў. Іх шырокія белыя “талеркі”, пяшчотна аддаючы лёгкім нябесным блакітам, не хаваюцца, як іншыя, а ветліва вітаюць усхваляванага грыбніка. І калі надарыцца выразаць хоць адну іх сямейку, што напаткаецца яму на шляху, то ўжо на добрую палову кошык будзе напоўнены. А шчаслівы знаходца міжволі тут жа ўявіць, як прыгожа і апетытна будуць выглядаць яны ў прыгатаваным выглядзе на зімовым стале.
Яшчэ часцей можна сустрэць у лесе чорнага грузда. Па форме і памерах ён такі ж, як і яго белы сабрат. Толькі колерам рэзка адрозніваецца: капялюшык з верхняга боку і ўся ножка зусім цёмнага, амаль чорнага колеру, а ніжнія пласцінкі шэрыя, толькі ў старых грыбоў чарнеюць. Лічыцца гэты грыб менш каштоўным. Пладовае цела яго больш грубае ў адрозненне ад асабліва пяшчотнага белага. Але і гэты грыб з поспехам можна выкарыстоўваць. Праўда, клопатаў патрабуе ён болей: перад засолкай яго адварваюць або працяглы час вымочваюць, перыядычна змяняючы ваду. Але калі ўсё гэта цярпліва выканаць, то і чорны грузд будзе выдатнай стравай на стале недзе за зімовай вячэрай.
Ну, а баравікі і лісічкі ведае кожны. Баравік — усім грыбам грыб, самая дарагая і самая жаданая знаходка кожнага грыбніка. І памерамі ён прыкметна выдзяляецца з усяго грыбнога царства, і асаблівымі спажыўнымі якасцямі. Сапраўдны грыбны волат! Важкая цёмна-карычневая яго шапачка саманадзейна, ганарова красуецца на таўшчэзнай белай ножцы, напаўняючы навакольны лес стойкім грыбным водарам. Гэткі ж водар надае засушаны баравік запраўленай ім страве і ўсяму памяшканню, у якім яна гатуецца ці падаецца да стала. A наогул, баравікі і лісічкі — грыбы універсальныя і выкарыстоўваюцца на кухні ў любым выглядзе.
Чым бліжэй да восені, тым часцей можна напаткаць у лесе суцэльныя высыпкі даўганогіх апенек. Яны ўжо і наогул не ўяўляюць сабе, як гэта можна расці ў адзіноце. Апенькі з’яўляюцца адразу ў не-
злічонай колькасці і растуць вельмі шчыльна, часам моцна прыціснуўшыся адна да адной, суцэльнай коўдрай усцілаючы лясную глебу і з ўсіх бакоў аблепліваючы старыя гнілыя пянькі. Здаецца, быццам яны сабраліся сюды разам з усяго лесу і водзяць свой вясёлы карагод, то збіваючыся ў кучку, то ланцужкамі разбягаючыся ад яго сярэдзіны.
Але толькі адыдзеш убок, а там ужо другі, не менш шматлікі, карагод такіх жа шэра-рыжаватых капялюшыкаў на доўгіх ножках па ўскрайку паляны танцуе. Іх колькасць уражвае настолькі, што і разгубіцца можна, не ведаючы, у які бок кінуцца. Адзін, два, а то і пяць кошыкаў напоўніць можна, амаль не зыходзячы з аднаго месца і асабліва не навярэджваючы сябе празмернай бегатнёй.
А колькі яшчэ каштоўных грыбоў можна сустрэць у нашым лесе! Тут і падобны да баравіка статны польскі грыб, і незлічонае мноства расфарбаваных ва ўсе колеры вясёлкі сыраежак, і салодкія беленькія шампіньёны, і жоўценькія мясістыя махавікі, і зусім малюсенькія рыжанькія падрашэтнікі. І кожны з іх да сябе па-свойму вабіць.
He лянуйся. Будзь спрытным, але і не спяшайся асабліва. A то незнарок сам сабе нашкодзіш.
Вопытны грыбнік складае грыбы асцярожна і акуратна. Карэньчыкамі да верху ляжаць грыбы ў плеценым яго кошыку, не змешваючыся ў агульную невыразную купу. У кошыку грыбы добра праветрываюцца і не псуюцца, захоўваюцца свежанькімі, як толькі з “градкі”, бо добра прадзімаюцца праз шчыліны лазяной пляцёнкі свежым паветрам. Прадбачлівы чалавек ніколі не стане скідваць грыбы ў вядро і тым больш ва ўдушлівы цэлафанавыпакет, бо грыбы ў ім хутка “згараць”, сапсуюцца. I ўся ваша праца будзе марнай. А калі не зусім, то якасць усё ж пагоршыцца.
А дома варта адразу ж брацца за сартыроўку. Што адразу на патэльню, што на апрацоўку ў запас. Нешта будзе адабрана і пакінута на заўтра. Вялікія баравікі пойдуць на сушку, а меншыя будуць замарынаваны. Большасць жа пласціністых
грыбоў чакае засолка ў духмянай дубовай бочачцы. Але і тут у многім справа залежыць ад густу грыбаапрацоўшчыка, каму што даспадобы — аднаму марынаваны грыб, а другому засмажаны.
He толькі чалавек займаецца зборам і нарыхтоўкай грыбоў. He меншую цікавасць да іх праяўляюць і многія дзікія жывёлы. Толькі чалавечаму воку не асабліва пашчасціць згледзець гэтыя дзівосы. Тут асаблівы навык і вытрымку мець патрэбна.
Вось сваім звыклым вандравальным кругам выйшаў на “ціхае паляванне” крываногі барсук. А толькі трапіцца на шляху грыб, адразу саб’е яго лапай і паложыць на прыкметным месцы — на камені якімнебудзь альбо на пяньку. І пайшоў далей. А праз некалькі дзён зноў клыпае тым жа маршрутам і пераварочвае тыя збітыя шапачкі на другі бок. A калі грыбы як след правяляцца, зносіць іх да сябе ў нару. Будзе ласавацца пасля ўзімку, час ад часу прачынаючыся ад маркотнага сну. I разбіраецца ў іх ён не горш за чалавека. Толькі баравікі, маладыя асавічкі ды падабабкі нарыхтоўвае, а іншымі грэбуе. Ды што яму? Цэлымі днямі ў лесе. Тут і адных баравічкоў насушыць удосталь можна.
Убачыў вялікага баравіка янотападобны сабака. І не марудзячы прыступіў да трапезы. Гучна чмякаючы, з задавальненнем праглынуў адзін за другім мяккія салодкія кавалкі яго капелюша.
А паміж двух асінак зляцелася цэлая чародка шэранькіх драздоў. І расклёўваюць падгнілы стары асавік. Ды тут сарока падляцела. Прагнала драздоў і сама прынялася за ежу. Нават каркнула, нібы варона, ад задавальнення. Смачна, відаць.
Вавёрка больш за ўсіх з лясных жыхароў ласая да “расліннага мяса”. Але сырымі грыбы не ўжывае. Іншая справа, калі іх своечасова засушыць і напоўніць да адказу свае зімовыя кладоўкі. А калі затрашчаць у лесе лютыя маразы ды пакрыецца ўсё навокал таўшчэзным слоем снегу, што і да ежы дабрацца нельга, вось тады самы час скарыстаць далікатэсныя запасы.
Таму і стараецца вавёрка. Знойдзе грыб, кры-
шачку падгрызе яго ножку знізу і даломіць спрытнаю лапкай. А каб грыбы лепей сохлі ды не нападалі на іх наземныя жукі і іншыя шкоднікі, па галінках “здабычу” развешвае. Наколе грыбок за капялюшык на тонкую сухую галінку і пакідае так, пакуль не высахне ён да гатоўнасці. А потым складвае сухія адборныя грыбы ў дуплы і трэшчыны дрэў. І зноў за работу. Зіма вялікая, усё скарыстаецца.
Ды і лішак тут не зашкодзіць. Ці мала хто выпадкова можа знайсці кладоўку? Яны ж па ўсім лесе раскіданы і зусім не ахоўваюцца. Хіба не знойдуцца ахвотнікі паквапіцца на дармавыя запасы. A пра іншую кладоўку і забыцца можна, дзе іх усе запамятаеш! Так што лепей ужо нарыхтаваць паболей. Запас бяды не чыніць. Тым болей, калі грыбоў навокал паўнютка. А вавёрка — звярок не лянівы.
Грыбная пара працягваецца да глыбокай восені. На змену баравікам і асавікам прыходзяць зялёнкі і ваўнянкі, яшчэ лепш пладаносяць апенькі, часцей сустракаецца польскі грыб і чорныя грузды. Паступова надвор’е мяняецца. Часцей ідуць дажджы, іншы раз і зацяжныя. To сонца раптам зноў прыгрэе горача, як летам, то рэзкі парывісты вецер нанясе на неба густыя хмары. Але да самых замаразкаў, пакуль не захрумсціць пад нагамі тонкі, як шкло, лядок, што зацягвае ўтвораныя дажджом лужыны, грыбнік знойдзе ў лесе любімы для сябе занятак і выдатны адпачынак.
Як жыве прырода па часінах года
СТУДЗЕНЬ — ГОДУ ПАЧАТАК
І лягла ж цішына
У бары за гарой,— Каб дравінка адна Хоць кіўнула сабой.
Снег пушаны залёг На галінках сасон, І чарнобель,і мох Атуліў ён сабой.
Янка Купала
“Студзень — году пачатак, зіме — “сярэдзіна”,— гавораць у народзе. І сапраўды: зіма ў разгары, маразы мацнеюць з кожным днём, снег сыпле і сыпле, усё шчыльней укрываючы сонную зямлю суцэльным белым покрывам.
А калі выдасца сярод завірух і непагадзі пагодлівы бязветраны дзянёк, дык асабліва ціхім, застылым здаецца ўсё навокал. Нібы прырода з усімі сваімі разнастайнымі гукамі і рухамі таксама спіць, агорнутая бясконцай зімовай цішынёй. Толькі каркае, нібы знарок, спалоханая адзінокая варона, ды прыглушана зачырыкаюць на падворку натапыраныя вераб’і, вітаючы хоць і халодныя, але такія жаданыя промні студзеньскага сонца. Дрэвы стаяць пачарнелыя і голыя. У лесе яшчэ больш сумна — неяк асабліва пустэльна і самотна, нібы ніводнай жывой душы там няма. Але гэта не зусім так.
Некаторыя лясныя насельнікі і сапраўды зімою спяць. Дрэмлюць у сваіх зацішных патаемных кут-
ках сярод лістоты, укрытыя зверху цёплаю снежнаю коўдрай, вожыкі. Схаваліся глыбока пад зямлёю пацукі і землярыйкі. Соладка храпе ў сваёй утульнай норцы барсук.
На імгненне зрабілася цяплей, а к ночы зноў памацнеў мароз. I не пазнаць ужо ранішняга лесу. Увесь срэбным інеем укрыты: кожная галінка, кожная хваёвая лапка апранулася ў пышнае белае ўбранне ды іскрыцца ў першых промнях узыходзячага рыжага сонца бясконцым мноствам зорачак, узораў і іншых казачных форм, нібы добры чараўнік развесіў усюды цудоўныя карункі, прыхарашыў іх непаўторнымі смарагдамі. Якая прыгажосць!
...А лёгкая начная пароша жыхароў лясных выдае. Вось напятлялі ўзад і ўперад на лясной палянцы зайцы-белякі. Сляды беляка больш буйныя і круглыя, чым у русака, хоць ён сам і меншы. Лапы ў яго шырокія, а да зімы яшчэ моцна абраслі густой шчыльнай поўсцю. Ідзе бяляк па снезе, як у шырокіх валёнках ці на лыжах. А вось роўненькі, як пад лінейку, акуратны, сярэдняй велічыні след — не спяшаючыся ішла на паляванне лісіца. А непадалёку — ланцужок слядоў, снег у асобных месцах раскапаны, побач раскіданыя шкарлупінкі вылушчаных арэхаў. Спускалася на зямлю ў пошуках сваіх кладовак вавёрка.
А гэта што такое? Сапраўдная звонкая песенька чуецца ў зімовым лесе? Спяваюць жа птушкі толькі ў перыяд выседжвання птушанят. Так яно і ёсць. Гэта крыжадзюб — адзіная птушка нашых лясоў, якая выводзіць птушанят у самыя моцныя маразы. Заліваецца песнямі каля свайго гнязда — невялікая, крыху большая за вераб’я, з зеленаватым адлівам на пёрах, сапраўдная жывая цацка на яловай галінцы. Гняздо крыжадзюба надзейна схавана ад сцюжы і ветру ў гушчыні яловых лапак. Сценкі гнязда тоўстыя, добра ўцепленыя. Што яму мароз! А корму для крыжадзюбаў вакол поўна. Як сапраўдны майстар, ён лушчыць яловыя і хваёвыя шышкі сваёй закручанай крыж-накрыж дзюбай! A насенне такое пахучае, смалістае, багатае на бялкі і
вітаміны. Як на дражджах расце крыжадзюбава патомства.
У лясным гушчары, пад старым вываратнем, з’явілася ў прасторным берлагу патомства і ў бурай мядзведзіцы — трое маленькіх сляпых камячкоўмедзведзянят, ну з рукавічку велічынёй. Куды ж тут быць большымі — малака ў маці да вясны не хапіла б, яна ж зімой не харчуецца, жыве за кошт назапашанага за лета падскурнага тлушчу.
Зіма ёсць зіма. Цяжка даводзіцца ў гэтую пару лясным жыхарам, і галоўнае — корму мала. Капаюць капытамі снег у пошуках леташняй травы алені і казулі, горнуцца да жылля чалавека сінічкі і снегіры — кожны прыстасоўваецца як можа. І абавязак чалавека — дапамагчы зімой дзікім жывёлінам і птушкам: у лесе раскладваюць сена і зернеадходы, развешваюць нарыхтаваныя ўлетку лісцёвыя венікі, дзеці майструюць каля сваіх вокнаў кармушкі для птушак.
ПЫТАЕ ЛЮТЫ, ЯК ТЫ АБУТЫ
Пуржыць, паўзе мяцеліца, Пялёнкай белай сцелецца. To выгнецца над нівамі Зыбучымі ўзвівамі, To, снег сыпучы носячы, Заходзіцца, галосячы.
Канстанцыя Буйло
Люты — самы халодны месяц года. І хоць у феналагічным календары ён апошні месяц зімы, матухна-зіма яшчэ не здаецца, як гавораць, яна ў зеніце. Невыпадкова беларусы, палякі, украінцы назвалі яго лютым. Гэта слушна і вельмі дакладна адлюстроўвае сутнасць надвор’я ў гэты час.
Трашчаць суровыя маразы. Снежнае покрыва дасягае максімальнай велічыні. He змаўкае сцюдзёная завіруха, што разгулялася наўкола. Яе злосныя парывы з сілаю б’юцца ў дзверы, кідаюць у вокны камякі снегу, спрабуюць разбіць пазвоньва-
ючыя пад іх пругкім дыханнем аконныя шыбы. A што робіць са снегам неспакойны вецер: то надзьме велізарныя дзівосныя сумёты, то навырабляе мудрагелістых, падобных да дзіўных звяроў, фігурак, то пранясецца па полі густой калючай замеццю.
Ва унісон завірусе на ўсю моц у начной цемры скуголяць сярод нерухомых палёў і ў лясных гушчарах галодныя ваўкі. У гэтым жахлівым выцці па-асабліваму адчуваецца дзіўная неўтаймаваная магутнасць, якая перагукаецца з непадробнай маркотнасцю, і нясуцца гэтыя гукі ў прасторы, ствараючы дзікую гармонію сілы і бясстрашша.
Суровыя лютаўскія ночы. Мала ў чым саступаюць ім і дні. Халоднае скупое сонца не часта радуе вока. Вельмі цяжка даводзіцца ў гэтую пару жывёлінам. Асабліва пакутуюць капытныя. 3 цяжкасцю дастаюць корм з-пад снегу дзікі, хоць іклы ў іх моцныя, а лыч цвёрды, як плуг. Горкай хвояй сасны ды асінавай карой задавальняюцца ласі. А жывёліна гэтая вунь якая буйная — да чатырохсот кілаграмаў вагі дасягае. Паспрабуй пракарміся ў голым зімовым лесе.
Але горш за іншых даводзіцца казулі. 3 усіх бакоў чакае яе небяспека. І ваўкі на яе нападаюць, і злосная рысь падпільноўвае з засады. А па глыбокім снезе і рухацца ёй цяжка — раніць аб вострую корку снежнага шарпаку свае тонкія далікатныя ногі, да крыві разбівае маленькія капыткі. Цяжка і з харчаваннем. Добра, калі чалавек дапаможа...
Але жыццё лесу працягваецца. У лясных нетрах спакойна і ціха. Снежнае покрыва зрысавана ўзорамі, што пакінулі лясныя жыхары. Вось роўны шнурок адбіткаў шырокіх звярыных лапаў — прайшла зграя ваўкоў. Рухаліся павольна і акуратна, след у след, відаць, вярталіся з удалага палявання. Першай прайшла мацёрая ваўчыца, затым — сяголеткі і пераяркі, за імі — дужы стары важак. Недасведчаны чалавек і не разабраўся б адразу — здаецца, нібы адзін звер прайшоў. А вось чыесьці меншыя сляды, побач хтосьці нават хвастом, як памялом, 316
шмаргануў. Атут зусім танюсенькі след, нібы нітачка, працягнуўся па снезе, павярнуў убок, абышоў кусцік ядлоўцу і раптам абарваўся. Гэта маленькая мышка на некалькі хвілін выбегла са свайго падземнага сховішча, нібы хацела паглядзець — ці хутка вясна, і зноў, спалоханая моцным холадам, схавалася ў амаль непрыкметнай адтуліне глыбокай норкі.
А тут гаспадарыла вавёрка. Выбралася з цёплага дупла, спусцілася па ствале старой хваіны і пайшла шукаць свае, закладзеныя з восені, кладоўкі. Вось выграбла ў снезе глыбокую ямку, да адной кладоўкі дабралася — вылушчаныя шкарлупкі на снезе засталіся, пяць арэшкаў было тут. Наўкола белым-бела, паспрабуй знайдзі цяпер схованкі пад снегам, а вось жа спраўляецца — без памылкі знаходзіць свае зімовыя кладоўкі.
Пачынаецца перыяд “вяселляў” у лісаў. Самцы, прытанцоўваючы, лісліва заляцаюцца да самак. A з’явіцца побач сапернік — тут жа адбудзецца бойка аж да крыві.
Цяжка ўзімку і насельнікам падводнага царства. Вадаёмы ўкрытыя тоўстым пластам лёду і снегу. Hi паветра, ні сонечнае святло праз гэтую тоўшчу не прабіваюцца. Часам рыба нават гіне ад недахопу кіслароду, таму аматары прыроды робяць у лёдзе невялікія лункі, каб свежае паветра, багатае на кісларод, сілкавала ваду.
Час бяжыць хутка. Дзень большае, а ноч меншае. Кіруюцца на поўнач, бліжэй да родных мясцін, чачоткі і снегіры. Усё часцей чуецца ў лесе звонкая песня сініцы — першая вестка надыходзячай вясны.
САКАВІК — ЧАС АБУДЖЭННЯ ПРЫРОДЫ
Жылы дрэў напоўніліся сокам, Ручаі імкнуцца да ракі.
Неба стала чыстым і высокім, І пяюць вясёлыя шпакі.
Пімен Панчанка
3 дня ў дзень сонца грэе цяплей. Пад яго ласкавымі ўсюдыіснымі промнямі пачынае раставаць снег. Спачатку толькі з паўднёвага боку крутых схілаў, на берагах рэк, ля гаспадарчых пабудоў. Ноччу яшчэ падмарожвае — зіма не асабліва хоча здавацца, без бою саступаць свае пазіцыі. Расталая вада, што сцякае са стрэх, ненадоўга застывае ў доўгія гірлянды ледзякоў. А толькі прыгрэе ранішняе сонца, як яны на вачах змяншаюцца ў памерах, “плачуць” частымі буйнымі слязамі — пачынаецца капеж.
Але дні матухны-зімы ўжо на зыходзе. З’яўляюцца першыя “залысіны” на палях, на ўзлесках, ахопліваючы халоднае яшчэ паветра клубамі завіслай пары, і растуць яны, распаўзаюцца ўшыркі, злучаюцца адна з адною, вызваляючы зямлю ад заляжалага снегу.
Прыкметна скараціліся ночы, а светлы час сутак падоўжыўся. Сонейка глядзіць болып ласкава і прыветліва. Нават паветра робіцца свежым і празрыстым, . напаўняецца вясновым водарам, які нясуць з сабой клейкія пупышкі, што набухаюць на дрэвах і кустах.
Птушкі ці не першымі абвяшчаюць наваколлю пра надыход вясны. І раней за ўсіх гракі. Яны вяртаюцца з далёкіх краін і заклапочана ходзяць па гразкіх дарогах, чорныя і важныя, нібы гэта іх заслуга ў тым, што надышло ў прыродзе цяпло, нібы гэта яны самі прынеслі вясну ў наш край.
Абуджаецца і зімовы лес. Снег пад дрэвамі растае і асядае, на ўзлесках і высечках узнікаюць невялікія праталіны, на якіх вось-вось пойдуць у рост першыя веснавыя кветкі. Пачынаецца рух соку ў
клёна, а крышачку пазней — у бярозы. А вярба ў сваё першае веснавое ўбранне ўжо апранулася — скінула з пупышак сціплыя шэра-карычневыя лускавінкі і агаліла свае залацістыя пушыстыя катаіпкі. Гледзячы на яе, пачынаюць распускаць завушнічкі алешыны і бярозы, зелянеюць суквецці клёну.
3 далёкага прагалка веснавога лесу чуецца загадкавае бульканне. Гэта пачынаюць такаваць глушцы. Са з’яўленнем першых праталін злятаюцца яны да такавішчаў. На світанку лясныя птахі заводзяць на вершалінах старых ялін, якія прагінаюцца пад іх вагой, гучныя перабоі.
Па-ранейшаму цяжка ў лесе капытным. Снег, які растае, застывае за ноч у суцэльны шарпак, але ён ломіцца пад капытамі, не вытрымліваючы цяжару жывёлін, а вострыя краі балюча раняць ногі — перамяшчэнне робіцца практычна немажлівым. А ворагі тут як тут: і ваўкі праследуюць, і рысь падпільноўвае.
На суках дрэў цяпер можна ўбачыць пасмы, a то і цэлыя камякі поўсці — пачалася лінька пушных звяроў. І каб паскорыць яе, яны чапляюцца, труцца аб галіны і ствалы дрэў, пакідаючы свае меткі.
Працягваюць вяртацца з цёплых краёў птушкі. У небе чуюцца першыя трэлі жаваранкаў. Зашчоўкаў у знаёмага абжытага доміка шпак. Весялей шчабечуць вераб’і ды аўсянкі.
3 раніцы да вечара снуе ў вершалінах дрэў вавёрка. Канчаюцца запасы ў яе кладоўках. А цяпер ёй вельмі патрэбен корм — з’явілася патомства, 6-7 драбнюткіх малых пішчаць у дупле, патрабуючы ежы.
Ім яшчэ няблага. У дупле цёпла і ўтульна. A вось зайчанятам не пазайздросціш. Ноччу яшчэ холадна, зрэдку цярушыць снег, а маці паспяшалася нарадзіць шэрыя камячкі на свет. У іх нават назва з-за гэтага асаблівая ёсць — шарпавічкі. Але і яны не гаруюць. Насмокчуцца цёпленькага малачка — і сядзяць ціхенька. А неўзабаве травінкі зялёныя вытыркнуць, тады і наогул раздолле.
Павылазілі з зімовых сховішчаў і грэюцца на
сонцы павукі і мухі. Паяўляюцца першыя матылькі. А працавітыя пчолы ўжо працуюць — уюцца над шаўкавістымі вербамі,— збіраючы першую ў гэтым годзе ношку. І, нібы гледзячы на іх, актыўней ажывае прырода — і расліны, і насякомыя. Ўсё жывое радуецца цяплу і вітае надыход вясны.
ВЯСНЫ КРАСАВІЦКІЯ КРОКІ
Ідзе вясна ў Шумлівых водах, У звонкім срэбры ручаёў. І развявае мяккі подых, Як песню нейкую без слоў. Ідзе і будзіць, нібы маці У дзень святы сваіх дзяцей, Узгоркі, гоні, сенажаці. Пад гукі выраю — гусей І абнімае, туліць, песціць, І дрэва кожнае, і куст, Ды нешта шэпча ім пад густ, Прыносіць радасныя весці.
Якуб Колас
У сакавіку, не давяраючы першаму цяплу, вясна рабіла толькі першыя нясмелыя крокі, а ў красавіку яна лёгка і ўпэўнена крочыць па зямлі. Красавік заўсёды чаканы і цудоўны. Прырода ажывае, цягнецца да святла, паветра напаўняецца непаўторным духмяным водарам пупышак ды першых кветак.
Прысутнасць вясны адчуваецца і ў лёгкім подыху цёплага ласкавага ветру, і ў залівістай песні жаўрука, і ў пяшчотных кветках падбелу, што выглядваюць з-пад жухлай травы.
Лясныя жыхары таксама актывізаваліся. Прачнуўся і вылез з глыбокай нары барсук, выбраўся з берлагу мядзведзь, ажылі краты і землярыйкі. Вяр: нуліся з выраю лясныя кулікі — вальдшнэпы. І цяпер у гарэзлівых бойках, гуляючы, ганяюцца на ўзлеску адзін за адным.
Цві-цві... Хорр... Хорр... Хорр...— чуюцца ла-
годныя гукі. Пачынаюцца веснавыя шлюбныя гульні. Асабліва актыўныя яны вечарам і на світанні.
А на лясных такавішчах разгараюцца бязлітасныя бойкі між цецерукамі. Чорныя, са стальным адлівам у пер’ях, з ярка-чырвонымі дзюбамі высвятляюць пеўні-касачы ўзаемадачыненні і адваёўваюць права на працяг роду. Яны кружаць на паляне з шырока распушчанымі крыламі і гучна чуфыкаюць, налятаюць адзін на аднаго. А з кустоў за відовішчам назіраюць шэрыя цяцёркі. Гэта з-за іх і ўчынілі лясны спектакль цецерукі-самцы, дэманструючы сілу і моц, каб спадабацца пераборлівай самачцы.
Зазелянелі першай лістотай чаромха і кусты дзікай парэчкі. У бярозы яшчэ ў разгары рух сокаў. А дзяцел (вось жа хітрун!) выдзеўб на кары кольца з маленькіх глыбокіх дзірачак і злізвае з іх сок сваім доўгім шурпатым языком. А сок такі салодкі, смачны, самы што ні ёсць выдатны ласунак. -
Красавік — гэта і пара першых веснавых грыбоў. На ўзлесках старых гаёў, лясных высечках і пажарышчах, сярод леташняй травы ды зазелянелага чарнічніку і бруснічніку ля гнілых пнёў — там, дзе добра прыгравае сонца, высоўваюцца канічныя, усыпаныя глыбокімі сагнутымі разоркамі карычневыя галоўкі смаржкоў і страчкоў. У смаржкоў шапачкі больш высокія, падобныя да курынага яйка, перавернутага носікам да верху, а звілістыя палоскі на іх пераплятаюцца ў выглядзе пчаліных сотаў. У страчкоў шапачкі няправільнай акруглай формы са складкамі, што нагадваюць паверхню валоскага арэха. У гэтых пазухах у смаржкоў і страчкоў выспяваюць споры, што забяспечвае далейшае ўзнаўленне гэтых грыбоў.
Смаржкі — спажыўныя грыбы, страчкі — умоўна спажыўныя, бо змяшчаюць у пладовых целах ядавітую гельвелавую кіслату. Але яна разбураецца ў выніку сушкі грыбоў, а таксама падчас варкі.
Праўда, не кожны зможа лёгка адрозніць смаржок ад страчка. Таму дзеля бяспекі лепш апрацоў-
ваць і тыя, і другія вясновыя грыбы. Праца ваша кампенсуецца: смаржкі і страчкі, адвараныя і тушаныя ў смятане,— сапраўдны далікатэс. Яны вызначаюцца характэрным смакам, багатыя на бялкі і вітаміны і асабліва жаданыя на стале ўвесну, бо пасля зімы адзначаецца адчувальны дэфіцыт гэтых рэчываў у рацыёне.
Прыкметныя змены адбываюцца ў гэты час і ў падводным царстве. Рыбы выходзяць са сваіх сховішчаў з глыбокіх участкаў вадаёмаў і пачынаюць інтэнсіўнае харчаванне. Гэтаму садзейнічае адначасова павышэнне жыццёвай актыўнасці водных насякомых, пачатак росту і павелічэнне масы разнастайнай воднай расліннасці. Працягваецца нераст шчупака. Заварушыўся ў халоднай слізкай ціне сом. Мноства рыб выходзяць на мелкаводдзе, каб паклапаціцца пра будучае патомства.
Вось ужо і сады зацвілі. Паглядзіш на ўкрытую бела-ружовымі кветкамі яблыню, міжволі падасца, што гэта лёгкая хмарка затрымалася ў яе галінках і не спяшаецца ляцець далей, вырашыўшы адпачыць пасля далёкай дарогі. Над усімі раслінамі віюцца пчолы, чмялі, звіняць першыя камары. Нават матылёк-крапіўніца, не баючыся начных халадоў, лёгкім ценем пырхае ў паветры. Красавік цвіце, нясе людзям радасць абнаўлення ажываючай прыроды.
МАЙСКІЯ НОЧЫ
Раскінуў крылы Вечаровы Прывабны, ціхі, Цёплы май. А неба
Хусткай васільковай Ахуталася 3 краю ў край.
Авяр’ян Дзеружынскі
Май — месяц песень, гнёзд і свежай зеляніны. Адышоў, нават забыўся ўжо час бурлівых ручайкоў, першых падснежнікаў, частых ранішніх замаразкаў. Вясна раскрылася ў сваёй непаўторнай прыгажосці, напоўніла наваколле раснастайнасцю фарбаў і гукаў.
Быццам аблітыя малаком акруглыя кроны яблынь, груш, сліў і чарэшань. Лёгкая смуга ўзнімаецца ад бела-ружовай квецені, што ўтварае дзіўную мазаіку. Майскі сад не толькі цвіце, але і спявае: шчабеча шматлікая птушыная дробязь, што зляцелася пакарміцца насякомымі, прывабленымі кветкамі.
Вярнуліся з выраю пералётныя птушкі. У ліку апошніх прыляцелі ластаўкі, стрыжы, казадоі. Прыляцелі б яны раней, то і з голаду памерці маглі б. Харчуюцца гэтыя птушкі толькі насякомымі, якіх ловяць у бесперапынных паветраных віражах. A цяпер не бяда: у паветры хмары машкары. Стрыжы палююць вечарам і на світанку, ластаўкі — удзень і асабліва актыўна перад дажджом. А вось казадоі — выключна ў познія прыцемкі, хапаючы насякомых, якія “абляпілі” статак жывёлы, што вяртаецца з пашы.
Іншыя птушкі актыўна будуюць гнёзды. На карчах, у разгалінаваннях старых дрэў плятуць круглаватыя “кошыкі” з сухой травы дразды. Сарока змайстравала сваё жытло ў непралазнай глушы, замацаваўшы яго за пруткія галінкі каля ствала маладой елачкі. Hi ўбачыць яго, ні дабрацца да яго
немагчыма, хоць гняздо даволі масіўнае, зверху нават са “страхой”, збоку ўваход-адтуліна маецца. Птушка паводзіць сябе ля гнязда асцярожна. Насуперак сваёй балбатлівасці сарока ў гэты час маўклівая.
Сярод тонкіх галінак нізкіх зараснікаў дзікіх парэчак, але таксама ў гушчары, надзейна прымацавала сваё маленькае гняздзечка пеначка. Лясны конік не мудрагеліў і ўладкаваў гняздо проста на зямлі, у неглыбокай ямцы, ад капыта якойсьці жывёліны.
А зязюля наогул гнязда не робіць. Яна таксама прыляцела нядаўна. І цяпер раз-пораз чуецца ў садах ды на ўзлесках яе нязменнае “ку-ку!”. Знойдзе “кватэру” невялікай птушкі — падкіне туды сваё маленькае яйцо ды кукуе сабе бесклапотна. Гаспадыня гнязда выседжвае, а затым клапатліва корміць падкідыша-абжору, які памерамі большы за яе ў некалькі разоў.
Выседжваюць птушанят гракі, шпакі, жаваранкі. Воран дык той наогул з першымі праталінамі на гняздо гаспадыню пасадзіў і чакае прыбаўлення ў сям’і.
Падрастае першы прыплод зайчанят. Зайчыха пасля нараджэння пакідае малых, добра накарміўшы цёпленькім малачком. А малако ў яе тлустае, высокакаларыйнае. У некалькі разоў перавышае яно па пажыўнасці малако каровы. Насмокчацца яго зайчаня — трое сутак і больш без ежы можа абыходзіцца. А прагаладаецца — пачынае рабіць кароткія перабежкі і пакідае след, па якім знаходзяць яго зайчыхі. Корміць зайчаня зайчыха, якая выпадкова знойдзе яго. Зноў нассецца зайчаня, зноў дні тры сытае, а там, глядзі, і само траўку скубці пачне. Заканчваецца лінька ў пушных звяроў. У больш лёгкія летнія ўборы апранаюцца вавёркі, гарнастаі, куніцы. Ноччу блукае ў пошуках жукоў і іх лічынак, добра выспаўшыся за зіму, барсук. З’яўляецца на свет патомства ў ваўкоў, лісіц, янотападобных сабак, розных дробных грызуноў.
Лес стаіць у зеляніне, ап’яняе маладая клейкая
лістота бяроз і таполяў, наліліся свежай смалою і пайшлі ў рост іголкі елак і соснаў, а ўнізе — незлічонае мноства шматтраўя, кветак, маладняку дрэў. Расцвіла чаромха, і яе месцазнаходжанне адразу выяўляецца не толькі па буйной квецені, але і па ўласцівым ёй моцным дурманячым паху.
Hi на хвіліну не змаўкаюць птушыныя спевы. Гэта клапатлівыя самцы забаўляюць так сваіх сябровак, што сядзяць цяпер на гнёздах. Бесперапынна трашчаць дразды, пералівіста заліваецца шпак, адрывіста пасвістваюць івалгі. А ноччу пачынаюць аднатонна драць горла на лугах славутыя пешыя хадакі — драчы, ды выводзіць непаўторныя пошчакі цуд нашага лесу — аліўкавы салавей, надаючы асаблівую прыгажосць цёплай майскай ночы.
ЧЭРВЕНЬ — ПАРА, КАЛІ ЦАЛУЮЦЦА ЗОРЫ
Травы пахнуць кветкамі, Кветкі пахнуць зорамі, Зоры над палеткамі — Лесам і азёрамі.
Пятро Глебка
Закончыўся май, усё наўкола ўкрыта багатай сакавітай зелянінаю. Доўгімі становяцца дні і зусім кароткімі такія ж цёплыя духмяныя ночы. Прырода бы спецыяльна затрымлівае надыход цемры, даючы чалавеку магчымасць атрымаць асалоду ад цудоўнай прыгажосці чэрвеньскіх дзён. І не паспее дагарэць як след развітальная вячэрняя зара, а на гарызонце праглядаюцца пасвятлелыя абрысы пяшчотна-ружовай паласы ўзыходзячага досвітку. Ранішняя зара спяшаецца змяніць вячэрнюю. У народзе гавораць: гэта пара, калі цалуюцца зоры.
Асабліва прыгожая ў гэты перыяд прырода. Суцэльныя кілімы з густога шматтраўя і мноства кветак на ўвесь далягляд усцілаюць жыватворную зямлю. Пачынаюць налівацца сокам на садовых дрэ-
вах плады, з кожным днём цяжэюць, згінаюць пад сваёй важкасцю тонкае голле. Дружна разрастаюцца пасевы сінявокага лёну і пшаніцы, што ўстае суцэльнай сцяною, пагойдваючыся пад ветрам. A канюшынавае поле — у ярка-малінавых галоўкахкветках, напоўненых нектарам. Над “чароўным дыванком” віецца мноства пчол, чмялёў, матылькоў, якія збіраюць каштоўны дар прыроды і напаўняюць паветра мяккім звонам і ўстойлівым водарам мёду.
На лугах на ўсе лады стракоча шматлікае племя конікаў. Мабыць, не кожны ведае, што на самай справе конікі зусім нямыя. Доўгімі заднімі ножкамі, якія ўкрыты мноствам маленькіх зазубінак, часта-часта труць яны па сваіх жорсткіх надкрылах, утвараючы своеасаблівую траскатню.
А вось птушак чуваць значна менш. У большасці з іх у гнёздах з’явіліся птушаняты. Ім цяпер не да песень — толькі паспявай пракарміць ненажэрнае патомства. Усяго за два-тры тыдні птушаняты дасягаюць памераў дарослых асобін. За суткі птушаняты з’ядаюць корму больш, чым важаць самі. Некалькі сотняў разоў падлятаюць бацькі з кормам да гнязда.
Да паўтары сотні дрэў абследуе даўгахвостая сініца толькі за адну гадзіну. Больш за пяцьсот порцый корму дастаўляе ў гняздо мухалоўка, і ў кожнай не адно, а дзесяткі насякомых. Для стрыжа праляцець тысячу кіламетраў за светлавы дзень — проста дробязь, звычайная справа. І ў рацыёне — выключна шкоднікі садоў, лясоў і палёў.
У гэты час нават зязюля не кукуе. Карціць спытаць: чым жа яна заклапочана? Яйкі ж махлярка ў чужыя гнёзды падкідвае. Тым не менш зязюля — вельмі карысная птушка. Сотнямі здзёўбвае і з’ядае яна шкодных вусеняў, асабліва валасатых, якімі ўсе іншыя птушкі проста грэбуюць. Перыяд гэты супадае з выхадам у колас ячменю. І кажуць, быццам зязюля “папярхнулася” асцюком. Але асцюкі тут зусім ні пры чым, зязюля занятая працай — не ведаючы стомы, збірае вусеняў.
У густых зарасніках водзіць свой статак шэранькая, злёгку вохрыстая глушыца. І глушаняты ў яе такія ж. Асвойваюць мудрагелістасці самастойнага здабывання ежы. А ледзь адчуюць небяспеку — тут жа на сігнал маці знерухомеюць і гэтак затояцца, што і разгледзець немагчыма, так зліваецца іхняя афарбоўка з прыземным тонам мясцовасці. Спосаб не надта ўжо хітры, але іншага ў глушанят няма. A рабчыкі, тыя ўвогуле ў непралазнай гушчэчы сядзяць. Лінька ў іх, лятаць не могуць.
Паспяваюць на лясных палянах ягады. Спачатку ярка-чырвоныя суніцы, за імі — чарніцы і буякі. Так і прывабліваюць да сябе апетытныя маленькія шарыкі. Іх ахвотна дзяўбуць лясныя птушкі. Нават драпежныя звяры, што ў іншы час харчуюцца выключна жывёльнай ежай, спажываюць цяпер незвычайныя для сябе ласункі. Як гэта ні дзіўна, ягады ядуць куніцы, гарнастаі, лісіцы, барсукі. ІПто тут гаварыць, нават мядзведзі ў гэты час з задавальненнем ласуюцца ягадамі, з асаблівай асалодай яны “пасвяцца” ў малінніках.
У чэрвені з’яўляюцца першыя сапраўдныя грыбы — каласавікі. Што ж гэта за грыбы такія? У навуковай літаратуры пра такія нібыта і не гаворыцца. Сапраўды, каласавікі — назва агульная, зборная, і называюцца яны так таму, што вырастаюць якраз у перыяд каласавання жыта. Гэта баравікі, падбярозавікі, падасінавікі, лісічкі. Але іх усё роўна называюць аднолькава — каласавікі.
Але нядоўгі перыяд росту каласавікоў. Так што, як толькі выйшла жыта ў колас, не марнуй часу, грыбнік. Толькі адзін-два тыдні парадуюць грыбы аматараў ціхага падявання, і з’явяцца яны пасля толькі месяцы праз два — у жніўні і па кастрычнік. Праўда, будзе іх тады мноства. Але гэтае пары яшчэ дачакацца трэба.
ЛІПЕНЬ — МАКАЎКА ЛЕТА
Хіба ж на вечар той можна забыцца? ...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца, Штосьці спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, Пахне чабор...
Пятрусь Броўка
Ліпень — самы цёплы і дажджлівы месяц. Тэмпература паветра вагаецца ў межах 18 градусаў. Амаль палова дзён мае сярэднесутачную тэмпературу больш за 20 градусаў. Нават ноччу гаспадарыць цеплыня. Слупок градусніка рэдка апускаецца ніжэй 14, і вельмі рэдка — да 5 градусаў.
Дажджы ідуць даволі часта. Яны, як правіла, цёплыя і непрацяглыя. Багацце цяпла і вільгаці жыватворна ўздзейнічае на рост раслінаў. Незвычайна прыгожы суцэльны рознакаляровы кілім, які ўсцілае палі, лугі і лясныя паляны. Радуе вока блакітнымі ды фіялетавымі гронкамі мышыны гарошак. Расцвітаюць ліловая герань, крываўнік, залацісты святаяннік. Непаўторным водарам настоена паветра на сухіх палянках, дзе толькі што зацвіў чабор. А ў жыце, нібы па камандзе, расчынілі пяшчотныя блакітныя галоўкі шматлікія валошкі, дурманіць сваім пахам палявая мята.
Але найбольш характэрнае для месяца ўсё ж такі цвіценне ліпы. Ліпа — выдатны меданос. І калі надвор’е спрыяе гэтаму, пчолы збіраюць нектар толькі з гэтых кветак, выпрацоўваючы асабліва каштоўны ліпавы мёд.
На ўзлесках і ўскрайках палян красуецца прыгажун нашых лясоў паўтараметровы іван-чай. Яго буйныя ружовыя суквецці пакалыхвае летні вятрыска. Тут жа побач сваім водарам чаруе мацярдушка. А на ўзбярэжжы балотнага ручайка ўтварыліся густыя зараснікі, зацвілі жоўтыя і белыя гарлачыкі. Іх салодкімі, багатымі на крухмал карэнішчамі ласуюцца бабры, андатры, хахулі.
Вадасховішчы са стаячай вадой укрыліся цінай
і раскай. У іх развіваецца мноства драбнюсенькіх водарасцей. Водарасці — добры корм для вадзяных клопікаў, лічынак камароў і іншых водных насельнікаў. Імі ў сваю чаргу харчуюцца лічынкі рыб, апалонікі ды жабяняты, якімі літаральна кішаць прыбярэжныя ўчасткі вадасховішчаў.
У лясных насельнікаў свае клопаты. Па-ранейшаму не часта пачуеш бесклапотнае птушынае шчабятанне. Маўчаць салаўі, не кукуе зязюля. Толькі зрэдку гучыць пошчак жаваранка, прасвішча сініца ды пачуеш флейтавы покліч івалгі. У некаторых птушак цяпер адбываецца другое нясенне яек. Гэта — гарыхвосткі, перапёлкі, дразды.
А шпакі і гракі збіраюцца ў вялікія чароды і спрабуюць свае сілы для будучых далёкіх пералётаў. Цяпер варта ахоўваць ад іх вішнёвыя сады, бо спелымі ягадамі яны не супраць паласавацца. Вадаплаўныя ж птушкі, наадварот, забіліся ў самыя густыя зараснікі чароту і стаіліся, бо ў іх выпадаюць махавыя пер’і, і яны часова не лятаюць.
Падраслі і набылі звыклую рыжую афарбоўку маладыя лісяняты. Яны разам з бацькамі выходзяць на паляванне і даволі паспяхова здабываюць маладых зайчанят, палёвак і дзікіх птушак. Маладыя ж зайчаняты, якія нарадзіліся ў другім прыплодзе, падрастаюць і вучацца затойвацца і выратоўвацца ад драпежнікаў.
А ў жвавай яшчаркі на свет з’віўся толькі першы вывадак. Малюсенькія рухавыя яшчаркі вылу-. піліся з дробных скураных яек і асвойваюць цяпер азы самастойнага жыцця. У вельмі гарачыя дні можна ўбачыць гадзюку, якая грэецца на пні. A вужы болып цягнуцца да балоцістых месцаў, бліжэй да вадасховішчаў.
У ліпені пачынаецца грыбны сезон. Частыя дажджы, што нясуць багацце вільгаці, і незвычайна цёплыя дні спрыяюць іх росту. Цэлымі чародкамі высыпаюць сярод густога моху жоўценькія мініяцюрныя “талерачкі” лісічак. У незвычайных месцах можна сустрэць шэрыя і цёмна-рыжыя падбя-
розавікі, часам нават на ўскрайку поля. З’яўляюцца і надзвычай прыгожыя чырвонагаловыя падасінавікі. А белых грыбоў (баравікоў) пакуль мала. Праз тыдзень ці два і яны прыемна парадуюць грыбнікоў, але гэта ўжо ў жніўні.
ШЧОДРЫ ЖНІВЕНЬ
Вось і лета сышло, Адспявалі калоссі, Цяжка нам заўважаць, Як з’яўляецца восень.
Непрыкметна зусім Прыплыве павуцінкай, Гляне жоўтым лістком - 3-пад зялёнай хусцінкі.
Пятрусь Бродка
3 першымі жнівеньскімі днямі адчуваецца набліжэнне восені. Здаецца, і лета яшчэ як лета. У лесе трава зялёная. I кветак шмат на палянах. Сонца таксама грэе па-ранейшаму шчодра і горача.
Але ўсяму свой час. Пазвоньвае залацістай жаўтлявасцю лістота кучаравых бяроз, губляюць звычайную зялёную афарбоўку кусты арэшніку, лёгкая барва блукае ў дрыготкіх прычосках асін. I з кожным днём яркіх фарбаў прыбывае. Яны не толькі ў своеасаблівай мазаіцы лісця, траў, але і ў мностве асенніх ягад, іншых лясных пладоў. На змену багаццю чэрвеньскіх чарніц прыходзяць ярка-чырвоныя гронкі брусніц і талакнянкі, напоўненыя вішнёвым бляскам буйныя пацеркі журавін, ядавітыя вочкі воўчага лыка, важкія ажыны. Набываюць спецыфічны карычневы колер арэхі і жалуды, яны таксама выразна бачныя сярод лісця.
Жнівень — час уборкі ўраджаю, невыпадкова ў яго такая красамоўная назва. У першай палове заканчваецца жніво азімых. Далей, нібы караблі ў бязмежным акіяне, плывуць у напрамку ангараў
нагружаныя караваны з пшаніцай, ячменем, аўсом. Да канца месяца і грэчка паспявае. А там і на іншыя палі спяшацца трэба. На чарзе лён, бульба, капуста. Няма часу адлежвацца, трэба старанна сабраць усё, што вырашчана.
He лянуюцца і дзікія жывёлы, таксама спяшаюцца напоўніць свае кладоўкі. Наперадзе доўгая зіма. Варта паклапаціцца загадзя. Пакрыху крадуць з палёў і цягаюць зерне ў глыбокія норкі мышы і землярыйкі. Пацукі таксама шчыруюць.
А вось большасць лясных жыхароў лічаць за лепшае жыць “сумленнай працай”. Нават карысць пры гэтым прыносяць людзям. Сойкі і арэхаўкі, што адвандравалі з тайгі, без стомы збіраюць шышкі, арэхі і жалуды. Шукаючы для сваіх запасаў добрыя сховы, разносяць іх далёка ад месца збору і хаваюць у разнастайных укрыццях: пад карэннямі, у шчылінах глебы, сярод ламачча або проста ў мох ці густую траву. Арэхі, жалуды, насенне — улюбёны зімовы ласунак вавёрак. Таму старанныя звяркі назапашваюць гэтага дабра як мага больш. На шляху да сховаў частка сабраных імі пладоў, насенне губляецца. А яно возьме і прарасце на наступны год. І, такім чынам, азяленяць вясной закінутую пустку парасткамі арэшніку або клёнаў. А дуб рассейваецца наогул выключна ляснымі птушкамі.
Узмужнелі і падняліся на крылы глушцы і цецерукі. Падраслі маладыя барсучкі. Заканчваецца лінька ў ваўкоў і лісіц. Узмоцнена харчуюцца ў гэты час, накопліваючы падскурны тлушч, мядзведзі. Асабліва любяць яны пасвіцца на аўсе. Вялізнымі лапамі зграбае “таптыгін” недаспелыя салодкія мяцёлкі і высмоктвае з іх пажыўную вадкасць.
Пачынаецца гон у казуль. Усюдыісныя самцы прабягаюць нямала кіламетраў у пошуках сваіх спадарожніц. А як толькі сустракаюцца супернікі, абавязкова завязваецца паядынак раз’юшаных самцоў. Цяжка ўявіць, што гэтыя мірныя на выгляд жывёлы здатныя на жорсткасць, але гэта так.
Птушкі ўжо збіраюцца ў чароды. Першыя кіру-
юцца ў далёкі шлях ластаўкі, стрыжы, за імі — зязюлі, івалгі, гарыхвосткі. А новае пакаленне шпакоў вырабляе піруэты пад наглядам “старой гвардыі”, асвойваючы тонкасці “вышэйшага пілатажу”. Вестуны вясны з усёй адказнасцю рыхтуюцца да цяжкіх і працяглых пералётаў.
Усё менш у паветры насякомых. Знікаюць матылі-крапіўнікі, лімонніцы, капусніцы, мухі-жыгалкі. Пчолы спяшаюцца зрабіць апошнюю важкую ношку. Яны збіраюць нектар на разгалістых кусціках верасу, што абдаюць водарам дробных ліловых кветачак. Верасковы мёд хоць і гаркаваты, але асабліва каштоўны. Цёмна-жоўты, часам з карычнева-чырвоным адценнем, вызначаецца шчыльнай кансістэнцыяй і хутка згушчаецца дзякуючы багаццю бялковых рэчываў.
Падоўжаныя ночы нясуць прахалоду вадаёмам. Усё часцей выпадаюць туманы. “Цвіценне” вады супыняецца. Яна робіцца чысцейшай і болып празрыстай. У паводзінах рыбы адзначаецца больш актыўнасці, у гэты перыяд яна добра бярэцца на вуду.
І, вядома,— гэта перыяд “царавання” грыбоў. Hi адзін месяц так не багаты на грыбы, як жнівень. Тут усім вядомыя падасінавікі і падбярозавікі, лісічкі і рыжыкі, ваўнянкі і грузды, маслякі і шампіньёны. Па ўтрыманні мінеральных рэчываў грыбы супернічаюць з садавінай. У сушаных баравіках у два разы больш бялку, чым у ялавічыне, у тры разы болып, чым у рыбе. Экстракты і араматычныя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў грыбах, павышаюць апетыт і станоўча ўплываюць на працэсы стрававання. А колькі асалоды ад іх збору!
Праўда, і аб ядавітых грыбах забывацца нельга і ведаць іх “у твар” патрэбна. Гэта найперш бледная паганка на высокай ножцы з бледнымі пласцінкамі знізу, усім вядомыя мухаморы, несапраўдныя апенькі, што адрозніваюцца цагляным адценнем, сатанінскія грыбы на шырокіх ножках, што нагадваюць баравікі, але моцна сінеюць на зломе, некаторыя іншыя, але ўжо менш небяспечныя.
He варта грэбаваць зялёнкамі, махавікамі, пад-
рашэтнікамі, сыраежкамі... Пры ўмелым прыгатаванні яны таксама не будуць лішнімі на стале. Нават грыбы-дажджавікі — белыя пругкія шарыкі — ужываюцца ў ежу, яны смачныя і вельмі карысныя. Неяк у Чэхіі знайшлі дажджавік вагой у чатырнаццаць кілаграмаў. А мы іх ігнаруем, а часам і нагою “пад зад”. Можа, не варта? А раптам гэта будучы чэмпіён!
АСЕННІ ШОЛАХ ВЕРАСНЯ
Ціха сцелецца, сцелецца Ліст на ліст у гаях, Залатая мяцеліца Шалясціць у дубах.
Замяла, рыжаватая, Верасы, паплавы.
3 песняю сумнаватаю Нада мной журавы.
Антон Бялевіч
Барва падвялай лістоты і развітальныя крыкі журавоў — характэрныя прыкметы восені. Дрэвы ненадоўга набываюць дзівоснае стракатае ўбранне. Нібы ў золата апранаюцца бярозы, пазвоньваюць на ветры пурпуровыя вяршаліны асін, кружыцца, ападаючы, медна-чырвонае з зазубрынамі лісце клёнаў. Асенні лес “гарыць”, пераліваючыся ў скупаватых, сонечных промнях вясёлкавымі фарбамі. Пунсовыя гронкі рабіны надаюць яму асабліваю ўрачыстасць.
Адлятаюць у вырай касякі гусей, журавоў, качак. Тужлівае жураўлінае курлыканне міжволі навявае смутак. Іхнія поклічы зусім не такія, якія чуліся нам вясною. Замест ранейшай радасці — у голасе сум, пярэдадзень доўгага растання з радзімай.
У верасні прырода быццам знаходзіцца на раздарожжы. Яна ўпарта не хоча развітвацца з летнім цяплом, а восень настойліва крадзецца да яе восеньскай прахалодай і першымі замаразкамі. Яшчэ
цвітуць на лясных палянах верасы, вабяць вока іншыя лясныя кветкі — рамонкі, браткі, крываўнік, расцвітаюць блакітныя суквецці цыкорыя, мышынага гарошку. У другі раз цвіце лотаць балотная. He збіраецца здавацца надыходзячым халадам асенні лаганец.
І ў той жа час пачынаецца лістапад. Першымі скідваюць лісце ліпа, бяроза, клён. За імі — асіна, вяз, алешына. Абсыпаюцца кусты. Шматколерная лістота ўсцілае зямлю, утвараючы суцэльны дыван, нібы ўкутвае яе напярэдадні зімы.
Цяпер кожнага звярка па шапаценні пачуць можна. Ці то мышка прабяжыць, ці то вавёрачка на зямлю спусціцца. Лісце шаргаціць гучна, адразу ж выдаючы месца іх знаходжання. Хоць сядзі ціхенька і не варушыся. Але адседжвацца няма калі. Трэба папоўніць зімовыя запасы — апошнія дні “нарыхтовак” засталіся. Спяшаюцца вавёркі, мышы і вожыкі, цягаюць у свае сховішчы грыбы, жалуды, арэхі, збіраюць насенні і лясныя плады. А хтоніхто нават дробных жывёлін у прымітыўныя “халадзільнічкі” складвае. Гэта ласічка, гарнастай, якія хаваюць іх у земляных сутарэннях, і совы — яны складваюць здабычу ў дуплах.
Дасканала, па-гаспадарску рыхтуецца да зімы барсук — чысціць, прыводзіць у парадак сваю падземную “кватэру” з мноствам адноркаў, валачэ ў яе сухое лісце і траву, рыхтуе зручную мяккую пасцель, на якой усю зіму будзе адлежвацца ў паўдрымоце. He адстае ад яго і вожык-таптун. А мядзведзь заняты пошукамі найбольш прыдатнага для берлагу месца. Класціся ў стары бярлог яму не даспадобы, вось і бадзяецца па лесе, выбіраючы зручны куточак, каб залегчы на спячку.
У зайцоў жа зусім нядаўна нарадзіліся зайчаняты. Гэта ўжо іх трэці за сезон прыплод. Малым цяжэй, чым іх папярэднім братам і сёстрам. Нават падрасці як след да халадоў не паспелі — худыя і нязграбныя, адна вушастая галава ды ногі. Іх так і называюць — вушасцікі ці лістападнікі.
Паступова знікаюць насякомыя. Яны хаваюцца
ў надзейныя зімовыя сховішчы. He ўбачыш цяпер яркіх дзённых матылькоў і машкары, што хмарамі віліся ў паветры. Толькі праляціць іншы раз у добрае надвор’е пабляклая крапіўніца, а над вадою — выпадковая страказа.
У лесе даспяваюць апошнія дары восені. Пацямнелі і вылушчыліся арэхі, гатовыя да спажывання плады на лясных ягадных дрэвах — каліне, рабіне. Трапляюцца познія брусніцы. І канечне ж, гэта перыяд збору журавін — галоўнага прыроднага багацця вярховых балот. Ягады змяшчаюць рэчывы, якія стрымліваюць гніенне, у свежым выглядзе могуць захоўвацца да 9 месяцаў. А якія смачныя прыгатаваныя з іх кісель, варэнне! Выкарыстоўваюць журавіны і для выпрацоўкі віна і сокаў.
Птушкі адляцелі ў вырай, іх замяняюць паўночныя суродзічы. Прылятаюць да нас рагатыя жаваранкі, уюнкі, пуначкі. Падоўгу затрымліваюцца на вадаёмах пералётныя паўночныя качкі. Выкарыстоўваючы апошнія пагодлівыя дзянькі, вадаплаўныя дапаўняюць свой тлушчавы баланс і трымаюцца на кормных вадаёмах да самага замярзання. A некаторыя і на зіму застаюцца. Толькі перабіраюцца бліжэй да жытла чалавека, на ваду незамярзаючых пратокаў каля плацін, млыноў, шлюзаў.
Пад канец месяца ў лесе робіцца зусім ціха. Толькі нягучна пасвістваюць сініцы і каралькі, ды нагадвае пра сябе барабанным пошчакам дзяцел.
Падшукваюць найбольш прыдатныя сховішчы для зімоўкі паўзуны і земнаводныя. Жабы хаваюцца ў норах і пад карэнне дрэў, яшчаркі і гадзюкі знаходзяць прытулак у дуплах ды сярод зваленых гнілых карчоў і буралому.
Перабіраюцца на “зімовыя кватэры” і водныя насельнікі. Рыбы збіраюцца ў чародкі, ідуць на глыбокія месцы — у зімавальныя ямы, асабліва акуні, яршы, плоткі. Туды ж падаюцца і шчупакі, якія харчуюцца гэтымі небаракамі. У зацягнутым цінай віры пагружаецца ў соннае аняменне сом.
Жыццёвыя рытмы ў жывёльным свеце прыкмет-
на затухаюць.
ФАРБЫ КАСТРЫЧНІКА
Зачаруе агнём Маладзенькай рабіны, На адлёце крылом Памахае бусліным.
Пятрусь Броўка
У кастрычніку прыроду агортвае своеасаблівы сум. 3 дрэў асыпаецца апошняя лістота. Яе суцэльны рознакаляровы дыван густа ўкрывае адсырэлую зямлю. Усё часцей неба зацягваецца густымі хмарамі, церушыць дробны дождж.
Але надвор’е ў кастрычніку пераменлівае і неаднастайнае. To некалькі дзён запар, не пераставаючы, ідуць дажджы, то падзьме халодны вятрыска, то невялікі марозік зацягне ўвільготненую зямлю тонкай празрыстай скарынкай. A то ўсталюецца цёплае, амаль летняе надвор’е. І адбываецца гэта, як правіла, у першай палавіне месяца. Сонца на развітанне засвеціць шчыра і ласкава, неба ачысціцца ад хмар і здзівіць незвычайна празрыстым паветрам. Вяртанне цяпла адзначаецца ў кастрычніку амаль штогод і доўжыцца некалькі дзён, а то і тыдняў. Нібыта створана гэтая пара спецыяльна для жанчыны-працаўніцы, якая ў штодзённых клопатах не згледзела, як праляцела лета, і не паспела адчуць яго прыгажосці. І вось прырода, не жадаючы пазбаўляць яе гэтай радасці, на нейкі час зноў вяртае для яе лета. Таму і называецца гэтая пара ў народзе “бабіна лета”.
Адлятаюць у цёплыя краі апошнія чароды птушак. Накіроўваюцца да месцаў зімоўкі берасцянкі і аўсянкі, дразды (пеўчыя, чорныя і белабровікі), шпакі і гракі. Рушылі ў далёкі шлях пералётныя паўночныя качкі і познія гусі, што часова затрымаліся на мясцовых вадаёмах. Апошнія адлятаюць дразды-рабіннікі. Прывабныя гронкі агністай ягады затрымалі іх даўжэй за ўсіх. Цяжкая гэта дарога, доўгія бесперапынныя пералёты над морам, удзень і ўночы, у дождж і вецер. Але яны ляцяць,
каб выжыць, каб зноў вярнуцца ў наступным годзе і напоўніць чароўнымі гукамі птушынага спеву роднае наваколле.
А з поўначы прыбываюць да нас калоніі вандроўных птушак і застаюцца зімаваць. Да прыляцеўшых у верасні каралькоў і пуначак далучаюцца чырванагрудыя снегіры, чубатыя амялушкі, шчабятлівыя чачоткі. І пайшлі церабіць гронкі рабіны, якая сёлета ўрадзілася. Пачынаецца сапраўдны рабінавы баль.
Жывёлы па-рознаму рыхтуюцца да зімы. Зніклі кажаны. Яны “акупіравалі” дуплы дрэў, гарышчы закінутых пабудоў, сутарэнні і заснулі там уніз галавою, учапіўшыся кіпцюрамі задніх ног за столь.
Змеі, яшчаркі і жабы, зашыўшыся ў норкі, трухлявыя пні і пад карэнне дрэў, дранцвеюць і паступова пераходзяць у спячку.
Апранаюць больш цёплае футра пушныя звяры. Пасвятлелі жывоцік і бакі ў зайца-русака, а спінка з рыжай зрабілася шэранькай. Бяляк пачынае апранацца ў белы кажушок, але не адразу. Спачатку бялеюць ногі. Заяц, як кажуць, “надзявае порткі”, потым бакі, і толькі перад самым снегападам ён пабялее цалкам. Добра яму будзе зімой, а зараз не вельмі — белыя плямы далёка відаць, даводзіцца пакуль адседжвацца ў гушчары.
Змяніла свой убор вавёрка. Брудная рыжая поўсць выліняла. Замест яе з’явілася цёплая і шчыльная, шараватага колеру. Пабялелі гарнастай і ласка, толькі кончыкі хвастоў засталіся чорнымі. Гэтыя звяркі таксама чакаюць снегападу — тады маскіроўка забяспечана.
Шукае месца для спячкі янот. Але класціся асабліва не спяшаецца. Пакуль яшчэ можна, нагульвае тлушч — ловіць аслабелую рыбу, адшуквае жаб і смоўжыкаў, падбірае рэшткі агародніны, салодкія карэньчыкі, дзікія яблыкі, забіраецца ў птушнікі.
Усё марудней рухаюцца на глыбіні рыбы. Закапаліся ў глей насякомыя, малюскі, п’яўкі. А вадзя-
ны павук знайшоў пустую ракавіну смаўжа, начапляў на яе сценкі бурбалак паветра, зашыўся ўглыб, цёпла павуку, паветра, як коўдра,— і холаду не прапускае, і цяпло трымае.
Усё бліжэй зіма...
ЛІСТАПАД, ЛІСТАПАД...
...Лес шумлівы радзее,
Вецер гоніць хмарыны з-за цёмных ялін. Грозны чуючы сівер, лісты, як надзеі, Аблятаюць на дол з пачарнелых ялін.
Аркадзь Куляшод
Лістападаўскія дні навяваюць холад і сум. Нізкія, пацямнелыя хмары зацягваюць неба. 3 ранку да вечара церушыць, амаль не перастаючы, дробны калючы дождж. Толькі зрэдку, зусім скупа, нібы развітваючыся, выгляне між выпадкова рассунутых хмар патускнелае сонейка, і зноў запануюць холад і слота.
3-за дажджоў адчувальна павышаецца ўзровень вады ў азёрах і на рэках, выклікаючы асеннія паводкі. Пуста і гола на палях. Адзінока чарнеюць сцірты саломы і сена, што нарыхтавана на зіму, ды скупа зелянеюць пасевы азімых. He чутно ў небе курлыкання журавоў — апошнія караваны пакінулі родныя мясціны.
Адышлі на “зімовыя кватэры” і жыхары лесу. Соладка заснуў у берлагу мядзведзь. Да глыбокай восені назапашваў ён падскурны тлушч і цяпер усю зіму будзе жыць за кошт яго. Толькі ўспомніць у сне пра салодкі ліпавы мёд ды зацмокае ад задавальнення або пачне лізаць шырачэзную лапу, з якой злазіць старая стаптаная скура.
Як і мядзведзь, упалі ў спячку вожыкі, барсукі, яноты. Праўда, барсук часта прачынаецца, іншы раз нават вылазіць на кароткі час з нары, паблукае крыху па лесе і зноў кладзецца. А янот, добра паспаўшы, і ўвогуле не супраць час ад часу больш за
паўдня па лесе пабадзяцца — глядзіш, нейкая здабыча надарыцца.
Прыстасоўваюцца да цяжкіх умоў жыцця і птушкі, што засталіся зімаваць. Глушцы, цецерукі і рабчыкі харчуюцца каташкамі і пупышкамі дрэў, дзяўбуць хвою сасны ды шукаюць у недаступных месцах познюю ягаду, што дзе-нідзе захавалася. Толькі шустрыя сінічкі не сумуюць і пераскокваюць з аднаго дрэва на другое, дэталёва аглядаючы кожнае з іх,— вышукваюць у трэшчынах кары насякомых, што зашыліся туды на зімоўку.
Заяц-бяляк па-ранейшаму адседжваецца ў гушчары. He практыкуе працяглых пераходаў русак. І лісіца выходзіць далёка на раскіслыя палі не асабліва імкнецца.
Прырода чакае. зімы. Асенняя слота ды імжа надакучыла ўсім. І першы мароз будзе сустрэты з радасцю. Вось-вось пойдзе чысты, бялюткі снег, і ўсталюецца царства зімы — наваколле апранецца ў незвычайны белы ўбор.
СНЕЖАНЬСКІЯ ПОДЫХІ ЗІМЫ
Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном...
Расчасалі вішні шоўкавыя косы І ўранілі долу
снегавы вянок.
Паўлюк Трус
Снежань — першы зімовы месяц — самы пахмурны. На снежань прыходзіцца больш як дваццаць кароткіх дзён без сонца. A 22 снежня — дзень зімовага сонцастаяння — гэта самы малы ў годзе дзень і самая доўгая ноч.
У марозным халодным паветры кружацца і кружацца шматлікія ўзорыстыя сняжынкі, марудна, але настойліва ўкрываючы зямлю белай пярынай.
Як зачараваны стаіць лес. Апусцілі пачарнелыя галінкі лісцёвыя дрэвы, і толькі сосны, яліны ды кусты ядлоўцу вызначаюцца ўтойлівай зелянінай. Сям-там выглядаюць з-пад снегу вечназялёныя кусцікі бруснічніку і верасу. Добра вытрымлівае маразы мох — зязюльчын лён, які пасля адмірання ўтварае торф.
Цяжка ўзімку жыхарам лесу. Глыбокі снег ускладняе ім пошук ежы, не дазваляе рабіць доўгія пераходы капытным у пошуку корму. Маладымі галінкамі асіны і бярозы, хвоі ды карою маладых дрэў кормяцца ласі і казулі.
Некаторыя звяры мяняюць футра — робяцца бялюткімі, як снег. Гэта — ласка, гарнастай, заяцбяляк. 3 такой маскіроўкаю ім пашанцавала — паспрабуй разглядзі іх сярод бязмежных белых прастораў.
Шнырыць па полі ў пошуках ежы лісіца. Выпадковым кормам даводзіцца перабівацца зайцам. Глыбокай ноччу з ваўчыцай выходзіць на дарогу шэры разбойнік — воўк.
У зімовай спячцы мядзведзь і барсук. У развіліне сагнутага дрэва пільнуе сваю здабычу рысь.
Галадаюць зімой і птушкі. Снегіры выдзёўбва• юць насенне палыну, ясеню, клёну. Пупышкамі бярозы і ягадамі кормяцца рабчыкі і цецерукі.
Цяжка шэрай курапатцы. Так ужо склалася, што прыстасавана яна да жыцця на адкрытых месцах. І корм свой, натуральна, здабывае на зямлі. Але зямля ўкрыта суцэльнай скарынкай снегу, яго не заўсёды ўдаецца прабіць птушкам. І тады яны перабіраюцца бліжэй да дарог, ферм, сціртаў саломы і складскіх памяшканняў.
Каля жытла чалавека можна сустрэць і іншых птушак — чачотак, сініц, асабліва шмат галак, варон, сарок.
Хутка бягуць кароткія зімовыя дні. Ужо і навагодняя ноч не за гарамі. Скончыцца снежань, і загрукае лютымі маразамі студзень — самы халодны
месяц года.
Сцяжын на свеце многа. Прыкметныя і шырокія існуюць гадамі і служаць адразу многім людзям, цэлым пакаленням. Па кароткіх і вузкіх ходзіць чалавек значна радзей. Бываюць яшчэ зусім нязведаныя, амаль няходжаныя, на якія трапляе толькі выпадковы вандроўнік.
Колькі ў свеце людзей — столькі і сцежак, і ў кожнага чалавека яна свая, такая асаблівая, самая прыгожая і непаўторная.
Тут твае карані, тут цвіло тваё дзяцінства, тут кожнае дрэўца вее знаёмым родным водарам, у кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні, тут і трава больш мяккая і шаўкавістая, і неба больш высокае і сіняе, і сонца, здаецца, нават свеціць ярчэй.
Ёсць такая сцяжына і ў мяне. Вузенькая, амаль не ходжаная нікім — ад хутара ўздоўж вёскі міма высокага абрыву ў глыбіню старога лесу.
...Я іду па сваёй знаёмай з дзяцінства лясной сцежцы, як калісьці, гадоў дваццаць пяць назад. Настрой бадзёры і ўзнёслы, і крочыцца лёгка, ногі самі нясуць наперад, і я не адчуваю ніякай стомы. Быццам ізноў хутарскім хлапчуком выбег напрадвесні, каб палюбавацца першымі веснавымі кветкамі, паслухаць песні птушак, якія прыляцелі з выраю, а галоўнае, пазбіраць першых веснавых грыбоў — страчкоў і смаржкоў: менавіта гэтай парою яны высыпаюць на шырокіх лясных прагалінах, высечках ды месцах былых вогнішчаў.
Іду, як і раней, з плеценым лазовым кошыкам, у ботах, лёгкай і зручнай ватоўцы, бо вясна вясной, 342
аднак робіць яна яшчэ толькі свае першыя крокі, і паветра досыць настылае. Пачынаецца мой шлях на ўскрайку поля, уздоўж абрыву, што зарос хмызняком ды рэдка раскіданымі сярод яго векавымі дрэвамі, якія, нібы маўклівыя вартаўнікі, здалёку назіраюць за ўсім, што адбываецца наўкола.
Вясна крочыць па зямлі ўпэўнена і шпарка. Промні веснавога сонца ды густыя ранішнія туманы імгненна з’елі снег на палях, і яны ўжо нават падсохлі, так што суцэльная рыжая гразь ператварылася ў тупкую зацвярдзелую глебу.
Ужо можна смела ісці па яе сшэрхлай скарынцы, не баючыся ўгразнуць. І твае крокі цяпер ужо не тыя, з якімі звыкся раней, калі ступаў па пульхным снезе. І твая хада цяпер мала што нагадвае тую, якая была раней, калі ўладарылі мароз, снег і завеі. Цяпер ты з кожным крокам адчуваеш, як цела наліваецца пругкасцю — ажно паколвае ў By­max і гулка тахкае ў скроні.
Яшчэ які тыдзень міне і палі абудзіць тэхніка, рыхтуючы багата напоеную вільгаццю зямлю, якая засумавала па расліннасці, пад пасевы першых яравых культур. А пакуль што стаіць поле некранутае. Здаецца, яно толькі на імгненне ўстрапянулася, але прачнуцца да канца не паспела.
Сонца прыгравае, і абшар поля поўніцца гукамі. І што найбольш уражвае і захапляе, дык гэта нястрымная песня жаваранка. Ён адным з першых, як яшчэ толькі з’явіліся нясмелыя залысіны-праталіны, аказаўся тут і штодзень вітае цяпер сваімі пералівістымі званочкамі квітнеючую вясну.
Люблю я непадробныя песні салаўя, перашчоўкванне шпака, залівістае трашчанне дразда і шчабятанне ластаўкі, але вось да спеваў жаваранка адношуся чамусьці з асаблівай увагай і слухаю іх з выключнай асалодай. Мо таму, што ён першы з усіх пералётных птушак, шмат раней за друтіх, цешыць нас сваімі няхітрымі спевамі, як бы на крылах прыносячы з сабою вясну, якая з моманту першай яго песні развіваецца нечакана бурна і нястрымна.
Асляпляльнай жаўцізною жыватворных прамя-
нёў ззяе шчодрае сонца. Першыя травінкі зазелянелі язычкамі разгорнутых лісцікаў, якія прабіваюцца, быццам праклёўваюцца праз шкарлупку, з-пад пацямнелага леташняга галля. А ў небе бесперапынна звініць і звініць у бясконцай песні весялун жаваранак. Ен дзесьці там высока, настолькі высока, што ледзь разгледзіш, і спявае, спявае на адным і тым жа месцы, быццам чыясьці чароўная рука падвесіла там мілагучны званочак, які не ведае ні цяжкасці, ні стомы. Яго непаўторны меладычны гук гэтак жа непаўторна зліваецца з чалавечай радасцю і гучыць як сімвал абнаўлення абуджанай прыроды ў адзінай радаснай песні вясны.
Я крочу ў акружэнні звону і святла не спяшаючыся, быццам баюся парушыць дзіўны ансамбль, які сам па сабе склаўся з сола жаваранкавай песні і мноства гукаў і фарбаў маладой вясны. На сэрцы лёгка, прыемна, і здаецца, нават душа маладзее.
Вось і знаёмы абрыў паказаўся. Высачэзны, круты. Паводкавыя воды падмылі знізу суглінак, і цэлы край вялікай пясчанай гары абваліўся, утварыўшы вялізную строму. 3 бакоў учэпістыя дрэвы моцна заціснулі перапляценнямі сваіх карэнняў бездапаможна лёгкую глебу і не даюць далей пашырацца абвалам, а вось зверху, на самай гары, не тое што дрэў, нават кусцікаў маленькіх няма. Вось і пакутуе балюча штогод у перыяд паводкі гара, з усёй моцы трымае свой размыты край, ды дзе тут справішся! I як толькі хлыне з палёў вада, то зноў цэлая сцяна адрываецца ад гары і з гучным шаргаценнем марудна апаўзае ўніз, паступова набіраючы хуткасць ды змятаючы ўсё на сваім шляху. І ўрэшце як вухне ў апошні момант кучай пяску ды дробных каменняў.
Нядоўга наканавана праляжаць ім тут. Імклівыя ручайкі настойліва свідруюць груды сваімі струменьчыкамі, зносячы разам з сабою захоплены пясок і каменні. І ўжо праз некалькі дзён і следу ад таго насыпу не застаецца, быццам і не было яго на гэтым месцы.
Толькі дзве моцныя вялікія скалы замацаваліся на самай сярэдзіне абрыву метрах мо ў дзесяці над яго падэшвай, дзесьці ў самую глыбіню яго ўваходзяць масай, вось і трымаюцца таму, высунуўшыся далёка ўперад, быццам вялізныя дапатопныя звяры застылі навек у акамянелым маўчанні.
Але хто ведае, ці надзейна яны трымаюцца? Можа, іх ужо там толькі маленькі кончык застаўся, у тоўшчы стромы замацаваўся некалі і трымціць... А раптам дыхне моцна вецер, ці свавольны раўчук лізне жвір ля скалы, і тады абрынецца яна ўніз, падмінаючы пад сябе ўсё, што трапіцца. Таму лепш на стаяць пад ёй, бо калі пачнецца, то і адскочыць не паспееш, як накрые цябе зверху глыбіна — так і застанешся пад ёй навечна.
Адыходжу ўбок і праз хмызняк краем абрыву пачынаю прабірацца ўверх. Ісці цяжка, бо гара настолькі крутая, што даводзіцца, дакладней было б сказаць, не ісці, а паўзці на яе вяршыню. Боты часам паслізгваюць, постаць неверагодна выгінаецца. Прыходзіцца хапацца рукамі за найболып тоўстыя галіны хмызняку ды ствалы невялічкіх дрэўцаў.
А вясна адчуваецца і тут. На момант спыняюся, пераводжу дыханне і аглядаюся навокал. Яшчэ бягуць з горкі ад рэшткаў нерасталага снегу гаманлівыя ручайкі. А там, дзе зямля адкрытая, ужо павыпырсквалі праз голыя яшчэ галінкі кустоўя першыя веснавыя кветкі на цыбатых ножках і ганарліва пагойдваюць галоўкамі. Пралесак, дык тых — бясконцае мноства. Яны то цэлымі кусцікамі растуць, то раскідаліся беспарадкава, быццам жменю насення нехта наўзгад рассеяў, то доўгімі, віхляючымі з боку ў бок ланцужкамі нястрымна паўзуць наверх, бліжэй да сонца. Яны, нібы распушаныя завушнічкі, лагодна пагойдваюцца пад лёгкімі подыхамі ветру.
Нездарма называюць у народзе гэты месяц красавіком альбо квеценем. За першымі кветкамі пачынаюць распускацца пупышкі на дрэвах. Hi туманы, ні ранішнія прымаразкі іх не палохаюць. Вунь
невысокі клёнік ужо ўвесь жоўта-зялёны стаіць, праўда, гэта яшчэ не лісцікі, а своеасаблівыя кветкі. Як з’явіцца лісце — яны завянуць, а пасля вырастуць на іх месцы невялікія гузачкі з доўгімі крыльцамі — там будзе спець насенне.
Быццам мноства маленькіх жоўтых агеньчыкаў ззяюць на сонцы “коцікі” на шырокім кусце вярбы. А вось барбарыс ужо зялёненькі ад маленькіх лісцікаў. Выдзяляюцца ранняй зеленню і раскіданыя сям-там кусты дзікіх парэчак. Яны таксама распусціліся аднымі з першых. Нібы раўняючыся на вярбу, агалілі свае “коцікі” вольха і арэшнік.
Вакол іх уюцца працавітыя пчолы. Меданосаў пакуль што яшчэ мала расцвіло, вось і зляцеліся яны дружна на пажыву. Непаладу ў іх не назіраецца, кожная занята сваёй справай. Колькі кветачак трэба абляцець ім, каб назбіраць лічаныя грамы нектару — не злічыш, але ж нічога, упраўляюцца.
Шчыльна-шчыльна зямлю ўслалі тонкія вусысцябліны дзеразы. Лічаныя дні, як зямля ачысцілася ад снегу, а яе вусы ўжо вунь ва ўсе бакі больш чым на паўметра распаўзліся, доўгія, з маленькімі лісцікамі-адросткамі па ўсёй сваёй паверхні, яны яскрава выдзяляюцца зялёнай, злёгку жаўтаватай афарбоўкай сярод пажухлай травы.
Цікавая гэта расліна, адна з самых старажытных у нашым краі. Нават рассейваецца не насеннем, а спорамі. Адны толькі папаратнікі з усёй мнагалікай флоры тутэйшых мясцін з’яўляюцца іх родзічамі і таксама дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў. А як хутка расце!
Паступова рухаюся далей. І ўспамінаю, як ў дзяцінстве, мы, падшыванцы, бегалі сюды за першымі пралескамі. А напярэдадні Вялікадня і дзеразу збіралі, дадому прыносілі. Як поўнілася сэрца прадчуваннем радасці, калі маці ўпрыгожвала ёй сціплую сялянскую хату: чапляла над вокнамі і дзвярамі, старанна абвівала зялёнымі, нібы аксамітавымі, ланцужкамі цьмяную ікону на покуце. Здавалася, а можа, так і было, адразу ў хаце праясняў-
ся паўзмрок, святлела — адразу рабілася ўтульна і па-вясноваму свежа, усё напаўнялася святочнай прыгажосцю.
А яшчэ дзеразой велікодныя яйкі фарбавалі. Спачатку рыхтавалі моцны адвар з лускі цыбулі, перад тым як пакласці варыцца ў гэтае змесціва яйкі, туды дабаўлялі яшчэ і скручаныя сцябліны дзеразы. Звараныя яйкі былі ярка чырванавата-арэхавага колеру. У тых месцах, дзе да іх датыкаліся сцяблінкі, заставаліся светлыя жоўтыя плямкі. Возьмеш такое яйка ў рукі, паглядзіш на яго — сапраўдны святочны сувенір.
Набярэ дзятва гэтых яек і пайшла высвятляць — у каго яны мацнейшыя. Б’юць яйкам аб яйка — дзюбачкай у дзюбачку: пабілася тваё — аддай яго таму, хто разбіў. Для гэтага нават выбіралі так званыя яйкі-“мацакі”. А каб вызначыць, якое яйка найбольш моцнае, бралі яго ў руку, круцілі на стале — вёртка — “мацакі”, або асцярожна пастуквалі па сваіх зубах — па гуку зразумела было: цок-цок — яно! “Аж сакоча!” — гаварылі пра такое. ,
Некаторыя дык махлявалі. Прабівалі ў пятцы сырога яйка маленькую дзірачку, высмоктвалі змесціва, потым туды праз саломінку нальюць смалы, адтуліну замажуць і зафарбуюць — паспрабуй разбярыся. “Смаляк” любое яйка паб’е. Але ж бяды махляр не абярэцца, калі выкрыюць яго сябрукі. Тут літасці не чакай: натаўкуць па чым папала і бітымі, і цэлымі, і зваранымі ўкрутую, і ўсмятку. Але ўсім было весела, бо якое ж свята без падвохаў?..
Успаміны, нібы хвалі, наплываюць адны на адны. Тут, у родным краі, яны цешаць замілаванасцю cap­ita, радасцю, часам хай і журботліваю, зліваюцца ў адно — цудоўна было некалі і бестурботна.
Тут вось такія, ці іншыя ўспаміны можа выклікаць кожная травінка, на якую звернеш увагу, кожны кусцік, калі дакранешся далоняй да яго шурпатых галінак, кожны валун і падгнілы пянёк, ля якога праходзіш.
Тут кожная кветка, кожнае дрэўца і кожны камень аб нечым нагадвае, будзіць успаміны, выклікае былыя пачуцці і на момант вяртае ў непаўторны бестурботны час цяжкага, але ўсё роўна шчаслівага дзяцінства — самай вясёлай пары ў жыцці.
І сённяшнія твае клопаты, жыццёвыя няўладкі здаюцца надуманымі, дробязнымі і не вартымі ўвагі, хоць на самай справе яны не такія. Табе здаецца, што свет зусім не такі, якім ты яго зведаў у сталыя гады, верыш — ён добры, лагодны, і несправядлівасць, хлусня, хціўства — у ім выпадковыя. А галоўнае, забываюцца ўсе турботы і складанасці напружанага жыцця.
Узрушаны і асветлены ўспамінамі і развагамі, кірую на гару, прадзіраючыся густым шчыльным хмызняком.
Неяк раней, здаецца, быў ён прыкметна радзейшым. Ці то зарос ад таго, што тут не бывае ніхто ў апошнія гады? Ці то я залішне растаўсцеў? Хутчэй за ўсё ў гэтым і першае, і другое. Але рухаюся ўсё ж даволі паспяхова, нездарма шмат разоў прамерыў у дзяцінстве тут усё ўздоўж і ўпоперак.
Вось ужо кусты парадзелі, і даўно патухлае вуголле былых вогнішчаў на шляху трапляецца, і болей чысціні і святла навокал, здаецца, становіцца. Яшчэ некалькі крокаў — і я на самай вяршыні, стаю над гэтым абрывам, як і многа гадоў назад, і ўглядаюся ў наваколле. І зараз тут усё перада мною, як на далоні, аж да самага далягляду.
Якая шыр, прастора і вольніца! Наперадзе, у вялікай, з усіх бакоў акружанай пакатымі пагоркамі даліне прытаілася знаёмая з дзяцінства ўтульная вёсачка Несутычы.
Гляджу на яе старыя саламяныя стрэхі, якія сшарэлымі лапікамі ляжаць між новых, што пабліскваюць яркай жаўцізной, а ў думках зноў вяртаюся ў мінулае.
Любуюся ўсім, што бачу і міжволі пасылаю даніну павагі продкам. Як разумна і памяркоўна ўмелі выбіраць яны месцы для сваіх паселішчаў.
Узяць хаця б гэту вёсачку, Несутычы. І ад вятроў з усіх бакоў вёсачка схавана, і ўрадлівая глеба пад паселішча не занята, і прыгожа наўкола. Быццам сама сабою ўсё так удала атрымалася, што паблізу шляхі зносін, нават да дарогі ў вялікі свет рукой падаць, і ўсё іншае, што заўсёды патрэбна чалавеку, тут, побач.
Вунь блішчыць і стужачка рачулкі і сінеюцца люстэркі дзвюх азярын. Зелянее, пераліваецца срэбранай расою выган, дзе пасвіцца хатняя жывёла і топчацца птушка. Далей — віднеюцца сакаўныя заліўныя лугі, разложыстыя, шырокія.
Усім неабходным чалавеку надзяліла прырода гэтыя мясціны. І бяда нашага часу іх абмінула — не шкоднічалі тут розныя там вышукальнікі і праектанты, меліяратары. Яны б знішчылі прыгажосць, зруйнавалі б яе, як зрабілі ў многіх іншых мясцінах майго роднага краю. А колькі грошай дарэмна змарнавалі б на праекты ды пошукі свае, што нікому і не патрэбны ў канчатковым выніку. A ў дзядоў нашых і без іх дапамогі не тое што горш, a нават куды лепей атрымлівалася, нібы па заказу.
Недалёка ад вёскі — лес. Лес-бацюхна, звалі яго мае продкі, бо ён у галодны год карміў іх ягадамі і грыбамц дзічынай, паіў крыштальнымі крынічнымі водамі. Ен і цяпер дапамагае вяскоўцам — тымі ж сваімі дарамі, бёрнамі на новыя хаты, дровамі...
А на гэтым месцы, дзе стаю я цяпер, заўсёды палілі агні ў купальскую ноч. Купалле заўсёды чакалі з таямнічай нецярплівасцю і рыхтаваліся да яго загадзя. Юнакі арганізавана хадзілі ў лес, нарыхтоўвалі смалістыя карчы, секлі засохшыя кусты ядлоўцу, збіралі яловы і хваёвы сушняк, складвалі яго на вяршыні гары над самым абрывам і, калі ўжо вакол была сапраўдная цемра, падпальвалі.
Сухое ламачча разгаралася адразу ярка і выразна, высокае гіганцкае вогнішча разгаралася ўшыр. Уверх узнімаліся доўгія вострыя языкі полымя, на цэлыя кіламетры асвятлялі наваколле. Уся моладзь з акругі збіралася тады на Купалле, і ва ўсю моц
разварочвалася на шырокай пляцоўцы па-за вогнішчам гулянне. Водблескі агню асвятлялі ружовыя твары юнакоў і дзяўчат — загарэлыя і бадзёрыя, і да глыбокай ночы гучалі наўкола народныя песні, і танцам не было канца.
Толькі бабулькі, якія сабраліся ў баку асобнай купкай, наглядаючы хто з кім гуляе, абгаворвалі якую-небудзь дзяўчыну. Рознае пра яе пляткарылі, “перамываючы” костачкі.
Калі ўжо надыходзіла глыбокая ноч, шмат хто пускаўся на пошукі чароўнай папараць-кветкі ды маленькіх начных светлячкоў, якія нібыта менавіта ў гэтую ноч павінны былі асабліва свяціцца.
А пад самую раніцу, калі вогнішча амаль ужо дагарала і заставаліся толькі цвёрдыя агаркі смалістых карчоў, хлапчукі, узброіўшыся доўгімі сырымі жэрдачкамі, спіхвалі іх уніз з абрыву. Яны ляцелі ў ранішнім поўзмроку, перамешваліся з упаўшым з нябёс туманам, уражліва падскокваючы на няроўнасцях і выступах, высякаючы і рассыпаючы на сваім шляху мільёны струменяў, пырскаў і іскраў, якія, разлятаючыся, рабіліся яшчэ больш яркімі дзякуючы свежым патокам багатага кіслародам паветра.
І тыя, што разышліся па хмызняках у пошуках чароўных начных кветак, міжволі спыняліся і з задавальненнем любаваліся прыгажосцю відовішча, сігналізаваўшага аб набліжаючымся завяршэнні цудоўнай купальскай ночы апошнімі водбліскамі феерверку. А з яго заканчэннем кідаліся апошні раз на пошукі ўсё той жа кветкі шчасця.
Праўда, кветак папараці ніхто не знаходзіў ні пад раніцу, ні ў самы разгар ночы, ды асабліва не адчайваліся, тым больш што панаглядаць за дзівоснымі начнымі светлячкамі было не менш цікава, і моладзь гадзінамі блукала па лесе.
Па ўсім лесе ды зарасніках блішчалі жоўтым, злёгку зеленавата-блакітным колерам прама ў траве пад нагамі маленькія кропачкі-агеньчыкі. Нават ступаць неяк боязна, таго і глядзі — апячэшся. Але возьмеш, разграбеш асцярожна свежую траву і
скінеш на далоні, інстынктыўна, нібы гарачы вугалёк перакідваючы яго з адной далоні на другую, і тут толькі адчуеш, што ён і не пячэцца зусім, тады трымаеш яго на адной выцягнутай руцэ і пачынаеш уважліва разглядаць.
Светлячок выглядае маленькім лахмаценькім чарвячком, хоць на самай справе з’яўляецца жуком, толькі з сямейства мяккацелых. Свецяцца ў яго дзве прадаўгаватыя пласцінкі, што знаходзяцца на задняй частцы жывоціка. А выпраменьваюць святло шматлікія бактэрыі, што жывуць у цеснай садружнасці, ці, як кажуць вучоныя, у сімбіёзе са светлячкамі.
Калі перавярнуць светлячка на спіну — жывы ліхтарык раптам пагасне, нібы схаваецца, не відаць яго знізу, з-пад цела.
Наогул жа гэта зусім і не светлячок. Больш правільна — “светлячыха”. Толькі няма ў літаратуры такога слова... Гэта не ён, светлячок, а яна, самка. Самцы ж — яны і знешне ёсць жукі. Хоць і невялікія, крыху больш за сантыметр у даўжыню, аднак маюць крылцы і лятаюць. У самкі крылцаў няма. Яны не могуць лятаць. Вось і заклікаюць да сябе “кавалераў” уласнымі ліхтарыкамі. А самцы лёгка заўважаюць іх сваімі фасетчатымі вачыма яшчэ здалёку.
Успомніўшы пра светлячкоў, адразу ізноў захацелася назбіраць іх, ды пара не выйшла. І я проста ўглыбляюся ў лес, каб разам з ім і ўсім яго мнагалікім насельніцтвам адчуць новую вясну.
У лесе, зацішаным ад ветру векавымі дрэвамі, адразу становіцца цяплей, сонца свеціць ужо дзесьці зверху, здаецца, нават прыпякае, так што, прайшоўіпы якіх з паўкіламетра, з задавальненнем саджуся адпачыць, нагледзеўшы вялікі знаёмы камень побач са старым векавым дубам, і прыхінаюся спінаю да шурпатага дубовага ствала, і заціхаю ў лёгкай стоме.
Вакол зелянеюць вожыкі-курцінкі свежых парасткаў травы, гудуць пчолы і аддаюць нейкім асаблівым пахам, што надае аскому, жоўценькія круг-
ленькія галоўкі кветак падбелу. Пакуль што толькі іх галоўкі на тоўсценькіх з кароткімі зялёнымі язычкамі стаўбунках стаяць, а хутка адрастуць і іх шырокія мясістыя лісты.
Яшчэ называюць іх маці-й-мачыха.
Сарвеш такі лісточак, паглядзіш: знізу ён амаль белы, з мноствам кароценькіх атожылкаў-валасінак. Пакладзеш лісцік гэтым бокам да незнарок параненага, пабітага месца на целе — адчуеш прыемную цеплыню — “маці”. Калі ж той жа лісточак прыкладзеш верхнім, гладкім бокам, то адразу ж і адкінеш — непрыемны халадок ідзе ад яго — “мачыха”.
Высока ў небе кружыцца каршун. Ужо з выраю вярнуўся. У хуткім часе змайструе ў глыбокім лясным гушчары, нібы ў непрыступнай крэпасці, у якой-небудзь развілцы высокага дрэва сваё важкае гняздо і засядзе на яйкі — на якіх сорак пяць дзён. Толькі ў пачатку чэрвеня з’явіцца ў яго патомства. Без літасці будзе біць тады птушанят кнігавак, драздоў, перапёлак, паляваць на мышэй, паўзуноў і земнаводных. А пакуль што будзе задавальняцца, збіраючы ежу на берагах вадаёмаў, падчысціць пабярэжжы ад рыбы, якая загінула пасля разводдзя. І не стане траціць час на далёкія паляванні. Але пазней, калі рыбных рэшткаў не будзе хапаць, то пачне актыўна рыбалоўствам займацца. Прыгледзіць рыбіну, якая заплыве на водмель, маланкай спікіруе ўніз, выхапіць яе вострымі ўчэпістымі кіпцюрамі прама з вады.
Моцны драпежнік каршун, і гняздо сваё хутчэй са звычкі, чым з асцярогі ў лясной глушы хавае. Няма ў яго ворагаў у прыродзе, няма, праўда, у яго і сяброў.
Для чалавека каршун, бадай, больш карысны, чым шкодны,— няшчадна б’е дробных мышападобных грызуноў, што шкодзяць пасевам, і ўратоўвае тым самым добрую частку ўраджаю. Праўда, схопіць часам у двары няспрытнае кураня ці паесць на седале яйкі, але з лішкам жа кампенсуе пасля прычыненую чалавеку шкоду.
Дзесьці ўбаку трашчаць дразды, весела пераклікаюцца жаўтабрушкі-сініцы. І калі ціхенька прасядзець вось так доўга-доўга, то з многімі ляснымі насельнікамі шмат бліжэй пазнаёміцца можна. А лес, што вакол акружае, зусім не заўважае цябе.
Толькі сядзі ціха-ціха і ніводным рухам сябе не выдавай. Быццам няма цябе тут. А звыклае жыццё лесу працягваецца, напаўняецца сваім загадкавым зместам.
To мышка каля самай нагі, не разгледзеўшы цябе, прабяжыць, то птушыная дробязь прама над самай галавой пераклік вясновы ўчыніць, то вавёрачка па ствале праскача, а то і прыблукае, прынюхваючыся да незнаёмых пахаў, і больш вялікая звярушка — клыпаногі барсук ці заспаны янот. Нерухомая постаць не пужае дзікіх жывёлін, а толькі крышачку зварушыся — пырх, і няма нікога.
Вось б’юцца невядома з якой патрэбы расфуфыраныя вераб’і. Турботна вышуквае ў шчылінках пад карой розную жыўнасць юркі попаўзень, манатонна стукае па дрэве дзяцел у яркай чырвонай шапачцы. Штосьці западозрыў, спыніўся. Аглянуўся.
— Піг-піг!
І паляцеў кудысьці, каб перастрахавацца ад бяды, а мо старое месца надакучыла і трэба шукаць лепшае.
Свежым водарам церпкіх эфірных маслаў пахне ядловец, нібы стэрылізуючы лясное паветра ад нежаданых мікробаў.
Ажывае лес, радуецца доўгачаканаму цяплу, шырока і ўпэўнена пачынае свой імклівы разбег вясна па ўсіх яго курцінках і ярусах. Прачнуліся дрэвы, і пабег сок па ўсіх іх драўляных жылках. Прачнуліся восы, мухі, а за імі — і іншыя лясныя жыхары, што кормяцца імі ды свежай травой і лісцем.
Вось і вусень сасновага шаўкапрада прачнуўся. Усю зіму правёў ён у самай глыбіні лясной падсцілкі — сярод лісця, моху ды апалай ігліцы. Сціснуў
восенню як мага цясней сваю тоўстую рубцаватую скуру, яшчэ болей тым самым яе ўшчыльніў і заснуў, прычапіўшыся да асінавага ліста, быццам пад вялізную надзейную страху забраўся.
Асінавае лісце рана ападае, і без таго непрыкметны гэты лісточак глыбокай восенню зусім нябачны. Засыпалі яго па чарзе апалае лісце ляшчыны, прыляцелыя з ветрам парашуцікі насення ясеня, сасна іголкамі зверху прысыпала, ды яшчэ некалькі абламаных сухіх галінак у дадатак упала — паспрабуй, здагадайся, што недзе там пад лісцікамі нехта схаваўся. А пазней яшчэ і снегам усё пакрылася — у сажань таўшчынёю ахоўны слой утварыўся.
Гэтак і прасядзеў усю зіму ў маўклівым здранцвенні вусень, а як толькі снег растаў ды сонейка як след прыгрэла — ажыў ненасытны абжора, марудна, але настойліва прабіраецца па ствале высачэзнай хваіны наверх, у самую глыбіню дрэвавай кроны — усё лета будзе цяпер няспынна жаваць хвою сасны, накопліваючы сабе патрэбныя рэчывы, каб далей развівацца. А ўжо тады, назапасіўшы ўсяго, што трэба, возьме і ператворыцца ў нерухомую кукалку, каб выпырхнуць праз нейкі час ізноў ужо ў выглядзе зграбнага стракатага матылька.
А пакуль паўзе і паўзе вусень сасновага шаўкапрада па ствале. Ствол высокі, гладкі, а ножкі ў вусеня кароценькія, хутчэй прысоскі, а не ножкі. Але іх шмат, і адрываючы ад дрэва па чарзе адну за другой, ён ледзь прыкметна перамяшчаецца ўперад, чапляючыся кожны раз крышачку вышэй, падцягваючы адначасова за імі астатнія членікі свайго цела. Марудна рухаецца, цяжка яму, пасля доўгай зімы ледзьве хапае сіл, але ўпарты вусень паўзе і паўзе. Вось дабярэцца да водарных сасновых іголачак, тады і адпачыць варта, а пакуль — наперад, хоць марудна, хоць за кошт неймаверных намаганняў, але наперад да жаданага, да мэты.
Трохі вышэй, у кроне той жа сасны, з галінкі на галінку пералятае шэранькі непрыкметны матылёк. Матылёк як матылёк, нічым асаблівым сярод іншых
не адрозніваецца, іх вунь колькі хутка будзе — чырвоных, жоўтых, блакітных і зялёных, на ўсе колеры вясёлкі, а гэты вельмі ж ужо звычайны, быццам прыгажосці не любіць альбо саромеецца. Можа, за гэта і даў яму вядомы сістэматык Карл Ліней лацінскую назву “пудзібунда”, што значыць сарамлівы альбо сціплы.
Пакуль іх яшчэ мала. Але праз тыдзень-другі пачнецца масавы вылет. Сапраўдныя веснавыя гульбы пачнуцца. На кожнай галінцы самка след пахучы пакідае — па ім і знаходзіць яе самец. Цельца самога матылька тоўсценькае, а ножкі апушаны кароценькімі варсістымі валаскамі, таму называюць яго яшчэ шэрсцелапкай.
Але не дзеля пацехі наладжваюць начныя гульбішчы сарамлівыя шэрсцелапкі. Суцэльнымі шчыльнымі кольцамі аблепліваюць самкі галінкі дрэў шэранькімі шарыкамі яец. He пройдзе і месяца, і вылупяцца з іх вусені. Лёгкія прадаўгаватыя палачкі, яны ад нараджэння пакрыты дастаткова доўгімі густымі валаскамі. Забярэцца такі вусеньна самую высокую галінку, распушыць як мага больш лахматыя валаскі, а тут быццам спецыяльна ветрык дзьмухне — і пайшоў ён вандраваць у паветры, куды толькі не занясе яго вецер.
А закіне лёс у раскошную крону якога небудзь пладовага дрэва, і пачне ён там гаспадарнічаць — то краі ў маладога лісця абгрызе, то дзірачкамі ў сапраўдны друшляк іх пасячэ, а не, то таго і чакай, адны чаранкі толькі ад лісця пакіне. Вось табе і сціплы, вось табе і сарамлівы!
А над распусціўшыміся “коцікамі” нізенькага кусціка вярбы ўюцца пчолападобныя мухі. Нявопытнаму чалавеку і ў галаву не дайшло б падумаць, што гэта не пчолы. I па велічыні такія ж, і знешне быццам нічым не адрозніваюцца — такога ж колеру і формы, і нават гудуць па-пчалінаму.
Толькі ж ва ўсіх пчолаў па дзве пары крылаў, а ў гэтых адна. А калі так, атрымліваецца, што гэта мухі. Але ж! Менавіта такія і па памерах, і па афарбоўцы. А парадокс з формай і афарбоўкай зусім невыпадко-
вы. Гэта для таго, каб ворагі прымалі іх за пчол. У тых жа вострае джала з моцным ядам. He кожная птушка асмеліцца праглынуць пчалу. Вось і падмайстроўваюцца пад іх пчолападобныя мухі.
На суседнім з вярбою кусце ляшчыны невядома адкуль з’явілася маленькае даўганосае цуда. Нібы павук, а нібы і не, цела маленькае, прадаўгаватае, як тое мініяцюрнае яйка райскай птушачкі, а ногі даўжэзныя, многаступенчатыя. У павукоў такіх, здаецца, не бывае. Цікава, што гэта за істота?
Асцярожна бяру яга за тонкую ножку, а яна раз — і адламалася, ну прама сама па сабе, а цудапавука і след прастыў, схаваўся ад бяды далей.
Нага? Што яму нага,— іх у яго мноства. Хопіць і тых, якія засталіся. Зручна, ці не праўда?
А адламаная ножка на далоні засталася. Але што гэта? Яна рухаецца — то згінаецца, то разгінаецца. Ну, цяпер зразумела. Я раней чуць чуў, а ўбачыць сваімі вачыма не прыходзілася. Гэта ж сенакосец — блізкі сваяк павукоў, доўгі час можа рухацца канвульсійна яго абламаная нага, нагадваючы рухі касы, за што і атрымала насякомае сваю незвычайную назву. Нага для яе — невялікая страта і шкадаваць аб гэтым не варта. А вось саміх сенакосцаў знішчаць не варта — цэлымі начамі яны палююць на дробных кляшчоў ды шкодных клопікаў.
А вось і божыя кароўкі з’явіліся. Адна, другая. Гэтыя ўжо не тут зімавалі, з далёкіх краёў на родную зямлю вярнуліся. Як толькі пераадольваюць яны ўнушальныя адлегласці? Крахатулечкі ж, а вось ляцяць насустрач навальніцам і халадам, наперакор ветру, нястрымна цягнуцца да роднага краю.
Працягваю да галінкі руку, і даверлівы бяскрыўдны жучок ахвотна садзіцца на яе. Застыў на адным месцы, не спяшаючыся ўцягнуў, умела склаўшы дастаткова доўгія мяккія празрыстыя крыльцы і прыкрыў іх зверху надзейнымі хіцінавымі панцырыкамі. Тут ужо і разгледзець яго можна ўважліва.
Ярка-чырвоны, з чорненькай мініяцюрнай галоўкай і маленькімі кропачкавымі крапінкамі па ўсёй чырвані фону, прысеў і прыціх, быццам аддыхнуць крышачку вырашыў, і задумаўся, абагрэты дабратой і цяплом чалавечай рукі. У нашых краях у яго і назва асаблівая ёсць — ядзерка. Ці не праўда, такое ж лагоднае і кволае, як і сам жучок.
Помніцца, пасадзіш яго ў дзяцінстве вось гэтак жа на малюсенькую сваю далонь і прыгаворваеш:
— Ядзерка, ядзерка, пакажы надвор’е. Калі дождж, то сядзі, а пагода — дык ляці.
І глядзіць, змоўкнуўшы разам, дзетвара, што сабралася ў кружок. А жучок пасядзіць, пасядзіць, ды раптам расхіне свае чырвоныя панцырыкі, выпусціць пяшчотныя крыльцы, ды як паляціць...
А дзетвара як загалгоча, як закрычыць на ўсе галасы: -
— Ура! Ура! Пагода!
— Дзякуй табе, ядзерка.
— Прылятай яшчэ! Дадзім табе хлеба — паляціш на неба... Хай там твае дзеткі паядуць катлеткі.
Ды толькі зусім не катлеткамі харчуюцца божыя кароўкі. Вялізную карысць прыносяць яны чалавеку, знішчаючы лічынак шкоднікаў садоў і пасеваў. Аб гэтым мажліва і не кожны ведае. Прычым знішчаюць бязлітасна, у непамернай колькасці, захоўваючы расліны некранутымі для выкарыстоўвання іх чалавекам. Асабліва не даюць спуску тлі, якую іншыя насякомыя абмінаюць. Адна божая кароўка паядае іх за суткі па сотні штук і болей.
...Задумаўся я, у думках кудысьці вельмі ж ужо далёка адышоў. А тут з самага верху гучна:
— Кра-кра-кра!
Качка ў лесе? Непрывычна неяк, ды і не відаць штосьці нікога. He так проста схавацца ёй сярод голых яшчэ галін, ды і не месца гэта для яе, азёры ды залівы — вось іх стыхія.
А з таго ж месца ізноў:
— Кра-кра! Кра-кра-кра!
Насланнё нейкае, ды і толькі.
“Ну, што яшчэ за ліха?” — міжволі ўскокваю з прыгрэтага месца.
А зверху і яшчэ раз:
— Кра-кра-кра!
Ах, вось яно што! Гэта самачка качкі-гогаля — адзіная з усіх качак, якая селіцца ў лесе. І месца для гнязда выбрала ўжо ж крайне нязвыклае для качынага племені — прама ў старым вялізным дупле. Высуне адтуль галаву на доўгай шыі, паводзіць ёю па баках ды ізноў падасць голас:
— Кра-кра-кра!
Сядзела б сабе спакойна, не прыцягвала б увагу. Але ж не, усё кракае чагосці. Здаецца, і чалавека зусім не баіцца, ці проста, відаць, не лічыць яго сваім ворагам. Каб жа так было заўсёды.
А як жа яна ўжываецца з драпежнікамі? Іх жа ў лесе шмат. Ястраб-цецяроўнік, вялікія начныя совы, ды і дасціпны янот-паласкун без цяжкасці можа дабрацца да дупла — лазіць жа ён вунь як па-майстэрску.
Ды, мабыць, не асабліва і баіцца іх самка гогаля. У дупле яна надзейна закрыта з усіх бакоў і нават зверху і знізу, а сунецца хто ў адтуліну — тут жа атрымае ўдар важкай шырокай дзюбай.
Дык гэта ж, відаць, мая старая знаёмая?
Аднойчы ля рэчкі мне пашанцавала наглядаць за шлюбным рытуалам парачкі прыляцеўшых гогаляў. Ярка, страката размаляваны самец маляўніча выгінаўся, закідваючы далёка назад шырачэзную галаву і часта-часта біў крыламі, уздымаючы цэлы фантан густых пырскаў, пераліваўся ў яркіх промнях веснавога сонца ўсімі колерамі вясёлкі.
Гэткую парачку можна было заўважыць і раней, яшчэ да таго, як ускрывалася рака — птушкі вяртаюцца ў родныя краі рана, дзесьці ў канцы сакавіка. Пакуль на рацэ пачнецца ледаход, доўга трымаюцца ачышчаных ад ільду маленькіх участкаў ракі. Відаць, і гэтыя доўгі час трымаліся амаль незамярзаючай акраіны ля старога млына.
І вось пасля ўжо, з надыходам цёплых сонечных дзён учынілі яны свае шлюбныя гульні.
Трэба бачыць самца гогаля ў вясновым шлюбным убранні! Пярынкі галавы пераліваюцца ў вачах водблескамі зеленавата-стальнога колеру, a верхняя частка галавы прыкметна цямнее, яна адлівае цёмна-фіялетавым акрасам, гэтак жа прывабная фіялетавая шыя, хіба што крышачку больш светлая, і чым бліжэй да тулава, тым святлей. Пер’е на галаве доўгае, што надае ёй бачнасць шырыні і моцы, агульны выгляд яе непаўторна дапаўняецца цёмнай, выразнай плямай на лбе, ганарыстым, хоць і зусім маленькім чубком ды яшчэ і яркай беленькай крапінкай каля самай дзюбы. Манера трымацца — таксама ганарыстая. Нездарма і пра чалавека гавораць — гогалем ходзіць.
Патрасе кавалер-прыгажун высока галавою, развернецца на адным месцы, мільгане на сонцы чорным бляскам спіны і надхвосця, яшчэ раз разварот зробіць. Потым паступова, як у стрыманым вальсе, распусціць крылы, адстаўляючы ў бакі чорныя крыючыя пер’і, ды раптоўна як замахае імі высокавысока, міжволі агаліўшы асляпляльна белыя бакі і грудку, як залапоча ізноў часта-часта па вадзе. Кругом пырскі, пена, як быццам маленькія іскаркі з вады па паветры рассыпаліся.
І зноў нерухома застыне на вадзе прыгажун. A здолееш у гэты момант падабрацца да яго бліжэй, то і чорную з блакітнай перавяззю дзюбу разгледзіш, і вочы, выразныя, быццам бы нават нейкія большыя, чым у іншых качак, з ярка-жоўтай радужынай.
Разгуляецца да канца, усю сваю прыгажосць і зухаватасць сяброўцы дэманструе, як мага больш спадабацца хоча: то галаву высока закіне, то шыю ва ўсю даўжыню выцягне, то быццам кружыцца на вадзе, то раптам у каторы раз нерухома замрэ на месцы.
А самачка, наадварот, сціпленька сябе трымае, нават апярэнне адпавядае яе стрыманым паводзінам — бурае, толькі дзе-нідзе з белаватымі краямі пер’яў крыл і ніжняй часткі жывоціка ды малавыразным брудна-белым ашыйнікам на пярэдняй частцы шыі.
Але сціплай, стрыманай яна яўна прыкінулася, сама ж уважліва наглядае за дасціпным прыгажуном-выбраннікам.
Ды, відаць, нядоўга забаўлялася парачка сваімі шлюбнымі заляцанкамі — дзень-другі, і ўжо засела ў дупло клапатлівая самачка: пара адкласці і наседжваць яйкі. Праўда, і пакінуць іх на нейкі час яна не асабліва баіцца — дупло птушка высцілае вышчыпаным у сябе ж белым пухам — да пяцідзесяці і болей грамаў пушынак можна знайсці ў адным гняздзе гогаліхі, а ён жа такі цёплы і мяккі, на цэлы дзень можна пакінуць у ім яйкі без сугрэву, і яны не астынуць.
Адлятаць з дупла ненадоўга даводзіцца даволі часта — самец пасля шлюбу пакінуў сваю сяброўку, на ёй адной цяпер ляжаць усе клопаты аб будучых нашадках. Як не пазайздросціш тут іншым птушкам-маці, якім самцы і ежу прыносяць, і падмяняюць часам на гняздзе. Пад канец выседжвання гогаліха нават і пра корм забывае, у апошнюю нядзелю сядзіць, ні на хвіліну не злятаючы з гнязда, як быццам, сабраўшыся з усіх сіл, вырашыла, нарэшце, давесці да канца надакучлівую справу ды выбрацца на свабоду з душнага дупла.
А дупло ж тое, як ні кажы, высока, як яшчэ спусціцца адтуль маленькім гагаляляткам?
Аказваецца, у іх і гэта прадугледжана. Але спачатку для іх ёсць другая перашкода — дабрацца да самой адтуліны дупла: як-ніяк яйкі ляжаць часам дастаткова глыбока. І зрабіць гэта зусім не проста.
Спачатку птушаняты сядзяць сярод пуху і абсыхаюць, затым пачынаюць старанна змазваць свае малюсенькія пярынкі шчодрымі выдзяленнямі тлушчу. На ўсё гэта ў іх траціцца прыблізна суткі. А на другія — айда ў дарогу!
Учэпістымі, з доўгімі загнутымі кіпцюрыкамі лапкамі чапляюцца за ўнутраную сценку дупла. Спрытней самых вопытных скалалазаў. Учэпіцца гагаляня як мага вышэй, лоўка слізгане ўверх на мяккім тлустым жывоціку, абапрэцца на тугі хвост,
яшчэ вышэй падцягнецца, зноў на хвост абапрэцца, яшчэ раз падцягнецца — вось ужо і запаветная адтуліна.
Устала на яе край птушаня, агледзелася навокал і без ценю сумненняў альбо страху скокнула насустрач невядомасці. За ім другое, трэцяе... Лёгенькія, пушыстыя, як шарыкі, планіруюць яны на зямлю. А дупло часам у дзесяці, а то і болей метрах ад зямлі. Ну хіба не сапраўдныя смельчакі?
Збярэ іх маці шчыльнай купкай і адразу да рэчкі — сваёй сапраўднай стыхіі павядзе. Пухавічкі ўпэўнена, як запраўскія знатакі, да вады крочаць. А там ім ужо і зусім раздолле. Яны не толькі плаваць, нырца даваць адразу ўмеюць, ды так, што па паўтары-дзве хвіліны могут знаходзіцца пад вадою.
I ўсяго некалькі дзён трымаецца вывадак разам, адзінай кучкай, а дні два-тры прайшло — і пайшлі яны гуляць па воднай роўнядзі. Даюць і даюць нырца, захапляльна, бесперапынна, без мацярынскай дапамогі, здабываючы для сябе паўнацэнную ежу.
А калі толькі даводзілася каму бачыць у празрыстай вадзе маленькага нырца, то яму надоўга запомніцца гэтае дзівоснае відовішча. Плыве гагаляня ў тоўшчы вады не вельмі хутка, але частачаста перабірае лапкамі і амаль вертыкальна набліжаецца да дна. To водарасцінку з каменьчыка здзяўбе, то смоўжыка падбярэ, а калі пачне ганяцца за рохнымі жучкамі, то і наогул засмяяцца можна, настолькі забаўныя яго падводныя віражы, у час якіх ён яшчэ і дапамагае сабе кароценькімі крылцамі.
Мала засталося ў нас гогаляў. А калісьці іх было незлічона — цэлымі вялізнымі чародамі вярталіся яны вясною з выраю. Цяпер жа адну, другую парачку ўбачыш і то добра. Некалі гогаль быў нават своеасаблівым аб’ектам промыслу і назву спецыяльную гэты промысел насіў — гагаліныя гоны. І не на самых гогаляў учыняліся гэтыя своеасаблівыя гоны — збіралі іх пух. Людзі, якія займалі-
ся гэтым промыслам, мелі дастаткрва важкі прыбытак.
Але тыя гады даўно прайшлі. Ды не з-за пабораў па гагаліных гнёздах зніклі птушкі. Яны пладавітыя, тут жа здольны выкласці другую і трэцюю кладку, і калі ў зборы яек ёсць у пэўнай ступені элементы варварства, то збор пуху і падаўна нікому не шкодзіў — паўторна ён усё роўна птушкай не выкарыстоўваецца. Проста стала менш спелых лясоў, чалавек высек уздоўж рэк вялікія дуплістыя дрэвы, і гэта аказалася куды страшней. Гогаль — дуплагнёзднік і другія месцы для гнездавання не прымае; вось і скарацілася рэзка колькасць, гэтай на дзіва прыгожай цудоўнай качкі.
Што зробіш? Перароблівае чалавек прыроду. Бяда толькі, што не заўсёды ўдала і з карысцю для сябе.
Можа, дзеля таго і вабіць так моцна да сябе прырода дзікая, некранутая, каб мог ты ў лішні раз адчуць яе, асэнсаваць свае паводзіны. Можа, таму і хочацца часам вырвацца вось сюды, на тую родную вузенькую сцежку, што знаёма табе з самага дзяцінства, адчуць захапляльную гармонію і чысціню, якую не паспелі яшчэ перайначыць дасціпныя людзі, адпачыць ад турбот, удосталь падыхаць родным паветрам.
Роздум зноў адносіць некуды далёка, і каб у які ўжо раз не аддацца цалкам яго ўладзе, я, больш не прыпыняючыся, крочу далей, бо пакуль не дабраўся да сваёй канчатковай мэты — да шырокай паляны пад Мазалевічавай лагчынай. Як яна цешыла мяне ў дзяцінстве сваімі першымі веснавымі грыбамі!
Ды толькі ўспомніўшы пра іх, адразу прыбаўляю крокі, шпарка бягу наперад. Нібы, як у дзяцінстве, баюся, што нехта іншы апярэдзіць мяне і выбера скручаныя рыжанькія клубочкі.
Яшчэ з паўгадзіны хады — і я на доўгачаканым месцы, праўда, трохі і не пазнаю яго: зарасла, загусцела і нават, здаецца, паменшала ў памерах паляна.
Нетаропка разгортваю купінку за купінкай пажухлую леташнюю траву з надзеяй знайсці жаданыя смаржкі. Уважліва аглядаю самыя крайкі паляны, малюсенькія ўзгорачкі, асабліва з таго боку, што павернуты да сонца, але пакуль што ўсё дарэмна, нічога апрача жоўценькіх веснавых кветачак падбелу знайсці не ўдаецца.
Але і адступаць не збіраюся. Шукаю больш падсохшыя курцінкі, дзе зямля лепей праграваецца. Здавалася, што тут за розніца асаблівая, святла ж, быццам, навокал хапае. Ды не. Лясная расліннасць па-асабліваму патрабавальная да яго. І нейкая нават зусім невялічкая на першы погляд розніца тут уплывае вельмі ўжо адчувальна.
Пад шатром лесу асвятляльнасць ніжніх гарызонтаў прыкметна розніцца. І ў першую чаргу самі дрэвы карэнным чынам на яе ўплываюць — і іх вышыня, і ўзрост, а асабліва — шчыльнасць і самкнутасць кронаў. He менш прыкметна ўплывае і рэльеф. Паспрабуй вось нават цяпер апусціцца на дно глыбокага ляснога раўка — сыра, цёмна, нават яшчэ снег гурбамі ляжыць. А падніміся на высокі пагорак — светла і цёпла. Насустрач веснавому сонцу выпусцілі жоўтыя з шэранькімі палоскамі-кольцамі “коцікі” кусты ляшчыны. Лёгкі ветрык разносіць бязважкі залацісты пылок, і тут жа кароценькія язычкі-песцікі хапаюць пылінкі і зліваюцца разам, каб даць жыццё пладоваму целу сапраўдных лясных арэхаў. А ў глыбіні рова арэшнік яшчэ і не думае цвісці. Вось і розніца.
Абследую найбольш светлыя месцы на паляне ды пералесках. Вось старое вогнішча трапілася. Доўгія галавешкі яшчэ не паспелі паглынуцца травой, нават нейкай нагадваючай павуціну скарынкай, што ўтварылася талым снегам, зверху пакрыты. І трава навокал ніжэйшая і не такая ўжо густая. Такія месцы асабліва любяць смаржкі.
Так яно і ёсць. 3 ускрайку старога вогнішча, выгнуўшы ўбок сваю тоўстую белую ножку, хітра выглянуў на свет божы сваёй светла-карычневай,
злёгку бураватай галоўкай грыб. Э, ды гэта зусім не смаржок, а яго дваюрадны брат — страчок. Галоўка ў яго не канічнай, як у смаржка, формы, a нейкая няправільная, шарападобная, з мноствам глыбокіх, хаатычна раскіданых па ўсёй паверхні разорак, і нагадвае гэтая галоўка сабою чалму ці вялізны абшчыпаны і скамечаны плод грэцкага арэха. ' ..
Страчок па пажыўнасці ўступае смаржку. Ен нават змяшчае ядавітую кіслату — гельвелавую. Праўда, яна лёгка выдаляецца з пладовых целаў пры сушцы альбо ў выніку неаднаразовага кіпячэння. Але ж тут выбіраць не прыходзіцца. Тым болей, што гэта мой першы сённяшні трафей. І я, не могучы стрымацца, хапаю яго за шырокую галоўку, а яна, на табе,— тут жа і рассыпалася ў руках. У спешцы я і забыўся, што грыб гэты вельмі крохкі і вырываць яго трэба вельмі асцярожна.
Ды я не разгубліваюся і старанна збіраю ўсе кавалачкі і кладу іх не ў кошык, а ў невялікі цэлафанавы мяшочак, баючыся страціць хоць самы маленькі з іх. Ад раскрышанага таго грыба адразу пайшоў устойлівы пах. Яго васкавітая надламаная маса галоўкі моцна дыхнула ў паветра нечым асаблівым, і здалося, што яно напоена нейкім дзіўным эліксірам, ад якога становіцца свяжэй і дадатковыя сілы надаюцца арганізму.
Ды страчкі ж звычайна па адным не растуць. Калі знайшоў аднаго, дык прыглядайся наўкола ўважлівей. І я настойліва аглядаю той пакаты край паляны, які згібіста ўзвышаецца, быццам сама зямля выгнулася насустрач сонцу.
Ага, вось і яшчэ дзве скручаныя шапачкі ля самага бярозавага пянька!
Быў бы менш уважлівы, дык і прайшоў бы міма — адзін толькі крышачку з травы высунуўся, a другі дык наогул такім жа рыжым ляшчынавым лістом прыкрыўся, нібы ў хованкі са мной гуляюць.
А калі я, пераможца, знайшоў схованку, то ўжо няма чаго скардзіцца — ідзі ў мяшочак!
Ну, хто яшчэ на чарзе? Ану, давай бліжэй сюды, у мяшочак ці да кошыка!.. He, відаць, пахаваліся.
Вунь яшчэ адзін — ды сапраўдны велікан! Адна толькі ножка велічынёй з запалкавы пачак, а шапачка дык амаль з кулак. Вось гэта знаходка!
Тут жа нечакана натыкаюся на цэлую іх чародку, ну прама пад нагамі. Адзін, другі, трэці... Ужо цэлафанавы мяшочак амаль поўны. Цяпер не тое што не сорамна, а нават, з гонарам можна ісці дамоў — хай зайздросцяць грыбнікі.
Пачакай, пачакай... А вунь, здаецца, і жменька смаржкоў сядзіць.
Так, сапраўды — яны.
Значыцца, нарэшце і самае жаданае трапілася.
Колькі іх? Адзін, два... пяць! Пяць? Можа, яшчэ дзе ёсць паблізу?
Гэтыя грыбы я пакуль знарок не бяру, а стаўлю ля іх кошык — хай будзе своеасаблівым арыенцірам, каб не згубіў я гэтае месца, сам жа спрабую пашукаць яшчэ здабычу.
Грыбы, як быццам зразумеўшы гэта, раптоўна прапалі: надзейна пахаваліся, так болей і не паказваюцца на вочы.
Але ж сапраўды дзіва — няма больш грыбоў. Кручуся амаль паўгадзіны, пільна прыглядаюся — няма!.. Хаця, два невялічкія страчкі знайшоў-такі — мізэрны прыбытак за паўгадзіны пошукаў.
Вяртаюся да свайго кошыка і апускаюся побач на зямлю. Пакуль што не спяшаюся зрываць тых пяць смаржкоў, каб хоць налюбавацца імі ўдосталь. А яны неяк задумёна і фанабэрыста стаяць, як бы нават парасонікі-галоўкі ўсе на адзін бок нахілілі, і са здзіўленнем разглядаюць мяне.
Хто такі наведаўся да іх?
Вялікі, тоўсты, і (дзіва якое!) не расце, як усе, a ўвесь час рухаецца па лесе — вецер яго ганяе ці што? Вось не даводзілася яшчэ бачыць такога дзіва: і не грыб, і не куст, і не дрэва. Адкуль толькі бяруцца такія?
I мне ўсцешна ад такога ўяўлення. На сэрцы
становіцца цяплей і лагодней, прыемна і светла на душы. Наогул, прырода заўсёды чаруе казачнасцю, напаўняе моцай і здароўем.
Яшчэ раз уважліва аглядаю сабраныя смаржкі. Яны вытанчаныя, акуратныя і значна больш стройныя, чым страчкі. Шапачкі не такія шырокія, больш выцягнутыя ў вышыню (у выглядзе курынага яйка), а разоркі на шапачках не такія глыбокія і з мноствам перагародак, у выніку іх паверхня нечым нагадвае пчаліныя соты. Канічныя шапачкі шчыльна зрасліся з белымі, злёгку бруднаватымі ножкамі, а самі галоўкі прыкметна святлейшыя, чым у страчкоў, арэхавага колеру.
Але не дзеля прыгажосці гэтыя какетлівыя шапачкі ў смаржкоў, і не каб здзівіць каго, з’явіліся яны на свет у сваім загадкавым уборы. У тых самых згібінках на галоўках шапак выспяваюць маленькія споравыя сумкі, з якіх высыпаюцца ледзь прыкметныя споры, каб асесці на зямлю ў новым месцы і з’явіцца ў наступным годзе на свет такім жа прыгожым ганарыстым грыбком.
І толькі налюбаваўшыся імі як след, я асцярожна, баючыся пакрышыць крохкія ножкі, адзін за другім зразаю пяць веснавых прыгажуноў і на гэты раз кладу грыбы ўжо у кошык, бо цэлафанавы пакецік і без таго туга напакаваны, хай лепей цэлымі даедуць дахаты іх рыжанькія парасонікі. Туды ж, побач з імі, апускаю і пакецік, каб зручней было несці, каб адна рука была свабоднай.
Смаржкі — грыбы асаблівыя. Яны значна смачней за страчкоў. І гатаваць іх можна адразу, без папярэдняй апрацоўкі. Бо гельвелавай кіслаты яны ў сабе не ўтрымліваюць. Але грыб грыбу розніца. Памеры, колер, знешняя форма ў іх могуць значна мяняцца. І не кожны грыбнік, а тым болей недасведчаны чалавек, зможа часам беспамылкова адрозніць смаржок ад страчка. І калі ўжо гатуюць да стала першыя веснавыя грыбы, дык прынята, ад бяды падалей, праварыць у кіпені і тыя, і іншыя,
часам і без патрэбы, але затое іх можна есці нічога не баючыся, гарантыя бяспекі поўная. Да ўсяго і не заўсёды іх гэтулькі назбіраеш, каб яшчэ і гатаваць па-асобку.
I я, ахоплены думкамі аб смачнай нязвыклай вячэры, спяшаюся да сваёй хаты. Яскрава ўяўляю, як праварыўшы іх і змяніўшы ваду два-тры разы, маці злёгку абсмажвае іх на патэльні ў сметанковым масле, потым закладвае ў гліняны гаршчок, закідвае зверху дробна пасечанай цыбуляй і, заліўшы даверху толькі што знятай з адстоенага малака свежай смятанай (вяршком), ставіць у моцна напаленую печ, дзе яны тушацца да гатунку.
Тут табе, браце, і мяса — не мяса, і яешня — не густ, і нават так жаданая ў любым іншым выпадку вэнджаная каўбаса ўбок будзе адстаўлена. He тоеі
А калі дастане іх пасля і падасць да стала з разварыстай бульбай, то такі водар па хаце пойдзе, што ад апетыту, таго і глядзі, язык свой праглынуць можна.
І я таропка кірую дамоў, на стары хутар. Стома не бярэ, і ноша не адчуваецца, а толькі адна думка свідруе — хутчэй бы дахаты дабрацца.
А дарога, як на злосць, нібы падаўжэла. Ды гэта і не дзіва: зайшоў, любуючыся краявідам, на самы край былога знаёмага ўрочышча, за якім знаходзіўся калісьці самы далёкі Мазалевічаў хутар.
Сцежка часам, нібы зразумеўшы мяне, бяжыць сама, шпарка ўецца між дрэў і пагоркаў, то, наадварот, пачынае марудна рухацца пад прытаміўшыміся нагамі. Ды ўсё ж, што ні кажы, па сваёй знаёмай з дзяцінства сцежцы намнога лягчэй крочыцца, чым па незнаёмых, або, наогул, чужых. Прабадзяўся б я гэтулькі часу па горадзе, то, пэўна, і ногі ўжо не павалок бы, а тут хоць бы што, нічога.
Праўда, і млявасць своеасаблівая па ўсім целе разліваецца. Прысесці, адпачыць хочацца.
Сеў бы вунь на той шырокі бярозавы пень, заплюшчыў бы вочы і спачыў бы хоць колькі хвілін.
Але толькі спыніся, дык заседзішся, а там не заўважыш, як заснеш.
He, лепш не садзіцца.
А ў лясным гушчары нібы дражніцца нехта пачынае.
— Сплююю... Сплююю...— даносіцца адтуль манатонны, але пявучы галасок.
І потым яшчэ:
— Цююю... Цююю...
І тут жа ізноў:
— Сплююю... Сплююю...
Ну, што ты тут скажаш — свавольнікі ды і толькі. Гэта ж маленькія лясныя совы пачынаюць свой перасвіст. Толькі звычайна яны ўчыняюць канцэрт сярод самай ночы, а тут прама к зыходу дня распачалі лагодны мілагучны пераклік. За свае незвычайныя пазывы іх так і называюць совысплюшкі. Гэта самыя маленькія совы нашых лясоў, і хоць чуць іх калі-нікалі даводзіцца, убачыць саву-сплюшку — вялікая рэдкасць, яе ўбранне робіць соўку ў літаральным сэнсе слова невідзімкай. Нерухома седзячай слупком на галінцы, сплюшка цалкам невыразная на фоне цёмна-шэрых ствалоў.
Таму і не баяцца выдаць месца, дзе знаходзяцца. Паспрабуй, адшукай іх.
А сваім голасам яны нібы запрашаюць паспаць у сваёй кампаніі.
Канчаецца лес, слабеюць гукі сплюшак, засталіся ззаду шырокае поле, знаёмы абрыў і пройдзеная з пачатку да канца сцежка.
Увечары настрой у мяне добры як ніколі. 3 апетытам вячэраю адваранай бульбай, запіваю яе кіслым малаком, не дачакаўшыся, пакуль утушацца грыбы.
А будуць гатовы, дык і іх таксама пакаштую. Бо апетыт у мяне добры, як ніколі, ныркі не паколваюць, нават радыкуліт чамусьці не ломіць.
А толькі прыжмуру вочы, дык зноў і зноў перада мною паўстае сённяшняе падарожжа, непаўтор-
ныя краявіды, мноства гукаў і кветак, а я беспамылкова разумею, у чым эліксір таго настрою і самаадчування — менавіта ў той лясной сцежцы, на якой пасля доўгага перапынку давялося ізноў сустрэць вясну — вясну на знаёмай сцежцы. І я бясконца ўдзячны ёй за гэта — за ўбачанае і пачутае, што абудзіла і ўзбадзёрыла маю душу.
НАЧНЫЯ ГУКІ
Апусцілася на зямлю ноч. Патанулі ў маўклівай цемры абрысы дрэў і кустоўя, сцішылася большасць звяроў і птушак, змоўклі поле і луг.
I толькі балота поўна загадкавых гукаў.
— Шох, шох, шох...— шалпочацца нехта ў чароце.
— Воўр-р-р-р... Воўр-рр... Воўр-р-р... Куга! Куга! Куга! — балбочуць між сабой жабы.
— Ке-ге! Ке-ге! Ке-ге! — адрывіста і выразна даносіцца з самай пустэчы, з сярэдзіны балота, дзе толькі багна дрыготкая, здавалася б, уладарыць. Нават і не зразумееш адразу, што гэта за гукі.
СЦЕЖКІ...
Лясныя сцежкі... Яны заўсёды прыемныя і загадкавыя, а часам нават таямнічыя. He кожнаму паказвае лес дарогу да сваіх патаемных скарбонак. Усё залежыць ад чалавека.
Ідзе адзін і нічога асаблівага вакол сябе не заўважае — дрэвы як дрэвы, трава як трава.
А другі, ідучы той жа сцежкай, убачыць куды больш. Толькі прыгледзіцца крыху ўважлівей, і яму ахвотна раскрые лес сваю “душу”.
Бо ён, гэты другі, свой у лесе — не злодзей, не ліхадзей з сякерай, ён сапраўдны яго сябра і спрадвечны абаронца.
Назіраючы за тым, што адбываецца вакол, ча-
лавек заўважае і вавёрку, што прытаілася на суку, і выбітыя на маладой бярозцы цэлымі кольцамі маленькія дзірачкі, з якіх ласуецца салодкім бярозавым сокам дзяцел. А гляне на мурашнік — нават ' вызначыць надвор’е на бліжэйшы час.
Калі абяцае сонечны дзень, мурашыны стажок аж кіпіць: руплівыя працаўнічкі імкліва бегаюць туды і сюды. На дождж — мурашкі сціхаюць, хаваюцца глыбока ў мурашнік, нават уваходы шчыльна прыкрываюць.
Тонкі назіральнік, ён разумее, ад чаго гучна застагнала раптам старая хваіна, чаму схіліліся галінкі стромкай яліны, і дакладна вызначыць, хто гэта так пракрычаў дзесьці ў самым зарасніку.
Чалавек разумее лес, і лес разумее яго — напоіць сокам і схавае ад дажджу, дасць адпачыць, калі стаміўся, у прахалодзе дрэў, а трэба, дык і накорміць ляснымі дарамі-ласункамі.
РОДНАЕ
Родная хата... Печка цагляная, лава драўляная і дубовы пачарнелы стол, маленькія аканіцы на бок узыходу сонца.
Здавалася б, што тут асаблівага?
Звычайны, вядомы кожнаму вяскоўцу малюнак.
А як кранае сэрца праз дзесяткі гадоў кожная яго дэталь, звыклая, да дробязей знаёмая з дзяцінства.
Падгнілыя маснічыны. Па іх рабіў першыя ў жыцці крокі. Пахілены ганак, пачынаючы з якога пазнаваў свет у яго дзівоснасці і шматаблічнасці, радасцях і турботах штодзённага жыцця. І шлях у горад, па якім у рэшце рэшт пайшоў, як кажуць, у людзі, у новы неспазнаны табою свет.
Але дзе б потым ні быў, кім бы ні стаў і якіх бы прыгажосцей у жыцці ні ўгледзеў, усё тое першае застанецца ў памяці назаўсёды. Прыйдзе некалі шчаслівая часіна, калі ты зноў хоць ненадоўга Bep-
нешся сюды і абавязкова наведаеш сваё роднае, дарагое...
Можа, і хаты той даўно няма, бо стаяла яна на далёкім хутары, дзе толькі звяры ды лясы навокал, пэўна, струхнела даўно, развалілася. Можа, і сцяжынкі тыя даўно пазарасталі. А нешта цягне, вабіць у гэтыя мясціны. І ўсё дзеля таго, што гэта тваё, толькі аднаму табе роднае і зразумелае, якое, як нішто іншае, шчымліва і пяшчотна кранае тваё сэрца.
ВАВЁРЧЫНА РЭДКАЛЕССЕ
Вавёрчына рэдкалессе помніцца асабліва, амаль з самага дзяцінства. Яно заўсёды прываблівала сваёй прагажосцю. І аднолькава вабіла да сябе ў любы час — і ў сонечны светлы дзень, і ў пахмурнае дажджлівае надвор’е, і ў шэры надвячорак, і ў палітую буйною расою свежую халодную раніцу.
Надзіва багата было населена яно вавёркамі. І варта было толькі з’явіцца там — усеагульны перапалох учыняўся. Але лішнім шумам вавёркі сябе на выдавалі. Па дрэвах праносіўся лёгкі шоргат, a час ад часу чулася характэрнае пацокванне. Або ўпадзе, бывала, на зямлю выпадкова згубленая шышка.
Затаіўшыся і ўважліва прыгледзеўшыся, удавалася ўбачыць і саміх вавёрак — то час ад часу скакалі яны адна за другою з дрэва на дрэва, то высунецца з-за тоўстага камля цікаўная прыгажуня з дзіўнымі, нібы памазкі, вушкамі.
Гнёзды вавёрак, што завісалі дзе-небудзь паміж магутных разгалінаванняў старых дрэў, былі трывала сплецены з галінак, дубчыкаў і ляснога моху, старанна прыкрыты і зверху, а ўсярэдзіне, напэўна, яшчэ і высланы поўсцю ды сухою падсцілкай. Што і казаць, гаспадары выключныя...
ВАРОНА-СЕЙБІТКА
Уселася варона на клён. Па галіне лапамі перабірае. А пад яе цяжарам насенне з дрэва аблятае.
Яно ў клёна асаблівае. Быццам невялікія гузачкі з доўгімі крылцамі. У кожным такім гузачку — дзве порцыі насення схаваны.
Распадзецца ён на дзве часткі, і ў кожнай з іх адно крылца застанецца. Адрываецца частачка і падае, а крылца так хутка-хутка пачынае круціцца вакол яго, быццам маленькі верталёцік ляціць. Занясе вецер такі верталёцік у другое месца, і вырасце з яго на наступны год маладзенькі клёнік.
А вароне і няўцям, што гэта менавіта яна клёнікі рассявае.
ДЗІЎНЫ ЗВЯРОК
Зіма — цяжкі перыяд у жыцці большасці лясных жыхароў. І холад — гэта яшчэ нічога. Для мноства дробных жывёлін снег — гэта страха, ахова ад лютых халадоў і траскучых маразоў. Галоўнае — здабыць корм. Зімою землярыйкі, мышы і пацукі хаваюцца ў глыбокіх норках пад цёплай снежнай коўдрай. У час спячкі дрэмлюць у сваім жытле і мядзведзі і барсукі. Эканомна расходуюць запасы сваіх кладовак вавёркі. А цяжэй за ўсё ў такі час драпежнікам, якія і зімовай спячкі не прызнаюць, і кладовак не напоўнілі.
Але вось ласіцы заўсёды добра. У любую норачку, пад снежны насціл пранікне яе вёрткае, тонкае і гібкае цельца. Мне даводзілася бачыць неяк, як чародка рабчыкаў упала з дрэва ў глыбіню снегу, але ў той жа момант напалоханыя птушкі зноў узвіліся ў паветра, толькі адна, сутаргава махаючы крыламі, распласталася на снезе. Гэта ласіца моцна ўчапілася ёй у грудзіну вострымі зубамі і ўжо разрывае такую, здавалася б, вялікую для сябе здабычу.
Каб сваімі вачамі не бачыў, дык і не паверыў бы ніколі, што так можа быць. Міжволі ўсплываюць у памяці выпадкі, апісаныя некалі іншымі натуралістамі. Напрыклад, бываюць моманты, калі ласіца палюе і на яшчэ большую дзічыну — цецерукоў і нават глушцоў. Яна мёртвай хваткай упіваецца птушцы ў горла і ляціць разам з ахвярай высока ў неба, пакуль тая нарэшце не ўпадзе, сцякаючы крывёю. Уявіце ж сабе, што ласіца важыць не больш ста грамаў, даўжыня яе — усяго дваццаць сантыметраў. Вось як бывае ў прыродзе.
3 практыкі ведаю, што жыве ласіца ў нас хоць і паўсюдна, але не ўсюды шматлікая. А вось некаторыя месцы любіць асабліва. Гэта прырэчныя займішчы, узлескі, высечкі, былыя пагарэлішчы, часта яе можна сустрэць і ў населеных пунктах, дзе многа старых закінутых пабудоў.
Я з задавальненнем іду на лыжах па мяккім, яшчэ не зляжалым снезе, і раптам нешта ледзь прыкметнае слізганула недалёка ад мяне і знікла. Такое ж белае, як і снег. А можа, гэта камячок снегу ўніз скаціўся?
Ды не! Вось і кароткі ланцужок слядоў пацягнуўся, быццам хто шнурочак па снезе працягнуў. Цягнуўся, цягнуўся і знік — звярок шмыгануў прама ў снегавую тоўіпчу. А праз некалькі метраў шнурочак аднаўляецца — ласіца зноў паказалася на паверхні. Летам яе было б лягчэй заўважыць: афарбоўка футра цёмна-карычневая, часам з палевым адценнем, па ніжняй частцы шыі і брушку цягнецца доўгая белая палоска. У зімовым жа ўбранні — ласіца ўся белая. Прыходзіцца “чытаць” па слядах...
Харч тут вышукваў для сябе звярок, ці што? Бо не падумайце, крый Божа, што ласіца толькі тое і робіць, што душыць рабчыкаў і цецерукоў. He, звычайна яна здавальняецца больш дробнай здабычай. Харчуецца пераважна грызунамі, мышамі ды палёўкамі.
Да таго ж, нягледзячы на выдатныя паляўнічыя
здольнасці, ласіца часта робіць у норах і своеасаблівыя запасы, як кажуць, на “чорны дзень”. Нацягвае туды дзесяткі палёвак і іншых дробных грызуноў і жыве сабе без турбот. Але ўжо трымайцеся, мышы, калі выходзіць на паляванне такая “нарыхтоўшчыца”.
Многа дзіўнага і патаемнага ў жыцці ласіцы. Напрыклад, яна пужае па начах кароў ды коней. Забяжыць ноччу ў хлеў і залазіць жывёліне на спіну. Пад раніцу тая ўся ў мыльным поце... Для чаго ласіца робіць гэта? Адны лічаць, што звярок за нешта помсціць гаспадару. Другія кажуць, што ёй даспадобы саленаваты пот жывёліны, які яна злізвае з поўсці кароў ды коней...
...Мая лыжня скіроўваецца далей. Тут ланцужок слядоў запятляў, закружыўся на месцы, і я бачу некалькі ўмяцінак на снезе ды кавалачкі рыжаватай поўсці — ласіца расправілася з рыжым палявым мышанём. А потым звярок спрытна шмыгнуў у норку, відаць, падаўся на адпачынак. Аб гэтым паведамляе роўны кароткі след. Цікавая “белая зімовая кніга”. Вось і я сёння перагарнуў яе чарговую старонку...
НА МЯДЗВЕДЖАЙ ГАРЫ
Мядзведжую гару відаць здалёку. Хоць і лесам паабапал акружана, лесам высокім, векавым. Толькі з аднаго боку больш пакаты яе край мяжуе з прасторным, неабсяжным полем.
Але з якога боку ні глянь, хоць нават з самай лясной глыбінкі, вяршыню яе абавязкова ўбачыш.
І стала мядзведжая гара паступова нейкім неад’емным атрыбутам наваколля. Здаецца, не было б яе тут, дык не хапала б у асяроддзі чагосьці галоўнага, перад чым усе іншыя акалічнасці губляюцца і трацяць сэнс.
Мядзведжая гара заўсёды першай нагадвала аб
набліжэнні навальніцы ці завеі. І калі глухі зацішны лес, што акаляў яе, нічога яшчэ не адчуваў сваёю магутнай сцяною і панура маўчаў, вяршыня гары ўжо ўзрушана пагойдвала тонкімі стволікамі асін, што згіналіся пад настойлівымі подыхамі непагадзі, прадасцярожліва шапацела сухой травою. І глядзець на яе тады было не зусім прыемна, нават крыўдна. Неяк само сабою асэнсоўвалася гэта з набліжэннем стыхіі, быццам сама гара была вінавата ў гэтым, быццам яна наклікала сюды бяду. Хоць хутчэй за ўсё было наадварот, і вінаваціць гару было ніяк нельга: яна ўсяго толькі папярэджвала наваколле аб небяспецы.
Але бывалі і іншыя часіны. Калі раптам прагляне пасля доўгіх зацяжных дажджоў сярод хмарак жаданае сонейка, то яно ў першую чаргу таксаіма весела зайграе ў кронах невялікіх дрэў на самай яе вяршыні. І тады на гару глядзелася зусім з іншым пачуццём — добразычліва, з удзячнасцю за набліжэнне добрага надвор’я.
Ну і, канешне, з асаблівай нецярплівасцю і надзеяй даводзілася паглядаць на яе ў канцы зімы. Бо надараецца той час, калі зімовыя халады парадкам надакучылі, а вясна ўсё чамусьці затрымліваецца. А людзі, звяры і птушкі — усё жывое — чакаюць і чакаюць яе. А яна ўсё не прыходзіць.
Ды вось у нейкі момант сонца засвеціць сярод зусім яшчэ голых галін ярчэй звычайнага, прыгрэе, і па адхоне гары весела заскачуць па снезе сонечныя зайчыкі. А на самай яе вершаліне снег раптоўна прападзе, утварыўшы суцэльную рыжую “шапку”. 3 кожным днём абрысы гэтай “шапкі” змяняюцца, яе няроўныя краі апускаюцца ніжэй, а пад снегам ужо бягуць, пазвоньваючы, з гары першыя веснавыя ручайкі. І тады ўсяму жывому здаецца, што гэта гара прывабіла да сябе вясну і цяпер шчодра рассылае ўніз сваіх вестуноў. У такія моманты да гары найбольшая ўвага, прыцягальны інтарэс і ўдзячнасць.
Услед за гарою абуджаецца ад зімовага снегу,
напаўняецца жыццём навакольны лес. Весялей шчабечуць у зусім яшчэ голым лесе вераб’і і сініцы. Па-веснавому гучна трашчаць у чашчобе сарокі. А пад вечар яшчэ і лясныя совы ўчыняць свой меланхалічны пераклік. 3 надыхоДам ночы, праўда, усё сціхае — насельнікі гары надзейна затойваюцца, а то і хаваюцца ў розных часовых прыстанішчах. .
Але раніцою наваколле абуджаецца. I першыя крокі гэтага абуджэння зноў жа пачынаюцца на той Мядзведжай гары. На ёй раней рассейваецца змрок. Першымі кранаюрда гары промні ранішняга сонца. Першымі хаваюцца начныя звяркі, а на змену ім з’яўляюцца дзённыя, і першыя птушыныя спевы чуюцца адгэтуль.
Хоць мясцовыя жыхары, можа, і не ведаюць, чаму завецца гара Мядзведжаю, бо мядзведзяў тут даўно ніхто не бачыў. Але ж любяць і з павагай ставяцца да яе ўсе ў акрузе: і вяскоўцы, і хутаране. Мядзведжая гара стала для іх роднаю і цяпер застаецца для іх нечым асаблівым. Быццам барометр нейкі ці сімвал добрай надзеі.
“ЖЫВЫЯ БАРОМЕТРЫ”
Хто не жадае даведацца пра надвор’е наперад?! І часта не проста з цікаўнасці. Гаспадарчая дзейнасць чалавека ў многім залежыць ад “капрызаў” надвор’я. Аб важнасці прадказання яго добра сказаў вялікі рускі вучоны М. Ламаносаў: “Чалавеку нічога не заставалася б патрабаваць ад Бога, калі б ён навучыўся прадказваць надвор’е”.
На жаль, “багі надвор’я” — метэаролагі — не заўсёды бываюць дакладнымі, а іншы раз справа не абыходзіцца і без кур’ёзаў.
У той жа час неацэнную дапамогу ў гэтым могуць аказаць многія жывёлы, якіх мы добра ведаем, а вось аб іх дзівосных здольнасцях часам і не здагадваемся. Жывёлы востра адчуваюць набліжэн-
не змянення надвор’я і рэагуюць на яго сваімі паводзінамі.
Возьмем, напрыклад, звычайнага ўюна — невялікую рыбку з нашых вадаёмаў. Пасадзіце яе ў акварыум, і... гатовы самы лепшы “барометр”. Пры набліжэнні моцнай навальніцы рыбка будзе мітусіцца і ўсплываць на паверхню па дзесяць—пятнаццаць разоў на працягу адной мінуты, а перад ясным надвор’ем заляжа на дно і нават не паварушыцца.
3 уюном можа пасапернічаць жаба. Гучнае кваканне сярод дня — верная прыкмета чакаемай непагадзі, доўгае вячэрняе кваканне, наадварот, абяцае добрае надвор’е. Калі жабы маўчаць — чакаецца пахаладанне. Паспрабуйце зрабіць маленькую драўляную лесвічку, апусціць яе ў шкляны слоік і туды ж пусціць азёрную жабу. Такі “жывы барометр” раней шырока выкарыстоўвалі на Русі. Напярэдадні пераменнага надвор’я жаба будзе сядзець на дне, калі яна падымецца па лесвіцы ўверх — чакайце дрэннага надвор’я, а пастаянна знаходзіцца на паверхні — будзе сонечна, цёпла і суха. Гарантыя дакладнасці пры гэтым даволі высокая — 90—95 працэнтаў.
Уюнам і жабам не ўступаюць балотныя п’яўкі. У добрае надвор’е, калі не чакаецца яго рэзкіх перамен, п’яўкі спакойна поўзаюць па дне вадаёма, каменнях, прыдонных частках воднай расліннасці. Але калі яны пачалі вылазіць па сцяблах і кустах да самай паверхні вады — у бліжэйшы час чакайце навальніцы. П’яўка можа ўказаць і на чакаемыя змяненні тэмпературы: калі ў руху і ў спакоі п’яўка выцягнутая — пахаладання не будзе, а калі сціскаецца камячком — тэмпература хутка панізіцца.
За паўдня, а то і за суткі адчувае набліжэнне дажджу невялікая птушка нашых лясоў — берасцянка, і няспынна апавяшчае тады аб гэтым усю акругу сваёй звонкай песенькай: “Фіць... ф’ю-ф’юф’ю! Фіць... ф’ю-ф’ю-ф’ю!..”
Частым і доўгім кукаваннем указвае на ўстанаўленне цёплых дзён і спыненне ранішніх замаразкаў зязюля.
Ніколі не падманваюць у прадказанні стрыжы. Здараецца назіраць: птушкі, якія толькі што весяліліся ў паветры, раптам увогуле знікаюць. Значыць, у гэтым месцы чакаецца моцная непагадзь. Стрыжы, выдатныя летуны, паспяваюць да гэтага часу апынуцца за сотні кіламетраў і перачакаць непагадзь у раёнах з цёплым надвор’ем.
У хатніх умовах у прадказанні надвор’я можа памагчы самая звычайная кошка. Калі яна ляжыць, скурчыўшыся клубочкам,— чакаюцца моцныя маразы; ходзіць, пацягваючыся і трымаючы цела дугой,— будзе пацяпленне; старанна ліжа поўсць — да непагадзі; скрабе кіпцюрамі — будзе шквальны вецер.
ПТУШЫНЫЯ РАЗМОВЫ
Кажуць, птушкі размаўляюць паміж сабой у час спеваў. Заспяваў у гушчары вербалозу салавей, і яго сапляменнікам адразу зразумела, што спыняцца тут няма чаго — гнездавы ўчастак заняты. Застракаталі гучна сарокі — і ўсяму жывому ў лесе вядома, што нейкая небяспека набліжаецца — хутчэй за ўсё паляўнічы крадзецца. Весялей зашчабяталі на падворку вераб’і — весяліся, птушынае племя, вясна на падыходзе. ,
А часам у спевах птушак выразна чуюцца чалавечыя словы. Схавалася валасянка спякотным днём у цень кустоўя і радуецца: “Цень, цень, цень, цень, цень...” А вялікія сініцы нібы ў лічылку гуляюць. “Два на два, два на два, два на два!” — шчабеча адна з іх. А другая ёй у адказ: “Чатыры, чатыры, чатыры!” Чарацянка над зарослай сажалкай уецца ды быццам дражніцца з рыбай: “Карась, карась, карась, лінь, лінь, лінь!”
“Чыж-ж, чыж-ж!” — прадстаўляецца чыж. “Юла, юла, юла, юла...” — на розныя лады паўта-
рае сваё імя лясны жаваранак-юла, што кружыцца высока ў небе. “Уд-дод... уд-дод... уд-дод”, — бубніць сам пра сябе ў лясной глухамані ўдод.
Вечарам да слыху пачынаюць далятаць іншыя гукі. Яны, як і сама цемра, ужо не прыемныя і пяшчотныя, а грубыя, часам нават палохаючыя. “Ха-ха-ха!” — як зарагоча гучна ў гушчары сава, то ад нечаканасці мурашы па спіне забегаюць. A невялікая балотная птушка, што нечым нагадвае чаплю, удыхне як мага болей паветра, апусціць у ваду сваю доўгую дзюбу ды як зараве буйвалам. Яе і завуць бугаём.
“Бе-е-е-е...” — разносіцца на пашы бляянне баранчыка. “Бе-е-е-е...” — вітае ён ранішнюю зару.
А гэта і не баранчык зусім, а гарэзлівыя выбрыкі куліка-бекаса. І “пяе” ён зусім не голасам, а... хвастом. Незвычайнае пёрка ёсць у яго хвасце. Хвастом гэта птушка і пяе. Падаючы з вышыні, яна шырока растапырвае хвост. Крайнія цвёрдыя пярынкі ў яе хвасце па-асабліваму брынькаюць у паветры. Быццам разносіцца па небе бляянне маладога баранчыка. За гэта яму і нептушыную назву далі — “нябесны баранчык”.
А перапёлка раніцою спяшаецца як мага хутчэй выгнаць гаспадынь у поле. І крычыць безупынку: “Подзь палоць!.. Подзь палоць!.. Подзь палоць!..”

ЗМЕСТ
АПОВЕСЦІ
Звярыная помста — 6
Уладар бездані — 55
На воўчых сцежках — 118
Зайчыкавы страхі — 248
АПАВЯДАННІ, ЗАМАЛЁЎКІ
Дзе сціхае плёскат крыніцы — 289
Грыбныя дажджы — 300
Як жыве прырода па часінах года — 312
Згадкі роднага краю — 341
Пад полагам лесу —370
Літаратурна-мастацкае выданне
' СТОМА Вячаслаў Іосіфавіч
У НЕРУШЫ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ
Аповесці, апавяданні, замалёўкі
Рэдактар Я. І. Хвалей
Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Камп’ютэрны набор і вёрстка Л. І. Астрэйка Карэктар Д. Р. Лосік
Падпісана да друку з арыгінала-макета 30.07.2001.
Фармат 84х108'/м Папера газетная. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум. друк арк. 20,16. Ул.-выд. арк. 17,92. Тыраж 2500 экз. Зак. 2020.
Падатковая льгота — Агульнадзяржаўвы класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.200.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Ювацтва” Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. 220013, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79.
Стома В.
С 81 У нерушы дзікай прыроды: Аповесці, апавяданні, замалёўкі: Для сярэд. і стар. шк. узросту/ В. Стома; Маст. А. Г. Званароў.— Мн.: Юнацтва, 2001.— 382 с.: іл.
ISBN 985-05-0422-6.
Цікава і пазнавальна аўтар расказвае іхра жыццё і звычкі звяроў, рыб, а таксама пра багацце і разнастайнасць флоры рэспублікі.
Кніга нагадвае захапляючае падарожжа ў свет жывой прыроды, дазваляе пранікнуць у самыя таемныя яе куточкі, зачароўвае дзіўнымі загадкамі жывёльнага свету.
УДК 882.6-93
 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.